Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна

Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна

Выдавец:
Памер: 424с.
Мінск 2021
85.4 МБ

Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
Пераклад з кітайскай
Мінск «Восточная культура» 2021
УДК 342.511(510)+929Сі Цзіньпін
ББК 67.400.6(5Кнт)
1490
B&R Book Program
Складальнік: аддзел каментараў і рэцэнзій газеты «Жэньмінь жыбаа»
Пераклад з кітайскай 3. Д. Шклянік
1490 Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна / склад.: аддзел каментараў і рэцэнзій газеты «Жэньмінь жыбаа» ; пераклад з кітайскай 3. Д. Шклянік . Мінск : Восточная культура, 2021. 424 с.
ISBN 978-985-90536-9-6.
Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін — выдатны аратар, выступленні якога можна лічыць узорнымі. Гісторыя Кітая, народ, прафесійная этыка і маральны абавязак людзей, што стаяць пры ўладзе, важнасць захавання народных традыцый — улюбёныя тэмы яго выступленняў. Прамовы Сі Цзіньпіна, вытрымкі з якіх прадстаўлены ў кнізе, былі агучаны як у Кітаі, так і за яго межамі. Тэксты гэтага зборніка суправаджаюцца каментарамі рэдактараў афіцыйнай газеты ЦК КПК «Жэньмінь жыбаа».
Пераклад на беларускую мову Шклянік З.Д. зроблены паводле пераклада з кітайскай мовы на рускую А.В. Сямёнава (прафесар Дыпламатычнай акадэміі МЗС РФ, кандыдат гістарычных навук) і Т.Г. Сямёнавай (Дыпламатычная акадэмія МЗС РФ).
Для шырокага кола чытачоў.
УДК 342.511(510)+929Сі Цзіньпін
ББК 67.400.6(5Кнт)
ISBN 978-985-90536-9-6 © ТАА «Народнае выдавецтва», 2021
© ТАА «Міжнародная выдавецкая кампанія «Шанс», 2021
© Пераклад на беларускую мову, выданне на беларускай мове, афармленне.
ТАА «Выдавеідгва «Восточная культура», 2021

Псторыі Сі Цзіньпіна
АУ. Сямёнаў
Аўтарытэтнае выдавецтва Кітая «Жэньмінь чубаньшэ» ў маі 2017 г. выдала зборнік «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна». Гэта калектыўная праца журналістаў аддзела каментараў і рэцэнзій рэдакцыі газеты «Жэньмінь жыбаа» — афіцыйнага органа друку Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая.
Назва зборніка «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» патрабуе тлумачэння. На першы погляд можа здацца, што кіраўнік партыі і дзяржавы павінен выступаць у афіцыйна-дзелавым стылі, каб функцыянальна дакладна і строга данесці важную інфармацыю да аўдыторыі. Тым не менш, Сі Цзіньпін абірае эмацыянальны, экспрэсіўны стыль зносін, інфармаванне ў яго суправаджаецца актыўным уздзеяннем на слухачоў і чытачоў. Зборнік «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» адпавядае новым стылістычным напрамкам інфармацыйнай палітыкі кіраўніцтва Кітая і адлюстроўвае якасныя змены партыйна-палітычнага дыскурса.
«Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» — гэта пераклад на беларускую мову назвы, якая гучыць так: «Сі Цзіньпін расказвае гісторыі». Выраз «расказваць гісторыі» даволі папулярны ў палітычнай рыторыцы сучаснага Кітая. Упершыню Сі Цзіньпін агучыў яго у лістападзе 2013 г.
у сваёй урачыстай прамове на Усекітайскім сходзе па ідэалагічнай і прапагандысцкай рабоце. Прамоўца заклікаў абнавіць формы прапагандысцкай работы за мяжой, расказваць гісторыі пра Кітай і данесці голас Кітая да замежнікаў. У рабоце «Важныя прамовы Генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна», выдадзенай аддзелам прапаганды ЦК КПК ў 2016 г., аўтары сцвярджаюць, што «расказваць гісторыі пра Кітай» — гэта новая, больш эфектыўная форма вядзення прапаганды, якую неабходна ўкараняць актыўна, ініцыятыўна і настойліва. Важнай часткай работы з’яўляецца планаванне і каардынацыя намаганняў усёй партыі па развіцці прапагандысцкай работы як ў Кітаі, так і па-за яго межамі, каб «зрабіць гісторыі пра Кітай яркімі, а голас Кітая стаў чутны паўсюль»1.
Зборнік «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» прадстаўляе сабой калекцыю ўзораў партыйна-палітычнай публіцыстыкі. Інавацыйны падыход Сі Цзіньпіна заключаецца ў тым, што ён смела выкарыстоўвае разнастайныя публіцыстычныя жанры ў партыйным дыскурсе. Сярод узораў вуснай і пісьмовай публіцыстыкі можна сустрэць і інфармацыйныя жанры: нататкі («Даследаванне Сюнью», «Ісці ўровень з часам», «Помнік Дэн Сяапіну», «Вуліца Сянь Сінхая»), інтэрв’ю («Куды сышоў час»), бліц-партрэт («Памятаць прафесара Макліна»), міні-гісторыі («Мядовы месяц у Афрыцы», «Арабскі рэстаран у Іў»); аналітычныя жанры: артыкул («Кітайскі цуд», «Чаму адсталі кітайская навука і тэхніка», «Дзве гары», «Тэорыя асла», «Тэорыя бочкі», «Тэорыя батата»), каментар («Чаму Аргентына прайграла чэмпіянат свету па футболе», «Уласная вытворчасць мабільных тэлефонаў наносіць контрудар»); мастацка-публіцыстычныя
1 «Сі Цзіньпін цзуншуцзі сіле чжуньяа цзянхуа дубэнь» («Актуальныя прамовы Генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» / аддзел прапаганды ЦК КПК. Пекін: Сюэсі чубаншэ, Жэньмінь чубаншэ, 2016, с. 211. — Тут і далей, акрамя адзначаных асобна, заўв. А.У. Сямёнава
жанры: замалёўка («Няма ў свеце аніякай таямніцы», «Пот і кроў народа»), нарыс («“Пекла” прыйшло», «Кітайская зямля набрыняла іх гарачай крывёю», «Вялікія браты»); публіцыстычнае апавяданне («Пытанне Хуан Яньпэя», «Горкія перажыванні Чжан Чжыдуна»); фельетон («Змагацца за “статус бедняка”»); змешаны жанр: эсэ («3 ростам кар’еры рабіцца больш сціплым», «Тры мяжы валодання навукай», «Вярхі дзейнічаюць, нізы пераймаюць», «Літаратурны Кітай»), прыпавесць «Вяртанне блуднага сына», «Мелодыя загубленай краіны», «Тройчы не», «Як Кансі не прыняў грыб даўгалецця», «Кропля камень точыць», «Імператар бароніць межы дзяржавы», «Талент цэніцца дорага»).
Кампазіцыя зборніка вытрымана ў лепшых традыцыях публіцыстычнага жанру. Структурным ядром зборніка з’яўляюцца ўрыўкі, вытрымкі і цытаты з вусных выступленняў і пісьмовых работ Сі Цзіньпіна. Абрамленнем да іх служыць каментар, пазначаны рубрыкай «У ракурсе тэмы». Прадмову да зборніка напісаў дырэктар рэдакцыі газета «Жэньмін жыбаа» Ян Чжэнью, а пасляслоўе — намеснік галоўнага рэдактара Лу Сіньнін.
Структурна кніга падзяляецца на дзве часткі — выступленні Сі Цзіньпіна ў краіне і за яе межамі. Кожная частка мае раздзелы, прычым унутрыпалітычная частка ўтрымлівае чатыры раздзелы, знешнепалітычная — пяць. Кожны раздзел мае загаловак і спецыяльны падзагаловакцытату з работ філосафаў старажытнага Кітая, гісторыкаў і палітычных дзеячаў.
У склад зборніка ўваходзяць 109 гісторый ад Сі Цзіньпіна. Адну траціну з іх складаюць гісторыі ўнутрыпалітычнай тэматыкі, другая закранае знешнепалітычную сферу. Кожная гісторыя пачынаецца загалоўкам, які арыентуе чытача. Напрыканцы даецца спасылка на крыніцу паходжання гісторыі. Аўтары зборніка карысталіся палітычнымі матэрыяламі вусных прамоў Сі Цзіньпіна на рабочых
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна нарадах, партыйных канферэнцыях, прафесійных з’ездах, а таксама вытрымкамі з яго публіцыстычных работ розных гадоў. Крыніцай знешнепалітычных гісторый сталі выступленні Старшыні КНР у міжнародных арганізацыях (ЮНЕСКА), на рэгіянальных форумах і сустрэчах падчас двухбаковых візітаў, а таксама ў заканадаўчых органах, грамадскіх арганізацыях, навучальных установах. Былі выкарыстаныя і артыкулы з перыядычных выданняў наведаных Сі Цзіньпінам краін.
Часава-прасторавае вымярэнне гісторыі шматзначнае. Паняцце «старажытнасць» у значэнні ўвасаблення прасторы і часу ахоплівае духоўнае жыццё Кітая больш чым за тры тысячы год. У перадачы Сі Цзіньпіна старажытнасць падаецца ў развіцці, таму што яна адлюстроўвае гістарычныя эпізоды розных эпох кантынуальна, бо маральныя крытэрыі часу перадаюцца ад пакалення да пакалення і з’яўляюцца ўзорам для сучаснікаў. Кіраўнік КПК прыводзіць прыклады мудрых філосафаў, таленавітых рэфарматараў, сумленных чыноўнікаў, палымяных рэвалюцыянераў, герояў, што аддалі сваё жыццё за дзяржаву, адданых народнай справе кадравых работнікаў і такім чынам звязвае час і прастору, прымушае стражытнасць служыць сучаснасці, асвятляе маральны подзвіг папярэднікаў.
Мэтай гісторый Сі Цзіньпіна ў вусным і пісьмовым фарматах з’яўляецца імкненне пераканаць аўдыторыю ў правільнасці сваёй унутранай і знешняй палітыкі, прапагандуемых ім маральных каштоўнасцях. Кіраўнік імкнецца пераканаць як сваіх аднадумцаў, так і шырокія колы грамадскасці ў Кітаі і за межамі яго. Пераканаць — значыць стварыць карціну свету, паказаць яе аўдыторыі, зрабіць яе прывабнай для ўсіх. Пры гэтым уздзеянне закранае тры сферы — кагнітыўную, каштоўнасную і рытарычную. Акрамя таго, на аўдыторыю ўплываюць тэксты, вядомыя і кітайскаму, і сусветнаму грамадству.
wmwmwswteis Гісторыі Ci Цзіньпіна
Кагнітыўная сфера звязана з працэсам мыслення, яна закранае ўспрыманне, захаванне і перадачу інфармацыі. Пры перадачы і фіксацыі карціны свету важную ролю выконваюць канцэпты. Яны з’яўляюцца важнейшымі пунктамі створанай матрыцы свету і аб’ядноўваюць сэнсавыя і каштоўнасныя характарыстыкі. Кітайская пісьменнасць іерогліфамі дадае карціне свету яшчэ і вобразна-сімвалічнае вымярэнне.
Асноўным, дамінуючым канцэптам зборніка з’яўляецца кіраванне. Рэч у тым, што мэты, выпрацаваныя на XVIII з’ездзе КПК, калі Сі Цзіньпін прыйшоў да ўлады, былі канкрэтызаваны на XIX з’ездзе, калі ён умацаваў сваё лідарства I распачаў новую эпоху ў развіцці краіны, і могуць быць рэалізаваны толькі пры эфектыўным кіраванні як ва ўнутранай, так I ў знешняй палітыцы. Гэта тэма раскрываецца ў двух тамах кнігі «Сі Цзіньпін пра дзяржаўнае кіраванне», якія змяшчаюць выступленні, прамовы, інтэрв’ю, лекцыі Старшыні КНР цягам 2012-2014, 2014-2017 гадоў2. Сі Цзіньпін, гаворачы пра кіраванне, звяртае ўвагу партыйных кадравых работнікаў як суб’ектаў кіравання на ідэйныя каштоўнасцей, якія павінны стаць мэтай, ідэалам, нормай і правілам іх паводзін і ўчынкаў. Іерархія ідэйных каштоўнасцяў была распрацавана на XVIII з’ездзе КПК і атрымала назву «асноўныя каштоўнасці сацыялізму». Гэта сістэма каштоўнасцяў размеркавана па трох узроўнях: каштоўнасці дзяржавы, грамадства і грамадзяніна.
У зборніку «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» аўтары прасачылі, як асноўныя каштоўнасці сацыялізму знаходзяць адлюстраванне ў выступленнях, прамовах і артыкулах кіраўніка партыі і дзяржавы. Яны прадэманстравалі традыцыйныя і сучасныя ўзоры этыкі і маралі як асновы
2 «Сі Цзіньпін пра дзяржаўнае кіраванне». Пекін: Выдавецтва літаратуры на замежных мовах, 2014.
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна палітычнага, эканамічнага і духоўнага жыцця грамадства. Як будзе бачна з выбраных гісторый, Сі Цзіньпін лічыць сваім абавязкам выхоўваць кадры кіраўнікоў на ўзорах высокай грамадзянскай маралі, прафесійнай этыкі і асабістай маральнай чысціні.
Сумленнасць і непадкупнасць, працалюбства і сціпласць, гатоўнасць ставіць інтарэсы народа вышэй сваіх асабістых інтарэсаў — гэта тыя рысы, якія, на думку Сі Цзіньпіна, павінны быць уласцівымі кожнаму партыйнаму работніку. Разглядаючы пытанні высокіх этычных патрабаванняў да кадравых кіраўнікоў у ракурсе гістарычнай рэтраспектывы, кіраўнік Кітая спасылаецца на яркія прыклады бескарыслівага служэння дзяржаве ў Старажытнасці і Сярэдневеччы («Няма на свеце аніякай таямніцы», «Пот і кроў народа», «Кар'ерны рост вымагае сціпласці», «Тройчы не»), Гэтая тэма знайшла асвятленне і калі кіраўнік абапіраўся на гісторыю Новага і Найноўшага часу («Палова ватняй коўдры», «Кіраваць прыкладам, а не покрыкам», «Чыстыя слёзы героя праліліся добрым дажджом»), Ігнараванне інтарэсаў народа, карупцыя, маральны заняпад прыводзяць да страты аўтарытэту, разбурэння асноваў ўлады кіраўніка і ў рэшце рэшт, як паказваюць гістарычныя факты, — гібелі дзяржавы. («Ба-ван развітваецца з наложніцай», «Гібель дынастыі», «Мелодыя загубленай краіны», «Куды імкнуцца людскія сэрцы»).
Сі Цзіньпін лічыць, што высокая кваліфікацыя, духоўная і маральная чысціня кадраў кіравання залежыць ад правільнай сістэмы адбору («Выбіраць людзей па здольнасцях», «Талент дорага цэніцца»), ад навучання і выхавання («Вялікая любоў настаўніка», «Вучыцца і мысліць»), а таксама ад самаўдасканалення («Спачатку ўдаскальвай сябе, толькі потым займайся кіраваннем», «Быць уровень з часам»), Кіраўнік КПК падкрэслівае значнасць работы над уласнымі перакананнямі як асновай светапогляду
i дзейнасці для кожнага кіраўніка («Сіла перакананняў», «Як бядняк Маркс пісаў “Капітал”», «Кітайская зямля набрынялая іх крывёю»).
Асабліва вялікую ўвагу Сі Цзіньпін звяртае на пытанні падрыхтоўкі і выхавання маладога пакалення кіруючых кадраў. Для дасягнення мэты ён заклікае моладзь не губляць час дарэмна, а ісці шляхам вучобы, навукі, творчасці і самаадданай працы. У гэтых сферах дзейнасці многія вышыні былі скораны менавіта маладымі людзьмі («Героі выходзяць з шэрагаў моладзі»). Многія кітайскія кіраўнікі ўжо з маладосці здолелі дасягнуць вялікіх поспехаў («Рэвалюцыйная моладзь»),
У гісторыях Сі Цзіньпіна можна знайсці цэлую галерэю вобразаў непадкупных чыноўнікаў, таленавітых рэфарматараў, смелых генералаў, палымяных рэвалюцыянераў і адданых сваёй справе кадравых працаўнікоў.
Але найпершымі ўзорамі для пераймання з’яўляюцца кіраўнікі КПК першага пакалення: Маа Цзэдун, Чжоу Эньлай і Дэн Сяапін. Іх рэвалюцыйная маладосць, няспынная барацьба за нацыянальнае вызваленне і адданасць народнай справе з’яўляюцца прыкладам для кадравых работнікаў сённяшняга і заўтрашняга дня.
У той жа час Сі Цзіньпін падкрэслівае важную ролю кіраўнікоў нізавога звяна ў агульнай справе. На першы погляд, іх дзейнасць можа падацца не такой важнай, заслугі іх не заўсёды заўважаюць, але менавіта яны найчасцей застаюцца ў сэрцах людзей, таму што ўсё іх жыццё было подзвігам. Гэта і першыя палымяныя рэвалюцыянеры і партыйныя кіраўнікі павета Чжэндзін правінцыі Хубэй таварышы Інь Юйфэн і Хан Ціньюй, і сакратары паветаў Новага Кітая Цзяа Юйлу, Гу Вэньчан, Ван Басян, і сакратар партыйнай ячэйкі далёкай горнай вёсачкі Чжэн Цзювань.
Неардынарная асоба апавядальніка — самога Сі Цзіньпіна — таксама адметна выяўляецца ў гісторыях, што
ўваходзяць у зборнік. Падчас культурнай рэвалюцыі ён працаваў у вытворчай брыгадзе далёкай горнай вёскі правінцыі Шаньсі. Падобна Рахметаву, герою рамана Н.Г. Чарнышэўскага «Што рабіць?», ён гартаваў цела і дух, рыхтаваўся да змагання з цяжкасцямі, якія яго чакалі. Гарачая прага самаўдасканалення прымусіла яго ісці трыццаць лі за кнігай Гётэ «Фаўст» («Прайсці трыццаць лі за кнігай»). Падчас інтэрв’ю расійскаму тэлебачанню Сі Цзіньпін сказаў, што яго хобі — кнігі — з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця; захапленне «дапамагае падтрымліваць актыўнасць мыслення, абуджае розум, паглыбляе духоўнае жыццё» («Куды сышоў час?»).
Раздзел зборніка «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна», прысвечаны знешняй палітыцы, дае ўзоры дыпламатычнага дыскурса гуманітарнай скіраванасці. Зместам дыскурса з’яўляецца ўзаемадзеянне дзяржаў, культур, народаў і асобных людзей. Інавацыйным можна лічыць падыход да апісання многаўзроўневых адносін Кітая у свеце праз гістарычную эпізадычнасць, сімволіку вобразнасці, гуманістычную скіраванасць і каштоўнаснае вымярэнне.
Канцэпт «кіраванне», што з’яўляецца цэнтральным у прапануемым зборніку, праецыруецца і на знешнепалітычную сферу як намаганне ўлады па фарміраванні і рэалізацыі замежнай палітыкі, асноўная задача якой — стварэнне мірнага і стабільнага міжнароднага асяродку для рэалізацыі «кітайскай мары».
У раздзеле характарызуецца час ад першых кантактаў Кітая са знешнім светам у эпоху Хань, адлюстроўваецца паглыбленне гэтых кантактаў у час Вялікага шаўковага шляху, марскіх экспедыцый Чжэн Хэ, паказваюцца падзеі сумеснай барацьбы супраць германскага фашызму і японскага мілітарызму, дапамога Новага Кітая нацыянальнавызваленчаму руху ў Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы,
Гісторыі Сі Цзіньпіна узаемадзеянне Кітая з усім светам пасля пачатку палітыкі рэформ і адкрытасці.
Прасторавая характарыстыка знешнепалітычнага раздзелу зборніка заключаецца ў тым, што Сі Цзіньпін у сваіх гісторыях дэманструе паступовы пераход ад закрытасці да адкрытасці краіны.
Сі Цзіньпін прапануе канцэпцыю «стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва», раіць ад дыскрэтнага свету перайсці да інтэграванай, цэласнай сусветнай прасторы.
Сі Цзіньпін па-майстэрску карыстаецца формай апавядання аб дакладных падзеях, цікавых эпізодах, гістарычных фактах, грамадскіх дзеячах і простых людзях. У яго выступленнях гісторыя пераклікаецца з сучаснасцю, выказвае сябе праз сучаснасць, звужаецца прастора і скарачаецца адлегласць, малое адлюстроўваецца ў вялікім, дэманструе сваю значнасць для вялікага.
Рэальныя падзеі, як і артэфакты, ў трансляцыі Сі Цзіньпіна набываюць сімвалічны сэнс. Сімваламі выступаюць як прадметы матэрыяльнай сферы, так і з’явы духоўнай культуры.
Сімвалам дружбы паміж народамі з’яўляюцца медаль Алімпійскіх гульняў 2008 г. ў Пекіне, выплаўлены з чылійскага золата і кітайскай яшмы («Ідэальны шлюб»), чыгунка паміж Танзаніяй і Замбіяй, пабудаваная кітайскімі спецыялістамі («Выкаваная дружбай чыгунка ад Танзаніі да Замбіі»), песня народна-вызваленчай арміі Кітая, якую спявалі змагары за вызваленне Зімбабвэ («Змагары за свабоду спяваюць рэвалюцыйную песню»), макет карабля кітайскага марахода Чжэн Хэ ў Сінгапурскім марскім музеі («Каштоўнае марское судна Чжэн Хэ»), Транскантынентальная чыгунка ў ЗЧІА, якую будавалі кітайскія рабочыя, і марское судна «Імператрыца Кітая», што зрабіла першы камерцыйны рэйс у Паднябесную («Гісторыя кітайскаамерыканскай дружбы»).
Сімвалам міждзяржаўных кантактаў Кітая і Ірана стаў Вялікі шаўковы шлях, якім быў пакладзены пачатак адносінам паміж краінамі («Дружба Кітая і Ірана на Вялікім шаўковым шляху»), Сяброўскія адносіны Кітая і Сінгапура сімвалізуе помнік Дэн Сяапіну, узведзены на беразе ракі Сінгапур («Помнік Дэн Сяапіну»), КНР і ЗША — ключ ад горада Маскацін штата Аёва, перададзены Сі Цзіньпіну прадстаўніком мэрыі («Ключ ад горада Маскацін»),
Сімвалы культурнага ўзаемадзеяння Кітая і Індыі знайшлі адлюстраванне ў вобразах белага каня з сутрамі і манаха Сюань-цзана («Белы конь, што вязе будыйскія сутры, і падарожжа на Захад Сюань-цзана»), Гісторыя пра вялікага індыйскага паэта Р. Тагора выкарыстана ў прамове «Кітайская радзіма Тагора». Стасункі КНР і Чэхіі адлюстраваліся ў апавяданні «Кроцік з Чэхіі», Кітая і Інданэзіі — ва ўспамінах пра песню, напісаную прэзідэнтам Інданэзіі Сусіла ў Гуйліне, Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Кітая («Песня Сусіла»).
Гісторыі Сі Цзіньпіна валодаюць вялікім гуманістычным патэнцыялам. У якасці асновы твора аўтар заўсёды выкарыстоўвае творчую асобу, якая агітуе за пазнанне і разуменне Кітая. Гэта сябры кітайскага народа — лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Пабла Неруда (Чылі), Рабіндранат Тагор (Індыя), пісьменнік Антоніа Аэрса (Перу), мастакі Хасэ Вентурэлі (Чылі) і Здэнэк Скленарж (Чэхія), сінолагі Гільерма Даніна Рыбата (Перу), Карлас Таварас ( Бразілія) і прафесар Маклін (Аўстралія).
У той час гісторыі Сі Цзіньпіна маюць вялізны патрыятычны зарад. Асабліва высока цэніць ён матэрыяльную дапамогу Савецкага Саюза, ўдзел савецкіх і амерыканскіх лётчыкаў у вайне супраць Японіі. На заключным этапе вайны Савецкая армія зрабіла вырашальны ўнёсак у разгром японскіх захопнікаў. Сі Цзіньпін выказвае вялікую падзяку замежным дабраахвотнікам, якія аказалі падтрымку кітай-
скаму народу ў антыяпонскаай барацьбе. Гэта дактары Норман Бэцьюн (Канада), Дварканакх Котні (Індыя), ЖанАўгустын Бюсьер (Францыя), журналісты Лінмарк (Англія), Ганс Шыбе (Германія). Немец Ён Рабе і датчанін Бернард Сіндберг абаранілі і выратавалі многіх кітайцаў у час Нанкінскай разні («Замежныя дабраахвотнікі на фронце антыяпонскай барацьбы», «Святло чалавечай душы»),
Пад уплывам канцэпта «кіраванне» у межах знешнепалітычнага дыскурса будуецца і асабісты дыскурс Сі Цзіньпіна. У сваіх выступленнях на буйных міжнародных форумах, падчас дзяржаўнага візіта прэзідэнта ЗША Б. Абамы ў Кітай і свайго візіту ў ЗША ён па-майстэрску ўводзіць у тэкст сваіх прамоў кароткія замалёўкі з мінулага, сучаснага і будучага Кітая, якія носяць асобасны характар. Падчас паездкі ў ЗША ён расказаў пра змены, якія адбыліся ў жыцці горнай вёскі Лянцзяхэ правінцыі Шаньсі, дзе ён пачынаў сваю работу партыйным сакратаром. На пасяджэнні Вялікай дваццаткі ў Ханчжоу ён зрабіў невялікі экскурс у гісторыю гэтага горада, дзе некалі працаваў буйным партыйным кіраўніком («Усе думкі пра Ханчжоу», «Змены ў Лянцзяхэ»), У гутарках з прээзідэнтам Абамай у павільёне Інтай у Чжунаньхаі Сі Цзіньпін ва ўмовах гістарычнай камернасці распавядаў пра сучасную знешнюю палітыку Кітая і кітайска-амерыканскія адносіны («Начная размова ў Інтаі»), На пасяджэнні АЦЭС у Пекіне ён дае побытавую замалёўку пра блакітнае неба над горадам і тым самым падкрэслівае, што экалагічныя праблемы Кітая будуць вырашаны і будучыня АЦЭС будзе такой жа бясхмарнай («Блакітнае АЦЭС»),
Лейтматывам асабістага дыскурса Сі Цзіньпіна з’яўляецца імкненне да «кітайскай мары», наблізіцца да якой можна толькі пры правільным кіраванні. Канкрэтнымі прыкладамі такога шляху з’яўляюцца месцы, дзе працаваў Сі Цзіньпін — Ляцзяхэ, Ханчжоу правінцыі Фуцзянь
і г.д. Ва ўсіх гэтых месцах адбыліся эпахальныя змены ў матэрыяльным і духоўным жыцці дзякуючы сумленнай і справядлівай палітыцы кіраўніка. У знешняй палітыцы, абапіраючыся на ўмелае ажыццяўленне курса на мір і развіццё, цвёрдую абарону карэнных дзяржаўных інтарэсаў таксама можна дасягнуць «кітайскай мары» у форме «супольнасці адзінага лёсу чалавецтва».
Сімвалічным, на думку Сі Цзіньпіна, з’яўляецца лёс амерыканца Мільтана Гарднэра, які ў дзяцінстве, з 1901 па 1911 г., разам з бацькамі жыў у горным пасяленні Гулін, правінцыя Фуцзянь. Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі яго сям’я вярнулася ў Каліфорнію, і Мільтан Гарднэр усё сваё жыццё, да самай смерці, марыў вярнуцца ў Гулін. Падчас працы ў Фучжоу Сі Цзіньпін даведаўся пра гэту гісторыю і запрасіў удаву Гарднэра ў Гулін. Такім чынам, «кітайская мара» Мільтана Гарднэра здзейснілася.
Эпізоды вусных і пісьмовы выступленняў Сі Цзіньпіна характарызуюцца пэўнымі рытарычнымі асаблівасцямі. Сёння рыторыка як спосаб запэўніць слухачоў пачынае займаць сваё месца ў моўнай культуры Кітая.
Бурны эканамічны рост перыяду рэформ і адкрытасці суправаджаўся магутнай агітацыйна-прапагандысцкай работай, задачай якой было падаўленне праціўнікаў партыйнага курса. Пераход да эканамічнага курса, «імкненне да прагрэса пры захаванні стабільнасці» азначаў развіццё і гарманізацыю сацыяльна-эканамічных адносін, што адлюстравалася ў выступленнях Сі Цзіньпіна. Прыход Сі Цзіньпіна да ўлады і абвастрэнне ўнутрыпалітычных супярэчнасцей у форме барацьбы з карупцыяй прывялі да таго, што прапаганда стала элементам рытарычнай культуры ў грамадстве. У новую эпоху, на думку Сі Цзіньпіна, па меры згладжвання супярэчнасцей у эканоміцы, палітыцы і грамадстве роля рыторыкі будзе ўзрастаць, што і знайшло адлюстраванне ў дадзеным зборніку.
Уплыў працэсаў інфарматызацыі і глабалізацыі на жыццё кітайскага грамадства мае свае кагнітыўныя і камунікатыўныя механізмы. Улік гэтых працэсаў і механізмаў пры канструяванні «моўнай карціны свету», што адпавядае патрабаванням партыі і ўраду Кітая, таксама з’яўляецца важнай задачай публікацыі дадзенага выдання.
Зборнік «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» ўяўляе сабой анталогію рытарычных тэкстаў як нарматыўных узораў для дыдактычных і выхаваўчых мэт, яго задача — перакананне чытачоў і слухачоў у правільнасці партыйнай лініі, як знешняй, так і ва ўнутранай палітыцы партыі. Гэтыя тэксты ў большай ступені выконваюць рэгулятыўную, кансалідуючую функцыі і ў меншай ступені — аганістычную, палемічную ролю.
Стратэгія Сі Цзіньпіна пераканання гісторый заснавана на выкарыстанні выяўленчых рэсурсаў мовы. Да выяўленчых сродкаў адносіцца выкарыстанне слоў у пераносным значэнні — так званыя тропы (метафары, метонімы) — і фразеалагізмы, ідыяматычныя выразы, прыказкі, прымаўкі. Гісторыі Сі Цзіньпіна даюць яскравы прыклад ужывання метафары («Няма ў свеце аніякай таямніцы», «Глыбокі сэнс вядомых выказванняў», «Ба-ван развітваецца з наложніцай», «Палова коўдры», «Дзве гары», «Тэорыя асла», «Тэорыя бочкі», «Тэорыя батата» і інш.), метаніміі («Ключ ад Маскаціна», «Шклянка махіта ад Хэмінгуэя», «Кітайская радзіма Тагора»), ідыяматычных выразаў («Спачатку ўдасканальвай сябе, толькі затым займайся кіраваннем», «Кропля камень точыць», «Бязмежна адданы радзіме»),
Да выразных сродкаў адносяць ужыванне слоў і фразеалагізмаў у прамым значэнні і разнастайныя сінтаксічныя канструкцыі -— фігуры мовы. Такія гісторыі Сі Цзіньпіна, як «Светлыя слёзы героя праліліся добрым дажджом», «Вялікая любоў настаўніка», «Сіла пераканання», «Прасіць
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна міласціну для ратавання», «Куды сышоў час?», «Успаміны пра Гулін» і іншыя даюць прыклады ўжывання выразных сродкаў мовы.
Яркая вобразнасць, мастацкая выразнасць, стрыманая экспрэсія, інтэлектуальная эмацыйнасць надаюць гісторыям Сі Цзіньпіна неабходную пераканальнасць, выклікаюць глыбокую цікавасць і служаць маральным урокам для чытачоў і слухачоў.
Каментары пад загалоўкам «У ракурсе тэмы» з’яўляюцца неад’емнай часткай зборніка. Яны выдзелены асобым шрыфтам і павялічваюць аб’ём першаснага тэкста — арыгінальнай гісторыі ад Сі Цзіньпіна — у два-тры разы. Калектыў журналістаў рэдакцыі «Жэньмінь жыбаа» выканаў вялікую работу па падбору важных гісторый ад кіраўніка краіны і беражліваму і дакладнаму каментару да іх. Пра мэту каментару М. Фуко сказаў: «Каментару папярэджвае выпадковасць дыскурса тым, што бярэ яго пад увагу: ён дае магчымасць выказаць нешта іншае, чым сам каментуемы тэкст, але пры ўмове, што будзе пададзены і сам гэты тэкст»3.
Менавіта каментар актуалізуе першасны тэкст, надае яму зграбнасць формы, глыбіню зместу, садзейнічае адасабленню ад асноўнага мацярынскага тэксту і спараджае новы жанр — жанр публіцыстычных гісторый.
Каментар захоўвае «дух і літару» першаснага тэксту. Каментары не столькі паўтараюць, колькі вяртаюць першасны тэкст гісторый Сі Цзіньпіна да сённяшняга дня і надаюць яму адпаведную надзённасць. Пашыраны кантэкст дазваляе ўдакладніць і раскрыць глыбінны сэнс прасторава-
3 3 прамовы «L’Ordre du discours» («Парадак дыскурса») французскага філосафа Мішэля Фуко, з якой ён выступіў 2 снежня 1970 г. пры прызначэнні на пасаду прафесара кафедры «Гісторыя сістэмы думкі» ў Калеж дэ Франс. Гл. Зборнік: Фуко М. Воля да ісціны: па той бок ведаў, улады і сэксуальнасці. Работы розны.х гадоў. М.: Касталь, 1996. С. 60-61.
часавых дэталяў, спецыфічных асаблівасцяў, асноўных герояў, задуму і намер аўтара.
У дадзеным зборніку прадстаўлены каментары-тлумачэнні, у якіх аўтары развіваюць тэму гісторый Сі Цзіньпіна, раскрываюць прычыны падзей ці факты гісторыі, прапануюць азнаёміцца з дадатковымі падрабязнасцямі, падкрэсліваюць мэту, пастаўленую апавядальнікам, якая не заўсёды можа быць зразумелай дакладна, калі прыводзіцца невялікі ўрывак з выступлення. Каментарыі даюць тлумачэнні цытатам і рэмінісцэнцыям, узмацняюць дыдактычную скіраванасць кожнай гісторыі.
Структура каментара ў асноўным адпавядае традыцыйным патрабаванням напісання такога віду пісьмовай работы: фармуліроўка тэмы, ідэя каментара, стварэнне фона падзеі ці факта, абаснаванне пазіцыі аўтара і высновы.
Кампазіцыйныя асаблівасці каментараў ў зборніку заключаюцца ў тым, што ўступ, разгортванне думкі з’яўляюцца або тэматычнымі, калі спачатку абазначаецца тэма, або сентэнцыйнымі, калі каментар пачынаецца цытатай альбо афарызмам. Канцоўка ўжываецца ў асноўным як рэзюмэ, калі тэкст заканчваецца абагульненнем асноўных палажэнняў, ці зноў жа сентэнцыйна, калі ў канцы падаецца цытата аўтара або вядомых мысляроў стражытнасці і сучаснасці.
У стылістычным плане каментары сугучныя першасным тэкстам. Пры дапамозе выяўленчых сродкаў гісторыя ў форме эпізода дабудоўваецца да ўзроўню цэласнага твору. Стылістычныя прыёмы дапамаюць чытачам вылучыць галоўнае, не прапусціць важнае, эмацыйна перажыць першасны тэкст і атрымаць урок.
Пры перакладзе зборніка «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» давялося сутыкнуцца з тым, што вялікая колькасць імён грамадскіх і творчых дзеячаў, геаграфічных назваў з розных перыядаў гісторыі Кітая, урыўкаў з вершаў, цытат і ідыём не маюць тлумачэння, што выклікае цяжкас-
ці ў прасторава-часавай арыентацыі замежнага чытача і перашкаджае выпрацоўцы гістарычнай сістэмы каардынат зборніка, таму кніга найперш арыентавана на ўнутраны рынак КНР, бо кітайскія чытачы ведаюць гістарычныя, геаграфічныя і моўныя рэаліі сваёй краіны. У сувязі з гэтым перакладчыкі прыйшлі да высновы аб неабходнасці даць арыентацыю пра месцазнаходжанне геаграфічных аб’ектаў, палічылі патрэбным апісаць некаторыя гістарычныя артэфакты, даць тлумачэнне важным фразеалагізмам ў заўвагах, кароткіх дадзеных пра жыццё і дзейнасць персанажаў, храналогію кітайскіх дынастый4. Паколькі многія цытаты кітайскіх філосафаў і мысляроў былі перакладзены савецкімі і расійскімі вучонымі, то іх пераклад падаецца са спасылкай на адпаведную работу.
«Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» на беларускай мове адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, студэнтам ВНУ і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй, культурай, унутранай і знешняй палітыкай Кітая як стратэгічнага партнёра Беларусі.
4 Кароткая інфармацыя пра жыццё ўзгаданых у тэксце кітайскіх імператараў і некаторых іншых дзеячаў кітайскай гісторыі і культуры прыведзена ва ўказальніках на с. 407-419. Храналогію кітайскіх дынастый гл. у табліцы на с. 420.

Простымі словамі пра складаную палітыку
Майстэрства апавядальніка адвеку было адметнай рысай вядомых кітайскіх і замежных палітыкаў і мысляроў. Але яшчэ ў большай ступені гэта майстэрства ўласціва кіраўнікам кампартыі Кітая. Так, на цырымоніі закрыцця VII з’езду КПК у Яньані Маа Цзэдун расказаў дэлегатам з’езду легенду аб тым, як «Юй Гун перамясціў горы». Дзень за днём Юй Гун нястомна спрабаваў зраўняць гару, сваімі намаганнямі ён крануў Вярхоўнага Уладара, які нарэшце накіраваў на зямлю несмяротных, каб тыя перанеслі дзве гары, што ўзвышаліся ля ўваходу ў жытло Юй Гуна. Гэтай алегорыяй Маа Цзэдун хацеў сказаць, што толькі настойлівая праца Кампартыі Кітая можа крануць Вярхоўнага Уладара і заахвоціць Яго дапамагчы зрушыць дзве гары — феадалізм і імперыялізм, а гэты Вярхоўны Уладар не хто іншы, як кітайскі народ.
Генеральны сакратар КПК Сі Цзіньпін — выдатны апавядальнік. Каб перадаць нейкую глыбокую думку, выступаючы на нарадзе, у гутарцы або прамове падчас замежнага візіту, у артыкуле, ён умела выкарыстоўвае ў якасці прыкладу розныя гісторыі, кранаючы імі ўсіх прысутных. Гэта канкрэтныя жыццёвыя гісторыі, зразумелыя ўсім, глыбокадумныя, заўсёды поўныя «кітайскай мудрасці» і «сілы Кітая». Яны з розных бакоў адлюстроўваюць чалавечыя пачуцці і філасофскую
скіраванасць думак Сі Цзіньпіна, з’яўляюцца адметнай асаблівасцю стылю кіраўніка. Часам іншы аповед варты тузіну вядомых ісцін. У гутарцы з маладымі людзьмі падчас святкавання дня моладзі 4 мая 2013-2014 гг. Сі Цзіньпін расказаў, як чытаў кнігі, калі пасвіў авечак у гарах. Калі ж ён працаваў у полі, то праходзіў па 15 км выключна дзеля таго, каб узяць кнігу ў бібліятэцы. Г этыя аповеды натхнялі маладых слухачоў берагчы кожную секунду і больш часу аддаваць вучобе.
У газеце «Жэньмін жыбаа» быў надрукаваны артыкул пад назвай «Смак веры», які распавядаў як Чэнь Вандаа5 так захапіўся перакладам «Маніфеста Камуністычнай партыі», што не заўважыў, як паклаў у рот атрамант замест карычневага цукру. Так ён прадэманстраваў захапленне духу і асалоду веры. У сваіх прамовах Сі Цзіньпін часта звяртаўся да гэтай гісторыі, каб такім кранальным эпізодам з жыцця партыі натхніць кадравых работнікаў трымацца ідэалаў і не адступаць ад веры.
Падчас выступлення 27 сакавіка 2013 г. на нарадзе, прысвечанай 50-годдзю станаўлення кітайска-французскіх адносін, Сі Цзіньпін сказаў: «Напалеон гаварыў што Кітай — сонны леў, але як толькі ён прачнецца, увесь свет будзе трымцець перад ім. Кітай — гэта леў, які ўжо прачнуўся, але гэта мірны, дабразычлівы і цывілізаваны леў». Такі метад выкладання, напружаны і поўны глыбокага сэнсу, дапамог па-майстэрску развеяць міф аб «кітайскай пагрозе» і сцвердзіць думку аб сусветнай каштоўнасці кітайскай мары.
Як гавораць, добрая гісторыя — гэта ўжо палова поспеху. Лепшыя творы традыцыйнай кітайскай культуры, філасоф-
5 Чэнь Вандаа (1891-1997) — кітайскі вучоны і публіцыст. У 1920 г. па даручэнні часопіса «Тыднёвы агляд» упершыню пераклаў на кітайскую мову «Маніфест Камуністычнай партыі» К. Маркса і Ф. Энгельса. Гісторыя, якую ўспамінае Ян Чжэнью, адбылася так: Чэнь Вандаа быў настолькі засяроджаны на перакладзе, што калі еў цзунцзы (страва з рысу з начынкай, загорнутая ў ліст бамбука ці трыснягу), заглыблены ў працу, макаў іх у чарнільніцу замест піялы з карычневым цукрам.
скія працы ці фальклор заўсёды ўпрыгожаны жыццёвымі гісторыямі. Гэтыя гісторыі праходзяць праз час, не губляюць свежасці ўспрымання і аказваюць уплыў на погляды і жыццё многіх пакаленняў. Апавяданне менавіта таму мае велізарнае значэнне, што такім чынам можна хутка наладзіць эмацыянальныя адносіны паміж апавядальнікам і слухачом, дасягнуць жаданага водгуку. Абстрактныя паняцці не могуць быць больш пераканаўчымі, чым падрабязнасці і дэталі, а мастацтва аповеду не можа хваляваць сэрцы людзей больш, чым жыццёвыя факты.
За старым часам гаварылі: «Літаратура — носьбіт высокіх ідэй». У Кітаі ці за мяжой Сі Цзіньпін у сваіх расказах звяртае ўвагу слухачоў на гісторыка-культурны шлях Кітая, кітайскі шлях развіцця рэформ, падкрэслівае, што Кітай удзельнічае ў сусветным кіраванні і разам з усімі дзяржавамі стварае «шлях супольнасці адзінага лёсу». Апавядаючы проста аб складаным, ён дапамагае людзям ступіць на гэты шлях, дапамае спасцігнуць яго праз паглыбленне ведаў пра краіну. Простай і даступнай мовай ён тлумачыць палітыку партыі так, каб усе пачулі яго тлумачэнні, зразумелі іх і прынялі, каб дасягнуць адзінай думкі адносна разумення рэформ. У міжнародных справах ён імкнецца ўзгадніць з замежнымі дзяржавамі новыя паняцці, новыя філасофскія катэгорыі, новыя фармулёўкі. Такім чынам, ён ператварае перавагу развіцця і комплекснай магутнасці Кітая ў перавагу дыскурса. Гэта і ёсць сакрэт захапляльнасці расказаў Сі Цзіньпіна, пабуджальнасці да дзеяння.
Раскрываць праз аповед гісторыка-культурны шлях Кітая, умела знаходзіць у багатай скарбонцы кітайскай гісторыі прыклады для пераймання — важная асаблівасць стылю кіравання Сі. На яго думку, «гісторыя з’яўляецца асновай сучаснасці, сённяшні дзень любой дзяржавы выцякае з мінулага. Разуменне таго, адкуль прыйшла тая або іншая дзяржава, дае магчымасць вызначыць, чаму яна сёння менавіта такая,
а не іншая, і зразумець, куды краіна будзе рухацца ў будучым, а куды не пойдзе». Сі Цзіньпін часта звяртаецца да мінулага, спасылаецца на старажытныя паданні, казкі і гістарычныя падзеі, па-майстэрску абапіраючыся на гістарычнае мінулае, прымушае яго служыць сённяшняму дню. Кіраўнік спадзяецца, што людзі здолеюць скарыстаць мудрасць і духоўныя ўрокі мінулага для самаўдасканальвання. Напрыклад, падчас «вячэрняй гутаркі на выспе Інтай» з Баракам Абамай ва ўрадавай рэзідэнцыі ён распавёў гісторыю выспы Інтай (Інчжоу). Тут імператар цынскай дынастыі Кансі распрацоўваў стратэгію падаўлення смуты ў краіне і вяртання выспы Тайвань. Пазней імператар Гуансюй быў сасланы сюды імператрыцай-удавой Цысі пасля заняпаду краіны і правалу Ста дзён рэформ (1898). Гэта гісторыя зацікавіла Абаму, і ён заўважыў, што гісторыя ЗША і Кітая маюць падабенства ў адным — рэформы заўсёды сустракаюць супраціўленне, і гэта нязменнае правіла, таму рэфарматары павінны дзейнічаць рашуча. Сі Цзіньпін, падсумоўваючы вынікі гутаркі, сказаў: «Вельмі важна разумець гісторыю сучаснага Кітая, каб разумець сённяшнія мары і памкненні кітайскага народа».
У сваіх гісторыях Сі Цзіньпін расказвае пра кітайскі шлях развіццярэформ. Пасля XVIII з’езду КПК ЦКпартыі, галоўнай фігурай якога з’яўляецца старшыня Сі, распрацаваў новую канцэпцыю, ідэалогію і асноўную стратэгію кіравання дзяржавай, а Генеральны сакратар Сі Цзіньпін падрыхтаваў шэраг выступленняў якія сталі канцэнтраваным праяўленнем новай канцэпцыі, новай ідэалогіі, новай стратэгіі кіравання дзяржавай. Яго выступленні, напоўненыя разнастайнымі гісторыямі, прыкладамі, дакладнымі фактамі, умацоўваюць агульнае разуменне і развейваюць сумненні, папулярызуюць абстрактныя тэорыі, спрашчаюць складаныя для разумення тэзы. Так, ён расказаў гісторыю пра тое, як плаваў у Сямэні ў 1980-х гг. Гэтым аповедам ён хацеў растлумачыць, што для ажыццяўлення рэформ неабходна «добра ведаць ваду, у якой будзеш плаваць»
(гэта значыць, ведаць абставіны рэформаў). Неабходна ўмацоўваць рэформы на высокім узроўні і ўмець «намацаць падводныя камяні, каб перайсці раку». Ва «Успамінах пра вёску Лянцзяхэ»6, што знаходзіцца ў паўночнай частцы правінцыі Шаньсі, ён расказаў пра асабістыя пачуцці да простых людзей, пра тое, што ніхто не павінен забываць першасных мэтаў рэформ: «Што тычыцца нашай партыі, мы заўсёды павінны памятаць, што народ з’яўляецца нашым карміцелем, мы ўсім сэрцам і ўсімі думкамі заўсёды павінны імкнуцца служыць народу. Мы не павінны забываць, што мы — слугі народа, павінны пастаянна надаваць увагу дабрабыту людзей».
У сваіх гісторыях Сі Цзіньпін расказвае і пра дыпламатычны шлях кітайскай дзяржавы. Гісторыі Сі Цзіньпіна простыя, але з глыбокім падтэкстам, лаканічныя, але змястоўныя. Яго выступленні характарызуюцца свежасцю стылю выкладання і выключнай абаяльнасцю, яны ўжо сталі свайго роду брэндам на міжнароднай арэне. «Кітайская мара», «супрацоўніцтва з выйгрышам для ўсіх», «канцэпцыя сапраўднай справядлівасці і выгады», «канцэпцыя бяспекі ў Азіі», «супольнасць адзінага лёсу», «шлях мірнага развіцця» — усе гэтыя катэгорыі дыпламатыі Кітая як вялікай дзяржавы са сваёй спецыфікай пры дапамозе гісторый Сі Цзіньпіна сталі лёгка зразумелымі, запамінальнымі, яны лёгка распаўсюджваюцца і лёгка прымаюцца людзьмі.
Падчас выступлення ў Вялікім дзяржаўным хурале Манголіі 22 жніўня 2014 г. Сі Цзіньпін заявіў: «Кітай мае намер даць шанс і прастору для сумеснага развіцця ўсім сумежным дзяржавам, у тым ліку Манголіі. Мы вітаем усіх, хто імкнецца стаць пасажырам хуткага цягніка кітайскага развіцця, мы рады ўсім, хто едзе з намі і ў хуткім цягніку, і ў спадарожцы. Як гавораць, калі хочаш хутка рухацца — ідзі адзін, калі
6 Ляцзяхэ — горная вёсачка, дзе падчас «культурнай рэвалюцыі» знаходзіўся Сі Цзіньпін.
хочаш дайсці далёка — то ідзі разам з людзьмі». На самай справе, выраз «ехаць спадарожкай» быў кпінамі з Кітая, спробай ачарніць яго. Аднак калі Сі Цзіньпін здолеў па-майстэрску выкарыстаць гэты выраз у сваёй прамове, ён загучаў па-новаму і здолеў не толькі адбіць нападкі на «канцэпцыю адказнасці Кітая», але і набыў значэнне кітайскай знешнепалітычнай «канцэпцыі супрацоўніцтва з агульным выйгрышам».
Як гавораць некаторыя філосафы7, хто валодае майстэрствам апавядальніка — той валодае ўвагай слухачоў, і адпаведна, бярэ верх у дыскурсе. Гісторыя і сучаснасць сведчаць пра тое, што толькі той палітык, хто добра разумее гістарычную культуру сваёй краіны, арыентуецца ў тэндэнцыях сусветнай цывілізацыі, хто здольны простымі словамі данесці да сваіх грамадзян і замежных сяброў канцэпцыю дзяржаўнага кіравання, — толькі такі палітык можа стаць выдатным кіроўцам, які праз імклівыя віры і вельмі небяспечную мель здольны прывесці сваю краіну да мэты.
Калі вы здольны зазірнуць у далёкае мінулае, то здолееце дацягнуцца і да далёкай будучыні. Тэорыя заўсёды мае шэры колер, а гісторыі пафарбаваныя разнакаляровымі яркімі фарбамі. Як гавораць, «калі высакародны муж дасягае асновы, перад ім адкрываецца правільны шлях»8.
Мы выпусцілі кнігу «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна» з надзеяй, што чытач здолее авалодаць майстэрствам працы з грамадскай думкай, асэнсаваць шлях дзяржаўнага кіравання, што паўстае з гэтых гісторый, а таксама спародзіць яшчэ больш цудоўных новых гісторый пра Кітай.
Ян Чжэньу
7 Маецца на ўвазе Поль-Мішэль Фуко (1926-1984) — французскі філосаф, псіхолаг, кулыуролаг і гісторык. Тут гаворка ідзе пра яго кнігу «Археалогія ведаў».
8 Цыт. па: Лунь юй (Меркаванні і гутаркі) / пер. з кіт. В.А.Крыўцова. СПб.: Крышталь. C.17.
Выступленні
Ci Цзіныііна ў Кітаі

Пра сумленных і непадкупных правіцеляў
Няма ў свеце аніякай таямніцы
Існуе адзін гістарычны анекдот. У час Усходняй Хань чыноўнік Ян Чжэнь (54-124) служыў рэвізорам у горадзе Цзінчжоу, затым ён быў прызначаны правіцелем вобласці Дунлай. Па дарозе да месца прызначэння ён ехаў праз павятовы горад Чаньі. Начальнік павета Чаньі, нейкі Ван Мі, быў прызначаны на пасаду, калі Ян Чжэнь служыў рэвізорам. Калі Ян Чжэнь праязджаў праз горад, Ван Мі паспяшаўся пазнаёміцца з ім і распавесці, як ён падтрымліваў Ян Чжэня ў той час. Удзень ён паехаў з пустымі рукамі, а вечарам падрыхтаваў дзесяць залатых зліткаў10, каб падарыць Ян Чжэню. Ван Мі сказаў: «Зараз глыбокая ноч, ніхто нічога не будзе ведаць». Ян Чжэнь не пагадзіўся: «Як жа ніхто не будзе ведаць, калі Неба ведае, Зямля ведае, вы ведаеце і я ведаю!» Ван Мі стала сорамна.
9 Літаральна: «пры чатырох сведках адмовіцца ад золата».
10 У эпоху Хань адзін злітак меў вагу прыблізна 250 грамаў і выплаўляўся ў форме дыска альбо конскага капыта.
Ян Чжэнь набыў славу непадкупнага чыноўніка. Калі старэйшыя ў сям’і ці сябры ўгаворвалі яго займець багацце для дзяцей і унукаў, ён сказаў: «Няхай наступныя пакаленні гавораць пра іх як пра дзяцей і ўнукаў непадкупнага чыноўніка. Я пакіну ім сваё добрае імя — хіба гэта не багацце?» Вось гэта свядомасць!
3 выступлення на VII пленарным пасяджэнні XVIII склікання Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК 6 студзеня 2017 г.
У ракурсе тэмы
У Кітаі адвеку існуюць аповеды пра сумленных чыноўнікаў. Прыкладам могуць быць гісторыі пра кіраўніка вобласці Ян Сюэ, які «на знак адмовы ад хабару вывесіў у двары рыбу»11, пра Цзы Хана, які лічыў, што «сумленнасць — гэта галоўнае багацце». Гэта аповеды пра Кун Фэня, які імкнуўся «не мець ніякай выгады ад прыбытковага месца», Баа Чжэня, які «не ўзяў сабе нават каменю для расцірання тушы», ды інш. Ян Чжэнь з апавядання «Няма ў свеце аніякай таямніцы», той, што хацеў «пакінуць нашчадкам у спадчыну сваё добрае імя», — таксама сумленны і непадкупны чыноўнік, які пакінуў след у гісторыі. Прыклады чыноўнікаў, што шанавалі свой гонар, можна сустрэць у гістарычных запісках рознага часу.
Ян Чжэнь (другое імя12 — Бо Цы) быў вядомым вучоным у эпоху Усходняя Хань, жыў у гарадскім павеце Хуаінь правінцыі Шаньсі. На дзяржаўную пасаду быў прызначаны ва ўзросце пяцідзесяці год і праславіўся як сумленны і беска-
11 У эпоху Хань Ян Сюэ кіраваў адной акругай. Аднойчы падначалены паднёс яму жывую рыбу, але Ян Сюэ вывесіў яе ў двары, каб паказаць, што не бярэ ніякага хабару.
12 Другое (неафіцыйнае) імя, якое давалі па дасягненні паўналецця. Выкарыстоўваецца цягам усяго жыцця.
рыслівы чыноўнік, а пазней стаў адным з трох вышэйшых саноўнікаў імперыі. Псторыя «Няма ў свеце аніякай таямніцы» першапачаткова была пададзена ў кнізе «Гісторыя дынастыі Позняя Хань»13 у раздзеле «Паданне пра Ян Чжэня». Позна ўночы Ван Мі хацеў перадаць дар золатам і сказаў: «Уночы няма сведкаў». Але Ян Чжэнь строга перапыніў яго: «Як гэта няма сведкаў? Ёсць неба, зямля, я і вы — чацвёра, хто ведае пра гэта». Ван Мі засаромеўся і сышоў».
У «Гісторыі дынастыі Позняя Хань» гаворыцца пра Ян Чжэня як непадкупнага чалавека, які ніколі не карыстаўся сваім становішчам у асабістых мэтах. Яго дзеці і ўнукі харчаваліся проста, хадзілі пешшу. Калі старэйшыя роду прасілі яго падумаць пра крыніцу прыбытку для нашчадкаў, ён гаварыў: «Няхай мае сыны і ўнукі будуць вядомыя тым, што яны нашчадкі сумленнага чыноўніка, гэта і будзе іх спадчына, ці не праўда?»
Гэты гістарычны анекдот даў падставу наступнікам называць Ян Чжэня Ян Сычжы (Ян Чатыры сведкі), Правіцель Чатыры сведкі, Пан Чатыры сведкі. Да самай эпохі Мін ва ўрадавай установе горада Лайчжоу існаваў храм, прысвечаны Ян Сычжы, — Храм Чатырох сведкаў.
Паэт эпохі Тан, Ху Цзэн, у сваёй эпічнай паэме «Гуаньсі»14 натхнёна пісаў: «Душа Ян Чжэня пакінула свет. Сляды яго згубіліся ў пустэчы Гуаньсі. Але слава яго засталася ў памяці людзей, яна вечная, як неба і зямля».
Ян Чжэнь быў чалавекам не толькі педантычным, але і смелым, ён рашуча крытыкаваў недахопы чыноўнікаў і нават адкрыта асуджаў камарыллю, ў якой быў і дзядзька імператара (Хань Ань-дзі) Гэн Баа, і старэйшы брат імператрыцы Янь Сянь. Нават калі Ян Чжэня прасілі прыняць на дзяржаўную службу родзіча, ён рашуча адмаўляўся зра-
13 «Гісторыя дынастыі Позняя Хань» («Хоу Ханылу») — працяг гістарычных хронік дынастыі Ханьшу, якая ахоплівае перыяд з 25 па 200 гг. н.э.
14 Гуаньсі — тэрыторыя на захад ад горнага праходу Ханьгугуань, правінцыя Хэнань.
біць гэта ў тым выпадку, калі лічыў, што чалавеку не хапае таленту і дабрачыннасці. Такія маральныя якасці і сямейныя традыцыі — лепшы падарунак для нашчадкаў. У гістарычных кнігах захаваліся запісы пра чатыры пакаленні сям’і Ян, іх сумленнасць і маральную чысціню. Сын Ян Чжэня, Ян Бін, быў настаўнікам, сціпла жыў у вёсцы і толькі пасля сарака год стаў чыноўнікам, пры гэтым ён захаваў традыцыі бацькі. Калі яго ранейшыя падначаленыя хацелі выказаць павагу і прыйшлі з грашыма колькасцю ў мільён медных манет15, ён зачыніў дзверы і не ўзяў грошы, каб застацца чыстым і незаплямленым. Сын Ян Біна, Ян Цы, быў прызначаны правіцелем сталічнай вобласці, і праўнукі Ян Чжэня, Ян Дзы і Ян Бяа таксама перанялі прыстойнасць і бескарыслівасць свайго дзеда. Традыцыя сумленнасці роду Ян славіцца да нашых дзён.
Падчас выступлення на VII пленарным пасяджэнні XVIII склікання Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК Сі Цзіньпін падкрэсліў: «Партыйныя кіраўнікі павінны надаваць асаблівую ўвагу высакароднасці, быць высакароднымі самі. Калі вы маеце высакароднасць і развіваеце яе, то вы здолееце знайсці правільны кірунак для сваіх дзеянняў». У якасці прыкладу ён прывёў гісторыю Ян Чжэня, які даваў запавет сваім нашчадкам быць чыстымі і бескарыслівымі, тлумачыў, якое значэнне мае высакароднасць для чалавека ў яго станаўленні, развіцці, прафесіі, тэарэтычных пошуках, які вобраз яна фарміруе ў памяці наступных пакаленняў. Высакародны чалавек здольны адрозніваць праўду ад хлусні, падзяляць грамадскае і асабістае; высакародны чалавек здольны выхаваць сябе справядлівым, ён умее пазбавіцца ад хібаў. Высакароднасць — паказчык ідэйных якасцяў асобы. Што б ты ні выбраў — грамадскае альбо асабістае, абавязак або выгаду, праўду ці хлусню, дабрадзейнасць ці заганнасць, пакуты ці асалоду — ўсё гэта залежыць ад узроўню свядомасці.
15 Прыблізна 20 000 юаняў на сённяшнія грошы.
Глыбокі сэнс вядомых павучанняў
Мэй Шэн у творы «Сем павучанняў»16 прывёў прыклад надзвычай глыбокадумнага аповеду. У царстве Чу захварэў прынц-спадкаемца. Госць царства У знайшоў прычыну яго хваробы ў заняпадзе духу і прызначыў яму лячэнне — вывучыць твор «Глыбокі сэнс вядомых павучанняў», каб, удаскаліўшы душу, лекаваць цела. Паступова твар хворага разгладжваўся, і ў рэшце рэшт ён паправіўся.
Строга кіраваць партыяй — значыць у залежнасці ад сімптомаў прымяняць хуткадзейсны сродак для выкаранення хваробы, бязлітасна ліквідаваць непарадак; пры вырашэнні любой праблемы выхоўваць культуру, рабіць яе сутнасцю кіравання.
3 выступлення на VII пленарным пасяджэнні XVIII склікання Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК б студзеня 2017 г.
У ракурсе тэмы
«Сем павучанняў» — гэта алегарычны літаратурны твор, напісаны ў эпоху Хань Мэй Шэнам для паэтаў-сучаснікаў. У гэтай працы прыводзіцца выдуманая гісторыя пра тое, як да хворага прынца-спадкаемцы царства Чу прыйшоў незнаёмы госць з царства У, і яны абмяркоўвалі хваробу і яе прычыны. Працяглая дыскусія ад простага да складанага (яны ставілі пытанні адзін другому і адказвалі на іх) дапамагла ім зразумець сутнасць хваробы.
16 «Сем павучанняў» («Цы фа») — найбольш вядомы твор паэта эпохі Хань Мэй Шэна. Твор напісаны ў жанры цы і пабудаваны ў форме дыялогу паміж прынцам-спадкаемцам і У Кэ («госцем з царства У»; так называлі вучонага, які служыў пры двары правіцеля).
Госць з царства У меркаваў, што прычына хваробы спадкаемцы ў тым, што жыве ён у раскошы і бесклапотнасці: калі неабходна некуды адправіцца, яму падаюць экіпаж, суправаджаюць яго ў паездцы лепшыя людзі, есць ён празмерна, у пакоях яго цёпла. Адсюль млявасць і хваробы. Стала зразумела, што гэта не хвароба цела, яе нельга вылечыць лекамі і іголкаўколваннем. Заняпад духу лякуецца праз спасціжэнне глыбокага сэнсу вядомых выказванняў. Такім чынам, госць закрануў усе шэсць забаваў: музыка, баль, паездкі ў экіпажы, падарожжы, паляванне і любаванне хвалямі. Крок за крокам павучаў ён прынца змяніць лад жыцця, і паступова зморшчыны на лбе і між броваў спадчынніка разгладзіліся, а на твары з’явілася радасць. Нарэшце госць царства У прапанаваў прынцу пазнаёміцца з таленавітымі і разумнымі вучонымі, каб той змог абмеркаваць з імі ўсе справы Паднябеснай, давесці да ладу ўсё існае, даследаваць кіраванне краінай і спасцігнуць сутнасць удасканалення свайго маральнага аблічча і сваіх якасцяў. Наследны прынц прыслухаўся да павучанняў госця, і хвароба яго імгненна прайшла.
Такім чынам, «Сем павучанняў» — гэта дыялог двух прыдуманых персанажаў, падчас якога маладому арыстакрату даюцца парады перастаць марнаваць жыццё, быць нястомным у задавальненнях. Госць з царства У падчас гутаркі аб сямі задавальненнях разважае пра дыялектычныя адносіны матэрыяльнага і духоўнага. Калі чалавек пастаянна шукае задавальненняў і жыве аднымі забавамі, не надае ўвагі духоўным пошукам і маральнай дысцыпліне, то такі лад жыцця прывядзе яго да росту і распаўсюджвання «бацылы», падобнай той, якая была ў прыдуманага прынца-спадкаемцы: «чым менш ён духоўна працаваў, тым больш яго адольвалі хваробы». Таму толькі той, хто папаўняе свае духоўныя запасы, можа быць па-сапраўднаму здаровым.
Maa Цзэдун вельмі высока ацэньваў «Сем павучанняў». На нарадзе ў Лушані17 ён загадаў раздрукаваць тэкст «Павучанняў» і раздаць яго ўсім удзельнікам пасяджэння. Акрамя таго, ён напісаў вялікі водгук на гэты тэкст.
«Сем павучанняў» — велічны твор з глыбокім падтэкстам, напісаны высокім стылем. Твор паклаў пачатак рыфмаванай прозе эпохі Хань і аказаў вялізны ўплыў на наступныя пакаленні. Лю Се ў працы «Разьбяны цмок літаратурнай думкі» пісаў: «Мэй Шэн — чалавек-дзіва, створаныя ім «Сем павучанняў» напісаны цудоўнымі словамі, якія хвалююць душу». Напрыклад, успомнім Фу I і яго вершаваны твор «Сем задавальненняў», Чжан Хэна і «Сем меркаванняў», Ван Цаня і «Сем тлумачэнняў», Цаа Чжы і «Сем пачынанняў», Лу Цзы і «Сем ладоў», Чжан Се і «Сем загадаў» і іншыя. Пазней жанр «Сямі павучанняў» стаў называцца рыфмаванай прозай. Сі Цзіньпін прывёў гісторыю з «Сямі павучанняў» з мэтай раслумачыць, што толькі работа над сабой і ўмацаванне веры — аснова кіравання дзяржавай. Як гавораць, «калі аснова разумная, то дзяржава моцная, калі аснова слабая, то дзяржава ў заняпадзе»18.
Сі Цзіньпін заўсёды падкрэслівае: «Неабходна мацаваць асновы». Аснова — гэта карані і ствол, і толькі калі яны трывалыя, дрэва здольнае атрымаць пажыўныя рэчывы, яно будзе мець многа галін і пышную крону. А галоўны элемент — гэта душа, жыццёвы дух: толькі тады, калі ён моцны, можна супрацьстаяць благому ўплыву, заганам, захаваць багатыя жыццёвыя сілы. Аснова ў тым, каб мацаваць веру, павышаць партыйнае выхаванне.
17 Нарада Палітбюро ЦК КПК у курортным месцы Лушань (правінцыя Цзянсі) у ліпені 1959 г. была прысвечана абмеркаванню вынікаў палітыкі «Вялікага скачка».
18 Цытата з кнігі «Гуань-цзы» — зборніка старажытнакітайскіх філасофскіх трактатаў розных аўтараў, якія жылі ў асноўным у IV-ІП стст. да н.э. Назва падаецца па імені Гуань Чжуна (Гуань-цзы), першага мінісгра царства Цы. Першапачатковы варыят помніка склаўся ў сярэдзіне III сгагоддзя да н.э. ў царстве Цы.

