Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
 
М.В.Кузняцоў
Гартаванне Спадчыны
 
РОФШШ
Серыя Туманітарныя навукі»
М.В. Кузняцоў
спшыньі
Мінск "Права і эканоміка" 2012
УДК 898.26-5 (339+34)[038]
ББК 67.4
К89
Серыя заснавана ў 2008 г.
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, прафесар М.А. Анісяеў, доктар сацыялагічных навук, прафесар Н.М. Беляковіч, доктар гістарычных навук, прафесар Э.А. Забродскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Н.І. Куракевіч
К89 Кузняцоў, М.В.
Гартаванне спадчыны / М.В. Кузняцоў. Мінск: Права і эканоміка, 2012. 433 с. (Серыя «Гуманітарныя навукі)
ISBN 978-985-552-069-7.
У даследаванні аўтар канцэнтруе ўвагу на папярэдніх этапах гісторыі беларускага народа, станаўлення народнасці, выспявання нацыі, утварэння ў складаных умовах палітычнага быцця беларускай дзяржавы, фарміравання яе ідэалогіі. Прапануемая кніга ўяўляе сабой аўтарскае бачанне сацыяльнаэканамічнага і палітыка-ідэалагічнага працэса ў Беларусі на розных этапах развіцця.
Для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў ВНУ; усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
УДК 898.26-5 (339+34)(038)
ББК 67.4
ISBN 978-985-552-069-7
© Кузняцоў М.В., 2012
© Афармленне. ВТАА "Права і эканоміка”, 2012
ПРАДМОВА
He сёння. 3 часоў даўніх вярэдзіць сэрца беларуса думка, хто мы, адкуль, дзе пачатак гісторыі нашай зямлі. У розныя часы людзі мелі гэты адказ, хоць і няпэўны, легендарны, загадкавы, прыцягальны. На цікавасць адказвалі мудрацы, што жылі на зямлі беларусаў: Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі, Казімір Лышчынскі, Андрэй Волан, іншыя патрыярхі старажытнасці і сярэднявечча. Усе яны вучылі памятаць і захоўваць нашу агульную славянскую спадчыну Русь, названую пазней намаганнямі гісторыкаў Кіеўскай Руссю. Яны ўслаўлялі нашу першую славянскую дзяржаву, завяшчалі берагчы еднасць русічаў, беларусаў, украінцаў, памнажаць нашу багатую скарбонку культуры і духоўнасці.
Так, Русь уяўляла адметнае, не падобнае на наша нацыянальнае аб’яднанне, гартуемае адзінства гаспадарчага побыту, мовы, культуры. Гартаванне гэтага з’яднання заняло не адно стагоддзе, пакуль дрыгавічы, крывічы, радзімічы, паляне і іншыя славянскія еднасці злучыліся ў племянныя саюзы,а затым у народнасці. He ўсё было гладка ў іх адносінах, азмрочвалі княжацкія міжусобіцы, варожыя ўварванні, працяглыя разбуральныя войны. Нам многае застаецца незразумелым і сёння з нашай далёкай мінуўшчыны. Гэта дае падставу для самых розных меркаванняў, падыходаў да старажытнасці, дзяржаўнасці, культуры.
Апошнім часам пачалі ўмацоўвацца ў навуковым асяроддзі, у свядомасці народаў бяздоказныя, вульгарызатарскія канцэпцыі гісторыі, якія дзейнічаюць разбуральна на дзяржаўныя, ідэалагічныя і сацыяльна-эканамічныя высновы. Гэтага дапусціць нельга. Нашчадкі павінны ведаць, любіць, ганарыцца і прымнажаць скарбонку сваёй даўніны.
Кажуць, мінулае забыць нельга, як мы памятаем, піануем сваіх бацькоў Толькі трэба моцна памятаць, што бяспамяцтва не застаецца беспакаральным. 3 гэтага выпадку А. Твардоўскі так сказаў:
«Не голос памятн правднвой,
Тамт беспамятность беду...
Кто прячет прошлое ревннво,
С грядуіцнм явно не в ладу».
Такім чынам, у аўтара выспела патрэба ўзяцца за пяро, яшчэ раз дакрануцца да першакрыніц, летапісаў прац папярэднікаў каб зрабіць «цёмныя» старонкі нашай мінуўшчыны больш зразумелымі, пазбаўленымі навуковых і палітычных спекуляцый.
Гэткае ж крытычнае слова хочацца сказаць і ў адрас некаторых замежных напіых нядобразычліўцаў якія свядома «зацямняюць», скажаюць нашу гісторыю. Іншыя з іх прымітывізуюць наша жыццё, побыт, культуру, ваеннае майстэрства, узвышаючы сваё, нелепшае.
У кнізе М.В. Кузняцова прыводзіцца шмат сведчанняў што гэта не так. Славяне мелі і захавалі да сённяшніх дзён славутыя помнікі архітэктуры і мастацтва, многімі з іх ганарыцца цывілізаваны свет.
Даводзіцца аўтару звярнуцца ў кнізе да састарэлых канцэпцый паходжання беларускай дзяржаўнасці, станаўлення яе ідэалогіі, каранёў беларускай народнасці і нацыі. Яны не вытрымалі праверкі часам і пра гэта хочацца сказаць дасведчана і аргументавана. Так званыя «тэорыі» утварэння славянскіх дзяржаў быццам бы няздатных да самастойнай нацыянальнадзяржаўнай творчасці, проста абанкруціліся. Доказам магутнасці славян, іх уплыву ва ўсіх галінах грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай дзейнасці з'яўляюцца высокія дасягненні, жыццё, сусветны аўтарытэт.
Уражвае толькі адна колькасць славян, найбуйнейшай у Еўропе групы народаў. Падзяляюцца славяне на тры групы: усходнія (беларусы, рускія, украінцы), заходнія (палякі, чэхі, славакі, ) і паўднёвыя (балгары, сербы, чарнагорцы, харваты, славене, македонцы). Усе разам яны складаюць асноўную частку насельніцтва Беларусі, Балгарыі, Босніі, Герцагавіны, Македоніі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі, Чэхіі. Славяне жывуць у Германіі і іншых краінах свету. Агульная колькасць славян звыш 300 мільёнаў чалавек (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 2001. Т. 6. С. 330). 3 магутнага племя славян выйшлі знакамітыя філосафы-мудрацы, палітыкі, пра якіх з захапленнем упамінаюць старажытнагрэчаскія, рымскія і візантыйскія гісторыкі Пліній Старэйшы, Тацыт, Пталемей, Пракопій Кесарыйскі, Іардан і іншыя.
Гэта пераканаўча паказана ў абагульняючых працах, падрыхтаваных калектывамі вучоных, а таксама ў манаграфічнай літаратуры. Так, у 1994-1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі напісаў і выдаў у дзвюх частках «Нарысы гісторыі Беларусі», калектыў вучоных і педагогаў вышэйшых навучальных устаноў г.Мінска таксама падрыхтаваў і выдаў у дзвюх частках «Гісторыю Беларусі». У 2003-2005 гг. гісторыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя A. А. Куляшова напісалі, зноў-такі ў дзвюх частках «Нсторшо Беларусн».
Аспекты беларускай гісторыі шырока асветлены ў даследаваннях В. Э. Загарульскай, Г. С. Марцуля, 3.1. Зуевай, В. УЛютавай, М. В. Біча, А. П. Ігнаценкі, 1. М. Ігнаценкі,
A. А. Кавалені, У К. Коршука, П. Ц. Петрыкава, М. П. Касцюка, А. Ф. Хацкевіча, У. Ф. Ладысева, Я. I. Трашчанка, У А. Круталевіча, Л. Д. Побаля, П. Ф. Лысенкі, У М. Міхнюка і інш.
He менш значны ўнёсак у скарбонку нацыянальнай культуры, вывучэння аспектаў палітыкі, ідэалогіі і сацыялогіі такіх
выдатных
вучоных, як У. А. Бабкоў, Я. М. Бабосаў, У. А. Бажанаў
Н. М. Беляковіч, В. В. Бушчык, А. Н.Данілаў Л.У. Дучыц, Р. I. Ермашкевіч, Л. Ф. Яўменаў Г. Я. Галенчанка, Э. А. Карніловіч, I. В. Катляроў, А. Г. Каханоўскі, 1.1. Коўкель, С. Н. Князеў Л. Я. Крыштаповіч, В. Ф. Ладысеў У. А. Мельнік, В. Л. Насевіч, П. Г. Нікіценка, В. Я. Парфенкоў МЛ. Піліпенка, С. Я. Расадзін,
С. В. Рапіэтнікаў Ц. Я. Саладкоў М. В. Снапкоўскі, М. С. Сташкевіч, В. М. Фамін, I. У Чаквін, Г. В. Штыхаў В. В. Шынкароў A. В. Шарапа, Я. С. Яскевіч і многія іншыя.
Напісанае на матэрыялах шэрагу гуманітарных навук, даследаванне канцэнтруе ўвагу на папярэдніх этапах гісторыі беларускага народа, станаўлення народнасці, выспявання нацыі, утварэння ў складаных умовах палітычнага быцця беларускай дзяржавы, фарміравання яе ідэалогіі. Таму ў цэнтры працы беларуская мінуўшчына, этнічная даўніна, праявы быцця, палітычныя, сацыяльныя ўзрушэнні, ваенныя метады вырашэння праблем і памкненняў. 3 усяго вывучанага і прадастаўленага чытачу вынікае менталітэт беларускага народа, легендарныя праявы, асабістае ўсведамленне, складваецца ідэал нацыі і ідэалагічныя ўскіраванні.
Прапануемая кніга ўяўляе сабой аўтарскае бачанне сацыяльна-эканамічнага і палітыка-ідэалагічнага працэса ў Беларусі на розных этапах развіцця. Аўтарскі падыход вызначаецца імкненнем даследаваць праблему станаўлення, гартавання нацыянальна-дзяржаўнага ідэала Беларусі.
Я. К. НОВІК, прафесар, доктар гістарычных навук
 
ГЛАВА 1. ІДЭАЛОГІЯ Ў ФАРВАТЭРЫ ГІСТОРЫІ
Нішто не ажыццяўляецца без інтарэса.
Георг Гегель.
дэалогія не з'яўляецца сацыяльным вынаходніцтвам нашага вірлівага часу. Патрэба ў ідэалогіі складваецца з
узнікненнем грамадства і дзяржавы. Па недасведчанасці нам іншым разам здаецца, што народы, дзяржаўныя ўтварэнні існавалі без ідэалогіі і працвіталі. Калі працвіталі, то, мабыць, у першую
чаргу дзякуючы ідэалогіі. I хоць мы вызначаем тэрмін яе ўзнікнення ў грамадстве дзвюма стагоддзямі, безумоўна, ідэалогія больш сталая «дама». Як тэрмін палітычнай навукі і палітычных з’яў, ідэалогія узнікла у 1796 годзе і, трэба думаць, не без уплыву Вялікай французскай рэвалюцыі 1789-1794 гг. Аналізуючы яе праявы, французскі мысліцель Дэсцют дэ Трасі [1754-1836] вызначыў свае адносіны да ідэалогіі і радыкальных з'яў у краіне.
У дакладзе «Праект ідэалогіі» ён вызначыў сутнасць гэтага тэрміна, бачачы ў ім навуку, тэорыю ідэй. Адначасова вучоны разглядаў ідэалогію як форму вызначэння інтарэсаў пэўных сацыяльных груп, якія змагаюцца за ўладу, ажыццяўленне з яе дапамогай сваіх ідэй, намераў, памкненняў. Філосаф выступіў супраць паспешнасці ў палітыцы, заклікаючы ісці правераным эвалюцыйным шляхам, з павагай ставіцца да ўсяго, што прайшло праверку часам. I ён меў рацыю. Вялікая французская рэвалюцыя закранула амаль што ўсе дзяржавы свету, абудзіла мільёны 7
грамадзян да сацыяльна-палітычнай творчасці. Ён бачыў мысліцеля, апостала новага, натхняючага на новыя зрухі і здзяйсненні не сёння, дык заўтра, ці, можа, наогул у эфемерна далёкай перспектыве. Такую ідэю можна параўнаць з агеньчыкам уначы, калі вы згубіліся ў цемрадзі і ён з’яўляецца адзінай надзеяй. Можна таксама параўнаць ідэю з зоркай, якая свеціць удалечыні, кліча да сябе.
Людзей, якія могуць прапанаваць грамадству акрыляючую ідэю, думку, мэту называюць сузіральнікамі ў жыцці. М. А. Бердзяеў, цудоўны рускі філосаф, які быў вымушаны пакінуць Савецкую Расію пасля Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі, напісаў шэраг празарлівых прац пра Расію і нашы перамены. Кнігі былі перакладзены на ўсе вядомыя мовы свету і выклікалі вялікі духоўны ўздым у людзей. Толькі не ў Савецкім Саюзе, дзе іх выдалі толькі ў 90-я гады мінулага стагоддзя.
Ідэя свабоды, роўнасці, брацтва (Liberte, egalite.fraternite), з’явілася натхняючай матывацыяй для грамадзян, у першую чаргу беднаты. Народ, які даўно страціў свае надзеі, ухапіўся за прыцягальную і незразумелую ідэю, мару. Гэтую з’яву вучоныя назвалі найвялікшай містыфікацыяй веку. Адбылося ж звычайнае, тое, што ўжо не аднойчы прапаноўвалі народам умелыя факіры, лідэры, якія прываблівалі, правільней сказаць, спакушалі людзей прывідным светлым будучым. Яны дамагаліся нябачанай самаахвярнасці людзей дзеля прывабнай ілюзіі. Сказаць, іпто гаворка ідзе пра ману, ілжывую прапанову, ідэю, было б няправільна. 3 аднаго боку, такога кшталту новыя ідэі, ідэалы трэба вітаць, як і іх аўтара, з другога трэба ўдумліва, абачліва, асцярожна ставіцца да новых, мала вядомых грамадскапалітычных з’яў.
Філосаф пераконвае, іпто кожнае грамадства павінна мець у краіне чалавека, які б падтрымліваў у народзе імкненне бачыць
перспектывы развіцця з дапамогай натхняючай ідэі. Адсутнасць такой ідэі азначала б згубу агромністага пласта культуры. М. А. Бердзяеў жадаў Расіі мець такую пуцяводную зорку-ідэю ўначы, якая можа вывесці да жаданай мэты. 1 няхай гэта мэта так далёка і неадчувальна, што складана ва ўсё гэта верыць, у яе будуць верыць, ісці да яе. Грамадства трэба пераконваць, што ўсё лепшае ажыццявіцца, што мэта будзе дасягнута. Бо калі такой мэты няма ў выглядзе нейкай спакуслівай ідэі, то людзям будзе складана пераадольваць цяжкасці. Ідучы да гэтай мэты, здавалася б, неажыццявімай, грамадства можа дасягнуць яе.
3 другога боку такіх зманлівых, прывідных ідэй, «ідэолагаў» трэба баяцца. Далёкія ад жыцця, завоблачныя, назавём іх нязбытачнымі, ідэі, мэты могуць быць ілжывымі, зманлівымі., утапічнымі, якіх нямала было прапанавана людзям ў часоў Сакрата, Томаса Мора і іншых мысліцеляў. Безумоўна, людзям, грамадству трэба быць надзвычай абачлівымі, асцярожнымі. Нельга дапусціць, каб вас падманулі.
Амерыканскі філосаф Роберт Эмерсон у сувязі з гэтым папярэджваў: «Бойцеся мысліцеля, якога Уседзяржыцель пасылае на Зямлю». У нашай гісторыі было нямала «казачнікаў», якія спакушалі грамадства псеўдаідэямі. 3 аднаго боку іх з’яўленне трэба вітаць, бо яны ўзбройваюць грамадства ідэямі, якія нададуць людзям матывацыю да руху, да новых здзяйсненняў, з другога у іх прапановах трэба бачыць надзённыя інтарэсы, а не завоблачныя летуценні.
Апостал Іаан папярэджваў: «Не ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, таму што многа лжэпрарокаў з’явілася ў свеце».
Пэўныя ўяўленні пра прапануемыя ідэі можна атрымаць узіраючыся ў сацыяльныя каштоўнасці (сімвалы, лозунгі, гімны, праграмы лідэраў і г. д.), якія валодаюць аб'яднаўчымі,
кансалідуючымі ўласцівасцямі. Ідэі вам раскажуць пра галоўнае месца, ролю чалавека ў прапануемых палітычных праграмах партый, элітных груп, лідэраў бо яшчэ з часоў старажытнасці грэчаскі мысліцель Пратагор сцвярджаў: «Чалавек мера ўсіх рэчаў». У канстытуцыях многіх гордых дзяржаў свету ўпісаны гэты цудоўны крылаты выраз. I грамадства імкнецца ажыццявіць яго, але пакуль што чалавек не стаў мерай усіх каіптоўнасцей. Жыхары старажытных Афін не паверылі Пратагору, падвергнуўшы яго астракізму, выгнанню, а кнігі спалілі на плошчы. 3 недаверам паставіліся і да вучэння Сакрата і Платона. Сакрата абылгалі і прыгаварылі да прыняцця яду цыкуты.
Безумоўна, шлях да ўзвялічання чалавека складаны. Патрабуюцца стагоддзі і стагоддзі, каб з ягонай сутнасці выкавалася нешта сапраўднае, чалавечае. Гэта задача ўсяго грамадства і самога чалавека. Вядомы нямецкі філосаф I. Кант так гаварыў пра чалавека: «3 гэтай крывой цясіны (чытай палена, цурбака. М. К.), з якога зроблен чалавек, нельга зрабіць нічога прамога». Несумненна, гэта нялёгкая праца, але ж няма такіх «цурбакоў», якія б нельга было ператварыць у цудоўную рэч. Філосаф не сумняваўся ў плёне працы над «цурбаком», проста ён лічыў яе надзвычай складанай.
Сённяпіні інавацыйны мысліцель менш скептычны перакананы мэта дасягальная.
Выдатныя творцы Новага часу, дзяржаўныя дзеячы ўзважана падыйшлі да навацый. Безумоўна, перш за ўсё яны звярнуліся да маці-гісторыі, шукаючы закладзіны, перадумовы ідэалогіі. 3 мінулага нам дасталося нямногае, але ўсё ж найбольш выразна паходжанне тэрміна ўсе звязвалі з сутнасцю слова «ідэалогія». Яно складаецца з слоў idea (думка, сутнасць) і logos. Агюшняе ўжываеццаў шырокім сэнсе (перпіавыснова, Бог, сутнасць, закон). Хрысціяне разумеюць пад ім тое, іпто папярэднічала ўсяму: «У
пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць». (Нн. 1.1-3.)
Антуан Дэсцют дэ Трасі вызначыў дадзены тэрмін у абагульненым сэнсе «навука». Адшукваючы перадідэалогію (предндеологню), французскі мысліцель Фрэнсіс Бэкан прыйшоў да высновы, што ідэі, ідэалогіі гэта «ідалы розуму», увасабленне
розуму, думкі, разумення.
Антуан Дэсцют дэ Трасі паглыбіў разуменне тэрміна «ідэалогіі», ўбачыўшы ў ім асяродак палітыкі, грамадскага і эканамічнага ўладкавання дзяржавы.
Тэрмін «ідэалогія» прыжыўся ў навуцы не адразу. Знайшліся і знаходзяцца сёння ўплывовыя ў палітыцы дзеячы, якія не прымаюць яго, не маючы аднак больш-менш аўтарытэтнай аргументацыі. Умацоўваюць сваё разуменне больш эмацыянальна, абапіраючыся на свае адміністрацыйна-палітычныя рэсурсы. У якасці прыкладу можна спаслацца на аўтарытэт імператара Францыі Напалеона, чые погляды і сёння жывяць некаторых дэідэалагізатараў. Напалеон наогул славіўся ўменнем папапулісцку ставіцца да палітыкі, да сваіх крокаў. У выпадку ваенна-палітычных удач усю славу браў сабе. Калі ж даводзілася сустрэцца з няўдачамі, памылкамі, «геніяльны» заваёўца ўсю адказнасць ускладваў на сваіх нядобразычліўцаў. Тое ж самае адбылося і з ідэалогіяй, якая толькі-толькі абгрунтоўвалася тэарэтыкамі.
Незвычайны папуліст, якога, мабыць, не было ў свеце з часоў «славутага» Нерона, Напалеон паспешліва, як усё, што ён рабіў, адмоўна паставіўся да навуковых абгрунтаванняў французскіх мысліцеляў. Раздражнены разгромам сваіх армій у Расіі ў 1812 годзе, ён абвінаваціў у сваім паражэнні ідэолагаў, хоць яны не ўдзельнічалі ні ў адной з яго заваёўніцкіх кампаній. Вучэнне
ідэолагаў Напалеон абвясціў туманнай метафізікай, «вінаватай ва
ўсіх памылках і няшчасцях прыўкраснай Францыі». Папуліст тут вызначаецца асабліва: не ён вінаваты, а Францыя. У гэтым увесь
Напалеон, які дасканала авалодаў папулісцкімі тэхналогіямі сваіх уладарных папярэднікаў. Ён умеў ашальмаваць тое, што не падабалася яму і не ўкладвалася ў «пракрустава ложа павярхоўных капральскіх вызначэнняў».
Ён нават не паглыбляўся ў сутнасць ідэалогіі. Увогуле да яе разумення ў вязня вострава Святой Алены проста не хапіла жыццёвага часу. Безумоўна, у той час, калі сутнасць ідэалогіі была распрацавана тэарэтычна слаба, бо практыка палітычнай дзейнасці і барацьбы яшчэ не дала патрэбнага для навуковага абгрунтавання матэрыяла, першапачаткоўцы ідэалогіі дапускалі метадалагічныя памылкі. Французскі мысліцель Пьер Жан Кабаніс (1757-1808), напрыклад, бачыў у ідэалогіі фізіялагічны аспект, лічачы медыцыну дзейным сродкам удасканалення чалавечага роду. Уплываючы на цела, можна дасягнуць удасканалення духу. Меркаванне, думаецца, не без павучання, калі ўзгадаць выраз:
«У рймлян был закон суровыіі -
В здоровом теле дух здоровый».
Збліжаючы ідэалогію і палітыку, Пьер Жан Кабаніс мэту палітыкі бачыў у знішчэнні беднасці, жабрацтва і выкараненні недахопаў людзей.
Вядома, што наша свядомасць гэта прадукт такой высокаарганізаванай матэрыі як чалавечы мозг, які адлюстроўвае акаляючую нас рэчаіснасць. Кіруючыся гэтым, шэраг вучоных лічаць ідэалогію іманентнай, унутрана ўсласцівай дзяржаве катэгорыяй. Другія, зыходзячы з таго, што ідэалогію «праводзяць» людзі, палітычна зацікаўленыя ўладары ўлады, лічаць яе зманлівай свядомасціо («ложным сознаннем»). У ХІХ-ХХ
стагоддзях усталявалася апошняе. У Германіі носьбітам ідэалогіі
такога кшталту з’явілася нацыянальная буржуазія. К. Маркс
(1818-1883) і Ф. Энгельс (1820-1895) расцанілі яе як класавую, выгадную буржуазіі і таму скажаючай рэчаіснасць.
Свае погляды на ідэалогію марксісты фарміравалі ііаводле
прац «Нямецкая ідэалогія», «Святое сямейства», у якіх падкрэслівалася, што ўяўленне людзей пра рэчаіснасць гэта вынік рэальнага палітычнага працэса, усведамленне свайго месца ў ім. Таму не ідэі, падказаныя нам такім феноменам высокаарганізаванай матэрыі, як чалавечы мозг, знітаваны з рэчаіснасцю, вызначаюць жыццядзейнасць людзей, а рэальныя жыццёвыя абставіны, якія складаюць сутнасць нашай свядомасці.
К. Маркс і Ф. Энгельс аб’ектыўна зазначалі, што «свядомасць ніколі не можа быць чым-небудзь іншым, як усвядомленым быццём, а быццё людзей, ёсць рэальны працэс іх жыцця». (Маркс, К. Сочннення: в 39 т. / К. Маркс, Ф. Энгельс. Т. 3. С. 25.)
Гэта ўжо не фантомы, ілжывыя ўяўленні самасвядомасці, пра якія іранічна пісаў Ф. Энгельс: «Усялякая ідэалогія мас справу з самастойнымі сутнасцямі, якія валодаіоць незалежным развіццём і падпарадкоўваюцца толькі сваім асабістым законам». (Маркс, К. Сочннення: в 39 т. / К. Марск, Ф. Энгельс. Т. 39. С. 83.)
Несумненна, гэта ілжывая свядомасць. Сапраўдная ж ідэалогія фарміруецца на аснове жыццёвых поглядаў носьбітаў пэўных класавых сіл у грамадстве. Вельмі да месца прывссці выказванне К. Маркса: «Не свядомасць людзей параджае іх быццё,
а, наадварот, іх грамадскае жыццё вызначае іх свядомасць». (Маркс, К. Сочннсння: в 39 т. / К. Маркс, Ф. Энгельс. Т. 13. С. 7.)
Яшчэ больш грунтоўна сутнасць ідэалогіі вызначана ў выказванні К. Маркса, што «палітыка ганіла (посрамляла) сябе кожны раз, як толькі аддзялялася ад інтарэса», ад надзённых патрэб чалавека. Ён падкрэсліваў, што ўсякі клас для дасягнення
сваёй мэты прадстаўляе свой інтарэс як агульны інтарэс усіх членаў грамадства, павінен надаць сваім думкам, ідэям сутнасць усеагульнасці, адпаведнасці інтарэсам усіх людзей. Іншымі словамі, ідэалогія пануючай сацыяльнай сілы (партыі, элітнай групы, лідэра) і будзе ў такім разе дамінуючай ідэалогіяй. Да месца будзе дадаць яскравую думку К. Маркса, што тэорыя, чытай, ідэя, ідэі, становяцца матэрыяльнай сілай, як толькі авалодваюць масамі.
Скрозь прызму імкненняў людзей да задавальнення асабістага інтарэса разглядаў ідэалогію французскі мысліцель Канстан Франсуа Вальней (1757-1820). Праўда, у ягоных поглядах нямала ілюзорнага, утапічнага. Напрыклад, ён лічыў, што ў будучым народы зразумеюць значэнне грамадскага шчасця, адчуюць сваю сілу ў ідэі роўнасці. Багатыя схіляцца да ўмеранасці, падпарадкуюць свае інтарэсы грамадскім.
Гэтыя свае ідэі ён лічыў магчымым рэалізаваць на падставе праграмы аб’яднання народаў у такую палітычную структуру, як «Генеральныя іптаты Еўропы». У якасці Канстытуцыі гэтага дзяржаўнага ўтварэння павінна была стаць «Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна» (1789), прынятая Вялікай французскай рэвалюцыяй.
Прапанова слупіная, яна падтрымліваецца міжнароднай супольнасцю і сёння. Ва ўмовах глабалізму гэта ідэя з'яўляецца надзённай і ажыццяўляемай.
Класікі марксізму лічылі, што ідэалогія абумоўлена класавымі асаблівасцямі і формамі барацьбы. Гэткі ж падыход да ідэалогіі ў У. I. Леніна. Правадыр пралетарскай рэвалюцыі лічыў яе магутнай мабілізуючай сілай, здольнай ажыццявіць самыя смелыя сацыяльна-палітычныя і эканамічныя чаканні народаў.
Савецкі народ самааддана і самаахвярна падтрымліваў ідэалогію сацыялізму і камунізму. На пэўных этапах нашай
гісторыі яна вызначала лёс, узрушэнні і надзеі. Дастаткова, мусіць, назваць лічбы самаахвярнасці народа ў гады Грамадзянскай вайны, калі ў імя перамогі рэвалюцыі на франтах загінула па недакладных звестках сама меней 10 мільёнаў чалавек. Лічба пераконвае. У імя светлай будучыні савецкія людзі, зноў-такі самаахвярна, будавалі сацыялізм, цярпелі голад і холад. Мала што мы паспелі зрабіць у сваіх сацыялістычных памкненнях нанярэдадні Другой сусветнай вайны. Сталінская класавая барацьба са сваім народам, які перамог капіталізм у асобна ўзятай краіне СССР, яжовыя варожыя рукавіцы знясільвалі, але не зламілі ні рабочых, ні сялян. Ідэалы сацыялізму і капіталізму яшчэ не ператварыліся ў догму, ім верылі, былі гатовыя змагацца за іх з любым ворагам.
Вялікая Айчынная вайна гэта засведчыла. 28 мільёнаў жыццяў было пакладзена на алтар свабоды, сацыялізму і камунізму. Будзе таксама шчымлівай праўдай і тое, што сталінскія эксперыменты з сялянствам, з рабочым класам і інтэлігенцыяй, адступленні ад сапраўдных сацыялістычных прынцыпаў, двойчая мараль кіруючых колаў, дагматызм у падыходах да марксісцкіх палажэнняў («наша вучэнне не догма, а кіраўніцтва да дзейнасці») абумовілі становішча, калі вонкава прыгожыя («сённяшняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме») лозунгі не напаўняліся зместам, рэальным паляпшэннем народнага дабрабыту, выклікалі недавер да ідэалогіі. Дайшло да таго, што ён вызначыўся і ў самім Палітбюро ЦК КПСС. Ельцын, Якаўлеў і больш дробныя асобы разгарнулі сапраўдную барацьбу супраць партыі, якая ўзрасціла іх.
Прыкрываючыся знешне прывабнымі лозунгамі барацьбы за аднаўленне дэмакратычных прынцыпаў, яны перашкаджалі перабудове ў партыі і дзяржаве, не лічачыся з думкай народа, скасавалі дагавор ад 1922 года аб утварэнні СССР, спыніўшы
існаванне магутнай савецкай дзяржавы. Спроба актывістаў Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу перапыніць ельцынскія наступствы не ўдалася. Надта вялікі цяжар злоўжыванняў, праблем, злачынстваў відавочны адыход ад сапраўдных сацыялістычных памкненняў абумовілі спадзяванні народа, іпто новыя прынцыпы палітыкі і эканомікі будуць спрыяць іх дабрабыту. Менавіта недавер, безліч ініпых грунтоўных прычын, якія паўплывалі на ўнутраную нестабільнасць у КПСС, няўпэўненасць кіраўнікоў і радавых партыйцаў, з’явіліся прычынай таго, што 20-мільённая партыя, плоць ад плоці рабочых, сялян і інтэлігенцыі, змаўчала, калі Ельцын забараніў (прыпыніў) КПСС, адабраўшы ў яе ў парушэнне законнасці грашова-валютныя, матэрыяльныя, інфармацыйнамедыйныя сродкі, іншыя рэсурсы. Тое ж самае здзейснілі здраднікі партыі і ў БССР. Вярхоўны Савет, які цалкам састаяў з камуністаў, па прыкладу ельцыністаў забараніў (прыпыніў) Кампартыю Беларусі, забраўшы ўсе яе сродкі ў дзяржаўную казну.
Сацыялістычная [камуністычная] ідэалогія падверглася, з аднаго боку, заслужанай, правільнай крытыцы і, з другога боку самаму злоснаму шальмаванню.
Далей палітычны працэс развіваўся ўжо па новым сцэнарыі. Былыя савецкія рэспублікі, якія раптам сталі суверэннымі дзяржавамі, пачалі пошук новага палітычнага, эканамічнага і ідэалагічнага апірышча. Зварот да гісторыі станаўлення ідэалогій меў месца і ў Беларусі. У нас таксама ішоў настойлівы пошук самавызначэння нацыі, фармулявання яе ідэалогіі.
Пры падтрымцы ўрада ў яго ўключыліся філосафы, палітолагі, сацыёлагі, эканамісты, прадстаўнікі іншых навук. Зразумела, яны дбайна падыйшлі да сваіх папярэднікаў у ідэалогіі. Групу навукоўцаў узначаліў доктар гістарычных навук, прафесар А. Г. Слука. Мусіць, у першую чаргу яны прааналізавалі працу
нямецкага сацыёлага Карла Манхейма (1893-1947) «Ідэалогія і ўтопія», выдадзеную ў 1929 годзе. Лічыцца, што ў ёй найбольш поўна даследавана гэтая праблема. Ён падыйшоў да ідэалогіі не з пункту гледжання кніжнай прадукцыі, а з яе жыццёвай патрэбы. Вучоны адзначае, што ідэалогія, гэта прадукт калектыўнага, групавога мыслення, абгрунтавання пэўнай праблемы, якая мае месца ў рэчаіснасці.
Карл Манхейм інтэрпрэтаваў погляды Карла Маркса на ідэалогію, лічачы, што да сапраўднага сацыяльнага пазнання здольна толькі творчая інтэлігенцыя, якая стаіць па-за класамі.
Без сумнення, вучоныя звярнулі ўвагу і на навуковыя абгрунтаванні ідэалогіі К. Марксам, калі той ці іншы клас, элітная група, палітычны лідэр, якія дамагаюцца ўлады дзеля адказу на выклікі часу, рэалізацыі сваіх, іншым разам, эгаістычных памкненняў, вымушаны дэклараваць іх як ідэі, адпавядаючыя агульным інтарэсам грамадзян дзяржавы. Зразумела, што пры такім надыходзе авалодання палітычнай уладай суб’екты палітычнага дзеяння нярэдка прыбягаюць да фармуліравання папулісцкіх ідэалогій. Гэта вымагае ад грамадскасці, палітычнай апазіцыі вялікай пільнасці і абачлівасці, каб грамадства не было заведзена ў зман. Наша цывілізацыя сутыкалася і, думаецца, і далей будзе сутыкацца са знешне прывабнымі, а на самой справе са згубнымі ідэалогіямі. Ілюстрацыямі такіх зманлівых ідэалогій могуць служыць восем крыжовых паходаў, здзейсненых па ідэалагічнаму благаслаўленню папы рымскага. Дзесяць мільёнаў жыццяў страшэнная ахвяра за ідэалогію вызвалення труны Гасподня і іншых ілжывых сацыяльных пабудоў.
Нямала прывідных ідэалогій увасоблена ў сімвалах: гімнах, лозунгах, закліках, маніфестах, законах і г.д. Безумоўна, многія гімны, помнікі, адозвы і г.д. з'яўляюцца носьбітамі ідэалогіі, якая сімвалізуе пазітыўныя з’явы, памкненні, чаканні, намеры. Пры
гэтым трэба памятаць, што, імкнучыся да таго, каб тая ці іншая сімволіка, валодала вялікай матывацыяй для дзеяння, яна павінна
адлюстроўваць сапраўдныя, аб’ектыўныя ідэалагічныя намеры і памкненні грамадства. Фалывывая сімволіка, як кажуць, высысаная з пальца, рана ці позна будзе выкрыта, а яе носьбіты
пасаромлены.
Нярэдка ў якасці ідэалогій пануючыя класы, групы, творчыя асобы прапануюць грамадству нездзяйсняльныя праекты рэфармавання існуючай рэальнасці. Навука называе іх утопіямі. Утапічныя ідэалы старажытнагрэчаскага мысліцеля Платона, англійскага дзяржаўнага дзеяча, канцлера двара Генрыха VIII, пісьменніка-гуманіста Томаса Мора, італьянскага філосафа Тамаза Кампанэлы, французскіх мысліцеляў Анры Сен-Сімона, Шарля Фур’е, англійскага філосафа Роберта Оуэна і ў нашы дні з’яўляюцца нездзяйсняльнымі, больш таго заўчаснымі. Ужо адно гэта павінна насцярожваць грамадства, абуджаць недавер. Але таксама трэба мець на ўвазе, што гісторыя мае нямала прыкладаў, калі некалі «заўчасныя», ідэальныя мадэлі палітычнага ўладкавання здзяйсняліся, адпавядалі інтарэсам народа. Мусіць, такога кшталту ідэі трэба правяраць, кіруючыся абачлівасцю вядомага амерыканскага мысліцеля Карла Фрыдрыха (19011984), які вучыў разглядаць прапануемыя ідэі скрозь прызму дзеяння, дзейснасці, рэальнасці.
Італьянскі мысліцель Вільфрэда Парэта (дарэчы, настаўнік Беніта Мусаліні) лічыў ідэалогію маскіроўкай дзеянняў пануючага класа, якая ўсхваляе існуючы лад, хаваючы свае сапраўдныя намеры.
Праца вучоных па «пошуку» ідэалогіі, адпавядаючай дзяржаўнаму ладу суверэннай Беларусі, інтарэсам і спадзяванням людзей, сутыкнулася з тэорыямі аўтарытэтных калег, якія абвяргалі неабходнасць ідэалогіі, яе іманентнасці для дзяржавы.
Гэта амерыканскія вучоныя Дэніэл Бэл, Элвін Тофлер, Джон Гэлбрэйт, Сэмуэл Ханцінгтон і іншыя. Свае меркаванні яны абгрунтавалі ў такіх працах, як «Канец ідэалогіі», «Культурныя пярэчанні капіталізма», «Сутыкненне цывілізацый», «Будучае пастіндустрыяльнае грамадства. Вопыт сацыяльнага прагназавання» і іншых. Прапанаваная імі тэорыя дэідэалагізацыі базіравалася на пераменах, якія адбываюцца ў грамадстве на падставе пераходу ад індустрыяльнай стадыі развіцця да яе больш высокага ўзроўню інфармацыйнаму.
На гэтай стадыі вытворчыя адносіны, іх узровень залежаць ад шырокага выкарыстання ведаў, якасна новых інфармацыйных тэхналогій, якімі кіруюць найбольш здатныя, навукова дасведчаныя людзі мерытакраты, здольныя ажыццявіць самыя смелыя і неардынарныя праекты грамадскага пераабсталявання. Вучоныя лічаць, што ўсё гэта можа быць здзейснена без унутраных класавых пярэчанняў і канфліктаў У многім згадваемы праект быў абумоўлены крушэннем сацыялістычнай (камуністычнай) ідэалогіі, у выніку чаго наступае яе канец і надыходзіць этап сацыяльнай гармоніі і стабільнасці.
Тэорыя дэідэалагізацыі знайшла свае апірышча і ў Беларусі. Кіраўнікі Беларускага народнага фронту (БНФ) «Адраджэнне» і найперш 3. С. Пазняк ва ўмовах барацьбы супраць прынцыпаў перабудовы савецкага грамадства і развянчання КПСС трапілі пад уплыў замежных тэарэтыкаў дэідэалагізацыі. Захапіўшыся разбурэннем савецкага ладу, не зазіраючы наперад і, мусіць, не спадзеючыся на ўдачу ў заваяванні ўлады, яны рашуча адкрэшчваліся ад ідэалогіі і такім чынам ад сваёй шматпакутнай гістарычнай даўніны, ва ўмовах якой гартавалася нацыя і яе ідэалогія. Мне здаецца, што створаныя на падставе прынцыпаў БНФ сённяшнія палітычныя партыі яшчэ не пераадолелі памылак свайго «дзіцячага» ўзросту, бо дагэтуль не занялі свайго месца ў
палітычным працэсе Беларусі.
Але час паказаў, піто такія спадзяванні ва ўмовах нашага лакалізаванага зямнога быцця з’яўляюцаа заўчаснымі.
Вядомы рускі вучоны В. В. Ільін, крытычна ставячыся да ідэалогіі, піша, іпто «разам з тым без ідэалогіі, без жыццёвай праўды, якая патрабуе стойкасці, якой трэба трымацца, за якую трэба стаяць, вісець на крыжы, без такой праўды нельга...»
Спробы абвергнуць неабходнасць ідэалогіі прадпрымаліся заўсёды. Але роздумы, меркаванні вялікіх людзей пераконваюць. Віктор Гюго пісаў: «Калі наша жыццё вандраванне, то ідэя праваднік. Няма правадніка, і ўсё спынілася. Мэта згублена і сіл як не бывала». Зноўжа Віктор Гюго даводзіць: «Можна зламаць шпагу, але нельга знішчыць ідэю».
Мы бачым з даследавання, піто французскія мысліцелі найболып яскрава вызначалі сутнасць ідэалогіі і яе іманентную дзяржаўную ўласцівасць. Прыслухаемся яшчэ да аднаго вялікага француза, які ўвасобіў у сваіх творах усе праявы і памкненні чалавецтва. Анарэ дэ Бальзак пісаў: «Ідэі могуць быць абясшкоджаны толькі ідэямі». Практыка нашага жыцця пацвердзіла сутнасць гэтых велічных слоў.
Краіны свету, як і раней, сутыкаюцца са складанымі праблемамі жыцця (крызісамі, войнамі, эканамічнымі парупіэннямі, класавымі, этнічнымі і ініпымі супрацьстаяннямі і г.д.), якія вымуіпаюць адмовіцца ад паспеіплівасці і ставяць пытанне аб ідэалогіі ў адпаведнасці з узроўнем развіцця грамадства. Таму лічу патрэбным пагадзіцца з думкай вядомага беларускага вучонага У А. Мельніка, што «сучасныя сцвярджэнні аб канцы ідэалогіі і канцы гісторыі аказаліся ні чым іншым, як ілюзіяй». (Мельннк, В. А. Основы ндеологнм белорусского государства. / В. А. Мельннк. Мннск, 2010. С. 44.)
Сёння, мабыць, трэба вярнуцца да рэідэалагізацыі, болын
дапытліва паставіцца да сур'ёзнай праблемы XXI стагоддзя сутыкнення цывілізацый і пошуку адэкватна адпавядаючай ідэалогіі, ці выбару тых, што даволі працяглы час «працуюць» на чалавецтва: лібералізм, кансерватызм, сацыялізм, а таксама некаторыя нетрадыцыйныя ідэйна-палітычныя цячэнні.
Лібералізм з’яўляецца найбольш праверанай у часе ідэалогіяй, якая прыцягвала ўвагу адпавядаючымі чалавеку прынцыпамі: індывідуалізмам (магчымасць рэалізаваць свае здольнасці і дамагчыся самому дабрабыту), свабодай, першапачатковай роўнасцю, ператварэннем дзяржавы ў начнога вартаўніка, памяншаючы тым самым ягонае ўмяшанне ў эканоміку. Фундамент лібералізма заклалі такія вядомыя мысліцелі, як Джон Лок, Адам Сміт, Іерэмія Бентам, Шарль Луі Мантэск’е, Бенжамен Канстан, Імануіл Кант, Вільгельм Гумбальт, Томас Джэферсан, Джэймс Мэдісан і іншыя. Практыка аднак не пацвердзіла ўсе пастулаты лібералізма. Заўчасна дзяржава была ператворана ў «начнога вартаўніка», не ўдалося ліквідаваць крызісы і г.д.
Англійскі эканаміст Джон Кэйнс прапанаваў ідэю нэалібералізма, дзе «начны вартаўнік» зноў станавіўся дзейным кіраўніком эканомікі, абараняў свабоду прадпрымальніцтва, рынак, канкурэнцыю і г.д. Ідэя «дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту», сфармуляваная Джонам Кэйнсам, знайшла сваіх прыхільнікаў у многіх краінах.
Выпрабаванне практыкай прайшла і ідэалогія кансерватызму, якая з'явілася
вынікам аналізу здзяйсненняў Вялікай французскай рэвалюцыі. Агульны сэнс кансерватызму імкненне да захоўвання традыцыйных форм і каштоўнасцей палітыкі і эканомікі.
Тэарэтычна кансерватызм абгрунтавалі Эдмунд Берк, Жазеф дэ Местр і Луі Банальд. Періпынства яны аддаюць не індывіду a грамадству, традыцыі шануюць больш чым розныя перабудовы грамадскага ладу. Індывід у Эдмунда Берка адзінка недасканалая, якая мае патрэбу ў кіраўніцтве (Жазеф дэ Местр) на падставе грамадскага вопыту.
«Мы баімся прадаставіць людзям жыць і дзейнічаць толькі сваім асабістым розумам, пераконвае Эдмунд Берк, бо падазраем, што розум асобнага чалавека слабы і індывіду лепш чэрпаць з агульнага фонду, які вякамі захоўвае набытую мудрасць нацыі». (Берк, Э. Размышлення о революцнн во Францнп / Э. Берк. М., 1993. С. 86.)
У той жа час кансерватары разумеюць, што залішняя прыхільнасць да «старых», адладжаных, традыцыйных форм у палітыцы і эканоміцы будуць наносіць дзяржаве і грамадству вялікую шкоду, таму ідэі кансерватызму пачалі дапаўняцца стасункамі лібералізму. Неакансерватызм тым самым захоўваў традыцыйныя каштоўнасці і абнаўляўся новымі сучаснымі прынцыпамі.
Безумоўна, нягледзячы на знівічальнае выкрыццё савецкай сацыялістычнай мадэлі перабудовы грамадства, ідэалогія сацыялізму (камунізму) не здадзена ў лаўку антыквара. Яна запатрабавана ў шэрагу краін, найперш усім вядомы шведскі прыклад. Прыцягвае ўвагу грамадскі ідэал, паводле якога «свабоднае развіццё кожнага з'яўляецца ўмовай свабоднага развіцця ўсіх». Сацыял-дэмакраты ўзялі на ўзбраенне не разбуральныя дапічэнту тэхналогіі камуністаў а ідуць эвалюцыйным шляхам, паступовым удасканаленнем грамадства і выхавання чалавека.
Ідэолаг сацыял-дэмакратаў Эдуард Берніптэйн разглядае сацыялізм не ў якасці эканамічнай катэгорыі, а як дабрачынны ( нравственный) ідэал. Агульнавядома, што дабрачыннасць не мае
мяжы, яна ўдасканальваецца развіццём грамадства, што ўрэшце мае мэтай таксама ўдасканаленне палітычнай сістэмы і яе эканамічнай мадэлі. Лозунг: «Рух усё, канчатковая мэта нішто»
збліжае сацыял-дэмакратаў з камуністамі, якія таксама разглядаюць рух наперад з адпаведнымі, праўда, рэвалюцыйнымі, перманентнымі ўдасканаленнямі. Нельга не прыслухацца да меркаванняў французскага мысліцеля Жоржа Сарэля [1847-1922], які адзначаў, што «Кожнае грамадства мае патрэбу ў якім-небудзь мабілізуючым міфе».
Як бачым, традыцыйныя ідэалогіі маюць пэўныя перавагі і супярэчанні. Ніводная краіна не бярэ на ўзбраенне нейкую адну. Усе яны ўяўляюць сабой кангламерат ідэй, запатрабаваных у той ці іншай ступені ўсімі дзяржавамі. Усе яны знаходзяцца і ў цэнтры
нашага палітычнага і эканамічнага жыцця.
Ёсць таксама шэраг такіх нетрадыцыйных ідэалогій, як анархізм, пацыфізм, экалагізм, нацыяналізм, глабалізм і іншыя.
Ад найбольш разбуральных (нацыяналізм, фашызм] Беларусь Бог мілаваў. Іншыя таксама пакуль што ў нас незапатрабаваны.
Зроблены беларускімі навукоўцамі аналіз ідэалогій, дзяржаўны суверэнітэт запатрабавалі ідэалогіі, якая б грунтавалася на сваім нацыянальным фундаменце. Менавіта гэты аспект ідэалогіі меў на ўвазе амерыканскі палітолаг Фрэнсіс Фукуяма, зазначаючы: «Нагамі чалавек павінен урасці ў зямлю сваёй радзімы, вочы ж яго няхай аглядаюць увесь свет». Беларускія вучоныя, прадаставіўшы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь A. Р. Лукашэнку вынікі свайго даследавання, адзначалі, што ідэалогія ўласціва беларускаму народу, як уласціва любоў да роднага краю і цікавасць да ўсяго лепшага ў грамадскіх адносінах з іншымі краінамі. Таму Прэзідэнт у сваім дакладзе на пастаянна дзеючым семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў па пытаннях удасканалення ідэалагічнай работы «Моцная і
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" квітнеіочая Беларусь павінна мець трывалы ідэалагічны фундамент» заявіў: «Грамадства не можа існаваць без цэласнага зводу ідэй, каштоўнасцяў і нормаў якія аб’ядноўваюць усіх грамадзян. Дзяржава без ідэалогіі, як і чалавек без думкі, не можа жыць і развівацца, тым болып процістаяць унутраным і знешнім пагрозам і выклікам.
Ідэалогія для дзяржавы тое ж самае, піто імунная сістэма для жывога арганізма.
Калі ж імунітэт слабее, любая, нават самая нязначная, інфекцыя становіцца смяротнай. Якраз гэтак жа з дзяржавай, калі разбураецца ідэалагічная аснова грамадства, яе гібель становіцца толькі справай часу, якой бы знешне дзяржава ні здавалася моцнай і грознай». («Звязда», 2003, 29 сакавіка.)
Без сумніву, невычэрпныя мажлівасці грамадства ўтрымліваюцца ва ўзрастанні ўзроўню свядомасці людзей, ва ўсталяванні высокай культуры.
Дваццаць гадоў прайшло, як Беларусь адназначна заявіла пра суверэнную дзяржаўнасць, пра сваю нацыянальна-дзяржаўную ідэалогію, стварыла інстытуты сваёй незалежнай дзяржаўнасці, вызначыла культурна-нацыянальныя прыярытэты і каштоўнасці, сфарміравала сістэму і механізм правядзення ідэалагічнай работы, падрыхтавала адпаведныя кадры. Ідэалогія, ідэалагічная работа далі значны штуршок развіццю грамадства, суверэннай дзяржавы, палітычнай і нацыянальнай культуры. Спраўдзілася спрадвечная мара беларуса, вызначаная славутым песняром беларускай зямлі Янкам Купалам, які ўзрос на духоўных каштоўнасцях Сакрата , Платона, Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С.Полацкага, іншых прадвеснікаў беларускай нацыянальнай ідэялогіі.Ён натхнёна заклікаў:
Паднімайся з нізін сакаліна сям'я,
Had крыжамі бацькоў, над нягодамі,
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасадміж народамі.
Усевалад Ігнатоўскі
Дзеючыя сучасныя ідэалогіі бяруць свой пачатак у Новым веку. Беларуская нацыянальна-
дзяржаўная ідэалогія сфармулявана ў патрэбах нашага вірлівага часу. Гэта адносна маладая ідэалогія суверэннай дзяржавы, але карані яе ідуць у гістарычную даўніну, да каранёў беларускага этнаса, туды, дзе наша мінуўшчына, дзе закладзіны сённяшняга дня, пра што і пойдзе гаворка ў наступных раздзелах кнігі.
Ужо не далёка той час, калі
кожны грамадзянін Беларусі будзе ведаць гісторыю краю, бо без яе ён не будзе сьвядомым грамадзянінам, ня будзе тварцом будучыні. Толькі гісторыя дае моцны грунт для палітычнасацыяльнай і культурнай творчасці.
ГЛАВА 2. СЛЕД 3 МІНУЛАГА
Наша навука вельмі практычная, калі хочаце, прыкладная. Толькі поўнае авалоданне гістарычнылі вопытам зсісцеражэ палітыка ад паўтарэння памыяак, дапаможаў руху наперад.
Міхаіл Касцюк/
апрыканцы 60-х гадоў XX стагоддзя вядомы французскі вучоны Г. дэ Мартылье натрапіў на пячору Ле-Мусцье. У пячоры дапытлівы даследчык знайшоў рэчы незвычайнай каштоўнасці востраканечнікі, скрэблы.
Апошнія адколваліся ад нуклеуса, ці крамяневага абабітага жалвака, ад якога атрымлівалі пласціны і адшчэпы, каб пасля выкарыстоўваць як прыладу працы. Знаходкі аднеслі да археалагічнай культуры сярэдняга палеаліту ці Мусцьерскай культуры. У Еўропе такога кшталту прылады датаваліся 53-33-м тысячагоддзямі да нашай эры. У адпаведнасці з геалагічнай перыядызацыяй рэчы Мусцьерскай культуры вучоны, падтрыманы міжнароднай навуковай грамадскасцю, аднес да мікулінскага (рыс вюрмскага) міжледавікоўя і пачатку валдайскай (вюрмскай) ледавіковай эпохі. Знойдзенымі прыладамі карысталіся неандэртальцы, што жылі ў падобных пячорах і інпіых штучных збудаваннях.
Можна нават уявіць, што неандэртальцы, якія займаліся збіральніцтвам, паляваннем на мамантаў, зуброў, аленяў, у нейкі час «выкурылі» з пячоры мядзведзя і пасяліліся ў ёй.
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" ———
Востраканечнікі, скрэблы шмат чаго расказалі археолагам. Гледзячы па прыладах, Г. дэ Мартылье сцвярджаў што плямены неандэртальцаў тае пары знаходзіліся на пачатковай стадыі першабытнаабшчыннага ладу. Магчыма, яны былі ўжо аб’яднаныя ў матрыярхальную родавую абшчыну, дзе кіруючую ролю ў гаспадарцы адыгрывала жанчына. Гісторыя са знойдзенымі прыладамі мусцьерскай культуры нечакана мела працяг у Беларусі. Рэшткі прылад мусцьерскай культуры на палеалітычных стаянках знойдзены ў ваколіцах вёсак Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці, каля ракі Беседзь, што непадалёку ад вёскі Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Ва ўрочышчы Чырвоная Горка, што воддаль вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, гэткія ж рэчы адкапаў вядомы беларускі археолаг К. М. Палікарповіч [1889-1963]. Такія стаянкі неандэрталыдаў з'явіліся на тэрыторыі Беларусі 100-40 тысяч гадоў да нашай эры. Гэта быў сярэдні палеаліт, калі старажытныя насельнікі ўжо ўмелі рабіць пэўныя прылады для паўсядзённага ўжытку.
У 60-90-х гады XX стагоддзя У Д. Будзько, А. Г. Калечыц і іншыя беларускія археолагі падкарэкціравалі вывады К.М.Палікарповіча. Знойдзеныя імі на Бердыжскай і Юравіцкай стаянках прылады даюць больш дакладныя даты з’яўлення чалавека на землях Беларусі. Яны атрыманы з дапамогай сучасных метадаў радыёкарбоннага датавання.
Так, Юравіцкая стаянка ўзнікла 26 тысяч гадоўтаму. Вучоныя лічаць, што менавіта з гэтай даты пачынаецца гісторыя Беларусі. Колькасць насельнікаў адной стаянкі была невялікая, у сярэднім 25 чалавек. На Бердыжскай і Юравіцкай стаянках магло быць больш па 50 жыхароў.
Вядомы беларускі археолаг прафесар Э. М. Загарульскі паводле вывучэння пытання лічыць, што колькасць насельнікаў
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" верхне-палеалітычнага перыяду не перавышала сотні чалавек.
Жыць паблізу ледавіка, ва ўмовах тундравага бязлесся, беднай лішайнікавай расліннасці, нізкага дрэвастою і кустоўнікаў было надзвычай складана. Доўгія зімы са снежным покрывам на працягу 7-9 месяцаў і мерзлатой на значнай плошчы загартоўвала, але і прымушала шукаць больш прыдатныя для існавання тэрыторыі.
Каб выжыць, людзі павінны былі аб'ядноўвацца ў абшчыны, род, племя, разам займацца збіральніцтвам, рыбалоўствам, паляваннем. Гэта быў так бы мовіць, «першабытны камунізм», у які гуртавала бяда, голад, нястачы, што падступалі з усіх бакоў.
Сёння ў «камунізм» аб’яднацца складаней: перашкаджаюць маёмасныя адрозненні, класавыя пярэчанні, немагчымасць роўнасці ў размеркаванні агульнага прадукта. Выратаваннем у старажытных суровых умовах быў агонь, удалае паляванне на дзікіх жывёл і звяроў. Вучоныя адзначаюць, прыкладна 16 тысяч гадоў назад умовы жыцця ў пасляледавіковай зоне сталі неспрыяльнымі. Неандэрталец вымушаны быў пакінуць свае стаянкі ў Беларусі і перасяліцца ў больш прыдатныя месцы, магчыма, на паўднёвы ўсход Рускай раўніны.
Каля 8-10 тысяч гадоў да нашай эры ледавік адступіў настолькі, іпто гэта спрыяла паляпшэнню клімату. Яшчэ нядаўна змарнелыя ад вечнай мерзлаты землі пакрыліся лесам і буйной расліннасцю. Чалавек пацягнуўся на новыя абшары. Людзі вынайшлі лук і стрэлы, пачалі будаваць больш цёплае жытло, паспяхова паляваць. Гэта быў мезаліт, ці каменны век, датаваны 85 тысячамі гадоў да нашай эры. Патомкі былых насельнікаў беларускіх зямель вярнуліся на радзіму бацькоў, пераважна ва Усходнюю Беларусь Верхняе Падняпроўе. 3 паўдневых зямель на Дняпры людзі сяліліся ў Сярэдняй Беларусі і Усходнім Палессі. Значны паток насельнікаў асеў у паўднёвых абшарах Заходне-
Дзвінскай зоны і берагах Нёмана. Паўднёва-Заходнія землі Беларусі занялі выхадцы з паўднёвай Польшчы. У Заходняй Беларусі і Літве атабарыліся плямёны, якія прыйшлі праз Польшчу з Заходняй Еўропы.
Таму зусім натуральна, што археолагі знайшлі ў Беларусі 120 стаянак мезалітычнай эпохі. Толькі на Палессі вызначана 61 стаянка. Колькасць жыхароў эпохі параўнальна нязначная 4,5-6 тысяч насельнікаў. Пераважала родавая арганізацыя жыцця. Роды з цягам часу аб’ядналіся ў плямёны, у агульную чалавечую супольнасць, сукупна вялі сваю жыццядзейнасць. Археолагі пацвярджаюць сваімі знаходкамі, што племя мела аднолькавыя сродкі працы, тыповыя пабудовы, адзенне і многае іншае. Паступова пераадольвалася былая ізаляцыя плямён. Людзі хутчэй абнаўлялі прылады і прыёмы працы, палявання, рыбалоўства, праяўлялі сваё мастацкае ўменне. Аб'яднанне вылівалася ў адзінства. На жаль, мы нічога не можам сказаць пра этнічныя адрозненні эпох палеаліта, мезаліта і неаліта, вельмі вялікі час аддзяляе нас ад нашых далёкіх продкаў.
Маўчаць і знойдзеныя рэчы, сведкі даўніны, не даючы нам магчымасці зразумець мову людзей розных плямён. Праўда, мовазнаўцы, аналізуючы назвы рэк, азёраў, паселішч, усё ж змаглі вызначыць этнічную прыналежнасць людзей, якія пражывалі на пэўных тэрыторыях напрыканцы каменнага веку. Скажам, у Падзвінні і Падняпроўі пражывала насельніцтва, названае вучонымі фінка-угорскай этнічнай групай. У тым жа 111 тысячагоддзі на крайнім Паўднёвым Захадзе на Прыпяці пражываў невялікі асяродак індаеўрапейцаў са сваімі моўнымі асаблівасцямі. У бронзавым веку колькасць індаеўрапейцаў значна ўзрасла. Пашырэнне іх рассялення на тэрыторыі Беларусі прыходзіцца на 3-2 тысячагоддзі да нашай эры. Гэтаму спрыяў дэмаграфічны выбух сярод праіндаеўрапейскіх пляменаў, умелых
жывёлаводаў і земляробаў, якія пражывалі на сваёй сярэднеазіяцкай тэрыторыі сярод гор. Перанаселенасць, развітае жывёлаводства, паляпшэнне жыцця патрабавалі новых, больш шырокіх спрыяльных абшараў. Каля 4-3 тысячагоддзяў да нашай эры праіндаеўрапейскія плямёны рынуліся на неабсяжныя прасторы Азіі і Еўропы. З’явіліся яны і на землях Беларусі.
Магутны паток насельнікаў, у прыватнасці, жыхароў Вялікага Стэпу ці Стэпу цюркаў-кіпчакоў, краіны Дэшт-і-Кіпчак неслі з сабой набыткі свайго жыцця, веды ў земляробстве і жывёлагадоўлі, у здабычы і выкарыстанні металу, прылады для палявання і г.д. Гэту цікавую старонку побыту і жыцця цюркаў, аднаго са шматлікіх плямёнаў Вялікага Стэпу, а таксама другога племені кіпчакоў адкрыў нашым сучаснікам цюркскі пісьменнік Мурад Аджы ў сваёй кнізе: «Европа, тіоркн, Велнкая Степь. Москва; Мысль, 1998». Умельцы плавіць метал, майстраваць з яго наканечнікі стрэл, яны з'явіліся вынаходнікамі кола і кібітак на колах, якія служылі кіпчакам-цюркам і рухомым жыллём, і сродкам імклівага пераезда з аднаго месца пражывання ў ініпае.
На новых землях кіпчакі змешваліся з малаколькасным мясцовым насельніцтвам, асімілявалі яго, мяняючы ягоны побыт і жыццё. Адначасова змяняліся і самі, страчваючы пэўныя свае адметнасці. Беларускія даследчыкі налічваюць каля 40 народаў, якія зніклі ў выніку змешвання праіндаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам. (Гісторыя Беларусі ў дзвюх частках. Частка 1. Мінск. Вышэйшая школа, 2007, с. 25],
У 3-2 тысячагоддзі да наіпай эры на тэрыторыі басейнаў Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя сфарміравалася таксама ў выніку згаданых і асіміляцыйных працэсаў такая роднасная на мове, звычаях група народаў (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, курпіы, земгалы і інш.), як балты. Яны сяліліся на берагах Прыпяці і Дняпра, па суседству з фіна-
угорскім насельніцтвам, што месцілася на поўначы Беларусі. Як адзначае Мурад Аджы, цюркі-кіпчакі, мігрыруючы са сваёй радзімы Вялікага Стэпу, са сваёй калыскі Алтая, многае з сваёй культуры прыўнеслі ў культуру фіна-угорскіх народаў.
1м было чым дзяліцца. Раскопкі старажытных гарадоў цюркаў Сінташта і Аркаім сведчаць, што кіпчакі-цюркі адкрылі таямніцы выплаўкі жалеза. Калі хеты, народ, які жыў у цэнтральнай частцы Малой Азіі і заснаваў Хетскае царства, выпальваў жалезную руду, то кіпчакі Алтая вынайшлі першымі ў свеце за дзве тысячы гадоў да нашай эры металургічны горан і пачалі плавіць руду. Прафесія металурга з'яўлялася самай пачэснай. Мурад Аджы адзначае, што на іх глядзелі як на чараўнікоў. Сакрэты выплаўкі жалеза перадаваліся з роду ў род, ад бацькі да сына, застаючыся галоўнай таямніцай кіпчакоў. Лічылася, што на металурга сышло блаславенне Валадара Сусвету Тэнгры-хана. Яму забаранялася жаніцца на дзяўчыне другога, неметалургічнага тухума, каб ёй выпадкова не прагаварыўся пра таямніцу ў сне. Паўсюль было многа руды, што давала магчымасць стварыць магутную дзяржаву цюркаў-кіпчакоў. Шашка, піка, кінжал, стрэлы, востраканечныя шлемы, кальчугі, цуглі для коней, стрэмя усё гэта сведчыла пра перамогу жалеза над бронзай. Гэта быў крок, які ўзняў кіпчакоўцюркаў над іншымі народамі.
Гэтыя прылады жалезнага веку цюркаў-кіпчакоў як бачым, пасля былі запазычаны ў іх і сталі культурнымі набыткамі іншых народаў, што былі заваяваны, пакораны. У славян бажаством, якое навучыла іх ковальскай справе, з'яўляўся паганскі бог неба Сварог. Ён жа навучыў іх рабіць зброю з жалеза. У славян былі пашыраны легенды пра абагаўляемых кавалёў што выкавалі плуг «в сорок пудов» і навучылі людзей земляробству. Захаваліся паданні пра кавалёў, якія перамагаюць варожага змея, які прылятае з паўднёвых зямель і выкрадае ці атрымлівае ў якасці даніны
дзяўчат. Таму, мусіць, будзе правільна гаварыць пра ўзбагачэнне набыткаў культуры славянаў і цюркаў-кіпчакоў.
Амаль што галоўную роль у ваяўнічых поспехах цюркаўкіпчакоў адыграў конь, які быў часткаю цюрка, працягам яго, як піша Мурад Аджы, «самае запаветнае жаданне кіпчака было асядлаць каня. Усё астатняе потым. Спачатку конь, ці справа, што кліча да подзвігу». Конь шырока выкарыстоўваўся не толькі ў магутных набегах на суседнія дзяржавы, але і ў земляробстве. Зямлю цюркі-кіпчакі апрацоўвалі чугуннымі сошнікамі, а вялікія ўраджаі збіралі жалезнымі сярпамі. Магчыма, што і плуг, знойдзены ў тарфяным балоце ў ваколіцах вёскі Капланавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, з'яўляецца цюрскакіпчакскім падарункам нашай зямлі, сведкам мірнага ўзаемадзеяння народаў. He выключаю, піто гэта нашай зямлі вынаходніцтва славяне былі спрадвеку спрактыкаванымі працаўнікамі. Відавочна, што менавіта жалеза стварыла моцную дзяржаву Вялікі Стэп цюркаўкіпчакоў. У выніку дэмаграфічны выбух і рассяленне сцепнякоў па ўсім арэале старажытнага свету. Гэта абагаціла народы.
Але атрымаўшы ў спадчыну вынаходніцкага кшталту каштоўнасці,яны у далейшым забыліся пра аўтараў і лічаць іх сваімі, нацыянальнымі.
Цюркі-кіпчакі, акрамя таго, вынайшлі зручную адзежу, прыдатную для воіна-конніка: шаравары, боты, башлык, каптан. Нават абцас да ботаў. У Пазырыцкіх пахавальных курганах, да прыкладу, вучоныя знайшлі шоўк, фетр, чашунчу, карункі. Усё гэта выраблялі ўмелыя рамеснікі, ткачы. У гарадах Вялікага Стэпу працавалі ювеліры, кавалі, ганчары, золаташвачкі, майстры па вырабу аддзення, фарфору... У Алтаі ўпершыню з’явіліся збудаванні з бярвення: курані, церамы, хаты [нзбы]. Гэта садзейнічала перасяленню людзей з пячор, інпіых сховішчаў. Была вынайдзена свая, так бы мовіць, нацыянальная архітэктура.
Курані, як высвятляецца, будавалі ў выглядзе васьміграніка, галоўнага элемента цюркска-кіпчакскай архітэктуры. Як адзначае Мурад Аджы, пры мінімальным перыметры ён даваў максімальную плошчу: самую кароткую сцяну і самы прасторны дом, эканоміла будаўнічы матэрыял і паліва.
Да вынаходніцтва цюркаў-кіпчакоў трэба аднесці і псч. Будавалі яе з цэглы. У хаце яна была незаменнай у доўгія сцюжныя месяцы зімой. Цэглу таксама прымянялі пры ўзвядзенні палацаў, абарончых збудаванняў. Трэба дадаць , што цюркі-кіпчакі былі дбайнымі гаспадарамі. Пры пераездзе ў другія месцы пабудову разбіралі, а цэглу везлі з сабой.
Жывучы на адной тэрыторыі ці паблізу, народы іншай этнічнай групы многае перанялі ў цюркаў-кіпчакоў. I сёння ва ўжытку рускіх, украінцаў, беларусаў палякаў сустракаюцца іхнія словы, назвы (деньгн, копейкн, кннгн, чугун, булат, печь, очаг, кнргшч, нзба). Шмат перайманняў таксама ў адзежы. Звыклымі з’яўляліся ў рускіх словы: армяк, епанча, кафтан, шушун, шуба, клабук і шмат іншае. Гэтыя запазычанні сталі вынікам перасялення праіндаеўрапейскіх плямён у 3-2 тысячагоддзі да нашай эры да нашага часу. Тэрыторыя Беларусі, рэкі, лясы, азёры, багатая флора і фауна прыцягвалі перасяленцаў. Але апынуўшыся ў сферы пражывання мясцовага насельніцтва індаеўрапейцы паступова страчвалі свае асаблівасці, асіміліруючыся сярод іх. Паводле азначаных працэсаў сфарміраваліся балты ці літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы і іншыя народы. Працэс змешвання балтаў (індаеўрапейцаў) працягваўся ўсё другое тысячагоддзе да нашай эры. Індаеўрапейцы з’яўляліся язычнікамі, пакланяліся агню і сонцу, выраблялі кераміку, выкарыстоўвалі бронзавыя прылады працы. Балты жылі грабяжамі і разбоем. Балцкія плямёны, умножыўшыся колькасна, асімілявалі іх. Яны будавалі ўмацаваныя гарадзішчы, якіх у Беларусі налічваецца каля адной тысячы.
Пражывала ў межах такога збудавання ў сярэднім ад 50 да 75 тысяч чалавек. 3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі балцкія плямёны перайшлі да паселішчаў і вёсак. Утварылася сельская абшчына як сродак кіравання агульным жыццём, рамёствамі, вайсковымі справамі, вытворчасцю харчавання, адзежы, зброі (Гісторыя Беларусі. Частка 1. Мінск, Вышэйіпая пікола, 2007 г. с. 27). Паводле сведчанняў вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча, балты ў V-VI стагоддзях стаялі па ўзроўню развіцця напярэдадні ўтварэння сваёй вялікай дзяржавы (Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Мінск, Мастацкая літаратура.1990 г. с. 21). Балцкі след і сёння адчуваецца ў назвах рэк, што цякуць па Беларусі: Верхіта, Волма, Гайна, Грыўда, Друць, Клява, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Усвяча, Немул, Нёман, Нямот, Нямунас, Гутал, Кронан, Даўгава, Дзвіна, Нарач (Нарутас). Беларусь багата на рэкі. Іх каля 1,5 тысячы. Даўжыня кожнай не меней 10 кіламетраў. Сярод іх не меней як 600 маюць балцкія гідронімы. Так назва ракі Бяроза (Бярэзіна, Берзань) літоўскага паходжання (Берзас, Бержас, Берзауне). Словы Друць, Дрыса паходзяць ад літоўскіх назваў Друтас магутны. Словы Мярэча, Морач азначаюць дрыгвянка. Пліса чыставодная; Рэста балацянка; Свіда светлая; Ула жвірніца, Цнаправабярэжная і г.д.
Вялікую роль у асіміляцыі этнасаў, у тым ліку і тых, што насялялі беларускія тэрыторыі ў ІІ-ІІІ стагоддзях нашай эры адыгралі готы, у IV стагоддзі нашай эры гуны і ў сярэдзіне VI стагоддзя нашай эры авары. У прыватнасці, гуны, качавы народ, што склаўся ў 2-4 стагоддзях у Прыўраллі з цюркамоўных хенну і мясцовых уграў і сарматаў, распачаў у 4 стагоддзі масавае перасяленне на захад і абумовіў Вялікае рассяленне народаў. Перамагаючы іншаплямённыя народы, аб'ядноўваючы плямёны, гуны (цюркі) стварылі моцную дзяржаву на чале з Атылам.
Ад Алтая да Атлантычнага акіяна праляглі дарогі гунаў
[цюркаў-кіпчакоў], як адзначае Мурад Аджы, яны не саступалі іншым народам ні ў матэрыальнай, ні ў культурна-духоўнай справе. Старажытныя хронікі Усходу, легенды і паданні яскравае таму сведчанне. Сказанне «Акташ» апавядае пра легендарнага хана Акташа, які першым выйшаў да берагоў Волгі, падпарадкаваў сабе ўсе землі ад Ідэлі да Каўказа. Напалоханыя ваяўнічасцю Акташа, народы шукалі з ім паразумення. Дакументы старажытнасці гавораць, што кіпчакскія цары Баламір, Харатон, Данат, Атыла праклалі свайму народу дарогу ў Еўропу. Акрамя ўмельства плавіць жалеза, гуны, цюркі-кіпчакі верылі ў Бога Нябеснага Багатура-Тэнгры, ацураўшыся паганства. Старажытныя продкі іх абагаўлялі сваю Радзіму Алтай, называючы яго зямным раем.
Перад войскамі Атылы схіліліся Візантыя і Рым. Дзяржавы плацілі пакорліва даніну грознаму заваёўніку, які, аднак не вытрымаў выпрабавання славай. У выніку пярэчанняў між сваімі 184 сынамі, не лічачы дзяўчынак, дзяржава Атылы расііалася на варагуючыя асобныя каганаты, улусы, сем’і. Імкнучыся перамагчы ідзін аднаго, яны ўступалі ў саюзы з яшчэ нядаўнімі сваімі ворагамі, гінулі, ператвараліся ў васалаў, губляючы свой колішні гонар, аддаючы, не чакаючы ўдзячнасці, набыткі культуры і духоўнасці. У выніку асіміляцыі ўзніклі ў Еўропе такія этнасы, як бургундцы, харваты, баварцы, саксонцы, сербы, чэхі, балгары... Ім было што перадаць. Гуны, цюркі-кіпчакі мелі нямала і матэрыяльных і культурных каштоўнасцей. Да прыкладу, у старажытнасці яны шанавалі гару з трымя вяршынямі Уч-Сімер. Складалі ў яе гонар легенды, лічачы цэнтрам свету. Наладжвалі святы, маліліся. Кажуць, і сёння паблізу гары размаўляюць напаўголасу месца ж святое.
На Алтаі ўшаноўвалі і іншыя вяршыны Хан-Ценгры, Барусу. Рытуальныя малюнкі, свяшчэнныя тэксты і сёння шмат чаго
гавораць розуму. Прыцягваюць увагу храмавая архітэктура, урачыстыя малітвы, упрыгажэнні храмаў, малюнкі ў летапісах і кнігах. Асаблівай пашанай, піша Мурад Аджы, карысталася гара Кайласа на Цібеце. Паданні гавораць, што ў гэта святое месца спускаўся з нябёсаў Тэнгры-Хан, Гасподзь Сусвету.
Спусціўпіыся з гор, асвоіўшы бяскрайнія прасторы стэпаў, стварыўшы з цюркскіх плямён дзяржаву пад назвай Вялікі Стэп ці Дэшт-і-Кіпчак, гуны, цюркі-кіпчакі стваралі копіі свяшчэнных гор, дзеля чаго насыпалі курганы кілісы, будавалі і аздаблялі храмы іконамі ці паводле іх слоў айконе. Зварот да Тэнгры-Хана са словамі Бог, Алла, Ходай, Госпадзі ўвайшло ў побыт іншых рэлігій, якія ўспрымаюць іх сёння як свае.
Россыпы духоўнай культуры гунаў, цюркаў-кіпчакоў увайшлі ў кнігі, літаратурныя творы многіх народаў. Напісаныя на нацыянальных мовах, яны ўсе ж утрымліваюць доказы цюркскага, кіпчакскага рунічнага пісьма, водгалас іншай культуры. Мурад Аджы прыводзіць доказы выкарыстання цюркскіх казак A. С. Пушкіным: царства Салтана, востраў Буян... Цюркскія матывы гучаць і ў творах Дзяржавіна, Тургенева, Цютчава, Буніна, Набокава, Талстога, Булгакава... Цюркская культура пакінула свой след не толькі ў творчасці мастакоў слова. Цюркскія землі, што межавалі народы, пазнаеш і сёння па курганах. Групы курганаў уяўлялі мяжу Дэіпт-і-Кіпчака, якая праходзіла па Маскве-рацэ. Паўночны бераг належаў фінам і ўграм, а паўднёвы цюркам. Так сцвярджае вядомы вучоны тапанімік Э. М. Мурзаеў. Курганымежы захаваліся і ў Падмаскоўі. Праўда, давядзецца сказаць, што гэта было да з'яўлення тут славян.
Сённяшняе Каломенскае калісьці цюркі называлі Калома, ці ахова, забеспячэнне. Капотню яны называлі Высокае пасяленне ці Высокая трава. Кунцава называлі Прытулак ці Заезджы дом. На поўнач ад Масквы цюркі не сяліліся, таму і курганоў-межаў там
няма. Гэта тэрыторыя была заселена, але на той час і не цюркамі, і не славянамі нейкім іншым народам. Як бачым, цюркі папярэднічалі славянам. Славяне прыйшлі на землі Верхняга Падняпроўя ў VI стагоддзі да нашай эры, а масавы прыток іх прыходзіцца на VIII стагоддзе. Цюркі многае ўнеслі ў мясцовую тапаніміку. Пасёння на правым беразе Масквы-ракі, нспадалёку ад Маскоўскага Крэмля, знаходзіцца Балчуг. Па-цюркску балота, гразь. Паводле каранёў названы Арол, ці «дарога на ўздым», Тула азначае «поўны», Бранск (Бірынчы, Бранечск «першы», «галоўны»), слова Саратаў (Сарытаў) азначае «жоўтая гара», Сімбірск (Сімбір) адзінокая магіла. Пацвярджаюць умацаванне славян на тэрыторыях Верхняга Падняпроўя, рэк Дзясны і Акі археалагічныя «помнікі», якія сведчаць пра іх адпаведнасць славянскай культуры VII-X стагоддзяў. След папярэднікаў на азначаных землях амаль «не чытаецца», але сёння агульнавядома гэта былі балцкія плямёны.
Відавочна, што Русь прымнажалася старажытнымі цюркскімі гарадамі. Да прыкладу, горад Кіпензай у рускіх стаў Пензай. Шапашкар-Чабаксарамі, Бурунінеж Варонежам, Сарытаў Саратавам, Чаляба Чалябінскам... Пранікненне ў III тысячагоддзі да нашай эры індаеўрапейцаў у Заходнюю Еўропу і на тэрыторыю Беларусі, іх уплыў на мясцовае насельніцтва, поспехі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі спрыялі мірнай асіміляцыі абарыгенаў, а таксама фіна-угорскага насельніцтва, што месціліся ў паўночнай частцы Беларусі. 3 цягам часу мясцовыя жыхары самі сталі індаеўрапейцамі балтамі, засвоілі ўмельства рабіць вырабы з жалеза (сякеры, сярпы, зброя, жаночыя ўпрыгожанні). Да II тысячагоддзя да нашай эры, адзначаюць аўтары Гісторыі Беларусі. Частка 1. с. 28, фарміраванне славян як этнаса ў асноўным завяршылася. Сапраўды, тэрміны ў 500 гадоў дастатковы для такога гістарычнага ўзрушэння.
Пад уздзеянне вялікіх перасяленняў трапілі і славянскія
плямёны. Дакладных матэрыялаў, якія б пралілі святло на лёсы славян, на жаль, вельмі мала. Мікола Ермаловіч адносіць пэўныя звесткі пра іх да сярэдзіны VI стагоддзя нашай эры. Адно выклікае давер славяне ўяўлялі сабой мнагалюдны народ. Візантыйскі пісьменнік і гісторык Пракопій Кесарыйскі (каля 500 -пасля 565) сведчыць, што славяне займалі непамерную прастору. Існуюць розныя меркаванні пра месцы іх фарміравання. У апошні час
называюць Вісла Одэрскае міжрэчча, паўднёвую частку Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусь. Археолагі сцвярджаюць, што ў канцы V пачатку VI стагоддзяў славяне перамясціліся на Дунай. Іх жа тэрыторыі ў паўднёвай лясістай частцы Усходняй Еўропы занялі балты. Перасяленне славянаў не было бегствам ад небяспекі. Яно адбывалася, мабыць, на працягу некалькіх стагоддзяў, тлумачылася перанаселенасцю і пошукам больш прыдатных тэрыторый для жыцця. Я. Ф. Карскі (1.1.1861-29.04.1931) савецкі філолаг-славіст, заснавальнік беларускай філалогіі, сцвярджаў што «галоўная маса славянаў, якія склалі беларускае племя, рушыла з поўдня (з Прыпяці і да яе прытокаў) і Захаду (можа быць, з Заходняга Буга і Нарвы) спачатку да Нёмана і адсюль да Зах. Дзвіны на поўначы і да Дзясны на ўсходзе». (Карскнй Я. Белорусы. Кн. 1. Внльно, 1904. С. 63.)
Сённяшнія гісторыкі адзначаюць, піто адзінай тэрыторыяй, якую можна лічыць прародзінай славян гэта тэрыторыя паміж Эльбай, Віслай і Нёманам.
У II тысячагоддзі да нашай эры германскія плямёны, злучыўшыся з балцкімі, што месціліся на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, у выніку сваёй міграцыі адцяснілі славян ад мора. Такое меркаванне абумоўлена неразвітасцю славянскай тэрміналогіі ў гэтай мясцовасці.
У другой палове I тысячагоддзя наіпай эры народы Еўропы
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" пераходзяць ад рабаўладальніцтва да феадалізму. Складваецца класавае грамадства. Славяне вядуць паспяховыя войны, павялічваюць свае тэрыторыі, асіміліруюць многія народы.
Існуе меркаванне, што славянам папярэднічала племя «север» («северо»), севяран, ці племянны саюз усходніх славян, з якога пайшлі іншыя плямены са славянскімі каранямі: паляне, дрыгавічы, дзераўляне і г.д. Племя «север», «северо» месцілася на тэрыторыі, дзе пражывала племянное аб'яднанне сармата алан, выціснутае ў пачатку VIII стагоддзя з гэтых земляў славянамі на паўднёвы ўсход.
У VI-VII стагоддзях славяне дайшлі да Дняпра, замацаваліся на тэрыторыі сучаснай Валыні, што на Украіне, утварыўшы новую этнічную галіну усходнія славяне. Гэтыя абшары ўсходнія славяне займалі ў VIIІ-ІХ стагоддзях, пасля засялілі землі Усходняй Еўропы. Арыялам славянскага размяшчэння сталі тэрыторыі, што прылягалі да Дона, Акі, вярхоўяў Волгі. Тут калыска сучасных рускага, беларускага і ўкраінскага народаў.
Колькасна пераўзыходзячы іншыя народы, усходнія славяне асімілявалі балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва, стварыўшы як не 15 усходнеславянскіх супольнасцей. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. с. 31.) Сярод іх дрыгавічы, крывічы, радзімічы, ятвягі, дайнова, бужане, вяцічы, паляне, венеды, анты.
Усе яны славяне па паходжанню, а назвы па тэрыторыі, дзе размяшчаліся. Адзінства тэрыторый, імкненне супрацьстаяць ворагам, аб’яднанне дзеля ваенных нападаў вымушалі плямёны ўступаць у саюзы. Вучоныя называюць адзін з такіх аб'яднанняў саюз антаў і склавінаў (славян). Візантыйскія даследчыкі VI стагоддзя Іардан, Іаан Эфескі, Пракопій Кесарыйскі і іншыя адзначаюць генетычную, культурна-духоўную еднасць славянскіх плямён. Пліній Старэйшы, Тацыт, Пталемей лічылі іх адгалінаваннямі племені венедаў, гістарычныя звесткі пра якіх
адносяцца да 1-2 стагоддзя нашай эры. Мовазнаўцы выводзяць найменне «славяне» ад «слова», якое трасфармавалася з часам у згаданы этнонім. I атрымалася, што славянегэта тыя, хто разумее мову, словы. Гэтым самым яны адрозніваюцца ад нямых, тых, хто не ведае іхняй мовы нямы, чужы. Ці не адсюль «Няміга», «Немка», «Нямунас».
Славяне шырока рассяляліся. Адны каланізавалі візантыйскім валоданні, тым самым паклалі пачатак паўдневым славянам. Сучаснікі звалі іх «славенамі», «славінамі», янтамі, падкрэсліваючы іх адзінства і даўнейшае найменне венеды (венеты). Этнонім «славяне», «скловене» звязваюць таксама са словам «слава». У словах «словене», «славінцы», «словены» выразна адчуваецца аб'яднанасць двух слоў: «слы», «сьлі», «сло» і «вене», што, на думку лінгвістаў азначае «венеды», «вендзеж» (у Беларусі), Венедскі заліў (Балтыйскае мора), «прадстаўнікі», «высяленцы» і г.д. У VI-VII стагоддзях амаль паўсюдна вызначалася найменне «славяне», якое захавалася да нашага часу. Расселеная ў лесастэпавых і лясных масівах Еўропы, у басейнах рэк, славяне, як адзначае вядомы беларускі археолаг, прафесар, доктар гістарычных навук Л. Д. Побаль яны не мелі ў той час сваёй самастойнай вялікай дзяржавы. «Словене», венеды, склавіны, анты, вядомыя з VI стагоддзя на Балканскім паўвостраве, адзначаны ў Іпацьеўскім летапісу. Аўтар Старажытнай Русі змяшчае «словене» пад рознымі назвамі ў басейне Дуная на поўдні, да Ільменскага возера на поўначы, ад зямель сённяпіняй Полыпчы на захадзе да Падоння і Паволжжа на ўсходзе. У гэтым славянскім абшары месціліся і ўсе межы сучаснай Беларусі, як састаўной часткі славянскага свету. У басейнах Прыпяці на поўдні і Заходняй Дзвіны на поўначы пражывалі славяне дрыгавічы. Гэта землі сённяшніх Гомельскай, Брэсцкай, Гродненскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей. Детапісец
Нестар у Іпацьеўскім летапісе пазначае іх славянскімі. Славянекрывічы, на яго думку, аселі ў басейнах такіх рэк, як Заходняя Дзвіна і Палата. Славяне-радзімічы на тэрыторыі Гомельшчыны і Магілёўшчыны. (Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX стагоддзя. Мінск, 1998. С. 365.)
Усіх іх яднаў адзіны «словенскі язык» і «словеньска грамата» вядомы беларускі археолаг Л. Д. Побаль пераканаўча, паводле рысаў мілаградскай, зарубінецкай, штрыхаванай керамікі, днепрадзвінскай культуры, пазначаных Нестарам на славянскіх землях, ставіць пад сумненне так званы балцкі субстрат. Пры гэтым аўтарытэтны даследчык у якасці доказу спасылаецца на археалагічныя крыніцы. Землі Беларусі захавалі нямала такіх сведчанняў. Пра іх гавораць таксама навуковыя досведы этнографаў, фалькларыстаў, вясковыя дыялекты яскравыя сведкі мінулага.
Як адзначае В. 1. Шадыра, да сярэдзіны 1 тысячагоддзя нашай эры еўрапейскія народы не мелі этнатэрытарыяльнай стабільнасці. Славяне шырока рассяляюцца на большай частцы Беларусі з сярэдзіны I тысячагоддзя сярод мясцовых балтаў, асімілюючы іх. Гэты працэс ахоплівае (Л.У. Дучыц) канец I пачатак II тысячагоддзя.
Вынікі раскопак пахавальных помнікаў паказваюць, што асіміляцыя мела працяглы характар і была неаднолькавай. Элементы балцкай культуры знойдзены ў былых паселішчах, што каля вёсак Латыголь і Навінка Талачынскага, Наўры Мядзельскага, Перавоз Глыбоцкага, Рудня і Дзмітраўшчына Полацкага, Укля Браслаўскага, Дуброва Маладзечанскага, Казлоўцы Міёрскага раёнаў (Л. У. Дучыц). Знаходкі з курганоў Х-ХІ стагоддзяў каля вёсак Слабада, Барздынь , Коўшава, Забор’е і Анусіна (Ю. А. Зайцаў) сведчаць пра асіміляцыю славянамі ўсходніх літоўцаў. Тыпова балцкія ўпрыгажэнні пераважаюць на
Полацкай зямлі. 3 200 жаночых пахаванняў палова шматінвентарныя. 3 іх 25 % славянскія. Гэта бранзалетападобныя скроневыя кольцы, маністы са шкляных пацерак, 25 % маюць пярсценкападобныя скроневыя кольцы і больш металічных упрыгажэнняў. 50 % наогул не маюць скроневых кольцаў але іпмат металічных балцкіх упрыгажэнняў. Рэчы славянскай культуры знойдзены ў старажытных паселішчах у ваколіцах вёсак Драздова Талачынскага, Пашавічы Браслаўскага, у наваколлях Навагрудка (Л. У. Дучыц). 3 навуковых даследванняў вынікае, што на землях, дзе пачыналася фарміраванне беларускага этнаса, жылі балты, славяне і шматлікія іншыя народы.
Э. М. Зайкоўскі пераканаўча зазначае, што «асаблівасцю этнічнай гісторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы была асіміляцыя славянамі карэннага балцкага насельніцтва». (Гуманітарныя і сацыяныя навукі на зыходзе XX стагоддзя. С. 372.)
Працяглы асіміляцыйны працэс суправаджаўся, як адзначае акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк, узаемным уплывам і ўзбагачэннем культур. I ўсё ж славянскае ўздзеянне было больш моцным. Славянская асіміляцыя суправаджалася змяненнямі, новымі найменнямі гідраніміі, моўнымі зацвярджэннямі элементаў сваёй культуры. Вядомы беларускі археолаг У. Ф. Ісаенка, які адкрыў на тэрыторыі Беларускага Палесся болын за 300 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, даследаваў 14 старажытных стаянак, адзначаў, піто этнас нават у каменным веку развіваў уласцівую яму культуру (Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993. С. 48.) I гэта натуральна асіміляцыя суправаджаецца страчваннем, знікненнем этнічнай самасвядомасці, культуры, традыцый жыцця, мовы. Балцкі этнасу ходзе асіміляцыі яго славянамі страціў свае этнаграфічныя набыткі. Праўда, захаваліся найменні некаторых рэк, азёр, вёсак змененыя славянамі, яны дайшлі да нашага часу. Асіміляцыя
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" адначасова несла зліццё балтаў шляхам засваення, запазычання, паглынання славянамі элементаў балцкай культуры, і мовы, жыццёвага побыту і г.д.
Асаблівасці, уласцівыя балтам, былі так гістарычна перапрацаваны славянамі, што гаварыць пра балцкі субстрат у фарміраванні беларусаў проста не даводзіцца, калі мы не хочам сказіць вызначэнні, уласцівыя асіміляцыі.
Так, асіміляцыя узаемны працэс. Але дзе ж набыткі балтаў у час гістарычнай этнаграфічнай спрэчкі хто каго? Славянскі этнас перамог. А балцкія карані і канчаткі назваў рэк і азер гэта сведкі далёкай нашай мінуўшчыны, іх аніяк не назавеш балцкімі. Так, назва чыгуначнай станцыі Беларусі Рудзенск, магчыма, нават верагодна, была латышскім словам Rudens, што ў перакладзе азначае «восень». Цяпер жа ў слове Рудзенск хіба што лінгвіст вызначыць яго першаснае значэнне.
Можна пагадзіцца, што «падасновай» (Г. В. Штыхаў) было балцкае (латышскае) слова, але падаснова («субстрат») страціла сваю адметную значнасць, асімілявалася. Таму зусім не факт, што «субстрат» з’явіўся перадумовай фарміравання беларускай народнасці. Наадварот, праславяне з’явіліся асновай фарміравання праславянскіх супольнасцей, а затым і старажытнарускай народнасці, а з цягам часу, у выніку стварэння пэўных перадумоў, з яе беларускай народнасці і нацыі.
Пад уздзеяннем шырокага рассялення славян балцкае насельніцтва было змушана да выхаду на новыя для іх землі, у Прыбалтыку, дзе стварылі свае этнічныя супольнасці. Іх пераемнікамі з’яўляюцца сучасныя літоўцы і латышы. Тая частка балтаў што засталася на занятых славянамі землях, была асімілявана на працягу ХП-ХШ і іншых стагоддзяў. Пагаджаюся з думкай Міколы Ермаловіча аб працягу, асіміляцыйных працэсаў і ў наш час. У выніку славяне змянілі культуру, сацыяльны побыт
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" балтаў замацаваўшы на новых землях свой эканамічны ўплыў і ваенную дэмакратыю.
Вядомы беларускі, рускі і польскі гісторык, археолаг, членкарэспандэнт Расійскага імператарскага археалагічнага таварыства Адам Ганоры Кіркор [1818-1886] пісаў, што літоўцы шмат запазычылі ад сваіх суседзяў беларусаў. [Жнвопнсная Россня. Репрннтное воспронзведенне нздання 1882 года. Мн., 1993. С. 41.]
Тэрыторыя славян, улічваючы колькасць насельніцтва і заваёвы, распасціралася ад Балтыйскага мора, сярэдняга цячэння Віслы і Одэра і вярхоўя Сейма і Сулы, ад Прыпяцкага Палесся да Карпат і Дуная. У VII-VIII стагоддзях славяне аселі на Балканах, землях сучаснай Балгарыі і часткова Грэцыі. Часткова групы славян дайіплі нават да Малай Азіі, паўночнай Афрыкі, Сіцыліі і Іспаніі. Славяне засялілі абшары Усходняй Еўропы да Дона,Акі і вярхоўяў Волгі. На захадзе дасягнулі сучаснай Баварыі, Аўстрыі і ўздоўж Балтыйскага мора вусця Эльбы. У VI-IX стагоддзях, рухаючыся ў паўночным напрамку, яны рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі, Смаленшчыны, Пскоўшчыны і Наўгародчыны. (Антонава Л.Я, Марцуль Г. С. Фарміраванне беларускага этнасу. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх земляў. Культура (са старажытных часоў да другой паловы XIII ст.], Мн., 1994. С. 10.]
Вялікае перасяленне народаў, у прыватнасці славян, спрыяла прыходу на Беларусь такіх славянскіх плямёнаў як дрыгавічы, дулебы, валыняне, драўляне, славяне, крывічы, северане, радзімічы і іншых.
У ходзе фарміравання ўсходне-славянскай народнасці дрыгавічы, крывічы і радзімічы, паляне, драўляне, славены дасягнулі пэўных поспехаў у развіцці, стваралі племянныя саюзы, страчваючы родаплемянны падзел і аб'ядноўваючыся ў такія
формы палітычнага кіравання, як «княжанні». Гэта першасная форма дзяржаўнасці сведчыла пра наспеласць пытання наладжвання жыццядзейнасці грамадства, гаварыла пра першыя крокі да раннекласавага грамадства. У 1V-X стагоддзях 15 этнічных супольнасцяў, у тым ліку дрыгавічы, крывічы, радзімічы і іншыя названыя вышэй народы, уяўлялі сабой адзіны народ, з'яднаны агульнай культурай, мовай, ваенным узаемадзеяннем, формамі ўпраўлення.
Найменне драгавічы (другувіты, драгувіты, дрогувіты), як лічыць М. Ермаловіч, паходзіць ад славянскага імя «Дрыгавіт». Да беларускага слова «дрыгва», па ўсім, не мае адносін, бо месцы іх сялення не ўсюды былі звязаны з балоцістымі, дрыгвянымі мясцінамі. Папрыпяцце, Падняпроўе, Панямонне, Пабужжа гістарычная тэрыторыя рассялення драгавічоў. Л. Я.Антонава, Г. С. Марцуль лічаць, што слова «дрыгавічы» балцкага паходжання, улічваючы, што ў літоўскай мове нямала слоў з каранём « dregas» сыры, вільготны. Гэта, нібыта дае падставу для «балцкага субстрату». Але слова «дрыгва» ёсць у беларускай мове і няма ніякіх падстаў лічыць яго балцкім «субстратам».
Дарэчы, Канстанцін Парфірародны дрыгавічоў называе «другувітамі», «драгувітамі», «дрогувітамі». Тое ж самае мы бачым і « Жыціі Дзмітрыя Салунскага». Цэнтрам драгавічоў быў Тураў.
Вялікім усходнеславянскім племем, якое адыграла, можа, галоўную ролю ў фарміраванні беларускага народа, былі і крывічы. Тэрыторыя іх рассялення ад Верхняга (а магчыма і Сярэдняга) Панямоння да Кастрамскога Паволжжа, ад Пскоўскага возера да Верхняга Сожа і Дзясны (М. Ермаловіч). Паходжанне слова «крывічы» дакладна не высветлена. Крывіцкія тапонімы сустракаюцца паўсюдна. Мы лічым, прааналізаваўшы розныя меркаванні вучоных, што найменне «крывічы» паходзіць ад слова «кроў». Паходжанне ад імя легендарнага літоўскага
першасвяшчэнніка Крыва-Крывейты вучоныя лічаць не адпавядаючым гісторыі. Паходжанне наймення «крывічы» ад латышскага слова «krieves» («рускі») таксама з'яўляецца не адпаведным. Слова «рускі» значна позняга часу.
Імкнучыся высветліць гэту загадку, Б. А. Рыбакоў расчляняе слова «росомоны», бачачы ў другой ягонай частцы асецінскае слова «мойне», што ў перакладзе азначае «муж». Тое ж самае мы сустракаем у польскім слове «муж монж». Нам падаецца, што «росомоны», у такім разе, можна разумець «руская дружына».
Асобныя вучоныя звязваюць паходжанне слова «рус» з імем легендарнага брата Леха і Чэха, якога звалі Рус. У перакладзе з кельцкай (старажытна-еўрапейскай мовы ) гэта слова азначае «светлы». Першапачатковай формай саманазвы рускіх, піша Б. А. Рыбакоў у сваёй кнізе («Кневская Русь н русскне княжества XII-XV1II вв.» М.; Наука, 1982. С. 83), мусіць, было слова «рос». Гэта засведчана Псеўда-Захарыем Рыторам у VI стагоддзі, тапанімікай і візантыйскімі летапісцамі. Змена літар «о» на «у» магла адбыцца ў VIII-IX стагоддзях у паўночных славян Прыдняпроўя, для якіх было ўласціва вымаўленне «у» «рус». У якасці прыкладу Б. А. Рыбакоў прыводзіць доказ, што «Русская Правда» у старажытны час мела назву «Правда Роськая».
Выклікае цікавасць і паходжанне назвы «народ росамонов», пра які гаворыць старажытны гісторык Іардан.
Няма грунтоўных даследаванняў пра паходжанне наймення «радзімічы». Радзімічы жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны, на пабярэжжы Сожа і Іпуці. Меркаванне пра паходжанне наймення «радзімічы» ад імя легендарнага Радзіма нічым не пацвярджаецца. М. Ф. Піліпенка адзначае, што назва змешанага балцка-славянскага паходжання, ад балцкіх (літоўскіх) слоў «radimas» (знаходжанне, «radimviete» (месцазнаходжанне). Славяне дадалі да гэтых слоў канчатак «ічы». Тое ж самае пра
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" крывічоў Вучоны дапускае, што слова, магчыма, паходзіць ад мясцовасці з пагоркамі. Дагэтуль гэтым словам «kreives, krievai» літоўцы называюць рускіх і Расію наогул.
Яўген Філіповіч у артыкуле «Паслухайце, унукі...» («Народная Воля». 2000, 3 кастрычніка) піша, што ў час Вялікага перасялення народаў (V-VI стагоддзі нашай эры] венеды і літвіны перад бітвай мазалі твар крывёю. Жыхары Заходняй Еўропы ў жаху крычалі «рус», «рус», што адзначала « акрываўлены», «чырвоны». Магчыма, яны назвалі сябе «русічы», а тэрыторыю іх пражывання Руссю. Мову, на якой размаўлялі венеды, літвіны і словене славяне (яна была ў іх адзінай), назвалі «рускай». Назва «Русь» прыжылася толькі на ўсходняй частцы зямель венедаў і літвінаў, па цяперашняму беларусаў.
Пагаджаючыся з Яўгенам Філіповічам наконт таго, што паняцці «славяне» і «русь» канца V і ў пачатку VI стагоддзяў нашай эры ўзніклі амаль адначасова, зазначым, што находжанне слоў «рос», «рус», «росомоны» пакуль канчаткова не высветлена.
Дакладна можна сцвярджаць, што ўсе яны, так бы мовіць, славянскага, а не замежнага паходжання, як імкнуліся прадставіць заходнія вучоныя. Няма ніякіх падстаў, каб лічыць, што «русы» паходзяць ад нейкага міфічнага скандынаўскага племені. Старажытнасці русаў групуюцца ў нізоўях рэк Росі, Расавы, Паўночнага Данца, названага арабскім географам Ідрысі (1154 г.) «ракой Русіяй». Назвы «русь», «русіны» і іншыя паступова распаўсюдзіліся на многія іншыя ўсходнеславянскія землі. Рускімі, русінамі пачалі называць людзей і іншых супольнасцей, якія сумесна пражывалі на іх землях. Але апошнія ні ў якім разе не могуць лічыцца стваральнікамі Рускай дзяржавы, як запісана ў «Астраміравым летапісу»: паміж валасцямі славян, крывічоў, мера, чудзь усчаліся крыўды і бойкі, «всташа град на град й не бе в нйх правды», й решялй онй пойіцйм собе кьнязя, яже бы владел
намн н ряднл по праву». Ндоша за море к Варягам н реша: « Земля наша велнка н обнльна, а наряда в ней нету. Да пондете к нам кг>няжнть н владеть намн». Аднак з гэтага зусім не вынікае,што задуманае хадайніцтва адбылося. Да таго ж, воласці гэта не княствы: врагуючыя воласці не маглі, пагадзіўшыся, звярнуцца да варагаў з прапановай, якая, на іх думку, магла ўсіх прымірыць. Таму верагодней за ўсе са зваротам да варагаў, сваіх ворагаў, звярнулася нейкая адна з воласцей. I зусім натуральна, што прызванне варагаў і іх удзел у станаўленні рускай дзяржаўнасці не болей як легенда, справакаваная сквапнымі да рускіх зямель прыхаднямі розных палітычных сіл. Такія прымхі не новыя. У часы біронаўшчыны, калі засілле немцаў, нямецкіх вучоных у Расіі набыло характар сапраўднай інтэрвенцыі,а думка сваёй айчыннай навукі загнана ў ганебны кут, зноў жа нямецкімі ўладарамі на расійскім троне, нарадзілася ідэя пра паходжанне дзяржаўнасці славян ад паўночна-германскіх плямёнаў. Імкненне замежных хціўцаў прынізіць нацыянальную самасвядомасць рускага народа мела месца і ў далейшыя часы. Іншым разам гэтаму дапамагала і падатлівая да чужой ласкі руская здрадніцкая інтэлігенцыя, што паблажліва ставілася да заморскіх міфаў. He спрыяла высвятленню ўсіх абставін станаўлення рускай дзяржаўнасці адсутнасць ці наўмыснае знішчэнне гістарычных дакументаў якія б выкрывалі ганебныя прыдумкі і розныя гіпотэзы.
He вытрымлівае ніякай крытыкі так званая тэорыя нарманізму аб прызнанні варагаў стваральнікамі рускай дзяржавы і на падставе таго, што варагі (шведы) не зацвердзілі ў ёй сваёй мовы, а захавалі рускую. (Рыбаков Б. А. Мнр нсторнн. М.: Молодая гвардня. 1984. С. 14.)
Меркаванні нарманістаў падмацоўвала выказванне летапісца Нестара, што славяне ў ІХ-Х стагоддзях былі «жнвуіцнмн звернньскнм образом». Тут нарманісты свядома скажаюць
M.B. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" славянскую гісторыю. Аўтар летапісу вёў свой аповед пра славян, іх плямёны, што жылі ў лясах, але з гэтага зусім не вынікае, што іх жыццёвы ўклад быў звярынскім. Калі з гэтага зыходзіць, што можна сказаць нямала нядобразвычлівага пра жыццё этнасаў другіх дзяржаў у зоне балотаў, гор, стэпаў...
Так, у гісторыі рускага народа было нямала прыкладаў, калі князі аб’ядноўваліся з полаўцамі, варагамі для процістаяння татарам, хазарам і іншым ворагам. Гэта выкарыстоўвалі і іншыя дзяржавы. Варагаў-нарманаў было нямала на рускай службе. Некаторыя з варажскіх дружын, атабарыўшыся ў рускіх землях, нават атаясамлівалі сябе з рускімі, называлі сябе русамі.
Тое ж самае скажу і пра рускае пасольства, накіраванае каганам Русі ў 838-839 гады да імператара Візантыі Феафіла і да імператара Франкскай дзяржавы Людовіка Благачасцівага. Аб пасольстве пісаў у 839 годзе епіскап Прудэнцый: Людовік Благачасцівы спытаў паслоў пра прычыну іх з'яўлення на тэрыторыі ягонай імперыі. На пытанне імператара, хто яны такія, рускія паслы адказалі, што яны з’яўляюцца «свеонамі». Менавіта гэты адказ падмацоўвае нарманістаў усю замежную гістарыяграфію. Мы перакананы, што «свеоны» гэта шведы па сваёй этнічнай прыналежнасці, але ў той жа час яны рускія, бо пражываюць у асяроддзі народа «рос» (Rhos),y рускай дзяржаве, служаць рускаму кагану (Chacanus), лічаць Русь сваёй краінай, роднай айчынай. У гісторыі кожнага народа і поліэтнічнай дзяржавы можна знайсці колькі заўгодна прыкладаў служэння прадстаўнікоў некарэннай нацыі сваёй новай дзяржаве.
Пад уздзеянне вялікіх перасяленняў трапілі і славянскія плямёны. Пра славян сёння пагардліва не гавораць хіба што лянівыя. Хлусліва, зняважліва піша пра іх і Мурад Аджы. Ён зазначае ў сваёй працы,што славяне служылі русам «жывым таварам», ваеннай здабычай, крыніцай даходаў. Маўляў, імі
гандлявалі русы на нявольніцкіх рынках. Слова «славянін»і раб у Еўропе былі сінонімамі. Адкуль з’явіліся русы, аўтар не гаворыць. Ён атаясамлівае русаў з неіснуючым, нічым не даказаным паўночным заморскім племем, зусім не турбуючыся тым, што «русы» гэта насельніцтва, якое пражывала на славянскіх землях. Пра гэта сведчыць надзвычай багатая руская тапаніміка. Слова «славянін» Аджы выводзіць ад слова «слейв» (раб), якое нібыта захавалася ў еўрапейскіх мовах. Так, у англійскай мове ёсць слова «slave», што азначае «славянін», «славянскі». Сапраўды, яно азначае ў першым сэнсе «раб», наглядчык над нявольнікамі, гаспадар-прыгнятальнік. Сустракаюцца і іншыя вызначэнні. Аўтару чамусьці спадабаўся ганебны змест слова.
У нямецкай мове слова «славянін» не мае ганебнага зместу. Што да гандлю славянамі-рабамі, то гэта не доказ. Так можна
спаслацца на прыклад, прыведзены A. М. Сахаравым («Днпломатня Древней Русн IX первая половнна X в. М.: 1980г., с. 194): «...арабы дошлн до Славянской рекн, где взялн в плен 20 тыс. семей славян». Безумоўна, яны былі выстаўлены на таргі. Але такія ж прыклады можна прывесці і ў дачыненні іншых народаў якія апынуліся ў складаных сітуацыях лёсу. Чаму б Аджы не расказаць пра славянскія паходы ў Візантыю ў VI стагоддзі, апісаныя ў «Церковной нсторнн» Іаанам Златавустам. Ён красамоўна апавядае пра тое, што ў 578-581 гады «славяне зноў узялі мноства гарадоў і крэпасцей і чатыры гады ўладарна жывуць у краіне без клопату і страху». «Яны сталі багатымі, маюць золата і срэбра, табуны коней і шмат зброі. Яны навучыліся весці вайну лепш, чым рымляне». Пра апошняе нямала сведчанняў і ў іншыя стагоддзі.
Тысячамі гандлявалі ў Еўропе і цюркамі-кіпчакамі і грэкамі і прадстаўнікамі іншых народаў. Дарэчы, нельга ўжо так прыніжаць славян-рабоў. Гэтыя славяне-рабы самі тысячамі бралі ў палон
прыхадняў з краін Еўропы, Візантыі, Скіфіі, Германіі. Бывала, што і славян ворагі бралі ў палон і прадавалі на еўрапейскіх рынках як рабоў, але ж з гэтага ніяк не вынікае, што ўсе славяне-рабы. Так, авары-абры здзекваліся над жанчынамі з усходнеславянскага племені дулебаў. Калі авару-абрыну, дарэчы, даўняму продку Аджы, трэба было ехаць, то ён не запрагаў каня ці вала, а загадваў запрэгчы 3, 4, ці нават 5 жанчын каб везці яго. Ханы-кіпчакі дзейнічалі і больш жорстка.З гісторыі слова не выкінеш. Але ж ці трэба сёння ўзбуджаюць гэта ў сэрцах людзей?
Так было што і славяне прайгравалі бітвы, дзейнічалі непаслядоўна ў дыпламатыі, але ўмелі дамаўляцца аб міры, шанаваць яго. Паказальным з'яўляецца Дагавор 911 года паміж Кіеўскім князем Алегам і другімі рускімі князямі і імператарамі Візантыі. Ен сведчыць, што між дзяржавамі ўсталеўваецца лінія міра і любві ў палітычных і эканамічных адносінах. Дагавор Русі і Візантыі насіў двухбаковы і раўнапраўны характар. Дакумент быў напісаны на двух «хартыях» ці інакш у двух раўназначных тэкстах. Адзін экзэмпляр прадстаўляў грэчаскі бок і быў перададзены грэкамі рускаму пасольству. Ёсць падставы сцвярджаць, што ён быў напісаны на грэчаскай мове. Дакумент падпісаў «своею рукою» візантыйскі імператар. Другі, гэткі ж дакумент, прадстаўляў Русь і быў перададзены візантыйскаму боку. Гісторыкі расійскай дыпламатыі зазначаюць, што гэты дакумент быў напісаны «па-руску». (Сахаров A. М. Днпломатня Древней Русн. С. 173.)
М. М. Карамзін лічыў, што «договор мог быть наішсан на греческом н славянском языке». На жаль, ні грэчаскі, ні славянскі аўтэнтычныя экзэмпляры дакумента не захаваліся. Пераказ дагавора ўключаны ў «Повесть временных лет», дзе чытаем: «В удостоверенне н нензменность, которая должна быть между вамн, хрястнанамн, н русскммн, мйрный договор этот сотворялй мы
Іівановым напнсаннем на двух хартнях царя вашего н своею рукою, скрепнлн его клятвою предлежаіцнм честным крестом н святою еднносуіцною Тронцей еднного нстннного бога вашего н далн нашнм послам.... Н это напнсанне далн царям вашнм на утвержденне...» «Іванава напісанне», руская, славянская мова Дагавора перш-наперш далі падставу Мураду Аджы засумнявацца: «На любой мове народаў свету мог быць складзены рускі тэкст таго дагавора піша аўтар, але толькі не на славянскай на мове рабоў правіцелі не пісалі». Далей ён дадае, што згублены экзэмпляр дагавора мог быць састаўлены толькі на цюркскай мове. На ім амаль пяць стагоддзяў вялося справаводства Візантыі са Скіфіяй, ці з Вялікім Стэпам. Цюркскай мовай за гады праўлення маглі авалодаць і ворагі. Гэта была мова межнацыянальных зносін у Цэнтральнай Еўропе. Мажліва, яно і так, але ж «Іванава напісанне» усё ж слушны доказ. Мурада Аджы можна зразумець: хочацца зацвердзіць гісторыю і мову некалі магутнага племені кіпчакоў і іх славутага правадыра Атылу. Але ж факты гісторыі патрабуюць павагі. М. М. Карамзін зазначае, што славянскую мову ведалі і грэкі, і нарманы. Пры двары імператара і ў грэчаскім войску здаўна былі многія славяне. У VIII стагоддзі адзін са славянаў кіраваў у сане патрыярха царквою. I падчас заключэння згадваемага Дагавора 911 года, які падпісвалі імператар Аляксандр і вялікі князь Русі Алег, першымі саветнікамі імператара былі два славяніна Гаўрылопул і Васіліч. Апошняга Аляксандр хацеў зрабіць сваім нашчадкам на троне. (Карамзнн М. М. Предання веков. М.: 1988. С. 79.)
Аджы-нарманіст, а яшчэ болей цюрак-кіпчак, які абвострана недружалюбна ставіцца да ўсяго славянскага і рускага, лічыць, што славян у Кіеве да ўлады не дапускалі, яны стаялі далека ад прастола і таму пры падпісанні дагавора 911 года ўдзельнічалі варагі: Карл, Інегельд, Фарлаф, Верамуд, Рулаф, Гуды, Руалд, Карн,
Фрэлаў, Руар, Актэву, Труан, Ліуул, Фост, Стэмід, пасланыя Алегам. Прыводжу імёны па «Повестн временных лет», паколькі ў Аджы імёны ўдзельнікаў выпрацоўкі дакумента дагавора 911 года названы няправільна.
Тое, што «імёны 15 першых рускіх людзей варагаў» згаданых «от роду Русского», прызначаных для падпісання дагавора Русі з Візантыяй, адзначае і В. В. Ключэўскі: «толькі варагі, здаецца, акружалі нашых першых гасудароў і карысталіся іх даверам, удзельнічаючы ў справах кіравання». (Карамзін М. М. Предання веков. С. 79.]
Шаноўнаму Аджы яшчэ раз хочацца зацвердзіць скандынаўскую «сагу» у рускай дзяржаўнасці. Але што з гэтага вынікае? Удзельнікі рускага пасольства («мы ад рода рускага»), так мовіць па-сённяшняму, з'яўляюцца «грамадзянамі Русі», хоць і скандынавы, гледзячы па імёнах. Гэта, мажліва, сёння, фарміруючы склад пасольства, звярнулі б увагу на нацыянальныя прадстаўніцтва. «Скандынавы» таго часу ў складзе рускай дзяржавы ўяўлялі сабой проста частку насельніцтва. Яны маглі быць запрошаны на рускую службу (што рабілася краінамі і ў больш познія часы), далучаны добраахвотна, нават цэлымі тэрыторыямі, княствамі, што таксама не новая з'ява ў гісторыі.
Так на Люблінскім сейме 1569 года пры абмеркаванні пытання аб уніі ВКЛ з Польшчай дэпутаты Кіеўскага ваяводства выступілі за далучэнне да польскай дзяржавы.
He апошнюю ролю ў гэтым плане адыгрывалі і тэрытарыяльныя заваяванні. Усё гэта мела месца ў гісторыі Расіі, Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага... I «новыя», народы, мажліва ўжо асіміляваныя, удзельнічалі ва ўсіх дзяржаўных справах. Зразумела, што для дыпламатычнай службы вылучаліся найбольш здатныя, мову, звычаі ведаючыя людзі. А хто яны, варагі, кіпчакі, грэкі было не
так ужо і важна.
Дарэчы, што тычыцца скандынаўскіх імен. Як зазначае A. М. Сахараў у сваёй кнізе «Днпломатмя Древней Русн IX первая половнна X в». С.98, да пачатку X стагоддзя «варагі былі замірэны і сталі саюзнікамі Кіева». У заключэнні наступных дагавароў удзельнічалі і паслы неварагі.
3 гэтага не вынікае, што князі нарманскія пры падтрымцы сваіх дружын ўсталёўвалі сваю ўладу, стваралі сваю дзяржаву на рускай зямлі.
Так званую нарманскую тэорыю ў расійскай гістарычнай навуцы XVIII стагоддзя «абгрунтавалі» нямецкія вучоныя Г. 3. Байер, Г. Ф. Мілер, А. Л. Шлецар. Было б няправільна адмаўляць вучоным у іх карыснай дзейнасці ў Расіі, але ў той жа час яны груба, зняважліва ставіліся да ўдзелу ўсходніх славян у развіцці сваёй дзяржавы, больш таго, мусіць, такое стаўленне абумовіла спрошчаны, памылковы падыход да гісторыі старажытнай Расіі. М. В. Ламаносаў, выдатны гісторык, фізік, хімік, географ, геніальны сын рускага народа, абураны засіллем немцаў у Расіі і варожасці выказванняў Г. Ф. Мілера, рашуча выступіў супраць ягонай заявы, быццам «скандынавы пераможнай сваей зброяй удала сабе ўжо Расію пакарылі». У часы «біронаўшчыны» абвергнуць «тэорыі» было вельмі складана.
Да месца будзе спытаць «нарманістаў», дзе ж тая дзяржава, якую стварылі нібыта варагі. Няма і ніколі не было. Руская ж дзяржава з усімі яе адметнасцямі пераадолела ўсе гістарычныя катаклізмы, не аднойчы выганяла са сваёй зямлі драпежных наймітаў і ператварылася ў магутную аўтарытэтную ў свеце краіну.
Нам падаецца, што мы дарэмна павярхоўна ставімся да паходжання, тэрыторыі і ролі прадстаўнікоў дынастыі Рурыкавічаў у стварэнні Рускай дзяржавы. Хочацца звярнуцца да
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" гэтага пытання яшчэ раз. Іншым разам, у новых гістарычных умовах летапісныя легенды маюць змястоўныя праявы і наогул здымаюць застарэлыя пытанні. Сёння ўсё больш гавораць пра бодрычаў ці славян VI1I-X11 стагоддзяў, якія месціліся на тэрыторыі ніжняга цячэння ракі Лаба (Эльбы).
Дынастыя Рурыкавічаў мае пачаткам гэты племянны саюз. Тут пачатак і дынастыі каралёў Палабскай Русі. Захавалася датаваная XII стагоддзем «Генеалогія каралевы Унгеборг», жонкі караля бодрычаў (іншым разам іх называюць абадрытамі. заўв. М. Кузняцова] і герцага Шлезвіга Канута II. Інгеборг была дачкой «магутнага караля русаў» Ізяслава. Праўда, у Гісторыі дацкіх каралеў XIII стагоддзя яна названа дачкой Мсціслава ці Гаральда. Сталіцай каралеўскага дома з’яўляўся горад Любеч [Любек]. I мусіць, невыпадкова, штоўдоме караля і каралевы Палабскай Русі нашчадак трона насіў славянскае імя Вальдэмар (Уладзімір). Дарэчы, ён у далейшым наследаваў дацкі каралеўскі трон і правіў у 1157-1182 гг. Другім нашчадкам каралеўскага дома Палабскай Русі з'яўляўся Рурык. Дадамо тут славянскай Русі. I, зразумела, Рурыку не даводзілася нікуды ехаць і ствараць Русь. Ён жыў у Русі, з'яўляўся ўладаром Палабскай Русі. I русічам не было ніякай патрэбы запрашаць да сябе варагаў, валадарыць імі.
Археалагічныя раскопкі ў Ноўгарадзе, гіраведзеныя вядомым рускім даследчыкам В. В. Сядовым, паказваюць, што знойдзеныя артэфакты з’яўляюцца славянскімі, што славянін Рурык прыйшоў на славянскую зямлю. I калі гэта так, то знікаюць легенды пра розныя «запрашэнні» шведаў, фінаў і іншых правіць Руссю.
Дапускаю, што гэтая версія не пераконвае. Але ж і шматлікія іншыя згадкі выглядаюць экзальтычнымі, суб'ектыўнымі, непацверджанымі доказамі, проста рамантычнымі міфамі і г.д. Асабліва, калі хочацца сцвердзіць у што б то ні стала сваё бачанне, пераносячы гэта на сучаснасць. Будзем дамагацца гістарычнай
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" ісціны, не ўвяргаючы яе ў варожае сутыкненне з палітычнай сучаснасцю і рэчаіснасцю.
Готліб Зігфрыд Байер (1694-1738) рускі акадэмік нямецкага паходжання. У Пецярбургу з 1726г. Узначальваў у акадэміі кафедру старажытнасці і ўсходніх моў.
Герард Фрыдрых Мілер (1705-1783) нямецка-рускі гісторык. У Пецярбург запрошаны ў 1725г., член Пецярбургскай акадэміі: удзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнню Сібіры.
Аўгуст Людвіг Шлецар. У Пецярбургу з 1761 г. Запрошаны Мілерам. У 1769 г. Вярнуўся ў Германію. Аўтар «начальнага» летапісу.
ГЛАВА З.АДЗІНАЯ СТАРАЖЫТНАРУСКАЯ НАРОДНАСЦЬ
«Русскнх народов трй. Все онй одного корня, Но длйтельное время Жйлй іюрознь й так получйлось
Нз нйх трй разных русскйх народа:у каждого Свое названйе, своя речь, Свой обычай, свой песнй, Своя одежда»
Макснм Богдановйч
VI-1X стагоддзі ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў маюць выключнае значэнне. Яны характэрызуюцца якасна новым узроўнем сацыяльна-эканамічнага, унутрыпалітычнага і знешнепалітычнага развіцця. У земляробстве пачалося больш шырокае прымяненне новых прыладаў працы, што спрыяла пачатку ворыўнага земляробства. У гарадах развіваўся гандаль і рамёствы. Сацыяльна-класавая дыферэнцыяцыя, з’яўленне знаці і стварэнне зямельных уладанняў прыватнай уласнасці запатрабавалі новых формаў улады, кураўніцтва ўнутранымі, знешнімі і вайсковымі справамі.
Прыклад дзяржаўнасці Егіпта, Старажытнай Грэцыі, Візантыі, Старажытнага Рыма, Старажытнага Усхода пераконваў і патрабаваў неадкладных і дзейсных стасункаў.
Трэба было з’яднаць усходнеславянскія народы, іх княствы, рэсурсы ўлады, вытворчыя і ваенныя сілы мясцовых княжанняў, каб супрацьстаяць нападам цюркаў-кіпчакоў полаўцаў, печанегаў, 57
варагаў і іншых замежных прыхадняў. Для вырашэння гэтых задач меліся ўсе спрыяльныя магчымасці. Шлях «з варагаў у грэкі», які пачынаўся з паўночнага берага Фінскага заліва і заканчваўся ў Канстанцінопале, з’яўляўся магутным сродкам гандлю і эканамічнай стабільнасці ўсходнеславянскіх земляў. Гарады, што паўсталі па ўсім «шляху» з поўначы да Чорнага мора, выраслі ў прыбытковыя цэнтры рамяства, сталі буйнымі рынкамі, куплі і продажу самых разнастайных тавараў і зброі.
Спрыяла кансалідацыі і моўнае, язычніцкае адзінства славян (палян, драўлян, наўгародцаў, палачан, дрыгьвічоў, северан, бужан, велынян), «зовемых», в VI в., носнвшнх по главному племенн названне Русь. (Рыбаков Б. А. Кневская Русь н русскне княжества ХП-ХПІ вв. М.: 1982. С. 87.)
Створаны ў VI-VII стагоддзях у Сярэднім Падняпроўі дзяржаўны саюз іншаземцы называлі «Рос» ці «Рус». Прыкладна з X стагоддзя Руссю называліся ўсе усходнеславянскія землі, што плацілі даніну Русі, у тым ліку і дружыны варагаў, якія захоплівалі пэўныя тэрыторыі Русі. Летапісы даводзяць, што Старажытнаруская дзяржава пачынаецца з 862 года, калі нейкія невядомыя воласці, ці, мажліва, адна з іх, населеная народамі чудзь, словене і весь, звярнуліся да варагаў: «Зямля наша вялікая і багатая, а парадку ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і валодаць намі». Гэтым азначаным бяздоказным зваротам і пасёння карыстаюцца антыславянскія нядобразычліўцы, у прыватнасці Мурад Аджы, для абгрунтавання нарманскай тэорыі, паводле якой нарманы (варагі) паклалі пачатак Старажытнарускай дзяржаўнасці. Гэтую, так званую, тэорыю навукова абвяргалі яіпчэ М. В. Ламаносаў, Д. I. Ілавайскі, С. А. Гедзеонаў Б. А. Рыбакоў і іншыя аўтарытэтныя расійскія вучоныя. Іх падтрымлівае вядомы беларускі гісторык і археолаг Э. М. Загарульскі, які лічыць, што дзяржаўнасць Русі была закладзена задоўга да 862 года, да, так
званага, запрашэння варагаў. Таму пагадзімся з Э. М. Загарульскім, што славянскія княжанні, а не псеўдатэорыі нарманістаў паклалі пачатак Старажытнарускай дзяржавы Русь. He надаваў значэння паходжанню варажскіх князёў (ці яны балты-славяне ці кельты) Мікола Ермаловіч. «Галоўнае не паходжанне, а тое, чыімі інтарэсамі яны кіраваліся ў сваёй дзейнасці, зазначае вучоны. A кіраваліся яны, бясспрэчна, інтарэсамі той мясцовасці, дзе яны княжылі, інакш бы яны так доўга не сядзелі там. Нават калі ўказаныя князі былі і скандынаўскага паходжання, гэта ніколькі не паўплывала на славянскі характар першых усходнеславянскіх палітычных утварэнняў». (Ермаловіч Мікола. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн.: 1990. С. 58.)
Князёў запрашалі, выбіралі на княствы ў многіх дзяржавах, княствах і каралеўствах, але з гэтага не вынікала, што яны з'яўляліся дзяржаваўтваральнікамі.
Што да летапісаў, то яны лічылі, што тыя заўсёды перапісваліся, дапаўняліся, наўмысна скажаліся, што трэба нарэшце перастаць укленчваць перад імі і даказваць пыхлівым замежнікам тое, што для нас з’яўляецца відавочным.
Дзяржава Русь з цэнтрам у Кіеве аб'яднала ў VI стагоддзі плямёны русь, палян і северан. Працэс інтэграцыі пашыраўся і да IX стагоддзя ўжо ў Кіеўскую Русь уваходзілі княжанні северан, палян, драўлян, вяцічаў радзімічаў і іншых плямён. Нам падаецца, што адсутнасць у летапісах назвы «Кіеўская Русь» сведчыць пра асобную дзяржаўную форму, дзе члены супольнасці аб'ядноўваліся паводле новых адносін. Думка К. Маркса пра Кіеўскую Русь як недарэчную, шматковую, нязграбную нам не доказ. К. Маркс нямала памыляўся, але ў савецкія часы ягоныя выказванні падаваліся як меркаванні непадлягаючыя крытыцы, як дагматы. У нас ёсць усе падставы для таго, каб лічыць Кіеўскую Русь адзінай, маналітнай дзяржавай. Пры гэтым нельга забываць
пра шматлікасць формаўтварэнняў дзяржаў і Кіеўская Русь у гэтым сэнсе не выключэнне. Склаліся аб’ектыўныя абставіны, пра якія мы гаварылі вышэй. Яны дазволілі, як адзначае Мурад Аджы, «славянам падняць галаву і ў канечным выніку, прыйшоўшы да ўлады, назвацца рускім народам». А чаму б і не. Кіпчакі ж аб’ядналіся, стварылі сваю дзяржаву Дзешт-і-Кіпчак. Заваяваныя землі ўтрымлівалі сілай, жорсткім пакараннем незадаволеных. Кіеўская Русь, як умоўна назвалі яе ў сваіх працах вучоныя, таксама ўтрымлівала ў арэале свайго ўплыву, да прыкладу, крывіцкія, дрыгавіцкія землі і Полацк. Яны мелі стратэгічнае значэнне для Кіева і ў раўнай ступені да Ноўгарода. Полацк разбагацеў і ўзвысіўся, дзякуючы свайму геапалітычнаму становішчу, развіццю экспартнага земляробства. Размясціўшыся на Палаце, адсюль і назва, Полацк, крывіцкія і дрыгавіцкія землі з'яўляліся спакусай для Ноўгародскага і Кіеўскага князёў. Па іх тэрыторыі, па Заходняй Дзвіне ішоў ажыўлены гандаль. Днепр, Дзвіна, Ловаць, Волхаў злучалі гандляроў Скандынавіі, з аднаго боку, і Візантыі з другога, добра падпітвалі казну Полацка, Кіева і Ноўгарада.
Багацце і незалежнасць Полацка падагравалі памкненні Кіева і Ноўгарада. Пад 865 год Полацк быў падначалены Кіеву. Паводле ўскосных дакументаў і бяздоказных сцвярджэнняў гісторыкі прыходзяць да высновы, што знаходжанне Полацка ў складзе Кіеўскай дзяржавы было непрацяглым. Тым самым ёсць меркаванне, што Полацк у выніку ператвараўся ў самастойную дзяржаву (Мікола Ермаловіч). Тут можна толькі сцвярджаць, што формы яднання з Кіеўскай Руссю Полацкага і іншых княстваў былі складанымі. Васальныя княствы імкнуліся да самастойнасці і толькі жыццёвыя справы, палітычныя дагаворы, эканамічныя і іншыя праблемы прымушалі іх быць паслухмянымі слугамі Кіеўскага гаспадара. На старажытных землях, што складаюць
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" сённяшнюю Беларусь, існавала 20 княжанняў: Полацкае, Кіеўскае, Мінскае, Тураўскае, Аршанскае, Друцкае, Лукомскае, Мсціслаўскае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Слуцкае, Гарадзенскае, Навагародскае, Ваўкавыскае, Свіслацкае, Нясвіжскае, Пінскае, Саламярэцкае, Мазырскае, Клецкае, Перасапецкае, Сцяпанскае, Барысаўскае і іншыя. Найбольш магутным з іх было Полацкае княства з залежнымі дробнымі ўтварэннямі. (Мельннк В. А. «Основы мдеологнн белорусского государства. Мннск. Вышэйшая школа». 2010. С. 144.) Яны мелі той ці іншы ўзровень недастаткова развітай публічнай улады, ваенную дружыну, якая з'яўлялася сродкам прымусу пры зборы даніны і абароны. Але кожныя паасобку яны яшчэ не ўяўлялі сабой самастойных дзяржаў. 1 ў той жа час яны састаўлялі ўсе разам Старажытную Русь. Што да Полацкага княства, то, на думку рускага гісторыка М. К. Любаўскага (1860-1936), «Полацкае княства ўяўляла сабой найбольш самастойную палітычную адзінку Старажытнай Русі», але яна «ніколі не парывала эканамічных і культурных сувязей з Кіеўскай Руссю». Вельмі слушнай з'яўляецца таксама яго сцвярджэнне, што Полацкае адасабленне, аднак, не павяло за сабой адасаблення культурнага. Культура Полацкай зямлі, наколькі можна скласці сабе аб ёй уяўленне па вельмі абмежаваных дадзеных крыніцаў і рэшткаў іх, насіла агульны адбітак культуры Кіеўскага перыяда. 1 ўнутранае палітычнае жыццё Полацкай зямлі ў Х-ХП ст. ішло ў агульным рэчышчы, па якому ішло жыццё ў іншых заходнерускіх землях». Паэтычна ўзнесла, але на падставе фактаў рэальнага развіцця называў Полацкую зямлю беларускі гісторык М. А. Ткачоў (1942-1992), што «гэта залатое зерне залатога коласа, якім была Кіеўская Русь». (Ткачоў, М. Ермаловіч // Старажытная Беларусь. Мінск. 2001. С. 7.)
Выказаная намі думка не супадае з меркаваннямі гісторыкаў, якія б жадалі бачыць у Кіеўскай Русі з'яднаную адзінствам мэтаў і
задач феадальную дзяржаву. Калі гэта і сталася, то на непрацяглы час, бо сацыяльныя ўтварэнні на сіле, на крыві доўга не трымаюцца. Адной з форм падначалення мясцовых княстваў было палюддзе, ці збор даніны, якое суправаджалася наездам вялікіх атрадаў узброеных вялікакняжацкіх дружын.
Шэраг даследчыкаў бачаць у палюддзі форму ўмацавання матэрыяльнай базы Кіеўскай Русі, мацавання яе вайсковай магутнасці. У пэўным плане гэта сапраўды так. Але прымусовае збіранне даніны-палюддзя сведчыла пра імкненне вялікага князя Кіеўскага падначаліць сабе васальныя тэрыторыі, мясцовыя княжанні. Добраахвотнасць, з'яднанасць княстваў вакол Кіеўскай Русі бачыцца ўяўнай, умоўнай. Гэта бачыцца хаця б па тым, што палюддзі нярэдка суправаджаліся вайсковымі сутычкамі, процідзеяннямі. Палітычны «саюз» быў нетрывалы. Ёсць гістарычныя факты непадпарадкавання асобных княжанняў. Кіеву даводзілася прымяняць сілу ў адносінах да «саюзнікаў», Драўлян, Валынян, Ціверцаў Палачан і іншыхзямель.
Гісторыя данесла да нас яскравую праяву такой «саюзніцкай» дзейнасці. Драўляне, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, жорстка расправіліся з яе ўладаром, князем Ігарам.
У 914 годзе пайшоў Ігар на драўлян, перамог іх і ўсклаў даніну, што была большай, чым пры князі Кіеўскім Алегу. Драўляне пагадзіліся і спраўна выконвалі дамоўленасці. Але з часам апетыты князя пачалі ўзрастаць. Ды і дружына, прывыклая да здабычы ў лёгкіх замежных паходах, чакала новай спажывы. I аднойчы, гаворыцца ў «Повестн временных лет» (945 год), сказала князю Ігару дружына: «Отрокн Свенельда нзоделнсь оружнем н одеждой, а мы нагн. Пойдем, князь, с намн за данью, н себе добудешь, н нам». Згадзіўся з імі Ігар. Пайшоў да драўлян за данінай і дабавіў да ранейшай даніны новую. Дружына, імкнучыся ўзбагаціцца, проста рабавала драўлян, здзекваючыся над імі.
Узяўшы даніну, Ігар пайшоў у Кіеў. Але па дарозе ён нрыйшоў да высновы, што ў драўлян яшчэ можна пажывіцца. 1 сказаў дружыне: «Ідзіце з данінай дамоў, а я вярнуся і яшчэ пасабіраю». I адпусціў
сваіх паплечнікаў. Сам жа з малой часткаю дружыны вярнуўся да драўлян, імкнучыся яшчэ больш узбагаціцца. Драўляне, даведаўшыся пра Ігаравы намеры, звярнуліся да свайго князя Мала: «Калі павадзіўся воўк да авечак, то пазабівае ўвесь статак. Трэба забіць яго, інакш ён нас усіх загубіць». I паслалі да Ігара сваіх перамоўшчыкаў: «Навошта ідзеш зноў? Забраў жа ўсю даніну». Але князь нават выслухаць іх не пажадаў, так адольвала яго сквапнасць і прага да нажывы. Тады драўляне, выйшаўшы з сталічнага свайго горада Іскарасценя [Карасценя], захапілі князя з дружынай і перабілі ўсіх...
Летапісы адзначаюць, што драўляне прывязалі Ігара да
схіленых верхавін бяроз, пасля чаго адпусцілі іх. Ігара разарвалі на дзве часткі. Адбылося гэтае пакаранне смерцю ў 945 годзе.
He аднойчы князі-васалы паўставалі супраць Кіеўскага князя. Падпарадкаванне ўсталёўвалася сілай. Але не толькі: з’ядноўвала народы адзіная славянская мова, традыцыі, небяспека ад ворагаў, дагаворы, заключаныя паміж князямі Кіеўскай Русі і васальнымі княствамі дзеля міру, добразычлівага міжсуседскага існавання. Так, Кіеўская Русь з’яўлялася складаным дзяржаўным утварэннем, але гэта не падстава для таго, каб не лічыць яе рускай дзяржавай, каб адмаўляць ёй у кансалідацыі розных народаў усходнеславянскай супольнасці палян, драўлян, северан, валынян, харватаў, драгавічоў радзімічаў, крывічоў, славен і іншых, і фарміраванні новай, усходнеславянскай супольнасці старажытнаруская супольнасць». (У. А. Мельнік, Я. К. Новік, Л. Я. Антонава, Г. С. Марцуль, Б. А. Рыбакоў.)
Адмаўляючы Кіеўскай Русі ў якасці поліэтнічнай дзяржавы, у яе кансалідуючай матэрыяльнай і духоўнай сілы ўсходнерускай
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" народнасці, Мурад Аджы імкнецца даказаць, што старажытнаруская дзяржава ўяўляла сабой спробу аб’яднання народаў дзвюх розных культур цюркскай і славянскай. (Аджн Мурад. Европа, тюркн, Велнкая степь. М.: 1998. С. 48.)
Мы не можам адмовіць факта ўплыву кіпчакска-цюркскай дзяржавы Дешт-і-Кіпчак і падкрэслівалі гэта неаднаразова, указваючы на жыццёвыя звычкі народаў, у глыбіні якіх яны растварыліся і згубілі сваю дзяржаўнасць. У асіміляцыйных працэсах перамагае болып моцны народ, дамініруючая нацыя. Гісторыя мае безліч прыкладаў, пацвярджаючых гэта.
Прыклад Кіеўскай Русі адзін з красамоўных.Народ быў згуртаваны адзінствам лёсаў, мовай, язычніцтвам, а затым і хрысціянствам і праваслаўем, планіровачнымі стылявымі праявамі ў горадабудаўніцтве, прыладамі працы, працоўным заняткам, духоўнай блізкасцю са славянскімі народамі, з Грэцыяй, Візантыяй, Рымам, антрапалагічнымі ўласцівасцямі, усім ладам жыцця. Усебакова абгрунтаваную крытыку сцвярджэнняў шэрагу вучоных, «быццам бы Кіеўская Русь выдумка гісторыкаў», прыводзяць беларускія навукоўцы Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, I. Л. Качалаў, В. Э. Загарульская, 3.1. Зуева, В. У. Лютава, Н. Я. Новік. Пра гэта сведчаць найперш пісьмовыя старажытныя крыніцы дамангольскай эпохі, помнікі дойлідства Кіева, Ноўгарада, Полацкай і Тураўскай зямель часоў Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, дзейнасць такіх вялікіх постацей гісторыі, як княгіня Кіеўскай Русі Вольга, князі Святаслаў, Уладзімір, Яраслаў Мудры, Мітрапаліт Іларыён, настаяцелі Пячэрскага манастыра Феадосій і Нестар.
У Кіеўскай Русі ўсталеўваецца дынастычная княжанне, на месца язычніцтва прыходзіць хрысціянства, улада царквы на некалькі стагоддзяў становіцца роўнай княжацкай. Іншым разам яна нават узвышаецца над свецкай уладай. У цэлым жа адзінства
дзвюх улад мацуе Кіеўскую Русь, гартуе вакол яе славянскія і іншыя народы. Але ўсё гэта не пераконвае Мурада Аджы, якому бачыцца ва ўсім уплыў кіпчакскай дзяржавы Дзешт-і-Кіпчак, маўляў, «Кіеўская Русь, атрыманая славянамі ў спадчыну, не была вынікам іх палітыкі. Таму яна не магла быць доўгавечнай: успыхнула, як камета на яе небасхіле, і згасла». Калі ўжо быць праўдзівым, непрадузятым, то гэткім чынам знікла Дзешт-іКіпчак. Кіеўская Русь жа, узнікшая як магутны саюз славянскіх плямён у VI стагоддзі нашай эры (Б. А. Рыбакоў), праіснавала да свайго распаду ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях. Як адзначае Б. А. Рыбакоў,
агульная тэрыторыя дзяржавы па перыметру складала прыкладна сем тысяч кіламетраў. Яе тэрыторыя займала прастору ад басейна Віслы на Захадзе, да Камы і Пячоры на Усходзе: ад Чорнага мора (вусце Дняпра) да Белага мора і Ледавітага акіяна.
Кіраваць такой агромністай дзяржавай было складана. Калі, скажам, на Белавозеры адбывалася нейкая падзея і кіеўскаму князю патрабавалася паслаць туды сваіх дружыннікаў, то яны, дабіраліся да месца не раней, чым за тры-чатыры месяцы. Тым не менш дзяржава ўмацоўвалася, мясцовыя князі гуртаваліся вакол кіеўскага князя. Для павелічэння ўплыву на мясцовую знаць, каб зберагчы дзяржаву ад сепаратызму і канфліктаў, князь пасылаў сваіх сыноў давераных асоб, сам разбіраў спрэчныя пытанні. Гісторыя захавала нямала прыкладаў, калі вялікакняжацкая адміністрацыя прымяняла і сілу, каб утаймаваць непакораў. Адзін з іх апісалі Т. Міхельсон і Д. Ліхачоў.
Пасля расправы з князем Ігарам драўляне, баючыся, небезпадстаўна, помсты княгіні Вольгі, што ўзначаліла Кіеўскую дзяржаву, адправілі ў лодцы дваццаць лепшых мужоў сваіх. Пры сустрэчы ў Кіеве спытала іх княгіня Вольга: «Гаварыце, навошта прыйшлі сюды?» Драўляне адказалі ёй: «Паслала нас Драўлянская зямля з такімі словамі: «Мужа мы твайго забілі, паколькі муж
твой, як воўк рабаваў і грабіў, а нашы князі добрыя, таму што парадак увялі ў Драўлянскай зямлі. Пайдзі замуж за князя нашага, за Мала».
Сказала ім княгіня Вольга: «Падабаецца мне прамова ваша. Мужа майго мне ўжо не ўваскрасіць, таму хачу вам выказаць заўтра сваю пашану за вашу прапанову. Сёння ж ідзіце да сваёй лодкі і кладзіцеся спаць. Раніцай я папілю за вамі. Вы ж кажыце: не паедзем на калесах, ні пешкі нясіце нас як ёсць, у лодцы».
Вольга ж загадала выкапаць на церамным двары за горадам яму вялікую і глыбокую. Ранкам, седзячы ў цераме, паслала княгіня за гасцямі. Тыя ж выканалі ўсё так, як пажадала княгіня. Прынеслі гасцей у двор у лодцы, скінулі іх у яму і засыпалі іх жывымі. Пасля паслала Вольга сказаць драўлянам: «Калі сапраўды мяне просіце, то прышліце лепшых мужоў каб з вялікай пашанай пайсці за ваіпага князя, інакш не пусцяць мяне кіеўскія людзі». Усё зрабілі драўляне як пажадала Вольга. Калі ж тыя прыйшлі, загадала Вольга прыгатаваць для іх лазню, сказаўшы: «Пасля прыйдзіце да мяне». Пайпілі драўляне ў лазню і пачалі мыцца. I распарадзілася княгіня зачыніць яе і запаліць яе ад дзвярэй. I згарэлі яны ўсе. I зноў паслала Вольга да драўлян і сказала ім: «Ужо іду да вас, падрыхтуйце меды (салодкі напой з мёду) у тым горадзе, дзе забілі мужа майго. Паплачу на магіле ягонай і наладжу трызну мужу свайму». Яны звезлі шмат мёду і заварылі яго. Вольга з малой дружынай прыйіпла на магілу і плакала па мужу свайму. I загадала людзям сваім насыпаць вялікую магілу, затым наладзіла трызну. I калі драўляне напіліся, загадала дружыне пасеч іх. I пасеклі яны пяць тысяч.
У 946 годзе Вольга з сынам сваім Святаславам, сабраўшы храбрых воінаў, пайшла на Драўлянскую зямлю. I выйшлі супраць яе драўляне. Сышліся палкі. Кінуў кап’е Святаслаў у драўлян. Кап’е праляцела паміж вушэй каня і ўдарыла ў ногі каню, бо Святаслаў
быў яшчэ малы. I сказаў Свенельд, Ігараў ваявода: «Князь ужо пачаў: ударым, дружына, за князем». I перамаглі драўлян. Яны пабеглі і зачыніліся ў сваіх гарадах. Вольга рушыла з сынам сваім да горада Іскарасценя, дзе жыхары яго забілі яе мужа, і спынілася каля горада... I стаяла ўсё лета і не магла ўзяць горада. 1 замысліла такое: паслала да горада сваіх людзей, каб сказалі: «Ужо не хачу помсціць за мужа. Дайце мне ад кожнага двара па тры галубы ды па тры вераб'я». Усё выканалі драўляне. Тады Вольга раздала воінам каму па голубу, каму па вераб’ю, загадаўшы да кожнай птушкі прывязаць трут (грыб-паразіт, што расце на дрэвах і які лёгка загараецца), загарнуўшы яго ў маленькія хустачкі і прымацаваўшы ніткай да кожнай. На змярканні воіны пусцілі птушак. Вярнуўшыся ў свае гнёзды, птушкі запалілі ўвесь горад. Так княгіня Вольга ўзяла горад, прымусіўшы да пакоры і выплаце даніны.
Такім чынам, князі Кіеўскай Русі пільна сачылі за дзеяннямі князёў-васалаў, не даючы парушыць згуртаванасць дзяржавы, якую іншым разам спрабавалі аслабіць нават блізкія вялікаму князю людзі. Так, Яраслаў, сын вялікага князя Кіеўскага Уладзіміра і полацкай княжны Рагнеды, жывучы ў Ноўгародзе, штогод выплачваў сталіцы Русі Кіеву даніну ў тры тысячы грывен. Але з часам вырашыў адмовіцца ад выплаты, чым угнявіў бацьку, які ўжо пачаў збірацца ў паход на Ноўгарад. I толькі заўчасная смерць князя Уладзіміра выратавала Яраслава. Дарэчы, Яраслаў не саступіў бы бацьку. Ён ужо дамовіўся з варагамі Эймундам і Рагнарам, запрошаных ім у Ноўгарад. Найміты паводзілі сябе нахабна, што выклікала гнеў гараджан, якія перабілі наёмнікаў. Смерць Уладзіміра выклікала міжусобную барацьбу паміж ягонымі сынамі за вялікакняжацкі прастол. 3 дванаццаці сыноў князя большасць спасцігнуў трагічны лёс. Яраславу пашчасціла болей. Ён перамог многіх сваіх прэтэндэнтаў, разбагацеў, стаў
«самаўласцам рускай зямлі», заклаў у 1037 годзе Сафійскі сабор, упрыгожыўшы Кіеў накшталт сталіцы Візантыі Царграда.
У горадзе, па сведчанні сярэднявяковага гісторыка Цітмара, знаходзілася звыш 460 цэркваў і 8 гандлёвых плошчаў.
Яго ўжо не задавальняў тытул вялікага князя, хутка ён дамогся тытула «каган», а напрыканцы жыцця Яраслава тытулавалі царом. Пры ім быў састаўлены збор законаў названы «Рускай Праўдай». Пазней названы Мудрым, Яраслаў дамогся і ўтрымліваў уладу забойствамі, подкупамі і хітрасцю. На ягоным сумленні забойства брата Барыса, якое здзейснілі варажскія найміты Эймунд і Рагнар. Скандынаўскія сагі адзначаюць, што Эймунд ноччу ўварваўся ў шацёр князя Барыса і забіў яго. Адрубленую галаву князя паднёс Яраславу.
Міжусобіцы, ці, як лічыў В. Ю. Ластоўскі, дамовыя войны, аслаблялі Кіеўскую Русь. Вотчынныя князі, абапіраючыся на палавецкіх ханаў, вялі зацяглую вайну паміж сабою, узгадваючы колішнія крыўды, здрады і забойствы. Асабліва ім была недаспадобы ўлада кіеўскага князя. Кіеўскі вялікадзяржаўны прастол з’яўляўся яблыкам разладу. Князям здавалася, што імкненне вялікага Кіеўскага князя прасякнута толькі асабістымі памкненнямі, а не задачамі яднання Русі, супрацьстаяння ворагам.
Безумоўна, князі Кіеўскія праследавалі асабістыя інтарэсы, але ўмацоўваючы вялікакняжацкую ўладу, яны праводзілі палітыку сумеснага процістаяння варожым нападам. Зусім іншымі інтарэсамі кіраваліся вотчыннікі. На нейкім этапе ім падалося, што кожны паасобку яны здолеюць самастойна справіцца з нападамі жорсткіх і карыслівых прыхадняў. Сёння цяжка сказаць, хто з князёў ініцыіраваў скліканне ў лістападзе 1097 года ў Любечы агульнакняжацкага з’езда. Князі абвясцілі дынастычны падзел Русі паміж 11 княствамі з захаваннем адзінства ва ўмовах варожай пагрозы: «отселе нмеемся в еднносердце н блюдем
Русскые землн; каждо да держнть отчнну свою». Князі ўрачыста кляліся гартаваць адзінства і гонар Русі, цалавалі ў драўлянай царкве Любечскага замка залаты божы крыж. Гарадок Любеч захаваўся да нашага часу і красамоўна сведчыць пра гістарычную памылку, якая прынесла Русі страшныя выпрабаванні.
Ужо праз некалькі дзён князі забыліся на крыжовае цалаванне і ўрачыстыя дамоўленасці. Таямнічыя і ўяўныя змовы, крывавыя расправы, хіжыя напады на мірнае насельніцтва з удзелам прыцягнутых у «сямейную» свару палавецкіх ханаў, польскіх і венгерскіх находнікаў распальвалі разбойніцкія ўсобіцы. Шматлікія намаганні па ўмацаванню раздзіраемых супярэчнасцямі княстваў прымаў князь Уладзімір Манамах (1053-1125).
У 1103-1104, 1110, 1111 гады князь агульнымі намаганнямі дробных княстваў здзейсніў шэраг паспяховых паходаў супраць полаўцаў. Акадэмік, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі Б. А. Рыбакоў сведчыць, што рускія войскі адваёўвалі палавецкія гарады, змушаючы ворагаў адстугіаць за Дон, за Волгу, у стэпы Паўночнага Каўказа і Паўднёвага Урала. У некаторых бітвах бралі ў палон па 20 палавецкіх ханаў.
Таленавіты палкаводзец, удумлівы палітык, Манамах, праўда, клапаціўся больш пра свае Пераяслаўскія, Смаленскія, Растоўскія валоданні, адначасова імкнуўся абараняць ад канчатковага разгрому іншыя землі Русі. На пэўным этапе гэта ўдавалася. У 1100 годзе Манамах з'явіўся ініцыятарам склікання княжацкага з’езда ў Увецічах (Віцечаве), дзе князь абвінаваціў у распальванні варажнечы і ўсобіцах князя Давыда Ігаравіча, які «увергнуў нож» у асяроддзе князёў. Толькі аб'яднаць тое, што развальвалася, не ўдалося. Пад 1132 год, запісаў летапісец, «раз'ьдрася вся Русская земля...», усе княствы Русі перасталі падпарадкоўвацца Кіеву, пачалі жыць самастойным жыццём. У сярэдзіне XII стагоддзя існавала 15 княстваў, у пачатку XIII каля 50, у XIV стагоддзі -
прыкладна 250. Распад Кіеўскай Русі, драбленне самастойных княстваў рускіх зямель суправаджалася такімі ж працэсамі і ў заходніх феадальных землях Еўропы.
Аднак распад паступова пачаў суправаджацца кансалідацыямі. I найперш гэтаму спрыяла эканоміка, неабходнасць паглыблення эканамічных адносін. Як адзначае Б. А. Рыбакоў, «Кіеўская Русь была зернем, з якога вырас колас, які налічваў некалькі новых зерняў-княстваў». У княствах ўсталёўваўся прынцып дынастычнай улады, умацоўваўся лад палітычнага існавання, эканамічных адносін. У Полацкім княстве, якое ўтварылася ў ІХ-Х стагоддзях, замацавалася дынастыя Брачыславічаў. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала развіццё земляробства, абароненасць ад палавецкіх нападаў, гандлёвыя шляхі, якія злучалі княства з заходнімі еўрапейскімі дзяржавамі. Трэба аддаць даніну павагі старажытна-рускаму пісьменніку, летапісцу XI пачатку XII стагоддзяў, манаху Кіева-Пячэрскага манастыра, аўтару жыцій князёў Барыса і Глеба, Феадосія Пячэрскага Нестару. Традыцыйна яго лічаць аўтарам першай рэдакцыі «Повесть временных лет». Нестару ж належыць распрацоўка ідэйнай дактрыны дынастычнага княжэння, паклаўшай пачатак пераадоленню княжацкіх міжусобіц і пераходу да стварэння магутнай рускай дзяржавы на аснове ідэалаў старажытнарускай царквы.
Усе складанасці распаду Кіеўскай Русі, цяжкія шляхі княстваў да кансалідацыі адзначаны ў эпічным творы «Слово о полку Нгореве», напісаным у 1185 годзе.
Ёсць слуіпныя меркаванні, што аўтарамі мастацкага летапісання маглі быць епіскап Кірыла Тураўскі ці пісьменнік другой паловы XII стагоддзя Пётр Барыславіч. Нядобразычліўцы Расіі лічаць гістарычны твор таленавітай падробкай, зробленай маскоўскім купцом Антонам Іванавічам Бардзіным. Але на працягу
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" некалькіх стагоддзяў ніякіх больш-менш аргументаваных доказаў яны не нрыводзяць. Праўда ж ляжыць на паверхні і не патрабуе аніякіх тлумачэнняў шэдэўр ён ва ўсе вякі шэдэўр. Эпічны твор Вялікай Русі цытавалі ў XIII, пачатку XIV стагоддзях. Пасля Кулікоўскай бітвы (1380 г.), пераймаючы лепшыя набыткі «Слова», была напісана не менш значная паэма пра перамогу над крывавым ворагам Русі ханам Мамаем «Задоншчына». I толькі зламыснікі вялікай шматнакутнай Расіі могуць не заўважаць гэтых фактаў, якія не пакідаюць каменя на камені ад недарэчных выдумак. Жучко Ннколай. Фальшнвые шедевры. “Рэспубліка"2003,4 декабря.
Магчыма, іх сумненне выклікана тым, што рукапіс «Слова» быў знойдзены толькі ў 1792 годзе? Але шматлікія напады, якім падвяргалася Русь на працягу многіх стагоддзяў, прымушалі як мага лепш хаваць ад рабаванняў прыхадняў свае нацыянальныя каштоўнасці. Шкада, што дачыненне да непаўторнага твора ў той час мела невялікая частка рускіх вучоных: A. I. Мусін-Пушкін, А. Ф. Маліноўскі, Н. Н. Бантыш-Каменскі і іншыя. У 1812 годзе ў час напалеонаўскага нашэсця і маскоўскага пажару арыгінал рукапісу «Слова», на жаль, згарэў. На шчасце, разумеючы вялікую каштоўнасць рукапісу і каб мець экзэмпляр для навуковай працы, з яе паспелі зрабіць для Кацярыны II копію, і нават надрукаваць у 1800 годзе ў друкарні. «Слово о полку Нгореве» з'яўляецца найвялікшым творам Старажытнай Русі, сведчаннем велічы і нязломнасці славян, выразнікам неверагодных пакут, светлых надзей і гаротных выпрабаванняў якія не толькі не скарылі, але і ўзвысілі духоўнасць і сілу рускага народа.
Пасёння не знайсці такіх выразных слоў, каб адзначыць веліч «Слова о полку Нгореве». Адны назвалі гэты дзіўны твор «кустом роз на ржаном поле», мы ж адзначым, што гэта невыказна адухоўленая праява рускага старажытнага жыцця. Прыкладам пэўных асаблівасцей і праяў з’яўляецца Полацкае княства, якое
невыпадкова ўзгадваецца ў «Слове о полку Нгореве». 3 улікам геапалітычнага і геаграфічнага становішча княства мела і напоўніцу выкарыстоўвала магчымасці для самастойнага ўладкавання. У ім усталявалася ўплывовая баярская знаць, якая лічылася з свабодалюбівымі настроямі грамадства, таму шанавала традыцыі старажытнага веча, даражыла купецкімі аб'яднаннямі.
Сама гісторыя Полацкай зямлі, вірлівае жыццё ягоных насельнікаў падрыхтавала, заклікала да дзейнасці шэраг выдатных кіраўнікоў, нават дынастычную плеяду князёў. На жаль, гісторыя не захавала ўсіх іх імёнаў але, мабыць, не выпадкова тое, што і сёння гучыць, выклікае ў нашчадкаў гордасць імя князя Рагвалода. Другая палова X стагоддзя, калі Полацкай зямлёй правіў Рагвалод, знамянальная на многія падзеі. Значнасць іх відавочная, бо ўвайіпла ў летапісы, а таксама ў «Повесть временных лет». Як ужо адзначалася вышэй, пры існаванні Кіеўскай Русі намінальна ўваходзячыя ў дзяржаву княствы валодалі даволі значнай, калі не сказаць болей, самастойнасцю, і незалежнасцю. Тым больш Полацкае княства, якое знаходзілася на паўночным захадзе Русі, займала звыш трэці сучаснай тэрыторыі Беларусі. Б. А. Рыбакоў адзначае, што ў Полацкай зямлі меліся ўсе ўмовы для набыцця незалежнасці. Праўда, даследчыкі лічаць, што княжацкая ўлада тут была не надта моцнай і распалася на такія самастойныя княжацкія ўдзелы, як Мінск, Віцебск, Друцк, Ізяслаў Стрэжаў і іншыя.
Полацкае княства было даволі моцна знітавана сувязямі з Кіеўскай Руссю. Паказальнікам гэтага з’яўляецца той факт, што князі Полацка плацілі Кіеву даніну. Змусіўшы Візантыю плаціць даніну Кіеву, князь Алег дамогся, каб яе плацілі і Полацку, бо Полацк і васальныя ягоныя княствы нярэдка аказвалі дапамогу кіеўскім князям у іх змаганнях з ворагамі. Дадамо, што платай даніны адносіны з Кіевам не абмяжоўваліся. Падпарадкаваныя
княствы ўдзельнічалі і ў іншых палітычных акалічнасцях. Ядналі мова, агульныя язычніцкія вераванні, сацыяльны побыт. Але таксама будзе праўдай, што іншым разам усё гэта адыходзіла на другі план. Асабліва, калі гэта тычылася ўлады, абароны тэрыторыі княства. Даводзіцца пра гэта гаварыць, бо частка вучоных (Мікола Ермаловіч) лічаць, што Кіеўскай Русі не было, што яна не з'яўлялася дзяржавай, была штучным утварэннем. Прычым, Мікола Ермаловіч спасылаецца на Карла Маркса, выказванне якога, выхапленае з кантэксту, зусім не пасуецца з тэмай.
Прынамсі адчуваецца імкненне да ідэалізацыі гюлацкіх князёў у прыватнасці Рагвалода. Постаць Рагвалода дастаткова нявывучаная. Летапісы гавораць, нібыта ен прыйшоў «з-за мора». Полацкім князем стаў у 960-970-я гады ці нават у сярэдзіне X стагоддзя (Георгій Штыхаў). Пасля забойства печанегамі вялікага князя Кіеўскага Святаслава пачалася барацьба паміж ягонымі сынамі Яраіюлкам і Уладзімірам за бацькоўскі прастол. Каб перамагчы, абодва шукалі дапамогі ў суседніх княствах, спрабавалі скарыць сэрца маладой полацкай князёўны Рагнеды, дачкі князя Рагвалода. Яраполк быў князем Кіеўскім. Уладзімір князем Наўгарадскім. Рагвалод сватоўЯраполка прыняў. Рагнеда дала згоду на шлюб з Кіеўскім князем. Прыйшлі да Рагвалода сваты ад Уладзіміра. Апынуўшыся ў складаным становіпічы, Рагвалод, перш чым даць канчатковы адказ, спытаў у дачкі: «У цябе два жаніха. Хто табе любы, за каго пойдзеш?» Выбар Рагнеды супадаў і з жаданнем бацькі пайду за Яраполка, князя Кіеўскага. Яна добра ведала гісторыю вялікай сям’і князя Кіеўскага Святаслава, які аддаў свой князёўскі пасад Яраполку, Алегу аддаў драўлянскае княства. Святаслаў разважаў чым надзяліць Уладзіміра.
Ганарлівай князёўне князь Уладзімір не спадабаўся тым, што з’яўляўся сынам Святаслава, у той час ужо загінуўшага, і ключніцы
Малушы, якая была служанкай у пакоях княгіні Вольгі. Сватанне Уладзіміра Рагнеда ўспрыняла як знявагу і на пытанне бацькі, князя Рагвалода, ці хочаш за Уладзіміра, адказала: «Не хочу разутн рабычнча, я за Ярополка нду», адказала гордая князёўна. 3 гэтага летапіснага аповеда можна зрабіць выснову, што Полацкае княства было самастойным, незалежным, калі дачка ўладарнага князя палічыла ганебным браць шлюб з князем Наўгародскім.
Зняважаным палічыў сябе і Уладзімір, якому паведамілі пра адмову князёўны. Зразумела, што гэтая знявага зыходзіла ў першую чаргу ад князя Рагвалода. Мусіць, полацкі ўладар абразіў Уладзіміра яшчэ больш крыўдна, бо Наўгародскі князь сабраў пішацца ў «Повестн временных лет», «шмат воінаў-варагаў, славян, чудзі і крывічоў і пайшоў на Рагвалода. А ў гэты час збіраліся ўжо весці Рагнеду за Яраполка. I напаў Уладзімір на Полацк і забіў Рагвалода і двух ягоных сыноў, а дачку ўзяў у жонкі».
Такі «расклад» выклікае недавер. Князь Полацкі не толькі імкнуўся да незалежнасці ад вялікага Кіеўскага ўладара, але таксама пашыраў свае землі. Так ён даручыў Туру, які ўзначальваў адну з ягоных дружын, асесці на месцы, дзе Прыпяць упадае ў Дняпро, і закласці умацаваны гарадок. Верны воін выканаў загад Рагвалода, пабудаваўшы крэпасць, якая загароджвала не аднойчы дарогу кіеўскаму войску. 3 цягам часу гарадок быў названы Туравам у гонар кіраўніка княжацкай дружыны. Упершыню ён упамінаецца ў «Повестн временных лет» пад 980 годам. Умацаваўшыся з поўдня, і падначаліўшы сабе Дрыгавіцкія землі, Рагвалод пачаў рыхтавацца да новага пахода, у прыватнасці, у наўгародскія землі, дзе ў гэты час правіў князь Уладзімір, сын вялікага князя Кіеўскага Святаслава. Пра здзейснены напад апавядае Іакімаўскі летапіс. Вырашыць узнікшыя супярэчанні і памкненні князям не удалося. Абодва адчувалі сябе моцнымі і
ўпартымі. У Лаўрэнцьеўскім летапісе гаворыцца: «Рогволод держаіцю й владеюідю й княжаіцю Полотьскую землю, a Володямеру суідя Новегороде». Вось дзе сапраўдная прычына нападу Уладзіміра на Полацк.
Звестак пра Рагнеду і князя Рагвалода вельмі мала, бадай што акрамя «Повестй временных лет» больш нідзе з летапісаў і не прачытаеш. Тым болын уважлівым, нават пільным трэба быць, улічваючы, што згаданы летапіс перарабляўся. У ім жа памылкова, ці, можа, спецыяльна скажаецца варажскае паходжанне імя Рагвалод. Але паводле даследаванняў доктара гістарычных навук Аляксандра Рогалева, гэта імя славянскае, азначае «Уладальнік рога». Што да варажскага паходжання, то трэба ўлічваць, што за морам, у варагаў пражывала нямала славян. Мог быць там і Рагвалод, а пасля прыйсці ў родныя полацкія мясціны.
Імёны Рагнеда, Рагвалод таксама славянскія. У Бранскай вобласці ёсць Рагнедзінскі раён, назва якога пайшла ад колішняга сяла Рагнедзіна, што належала Рагнедзе, сястры Смаленскага князя Расціслава Мсціслававіча. Таксама дакладна вядома, што да нашай Рагнеды сяло Рагнедзіна не мае ніякага дачынення. Сяло ўзнікла ў XIV стагоддзі. Наша Рагнеда Рагвалодаўча жыла двума стагоддзямі раней.
Шмат загадкавага, непацверджанага першакрыніцамі сустракаецца ў навуковых працах, паэмах, музычных творах, у жывапісе пра Рагнеду. Мусіць, гэтыя творчыя памкненні маюць права на жыццё. Творцы імкнуцца як мага глыбей прасякнуцца мроямі, думамі, хваляваннямі жыцця Рагнеды, асэнсаваць тое далекае і, як падаецца, прывабнае мінулае. I мабыць, з гэтых спробаў некалі складзецца шматфарбны партрэт славутай палачанкі і паўстане яна перад нашымі нашчадкамі ў поўнай красе сваёй жаноцкасці, духоўнай прыгажосці і велічнай мацярынскай славы.
Як высвятляецца, сватаўство Уладзіміра да Рагнеды не было выпадковым і было наканавана палітычнымі памкненнямі. Пасля смерці Святаслава, седзячы князем у Ноўгарадзе, Уладзімір пачаў аспрэчваць Кіеўскі бацькаў прастол у Яраполка. У гэтым яму дапамагае мужны і адважны ваявода Дабрыня, ягоны дзядзька і брат Малушы. Пад яго кіраўніцтвам ідзе падрыхтоўка да паходу на Кіеў, збіраецца войска. У 980 годзе, заручыўпіыся падтрымкай варажскага войска, Уладзімір перадаў Яраполку: «Уладзімір ідзе на цябе, рыхтуйся з ім біцца». На шляху да Кіева разлеглася Полацкая зямля, самастойная і моцная княства Рагвалода. Уладзімір заклікае князя Полацкага далучыцца разам з сваім войскам да яго. Рабіць гэта Рагвалоду не хацелася. «Самастойнасць, упэўненасць даражэй за сумніцельныя наўгародскія спадзяванні», разважаў ўладар. Мяркую, што гэта добра разумелі і ў Ноўгарадзе. Адмова Рагвалода ўскладняла пытанне, бо пайшоўілы на Кіеў, было небяспечна пакідаць у сябе за спінай моцнага праціўніка.
Тады і ўзнікае звыклая ў такіх абставінах прапанова Дабрыні парадніцца князю Уладзіміру з Рагвалодам, у якога на выданні дванаццацігадовая дачка Рагнеда. Праўда, Уладзімір ужо жанаты, як сведчаць летапісы, на Алане, жанчыне варажскага племені. Але ці перашкода гэта, калі вабіць вялікакняжацкі стол кіеўскі, калі звычаі продкаў патрабуюць помсты за забітага Яраполкам брата,
за парушэнне бацькоўскага запавета. Таму Дабрыня, клапаціўся пра інтарэсы князя, пасылае сваіх людзей да Рагвалода і просіць у
яго дачку для Уладзіміра.
Гісторыкі сцвярджаюць, што Дабрыня, атрымаўшы адмову, скарыстаўся для помсты за крыўду пляменніка пэўнымі спрэчкамі з-за волакаў паміж Ловаццю і Заходняй Дзвіной, які меў вельмі важнае значэнне для абодвух княстваў, асабліва для наўгародцаў, чые землі былі аддзелены ад Кіеўскай Русі полацкім княствам. Таму князі ўвесь час імкнуліся захапіць і падпарадкаваць сабе полацкія землі.
Палачане таксама мелі свае геапалітычныя планы ў адносінах да Ноўгарода. З’яўленне пад Полацкам наўгародскай раці не спалохала князя Рагвалода, яму і палачанам даводзілася неаднойчы глядзець смерці ў твар. Было толькі прыкра, што
сышліся для
жорсткай бойкі народы-браты, людзі адной
славянскай крыві, роднай мовы. Палачане бараніліся як маглі, але сілы былі няроўныя... Ва ўсім, што адбылося, летапісцы абвінавачваюць Дабрыню. Ён прымусіў Рагнеду стаць жонкай Уладзіміра. У летапісе гаворыцца: «й повеле Володнмеру быть с неіо пред отцом н матерью», што азначае «загадаў Уладзіміру быць з ёю перад бацькам і маці». Некаторыя даследчыкі тлумачаць гэта як гвалтаванне Уладзімірам Рагнеды перад яе бацькамі. Думаецца, гэта глыбокая памылка. Гістарычныя ворагі Расіі заўсёды былі схільны прадставіць яе варварскай дзяржавай, а дзеячоўжорсткімі і бесчалавечнымі.
Відавочна, гэты сказ летапісу трэба разумець у тым сэнсе, што Дабрыня сілай, прымусам, жорсткім уздзеяннем навязаў Рагнедзе «рабычыча» і загадаў (повелел) Уладзіміру прадстаць з ёю перад бацькам і маці для блаславення ці для абвяшчэння іх мужам і жонкай, калі гэта ўяўляць. Інакш, то князь «Светлое Солнышко» прадстае недачалавекам, варварам. Нядобразычліўцаў Расіі можна зразумець: менавіта такі чалавек увасабляў усё горшае, што толькі можна было ўявіць агіднага ў асобе рускага,
славянскага князя.
Як развіваліся падзеі далей, мы не ведаем. Летапісы не данеслі да нас звестак тых далекіх гадоў. Яны расказваюць толькі, што ў выніку наўгародскага нападу загінулі князь Рагвалод і двое ягоных сыноў. Здзейсніць гэта мог толькі Дабрыня, аб адказнасці якога за ўсё, што адбылося ў Полацку, распавядаюць некаторыя летапісы. Што гэта было менавіта так, не даводзіцца сумнявацца. I вось чаму. Рагнеда становіцца жонкай Уладзіміра. Але не пад прымусам. Уладзімір авалодвае Кіевам, варагі-найміты забіваюць Яраполка. Уладзімір садзіцца на вялікакняжацкі трон. Дабрыню ставіць сваім пасаднікам у Ноўгарадзе. Рагнеду пасяліў з яе прыбліжанымі на Лыбедзі, што непадалеку ад Кіева. Ад яе меў сем
сыноў: Вышаслава, Святаслава, Станіслава, Ізяслава, Мсціслава, Яраслава, Усевалада і дзвюх дачок: Прадславу, Праміславу. Калі Рагнеда нарадзіла ад свайго гвалтаўніка, забойцы бацькі і братоў то, пагадзіцеся, духоўнае аблічча яе выглядае не надта маральным. Мы ж лічым, што вакол Рагнеды шмат легендарных нагрувастванняў робіцца дзеля таго, каб выставіць Уладзіміра ў непрыглядным святле. Такога кшталту легенды, як цені некалі праясняцца, убачацца нам ў іх сапраўдным святле. 1 робіцца прыкра, што мы ім некалі верылі. Дарэчы, у абарону Уладзіміра. Ажаніўшыся з Рагнедай, намінальнай нявестай брата яго, Яраполка, Уладзімір працягваў прыязна ставіцца да яго, хаця, затоеная непрыязь між братамі захоўвалася. Г. М. Філіст піша, што барацьба паміж братамі ішла з пераменным поспехам. У адзін з напружаных момантаў Уладзімір быў вымушаны збегчы да варагаў. Праўда, не знята віна Уладзіміра, што Яраполк быў забіты ў палацы двума варагамі з войска Уладзіміра. Больш таго, пасля смерці брата ажаніўся на ягонай удаве, а сыну яе і Яраполка Святаполку, якога, дарэчы, усынавіў, даў у валоданне Тураўскае княства. Па даўняй славянскай традыцыі жонка Яраполка пасля ягонай смерці жыла з дзецьмі пры двары Уладзіміра.
Уладзімір ставіўся прыязна да жанчын. Акрамя Рагнеды меў шэсць ці сем жонак і 800 наложніц. Згодны, вялікі жанчыналюб і распуста, таму, відаць, і шчыра каяўся, прыняўшы хрысціянства, але згадаем, што з дванаццаці сыноў ад розных жонак, чацвёра вялікіх, адметных ад нашае Рагнеды, якую, гледзячы па ўсяму, Уладзімір любіў, як ні адну жанчыну. Пераканаўчых сведчанняў тут можна прывесці многа... Сын Ізяслаў атрымаў Полацкае княства. Ёсць летапісныя звесткі, што для яго Уладзімір пабудаваў горад Ізяслаў, сённяшняе Заслаўе Мінскага раёна. Гэты факт найбольш наказальны, улічваючы, што Кіеў быў заўсёды занепакоены ўтрыманнем Полацкага княства пад сваім уплывам.
He мог Уладзімір, піто мячом, праўдай і крыўдай прырошчваў землі Кіеўскай Русі, аддаць Полацк сыну, калі б варожа ставіўся да яго. Мсціслава зрабіў князем Цьмутараканскай зямлі, Яраслаў стаў вялікім князем Кіеўскім, быў празваны народам за свой дзяржаўны розум «мудрым». Усеваладу даў княства Валынскае...
Пра дачок звестак амаль што няма. Толькі пра Прадславу і сяло Прадславіна на Лыбедзі нам вядома. Жыла на Лыбедзі побач з маці.
Пра далейшы лёс Рагнеды народная памяць захавала наступнае супярэчлівае паданне. Княгіня выказала Уладзіміру сваю колішнюю крыўду, што той набраў сабе многа іншых жонак, а на яе не звяртае ўвагі. Вядома, складанасцей у адносінах мужа з жонкай заўсёды хапала, не выключэнне тут і непаразуменні Уладзіміра з Рагнедай, якой ён даў пасля хрышчэння імя Гарыславы. Сутнасці іх мы не ведаем, але можам пагадзіцца, што яны не выключаюць давядзення іх да крайнасцей. Чаго не бывае ў чалавечым жыцці. Паданне гаворыць, што аднойчы, калі Уладзімір прыйпюў да Рагнеды, звернем на гэты адметны факт увагу, улічваючы мноства ініпых жонак і наложніц, і заснуў, яна нібыта хацела зарэзаць яго нажом, але Уладзімір раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. I тут Рагнеда пачала выгаворваць яму: «Ужо мне горка стала: бацьку майго ты забіў і зямлю яго паланіў дзеля мяне, а цяпер не любііп мяне і дзіцяці майго». Прыкрыя словы « не любііп мяне» ўсё ж азначаюць, іпто Уладзімір любіў Рагнеду, проста ў нейкі момант жыцця пачуцці маглі астыць і выклікаць выказаную незадаволенасць і крыўду.
Уладзімір, выслухаўшы папрокі жонкі, раззлаваўся і ў гневе нібыта загадаў апрануцца ў княжацкае адзенне, як была апранута ў дзень вяселля свайго, сесці на багатай пасцелі і чакаць, ён прыйдзе і заб'е яе. Паданне ёсць паданне, але і да яго трэба ставіцца сур’ёзна. Тым болып да такога цікавага. Калі Рагнеда так
угнявіла мужа, то Уладзімір мог забіць яе і не чакаючы, калі яна апранецца ў вясельныя строі і сядзе на багатай пасцелі. 3 падання, калі ўжо яму так давяраць, вынікае, што ў Рагнеды з Уладзімірам, аказваецца, было вяселле. Такое адкрыццё, думаецца, наоугул абвяргае ўсякія прыдумкі наконт варожасці Уладзіміра да полацкай князёўны.
Далей паданне гаворыць, што Рагнеда выканала волю мужа, але дала меч у рукі сыну свайму Ізяславу, наказаўшы: «Глядзі, калі ўвойдзе бацька, то ты выступі і скажы яму: «Хіба ты думаеш, што ты туг адзін?» Увайшоўшы да жонкі, убачыўшы сына і пачуўшы ягоныя словы, Уладзімір нібыта сказаў: «А хто ж ведаў, што ты тут?»
Многае тут выклікае недавер. Жыцце знакамітых людзей заўсёды прыцягвае ўвагу і тчэ павуціну прымхаў і легенд. За стагоддзі адбылося столькі напластаванняў, неверагоднасцей вакол імя Рагнеды, што дзіву даешся. Калі зняважаная Рагнеда вырашыла прыняць гордую смерць, то навошта было засланяцца сынам, якому, дарэчы, на падліках даследчыкаў, ледзьве споўнілася сем гадоў, тым больш узбройваць дзіця мячом, якога ён і падняць яшчэ не мог, не тое, што абараніць маці. Да таго ж, каб забіць жонку, Уладзіміру зусім не трэба было рабіць гэтае самому. Па яго знаку зламысны ўчынак здзейснілі б без ягонай прысутнасці паслухмяныя яму паслугачы.
Далей падзеі ішлі быццам бы такім чынам. Уладзімір, схамянуўшыся, кінуў меч, паклікаў двор і пра ўсё расказаў. Баяры параілі князю: «Ужо не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, але аддай ёй отчыну і дай ёй з сынам». 3 гэтых слоў, здаецца, бачна ўся сутнасць падання: некаму хацелася, каб отчына вярнулася Рагнедзе. Адсюль і шчымлівая тэатральная сцэна са сваркай.
Уладзімір, як бачна далей з падання, прапусціў між вуіпэй парады наконт отчыны, але пабудаваў горад і даў яго Рагнедзе і сыну, назваўшы горад Ізаслаўем.
Азначанае паданне яскравае сведчанне, што да выкарыстання такіх «першакрыніц» патрэбна асаблівая абачлівасць. У далейшым у Рагнеды і Уладзіміра ўсё наладзілася. Пасля Ізяслава ў іх нарадзіліся сыны, дочкі. Сам Ізяслаў у 988 годзе, яшчэ пры жыцці бацькі атрымаў Полацкае княства. I гэта важна, бо вынікае, што Уладзімір не ставіўся варожа да Рагнеды і яна да яго. I Полацкае княства не было варожым Кіеву і ўсёй Кіеўскай Русі. Такая пагроза ўзнікла пазней, калі да ўлады прыйшлі нашчадкі Ізяслава ў Полацкай зямлі і ўнукі Яраслава ў Кіеўскім княстве.
Імкнучыся ўмацаваць вялікакняжацкую ўладу ў Кіеўскай Русі, заснаваную не толькі на васалітэце падуладных княстваў, але і на падставе новай рэлігіі, Уладзімір прымае хрысціянства, жэніцца на дачцэ візантыйскага імператара. Гэта накладвала на яго пэўную адказнасць.
Паводле новых вераванняў ён цяпер мог мець толькі адну жонку, павінен быў адмовіцца ад паганства, умацоўваць аўтарытэт хрысціянства, якое рабілася дзяржаўнай рэлігіяй. «А як жа быць з Рагнедай?» Гэта пытанне жыццё паставіла рубам. Уладзімір прыйпюў да жонкі. Паданне, якое ў адрозненне ад іншых выклікае давер, данесла да нас іх гутарку. «Я ўжо хрышчаны, прыняў веру і закон хрысціянскі. Выбяры сабе між вяльмож маіх, каго хочаш, і я злучу вас». Рагнеда ж адказала яму: «Ці ты адзін хочаш царства зямное і нябеснае ўспрыняць, а мне і малага ў тым і будучага даць не хочаш. Тыж адступіўся ад спакусаў ідальскіх дзеля ўсынаўлення божага, я ж, быўшы царыцаю, не хачу быць рабою зямному цару, ні князю, але ўнявесціцца хачу Хрысту, успрыняўшы вобраз анёла».
Сын жа Яраслаў, віто сядзеў у яе, бо быў убогім ад нараджэння, пачуўшы словы маці сваёй да Уладзіміра, узрушана ўсклікнуў: «0 маці мая. Сапраўдная царыца з царыц і пані ўсім паням...» Усхваляваны матчынымі словамі, Яраслаў раптам усхапіўся, устаў на хворую нагу і пайшоў, хоць раней не хадзіў.
Жаданне Рагнеды споўнілася. Яна пастрыглася ў манастыр і
атрымала імя Анастасіі. Памерла Рагнеда ў 1000 годзе. Месца пахавання яе застаецца невядомым. Ёсць меркаванні, што яна
жыла ў Заслаўі, дзе і скончыла свае зямныя дні.
Паводле запісу пад 1128 год, як ужо гаварылася, Полацкі пасад атрымаў Ізяслаў. Шкада, што гісторыя не захавала канкрэтных дадзеных ягонага ўладарання. Але ўскосныя факты гавораць, што ён быў аўтарытэтным князем, які займаўся развіццём пісьменнасці, пра што сведчыць дайшоўшая да нас ягоная пячатка з надпісам. У Ніканаўскім летапісе дадзена грунтоўная ацэнка дзейнасці Ізяслава. Думаецца, гэтым звесткам можна давяраць. 1 калі летапіс дае шчырую ацэнку, мусіць, для гэтага меліся важкія прычыны.
«Бысть же снй князь тнх н кроток, н смнрен, н мнлостнв, н любя зело н почмтая свяіценннческнй чян нноческнй, н прнлежаіцее прочнтанню божественных пнсаннй, н отвраіцаяся от суетных глуменнй, н слезен, н умнлен, м долготерпелнв». (Лысенко П. Ф. Города Туровской землн М.: 1974. С. 160.)
Княжанне Ізяслава ў Полацку было непрацяглым, ён намёр у 1001 годзе, пражыўшы нс болей 25-26 гадоў. Пасля яго ў Полацку княжыў яго сын Брачыслаў (1044-1101) праўнук знакамітага князяпалачаніна Рагвалода. Трэба думаць, што ён нрацягваў лінію на ўмацаванне незалежнасці полацкай зямлі, пярэчыў калі не болей, Ноўгараду і Кіеву. У 1021 годзе
Брачыслаў павёў войскі на Ноўгарад, захапіў яго, узяўшы палонных і разрабаваўшы жыхароў. Супраць Брачыслава выступіў вялікі князь Кіеўскі Яраслаў Мудры. На рацэ Судаме войскі былі разбіты, сам
Брачыслаў з рэшткамі дружыны ўцёку Полацк.
Дзіўна, бо дакладна не высветлена, Яраслаў адмовіўся праследваць Брачыслава і не захацеў браць Полацка. Ён
прапанаваў Брачыславу мір: «Будь же co мною за однн». Брачыслаў згадзіўся і атрымаў нават ва ўладанне гарады Віцебск і Усвят. Пра далейпіы лёс Брачыслава звестак амаль іпто няма. Хіба
толькі паведамленне летапісцаў пра заснаванне горада Брачыслаўля, цяперашняга Браслава.
Гонар Полацкага княства ярчэй заззяў пры Усяславе Брачыславічу (1044-1101), апетаму ў «Слове о полку Нгоревом». Аддаючы даніну павагі да ўсебаковай плённай працы свайго князя на карысць полацкай зямлі, палачане, мусіць, надалі яму шэраг ірэальных рысаў, у чым бачыцца яшчэ не пераадоленыя язычніцкія схільнасці. У 1065 годзе Усяслаў пайшоў на Пскоў, у 1066 — узяў Ноўгарад, узяў вялікі палон, абрабаваў Сафійскі сабор, вывез званы і іншы рыштупак, мусіць, для аздаблення свайго Сафійскага сабора, які ў гэты час быўужо пабудаваны.
На такое нахабства вялікі князь Кіеўскі Ізяслаў Яраславіч і ягоныя браты пераяслаўскі князь Усевалод і чарнігаўскі князь Святаслаў адказалі паходам на Полацк. Па дарозе напалі на Менеск (Меньск), горад падданы Полацкаму князю. Мяняне, сабраўшыся на вече, вырашылі цверда стаяць за горад, пакуль падаспее дапамога ад Усяслава. Але, раз’юпіаныя ганебным учынкам Усяслава, Ізяслаў, Усевалод і Святаслаў захапілі Меньск, не даўшы Усяславу прыйсці мянянам на выручку. Горад быў спалены і разрабаваны, насельніцтва часткаю знішчана ці ўзята ў палон. Захапіўшы Менеск, Яраславічы рушылі наперад, атрымаўшы вестку, што насустрач ім рухаецца войска Усяслава. 3 сакавіка 1067 года на беразе ракі Нямігі адбылася бітва, у выніку якой Усяслаў уцёк. Па дадзеных В. М. Тацішчава, які меў у сваім распараджэнні іпэраг дакументаў старажытнасці, не дайшоўшых
да нас, згаданая бітва адбылася 10 сакавіка 1067 года. Пачатак
сакавіка ў той год выдаўся надзвычай снежны, тым не менш бітва была зацятай і жорсткай з абодвух бакоў. Пасёння ўзгадваючы
вынікі той «жудаснай крывавай малацьбы», Мікола Ермаловіч піша пра Нямігскую бітву, што «яна належыць да ліку таго, чым мы ганарымся ў нашай далёкай мінуўшчыне, поўнай няспыннай барацьбы з нашым першым па часе суперпікам Кіеўскай імперыяй». Кажучы пра «Кіеўскую імперыю», знакаміты гісторык як бы забывае, што і Полацкае княства, імкнучыся да незалежнасці ад Кіева, само сцвярджала сябе як імперыя. Лічым, дзеля аб’ектыўнасці, а не кваснога патрыятызму, што будзе да месца нагадаць, чым быў справакаваны паход Яраславічаў. Гэта падзея апісана ў «Слове о полку Нгоревом»: «На Немнге молотят цепамн булатнымн, снопы стелют головамн, жнзнь кладут, веют душу от тела. Немнгн кровавые брегн не жнтом посеяны, a
костьмн сынов русскнх».
Гісторыя не данесла да нас усіх складанасцей пярэчанняў паміж варагуючымі князямі. Пасля узяцця Меньска Яраславічы па нейкай прычыне не пайшлі на Полацк, а запрасілі Усяслава, даўшы яму крыжацалавальнае абяцанне, што не зробяць яму аніякай крыўды. «Прндн к нам, мы не сделаем тебе ннкакого зла». Усяслаў даверыўся, разам з двума сынамі пераплыў у лодцы Днепр і прыбыў да Яраславічаў, якія стаялі лагерам пад Оршай. Сустрэча адбылася ў шатры Вялікага князя Кіеўскага Ізяслава. У час перамоў бакі не знайшлі паразумення. Ізяслаў парушыў дадзенае крыжацалаванне, загадаў схапіць Усяслава, нрывезці ў Кіеў і пасадзіць у вязніцу разам з сынамі. Прычынай усяму з’явілася, мусіць, нежаданне Усяслава падпарадкоўвацца вялікаму князю Кіеўскаму ў нейкіх захопніцкіх планах. Гэта відаць з далейшага развіцця падзей.
Полаўцы прыйшлі на рускую зямлю. Яраславічы, зноў
згуртаваўшыся, выйшлі ім насустрач. На рацэ Альта, ноччу,
адбылася бітва. Полаўцы перамаглі, рускія князі ратаваліся, як маглі. Ізяслаў прыбег у Кіеў, дзе народ ужо ведаў пра бяду. Але жадалі біцца, помсцячы за сваіх загінуўшых братоў. Адно прасілі ў
князя: «Дай нам зброю, мы пойдзем супраць паганых». Але, мусіць, Ізяслаў не давяраў гараджанам, бо адмовіў. I тады сярод народа ўзнікла ідэя вызвалення Усяслава. Дружына папярэджвала Ізяслава: «Князь, народ узбунтаваўся, патрабуе, каб ты вызваліў Усяслава. Паіплі каго-небудзь пранзіць яго мечам». Але Ізяслаў не пагадзіўся з ею. I ў гэты ж момант 15 верасня 1068 года натоўп рынуўся ў княжацкія скляпенні і вывеў з іх Усяслава. Ізяслаў вымушаны быў збегчы ў Польшчу, а Усяслаў стаў вялікім князем Кіеўскім.
Між тым Ізяслаў пры падтрымцы караля польскага Баляслава ў 1069 годзе рушыў на Усяслава, каб адваяваць свой Кіеўскі прастол. Усяслаў не схамянуўся, выйшаў насустрач, але ў рашаючы момант пакінуў войска і ўцек у Полацк. 2 мая 1069 года кіяўляне зноў узвялі Ізяслава на прастол. Захоплены перамогай, Ізяслаў рушыў войскі на Полацк, змусіўшы Усяслава збегчы. На Полацкі пасад Ізяслаў пасадзіў свайго сына Мсціслава. Аднак Мсціслаў неўзабаве памёр і полацкім князем стаў ягоны брат Святаполк. Усяслаў не скарыўся няўдачы. У 1071 годзе ён на чале дружыны прыступіў да Полацка і заняў яго. На гэты раз Святаполк быў вымушаны пакінуць княства. Яраславічы не здаліся, імкнучыся замацавацца ў Полацкім княстве. Пад 1071 год Яраполк, сын Ізяслава, атрымаў перамогу над войскамі Усяслава.
Наступныя тры дзясяцігоддзі жыцця Усяслава таксама былі напоўнены барацьбой за захаванне Полацкага княства і абаронай ягонай незалежнасці. Усяслаў сапраўды быў таленавітым палітыкам. Добрую характарыстыку полацкаму князю даў Э. М. Загарульскі, адзначаючы, што «Усяслаў быў выключнай
асобай: «ужо пры жыцці яго імя было абвеяна славай і апаэтызавана легендай».
Супрацьстаянні паміж кіеўскімі і полацкімі князямі працягваліся, што не спрыяла развіццю гарадоў і ўмацаванню воласцей. He стабілізавалася становішча і пасля смерці Усяслава. Шасцера ягоных сыноў падзялілі паміж сабой бацькоўскую спадчыну. Набылі самастойнасць Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае княствы. Адміністрацыйным, палітычным і ідэалагічным цэнтрам заставаўся Полацк. Заканадаўчым органам княства з'яўлялася веча, ці народны сход. Функцыі веча былі даволі шырокімі: запрашэнне на княжацкі пасад новага князя, аб’яўленне вайны, заключэнне міру, прызначэнне службоўцаў, набор войск. Рашэнні веча былі абавязковымі, як для самога Полацка, так і для воласцей і вёсак.
Безумоўна, ініцыятыва склікання і прыняцця тых, ці іншых рашэнняў належала князю. Але ягоны аўтарытэт ў народзе залежыў у многім ад дыпламатычнага ўмення, вайсковай удачы. Князь таксама вяршыў суд, назіраў за выкананнем рашэнняў веча.
Буйнымі цэнтрамі палітычнага жыцця на тагачасных славянскіх землях з'яўляліся Тураўскае і Пінскае княствы. 3 цягам часу, у прыватнасці ў канцы XII пачатку ХШ стагоддзяў, Тураўскае княства, як буйная адміністрацыйна-палітычная адзінка, распалася на шэраг такіх дробных адасобленасцей, як Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае, Пінскае княствы. Заходнерускія ўсобныя князі варагавалі адзін з адным, неаднаразова аб’ядноўваліся з ваяўнічымі наймітамі і разбуралі землі сваіх усходнерускіх братоў. Тыя, у адказ, як зазначае В. М. Тацішчаў паводле вядомых яму крыніц, «область Полоцкую разорялн». Кіеўскае княства, з больш шырокім колам васалаў, матэрыяльнымі і людскімі рэсурсамі, жорстка пакарала Усяслава за ягонае рабаванне і захоп званоў святой Наўгародскай Сафіі. В. М. Тацішчаў піша, што Усяслаў,
«бачачы сваё
знемажэнне», вымушаны быў прасіць міру ў
Яраславічаў.
«Слово о полку Нгоревом» утрымлівае шмат кампліментарнага ў адрас Усяслава. Ён і «чарадзей», і ўдумлівы палітык, і адмысловы ваяр, і абаронца зямлі Полацкай. I ўсё гэта адпавядае праўдзе. Нездарма летапісы дакладна, з павагай зазначылі час смерці Усяслава ў 14 дзень, у 9 гадзіне, у сераду ў лета 6609 (1101).
Пасля смерці бацькі Усяслававы сыны Барыс, Давыд, Глеб, Раман, Святаслаў і Расціслаў не змаглі зберагчы ў цэласці Полацкі пасад. Княства раздзялілася, пачаліся непаразуменні, разлад, суперніцтва, ваенныя паражэнні. У гэтым разладзе бачыцца даўнейшае імкненне да самастойнасці, асабістага княжэння, чым
падрывалася адзінства «зямлі рускай», вялікай старажытнай дзяржавы пад назвай Кіеўская Русь. У гэтых сваіх памкненнях шэраг княстваў да прыкладу Полацкае княства, нават сфарміравалі пэўныя ўпраўленцкія структуры, увялі чыноўніцкія пасады. Князь вяршыў суд, сваёй дзейнасцю мацаваў дружыну, нават меў пячатку для пацвярджэння тых, ці іншых рашэнняў.
Але гэтыя атрыбуты мелі не ўсе княствы, што сведчыла пра большую залежнасць ад Кіева. З’яднаныя феадальнымі, ваеннымі адносінамі, вераваннямі, мовай княствы ўспрымаліся як адзінае цэлае дзяржаўнае ўтварэнне Кіеўская Русь. Русы, рускія, русіны і за межамі ўспрымаліся як насельніцтва гэтай дзяржавы, хаця ў побыце, па прыналежнасці да той, ці іншай тэрыторыі былі кіеўлянамі, палачанамі, пінянамі, наўгародцамі. Насельніцтва Кіеўскай Русі было знітавана і ваеннымі паходамі супраць качэўнікаў. Летапісы сведчаць, што было нямала і міжкняжацкіх канфліктаў і войнаў што дае падставу некаторым даследчыкам для сцвярджэння аб неіснаванні дзяржавы Кіеўская Русь. Гэта не так. Нельга параўноўваць адносіны суб'ектаў дзяржавы
сённяшняга часу з формамі ўзаемадзеяння княстваў часоў
Кіеўскай Русі.
У той жа час нельга не адзначыць, што сепаратызм раз'ядаў і без таго недастатковую сцэментаванасць Кіеўскай Русі. Вялікі князь Кіеўскі не знайшоў і ў тагачасных эканамічных і сацыяльнапалітычных адносінах не мог вынайсці формы болыпай згуртаванасці і еднасці. Ідэя ж «кожны трымае отчыну сваю» была надзвычай прывабнай, але і згубнай. 3 развіццём эканамічных адносінаў, ростам небяспекі з боку ваяўнічых, жорсткіх заваёўнікаў усё больш выспявала пачуццё паяднання княстваў, згуртавання і стварэння моцных дзяржаўных форм, здольных супрацьстаяць небяспецы.
3 гэтага вынікае таксама, што больш-менш значныя княствы,
распаўшыся, памкнуўшыся наладзіць самастойнае палітычнае жыццё, адразу ж адчулі неабходнасць умацавання і аб’яднання ўдзелаў вакол сябе. Гэтага патрабавала эканамічнае становішча і пагроза з боку ваяўнічых суседзяў. Вырашаючы гэтыя задачы, Полацкае княства, абапіраючыся на сваё выгаднае геаграфічнае становішча, пашырала сваю тэрыторыю за кошт сілавога далучэння цэлага шэрагу суседніх зямель, што выклікала незадаволенасць і адпор у першую чаргу ў валадароў Мінскага, Наўгародскага, Смаленскага, Пскоўскага і іншых княстваў, у якіх меліся і свае асабістыя захопніцкія геапалітычныя планы.
Так Мінскі князь Глеб Усяславіч, імкнучыся зацвердзіць сябе ў якасці ўплывовага палітыка ў рэгіёне, у 1116 годзе ваяваў Слуцк, у 1119 годзе Наваградак і Смаленск. Князі Кіеўскія, не даючы магчымасці вырвацца Полацку з іхуплыву, разбуралі ягоныя землі ў 980 і 1129 годзе, у 1119 годзе Мінска. Але княствы адраджаліся, пераадольваючы ваенныя наступствы, развіваючы земляробства, рамёствы, ствараючы ўмовы для сумеснага абмену таварамі вытворчасці, для адзінства полацкіх удзелаў і гартавання вакол
Полацка. Палітычна і ідэалагічна яны маюць свае асаблівасці, якія ўсе болей знікаюць, калі наладжваюцца трывалыя эканамічныя адносіны. Гэтаму спрыяе сумеснае выкарыстанне Заходняй Дзвіны як сродку зносін. Полацкі князь адзначае гэта ў грамаце 1265 года: «Полочаном вндьбляном вольное торгованье в Рнзе, на Готьском березе н в Любце». Безумоўна, усё гэта спрыяла фарміраванню агульнай беларускай народнасці і культуры, што вызначала палітычныя, ідэалагічныя і культурныя закладзіны Вялікага княства Літоўскага ў XIV-XVI стагоддзях. Рысы беларускай народнасці яшчэ болып праявіліся ў час, калі палітычнае першынства перайшло да Новагародка, закладзенага пад 1044 год кіеўскім князем Яраславам Мудрым для абмежавання ваяўнічых планаў Старажытнай Літвы і яцвягаў. За параўнальна кароткі час Наўгародскае княства, мірна суіснуючы з Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Здзітаўскім, Зэльвенскім, Свіслачскім і іншымі дробнымі княствамі, ператварылася ў заможнае аб’яднанне, якое добратворна ўздзейнічала на іншыя суседнія землі, што таксама ўплывала на дзяржаўнае, эканамічнае і палітычнае вызначэнне пры ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага.
Новая навала, якая абрынулася на Кіеўскую Русь у канцы XII пачатку XIII стагоддзяў, пагражала найперш заходнім землям Русі Полацкаму, Мінскаму, Ноўгародскаму, Смаленскаму, Пскоўскаму княствам. Падтрымліваемыя каталіцкай царквой уладары Францыі, Англіі, Германіі і іншых краін Еўропы выступілі арганізатарамі манашаска-рыцарскіх ордэнаў, якія ставілі сваёй мэтай захоп Егіпта, Сірыі, Палесціны. Прыкрываліся яны фальшывай ідэяй вызвалення «гроба гасподня» і здзяйснення дзеля гэтага крыжовых паходаў. Восем паходаў былі ў сваей болывасці беспаспяховымі. Арабы далі рашучы адпор крыжаносцам. У гэтыхумовах нямецкія князі сканцэнтравалі свае
намаганні ў заваяванні Прыбалтыйскіх і рускіх княстваў. Ваенная
інтэрвенцыя нямецкіх рыцараў запатрабавала неадкладнага аб’яднання і пераадолення нядаўна яшчэ аднаасобніцкіх ідэй,
панаваўшыху рускіх князёў.
Полацк і Ноўгарад пайшлі на палітычны саюз, замацаваны шлюбам Аляксандра, князя Наўгародскага, і дачкі Полацкага князя Брачыслава. Першая сутычка з шведскімі заваёўнікамі на рацэ Няве ў 1240 годзе сведчыла пра своечасовасць саюза. Таленавіты кіраўнік бітвы, у якой удзельнічалі таксама палачане, князь Аляксандр атрымаў ганаровае званне «Неўскі».
Неабходнасць яднання рускіх сіл усведамлялася ў бітвах з нямецкімі рыцарамі ў 1242 годзе, у барацьбе супраць полчышчаў татара-манголаў а таксама ў крывавых бітвах з татарамангольскім засіллем Русі, якое доўжылася 240 гадоў.
Заходнерускія землі, у тым ліку Полацкае, Пінскае, Мінскае, Слуцкае, Тураўскае і іншыя беларускія княствы, не трапілі пад уплыў такога нашэсця, якое вынеслі ўсходнерускія землі, але яны суперажывалі сваім братам, разумеючы ўсю гаротнасць славянска-рускай раз’яднанасці.
Вірлівае жыццё, супрацьстаянні, ваенныя паходы дзіўным чынам спалучаліся з развіццём эканомікі, у першую чаргу, сельскай гаспадаркі, будаўніцтвам гарадоў, замкаў, наладжваннем гандлю, рамесніцкай справы, добраўпарадкаваннем паселішчаў умацаваннем крэпасцей. Паказчыкам мірнай ускіраванасці людзей з'яўляецца будаўніцтва і ўзбуйненне гарадоў, месцаў развіцця рамесніцтва, гандлю. Дастаткова назваць такія буйныя палітычныя, гандлёвыя цэнтры, як Полацк [862], Тураў (980). Будаўніцтва гарадоў асабліва пашыраецца ў XI стагоддзі. Узнікаюць аж 12 гарадоў: Брэст, Браслаў, Віцебск, Заслаўль, Друцк, Лукомль, Лагойск, Пінск, Орша і іншыя.
У ХШ стагоддзі былі ўзведзены гарады Ваўкавыск,
Новагародак, Нясвіж, Капыль, Кобрын, Рэчыца, Слонім і іншыя.
У XIV стагоддзі ўзнікаюць Быхаў, Ліда, Магілеў, Свіслач і іншыя гарады.
Развіццё гарадоў, рамесніцтва суправаджалася рэалізацыяй высокай культуры, духоўнасці, творчасці. На іх пашырэнне значны ўплыў аказвала хрысціянская рэлігія. Яе ўвядзенне і засваенне суправаджаліся пераадоленнем язычніцтва, веравання, заснаванага на пашане прыроды і прыродных з’яў. Першыя хрысціянскія вераванні ў насельніцтва Кіеўскай Русі, мусіць, узніклі ў IX стагоддзі. У гэты ж перыяд у Кіеве быў пабудаваны першы хрысціянскі храм. Веды пра хрысціянскую веру пранікалі ў княствы Кіеўскай Русі з Візантыі, з якой славянскія, рускія гандляры былі знітаваны прадпрымальніцкімі справамі. Умацаванне культа Бога айца, Багародзіцы, Хрыста і Бога духа святога ставіла мэтай з’яднання і легітымацыі ўлады вялікага князя, узвышэнне дзяржавы «Кіеўская Русь», дабрачыннасці, збаўленне ад грахоў фарміраванне новай свядомасці ўспрыняцця рэчаіснасці.
Усталяванне хрысціянства павінна было ўмацаваць монаідэалагічную структуру грамадзян, дзе ўладарыць князь, прыватная ўласнасць, сацыяльная іерархічнасць.
Першай з уладароў Кіеўскай Русі хрысціянства прыняла княгіня Вольга. Яе ўнук Уладзімір у 988-989 гады пайшоў далей ён звергнуў паганскіх Багоў Дажбога, Стрыбога, Макошу, Перуна, Сімаргла. Ён здзекваўся над імі, не лічачыся з пачуццямі людзей. Прыстрашаны народ маўчаў, баючыся выказаць сваю незадаволенасць, бо князь Уладзімір абвясціў сваім ворагам любога, хто не прыме хрышчэння, якое ён наладзіў у водах Дняпра. 3 тых часоў дасягнутую сілай і пагрозай паслухмянасць узялі на ўзбраенне многія ўладары. Але знешне паслухмяны народ Кіева ў жыццевым побыце працягваў шанаваць багоў сваіх
—— продкаў. Многія старажытныя язычніцкія вераванні людзі захоўваюць пасёння. Гэта гаворыць пра тое, што прымус не заўсёды дасягае сваёй мэты.
Больш жорстка дзейнічаў, усталеўваючы хрысціянства, дзядзька князя Дабрыня і ваявода Пуцята, якія вайсковым паходам прайшлі па княствах Русі, сеючы рэлігійнае насілле. Нездарма летапіс пераказвае меркаванні людзей таго часу, маўляў, Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня мячом.
У беларускіх землях хрысціянства найперш распаўсюдзілася сярод рамесніцка-гандлярскага саслоўя. Хрысціянскія вераванні, мусіць, яны прывозілі з Візантыі падчас сваіх гандлёвых паездак у гэту краіну. 3 часам хрысціянства ўсё больш цясніла паганскія традыцыі, прыцягваючы ўвагу ўсё большае часткі людзей. Сведчаннем гэтага з’яўляецца створаная ў 992 годзе Полацкая, а ў 1005 годзе Тураўская епархіі.
Гарманічна спалучаючыся, насуперак уладарным памкненням, язычніцтва і хрысціянства поруч з палітычнымі і сацыяльнымі інтарэсамі з'явіліся магутным сродкам развіцця культуры ўсёй дзяржавы Кіеўская Русь і ў прыватнасці яе заходніх зямель. Найперш ухвальнага слова заслугоўвае манументальная архітэктура. Дзіўлюся, як мог узняцца ў бязмежжы войнаў цуда чалавечай духоўнасці Полацкі сабор святой Сафіі. Гэткім жа ўвасабленнем святой Троіцы з’яўляюцца пабудаваныя ў сярэдзіне XI стагоддзя Сафійскія саборы ў Кіеве і Ноўгарадзе. Дазвол на іх узвядзенне даваў патрыярх Канстанцінопальскі. Патрыярх бачыў у Кіеўскім, Полацкім і Наўгародскім княствах буйныя цэнтры хрысціянізацыі і развіцця славянскай культуры і духоўнасці. Маскве ён такога дазволу не даў. Такім цэнтрам ёй яшчэ прадстаяла стаць. У XII стагоддзі ішло бурнае будаўніцтва храмаўу Віцебску, Тураве, Гродне, Навагародку, Мінску. Яны ўражваюць і сёння сваім вонкавым выглядам і багатай аздобленасцю ўнутры, і
чуллівай адухоўленасцю.
Хрысціянства гартавала духоўныя пачуцці людзей. Гэта адметна бачна з вуснай народнай творчасці, са зместу старажытных былін, сказанняў, легенд і прымхаўгэтай невычэрпанай крыніцы нашай ідэалогіі. «Слово о полку Нгоревом», «Повесть временных лет», іншыя манументальныя творы вызначаюць нашы агульнаславянскія набыткі, якія плённа
паўплывалі на далейшае развіцце народнага мастацтва. I, мусіць, невыпадкова вучоныя лічаць славутага светача Кіеўскай Русі палачаніна епіскапа Кірылу Тураўскага аўтарам «Слово о полку Нгоревом», а царква далучыла да ліку святых. Аддаючы даніну павагі асветніцкай, культурнай дзейнасці Кірылы Тураўскага, сучаснікі, параўноўваючы з адным з айцоў праваслаўнасці царквы Іаанам, назвалі яго «Златоустом, паче всех восснявшнм на Русн».
Еўфрасінеўскі) ператвораны культурны
Культуру, асветнасць, духоўнасць Кіеўскай Русі і Полацкай зямлі гартавала Прадслава Еўфрасіння(у перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы азначае «радасць»), князёўна Полацкая, унучка Усяслава.
Яна прысвяціла сваё жыццё служэнню Богу і людзям, пабудавала СпасаПрэабражэнскі (Спасасабор (манастыр), ў буйны рэлігійны і цэнтр Полаччыны. Яна
наладзіла брацкія школы, дзе вялося навучанне дзяцей, займалася перапісваннем тэалагічных кніг, кіравала іконапісам. Па даручэнню князёўны мясцовы майстар-ювелір Лазар Богша стварыў ў 1161 годзе выдатны твор дэкаратыўна-прыкладнога
ЬМ.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" —
мастацтва напрастольны крыж. Аздоблены каштоўнымі камянямі, дзіўным арнаментам і абразамі шэдэўр аберагаўся вернікамі аж да пачатку Другой сусветнай вайны. У гэты вірлівы час крыж знік, хутчэй за ўсё быў вывезены з Магілёўскага краязнаўчага музея (ёсць версія, што ён загінуўу спаленым музеі) і цяпер захоўваецца ва ўласным уладанні.
У 90-я гады XX стагоддзя цудоўны
ill ...
г; майстар прыкладнога мастацтва Мікалай
IКузьміч зрабіў даволі дакладную копію
* старажытнай каштоўнасці. Уся Беларусь,
f праваслаўныя вернікі спадзяюцца, што
t г-л. ■ ■ Ьв
£ крыж Еўфрасінні адшукаецца, вернецца ў
пабудаваны князеўнаю храм.
Высокі ўзровень, адметныя асаблівасці дойлідства (каменнацаглянае будаўніцтва), жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва такіх заходнерускіх княстваў, як Полацкае, Тураўскае, Мінскае, Слуцкае і шэрагу іншых у той час паказваіоць неразрыўную сувязь з культурнымі дасягненнямі ўсяе Кіеўскай
Русі.
Такім чынам, Кіеўская Русь, гартуючы вакол сябе шматлікія княствы, пераадольваючы драбленне, у гэты час закладвала падмурак для новага сацыяльна-палітычнага аб’яднання, дзе ідэалогія грамадскага развіцця набыла свае своеасаблівыя рысы і адметнасці.
Як адзначае В.П.Оргіш, напярэдадні распаду Кіеўскай Русі ў сярэдзіне XII стагоддзя вакол гэтай дзяржавы ядналася 15 княстваў, а ў пачатку XIII каля 50. (Оргнш В. П. Древняя Русь. Образованне Кневского государства н введенне хрнстнанства. Мн.; 1988. С. 82.) Тэрыторыя Старажытнарускай дзяржавы пад час уладарання князя Уладзіміра значна пашырылася. На старажытнаславянскай мове на Русі гаварылі паляне, драўляне,
наўгародцы, палачане, дрэгавічы, северане, бужане і іншыя народы. Пра ўладаранне Кіеўскай Русі сведчыць і тое, іпто Кіеўскую Русь мы невыпадкова называем з цёплым пачуццем «маці гарадоў рускіх», мы б сказалі больш абагулена маці зямлі рускай, старажытнарускай народнасці, калыскаю рускай, украінскай і беларускай народнасці. У той жа час у адзінай старажытнарускай народнасці выспявалі свае моўныя, культурныя, палітычныя і ідэалагічныя адметнасці, якія працягвалі гартавацца ў Вялікім Княстве Літоўскім і ў іншых дзяржаўных утварэннях.
Сёння, калі склаліся болыл спрыяльныя ўмовы для даследавання беларускай мінуўшчыны, асобныя вучоныя імкнуцца па-свойму асэнсаваць яе. Гэта вялікае дасягненне нашага грамадства. Але ж пры гэтым не заўсёды яны прытрымліваюцца прынцыпаў гістарычнасці, складанасці ўсёй рэчаіснасці, тонкага ўзважвання гістарычных падзей, дзейнасці тагачасных лідэраў, дзяржаўных асоб, палкаводцаў і г.д. Ігнараванне гэтага, суб'ектыўныя, павярхоўныя ацэнкі могуць нанесці непапраўную іпкоду дзяржавам, удзельнікам палітычных працэсаў. Каб зразумець усю гэтую адказнасць, звернемся да дамовы дзяржаў свету не кранаць праблем міждзяржаўных межаў. Толькі дзякуючы гэтым пагадненням чалавецтва, краіны і народы стрымліваюць сябе ад непрадказальных крокаў, хаця пытанняў адзін да аднаго, як вядома, нямала.
На жаль, гэткай жа мудрасці і абачлівасці не стае пры разглядзе этна-нацыянальных, палітычных, сацыяльнакультурных і інпіых пытанняў. Безумоўна, на працягу гістарычнага жыцця народаў, дзяржаў, уладароў нагрувасцілася шмат праблем, у якіх трэба разбірацца, грунтоўна даследаваць «белыя плямы» гісторыі.
Думаецца, асабліва патрабуіоць увагі напластаванні праблем
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" гісторыі савецкага часу, калі і далекая мінуўшчына скажалася ў адпаведнасці з так званымі класавымі падыходамі і ацэнкамі. Няма чаго казаць, што гэта важна і даўно наспела, але ж трэба прыходзіць да ісціны так, каб не рабіць новых памылак. Сёння ў распараджэнні даследчыкаў новыя метады, новыя электроннакамунікацыйныя тэхналогіі, вызначэнне месца генафонда, антрапалогіі, менталітэта, мовы і традыцый у станаўленні нацыянальнай ідэнтычнасці народа.
Зразумела, што ва ўсім гэтым рашаючую ролю адыгрывае постаць вучонага, яго стаўленне да палітычных працэсаў што адбываюцца ў свеце, у дзяржавах, якія толькі-толькі набылі суверэнітэт, знаходзяцца ў стане захаплення свабодамі, нацыянальнымі ідэаламі і ідэямі. Але эйфарыя не заўсёды добры памочнік і дарадца ў навуковай працы. Будзем памятаць, што ў стане патрыятычнага ўзрушэння ёсць спакуса сказіць гістарычныя факты, забываючы, што ідэі, паводле выказванняў Анарэ Бальзака, могуць быць абясшкоджаны толькі ідэямі. На жаль, апаненты ў навуковым запале пра гэта часта забываюць, чым абвастраюць барацьбу, даючы палітыцы і палітыкам суб'ектыўна завостраную зброю супрацьстаяння. Сёння дапусціць гэтага нельга трэцяга сусветнага ўзрушэння планета Зямля не вытрымае. Будзе неабачліва дадаць да звыш сучаснай знішчальнай зброі зброю навуковых сутыкненняў.
У сваіх нацыянальных памкненнях да суверэнітэтаў некаторыя даследчыкі даходзяць да абгрунтавання нейкай выключнасці народаў. Свет ужо нраходзіў гэта. Мы ведаем, што атрымалася: «арыйская раса» пагнала ў газавыя камеры гіпербарэяў яўрэяў, цыган і ўсіх, хто перашкаджаў «выключнай» нацыі валадарыць над другімі народамі. Сённяшнім блытарам няймецца, што «этнічны яўрэй» Свярдлоў увеў у зварот замест «вялікаросаў» тэрмін «рускія». Маўляў, гэта пярэчыць звыклым
назвам «польскія», «французкія», «армянскія». Ну і такой бяды, што імкнучыся да роўнасці народаў Расіі, Я. М. Свярдлоў «по своему невежеству» прапанаваў называць вялікаросаў рускімі. Некалі, як мы ўжо паказвалі, яны наогул называліся «россы»,
руснчн, расамоны, нарэшце «московнтамн» і г.д. Дык гэта даўно. A сёння рускія. Ну і што, калі гэта не ўпісваецца ў сутнасць лінгвістыкі. Яна таксама развіваецца і абагачаецца новым, няхай сабе і непажаданым, жыццёвым. Але ж упікнуць хочацца, прынізіць, зруйнаваць. Карціць узнавіць далёкае мінулае. Было б, на іх думку, наогул добра, якраз, каб рускія зваліся «макшалямі», «мокселямі». I было б зусім да душы, каб звалі гэтых рускіх «маскалямі паганымі», як шчыраваў беларускі змагар за аднаўленне польскай дзяржавы з беларусамі ў ёй К. Каліноўскі, гадаванец і бедны студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, па паходжанні паляк ці беларус (аспрэчваюць абодва народы, з вёскі Мастаўляны Беластоцкага ваяводства), якога шчыра, як казённакоштнага, у выніку матэрыяльных цяжкасцей, падтрымліваў вызваліўшы ад аплаты за слуханне лекцый, папячыціль князь Г. А. Шчарбатаў.
3 часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі (1789-1794) наша гісторыя афарбоўваецца класавымі падыходамі, варожымі вызначэннямі падзей. Але ж сёння мы бачым, што гэта адпавядала пэўным палітычным інтарэсам, памылковым, бязглуздым праграмам пабудовы, перабудовы, разбурэння палітычных сістэм, нацыянальных укладаў. Усю гэтую «шматфарбнасць» трэба пераглядзець, спакойна, без штампаў, агітак, экзальтацыі і нецярпімасці. Возьмем хоць бы словы «белоруссня», «беларус» і г.д. Некаму здаецца, што ў дачыненні да карэннага этнаса такіх слоў не існавала, былі «ліцвін», «ліцвінскі» і г.д. Маўляў, беларусы гэта славянізаваныя балты. Арыентуюцца пераважна па чэрапах. Таму, «знаходзяць» тут вялікадзяржаўны, рускі, а зараз і расійскі
,$ М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны"
ўплыў. Вядома ж, дэмакратыя дае права кожнаму мець свой погляд на з'яву, але ж ёсць ісціна, да якой мы імкнёмся і якую трэба аберагаць.
Мусіць, каб зняць усе пытанні і крыватолкі трэба прасачыць, адкуль пайшла назва «Белая Русь», спыніўшыся на найбольш верагодных версіях, бо паходжанне тэрміна да напіага часу не высветлена. В. М. Тацішчаў лічыў, што тэрмін узнік у XII стагоддзі. У летапісах упамінаецца пад 1135 год і адносілася назва да зямель Уладзіміра Суздальскага княства. Іншыя пад назвай «Белая Русь» разумелі ў XII-XV стагоддзях і землі ўсходняй часткі Беларусі. Гэта была вялікая тэрыторыя. Яна праходзіла ад вярхоўя Заходняй Дзвіны і Волгі да вярхоў Нёмана, уключаючы Маскоўскія, Цвярскія, Смаленскія, Мсціслаўскія, Друцкія землі. Як адзначаюць аўтары «Гісторыі Беларусі», частка 1, Вялікі князь Растова Суздальскай зямлі Андрэй Багалюбскі з Белай Русі. Ён гаварыў сваім баярам: «Я всю Белую (Суздальскую) Русь городамн н селамн велмкнмн населнл н многолюдной учнннл».
3 сярэдзіны XVI стагоддзя ў складзе Белай Русі ўпамінаюцца і землі Цэнтральнага, Прыпяцка Палескага рэгіёнаў ці Цэнтральнай і Паўднёвай сучаснай Беларусі. Жыхароў Белай Русі гэтага часу называлі беларусамі, беларусцамі. У афіцыйных дакументах сустракаецца і тэрмін «беларусы». Таму і сёння з усіх бакоў апраўдана назва нашай дзяржавы Беларусь, а этнонім яе пераважнай часткі беларусы. У XV стагоддзі Белай Руссю называлі Маскоўскую, ці Вялікую Русь. Пры маскоўскім цары Іване III назва была ўключана ў ягоны тытул. Сэнс «Белая Русь» азначаў «вялікая», «старажытная». Іван III з’явіўся першым царом Маскоўскай дзяржавы і яму, мабыць, вельмі карцела прымножыць, узвялічыць свой тытул.
У часы гетманства Багдана Хмяльніцкага пад Белай Руссю разумелася Украіна.
Польскі гісторык (XIV ст.) Ян Чарнкоўскі сцвярджаў, іпто Полацк уваходзіў у Белую Русь. Цікавае сцвярджэнне італьянца Аляксандра Гваньіні ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (15341614), напісанай ў 1578 годзе, калі ён з’яўляўся камяндантам у Віцебску (1561-1568). Родам з Вероны, Гваньіні ў чыне ротмістра служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, з 1561 года ўдзельнічаў у вайне ВКЛ супраць Маскоўскай дзяржавы, у 1568 годзе ў адным з баёў быў паранены каля Уллы. 3 1577 года у адстаўцы, жыў у Кракаве, дзе і напісаў у 1578 годзе «Хроніку Еўрапейскай Сарматыі» і ў 1581 годзе «Апісанне Масковіі». Жыхары Віцебска лнтовцы («літвіны»), пісаў Гваньіні, заўважаюць, што ёсць траякая Русь, «адна белая, другая чорная, трэцяя чырвоная. Белая каля Кіева, Мазыра, Мсціслава, Віцебска, Оріпы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай, якая здаўна належыць Вялікаму Княству Літоўскаму...» Я. А. Юхо адзначае, што тэрмін Белая Русь ніколі не ўжываўся ў афіцыйных дакументах Вялікага Княства Літоўскага ў дачыненні да тэрыторыі сучаснай Беларусі або ўсяго княства. Упершыню ў афіцыйным дакуменце грамаце караля Яна Сабескага згадваюцца тэрміны «Беларусія», «беларуская праваслаўная епархія», «беларускі епіскап», якім быў прызначаны ў 1675 годзе архімандрыт Слуцкага манастыра Феадосій Васілевіч для Магілёўскай, Мсціслаўскай і Арпіанскай епархій. Беларускай названа Магілеўская епархія і ў трактаце аб вечным міры 1686 года паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. Пасля далучэння ў 1772 годзе паўдневаусходніх зямель Беларусі да Расійскай імперыі гэта найменне набыло новую назву. Полацкую і Магілёўскую губерніі ў 1796 годзе аб'ядналі ў адну губернію з цэнтрам у Віцебску, назваўшы яе Беларускай. 3 часам, прынамсі ў XIX стагоддзі, тэрмін Белая Русь ператварыўся ў Беларусь і распаўсюдзіўся на Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерніі. Такім чынам тэрмін «Белая Русь» з’ява гістарычная, склалася ў
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" пэўных палітычных абставінах (заваёвы, раздзелы, перайменаванні і г.д.).
Хочацца дадаць да згаданага, «Белую Русь» ніяк нельга атаясамліваць з Беларуссю старажытных часоў, тым больш сённяшніх, калі ў гэтым словазлучэнні бачыць рускі (расійскі) уплыў. Часцяком пры гэтым спасылаюцца на аўтарытэтных аўтараў. Але ж мы ведаем, што беспамылковых аўтараў не бывае... А матывацыя адна не хочацца, каб Беларусь супадала з Руссю. Гістарычнасць пытання не хвалюе. Мы маем на ўвазе спасылку, зноў жа, майго калегі, на рускага фалькларыста-славіста, гісторыка літаратуры П. А. Бяссонава (1828-1898), які пісаў, што Белая Русь, то супадае «з Літвою, з Польшчаю, з Малай Руссю, з Чорнай, з Палессем, з Падлессем, то выдзяляецца з Літвы, варагуе і змагаецца з Польшчаю, не сыходзіцца з Руссю Малой, сапернічае з Чорнаю, адмяжоўваецца ад Палесся і Падлесся. Дзіўным чынам, менш за ўсё супадае яна проста з Руссю...» Далей дададзім да сказанага: супадала, не супадала Белая Русь з Руссю, а з Беларуссю знаходзілася ў непарыўным звязе. 3 гісторыі слова не выкінеш...
Калі глядзець на «Белую Русь» гістарычна, калі ў яе уваходзілі і землі Беларусі, то крыўдзіцца няма ні на кога і няма з чаго. Спрадвеку заваёўнікі з дапамогай самых розных форм падначальвалі сабе народы, тварылі здзек і г.д. Імкнуліся пэўным чынам уплываць на Беларусь і Расію ў былыя часы. Мусіць, можна згадаць і крыўды. Але ці трэба нам варушыць астыўшы попел, спрабуючы раздзьмуць полымя? Думаю, не варта гэтага рабіць. I, як мне здаецца, нельга бачыць зламыснае зноў жа сказанае ў гістарычным кантэксце Кацярынай II, «каб мяжа іншанародная знікла, старажытныя вобласці рускія былі рускімі не адным імем, а душою і сэрцам». Аднаму майму шаноўнаму калегу, якога я вельмі паважаю і прозвішча якога не назаву, не жадаючы, каб ягоная памылка атаясамлівалася з надзвычай плённай навуковай
дзейнасцю, падалося, што ў словах мудрай царыцы маюцца на
ўвазе цяпераіпнія беларускія «вобласці».
I нічога тут не паробііп, калі новыя ўлады і ўладары многае перайначвалі ў адпаведнасці са сваімі поглядамі, разуменнем і жаданнем. Прыкладаў з міжнароднай палітычнай практыкі можна прывесці колькі заўгодна. Болып таго, нярэдка дашчэнту скасоўвалі дзяржавы, гарады ператваралі ў пыл, насельніцтва дзясяткамі тысяч забіралі ў палон і перасялялі на свае тэрыторыі. Так у Маскоўскай дзяржаве ў XVI стагоддзі з палонных ці дабраахвотна пераходзіўшай шляхты і простага люду Вялікага Княства Літоўскага склалася своеасаблівая служылая праслойкаЛітва дваровая, прадстаўнікі якой удзельнічалі ўжо як маскоўскія падданыя ў ваенных дзеяннях і паходах.
У 1793-1918 гг., апынуўшыся пад уладай Германіі, польскі горад Гданьск, быў названы Данцыгам. Полынча, захапіўшы ў выніку савецка-польскай вайны 1920 года Заходнюю Беларусь, увяла свой адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, утварыўшы 29 паветаў, якія ўваходзілі ў склад 4 ваяводстваў.
Безумоўна, страта Рэччу Паспалітай і яе беларускімі землямі сваёй самастойнасці выклікала незадаволенасць. Гэтыя настроі ўласцівы ўсім дзяржавам, якія ў выніку няздольнасці, прагніласці, унутранага бязладдзя страчвалі сваю незалежнасць. Адсюль 102
— паўстанні, памкненні вярнуць суверэнітэт. Такія імкненні зразумелыя. Але ж можна зразумець і дзяржавы-пераможцы, якія абараняючы свае заваёвы, на далучаных іншым разам у адпаведнасці з заключанымі міжнароднымі дамовамі (дагаварамі), тэрыторыях уводзілі аднаведныя адміністрацыйныя структуры.
У Расіі для гэтай мэты пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай былі ажыццёўлены пэўныя змяненні. Гэта, а найбольш тое, што Польшча страціла сваю дзяржаўнасць, а не каланіяльнае насілле Расіі, як пішуць іншыя гісторыкі, з’явілася прычынай паўстання 1830-1831 гг. Дарэчы, паўстанне было накіравана супраць царскага ўрада. А каму адрасаваны лозунг: «За нашу і вашу свабоду»?
Нібыта за свабоду народаў Расіі. Але гэта прыкрыццё сапраўднай мэты аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы. Некаторая частка рускай інтэлігенцыі, знешне, па-франдзерску праяўляючы незадаволенасць царскім самаўладдзем (як шматлікія кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання дзекабрыстаў (1825J, падтрымалі тонка закамуфляваны лозунг. Пасля падаўлення паўстання быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў. Мікалай I даручыў камітэту, каб «губерннн, от Польшн прнсоеднненные, прнведены былн до того порядка, который для управлення в нных росснйскнх губерннях суіцествует». У створаных Віцебскай і Магілёўскай губерніях у 1831 г. быў адменены Статут Вялікага Княства Літоўскага і распаўсюджана расійскае заканадаўства. Тое ж было здзейснена з 25 жніўня 1840 года ў Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерніях.
3 пункту гледжання нават улады, зацікаўленай у скасаванні ўплыву польскай каталіцкай і былой праваслаўнай акаталічанай шляхты і наладжванні мірнага жыцця насельніцтва, Кацярына П, a затым і Мікалай I пасля падаўлення паўстання, прынялі захады па
праверцы лаяльнасці да самадзяржаўя. У тых удзельнікаў
паўстання, хто не пажадаў прынесці прысягу манархіі, канфіскоўвалі маенткі і перадавалі чыноўнікам з цэнтральнай
Расіі, якія прыехалі наладжваць новае жыццё на далучаных землях. Значная частка ўдзельнікаў паўстання была выселена ў дальнія губерніі Расіі, а расійскае дваранства ўзнагароджвалася за верную службу. Сярод іх князь Пацемкін-Таўрычаскі, генералфельдмаршал граф Румянцаў-Задунайскі, флігель-ад’ютанат, фаварыт Кацярыны II С. Зорыч, генерал-фельдмаршал князь A. В. Сувораў. Сяляне былі прымушаны да перажыткаў прыгонніцтва (адработкі, шарваркі).
Перакананы, што і Вялікае Княства Літоўскае ў свой час, далучаючы да сябе заваяваныя землі, таксама ператварала іх у паслухмяныя, падуладныя тэрыторыі, перайначваючы іх жыццёвы, ваенны, палітычны ўклад у адпаведнасці са сваімі дзяржаўнымі мэтамі. 3 усяго вышэйсказанага вынікае таксама, чаму былі заменены з 1840 года тэрміны «Лмтва» і «лйтвйн» і ўведзены тэрмін «беларус», піто цалкам адпавядала гісторыі ўзнікнення гэтага тэрміна. Па-першае, «Лйтва», гэта руская назва ўсходнебалтыйскіх плямен, што жылі на тэрыторыі Усходняй Літвы, у паўночных раёнах Верхняга Панямоння і Падняпроўя. Яе фарміраванне адносіцца да бронзавага веку на аснове плямён культуры шнуравой керамікі. У этнагенезе Літвы прасочваецца ўдзел усходнебалцкіх плямён культуры штрыхаванай керамікі часоў жалезнага веку.
Гэта пацвярджаецца археалагічнымі матэрыяламі так званых усходнелітоўскіх курганоў. Ва ўсходнеславянскіх летапісах упамінаюць Літву з 1040 года. У ІХ-ХШ стагоддзях Літва ўваходзіла ў Полацкае княства, з сярэдзіны XIII стагоддзя у Вялікае Княства Літоўскае. Беларускі гісторык Э. М. Загарульскі зазначае згаданае ў сувязі з паходам Кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву.
Беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі знайшоў першае згадванне Літвы ў Кведлінбургскіх аналах пад 1009 год. «Аповесць мінулых гадоў» называе «Літву» сярод плямён і народаў, якія ў старажытнасці плацілі даніну рускім княствам. Назва «Літвы» канчаткова не высветлена. У грэчаскай мове ёсць слова «лнтос» «lithos», што азначае «камень». Многія даследчыкі звязваюць паходжанне слова «Літва» з каранямі lieta, lieti (ліць, цячы). Ёсць і іншыя меркаванні, менш заслугоўваючыя ўвагі.
Археолагі і гісторыкі Р. К. Валкайтэ-Кулікаўскене, В. В. Сядоў, У Ц. Пашута і іншыя лічылі, што тэрыторыя Літвы пралягала ад сярэдняга цячэння ракі Нёман і ракі Швянтоі да Свіры, Паставаў і Маладзечна. М. 1. Ермаловіч паводле летапісаў ХІІ-ХІІI стагоддзяў, на ўсход ад Мінска, на захад ад Навагрудка, на поўдзень ад Маладзечна і ад Ляхавіч. Спакон вякоў Літвы месцілася на заходнім беразе ракі Бярэзіна, у міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе пражывала балта-славянскае насельніцтва (Э. М. Зайкоўскі). Гісторык П. Урбан лічыць, што «мабыць, ліцвіны належалі да народаў славянскай мовы, былі адгалінаваннем вільцоў-люцічаў», аднаго з племянных саюзаў палабскіх славян. Ён прыводзіць сведчанне італьянскага гуманіста Э. С. Пікаламіні, пазней абранага папам рымскім з імем Пій II, які займаў прастол у 1458-1464 гады. У сярэдзіне XV стагоддзя ён пісаў пра Літву, што іх «мова народу славянскага»: «Лнтва co свонмн шнрокнмн просторамн граннчнт с Польшей с Востока... Редкн у Лнтвннов города, также мало н сёл... Язык народа славянскнй. Этот язык очень шнроко распространён й поделён на разные дналекты». Заўважым, што Жамойція і Аукштайція ў той час не мелі мяжы з Польшчай. Славянская мова, пра якую ідзе гаворка, у той час называлася і выкарыстоўвалася як руская, дакладней будзе сказаць, беларуская. Hi аб жамойцкай ці аукштайцкай мове не гаворыцца.
У Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічалі беларуская, асновай
якой з’яўлялася славянская, руская мова, якая ўвабрала гутарковыя народныя сродкі. Як і ўсякая іншая дзяржаўная мова, яна выпрацоўвалася ў адпаведнасці з патрабаваннямі палітычнай, юрыдычнай, гандлёвай практыкі жыцця дзяржавы. Паказальнікамі ўвасаблення старажытнай беларускай мовы часоў Вялікага Княства Літоўскага з’яўляюцца Статуты 1529,1566 і 1588 гадоў.
Афіцыйны характар беларускай мовы быў замацаваны ў асобным пункце 4-га раздзела Статута 1566 года: «А пвсар земской маеть по-руску лятерамя й словы рускймй все лйсты, выпйсы й позвы пмсать, а не йншым езыком й словы».
Усё гэта сведчыць, што менавіта славянская, руская, беларуская мова, а не іншая была ва ўжытку ў Вялікім Княстве Літоўскім і з'яўлялася ягонай дзяржаўнай мовай. Пацвяржэннем таму з’яўляюцца шматлікія сведчанні той далёкай мінуўшчыны.
В. В. Дзеружынскі, Э. М. Зайкоўскі сцвярджаюць, што такімі ж былі меркаванні Гартмана Шэдэля ва «Всемврной хроняке» (1493); дырэктара Нюрнбергскай Лаўрэцьеўскай гімназіі Яна Коклеса Норыка ў геаграфічным аглядзе «Дэкасціхон» (1511); Яна Багемскага ў працы «Обычая всех народов» (1538). Да славянскай мовы адносілі Літву аўстрыйскі дыпламат Сігізмунд Герберштэйн, у сваёй працы «Нсторня Московйй» (1549); Мацей Стрыйкоўскі ў «Хронмке польской, лнтовской, жмудской й всей Руся» (1589).
Каталіцкі епіскап пісаў таксама ў 1254 годзе, што «Лйтва» ці «Лчтванія» належаць да славянскіх краін і што іх мова гэта мова ўсходніх балтаў (латышоў, жамойтаў і аукштайтаў).
У XVI-XVIII стагоддзях Літвой пачалі зваць усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, а жыхароў ліцвінамі. Першапачаткова насельніцтва было язычніцкім, але паступова асіміліравалася ўсходнімі славянамі і пераходзіла ў праваслаўе, далучаючыся да славянскай культуры і мовы. Пра славянскую мову Літвы, ліцвінаў гаворыцца і ў «Жыціі трох віленскіх
(літоўскіх) пакутнікаў». У рукапісу прыводзяцца язычніцкая імёны гэтых «ліцвінаў». У іх славянскім паходжанні не даводзіцца сумнявацца. Гэта Кумец, Круглец і Няжыла.