У барацьбе з карупцыяй не бывае «картачных домікаў»
Падчас нарастання барацьбы з карупцыяй у грамадстве ўзніклі пэўныя тэндэнцыі і асаблівая атмасфера, якая патрабуе пільнай увагі. Існуюць асобныя меркаванні, на якія ёсць попыт у грамадстве. Напрыклад, «барацьба з карупцыяй нічога агульнага не мае з інтарэсамі народа», «барацьба з карупцыяй дае магчымасць кіраўнікам нічога не рабіць», «барацьба з карупцыяй уплывае на эканамічнае развіццё», «барацьба з карупцыяй — гэта барацьба за ўладу», «час адпачыць ад барацьбы з карупцыяй» і інш. Такога роду непаразуменні і памылковыя разважанні неабходна самым падрабязным чынам аналізаваць, абвяргаць і накіроўваць у правільнае рэчышча, ліквідаваць іх негатыўны ўплыў, выкараняць іх памылковае тлумачэнне. Неабходна расказваць людзям, што наша барацьба з карупцыяй — гэта не «крама ўлады і багацця», дзе можна набыць стравы ў залежнасці ад становішча, якое займае чалавек, не «картачны домік», дзе ідзе барацьба за ўладу і прэферэнцыі, гэта зусім не закінуты «даўгабуд». Менавіта таму для паглыблення і развіцця антыкарупцыйнай барацьбы, стварэння стылю партыйнай работы і сумленнага непадкупнага ўраду нам неабходна ствараць станоўчую атмасферу ў грамадстве.
3 выступлення на VI пасяджэнні XVIII склікачня Цэчтральчай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК 12 студзеня 2016 г.
У ракурсе тэмы
«Картачны домік» («House of Cards») — амерыканскі тэлевізійны серыял палітычнай тэматыкі, у якім распавядаецца, як адзін абыякавы і несумленны сенатар разам
з амбітнай жонкай змагаецца за ўладу на палітычнай арэне сваёй краіны.
Галоўны герой серыялу Фрэнк Андэрвуд — крывадушны, гатовы на ўсё прафесійны палітык. Каб перашкодзіць будучаму дзяржсакратару заняць пасаду, ён падсылае да таго сваіх людзей. Тыя схіляюць яго да п’янства, спакушаюць наркотыкамі, а затым ілжэсведчаць супраць гэтага чалавека. Каб супрацьстаяць міністру адукацыі, Андэрвуд здраджвае аўтарытэтнаму старому міністру і, прыкінуўшыся добрым хлопцам, шантажуе яго непрыстойным мінулым. Так ён хоча вымусіць міністра быць лаяльным да яго. А калі ж план не ўдаецца рэалізаваць, Андэрвуд жорстка помсціць.
Серыял «Картачны домік» з яго крытыкай сучаснай рэчаіснасці набыў папулярнасць і займеў мноства фанатаў.
Фільм «Картачны домік» упершыню выйшаў на экраны 1 лютага2013г. Ёндаволі рэалістычна паказваенебяспечныя гульні амерыканскіх палітыкаў: змовы з карыснымі мэтамі праз выкарыстанне сваіх паўнамоцтваў і ўлады, секс дзеля ўлады. Менавіта таму адразу пасля выхаду на экран серыял прыцягнуў увагу многіх палітыкаў розных краін. Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джэймс Камерон прызнаваліся, што глядзелі гэты серыял. Прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 г. можна назваць увасабленнем рэальнасці «Картачнага доміка». Зараз вырашана пытанне працягу работы над пятым сезонам гэтага серыяла19. Аўтары маюць намер працягваць дэманстраваць закулісныя інтрыгі і неверагодныя махінацыі гэтага буйнага расадніку заразы — заходняй палітыкі.
У аснову серыяла пакладзены раман англійскага палітыка Майкла Добса «Картачны домік». У 1975 г. Добс
4 У снежні 2017 г. існавала верагоднасць, што серыял будзе забаронены, аднак у студзені 2018 г. было вырашана прадоўжыць яго на шосты сезон, які стане фінальным.
Пра сумленных і непадкупных правіцеляў ««wsssnsss прыйшоў у палітыку і спачатку займаў пасаду спецыяльнага ўрадавага дарадцы, а затым быў кіраўніком апарата ва ўрадзе Маргарэт Тэтчар і пакінуў пост намеснікам старшыні партыі кансерватараў. Майкл Добс блізка ведаў некаторых заходніх палітыкаў, таму яго раман пра дзяржаўных чыноўнікаў такі яскравы і хвалюючы. Раман пісьменніка характарызуецца замежнымі СМІ як ні з чым не параўнальная і шакуючая гісторыя, яскравая, дакладная, захапляльная, насычаная з’едлівай насмешкай над гэтым светам, і разам з тым яна дазваляе чытачу адчуць сябе ўдзельнікам падзей.
Як ужо ўзгадвалася, на VI пленарным пасяджэнні XVIII склікання Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК Сі Цзіньпін сказаў, што барацьба з карупцыяй — гэта «не крама ўлады і багацця», дзе набываюць стравы ў залежнасці ад статуса чалавека, не «картачны домік», дзе ідзе барацьба за ўладу і прэферэнцыі, і гэта зусім «не закінуты даўгабуд». Кіраўнік Кітая рашуча абвергнуў памылковыя разважанні пра тое, што «барацьба з карупцыяй не мае нічога агульнага з інтарэсамі народа» і што «барацьба з карупцыяй — гэта барацьба за ўладу». Сі Цзіньпін прадэманстраваў цвёрдую рашучасць партыі, ядром якой ён з’яўляецца, жалезнай рукой змагацца з карупцыяй.
Гэта быў не першы раз, калі Сі Цзіньпін звяртаўся да назвы «картачны домік». У верасні 2015 г. у час візіту ў 3IL1A на пытанне журналіста «ці з’яўляецца барацьба з карупцыяй у Кітаі барацьбой за ўладу», ён адказаў: «Мы старанна праводзім расследаванне па кожнай справе аб карупцыі, і не істотна, хто перад намі — «тыгр ці муха». Мы будзем біць тых і другіх дзеля інтарэсаў народа, і ў гэтым няма ніякай барацьбы за ўладу, няма ніякіх «картачных домікаў». Словы Сі Цзіньпіна задэкларавалі рашучасць ЦК КПК змагацца з праявамі карупцыі ва ўладзе, засведчылі памкненне партыі змагацца за чысціню.
Выдатнае валоданне майстэрствам апавядальніка дапамагло Сі Цзіньпіну даць дасціпны адказ на вельмі далікатнае пытанне. Пры гэтым ён выкарыстаў сімвал амерыканскай культуры, што дазволіла яму атрымаць адабрэнне прысутных і прадстаўнікоў амерыканскай прэсы. Гэта прыхаванае параўнанне з «Картачным домікам» прадэманстравала цвёрдую пазіцыю Камуністычнай партыі Кітая прытрымлівацца правільнага стылю ў барацьбе з карупцыяй.
Пот і кроў народа
У павеце Ланькаа20 калісьці жыў вядомы сваёй сумленнасцю чыноўнік па імені Чжан Басін. Спачатку ён быў генерал-губернатарам правінцыі Фуцзянь, а затым правінцыі Цзянсу; пазней узначаліў Міністэрства цырымоній-’1. Каб ветліва адмовіцца ад паднашэнняў, ён напісаў спецыяльны «Маніфест аб адмове прымаць паднашэнні». Там былі наступныя радкі:
Толькі возьмеш павуцінку ці драбінку [рысу] —
і няма твайго сумленнага імя.
[Думаеш], гэта дробная манетка ці невялікая выгада, а гэта пот і кроў народа.
Прымеш капейку як паднашэнне —
і капейкі няварта тваё сумленне.
Возьмеш мядзяк — і ў вачах людзей
ты ўжо і медзяка драбней.
Салодкае жыццё — толькі згуба душы.
Сумленным быць трэба, што ні кажы.
20 Павет правінцыйнага падпарадкавання правінцыі Хэнань (КНР).
21 Міністэрства адказвала за імператарскі цырыманіял і экзамены на пасаду чыноўніка.
На мой погляд, гэты твор можа служыць люстэркам [для чыноўніка].
3 выступлення на пашыраным пасяджэнні Пастаяннага камітэта парткама павета Ланькаа правінцыі Хэнань 18 сакавіка 2014 г.
У ракурсе тэмы
Калі гаварыць пра сумленных чыноўнікаў цынскай імперыі22, то акрамя ўсім вядомага Юй Чэнлуна нельга не ўспомніць Чжан Басіна з павета Ланькаа правінцыі Хэнань. Чжан Басін нарадзіўся ў 1652 г., памёр у 1725. Ён быў прызначаны генерал-губернатарам правінцыі Фуцзянь, а затым — правінцыі Цзянсу, нарэшце даслужыўся да пасады кіраўніка Міністэрства цырымоній. Імператар Кансі гаварыў пра яго: «Усім у Паднябеснай вядома, што Басін — сумленны чыноўнік. Сярод прыстойных людзей Паднябеснай ён першы». Калі Чжан Басіна прызначылі генерал-губернатарам правінцыі Фуцзянь, то ён, каб спыніць бясконцы паток дароў, напісаў спецыяльны «Маніфест аб адмове прымаць паднашэнні» і расклеіў яго на варотах свайго дома і варотах ямэня23 генерал-губернатара. У гэтым маніфесце простымі словамі гаварылася, што і павуцінка, і драбінка рысу звязаны з яго добрым імем, і нават дробная манета (0,1 фэня24) — гэта пот і кроў простага народа. Возьмеш мядзяк — і просты чалавек удастоіцца міласці на капейку. Патрабуеш мядзяк — і грош табе цана. Хто сказаў, што гэта норма зносін? На самай справе, гэта наносіць
22 Імперыя Цын (Вялікая Цын, Маньчжурская дынастыя; 1644-1912) — апошняя дынастыя Кітая; дасягнула росквіту ў XVIII ст.
23 Ямэнь — прысутнае месца ў Кітаі да Сіньхайскай рэвалюцыі; рэзідэнцыя чыноўнікаў і іх памочнікаў.
24 Фэнь — 0,1 частка юаня. Грашовая адзінка 0,1 фэнь — гэта цянь (састарэлае чох); медная круглая манета з адіулінай пасярэдзіне.
вялізную шкоду маралі і духоўнасці. Адкуль узяцца ўсім гэтым рэчам, як ад несправядліва нажытага багацця?
Усе тыя, хто прыходзіў з паднашэннямі, бачылі гэты рашучы маніфест і, каб пазбегнуць непрыемнасцей, ціхенька адпраўляліся назад. У цяжкія неўраджайныя гады Чжан Басін дапамагаў людзям рысам і грашыма, загадваў шыць цёплае адзенне, каб людзі маглі перажыць голад і холад. Адчыняў сховішчы і раздаваў зерне людзям з раёнаў, што галадалі, дапамагаў у час стыхійных бедстваў. Некаторыя асуджалі яго за такое самаўпраўства, не ўхвалялі яго дзеянні, але ён сурова і катэгарычна адказваў: «Што больш значнае — свіран зерня ці людское жыццё?» Такія бескарыслівыя чыноўнікі заўсёды карысталіся павагай простых людзей. Калі Чжан Басін склаў паўнамоцтвы генерал-губернатара правінцыі Цзянсу, простыя людзі Янчжоу, развітваючыся з ім, на знак павагі прынеслі гародніну і садавіну. Чжан Басін і тады ветліва адмовіўся прыняць паднашэнне. Людзі са слязьмі звярнуліся да яго: «Калі вы прыехалі па прызначэнні ў наш край, то выпілі толькі шклянку вады з нашай ракі. Сёння вы пакідаеце нас — калі ласка, не адмаўляйцеся ад нашага пачастунку». He жадаючы пакрыўдзіць людзей, Чжан Басін узяў зялёнай салаты і два кавалкі соевага сыру. «Чысты чалавек, без адзінай плямы».
Другі этап практычнай дзейнасці партыі па навучанні, арыентаваным на масы, Сі Цзіньпін суаднёс з гісторыяй павета Ланькаа правінцыі Хэнань. На пашыраным пасяджэнні Пастаяннага камітэта парткама павета Ланькаа ён расказаў гісторыю пра Чжана Басіна. Гэтым прыкладам з мінуўшчыны Сі Цзіньпін патлумачыў: сціпласць і далікатнасць — першы крок да захавання чысціні і незаплямленасці асобы, а стыль добрай работы праяўляецца ў дробязях. У якасці прыкладу Сі Цзіньпін цалкам прывёў тэкст «Маніфеста аб адмове прымаць паднашэнні». Такім чынам ён прымусіў членаў партыі ўспомніць глы-
wmmww Пра сумленных і непадкупных правіцеляў бокі філасофскі сэнс закону пераходу колькасці ў якасць, бо «большая частка карупцыянераў прыйшла да распаду і падзення менавіта таму, што яны не надавалі патрэбнай увагі дробязям».
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што «Маніфест аб адмове прымаць паднашэнні» Чжан Басіна «можа служыць люстэркам» такога ходу падзей, паколькі ў гэтым тэксце знайшла адлюстраванне строгая самадысцыпліна — чыноўнік ва ўладзе павінен быць непахісным і непадкупным. Акрамя таго, Сі Цзіньпін растлумачыў, што перамогі і паразы сумленнага ўраду і барацьба з маральным распадам у старажытнай культуры — гэта каштоўны вопыт для выхавання непадкупнага ўраду. Сі Цзіньпін даволі часта на розных пляцоўках распавядаў старажытную гісторыю пра сумленнага чыноўніка, прыводзіў прыклады выслоўяў пра непадкупнасць ураду. У 2013 г. пры падтрымцы Сі Цзіньпіна Палітбюро ЦК спецыяльна правяло калектыўнае вывучэнне кітайскай гісторыі супрацьстаяння карупцыі і заахвочвання бескарыслівасці.
Ба-ван развітваецца з наложніцай
Наша партыя атрымоўвае дапамогу і падтрымку шырокіх народных мас. У Кітаі няма палітычнай сілы, здольнай замяніць КПК. У нашай партыі вельмі трывалы фундамент улады, але калі мы не будзем правільна вырашаць пытанні, звязаныя са стылем работы, то можа ўзнікнуць сітуацыя, падобная той, што мела месца ў дзейнасці Ба-вана, калі яму прыйшлося развітацца са сваёй наложніцай. Мы павінны ўсведамляць, дзе крыніца бедстваў.
3 прамовы падчас практычнага вучэбнага мерапрыемства па даследаванні кіруючай лініі партыі ў правінцыі Хубэй 11-12 ліпеня 2013 г.
У ракурсе тэмы
У канцы эпохі Цынь генерал Сян Юй са сваім дзядзькам Сян Лянам сабраў і накіраваў войска супраць цыньскай дынастыі. Воіны знішчалі ўсё на сваім шляху і ў бітве, што адбылася ў [павеце] Цзюйлу, разбілі імператарскую армію. Пасля падзення дынастыі Цынь Сян Юй, карыстаючыся сваёй уладай, падзяліў Паднябесную і ўзяў тытул аднаго з 18 князёў. Усе бачылі, што ён вызначаўся воінскім майстэрствам, духам пераўзыходзіў сучаснікаў, а фізічная сіла Сян Юя была велізарнай. Па характары гэта быў сапраўдны герой. У бітве пры Цзюйлу ён наводзіў жах на ўсіх, і таму яго празвалі Ба-ван (князь-правадыр. —Заўв. А.У. Сямёнаеа) з Заходняй Чу.
Баль у Хунмэні25 быў для Сян Юя выдатным шанцам забіць Лю Бана, аднак падчас піру Сян Юй быў занадта самаўпэненым і пагардлівым. Ён паверыў пакорлівым паводзінам былога паплечніка і яго гатоўнасці саступаць. Сян Юй паверыў [генералу арміі Лю Бана] Фан Куаю і парушыў дамову са [сваім дарадцам] Фань Цзэнам. Апошні шматразова даваў знакі Сян Юю, напамінаючы, што прыйшоў час знішчыць Лю Бана, але Сян Юй зрабіў выгляд, што нічога не заўважае. Лю Бан здолеў пакінуць баль, пакуль Сян Юй задаволена разглядаў паднесены Яму Лю Банам жа дар.
Разгневаны Фань Цзэн папракнуў Сян Юя: «Хлопчык не можа займацца сур’ёзнымі справамі!» Аднак Сян Юй не звярнуў ніякай увагі на папрок свайго дарадцы. У выніку Сян Юй у барацьбе за ўладу ў Паднябеснай прайграў Лю Бану. Параза стала прычынай яго самагубства. Сян Юй меў тады толькі 31 год.
25 Баль ля варот Хунмэнь (206 г. да н.э.), вядомы гістарычны факт, калі Сян Юй прымаў у сваёй стаўцы нядаўняга саюзніка, а затым суперніка ў барацьбе за ўладу Лю Бана. Так называюць баль, які Сян Юй зладзіў з намерам забіць госця.
У «Шы цзын»26, у главе «Асноўныя запісы [аб дзеяннях] Сян Юя», расказваецца, як напярэдадні паразы войска Сян Юя, перад панічным адступленнем, ён развітваўся са сваёй [любімай наложніцай] Юй Цзы, горача распавядаючы пра сваё гора:
Я сілаю зрушыў бы горы,
А духам бы свет ахапіў.
Ды час да мяне вельмі жорсткі,
А конь мой патраціў шмат сіл.
Калі ў каня няма сілы,
Што мне застаецца рабіць?
О Юй! Мая мілая Юй!
Як быць мне з табой? Што рабіць?27
Поўная гора песня кранала ўсіх да слёз.
Сыма Цянь пісаў пра Сянь Юя: «Ён быў вельмі ганарысты, пагардлівы, захапляўся сваімі думкамі, але не хацеў вучыцца ў папярэднікаў», «ён яшчэ не разумеў сябе, няздольны быў асудзіць сябе». Калі набліжалася развязка, ён насуперак чаканням гаварыў: «Гэта неба шле мне згубу, а зусім не мае памылкі ў змаганні»28. Ён здымаў з сябе адказнасць за свае ўчынкі, а значыць, пагібель яго была непазбежнай.
Маа Цзэдун у сваіх вершах «Народна-вызваленчая армія Кітая авалодала Нанкінам» пісаў: «Неабходна сабраць усе сілы і рашуча разграміць загнанага ворага. He пакрыеш сваё імя славай, калі будзеш браць прыклад з Ба-вана!» Аўтар хацеў сказаць, што трэба быць напагатове (як перад небяспекай), захаваць войска, нельга быць пагардлівым
26 «Шы зцын» («Гістарычныя запісы») — кніга, складзеная кітайскім гісторыкам эпохі Хань Сыма Цянем у перыяд са 109 па 91 гг. да н. э.
27 Цытуецца па: Сыма Цянь. Гістарычныя запісы / пераклад з кіт. Р.В.Вяткіна. М.: Усход. літ-ра, 2003. Т. 2. С. 152.
28 Сыма Цянь. Гістарычныя запісы / пераклад з кіт. Р.В. Вяткіна. М.: Усход. літ-ра, 2003. Т. 2. С. 153.
і ганарлівым, нельга не імкнуцца наперад. У 1962 г. на «з’ездзе сямі тысяч дэлегатаў»29 ён зноў звярнуўся да класічнага сюжэта «Ба-ван развітваецца з наложніцай». На гэтым прыкладзе ён заклікаў партыйных работнікаў да большай адкрытасці, заклікаў прыслухоўвацца да чужой думкі. Калі ж, як Сянь Юй, ігнараваць супрацьлеглую думку, цяжка будзе пазбегнуць лёсу Ба-вана.
Сі Цзіньпін трактуе пытанне стылю работы з партыйных пазіцый кіраўніка як пытанне жыцця і смерці, падкрэслівае, што ключавым фактарам перамог і паразаў з’яўляецца народная падтрымка. Прыведзеная ім гісторыя «Ба-ван развітваецца з наложніцай» перасцерагае кадравых партыйных работнікаў: калі не вырашыць пытанне стылю працы, то можна страціць падтрымку народных мас, і можа наблізіцца сумны момант гібелі партыі, гібелі краіны. Ён гаварыў: «Калі не ўзяцца рашуча выпраўляць стыль, пусціць усё на самацёк, то быццам нябачная воку сцяна раздзеліць партыю і народ. Партыя можа страціць асновы, пазбавіцца крыватоку, згубіць сілу». Гэтыя трапныя словы — глыбокадумнае абагульненне гістарычнага вопыту.
3 павышэннем па службе станавіцца больш сціплым
Безумоўна, калі і браць на сябе адказнасць, то дзеля справы партыі і народа, а не дзеля асабістай кар’еры. He браць у разлік нічые інтарэсы, ставіць сябе вышэй за ўсіх і ўсё, — гэта зусім не значыць браць на сябе адказнасць. У дзяржаве Сун эпохі Чуньцю жыў адзін саноўнік па імені Чжэн
29 Пашыраная нарада партыйных кіруючых работнікаў усіх узроўняў, скліканая Маа Цзэдунам у студзені 1962 г. у Пекіне. На ёй прысутнічала каля 7 000 дэлегатаў.
Каафу. Вышэйшы саноўнік пры некалькіх імператарах, ён быў надзвычай патрабавальным да сябе. На трынозе, якая стаяла ў яго дамашнім храме, было выгравіравана выслоўе: «Калі атрымаеш першае прызначэнне на пасаду, нахілі галаву ў паклоне, пры другім прызначэнні — пачціва пакланіся (прыгні спіну), пры трэцім прызначэнні — схіліся ў глыбокім паклоне. Хадзі ўздоўж сцяны, не давай нагоды зняважыць [цябе], харчуйся пустой кашай. Гэта значыць, пры кожным павышэнні па службе неабходна паводзіць сябе ўсё больш сціпла. Пры першым прызначэнні можна схіліць толькі галаву, другім разам — пакланіцца ніжэй, пры трэцім павышэнні — нахіліцца ў глыбокім паклоне; а калі ідзеш па вуліцы, трэба трымацца бліжэй да дамоў. I ўсё, што табе патрэбна для жыцця, — каша з клейкага рысу, звараная на трынозе.
Я прачытаў гэтую гісторыю і быў надзвычай крануты ёю. Нашы кадравыя работнікі — гэта партыйныя работнікі, уладу якім даверылі партыя і народ, і яны тым больш павінны дзейнічаць смела і рашуча, імкліва рухацца наперад, з людзьмі быць сціплымі і абачлівымі, не зазнанавацца і не праяўляць залішняй паспешнасці.
3 прамовы на Усекітайскай нарадзе па арганізацыйнай рабоце 28 чэрвеня 2013 г.
У ракурсе тэмы
Для тых, хто займаецца адміністрацыйнай дзейнасцю, галоўнае — гэта сумленнасць і бескарыслівасць. Корань бескарыслівасці — у самадысцыпліне. Больш за 2000 год назад Канфуцый гаварыў: «Той, хто ва ўсім шукае карысць для сябе, выклікае пачуццё вялікай непрыязні»30. Адно
30 Цыт. па: Лунь юй (Меркаванні і гутаркі)/ Пер. з кіт. В.А. Крыўцова. СПб.:Крышталь, 1999. С. 128.
толькі імкненне да асабістай выгады можа выклікаць вялікія нараканні і незадаволенасць людзей. Калі высакародны муж ведае меру ў ежы, калі ён не імкнецца да выгодаў у сваім жытле, дасціпны ў справах, нешматслоўны і для асабістага ўдасканалення збліжаецца з людзьмі, што валодаюць правільнымі прынцыпамі, пра яго можна сказать, што ён любіць вучыцца»31. Далёкі нашчадак Канфуцыя Чжэн Каафу даўно ўсвядоміў важны жыццёвы прынцып: неабходна быць сумленным з самім сабой.
Чжэн Каафу — гэта саноўнік дзяржавы Сун эпохі Чуньцю, нашчадак Канфуцыя ў восьмым пакаленні, ён быў старэйшым дарадцам пры трох правіцелях-гунах: Дай-гуне, У-гуне і Сюань-гуне. Усе правіцелі яго вельмі шанавалі; як гавораць, вышэй за яго быў толькі правіцель, а ніжэй — дзясяткі тысяч людзей. Пры гэтым Чжэн Каафу быў сціплым і высакародным мужам, вельмі ўважлівым да людзей, ніколі не павышаў на іх голас. Для ўласнай перасцярогі і з мэтай пакінуць запавет нашчадкам, ён зрабіў гравіраваны надпіс на трынозе, якая стаяла ў храме пры яго доме: атрымаўшы першае прызначэнне на пасаду, нахілі галаву ў паклоне, падчас другога прызначэння пачціва пакланіся (прыгні спіну), пры трэцім — нахіліся ў глыбокім паклоне. Выказванне саноўніка паказвае ступень пачцівасці: сярэдні паклон (нагнуць спіну) выказвае больш павагі, чым малы паклон (нахіліць галаву), глыбокі паклон (сагнуцца ў паясніцы) выказвае больш павагі, чым сярэдні. Тры гэтыя азначэнні паклону паказваюць, што чым большую пасаду займаў Чжэн Каафу, тым большую ступень пачцівасці да людзей ён выказваў. «Тры прызначэнні» ішлі адно за адным, ён падымаўся ўсё вышэй, пры гэтым сціпласць яго дзівіла
31 Цыт. па: Лунь юй (Меркаванні і гутаркі)/ Пер. з кіт. В.А. Крыўцова. СПб.: Крышталь, 1999. С. 37.
ўсіх да неймавернасці. Пачцівасць яго не мела межаў. Потым ідзе наступны сюжэт: «Хадзі ўздоўж сцен, не давай падставы [цябе] зняважыць». Вось яна, сіла характару, сіла духу!
Гісторыя Чжэн Каафу і яго слаўнае імя ўпамінаецца ў старажытных класічных кнігах, такіх як «Шы цзын» (раздзел «Жыццяпіс роду Канфуцыя») і «Цза чжуань»32. У раздзеле «Родавы дом Кун-цзы — Канфуцыя» чытаем: «Чжэн Каафу дапамагаў кіраваць сунскім княствам Дай-гуну (799-766) У-гуну (765-748) і Сюань-гуну (747-729).
Выконваючы загады трох гунаў, ён усё больш мацаваў сваё высокае становішча, што паказвае, як строга ён ставіўся да самаўдасканалення, наколькі высокадухоўным і непадкупным ён быў у служэнні дзяржаве. Ён вучыў сваіх дзяцей строгаму выкананню маральных нормаў, выхоўваў іх сціплымі і пачцівымі. Гісторыя пра яго стала вядомай легендай. Сыма Гуан у сваім творы «Павучанне беражлівасці і наказ росквіту» пісаў: «Некалі Чжан Каафу спаталяў голад кашай, і Мэн Сіцзы напісаў пра яго, што хутка той стане вялікім чалавекам». У эпоху Чуньцю саноўнік княства Лу, Мэн Сіцзы па адным выразе «Чжэн Каафу спаталяў голад кашай» здолеў прадбачыць, што ў «родзе Чжэн з’явіцца мудры чалавек», а на сённяшні дзень гістарычная опера «Чжэн Каафу» ў сумеснай пастаноўцы тэатра Пекінскай оперы і дзяржаўнага Вялікага тэатра Кітая дэманструе на сцэне ўчынкі гэтага вялікага чалавека. Бескарыслівасць Чжэн Каафу на службе дзяржаве, сціпласць і пачцівасць ва ўладзе, адданасць і справядлівасць, перададзеныя нашчадкам, — усе гэтыя выдатныя якасці могуць і найдалей уплываць на людзей.
32 «Цзо чжуань» («Каментары Цзо») — літаратурны помнік гістарычнай прозы Старажытнага Кітая, у якім прыводзяцца каментары да падзей эпохі Чунь (771-453 гг. да н.э.).
Сціпласць і нешматслоўнасць Чжэн Каафу, яго справядлівасць і абачлівасць, прыцягальная дасканаласць адносін да ўлады дазволілі яму не парушаць правілы і не пераходзіць мяжу (г.зн. не злоўжываць уладай).
Сі Цзіньпін на Усекітайскай нарадзе па арганізацыйнай рабоце ў якасці прыкладу прывёў гісторыю «3 павышэннем па службе станавіцца больш сціплым» для напаміну кіруючым партыйным работнікам: неабходна пастаянна працаваць над сабой, строга ставіцца да прымянення ўлады, быць патрабавальнымі ў адносінах дысціпліны і не злоўжываць сваім становішчам, пераймаць паводзіны Чжэн Каафу.
Правільнае стаўленне да ўлады і правільнае яе прымяненне — гэта, можна сказаць, самае важнае патрабаванне да кіруючага работніка. Сі Цзіньпін многа разважае пра погляды кіраўніцтва на пытанне ўлады. Падчас выступлення ў Цэнтральнай партыйнай школе ён падкрэсліў, што «марксісцкі погляд на ўладу» — гэта «ўлада на службе народу, улада дзеля народа».
На Усекітайскай нарадзе па арганізацыйнай рабоце ён адзначаў: «Несумленнае выкананне сваіх абавязкаў дзяржаўным служачым — ганьба ўсяго жыцця»; кадравы партыйны работнік павінен быць смелым у сваіх рашэннях і дзеяннях, павінен імкнуцца да руху наперад, у зносінах з людзьмі быць сціплым і абачлівым, не зазнавацца і не праяўляць залішняй паспешлівасці.
У размове з павятовымі сакратарамі парткамаў на семінары ў Цэнтральнай партыйнай школе Сі Цзіньпін агучыў «чатыры абавязкі»: думаць пра партыю, думаць пра народ, быць адказным, быць пільным. Гэтыя важныя пастулаты ўнеслі карэктывы ў разуменне ўладных паўнамоцтваў кіруючых работнікаў і ўказалі ім накірунак руху.
Пбель дынастыіі
Цынь Шыхуан першым аб’яднаў раздробленыя феадальныя княствы, час яго праўлення стаў важнай вехай у гістарычным развіцці Кітая. Аднак сваёй ганарыстасцю, непасільнымі падаткамі і паборамі ён выклікаў незадаволенасць і гнеў народа — ужо пры другім правіцелі дынастыіі Цынь, Эршы, дынастыя перастала існаваць. У сваім творы «Эфангун»33 паэт Ду Му пісаў: «Людзям царства Цынь не было калі аплакваць сябе. / Іх аплаквалі нашчадкі. / Нашчадкі іх аплакалі, але не пачулі іх перасцярогі, / Прымусіўшы наступнікаў смуткаваць пра лёс іх саміх». «Калі да ўлады прыйшла дынастыя Тан, імператар Тайцзун паставіў на службу дзяржаве сваю сілу і розум, прасіў парады ў саноўнікаў адносна таго, якіх годных людзей запрасіць на службу. Гэта дало магчымасць краіне развівацца, а народу — квітнець. Але, на жаль, правіцелі дынастыі Тан, што прыйшлі яму на змену, забыліся на запаветы Тай-цзуна, пачалі гайдамачыць, няспынна весяліцца, як гэта рабіў Тан Сюан-цзун».
«Вясновы дзень цудоўны, але, на жаль, кароткі. / Сонца ўжо высока, а Сюань-цзун з Ян-гуйфэй14 яшчэ спяць. / 3 таго часу ўладар ўжо не дае ранішніх аўдыенцый».
Калі хабарніцтва і карупцыя становяцца звычайнай з’явай, то «загучаць барабаны вайны і заглушаць музыку і спевы»35. Пачалося паўстанне Ань Лушаня36, якое
33 Эфангун — палац Цынь Шыхуана, пабудаваны ў III ст. да н.э.
34 Ян-гуйфэй (719-756) — адна з чатырох знакамітых прыгажунь Кітая, любімая наложніца імператара. Лічыцца, што менавіта захапленне Суань-цзуна Ян-гуйфэй прывяло імперыю да гібелі.
35 Літаральна: «перарвуць мелодыю п’есы “Адзення з пер’я”». Вядомая тэатральная імпрэза эпохі Тан.
36 Паўстанне Ань Лушаня (755-763) — грамадзянская вайна імперыі Тан, што стала прычынай іншых паўстанняў I падзення дынастыі.
і прывяло да заняпаду танскай дынастыі. [Затым пачаліся] сялянскія паўстанні Ван Сяньчжы37 і Хаун Чаа38, які захапіў горад Чаньянь39. Усё гэта стала прычынай хуткай гібелі дынастыі Тан.
3 выступлення на II пленуме XVIII склікання Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК 22 студзеня 2013 г.
У ракурсе тэмы
«Хоць і гавораць, што пытаннем росквіту і заняпаду займаецца Неба, але хіба ж гэта [не залежыць] ад чалавечых учынкаў!» — пісаў Аўян Сю ў прадмове «Жыццяпіс музыкі» да гістарычнага трактату «Новая гісторыя пяці дынастый». Аўян Сю прааналізаваў шлях хуткага пад’ёму і імклівага падзення, шлях ад росквіту да заняпаду дынастыі Тан і прышоў да высновы: «Настойлівай працай можна прывесці краіну да росквіту, а бяздзейнасць і лянота вядуць да згубы». «Беды і няшчасці часта залежаць ад драбніц, а вынаходлівы і смелы нярэдка можа паддацца сваім жарсцям». Гібель дынастыі Цынь, паўстанне Ань Лушаня, якое стала прычынай гібелі дынастыі Тан, — гэтыя гісторыі гучаць як папярэджанне пра небяспеку бяздзейнасці і згубнасці захаплення асалодамі жыцця.
Дынастыя Цынь упершыню здзейсніла вялікае аб’яднанне краіны. Заслуга аб’яднання краіны належыць [заснавальніку дынастыі] Цынь Шыхуану, які акрамя ўсяго іншага ўніфіцыраваў пісьменнасць, стандартызаваў колавыя восі калёс, зрабіў аднастайнай сістэму мер і вагаў,
37 Сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам Ван Сяньчжы (?-878) працягвалася з 875 па 884 гг., значна паслабіўшы імперыю Тан.
38 Сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам Хуан Чаа (878-884), якое было падаўлена, але прывяло да гібелі танскую дзяржаву.
39 Сталіца Кітая ў эпоху Тан.
зрабіў закон асновай навучання. Але ў «Шы цзын» сказана: «Паднябесная ўжо даўно пакутуе [пад уладай дома] Цынь»40. Калі Ін Чжэн пад імем Цынь Шыхуана заняў прастол, ён пачаў будаваць пахавальны комплекс. Работы працягваліся 39 год і былі завершаны ў 208 г. да н.э. У работах было занята 720 000 чалавек. Па некаторых падліках, колькасць рабочых на будаўніцтве пахавальнага комплекса Цынь Шыхуана ў восем разоў пераўзыходзіла колькасць будаўнікоў піраміды Хеопса ў Егіпце. У кнізе «Ханьшу» сказана: «Прычынай гібелі Цынь на шаснаццатым годзе [кіравання] Эршы было жыццё ў празмернай раскошы, а паднашэнні [двару] былі неверагодна вялікімі». У трактаце Цзя I «Разважанні пра памылкі Цынь» гаворыцца: «Адзін муж распачаў смуту, і храм продкаў імператара прышоў у заняпад (г.зн. дынастыя загінула. — Заўв. А.У. Сямёнава). Імператара Цынь забілі, ён стаў пасмешышчам для ўсіх людзей Паднябеснай. Прычына ў тым, што не было гуманнасці і справядлівасці, і змянілася расстаноўка сіл тых, хто наступаў і абараняўся». Ду Му таксама дзівіўся: «знішчаны ўвесь род Цынь, дзяржава Цынь, але не людзі Паднябеснай!»
Дынастыя Тан таксама прыйшла ў заняпад з-за празмернай раскошы. Правіцелі захапіліся забавамі і задавальненнямі, што прывяло да распаду і дэградацыі.
3 дарогі гляджу на Чыньянь, дамы — быццам бы вышыванка.
Адна за другою — вяршыні гор,
як сотня адкрытых варот.
Імчыць у чырвонай смузе ганец,
і радасная Ян-гуйфэй.
40 Цытуецца па: Сыма Цянь. Гістарычныя запіскі / Пераклад з кіт. Р.У. Вяткіна. М.: Усходняя літ-ра, 2010. Т. 6. С. 152.
I як здагадацца, што гэта вязуць
усяго толькі плод лічжы?41
Гэты верш пад назвай «Еду каля палаца Хуацын42 у гарах Лішань» належыць паэту Ду Му. У ім апавядаецца аб тым, як прывозілі плады лічжы для Ян-гуйфэй. Паэт маляўніча паказвае, як правіцелі дынастыі Тан дзеля задавальнення асабістай прыхамаці не саромеліся падымаць конныя атрады і занурвалі народ непасільнай працай. У кнізе «Старая гісторыя дынастыі Тан»43 гаворыцца: «Сюань-цзун паслаў у палац Ян-гуйфэй сямсот вышывальшчыц і ткачых, якія ўмелі працаваць з узорнай парчой, і некалькі соцень рэзчыкаў і гравіроўшчыкаў, а таксама плавільшчыкаў металу». Гэтыя лічбы здольныя перадаць, у якой раскошы і марнатраўстве жыў двор. Тан Суань-цзун бавіў час у забавах, заграз у заганах і асалодзе. Такі лад жыцця правіцеля дазваляў Ян Гачжуну і іншым прыбліжаным праводзіць палітыку, якая выклікала бунты падначаленых. Вынікам стала ўзброенае паўстанне пад кіраўніцтвам Ань Лушаня. Гэта смута і выкліканае ёю бязладдзе прывялі дынастыю Тан да заняпаду.
Сумленнасць і бескарыслівасць — сутнасць росквіту дзяржавы; разлажэнне і карупцыя ёсць канец кіравання — гэта жалезны закон гісторыі. Сі Цзіньпін прыводзіць гісторыю Эршы, каб сказаць, што карупцыя — злаякасная пухліна на целе грамадства, напомніць усім партыйным таварышам, што неабходна памятаць урокі гісторыі,
41 Цытуецца па: Класічная паэзія Індыі, Кітая, Карэі, В'етнама, Японіі: [Пераклады/ Уступны артыкул С. Сярэбранага і інш.; заўвага С. Сярэбранага і інш.]. М.: Мастацкая літ., 1977. С.327.
42 Хуацынгун — назва палацу танскіх імператараў.
43 «Старая гісторыя Тан» — афіцыйная гістарычная хроніка дынастыі Тан, якая кіравала з 618 па 907 гг. н.э.

вучыцца на фактах гісторыі і весці непрымірымую барацьбу з карупцыяй да пераможнага канца. Кіраўнік Кітая адзначыў: «Наша партыя павінна рашыць задачу стварэння незаплямленага ўраду і ўзняць стыль партыйнай работы на такую вышыню, якая б дазваляла разглядаць гэта пытанне як пытанне жыцця і смерці партыі і дзяржавы, давала магчымасць падвесці вынік мінулага і сучаснага кітайскай і замежнай гісторыі. У гісторыі Кітая незлічоная колькасць прыкладаў таго, як разлажэнне правіцеляў прыводзіла да гібелі іх саміх і пачатай справы. Але і сучасная гісторыя ведае шмат прыкладаў карупцыі, заганаў партыі ўлады, калі адарванасць ад народа прыводзіла да страты ўлады!»
Што тычыцца карупцыі, то гэта пытанне заўсёды хвалявала Сі Цзіньпіна. Ён шматразова падкрэсліваў: «Наша партыя як партыя ўлады стаіць перад самай вялікай небяспекай — перад карупцыяй». «Калі дазволіць карупцыі развівацца і найдалей, гэта прывядзе да гібелі партыю і дзяржаву». Кіраўнік партыі шмат разоў адзначаў, што народ больш за ўсё ненавідзіць негатыўныя праявы карупцыі, вельмі адмоўна ставіцца да рознага роду прывілеяў. На яго думку, гэтыя з’явы знішчаюць крэўныя сувязі партыі і народа. Падчас працы ў Ніндэ44 Сі Цзіньпін гаварыў: «Ёсць адно пытанне: хто перад кім вінаваты. Калі ты парушыў дысцыпліну, парушыў закон, заняў зямлю і пабудаваў дом, дзеля сваіх карыслівых інтарэсаў падарваў аўтарытэт, ачарніў вобраз партыі, то гэта ты вінаваты перад партыяй і перад народам. Ты парушыў партыйную дысціпліну, дзяржаўны закон, а зусім не той кадравы работнік, які абараняе інтарэсы партыі і народа і які прыехаў правесці расследаванне і пакараць цябе».
Ніндэ — гарадская акруга кітайскай правінцыі Фуцзянь.
Мелодыя загубленай краіны
У перыяд Паўднёвых і Паўночных дынастый імператар Чэнь Шубаа, правіцель дзяржавы Чэнь, жыў у раскошы і не займаўся дзяржаўным кіраваннем. Калі войска дзяржавы Суй рушыла на поўдзень, то войска імператара Чэня не здолела адбіць ніводнага ўдару, а сам ён быў захоплены ў палон, дзе і памёр ад хвароб. Яго верш «Кветкі на заднім двары пад яшмавым дрэвам»45 пазней атрымаў назву «Мелодыя загубленай краіны». Танскі паэт Лю Юйсі ў сваім творы «Забаронены горад»4" пісаў: «Шэсць пакаленняў у Забароненым горадзе спаборнічалі ў раскошы. Найбольш марнатраўнымі былі апошнія гады праўлення дынастыі. Там, дзе жылі людзі, стаялі дамы, усё парасло пустазеллем, быллём. А віною ўсяму [цудоўныя] кветкі, што [раслі] на жаночай палове імператарскага палацу».
Па завяршэнні Антыяпонскай вайны гаміньданаўцы47 захапілі большую частку тэрыторыі Кітая і сталі імкнуцца, каб «пяць сыноў здалі экзамен на дзяржаўную пасаду» (значыць, атрымалі магчымасць браць хабар. — Заўв. А.У Сямёнава). Такім чынам яны выклікалі да сябе нянавісць народа і цалкам страцілі яго давер. У рэшце рэшт вельмі хутка рэвалюцыя пад кіраўніцтвам нашай партыі прымусіла іх паспешліва пакінуць свае наседжаныя месцы.
3 выступлення на II пленуме XVIII склікання Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК 22 студзеня 2013 г.
45 Пад «яшмавым дрэвам» маецца на ўвазе жаночая палова імператарскага палацу.
46 Л ітаральна: «пяць тэм для здачы экзамена на пасаду чыноўніка ў Нанкіне. Забаронены горад». Забароненым горадам называўся імператарскі палац.
47 Партыя Гаміньдан (Нацыянальная партыя) была створана Сунь Ятсенам (1866-1925) пасля звяржэння манархіі, затым яе адзіным лідэрам стаў Чан Кайшы.
У ракурсе тэмы
Калі ранжыраваць імператараў розных эпох у залежнасці ад іх літаратурнага таленту, то Чэнь Шубаа (імператар Паўднёвай Чэнь), Лі Юй [опошн/J імператар дынастыі Паўднёвая Тан) і Сун Хуэй-цзун, вядомы таксама як Чжэцзун ([восьмы] імператар дынастыі Сун), несумненна, зоймуць першы радок у табелі аб рангах.
Чэнь Шубаа меў талент і аддаваў перавагу чатыром жанрам паэзіі і рытмічнай прозы48. Падчас застоліцы ён заўсёды ладзіў спаборніцтвы са сваімі прыдворнымі ў дэкламацыі [вершаў і прозы], садзейнічаў выпрацоўцы правілаў і норм вершаскладання, заклаў асновы для росквіту паэзіі наступнай эпохі Суй і Тан. Твор «Кветкі на заднім двары пад яшмавым дрэвам» дэманструе яго высокія літаратурныя дасягненні. Лі Юй цудоўна валодаў каліграфіяй, меў талент мастака, музыкі і паэта. Асаблівых поспехаў ён дасягнуў у жанры цы. «Як і раней, яшчэ стаяць разьбяныя парэнчы, прыступкі з яшмы, ды твары красунь сталі іншымі. Яны быццам хочуць спытацца: ці доўга нам быць яшчэ ў смутку, калі веснавыя воды бурна бягуць на ўсход і шумяць?» Верш «Сумная красуня» шмат стагоддзяў перадаваўся з вуснаў у вусны і даў магчымасць Лі Юю займець ганаровы тытул «Імператара цы».
Чжаа Цзы распрацаваў каліграфічны стыль пад назвай «Пісьмо тонкімі рыскамі», ён меў уласны творчы стыль напісання традыцыйных карцін у жанры «кветкі і птушкі». Ён валодаў рэдкай для свайго часу мастацкай адоранасцю. Шэнь Сюн, жыццё якога супала з эпохай Цынь, у трактаце «Нататкі аб жанры цы са старажытнасці да нашых дзён» пісаў: «Калі дзяржава знаходзіцца ў цяжкім стане, паэт, наадварот, бывае шчаслівым: ён піша вершы аб жыццёвых бурах, дэталёва малюе ўсё, што перажывае». Чэнь Шубаа
4В Шы, цы, гэ, фу — чатыры жанры вершаваных твораў.
занадта захапляўся жанчынамі, «піў зялёнае віно пад чырвонымі ліхтарамі» (інакш кажучы, гайдамачыў), а ў выніку яго войска было разгромлена, а краіна загінула. Менавіта таму нашчадкі назвалі яго верш «Кветкі пад яшмавым дрэвам на заднім двары» мелодыяй загубленай краіны. Лю Юйсі пазней сказаў, нібы цяжка ўздыхнуў: «Дзесяць тысяч двароў, тысячы брамаў параслі дзікай травой, усё, што засталося ад загубленай краіны, — мелодыя кветак, што раслі на заднім двары пад яшмавым дрэвам».
Паэт Позняй Тан Ду Му чуў аднойчы ў начным лагеры Ціньхуай, як спявачка выконвала старую песню «Кветкі пад яшмавым дрэвам на заднім двары», і ў яго самі сабою склаліся радкі: «Дзяўчына спявае, ды толькі не знае, што стала з краінаю той. Мелодыя песні паціху знікае, як знік і гарэм, і спакой»49. Нездарма гавораць, што раскоша і марнатраўства паступова вядуць да пагібелі. Гады ідуць, змяняюцца пакаленні, але раскоша і марнатраўства як стыль жыцця ўсё яшчэ маюць месца, хаця гэта прадвеснікі заняпаду і занядбанасці.
Некалі пажаданне «каб пяцёра сыноў здалі экзамен на дзяржаўную пасаду» было пажаданнем дабрабыту. У эпоху Позняя Чжоу ля падножжа гары Яньшань жыў чалавек, якога звалі Доу Юйцзюнь. Усе пяцёра яго сыноў былі юнакамі выхаванымі і адукаванымі, адзін за другім усе яны вытрымалі экзамен кэцзюй. Ад таго часу і бярэ свой пачатак выраз «пяцёра сыноў здалі экзамен на дзяржаўную пасаду».
Пасля перамогі ў Антыяпонскай вайне завадатары з партыі Гаміньдан хацелі скарыстаць магчымасць вярнуць страчаныя [падчас ваенных дзеянняў] землі, адхапіць тлусты кавалак. Яны бралі «грашыма і натурай»: хабарам стала золата, дамы, папяровыя грошы, машыны, жанчыны (жонкі
49 Рыфмаваны пераклад на руск. Т.Г. Сямёнавай.
і наложніцы здраднікаў). Усё адбіралі хітрасцю і сілай. Іх сучаснікі іранізавалі, што гэта быў час новага прачытання выслоўя «пяцёра сыноў здалі экзамен на дзяржаўную пасаду». Вынікам іх дзейнасці стала глыбокае абурэнне людзей, і гаміньданаўцы цалкам страцілі давер народа. Іх чакала параза і ўцёкі на выспу Тайвань.
Верш Чэнь Шубаа «Мелодыя загубленай краіны» стаў гучаць як папярэджанне аб гібелі ад марнатраўства і распусты. Як не адзін раз папярэджвалі старажытныя мысляры, дом і краіна ствараюцца працалюбствам і беражлівасцю, а разбураюцца раскошай і марнатраўствам; гэта напамін аб тым, як важна цвёрда трымацца духу барацьбы. Радкі «ад багатых дамоў сыходзіць пах мяса і віна, а на дарогах косці [жабракоў], што змерзлі ад холаду»50 перасцерагаюць ад жыцця ў раскошы і празмернасці.
Абапіраючыся на прыклады старажытнай гісторыі, Сі Цзіньпін імкнецца папярэдзіць сваіх сучаснікаў. Кіраўнік хацеў бы, каб партыйныя функцыянеры як мага больш дакладна і глыбока асэнсавалі пытанні стылю жыцця і працы. У разуменні Сі Цзіньпіна, захаванне крэўнай еднасці з народам, супрацьдзеянне распаду і перараджэнню партыі ва ўмовах працяглага захавання ўлады — гэта важная палітычная задача, якую неабходна вырашыць.
Верш «Мелодыя загубленай краіны» мае яшчэ адзін падтэкст, а менавіта: працаваць над стылем паводзінаў павінен той, хто знаходзіцца ва ўладзе, «ключавая меншасць» павінна пачынаць з сябе, і толькі ў такім выпадку «можна патрабаваць ад падначаленых тое, што патрабуеш ад сябе».
У хуткім часе пасля XVIII з’езду партыі Сі Цзіньпін адправіўся з інспекцыяй у правінцыю Гуандун. Падчас гэтай паездкі ў кіраўніка не было пільнай аховы, не вывешваліся ніякія вітальныя лозунгі. Ён прыехаў у павет Фупін
50 3 верша танскага паэта Ду Фу.
Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна ■////////////////////////////////////
правінцыі Гуандун, дзе наведаў сем’і з нізкім узроўнем жыцця, гаварыў з людзьмі пра іх патрэбы і разам са сваім суправаджэннем харчаваўся простай ежай.
Калі ж ён прыехаў з інспекцыяй у новы кантэйнерны порт Янла на рацэ Янцзы горада Ухань правінцыі Хубэй, сыпаў дробны дожджык. Аднак Сі Цзіньпін раскрыў парасон, закасаў нагавіцы і пайшоў вывучаць абставіны жыццядзейнасці порту.
Так кіраўнік даваў кадравым работнікам партыі прыклад цвёрдай рашучасці ЦК браць на сябе адказнасць за кіраванне партыяй і краінай. He бывае дробных спраў — любая задача, буйная альбо нязначная, павінна быць выкананай, і партыйным работнікам нельга ігнараваць практычнай дзейнасцю.
Ліслівасць і падхалімства Пэн Цзюя імператару Суй і яго добрыя парады Тан
Крыніца «Старыя пісьмёны. Выбранае» ўтрымлівала наступную гісторыю: калі вядомы танскі саноўнік Пэн Цзюй служыў чыноўнікам пры двары імператара Суй, ён ліслівіў і дагаджаў, паддобрываўся і ўлягаў, любым чынам імкнуўся задаволіць патрабаванні суйскага імператара Ян-дзі; аднак калі прыйшоў час дынастыі Тан, ён насуперак свайму звычаю наважыўся асабіста спрачацца з танскім імператарам Тай-цзунам і стаў адным з нямногіх дарадцаў, які мог адкрыта ўшчуваць імператара. У сваіх каментарах Сыма Гуан пісаў: «Пэн Цзюй ліслівіў і паддобрываўся да імператара Суй і даваў добрыя парады падчас Тан, але ніколі не мяняў сваёй прыроды. Калі імператар не хацеў чуць пра свае
памылкі, то прымаў парады за ліслівасць; калі ж імператар ахвотна слухаў пра свае памылкі, то ліслівасць прымаў за параду». Гэта гісторыя паказвае, што толькі перад людзьмі, гатовымі слухаць і чуць праўду, мы маем смеласць гаварыць праўду, гатовы [рабіць гэта] і ахвотна гаворым яе.
Нашы кадры кіравання абавязкова павінны адпавядаць прынцыпу «той, хто гаворыць, не вінаваты, той, хто слухае, папярэджаны», вітаць жаданне гаварыць праўду і заахвочваць іншых людзей гаварыць праўду.
«Цвёрда прытрымлівацца ідэалагічнай лініі рэалістычнага падыходу да справы». Прамова перад слухачамі другой групы партыйнай школы ЦК КПК на цырымоніі, прысвечанай пачатку вясенняга семінара 16 траўня 2012 г.
У ракурсе тэмы
У старажытнасці гаварылі: праўдзівыя словы пазбаўлены прыкрас, а прыгожыя словы пазбаўлены праўды. Чым больш каштоўнага здольныя даць вострая крытыка і рэзкія словы, тым цяжэй іх прыняць. Каб іх пачуць, патрэбна cappa, каб іх сказаць, патрэбна смеласць. Аднак і гісторыя, і сённяшнія рэаліі даказваюць, что гатоўнасць слухачоў пачуць падбадзёрвае прамоўцаў сказаць.
Вядомы саноўнік пачатку эпохі Тан, Пэй Цзюй, раней служыў чыноўнікам пры двары дынастыі Суй. Пэй Цзюй умеў прадбачыць думкі суйскага Ян-дзі і стараўся дагадзіць яму. Той жа не стамляўся хваліць Пэй Цзюя: «[Ты] надзвычай добра ведаеш мае думкі, і кожны твой даклад [утрымлівае] ўжо раней абдуманыя мной планы: я яшчэ нічога не паспеў аб’явіць, а [Пэн] Цзюй ужо ведае пра іх. Што табой кіруе, як не палкае жаданне служыць дзяржаве?»
Гісторыі з вуснаў С Цзіньпіна
Ян-дзі прагнуў велічы і славы. Тады Пэн Цзюй прапанаваў правесці ва Усходнім Лаяне51 грандыёзную цырымонію ў гонар свята ліхтароў52. Імператар Ян-дзі горача імкнуўся, каб «варвары з усіх чатырох бакоў свету пакланяліся [яму] і [прадстаўнікі] ўсіх краін з’явіліся да двара [з дэманстрацыяй пакорлівасці], таму Пэй Цзюй падтрымаў ідэю вайны з іншымі царствамі.
Калі ж дынастыя Суй загінула, Пэй Цзюн, які ўзначальваў войска, капітуляваў перад Тан. Імператар Тан Тайцзун стаў слухаць яго думкі адносна ходу спраў, і ГІэй Цзюй быццам стаў іншым чалавекам: ён даваў добрыя парады імператару, папракаў яго проста ў твар і асмельваўся папраўляць памылкі. Тай-цзун высока цаніў свайго дарадцу: «Пэй Цзюй стаў чыноўнікам, каб змагацца, а не для таго, каб прытворна пагаджацца з усім. Калі б усе справы мелі такое кіраванне, то мы б не мелі ніякага клопату». Сыма Гуан у трактаце «Агульнае люстэрка, спрыяючае кіраванню» пісаў: «Адвеку гаварылі: імператар павінен быць мудрым, а чыноўнік — адкрытым. Пэй Цзюй ліслівіў і падхалімнічаў у час Суй і даваў добрыя парады Тан, аднак не змяняў сваёй прыроды. Калі імператар не хацеў чуць пра свае памылкі, то парады прымаў за ільсцівасць; калі ж імператар ахвотна слухаў пра памылкі, то ільсцівасць прымаў за параду». I насамрэч, чыноўнік быццам цень правіцеля: цела рухаецца — цень кіруецца за ім.
Менавіта так і было. Пры дынастыі Суй Пэй Цзюй быў ліслівым і крывадушным, а пры дынастыі Тан — сумленным і адкрытым, і так было зусім не таму, што характар яго змяняўся. Калі манарх не хацеў чуць пра свае памылкі, тады сумленны і адкрыты чалавек станавіўся ліслі-
51 Усходні Лаян — сталіца імперыі Суй і Тан.
52 Свята ліхтароў праводзіцца ў пятнаццаты дзень першага месяца па Месяцовым календары. Ім завяршаецца святкаванне Кітайскага Новага года — Чуньцзе (Свята Вясны).
; Пра сумленных / непадкупных правіцеляў
вым і крывадушным; калі ж манарх гатовы быў слухаць праўду, тады крывадушны і ліслівы чалавек мог ператварыцца ў сумленнага і адкрытага. Знатны чыноўнік як цень свайго манарха: як рухаецца манарх, так рухаецца і яго цень. Сі Цзіньпін прывёў прыклад асобы Пэй Цзюя, каб падкрэсліць: «дырыжорская палачка праўдалюбцаў у руках кіраўнікоў». Толькі ў тым выпадку, калі кіраўнік можа слухаць праўду, заахвочвае гаварыць праўду, калі ён мае вялікае высакароднае сэрца, каб здолець успрымаць крытыку, калі яго пазіцыя адпавядае прынцыпу «калі маеш памылкі, выпраўляй іх, калі не, то імкніся да яшчэ лепшага», — толькі тады праўдзівасць і гатоўнасць даць добрую параду трывала ўкараняцца ў нашым жыцці. У гэтай прамове Сі Цзіньпін нагадаў, што кіраўнікі павінны імкнуцца быць справядлівымі ў сваіх учынках і займацца патрэбнай справай. Калі вы прыкладваеце намаганні, каб «дабіцца праўдзівасці і справядлівасці», то яшчэ больш увагі неабходна надаваць «канкрэтным справам», неабходна гаварыць пра рэальны стан рэчаў, даваць сумленныя паказчыкі, выконваць канкрэтныя справы і дабівацца практычных вынікаў. Гаварыць пра рэальны стан спраў — гэта значыць гаварыць сумленна, дакладна, без перабольшвання. Здольнасць гаварыць праўду — гэта важны паказчык асобы кіраўніка, яго гатоўнасці быць праўдзівым, справядлівым, бескарыслівым і сумленным. Сі Цзіньпін падкрэсліў: перадумова праўдзівасці — гэта жаданне чуць праўду.
Акрамя гісторыі пра Пэй Цзюя ён прывёў яшчэ словы англійскага філосафа Фрэнсіса Бэкана, каб патлумачыць, што слухаць праўду — мудра. Ён гаварыў, што здольнасць чуць праўду ад іншых дазволіць табе скараціць дарогу пошукаў ці зусім пазбегнуць яе, ты будзеш радзей памыляцца або здолееш зусім пазбегнуць памылак. Гэтак магчыма дасягнуць шчасця і поспеху ў справах.
Вярхі дзейнічаюць, нізы пераймаюць
Стыль ствараецца ў вярхах, а звычай фарміруецца ў нізах. Стыль жыцця і кола жыццёвых інтарэсаў кіруючых работнікаў маюць непасрэдныя адносіны не толькі да іх уласных паводзін і іміджу, але яшчэ ў больш значнай ступені — да аўтарытэту і іміджу партыі сярод народных мас, а яшчэ яны з’яўляюцца функцыяй мадэлі «вярхі дзейнічаюць, а нізы пераймаюць», якая фарміруе ў сваю чаргу норавы ў грамадстве, а таксама інтарэсы шырокіх мас людзей. Існуе два класічных прыклады, якія яшчэ да гэтага часу здольны служыць магутным папярэджаннем. Першы прыклад: у «Зборніку гісторый пра жыхароў царства Сун»53 запісана, што Цянь Чу прынёс у дар імператару пояс, інкруставаны рагамі насарога. Сунскі Тайцзу сказаў: «Я ўжо маю тры паясы, і яны ўсе адрозніваюцца ад гэтага». [Цянь] Чу папрасіў растлумачыць. Імператар засмяяўся: «Першы — гэта рака Бяньхэ, другі — гэта рака Хуэйміньхэ, трэці — рака Учжанхэ». [Цянь] Чу засаромеўся, і паў ніц [перад імператарам].
Другі прыклад знаходзім у «Запісках аб спыненні pa601 на зямлі ў Паўднёвай вёсцы. Бінтаванне ног»54. Гэта гісторыя пра Яа Нян, наложніцу Лі Юя — апошняга імператара дынастыі Тан. Дзяўчына была мініяцюрная, чароўна прыгожая, цудоўна танцавала. Аднойчы імператар загадаў Яа Нян танцаваць, папярэдне абматаўшы ступні ног шоўкам, і яна так і кружылася, каб нагадваць
53 Дзін Чуаньцін. Зборнік гісторый пра жы.хароў царства Сун. (Сунжэнь ішы хуэйбянь). Чжунхуа шуйзюй, 2003.
54 «Запіскі аб спыненні работы на зямлі ў Паўднёвай вёсцы. Бінтаванне ног». («Наньцунь чогэн лу. Чаньцзу») — твор, напісаны літаратарам і гісторыкам Таа Цзуньі (1329-1410) у перыяд Позняй Юань — Ранняй Мін.
Про сумленных і непадкупных правіцеляў
лёгкае воблака, што плыло па небе. «Пасля гэтага ўсе сталі пераймаць яе манеру: маленькая забінтаваная ножка, што нагадвала маладзік, стала лічыцца надзвычай прыгожай, а рабіць інакш лічылася сорамам. Абодва класічныя прыклады, станоўчы і адмоўны, сведчаць пра тое, што пазіцыя кіраўніка, якая выяўляецца ў побытавых дробязях, — зусім не дробязь.
«У жыццёвых інтарэсах не бывае дробязяў». 12лютага 2007 г. Цытуецца па: «Новыя прамовы з Чжэцзяна». Выд-ва «Чжэцзянжэньмінь чубаншэ», 2007.
У ракурсе тэмы
«Калі вярхі дзейнічаюць, нізы іх пераймаюць» — гэта жывы прыклад паводзін, які ў старажытнасці дапамагаў выпраўляць норавы і кіраваць дзяржавай. Даўней гаварылі: «Калі самі не будзем дзейнічаць, просты народ не будзе даваць нам веры»55.
Класічны канон «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні») змяшчае наступны радок: «Кіраваць — значыць рабіць правільна. Калі кіраўнік не будзе адступаць ад правілаў, то хто асмеліцца рабіць інакш?»56. У каноне «Мэн-цзы» гаворыцца: «Што даспадобы вышэйшым, несумненна, вельмі падабаецца ніжэйшым. Па сваёй сіле вышэйшыя людзі — гэта вецер, а ніжэйшыя — гэта трава. Калі па траве гуляе вецер, яна абавязкова нахіляецца»57. Сярод народных
55 Радок са старажытнага помніка кітайскай літаратуры «Шы цзын» («Кніга песень», IX-IV ст. да н.э.).
56 Цытуецца па: Лунь юй (Меркаванні і гутаркі)/ Пер. з кіт. В.А. Крыўцова. СПб.: Крышталь, 1999. С. 130
57 Цытуецца па: Канфуцыянскае «Чацверакніжжа» («Сы шу») / Пер. з кіт. і каментары А.І. Кобзева, А.Е. Лук’янава, Л.С. Пераломава, П.С. Папова пры ўдзеле У.М. Маёрава. Уступны артыкул Л.С. Пераломава. М.: Усходняя літ-ра, 2004. С. 291.
Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна выслоўяў таксама можна знайсці падобныя прыклады: «Калі гнецца верхняя бэлька, то і ніжняя крывіцца».
Станоўчым і адмоўным прыкладамі гэтага сцвярджэння з’яўляюцца дзве гісторыі — пра сунскага Тай-цзу і апошняга імператара Паўднёвай Тан Лі Юе. Цянь Чу, унук Цянь Лю, быў апошнім правіцелем царства У Юэ перыяду Пяці дынастый і дзесяці царстваў. Пасля таго, як [першы імператар дынастыі Сун] Тай-цзу скарыў раён Цзяньнань58, Цянь Чу адмовіўся прасіць дапамогі ў імператара Лі Юя Паўднёвай Тан, і нават, наадварот, накіраваў войска на дапамогу Сун для знішчэння Паўднёвай Тан, а ў рэшце рэшт капітуляваў перад дынастыяй Сун.
Згодна з гістарычнымі запісамі, пасля капітуляцыі Цянь Чу прынёс у дар сунскаму Тай-цзу незвычайныя рэчы і прыгожае аддзенне, аднак імператар Сун сказаў: «Гэтыя рэчы даўно належаць мне. Як ты можаш іх мне дарыць!»
У «Зборніку гісторый пра жыхароў царства Сун» запісана гісторыя пра тое, як Цянь Чу прынёс у дар сунскаму Тай-цзу каштоўны пояс, але быў абсмяяны. У той жа час тут ствараецца вобраз справядлівага і правільнага імператара Сун, для якога дзяржава важней за ўсё. Хаця Цянь Чу і быў апошнім правіцелем загіблага царства, ён усё ж прытрымліваўся запаветаў Цянь Лю, клапаціўся пра лёс народу Паднябеснай і капітуляваў перад Сун, каб пазбегнуць вайны, таму народ царства У Юэ захаваў глыбокае пачуццё падзякі яму.
На беразе возера Сіху існуюць гістарычныя помнікі, што дайшлі да нашых дзён, і яны прысвечаны Цянь Чу: Цянь ван сы (храм правіцеля Цяня) і Баа чу та (Малітва за шчасце Цянь Чу). Пытанне аб тым, адкуль узяўся варварскі звычай бінтавання ног, працягвае абмяркоўвацца і сёння. На пад-
58 Цзяньнань — раён на поўдзень ад ракі Янцзы, на поўдзень ад правінцый Цзянсу і Аньхуэй, на поўнач ад правінцыі Чжаньцзян,
ставе «Запісак аб спыненні работ на зямлі ў Паўднёвай вёсцы. Бінтаванне ног» некаторыя вучоныя мяркуюць, што гэты працэс бярэ пачатак з перыяду Пяці дынастый. Апошні імператар дынастыі Паўднёвая Тан Лі Юй у сувязі з тым, што жыхары імперыі Тан захапляліся маленькімі ножкамі ў «трохвугольных туфельках»59 прапанаваў арыгінальны спосаб: ён папрасіў наложніцу абматаць трохвугольныя туфелькі доўгім кавалкам шоўку і танцаваць у гэтых шаўковых чахольчыках — і танцавальныя рухі здаліся яму яшчэ больш вытанчанымі. Людзі пачалі пераймаць гэты звычай: маленькія бінтаваныя ножкі сталі лічыцца надзычай прыгожымі. Гэта і ёсць паказальны прыклад сітуацыі, калі «вярхі дзейнічаюць, а нізы пераймаюць».
Калі Сі Цзіньпін быў кіраўніком правінцыі Чжэцзян, ён гаварыў пра два класічныя прыклады, станоўчы і адмоўны, і тлумачыў ролю правіцеляў на прыкладзе гісторыі «вярхі дзейнічаюць, нізы пераймаюць». Сі Цзіньпін пастаянна патрабаваў ад кіраўнікоў усіх узроўняў даваць прыклад паводзінаў. Ha I Пленуме XVIII склікання Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК ён выкарыстаў выраз: «Той, хто хоча, каб яго цень быў правільным, павінен выправіць сваю постаць; той, хто хоча, каб падначаленыя былі сумленнымі, павінен пачынаць з сябе»60. Кіраўнік падкрэсліў, што працоўны стыль кіруючых кадраў, асабліва прыналежных да вышэйшага звяна, аказвае вялікі ўплыў на стыль работы партыі і ўрада, а таксама на норавы грамадства. Ha II Пленуме Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК XVIII склікання ён яшчэ раз заявіў: «Той, хто імкнецца забаронамі [кіраваць грамадствам],
59 Трохвугольныя туфелькі выкарыстоўвалі пры бінтаванні ног у жанчын.
60 Цытата з твору Хуань Куаня «Спрэчка пра соль і жалеза. Нянавісць да сквапнасці» (81 г. да н.э.).
//////////////////^^^^ Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
няхай спачатку забараняе сабе, потым — іншым»61. Патрабаваць ад іншых тое, што і сам павінен рабіць, і патрабаваць не здзяйсняць таго, што і сам не робіш, — гэту ідэю Сі Цзяньпін ажыццяўляў з маладых год.
Спрыяльная сітуацыя, калі памкненні партыі і народа супалі, сфарміравалася пасля XVIII з’езду партыі таму, што кіраўнікі ЦК самі выконвалі ўсе справы бездакорна і давалі прыклад сваім падначаленым. Кіраўнікі ЦК КПК узначалілі мерапрыемствы па ажыццяўленні «Васьмі ўстановак» і барацьбе супраць «чатырох пошасцяў»62, сумленна і адкрыта здзяйснялі крытыку і самакрытыку і асабіста рэалізавалі патрабаванні «тры строгасці і тры рэальнасці»63. Яны асабістым прыкладам мацавалі давер грамадства і прадэманстравалі партыі і дзяржаве правільны шлях, які здольны прывесці да перамог і забяспечыць паступальнае развіццё ўсёй краіны. У будучым усё гэта стала падмуркам вялікіх перамог і росквіту кітайскай нацыі.
«Тройчы не»
«Шы цзын» утрымлівае добра вядомую ўсім гісторыю пра тое, як Сімэнь Баа кіраваў паветам Е. Там расказваецца, як «Цзычань кіраваў дзяржавай Чжэн, народ
61 Цытата з твору палітыка і гісторыка эпохі Усходняя Хань Сюнь Юэ (148-209) «Запазычыць прыклады. Палітычная сістэма».
62 «Чатырма пошасцямі» называлі фармалізм, бюракратыю, геданізм і марнатраўства.
63 3 мэтай паляпшэння стылю работы Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін прапанаваў тры патрабаванні строгасці: (строгасць у рабоце над сабой, строгасць у выкарыстанні ўладных паўнамоцтваў, строгая самадысцыпліна) і тры патрабаванні рэальнасці (рэальны падыход у планаванні, рэальнасць у пачынаннях, сумленнасць і рэальнасць у паводзінах).
не мог падманваць яго; калі Цзы Цзянь кіраваў Шаньфу, то народ не хацеў падманваць яго; калі Сімэнь Баа кіраваў паветам Е., то народ не смеў падманваць яго». Цзы Чань жыў ў перыяд Чуньцю. Ён кіраваў дзяржавай Чжэн і ведаў усе абставіны спраў падрабязна64, таму народ не мог яго падманваць.
Цзы Цзянь быў вучнем Канфуцыя. Калі ён заняў пасаду чыноўніка, то стаў надаваць вялікую ўвагу перавыхаванню. Ён ніколі не пакідаў сваёй службы, кіраваў дзяржавай асабістым прыкладам і перакананнем, таму народ не хацеў падманваць свайго кіраўніка.
Сімэнь Баа, жыхар дзяржавы Вэй перыяду Чжаньга, валодаў глыбокай мудрасцю і меў бліскучыя здольнасці кіраўніка, ён ніколі не выступаў супраць народа. Ён паспяхова выкараняў варварскія звычаі накшталт паднашэння дзяўчат у якасці ахвяры [богу ракі] Хэбо, пры ім стала развівацца водная гаспадарка, а строгія законы дапамаглі яму перамагчы смуту, і народ не мог яго падманваць.
Гэтыя прыклады паглыбляюць наша разуменне ўзаемаадносін паміж кадравымі работнікамі і народам. Пастаяннае ўдасканальванне спосабаў працы прыносіць вялікую карысць, і гэта неабходна добра ўсведамляць.
Прамова на нарадзе кадраў нізавога звяна горада Жуйаньв5 26 снежня 2004 г. Цытуецца па: «Кадравыя работнікі на месцах ідуць у першых шэрагах — садзейнічаць ідэям і практыцы новага развіцця ў правінцыі Чжэцзян».
64 У тэксце выкарыстаная ідыёма: літаральна «мог разгледзець кожную шарсцінку жывёлы».
65 Гарадскі павет Жуйань адносіцца да гарадской акругі Вэньчжоу правінцыі Чжэцзян.
/////////////////////////////////м. Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
У ракурсе тэмы
«Народ не падманвае» — значыць «народ падпарадкоўваецца». Чыноўнікі старажытнасці ставілі мэтай сваёй палітыкі менавіта падпарадкаванне народа, што адпавядала асаблівасцям часу. «Шы цзын» сведчыць: «Калі Цзы Чань кіраваў Чжэн, народ не здольны быў на падман, калі Цзы Цзянькіраваў Шаньфу, народ не дазваляў сябе падманваць, калі Сімэнь Баа кіраваў Е, народ не меў смеласці падманваць»66. Усе тры прэцэдэнты даюць магчымасць распрацаваць тры стратэгіі кіравання дзяржавай: першая — рабіць усё самому; другая — запрашаць мудрых і дапамагаць ім; трэцяя — аўтарытэтам змяняць кіраванне і выпраўляць хібы. Хаця гэтыя правіцелі значна адрозніваліся, вынік — «падпарадкаванне народа» — быў дасягнуты ва ўсіх трох выпадках.
Цзы Чань быў вядомым палітыкам дзяржавы Чжэн перыяду Чжаньга. Ён дазволіў жыхарам дзяржавы абмяркоўваць палітычныя справы і хацеў такім чынам атрымаць ад іх карысныя парады. Аднак рэформы, якія ён лічыў карыснымі для дзяржавы, Цзы Чань праводзіў прымусова, не звяртаючы ўвагі на пратэсты грамадства. «Ён загадаў выкаваць трыногу, на якой была выгравіраваная вытрымка з крымінальнага закону». Пасля былі аб’яўлены прынятыя афіцыйна законы. Цзы Чань актыўна ажыццяўляў эканамічныя рэформы, асабіста ўнікаў ва ўсе пытанні — ад малых да вялікіх. Ён кіраваў дзяржавай Чжэнь так, што «брамы перасталі зачыняць на ноч, на дарогах не падбіралі выпадкова згубленага»67, таму народ не мог яго падманваць.
Цзы Цзянь жыў ў дзяржаве Лу, што існавала ў канцы перыяда Чуньцю, і быў адным з «сямідзесяці двух таленавітых вучняў Канфуцыя». Ён пачуваўся свабодна
66 Цытуецца па: Гістарычныя запіскі. Жыццяпіс [дасціпных] дарадцаў.
67 Цытуецца па: Гістарычныя запіскі. Жыццяпіс годных чыноўнікаў.
і нязмушана, штодзень з задавальненнем іграў на цыне і вельмі рэдка выходзіў са сваёй прыёмнай; тым не менш, ён быў вельмі добрым кіраўніком. Сутнасць праекта яго кіравання была наступнай: «быць добрым і велікадушным, шчыра любіць родных і блізкіх, высока цаніць шчырасць і павагу, праяўляць вышэйшую гуманнасць, падтрымліваць сумленнасць і прамадушнасць, паважаць адданасць і давер»68. На пасаду ён прызначаў мясцовых жыхароў — дабрачынных і сумленных, «яго праўленне было гуманным, бо яно абапіралася на здольнасць спачуваць людзям, разумець іх»6Э, і таму народ «не хацеў яго падманваць», а ён «усталяваў парадак у краіне, іграючы на цыне»70. Такім гуманным метадам ён здолеў аб’яднаць вакол сябе людзей.
Сімэнь Баа жыў у дзяржаве Вэй перыяду Чжаньга. Калі ён быў прызначаны кіраваць паветам Е, то правёў расследаванне і даведаўся, што чыноўнікі змовіліся з ведзьмакамі і шаманамі і, карыстаючыся старажытным звычаем «прыносіць дзяўчат у ахвяру богу ракі Хэбо», выманьвалі ў народа грошы. Падчас абраду ахвярападнашэння Хэбо Сімэнь Баа прапанаваў ведзьмакам, шаманам і мясцовым чыноўнікам самім расказаць богу ракі Хэбо пра рытуал і загадаў кінуць тых у раку. Так ён назаўсёды пазбавіў народ ад варварскай звычкі. Падчас свайго праўлення ён займаўся развіццём воднай гаспадаркі: прарыў дванаццаць каналаў і накіраваў воды ракі Чжашуй на арашэнне сялянскіх палёў. Сімэнь Баа
68 Цытуецца па: Кун-цзы цзяюй (Сямейныя прамовы Канфуцыя).
69 Гл.: Мэн-цзы / Пераклад з кіт. П.С. Папова // Канфуцыянскае «Чатырохкніжжа» («Сы шу»). Пераклады з кіт. і каментары A.J. Кобзева, А.Е. Лук’янава, Л.С. Пераломава, П.С. Папова пры ўдзеле У. М. Маёрава. М.: Усходняя літаратура, 2004. С. 277.
70 «Усталяваць парадак. іграючы на цыне» — так гавораць пра дасканалага правіцеля, што кіруе сваім аўтарытэтам і асабістым прыкладам.
///////////////////w////////////m Псторыі з вуснаў Сі Цзінызіна забараніў вядзьмарства і суровымі законамі адолеў смуту, таму народ не смеў яго падманваць.
3 пункту гледжання сённяшняга дня, Цзы Чань з’яўляецца ўзорам чалавека, які імкнуўся ўсё рабіць сваімі рукамі, Цзы Цзянь — прыкладам умення прызначаць кадры і ўскладваць абавязкі, а Сімэнь Баа прадстаўляе тып кіраўніка строгага нагляду.
Асновай работы з людзьмі з’яўляецца ўменне наладзіць узаемаадносіны і выпрацаваць падыход, а ключом кіраўніка з’яўляюцца спосабы і метады працы. Калі спосабы няправільныя, то нават добрыя намеры не дапамогуць пазбегнуць дрэнных вынікаў. Сі Цзіньпін у якасці прыкладу прывёў гісторыю «Тройчы не», каб растлумачыць значнасць выбару спосабаў і метадаў у рабоце з народам. Указанне «не падманваць» азначае, што ў кіраванні неабходна асабіста займацца справамі, унікаць ва ўсе дробязі, максімальна дэманстраваць адкрытасць, празрыстасць прымаемых рашэнняў, справядлівасць і праўду. Распараджэнне «не хацець падманваць» заключаецца ў тым, каб ставіць на ўсе кіруючыя пасты мудрых і дабрачынных чыноўнікаў, маштабна здзяйсняць перавыхаванне, заахвочваць народ рэальнымі поспехамі, сумленнасцю і шчырасцю кранаць сэрцы людзей, натхняць духоўнымі каштоўнасцямі. Распараджэнне «не падманваць» азначае, што выкарыстанне закона і жорсткага стылю работы — добрыя лекі для барацьбы з невылечнымі хваробамі грамадства. Толькі жорсткія меры здольны спыніць смуту, а строгае падпарадкаванне законам здольна выкараніць злоўжыванні, заганы і недахопы ў грамадскім жыцці — усталяваць мір і спакой.
Што тычыцца работы з людзьмі, то Сі Цзіньпін яшчэ ў маладосці стаў спецыялістам у гэтым пытанні. Калі ён быў сакратаром нізавой партыйнай арганізацыі гарадской акругі Ніндэ, то сам аб’ездзіў усе вёскі і мястэчкі акругі,
часта хадзіў ў аддаленыя горныя вёскі з праверкамі. Такім чынам ён не толькі збліжаўся з народам, але і спасцігаў яго рэальнае жыццё: глядзеў, як людзі спяць, што яны ядуць — і гэта была сітуацыя, калі людзі не маглі «схаваць праўду». На поўначы правінцыі Шэньсі Сі Цзіньпін жыў у вытворчай брыгадзе, у вёсцы, і яму даводзілася выконваць усе сельскагаспадарчыя работы: апрацоўваць зямлю, насіць вугаль, будаваць дамбу, вазіць угнаенні. Гэта загартавала яго характар і волю.
Шмат цяжкасцяў выпала на яго долю падчас будаўніцтва дамбаў на алювіяльных глебах71. Сі Цзіньпін заснаваў кааператыў па вытворчасці металу, пабудаваў аўтаклаў для атрымання біягазу. Кіраўнік заўсёды добра ставіўся да людзей, не шкадаваў сілы дзеля інтарэсаў народу, і таму аднавяскоўцы ўспрымалі яго як «працалюбівага маладога чалавека, здольнага пераносіць усе цяжкасці», людзі бачылі яго чуллівым. У вачах беднякоў і сярэднякоў ён увасабляў сабою тып добрага сакратара — гэта было праяўленне вядомай сітуацыі, калі «народ не хацеў падманваць». Падчас работы ў павеце Чжэндзін72 ён строга наводзіў парадак у фінансавых справах вёскі і змагаўся з эканамічнымі злачынствамі. Калі ён быў з візітам у Фучжоу, то разам з кіраўнікамі горада за два дні прыняў семсот наведвальнікаў і за гэты час вырашыў дзвесце пытанняў. Калі ён кіраваў правінцыяй Чжэцзян, прыярытэтам сваёй работы лічыў недапушчальнасць забруджвання навакольнага асяроддзя, клапаціўся пра экалагічную бяспеку — гэта была сітуацыя, калі народ «не смеў падманваць».
71 Глебы ў рэчышчах рэк.
72 Павет Чжэндзін знаходзіцца ў гарадской акрузе Шыцзячжуан правінцыі Хэбэй.
W//////////////////////M Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
Куды імкнуцца людскія сэрцы
Прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Джон Кінг Фэрбэнк73 у сваёй кнізе «Вялікая кітайская рэвалюцыя» задаваўся пытаннем: «Калі ў 1928 г. усе надзеі Кітая як быццам былі на баку партыі Гаміньдан, то чаму пасля сітуацыя карэнным чынам змянілася?» I вось яго адказ: «Кіраўніцтва Гаміньдана наскрозь прагніло, таму згубіла давер народа», а кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая было «горача адданым свёй справе, яны былі першапраходцамі, якія натхнялі свой народ на барацьбу». Прафесар быў вучоным капіталістычнага свету, і ён не зусім правільна разумеў памкненні народа, не мог разумець галоўнай прычыны перамогі кітайскай рэвалюцыі — крэўнай сувязі кампартыі Кітая з шырокімі народнымі масамі.
«Майстэрства кадравых работнікаў — гэта цесная сувязь з народнымі масамі». Студзень 1989 г. Цытуецца па: «Збаўленне ад галечы». Выдавецтва «Фуцзянь жэньмінь чубаныйэ», 1992.
У ракурсе тэмы
Фэрбэнк — пажыццёвы прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, адзін з самых вядомых даследчыкаў Кітая, якога называлі «кітаістам нумар адзін». У аўтабіяграфіі ён прызнаваўся, што «апошнія пяцьдзясят гадоў жыцця займаўся спазнаннем Кітая». Фэрбэнк прыехаў у Кітай у 1930-я гг., выкладаў ва ўніверсітэце Цынхуа74, пазнаёміўся там са [зна-
73 Фэрбэнк Джон Кінг (John King Fairbank; 1907-1991) — гісторык, адзін з буйнейшых амерыканскіх сінолагаў.
74 Адзін з вядучых універсітэтаў Кітая, быў заснаваны ў 1911 г.
мж Пра сумленных / непадкупных правіцеляў
камітым архітэктарам] Лян Сычэнам і яго жонкай Лінь Хуэйінь. Кітайскае імя Фэрбэнка, Фэй Чжэнцін, выбраў для яго менавіта Лян Сычэн.
«Вялікая кітайская рэвалюцыя» — адна з лепшых работ Фэрбэнка. У ёй апісана палітычная сітуацыя і сацыяльныя змены, што адбываліся ў Кітаі з 1800 па 1985 г.
Чаму Гаміньдан пацярпеў паразу, чаму Камуністычная партыя Кітая перамагла — гэтыя пытанні пастаянна абмяркоўвалі вучоныя як у Кітаі, так і за яго межамі. Гэтыя пытанні патрабуюць аналізу і ў сучасным Кітаі. Яшчэ ў 1946 г. карэспандэнты штотыднёвіка «Тайм» Тэадор Гарольд Уайт і Энелі Джэкабі75 выпусцілі кнігу «Гром з Кітаю», у якой аб’ектыўна і ўсебакова паказалі амерыканскаму чытачу распад палітычнай улады Гаміньдана. У рэцэнзіі на гэту кнігу Фэрбэнк пісаў, што яна «падняла заслону» і беспамылкова прадказала вынікі грамадзянскай вайны паміж Гаміньданам і Кампартыяй Кітая76. У кнізе сцвярджалася, што апора камуністаў на масы ў вёсках і мястэчках дазволіць падняць народ на барацьбу і забяспечыць ім перамогу.
У адрозненні ад верхавіны амерыканскага істэблішмэнту, які разглядаў кітайскае пытанне з ідэалагічных пазіцый, вялікі знаўца гісторыі Кітая Фэрбэнк зрабіў глыбокі дэталёвы агляд і заўважыў, што памкненні народа вызначаюць пытанне існавання і гібелі палітычнай улады. Такія высновы зрабіў знакаміты вучоны ў сваёй кнізе «Вялікая кітайская рэвалюцыя».
Фэрбэнк не адзіны, хто так падсумаваў свае назіранні. Амерыканскі вучоны Лойд Істман77 у кнізе «Насенне
75 Уайт, Тэадор Гарольд (Theodore Harold White, 1915-1986) — амерыканскі журналіст, гісторык, сінолаг. Джакобі (Уітмар), Энелі (Annalee Jocoby [Whitmore]; 1916-2002) — журналістка, сцэнарыстка.
76 Грамадзянская вайна ў Кітаі, што доўжылася з 1927 па 1950 гг.; завяршылася перамогай Камуністычнай партыі Кітая.
77 Істманд, Лойд (Lloyd Е. Eastman; 1929-1993) — амерыканскі сінолаг.
Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна разбурэнняў: вайна і рэвалюцыя ў Кітаі часоў Гаміньдана (1937-1949)» таксама пісаў, што Гаміньдан прайграў зусім не ад недахопу «амерыканскай дапамогі». Гэта партыя страціла давер народа, а затым згубіла і ўладу па прычыне ўласных хібаў і духоўнага заняпаду, бездапаможнасці ў барацьбе з карупцыяй і ігнараванні пытанняў партыйнай дысцыпліны.
Кніга «Вызвалімся ад беднасці» складаецца з выступленняў і артыкулаў Сі Цзіньпіна, запісаных ім у 1988-1990 гг. падчас яго працы ў павеце гарадской акругі Ніндэ правінцыі Фуцзянь. I хаця кніга ўтрымлівае ўсяго 120 тысяч іерогліфаў78, яе матэрыял дазваляе зразумець, як ён разважаў пра вельмі складаныя праблемы — пра сумленнае кіраўніцтва, пра арыентацыю на народныя масы, усеагульны дабрабыт. Становіцца відавочным, наколькі прадумана ўпраўляў ён энергіяй народных мас. «На нашым шляху мноства цяжкасцяў і праблем, і тое, з чаго мы будзем пачынаць іх рашэнне, наўпрост звязана з тым, як мы збіраемся іх пераадольваць. Абапіраючыся на розныя падыходы да рашэння праблем, можна выпрацаваць розныя шляхі і спосабы [вырашэння]. Але асновай усяго павінна стаць мабілізацыя мас і апора на масы». Такі падыход да справы, выпрацаваны Сі Цзіньпінам, не страціў сваёй актуальнасці і значнасці і сёння. Народная падтрымка — гэта тэма роздуму Сі Цзіньпіна і зараз. «Неабходна моцна помніць слова “народ”, што папярэднічае слову “урад”»79; «неабходна, каб сэрцы кіраўнікоў біліся ва ўнісон з людскімі сэрцамі, неабходна падзяляць з народам радасць і гора, змагацца ў яднанні з народам». «Любіць простых людзей так, як любіш сваіх бацькоў». Гэтымі няхітрымі словамі ў розны час і на розных пляцоўках выказваў ён свае пачуцці да народа, сваё глыбокае разуменне адносін
78 Адпавядае прыкладна 24 стандартным старонкам тэксту на кітайскай мове.
79 Маецца на ўвазе Народны ўрад КНР.
паміж партыяй і народам. Карыстаючыся доказамі даследавання Фэрбэнка, ён тлумачыць: гісторыя сведчыць пра тое, што перамога рэвалюцыі ў Кітаі наўпрост залежыла ад народнай падтрымкі. Так Сі Цзіньпін загадвае кадравым работнікам партыі не забываць пра сваё прызначэнне — служыць свайму народу і заўсёды захоўваць крэўную сувязь з ім.
Пытанне Хуан Яньпэя
Аднойчы Хуан Яньпэй сказаў Маа Цзэдуну, што ніводзін чалавек, сям’я, калектыў, рэгіён ці нават краіна не здолелі пераадолець цыклічнасць гісторыі. Даўней было так, што любая справа пачыналася з імпэтам, выконвалася старанна, кожны прыкладваў шмат намаганняў. Магчыма, такія адносіны да справы стымулявалі разуменне таго, што адолець цяжкасці і выпрабаванні і выжываць могуць толькі самыя моцныя. Але час змяняўся, абставіны не вымагалі ўжо такіх высілкаў, і запал у справах паступова слабеў, а затым і зусім прападаў. Па інэрцыі такі ход рэчаў перадаваўся ад меньшасці да большасці, станавіўся агульнапрынятым, і ніякая сіла ўжо не была здольнай гэтага змяніць.
Хуан Яньпэй выказваў спадзяванне, што «таварышы з КПК» здолеюць знайсці новы шлях, вырвацца з гістарычнага цыклу, у якім кіраўнік з велізарнымі намаганнямі пачынае сваю справу, а затым губляе сувязь з народам. Маа Цзэдун тут жа адказаў яму: «Мы ўжо знайшлі шлях, мы можам вырвацца з гэтага цыклу, гэты новы шлях — дэмакратыя, мы пойдзем дарогай народа. Толькі ў тым выпадку, калі народ атрымае кантроль над урадам, кіраўнікі не будуць расслабляцца. Толькі тады, калі кожны будзе несці адказнасць, палітычны курс не зменіцца з адыходам аднаго чалавека». Таварыш Маа Цзэдун
абагульніў тэорыю і практыку Камуністычнай партыі Кітая, сфармуляваў вялікі і палымяны заклік «усім сэрцам і думкамі служыць народу». Больш таго, замацаваў яго ў статуце партыі ў якасці асновы. Можна сказаць, што цесная сувязь з масамі вызначаецца прыродай і місіяй нашай партыі, гэта наш адметны традыцыйны стыль, сфармуляваны нашай партыяй і правераны ў доўгай рэвалюцыйнай барацьбе.
«Асноўны навык кадраў кіравання — цесная сувязь з масамі». Студзень 1989 г. Цытуецца па кнізе «Пазбаўленне ад жабрацтва»
У ракурсе тэмы
Напярэдадні перамогі ў вайне супраць японскага мілітарызму меў месца «дыялог у Яньане» паміж Маа Цзэдунам і Хуан Яньпэем, які ўвайшоў у гісторыю як прыклад зносін КПК з дэмакратычнымі партыямі. Вядомы асветнік і грамадскі дзеяч, Хуан Яньпэй здаўна меў мэтай «ратаванне краіны праз адукацыю», ён пастаянна праводзіў даследаванні ў галіне кітайскай прафесійнай адукацыі. Калі пачалася Антыяпонская вайна, Хуан Яньпэй прымаў актыўны ўдзел у руху супраціўлення японскім захопнікам, змагаўся за незалежнасць радзімы. Як грамадскі лідар, ён далучыўся да Нацыянальнай палітычнай рады, усімі сіламі бараніў дэмакратычнае адзінства і садзейнічаў барацьбе з японскімі захопнікамі. У ліпені 1945 г. Хуан Яньпэй і яшчэ шэсць сяброў Нацыянальнай палітычнай рады накіраваліся ў горад Яньань, каб замацаваць дэмакратычнае адзінства і паскорыць перамовы паміж Гаміньданам і КПК.
Хаця там яны былі ўсяго пяць дзён, сумленнасць і сур’ёзнасць кіраўніцтва КПК, мір і гармонія, што панавалі ў Яньані, моцна здзівілі Хуан Яньпэя: «Безумоўна, убачанае мною за пяць дзён у Яньані, даволі блізкае да маіх
ідэалаў». Падчас візіту Маа Цзэдун пытаўся ў Хуан Яньпэя пра яго ўражанні. Хуан Яньпэй шчыра адказаў: «Мне ўжо больш за шэсцьдзясят год, я не буду гаварыць пра тое, пра што толькі чуў, аднак бачанае на свае вочы насамрэч падмацоўвае тэзу, што росквіт і заняпад прыходзяць імгненна і змяняюць адзін аднаго. Гэта тычыцца чалавека, сям’і, калектыва, рэгіёна і нават краіны; многія не здолелі пераадолець цыклічнасць гісторыі. 3 ёй бывае па-рознаму: пры адсутнасці адпаведнага кіравання чыноўнікі ўзурпіруюць уладу, пасля смерці чалавека памірае і справа яго жыцця, часам спробы дасягнуць славы заканчваюцца ганьбай. Такім чынам, цыклічнасці не пазбегнуць». Адказ Маа Цзэдуна быў прамым і рашучым: «Мы ўжо знайшлі шлях, мы можам вырвацца з гэтага цыклу, гэты новы шлях — дэмакратыя, мы пойдзем дарогай народа. Толькі ў тым выпадку, калі народ атрымае кантроль над урадам, кіраўнікі не будуць расслабляцца. Толькі тады, калі кожны будзе несці адказнасць, палітычны курс не зменіцца з адыходам аднаго чалавека».
На думку Хуан Яньпэя, «гэта правільна», таму што «толькі калі вырашэнне пытанняў на месцах будзе перададзена мясцовым людзям, паўсюль будуць патрэбны кадры, ва ўсіх будзе свая справа. Напэўна, дэмакратыя здольная разбурыць цыклічнасць».
Дыялог паміж Маа Цзэдунам і Хуан Яньпэем мае істотнае гістарычнае значэнне для партыі і краіны. У ім не толькі знайшла адлюстраванне шчырасць адносін Камуністычнай партыі Кітая з дэмакратычнымі партыямі — ён засведчыў даследаванні КПК у галіне народнай дэмакратыі, імкненне да дабрабыту народа.
Хутка пасля завяршэння XVIII з’езду партыі Сі Цзіньпін наведаў цэнтральныя камітэты васьмі дэмакратычных партый і Усекітайскую гандлёва-прамысловую асацыяцыю. У гутарках з людзьмі ён падкрэсліў, што дыялог Маа Цзэдуна
і Хуан Яньпэя у Яньані аб гістарычнай цыклічнасці дагэтуль з’яўляецца добрым павучаннем і папярэджаннем для Камуністычнай партыі Кітая. Тое, што час ад часу паўстае перасцярога пра «цыклічнасць гісторыі», як і напамін пра тэзу «два “неабходна”»80 і сюжэт «Ба-ван развітваецца з наложніцай»81, магчыма, усяго толькі павевы часу, аднак праз усе гэтыя сітуацыі праходзіць лейтматыў: заўсёды захоўваць баявы дух камуніста, будаўніка партыі, заўсёды быць чыстым сэрцам у адносінах да свайго народу. Чуць голас свайго народа, змагацца ў імя свайго народа — гэта найважнейшыя каштоўнасці, якія наша партыя дзевяноста год несла праз усе нягоды. [Аб гэтым] Сі Цзіньпін гаварыў на пасяджэнні ў гонар дзевяностагоддзя КПК: «Няважна, наколькі доўгі наш шлях — Камуністычная партыя Кітая ніколі не забудзецца, для чаго яна гэты шлях пачынала».
Збавенне народа ад пакут
Цяперашні час характарызуецца ў нас імкненнем да сацыяльнай стабільнасці. А ў чым жа яе значэнне, якія гарантыі здольная даць такая палітыка? Яна забяспечвае не толькі разуменне народам базавых прынцыпаў і палітыкі рэформаў і адкрытасці, але і падтрымку ім гэтай палітыкі і гэтых прынцыпаў». Мэта палітыкі — забеспячэнне дабрабыту народа, а прынцып забеспячэння дабрабыту народа — увага да яго пакут»82. Гэты тэзіс нашых продкаў у адносінах
80 «Два “неабходна”» — вядомае выказванне з выступлення Маа Цзэдуна ў сакавіку 1949 г.: «Неабходна, каб таварышы прытрымліваліся сціплага, абачлівага, ненапышлівага, спакойнага стылю работы; неабходна, каб таварышы працягвалі ўпартую барацьбу».
81 «Ба-ван развітваецца з наложніцай» — вядомы сюжэт, заснаваны на гісторыі Сян Юя і Юй Цзы. Пакладзены ў аснову пекінскай оперы.
82 Выказванне кітайскага дзяржаўнага дзеяча эпохі Мін — Чжан Цзю-
чжэна (1525-1582).
да кіравання дзяржавай можна запазычыць і ўжываць сёння. Трэба толькі зразумець цяжкасці народа, пераадолець іх, «пазбавіць народ ад бедстваў, як мы лечым уласнае цела»83, стаць сапраўднымі прадстаўнікамі карэнных інтарэсаў народа, каб «воля народа была нашай воляй»84, і тады мільёны людзей памкнуцца да нас і збяруцца каля нас, тады ўжо і гаворкі не будзе ні пра якую нестабільнасць! Кітайскі філосаф эпохі Мін, Гу Яньу, у сваім паэтычным творы «Гоу Цзянь пасяліўся ў гарах, і суайчыннікі гатовы жыццё за яго адцаць» расказвае пра ўладара княства Юэ Гоу Цзяна, які пасяліўся у гарах Гуйцзы, ляжаў на галлі і спрабаваў на смак жоўць83, але заслужыў давер простых людзей, яны гатовы былі аддаць за яго ўласнае жыццё. Карэнныя інтарэсы правіцеля і народа, як правіла, не супадаюць. Аднак чым больш правіцель дбае пра спадзяванні народа, чым часцей стасуецца з ім, чым больш ён дзеліць з людзьмі радасці і беды, тым ахвотней народ гатовы памерці за яго. Карэнныя інтарэсы кіруючых работнікаў нашай партыі сугучныя карэнным інтарэсам народных мас. Неабходна толькі больш цеснае ўзаемадзеянне з народам, неабходна падзяляць яго горыч і сум, неабходна наноў адбудоўваць непарыўныя сувязі з народам, неабходна быць адзінадушным з ім.
«Асноўныя навыкі і ўменні кадравых работнікаў — цесныя сувязі з народнымі масамі». Студзень 1989 г. Выбраныя месцы са «Збаўлення ад галечы».
83 Выказванне кітайскага філосафа і дзяржаўнага дзеяча эпохі Сун — Су Чжэ (1039-1112).
84 3 трактата Лаа-цзы «Даа дэ цзын», глава 49 «У бездакорнага мужа няма сваёй волі, воля народа — яго воля».
85 Гоу Цзянь пацярпеў паразу ад уладара суседняга царства У (583—473 гг. да н.э.) і вымушаны быў уцячы ў горы. Выраз «ляжаць на галлі і спрабаваць на смак жоўць» стаў крылатым і набыў значэнне: «увесь час напамінаць сабе пра перажытае прыніжэнне і чэрпаць з гэтага сілу для помсты».
У ракурсе тэмы
Існуе філасофская канцэпцыя, якая тысячагоддзямі ўкаранялася ў кітайскім грамадстве, аказвала непасрэдны ўплыў на яго развіццё, стварала фундамент для дзяржаўнай палітыкі і наступнага дзяржаўнага будаўніцтва. «Народ ёсць корань, аснова дзяржавы; калі корань моцны, дзяржава непарушная»85. «Мэта палітыкі — забяспечыць дабрабыт народа, а прынцып забяспечвання дабрабыту народа — увага да яго пакут». «Пазбаўляць народ ад бедстваў так, як мы лякуем уласныя хваробы» — абодва гэтыя запаветы, можна сказаць, увасабляюць ідэю міньбэнь («народ — гэта аснова»).
На дзясятым годзе праўлення пад дэвізам Ваньлі з мэтай змякчэння сацыяльных супярэчнасцей галоўны памочнік імператара Чжан Цзюйчжэн у сваім дакладзе мінскаму імператару Шэнь-цзуну прапанаваў перастаць спаганяць грашыма ці натуральным прадуктам нядоімкі па падатках і дараваць людзям даўгі. Ён патлумачыў, што стабільнасць дзяржавы заключаецца ў стварэнні ўмоў для мірнага і спакойнага жыцця народа, а каб народ мог жыць у дабрабыце і спакоі, неабходна разумець яго нягоды і патрэбы. «Забяспечыць дабрабыт народа» — гэта і ёсць сапраўднае праяўленне міньбэнь.
Су Чжы — сын Су Сюня і малодшы брат Су Шы. Бацька і старэйшы брат аказалі на Су Чжы вялікі ўплыў. Усё жыццё ён прысвяціў навуцы, асабліва выдзяляў канфуцыянскую філасофію, у асноўным пераймаючы «наступнага, за Дасканаламудрым»87 Мэн-цзы. Су Чжэ вызначаўся іншым, чым яго сучаснікі, разуменнем рэформаў Ван Аньшы. Ён накіраваў імператару Шэнь-цзуну пісьмо, у якім
86 Цытуецца па Шу цзын// Кітайская філасофія: Энцыклапедычны слоўнік. Расійская АН. Ін-т Далёкага Усходу [Н.В.Абаеў і інш.]; Галоўны рэд. М.Л. Цітарэнка. М.: Думка, 1994. С. 224.
87 Інакш «другому пасля Канфуцыя».
выклаў сваю пазіцыю наконт новых законаў. Адным з важнейшых пастулатаў, пададзеных у пісьме, з’яўляецца прынцып «пазбаўляць народ ад бедстваў, як мы лякуем уласныя хваробы». Такім чынам Су Чжэ спрабаваў угаварыць імператара ставіцца да цяжкасцяў простых людзей як «да ўласных хваробаў», паставіць сябе на іх месца, пазбавіць людзей ад гароты і суму.
«Гоу Цзянь пасяліўся ў гарах, і яго суайчыннікі гатовы жыццё за яго пакласці» — гэта паэтычны твор мысляра канца эпохі Мін — пачатку Цын Гу Янью са зборніка «Асеннія горы».
У 1645 г. цынская армія, кіруючыся на поўдзень, зрынула ўладу Паўднёвых Мін, некалькі родзічаў Гу Яньу пацярпелі падчас масавай разні ў Цзядзіне (сучасны Шанхай. — Заўв. А.У. Сямёнава). Абурэнне і смутак прадыктавалі аўтару гэтыя радкі, у якіх гучыць боль страты і ўпэўненасць у адраджэнні краіны. Герой паэмы, правіцель царства Юэ Гу Цзянь, каб змыць ганьбу і адпомсціць ворагам, пасяліўся ў гарах Гуйцзы, спаў на галлі, піў жоўць. Такія яго паводзіны выклікалі павагу народа Юэ, людзі гатовы былі памерці разам з ім, аддаць жыццё за радзіму. Аўтар карыстаецца класічным сюжэтам Гоу Цзяна аб адраджэнні радзімы, каб натхніць правіцеля і чыноўнікаў Паўднёвай Мін: патрэбна толькі мець рашучасць супрацьстаяць ворагу і адрадзіць радзіму, гэта знойдзе водгук у сэрцах мноства людзей, і яны будуць гатовы вызваліць родную зямлю.
Гаворачы пра падыход «увага да цяжкасцяў і патрэб простага народа» і «вызваленне яго ад пакут», Сі Цзіньпін нагадвае шматлікім партыйным работнікам, што неабходна старанна працаваць з народнымі масамі. Неабходна паставіць сябе на іх месца, адчуць, да чаго імкнецца сэрца народа, у чым ён мае патрэбу, якія складанасці суправаджаюць яго жыццё. Неабходна выконваць сваю работу так, каб гэта кранала сэрцы простых людзей, у сваёй шматпланавай рабоце
Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна заўсёды ставіць на першае месца рашэнне праблем, звязаных з матэрыяльнымі ўмовамі жыцця народа, паглыбляцца ў жаданні народа, аказваць яму неабходную матэрыяльную дапамогу, калі гэта неабходна.
Шмат разоў Сі Цзіньпін агучваў прынцып «воля народа павінна быць нашай воляй». Некалі ён сам глыбока адчуў, што дапамога абяздоленым — гэта тое, да чаго ён павінен імкнуцца, чаму неабходна аддаваць больш за ўсё сілы. Аднойчы, нягледзячы на моцны мароз, Сі Цзіньпін прыехаў у стары бедны раён аддаленай, пакрытай глыбокім слоем снегу і льду ўскраіны. Кіраўнік хацеў пазнаёміцца з побытам мясцовых жыхароў, спасцігнуць іх спадзяванні, распытаць пра беды і радасці. «Як слуга народа, я лічу высакагор’е Шаньбэя”8 сваім вытокам, таму што тут сфарміравалася маё глыбокае перакананне ў тым, што неабходна рабіць рэальную справу для народа»; «дзе б ні быў, я заўсёды застаюся сынам «жоўтай зямлі»89, — пісаў ён. Выказваючы свае пачуцці да роднай яму зямлі, Сі Цзіньпін падае прыклад гуманнага стаўлення да народа, вучыць паважаць і любіць яго. Такое стаўленне кіраўніка — узор для кіраўнікоў усіх узроўняў.
Бескарыслівы не скардзіцца на беднасць, а працавіты не ведае нягодаў
Гісторыя Кітая поўніцца прыкладамі бескарыслівых і працалюбівых чыноўнікаў. Чжугэ Лян, які ўсё жыццё «не ведаў літасці да сябе і аддаваў усю сілу» [на ка-
88 Паўночная частка правінцыі Шаньсі.
89 Лёсавае плато ў Кітаі ў сярэдняй частцы басейна ракі Хуанхэ, адзін з асноўных гістарычных раёнаў фарміравання кітайскай нацыі.
wsmswsws» Пра сумленных і непадкупных правіцеляў
рысць дзяржавы], не дазваляў сабе празмернасцяў ані дома, ані па-за яго межамі. Сыма Гуан «усёй сваёй сутнасцю жадаў быць адданым дзяржаве і рупліва працаваць [на карысць яе] і ўдзень, і ўночы». Пры гэтым ён «быў абсалютна абыякавым да свету рэчаў», і ўсё, што было яму патрэбна, гэта «грубая ежа і простае адзенне, каб цела прыкрыць». I калі ўжо гаспадаравы людзі ў час феадальнага ладу маглі быць такімі, то ці можна думаць, што пралетарскія чыноўнікі такога не могуць! Пралетарскія рэвалюцыянеры старэйшага пакалення, прадстаўніком якіх быў Маа Цзэдун, уяўлялі сабой прыклад сумленнасці, непадкупнасці і стараннасці ў працы. Кадравыя работнікі ўсіх узроўняў улады павінны вучыцца ў рэвалюцыянераў старэйшага пакалення, дзейнічаць па выслоўі: «Бескарыслівы не скардзіцца на беднасць, а працавіты не ведае нягодаў». Толькі так мы здолеем заўсёды быць з народам.
«Азы майстэрства кадравыхработнікаў — у цесным яднанні з народам». Студзень 1989 г. 3 кнігі «Збаўленне ад галечы».
У ракурсе тэмы
У павеце Нэйсян правінцыі Хэнань ў службовай установе вісеў дуйлянь (парны надпіс), адна частка якога змяшчала наступныя словы: «Бескарыслівы не скардзіцца на беднасць, а працавіты не ведае нягодаў». Другая гучала так: «Той, хто прыслухоўваецца да народа, імкнецца ўвасобіць у жыццё тое, што яму ўдалося спазнаць». Сэнс першага выказвання заключаецца ў тым, што па-сапраўднаму сумленны і бескарыслівы чалавек ніколі не будзе гаварыць пра сваё цяжкое матэрыяльнае становішча, а той, хто прысвяціў сябе дзяржаўнай справе, ніколі не будзе скардзіцца на тое, як яму цяжка. Сэнс другога выказвання
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна наступны: неабходна ўважліва прыслухоўвацца да народнага голасу і імкнуцца ўвасобіць у жыццё вывучаныя тэорыі. Першая палова дуйляня — гэта дэвіз сумленных, непадкупных і цалкам адданых сваёй рабоце кіраўнікоў. Сёння, калі ствараецца партыйны стыль бескарыслівага кіраўніка, такія словы набываюць новае гучанне.
Першы міністр дзяржавы Шу Чжугэ Лян быў вельмі патрабавальным да сябе і надзвычай беражлівым чалавекам. 3 дваццаці сямі год, калі ён быў прызначаны на пасаду, і да пяцідзесяці трох, калі ён памёр ад хваробы ва Учжанюані90, ён дваццаць шэсць год бездакорна служыў Лю Бэю і Лю Чаню. Жыццё яго можа быць класічным прыкладам таго, хто «не ведаў літасці да сябе і аддаваў усю сілу». Як вядома, перад сконам Чжугэ Лян напісаў Лю Чаню ліст пад назвай «Мая справаздача правіцелю», у якім былі такія радкі: «У Чэнду я маю 800 шаўкоўніц і 15 цыняў91 палёў, гэтага дастаткова маім дзецям, каб пракарміцца і апрануцца. Што ж тычыцца Вашага пакорнага слугі, служба дае мне магчымасць проста харчавацца і апранацца. Я не шукаю іншых заробкаў дзеля нікчэмнага прыбытку. Пасля маёй смерці аддаю лішкі свайму правіцелю, каб дзеці не мелі іх у доме і па-за яго межамі».
Сыма Гуан жыў у Паўночнай Сун. Калі ён быў малым, то «уратаваў сябра, разбіўшы чан»92. Пасля легенда пра яго смеласць і вынаходлівасць увайшла ў гісторыю. Працаваў ён удзень і ўночы, рупліва пераадольваў цяжкасці, усё сваё жыццё, не шкадуючы сілы, займаўся гісторыяй і дзяржаўным кіраваннем. Галоўнай справай
90 Назва мясцовасці ў старажытнасці, цяпер поўдзень павета Цішань правінцыі Шаньсі.
91 Адзін цын роўны 100 му, адзін м2 роўны 0,0015 му.
92 Калі Сыма Гуан ва ўзросце 6-7 год убачыў, як яго сябра па неасцярожнасці ўпаў у вялікі чан з вадой і пачаў патанаць, хлопчык не разгубіўся і камнем разбіў гліняную пасудзіну. Вада вылілася, сябра быў уратаваны.
яго жыцця было напісанне першай часткі летапіснага зводу па гісторыі Кітая «Усеагульнае люстэрка, дапамагаючае кіраванню». Сыма Гуан прыйшоў на дзяржаўную службу, калі яму было больш за сорак год, і як у першыя гады службы, калі ён быў правінцыйным чыноўнікам, так і пазней, калі ён ужо займаў высокі пост, заўсёды заставаўся сумленным і непадкупным. «Не меў смеласці часта есці мяса, не дазваляў сабе насіць адзенне з чыстага шоўку». Ужо старым ён напісаў яшчэ адну працу — «Навучанне беражлівасці, павучанне аб дабрабыце» для свайго сына Сыма Кана. Знакамітыя выслоўі з гэтай працы (напрыклад, «ад беднасці да багацця перайсці лёгка, аднак цяжка стаць сціплым, калі прывыкаеш да раскошы») і ў наш час гучаць, як актуальнае папярэджанне памятаць, што кіраўнік павінен жыць сціпла.
Маа Цзэдун — пралетарскі рэвалюцыянер старэйшага пакалення. Смела можна сказаць, што ён з’яўляецца ўзорам сумленнага кіраўніка і нястомнага працаўніка. Вядомая такая дэталь: у 1936 г. Эдгар Сноу93 прыехаў у памежны раён Шэньсі-Гансу — Нінся і аказаўся першым заходнім журналістам, які наведаў гэты раён. Са здзіўленнем той убачыў, што Маа Цзэдун мае ўсяго два камплекты форменнага адзення і адно залатанае паліто. Асабістай маёмасці ў яго не было зусім. Афіцэры і салдаты Чырвонай арміі мелі раўнапраўныя зносіны, грашовае забеспячэнне ва ўсіх было аднолькава мізэрнае, аднак ніхто з іх не займаўся казнакрадствам і не злоўжываў уладай у пагоні за асабістай выгадай. I Сноу прыйшоў да высновы: Камуністычная партыя Кітая і народная армія, якую тая вядзе за сабой, — гэта людзі надзвычай вынослівыя, яны не маюць страху перад цяжкасцямі, іх нельга перамагчы».
93 Эдгар Сноу (1905-1972) — амерыканскі журналіст, які перадаваў рэпартажы з Кітаю ў 1921-1945 гг.
/////////////////^ Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
На прыкладах Чжугэ Ляна і Сыма Гуана Сі Цзіньпін гаворыць пра кіраўніцтва краінай, уздымае пытанне аб палітычным самаўдасканаленні партыйных кадравых работнікаў. Сумленнасць і бескарыслівасць ёсць аснова кіравання, а галоўнае ў добрым кіраванні — працалюбства. Бескарыслівасць, поўная адданасць [рабоце], высокая маральнасць службоўцаў — вось што неабходна для належнага кіравання [дзяржавай]. «Кадравыя партыйныя работнікі — гэта слугі народа, якія на сваім месцы выконваюць справу як належыць, гэта значыць бескарысліва, старанна, акуратна вядуць справы». Такім чынам, лепшыя маральныя якасці — працалюбства і бескарыслівасць — Сі Цзіньпін лічыць і важнейшымі палітычнымі якасцямі служэння інтарэсам народа: «Аддаючы сябе па кроплі, ты можаш змусіць пустыню квітнець»94.
94 3 верша Сі Цзіньпіна 1990 г., прысвечанага Цзяа Юйлу, які займаўся ірыгацыяй засушлівых зямель.