Э. М. Зайкоўскі ў сваім артыкуле для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» вызначае арэал назвы Літва пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, куды ўваходзіла яна, Белая Русь, Панізоўе, Палессе, Падляшша і Жмудзь: мяжа Літвы са Жмуддзю праходзіла на рацэ Нявежа, мяжа Літвы з Руссю пралягала паміж Браславам і Дзіснай на ўсходзе. Далей, верагодна, ішла ііа ўсходнім беразе возера Шо, сёння Глыбоцкага раёна. Далей мяжа ішла па рацэ Бярэзіна, ніжэй Барысава паварочвала на паўдневы захад. Затым ішла на поўдзень ад Слуцка і Капыля. У Палессі мяжа Літвы праходзіла каля Ляхавіч, Баранавіч, Косава, Бярозы, паміж Ружанамі і Пружанамі.
Што да тэрміна «ліцвіны», «літвіны», то гэта была этнічная і гістарычная назва, якая ўжывалася ў Рускай дзяржаве насельніцтвам Вялікага Княства Літоўскага літоўцамі і беларусамі, а таксама іншымі жыхарамі, выхадцамі з Літвы і Беларусі.
Увага вучоных да тэрмінаў «Лнтва», «ліцвіны», «лнтвнны» невыпадковая. Беларускія землі як не 550 гадоў называліся Літвой. У падтэксце гучыць абвінавачванне, маўляў, мы «ліцвіны», а нас зрабілі беларусамі. 3 вышэйсказанага бачна, што гэта склалася гістарычна, належыць гісторыі. А калі ёсць жаданне вярнуць «страчанае», то праблем тут няма было б толькі жаданне сённяшняга карэннага этнасу. Толькі, мне здаецца, гэта дарэмная справа...
Жорсткім нападкам падвяргаюцца таксама, тэрміны «рускія», «русіны», русь і г.д., якія вызначаюць усходнеславянскае насельніцтва Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. Назва існавала ў XIV-XVI стагоддзях і ёю
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" называлі сябе беларусы, украінцы і рускія праваслаўнага веравызнання і яна не мае дачынення да рускіх сённяшняй Расіі. Рускія ў Вялікім Княстве Літоўскім мелі ўсе юрыдычныя правы, займалі высокія пасады і валодалі маёмасцю.
Рускіх, як карэннае насельніцтва Маскоўскай дзяржавы, у Вялікім Княстве Літоўскім называлі «маскалямі» і, як здаецца, гэта не мела крыўднага значэння. Як адзначае вядомы беларускі этнограф М. Ф. Піліпенка, тэрыторыя фарміравання гэтага агульнаславянскага этнаса ў мясцовасцях, размешчаных на поўдзень і поўнач ад яго у Сярэднім Падняпроўі і Паволхаўі. Зараджэнне новага народа прыходзіцца на 1X-X стагоддзі. Спрыяльныя ўмовы для развіцця эканомікі, культуры і небяспека з боку ваяўнічых ворагаў садзейнічалі аб’яднанню славянскіх супольнасцей ў новы, разам з палянамі і заходнімі северанамі этнас. (Піліпенка Міхась. Як спытаюцца нас... Голас Радзімы, 1991, 29 жніўня.)
Дарэчы, гэта пра племя «палян» гаворыцца ў «Аповесці мінулых гадоў»: «паляне, яже зовомая Русь».
У шэрагу публікацый беларускіх навукоўцаў назіраецца імкненне прадставіць Кіеўскую Русь як дзяржаву русінаў (украінцаўф Думаецца, гэта памылка. Кіеўская Русь аб’ядноўвала славянскае насельніцтва, якое мела свае племянныя назвы: паляне, крывічы, дрыгавічы, северане. Яны яшчэ не сталі ўкраінцамі, беларусамі, рускімі. Размяпічэнне Кіеўскай Русі паскорыла этнічную кансалідацыю, спрыяла ўтварэнню княжэнняў і ў далейшым абумовіла ўтварэнню ў ІХ-Х стагоддзях адзінай славянскай старажытнарускай супольнасці, а пазней і самастойных славянскіх народнасцей са сваімі моўнымі адрозненнямі. Пра гэта пераканаўча гаворыцца ў «Аповесці мінулых гадоў». Да ўтварэння славянскай Старажытнарускай дзяржавы паляне, дрыгавічы, палачане, славене і г.д. мелі свае
M.B. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" княствы, тэрыторыі, але з'яднаныя славянскай мовай, язычніцтвам і жыццёвым укладам. Праўда, што тычыцца мовы, то гэта сёння некаторымі навукоўцамі аспрэчваецца. Думаецца, на пэўным, вялікім гістарычным адрэзку часу моўнае адзінства існавала.
Русінамі сябе называюць таксама частка жыхароў Заходняй Украіны (Валыні, Галіцыі і Кіеўшчыны), што дае падставу некаторым навукоўцам лічыць асноўным этнасам сучасных украінцаў з чым нельга пагадзіцца. У XVI-XVIII стагоддзях русіны гэта ўстарэлая назва рускіх, украінцаў і беларусаў часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Няма ніякай падставы абгрунтоўваць тэрмін «Рускае» у назве Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага тым, што ў ім пражывалі русіны-ўкраінцы і ў яго ўваходзілі ўкраінскія тэрыторыі. Дзе пражывалі русіны, хто яны былі і ці ўкраінскія былі гэтыя землі, мы гаворылі вышэй. 3 гэтага вынікае, што Кіеўская Русь не была дзяржавай толькі ўкраінскага народа. Яе правільней лічыць протадзяржавай украінцаў, калыскай, дзе ўзрастала ўкраінская народнасць, паклаўшая пачатак украінскай нацыі і нацыянальнай дзяржавы.
У першым дзясяцігоддзі XXI стагоддзя вучоныя ЗША, Расіі і Беларусі вывучаюць пытанні генетычнага паходжання народаў, склалі генетычную карту насельнікаў Еўропы. Інстытут малекулярнай генетыкі Расійскай Акадэміі Навук, таксама звыш 15 гадоў даследуе этнічную геноміку. На падставе навуковых вынікаў ставіць пад сумненне звыклы погляд на ўзнікненне ўсходнеславянскага народа, на сцвярджэнне, што «беларусы і ўкраінцы з'яўляюцца адгалінаваннем рускага народа». 3 даследаванняў вынікае, што рускай нацыі ў адпаведнасці з генетычнымі дадзенымі наогул не існуе. Маўляў, рускі этнас гэта фіны, падвергнутыя ў свой час славянізацыі. Тое ж самае ў
адносінах да беларусаў якія па генетыцы заходнія балты. Гены
беларусаў прасочваюцца ў жыхароў Бранскай, Курскай, Смаленскай, часткова ў Цвярской, Пскоўскай абласцях, тэрыторыі якіх ў старажытнасці засялялі крывічы, ці заходнія балты.
Безумоўна, дадзеныя антрапалогіі і генетыкі заслугоўваюць увагі. Ім хочацца верыць, але не абсалютызаваць. Ёсць іншыя, не менш значныя рэчы, якія паказваюць лінейны характар этнічных змен, ці, напрыклад, уплыву самасвядомасці асобы, нацыі, што адлюстроўвае прыналежнасць індывіда, народа да той ці іншай нацыі. Мусіць, нам нельга аднабакова, толькі генетычна, вызначаць стан чалавека, прыналежнасць насельніцтва, народа,
нацыі да таго ці іншага генафонда. He будзем далёка хадзіць за прыкладам. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі, выдатны жывапісец Адольф Самойлавіч Гугель, на жаль, пайшоўшы ўжо з жыцця, па нараджэнню, антрапалогіі яўрэй. Па сваім светапогляду, творчасці самы, што называецца, сапраўдны, этнічны беларус. 3 пункту гледжання генетыкі ён яўрэй. Па сацыяльнай і нацыянальнай адметнасці без сумніва беларус. Што
тут павінна брацца ў якасці вызначальнага?
Думаецца, сацыяльнае і нацыянальнае. A. С. Гугель выдатны мастак Беларусі, аўтар цудоўных твораў, у якіх увасаблена жыццё беларускага народа ў розных гістарычных праявах. Яшчэ прыклад: Ф. М. Дастаеўскі. Па паходжванні беларус. Па сваёй грамадска-палітычнай творчасці рускі пісьменнік.
1 ўжо зусім пераканаўчы прыклад A. С. Пушкін. 3 чаго нам зыходзіць, разважаючы пра творчасць паэта? 3 таго, што ў ягонай радаслоўнай эфіопскія карані, ці з таго, што ён паэт рускай нацыянальнай і палітычнай рэчаіснасці? Безумоўна, у цэнтры нашай увагі будзе другое, бо першае само па сабе не спрацоўвае. Яно з'яўляяецца нейкім адценнем, у цэлым жа A. С. Пушкін прадстае прад намі, як філосаф рускага жыцця, глыбока
нацыянальны, рускі паэт. Таму ў дадзеных антраполагаў і генетыкаў трэба бачыць не толькі і не столькі біялагічную прыроду чалавека, колькі ягоную сацыяльную значнасць. I ўжо зусім зразумела, карыстацца не толькі антропаметрыяй, вымярэннямі розных частак чалавечага цела, скажам, чэрапа. Папярэджаннем тут можа служыць народная прымаўка: хоть лоб шнрок да мозга мало.
Сённяшнія аўтары на поўную моц пачалі выкарыстоўваць генетычны патэнцыял тых ці іншых народаў як рашаючы фактар дасягнутых ваенных перамог, палітычных супрацьстаянняў. Безумоўна, генетыка важны імператыў, але дзейсны ў сугуччы іншых праяў: эканамічных, палітычных, этнанацыянальных і г.д. Аднабаковае ж стаўленне ды перабольшванне генафонда ў складаных, супярэчлівых гістарычных працэсах недапушчальна і вядзе да памылак, стымулюючы перавагу адных народаў над няіюўнацэннымі. Так мы вярнемся да выключных «арыйскіх рас», гіпербарэяў, і г.д. 1 яшчэ, каліўжо гэтыя тэрміны такія выключныя, то, можа, нам «прыглядзецца» і да лінгвістычных дадзеных. Што ні кажы, яны маюць вялікую значнасць...
Адным з праяў пазнейшай агульнаславянскай кансалідацыі з’явілася такое этнічнае ўтварэнне, як Літва, з назвай асноўнай яе часткі народам «ліцвіны», «літвіны». I калі сёння нехта з грамадзян Беларусі лічыць сябе пакрыўджаным гістарычным лёсам і хоча называцца ліцвінам, а дзяржаву Літвой, то ён асабіста мае такое права. Але ж і іншая частка насельніцтва гэтаксама мае права паводле дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі называць сваю дзяржаву Беларусь, а сябе беларусамі.
Тэрмін жа «русіны» утварыўся ад назвы Русь. Упершыню ўпамінаецца ў дагаворы Русі і Візантыі (911), у «Праўдзе» Яраслава Мудрага (у пачатку XI стагоддзя), у Рускай Праўдзе (пачатку XII стагоддзя). Пра русінаў мы даведваемся з
Лаўрэнцьеўскага летапісу, у дагаворы 1229 года і ў іншых беларускіх старажытных крыніцах. Русінамі сабе называла пэўная частка жыхароў Палескага, Навагрудскага, Браслаўскага, Дунілавіцкага, Дзісенскага, Вілейскага паветаў.
ГЛАВА 4.ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ I ЖАМОЙЦКАЕ
...Да ведают потомкй православных Землй родной мйнувшую судьбу.
A. С. Пушкйн
«Пспюрыя гэта фундамент, на каторым будуецца жыцьцё народу. I нам, каб адбудаваць сваё жыцьцё, трэба пачаць з фундаменту, каб будынак быў моцны. A фундамент у нас важны, гісторыя наша багата...»
Вацлаў Ластоўскі
ра Вялікае Княства Літоўскае напісаны манблан літаратуры. Але многае застаецца
невывучаным, недаследаваным. Існуе некалькі, у нечым блізкіх, супярэчлівых версій наконт утварэння, функцыяніравання дзяржавы і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага на розных гістарычных этапах і ў палітычных абставінах XIII-XVIII
стагоддзяў. Пытанні вывучэння гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ўскладняюцца адсутнасцю пэўных важных дакументаў складанай эпохі, супярэчлівасцю і фрагментарнасцю летапісаў, якія, дарэчы, былі нядбайна перапісаны, сфальсіфікаваны дзеля нікчэмных патрэб уладароў. He пашкадавалі каштоўных матэрыялаў і шматлікія войны. Між тым, нягледзячы на далёкую мінуўшчыну, усё новым і новым пакаленням карціць ведаць сваю гісторыю, карані былога жыцця, з якога вырасла наша сучаснасць і з якога фармуецца будучыня. I таму хочацца наблізіцца да ісціны, з улікам сучасных палітычных, дэмакратычных магчымасцей высветліць пэўныя пытанні, разгледзець хвалюючыя гістарычныя праблемы.
Прыступаючы да гэтай праблемы, кожны выбірае свой ракурс, метадалогію, метады даследавання, спадзеючыся, што яны дадуць жаданы плён. Вядома ж, я не мог ігнараваць іх. Але найбольш мяне займалі даследаванні маіх папярэднікаў: М. П. Касцюка, М. В. Біча, Я. К. Новіка, Л.Д. Побаля, 1. У. Ганецкай, Л. У. Дучыц, Э. М. Зайкоўскага, Л. У Калядзінскага, A. К. Краўцэвіча, В. I. Шадыры, Г. В. Штыхава і іншых.
3 шчымлівым пачуццем гартаю невялічкую па аб’ёму, але значную па зместу кнігу Вацлава Юстынавіча Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», якая была напісана і надрукавана ўпершыню ў Вільні ў 1910 годзе, калі мара пра грунтоўнае даследаванне толькі-толькі выспявала. Папулярная кніга вядомага грамадскага дзеяча распачынала ў навуковым плане нацыянальнае адраджэнне Беларусі, гартавала моц рэвалюцыянераў, змагароў за культуру і самасвядомасць беларусаў. Самаадданая барацьба не ўсіх прывяла да мэты. Загінуў ад крывавай малатарні Сталіна і Вацлаў Юстынавіч. Праўда ягоных жыцця і творчасці ўваскрэсла толькі ў 1988 годзе, калі тлумныя абвінавачванні нарэшце былі канчаткова зняты.
Абмежаваны ў сваіх магчымасцях, Вацлаў Юстынавіч па драбніцах сабраў матэрыялы, факты часоў Вялікага Княства Літоўскага, узняў з небыцця забытыя імёны. Даследаванне нашага знакамітага рупліўца-гісторыка і сёння знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ягоных паслядоўнікаў.
Удумлівым, творчым даследчыкам зарэкамендаваў сябе сярод паплечнікаў Мікола Іванавіч Ермаловіч, добра мне вядомы як рупліўцу-навукоўцу і галоўнаму рэдактару часопіса «Беларуская мінуўшчына» па навуковых занятках у Беларускім чытальніцкім зале знакамітай наіпай ленінкі. Гадзінамі праседжвалі мы над кнігамі, старажытнымі фаліянтамі. Мікалай Іванавіч аддаваў вывучэнню старажытнай Беларусі ўсяго сябе. Ён
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" не курыў, не любіў пустой гаворкі. Памятаю, я прасіў даць для часопіса ўрывак з ягонай кніжкі «Па слядах аднаго міфа». Ён не адмовіў: «Выбярыце самі, што вам падыходзіць, бо ў мяне зусім няма часу».
Вялікая заслуга М. I. Ермаловіча ў даследаванні навуковых праблем Вялікага Княства Літоўскага ў той смеласці і паслядоўнасці, з якой ён выказаў сваю пазіцыю і аргументавана адстойваў. Меркаванні таленавітага вучонага многімі сустракаліся ў штыкі, выклікалі нават непрыемныя пачуцці, крыўдныя выпады. Гэта, безумоўна, знясільвала Мікалая Іванавіча, але ён не адмовіўся ад сваіх поглядаў, пранёс іх праз усе выпрабаванні. Версіі ёсць версіі. 1х абгрунтоўваюць не ад таго, каб бліснуць арыгінальнасцю. Версія гэта навуковае меркаванне, якое, нярэдка, няма чым пацвердзіць. Вылучаючы яе, аўтар спадзяецца, што, мажліва, час падмацуе версію адмысловымі навуковымі фактамі і сведчаннямі.
Мікола Іванавіч распачаў сваё даследаванне з Новагародчыны, Новагародка, сёння Навагрудка.
Мы ж пачнем свой аповед з... пячаткі князя Міндоўга, з яго самога.
Пра пячатку князя Міндоўга ўзгадваўу сваёй кнізе «Кароткая гісторыя Беларусі» ў 1920 годзе В. Ю. Ластоўскі: «Печать эта находнтся в частных руках н прннадлежнт к коллекцнн редкостей, предназначенных для белорусского научного музея. Букв, вырезанных на этой печатн, до этого ннкто еіце не смог прочнтать». Аднак, як бачым, тое, што было немагчыма ў пачатку XX стагоддзя, стала рэальнасцю ў пачатку XXI стагоддзя. Таямнічы, загадкавы надпіс прачытаў, хто б мог падумаць, доктар тэхнічных навук з Екацярынбурга Алег Леанідавіч Сокал-Кутылоўскі, родзіч Антона Сокала-Кутылоўскага (1892-1983), які з’яўляўся камандзірам брыгады паўстанцаў у Слуцку ў 1920 годзе.
Пра расшыфроўку надпіса расказаў у сваёй кнізе «Тайны беларускай гісторыі» В. В. Дзеружынскі, галоўны рэдактар аналітычнай газеты «Сакрэтныя даследаванні» і аўтар шэрагу кніг па гісторыі.
Загадкавая пячатка XIII стагоддзя мела рунічныя знакі, якія А. Л. Сокал-Кутылоўскі, ведаючы славянскія рунічныя надпісы, расшыфраваў не адразу. На той час славянскія руны ўжо амаль не выкарыстоўваліся, што ўскладняла разгадку. Але, як высветлілася, дзе-нідзе руны ўжываліся і ў іх першапачатковасці, без змешвання з германскім, лацінскім, шведска-нарвежскім ці дацкім рунічным алфавітам. У тым, што руны на пячатцы найболын адпавядаюць вядомым славянскім (рускім) рунам, якія Алег Леанідавіч сустракаў у другіх старажытных славянскіх рунічных тэкстах, ён не сумняваўся. Пра свае меркаванні A. Л. Сокал-Кутылоўскі напісаў у згаданым артыкуле «Славянская руннчная надпнсь на печатн князя Мнндовга». («Академня Трнннтарнзма», Москва, Эл. № 776567, публ. 14018,17.11.2006.)
Вось гэты надпіс:
ІОІХШНМІУШЬ XHVI
3 надпісу выцякалі словы:
«С-ВА-Е ПЕ-ЦА-ТА К-Н-Е 3 М-І-Н-Д-О-Г 3-ТА-В-Н»,
што на сучаснай беларускай (рускай) мове азначае: «Свою печать князь Мнндовг ставнт».
Нашу ўвагу прыцягнулі наступныя радкі артыкула, дзе аўтар піша, што жыхары Вялікага Княства Літоўскага гаварылі на рускай мове і пісалі на кірыліцы, не забываючы, як сведчыць надпіс на пячатцы, і стараславянскую пісьменнасць. Болып таго, па гістарычных абставінах каталіцкага прымусу ім даводзілася карыстацца і лацініцай, аднак рускую (беларускую) мову захоўвалі дбайна. Надпіс старажытнарускім (старажытнаславянскім), старажытнабеларускім пісьмом на пячатцы князя адназначна
сведчыць пра славянскія карані Міндога (Міндоўга). Яна
«падкрэслівае, пісаў далей А. Л. Сокал-Кутылоўскі, прыналежнасць князя да дахрысціянскай традыцыі, незалежна ад
ягонага вымушанага супрацоўніцтва з той ці іншай галіной хрысціянства. Гэта гаворыць пра тое, што з усёй перакананасцю можна сцвярджаць, што князь Міндоўг быў славянскім князем».
Апошняе выключнае сведчанне абумовіла ўсё наша далейшае даследаванне і ягоныя важныя для беларускай гісторыі вынікі.
Пячатка таксама пацвярджае рэальнасць асобы князя Міндоўга, пра многае гаворыць і карона ўверсе. Але пра гэта ў пэўным
месцы...
Меркаванні А. Л. Сокал-Кутылоўскага падзяляюць не ўсе. Некаторыя бачаць у пячатцы, падробку, якіх было нямала ва ўсе часы. Мы ж лічым іх даказальнымі, пераканаўчымі і схільны расцэньваць іх як выключна значныя для вывучэння пытанняў узнікнення і функцыянавання Вялікага Княства Літоўскага. Значнасць расшыфравання надпісу на пячатцы ўзрастае яшчэ больш, калі ўзгадаем, што гістарычная навука не мае ў сваім распараджэнні дзяржаваўтваральных матэрыялаў (дагавораў), якія б пралівалі святло наўзнікненне Вялікага Княства Літоўскага, фарміраванне ягонай палітычнай сістэмы, органаў кіраўніцтва ў сярэдзіне XI11 стагоддзя. Адзінае, у чым можна аспрэчыць здагадкі Алега Леанідавіча, гэта мова надпісу. Старажытнаславянская мова не выклікае сумненняў, паколькі руская, беларуская, украінская мовы гэтых плямёнаў толькі фарміраваліся, каб пасля ўтварыць свае моўна-этнічныя адметнасці. Гэта заўважыў і В. В. Дзеружынскі.
Але вернемся да Міндоўга. Ягоны бацька прускі кароль Рынгольд у 1230 годзе разграміў на правым беразе Нёмана войскі падуладных Кіеву князёў Давіда Луцкага і Дзмітрыя Друцкага. Перамога спалучылася з народным паўстаннем у Полацку, чым не
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" прамінуў скарыстацца прускі кароль, далучыўшы полацкую зямлю да свайго каралеўства. У 1242 годзе Рынгольд памёр і каралём стаў Міндоўг.
Праўда, М. I. Ермаловіч лічыць, што асоба Рынгольда міфічная, ні адна са старажытных крыніц нідзе яго не згадвае. He мог ён і быць бацькам Міндоўга.
В. А. Ластоўскі піша, што Міндоўг пасля смерці Рынгольда ўзяў уладу ў свае рукі ў 1242 годзе. Міфічны Рынгольд, па непацверджаных дадзеных летапісаў, разбіў у 1274(1284) годзе ў Магільнянскай бітве аб’яднаныя сілы татар і рускіх князёў. Мы і сёння не ведаем, ці была гэтая бітва. Але з гэтага можна высветліць, што Рынгольд быў яшчэ жывы і Міндоўг у 1242 годзе не мог узяць уладу ў свае рукі ў Новагародку. He мог Міндоўг пераняць ад «бацькі» ўладу і пазней, бо ў 1263 годзе загінуў, a Рынгольд «ваяваў» з татарамі і рускімі ў 1284 годзе.
Але гэтыя сведчанні супярэчаць іншым меркаванням, пазначаных у летапісах. Год і месца нараджэння Міндоўга (1195 (7J-1263) дастаткова не вывучаны. Вячаслаў Насевіч, кіруючыся крыжацкімі крыніцамі, сцвярджае, што Міндоўг нібыта быў сынам аднаго з уладароў Літвы у пачатку XIII стагоддзя, магчыма, Даўгерда, які неаднаразова ўпамінаецца ў хроніцы Генрыха Латвійскага. Міндоўг упершыню названы ў 1219 годзе са сваім старэйшым братам Даўспрунгам сярод «старшых князёў» Літвы, што падпісалі дагавор з Уладзіміра-Валынскім княствам.
Хроніка Быхаўца называе Міндоўга сынам Рынгольда. Але паводле адной з версій, Рынгольд памёр без нашчадкаў, на ім скончыўся, пііпа Валерый Пазнякоў род князя Палемона.
Летапісы адзначаюць, што дасягнуўшы ў 1230-х гадах вярхоўнай улады, «Лнтва Мендога» знаходзілася ў саюзных ці васальных адносінах з галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. Апошні абапіраўся на ваенную моц Літвы супраць
князя Конрада Мазавецкага. Міндоўг прыйшоў на дапамогу Данілу Раманавічу, калі той распачаў барацьбу з прэтэндэнтамі на ГаліцкаВалынскае княства. Беларускі даследчык А. Краўцэвіч лічыць, што Міндоўг хутчэй за ўсё паходзіў з Аўкшайціі, тэрыторыя якой знаходзілася ў сярэдняй і ўсходняй Літве на ўсход ад ракі Дубіса і на поўдзень ад ракі Нямунас (Нёмана) і Нярыс (Вілія). Гэта была зямля, якая напоўніцу яшчэ не была закранута славянскай асіміляцыяй. Акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк піша, што першы ўспамін пра Міндоўга ўзгадваецца ў ГаліцкаВалынскім летапісе.
Удзел Літвы ў ваенных спрэчках згаданых вышэй князёў абяссільваў яе, а паражэнне ў бітвах выклікала незадавальненне і выгнанне ў суседнія землі, дзе літоўскія князі вымушаны былі прасіць прытулку. Падвергнутыя астракізму ў сваёй роднай зямлі, яны пераходзілі на службу новаму ўладару і нярэдка ўдзельнічалі ў нападах і бітвах супраць суайчыннікаў. Такіх прыкладаў гісторыя налічвае нямала. Іншым разам князі перасяляліся ў чужыя землі з усім сваім насельніцтвам. Дастаткова ўзгадаць уцёкі ў Маскоўскае княства з Вялікага Княства Літоўскага Міхаіла Глінскага, з Маскоўскай дзяржавы ў Літву князя Андрэя Курбскага. Псрабежчыкаў, наёмнікаў хапала і ў разглядваемы час. Адным з іх з’яўляўся і Міндоўг. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурна-духоўныя магчымасці Літвы, як паказваюць сучасныя археалагічныя, моўна-лінгвістычныя даследаванні сведчанні вялікага кшталту.
Доктар гістарычных навук М. В. Біч адзначае, што летувісы напярэдадні ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага знаходзіліся на этапе перахода ад першабытна-абшчыннага ладу, дакладней, на пераддзяржаўнай стадыі. У іх не было гарадоў, яны не мелі пісьменства, былі язычнікамі, частка плямёнаў плаціла Полацку даніну. (Біч М. В. Дзяржаўнасць Беларусі: станаўленне, страта,
барацьба за аднаўленне. (IX ст. 1918.) «Гуманітарная і сацыяльная навукі на зыходзе XX стагоддзя». Мінск, 1998. С. 332.)
В. В. Дзеружынскі адзначае таксама, што ў жамойтаў і аукштайтаў не было нават ганчарнага круга, коней, яны жылі ў зямлянках, апраналіся ў звярыныя скуры, ваявалі каменнымі сякерамі.
Тым не менш, летувісы з 1200 па 1268 гады нападалі на Русь 35 разоў пераважна з грабежніцкімі мэтамі. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. Мн„ 2007. С. 78.)
Усё гэта і іншае нашага даследавання не дае ніякае падставы для сцвярджэння версіі аб заваяванні Літвой Беларусі і выключнай яе ролі ва ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага.
Беларускія землі-княствы ў гэты перыяд знаходзіліся на болып высокім узроўні развіцця: на пачатку ХШ стагоддзя існавала нямала гарадоў дзе развіваліся рамёствы і гандаль, мураванае дойлідства, пісьменства. Вялікі ўплыў на развіццё культуры, духоўнасці мела хрысціянства ўсходняга праваслаўнага абраду, болып чым трохсотгадовы вопыт дзяржаўнага кіраўніцтва і вайсковай справы. У гэтым бачыцца яшчэ адна прычына саюзаў летувісаў з суседнімі ўладарамі і пераходу на іх бок, удзелу летувіскіх ваяроў у паходах полацкіх князёў.
Да іх мы далучым і прычыны міжусобнай барацьбы ўнутры Літвы. Улічваючы адзначаныя фактары, князі Полацкія, ТураваПінскія і Новагародскія таксама выкарыстоўвалі літоўскіх ваяроў у сваіх мэтах. Гэта сцвярджае М. В. Біч. Для доказу можам спаслацца на літоўска-валынскі дагавор 1219 года, калі Міндоўг разам з іншымі балцкімі князямі даў згоду дапамагаць галіцкавалынскім валадарам у іх барацьбе супраць палякаў. Разам з Ізяславам, князем Новагародскім, Міндоўг удзельнічае пад 1237 год у сумесным паходзе супраць Кандрата Мазавецкага. М. I. Ермаловіч прыводзіць яшчэ адзін прыклад наемніцтва
Міндоўга і войск Літвы, калі ў 1245 годзе ён дапамагае Данілу Галіцкаму ў міжусобнай барацьбе апошняга супраць сваіх праціўнікаў і паплечнікаў.
У канцы 1245 ці, можа, у пачатку 1246 года, Міндоўга прыахвоцілі куршы для барацьбы з крыжацкім Ордэнам мечаносцаў (Лівонскага), створанага ў 1202 годзе з блаславення папы рымскага Інакенція IV для захопу Усходняй Прыбалтыкі. Прыкрываючыся рэлігійнымі лозунгамі, мечаносцы нашывалі на сваіх плашчах чырвоны меч з крыжам і неслі літоўцам, земгалам і іншым народам разбурэнне і смерць. Міндоўг выступіў са сваім войскам і аблажыў крэпасць Амботэн. Аднак аблога была няўдалай, ён быў разбіты і змушаны да ганебных уцёкаў. Крыжакі працяглы час праследавалі яго. Урэшце-рэшт Міндоўг зачыніўся ў адным са сваіх гарадоў. Паланіць яго не ўдалося, але землі князя былі апустошаны дашчэнту.
Як вядома, прайграўшых не любяць. Асабліва праціўнікі. Яны імкнуцца прадставіць няўдачу як мага ў горшым колеры. He даравалі разгрому і Міндоўгу. Яго абвінавацілі ва ўсіх ганебных праліках, у тым ліку, і ў баязлівасці. Папрокаў, абвінавачванняў, асабліва ў апошнім, Міндоўг не вытрымаў. Прадчуваючы
небяспеку, што ўзнікла над яго галавой, роднымі і блізкімі яму людзьмі, князь вымушаны быў уцякаць «з многімі сваімі баярамі ў суседні Новагародак». Узнікае пытанне, чаму менавіта ў гэты горад, у гэтую зямлю?
Як адзначалася раней, вялікі князь Кіеўскі Яраслаў Мудры, разбіўшы Літву ў 1040-1044 гады, залажыў на сумежжы з Літвой горад-крэпасць Новагародак, каб умацаваць свой уплыў у гэтым рэгіёне. Для Кіева Новагародак быў важным старажавым пунктам. Ён дазваляў трымаць пад кантролем таксама Полацк, які ўвесь час дэманстраваў сваю незалежнасць ад Кіеўскай дзяржавы. Імкнучыся аднавіць свой уплыў, у канцы 1066 года Усяслаў
Полацкі паспрабаваў узяць Новагародак «на шчыт», але яго спасцігла няўдача. Такой жа беспаспяховай была і спроба ў 1119 годзе Глеба Менскага.
Свае палітычныя мэты ў адносінах да Новагародскай зямлі, называемай Чорнай Руссю, мелі галіцка-валынскія князі.
Новагародак (Чорная Русь) стаяў непахісна, умацоўваючы сваю вайсковую сілу і непадуладнасць. Развіваліся земляробства, рамёствы, наладжана выплаўка жалеза і вытворчасць прадметаў ужытку з яго.
Новагародская зямля паспяхова гандлявала з суседнімі княствамі, у першую чаргу з Полацкам, будавала гарады, не давала разгарнуцца міжусобнай варажнечы. Такое абачлівае стаўленне да сацыяльна-эканамічнага развіцця класава-арганізаванага грамадства ў многім было абумоўлена той небяспекай, што напаткала Русь з боку жорсткіх і спрактыкаваных татаракрыжацкіх і мангольскіх заваёўнікаў. Новагародская зямля, Беларускае Панямонне ў цэлым, знаходзячыся ў больш небяспечных геаграфічных умовах, мелі магчымасць працягваць мірнае жыццё, не ведаючы страшных спусташэнняў і пакут, якія абрынулі на Русь драпежныя вандалы, а таксама яшчэ нядаўна дружбакі Галіцка-Валынскія князі.
Новагародку ў гэтых абставінах даводзілася думаць і пра сваю бяспеку. Геаграфічнае становішча княства было такім, што Старажытная Літва ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях, знаходзячыся ў Верхнім Панямонні, межавала з Менскім, Новагарадкам з усходу на захад, Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень, урэзвалася, як піша М. I. Ермаловіч, паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі галоўнымі састаўнымі часткамі будучай Беларусі. Пры аб’яднанні гэтых зямель Літва не мела шанцаў увайсці ў склад тэрыторыі Беларусі ў якасці адной са складальнікаў. Таму Літва ў сярэдзіне XIII стагоддзя стала
яблыкам разладу і заваёўніцкіх памкненняў суседзяў. Новагародак
у складваемых абставінах прыняў усе захады, каб перамагчы і замацаваць свой геапалітычны ўплыў на згадваемых тэрыторыях.
I таму зусім невыпадкова Новагародак, з улікам усіх складанасцей сярэдзіны XIII стагоддзя, з’явіўся збіральнікам зямель і народаў у справе ўтварэння новай славянскай дзяржавы
Вялікага Княства Літоўскага.
Далей зноў вернемся да Міндоўга, які быццам бы пасля сваёй няўдачы ў Літоўскім валадарскім атачэнні збег у Новагародак. Такое магло быць. Яго землі знаходзіліся ў левабярэжжы Нёмана, зусім побач. I прыбег, ведаючы, што яго там прымуць, бо згадваў даўнія памкненні Новагародка да пашырэння сваёй тэрыторыі за кошт Літвы. Прананаваўшы сябе для вырашэння гэтай мэты, Міндоўг прагнуў адпомсціць сваім праціўнікам у Літве.
Валадары Новагародка і Міндоўг зразумелі адно аднаго. Дзеля гэтага Міндоўг-язычнік павінен быў прыняць хрысціянства, бо народ Новагародскай зямлі цвёрда прытрымліваўся даўніх, ад вякоў, парадкаў у адпаведнасці з якімі новагародскім князем мог стаць толькі праваслаўны хрысціянін. Густынскі летапіс [XVII] адзначае гэты факт пад 1246 (1247) годам, калі Міндоўг са сваімі прыбліжанымі баярамі «прння веру Хрнстову от Востока». Гэты красамоўны гістарычны факт сведчыць яшчэ раз, што Міндоўг не прымаў улады (1242) у Новагародку, як нашчадак пасля смерці «бацькі», Рынгольда, інакш яму не спатрэбілася б прымаць хрысціянства. У такім разе ўмацоўваецца сцвярджэнне, што Міндоўг быў прыхаднем і быў абраны служылым князем з улікам стратэгічных мэтаў Новагародка па заваяванні Дітвы і забеспячэнні такім чынам сябе ад небяспекі з захаду
У артыкуле «Забытая слава» («Народная газета», 1992, 12 сакавіка) Г. Штыхава, Г. Сагановіча, С. Тарасава, А. Дзярновіча, Ю. Бохана, У. Канановіча, У. Амельянчыка, В. Герасімава,
Т. Таляронка, М. Статкевіча пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук М. Ткачова ўтрымліваліся кан’юнктурныя ацэнкі Міндоўга, які пад пяром навукоўцаў паўстае як «адзін з літоўскіх князькоў». Менавіта такая ацэнка прыніжае нацыянальную гордасць народа і можа пасеяць нядобразычлівасць між народамі. Аўтары пішуць: «Але галоўная трагедыя нашай зямлі, што лёс даў нам неталерантных і нядобразычлівых суседзяў. Наша культура, якая стагоддзямі жывіла тады яшчэ далёка недасканалыя культуры суседзяў, наіпа зямля, ператвораная з балота і лесу працай і розумам нашых продкаў у квітнеючы сад, стала спакуслівым кавалкам для шматлікіх «старэйшых братоў», якія надалі сабе права спажываць тое, што не стварылі. I вось сталася тое, што сталася. Мы, чые продкі колісь былі адным з самых слаўных у Еўропе народаў, рабіліся калі не адміністрацыйнай, то духоўнай правінцыяй «еднной н неделнмой». Мы, чыя культура, роўная іншым еўрапейскім культурам, мусім, аддаўшы яе па частках суседзям, якія з гэтых частак зробяць нацыянальны гонар, падбіраць аб'едкі. Мы, еўрапейская краіна, перад якой адчынены ўвесь свет еўрапейскай цывілізацыі, успрымаем гэтую цывілізацыю на мове краіны, якая знаходзіцца пераважна ў Азіі...» 3 такімі зламыснымі падыходамі і ацэнкамі сённяшнім кіраўнікам наіпай дзяржавы складана весці эканамічны, палітычны, культурны дыялог з суседзямі, ездзіць па крэдыты, дамаўляцца пра танны газ, нафту, электрычнасць і г.д. На Зямлі мы ўсе суседзі. Так склалася гістарычна, што нехта кагосьці падпарадкаваў. Народ не адстаяў сваю незалежнасць, быў вымушаны адмовіцца ад дзяржаўнасці... Дык хто ў гэтым вінаваты? Калі ж ганарыцца, што мы лепшыя, але гаворым «на мове краіны, якая знаходзіцца пераважна ў Азіі», хто ў гэтым вінаваты? Калі мы, аддаўшы па частках суседзям свае землі, і таму вымупіаны «падбіраць аб’едкіхто ў гэтым вінаваты?
Чытач зразумее ў чый агарод кідаецца камень у «неталерантны, нядобразычлівы, недасканалы ў культурных адносінах «старэйшы брат» з «еднной н неделнмой», што знаходзіцца пераважна ў Азіі...» Карцела ўпікнуць Расію яна часткаю ў Азіі. Толькі з гэтага крыўды не зробіш, хіба што ўшчыкнеш за пэўнае месца, бо ў Азіі жывуць народы са слаўнай гістарычнай і магутнай эканомікай. Гэта краіны, да якіх мы звяртаемся па тое, чаго нам не стае, чым тыя багатыя. Крыўдна тое, што гэтае «пісанне» падтрымалі і прасілі рэдакцыю «Народнай газеты» надрукаваць вядомыя ў той час нашы парламентарыі з адказнымі пасадамі А. Лябедзка, Н. Гілевіч, М. Грыб, С. Навумчык.
У канцы 1248 ці ў пачатку наступнага года Міндоўг узначаліў паход супраць Літвы і неўзабаве заняў яе, «зане Літву». Такім чынам ім была «поймана вся земля Лнтовская». Па сутнасці, князі Таўцівіл, Эрдзівіл і Вікінт былі пазбаўлены сваіх зямель. А каб зусім расправіцца з імі, задумаў Міндоўг яшчэ адну чорную справу: паслаў пляменнікаў («сыновца») свайго Таўцівіла і Эрдзівіла з дзядзькам сваім Вікантам на Русь, ваяваць Смаленск. «Што хто дабудзе, той і мець будзе», сказаў ён. Абодва пляменніка з'яўляліся сынамі брата Міндоўгава Даўспрунга. Заняўшы ўсю Літву, Міндоўг паслаў услед за пляменнікамі сваіх верных паслугачоў, каб забіць іх («н послана на не вон свое убнтн я»). Сам жа, помсцячы за хіжасць, адказваючы «вражбою бо ворожьство с ннмн», захватіл «все лмтовьская», а таксама «бесчнсленное нменне мх м богатство».
Аднак пляменнікі не разгубіліся. Яны збеглі да галіцкавалынскіх князёў, ўбачыўшы ў перамозе скараспелага Новагародскага князя небяспеку для сваіх зямель. Ва ўцекачах яны ўбачылі памагатых для заваёвы не толькі Новагародскай зямлі, але і Літвы. Даніла Галіцкі даўно выношваў гэтую задуму.
Планы мужа падзяляла і жонка, якая даводзілася літоўскім уцекачам сястрою, а Міндоўгу пляменніцай. Даніла Галіцкі, імкнучыся як мага хутчэй скарыстаць магчымасці, пачаў збіраць войска для ўварвання ў новагародскія і літоўскія землі. Ён адправіў паслоў да польскіх князёў: «Яко время есть хрестьяном на поганее, яко самн нмеють рать межу собою». Галіцка-Валынскіх князёў падтрымалі жамойцкі выгнаннік князь Вікант, Лівонскі ордэн, Рыжскія ўніяцкія арцібіскупы.
Міндоўг таксама разумеў, што кааліцыйныя сілы прадстаўляюць для яго рэальную небяспеку, таму пайшоў на змовуз Рымам, звярнуўшыся непасрэднада папы Інакенція IV.
Апрэч усяго Міндоўг звярнуўся да лівонскага магістра Андрэя фон Сцірланда з празрыстым намёкам на прыняцце каталіцтва ў абмен на адмову Лівонскага ордэна ад падтрымкі сваіх зламысных пляменнікаў. Як адзначае ў сваім артыкуле «Каранацыя Міндоўга і яе роля ў станаўленні ВКЛ як еўрапейскай дзяржавы» акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк, «у выніку ён змог не толькі нейтралізаваць дзеянні Лівонскага ордэна супраць сябе і Новагародскага княства, але і перацягнуць на свой бок гэтага аднаго з асноўных удзельнікаў варожай яму кааліцыі». («Звязда», 2003, 16 мая.} Лівонскі магістр падтрымаў намеры Міндоўга. Палітычны крок Міндоўга быў значным для яго сям’і: жонкі Марты і сыноў Руклі і Рупека, усяго княжага атачэння. Усе перамовы па гэтаму адказнаму палітычнаму моманту вёў лівонскі магістрАндрэй фон Сцірланд, а правёў цырымонію прыняцця ў хрысціянства па каталіцкаму звычаю прэсвітэр Лівонскага ордэна Хрысціян у канцы 1250 ці ў пачатку 1251 года, на думку акадэміка М. П. Касцюка.
Прыняцце каталіцтва пракладвала дарогу ў далейшым напрамку накіраванне пасольства да папы рымскага Інакенція IV. У Мілан, месцазнаходжанне папы, пасольства прыбыло разам з
прадстаўнікамі Лівонскага ордэна, дзе першасвятару быў перададзены ліст ад Міндоўга. У ім гаварылася, што ён стаў хрысціянінам каталіцкага веравызнання і таму просіць прыняць яго пад апеку рымска-каталіцкай царквы. Але гэты крок з’яўляўся толькі пачаткам далейшых планаў Міндоўга. Каб умацаваць свой уплыў, атрымаць канчатковую, рэальную падтрымку рымскакаталіцкай царквы, яму трэба было каранавацца і тым самым канчаткова пакончыць з намерамі праціўнікаў, усталяваць трывалыя адносіны з дзяржавамі Заходняй Еўропы. Карона і каралеўскі тытул распальвалі яго ўладарныя мроі.
Трэба сказаць, што Таўцівіл і Эрдзівіл таксама разгарнулі буйную дзейнасць: звярнуліся па дапамогу ў Жамойцію, да яцвягаў, у Лівонскі ордэн, да тых жа рыжскіх святароў. Подкуп зрабіў сваё немцы абяцалі дапамогу супраць Міндоўга, спадзеючыся, што грошы абодвух бакоў ім не пашкодзяць. Як і Міндоўг, Таўцівіл прыняў каталіцкае хрышчэнне, звярнуўся да Данілы Галіцкага з просьбай: «Пойдн к Новогородку».
Між тым папа рымскі даў згоду на каранацыю Міндоўга, даручыўшы ажыццявіць яе хельмінскаму біскупу Генрыху. Каранацыю было прызначана правесці ў Новагародку. Паводле летапісаў, папскія паслы прыбылі ў Рыгу і прывезлі папскія булы, дазваляўшыя правесці каранацыю ў адпаведнасці з вызначаным рытуалам, прынятым у Заходняй Еўропе ў той час. Ландмайстар Лівонскага ордэна аддаў загад на выраб дзвюх карон, што неўзабаве і было выканана.
Адна карона прызначалася для самога Міндоўга, другая для ягонай жонкі. Міндоўг клапаціўся, каб каронай быў увенчаны як пераемнік княжацкай улады Новагародскай зямлі адзін з ягоных сыноў. Акадэмік М. П. Касцюк лічыць, што ім мог быць Рукля. Але гісторыя не захавала гэтых звестак. Каранацыя адбылася ў Новагародку ў 1253 годзе. Мэта, якой дамагаўся Міндоўг, была
дасягнута варожая кааліцыя распалася, але дасягнута гэта было з дапамогай палітычнага штукарства, стратай пачуцця асабістага гонару і подкупу. Валынскі летапіс данёс нам праўду той даўняй змовы: «крешенне же его льстнво бысть».
Тут будзе да месца ўзгадаць таямнічую пячатку Міндоўга і мы зразумеем, чаму на ёй, уверсе, змешчана заходнееўрапейскай выявы карона, упрыгожаная ўрачыста дыяментамі.
У 60-я гады Міндоўг, кіруючыся новымі праявамі палітыкі, разарваў адносіны з Лівонскім ордэнам, які прынёс яму карону і тытул «караля Літвы», адмовіўшыся ад каталіцкага хрышчэння і разарваўшы пагадненне з крыжакамі, пайшоў на збліжэнне з Аляксандрам Неўскім і Наўгародскай зямлёй.
Аб’яднанне літоўскіх і новагародскіх зямель паставіла пытанне пра назву новага дзяржаўнага ўтварэння. Гэтай назвай стала Літва. Пад ёю атаясамліваліся ўсе землі, што ўваходзілі ў Новагародскую дзяржаву са сталіцай у Новагародку. Каб зацвердзіцца непасрэдна ў Літве, новагародцы, незадаволеныя каталіцкай арыентацыяй Міндоўга, адхілілі яго ад княжання ў Новагародскай зямлі, абралі сваім князем у 1254 годзе яго старэйшага сына Войшалка. Міндоўг жа быў пасаджаны князем у Літве, адкуль быў некалі з ганьбай выгнаны. Але знешнія абставіны, даўленне Галіцка-Валынскіх князёў на 31-гадовага Войшалка ўскладняюць неспадзяванае валадарства князя. Прымус такі, што вымагае Войшалка аддаць ім свой Новагародскі пасад. Але ён адразу ж прымае захады, каб вярнуць страчанае. Ён умацоўвае саюз з пінскімі князямі, з іх дапамогай і з падтрымкай новагародцаўумацаваўся «ва ўсёй зямлі Літоўскай».
Літва паспрабавала супраціўляцца. I тут Войшалк праявіў рашучы характар, «поча ворога свон нзбнватн, мзбн нх бесчнсленое множество, а друзнн разбегожася камо кто вндя». Наступным важным палітычным крокам Войшалка з’явілася
аб’яднанне Новагародскай, Літоўскай, Нальшчанскай, Дзевалтоўскай і Полацка-Віцебскіх зямель у адзіную дзяржаву з назвай Вялікае Княства Літоўскае. Новае палітычнае аб’яднанне мела сваім магутным падмуркам славянскую эканамічную, ваенную і культурна-духоўную адметнасць. Менавіта гэта дало падставу Максіму Багдановічу сказаць, што далейшая магутнасць Вялікага Княства Літоўскага «адбывалася ў беларускіх нацыянальных формах».
Моц Вялікага Княства Літоўскага загартоўвалася з стагоддзя ў стагоддзе самаадданнай працай, вайсковай мужнасцю, любоўю да роднай зямлі яе людзей уладароў, палкаводцаў, ваяроў і працаўнікоў, што не шкадавалі «жывата» свайго дзеля радзімы.
Такім чынам Новагародская зямля з’явілася разам з іншымі княствамі ядром Вялікага Княства Літоўскага, а яе выява герб «Пагоня» (коннік з мячом над галавой) гербам дзяржавы.
Статут 1566 года юрыдычна замацаваў герб «Пагоня». У ім гаварылася: «Теж мы Госпадарь даем под гербом того паньства нашого велнкого князства Лнтовского, Погонею, печать до каждого повету». 3 19 верасня 1991 па 7 чэрвеня 1995 года герб «Пагоня» з’яўляўся гербам самастойнай, незалежнай Беларусі, які пазней быў адменены. Мы не можам прызнаць правільным акт адмены «Пагоні» па той непераканаўчай прычыне, што ён узяты ў якасці сімвала дзяржаўнасці Літвы. Мы не пагаджаемся і з тым, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг непрымальныя, паколькі іх выкарыстоўвалі падчас другой сусветнай вайны беларускія калабаранты. Адмова ад сваіх гістарычных святыняў гэта акт палітычнай блізарукасці, гістарычнай недасведчанасці, недаацэнкі сваёй нацыянальнай свядомасці, сведчанне дэфармавання этнічнай псіхалогіі, засваення палітычнай элітай свайго звыкла-прыніжанага становішча. Грамадства не пагадзілася з такім стаўленнем, сацыяльнае, нацыянальнае і
Pl
палітычнае размежаванне гавораць пра тое, што прынятыя памылковыя раіпэнні будуць перагледжаны. I чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым глыбей умацуецца ў людзей пачуццё нацыянальнай гордасці, самасвядомасці, высокай духоўнасці і культуры.
Беларуская мова, жыццёвы ўклад і традыцыі ўпоравень з хрысціянствам усходняй і заходняй традыцый сталі агульнымі, пануючымі, накладвалі на княства свой адметны адбітак. М. I. Ермаловіч у пацверджанне гэтага піша, што і Старажытная Літва прыняла ўсё гэта. Дзяржаўныя, прававыя акты, Статуты, як вядома, былі напісаны на беларускай (рускай) мове, у той час як такога кшталту дакументаў на літоўскай мове не было. Пісьменства літоўскае з’явілася значна пазней. У гэтым плане, нягледзячы на сацыяльна-эканамічныя, культурна-духоўныя перавагі беларускіх княстваў, утварыўшых Вялікае Княства Літоўскае, як атрымалася, што ў ягоным кіраўніцтве знаходзіліся літоўскія феадалы. Па дадзеных гісторыкаў у такім дзяржаўным органе, як паны-рада ў XIV стагоддзі, летувісы складалі 84 %, беларусы 9 %. У другой чвэрці XV стагоддзя летувісы складалі 67 %, беларусы -17 %. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 95.)
Усе князі княства былі летувіскімі, былі язычнікамі. Да Люблінскай уніі 1569 года літоўскія феадалы пераважалі над беларускімі і польскімі магнатамі: з 13 іх родаў 2/з з’яўляліся летувісамі. У першай чвэрці XVI стагоддзя ў паны-радзе было 46 % летувісаў, беларусаў 38 %. I гэта пры тым, што ў 1528 годзе колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі і Падляшша складала болын за 2 млн. чалавек, насельніцтва ўсяго Княства болып за 2,5 млн. чалавек, у 1569 годзе адпаведна 2,5 і 3,5 млн. чалавек. Літоўскае насельніцтва складала каля 20 %, славянскае 80 % усяго насельніцтва дзяржавы. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 95-96.)
Пануючае становішча Гедыміна, Манівіда, Карыята, Альгерда,
Кейстута, Любарта, Вітаўта ў Полацкім, Кіеўскім, Пінскім, Слуцкім і
іншых беларускіх княствах уражвае і вымушае шукаць прычын
такога літоўскага валадарства.
У сувязі з гэтым паўстае пытанне: ці правільна мы адзначалі невысокі ўзровень развіцця народа ў звярыных скурах і з каменнымі сякерамі. Мусіць, залішні давер да летапісаў сказіў сапраўднае становішча? Як паказвае гісторыя існавання Вялікага Княства Літоўскага, усё было складаней, чым мроіцца сённяшнім даследчыкам магутная дзяржава, што займала тэрыторыю Беларусі і Літвы, большую частку Украіны, Смаленскую, Тульскую, Арлоўскую і іншыя землі Расіі, з’яўлялася сацыяльна-эканамічным і палітычным утварэннем беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, якія знаходзілі паразуменне ў складаных абставінах часу. Разлегчыся ад Балтыйскага да Чорнага мора, межаў Польшчы і Венгрыі, да зямель Падмаскоўя, Вялікае Княства Літоўскае было ўтворана наводле ініцыятывы пераважна шматграннай дзейнасці беларускіх княстваў у саюзе з князямі і баярствам Старажытнай Літвы.
Безумоўна, сваё належнае месца займае і Міндоўг. У летапісе чытаем: «Міндоўг самодержец бысть, во всей землм лнтовской... н нача княжнть однн во всей земле Лнтовской, н нача гордетн
велмн, н вознесеся славою н гордостью велнкою, н не терпяше протнву себе ннкого же». Такога кшталту ганарлівасць і самаўзвышэнне выклікалі і зайздрасць, і пагардлівасць, і нянавісць. Таму натуральна на гэтай хвалі саспела змова. Скарыстаўшыся тым, што Міндоўг неабачліва ў 1263 годзе адправіў войскі ў паход, а сам застаўся без абароны, даўні ягоны праціўнік Нашчальскі князь Даўмонт, а таксама Транята, Жамойцкі князь, з групай змоўшчыкаў праніклі ў княжацкі накой. У Даўмонта была і асабістая прычына для змовы — у Міндоўга ў
1262 годзе памерла жонка і ён узяў сабе яе сястру, якая з’яўлялася жонкай Даўмонта.
Адбылася жудасная расправа, дарэчы, у адпаведнасці са сваім вераломствам, здрадніцтвам, забойствамі, хітрасцю, падманамі і іншымі дзеяннямі, якімі сам Міндоўг не грэбаваў у палітыцы. Змоўшчыкі падкупілі Міндоўгава слугу Астапа, які правёў Даўмонта, Траняту і іншых, хто быў з імі ў пакой князя. 12 верасня 1263 года яны напалі на спячага Міндоўга з сынамі Руклям і Рупекам і забілі іх.
ГЛАВА 5. ВАЛАДАРЫ, ЗБІРАЛЬНІКІ I ДОЙЛІДЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
«Вывесці Беларусь у цывілізаваную краіну, зрабіць рэальна суверэннай, можна „„ толькі нястомна працуючы на яе зямлі, няхай сабе нават і засыпанай чарнобыльскілі радыеактыўным брудам. Такі, відаць, наш лёс і ад яго нельга бегчы ніўлева, ніўправа».
| I Л. М. Лыч, прафесар
I.J* ялікае Княства Літоўскае набыло сваю веліч і аўтарытэт у Заходняй Еўропе дзякуючы
самаадданным высілкам беларускага, літоўскага, украінскага і рускага народаў. Неабсяжная тэрыторыя, геаграфічная, геапалітычная значнасць патрабавалі ўнутранай стабільнасці, умелага кіравання, улічвання поліэтнічнасці, шматканфесійнасці, побыту, традыцый народаў вялікай дзяржавы. He меншай значнасцю характарызаваўся і знешнепалітычны ўплыў. Між тым дэстабілізуючых унутраных фактараў было нямала. Яны адчуваліся на працягу ўсёй гісторыі княства і ўвесь час патрабавалі ўвагі і адпаведнай дзейнасці. Мабыць, гэта з'яўляецца састаўной часткай унутрыпалітычнага жыцця кожнай дзяржавы, поліэтнічных тым болыв.
У Вялікім Княстве Літоўскім дэстабілізуючым фактарам з'яўлялася ўяўнае і адкрытае процістаянне ўплывовых беларускіх і літоўскіх князёў. На розных этапах гісторыі вядучай сілай палітычнай сістэмы былі князі Новагародскія, Полацкія, Друцкія, Лукомскія і іншыя, што стваралі, уладкоўвалі Вялікае Княства Літоўскае, закладвалі фундамент ягонай стабільнасці. Яны самі па сабе былі самастойнымі і незалежнымі, падпарадкоўваючыся
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" вялікаму князю, бадай што толькі ў вайсковай справе. Недаацэньваць гэтага нельга, бо самастойнасць падмацоўвалася аўтарытэтам і не меншай вайсковай сілай, якую добра адчуваў вялікі князь. Стабільнасць, упэўненасць гранічылі з неабачлівасцю, нават бесклапотнасцю.
Пасля вялікага княжання Міндоўга, Траняты, Войшалка, Шварна (Свараміра), Трайдзеня пра тытул вялікага князя Літоўскага летапісы не згадваюць. Пад 1289 год у Іпацьеўскім летапісе ўпамінаюцца браты Будзівід і Будзікід, калі яны абодва з’яўляліся вялікімі князямі пасля смерці Трайдзеня. Як доказ прыводзіцца факт перадачы г. Ваўкавыска Валынскаму князю Мсціславу Данілавічу дзеля захавання міру, што магло быць здзейснена толькі пры наяўнасці такога валадарання. Будзікід ўпамінаецца як князь літоўскі, нібыта бацька Віценя, пад 1291 годам у хроніцы П. Дусбурга. Адзначаецца, што перадача Ваўкавыска валынскаму ўладару сведчыць пра заняпад ролі Новагародка і ягоных князёў ва ўладных структурах Вялікага Княства Літоўскага.
Дакладных звестак пра Віценя няма, але мы ведаем, што ён з'яўляўся вялікім князем у 1295-1316 гадах, магчыма, паходзіў са смаленскіх уладароў, змагаўся за адзінства Вялікага Княства Літоўскага, працягваючы тым самым палітыку Войшалка і Трайдзеня.
Стаўшы вялікім князем (каля 1295-1316 гг.) Вялікага Княства Літоўскага, прыняў у 1384 годзе герб «Пагоня» і зацвердзіў яго як герб Вялікага Княства Літоўскага. 3 гэтага часу ён пераходзіў па дынастычнай спадчыне ад аднаго вялікага князя да другога. Да прыняцця «Пагоні» Віцень карыстаўся пячаткай з выявай на ёй герба «Калюмна». 3 гэтага бясспрэчна вынікае, што герб «Пагоня» здаўна з’яўляўся дзяржаўным сімвалам Вялікага Княства Літоўскага, хаця, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, і быў
запазычаны ў Вялікім княстве Маскоўскім.
У 1293, 1296, 1306, 1307 гады ваяваў супраць палякаў,
выступаў удумлівым палітыкам у змаганні
з крыжакамі. У 1298
годзе, карыстаючыся супярэчаннямі паміж імі і Рыгай, заключыў саюз, што дапамагло адбіць нашэсце крыжакоў на Жамойцію. Паказаў сябе таленавітым ваяром, паводле Васкрасенскага летапісу, далучыў да Вялікага Княства Літоўскага ў 1315 годзе Берасцейскую зямлю. Загінуў ад удару пяруна ў час навальніцы.
Шчыруюць на сваіх землях, падтрымліваючы ўладу вялікага князя, беларускія ўладары Валовічы, Ільінічы, Сапегі, Тышкевічы. Іх умацаванню садзейнічае вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага (1316-1341) Гедымін (1275-1341). Умацоўваючы сваю ўладу, спрактыкавана накіроўваў знешнюю палітыку Вялікага Княства Літоўскага.
У шэрагу пісьмовых крыніц узгадваецца як Кгнднмнн, Кгедммнн, Скннднмнн, Jiedymin. М. I. Ермаловіч піша, што ў сучаснай гістарычнай літаратуры ён падаецца як брат вялікага князя Віценя, і выказвае больш верагодную версію, што Гедзімін быў яго сынам. Пры гэтым даследчык спасылаецца на Іпацьеўскі летапіс, дзе ён называецца Г. Вітуніевічам. A. М. Нарбут у сваім энцыклапедычным артыкуле (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 2) Віценя называе старэйшым братам Гедыміна.
Каб процістаяць намецкай агрэсіі, уступіў у 1322 годзе у Саюз з князем Мазавецкім і ў 1325 годзе з каралём Польшчы. Небяспека з боку ваяўнічых суседзяў вымушала Гедыміна шукаць слабыя месцы ў ворагаў Рыжскага епіскапа і Ордэна мечаносцаў. У зручны момант войскі Вялікага Княства УІітоўскага нанеслі крыжакам у 1331 годзе даволі значнае паражэнне. Беларускія
феадалы з улікам сваіх інтарэсаў падтрымлівалі Гедыміна, спрыяючы тым самым далучэнню Віцебскай, Мінскай ТураваПінскай і іншых зямель да Вялікага Княства Літоўскага. Ведаючы сваю моц, годна трымаючы сябе, па-добрасуседску ставіўся да Кіева і Смаленска. Каб засцерагчы ад непрадуманых памкненняў Уладзіміра-Валынскіх князёў Гедзімін ажаніў свайго малодпіага сына Любарта на дачцэ князя Андрэя Юр’евіча Ганне , адначасова набыўшы тым самым права прэтэндаваць на валынскія і галіцкія землі. Дальнабачная палітыка бацькі дапамагла Любарту пасля смерці апоіпняга валадара Галіцка-Валынскай зямлі Юрыя Баляслава II Трайдзенавіча заняць у 1340 годзе Валынь і прэтэндаваць на Галіччыну.
Дзейнасць Любарта, у праваслаўі Дзмітрыя, сведчанне незалежнага княжання пры вялікакняжацкай уладзе Гедыміна, удумлівага валадарання. Беларускі гісторык А. Белы адзначае, што ў 1340-1349 гады галіцкае баярства прызнавала сваімі гаспадарамі то Любарта, то польскага караля Казіміра III, то венгерскага Людовіка I, што выклікала супярэчанні паміж імі. Дарэчы, гэта япічэ адзін яскравы прыклад запрашэння іншаземцаў на валадаранне ў сваіх землях. Пагодзімся, што, вяртаючыся да гісторыі з Міндоўгам, служэнне чужым уладарам піырока прымянялася ва ўсе часы.
Любарт паказаў сябе спрактыкаваным палітыкам, калі падтрымаў ініціяятыву мітрапаліта Кіеўскага Феагноста на скасаванне ў 1347 годзе Галіцкай мітраполіі, каб тым самым пазбегнуць пашырэння ўплыву Польшчы і Венгрыі на паўднёвазаходнія землі Вялікага Княства Літоўскага. Праўда, пазбегнуць сутыкнення з Польшчай і Венгрыяй не ўдалося, больш таго, яны аб’яднанымі сіламі разгарнулі барацьбу за Валынь і Галіччыну.
У жніўні 1352 года ў адной з ваенных сутычак Любарт разам з братам Кейстутам трапіў у палон да венграў. 15 жніўня гэтага ж
года падпісаў дагавор з венгерскім каралём Людвікам I, паводле якога адмаўляўся ад сваіх правоў на Галіччыну і павінен быў выплаціць вялікі выкуп. Валынь заставалася за Любартам і гэта абнадзейвала, што не ўсё згублена. У 1352 годзе ён заключыў сепаратны дагавор з Казімірам, каралём Польшчы і мазавецкімі князямі. Але тут жа, у 1353 годзе, падтрымаў Кейстута ў ягоных планах у Польшчы, што прывяло да згубы Бэлзскай і Холмскай зямель, аддаў Польшчы Заходнюю Валынь і горад Уладзімір. Праўда, пасля смерці Казіміра ў 1370 годзе ўсё гэта ўдалося вярнуць, але ўдзел у новым у 1376 годзе паходзе на Польшчу абярнуўся сутыкненнем у 1377 годзе з Венгрыяй. У выніку Любарт быў вымушаны прызнаць сваю васальную залежнасць ад Людвіка. У доказ сваёй лаяльнасці вымушаны быў пакінуць у якасці заложнікаў дваіх сыноў.
Пасля смерці Людвіка ўдалося крыху паправіць становішча, праўда, дзеля гэтага Любарту давялося згадзіцца на стварэнне першага ў Вялікім Княстве Літоўскім каталіцкага біскупства ў горадзе Луцку. Пад ягоную юрысдыкцыю падпадалі таксама паўднёва-заходнія землі Беларусі. Так што каталіцкі наступ ішоў перш за ўсё не з боку Варшавы, а з Луцка, які да сённяшніх дзён захоўвае тут свой уплыў з’яўляючыся цэнтрам каталіцызму ў рэгіёне.
Як бачым, Любарт, шануючы сваю самастойнасць, дбаў таксама і пра бацькава ўладаранне ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гедымін прымаў захады, каб не даць умацавацца Маскоўскай дзяржаве, каб Іван Каліта, збіральнік рускіх зямель, не замацаваўся ў Пскоўскіх і Наўгародскіх землях. У 1323 годзе перанёс сталіцу Вялікага Княства Літоўскага ў Вільню, стаў тытулаваць сябе вялікім князем літоўцаў і рускіх. Спрактыкаваны палітык, ён клапаціўся пра высокі ўзровень войскаў, наладзіў гандлёвыя адносіны з Рыгаю, прымаў у княства рамеснікаў з
іншых краін, будаваў і ўмацоўваў гарады, слуіпна ставіўся да рэлігійных вераванняў. Адной з першых праяў вялікакняжацтва Гедыміна пашырэнне зброяй тэрыторыі княства. Ваяўнічасць, як убачым, была характэрнай рысай вялікага княства. Пра гэта гаворым таму, што рознага кшталту заваяванні Руссю сваіх неабсяжных прастораў нярэдка паказваюцца выключна як захопніцтва. Адсюль прэтэнзіі наконт прыналежнасці тых ці іншых зямель, княстваў, дзяржаў, народаў. I сёння такі падыход няправільны і можа прывесці да напружання. Вялікае княства таксама пашырала сваю тэрыторыю не дзеля дабрачыннасці. Літва пры Гедзіміне адхапіла да пачатку XV стагоддзя паўночнаўсходнюю Русь, шмат якія іншыя тэрыторыі.
У пачатку 1320-х гадоў, імкнучыся да рэлігійнай самастойнасці ад Масквы, утварыў асобную беларуска-літоўскую праваслаўную мітраполію з цэнтрам у Новагародку. Першым мітрапалітам стаў Феафіл, які загінуў у баі з крыжакамі пры аблозе крэпасці Браербург (1341), дзе спыніўся і жыццёвы шлях Гедзіміна.
Пашырэнне тэрыторыі Княства садзейнічала ўмацаванню магнацкіх груповак.
Гедзімін і гедзімінавічы ўвогуле не былі варожымі ні для Русі, ні для Полыіічы. Пяцёра сыноў Гедзіміна прынялі праваслаўе, іх нашчадкі высяляліся з Літвы на Русь і наадварот, стаўпіы родапачынальнікамі княжацка-баярскіх родаў. Сярод іх княжацкія роды Хаванскіх, Карэцкіх, Галіцыных, Куракіных, Бельскіх, Алелькавічаў, Пінскіх, Чартарыйскіх, Трубяцкіх, Заслаўскіх, Кобрынскіх, Мсціслаўскіх, Курцэвічаў, Сангушкаў, Патоцкіх, Вішнявецкіх. У 1325 годзе Гедзімін імкнецца з’яднаць княствы, бо з усходу ідзе страшэнная навала Таўтонскі ордэн. Таму вялікі князь ідзе на мір з каралём Полыпчы Уладзіславам I Лакеткам уплывовым лідэрам між князёў.
Уладзіслаў I Лакетык і вялікі князь Літоўскі Гедымін вырашылі забыць старыя крыўды і замацаваць саюз шляхам заключэння дынастычнага шлюбу сына Уладзіслава I Лакеткі Казіміра і дачкі Гедыміна Ганны Альдыны (1309 ці 131026.51339).
Казімір не згаджаўся, але палітычны саюз супраць ворагаў пераважыў.
Ён быў сынам нальшчанскага князя Даўмонта, які ў 1266 годзе ад'ехаў разам са сваім дваром і 300 баярамі з Крэва ў Пскоў пасля працяглай і крывавай міжусобнай барацьбы з новагародскім князем Міндоўгам, і княжны Марыі Дзімітрыеўны, унучкі Аляксандра Неўскага.
У 1299 годзе, пасля смерці бацькі, князя Даўмонта, паступіў на службу да князя Гедзіміна, атрымаўшы ў пасад Гародню. Неўзабаве ён кашталян Гародзенскага замка. Таленавіты палкаводзец, ён у 1305 годзе разам з Гедзімінам разбіў у ваколіцах Гародні войскі каменданта Брандэнбурга комтура Конрада Ліхтэнхагена. У наступным годзе шэсць тысяч коннікаў і сотня рыцараў у латах пад кіраўніцтвам комтура Краляўца (Кенігсберга) Эберхарда Вірненбурга аблажылі Гарадзенскі замак. Але Давыд Гарадзенскі паспяховымі дзеяннямі сарваў планы захопнікаў.
Храбрым ваяром зарэкамендаваў сябе ён у 1314 годзе пры абароне Новагародка, калі горад паспрабавалі ўзяць крыжакі. Тады яны страцілі ўвесь свой абоз і ваенны рыштунак, 1500 коней. У 1318 ці 1319 годзе, дакладных звестак летапісы не захавалі, Давыд Гарадзенскі пайшоў на Прусію, якая здаўна квапілася на землі Літвы. Гэтага ён не мог сцярпець і ў складанай сітуацыі з веснавой паводкай усё-ткі выступіў у паход і нечакана для комтураў Ульрыха Дрымбе і Фрыдрыха Квітца захапіў вобласць Вагенштоф.
У 1322 годзе ў небяспецы апынуўся Пскоў, які ў свой час даў
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" яму прытулак. Лівонскі ордэн захацеў падпарадкаваць сабе магутную крэпасць. Давыд Гарадзенскі своечасова прыйшоў на дапамогу. Дарэчы, на Пскоў прэтэндавалі дацкія войскі.
У 1323 годзе ён дашчэнту разграміў яго, гнаў уцекачоў аж да самага Рэвеля. Здавалася, нарэшце горад, дзе княжыў калісь яго бацька, князь Даўмонт, уздыхне з палёгкай, аднак зноў у 1323 годзе Пскоў аблажылі нямецкія рыцары. Асада працягвалася 18 дзён. Давыд Гарадзенскі і тут выручыў родны яму горад. Рыцары былі разбіты і пэўны час, знясіленыя, не спакушаліся на Пскоў.
У 1324 годзе ён здзейсніў паспяховы рэйд войск Вялікага Княства Літоўскага на Мазовію.
Сумесны саюз, заключаны паміж Гедзімінам і Уладзіславам I Лакеткам, спрыяў сумеснаму паходу польска-літоўскага войска ў 1326 годзе на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. Войска ўзначаліў Давыд Гарадзенскі. Храбры ў баях, мужны палкаводзец аказаўся бездапаможным у змове нямецкіх рыцараў і здрадніка з Мазовіі Андрэя Госта, які па-здрадніцку забіў яго.
З'яднанне польска-літоўскае перамагло, але страціла свайго камандуючага. Пахавалі Давыда Гарадзенскага каля сцен Барысаглебскага манастыра ў Гародні.
Перамогі Давыда Гарадзенскага дапамаглі Казіміру ў 1333 годзе заняць трон польскага караля, прадоўжыць імкненне бацькі захапіць Галіччыну і стаць гаспадаром усёй Русі. Гэта не спадабалася Вялікаму Княству Літоўскаму. Але Казімір III праявіў неспадзяваную ваенную агрэсію. 3 дапамогай Залатой Арды, Венгрыі і Мазовіі ён авалодаў амаль усімі землямі ГаліцкаВалынскага княства, у тым ліку Бярэсцем. Вялікае Княства Літоўскае вярнула Бярэсце і Валынь, адваяваць Галіччыну і Львоў пры Казіміру III не ўдалося. Каралю Польшчы пэўны час шчасціла.
Казімір быў апошнім каралём з дынастыі Пястаў і ён прыклаў немалыя захады, каб зрабіць Польшчу магутнай цэнтралізаванай
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" дзяржавай. Пра гэта сведчаць Вісліцка-Петракоўскія статуты 1347 года. Адначасова ён прыняў захады па абмежаванні ўплыву Германіі на польскія гарады. Ваяўнічасць Казіміра III, якому надалі тэрмін «вялікі», дапаўнялася прадуманай унутранай палітыкай у 1364 годзе ім быў заснаваны Кракаўскі ўніверсітэт.
Уплыў беларускіх магнатаў у ХШ стагоддзі памяншаецца. Пачынае ўзвышацца літоўская галіна на чале з гедымінавічамі. Яшчэ пры сваім жыцці Гедымін раздаваў землі княства сваім шматлікім сынам на правах удзельных княстваў. Пасля смерці Гедзіміна вызначылася 8 самастойных княжых удзелаў. Сем з іх атрымалі Манівуд, Нарымунт, Карыят, Альгерд, Кейстут, Любарт і Еўнут. Восьмы, Полацкі надзел быў аддадзены пляменніку Любку. He пакрыўдзіў вялікі князь і сваіх унукаў і гіраўнукаў. Сын Альгерда Андрэй атрымаў Полацкі, Дзмітрый Бранскі, Канстанцін Чарнігаўскі, Уладзімір Кіеўскі пасады. Невялікія Валынскія надзелы атрымалі сыны Нарымунта I Карыята. У Пінскім і Свіслацкім княствах сядзелі Нарымунтавічы, у Заслаўі сыны і ўнукі Еўнута. Сын Альгерда Свідрыгайла ў 1387 годзе атрымаў паводле дараванай грамаце горад Менск, Полацк з усімі валасцямі, а таксама Бабруйск, Ігумен, Лагойск, Любашаны, Рэчыцу, Прапойск, Свіслач і іншыя надзелы. У 1384 годзе Берасцейскай і Гародненскай землямі быў надзелены сын Кейстута Вітаўт.
Буйнымі ўласнікамі сталі Гаштольды, Кежгайлы, Насуты, Радзівілы, Сангушкі і іншыя магнаты, пасаднікі, намеснікі, старосты вялікага князя.
У выніку такога падзелу ўзрасла палітычная, эканамічная і духоўная ўлада літоўскага баярства ў заходне-рускіх землях, што абумовіла федэралісцкія тэндэнцыі ў краіне, якія насаджаліся прымусова, што ўрэшце прывяло да ўзнікнення процілеглай плыні да цэнтралізацыі.
Процістаянне двух плыняў зрабілася знакавай з'явай усяго
княства на працягу XIV-XVI стагоддзяў. Першае супрацьстаянне адбылося ў 1341 годзе, адразу ж пасля смерці Гедзіміна. Згодна
завяшчанню вялікі князь перадаваў прастол сярэдняму і любімаму сыну Еўнуту, не надта, па меркаваннях старэйшых братоў, здатнага да вялікакняжацкай улады. Менавіта гэта з’явілася прычынай нежадання іх падпарадкоўвацца бацькаваму любімчыку. Унутраная нестабільнасць была толькі на руку польскаму каралю і двум нямецкім ордэнам, якія пільна сачылі за ўсім, піто адбываецца ў гедзімінавым доме.
Еўнут, Яўнут, Яўнуцій, у праваслаўі Іван, паходзіў ад Гедзіміна і палачанкі Евы (Еўны). Па бацькаваму завяшчанню атрымаў ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Вялікакняжаства Еўнута падтрымліваў пінскі князь Нарымонт, якому перадаў спадчыну (Кернаў і Слонім) памершага бяздзетным старэйшага брата Монвіда.
Заўсёдную спагаду і паразуменне ў адрозненне ад пагардлівых братоў Еўнут меў ад жонкі, вялікай княгіні Евы. Аднак у 1345 годзе Ева памерла, і браты Альгерд і Кейстут 142
наладзілі змову супраць Еўнута. Меркавалася злучанымі сіламі захапіць Вільню і арыштаваць Еўнута, але ў дзеяннях змоўшчыкаў нешта не заладзілася і вялікі князь, як піша Анатоль Грыцкевіч, уцёк з замку ў бліжэйшыя да Вільні ўзгоркі (Турава гара), адмарозіў ногі і ў такім стане трапіў у палон да братоў.
Кейстут, які з войскам першым паспеў у Вільню, абвясціў вялікім князем Альгерда. Тым часам, пакуль браты дзялілі ўладу, Еўнут уцёк з-пад варты, праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра, вялікага князя Сямёна Іванавіча Гордага.
Тут ён прыняўу 1346 годзе праваслаўе, стаў першым вялікім князем-уцекачом з Літвы, які шукаў прыстанішча ў Маскве, з’явіўся родапачынальнікам князёў Заслаўскіх. У 1346 годзе Еўнут паразумеўся з братамі, атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства з Менскам у яго складзе. У далейшым ні сам Еўнут, ні яго сыны вялікакняжацкай ўлады не аспрэчвалі, і лёс іх далейшы невядомы.
Было і наадварот: з Масквы беглі ў Літву князі Шамякіны, Вярэйскія, Бароўскія, Галавіны, Курбскія...
Польшча адразу ўтаропіла свой пагляд на Валынь, ордэны таксама зашавяліліся. Заняўшы прастол, Альгерд паабяцаў Кейстуту ўпоравень дзяліць уладу і ўсё, што яны абодва «прндобудут, город лн, волость лм н быть с ннм до жнвота в велнкой мнлостн н любвн». Абшары браты падзялілі на дзве часткі: усходняя дасталася Альгерду, заходняя Кейстуту. Але гэты падзел не перашкаджаў братам згодна ўладарыць, змагацца з Польшчай і крыжакамі. Яны валодалі рэдкімі якасцямі добразычлівасці, цвярозым ладам жыцця, палітычнай празорлівасцю. Альгерд і Кестут імкнуліся да адзінаўладдзя, абмяжоўвалі ўладу ўдзельных княстваў. Было зацверджана, што пасля смерці ўдзельнага князя ягоныя землі пераходзілі не да нашчадкаў, а да вялікага князя. Так да Альгерда перайшло Віцебскае княства, паколькі ён быў жанаты на Віцебскай князёўне
Марыі Яраслаўне, а таксама Мінскае, Тураўскае і іншыя княствы. Вялікае Княства Літоўскае паіпырала сваю тэрыторыю, дзякуючы далучэнню да яго Кіеўскай, Чарнігаўскай, Валынскай і іншых зямель. I абумоўлена гэта было тым, што князі і насельніцтва шукалі ратунку ад татарскай няволі. У Вялікім Княстве Літоўскім яны знаходзілі блізкіх па веры, мове, традыцыях людзей, якія ва ўсім ішлі ўцекачам ад бяды насустрач.
Альгерд вітаў далучэнні, бачачы, што гэтыя праявы ўмацоўваюць княства. Ён і сам рупліва ставіўся да тэрытарыяльных набыткаў. У сярэдзіне XIV стагоддзя да княства былі далучаны Беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, Кіеўская, Мазырская, Брагінская воласці, падначалена Смаленшчына, Чарнігава-Северская, Падольская, Валынская і Жамойцкая землі. Рашучую пазіцыю Альгерд займаў у адносінах да Тэўтонскага ордэна. Магутнасць, зласлівасць, каварства ордэна яго не палохалі. У перыяд 1375-1382 гады аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага здзейснілі ў адказ на варожыя напады ордэна 30 паходаў, 10 паходаў у Лівонію. Крыжакі, лівонцы не аднойчы прыходзілі рабаваць беларускія землі, даходзілі да Полацка, Новагародка, Ліды, Гародні, Крэва, Бярэсця, Браслава, Ваўкавыска, Дзісны. Палілі, руйнавалі іх. Пакончыць з ворагамі з захаду не ставала сіл. Здзейсніць гэта было магчыма толькі ў саюзе з усімі рускімі княствамі, якія Альгерд марыў аб’яднаць. Перамовы пра саюз не ўспрымаліся, бо рускія князі адчувалі сябе самаўладнымі, незалежнымі, уладарамі самі па сабе.
У 1364-1366 гады Маскву, Пскоў, Бездзеш, Каломну, Ніжні Ноўгарад, Растоў, Цвер, Таржок, Смаленск напаткала страшэнная язва, якая бы касою касіла людзей. Ад яе загінулі князь Канстанцін Васільевіч, яго жонка, удавеўшая княгіня Аляксандра Міхайлаўна з сынамі Усевалодам Холмскім, Андрэем, Уладзімірам... У Смаленску язва пабывала тры разы. У 1387 годзе ад
насельніцтва горада засталося толькі пяць чалавек.
Маскву да гэтай бяды напаткаў страшэнны пажар. У летапісах ён названы вялікім пажарам Усесвяцкім. Крэмль, Пасад, Загараддзе і Зарэчча былі знішчаны дашчэнту. Ледзь страшная навала адступіла, Русь пачала аднаўляцца. Вялікі князь Маскоўскі Дзмітрый Іванавіч залажыў вясною 1367 года замест згарэлага драўлянага каменны Крэмль, імкнучыся навесці парадак унутры дзяржавы, бо нават язва не спыніла міжусобіц. Асабліва напружаныя абставіны склаліся ў княстве Цвярскім, дзе князь Міхаіл Аляксандравіч спрачаўся за ўладу з братам сваім Васіліем. Вялікі князь Маскоўскі Дзмітрый Івановіч трымаў бок Васіля. Непагаджаючыся з ім, князь Міхаіл Аляксандравіч Цвярскі ад'ехаў у Літву да Альгерда, жанатага на яго сятры Марыі Аляксандраўны. У адказ на такога кшталту здраду Дзмітрый Іванавіч спустошыў Цвярскую зямлю. Спрабаваў падпарадкаваць Пскоў і Ноўгарад Вялікі. Сілаю ўзяць не ўдалося. Большага дасягнуў мірам, прапанаваўшы пскавічам прыняць на пасад свайго сына Андрэя. Да гэтай прапановы гордыя пскавічы аказалі Андрэю сваю пашану. Імкнучыся ўмацаваць незалежнасць княства ад памкненняў Маскоўскай дзяржавы,князь Андрэй падтрымліваў вялікіх князёў Цвярской зямлі, марыў пра яе далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага. У адносінах да Масквы ён быў супярэчлівы, адчуваў нешта блізкае, роднаснае, але каб было гэта ўсё падуладна яму аднаму. Маскоўскія ж князі, мусіць, жадалі таго ж самага. Адсюль дробязныя крыўды, памкненні нешта даказаць, ваенныя ўварванні ў 1368, 1370, 1372 гадах. Кулікоўская бітва, пэўна, нечаму навучыла ўсё ж, нягледзячы на асобныя палітычныя памылкі, вайсковыя пралікі, Альгерд далучыў амаль усе беларускія і іншыя землі да княства, у выніку чаго ягоная тэрыторыя павялічылася ўдвая.
Князь цвярскі, сабраўшы літоўскае войска, вырашыў
адпомсціць за гэта спусташэнне. Альгерд выкарыстаў помслівасць Міхаіла дзеля свіх мэтаў. У гэты перыяд Альгерд здабыў славу героя крывёю безлічы людзей і попелам гарадоў, як піша М. М. Карамзін. Яго войскі нападалі і на землі знясіленай Русі. Занялі Ржэў, іншыя гарады. Разам з братам Кейстутам і ягоным сынам Вітаўтам, сабраўіпы вялікае войска і прымусіўшы, а можа, і добраахвотна, далучыцца да іх палкі князя Смаленскага, Альгерд пайшоў на Маскву. Ніхто з князёў не ведаў, куды іх вядзе Альгерд, бо той заўсёды дзейнічаў патаемна, перамагаў больш хітрасцю, адзначае М. М. Карамзін, чым сілаю. З’яўленне літоўскага войска амаль каля самай Масквы было нечаканым для Дзмітрыя Іванавіча, ён пачаў спешна збіраць раць. Між тым Альгерд, як сцвярджае М. М. Карамзін, «як леў лютаваў у расійскіх уладараннях: не саступаючы манголам у жорсткасці, хапаў бяззбройных у палон, паліў гарады, забіў князя Старадубскага, Сімяена Дзмітрыевіча Крапіву, а ў Абаленску князя Канстанціна Юр’евіча, паходжаннем ад св. Міхаіла Чарнігаўскага, паблізу Трасценскага возера ўдарыў усімі сіламі па ваяводу Мініна. Многія нашы князі, баяры, леглі на месцы, і палкі маскоўскія былі вынішчаны дашчэнту...» Альгерд катаваў палонных, імкнучыся дазнацца, дзе вялікі князь Маскоўскі, якія ў яго сілы. Тры дні стаяў Альгерд пад каменнымі сценамі Крэмля, рабаваў цэрквы, манастыры, не прыступаючы да горада. Каменныя сцены і вежы палохалі яго. Маразы не дазвалялі яму весці доўгатэрміновую аблогу. Задаволены мноствам палонных, Альгерд, гонячы перад сабою стады жывёлы, табуны коней, аднятых у земляробаў і гарадскіх жыхароў пакінуў Русь, пахваляючыся тым, што яна доўга не забудзе зробленых ім спусташэнняў.
Забягаючы наперад і ўзгадваючы лютасць Івана Грознага, названага ў Беларусі Жахлівым, Альгерд заслугоўвае, каб нашчадкі лічылі яго Жудасным. Бо зноў-такі паводле
М. М. Карамзіна: «...вялікае княства Маскоўскае не бачыла такіх жахаў на працягу сарака гадоў, і зведала, што не толькі татары могуць разбураць дзяржавы».
У 1370 годзе Альгерд разам з князямі Смаленскім Святаславам і Кейстутам зноў пайшоў на Маскву. Восем дзён руйнаваў падмаскоўныя землі, але на гэты раз супраць ворагаў падрыхтаваліся. I Альгерд пачаў прасіць міру.
Запэўніваў, што не любіць крываліцця, жадае быць вечным другам Русі і ў залог шчырасці вызваўся аддаць дачку сваю Алену за князя Уладзіміра Андрэевіча. Вялікі князь Дзмітрый Іванавіч ахвотна заключыў з ім перамір’е да ліпеня месяца. Але не толькі страх авалодаў Альгердам. Рана наступіўшая зіма 1370 года не дала земляробам убраць ураджай хлеба. У снежні і студзені было надзіва цёпла. А ў пачатку лютага сяляне зжалі хлеб, што быў засыпаны снегам восенню. Адліга, дрэнныя дарогі, разлівы рэк прымушалі задумацца. Альгерд потым неаднойчы нападаў на Русь, жадаючы авалодаць ёю ўсёй і стаць яе валадаром. Вялікі князь Дзмітрый Іванавіч не пагаджаўся з такімі памкненнямі і сам неаднойчы ставіў Альгерда ў складанае становішча. Адна з такіх падзей, дзе, праўда, вялікі князь Маскоўскі пераацаніў свае сілы ў змаганні супраць Альгерда, апісана ў летапісах. Дзмітрый хацеў адняць у Літвы Віцебск, Кіеў і Полацк. Паслаў Альгерду крэмень, крэсіва, шаблю і загадаў аб'явіць, што рускія маюць намер у светлую нядзелю пахрыстосавацца з ім у сярэдзіне вялікага паста ў Вільні агнём і мячом. Альгерд неадкладна выступіў з войскам у сярэдзіне вялікага паста. Ён вёў разам з сабою паслоў Дзмітрыевых да Мажайска. Там адпусціў іх, даў запалены фіціль і сказаў: «Адвязіце гэта вашаму князю. Яму не трэба мяне шукаць у Вільні. Я буду ў Маскве з чырвоным яйкам раней, чым гэты фіціль згасне. Сапраўдны воін не любіць адкладваць: задумаў і зрабіў...»
Паслы паспяшылі пра ўсё паведаміць Дзмітрыю Іванавічу і
M.B, Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" знайшлі яго ў дзень Вялікадня. Ён ішоў да ранішняй малітвы, і сонца асвяціла на Паклоннай гары літоўскае войска. Здзіўлены князь запрасіў міру. Альгерд, безумоўна, згадзіўся, узяўшы з рускіх шмат срэбра. Ён увайшоў з літоўскімі баярамі ў Крэмль, ударыў кап'ём у сцяну на памяць Маскве і ўручыў чырвонае яйка Дзмітрыю
Ці не з гэтае пары склалася ў народзе прымаўка: «Не хвалнсь, ндучн на рать, как бы рать ту не прос...»
На жаль, прысаромлены князь і рускае воінства і ў далейшым неаднаразова траплялі ў складаныя сітуацыі, хоць прымаўка ў народзе прыжылася, папярэджвала.
Між тым становішча на рускай зямлі было складаным. Сквапныя да чужых зямель заваёўнікі, іншым разам, адной праваслаўнай веры, адной мовы, звычаяў, працягвалі варагаваць. чакаць паслаблення, каб наляцець, абрабаваць, узяць у палон.
Па-іншаму пайшлі справы ў Вялікім Княстве Літоўскім пасля смерці ў 1377 годзе Альгерда. Перад адыходам ён раздаў свае землі сынам: Ягайлу Вітебскае, Дзмітрыю Карыбуту Друцкае, Новагародскае і Лідскае, Полацкае княства дасталося князю Андрэю, старэйшаму сыну. Чамусьці па парадзе сваёй жонкі цвярской князёўны Юльяны Аляксандраўны Альгерд перадаў вялікакняжацкі пасад Ягайлу, у праваслаўі Якаву. Андрэй Полацкі палічыў сябе пакрыўджаным, не прызнаў правоў малодшага брата. He пагадзіўся з прызначэннем Ягайлы князь Трокскі, уплывовы дзядзька Кейстут, які атабарыўся ў Жамойціі, у Троках і імкнуўся навязаць таму свае погляды на лёс Жамойціі. Сварку вырапіыў выкарыстаць у сваіх мэтах вялікі князь Маскоўскі і пачаў рыхтавацца да пахода на Літву, як коратка і абагульняюча называлі ў той час Вялікае Княства Літоўскае.
Князь Полацкі Андрэй уцякае ў Пскоў. Тут яго ў 1342 годзе ўжо выбіралі сваім князем. Цяпер, у 1377 годзе, яго зноў
прымаюць і выбіраюць князем. Вялікі князь Маскоўскі Дзмітрый падтрымлівае ўцекача. У кааліцыю супраць Ягайлы ўступае князь Смаленскі, Лівонскі ордэн і Вялікі Ноўгарад. Вайна пагражае Літве.
Ягайла таксама рыхтуецца да паходу, падмаўляе выступіць супраць Кейстута, які імкнецца захапіць вялікакняжыцкі трон, валадароў Тэўтонскага ордэна і лівонцаў, абяцаючы ім не падтрымліваць яго памкненні. Кейстут даведаўся пра тайныя дамовы з тэўтонамі і лівонцамі. У 1381 годзе Кейстут апярэджвае развіццё падзей, пазбаўляе яго вялікакняжацкай улады, пакінуўшы яму ў насмешку Крэўскае ўладанне. Ягайла не змірыўся са сваім становішчам прывёў на Літву крыжакоў адваяваў вялікакняжацкі пасад, заняў Вільню.
У 1381 годзе Кейстут вырашыў апярэдзіць Ягайлу, пайшоў на Вільню, захапіў Ягайлу і загадаў адвезці таго ў Віцебск. Ягайла знешне праяўляў пакорлівасць, абяцаў не ўдзельнічаць у змовах. Сам жа, апынуўшыся праз нейкі час на волі, адразу ж звярнуўся да крыжакоў па дапамогу, абяцаючы аддзячыць, каля тыя дапамогуць вярнуцца яму да ўлады. Крыжакі абяцалі і сапраўды ўварваліся ў княства з вялікім войскам. Ягайла разам з імі неспадзявана абрынуўся на Кейстута, Але, як і кожны хцівы чалавек, ён не быў перакананы ў перамозе. Таму пайшоў на хітрасць: зноў пачаў клясціся ў вернасці, раскайваўся ў сваіх ганебных учынках і запрашаў дзядзьку з сынам Вітаўтам у госці ў свой абоз, каб выказаць асабіста імкненне да паразумення і міру.
Кейстут з сынам Вітаўтам і ў суправаджэнні старога слугі Рыгора Амуліча, не жадаючы вайны, прыехалі да Ягайлы. Але ледзь яны апынуліся ў лагеры Ягайлы, як былі схоплены. Іх прывезлі ў Крэва (цяпер вёска ў Ашмянскім раёне), кінулі ў скляпенні, дзе на ііяты дзень задушылі Кейстута разам з слугой Рыгорам Амулічам. Гэткі ж лёс чакаў і Вітаўта. Выратавала яго служанка ягонай жонкі Ганны Святаслаўны. Разам са служанкай
Аленай Ганна Святаславаўна дамаглася спаткання ў турме з
Вітаўтам. Алена аддала сваю вопратку Вітаўту, а сама пераапранулася ў ягоную. Вітаўт, пераапрануўшыся ў служанку, выйшаў са скляпення.
Вітаўт быў сынам Кейстута і вайдэлоткі Біруты, якая прысвяціла сябе служэнню язычніцкім багам у храме і дала запавет ніколі не выходзіць замуж. Але Кейстут, вяртаючыся дадому з далёкай Прусіі, убачыў вайдэлотку, закахаўся ў яе і прымусам узяў яе ў жонкі. Богі
не даравалі князю такога ўчынку, лёс яго быў незайздросны. На пяты дзень зняволення ў Крэўскім замку ён быў задушаны. Дзеці Кейстута і Бірутэ: сыны Таўцівіл і Жыгімонт, дочкі Дайнітэ і Рынгала жылі доўга і шчасліва, не пакідаючы сваёй маці, якая памерла ў 1416 годзе. Імя вайдэлоткі не згасла іскрынкай у гісторыі. У горадзе Паланга сучаснай Літвы Бірутэ ўсталяваны помнік.
Тры дні і тры ночы Алена рабіла ўсё, каб турэмшчыкі не западозрылі знікнення Вітаўта. Яна ляжала, захутаўшыся ў коўдру, даючы тым самым Вітаўту ўцячы, як мага далей.
Дзякуючы сваёй хіжасці, Ягайла ўмацаваў сваё вялікакняжацкае становішча, прыняў захады, каб замацавацца ў Полацку, дзе на пасадзе быў Андрэй Гарбаты, сын Кейстута. Ён паслаў туды свайго брата Скіргайлу, але палачане яго не прынялі, нібыта з-за ягонага язычніцтва. Яны аддалі пасад Андрэю Альгердавічу. Прычына адмовы Скіргайлу была ініпай.
Вялікае княства Маскоўскае адчула сваю сілу, супрацьстаяла тром буйным паходам у 1368, 1370 і 1372 гадах войск багатага і моцнага Цвярскога княства на чале з Міхаілам Аляксандравічам, якога падтрымліваў тады вялікі князь Дітоўскі Альгерд. Узросшая
моц Русі дазваляла ажыццявіць некалькі паходаў на ўсходнія тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, валадары якога захапілі старажытнарускія землі Валынь і Падляшша, Кіеўшчыну і Чарнігаўшчыну, Турава-Пінскае, Мінскае, Полацкае, Віцебскае княствы, па сутнасці сучасную тэрыторыю Беларусі і Украіны.
У 1380 годзе, дакладней 8 верасня, на Куліковым полі, каля ракі Няпрадвы, правым прытоку Дона, адбылася бітва, у якой сышліся войскі мангола-татарскай Залатой Арды і вялікага князя Маскоўскага Дзмітрыя. Паход арды быў помстай за паражэнне, якое нанёс князь Дзмітрый Іванавіч ардынцам у 1378 годзе на рацэ Вожа ў Разанскай зямлі. Перамога акрыліла рускіх, якія прагнулі вызвалення ад спрадвечна жорсткага ворага.
На гэты раз ардынскі хан Мамай прывёў войскі як не 40 ці нават 60 тысяч коннікаў. Каб скарыць рускіх, хан заручыўся падтрымкай вялікага князя Літоўскага Ягайлы. Пагроза была рэальнай, і князь Дзмітрый звярнуўся па дапамогу ў саюзныя княствы. Адразу ж адгукнуліся на просьбу белазерскія, мурамскія, ялецкія, тарускія, мяшчорскія, яраслаўскія, растоўскія, наўгародскія княжыя палкі і дружыны, усяго каля 70 тысяч таксама коннікаў. У сярэдзіне жніўня (15) 1380 года войскі сышліся каля г. Каломна. 26-27 жніўня Дзмітрый Іванавіч пераправіў войска праз раку Аку каля вусця ракі Дапасні і пайшоў да Дона. 4 верасня ва ўрочышчы Беразуй да галоўных рускіх сіл далучыліся войскі Андрэя Альгердавіча, князя Полацкага і дружына князя Дзмітрыя Альгердавіча, князя Трубчэўскага.
Рускія палкі занялі левы бераг ракі Вожы, ардынцы правы. Дзмітрый Іванавіч размясціў свае войскі на ўзвышшы. Па правым флангу войск князя сталі палкі Андрэя Альгердавіча. Дзмітрый Альгердавіч камандаваў «палком левай рукі», левым флангам войск вялікага князя Маскоўскага, агульная колькасць якога складала 150-170 тысяч коннікаў і пешых. Значная частка войска
была з «небывальцаў», нявопытных. Летапісы захавалі імёны некаторых з іх Юрка Сапожнік, Васкж Сухаборай, Сенька Быкаў, Грыдзя Хрулец. 7 верасня вечарам было вырашана наводзіць масты цераз Дон, а ноччу, 8 верасня, перапраўляцца. Каля паловы восьмага раніцы 8 верасня руская раць скончыла пераправу. Пазіцыя рускіх войск была выбрана ўдала: з тылу раць прыкрываў Дон, з правага флангу рака Няпрадва і яе прытокі, з левага рака Смолка. Па абодвум флангам войскі прыкрывалі таксама нізіны і лясы, інто ўскладняла дзеянні ардынскай конніцы. 3 усяго гэтага выцякала і небяспека для рускіх войск. Пры такой пазіцыі ім патрэбна была толькі перамога, рэльеф мясцовасці не пакідаў ім магчымасці для адступлення ці бегства. На крайнім участку левага фланга ў Зялёнай дуброве, густым лесе, што месціўся ля ракі Смолкі, Дзмітрый Іванавіч паставіў засадны полк пад кіраўніцтвам князёў Уладзіміра Андрэевіча і Дзмітрыя Міхайлавіча Баброка Валынца.
Дзмітрый Іванавіч звярнуўся да воінаў з такімі словамі: «Братья, лучше почетная смерть, чем постыдная жнзнь!
Лучше было не йдтм протнв этнх безбожннков, чем прнйтн м ннчего не сделать н вернуться обратно. Так перейдем же ныне Дон й сложнм там головы свон за святые церквн, за православную веру н за братьев наіпнх хрнстнан!»
Воіны надзелі даспехі, перайшлі Дон і разбурылі за сабой масты. Перад імі легла раўніна, якая сягала 8 кіламетраў шырынёй і 9 кіламетраў даўжынёй, а само поле бітвы між Смолкай і Ніжнім Дубікам, прытокам ракі Няпрадвы, было меншым 4-5 кіламетраў.
Раніца 8 верасня 1380 года, дзень нараджэння Багародзіцы, выдалася незвычайна туманнай. Да 10 гадзін, па іншых летапісах да трэцяй гадзіны дня, ён растаяў. Князь Дзмітрый загадаў палкам выступаць. Загучалі камандныя трубы, зурны, барабаны і бубны. Сцягі трапяталі на свежым ветры. Вялікі князь зняў свае даспехі і
ўсклаў іх на свайго бліжэйшага баярына Міхаіла Брэнку. Яму ж перадаў і сцяг галоўнакамандуючага вялікага палка. Сам уліўся ў перадавыя шэрагі, каб змагацца поплеч з імі, як простаму ваяру.
Саратнікі спрабавалі пераканаць яго: «Княже, не становнсь впередн бнться, но стань сзадн, нлн на крыле, нлн где-ннбудь в другом месте!» «Да как же, адказваў Дзмітрый Іванавіч, я скажу кому-ннбудь: «Братья, встанем крепко на врага!», а сам встану сзадн н лнцо свое сокрою? He могу я так делать, чтобы танться н скрывать себя, но хочу как словом, так н делом прежде всех начать н прежде всех голову положйть, чтобы нрочйе, вйдя мое
дерзновенйе, так же сотворнлн н многйм усердйем!»
3 Краснага ўзгорку пачалі спускацца ардынскія коннікі на чорных конях і ў цёмных даспехах з буйвалінай скуры, якія нагадвалі чорную хмару, што накрывала з поўдня Кулікова поле. Рускія воіны, наадварот, мелі светлыя, каляровыя даспехі і
адзенне.
Паданне данесла да нас, што бітва пачалася ііаядынкам ардынца Чалубея і рускага ваяра-манаха Перасвета. Разагнаўшы коней, яны ўдарылі адзін аднаго коп'ямі і «спадоша оба на землю мертвы, й ту конець прнаша оба».
Летапісы паведамляюць, што прыкладна ў палове адзінаццатай гадзіне Мамай выслаў уперад лучнікаў асыпаць рускіх градам стрэл, змардаваць, змяшаць іх рады. Аднак рускі старажавы полк адбіў атаку лучнікаў. У перадавых радах змагаўся разам з усімі воінамі князь Дзмітрый Іванавіч, які «прежде всех стал на бой й впередй с татарамй много бйлся». Акружаны з усіх бакоў ардынцамі, ён наносіў ворагам адчувальныя ўдары. Даставалася і яму. Яго білі «много по голове й по плечам, й по жнвоту... 6йлй й кололй, й секлн, но спасся он от смертй, только утомлен был от велйкой бйтвы почтй до смертй». Князь застаўся жывы, але быў цяжка паранены. Акружаны вернымі ваярамі,
адбіваючыся ад насядаўшых чужынцаў Дзмітрый Іванавіч прабіўся ў вялікі полк. Лучнікі Кас’янок і Вяршыла знялі з сядла знямелага ад ран князя і паклалі ў зацені дуба. Самі, ускочыўшы на коней, кінуліся ў сечу, бо ворагі насядалі з усіх бакоў. Першым быў пасечаны ардынцамі Кас'янок. Крыху больш пратрымаўся, хоць быў ужо неаднаразова паранены, Вяршыла. Ён імкнуўся адцягнуць ардынцаў ад месца, дзе ляжаў сцякаючы крывёю, знепрытомлены князь. Без дапамогі ляжаў князь, як просты воін, а ваяры, натхнёныя яго заклікам, змагаліся да апошняга. Ардынцы біліся рашуча, звар'яцела.
Мамай кінуў у бой цяжкую генуэзскую пяхоту. Яны ішлі шарэнгамі ў латах, паклаўшы коп'і на плечы тых, хто быў наперадзе. Яны павінны былі прарваць цэнтр рускай раці, а затым ударамі конніцы зправа завяршыць бой. На ўсякі выпадак Мамай таксама трымаў конны рэзерв. Некалькі разоў ім гэта ўдавалася. Ардынцы на нейкі момант прарубілі шэрагі рускіх на правым флангу, але ваяры Андрэя Альгердавіча выстаялі. Паспрабавалі моц левага фланга, дзе стаяў Дзмітрый Альгердавіч, але і там ардынцаў сустрэла няўдача. На пазіцыях вялікага палка было складана. Ворагі забілі Міхаіла Брэнка, многіх князёў і баяр, простых ваяроў. Мамаю здавалася, што перамога дасягнута, але рускія не здаваліся, не кінуліся наўцёкі. Ды і ўцякаць не было куды... I ў раіпучы момант з Зялёнай Дубровы ўдарыў засадны полк пад кіраўніцтвам князёў Уладзіміра Андрэевіча і Дзмітрыя Міхайлавіча Баброка Валынца.
Полк ударыў у тыл і ў фланг ардынцам. Яны не вытрымалі і пабеглі.
Князя Дзмітрыя Іванавіча адшукалі два ваяра з Кастрамской зямлі пасечаным і ў непрытомнасці.
Руская раць перамагла, але перамога была цяжкой. У бітве загінула 12 белазерскіх князёў, Міхаіл Андрэевіч Брэнок. Да дзвюх
трэці ваявод, баяр леглі на полі за радзіму, да паловы ўсіх воінаў не вярнуліся дадому. 1 кастрычніка 1380 года князь Дзмітрый уступіў у Маскву. На ўсім шляху рускае воінства сустракалі з вялікай пашанай. Радасна стрэла яго вялікая княгіня Еўдакія з дзецьмі. Кулікоўская бітва з'явілася паваротнай падзеяй у гісторыі станаўлення рускай дзяржавы. Яе ўзрастаючую магутнасць адчулі не толькі прыгнятальнікі Залатой Арды, але і іншыя ваяўнічыя суседзі. Мабыць, невыпадкова Ягайла не ўдзельнічаў у бітве, спазніўся на дзень ці нават менш. Але свой здрадніцкі, хцівы нораў праявіў напаў на знясіленых наўгародскіх ваяроў, што вярталіся з бітвы дадому, і паводле хронік Дзетмара Любекскага і Ёгана Позільге, абрабаваў іх.
Вялікая перамога над Мамаем высока апета ў шэрагу паэтычных твораў, пазначана ў летапісах. У 1386 годзе ў Полацку была складзена гістарычная аповесць пра ўдзел у Кулікоўскай бітве князёў Вялікага Княства Літоўскага Андрэя і Дзмітрыя Альгердавічаў. Паказальна, як склаліся лёсы братоў далей. Андрэй Альгердавіч у 1386 годзе выступіў, змагаючыся за вялікакняжацкі пасад, супраць Ягайлы, але беспаспяхова: быў разбіты, трапіў у палон і тры гады пакутаваў у польскай цытадэлі. У 1390 годзе падтрымаў Вітаўта ў барацьбе супраць Скіргайлы. У 1399 годзе лёс звёў яго зноў з Залатой Ардой. У бітве на рацэ Ворскле Андрэй Альгердавіч загінуў.
Дзмітрый Альгердавіч пасля Кулікоўскай бітвы даў прысягу вернасці Ягайлу (16 снежня 1389 г.), удзельнічаў у бітве на рацэ Ворскле, дзе ў 1399 годзе таксама загінуў.
Перамога ў Кулікоўскай бітве аказала значны ўплыў на кіруючыя палітычныя і дзяржаўныя сімпатыі магнатаў заходнерускіх зямель. Патрабаванне збліжэння з Масквой становіцца адным з актуальнейшых у Вялікім Княстве Літоўскім. Абмеркаванне праблемы падказала і яе вырашэнне шлюб
вялікага князя Ягайлы з дачкой князя Дзмітрыя Іванавіча, названага за перамогу над Мамаем Данскім. Адно з патрабаванняў прадугледжвала прыняцце Літвой праваслаўя, а таксама падуладнасць вялікіх князёў Літоўскіх вялікім князям Маскоўскім («а вялікаму князю Ягайлу быці ў іх волі»), Ягайлу такое «яднанне» не спадабалася і праект быў адхілены. Міжтым пагроза ўмацавання ўплыву баярства заходнерускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага і іх цягі да Масквы падштурхоўвалі Ягайлу і ягоных паплечнікаў да пошуку выйсця са складанага становішча, бо Тэўтонскі ордэн і Маскоўская дзяржава не адмовіліся ад сваіх планаў.
У такіх абставінах Ягайла ў канцы XIV стагоддзя ўзяў курс на саюз з Полыпчай, каб агульнымі намаганнямі засцерагчыся ад пастаяннай пагрозы з боку Тэўтонскага ордэна, распаўсюдзіць свой уплыў на Масковію, прыструніць унутраную апазіцыю заходнерускіх гаспадароў княства.
Польшча таксама шукала саюза з вялікай і магутнай дзяржавай, спадзеючыся далучыць да сябе землі Валыні, Падоліі і Галіцкай Русі, якія на працягу шэрагу гадоў беспаспяхова імкнулася заваяваць. Адным словам, у 1382 годзе склаліся надзвычай зручныя абставіны, каб рэалізаваць намечаны саюз. Якраз у гэты год памёр, не пакінуўшы нашчадка па мужчынскай лініі, кароль Венгрыі і Польшчы Людвік I.
У 1378 годзе ягоная малодшая дачка Ядзвіга была заручана з сынам аўстрыйскага князя Леапольдам ІП. Закаханыя выехалі ў Вену.
У 1379 годзе нечакана памерла старэйпіая сястра Ядзвігі Кацярына. Родзічы адклікалі Ядзвігу, каб узвесці яе на венгерскі прастол.
Польскія ж паны, кіруючыся сваімі інтарэсамі, жадалі, каб Людвік 1 завяшчаў трон дачцэ Ганне. Дынастычныя спрэчкі
зацягнуліся аж на два гады. Польскі бок дамагаўся, каб польскай каралевай стала Ядзвіга. У гэтым выпадку вялікі князь Літвы ўзяў бы з ёю шлюб, стаўшы адначасова і каралём полыжім. У 1385 годзе, спярша ў Крэве, а затым у Ваўкавыску, былі выпрацаваны ўмовы з’яднання дзяржаў. 14 жніўня гэтага ж года была падпісана Крэўская ўнія. Пад ёй паставілі свае подпісы Ягайла і ягоныя браты Вітаўт, Карыбут, Лінгвен і Скіргайла. Усе разам яны абавязаліся з’яднацца ўсімі сваімі літоўскімі, рускімі землямі з каронай Польскай. Яшчэ Ягайла заключыў дагавор аб прыняцці ім і ўсімі ягонымі падданымі каталіцкай веры. Сам ён атрымаў у сувязі з гэтым імя Уладзіслаў.
У 1386 годзе, у Любліне адбыўся сейм, на якім Ягайла быў абраны каралём Польшчы, у Кракаве павенчаны з Ядвігай і пацвердзіў у каталіцтве свае новае імя Уладзіслаў. Усе князі і двор прынеслі прысягу на вернасць уладару новай дзяржавы Уладзіславу II.
У шэрагу першых крокаў Ягайлы да ўмацавання ўлады з'яўляўся зварот у 1383-1384 гг. да маскоўскага князя Дзімітрыя Іванавіча Данскога аб саюзе супраць крыжацкай навалы. Меркавалася, каб саюз быў трывалым, трэба замацаваць яго шлюбам з дачкой маскоўскага ўладара. Аднак развіццё палітычных падзей пачало развівацца па іншых накірунках і жаданае не здзейснілася. Ягайла неяк здолеў знайсці паразуменне з Вітаўтам, той вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае, атрымаўшы Гародню і Падляшша.
Пагроза з боку крыжакоў была рэальная і, паколькі Ягайла не знайшоў паразумення з вялікім князем Маскоўскім, ён пайшоў на саюз з Вялікім Княствам Літоўскім, заключыўшы ў 1385 годзе Крэўскую (у Крэве, сёння вёска Смаргонскага раёна) унію. За карону Ягайла згадзіўся далучыць Вялікае Княства Літоўскае да Польшчы, язычнікаў загнаць у каталіцтва. Унію назвалі асабістай.
У 1387 годзе, знаходзячыся ў Лідзе, Ягайла выдаў дэкрэт аб скасаванні язычніцтва ў Літве. Жыхары з недаверам ставіліся да новай веры. У гэтым жа годзе, у Вільні, кароль прыняў новы дэкрэт, у якім паставіў пытанне больш жорстка. Па сутнасці, гэта быў прымус, якім Ягайла выконваў свае абавязкі перад Польшчай. У Віцебску, Полацку і іншых гарадах, якія ён наведваў, кароль прасіў, угаворваў, пагражаў расправай над тымі, хто не жадаў адмовіцца ад язычніцтва. У шэрагу гарадоў Ягайла сутыкнуўся з упартым процістаяннем, піто прымупіала яго ўздзейнічаць на непакораў.
Адбылося тое, чаго Ягайла і баярства адцураліся пры перамовах з Масквой, калі не захацелі быць у саюзе з яе князямі, «у іх волі». Вялікае Княства Літоўскае губляла сваю самастойнасць і ўваходзіла на «ўсе часы» ў Карону Польскую. Прысягі не прынялі толькі Полацкі князь Андрэй Альгердавіч і князь Смаленскі Святаслаў Іванавіч.
Неадназначна сустрэлі ўнію беларускія, заходнерускія і літоўскія феадалы. Супраць Ягайлы ўтварылася апазіцыя. Асаблівую незадаволенасць праваслаўнага насельніцтва беларускіх, рускіх і ўкраінскіх земляў выклікала грамата Ягайлы ад 20 лютага 1387 года, паводле якой літоўскія гаспадары, прыняўіпыя каталіцкую веру, атрымлівалі маёмасныя і іншыя прывілеі і правы. Праваслаўныя іх не мелі. Значныя абмежаванні распаўсюджваліся пры заключэнні пілюбаў Грамата караля ад 22 лютага 1387 года давала магчымасць заключаць шлюбы толькі пры ўмове перахода праваслаўных вернікаўу каталіцтва.
Каталіцкая царква вызвалялася ад усіх падаткаў, што ставіла яе ў параўнанні з праваслаўнай у больш правілеяванае становішча.
Палітыка каталіцкай экспансіі, ператварэнне касцёлаў і каталіцкіх ордэнаў у апірышча прапольскай каралеўскай улады
сфарміравала апазіцыю супраць Ягайлы.
У лютым 1386 года князь Андрэй Альгердавіч пры падтрымцы Лівонскага ордэна заняў Дрысу, Друю, Лукомль. Князь Святаслаў Смаленскі асадзіў гарады і замкі Мсціслава, Віцебска і Оршы. Крыжакі аблажылі Вільню і Ашмяны. Ягайла паслаў князя Скіргайлу ў дапамогу Мсціславу. 26 красавіка 1386 года войскі сышліся з ваярамі Смаленскага князя Святаслава Іванавіча. Адбылася жорсткая сутычка. Смаляне былі разбіты. Князь Святаслаў разам з братам Іванам загінулі. Смаленск быў захоплены. Сына Святаслава Юрыя змусілі прынесці Ягайлу і яго брату Скіргайлу прысягу на вернасць.
Пасля гэтага надыйшла чарга няскоранага Полацка. Князь Андрэй пацярпеў са сваім войскам паражэнне і, як гаварылася раней, трапіў у палон і да 1394 года знаходзіўся ў зняволенні ў Польшчы. He пашкадаваў Ягайла і паплечнікаў полацкага князя. Частка з іх была пакарана смерцю, іншыя пазбаўлены маёмасці і сваіх пасадаў. 28 красавіка 1387 года сваёй граматай перадаў землі Полаччыны і некаторых іншых беларускіх зямельСкіргайлу. Апазіцыя пацярпела паражэнне, але на новым этапе развіцця падзей яе справу прадоўжыў князь Вітаўт, шчасліва выратаваны з Крэўскіх скляпенняў. Асяроддзе Вітаўта чакала, што Ягайла перадасць вялікакняжацкі пасад іх паплечніку, Вітаўт нават прыняў каталіцтва, але жаданага не здарылася. Як бачым, ён прыняў усе захады, каб умацаваць і пашырыць сваю ўладу.
Бачачы гэта, Вітаўт узяў кірунак на ўмацаванне адносін з Маскоўскім вялікім князем Васілём I Дзмітрыевічам і крыжакамі. Ён выдаў сваю дачку Сафію замуж за маскоўскага ўладара, у 1389 годзе аддаў крыжакам Жамойцію.
М. М. Карамзін апавядае пра лёс маладых, у прыватнасці, пра Васіля і Вітаўта. Вітаўт, выратаваны ахвярай цудоўнай служанкі сваёй жонкі Ганны Алены з крэўскіх скляпенняў пра якое мы ўжо
згадвалі, вымушаны быў збегчы ў Прусію, да немцаў. Бацька ягоны Кейстут загінуў жорсткасцю крывавага Ягайлы ў тым жа Крэве. I так сталася, што ў 1386 годзе Васіль бег з Арды ў Малдавію і на шляху ў Масковію быў затрыманы Вітаўтам ў нейкім з нямецкіх гарадоў. Жартам ці сапраўды, летапісы маўчаць, Вітаўт адпусціў яго з умовай, што той жэніцца на яго дачцэ. Васіль праз пяць гадоў, на сямнаццатым годзе свайго жыцця вырашыў выканаць дадзенае абяцанне. Тут супадалі мужчынскае сумленне і дзяржаўныя інтарэсы яго, на той час як вялікага князя Маскоўскага. Баяры маскоўскія Аляксандр Поле, Белявут, Селіван ездзілі за нявестаю ў Прусію, вярнуліся праз Ноўгарад. Князь Літоўскі Іван Альгердавіч ад імя Вітаўта праводзіў прыгажуню Сафію да Масквы, дзе маладыя аб’ядналіся на радасць бацькоў і народаў дзвюх краін. Шчаслівы іплюб быўда месца ўладарам.