Гісторыі пра маральныя якасці
«Спачатку неабходна ўдасканальваць сябе, працаваць над сабой, а потым можна кіраваць Паднябеснай»
Палова ватняй коўдры
Вялікі паход Кітайскай Чырвонай арміі — гэта гістарычная падзея, якая адлюстроўвае непарыўную связь арміі і народа95. У вёсцы Шачжоу павета Жучэн правінцыі Хунань трое дзяўчат з Чырвонай арміі спыніліся ў доме старой жанчыны Сюй Цзесю. Перад адыходам яны адрэзалі палову сваёй ватняй коўдры і аддалі гаспадыні. Старая жанчына сказала: «Хто такія камуністы? Камуністы — гэта калі ў цябе ёсць коўдра, і ты палову яе адразаеш і аддаеш народу».
«Прамова на сходзе, прысвечаным 80-годдзю Вялікага паходу Кітайскай Чырвонай арміі», 21 кастрычніка 2016 г.
95 Літаральна: «народ і армія непарыўны, як рыба і вада»
У ракурсе тэмы
Мы ніколі не забудзем разрэзаную папалам ватную коўдру, і заўсёды будзем духоўна павязаны з гэтай гісторыяй, якая перадае пачуццё адзінства байцоў Чырвонай арміі і простага народу, сімвалізуе глыбокую і непарыўную сувязь камуністаў і народных мас.
Гэта здарылася ў лістападзе 1934 г. Чырвоная армія цэнтральнага раёна [Кітайскай савецкай рэспублікі] прарвала другую лінію блакады гаміньданаўскіх войск, і яе воінскія падраздзяленні адно за другім сталі падыходзіць да дамбы Вэньмін павету Жучэн правінцыі Хунань. Такім чынам, Чырвоная армія расквартыравалася ў вёсках Вэньмін, Сюшуй, Ханьцянь і Шачжоу на тыднёвы адпачынак і дадатковае ўкамплектаванне. У гэты час тры вельмі стомленыя дзяўчыны з Чырвонай арміі спыніліся ў старой струхлелай хаціне на ўскрайку вёскі Шачжоу. Гаспадарамі хаціны былі Сюй Цзесю і яе муж. Дом Сюй Цзесю быў бяднейшы з бедных. Тут стаяў бамбукавы каркас ложка, звязаны бамбукавымі шыпамі, на ім ляжала рысавая салома і парваная цыноўка, а тая, у сваю чаргу, была накрыта грудком гнілой бавоўны. He было нават цэлай коўдры. Войскі рухаліся фарсіраваным маршам, дзяўчатам было цяжка несці свой пажытак, і яны пакінулі яго ў доме, ўзяўшы з сабой толькі ватнюю коўдру. Гаспадыня спала разам з імі на адным ложку, усе накрываліся адной коўдрай. Гаспадар жа начаваў у стозе сена ля ўвахода ў хаціну, ахоўваючы іх.
Тры дзяўчыны разам з Сюй Цзесю елі, спалі, дапамагалі ёй распальваць агмень і варыць ежу, а ў час адпачынку расказвалі старой жанчыне і яе мужу пра рэвалюцыю. Праз некалькі дзён дзяўчаты на досвітку сабраліся ў дарогу і вырашылі пакінуть сваю адзіную коўдру Сюй Цзесю і яе мужу, але, нягледзячы на ўсе просьбы і ўгаворы, старыя не згаджаліся прыняць такі падарунак. Сюй Цзесю з мужам праводзілі дзяўчат да самага канца вёскі, але так і не здолелі скончыць спрэчку. Тады адна з дзяўчат дастала
з заплечніка нажніцы, разрэзала коўдру на дзве часткі і сказала Сюй Цзесю: «Пасля перамогі рэвалюцыі абавязкова падару вам новую цэлую коўдру». Сюй Цзесю ўзяла палову коўдры і вельмі расчулілася, з яе вачэй паліліся слёзы.
Стары селянін з савецкага раёна, які адправіў у Чырвоную армію восем сыноў, паромшчык, які, рызыкуючы жыццём, перапраўляў байцоў Чырвонай арміі праз плынь ракі Дадухэ, тыбецец з Цяаці, які сустракаў Чырвоную армію трыма «Нябеснымі кветкамі» (дэкаратыўная арка, зробленая з хвоі, кіпарыса і свежых кветак) — увесь час на шляху Вялікага паходу сустракаліся людзі, для якіх Чырвоная армія была роднай. Гэта і быў «сакрэтны код» паспяховага завяршэння Вялікага паходу.
На пасяджэнні, прысвечаным 80-годдзю перамогі Вялікага пахода Чырвонай арміі, Сі Цзіньпін расказаў прысутным партыйным работнікам гісторыю аб палове ватняй коўдры, каб растлумачыць: «Разам з народам плыць у непагадзь у адной лодцы, быць звязаным з народам адной крывёю, разам жыць і паміраць — вось аснова перамогі ў Вялікім паходзе, якой дасягнулі КПК і Чырвоная армія». Ён таксама папярэдзіў партыю, што сёння развіваць дух Вялікага паходу неабходна для таго, каб народ заняў галоўнае месца ў сэрцах [камуністаў], а ісці па шляху Вялікага паходу азначае цвёрда прытрымлівацца [лініі] «усё дзеля народу, ва ўсім абапірацца на народ».
Як Кансі не прыняў грыб даўгалецця
Правіцелі мінулага заўсёды сур’ёзна падыходзілі да палітыкі кіравання. Многія з іх звярталіся за дапамогай да дарадцаў Сярод апошніх даволі часта сустракаліся несумленыя людзі.
Аднойчы генерал-губернатар правінцыі Гуансі, Чэнь Юаньлун, прадставіў імператару Кансі дакладную запіску, у якой гаварылася, што «ў гарах Гуйліня96 расце грыб даўгалецця — Лінчжы, і час ад часу яго пакрываюць аблокі дабравешчання». [Людзі губернатара] вырвалі грыб Лінчжы, які меў вышыню адзін чы і быў падобны на аблокі дабравешчання. Ён прывёў таксама выказванне з «Кнігі Шэнь-нуна»97: «Любоў правіцеля да людзей звязана з грыбам Лінчжы». Кансі ж наклаў рэзалюцыю: «У гістарычных хроніках утрымліваецца даволі многа шчаслівых і злавесных прыкмет, але яны не прыносяць карысці ні планам дзяржавы, ні дабрабыту народа. Добры ўраджай на месцах, заможнае жыццё — гэта і ёсць лепшае прадвесце». I дадаў: «Як запісана ў гістарычных хроніках, усе гэтыя прадвесці — шчаслівыя зоркі, аблокі дабравешчання, адзінарогі і феніксы98, драўляныя грыбы, а таксама спальванне перлаў і нефрыту перад палацам і перадача святых кніг вартаму прыняць мандат Неба — ўсё гэта пустыя фармальнасці, і я гэтага не прымаю». Правіцелі старажытнасці разумелі, што калі чыноўнікі розных узроўняў не будуць займацца канкрэтнымі справамі, то простыя людзі не выжывуць, і вось тады феадальнаму панаванню будзе пакладзены канец.
Прамова на нарадзе Палітбюро ЦК КПК аб жыцці пры дэмакратыі. «Тры строгасці і тры рэальнасці». 28-29 снежня 2015 г.
96 Гуйлінь — горад у правінцыі Гуансі.
97 Шэнь-нун — у кітайскай міфалогіі адзін з трох легендарных правіцеляў перыяду гісторыі Кітая, які адносіцца да Ш тысячагоддзя на н.э. Ён быў апекуном земляробства і медыцыны.
98 Шчаслівая зорка, паводле легенды, з’яўляецца над краінай здабрадзейным праўленнем. Як і аблокі дабравешчання, лічылася добрым прадвесцем. Адзінарогамі і феніксамі называлі мудрых і таленавітых людзей.
У ракурсе тэмы
У Старажытным Кітаі існавала вучэнне аб узаемным «успрыманні і рэагаванні неба і чалавека»99, згодна якому лічылася, што прадвесці сімвалізуюць чыстую і правільную палітыку ў грамадстве. Пяцьдзесят другі год праўлення Кансі выпаў на 1713 г. Начальнік па грамадзянскіх і фінансавых справах правінцыі Гуансі падаў генерал-губернатару правінцыі Чэнь Юаньлуну дакладную запіску: другі месяц гэтага года пачаўся са знаходкі ў гарах Гуйліня грыба Лінчжы вышынёй крыху болей за 1 чы (0,34 м. — Заўв. А.У. Сямёнава), які быў падобны на воблака дабравешчання. У запісцы было выказана спадзяванне, што Чэнь Юаньлун зможа паднесці грыб імператару.
Чэнь Юаньлун адразу паслаў за грыбам Лінчжы сваіх людзей. Грыб адправілі ў сталіцу разам з дакладной запіскай, у якой, спасылаючыся на класічныя кнігі, ён разважаў аб «шчаслівым прадвесці» і пісаў, што гэта сімвал дабрадзейнага кіравання імператара Кансі. Чэнь Юаньлун цудоўна ведаў, што Кансі не верыць у шчаслівыя прадвесці, але ўсё ж імкнуўся даць тлумачэнне свайму ўчынку: у год юбілею імператара ён хацеў сказать некалькі слоў пахвалы ў яго гонар. Аднак ён ніяк не чакаў, што Кансі не толькі не выкажа ўдзячнасці, але нават скажа, што і «глядзець [на гэту рэч] не будзе».
Гэта быў не адзіны такі выпадак у час праўлення Кансі. На пяцьдзясят шостым годзе праўлення Кансі генерал-губернатар правінцыі Чжылі Чжаа Хунсе ў дакладной запісцы ўпамінаў пра грыб Лінчжы, які вырас у двары суседняга дома: «У часы Яа і Шуня грыб Лінчжы лічыўся шчаслівым прадвесцем», але глыбокая дабрачыннасць і любоў да народа сапраўднага імператара далёка пераўзыходзяць часы
99 Вучэнне Дун Чжуншу (179-104 гг. да н.э.) — канфуцыянскага філосафа эпохі Хань.
Яа і Шуня, і міласць імператара адчуваецца ва ўсёй Паднябеснай, таму шчаслівае прадвесце грыба Лінчжы з’явілася свету». Але генерал-губернатар не дачакаўся прыхільнай рэакцыі імператара. Кансі не успрыняў гэту запіску ўсур’ёз і выдаў рэзалюцыю: «Тым, хто робіць прадказанні, [неабходна ведаць, што] калі год прынёс багаты ўраджай і людзям будзе што есці, то гэта і ёсць шчаслівае прадвесце». Яшчэ ён паведаміў Чжаа Хунсе, каб «той больш не вёў гаворкі аб сапраўдных і ілжывых [прадвесцях]».
Кансі адмовіўся ад ілжывага вучэння аб шчаслівым прадвесці, якое пасылае Неба, ён лічыў, што «калі на месцах добры ўраджай і ў доме дастатак, калі сабраны багаты ўраджай, а ў людзей ёсць што есці» — гэта і ёсць найвялікшае шчаслівае прадвесце, таму і выступіў з ініцыятывай «па-сапраўднаму займацца рэальным кіраваннем».
Сі Цзіньпін расказаў гісторыю аб тым, як «Кансі не прыняў грыб даўгалецця», і падкрэсліў, што трэба па-сапраўднаму займацца рэальным кіраваннем. Разам з тым ён папярэдзіў кадравых работнікаў: «Правіцелі старажытнасці таксама ведалі, што калі чыноўнікі ўсіх узроўняў не будуць займацца канкрэтнымі справамі, то просты народ будзе жыць дрэнна і не здолее выжыць», і тады яны страцяць уладу. Сі Цзіньпін успамінаў: лепшым вынікам яго работы ў вытворчай брыгадзе ў Яньнані было разуменне таго, «што такое рэальнасць, што такое рэалістычны падыход, што такое народныя масы. Гэта стала мне навукай на ўсё жыццё». «У справах трэба сыходзіць з рэалістычнага падыходу», — гэты пастулат стаў для яго асноўнай ідэяй кіраўніка. Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў: «Неабходна менш займацца ўяўнай працай, [менш] дадаваць новых узораў на парчу ці накладваць адны ўзоры на другія»100, «плана-
100 Ідыяматычны выраз, які абазначае паляпшэнне таго, што не патрабуе паляпшэння.

ванне павінна быць рэальным, зносіны з людзьмі павінны быць рэальнымі». Гісторыя «Як Кансі не прыняў грыб даўгалецця» тлумачыць нам, што кіруючыя работнікі абавязкова павінны займацца канкрэтнымі справамі і сур’ёзна ставіцца да іх.
Спачатку ўдасканал ьвай сябе і толькі потым займайся кіраваннем
Калі ў Кітаі гавораць пра самаўдасканаленне, то падкрэсліваюць: «Ад імператара і да простага чалавека — усе без выключэння самым галоўным лічылі самаўдасканаленне», «удасканальваць сябе, каб народу было спакойна», «удасканальвай душу, клапаціся пра цела, толькі тады можна кіраваць Паднябеснай», «справядлівасць — корань, маральнае выхаванне — аснова. Успомнім яшчэ: у перыяд Чжаньга Цзоу Цзы101 з царства Цы расказваў правіцелю гісторыю пра тое, як некалі параўноўвалі, хто прыгажэйшы — ён ці Сюгун, які жыў на поўнач ад гарадской сцяны102, і цар прыслухоўваўся да яго парад. Чжугэ Лян у «Прадстаўленні аб выхадзе войска ў паход» падсумаваў: «Наблізіць мудрых чыноўнікаў і аддаліць подлых людзей — вось у чым росквіт Ранняй Хань. Наблізіць подлых людзей і аддаліць мудрых чыноўнікаў — вось у чым заняпад Ранняй Хань». Фань Чжуньянь у «Запісках пра Юэнскую вежу» падаў выказванні, якія сталі вядомымі:
101 Цзоу Цзы быў музыкантам, але дзякуючы сваёму таленту і хітрасці зрабіўся прэм’ер-міністрам.
102 Гісторыя такая: усім было вядома, што Сюгун — самы прыгожы мужчына ў горадзе, але калі Цзоу Цзы спытаў сваіх блізкіх, тыя адказалі, што самы прыгожы ён. Цзоў Цзы зразумеў, што яму хлусяць, прычым кожны са сваёй мэтай.
«не прывязвай сябе да рэчаў і не шкадуй сябе», «першым смуткуй пра Паднябесную, апошнім радуйся яе радасцям» (інакш кажучы, першым сустракай цяжкасці сваёй краіны і апошнім атрымай даброты ад яе).
Вэнь Цяньсянь пісаў у вершы:
Са старажытных часоў жывуць людзі,
а хто ж несмяротны?
Хто па сабе кінуў памяць пра добрыя справы! Багаты і знатны не можа мець дрэннае славы, Бедны, бязродны ад здрады заўсёды гаротны, воін сапраўдны ніколі не схіліць сваёй галавы103.
Так людзі мінулага разумелі вялікі дух справядлівасці.
3 выступлення на Нарадзе Палітбюро ЦК КПК пра жыццё пры дэмакратыі, па спецыяльным пытанні «Тры строгасці, тры рэальнасці». 28-29 снежня 2015 г.
У ракурсе тэмы
Старажытная канфуцыянская культура Кітая настойвала на тым, што чалавек «у душы павінен быць святым, а знешне — правіцелем». «Унутраная святасць» — гэта маральныя якасці чалавека; гэта значыць, што толькі чалавек, які ўдасканальвае свой унутраны свет, валодае высокімі маральнымі якасцямі, можа быць добрым правіцелем. Цзоу Цзы, Чжугэ Лян, Фан Чжуньянь, Вэнь Цяньсян — усе гэтыя гістарычныя асобы вядомыя сваімі маральнымі якасцямі, моцнай воляй і крыштальным сумленнем.
Цзоу Цзы жыў у дзяржаве Цы ў эпоху Чжаньга. Быў ён высокім, меў прыгожую фігуру, аднак усё ж не давяраў
103 Вершаваны пераклад Т.Г. Сямёнавай
< Гісторыі пра маральныя якасці л
у ацэнцы сваёй знешнасці жонцы, наложніцы і гасцям і зрабіў вывад, што такія [ухвальныя] ацэнкі маглі няправільна адлюстраваць рэальнасць, бо людзі кіраваліся рознымі фактарамі — «любоў», «страх», «залежнасць». Пасля Цзоу Цзы зразумеў, што пры кіраванні дзяржавай неабходна чуць думкі больш шырокага кола людзей, і ўгаварыў правіцеля дзяржавы Цы не толькі прыслухоўвацца да думкі сваіх саноўнікаў, але і знаёміцца з пунктам гледжання іншых. Дзякуючы гэтаму дзяржава Цы стала гегемонам сярод мясцовых княстваў. Гісторыя «Як Цзоу Цзы ўгаворваў правіцеля Цы слухаць парады» ўвайшла ў школьныя падручнікі. He меншую папулярнасць маюць і гісторыі Чжугэ Ляна «Тройчы наведваць будан» і «Пара з Лунчжуна», вядомыя спрадвеку. Чжугэ Лян, які асабіста вырашаў усе пытанні ў Наньяні104, атрымаў сваё прызначэнне перад самым разгромам арміі, яго заўсёды клікалі ў крытычныя моманты гісторыі.
Пісьменнік эпохі Сун Фань Чжуньянь паходзіў з беднай сям’і, вучыўся старанна і вытрымаў экзамен на дзяржаўную пасаду. Усе пад’ёмы і падзенні Паднябеснай ён лічыў сваёй асабістай справай, заўсёды быў справядлівым і не баяўся гаварыць праўду, за што яго паніжалі па службе. Аднак яму было ўсё роўна, дзе выконваць свае абавязкі: быць кіраўніком на перыферыі ці абараняць межы дзяржавы — «там, дзе цяжка [ён] быў першым, а ўзнагароды атрымліваў апошнім».
На долю вядомага чыноўніка Вэнь Цяньсяна канца эпохі Паўднёвая Сун выпала нямала выпрабаванняў: вораг напаў на яго краіну. Калі войскі дзяржавы Юань105 напалі
104 Наньян — назва акругі, зараз знаходзіцца ў правінцыі Хубэй.
105 Маецца на ўвазе захоп манголамі з дынастыі Юань тэрыторыі Кітая ў 1235-1278 гг.
на Паўднёвую Сун, ён зацята змагаўся. Калі ж войска Сун было разбіта, Вэнь Цяньсян трапіў у палон.
Вязніца мая шырынёй восем чы —
He знойдзеш ніяк тут мяне.
Праз тонкую шчыліну ў вузкіх дзвярах
Сюды і святло не імкне.106
Сярод яго лепшых твораў, што засталіся ў спадчыну, вершы «Пры пераходзе Ліндзіньяна» і «Песня маёй адкрытасці». У іх паэт дэманструе [панаванне] сапраўдных каштоўнасцяў.
Цзоу Цзы, Чжугэ Лян, Фань Чжуньянь, Вэнь Цяньсян праславіліся навечна дзякуючы сваім асаблівым маральным якасцям і каштоўнасцям, якія звязалі мінуўшчыну і будучыню, і выпрацавалі такім чынам узор маралі.
Падчас прамовы на нарадзе Палітбюро ЦК КПК аб жыцці пры дэмакратыі Сі Цзіньпін асабліва вылучыў пытанне самаўдасканалення кадравых работнікаў. Гісторыі пра Чжоу Цзы, Чжугэ Ляна, Фань Чжуньяна і Вэнь Цяньсяня закліканы паказаць партыйным работнікам, што асновай спакойнага жыцця з’яўляецца ўдасканальванне сябе, свойго духу, выпрацоўка маральных якасцяў. «Не патрабуй ад тых, з кім стасуешся, дасканаласці, удасканальвай перш сябе і бойся, што ты недастаткова дасканалы»107. «Ёсць людзі, якія ставяцца да дабрачыннасці так, быццам яны [ніколі не змогуць] дасягнуць яе; адносяцца да зла так, быццам іх абавязак сцерагчы яго»108. «Справы ў Паднябеснай ніколі не дасягалі поспеху, калі іх тварылі самаўпраўна, не раячыся з іншымі, і заўсёды былі паспяховымі, калі
106 Вершаваны пераклад Т.Г. Сямёнавай.
107 Цытата з трактату «Шу цзын» («Кніга гісторыі»).
1011 Цыт. па: Лунь юй (Меркаванні і гутаркі) / Пераклад з кіт. В.А.Крыўцова.СПб.:Крышталь,1999. С. 619.
[выканаўцы] дзейнічалі сумесна»109. «Калі сяброўства грунтуецца на ўладзе, то страта ўлады кладзе канец сяброўству, калі трымаецца на выгадзе, то сяброўства знікае, як толькі знікае выгада»”0. Сі Цзіньпін прыводзіць шмат класічных прыкладаў, і ўсе яны адносяцца да разважанняў пра самаўдасканальванне. Гаворачы, «я кожны дзень правяраю сябе»111, ён хоча падкрэсліць, што займаецца самааналізам, займаецца самакрытыкай. Калі ён гаворыць «у сэрцы павінны быць павага і страх, а ў руках — палка для пакарання», то падкрэслівае, што неабходна строга захоўваць дысцыпліну і законы і не пераходзіць «чырвоную лінію». Калі гаворыць, што «неабходна быць абачлівым ва ўладзе», «быць сумленным з самім сабой», «быць уважлівым да дробязяў», «асцярожным з сябрамі», ён акцэнтуе ўвагу на тым, што ідэалагічную блытаніну і памылковыя дзеянні неабходна знішчаць у зародку. Сі Цзіньпін прадстаўляе метадалагічную і гнасеалагічную тэорыі для маральнага выхавання і ўдасканальвання кіруючых кадраў партыі.
He імкнуцца да часовага поспеху
Адказнасць азначае добрасумленнае выкананне сваёй справы. Калі работа вызначана, то неабходна заўсёды даводзіць справу да канца, змагацца супраць фармалізму і паспешлівасці ў працы. Большасць партыйных сакратароў паветаў прызначаюцца на некалькі год, і яны не павінны думаць пра часовасць сваёй работы. Прыходзячы
109 Словы Сыма Гуана.
1,0 Словы з працы кітайскага філосафа Ван Туна (584-617) «Чжуншо» (Тлумачэнне «залатой сярэдзіны»), раздзел «Ліляпянь».
111 Цыт. па : Лунь юй (Меркаванні і гутаркі) / Пераклад з кіт. В.А. Крыўцова.СПб.: Крышталь, 1999. С. 20.
на пасаду партыйнага сакратара павета, некаторыя, наадварот, лічаць, што працаваць будуць часова, [таму] лепш праводзіць буйныя мерапрыемствы, якія дазволяць прадэманстраваць здольнасці і палітычныя дасягненні, каб падрыхтаваць умовы для свайго павышэння па службе. Такі падыход нічога не варты. Планы ў павеце прымаюцца на некалькі год, праекты таксама распрацоўваюцца на некалькі год, і што рабіць, калі яны не будуць завершаныя? Калі вы дзейнічаеце ў межах пазіцыі «поспех справы не абавязкова звязаны са мной», тады адзін добры праект, калі ён навуковы, рэальны і адпавядае спадзяванням народа, можна рэалізаваць як у спаборніцтвах па эстафетным бегу — перадаючы эстафетную палачку адзін другому. Так, землі павета Юй правінцыі Шаньсі знаходзяцца ў засушлівай зоне пустыні Му-Ус. Гэта неўрадлівыя землі, дзе сапраўднае бедства — пясчаныя буры, [з-за якіх] глеба робіцца непрыдатнай для земляробства, а рэкі перасыхаюць. У самым пачатку будаўніцтва Новага Кітая першы партыйны сакратар павета ўзначаліў жыхароў у барацьбе з апустыньваннем, арганізаваў лесапасадкі. На працягу шасцідзесяці год партыйныя сакратары павету мянялі адзін другога, маючы адзін праект і адну мэту. Партыя і народ, нястомна працуючы, павысілі каэфіцыент азелянення з 0,3% да 53% — і неўрадлівая глеба ператварылася ў «аазіс». Займаючыся любой работай, неабходна мець цярпенне і вынослівасць; неабходна доўга і настойліва дабівацца выніку, нават калі вынік працы бачны толькі ў аддаленай перспектыве.
«Быць партыйным сакратаром павету тыпу Цзяа Юйлу». Прамова на нарадзе слухачоў Цэнтральнай партыйнай школы ЦК КПК для семічара сакратароў парткомаў паветаў 12 студзеня 2015 г.
У ракурсе тэмы
«Пасля таго, як чалавек сыходзіць, яго палітычная рэпутацыя застаецца ў грамадскім ракурсе і меркаваннях людзей». I слава, і выгада, і палітычная рэпутацыя з цягам часу змяняюцца і ў рэшце рэшт сыходзяць у нябыт. А што ў імклівай плыні часу можа заззяць новымі фарбамі, пераадолеўшы сілу часу? Адказ нам дае гісторыя павету Юй правінцыі Шаньсі. У пачатку будаўніцтва Новага Кітая ў павеце Юй «на дзесяць лі нельга было ўбачыць ніводнага чалавека, на сто лі нельга было ўбачыць ніводнага дрэва; вецер дзьмуў з вясны да зімы і падымаў жоўты пясок. Калі пачынаўся дождж, вада разлівалася і здаралася паводка. Словам, прыродныя ўмовы павету былі надзвычай дрэннымі. Калі першым партыйным сакратаром павету стаў Чжан Жунхуай, прырода паднесла яму незвычайны падарунак у выглядзе буры з жоўтым пяском, што засланіла неба і накрыла зямлю. Пасля такой сустрэчы Чжан Жунхуай узяў заплечнік, зрабіў запас смажанай локшыны і з тапаграфічнай картай у руках стаў пешшу вывучаць усю тэрыторыю павета Юй. Падчас экспедыцыі ён абышоў больш за трыста вялікіх і малых вёсак і па вяртанні выступіў з яркім лозунгам: «Калі ў Юй хочуць жыць людзі, то тут павінны пусціць корні дрэвы», — і зацвердзіў праект «ажыццяўленне лесапасадак і паляпшэнне навакольнага асяродку ў павеце Юй». Калі яго змяніў другі партыйны сакратар, Ван Цзюйкунь, ён таксама працягнуў барацьбу і арганізаваў дзясяткі тысяч людзей на пасадку дрэваў. Твар яго, як у простых людзей, пацямнеў ад сонца, рукі былі пакрыты крывавымі пухірамі, і ўсе называлі яго «сакратар па пасадцы дрэў». Іншыя сакратары, якія прыйшлі яму на змену, «усюды, дзе гэта магчыма, саджалі дрэвы; яны пачыналі з невялікіх участкаў і на працягу дванаццаці год займаліся ў Юі лесапасадкамі». Змяняючы адзін друтога, яны завяршылі гэты праект.
За шэсцьдзясят год змяняецца прырода, зоркі мяняюць сваё месцазнаходжанне; невядома, колькі змянілася партыйных сакратароў, але праект лесапасадак не канчаўся. Калі
да будаўніцтва Новага Кітая лясамі было пакрыта 8 000 му тэрыторыі павета (ўсяго 0,3% усёй плошчы), то да 2015 г. — 1,5 млн. му (гэта 53% усёй плошчы павета). Следствам гэтай упартай працы стала паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя, пачалі актыўна расці эканоміка і дабрабыт народа. Так намаганнямі ўсіх удзельнікаў праекта павет Юй пераўтварыўся з «неўрадлівай зямлі» у сапраўдны «аазіс».
Сі Цзіньпін у гісторыі пра барацьбу з пустыняй у павеце Юй правінцыі Шаньсі хацеў яшчэ раз паказаць партыйным сакратарам паветаў, што пачатак любой справы патрабуе цярпення і вынослівасці. Трэба разумець, што «поспех не абавязкова звязаны са мной»; неабходна доўга і настойліва дабівацца выніку, нават калі карысць ад яго будзе бачна толькі ў аддаленай перспектыве.
Сі Цзіньпін падкрэсліваў, што канцэпцыі «поспех не абавязкова звязаны са мной» і «давесці праект да канца» маюць наступны сэнс: думаць толькі пра пачатае і заўсёды завяршаць справу. У Ніндэ ён патрабаваў пераадолець паспешлівасць і кан’юнктурныя дзеянні ў эканамічным будаўніцтве; у Фучжоу адзначаў, што «калі будаўніцтва ажыццяўляецца без доўгатэрміновых планаў, гэта часта прыводзіць да сур’ёзных памылак, часам пакідае глыбокае шкадаванне»; у правінцыі Чжэцзян падкрэсліваў, што неабходна з энтузіязмам займацца падрыхтоўчай работай, з энтузіазмам брацца за незавершаныя справы, рабіць свой унёсак у справу папярэднікаў».
Гісторыя павета Юй захавала звесткі пра тое, як Сі Цзіньпін матываваў партыйных работнікаў вырашаць праблему адносін паміж вялікім і малым Я, то бок паміж доўгатэрміновымі, карэннымі інтарэсамі і асабістымі памкненнямі. Кіраўнік КПК падкрэсліваў што палітычныя дасягненні — гэта палітычныя маральныя якасці. Кіруючыя работнікі павінны добра засвоіць гэтую ісціну і абапірацца на яе ў практыцы. Толькі такі падыход ён лічыць правільным, здольным прывесці да неабходных вынікаў у партыйнай працы на месцах.
Вялікая любоў настаўніка
Я бачыў шмат цудоўных учынкаў, здзейсненых педагогамі. Многія настаўнікі ўсё жыццё прысвячалі вучням, забываючы пра сябе. Былі такія, што сваёй сціплай зарплатай падтрымлівалі бедных вучняў. Некаторыя настаўнікі на свае асабістыя сродкі набывалі школьны інвентар, непакоячыся, каб вучні не кінулі вучобу. Былі і такія, што літаральна на сабе насілі вучняў на заняткі; за руку пераводзілі вучня праз імклівую плынь або вялі па цяжкапраходнай сцежцы. Былі такія настаўнікі, якія не пакідалі свой працоўны пост насуперак хваробам і нават калецтву, яны здзяйснялі мноства ўзрушальных учынкаў, што выклікаюць слёзы. Вось гэта і ёсць вялікая людская любоў. Мы павінны расказваць пра такія ўчынкі, папулярызаваць іх у асяродку выкладчыкаў і ў грамадстве ў цэлым, рабіць вядомымі такія ўчынкі і ставіць прыкладам маральныя якасці лепшых настаўнікаў.
«Быць добрым настаўнікам для партыі і народа». Выступленне на нарадзе перад выкладчыкамі і студэнтамі Пекінскага педагагічнага ўніверсітэта. 9 верасня 2014 г.
У ракурсе тэмы
Кавалачак крэйды, каб расказаць усю гісторыю Чуньцю, кафедра на тры чы, каб [дэманстраваць] бязмежную любоў. Хто з нас не памятае свайго першага настаўніка?
Гартаючы газету ці пстрыкаючы мышкай камп’ютара, кожны з нас [мае магчымасць сустрэць апісанне] ўчынку настаўніка, [якое яго] закране. Напрыклад, настаўнік з правінцыі Чжэцзян гарадской акругі Тайчжоу за дваццаць тры гады аказаў матэрыяльную дапамогу сваім бедным вучням на суму 300 000 юаняў, а каб эканоміць, сам ездзіў
на працу і з працы на ровары. Другі настаўнік, аднарукі калека з гораду Ібін правінцыі Сычуань, роўна трыццаць год не пакідаў каменнай кафедры ў гарах, што мела вышыню тры чы. Трыццаціпяцігадовая настаўніца з гарадской акругі Шыянь правінцыі Хубэй шмат разоў пераносіла сваіх вучняў праз раку на спіне. Такое праяўленне чалавечай цеплыні кранае да глыбіні душы.
Ёсць і іншыя настаўнікі, што сталі ўзорамі маралі і вышыні чалавечага духу сваёй эпохі. Калі ў павеце Вэньчуань здарыўся землятрус, настаўнік сярэдняй школы Дунцы гарадской акругі Дэян правінцыі Сычуань, якога звалі Тан Цянцю, якраз вёў урок. Ён хутка арганізаваў вучняў спусціцца ўніз, аднак калі даведаўся, што не ўсе выйшлі з памяшкання, вярнуўся на чацвёрты паверх. Убачыўшы, што бетонная сцяна пачала сыпацца, сваім целам ён закрыў чацвёра дзяцей. Калі рэшткі яго цела пачалі даставаць з-пад руінаў, то ўбачылі, што Тан Цяньцю ляжаў ніцма на кафедры, раскінуўшы рукі.
Настаўніца 19-й сярэдняй школы Чжан Лілі з горада Цзямусы правінцыі Хэйлунцзян сярод сваіх сяброў мела славу самай прыгожай настаўніцы. Вечарам 8 траўня 2012 г., у той час, калі пасажырскі аўтобус страціў кіраванне і ехаў проста на дзяцей, Чжан Лілі, забыўшыся на страх, кінулася ратаваць дзяцей і сама трапіла пад аўтобус. Настаўніца атрымала аскепкавыя пераломы абедзвюх ног, пасля давялося зрабіць ампутацыю.
Гэта гісторыя скаланула ўвесь Кітай.
Сі Цзіньпін не забыўся пра высакародныя ўчынкі настаўнікаў, ён зрабіў іх узорам для пераймання, ён хацеў [павысіць] павагу да настаўнікаў і [падкрэсліць] важнасць справы, якой тыя займаліся. Напярэдадні кожнага Новага году ён перадае прывітанне і найлепшыя пажаданні настаўнікам. Калі Сі Цзіньпін яшчэ працаваў ў іншых месцах, бываючы ў Пекіне на нарадзе альбо па справах nap-
тыі, ён кожны раз знаходзіў час наведваць сваіх былых настаўнікаў.
У 2014 г. напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) Сі Цзіньпін наведаў нацыянальную пачатковую школу ў пекінскім раёне Хайдзянь і сустрэўся са школьнікамі. На гэту сустрэчу ён спецыяльна запрасіў свайго былога настаўніка Чэнь Цюіна, што выкладаў кітайскую мову ў сярэдняй школе, а пазней працаваў ў дзіцячым выдавецтве. Сі Цзіньпін з усмешкай сказаў настаўніку, што ўсё яшчэ памятае, як той вучыў яго кітайскай мове ў першым класе і як добра тлумачыў урок.
Савецкі настаўнік Занкоў112 гаварыў: «Самая галоўная якасць, якой абавязаны валодаць настаўнік, — гэта любоў да сваіх вучняў». На дзень настаўніка, расказваючы гісторыі пра настаўнікаў, Сі Цзіньпін спыняў увагу на розных кранальных падрабязнасцях, якія маглі закрануць cap­ita кожнага слухача і выклікалі глыбокія перажыванні, бо неслі каштоўны пасыл [неабходнасці] павагі да настаўніка і адукацыі, а яшчэ стваралі ўзор, варты пераймання.
На думку Сі Цзіньпіна, каб быць настаўнікам, неабходна мець ідэалы, валодаць высокімі маральнымі якасцямі, мець трывалыя веды і гарачае сэрца. Выдзяляючы гэтыя «чатыры крытэрыі», Сі Цзіньпін намаляваў партрэт настаўніка новай эпохі. Адначасова ён прывёў некалі старых выслоўяў: «лёгка быць настаўнікам, аднак цяжка стаць узорам», «настаўнік — гэта той, хто нясе праўду, вучыць справе і развейвае сумненні»113. Кіраўнік заклікае настаўнікаў не толькі даваць веды, але і фарміраваць маральныя якасці ў сваіх вучняў, бо гэта надзвычай важна для грамадства.
112 Занкоў Леанід Уладзіміравіч (1901-1977) — савецкі псіхолаг, дэфектолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі. Аўтар асабістай методыкі развіваючага навучання — сістэмы Занкова.
113 Выказванне Хан Юя (768-824) — кітайскага філосафа, гісторыка, пісьменніка і паэта, каліграфа.
Ідэалы палітыка
Калі палітыку Паўночнай Сунь Ван Аньшы было П год, ён атрымаў прызначэнне на пост кіраўніка павета Інсянь правінцыі Чжэцьзян (сёння раён Іньчжоу горада Нінбо). На сваім месцы ён упарта працаваў: займаўся арганізацыяй ірыгацыйных работ, развіваў вытворчасць, забяспечваў народ зернем, утаймоўваў самаўпраўства, [выхоўваў] павагу да настаўнікаў і разуменне неабходнасці адукацыі, гадаваў таленты. «Плён [яго] высакароднага кіравання народ назваў дабрачыннасцю».
Літаратар Фэн Мэнлун пакінуў нашчадкам такія творы, як «Слова павучальнае свет выпраўляе», «Слова простае свет перасцерагае», «Слова несмяротнае свет абуджае». Кар’ерны шлях гэтага пісьменніка быў надзвычай цярністы. Яму было ўжо 57 год, калі яго прадставілі імператару ў якасці гуншэна114, а пасаду кіраўніка павета Шаўнін правінцыі Фуцзянь ён атрымаў толькі ў 61 год. Фэн Мэнлун кіраваў паветам чатыры гады. Працоўныя абавязкі людзей ён зрабіў больш мяккімі, рэфармаваў кіраванне, выносіў справядлівыя рашэнні суда, скасаваў заганныя звычаі, упарадкаваў арганізацыю адукацыі, укараняў карыснае і вынішчаў шкоднае, клапаціўся пра спакойнае жыццё. Тагачасныя запісы захавалі такія звесткі: «Вязніцы ўвесь час пустуюць, неабцяжараныя клопатам турэмнікі дакладваюць, што ўсё спакойна».
Выступленне на нарадзе спецыяльнай групы па дэмакратычным жыцці бюро партыйнага камітэта павета Лачькаа правінцыі Хэнань. 9 траўня 2014 г.
114 Гуншэн — студэнт, які прадстаўляецца двару або імператару падчас дзяржаўных экзаменаў. Такое званне мелі лепшыя студэнты.
У ракурсе тэмы
Ван Аньшы і Фэн Мэнлун былі кіраўнікамі паветаў, абодва праславіліся добрымі справамі, іх слава прайшла праз стагоддзі. Ван Аньшы з маладых гадоў усё лепшае аддаваў народу сваёй краіны. Фэн Мэнлун на схіле гадоў апошнімі промнямі свайго сыходзячага жыцця сагрэў просты люд. Ван Аньшы — знакаміты мысляр, палітык, і, як пазней назваў яго У.І. Ленін, «рэвалюцыянер XI стагодддзя». Сельскагаспадарчай вытворчасцю гэтай мясцовасці ён пачаў цікавіцца, як толькі прыехаў у павет Іньсянь, і даведаўся, што самым страшным для жыхароў тут была засуха, таму ён «скіраваў сваю дзейнасць на пабудову каналаў і паглыбленне рэчышчаў, каб вада напаўняла вадаёмы і людзі пазбавіліся бед, выкліканых недахопам вады».
На другім годзе яго кіравання, вясною, высветлілася, што не хопіць хлеба да новага ўраджаю. Тады Ван Аньшы загадаў раздаць людзям зерне з дзяржаўных свірнаў, папярэдне дамовіўшыся, што яны вернуць пазыку з невялікім працэнтам увосень. Гэты прэцэдэнт стварыў аснову рэформы «сістэма субсідый сялян пад будучы ўраджай». Вялікую ўвагу надаваў Ван Аньшы адукацыі. Так, ва ўсім павеце ён загадаў перабудаваць храмы Канфуцыя пад школы — першыя школы павета Іньсянь. Гэта істотна паўплывала на ўсходнечжэцзянскую школу115 ў культуры Кітая. «За чатыры гады ў павеце Шаўнін ён здзейсніў шмат розных добрых спраў, дасягнуў поспехаў у розных галінах дзейнасці: сельскай гаспадарцы, адукацыі, быў дасканалым у кіраванні, таму нядзіўна, што ім напісаны твор [«Запіскі пра знаходжанне ў Шаўніне»]116».
115 Усходнечжэцзянская школа — адзін з кірункаў традыцыйнай кітайскай навукі. Mae сваім пачаткам эпоху Сун (960-1279), развіваўся ў эпоху Мін (1368-1644) і Цын (1644-1912).
116 «Запіскі пра знаходжанне ў Шаўніне» — навуковая праца Фэн Мэнлуна (1574-1646) пра прыродныя ўмовы, норавы і звычаі гэтай мясцовасці.
Фэн Мэнлун — вядомы пісьменнік і вучоны эпохі Мін. Калі яго прызначылі на пасаду кіраўніка павета Шаўнін, ён падрабязна пазнаёміўся з абставінамі і пачаў працу. Ён клапаціўся пра побыт простага люду, імкнуўся стымуляваць развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, [ствараў] «палі чэсаных камянёў: каменне клалі [у горнай мясцовасці] зверху ўніз, прысыпалі пясчанай зямлёй, і не было месца, дзе б не раслі пасевы». Вялікую ўвагу Фэн Мэнлун надаваў ірыгацыйным работам, бо «па большай частцы ўраджайнасць поля залежыць ад вады: ваду неабходна то даваць, то перакрываць, гэта ўплывае на якасць глебы». Акрамя таго, ён актыўна працаваў над мясцовымі норавамі і звычкамі, укараняў культуру ў жыццё народа, што дазволіла адносна адсталым землям правінцыі Фуцзянь далучыцца да перадавой тагачаснай культуры. Фэн Мэнлун імкнуўся быць справядлівым, выконваць законы, зменшыць злачыннасць і наладзіць эфектыўную работу ўрада. Пасля яго засталася добрая слава чалавека, які «добрай работай урада змяншаў колькасць злачынстваў, у першую чаргу цаніў адукацыю і асвету, быў літасцівым да народу і заставаўся ветлівым і тактоўным вучоным мужам».
Ван Аньшы і Фэн Мэнлун. Першы не быў легкадумным, нягледзячы на маладосць, другі не занядбаў справы, нягледзячы на старэчы век. Адзін — у першай палове жыцця, другі — на схіле гадоў — абодва спрыялі стварэнню вобраза чыноўніка, які ўмее аддавацца справе.
Сі Цзіньпін падкрэсліваў, што шматлікія кадравыя работнікі нізавога звяна — фундамент будынка кіравання, і хоць «пасада ў іх невялікая, аднак вялікая адказнасць». Вясной 2014 г. падчас вучэбнай практыкі [па тэме] «арыентацыя на масы» актыўна праходзілі мерапрыемствы для другой групы партыйных работнікаў. Асноўнымі іх аб’ектамі былі кадравыя партыйныя работнікі нізавога звяна, а асноўнай мэтай — распаўсюджванне вынікаў, атрыманых падчас мерапрыемстваў для першай групы, каб кожны нізавы кадравы
работнік выпрацаваў лепшы стыль працы. Сі Цзіньпін аб’яднаў галоўную грандыёзную ідэю другога этапа мерапрыемства з вобразнымі гісторыямі, каб на яркім гістарычным прыкладзе паказаць нізавым кадравым работнікам каштоўнасць умелай і ўпартай працы на карысць народа.
Светлыя слёзы героя праліліся добрым дажджом
Жыццё таварыша Цзяа Юйлу было вельмі простым. Працаваў ён рупліва, спачатку зведаў нядолю і толькі потым пазнаў радасць. Усё яго адзенне, шапка, абутак — усё было мытае-перамытае, шытае-перашытае, цыраванае-перацыраванае. Ён строга захоўваў партыйныя правілы і партыйную дысцыпліну, ніколі не карыстаўся ўладай ані ў сваіх асабістых мэтах, ані дзеля задавальнення патрэбаў сваіх блізкіх. Асабіста ён склаў «Дзесяць забарон для кадравага працаўніка», якія скіроўвалі партработнікаў на самадысцыпліну, сумленнасць і некарыслівасць. Учора ў доме памяці таварыша Цзяа Юйлу на стэндзе, прысвечаным «Дзесяці забаронам для кадравага працаўніка», я зноў уважліва перачытаў іх і зразумеў, наколькі дакладна адчуваў ён тонкасці справы, наколькі выразнай была адрасная скіраванасць. Нашы ідэйныя ўстаноўкі не павінны быць занадта квяцістымі, фармулёўкі — прыгожымі, а змест — пустым. «Дзесяць забарон для кадравага працаўніка» ўтрымліваюць правіла «не дарыць білеты ў тэатр», аднак акрамя яго ёсць яшчэ «не прадаваць усе білеты да дзясятага раду ўстановам», гэта значыць, заўсёды павінны быць білеты для народа. Калі Цзяа Юйлу выпадкова пачуў, што сын хадзіў на спектакль без білета, бо меў знаёмства з касірам, ён заняўся выхаваннем сына, патлумачыўшы
таму, што нельга карыстацца сваімі прывілеямі і «хадзіць у тэатр без білета», а затым дастаў грошы і загадаў сыну тэрмінова адправіцца ў тэатр і аддаць грошы за білет. Такі ўзровень патрабавальнасці да сябе, клопат пра сваю маральную чысціню пераканаўча паказвае, што Цзяа Юйлу асэнсоўваў усю сур’ёзнасць унутрыпартыйнага кіравання.
Выступленне на пашыраным пасяджэнні бюро партыйнага камітэта павета Ланькаа правінцыі Хэнань 18 сакавіка 2014 г.
V ракурсе тэмы
Цзяа Юйлу нарадзіўся ў жніўні 1922 г. у гарадской акрузе Цзыба правінцыі Шаньдун у вельмі беднай сям’і. У 1945 г. па ўласнай ініцыятіяве прасіў прыняць яго у Народную армію, у 1946 г. стаў членам КПК, у 1948 г. з рабочай брыгадай адправіўся на поўдзень, у 1962 г. быў пераведзены ў павет Ланькаа правінцыі Хэнань, дзе быў прызначаны сакратаром партыйнага камітэта павета. Менавіта на пасадзе павятовага сакратара парткама Цзяа Юйлу выявіў сапраўднасць сваіх нязломных перакананняў і ўвайшоў у гісторыю як сапраўдны камуніст.
У перыяд з 1962 па 1964 гг. павету Ланькаа пагражалі «тры бедствы»: разводдзі рэк, пясчаныя буры, саланцы. Цзяа Юйлу разам з народам і партыйнымі работнікамі павета на невялікіх плошчах пачаў эксперымент узворвання зямлі, каб стрымліваць пясок і саланцы і блакаваць бугрыстыя пяскі, а пасля, узяўшы такія работы ў якасці асновы, выпрацаваць стратэгію канчатковай перамогі «трох бедстваў». Рашэннем была шырокамаштабная пасадка дрэваў паўлоўніі. У той час у Цзяа Юйлу ўжо была знойдзена пухліна печані, але нягледзячы на боль, ён працягваў працаваць, як і раней. Толькі яго тытанічная пра-
ца дазволіла ўратаваць Ланькаа ад «трох бедстваў», і яна дала свой вынік. Каб замацаваць пяскі і стрымаць вецер, Цзяа Юйлуй арганізаваў народ на пасадку дрэў паўлоўніі, якая ў нашы дні стала своеасаблівай адметнасцю Ланькаа. Кошт пасаджаных за 2014 г. дрэў склаў больш за шэсць мільёнаў юаняў, і паўлоўнія з дрэва, што бароніць ад пяску, ператварылася ў дрэва, што прыносіць прыбытак. Хаця Цзяа Юйлу быў у Ланькаа зусім нядоўга, ён пакінуў пра сябе добрую памяць — памяць пра вечныя каштоўнасці чалавека, які «быў блізкім народу, любіў народ», «змагаўся, пераадольваючы цяжкасці», «у навуцы імкнуўся да рэальнасці», «перамагаў нягоды», «быў некарыслівы іадданы справе».
Сі Цзіньпін неаднаразова расказваў гісторыі пра Цзяа Юйлу і расчулена ўспамінаў, як больш за сорак год таму даведаўся пра абставіны яго жыцця. «Сёмага лютага 1966 г. газета «Жэньмінь жыбаа» надрукавала вялікую нататку Му Цына і іншых аўтараў пад назвай «Прыклад партыйнага сакратара павету — Цзяа Юйлу». Я ў той час вучыўся ў першым класе сярэдняй школы117. Калі выкладчык палітыкі чытаў нам гэтую нататку, ён шмат разоў спыняўся, каб задушыць рыданні. А калі ён прачытаў, як хворы на рак Цзяа Юйлуй вечарамі па-ранейшаму працягваў працаваць, зрабіўшы з правага боку плеценага крэсла адтуліну, каб паставіць там палку і падтрымліваць хворую печань, я перажыў глыбокае ўзрушэнне...» 3 таго часу дух Цзяа Юйлу назаўсёды парадніўся з Сі Цзіньпінам, спараджаючы ў яго сэрцы вялізную духоўную моц. Сі Цзіньпін нават напісаў верш у жанры цы, прысвечаны гэтаму чалавеку, які меў назву «Успамін пра Цзяа Юйлу»; «Хто з простага люду не любіць сваіх герояў? Светлыя слёзы героя праліліся добрым
117 Першы клас кітайскай няпоўнай сярэдняй школы адпавядае сёмаму класу беларускай школы.
дажджом»118. Гэтыя радкі адлюстроўваюць светлы ўспамін Сі Цзіньпіна і павагу, якую ён адчувае да Цзяа Юйлу.
Гісторыя пра Цзяа Юйлу перадаецца з пакалення ў пакаленне, сіла яго духу мае вялізную каштоўнасць. Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў: «Партыйныя сакратары паветаў — гэта перадавыя камандныя пункты кіравання дзяржавай і адраджэння краіны. Адказнасць улады на ўзроўні паветаў павінна ўзрастаць, асабліва вялікую ролю яна павінна адыграць у працэсе пабудовы грамадства сярэдняга дастатку, усебаковага паглыблення рэформаў, усебаковага кіравання краінай па законе захавання строгай партыйнай дысцыпліны». Падчас пашыранага пасяджэння бюро партыйнага камітэта павета Ланькаа Сі Цзіньпін разам з кадравымі работнікамі партыі з цеплынёй успамінаў Цзяа Юйлу, заклікаў сакратароў паветаў вучыцца ў яго, імкнуцца быць такімі, як ён, каб у сэрцах была партыя, быў народ, былі адказнасць і стрыманасць. Гэтыя якасці ён лічыў надзвычай істотнымі, патрэбнымі для партыйнай работы.
Кіраваць сваім прыкладам, а не покрыкам
У старым будыку павятовай управы, што ў павеце Няйсян правінцыі Хэнань, вісеў парны надпіс, які гучаў так: «Стаць чыноўнікам — не гонар, пакінуць пасаду — не ганьба; бездухоўны чыноўнік не прыносіць ніякай карысці, на кожным месцы павінен быць добры чыноўнік. Народ цябе апранае, народ цябе корміць, не смей падманваць народ, бо ты сам — з народу». Трапная мова надпісу заклікана растлумачыць узаемаадносіны простага чалавека і чыноўніка. Нават феадальныя чыноўнікі
18 Вершаваны пераклад Т.Г. Сямёнавай.
разумелі гэтыя [правілы], а мы, камуністы, павінны быць яшчэ больш адказнымі ў адносінах з людзьмі. Нядаўна дадатак да газеты «Жэньмінь жыбаа» змясціў расказ пра тое, што ўсвядоміў для сябе намеснік кіраўніка Пастаяннага камітэта УСНП Гаа Дэжун адносна сваіх службовых паўнамоцтваў. Ён прадстаўляў народнасць дулун у аўтаномнай акрузе Лісу вобласці Нуцзян правінцыі Юньнань. Я прачытаў яго і быў крануты. Таварыш Гаа Дэжун сказаў: «Кіраваць — значыць працаваць разам з тымі, каго ты вядзеш за сабой». «Калі на кіруючай пасадзе ты не займаешся справай, то твая дырыжорская палачка становіцца палкай для гною». «Кіраваць людзьмі неабходна сваім прыкладам, а не покрыкам». «Павярхоўныя адносіны да справы на кіруючай пасадзе робяць людзей легкадумнымі, а жыццё сярод людзей памнажае змест [справы]». Гэтыя словы я хачу адрасаваць усім, каб яны заахвочвалі вас [на новыя здзяйсненні].
Выступленне на семінары з галоўнымі адказнымі таварышамі павету гарадской акругі Хэцзэ 26лістапада 2013 г.
У ракурсе тэмы
«Стаць чыноўнікам — не гонар, пакінуць пасаду — не ганьба; бездухоўны чыноўнік не прыносіць ніякай карысці, на кожным месцы павінен быць добры чыноўнік. Народ цябе апранае, народ цябе корміць, не смей падманваць народ, бо ты сам — з народу». Гэты парны надпіс вісіць перад залай трох кіраванняў119 у старым будынку павета Нэйсян правінцыі Хэнань. Надпіс зроблены на дзевятнаццатым годзе кіравання імператара Кансі (1680). Надпіс быў складзены начальнікам павета Нэйсян Гаа Іюнам.
19 Тры палаты дзяржаўнай улады.
Гаа Іюн быў ураджэнцам Цзянсі правінцыі Чжэцзян. На васямнаццатым годзе кіравання Кансі па службе яго перавялі ў павет Нэйсян і прызначылі на пасаду кіраўніка павету. Прызначэнне супала з часам пасляваеннай смуты. Людзі пакідалі гэтыя землі, палі былі неўзаранымі, эканоміка прышла ў заняпад. Ахоплены трывогай, Гаа Іюн не мог спаць па начах, і аднойчы пры свечцы зрабіў тушшу гэты парны надпіс.
Гаа Іюн клапаціўся пра народ, ён быў чалавекам міласэрным. Калі ён прыехаў у сталіцу правінцыі горад Далян (зараз Кайфын), гараджане і мінакі з захапленнем паказвалі на яго і гаварылі: «Вось начальнік павета, справядлівы правіцель». Калі ж ён пакідаў сваю пасаду, па абодва бакі дарогі стаялі людзі, яны ўгаворвалі яго застацца, некаторыя нават праводзілі яго аж сто кіламетраў. Цынскі імператар Тунчжы, даючы ацэнку рабоце «Поўнае даследаванне павета Нэйсян», адзначаў, што Гаа Іюн вельмі многа займаўся меліярацыяй зямель, няшчадна вынішчаў бандытаў і разбойнікаў; унёсак яго у развіццё павету Нэйсян вельмі вялікі.
Г аа Дэжун — гэта класічны прыклад сучаснага кіраўніка. Ён захоўвае ў сваім сэрцы блізкіх, родных і землякоў народнасці дулун. За сваё жыццё яму двойчы даводзілася усё кідаць і вяртацца на радзіму. Першы выпадак адбыўся ў юнацтве: Гаа Дэжуна запрашалі застацца працаваць у інстытуце, яму прадказвалі бліскучую будучыню, але ён вярнуўся ў свой рачны край, у аддаленую дулунскую вёску, каб працаваць у школе. Другі выпадак адбыўся, калі яму было ўжо больш за пяцьдзесят год: яго павысілі, накіраваўшы ў Нунцзян у аўтаномны раён Лісу намеснікам кіраўніка Пастаяннага камітэта УНСП. Тады Гаа Дэжун зноў звярнуўся ў партыйную арганізацыю з просьбай пакінуць яго працаваць там, дзе цячэ рэчка Дулунцзян. Аргументы яго былі простымі, але кранальнымі: «Сярод народнасці дулун яшчэ многа беднякоў, і калі я буду бесклапотна жыць у іншым месцы, я проста не здолею спакойна спаць».

Г аа Дэжун не толькі ўсім сэрцам быў з народам, але імкнуўся працаваць старанна. За дзень ён паспяваў аббегчы шэсць вёсак, пабываць на дзясятку аб’ектаў будоўлі, прайсці звыш пяцідзесяці кіламетраў горных дарог, і гэта была звычайная работа начальніка павету. Гаа Дэжун тры гады збіваўся з ног, каб пабудаваць горны тунэль у снегавой лініі высока ў гарах.
Стаць адным цэлым з народам, узначаліць народ, быць прыкладам — гэта цудоўная традыцыя КПК. У лістападзе 2013 г. Сі Цзіньпін прыехаў у гарадскую акругу Хэцзэ правінцыі Шаньдун. Падчас семінару з галоўнымі адказнымі таварышамі павету і гарадской акругі ён пачаў выступленне з напаміну пра парны надпіс, што вісеў у прысутным месцы павету Нэйсян правінцыі Хэнань, і звязаў яго з разуменнем дзяржаўнай службы Гаа Дэжунам, кадравым работнікам народнасці дулун, якая месціцца ў правінцыі Юньнань. Такім чынам ён надаў новы, эпахальны сэнс старой ідэі дабарабыту народа. Акрамя гэтага кіраўнік здолеў перадаць гістарычную глыбіню перажыванняў за народны лёс. Сі Цзіньпін імкнуўся напомніць кадравым партыйным работнікам, што адметнасць іх стылю працы — яднанне з народам. Ён хацеў чарговы раз нагадаць, што ўлада залежыць ад народа120, што яна мусіць быць блізкай народу121, намагаўся заахвоціць кіруючыя кадры «пераносіць цяжкасці» з народам, «разам рухацца», «разам працаваць».
Для Сі Цзіньпіна такі працоўны стыль з’яўляецца мэтай і задачай у стасунках з народам. Сваім уяўленнем пра кіраванне ён падзяліўся з усімі партыйнымі работнікамі. [У адпаведнасці з гэтым уяўленнем], неабходна «кіраваць людзьмі не покрыкам, а сваім прыкладам». Такім чынам Сі Цзіньпін закрануў хібы сучаснасці.
120 Літаральна: «Прывёў метафару пра лодку і ваду». Вада — гэта народ, лодка — кіраўнікі, вада можа несці лодку, а можа і перакуліць яе.
121 Літаральна: «Быць звязанымі, як рыба і вада».
Моц перакананняў
У час вайны і рэвалюцыі нашы гераічныя папярэднікі вытрымалі смяротныя выпрабаванні, прайшлі праз агонь і ваду, не баяліся смерці толькі таму, што цвёрда адстойвалі свае перакананні і не адступалі ад сваіх намераў. Шэсць родзічаў Маа Цзэдуна аддалі жыццё ў імя рэвалюцыі; болей сямідзесяці суродзічаў генерала Сюй Хайдуна, і яшчэ 2 050 вядомых палымяных герояў з роду маршала Хэ Луна таксама ахвяравалі сабой. У імя чаго рэвалюцыянеры першага пакалення ахвяравалі сваім жыццём?
Усё гэта рабілася дзеля здзяйснення высокіх ідэалаў рэвалюцыі, дзеля высакародных палітычных памкненняў. Канчаткова зрынуць стары рэакцыйны строй, дабіцца вызвалення народа і незалежнасці — вось тыя мэты, якімі кіраваліся рэвалюцыянеры. Я шмат разоў перачытваў артыкул героя Фан Чжыміня «Беднасць». У ёй адлюстраваліся любоў і нянавісць старэйшага пакалення камуністаў і дадзены адказы на пытанні: што такое сапраўдныя беднасць і багацце, што з’яўляецца самай вялікай радасцю ў жыцці чалавека, што ёсць вялікая вера рэвалюцыянера, у чым, у рэшце рэшт, вартасць чалавечага жыцця. Колькі разоў я ні чытаў гэты твор, кожны раз ён быў для мяне адкрыццём, урокам і натхненнем.
«Кіруючыя кадры павінны выпрацаваць правільны светапогляд, [дакладнае] ўяўленне пра ўладу і справу». Выступленне на цырымоніі ў сувязі з пачаткам асенняга семестра 2010 г. у партыйнай ійколе ЦК. 1 верасня 2010 г.
У ракурсе тэмы
Шасцёра родзічаў, больш за семдзясят чалавек, 2 050 герояў — гэтыя сур’ёзныя лічбы паказваюць нам, што такое веліч, раскрываюць, што такое перакананні, тлумачаць, у чым жа сутнасць каштоўнасцяў камуніста. Шасцёра родзічаў Маа Цзэдуна аддалі сваё жыццё ў імя рэвалюцыі. Гэта былі яго [другая] жонка Ян Кайфуэй, старэйшы сын Маа Аньін, малодшы брат Маа Цзэмін, другі малодшы брат Маа Цзэтань, стрыечная малодшая сястра Маа Цзэцзянь, пляменнік Маа Чусюн122. Усе як адзін яны ахвяравалі сваім жыццём у імя выратавання радзімы. Безумоўна, яны ўсе любілі жыццё, верылі, што іх барацьба скончыцца перамогай, яны хацелі жыць у новай краіне, якую бачылі ў сваіх марах, за якую горача змагаліся. Калі прыйшла вестка пра гібель у Карэі Маа Аньіна, Маа Цзэдун з болем ўсклікнуў: «Ён сапраўдны сын Маа Цзэдуна!». Толькі так ён выказаў сваю нуду па сыну і прадэманстраваў цвёрдасць перакананняў і дух адвагі.
Пры жыцці маршал Хэ Лун часта паўтараў, што ўвесь яго род паклаў жыццё ў імя адданасці радзіме, бо гэтага патрабавала рэвалюцыя, таму не трэба надта выпінацца [тым, хто застаўся жывым. — Заўв. А.У. Сямёнава]. Нездарма гавораць: у імя дзяржавы ахвяраваць сям’ёй, у імя агульнага забыцца пра асабістае. Дух пакорлівай ахвярнасці прывёў кітайскую рэвалюцыю да перамогі.
Сярод бясконцага мноства загінуўшых герояў імя Фан Чжыміна займае асобнае месца. Калі яго захапілі ў палон, гаміньданаўцы нейкім чынам здагадаліся, што гэта той самы важны злачынца, якога яны шукалі, «вялікі чын»
122 Маа Цзэтань і Маа Чусюн загінулі падчас грамадзянскай вайны з гаміньданаўцамі, Маа Цзэмін загінуў у баі з японцамі, Маа Аньін загінуў у Карэі.
у камуністаў. Падчас ператрусу ў Фан Чжыміна не знайшлі ані капейкі, разам з тым, ён адмовіўся ад падарункаў буйных гаміньданаўскіх чыноў, якія спрабавалі перацягнуць яго на свой бок. Калі яго вадзілі па вуліцах, як злачынцу, ён не спужаўся ганьбы, застаўся адданым сваім перакананням і не здаўся. Насуперак жахлівым турэмным умовам, Фан Чжымін напісаў там некалькі работ, сярод якіх «Любімы Кітай», «Беднасць», «Запіскі з турмы», «Мая рэвалюцыйная барацьба», якія валодалі вялізнай натхняльнай сілай і сталі духоўнай падтрымкай для многіх пакаленняў камуністаў. У сваім артыкуле «Беднасць» ён пісаў: «Беднасць, простае бясхітраснае жыццё — вось тое поле, на якім мы, рэвалюцыянеры, можам атрымаць мноства перамог!»
Падчас выступлення на цырымоніі адкрыцця асенняга семестра 2010 г. у партыйнай школе ЦК, Сі Цзіньпін расказаў пра гэтыя кранальныя моманты з жыцця камуністаў старэйшага пакалення, каб заахвоціць кіруючыя партыйныя кадры цвёрда трымацца сваіх ідэалаў, стварыць фундамент для сваіх перакананняў. Перакананне, вера — гэта цудоўныя рэчы, гэта аснова жыцця для больш чым 80 мільёнаў камуністаў. 3 часу XVIII з’езду КПК Сі Цзіньпін неаднаразова заклікаў усіх членаў партыі «цвёрда адстойваць высокія ідэалы, мацаваць перакананні»123.
У рубрыцы «Народная трыбуна» газеты «Жэньмінь жыбаа» быў надрукаваны артыкул «Смак веры», які распавядаў, як Чэнь Вандаа, захоплены перакладам «Маніфеста Камуністычнай партыі» замест карычневага цукру выпадкова з’еў чорную туш, і ў гэтым праявіліся
123 Літаральна: «мацаваць нятленнае цела». Выраз, прыняты ў будызме, які адлюстроўвае эманацыю аднаго з трох цел Буды, а менавіта, увасабленне праўды і закону. Сі Цзіньпін указвае, што камуністы павінны цвёрда трымацца асноўных прынцыпаў камунізма з улікам кітайскай спецыфікі.
«слодыч духу» і «слодыч веры». Сі Цзіньпін шмат разоў прыводзіў гэты кранальны факт з гісторыі партыі і шматразова падкрэсліваў, што «ідэалы і перакананні — гэта свайго роду духоўны кальцый камуніста», часта нагадваў, што «самыя небяспечныя ваганні — гэта ваганні ідэалаў і перакананняў. Самы небяспечны крызіс — крызіс веры і перакананняў», таму так важна, каб партыйныя работнікі захоўвалі ідэалы і цвёрда трымаліся перакананняў.
Прасіць міласціну дзеля выратавання
Жыхары адной глухой вёсачкі цэлы дзень збіралі некалькі дзясяткаў тысяч юаняў на аперацыю хвораму сакратару партыйнай ячэйкі. Яны гаварылі: «Пойдзем пабірацца, каб яго ўратаваць». Некалькі партыйных работнікаў гэтай мясцовасці міжволі ўздыхнулі: «А калі б я злёг, колькі вяскоўцаў прыйшлі б мяне ратаваць?» Усё, што зрабіў для вяскоўцаў Чжэн Цзювань, знайшло адбітак у іх рэакцыі. Сэрцы гэтых простых людзей былі вагамі, што мерылі аўтарытэт нізавога партыйнага працаўніка, які рэальнымі справамі паказаў, як многа месца займаюць простыя людзі ў сэрцы нізавога партыйнага кіраўніка і колькі месца займае гэты партработнік у cappax простых людзей. Таму мы лічым Чжэн Цзюваня прыкладам для пераймання.
«Зрабі ўсё для народа, і народ верне табе ўсё сто разоў». 3 кнігі «Новыя прамовы з Чжэцзяна»124. 24ліпеня 2006 г.
124 «Новыя прамовы з Чжэцзяна» — зборнік кароткіх выказванняў Сі Цзіньпіна, надрукаваных у газеце «Чжэцзян жыбаа» (2003-2007), калі ён быў сакратаром павету Чжэцзян. Кніга была выдадзена ў 2007 г.
У ракурсе тэмы
Чжэн Цзюван — сакратар партыйнай ячэйкі горнай вёскі Хаўцзюсян, размешчанай у павеце Юнцзя гарадской акругі Вэньчжоу правінцыі Чжэцзян. Раніцай 5 кастрычніка 2005 г. у яго здарыўся інсульт па прычыне моцнага ператамлення, яго жыццю пагражала небяспека. Сярэдні гадавы даход на аднаго чалавека ў гэтай аддаленай горнай вёсцы тады складаў у той час крыху болей за 2000 юаняў. Аднак аднавяскоўцы перагледзелі ўсе свае запасы і за адзін дзень назбіралі 70 тысяч юаняў, якіх хапіла на аперацыю. Селянін Лю Лянлі адклаў 7 160 юаняў, каб купіць корм курам, але яго жонка сказала: «Куры загінуць — яшчэ выгадуем, а вось хвароба нашага сакратара чакаць не будзе». Лю Лянлі пакінуў сабе ўсяго шэсцьдзясят юаняў, а затым прынёс яшчэ сто, якія ён пазычыў, каб аплаціць рахунак за электраэнергію. Старшыня жаночага камітэта вёскі Чэнь Цзюжуй дастала свой запас — 1 300 юаняў. Гэта былі грошы, якія давала ёй дачка на навагоднія святы. Лю Сюнунь, выхадзец з беднай сям’і, сам быў сур’ёзна хворы (у яго быў цыроз печані), аднак і ён прынёс трыста юаняў, выручаных ад продажу яйкаў, хурмы і бабовых. Грошы ён таксама збіраўся аддаць на свае лекі. «Мы будзем міласціну прасіць, абы толькі ўратаваць Цзюваня!»
Усе, хто толькі мог, спусціліся з горнай вёскі і адправіліся з вадой і пшанічнымі ляпёшкамі ў лякарню, каб даглядаць за хворым. Першая аперацыя не прынесла поспеху, і людзям зноў прыйшлося збіраць грошы. Нарэшце востры перыяд мінаваў, і хворы стаў папраўляцца. «Таго, хто любіць іншых, іншыя таксама любяць»125.
125 Цытуецца па: Мэн-цзы / Пераклад з кіт. П.С. Папова // Канфуцыянскае «Чацверакніжжа» («Сы шу»). Пераклад з кіт. і каментары А.І. Кобзева, А.Е. Лук’янава, Л.С. Пераломава, П.С. Папова пры ўдзеле В.М. Маёрава. М.: Усходняя літ-ра, 2004. С. 327
3 таго часу, як Чжэн Цзювань стаў сакратаром партыйнай ячэйкі, як адзін дзень прамільгнулі дзесяць з лішкам год, і клятва служыць народу, якую Чжэн даваў, уступаючы ў партыю, [увесь гэты час] праяўлялася праз дробязі; менавіта гэтыя дробязі глыбока кранулі людскія сэрцы. Калі ў мужа Чэнь Цзюжуй знайшлі міжпазванковую грыжу і тэрмінова спатрэбіліся грошы на лячэнне, Чжэнь Цзювань прынёс 2 180 юаняў, як толькі даведаўся пра гэта. Грошы былі ад продажу каровы і прызначаліся на вяселле сыну. Калі трактар пашкодзіў нагу Лю Гуанмяа, Чжэн Цзювань не толькі выплаціў яму авансам некалькі соцень юаняў на лячэнне, але і дапамагаў яго сям’і капаць бульбу і падсейваць азімую пшаніцу. Акрамя гэтага, ён даў яму 50 юаняў на сродкі ўмацавання. Дарэчы сказаць, што сам Чжэн Цзювань жыў не надта багата, аднак заўсёды дапамагаў аднавяскоўцам усім, чым толькі мог.
Гэта кранальная гісторыя пра Чжэн Цзювана і яго аднавяскоўцаў для Сі Цзіньпіна была ўзорам адносін паміж кіруючымі партыйнымі работнікамі і народам. Сі Цзіньпін у той час быў партыйным сакратаром правінцыі Чжэцзян. Даведаўшыся пра выпадак з Чжэн Цзюванам, ён напісаў: «Колькі месца ў сэрцы кадравага работніка займае народ, столькі месца ў народных сэрцах займае і сам кадравы работнік. Учынак таварыша Чжэн Цзюваня па-сапраўднаму сцвярджае гэта». Гэту гісторыю Сі Цзіньпін распавёў у кнізе «Новыя прамовы з Чжэцзяна», двойчы паўтарыўшы, што ў сэрцы кожнага партыйнага кіраўніка народ павінен стаяць на першым месцы. Пасля XVIII з’езду партыі слова «народ» стала ключавым у выказваннях Сі Цзіньпіна: «Народныя масы—гэта крыніца нашай сілы», «Самая вялікая палітыка — гэта людскія сэрцы, самая вялікая сіла — справядлівасць», «Памкненне народу да прыгожага жыцця ёсць мэта нашай барацьбы», «Укараняць рэформы, развіваць адкрытасць, цалкам спадзяючыся на народ», «Для здзяйснення
кітайскай мары неабходна кансалідаваць нацыянальныя сілы, якія заключаюцца ў вялізнай з’яднанасці народаў Кітая».
Падчас выступлення на нарадзе, прысвечанай 95-й гадавіне Камуністычнай партыі Кітая, Сі Цзіньпін яшчэ раз падкрэсліў, што нельга забывацца пра першапачынальнікаў партыі, пра іх мэты, а яшчэ трэба помніць, што народ быў падмуркам партыйных ідэй.
Непрыметныя заслугі Гу Вэньчана
Кадравыя работнікі і шырокія народныя масы паважалі сакратара павета Дуншань правінцыі Фуцзянь Гу Вэньчана і звязвалі з ім свае надзеі таму, што ён ніколі не імкнуўся да гучных «прыметных подзвігаў», а рабіў сваю справу ціха і бясшумна. Дзесяць год ён узначальваў кадравых работнікаў і народ, працаваў на карысць будучыні, ствараючы лесапасадкі ўздоўж марскога ўзбярэжжа. Так ён узвёў сабе вечны помнік у сэрцах простых людзей. Вось такія «непрыметныя заслугі» і ёсць самыя вялікія «прыметныя подзвігі».
«Непрыметныя заслугі» і «прыметныя подзвігі».
17 студзеня 2005 г. 3 кнігі «Новыя прамовы з Чжэцзяна»
У ракурсе тэмы
Для павета Дуншань правінцыі Фуцзянь стала традыцыяй «маліцца спачатку за сакратара Гу, а потым ужо за сваіх продкаў». На Новы год і іншыя святы ўсе жыхары ў сваіх сем’ях успамінаюць любімага сакратара павета Гу Вэньчана. Сёння павет Дуншань — гэта цудоўны, багаты, экалагічна чысты востраў. Цяжка нават уявіць,
што шэсцьдзясят з лішкам год таму тут была голая, пазбаўленая расліннасці пясчаная зямля, тут гулялі бязлітасныя пясчаныя буры, не было палёў і жытла. Адзін год моцная пясчаная бура з шасцібальным ветрам доўжылася больш 150 дзён. Лясы займалі ўсяго 0,12% плошчы. Стагоддзямі пяскі паглыналі чалавечае жытло, тут гаспадарылі воспа і хваробы вачэй. Людзі пакідалі гэту мясцовасць, наймаліся на самую цяжкую працу, кожны дзясяты жыў у галечы.
Ратаваннем выспы стала казуарына хвашчавідная, што расла ў лясах. Яна ж стала свайго роду помнікам Гу Вэньчану [ўзведзеным ім самім] у гэтым павеце. Сам Гу Вэньчан родам з павету Лінсянь правінцыі Хэнань. У 1950 г. у складзе арміі ён накіраваўся на поўдзень, у правінцыю Фуцзянь. У павеце Дуншань ён працаваў чатырнаццаць год, дзесяць з іх быў сакратаром павета. Словы «калі мы не возьмем пад уладу пяскі, то пяскі нас пахаваюць», належаць яму. Гу Вэньчан рашуча павёў жыхароў павета за сабой на цяжкую барацьбу, што доўжылася каля дзесяці год. Паўсюль яны саджалі казуарыну, стваралі зялёную «вялікую сцяну» і сапраўды скарылі пяскі, якім не далі б рады і святыя. Выспу яны ператварылі ў райскае месца, змянілі жыццё соцень простых людзей.
Пазней Гу Вэньчана перавялі на працу ў дэпартамент лясной гаспадаркі, дзе ён заняў пасаду намесніка начальніка. Падчас «культурнай рэвалюцыі» яго накіравалі на нізавую работу для працоўнага перавыхавання. Дзе б Гу Ваньчэн ні працаваў, ні змагаўся — паўсюль яго імя выклікала бясконцую, павагу, няспынныя ўспаміны і водгукі. Пасадка дрэў, утаймаванне пясчаных бур, будоўля вадасховішчаў — заўсёды ён быў у першых шэрагах.
На досвітку будаўніцтва новага Кітая Гу Вэньчан прапанаваў «сямейнікаў ворагаў народа і іх марыянетак» лічыць
«ахвярамі ваенных дзеянняў»126. Такая мудрая прапанова заваявала сотні тысяч людскіх сэрцаў. Ён часта гаварыў сваім блізкім і таварышам па працы: «Калі ты стаў кіраўніком, то твае рукі ў першую чаргу павінны быць чыстымі, ты павінен трымаць спіну прама». Сам ён ніколі не карыстаўся сваім становішчам, каб уладкаваць пяцёра сваіх дзяцей на дзяржаўную службу. Нават калі гаворка ішла пра звычайны веласіпед, ён не дазваляў сваім родным «выбіваць» яго, бо лічыў гэта сорамам для роду Гун127.
Перад сваёй канчынай ён прасіў: «Я хачу назаўсёды застацца з народам павету Дуншань, з дуншанскімі дрэвамі». Цяпер Гу Вэньчан спіць вечным сном пад дрэвамі лясной гаспадаркі Чышань, там, дзе некалі ён кіраваў людзьмі ў змаганні з прыродай. Дрэвы казуарыны, што былі пасаджаны паўстагоддзя таму, дасягнулі неба і стаяць, як вартавыя, па абодва бакі яго магілы як сведкі гарачых памкненняў і сапраўднай адданасці гэтага цудоўнага працаўніка, адказнага і пільнага, сэрца якога належыла партыі і народу.
Сі Цзіньпін адзначаў трох сакратароў паветаў — Цзяа Юйлу128, Гу Вэньчана і Ван Басяна. У сваёй кнізе «Новыя прамовы з Чжэцзяна» на прыкладзе Гу Ваньчэна ён тлумачыць сутнасць «непрыметных заслуг» і «прыметных подзвігаў». Гу Вэньчан садзіў дрэвы, і хаця вынік гэтай працы не быў бачны адразу, але праз некалькіх дзясяткаў год яна дала плён і «непрыметныя заслугі» мінулага сталі «прыметнымі подзвігамі».
Сі Цзіньпін упэўнены, што «прыхаванае» і «відавочнае» ўтвараюць адзінства супрацьлегласцяў, дзе «прыхаванае, непрыметнае» — аснова «відавочнага, прыметнага»,
126 Маюцца на ўвазе ворагі (японцы) і іх памагатыя падчас Антыяпонскай вайны (1937-1945).
127 «Гун» перакладаецца як справядлівы, бескарыслівы, грамадскі.
128 Гл. апавяданне «Не імкнуцца да часовага поспеху».
а «відавочнае» — вынік «прыхаванага». Наступнікі заўсёды грунтуюцца на фундаменце, закладзеным папярэднікамі. Калі людзі не будуць масціць дарогу, не будуць ціха і незаўважна рабіць сваю справу, то не будзе нагоды гаварыць і пра «прыметныя подзвігі» — гэта як дрэва без каранёў, вада без крыніцы.
Сі Цзіньпін надае вялікую ўвагу такому падыходу да справы. Пераемнасць пакаленняў, іх праца, скіраваная на далёкі, але ўсё ж дасяжны вынік — гэта фундамент поспеху ў гістарычнай справе.
Як бядняк Маркс пісаў «Капітал»
Калі мы паглядзім на гісторыю чалавецтва, то ўбачым, што кожны, хто дамогся поспеху, абавязкова быў высакародным і чыстым душой. У самыя бедныя і галодныя гады свайго жыцця Карл Маркс стварыў свой «Капітал». У лісце Фрыдрыху Энгельсу ад лютага 1852 г. ён пісаў: «Вось ужо тыдзень, як я дайшоў да такога прыемнага становішча, што больш не выходжу з дому, бо мой сурдут закладзены ў ламбард, а адсутнасць крэдыту не дае мне больш магчымасці есці мяса»129. Нягледзячы на гэта, Маркс не скарыўся абставінам і не спыніў працы. He баяцца цяжкасцей і перашкод, [дзейнічаць] выключна дзеля прынцыпаў — вось нязломная воля пралетарскага рэвалюцыянера.
«Лёгкія размовы на палітычныя тэмы». Сакавік 1990 г. 3 кнігі «Збаўленне ад галечы»130
129 Маркс К., Энгельс Ф. Ліст Маркса Энгельсу ад 27 лютага 1852 г. // Поўны збор твораў К. Маркса і Ф. Энгельса. Т. 28. С. 23.
130 Сі Цзіньпін. Збаўленне ад галечы. Фуджау: Фуцзянь Жэньмін чубаншэ, 2014.
У ракурсе тэмы
Маркс — духоўны лідар усіх камуністаў. Барацьбу ўсяго яго жыцця можна ахарактарызаваць двума словамі — «нязломная воля». Яшчэ ў Лондане Маркс пачаў пісаць свой «Капітал», і гэта супала з самым цяжкім перыядам яго жыцця. Стабільнай крыніцы даходу ў яго не было, да таго ж жыццё сямейства Марксаў ускладнялася прыцясненнямі і забаронамі капіталістычнага ўраду. Голад, што стаў пагрозай, хваробы, што падкраліся незаўважна. У пісьме да Энгельса Маркс расказвае: «Мая жонка хворая, Жэнечка хворая, у Ленхен нешта накшталт нервовай ліхаманкі. Пазваць доктара я не мог і не магу, бо ў мяне няма грошай на лекі. Цягам 8-10 дзён мая сям’я харчавалася хлебам і бульбай, а сёння я не ведаю, ці здолею купіць і гэта»131. Трое з macpi яго дзяцей памёрлі гэтым цяжкім галодным часам, але ў Маркса не было грошай нават на труну для нябожчыка-дзіцяці.
Увогуле, перыяд лонданскай эміграцыі быў для Маркса вельмі цяжкім. Калі ён не здолеў заплаціць за здымную кватэру, гаспадыня выклікала паліцыю, і на ўсе рэчы, нават на пасцельную бялізну, дзіцячую калыску і цацкі быў накладзены арышт. Спужаныя дзеці забіліся ў куточак і ціха плакалі. Маркс нічога не здолеў зрабіць. Нягледзячы на дождж, ён адправіўся на пошукі новай кватэры, аднак ніхто не захацеў даць прытулак беднай сям’і. Тым часам прыйшлі і гаспадары аптэкі, хлебнай і малочнай крамаў, каб таксама запатрабаваць сплаціць пазыку. Жэні, стоячы перад крэдыторамі, не ведала, што рабіць. У рэшце рэшт было вырашана прадаць ложак, каб сплаціць пазыкі. Як толькі ложак пагрузілі на калёсы, вярнуліся паліцэйскія і сказалі, што перавозіць мэблю ўночы незаконна — яго аб-
131 Маркс К., Энгельс Ф. Пісьмо Маркса Энгельсу ад 8 верасня 1852 г. // Поўны збор твораў К. Маркса і Ф. Энгельса.Т. 28. С. 106.
вінавацілі ў жаданні таемна збегчы ад крэдытораў. Марксу ж і жыццё, і грошы былі неабходнымі толькі для рэвалюцыйнай справы. Ён пісаў: «Калі б я меў дастаткова грошай для маёй сям’і і калі б мая кніга была гатова, мне было б абсалютна ўсё роўна, сёння або заўтра быць выкінутым на скуралупню, alias [інакш кажучы] здохнуць»132.
Маркс нарадзіўся ў заможнай сям’і, у 23 гады атрымаў ступень доктара навук. Калі яму было 25, ажаніўся з дзяўчынай з радавітай сям’і, а хутка стаў галоўным рэдактарам «Рэйнскай газеты»133. Ён мог бы стаць «сэрам Марксам», «міністрам Марксам», «дырэктарам банка Марксам», «прафесарам Марксам», аднак ён адмовіўся ад усіх гэтых перспектыў і выбраў дзейнасць, якая б дазволіла яму прынесці карысць чалавецтву. Сорак год ён туляўся па свеце ў імя сваёй справы і рэвалюцыі.
Маркс быў бедным, ва ўсім адчуваў недахоп, яго дзеці памерлі малымі, а ў сакавіку 1883 года ён заснуў вечным сном, седзячы за рабочым сталом. Сваёй дзейнасцю ён праявіў нязломную волю пралетарскага рэвалюцыянера.
Расказваючы гісторыю пра тое, як Маркс пісаў «Капітал», Сі Цзіньпін хацеў напомніць адну ісціну: высокая прынцыповасць і сіла волі — гэта тыя якасці, што павінны быць уласцівымі кожнаму, хто бярэцца за вялікія справы. I толькі цвёрды ў сваіх перакананнях і моцны духам зможа пераадолець усе цяжкасці і небяспеку, што сустрэнуцца на яго шляху, і атрымаць перамогу.
Сёння, сутыкнуўшыся з выпрабаваннем выгадай і плюралізмам ідэй, рэагуючы на выклікі ў адносінах рэформаў і ціску на трансфармацыю эканомікі, мы ўспамінаем павучанні Сі Цзіньпіна: «Калі мы паглядзім на гісторыю
132 Маркс К., Энгельс Ф. Пісьмо Маркса Энгельсу ад 13 лютага 1866 г. // Поўны збор твораў К. Маркса і Ф. Энгельса. Т. 28. С. 150.
133 Рэйнская газета. (Rheinische Zeitung) — газета ліберальнай скіраванасці, якая выходзіла ў Кёльне з 1840-х гг.
Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна чалавецтва, то ўбачым, што кожны, хто дамогся поспеху, абавязкова быў высакародным і чыстым душой», «Нязломная воля — якасць, якая абавязкова павінна быць уласцівай кожнаму кіраўніку». Гэтыя словы натхняюць шматлікіх партыйных работнікаў на сцвярджэнне ідэалаў і мацаванне перакананняў, пабуджаюць іх праяўляць высокую прынцыповасць, прымушаюць захоўваць маральную чысціню перад матэрыяльнымі выпрабаваннямі, заахвочваюць цвёрда стаяць на сваіх пазіцыях у барацьбе ідэалогій, рашуча змагацца з выклікамі і пагрозамі і весці наперад карабель пад назвай «Кітай», прабіваючыся праз хвалі, трымаць курс у адкрытыя воды.
Кропля каменыочыць
Кропля камень точыць. Калі я пасяліўся ў вытворчай брыгадзе134, у мяне была магчымасць бачыць гэты натуральны працэс як вяршыню дасканаласці. Нават сёння гэта карціна ўпартасці і настойлівасці даволі часта з’яўляецца ў мяне перад вачыма. Яна дапамагла мне зразумець асноўныя прынцыпы жыцця і руху.
Цвёрды як камень, мяккі як вада; камень моцны, а вада падатлівая. Аднак у рэшце рэшт вада праб’ецца праз камень і дасягне перамогі. Таксама і ў людзей: цудоўнае ўвасабленне ахвярнай пераймальнасці ў гераічнай барацьбе, калі загінулых змяняюць новыя героі. Кропля вады — маленькая, слабая — канечне ж, разляціцца на яшчэ больш дробныя кроплі, сутыкнуўшыся з цвёрдым каменем. У момант сваёй ахвярнай гібелі кропля не здолее ацаніць кошт і вынік свайго жыцця, аднак іх
134 Маецца на ўвазе вытворчая брыгада ў вёсцы ў эпоху «культурнай рэвалюцыі» (1966-1976).
кошт выявіцца ў гібелі бясконцага мноства кропель, якія пры падзенні праб’юць камень наскрозь. У працэсе гістарычнага развіцця адсталых у эканамічных адносінах рэгіёнаў ніхто не павінен імкнуцца да асабістай славы. I калі кожны работнік стане такой «кропляй вады», поўнай ахвярнасці, ці варта хвалявацца, што мы не здолеем падрыхтаваць магчымасці для гістарычнага поспеху?! Кропля камень точыць. Я схіляюся перад гэтай з’явай. Насамрэч, гэта захапленне пераемнасцю ў гераічнай справе, ідэальнымі асобамі, гатовымі ахвяраваць сабой дзеля агульнага трыумфу.
«Павучанне: кропля камень точыць». Сакавік 1990 г. 3 кнігі «Збаўленне ад галечы».
У ракурсе тэмы
Сіла адной кроплі вельмі маленькая, аднак мэта яе нязменная, таму кропля здольная прабіць камень. У пячоры Тайцзы (пячора Вялікай мяжы), што ў павеце Гуандэ правінцыі Аньхой, ёсць камень, вытачаны вадой у выглядзе зайца, а ў правінцыі Шаньсі, у павеце Утайшань (літаральна: «Пяцігор’е») ёсць зала бадхісатвы пад страхой135. Усе гэтыя аб’екты з’явіліся толькі таму, што ў тых месцах бесперастанна капае вада, якая ціхенька ліецца на камяні і ўтварае каменную прастору, падобную да сотаў. Прыказка «Кропля камень точыць» часта гаворыць пра бесперапынныя намаганні, сцвярджае, што малой, але сканцэнтраванай сілай можна дасягнуць поспеху ў вялікай справе. Гэта старажытная прыказка, яна сутракалася яшчэ ў эпоху Сун (960-1127).
135 Гаворка ідзе пра бадхісатву вышэйшай мудрасці Манчжушры Страха — край даху, што звісае.
Вядомы пры двух сунскіх імператарах — Тай-цзуну і Чжэнь-цзуну — чыноўнік па імені Чжуа Гуая, атрымаўшы прызначэнне на пасаду начальніка павета Чуньян правінцыі Хэбэй, убачыў, што норавы грамадства ў гэтым павеце не самыя лепшыя. Крадзеж быў тут звычайнай з’явай — даволі часта кралі нават з грашовай казны павета. Чжан Гуая хацеў пакласці гэтаму канец. Аднойчы ён заўважыў, як нейкі дробны чын, які адказваў за казну, імкліва выбег з дзвярэй. Чыноўнік прыйшоў да высновы, што крадзе грошы той, хто закліканы іх ахоўваць, і загадаў абшукаць гэтага чалавека. У хустцы, што насілі на голавах, знайшлі адну дробную манету. «Усяго адзін мядзяк, што ж тут такога», — здзіўлена крыкнуў той. Тады Чжан Гуая чырвонай тушшу напісаў: «За дзень па медзяку, а за 1 000 дзён — 1 000 медных манет». «Вяроўкай можна спілаваць дрэва, а кропля точыць камень». Ён меў на ўвазе, што калі кожны дзень красці па адной меднай манеце, то за 1 000 дзён набярэцца 1 000 скрадзеных манет. Калі ж вяроўкай бесперапынна церці дрэва, то можна і яго спілаваць, а кроплі, што падаюць без перапынку, могуць прабіць наскрозь камень. 3 таго часу ў павеце Чуньян кражы спыніліся, і норавы паступова выправіліся.
3 верасня 1988 г. па май 1990 г. Сі Цзіньпін займаў пасаду сакратара акружнога парткама Ніндэ. Дзяржсаветам136 у той час лічылася, што Ніндэ — гэта адзін з васямнаццаці бяднейшых рэгіёнаў краіны. Пасля свайго прызначэння Сі Цзіньпін за тры месяцы аб’ехаў дзевяць паветаў, што былі ў яго падпарадкаванні. Затым аб’ехаў большасць вёсак і мястэчак, размешчаных у гэтым рэгіёне. 3 усёй сілы ён імкнуўся вывесці ўсходнія раёны
136 Дзяржаўны савет Кітайскай Народнай Рэспублікі (Цэнтральны народны ўрад) — вышэйшы дзяржаўны выканаўчы орган КНР.
правінцыі Фуцзянь з галечы. Калі ж Сі Цзіньпін пакідаў Ніндэ, амаль 94% бедных двароў вырашылі праблему забеспячэння харчаваннем і адзеннем. У той год газета «Жэньмінь жыбаа» змясціла тэматычны артыкул пад назвай «Ніндэ пераступіў мяжу галечы». Пад уплывам Сі Цзіньпіна жыхары Ніндэ старанна працавалі — быццам кроплі, што точаць камень. Іх намаганні адпавядалі выслоўю: «Слабыя птушкі падымаюцца першымі». Так, у вёсцы Чысыцунь гарадской акругі Ніндэ дзесяць год «пералівалі кроў»: на месцы памагалі тым, хто меў у гэтым патрэбу, і дзесяць год «змянялі кроў» — перасялялі бядноту; а дзесяць год «займаліся крыватварэннем» — развівалі турызм і вытворчасць, каб дапамагчы бедным. У выніку гэта вёска ўвайшла ў лік населеных пунктаў з сярэднім дастаткам. У 2015 г. Сі Цзіньпін скарыстаўся выразам «кропля камень точыць у бесперастанным руху да поспеху». Так ён хацеў абагуліць вопыт падтрымкі беднаты, як у той «першай кітайскай вёсцы, у якой падтрымалі беднякоў».
У той год, калі краіна пачала праводзіць палітыку адкрытасці і рэформ, акруга Ніндэ правінцыі Фуцзянь зрабіла першыя крокі ў барацьбе з беднасцю, галечай, убоствам і культурнай адсталасцю. Расказваючы гісторыю «Кропля камень точыць», Сі Цзіньпін хацеў, каб партыйныя кіраўнікі ўсіх узроўняў натхніліся верай і баявым запалам, напоўніліся рашучасцю падтрымаць людзей і былі гатовы да працяглай працы дзеля поспеху. Сёння Кітай знаходзіцца ў новым пункце гісторыі, робіць крокі да новага развіцця, аднак Сі Цзіньпін па-ранейшаму памятае пра людзей з бедных раёнаў. Ён часта гаворыць: «У дастатку ці беднасці перш за ўсё думай пра сваіх землякоў», «дасягненне сярэдняга ўзроўню дастатку павінна быць даступным кожнаму чалавеку з нацыянальных меншасцяў, мы нікога не можам страціць».
Зямля Кітая насычана іх гарачай крывёю
Першая група партыйных работнікаў павету Чжандзін гераічна змагалася за свабоду і незалежнасць сваёй малой радзімы і Айчыны. Месца загінуўшых займалі іншыя. Гэта лепшыя сыны і дачкі народа з павета Чжандзін, і зямля іх радзімы насычана крывёй гэтых палымяных патрыётаў. Таварышы Інь Юйфэн і Хаа Ціньюй — іх выбітныя прадстаўнікі.
Інь Юйфэн з вёскі Чжаатун павета Чжандзін стаў сябрам Камуністычнай партыі ў 1924 г., быў першым сакратаром партыйнай арганізацыі павету Чжандзін і памёр у 1928 г. Хаа Ціньюй чатырнаццацігадовым захапіўся прагрэсіўнымі ідэямі і стаў сябрам Камуністычнай партыі. У 1924 г. ён вярнуўся ў родную вёску і разам з таварышам Інь Юйфэнам прыклаў каласальныя намаганні для стварэння партыйнай арганізацыі ў павеце Чжандзін. Летам 1925 г., калі англійскія і японскія імперыялісты ўчынілі ў Шанхаі «крывавыя падзеі 30 мая», таварышы Інь Юйфэн і Хаа Ціньюй кіравалі стварэннем арганізацыі «Суполка дапамогі пасля шанхайскіх падзей акругоў павета Чжандзін». Яны ўзначалілі народныя мітынгі і студэнцкія страйкі. Чжандзін выбухнуў антыімперыялістычнымі выступленнямі.
Мілітарысты тады ўпарта хацелі сабраць зямельны падатак за тры гады наперад і прыдумалі «падатак на карныя паходы супраць чырвоных (камуністаў. — Заўв. А.У. Сямёнава)», што выклікала незадавальненне ўсяго павета. Партыйны камітэт КПК павета Чжандзін прыняў рашэнне ўзначаліць народнае паўстанне. Сямнаццаты дзень пятага месяца па Лунным календары — гэта дзень, калі народ сабраўся на плошчы пе-
рад храмам Чэнлунмяа137. На плошчы сабраліся больш за дзесяць тысяч чалавек з навакольных вёсак, многія прайшлі болей за дзесяць лі да Чжандзіна. У дзесяць гадзін раніцы на плошчы перад тэатральнай вежай нехта разгарнуў чырвоны сцяг з белымі іерогліфамі «Петыцыя адмовы ад падатку на карны паход супраць чырвоных сялян павета Чжандзін». Вялізны натоўп накіраваўся да ўправы павета. Аматар ушу таварыш Хаа Ціньюй быў у першых шэрагах паўстаўнцаў, якія ўварваліся ў павятовы Ямэнь і запоўнілі вялікую судовую залу. Начальнік павета пад ціскам народных мас выдаў дакумент пра «адмену падатку на карны паход супраць чырвоных» і «змягчэнні зямельнага падатку» і аб’явіў аб гэтым рашэнні ўсяму павету. Гэта паўстанне нанесла ўдар па фэнцяньскіх мілітарыстах138, выхавала і загартавала партыйных работнікаў павета Чжандзін.
У 1928 г. Інь Юйфэн не вытрымаў нагрузкі, захварэў, і, на жаль, памёр. Яму было толькі 24 гады. Таварыш Хаа Ціньюй падчас барацьбы народных мас хутка стаў выбітным арганізатарам і кіраўніком сялянскага руху Паўночнага Кітая. Па прычыне здрады ён быў арыштаваны ў Цяньцзіне ў 1931 г. і загінуў у 1935 г. ва ўзросце 32 год. Такія людзі, як Інь Юйфэн і Хаа Ціньюй, што ахвяравалі сваім жыццём дзеля кітайскай нацыі і сваіх землякоў, стварылі бліскучую старонку патрыятычнай гісторыі павета Чжандзін. Сярод змагароў было шмат такіх, хто не пакінуў свайго імя, аднак і безыменных змагароў будуць памятаць наступнікі, будуць помніць сыны кітайскага народа. Змагары
137 Гэта дзень духу абаронцаў горада.
1311 Фэнцяньскія мілітарысты — групіроўка войск, якая размяшчалася на тэрыторыі трох паўночна-ўсходніх правінцый Кітая, узначальваў якую генерал Чжан Цзюлінь (1876-1928).
заўсёды будуць натхняць нашчадкаў рухацца наперад адзіным фронтам. Жыццё іх — заклік плаціць крывёю і нават жыццём за адраджэнне і росквіт Радзімы.
«Глыбокія веды, сапраўдная любоў». Прадмова 1984 г. Цытуецца па кнізе: «Глыбокія веды — сапраўдная любоў». Выдавецтва «Хэбэй жэньмінь чубаныйэ», 2015 г.
У ракурсе тэмы
Лу Сінь казаў, што кітайская нацыя спрадвеку мела працалюбівых, самаадданых, бясстрашных абаронцаў народа. Менавіта яны — аснова Кітая. Яны як каметы, што з’яўляюцца і знікаюць на начным небе, назаўсёды застаючыся ў сэрцах людзей. Такімі героямі і былі Інь Юйфэн і Хаа Ціньюй.
Хаа Ціньюй нарадзіўся ў павеце Чжандзін правінцыі Хубэй. У 1918 г. ён накіраваўся ў Пекін, дзе працаваў на абутковай фабрыцы. Зімой 1924 г. стаў сябрам КПК. Разам з Інь Юйфэнам Хаа Ціньюй зрабіў велізарную справу стварэння партыйнай арганізацыі ў раёне Чжандзін. Каб вырашыць пытанні канспірацыі, ён адкрыў у павятовым цэнтры магазін абутку «Юйхуа», які адыграў важную ролю ў развіцці партыйнай арганізацыі павета. Затым партарганізацыя Чжандзіна пастаянна пашыралася і абнаўлялася: з асобага аддзела стала цэнтральным партыйным камітэтам павета, раённым партыйным камітэтам — і ў выніку ператварылася ў кіруючую сілу рэвалюцыйнай барацьбы народа. Хаа Ціньюй без стомы хадзіў па палях, наведваў вёскі, заходзіў у саламяныя хаціны абяздоленых сялян, уздымаючы народ і прапагандуючы рэвалюцыйныя прынцыпы. Адзін вясковы настаўнік-камуніст так характарызаваў тады Хаа Ціньюя: «Удзень ходзіць сцяжынкамі паміж палямі, уночы спіць у стозе сена; згаладаўшыся,
з’есць сухую аладку, захацеўшы піць — натоліць смагу сырой вадой».
Вясной 1928 г. Хаа Ціньюй атрымаў загад пераехаць у Цяньцзінь. Ён быў прызначаны загадчыкам аддзела сялянскага руху правінцыйнага парткама раёна Шуньчжы139. У 1930 г. ён увайшоў у склад пастаяннага камітэта правінцыйнага парткама, выконваў абавязкі інспектара і сакратара асобага партыўнага камітэту КПК у горадзе Баадзін. У сакавіку 1931 г. быў пераведзены на работу ў правінцыйны камітэт Шуньчжы. Па прычыне здрады ў красавіку гэтага ж года быў арыштаваны. У турме ён цяжка захварэў, але гэта не зламала яго дух. Пакуль Хаа Ціньюй хварэў, ворагі спрабавалі скарыстацца выпадкам і атрымаць яго згоду на так званую «антыкамуністычную заяву» — яны дамагаліся ад яго адбітку пальцаў. «Мы зараз змажам твой палец тушшу, ты толькі прыкладзеш яго тут — і мы адразу адвязем цябе ў нямецкі шпіталь на лячэнне. Інакш ты будзеш адпраўлены на Нябесны мост (Цяньцяа; месца пакарання смерцю. — Заўв. А.У. Сямёнава)» Хаа Ціньюй рашуча адказаў: «Вы, гаміньданаўцы, капітулявалі перад японцамі, выступаеце супраць свойго народа, вы павінны пакаяцца. Я ж давяду антыяпонскую рэвалюцыю да канца, і мне няма ў чым каяцца. Адпраўце мяне хоць на Нябесны мост, хоць на Зямны. Мне ўсё роўна!». У верасні 1935 г. Хаа Ціньюй памёр у турме ад хваробы.
Сі Цзіньпін расказваў пра герояў Чжандзіна, пра справы, пра якія, магчыма, мала хто ведае, пра імёны, якія, магчыма, мала хто чуў, аднак у гісторыі гераічнай барацьбы іх носьбіты пакінулі свой след. Героі засталіся адданымі сваім ідэалам, іх гарачай крывёю насычана гэтая вялікая
139 Шуньчжы — гэта гістарычны раён, зараз у яго склад уваходзіць частка тэрыторыі правінцыі Хубэй, Пекіна і Цяньцзіня.
зямля. Яны — аснова Кітая, а іх прынцыповасць і высокі маральны дух — надзея старажытнай нацыі адрадзіцца як фенікс.
Калі Сі Цзіньпін кіраваў Чжандзінам, ён даведаўся пра справы гэтых герояў і прыклаў намаганні, каб іх запал адухаўляў кадравых работнікаў Чжандзіна. Яшчэ і сёння іх подзвігі жывуць і да глыбіні душу кранаюць партыйных работнікаў. Сі Цзіньпін надае вялікую ўвагу героям, высока цэніць іх і кожны раз падкрэслівае сваю павагу да іх: ён бароніць герояў, вучыцца ў герояў, усім сэрцам любіць іх. На цырымоніі ўручэння памятных медалёў у сувязі з сямідзясятай гадавінай перамогі кітайскага народа ў вайне супраціўлення Японіі Сі Цзіньпін ад імя дзяржавы так выказаў сваю павагу героям гэтай вайны: «Пяці смельчакам з Ланьяшань», роце «Новай 4-й арміі ў Люлаашжуане», «Васьмі дзяўчатам — ваярам Паўночна-Усходняй антыяпонскай аб’яднанай арміі Кітая» і «Васьмістам адважным арміі Гаміньдана». Сі Цзіньпін гаварыў: «Усе нацыянальныя героі, як і героі супраціўлення, — гэта аснова кітайскай нацыі. Іх цела і дух — магутная сіла, якая натхняе нас рухацца наперад».