Дапамога зяця Васіля I была чыста дыпламатычнай, але ўплывовай. Пагроза Тэўтонскага ордэна з'яўлялася рэальнай, што абумовіла дасягненне некалькіх сур’ёзных перамог над Ягайлам, пасля чаго той пайпюў на перамовы. 5 жніўня 1392 года бакі сустрэліся ў маёнтку Вострава непадалёку ад горада Ліды. Вітаўт адмовіўся ад саюза з ардынцамі, заключыў Востраўскае пагадненне. Ён прысягнуў каралю Ягайлу і каралеве Ядзвігі, якія прыехалі ў Ліду і цёпла віталі Вітаўта. Такая пераарыентацыя нядаўняга Крэўскага вязня і ягонага акружэння на Полыпчу ўмацоўвала ўладу караля, змяняла дзяржаўны статус самога Вітаўта. Ён станавіўся менш залежны ад удзельных князёў, іх бясконцых дамовых змоў і дэстабілізуючых памкненняў.
Нарэшце Вітаўта прызналі старэйшым сярод шматлікіх родных і стрыечных братоў Ягайлы, што ўладарылі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне (1392 г.) давала Вітаўту рэальную ўладу. Ён станавіўся, як адзначае А. П. Грыцкевіч, пажыццёвым намеснікам караля і фактычным
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны” кіраўніком дзяржавы, праўда, на той час без тытула «вялікі князь», а толькі з тытулам князя Літвы, што ўжо само па сабе было нямала, таму Вітаўт дзейнічаў рашуча нават у адносінах да сваякоў, караля, што расселіся па розных ўдзелах і самі былі не супраць паспытаць каралеўскай улады. Таму ён у некаторых з іх, у прыватнасці, Скіргайлы, адабраў Полацк, у Свідрыгайлы (брата караля) Віцебск,у Дзмітрыя Карыбута Ноўгарад-Северскі, у Фёдара Любартавіча Валынь, у Фёдара Карыятавіча Падолію, у Уладзіміра Альгердавіча Кіеўскую зямлю.
Князь Дзмітрый Северскі, Фёдар Падольскі, Свідрыгайла Віцебскі ўздымаюць паўстанне. Чарговым крокам Вітаўта па ўмацаванню ўлады з’явілася замена спадчыннага княжання ў заходнерускіх землях намесніцтвам і ягоных прадстаўнікоў. Удзельныя князі здаліся не адразу. Асаблівую непакорлівасць дэманстравалі князі Смаленскія. Старшага з іх, Юрыя Святаслававіча, , падтрымліваў князь Разанскі Алег. Вітаўт паехаў у 1395 годзе ў Смаленск. Як адзначаецца ў «Жнвоішсной Росснн», князі выйшлі да яго з паклонам і запрасілі да сябе. Вітаўт пайшоў і спыніў свары, аб’явіўшы сябе Смаленскім князем. Жадаючы спыніць даўнія спрэчкі, Вітаўт у 1396 годзе зноў прыехаў у Смаленск, дзе разам са сваім зяцем вялікім князем Маскоўскім Васілём I разгранічылі тэрыторыі Літоўска-Рускага і Маскоўскага княстваў. Як піша В. Ю. Ластоўскі, «Віленская, Ковенская, Гродзенская, Сувалкаўская, Падольская, Валынская, Смаленская, Мінская, Магілёўская, Віцебская, Кіеўская, Чарнігаўская, Кацярынаслаўская, Херсонская, Арлоўская, частка Калужскай, Тульскай зямель належылі Вітаўту. Дзяржава яго цягнулася ад межаў Пскоўскіх і вёскі Мажайска (107 вёрстаў ад Масквы] да Галіччыны і Малдавіі з аднаго боку, а з другога да берагоў рэк Акі, Сулы і Дняпра. У 1398 годзе Вітаўт падпарадкаваў сабе і Ноўгарад.
Ягайла, бачачы такія перамены ў Вялікім Княстве Літоўскім, непакоіўся, пачаў шукаць магчымасці ўздзеяння на княства ,каб ўтаймаваць вялікакняжацкі сверб свайго стрыечнага брата. У адказ Вітаўт у 1398 годзе зноў заключае саюз з Тэўтонскім ордэнам.
Трэба адзначыць, што ў сваіх абарончых і заваёўніцкіх планах апірышча шукаў не толькі Вітаўт, але, як вядома, і іншыя краіны. Напрыканцы XIII стагоддзя да Вялікага Княства Літоўскага звярнуўся па дапамогу татарскі хан Тахтамыш, які разбіў пасля Кулікоўскай бітвы новыя орды Мамая і заняў прастол у Залатой Ардзе. У 1382 годзе ён захапіў і спаліў абяссіленую Маскву, аднавіўшы ўладу ханаў Сарая, але неўзабаве быў звергнуты ЦімурКутлукам і прыбег у Літву. Вітаўт адвёў яму пад жыллё Лідскі замак, аказваў яму знешнія знакі павагі, раздумваючы, якую б выгаду атрымаць ад свайго нечаканага паланяніка і госця. У галаве круцілася даўняя думка Усходняя Русь з яе багаццямі і неабсяжнымі прасторамі. Неяк у гутарцы з Тахтамышам мара сама выпырхнула з вуснаў: «Пасаджу цябе ў ардзе, а ты мяне пасадзіш на Маскве вялікім князем...»
У 1397 годзе разам з Тахтамышам пайшоў да Азова, разбіў там татарскія войскі, прагнаў іх за Волгу і, узяўшы незлічоныя багацці, са шматлікімі палоннымі вярнуўся ў Літву. Тахтамыша ён не пасадзіў на ханскі прастол. Той заперся ў Лідскім замку.
У 1399 годзе пыхлівы, упэўнены ў станоўчых выніках паходу, Вітаўт зноў пайшоў на арду, непадалёку ад ракі Ворсклы, левым прытоку Дняпра, яго сустрэлі паслы хана Цімур-Кутлука і сказалі ад імя свайго гаспадара: «За што ідзеш на мяне? Я не ступаў ніколі на тваю зямлю са зброяй!» На што Вітаўт адказаў: «Бог даў мне ўладарнасць над усімі землямі, будзь маім сынам і даннікам, ці будзеш рабом».
Далей A. К. Кіркор піша ў «Жмвопнсной Росснн»: «Цімур згаджаўся плаціць Вітаўту даніну і прызнаваць яго бацькам, але не
жадаў чаканіць на сваіх грошах выяву Вітаўта і герб літоўскі». Вітаўт лёгкадумна разважаў, гледзячы як коннікі Едыгея карцінна' скачуць па беразе Ворсклы. Вітаўт і Тахтамыш са сваімі некалькімі тысячамі ваяроў былі ўпэўнены ў зыходзе бітвы. Вітаўт ужо ўяўляў як Тахтамыш сядзе ў Залатой Ардзе ханам, а яму выдасць ярлык на Маскоўскае княства, валоданне Ноўгарадам, Псковам. У раці князя было ад 15 да 20 тысяч ваяроў на чале з 50 князямі Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходнерускіх (беларускіх) зямель, якія колькасна пераважалі ў дзяржаве. Палітычную і дыпламатычную падтрымку паходу блаславіў папа рымскі, які абвясціў яго крыжовым.
Войскі сышліся на пераправе праз раку Ворсклу. Пачынаць бітву татары не спяшаліся, чакаючы падыходу конніцы вучня Тамерлана Едыгея. Вітаўта гэта не насцярожыла. А калі зразумеў у чым прычына прамаруджвання, было ўжо позна. Арда пайшла сцяной. Едыгей прывёў 260-тысячнае войска. Вітаўт быў акружаны і разбіты.
В. Л. Насевіч піша, што з абодвух бакоў загінула да ста тысяч чалавек, не менш за 16 літоўска-беларускіх князёў, шэраг польскіх паноў у тым ліку кракаўскі кашталян Снытка. Вітаўт і Тахтамыш з рэшткаю войск выратаваліся. Планам іх, пра якія яны так захоплена разважалі, не суджана было здзейсніцца. Цімур-Кутлуку пашанцавала. Узяўшы вялікі палон і абоз Вітаўта, ён неўзабаве спустошыў землі Кіеўшчыны і Валыні.
Карыстаючыся цяжкасцямі, якія напаткалі Вялікае Княства Літоўскае, Польшча навязала ёй дзяржаўны і палітычны саюз для процівадзеяння абедзьвух краін знешнім пагрозам, у прыватнасці, з боку нямецкай агрэсіі.
Каб залагодзіць літоўска-беларускі бок, польскія феадалы абавязваліся, што ў далейшым, у выпадку смерці Ягайлы, не выбіраць караля без згоды Вялікага Княства Літоўскага. Дагавор,
падпісаны 18 студзеня 1401 года ў Вільні Вялікім Княствам Літоўскім і 11 сакавіка гэтага ж года у Радаме (Польшча), пацвярджаў уладныя правы Вітаўта, названага найвышэйшым князем Літоўскім, а таксама на самастойнае, незалежнае кіраванне. Новую ўнію пацвердзілі 40 феадалаў Літвы, прыклаўшы свае пячаткі.
У 1404 годзе Вітаўт, як бы выпрабоўваючы гэтыя пагадненні, пры дапамозе палякаў сцішыў незадавальненне нядаўна прыдбанага Смаленска. Аднак Ноўгарад утрымаць не ўдалося, хоць далучалі яго не аднойчы. Вольналюбівыя наўгародцы болып кіраваліся да Масквы. Вітаўт не змірыўся з гэтым. Ён тры разы, апошні раз у 1408 годзе, спрабаваў пахіснуць і Маскву, якая таксама прэтэндавала на Ноўгарад. Так, у 1428 годзе Вітаўт зноў прыйшоў пад Ноўгарадскія муры. За наўгародцаў уступілася Масква. Раць Вітаўта і Васіля I сышліся на рацэ Угра. Бойкі аднак не адбылося, абышлося без крывапраліцця. Бакі, не пачынаючы бітвы, дамовіліся ўстанавіць мяжу паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім. Такая мяжа якраз пралягала на рацэ Угра.
Так, Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў складаным становішчы. Але знясіленая цяжкімі стратамі, яна павіна была знайсці ў сабе сілы, каб даць адпор даўняй навале агрэсіўнай палітыцы Тэўтонскага ордэна супраць Польшчы і Літвы. Пад 14081409 гады тэўтонцы захапілі тэрыторыю паміж вусцямі рэк Вісла і Нёман, Усходняе Памор’е, Жамойцію, Эстляндыю і іншыя землі. Уварванні, набегі крыжакі здзяйснялі па некалькі разоў на год, разбураючы, спальваючы гарады і вёскі, беручы ў палон людзей.
Канцэпцыя «Дранг нах Остэн» («Націск (Паход) на Усход») мела сваёй мэтай утварэнне Вялікай Тэўтоніі, якая б уключала востраў Руген у Балтыйскім моры да Фінскага заліва, Полыпчу, Вялікае Княства Літоўскае, Пскоўскую зямлю і ўладанні Вялікага
Ноўгарада. Ордэн паступова ажыццяўляў намечаны план. Была захоплена Добжынская зямля і горад Быдгашч (Польшча). Чэшскі кароль Вацлаў Люксембургскі прыклаў немалыя пасрэдніцкія намаганні, каб заключыць перамір'е, але дасягнутыя ўмовы не вырашалі праблемы. Польшча і Вялікае Княства Літоўскае разумелі, што адкладваць пытанне далей ужо нельга, патрабуюцца рашучыя дзеянні. У сувязі з гэтым Ягайла і Вітаўт сабраліся ў снежні 1408 года на тайную нараду ў Новагародку, дзе абмеркавалі пытанні вайны супраць Тэўтонскага ордэна. Праз год, у снежні 1409 года, на сустрэчы ў Берасці (Брэсце) былі прыняты рашэнні пра пачатак кампаніі.
На працягу дзевяці дзён абмяркоўваліся пытанні збору аб'яднаных рацей, пытанні ўзбраення, будаўніцтва маста праз Віслу. Выступленне прымеркавалі на 1410 год. Аб’яднаныя сілы складаліся з 91 харугвы (палка), з іх 51 (па іншых звестках 60) польскіх, 40 літоўскіх. У складзе войск Вялікага Княства Літоўскага ўваходзілі Аршанская, Берасцейская, Ваўкавыская, Віцебская, Драгічынская, Лідская, Ноўгародская, Пінская, Полацкая, Мсціслаўская, Смаленская харугвы, а таксама валашскія, чэшска-мараўскія і венгерскія атрады. У сустрэчы ўдзельнічаў хан Джэлаладдзін, сын Тахтамыша. Ён абяцаў прывесці на поле бітвы залатаардынскую конніцу.
Згадваемая ў беларускіх летапісах Дубровенская, у нямецкай гістарычнай літаратуры Таненбергская бітва паміж аб'яднанымі арміямі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, з аднаго боку, і войскам Тэўтонскага ордэна з другога, адбылася 15 ліненя 1410 года каля вёсак Грунвальд Таненберг Людвігсдорф на гарыстай мясцовасці плошчай каля 4 кіламетраў, акаймаванай лесам і хмызняком балоцістай поймы ракі Марша. Цяпер гэта Ольштынскае ваяводства Польшчы. Войска Вялікага Княства Літоўскага сабралася каля вытоку ракі Нарва і маршам
накіравалася ўздоўж Заходняга Буга да горада Чэрвінска. 30 чэрвеня 1410 года войска злілося з польскімі ваярамі, як гэта прадугледжвалася намечаным планам. Магутным патокам аб’яднаная армія рушыла ў напрамку Марыенбурга (сёння горад Алуксне ў Латвіі), сталіцу ордэна. Па наведзенаму пантоннаму мосце раць пераправілася на правы бераг Віслы, чым увяла крыжакоў у задуманы зман. Тэўтонцы чакалі іх на левым беразе, дзе і сканцэнтравалі свае галоўныя сілы. Як апісвае Станіслаў Цярохін, крыжакам не ўдалося навязаць бой у раёне брода каля Курэнтніка на рацэ Дрвенцы, дзе вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген загадаў зрабіць умацаваныя востраколам лоўчыя ямы і засекі. Тут жа была замаскіравана артылерыя.
Але аб’яднаныя сілы славян дзейнічалі па сваіх планах.
10 ліпеня саюзныя войскі адышлі назад і, апісаўшы значную дугу, скіраваліся на Марыенбург у абыход вытокаў ракі Дрвенцы паміж Аструдцкімі азёрамі і Пінскай пушчай. Выгадную, аднак, пазіцыю ўжо занялі тэўтонцы.
14 ліпеня яны перакрылі саюзным сілам дарогу і распачалі бітву ў чыстым полі. Менавіта на гэта разлічвалі Ягайла і Вітаўт.
15 ліпеня войска Вялікага Княства Літоўскага падышло да возера Лубень і павярнула ўправа, уздоўж парослай лесам балоцістай поймы ракі Марша. Польскае войска павярнула ўлева і заняло аналагічную пазіцыю. Такім чынам утварылася правае і левае крыло аб’яднаных сіл.
Крыжакі размясцілі свае сілы ў дзве лініі на фронце 2,5 кіламетраў на ўзвышшы, каб прымусіць войска праціўніка атакаваць уверх па схілах пагоркаў. Правым крылом [20 харугваў) камандаваў вялікі комтур Куно фон Діхтэнштэйн, левым крылом (15 харугваў) вялікі маршал Фрыдрых фон Валенрод.
На чале ініпаземных рыцараў з Германіі, Англіі, Францыі,
Швейцарыі і іншых краін стаялі Крыштоф фон Герсдорф, Фрыдрых фон Бланкенштэйн, Ганс фон Вальдоў, Ота фон Носціц. 16 харугваў Ульрых фон Юнгінген пакінуў у рэзерве. У авангардзе войска тэўтонцаў знаходзіліся арбалетчыкі, бамбардзіры, а нерад імі былі выкапаны і замаскіраваны воўчыя ямы. Па недакладных звестках колькасць крыжакоў складала звыш 30 тысяч чалавек, не лічачы абознай і іншай абслугі. Дічыцца, што ордэн прывёў на поле бою 51 харугву, у тым ліку 21 тысячу коннікаў, 6 тысяч пяхоты і 5 тысяч чэлядзі. Аднак даследчыкі сцвярджаюць, што з абодвух бакоў войск было больш, бо ёсць падлікі іншыя у ходзе бою тэўтонцы страцілі забітымі 40 тысяч і 15 тысяч палонена. Пэўная колькасць здолела ўцячы. Дадзеных пра страты польскіх войск не захавалася, у войску Вялікага Княства Літоўскага загінула 20 тысяч чалавек. Агульныя страты саюзнікаў дасягалі 60 тысяч чалавек.
Камандаванне агульнымі войскамі было ўскладзена на Ягайлу. Фактычна войскі ўзначальваў і кіраваў боем Вітаўт. Вялікі князь Маскоўскі Васіль I (1371-1425), сын Дзмітрыя Данскога, у паходзе не ўдзельнічаў.
Нягледзячы на шлюб з Соф’яй, любімай дачкой Вітаўта, ён меў свае палітычныя памкненні, пра якія тут гаварыць не будзем, бо дакладных матэрыялаў пра іх памкненні мы не маем, a дадумваць гістарызм і навуковая годнасць не дазваляюць.
Тры гадзіны войскі абодвух бакоў не пачыналі бітвы: крыжакі не хацелі губляць сваёй выгаднай пазіцыі на мясцовасці, карцела заманіць конніцу Вітаўта на прыхаваныя яміны. Яны быццам бы нават баючыся, крыху адсунуліся ад краю абароны ў бок тылу, але Вітаўт не паддаўся на правакацыйныя манеўры. Галоўнакамандуючым быў Ягайла, ад яго павінна была паступіць каманда. А той марудзіў, як піша ў «Жнвопнсной Росснн» A. К. Кіркор, «маліўся на ўзвышэнні, акружаны стражай і плакаў».
Між тым тэўтонцы пусцілі ў ход артылерыю. Чакаць далей было нельга і Вітаўт рупіыў войскі ў бой. Неразведаныя схованкі крыжакоў іх страшныя прыхаваныя воўчыя яміны проста праглынулі першыя рады воінаў якіх кінуў у бой Вітаўт. Як піша літапісец, «многім людзям ад тых ям шкода вялікая сталася».
Але пераважная частка войск усё ж абмінула пасткі, змяла ахоўныя заслоны варожай артылерыі і дашчэнту высекла абслугу, кананіраў, лучнікаў і пяхоту. Летапісец адзначае, што «з-за неймавернай колькасці войск на адносна невялікім полі бою было так цесна, што коні аціраліся бакамі». Уклініцца ў баявыя парадкі закаваных у міланскую браню крыжакоў можна было толькі «скінуўшы з каня ці забіўшы праціўніка». Каб пазбегнуць празмерных страт, татары ўжылі выпрабаваны манеўр уяўных панічных уцёкаў. Яны адначасова адарваліся ад праціўніка і накіраваліся на паўднёвы ўсход ад Таненберга. Пасля адыходу татар крыжакі ўдарылі ў правы фланг беларуска-літоўскага войска, склалася крытычнае становішча, але Вітаўт своечасова накіраваў з рэзерву чатыры харугвы і становішча часова ўраўнаважылася. Узмацнілі націск і крыжакі. Вялікі магістр разлічваў змяць правае крыло праціўніка і ўсімі сіламі наваліцца на польскае войска. Быў момант, гэтая задума была блізкая да ажыццяўлення: высечаныя больш чым напалову харугвы Вялікага Княства Літоўскага пахіснуліся і пачалі адступаць. Ад немінучага іх разгрому выратаваў бліскуча выкананы падманны манеўр ўяўнага панічнага адступлення: частка харугваў правага фланга россыпам памчалася да лесу і, падзяліўпіыся на дзве часткі, адкрыла праход да ваеннага лагера Вялікага Княства Літоўскага, ператворанага ў непрыступнае ўмацаванне. У час адступлення некалькі тэўтонскіх харугваў памкнуліся ў пагоню, што парушыла баявыя парадкі непрыяцеля і палепшыла становііпча левага фланга правага крыла саюзных войск.
У балоцістым лесе непаваротлівыя, закаваныя ў латы крыжакі сталі лёгкай здабычай абознай чэлядзі. Войска Вялікага Княства Літоўскага змагалася з выключнай мужнасцю, асабліва вызначыліся аршанская, смаленская і мсціслаўская харугвы пад камандаваннем князя Сямёна (Лунгвена) Альгердавіча, роднага брата Ягайлы, стрыечнага брата Вітаўта. Яны не пахіснуліся нават тады, калі польскія войскі апынуліся на мяжы разгрому. Першымі адышлі ў тыл чэшска-мараўскія воіны на чале з Я. Сарноўскім, потым пад шалёным націскам крыжакоў пачалі адступаць польскія рыцары. Крыжакі прарваліся да сцяганосца і падрубілі вялікі каралеўскі сцяг. Своечасова ўведзеныя Вітаўтам з рэзерву тры харугвы ўраўнаважылі сілы праціўнікаў, а калі палякі, паводле польскага гісторыка Длугаша, «адкінуўшы апанаваўшыя іх сумненні», вярнуліся на поле бітвы, настаў пералом на карысць саюзнікаў. Крыжакам не дапамаглі і 16 харугваў, уведзеных з рэзерву ў крытычны момант бітвы, саюзнікі раз’ядналі ворагаў на невялікія групы, заціскалі ў шчыльныя колцы і знішчалі.
Вечарам 15 ліпеня 1410 года бітва завяршылася поўным разгромам крыжакоў. Загінула ўсё кіраўніцтва ордэна вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген, вялікі комтур, вялікі маршал, большасць войтаў і фогтаў. Пераможцы захапілі тысячу вазоў са скарбамі, кроў залівала ўсю мясцовасць.
Пераможцы і нават нядаўнія ворагі віншавалі Вітаўта, адзначаючы, што пашана перамогі належыць яму.
У процілегласць яму Ягайла, не маючы здольнасці ні палкаводца, ні палітыка, абмежаваўся тым, што падараваў Вітаўту два замкі, большасць незаслужана аддаў палякам.
Бітва скончылася, Вітаўт ірваўся ісці ў Марыенбург, сталіцу пераможанага ордэна, дзе ўжо чакалі гасцей, каб уручыць ключы ад горада. Але Ягайла не спяшаўся, цэлых тры дні стаяў на месцы і служыў паніхіды. 3 улікам гэтага Марыенбург сабраў апошнія сілы
і замест таго, каб аддаць ключы, арганізаваў абарону. Да таго ж на дапамогу яму з'явіўся лівонскі магістр Герман. Безумоўна, гэта быў крык адчаю. I таму Герман палічыў лепшым уступіць у перагаворы з Вітаўтам. Абяцаў вечны мір, адмаўляўся ад прэтэнзій на Жмудзь, Жамойцію, ці сучасную Літву, яе заходнюю частку.
Летапісец адзначае, што ў крыжакоў захапілі ўсё: сцяг, піто паражэнне было «апошнім днём славы і велічы ордэна», «гэты бліскучы калос, варварскай мужнасцю, бязвер’ем і бессаромнасцю ўзведзены на руінах прыгнечаных народаў, абагачаны нарабаваным золатам, упрыгожаны княскімі гербамі, быў нізвергнуты быццам ударам маланкі і ніколі ўжо не паўстаў з свайго ўніжэння».
Вітаўт знаходзіўся на вяршыні славы, тэўтонцы былі абясшкоджаны.
Перамога ў Грунвальдскай бітве абумовіла новую расстаноўку сіл у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Але ў гэты час умацаваліся пазіцыі германскага імператара Зыгмунта Лкжсембургскага, склалася рэальная пагроза нападу. Нягледзячы на разгром Тэўтонскага ордэна, захоўвалася небяспека новага нападу яго на нядаўніх пераможцаў. Таму 1 лютага 1411 года ў Торуні адбылося падпісанне мірнага дагавору паміж Нямецкім ордэнам, з аднаго боку, і Полыпчай і Вялікім Княствам Літоўскім з другога. Ордэн адмаўляўся ад яцвяжскіх зямель на карысць Вялікага Княства Літоўскага, але толькі на перыяд жыцця Ягайлы і Вітаўта. Польшча атрымала Гданьскае Памор’е, Холмскую, Добжынскуіо землі, а таксама ордэн абавязваўся выплаціць каралеўству сто тысяч коп чэівскіх гроіпаў. Дамоўленасць была палавінчатай і гаварыла пра неабходнасць быць гатовымі да новай вайны. Безумоўна, новая пагроза дыктавала болып моцнае яднанне Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. У гэтых абставінах 2 кастрычніка 1413 года ў замку Гарадле на рацэ
Заходні Буг быў заключаны саюз ці Гарадзельская ўнія, прыняццем трох грамат (прывелеяў), які юрыдычна замацаваў яднанне дзвюх дзяржаў. Першая грамата была выдадзена ад імя 47 польскіх магнатаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў княства сваімі гербамі і тым самым прымалі іху сваё брацтва.
У другой грамаце з прыкладваннем 45 пячатак Вялікага Княства Літоўскага феадалы-католікі прымалі згаданыя гербы і абяцалі быць з імі ў вечнай дружбе і неразрыўным саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абавязваліся не выбіраць сабе князя без парады і згоды польскага боку. Палякі, у сваю чаргу, таксама прытрымліваліся дамовы не выбіраць караля без згоды Вітаўта і магнатаў княства.
У трэцяй грамаце, за якой замацавалася назва Гарадзельскі прывілей, Ягайла і Вітаўт абяцалі назначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы. Тым самым яны набывалі магчымасць распараджацца сваёй маёмасцю, а касцёлы, манастыры, іншыя каталіцкія ўстановы мелі гіэўныя ільготы. Граматай абвяшчалася аб'яднанне Польшчы і Княства, у той жа час гарантавалася адасобленасць і нязменнасць улады вялікага князя.
Гарадзельскі прывілей умацоўваў пазіцыі каталіцызму ў Вялікім Княстве Літоўскім. У прыватнасці, у прывілеі гаварылася, што з прыняццем каталіцтва Вялікае Княства Літоўскае «далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца» Польскаму Каралеўству. Такім чынам, каталіцызм прымаў усе захады, каб інкарпарыраваць княства у склад Польскай дзяржавы. Абяцалася панам, шляхце і баярам Вялікага Княства Літоўскага, якія прымуць каталіцкую веру, што яны могуць карыстацца прывілеямі і пажалаваннямі, як і польскія паны і шляхта. У прывілеі сцвярджалася, што ўсе некатолікі, у асноўным праваслаўныя (а яны складалі большасць насельніцтва княстваф
не павінны былі дапускацца на дзяржаўныя пасады і засядаць у польскай радзе, мела ідэалагічны, а не практычны характар, бо большасць мясцовага кіраўніцтва і значная частка паноў-рады належалі да праваслаўнай веры (I. А. Юхо). Так ці гэтак імкненне Польшчы да паглынання Вялікага Княства Літоўскага відавочнае. Захоўвалася супярэчлівасць становішча Вітаўта: нібыта і самастойны ўладар, але «ўсё роўна пад уладай польскага караля». (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 103.)
3 такім падыходам былі нязгодныя і, як маглі, супраціўляліся польскаму ціску многія рускія (беларускія) паплечнікі з акружэння Вітаўта, у прыватнасці, князі Алелькавічы, князі Слуцкія і Капыльскія, нашчадкі Альгерда; князі Сангушкі, нашчадкі Любарта Гедымінавіча; князі Сапегі, нашчадкі Нарымунта Гедымінавіча; князі Вішнявецкія, Збаражскія, Парэцкія, Варанецкія ад Карыбута Альгердавіча; князі ДруцкіяСакалінскія, Горскія, Любецкія, Азерскія, Падбярэзскія ад Рамана Галіцкага; князі Астрожскія ад Данілы Галіцкага і іншыя. («Жнвопнсная Россйя», с. 87.)
Пытанні самастойнасці і незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага Вітаўт вырашаў не толькі ваенным талентам і поспехамі ў бітвах. Лічым, што гэта спалучалася з удумлівай унутранай палітыкай. Вітаўт мацаваў верацярпімасць: падтрымліваў праваслаўных і католікаў, рассяляў на сваіх землях некалі ваяўнічых і скораных у бітвах татар, прадпрымальных яўрэяў. Ён здолеў падпарадкаваць удзельных князёў, скарыў пыхлівасць баярства, садзейнічаў зямельным уладальнікам, падтрымліваў гандаль і рамёствы. Дзяржава патрабавала паўсядзённай увагі, і Вітаўт прымаў захады па яе рэфармаванні. Княства пры Вітаўце дасягнула неабсяжнай тэрыторыі. У яго ўваходзілі Віцебская, Віленская, Гродзенская, Валынская, Екацярынаслаўская, Кіеўская, Чарнігаўская, Херсонская,
Падольская, Смаленская землі. A. К. Кіркор адзначае: «Горды і высакамерны з князямі, суровы для воінскіх пагілечнікаў патрабавальны і няўмольны ў справах правасуддзя, ён быў заўсёды даступны для нізшых: кожны воін, кожны пасялянін без боязі прыходзіў да яго і растлумачваў свае патрэбы».
Вялікае Княства Літоўскае мела шырокія гандлёвыя зносіны, выкарыстоўваючы выхады да Балтыйскага, Каспійскага і Чорнага мароў. Гандаль квітнеў. Па Нёману Літва сплаўляла лес, хлеб, лён, каноплю, мёд, рыбу, скураныя вырабы, упрыгожанні з бурштыну, воск і іншую прадукцыю. Пры Вітаўце Вялікае Княства Літоўскае набыло магутную сілу і веліч. Знешнія зносіны таксама прыцягвалі ўвагу. У яго склаліся добрыя адносіны з Масковіяй. Вітаўт вельмі любіў свайго ўнука Васіля, вялікага князя Маскоўскага. Многія рускія князі лічылі Вітаўта сваім гаспадаром. Чэхія прапаноўвала яму сваю карону. Папа рымскі бласлаўляў ягоныя справы. Германскі імператар Сігізмунд прапанаваў яму стаць каралём літоўскім. Вітаўт да часу не клапаціўся надта пра гэтыя знешнія ўладарныя праявы, хаця, безумоўна, разумеў важнасць княства пры вырашэнні міжнародных спраў.
Але на схіле свайго жыцця ён, мусіць, усвядоміў важнасць пэўных дзяржаўных крокаў для Вялікага Княства Літоўскага.
На свята Вадохрышча ў 1429 годзе Вітаўтам былі запрошаны да сябе ў Луцк госці з усёй Еўропы: кароль Ягайла з жонкаю ў суправаджэнні князёў Мазавецкіх, Лігніцкіх, Паморскіх і іншых прыбліжаных; Васіль Васільевіч, вялікі князь Маскоўскі з Барысам Цвярскім, Алегам Казанскім, князямі Адоеўскімі. Прыехалі кароль дацкі Эрык, ханы Перакопскі, Прыдонскі і Прыволжскі; Ілья, гаспадар Валошскі; вялікі магістр Лівонскага ордэна Зігфрыд; паслы імператара Іаана Палеолага; легат папы рымскага Андрэй; пасол ад тэўтонцаў; мітрапаліт Маскоўскі Фоцій; імператар рымскі Сігізмунд з жонкаю Варвараю і з пышнаю світаю князёў, герцагаў,
графаў і баронаў нямецкіх, венгерскіх, багемскіх, кроацкіх і рагузскіх. Безумоўна, разам з імі было нямала і іншай чэлядзі.
Летапісы данеслі гасціннасць і пышнасць, з якой Вітаўт вітаў гасцей, частуючы вытанчанымі пачастункамі. Неверагодна, але знаўцы сцвярджаюць, што ў тым застоллі няма перабольшвання: за 7 тыдняў гасцявання было выпіта 700 бочак віна, мёду, піва, раманеі, мальвазіі. На пачастунак дарагім гасцям было заколата 700 быкоў і кароў 1400 баранаў, 100 зуброў, 100 вяпрукоў 100 ласёў.
Госці з’ехаліся невыпадкова усё ішло да каранавання Вітаўта на караля Вялікага Княства Літоўскага. Папа рымскі даў згоду, падтрымліваў імператар Сігізмунд. He супярэчылі і іншыя. Ягайла, як ні дзіўна, таксама быў не супраць, хаця і не разумеў карысці гэтага кроку для Полыпчы. Але, зыходзячы з дружбы, з павагі да Вітаўта, які заўсёды ставіўся да яго добразычліва і сумленна, Ягайла ўсё-ткі вагаўся. У сталыя свае гады ён стаў яшчэ больш нерашучым, недаверлівым. У гэтым бачыўся ўплыў епіскапа кракаўскага Збігнева Алясніцкага, спрактыкаванага дыпламата, сапраўднага сына Польшчы, які жыў яе інтарэсамі і імкненнямі ўмацавання адзінства каралеўства і вялікага княства. Гэткімі настроямі былі прасякнуты многія прыбліжаныя Ягайлы. Але найболып дамагаўся адмовы Вітаўта ад кароны Алясніцкі. Ён выкарыстаў для гэтага ўсе свае красамоўства, каб пераканаць Вітаўта ад няправільнага, на яго думку, крока. Аднак Вітаўт быў рашучы. Абураны, ён нават выказаў епіскапу нешта зневажальнае. Вітаўт даражыў каронай. Алясніцкі, таксама ўпарты, пайпюў нават на тое, каб угаварыць Ягайлу пакінуць Луцк, што яны і зрабілі. Такая знявага абурыла ўсіх гасцей. Тым не менш «каранацыя» была перанесена на 1430 год у Трокі. Кракаўскі епіскап бездапаможна адчуваў, што Вітаўт не паддаецца на яго зламысныя інтрыгі. I тады пайпюў на прыдуманы ім спосаб угаварыў Ягайлу
аб’явіць праз сваіх паслоў Вітаўту, што ён саступае яму польскуіо карону. Бачыце, шаноўны чытач, на якія хітрасці пайшлі палякі, каб толькі, не дай Бог, не адпусціць Вялікае Княства Літоўскае на вольнае, самастойнае, незалежнае існаванне. Аднак Вітаўт не спакусіўся Польшчай, так люба была яму Літва. Ён рашуча адмовіўся, мусіць, бачачы ўнутраныя хіжыя польскія падкопы.
I вось госці зноў сабраліся, цяпер у Троках. Аднак імператар Сігізмунд, думаю, невыпадкова, не прыехаў аднак выслаў карону з прадстаўнічымі пасламі. Усё было падрыхтавана да ўрачыстай падзеі. Здавалася, нішто ўжо не перашкодзіць Вітаўту ў жаданым. Але і тут пан Алясніцкі пераўзышоў, мабыць, самыя вытанчаныя д’ябальскія выкрутасы.
Летапіс адлюстраваў гэтую ганебнасць: «Ляхі, не жадаючы тае кароны Літве, карону тую, пасланую Сігізмундам, у паслоў адабралі і рассекшы яе на дзве часткі, прыклалі (далучылі. М. К.) да кароны біскупа кракаўскага (да кароны Алясніцкага. М. К.), якая і цяпер пры замку кракаўскім і касцёле св. Станіслава есть».
Вітаўт напярэдадні дзеі ўпаў з каня і адчуваў сябе хворым. Несумненна, дрэннае самаадчуванне ўскладнялася ўсім тым ганебным, што адбылося. Вітаўт, магутны ўладар і таленавіты палкаводзец, знясілены жыццёвымі праявамі і сталымі сваімі гадамі, не вытрымаў польскай, Ягайлавай хіжасці, 27 кастрычніка 1430 года адышоўу нябыт.
Адразу ж (14303 пасля смерці Вітаўта ў парушэнне ўсіх папярэдніх дамоўленасцей, пра якія гаварылася раней, Ягайла прызначае вялікім князем Літоўскім і намеснікам свайго малодшага брата Свідрыгайлу, сына вялікага князя Альгерда і ягонай другой жонкі, цвярской князёўны Юльяны. Усё жыццё Свідрыгайлы было непаслядоўным і мяцежным. To ён праваслаўны з імем Леў, то католік Баляслаў. Ягайла даў брату ва ўдзел Віцебскае княства, Вітаўт у 1393 годзе яго адабраў, не
жадаючы патураць Ягайлаву стаўленіку. Безумоўна, прыгадвалася роля Ягайлы ў забойстве бацькі. Зразумела, што і Свідрыгайла не стаў лепш ставіцца да Вітаўта, падтрымліваў ягоных праціўнікаў урэшце чаго той быў высланы ў Кракаў і ўтрымліваўся ў турме. Вызваліў яго, умацаваўшыся, Ягайла. Страта Віцебска і кракаўскае ганьбаванне выклікала пачуццё помсты. Свідрыгайла кідаецца да крыжакоў і з іх дапамогай захоплівае Віцебск. Вітаўт, дэманструючы сваю моц, адбірае горад, бярэ Свідрыгайлу ў палон і адпраўляе яго ў Полыпчу, да Ягайлы.
Мусіць, Ягайла паўплываў на малодшага, бо 12 жніўня 1399 года Свідрыгайла прымае ўдзел у складзе раці Вялікага Княства Літоўскага ў бітве на рацэ Ворскла, што на Палтаўшчыне. Вітаўт тады выступаў на баку хана Залатой Арды Тахтамыша, па яго просьбе, супраць войскаў ЦімурКутлука і Едыгея, пра якіх мы гаварылі выіпэй. Войска Вітаўта тады было разгромлена, сам ён ледзьве ўцёк.
Мусіць, напаткаўшая бяда крыху сцішыла процістаянне і амбіцыі малодшага піукальніка княжацкае ўлады. У 1400 годзе Свідрыгайла прысягнуў Вітаўту на вернасць і падпарадкаванне. Вітаўт выдзеліў яму пасад у Падоллі. Некага гэта магло задаволіць, толькі не Свідрыгайлу. Амбіцыі турбавалі яго, трон вялікага князя Літвы спакушаў. Падмогу ў сваіх памкненнях ён знайшоў у крыжакоў. Аднак зноў няўдала. Свідрыгайла манеўруе: мірыцца з Вітаўтам, той дае яму вялікакняжацкі пасад у Северску, на сённяіпняй Браніпчыне. Мяцежны ўладар не супакойваецца, ладзіць новыя змовы. Мусіць, Вітаўт зразумеў, што змоўцу лепш пасядзець у турме, каб падумаць пра вірлівыя свае памкненні.
Але дзевяць гадоў, што вязень адсядзеў у крэнасці Камянец, не ахаладзілі яго змоўніцкай натуры. Пасля смерці Вітаўта, пры падтрымцы Ягайлы паны і баяры Літвы выбіраюць Свідрыгайлу вялікім князем. Аднак і гэтага нядаўняму князю здалося мала. Ён дамагаецца незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага ад Полыпчы, выступаючы тым самым супраць свайго дабрадзея, старэйшага брата і польскага караля Ягайлы. Ён дзейнічае нахабна і дзёрзка загадаў арыштаваць Ягайлу ў Віленскім замку. Той выратаўся бегствам і, схаваны слугамі ў возе з рознымі таварамі, таемна вывезены з горада.
1 верасня 1431 года Польшча афіцыйна прызнае Свідрыгайлу «вялікім князем і ўладаром усіх зямель Вялікага Княства Літоўскага». Польшча, аднак, здзейсніла гэта толькі знешне. На самай справе яна памкнулася прымусіць Літву да новай уніі. Свідрыгайла, з свайго боку, паклікаў на дапамогу крыжакоў. Польскія магнаты, адчуваючы да чаго гэта прывядзе, вырашылі расправіцца з ім.
1 верасня 1432 года змоўшчыкі ўскочылі на коней і імкліва памчалі ў Ашмяны, дзе Свідрыгайла ў гэты час знаходзіўся.
Захапіць яго не ўдалося. Папярэджаны, ён пакінуў жонку і ўсё багацце, здолеў уцячы ў Полацк. Тым часам магнаты і баяры паспяшылі выбраць вялікім князем Жыгімонта (Сігізмунда) Кейстутавіча (1362-20.3.1440), малодшага сына Трокскага князя Кейстута і Біруты, брата Вітаўта. Разам з бацькам і Вітаўтам знаходзіўся ў зняволенні ў Крэве.
У 1384 годзе, зноў жа з братам, заключыў дагавор з Тэўтонскім ордэнам супраць Ягайлы. У абставінах 1386 года прысягнуў Ягайлу.
У 1389 годзе вёў па даручэнні Вітаўта ў Прусіі перамовы наконт новага саюза ордэна супраць Ягайлы. Мусіць, помста за задушанага бацьку стукалася ў сэрцы братоў. Аднак на гэты раз
вялікі магістр ордэна не падтрымаў іх. Да 1398 года Жыгімонт быў зняволены і кінуты ў скляпенні Марыенбурга, сталіцы крыжакоў. Вызваліў яго з няволі Вітаўт, даўшы ва ўдзел Старадубскае княства. Вітаўту Жыгімонт ніколі не здраджваў і не імкнуўся да вялікакняжацкай улады. Ён удзельнічаў разам з Вітаўтам у бітве на Ворскле [1399], з’яўляўся яго паслом у іпматлікіх перамовах з тэўтонцамі (1398, 1411, 1422, 1431) і, пачынаючы з 1401 года, з Польшчай наконт уніі, удзельнічаў у Грунвальдскай бітве (1410). Свідрыгайлу ён не прымаў за яго памкненні ўмацавання незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага, тады як ён, Жыгімонт стаяў за цесны саюз з Польшчай. Уладу Свідрыгайлы прызналі Літва, Жамойція, Падляшша, Берасцейская, Драгічынская, Менская землі і прынёманскія воласці. Частка беларускіх, рускіх, украінскіх зямель таксама падтрымалі Свідрыгайлу.
Для ўмацавання свайго ўплыву Жыгімонт вылучаў на дзяржаўныя пасады дробную беларускую і літоўскую шляхту, жорстка караў сваіх праціўнікаў, канфіскаваў землі нават у тых, хто знаходзіўся пад падазрэннем. Гэта вылілася ў змову супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у якой актыўны ўдзел прынялі ўкраінскія князі і браты Іван і Аляксандр Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд, трокскі ваявода Лялюш, паслугачы Свідрыгайлы.
Апошні таксама не склаў зброі. У канцы 1432 года, набраўшы наёмнікаў з Аўстрыі, Сілезіі, Чэхіі і рыцараў Лівонскага ордэна, ён быў ужо пад Вільняй. Дзейнічаў жорстка пад Ашмянамі, Коўна, Менскам і Заслаўем, спаленых дашчэнту. Між тым змоўшчыкі здзейснілі сваю задуму забілі Жыгімонта ў Трокскім замку. Здавалася, перад Свідрыгайлам адчыняюцца дзверы да ўлады, якой ён дамагаўся ўсё сваё вірлівае жыццё. Аднак лёс наканаваў яму іншае пераможцы і змоўшчыкі адвялі яму Валынскае княства, дзе ён і скончыў у 1452 годзе сваё жыццё.
1 чэрвеня 1434 года памёр Ягайла (Уладзіслаў II), вялікі князь
Літоўскі (1377-1281, 1382-1392)] і кароль Польшчы (1386-1434), заснаваўшы дынастыю Ягелонаў. Карону наследаваў яго старэйшы сын Уладзіслаў (31.101424-10.11.1444) ад шлюбу з Соф'яй Гальшанскай. Хлапчуку толькі споўнілася дзесяць гадоў, яму, безумоўна, патрабавалася апякунка, на ролю якой разлічвала сама маці Соф’я Гальшанская. Але «Сонку» не любілі магнаты. Да малалетняга караля прыставілі апекунамі прадстаўнікоў будучай шляхецкай арыстакратыі Алясніцкіх і Тэньчыньскіх.
Тое, што не ўдалося зрабіць Польшчы пры Жыгімонце, яны вырашылі рэалізаваць пры Казіміры Ягайлавічу, малодшым браце польскага караля Уладзіслава III. Увогуле, задума была даўняя падпарадкаваць Вялікае Княства Літоўскае шляхам ліквідацыі пасады вялікага князя і ўсталявання каралеўскага намесніцтва. Казіміру ў гэты час споўнілася 13 гадоў, аднак акружэнне караля палічыла яго не падрыхтаваным для такой пасады.
У 1440 годзе Казімір, суправаджаемы напышчанай світай, прыехаў у Вільню. Прыхільнікі і патрыёты княства сустракалі знакамітага і юнага госця ў кафедральным саборы. Вітаючы Казіміра, яны прапаноўвалі яму і суправаджаючым асобам новыя і новыя тосты, ад якіх ніяк нельга было адмовіцца. У дадатак да ўсяго гасцінныя гаспадары ўсклалі на маладога каралевіча шапку Гедзіміна, абвясціўшы яго вялікім князем Літоўскім. Усё было ўчынена з усімі традыцыйнымі ў такіх выпадках дзяржаўнымі працэдурамі. Польшчы нічога не заставалася як пагадзіцца. Казіміра акружылі павагай і шанаваннем.
3 улікам гадоў вялікага князя, яму ў дапамогу выдзелілі здатных міністраў-кіраўнікоў, склаўшы ўпраўляючую «тайную раду». Рада дзейнічала аж пакуль не скончыўся тэрмін заключанай паміж дзяржавамі ўніі. Новага дагавору не было, такім чынам Вялікае Княства Літоўскае зноў зрабілася незалежнай, самастойнай, па-сённяшняму, суверэнай дзяржавай.
Аднак, на жаль, свабода гэта была непрацяглай. У 1444 годзе, 10 лістапада, уся Полыііча даведалася, іпто кароль Уладзіслаў III загінуў пад Варнай (таму яго звалі Варненчык) у баі з туркамі. Смуткуючы, палякі ўзвялі на прастол Казіміра, вялікага князя
Літоўскага. Зноў Літва апынулася ў польскай залежнасці.
29 чэрвеня 1440 года вялікім князем Літвы быў абраны малодшы сын Ягайлы і Соф'і Гальшанскай Казімір IV з роду Ягелончыкаў (30.11.1427-7.6.1492). Гісторыю кахання і шлюбу Ягайлы і Соф’і апавядае «Хроніка Быхаўца...»
У 1422 годзе 74-гадовы Ягайла
вырашыў ажаніцца ў чацвёрты раз. Рухала каралём імкненне мець напічадка. Аднойчы, гасцюючы ў свайго дзядзькі, князя Сямёна, брата маці, ён сустрэўся ў Друцкім палацы з маладой князёўнай Соф'яй Гальшанскай. Уладзіць усе справы закаханы кароль даручыў свайму стрыечнаму брату, вялікаму князю Літоўскаму, жонка якога, Юльяна, з’яўлялася стрыечанай сястрой нечаканай нявесты. Выбранне
Вітаўта было невыпадковым. Ён добра справіўся з гэткім жа
даручэннем, калі палякі прапанавалі Ягайлу руку каралевы Ядзвігі. Вітаўт звярнуўся ад імя караля да Сямёна Друцкага, дзядзькі Соф'і. Але той, нечакана адмовіў. Маўляў у Соф’і ёсць сёстры Марыя і Васіліса. Марыя яшчэ дзіця, а Васіліса, старэйшая дачка, на выданні. Так павялося, што першай ісці замуж ёй, a Соф’і пасля яе. Дык можа, яго вялікасць возьме Васілісу? Яна і больш прыгожая... Да гонару Сямёна Друцкага, ён клапатліва паставіўся да пілюбу пляменніц. Вітаўт падтрымаў Друцкага і
паспрабаваў адгаварыць Ягайлу, прапанаваўшы выбраць Васілісу. «Праблему» вырашылі, знайшоўшы жаніха Васілісе. Князь Іван Бельскі быў удзячны і задаволены. Шаснаццацігадовая Соф'я таксама радавалася за сястру. Неўзабаве маладая каралева нарадзіла Ягайлу двух сыноў, якіх назвалі Уладзіславам і Казімірам. I тут апамятаўся Вітаўт, занепакоены тым, што з’яўленне ў Ягайлы нашчадкаў адразае яму шлях да каралеўскага трона.. I ён на Гарадзельскім сейме (1413) нібыта здзекліва спытаў, як Ягайлу ўдалося прыдбаць двух нашчадкаў ды і трэці на падыходзе... Кароль, аглядваючыся на свае гады, не ў жарт усхваляваўся. Загадаў праверыць усё, з пытаннямі падступіліся і да самой разгубленай недаверам каралевы. Прыдворныя трапілі пад падазрэнне. Кароль загадаў дапрасіць і фрэйлін. Дзве з іх, сёстры Катажына і Альжбета Шчукоўскія (Масляніцына I. А., М. К. Багадзяж. Слава і няслаўе. Мн., 1995) не вытрымалі катаванняў і абгаварылі ні ў чым невінаватую сваю гаспадарыню. Яны назвалі і імя палюбоўніка Генрыка з Рогава. Малады чалавек прадстаў прад катам. Але нават пад пагрозай допыту з дапамогай распаленага жалеза ён не абгаварыў каралеву. Адно гаварыў: «Каралева не здраджвала каралю!» Пасля ўсіх гэтых ганебных падазрэнняў кароль усё-ткі паверыў што Соф'я не здраджвала іх каханню. Неўзабаве, нібыта вітаючы сямейнае ўладкаванне, каралева нарадзіла трэцяга сына. У выніку абрання 29 чэрвеня 1440 года вялікім князем Літоўскім была ліквідавана дзяржаўная ўнія з Польскай дзяржавай.
У 1447 годзе пад імем Казіміра IV ён быў абраны каралём Польшчы. Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай усталявалася персанальная ўнія. Літве гэта дало незалежнасць. Пры Казіміры IV узмацніліся дэмакратычныя праявы: сеймы праводзіліся своечасова, узрасла значнасць такой формы парламентарызму, як паны рада. I гэта было невыпадкова -
уплывовыя арыстакратычныя групоўкі князёў задавалі тон у палітыцы, іпто часам не стасавалася з палітыкай караля і вялікага князя. Так да яе належыла групоўка князёў на чале з Алелькавічамі, князямі Слуцкімі. Дарэчы, знакаміты ў Беларусі род меў герб «Пагоня». Род паходзіў з Гедымінавічаў і недвухсэнсоўна прэтэндаваў на вялікакняжацкі пасад. Яго прадстаўнікі, самі з'яўляючыся праваслаўнымі, маральна і матэрыяльна падтрымлівалі гэта веравызнанне і паспяхова процістаялі ціску каталіцызма. Аляксандр [Алелька] быў заснавальнікам роду, сынам Кіеўскага князя Уладзіміра, унукам вялікага князя Літоўскага Альгерда, праўнукам Гедзіміна. 3 1395 года ён удзельны князь, у 1443-1454 гг. князь Кіеўскі. Меў сваяцкія адносіны з уладарамі Русі. У 1417 годзе Алелька ажаніўся з Настассяй, дачкой вялікага князя Маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, унучкай вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта. Таленавіты палітык і мужны палкаводзец, ён карыстаўся заслужаным аўтарытэтам сярод магнацкай знаці. Пасля смерці Вітаўта нават вылучыўся ў якасці кандыдата на вялікакняжацкі пасад.
У 1422 годзе падпісаў Мельнскі дагавор паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам з другога.
Вышэй гаварылася, піто ўлада караля была даволі абмежаванай, прывіднай. Таму на пэўных этапах гісторыі ўзнікала процістаянне, а часам і ваенная барацьба. Так гэта мела месца пры Жыгімонце Кейстутавічу і Свідрыгайле. Узяўіпы ўладу, Жыгімонт Кейстутавіч пасадзіў Алельку ў астрог і адабраў Слуцкае княства. Вялікі князь Казімір IV таксама вымушаны быў лічыцца з ўплывам ягонай групоўкі.
У 1443 годзе ён вярнуў князю Слуцк і Кіеўскае княства, адабранае раней у яго бацькі.
Памёр Алелька ў 1454 годзе і быў пахаваны як шаноўны прыхільнік і абаронца праваслаўя ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
Справу роду працягваў (1420-1470) Сямён, старэйшы сын Аляксандра (Алелькі). Карыстаўся падтрымкай апазіцыі, якая выступала супраць Казіміра IV, прэтэндаваў на вялікакняжацкі пасад у час выбараў 1454 і 1456 гадоў. Каб неяк залагодзіць апазіцыю, у прыватнасці князя Сямёна, перадаў яму ў валоданне Пінскае княства, адмаўляючы Алелькам у праве на Кіеўскае княства, якое яны лічылі сваім спадчынным удзелам.
З'яўляючыся абаронцам праваслаўя ў княстве, лічыў разам з братам Міхаілам і князем Юрыем Гальшанскім вялікае княства Маскоўскае апекуном і заступнікам праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Беспаспяхова спрабаваў вярнуць Кіеўскае княства малодшы сын Аляксандра Міхаіл (1425-1481), князь Слуцкі і Капыльскі. Узначаліўшы групоўку князеўскіх і магнацкіх родаў выступаў супраць засілля Ягелонаў ва ўладзе, у прыватнасці, супраць Казіміра IV. Галоўнай
мэтай Міхаіла было стаць вялікім князем Літвы, у той час як ён з’яўляўся ў 1470-1471 гг. намеснікам вялікага князя ў Вялікім Ноўгарадзе.
Пры няўдачы прадугледжваўся і варыянт аддзялення ўсходніх зямель Беларусі і Украіны з Кіевам з прызнаннем апякунства над гэтымі тэрыторыямі Вялікага княства Маскоўскага.
Задуму здзейсніць не ўдалося, і Міхаіл быў пакараны смерцю ў 1481 годзе.
Памёр Казімір IV у Гродне ў 1492 годзе. Адбыўся на пэўны час
падзел Польска-Літоўскай дзяржавы. Польшча абрала каралём Яна I Ольбрахта (2712.1459-17.6.1501), а Вялікае Княства Літоўскае сваім князем Аляксандра (5.8.1461-19.8.1506), абодва сыны Казіміра IV.
Ян I Ольбрахт быў трэцім сынам Казіміра IV і Соф’і Галыпанскай. Каралём Полыпчы абраны ў 1492 г.
У 1496 годзе ён выдаў статут, якім зацвердзіў правы шляхецкіх сеймаў і прымацаваў сялян да зямлі.
У 1501 годзе Ян I Ольбрахт памёр.
У 1492 годзе вялікім князем Літоўскім быў абраны чацвёрты сын Казіміра IV і ўнук Ягайлы Аляксандр. Сваё ўступленне на пасад ён адзначыў прывілеем, у якім свядома пайшоў на абмежаванне сваёй улады і абавязаўся не прымаць важных рашэнняў без шляхты.
У гэты перыяд ускладніліся адносіны паміж вялікім княствам і Рускай дзяржавай. У канцы XV стагоддзя землі паўночнаўсходняй Русі аб’ядналіся вакол вялікага княства Маскоўскага, цэнтралізаванай дзяржавы, якая пачала праводзіць палітыку далучэння і з’яднання ўсіх рускіх зямель. Другім такім жа цэнтрам яднання старажытна-рускіх зямель з'явілася Вялікае Княства Літоўскае. Яно ўдзялала гэтай праблеме больш увагі, бо яго абыйшла бяда мангола-татарскага прыгнёту, пад якое трапіла Русь. Маскоўскі ўладар Іван III Васільевіч (22.1.1440-27.10.1505), праўнук Вітаўта, сваёй цэтралізатарскай палітыкай моцна аслабіў пазіцыі ўдзельных князёў, актыўна праводзіў «збіранне рускіх зямель», далучыўшы да Масквы Яраслаўскае, Растоўскае, Цвярское вялікія княствы, Вяцкіх, частку Разанскіх зямель. Была далучана Наўгародская рэспубліка. Да Масквы гарнуліся і некаторыя беларускія магнаты праваслаўнага веравызнання, паколькі праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім, не гаворачы ўжо
пра Польшчу, прыціскалася. Толькі за перыяд з 1487 па 1493 гг. у Маскоўскае княства пераехалі са сваімі людзьмі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.
Праўда, і з Масковіі наязджалі і шукалі дапамогі ўдзельныя князі, бачыўшыя сябе вялікімі. Так, Цвярскі князь Міхаіл Барысавіч не пагаджаўся з палітыкай Івана III, у 1483 годзе заключыў з Вялікім Княствам Літоўскім абарончы саюз. Іван Васільевіч зразумеў супраць каго накіраваны гэты саюз: маскоўскае войска зімой 1487-1485 гадоў дашчэнту спаліла навакольныя ўладанні, прымусіўшы Цвярскога князя прасіць міру. Той гатовы быў ісці на любыя пагадненні, толькі б захаваць самастойнасць. Праз нейкі час Цвярской князь ублытаўся ў новую гісторыю, зноў супраць Масквы. Дарэчы, і Літва, не жадаючы ўзмацнення Масквы, звярнулася па дапамогу да хана Ахмеда. Далей болей.
Ведаючы пра ўціск праваслаўнага насельніцтва ў Літве, пра прыхільнасць людзей да бацькоўскай рэлігіі, Іван III усвядоміў сябе выканаўцам волі Госпада па захаванню праваслаўя і ў Масковіі, і ў Літве. Місія абаронцы натхняла яго. Вялікае княства, адчуваючы даволі шырокую падтрымку каталіцкага (акаталічанага), прывілеяванага насельніцтва, не магло па палітычных матывах пагаджацца з абвінавачваннямі, лічачы, што ўсё гэта прыкрыццё для той аб’яднальнай задачы, якуіо сабе паставіў Іван III, «гасудар усяе Русі», як ніколі смела стаў называць яшчэ сябе нядаўна памяркоўны вялікі князь Масковіі. Шлюб з прадстаўніцай роду візантыйскіх імператараў Саф’яй Палеолог надаў моцы Івану, разважалі магнаты вялікага княства, прэтэнзія на роль спадкаемца візантыйскіх уладароў ускружыла яму галаву. Яму патуралі і васальныя князі, якія ўсё смялей ажыццяўлялі ўварванне ў землі Аляксандра, раней захопленыя, далучаныя справядліва і несправядліва да Вялікага Княства Літоўскага.
«Калі праўду тут казаць, разважаў Аляксандр, то ў многім тэрытарыяльныя прымнажэнні вялікага княства здабыты шаблямі, дапамогай сквапных да золата і срэбра крыжакоў і жорсткай арды. Так, быў час, калі знясіленая мангола-татарскай навалай краіна не магла ўтрымаць таго, што і сама прымножыла сілай зброі і раз’юшанай зграі. Цяпер Русь памацнела, скінула золата-ардынскае ярмо, хоча вярнуць сваё...»
Ведаючы гэтыя перамены, Аляксандр спрабуе ўлагодзіць Івана III дыпламатычнымі перамовамі, выказваннем сваіх гірэтэнзій. Дарэмна (неверагодна!) паслы княства стукаюцца ў дзверы Масквы ў 1487, 1488, 1489, 1491, 1492 гадах. Напады на прыгранічныя землі княства ўжо не толькі носяць мясцовы характар, яны перарастаюць у буйныя сутычкі. Аляксандр прымае, здаецца, усе захады, каб утаймаваць асмялелых захопнікаў. Памагае нечакана знойдзенае, выпрабаванае ў вяках рашэнне шлюб. Іван III згодны выдаць сваю дачку за вялікага князя Літоўскага Аляксандра Казіміравіча.
Мабыць, не будзе памылкай сказаць, што іплюб насіў характар палітычнага пагаднення, чым каханне маладых. У гэтым пераконвае тое, што ў першую чаргу разгарэліся перамовы пра пасаг, тэрытарыяльныя ўступкі моцнаму суседу. Мусіць, на гэта не даводзіцца наракаць час быў такі. Вялікія князі Літоўскія, князі, так званыя, самастойныя, рабілі тое ж самае, калі былі ва ўзброенай моцы. Адным словам, Вялікае Княства Літоўскае адмаўлялася ад Вяземскага княства і частак іншых зямель. Пад уладу Івана III пераходзілі правы на Ноўгарад, Разань, Пскоў, Цвер. Згадзіўся Аляксандр і на тое, каб нарэшце імпэт Івана III быў задаволены тытулам «вялікага князя ўсяе Русі». Ідучы на гэта, Аляксандр, безумоўна, разумеў, што тым самым дае згоду на здачу (перадачу адваяванне) сваіх, па сутнасці, рускіх (беларускіх) зямель, таксама некалі адваяваных у Масковіі, да ўзмацнелай Русі.
Суцяшала Аляксандра, можа, толькі тое, што апетыты маскоўскага ўладара на гэтым скончацца, што, магчыма, удасца аб’яднанымі сіламі супрацьстаяць татарскай навале. Несумненна, адзначаныя дамоўленасці насілі прамежкавы характар. Гэтак мы лічым, ведаючы, як павярнуліся справы далей. Хочацца думаць, што аддаючы дачку замуж за Аляксандра, Іван Васільевіч усё ж спадзяваўся на сямейнае вырашэнне даўніх састарэлых тэрытарыяльных спрэчак, жадаў шчаслівага жыцця сваёй крывінкі.
Алена Іванаўна (19.5.1476-20.1.1513) была старэйшай дачкой Івана 111, прыхільніца праваслаўя, праяўляла цікавасць да навукі, літаратуры. Заручыны адбыліся 6 лютага 1494 года. Ролю жаніха выконваў, па недакладных крыніцах, С. Яновіч, С. Нежгайла ці С. Гаштольд. За дачкой Іван III даваў багаты пасаг у выглядзе гарадоў, зямель, воласцей, залатых упрыгажэнняў, адзежы, футра... Адным словам, не паквапіўся, прадставіў дачку адметна. Паслы ад Вялікага Княства Літоўскага А. Ю. Забярэзінскі, Я. Ю. Забярэзінскі ў пасагу не ўбачылі нічога, што б магло прынізіць караля і вялікага князя Аляксандра Казіміравіча.
«Хроніка Быхаўца» ўтрымлівае звесткі, як праходзілі агледзіны пасламі Літвы: «Выйшла панна да бацькі свайго і стала, пакланіўшыся. А калі ўбачылі яе паслы, падумалі, што гэта анёл у чалавечым абліччы I, разгубіўшыся, сталі як укапаныя. А потым упалі да яе ног, просячы, каб князя і гаспадара іх у ласцы сваёй захавала, а яна заплакала». Крыху супакоіў расчуленую красуню партрэт суджанага, які паказалі ёй паслы, бо з партрэта на яе глядзеў «вялікі князь Літоўскі, вельмі пекны, твару белага, шчок румяных, вока чорнага, а вус толькі-толькі яшчэ засеяўся». Так, ён быў такі, вялікаму князю споўнілася 35 гадоў.
Адпускаючы дачку, Іван Васільевіч наказваў, каб ні ў якім разе не пераходзіла ў веру каталіцкую: «Н хотй будет тебе, дочка,
про то н до крова пострадатн, н ты бы пострадала, а того бы есн не учнннла». Аляксандр таксама абяцаў, іпто прымушаць мяняць веру не будзе.
13 студзеня 1495 года вялікі картэж у суправаджэнні знакамітых людзей маскоўскіх рушыў у Літву.
15 лютага 1495 года каля Вільні нявесту сустракаў Аляксандр з людзьмі знатнымі Літвы: Канстанцінам Астрожскім, Іванам Глінскім, пані Радзівіл і пані Гаштольд.
Нявеста спадабалася Аляксандру, які зазначыў, што яна «pogodna, lagodna I pasluszna». Вянчанне правілі ў Віленскім кафедральным саборы Святога Станіслава, улічваючы і каталіцкі, і праваслаўны абрады. Адразу ж пасля вянчання ксяндзы распачалі атаку на Алену, каб змусіць перайсці ў каталіцтва. Алена трымалася, памятаючы бацькаў і матчын наказ.
Аляксандр ставіўся да жонкі ветліва, адчуваў сябе шчаслівым. Алена таксама. Яна набыла сабе маёнтак Жыгоры і падаравала Прачысценскаму сабору ў Вільні, значныя падараванні ўнесла ў Пакроўскую царкву, выпісала для іх 13 тэалагічных кніг з Масквы. Разам з Аляксандрам пабывала ў гарадах княства Віцебску, Менску, Смаленску, Полацку, Оршы і ў іншых мясцовасцях. Праўда, з будаўніцтвам праваслаўнага храма ў Вільні марудзілі, спасылаючыся на розныя прычыны. Аднак пра нежаданне Аляксандра будаваць у адпаведнасці з дамоўленасцю праваслаўнай царквы для Алены Іванаўны стала вядома Івану III. Такой знявагі ён вынесці не мог і пачаў рыхтаваць войска ў паход.
Адносіны Алены з мужам сапсаваліся. Іх абцяжарвалі не толькі страты на полі бою, але і тое, іпто Аляксандр не дачакаўся ад Алены дзіця, як вельмі хацелася. Двор, грамадства адвярнуліся ад дачкі Івана III.
У 1501 годзе Аляксандр быў абраны каралём Полыпчы і каранаваны 12 снежня ў Кракаве, аднак яго жонку Алену
каранаваць каталіцкія святары, з блаславення папы рымскага, не захацелі. Ёсць меркаванні, што гэтага не жадала сама Алена Іванаўна і быццам не была на каранаванні Аляксандра. Алене Іванаўне пагражалі разводам, калі яна нарэшце не пяройдзе ў лона каталіцкай царквы.
Мусіць, націск меў месца, але на пэўным этапс гэта не было галоўным. Аляксандр сустракаў Алену 4 лютага 1502 года ў Кракаве. Разам з ёй аб’ехаў землі Польшчы, каб паказаць, што яна фактычная каралева, што праваслаўная прыхільнасць пры гэтым не іграе ніякай ролі. Думаецца, так яно і было на самой справе, бо ў 1501-1503 гадах Аляксандр падараваў ёй у валоданне землі ў Віленскім і Трокскім ваяводствах, каля Гародні, Менска, замкі ў Магілёве, каля Мсціслаўля, у Чачэрску. Гарады перададзены ў пажыццёвае валоданне, а землі у поўнае яе распараджэнне. Алена Іванаўна таксама зарэкамендавала сябе, як шчодрая гаспадыня вялікага княства. Наведаўшы аднойчы Менск (1502 г.), падаравала Вазнясенскаму манастыру маёнтак Трасцянец.
В. М. Князева ў сваім энцыклапедычным артыкуле піша, што Алена Іванаўна дапамагла архімандрыту гэтага манастыра стаць мітрапалітам Кіеўскім і Галіцкім. Па просьбе кардынала Фрыдрыха, брата караля, і каталіцкіх біскуптаў, са згоды Аляксандра спрыяла паслам на чале з I. С. Сапегам у іх місіі ў Маскве на перамовах аб міру.
Безумоўна, шляхта і магнаты хацелі, каб Алена Іванаўна прыняла каталіцкую веру, стала заступніцай перад ваяўнічымі памкненнямі бацькі. Яна апынулася між дзвюх агнёў, з такога становішча заўсёды выйсце бывае складаным. Націскам на яе хацелі прымусіць Івана III спыніць вайну. У адчаі, пакутуючы ад абразы, Алена Іванаўна піпіа бацьку.Праўда, адзначым, што гэта пісьмо пісала не яна сама адчуваецца ў пісьме польскасць, нехаваная пагроза: «Король его мнлость н матка его, все
надеялнсь, что co мною с Москвы в Лнтву прншло все доброе, вечный мнр, любовь кровная, дружба, помочь на поганство; яно, отче, вндят всн, что co мною все лнхо нм вышло...»
Іван Васільевіч падтрымаў дачку, падпісаўшы ў 1503 годзе мір.
У 1505 годзе папа рымскі Юлій II нарэшце блаславіў шлюб караля-католіка Аляксандра і праваслаўнай вялікай княгіні Літоўскай Алены Іванаўны. Ён нават даводзіў святарам, каб тыя не патрабавалі ад яе перамены веры.
Алена Іванаўна, відаць, пад уплывам гаворак пра ваенныя дзеянні пісала бацьку: «От твойх людей упад велнкнй стался, городы н волостн пожжены, а нные позаседаны н бесчнсленный люд в полон поведен». Аднак даводзіцца гаварыць, што ўціск праваслаўнага насельніцтва меў месца. Ёсць неабвяргальныя факты пераходу князёў праваслаўнай веры ў Маскоўскае княства: Сымон і Хведар Бельскія, цэлыя княствы (Мцэнск, Старадуб, Сярейск, Ноўгарад-Северскі). Вядома, маючы такія спрыяльныя довады для ўварвання і адваявання раней захопленых рускіх зямель, Іван III распачаў ваенныя дзеянні. Войска на чале з ваяводам Якавам Захар'іным і казанскім царэвічам МахметАмінам ўзяло Севершчыну, Бранск, Ноўгарад-Северск, Старадуб. Другую раць узначаліў ІОрый Захар’ін Кошкін, якая, выйшаўшы з Вязьмы, у чэрвені захапіла Дарагабуж. 3 Вялікіх Лукаў ішло яшчэ і трэцяе войска.
Татары таксама актывізаваліся. Менглі-Гірэй у пісьме да Івана III выказваў свае меркаванні пра падзел тэрыторый: «Ты можаш дастаць сабе Кіеў і гарадок Чаркаск, я з радасцю перасялюся на бераг Дняпра, наіпы людзі будуць твае, а твае нашы». Іван III адказваў: «Старанна малю Бога аб вяртанні нам старадаўняй вотчыны, Кіева, і думка аб бліжнім суседстве з табою, маім братам, вельмі для мяне прыемная». (Карамзнн Н. М. Нстормя государства Росснйского. М., 1989. Кн. II, Т. VI. С. 181.]
Іван III пачаў рыхтавацца да ваенных дзеянняў. Адпаведна Вялікае Княства Дітоўскае пачало збіраць войска для адпору. Гетман найвышэйшы Канстанцін Астрожскі сабраў, паводле хронікі Польскай М. Стрыйкоўскага, 3500 коннікаў і ў траўні 1500 года выйшаў з Вільні. Прайшоўшы каля 350 верст, увайшоў у Смаленск недзе ў канцы чэрвеня і папоўніў войскі смаленцамі на чале са Станіславам Кішкам. Праз тыдзень, даўшы войску адпачыць, Канстанцін Астрожскі найшоў на войска ваяводы Юрыя Захар’іна Кошкіна, якое займала пазіцыі ля невялікай рачулкі Ведрашы, што ўпадала ў рэчку Селню, прытоку ракі Тросны, непадалёку ад Дарагабужа. Канстанцін Астрожскі быў перакананы, што ён здолее перамагчы ваяводу Данілу Шчэню, якога Іван III прызначыў камандуючым усіх войск, што ішлі да Ведрашы. А было іх да 40 тысяч чалавек. (Сагановіч Г. М. Айчыну сваю баронячы. Мн., 1992. С. 21.) У Канстанціна Астрожскага было 4 тысячы ваяроў.
Быццам бы гетман так сказаў на невялікай нарадзе ваяводаў: «Мала ці многа масквічоў будзе, ды толькі ўзяўшы Бога ў падмогу біцца з імі, а не біўшыся з імі назад не вяртацца». Так яно было, ці інакш, судзіць складана, але гістарычная праўда патрабуе ад нас ацэнкі з'явы і дзеянняў Канстанціна Астрожскага. Патрыятызм патрыятызмам, але палкаводзец у такіх абставінах павінен быў ухіліцца ад бою, злучыцца з войскам, якое вёў з-пад Барысава кароль Жыгімонт. Патрыятызм не ў тым, каб памерці, а ў тым, каб знайсці выйсце для жыцця. Прымяніў жа гетман тактыку нечаканага з'яўлення сваіх войск перад маскоўскімі рацямі, павёўшы харугвы праз густы лес і балота... На Міцькавым полі вёскі Дапачына, што на правым беразе ракі Ведраш, іх сустрэлі маскоўскія палкі. Пачаўся бой. Конніца Канстанціна Астрожскага разбіла перадавы полк войск Шчэні, заатакавала галоўныя яго сілы. Бітва ішла цэлы дзень. Детапісы адзначаюць: «I сышліся
абодва палкі ў бітве, і біліся да іпасці гадзін абодва палкі...»
Стомленае маршам праз лясы і балоты, войска гетмана не магло нічога супрацьпаставіць колькасна пераўзыходзячым сілам ваяводы Шчэні. Атака засаднага палка рускіх войск вырашыла зыход бітвы. Уцалеўшая частка войска кінулася шукаць паратунку, аднак уратавацца ўдалося нямногім.
Мост праз раку Тросну быў разбураны рускімі, уцекачы спрабавалі пераадолець раку, у якую кінуліся людзі, коні. Пераможаных секлі, тапталі канямі, тапілі ў рэчцы, на якой «з-за трупаў конь не скакаў...» Уратавацца здолела некалькі сотняў на чале з чатырма ротмістрамі і Станіславам Кішкам. У палон трапіў сам гетман Канстанцін Астрожскі, ягоны Новагародскі намеснік Іван Храптовіч, марпіалак Рыгор Осцікавіч, Мікалай Глябовіч. Летапісы адзначаюць: «...бысть тогды радость велія на Москве». Як пісаў Гваньіні: «За адзін ваенны паход і за адзін год масквіцін захапіў усё тое, што шмат гадоў і з вялікімі цяжкасцямі здабываў вялікі князь Літоўскі Вітаўт».
Быў узяты ўвесь абоз з прыпасамі, вайсковым рыіптункам, уся артылерыя. Вайна працягвалася, пачаўпіыся ў 1500 годзе, аж да 1503 года, калі нарэшце бакі пайшлі на прымірэнне. Вялікае княства страціла Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Бранск, Любеч, Гомель, Старадуб, Бельск, Мцэнск і іншыя гарады і прылеглыя да іх землі, трэць усёй дзяржавы.
1506 год для вялікага княства выдаўся нялёгкім захварэў Аляксандр і ў дадатак да ўсяго на Літву рынуліся зноў татары. Алена Іванаўна актыўна дапамагае мужу рыхтаваць войска, на чале з Міхаілам Глінскім забяспечвае яго зброяй. Бяда, як заўсёды, прыйшла не адна. 27 кастрычніка 1505 года ў Вільні памёр бацька, Іван Васільевіч III. А ў наступным годзе, 19 жніўня 1506 года адышоў у лепшы свет кароль Полыпчы і вялікі князь Літоўскі Аляксандр.
Новым уладаром Польшчы і Літвы стаў брат Жыгімонт 1 Стары (1467-1548). Сын Казіміра IV і ўнук Ягайлы. Месца Івана ПІ заняў ягоны сын Васілій III, які не парываў сувязяў з сястрой, спадзеючыся з яе ўплывам заняць вялікакняжацкі пасад у Літве. Алена Іванаўна падтрымала і Жыгімонта, як завяшчаў Аляксандр. Яна працягвала жыць, гаспадарыць у сваіх землях, а таксама Бранску і Бельску, якія ёй падарыў новы малады кароль. У Браславе яна пабудавала на ўласныя сродкі жаночы манастыр. Жыццёвы шлях Алены Іванаўны абарваўся ў студзені 1513 года неспадзявана ў Браславе. Адны лічаць (М. Радзівіл), што яна сабралася вярнуцца на радзіму і хацела далучыць свае землі, перадаць усе свае багацці Маскоўскай айчыне. Таму, маўляў, яе атруцілі. Іншыя прытрымліваюцца другога погляду, быццам бы восенню 1512 года яна была зняволена ў Трокскім замку, дзе і памерла.
Месца супакою яе ў Прачысценскім манастыры.
Дагэтуль праўды мы не ведаем. Можна толькі адназначна сказаць, што вырашэнне палітычных пытанняў з дапамогай дынастычных шлюбаў яшчэ раз даказала сваю памылковасць. Складаным, нявырашаным заставалася і пытанне з адзінствам Літвы і Польшчы.
Зноў трывожыла абстаноўка на ўсходніх межах. Вальны сейм прыняў рашэнне аб вяртанні страчаных земляў, у прыватнасці, Севершчыны. На чале з С. Кішкам было састаўлена 14 тысячнае войска. Знаходзячыся ў палоне, Канстанцін Астрожскі пільна сачыў за разгортваннем падзей. Яму неаднаразова прапаноўвалі перайсці на бок Масквы, даць пісьмовую прысягу вернасці. Абяцалі пасаду баярына, землі і гарады, прапаноўвалі ўзначаліць войска, што на той час змагалася супраць татар. У тэксце прысягі гаварылася, што «...буду абавязаны служыць (Васілю III) і дзецям яго да смерці... Аніякага зла яму ці дзецям ягоным чыніць і нават
думаць пра тое ня муіпу... Калі ж супраць таго ўсяго ў нечым адступлюся... пакараць мяне вольны смерцю залежна ад маёй віны... і ня будзе мне літасці Божай ні ў гэты век, ні ў будучы».
18 кастрычніка 1506 года Канстанцін Астрожкі падпісаў прысягу. Мітрапаліт Маскоўскі пацвердзіў подпіс. А новы ваявода пацвярджаў сваю прысягу шчырай службай новай Айчыне. Але здраднік ёсць здраднік. Ва ўсе часы яны былі і ўсюды імі грэбавалі. I свае, і чужыя. Добра сказаў пра здраду Астрожскага М. М. Карамзін: «Любоў да Айчыны і нянавісць да Расіі прымусілі яго асаромець сябе ганебнай справай: ашукаць манарха, мітрапаліта, парушыць клятву, статут годнасці і сумлення...» Але ж хіба любоў да Айчыны пырханне з аднаго гнязда ў другое узвышае чалавека. He было любові да Айчыны, была здрада. Яе нельга апраўдаць ніякімі высокімі словамі. Астрожскі не падлягае апраўданню, бо не на здрадзе ж нам выхоўваць моладзь, сучасных абаронцаў Айчыны.
У 1507 годзе Астрожскі ўцёк у Літву.
Змена манархаў на абодвух тронах выклікала напружанасць. Ведаючы ўзросшую моц Рускай дзяржавы, Жыгімонт выбраў шлях распальвання ўнутранай нестабільнасці між удзельнымі князямі. Заключае саюз з братамі Васіля III Юрыем Іванавічам, князем Дзмітраўскім, Звянігародскім, Бранскім, Сярпейскім, абяцаючы дапамогу ў заваяванні прастола. Жыгімонт, блізкі па рэлігіі, мове, звычаях, ведаў слабыя бакі сваіх славянскіх братоў.
Васілій III распальвае гэткі ж сверб у Міхаіла Глінскага, які даўно спакусліва паглядаў на вялікакняжацкі Літоўскі пасад. Уплывовы, цанімы Аляксандрам, князь Глінскі няўтульна адчуваў сябе пры Жыгімонце, які абапіраўся на сваіх знакамітых прыхільнікаў. Адным словам, Міхаіл Львовіч Глінскі саспеў для справы Васілія III і сваёй асабістай.
Сваю незадаволенасць палітыкай Жыгімонта I Старога князь
Глінскі праявіў у 1507 годзе, падняўшы паўстанне ў Літве. Яго падтрымалі малодшы брат Іван Львовіч па мянушцы Мамай, Васіль Львовіч па мянушцы Сляпы.
Княжацкі род Глінскіх меў татарскія карані. Першым у гістарычных летапісах упамінаецца ў 1398 годзе Іван Аляксандровіч, жанаты на дачцэ князя Данілы Астрожскага Настассі. Меў з ёю трох сыноў: Барыса, Фёдара і Сямёна. Звернем тут увагу на радство з родам князёў Астрожскіх. 3 адным з іх мы сустрэнемся ў кнізе далей. Князя Міхаіла Глінскага ўзбройвала і накіроўвала ў паход супраць татар каралева Алена Іванаўна ў Лідзе пры хворым сваім мужы, каралі Аляксандры. Клецкая бітва 1506 года з крымскімі татарамі высветліла ваенны талент князя Глінскага. Войска хана Менглі-Гірэя вялі яго сыны Беці і Бурнаш. Колькасць ваяроў дакладна не высветлена, адны крыніцы называюць лічбу 12 тысяч, іншыя 6 тысяч. Арда прыйшла ў ліпені і дайшла, разбураючы ўсё на сваім шляху, да Слуцка і Клецка. Частка войска ішла на Новагародак і Ліду, куды толькі што прыехаў кароль Аляксандр і Алена Іванаўна. Складалася рэальная небяспека. Хворы кароль загадаў ехаць у Вільню, даручыўшы збор войска і арганізацю супрацьстаяння захопнікам гетману С. П. Кішку і маршалку дворнаму М. Л. Глінскаму. У кароткі час яны сабралі 6-7 тысяч коннікаў і пяхоты. Як піша Генадзь Сагановіч, войска некалькі дзён стаяла каля Новагародка, пакуль збіраліся звесткі пра татар.
Даведаўшыся пра месцазнаходжанне арды пад Клецкам, войска рушыла ў гэтым кірунку. Па дарозе расхварэўся гетман Кішка. Войска ўзначаліў князь Глінскі. Ранкам 5 жніўня 1506 года конніца на чале з князем Глінскім падышла пад Клецк і заняла абарону ля ракі Лань. На процілеглым беразе распалажыліся гаманлівыя, гатовыя да бітвы татары. Глінскі загадаў падрыхтаваць дзве гаці. Правую гаць зрабілі хутчэй. Войскі адразу
пачалі пераправу. Татары сканцэнтравалі свае сілы супраць гэтага крыла, наступаючыя неслі вялікія страты. Глінскі паспяшыў арганізаваць пераправу войск левага крыла. Рашучым ударам гэтай групы войска Глінскі разрэзаў татарскае вайска напалам. Узмацніла наступы і правае крыло. Татары трапілі ў абцугі, іх білі з абодвух бакоў, іпто абумовіла перапалох у варожым войску і паніку. Арда пабегла, кідаючы абоз, параненых, нарабаваныя пажыткі і палонных, якіх яны захапілі ў ходзе ўварвання. Было вызвалена 40 тысяч нявольнікаў, якіх планавалася ворагамі гнаць у Крым, узята 30 тысяч коней.
Перамога Глінскага перапалохала зайздроснікаў. Пасля смерці Аляксандра (19 жніўня 1506 г.) яны занепаколіся, што пераможца татар пойдзе на Вільню, каб узяць уладу. Асабліва «стараліся» Радзівілы, Кежгайлы, Забярэзінскія. Але князь прынёс прысягу новаму каралю Жыгімонту I Старому, што не сцішыла зайздроснікаў, асабліва Яна Забярэзінскага, прадстаўніка старажытнага роду князёў Вялікага Княства Літоўскага. Мусіць, з яго плявузгання Глінскі трапіў у няміласць да новага манарха, бо на пачатку 1508 года раззлаваны і нечым, відаць, усхваляваны зрабіў наезд на маёнтак Забярэзінскага (у Ашмянскім павеце), забіў яго і ад'ехаў у Тураў. Тут, а таксама ў Мазыры замацаваліся са сваім войскам князі Друцкія і Міхаіл Мсціслаўскі. Усе яны прысягнулі Васілю III.
У 1508 годзе Глінскі, маючы намер усталяваць сваё самастойнае княства з цэнтрам у Кіеве, пайшоў на Слуцк і Менск, але паход быў няўдалым. Шляхта гэты крок не падтрымала. Да паўстання далучыліся рускія войскі. Дзейнічаючы разам, яны даходзілі да самой Вільні, але большага поспеху не мелі. Тым не менш, 8 кастрычніка 1508 года Вялікае Княства Літоўскае афіцыйна пагадзілася з пераходам да Расіі тэрыторый, якія той былі «здабыты» ў канцы XV-XVI стагоддзяў. Вялікаму Княству
Літоўскаму было перададзена пяць смаленскіх валасцей.
«Адвечны мір», пра які дамовіліся бакі, па сутнасці, быў часовай перадышкай войск.
He маючы падтрымкі ўнутры, Глінскі прыняў перададзенае Васілём III праз дзяка Нікіту Губу запрашэнне перайсці на рускую службу. Разам са сваімі паплечнікамі і родзічамі Глінскі перайшоўу Масковію, дзе атрымаў ад Васіля III Бароўск і Малаяраславец. У сваю чаргу яго ўладанні ў Вялікім Княстве Літоўскім былі канфіскаваны.
У маі 1508 года князь Глінскі прыняў прысягу на вернасць рускаму гасудару.
Даведаўшыся, што сястра Алена Іванаўна, удава памерлага караля і вялікага князя Літоўскага, зняволена, Васілій III аб’явіў Жыгімонту I Старому вайну. У пачатку зімы 1513 года рускія войскі аблажылі Смаленск, але адразу яго ўзяць не змаглі. Летам 1513 года рускае войска распачало другую аблогу Смаленска. Па недакладных звестках, пад Смаленск было прыведзена 80 тысяч чалавек, пад Полацк 24, пад Віцебск 8. Пад Полацкам і Віцебскам дзейнічаў Глінскі. Смаленск зноў узяць не ўдалося. Літва таксама рыхтавалася да сур’ёзнай сутычкі. У студзені-сакавіку 1514 года Жыгімонт 1 Стары дамогся ад сейма выдзялення сродкаў на найм 7 тысяч жаўнераў. Для прыкрыцця ваеннай падрыхтоўкі ініцыіраваў перамовы пра мір.
Васілій адмовіўся і рушыў войскі ў раёны Дарагабужа, Оршы, у Серпухаў, Смаленск. Па спрэчных звестках, у паходзе ўдзельнічала каля 80 тысяч рускіх воінаў. Распачалася трэцяя асада Смаленска. Польскія хронікі гавораць, быццам пад Смаленскам рускія выкарысталі 300 гармат. Па сведчаннях Жыгімонта I Старога 140 гармат. Так гэта, ці не, сказаць цяжка. Але дакладна вядома, што Васілій III, жадаючы ўрэшце ўзяць вельмі важкі для Расіі фарпост на захадзе, спакусіў смалян
абяцаннямі: «упраўляць горадам, «по старнне», прыняць на службу тых, хто пажадае, выдаўшы кожнаму па два рублі і кавалку англійскага сукна, плаціць «жалованье» «всем, кто захочет остаться служнть в Смоленске...»
Смаляне прынялі прапановы і адчынілі вароты горада.
1 жніўня 1514 года Васілій III урачыста ўехаў у Смаленск. Тут ён атрымаў вестку пра здраду Глінскага. Чаму так здарылася? Васілій ў пачатку кампаніі абяцаў Смаленск Глінскаму, але слова не стрымаў. Пакрыўджаны Глінскі распачаў перамовы з Жыгімонтам I Старым пра пераход пад ягоную руку. Здрадніка ўдалося схапіць «с посыльнымн королевскнмн грамотамн», якія выкрывалі намеры князя і прывезці яго ў Дарагабуж, у стаўку Васілія III, затым закаванага ў кайданы адправілі ў Маскву. Пакінуўшы частку войска ў Смаленску, другую Васілій III накіраваў пад Барысаў і Менск, дзе яно панесла пэўныя страты і вымушана было адступіць пад Оршу. Тут адбыліся тры бітвы. Першая на рацэ Бярэзіне, другая ля ракі Друя (сёння ў Браслаўскім раёне Беларусі) і трэцяя пры рацэ Крапіўна, што між Оршай і Дуброўнай. Літоўскім (беларускім) войскам камандаваў Канстанцін Астрожскі. Маскоўскім войскам камандавалі М. Булгакаў-Голіца і У Чэляднін. Даследчыкі лічаць, што бітва на рацэ Крапіўна і на Ведрапіы вельмі падобныя. Канстанцін Астрожскі хітрым манеўрам забавіў рускіх у пастку і артылерыйскім агнём сакрушыў іх. Конніца, зайшоўшы ў тыл, дакончыла бітву. Значная частка войск патанула ў Крапіўне. Абодва ваяводы трапілі ў палон. Для Канстанціна Астрожскага перамога была своеасаблівым рэваншам за прайграную бітву на Ведрашы.
Рускіх ваявод, ваяводу У Чэлядніна, у прыватнасці, падвяло звычайнае шапказакідальніцтва, якое і ў іншых бітвах падводзіла не аднойчы. Паглядзім як гэта адбылося на Крапіўне.
Быццам бы на Крапіўну ваяводы прывялі каля 80 тысяч чалавек пяхоты і конніцы. Лічба завышаная, прасякнутая імкненнем узвялічыць атрыманую звычайную перамогу. Але пераможцам заўсёды карціць паказаць сябе героямі, а іншых... самі ведаеце кім. Hi ў адных значных папярэдніх бітвах рускія не збіралі такой колькасці, таму лічым больш верагоднай і праўдзівай лічбу 40 тысяч. Хаця гэта не апраўдвае ваявод, наадварот, сведчыць пра іх як пра бахвалаў. Што да Канстанціна Астрожскага, то ён, безумоўна, з'яўляўся спрактыкаваным стратэгам. I ўсё ж не будзем перабольшваць, бо амаль тую ж бітву на Ведрашы ён прайграў. I няма падстаў хваліцца, што хітрасцю рускія пабілі сваіх жа братоў рускіх па веры на Ведрашы. Канстанцін Астрожскі гэтаксама пасёк, пабіў і патапіў сваіх братоў на Крапіўне.
Адбылося ж гэта так. Канстанцін Астрожскі пад покрывам ночы з 7 на 8 верасня 1514 года падышоў да Дняпра, пераправіў войска па мосце, састаўленым з добра заканапачаных бочак. Адпаведна грыгарыянскаму календару гэта адбылося 21 верасня 1514г. Як піша Г. М. Сагановіч, намасцілі гаць. Частка войск перайшла Днепр уброд каля Оршы. Пра пераправу войск Канстанціна Астрожскага паведамілі ваяводзе Чэлядніну, прапанаваўшы напасць на частку войск, што пераправіліся і разграміць яе да падыходу асноўных сіл. Той фанабэрыста зазначыў: «Калі мы разаб’ём гэтую частку войска, дык застанецца яшчэ другая, з якой, відаць, могуць злучыцца іншыя войскі, так што нам будзе яшчэ пагражаць вялікая небяспека. Пачакаем, пакуль не пераправіцца ўсё войска, бо нашыя сілы настолькі вялікія, што, несумненна, мы без асаблівых намаганняў зможам ці разбіць гэтае войска, ці атачыць яго ды гнаць, як быдла, да самой Масквы. Урэшце нам не застанецца анічога другога, як заняць усю Дітву».
Дакладных дадзеных пра колькасць войск і загінуўіпых няма. Гэта стварае падставу для маніпуляцый. Болып-менш праўдзівыя звесткі можна знайсці ў Васкрасенскім летапісе.
Аўстрыйскі пасол С. Герберштэйн пісаў пад той час: «Острожскйй у града Смоленска не успев нй что же возвратйлся с велякйм срамом, абне (тогда) же йз града вышедшйе многйе людй, й лйтовскйх людей многйх побнпій, а йных многйх пэнскйх детей й гетманов понмаше, й князь Константян побеже, многйе возы й телегй co скарбом оставйвпійе». М. М. Карамзін піша, піто «сйя блестяіцая победа не ямела военных следствнй, была рядовой бйтвой во все разгоравшейся борьбе Москвы й Лйтвы за воссоедяненйе русского народа». Натхнена Васілій Ш і сапраўды мог заявіць: «Доколе конь мой будет ходйть й меч рубйть, не дам покоя Лятве». Пры Васіліі III у памяць узяцця Смаленска і ўключэння яго ў састаў Рускай дзяржавы ў 1524 годзе, непадалёку ад Масквы быў узведзены Новадзявочы манастыр, а ў ягоным іканастасе была ўстаноўлена ікона Смаленскай Багародзіцы.
Гуляе паводле летапісаў думка, што зямля паміж Оршай і Дуброўнай была заслана загінуўпіымі. Ад 30 да 40 тысяч чалавек страціла рускае войска. Мы не лічым гэтыя лічбы правільнымі, але і аспрэчваць іх няма вытокаў. Задумаемся над тым, што пасля пераможнай бітвы войска Канстанціна Астрожскага руіпыла на Смаленск, але ўзяць яго не змагло.
Пры сваім жыцці Канстанцін Астрожскі быў ушанаваны. Перамогай ганарыліся, над рускімі здзекваліся: у 1561 годзе, калі Іван IV Грозны рыхтаваўся да вайны за Полацк, Жыгімонт II Аўгуст піша яму: «Калі хочаш бітвы, дык ідзі са сваім войскам да Оріпы, дзе Канстачцін Астрожскі даў вам сябе ведаць».
Кпяць з рускіх і сёння, але калі ўзгадаць пра палон гетмана Канстанціна Астрожскага, ягоную прысягу, то і каралям былым, і патрыётам сённяіпнім, уздуваць шчокі не даводзіцца. Ніякія
перамогі не апраўдваюць войны.
Поспехі вайсковыя не стасаваліся з жыццёвымі, хоць Канстанцін Астрожскі меў больш за 100 гарадоў і 1000 вёсак з гадавым даходам за мільён чырвонцаў, мог выставіць у войска за 30 тысяч чалавек. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 179.] У прыватным жа жыцці магло быць лепш. У ліпені 1522 года пайшла з жыцця жонка Таццяна Гальшанская, пакінуўшы яму адзінага з ёю сына Іллю.
У 1523 годзе Канстанцін Астрожскі ўзяў шлюб з Аляксандрай, дачкой вядомага слуцкага князя з роду Рурыкавічаў Сымона Алелькавіча. Яна нарадзіла яму сына Кастуся (Васіля ў праваслаўі).
Несумненна, усё гэта грэла сэрца старога ваяра, хоць некаторыя з паплечнікаў, мусіць, з зайздрасці ці па іншых жыццёвых прычынах не спачувалі яму. Іншы раз трывожылі былыя раны. Уплывовыя у княстве магнаты Альбрэхт Гаштаўт, Юрый і Ян Радзівілы, Рыгор Осцікавіч, Юры Алелькавіч, Іван Сапега і іншыя абвінавацілі Астрожскага ў дзяржаўнай здрадзе. Гаштаўт у 1529 годзе пісаў каралю Жыгімонту II Аўгусту, што Астрожскі «чалавек новы, подлай кандыцыі, русін, сын мізэрнага княскага роду», якому не месца ў сенаце.
Ганілі свае, ганілі чужыя. Маскоўскія летапісцы лічылі Астрожскага «божнм врагом н государевым нзменннком». A польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі назваў яго «другім Ганібалам».
Сваёй удумлівай палітыкай, ваеннымі поспехамі Васілій III даў нашчадкам падставу для таго, каб назваць сябе «збіральнікам Рускай зямлі».
Што да лёсу здрадніка-перабежчыка Глінскага, то ён знаходзіўся ў турме ў 1526 [1527] гады (Вячаслаў Насевіч], адкуль быў вызвалены па просьбе пляменніцы Алены, жонкі Васіля III. Атрымаў Юр’явец, Старадуб і Рапалоў. Стаў ваяводам. Пасля смерці
Васіля Ш (1533) уваходзіў у склад Вялікай думы пры Алене, якая стала рэгентшай пры малалетнім сыне Іване IV, названым пазней Грозным. Але воля была нядоўгай. У выніку ўзнікшага канфлікта паміж Міхаілам Глінскім і фаварытам Алены князем I. Ф. Целяпнёвым-Абаленскім, а таксама баярамі Шуйскімі, Глінскі зноў трапіў у турму, дзе і памёр. Адзіны сын яго Васіль ад шлюбу з княжной Абаленскай памёр у 1565 годзе.
Унутраная нестабільнасць, ваенныя ўварванні, палітычныя абставіны патрабавалі самаадданасці, дыпламатычнай стратэгіі. Жыгімонт I Стары трымаў гэтыя і іншыя не менш складаныя справы, пад пільнай увагай. Так, пры ім беларуская, літоўская і ўкраінская шляхта дамагаліся роўнасці з магнатамі, выбарнасці дэпутатаў сойма, адзіных для ўсіх законаў. Усе гэтыя пытанні напростыя і складаныя былі вырашаны.
У 1529 годзе быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў феадальнага права. Ёсць версія, што ў складанні і рэдагаванні яго прымаў удзел Ф. Скарына. У ім знайшлі адлюстраванне прынцыпы сувярэннай дзяржавы, прывілеі пануючага класа. Уведзены ў дзеянне 29 верасня 1529 года, Статут юрыдычна замацоўваў асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, саслоўяў і сацыяльных груп насельніцтва, паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Паводле Статуту ўсе асобы, «як убогія, так і багатыя», павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з законам.
Статут абавязваў Гасудара захоўваць цэласнасць княства, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады на Беларусі, Украіне і Літве, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў іх маёмасць без суда. Дзейнасць суда накіроўвалася на абмежаванне феадальнага самавольства, на захаванне правасуддзя. У Статуце зазначалася, што вольны чалавек, які здзейсніў злачынства, не павінен быў аддавацца ў вечную няволю. Статут утрымліваў
нормы сямейна-шлюбных адносін: абвяшчалася абяцанне вялікага князя не выдаваць дзяўчат замуж прымусова, а толькі з іх згоды. Напісаны на беларускай мове, Статут з’яўляўся своеасаблівай Канстытуцыяй свайго часу.
У 1526 годзе рада Вялікага Княства Літоўскага звярнулася да Жыгімонта I Старога з просьбай адпусціць свайго сына Жыгімонта Аўгуста на літоўскі прастол. Рада прасіла таксама, каб палякі «тую карону, которая послана Велнкому княжеству Лмтовскому (прн Внтовте), вернулн к князю велнкому его мйлостн, сыну вашея мнлостн». Тым самым каралю даводзілася думка пра намер Вялікага Княства Літоўскага выбрать Жыгімонта Аўгуста сваім каралём. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 106.)
Кароль пагадзіўся з радай, прыехаў у 1526 годзе ў Вільню і прывёз з сабой свайго сына Жыгімонта Аўгуста, якому было ўсяго 9 гадоў. Адбылося ўрачыстае абвяшчэнне хлапчука вялікім князем Літоўскім, аднак каранаваць яго на караля Літвы бацька не дазволіў і забраў з сабой у Польшчу.
Доўгі час вялікалітоўцы безвынікова прасілі Жыгімонта I Старога адпусціць сына ў Вільню для выканання сваіх княжацкіх абавязкаў.
I толькі пасля звароту ў 1544 годзе на Берасцейскім сейме кароль уступіў просьбам вялікалітоўскіх паслоў. Вялікі князь нарэшце прыехаў у свае гаспадарства і з дапамогай рады даволі спраўна кіраваў дзяржавай.
У лютым 1548 года, калі Жыгімонт 1 Стары памёр, новым каралём Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага стаўЖыгімонт II Аўгуст (1548-1572).
Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі Жыгімонт I Стары пакінуў гіа сябе добры ўспамін. Іван Ілья (каля 1552-13.51622), аўтар сатырычнага твора «Прамова Мялешкі», вядомы ў княстве палітычны і дзяржаўны дзеяч, праціўнік польскага засілля ў
Вялікім Княстве Літоўскім, пісаў: «Салодкая памяць яго, бо немцаў як сабак не любіў і ляхаў з іх хітрыкамі вельмі не любіў, але нашу Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў».
Вялікую ролю ў ягоным жыцці адыгрывала маці, другая жонка з 1518 года Жыгімонта I Старога Бона Сфорца. Італьянка па нараджэнню, (Віджэвано 2.2.1494-1557) яна мела праз мужакараля Жыгімонта I Старога вялікі ўплыў на палітычныя справы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Злоўжываючы сваім становіпічам, Бона Сфорца значна нарасціла зямельныя багацці ягелонскай дынастыі, умацоўваючы тым самым уплыў свайго сына Жыгімонта Аўгуста.
У 1522 годзе пад уплывам каралевы і Жыгімонта I Сейм Вялікага Княства Літоўскага гарантаваў, што пасля смерці Жыгімонта I іх сын будзе абраны вялікім князем. На Сейме Вялікага Княства Літоўскага ў кастрычніку 1529 года, яшчэ пры жыцці бацькі, Жыгімонт II быў абраны другім вялікім князем. Тым самым бацька імкнуўся ўсталяваць уладу сына пасля сваёй смерці, не давяраючы надта заявам сейма. 3 гэткім жа недаверам ставіўся ён і да гарантый сейму Польшчы.
18 снежня 1529 года ён дамогся абрання сына каралём Польшчы. Больш таго, неадкладна, 20 лютага 1530 года Жыгімонт II быў каранаваны. Клопат пра лёс сына сямейства працягвала і ў далейшым жонка Жыгімонта I.
У 1543 годзе сын ўзяў шлюб з герцагіняй Лізаветай, дачкой наследніка трона імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда. Фактычна ў справы гаспадара Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонт II уступіў толькі ў 1544 годзе пры яшчэ жывым бацьку. Жыгімонт I не ўмешваўся ў справы, але пільна сачыў за расходамі вялікакняжацкіх скарбаў. Першыя крокі па кіраўніцтву супалі са згубай памерла ў 1545 годзе яго жонка Лізавета. Далейшы лёс звязаў Жыгімонта II Аўгуста з князем
Мікалаем Радзівілам Чорным і родным яго братам князем Юрыем Радзівілам Рудым, усё гэта яднала з Літвой. Магчыма, не ў апошнюю чаргу, дзякуючы братам, ён цярпліва, з разуменнем ставіўся да рэлігійных вераванняў. Сам католік, не перашкаджаў распаўсюджванню ідэй Лютэра і Кальвіна.
Палітычна ангажыраны шлюб не задавальняў Жыгімонта II Аўгуста. Ён шукае выйсця з сямейнай абыдзеншчыны, наладжвае балі, маскарады ў вялікакняжацкім замку ў Вільні. На адным з такіх баляў сумуючы князь звярнуў увагу на маладую жанчыну. Высветлілася, што гэта Барбара з роду князёў Радзівілаў, аднаго з магутнейшых магнатаў Літвы. Нарадзілася яна ў 1520 годзе, у 1538 годзе была выдадзена замуж за наваградскага ваяводу графа Станіслава Гаштольда. Але ў 1542 годзе муж памірае, годам раней яна страчвае бацьку. Баль у вялікім княжацкім замку быў
першым выхадам нядаўняй удавы ў свет. Жыгімонт Аўгуст захапіўся ёю. Каб часцей бачыць Барбару, ён прызначае яе фрэйлінай сваёй жонкі Лізаветы. Неўзабаве Лізавета памірае. Становішча фрэйліны, да якой праяўляе цікавасць вялікі князь, прымушае Барбару пакінуць двор. Нейкі час яна жыве ў Віленскім замку брата Мікалая, празванага Рудым, а пасля пасяляецца ў Гераненскім замку, што сёння ў Іўеўскім раёне. Жыгімонт Аўгуст не пакідае яе і там. Пра сустрэчы даведваюцца родныя Барбары, якія адкрыта сказалі, пры зручным выпадку, што вялікі князь павінен вызначыцца. У выніку Жыгімонт Аўгуст быў вымушаны згадзіцца на патаемны шлюб. Радзівілы пагадзіліся. Але яго не блаславілі каталіцкія святары, бо тым самым парушалася святое правіла: шлюб асобы каралеўскай крыві мог быць сапраўдным, калі гэты шлюб здзяйсняўся таксама на гэткай жа асобе.
Але тое, іпто адпавядала інтарэсам Радзівілаў, не супадала з планамі сям'і вялікага князя. Кароль і каралева Бона жадалі іншага шлюбу.
Вясной 1548 года памёр Жыгімонт I Стары. 17 красавіка Жыгімонт II Аўгуст сабраў у Вільні Сейм, на якім прасіў прызнаць Барбару яго жонкай і вялікай княгіняй. Просьбу падтрымалі. Супраць была толькі каралева Бона. Складаней было ў Польшчы. Магнацкая вярхушка Сейма рашуча выступіла супраць. Ваявода сандамірскі Ян Тэньчыньскі выказаў агульную думку: «Я хутчэй згаджуся бачыць на польскім прастоле султана Турэцкага, чым Барбару Радзівіл». Удзельнікі Сейма ў падтрымку сказанага сталі на калені. Аднак Жыгімонт Аўгуст быў непахісны.
1 снежня 1550 года Барбара была каранавана. Толькі нядоўга працягвалася шчасце маладых. 8 мая 1550 года Барбара ў пакутах памірае. Меркаванні з выпадку заўчаснай смерці хадзілі розныя, але, мусіць, самае праўдзівае атрута. Жыгімонт Аўгуст ні на хвіліну не пакідаў любімую, трымаючы за руку, не хацеў адпускаць туды, адкуль няма звароту. Ён не забыў яе і пасля смерці. Праўда, яму давялося ўзяць шлюб з аўстрыйскай прынцэсай Катажынай Габзбург, сястрой Барбары, але гэта быў палітычны альянс, які не закрануў сэрца ўдаўца. Сямейнае жыццё не складвалася, а папа рымскі не даваў дазволу на развод. Пасля перамоў бакі выраіпылі раз’ехацца. Шлюб заставаўся, а шчасця не было.
У 1570 годзе, праязджаючы ў карэце па вуліцах Кракава, Жыгімонт II звярнуў увагу на гараджанку, што ўсім нагадвала яго Барбару. Ён запрасіў жанчыну ў замак, сустрэў у кабінеце, дзе на сцяне знаходзілася выява яго цудоўнай жонкі. Госця так была падобна на Барбару, што кароль схамянуўся. Калі ж даведаўся, што жанчыну завуць Барбарай, Барбарай Гіжанкай, ён так расчуліўся, што па запалых старэчых іпчаках пацяклі слёзы. Усхваляваны Жыгімонт рашыў, іпто гэта неба пасылае дзеля супакаення дуіпы
яго любую жонку. Кароль пакінуў Барбару ў палацы. 3 часам ён зразумеў, што цудаў не бывае. Гіжанка толькі знешне паходзіла на Барбару, у астатнім яна была супрацьлегласцю жонкі. Раздумваючы пра "цуда”, кароль узгадаў графа-авантурыста Ежы Мнішака, што раз-пораз з'яўляўся ў ягоным кракаўскім палацы і шукаў выпадку быць карысным адзінокаму гаспадару. Праўда, за грошы. Паданне гаворыць, што аднойчы Мнішак прывёў у палац, мусіць, гэткага ж шукальніка шчасця, як і сам, пана Твардоўскага. Той наладзіў перад каралём містычны сеанс (спектакль) з выклікам жонкі Барбары. Жыгімонт быў уражаны, не адразу выкрыў містыфікатараў. Тады ім добра заплацілі і яны вырашылі яшчэ пажывіцца шчодрасцю кракаўскага пакутніка. Вось яны і зладзілі ўсё з Гіжанкай.
Раскрыўшы сапраўдную сутнасць Гіжанкі, кароль, тым не менш, не змог адмовіцца ад яе, так яна нагадвала яму любімую Барбару. Кароль не шкадаваў для яе ні дарагіх упрыгожанняў, ні срэбра, ні золата. А падманшчыцы ўсё было мала. Яна марыла пра шлюб, пра тое, як яна стане каралевай. Здавалася, усё ішло, як жадала фаварытка, неўзабаве, у 1572 годзе памерла другая жонка караля аўстрыйская прынцэса Катажына Габсбургская. У Гіжанкі з’явілася надзея. Нашчадкаў у караля не было і, як хітруха дазналася ад каралеўскага лейб-медыка, ужо не магло быць, Гіжанка здрадзіла каралю з адным з яго прыбліжаных і ўпэўніла Жыгімонта, што гэта яго дзіця. Даверлівы кароль быў на вяршыні шчасця. Дзяўчынку назвалі Барбарай. I Жыгімонт пачаў разважаць пра тое, каб зрабіць Гіжанку каралевай, тым больш, што тая зноў паведаміла легкадумцу пра новую цяжарнасць.
Спадзяванням авантурысткі здзейсніцца не давялося. 7 ліпеня 1572 года Жыгімонт II Аўгуст памёр. Сястра караля Ганна Ягелонка, якая даўно ўжо ненавідзела прайдзісветку, неўзабаве выгнала яе з палаца, вярнуўшы ў казну ўсе хіжыя багацці.
Напрыканцы свайго вірлівага, складанага жыцця Жыгімонт II Аўгуст усё болып пачаў турбавацца пра лёс Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Ён углядаўся ў гісторыю, у з’явы валадарання, набыткі і згубы. I колькі ні азіраўся на мінулае паўставала трывога за заўтрашні дзень. Аналізуючы спадчыну, дзейнасць сеймаў каралеўскіх і вялікакняжацкіх турбот, прыходзіў да яснай высновы неабходнасці больпі моцнага яднання Польшчы і Літвы. Найперш, гэтаму спрыялі персанальныя ўніі, ці саюз дзяржаў пад уладай адзінага, аднаго манарха, але пры захаванасці дзвюма ўладарнымі структурамі сваёй самастойнасці ў праявах унутранай і знешняй палітыкі.
Найпершым крокам у гэтым напрамку было ўмацаванне каралеўскай улады. Але пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста, апопіняга прадстаўніка ягелонскай дынастыі на польскім троне, усё пайшло па-іншаму. Сейм зацвердзіў прынцып выбару караля ўсім дваранствам, шляхтай. Дэмакратычны па форме прынцып, які замацаваўся ў Польшчы да XVIII стагоддзя, на справе паказаў сябе няжыццядзейным і ў многім абумовіў гібель Польшчы як дзяржавы.
Што да збліжэння Польшчы і Літвы, то яно мела супярэчлівы характар, хаця карані гэтага яднання складаліся гістарычна.
Першым крокам у гэтым накірунку была Крэўская ўнія 1385 года. Кароль Ягайла здзейсніў тады сваю адвечную мару «землі свае літоўскія і рускія да кароны Польскага кралеўства навечна далучыць».
Крэўская ўнія дапаўнялася шматлікімі іншымі пагадненнямі і дагаворамі, бо не ўсе ў Вялікім Княстве Літоўскім былі згодны з інкарпарацыяй княства. Найперш, Вітаўт, які шукаў самастойнасці для княства, нават кароны. Але не імкненне да самастойнага ўладарання з'яўлялася галоўным імператывам пагроза, іншы раз з усіх бакоў, прымушала сцішваць свае амбіцыі і шукаць адзінства
з Польшчай. Ад васала польскай кароны Вялікае княства набывала раўнапраўнасць. Так паводле Берасцейскай уніі [1446] вялікі князь Літоўскі станавіўся польскім каралём. Дагаворам абвяшчалася: «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае... у адной братняй уніі, злучаем і далучаем».
Потым быў Петракаўскі сейм (1501), дзе вызначыліся новыя падыходы да ўніі, калі «у адно непадзельнае і без розніц цела, каб быў адзіны народ, адзіны люд, адзінае брацтва і супольныя рады, а цела то каб мела адну галаву, адзінага караля і адзінага пана». Слоў пра адзінства многа, аднак адзінства часам не ставала.
Мельніцкі акт (1501) з’явіўся яшчэ адной спробай Польшчы аб’яднаць дзве дзяржавы з тым, каб ва ўладзе быў толькі пажыццёва выбіраемы на сейме кароль, пасада вялікага князя скасоўвалася. Вялікае княства адмовілася падпісаць гэткі дагавор, хаця новая вайна з Маскоўскай дзяржавай стукалася з усёй небяспечнасцю ў дзверы Літоўскай дзяржавы.
Пад 1569 год становішча Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў сувязі з пачаткам Лівонскай (Ліфлянцкай) вайны Маскоўскай дзяржавы з Інфлянцкім ордэнам ускладніліся. Маскоўскія войскі ўжо ў 1562 годзе дайшлі да Віцебска, Дуброўны, Копысі, Оршы, Шклова. У наступным годзе захапілі Полацк. Былі іншыя цяжкія згубы. Менавіта гэта падштурхнула Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае да новых перамоў. Зноў праявілася імкненне польскіх магнатаў уключыць княства ў склад сваёй дзяржавы, лічачы, што пасля страты Полацка Літва будзе больш згаворлівай. I сапраўды, настрой у Літве змяніўся, пагроза заваявання дзяржавы Масквой была рэальнай. Шляхта хіснулася да Польшчы.
Жыгімонт II Аўгуст, занепакоены тым, што пасля яго смерці ўнія будзе разарвана канчаткова, нарэшце зарыентаваўся. Дапамаглі яму ў гэтым атрыманыя ад шляхты беларускіх паветаў
запэўненні дэпутатаў, што сабраліся на палявым сейме пад Віцебскам 13 верасня 1562 года і прынялі акт аб уніі з Польшчай. У акце гаварылася пра жаданне мець агульныя сеймы, адзінага выбарнага караля, карыстацца аднолькавымі правамі з польскай шляхтай, разам абараняцца ад ворагаў. Гэткі ж акт быў накіраваны і жамойцам, але магнаты на чале з ваяводам віленскім і канцлерам М. Радзівілам Чорным адмовіліся падтрымаць яго. Радзівіл сам сябе лічыў каралём і нават абурыўся такой прапанове. У будучым такога кшталту фанабэрыя, знаходжанне перад складаным выбарам палітычнага і, значыцца, жыццёвага шляху, будзе дорага каштаваць Польшчы і розным Радзівілам, Кішкам, Вішнявецкім, якія «хварэлі» на самаўладнасць.
Вызначыўшыся, Жыгімонт II Аўгуст ужо не скіроўваў падзеі вымушалі.
Гэтае ж пытанне разглядаў у 1563 годзе Віленскі сейм, згадзіўшыся на ўнію пры захаванні самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага. Перамовы з Польшчай, улічваючы заўсёдныя яе каралеўскія амбіцыі, ішлі складана. I толькі 10 студзеня 1569 года ў Любліне пачаў работу агульны сейм дзвюх дзяржаў. Спярша дэпутаты разглядалі пытанне ўніі асобна. Вялікае княства не прымала жаданага палякамі цеснага саюза, стаяла за агульныя намаганні ў вайсковай справе. Палічыўшы, што паасобныя пасяджэнні не спрыяюць справе, польскі бок выказаў жаданне засядаць разам, у болып цесным асяроддзі. Жыгімонт II Аўгуст падтрымаў прапанову. Безумоўна, пытанне абмяркоўвалася і пасля пасяджэнняў, як гэта бывае звычайна. Мусіць, у гэтых умовах, калі схлістваюцца погляды, насычаныя эмоцыямі, прабегла тая, як кажуць, чорная кошка, якая з’явілася прычынай (прычынамі) таго, што дэпутаты Вялікага Княства Літоўскага пакінулі Люблін. «У гэтых умовах польскія сенатары і дэпутаты, піша Анатоль Грыцкевіч, паставілі пытанне перад каралём аб
далучэнні Падляшша і Валыні да Польшчы». Сейм і падляшскія феадалы давалі на гэта згоду, спадзеючыся на польскія прывілеі.
5 сакавіка 1569 года Жыгімонт 11 Аўгуст сваім актам ухваліў гэта. Сейм пацвердзіў гэта сваім рашэннем. Гэта адрывала ад Вялікага Княства Літоўскага значную тэрыторыю. Паны-рада княства выказала пратэст, але іх не падтрымалі і ўстанавілі тэрмін, каб яны вярнуліся для далейшага абмеркавання пытання. Кароль таксама адрэагаваў на канфрантацыю, пазбавіўшы некаторых магнатаў іх дзяржаўных ііасад і месца ў Радзе княства. Гэта падзейнічала. Дэпутаты вярнуліся. Урэшце-рэшт, сейм 1 ліпеня 1569 года ў Любліне зацвердзіў аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў федэратыўную дзяржаву пад назвай Рэч Паспалітая. Аб’яднанне адбылося на падставе роўнасці Польшчы (Кароны) і Вялікага Княства Літоўскага (Літвы або Княства). На чале дзяржавы знаходзіўся польскі кароль (ён жа вялікі князь Літоўскі], якога выбірала шляхта пажыццёва. Улада караля мела пэўныя абмежаванні з боку Сейма ў складзе двух палат сената і пасольскай ізбы, якая выбіралася павятовымі сеймікамі. Па два паслы (дэпутаты). Мытня паміж дзяржавамі скасоўвалася. Уводзіліся абмежаванні для польскай шляхты на набыванне зямлі ў Княстве і для шляхты княства ў Польшчы.