Гісторыі пра выхаванне характару
«Навука гэтак жа шліфуе талент, як тачыльны нож вострыць лязо»140
«Працаваць як вол»
Твор мастацтва — гэта цяжкая творчая праца, у ёй не павінна быць ані кроплі фальшу. Сусветна вядомыя шэдэўры мастацтва, што ўвайшлі ў гісторыю чалавецтва, былі створаны не на запыт дня і не дзеля заслуг і выгады, яны нараджаліся ў пакутах, коштам найвялікшага намагання. У стражытнасці казалі: «Каб знайсці для верша адзін іерогліф, трэба страціць некалькі валасін з барады»141; «Два радкі склаў за тры гады, і толькі прачытаў —
140 Цытуецца па: Лю Сян. Сад гісторый. Стварэнне асноў (Шо юань. Цзянь бэнь). Лю Сян (77-6 гг. да н.э.) — пісьменнік, вучоны, складальнік першага каталога імператарскай бібліятэкі.
141 Цытуецца па: Лу Яньжан. Пакуты творчасці. (Ку інь). Лу Яньжан — паэт эпохі Тан.
як лінулі слёзы»142. На пахавальнай стэле Лу Яа было выбіта: «Працаваў як вол; аддаў усяго сябе, як зямля». Талстой гаварыў так: «Калі б мне сказалі, што я здолею напісаць раман, які зробіць бясспрэчным мой погляд на ўсе сацыяльныя пытанні, я б не прысвяціў такому раману і дзвюх гадзін працы, але калі б мне сказалі, што напісанае мною будуць чытаць сённяшнія дзеці год праз дваццаць і будуць над ім плакаць, смяяцца і палюбяць жыццё, я аддаў бы такому твору ўсё сваё жыццё і ўсю сілу»143.
Прамова на X Усекітайскім з’ездзе Кітайскай федэрацыі літаратурных і мастацкіх колаў і IX Усекітайскім з’ездзе Асацыяцыі кітайскіх пісьменчікаў. ЗОлістапада 2016 г.
У ракурсе тэмы
Са старажытнасці і да нашых дзён шэдэўры літаратуры і мастацтва заўсёды разглядаліся як крышталь, які доўга і старанна шліфаваўся. Дасканаласць твораў мастацтва заўсёды была прыметай іх багатага зместу. Усе эпахальныя творы мастацтва і вядомыя помнікі літаратуры ствараліся настойліва і мэтанакіравана, аўтары аддавалі ім усю сваю моц.
Цзяа Даа быў паэтам вядомай школы эпохі Тан «Ку інь пай» (даслоўна «пакуты творчасці»). Разам з Мэн Цзяа, другім прадстаўніком гэтай школы, яны надзвычай уважліва і сур’ёзна ставіліся да сваіх твораў, странна падбіралі кожны іерогліф, нястомна шліфавалі стыль вершаў. «Птушка начуе на дрэве на беразе сажалкі, грукае ў дзверы манах пад месяцам». Падчас працы над вершам Цзя Даа вельмі доўга думаў, які іерогліф абраць: «цяа» (грукаць) або «туй»
142 Цытуецца па: Цзя Даа. Пасля вершаў (Ці шы хау).
143 Цытуецца па: Талстой Л.М. Пісьмы П.Дз. Бабарыкіну <неадпраўленыя>. 1865 г. ліпень...жнівень. Мікольскае-Вяземскае // Л.М. Талстой. Збор твораў у 22 т. М.: Мастацкая літаратура, 1984. Т. 18. С. 633-634.
(штурхаць). Хань Юй пакінуў цікавую гісторыю пра тое, як «Цзя Даа падбіраў слова». Спярша Цзя Даа напісаў верш «Падарунак ламе ў Кэ»: «Іду самотна і бачу толькі адбітак у вадзе; лічу выдахі-ўдыхі144, прыхіліўшыся да дрэва». Затым дадаў яшчэ адзін кароткі верш: «два радкі склаў за тры гады і толькі прачытаў, як лінулі слёзы». I калі, мой сардэчны сябра, ты не здзівішся гэтым радкам, то мне застаецца толькі вярнуцца ў родныя горы і мірна заснуць пад восеньскім ветрам».
Што тычыцца школы «пакуты творчасці», не толькі Лу Яньжан укладваў у свае вершы патаемныя думкі («Каб адшукаць для верша адзін іерогліф, страціш некалькі валасін з барады»). Лі Ба ў вершы «Жартам падношу сябру майму Ду Фу»)145 таксама задаваўся пытаннем: «Дазвольце спытаць: чаму вы, сябра мой, схуднелі, няўжо так цяжка складаць за страфою страфу?»
Яшчэ большую вядомасць мае крылатая страфа Ду Фу, што прайшла праз стагоддзі: «Як чалавек, па натуры прыхільны цудоўным радкам, да смерці буду працаваць над ім, калі гэты радок людзей не хвалюе»146. «Працаваў як вол; аддаў усяго сябе цалкам, быццам зямля» — гэтыя словы на стэле Лу Яа перадаюць яго дух і характар. Эпоха Лу Яа — гэта час, калі моднымі сталі літаратурныя канцэпцыі мадэрнізма і плыні свядомасці. Аднак Лу Яа цвёрда прытрымліваўся традыцыйных рэалістычных творчых метадаў. Работу над творам «Звычайны свет» ён распачаў у 1975 г., а завяршыў у маі 1988 г. Твор быў уганараваны
144 Будысцкае «самаўдасканальвацца, выпрацоўваць несмяротнасць душы праз падлік уздыхаў і выдыхаў».
145 Цытуецца па: Лі Ба. Жартам падношу майму сябру Ду Фу // Паэзія ў перакладах А.І. Гітовіча: На вяршыні гары, дзе зялёныя высяцца елкі, Знойным поўднем сустрэў выпадкова Ду Фу. Дазвольце спытацца: чаму, сябра мой, вы схуднелі? Няўжо гэтак цяжка складаць за страфою страфу?
146 3 верша Ду Фу «Кароткая размова аб тым, як на рацэ сутыкнуўся я з хвалямі, падобнымі хвалям марскім» («Цзян шан чжы шуй жу хайшы ляа дуань шу»).
літаратурнай прэміяй Маа Дуня трэцяй ступені за панарамнае адлюстраванне каласальных змен грамадскага жыцця, за творчую адданасць рэалістычным метадам літаратурнай творчасці, за яркія вобразы герояў.
Сі Цзіньпін не абыходзіць увагай Л. Талстога: пісьменнік дванаццаць разоў перарабляў раман «Ганна Карэніна», ў яго было дваццаць варыянтаў пачатку рамана «Уваскрэсенне». Лёс цывілізацыі заўсёды звязаны з лёсам дзяржавы, а пульс дзяржавы б’ецца ва ўнісон з пульсам цывілізацыі. На думку Сі Цзіньпіна, здзяйсненне адраджэння кітайскай нацыі — гэта вялікая справа, якая пераўзыходзіць усе дасягненні мінулага і здзіўляе сучаснікаў. Сі Цзіньпін звязваў усе свае палымяныя надзеі з працай творцаў літаратуры і мастацтва і шмат разоў указваў на праблемы ў гэтай сферы: сярод «высокіх гор» не хапае «найвялікшых вяршынь», адарванасць ад народа і жыцця, нігілістычныя адносіны да маральных каштоўнасцей і насмешка з гісторыі. Сі Цзіньпін каментаваў адносіны старажытных, сучасных, замежных пісьменнікаў [да творчасці], гаварыў пра канкрэтныя творы, прыводзіў прыклады выслоўяў і гісторый, што былі створаны вялікім напружаннем сілы, а часам нараджаліся ў цяжкіх пакутах. Кіраўнік меў намер заахвоціць майстроў літаратуры і мастацтва ўзяць на сябе адказнасць за стварэнне творчых шэдэўраў, што маглі б знайсці водгук у [душах людзей], маглі б запальваць [людскія сэрцы], маглі заставацца ў [памяці людзей]. Творы павінны так выхоўваць людзей, каб яны не імкнуліся да хуткага поспеху і блізкай выгады, не гналіся за колькасцю, ахвяруючы якасцю. На нарадзе па рабоце ў галіне літаратуры і мастацтва ў 2014 г. ён гаварыў пра тое, як Флабэр адну старонку рамана «Мадам Бавары» пісаў пяць дзён, а Цаа Сюэцынь «дзесяць разоў перачытваў і пяць разоў перапрацоўваў» «Сон у чырвоным цераме». Так Сі Цзіньпін заахвочваў работнікаў літаратуры і мастацтва працаваць упарта.
Самаахвярна адданы служэнню радзіме
Мастацкія творы я чытаў, у асноўным, у маладыя гады. Помню, калі я быў маленькім, думаю, меў год пяцьшэсць, мама пайшла са мной купляць кнігі. У той час мая маці працавала ў цэнтральнай партыйнай школе. Па дарозе ад партшколы да вуліцы Сіюань147 быў кніжны магазін «Сіньхуа». Мне вельмі не хацелася ісці туды, але мама пасадзіла мяне на спіну і пайшла ў гэты магазін, каб купіць дзіцячую кнігу пра Юэ Фэя. Тады гэта кніга прадавалася там у двух выданнях. Першым былі «Казкі пра Юэ Фэя» -— камплект, у склад якога ўваходзілі асобныя кніжачкі, сярод якіх было апавяданне «Маці Юэ Фэя робіць яму татуіроўку на спіне». Яшчэ была кніжка, якая распавядала пра самаахвярнае служэнне радзіме. Мама купіла мне абедзве. Я сказаў маме: «Як жа гэта балюча — рабіць татуіроўку на спіне!» А мама адказала, што затое [гэтыя словы] назаўсёды застануцца ў сэрцы. «Самаахвярна адданы служэнню радзіме» — гэтыя словы я запомніў назаўсёды, яны сталі дэвізам майго жыцця.
«Літаратурныя перавагі Генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» «Жэньмінь жыбаа». 14 кастрычніка 2016 г. 24-я паласа.
У ракурсе тэмы
Адносіны да дзяржавы... Гэта тэма цягам некалькіх тысячагоддзяў была лейтматывам кітайскай літаратуры, традыцыйнай тэмай, што глыбока пранікла ў свядомасць лепшых прадстаўнікоў Кітая, яго сыноў і дачок. Класічны сюжэт «Маці Юэ Фэя робіць татуіроўку сыну»
147 Вуліца ў Пекіне.
адлюстроўвае сямейныя традыцыі і павучанні ў адносінах дзяржавы.
Юэ Фэй, другое імя Пэнцзюй148, нарадзіўся ў 1103 г. у вобласці Сяньчжоу, павеце Таньінь (сёння правінцыя Хэнань, павет Таньінь). Ён быў вядомым палкаводцам дзяржавы Паўднёвая Сун у час барацьбы з чжурчжэньскай дзяржавай Цзынь. У гісторыі Кітая ён вядомы як знакаміты ваенны дзеяч, стратэг, адзін з чатырох выбітных палкаводцаў Паўднёвай Сун. На ваенную службу ён прыйшоў на схіле дзяржавы Паўночная Сун. 3 1128 па 1141 гг. ён узначальваў войска роду Юэ, правёў сотні вялікіх і малых бітваў з арміяй дзяржавы Цзынь і у рэшце рэшт «даслужыўся да генерала». У 1140 г. цзынскі палкаводзец Ваньян Учжу парушыў дамову і напаў на Сун. Юэ Фэй узначаліў паўночны паход і паступова адваяваў Чжэнчжоу, Лаян і іншыя гарады. Разбіўшы чжурчжэняў пры Яньчэне і Інчане, Юэ Фэй з войскам рушыў на Чжусяньчжэн. Менавіта пасля перамогі пры Чжусяньчжэні Учжу крыкнуў: «Лягчэй зрушыць горы, чым войска Юэ!» Сунскі імператар Гаа-цзун і яго дарадца Цынь Гуй хацелі заключыць мір любым коштам. Юэ Фэю было адаслана дванаццаць «залатых таблічак»149 з патрабаваннем адклікаць войска. Падчас мірных перамоваў з чжурчжэнямі Цынь Гуй і Чжан Цзюнь узвялі паклёп на Юэ Фэя, і той апынуўся ў турме. У студзені 1142 г. Юэ Фэй па непраўдзівым абвінавачванні ў здрадзе радзіме быў пакараны смерцю разам з сынам Юэ Юнем і генералам Чжан Сянем. Пры сунскім імператары Сяа-цзуне з Юэ Фэя былі знятыя ўсе абвінавачванні, а яго цела было перазахавана ў будыйскім манастыры Ціся на беразе возера Сіху. Падчас паўночнага паходу Юэ Фэй склаў цудоўную песню «Уся рака чырвоная ад крыві», якая перажыла свой час:
148 Пэнцзюй можна перакласці як «той, які імкліва ўзлятае».
149 Наказ імператара для тэрміновага выканання.
Ад гневу валасы дубка сталі і шапку ўзнялі.
Стаю, на парэнчы схілёны, парывісты вецер і дождж перадышку далі мне.
Да неба ўзвёў свае вочы, у грудзях маіх лютая сіла.
Заслугі і слава мая пайшлі прахам і пылам,
Тысячы лі праскакаў я пад сонцам, луною,
ніколі не быў я без справы.
Яшчэ ў маладосці мае валасы пасівелі ад смутку і гора, Ганьбай пакрыты гады Цзінкан150,
быццам засыпаны снегам.
Прыдворныя ўвесь час чакаюць, калі ж мы загінем?
Сваёй баявой калясніцай я перамог перавал Хэланьшань, Хацеў наталіць голад свой мясам варвараў151 я,
Жартам і смехам спыняў смагу крывёй іх.
Увесь час жадаў я вярнуць сабе родныя горы і рэкі, Майго імператара марыў пабачыць
з глыбокім паклонам.
Гэты верш прасякнуты злосцю. Велічны, з шырокім размахам, ён выяўляе палкае жаданне Юэ Фэя ўсім сэрцам служыць Айчыне, выказвае шчырае імкненне патрыёта вярнуць родныя землі.
Юэ Фэй яшчэ з дзяцінства атрымаў павучанні ад бацькі, маці, настаўніка, яму ўкаранялі пачуццё адданасці, абавязку і справядлівасці. Папулярны аповед пра тое, як «Маці Юэ Фэя робіць яму татуіроўку на спіне» — гэта адзін з першых рукапісаў эпохі Цын разам з творамі Цянь Цая з Ханьчжоу «Поўны аповед пра Юэ Фэя». У «Гісторыі дынастыі Сун (“Сун Шы”)» ёсць запіс «Аповед пра Юэ Фэя», які распавядае, як у час несправядлівых ганенняў
150 Цзын кан (1125-1127) — дэвіз кіравання дзявятага імператара Паўночнай Сун Цынь-цзуна.
151 Паўночныя варвары — агульная назва народнасцей на поўнач ад мяжы Кітая: сюну, манголы, чжурчжэні, цюркі.
і абвінавачванняў Юэ Фэй разарваў на сабе адзенне, каб усе маглі пабачыць на яго спіне татуіроўку з чатырох іерогліфаў: «Да канца адданы служэнню радзіме». Пазней апавядальнікі перайначылі гэты дэвіз, і ён стаў гучаць так: «Самаахвярна адданы служэнню радзіме». Гэта паданне аказала вялікі ўплыў на наступныя пакаленні і дайшло да нашых дзён.
Сі Цзіньпін параўнаў выхаванне маральных каштоўнасцяў з працэсам «зашпільвання гузікаў». «Гузікі чалавечага жыцця з самага пачатку павінны быць добра зашпіленымі». У дзяцінстве Сі Цзіньпіна гісторыя «Самаахвярна адданы служэнню дзяржаве» была тым самым «першым гузікам». На семінары, прысвечаным рабоце ў галіне навукі і мастацтва, Сі Цзіньпін расказваў пра свае любімыя літаратурныя творы і вярнуўся да ўражанняў, выкліканых «Паданнямі пра Юэ Фэя», якія прасякнуты любоўю да Айчыны. Сэрца, поўнае любові да народа, думкі пра росквіт краіны, намаганне адрадзіць дзяржаву — вось дакладная характарыстыка патрыятычных пачуццяў камуніста.
Прайсці трыццаць лі за кнігай
У сакавіку мінулага года я наведаў Расію і падчас гутаркі з расійскімі кітаістамі сказаў, што чытаў многія творы расійскіх пісьменнікаў. Напрыклад, калі ў маладосці я прачытаў раман Чарнышэўскага «Што рабіць?», то быў моцна ўзрушаны гэтай кнігай. Там жа я гаварыў пра ўплыў, які аказала на мяне французскае мастацтва. Прадстаўнікі першага пакалення кіраўнікоў нашай партыі часта ездзілі вучыцца ў Францыю, таму ў маладыя гады я быў глыбока зацікаўлены мастацтвам Францыі. У Германіі я расказваў, як прачытаў «Фаўста». У той час я працаваў у вясковай вытворчай
брыгадзе на поўначы правінцыі Шаньсі і даведаўся, што адзін малады чалавек мае кнігу «Фаўст». Тады я прайшоў трыццаць лі, каб узяць гэту кнігу, а затым яшчэ трыццаць, каб яе вярнуць. Чаму я расказваў іншаземцам пра гэтыя выпадкі? Таму што мастацтва — гэта мова свету, а гутарка пра мастацтва — гэта, на самай справе, гутарка пра грамадства, пра чалавечае жыццё, [такім чынам] лягчэй дасягнуць узаемапаразумення, духоўна зблізіцца.
Прамова на нарадзе па рабоце ў галіне літаратуры і мастацтва 15 кастрычніка 2014 г.
У ракурсе тэмы
Кожная эпоха нараджае сваіх герояў, душа кожнага чалавека беражэ свой мастацкі прыклад. Галоўны герой рамана «Што рабіць» Рахметаў — вобраз, істотны не толькі для гісторыі духу рускага чалавека, у Кітаі ён таксама аказаў уплыў на цэлае пакаленне.
Чарнышэўскі — гэта рускі рэвалюцыянер, філосаф, пісьменнік і крытык. Ленін гаварыў пра яго як пра «маладога штурмана будучай буры», а Пляханаў называў яго рускім Праметэем. Пісьменнік прапагандаваў перадавыя ідэі і крытыкаваў рэальнасць царскай Расіі, таму ў 1862 г. быў арыштаваны, а ў 1864 — асуджаны на сем год катаргі і пажыццёвую высылку ў Сібір. Адбываючы тэрмін, ён напісаў раман «Што рабіць?», а таксама раман «Пралог» — бліскучы твор, поўны рэвалюцыйнага пафасу.
Сюжэт рамана «Што рабіць?» утрымлівае тры лініі — свабодная праца, вызваленне жанчын і таемная рэвалюцыйная дзейнасць. Аўтар даводзіць чытачу, што толькі барацьба здольная змяніць няшчасны лёс народа. Галоўны герой рамана Рахметаў быў дрывасекам, каменацёсам, бурлаком; каб загартаваць рэвалюцыйную волю і прысвяціць
сваё жыццё служэнню ідэалам, ён аддаваў перавагу простаму сумленнаму жыццю.
Сі Цзіньпін успамінаў, што на яго пакаленне руская класіка аказала глыбокі ўплыў. Раман «Што рабіць?» узрушыў Сі Цзіньпіна. Пазней ён гаварыў: «Галоўны герой кнігі Рахметаў жыў проста, як манах; каб загартаваць волю, ён нават спаў на цвіках — і яго цела крывавіла. Нам тады здавалася, што гартаваць волю трэба менавіта так; мы проста выкідвалі матрацы і спалі на голых дошках. У дождж і снег мы выходзілі пераадольваць цяжкасці: мы моклі пад дажджом, расціраліся снегам, абліваліся халоднай калодзезнай вадой — і ўсё пад уплывам гэтай кнігі».
Другі твор, які аказаў на мяне такі ж глыбокі ўплыў, — філасофская драма Гётэ «Фаўст». Некаторыя гавораць, што не ўспомніўшы Гётэ, нельга напісаць гісторыю сусветнай літаратуры; гэтак жа цяжка зразумець, чаму Гётэ — гэта Гётэ, калі ты не чытаў «Фаўста». «Фаўст» — гэта паэма152, створаная Гётэ на аснове нямецкіх народных паданняў. Д’ябал спакушае Фаўста і заключае з ім дамову, па ўмовах якой здавальняюцца ўсе прыжыццёвыя жаданні Фаўста, а пасля смерці д’ябал забірае душу Фаўста. Такім чынам Гётэ ставіць важныя пытанні пра жыццёвыя ідэалы чалавека, перспектывах чалавецтва, абвяшчае перамогу энергічнага мэтанакіраванага чалавечага духу. Сі Цзіньпін шмат разоў успамінаў гісторыю пра Фаўста — захапляльны аповед пра тое, як ён «трыццаць лі ішоў за кнігай», ярка і пераканаўча паказвае сілу літаратуры.
Калі Сі Цзіньпін расказвае пра сваю любоў да літаратуры і гаворыць пра ўплыў чытання на яго на розных
152 Пра жанр «Фаўста» да гэтага часу вядуцца спрэчкі. Прыхільнікі пазіцыі «“Фаўст” Гётэ — паэма» гавораць пра тое, што твор не вызначаўся для пастаноўкі на сцэне, і таму называць яго драмай або трагедыяй некарэктна.
Псторыі пра выхаванне характару этапах жыцця, ён дэманструе адукаванасць і шырокі кругагляд, выяўляе сілу абаяльнасці і таварысцкасці. На прыкладах уласнага жыцця ён тлумачыць, што такое добрая літаратура: толькі калі адбываецца поўнае супадзенне з жыццём народа, справай і жыццём, поспехамі і памылкамі, марамі і чаканнямі, любоўю і нянавісцю, быццём і смерцю, рознымі бакамі чалавечага жыцця — усім, што можа быць павучальным, — тады мастацкі твор і атрымоўваецца дасканалым.
Мастацтва — гэта мова свету, а літаратура ёсць магічны сродак зносін. Сі Цзіньпін у розных абставінах успамінае чытанне як працэс спазнання свету, і гэта не агульныя разважанні, ён гаворыць не дзеля жадання ўпрыгожыць выказванне, а на аснове ўласнага вопыту дэманструе вартасць сілы ведаў і магчымасць кантактаў між цывілізацыямі. Такія кантакты патрабуюць талерантнасці, але яшчэ у большай ступені — глыбокага разумення і асэнсавання. Літаратурныя творы, бясспрэчна, з’яўляюцца найлепшым сродкам зносін і ўсталявання ўзаемаразумення паміж рознымі дзяржавамі і нацыямі. Як гаворыць Сі Цзіньпін, размова пра мастацтва — гэта, на самай справе, размова пра грамадства, пра чалавечае жыццё, [такім чынам] лягчэй за ўсё дасягнуць узаемаразумення, прыйсці да духоўнага збліжэння».
Чаму адсталі кітайская навука і тэхніка
Я ўвесь час думаю, чаму з канца эпохі Мін — пачатку Цын у нашай навуцы і тэхніцы паступова пачало назірацца адставанне. Некаторыя навуковыя даследаванні паказваюць, што Кансі актыўна цікавіўся заходняй навукай і тэхнікай, прасіў заходніх місіянераў расказваць яму пра навуку краін Захаду, у тым ліку
пра астраномію, матэматыку, геаграфію, заалогію, анатомію, музыку і нават філасофію. Адных толькі кніг па астраноміі ён праслухаў больш за сто. Калі гэта было і наколькі доўга ён вучыўся? Самы ранні перыяд, верагодна, быў з 1670 па 1682 гг., калі цягам двух з паловай год ён пастаянна займаўся заходнімі навукамі. Нельга сказаць, што ён пачынаў позна і вучыўся не сказаць, каб мала, аднак праблема ў тым, што нягледзячы на цікавасць многіх да заходняй навукі, атрыманыя веды не адыгралі ніякай ролі ў сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны. I хаця [гэтыя людзі] многае вывучалі, веды былі па большай частцы толькі тэмай агульных разважанняў і пустых размоў у імператарскіх пакоях. У 1788 г. урад Цын арганізаваў місіянераў для складання карты Кітая, а затым за дзесяць год быў створаны «Поўны атлас усёй дзяржавы», які адпавядаў самаму высокаму навуковаму ўзроўню. Аднак гэтыя важныя вынікі доўга лічыліся сакрэтнымі і знаходзіліся ў Дзяржаўным сховішчы каштоўнасцей, іх нельга было бачыць, таму яны не адыгралі ніякай ролі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Больш таго, заходнія місіянеры, якія бралі ўдзел у картаграфічнай працы, павезлі матэрыялы на Захад, адрэдагавалі іх і надрукавалі. I Захад доўгі час ведаў больш з геаграфіі нашай краіны, чым кітайцы. Пра што гэта гаворыць? Што навуку і тэхніку неабходна аб’яднаць з развіццём грамадства. Калі ведаеш больш, але «адкладваеш» веды, то гэта хіба што выяўленне эстэтычнай цікавасці або вынаходніцтва для забаваў — аднак гэта не можа мець уздзеяння на грамадства.
«Паскорыць паварот у развіцці: ад асноўных фактараў і аб’ёму інвестыцый да інавацыйнага развіцця». 9 чэрвеня 2014 г. «Сі Цзіньпін пра кіраванне дзяржавай». «Вайвэнь чубаньшэ», 2014 г.
У ракурсе тэмы
У Цюй Юаня ёсць верш «Пытанні Небу»153, у якім змяшчаецца больш за сто семдзесят пытанняў адносна неба і зямлі, прыроды і свету людзей. Верш яшчэ вядомы пад іншай назвай ■— «Дзіўны твор з глыбінь стагоддзяў». У гісторыі Кітая ёсць і іншыя «пытанні Небу». Адно з іх — «пытанне Джозэфа Нідэма»154: чаму сучасная навукова-тэхнічная і прамысловая цывілізацыя зарадзілася не ў Кітаі, самай развітай на той момант дзяржаве ў галіне навукі, тэхнікі і эканомікі? Нельга адмаўляць той факт, что з Новага часу адным з важных фактараў беднасці, слабасці Кітая, яго прыгнёту іншымі было тое, што Кітай некалькі разоў не скарыстаў магчымасць здзейсніць навукова-тэхнічную рэвалюцыю і не выкарыстоўваў у сацыяльна-эканамічным развіцці веды, што адпавядалі часу. «Перыяд росквіту Кансі» ўхваляецца здавён, аднак варта толькі змясціць яго ў кола гістарычнага працэсу, правесці параўнанне па гарызанталі (інакш кажучы, параўнаць з развіццём іншых краін у гэтую эпоху. — Заўв. рэд.ў як робіцца зразумелым, што «росквіт» — гэта толькі «нездаровая паўната» і «ілюзіі».
Еўрапейскае грамадства ў гэты час ужо перайшло на адзін з найбольш паспяховых этапаў гіторыі заходняй навукі — з’явіліся вялікія вучоныя і філосафы: Ф. Бэкан, I. Ньютан, Р. Дэкарт.
Нельга сказаць, што Кансі не любіў вучыцца. Часта ён па тры-чатыры гадзіны на дзень праводзіў з заходнімі місіянерамі як вучань з настаўнікамі. Ён пазнаёміўся з усімі тыпамі вымяральных прыбораў і вывучыў розныя дысцыпліны. Кансі падабалася матэматыка, асаблівае
153 У перакладзе А.Е. Адаліс. Гл. Цюй Юань. Вершы. М.: ГІХЛ, 1954
154 Джозэф Нідэм (1900-1995) — брытанскі даследчык кітайскай цывілізацыі.
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна задавальненне ён атрымліваў ад заняткаў з рознымі сродкамі матэматычных вымярэнняў, такіх як транспарціры, цыркулі, геаметрычныя мадэлі шматграннікаў. Іахім Бувэ155 ўспамінаў, што свой вольны час імператар прысвячаў матэматыцы і старанна вывучаў яе цягам двух гадоў. Аднак Кансі, які сярод замежных місіянераў славіўся як «Першы імператар за тысячу год» і «Адукаваны імператар па век вякоў», зрабіў навуку сваім хобі і не думаў ані пра метадалогію, ані пра светапогляд, тым больш ён не мог укараняць навуковыя веды Захаду ў сваёй краіне. Кіраўнікі адмаўляліся «паціснуць руку» прамысловай цывілізацыі Захаду, адмаўляліся ўспрымаць перадавую тэхніку і веды, і ў выніку мы атрымалі гісторыю напаўкаланіяльнага, напаўфеадальнага грамадства, якую нават успамінаць страшна.
У сакавіку 2014 г. падчас візіту ў Еўропу Сі Цзіньпін атрымаў ад канцлера Германіі Ангелы Меркель першую дакладную карту Кітая, складзеную ў Германіі ў 1735 г. Пра гэта мала хто ведае, аднак за дзесяць год да з’яўлення карты ў Германіі імператар Кансі арганізаваў заходніх місіянераў на стварэнне «Поўнага атласу ўсёй дзяржавы», які адпавядаў самым высокім патрабаванням навукі. Адзін са стваральнікаў атласа, Жан Баціст Рэгіс, вывез матэрыялы ў Францыю, і яны сталі асновай для «Новай карты Кітая», надрукаванай у Еўропе. Калі ў 1840 г. англічане з гэтай картай пад грукат артылерыйскай кананады на трывалых караблях адчынілі вароты імперыі Цын, «Поўны атлас усёй дзяржавы» ўсё яшчэ знаходзіўся пад замком у імператарскім палацы і не адыгрываў ніякай практычнай ролі ў сацыяльна-эканамічным развіцці.
155 Іахім Бувэ (1656-1730) — французскі місіянер, акадэмік.
Сі Цзіньпін не толькі добра ведае гістарычныя творы і выдатна разумее гісторыю Кітая — ён яшчэ здольны аналізаваць. Ён здолеў абагульніць гісторыю і выявіць «код» росквіту і заняпаду, спакою і смуты ў дзяржаве: нельга сядзець і весці бясплодныя гутаркі пра навуку і тэхніку, неабходна ўкараняць іх дасягненні ў грамадстве. Гэта сутнасць інавацый, якая стала вынікам яго роздуму над гісторыяй Кансі і захаплення таго навукай і тэхнікай, а таксама дакладнае тлумачэнне феномена ахілесавай пяты. Пустыя меркаванні і размовы ў пакоях імператара не здольныя даць прымяненне [новым ведам] у кіраванні. «Навуку і тэхніку неабходна аб’яднаць з развіццём грамадства, неабходна, каб інавацыі «пакінулі вежу са слановай косці» і вырваліся з «ізаляванай выспы», толькі тады навукова-тэхнічныя інавацыі быццам «рычаг зрушаць вось зямлі», нададуць імпульс развіццю і створаць мноства дзівосаў у свеце.
У сваёй прамове на XVII пасяджэнні Акадэмі навук Кітая і XII нарадзе Інжынернай акадэміі Кітая Сі Цзіньпін указваў, што ў нашай краіне існуюць застарэлыя хваробы неэфектыўнасці, а таксама цяжкасці і няздолызасць канвертаваць навукова-тэхнічныя дасягненні ў рэальную вытворчую сілу. Адна з самых цяжкіх хвароб — няздольнасць перамагчы бар’еры сістэмных механізмаў у ланцугу навукова-тэхнічных інавацый, што не дазваляе аб’яднаць звёны інвацый і канверсій. Сі Цзіньпін прывёў прыклад: калі прыпадобіць навукова-тэхнічныя інавацыі да новага рухавіка нашага развіцця, то рэформа будзе неабходнай сістэмай запальвання для гэтага рухавіка. Нам неабходна прымаць яшчэ больш эфектыўныя меры, каб палепшыць сістэму запальвання і запусціць наш рухавік на ўсю моц, а драйверам будуць інавацыі.
Куды ж сышоў час?
А зараз пра хобі. Я люблю чытаць, люблю глядзець фільмы, падарожнічаць ці проста гуляць. Але справа ў тым, што работа забірае ў мяне столькі часу, што на ўласныя жаданні яго амаль і няма. На навагоднім канцэрце ў Пекіне ў гэтым годзе гучала песня «Куды ж сышоў час?». А куды ж знік мой уласны час? Яго забрала работа, гэта дакладна. Максімум з таго, што я магу хоць неяк рабіць зараз для сябе, — гэта чытаць. Як частка майго жыцця, чытанне дапамагае падтрымліваць актыўнасць думак, будзіць розум, павышае маральны ўзровень. Я чытаў многа рускіх пісьменнікаў — Крылова, Пушкіна, Гогаля, Лермантава, Тургенева, Дастаеўскага, Някрасава, Чарнышэўскага, Талстога, Чэхава, Шолахава і шмат іншых. Многія цудоўныя радкі і цікавыя эпізоды іх твораў я добра памятаю па сённяшні дзень.
Што ж тычыцца спорту, то я люблю плаваць і хадзіць у горы. Плаваць я навучыўся рана, калі меў 4-5 год. Люблю яшчэ такія віды спорту, як футбол, валейбол, баскетбол, тэніс і ўшу. 3 зімовых відаў спорту мне больш за ўсё падабаецца хакей, хуткасны бег на каньках, фігурнае катанне і лыжны балет. Асабліва люблю хакей. Ён патрабуе не толькі сілы і тэхнікі, але і каардынацыі і ўзаемадзеяння ўсёй каманды. Хакей — цудоўны від спорту!156
Інтэрв’ю Сі Цзіньпіна расійскаму тэлебачанню. «Жэньмінь жыбаа». 9 лютага 2014 г. Першая паласа.
156 Цытуецца па: «Весткі ў суботу з Сяргеем Брылёвым» // http:// www.kitaichina.com/se/txt/2014-02/content_594897/htm.
У ракурсе тэмы
«Куды ж сышоў час? Яшчэ па-сапраўднаму не адчула маладосці, а ўжо прыйшла старасць; усё жыццё нараджала і выхоўвала дзяцей, думала толькі пра тое, як дзеці плачуць і як яны смяюцца...». Песня пра пачуцці бацькоў, што прагучала на навагоднім канцэрце 2014 года, адразу набыла папулярнасць. У лютым такго ж года ў інтэрв’ю расійскаму тэлебачанню Сі Цзіньпін узгадаў гэту песню і такім чынам распачаў агульнанацыянальную дыскусію на тэму: «Куды ж сышоў час?»
А куды ж знік час самога Сі Цзіньпіна? Як сам ён сказаў, большую частку часу заняла праца. Паводле няпоўных звестак толькі з адкрытых інфармацыйных крыніц, за 2015 год Сі Цзіньпін браў удзел у рабоце 61 нарады, сярод якіх 14 пасяджэнняў Палітбюро ЦК КПК, 11 нарад групы па паглыбленні рэформ, 10 рабочых нарад, 3 пасяджэнні Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, і акрамя ўсяго гэтага — яшчэ 23 важных нарады. У той жа час Палітбюро ЦК КПК правяло 9 калектыўных заняткаў, Сі Цзіньпін здзейсніў 8 замежных візітаў.
Вольны ад працы час Сі Цзіньпін па большай частцы аддае чытанню. У інтэрв’ю, якое расійскі вядоўца Сяргей Брылёў узяў у Сі Цзіньпіна ў Сочы, Брылёў сказаў, што яму «асабліва падабаюцца» вочы Сі Цзіньпіна, якія «выпраменьваюць святло думкі». Калі пашукаць крыніцу «святла думкі», то стане зразумела, што адной з такіх крыніц будуць кнігі. 3 пункту погляду Сі Цзіньпіна, чытанне — гэта спосаб жыцця: «Калі выпадае вольны час, то можна пагартаць кніжку, і кожны раз адчуваеш, што чытаць — надзвычай карысна. Гэта як скарб: знойдзеш яго сакрэт — можаш карыстацца ім усё жыццё».
Праз тыдзень пасля прызначэння на пост Старшыні КНР Сі Цзіньпін адправіўся з візітам у Расію і тры афрыканскія краіны. Наша амбасада ў Расіі мела меркаванне,
што паездка арганізавана надзвычай інтэнсіўна, часу на адпачынак зусі.м няма, і мела намер скараціць час некаторых мерапрыемстваў, але Старшыня Сі Цзіньпін не хацеў даваць сабе спуску. [Ён гаварыў:] «Цяжкасцям і стоме я толькі рады». Гэтыя словы адлюстроўваюць памкненне Сі Цзіньпіна даражыць кожнай секундай, працаваць дзеля дзяржавы, на карысць народу, актыўна змагацца за кітайскую мару адраджэння нацыі.
Сі Цзіньпін такім чынам адказаў на пытанне пра час, расказаў пра сябе, і гэта стала натхняльным заклікам, адрасаваным шырокім колам партыйных работнікаў: з усёй сілы выконваць прафесійныя і службовыя абавязкі, а вольны час аддаць самаўдасканаленню. У традыцыях нашай дзяржавы — сур’ёзны падыход да навучання і самаўдасканалення. Для традыцыйнай культуры навучання характэрны падыход да самаўдасканалення і духоўнага пошуку як асноўнай сутнасці асобы, абавязковага элементу кіравання дзяржавай. Як справядліва заўважыў Сі Цзіньпін, «сіла характару кіраўніка становіцца ўсё больш істотнай для выканання кіруючай работы, а важным спосабам фарміравання сілы характару з’яўляюцца чытанне і навучанне».
Героі нараджаюцца ў шэрагах моладзі
Гісторыя сусветнага развіцця паказвае, што многія мысляры, навукоўцы, творцы ўсе самыя істотныя свае рэчы стварылі ў маладосці, калі яны былі бадзёрымі і энергічнымі, у час хуткай думкі і жывога розуму.
Калі свет пабачыў «Маніфест Камуністычнай партыі», Марксу было 30 год, а Энгельсу — 28. Калі Ньютан і Лейбніц распрацавалі дыферэнцыяльнае і інтэгральнае вылічэнні, першаму было 22 гады, а другому — 28. Калі
Дарвін выправіўся ў кругасветнае падарожжа, ён меў 22 гады, і па выніках экспедыцыі напісаў сваю вядомую работу «Паходжанне відаў». Калі Эдысан вынайшаў фанограф, яму было 30 год, а падчас вынаходніцтва электрычнай лямпачкі ён меў 32 гады. Марыя СкладоўскаяКюры выявіла радыеактыўнасць трох элементаў (радыя, торыя і палонія) у 31 год. За гэта вынаходніцтва яна была ўганараваная Нобелеўскай прэміяй. Эйнштэйн прыдумаў спецыяльную тэорыю адноснасці, калі яму было 26 год, а агульную тэорыю адноснасці распрацаваў у 37 год.
Калі Лі Чжэньдаа і Ян Чжэньнін прапанавалі закон цотнасці пры слабым узаемадзеянні, яны мелі 30 і 34 гады адпаведна. Цзя I з Заходняй Хань памёр у 32 гады; Ван Бо, аўтар вядомага старажытнага твора «Прадмова да вершаў “У палацы Тэнскага князя”», скончыў жыццё, калі яму было 27 год.
Прамова падчас калектыўнай гутаркі з членамі кіраўніцтва ЦК камсамола Кітая новага склікання. 20 чэрвеня 2013 г.
У ракурсе тэмы
«Калі мы абралі прафесію, што дазваляе нам працаваць на карысць чалавецтва, то мы не схілімся пад гэтым цяжарам, бо гэта — ахвяра ўсім людзям. Тады мы здольныя адчуваць не вартую жалю, абмежаваную, эгаістычную радасць, тады наша шчасце будзе падзяляцца мільёнамі іншых людзей, бо будзе несці радасць ім таксама. Нашы справы будуць жыць ціхім, але вечна дзейным жыццём, а наш прах будзе акроплены гарачымі слязьмі высакародных людзей»157.
157 Цытуецца па: Маркс К., Энгельс Ф. 3 ранніх твораў. М.: Выдавецтва палітычнай літаратуры, 1956. С. 1-5.
Гэта эсэ пад назвай «Развагі юнака пры выбары прафесіі» выйшла з-пад пяра Маркса, калі яму самому было толькі сямнаццаць год. У той час Маркс скончыў гімназію і стаяў перад выбарам: працягваць вучобу ці ісці працаваць. Яго таварышы марылі быць паэтамі, вучонымі, філосафамі або збіраліся стаць місіянерамі, пастырамі. Яны спадзяваліся, што здолеюць жыць у раскошы капіталістычных сямей. Маркс не кіраваўся эгаістычнымі прынцыпамі, не рабіў крытэрыем выбару прафесіі асабістае шчасце. Ён абдумваў гэта пытанне з пункту гледжання спазнання грамадства, кіраваўся жаданнем вызначыць сваю жыццёвую пазіцыю.
Ісаак Ньютан, Чарльз Дарвін, Альберт Эйнштэйн, Марыя Складоўская-Кюры — усе яны ў маладосці зрабілі свае вялікія адкрыцці і вынаходніцтвы. Маладосць — гэта лепшы час для інтэлектуальнай творчай дзейнасці, калі жывая думка, кіпучая энергія даюць магчымасць хутка авалодаць ведамі і набыць вопыт, а адсутнасць цяжару псіхалагічнага грузу дазваляе мысліць вольна, быць адважным, смелым у дзеяннях і рашэннях. Часта менавіта ў росквіце маладосці [чалавек здзяйсняе] новыя адкрыцці, [стварае] новыя тэорыі, [атрымлівае] новыя веды. Гэта амаль універсальны закон.
Гісторыя Кітая таксама ведае дастаткова таленавітых і перспектыўных маладых людзей. Рэдкім талентам валодаў Цзя I, што жыў у перыяд Заходняй Хань. Ханскі міператар Вэнь-дзі запрасіў яго на службу і даў яму пасаду старэйшага вучонага. Цзя 1 меў толькі 21 год, і для пасады, на якую запрашалі людзей сярэдняга ўзросту, ён быў занадта маладым. Яму належыць трактат «Палітыка забеспячэння міру і парадку», які апавядае пра палітычныя справы перыяду кіравання Вэнь-дзі: напад сюну158 на межы, разбурэнне
158 Сюну — старажытны качавы народ часу з 220 года да н.э., што насяляў стэпы на поўнач ад Кітая. Для абароны ад іх набегаў Цынь Шыхуандзі пабудаваў Вялікую кітайскую сцяну.
Гісторыі пра выхаванне характару сістэмы кіравання, анексія тэрыторыі мясцовымі князямі. Маа Цзэдун высока ацаніў гэты трактат і лічыў яго лепшай работай па кіраванні эпохі Заходняя Хань.
Танскі літаратар Ван Бо з маленства быў разумным, кемлівым, любіў вучыцца. Яго афіцыйныя жыццяпісы, напрыклад, «Сінь Тан шу» («Новая гісторыя [дынастыі] Тан»), змяшчаюць звесткі пра тое, што шасцігадовым хлопчыкам ён ужо валодаў класічным літаратурным стылем, і яго называлі «адораным дзіцем». I нягледзячы на тое, што Ван Бо загінуў, калі яму было 27 год, ён пакінуў пасля сябе мноства вядомых радкоў: «Сапраўдны сябра блізкі табе нават тады, калі ён далёка ад цябе», «Вячэрнія аблокі плылі разам з качкай, асеннія воды і небасхіл — аднаго колеру».
Сі Цзіньпін заўсёды акцэнтаваў увагу на выхаванні талентаў сярод моладзі. Падчас калектыўнай размовы з членамі кіраўніцтва ЦК камсамола Кітая новага склікання ён даў наказ: быць першымі ў вучобе, быць першымі ў рабоце, быць першымі ў дысцыпліне і быць першымі сярод моладзі. Прыклад — лепшы сродак пераканання, і Сі Цзіньпін прывёў прыклады з жыцця Маркса, Ньютана, Ван Бо — дзеячаў што дасягнулі ў маладосці вялікіх поспехаў. Так ён імкнуўся натхніць кіраўнікоў ЦК камсамола новага склікання, моладзь Кітая на цвёрдую рашучасць у барацьбе і паспяховым завяршэнні вялікіх спраў. Сі Цзіньпін імкнуўся да пастаяннага кантакту з моладдзю, часта гаварыў маладым людзям, як важна захоўваць дух барацьбы і адданасці сваёй справе. У адваротных лістах членам камсамольскай арганізацыі Інстытута археалогіі і музейнай справы Пекінскага ўніверсітэта, членам «добраахвотнай брыгады абслугоўвання імя Сюй Бэньюя» Хуачжунскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта, прадстаўнікам калектыву выпускнікоў Хубэйскага Баадзінскага інстытута — удзельнікам праграмы па паляпшэнні школьнай адукацыі ў эканамічна адсталых раёнах — ён заклікаў моладзь аб’яднаць жыццёвыя
Гісторыі з вусноў Сі Цзіньпіна
ідэалы са справай служэння радзіме і нацыі і прыкласці намаганні, каб стаць людзьмі, карыснымі дзяржаве ў справе пабудовы сваёй краіны. На сходзе выкладчыкаў і студэнтаў Пекінскага ўніверсітэта Сі Цзіньпін звярнуўся да прыкладу ролі гузіка для адзення, каб патлумачыць моладзі шлях выпрацоўкі правільнай каштоўнаснай сістэмы: «Жыццё чалавека — як гузік: з самага пачатку павінна быць правільна зашпілена». Маладое пакаленне павінна мець шырокія магчымасці, і яно павінна ў поўнай ступені праявіць сябе. Сі Цзіньпін перакананы, што гэта закон гісторыі («хвалі ракі Янцзы набягаюць адна на другую»159), і кожнае наступнае пакаленне павінна быць мацнейшым за папярэдняе.
Рэвалюцыйная моладзь
Многія выбітныя кіраўнікі нашай партыі ў маладыя гады вызначылі для сябе рэвалюцыйныя ідэалы і паставілі мэту — змагацца ў імя народа. Таварыш Маа Цзэдун у маладосці вырашыў прысвяціць сябе барацьбе за магутнасць і росквіт кітайскай нацыі. Калі яму было 25 год, разам з Хэ Шухэнам ён ініцыяваў стварэнне асветніцкай арганізацыі «Новы народ»160, 28-гадовым прыняў удзел у I з’ездзе КПК, у 34 гады ўзначаліў паўстанне «Восеньскага ўраджаю»161 і разам з паўстанцамі прыйшоў у Цзінганшань162, дзе была створана першая рэвалю-
159 Аўтар мае на ўвазе, што кожнае наступнае пакаленне пераўзыходзіць папярэдняе.
160 Асветніцкая арганізацыя «Новы народ» ( «Сіньмінь сюэхуэй»).
161 Шэраг паўстанняў сялян восенню 1927 года ў правінцыях Хунань, Цзянсі, Гуандун, Хубэй, арганізаваных КПК супраць Гаміньдана.
162 Вобласць Цзінганшань на мяжы правінцый Цзянсі і Хунань адыграла вызначальную ролю на пачатку партызанскага руху КПК супраць Гаміньдана, яна лічыцца калыскай кітайскай рэвалюцыі.
Гісторыі пра выхаванне характару
цыйная база на вёсцы. Таварыш Чжоу Эньлай у 21 год узначаліў патрыятычны студэнцкі рух у Цяньцзыне, у 24 гады, калі ён вучыўся і працаваў у Францыі, удзельнічаў у фарміраванні Камуністычнай партыі кітайскай моладзі, якая жыла ў Еўропе, у 29 год узначаліў Наньчанскае паўстанне163 і стварыў узброеныя атрады КПК, у 30 год на VI з’ездзе КПК"’4 быў абраны членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК. Шаснаццацігадовы таварыш Дэн Сяапін адправіўся ў Францыю вучыцца і працаваць, а праз два гады далучыўся да Камуністычнай партыі кітайскай моладзі, якая жыла ў Еўропе. У 23 гады быў абраны начальнікам Сакратарыяту ЦК КПК, у 25 год узначаліў паўстанне ў Байсэ165 і арганізаваў 7-ы корпус Кітайскай рабоча-сялянскай Чырвонай арміі.
Прамова падчас калектыўнай размовы з членамі кіраўніцтва ЦК камсамола Кітая новага склікання. 20ліпеня 2013 г.
У ракурсе тэмы
Маладосць бывае толькі раз. Як напісаць яскравую, поўную незвычайных дасягненняў кнігу жыцця? Гэта пытанне хвалюе кожнае пакаленне маладых людзей. У маладыя гады Маа Цзэдун, Чжоу Эньлай і Дэн Сяапін, каб выратаваць нацыю ад гібелі, рашуча акунуліся ў рэвалюцыйную плынь, іх маладосць, поўная ўзвышаных ідэалаў і адказнасці за лёс краіны, знайшла адлюстраванне ў гісторыі нашай
163 Наньчанскае паўстанне адбылося 1 жніўня 1927 г. Гэта першае ўзброенае выступленне, арганізаванае КПК у адказ на контррэвалюцыйны пераварот Ван Цзінвэя і Чан Кайшы.
VI з’езд КПК праходзіў з 18 чэрвеня па 11 ліпеня 1928 г. у Падмаскоўі. Гэта адзіны з’езд КПК, які адбыўся па-за межамі Кітая.
165 Паўстанне Байсэ адбылося 11 снежня 1929 г. у Байсэ правінцыі Гуансі.
партыі. «Я вырашыў пакінуць вёску. Клянуся, што пакуль не вывучуся і не стану вядомым, не вярнуся дадому. Навошта мне быць пахаваным у родных месцах? Бо чалавек жыве ўсюды, дзе зялёныя горы». Сямнаццацігадовы Маа Цзэдун перад тым як пакінуць родны дом і з’ехаць вучыцца ў павет Сянсян правінцыі Хунань, напісаў гэтыя радкі і прымацаваў іх да канторскай кнігі бацькі, тым самым выказаўшы свае памкненні і рашучасць. 3 таго часу маладога Маа Цзэдуна больш за ўсе непакоілі пакуты простага народа і цяжкасці дзяржавы. Калі яму было 20 год, ён стаў ініцыятарам стварэння асветніцкай арганізацыі «Новы народ» і Федэрацыі студэнтаў Хунані, заснаваў штотыднёвік «Сянцзян пінлунь», стварыў першую камуністычную арганізацыю ў горадзе Чанша. Ва ўзросце 28 год удзельнічаў у I з’ездзе КПК. У маладыя гады Маа Цзэдун напісаў верш «Вясна ў садзе Чанша», у якім ёсць такія радкі:
Часам тым маладым сілы мелі мы шмат, Мары наша былі ўсе аб волі.
Мы гарачыя спрэчкі тым часам вялі
Пра надзеі любімай зямлі.
I радкі нашых вершаў, бы іскры кастроў, Грэлі душы нам мілых сяброў.
Нашы сэрцы палалі агнём барацьбы.
Жыла вера, што мы не рабы.166
У 1920-я гг., калі была толькі створана Камуністычная партыя Кітая, у Еўропе таксама з’явілася падобная палітычная сіла — Камуністычная партыя кітайскай моладзі, якая жыла ў Еўропе. У 1915 г. Цай Юаньпэй і У Юйчжан ар-
166 Цыт. па Маа Цзэдун. Васямнаццаць вершаў. / Пераклад з кіт. С. Маршака, А. Суркова, I. Голубева, М. Асеева, М. Басманава, Л. Эйдліна. М. Праўда, 1957. С.З.
ганізавалі ў Парыжы Таварыства студэнтаў праграмы «вучоба — работа», якое заклікала маладых людзей прыязджаць у Францыю працаваць і вучыцца. Гэтыя студэнты і сталі першымі марксістамі: [гэта былі] Чжоу Эньлай, Чжаа Шыянь, Цай Хэсэнь, Лі Вэйхань, Ван Жафэй, Лі Лісань, Сян Цзіньюй, Чэнь I, Чэнь Яньнянь, Чэнь Цяанянь, He Жунчжэнь, Дэн Сяапін, Лі Фучунь. У 1921 г. яны заснавалі першую камуністычную арганізацыю ў Парыжы, а на наступны год — Камуністычную партыю кітайскай моладзі, якая жыла ў Еўропе. Чжоу Эньлаю тады было 24 гады, і ён адказваў за прапаганду ў выканаўчым камітэце партыі. Васямнаццацігадовы Дэн Сяапін таксама ўступіў у гэтую партыю. Фільм «Нашы гады ў Францыі», у якім асвятляецца час іх жыцця ў Еўропе, выклікаў вялікую цікавасць у тэлегледачоў167.
Пасля вяртання ў Кітай Чжоу Эньлай спачатку працаваў начальнікам палітаддзелу ваеннай школы Вампу’68, затым для здзяйснення Паўночнага паходу169 арганізаваў узброены незалежны полк Е Ціна, што знаходзіўся пад непасрэдным кіраваннем партыі, а ва ўзросце 29 год узначаліў Наньчанскае паўстанне, што паклала пачатак узброенаму супраціўленню рэакцыйнай групоўцы Гаміньдана. Такім чынам ён зрабіў істотны ўнёсак у справу стварэння народнай арміі.
167 Тэлевізійны шматсерыйны фільм «Нашы гады ў Францыі» быў паказаны CCTV1 у 2012 г. Сцэнарыст — Лі Кэвэй, рэжысёр — Кан Хунлэй.
168 Ваенная школа Вампу была створана Сунь Ятсенам у супрацоўніцтве з камуністамі ў маі 1924 г. недалёка ад Ганчжоу ля вытоку ракі Чжуцзян на выспе Хуанпу (на кантонскім дыялекце — Вампу). У арганізацыі школы актыўны ўдзел прымалі і савецкія ваенныя спецыялісты. Выпускнікі школы адыгралі важную ролю ў Паўночным паходзе (1926-1927).
169 Паўночны паход (1926-1927) — паход гаміньданаўскай Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі пад кіраўніцтвам Чан Кайшы ў супрацоўніцтве з камуністамі з мэтай аб’яднання Кітая ваенным шляхам.
Дэн Сяапін спачатку вучыўся ў Савецкім Саюзе, а калі вярнуўся ў Кітай, прыняў удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці. Ва ўзросце 23 год стаў начальнікам сакратарыяту ЦК КПК, 25-гадовым юнаком узначаліў паўстанне ў Байсэ, стварыў 7-ы корпус рабоча-сялянскай Чырвонай арміі.
Сі Цзіньпін расказаў пра рэвалюцыйную маладосць Маа Цзэдуна і іншых кіраўнікоў КПК, каб натхніць сучасную моладзь няспынна змагацца за ідэалы і ўзяць на сябе адказнасць за росквіт дзяржавы і шчасце народа. Кіраўнік напомніў моладзі пра ўзрушальную барацьбу камуністаў мінулага, заклікаў дакладна ўявіць сабе зменлівую тэндэнцыю стогадовага гістарычнага развіцця Кітая, асэнсаваць адказнасць сваёй місіі, праяўляць цвёрдую рашучасць і непахісную ўпэўненасць. Сіла моладзі ўвасабляе сілу Кітая, барацьба моладзі падтрымлівае кітайскую мару. Як указваў Сі Цзіньпін, падчас усебаковага будаўніцтва грамадства сярэдняга дастатку шырокія масы моладзі з’яўляюцца нашым авангардам і магутным рэзервам. Цяжкая адказнасць за рашучую перамогу ва ўсебаковай будове грамадства сярэдняга дастатку, вырашэнне супярэчнасцяў рэформы развіцця — паўсюль гучыць заклік да моладзі ўзяць на сябе адказнасць. Калі мільёны маладых людзей загарацца марамі і натхняцца духам змагання, то Кітай нашай маладосці абавязкова запалае новым агнём.
Ісці ў нагу з часам
Сучаснасць характарызуецца значым скарачэннем абнаўлення цыклу ведаў: пастаянна з’яўляюцца новыя веды, узнікаюць новыя сітуацыі, новыя рэчы. Даследаванні паказалі, што ў XVIII ст. веды падвойваліся раз за 90 год, а з 1990 г. падваенне ведаў адбывалася
раз на 3-5 год. Толькі за апошнія 50 год сума створаных сусветным грамадствам ведаў аказалася большай, чым за мінулыя тры тысячы год. Існуе меркаванне, што ў эпоху земляробства чалавек вучыўся некалькі год і мог карыстацца атрыманымі ведамі ўсё жыццё; у эпоху прамысловай эканомікі чалавек вучыўся дзесяць год, і яму хапала ведаў на ўсё жыццё; у эпоху эканомікі ведаў чалавек павінен вучыцца ўсё жыццё, толькі тады ён здольны ісці ў нагу з часам і прагрэсам. Калі мы не будзем старанна ўдасканальваць свае веды ва ўсіх галінах, будзем неасэнсавана авалодваць ведамі навукі і культуры, не будзем мець ініцыятывы ў галіне абнаўлення ведаў, не будзем аптымізаваць структуру ведаў, пашыраць кругагляд, то цяжка будзе палепшыць свае навыкі, мы не здолеем захапіць ініцыятыву, дасягнуць перавагі і выйграць у будучым.
Прамова на цырымоніі пачатку вясенняга семестра 2013 г. і на сходзе, прысвечаным 80-годдзю стварэння Цэнтральнай партыйнай школы.
1 сакавіка 2013 г.
У ракурсе тэмы
«Новыя лісты змяняюць старыя, адна хваля саступае месца другой»170. Змена старога новым — гэта асноўны закон дыялектыкі. Калі гаварыць пра ўзнікненне ведаў, то працэс замены старых ведаў новымі сапраўды паскараецца. Даследаванне ЮНЕСКА паказала, што ў XVIII ст. цыкл абнаўлення ведаў складаў 80-90 год, на мяжы ХІХ-ХХ ст. ён скараціўся да 30 год, у 1960-1970 гг. веды абнаўляліся ад 5 да 10 год, у 1980-1990 гг. цыкл абнаўлення ведаў скараціўся да 5 год, а ў XXI ст. — да 2-3 год.
70 Радок з верша кітайскага паэта Лю Юйсі (772-842).
//////////////////////////////^^^^ Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
Адзін вучоны171 на падставе прынцыпу распаду радыёактыўных элементаў прапанаваў гіпотэзу па пытанні замены старых ведаў новымі: калі адукаваны ў нейкай галіне ўладальнік прафесійных ведаў перастане вучыцца, то праз пэўны час ён увойдзе ў перыяд паўраспаду ведаў, то бок пэўны час захавае здольнасць карыстацца базавымі ведамі, але палова тых ведаў ужо будзе састарэлай. Сучасныя веды «распадаюцца» вельмі хутка. Калі ўлічыць, што перыяд паўраспаду ведаў да 1950 г. складаў 50 год, то ў XXI ст. — 3,2 года ў сярэднім; пры гэтым у інжынера вышэйшай кваліфікацыі ў галіне інфармацыйных тэхналогій ён складае 1,8 года. Таму, калі чалавек доўгі час не будзе вучыцца або зусім перастане [гэта рабіць], ён наўрад ці здолее пазбегнуць разрыву з развіццём грамадства. Многія трапляюць у цяжкое становішча, калі «новымі спосабамі карыстацца не ўмеюць, а старыя ўжо не падыходзяць; жорсткімі спосабамі карыстацца не асмельваюцца, а мяккія не прыносяць карысці». Прычына заключаецца ў тым, што такія людзі скаціліся ў «перыяд паўраспаду ведаў», а новых ведаў і навыкаў яны не маюць.
Надаваць увагу вучобе — гэта традыцыя нашай партыі. Яшчэ ў перыяд Яньані (1935-1948) Маа Цзэдун указваў на праблему «крызісу ўменняў». Ён параўнаў вучобу з «працай магазіна»: спачатку тавараў мала, яны прадаюцца хутка — і магазін пусцее; каб магазін мог працаваць, неабходна прывезці тавар. Дастаўка тавару і ёсць уменне вучыцца. «Вучоба прывяла кітайскіх камуністаў да сённяшняга дня, вучоба абавязкова павінна весці іх у будучае». Падчас выступлення на пасяджэнні, прысве-
171 Хутчэй за ўсё, на ўвазе маецца Альберт Шапіра, прафесар Універсітэта Агая (ЗША). Ён лічыцца адным з асноўных даследчыкаў прадпрымальніцтва ў XX ст.
чаным васьмідзясятай гадавіне стварэння Цэнтральнай партыйнай школы, Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць вучобы. Ён нагадаў словы са зборніка «Сад гісторый»172: «Вучоба прыносіць карысць таленту, як вастрыльны камень — нажу». Сэнс выказвання такі: калі хочаш памножыць талент, то неабходна вучыцца; калі хочаш, каб нож быў вострым, неабходна прыкласці сілу і навастрыць яго. Сі Цзіньпін выкарыстаў гэты выраз у сваёй кнізе «Новыя прамовы з Чжэцзяна»; ён папярэджваў кіруючых работнікаў, што трэба больш увагі надаваць вучобе, ставіць веды на першае месца. У прадмове да «Чацвёртага зборніка матэрыялаў па вучэбнай падрыхтоўцы кадравых работнікаў Кітая» Сі Цзіньпін пісаў: «Старанна штудзіраваць веды ва ўсіх галінах, рупліва множыць здольнасці на практыцы, паскараць абнаўленне ведаў, аптымізаваць іх структуру, пашыраць кругагляд, імкнуцца пазбегнуць сітуацыі недахопу ведаў, бо гэта вымушае збівацца з курсу; недастатковая глыбіня ведаў прымушае ісці навобмацак, поўная адсутнасць вядзе да хаосу». Неабходна імкнуцца пераадолець праблему недахопу ведаў, іх крызісу і адсталасці.
Сі Цзіньпін з’яўляецца аўтарам «тэорыі акумулятара»: мінула эпоха, калі чалавек «падзараджаўся» ўсяго адзін раз; зараз жа можна пастаянна генерыраваць энергію толькі тады, калі ты здольны ператварыцца ў высокаэфектыўны акумулятар. Гэта вобраз выходзіць за межы сухіх, безжыццёвых абагульненняў, ён не толькі лёгкі для разумення і прымянення на практыцы, але і абуджае цікавасць да вучобы, спрыяе станаўленню навучання як спосабу жыцця, стымулюе рухацца наперад.
172 «Сад гісторый» («Шаюань») — зборнік гістарычных апавяданняў, складзены пісьменнікам і вучоным Лю Сянам (77-6 гг. да н.э.).
Вучыцца і разважаць
Нашы папярэднікі пакінулі пасля сябе шмат хвалюючых гісторый пра ўпартую вучобу. Гэта і паданне пра Су Цзына, які прывязваў свае валасы да бэлькі, каб прачнуцца ад болю, калі ён раптам засне над кнігай; пра Су Цыня, які калоў нагу шыпамі, каб не заснуць падчас чытання173; пра Куан Хэня, які зрабіў дзірку ў сцяне, каб карыстацца святлом ад свечкі суседа; Чэ Іня, які не меў грошай, каб купіць масла для лямпы і займаўся пры святле светлякоў; Сунь Кане, які асвятляў кнігу адлюстраваннем ад снежнага святла. Гэтыя гісторыі перадаваліся з вуснаў у вусны — дух зацятай вучобы заслугоўвае таго, каб яго памяталі. Давайце спакойна, не адступаючы ад мэты, засяродзімся на вучобе і глыбока даследуем гэта пытанне. Вучыцца і думаць, старанна вучыцца і думаць — з’явы, звязаныя паміж сабою, яны дапаўняюць адна другую, іх нельга падзяліць.
Канфуцый сказаў вельмі дакладна: «Вучыцца і не разважаць — марна траціць час, разважаць і не вучыцца — пагібельна»174. Вучэбны працэс неабходна спалучаць з практычнай работай, дапаўняць развагамі над пытаннямі, што будуць узнікаць час ад часу.
Гэта вельмі карысна для станаўлення тэарэтычнага і стратэгічнага мыслення. У практыку работы Цэнтральнай партыйнай школы кожны семестр уводзяцца дыскусіі і мерапрыемствы па абмене вопытам кіравання, дзякуючы чаму навучэнцы маюць магчымасць паглыбіць свае даследаванні і абмяняцца вопытам. 3 гэтай жа мэтай вы можаце скарыстацца перапынкамі альбо воль-
173 У тэксце прыводзіцца ідыяматычны выраз «прывязаць да бэлькі і калоць нагу» (сюань ляг цы гу), што значыць «упарта вучыцца».
174 Цытуецца па: Лунь юй (Меркаванні і гутаркі) / Пераклад з кіт. В.А Крыўцова. СПб.: Крышталь 1999. С. 62.
ным часам, абмяняцца сваімі думкамі пра вучобу і набыць вопыт і веды ва ўзаемных стасунках.
«Пагаворым пра вучобу слухачоў партыйнай школы». Прамова на цырымоніі пачатку асенняга семестра 2012 г. у Цэнтральнай партыйнай школе. 1 верасня 2012 г.
У ракурсе тэмы
Сюнь-цзы ў трактаце «Павучанні да вучобы» гаварыў: «Не падняўшыся на высокую гару, не спазнаеш вышыні неба! He зазірнуўшы ў глыбокую цясніну гор, не спасцігнеш тоўшчы зямлі»175. Вучоба — гэта магутная зброя, якая здольна змяніць лёс чалавека, яна дапаможа спасцігнуць таямніцы навакольнага свету. Руплівасць у вучобе здаўна лічылася адной з лепшых якасцяў асобы.
У трактаце «Планы царстваў падчас змагання» напісана, што Су Цынь у маладосці настойліва вучыўся, не шкадуючы сілы: «Калі за кнігамі яго марыў сон, ён браў шыпы і калоў сабе сцягно [так, што] кроў залівала нагу». «Гісторыя дынастыі Хань» таксама змяшчае аповед пра старанную вучобу: «Сунь Цзынь, другое імя Вань Баа, любіў вучыцца і нястомна займаўся з раніцы да вечара. Калі стома закрывала яму вочы, ён шнуром прывязваў валасы да бэлькі дома». Паданні пра тое, як «калоць шыпом сцягно» і «прывязваць валасы да бэлькі» пазней злучылі, у выніку чаго атрымаўся ідыяматычны выраз — чэньюй176. Выраз «прасвідраваць сцяну і ўкрасці святло» мае адносіны да жыцця кніжніка эпохі Заходняя Хань Куан Хэня, які юнаком зрабіў адтуліну ў сцяне, каб вучыцца пры святле суседавай лямпы.
175 Цытуецца па: Феакцістаў В.Ф. Філасофскія і грамадска-палітычныя погляды Сюнь-цзы. Даследаванне і пераклад. М.: Навука, 1976. С. 175.
176 Чэньюй — ідыяматычны выраз, звычайна складаецца з чатырох іерогліфаў. У дадзеным кантэксце мае сэнс «старанна вучыцца».
(«Запіскі пра Заходнюю сталіцу» ўтрымліваюць звесткі пра тое, што Куан Хэн паходзіў з надзвычай беднай сям’і, якая не мела нават свечкі ці лямпы, каб хлопец мог вучыцца вечарамі). Чэ Інь, што жыў ў эпоху Цзынь, таксама паходзіў з беднай сям’і, таму ён цаніў час, які мог аддаць вучобе. Ён прыдумаў «хітры спосаб»: лавіў светлякоў і чытаў кнігі, карыстаючыся светлякамі як лямпай. А Сунь Кан чытаў пры святле, якое адлюстроўваў снег. Два гэтыя паданні ляглі ў аснову ідыёмы «збіраць светлякоў і адлюстраванне святла ад снегу». Нястомная вучоба ў любы час сутак — вось занятак многіх герояў кітайскай гісторыі.
Кітай ведае шмат падобных гісторый, адна з іх — гіторыя пра «звязаныя раменьчыкам бамбукавыя дошчачкі, якія тройчы рассыпаліся». Гэта Канфуцый, вывучаючы «I цзын», шмат разоў абрываў раменьчыкі з валовай скуры, што мацавалі бамбукавыя дошчачкі з тэкстам. «Пачуць спеў пеўня і ўзмахнуць мячом» — гісторыя пра тое, як Цзу Цы з Усходняй Цзынь, які прысвяціў служэнню радзіме свае маладыя гады, рана ўставаў, апранаўся і пачынаў трэніроўкі з мячом. «Стаяць на снезе ля дзвярэй Чэна» — апавяданне пра Ян Шы з Паўночнай Сун, які разам са сваім сябрам Ю Цзо прасіў павучання ў Чэн I. Каб не патрывожыць сон настаўніка, маладыя людзі моўчкі стаялі ля дзвярэй дома, і снег пакрываў іх з галавы да ног.
Спосабы і метады навучання неабходна выбіраць старанна. У сувязі з гэтым надзвычай вялікую каштоўнасць набывае думка, выкладзеная ў трактаце «Меркаванні і гутаркі» (глава «Правіцель»): «Вучыцца і не разважаць — дарэмна губляць час, разважаць і не вучыцца — пагібельна». Калі толькі вучыцца і не разважаць над тым, што даведаўся, то памылкі непазбежныя і чалавек можа застацца ні з чым; а калі толькі разважаць і не вучыцца, то нічога не даб’ешся, бо пустыя разважанні без апоры на веды не могуць прынесці карысці. У «Меркаваннях і гутарках» чытаем: «Паглыбляць веды, закаляць волю, унікліва распытваць, усебакова
абдумваць — вось аснова чалавекалюбства»177. Шырокія веды, цвёрдая воля, аргументаваныя пытанні, шматразовыя роздумы пра мінулае — усё гэта знаходзіць увасабленне ў чалавекалюбстве.
Спасылаючыся на прыклады любові да навучання і расказваючы пра спосабы, якія абіралі для навучання кітайцы ў старажытнасці, Сі Цзіньпін пабуджаў слухачоў Цэнтральнай партыйнай школы вельмі старанна вучыцца, развіваць мысленне. Падчас працы ў правінцыі Чжэцзян ён прапанаваў ініцыятыву «рэвалюцыі ў навучанні». Сі Цзіньпін удумліва ставіўся да ролі мыслення ў працэсе навучання: ён лічыў, што мысленне — гэта паглыбленае чытанне, неад’емная частка пазнання, ключ да жыццёвай важнасці чытання. Эйнштэйн гаварыў, што стаў вучоным толькі дзякуючы пастаяннаму разважанню і аналізу атрыманых ведаў.
Зразумець і добра засвоіць арыгінал
У прадмове да трэцяга тома працы «Капітал» Энгельс пісаў: «Калі хочаш займацца навуковымі пытаннямі, неабходна перш за ўсё навучыцца разумець творы, якія хочаш скарыстаць, так, як іх напісаў аўтар, а не вышукваць там тое, чаго няма». Што тычыцца шматлікіх партыйных кадравых работнікаў, на пачатковым этапе вывучэння арыгінальных твораў вы непазбежна сутыкнецеся з цяжкасцямі, аднак марксізм кіруе рабочым класам у пазнанні навуковай ісціны свету і яго пераўтварэннем. Неабходна толькі прыкласці намаганні, і абавязкова ўсё засвоіш і зразумееш.
177 Цытуецца па: Канфуцыянскае «Чацверакніжжа» («Сы шу»), Пераклады з кіт. і каментары А.І. Кобзева, А.Е. Лук’янава, Л.С. Пераломава, П.С. Папова пры ўдзеле В.М. Маёрава. Уступны артыкул Л.С. Пераломава. М.: Усходняя літ-ра, 2004. С. 232.
Пасля выхаду ў свет першага тома «Капітала» Маркс гаварыў: «Метад даследавання, якім я кіруюся і які да гэтага часу не прымяняўся ў падыходзе да эканамічных пытанняў, робіць успрыманне першых глаў вельмі цяжкім...Тут я магу дапамагчы толькі адным: з самага пачатку сказаць пра гэтыя цяжкасці чытачу, які імкнецца да ісціны, перасцерагчы яго. Навука не ведае шырокага бальшаку, і толькі той здолее дасягнуць яе ззяючых вяршынь, хто не баіцца стомы і караскаецца па яе камяністых сцежках»178.
Каб разабрацца ў нацыянальных пытаннях Расіі, у гэтых «складаных, самых цяжкіх для разумення пытаннях», У.І. Ленін прапаноўваў студэнтам патраціць крыху часу і прачытаць «па меншай меры, некалькі асноўных работ Маркса і Энгельса». Ён гаварыў: «...хаця ізноў-ткі цяжар выкладання, магчыма, і спужае кагосьці — неабходна папярэдзіць, што гэта не павінна нікога засмучаць: незразумелае пры першым чытанні стане зразумелым пры другім, або калі вы пазней падыдзеце да незразумелага пытання крыху з іншага боку». Ён падкрэсліваў: «Да складанага пытання кожны чалавек, які хоча яго сур’ёзна прадумаць і самастойна засвоіць, павінен часта вяртацца па некалькі разоў, вяртацца да яго зноў і зноў, неабходна разнабакова абдумаць пытанне, каб дасягнуць цвёрдага і яснага разумення»179.
Таварыш Маа Цзэдун адзначаў, што навуковы падыход ёсць падыход рэалістычны, мэтанакіраваны. «Калі адсутнічае навуковы падыход, а дакладней, няма адзінства навуковай тэорыі і практыкі, то можна смела сказаць, што адсутнічае партыйны падыход або ён недастатковы».
178 Гл. Уступ да французскага выдання «Капітала» // Маркс К., Энгельс Ф. Поўны збор твораў. Т.23
179 Ленін У.І. Аб дзяржаве. Лекцыя ў Свярдлоўскім універсітэце 11 ліпеня 1919 г. / У.І. Ленін. М.: Прагрэс, 1982.
Усе ўзгаданыя вышэй падыходы да навучання могуць прымяняцца пры вывучэнні намі сёння класічных прац марксізма.
«Кіруючыя партыйныя работнікі павінны адводзіць болый увагі вывучэнню класічных прац марксізма». Выступленне на ўрачыстай цырымоніі ў сувязі з пачаткам вясенняга семестра навучання дяя другога набора на курсах удасканалення партыйнай школы ЦК КПК. 13 мая 2011 г.
У ракурсе тэмы
Настаўнікі рэвалюцыі Маркс, Ленін, Маа Цзэдун прыклалі каласальныя намаганні на пошук ісціны. Маркс не выходзіў з-за пісьмовага стала, а ў час адпачынку хадзіў узад-уперад па пакоі так, што нават пратаптаў сцяжынку на дыване, што ляжаў на падлозе паміж дзвярыма і акном. Каб напісаць адну главу «Капітала» памерам дваццаць старонак пра англійскія законы ў галіне працоўнага права, ён праштудзіраваў сінюю кнігу180 інспекцыі фабрык і заводаў, а таксама матэрыялы камісіі па расследаванні, сабраныя ва ўсіх бібіліятэках Англіі і Шатландыі.
Ленін і ў турме працягваў чытаць кнігі і пісаць. А каб нагляднік не мог гэтага заўважыць, ён наліваў малако ў чарнільніцу з хлебнага мякішу і таемна пісаў малаком; калі літары высыхалі, нічога не было бачна. Калі ж у камеру заходзіў нагляднік, ён імгненна праглынаў сваю «чарнільніцу». У адным са сваіх лістоў Ленін пісаў: «Я сёння з’еў шэсць чарнільніц». Саракавы том поўнага збору твораў Леніна складаецца з 500 старонак, 400 з іх — крытычныя заўвагі, каментары, выпіскі з работ Маркса, Энгельса, іншых аўтараў.
180 Сіняя кніга — зборнік афіцыйных дакументаў.
Maa Цзэдун неаднаразова перачытваў «Капітал», выдавецтва «Жэньмінь чубаншэ» спецыяльна для яго выдала том «Капітала» з буйнымі іерогліфамі. Такія творы, як «Гісторыя ВКП(б)» і «Асноўныя палажэнні сацыялогіі» Лі Да, ён прачытаў больш, чым па дзесяць разоў. «Маніфест Камуністычнай партыі», «Капітал», «Выбраныя творы У.І. Леніна», «Крытыка Готскай праграмы»181, «Дзяржава і рэвалюцыя»182 — усе гэтыя творы Маа Цзэдун таксама перачытваў не адзін раз, многія главы, раздзелы і параграфы пазначаны ў яго заўвагамі. Важныя для разумення месцы твора ён адзначаў кружком, вертыкальнай лініяй альбо паласой, кропкамі на палях, на версе старонак; на свабодных месцах ён пакідаў каментары. Калі Маа Цзэдун памёр, no634 з яго целам знайшлі кнігі «Маніфест Камуністычнай партыі», набраны буйным шрыфтам, і яшчэ два выданні «Маніфеста», выпушчаныя ў час вайны.
Падчас выступлення на ўрачыстым адкрыцці вясенняга семестра навучання для другога набора на курсы ўдасканалення партыйнай школы ЦК КПК 2011 г., Сі Цзіньпін даў падрабязны каментар да прачытання арыгінальных твораў Маркса, Леніна, Маа Цзэдуна, паказаў, як неабходна пераадольваць цяжкасці разумення арыгінальных твораў. Ён сказаў: «Кіруючыя партыйныя работнікі, асабліва работнікі вышэйшага звяна, павінны зрабіць сваёй перавагай сістэмнае засваенне базавай тэорыі марксізма. Камуністы павінны дэталёва вывучыць марксізм-ленінізм, ідэі Маа Цзэдуна і асабліва тэорыю Дэн Сяапіна, распрацаваную ім важную ідэю «трох прадстаўніцтваў» і канцэпцыю «навуковага развіцця». Усё гэта мае неацэннае значэнне для партыйнай работы.
181 «Крытыка Готскай праграмы» — работа Карла Маркса, напісаная ім у 1875 г. як адказ на патэнцыйную праграму сацыял-дэмакратычнай партыі.
182 «Дзяржава і рэвалюцыя» — праца У.І. Леніна, напісаная ім у Фінляндыі ў жніўні — верасні 1917 г.
Даследаванне Сюнью
Падчас даследавання павета Сюнью183 ў 1930 г. Маа Цзэдун правёў сустрэчу з прадстаўнікамі розных слаёў насельніцтва, сабраў шмат матэрыялу з першых рук. Напрыклад, ён дакладна даведаўся пра колькасць вырабляемай прадукцыі, кошты, колькасць людзей у гарадах правінцыі, якія былі заняты у розных галінах вытворчасці, пра суадносіны галін. Ён даведаўся, чым гандлюе кожны магазін, яго прыбытак, колькасць зямлі на аднаго селяніна ў розных месцах, сялянскі прыбытак, палітычныя погляды розных груп насельніцтва і шмат чаго яшчэ. Усе гэтыя звесткі былі дасканала вывучаны. Вось такой дасканаласці мы павінны вучыцца, яна павінна стаць стылем нашай работы.
«Пагаворым пра даследаванні». Прамова на ўрачыстым адкрыцці асенняга семестра навучання для другога набора на курсы ўдасканалення партыйнай школы ЦК КПК. 16 лістапада 2011 г.
У ракурсе тэмы
На выставе «Шлях адражэння», што праводзілася ў дзяржаўным музеі184, быў прадстаўлены адзін каштоўны экспанат — літаграфічнае выданне «Працы па даследаванні», напісанай Маа Цзэдунам у маі 1930 г. у павеце Сунью, якая потым атрымала назву «Супраць кнігапаклонства»185. У гэтым артыкуле Маа Цзэдун упершыню прапанаваў вядомы тэзіс: «Хто не правёў даследаванне, той не мае
183 Павет Сюнью знаходзіцца ў гарадской акрузе Ганьчжоу правінцыі Цзяньсі.
184 Нацыянальны музей Кітая ў самым цэнтры Пекіна, на плошчы Цяньаньмэнь.
185 Гл.: Маа Цзэдун. Рэвалюцыя і будаўніцтва Кітая. М.: Палея Мішын, 2000. С. 3-11.
права выказвацца» і «Перамога рэвалюцыйнай барацьбы ў Кітаі залежыць ад разумення кітайскімі таварышамі кітайскага становішча». Даследаванне Сунью як з пункту гледжання мэт кіраўніцтва, так і навукова-даследчага падыходу — класічны ўзор правядзення першых даследаванняў кампартыі Кітая.
Даследаванне Сюнью — гэта самае маштабнае сацыяльнае даследаванне, якое правёў Маа Цзэдун падчас аграрнай рэвалюцыйнай вайны (1927-1937), і першае, цэнтрам якога стаў горад. У маі 1930 г. Маа Цзэдун узначаліў 4-ю Чырвоную армію павета Хуэйчань правінцыі Цзянсі і прыбыў у Сюнью. Павет Сунью месціўся паміж трыма правінцымі: Цзянсі, Гуандун, Фуцзянь, гэта важны збіральна-размеркавальны цэнтр таваразвароту. Маа Цзэдун гаварыў: «У гэты час я яшчэ не цалкам разумеў пытанне заможных сялян Кітая, а што тычыцца гандлю, я быў глыбокім дылетантам, таму мне прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, каб правесці гэта даследаванне». Скарыстаўшы тое, што армія падымала масы на аграрную рэвалюцыю ў размешчаных no634 паветах, Маа Цзэдун пачаў вывучаць гарадскі гандаль у Сюнью. «Хто ў Сенью робіць лепшы соевы сыр і прадае яго лепш за іншых? Хто вырабляе лепшае лёгкае віно?» Для правядзення даследавання ён узяў з сабой некаторых мясцовых кадравых работнікаў, разам яны наведалі 47 магазінаў і 94 саматужныя крамы. Даследавальнікі гутарылі з людзьмі, усталёўвалі сувязі. Гэта даследаванне стала базавым для вызначэння палітыкі Чырвонай арміі ў горадзе. Былі адменены «цяжкія паборы і цяжкія падаткі, каб абараніць гандляроў»; былі скарэктаваныя «лявацкія» памылкі і вырашана пытанне забеспячэння.
Даклад «Даследаванне Сюнью» складаўся з пяці частак: палітычны падзел Суныо, транспарт, гандаль, існуючыя зямельныя адносіны, барацьба за зямлю. У дакладзе прыводзіліся статыстычныя дадзеныя, была патлумача-
на гісторыя развіцця [павета], быў зроблены аналіз галін вытворчасці, даваўся класавы аналіз. Прыводзіліся дакладныя звесткі пра работу розных магазінаў, што прадавалі 131 відаў імпартных тавараў і гандлявалі ювелірнымі ўпрыгожваннямі, пра майстэрні, што правілі гадзіннікі; ішла нават гаворка пра тое, як падчас святаў у вясковых храмах размяркоўваліся чуміза186 і мяса. Усе гэтыя факты былі падрабязна прааналізаваныя ў дакладзе. Матэрыял быў апрацаваны надзвычай рупліва: быў праведзены навуковы аналіз і комплекснае даследаванне — усё гэта стала адметнай асаблівасцю «Даследавання Сюнью».
Даследаванне — гэта аснова любой справы, заклад яго паспяховага завяршэння. «Калі няма даследавання, то няма права гаварыць пра нейкі [прадмет] і тым больш прымаць рашэнне». Сі Цзіньпін заўсёды надаваў вялікую ўвагу даследаванню, высока цаніў рабочы стыль, заснаваны на веданні рэальных фактаў адметны яркімі асаблівасцямі. Прыклад даследавання павета Сенью, праведзенага Маа Цзэдунам, ён прывёў, каб скіраваць увагу кіруючых работнікаў на правядзенне дасканалых даследаванняў, заахвочваў іх абавязкова браць у разлік інтарэсы народа, прыслухоўвацца да народа, фарміраваць правільнае разуменне практыкі народнага жыцця.
Даволі часта курсы партыйнай школы ЦК КПК уводзяць у вучэбныя праграмы спецыяльную тэму па навучанні правядзенню даследаванняў. На ўрачыстым адкрыцці асенняга семестра 2011 г. для другога набора курсаў удасканалення партыйнай школы ЦК КПК Сі Цзіньпін даў спецыяльны ўрок па праблеме правядзення даследавання для слухачоў партыйнай школы. Выступленне ўтрымлівала мноства значных меркаванняў і рабочых патрабаванняў. Сцвярджалася, напрыклад, што правядзенне даследавання — гэта не толькі рабочы метад, але і сур’ёзная праблема паразаў
186 Чуміза — расліна, род хлебнага злаку, блізкага да проса.
і перамог, датычная да жыцця партыі і народа. Якасць даследчай работы правяраецца рэальнай эфектыўнасцю справы, уздзеяннем на яе вынікаў даследавання, правільным вырашэннем праблемы.
Сто чатырнаццаць іерогліфаў эпітафіі
Надпіс на помніку народным героям, складзены Маа Цзэдунам, утрымлівае ўсяго 114 іерогліфаў, аднак адлюстроўвае [цэлую] частку Новай гісторыі Кітая. Дэн Сяаапін адказваў за праект даклада прэм’ера Чжоу Эньлая на I сесіі УСНП IV склікання — і ён выкарыстаў усяго пяць тысяч іерогліфаў. Упамінаючы пра гэта пазней, таварыш Дэн Сяапін гаварыў: «Старшыня Маа прызначыў мяне адказным за праект і запатрабаваў, каб ён змяшчаў не болей за пяць тысяч іерогліфаў, і я выканаў гэту задачу. Пяць тысяч іерогліфаў — хіба яны не мелі выніку?»
«Старанна пераадольваць дрэнны стыль выкладання, актыўна ўкараняць добры стыль выкладання». Прамова на цырымоніі пачатку вясновага семестра навучання для другога набора слухачоў партыйнай ійколы ЦККПК. 12 мая 2010 г.
У ракурсе тэмы
3 21 па 30 верасня 1949 г. у Бэйпіне187 праходзіла I Пленарнае пасяджэнне Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая. На пасяджэнні было вырашана ўзвесці помнік народным героям на пекінскай плошчы Цяньаньмэнь, каб увекавечыць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё ў народна-
187 Бэйпін — назва горада Пекіна з 1928 па 1949 гг.
вызваленчай вайне і народнай рэвалюцыі. Маа Цзэдун склаў надпіс для помніка: «Вечная памяць народным героям, што аддалі сваё жыццё ў народнай вызваленчай вайне і народнай рэвалюцыі за мінулыя тры гады! Вечная памяць народным героям, што цалкам аддалі сваё жыццё ў народнай вызваленчай вайне і народнай рэвалюцыі за мінулыя трыццаць год! Вечная памяць народным героям, што аддалі сваё жыццё ў многіх бітвах са знешнім і ўнутраным ворагам за нацыянальную незалежнасць, свабоду і шчасце народа — з 1840 г.!»
Сто чатырнаццаць іерогліфаў — надпіс, прасякнуты духам еднасці змагароў, моцны, энергічны, ён яскрава перадае памяць пра народных герояў і пакланенне ім.
У Пекіне з 13 па 17 студзеня 1975 г. праходзіла I пасяджэнне УСНП IV склікання. Гэта быў адзіны з’езд, што адбыўся падчас «культурнай рэвалюцыі». Прэм’ер Дзяржсавета Чжоу Эньлай меў праблемы са здароўем, таму падрыхтоўкай даклада аб рабоце ўрада кіраваў Дэн Сяапін, які займаў тады пасаду першага намесніка прэм’ера. Ён не толькі скараціў аб’ём агульнага дакладу да пяці тысяч іерогліфаў, але і насуперак перашкодам агучыў ідэю «чатырох мадэрнізацый», якой надаваў вялікае значэнне цягам доўгага часу Чжоу Эньлай. Як толькі была агучана грандыёзная мэта — здзяйсненне «чатырох мадэрнізацый» — партыя і народ натхніліся ўпэўненасцю, што зламаюць кайданы «культурнай рэвалюцыі». Успамінаючы пра гэта, Дэн Сяапін гаварыў: «Пяць тысяч іерогліфаў — хіба яны не мелі выніку?»
Што тычыцца стылю выкладання, то патрабаванні Сі Цзіньпіна былі наступнымі: коратка, праўдзіва, па-новаму; барацьба з падманам, хвальбой, пустазвонствам. Такі стыль уласцівы і яму самому. Яшчэ ў 1984 г. прызначаны сакратаром партыйнага камітэта павета Чжандзін Сі Цзіньпін змясціў у «Жэньмінь жыбаа» свой першы артыул «Маладыя кадравыя работнікі павінны паважаць старэйшых», напісаны проста і без прыхарошвання. За чатыры гады на пасадзе
сакратара камітэта партыі правінцыі Чжэцзян — з 2003 па 2007 — Сі Цзіньпін надрукаваў 232 нарысы ў калонцы «Новыя прамовы з Чжэцзяна» у газеце «Жэньмінь жыбаа». У гэтых артыкулах, што змяшчалі ўсяго 300-500 іерогліфаў, няма пустых, стандартных і бюракратычных фраз. Аўтар прыводзіць цытаты з класічных твораў, дае пераканаўчыя каментары, проста і зразумела выкладае прынцыпы, а абмяркоўваючы праблемы, уздзейнічае непасрэдна на кропкі болю, таму многія ідэі і думкі яго артыкулаў прымушаюць задумацца і з’ўляюцца актуальнымі да гэтага часу.
Стыль выкладання дае ўяўленне пра стыль работы, ён адлюстроўвае здольнасці і ўзровень кіруючых кадраў. Праблема стылю прыцягвае пільную ўвагу Сі Цзіньпіна. Існуе памылковае меркаванне: чым больш разгорнуты артыкул, тым больш ён выяўляе ўзровень [аўтара]. Сі Цзіньпін прывёў прыклады эпітафіі са 114 іерогліфаў на помніку народным героям і рабочага дакладу ўрада з пяці тысяч іерогліфаў, складаннем якога замест Чжоу Эньлая кіраваў Дэн Сяапін, каб паказаць, што і кароткі тэкст можа мець багаты змест, а артыкулы неабходна пісаць па магчымасці коратка і сцісла, проста і зразумела, глыбока і сур’ёзна.
Сі Цзіньпін дае цытату з класічнага трактата «Чжуанцзы»: «Доўгае не павінна лічыцца лішкам, а кароткае — недастатковым. Хоць лапкі качкі кароткія, але паспрабуй іх выцягнуць — зробіш балюча; хоць ногі жураўля доўгія, але адсячы іх — учыніш гора»188. Такі падыход можна прымяніць і да стылю выкладання. Сі Цзіньпін указваў, што сёння шмат артыкулаў, падобных да «качак, якім выцягнулі ногі», і галоўны метад змены стылю — гэта заахвочванне кароткіх артыкулаў, кароткіх прамоў і кароткіх дакументаў.
188 Цытуецца па: Чжуан-цзы / Пераклад з кіт. Л.Дз. Пазднеевай II Мудрыя Кітая. Ян Чжу, Ле-цзы, Чжуан-цзы. СПб., 1994. С. 35
Сто разоў перачытаць «Маніфест Камуністычнай партыі»
Чытанне работ Маркса і Леніна, вывучэнне твораў Маа Цзэдуна вымагае скрупулёзнасці, пранікнення ў сутнасць справы, уважлівага і ўдумлівага асэнсавання, вялікіх намаганняў. У канцы 1939 г. Маа Цзэдун сказаў аднаму таварышу, што прыйшоў на вучобу ў школу марксізма-ленінізма: «Кнігі па марксізме-ленінізме неабходна чытаць пастаянна. “Маніфест Камуністычнай партыі” я чытаў не менш за сто разоў. Сутыкнуўшыся з нейкай праблемай, я адкрываў “Маніфест Камуністычнай партыі” Маркса, часам чытаў толькі два абзацы, часам чытаў цалкам — і кожны раз для мяне твор быў адкрыццём. Падчас працы над творам “Аб новай дэмакратыі” я шмат разоў звяртаўся да “Маніфеста Камуністычнай партыі”. Сэнс чытання тэорыі марксізма — практычнае яе прымяненне, а каб укараняць гэту тэорыю ў практыку, неабодна пастаяннае яе чытанне, а чытаючы, неабходна звяртаць увагу на асноўныя моманты». Таварыш Дэн Сяапін, таварыш Цзян Цзэмінь і таварыш Ху Цзіньтаа ў розны час настойліва падкрэслівалі неабходнасць сур’ёзнага вывучэння першакрыніц. Кадравыя партыйныя работнікі павінны памятаць павучанні старэйшых таварышаў партыі, павінны ставіцца да іх уважліва.
«Кіруючыя работнікі павінны любіць чытаць кнігі, чытаць добрыя кнігі і ўмець чытаць кнігі». Выступленні на цырымоніі вясновага семестру 2009 г. навучання групы другога набору ў партыйнай школе ЦК КПК 13 мая 2009 г.
У ракурсе тэмы
«Маніфест Камуністычнай партыі» — гэта першы праграмны дакумент міжнароднага камуністычнага руху і сімвал нараджэння марксізма. Па аб’ёме ён невялікі, але па сіле ўздзеяння роўны «духоўнай атамнай бомбе»: як толькі твор выйшаў з друку, увесь свет ускалыхнуўся. 3 пункту гледжання тэорыі, «Маніфест» створаны ў святле матэрыялістычнага погляду на гісторыю, ён даў свету навуковы погляд на разуменне чалавечага грамадства. 3 пункту гледжання практыкі, «Маніфест» — гэта першая праграма сусветнай камуністычнай арганізацыі. Тут упершыню быў агучаны баявы заклік: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»; ён жа займеў сілу практычнага кіраўніцтва для пралетарскай рэвалюцыі. Энгельс указваў: «’’Маніфест” з’яўляецца самым распаўсюджаным міжнародным творам сацыялістычнай літаратуры і першай “поўнай праграмай тэорыі і практыкі” для пралетарскіх партый усіх краін»189.
«Маніфест» аказаў вялізны ўплыў і на кітайскую рэвалюцыю і Камуністычную партыю Кітая. Маа Цзэдун гаварыў Эдгару Сноу, што менавіта пад уплывам «Маніфеста Камуністычнай партыі» да лета 1920 г. ён тэарэтычна ў нейкай ступені стаў марксістам. На адным з пасяджэнняў Чжоу Эньлай спецыяльна падыйшоў да Чэнь Вандаа, першага перакладчыка «Маніфеста Камуністычнай партыі» на кітайскую мову, і спытаў, ці не можа той знайсці першае выданне «Маніфеста Камуністычнай партыі» на кітайскай мове, каб яшчэ раз паглядзець яго.
Дэн Сяапін прачытаў «Маніфест» падчас вучобы і працы ў Парыжы, таму і стаў сябрам Камуністычнай партыі і стаў на шлях рэвалюцыі. Падчас паездкі на поўдзень у 1992 г.
189 Гл. Прадмова да англійскага выдання «Капітала», 1888 г. Цытуецца па: Маркс К., Энгельс Ф. Збор твораў.М.: Дырэкт-Медыя, 2014. Т. 21. С. 386
Дэн Сяапін з глыбокім пачуццём гаварыў у інтэрв’ю кітайскім СМІ: «Маім першым настаўнікам быў “Маніфест Камуністычнай партыі”».
Калі гаварыць пра партыйных работнікаў, то трэба заўважыць, што вучыцца па першакрыніцах марксізму-ленінізму цяжка, але гэта задае высокую планку. Сі Цзіньпін успамінаў, як Маа Цзэдун чытаў «Маніфест Камуністычнай партыі», каб людзі маглі бачыць: нават правадыр нашай партыі і той странна і рупліва вучыцца, каб спасцігнуць сутнасць марксізму; такім чынам ён імкнуўся паказаць неабходнасць сур’ёзнага стаўлення да першакрыніц і ўмацавання імкнення засвоіць класічныя работы [марксізму]. Што тычыцца непасрэдна «Маніфеста Камуністычнай партыі», то Сі Цзіньпін у розных абставінах шмат разоў паўтараў, што, на яго думку, «марксізм якраз і з’яўляецца “дасканалай кананічнай кнігай”»190, і калі вы не вывучылі добра гэту «кананічную кнігу» і ўвесь час толькі і думаеце, каб «пайсці на Захад за сутрамі»191, то вы ўчыніце шкоду вялікай справе!»
Сяляне вёскі Лянцзяхэ ўспаміналі, што падчас працы Сі Цзіньпіна ў іх вёсцы той ўважліва чытаў «Капітал». 3 1998 па 2002 г. ён вучыўся ў Інстытуце сацыяльных навук універсітэта Цінхуа, каб атрымаць ступень доктара навук, яго спецыяльнасцю была тэорыя марксізма і ідэйна-палітычнае выхаванне. Сі Цзіньпін узначальваў работу над дакладам XVIII з’езду КПК і запатрабаваў увесці ў тэкст наступны абзац: «Марксісцкія перакананні, вера ў сацыялізм і камунізм — палітычная душа камуністаў, тая духоўная апора, якая любыя выпрабаванні робіць пасільнымі для іх». Як і падкрэсліваў Сі
1911 Чжэнцзін — гэта дасканалы канон (пра даоскія кананічныя кнігі), перакладаецца і як «будыйская сутра».
191 Гутарка ідзе пра падарожжы на Захад (тут вобразна пра Індыю) кітайскага манаха Сюань-цзана за будыйскімі сутрамі. Пераноснае значэнне: пайсці па вопыт.
Цзіньпін, кіруючыя работнікі павінны ў поўнай меры асэнсоўваць важнасць «паўсядзённага глыбокага вывучэння тэорыі марксізму-ленінзму», спасцігаць існасць справы — вывучаць, уважліва і няспешна чытаць класічныя творы марксізму.
Тры мяжы авалодання навукай
Вядомы вучоны Ван Гавэй разважаў над тым, што працэс пазнання мае тры мяжы. Першая: «Учора ўночы пад заходнім ветрам абсыпалася яшмавае дрэва. / Адзін падымаюся на высокую вежу, / Гляджу ў бясконцую далячынь». Другая: «Хаця пояс маёй вопраткі стаў занадта свабодным, я не шкадую пра гэта, дзеля яе не баюся схуднець». Трэцяя: «Шукала яго ў натоўпе сто тысяч разоў, раптам азірнулася і бачу яго ў неасветленай прасторы».
Пры вывучэнні тэорыі партыйныя кіраўнікі таксама павінны прайсці тры гэтыя мяжы. У першую чаргу неабходна «зірнуць у бясконцую далячынь» і такім чынам засведчыць высокія памкненні, не спасаваць перад спусташэннем «учарашняга ветру, што сарваў лісты з яшмавага дрэва», і адзінотай, калі «адзін падымаешся на высокую вежу», супакоіць сваё сэрца ўдумлівым чытаннем і руплівым навучаннем. Вывучэнне тэорыі патрабуе напружання сілы, поўнай аддачы справе, патрабуе не збочваць са шляху, пераадольваць перашкоды, гартаваць майстэрства, няхай нават «пояс адзення стане занадта свабодным», «не шкадаваць аб гэтым», быць гатовым «схуднець».
Вартасць вывучэння тэорыі ў тым, каб навучыцца думаць самастойна, аб’яднаць тэорыю з практыкай, дасягнуць глыбіні разумення, прымяняць вывучанае [на практыцы], у навучанні і практычнай дзейнасці «шукаць
сто тысяч разоў» і, нарэшце, «раптам азірнуцца» і «ў неасветленай прасторы» асэнсаваць сапраўдную існасць рэчаў. Толькі так кіруючыя работнікі розных узроўняў здолеюць адыграць вядучую ролю ў навучанні, здолеюць глыбока захапіцца навукай, аддацца навуцы, [толькі так] яны стануць эталоннымі мыслярамі, вызваляць свядомасць, будуць тымі ўзорнымі людзьмі, што крочаць у нагу з часам, прымяняюць атрыманыя веды на практыцы і выкарыстоўваюць усе дасягненні навукі.
«Пры вывучэнні тэорыі неабходна мець трымяжы».
13 ліпеня 2003 г. 3 кнігі «Новыя прамовы з Чжэцзяна»
У ракурсе тэмы
«Тры мяжы авалодання навукай» — гэта ўрывак з вядомага твора «Нататкі192 аб чалавечым грамадстве» кітайскага майстра літаратуры Ван Гавэя. Ван Гавэй пісаў: «Са старажытнасці да нашых дзён кожнаму, хто здзяйсняе вялікую справу пазнання, неабходна прайсці тры мяжы». «Учора ноччу пад заходнім ветрам абляцела яшмавае дрэва, / Адзін падымаюся на высокую вежу, / Гляджу ў бясконцую далеч» — гэта першая мяжа. «Хаця пояс маёй вопраткі стаў занадта свабодным, але я не шкадую аб гэтым, дзеля яе не баюся схуднець — гэта другая мяжа. «У натоўпе шукала яго сто тысяч разоў, але раптам азірнулася і бачу яго ў неасветленай прасторы» — гэта трэцяя мяжа.
У «трох межах авалодання навукай» удала спалучаюцца выказванні трох паэтаў: Янь Шу, Лу Юна і Сінь Цыцзы. Іх яскравыя вобразы, прысвечаныя любоўным, рамантычным пачуццям Ван Гавэй перанёс на тры мяжы авалодання навукай і пачынання справы, надаўшы вобразам філасофскі сэнс.
192 Нататкі (цыхуа) — жанр літаратурнай крытыкі ў Кітаі.
Першая мяжа вынікала з верша на мелодыю «Матылёк, закаханы ў кветку». Гэта верш «Хрызантэма ў восеньскай смузе пакрыта духмянымі кроплямі расы» паэта Янь Шу, які жыў у эпоху Паўночнай Сун: «Хрызантэма ў восеньскай смузе пакрыта духмянымі кроплямі расы, / Шаўковы полаг прыхоплены лёгкім марозам, / Ластаўкі парамі прочкі ляцяць. / Поўнаму месяцу няведама горыч растання, / Світання касыя праменні праходзяць скрозь чырвоныя дзверы. / Учора ўночы пад заходнім ветрам абляцела яшмавае дрэва, / Адзін падымаюся на высокую вежу, / Гляджу ў бясконцую далеч. / Хачу на каляровай паперы напісаць табе ліст, / Але ты далёка-далёка, хацелася б ведаць, дзе ты?» Першая страфа змяшчае настрой пейзажу — паглыбленне ў гаркоту расстання; другая страфа падхоплівае гэта пачуццё гаркоты: тут гаворыцца аб тым, як герой самотна глядзіць удалеч, перадаецца яго туга па закаханай. Ван Гавэй пераносіць гэтыя сардэчныя перажыванні на чалавека, які робіць вялікую справу, займаючыся навукай; зацінаецца ў сваім імкненні, углядаецца ў будучае, асэнсоўвае шлях, вызначае напрамак [даследавання].
Радкі, якія апісваюць другую мяжу, запазычаны з верша Лю Юна, паэта эпохі Паўночная Сун. Верш напісаны на мелодыю «Матылёк, закаханы ў кветку»: «Стаю, абапёршыся на парэнчы, пад лёгкім ветрыкам / углядаюся ўдалеч, вясною сэрца маё поўніцца восеньскім смуткам, змрок ахінуў небасхіл. / Травяністага колеру туман у промнях заходзячага сонца, не скажу, аб кім думаю я, абапёршыся на парэнчы. / Збіраюся выпіць глыток віна, песню віну спяваю, змушана ўсміхаюся, не адчуваю смаку. / Хаця пояс маёй вопраткі стаў занадта свабодным, але я не шкадую аб гэтым, дзеля яе не баюся схуднець». Лейтматыў гэтага верша — сумныя [восеньскія] думкі вясною, так выражаецца пачуццё смутку без шкадавання. Аўтар звязвае ў адно цэлае свае перажыванні, выкліканыя знаходжанннем
на чужой старонцы без сродкаў да існавання і ўспаміны аб прыхільнасці да любага чалавека, ён выказвае свае шчырыя пачуцці ў апісаннях прыроды. Ян Гавэй, дэманструючы вынаходлівасць, гэтымі радкамі іншасказальна перадае ідэю, што той, хто займаецца навуковай дзейнасцю, не павінен ставіцца да ўсяго лёгка і без напругі. Неабходна быць непахісным, нястомным, няхай нават пояс вопраткі стане табе занадта свабодным — не варта аб гэтым шкадаваць.
Трэцяя мяжа звязаная з вершам на мелодыю «Сапфіравае блюда. Вечар свята ліхтароў», якое належыць Сінь Цыцзы, паэту эпохі Паўднёвая Сун. «У святочную ноч усюды запальваюцца ліхтары, быццам на тысячах дрэў раскрываюцца кветкі. Зоркі феерверка сыплюцца дажджом. Раскошныя вазкі запоўнілі дарогі, усюды чуваць гукі музыкі. Яркі месяц гарыць, як ліхтар, калыхаюцца ліхтарыкі ў выглядзе рыб і цмокаў, як быццам скачуць усю ноч. Упрыгожванні ў валасах красунь, падобныя матылькам, сняжынкам і залатым ніткам, далікатна пабразгваюць, напаўняючы паветра водарам. У натоўпе шукала яго сто тысяч разоў, але раптам павярнулася і бачу яго ў неасветленай прасторы». Першыя строфы гэтага верша апісваюць горад пятнаццатага дня першага луннага месяца, асветлены запаленымі ліхтарамі. Малюнак напоўнены эмоцыямі, нястрымнай весялосцю, прадвесцем вясны. У другой частцы гаворыцца аб пошуках любімага чалавека — ён не захапляецца пышным росквітам і не заўважае прыгажуню. Ван Гавэй пашырае сэнс вершаў, тлумачыць, што калі не шукаць [праўду] усюды, то не будзе і натхнення.
Гісторыяй «Тры мяжы авалодання навукай» Сі Цзіньпін тлумачыць вывучэнне тэорыі, перадае цудоўным літаратурным стылем настойлівую раду вучыцца, падахвочвае кіруючых партыйных работнікаў адыгрываць вядучую ролю ў навучанні, бесперапынна і глыбока вывучаць тэорыю. «Тры мяжы авалодання навукай» наводзяць нас на думку,
што вывучэнне тэорыі — гэта не толькі «погляд у бясконцую далеч», [не толькі імкненне] да неаглядных межаў, але і напружаная праца, стараннасць у вучобе, здольнасць не схіліцца «пад заходнім ветрам, які сарваў лісты з яшмавага дрэва» і [пераадолець] пустэчу ў душы «самотна ўзыходзячага на высокую вежу». Але яшчэ больш важна навучыцца думаць самастойна, злучаць тэорыю з практыкай, дасягнуць усведамлення, прымяняць атрыманыя веды ў навучанні і практычнай дзейнасці, «шукаць ... сто тысяч разоў», а затым у неасветленай прасторы усвядоміць праўду.
He паддавацца песімізму і не чакацьдапамогі
У вялікай вытворчай брыгадзе Цыцзы нашага павета быў малады чалавек па імені Чжэн Чунілінь. У дзяцінстве ён перахварэў на поліяміэліт і ў яго была скалечана нага. Аднак ён не стаў песімістам і не чакаў [дапамогі]. За свае грошы ён адправіўся ў Пекін вучыцца жывапісу і фатаграфіі, затым арганізаваў у сваім доме мабільны пункт па аказанні паслуг у гэтай галіне: размалёўваў каменныя экраны, ляжанкі-каны, бакавыя прыбудоўкі, рабіў фотаздымкі — прапаноўваў людзям паслугі высокай якасці.
Аднойчы вечарам настаўнік прыватнай школы прыйшоў да яго, каб тэрмінова зрабіць фатаграфію і адразу ж яе забраць. Аднак стужку трэба запоўніць здымкамі цалкам і толькі затым праяўляць. Каб задаволіць настаўніка, хлопец зрабіў толькі адзін кадр і надрукаваў здымак, які тэрмінова спатрэбіўся чалавеку.
3-за сваёй скалечанай нагі Чжэнь Чуньлінь не мог цяжка працаваць, таму ён стаў гадаваць собаляў. Яго гаспадарка налічвала болей за дваццаць асобін; акрамя гэтага, ён перадаў сваю тэхналогію гадоўлі іншым маладым