Дзяржаўныя месцы маглі займаць толькі яе ўраджэнцы. Дзяржавы захоўвалі свой суверэнітэт, мелі сваю дзяржаўную адміністрацыю, прававую сістэму, апарат судоў грашовафінансавую сістэму, права эмісіі, мытную сістэму. Сейм прымаў асобныя законы як для Польшчы, так і для Княства.
У 1588 годзе суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага пацвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага.
Кожная дзяржава захоўвала права на сваю мову Княства на беларускую, Польшча на сваю.
Актам ад 3 жніўня 1569 года Курляндскае і Земгальскае
M.B. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" герцагствы абвяшчаліся васаламі адзінай дзяржавы Рэчы Паспалітай, ці адной і другой дзяржавы.
Люблінская ўнія (1569) з аднаго боку, умацоўвала адзіную дзяржаву. Вайна з Лівонскім ордэнам закончылася перамогай, з другога стварыла ўмовы для далейшага наступлення каталіцызму і паланізацыі беларускай шляхты і гарадскога насельніцтва. Унія раз’ядноўвала рускіх і беларусаў, разбурала гістарычную кампліментарнасць (Л. М. Гумілёў) народаў-братоў. Гэта была дарога да чарговага наступлення Брэсцкай уніі (1596 г.)
Праўленне Жыгімонта II Аўгуста, несумненна, знамянальнае не згаданымі толькі рамантычнымі схільнасцямі. Ён станоўча ставіўся да росту і росквіту гарадоў клапаціўся адпаведна сваім абмежаваным магчымасцям пра ўладкаванне вёскі, развіццё культуры, падтрымліваў магнатаў шляхту ў справах дзяржавы.
Радзівілы пабудавалі ў паўночна-заходніх губерніях 163 кальвінскіх збораў, а таксама ў Гальшанах, Ашмянах, Вільні, Біржах, Бярэсце, Смаргонях і іншых гарадах. У Нясвіжы, Бярэсці друкаваліся духоўныя кнігі. Герцаг прускі Альбрэхт распаўсюджваў у Літве лютэранства. Пад 1545 год былі перакладзены, надрукаваны і распаўсюджваліся лютэранскія кнігі. Пры адкрытым у Кенігзбергу ўніверсітэце ён аснаваў кафедру багасловія і прызначыў восем стыпендый для ліцвінаў. Лютэр, дзякуючы Жыгімонту II Аўгусту за такое стаўленне да рэлігіі прысвяціў яму пераклад бібліі. Кальвін, Булінгер перапісваліся з каралём. Адказваючы на гэтую пашану, кароль сказаў на адным з Сеймаў: «Да не подумают, чтобы я решнлся прмнуждать к вере кого-лнбо жестокостью, юш мерамн строгостн отягчать чью-лнбо совесть... это совершается нантнем Св. Духа».
Станоўча быў прыняты ў грамадстве Прывілей 1563 года, які ўраўнаважыў у Вялікім Княстве Літоўскім палітычныя правы праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
Пад уплывам каталіцкай царквы дапусціў езуітаў у Польшчу, што абумовіла пярэчанні паміж прыхільнікамі рэфармацыі і контррэфармацыі. Жыгімонт II Аўгуст правёў шэраг унутраных рэформ: рэформу скарбу, судоў і войска, вяртанне каралеўскай уладзе каронных зямель, раздзеленых магнатамі з 1504 года.
Рашэннямі Сейма 1563-1564 гадоў чвэрць даходаў з гэтых зямель ішлі на рэфармаванне войска. Рэформы садзейнічалі павялічэнню выдаткавання грашовых сродкаў на патрэбы караля і дзяржавы. Кароль і вялікі князь садзейнічалі нравядзенню валочнай памеры, паводле якой удасканальвалася землекарыстанне, абкладанне сялян феадальнымі павіннасцямі і павялічэнне даходаў феадалаў. У выніку сяляне былі падзелены на тры катэгорыі: асадныя сяляне, цяглыя сяляне і сяляне-слугі. Чэлядзь паднявольная надзялялася невялікімі ўчасткамі зямлі і называлася агароднікамі.
Цікава тое, што валочную памеру першай пачала ўводзіць у сваіх землях маці караля і вялікага князя Літоўскага Бона. Яна заахвоціла сына і буйных феадалаў. Сялянскія землі з ліквідацыяй церазпалосіцы, абрубаў, былі падзелены на валокі (1 валока 20 гектараў. М. K.J.
У 1566 годзе быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага, праведзена новая рэвізія стану землекарыстання. Сяляне не пагаджаліся з вынікамі рэвізій: не жадалі прымаць валокі, уцякалі да іншых феадалаў. Эксплуатацыя сялянства ўзмацнілася, паколькі значна выраслі нормы павіннасцей. У цэлым рэформы прывялі да далейшага запрыгоньвання сялян.
Статут зацвярджаў суверэнітэт, абмяжоўваў уладу вялікага князя, намячаў аддзяленне суда ад органаў улады. Ствараліся для гэтага земскія і падкаморскія суды. Рэгламентаваў кампетэнцыю органаў улады і кіравання, замацоўваў саслоўную няроўнасць, аддаючы сацыяльную перавагу феадалам і шляхце. Кіраўніком
дзяржавы вызначаўся вялікі князь, Статут зацвердзіў ягоную новую назву «господарь», які, паводле Статута, выбіраўся. «Господарь» меў пэўныя абмежаваныя правы: не меў права без рашэння Сейма распачынаць вайну, устанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады, званні і чыны іншаземцам, у тым ліку з Польшчы.
Працягваючы матчыну справу, Жыгімонт II Аўгуст падтрымаў вызначэнне якасці зямель, перанясенне сяліб на сярэднія палі, размяшчэнне хат на адным баку вуліцы, гаспадарчыя пабудовы па другім, устанаўленне новай сістэмы відаў і норм павіннасцей сялян з улікам колькасці валокаў і якасці глебы. Частку даніны і павіннасцей было дазволена выплочваць грашыма. Такія захады сялян не задавальнялі. Звычайна цяглыя і асадныя сяляне раздзялялі адну валоку на дзве сям'і, каб эфектыўней апрацоўваць зямлю. He раздзеленыя землі заставаліся па-ранейшаму агульнымі, абшчыннымі.
У 1560 годзе пры падтрымцы Жыгімонта II Аўгуста была праведзена рэформа сістэмы карыстання зямлёй і абкладання павіннасцямі сялян-даннікаў, якія атрымлівалі надзел велічынёй з валоку. Улічвалася якасць і колькасць зямель, якімі валодала ўся абшчына. Паншчыны падчас правядзення ўпарадкавання яшчэ не было. За карыстанне зямлёй сяляне плацілі грапіыма і збожжам.
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года з’яўляўся другім зводам законаў феадальнага права, які дзейнічаўу Беларусі і Літве ў 1566-1588 гг. Працай па падрыхтоўцы Статута кіравалі канцлер М. Радзівіл Чорны, маршалак дворны А. Б. Валовіч, верагодна, лічыць даследчык Язэп Юхо, П. Раізій, А. Ратундус і іншыя. Статут доўга, на працягу 1561-1566 гадоў, абмяркоўваўся ў Сейме. У ходзе разгляду неаднаразова ўпісваліся прывілеі: Віленскі (1563), Белыжі (1564). Статут напісаны на беларускай мове, ён быў уперпіыню надрукаваны ў 1855 годзе ў Маскве.
Статут надаваў значныя правы сярэдняй шляхце, умацоўваў
фінансавую сістэму краіны, што дало магчымасць вялікаму князю пачаць будаўніцтва марскога флота Польшчы.
Гаспадаранне Жыгімонта П Аўгуста было даволі мірным і гэта ён завяшчаў Літве і надалей, параіўшы наладзіць саюз з
Францыяй.
ГЛАВА б.ПАЛІТЫЧНАЕ АБ’ЯДНАННЕ I РЭЛІГІЙНАЯ РАЗ'ЯДНАНАСЦЬ
Брэсцкая ўнія адбылася пры поўным разладзе ў грамадстве і пайшла па дарозе, якая немела нічога супольнага з нацыянальнай справай. Гэта была вялікая абмылка.
В. Ю. Ластоўскі
адыходам Жыгімонта II Аўгуста дынастыя Ягелонаў скончылася. «Кароль памёр віват, кароль!» гучыць у народзе. Кандыдата на
незаняты трон знайшлі... у Францыі. Ім з'явіўся Генрык Валезы (Генрых Валуа]. Чалавек не надта шаноўнай біяграфіі.
«Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», том 2, дае нам сціплыя
звесткі пра «нашага» Генрыха, як-ніяк быў каралём нашым і польскім...
Але, таму давайце, раскажам пра яго больш падрабязна, хто ён такі, як трапіў на наш трон?
Нарадзіўся Генрых Валуа ў Фантэнбло (Францыя) 19.9.1551 года. У 1574 годзе трэці сын Генрыха II Валуа і Кацярыны Медзічы па «пратэкцыі» свайго брата Карла IX рэкамендуецца на трон караля Рэчы Паспалітай. Карл IX імкнецца пазбавіцца ад канкурэнта ў Францыі. Але ж польска-літоўскі трон яшчэ заняты кароль Жыгімонт II Аўгуст толькі што стварыў аб’яднаную дзяржаву Рэч Паспалітую, прымае вінвіаванні... Так, нехта вініпуе, нехта марыць пра трон...
Карл IX быў якраз з тых, хто віншуе і паглядае, калі
вызваліцца каралеўскае крэсла. Задума ажыццяўляемая Карлы не памыляюцца... Разважаў ён цвяроза, перакананы, менавіта так: калі ажаніць Генрыха з Ганнай Ягелонскай (18.10.1523-9.9.1596), дачкой Жыгімонта 1 Старога, то пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста ён стане спадкаемцам і каралём Рэчы Паспалітай. Такім «выстралам» Карл IX забіваў трох (не двух, як звычайна ў казках) зайцоў: пазбаўляўся ад дамаганняў брата ў Францыі, не дапускаў на трон каго-небудзь з Габзбургаў, рабіў Генрыха каралём Рэчы Паспалітай. Для рэалізацыі свайго плана Карл IX паслаў у Варшаву біскупа (епіскапа, у праваслаўнай рэлігійнай традыцыі. М. К.) дэ Манлюка, які заручыўся падтрымкай большасці сенатараў Сейма і шляхты. Ён пісьмова пацвердзіў умовы (Генрыкавы артыкулы), па якіх Генрых Валуа будзе абраны каралём Рэчы Паспалітай. Артыкулы складаліся з 18 пунктаў: кароль не меў права прызначыць сабе пераемніка, мець зносіны з замежнымі дзяржавамі, прызначаць паспалітае рушэнне. Ён пазбаўляўся заканадаўчага і судовага права, у мірны час знаходзіцца пад апекай 16 сенатараў. (С. Канаплёва.) Абавязваўся таксама ўзяць шлюб с Ганнай Ягелонскай адразу, як будзе запрошаны на трон. He ўсе ўдзельнікі Сейма падтрымлівалі кандыдатуру Генрыха. Пратэстанты Рэчы Паспалітай празналі, што Генрых удзельнічаў у падрыхтоўцы крывавай Варфаламееўскай ночы 24 жніўня 1572 года ў Францыі і запатрабавалі прыняцця ўмоў пакарання французскім урадам удзельнікаў (падрыхтоўшчыкаў) той жудаснай ночы. Была таксама падпісана (pacta Conventa) дамоўленасць пра ваенныя і фінансавыя адносіны Рэчы Паспалітай і Францыі.
11 мая 1573 года на Элекцыйным сойме ў Кракаве гнезненскі арцыбіскуп Уханскі абвясціў выбранне Генрыха Валуа каралём польскім і вялікім князем Літоўскім.
16 мая 1573 года сваю канчатковую згоду дала частка паслоў-
пратэстантаў і тады надворныя маршалкі, каронны і літоўскі афіцыйна абвясцілі абранне яго на трон.
18 лютага 1574 года Генрых Валуа прыехаў у Кракаў.
24 лютага 1574 года адбылася каранацыя і прыняцце прысягі ў адпаведнасці з азначанымі артыкуламі.
Аднак з першых жа крокаў свайго каралеўства стала відаць, што коліпіні арганізатар Варфаламееўскай ночы не выконвае сваіх «артыкулаў», у прыватнасці, фінансавых і ваенных абавязкаў. У іпэрагу ваяводстваў шырыўся рух пратэстанцкага насельніцтва за недавер каралю, за пазбаўленне прастола. He быў створаны і дарадчы орган з 16 сенатараў, як прадугледжвалася дамовамі. He пажадаў кароль і браць шлюб з Ганнай Ягелонскай.
30 мая 1574 года ў Кракаве даведаліся пра смерць Карла IX.
Цяганіна Генрыха з «артыкуламі» стала ўсім зразумелай. Ён паціху стаў збірацца ў Францыю. Аднак гэта не абмінула ўвагі палякаў. Проста так ад'ехаць, без дазволу, згоды ён не мог. Толькі не Герых. Ноччу на 19 чэрвеня 1574 года ён тайна пакінуў Кракаў. Дакладней, уцёк. Ян Тэньчыньскі, падкаморны каронны, кінуўся следам, дагнаў, пераконваў вярнуцца, маўляў, уцёкі ганьбяць караля, але той быў непахісны. Спрабаваў запэўніць, што вернецца, як толькі ўладкуе справы ў Парыжы.
Маніў, безумоўна. Так і адбылося. У Францыі яго чакаў каралеўскі трон, карона Карла Генрыха III. Пра Рэч Паспалітую ўжо і гаворкі не было. Кажуць, лаўкачам шанцуе. Можа, і так, але і спагнанне на іх ёсць.
2 жніўня 1589 года Парыж асадзілі гугеноты, помсцілі католікам за Варфаламееўскую ноч. Вострая шабля дамініканскага манаха ссекла галаву хцівага караля.
Пасля уцёкаў з Кракава Генрыха Валуа з пратэкцыі магнатаў Збароўскіх і іншых сваю кандыдатуру на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай выставіў князь Трансільваніі (Іштван) Стэфан
Баторый (Сцяпан Батура) [27.9.1533-12.12.1586], Паходжаннем Баторый быў са старажытнага венгерскага роду. 3 15 гадоў знаходзіўся на ваеннай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. У адным з паходаў трапіў у палон і каля трох гадоў вывучаў працы рымскіх мысліцеляў.
На Элекцыйным сейме 15 снежня 1575 года паводле дэмакратычных традыцый сенат абвясціў каралём Максіміліяна II. Аднак дробная шляхта з гэтым не пагадзілася і абвясціла каралём Баторыя. Праўда, выказала пры гэтым умову ажаніцца з Ганнай Ягелонскай, 54-гадовай сястрой Жыгімонта II Аўгуста, той самай, якой пагрэбаваў Генрых Валуа.
1 мая 1576 года ў Кракаве Баторый быў каранаваны. Граматай ад 29 ліпеня 1576 года Баторый усталяваў раўнапраўнасць Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў адзінай федэратыўнай дзяржаве. Як піша А. П. Госцеў, абавязаўся захоўваць самастойнасць Княства, пашыраць яго межы, не прызначаць военачальнікамі ў Княства палякаў, агульныя сеймы праводзіць па чарзе, то ў Кракаве, то ў Літве. Баторый быў абвешчаны таксама вялікім князем Літоўскім. Сваёй рэзідэнцыяй кароль абраў Гародню. Тут праводзіўся і кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай. Пацвердзіў свой талент выдатнага палкаводца вярнуў Полацк і Вялікія Лукі. Замест каралеўскага суда зацвердзіў
шляхецкія выбарныя трыбуналы. Для Польшчы у 1578 годзе, для Літвы у 1581 годзе. Сваім прывілеем ад 1 красавіка 1579 года пераўтварыў Віленскі езуіцкі калегіум у акадэмію, якая пазней
стала Віленскім універсітэтам.
Дарэчы, артыкулы Генрыха, якія той, мусіць, і не думаў выконваць, вельмі прыйшліся да душы Стэфану Баторыю. Ён за іх узяўся ў 1576 годзе, за дзесяць гадоў да сканчэння свайго жыцця. Тым не менш, ухваленыя і выкарыстоўваемыя, яны былі затым прыняты ягонымі спадкаемцамі.
Памёр Стэфан Баторый 12 снежня 1586 года. Смерць караля выклікала спрэчкі паміж прыдворнымі медыкамі. Каб высветліць прычыны смерці 14 студзеня 1586 года ў Гародні, упершыню ва Усходняй Еўропе, было праведзена анатаміраванне.
Такім чынам, Рэч Паспалітая мела першы вопыт сваёй дзяржаўнай сталасці, палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўна-культурнага жыцця. Адразу ж пасля прыняцця Люблінскай уніі ўзніклі пярэчанні, незразумеласці, тое, што было прыхавана між слоў. Палякі лічылі новае ўтварэнне ўнітарнай дзяржавай. Выявілася, што па шэрагу фармуліровак дзяржаву можна лічыць і федэратыўным і канфедэратыўным аб'яднаннем. Атрымлівалася, што ў адзінай дзяржаве адсутнічае адно заканадаўства, паколькі ў Вялікім княстве заставаўся дзейным Статут 1566 года. У адносінах да Польшчы ён не распаўсюджваўся. У Княстве застаўся апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, дзяржаўная пячатка, эмісія грошаў і г.д.
Адным словам, імкнучыся ўсімі праўдамі і няпраўдамі інкарпарыраваць Вялікае княства ў склад Польшчы многае ў спешцы не дагледзелі, так былі апантаныя хцівай задумай. Адносіць гэта да памылак, пралікаў не даводзіцца. Так, абяцанне Жыгімонта II Аўгуста давесці Лівонскую вайну да пераможнага канца, не выконвалася. Вялікае Княства Літоўскае ў тлуме
перадлюблінскай валтузні і не заўважыла, як Польшча ў яе анексіяніравала Падляшша, Валынь, Падолію, Кіеўшчыну. Насцярожвала і тое, што ў 1573 годзе каронны сейм прыняў рашэнне, паводле якога барацьбу супраць Лівонскага ордэна мелася весці на сродкі Княства. Відавочнасць усяго гэтага і іншага вымушала быць больш пільнымі пры падрыхтоўцы Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Ён застаўся Статутам толькі Княства, яго дзейнасць на Польшчу не распаўсюджвалася. Праўда, у сувязі з гэтым польскі бок імкнуўся ўнесці ў яго новыя артыкулы ці фармуліроўкі, змены, каб зрабіць яго прыдатным і для Польшчы.
Па сутнасці ў адзінай дзяржаве павінен быў быць прыняты новы агульны Статут (Канстытуцыя), што знімала б узнікаючыя пытанні. Аднак гэтага не зрабілі, імкнучыся з дапамогай прыняцця асобных законаў ліквідаваць прававы правал. Такі падыход прыводзіў да нестыковак. Гэтае адзначае Я. А. Юхо: «Паводле прынятага ў 1668 годзе закона за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, а па закону 1733 года праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сейма і суддзямі галоўнага трыбунала.
Як бачым, заканадаўства жорсткімі стасункамі ўсталёўвала каталіцызм, спрыяючы змяншэнню ўплыву праваслаўя ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай, падтрымцы палітыкі паланізацыі беларускага насельніцтва. Дзейнасць, да прыкладу, закона 1696 года абумовіла ўвядзенне ў Вялікім Княстве Літоўскім польскай мовы ў якасці дзяржаўнай.
Пасёння некаторыя беларускія гісторыкі, ухіляючыся свядома, а, можа, памылкова, бо кола ўдумлівых, вопытных даследчыкаў, дактароў гістарычных навук, прафесараў паменшылася амаль што да нулявой адзнакі, лічаць пагрозай
існаванню беларускай мовы з боку рускай. Іншыя муцяць ваду жыццёвай рэчаіснасці тлумам пра быццам бы праводзімую рускай дзяржавай палітыку русіфікацыі беларускага народа. Мы ўжо цытавалі на гэты конт думку знакамітага беларускага даследчыка Я. А. Юхо, які на падставе аналізу заканадаўства выкрывае тых, хто сапраўды руйнаваў беларускую спрадвечную спадчыну, забараняў, вынішчаў беларускае ў свядомасці беларуса. Некаторыя дагаварыліся ўжо да таго, што пасля каталізацыі ды паланізацыі чыстага беларуса ўжо і не засталося. Маўляў, адны нячысцікі. Айяй-яй, якая глыбокая «навуковая думка»!
Так, у выніку «палітычных гульняў» канца XX пачатку XXI стагоддзя сапраўдных гісторыкаў, дактароў амаль што вынішчылі, але ёсць яшчэ каму гэта аспрэчыць, сказаць праўду. Мы маем на ўвазе творчы калектыў вучоных, якія пад навуковмх кіраўніцтвам прафесароў Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля падрыхтавалі і выдалі двухтомнік «Гісторыя Беларусі», які з’яўляецца сёння настольнай кнігай кожнага студэнта, аспіранта, вучня. Разгорнем і мы сапраўдную гісторыю Бацькаўшчыны, скажам, у каторы раз, праўду.
Люблінская ўнія з’явілася дрэнна прыкрытай тлумам слоў інкарпарацыяй Вялікага Княства Літоўскага, яго народа (беларусаў, украінцаў, яўрэяў літоўцаў, татар, палякаў), тэрыторыі, яго культуры, духоўнасці. Прычына заўсёдная прывідная небяспека з боку Масквы, Вялікага Маскоўскага княства, Расіі. Гэтым палохалі насельніцтва Польшчы і Княства. На самой жа справе глыбінная задача заключалася ў прымусовай асіміляцыі, у чым вялікія поспехі былі дасягнуты з дапамогай каталіцкай рэлігіі. Яна стала пануючай, дамініруючай, дзяржаўнай.
Пасёння з каталіцызму не знята абвінавачанне ў знішчэнні мужных светачаў навукі Дж. Бруна, К. Лышчынскага, М. Сервета, Н. П. Кантакузіна і многіх іншых. Каталіцкія святары замучылі
экзарха Нікіфара Парасхеса Кантакузіна толькі за тое, што ён прысвяціў сябе барацьбе супраць выкарыстання праваслаўных святыняў, імя Бога для прыгнёту простага люду Беларусі, Украіны і Літвы і ўсталявання каралеўскай, магнацкай улады. Асабліва садзейнічаў гэтаму кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III. Аказваючы ўплыў на паслухмяных яму праваслаўных свяшчэннікаў ён дамогся прыняцця ў 1596 годзе іх згоды на царкоўную ўнію. Тайна яны далі прысягу Панскаму прастолу на вернасць. Гэта паслужыла высновай для барацьбы і расправы з праваслаўнымі свяшчэннікамі і вернікамі. Экзарх Нікіфар з’явіўся першым, хто рашуча выступіў супраць гэтага насілля, за што быў кінуты ў турму. На Брэсцкім праваслаўным саборы ён выкрыў тайную змову. Вырваўшыся з турмы, ён зноў трапляе туды. Каталіцтва наладжвае судзіліпіча супраць Кантакузіна. Суд правальваецца, але панскія паслугачы зноў, у каторы раз, кідаюць змагара ў турму, дзе ён у 1599 годзе быў замораны голадам. (Гуцаленко Л. А. Человек мера добра н зла. Мн.: 2008. С. 41.)
Каталіцкае насельніцтва, акаталічаная, апалячаная вялікалітоўская шляхта арыентавался на Полыпчу, прыняўшы таксама з тонка правадзімай палітыкай прывілеяў прымусу, забароны, ідэалагічныя, палітычныя і іншыя каштоўнасці польскага этнасу. Праваслаўнае насельніцтва і Польшчы, і Княства, зыходзячы з уласцівых ім каштоўнасцей жыцця, арыентаваліся на Маскву, Вялікае княства Маскоўскае. Так, у сувязі з векавым гістарычным раздзяленнем яны ў многім не згаджаліся з праявамі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага жыцця ў сваёй далёкай прарадзіме, але многае і яднала, не гублялася з полю зроку. I, трэба прызнаць, праваслаўнае духавенства, хаця і ў меншай ступені, чым каталіцкае, адыгрывала сваю аб’яднаўчую ролю ва ўмацаванні пачуцця адзінства з праслаўным светам, які знаходзіўся на ўсходзе, у Масковіі. Мангола-татарскае нашэсце на многа гадоў адкінула Русь у
развіцці. Масковія адстала ад сваіх заходнееўрапейскіх суседзяў на
дзесяцігоддзі.
Калі да Крэўскай уніі ў Вялікім Княстве Літоўскім дамініравала праваслаўе, з'яўляючыся дзяржаўнай рэлігіяй, то пасля яе, калі Ягайла расправіўся з язычнікамі і паступова з праваслаўнымі, каталіцызм бярэ верх. У Крэве каля Ашмян, у Абольцах, каля Талачына, у Гайне, паблізу Лагойска, з'явіліся тры каталіцкія парафіі. Каталіцтва распаўсюдзілася, раздзяліўшыся на паўночназаходнюю і заходнюю частку Беларусі па лініі Браслаў-ПаставыВілейка-Менск-Пінск. Напярэдадні Люблінскай уніі да Віленскай епархіі адносілася 285 вёсак і 16 мястэчкаў з якіх 2/з адносіліся да Беларусі. (Гісторыя Беларусі. Ч. 1. С. 173.)
Праўда, у піку каталіцызму, праявы якога глыбока выкрыў Марцін Лютэр, у Вялікае Княства Літоўскае пранікаюць ідэі рэфармацыі, кальвінізма (Ж. Кальвін), абаронцам якога стаў некаранаваны кароль Княства Мікалай Радзівіл Чорны. 3 кальвінізму вылучаецца і ўмацоўваецца беларускі антытрынітарызм, выказальнікамі якога з’явіліся беларускія мысліцелі Сымон Будны, Марцін Чаховіц, Павел з Вінзы, Якуб з Калінаўкі і іншыя. У гэтым таксама бачыліся асаблівасці і адрозненні.
Гэтае адставанне і многія перавагі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага адчуваў і праваслаўны люд. Жыццёва чалавек так складзены, што ён выбірае лепшае. Адносіны з Польшчай былі хоць і не надта прымальнымі для Вялікага Княства Літоўскага, але ўсё ж больш прыдатныя для насельніцтва. Палітычная сістэма, адміністрацыйна-дзяржаўны механізм, выбарнасць караля і вялікага князя, на ўзроўні часу заканадаўчая галіна ўлады, дэмакратычныя органы кіравання і многае іншае адрозніваліся ад таго, што было ў Масковіі. Праўда, трэба адзначыць (і гэта бачна па ўсяму наіпаму даследаванню), што шмат чаго з абазначанага было
прывідным, не адпавядаючым цалкам прынцыпам дэмакратызму, аднак усё ж не такое жорсткае, дагматызаванае, патрыярхальнае, як было ў Маскве. I тым не менш, праваслаўнае насельніцтва цягнулася да Масквы, гартавала надзею, што яны некалі з’яднаюцца. Гэты рух рос і ўсё мацнеў. Значную ролю тут мела таксама палітыка царкоўнай уніі, паяднання праваслаўнай і каталіцкай рэлігіі. Адказам на прымусовую ўнію з’явілася паўстанне Севярына Налівайкі і запарожскага казацкага войска на чале з Багданам Хмяльніцкім. Насельніцтва многіх гарадоў і мястэчкаў білі чалом Б. Хмяльніцкаму, просячы «іх ад няволі лятскія вызваліць».
Абаронцамі праваслаўя зарэкамендавалі сябе Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Карповіч, Язэп Бабрыковіч, Стэфан, Лаўрэнцій Зізаніі і многія іншыя.
Усталяванне ўніяцтва суправаджалася закрыццём праваслаўныххрамаў і манастыроў. Праваслаўныя змагаліся мужна.
19 кастрычніка 1618 года праваслаўныя жыхары Магілёва не пусцілі ў горад полацкага арцыбіскупа Іясафата Кунцэвіча, які, меў права на падначаленне сабе ўсіх праваслаўных храмаў і манастыроў у Оршы, Магілёве і Віцебску. Канцлер Леў Сапега, ярасны прыхільнік уніяцтва, загадаў сілай перадаць усё прызначанае Кунцэвічу, усклаў на жыхароў Магілёва вялікі грашовы штраф. Аднак гэта не напалохала непакораў, яны выклікалі на падмогу казакоў. Нават рашучы Сапега вымушаны быў адмяніць прымус.
Скасавання ўніі патрабавалі і даволі шырокія колы піляхты. Такуніяцкі мітрапаліт Календа ў 1688 годзе вымушаны быў ісці на подкуп сенатараў для захавання ўніі. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 211.)
Гвалтоўнае акаталічванне праваслаўных у Вялікім Княстве Літоўскім таксама ажыццяўлялі пасланцы Ватыкана рознага кшталту: францысканцы, дамініканцы, бернардзінцы, базыльяне і іншыя прадстаўнікі каталіцкіх ордэнаў. Яны разгарнулі шырокае
будаўніцтва ў Ашмянах, Гародні, Дзісне, Драгічыне, Віцебску,
Наваградку, дзясятках іншых гарадоў храмаў, манастыроў. Супраць гэтай навалы выступалі сяляне, дробная шляхта, праваслаўныя святары, шэраг сенатараў.
У 1623 годзе канюшы Вялікага Княства Літоўскага Юрый Збаражскі, выступаючы на сейме, сказаў што «той, хто знішчае права, хто разрывае згоду паміж народамі, з якіх складаецца польская Рэч Паспалітая, той раніць Айчыну ў самае сэрца. Такая тая сварка, якую пачалі з рускім народам, нашымі братамі. Гэта рана, хаця б яна была і невялікай, прынясе смерць... Ведаю я добра, што пачынаючы з Брэсцкага сабору (1596) робяць з імі... Але чаго яны хочуць ад такога паважанага народа, гэтага я ніякім чынам зразумець не магу, таму што калі хочуць, каб у Русі не было Русі то гэта справа немагчымая». (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 186.)
ГЛАВА 7. СМУТА У МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЕ
Смута явйлась первой в русской ucmopuu гражданской войной.
Р. Г. Скрынннков
1587-1632 гг. вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага і каралём польскім пры падтрымцы каралевы Ганны Ягелонкі, удавы памерлага Жыгімонта II Аўгуста, а таксама пры садзейнічанні канцлера вялікага кароннага і гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага стаў Жыгімонт III Ваза (20.6.1566-30.4.1632). Ён быў сынам караля Швецыі Юхана (Яна) III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта I Старога. Элекцыйны сейм 1587 года адбыўся пасля смерці Стэфана Баторыя, дзе перамогу атрымаў над другім прэтэндэнтам на трон аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам. Апошні, трэба дадаць, таксама падтрымліваўся дробнай шляхтай. Беларуска-літоўскія сенатары на сейме адсутнічалі і, каб зняць непаразуменні і заручыцца іх падтрымкай, новы кароль 28 студзеня 1588 года зацвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага. Як уладар Кароны і Літвы, пачаў збліжэнне з Габзбургамі і Германіяй, што выклікала ў магнатаў і піляхце незадавальненне.
Ян Замойскі быў незадаволены тым, што кароль акружыў сябе чужаземцамі, не даючы дарогі радавітай часці Кароны і Літвы.
У 1592 годзе заняў шведскі прастол, дзе спрабаваў усталяваць каталіцызм у Швецыі і ўмацаваць яго пазіцыі ў Рэчы
Паспалітай. Такая палітыка не была падтрымана грамадствам і шведская шляхта-пратэстанты пазбавілі яго трона.
У 1596 годзе ён падтрымаў Брэсцкую ўнію, але прадбачліва не дапусціў езуітаў у сенат Кароны і Літвы. Адчуваючы рэлігійную напружанасць, падтрымліваў пастановы сеймаў 1609, 1616 і 1631 гг., якія тычыліся праваслаўнага насельніцтва.
Авантурыст па характару, кароль пільна сачыў за падзеямі ў свеце, цікавіўся станам улад у краінах. Ведаючы проста маніякальную цікавасць да рускага двара, наогул да ўсяго, што рабілася ў Маскоўскай дзяржаве, Жыгімонт III і сам паступова ўключыўся ў гэтыя паўсядзённыя разважванні, можа, нават плёткі. Гаварыць было пра што. На расійскі прастол уступіў Барыс Гадуноў. Узыход на трон супаў з голадам, што прыйшоў на Русь.
Зацяглыя дажджы ўлетку, а затым нечаканыя маразы згубілі тое, што не згніла. Але гэтай навалай не скончылася. Усё
паўтаралася тры гады запар. Страшэнны голад абрынуўся на Расію. Дваране выганялі на вуліцу сваіх халопаў, каб тыя самі шукалі, як пракарміцца і выжыць. Людзі елі мярцвячыну, кошак, a калі паміралі самі, то за іх грызліся сабакі. Дзясяткі тысяч халопаў, сялян, пасадскага люду пакутвалі ад голаду. Толькі ў Маскве за два гады і чатыры месяцы загінула больш як 120 тысяч чалавек. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 190.]
Гадуноў у адрозненне ад свайго баярства, дваранства і нават патрыярха, які ўдарыўся ў спекуляцыю, раздаваў галодным хлеб з казённых свірнаў, спрабаваў змагацца са злодзеямі. Нарэшце вольныя ад паноў сяляне, збіваюцца ў разбойніцкія зграі, распраўляюцца з багацеямі. У іх шэрагах, ходзяць плёткі, ці, можа, гэта і сапраўды, хаваецца быццам бы ад свайго забойцы Гадунова сам царэвіч Дзмітрый, малалетні сын цара Івана Грознага. Чуткі пашыраюцца, абрастаюць проста неверагоднымі праявамі. Гавораць, што ён ад'ехаў у Рэч Паспалітую, збірае войска, каб
скінуць з трона ненавіснага Гадунова.
Барыс Гадуноў наладжвае расследаванне. Пасылае ў Угліч князя Васіля Іванавіча Шуйскага, вернага свайго слугу. Высвятляецца, што ва ўдзельным Углічы пры нявысветленых абставінах памер сын цара Івана Васільевіча Грознага васьмігадовы царэвіч Дзмітрый, народжаны ад Марыі Нагой, сёмай жонкі.
Склаліся дзве версіі. Адна сведчыла, што хворы на падучую хлапчук выпадкова заціснутым у руцэ ножыкам, з якім гуляў з прыстаўленымі да яго аднагодкамі, парэзаў важную артэрыю на шыі, ад чаго адразу ж памёр. Другая версія гаварыла, што царэвіча зарэзалі падасланыя Гадуновым людзі, каб знішчыць патэнцыяльнага наследніка прастола.
Памерлага царэвіча пахавалі ў мясцовай царкве Багародзіцы. Гадуноў непакоіўся. Раманавы, Шуйскія, Варатынскія, Мсціслаўскія апамяталіся ад роспачы і пачалі паціху ганьбіць Гадунова, высмейваць неспадзяванага цара, падбухторваць супраць яго просты люд.
I сапраўды, цудам выратаваны ад рук Гадунова царэвіч з’яўляецца ў Польшчы, маўляў, не загінуў ён 15 мая 1591 года, шукае дапамогі супраць супастата. Неверагодныя чуткі даходзяць да Жыгімонта III. Кароль загадвае прывесці да яго «сына Івана Грознага», які атабарыўся ў дальняга родзіча Івана Грознага ў Рэчы Паспалітай Адама Вішнявецкага.
Што гэта за «наследнік», Жыгімонт III зразумеў адразу, ледзь убачыў «царэвіча». Авантурны ўладар вырашыў скарыстацца складанасцямі ўнутранай палітыкі Расіі. Леў Сапега, Адам Вішнявецкі прапанавалі план выкарыстання Ілжэдзмітрыя для далучэння Маскоўскай дзяржавы да Рэчы Паспалітай і ажыццяўлення царкоўнай уніі. К. Астрожскі, каронны гетман Я. Замойскі ўбачылі ў «плане» авантуру і адмежаваліся ад яго.
Між тым ускіраваныя князямі і баярамі сяляне, казакі, іншыя людзі без занятку аб’ядналіся ў магутную паўстанцкую армію і пайшлі паходам на Маскву супраць «забойцы царэвіча Дзмітрыя» Гадунова. Паўстанцаў акрыляла вестка, што царэвіч не забіты, цудам выратаваўся, акрыяў і ўзмужаў у Польшчы і неўзабаве прывядзе ім на дапамогу вялікае войска. Выканаўцу ролі царэвіча Дзмітрыя баяры і паны знайшлі сярод манастырскай браціі. Ім стаў Грышка Атрэп'еў, продкі якога паходзілі з тагачаснай Літвы. Бадзяючыся па манастырах, ён спасціг усё каварства баярства, з манастырскіх кніг даведаўся пра складаныя інтрыгі вакол улады і прастола Маскоўскіх князёў і цароў.
Ніякаваты з твару, Грышка ўмеў пісаць, меў прыгожы почырк, дзякуючы гэтаму ўцёрся ў давер нават патрыярху Іову, быў знешне падобны на малодшага сына цара Івана.
Выгнаны з манастыра, ці расстрыжаны за сваю нецаркоўнае лайдацтва і п’янства, Грышка зрабіўся цацкай у спрактыкаваных гульнях польскіх і маскоўскіх змоўцаў. Упэўніўшыся, што той даволі паспеў у сваім «плутовстве» і падрыхтаваны для
прызначанай яму ролі, настаяцель
Чарнігаўскага манастыра ў Кіеве, накіраваў
расстрыгу да кіеўскага ў той час ваяводы Канстанціна Астрожсжага. Той прыгрэў бадзягу. Праз пэўны час Грышка, скінуўшы сутану, прыблукаў да запарожцаў, авалодаў ратняй справай, пасля трапіў да Адама Вішнявецкага ў ягоны маёнтак у Брагіне. Тут ён упершыню прызнаўся старому і даверліваму князю пра сваё «царскае» паходжанне, паказаўшы дзеля даверу залаты з каштоўнымі камянямі крыж. Князь акружыў «царэвіча» пашанай і рабскай пакорнасцю слуг.
Праз колькі часу Грышка трапіў у Вялікае Княства Літоўскае да ваяводы Сандамірскага Юрыя Мнішака.Той адразу ўцяміў што на гэтым дурні можна добра пагрэць рукі. Таму прыняў госця як сапраўднага царэвіча Дзмітрыя, незаконна пазбаўленага бацькоўскага трона. Абяцаў падтрымку караля ў вяртанні прастола, калі сапраўдны нашчадак Івана Васільевіча ва ўсім даверыцца яму і іншым сваім дабрадзеям. Спакушаў не толькі золатам, якога і сапраўды меў нямала, але і сваёй прыгожай дачкой Марынай, якую тут жа навязаў будучаму зяцю і ўладару зямлі Маскоўскай.
He шкадавалі абяцанняў ваяводы Адам Вішнявецкі і вялікі канцлер Літоўскі Леў Сапега. 3 апошнім Грышка аднойчы нават пабываў у Маскве, калі той быў накіраваны ў Масковію каралём Жыгімонтам III ў якасці пасла да цара Барыса. Ідэя выкарыстання манастырскага блазана ў мэтах захопу Маскоўскага царства так прывабіла іх, што яны паспяшаліся як найхутчэй далажыць пра яе каралю.
Каралеўскі двор наладзіў «богам зберажонаму царэвічу» адпаведны пышны прыём.
Жыгімонт дазволіў самазванцу набіраць войска, каб дапамагчы «Дзмітрыю» вярнуць «бацькаву» спадчыну.
Каб заручыцца падтрымкай каталіцкай царквы, Грышка напісаў пад дыктоўку, зразумела, папе рымскаму Кліменту VIII пісьмо. Яно захавалася ў архівах Ватыкана. 3 яго вынікае, што аўтар быў не вельмі вялікі грамацей, што пісьмо напісана вялікаросам, які дрэнна валодаў польскай мовай. Почырк быў прыгожы і меў асаблівасці, уласцівыя пісьму маскоўскіх канцылярыстаў.
«Вестку» пра выратаванне «царэвіча» Дзмітрыя паслугачы польскага караля раструбілі на ўвесь свет.
I ўсё ж многія ў Рэчы Паспалітай не былі ў захапленні ад
задумы. Яны не раілі каралю ўблытвацца ў гэтую брудную справу, «каб ад яе не пацярпелі Карона і Літва», але той не пагадзіўся з імі. Жаданне авалодаць маскоўскім тронам, разам з Расіяй зламаць шведаў, перамагчы турэцкага султана, разграміць крымчакоў асляпілі Жыгімонта.
Станоўча рэагаваў на планы Жыгімонта папа рымскі Клімент VIII, спадзеючыся скасаваць у Масковіі праваслаўе і ўсталяваць каталіцызм.
Набраўшы пераважна ў Беларусі 12-тысячнае войска, Ілжэдзмітрый злучыўся з данскімі казакамі і пачаў браць горад за горадам.
Гадуноў даведаўшыся пра самазванства, устрывожыўся не на жарт. Адам Вішнявецкі зрабіў усё належнае, каб не даць Гадунову паспытаць на Грышку свае атрутныя сродкі. Ён пераправіў «царэвіча» да часу з Вялікага Княства Літоўскага ўглыб Вялікапольшчы. Слабая надзея пераадолець навалу засвяціла Гадунову, калі пасланыя на чале з Васілём Іванавічам Шуйскім і выхадцам з Літвы прапраўнукам Івана III Фёдарам Іванавічам Мсціслаўскім супраць расстрыгі войскі пад Дабрынічамі разграмілі самазванца.
Нялёгка далася тая перамога. Хітрэнны Грышка абрадзіў коней свайго войска ў мядзведжыя і ў авечыя скуры поўсцю наверх. Іншым коням паабодва бакі прымацавалі косы, ад якіх гінула не менш людзей, чым пад ударамі шабель. Коні маскавітаў кідаліся ўбакі, не слухаючыся самых вострых шпор. I ўсё ж маскавіты пад Дабрынічамі перамаглі. Самога Грышку нават захапілі ў палон і прывезлі ў горад Рыльск, адкуль самазванец здолеў уцячы ў Пуціўль, дзе зноў сабраў вялікае войска і падступіў да самае Масквы. Цар Барыс страціў апошнюю надзею. Князі і баяры здраджвалі, перакідваючыся на бок самазванца. Падмануты імі просты люд пад іх уплывам забыў, што цар у галодныя гады
выратаваў іх ад смерці, піто зусім нядаўна яны богам кляліся яму ў вернасці і адданасці, хвалілі «за мудрый государственный ум н нніцелюбме».
I тады Гадуноў «упонл себя смертоносным зельем» і памёр 13 красавіка 1605 года. Але крытычнае ўзважванне гэтай трагедыі дае падставу сцвярджаць, піто Гадуноў быў атручаны нядобразычліўцамі, каб дагадзіць «сапраўднаму цару». Усяго месяц з паловай цараваў і ягоны нашчадак Фёдар Барысавіч. Клятваў, іпто давалі маладому цару, ніхто не прытрымліваўся, іх захоўвалі столькі часу, «колькі галодны сабака захоўваў пост». Збег нават бліжэйшы ваявода
Пётр Басманаў, якога некалі прыгрэў цар Барыс, шчодра адарыўпіы золатам і срэбрам, землямі і сялянамі. Перабежчыкі спадзяваліся на міласці, прывілеі, на ласку новага цара.
7 мая 1605 года войска цара Фёдара Барысавіча пад Кромамі здрадзіла яму, перабегшы да «сапраўднага цара Дзмітрыя Іванавіча».
1 чэрвеня гэтага ж года ў Маскве ўспыхвае паўстанне. Захоплены і разрабаваны двары і маёмасць Гадуновых.
20 чэрвеня 1605 года пад тужлівыя гукі званоў у Маскву ўехаў «прыродны царэвіч Дзмітрый». Прыйшлі да Васіля Іванавіча Шуйскага. Прагнулі ведаць, усё ж Дзмітрыя ён пахаваў, ці каго інпіага. Дальнабачны Шуйскі, адчуўшы, што ёсць магчымасць самому ўзлезці на прастол, сказаў зусім адваротнае таму, што некалі даводзіў цару Барысу. Маўляў, царэвіч выратаваўся, замест
яго быў забіты і пахаваны сын мясцовага свяшчэнніка Істоміна. Цяпер надышоў час выратаванага богам сына Івана Грознага, сустракайце яго, адчыняйце вароты. А роду Гадуновых ганьба і
ііраклён.
Словы Шуйскага, што маланка, працялі прыйшоўшых. Раз'юшаныя натоўпы простага люду маскоўскага, бы нацкаваныя сабакі, кінуліся ў Крэмль. Цар Фёдар не разгубіўся, адчуўшы свой апошні час. Схапіўшы шаблю, рубіўся са здраднікамі налева і направа.
Забіўшы цара, маскавіты, ашалелыя ад крыві, задушылі і Марыю Рыгораўну, ягоную маці. Дачку Барыса Гадунова, прыгажуню Ксенію, адвезлі ў Новадзявочы манастыр.
Маскоўскі трон быў свабодны для новага ўладара. Самазванец-цар ехаў па наплаўному масту праз раку Маскву ў Крэмль. Замежныя хронікі сцвярджаюць, што ў гэты час падняўся такі вецер, узняўся такі пыл, што нельга было вачэй адкрыць, хоць дагэтуль было яснае, сонечнае надвор’е. Людзі спалохана хрысціліся.
Гараджан асабліва расчуліла ўвага маладога «цара» да сваёй «маці». Царыца выдатна справілася з роллю маці, якая нарэшце (!) сустрэлася з цудам выратаваным ад кіпцюроў Гадунова «сынам». Hi слязою, ні дрыжачым голасам яна не выказала недаверу да чужога ёй чалавека. Ва ўсім Марфа Фёдараўна патрафляла Ілжэдзмітрыю.
Новы «цар» адразу ж паказаў сябе жорсткім і помслівым. Па яго загаду цела Барыса Гадунова выкінулі з Архангельскага сабора.
У ліпені 1605 года Ілжэдзмітрый вянчаецца на царства ва Успенскім саборы. Праўленне «вялікага гасудара цара і вялікага князя ўсяе Расіі» пачалося з таго, што самазванец акружыў сябе моцнай стражай, на чале якой паставіў трох чужаземных ваявод.
Гэта было бадай што найпершым, што выклікала незадавальненне маскавітаў. Працягвалася «царства» Ілжэдзмітрыя няпоўны год, але гэтага было дастаткова, каб разабрацца, пераканацца, што ад новага «цара» чаканых прывілеяў не будзе. Ён асыпаў золатам і срэбрам прышлых з ім палякаў, прыбліжаных баяр і дваран, якія ва ўсім патуралі яму. Польскія прыхадні здзекліва ставіліся да звычаяў, храмаў рускіх. Па Маскве, па ўсёй Расіі пракаціліся чуткі, што «цар» здрадзіў праваслаўным святыням, напоўніў краіну чужынцамі. Недавер узрос яшчэ болып, калі даведаліся пра жаданне «цара» ажаніцца не на дзяўчыне рускай крыві, а на Марыне Мнішак, якая прыбыла ў Маскву ў суправаджэнні пышнай польскай світы надышоў час выконваць дадзеныя ў Полыпчы абяцанні.
Шлюб «цара», які нарэшце, у выніку дзіцячай даверлівасці рускіх, унутранага дваранска-баярскага супрацьстаяння, усеўся на трон «продкаў», зладзіў сам Жыгімонт III, узрадаваны ажыццяўленнем задуманых планаў.
«Цар» наладзіў пышную сустрэчу сваёй Онарачонай. Для гэтага было вылучана як не тысяча вершнікаў, выслана багатая карэта, унутранае ўбранне якой было зроблена з залатой парчы, упрыгожанай сабалямі.
12 мая 1606 года авантурыстка прыбыла ў Маскву. Народ знямела, насцярожана паглядаў на чужынку. Пры ўездзе картэжа ў Крэмль падняўся такі ж самы, як і пры прыбыцці самазванца, страшэннай сілы віхар, у якім людзі ўбачылі дрэнны знак, нябесную перасцярогу, якая-такі і спраўдзілася.
Народ выказаў непрыхільнасць да «цара», які «прывёз сабе з Літоўскай зямлі нявесту, лютарскай веры дзеўку», нябесны знак
толькі ўмацаваў іх незадаволенасць. Недавер народа рос з дня ў дзень. Асабліва нясцерпнымі былі здзекі палякаў над праваслаўнай верай, традыцыямі і святамі. Бясчынствы палякаў у храмах, п’яная весялосць прыхадняў абуралі маскавітаў. Безладдзе ў дзяржаве накаляла абстаноўку, падзяліла народ на варагуючыя лагеры. Пэўная частка радавітай маскоўскай знаці хацела ўзвесці на прастол баярына Васіля Іванавіча Шуйскага, вядомага ў Маскве багацея. На карысць Шуйскага іграла і падтрымка братоў Дзмітрыя і Івана ваяводаў маскоўскіх. Старэйшы Шуйскі патаемна, ноччу, сабраў на сваім падворку вядомых яму баяр і купцоў сотнікаў і пяцідзясятнікаў стралецкіх палкоў. Дамовіўшыся аб рашучых дзеяннях у вызначаны час, змоўшчыкі разышліся.
Ілжэдзмітрый бесклапотна чакаў вяселля.
I вось царскае вяселле, каранацыя новай царыцы.
...Загадкавы фенамен самазванца і Марыны Мнішак, яшчэ з адной шукальніцай лёгкіх прыгод, цесна пераплецены. Іх яднала адна і тая ж ідэя авалодаць усім (!) Маскоўскім царствам, стаць багатымі, праслаўленымі. Чароўныя мроі туманілі галаву Марыны, цешылі самалюбства, закалыхвалі папярэджанні. Гэтаму ў значнай ступені спрыяў кароль польскі Жыгімонт III, які, не зважаючы на перасцярогі, падхапіў ідэю Сапегаў Астрожскіх, Мнішкаў паслаўшы апошняму неспадзявана «уваскрэшага царэвіча Дзмітрыя».
Палітычная гульня пачалася. Стаўка, большая за жыццё, натхняла таксама папу рымскага Клімента VIII, баяр маскоўскіх, магнатаў польскіх, шляхту літоўскую. Кожны хацеў нешта адхапіць сабе ў гэтым небяспечным палітычным ігрышчы. Але, апроч дробязных меркантыльных надзей, усіх, мабыць аб’ядноўвала ўсёпаглынальнае імкненне да пашырэння межаў полыжа-літоўскай дзяржавы за кошт рускіх зямель, жаданне
ўлады і славы. Шляхецка-баярскі праект руска-польска-літоўскай канфедэрацыі ў адкрытую не праходзіў.
Частка Маскоўскай Русі непахісна трымалася праваслаўя і не прымала прапануемага хаўруса. Трэба было польскаму баку шукаць нечага мудрэйшага, хітрага ходу. Самазванец у гэтых абставінах, здавалася, якраз і мог выканаць адведзеную яму ролю.
Марына [Марыяна] Мнішак, малодшая дачка ваяводы Сандамірскага, старосты Львоўскага і ўпраўляючага каралеўскай эканоміяй у Самборы Ежы (Юрыя) Мнішака, таксама мела свае намеранні ў гэтым жыццёвым спектаклі.
Нарадзілася Марына ў 1588 ці ў 1589 годзе, з дзяцінства вызначалася характарам рашучым і сэрцам ганарыстым.
Прагны да грошаў і раскошы Ежы, у кішэнях якога без перашкод вечна гуляў спусташальны вецер, адразу ўключыўся ў гульню. Карцела ганарыстаму пану пераплюнуць Сапегаў, уцерці нос Вішнявецкім, а там, глядзіш, і самому Жыгімонту...
Стары ліс яшчэ больш убіў сабе ў галаву гэты спадзеў, калі ўбачыў што Грышка, прывезены з Брагіна Канстанцінам Вішнявецкім, не зводзіць вачэй з ягонай малодшай дачкі, якая спачатку ніяк не рэагавала на госця. Стары граф нават занепакоіўся. Паклікаў да сябе сваю старэйшую дачку Уршулю, што была за Канстанцінам Вішнявецкім, каб яна па-жаночаму паўздзейнічала на Марыяну. Тая, ведаючы авантурны характар Марыяны, без цяжкасцей знайпіла патрэбнае месцейка ў яе душы, каб звярнуць увагу на малайца, што выдаваў сябе за маскоўскага царэвіча. «Марыля, сказала Уршуля па-свойску. выбірай, ці ты будзеш царыцай Маскоўскай, ці шляхцянскай засцянковай».
Паколькі царэвічы, няхай сабе і самазванцы, не часта з’яўляліся ў Самборы, Марына надта не ўпарцілася, хоць хлопец і не выклікаў у яе бурных сардэчных эмоцый. Затое бліскучая будучыня, маскоўскі трон вабілі і засланялі ўсё астатняе: агідныя
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" барадаўкі ля носа, халопскае паходжане блазнюка, авантурызм. Апошняе засмучала найменш, у гэтым, так бы мовіць, дзве пачвары сышліся ў пары. Абачлівая палячка, якая лічыла сябе прыгажуняй, з чым не пагаджаліся сучаснікі, прадстаўнікі замежных краін у Маскоўскім царстве, ставіла самазванцу ўмову: «На шлюб згодна, але пасля таго, як пан царэвіч сядзе на трон Маскоўскі».
Па Маскве ж разносіліся звесткі: "Вялікай Літоўскай зямлі лютэранка спакушае «царэвіча» і ладзіцца на трон цароў рускіх».
Спрактыкавана ў рознага кшталту звадах пан Мнішак таксама не драмаў. Дамагаўся ад будучага венцаноснага зяця ў час заручын наўгародскіх і пскоўскіх зямель. Каб дачка, царыца Маскоўская, «магла разважаць ды меркаваць у іх самаўладна».
У дамове ад 25 мая 1604 года, між іншым, гаварылася таксама, што царэвіч бярэ ў жонкі «яснавяльможную панну Марыну, дачку яснавяльможнага пана Юрыя Мнішака», шануе апошняга як бацьку, абавязваецца адразу ж пасля ўцаравання выдаць мільён злотых на выплату даўгоў пана Юрыя і на дарогу панне Марыне «до Москвы», абяцае выслаць з дзяржаўнай скарбонкі каштоўныя ўпрыгожанні будучай царыцы.
Трапіўшы ў хітра расстаўленую перадшлюбную пастку, самазванец не пярэчыў ва ўсім патураў нявесце, аддаў у адпаведнасці з заключаным шлюбным дагаворам Северскае і Смаленскае княствы. Наладжаныя ў маі 1604 года заручыны абнадзеілі Марынуяшчэ больш.
Цяпер затрымка была толькі за тронам. Як толькі магла, ганарлівая шляхцянка падштурхоўвала «царэвіча» да рашучых дзеянняў. He, не на авалоданне яе жаночым сэрцам, гэта было аддадзена разам з хцівай душой без скрух, а на захоп Маскоўскага пасада. Ведала, добра ведала Марына Юр’еўна сапраўднае паходжанне хлопа і манаха Грышкі, сына Атрэп’ева, што прыйшоў
разам са старцам Варлаамам у літоўскі замак Лоеў, пасля атабарыўся ў Брагіне, бадзяўся па іншых месцах зямлі літоўскай, пакуль не прыгрэў яго дзеля сваіх інтарэсаў пан Вішнявецкі, які прывёз блазнюка ў Самбор. Тут самазванец надзеў на сябе маску выратаванага царэвіча. Марына не давярала хлусліўцу. У хітрасці былога манаха яна пераканалася, калі той, імкнучыся знішчыць сваіх япічэ нядаўна таварышаў сведкаў яго сапраўднага паходжання, загадаў закаваць у кайданы і кінуць у цямніцу старца Варлаама.
Пяць месяцаў сядзеў у ланцугах невінаваты чарнец, пакуль пра гэта не даведалася Марына. Разам з маці цёмнай ноччу спусцілася яна ў палацавыя скляпенні і выратавала старца ад пакутнай смерці. Варлаам усё расказаў пекнай пані Марыне, яе маці і пану Мнішку. Аднак верх узялі славалюбства, прага багацця і раскошы, зайздрасць і пыхлівасць.
Позняй восенню 1604 года нешматлікае войска, набрадзь, сабраная самазванцам з канакрадаў, валацуг і хаўруснікаў, уварвалася ў валоданні Маскоўскай дзяржавы. Ашаломлены дзёрскасцю, цар Барыс Гадуноў прымае пэўныя захады, каб выкрыць самазванца, разграміць халопскае войска, што і ўдалося. Але ваенныя няўдачы, бунт у арміі, пралікі, складанасці, звязаныя з голадам і
варожымі чуткамі, якія распускалі прыхільнікі самазванца з боку польска-літоўскай шляхты і рускага баярства, завялі ў зман цёмны, гаротны, падатлівы на ману і хлусню люд, прымусілі паверыць, што самазванец сапраўдны сын цара Івана Грознага і
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" законны нашчадак трона, цудам выратаваны ад Барысавых кіпцюроў. Распаўсюджваемае прыхільнікамі самазванца мана не мела пад сабой ніякага грунту. Барысу Гадунову нішто не пагражала з боку трапіўшага ў няміласць «одержнмого бесом», хворага на эпілепсію царэвіча, бо той быў дзіцём ад незаконнага, неўхваленага царквой шлюбу Івана Грознага з Марыяй Фёдараўнай Нагой. Таму ў Гадунова не было ніякай падставы для таго, каб канчаць сваё жыццё самагубствам. Тым не менш бяда здарылася. Гісторыкі адзначаюць нечаканую смерць Гадунова: «Устаўшы пасля абеду з-за стала, цар раптам адчуў сябе дрэнна кроў пайшла ўяго з рота, носа, вушэй...»
1 хоць доказаў што цара Барыса атруцілі, пакуль што не знойдзена, усё ж можна ўпэўнена сцвярджаць: гэта зрабілі прыхільнікі згадваемай вышэй канфедэрацыі. «Нечакана» памерлы цар расчышчаў дарогу для ажыццяўлення іх чорных памкненняў. Гэту думку пацвярджаюць і пазнейшыя маніпуляцыі каралеўска-баярскіх змоўшчыкаў з узвядзеннем на маскоўскі трон польскага каралевіча Уладзіслава.
Войска, што ўварвалася ў межы Маскоўскай дзяржавы, пачало імкліва папаўняцца. Да яго далучылася частка данскіх і запарожскіх казакоў. Моц іх узрастала. Спрыяла таму інакіня Марфа, маці сапраўднага царэвіча Дзмітрыя. Старая, баючыся за сваё жыццё, аблілася слязьмі, абдымаючы «дзіця»...
Захапіўшы трон маскоўскіх цароў і каранаваны 7 ліпеня 1605 года, Ілжэдзмітрый пачаў рыхтавацца да шлюбу. Каб надаць цырымоніі пампезнасць, безкантрольна, як сапраўдны злодзей, пачаў раскрадаць дзяржаўную скарбонку.
Самазванец, нарэшце, мог нацешыцца незлічонымі багаццямі, шчодра адорваючы сваіх прыяцеляў і памагатых. Жменямі чэрпаў са скураных мяхоў золата, перасыпаў з далоні ў далонь брыльянты, прымерваў кароны вялікіх князёў маскоўскіх.
Вочы ягоныя па-д'ябальску блішчэлі, твар перакошвалі сутаргавыя ўсмешкі. Неспадзяваны цар асабіста выбраў каштоўнасці для Марыны. Агульны кошт іх, паводле сведчанняў гісторыкаў, складаў сама меней 130 тысяч рублёў, сума па тых часах неверагодная. «I гэта, сцвярджае галандскі купец Ісак Маса, якога Ілжэдзмітрый прыцягнуў да адбору каштоўнасцей, толькі
тое, што дакладна вядома».
Тут не ўлічана тое, што тайна было адпраўлена ў Польшчу і чым шыкоўная нявеста магла забяспечыць сябе і сваю світу для ўрачыстага ўезду ў Маскву. Замест грошай, абяцаных на пасаг нявесце, самазванец паслаў цесцю нарабаваныя з дзяржаўнай маскоўскай скарбонкі залатыя ўпрыгожанні, кубкі, талеркі, што складала звыш ста тысяч злотых. Столькі ж было выдадзена яснавяльможнаму пану Юрыю на «зашыванне прарэх» у ягоным асабістым бюджэце. He абмінуў ілжывы цар і сваіх дабрадзеяў: папу рымскага Клімента VIII і караля польскага Жыгімонта III, шчодра адарыўшы іх з маскоўскай казны.
Па завядзёнцы тых гадоў сватам са свайго боку Ілжэдзмітрый прызначыў Афанасія Уласева. Разам з ім у Польшчу адпраўлялася царова світа аж у 300 чалавек.
Прывезеныя царскім сватам падарункі нявесце ўразілі ўсіх сваёй шыкоўнасцю. Як адзначае даследчык Міхаіл Бакуменка, сярод іх вызначаўся прыгажосцю аздоблены адборным жэмчугам карабель, што, здавалася, імкліва ляцеў пад павевамі ветру па сярэбраных хвалях. Кошт яго складаў 60 тысяч злотых.
Яшчэ больш уражваў куфэрак у выглядзе залатога зубра, паўнюткі брыльянтаў, жэмчугу і пярсцёнкаў з дарагімі камянямі. Творы ювелірнага мастацтва, зробленыя таленавітымі майстрамі Маскоўскай дзяржавы, назаўсёды пакінулі радзіму. Некаторыя з гэтых вырабаў і сёння здзіўляюць вытанчанасцю і дасканаласцю, не кажучы ўжо пра каштоўнасць матэрыялу, з якога створаны. Да
прыкладу, залаты слон з музычным гадзіннікам паміж ікламі...
А ў той час, аслепленая ззянем брыльянтаў і золата Марына Мнішак у захапленні запісвала ў сваім дзённіку ўражанні ад
адтрыманых дзівосаў.
Царскімі міласцямі адарыў Ілждзмітрый бацьку будучай царыцы маскоўскай, амаль што заваліўшы цесця футрам, дыванамі, залатой зброяй. Ведаючы хваравітую ганарлівасць шляхціца, падарыў варанога скакуна з багатым конскім
рыштункам.
Падрыхтоўка да вяселля ішла поўным ходам. Усе ўладарныя дамы Еўропы з непрытоенай зайздрасцю, захапленнем і страхам сачылі за найвялікшай камедыяй стагоддзя, якой наканавана было ў хуткім часе ператварыцца ў фарс і трагедыю.
Пан Мнішак адчуваў сябе на вяршыні славы. 3 дачкой абыходзіўся пачціва і высакародна, хоць яшчэ нядаўна мог даць і добрага выспятка за непаслушэнства.
Штучнасць ушанавання была відавочнай, але кожны працягваў выконваць узятыя на сябе ролі. Расходы на далёкую дарогу меліся быць вялікімі, і царскі цесць, дзе толькі мог пазычаў і пазычаў грошы, набіраючы вялікі і шыкоўны эскорт, купляючы зброю, вайсковае ўбранне. I вось, нарэшце, скончыліся ўсе турботы. Бліскучы ва ўсіх адносінах картэж рушыў у Маскоўшчыну. Праз польскія, літоўскія землі імчала блудніцаавантурыстка на маскоўскае царства.
1 красавіка 1605 года праехала вёску Мікалаеўшчына, 2 красавіка Койданава, 3 красавіка Менск, 12 красавіка ужо была ў Оршы.
Леў Сапега, папярэджаны каралём, аддаваў Марыне Юр’еўне царскія ўшанаванні.
Нецярпліва чакаў Марыну ў Маскве Ілжэдзмітрый. Ён загадаў жыхарам Смаленска гасцінна сустрэць ягоную нявесту, паказаць
ёй усю сваю сардэчнасць і прыязнасць, добра пачаставаць і праводзіць у Дарагабуж. Адтуль, з такой жа пачцівасцю і ўвагай у Вязьму, Царова Займішча і Мажайск. Ніводны вораг не ехаў так свабодна, бесклапотна, беспакарана па рускіх прасторах, як ехала бліскучая польская паненка, якой карцела стаць маскоўскай царыцай.
Пашану і прыхільнасць самазванец загадаў аддаваць кожнаму, хто ехаў з найвялікшай, мабыць, камедыянткай. Мусіць, упершыню прывялі ў парадак дарогі, адрамантавалі масты, прыдарожныя пабудовы. Прыбралі, падмялі ўсе, здавалася, сцяжынкі, як, можа, у сваіх хатах не заўсёды рабілі.
У Мажайску Марына Мнішак затрымалася. Асаблівую ўрачыстасць святу надаў нечаканы прыезд у Мажайск самога самазванца. Цудоўны сюрпрыз усім прыйшоўся даспадобы. Два дні прабыў самазванец з гасцямі і нявестай у Мажайску, пасля вярнуўся ў Маскву, каб там сустрэць яе.
Наладжаная нявесце і яе спадарожнікам сустрэча была такая пышная і багатая, што заслугоўвае асаблівай увагі. На ўскрайку Масквы Марыну Юр'еўну чакала карэта, упрыгожаная знутры чырвоным аксамітам. Пульхныя падушкі іскрыліся залатой парчой, мяккімі футрамі.
Везлі тую цуд-карэту дванаццаць хутканогіх белых коней. Столькі ж коней вялі наперадзе карэты.
Сустракаў царову нявесту князь Фёдар Мсціслаўскі. Ад імя Ілжэдзмітрыя ён сардэчна вітаў Марыну, яе братоў, пана Юрыя і іх сяброў. Нявесце падвялі дванаццаць верхавых прыгажуноў-коней з багатай збруяй. Сёдлы былі зроблены са скуры рысей і леапардаў. Страмяны ззялі золатым і срэбрам. Пародзістыя коні нецярпліва грызлі залатыя мундштукі і маталі галовамі. Марына, усхваляваная і задаволеная шыкоўнай сустрэчай і ліслівасцю барадатых баяр, далікатнасцю слуг, жаданнем дагадзіць
незвычайнай госці, міласціва перадала коней свайму бліжэйшаму акружэнню. Пасля ўрачыстай цырымоніі падалі карэту. Чакаўшыя гэтага моманту вяльможныя малайцы, нібы пушынку, падхапілі царову нявесту і пасадзілі на пульхныя падушкі раззалочанай карэты.
Фарэйтар крануў лейцамі, і коні памчаліся. Узначальвалі картэж трыста польскіх гайдукоў. Ударылі ў барабаны і літаўры музыкі, загудзелі дудары. Расфранчаная, пыхлівая, прагная да рабалепства і ўцех раць папаўзла ў Маскву.
3 мая 1606 года Марына Мнішак ўехала, як ужо гаварылася, у Крэмль. Люд маскоўскі высыпаў на вуліцы. Дзівіўся. Нявесту суправаджаў картэж не картэж, а хутчэй войска польскіх рыцараў з мячамі ды коп’ямі. Ля Нікіцкіх варот коні сталі, як укапаныя, колькі іх ні сцябалі пугамі. Пасля ўсё ж картэж рушыў, але людзі зноў убачылі ў гэтым нейкую перасцярогу.
Цар сардэчна вітаў нявесту і будучага цесця. Між тым незадаволенасць выбарам цара пачала ўзрастаць.
I вось царскае вяселле, каранацыя новай царыцы. Перад вянцом Марына заўпарцілася. Hi ў якую не хацела каранавацца ў маскоўскім строі. Разрывала шытыя золатам рускія адзежы, патрабавала каб яе каранавалі як царыцу. Абодва патрабаванні супярэчылі традыцям і выклікалі новы ўзрыў незадаволенасці. Умяшаўся сам «Дзмітрый», паабяцаўшы на другі ж дзень вярнуць ёй яе звыклыя польскія строі. Нарэшце Марына згадзілася, апранула пададзеныя багатыя адзенні рускага строю, стала пад вянец у царкве Святой Марыі і была каранавана царыцай «Всея Русн». Адбылося гэта 8 мая 1606 года, у чацвер. Вянчаў іх пратапоп Фёдар.
На другі ж дзень Грышка загадаў прынесці «царыцы» польскае яе адзенне, што выклікала ў рускіх яшчэ адну хвалю незадаволенасці. Але пакуль што ўсё ішло па намечанаму плану.
Малады «цар» прымаў віншаванні, даваў аўдыенцыі замежным
паслам.
Усе дзівіліся цудоўнай работы залатым тронам, на якім сядзеў Ілжэдзмітрый. Па абодва бакі трона стаялі таксама прыгожай работы львы, як падалося Марыне, «велічынёй з ваўка». Балдахін трона з выявай дзяржавы ўпрыгожваў, паводле яе сцвярджэння, арол «велічынёй з сапраўднага і вялікай цаны».
Між тым трагічная частка камедыі пачала набліжацца.
17 мая 1606 года маладых нечакана разбудзіў невядомы трывожны звон. Набатны, на ўсю Маскву. Тры тысячы сталічных цэркваў адгукнуліся сваімі званамі на ягоны заклік. Яны будзілі маскавітаў, клікалі, узбройвалі, вялі. Сотні тысяч маскавітаў рынуліся ў Крэмль паводле папярэдняй дамоўленасці. Самазванец першым адчуў небяспеку і схапіўся за шаблю. Натоўп роў што было моцы. «Цар» скочыў у вакно, але пашкодзіў нагу і трапіў у моцныя рукі маскоўскіх стральцоў. Уцекача даставілі да галоўнага кіраўніка бунту Шуйскага. Той разам з баярамі ўчыніў «цару» допыт, абвінавачваючы ў самазванстве. Расстрыга паспрабаваў абараняцца, параіў схадзіць да «маці», спадзеючыся, што яна выкажа пераканаўчыя сведчанні. Але Марфа Фёдараўна на гэты раз ачомалася і сказала, што яна не ягоная маці і ніколі не нараджала на свет іншага сына, акрамя Дзмітрыя...
Даведаўшыся пра сутнасць размовы Шуйскага з Марфай Фёдараўнай, баяры выхапілі шаблі і кінуліся на самазванца. Удар Міхаіла Тацішчава быў смяротны.
Перапалоханая звонам, а хутчэй адчуваннем канца сваіх авантур, «царыца» кідалася з аднаго пакоя ў другі. Усюды яе даганяў жахлівы роў. Следам за гаспадарыняй насіліся смяротна перапалоханыя фрэйліны і служанкі. «Царыцу» знайшлі не адразу. Маленькага росту, у роспачы, калі, здавалася, настаў канец, дзябёлая абергофмайстарка Казаноўская прыкрыла «царыцу»
сваёю пышнаю спадніцай, што і выратавала яе.
Праз два дні пасля забойства Ілжэдзмітрыя на маскоўскай зямлі здарыўся страшэнны, нябачны ў маі снегапад і мароз. Загінула ў палях ярына, павымярзалі сады Гэтая навала з’явілася жудасным прадвесцем новых выпрабаванняў для Русі.
Спаліўшы Грышку і выстраліўшы ягоны прах з гарматы, баяры сабраліся на Лобным месцы Краснай плошчы і «прокрнчалн» царом Васіля Іванавіча Шуйскага. Склікаць Земскі сабор для ўсенароднага абрання манарха крыкуны збаяліся, спадзеючыся вяршыць усе справы дзяржавы пры «слабым»
Шуйскім.
Польскі кароль, даведаўшыся пра забойства самазванца, не дужа гараваў. Ідэя з выратаваным царэвічам яшчэ зусім не абанкруцілася.
Пакаёвы Ілжэдзмітрыя Хвалібог, найбольш аўтарытэтны сведка (нездарма ж кажуць, што найбольш аўтарытэтныя сведкі гэтак жа аўтарытэтна ілгуць), бажыўся, што «государь» выратаваўся.
Між тым, выбраўшыся з-пад спадніцы вернай Казаноўскай, «царыца» была ўсё ж схоплена не надта дружалюбнымі паўстанцамі. Сучаснікі сцвярджаюць, што яны ўволю нацешыліся з «девкой люторской веры» і яе фрэйлінамі, пасля чаго адправілі Марыну да пана Ежы, таксама схопленага і зняслаўленага.
Адабраўшы ўсе падарункі, паднесеныя «царом» «царыцы», мяцежнікі адвезлі Мнішкаў у жніўні 1606 года ў Яраслаўль. Кінулі не ў турму, а змясцілі ў даволі ўтульным, добра ахоўваемым доме мясцовага двараніна. Марыну прыгнятала невядомасць з-за супярэчлівых звестак пра мужа. Адны гаварылі пра яго пакутлівую смерць, другія пра шчаслівае выратаванне.
Асаромленая незвычайным паваротам лёсу, нядаўняя царыца амаль усе дні праводзіла ў малітвах. У кароткія перапынкі паміж укленчваннямі шукала выйсця з бяды, у якую трапіла.
Выратаванне прыйшло неспадзявана. Новы цар Васіль Шуйскі дазволіў ёй вярнуцца ў Польшчу пры ўмове, што Марына не будзе называцца маскоўскай царыцай. Вяртацца дамоў пасля няўдалага трыумфу было сорамна. Марына
ўяўляла, якія здзекі давядзецца вынесці ад тых, хто кпіў з яе і зайздросціў. Дрыжыкі прабягалі па спешчаным целе, на твары выступаў халодны пот.
Змяніліся планы і ў атачэнні іншых змоўшчыкаў. Ваявода
Сандамірскі ў згодзе з мясцовай шляхтай знайшоў новага кандыдата на ролю Ілжэдзмітрыя. Па сведчанню замежнага найміта на рускай службе Бусова, гэта быў настаўнік са Шклова, які добра валодаў польскай і рускай мовамі. Гісторык С. М. Салаўёў прыводзіць вытрымку з «аднаго беларускага летапісу», праўда, без назвы дакумента: «Того же року 1607 месяца мая после самое суботы йшол co Шклова йз Могмлёва на Попову Гору якййсь Дмятр Нвэновйч, менял себе бытй царём московскйм. Тот Дмйтр Нагйй был не первый у попа, Шкловского йменем, детй грамоте учйл, школу держал, также у свяіденняка Фёдора Сазановйча Нйкольского у села детй учйл, а сам оный Дмйтр Нагйй ймел господу в Могмлёве у Терешка, который проскуры заведал прй церквя св. Нйколы, й прйхажйвал до того Терешка час немалый, каждому забегаючй, послугуючй, й ямел на себе кожух бараннй, в
лете в том ходйл».
Чуткі хадзілі розныя. Гаварылі, што «цару» ўдалося выратавацца, што ён збірае войска, каб зноў узяць Маскву і заняць
трон. «Цар», на самой справе Ілжэдзмітрый II, пястун «аднаго беларускага пана ў Шклове», як сцвярджае дзейны ўдзельнік смуты Конрад Бусоў, падыходзіў ужо да Яраслаўля і мог перашкодзіць ад'езду Мнішкаў у Польшчу.
Упершыню другі Дзмітрый адкрыў сябе ў Прапойску, быў схоплены і на допыце спачатку назваўся Андрэем Андрэевічам Нагім, родзічам царэвіча Дзмітрыя. Адпушчаны, ён разам з паплечнікамі апынуўся ў мястэчку Старадуб, жыхары якога не надта верылі ягоным байкам. Аднойчы старадубцы нават пачалі пагражаць «царэвічу» катаваннем. Раззлаваны недаверам, самазванец прыкрыкнуў на іх: «Ах вы б... дзеці, яшчэ вы мяне не ведаеце! Я гаспадар!»
Вакол беларускага самазванца пачалі гартавацца войскі. Са сваімі дружынамі да яго прысталі Мехавецкі з Польшчы і Будзіла з Літвы, Харужы мазырскі.
Як мы ўжо пісалі, Васіль Шуйскі паслаў суправаджаць Мнішкаў вялікі атрад.
Важкасць захопу Мнішкаў асабліва Марыны, уцяміў новы самазванец. Ён даў заданне Збароўскаму, польскаму палкоўніку на службе Ілжэдзмітрыя II, перахапіць Мнішкаў і прывезці ў Тушынскі лагер, ці вёску Тушына, дзе Ілжэдзмітрый II стварыў сваю рэзідэнцыю для падрыхтоўкі наступлення на Маскву.
Нечаканае вызваленне, вестка, што муж жывы, здаровы і чакае яе, выклікала ў Марыны і ўсіх, хто быў з ёю, пачуццё незвычайнай радасці. Марына верыла і не верыла. У сваіх запісках Конрад Бусоў піша, што перахопам усе былі хутчэй «абрадаваны, чым засмучаны, паколькі жыла цвёрдая ўпэўненасць, што гэта сапраўдны, законны муж Марыны, з якім яна вянчалася ў Маскве».
Таму па-чалавечы натуральна, што Марына весялілася і спявала, тым больш што нікому з атрада Збароўскага не дазвалялася пад страхам жорсткага пакарання раскрываць праўду.
Але адзін з маладых шляхцічаў відаць, шкадуючы суайчынніцу,
сказаў: «Эх, Марына Юр’еўна, прыемна бачыць вашу радасць і весялосць, толькі вязём мы вас зусім не да мужа вашага, а да іншага чалавека, які прысвоіў ягонае імя... А муж ваш сапраўдны, цар Дзмітрый Іванавіч, пасечаны шаблямі, ляжыць на Краснай
плошчы».
Сэрца Марыны зайшлося ад болю. Слёзы паліліся з вачэй, песні змоўклі...
Балбатня каштавала шляхцічу жыцця. Яго пасадзілі на кол, a Марына змагла, дзякуючы балбатуну, зрабіць свой новы выбар. Поспех палкоўніка Збароўскага ўзрадаваў самазванца-2. Стралянінай з гармат і мушкетаў вітаў ён прыезд Мнішкаў. Першым «апрытомнеў» ад страляніны пан Ежы. Ён падыграў «зяцю», атрымаў ад таго 300 тысяч залатых рублёў загадаўшы дачцэ «вярнуцца да свайго законнага мужа»...
Чуткі пра «выратаванага» цара пашыраліся. I тады Шуйскі загадаў выкапаць рэшткі царэвіча Дзмітрыя і перазахаваць у Маскве. Але пасля сямнаццаці гадоў перахоўваць амаль не было чаго. I тады забілі нявіннага хлапчука, апранулі ў царскія адзежы і выставілі людзям на пакланенне. 3 гонарам і пашанай былі перазахаваны таксама зняважаныя самазванцам целы Барыса Гадунова, цара Фёдара Барысавіча і яго жонкі. Выкліканая з манастыра Ксенія горка аплаквала бацьку, маці і брата.
Нягледзячы на гэтыя захады, чуткі пра «выратаванне цара» Дзмітрыя распаўсюджваліся ўсё шырэй. Неўзабаве супраць самога Шуйскага выспеў мяцеж. Баяры звярнуліся да цара з патрабаваннем адмовіцца ад прастола. Цар зняў з галавы шапку Манамаха і кінуў ў роспачы царскі жэзл на зямлю. Па твары пацяклі слёзы прыкрасці і болю.
На той час мяцеж удалося сцішыць, утаймаваць баяр, але месніцтва, зайздрасць, спрэчкі, чый род больш старажытны, цяга
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" да ўлады працягвалі тачыць іх душы.
Уладальныя дамы Еўропы з цікавасцю і занепакоенасцю сачылі за разгортваннем падзей у Расіі, не ведаючы да канца ў іх ролі караля Польшчы.
Ян Сапега, між тым, выхваляўся: «Мы, палякі, тры гады таму пасадзілі на маскоўскі трон гасудара, які быў называцца Дзмітрыем, сынам тырана, нягледзячы на тое, што ён ім не быў. Цяпер мы другі раз прывялі сюды гасудара і заваявалі амаль палавіну краіны, і ён павінен будзе называцца Дзмітрыем, нават калі рускія ад гэтага страцяць розум. Нашымі сіламі і нашай узбройнай рукой мы зробім гэта».
Швецыя, гледзячы, як Расія коціцца ў бездань і, баючыся ўмацавання Польшчы ў выпадку здзяйснення планаў Жыгімонта III, папярэджвала і прапаноўвала сваю дапамогу Шуйскаму. Але цар адмовіўся.
Далей падзеі развіваліся такім чынам... Перахапіўшы і прывезшы Марыну ў Тушынскі лагер, Збароўскі быў здзіўлены ператварэннямі ўдавы «цара». «Царыца» ўзрадавалася «мужу», кінулася ў абдымкі, чым расчуліла «царова» акружэнне. Усе нібыта аслеплі і страцілі розум, паверыўшы зноў у грубую камедыю, кінуўшы сваё жыццё пад ногі прайдзісветам. Прысутнасць «царыцы» ўмацавала становішча самазванца. Значная дапамога прыйшла і з Польшчы.
Справы Шуйскага, наадварот, ускладніліся. Цар прыняў рашэнне паслаць у Швецыю за падмогай свайго пляменніка Міхаіла Скопіна-Шуйскага.
У канцы 1609 года ў Расію ўварваўся сам Жыгімонт III, прывёўшы з сабою каля 20 тысяч ваяроў. У Менску кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт сустрэўся з каронным гетманам Станіславам Жалкеўскім, які распытваў яго вялікасць, ці ўпэўнены ён у здзяйсненні задуманага. Кароль адказваў ухіліста.
Неўзабаве Жыгімонт пакінуў Менск. У Оршы ён злучыўся з асноўнымі сіламі і асадзіў Смаленск.
На дапамогу рускім Міхаіл Скопін-Шуйскі прывёў з Швецыі войска на чале з Горнам і Дэлагардзі. Разам з рускімі яны разбілі ў ліпені 1609 года палякаў пад Тушыным. «Цар» ледзь выратаваўся. 3 ім перасталі лічыцца Жыгімонт III і ягоныя бліжэйшыя паплечнікі. Ваявода Ражынскі аднойчы нават замахнуўся на «цара» булавой: «Чорт цябе ведае, хто ты такі. Мы, палякі, так доўга пралівалі за цябе кроў, а яіпчэ ні разу не атрымалі ўзнагароды...»
Спадзяванняў на новы ўрачысты ўезд у Маскву ўсё ж было мала. He складваліся і адносіны з мужам, на што Марына скардзілася ў сваіх допісах каралю Жыгімонту III і папу рымскаму Кліменту VIII.
Самазванец, ра’юшаны такімі непачцівымі адносінамі да сваёй асобы, шукаў паразумення ў жонцы. Прыпаўшы да ног Марыны, «цар» са слязамі на вачах расказаў ёй пра свае далейшыя намеры, наканаваныя адступніцтвам караля і ваяроў. Ён вырашыў ратавацца ў Калузе, куды неўзабаве абяцаў забраць і яе. У канцы снежня 1609 года, пераапрануўшыся ў сялянскі армяк, самазванец, прыкрыўшыся смярдзючай прамерзлай гунькай, прыцемкамі, разам са сваім верным блазнам Пятром Казловым выехаў у Калугу.
Далейшае знаходжанне Марыны Мнішак у Тушынскім лагеры пагражала небяспекай. Пераапрануўшыся ў гусарскі мундзір, яна ў суправаджэнні невялікай групы коннікаў, збегла ў лютым 1610 года ў лагер да ЯнаСапегі. Добра ведаючы абставіны, у якіх знаходзіўся Ілжэдзмітрый II, той прапанаваў пані Марыне, пакуль не позна, выехаць у Польшчу, але яна катэгарычна адмовілася. Цяжарная ад «цара», усё ж вырашыла ахвяраваць усім дзеля дасягнення сваёй мэты. Рашэнне, безумоўна, неабдуманае, але зразумелае, улічваючы пыхлівы нораў фанабэрыстай полькі.
Справы рускіх пасля перамогі пад Тушыным стабілізаваліся, дзякуючы выдатнаму ваеннаму таленту Міхаіла СкопінаШуйскага. 12 сакавіка 1610 года яго войскі вызвалілі Маскву. Папулярнасць палкаводца вырасла настолькі, што многія маскавіты заклікалі яго на царства. Але дваццацітрохгадовы князь рашуча адмовіўся.
Прыхільнасць простых людзей і часткі дваранства да Скопіна-Шуйскага напалохала Васіля Шуйскага, ягонага дзядзьку. Бачыў у ім свайго саперніка і Дзмітрый, які спадзяваўся сесці на трон пасля смерці бяздзетнага брата. Кацярына, дачка Малюты Скуратавва, жонка князя Дзмітрыя Шуйскага, брата цара, з зайздрасці паднесла яму залатую чарку са смяротным пітвом. Даверлівы да родзічаў, Міхаіл выпіў яе. 3 носа пайшла кроў, вечарам ён сканчаўся. Расія страціла ў Скопіне-Шуйскім таленавітага і мужнага палкаводца. Але каварная згуба толькі паскорыла падзенне цара Васіля Шуйскага, страціўшага ў асобе Міхаіла здатнага, прадбачлівага воіна-палкаводца.
Становішча самазванца і ўсіх тых, хто яшчэ нядаўна рабілі стаўку на «цара» набліжалася да катастрафічнага. Палякі пачалі пакідаць яго і далучацца да войск Жыгімонта III, асадзіўшага Смаленск. Пры Ілжэдзмітрыі 11 засталіся толькі татары, спрактыкаваныя і адданыя воіны. Але «цар» павёў сябе ў адносінах да іх неабачліва жорстка, за што быў засечаны 11 снежня 1610 года начальнікам сваёй аховы татарскім князем Пятром Урусавым.
Марына Юр'еўна знаходзілася на апошнім месяцы цяжарнасці. Вестка пра смерць мужа ледзь не каштавала ёй жыцця. У студзені 1611 года яна нарадзіла хлопчыка, якога назвалі Іванам. Пэўны час «царэвіч» быў схаваны казакамі Заруцкага, каб не здарылася бяды. Змова набыла яшчэ адзін ухіл. Казакі былі гатовыя біцца да канца за ўзвядзенне на расійскі трон
сына Марыны Мнішак і Ілжэдзмітрыя II «царэвіча» Івана. Сітуацыя мянялася калейдаскапічна. Дваранства і частка баяр Расіі і Польшчы цяпер рабілі стаўку спачатку на Жыгімонта III, а пасля на ягонага сына Уладзіслава, якога нават абралі царом. I гэта пры тым, што жыў, захоўваўся ў самім Маскоўскім царстве «свой нашчадак трона» Іван Дзмітрыевіч, сын другога самазванца і «царыцы» Марыны Мнішак. Апошняй прапанавалі яшчэ раз адмовіцца ад тытула «царыцы», выбраць месцам жыхарства Самбор ці Гродна. Марына Юр’еўна рашуча адмовілася. У гэты час яна абапіралася на казакоў Заруцкага і князя Трубяцкога, якія па запатрабаванні Марыны Мнішак аб’явілі яе сына Івана наследнікам маскоўскага прастола.
Гэта з’явілася прычынай новага бязладдзя. Адны давалі прысягу на вернасць Уладзіславу, другія царэвічу Івану Дзмітрыевічу. Але прыхільнікаў «ворёнка» было мала. Смута ў расійскай дзяржаве працягвалася. Каб выказаць сваю адданасць каралю, баяры аддалі палякам «на закланне» самога звернутага цара Васіля Шуйскага, ягоных братоў і прыбліжаных.
Сілы, якія процістаялі Заруцкаму, павялічваліся. Князь Дзмітрый Пажарскі разам з гавядарам (мясніком) Кузьмой Мініным вялі на Маскву магутнае земскае апалчэнне. Ёсць сведчанні, што Марына Мнішак падсылала сваіх адданых людзей, каб забіць народнага кіраўніка, але хітрая задума не ўдалася. Заставалася адно ратавацца, бегчы. Марына Мнішак пакідае Каломну і стрымгалаў імчыць у Разань, адтуль у Астрахань, пасля хаваецца ў вярхоўі ракі Яік. Заруцкі не пакідае яе. Маладая дваццацідвухгадовая жанчына кранула сэрца казацкага атамана, і ён гатовы быў звязаць з Мнішак свой суровы лёс.
Заруцкі быў бадай што апошнім апірышчам авантурнай «царыцы». Марына Юр’еўна згадзілася і ў трэці раз стаць жонкай. Але маладым не пашчасціла. У краіне паступова ўмацаваўся мір і
спакой. Выбралі новага цара, свайго Міхаіла Раманава. За Марынай паслалі пагоню. Стралкі і казакі імкліва насцігалі ўцекачоў. Каля вострава Мядзведжага іх дагналі. Выйсця не было. Казакі звязалі Заруцкага, Марыну з сынам выдалі стральцам. У ліпені 1614 года іх прывезлі ў Маскву. Тут бесшабашнага казацкага атамана Заруцкага пасадзілі на кол. Жудасную смерць прыняў ні ў чым невінаваты чатырохгадовы царэвіч, задушаны баярскімі памагатымі, а затым павешаны на ганебнай браме.
Як склаўся лёс Марыны Мнішак дакладна невядома. Існуюць некалькі версій. Паводле адной (як бачна з паведамленняў паслоў польскаму ўраду) Марына Мнішак памерла ў 1614 годзе ад самотнай нуды па волі ў Каломне, у турме. Паводле іншых звестак у скляпеннях Тульскага Крамля. Другая што «царыца-ўдавіца» была павешана ці ўтоплена.
Увогуле звычайны лёс амаль усіх авантурыстаў, паходзілі яны з Польшчы, Зямлі літоўскай, ці Маскоўскай...
Настойлівыя, удумлівыя, прасякнутыя ўладнымі інтарэсамі парады маскоўскіх баяр пра мэтазгоднасць узвядзення на расійскі прастол каралевіча Уладзіслава і дасягненне праз гэты акт тых жа мэтаў, толькі з улікам прыняцця каралевічам праваслаўя, польскі бог ігнараваў, баязліва адмоўчваўся. Час ішоў, каралевіч у Маскву не ехаў, у Расіі набірала сілу незадаволенасць. Народ патрабаваў дакладнасці, ці прыедзе, нарэшце, закліканы на трон польскі каралевіч, ці для такой нявесты, як Расія, знойдуць жаніха другога.
У 1617 годзе ўзмужнелы каралевіч з войскам падступіў да самай Масквы, узгадаўшы колішняе запрашэнне на расійскі прастол. Але момант быў упушчаны. Фартуна перамянілася. Земскі сабор выбраў і павянчаў на царства Раманава Махаіла Фёдаравіча. Уладзіслаў атрымаў ад варот паварот. Каралевіча нават даволі моцна пабілі тыя, хто нядаўна прысягаў на плошчы нашчадку польскага трона.
Каранацыя Міхаіла Раманава была крыху азмрочана весткамі,
што на чужыне, пасля некалькіх месяцаў няволі, у 1612 годзе, у Гастынскім палацы памер Васіль Шуйскі, брат Дзмітрый і ягоная
жонка...
Адсюль вернемся да сюжэта, калі маскоўскія баяры выдалі палякам цара Васіля Шуйскага...
...Звыш чатырох стагоддзяў налічвае гэта загадкавая гісторыя, прымушаючы многія пакаленні грамадазнаўцаў скрэшчваць даследчыцкія шпагі ў пошуку ісціны. I іх можна зразумець...
Ранкам 29 кастрычніка 1611 года, па вуліцах Варшавы ў напрамку да каралеўскага палаца ў суправаджэнні вершнікаў у бліскучых шлемах, з шаблямі і сцягамі імчаўся картэж карэт, у адной з якіх з разгубленымі, замаркочанымі тварамі сядзелі трое палонных. Найперш прыцягваў увагу шыты золатам, убраннем, высокай гарлатнай лісінага футра шапцы знямоглы стары з патухлымі ад унутраных скрух вачамі.
Гэта быў цар маскоўскі Васіль Іванавіч Шуйскі. Побач з ім у больш сціплым адзенні, у прадастаўленай каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III карэце, сядзелі браты цара, князі, ваяводы маскоўскія Дзмітрый і Іван.
Узначальваў незвычайны картэж гетман Станіслаў Жалкеўскі (1547-1625), акружаны бліскучай світай. Шчодра абсыпанае дыяментамі жазло, якое ён трымаў у руцэ, сведчыла пра выдатную перамогу, атрыманую палкаводцам пад Клушыным над рускімі войскамі, галоўным «трафеем» якой быў яшчэ нядаўна магутны расійскі ўладар, а цяпер разгублены і смяротна стомлены Васіль Іванавіч Шуйскі (1552-1612)..
Народ, што высыпаў на вуліцы сталіцы, з цікавасцю глядзеў на дзіўны ўезд у Варшаву і не шкадаваў воклічаў у гонар пераможнага гетмана.
Ля каралеўскага палаца карэты спыніліся і Жалкеўскі запрасіў Шуйскіх у тронную залу, дзе іх ужо чакаў разам з вяльможнымі прыдворнымі кароль польскі, вялікі князь літоўскі і шведскі Жыгімонт III. Ён усхвалявана і пільна ўглядаўся ў твары незвычайных сваіх гасцей. Цар магутнай Расіі, перад якой трапяталі ўладары многіх дзяржаў свету, стаяў ля ягонага трона.
Расфранчаны двор патрабаваў, каб Шуйскі аддаў паклон Жыгімонту. Але Васіль, расправіўшы старэчыя плечы, мовіў: «Цар Маскоўскі не кланяецца польскім каралям. Лёсамі Божымі я ваш палонны, але ўзяты не вашымі рукамі, а выдадзены вам сваімі ж здраднікамі».
Жыгімонт добра разумеў, што захоп Масквы, Смаленска, нарэшце, дастаўка ў Варшаву самога цара, яшчэ не азначае скарэння Маскоўскага царства. Ён пасяліў незвычайных «гасцей»у старажытным палацы, што ў 130 вёрстах ад Варшавы, пад наглядам каралеўскай гвардыі.
Швед па паходжанні, чужы палякам, выпадковы на польскім троне, на які ўзлез, дзякуючы раз’яднанасці шляхты, яе інтрыгам і прадажнасці ў імя сваіх хцівых інтарэсаў, Жыгімонт добра разумеў становішча былога рускага цара. Кароль ведаў, што ягоны трон у Польшчы стаіць на хісткім падмурку. Карцела жаданне самому Жыгімонту сесці на Маскоўскі трон, аб’яднаўшы Польшчу, Вялікае Княства Літоўскае і Расійскае гаспадарства. Каралеўскім памкненням перашкодзілі гістарычныя абставіны, воля дзяржаў абараняць свае краіны.
Лёсы палонных застаюцца нявысветленымі да нашых дзён. Ёсць звесткі, што Васіль Шуйскі, яго брат Дзмітрый і ягоная жонка памерлі ў 1612 годзе ў Гастынскім палацы Польшчы. Прычыны іх смерці дакладна, на жаль, не высветлены. Чуткі хадзілі розныя. Па норавах таго часу нельга выключаць і атручвання. Вельмі выглядае загадкавай і смерць трох вязняў адразу ў верасні-
лістападзе.
Палякам давялося заключыць на 14 гадоў перамір’е. I хоць да Рэчы Паспалітай адышло Смаленскае княства, Жыгімонт, a
найбольш ягоныя прыбліжаныя, былі вымушаны прызнаць, што планы іх аказаліся бітымі.
«Смута», ці, як адначалі сучаснікі «літоўскае разбурэнне» Расіі, адышла ў нябыт. Каралі, цары, імператары, правадыры парознаму перакройвалі «жыццё» Расіі, Польшчы і Беларусі, пасвойму ўяўляючы лёс народаў. А гісторыя, даўшы рускім, палякам, беларусам ў пачатку XVII стагоддзя рэдкія магчымасці еднасці, новых такіх шанцаў пакуль не дае: гневаецца, абураецца, крыўдзіцца? Вымушае нас саміх гартаваць свае лёсы?
Стагоддзі аддзяляюць нас ад таго далёкага смутнага часу. Нам пашчасціла? Няма цароў, царэвічаў, ілжэдзмітрыяў і авантурыстак. Як глядзець. Смута закранула сваім чорным крылом тагачасную Польшчу, Літву, Масковію. 3 многага пасмяялася гісторыя, ды мала чаму навучыліся людзі. У смуце цяперашняга часу, што зноў зачапіла нас, ёсць таксама героі і ліхадзеі, падмануты люд і зладзеі. Але смуты і розная навала праходзяць, ледзь у народа святлеюць вочы.
Заканчэнне смуты, выгнанне польскіх інтэрвентаў з Масквы ўсё ж не прынесла стабільнасці рускай дзяржаве. Жыгімонт захапіў Смаленск і Чарнігава-Северскую зямлю, пагражаючы сталіцы. Ягоны сын Уладзіслаў па-ранейшаму дамагаўся маскоўскага трона. Шведы захапілі Ноўгарад, нашчадак шведскага трона Філіп таксама квапіўся на Карону Расіі. Абяскроўленая, знясіленая Расія, шукала саюзнікаў каб абараніцца ад Полыпчы і Швецыі. Еўрапейскія дзяржавы не спяшаліся, толькі Англія і Галандыя падтрымалі Расію, дапамаглі ў 1617 годзе падпісаць «вечный мнр» са шведамі. Сталбоўскі мір каштаваў Расіі многіх земляў, гарадоў. Апрача ўсяго Расія павінна была выплаціць
шведам 20 тысяч рублёў. Да таго ж Расія страціла выхад у Балтыйскае мора. Вось у што вылілася смута, унутраная раз’яднанасць і эгаізм баяр і дваран маскоўскіх, якіх, безаглядна падтрымліваў цёмны люд.
He меншыя згубы Расія пацярпела ад палякаў. Ужо гаварылася пра страту Смаленска і другіх зямель. Таму, даведаўшыся пра смерць у красавіку 1632 года польскага караля Жыгімонта III, Расія паслала 30-тысячнае войска, каб адваяваць Смаленск, так неабходны дзяржаве для аховы заходніх рубяжоў. Узначаліў войска таленавіты палкаводзец Міхаіл Барысавіч Шэін. Ён узяў 20 гарадоў але Смаленск узяць не змог, бо на дапамогу палякам прыйшоў крымскі хан са сваімі воінамі. Шэін колькі мог трымаўся да лютага 1634 года, а потым быў вымушаны капітуліраваць. Баяры, ваяры ў душы не захацелі зразумець цяжкасці Шэіна, якія не далі захапіць Смаленск. Міхаіла Барысавіча прызналі вінаватым і закатавалі яго.
Такога кшталту расправа, паспешлівасць, неабачлівасць кіраўнікоў Расіі з’явіліся яшчэ адным доказам бязладдзя ў расійскім доме, які вельмі дорага каштаваў дзяржаве.
4 ліпеня 1634 года на рацэ Паляноўка Расія падпісала мірны дагавор з Польшчай. Цар Міхаіл Фёдаравіч Раманаў заплаціў Уладзіславу кантрыбуцыю ў суме 20 тысяч рублёў. Уладзіслаў, у сваю чаргу, афіцыйна адмовіўся ад прэтэнзій на маскоўскі прастол
і прызнаў Міхаіла законным рускім царом.
Расійска-польскія супрацьстаянні на гэтым не скончыліся. Яшчэ нямала было бітваў, перамог, мірных, у які раз, дагавораў. Мусіць, наканавана дзвюм славянскім народам такім чынам усталёўваць свой лёс. Пэўна, лепей A. С. Пушкіна ніхто яшчэ не сказаў пра складанасць польска-расійскіх адносін:
...Уже давно между собою
Враждуют этй племена;
He раз клонйлась под грозою
To ux, то наша сторона.
Kmoycmoum в неравном споре:
Кйчлйвый лях нль верный росс?
Славянскйе ль ручыі сольются в русском море?
Оно ль йссякнет? вот вопрос...
A. С. Пушкін перакананы, што славянскія народы знайшлі б паразуменне, каб не ліхія памагатыя, прагныя да разбою і грабяжу. Паэт перасцярагае іх, каб у ворагаў братніх адносін не склалася перакананасць у слабасці, залежнасці Расіі. Няўжо вы спадзеецеся, што «стальной іцетнною сверкая, не встанет русская земля?» Менавіта для тых, хто сумняваецца, паэт пераканаўча заяўляе:
Так высылайпзе ж нам, eumuu,
Ceoux озлобленных сынов:
Есть место йм в полях Россйй,
Средй нечуждых йм гробов.
У народаў, у людзей доўгая памяць. Яна захоўвае і станоўчае, і
адмоўнае. Але найбольш тое, што перашкаджае жыць, ладзіць рэй добрых спраў. Мусіць, трэба ламаць гэткі стэрэатып, выходзіць на дарогу шчырасці, чалавечай дабразычлівасці і ўзаемапаразумення. Гэтыя пачуцці ёсць у нас, беларусаў палякаў рускіх, украінцаў, значыць, дружбе быць, шчасцю быць!
 
ГЛАВА 8. 3 ЭТНА-КУЛЬТУРНАЙ СКАРБОНКІ БЕЛАРУСІ
Кйевская Русь за время своего государственного едйнства успела й сумела создать еднную народность. Мы условно называем её древнерусской народностыо, матерйнской no отношешію к украйнцам, русскнм й белорусам, вычленйвшймся e XIV-XV веках.
Б. А. Рыбаков
асколатыя на ўдзельныя, варагуючыя княствы Кіеўскай Русі, «раскольнікі» ўсталёўвалі свае жыццё-быццё мечам і
крыжом новай, хрысціянскай рэлігіі, якая таксама ўмацоўвалася і зброяй, і агнём. He адразу нашы продкі развіталіся з язычніцтвам, што на працягу стагоддзяў мацавала жыццёвы побыт, вераванні, аберагала зямлю родную. Увераваўшы ў значнасць, адпаведнасць палітычным імкненням, хрысціянства з яго пышнай абраднасцю, з загадкавым культам Хрыста і Багародзіцы, зрабілася галоўным сродкам палітыкі і вайсковай дзейнасці князёў, іх дружыны і
падуладнага люду.
Значнасць рэлігіі, яе таямнічыя праявы прыцягнулі ўвагу і насельнікаў Полацкага, Тураўскага княстваў якія, бываючы ў замежных краінах, у прыватнасці, у Візантыі, прасякнуліся сутнасцю хрысціянскай рэлігіі, прынялі яе вераванні, абраднасць, культ, святыя кнігі Старога і Новага Запавета. Яны сталі часткаю жыццёвага ўкладу людзей, іх надзей і спадзяванняў. Прыхільнікам новай веры не адразу ўдалося пераканаць людзей у перавазе хрысціянства. Працяглы час існавала ў сэрцах людзей дваістае стаўленне. Ад вераванняў продкаў да хрысціянскай рэлігіі люд 261
Тураўскай і Полацкай зямель ішоў складаным, цярністым шляхам. Калі мы і сёння яшчэ іншым разам звяртаемся да Маці-Зямлі, да Цёплага Сонца, Лагоднага дожджыку, у якіх бачым увасабленне нашых надзей на добры ўраджай, шчаслівы лёс, мірнае жыццё, моцнае здароўе.
Сугучнасць язычніцтва і хрысціянства народныя майстрыдойліды, мастакі, кавалі, рамеснікі адлюстроўвалі ў сваёй творчасці, у звычайных жыццёвых справах. Найперш і найбольш выразна гэта адлюстравалася ў будаўніцтве хрысціянскіх храмаў, забудове хат і іншых збудаванняў. Кіруючыся набыткамі візантыйскага дойлідства, нашы продкі ішлі далей, паказваючы сваё майстэрства, творчы густ. Храмы выконвалі не толькі культавае прызначэнне, але і прадстаўлялі сабой частку свецкага жыцця. Сведчаннем перамогі хрысціянства над язычніцтвам стаў пабудаваны ў сярэдзіне XI стагоддзя Сафійскі сабор. Яго будавалі на вякі, таму ўзвялі бялюткі храм з плітачнай цэглы і дзікага (нрыроднага) каменю. У будаўніцтва сабора дойліды ўклалі ўсё сваё ўмельства, частку сваёй душы. У яго свая вялікая гісторыя, ён многае бачыў, перацярпеў як і нерабудовы, але і сёння ўражвае прыгажосцю ў сваім светлым прадвызначэнні.
У XII стагоддзі, зноў-такі ў Полацку, быў узведзены СпасаПрэабражэнскі (Спаса-Еўфрасіннеўскі) сабор. Новы час не расчараваў дойлідаў. У ХП-ХПІ стагоддзях будуюцца непадалёку ад Полацка Вялікі сабор у Бельчыцах, Пятліцкая і Барысаглебская цэрквы, Манастырскі двор.
XII стагоддзе багатае на культавыя хрысціянскія храмы. У
гэты час была пабудавана Благавешчанская царква.
У згадваемым XII стагоддзі была пабудавана ў Новагародку Барысаглебская царква, царква ў Тураве. Археолагі вызначылі ў 1949 годзе, што на Мінскім замчышчы будавалася каменная царква. У Гародні была ўзведзена царква Барыса і Глеба на Каложы. На тэрыторыі Гародні былі збудаваны Крэпасныя вежы, Ніжняя, Прачысценская цэрквы. На Ваўкавыскім Замчышчы таксама быў заложаны хрысціянскі храм. Майстры-дойліды праяўлялі цуды творчасці. Аздаблялі цэрквы дэкаратыўнымі ўпрыгожаннямі, для лепшай акустыкі ўмуроўвалі ў сцены збаныгаласнікі. Гэта стварала магчымасць чуць голас свяшчэнніка ў любым месцы храма. Нават сённяшнія майстры не могуць дасягнуць такой акустыкі.
У XIII стагоддзі працягваюцца традыцыі дойлідства. I сёння нас здзіўляе сваёй прыгажосцю, велічнасцю Белая вежа, узведзеная ў Камянцы Брэсцкай вобласці. Мяркуецца, што такога кшталту абарончыя збудаванні меліся і ў шэрагу іншых гарадоў.
Да нас дайшлі таксама некаторыя творы песеннай, музычнай творчасці. 3 усталяваннем хрысціянства развіваецца пісьменнасць. Яе пашырэнню садзейнічаюць манастыры. Пры іх наладжваецца перапісванне такіх рэлігійных кніг, як Тураўскае Евангелле XI стагоддзя, Аршанскае Евангелле XIII стагоддзя і
іншых кніг.
3 удзячнасцю ўзгадаем нашых першых асветнікаў Клімента
Смаляціча, Кірылу Тураўскага, Еўфрасінню Полацкую.
Пашырэнню асветніцтва, духоўнасці і культуры аддаваў свае веды, пачуцці, любоў да роднай зямлі Клімент Смаляціч,
мітрапаліт Кіеўскі (1147-1154).
Гэта быў асветнік, праслаўлены сваімі глыбокімі ведамі на ўсёй Кіеўскай Русі. У ягонай манастырскай келлі стаялі кнігі Гамера, Платона, Арыстоцеля. Ён пісаў і сам, толькі, шкада, не ўсё захавалася. Але ягонае пасланне смаленскаму святару Фаме сведчыць пра яго высокую культурную адухоўленасць і шчырую любоў да роднага краю.
Другім вялікім прадстаўніком хрысціянства з’яўляецца Кірыла Тураўскі, аўтар шматлікіх прамоў малітваў і павучанняў. Яго невыпадкова празвалі «Златоустом наче всех (более всех. М. К.) восснявшнх на Русн». Чалавек высокай адукаванасці, епіскап Тураўскі перадаў у сваіх творах занепакоенасць станам княжацкіх міжусобіц, заклапочанасць унутранай нестабільнасцю і злоўжываннямі айцоў царквы.
Зусім невыпадковым з’яўляецца меркаване, што Кірыла Тураўскі, сведка разладу ў Кіеўскай Русі, мог з'віцца аўтарам «Слово о полку йгореве», цудоўнага, хвалюючага твора палітычнага гучання свайго часу. Яго нездарма называюць «кустом руж на ржаным полі».
Полаччына, уся Беларусь услаўляе таксама Еўфрасінню Полацкую (Прадславу), дачку полацкага князя Святаслава-Георгія, які даводзіўся князю Усяславу (Чарадзею) малодшым сынам. Нарадзілася Прадслава ў сям’і знакамітых прыхільнікаў праваслаўя, якія развілі ў ёй цікаўнасць да рэлігійных кніг, царкоўных служб. Ледзь дзяўчынцы споўнілася 12 гадоў, як бацькі пачалі шукаць ёй жаніха, наколькі яе ўзрост на той час ужо дазваляў браць шлюб. Мусіць, гэта быў чалавек сталых гадоў, што не абудзіла ў дзяўчынцы светлага пачуцця і радасці кахання. I так
думала яна пра жыццё чалавечае і лёс бацькоў сваіх: «Ну чаго дасягаюць яны? I жэняцца, і замуж выходзяць, але не спадабляюцца вечнай памяці. Цячэ іх жыццё міма. Слова іх гіне, нібыта прах. Тыя ж, што духоўным мячом адсеклі плоцкія ўцехі, тыя пакідаюць на зямлі памятны след».
Апошняе захапляе яе душу, яна ідзе ў манастыр. Яе цётка, удава князя Рамана Усяслававіча, якая была ў манастыры ігуменняй, рукамі ўспляснула ад нечаканасці. Цётка не захацела пастрыгчы Прадславу ў манахіні. Устрывожаная нечаканым жаданнем дзяўчынкі, яна, змахнуўшы слязу, так сказала ёй: «Чадо моё! Како могу се сотворнтн? Отец твой уведав, co всяцеле гневом возложнт вред на голову мою. А еіцё юна есн возрастом. He можешн понестн тяготы мнншеского жнтна. Н како можешн оставнтн княженне н славу мнра сего?»
I ўсё ж Прадслава не адступілася ад свайго жадання. Патаемна ад бацькоў яна ідзе ў манастыр, прымае новае імя Еўфрасіння. У старажытнай грэчаскай міфалогіі слова «эўфрасіна» азначае «радасць».
Даследчык «Жытня» Аляксей Мельнікаў мяркуе, што пострыг адбыўся 25 верасня, калі царква адзначае дзень Святой Еўфрасінні Александрыйскай.
Празнаўшы пра рашэнне Прадславы, бацькі вельмі ўзрушыліся. Але і князь Святаслаў-Георгій і княгіня Соф’я вымушаны былі прымірыцца з выбарам дачкі.
У манастыры Еўфрасіння знаёміцца больш паглыблена з хрысціянскім вучэннем, шмат чытае. Яе ўвагу прыцягваюць кнігі, у якіх адлюстраваны погляды багасловаў на сутнасць чалавечага жыцця, адносін паміж людзьмі, прычыны барацьбы сіл дабра і зла. Можна даволі дакладна сцвярджаць, што яна пазнаёмілася з творамі выдатнага візантыйскага святара і прапаведніка Іаана Залатавуста, разважала над яго вучэннем аб градзе зямным і
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" градзе нябесным, свецкай уладзе і ўладзе боскай.
Перакананы, што, чытаючы царкоўныя кнігі, Еўфрасіння не магла абысці ўвагай навуковых прац Сакрата, Платона, Арыстоцеля і іншых палітычных мысліцеляў і філосафаў старажытнай Элады. Гэта сцвярджэнне грунтуем на «Пасланні Фаме прэсвітэру» Клімента Смаляціча, сучасніка Еўфрасінні. 3 твора выцякае, што ён добра ведаў антычных мудрацоў. Даследчыкі «Жытня» сцвярджаюць, што ў спеўным цыкле ХП стагоддзя пра Еўфрасінню адчуваецца асуджэнне братазабойчай вайны паміж удзельнымі княствамі, яна выказвае перакананасць у неабходнасці ўзаемапаразумення паміж існуючымі княствамі перад варожаю небяспекаю. Аўтары лічаць, што такім чынам ёсць падставы меркаваць, што думкі Еўфрасінні і невядомага аўтара «Слова о полку йгореве» супадаюць, што яны былі сучаснікамі і ведалі адзін аднаго.
3 дазволу полацкага епіскапа Іллі Еўфрасіння пасялілася ў келлі-галубіцы Сафіі і, як адзначаецца ў «Жытйй»: «...нача кнйгй пйсэтй своймй рукамй». У «Жытйй» распавядаецца, што аднойчы ноччу з’явіўся ёй у сне ааёл, які, узяўшы за руку, прывёў у сялыдо, што ў дзвюх вярстах ад Полацка... «Тут належыць быць табе!» Тройчы бачыла Еўфрасіння цудоўны сон. Гэты ж сон і ў тую ж самую ноч бачыў і полацкі епіскап. Божы пасланнік наказваў яму ўвесці Еўфрасінню ў Спасаўскую царкву, што стаяла на беразе ракі Палаты ў вёсцы Сялец. Епіскапу была выказана воля пра богаабранасць Еўфрасінні за святое жыццё на зямлі і царства божае пасля канчыны. Пра божае прадвызначэнне епіскап паведаміў Еўфрасінні ў прысутнасці бацькі Святаслава-Георгія і знакамітых палачан. Епіскап абвясціў, што аддае Сяльцо ў распараджэнне богавыбранніцы.
Памаліўшыся ў Сафійскім саборы Усявышняму, Еўфрасіння адправілася ў вызначанае ачёлам месца, не ўзяўшы з сабою
анікога. Толькі адна манашка суправаджала яе ў Сяльцо са стосам кніг. У Спасаўскай царкве Еўфрасіння звярнулася да Усявышняга з удзячнай малітвай: «Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам
запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла на гэтае месца нічога не ўзяўшы з сабою, маючы ў сябе толькі слова Тваё. Госпадзі памілуй! А з маёмасці ўсяго ёсць у мяне адно, гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і весяліцца сэрца...»
На вызначаным месцы Еўфрасіння заклала на свае ўласныя сродкі жаночы манастыр. Гэта гістарычная падзея адбылася не пазней 1128 года, калі памёр полацкі князь Барыс Усяслававіч, які горача падтрымліваў Еўфрасінню ў яе духоўных памкненнях. Крыху пазней яна заснавала, зноў жа на свае зберажэнні, непадалёку і мужчынскі манастыр.
Еўфрасінняю ж былі напісаны і статуты двух манастыроў. Пры ім маладая спадвіжніца стварыла майстэрні па перапісванні кніг і іканапісу.
Каб пашырыць распаўсюджванне ведаў, Еўфрасіння стварае
пры манастыры школы, дзе моладзь навучалася гісторыі, мовам, медыцыне і іншым навукам. Значную дапамогу ёй у вялікай асветніцкай справе аказвала сястра Гардзіслава, у манастве Еўдакія, якая спачатку навучалася ў манастырскай школе грамаце і навукам, а пасля стала апірышчам Еўфрасінні.
3 часам да дзейнасці Еўфрасінні далучыліся таксама яе пляменніцы Вольга і Карыяна. Служэнню Усявышняму, людзям аддала сябе і стрыечная сястра Еўфрасінні Звеніслава, пасля прыняцця таінства пасвячэння Еўпраксія.
Сваю асветніцкую дзейнасць Еўфрасіння, стаўшы ігуменняй Спасаўскага манастыра, спалучала з клопатамі пра дойлідства.
Паколькі драўляная царква ў манастыры ўжо не ўмяшчала жадаючых памаліцца, Еўфрасіння вырашыла пабудаваць новы, больш умяшчальны і каменны храм. Працу па яго ўзвядзенні маціігумення даручыла манаху мужчынскага манастыра, таленавітаму дойліду Іаану, кіраўніку арцелі майстроў. Ён ужо меў вопыт будаўніцтва цэркваў Параскевы-Пятніцы і Барыса і Глеба ў Бельчыцах.