людзям і арганізаваў на гэту справу яшчэ дзесяць падворкаў. За два гады яго прыбытак склаў больш за дзесяць тысяч юаняў. Гэта дазволіла яму пабудаваць першы ў вялікай вытворчай брыгадзе шматкватэрны дом. Калі б усе маладыя людзі павету гэтак жа старанна працавалі на карысць грамадства, аддавалі справе свой розум, талент, не шкадавалі сілы, працавалі дзеля радзімы, то праз некалькі год павет Чжандзін змяніўся б непазнавальна.
«Здзейсніць вялікую справу адраджэння Чжандзіна, стварыць энергічных і дзейсных людзей». 10 жніўня 1983 г. 3 кнігі «Глыбокія веды, сапраўдная любоў»’93.
У ракурсе тэмы
«Адзін прыклад лепш, чым дваццаць кніжных павучанняў»194: дзе прыклад, там ёсць імпульс да руху наперад. Чжэн Чуньлінь са скалечанай нагой, перахварэўшы ў дзяцінстве поліяміэлітам, не страціў веры ў сябе: на свае грошы ён навучыўся жывапісу і фатаграфіі. Акрамя таго, ён займаўся падсобнай гаспадаркай: спачатку сам пачаў разводзіць собаляў і разбагацеў, а пасля арганізваў вясковых сялян, якія таксама заняліся гадоўляй собаляў і атрымлівалі дадатковы прыбытак. Нечалавечая матывацыя і імкненне да лепшага жыцця дазволілі Чжэнь Чуньліню здзейсніць неверагодны ўчынак: не толькі самому выбіцца з галечы і стаць заможным, але і дапамагчы ўсёй вёсцы.
У жніўні 1983 г. Сі Цзіньпін, прызначаны на пасаду сакратара партыйнага камітэта павета Чжаньдзін, заявіў: «Моладзь — гэта самая энергічная і актыўная сіла грамадства,
193 Сі Цзіньпін. Глыбокія веды, сапраўдная любоў. Хубэй жэньмінь чубаншэ, 2015.
194 Роджэр Ашам (1515-1568) — англійскі педагог-гуманіст, прафесар каледжа пры Кембрыджскім універсітэце.
гэта жыццёва важная сіла, на якую неабходна абапірацца пры адраджэнні Чжаньдзіна». Ён дакладна ўказваў на слабасці і недахопы, характэрныя для часткі моладзі, якая «хоча, але не можа», «без усялякай падставы на тое мае нізкую самаацэнку». «Некаторыя людзі толькі і думаюць, як атрымаць далёкую японскую ружу, і наступаюць на чайную, што ляжыць пад нагамі. Забудзьцеся пра вялікія справы, пачынайце з малога, пачынайце з сябе». На думку кіраўніка, калі моладзь будзе грэбаваць нізавой работай, з пагардай будзе глядзець на невысокія пасады, не будзе зважаць на звычайную работу, а будзе сядзець і чакаць «вялікіх спраў», то ўсе мары акажуцца ілюзіямі. Прыкладам Чжэнь Чуньліня, які дапамог аднавяскоўцам разбагацець, Сі Цзіньпін хацеў заклікаць моладзь павета Чжандзін умацоўваць сябе і самаахвярна працаваць, пачынаць з малых спраў, пачынаць з сябе, дамагчыся жыццёвага поспеху, праявіць свае лепшыя якасці.
Выступленне «Здзейсніць вялікую справу адраджэння Чжандзіна, стварыць энергічных і дзейсных новых людзей» утрымлівае яшчэ адну гісторыю пра мэтанакіраваны характар.
Хуан Чуньшэн быў не занадта адукаваным, але з 1969 г. ён вырошчваў бавоўну вышэйшага гатунку. Ведаў яму не хапала, таму сваю адукацыю ён пачаў са школьнага падручніка, з раздзелу «Расліны», а затым самастойна стаў засвойваць матэрыялы Хубэйскага педагагічнага ўніверсітэта, прачытаў мноства навуковых часопісаў па сельскай гаспадарцы, наведваў спецыялізаваныя ўніверсітэты і навукова-даследчыя інстытуты для кансультацыі з экспертамі і прафесарамі. Праз некалькі год настойлівых намаганняў выгадаваны ім гатунак бавоўны «Цзы мянь №2» («Хубэйская бавоўна №2») атрымаў другую прэмію ў галіне навукова-тэхнічных дасягненняў правінцыі Хубэй. Гэты гатунак распаўсюдзіўся на міліёны му правінцыі Хубэй і за яе ме-
жамі, а сам Хуан Чуньшэн стаў вядомы як «мясцовы спецыяліст» па селекцыі бавоўны.
Праз гісторыі Хуан Чуньшэня Сі Цзіньпін павучаў маладых людзей адказна падыходзіць да выканання сваёй працы, з усёй сілы імкнуцца дасягаць поспеху на сваім месцы, і тады мы здолеем аб’яднаць розум і талент кожнага, зможам стаць адзінай моцнай сілай, што будзе рухаць усё грамадства наперад. Моладзь здолее дамагчыся жыццёвага поспеху, калі кожны ўмацуецца на сваім месцы, будзе самаахвярна працаваць, пачне з сябе і малых спраў, праявіць свае лепшыя якасці. Гісторыя пра тое, як фізічна слабы Чжэн Чуньлінь змяніў сваё жыццё і стаў багатым, з’яўляецца добрым прыкладам гэтай ісціны.
Сі Цзіньпін неадаразова заклікаў моладзь займацца нізавой работай. У лісце да Чжана Гуансю, чыноўніка вёскі, што скончыў універсітэт, ён з надзеяй звяртаўся да ўсіх выпускнікоў ВНУ, якія паехалі працаваць у вёску: «Горача любімыя работнікі нізавых арганізацый, станавіцеся моцна на ногі, пашырайце кругагляд і набывайце веды, развівайце свае таленты і садзейнічайце развіццю сельскіх раёнаў, каб сяляне атрымалі выгаду, а моладзь не шкадавала [пра свой выбар]. У лісце да сяброў «Дабравольнай брыгады абслугоўвання імя Сюй Бэньюя» Хуачжунскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта ён заклікаў моладзь ісці адным шляхам з Радзімай, аддаць свой талент народу, сваімі маладымі памкненннямі і практычнай дзейнасцю зрабіць яшчэ большы ўнёсак ў здзяйсненне кітайскай мары.
Вяртанне блуднага сына
Існуе гісторыя пра вяртанне вядомага ў Кітаі блуднага сына — Чжоу Чу. 3 дзяцінства ён валодаў нечалавечай фізічнай сілай і запальчывым норавам. Звычайна ён ез-
дзіў на кані і паляваў з лукам, непакоіў просты люд і сваволіў у вёсках. У той час у паўднёвых гарах жыў люты тыгр, а ў рацэ — вадзяны дракон. Яны таксама часта шкодзілі людзям, таму народ і празваў лютага тыгра, вадзянога дракона і Чжоу Чу «нашы тры пагібелі». Пазней Чжоу Чу атрымаў павучанне ад вядомага тады вучонага Лу Юня і стаў на шлях выпраўлення. У гарах ён забіў лютага тыгра, у рацэ адсек галаву дракону, дбайна вучыўся, стаў высокаадукаваным і культурным чалавекам, і ў рэшце рэшт загінуў у змаганні за радзіму. [Гэта] гісторыя сведчыць пра тое, што кожны можа памыляцца. Аднак толькі той будзе добрым чалавекам, хто здольны выпраўляць свае памылкі. Гэта і ёсць тое, што характаразуецца выслоўем: «пакаянне блуднага сына на золата не памяняць».
«Неацэнная роля здольных работнікаў у развіцці эканомікі». 23 красавіка 1983 г. 3 кнігі «Глыбокія веды, сапраўдная любоў».
У ракурсе тэмы
Чжоу Чу — гэта воін дзяржавы Заходння Цзынь канца перыяду Трохцарства, які ў маладосці пераўзыходзіў усіх фізічнай сілай. Аднак ён меў дрэнную славу сярод сваіх землякоў, бо «не ставіўся патрабавальна да дробных правінаў і нястрымна аддаваўся жарсцям». Людзі называлі яго, лютага тыгра з паўднёвых гор і вадзянога дракона, што жыў у рацэ, «тры пагібелі», прычым Чжоу Чу быў самай галоўнай. Чжоу Чу ведаў, што ён агідны людзям, аднак вельмі хацеў выправіцца. Ён накіраваўся ў вобласць Уцзюнь да двух братоў — Лу Цзы і Лу Юня — за парадай. Лу Цзы ў той час не было дома, а з Чжоу Чу пагаварыў Лу Юнь: «Здаўна цаніўся такі падыход: раніцай чуеш крытыку, а вечарам ужо ўсё выпраўлена; у пана ёсць добрыя намеры, аднак няма волі; што ж тады непакоіцца, што тваё імя невядома?»

Пасля гэтага Чжоу Чу стаў сціплым, выправіў памылкі, загартаваў волю, палюбіў навуку і стаў відным вучоным. Пазней ён быў выпраўлены ў экспедыцыю на паўночны захад, каб падавіць там мяцеж качавых плямёнаў ды і цян. У змаганні са шматлікай арміяй суперніка ён загінуў. Людзі захапляліся ім і гаварылі: «Адданасць [яго] была неверагоднай, мудрасць — цудоўнай, герой [валодаў] цэльным характарам і ўзвышанымі ідэаламі». Гісторыя пра тое, як Чжоу Чу стаў на правільны шлях, шырока вядомая ў Кітаі. У «Гісторыі дынастыі Цынь»195, у «Новым выкладанні апавяданняў, што ходзяць па свеце»196 расказваецца пра тое, як «Чжоу Чу выкараніў тры пагібелі», і да гэтага часу ў Пекінскай оперы ёсць п’еса з такой назвай. Пазней было даказана, што ўсе падзеі жыцця Чжоу Чу сапраўды мелі месца. Але ж як прапаганда каштоўнасцяў, як перакананне ў неабходнасці самаўдасканалення гісторыя «Пра тое, як Чжоу Чу выкараніў тры пагібелі» мае асаблівы культурны падтэкст. «Памылка высакароднага мужа падобна да сонечнага і месяцовага зацмення. Людзі бачаць усе яго памылкі, і калі ён выправіць іх, глядзяць на яго з захапленнем»197.
Трактат «Меркаванні і гутаркі» гаворыць, што чалавеку цяжка пазбегнуць памылак, аднак калі чалавек выпраўляе іх — як блудны сын, каторы вярнуўся на шлях ісціны, — ён заслугоўвае павагі і захаплення. У творы «Новае выкладанне апавяданняў, што ходзяць па свеце. Выпраўленне» ёсць гісторыя пра тое, як Дай Юань даведаўся пра сваю памылку і выправіў яе. Дай Юань рабаваў гандляроў, аднак пад уплывам Лу Цзы, які гаварыў, што Дай Юань мае шмат
195 «Гісторыя дынасты Цзынь» была складзена Фан Сюаньпінам у 648 г., у эпоху Тан.
196 «Новае выкладанне апавяданняў, што ходзяць па свеце» створана пісьменнікам і гісторыкам Лю Іцынам (403-444)
197 Лунь Юй (Меркаванні і гутаркі) / Пераклад з кіт. В.А. Крыўцова. СПб.: Крышталь, 1999. С. 128. С. 706.
добрых якасцяў, ён стаў на шлях выпраўленння, пазней узначаліўшы ваенную экспедыцыю на Захад.
У сакавіку 1983 г. у павеце Чжандзін правінцыі Хубэй распрацавалі праект «дзевяць мерапрыемстваў па фарміраванні новага погляду на падбор кадраў у новы перыяд і запрашэнне таленавітых людзей», аднак у працэсе яго рэалізацыі выявілася, што частка партыйных кіраўнікоў недастаткова поўна зразумела [яго], сумнявалася і заняла пазіцыю чакання ў пытанні запрашэння на службу таленавітых людзей. У красавіку гэтага года на партыйнай нарадзе кіраўнікоў трох узроўняў198 па тэме «Палітыка паслаблення кантролю і адраджэння эканомікі» Сі Цзіньпін, які займаў тады пасаду намесніка сакратара партыйнага камітэта павета, звярнуў увагу на значнасць таленавітых людзей і запатрабаваў, каб кіраўнікі ўсіх узроўняў і шырокія масы партыйных работнікаў сфарміравалі новы погляд на падбор кадраў і дабарасумленна рэалізавалі «Дзевяць мерапрыемстваў па запрашэнні годных людзей і таленавітых кадраў» і садзейнічалі тым самым адраджэнню эканомікі.
На прыкладзе Чжоу Чу Сі Цзіньпін нагадваў усім: «Кожнаму ўласціва памыляццца. Але толькі таго можна назваць добрым чалавекам, хто выпраўляе свае памылкі». Што тычыцца кадравых работнікаў, якія дапускалі памылкі альбо маюць нейкія недахопы, то тут трэба браць пад увагу і дробязі, і глабальныя справы; трэба ўлічваць хібы і недахопы, але пэўныя перавагі і моцныя бакі таксама неабходна ўлічваць. Ён працытаваў старое выказванне: «Улічвай высокія маральныя якасці, даруй памылкі, не патрабуй ад людзей дасканаласці» і заклікаў усіх разняволіць свядомасць, разбураць стэрэатыпы, ліквідаваць забабоны, прызначаць на пасады толькі па здольнасцях, рознымі шляхамі шукаць таленты.
198 Нарада партыйных работнікаў трох узроўняў праводзіцца звычайна вясной і збірае прадстаўнікоў партыйных арганізацый паветаў, мястэчак і вёсак.

Пра кіраванне
«Кіраваць неабходна, сыходзячы з рэальнасці, а не з літаральнага разумення правілаў»
Уласная вытворчасць мабільных тэлефонаў наносіць контрудар
За апошнія гады некаторыя прадпрыемствы Кітая паспяхова правялі пошукі ў межах развіцця структурнай рэформы ў галіне прыярытэту [эканамічнай] прапановы. Напрыклад, цягам некалькіх мінулых год на рынку Кітая супернічалі некалькі марак мабільных тэлефонаў, такіх, як «Нокіа» і «Матарола», а таксама маркі тэлефонаў, зробленых на прадпрыемствах Кітая. Канкурэнцыя была вельмі вострай, некаторыя прадпрыемствы не вытрымалі яе і закрыліся. У такіх абставінах шэраг кітайскіх прадпрыемстваў, скарыстаўшыся сітуацыяй, сталі пачынальнікамі прапановы мабільных тэлефонаў у дарагім сегменце рынку, каб задаволіць запыт на яшчэ болын функцыянальныя, хуткія, з яшчэ больш выразнай
выявай высокаінтэлектуальныя тэлефоны, якія б адпавядалі сучасным густам, якія былі б запатрабаваны як на ўнутраным, так і на знешнім рынку.
Канкурэнтная барацьба на сусветным рынку мабільных тэлефонаў таксама вельмі вострая. Напрыклад, славутыя некалі «Матарола», «Нокіа», «Эрыксан» зараз ужо не ўбачыш, яны не вытрымалі канкурэнцыі.
Пасля навагодніх святаў я наведаў адну кампанію ў горадзе Чунцыне199, якая займаецца вытворчасцю тонкаплёначных транзістараў і вадкакрысталічных дысплеяў. Кампанія з’яўляецца прыкладам паспяховай рэформы ў галіне прапановы. Некалькі апошніх год у Чунцыне вельмі хутка расце вытворчасць ноўтбукаў, іншай высокатэхналагічнай прадукцыі, аўтамабіляў уласных гандлёвых марак. Гэта дало магчымасць сфарміравацца тут буйнейшаму ў свеце электронна-інфармацыйнаму кластару, а таксама буйнейшаму ў краіне аўтамабільнаму прамысловаму кластару. Кожны трэці ноўтбук і камп’ютар у свеце зроблены ў Чунцыне. Усё гэта з’яўляецца сведчаннем таго, што мэтанакіраваная работа ў галіне прапановы тавараў спрыяе ўдасканаленню вытворчасці і дапамагае знайсці шлях да пакупнікоў.
Выступленне на семінары V пленума XVIII склікання для ключавых кіруючых работнікаў правінцый і ўстаноў 18 студзеня 2016 г.
У ракурсе тэмы
Смартфоны сталі дзвярыма інтэрактыўнай эпохі. Праз змены кітайскага рынку мабільных тэлефонаў можна прасачыць рост інавацый і поспехі структурнай рэфор-
199 Чунцын — адзін з чатырох гарадоў цэнтральнага падпарадкавання, знаходзіцца ў правінцыі Сычуань.