У «Жытнн» адзначаецца, што Еўфрасіння залажыла «церковь каменну святого Спаса. От початка н достроена за 30 недель». Яна з’явілася дарадчыцай, натхняльніцай майстроў у іх незвычайнай працы. Узведзеная за вельмі кароткі час царква ўяўляе сабой трохнефавы шасцістаўповы крыжова-купальны храм памерам 8x12 метраў. Пабудаваны на беразе Палаты, ён і сёння ўражвае сваёй велічнасцю і прыгажосцю. Пабудаваны храм паміж 1152 і 1159 гадамі. Адкрыццё і асвячэнне царквы ператварылася ў сапраўднае свята.
У «Жытнн» чытаем: «Преподобная же Ефроснння, вндевшн церковь совершенною, возрадовалася душею. Н бысть свяіценне н велня радость всем крестьяном. Н собрашась князн н снльнян мужн, чернорнзнцы н чернорнзцы, н простые людне. Н бысть радость велна. Н праздноваша днн мнозн».
Храм упрыгожвалі фрэскі, а таксама старажытная ікона Божае Маці, вядомая як Адзігітрыя Полацкая. Фрэскі сабора ўвасабляюць жаночыя вобразы, адзін з захаваўшыхся фрагментаў 268
даследчыкі адносяць да выяў самой Еўфрасінні.
Багата ўпрыгожаны храм меў і яшчэ адну адметную каштоўнасць зроблены па заказе Еўфрасінні полацкім майстрамювелірам Лазарам Богшам у 1161 годзе напрастольны крыж. Прызначаны для ўхвалення хрысціянскіх святыняў, атрыманых знакамітай ігуменняй з Канстанцінопаля і Ерусаліма, ён уяўляў сабой шэдэўр ювелірнага мастацтва. Аснову шасціканцовага крыжа састаўляла кіпарысавае дрэва. Вышыня крыжа каля 52 сантыметраў, даўжыня верхняй пярэчыны 14, ніжняй 21, таўшчыня 2,5 сантыметры. Знізу і зверху крыж акаймляла 21 залатая пласціна, упрыгожваўся ён таксама каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі, 20 эмалевымі абразкамі з выявамі святых.
Уладзімір Арлоў у сваёй кнізе «Еўфрасіння Полацкая» адзначае, што Богша змясціў на верхніх канцах крыжа паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання чацвёра евангелістаў, на канцах архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе патроны (апекуны заказчыцы) і яе бацькоў: святая Еўфрасіння Александрыйская, святыя пакутнікі Георгій і Сафія. На адваротнай выявы айцоў царквы Іаана Залатавуста, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Дзмітрыя і Панцеляймона. Над кожным абразком часткова грэчаскімі, часткова славянскімі літарамі зроблены подпіс. У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных гнёздах знаходзіліся рэкліквіі: кроплі крыві Іісуса Хрыста, кавалачак крыжа Гасподняга, драбок каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона ды кроў святога Дзмітрыя. Бакі святыні былі абкладзены 20 срэбнымі з пазалотай пласцінамі, а брыжы пярэдняга боку абведзены шнурком перлаў. Утрымліваўся на крыжы і надпіс яго стваральніка: «Господн, помозн рабу своему
Лазарю, наречёному Богьшн, сьделавьшемоу крест святого Спаса н Офроснньй».
На пазалочаных пластах чытаем: «У лета 6669 (па-сучаснаму
1161) кладзе Еўфрасіння святы крыж ў сваім манастыры, у царкве святаго Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, камяні, і перлы па 100 грыўняў а да... (пропуск) 40 грыўняў. I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнай Тройцаю ды святымі айцамі 300 і 50 сямі сабораў святых айцоў і хай напаткае яго доля Іўды, які прадаў Хрыста. Хто ж пасмеліцца ўчыніць такое... валадар, або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж раба Хрыстова, піто справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...»
Падзвіжніцтва, асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні шырока спалучалася з вялікім уплывам на грамадскае і дзяржаўнае жыццё Полацкага княства. У XII стагоддзі ішоў інтэнсіўны працэс феадальнага разлажэння, утвараліся новыя княствы, уладары якіх вялі жорсткую барацьбу за ўладу. Міжусобіцы разбуралі. Але ж бачым, што вырасталі ў гэтай варажнечы цуды-храмы, аздабляліся прыгажосцю гарады. Еўфрасіння ўсім сваім духоўным складам была стваральніцай, абаронцай міру, разумення паміж людзьмі. Яна гартавала гуманныя метады кіравання ў Полацкім княстве, праяўляла клопат пра духоўны стан людзей.
У 1167 годзе Еўфрасіння ажыццявіла паломніцтва ў Святую Зямлю. Але тут напаткала яе хвароба. Тут Еўфрасіння і памерла.
У 1187 годзе, калі склалася пагроза Ерусаліму быць захопленым магаметанамі, хрысціяне пакінулі горад, выкупіўшы свае хрысціянскія рэліквіі, разам з імі і раку з нятленнымі астанкамі полацкай ігуменні.
Даставіць у той час каштоўны скарб у Полацк не ўдалося.
Пахавалі Еўфрасінню ў Кіева-Пячэрскім манастыры. I толькі 10 чэрвеня 1910 года астанкі вялікай асветніцы былі дастаўлены ў Полацк. Восем стагоддзяў таму праваслаўная царква прызнала
Еўфрасінню Святой і да сённяшніх дзён ушаноўвае светлую памяць знакамітай палачанкі, дачкі Русі і Беларусі.
Шануючы памяць Еўфрасінні Полацкай, мы, нашчадкі яе запаветаў і асветніцкай дзейнасці, на жаль, не збераглі славуты крыж, зроблены па яе заказе і ўкладзены ёю ў царкве Святога Спаса ў Полацку. Усё беларускае грамадства, увесь праваслаўны свет прыкладваюць свае намаганні, каб вярнуць святыню на беларускую зямлю.
У гады гітлераўскай навалы, жорсткай барацьбы на франтах Вялікай Айчыннай вайны, класавых супрацьстаянняў унутры СССР і Беларусі, атэістычнай ваяўнічасці крыж бясследна знік: быў прададзены, трапіў у рукі нячысцікаў скрадзены,невядома...
У нашым артыкуле («Таямніца браніраванага пакоя», «ЛіМ», 2008, 17 красавіка), разглядаючы ўсе складанасці, звязаныя з лёсам нацыянальнай каштоўнасці, мы выказалі ўпэўненасць, што крыж будзе знойдзены, вернуты ў Беларусь. У 90-я гады XX стагоддзя брэсцкі майстра М. Кузьміч па бласлаўленні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта зрабіў дакладную копію гістарычнай рэліквіі.
Як бачым, хрысціянства Візантыі, прынятае Полацкім, Тураўскім княствамі, іншымі княствамі Кіеўскай Русі, спрыяла незвычайнаму праяўленню творчых здольнасцей праваслаўных народаў і знайшло сваё яскравае адлюстраванне ў храмавым дойлідстве, ваенных збудаваннях, станоўча адбілася на культурнадухоўным сталенні народаў, што ўваходзілі ў адзіную дзяржаву пад велічнай назвай Кіеўская Русь.
XIII-XVI стагоддзі характарызуюцца развіццём
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" старабеларускай мовыріра што сведчаць дайшоўшыя да нас полацкія, смаленскія граматы, іншыя літаратурныя помнікі. 3 часоў старажытнасці на беларускіх землях ужывалася двухмоўе. У царкоўным побыце ўжывалася царкоўна-славянская мова, у дзелавых, юрыдычных і іншых справах выкарыстоўвалася руская (старабеларуская) мова. Гэта бачна па беларуска-літоўскіх летапісах: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» [1341], «Беларускалітоўскі летапіс» (1446), «Пахвала Вітаўту», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага» (20-я гады XVI ст.), у якім зроблена спроба ўзвысіць ролю літоўскіх князёў і іх перавагу над усходнеславянскімі князямі. Адназначна бачна, што спроба гэта палітычна ангажыраваная, каб з ёю можна было пагадзіцца.
Да нашых дзён захоўвае сваю значнасць для даследчыкаў «Хроніка Быхаўца», названая па прозвішчу пана з-пад Ваўкавыска А. Быхаўца, якая паслужыла адметным гістарычным дакументам для напісання М. Стрыйкоўскім «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі».
Беларуская культура развівалася як гуманістычная з’ява адраджэнскага этапа жыцця. Гуманістычны падыход да палітычных, нацыянальных пераўтварэнняў у дзяржаве суправаджаўся новым падыходам да чалавека, месца і ролі яго на зямлі. Адраджэнне, ці Рэнесанс, з’явілася часткаю магутнага сусветнага руху, які ўсталёўваўся, нягледзячы на разбуральныя войны, рэлігійныя
супрацьстаянні, духоўна-культурныя абмежаванні. Сярэднявечча несла неразвітасць эканамічных адносін, адставанне ў дабрабыце.
Носьбітам гуманізму, асветы, новых падыходаў да грамадскіх адносін быў Францыск Скарына (каля 1490 каля 1551). Родам з Полацку, што яшчэ раз узнімае значнасць гэтай зямлі, Ф. Скарына
М.В. Кузняцоў'Тартаванне спадчыны" атрымаў періпапачатковуіо адукацыю ў Вільні, у 1504 годзе пачаў вучыцца ў Кракаўскім універсітэце, дзе набыў веды па філасофіі, маці ўсіх навук, а таксама стаў доктарам свабодных навук.
У 1512 годзе Ф. Скарына працягвае навучанне ў Падуі, дзе атрымаў веды па медыцыне, набыў ступень доктара лекарскіх навук.
Далей лёс закінуў нашага славутага, нястомнага ў пашырэнні ведаў земляка ў Прагу, дзе пры дапамозе знаёмых, мусіць, таксама апантаных асветніцкімі памкненнямі, Ф. Скарына заснаваў друкарню і за няпоўныя тры гады пераклаў, дадаўшы свае прадмовы да 23 кніг Бібліі. Першая з азначаных кніг «Псалтыр» выйшлаў 1517 годзе.
У далейшым друкарскую, асветніцкую справу Ф. Скарына працягваўу Вільні, дзеў 1520 годзе стварыў першую на роднай зямлі друкарню. Тут у 1522 годзе выйшла «Малая падарожная кніжка», а ў 1525 годзе кніга «Апостал». Дзіўна, што да гэтага часу мы не адзначалі ўкладу Ф. Скарыны ў развіццё мовазнаўства, не ўслаўлялі яго як распрацоўшчыка беларускай мовы, зыходзячы з сугучнасці рускай, напіай і стараславянскай [царкоўнаславянскай] моў.
Так, Ф. Скарына лічыў мову сваіх выданняў рускай, але ж гэта мова, абагачаная рознымі дыялектамі, набыла ўжо рысы старажытнабеларускай (беларускай) мовы.
3 пазіцый наіпага даследавання, Ф. Скарына заклаў і падмурак беларускага нацыянальнага ідэала (ідэалогіі). Ён абгрунтавана пііпа, што ягоным ідэалам з'яўляецца асветная манархія, што цалкам адпавядала гэтай распаўсюджанай форме тагачаснага грамадства.
Манарх, у яго разуменні, асоба мудрая, асвечаная, міласэрная, справядлівая. 3 гэтых азначэнняў вынікае, што Ф. Скарына добра ведаў сучасныя погляды на формы, метады палітычнага кіравання, быў знаёмы з паліталагічнымі, філасофскімі працамі
такіх старажытнагрэчаскіх мысліцеляў як Сакрат,
Платон,
таксама з працай Ніккало Макіявеллі,
Арыстоцель, Герадот, a
фларэнтыйскага свайго аднадумца.
Гуманістычны ідэал другога мысліцеля, паэта Беларусі часоў эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага (1478-я пасля 1533) вызначаны ў патрыятычнай паэме «Песня пра зубра», напісанай у час знаходжання ў Рыме. У паэме М. Гусоўскі ўслаўляе гуманістычныя прынцыпы кіравання дзяржавай, уласцівыя вялікаму князю Літоўскаму Вітаўту, які праяўляў клопат пра аўтарытэт,
магутнасць княства, удумлівасць у адносінах да рэлігійных вераванняў грамадзян.
У наэме праследжваецца думка і пра якасці звычайнага чалавека, грамадзяніна, які навінен быць дзейным, свабодалюбівым, духоўна дасканалым, гарманічным. Гуманіст, чалавек высокай дабрачыннасці і годнасці, М. Гусоўскі меў смеласць выразна сказаць і пра
хібы дзяржаўнага кіравання:
Б'юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы: Воіны ж гінуць і тых і другіху сутычках, Што ім той смерд наша гора і нашы пакуты?
У вобразе Вітаўта паэт бачыць дасканалага, асветнага манарха, які шмат зрабіў для Л ітвы і яго народа.
Княжанне Вітаўта лічацьусе летапісцы
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
1 нсізываюць той век залатым. Разбяромся:
Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай
Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца
Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
Ставіў багацце духоўнае злата дзяржавы.
Гэтымі цудоўнымі, выразнымі словамі М. Гусоўскі блізкі і напіаму часу. I сучасная наша ідэя служэння роднай зямлі, сваёй Айчыне з'яўляецца гістарычным яднаннем, неразрыўнай повяззю мінулага і нашага сённяшняга.
Прадаўжальнікам гуманізму Скарыны на Беларусі з'яўляўся Сымон Будны. Даследчык жыцця Сымона Буднага доктар філалагічных навук I. В. Саверчанка лічыць, што наш мудры абаронца сацыяльнай роўнасці, змагар за моцную асветную дзяржаву паходзіў з Беларусі, пісаў пераважна па-беларуску. Разам з паплечнікамі Лаўрэнціям Крыжкоўскім і Мацеем Кавячынскім ён стварае ў Нясвіжы друкарню і выдае сваю працу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам», шэраг іншых кніг, якія не дайшлі да нас.
У 1574 годзе ў Лоску, што каля Валожына, С. Будны выдаў «Новы Запавет», з прадмовы якога бачна, што ён абапіраўся на Біблію, выдадзеную ў свой час Ф. Скарынам.
3 прадмоў С. Буднага вынікае, іпто ён ставіўся адмоўна да яднання з Польшчай, выказваючы настрой праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, заклапочанага перш за ўсё ўмацаваннем самастойнасці Літвы.
Палітычныя погляды, ідэалагічная ўскіраванасць С. Буднага яскрава праявіліся ў тым, што ён адмоўна ставіўся да замежных уладароў, што імкнуліся да ўлады ў Княстве, не клапоцячыся пры гэтым пра лёс грамадзян. С. Будны выступае прыхільнікам асветнай цэнтралізаванай дзяржавы, дзейнага ўрада, чалавечай годнасці, высокай маральнасці. Адстойваючы правы грамадзян, С. Будны лічыў, што ў грамадстве ёсць месца і несправядлівасцям, і злоўжыванням, што можа прывесці да спрэчак нават з дапамогай сілы. Ён выказваў слушныя думкі пра войны, справядлівыя і несправядлівыя.
Апошнія гады свайго жыцця Сымон Будны жыў і працаваў у вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці, пакінуўшы нам цудоўную скарбонку сваіх думак, натхняючых памкненняў і спадзяванняў.
Сённяшняя ідэя існавання і развіцця беларускай дзяржавы ў многім таксама, зыходзячы з палітычных, асветніцкіх поглядаў, выспявала і з светапогляду Васіля Цяпінскага. Па многіх меркаваннях вучоных, нарадзіўся Васіль Цяпінскі ў вёсцы Цяпіна Чашніцкага раёна ў 1530-я гады ў сям’і дробнага баярына.
У 1580 годзе Васіль Цяпінскі, выпускнік універсітэта, выпусціў у сваім родным маёнтку ў перакладзе на старабеларускаю мову Евангелле. Гэтае Евангелле на стараславянскай мове выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў усталявання хрысціянства ў Літве. У рукапісах да нас з XI стагоддзя дайшло Тураўскае, з XI11-XIV Полацкае, з XIV Друцкае, Лаўрышоўскае, Мсціжскае, з канца XV Шарашоўскае Евангеллі.
Выданне В. Цяпінскага ставіла мэтай асветніцтва, пашырэнне рэлігійных ведаў у старабеларускім моўным чытанні. Гэта была вельмі значная, знамянальная мэта. Паказальна, што да перакладу Евангелля Ф. Скарыны В. Цяпінскі напісаў сваю ўласную прадмову,
у якой выказаў свае меркаванні па шэрагу пытанняў развіцця грамадства. Прадмова гэта, на шчасце, захавалася ў рукапісу (!). Два экзэмпляры «Евангелля» захаваліся цудам, улічваючы бег часу і нашы беды, зберагаюцца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу і Архангельскім краязнаўчым музеі. Выйшаўшая кніга па тым часе вельмі добра аформлена, упрыгожана арнаментам, што сведчыць аб клопаце выдаўца не толькі пра змест, але і знешні прывабны выгляд.
Выступаючы ў прадмове як рэаліст і дзяржаўны дзеяч, грамадзянін, В. Цяпінскі ўскрывае заганную палітыку правячых магнацкіх колаў па насаджэнні ў Вялікім Княстве Літоўскім каталіцтва. Ён выкрывае хцівыя памкненні буйной феадальнай вярхушкі, абгрунтоўвае неабходнасць шырокага доступу да асветы дэмакратычных слаёў грамадства, крытыкуе духавенства, што адступае ад свайго служэння Богу і народу. Погляды В. Цяпінскага гэта цэласная праграма абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, гартавання маральных якасцей народа, развіцця культуры, духоўнасці. Дарэчы, ён не абмяжоўвае сябе рамкамі асветы толькі грамадства Літвы, беларускага народа. Ён вітае адзінства славян, падтрымлівае вытокі, што заўсёды ядналі народы, усталёўваючы праваслаўе, культуру. Гэтым В. Цяпінскі блізкі нам і сёння. Прыхільнік адраджэнскага руху на Беларусі, ён спрыяў захаванню лепшых традыцый славянства, усёй культурнай і духоўнай спадчыны, дапамагае нам і сёння развіваць нацыянальную культуру, асэнсоўваць сучасныя ідэалагічныя ўскіраванасці.
Каля 26 сваіх асветніцкіх і палітычных твораў прынёс нам у спадчыну Андрэй Волан, беларускі філосаф і правазнавец.
Нарадзіўся А. Волан пасля 1530 года, паходзіў з сярэдняй шляхты, валодаў маёнткам Б’юцішкі Ашмянскага павета. Тут жа
напісаў большасць сваіх прац. Адукацыю атрымаў пры
падтрымцы Нясвіжскага князя Мікалая Радзівіла ва ўніверсітэце Кёнігсберга і Франфурта-на-Одэры, дзе набыў грунтоўныя веды нра старажытных мысліцеляў Грэцыі і Рыма, прасякнуўся павагай
да поглядаў Сакрата, Платона, Арыстоцеля, параўноўваючы іх ідэалы з сутнасцю сучаснай палітычнай і рэлігійнай дзейнасці ў
Польшчы, Вялікім Княстве Літоўскім і іншых краінах свету. У святле вучэнняў старажытных мысліцеляў рэльефна бачыліся заганы панаваўшага ладу, дзейнасць палітыкаў і іерархаў каталіцкай царквы.
боку аднадумцаў і
Рознабаковыя веды, неардынарнасць поглядаў Андрэя Волана падтрымлівалі перадавыя прадстаўнікі шляхты, блізкія да каралеўскіх дамоў Еўропы. Падзялялі іх і ў Вялікім Княстве Аітоўскім. У радавы маёнтак Воланаў наязджалі прадстаўнікі магнацкай вярхушкі: Радзівілы, Кішкі, Валовічы.
Шырокія дыспуты вялі і многія іншыя тагачасныя мысліцелі. Складвалася павага з шанаванне мясцовага насельніцтва. Мусіць,
гэтыя абставіны адыгралі не апошнюю ролю ў тым, што шляхта Ашмянскага павета выбрала Андрэя Волана сваім дэпутатам у сейм Рэчы Паспалітай. Прадстаўніцтва ў занакадаўчых органах ўзбагаціла розум Андрэя Волана, адкрыўшы перад ім магчымасці зблізку бачыць дзейнасць палітыкаў, вывучаць формы і метады кіравання дзяржавай, фарміраваць свой светапогляд на рэчаіснасць. Усё гэта ў сукупнасці паслужыла таму, што Андрэй Волан быў нрызначаны каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам П Аўгустам сваім уласным сакратаром.
Набыты на адказнай службе вопыт ацанілі манархі Стэфан
Баторый, Жыгімонт II Ваза, у якіх ён выконваў сакратарскія і нярэдка дыпламатычныя даручэнні. Ва ўмовах рэфармавання царквы Волан, прыняўшы кальвінізм, падвергнуў крытыцы найбольш відавочныя заганы каталіцкай рэлігіі. Пад агонь вострага слова палітычнага мысліцеля трапілі асноўныя дагматы касцёла і іерархічная будова каталіцкай царквы, умяшанне святароў у свецкія справы дзяржавы. Востра крытыкаваў А. Волан езуітаў, якія сваім рэлігійным фанатызмам стрымлівалі працэс культурнага і духоўнага развіцця Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Ягоныя працы супраць каталіцызму былі сустрэты адмоўна і забаронены. У Германіі і Францыі, дзе пад уплывам рэфармацыі ўсталёўваліся яго ідэі, творы А. Волана перавыдаваліся I шырока распаўсюджваліся і сярод пратэстантаў.
У 1592 годзе А. Волан выдаў твор «Разважанні ў пісьме», дзе ў адпаведнасці з сарказмам свайго галандскага аднадумца Эразма Ратэрдамскага высмейвае ўшанаванне царквой абразоў святых і іншыя ўвядзенні.
Аўтар пратэстуе супраць схаластычнага падыходу да Свяіпчэннага пісання, адстойвае права чалавека на свабоднае, не звязанае з дагматамі царквы разуменне Новага Запавету. А. Волан прыходзіць да думкі, што «все людн рождены вольнымн суіцествамн н вольны поступать так, как нм подсказывает нх совесть».
Своеасабліва А. Волан ставіўся і да манархіі, надзяляючы яе толькі выканаўчай уладай. Кароль, у ягоным разуменні, выступае як пачцівы да законаў дзяржавы грамадзянін. Ён павінен з'яўляцца прыкладам законапаслухмянасці і ўвасабляць права. А. Волан вельмі чула ставіўся да свабоды і роўнасці людзей, лічачы, што дзяржава не выконвае свайго прызначэння, калі правы чалавечай годнасці не ажыццяўляюцца. «У тым, што людской існасці найбольш адпавядае свабода, у адпаведнасці з
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" якой ніхто не нараджаецца нявольнікам, зазначае мысліцель, ніводны мудры ў гэтым не сумняваўся».
Свабода для чалавека з’яўляецца галоўным элементам жыцця. «Без яе, піша А. Волан, жыццё губляе сэнс, таму свабоду трэба аберагаць, шанаваць, змагацца за яе, калі яна страчана». Гісторыя дае гэтаму нямала пацверджанняў, калі «многа людзей жадала прыняць смерць, чым жыццё сваё праводзіць у няволі». Мысліцель паглыбляе сваю думку тым, што багацце, да якога імкнуцца людзі, не дае свабоды, таму што «свабода ў беднасці ўзвышаецца над усялякай раскошай багацтва». У сваіх працах А. Волан прыходзіць да высновы, што дзяржава больш ахоўвае інтарэсы шляхты, чым простага люду. Шляхта ж, карыстаючыся большай свабодай, чыніць крыўды мяшчанам і аратым. «3 гэтага бачна, зазначае А. Волан, што толькі самому шляхецтву свабода забяспечана, а іншыя саслоўі несумненную няволю на сябе нясуць».
Вельмі актуальна гучаць словы мысліцеля, калі суаднесці гэта з той нестабільнасцю і разладам, якія яны неўзабаве нрынясуць Польшчы і Літве, калі некалі вялікая дзяржава перастане існаваць.Азначаныя вышэй хібы, сталі магчымымі таму, што не выклікалі своечасова занепакоенасці дзяржавы, а з гэтым звязана магутнасць, спакой і яе будучыня. Надзённа гучаць і сёння думкі мысліцеля: «I няхай ніхто не спадзяецца, каб доўгі мір мог быць у дзяржавы, дзе ўсемагутным вузду адпускаюць для крыўды бяднейшых... разлады, спрэчкі, войны звычайна адбываюцца з тых прычын, калі разбурыўшы чалавечае разумовае адзінства і растаптаўшы згоду, на якіх найбольш усе чалавечыя справы ўстойліва трымаюцца, затым усе дзяржавы губяцца і разбураюцца».
Дамагаючыся роўнасці, А. Волан пераконвае, што добрыя чалавечыя якасці не перадаюцца ў спадчыну. Іх трэба ўсталёўваць
працай над сабой, вучобай, перайманнем усяго лепшага, што ёсць
у людзей і ў грамадстве.
Аўтар слушна піша: «Нярэдка здараецца, што ад бедных бацькоў і нізкага становішча нараджаюцца з такім вострым
розумам нашчадкі, што потым і вядомымі, і цудоўнымі з дапамогай дабрачынных якасцей становяцца. I, наадварот, часта здараецца, што ад высакародных продкаў так далёка адрозніваліся нашчадкі, што высакароднасць продкаў сваіх усякімі хіжасцямі зацерці імкнуліся». Тым самым А. Волан сцвярджае, што «шляхтай не так нараджаюцца, як становяцца». Уваход у вышэйшае грамадства павінен залежаць ад асабістых заслуг чалавека, а не ад волі манарха.
Нам падаюцца абгрунтаванымі думкі мысліцеля і па праблемах сацыяльнай справядлівасці. «Справядлівасць заключаецца ў тым, каб сумленна жыць, нікому не рабіць шкоды, кожнаму аддаваць тое, што належыць яму па праву, за добрыя справы ўзнагароджваць, за дрэнныя наказваць».
Памёр А. Волан 6 студзеня 1610 года, пакінуўшы нам у спадчыну надзвычай каштоўныя свае роздумы і спадзяванні. Многія з іх і сёння знаходзяцца ў цэнтры ўвагі нашага грамадства.
Сярод мысліцеляў, якія па сваім месцы ў грамадстве, уплыву на палітыку, на рэфармаванне палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, заслужылі вялікую павагу грамадзян называем таксама Льва Іванавіча Сапегу. Адзін з прадстаўнікоў магнацкага княжаскага роду, Л. I. Сапега нарадзіўся 4 красавіка 1557 года ў вёсцы Астроўна, сёння Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Род Сапег паходзіў з полацкіх баяр, па багацтву і знакамітасці саступаў, мусіць, толькі Радзівілам. Валодалі Сапегі такімі беларускімі землямі, як Бепіанковічы і Бялынічы, Асвея і Друя, Дрысвяты і Заслаўе, Дуброўна і Ружаны, Свіслач і Сянно. Сапегі не без падстаў прэтэндавалі на стварэнне
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" манархічнай дзяржавы на землях Беларусі, ускладваючы вялікія надзеі на ўтварэнне сваёй уласнай дынастыі, аднак ганарлівым планам не суджана было здзейсніцца. Тым не менш род Сапегаў назаўсёды ўпісаны ў гісторыю Рэчы Паспалітай і Літвы, да чаго ў значнай ступені мае дачыненне князь, прафесійны палітык, дыпламат і мысліцель Л. I. Сапега.
Ва ўзросце сямі год бацькі паслалі Льва вучыцца ў Нясвіжкую пратэстанцкую школу, што дзейнічала пры падтрымцы князя Мікалая Радзівіла Чорнага, вядомага асветніка, гуманіста і мецэната, актыўнага прыхільніка Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Нясвіж у гэты час з’яўляўся значным культурным асяродкам, своеасаблівым цэнтрам рэфармацыйных перамен. Пры падтрымцы Мікалая Радзівіла тут працавалі Сымон Будны, Мацвей Кавячынскі, Лаўрэн Крышкоўскі і іншыя мысліцелі. Разам з дзецьмі Мікалая Радзівіла ў трынаццацігадовым узросце Леў Сапега паступае ў Лейпцыгскі ўніверсітэт, вывучае гісторыю і права, захапляецца палітычнымі і дзяржаўнымі ідэямі Сакрата, Платона, Арыстоцеля. Атрыманыя веды, прыналежнасць да аўтырытэтнай знаці, падтрымка князя Радзівіла спрыялі таму, што ён быў прыняты да двара Стэфана Баторыя. Ён займае шэраг высокіх дзяржаўных насад.
Назапашаныя родавыя скарбы Л. 1. Сапега неаднаразова перадаваў на патрэбы Вялікага Княства Літоўскага. Нярэдка гэтыя скарбы падвяргаліся грабяжу заваёўнікамі і прыхаднямічужынцамі. У канцы XVII стагоддзя Ружаны, маёнтак роду Сапегаў разрабавалі польскія канфедэраты. Прайшлі цэлыя дзясяцігоддзі, перш чым Сапегі зноў аднавілі сваю родавую скарбонку: жывапіс, прадметы прыкладнога мастацтва, кнігі, золата, крышталь, фарфор, срэбра. Яны знаходзіліся ў шматлікіх палацах Сапегаў у Чарэі, Друі, Ружанах, Бялынічах, Дукоры, Свіслачы. Шведскі кароль Карл XII, што пайшоў вайной праз Беларусь на Расію, усё
разрабаваў пусціў па ветры.
У 1581 годзе Л. Сапега з канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Астафеем Валовічам і падканцлерам Кшыштафам Радзівілам ствараюць апеляцыйны суд, ці Трыбунал княства, што ставіла мэтаю ўмацаванне заканадаўства і забеспячэнне больш поўнай абароны правоў грамадзян.
Становішча Княства ў складзе Рэчы Паспалітай было складаным. Даводзілася прыкладаць немалыя намаганні, каб абараніць прывілеі шляхты і ў той жа час не пасварыцца з каралём Жыгімонтам III, які нярэдка ўмешваўся ў справы Княства і раздаваў сваім васалам не належаўшыя яму землі. Каб абараніць правы дзяржавы, выпрацаваць палітыка-прававы статус яго аўтаноміі, абмежаваць памкненні караля, Л. Сапега ўзначаліў распрацоўку Статута Вялікага Княства Літоўскага. Ім жа напісаны дзве прадмовы да Статута 1588 года, выдадзенага на яго асабістыя грошы ў друкарні братоў Лукаша і Кузьмы Мамонічаў. Статут з’явіўся важнейшым прававым і палітычным кодэксам, Канстытуцыяй Вялікага Княства Літоўскага, які вызначыў на некалькі стагоддзяў жыццё яго грамадства. Статут гарантаваў неўмяшальнасць польскага караля ў справы Княства, абярагаў ягоныя землі ад знешніх уварванняў. 3 гэтага таксама бачна, што Л. Сапега прадпрымаў захады, магчымыя ў яго становішчы, каб умацаваць дзяржаўны лад і рэфармаваць палітычную сістэму Літвы.
У адпаведнасці са Статутам занакадаўчым органам Вялікага Княства Літоўскага з’яўляўся Вольны Сейм. Месцам яго правядзення быў вызначаны Слонім. У Статуце гаварылася: «Мы... абавязаны правы, вольнасці і свабоды... не толькі цалкам і непарушна аберагаць, але як мага болып прымнажаць, справядлівасць і абароны здзяйсняць...» У прадмове да Статута вызначана мэта будаўніцтва прававой дзяржавы. Л. Сапега
выказаў таксама сваю думку на месца манархіі, каралеўскай улады. Яе ён лічыў адказнейшай пасадай у дзяржаве і рабіў усё магчымае для яе падтрымкі.
У 1589 годзе 71.1. Сапега становіцца канцлерам Вялікага Княства Літоўскага, кіраўніком выканаўчай улады.
У 1596 годзе Л. I. Сапега падтрымаў ідэю яднання каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Аднак ён глыбока не асэнсаваў таго, што ўнія не будзе спрыяць цэласнасці Княства, прывядзе да распальвання міжканфесійных пярэчанняў. Падтрымліваемая ім унія адкрывала экспансію Польшчы ў Беларусі, арыентавала шляхту на прыняцце каталіцызму.
Як вядома, дзякуючы абароне праваслаўнымі, у прыватнасці, Магілёўшчыны і Віцебшчыны сваіх вераванняў, народ Беларусі не прыняў цалкам уніі, праваслаўныя вернікі рашуча выступілі супраць той часткі духавенства, якая арыентавалася на ўладу папы рымскага. Сапега не ацаніў гэтай ахвяры праваслаўных вернікаў і прысудзіў да смерці тых, хто рашуча пратэставаў супраць уніі і змовы каталіцкай шляхты з папскім прастолам. Праўда, пакаранне, на шчасце, не адбылося.
Л. Сапега выступаў рашучым праціўнікам збліжэння Княства з Маскоўскім царствам. Сведчаннем таму з’яўляецца ўдзел Сапегі ў каралеўскай змове супраць Масковіі, падрыхтоўцы, засылцы ў Масковію «ілжэдзмітрыя», арганізацыі інтэрвенцыі («смуты») у рускую дзяржаву і падрыхтоўцы ўмоў для ўзвядзення каралевіча Уладзіслава на расійскі прастол. Вядома таксама, што за аднаго з Сапегаў Кацярына II хацела выдаць замуж адну з сваіх унучак.
Памёр Л. I. Сапега 7 ліпеня 1633 года ў Вільні і пахаваны ў касцёле святога Міхаіла.
На Нікольскай вуліцы Масквы, дзе да нашых дзён захаваўся Спасаўскі сабор былога Заіконаспасаўскага манастыра, зберагаецца надмагільная пліта, на якой выбіта нязвыклая для нас эпітафія:
«Муж благоверный, церкві і царству потребный, Проповедн слова народу полезней, Сімеон Петровскнй от всех верных любімый...»
Памятная эпітафія славіць імя выдатнага сына Беларусі, Расіі, усіх славян, палітычнага мысліцеля, філосафа, пісьменніка, гуманіста Сімяона Самуіла Емельяновіча, па некаторых звестках, Гаўрылавіча, Пятроўскага-Сітняновіча (Сітняковіча, Сітніяновіча), вядомага нам як Сімяон Полацкі. Гісторыя, шматпакутная маці, пагубляла, як бачым, многае з прозвішчаў магутнага вучонага.
Нарадзіўся Сімяон Полацкі ў 1629 годзе ў Полацку, што замяніла яму бацькоўскае прозвішча. Спасылаючыся на дакументы гарадской рэвізіі сярэдзіны XVI стагоддзя, даследчык жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага Уладзімір Арлоў адзначае, што сям’я Пятроўскіх жыла па суседству з сямействам Скарыны. Гэта дае падставу сцвярджаць, што, мусіць, абедзве сям’і былі купецкімі і, значыць, мелі шмат агульнага.
Першыя веды, трэба думаць, Самуіл атрымаў у брацкай школе Полацкага Богаяўленскага манастыра, дзе вывучаў славянскую, грэчаскую, лацінскую мовы, рыторыку. У 1640-1650 гадах вучыўся ў Кіева-Магілянскай калегіі, Віленскай езуіцкай акадэміі. Абедзве навучальныя ўстановы пакінулі ў навучэнца прыкметны след. Навучанне ў Кіева-Магілянскай калегіі, дзе звычайна вучыліся дзеці праваслаўных вернікаў, мела высокі аўтарытэт у Полыпчы і Літве, яе называлі кіеўскімі Афінамі. Тут Самуіл набыў веды «сямі вольных мастацтваў» і тэалогіі. У Вільні Самуіл не толькі шліфуе набытыя папярэднія веды, але і спрабуе выкласці свае думкі, пакуль што ў асноўным на рэлігійныя тэмы, што зразумела. У Маскоўскім Архіве старажытных актаў нават сёння можна перагарнуць канспекты былога віленскага студэнта: «Тэалагічныя разважанні», «Палімічнае Багаслоўе».
Прыцягнулі ўвагу дапытлівага студэнта і погляды сярэдневяковага дамініканскага манаха Фамы Аквінскага, ці, як
яго яшчэ звалі, Аквіната.
Мусіць, прывабілі яго неардынарныя адносіны да свецкай улады, дзяржавы і яе ўладароў. Адзначым гэты факт, бо ў той час шырокага распаўсюджання і ўжывання лацінскай мовы не так ужо многа было яе знаўцаў. Самуіл ведаў яе, як і шэраг іншых моў, і не толькі мог чытаць на лацініцы навуковыя, тэалагічныя трактаты, але нават складаць вершы. Відаць, веданне дагматаў каталіцкай і праваслаўнай рэлігій, разуменне іх штучнага размяжавання і важнасці аб’яднання іх для дзаржаў наогул, так і для палітыкі, культуры, духоўнасці, вызначылі шлях палітычнага мысліцеля і гуманіста. Ён уступае ў Грэка-каталіцкі ордэн базыльянаў становіцца прыхільнікам уніі дзвюх канфесій.
У 1656 годзе Самуіл прыняў манаскі стан і імя Сімяон. Але не замольваць грахі пайшоў у босжую абіцель юнак. Ён становіцца настаўнікам, ці дадыскалам у школе пры манастыры, дзе не так даўно і сам вучыўся. Займаўся ён з вучнямі і з манастырскаю браціяй з захапленнем. Вучняў уражвалі веды настаўніка, вершы, віншаванні, оды, якімі ён выклікаў цікавасць, падтрымку і павагу.
У 1656 годзе Полацк і манастыр наведаў цар Аляксей Міхайлавіч. Малады манах з гэтага выпадку напісаў урачыстыя «Метры на прйшествйе во град отчйстый Полоцк пресветлого благочестнвого й хрйстолюбйвого царя й велякого князя Алексея Мйхайловйча...» Дванаццаць віншаванняў твораў пестуноў Сімяона, прадэкламавалі высокаму госцю. Цар запамятаў таленавітага манаха і ў 1664 годзе выклікаў яго ў Маскву, нрызначыўшы прыдворным паэтам. Далей мы чытаем нешта такое дзіўнае, звязанае з Сімяонам у кнізе Вальдэмара Балязіна «Тайны дома Романовых», чаго не сустракалася ў нашай беларускай айчыннай літаратуры.
«...Праз сем месяцаў пасля таго, у ноч з 28 на 29 жніўня маскоўскі звездачот і астролаг, манах Сімяон Полацкі заўважыў
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" паблізу планеты Марс новую, нябачаную ім дагэтуль зорку. Сімяон быў першым у Расіі прыдворным вершатворцам і галоўным выхавацелем дзяцей Аляксея Міхайлавіча. Акрамя таго, Сімяон быў і першым у Расіі аўтарытэтнейшым багасловам, чые кнігі прызнаваліся іерархамі праваслаўнай царквы «жезлом нз чнстого серебра Божйя Слова й от Свяіценных Пйсэнйй сооруженных».
Сімяон меў свабодны доступ да цара і на наступную раніцу пасля таго, як убачыў ён тое нябеснае знаменне, з’явіўся да Аляксея Міхайлавіча, каб не толькі паведаміць яму пра ўбачанае ноччу, але і расказаць свой сон як нейкае прадвызначэнне.
Узяўшы на сябе гэткую смеласць, звездачот аб’явіў цару, што гасударава маладая жонка (Наталля Кірылаўна Нарышкіна. М. К.) панесла ў гэтую ноч сына-першынца і, значыцца, хлопчык народзіцца 30 мая 1672 года, а па прынятаму ў той час летазлічэнню у 7180 годзе ад сатварэння свету. Аднак Сімяон не абмежаваўся гэтым, а высказаў і нейкае прароцтва пра царэвіча: «Ён будзе знакамітым на ўвесь свет і заслужыць такую славу, якой не меў ніхто з рускіх цароў. Ён будзе вялікім воінам і пераможа многіх ворагаў. Ён будзе сустракаць супраціўленне сваіх падданых і ў барацьбе з імі ўтаймуе многа беспарадкаў і смут. Выкарчоўваючы ворагаў, ён будзе падтрымліваць і любіць працалюбівых, захавае веру і здзейсніць многа іншых слаўных спраў, пра што бясспрэчна сведчаць і прадказваюць нябесныя свяцілы.
Усё гэта я бачыў, як у люстэрку, і ўяўляю ўсё сіе пісьменна».
3 гэтай хвіліны асцярожны і, нягледзячы на адукаванасць, усё ж прымхлівы і падазроны, Аляксей
Міхайлавіч прыставіў да дома вучонага манаха каравул і зняў яго
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" толькі тады, калі зусім пераканаўся, што яго жонка сапраўды цяжарная.
28 мая ў царыцы пачаліся прадродавыя схваткі, і Аляксей Міхайлавіч прызваў Сімяона да сябе. Між тым роды былі вельмівельмі цяжкімі, маладую царыцу нават прычасцілі, лічачы, што яна можа раптоўна памерці. Аднак Полацкі запэўніў цара, што ўсё скончыцца добра і што праз двое сутак у яго народзіцца сын, якога трэба назваць Пятром.
Усё так і адбылося. Некаторыя сучаснікі дадаюць, што гэта ж, назіраючы за зорным небам, прадракалі і еўрапейскія астролагі.
А вось што пісаў гісторык, акадэмік М. П. Пагодзін пра тое, як праходзілі роды: «Напачатку родавых пакутаў Сімяон Полацкі нрыйшоў у палац і сказаў, што царыца будзе пакутаваць трое сутак. Ён застаўся ў пакоях з царом Аляксеем Міхайлавічам. Яны плакалі ўдваіх і маліліся. Царыца змучылася так, што на трэці дзень палічылі патрэбным далучыць яе да святых таінстваў, прычасціць перад адыходам у новы свет, але Сімяон усіх абнадзеіў сказаўшы, што яна родзіць паспяхова праз пяць гадзін. Калі настала пятая гадзіна, ён упаў на калені і пачаў маліцца пра тое, каб царыца памучылася яшчэ гадзіну. Цар з гневам выказаў: «Што шкодна просіш?» «Калі царэвіч родзіцца ў першай паўгадзіне, адказваў Сімяон, то веку ягонаму будзе 50 гадоў, а калі на другой то дажыве да 70».
I ў гэтую ж хвіліну прынеслі цару вестку, што царыца нарадзіла і Бог даў яму сына...»
Гэта адбылося ў Крэмлёўскім палацы 30 мая 1672 года, у дзень памінавення прападобнага Ісаакія Далмацкага, у чацвер, «у аддачу гадзін начных». Гэта значыцца, на досвітку.
Дзіця было даўжынёю ў адзінаццаць, а шырынёю ў тры вяршкі, г.з. даўжынёй у 50 і шырынёй у 14 сантыметраў. Навароджанага хрысцілі ў Крэмлёўскім Чудавым манастыры, у храме Цуда Міхаіла Архангела, дзе да яго былі хрышчаны цар Фёдар, бацька Пятра цар Аляксей Міхайлавіч, а пасля Пятра у 1818 годзе хрысцілі цара вызваліцеля Аляксандра II.
Калі царскія немаўляты падраслі, Сімяон быў прызначаны выхавацелем Пятра і царэўны Соф’і. Для сваіх выхаванцаў Сімяон Полацкі напісаў энцыклапедыі сучасных ведаў, быў складальнікам Статута Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Захаваліся звесткі, што Сімяон Полацкі вельмі адказна ставіўся да сваіх абавязкаў: майстраваў для царскіх дзяцей цацкі, царэўну Соф’ю вывучыў музыцы, асабіста для царэвіча Пятра напісаў буквар і вершаваную прадмову да яго.
У 1665 годзе Сімяон Полацкі ўзначаліў Заіконаспаскую школу, дзе пачаў рыхтаваць кадры для ўрадавых устаноў у Расіі.
Прыбліжаны да царскага трона, удумлівы мысліцель і паэт з шырокімі ведамі і ўласнымі поглядамі на дзяржаўнае ўладкаванне, суадносіны свецкай і рэлігійных улад, ён не ўсім быў даспадобы. Яго імкнуліся зняважыць, у дрэнным святле прадставіць перад царом, азмрочыць паэтычнае натхненне прыдворнымі плёткамі. Але Сімяон Полацкі мог пастаяць за сябе і рабіў сваю справу.
У 1672 годзе ён стварае пры двары тэатр. Адкрывае ў Маскве ў 1678 годзе друкарню, выступае за набліжэнне адукацыі да патрэб свецкага жыцця, выказвае слушныя прапановы па рэфармаванні царквы. Шчыра ставіўся да паляпшэння становішча людзей у краіне, выступаў за моцную Расійскую дзяржаву пад уладай справядлівага і асветнага манарха.
Вядомы расійскі гісторык С. М. Салаўёў адзначае, іпто Сімяон Полацкі, вучачы царскіх дзяцей, умеў навучыць іх усяму без прымусу, мог зрабіць навуку асалодай, а іншым разам і прымусіць
да яе. Акрамя навучання дзяцей, у яго было шмат іншых абавязкаў пры двары: пісаць вершаваныя віншаванні, тэатральныя п’есы, некралогі, рабіць усё, што так любяць уладары і іх высокапастаўленыя слугі. Сімяон Полацкі, таленавіты паэт, спраўляўся са сваімі нялёгкімі абавязкамі, бо, без перабольшвання, з’яўляўся, па выразу С. М. Салаўёва, «хадзячай энцыклапедыяй».
У сваіх вершах, перакладах ён умеў увасобіць і свае думкі, адносна палітычных з’яў. Ён змагаўся за вызваленне Беларусі ад уплыву і заняволення Польшчы, за ўз'яднанне беларускіх зямель з Расіяй. У гэтым славутага палітычнага мысліцеля, аўтара трактата «Жазло праўлення», зборнікаў пропаведзей «Абед душэўны», «Вячэра душэўная», «Камедыя-прытча пра блуднага сына», «Пра Навухаданосара цара», «Казанне пра Магамета», «Тастамент, або Запавет Васіля, цара грэчаскага», «Гісторыя пра Варлаама Іасафа» і многія іншыя творы падтрымліваў ягоны спадвіжнік Афанасій Філіповіч (1597-1648) грамадскі, палітычны і царкоўны мысліцель, які крытыкаваў змоўную, заваёўную палітыку Рэчы Паспалітай і спачувальна ставіўся да Расіі і праваслаўя.
Сімяон Полацкі лічыў, што для ўсталявання спакою ў дзяржаве павінна сфарміравацца адказнасць, самасвядомасць, законапаслухмянасць. Грамадзяне павінны баяцца законаў, як цара, баяцца цара, як законаў. Такі свой мудры падыход мысліцель дапаўняў павучаннем, што ўладар павінен паводзіць сябе з народам, як пастыр са статкам. 1 статак павінен падпарадкоўвацца пастыру. Авечка не будзе ляжаць на шляху пастыра, яна ўстане, як бы аказваючы яму павагу. I пастыр, у сваю чаргу, клапоціцца пра статак. Мысліцель даводзіць, што ўладар павінен прымаць блізка да сэрца цяжкасці падданых, любіць іх як сваіх дзяцей.
Як і некалі Платон, знакаміты настаўнік моладзі Афін, Сімяон Полацкі лічыць, што пастыр павінен умела карыстацца жазлом
правіцеля. Іншых пакарае, іншых навучыць. Далей дае такую параду: не спадзявацца толькі на свой розум, пытаць парады ў іншых, каб не зрабіць памылкі. Вочы бачаць лепш, чым адно вока. He трымаць сябе вельмі высока. Берагчы праўду, шанаваць яе ад напасці. Аказваць павагу дастойным, а не на золата глядзець. Аднолькава судзіць і мала, і вяліка, вяльможаў і простага чалавека.
Сімяон Полацкі вучыў: «Блажэнна страна й град той блаженный, в ннх же начальннк благнй поставленный. Горе те граду н стране бывает, юже начальннк не благ управляет».
Сімяон Полацкі вялікі знаўца сутнасці розных канфесій, прыхільнік уніі на пэўным этапе свайго жыцця з'яўляўся абаронцам праваслаўя, умелага спалучэння ўлады цара і царквы. У сваім звароце да цара Фёдара Аляксеевіча, які заўсёды падтрымліваў мысліцеля, Сімяон Полацкі пераконвае таго ў неабходнасці адкрываць школы, усталёўваць духоўнасць, маральнасць і культуру. Падшукваць для гэтага добрых настаўнікаў, падтрымліваць іх працу ўшанаваннямі. На жаль, вялікая спадчына цудоўнага палітычнага мысліцеля, асветніка, паэта-гуманіста, нягледзячы на падтрымку цара, у пэўным аб’ёме не была ажыццеўлена.
Духоўны настаўнік славян, мудры знаўца жыцця памёр 25 жніўня 1680 года. Цар Фёдар Аляксеевіч, няўцешны ў сваім горы, прыняў дзейсныя захады па ўшанаванні памяці вялікага мысліцеля і настаўніка.
Прапануемыя з такой горкай нагоды эпітафіі здаваліся неадпаведнымі. Ён прыняў толькі пятнаццатую.
Сабор царкоўных іерархаў праваслаўя аднак па-свойму ацаніў духоўны ўклад Сімяона Полацкага, забараніўшы многія ягоныя творы як ерэтычныя. Час жа распарадзіўся па-іншаму. Сімяон Полацкі і сёння паўстае перад сучаснікамі як мудры палітычны мысліцель і асветнік, чый геніяльны дар прыцягвае нашу ўвагу,
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" гартуе наш нацыянальны ідэал, абуджае лепшыя праявы чалавечага духу.
3 намі згодны Уладзімір Кароткі, які піша ў энцыклапедычным артыкуле, што паводле рашэння ЮНЕСКА імя Сімяона Полацкага было ўнесена ў каляндар памятных дат1980 года. Шкада, што да нашага часу большасць твораў Сімяона Полацкага не перавыдадзена, творы на польскай, лацінскай мовах не перакладзены на беларускую мову.
Як ужо даводзілася намі, палітычныя праявы трох падзелаў Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага моцна замешаны на рэлігійным «субстраце», ці супрацьстаянні. Адным з гэтых праяў з’яўляецца атэізм, з'ява вельмі рэдкая, паколькі ўлады праз рэлігію «рабілі» сваю палітыку і ўсякае вольнае, адметнае слова, думка жорстка праследваліся. Адным з заснавальнікаў атэістычных поглядаў у Беларусі з'яўляўся Казімір Лышчынскі, памочнік брэсцкага суддзі. Ён наш сапраўдны Джардана Бруна.
Нарадзіўся Казімір Лышчынскі 4 сакавіка 1634 года ў маёнтку Лышчыцы Брэсцкага раёна. Першасна навучанне праходзіў у езуіцкім калегіюме ў Брэсце. Узбагачаў свае веды ў Кракаўскім універсітэце. Займаўся выкладчыцкай працай, з'яўляўся памочнікам рэктара езуіцкага калегіюма. Ва ўмовах польска-каталіцкай экспансіі ўзняў голас пратэсту супраць езуітаў разарваў з імі адносіны, напісаў шэраг прац, у якіх выкрываў сапраўдныя намеры каталіцызму ў Беларусі. Грунтоўныя веды ў галіне філасофіі, пратэстанцкай тэалогіі, прыроды, прагрэсіўныя погляды на рэчаіснасць дапамагалі здабыць высокі аўтарытэт сярод асветнай шляхты. Ён лічыў што моц дзяржавы гартуецца распаўсюджваннем адукацыі сярод грамадзян. Значная роля ў гэтым належыць асветнаму манарху, пад чыім скіпетрам могуць быць здзейснены вялікія перамены ў грамадстве. Як прадстаўнік прагрэсіўных колаў Вялікага княства,
ён неаднаразова ад іх імя ўдзельнічаўу выбарах караля.
У 1674 годзе напісаў на лацінскай мове трактат «Аб неіснаванні бога», у якім выкрываў хрысціянскія дагматы і злоўжыванні каталіцкага касцёла. Святароў ён называў не інакш як рамеснікамі пустазвонства.
К. Лышчынскі, добра ўяўляючы недахопы феадалізму, марыў пра роўнасць, братэрства людзей, пра новае самакіруемае грамадства, бачыў «свет без улады, гарады без начальнікаў народы без уладароў, храмы без святароў, капітоліі без суддзяў». He без падстаў лічыў што рэлігія выконвае сацыяльнае прызначэнне абараняе, абслугоўвае вярхушку грамадства, падначальвае ім ніжэйшыя слаі. Адмаўляў троіцу, бяссмерце душ, замагільнае існаванне чалавека. «Ілжэмудрацы хлусяць народу, зазначаў К. Лышчынскі, аблытваючы яго ілжывай верай у бога і падтрымліваюць яе такім чынам, што нават калі б мудрацы захацелі яго вызваліць з дапамогай ісціны ад гэтага прыгнёту, то іх падаўляюць пры дапамозе (самога ж) народа».
Радыкалізм ідэй К. Лышчынскага грунтаваўся на поглядах старажытных мысліцеляў творча суаднесеных з блізкімі яму па духу асветнікамі і гуманістамі. У сваіх думках, ідэях, разважаннях, аперажаў час, закладваючы падмурак тых ідэалаў якія абумовілі ў Еўропе Асветніцтва: новыя праявы чалавечага духу і жыцця.
К. Лышчынскі лічыў што рэлігія
ўстаноўлена людзьмі, а не богам, прычым людзьмі «няверуючымі», каб іхушаноўвалі.
На яго думку, тэалогія нішчыць свет розуму сваімі разважаннямі, да якіх сама ставіцца скептычна. Каталіцызм не
дараваў К. Лышчынскаму такой ерытычнай дзерзкасці. Колішні сябра і сусед, браслаўскі стольнік Ян Бжоска выкраў у Лышчынскага частку ягонага трактата і прадставіў у інквізіцыю. У даносе Бжоскі гаварылася, што К. Лышчынскі, відавочна, спрабаваў стварыць канцэптуальныя накіды свабоднага грамадства, дзе не будзе прыгнёту чалавека рэлігіяй, царкоўным і дзяржаўным апаратам. Арыштаваны на гэтай падставе, К. Лышчынскі прадстаў у Варшаве перад судом, абвінавачаны ў ерасі. Сам рукапіс, мусіць, быў спалены. Пра погляды мысліцеляатэіста расказваюць пяць тэзісаў якія прыводзіліся на судзе, якія, на шчасце, захаваліся да нашага часу ў матэрыялах следства. Са сведчання Бжоскі даведваемся, што К. Лышчынскі сцвярджаў, што няма бога ні на небе, ні на зямлі. Крыніцай існавання ўсяго з'яўляецца прырода. Бог тварэнне розуму чалавека, яго буйной фантазіі, выдумкі. Суд прызнаў К. Лышчынскага атэістам і прыгаварыў да адсячэння галавы і спальвання на кастры. У ходзе суда, бачачы, што адкрытая барацьба з інквізітарамі немагчыма, заявіў што мае важныя пацверджанні існавання бога. Пакутваючы ад няведання і прадбачачы свой трагічны канец, К. Лышчынскі трымаўся мужна. 3 твора «Гістарычнае і падрабязнае паведамленне аб зняволенні ў турме і смерці Казіміра Лышчынскага, брэсцкага падсудка» (1689) мы даведаемся, што мужны матэрыяліст, філосаф і атэіст там жа, у турме, зрабіў і надтрунны надпіс, эпітафію сабе. «Запавед! Падарожнік! He абмінай гэтых камянёў. Ты не спатыкнешся на іх, калі не спатыкнешся на ісціне. Спасцігнеш ісціну каля камянёў бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта хлусня. Вучэнне мудрацоў свядомы падман». Інквізітары засталіся непахіснымі ў сваім цемрашальстве. Езуіты і паводзілі сябе паезуіцку: цэлы месяц трымалі К. Лышчынскага ў невядомасці аб рашэнні суда. I толькі за два дні да катавання сказалі яму пра свой
вярдзікт. А ён быў жудасны: спальванне жывым на кастры. У прысудзе гаварылася: «Напісаныя Лышчынскім бязбожныя лісты аддаць агню пры выкананні правасуддзя ў яго правай руцэ на эшафоце, самога ж абвінавачанага спаліць і ператварыць у попел. Маёмасць канфіскаваць, падзяліўшы папалам паміж даносчыкам і дзяржаўным скарбам. Будынак, у якім асуджаны тварыў ганебныя пісанні, разбурыць як прытулак вар’ята. Зямля яго маёнтка павінна навечна застацца пустэльнай і бясплоднай...»
Кароль Ян III Сабескі праявіў «міласэрнасць», замяніўпіы
спальванне адсячэннем галавы.
30 сакавіка 1689 года жорсткая расправа над іншамысным вучоным адбылася на плошчы Старога рынку ў Варшаве. Цела закатаванага вывезлі за горад і спалілі, выстраліўшы затым прах вялікага мучаніка, асветніка-гуманіста і палітычнага мысліцеля з
гарматы.
На працягу некалькіх стагоддзяў імя К. Лышчынскага замоўчвалася царкоўнымі іерархамі, але яны засталіся бяссільнымі перад прагрэсіўнымі поглядамі мысліцеля. Яго імя дайшло да нашчадкаў і выклікае сёння пачуццё гордасці і захаплення веліччу духа мужнага атэіста і гуманіста.
Да плеяды беларускіх асветнікаў і мысліцеляў, якія бачылі праявы новага жыцця, увасабленне лепшых якасцей нашых людзей розных эпох сацыяльна-палітычных і нацыянальна-культурных узрушэнняў,
належаць таксама Міхалон Ліцвін, Пётр Скарга, Ілья Капіевіч,
Франц Савіч і тысячы другіх сыноў і дачок Беларусі. Аднак асабістыя высокія памкненні перамен, рэформ не зліваліся ў адну сілу, магутную хвалю палітычных аб'яднанняў, якія б здолелі
арганізаваць шырокі народны рух, узброіць яго ідэямі ператварэння жыцця, культуры, духоўнасці, чалавечай годнасці.
ГЛАВА 9. ЧАМУ ПАДЗЯЛІЛІ РЭЧ ПАСПАЛІТУЮ?
Назіранні за дзяржаўным жыццём народаў прывяло да адкрыцця... што працы папярэдніх пакаяенняў не застаюцца марнымі для наступных пакаленняў, і што ідэі не паміраюць, a садзейнічаюць далейшаму поспеху.
М. С. Куторга
дказ на гэта пытанне мы знойдзем у
гістарычных абставінах развіцця
Полыпчы (Рэчы Паспалітай) і Вялікага
Княства Літоўскага (Княства Літвы
(Беларусі)). На шэраг
пытанняў адказ ужо дадзены, а на іншыя мы
знойдзем,
аналізуючы абставіны ўтварэння Рэчы Паспалітай.
Люблінская ўнія залажыла пад новае дзяржаўнае аб’яднанне вельмі хісткі падмурак. Ён быў недарэчны, недакладны, супярэчлівы. Адзінства дзяржаў не падмацоўвалася адпаведнай палітыкай. Вышэй мы ўжо гаварылі пра гэта. Адчуваецца, што сенатары, фармулюючы тыя ці іншыя артыкулы дагавора, дрэнна ўяўлялі сабе сутнасць такіх форм, як «адзіная дзяржава», «федэрацыя», «канфедэрацыя». А ў гэтым бачыцца той самы падмурак, падмурак Кароны і Княства ці Рэчы Паспалітай
Неакрэсленым, прывідным заставалася прадвызначэнне кароннага сейма. Так і хочацца сказаць, што дэмакратычная форма кіравання сейма з’явілася, што называецца, заўчаснай, не па зубах новавыбраным сенатарам. Да выбараў караля Польшча не была гатова ніколі. Яны ператварыліся ў пышнае доўгатэрміновае застолле магнатаў, дзе палітычныя групоўкі ледзь не біліся, спрабуючы даказаць выключнасць свайго 297
FT
кандыдата. Знакамітыя «Шляхецкія вольнасці» абярнуліся бязглуздым «ліберум вета», спыняўшым прахаджэнне ў сейме любога закона, які нечым не спадабаўся таму ці іншаму сенатару. Выбары караля вырадзіліся ў форму запрашэння кандыдата з чужых зямель па пратэкцыі магнатаў. Выбраннікі, калі гэта не стасавалася з асабістымі яго інтарэсамі, маглі проста, як Генрых Валуа, уцячы з дзяржавы, якая выбрала яго на вышэйшы ў дзяржаве пост. Ды і вышэйшым ён быў умоўна, бо ў дзяржаўных справах быў сур'ёзна абмежаваны. Магнаты і шляхта зрабілі гэта невыпадкова. Ім патрэбен быў паслухмяны, падуладны іх магнацка-шляхецкай волі манарх.
Напрыканцы свайго каралеўства Стэфан Баторый зазначыў, што ў Рэчы Паспалітай усё больш усталёўваецца свавольства, анархія, гвалт і беззаконне, якія могуць прывесці дзяржаву да бездані.
Праявай незадаволенасці сваім становішчам з’явілася ўзброенае выступленне сялян Крычаўскага староства супраць рэлігійнага і панскага феадальнага прыгнёту. Паўстанне ўзначаліў Канстанцін Вашчыла, які аб’яднаў каля 4 тысяч незадаволеных. I толькі прымяніўшы войска і артылерыю паўстанне было падаўлена. Сялянскія хваляванні мелі месца і ў іншых староствах і паветах.
He было міру і паміж магнатамі і шляхтай. Прычына імкненне да неабсяжнай улады і багацця. Сацыяльная дыферэнцыяцыя склалася такая, што ўзніклі сапраўдныя міжусобіцы, якія нярэдка правакавалі ваенныя сутычкі. Варагавалі Сапегі, Пацы, Радзівілы і іх прыхільнікі. Унутраная канфрантацыя дэстабілізавала абстаноўку, дрэнна адбівалася на эканоміцы, аўтарытэце краіны ў свеце. Даўняя, застарэлая хвароба Польшчы, абвастрылася, патрабавала рэформ, перамен у палітыцы, эканоміцы, культуры.
Надыходзячую катастрофу Польшчы прадбачыў яшчэ ў 1668 годзе тагачасны кароль Казімір: «Дай Бог, каб я не быў прарокам, але кажу вам: калі вы не выправіцеся і не зменіце сваіх парадкаў, то Польшча загіне ад іншаземцаў. Масква адарве ў яе ўсе рускія землі і Літву да самага Буга, Нарэва і нават да Віслы; Прусія возьме Вялікую Польшчу і польскую Прусію. Аўстрыя ж, бачачы, што іншыя дзеляць паміж сабой наіпа дабро, кінецца ў Кракаў і сумежныя ваяводствы, і кожная з суседніх дзяржаў пажадае лепей валодаць часткай нашага гаспадарства, як мець яго ўсё з вашым бязладдзем і вашымі вольнасцямі». (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 214.)
Так, у XVI-XVI1I стагоддзях Польшча і Літва ўладарылі над агромністай тэрыторыяй. Але ўжо ў першай палове XVIII, як адзначаюць гістарычныя крыніцы таго часу, палітычнае жыццё Польшчы, ўяўляла сабой карціну поўнай анархіі. Бясконцыя інтрыгі магнацтва і шляхты, бескаралеўе і барацьба за прастол, урад, няздатны правесці на сейме ніводнага рашэння, малаколькасная, дрэнна арганізаваная і ўзброеная армія, пазбаўленая цвёрдай дысцыпліны, усё гэта прывяло Рэч Паспалітую ў стан поўнага развалу. Усё болып значны ўплыў на яе палітычнае развіццё сталі аказваць замежныя дзяржавы, не жадаючы дапусціць яе ўмацавання і разглядаючы яе як выгадны козыр у складанай дыпламатычнай гульні.
Як бачым, Казімір, даследчыкі прычын заняпаду даўно ставілі дыягназ застарэлай хваробе.
Ёсць і навуковыя абгрунтаванні прычын заняпаду Полыпчы. Прафесар Маскоўскага ўніверсітэта дарэвалюцыйнага часу М. С. Куторга (1809-1886), наш знакаміты зямляк, адзначыў у сваёй цудоўнай працы «0 науке н её значеннн в государстве» (М., 1873), што «Польшча загінула не ў выніку славалюбства трох суседніх дзяржаў, якія нібыта імкнуліся да набыцця яе багаццяў, a
стала ахвярай
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" нестабільнасці свайго дзяржаўнага ладу,
неўладкаванасці ўсяго грамадскага ўсталявання нацыі». Вучоны адзначыў, што «падзеі залежаць ад тых духоўных закладзін, якімі
Э. А., Корннловнч
нацыя прасякнута, і ад той ступені адукаванасці, на якой яна знаходзіцца; яны з імі заўсёды стасуюцца і служаць самым верным іх праяўленнем, а таму прычына падзей ляжыць глыбока ў стане народа і толькі з яго зыходзіць». (Забродскнй Э. А. Свет мудрецов. Мн., 2010. С. 50.)
Казімір, як у ваду глядзеў. Трэба адзначыць, што найбольш празорлівая арыстакрація, імкнучыся адвесці Полынчу ад бездані, спрабавала ажыццявіць пэўныя рэформы: абмежаваць ліберум вета, адладзіць фінансавую сістэму, рэфармаваць войска і г.д. Але сутыкнулася з процістаяннем магнатаў, якіх падтрымлівалі Расія і Прусія. Яны пайшлі
на стварэнне дзвюх канфедэрацый. Пратэстанцкую ў Таруні, праваслаўную у Слуцку. Паміж канфедэрацыямі пачаліся ўзрушэнні. Для абароны праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай Расія прыслала 40-тысячную армію ў межах колішняй дамоўленасці аб «вечным міры», заключаным у 1686 годзе. Каб зняць процістаянне, сейм прыняў пастанову, якой ураўноўваў праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў іх правах. Пасол Расіі ў Рэчы Паспалітай М. В. Рэпнін ад імя Кацярыны II аб’явіў, што Расія з'яўляецца гарантам палітычнага ладу і канфесійнай верацярпімасці Рэчы Паспалітай. Аднак гэта не супакоіла
грамадскае ўзрушэнне. Больш таго, магнаты пачалі выстаўляць пазітыўныя імкненні Расіі ў скажоным выглядзе, стварылі ва Украіне ў горадзе Бары канфедэрацыю з мэтай аб’яднання сіл польскіх патрыётаў для супраціўлення рускаму даўленню. Гэта
адмоўна паўплывала на канфедэрацыйны рух і паспрыяла рашучым дзеянням Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Менавіта ў гэты час набыў вядомасць крылаты выраз: «Полыпча жыве бязладдзем».
Ва ўнутраным бязладдзі, усеагульнай карупцыі, злоўжываннях чалавечымі годнасцямі, прадажнасці ўсяго і ўся, многае іншае, дэстабілізуючае эканоміку, ваенную колішнюю моц, заняпад духоўнасці, культуры, многія іншыя ганебныя з'явы паўсталі перад суседнімі дзяржавамі, якія пакутвалі ад некалі магутнай Польшчы, з’явіліся спрыяльнымі ўмовамі, каб аслабіць, дабіць свайго колішняга праціўніка, зняважыць ягоныя дзяржаўныя інтытуты, падпарадкаваць сабе ягоныя землі, прыродныя рэсурсы, людскія масы, выкарыстаць іх у сваіх мэтах.
У дадатак да ўсяго высветлілася, што ў студзені 1763 года цяжка захварэў кароль Жыгімонт III. Кацярына II, якая пільна сачыла за ўсім, што адбывалася ў Еўропе, задумалася над гэтай звесткай. Прынятае рашэнне было ўзважаным і беспамылковым. У Польшчы, нібы выгнаннік, сумаваў па ёй стары, надзейны друг і незабыты фаварыт Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Даўно імператрыца мела на яго палітычныя віды. Надзейны саюзнік і прыхільнік Расіі ў Рэчы Паспалітай, здаецца, нарэшце мог згадзіцца. Кацярына давала фаварыту надзею, паслаўшы яму даволі значную субсідыю і ордэн Андрэя Першазванага. Затым напісала красамоўнага зместу пісьмо прускаму каралю Фрыдрыху II, закрануўшы, між іншым, лёс Польшчы.
Жыгімонт III памёр 5 кастрычніка 1763 года. Час дзеянняў настаў.
Сцісла кажучы, Рэч Паспалітая саспела, каб рабіць з ёю ўсё, што ўласціва пераможцам. Менавіта на гэтай неверагоднай ноце па прапанове прускага караля Фрыдрыха II, названага Вялікім, у Санкт-Пецярбургу, у шыкоўным палацы Кацярыны II 25.7 [5] жніўня 1772 года была падпісана канвенцыя аб першым падзеле
Рэчы Паспалітай.
Фрыдрых II [1712-1786], вядомы палкаводзец, які здолеў падвоіць тэрыторыю Прусіі, безумоўна, не мог прапусціць магчымасці без усялякіх страт яшчэ прырасціць свае землі. Сутнасць Фрыдрыха дакладна характарызаваў К. Маркс, які гаварыў, што гэта «...смесь деспотнзма, бюрократнн н феодалнзма».
Абагульненая характарыстыка прускага караля будзе болып каларытнай, калі ўзгадаем, што ён быў прыхільнікам меркантэлізму, быў неаднаразова біты праваслаўнымі рускімі палкаводцамі, да якіх ставіўся пагардліва. Зневажаючы Расію, яе армію, фанабэрысты Фрыдрых заяўляў: «Это орда днкарей, не нм воевать co мною...»
Ініцыятыву Фрыдрыха II падтрымалі Расія і Аўстрыя. Расія разглядала частковы падзел Рэчы Паспалітай яшчэ ў 1763 годзе.
Сваю нецярплівасць да падзелу нарэшце здаволіла Аўстрыя, якая выносіла гэту прагіанову яшчэ ў 1768 годзе, баючыся прамарудзіць і не паспець да дзеляжу.
Расія і Прусія аднесліся да гэтай паспешнасці Аўстрыі зняважліва. Таму праект падзелу трымалі ў сакрэце. Толькі пасля таго, як усё было падрыхтавана, расійскаму пасланніку ў Вене Д. М. Галіцыну было дазволена праінфармаваць аўстрыйскі ўрад пра гэта і прапанаваць далучыцца да яго [снежань 1771 г.).
Аўстрыйскі канцлер В. А. Каўніц тут жа даў згоду [17.1.1772], Пра частковы падзел Рэчы Паспалітай Кацярына II дэкларацыяй паведаміла каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, пасаджанаму ёю ў 1764 годзе на польскі трон. Такі сюрпрыз колішняму фаварыту зрабіць было нялёгка, але Кацярына ніколі не вагалася, калі справа ішла пра ўладу, пра яе стабільнасць у Расіі. Гэты выбар Кацярына II патлумачыла так: «Россня выбрала его в кандндаты на польскнй престол, потому что нз всех нскателей он
нмел нанменее прав, а следовательно, нанболее должен был чувствовать благодарность к Росснн».
Польскаму каралю даводзілася, што Расія, Прусія, Аўстрыя заяўляюць «свае старажытныя правы і законныя прэтэнзіі на ўладанні рэспублікі, прычым кожная дзяржава гатова падтрымаць свае патрабаванні дакументамі і трывалымі довадамі».
Адначасова Кацярына II падпісала (28.5 (8.6] 1772 года ўказы да генералаў М. В. Кахоўскага, М. М. Крачэтнікава, 3. Р. Чарнышова, у якіх загадала стварыць Пскоўскую губернію з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Дзвінскай, Полацкай правінцый (губернскі горад Апочка) і Магілёўскую губернію з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай (пазней у Пскоўскай губерніі), Рагачоўскай правінцый (губернскі горад Магілёў].
Па дадзеных артыкула А. Філатавай, Расіі адышлі Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзвіны), амаль усё Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы, усходняя частка Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства з гарадамі Полацк, Віцебск, Магілёў, Орша, Прапойск, Мсціслаў, Рагачоў, Гомель, Чачэрск і інпіыя.
Аўстрыя атрымала частку заходняй Украіны з Дьвовам і паўднёвую частку Польшчы (ваяводства Рускае, частку Белзскага, Кракаўскага, Сандамірскага, ускраіны Валынскага, Падольскага).
Прусія заняла паўночна-заходнюю частку Польшчы (Вармію, ваяводства Паморскае (без Гданьска], Мальбаркскае, Хелмінскае (без Торуня], частку Інавроцлаўскага, Гнезненскага і Познанскага].
У адпаведнасці з канвенцыяй войскі трох дзяржаў занялі далучаныя тэрыторыі.
19 (29] верасня 1773 года Расія і Рэч Паспалітая падпісалі трактат пра «аднаўленне міру паміж абедзвюма дзяржавамі і пра далучэнне да Расіі некаторых ад Полыпчы зямель».
«Асобным актам» (15 (26],3.1775] Расія гарантавала Рэчы Паспалітай захаванне кардынальных правоў. 11 красавіка 1775
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" года гэтыя дакументы атрымалі фармальную санкцыю сейма ў Варшаве.
Неверагоднае па сваіх маштабах адабранне тэрыторыі Польшчы, названае частковай, прымусіла кіруючыя колы краіны неадкладна заняцца рэфармаваннем палітычнай сістэмы, дзяржаўнага ладу, вырашэння іншых «застарэлых хвароб» Рэчы Паспалітай.
Гэтым умела карысталіся
нядобразычліўцы Станіслава Аўгуста
Панятоўскага і Расіі накшталт княгіні Ізабэлы Чартарыйскай, кастэлян Язэрскі, маршал Машынскі, шматлікія канфармісты, гатовыя здрадзіць у любы зручны для іх момант.
Становішча караля ў Польшчы было двухсэнсоўным. Праціўнікі наследнай манархіі, якой дамагаўся кароль, паводзілі сябе побач з ім абразліва. Кастэлян Язерскі дазволіў сабе непачліва павярнуцца да караля спінай, на што атрымаў ад таго заўвагу. Аднак нахабнік быццам бы сказаў: «Перад табой, кароль, я магу схіліць калена, бо ты мой канстытуцыйны манарх. Аднак ты, шчанюк, які пахваляецца ўзурпіраваным вянцом, не маеш права рабіць заўвагі свабоднаму шляхцічу!»
Пры гэтым шляхта, незадаволеная прыняццем рашэння аб прызначэнні Панятоўскіх прынцамі крыві, узнагародзіла свінтуса апладысментамі.
He аднойчы ў адрас караля, у герб якога было ўпісана цяля, чуліся і такія словы:
Пусть Телок й важен с вйду He дадйм себя в обйду.
Кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, малады фаварыт Кацярыны II, калі яна была яшчэ вялікай княгіняй, чалавек з мяккім, нясмелым, нерашучым для мэтанакіраванай дзейнасці характарам, не валодаў неабходнымі сілай і здольнасцямі. Прагны да славы, ён не меў магчымасці яе здабыць, калі знікла маладая прыгажосць і мужчынскі свецкі шарм.
Знайшліся больш дзейныя сілы, незадаволеныя патрабаваннямі Кацярыны II і Фрыдрыха II аб ураўнанні праваслаўных (як іх звалі, дысыдэнтаў) з каталікамі. У адказ на гэта рускі пасол М. В. Рэпнін, маючы за сабой 40 тысяч рускіх штыкоў, ноччу загадаў арыштаваць 4 найбольш уплывовых супраціўнікаў і адправіў пад канвоем у Расію. Закон пра дысыдэнтаў быў прыняты. Але разам з гэтым у мястэчку Бар епіскап Міхаіл Красінскі, адвакат Іосіф Пулаўскі са сваімі трыма сынамі склалі 29 лютага 1768 года так званую Барскую канфедэрацыю (сёння Вінніцкая вобласць Украіны) супраць гэтага закона. Яна абвясціла караля пазбаўленым трона, звярнулася да ўрадаў Францыі, Саксоніі і Турцыі па дапамогу. Прынялі лозунгі, якія павінны былі ўзняць людзей на барацьбу. Ім не паверылі, асабліва сяляне. Што да турак, то з гэтых спадзяванняў жартавалі: «Нзгнать русскнх прн помоіцн турок, значмть зажечь дом для того, чтобы нзбавнться от мышей».
Вучоныя савецкага часу лічылі Барскую канфедэрацыю па сваёй праграме і ў цэлым рэакцыйным каталіцка-шляхецкім рухам, накіраваным у той жа ступені супраць якіх бы то ні было рэформ у Рэчы Паспалітай, як і супраць царскай Расіі. Канфедэрацыя была ўскіравана супраць Станіслава Аўгуста Панятоўскага, спынення інтэрвенцыі і ўмяшання Расіі ў справы Рэчы Паспалітай. Да канфедэрацыі далучылася частка шляхты Ашмянскага, Аршанскага, Браслаўскага, Ваўкавыскага паветаў, Брэсцкага, Мсціслаўскага і Полацкага ваяводстваў.
У 1769 годзе быў створаны «Галоўны савет» («Генеральнасць па кіраўніцтву рухам). На чале стаялі маршалак Міхаіл Пац, камандуючы войскамі Ю. Сапега, К. Радзівіл.
Каб аслабіць уплыў Расіі, на дапамогу канфедэратам прыйшлі замежныя краіны, Аўстрыя рыхтавала тэрарыстычныя атрады, Францыя іх фінансавала, прысылала ваенных інструктараў. Турцыя аб'явіла Расіі вайну. У дадатак да гэтага Францыя паслала ў Польшчу палкоўніка Дзюмур’е, які знайшоў там поўны развал, замест рашучых дзеянняў размовы пра перамогу.
Сілы канфедэратаў не перавышалі 15-16 тысяч конніцы пад камандай дзясятка маршалкаў, якія варагавалі паміж сабой. Пяхоты ў войску не было, бо служыць у пяхоце лічылася для шляхціча ганебным. Шляхта больш клапацілася пра знешні свой выгляд, зброю, коней. 3 ахвотай разважалі пра мужнасць, якой не мелі, узгадваючы перамогі Жалкеўскіх, Хадкевічаў, лічачы іх нашчадкамі Юлія Цэзара, Адяксандра Македонскага. У асяроддзі «ваяўнічай» арміі бесклапотна весяліліся, спявалі, танцавалі, сварыліся.
Дзюмур'е прапанаваў узброіць 25 тысяч сялян, стварыўшы тым самым пяхоту ў войску, аднак шляхта адмовілася ваяваць поплеч з быдлам.
Каб супрацьстаяць расійскаму войску, яму трэба было сабраць каля 60 тысяч чалавек, каб абудзіць Польшчу ад фанабэрыі і штучнага патрыятызму. На дапамогу Дзюмур’е прыйшлі маршалкі Зарэмба і Цалінскі. У іх распараджэнні знаходзіўся 23-тысячны атрад коннікаў, які павінен быў наступаць у кірунку да Варшавы. Казімір Пулаўскі пагражаў рускім рэзервам у Падоліі.
Да канфедэратаў далучыўся і быў уведзены ў ранг вялікага гетмана Літоўскага князь Міхаіл-Казімір Агінскі. Няўдалага прэтэндэнта на польскі прастол прасілі рушыць восем тысяч
рэгулярных войск на Смаленск.
Сам Дзюмур’е, маючы 20 тысяч пяхоты і 8 тысяч коннікаў збіраўся захапіць Кракаў, потым ісці на Сандамір, а пры паспяховым развіцці наступлення ісці на Варшаву ці Падолію.
Але ўсе планы канфедэратаў і іх памагатых змяшаў генералмаёр A. В. Сувораў. 3 Любліна ён пільна сачыў за дзеяннямі Дзюмур’е. Даведаўшыся, піто ў ваколіцах Сандаміра знаходзяцца войскі генерала Міёнчынскага, Сувораў у дзвюх сутычках разбіў канфедэратаў. Баявых сутыкненняў было нямала, але рускім войскам дапамагала сувораўская гартоўка, сувораўская навука перамагаць. Каля Ландскроны Сувораў атрымаў паведамленне пра намеры злучэння Пулаўскага і Цалінскага, каб захапіць Люблін. Сувораў насцігнуў Цалінскага каля мястэчка Рахуў ноччу 18 лютага 1771 года. У таго было 400 польскіх драгун, якія лічыліся лепшымі сярод войск канфедэратаў. Рускія коннікі ўмелым манеўрам акружылі іх і прымусілі здацца. У палон трапіла каля 100 драгун і ўвесь абоз канфедэратаў. Самому Цалінскаму ўдалося ўцячы.
Сувораў сарваў і іншыя планы Дзюмур’е. У канфедэратаў пасля гэтага засталіся толькі спадзяванні на Агінскага.
Аднак таленавіты кампазітар, тонкі эстэт-музыкант, праслаўлены паэт, удумлівы інжынер, мецэнат, валадар іншых прыроджаных якасцей, Агінскі не ўвасабляў з усім гэтым якасцей ваеначальніка, палкаводца, гетмана, галоўнакамандуючага.
У 1754-ы гады Агінскі бесклапотна жыў у Парыжы, служыў у войску.
У 1761 годзе ажаніўся з дачкой М. Чартарыйскага, атрымаў Слонімскае староства. Апынуўшыся ў Пецярбургу, быў прадстаўлены імператрыцы Кацярыне II, атрымаў ордэн Андрэя Першазванага. Імператрыца мела на яго віды, разглядаючы Агінскага ў якасці аднаго з кандыдатаў на польскі трон.
У 1771 годзе пад удзеяннем звычайных для сапраўднага наляка патрыятычных пачуццяў, дзеля якіх пагарджаюць нават прыязнасцю венцаносцаў, Агінскі далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Пастаўленую перад ім вайсковую задачу заняць Нясвіж і Слуцк, ён выканаць не здолеў, таму, мусіць, апынуўся ў становішчы перастрахоўшчыка, што не стасавалася з тым арэолам, які склаўся ў сувязі з яго далучэннем да Барскай канфедэрацыі.
Са сваім трох-чатырохтысячным войскам, у якім меў аўтарытэтны ўплыў, Агінскі дзейнічаў абачліва, чакаючы зручнага моманту для рашучых баёў.
Агінскі не зразумеў важнасці сумеснага з Дзюмур’е выступлення сугіраць рускіх войск у складаных для іх абставінах. Руская дыпламатычная місія ў Варшаве на чале з паслом Каспарам Салдэрнам і генерал-паручыкам Веймарнам уважліва сачылі за дзеяннямі Міхаіла Казіміра Агінскага. Гэты кантроль ажыццяўляў палкоўнік Албычаў са сваім батальёнам.
Аііынуўшыся ў складаных абставінах пасля разгрому Суворавым Пулаўскага і Цалінскага, Вярхоўны савет канфедэрацыі даручыў маршалку Шыману Касакоўскаму рушыць у Літву, каб вымусіць Агінскага нарэшце да рашучых дзеянняў.
Гэта паскорыла развіццё падзей. Аднак на першым этапе Станіслаў Панятоўскі і пасол Салдэрн імкнуліся не прыспешваць Агінскага, у той час як Версаль сваёй
палітыкай усё настойлівей падбухторваў яго да выступлення. Трэба прызнаць, што асцярожнасць Агінскага выклікала пытанне і ў рускіх карцела ведаць, «за ці супраць каго ён утрымлівае
войска», бо супраць Барскай канфедэрацыі дзейнічалі войскі, адданыя каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і саюзнай яму Расіі.
Нарэшце пад уплывам складваемых абставін Агінскі вызначыў свой выбар. У ноч на 30 жніўня 1771 года ён паздрадніцку напаў на батальён Албычава. Палкоўнік падчас боя быў забіты, салдаты трапілі ў палон. Далей Агінскі ўзяў кірунак на Пінск, выдаўшы маніфест, у якім заявіў пра сваё далучэнне да Барскай канфедэрацыі. У ягоныя войскі на шляху руху ўліваліся дробныя атрады канфедэратаў. Рускія войскі пакуль што да яго не праяўлялі ўвагі, назіралі, чакаючы, мусіць, зручнага моманту.
У дыпламатычнай місіі Расіі ў Варшаве круты паварот Агінскага не застаўся незаўважаным. Насустрач яму быў адпраўлены Сувораў.
12 верасня 1771 года, пасля некалькіх імклівых пераходаў ён атрымаў звесткі, што трох-чатырохтысячнае войска гетмана Агінскага выйшла да мястэчка Сталовічы, каля Баранавіч, недзе на палове шляху між Брэстам і Менскам.
Як адзначае рускі даследчык A. М. Міхайлаў, Сувораў аддаў загад свайму невялікаму атраду колькасцю васемсот дваццаць два салдата рыхтавацца да атакі. У поўнай цішы войскі падышлі да Сталовічаў. Хмары рабілі цемру змрочнай і няўтульнай. Ішлі на святло, што зырчэла з манастырскай вежы, дзе бесклапотны гетман вабіў час з францужанкай. Непадалёку ад мястэчка рускія раз’езды захапілі польскі пікет з чатырох уланаў, якія паслужылі далей праваднікамі. Між двума і трыма гадзінамі раніцы Сувораў падышоў да Сталовічаў і пастроіў атрад у дзве лініі. У першай была пяхота, правым флангам якой камандаваў прэм’ер-маёр Фергін, а левым, дзе стаялі суздальцы, секунд-маёр Кісялёў. У цэнтры паставіў гарматы і рэзервную роту на чале з капітанам Нашэбургскага палка Ісакам Ганібалам, сынам знакамітага
паплечніка цара Пятра I. Другую лінію складала конніца на чале з
прэм’ер-маёрам Рылеевым. На флангі паставіў казакаў.
Наступленне пачалося на досвітку «са спіны» мястэчка і працяглы час ішло ціха, без шуму. Войскі Агінскага пакуль што нічога не падазравалі. Аднак у прадмесці рускія нечакана ўперліся ў вялікую нізіну, пераадолець якую можна было толькі па вузкай і доўгай, у дзве сотні крокаў плаціне. Пастроіўшы свой атрад у калону, Кісялёў уступіў на плаціну і тут быў заўважаны вартаўнікамі. Узнялася трывога. Палякі пачалі выскокваць з дамоў пачалася страляніна. Агонь канфедэратаў не мог прынесці вялікай згубы: было яшчэ даволі цёмна, ледзь пачынала віднець. У
адказ загрымелі гарматы і стрэлы егераў, але ўсё гэта пакрыла магутнае рускае «ура!», з якім суздальцы рушылі на мястэчка. Страх паралізаваў канфедэратаў.
Адны стралялі няўцям з вакон, іншыя імкнуліся супраціўляцца на вуліцах, аднак суздальцы пад камандаваннем Кісялёва і капітана Шыпуліна ішлі сцяною, ачышчаючы сабе шлях штыкамі. Па гэтаму калідору за імі рушыла кавалерыя Рылеева. У гэты час, пераадолеўшы плаціну, з другога боку ў мястэчка ўвайшла калона прэм’ер-маёра Фергіна. Сам Агінскі ледзь выратаваўся, ускочыў на каня і ўцёк у поле. Ён спрабаваў сабраць рэшткі войска ў цемры, але не змог выстраіць нават роты. Дзвесці яго целаахоўнікаў-янычар засталіся ў мястэчку і былі пераколаты суздальскімі грэнадзёрамі, якімі камандавалі паручыкі Барысаў і Маслаў.
У цемрадзі, сярод беганіны і крыкаў было ўжо складана адрозніць сваіх ад чужых. Сувораў прыбыў у Сталовічы на досвітку. Паклікаў салдата, які прабіраўся ў дом, думаючы, што гэта рабаўнік. Той адказаў па-польску, выстраліўу Суворава, але не трапіў. Як высветлілася пазней, гэта быў адзін з гвардзейцаў
Агінскага.
Да раніцы Сталовічы былі захоплены поўнасцю. Аднак частка войска Агінскага размяшчалася воддаль ад мястэчка, на прылеглых курганах і варатавалася. Тры сотні пяхоты выстраіліся ў полі, да іх далучылася каля пацісот коннікаў, якім удалося ўцячы са Сталовічаў. Стала ўжо светла і Сувораў, каб не даць канфедэратам апамятацца, кінуў у атаку пасля непрацяглага абстрэлу сем дзясяткаў кірасір і карабінёраў мужнага Рылеева. Ён накінуўся на коннікаў Агінскага з такой рашучасцю і энергіяй, што тыя кінуліся ўцякаць. Адначасова маёр Кісялёў зніпічыў варожую пяхоту.
Здавалася, перамога дасягнута, аднак нечакана атрад Рылеева, які праследаваў канфедэратаў натрапіў на два палкі ўланаў колькасцю да тысячы шабляў пад камандаваннем генерала Беляка. Тры эскадроны Рылеева апынуліся ў акружэнні. Рылееву ўдалося прарубіцца скрозь рады канфедэратаў.
Войска Агінскага было разбіта дашчэнту. Сам гетман уцёк у Кролевец-Кенігзберг. Маёмасць, скарбонка і гетманская булава дасталіся рускім. Войска страціла звыш 400 забітымі, у палон трапіла каля 300 чалавек. У рускіх загінула 8 ніжніх чыноў, паранена 3 афіцэра і 35 салдат. Атрымлівалася 800 сувораўскіх воінаў разбілі трох-чатырохтысячнае войска канфедэратаў.
Агінскі спрабаваў апраўдацца, маўляў, яго разбілі не па правілах.
Сталовічская бітва зрабіла Суворава вядомым у Еўропе. Фрыдрых II раіў палякам асцерагацца яго.
Рускія войскі пад камандаваннем Суворава ў 1771 годзе штурмам узялі, здавалася, непрыступны, Кракаўскі замак, які размяшчаўся на ўзвышшы, што ўладарыла над горадам. Ля падножжа вышыні цякла Вісла. За моцнаю, у 30 футаў вышыні і 7 футаў таўшчыні, сцяною бачыліся шпілі кафедральнага сабора і грэбень напоўразбуранага каралеўскага палаца.
Здавалася, узяць палац было немагчыма, але толькі не для Суворава. Ён зрабіў усё, каб выканаць задачу, захаваць сваіх салдат і канфедэратаў. Ён пераканаў апошніх, што ў іх няма ніякіх шанцаў і прапанаваў ганаровую здачу ў палон. Абаронцы склалі зброю. Верны слову Сувораў вярнуў афіцэрам іх шпагі, палонных распусціў па дамах, параненых адправіў у лазарэт.
Складаны быў лёс пасля разгрому войск канфедэратаў Міхаіла Казіміра Агінскага. Але ён сведчыць, што Расія не была помслівай да сваіх былых праціўнікаў, асабліва калі яны самі ўсвядомілі свае памылкі, перагледзелі адносіны да дзяржавы, якая не была да іх чужой. Эмігрыраўшы за мяжу, Агінскі страціў усе свае маёнткі, канфіскаваныя і далучаныя да Расіі. Пасля атрымаў амністыю і маёнткі, у 1775 годзе вярнуўся ў Слонім і заняўся збудаваннем некалькіх прадпрыемстваў, друкарні, заснаваў оперны тэатр. Ініцыіраваў і пабудаваў канал, названы яго прозвішчам. Гэты канал існуе і сёння, злучаючы Польшчу і Беларусь блакітнай стужкай добрасуседства і дружбы. Агінскі паказаў сябе таленавітым музыкантам, аўтарам музычных і літаратурных твораў.
У 1782 годзе, паведамляе «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», выдаў «Гістарычныя і маральныя аповесці», «Байкі і небайкі» (1788).
У 1791 годзе амаль усе свае маёнткі перадаў далёкаму сваяку Міхаілу Клеафасу Агінскаму з умовай, што той заплаціць за яго больш за 8 мільёнаў доўгу, і адышоў ад палітычнай дзейнасці.
Пасля
перамогі
Таргавіцкай
канфедэрацыі (1793) адмовіўся ад вялікай
гетманскай булавы. Прынёс прысягу Кацярыне II.
Памёр у Варшаве 31 мая 1800 года.
3 мая 1791 года ў Варшаве, у прысутнасці 157 дэпутатаў сейм прыняў Канстытуцыю, патаемна падрыхтаваную каралеўскім акружэннем. Аўтарамі яе былі: кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Ігнацы Патоцкі і Гуга Калантай, якому прыпісваецца яе апошняя рэдакцыя. (Бардах Ю., Леснодорскнй Б., Пнетрчак М. Нсторня государства н права Полыіш. М., 1980. С. 288.)
У 2011 годзе Рэспубліка Польшча ўрачыста адзначыла 300 годдзе сваёй першай Канстытуцыі, бачачы ў ёй гістарычны дакумент вялікай натхняючай сілы, перакананняў і перамог у будучым.
Канстытуцыя абвясціла суверэнітэт Рэчы Паспалітай. Было вызначана, што Рэч Паспалітая з'яўляецца ўнітарнай дзяржавай, гаварылася пра падзел дзяржавы на Карону і Літву. Аднак норма , калі кароль адначасова з’яўляўся вялікім князем Літоўскім, захоўвалася. Паводле Канстытуцыі ў дзяржаве пацвярджалася адзінаўладдзе шляхецкага саслоўя. Абвяшчалася роўнасць рэлігій з захаваннем дзяржаўнасці каталіцкай канфесіі. У сувязі з гэтым епіскапы былі ўзяты на дзяржаўнае ўтрыманне.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй заканадаўчая ўлада канцэнтравалася ў палаце дэпутатаў і сенаце двухпалатнага сейма.
Выканаўчая ўлада належала каралю і радзе з шасці міністраў, падпарадкаваных сейму. У Палату дэпутатаў уваходзіла 204 пасла, 24 з іх мелі права дарадчага голасу і прадстаўлялі гарады. Іх выбіралі тэрмінам на два гады на мясцовых сейміках.
Права выбіраць атрымалі асобы шляхецкага стану з 19 гадоў з гадавым даходам больш за сто злотых і былі ўпісаны ў земскія кнігі.
Сенат фарміраваўся з 132 саноўнікаў, у тым ліку караля. Ён не меў права заканадаўчай ініцыятывы, але меў права на адкладнае
вета. Права ліберум вета (liberum veto) скасоўвалася. Закон прымаўся большасцю галасоў. Новым у Канстытуцыі была спадчыннасць трона. Скасоўвалася пажыццёвасць пасад.
Канстытуцыя ўводзілася тэрмінам на 25 гадоў. Права перагляду да заканчэння яе правадзейнасці меў толькі Канстытуцыйны Сейм.
Паводле Канстытуцыі 3 мая 1791 года ліквідаваўся падзел дзяржавы на Карону і Літву. Яна набывала новую назву «панства польскае». У адпаведнасці з Канстытуцыяй дзяржава брала прыгонных сялян пад сваю прававую апеку. Папулісцкае рашэнне, вядома, не вырашала сялянскае пытанне, але азначала прызнанне існавання гэтай складанай праблемы.
Канстытуцыя (асноўны закон) Рэчы Паспалітай з’яўлялася другім у свеце прававым дакументам пасля Канстытуцыі ЗША, але праіснавала яна значна менш.
Канстытуцыя 3 мая 1791 года паклала пачатак далейшым рэформам. Сейм прыступіў да ўдасканалення цывільнага і крымінальнага права ці так званага кодэкса Панятоўскага.
Першыя выбары ў новы сейм і прысяга Канстытуцыі прайшлі 24 лютага 1792 года.
Пры ўсім тым, што Канстытуцыя 3 мая 1791 года з’яўлялася выразна адметным дакументам таго часу, яна ўсё-ткі ў многім была скораспелым прававым дакументам, які сведчыў пра яе аднабокую сацыяльную арыентацыю, палавінчатасць у плане вырашэння жыццёва важных праблем. Да прыкладу, сялянскае пытанне не толькі не вырашалася, але і ўскладнялася. У адносінах да сябе сяляне ўбачылі запрыгоньванне, павялічэнне павіннасцей. Такі падыход улад выклікаў узмацненне барацьбы сялян за свае правы. Кароль у гэтых абставінах паказаў свой сапраўдны, далёка не галантны нораў.
2 жніўня 1791 года кароль загадаў прымяняць узброеныя
сілы супраць бунтароў.
Канстытуцыйныя пралікі, раскол у грамадстве адразу ж выкарысталі ў сваіх мэтах апазіцыя і згодная з ёю Расія.
Шэраг праяў у Канстытуцыі 3 мая 1791 года сведчыў пра ўплыў на яе Вялікай французскай рэвалюцыі [1789-1794] Такая ўскіраванасць не адпавядала інтарэсам Расіі і, як высветлілася пазней, і планам Прусіі, якая адмовілася ад непрадуманага саюза з Польшчай.
Узрушэнні, якія адбыліся ў Рэчы Паспалітай пасля прыняцця Канстытуцыі (3 мая 1791], зноўудачна выкарысталі Расія і Прусія, плануючы ажыццявіць рэстаўрацыю ранейшага, даканстытуцыйнага дзяржаўнага ладу. Яны стварылі Таргавіцкую канфедэрацыю. Сейм таксама адрэагаваў: у дзяржаве было ўведзена ваеннае становішча, створаны суд для праследавання праціўнікаў канстытуцыйнага ладу.
У процілегласць гэтым крокам саюз магнатаў Рэчы Паспалітай, выступіўшы супраць прагрэсіўных, хоць і паліванчатых рэформ, стварыў Таргавіцкую канфедэрацыю. Акт пра яе намеры быў падпісаны 27 красавіка 1792 года ў СанктПецярбургу. Ён быў абвешчаны фіктыўна 14 мая 1792 года, праз тры дні пасля пачатку ўводу войск Расіі ў Рэч Паспалітую.
Прадстаўнік знакамітага ў Польшчы роду Патоцкіх, маршалак канфедэрацыі Станіслаў Шчэнсны, ваявода рускі, харужы вялікі каронны, генерал кароннай артылерыі, выступіў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Ён прапанаваў рэфармаваць Рэч Паспалітую, ператварыўшы яе ў федэратыўную рэспубліку ў складзе Польшчы, украінскіх зямель і Вялікага Княства Літоўскага. Пасля падпісання Таргавіцкай канфедэрацыі стаў генеральным маршалкам. У час вайны Расіі і Рэчы Паспалітай узначальваў вярхоўную ўладу ў Рэчы Паспалітай. Удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі, ён заклікаў аб’яднаць намаганні
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" шляхты для «абароны рэспубліканскіх свабод» і непадзельнасці дзяржавы.
Адпаведныя канфедэрацыі стварыліся ў ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага. Расійскія войскі забяспечвалі іх дзейнасць. У гэтых канфедэрацыях удзельнічалі знакамітыя, аўтарытэтныя дзеячы Княства. У сукупнасці яны складалі Генеральную канфедэрацыю ці Генеральнасць, якая была абвешчана ў Вільні 14 (25) чэрвеня 1792 года. У яе ўвайшлі 12 радцаў. Сярод іх М. Гедройц, М. Дашкевіч, Ю. Касакоўскі, П. Касакоўскі, С. Мануцы, А. Ромер, К. Рамановіч, I. Штэйн, А. Снарскі, Ф. Катрым, А. Сапега. Апошні, непрыхільна, насцярожана ставіўся да Канстытуцыі 3 мая 1791 года, але быў лаяльны да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ён і прапанаваў А. Сапегу далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі, быў абраны яе маршалкам у Вялікім Княстве Літоўскім.
У канфедэрацыі было нямала прыхільнікаў. Толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім яе ідэі падтрымлівалі 40тысяч прадстаўнікоў шляхты (Я. Анішчанка).
13 жніўня 1792 года Генеральнасць Вялікага Княства Літоўскага пагадзілася з прапановай з Генеральнай канфедэрацыі Польшчы (Кароны) стварыць адзіную Генеральнасць Кароны і Літвы. Гэта адбылося ў Брэсце 11 верасня 1792 года.
24 верасня 1792 года Генеральнасць пераехала ў Гродна. Планы Таргавіцкай канфедэрацыі і Генеральнасці мелі і сур’ёзных праціўнікаў якія паспрабавалі ўзброеным шляхам ліквідаваць сваіх праціўнікаў. Але яны не маглі процістаяць расійскім войскам, якія неўзабаве занялі Бабруйск, Браслаў, Гродна, Наваградак, Нясвіж, Слонім, Ушачы.
Корпус Ю. Юдзіцкага спрабаваў спыніць рашучае наступленне войск Расіі, але ў шэрагу бітваў (каля Опсы, што на Браслаўшчыне), каля Міра, пад Зэльвай, Мсціславам, Брэстам ён
быў разбіты. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі страціў апошнюю надзею і ў выніку 24 ліпеня 1792 года быў вымушаны таксама далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі. Абставіны складаліся на карысць Расіі і Прусіі.
12 (23) студзеня ў Санкт-Пецярбургу падпісалі новую канвенцыю пра другі падзел Рэчы Паспалітай. Прусія далучыла да сябе Заходнюю частку польскіх зямель, у тым ліку такія гарады, як Каліш, Плоцк, Познань, Торунь. Да Расіі адыйшлі цэнтральная частка Беларусі з гарадамі: Барысаў, Бабруйск, Мазыр, Менск, Пінск, Слуцк і Правабярэжная Украіна. Рэч Паспалітая была ўрэзана да крайнасці. За ёю захаваліся Заходняя Беларусь, Курляндыя, Літва, некаторыя польскія землі.
23 лістапада (5.12) 1793 года на сойме ў Гродна была прынята Канстытуцыя 1793 года, асноўны закон Рэчы Паспалітай. У распрацоўцы Канстытуцыі прымалі ўдзел К. Рачынскі, Ф. Машчынскі, Л.Тышкевіч пры палітычным, арганізацыйным кіраўніцтве пасла Расіі Якава Якімавіча Сіверса. Сейм зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў дагавор пра яднанне з Расіяй. Празваны «нямым сеймам» за прыняцце без абмеркавання азначаных вышэй дакументаў, сейм вызначыў асноўныя накірункі рэфармавання палітычнай сістэмы дзяржавы, правоў караля, які паводле новай Канстытуцыі выбіраўся. Сейм вызначыў, што вышэйшым заканадаўчым органам з'яўляецца Сейм, які склікаўся адзін раз у чатыры гады на 8 тыдняў. Кожнае ваяводства выбірала ў сейм 6 сваіх паслоў. Права вета па самых важных пытаннях заканадаўства (падаткі, армія) давалася каралю, іншыя пытанні прымаліся простай большасцю галасоў дэпутатаў.
Выканаўчая ўлада засяроджвалася ў Пастаяннай радзе, якая складалася з 24 дэпутатаў, у тым ліку 11 дэпутатаў ад Вялікага Княства Літоўскага. Рада рыхтавала праекты законаў, кантралявала іх рэалізацыю, у выпадку неабходнасці без згоды
караля склікала сейм. Кіраванне ажыццяўлялася з дапамогай 6
дэпартаментаў.
У сувязі з азначанымі вышэй падзеямі Таргавіцкая
канфедэрацыя 15 верасня 1793 года была распушчана.
Прыняцце Канстытуцыі 1793 года патрабавала ад шляхты пэўнага вызначэння сваіх адносін да ўсяго, што адбывалася. Асноўная маса магнатаў прыняла Канстытуцыю як здзейснены факт і далі прысягу Кацярыне II на вернасць. Да іх далучыліся шляхта і духавенства толькі знешне. Значная частка дробнай шляхты, мяшчанства, афіцэрства стаялі за незалежнасць дзяржавы, гатовы былі змагацца за вяртанне страчаных зямель і рэфармаванне палітычнай сістэмы ў адпаведнасці са сваім бачаннем. Таму выспела паўстанне, падрыхтаванае патаемна ў Лейпцыгу, Дрэздэне пад кіраўніцтвам групы патрыётаў на чале з Т. Касцюшкам, Г. Калантаем, I. Патоцкім, С. Малахоўскім, К Сапегам і іншымі. Нямала было прыхільнікаў і ў самой Рэчы Паспалітай. Быў узняты I шырока распаўсюджваўся лозунг паўстання: «Воля, цэласнасць, незалежнасць». У Вялікім Княстве Літоўскім ён быў крыху іншы: «Воля. Роўнасць. Незалежнасць».
24 сакавіка 1794 года на Кракаўскім рынку быў абвешчаны акт нацыянальна-вызваленчага паўстання за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, правядзенне рэформ, намечаных чатырохгадовым сеймам (17881792). На чале паўстання стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746-1817).
Нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка ў 1746 годзе ў фальварку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава Слонімскага павета Наваградскага ваяводства (сёння Івацэвіцкі раён). Бацька Касцюшкі, Людовік Тадэвуш, быў мечнікам
Брэсцкага ваяводства. Маці, Тэкля, з роду Ратамскіх, паходзіла з Аршанскага павета. У 1765 годзе Андрэй Тадэвуш быў прыняты ў
Рыцарскую школу (кадэцкі корпус) у Варшаве. Выдатна скончыў вучобу ў чыне капітана. У 1769 годзе пасланы ў Парыж для вывучэння артылерыі, архітэктуры і фартыфікацыі. У 1776 годзе прымаў удзел у змаганні за незалежнасць паўночна-амерыканскіх штатаў. Атрымаў у 1783 годзе званне брыгаднага генерала. У канцы 1792 года пераехаў у Лейпцыг, тагачасны цэнтр палітычнай эміграцыі Рэчы Паспалітай.
24 сакавіка 1794 года Касцюшка быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сіл. У гэты ж дзень грамадзяне, жыхары ўсяго Кракаўскага ваяводства падтрымалі паўстанне і абвясцілі пра гэта ў прынятым Акце. Касцюшка прынёс прысягу, абавязаўшыся не злоўжываць уладай ні ў чыіх інтарэсах, апроч абароны айчыны, усталявання самаўладдзя народа і ягонай свабоды. Акт выкрываў намеры ўрадаў Кацярыны і прускага караля Фрыдрыха Вільгельма. У Акце гаварылася: Няма такой хлусні, прытворства і падману, якімі не зганьбілі б сябе гэтыя два ўрады...
Пад выдуманымі прычынамі, хлуслівымі і бессэнсоўнымі, карыстацца якімі пасуе адным толькі тыранам, дагаджаючы на самай справе толькі сваёй ненажэрнай сквапнасці і жаданню распаўсюдзіць панаванне тыраніі на суседнія народы... царыца, утойваючы свае далейшыя намеры, небяспечныя для еўрапейскіх дзяржаў прысвяціла сябе варварскай і ненажэрнай помсце. Яна топча самыя святыя правы свабоды, бяспекі, недатыкальнасці асобы і маёмасці грамадзян... Толькі здраднікі Айчыны карыстаюцца яе прыхільнасцю і могуць беспакарана чыніць свае злачынствы.
Азначаны высокапатэтычны дакумент можна б было лічыць прыкладам патрыятызму, дабрачыннасці і адносіць да ўзораў дэмакратызму, годнасці чалавечага духу і гуманізму, калі не браць пад увагу абставіны, у якіх ён складаўся.
У 1794 годзе Рэч Паспалітая апынулася ля бездані дзяржаўнага і палітычнага банкруцтва. Значная частка тэрыторый ужо была адабрана. I адчувалася, што гэтым усё не скончыцца. Адсюль крык душы. Але дакумент загучыць зусім паіншаму, калі ўзгадаць, як здабываліся тэрыторыі, землі і княствы, што з’ядналіся ў Рэч Паспалітую. Польшча і Літва таксама не шкадавалі сваіх праціўнікаў, нішчылі іх матэрыяльныя і культурна-духоўныя каштоўнасці, з каталіцкім крыжам, мячамі і хлуслівымі словамі прымушалі людзей схіляцца да ўніяцтва. Тыранія польская не была лепшай за расійскую, а ўціск сялян таксама мала чым адрозніваўся.
Палітычны па зместу дакумент адлюстраваў не менш хцівыя намеры тых, хто яго састаўляў. Ход паўстання пацвердзіў ягоную сапраўдную сутнасць. Пра гэта нельга забываць і сёння, калі хочам усталяваць праўду тых далёкіх гадоў, калі сапраўды будзем імкнуцца пазбавіцца аднабаковасці яе асвятлення.
У адпаведнасці з Актам палітычнае кіраўніцтва выступленнем даручалася Найвышэйшай Нацыянальнай Радзе. Фактычным кіраўніком, душой, рухавіком паўстання з'яўляўся Касцюшка. Рада складалася з 8 радцаў і 32 сяброў Рады, у якой Касцюшка найбольш займаўся ідэалагічнай і прапагандысцкай работай. Яго адозвы «Да войска», «Да грамадзянаў», «Да святарства», «Да жанчын» былі натхняючымі, прасякнутымі перакананасцю, эмацыянальнасцю, шчырасцю. Сацыяльную базу паўстання складалі вайскоўцы, сярэдняя малазямельная шляхта, мяшчанства і сяляне. У Радзе сканцэнтравалася прапольская шляхецка-кансерватыўная групоўка, якая пытання адмены прыгоннага права на першым этапе не ставіла, маючы намер разглядзець яго пасля перамогі паўстання. Такі падыход абмяжоўваў прыцягванне сялян у барацьбу.
У пачатку красавіка 1794 года адбылася першая сутычка
паўстанцаў з царскім войскам. Касцюшка меў у сваім распараджэнні 4100 жаўнераў і 2000 сялян з косамі і пікамі. Першы бой пад Раславіцамі (пад Кракавам) быў выйграны, што садзейнічала прытоку людзей у войска. Гэта радавала, турбавала ж тое, што да паўстанцаў не гарнуліся рамеснікі і дробная шляхта.
7 мая 1794 года Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, у якім у выніку перамогі сялянам гарантавалася апека ўрада над сялянамі, сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі. Тым самым, як бы адмянялася прыгоннае права, але без зямлі. Былі і інпіыя абмежаванні, якія не надта натхнялі сялян. Касцюшка прадпрымаў новыя захады, каб пераканаць сялян, выдаваў універсалы, жадаючы абудзіць самасвядомасць, далучыць да барацьбы.
Чалавек даволі прагрэсіўнага мыслення, Касцюшка бачыў Польшчу рэспублікай пры захаванні памешчыцкага землеўладання, заснаваным на вольным найме рабочай сілы.
Безумоўна, гэтыя праекты выглядалі ідэалістычна і, думаецца, выклікалі сялянскі недавер, Ды і прыгожыя, здавалася, прыдатныя на словах праекты, гэта не тое самае на практыцы, тым больш паплечнікі яму трапіліся незвычайныя памяркоўныя рэфарматары і заўзятыя рэвалюцыянеры-якабінцы. Ці вышла б што-небудзь з гэтага сацыяльнага вінегрэта? Перакананы, што не, улічваючы вынікі Вялікай Французскай і нашай, сацыялістычнай, рэвалюцый. Але ён дамагаўся, жадаў лепшага, хоць здзейсніць быў не ў сілах. Нам здаецца, што менавіта гэту супярэчлівасць Касцюшкі адзначаў удзельнік паўстання, кампазітар Міхаіл Клеафас Агінскі, іпто «ўзвышаны да рангу Начальніка, не ведаў іншага гонару як служыць Айчыне і змагацца за яе, заўсёды сціпла сябе паводзіў... не насіў ніякіх знакаў вышэйшай улады, хадзіў у сурдуце з простага шэрага сукна і сталаваўся так, як звычайны афіцэр».
6 красавіка 1794 года ўспыхнула паўстанне ў Варшаве. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі I. А. Ігельстром прачнуўся ад гулу званоў. У яго распараджэнні меўся васьмітысячны гарнізон, што, здавалася, дазваляла адчуваць сябе ў небяспецы і бесклапотна сібарытстваваць. Аднак знянацкі напад паралізаваў войска. Вузкія вуліцы Варшавы не давалі рускім салдатам разгарнуцца. Заціснутыя, яны гіблі беспакарана сотнямі. Было забіта 2265 і ўзята ў палон 1764 чалавека. Генацыд рускіх, праваслаўных выліўся ў жудасны заклік: «Бі маскалёў!..»
Цікава, што гэты факт братазабойства ніхто з гістарыёграфаў не падае як жудасную з’яву. Гэта ж свае. Гэта чужынцаў, прыхадняў можна паказваць жудаснымі ваярамі.
Да паўстання далучыліся і асобныя мясцовасці Вялікага Княства Літоўскага: Вільня, Ашмяны, Наваградак, Смаргонь, Хойнікі, Браслаў. Распаўсюджваўся гімн паўстанцаў, дзе былі словы: «Пойдзем жыва да Касцюшкі, рубаць будзем маскалюшкі!» (маскалёў, жыхароў Расіі. М. К.).
Паўстанцы былі настроены рашуча. У час паўстання Станіслаў Шчэнсны Патоцкі, адзін з праціўнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, які па хваробе адышоў ад палітычнай дзейнасці, быў завочна прыгавораны да смяротнага пакарання як здраднік.
У ноч на 12 красавіка 1794 года, якраз на Вялікдзень, тое ж адбылося ў Вільні. Тут быў захоплены ў палон камандуючы рускім атрадам генерал М. Арсен'еў. Пад покрывам ночы віленцы тайна захапілі варту, забілі 20 вайскоўцаў і столькі ж паранілі. Усяго колькасць палонных склала звыш тысячы чалавек. Былі разрабаваны склады расійскага гарнізона, захоплены 2 гарматы, запасы амуніцыі. (Уладзімір Емяльянаў. Паланез для касінераў. Мн„ 1994. С. 48.)
Польны гетман Вялікага Княства Літоўскага Шыман Касакоўскі аддаў загад арыштаваць завадатараў паўстання ў
Гародні, Вільні, Наваградку. Аднак здзейсніць гэта не ўдалося.
У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 года да паўстання далучаецца Вільня, якое ўзначаліў палкоўнік літоўскага корпуса інжынераў войска Вялікага Княства Літоўскага Якуб Ясінскі, галава «Віленскіх якабінцаў». Прыхільнік французскай рэвалюцыі, ён выступаў за адмену прыгоннага права і стварэнне федэратыўнай дзяржавы.
У красавіку 1794 года Ясінскі ўзначаліў паўстанне ва ўсёй Літве.
Раз’юшаныя паўстанцы захапілі ў Вільні Шымана Касакоўскага і прылюдна павесілі «на французскі манер» на ліхтары на плошчы перад гарадской ратушай.
Ён па самых першых кроках адчуў, што ўніверсалы Касцюшкі ці не даходзілі да Літвы, ці яны не распаўсюджваліся, а чуткі выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў.
Паплечнік Касцюшкі Ю. Нямцэвіч адзначаў гэта ў сваіх успамінах: «Шляхта, якая прывыкла без перашкодаў карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада... высылаць пятага селяніна з касою ў армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, у большасці не прадбачыў лепшай долі, не зазнаўшы яе, быў абыякавы. Дарэмна Касцюшка сваім універсалам з-пад Паланца 7 траўня 1794 года абвясціў вясковы люд свабодным, аб'яўляў яму волю...»
Спрактыкаваны вайсковец, Ясінскі сфарміраваў баяздольную дывізію паўстанцаў у якой большасць складалі сяляне. На чале са сваім баявым галоўнакамандуючым яны разбілі 7 мая 1794 года рускае войска каля вёскі Паляны Ашмянскага павета.
Узброеныя віламі, косамі, сякерамі, коп'ямі сяляне колькасцю каля 5 тысяч прымусілі да ўцёкаў вывучаных царскіх салдат. Мабыць, упершыню сяляне адчулі сябе сілай, здатнай пастаяць за сябе. Праўда, з рапарта палкоўніка Дзеева вынікае, што супраць
яго дзейнічала да 11 тысяч чалавек. Адступіўшы да Смаргоні, на полі бою засталіся 173 чалавека забітымі і 322 параненых. Канфуз пад Палянамі і сёння памятаюць мясцовыя жыхары Ашмяншчыны.
Разам з Ясінскім дывізія ўдзельнічала ў сутычцы з рускімі войскамі пад Ліпнішкамі (сёння Іўеўскі раён). Аднак радыкалізм Ясінскага, ягонае сялянска-мяшчанскае войска не падабаліся Найвышэйскай Літоўскай радзе, і пад яе націскам Касцюшка адхіліў літоўскага якабінца ад кіраўніцтва паўстаннем у Літве, бо значная частка шляхты не пагаджалася з ягонымі праектамі. Замест Найвышэйшай Літоўскай рады Касцюшка стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага, у якой месца Ясінскаму ўжо не знайшлося. Аднак развітаўшыся з пасадай, апантаны рэвалюцыянер не пакінуў сваёй дывізіі, якая, праўда, была разбіта 25 чэрвеня 1794 года рускімі войскамі пад Соламі.
Тут ужо фартуна павярнулася да рускіх войск, узброеных 16 гарматамі. Быццам бы ў Ясінскага было да трох тысяч чалавек. Сяляне з косамі і сякерамі не змаглі супрацьстаяць рэгулярнаму, добра абучанаму і аснашчанаму войску. Пасля пяцігадзіннага бою паўстанцы (каля 300 чалавек) былі разбіты (Юхо Я., Емяльянчык У). Ясінскі выехаў у Варшаву, дзе 15 верасня 1794 года атрымаў загад камандаваць войскам на мяжы з Жамойцю і пад ракой Наровам на Беласточчыне.
29 верасня 1794 года Касцюшка ўзнагародзіў Ясінскага ў Гродне пярсцёнкам з надпісам «Айчына свайму абаронцу» і прызначыў камандаваць дывізіяй у Вялікім Княстве Літоўскім.
У жніўні 1794 года з мэтай папаўнення войска ў Менскую губернію перадыслацыраваўся атрад С. Грабоўскага, але ў Люблінскай бітве быў разбіты і капітуляваў.
Адхіленне Ясінскага адмоўна адбілася на настроі сялян. Царскі ўрад выкарыстаў гэта, абяцаючы ім амністыю за ўдзел у
паўстанні і надзяленне зямлёй, адабранай у паноў. Гэта мела поспех.
У сваіх дзеяннях супраць рускіх войск паўстанцы абапіраліся на спецыяльна створаныя партызанскія дыверсійныя формы барацьбы. Мабыць, адным з першых пачаў іх выкарыстоўваць Міхаіл Клеафас Агінскі (7.10.1765-15.10.1833).
У 1791 годзе, калі прымалася Канстытуцыя 3 мая, Агінскі прыняў прысягу Кацярыне II. Тым самым захаваў маёнткі, у адрозненне ад тых магнатаў, якія збеглі з Рэчы Паспалітай за мяжу. У час Таргавіцкай канфедэрацыі, парушыўшы прысягу, уцёк у Прусію, маёнткі на гэты раз страціў. Больш паслядоўна, патрыятычна ставіўся да Чатырохгадовага сойма (1788-1792) і Гарадзенскага сейма 1793 года. У 1794 годзе падтрымаў паўстанне і быў абраны ў Найвышэйіпую раду Літоўскую. На свае сродкі сфарміраваў і сам узначаліў батальён стралкоў і атрымаў дазвол на разведвальна-дыверсійную аперацыю ў раёне Менска. 12 чэрвеня 1794 года на чале 500 коннікаў і 300 стральцоў натрапіў на невялікі атрад рускіх і разбіў яго. Маральны бок парушанай прысягі яго не турбаваў. Кацярыну можна было ганьбіць як крывавую царыцу.
3-пад Івянца звярнуўся да жыхароў Менска з заклікам улівацца ў рады паўстанцаў, каб «вярнуць Айчыне свабоду». Губернатар Менска Няплюеў наперарэз Агінскаму выслаў узмоцнены атрад, які 16 чэрвеня пад Вішневам разбіў паўстанцаў.
Паўстанцы яшчэ маюць значныя сілы. Тадэвуш Гарадзенскі, браты Ксавер і Ян Зеньковічы, Стафан Грабоўскі, Караль Серакоўскі і іншыя кіраўнікі войска яшчэ дзе-нідзе грамяць рускія гарнізоны, але сілы іх пасля кожнай крывапралітнай бітвы памяншаюцца. Рускія войскі захопліваюць Вільню, збіраіоць атрады супраць чатырохтысячнага корпуса Серакоўскага. 2 жніўня 1794 года авангард паўстанцаў Серакоўскага нанёс значны
ўдар па рускіх войсках генерала Дэрфельдэна, які страціў да 300 чалавек.
Аднак Серакоўскі ведаў пра прывіднасць сваёй перамогі, якая ўжо не магла стабілізаваць становішча. Час дробных пераможных сутычак, бітваў скончыўся.
8 жніўня 1794 года Турцыя і Расія заключылі пагадненне аб міру, гэта дало магчымасць Кацярыне II паслаць частку войск з турэцкага тэатра баёў на падаўленне паўстання ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Узначальваў іх A. В. Сувораў.
Паўстанне 1794 года, узяцце Варшавы і Вільні выклікала трывогу ў мясцовасцях, што межавалі з Польшчай і Літвой. Хваляванне было выклікана асабліва тым, што ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай каля 15 тысяч палякаў паступілі, зноў-такі, даўшы прысягу, на рускую службу, сваёй новай радзімы Расіі. Чуткі пра паўстанне, хвалюючыя адозвы Касцюшкі дайшлі і да іх. Рашэнне іх было адназначным прабівацца ў Польшчу.
Перад Суворавым была пастаўлена задача закрыць мяжу, раззброіць палякаў. Выканаць яе можна было толькі значнымі ўзброенымі сіламі, да таго ж трэба было зрабіць працяглы пераход. Сувораў, які прывык дзейнічаць рашуча і нечакана, 26 мая 1794 года выступіў з усімі падрыхтаванымі для выканання задачы сіламі і 12 чэрвеня ў раёне Белай Царквы без бою абяззброіў палякаў.
Сілы паўстанцаў аслабелі, але яны былі поўны рашучасці змагацца да канца. У Расіі і Прусіі, наадварот, справы не ладзіліся. Прусія была вымушана адступіць ад Варшавы, Рэпнін таксама вагаўся. I тады галоўнакамандуючы рускімі войскамі сямідзясяцігадовы фельдмаршал П. А. Румянцаў паклікаў да сябе Суворава.
14 жніўня 1794 года з 4,5-тысячным атрадам фарсіраваным маршал генерал-аншэф выйшаў з Нямірава, збіраючы на шляху
бліжэйшыя сілы арміі.
15 жніўня Сувораў быў ужо ў Прылуках, 18-га у Беляцкове, 21-га у Астрозе, 28-га у Ковелі. 3 ім было адзінаццацітысячнае войска. На адным з прывалаў Сувораў агледзеў войска, аддаў загад: «Войску пачынаць марш... Ісці хутка! Галава хваста не чакае. Жыхароў не крыўдзіць!»
8 верасня 1794 года казакі з брыгады Ісаева разграмілі перадавы польскі атрад у дзве сотні коннікаў. Наперадзе ляжаў Кобрын. Палонныя паказалі, што ў ім каля 500 паўстанцаў з корпуса Серакоўскага. Сувораў не стаў чакаць больш дакладнай інфармацыі, ледзь прыдрамаў ля кастры і загадаў выступаць на Кобрын. Паўстанцаў ён застаў нечакана, узяў палонных і правіянт.
Тут ён даведаўся пра месцазнаходжанне Серакоўскага і яго сілы. У Серакоўскага было 18 тысяч паўстанцаў. У Суворава каля 13 тысяч салдат. Серакоўскі заняў выгадныя пазіцыі. Намнога горшымі яны былі ў рускіх: балота, пясок, нізіны.
Сувораву падказалі слабыя месцы паўстанцаў. Генерал-анпіэф выкарыстаў іх, фарсіраваў рэчку Трасцяніцу і выйшаў у тыл войск Серакоўскага, заняў зручныя пазіцыі і артылерыскім агнём разграміў паўстанцаў. Апошнія трымаліся мужна. Сам Сувораў адзначаў што «...атакаваны непрыяцель змагаўся моцна болыл за пяць гадзін». Паўстанцы страцілі да дзвюх тысяч чалавек.
Адвёўшы ацалелых паўстанцаў пад Брэст, Серакоўскі меў намер перагарадзіць дарогу рускім на Варшаву. Патрэбна было хаця б 2-3 дні. Але Сувораў не даў перадышкі.
19 верасня 1794 года Сувораў зноў нечаканым манеўрам напаў на войскі Серакоўскага і разграміў іх: 2645 паўстанцаў было забіта, частка трапіла ў палон. Жывымі засталося толькі 700 чалавек.
30 верасня 1794 года ў Гродна прыбыў Касцюшка, дзе паўстанцы папоўнілі свае рады новымі, хоць і нязначнымі сіламі. Перамога Суворава пад Крупчыцамі (Крупіцкая бітва) і Брэстам,знясіліла паўстанцаў. Сілы Касцюшкі былі на зыходзе. 3 паўднёвага захаду ў наступленне перайшоў корпус генераллейтэнанта Ферзена. Касцюшка выклікаў з-пад Варшавы апошні рэзерв.
10 кастрычніка 1794 года паўстанцы колькасцю да 15 тысяч чалавек замацаваліся каля Мацяевіцаў. Касцюшка спадзяваўся на падыход дывізіі Панінскага, але той да пачатку бою не паспеў. На світанні пазіцыі паўстанцаў атакавалі войскі Ферзена. Бой ішоў да першай гадзіны дня. Перамаглі рускія. На полі засталіся забітымі тысячы паўстанцаў. Касцюшка, атрымаўшы шабельны ўдар у галаву і некалькі ран ад казацкіх пікаў у непрытомнасці быў захоплены ў палон.
11 кастрычніка пад імем шляхціча Шыманскага Касцюшку пад пільнай аховай праз Кіеў, Чарнігаў, Магілёў, Шклоў, Віцебск, Ноўгарад адправілі ў Санкт-Пецярбург. Разам з ім былі вывезены К. Серакоўскі, I. Камінскі, К. Князевіч.
Пасля разгрому Серакоўскага паўстанцы згадзіліся, што ўтрымаць Гродна не змогуць, таму вырашылі ўсе сілы сканцэнтраваць для абароны Варшавы. Але сіл для гэтага было мала. Яшчэ ў пачатку чэрвеня ў баі каля мястэчка Шчакаціна рускія войскі (24 тысячы чалавек прымусілі адступіць 12 тысяч чалавек арміі Касцюшкі. Цяпер апошнім апірышчам паўстанцаў заставалася Прага, прадмесце Варшавы, умацаванае не столькі разбуральнай кемлівасцю чалавека, а найбольш прыродай.
Высокія валы, глыбокія рвы, вежы, пабудаваныя на курганах.
Войскі Суворава дбайна рыхтаваліся да штурма: назапашвалі лесвіцы, інструмент для разбурэння сцен. У сем гадзін вечара салдатам зачыталі загад Суворава: «Узяць крэпасць; у дамы не забягаць; непрыяцеля, які просіць літасці, шкадаваць; з бабамі не ваяваць; падлеткаў не чапаць. Каго з нас заб'юць царства нябеснае, жывым слава, слава, слава!»
У пяць гадзін раніцы ўспыхнула ракета. Войска пайшло на штурм. Няма чаго казаць, піто ён быў жорсткі з абодвух бакоў. Праз колькі гадзін уся Прага была ў руках рускіх.
Падчас штурма загінула 18 тысяч паўстанцаў, звыш дзвюх тысяч патанулі ў Вісле. Сярод загінуўшых быў і Якуб Ясінскі. Руская армія страціла 580 чалавек і 960 чалавек было паранена.
6 лістапада 1794 года Варшава здалася .
25 кастрычніка 1794 года апоўначы ад варшаўскага берага Віслы адышлі дзве лодкі з белымі сцягамі. Пасланнікі сталічнага магістрата накіраваліся да Суворава. Убачыўшы гасцей, Сувораў закрычаў па-польску: «Pokuy! Pokuy! Мір!»
Умовы капітуляцыі Сувораў выказаў памяркоўныя: звесці зброю і гарматы за горад, адрамантаваць мост, аказваць пашану свайму каралю. Імем Кацярыны II абяцаў волю палонным, недатыкальнасць асобы і маёмасці гараджан.
29 кастрычніка апошнія ў знак удзячнасці і павагі падалі Сувораву на аксамітнай падушцы пазалочаныя сярэбраныя ключы ад Варшавы і хлеб-соль. Гэта была заслужаная пашана.
30 кастрычніка Сувораў нанёс візіт польскаму каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Улічваючы прыдворны этыкет, спецыяльна надзеў мундзір з усімі ўзнагародамі. Кароль сустрэў генерал-аншэфа на лесвіцы палаца, як на раздарожжы куды яму цяпер ісці. Гутарка цягнулася з гадзіну. Кароль папрасіў адпусціць палоннага афіцэра, які некалі быў пажам. Сувораў не спрачаўся.
M.B. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны"
«Калі трэба, я вызвалю вам іх сотню, адказаў генерал-аншэф. Затым, падумаўшы, дадаў: Дзвесці! Трыста! Чатырыста! Няхай будзе пяцьсот», сказаў ён, смеючыся.
Яшчэ нядаўна Сувораў настройваў салдат на перамогу, патрабаваў жорсткасці. Расіі была патрэбна перамога. Перамогшы, ён дзейнічаў гуманна, вялікадушна.
I што б ні пісалі пра крывапійства, бязлітаснасць славутага палкаводца хлуслівыя сучасныя гісторыкі, сродкі масавай інфармацыі гэта ўсё няпраўда, ён не быў такім. Гэта яшчэ раз абвяргае плеткі тых, хто і сення хоча прадставіць Расію крывавым ворагам Бедарусі.
Рускі даследчык Алег Міхайлаў у сваёй кнізе «Сувораў» пісаў пра палкаводца, што той быў сынам свайго часу, быў сапраўды «слуга цару, бацька салдатам», для якога пачуццё нацыянальнай гордасці і пакланенне перад венцаноснымі правіцелямі дзяржавы былі знітаваны ў адно. Армія ў яго вачах з'яўлялася не толькі сілай, якая ахоўвала незалежнасць Расіі, але сілай, якая падтрымлівае існуючы лад... Нельга забываць і таго, што Сувораў належаў да дваранскай вярхушкі Расіі і ўжо таму не мог зразумець характару народна-сялянскай вайны, накіраванай супраць бясчалавечнасці прыгоннай сістэмы. У гэтым яскрава бачна класавая абмежаванасць яго светаразумення.
Вынікам гутаркі Суворава з Панятоўскім з’явілася дамоўленасць пра свабоду для ўсіх польскіх воінаў з вяртаннем зброі для афіцэраў.
I гэта пры тым, звяртаем увагу, што шматлікія атрады Дамброўскаа, Гедройца, Мадалінскага, Іосіфа Панятоўскага, Камянецкага працягвалі баі супраць рускіх войск. Але чуткі пра гуманнасць рускіх даходзілі да паўстанцаў: салдаты пакідалі свае атрады, здаваліся ў палон.
Сувораў генерал-аншэф паказаў сябе і ўдумлівым
палітыкам. Усё гэта давала падставу палкаводцу рапартаваць Кацярыне II: «Віват вялікая Кацярына!» На што задаволеная перамогай імператрыца і вітала, і ўзнагароджвала палкаводца: «Ура! Фельдмаршал Сувораў!» Каб не пакрыўдзіць старэйшага з афіцэраў, хто мог у адпаведнасці са статутам аб узнагародах быць прадстаўлены ў новы чын, Кацярына сваёй уладай прысвоіла Сувораву без чаргі званне фельдмаршала. Пляменнік Аляксей Гарчакоў па даручэнню імператрыцы прывёз Сувораву каштоўны жэзл у 15 тысяч рублёў. А яшчэ ад Кацярыны Сувораў атрымаў болып як 13 тысяч прыгонных сялян Кобрынскага павета. He абыйшла яна і іншых палкаводцаў, раздаўшы больш як 80 тысяч сялян Літвы.
Паўстанне 1794 года на чале з Тадэвушам Касцюшкам пацярпела паражэнне. У ім удзельнічала каля 150 тысяч чалавек, прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва, у тым ліку 30-40 тысяч з Беларусі і Літвы. Вынікам паўстання з’явіўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Расія, Аўстрыя, Прусія падпісалі ў Пецярбургу (13 (24).10.1795, 24.11.1795 г.) трохбаковую канвенцыю, урэгулявалі пытанні з даўгамі Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
25 лістапада 1795 года Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад трона.
Канчатковы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся 21 лістапада 1796 года. Прусія атрымала большую частку Мазавецкага ваяводства з Варшавай, частку Падляшскага, Гродзенскага, Трокскага ваяводстваў (48 тыс. кв. км); Аўстрыя Кракаўскае, Сандамірскае, Люблінскае, частку Мазавецкага, Брэсткага і Падляшскага ваяводстваў (47 тыс. кв. км); Расія атрымала Валынскае, Наваградскае, Віленскае, частку Брэсцкага, Гродзенскага, Трокскага ваяводстваў і Жамойці з горадам Брэст, Наваградак, Гродна, Вільня, Коўна (120 тыс. кв. км).
Увогуле ў выніку трох падзелаў да Расіі адышло каля 462
тыс. кв. км тэрыторыі і 5,5 млн. насельніцтва. Да Аўстрыі 129
тыс. кв. км і 4 млн. чалавек. Да Прусіі тэрыторыя звыш 131 тыс. кв. км і насельніцтва ў 2,6 млн. чалавек. (Бардах Ю,,
Леснодорскнй Б., Пнетрчак М. Ясторня государства н права Польшн. М., 1980. С. 314.]
3 далучаных тэрыторый Расія ўтварыла Віленскую і Слонімскую губерніі. Рэч Паспалітая і Вялікае Княства Літоўскае, якдзяржавы перасталі існаваць.
25 лістапада 1795 года Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў перавезены ў Гродна, дзе адрокся ад каралеўскага трона на карысць Кацярыны II. Апошнія гады свайго жыцця пражываў акружаны раскошай, у Пецярбургу (1798). Кацярыну ён перажыў усяго на два гады. Думаецца, яны абодва знайшлі палітычнае паразуменне і супакой у лепшым свеце.
Пахавалі караля ў саборы Святой Кацярыны. У 1938 годзе пад надуманай прычынай неабходнасці рэканструкцыі храма ўрад СССР прапанаваў Польшчы забраць труну з забальзаміраванымі рэшткамі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Польскі бок пасля доўгіх перамоў і абвестак вырашыў перазахаваць свайго апошняга караля ў старажытным касцёле радавой сядзібы Воўчын пад Брэстам, дзе, дарэчы, маленькі Стасік быў ахрышчаны.
Да месца будзе сказана, СССР, кіруючыся сваімі класавымі прынцыпамі, агідна непачціва паставіўся да вернага Расіі караля. У 1807 годзе, калі ўзыходзіла зорка Напалеона і ён спакушаў палякаў прывіднымі абяцаннямі, Панятоўскі пісаў: «...імператар часта цешыць палякаў праектамі ўваскрашэння іх дзяржавы. Аднак у шчырасць гэтых праектаў не веру, бо Польшча імкнецца да канстытуцыйнага праўлення, якое імператар між тым ненавідзіць... I яшчэ я непакоіўся, што Напалеон пажадае схіліць мяне да таго, каб я суправаджаў яго ў Польшчу і дапамагаў яму сваёй прысутнасцю падманваць усіх тых, хто адорваў мяне сваім
даверам».
Дарэчы, гэтаксама ставіўся да Напалеона і Тадэвуш Касцюшка.
I мы, беларусы, забыўшы свае карані, таксама непачліва аднесліся да свайго славутага земляка...
...У маі 1989 года ў вёсцы Воўчын археолагі пачалі незвычайныя раскопкі. Гэты была ўжо другая навуковая экспедыцыя. I яна ставіла мэтай адшукаць месца пахавання апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У пошуках удзельнічалі і польскія археолагі пад кіраўніцтвам 3. П'яноўскага. Нашу групу ўзначальваў Алесь Краўцэвіч. У выніку вялікай і руплівай працы беларускія і польскія археолагі знайшлі рэшткі труны ў крыпце касцёла, пад глыбокім культурным слоем кавалкі аксаміту з выявамі арла і цяляці, які з’яўляўся знакам роду Панятоўскіх.
Экспедыцыя закончыла сваю працу ў чэрвені і мела ўсе падставы быць задаволенай. Адкапаныя частка шпагі, фрагменты шпоры і эпалеты беспамылкова сведчылі, што менавіта тут знаходзіцца месца апошняга супакою караля Польшчы і вялікага князя Літоўскага. I ўсё ж археолагі не былі задаволеныя. Заставалася адна таямніца, якая вярэдзіла розум. Яна хвалявала, абуджала розум: нягледзячы на двойчае перабіранне зямлі і руплівае шчыраванне, археолагі не знайшлі ў каралеўскай труне ні чэрапа, ніводнай костачкі найсвятлейшага манарха. Як ні шукалі, бясследна знікла сярэбраная дамавіна, у якой захоўвалася сэрца гаротнага караля. Сышліся на версіі, што ў гады апантанай барацьбы з рэлігіяй, знішчэння і ганьбавання храмаў астанкі Станіслава Аўгуста Панятоўскага былі перазахаваны, не пакінуты на здзек і знявагу атэістаў. Археолагі пакідалі Воўчын з тугою. Троіцкі касцёл, некалі велічнае збудаванне, стаяў разбураны, здзічэлы вецер свістаў праз вокны, дахам былі чорныя хмары...
Бяспамяцтва!.. Міжтым ёсць даволі абгрунтаваныя сведчанні, што менавіта тут, у маёнтку Воўчын, 17 студзеня 1732 года ў сям'і мазавецкага ваяводы Станіслава Панятоўскага і ягонай жонкі Канстанцыі, уроджанай Чартарыйскай, нарадзіўся хлапчук, якому лёс наканаваў каралеўскую карону.
Але вернемся ў Воўчын, куды ўрад СССР непрадумана, не разумеючы важнасці знаходжання цела былога польскага караля ў нашай краіне, даў згоду на «падарожжа» астанкаў караля ў месца яго нараджэння. Ліпеньскай ноччу 1939 года кароль «вярнуўся» ў родныя мясціны. Мясцовы святар Антон Чыжэвіч наладзіў збор сродкаў і адрамантаваў Троіцкі касцёл. Тут, у яго крыпце і
паставілі дастаўленую труну.
Пасля Другой сусветнай вайны многія жыхары Воўчына і ксёндз Антон Чыжэвіч выехалі ў Польшчу. Зніклі дакументы, якія б зрабілі гэты допіс болын дэталёвым і дакладным.
Даводзіцца шкадаваць і пра тое, што мы не зберагаем, не клапоцімся пра сваю спадчыну усе знойдзеныя матэрыялы археалагічных даследаванняў, пра якія мы вядзём гаворку, аддалі
палякам... Аддалі тое, што належыць нам.
Аднак вернемся да паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі.
Паўстанне пацярпела поўнае паражэнне. Спатрэбілася восем месяцаў каб пераканацца яго завадатарам, удзельнікам, што неакрэсленыя, прывідныя, нездзяйсняльныя мэты паказалі заўчаснасць выступлення і таму такі сумны фінал.
Паўстанне Касцюшкі сваім вынікам мела канчатковы падзел Рэчы Паспалітай. У гэтым бачацца пралікі ва ўнутранай гатоўнасці
грамадства да перамогі, да вырашэння наспелых праблем, якія патрабуюць часу, намаганняў усёй нацыі. Рэч Паспалітая адчувала неабходнасць змены, рэфармавання палітычнай сістэмы, мела ўжо напрацаваныя для гэтага формы, але рэалізаваць іх не здолела. Грамадства ў цэлым аказалася непадрыхтаваным для такога кпіталту радыкалізму. Дзейнасць Якуба Ясінскага таму яскравае сведчанне. Ягоны лозунг «Хочаце быць свабоднымі? Дык будзьце імі!» быў падтрыманы вузкай часткай грамадства. Сацыяльная дыферэнцыя паказала, што магнацтва і шляхта моцна трымаюць уладу, спрактыкавана абараняюць яе і не дапусцяць рэвалюцыйных перамен па сцэнарыю французскай рэвалюцыі.
Заклікі рэфарматарскай часткі кіраўніцтва паўстання да адмены прыгоннага права сутыкнуліся таксама з жорсткім процістаяннем землеўладальнікаў, якія прымалі ўсё магчымае, каб не дапусціць перагляду форм землекарыстання. Адзначым, што ні сам Касцюшка, прыхільнік вызвалення сялян, не меў больш-менш прымальнай праграмы дзеяння ў гэтым кірунку. Паўстанне Касцюшкі ў многім адбывалася пад уплывам ультрарадыкальных, ідэальных палітычных дзеянняў лідэраў Вялікай французскай рэвалюцыі. Крывавыя яе вынікі будуць правільна ацэнены пасля рэстаўрацыі манархіі, наступіўшай контррэвалюцыі. Касцюшка, Ясінскі, Агінскі, ініпыя кіраўнікі паўстання яшчэ не ведалі, у што выльецца французскі лібералізм, яны дзейнічалі поруч з лідэрамі Францыі Робесп’ерам, Дантонам, дапускаючы амаль што тыя ж памылкі, якія рабілі іх парыжскія паплечнікі.
Рэвалюцыі, паўстанні, якія ўзнімаюцца на падставе экзальтыраванага патрыятызму, па імкненню сэрцаў, без належнай шматгадовай палітычнай, культурна-духоўнай падрыхтоўкі ўсёй нацыі да наспелых перамен асуджаны на паражэнне. Імкненне вырашыць нацыянальныя, палітычныя, эканамічныя праблемы метадамі паўстанняў энтузіязму
невялікай
горсткі радыкалаў сілавымі намаганнямі армій,
валявым насаджэннем сваіх праграм вядуць да жорскіх процістаянняў і, урэшце, да паражэнняў. Вялікая французская рэвалюцыя, паўстанне дзекабрыстаў, рэвалюцыі ў Расіі, у іншых краінах дастаткова пераканаўча сведчаць пра гэта.
Мабыць, пра ўсё гэта думаў Касцюшка ў час двухмесячнага пераезду ў Санкт-Пецярбург.
10 снежня 1794 года Касцюшку даставілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пачаліся допыты з безліччу пытанняў пра грошы, зброю, паплечнікаў, сувязі з Францыяй, Турцыяй...
Генерал-пракурор А. Самойлаў кіраўнік Тайнай імператарскай экспедыцыі, пастаянна інфармаваў Кацярыну II пра ход следства і стан здароўя дзяржаўнага злачынца. Даведаўшыся
пра дрэннае самаадчуванне Касцюшкі, імператрыца дазволіла яму «з прычыны слабага здароўя гуляць у садзе», непадалёку ад дома каменданта, выканала просьбу, каб пры ім знаходзіліся па два
афіцэры, каб падтрымліваць яго ў час хады, паколькі ў вязня з'явілася хвароба ног. Пасля яму дазволілі прагульвацца ў калясцы. Хіба гэта не гуманізм Расіі да свайго ворага.
У маі 1795 года Касцюшку напаткала яшчэ і хвароба страўніка. Кацярына і тут праявіла шчыры клопат накіравала для агляду штаб-лекара Роджэрсана. Падчас чарговага даклада Самойлава загадала, каб хворага, як толькі стан яго здароўя палепшыцца, перавялі ў асобны дом. Асаблівых заняткаў у крэпасці Касцюшка не меў сядзеў у крэсле, узнаўляў у памяці ўсё, што было звязана з паўстаннем. Яму прапанавалі заняць сябе разьбой па дрэву, працай на такарным станку.
Пасля смерці Кацярыны II у 1796 годзе становішча Касцюшкі змянілася. Павел I, узышоўшы на расійскі трон, 26 (27) лістапада наведаў зняволенага. Пасля працяглай гутаркі, пры якой
прысутнічалі сыны цара Канстанцін і Аляксандр, прыдворныя,
Павел I вялікадушна загадаў выпусціць Касцюшку. Касцюшка падрыхтаваў спіс высланых паўстанцаў, якія знаходзіліся ў розных месцах ссылкі Сібіры, Урала і Камчаткі, з просьбай вызваліць іх. Пры такім рашэнні пытання Касцюшка згадзіўся даць «прысягу на вернасць» цару і Расіі. Уладары іншых краін сваіх ворагаў вешалі, вялікадушная Расія даравала.
Быццам бы Павел I прапаноўваў Касцюшку набыць маёнтаку тысячу прыгонных, але ён адмовіўся і, паводле звестак свайго сакратара і ад’ютанта Нямцэвіча, атрымаў 60 тысяч рублёў срэбрам. (Юхо Я., Емяльянчык У] Нібыта цар прапаноўваў вызваленаму вязню службу, але Касцюшка адмовіўся, маўляў, ён можа змагацца толькі пад харугвамі незалежнасці. Сказана, безумоўна з высокім пачуццём годнасці, але, трэба думаць, вакол гісторыі з паўстаннем і з Касцюшкам многа і прыдуманага. Быццам бы Павел I у гутарцы з былым маршалкам земскім Ігнатам Патоцкім сказаў: «Я быў заўсёды супраць падзелу Польшчы, лічыў яго як несправядлівым, так і палітычна памылковым. Каб адрадзіць Польшчу, неабходна згода трох
дзяржаў але на гэта не згодзіцца Аўстрыя, яшчэ менш Прусія, не абвяшчаць жа мне ім вайну? Дзяржава мая пасля такія працяглых і непатрэбных войнаў вельмі ж міру жадае».
Пасля смерці Кацярыны II Павел I, дарваўшыся, нарэшце, да ўлады, многае гаварыў і рабіў наадварот, у піку ёй. Іншым разам гэта магло гаварыццца пад уражаннем моманту, калі яму хацелася выглядаць больш прагрэсіўным, свабодалюбівым. Кацярына II і сама была такой знешне лібералка, па сутнасці прытрымлівалася кансерватыўных поглядаў, дарэчы, адпавядаючых стану і ўзроўню развіцця Расіі на той час. I, калі
давяраць такім выказванням, то тады трэба прызнаць, што Павел
I, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў быў нязгодны з палітыкай
вяртання Расіі раней захопленых зямель, і ў сваёй палітыцы кіраваўся іншымі прынцыпамі. Але ж гэта не так... Праўда, Аляксандр I у дачыненні да Польшчы таксама ставіўся больш
прыхільна. Усё ж вызваліў частку зямель з прускага і аўстрыйскага ўладарніцтва і стварыў Каралеўства (Царства) Польскае ў складзе
Расіі.
Знаходжанне Касцюшкі ў Расіі было двухсэнсоўным. Думаецца, ён разумеў гэта, таму, падзякаваўшы Паўлу I за прыязнасць, Касцюшка вырашыў выехаць у ЗША.
Далейшы лёс і ўчынкі Касцюшкі складваліся пад уплывам тагачаснай міжнароднай палітыкі. Францыя, жадаючы схіліць палякаў на бок сваіх палітычных памкненняў пачала спакушаць іх лозунгамі аднаўлення Рэчы Паспалітай, заклікамі «за вольнасць нашу і вашу» ў імя свабоды, роўнасці і брацтва. Палякі былі патрэбны, каб зруйнаваць Аўстрыю і дэстабілізаваць Расію. Патрыятычна настроеныя, эмацыянальна ўзбуджаныя палякі, аўтарытэт Касцюшкі маглі адыграць у планах Напалеона надзвычай важную ролю. Напалеон неаднаразова сустракаўся з Касцюшкам, дзяліўся сваімі неверагоднымі планамі. Мусіць, у нечым пахіснуў Касцюшку, бо той паддаўся лісліваму прайдзісвету Талейрану, напісаўшы Паўлу I зняважлівы (у духу многіх палякаў якія не трымаюць сваіх клятваў) допіс і быццам бы адмовіўся ад прысягі (!) і адаслаў атрыманае срэбра. I, усё-ткі хітравану Напалеону не ўдалося, да высокай годнасці Касцюшкі, прывабіць яго для сваіх эгаістычных інтарэсаў. Касцюшка сказаў, што служыў ён Айчыне пры розных абставінах, «з большым ці меншым шчасцем. Нічога больш не жадаю, як служыць ёй сёння. Але навучаны горкім вопытам, у якім мае землякі заўсёды былі пераможаныя, панеслі нечувалыя страты... пасля перашкоды і
горычы, якія я сам адчуў... хацеў бы пэўных гарантый, што Рэч Паспалітая будзе адноўлена». Напалеон такіх гарантый не даў. Касцюшка рашуча адмовіўся падпісаць пракламацыю-зварот да суайчыннікаў у падтрымку Непалеона. I тады імператарузурпатар загадаў усё роўна зачытаць яе ад імя польскага патрыёта.
Трэба адзначыць, што Напалеон не ведаў ні рускай, ні польскай душы. Раздураны перамогамі і паслушэнствам айчынных палітыкаў, ён не цярпеў ніякіх іншых меркаванняў, сваімі непрадуманымі, пабудаванымі на эмоцыях, абсалютызаваных уладай дзеяннях, перабольшваў свае магчымасці і і дапускаўу сувязі з гэтым жахлівыя памылкі. Праўда, асуджаць яго не было каму. Заігрываючы з магнацкай вярхушкай Польшчы, аддаючы ёй рэверансы, Напалеон пагардліва ставіўся да палякаў. «Калі б я аднавіў Польшчу, гаварыў ён, палякі прадалі б мяне рускім; храбрасць іх не болей чым успышка саломы». Усё гэта французскі імператар не выдумаў палякі самі сваёй палітыкай, сваімі дзеяннямі далі яму такую падставу для меркаванняў. Таму Касцюшка хутчэй за іншых «раскусіў» Напалеона і ніколі наконт яго не памыляўся.
У 1800 годзе Касцюшка выклаў свой светапогляд, меркаванні і думкі ў брашуры «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці», якая, па сутнасці, з’яўляецца палітычным запаветам мужнага патрыёта-змагара польскаму народу. Найперш, Касцюшка папярэджвае суайчыннікаў не спадзявацца на абяцанкі замежных дабрадзеяў. I калі палякі хочуць «шчасця, гонару і славы... неабходна карыстацца сродкамі і сіламі, якія прырода дала чалавеку... пажадаем толькі і мы станем свабоднымі, бо шаснаццацімільённы народ не можа быць народжаны для рабства».
Касцюшка даў аб’ектыўную ацэнку прычын заняпаду Рэчы
Паспалітай. У шэрагу галоўных страта народам упэўненасці ў сваіх сілах, разбуральнае стаўленне магнатаў да дзяржавы, калі шляхта пачала больш клапаціцца пра свае эгаістычныя інтарэсы, пачала «імкнуцца не да дабрабыту краіны, а да задавальнення ганарлівасці...
Магнаты былі зацікаўленыя ў тым, каб пераканаць нацыю ў яе нікчэмнасці і слабасці, у тым, быццам яна нічога не можа дасягнуць сваімі ўласнымі сіламі, без дапамогі суседняй дзяржавы, бо яны ўзбагачаліся, гандлюючы яе крывёю ля надножжа тронаў. Магнаты былі зацікаўлены ў аслабленні духу сваіх суайчыннікаў, у прыніжэнні іх годнасці для таго, каб, не ведаючы сваёй сілы, яны не маглі скінуць з сябе ганебнай апекі, у адваротным выпадку яны страцілі б увесь свой уплыў і аўтарытэт».
Касцюшка таксама лічыў, што для таго, каб Польшча стала ў рад развітых дзяржаў, магла ўсталяваць новы лад, трэба развіваць іірамысловасць, навуку, рамёствы. Ён ставіць у лік ііершасных задач вырашэнне праблем сельскай гаспадаркі. Але гэтыя прапановы павярхоўныя, неакрэсленыя. Як зрабіць долю сялян шчаслівай, Касцюшка не ведае шляхоў вырашэння праблемы, заклікае памешчыкаў да ўступак сялянам. Абмежаванасць мыслення абумоўлена адсутнасцю прыкладаў рашэння вострага сялянскага пытання.
I калі ў папярэдніх сваіх выказваннях наконт свабоды духу ён кіруецца ідэальнымі стэрэатыпамі французскай рэвалюцыі для вырашэння ўнутраных праблем, то ў раздзеле, прысвечаным стратэгіі новых паўстанняў, разважае як прагматык, рэаліст, раіць аб’яднаць намаганні працоўнага люду і іншых краін для перамогі. «Хіба расейскі сялянін, жорстка прыгнечаны сваімі памешчыкамі, у спрыяльных умовах не кінецца з запалам супраць сваіх прыгнятальнікаў, імкнучыся скінуць сваё ярмо? Няўжо прыгнечаны казак не імкнецца зноў атрымаць свае
свабоды?.. Прусак... пачынае разумець, што ён не быдла, якое знаходзіцца ў распараджэнні казны. Некаторыя правінцыі з радасцю скінулі б сваё ярмо». Так праўдзіва пісаў Касцюшка, прагназуючы будучыя рэвалюцыйныя ўзрушэнні і нашы памылкі, бо ўсе падкрэсленыя намі ключавыя словы грамадства не здолела тады і не ўмее сёння напоўніць адпаведным зместам.
Як сапраўдны футуролаг, Касцюшка зазіраўу дзень новы, калі трэба будзе ўсталёўваць права, гартаваць прававую культуру, абараняць набыткі, уласнасць чалавека, бо ў гэтым бачыў аснову грамадства. Сказанае гучыць сучасна, надзённа і сёння. «Рэвалюцыя праводзіцца не для таго, каб зняць усякую аброць са свавольства, пісаў Касцюшка, наадварот, яна мае на мэце ўсталяваць парадак, падпарадкаваць закону ўсякія правапарушэнні, прывучыць падпарадкоўвацца ўладам, устаноўленым нацыяй, ахоўваць уласнасць кожнага, што складае аснову грамадства. Усім даецца аднолькавая свабода і роўныя правы, але нікому не дазваляецца ўчыняць злачынствы... Правасуддзе павінна быць гразой для злачынцаў, але не помстай; невінаватым жа яно служыць прытулкам. Тыя, хто думае, што важней не ўпусціць злачынцаў чым захаваць бяспеку нявінных, робяць жудасную памылку...
Хто не паважае ўсталяванай над ім улады, парушае правы нацыі, учыняе крыўды і рабуе, той разбойнік і злодзей. Рэвалюцыя якраз і мае на мэце выпраўленне заганаў, знішчэнне злачынстваў і ўкараненне ў сэрцы ўсіх грамадзян міласэрнасці і дабрачыннасці».
Аналізуючы памылкі і пралікі Вялікай французскай рэвалюцыі, Касцюшка асуджае тэрор, выказвае сябе прыхільнікам шырокай асветы народа, актыўнага яго ўдзелу ў грамадскіх справах і палітычных працэсах. У будучых паўстаннях, рэвалюцыях Касцюшка бачыць выключна важную роль друку, ягонай свабоды.
Brew
 
Касцюшка беспамылкова вызначае сацыяльныя сілы, закліканыя здзейніць перамены ў грамадстве. Гэта не каралеўская ўлада, не шляхта, не магнацтва. Мабыць, ён лічыў галоўнай сілай рэвалюцыйны народ, нацыю цалкам. Калі гэта так, то ў другой частцы ягонага допісу супярэчліва сцвярджаецца, што ён «...жадаў, каб асобы, якія зоймуць месцы ва ўсіх магістратах, былі абраны з ранейшых станаў», са шляхты і мяшчанства.
Мусіць, паражэнне паўстання, якое ён роспачна перажываў, дало яму светлую думку, што дамініруючай сілай поспеху з’яўляецца народ, а не іншыя класы. Прыйшло прасвятленне, што паўстанне можа дасягнуць сваёй мэты пры шырокім і самаахвярным удзеле ў ім магутных плыняў народа, пры матэрыяльнай падтрымцы ўсёй нацыі, умелым выкарыстанні яе багаццяў, дасягненняў прамысловасці, рэсурсаў навукі, культуры.
У многім думкі, ідэі, ацэнкі Касцюшкі спраўдзіліся ўжо пры ягоным жыцці. Разгром напалеонаўскай арміі пацвердзіў, што французскі імператар толькі знешне, у карыслівых мэтах патураў польскім памкненням. Перамога Расіі давала большы аптымізм. Таму Касцюшка неаднаразова сустракаецаа з Аляксандрам I, просіць амністыі для сваіх суайчыннікаў, якія сталі ахвярай хлуслівай напалеонаўскай прапаганды, уносіць прапановы па скасаванню прыгоннага права на далучаных да Расіі землях у час трох падзелаў.
Аляксандр I уважліва слухаў свайго суразмоўцу і яго прапановы пра павялічэнне «княства Варшаўскага аж да Дзвіны і Дняпра, даўніх нашых межаў». Аляксандр I, які знаходзіўся сам пад уплывам тагачасных ультраліберальных ідэй і ў многім падзяляў палітычныя погляды свайго госця ў Парыжы, не мог выканаць усіх пажаданняў Касцюшкі. Ён вельмі добра памятаў лёс свайго бацькі Паўла 1, забітага п'янай дваранскай зграяй у яго ўласным палацы. I ўсё-ткі манарх паказаў сябе як сапраўдны пераможца: ён
абвясціў амністыю ўсім салдатам і афіцэрам, якія служылі Напалеону, дазволіў ім вярнуцца ў родныя мясціны, вярнуў зброю, захаваў званні. Больш таго, праявіў вялікі давер узяў увесь вайсковы польскі кантынгент на расійскую вайсковую службу.
Чарговым вынікам сустрэч знаходжанне рашэння праблем захопленых тэрыторый Рэчы Паспалітай у выніку трох падзелаў, з’явіліся пагадненні аб Варшаўскім княстве, дасягнутыя паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй (1815).
Палякі аднак не ацанілі гэтага, як не цэняць вялікадушнасці Расіі і сення. У азначаных кроках ім бачыліся і бачацца апраўданні Расіі за здзейсненыя падзелы іх дзяржавы, разгромы паўстанняў быццам бы нейкая краіна ў тых абставінах здалася б на міласць паўстанцаў і выконвала іх пажаданні: Сама Польшча ніколі не праяўляла такіх гуманістычных тэндэнцый і, як бачым, не вучылася гэтаму ў іншых, больш высокародных суседзяў.
Разгром напалеонаўскай арміі, вяртанне Францыі «на кругн своя» з’явіліся прадметам абмеркавання праблемы падзелу свету на Венскім кангрэсе (1815). Паводле рашэнняў кангрэса заходняя і паўночная часткі Польшчы заставаліся па-ранейшаму ў складзе Прусіі, паўднёвая частка Польшчы і частка Украіны у Аўстрыі. Цэнтральная частка Польшчы далучалася да Расіі і складала Каралеўства (Царства) Польскае.
27 лістапада 1815 года Аляксандр I падпісаў Канстытуцыю Польскага Каралеўства.
Канстытуцыя абвяшчала ўнію Польшчы з Расіяй, пры гэтым каралём Польшчы мог быць толькі расійскі імператар. Канстытуцыя была прынята сеймам Полыпчы і на той часухвалялася грамадствам. Камандуючым войскам у Польшчы заставаўся вялікі князь Канстанцін Паўловіч. (Юхо Я., Емяльянаў У)
Гэты быў акт добрай волі Расіі, яе манарха ў адносінах да Польшчы. Канстытуцыя Аляксандра I у многім увасабляла
ліберальныя каштоўнасці таго часу, сведчыла, што ўрад Расіі
разумее наспеласць многіх палітычных, сацыяльна-эканамічных
праблем таксама і ў Расіі. Узгадаем для пацверджання гэтай думкі, што ў гэты час Аляксандр 1 выпрацаваў канстуцыйныя перамены і ў Расіі, выкарыстаўшы геніяльныя прадбачанні М. М. Спяранскага. Але не рашыўшыся на свабоды непасрэдна ў Расіі, Аляксандр I
прадставіў іх Царству Польскаму, якое з'яўлялася часткаю
Расійскай імперыі.
Канстытуцыя Аляксандра I была значным крокам у наладжванні палітычнай сістэмы Царства Польскага. Яна ў многім захоўвала дасягненні Канстытуцыі 3 мая 1791 года: парламент, выбарнасць яго ўсімі саслоўямі грамадства, у тым ліку сялян. Выбарнае права набывалі таксама грамадзяне з паніжаным
маёмасным цэнзам.
Безумоўна, гэта быў першы, адметны крок. Канстытуцыю трэба было ў перспектыве дапаўняць, змяняць, дамагацца новых дэмакратычных перамен. Для гэтага быў патрэбен час. Трэба адзначыць, што польскае грамадства, якое накіроўвалася антырасійскімі варожымі класамі не ацаніла гэтага гуманнага жэста, ачарніла, дэфармавала асноўныя палажэнні Канстытуцыі. Аслепленыя нянавісцю да ўсяго рускага, яны ўсталёўвалі варожыя настроі ў грамадстве, не лічачыся з рэальнасцю. Шавіністычныя лозунгі «Польска ад можа і да можа» распальваў варажнечу, рыхтаваў новыя крывавыя паўстанні.
Крыху інакш бачыў развіццё падзей таго часу Касцюшка.
Вымушаны пераехаць з Францыі ў Швейцарыю, ён не парывае сувязей з радзімай. 3 допісаў да Адама Чартарыйскага, бліжэйшага сябра, дарадчыка Аляксандра I, даведваемся, што Касцюшка разгарнуў шырокую асветніцкую праграму развіцця адукацыі ў Расіі і сярод суайчыннікаў. Яго падтрымаў і Адам Чартарыйскі.
3 1802 года Адам Чартарыйскі таварыш міністра, у 1804-1805 гады міністр замежных спраў Расіі. Ва ўмовах далучэння польскіх зямель у састаў Расіі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай ён з'явіўся ініцыятарам стварэння польскіх школ, выхавання моладзі на традыцыях польскай культуры. Такая палітыка гартавала нацыянальную свядомасць палякаў, уключала іх у асяродак рускай культуры, мела цудоўныя праявы ва ўсім жыцці Расіі. Адам Чартарыйскі быў аўтарам усталявання Еўропы пасля перамогі над французамі, дзе прадугледжваў аднаўленне Рэчы Паспалітай у палітыка-дынастычнай уніі ў Расіяй.
У 1810 годзе ўзняў таксама пытанне пра адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага.Чартарыйскія былі непаслядоўнымі ў сваіх адносінах да Расіі і яе манархаў, неаднаднаразова здраджвалі, кіруючыся сваімі эгацэнтрычнымі памкненнямі. У час звароту Касцюшкі Адам Чартарыйскі знаходзіўся на прагрэсіўных пазіцыях, адпавядаючых нацыянальным настроям Касцюшкі.
Дарэчы, маці Станіслава Аўгуста Панятоўскага паходзіла з роду Чартарыйскіх, была рашучай прыхільніцай Расіі, а яе родзічы састаўлялі аснову рускай партыі ў Полывчы. Што да бацькі Станіслава Аўгуста, князя, таксама Станіслава, кракаўскага кашталяна, ад’ютанта шведскага караля Карла XII, у шэрагах якога ён змагаўся супраць цара Пятра I пад Палтавай, то ён і пасля смерці Карла XII заставаўся паслядоўным ворагам Расіі.
Адам Чартарыйскі ў гэты час адкрыў Свіслацкую гімназію, з’яўляўся куратарам Віленскай акругі. Таму Касцюшка звярнуўся менавіта да яго, прапануючы, каб кожны памешчык у сваім маёнтку стварыў школу для сялян, выдзяляў грошы на аплату працы настаўнікаў. Ён клапаціўся і пра навучанне сялян кавальскай, цяслярскай, такарнай, слясарнай і іншым справам, бачачы ў гэтым выснову для развіцця прамысловасці.
У цэлым жа Чартарыйскія, прадстаўнікі багатага, знакамітага,
слаўнага роду, з'яўляліся прыхільнікамі Расіі, служылі расійскаму
трону, клапаціліся і пра сваю польскую радзіму.
У 1764 годзе Адам Казімір Чартарыйскі быў вылучаны кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, але адмовіўся пад націскам Кацярыны П на карысць свайго стрыечнага брата Станіслава Аўгуста Панятоўскага
Род Чартарыйскіх (герб «Пагоня») знітаваны з Расіяй, з уплывовымі кругамі імперыі, што з часоў даўняй гісторыі злучала амаль што нераздзельна Польшчу і Расію.
Адарваны ад Радзімы, Касцюшка гатовы быў быць паплечнікам кожнаму, хтоб адгукнуўся на яго заклік змагацца за родны край, які быў «доўга нешчаслівы праз здрады ўласных сыноў».
Памёр Тадэвуш Касцюшка ў Швейцарыі ў Салюры 15 кастрычніка 1817 года. У 1818 годзе астанкі Касцюшкі былі
перавезены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім замку Вавель.
ГЛАВА 10. БЕЛАРУСЬ НА НОВЫМ ЭТАПЕ СВАЁЙ ГІСТОРЫІ:
XVIII-XX СТСТ.
Ёсцьу сусвеце планета Зямля. Ёсць на Зямлі той краіна адна, Аў той краіне — прыстанішчы, дзе Сэрца звычайныя песні вядзе. Хоць, як іўчора, такія ж і там Верасавішчы, пагоркі, лясы, Маланкамі скрэмзаныя валуны, Дажджамі аплаксіныя курганы. Хоць, як іўсюды, такія ж... Дыўсё ж
Тут нешта і надзвычайнае ёсць. / не разгаданае нікім
Угэтым прыстанішчы родным маім. Нешта... аб чым талькі знае зямля Іў калыханцы сваёй нам пяе, Калі прыпадаем грудзьмі да яе.
Максім Танк
эч Паспалітая і Валікае Княства Літоўскае
перасталі існаваць. Расійская дзяржава з’ядналася з тэрыторыямі і ягоным каля 3,3 мільённым насельніцтвам. Створаныя паводле адміністрацыйнай рэформы 1796 года губерніі ў адпаведнасці з новым адміністрацыйным падзелам 1801—1802 гадоў былі ператвораны ў генерал-губернатарствы: Беларускае генералгубернатарства, Літоўскае (Віленскае) генерал-губернатарства. Няма чаго казаць, што ўваходзячыя ў іх губерніі, падпарадкоўваліся генерал-губернатарам, якія назначаліся імператарам з адпаведнымі высокімі паўнамоцтвамі. Перад новым адміністрацыйным апаратам стаялі вельмі адказныя задачы — 347
Беларусь на новым этапе сваёй гісторыі: XVIII—XX стст.
далучыць, з'яднаць, спалучыць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя асаблівасці, уласцівыя былому ўладкаванню зямель, з расійскімі нормамі.
Тым самым Расія стрымлівала дадзенае шляхце абяцанне не рушыць таго ладу жыцця, вытворчасці, землекарыстання, якое склалася ў Рэчы Паспалітай. Такі крок быў надзвычай разумны і адпавядаў інтарэсам значнай часткі далучаных зямель. Безумоўна, патрэбны былі наспелыя рэформы ў землекарыстанні, яны патрабаваліся і ў Расіі, але ўлады баяліся гэтых зрухаў якія закраналі інтарэсы вялікай уплывовай часткі дваранства, буйных памешчыкаў. Думкі тых урадавых чыноўнікаў якія выступалі рэфарматарамі землеўладання ў мэтах сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве і ўзняцця ўзроўню развіцця сельскай гаспадаркі, сустракаліся ў штыкі тымі, хто лічыў вытворчасць на расійскіх землях і без рэформ неблагой. 1, дарэчы, больш высокапрадукцыйнай, чым у былой Рэчы Паспалітай. У сельскай гаспадарцы Расіі таварна-грашовыя адносіны пачалі развівацца раней і давалі памешчыкам пэўныя выгоды.
У Рэчы Паспалітай дзейнічала такая форма, як паншчына, што стрымлівала пэўным чынам развіццё сельскай гаспадаркі.
Дваранскія прывелеі і вольнасці, уведзеныя ў 1785 годзе Кацярынаю II былі значнымі для Расіі. У Рэчы Паспалітай «Залатыя вольнасці шляхецтва» былі большымі, значнымі. Да таго ж, у Расіі не склаўся такі клас прывілеяваных землеўласнікаў, як дробная шляхта ў Польшчы. У структуры насельніцтва яна састаўляла ад 10 да 12 працэнтаў Рашуча змагаючыся за свае правы, шляхта здолела заняць сваё адметнае месца ў грамадстве, мела ў пэўных праявах аднолькавыя правы з магнацкай вярхушкай дзяржавы. Шляхта ўплывала на выбар караля, яна мела права адказнага голасу ў Сейме. Рэч Паспалітую з поўным правам можна было лічыць арыстакратычнай (шляхецкай)
рэспублікай з абмежаванымі правамі выбіраемага караля.
Новае насельніцтва давала прысягу. Сялян за новай прысягай запісвалі даўнейшыя паны, самі прыняўшыя прысягу. Духавенства павінна было даваць паручыцельства за сялян. He пажадаўшым прысягаць новай дзяржаве, урад дазваляў прадаць сваю маёмасць у трохмесячны тэрмін і далей уладкоўваць сваё жыццё там, дзе пажадае. У тых, хто не даваў прысягі і не змог у вызначаны тэрмін прадаць сваю нерухомасць, маёмасць перадавалася ў казну. Магнацтва і шляхта дабраахвотна вызначыліся з дзяржавай і далі прысягу на вернасць Расіі і трону.
He пажадалі прысягнуць два Радзівілы (ваявода віленскі і староста рэчыцкі); тры Агінскія (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода Трокскі); Сапега (ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі); Салагуб (ваявода віцебскі); Пацей (вялікі стражнік літоўскі); Чартарыйскі (ваявода рускі). (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 247.)
Але гэта былі знешнія праявы патрыятызму. На самой справе буйная шляхта прымала ўсе захады, каб вярнуць маёмасць. Пры гэтым шляхта не грэбавала нізкапаклоннасцю перад расійскім тронам, выстройваючыся адзін за адным ля прыемных расійскіх імператараў. Гэта была звычайная, звыклая для польска-літоўскай шляхты здрада сваёй шматпакутнай дзяржаве і народу. Царскі ўрад добра разумеўі карыстаўся гэтай адмысловай амаральнасцю, дзейнічаючы па вядомаму прынцыпу — раздзяляй і ўладарнічай.
Атрымаўшы ўсе расійскія прывілеі, шляхта ў новай дзяржаве зразумела, што не страціла права выбіраць манарха, праводзіць свае павятовыя сеймікі, як некалі выбіраць суддзяў мець сваё войска, з’язджацца на канфедэрацыі і рокашы. Скасоўвалася Магдэбургскае права. Прыватныя гарады былі выкуплены дзяржавай. Гарадскім жыццём кіравала Дума. Купцы набылі права аб’ядноўвацца ў свае гільдыі. Усталёўвалася расійская падатковая
сістэма рознага кшталту, дзяржаўныя зборы адмяняліся. Падушны падатак і земскі збор на два гады ў адносінах да новага насельніцтва адмяняўся. На практыцы падушны падатак з беларускага насельніцтва збіраўся ў палавінным памеры. Расія захавала таксама дзейнасць Статута Вялікага Княства Літоўскага.
На нашу думку, Расія адмяніла толькі тыя адміністрацыйныя, эканамічныя нормы, якія не адпавядалі яе дзяржаўным устанаўленням і захавала ўсё тое, што лёгка, адпаведна спалучалася са сваёй унутранай і знешняй палітыкай.
Зразумела, што на беларускае насельніцтва новадалучаных тэрыторый паступова сталі распаўсюджвацца расійскія законы.
У 1773 годзе Расія прыступіла да выпрацоўкі новага агульнадзяржаўнага ўлажэння, што сведчыла пра імкненне адлюстраваць перамены. Для ўдзелу ў яго падрыхтоўцы прыцягваліся дваранства і купцы новага грамадскага стану.
У 1777 годзе былі створаны губернскія і павятовыя сходы дваранства. 3 1785 года далучаныя гарады маглі карыстацца выпрацаванай Кацярынай II «Даравальнай граматай гарадам».
Як бачым, урад Расіі імкнуўся гуманна падыходзіць да ўключэння новадалучаных зямель да сваёй імперыі, мірнымі сродкамі ўсталёўваць адміністрацыйныя і прававыя нормы дзяржаўнай сістэмы.
Новае насельніцтва ацаніла гэты добратворны крок, уключылася ў палітычнае і гаспадарскае жыццё.
Аднак пэўная частка шляхты, не лічачыся з рэальнасцю, не зразумела добрых намераў новай дзяржавы, не палічыла сваім абавязкам карыстацца дадзенай прысягай, што ў Рэчы Паспалітай стала звыклай рысай менталітэту палякаў і заняла апазіцыйную пазіцыю.
Расія сутыкнулася таксама са складанасцямі ў правядзенні канфесійнай палітыкі. На далучаных землях пражывала каля 39
працэнтаў уніятаў (самая шматлікая з канфесій], 38 працэнтаў католікаў, 10 працэнтаў іўдзеяў, 6,5 працэнтаў праваслаўных (вынік антыправаслаўнай палітыкі], 4 працэнты старавераў 2,5 працэнты — пратэстанты, мусульмане і караімы. Нягледзячы на гэткую стракатасць і, зразумела, адносін да Расіі, урад дазволіў існаванне кожнай канфесіі. (Гісторыя Беларусі. Частка I. С. 248.] Расія цярпліва ставілася да ўніяцтва. Забараняўся прымус да пераходу з уніяцтва ў праваслаўе. Святары, што ўжывалі такі прымус, маглі пазбавіцца месца свайго прыхода.
Такі дазвол быў дадзены толькі пасля паўстання Тадэвуіпа Касцюшкі. Каб умацаваць каталіцтва ў Расіі (на новадалучаных землях) апалячаныя памешчыкі, так ці гэтак, спрыялі пераходу сялян у каталіцтва. Разумеючы, чым гэта абумоўлена, Аляксандр I забараніў такі ўцісковы пераход, стварыў уніяцкі дэпартамент на чале з архіепіскапам, але каталіцкае духавенства, насуперак гэтым захадам, усё-ткі рабіла сваю справу. Урад не дазваляў таксама прымусоваму пераходу ўніятаў і ў праваслаўе, рэкамендуючы «абуджаць добратворнае жаданне».
Шырокую канфесійную свабоду атрымала і каталіцтва.
У 1774 годзе ў Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, але каталіцкім святарам забаранялася надалей прымушаць праваслаўных пераходзіць у каталіцтва.
Праваслаўная царква шмат пацярпела, знаходзячыся пад уціскам каталіцызму Рэчы Паспалітай, не адразу адрадзілася яна і ў новых умовах, але каталіцызм ва ўмовах Расіі назаўсёды страціў свой прымусовы ўплыў на праваслаўе, што спрыяла далучэнню праваслаўных вернікаў да новага жыцця.
Нават ордэн езуітаў, забаронены папам рымскім у 1773 годзе, атрымаўу Расіі прытулак і магчымасць перавыхавання. Ён захаваў і права місіянерскай дзейнасці. Расія дала магчымасць распаўсюджання езуіцтва шляхам навучання сваіх вернікаў у
М.В. Кузняцоў'Тартаванне спадчыны" адкрытых, мусіць, неаглядна адкрытых езуіцкіх калегіях і акадэміі ў Полацку і многіх іншых гарадах Беларусі. Але езуіты, не былі б езуітамі, каб не «аддзякавалі» Расіі за яе прыхільнасць. У час напалеонаўскай навалы езуіты выступілі супраць Расіі. Давялося Расіі выпраўляць дапушчаныя памылкі, езуітаў чорнай мятлой выгналі з краіны.
Аб’ектыўную ацэнку супрацьдзяржаўным памкненням езуітаў даў наш славуты зямляк, прафесар М. С. Куторга, на жаль, малавядомы ў сучаснай Беларусі. Езуіты працавалі сярод польскага і беларускага народаў «з такім напружаным стараннем і так паспяхова, — пісаў у 1873 годзе М. С. Куторга, — што ўсё сярэдняе і нізшае шляхецтва, якое было яшчэ ў большасці членаў праваслаўным і рускім, не толькі перайшлі ў каталіцтва, але і абярнуліся ў палякаў, тым больш рэўнасных, што іх адрачэнне адбылося нядаўна. Аднак што здраджана вяльможамі, іерархамі і шляхецтвам, выратавана народам. Гэты заходне-рускі народ, бедны, праследваемы, прыгнечаны на працягу стагоддзяў, застаўся верным і мове, і праваслаўю, а калі надыйшло разлажэнне Польскага каралеўства, ён знайшоў духоўную дапамогу і абарону ў высокашаноўных дзеячах...» (Цытуецца па кнізе: Забродскнй Э. А., Корннловнч Э. А. Свет мудрецов. Мн., 2010. С. 39.)
Езуіцкае ўладаранне мела вынікі, якія, піша М. С. Куторга, «застаюцца непазбыўнымі: народнасць, высокія дабрачыннасці чалавека і грамадзяніна, зніклі ў людзей, якія прынялі гэтае вучэнне, і дзяржаўная самасвядомасць іх айчыны, якому прадстаяла б вялікае будучыня, назаўсёды загінула». М. С. Куторга адзначае, што «тыя, хто атаясамліваў сябе палякамі, больш клапаціліся пра выгоды Польскага каралеўства, чым сваёй радзімы, вялікага княства. Нават князь Канстанцін Астрожскі, які будаваў праваслаўныя храмы, і ў той жа час, з доблеснасцю перамагаў
маскоўскае войска, прысланае на дапамогу прыгнечанай Заходняй
Русі; быў у шкоду сваёй айчыны, адным з рэўнасных прыхільнікаў Польшчы і пераканаў сваю дачку ў павазе да ўсяго польскага, што яна перайшла ў каталіцтва і зрабілася полькай, забыўшы сваё высокае паходжанне ад князёў рускіх». (Забродскнй Э. А., Корннловнч Э. А. Свет мудрецов. Мн., 2010. С. 44.)
Па-іншаму праводзілася палітыка ў адносінах да яўрэйскага (літвакі) насельніцтва. Як піша В. В. Дзеружынскі ў сваёй кнізе «Тайны беларускай гісторыі» (Мінск, 2009. С. 523), на землях Польшчы, Беларусі і Украіны на працягу паўтысячы гадоў пражывала дзве трэці ўсіх яўрэяў планеты. Яны знаходзіліся ў больш прывілеяваным становішчы: як сяляне не былі запрыгонены, але не мелі права сяліцца на зямлі. Гэта абумовіла іх рассяленне ў гарадах і мястэчках, залічваліся ў мяшчанства і купецтва. Валодаючы прадпрымальніцкімі навыкамі, імкнучыся ўчэпіста прыжыцца сярод іншых народаў, яўрэйскае насельніцтва Беларусі, цесна ўзаемадзейнічаючы адно з другім, абапіраючыся на распаўсюджаны яўрэйскі банкаўскі капітал, прымяняючы ўсё сваё ўмельства мець выгоду ў самых неспадзяваных справах яўрэйскае купецтва, у меншай ступені мяшчанства, пачало выступаць манапалістамі ў розных сферах. У іх руках сканцэнтраваўся гандаль, сфера, дзе найхутчэй зарабляецца капітал. Як аналізуе ў сваім энцыклапедычным артыкуле прафесар Э. Іофе, паводле статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1566 і 1588 гадоў, яўрэі не мелі права займаць дзяржаўныя пасады, валодаць прыгоннымі сялянамі. У 1791—1794 гады заходнія губерніі былі ўключаны ў мяжу яўрэйскай аселасці. Па перапісу 1897 года ў 5 беларускіх губернях пражывала 1202129 яўрэяў (14,1 % усяго насельніцтва і 35,9 % гарадскога насельніцтва). У прамысловасці яны складалі 56,5 працэнтаў ад усяго насельніцтва Паўночна-Заходняга краю, у гандлі — 88,6
 
гірацэнта. Вялікую масу складала бедната: ад 25 працэнтаў да 38 працэнтаў. Аднак гандлёва-прамысловая буржуазія ў Беларусі была яўрэйскай. Так, па перапісу, згадваемага вышэй, 84,5 працэнта купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі. Беларусы сярод іх складалі ўсяго 1,7 працэнта. Яўрэі валодалі 51 працэнтам фабрык і заводаў. Так, яўрэйскаму капіталу належала адно з буйнейшых на Беларусі акцыянернае таварыства «Шарашэўскі», гаспадаром якога быў У 71. Шарашэўскі, пецярбургскі купец.
Шарашэўскі меў 1170 акцый, 60 працэнтаў маёмасці з правам 20 галасоў. Асноўны капітал таварыства, якое гандлявала тытунём, складаўу 1907 годзе 2 млн. рублёў (Вячаслаў Швед).
Цікава адзначыць імкненне яўрэяў да адукацыі. Паводле азначанага перапісу, пісьменных сярод яўрэяў было 49 працэнта сярод мужчын і 28,2 працэнта сярод жанчын, у той час як у сярэднім па Расіі пісьменных было 28, 4 працэнта мужчын і жанчын разам.
3 часу далучэння ў пяці заходніх губерніях большасць насельніцтва з'яўляліся беларусамі. Дваранства Беларусі налічвала каля 100 тысяч чалавек, сярод іх каля 85 працэнта былі каталіцкага веравызнання, праваслаўнага — толькі шэсць працэнтаў.
У складаным становішчы знаходзіліся прыгонныя сяляне. У канцы XVIII стагоддзі 87 працэнтаў (болынасць) сялян належала памешчыкам, 7,5 працэнта — дзяржаве, 3,5 працэнта — царкве і манастырам. Вольных было ўсяго два працэнта.
Памешчыцкіх сялян было найболей — 2369050 мужчын і жанчын. Гэта была самая бяспраўная частка насельніцтва: выконвалі ўсе павіннасці, якія прызначаў памешчык. Ён мог аддаць сяляніна ў рэкруты, цялесна пакараць, прымусіць да дадатковых павіннасцей. Нярэдка памешчыкі прымушалі сваіх сялян працаваць на іх мануфактурах. Гэта адзначыў у сваім вершы
«Слуцкія ткачыхі» славуты наш пясняр Максім Багдановіч.
1м не пабачыць роднай хаты, Неўчуць ім дзетак галасы. Яныў панскі дворузяты Ткаць залатыя паясы...
Адлюстраваннем гэтай з'явы была палітычна ўзнагароджанае рускае дваранства сялянамі разам з дзяржаўнымі землямі. Так, да прыкладу, Кацярына II раздала звыш 180 тысяч сялян з землямі з дзяржаўнага фонду рускім дваранам і чыноўнікам. Павел I аддаў рускім памешчыкам яшчэ 28 тысяч чалавек. Гэта выклікала незадавальненне дзяржаўных сялян, якія не жадалі надзяваць на сваю шыю памешчыцкае ярмо прыгонніцтва. Супраціўленне было такім моцным, што Аляксандр I спыніў такога кшталту раздачу.
Незадаволенасць сваім становішчам выказвала і дробная шляхта, якая ў Польшчы займала прывілеяванае месца. У Расіі ад іх запатрабавалі доказаў такой прыналежнасці, што ўдалося нямногім, у выніку чаго яны перавадзіліся ў падатковы клас.
Яшчэ большы пратэст выклікала канфіскацыя маёмасці [маёнткаў] за ўдзел шляхты ў антыўрадавай дзейнасці. Па-першае, канфіскацыі падлягала маёмасць магнацкай вярхушкі, якая не пажадала прыняць прысягу вернасці Расіі. Па-другое, канфіскацыя закранула тых, хто ўдзельнічаў у паўстанні Т. Касцюшкі. Па-трэцяе, пазней, гэткая ж канфіскацыя чакала тых, хто ваяваў супраць Расіі ў арміі Напалеона. Адсюль вялікая незадаволенасць і рашучасць у змаганні за аднаўленне Польшчы.
Гэта ж гучыць і ў навуковых працах сучасных гісторыкаў. Між тым яны не маюць для гэтага ніякай рацыі: узнагароджанне землямі, сялянамі прымянялася і ў Полывчы. Прымянялася
канфіскацыя земляў таксама. Узгадаем, што землі, палацы, цэлыя гарады адбіраліся ў казну, калі нехта з паданных у выніку здрады, ці пры якой іншай нагодзе «ад’язджаў» да другога ўладара. Так, прынамсі, прыбліжаны Івана Грознага князь Андрэй Курбскі, які ўцёк у Вялікае Княства Літоўскае, страціў усе свае маёнткі і землі. Аляксандр Алелькавіч, заснавальнік роду Алелькавічаў, сын кіеўскага князя Уладзіміра і ўнук вялікага князя Літоўскага Альгерда, удзельнічаючы ў міжусобнай барацьбе то на баку аднаго, то на баку другога з князёў, урэшце сваёй няўстойлівасцю выклікаў незадаволенасць вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча, які адабраў у яго Слуцкае княства, а самога князя пасадзіў у астрог. Князь Міхаіл Глінскі, па мянушцы Мажны, узняў мяцеж супраць караля Жыгімонта III Старога, пакінуў Вялікае Княства Літоўскае і з'ехаў у Маскву. У выніку ўсе яго ўладанні ў княстве былі канфіскаваны.
Можна прывесці нямала дакладных прыкладаў
узнагароджання падданых сялянамі, землямі, княствамі, гарадамі.
Усе, ці амаль усе, складанасці і нязгоды выклікалі ў польскай, апалячанай, акаталічанай частцы далучанага насельніцтва настальгічныя, рамантычна афарбаваныя пачуцці па сваёй айчыне — Полылчы, Вялікага Княства Літоўскага. Як пісаў паэт, «чужына сэрца джаліць». Для значнай часткі насельніцтва, асабліва дробнай шляхты, даўно апалячанай, была звыклай польская мова, польская культура, служэнне Польшчы. Яны цяжка ўпісваліся ў расійскія рэаліі, марылі пра аднаўленне польскай дзяржавы. Няправільна пішуць, што царскі ўрад толькі і рабіў, што падаўляў польскі рух. Гэта няпраўда. Расія рабіла усё, каб апалячаны, акаталічаны на працягу стагоддзяў беларускі люд акрыяў на роднай зямлі, адчуў свае карані, сваю прарадзіму. Некаторай частцы ўдалося прасякнуцца гэтым, іншым — не. Кіруючыся гэтымі складанасцямі, у пачатку XIX стагоддзя
Аляксандр I пад уплывам М. К. Агінскага, А. Чартарыйскага, Т. Касцюшкі, іншых сваіх прыбліжаных, пачаў шукаць выйсця са складанасцей. У канцы 1811 — пачатку 1812 гадоў М. Агінскі падрыхтаваў праект адраджэння Вялікага Княства Літоўскага, але ўварванне Напалеона ў межы Расіі, іншыя міжнародныя складанасці вымусілі адкласці яго рэалізацыю.
У пачатку 1812 года Аляксандр I зноў вяртаецца да пытання наконт адраджэння Польшчы. Гэта была ўжо не толькі ініцыятыва Расіі, але і патрабаванне Венскага кангрэса, паводле якога было створана ў 1815 годзе Каралеўства Польскае, якому была дадзена нават Канстытуцыя.
Але перш-наперш палякі звязвалі ажыццяўленне сваіх надзей з Напалеонам, які марыў пра сусветнае панаванне Францыі над светам. На працягу 1760—1809 гадоў Напалеон захапіў усе краіны Заходняй Еўропы. Няскоранымі заставаліся Англія, Швецыя і Расія. Спроба стварэння кааліцыі не дала жаданых вынікаў.
У 1805—1807 гады Аўстрыя і Прусія пацярпелі паражэнне і Напалеон змусіў іх далучыцца да яго і стаць заложніцамі крывавай палітыкі. Ён накіраваў свае аб’яднаныя сілы на Англію, блакіраваўшы яе з усіх бакоў.
26 чэрвеня (8 ліпеня) 1807 года Расія і Францыя падпісалі Цільзіцкі мір, у выніку чаго спынялася вайна, якую Расія вяла ў складзе кааліцыі (Англія, Прусія і Швецыя). Пры гэтым Прусія страціла частку тэрыторый, з якіх Напалеон стварыў падначаленыя яму Вестфальскае каралеўства і герцагства Варшаўскае.
Пыхлівая Прусія, якая яшчэ нядаўна цешылася, разрываючы Польшчу на часткі, вымушана была выплаціць на карысць Францыі кантрыбуцыю ў сто мільёнаў франкаў. Гэтага імператару французаў здалося мала — ён аддаў Расіі Беластоцкую акругу, адабраўшы яе ў Прусіі. Самаўпэўнены, Напалеон жартоўна-
пагрозліва гаварыў Аляксандру I, да якога праяўляў знешне
сяброўскія адносіны, што, калі той не ўвойдзе з ім у саюз супраць Англіі, то ён адновіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, ці, як
заяўлялі фанабэрыстыя палякі, «ад можа і да можа» (ад Балтыйскага да Чорнага мора).
Адносіны Францыі і Расіі ўсё больш абвастраюцца. Герцагства Варшаўскае поўна надзей, ва ўсім патурае імператару Францыі. У сакавіку 1811 года герцагства пастаўляе ў армію французаў 60 тысяч сваіх салдат. Такім чынам супраць Расіі Напалеон сабраў 647158 салдат і 1372 гарматы. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 255.)
Шэраг дзейсных захадаў прадпрыняла і Расія, рыхтуючыся да магчымай вайны. Найперш пабудавала на тэрыторыі Беларусі ваенныя цытадэлі (Бабруйск і Дынабург), ваенны лагер каля Дрысы, навяла масты праз раку Бярэзіна каля Барысава. На ўзводзімых збудаваннях кожны дзень працавала каля 2500
чалавек. Новае насельніцтва Беларусі папаўняла расійскую армію. Толькі за 1811 год з пяці Беларускіх губерняў расійскае войска папоўніла каля 15 тысяч салдат. Нованабытыя землі мелі надзвычай важнае значэнне ў будучым процістаянні з
Напалеонам. У Беларусі дыслацыравалася частка арміі, ствараліся харчова-фуражныя запасы, транснартныя сродкі. Што да настрояў насельніцтва, то тут меліся вялікія складанасці. Частка шляхты, толькі знешне прыняўшая прысягу на вернасць Расіі, кіруючыся сваім хісткім менталітэтам, перакінулася да Напалеона яшчэ ў 1809 годзе, даведаўшыся пра стварэнне герцагства Варшаўскага.
Прыток шляхецкай, мяшчанскай, інтэлігенцкай эміграцыі быў такі значны, што напалеонаўскія маршалы сфарміравалі асобную польскую армію. У многім гэта было абумоўлена фальшывымі абяцаннямі Напалеона адрадзіць Польшчу, палякі паддаліся на гэтую правакацыю. Аслепленыя абяцанкамі, яны не задумваліся над тым, што Напалеону патрэбны польскія салдаты,
харчовыя запасы, палітычная падтрымка. Другая прычына была ў тым, што новадалучанае насельніцтва не паспела як след адаптавацца да расійскай рэчаіснасці, ужыцца ў яе гаспадарчы і жыццёвы побыт. Становішча сялянства ў расійскім прыгоне нічым лепшым не адрознівалася ад польскага.
Каб зняць праблему з «эміграцыяй», расійскі ўрад зрабіў пэўныя захады па канфіскацыі маёмасці «ўцекачоў», але гэта не дапамагло.
Імператар Аляксандр I, каб заручыцца падтрымкай шляхты Польшчы і Літвы, пайшоў на абяцанне аднавіць Рэч Паспалітую ў межах Расіі, прадаставіўшы ёй шырокую аўтаномію. Цар абяцаў нават адмяніць прыгоннае права. Пагроза вайны патрабавала рашучых дзеянняў. Гэта разумелі і цар, і ягоныя паплечнікі ў вырашэнні польскага пытання М. Агінскі, К. Любецкі, К. Плятэр, К. Любамірскі, С. Грабоўскі, працаваўшыя над праектам стварэння аўтаномнага Вялікага Княства Літоўскага. Аднак праект своечасова не быў падтрыманы ўладнымі кіруючымі органамі Расіі.
Летам 1812 года Напалеон пачаў ваенныя дзеянні супраць Расіі. Расійскія арміі, размешчаныя на заходніх рубяжах, мелі ў сваім саставе звыш 315 тысяч салдат і 928 гармат, размешчаных на фронце ў 600 кіламетраў і аддзеленых адна ад адной адлегласцю ў 100—200 кіламетраў. Гэта спрыяла планам Напалеона — разбіць раз'яднаныя арміі рускіх і заключыць выгадны мір.
У ноч на 12 чэрвеня 1812 года напалеонаўская армія фарсіравала Нёман, заняла горад Коўна. Рускія арміі, адбіваючыся ад насядаўшага ворага, адступалі.
16 чэрвеня 1812 года Напалеон увайшоў у Вільню. Знешнія праявы ветлівасці і гасціннасці не задаволілі імператара. Ён чакаў прыліву войск. Войск, войск і войск! Вось якая задача хвалявала
яго. Кампанія пачалася добра, але рускія арміі не разбіты, адступаюць, маюць намер злучыцца ў Смаленску. Яго ж армія пачынае несці страты.
15 ліпеня 1812 года генерал А. П. Тормасаў разбіў пад Кобрыным корпус Ж. Рэнье, знішчыўшы звыш шасці тысяч салдат. Ёсць і іншыя, больш важкія страты — да 150 тысяч хворых, сярод іх нямала марадзёраў
Таму Напалеон яшчэ і яшчэ раз націскае на хвалюючае палякаў пытанне наконт Польшчы. Імііератар з самым сур'ёзным выглядам збірае прадстаўнікоў Польшчы ў сваім паходным абозе: С. Солтана, К. Прозара, Ю. Серакоўскага, А. Сапегу, Ф. Ельскага, А. Патоцкага, Я. Снядзецкага, іншых занепакоеных лёсам Польшчы, стварае ў Вільні Часовы ўрад з несур’ёзнай назвай «Камісія Вялікага Княства Літоўскага», а таксама адміністратыўныя адзінкі на месцах, на чале якіх паставіў французскіх інтэндантаў вызначыўшы перад імі адну задачу: салдаты, фураж, коні, харчаванне. Палякі не пярэчылі, іх турбавала галоўнае аднаўленне польскай дзяржавы. Але болыпага марыянетачны ўрад дасягнуць не мог — Напалеон не хацеў абцяжарваць будучае заключэнне міру з Расіяй. А ў шляхты, каталіцкіх святароў, афіцэраў польскіх злучэнняў у арміі Напалеона жыла надзея, таму верай і праўдай яны служылі імператару, пускаючы ў ход нават чароўнасці жанчын. Пані Валеўскую натхнілі дзеля будучага Польшчы на ролю палюбоўніцы не надта палкага да прыгожага пола імператара.
Марысю вучылі: «Калі справа дойдзе да... галоўнага, ты ж не забудзь спытаць пры гэтым: «А як жа Польшча?»
Замужняя пані Валеўская (дзявочае прозвішча Марыся Лочыньска] нейкі час утрымлівала ў пекных абдымках маленькага імператара, дамагаючыся патрэбнага адказу, дыктуемага прадстаўнікамі марыянетачнага ўрада. Аднак
Напалеон моцна трымаў у галаве думку, дзеля якой ён прыйшоў у Расію. Імператар добра адрозніваў палітыку ад алькоўных гульняў. Ягоных планаў не парушыла нават з'яўленне 4 мая 1810 года на свет іх адзінага з Валеўскай сына, названага Аляксандрам. Сэрца закаханай жанчыны сагравалі палкія словы Напалеона: у адзін прыўкрасны дзень іх сын стане каралём Польшчы...
Але гэты жаданы дзень не толькі не набліжаўся, а наадварот аддаляўся. Вайна з Расіяй, наступальныя аперацыі ў Беларусі, рэквізыцыі, павялічаныя паборы з сялян патрохі знізілі напал спадзяванняў. Шляхта, сяляне пачалі ўсведамляць сапраўднае становішча французаў у Расіі, з недаверам ставіцца да хітрыкаў імператара.
Рускія арміі адступалі, але не былі
разбітыя. 22 ліпеня 1812 года 1-я і 20-я арміі падышлі да Смаленска і, да радасці войск, злучыліся ў адну магутную сілу, якая 4—5 жніўня нанесла адчувальнае паражэнне. Французы страцілі больш за 14 тысяч чалавек. Але гэта была не генеральная бітва, якая б сакрушыла Напалеона. Рускім патрэбна была перагрупіроўка войск, папаўненне новымі сіламі. Аляксандр I, імкнучыся з’яднаць нацыю ў сувязі з сур’ёзнай пагрозай, абвясціў маніфест аб склінанні ўсенароднага апалчэння. Голас цара быў пачуты. Сяляне, мяшчане, мужчыны і жанчыны стваралі партызанскія атрады і грамілі ар'ергарды французаў, не давалі рабаваць маёнткі памешчыкаў і сялібы сялян. Партызаны з’явіліся магутнай сілай у тылу французскіх войск, вялікай падмогай расійскім арміям.
Здача Смаленска, працяг адступлення выклікалі ў расійскім грамадстве незадавальненне кіруючымі коламі арміі. Гучалі нават
даволі празрыстыя абвінавачванні ў адрас Аляксандра I. Усе жадалі бачыць галоўнакамандуючым рускай арміяй знакамітага сваімі баявымі поспехамі на турэцкім фронце М. 1. Кутузава.
8 жніўня 1812 года Аляксандр I падпісаў высокае прызначэнне. М. I. Кутузаў згрупіраваў войскі, папоўніў іх новымі сіламі, узняў баявы дух армій. Адступленне спынілася, пачалася падрыхтоўка да рашаючай бітвы. Яна адбылася 26 жніўня 1812 года каля вёскі Барадзіно (па другіх звестках — Барятнно, землі князёў Барацінскіх (Борятннскнх). — М. К.). Поплеч з рускімі войскамі змагаліся ваяры Беларусі.
Сёння агульнавядома, што знакамітыя Баграціёнавы флешы ўтрымлівалі палкі 3-й пяхотнай дывізіі, сфарміраванай на Віцебшчыне. 24 пяхотная дывізія, набраная з ураджэнцаў Мінскай губерніі, што гераічна змагалася поплеч з артылерыстамі Раеўскага.
Адносіны вучоныхда Барадзінскай бітвы самыя процілеглыя. Французы лічаць, што ў бітве перамаглі яны.
Каля сяла Барадзіно (Мажайскі раён Маскоўскай вобласці) 26 жніўня (7 верасня) 1812 года ў рускіх пад камандаваннем генерала М. I. Кутузава мелася 132 тысячы салдат і 624 гарматы. У Напалеона было 135 тысяч салдат і 587 гармат. У ходзе бітвы наналеонаўская армія страціла забітымі 58 тысяч салдат. 3 боку рускіх загінула 44 тысячы чалавек. На нашу думку, у бітве пад Барадзіно , бясспрэчна, перамагла руская армія. Па-першае, страты нашай арміі меншыя. Па-другое, імкненне французаў прадставіць перамогу пад Барадзіно сваёй абумоўлена хваравітымі амбіцыямі самога Напалеона і яго маршалаў якія ніколі не мелі такіх вялікіх страт у папярэдніх бітвах.
Па-трэцяе, армія Кутузава пакінула Барадзінскае поле, каб перадыслацыравацца, аднавіць сілы, папоўніць боезапас для новай бітвы.
Адыход на новыя пазіцыі быў звязаны з прыняццем няпростага рашэння: як быць з Масквой. Даваць бой пад сценамі Масквы М. I. Кутузаў палічыў нявыгадным стратэгічна і тактычна. Таму армія пакінула Маскву, якую неўзабаве занялі французы. Напалеон рашыў кампанію закончанай і прапанаваў Аляксандру I заключыць мір. Адказу, на здзіўленне Банапарта, не паследавала. Між тым харчовыя, фуражныя запасы французскай арміі таялі, набліжалася зіма, да якой яна не была падрыхтавана, лічачы, што кампанія будзе завершана восенню. У арміі пачаліся праяўляцца выпадкі голаду, марадзёрства, непадпарадкавання. А прапановы Банапарта аб міру ігнараваліся. Армія Расіі, захаваўшы і прымножыўшы свой патэнцыял, папоўніўшыся новымі сіламі і ўзбраеннем, чакала зручнага моманту для пераходу ў контрнаступленне і ачышчэння сваёй зямлі ад прыхадняў. Папершае, М. 1. Кутузаў так размясціў армію, што французам заставалася свабоднай да аступлення толькі Смаленская дарога і акаляючая тэрыторыя, па якой наступалі французы, разрабаваўшы і зруйнаваўшы усё, што толькі, на іх думку, магло знясіліць рускіх. Цяпер жа ім даводзілася ісці па гэтай самай спапялелай, бязлюднай, замеценай сцюжнымі мяцелямі дарозе.
У кастрычніку 1812 года Банапарт пачаў выводзіць зрэджаныя свае войскі з Масквы. Армія М. I. Кутузава ішла следам, праследуючы інтэрвентаў, знясільваючы імклівымі партызанскімі вылазкамі, нападаючы на збяднелыя абозы французаў.
У кастрычніку-лістападзе 1812 года былі вызвалены Полацк, Віцебск, Менск, Магілёў, многія іншыя гарады і вёскі.
Надзеі каталіцкай іпляхты не здзейсніліся. Давялося ёй прасіць дараваць у Аляксандра I іх пралікі, зноў хлусліва даваць прысягу на вернасць. He засталося ніякіх надзей, адны разбурэнні. «Культурная» нацыя, парыжская пыхлівая «арыстакратыя» прынесла Расіі і Беларусі агромністыя разбурэнні, абумовіла
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" страшэнныя нястачы. Гарадское насельніцтва паменшылася ў 2— 3 разы. Колькасць жыхароў у Менску зменшылася з 11200 да 3480 чалавек.
Вялікія страты панесла вёска. Колькасць жывёлы скарацілася ўдвая. Па няпоўных дадзеных Беларусь страціла сваёй маёмасці на суму каля 52 мільёнаў рублёў. Былі спалены, разрабаваны цэрквы, манастыры, касцёлы. «Вытанчаная нацыя» ператварыла СвятаДухаў храм у Вільні ў канюшню, у Маскве разрабавалі храмы, музеі, ганьбілі айчынныя святыні. Аднак хіжасць і жорсткасць не дараваліся захопнікам. Каля вёскі Студзенка, што непадалёк ад Барысава, руская армія канчаткова разбіла французаў. На пераправе праз Бярэзіну загінула 20 тысяч салдат, 50 тысяч выратаваліся ад смерці, дзякуючы здачы ў палон. «Непераможная», «Вялікая армія», як фанабэрыста называлі зруйнаваныя манархі Заходняй Еўропы войскі Напалеона, адступаючы з Расіі, праследуемыя рускімі арміямі, партызанамі і моцнымі маразамі на Бярэзіне ўяўляла сабой стракаты зброд. Мабыць, больш за сваё патрачанае войска пакутаваў ад відовішча апранутых у лахманы салдат сам, яшчэ нядаўна такі ганарлівы Напалеон.
Кінуўшы армію на выпрабаванага ў баях маршала Іахіма Міората (1771—1815), свайго, дарэчы, зяця, Напалеон 23 лістапада праз Смаргонь, Ашмяны, дзе на яго быў зроблены замах на забойства, выехаў у Парыж. Бывай мара пра золата і кашаміравыя тканіны Індыі, цёплыя ласкавыя воды Басфора. Вайну сунраць Расіі Напалеон пачаў спякотным чэрвенем (27 чэрвеня 1812) і з ганьбай уцякаў з яе халоднай лістападавай (23 лістапада 1812) восенню. Такім быў лёс многіх прыходняў на Расію і Беларусь. На іншае ім спадзявацца не даводзілася.
Вайна скончылася.
У адпаведнасці з пастановай Венскага кангрэса (1814
1815 гг.) быў здзейснены чацвёрты падзел польскіх зямель паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. 3 часткі зямель Варшаўскага княства было створана Польскае каралеўства (Царства), падначаленае Расіі. Імператар Расіі атрымаўтытул караля Польшчы.
27 лістапада 1815 года Аляксандр I падпісаў у Варшаве Канстытуцыю новага Каралеўства, якое складала 127700 кв. км з насельніцтвам 3,2 млн. чалавек. Каб улагодзіць калабаранцкую шляхту, вярнуў ёй прывілеі і канфіскаваныя землі і маёнткі, толькі лёс прыгоннага сялянства заставаўся ранейшым, што адмоўна адбівалася на настроях людзей і адносінах да ўлад. Аднак крокі ўрада насустрач шляхце (дараванне і вечнае забыццё пра антырасійскую барацьбу поплеч з Напалеонам супраць Расіі) не былі ацэнены. Стварэнне каралеўства пасеяла ў частцы насельніцтва Літвы і Беларусі пэўныя спадзяванні, што беларускалітоўскія тэрыторыі ўвойдуць у яго. Гэтаму спрыяла стварэнне ў 1817 годзе асобнага вайсковага злучэння — Літоўскага корпуса на чале з вялікім князем Канстанцінам Паўлавічам. Корпус меў нават уласны штандар з выявай «Пагоня», змешчаным на двухгаловым срэбным арле — сімвале самадзяржаўнай Расіі. Аднак значная частка шляхты ўсё-ткі марыла і дзейнічала адразу ж пасля падзелаў Рэчы Паспалітай супраць Расіі. «Віленская асацыяцыя», да прыкладу, створаная ў Вільні ў 1796 годзе, адразу ж уключылася ў змаганне, выдаўшы такі супрацьрасійскі дакумент, як «Акт паўстання».
У 1797 годзе арганізацыя была выкрыта. Гэтую ж мэту вызначыла «Нацыянальнае масонства», паставіўшы перад сабой задачу аднаўлення Польшчы ў магчыма большых тэрыторыях.
Паралельна з ім дзейнічалі легальныя ложы. У глыбока заканспіраваныя аддзяленні ўваходзілі масоны высокага пасвячэння маршалак Віленскай губерніі М. Ромер, сакратар канцылярыі Віленскага Ю. Струміла, князь К. Радзівіл, граф
С. Солтан.
У маі 1812 года «Нацыянальнае таварыства» ў мэтах больш глыбокай канспірацыі памяняла назву, пачало называцца «Патрыятычнае таварыства». Яго стваральнікі генерал Я. Ушынскі, маёр В. Лукасінскі, шэраг іншых польскіх афіцэраў, зразумела, не займаліся асветніцтвам, як гэта выцякала са статутаў усіх масонаў. Дзейнасцю «таварыства» кіраваў Цэнтральны камітэт, які меў сваіх эмісараў у Літве, Кракаве, Падоліі і іншых месцах. Цэнтральны камітэт пільна сачыў за Літоўскім корпусам, вывучаючы яго магчымасці на выпадак паўстання.
«Адраджэнцы» Польшчы кантактавалі з будучымі дзекабрыстамі. Вяліся вялікія дэбаты па пытаннях тэрыторый, улады, будучага ўладкавання Польшчы і Расіі.
Як вядома, паўстанне на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 года адбылося. Удзельнікаў палітычных аб’яднанняў выдаў 12 снежня 1812 года цару Мікалаю 1 падпаручык, ад'ютант галоўнакамандуючага гвардзейскай пяхоты Якаў Растоўцаў. У ходзе следства, якое праводзіў сам імператар, было раскрыта і
«Патрыятычнае таварыства».
Пашыраецца таксама рух сярод студэнцкай моладзі, чые свабодалюбівыя ідэі падпітваліся аднадумцамі з Гейдэльбергскага, Іенскага, Гесенскага і Вюртэмбергскага ўніверсітэтаў, куды «жандарская» Расія паслала вучыцца сваіх будучых звяргальнікаў, як працягваюць пісаць да сённяшняга дня класава арыентаваныя гісторыкі. Ва ўпор яны не бачаць, што Расія слушна ставілася да маладой фронды, іншамысленасці тых, хто кіраваўся кніжнымі арыентырамі аб грамадстве. Так, у канцы 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта стварылі таварыства філаматаў ці прыхільнікаў асветніцтва. Удзельнікі арганізацыі А. Міцкевіч, Я. Чачот, Т. Зан, I. Дамейка і іншая, патрыятычна
настроеная моладзь разглядалі мадэлі рэфармавання палітычнай сістэмы, адмены прыгоннага права. Моладзь з’явілася таксама ініцыятарам стварэння такіх адгалінаванняў філаматаў, як «Таварыства прамяністых», «Саюз літаратараў», «Таварыства аматараў навук» з культурна-асветніцкай ускіраванасцю.
У 1820 годзе філаматы, пашыраюць сферу сваёй дзейнасці, арганізуюць таварыства аматараў дабрачыннасці-філарэтаў. Яны паглыбляюць свае веды ў гісторыі беларускай зямлі, традыцый, культуры і духоўнасці. Безумоўна, яны закранаюць і пытанні прыгоннага права, дыскутуюць, праяўляюць юнацкую нецярплівасць да вырашэння праблем расійскага грамадства. Гісторыкі адзначаюць, што ў гэты напоўнены грамадскапалітычнымі ўзрушэннямі час у Каралеўстве Польскім і ў заходніх губерніях існавала каля 50 згуртаванняў моладзі, гатовых да крайнасцей у грамадскім жыцці.
Безумоўна, гэта непакоіць ўлады. Урад прымае захады па падтрымцы стабільнасці ў грамадстве. Дзевяць філарэтаў і адзінаццаць філаматаў сярод якіх сустракаем А. Міцкевіча, Т. Зана, I. Дамейку, якіх высылаюць у расійскую глыбінку. Пераглядаецца і выкладчыцкі састаў Віленскага ўніверсітэта, звальняюцца I. Лялевель, I. Даніловіч, М. Баброўскі, а таксама папячыцель Віленскай навучальнай акругі А. Чартарыйскі і рэктар універсітэта Ю. Твардоўскі.
Дзейнасць маладзёжных арганізацый трэба кваліфікаваць як праяўленне знешняй незадаволенасці, эмацыянальнай крытыкі існуючага рэжыму пры недахопе перакананасці ў рашучых дзеяннях, упэўненасці ў правільнасці абранага шляху барацьбы.
Палкі патрыятызм, гатоўнасць да самаахвярнасці і іншыя «перлы» завышаных ацэнак маладзёжных узбуджэнняў, «выяўленыя» гісторыкамі, публіцыстамі перыяду класавых падыходаў да ўсяго, што было звязана са зруйнаваннем царызму,
не вытрымлівае сёння ніякай крытыкі.
Гэта быў час, калі ўсе захапіліся на ўзроўні
пандэміі
рэвалюцыйнымі разважаннямі, меркаваннямі. He ведаць гэтай абыдзенай рыторыкі было правілам дурнога тона. Толькі лянівы не крытыкаваў царскі ўрад і не даваў выспятка усім гэтым раманавым, засядзеўшымся на троне. Адкінуўшы гэтую хлусніо,
мы сутыкаемся зусім з іншымі праявамі...
Красамоўным пацверджаннем згаданаму з'яўляецца наўстанне дзекабрыстаў 14 снежня 1825 года, у падрыхтоўцы якога прымалі ўдзел і вайскоўцы з часцей, размешчаных у Беларусі і ў Каралеўстве Польскім. У разгалінаваных дваранскіх афіцэрскіх арганізацыях, існаваўшых у многіх рэгіёнах Расіі, не было адзінства. Таму неўзабаве створаны «Саюз выратавання» распаўся і на яго аснове створан «Саюз дабрабыту», які больш дакладна вызначыў мэты барацьбы і галоўную сілу паўстання — армію.
У перыяд існавання высветлілася, што ў асяроддзі афіцэраў, гатовых да рашучых дзеянняў нямала проста балбатуновых, прыліпалаў, аматараў гучнай фразы.
Пра існаванне арганізацый афіцэраў-змоўшчыкаў далажылі цару, уручыўшы 24 мая 1821 года спіс, у якім Аляксандр 1 знайшоў нямала вядомых яму асабіста людзей. На прыдворнага цар сказаў: «...Я падзяляў і падтрымліваў гэтыя ілюзіі і памылковыя думкі. I не мне іх караць».
Між тым змоўшчыкі, якія ўяўлялі сабой ядро дзекабрыстаў, ставілі задачы, не адпаведныя гуманістычным поглядам цара.
У 1825 годзе A. А. Аракчэеў (1769—1834)
прывёз да Аляксандра ўнтэр-афіцэра 3-га Украінскага палка Шэрвуда, які далажыў Аракчэеву пра існаванне «Паўднёвага
заненакоенасць
грамадства». На гэты раз цар быў больш аглядны, даручыўшы Аракчэеву аказваць садзейнічанне ў раскрыцці змовы.
Неўзабаве былі створаны новыя арганізацыі — «Паўночнае таварыства» і «Паўднёвае таварыства». У апошняе ўвайшло «Таварыства з’яднаных славян», імкнучыся тым самым пашырыць сацыяльныя сілы паўстання, далучыць да яго шырокія народныя масы, аб'яднаць усіх славян у дэмакратычную федэратыўную дзяржаву.
Пасля загадкавай «смерці» Аляксандра I, пасля адмовы ад прыняцця кароны Канстанціна Паўлавіча на прастол узышоў Мікалай I, якому адразу ж стала вядома пра змову.
12 снежня 1825 года да Мікалая з’явіўся гвардзейскі паручнік Я. I. Растоўцаў і папярэдзіў пра падрыхтоўку ўзброенага паўстання ў сталіцы. Праўда, імёнаў змоўшчыкаў ён не назваў, сказаўшы, што даў ім слова афіцэра. Цар не настойваў.
Паўстанне меркавалася пачаць у Бабруйскай крэпасці з арышту цара і яго світы ў час інспекцыі гарнізона Мікалаем 1. У крэпасці служылі М. Бястужаў-Румін, С. Мураўёў-Апостал, В. Нораў I. Павола-Швяйкоўскі і іншыя афіцэры. Далей падзеі пайшлі па іншаму сцэнарыю. Для ўзброенага паўстання было вырашана скарыстаць дзень прысягі імператару Мікалаю I 14 (26) снежня 1825 года, дзеля чаго на Сенацкую плошчу Пецярбурга было выведзена тры тысячы салдат і 30 афіцэраў. Выбраны дыктатарам паўстання гвардзейскі палкоўнік С. Трубяцкі, засумняваўшыся ў поспеху на плошчу не з’явіўся, войскі засталіся без камандавання, але ад прысягі адмовіліся.
«Перетрусйвшйй Трубецкой, — піша ў сваіх мемуарах Мікалай I, — как громом пораженный, упал к мойм ногам в самом постыдном вйде». Партрэт С. П. Трубяцкога супярэчлівы. Адны пішуць, што гэта быў чалавек «надменный, тіцеславный,
малодушный,
желавшнй действовать, но по
робостн
неренштельный, ужасавшнйся свонх поступков».
Разам з тым, як піша вядомы даследчык лёсу дзекабрыстаў A. I. Гессэн, Трубяцкі паказаў сябе надзвычай смелым пад Барадзіным, дзе, дарэчы, быў паранен. Пад Кульмам ішоў на чале сваёй часці з шпагай у руцэ, не звяртаючы ўвагі на варожыя кулі. На Сенацкай жа плошчы здрадзіў, «падставіў» салдат пад карцеч, а сам быў так напалоханы, што на ўсякі выпадак запасся нават атрутай.
Гэтым скарыстаўся Мікалай I, прымяніўшы артылерыю для
разгрому паўстання.
Далёка да паўстання ўдзельнікі польскага адраджэнскага руху спрабавалі знайсці агульныя падыходы з рускімі для вырашэння пытання з адраджэннем Рэчы Паспалітай. Польскія натрыёты патрабавалі адзінага — вяртання ўсіх зямель, што адышлі Расіі ў выніку трох падзелаў. П. I. Песцель, кіраўнік Паўднёвага таварыства, пагаджаўся з гэтым. Кіраўнікі Паўночнага таварыства М. М. Мураўёў, К. Ф. Рылееў былі рашуча настроены
сунраць.
He было з’яднанасці, перакананасці і сярод іншых дзекабрыстаў. На сходках, вечарам за пуншам і люлькай лёгка разважаўшыя пра рэформы, пра бядотны лёс сялян афіцэры, паэты, вялікія князі на самай справе, калі трэба было праявіць цвёрдасць, вернасць, спалохаліся адказнасці.
Дзекабрыст, паэт К. Ф. Рылееў, які ўсіх узбуджаў карбанарскімі вершамі, якога ў 50-я гады A. I. Герцэн назваў Шылерам загавару, a М. I. Бястужаў «пылкнм н славолюбнвым сорванцом», суцяшаў сябе і іншых, што «сваёй няўдачай навучым другіх».
Напярэдадні выступлення, прадбачачы, што не будзе поспеху, пісаў:
Нзвестно мне: погйбель ждёт Того, кто первый восстаёт Наугнетателей народа, — Судьба меняуж обрекла. Но где, скажй, когда была Без жертв йскуплена свобода!
Сваю смерць пад шыбеніцай К. Ф. Рылееў сустрэў мужна. Хапіла яе не ўсім.
Дзіўныя з'явы падкідвае нам гісторыя. Пры Аляксандры II начальнікам асабістай аховы цара быў унук К. Ф. Рылеева, які даў прытулак імператару ў яго алькоўных справах з Кацярынай Даўгарукавай, нявенчанай жонкай цара. Яму ж Аляксандр II даручыў захоўваць у тайне ўказ ад 11 ліпеня 1874 года аб прызнанні сваіх незаконных дзяцей ад Е. М. Даўгарукавай Георгія і Вольгі, наданні ім прозвішча Юр’еўскія з тытулам Святлейпіых князёў. Цар зрабіў A. М. генерал-ад’ютантам сваёй світы. Ён прысутнічаў у ліку самых прыбліжаных асоб пры вянчанні Аляксандра II з Е. М. Даўгарукавай.
Прывезены ў кабінет цара ў Зімнім палацы С. П. Трубяцкі ўпаў на калені і прасіў памілаваць яго. Нямала было і такіх, што ва ўсім прызнаваліся і раскайваліся. Маральна і духоўна надломлены наш зямляк з Магілёўшчыны (па іншых звестках — з Чарнігаўшчыны) 1.1. Гарбачэўскі праз два дні пасля арышту напісаў пакаянны ліст. Змаладушнічаў, як
піша Міхась Яновіч, зваліў віну на братоў Барысавых, якія, маўляў
ледзь не пад прымусам уцягнулі яго ў змову. Многа няпраўды
сказаў і пра М. П. Бястужава-Руміна, пазней павешанага.
He ўсе з асуджаных, кінутых у руднікі, вытрымалі выпрабаванні катаргай. Памілаваныя М. М. Мураўёў, М. М. Спяранскі, Я. I. Растоўцаў зрабілі ваеннабюракратычную кар’еру.
Паспяховая кар'ера М. М. Спяранскага ў многім была вынікам уласных якасцей і шырокіх ведаў, разумення праблем, якія стрымлівалі развіццё Расіі.
Сын свяшчэнніка, падтрыманы блізкімі да двара родзічамі, М. М. Спяранскі пры Аляксандры 1 быў Дзяржаўным сакратаром, унёс на разгляд цара праект канстытуцыі па рэфармаванню дзяржаўнага ладу. Радыкальны праект закранаў інтарэсы кіруючай дынастыі і правы дваранства. Яго абылгалі, абвінаваціўшы ў зносінах з напалеонаўскай Францыяй і саслалі ў Сібір. Але М. М. Спяранскі праявіў сябе здатным рэфарматарам і там, стаўшы сібірскім губернатарам. Поспехі, зрухі ў краі нрыцягнулі ўвагу Аляксандра I, які вярнуў яго ў Санкт-Пецярбург, увёў у Дзяржаўны Савет, атрымаў каля 3,5 тысяч дзесяцін зямлі, a дачку зрабіў фрэйлінай двара імператрыцы.
Мікалай I таксама ацаніў рэфарматарскія погляды Спяранскага, але выкарыстоўваць іх на практыцы не спяшаўся, тым больш пасля паўстання дзекабрыстаў. Даведаўшыся, што той таксама удзельнічаў у руху дзекабрыстаў, цар не прыцягнуў яго да адказнасці, палічыўшы гэта няёмкім для рэжыму, паколькі Спяранскі з’яўляўся членам Дзяржаўнага Савета. Пазней ён скажа нра Спяранскага: «Я знайшоў у ім самага вернага, адданага і рэўнаснага слугу, з вялікімі звесткамі, з вялізным вопытам». Цар
не памыліўся са Спяранскім, шкада толькі, што не выкарыстаў
напоўніцу ўсіх прапаноў вучонага-прававеда і рэфарматара. М. М. Спяранскі аддаваў усяго сябе кадыфікацыі законаў дзяржавы, падрыхтаваўшы разам са сваімі памочнікамі 15-томны «Свод законов Росснйской нмпернн».
Памёр М. М. Спяранскі 13 лютага 1839 года.
Рэха паўстання яшчэ доўга гуло па Расіі. Паўстанне было падаўлена, а праблемы засталіся.
Мікалай I адчуў небяспеку, хоць і не спалохаўся змовы. I ўсёткі ў 1826 годзе цар стварыў Трэцяе аддзяленне асабістай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі, якое займалася палітычным вышукам ва ўсіх слаях грамадства.
У 1827 годзе Мікалай I выдаў указ, паводле якога памешчыкам забаранялася прадаваць сялян без зямлі ці зямлю без сялян. У 1829 годзе з’явіўся яшчэ адзін указ, які забараняў памешчыкам ссылаць прыгонных у Сібір па ўласнаму жаданню. Гэта ўжо было нешта... На той час 40 працэнтаў памешчыкаў Расіі з’яўляліся «аднадворцамі», якія валодалі не болып як 20 душамі сялян мужчынскага полу. Самі жылі ў сялянскіх хатах, разам са сваімі прыгоннымі працавалі на зямлі. I толькі 3,5 працэнта памешчыкаў мелі 4,6 мільёна прыгонных ці 40 працэнтаў ад іх агульнай колькасці.
Прынятым 25 студзеня 1833 года царскім указам забаранялася прадаваць сялян з разлучэннем сям’і, пераводзіць сялян у дваровыя з адбіраннем зямлі. Іншыя прынятыя захады палепшылі становішча розных катэгорый неза прыгоненых сялян, колькасць якіх складала 8 мільёнаў чалавек мужчынскага полу, што састаўляла звыш трэці ўсіх сялян Расіі.
Захады цара сустрэлі падтрымку. У сакавіку 1835 года быў створаны Сакрэтны камітэт «Аб паляпшэнні становітча сялян розных званняў», які ўзначаліў член Дзяржаўнага Савета, генерал-
ад’ютант П. Д. Кісялеў
Былі іншыя слушныя пастановы і памкненні, аднак канчаткова скасаваць прыгон цар не здолеў — лічыў гэта дачасным. Адсюль адсталасць Расіі, ганебнае паражэнне ў Крымскай вайне (1853—1856). Яшчэ адно сведчанне адсталасці: на Сусветнай выстаўцы 1 мая 1851 года з 800 тысяч экспанатаў толысі 400 былі з Расіі: сыравіна, прадукцыя сельскай гаспадаркі, тканіны і халодная зброя... Наведвальнікаў здзівіла толькі грэцкая каша і чорная ікра.
В. В. Ключэўскі так характарызаваў прычыны заняпаду Расіі і рэжыму Мікалая I: «Мікалай паставіў сабе задачай нічога не перамяняць, не ўводзіць нічога новага ў падмурку, а толькі падтрымліваць існуючы парадак, запаўняць прабелы, рамантаваць выяўленыя драхласці з дапамогай практычнага заканадаўства і ўсё гэта рабіць без усякага ўдзелу грамадства, нават з падаўленнем грамадскай самастойнасці».
Разгром паўстання дзекабрыстаў не напалохаў польскіх паўстанцаў. Тайныя арганізацыі развілі буйную дзейнасць па падрыхтоўцы выступлення. Рабілася гэта так асцярожна, што вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, намеснік цара ў Царстве Польскім, захоплены сваёй марганатычнай жонкай з палякаў графіняй Жанэтай Грудзінскай (княгіняй Ловіч), быў захоплены весткай пра паўстанне знянацку. Як піша Вальдэмар Балязін у кнізе «Тайны дома Романовых» (М., 2005) — паўстанне пачалося 17 лістапада 1830 года, калі вялікі князь спаў, як звычайна, пасля абеда. У шэсць гадзін вечара, у прыцемках, 20 змоўшчыкаў узброеных ружжамі з штыкамі, сабраліся ў Лазенках, ля Бельведэра, рэзідэнцыі намесніка, каб выканаць пастаўленую нерад імі задачу — забіць Канстанціна. У сем гадзін вечара яны накіраваліся да палаца, адкінулі дзвюх ахоўнікаў-інвалідаў і ўварваліся ў вестыбюль палаца. Пачуўшы крыкі: «Смерць
тырану!», ён выглянуў з спальні і тут жа ўбачыў мяцежнікаў якія праследавалі начальніка варшаўскай паліцыі Любавіцкага. Ён бег насустрач Канстанціну і крычаў: «Ратуйцеся, Ваша высочаства!» Канстанцін убачыў, як некалькі забойцаў ударылі Любавіцкага штыкамі, як той упаў мёртвым. Вялікі князь у апошні момант здолеў убегчы за дзверы, а яго камердзінер тут жа закрыў іх на дзве моцныя засаўкі.
Камердзінер праз суседнія дзверы правёў Канстанціна на гарышча і схаваў яго там. У гэты час генерал Жанур, які прыехаў разам з Любавіцкім, выслізнуў у двор і пачаў склікаць слуг і салдат на дапамогу.
Змоўшчыкі, не разгледзеўшы ў цемры, хто збірае абаронцаў, вырашылі, што гэта Канстанцін і, накінуўшыся на Жанура, закалолі яго пітыкамі.
Між тым слугі і салдаты пачалі выбягаць у двор, каб наладзіць адпор мяцежнікам. Але тыя ўжо пакінулі двор і схаваліся ў бліжэйшым лесе. Іх не праследавалі, баючыся за лёс вялікага князя і яго жонкі.
Адшукаўшы княгіню Ловіч (Лавіцкую), прапанавалі ёй пакінуць палац, але яна рашуча адмовілася ехаць адна. I толькі пасля таго, як з'явіўся Канстанцін, яны разам пакінулі Бельведэр. На мызе Вержба, куды яны накіраваліся, ужо збіраліся рускія войскі, каб даць адпор паўстанцам, але Канстанцін, бачачы невялікую сваю «армію», загадаў адступаць да рускай мяжы.
Праз месяц, 23 снежня 1830 года, армія генерала Дзібіча ўвайшлаў Беласток для падаўлення паўстання.
Паўстанне саўпала з эпідземіяй халеры, на якую захварэлі Канстанцін і Жанэта. У дадатак да ўсяго ў княгіні распачаліся, ад перажытага, скарацечныя сухоты.
17 лістапада яна злягла. Канстанцін павёз жонку ў Віцебск, куды з Пецярбурга былі выкліканы лепшыя на той час дактары.
Між тым справы ў Варшаве развіваліся такім чынам: быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з князем Адамам Чартарыйскім, яшчэ нядаўна бліжэйшым сябрам Аляксандра, з якім яшчэ ў маладосці марыў пра свабоду Польшчы і стварэнне рэспублікі. Тут адзначым яшчэ раз адметную рысу польскага мінталітэта.
Мікалай I паслаў на мяцежнікаў войскі генерала Дзібіча.
13 лютага 1831 года ён разбіў палякаў нагалоў каля нрадмесця Варшавы — Прагі (Парога Варшавы. — М. К.)
14 мая 1831 года Дзібіч атрымаў яшчэ адну значную перамогу над палякамі. Крыху пазней галоўнакамандуючыфельдмаршал Паскевіч штурмам узяў прыгарад Варшавы Волю, пасля чаго 8 верасня 1831 года сталіца Польшчы капітуліравала. Мікалай I асыпаў фельдмаршала ўзнагародамі, даў яму вышэйшы тытул імперыі — Святлейшага князя з дабаўленнем — «Варшаўскі».
Перамога была азмрочана смерцю ад халеры ў Віцебску 16 чэрвеня 1831 года вялікага князя Канстанціна Паўлавіча, a таксама генерала Дзібіча. Княгіня Жанэта хварэла, ледзь трымалася на нагах, але не адыходзіла ні на імгненне ад мужа. Развітваючыся з ім, Жанэта абрэзала свае косы і паклала іх пад галаву памерлага.
17 лістапада 1831 года, у першую гадавіну Варшаўскага паўстання і праз пяць месяцаў пасля смерці Канстанціна, Святлейшая княгіня Жанэта Ловіч на трыццаць шостым годзе, памерла.
Паўстанне ў Польшчы адгукнулася ў Літве і ПаўночнаЗаходняй Бсларусі: мелі месца рэкруцкі набор, звароты да грамадзян. У паўстанні ўдзельнічалі шляхта, афіцэры, духавенства. Сяляне і мяшчане заганяліся ў паўстанцкія атрады прымусам. Колькасць паўстанцаў дасягала да 10 тысяч чалавек. Ім у дапамогу
з Польшчы прыбыў корпус колькасцю да 12 тысяч, партызанскія атрады, у якіх налічвалася да 12 тысяч чалавек.
Але ўсё ж гэтыя сілы не маглі супрацьстаяць рэгулярным часцям расійскай арміі.
19 чэрвеня 1831 года паўстанцы былі разбіты. У жніўні гэтага ж года супраціўленне спынілася. Царскі ўрад заняў правільную пазіцыю ў адносінах да паўстанцаў: сялянам, што вярталіся да сваіх памешчыкаў, удзел у паўстанні дараваўся. Ад адказнасці вызваліліся і тыя, хто быў далучаны да яго прымусам. У актыўных удзельнікаў паўстання было канфіскавана 115 маёнткаў з колькасцю сялян да 38 тысяч чалавек. Адабралі маёнткі ў Агінскіх, Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх і іншых магнатаў хто падбухторваў і кіраваў паўстаннем. Усяго да следства было прыцягнута 2878 чалавек. (Тісторыя Беларусі. Частка 1. С. 265.)
У 1855 годзе памёр, прыняўшы атруту, імператар Мікалай 1. Новы цар Аляксандр II быў вымушаны заключыць мір, скончыўшы тым самым няўдалую для Расіі Крымскую вайну. Былі прыняты і іншыя крокі.
Вясной 1856 года цар наведаў Фінляндыю, а затым і Варшаву. Цар дазволіў рэвалюцыянерам-эмігрантам вярнуцца ў Польшчу. Што да ўзнятага пытання аб аддзяленні Польшчы ад Расіі, то тут Аляксандр не саступіў палякам ні на крок: «Будзьце ж, паны, сапраўды злучаны з Расіяй і пакіньце ўсякія мары пра незалежнасць, якія нельга ні ажыццявіць, ні ўтрымаць, — сказаў цар. — Сёння паўтараю вам зноў: я перакананы, што шчасце Польшчы, што выратаванне яе патрабуе, каб яна злучылася назаўсёды, поўным яднаннем, са слаўнай сям’ёю рускіх імператараў, каб яна ператварылася ў неад’емную частку вялікай усерасійскай сям'і».
Гэтай палітыкі Аляксандр прытрымліваўся ўвесь час свайго ўладарання.
Разгром паўстання [1831] прымусіў царскі ўрад шукаць
прычыны апазіцыйных настрояў. Яны насілі комплексны характар і патрабавалі неадкладных мер. Складанасць састаяла ў тым, што
плануемыя рэформы выклікала незадаволенасць амаль усіх слаёў грамадства: сялян, памешчыкаў, дваранства. Тым не менш урад
узяўся за вырашэнне наспелых праблем.
Ініцыятарам рэфармавання вёскі з’явіўся граф П. Д. Кісялёў, міністр дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік адмены прыгонніцтва і бліжэйшы паплечнік цара Аляксандра II у гэтай справе. Але палавінчаты характар рэформ не прынёс жаданых вынікаў: штодзённая паншчына, згоны, выкананне іншых спраў выклікалі незадаволенасць сялян. Селянін
павінен быў аддаць памешчыку і/з валовага даходу з свайго надзела. Заставалася буйное дваранскае землеўладдзе: 3,6 працэнтаў намешчыкаў валодалі 50 працэнтамі прыгонных сялян. Уплывовай сілай заставаліся дробныя і сярэднія землеўладальнікі. Яны складалі 80 працэнтаў ад усіх памешчыкаў, мелі да ста прыгонных і ўвогуле валодалі 15,8 працэнтамі сялян, Прымітыўныя тэхналогіі, нізкі ўзровень забяспечанасці цяглавой сілай, прыродныя катаклізмы з’яўляліся аднымі з асноўных прычын няўраджаяў і голаду, што ўсё часцей наведваў сялян.
Неразвітай, прымітыўнай заставалася прамысловасць, заняпад якой быў цесна звязаны з прыгонніцтвам сялян. У такім жа стане знаходзіўся і гандаль. Адставанне Расіі ў сацыяльнаэканамічных і палітычных адносінах адмоўна адбівалася на ўнутранай нестабільнасці, зніжала міжнародны аўтарытэт, што і ў рэшце-рэіпт абумовіла паражэнне ў Крымскай вайне. Далей можна было дачакацца толькі чарговага паўстання і вырашэння сялянскага пытання «знізу». Таму ўрад вырашыў ажыццявіць
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" наспеўшыя рэформы «зверху». Было вырашана вызваліць сялян з памешчыцкага прыгону шляхам надзялення іх зямлёй, сядзібай.
На працягу 10—15 гадоў селянін павінен быў выкупіць зямлю па цане, якая б кампенсавала і страты ўлады памешчыка над селянінам. Вольны надзел мог быць зменшаны па волі селяніна і перададзены яму, за што ён павінен быў расплаціцца грашыма ці працай на памешчыка. У далейшым зямля магла быць выкуплена па дамоўленасці з памешчыкам.
Улічваючы, што памешчыкі, з'яўляючыся галоўным апірышчам самадзяржаўя, буйнымі земляўладальнікамі, Аляксандр II выказваў думку, каб вызваленне сялян пачалося па «ініцыятыве» памешчыкаў. Гэту «ініцыятыву» вырашыў ажыццявіць генерал-губернатар Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў У. I. Назімаў сябра цара з дзяцінства і паплечнік у рэформах. Было вырашана бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю, у тым ліку і сялянскія надзелы. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 299.]
У адпаведнасці з рэскрыптам цара ад 20 j лістапада 1857 года, сялянам пакідаліся
А сядзібныя надзелы, на працягу вызначанага часу
сяляне павінны былі іх выкупіць. Мелася таксама даць сялянам пэўную колькасць зямлі «для забеспячэння іх быту і для выканання іх абавязкаў перад урадам і памешчыкам». За гэта сяляне абавязаны былі плаціць аброк ці працаваць на памешчыка.
Памешчыкі ўспрынялі царскі рэскрыпт па-свойму: перасялялі сялян на менш урадлівыя землі, адразалі частку зямель, іншым разам I наогул пазбаўлялі надзелаў. Гэта выклікала бурнае незадавальненне сялян, якія стаялі за поўнае вызваленне ад памешчыцкай ласкі, перадачу ім усёй зямлі пры захаванні ўласнасці на яе, за адмену прыгону. 3 улікам узрастаючай хвалі
незадаволенасці 19 лютага 1861 года Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў па адмене прыгоннага права ў Расіі, а таксама адпавядаючы ім маніфест.
Няма чаго казаць, заканадаўчыя акты, што тычыліся адмену прыгонніцтва, нрадастаўлялі сялянам поўныя правы і свабоды: закліочаць маёмасныя і іншыя пагаднснні, займацца прадпрымальнасцю, пераходзіць з сялянскага ў купецкае, ці іншае саслоўе. Але гэтыя і іншыя новаўвядзенні мала што значылі, паколькі селянін выкупіць свой надзел мог не меней як за дзевяць гадоў. Да гэтага ўся зямліца заставалася ўласнасцю памешчыка, a селянін павінен быў адбываць паншчыну, ці плаціць аброк.
Як адзначаюць аўтары «Гісторыі Беларусі», у Магілёўскай і Віцебскай губернях для сялян, якія займалі ад 4 да 5,5 дзесяцін (дзесяціна складала 1,09 гектара), паншчына складала 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год, ці 8 рублёў аброку. Для сялян заходняй часткі Беларусі павіннасці памяншаліся на 10 працэнтаў.
На наншчыне ён павінен быў адпрацаваць не больш 23 дзён, аброк складаў тры рублі з дзесяціны ў год. I гэта пры тым, што ніжэйшы памер надзелу складаў ад 1 да 2 дзесяцін.
Вольны надзел селянін быў павінен выкупіць ва ўласнасць. Выкупная сума вызначалася з дапамогай шасціпрацэнтнай капіталізацыяй аброку за год. Калі аброк складаў 6 рублёў у год, то селянін павінен быў заплаціць 100 рублёў. Дваццаць-дваццаць пять працэнтаў ад гэтай сумы, ці іншай, улічваючы велічыню надзелу, селянін выплочваў памешчыку. У выніку селянін 49 гадоў павінен быў бы выплаціць да 300 працэнтаў ад азначанай сумы.
Вучоныя і не менш кемлівыя сяляне падлічылі, што ў такім разе яны выплочвалі за сваю зямлю суму, якая перавышала рыначны яе кошт у 3—4 разы.
Становішча з сялянамі ўскладнялася яшчэ і тым, што значная частка з іх (59,8 працэнта] была закладзена памешчыкамі пад
пэўныя крэдыты.
Безумоўна, гэта не магло задаволіць сялян. Распачаліся хваляванні, якія жорстка падаўляліся войскамі, што сведчыла пра нявырашанасць аграрнага пытання. Па-ранейшаму захоўвалася памешчыцскае землеўладанне. Памешчыкі валодалі 50,3 працэнтамі зямлі, сяляне — 33,4 працэнтамі. Пра сялянскія надзелы мы гаварылі вышэй. У процілегласць ім такія буйныя землеўласнікі, як граф Чарнышоў-Круглікаў валодаў 74,5 тысячамі дзесяцін зямлі; князь Паскевіч — 83,5; граф Патоцкі — 121,6 тысячамі; князь Радзівіл — 150 тысячамі; князь Вітгенштэйн — амаль 1 мільёнам дзесяцін. Несумненна, гэтыя буйныя гаспадаркі з'яўляліся асноўнымі вытворцамі зернавых культур, бульбы, лёну, цукровых буракоў. Добры прыбытак памешчыкі атрымлівалі ад вінакурэння.
Такім чынам, 2,8 працэнта памешчыкаў ад усяго насельніцтва валодалі большасцю самай пладароднай ворнай зямлі. Звыш 75 працэнта насельніцтва (сяляне) мелі ўсяго ]/з ворыўнай зямлі. Развіццё прамысловасці патрабавала змянення абставін, прадастаўлення агромністай масе сялян магчымасцей для большага ўплыву на ўсё сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё Расіі.
Ініцыятарам і кіраўніком аграрных рэформ пасля адмены прыгоннага права ў Расіі стаў П.А. Сталыпін (12 (14) красавіка 1862—5 (18) верасня 1911). Паходзіў ён са старажытнага дваранскага роду. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Служыў у міністэрствах унутраных спраў і дзяржаўных маёмасцей. 3 чэрвеня 1902 года па сакавік 1903 — губернатар у Гродна і Смаленску. Пакінуў добры след у развіцці устаноў асветы і ўмацаванні сельскай гаспадаркі гродзеншчыны і Расіі наогул.
Ідэя П. А. Сталыпіна грунтавалася на імкненні стварыць заможнага працаўніка і тым самым, умацаваць манархію,
пазбегнуць перманентных сялянскіх паўстанняў. Значную ўвагу
рэфарматар засяродзіў на разбурэнні сялянскай абшчыны, насаджэнні хутароў, хутарской формы (фермерства пасённяшняму) землекарыстання, перасяленні земляробаў у іншыя
месцы краіны з надзяленнем там зямельнымі надзеламі. Свае рэформы П. А. Сталыпін пачаў з выдання ўказа ад 9 лістапада 1906 года, якім сялянам дазваляўся выхад з абшчыны. У Беларусі абшчыны захоўваліся ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было такіх адпаведна 80,5 і 55 працэнтаў сялянскіх двароў. Выходзілі з абшчын неахвотна, тым болып перасяляцца на
хутары.
За 1907—1916 гады ў Беларусі (пяці заходніх губерній) было створана 113,8 тысяч хутарскіх і адрубных гаспадарак. У іх распараджэнне было выдзелена 98,3 працэнта зямель, набытых банкам і прададзеных сялянству. Сялянам выдаваўся доўгатэрміновы крэдыт. Значная частка сялян у гэтым выпадку бяднела, трапляла ў кабалу да заможных землеўладальнікаў.Значнае месца ў рэформах П. А. Сталыпіна адводзілася перасяленню ў Сібір і Далёкі Усход. 3 Беларусі (пяці губерній] туды перасялілася 335,4 тысячы чалавск. Аднак з-за недахопу сродкаў урад Расіі не змог аказаць рэальнай матэрыяльнай дапамогі ім з уладкаваннем і 36,5 тысяч чалавек вярнуліся. Такім жа было становішча з перасяленнем па ўсёй Расіі.
П.А. Сталыпін рабіў стаўку на ўмацаванне фермерства, на серадняка, якіх на вёсцы было пад 60 працэнтаў. 1м выдзяляліся крэдыты пад тэхніку, насенне. Ён лічыў, што дзяржава павінна памагаць «крепкнм н снльным, а не убогнм н пьяным». Гэта садзейнічала сацыяльнаму расслаенню. Моцныя сялянскія гаспадаркі пачалі гаспадарнічаць с прыбыткам, што дало магчымасць Расіі не толькі задавальняць свае ўнутраныя патрэбы, але і экспартаваць хлеб у іншыя краіны. Ураджайнасць
вырасла на 14 працэнтаў, а ў Сібіры — на 25 працэнтаў.
Свае рэформы П. А. Сталыпіну даводзілася праводзіць у складаных умовах рэвалюцыйнага ўздыму, барацьбы розных сацыяльна-эканамічных і палітычных плыняў. Адны з суб'ектаў супрацьстаяння вялі бурныя дыскусіі на тэарэтычным узроўні, выступаючы за нацыяналізацыю зямлі. П. А. Сталыпін на гэта даводзіў: «...Прйзнанйе нацйоналвзацйй землй поведёт к такому соцйальному перевороту, к такому перемеіценню всех ценностей, к такому йзмененйю всех соцйэльных, правовых й гражданскйх отношенйй, какого еіцё не вндела йсторйя!.. Стймул к труду — та пружнна, которая заставляет людей трудяться, была бы сломана... Добрый хозяйн, хозянн-йзобретатель... будет лншён возможностй прйложйть свой знанйя к земле... й эта распылённая земля будет высыпать в город массы обнйіцавшего пролетарйата».
3 іншымі змагацца было складаней, бо эсэры-максімалісты ў якасці пераканання выкарыстоўвалі адзіны аргумент — бомбу і рэвальвер.
У Расіі да пэўнага часу лепш умелі выкарыстоўваць першае: лягчэй забіць, чым прыслухацца да думак, ідэй чалавека. Думка Бальзака, што ідэі можна перамагаць толькі ідэямі, у Расіі выклікала шалёны рогат пад гучныя стрэлы тэрарыстаў. У гэтым сэнсе П.А. Сталыпін быў чалавекам дачасным (преждевременным), якімі былі A. М. Радзішчаў, М. М. Спяранскі, С. Ю. Вітэ і іншыя. Недасведчаныя сацыяльныя сілы грамадства падпарадкоўвалі свае дзеянні прынцыпам — адабраць у багатых і раздзяліць паміж беднымі. Што з гэтага атрымалася, мы ведаем з гісторыі. П. А. Сталыпін, выступаючы за рэформы, спрабаваў пераконваць: «Вам, господа, нужны велякйе потрясенвя, нам нужна велвкая Россйя», але яго голас тануў, раствараўся ў папулісцкай дэмагогіі, радыкальна апантаных.
3 недаверам да рэформ Сталыпіна ставіўся Аляксандр III,
Дзяржаўны савет і тыя, хто стаяў ля трона.
У канцы XX стагоддзя рэфарматарскія ідэі П. А. Сталыпіна старанна вывучалі тагачасныя шукальнікі выратавання СССР ад крызісу. Чытаючы працы П. А. Сталыпіна і выступленні генеральнага кіраўніка КПСС М. С. Гарбачова, бачыш, што ў яго ўзялі рыторыку ііра прававую дзяржаву, «перастройку», фермерскія гаспадаркі і г.д. Аднаго, галоўнага не запазычылі ў слаўнага рэфарматара перажыванняў пра лёс Расіі,
дабрабыт галоўнай сілы дзяржавы — сялянства.
У абставінах рэвалюцыйнага радыкалізму, нізкай свядомасці і культуры грамадства, адсталых форм дзяржаўнага кіраўніцтва і шматлікіх асабістых памылак рэформа ў задуме П. А. Сталыпіна не дасягнула жаданага поспеху, а сам рэфарматар стаў ахвярай тэрору.
Першы замах на Сталыпіна тэрарысты здзейснілі 12 жніўня 1906 года. Адбылося гэта так. На дачу на Аптэкарскім востраве ўвайшлі трое тэрарыстаў, апранутых у мундзіры жандарскіх афіцэраў. Сталыпін у гэты час прымаў наведвальнікаў, якіх сабралася каля 60 чалавек. Гэта не спыніла тэрарыстаў. Яны вырашылі, што ахвяруюць сабой і ўсімі, хто быў у прыёмнай, каб толькі загінуў Сталыпін. Тэрарысты-смяротнікі падрыхтаваліся так, каб не было асечкі: кожны меў партфель з выбуховым аснашчэннем вагой 16 фунтаў ці 6 кілаграмаў і 400 грамаў. Загрыміраваныя, з фальшывымі па модзе таго часу бародамі, яны спачатку не выклікалі падазрэння. Але раптам у аднаго з тэрарыстаў адліпла ад твару барада, што насцярожыла ахоўнікаў. Яны кінуліся на тэрарыстаў імкнучыся вырваць партфелі. Але тыя ў апошні момант кінулі партфелі на падлогу з крыкам: «Няхай жыве свабода! Няхай жыве анархія!». Магутны выбух скалануў сцены, абвалілася столь і балкон, дзе 384
знаходзіліся дзеці Сталыпіна — трохгадовы сын і чатырнаццацігадовая дачка. Тэрарысты загінулі, а разам з імі і 27 чалавек ні ў чым невінаватых людзей, 32 былі паранены. Сталыпін застаўся жывым.
Аднак гэта не спыніла тэрарыстаў.
1 верасня 1911 года ў партэры Кіеўскага опернага тэатра (!) агент царскай ахоўкі эсэр Д. Багроў трыма выстраламі ва ўпор П. А. Сталыпін быў смяротна паранены і (5 (18) верасня 1911 года памёр.
Адразу ж распаўсюдзіліся чуткі, версіі: періпая — Сталыпін стаў ахвярай рэвалюцыянераў-анархістаў другая — Сталыпіна Багроў забіў па заданню «ахранкі», якая ненавідзела яго.
Сам Сталыпін незадоўга гаварыў: «Мяне заб’юць і заб'юць члены аховы, охраны)». У гэтым вялікі рэфарматар Расіі не памыліўся.
У цэнтры ўвагі ўрада знаходзіліся і іншыя пытанні, у прыватнасці, развіцце асветніцтва, нацыянальна-культурнага адраджэння. Асвятляючы гэтыя пытанні, лічым патрэбным яшчэ раз, хоць азначанаму ўдзялялася ўвага ў «Гісторыі Беларусі» (частка 1), у межах тэмы раскрыць наступнае: у савецкай беларускай навуковай літаратуры няправільна (скажона) разглядалася нібыта забарона царом Мікалаем I беларускай мовы, саміх назваў«Беларусь» і «Літва», «беларускія і літоўскія губерні». Адбылося вось што. Акадэмік М. М. Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д. А. Дудкоў I. Ф. Лочмель і іншыя, перадрукоўваючы матэрыял ад 18 ліпеня 1840 года з «Хронологнческого указателя указов н правятельственных распоряженнй...» змянілі назву. Замест «06 нменованнн губернмй белорусскнх н лнтовскнх, каждою отдельно: Внтебскою, Могнлёвскою, Внленскую й Гродненскою» назвалі гэты дакумент па-свойму, іпто ў многім сказіла сутнасць назвы дакумента, які набыў такое найменне: «Забарона царом Мікалаем» ужываць
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" назвы Беларусь і Літва. Гэткую ж «памылку» дапусцілі складальнікі 4-га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў «Белоруссяя в эпоху феодалйзма».
Указ ад 18 ліпеня 1840 года яны наогул перайначылі на-свойму, лёгка паступіўшыся прынцыпам гістарызму. Пад іх пяром указ загучаў у такой рэдакцыі: «Указ Сената о запреіценйй (]] употребленйя терммнов "Белоруссйя й Лйтвэ”». Што паслужыла высновамі для такога кшталту пераробкаў назваў? Цару прадставілі праект указа, у якім «упомйналйсь губернйй Белорусскйе й Лйтовскне». «Государь вмператор, — адзначалася ў дакуменце, — зачеркнув названяе Белорусскмх й Лйтовскйх, йзволйл прйказать перепвсать указ с найменованнем губернмй каждой отдельно, Вйтебскою, Могнлёвскою, Вмленскоіо й Гродненскою». Цар загадаў каб гэтага правіла прытрымліваліся іўдалейшым.
Так што мы не знаходзім ніводнага слова аб забароне ўжывання назваў Беларусь і Літва. Гэта пацвярджаецца шматлікімі дакументамі чыноўнікаў у прыватнасці віленскім генерал-губернатарам У I. Назімавым у сваім допісе ад 19 лютага 1861 года аб беспарадках у «Лйтовскйх, Белорусскйх й некоторыхдругйхзападных губернвях».
He было забароны гэтых слоў ні ў навучальных установах, ні ў назвах вайсковых адзінак, ні ў кнігавыданні.
Нічога крыўднага для беларусаў мы не бачым і ў тым, што некаторыя тэрыторыі, землі атрымалі найменне Заходні край, Паўночна-Заходні край, Паўночна-Заходнія губерні, паколькі захоўваліся і назвы: «7-га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляксандра I, Беларускі край, Беларускія губерні».
Дарэчы, Царскаму ўраду было нявыгадна выключаць словы «Беларусь», «беларускія» хаця б таму, што Расія заўсёды мацавала гістарычнуіо злучнасць братніх народаў, памятаючы адзінства трох плямён «едйного русского народа».
Такая ашчаднасць заслугоўвае павагі яшчэ і таму, што
ўключэнне Беларусі ў склад расійскай палітычнай сістэмы адбывалася ва ўмовах уладарання ў значнай часткі насельніцтва паланафільскіх тэндэнцый. 3 уваходам беларускіх зямель у састаў Расіі ўплыў польскай культуры, польскага менталітэту не знік. На працягу многіх гадоў польская мова ўладарыла ў асветніцтве, тэатральным мастацтве, кнігавыданні. Валадарамі сэрцаў беларусаўкатолікаў і праваслаўных, якія жылі, працавалі ў асяроддзі польскай ментальнасці, з’яўляліся А. Міцкевіч, У Сыракомля, В. ДунінМарцінкевіч, Я. Лучына, Я. Купала, Ф. Багушэвіч, I. Грыгаровіч, I. Лялевель, Т. Зан, Т. Нарбут, I. Хруцкі, М. Баброўскі, С. Манюшка, I. Насовіч, С. Мікуцкі, М. Без-Карніловіч, А. Кіркор, Р. Падбярэзскі і многія іншыя.
Эканамічныя адносіны, палітычны, праваслаўны ўплыў з'явіліся магутнымі фактарамі далучэння беларусаў значнай часткі паланізаванага насельніцтва, носьбітаў каталіцкага веравызнання да рускай культуры, яе гістарычных набыткаў. Адбывалася зліццё этнасаў, меўшых адзіныя культурныя, духоўныя карані, раз’яднаныя палітычнымі, рэлігійнымі і ініпымі праявамі на працягу многіх стагоддзяў. Менавіта гэтая з’яднанасць у новых умовах абагачала культуру рускіх, беларусаў палякаў праз выданне, пераклады кніг, з’яўленне на сцэнах тэатраў пастановак драматычных, гумарыстычных і іншых твораў тэатральнага мастацтва, азнаямленне з творамі жывапісу, музыкі.
Новыя палітычныя абставіны патрабавалі рэальных перамен у асветніцтве, культуры, духоўнасці. Царскі ўрад, улічваючы гэтыя фактары, перабудоўваў сістэму адукацыі, ствараючы ўмовы для свецкай, жаночай прафесійнай адукацыі.
У 1802 годзе было створана Міністэрства народнай асветы, якое ўключала ў сваёй структуры шырокую сетку агульнаадукацыйных школ, прыходскіх вучылішчаў, гімназій, універсітэтаў. Для кіраўніцтва разгалінаванай адукацыйнай сістэмай была створана
Віленская навучальная акруга. Навукова-метадычным цэнтрам яе
стаў Віленскі ўніверсітэт, своеасаблівы асяродак умацавання беларускасці, нацыянальнага побыту, культуры і праваслаўя.
3 улікам сацыяльнага саставу насельніцтва праваслаўнага веравызнання, далучэння беларусаў і часткі паланізаванай шляхты
да жыцця і працы ў Расіі, падтрымкі яе палітыкі царскі ўрад распачаў паступова ўплываць на паланафільскія настроі і пашыраць барацьбу з навучальнымі ўстановамі, урадавымі ўстановамі на месцах, дзе гюльскае навучанне ўваходзіла ў пярэчанне з расійскай сістэмай
адукацыі.
У 1832 годзе быў абвінавачаны ва ўсталяванні антырускай ўскіраванасці, антырускіх ідэй і настрояў сярод выкладчыкаў і студэнтаў і закрыты ў сувязі з гэтым Віленскі ўніверсітэт.
Каб абмежаваць польскасць у шэрагу навучальных устаноў уводзілася выкладанне на рускай мове. Аднак закрыццё Віленскага ўніверсітэта не перашкодзіла моладзі Беларусі атрымліваць вышэйшую адукацыю. Яны навучаліся ў Маскве, Кіеве, Пецярбургу. Дарэчы, першапачаткова ў Маскве, а пасля ў Пецярбургу вучыліся браты Каліноўскія, Віктар і Кастусь, а таксама дзяржаўны дзеяч Ф. П. Врончанка, дыпламат 1. А. Гашкеівч, многія іншыя беларусы: генерал М. А. Сухазанет, I. А. Сухазанет, генерал П. В. Баброўскі, юрыст М. I. Стаяноўскі, прафесар М. С. Куторга, філосаф і публіцыст М. К. Судзілоўскі, генералы М. М. Хамянтоўскі, П. М. Хамянтоўскі, правазнавец I. Я. Файніцкі, гісторык В. I. Сумеўскі.
Насуперак тым, хто ахвотна ганіць, скажае ўмовы, у якіх анынулася Беларусь у выніку трох падзелаў, прывядзём факты тагачаснай рэчаіснасці: у першай палове XIX стагоддзя для навучання далучалі дзяўчынак, для якіх дзейнічалі школы, пансіёны, гімназіі, дваранскія вучылішчы.
У 60-я гады XIX стагоддзя ў Беларусі мелася 576 адукацыйных устаноў рознага тыпу: прыватныя і дзяржаўныя, духоўныя
вучылішчы для жанчын, 453 пачатковыя школы. Навучалася каля 17 тысяч чалавек. Безумоўна, гэта не так многа, як хацелася, але ж яны існавалі, ствараліся матэрыяльныя ўмовы для іх павялічэння і развіцця. Скажам, у Беларусі было створана Горы-Горацкае вучылішча земляробства, а ў 1848 годзе на яго аснове пачаў дзейнічаць інстытут агульнарасійскага маштабу.
Улічым і той значны факт, што навучанне ў адукацыйных установах Беларусі праводзіліся педагагічнымі кадрамі і спецыялістамі расійскіх інстытутаў вучылішчаў і школ. Пакуль гартаваліся кадры з беларусаў непасрэдна расійскія вучоныя, настаўнікі, краязнаўцы, фалькларысты, польскія вучоныя знаёміліся з асаблівасцямі беларускай мовы, вывучалі гісторыю, народны побыт. Спашлемся , да прыкладу, на навуковую працу К. Ф. Калайдовіча «Пра беларускую гаворку», выдадзеную ў 1822 годзе, на створаныя па ініцыятыве Я. Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленскую археалагічную камісію.
Дададзім да сказанага, што ў Расіі былі выдадзены Статуты Вялікага Княства Літоўскага, «Помнікі гісторыі Літвы», падрыхтаваныя Т. Нарбутам, выйшлі ў свет дакументальныя матэрыялы па гісторыі Беларусі 1.1. Грыгаровіча «Беларускі архіў», «Летапісец Літвы і Руская хроніка» I. Даніловіча і г.д.
Працяглы час на далучаных да Расіі землях сродкам зносін з'яўлялася польская мова, панаванне якой усталёўвалася ва ўсіх сферах жыцця Рэчы Паспалітай на працягу многіх стагоддзяў. Старабеларуская (рускаяф польская мовы, якія былі мовай Вялікага Княства Літоўскага ў новых умовах таксама ўжываліся, але ў афіцыйных дакументах над імі пачала дамініраваць дзяржаўная руская мова. Нам прадстаўляецца, што гэта не патрабуе асаблівых тлумачэнняў — далучаныя землі з'яўляліся састаўной часткаю Расійскай дзяржавы, насельніцтва — падуладным дзяржаўнаму ладу Расіі. Але адзначым, што ў штодзённым абыдзенным жыцці жыла, бо
выжыла ва ўмовах паланізацыі і акаталічвання, абагачалася новымі праявамі і старажытнабеларуская [руская] мова. Яе гутарковае багацце ўвасаблялася ў мастацкіх творах пісьменнікаў і паэтаў, дзеячаў сцэнічнага мастацтва.
Жывая гутарковая мова беларусаў выклікала цікавасць сваёй блізкасцю з рускай і пачала ўсё шырэй уваходзіць у пісьменніцкую творчасць. Да прыкладу, сатырычныя творы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». Беларуская мова хораша загучала ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча «Вечарніца», «Шчараўскія дажынкі», «Халімон на каранацыі», «Пінская шляхта». Беларуская мова вабіла і будзе вабіць сваёй жыццёвай прастатой, хараством гучання, мілагучнасцю, бо напоўнена светлым жартам і цеплынёй. Што ні слова — дыямент. Гэта разумелі прадстаўнікі рускай творчай інтэлігенцыі, якія шчыра, па-братэрску падтрымлівалі нашых пісьменнікаў і паэтаў у пошуках іх нацыянальнага ўвасаблення.
Натхнёна, творча працуюць, выкарыстоўваючы багатую беларускую фалькларыстыку, аматары задушэўнай народнай песні, кампазітары.
Беларускія народныя матывы мы бачым у творчасці мастакоў 1. Аляшкевіча, Я. Рустэна, В. Ваньковіча, I. Хруцкага, Т. Зана, 1. Дамейкі.
Шмат новых плыняў, праяў мы сустракаем у творах скульптараў, архітэктараў. Расія стварала шырокія магчымасці для ўзвышэння, увасаблення нацыянальнага, адметнага, уласцівага таленавітаму беларускаму народу.
ГЛАВА 11. «ЧЫРВОНЫЯ» I «БЕЛЫЯ»: РЭВАЛЮЦЫЙНАЕ ПАЎСТАННЕ Ў БЕЛАРУСІ 1863-1864 ГГ.
Прыношу ў дар Радзіме маёмасць, працу і жыццё
М. К. Агінскі
ыло б няправільным лічыць, што Расія не прымала дзейсных захадаў, каб далучыць
палякаў да расійскай рэчаіснасці, уключыць у дзейнасць
дзяржаўных, палітычных і культурна-духоўных структур. Аднак многія з іх зыходзілі з інтарэсаў Расіі ў меншай ступені, чым Польшчы. Трэба адзначыць, што польскае насельніцтва.
апынуўшыся ва ўмовах дзяржавы, якая па многіх сваіх высновах
настолькі адрознівалася ад Польшчы, што самыя лепшыя памкненні разбіваліся аб нежаданне ўспрымаць гэта. Безумоўна, неабвяргальна, што ў дзвюх славянскіх дзяржавах было многа агульнага, аб'яднаўчага. За час паасобнага існавання склаліся даволі трывалыя нацыянальныя, канфесійныя, культурныя, жыццёва-бытавыя, здавалася, непрымірымыя адрозненні.
I, мусіць, недастаткова ў палітыцы Расіі ўлічваўся звычайны ў такіх выпадках бурны ўсплеск патрыятызму, настальгія па страчанаму, роднаму, блізкаму. Тут, мабыць, самыя вытанчаныя, абачлівыя крокі, нават імкненне ў нечым патураць «новым народам» не могуць прымірыць, прыняць чужы лад жыцця, звычкі, мысленне. Руская прымаўка гаворыць: «Родная сторона мать, чужая мачеха». Беларусь таксама мае шмат цудоўных прымавак. Вось адна з іх: «У сваёй хаце і качарга маці».
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" —
Трапна вызначыў сутнасць радзімы Г. Ю. Цыцэрон: «Нам дарагія бацькі, дарагія дзеці, блізкія, родзічы, але ўсе ўяўленні аб любві да нечага яшчэ злучаюцца ў слове «айчына».Які сумленны чалавек стане сумнявацца памерці за яе, калі ён не можа прынесці гэтым ёй карысць?»
I ў дадатак. Мусіць, на ўсе часы падыходзіць выказ: «Что ммеем не храннм, потерявшн плачем».
Таму для польскай нацыі, надзвычай ганарлівай, эмацыянальнай, тэма радзімы, Польшчы не магла змоўкнуць у Расіі, блізкай, можна сказаць, роднай, узгадаваўшы шматвякавае імкненне з'яднацца ў адну сям'ю. Мы ўжо адзначалі, што беларусы-праваслаўныя лёгка прынялі далучэнне, бо спрадвеку жадалі жыць разам са сваімі ўсходнімі братамі, змагаліся, набліжаючы гэты час. Па-іншаму бачылі сваю будучыню палякі каталіцкага веравызнання і, вядома, выкрасты, тыя з беларусаў, хто паддаўся на прывідныя прывілеі, прынялі каталіцтва і ўспрымалі Польшчу як сваю радзіму. Дадзеная прысяга спрадвеку, як мы зазначалі вышэй, не з’яўлялася нечым святым, непарушальным абяцаннем. Ва ўмовах Расіі, калі палякі ўвачавідку сутыкнуліся з чужынай, калі абвастрыліся патрыятычныя пачуцці, яны зразумелі, што страцілі і, адкінуўшы ўсе прысягі, пачалі аб'ядноўвацца, каб рашучым змаганнем вярнуць страчаную радзіму, адрадзіць Польшчу. Палякі не растварыліся як этнас, яны захавалі ўсё вялікае, тое іх з’ядноўвала ў складаныя часы. Жыла, хоць і падвяргалася нападкам, мілагучная, дарагая кожнаму паляку мова, культура, музыка, песні. Баявыя заклікі, мужныя песні, маршы, рамансы, вальсы, напісаныя польскімі паэтамі, музыкантамі абуджалі ўспаміны, развагі. Хіба магла не крануць песня «Яшчэ Польска не згінела» Міхала Клеафаса Агінскага, хіба мог пакінуць абыякавым наляка славуты паланез «Развітанне з Радзімай»!
Ідэя аднаўленна Польшчы супала з часам рэвалюцыйнага руху, які ахапіў Заходнюю Еўропу, абуджаў Расію, клікаў на барыкады, натхняў на радыкальныя перамены ў сацыяльнаэканамічным і палітычным жыцці. Пад уплывам прапаганды, якую вёў з-за мяжы рэвалюцыйны часопіс «Колакал», што выдаваўся A. I. Герцэнам, ішла паўсядзённая падрыхтоўка да паўстання. Сёння, чытаючы артыкулы Чарнышэўскага, Дабралюбава, самога Іскандэра (псеўданім A. I. Герцэна), адчуваеш вастрыню ўзнімаемых праблем і бачыш, што ў палітычнае жыццё прыўносіліся разбуральныя традыцыі (чым горш тым лепш), даваліся ацэнкі палітыкі царызму, якія не адпавядалі рэчаіснасці, насілі папулісцкі характар. Кіруючыся класавымі, ультрарадыкальнымі ідэямі, польскія патрыёты падбухторвалі да ўдзелу ў паўстанні і рускіх («За нашу і вашу свабоду»), што не адпавядала інтарэсам Расіі, калі ўлічыць унутраную сутнасць закліку.
Герцэнаўскі «Колакал» заклікаў да яднання з палякамі, не заўважаючы, што палякі паўстаннем хочуць аднавіць Полыпчу, выкарыстаўшы для гэтага моц арміі і рашучасць рускага народа, не болей.
«Я перакананы, пісаў Герцэн, што Польшча, як і Італія і Венгрыя, мае неад’емленае пэўнае права на дзяржаўнае існаванне, незалежна ад Расіі». Герцэн і яго паплечнікі з’яўляліся праціўнікамі манархіі, ідэалізавалі расійскую сялянскую абшчыну, бачачы ў ёй правобраз сацыялістычнага ладу ў Расіі. Памыляіочыся самі, яны пераканалі ў гэтым Я. Дамброўскага, іншых польскіх змагароў. Аслепленыя нянавісцю да манархіі наогул (не столькі да асобы цара), яны не здолелі зразумець, што ў існуючых праблемах Расіі вінавата не форма праўлення (манархія), а палітыка, якая праводзілася ўрадам. Гісторыя пацвердзіла, што манархія, як і рэспубліка, вынеслі выпрабаванне
часам і сёння існуюць, як раўнапраўныя. Прыклад распаду манархіі Расіі і Германіі зусім не тыповы. Як і рэспублікі, манархіі за час свайго існавання трансфарміраваліся ў парламенцкія, дуалістычныя і г.д., паспяхова вырашаюць праблемы грамадства.
Будзе да месца сказаць, што на начатку XXI стагоддзя Эмір Бахрэйна аб'явіў у краіне дэмакратыю: пераход ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай. Будзе захаваны і інстытут манархіі. Будзе і двухпалатны парламент. Адна палата будзе выбірацца, другую будзе прызначаць манарх.
Дзіўна, што ў Герцэна, Чарнышэўскага і Дабралюбава не ўзнікла пытанне, чаму, рыхтуючы шырокае паўстанне, а гэта слова не зыходзіла з вуснаў кожнага паляка, яго кіраўнікі не вырашалі з такой жа апантанасцю сялянскае пытанне, не стварылі з яго дапамогай магутную сацыяльную базу? Трэба думаць, што гэта недарэчнасць, не аднабаковае захапленне падрыхтоўкай вайсковай падтрымкі паўстання. «Чырвоныя» і «белыя» не знайшлі ў каторы раз паразумення па самым балючым для кожнага паляка пытанні зямлі, скасаванню феадальнапрыгонніцкіх перажыткаў
Рускія рэвалюцыйныя дэмакраты стаялі за поўнае распрыгоньванне сялян і бясплатную перадачу ім ўсёй надзельнай зямлі. Польскі бок, баючыся адштурхнуць ад удзелу ў паўстанні шляхты, выступаў за грашовую кампенсацыю памешчыкам за надзельныя землі з боку ўрада і за тое, каб частка замель заставалася ва ўласнасці памешчыкаў. Такі падыход рускія не падтрымалі.
Са згаданага вынікае, што польскі рух заручаўся рускай падтрымкай дзеля сваіх вузканацыянальных інтарэсаў, a агульныя заклікі патрабавання «зямлі і волі», «За нашу і вашу свабоду» насілі дэкларатыўны, папулісцкі, зманлівы характар. Нельга не бачыць і тэрытарыяльных замахаў.
У адозве ад 6 (18) чэрвеня 1863 года гаварылася: «Мы саставім вольныя дружыны і паспяшым у Расію на дапамогу... Палякі гатовы паўстаць, накшталт бацькоў і брацці вашай, за сваю волю, за сваю зямлю». (Падкрэслена намі. М. К.)
У польскім грамадстве ішла вострая дыскусія па дзяржаўнаму ўладкаванню. Я.Дамброўскі заяўляў: «Кожны народ мае права на незалежнае існаванне». Рэвалюцыйныя дэмакраты, пра якіх у нас ужо ішла гаворка, мусіць, таксама не звярнулі на апошняе ўвагі. Між тым, прызнаючы права на самастойнасць і раўнапраўе ўвогуле, многія дзеячы польскага руху, ледзь гутарка заходзіла пра «ўкраінскае пытанне» і пра іншыя народы, мянялі свае погляды на процілеглыя.
У чэрвені 1866 года ў Аб’яднанні польскай эміграцыі, дзе актыўнымі дзеячамі былі Хмеленскі, Матушэвіч і Дамброўскі, узнікла вострая дыскусія па пытанню рэдакцыйнага артыкула ў першым нумары яго органа газеце «Непадлегласць». На дыскусіі была выказана ідэя (патрабаванне), каб усе народы былой Рэчы Паспалітай з’ядналіся ўадну польскую нацыю.
Дыскусія не дала пэўных вынікаў. Спрэчка ўзнікла праз паўгода пры абмеркаванні герба будучай Польшчы і ўключэнні ў яго ў якасці сімвала Украіны герба Кіева.
Я. Дамброўскі зноў не згадзіўся, застаўшыся на сваіх ранейшых пазіцыях. Яго не падтрымалі, і ён быў вымушаны заявіць, што пры гэтых умовах адмаўляецца ў рабоце Камітэта Аб’яднанай польскай эміграцыі. Гісторыя засведчыла правільнасць пазіцыі Я. Дамброўскага на прыкладзе такіх жа памкненняў яшчэ раз у самой Полыпчы, ЗША, Францыі і Расіі.
Спрэчкі абвастрыліся з новай сілай, калі пачалі абмяркоўваць пытанні пра беларускія, літоўскія тэрыторыі, якія ўваходзілі ў састаў Рэчы Паспалітай 1772 года да яе падзелу. Шэраг польскіх кіраўнікоў якія адназначна заяўлялі, каб гэтыя землі ўваходзілі ў састаў
Польшчы, адразу ж забывалі пра лозунгі самастойнасці для ўсіх
народаў. Рускія рэвалюцыянеры адмовіліся падтрымліваць такую пазіцыю і запатрабавалі, каб польскі бок адмовіўся ад лозунга межаў Польшчы, якія яна мела да трох падзелаў. Гэта было для рускіх непрымальна, але польскі бок настаяў на сваім. Свой пункт гледжання быў сфармуляваны такім чынам: «Мы імкнемся да аднаўлення Польшчы ў ранейшых яе межах, пакідаючы народам, якія ў іх пражываюць... поўную свабоду застацца ў саюзе з Польшчай ці распарадзіцца сабою згодна са сваёй воляй».
3 гэтага вынікае, што полыжае паўстанцкае кіраўніцтва было заклапочана толькі праблемамі аднаўлення Польшчы, што да незалежнасці беларусаў і літоўцаў, то пра іх дзяржаўны лёс яны не турбаваліся.
Гісторыя паказала, што такая эквілібрыстыка ў многім абумовіла паражэнне паўстання 1863-1864 гадоў і складанасці развіцця Польшчы ў далейшым. Польшча заўсёды змагалася за аднаўленне сваёй дзяржавы ў межах 1772 года (да падзелаў), ніколі не падтрымлівала імкнення беларусаў да стварэння сваёй дзяржаўнасці, больш таго, зноў-такі, пры дапамозе розных палітычных маніпуляцый спрабавала ўключыць Беларусь у сваю
дзяржаву.
Патрыятычныя памкненні Польшчы, крытыка абсалютнай расійскай манархіі, якая ўзмацнілася з часоў Аляксандра II, вылівалася I ў адрас Мікалая I, разграміўшага паўстанне дзекабрыстаў, польскае паўстанне 1830-1831 гадоў і рэвалюцыю ў Венгрыі ў 1848-1849 гады. Палякі ахвотна здзекваліся з Мікалая I, чытаючы верш М. А. Дабралюбава:
He знаю, как й почему, Кому прйшла охоіпа Поставйть памятнйк тому,
Кто стойт эшафота.
Разлагаючы ўплыў «Колакала», безліч канспіратыўных арганізацый у самой Польшчы, а яшчэ больш у Расіі ,выліваўся ў штодзённую работу па падрыхтоўцы паўстання. Расія мела ў Польшчы каля ста тысяч войскоўцаў, з іх прыкладна 15 тысяч у Варшаве. Асаблівая ўвага была сканцэнтравана на Варшаве. Тут былі створаны і дзейнічалі арганізацыі рускіх афіцэраў, з іх непасрэдным удзелам распрацоўваліся планы захопу вайсковых складаў са зброяй. У дзень паўстання вайсковыя змоўшчыкі разам з распрапагандаванымі рускімі афіцэрамі і салдатамі павінны былі напасці на гарнізон і знішчыць яго ці раззброіць. Намячалася захапіць намесніка, месцы пражывання генералаў, вайсковых начальнікаў, атакаваць гаўпвахты, арсеналы Модліна (прыгарад Варшавы) з дапамогай здраднікаў-юнкераў.
Мэтанакіравана дзейнічаў па падрыхтоўцы паўстання і разлажэння вайсковых кадраў Расіі Я. Дамброўскі, штабс-капітан 5-й пяхотнай дывізіі, што давала яму магчымасць ездзіць па ўсёй краіне, агітаваць, ствараць арганізацыі, назапашваць зброю, распаўсюджваць нелегальную літаратуру. Ён жа з'яўляўся кіраўніком падрыўной арганізацыі і ў Акадэміі генеральнага штаба.
Гурток генштабістаў уключаў польскіх афіцэраў у якім удзельнічалі 3. Серакоўскі, браты і К. і В. Каліноўскія, П. Ліхачоў, Н. Рашкоўскі, Ф. Шрэдэрс і многія іншыя. Шырокая прапаганда супраць рускага ўрада вялася ў 4-м стралковым батальёне афіцэрамі Арнгольдтам, Слівіцкім, Растоўскім і радавым Шчурам, арыштаваных і пазней прыгавораных да смяротнай кары за здраду. Настрой у батальёне быў паўстанцкі. Даведаўшыся пра прысуд, батальён меў намер зброяй вызваліць вязняў.
Значную падтрымку польскі наўстанцкі рух меў з боку Францыі і Швейцарыі. У другой палове 60-х гадоў колькасць эміграцыі налічвала ў свеце 10 тысяч чалавек. Каля паловы толькі ў Францыі, нямала палякаў жыло ў Англіі, да 2,5 тысяч у Швейцарыі. (Дьяков В. Ярослав Домбровскнй. М., 1969, С. 152.) Я. Дамброўскі злучыў іх у Аб’яднаную польскую эміграцыю. He ўсе яны былі
па-паўстанцку настроены, аднак палітычная фразеалогія валодала імі, як гэта здаралася і ў часы Рэчы Паспалітай. Шляхта пыхліва, узнесла заяўляла пра падтрымку каралеўскіх плыняў, калі ж справа даходзіла да выканання, то грошы давалі на замыслены паход нямнога, ваяроў пастаўлялі адзінкі. He лепшым чынам шляхта дзейнічала і ў эміграцыі. Некаторыя добра, утульна адчувалі сябе ў Парыжы, Жэневе, Лондане, а тое, што Дамброўскі трэндзіць пра паўстанне і толькі пра паўстанне, дык гэта, мусіць, яму трэба. Проста так ён не стаў бы вылузвацца.
Што тут скажаш? Мяшчанства, сытае, задаволенае, забіўшыся па сваіх кутках, ёсць у кожнай краіне. Імі заўсёды кіруюць асабістыя эгаістычныя выгады, дробязная філасофія «мая хата з краіо»... А калі так, то ў атачэнні мужных, самаадданых заўжды знаходзяць месца рознага кшталту прайдзісветы, здраднікі. Былі яны, на жаль, і сярод палякаў. Выключным вынаходніцтвам у адпрацоўцы трох сярэбранікаў, у здрадніцтве праяўляў правакатар Трэцяга аддзялення Балашэвіч-Патоцкі. Паходзіў ён з дробнай шляхецкай сям’і на Віленшчыне, адстаўны афіцэр. Быў завербаваны ў 1864 годзе, неўзабаве атрымаў дакументы на імя графа Альфрэда Патоцкага, ён на працягу 15 гадоў жыў за мяжой,
высочваючы настроі, сувязі, дзейнасць польскіх і рускіх эмігрантаў іх кантакты з Мадзіні і Гарыбальдзі, Марксам і Энгельсам. У ягоныя задачы ўваходзіла таксама дыскрэдытацыя найбольш таленавітых, небяспечных і актыўных лідэраў 3 1864 года ён пражываў у Дондане, выдаваў сябе за палітычнага эмігранта і пра ўсё паведамляў у Пецярбург.
He грэбаваў здраднік і паклёпніцтвам, спробамі скампраментаваць Дамброўскага, Урублеўскага, ДлускагаЯбланоўскага і іншых дзеячаў эміграцыі. Здраднік даваў каштоўную інфармацыю, ахоўваўся царскай паліцыяй і даслужыў да 1875 года, сышоўшы са сваёй «дзейнасці» нявыкрытым. Пра яго здрадніцтва даведаліся толькі пасля Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі, калі дакументы паліцыі трапілі ў рукі народа.
Царскаму агенту Адольфу Стэмпкоўскаму не пашанцавала. Ён дзейнічаў у Швейцарыі ў эмігранцкіх колах, быў выкрыты і зняслаўлены.
Безумоўна, здраднікі, інфармуючы Пецярбург пра ўзрушэнні сярод кіраўнікоў падрыхтоўку паўстання, не маглі ведаць усяго. Так яны «прамаргалі» замах польскага эмігранта Антонія Беразоўскага ў чэрвені 1867 года на цара Аляксандра II, які ў гэты час знаходзіўся ў Парыжы з выпадку наладжанай там міжнароднай выстаўкі.
Урад Францыі спекуляваў на польскім пытанні, імкнучыся ўмацаваць гандлёвыя сувязі з Расіяй, даючы ў той жа час прытулак польскай эміграцыі. На шляху ад вакзала да Елісейскага палаца з натоўпу чуліся воклічы: «Нех жые Польска!» («Да здравствует Польша!»). Падчас паездкі ў Булонскі лес Беразоўскі выхапіў рэвальвер і выстраліў у Аляксандра II. Тэрарыста своечасова заўважыў ахоўнік і паспеў падняць на дыбы каня, які засланіў імператара, кроў якога толькі апырскала мундзір. Другі стрэл быў зусім няўдалы, рэвальвер разарвала, тэрарыст
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" схоплены.
Як у Расіі, так і ў эмігранцкіх колах, па пытаннях паўстання не існавала адзінства. Адны, дэмакраты, з’яўляліся гарачымі, у плане польскага менталітэту, прыхільнікамі паўстання. Іх называлі за налкі радыкалізм «чырвонымі». Дробная шляхта, афіцэрства, частка местачковага мяшчанства састаўлялі ядро патрыятычнага руху. Тыя, хто лічыў сябе лібераламі, былі супраць паўстання. У разбуральных рэвалюцыйных працэсах, найбольш апантана дзейнічалі «чырвоныя». Лібералаў, а гэта былі спраўныя памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка гарадскога мяшчанства, называлі «белымі».
«Чырвоныя» ў сваю чаргу падзяляліся на правых (памяркоўных) і левых (рэвалюцыянераў-дэмакратаў). Правыя лічылі магчымым надзяліць сялян зямлёй у выніку пераразмеркавання памешчыцкай зямлі і грашовай кампенсацыі ім.
Левыя цешылі сябе надзеяй на ўцягванне сялян у рэвалюцыю.
Падрыхтоўка паўстання ў Польшчы пачалася пасля растрэлу ў Варшаве патрыятычнай дэманстрацыі 8 красавіка 1861 года. Восенню 1862 года для кіраўніцтва паўстаннем быў створаны Гарадскі камітэт, пераіменаваны ў 1862 годзе ў Цэнтральны нацыянальны камітэт.
Пачалася таксама падрыхтоўчая работа ў Беларусі і Літве, дзе летам 1862 года ў Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), у які спачатку ўваходзілі і «чырвоныя», і «белыя». «Чырвоных» узначальвалі былы капітан генеральнага штаба рускай арміі Л. Звяждоўскі, інжынер-паручнік Я. Козел, доктар Б. Длускі, юрысты Ю. Вярыга і К. Каліноўскі.
Плынь «левых» у руху «чырвоных» узначаліў Канстанцін Сымонавіч Каліноўскі (1838-1864). Паходзіў ён з сям’і беззямельнага шляхціча, у якой было 12 дзяцей. Бацька будучага
кіраўніка паўстанцаў Сімяон Стэфанавіч лічыў сябе фабрыкантам. Смешна сказаць, «фабрыкант» меў 12 ткацкіх станкоў і 20 наймаемых рабочых, адным з якіх быў ён сам. 3 усіх дзяцей да дарослага ўзросту выжыла толькі двое старшы Віктар і Вікенцій Канстанцін. Нарадзіўся Вікенцій Канстанцін 21 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета і губерніі (сёння знаходзіцца ў саставе Беластоцкага ваяводства Польшчы). Ягоная маці Вераніка Рыбінская і бацька Сямён Стэфанавіч Каліноўскі паходзілі з беднага шляхецтва.
Вікенцію Канстанціну шоў шосты год, калі памерла пры родах свайго дванаццатага дзіцяці на 38-м годзе жыцця маці. Сімяон Стэфанавіч жэніцца яшчэ раз. Нараджаецца яшчэ пяцера дзяцей. Каб пракарміць сям’ю, Каліноўскія пераязджаюць у маёнтак Якушоўку
непадалёку ад мястэчка Свіслач
Ваўкавыскага павета, набываюць 220
дзесяцін зямлі. Сюды ж перавезлі і «фабрыку». Праз сенат Сімяон Стэфанавіч дабіваецца пацверджання некалі згубленага дваранскага звання. Сякая-такая стабільнасць, набыты сацыяльны статус дапамагаюць уладкаваць Вікенція Канстанціна ў Свіслацкую гімназію, якая ў тыя гады карысталася добрым аўтарытэтам. Тут вучыліся будучы акадэмік Восіп Кавалеўскі, прафесар Максімільян Якубовіч, Станіслаў Горскі, Напалеон Орда і многія іншыя прадстаўнікі расійскай асветы і культуры. Дарэчы, гэты факт абвяргае выдумкі пра ганенні на беларускую культуру з боку расійскіх улад, уцісках у адукацыі і духоўнасці. Захавалася мала сведчанняў пра вучобу Вікенція Канстанціна, але, як сведчыць аўтарытэтны даследчык ягонай жыццядзейнасці
Вячаслаў Шалькевіч, у гімназіі панаваў дух дэмакратыі і свабоды.
Неўзабаве гімназія была ператворанаў павятовае вучылішча,
якое Вікенцій-Канстанцін закончыў у 1852 годзе. У 1855 годзе Каліноўскі едзе ў Маскву, каб паступіць ва ўніверсітэт, дзе вучыўся брат Віктар.
Некаторыя даследчыкі пішуць пра вучобу Вікенція Канстанціна ў Маскве, не даючы ніякіх спасылак. Вядома толькі, што ўдваіх з братам Вікенцій Канстанцін летам 1856 года пераехаў у Пецярбург і стаў студэнтам юрыдычнага факультэта. Прычым, у нрашэнні аб дапушчэнні да экзаменаў ад 1 жніўня 1858 года ў шэрагу прадстаўленых дакументаў прыкладзена і пасведчанне
Гродзенскага павятовага прадвадзіцеля дваранства пра матэрыяльную недастатковасць Каліноўскага.
5 кастрычніка 1856 года Каліноўскі вытрымаў неабходныя ўступныя экзамены і быў прыняты ва ўніверсітэт у якасці своекоштнага студэнта, які навучаецца на свае сродкі.
Уваходзячы ў цяжкасці студэнта, які прадставіў «пасведчанне аб беднасці», папячыцель Пецярбургскай вучэбнай акругі князь Г. А. Шчарбатаў вызваліў Каліноўсжага ад аплаты за слуханне лекцый. Вікенцію Канстанціну даводзілася працаваць рэпетытарам, каб хоць неяк утрымліваць сябе, бо дапамогі іншай не было. Неўзабаве Вікенцій Канстанцін захварэў, на дапамогу прыйшлі сябры.
1 сакавіка 1858 года Каліноўскі звярнуўся да рэктара ўніверсітэта П.А. Плятнёва з просьбай назначыць стыпендыю. Трэба адзначыць, гэтыя просьбы былі неаднаразовымі і Каліноўскаму заўсёды дапамагалі, даючы магчымасць закончыць універсітэт. Прамых звестак, што браты Каліноўскія наведвалі нелегальныя гурткі, няма. Ёсць звесткі, што студэнты-палякі, іншыя, хто атаясамліваў сябе з палякамі, а Каліноўскі належаў
менавіта да іх, былі аб’яднаныя ў рэвалюцыйную арганізацыю.
Ёсць сведчанні, што палякі мелі свой клуб, у якім гуртавалася каля 500 чалавек, бібліятэку. Каліноўскі, як сцвярджае ў сваіх
паказаннях следчаму 14 верасня 1863 года Вітольд Гажыч, бібліятэкар быў заўсёды асабліва паважаным. Грамадства падзялялася на тры партыі: «белых», «памяркоўных» і «чырвоных». Першыя палітычнымі дыскусіямі не захапляліся, імкнуліся атрымаць адукацыю. «Памяркоўныя» болыпай часткай паходзілі з Царства Польскага і лічылі, што акрамя прафесіі павінны падрыхтавацца і да палітычнага жыцця. Каліноўскі належаў да левых, паказваючы сваю блізкасць да простых людзей. Яны хадзілі ў рваных сюртуках і ботах, замест гальштука на шыі насілі ручнікі, уціральнікі (полотенце).
У 1861 годзе Каліноўскі абараняе дысертацыю і 17 лютага гэтага ж года атрымлівае дыплом кандыдата. Ён меў чын чыноўніка дзясятага класа.
У 1862-1863 гадах Каліноўскі разам з В. Урублеўскім, Ф. Ражанскім ствараюць і выдаюць газету «Мужыцкая праўда». Большасць матэрыялаў у ёй напісаў Каліноўскі пад псеўданімам «Яська, гаспадар з-пад Вільні». Ён жа быў адным з распаўсюджвальнікаў выдання, раскідваючы газеты, праязджаючы па вёсках, раздаваў па карчмах. Аўтары артыкулаў выбралі выключна зразумелую форму зварота да сялян. Папулісцкія артыклы заклікалі да паўстання, стваралі такое ўяўленне аб дзяржаве, дзе не будзе ў грамадзян ніякіх абавязкаў перад уладай. Утапічны ідэал нейкага свабоднага чалавека з кавалкам сваёй зямлі ставіў мэтай уцягнуць сялян у барацьбу. Пры гэтым аўтары надта не клапаціліся пра вынікі барацьбы супраць цара, улады маскоўскай наогул. Папулісцкімі прыёмамі аўтары скажалі гісторыю ўзнікнення ўніяцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, выстаўляючы яго як спрадвечную веру дзядоў і прадзедаў.
Звяртаючыся да Бога, аўтары просяць памагчы выгнаць маскаля з нашага краю, даць сапраўдную свабоду і касцёлы, якія маскаль, нячыстая яго сіла, разбурыў ці перабудаваў у канюшні і цэрквы. Словы «маскаль», «маскалі паганыя»неяк не адпавядалі лозунгу палякаў, які заклікаў рускіх і налякаў змагацца «за нашу і вашу свабоду».
Дакладна ведаючы пра шырокую падрыхтоўку паўстання ад агентаў унутры змагароў, царскі ўрад вырашыў апярэдзіць выступленне і аб’явіў рэкруцкі набор якраз з тых, якія ўжо былі ўнарадкаваны ў паўстанцкія атрады. Такі манеўр урада прымусіў кіраўнікоў паўстання неадкладна выступаць. Паўстанне прызначылі на студзень 1863 года.
22 студзеня 1863 года Цэнтральны нацыянальны камітэт аб’явіў аб стварэнні з яго шэрагаў Часовага нацыянальнага ўрада. Мясцовыя паўстанцкія атрады атрымалі загад, паводле якога рускія гарнізоны павінны быць абяззброены.
Часовы нацыянальны ўрад абвясціў Польшчу незалежнай дзяржавай у межах 1772 года. Дазвалялася ўніяцкае выравызнанне. Зямельныя надзелы перадаваліся сялянам у поўнае карыстанне, памешчыкам абяцаліся кампенсацыйныя выплаты з казны. Беззямельных планавалася надзяліць зямлёй пасля ўсталявання дзяржавы.
Пра нацыянальна-дзяржаўнае вызначэнне беларусаў і літоўцаў у маніфесце не гаварылася ні слова. Між тым і беларусаў, і літоўцаў заклікалі прыняць удзел у паўстанні.
Паўстанне пачалося з нападаў у шэрагу гарадоў на рускія войскі. Напады былі нечаканымі, але войсжі хутка пераадолелі першасную разгубленасць і далі рашучы адпор, не даўшы ў рукі нападаўшых колькі-небудзь вялікай колькасці зброі. Да таго ж адбылося тое, што не аднойчы здаралася ў Польшчы. На словах баявы, на справе ж нестраявы. Паўстанцам не хапала зброі,
умелага камандавання.
Дробныя мясцовыя сутычкі з рэгулярнымі войскамі не вырашалі пастаўленай задачы.
Пачатак паўстання не быў даведзены да Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК). Вырашыўшы дзейнічаць самастойна, ЛПК стварыў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім.
1 лютага 1863 года Каліноўскі звярнуўся да грамадзян Беларусі і Літвы з маніфестам аб падтрымцы паўстання. Адначасова адобрыў праграму, прынятую Часовым нацыянальным урадам у Варшаве. Адразу выступіць супраць рускіх войск паўстанцы Беларусі і Літвы не здолелі. He дапамаглі і атрады, якія прыйшлі на дапамогу з Польшчы. Найбольш з іх баяздольны атрад пад кіраўніцтвам Р. Рагінскага не натхніў паўстанцаў і, дайшоўшы да Слуцка, быў разбіты. He паказалі сябе рашучымі і іншыя атрады, таксама неўзабаве разгромленыя царскімі войскамі.
Эпізадычныя сутычкі не мелі поспеху і не маглі выканаць пастаўленых задач. Кіраўнікі паўстання ў Беларусі і Літве К. Каліноўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, М. Чарняк, 3. Серакоўскі, Л. Звяжздоўскі, I. Будзіловіч, К. Жаброўскі і іншыя не здолелі ўзняць паўстанцкі настрой у сялян, якія з недаверам паставіліся да рэалізацыі планаў адраджэння Полыпчы ў межах 1772 года і вырашэння пытання з зямлёй. Лічым, што сяляне тут не памыляліся, бачачы непадрыхтаванасць паўстання і пярэчанні паміж «чырвонымі» і «белымі». Колеры ўносілі блытаніну ў намеры кіраўнікоў што вылілася неўзабаве ў закрыццё ў сакавіку 1803 года Часовага ўрада Літвы і Беларусі па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве. Замест распушчанага ўрада быў створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Узначалілі яго «белыя», К. Каліноўскі вымушаны быў скласці свае паўнамоцтвы.
Але і «белыя» не маглі рэаніміраваць паўстання, якое пачало згасаць пасля таго, як сяляне, па сутнасці, адмежаваліся ад удзелу ў барацьбе за вялікадзяржаўныя польскія інтарэсы. У Віцебскай губерні сялян у паўстанцкіх атрадах было ўсяго 7 працэнтаў у Магілёўскай -13, Мінскай 20. У Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне адгукнуліся на заклікі Варшаўскага ўрада. Тут больш за чвэрць паўстанцаў (адпаведна 27 і 33 працэнта) удзельнічалі ў барацьбе. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 327.) Але ўжо было відавочна, што такімі дробнымі, няхай сабе і самаахвярнымі сіламі, пытанні адраджэння Польшчы не вырашыць.
Напярэдадні паўстання кіраўніцтва Цэнтральнага нацыянальнага камітэта не пераканала Англію і Францыю ў неабходнасці ўзнаўлення Польшчы. Дыпламатычныя захады засталіся прыгожымі, нічога не абяцаўшымі фразамі. Міжнароднае становішча не складалася на карысць Польшчы.
У гэтых абставінах «белыя» пачалі
адыходзіць ад паўстання, пабеглі нібы пацукі з карабля, які пачаў тануць. К. Каліноўскі, які з'яўляўся ў гэты час ваяводскім камісарам
Гродзеншчыны, вярнуўся ў Вільню, дзе
сканцэнтраваліся сілы «чырвоных» і неўзабаве стаў старшынёю Віленскага паўстанцкага камітэта. Ён яшчэ жыў паўстаннем, ён яшчэ імкнуўся з'яднаць тых, хто ўжо бачыў канец паўстання, хто
ўжо шукаў паратунку.
Царскі ўрад перайшоў да рашучага наступлення. Моцная
армія, адмена прыгоннага права, вырашэнне зямельнага пытання значнай часткі сялян, якія адразу сталі заможнымі вытворцамі, на гэты раз уратавалі манархію, звярнуўшы ўвагу на наспеласць, неадкладнасць палітычных і эканамічных рэформ.
Аляксандр II знайшоў і вылучыў на адказны фронт барацьбы за адзінства і непарушнасць Расіі верных трону кіраўнікоў здольных канчаткова пакончыць з паўстаннем.
У 1917 годзе ў Мікалая II такіх адданых памочнікаў у захаванні манархіі не было. Усе камандуючыя франтамі, за выключэннем генерала А. Я. Эверта, камандуючага Заходнім фронтам, выказаліся за адрачэнне цара ад прастола. Можна прадставіць роспач гасудара, які з горычу запісаў у сваім дзённіку: «Вакол здрада, і трусасць, і падман...»
Аляксандр II вылучыў для падаўлення паўстання М. М. Мураўёва (24.9 (5.10) 1796-13.8 (12.9) 1866).
У маі 1863 года М. Мураўёў быў прызначаны Віленскім генерал-губернатарам. Дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, генерал ад інфантэрыі. Навучаўся з 1809 года ў Маскоўскім універсітэце, з 1811 года на вайсковай службе. Удзельнік войнаў супраць Напалеона ў 1812-1814 гадах, у тым ліку Барадзінскай бітвы. Удзельнічаў у дзекабрысцкім руху, з’явіўся адным з аўтараў статута «Саюза працвітання» (1816). Але ў 1820 годзе адышоў ад удзелу па падрыхтоўцы паўстання. Пасля разгрому выступлення дзекабрыстаў арыштаваны.
Але Мікалай I не ўбачыў ў дзеяннях Мураўёва зламысных намераў і нават назначыў у 1828 годзе Віцебскім генералгубернатарам.
У 1828 годзе М. М. Мураўёў Магілёўскі грамадзянскі губернатар. Падчас паўстання 1830-1831 гадоў быў пасланы царом на падаўленне яго. З’яўляўся адным з ініцыятараў адмены ў заходніх губернях Статута Вялікага Княства Літоўскага,
М.В. КУЗНЯ4°Ў "Гартаванне спадчыны" прапанаваў увесці замест польскай рускую мову навучання, каб зменшыць польскі ўплыў у Расіі. Быў прыхільнікам абмежавання каталіцызму ў выхаванні моладзі. У розныя гады з’яўляўся Мінскім ваенным губернатарам і з 1835 года Курскім ваенным губернатарам. Займаў шэраг іншых дзяржаўных насад. Дзіўна тое, што ўдзельнік дзекабрысцкага руху, М. М. Мураўёў падчас правядзення Аляксандрам II аграрных рэформ з’явіўся прыхільнікам захавання прыгоннага права. Нават у якасці пратэсту выйшаў у адстаўку. (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. Б. С. 238.)
Атрымаўшы неабмежаваныя паўнамоцтвы, Мураўёў звярнуў увагу на слабасці паўстання. Ведаючы па паўстанні 1830-1831 гадоў што сяляне былі заклапочаны сваім станам, ён дамогся паслаблення падаткаў. У адрозненне ад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта надзяліў беззямельных сялян дзесяцінамі зямлі, вярнуў ім намешчыцкія адрэзкі, зменшыў на 20 працэнтаў выкупныя плацяжы за атрыманыя надзелы. Акрамя ўсяго, Мараўёў перадаваў землі паўстанцаў сялянам. 3 сялян сфарміраваў каравульныя каманды, якія сачылі за тым, каб ніводны паўстанец не меў прытулку ў вёсцы. Для абмежавання нольска-каталіцкага ўплыву ў краі замяніў польскіх чыноўнікаў на рускіх, праваслаўных, забараніў выкладанне на польскай мове, зачыняў польскія бібліятэкі.
Безумоўна, генерал-губернатар, дзейнічуючы ва ўмовах паўстанцкай стыхіі, дапускаў перахлёст (зачыненне храмаў, забарона мовы, выкладанне і г.д.), але трэба аддаць яму належнае, прыняў дзейсныя захады, каб абмежаваць паўстанцкія, супрацьурадавыя, антырасійскія настроі. Увогуле ўсё гэта і іншыя захады прывялі да таго, што Часовы нацыянальны ўрад 28 жніўня 1863 года загадаў удзельнікам паўстання спыніць узброеную барацьбу.
У верасні 1863 года барацьба спынілася і ў заходніх губернях Беларусі і Літвы.
У канцы 1863 года з плеяды мужных кіраўнікоў паўстання на свабодзе заставаўся бадай што толькі Каліноўскі, якога старанна вышуквала паліцыя. Выдаў яго студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, ураджэнец Беларусі Вітольд Парфіяновіч, якому Каліноўскі давяраў асабліва.
Каліноўскі спадзяваўся на Парфіяновіча ў аднаўленні паўстацкага руху ў Магілёўскай губерні. Памыліўся... Жандарскі палкоўнік A. М. Лосеў здолеў схіліць слабадупінага студэнта да здрады. Ён выдаў і шмат іншых паўстанцаў.
Дюдвіка Ямант (па мужу Радзевіч) узгадвала, што па наводцы Парфіяновіча былі арыіптаваны Віктар Каліноўскі, сыны дырэктара дваранскага інстытута ў Вільні Сілістроўскі Казімір, студэнт універсітэта, з мінскай арганізацыі Свіда, Аскерка і многія іншыя. (Радзевіч Дюдвіка. Жменька ўспамінаў з 1863 года. «Голас Радзімы», 1988,1 студзеня.)
28 студзеня (9 лютага) 1864 года з Менска ў Вільню палкоўнік Досеў паведаміў шыфраграмай: «Внльно. Главному начальннку края. На Свентоянской улнце в Свентоянскнх мурах жнвёт преступннк Калнновскнй под нменем Внтоженца». Далейшае дакладна апісаў вядомы беларускі вучоны В. Ф. Шалькевіч у сваёй кнізе «Кастусь Калнновскнй. Страннцы бнографнн».
Свентаянскія муры ўяўлялі сабой вялікі комплекс дамоў: касцёл Святога Яна, гімназію, музей старажытнасцей, цэнтральны архіў абсерваторыю... Непадалёку палац генерал-губернатара М. М. Мураўёва. Для адшукання Каліноўскага прызначылі дзве роты салдат. На стук у адну з кватэр выйшаў малады чалавек са свечкай у руцэ. Гэта быў Вікенцій Канстанцін Каліноўскі, які спакойна назваў імя і прозвііпча, пад якім хаваўся: Вітожэнц...
У выніку вобыску быў знойдзены тайнік у адным з бярозавых
паленняў што ляжалі каля печы і дзе былі схаваны пячатка і шэраг дакументаў. Іншых тайнікоў не знайшлі. Арыштаванага даставілі ў памяшканне дамініканскага манастыра, ператворанага ў турму для
паўстанцаў.
Пра арышт Каліноўскага даведаліся яго паплечнікі 29 студзеня 1864 года і прынялі захады, каб забраць з тайнікоў невыяўленых паліцыяй, дакументы. Караліна Яцына, хатняя настаўніца, пранікла ў кватэру і забрала з тайніка ў ножцы стала шэраг матэрыялаў, якія
адносіліся да наўстання.
Аііынуўшыся ў турме, Каліноўскі трымаўся мужна, нікога не
выдаў, адхіліў прапановы следчых аб супрацоўніцтве.
У сваіх паказаннях ад 26 лютага 1864 года Каліноўскі сказаў: «Прычыны і наступствы мной добра абдуманы, a ўсведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляе мне ісці па іншаму шляху». Гэта быў выбар дваццацішасцігадовага змагара, гэта быў шлях у бессмяротнасць.
27 лютага 1864 года следчая камісія накіравала віленскаму
генерал-губернатару Мураўёву даклад і следчую даведку. У ёй гаварылася: «3 выпадку такой заявы з боку Каліноўскага і выяўленых ягоных злачынстваў Асобная следчая камісія пастанавіла справу аб ім закончыць і прадставіць вашаму правасхадзіцельству...»
Даведка ўтрымлівала і ацэнку Каліноўскага як аднаго «з самых адданых справе паўстання і найбольш дзейных яго кіраўнікоўу гэтым краі».
Пасля заканчэння следства Каліноўскі палічыў неабходным
выказаць свае адносіны да прычын паўстання і матываў, па якіх ён прыняў удзел у ім. У сваім допісе ад 28 лютага 1864 года адной з прычын ён называе польскае пытанне, плачэўны стан, у якім знаходзіцца край, нявырашанасць праблем з перадачай зямлі сялянам, перашкоды з боку памешчыкаў. Каліноўскі выказвае салідарнасць з грамадскай думкай у адносінах злучэння Расіі з Літвой, паколькі не лічыць сябе нядобразычліўцам Расіі, «калі яна дабра нам жадае» і калі лёс вымушае зрадніцца Літве і Расіі, то Расія ўсё ж павінна ўсведамляць, што ставіць перад сабой нялёгкую задачу. Каліноўскі заклікае расійскае кіраўніцтва глыбока абдумаць гэта, бо той, хто «мяркуе павярхоўна, той сябе падманвае».
Далей ён указвае, што сувязі, якія злучаюць Літву з Полыпчай у традыцыях і нават у забабонах настолькі моцныя, іпто для злучэння іх лёсаў не спатрэбіцца доўгая і ўпартая праца. «Агітатары, збіраемыя з усіх канцоў Расіі, нічога не зробяць у справе з’яднання, сцвярджае Каліноўскі, падмануць толькі сябе, урад, не дасягнуць мэты і давядуць край, супраць сваіх жаданняў, да новых ахвяр, да новых народных пакут. Пакуль урад не набудзе спачування ў сапраўды адукаваным класе мясцовага насельніцтва, да тых часоў слова «Расія» не знойдзе водгуку ў сэрцах літоўцаў».
Заканчваючы свой допіс, Каліноўскі выказвае аптымістычную надзею: «У маім усведамленні я злачынца не па перакананнях, але па супадзенні абставін, а таму няхай і мне будзе дазволена суцяшаць сябе надзеяй, што адновіцца народнае шчасце. Дай бог толькі, каб для дасягнення гэтага нашчадкі нашы не пралівалі лішняй брацкай крыві».
28 лютага 1864 года генерал-губернатар Мураўёў вырашыў: «Дваранін Гродзенскай губерні Вікенцій Канстанцін Каліноўскі, які абвінавачваецца ў зламысным служэнні рэвалюцыйнаму Камітэту, у званні сакратара камісара Літвы, прыгаворваецца
n
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" ваенна-палявому суду... Камісіі ваеннага суда паставіць у абавязак скончыць суд у трое сутак...»
4 сакавіка 1864 года суд вынес свой апошні вердыкт па справе Каліноўскага: «За злачынствы яго, якія састаўляюць вышэйшую ступень удзелу ў мецяжу супраць урада з узбуджэннем да таго іншых дзейным распаўсюджваннем і падтрымкай паўстання... катаваць смерцю павешаннем».
Мураўёў падпісаў: «Согласен. Нсполннть прнговор в Внльно».
Паміж 29 студзеня і 10 сакавіка 1864 года нелегальным шляхам Каліноўскі, знаходзячыся ў турме, атрымаў газету «Голас Літвы», выдадзеную паўстанцкім цэнтрам у Вільні. Яна парадавала вязня. Гэта была газета, якую ён заснаваў, знаходзячыся на волі, выдзеліўшы на яе выданне вялікія грошы з паўстанцкай касы. Тым жа нелегальным шляхам Каліноўскі перадаў для надрукавання ў газеце свой зварот «Да беларускага народа. Пісьмы з-пад шыбеніцы», «каб ведаў свет божы, як мужыкі-беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць і чаго сваёй сілай дабівацца будуць».
Каліноўскі выказвае ўпэўненасць, што справа паўстання будзе прадоўжана: «Слова наша простае, але затое шчырае; калі яно дойдзе да ўрада польскага, то адкрые яму нашы грудзі і накажа, што па-нашаму рабіць трэба, каб уладарству маскоўскаму, калі не цяпер, то пазней канец палажыць».
Як бачым, зноў гучыць у словах Каліноўскага антыруская скіраванасць, якую мы, зыходзячы з класавых пазіцый, з імкненняў зруйнаваць царызм і самаўладдзе раней не заўважалі, згаджаліся, што гэтая нянавісць скіравана супраць цара, а не народа рускага. А сёння высвятляецца, што зламысныя думкі маюць на ўвазе «маскаля», «маскаля паганага» і г.д., рускага чалавека.
«...Маскаль столькі гадоў запускаў свае кіпцюры ў грудзі
нашы, то нядзіўна, што трэба доўгае цярпенне, каб вырвацца з-пад яго "брацкай апекі”».
Каліноўскі змагар за саюз Беларусі (Літвы) з Польшчай. Гэта вынікае з многіх яго выказванняў. Ён не прыхільнік самастойнасці Беларусі. На саюз з Польшчай, намячаемы Каліноўскім, указвае ў сваіх успамінах пра яго Юзаф Яноўскі, член Варшаўскай паўстанцкай арганізацыі. Ён сцвярджаў, што «сувязь Літвы з Польшчай Каліноўскі разумеў толькі як федэратыўную з поўнай незалежнасцю Літвы». Аднак успаміны не заўсёды бываюць дакладнымі. Пра федэратыўныя сувязі Каліноўскі не гаворыць ні ў адным сваім выступленні, пра гэта няма ўпамінання ні ў адным матэрыяле паўстання. Магчыма, у выказваннях Яноўскага памылка, бо федэратыўныя сувязі не прадастаўляюць поўнага суверэнітэта ўваходзячым у федэрацыю адзінкам.
10 сакавіка 1864 года Канстанцін Каліноўскі быў павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. «Стаяла ясная халодная раніца. Каліноўскі ішоў на плошчу смела, устаў тварам да шыбеніцы і толькі раз-пораз кідаў позіркі ў далёкі натоўп...», так апісвае апошнія імгненні жыцця сялянскага барацьбіта сучаснік.
Палітычная фігура Вікенція Канстанціна Каліноўскага ўражвае сваёй цэльнасцю, мужнасцю ў адстойванні сялянскіх інтарэсаў. У яго поглядах ёсць гераічны ўзлёт, ідэлічны ўтапізм, валявая скіраванасць, арганічна сплаўленыя ў цэласную праграму народных дум і памкненняў. Менавіта гэтымі цудоўнымі якасцямі Вікенцій Канстанцін Каліноўскі дарагі сённяшняй Беларусі, дзякуючы ім, ён належыць гісторыі.
Паўстанне пацярпела паражэнне: 128 чалавек атрымалі смяротныя прыгаворы, 853 пайшлі на катаргу каля 12,5 тысяч выселены ў аддаленыя мясціны Расіі. Аднак рух за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы не спыніўся. Я. Дамброўскі ў сваім «Кредо» (13 (1) лютага 1867 года) заявіў, што ён лічыць адзіным сродкам
М В Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" вызвалення ўзброенае паўстанне, «адзінай нашай задачай павінна быць паўстанне, адзінай мэтай падрыхтоўка паўстання».
На жаль, такія палымяныя, самаадданыя барацьбіты накшталт Я. Дамброўскага, прасякнутыя поспехам паўстання, не задумваліся пра тое, як узняць усіх сялян, усё грамадства на барацьбу, дрэнна аналізавалі прычыны свайго паражэння і перамогі царскага ўрада. Аднаго імпэту, эмоцый, экзальтацыі, рашучасці тут было недастаткова. Патрэбна была магутная, загартаваная, мэтанакіраваная палітычная сіла, якая б высвеціла мэту, узялася за выхаванне шырокіх слаёў грамадства, вызначыла ідэю, павяла да яе ажыццяўлення. Бунтарства, на якое было здольна ў той час грамадства, бунтарствам і заканчвалася разгромам палітычна і сацыяльна-эканамічна неарганізаванай масы.
Грамадства яшчэ не выспела для рэвалюцыйных перамен, яно не вылучыла са свайго асяроддзя лідэраў, якія б бачылі заўтрашні дзень, павялі масы за сабой. Гэта была трагедыя для польскага і рускага рухаў, якая заключалася, па словах Ф. Энгельса, «у сутыкненні між гістарычна неабходным патрабаваннем і практычнай немагчымасцю яго ажыццяўлення (таксама гістарычная заканамернасць). Сутыкненне гэтых дзвюх неабходнасцей дае трагізм становішча» (Маркс К., Энгельс Ф. 06 нскусстве. М-Л., 1937. С. 191.)
Адным з тых, хто знаходзіўся ў пошуку «неабходнасцей», быў К. С. Каліноўскі. У гісторыі беларускага народа няма больш прыцягальнага імя, чым Каліноўскі. Яго вобраз прыцягвае ўвагу гісторыкаў, публіцыстаў, мастакоў, кампазітараў паэтаў. I, як гэта часта ў такіх выпадках бывае, ён ператварыўся ў агіяграфічную святыню, надзеленую якасцямі, якія зрабіліся неабходнымі часу і сілам, якія стварылі гэтую святыню. Прыйшоў час ачысціць вобраз ад паціны палітычных пераваг і ілжывых наслаенняў, якія
скажаюць да непазнавальнасці вобраз паслядоўнага, мужнага рэвалюцыянера, які не пайшоў на здзелку з сумленнем, не паддаўся на спакусы варожых яму сіл, не паступіўся сваімі ідэямі, не здрадзіў сябрам, таварышам па барацьбе.
За гады савецкай улады ва ўгоду фарміруемым светапоглядам было створана нямала міфалагічных «жалезных», «сталевых», непахісных ідэалаў патрыётаў, закліканых выхоўваць такіх жа самаахвярных, верных сыноў і дачок народа. Усумніцца ў сапраўднасці іх якасцей не дазвалялася, хаця падман, іканапіснасць вобразаў лезла з рамак пампезнасці і лаку.
Процілеглымі сродкамі пісаліся нашы недругі: усе гэтыя людаеды-цары, сатрапы, тыраны, жандары духу і свабоды, жорсткія ворагі народа. Такога кшталту сурагатам страшэннай хлусні і нянавісці Расія наталялася на працягу ХІХ-ХХ стагоддзяў, імкнучыся дасягнуць поспеху ў распальванні класавай барацьбы, культываванні нянавісці да самадзяржаўя, манархіі як формы кіравання ў дзяржаве. Над гэтым у нямалай ступені папрацавалі рэвалюцыйныя дэмакраты з іх утапічнымі тэорыямі перабудовы грамадства, народнікі, марксісты, журналісты, дашчэнту сказіўшы сутнасць рэчаў: стан народа, ускіраванасць расійскай дзяржавы. Дзейнічаючы нярэдка па падказцы заходнееўрапейскіх «мысліцеляў», яны наўмысна распальвалі варажнечу ў Расіі, прыўносячы бунтарскія ідэі ў яе жыццё, працу, уклад, светаўспрыманне. У сваім цалкам зразумелым імкненні ажыццявіць векавыя мары людзей, спадзяваліся на рэвалюцыйны метад ператварэння, адкінуўшы метад эвалюцыі. А каб нікому не панадна было ў радыкалізме ўсумніцца, на рэфармізме раз і назаўсёды, здавалася, паставілі крыж, апаганіўшы яго да непазнавальнасці.
Рэвалюцыя пераконвала хуткасцю, рашучасцю вырашэння ўсіх праблем. Валявое, сілавое вырашэнне пытанняў
M.B. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" прадугледжвала пэўныя няўдачы, памылкі, з якімі можна было не лічыцца. Зрабіліся абыдзеннымі, звыклымі сцвярджэнні : лес рубяць шчэпкі ляцяць, рэвалюцыю не робяць у белых пальчатках. Знешне прывабныя, на працягу ХІХ-ХХ стагодзяў гэтыя лозунгі ўвайшлі ў плоць і кроў народа. Кроў, насілле, расправа, знішчэнне ворага сталі прывабнымі не толькі для тых, хто прагнуў улады рэвалюцыянераў, але цэлай плеяды інтэлігенцыі. Недахопы ўлады, праблемы, складанасці, цяжкасці дзяржавы, народа гіпербалізаваліся, скажаліся ў імя рэвалюцыйнасці, класавай барацьбы.
М.А. Някрасаў пісаў: «Ндн н гнбнн безупречно. // За убежденья, за любовь. // Умрёшь недаром: дело прочно, // Когда под ннм струнтся кровь».
Адзін з ідэолагаў рэвалюцыйнага народніцтва П. Л. Лаўроў сцвярджаў: «Не ты внной, когда в бою кровь невннная прольётся: без жертв, без кровн, без борьбы народам счастье не даётся».
На крыві бачыў вырашэнне сацыяльных праблем і іх паслядоўнік у XX стагоддзі вядомы рускі паэт Сцяпан Шчыпачоў: «Мы с размаху сталь в кровн купалн, // Мы сознательно на это шлн, // Мы шашкамн дорогу прорубалн человечеству землн».
Услед за сваімі знакамітымі сучаснікамі і Каліноўскі, незадаволены дзейнасціо шляхты ў паўстанні, пісаў, што «сякера не павінна затрымлівацца нават над калыскаю шляхецкага дзіцяці».
Сёння, азіраючыся на мора крыві, пралітай у імя, на жаль, нерэалізаваных ідэалаў, адчуваеш жудасць. Між волі задумваешся над лёсамі саміх рэвалюцыянераў, народаў, якія ім паверылі і панеслі такія страшэнныя ахвяры. Разам з амерыканскім філосафам Р. Эмерсонам хачацца нанярэдзіць: «Бойцеся мысліцеля, якога Уседзяржыцель пасылае на Зямлю», бо ён можа прапанаваць вам ідэю, якая абумовіць страшэнныя пакуты. У XX
стагоддзі мы мелі іх нямала.
Каліноўскі не быў бесклапотным назіральнікам расійскай рэчаіснасці, наадварот, ён абвострана бачыў, што называецца сваёй скурай адчуваў хібы грамадства, знаходзячыся пад уплывам утапічных ідэалаў сучаснасці. Тады многія падпалі пад уздзеянне псеўдарэвалюцыйных эйфарысных памкненняў. У святле сваіх іпчырых, але памылковых ідэй ён хацеў рэалізаваць супярэчанні, але не здолеў. Пэўна, крытыкуючы дзяржаўны лад Расіі і выказваючы цмяныя відарысы новага грамадства, Каліноўскі не ведаў, іпто ідэальных, безпамылковых палітычных сістэм не бывае і імкнуцца да вызначанага ім ідэала ў тых умовах было бесперспектыўна.
Ацэнкі паўстання 1863-1864 гадоў яго кіраўнікоў і ўтаймавальнікаў яшчэ доўга будуць прадметам дыскусій і навуковых ацэнак, бо да нашага часу яны пазначаны класавымі падыходамі. Ленінскія, герцэнаўскія, народніцкія, сацыялістычныя ацэнкі сёння патрабуюць крытычнага ўсведамлення. Ідэалы свабоды, роўнасці, справядлівасці, што абвяшчалі лідэры паўстанняў і рэвалюцый, былі ператвораны ў сваю процілегласць, каштавалі мільёнаў чалавечых жыццяў. Нечувальныя ахвяры не далі жаданых вынікаў. Высветлілася, што не ўсё можа быць дасягнута крывёю, метадамі жорсткасці і насілля. Героі і антыгероі жылі хваляваннямі і трывогамі свайго часу, дзейнічалі ў кантэксце гістарычных падзей, з’яўляліся прыхільнікамі сваіх ідэй і поглядаў, належалі сваім сацыяльным слаям і групам, кіраваліся ў жыцці імператарамі і правадырамі, служылі пэўным, нярэдка прывідным ідэалам.
Мусіць, зыходзячы з гэтых, далёка няпоўных дадзеных, нам і трэба расстаўляць палітычныя акцэнты. Сучаснікі, прадстаўнікі маёмных класаў бачылі ў паўстанні бунт, сатрасенне высноў самадзяржаўна-манархічнага ладу, у ягоных кіраўніках-бунтароў,
якія падлягалі праследаванню. Усмірыцелі паўстання ў вачах
пануючага ладу патрыёты, сыны айчыны. Такімі з’яўляліся A. В. Сувораў, М. 1. Кутузаў, М. М. Мураўёў, I. Дзібіч-Забалканскі, I. Ф. Паскевіч і іншыя прадстаўнікі пануючага рэжыму. Безумоўна, іх дзейнасць, іх загады, учынкі адлюстроўвалі гэтую прыналежнасць. Інакш яны паступаць не маглі, бо гэта ставіла б іх у шэрагі паўстанцаў, прыхільнікаў іх ідэй. Шкада, што гэтага не раздзяляіоць некаторыя вучоныя, адхіляючыся ад прынцыпаў гістарызму, а глядзяць на
падзеі даўніны сённяшнімі вачамі. Нам падаецца, што
неадпавядаемыя часу ацэнкі робяцца наўмысна, і гэта, без сумніву скажае гісторыю, дае сучаснікам хлуслівую карціну падзей.
Можна толькі ўявіць сабе, што чакала б генерала Міхельсона, які вёў баявыя дзеянні супраць Пугачова ў час Кацярыны II. Што чакала б Пацёмкіна, калі б ён, змагаючыся з туркамі, адстойваў бы не інтарэсы імператрыцы Расіі, а патураў бы туркам. Што было б з фельдмаршалам Барацінскім, калі б, змагаючыся за інтарэсы Расіі на Каўказе, ён,
захапіўшы ў палон імама Шаміля, дзеля гуманізму, адпусціў бы
таго на волю. Што сталася б з Тухачэўскім, пасланым на падаўленне Тамбоўскага сялянскага паўстання, калі б ён ухіліўся ад барацьбы і не выканаў заданне?
Можна зірнуць на гэткую ж праблему сённяшняга дня, калі б нехта з кіраўнікоў, атрымаўшы загад, пачаў дзейнічаць супраціў.
Такім чынам мы падвялі гаворку пра генерал-губернатара М. М. Мураўёва, якога са смакам завуць «вешальнікам». Дарэчы, «вешальнікам» яго пачалі называць рускія псеўдарэвалюцыянеры, якраз зацікаўленыя ў разбурэнні Расіі і патураўшыя Польшчы, забыўшыся якія беды-нягоды на працягу вякоў яна прыносіла Расіі: іпматлікія войны часоў мангола-татарскага нацэсця, «смуту», якія яна распаліла ў рускай дзяржаве, засылаючы сваіх ілжэдзмітрыеў і г.д. «Польшча ад можа і да можа» складалася ў жорсткім супрацьстаянні Польшчы з Расіяй і прыходзілі палякіінтэрвенты не для гуманітарызацыі Расіі. I саджалі на кол, і рубілі галовы, і вешалі больш спрактыкавана, чым Мураўёў.
Так яны змагаліся «за нашу і вашу свабоду». Па-іншаму паставілася да Польшчы савецкая улада,якая ў жніўні 1918 года ануліравала дагаворы царскага ўрада аб падзелах Польшчы, стварыўшы ўмовы для незалежнасці польскай дзяржавы. Польшча не ацаніла гэтага кроку, развязаўшы вайну з Савецкай Расіяй і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай, якая абвясціла сябе 1 студзеня 1919 года незалежнай самастойнай дзяржавай.
У лютым 1919 года Полыпча захапіла Брэст, акупіравала значную частку Беларусі, устанавіўшы рэжым грабяжу, расправы з насельніцтвам. Войскі пана Юзафа (Юза, Зюкі] Пілсудскага наладзілі вываз у Полынчу абсталявання фабрык і заводаў, сыравіны, сельскагаспадарчай прадукцыі і жывёлы. Польскую мову аб’явілі дзяржаўнай. Беларусь абвясцілі ўсходнімі крэсамі Польшчы. Усіх, хто ўступіў у барацьбу з захопнікамі, знішчалі.
У маі 1920 года карнікі захапілі ў Дукорскай воласці 34 партызан, 11 з іх расстралялі, астатніх асудзілі на катаржныя работы. Раз’юшаны тэрор, развязаны крыважэрным Зюкам Пілсудскім, дае падставу назваць яго, калі не веіпальнікам, бо яму падабалася болып садзіць на кол, дык дупіыцелем беларускага народа.
Канцэнтрацыйныя лагеры, дзе катавалі захопленых у палон чырвонаармейцаў барацьбітоў Заходняй Беларусі, з’яўляліся ўзорамі для германскіх фашыстаў. Але ні крывавым генацыдам, ні хітрасцю палякам неўдалося зламіць беларускі народ.
У 1919 годзе вядомы дзеяч беларускага нацыянальнавызваленчага руху, шэф ваенна-дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі Канстанцін Езавітаў пісаў: «Ясна, што ніводны беларус, які ўсведамляе свае дзеянні, не згадзіцца на зліццё з Польшчай, бо гэта зліццё ці ўнія, будзе для беларусаў вечным рабствам. Сялянска-дэмакратычны народ не павінен свядома садзіць сабе на шыю паразітаў.
I пераважная большасць беларускага народа і інтэлігенцыі гэта добра ўсведамляе і ніколі не пойдзе на сумесную «працу» з палякамі».
Сёння высвятляецца, што лозунг «За нашу і вашу свабоду» быў хітрым ходам палякаў, на які паддалася пэўная частка рускай інтэлігенцыі. He хапіла мудрасці і разумення ўнутранай хіжасці палякаў.
Немцы, палякі разам так абрабавалі Беларусь, што страты былі больш 52 мільёнаў рублёўу залатой даваеннай валюце. 3 715 прамысловых прадпрыемстваў засталося толькі 235. Быў разрабаваны падзвіжны чыгуначны транспарт, разбураны сотні чыгуначных мастоў. Тысячы жыхароў засталіся без жылля, спаленага ворагамі. У I. Ленін пісаў: «Расія з вайны выйшла ў такім стане, што яе становішча больш за ўсё падобна на стан чалавека, якога збілі да паўсмерці».
Узгадваючы польскія паўстанні і недарэчнасць іх падтрымкі абмежаванай часткаю рускай дваранскай інтэлігенцыі, якая паддалася на хлуслівыя лозунгі, трэба адзначыць, што нашу свабоду зняславілі польскія авантурсты накшталт Пілсудскага, выкрытыя і зганьбаваныя гісторыяй.
Расійскае грамадства неадназначна ставілася да польскіх паўстанняў. Найболып празарлівыя бачылі ў іх не «барацьбу за нашу і вашу свабоду», а імкненне да аднаўлення Польшчы, «ад можа і да можа» з дапамогай рускіх сіл. Перастаўшы быць заваёўніцай,
Полыпча
хацела
вярнуць сабе былы ваяўнічы статус, які, несумненна, зноў бы абярнуўся супраць Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны агрэсіяй і заваёўніцтвам. Таму невыпадкова дзеянні М. М. Мураўёва частка рускай інтэлігенцыя разглядала як адпавядаючыя ваеннаму становішчу, як правамерныя. Сярод іх А. Пушкін, Ф. Цютчаў, М. Лермантаў, П. А. Вяземскі, М. Каткоў і іншыя, назваўшы
М. М. Мураўёва рускім нацыянальным героем.
Такім чынам, рэвалюцыйны pyx XIX стагоддзя набываў новыя кірункі, выносіў на паверхню барацьбы новыя ідэі і новыя сацыяльныя сілы, новыя класавыя супрацьстаянні. Надыходзіла новая эпоха, якая патрабуе асобнага мэтанакіраванага даследавання.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
3 даследавання вынікае, што і Беларусь, і Польшча у ходзе гістарычнага развіцця набылі змястоўны і шматгранны вопыт дзяржаўнага і палітычнага будаўніцтва, ідэалагічнага і сацыяльнакультурнага вызначэння свайго нацыянальнага жыцця. Думалася, што ён будзе карысны пры выпрацоўцы далейшых шляхоў геапалітычнай стратэгіі, абумовіць новыя дасягненні ў фарміраванні палітычных сістэм, вызначэнні вектару знешняй палітыкі, характара ўзаемаадносін з дзяржавамі, суседзямі. Аднак практыка паказвае, што дзяржавы, якія не здолелі, не пажадалі дбайна выкарыстаць набыты вопыт, асуджаны на паўтарэнне мінулых памылак і пралікаў.
Здавалася, Польшча, якая мае больш багаты вопыт палітычнага жыцця, чым Беларусь, будзе чуць голас свайго народа, зможа пераадолець наступствы нацыяналістычнай ідэалогіі, пойдзе шляхам добрасуседства, новага дзяржаўнага суверэнітэта, павагі нацыянальна-этнічнага і рэлігійнаканфесійнага выбару беларусаў. Даследаванне наказвае, што Польшча, бліжэйшая наша суседка, братняя славянская дзяржава, выбрала іншы шлях, выявіўшы даўнія, замшэлыя стэрэатыпы сваёй палітыкі ў адносінах да Беларусі, Расіі, і Украіны. Менавіта на гэтыя фактары быў зроблены акцэнт на навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў красавіку 2011 года ў Мінску, у прыватнасці, у дакладзе другога сакратара ЦК Кампартыі Беларусі старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1. В. Карпенкі «Гісторыка-геапалітычны аспект сучасных беларуска-польскіх адносін».
«Мы з’яўляемся сведкамі выстрайвання сучасных міжнародных адносін, у аснове якіх задзейнічаны геапалітычныя 422
механізмы, якія актыўна эксплуатуюць гістарычнае мінулае, зазначыў I. В. Карпенка. I нават лепш будзе сказаць, што выбраныя гістарычныя факты, выхаплены з агульнага кантэкста аб’ектыўнага гістарычнага развіцця ва ўгоду сучаснай палітычнай кан’юнтуры. Усё гэта не можа не насцярожваць, паколькі такі падыход не толькі прыводзіць да фальсіфікацыі гісторыі, але і стварае напружанасць у сістэме міжнародных адносін і ўжо ніяк не спрыяе забеспячэнню небяспекі ў свеце», («Мы н время. Коммуннст Беларусн». № 16, 2011.)
Адной з праяў выкарыстання палітыкі Полыпчы з’явілася старая як свет ідэя аднаўлення польскай дзяржавы («Моцнай Польшчы») у межах 1772 года. Палітызаваная ідэя з’явілася адразу ж пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і ўпарта, на працягу стагоддзяў, убівалася ў галовы экзальтаваных палякаў, стала часткаю нацыянальнага менталітэту. Ёю апантана захапляліся многія палітыкі, у тым ліку Юзаф Пілсудскі, маршал, «начальнік», «дыктатар» Польшчы. Ігнаруючы той факт, што «Польска ад можа і да можа» з'явілася адной з важнейшых прычын яе неўпраўляемасці і, як вынік, трох падзелаў, гібелі дзяржавы, Пілсудскі і яго паслядоўнікі не жадалі лічыцца з рэаліямі часу і ў 1918 годзе сфармуліравалі ідэю проматэізма.
Як адзначыла на згадваемай навуковай канферэнцыі ў сваім дакладзе в. а. сакратара ЦК КПБ па ідэалагічнай рабоце, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь В. С. Ляоненка, «Ю. Пілсудскі стваральнік сучаснай усходняй геапалітыкі Польшчы», гэтая ідэалогія прадугледжвала кіруючую роль Полыпчы ва Усходняй Еўропе і накіраваная, галоўным чынам, супраць Расіі, Беларусі і Украіны. Рэалізуючы гэтую палітыку, польскі бок у лютым 1919 года адмовіўся весці перагаворы з кіраўніцтвам РСФСР, УССР і Літоўска-Беларускай ССР па мірным вырашэнні спрэчных пытанняў. Больш таго, у 1919-1920 гадах
Пілсудскі кіраваў наступальнымі дзеяннямі супраць Чырвонай Арміі. У складаных умовах інтэрвенцыі 22 красавіка 1919 года ён выдаў «Зварот да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у яім абяцаў прадаставіць беларусам і літоўцам магчымасць самім вырашыць свае справы «без якога-небудзь насілля ці націску з боку Польшчы».
18-19 верасня 1919 года «дыктатар» Польшчы наведаў Мінск, дзе зноў спрабаваў пераканаць прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху К. Езавітава, А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча, Я.Лёсіка, В. Іваноўскага ў сваіх добрых намерах адносна вырашэння «беларускага пытання». Нават дазволіў правесці ў канцы 1919 года сесію Рады БНР, спадзеючыся, што на ёй будзе вырашана пытанне аб беларуска-польскай федэрацыі, новай уніі. Аднак прадстаўнікі нацыянальнага беларускага руху «раскусілі» намеры Пілсудскага і не далі заманіць сябе ў расстаўленую пастку.
Рабочыя, сяляне («пся крэў») узняліся на барацьбу з польскімі інтэрвентамі. Тысячы камуністаў, камсамольцаў папоўнілі рады Чырвонай Арміі, змагаліся ў падпольных арганізацыях і партызанскіх атрадах. Актыўную барацьбу вёў створаны селянінам Мазырскага павета В. А. Талашом партызанскі атрад колькасцю да 300 чалавек. У Мінскім павеце змагаліся каля 400 партызан, у Бабруйскім каля 80, у Пінскім да 500 чалавек. Фронт мацаваўся таксама дапамогай фуражом, харчаваннем, вопраткай, зброяй. Пілсудчыкі адказвалі на гэтую ўсенародную згуртаванасць жорсткімі рэпрэсіямі: расстрэламі, павешаннем, турмамі, здзекамі. Былі расстраляны народны камісар С. I. Берсан, мінскія партызаны С. С. Плашчынскі, В. С. Васілеўскі, Л. 0. Путырскі, В. 0. Шумскі, С. Г. Плашчынскі, В. П. Пагірэйчык, A. I. Кеппэ. Палякі захапілі ў палон і растралялі партызан з мястэчка Дукоры А. Блажко, С. Камлюка, А. Крывашчокава, Максіма Маліноўскага і іншых патрыётаў. Аднак жорсткасць не
дала жаданых вынікаў народ перамог.
Правал «федэрацыйных» планаў абумовіў пошук Пілсудскім магчымасцей прысцягнуць беларускія землі да Польшчы з дапамогай шырока рэкламуемай аўтаноміі.
Трэба адзначыць, што ўся цяганіна Пілсудскага з Беларуссю была патрэбна Полыпчы ў мэтах стварэння «калідора» да Чорнага мора. Распрацаваны Пілсудскім праект «Междуморье» ставіў задачу стварэння канфедэрацыі дзяржаў: Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдавіі, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі, Чэхаславакіі... Быў намер далучыць да новага аб'яднання таксама Фінляндыю.
Ілюзорны праект не падтрымалі. Абанкруціўшыся, ён тым не менш і сёння не дае супакою польскім палітыкам, якія жывуць у мройным свеце, не бачачы, пгго працэсы глабалізацыі даўно паставілі крыж пад прывіднымі вынаходніцтвамі не толькі Польшчы.
Мусім нагадаць крыўдныя, але справядлівыя словы ацэнкі, дадзеныя прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі ў 1916-1922гг. Ллойдам Джорджам (1863-1945):"Даваць Польшчы свабоду, усе роўна, што даваць дзікай малпе каштоўныя гадзіннікі."
Еўрасаюз стаў палітычным і сацыяльна-эканамічным уладаром дзяржаў Еўропы. Польшча ж усё яшчэ жыве неўтаймаванымі планамі ўцягнення ў свае сеці Беларусі і Украіны з адрывам іх ад Расіі.
He дабіўшыся поспехаў у рэалізацыі канцэпцыі «Польска ад можа да можа» з дапамогай знешніх фактараў, польская палітычная эліта спрабуе «ўзяць» упушчанае, паспрабаваўшы ўмяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі, у прыватнасці, у становішча польскай меншасці ў краіне. У гэтых мэтах 7 верасня 2007 года быў прыняты Закон Рэспублікі Полыпча «Аб карте поляка». Тым самым Польшча дэманструе сваю занепакоенасць справамі палякаў не толькі ў
Беларусі, але і ва Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, наогул ва ўсіх былых савецкіх рэспубліках, дзе пражываюць этнічныя суайчыннікі.
Звычайна такога кшталту дакументы ўзгадняюцца, выпрацоўваюцца агульныя падыходы да вырашэння праблемы. Польшча ж не палічыла і не лічыць сёння неабходным узаемадзейнічаць з уладамі Беларусі. Мусіць, здрадзіла памяць, што мы ж некалі ўяўлялі адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую, шукалі паразумення ў фарміраванні палітычных сістэм, у развіцці культурна-духоўных і рэлігійна-канфесійных адносін. He падабрасуседску атрымалася. У Беларусі гэту з'яву расцанілі як умяшанне ў нашы справы. Увядзенне карты паляка раз’ядноўвае грамадства на «вашых» і «нашых». Гэта недапушчальна, бо ўсе дакументы міжнароднага права грунтуюцца на інтэграцыі нацый і народаў, на гартаванні правоў чалавека.
Прыцягваюць увагу палажэнні закона, ў адпаведнасці з якімі ўладальніка карты пазбаўляюць яе, таму што яго дзеянні не адпавядаюць інтарэсам Польшчы, ці, скажам, ганьбяць аўтарытэт краіны. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне, якой дзяржаве належыць уладальнік карты, і інтарэсам якой павінен служыць Польшчы ці Беларусі?
Артыкул 24 Закона наогул дае падставу для разважанняў: у каго хочуць ператварыць паляка, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі, Беларусі, Украіны, іншых дзяржаў дзе яны пражываюць? Ён прадугледжвае, што весткі, якія ўказваюцца ў рэестры заяў на выдачу карты наляка, могуць выкарыстоўвацца міністрам унутраных спраў кіраўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі, разведвальнага ўпраўлення, консуламі, начальнікамі паліцыі і пагранічнікаў у аб’ёме, неабходным для выканання статутных функцый гэтых устаноў,. («Мы н время. Коммуннст Беларусн», № 16,2011.)
Чытаеш такое і думаеш, ці не заданне гэта нольскай разведвальнай рэзідэнтуры ў Беларусі?
3 гэтага вынікае, што палітычная эліта Полыпчы вылузваецца са скуры, каб хоць неяк, хоць нешта змяніць на ўсход ад Полынчы. У гэтым адчуваецца водгулле, што не здолеў ажыццявіць, нягледзячы на ўсе намаганні, Пілсудскі. А ён, як сведчаць падзеі 20-х гадоў мінулага стагоддзя, стараўся. Хітраван Пілсудскі ўмеў пераходзіць ад размоў пра гуманныя намеры ў адносінах да беларусаў да самага ганебнага грабяжу, калі аказалася, што трэба даваць дзёру. Толькі з Брэстчыны ўлетку 1920 года пілсудчыкі вывезлі 1320 вагонаў рознай маёмасці. А раней, восенню 1919 года ў глыбінныя паветы Полыпчы на прымусовыя работы было вывезена гвалтоўна каля 20 тысяч беларусаў. А як яны ўмелі расстрэльваць, здзеквацца над бездапаможнымі людзьмі ў канцэнтрацыйных лагерах!
Гітлеру было ў каго павучыцца. Праўда, пры заключэнні Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года давялося паводзіць сябе больш прыстойна палякі прызналі права беларускага народа на стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржавы, адмовіліся ад умяшання ва ўнутраныя справы на тэрыторыях, якія адыходзілі да Полыпчы (Заходняя Беларусь, Заходняя Украіна), абавязаліся прадаставіць рускім, беларусам, украінцам правы, якія б забяспечвалі свабоднае развіццё адукацыі, культуры, мовы, абранай рэлігіі і г.д. На справе ж усё атрымалася наадварот. Помсцячы рэвалюцыйным сілам, якія працягвалі разнастайную барацьбу з устаноўленым у Полыпчы таталітарным рэжымам, Пілсудскі разгарнуў іпырокамаштабную рэпрэсійную вайну супраць нязгодныхз ягонай палітыкай.
У 1934 годзе ў Бярозе-Картузскай (сёння гэта Бярэзінскі раён Беларусі] палякі стварылі адзін з жудасных канцэнтрацыйных лагераў XX стагоддзя, які ні ў чым не саступаў будучым гітлераўскім лагерам катавання. Мусіць, дапамагаў вопыт стварэння ў 20-я гады лагераўу Шчолкаве, Пікуліцы, Стржалкаве, Беластоцкім ваяводстве, дзеўтрымліваліся палонныя чырвонаармейцы і камандзіры.
Пазбаўленыя больш-менш прыстойнага харчавання, медыцынскага абслугоўвання, вопраткі, прынуджаныя да цяжкай знясільваючай працы, вязні былі аддадзены ў рукі карнікаў вынаходніцкім пакаранням якіх маглі б пазайздросціць сярэднявяковыя інквізітары. На крывавы рэжым утрымання людзей звярталі ўвагу ўлад высокапастаўленыя чыноўнікі Полыпчы, якія наведвалі канцлагеры, але іх праўдзівыя заключэнні ігнараваліся. Захопленыя ў палон ад 70 да 83 тысяч чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай Арміі падчас наступлення войск Заходняга фронта пад камандаваннем М. М. Тухачэўскага на Варшаву ўтрымліваліся ў нечалавечыхумовах, выкарыстоўваліся для абучэння кавалерыстаў. На іх атточваліся шабельныя ўдары («рубілі лазу»),
У сваім данясенні польскі падпалкоўнік Хабіхта, паляк па нацыянальнасці, паведамляў начальніку Санітарнага дэпартамента Міністэрства вайсковых спраў Польшчы генералу Гардыньскаму пра жудасны рэжым утрымання палонных і іншых зняволеных. /Іюдзей кармілі нечым, што нельга назваць ежай, ад чаго хварэлі. Іх ніхто не лячыў. Хворых клалі побач са здаровымі, каб хвароба пераходзіла і на іх. Здзекі, збіванні былі нормай. Дызентэрыя, туберкулёз касілі людзей.
Доўгі час савецкі ўрад, патураючы прасавецкім рэжымам, насаджаным у Польшчы, замоўчваў гэтыя і іншыя наступствы Пілсудскага і ягонай варожай зграі. Вонкава выстаўляючы сябе прыхільнікамі сацыялізму, каб атрымліваць бязмежную савецкую дапамогу, палітычная эліта ў пасляваенны час і ў наступныя гады, карысталася гэтым маўчаннем «вінаватага», забылася пра 600 тысяч савецкіх воінаў якія загінулі, вызвалючы польскую зямлю ад германскага фашызму, сталі патрабаваць пакаяння ці фінансавай кампенсацыі за расстраляных злачыннай сталінска-берыеўскай камарылляй палонных польскіх афіцэраў і жаўнераў у Катыні,
Старабельскім, Казельскім і Асташкаўскім лагерах НКУС.
Мусіць, польскія злоўжыванні, бязлітасць улад у адносінах да вязняў канцлагераў абумовілі не ў апошнюю чаргу сталінскую расправу над палякамі ў Катыні На такога кшталту справы ў Сталіна была добрая памяць.
Несумненна Сталін памятаў і паўстанне палякаў у час Другой сусветнай вайны. Гарачыя голавы пры падтрымцы англічан і прыгрэтая Англія й яе Армія Краёва надумалі паўстанне супраць гітлераўцаў у Варіпаве. Ганарыстыя, яны не палічылі патрэбным наладзіць кантакты са Сталіным, не прасілі дапамогі, упэўненыя у сваім поспеху. Пра магчымы правал задумы паўстання не думалі. Карцела апярэдзіць Чырвоную Армію ў вызваленні Польшчы і самім усталяваць сваю ўладу. У гэтым бачыцца не толькі глыбокі пралік, але больш за ўсе варожае стаўленне так званага Лонданскага польскага ўрада да СССР. Польскае паўстанне было разгромлена немцамі, дарэчы, не без дапамогі паляка Браніслава Камінскага. Спадзяванням палякаў на выгнанне гітлераўцаў было суджана збыцца 17 студзеня 1945 года, калі Савецкая Армія вызваліла Варшаву. Узначальваў вызваленчае савецкае войска Канстанцін Ракасоўскі, паляк па нацыянальнасці, славуты палкаводзец Савецкай Арміі.
Сённепінія палякі не схільны надта услаўляць подзвіг савецкіх салдат-вызвалітеляў, у запале абвінавачваюць нашу краіну ў правале свайго заўчаснага паўстання супраць гітлераўскіх акупантаў. Перамагае хлусня, імкненне загладзіць няўклюдныя дзеянні былых ворагаў СССР.
Дамагаючыся «дэсталінізацыі», польскі бок у той жа час рэабілітуе сваіх «нацыяльных герояў», «проклятых солдат», дакладней удзельнікаў антысавецкага ўзброенага падполля ў 19401950 гады. Так, прафашысцкая арганізацыя Нацыянальных узброеных сіл (Narodowe Sily Zbrojne (NSZ)j налічвала сто тысяч
чалавек. Яна змагалася за выключна нацыянальную польскую дзяржаву (Вельку Польску). СССР, камуністы, яўрэі, беларусы, украінцы былі для іх ворагамі, з якімі вялася непрымірымая барацьба. Так, у выніку «чыстак» з 30 студзеня па 2 лютага 1946 года капітан Рамуальд Райс, узначальваючы 3-ю Віленскую брыгаду NSZ, знішчыў 80 беларусаў. У літоўскай вёсцы Дубінкі 23 чэрвеня 1944 года камандзір 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай маёр Зыгмунт Шэнджэляр расстраляў 200 чалавек. На Украіне атрад маёра Мечыслава Пазерскага забіў 194 чалавека, кіруючыся нянавісцю да прадстаўнікоў іншых нацый.
Як адзначае кандыдат гістарычных навук Кляменцій Федзевіч у артыкуле «"Проклятые солдаты” Польшчы, Украіны, Белорусснн н Лнтвы», «гэтыя арганізацыі змагаліся не толькі за незалежнасць Польшчы, але і ў крывавай барацьбе з беларусамі, украінцамі і літоўцамі спрабавалі захаваць за Польшчай беларускія і ўкраінскія землі міжваеннай Польшчы, а таксама сталіцу сучаснай Літвы Вільнюс», («Мы н время. Коммуннст Беларусн», № 16,2011).
Узгадваючы Катынь, Польшча заплюшчвае вочы на сваю адказнасць перад народамі. Яна рэабілітавала многіх катаў, узнагародзіла вышэйшымі ордэнамі райсаў і ім падобных, якія расстрэльвалі, секлі сякерамі, спальвалі жывымі ўсіх, хто па-іншаму бачыў усталяванне Беларусі, Украіны, хто рашуча змагаўся супраць польскага прыгнёту, прагнуў свабоды на роднай зямлі.
Сённяшняя Польшча ўслаўляе забойцаў, узводзіць іх у ранг «нацыянальных герояў». 3 лютага 2011 года парламент амаль аднагалосна (!) нрагаласаваў за ўстанаўленне 1 красавіка нацыянальнага свята памяці так званых «проклятых солдат», дакладней удзельнікаў антысавецкага ўзброенага падполля.
Тым самым Польшча ў каторы раз дэманструе сваю антыбеларускую палітыку, забываючы, што палітычныя лаўры Пілсудскага ніколі не прыносілі дзяржаве трывалых
доўгатэрміновых дывідэндаў. Усякі раз, калі палітычныя эліты Полыпчы ўзнімалі на шчыт барацьбы супраць СССР, Расіі, Беларусі, Украіны махровы польскі нацыяналізм, распальвалі варажнечу супраць суседніх народаў, іх палітыка цярпела крах. Калі ж, нарэшце, Польшча ачомаецца ад прывідных спадзяванняў на землі ў межах 1772 года, навучыцца ладзіць з суседзямі, дасць шчасце польскаму народу ў сённяшніх межах сваёй дзяржавы?
У нас адзіная, шматпакутная гісторыя. Мы мусім аб’ектыўна даследаваць яе скрыжалі, не нагрувастваць маны, разбірацца сур'ёзна, па-братэрску, каб заўтрашні дзень быў светлым, не азмрочваў памяці нашчадкаў.
Як бачым, ідэалы, ідэі, ідэалогія быцця народаў гартаваліся вельмі складана. Даўніна застаецца сутнасцю нашага сённяшняга жыцця, нашых спадзяванняў і намераў. Без іх няма будучыні. I было б надзвычай плённа, каб усе нашы суседзі, якія ўзняліся з аднае калыскі, пагадзіліся з заклікам нашага беларускага, усеславянскага пясняра Янкі Купалы:
Пачнем збіраць зярно к зярняці, Былоеў думках уваскрашаць, Каб быт на новы лад пачаці, 1 сеўбу новую пачаць.
Змест
Прадмова 3
Глава 1. Ідэалогія ў фарватэры гісторыі 7
Глава 2. След з мінулага 26
Глава З.Адзіная старажытнаруская народнасць 57
Глава 4.Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае 113
Глава 5. Валадары, збіральнікі і дойліды Вялікага Княства Літоўскага 133
Глава б.Палітычнае аб'яднанне і рэлігійная раз’яднанасць 216
Глава 7. Смута у Маскоўскай дзяржаве 227
Глава 8. 3 этна-культурнай скарбонкі Беларусі 261
Глава 9. Чаму падзялілі Рэч Паспалітую? 297
Глава 10. Беларусь на новым этапе сваёй гісторыі: XVIII—XX стст 347
Глава 11. «Чырвоныя» і «белыя»: рэвалюцыйнае паўстанне ў
Беларусі 1863-1864 гг 391
Заключэнне 422
Навуковае выданне
Серыя 'Туманітарныя навукі"
Кузняцоў Мікалай Васільевіч
Гартаванне спадчыны
Рэдактар В.Р. Гаўрыленка
Падпісана да друку 22.03.2012 Фармат 60x84 і/іб Папера афсетная Гарнітура Roman Друк лічбавы Ум.-др.арк 27,0 Ул.-выд.арк. 27,2 Наклад 150 экз. Заказ № 1418 ВТАА «Права і эканоміка» Ліцэнзія ЛІ № 02330/0494335 от 16.03.2009 220072 Мінск Сурганава 1, корп. 2 Тэл. 284 18 66, 8 029 684 18 66
E-mail: pravo-v@tut.by
Надрукавана на выдавецкай сістэме KONICA MINOLTA у ВТАА «Права і эканоміка»
ISBN 978-985-5524)69-7
20697
7898 55
 
 
XVggMXfAMMIgjW&WMiWWAJWWW
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.