мы ў галіне прапановы ў краіне. Яшчэ некалькі год назад такія маркі, як «Нокіа» і «Матарола» займалі першае месца на кітайскім рынку мабільных тэлефонаў, аднак цягам апошніх год іх продаж і доля на рынку знізіліся, склаліся зусім іншыя суадносіны: нечакана на арэну выйшлі маркі сотавых тэлефонаў, зробленых у Кітаі. У 2015 г. зацікаўленасць карыстальнікаў кітайскімі мабільнымі тэлефонамі рэзка вырасла, дасягнула ўзроўню 51,3% і перавысіла попыт на міжнародныя маркі. Гэта азначала, што аўтарытэт кітайскіх заводаў, вытворцаў мабільных тэлефонаў, дагнаў і перагнаў аўтарытэт міжнародных вытворцаў. У трэцім квартале 2016 г. сумарны продаж кітайскіх смартфонаў на рынку склаў 371 млн штук. У першую пяцёрку трапілі такія тэлекамунікацыйныя кампаніі, як «Хуавэй», «ОРРО», «VIVO», «Эпл», «Сяомі», прычым чатыры з іх былі кітайскімі брэндамі. Больш таго, кітайскія мабільныя тэлефоны актыўна заваёўваюць пазіцыі. У першай палове 2016 г. кампаніі «LENOVO» і «Сяомі» занялі на рынку Індыі адпаведна другое і трэцяе месца па папулярнасці сярод хадавых брэндаў, а аб’ём продажу тэлефонаў маркі «Хуавэй» у Еўропе падвоіўся.
Вытворчасць ноўтбукаў у Чунцыне — яшчэ адзін прыклад паспяховай структурнай рэформы ў галіне прапановы. 3 таго часу, як тут была разгорнута вытворчасць ноўтбукаў, і да таго часу, як Чунцын стаў самай вялікай міжнароднай базай вытворчасці ноўтбукаў, прайшло ўсяго сем год. У 2014 г. выхад прадукцыі інтэлектуальнага тэрміналу наблізіўся да 200 млн штук, колькасць ноўтбукаў сярод іх налічвала 61 млн штук, што складала больш за траціну ўсёй сусветнай вытворчасці ноўтбукаў.
Акцыянернае таварыства з абмежаванай адказнасцю навукова-тэхнічнай карпарацыі ВОЕ200, якое Сі Цзіньпін
200 BOE Technology Grup Co., ltd.
наведаў у Чунцыне, з’яўляецца вядучай сусветнай кампаніяй-пастаўшчыком тэхналогій, прадукцыі і паслуг у галіне паўправадніковых дысплэяў. Яна займаецца рэалізацыяй тавараў і абслугоўваннем спажыўцоў у асноўных рэгіёнах свету: Еўропе, Амерыцы і Азіі. Тонкаплёначныя транзістары пакалення 8,5, якія карпарацыя ВОЕ выпускае для вытворчасці кітайскіх паўправадніковых дысплэяў, пераўзышла перадавы сусветны ўзровень. Так інфармацыйная лічбавая індустрыя Кітая атрымала моцны штуршок для развіцця, што мае велізарнае стратэгічнае значэнне. Для карпарацыі самым важным з’яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі: у 2014 г. колькасць новых патэнтных заяваў склала 5 116 штук, у 2015 — 6 156. На сённяшні дзень колькасць гатовых да выкарыстання патэнтаў склала 40 000 штук. Інавацыі — гэта першае патрабаванне новай канцэпцыі развіцця і неабходныя меры для ўмацавання рэформы ў галіне прапановы.
Расказваючы пра структурныя змены кітайскага рынку сотавых тэлефонаў, Сі Цзіньпін адзначыў прарыў, што адбыўся ў галіне камп’ютараў-ноўтбукаў і ўласна кітайскіх марак аўтамабіляў. Ён імкнуўся паказаць рост кітайскіх інавацыйных магчымасцяў і вялізнае значэнне структурнай рэформы ў галіне прапановы, прадэманстраваць кіраўнікам усіх узроўняў заканамернасці эканамічнага развіцця. Як толькі адбыўся інавацыйны паварот у галіне прапановы, рынак тут жа актыўна адрэагаваў на гэта. Фактычнае развіццё краіны павінна адбывацца праз прыярытэт прапановы.
Як прыстасавацца і пераарыентаваць «новую нармальнасць» эканомікі ва ўмовах падзення тэмпаў эканамічнага росту? Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў, што неабходна прыкласці намаганні для ўмацавання стуктурных рэформаў з боку запыту: «Гэта галоўная інавацыя новай рэальнасці, якая адпавядае развіццю эканомікі і накіроўвае
яе, гэта адпавядае актыўнаму выбару новай формы канкурэнцыі, супольнай моцы дзяржавы, якая ўзнікла пасля сусветнага фінансавага крызісу, гэта адпавядае неабходным патрабаванням эканамічнага развіцця Кітая у новай рэальнасці». Сі Цзіньпін акрамя гэтага адзначыў наступнае: «Кожная навукова-тэхнічная і вытворчая рэвалюцыя раз за разам прыводзіць да ўздыму вытворчых сіл, стварае неверагодныя магчымасці па забеспячэнні». Усё патрабуе ад кіруючых работнікаў розных узроўняў ініцыятывы і энтузіязму для ўзмацнення структурнай рэформы ў галіне прапановы, рэалізацыі «Пяці вялікіх задач»201, прымянення сілы для павышэння якасці і эфектыўнасці сістэмы прапановы, зменаў і абнаўлення эканомікі Кітая, якая адраджаецца як Фенікс.
«Рыхтуемся да страт»
У 1945 г. Маа Цзэдун выступіў на VII партыйным з’ездзе з заключнай прамовай. Гаварылася пра тое, што неабходна рыхтавацца да пераадольвання цяжкасцяў, да шматлікіх страт, часам звязаных з непрадказальнымі падзеямі. Як мудры палітык, Маа Цзэдун добра ведаў аб тым, што ўсё прадугледзець немагчыма.
На адным дыханні ён пералічыў сямнаццаць цяжкасцяў: 1. Знявагі з боку іншаземных дзяржаваў; 2. спрэчкі ўнутры краіны; 3. захоп Гаміньданам некалькіх плацдармаў; 4. знішчэнне гаміньданаўцамі некалькіх дзясяткаў тысяч воінаў; 5. марыянеткавае войска будзе вітаць генерала Чан Кайшы; 6. грамадзянская вайна; 7. з’явіцца Скобі, і Кітай
201 «Пяць вялікіх задач» былі прапанаваныя Сі Цзіньпінам на нарадзе ЦК па рабоце ў галіне эканомікі, якая праходзіла ў Пекіне 18-21 снежня 2015 г.
стане Грэцыяй202; 8. «непрызнанне Польшчы» прывядзе да непрызнання Камуністычнай партыі; 9. збеглі, рассеяліся некалькі дзясяткаў тысяч членаў партыі; 10. унутры партыі скалаўся настрой песімізму і стомы; 11. паўсюль адбываюцца стыхійныя бедствы, пасля якіх застаецца голая зямля; 12. эканамічныя цяжкасці; 13. у Паўночным Кітаі203 засяродзіліся ўзброеныя сілы суперніка; 14. Гаміньдан ладзіць таемныя забойствы і змовы; 15. у кіраўніцтве партыі ўзнікаюць ідэалагічныя супярэчнасці; 16. пралетарыят розных краін доўгі час не аказвае нам ніякай дапамогі; 17. многа чаго яшчэ, што цяжка сабе ўявіць.
Маа Цзэдун казаў: «Многія рэчы немагчыма прадказаць, аднак пра іх неабходна абавязкова думаць, асабліва гэта тычыцца нашых высокапастаўленых адказных таварышаў, якія павінны быць маральна гатовымі супрацьдзейнічаць непрадбачным цяжкасцям, даваць рады нечаканым неспрыяльным сітуацыям. Вось над чым нам неабходна грунтоўна падумаць».
Таварыш Дэн Сяапін не аднойчы паўтараў: «Мы павінны ўмець разгарнуць сваю работу ва ўмовах узнікнення вялікай рызыкі, каб быць гатовымі да контрмераў. Такім чынам, калі ўзнікне пагроза, неба на нас не ўпадзе». Падобныя меркаванні таварышы Маа Цзэдун, Дэн Сяапін, Цзян Цзэмінь, Ху Цзыньтаа выказвалі шмат разоў, і гэта вельмі сур’ёзна, гэта палітычны вопыт і палітычная мудрасць, якая з’яўляецца надзвычай важнай пры кіраванні партыяй і дзяржавай.
Выступлечне на спецыяльчым семічары для кіраўчікоў правінцый і ўстановаў па вывучэччі і ўкараненчі ў жыццё духу V пленума XVIII склікання. 18 студзеня 2016 г.
202 Генерал-лейтэнант Брытанскай арміі Рональд Скобі (1893-1969) у 1943 г. быў адпраўлены ў Грэцыю для барацьбы з немцамі, аднак аказаўся ўцягнутым у грамадзянскую вайну.
203 Паўночны Кітай — тэрыторыя ніжняга цячэння ракі Хуанхэ, правінцыі Хубэй, Шаньсі, Шандун і Хунань.
У ракурсе тэмы
У гісторыі КПК Маа Цзэдун вядомы як вялікі стратэг, які валодаў прагматычным мысленнем. На яго думку, да ўсяго неабходна рыхтавацца, сыходзячы з самага неспрыяльнага сцэнару, намагаючыся дасягнуць лепшага выніку. Гэта спосаб мыслення, спосаб працы і спосаб кіравання. Расказаная Сі Цзіньпінам гісторыя высветліла менавіта такую здольнасць стратэгічнага мыслення.
На момант адкрыцця VII з’езду КПК у складзе партыі адбыліся вялікія змены. Партыя перажыла вялікія зрухі ў галіне ідэалогіі і сферы кіравання, прайшла праз «упарадкаванне стылю» ў Яньані204, згуртавалася і аб’ядналася. КПК ператварылася ў моцную, багатую вопытам палітычную партыю, што налічвала 1 210 000 сяброў. Яна стала «цэнтрам кітайскага народа ў яго супраціве японскай агрэсіі і справе ратавання радзімы», «цэнтрам вызваленчай барацьбы кітайскага народа», «цэнтрам перамогі над агрэсарам і пабудовы Новага Кітая». Колькасць НВАК, якой кіравала КПК, вырасла да 910 000 чалавек, народнае апалчэнне — да 2 200 000 чалавек, а насельніцтва вызваленых раёнаў дасягнула 95 500 000 чалавек.
Маа Цзэдун гаварыў пра гэта: «У Камуністычнай партыі Кітая ніколі яшчэ не было такой моцы. Рэвалюцыйная база яшчэ ніколі не налічвала такой колькасці людзей і не мела такой вялікай арміі; аўтарытэт Кампартыі ў насельніцтва тэрыторый, якімі кіруюць гаміньданаўцы і японцы, сёння самы вялікі. Рэвалюцыйныя сілы Савецкага Саюза і народаў іншых краін таксама самыя вялікія. Усё гэта — прадумовы перамогі над акупантамі і будаўніцтва Новага Кітая».
Расклад сіл у свеце і краіне складваўся самым лепшым чынам, аднак на VII з’ездзе, калі ўсе ўжо былі гатовы выказаць
204 «Упарадкаванне стылю» — назва некалькіх палітычных кампаній у Кітаі, рух за правільны стыль працы.
шумнае адабрэнне, Maa Цзэдун падкрэсліў, што «неабходна рыхтавацца да страт», перад «бляскам славы яшчэ больш рыхтавацца да цяжкасцяў» і нават нечакана падтрымаў меркаванне, што пасля вайны «Кітай можа стаць паўкалоніяй ЗША». Маа Цзэдун таксама пералічыў «сямнаццаць цяжкасцяў», што могуць узнікнуць у Кітаі. У гэтым адлюстраваўся не толькі спосаб мыслення Маа Цзэдуна, але і яго мастацтва кіраўніка, які «будуе палітыку, сыходзячы з горшых перспектываў». Ён даў прыклад таго, як неабходна не губляць пільнасці і мысліць стратэгічна.
Новая эпоха рыхтуе нам сустрэчу з вялікай рызыкай, выклікамі, супярэчнасцямі як у самой краіне, так і за яе межамі. Крыніцы супярэчнасцяў, пункты рызыкі перасякаюцца і ўзаемадзейнічаюць, і на гэтым фоне Сі Цзіньпін расказвае гісторыю пра валоданне стратэгічным мысленнем такімі кіраўнікамі, як Маа Цзэдун і Дэн Сяапін, тым самым заклікаючы кіраўнікоў усіх узроўняў авалодваць стратэгічным мысленнем і ўмела ім карыстацца, імкнуцца дасягнуць лепшага выніку, але рыхтавацца да горшага.
Гаворачы пра вывучэнне і рэалізацыю канцэпцыі мас, Сі Цзіньпін папярэджвае: «Калі дрэнна вырашыць пытанні стылю кіраўніцтва, то можа ўзнікнуць сітуацыя «Ба-ван развітваецца з наложніцай»205.
На нарадзе, прысвечанай 95-годдзю заснавання КПК, Сі Цзіньпін павучаў: «Неабходна рыхтавацца своечасова адказваць на выклікі, кіраваць рызыкай, пераадольваць сур’ёзнае супраціўленне, вырашаць вялікія супярэчнасці». Неаднаразова было падкрэслена: «Калі меры, што прымаюцца, не з’яўляюцца дастатковымі, а рэакцыя слабая, то можа здарыцца, што усё пяройдзе на новы ўзровень, супярэчнасці і выклікі павялічацца, накладуцца адно на другое, і слабыя выклікі і пагрозы вырастуць да ўзроўню
205 Гл. Апавяданне «Ба-ван развітваецца з наложніцай».
вялікіх. Выклікі і пагрозы міжнароднага ўзроўню перарастуць у выклікі і супярэчнасці ўнутры краіны; выклікі і супярэчнасці ў галіне эканомікі, грамадства, культуры, экалогіі павернуцца палітычнымі выклікамі і пагрозамі і ў выніку стануць пагрозай кіруючай партыі і бяспекі краіны».
Зараз мы вядзем вялікую барацьбу, якая характарызуецца мноствам новых гістарычных асаблівасцяў. Кіруючыя работнікі ўсіх узроўняў павінны павышаць сваю дасведчанасць пра існуючыя рызыкі, валодаць стратэгічным мысленнем і ў адпаведнасці з патрабаваннямі Сі Цзіньпіна «рыхтавацца адказваць на выклікі і пагрозу рызыкі, якую б форму яны не прынялі».
Кітайскі цуд
Наша дзяржаўнае будаўніцтва са старых часоў трымалася на сельскай гаспадарцы, і культура земляробства знаходзілася на сусветным узроўні. У эпоху Хань насельніцтва Кітая ўжо перавышала 60 млн чалавек, а плошча ворных зямель была звыш за 800 млн му. У эпоху Тан плошча горада Чаньянь складала больш за 80 км2, а насельніцтва яго складала 1 млн чалавек. Палац ззяў золатам і яркім бляскам, а гарадское жыццё віравала.
У паэта эпохі Тан Цэнь Шэня ёсць такі радок: «У горадзе Чаньяне мільён дамоў». У эпоху Паўночнай Сун збор дзяржаўных падаткаў у максімальным значэнні дасягаў 160 млн звязкаў манет206, можна сказаць, Кітай быў самай багатай дзяржавай. Тагачаснае насельніцтва Лондана, Парыжа, Венецыі, Фларэнцыі не перавышала
206 Звязка манет з 1 000 чохаў (дробная разменная манета ў Старажытным Кітаі, пасярэдзіне мела адтуліну; для зручнасці пераносу такія манеты, як правіла, нанізвалі на нітку, утвараючы звязку).
і 100 тысяч чалавек, Кітай жа налічваў 50 гарадоў з насельніцтвам звыш за 10 млн чалавек.
3 пачаткам прамысловай рэвалюцыі Кітай пачаў адставаць у эканамічным развіцці, а заходнія краіны — развівацца. 3 пачаткам опіўмных войнаў натуральная гаспадарка краіны стала паступова распадацца, і Кітай не здолеў скарыстацца магчымасцямі прамысловай рэвалюцыі. Нягледзячы на тое, што нацыянальная прамысловасць атрымала пэўны імпульс развіцця, замежны капітал пачаў пранікаць у краіну. Увесь свет даведаўся пра Шанхай, дзе было многа замежнікаў, пра прамысловасць Цяньцзіня, ваенную вытворчасць Уханя, аднак усё ж краіна была беднай і адсталай; з бясконцымі ваеннымі смутамі яна засталася па-за тэндэнцыямі прагрэсу і развіцця эпохі. Такая сітуацыя доўжылася больш за стагоддзе.
Пасля стварэння Новага Кітая Камуністычная партыя ўзначаліла народ і пачала шырокамаштабную індустрыялізацыю. Таварыш Маа Цзэдун указваў, што наша задача — «супакоіцца, каб быць здольнымі пабудаваць сучасную прамысловасць, сучасную сельскую гаспадарку, сучасныя навуку і культуру, сучасную абарону». У 1950-я гг. у дзяржаўным будаўніцтве з’явіліся заўважныя поспехі.
Пазней пачаліся дзесяць год бедстваў «культурнай рэвалюцыі», выкліканыя памылкамі ў кіруючых ідэях і недастаткова глыбокім разуменнем законаў будаўніцтва сацыялізма. Шырокамаштабная індустрыялізацыя не здолела паспяхова працягвацца.
Аднак III Пленум XI склікання нашай партыі паклаў пачатак новаму гістарычнаму перыяду рэформ і адкрытасці. Мы пераадолелі шмат цяжкасцяў больш чым за трыццаць год, але стварылі цуд — дзяржаву, якая пасля заканчэння Другой сусветнай вайны дасягнула самых высокіх і працяглых тэмпаў росту эканомікі. На пачат-
ку перыяду рэформ і адкрытасці па агульным аб’ёме эканомікі Кітай займаў адзінаццатае месца ў свеце. У 2005 г. Кітай апярэдзіў Францыю і заняў пятае месца; у 2006 г. ужо абагнаў Англію і размясціўся на чацвёртым месцы; у 2007 г. пакінуў ззаду Германію і дабіўся трэцяга месца; а ў 2009 г. пераўзышоў Японію і выйшаў на другое месца. У 2010 г. па маштабах вытворчасці [Кітай] аказаўся наперадзе ЗША і заняў першае месца. Нам спатрэбілася некалькі дзесяцігоддзяў, каб прайсці шлях, якім развітыя краіны ішлі цягам некалькіх стагоддзяў; гэта і стала цудам [у гісторыі] сусветнага развіцця.
Выступленне на пасяджэнні спецыяльнай групы. «Асноўныя кіруючыя работнікі ўзроўню правінцый і ўстаноў вывучаюць і ажыццяўляюць дух V Пленума XVIII склікання ЦК КПК». 18 студзеня 2016 г.
У ракурсе тэмы
Эры росквіту, што прыйшліся на эпохі Хань і Тан, не толькі назаўсёды засталіся ў памяці кітайцаў, яны яшчэ займаюць важнае месца ў гісторыі чалавечых цывілізацый — тады гэтыя імперыі былі апагеем яе развіцця. У перыяд найвышэйшага росквіту імперыя Тан на ўсходзе прасціралася да Карэйскай паўвыспы, на захадзе — да Аральскага мора ў Сярэдняй Азіі, на поўдні — да раёна Хюэ ў В’етнаме, на поўначы — да возера Байкал. Лічыцца, што агульная плошча тэрыторыі дзяржавы складала 12,51 млн км2. Гаворачы пра росквіт Тан, мы заўсёды ўспамінаем дынастыю, ахінутую аўрай ветлівасці і раскошы, асветы, маральнасці і спакойнай упэўненасці ў сабе.
Чаньянь тады, можна сказаць, быў міжнародным мегаполісам. Сюды з’язджаліся гандляры Сярэдняй і Паўднёвай Азіі, Японіі, але больш за ўсё было іншаземных купцоў з Цэнтральнай Азіі, Персіі і арабскіх краін. Іншаземныя купцы не толькі
вялі гандаль у Чэньяне, але і стваралі сем’і, гадавалі дзяцей, спакойна жылі і працавалі і нават маглі служыць кітайскаму імператару. Гістарычныя крыніцы паведамляюць, што ў эпоху Тан першымі міністрамі былі 29 іншаземцаў, а ўсяго ў чыноўніках служыла больш за 3 000 іншаземцаў. Ван Гавэй у творы «Чытаючы гісторыю» пісаў: «Паўднёвымі марамі прыбываюць гандлёвыя судны з Арабскага халіфату, у заходняй сталіцы мудрагелістыя храмы будуюць персы. Падобна, што іншаземцы вярнуліся сюды, каб насалодзіцца весялосцю, [яны] ведаюць, што гэта час поўнага росквіту Тан». Гэты верш можна разглядаць як дакладнае адлюстраванне моцы, росквіту і адкрытасці Тан. Развіццё і росквіт Кітая працягваліся і ў эпоху Сун. Усяму свету вядомая панарама «Па рацэ ў дзень памінання нябожчыкаў»207. Яна дэманструе карціну пышнага росквіту прамысловасці, гандлю, гарадскога развіцця. Аднак падчас дынастый Мін і Цын заходнія краіны паступова сталі выходзіць на шлях індустрыялізацыі. Кітайскія феадальныя правіцелі моцна трымаліся за старое, і краіна апынулася ў стане застою, яна стала закрытай, таму індустрыялізацыя не адбылася.
У перыяд Новай гісторыі ўзнік рух Самаўмацавання, які разам з прыхільнікамі тэорыі ратавання Радзімы праз вытворчасць імкнуўся да індустрыялізацыіі. Аднак арганізацыя не здолела знайсці правільнага шляху і ў рэшце рэшт пакінула гістарычную сцэну.
У эпоху Новага Кітая, асабліва з пачаткам перыяду рэформ і адкрытасці, кітайскі народ стаў на гэты правільны шлях — шлях сацыялізма з кітайскай спецыфікай. Гэты выбар садзейнічаў індустрыяльнай трансфармацыі старажытнай земляробчай дзяржавы, падвёў сістэму стражытнай цывілізацыі да скачка ў цывілізацыю сучасную і рэалізаваў
207 «Па рацэ ў дзень памінання нябожчыкаў» — карціна кітайскага мастака Чжан Цзэдуаня (1085-1145).
небывалую ў гісторыі чалавецтва вялікую справу мадэрнізацыі краіны з мільярдным насельніцтвам.
Гісторыя — лепшы падручнік і лепшы сродак абуджэння. Асаблівую ўвагу Сі Цзіньпін звяртае на гістарычныя параўнанні, у сваіх выступленнях ён пераадольвае час і прастору — [успамінае падзеі, што адбыліся стагоддзі таму] і [ў] далёкіх краях, і, сыходзячы з шырокай гістарычнай перспектывы, назірае за рэальнасцю і разважае пра будучыню. Ён рухаецца па восі часу і адсочвае дасягненні Старажытнага Кітая, звяртае ўвагу на адсталасць і прыніжэнне краіны ў Новы час, аналізуе «абгон на павароце», здзейснены Кітаем у сучаснасці, — так праясняецца карціна развіцця Кітая са старажытнасці да нашых дзён. Лічбы, гістарычныя дэталі, ракурсы даюць нам магчымасць адчуць магутны пульс гісторыі, больш дакладна асэнсаваць гістарычную арыентацыю сучаснай эпохі.
Сі Цзіньпін здольны ахапіць поглядам пяць тысяч год бліскучай земляробчай цывілізацыі, сто год няўстойлівай гісторыі прыніжэння, трыццаць год эмацыйнай бурлівай палітыкі рэформ і адкрытасці. Так ён стварае зменлівую сістэму каардынат кітайскай нацыі. Толькі ў межах гэтай сістэмы можна больш дакладна вызначыць кірунак развіцця рэформ у Кітаі, глыбей зразумець значэнне новай канцэпцыі развіцця — інавацыі, каардынацыя, экалогія, адкрытасць і сумеснае выкарыстанне — для будучыні Кітая. Сі Цзіньпін ставіць новую канцэпцыю развіцця ў гістарычны кантэкст, каб, разглядаючы прастору і час, аналізуючы гісторыю і сучаснасць, арганізуючы дыялог мінулага і сучаснага, больш дакладна прадэманстраваць сучаснае значэнне і сапраўдную сілу новай канцэпцыі развіцця і зрабіць яе духоўнай сілай і практычным кіраўніцтвам пераўтварэння аб’ектыўнага свету. «Чым ясней разумеем, тым больш грунтоўна дзейнічаем»208.
208 Цытуецца па: Чжу-цзы юй лэй (Класіфікаваныя прамовы настаўніка Чжу (Сі). 14 гл., выд-ва Лі цзын-дэ, 1270.
Восем сусветных здарэнняў, якія нанеслі сур’ёзную шкоду экалогіі
У мінулым стагоддзі на Захадзе адбылося «восем сур’ёзных сусветных здарэнняў», што адбіліся на экалагічнай сітуацыі і жыцці грамадства. Гэта здарэнне з фотахімічным смогам у Лос-Анджэлесе, у выніку якога загінула каля тысячы чалавек, а больш за 75% жыхароў горада атрымалі востры кан’юнктывіт. [Гэта і] Вялікі смог у Лондане, які меў месца ў снежні 1952 г., доўжыўся некалькі дзён і выклікаў смерць 4 000 чалавек, а затым на працягу двух наступных месяцаў ад рэспіраторных захворванняў памёрлі яшчэ 8 000 чалавек; такі смог паўтараўся ў 1956, 1957, 1962 гг., усяго да 12 разоў. [Гэта таксама] хвароба Мінаматы209 ў Японіі, якая сталася наступствам выкіду заводамі метылртутных адкідаў у ваду. Людзі, якія ўжывалі ў ежу атручаныя морапрадукты, атруціліся ртуццю і цярпелі неверагодныя пакуты. Захварэла каля тысячы чалавек, а агульная колькасць ахвяраў дасягнула дваццаці тысяч чалавек. Амерыканская пісьменніца Рэйчал Карсан падрабязна апісала гэту сітуацыю ў сваім рамане «Нямая вясна».
Выступленне на спецыяльным семінары для кіраўнікоў узроўню правінцый і ўстаноў па вывучэнні і ажыццяўленні духу V Пленума XVIII склікання. 18 студзеня 2016 г.
У ракурсе тэмы
Выкарыстанне тэхнічных сродкаў, якія скараюць сілу прыроды, прымяненне хіміі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, судаходства і перамяшчэнне па чыгунцы, вы-
209 Хвароба Мінаматы — інтаксікацыя арганічнымі злучэннямі ртуці пры ўжыванні ў ежу рыбы або морапрадуктаў.
карыстанне тэлеграфа, асваенне цэлых кантынентаў — усё гэта садзейнічала значнаму павелічэнню колькасці жыхароў [планеты]. Ці можна было прадбачыць, што грамадская праца ўтойвае ў сабе такія вытворчыя сілы? Маркс і Энгельс у «Маніфесце Камуністычнай партыі» выкарысталі гэты прыклад ва ўсёй яго велічы і патлумачылі, як прамысловая цывілізацыя паўплывала на развіццё грамадства. Аднак адначасова са стварэннем вялізных матэрыяльных каштоўнасцяў навука і тэхніка нанеслі непамерную шкоду навакольнаму асяроддзю.
Непрыемныя экалагічныя з’явы сусветнага маштабу разам з іх жорсткімі вынікамі выяўляюць трагічныя наступствы, да якіх можа прывесці забруджванне навакольнага асяроддзя, і чалавецтва атрымала заклік — неабходна прачнуцца.
Сярод васьмі сусветных здарэнняў, якія нанеслі сур’ёзную шкоду прыродзе і чалавецтву, — здарэнне ў даліне ракі Маас, Вялікі смог у Лондане, астматычныя з’явы ў японскім горадзе Якаічы, здарэнне з алеем з рысавага вотруб’я ў Японіі, хвароба Мінамата ў Японіі, фотахімічны смог у Лос-Анджэлесе (ЗША), Данорскі смог у ЗША, хвароба ітай-ітай у Японіі210.
Здарэнне ў даліне ракі Маас — першае з васьмі сусветных здарэнняў, звязаных з забруджваннем навакольнага
210 Здарэнне ў даліне ракі Маас: у снежні 1930 г. у гэтым рэгіёне Бельгіі адбылося буйное забруджванне паветра. Здарэнне ў Якаічы адбылся ў 1961 г., у выніку выкіду ў атмасферу газаўнафтаперапрацоўчых заводаў успыхнулі астматычныя хваробы. Здарэнне з алеем рысавага вотруб'я: РСВ — поліхларыраваны біфеніл, выкіды якога былі зарэгістраваныя ў Японіі ў 1968 г. і прывялі да атручвання гэтым алеем. Данорскі смог 1948 г. — трагічная падзея, што адбылася ў горадзе Данора, штат Пенсільванія. Атрутны смог над Данорай, які з’явіўся па прычыне забруджвання паветра і тэмпературнай інверсіі, стаў прычынай гібелі дваццаці чалавек, мноства жывёл і птушак, а таксама прычынай разнастайных захворванняў у больш чым пяці тысяч жыхароў раёна. Ітай-ітай — хвароба касцей, выкліканая атручваннем солямі кадмія, адзначаная ў 1950 г. у японскай прэфектуры Таяма.
асяродку, і першая трагедыя XX ст., што адбылася па прычыне забруджвання паветра. У даліне ракі Маас на пляцоўцы даўжынёй 24 км размешчана мноства буйных заводаў і фабрык — коксахімічных, сталеплавільных, электрычных, шкловыдзімальных, заводаў па вытворчасці цынку, сернай кіслаты, угнаенняў.
Пачынаючы з 1 снежня 1930 г. усю Бельгію накрыў густы туман, прычым самым густым ён быў у раёне даліны ракі Маас. На трэці дзень такога анамальнага надвор’я ў некалькіх тысяч гараджан выявіліся рэспіраторныя захворванні; 63 чалавекі памёрлі, што перавысіла ўзровень смяротнасці 1930-х гг. у 10,5 разоў. Але, на жаль, гэта не прывяло да правільнай ацэнкі падзей і не паўплывала на развіццё прамысловасці — яна працягвала наносіць шкоду прыродзе і людзям, спараджаючы трагедыі, выкліканыя забруджваннем.
Раман «Нямая вясна», які успамінае Сі Цзіньпін, садзейнічаў справе абароны навакольнага асяроддзя ва ўсім свеце. Упершыню была ўзята пад сумненне правільнасць «аб’яўлення вайны» прыродзе, і як гром сярод яснага неба ўзнікла патрабаванне пераасэнсаваць экалагічную кулыуру.
Сі Цзіньпін расказаў гісторыю «Восем сусветных здарэнняў, што нанеслі сур’ёзную шкоду экалогіі» і ўзгадаў фільм «Нямая вясна», такім чынам паказаўшы тое вялізнае значэнне, якое мае абарона навакольнага свету і зялёнае развіццё. Пастаянны смог, які нясе «боль усім, хто дыхае», выклікаючае трывогу забруджванне падземных вод, апустошванне зямель і збядненне зялёнага покрыву... Экалагічныя праблемы, што не вырашаліся доўгія гады, сталі не проста пытаннем матэрыяльных умоўжыцця людзей, але і сацыяльнымі пытаннямі. Сі Цзіньпін падкрэслівае, што «супярэчнасці нашага экалагічнага асяродку — гэта працэс, які доўжыцца гадамі, дэградацыя адбылася не за адзін дзень, аднак нельга дапусціць, каб у нашых руках усё стала яшчэ горш; вось такія думкі павінны быць у сэрцах
і свядомасці партыйцаў». Гэта вызначальны кірунак для Кітая, што хутка мадэрнізуецца: ажыццявіць канцэпцыю «зялёнага развіцця», пазбягаючы старога заходняга шляху — «спачатку забрудзіць, а пасля выпраўляць». Неабходна прыкласці намаганні, каб ісці новым шляхам, на якім экалогія і развіццё дапаўняюць адно аднаго.
Вёска Лю Цына
Напярэдадні майго ад’езду на працу ў павет Чжандзін правінцыі Хубэй у 1982 г. да мяне зайшлі некалькі знаёмых, каб развітацца. Сярод іншых быў сцэнарыст Ван Юаньцзянь з кінастудыі «Баі»2". Ён сказаў мне: «Ты едзеш у вёску, значыць, павінен, як Лю Цын, глыбока адчуць сялянскія думкі, стаць адным цэлым з тымі людзьмі».
Лю Цын у 1952 г. заняў пасаду намесніка сакратара павятовай партарганізацыі павету Чаньянь правінцыі Шаньсі. Калі ён пакінуў гэту пасаду, застаўся сябрам пастаяннага камітэта і асталяваўся ў вёсцы Хуанфу. Там ён пражыў чатырнаццаць год, набраўся сілы і напісаў раман «Гісторыя тварэння». Жыццё сялян цэнтральнай часткі правінцыі Шаньсі ён вывучыў вельмі глыбока, таму такімі жывымі атрымаліся персанажы яго твора. Лю Цын выдатна ведаў і радасці, і смутак вясковых жыхароў. Калі ЦК партыі выдаваў дакументы, што тычыліся сялянскага жыцця, Лю Цын заўсёды разумеў, якую рэакцыю яны выклічуць.
Выступленне на нарадзе па рабоце ў галіне культуры і мастацтва 15 кастрычніка 2014 г.
211 Кінастудыя «Баі» (літаральна: Кінастудыя «1 жніўня») названая так у гонар утварэння народна-вызваленчай арміі Кітая НВАК.
У ракурсе тэмы
Лю Цын, сапраўднае імя Лю Юньхуа, — вядомы сучасны пісьменнік. Нарадзіўся ён у беднай сялянскай сям’і, у 1930-я гг, пачаў займацца літаратурнай творчасцю. У 1947 г. ён выпусціў свой першы раман «Запіскі пра хлеб», а ў 1960 г. канчаткова замацаваў сваё месца ў кітайскай літаратуры, калі завяршыў раман «Гісторыя тварэння», які меў цесную сувязь з яго чатырнаццацігадовым вопытам жыцця ў вёсцы.
Лю Цыну ў 2016 г. споўнілася б сто год. Ён не захацеў, як іншыя, сядзець у бібіліятэцы да сівых валасоў, а паехаў па ўласнай ініцыятыве ў вёску Хуанфу, што ў павеце Чаньянь правінцыі Шаньсі, і пражыў там чатырнаццаць год, дасканала вывучыўшы розныя тыпы вяскоўцаў, іх норавы, звычаі і душэўны склад. Усё гэта стала невычэрпнай жывой крыніцай для яго рамана «Гісторыя тварэння». Менавіта таму Лю Цын здолеў зрабіць дасканалай практыкай літаратуры дух, які валадарыў на нарадзе па літаратуры і мастацтве ў Яньяні212 і стаў класічным прыкладам літаратара, што «пагрузіўся ў самую глыбіню жыцця народа».
Лю Цын добра ведаў радасці і беды вясковых жыхароў, менавіта таму такімі жывымі атрымаліся ў яго цудоўныя літаратурныя вобразы [з «Гісторыі тварэння»] —Лян Шэнбаа, Лян Саньлаахань, Га Шыфу, Яа Шыцзэ, Га Чжэньшаня і іншых. На прыкладзе гісторый гэтых яркіх жыццёвых персанажаў разгарнулася гістарычная панарама сацыялістычных пераўтварэнняў у сельскай гаспадарцы Кітая. Лю Цын не проста акрэслівае сваіх персанажаў, ён глыбока і рупліва працуе над кожным вобразам, апісвае багаты і складаны ўнутраны свет чалавека. Нехта сказаў, што без чатырнаццаці год жыцця ў вёсцы [Лю Цын не здолеў бы] напісаць тако-
212 Нарада па літаратуры і мастацтве адбылася ў горадзе Яньянь у маі 1942 г. Асноўным дакладчыкам на ёй быў Маа Цзэдун.


га блізкага народу твора, як «Гісторыя тварэння». Менавіта дзякуючы гэтай блізкасці да народу «Гісторыя тварэння» набыла нязгасную жыццёвую сілу і ўплыў.
У гісторыі кітайскай літаратуры было тры творы са словам «чырвоны» ў назве і адзін — са словам «ствараць». Гэта «Гісторыя чырвонага сцягу» Лян Біня, «Чырвоная скала» Ла Гуанбіня і Ян Іянья, «Чырвонае сонца» У Цяна, а яшчэ раман «Гісторыя тварэння», што быў прызнаны ўсімі як класічны «чырвоны» (рэвалюцыйны. — Заўв. рэд.) твор.
Чаму пытанне чалавека — гэта прынцыповае пытанне? Маа Цзэдун у 1942 г. заклікаў звярнуць увагу на літаратуру для рабочых, сялян, салдат. На яго думку, асноўнай ідэяй твораў павінна стаць ідэя служэння народу. Праз семдзесят год ваганняў заклік «у імя шырокіх народных мас» стаў каштоўнаснай сутнасцю сацыялістычнай літаратуры і мастацтва. На нарадзе па літаратуры і мастацтве ў кастрычніку 2014 г. Сі Цзіньпін успомніў гісторыю пра тое, як Лю Цын стаў адным цэлым з народам. Дзеля глыбокіх ідэалагічных пераўтварэнняў і дзеля культурнай разнастайнасці сёння ён падцвердзіў асноўную каштоўнасную канцэпцыю — «дзеля шырокіх народных мас», зверыў курс, накіраваны на развіццё сацыялістычнай літаратуры і мастацтва. Сі Цзіньпін прапанаваў «прытрымлівацца творчага кірунку, цэнтрам якога з’яўляецца народ». У яго разуменні народ — гэта не нейкі абстрактны сімвал, а канкрэтныя людзі, розныя па характарах, з плоці і крыві, са сваімі пачуццямі, перажываннямі, марамі, са сваімі ўнутранымі канфліктамі і барацьбой. Менавіта таму заклік «ставіць народ на першае месца» не павінен заставацца проста заклікам, тым больш нельга падмяняць пачуцці народа сваімі асабістымі пачуццямі. Мы ўсе жывём пад адным небам, але кожны — на сваёй зямлі, і толькі цесная сувязь з народам дазволіць літаратуры і культуры развівацца.
«Пекла» прыйшло
Я не аднойчы казаў, што сакратар павета павінен аб’ехаць уздоўж і ўпоперак увесь свой павет, наведаць кожную вёску. Сакратар гаркама павінен абыйсці ўсе гарадскія пасяленні, а сакратар правінцыйнага камітэта павінен паглядзець усе гарады і паветы, малыя гарады і раёны. Я заўсёды выконваў гэту праграму. Калі я стаў сакратаром павета, то аб’ехаў усе вёскі, часам нават наведваў падведамасныя вёскі на ровары. Калі я быў сакратаром гаркама партыі і сакратаром акруговага гаркама, я пабываў у гарадах адміністратыўнага цэнтра Фучжоу і гарадской акругі Ніндэ. Тады ў чатырох малых гарадах Ніндэ не было транзітных дарог. Я пабываў у трох з гэтых гарадоў. He здолеў наведаць толькі адзін — па прычыне пераводу на іншае месца. Была адна вёска, дарогу да якой мне прыйшлося літаральна высякаць, [прышлося] падымацца ў горы і пераходзіць рэкі. Перада мною ішоў сакратар партыйнага камітэта вёскі з сякерай у руках і пракладваў шлях, ён казаў, што каля ракі ісці было б хутчэй. Простыя людзі, [якіх мы сустракалі] па дарозе, гаварылі: «“Пекла” прыйшло». У іх разуменні «пекла» — гэта «кіраўнік вобласці»213. Мясцовыя сяляне сустракалі нас ежай і вадой, па сваёй ініцыятыве прыносілі і ставілі вядзерцы з рознымі асвяжальнымі напоямі, зробленымі на мясцовых зёлках, частавалі адварам з зялёных бабоў. Гаварылі нам: «Вы піце, калі ласка, бо шлях няблізкі». Гэта адбылося ў павеце Шаунін, дзе ў эпоху Мін быў напісаны трактат «Простае слова свет перасцярагае» з «Трохслоўя» Фэн Мэ-
213 Каламбур, заснаваны на маўленчых нормах мясцовых дыялектаў: «дыфу» — пекла; «чжыфу» — правіцель.
Про кіраванне o^sxax
нлуна, які быў тады начальнікам павету ў гэтых мясцінах. Фэн Мэнлун паўгода ехаў [у павет], каб заняць пасаду. Уздыхнуўшы, я падумаў: калі ўжо таленавіты начальнік павета эпохі феадалізму змог пераадолець шматлікія цяжкасці, то няўжо нашы камуністы горш за гэтага ўпраўленца? Калі я туды прыехаў, то ўбачыў, што прыёмны пакой парткама абсталяваны ў перабудаваным кароўніку, і месца там вельмі мала. Масты на поўдні мелі выгляд крытых галерэй. Вось мы і селі на такі мост і займаліся службовымі справамі: паставілі крэслы, пасярэдзіне зрабілі перагародку-шырму. Там і праводзілі сходы, елі, адпачывалі, мыліся, усё там рабілі. Зараз гэта вёска змянілася. У той час я бачыў там некалькі храмаў214, хто іх пабудаваў? У XVIII ст. гэта былі заходнія прапаведнікі. Няважна, якой мэтай яны кіраваліся, аднак уласцівае ім пачуццё абавязку можна параўнаць з [пачуццём абавязку] нашых партыйцаў! Пасля майго прыезду ў правінцыю Чжацзян у якасці сакратара правінцыі я аб’ехаў усе павятовыя гарады і затым распрацаваў «Восем мер і восем стратэгічных пунктаў» развіцця Чжацзяна: развіць восем пераваг і прыняць восем мер. У чым яны заключаліся? У тым, што неабходна было самому разабрацца ва ўсім, атрымаць інфармацыю з першых рук. He трэба глытаць перажаванае іншымі, мы ж не дзеці малыя, каб нас нехта карміў! Зараз стала намнога больш спосабаў зразумець сітуацыю. Тэлефон, мікраблог, [CMC] — усё гэта робіцца вельмі хутка. А спосабаў работы з масамі — яшчэ больш.
Выступленне ча пашыраным пасяджэнні Пастаяннага камітэта парткама павета Ланькаа правінцыі Хунань. 18 сакавіка 2014 г.
214 Маюцца на ўвазе хрысціянскія храмы.
У ракурсе тэмы
Фэн Мэнлун — выдатны літаратар, драматург эпохі Мін. Стварыў і сабраў «Трохслоўе», у склад якога ўваходзяць творы «Павучальнае слова для свету», «Перасцярагальнае слова для свету», «Абуджальнае слова для свету». «Трохслоўе» стала класічным прыкладам кароткіх апавяданняў, напісаных прастамоўем. Мала хто ведае, што Фэн Мэнлун быў бескарыслівым чыноўнікам, які старанна служыў народу. Калі яму споўнілася шэсцьдзясят год, у 1634 г., Фэн Мэнлун выправіўся ў далёкі павет Шаўнін правінцыі Фуцзянь у якасці начальніка павета. За чатыры гады службы ён набыў добрую славу, бо дзейнічаў у адпаведнасці з правілам «калі кіраванне добрае, то і караць няма каго; у першую чаргу помні пра адукацыю, прымай народ з міласцю, а з адукаваным чалавекам будзь далікатным»215.
На пачатку свайго кіравання Фэн Мэнлун дасканала вывучыў павет Шаўнін, каб зразумець сапраўднае становішча спраў. Яго цікавіла сельскагаспадарчая вытворчасць; ён убачыў, што большасць сялянскіх палёў уяўляюць сабой чэсаны камень, варта толькі прысыпаць яго пясчанай зямлёй — і можна вырошчваць хлеб. Ён выдатна разумеў, што ўраджайнасць глебы залежыць ад колькасці вільгаці — «плоднасць палёў залежыць ад вады». Калі вада без перашколы падыходзіць па водных артэрыях, то палі будуць радзіць, а калі водныя артэрыі забруджаныя, тады і поле спусташаецца.
Фэн Мэнлун разумеў таксама, што для сельскагаспадарчай вытворчасці надзвычай важна ўгнаенне [зямлі], аднак вапну216 тут атрымоўвалі, спальваючы расліннасць на схілах гор у зімовы час, таму тут былі шырока распаўсюджаны крамы, што гандлявалі вапнай. Людзі баяліся лясных пажа-
215 Выказванне з трактату Фэн Мэнлуна «Абуджальнае слова для свету».
216 Вапна лічыцца эфектыўным сродкам для падкормкі агародных і садовых культур.
раў, таму апалую лістоту і выпаланую траву збіралі ў пустых месцах і падпальвалі. Якраз гэта і станавілася частай прычынай пажараў, таму неабходна было забараніць падпалы. Толькі даследаванне, праведзенае на месцы, дазволіла Фэн Мэнлуну атрымаць гэты матэрыял з першых рук.
Сі Цзіньпін працаваў два гады ў акрузе Ніндэ павета Шаўнін, і гэта зямля яднае яго з Фэн Мэнлунам. Як і Фэн Мэнлун, Сі Цзіньпін за тры месяцы працы наведаў дзевяць паветаў, а затым аб’ехаў большую частку гарадоў і сёл. Сярод іншых была і вёска Сядан павету Шаўнін. Першы раз Сі Цзіньпін пабываў тут 19 ліпеня 1989 г. Тут не было ані шашы, ані вадаправода, ані электрычнага асвятлення, будынкаў адміністрацыі, не было інвестыцый — проста вёска, у якой не было нічога. Праз яе ва ўсе чатыры бакі разыходзіліся дарогі ў навакольныя вёскі, да якіх трэба было ісці пешшу болей за 10 км па гарах. Набытае ў магазіне прыходзілася цягнуць на спіне ці несці на каромысле. Каб дабрацца да вёскі Сядан, Сі Цзіньпін ішоў абрывістай дарогай некалькі гадзін. Каб высветліць маштаб бедстваў, нанесеных павадкам і выказаць спачуванне ахвярам, 26 ліпеня 1989 г. ён зноў, нягледзячы на дождж, прайшоў 3 км да гэтай горнай вёскі. Такі ўчынак быў жывым увасабленнем любімага Сі Цзіньпінам рабочага стылю, які характарызуецца знакамітым выказваннем: «Пажаваны кімсьці хлеб не мае смаку».
Калі Сі Цзіньпін расказваў гісторыю пра Фэн Мэнлуна «Дабірацца паўгода, каб заняць пасаду», ён звязаў яе са сваім мінулым вопытам, бо і яму давялося «высякаць дарогу, пераадольваючы перашкоды, каб дабрацца да нізавой партыйнай арганізацыі». Так Сі Цзіньпін напомніў пра важнасць даследчай работы і матываваў кіруючых работнікаў адпраўляцца ў нізавыя арганізацыі для сувязі з масамі.
Сі Цзіньпін падкрэсліваў: «Даследчая работа — гэта аснова любой справы, шлях да яе паспяховага завяршэння». Калі даследаванне не праведзена, то і гаварыць [пра прадмет]
не маеш права, тым больш не маеш права прымаць рашэнне. Кіруючыся [прынцыпам] «лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць, і лепш прайсці сваімі нагамі, чым убачыць вачыма», ён заахвочвае ўсіх кадравых работнікаў адпраўляцца ў нізавыя арганізацыі па кожнай новай прычыне; ён папярэджвае кіруючыя кадры, што мерай любых меркаванняў павінна быць практычная дзейнасць, бо «толькі калі паспрабуеш, можна адчуць смак, а дарогу можа адолець толькі хадок». Ён заклікае партыйныя кадры не весці пустыя размовы, не радавацца падманным дзеянням, бо «прачытанае на паперы не пакіне такі глыбокі след, як тое, да чаго ты сам прыклаў сілу»217.
Сістэме патрабуецца час, каб набыць закончаную форму
Англіі спатрэбілася некалькі дзясяткаў год ад ад буржуазнай рэвалюцыі 1640 г. да «Слаўнай рэвалюцыі» 1688 г., каб сфарміраваўся канстытуцыяналізм. Але каб гэты строй набыў закончаную форму, спатрэбілася намнога больш часу. ЗША спатрэбілася 90 год — з пачатку вайны за незалежнасць 1775 г. да завяршэння вайны паміж Поўначчу і Поўднем у 1865 г., — каб новая сістэма набыла стабільнасць. Францыі [для гэтага] спатрэбілася больш 80 год ад буржуазнай рэвалюцыі 1789 г. да падзення Другой імперыі, стварэння Трэцяй рэспублікі, шматлікіх рэстаўрацый манархій і контррэстаўрацый.
Выступленне на пасяджэнні спецыяльнай групы асноўных кіруючых работнікаў узроўню правінцый і ўстановаў па паглыбленні рэформ і ўкараненні ў жыццё духу III Пленума XVIII склікання ЦК КПК. 17 лютага 2014 г.
217 Радок з верша паэта эпохі Сун — Лу Ю (1125-1210).

У ракурсе тэмы
Фарміраванне сістэмы — гэта вынік нечаканых зменаў ці ўнутранай эвалюцыі? Захад, які абвяшчае сёння «канец гісторыі» і прасоўвае па ўсім свеце свае інстытуцыянальныя мадэлі і каштоўнасці, верагодна, забыўся, што яго сістэма стала такой, як сёння, зусім не натуральным чынам. За некалькі дзясяткаў ці нават соцень год ёй давялося прайсці праз рызыкоўныя гульні, узрушэнні і перамены. Гэта тычыцца ўсіх без выключэння развітых краін: Англіі, ЗША, Францыі, Японіі. Возьмем, напрыклад, Францыю: Вялікая французская рэвалюцыя 1789 г. выступіла з заклікам «Свабода, роўнасць, братэрства!», аднак гэтыя мэты былі дасягнуты не адразу. Падчас якабінскай дыктатуры, ад дэкрэта 10 чэрвеня 1794 г. да дзяржаўнага перавароту 27 ліпеня — ўсяго за 48 дзён! — толькі ў раёне Парыжа былі забітыя 1 376 чалавек. Гісторыкі апісваюць гэта так: «У лужах крыві энтузіязм народных мас сыходзіць на нішто..., і рэвалюцыя пажырае сваіх дзяцей». Наступныя пасля Вялікай рэвалюцыі сто год гісторыя Францыі ўвесь час вагалася паміж рэвалюцыяй і рэстаўрацыяй, рэспублікай і манархіяй, дэмакратыяй і дыктатурай. Даследаванні некаторых вучоных паказваюць, што з 1800 да 1949 гг. у Францыі мелі месца восем рэвалюцый, і толькі пасля Другой сусветнай вайны становішча стала стабільным.
Доўгі працэс фарміравання трывалай сістэмы ў Францыі паказвае, што сістэме патрэбны час, каб яна магла набыць закончаную форму. Яшчэ адзін прыклад дае гісторыя ЗША. Пасля перамогі ў вайне за незалежнасць ЗША былі больш падобны да вольнай «канфедэрацыі» штатаў, чым да згуртаванай «федэрацыі». I толькі калі ўрад Лінкальна атрымаў перамогу ў вайне паміж Поўначчу і Поўднем і ваенныя сілы аб’ядналі Амерыку, ЗША сталі цэласным палітычным суб’екгам. На гэта спатрэбілася амаль 90 год.
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
На прыкладах гісторыі развітых дзяржаўных сістэм Англіі, ЗША, Францыі, Японіі Сі Цзіньпін прыходзіць да высновы, што сталасць інстытуцыянальнай сістэмы — гэта не хуткі вынік, а працэс паступовых паляпшэнняў.
У гэтай сувязі фарміруецца ўяуленне пра будучыню Кітая: працэс станаўлення інстытуцыянальнай сістэмы Кітая, як і заходніх краін, — гэта працэс паступовага фарміравання і паляпшэння. Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў, што палітычны строй кожнай дзяржавы мае свае асаблівасці і [ўяўляе сабой] «вынік паступовага паляпшэння і ўнутранай эвалюцыі падчас даўгатэрміновага развіцця на базе гістарычнай спадчыны і культурных традыцый, а таксама сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны». Расказваючы гісторыю інстытуцыянальных зменаў некаторых краін, ён падкрэслівае ўнутраную логіку фарміравання сістэмы, дэманструе [сваё] гістарычнае мысленне і гістарычны кругагляд.
Дысцыпліна не можа быць толькі на паперы
Партыя павінна здзяйсняць кантроль і строгае ўнутрыпартыйнае кіраванне. Як жа кантраляваць і як жа кіраваць? Мы павінны абапірацца на строгую дысцыпліну. У кастрычніку 1964 г. таварыш Чжоу Эньлай у сваім рабочым дакладзе на з’ездзе артыстаў музычна-танцавальнай эпічнай паэмы «Усход пунсавее» заявіў, што таварыш Маа Цзэдун сказаў: «[Наша партыя з’яўляецца] партыяй, якая валодае дысцыплінай, яна ўзброена марксісцка-ленінскай тэорыяй, карыстаецца самакрытыкай і мае сувязь з народнымі масамі». Чжоу Эньлай працягваў: «Таварыш Маа Цзэдун ставіў дысцыпліну
на першае месца, і гэта не выпадкова. Гэта першая ўмова, што вызначае здольнасць партыі прытрымлівацца рэвалюцыі і перамагчы ворагаў».
Калі ўзнікаюць кадравыя праблемы — гэта следства недастатковай дысцыпліны. Неабходна строга захоўваць партыйную дысцыпліну, усе бакі жыцця партыі павінны быць падпарадкаваны ёй. Мы, безумоўна, павінны захоўваць партыйную дысцыпліну: калі сказаў, то павінен зрабіць; калі існуе правіла, то неабходна ім кіравацца; калі ёсць парушэнне, то неабходна яго раскрыць. Нельга дзейнічаць так: хачу — выконваю, не хачу — не выконваю; нельга ператвараць дысцыпліну ў мяккае абмежаванне ці пустыя словы на паперы, якія можна далёка адкласці.
Выступленне на III Пленарным пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны XVIII склікання. 14 студзеня 2014 г.
У ракурсе тэмы
«Усход пунсавее» — гэта музычна-танцавальная эпічная паэма, пастаўленая да пятнаццацігоддзя заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі. Галоўным рэжысёрам быў Чжоу Эньлай. Для арганізацыі прадстаўлення спатрэбілася ўсяго два месяцы, у пастаноўцы было занята болей за тры з паловай тысячы артыстаў. Прэм’ера адбылася 2 кастрычніка 1964 г. ў Зале народных сходаў у Пекіне, затым былі дадзены чатырнаццаць прадстаўленняў з аншлагам. Гэта небывалае па прыгажосці відовішча. У музычна-танцавальнай форме паэма «Усход пунсавее» расказвае аб тым, як пасля стварэння КПК кітайскі народ вёў цяжкую рэвалюцыйную барацьбу і ў рэшце рэшт дабіўся нацыянальнай незалежнасці і вызвалення. Гэты твор —
патэтычная музычна-танцавальная эпапея, у канцэнтраваным выглядзе ў ёй была перададзена гісторыя гераічнай барацьбы нашай партыі.
Чжоу Эньлай не толькі займаўся непасрэдна творам, ён надаваў увагу ідэалагічнай рабоце сярод усіх выканаўцаў. Каб усе добра зразумелі цяжкасці працэсу барацьбы кітайскага народа, узначаленага Камуністычнай партыяй, за стварэнне Новага Кітая, ён зрабіў вялікі даклад па гісторыі партыі ў Зале народных сходаў. Яркае выступленне Чжоу Эньлая прымусіла ўсіх асэнсаваць цяжкасці перамогі рэвалюцыі, яшчэ больш ацаніць сённяшняе жыццё, ідэйна аб’яднаць усіх і падняць энтузіязм артыстаў.
«Паставіць дысцыпліну на першае месца» — гэту фразу даклада Чжоу Эньлая можна разглядаць як «код» руху Камуністычнай партыі Кітая ад перамогі да перамогі. Старэйшае пакаленне пралетарскіх рэвалюцыянераў, [да якога адносіліся] Маа Цзэдун і Чжоу Эньлай, надавала вялікае значэнне дысцыпліне. Рэвалюцыянеры не толькі гаварылі пра дысцыпліну, але і асабістым прыкладам падтрымлівалі аўтарытэт дысцыпліны.
Увосень 1927 г. на шляху ў Цзынганшань некаторыя байцы выкапалі ў сялян батат. Гэта прымусіла Маа Цзэдуна задумацца. Хутка ён выступіў у войсках з распараджэннем пра дысцыпліну, уключыўшы пункт «нельга браць батат у сялян». Дырэктыва «Тры асноўныя правілы дысцыпліны і памятка з васьмі пунктаў» з’явілася якраз пасля гэтага выпадку.
У плане дысцыпліны Чжоу Эньлай таксама строга адносіўся да сябе і людзей. Падчас руху за ўпарадкаванне стылю ў Яньані Паўднёвае бюро партыі арганізавала правядзенне дня партыі адзін раз на тыдзень, і адзін адказны таварыш, стары сябра партыі (ён уступіў у КПК у час Вялікай рэвалюцыі218), падчас дакладу перад людзьмі лю-
218 Вялікая рэвалюцыя — рэвалюцыя 1925-1927 гг. у Кітаі
біў падсунуць да сябе плеценае крэсла і пакласці на яго скрыжаваныя ногі. Чжоу Эньлай, убачыўшы гэта, паклікаў яго і сур’ёзна сказаў: «Так вы захоўваеце вучэбную дысцыпліну? Чым большы партыйны стаж, тым болей адказна трэба захоўваць дысцыпліну!»
Сі Цзіньпін расказваў гісторыі пра рэвалюцыянераў старэйшага пакалення, прыводзіў класічныя прыклады, звязаныя з Маа Цзэдунам і Чжоу Эньлаем, каб падкрэсліць надзвычайную важнасць працоўнай дысцыпліны. Са скалечанага вайной часу рэвалюцыі да кіпучага энтузіазму перыяду будаўніцтва і далей да поўнага жыццёвых сіл перыяду рэформ строгая дысцыпліна была важным фактарам, дзякуючы якому наша партыя ішла ад перамогі да перамогі.
С Цзіньпін меў яскравае разуменне таго, як з усёй строгасцю кіраваць партыяй, і патрабаваў строга захоўваць дысцыпліну. Упершыню сустрэўшыся з кітайскімі і замежнымі журналістамі ў якасці Генеральнага сакратара, ён зычна аб’явіў: «Каб каваць жалеза, неабходна самому быць моцным. Уся партыя павінна прачнуцца». 3 XVIII з’езда КПК партыя адначасова развівалася ў двух напрамках — змагалася з карупцыяй і выпраўляла стыль работы: выразала [сваю] «злаякасную пухліну», ачысціла асяроддзе, вылечылася ад хвароб і стала яшчэ больш моцнай. Гэтыя два ўзаемазвязаныя напрамкі (барацьба з карупцыяй і стыль работы) сканцэнтравалі ў сабе магутную пульсацыю палітыкі «усебаковага строгага кіравання партыяй». Два напрамкі таксама прадэманстравалі, што партыя валодае жалезнай рашучасцю, гатовая пайсці на крайнія меры, каб абнавіць стыль работы партыі і дзяржаўных органаў і ажывіць спадзяванні партыі і народа. Ключом да гэтага, як сказаў Сі Цзіньпін, з’яўляецца падыход «нельга пераўтвараць дысцыпліну ў мяккае абмежаванне або пустыя словы на лісце паперы, які можна адкласці ў доўгую скрыню».
Літаратурны Кітай
Су Дунпо быў высланы ў горад Даньчжоу правінцыі Хайнань 900 год назад і напісаў там нямала вершаў аб прыгажосці гэтых мясцін. Напрыклад: «Рассеянае святло месяца, хто стварыў тваю прыгажосць, дзе неба канец і дзе мора пачатак — хто разбярэцца?»; «Вадаспад уніз імкнецца з вялізнай вышыні, пара журавоў то ў неба падымуцца, то спусцяцца ўніз», «Лічжы219 мякаць як яшма белая, сокам духмяным цячэ мандарын» і іншыя. Калі я быў у Хунані, то сказаў мясцовым таварышам, што прырода Хунані надзвычай прыгожая. Таварыш Маа Цзэдун у «Адказе сябру»220 напісаў такія радкі: «Неспакойна Дунцін, хвалі б’юцца аб купал нябёс, Доўгі востраў дрыжыць: людзі гучныя песні спяваюць. А я мару аб тым, што Фужун будзе сонечны ўвесь»221. Літаратар эпохі Сун, Фань Чжуньянь, у творы «Вежа Юэян»222 пісаў: «Чайкі групкай узляцелі, залацістыя рыбкі плёскаюцца ў вадзе». Дуднік прыбярэжны і архідэі на выспах пышна разрасліся і духмяняць»; «Рачны туман завалок усё ваколле, на небе ярка свеціць месяц. Залацістыя блікі скачуць на воднай паверхні. Адбітак месяца на вадзе падобны да кавалку каштоўнай яшмы». Як жа гэта хораша! Калі мінулы раз я ездзіў у Сянсі-Туцзя-Мяаскую аўтаномную акругу223, я ўспомніў радкі вершаў «Памежны
219 Лічжы, або лічы — пладовае дрэва са смачнымі сакавітымі пладамі.
220 Верш, які Маа Цзэдун напісаў у 1961 г. і прысвяціў свайму блізкаму сябру — прафесару Чжоу Шычжаа (1897-1976).
221 Цытуецца па: Маа Цзэдун. Снежныя аблокі. Вершы ў перакладах Аляксандра Папцова. М.: Веча, 2010
222 Вежа Юэня знаходзіцца ў горадзе Юэнь правінцыі Хунань і ўваходзіць у лік трох вялікіх вежаў, размешчаных на поўдзень ад ракі Янцзы.
223 Аўтаномная акруга ў правінцыі Хунань.
горад» і «Свіст ветру», што выйшлі з-пад пяра Шэнь Цунвэня, якія перадаюць прыродную красу гэтай акругі.
Выступленне на нарадзе ЦК па рабоце ў вёсцы. 23 снежня 2013 г.
У ракурсе тэмы
Сустрэць у літаратурным творы апісанне прыроды Кітая — гэта сапраўдная духоўная асалода для падарожніка. Су Дунпо ў свой час быў сасланы на поўдзень, Фань Чжуньянь любаваўся далечай з вышыні вежы, Маа Цзэдун адчуваў прыліў паэтычнага натхнення, Шэнь Цунвэнь слухаў, спыніўшыся... Цудоўныя пейзажы рассцілаліся перад імі, і нараджаліся пачуцці.
Цудоўныя горы і рэкі здольны не толькі абудзіць паэтычныя пачуцці, яны могуць падараваць чалавеку пачуццё спакою. Калі Су Дунпо быў разжалаваны і накіраваны ў горад Даньчжоу правінцыі Хунань, яму было ўжо больш за 60 год, да гэтага яго высылалі ў Хуайчжоу правінцыі Гуандун. Жыццё ў Даньчжоу было вельмі цяжкім, горшым, чым у Хуайчжоу. Калі Су Дунпо толькі прыехаў у гэты горад, ён часова пасяліўся ў казённым доме, аднак будынак быў стары, меў патрэбу ў рамонце, а дождж ішоў цэлымі начамі. Пазней ён пабудаваў сабе крытую саломай хаціну сярод цукровых пальмаў і назваў яе «Пальмавы прытулак». Тут ён «еў тара224, запіваў вадой, і кнігі пісаў для забавы». На гэтых выспах, дзе жылі тады толькі абарыгены, Су Дунпо напісаў шмат радкоў аб прыгажосці пейзажу: «Вадаспад уніз імкнецца з вялізнай вышыні, пара журавоў то ў неба падымецца, то спусціцца ўніз», «Лічжы мякаць як яшма
224 Тара, або калаказія, — папулярная расліна Паўднёва-Усходняй Азіі, якую можна ўжываць у ежу.
белая, сокам духмяным цячэ мандарын». Су Дунпо захаваў у сваім сэрцы толькі добрае, забыўся на дрэннае, а праз тры гады, вярнуўшыся з высылкі ў Даньчжоу, напісаў: «Я не шкадую пра цяжар год, пражытых у далёкім паўднёвым краі. Гэта падарожжа было дзівосным, і яно стала вянком усяго майго жыцця».
Калі Фань Чжуньянь пісаў свой твор «Пра вежу Юэян», ён адбываў высылку у Данчжоу павета Хунань, а яго добры сябра [чыноўнік] Тэн Цзыцзын таксама быў разжалаваны і накіраваны ў горад Юэян правінцыі Хунань. Тэн не ўпадаў у адчай з-за таго, што яго разжалавалі; ён натхнёна імкнуўся навесці парадак, аднавіць вежу Юэян і сардэчна запрашаў Фань Чжуньяня, які быў за тысячы кіламетраў ад яго, напісаць пра вежу. Калі Фань Чжуньянь атрымаў ад Тэн Цзыцзына карціну «Возера Дунцын позна ўвосень», дасланую яму праз пасыльнага, ён адчуў, што за спіной у яго выраслі крылы. Паэт імгненна напісаў твор «Пра вежу Юэян», вядомы ў кітайскай літаратуры. Там ён выклаў ідэю «быць першым у смутку і быць апошнім у радасці» — перліну духоўнасці кітайскай нацыі.
У наш час верш Маа Цзэдуна «Адказ сябру» таксама перадае пачуцці праз пейзаж. «За імі я бачу бясконцую шыр. У зямлі гібіскусаў225 займаецца золак» — гэтыя радкі перадаюць імкненне да ідэальнага грамадства. А вершы «Памежны горад» і «Свіст ветру» Шэнь Цуньвэня абуджаюць у душах кітайцаў спакой і лагоду.
На нарадзе па рабоце ЦК у вёсцы Сі Цзіньпін закрануў пытанне стварэння экалагічнай культуры і прывёў у якасці прыкладу некалькі добра вядомых літаратурных твораў, што апавяюць красу прыроды. Гэта было зроблена для стварэння запамінальнага вобразу «цудоўнага Кітая», які павінен захапіць нашы мары, таго «цудоўнага Кітая»,
225 Так называюць Хунань.
які мы з усёй сілы павінны клапатліва зберагаць. Раней, удакладняючы курс на ўрбанізацыю, Сі Цзіньпін успомніў радкі «Бачу горы, дзіўлюся вадзе і помню пра Радзіму». Бачыць красу Радзімы, памятаць пра свой абавязак перад ёй, шчыра служыць Радзіме, працаваць дзеля яе ўмацавання. Хіба гэта не ёсць бачанне перспектыў пабудовы цудоўнага Кітая? Пакінутае нам у спадчыну апісанне прыгажосці Кітая ў літаратурных творах — гэта і цудоўныя ўспаміны, і светлыя перспектывы для кітайскай нацыі.
Страціць дзвесце год
Калі звярнуцца да гісторыі, то ўжо з пачаткам Новага часу мы можам заўважыць, наколькі важна ўмець выкарыстаць спрыяльныя ўмовы, каб не адстаць ад хады часу. Прыкладна сто год, недзе з сярэдзіны XVIII да сярэдзіны XIX ст., свет перажываў прамысловую рэвалюцыю.
У гэты час правіцелі цынскай дынастыі праводзілі палітыку самаізаляцыі, пакутвалі на манію вялікасці, упусцілі магчымасці развіцця, якія несла прамысловая рэвалюцыя, таму ў тэхніка-эканамічнай галіне мы значна адсталі ад іншага свету. Прыблізна сто наступных год, з сярэдзіны XIX да сярэдзіны XX ст., залпы гармат заходніх кананерак ператваралі Кітай ў напаўкаланіяльную і напаўфеадальную дзяржаву. Агрэсія вялікіх дзяржаў, карупцыя ва ўладзе, пастаянныя войны, няўстойлівасць і напружанасць, невыноснае жыццё народа — не было абсалютна ніякіх умоваў, каб паспяваць за часам. Цягам 1960-1970 гг. у свеце адбылася навукова-тэхнічная рэвалюцыя і прамысловыя змены, шэраг краінаў і рэгіёнаў Усходняй Азіі скарысталіся гэтай магчымасцю для развіцця, а ў нас тады разыгралася «культурная рэвалюцыя», і мы ўпусцілі гэты шанец. Толькі III Пленум ЦК
XI склікання паклаў пачатак зменам, і сёння мы маем спрыяльную сітуацыю: наша краіна і нацыя дасягнулі вялікіх поспехаў, і мы дагналі хаду часу.
Выступленне на II Пленарным пасяджэнні III Пленума ЦК КПК XVIII склікання. 12 лістапада 2013 г.
У ракурсе тэмы
Прыкладна 200 год гісторыі, ад сярэдзіны XVIII да сярэдзіны XX стагоддзяў, былі часам, калі Захад стаў на шлях індустрыялізацыі і ў сусветнай гісторыі адбыліся каласальныя змены. Гэты час стаў паваротным і для Кітая, які стаў паступова пераходзіць ад феадальнай эпохі да сучаснай цывілізацыі.
Спрыяльныя магчымасці проста «грукалі ў дзверы», але, на жаль, старажытная нацыя аказалася глухой і сляпой. У першым з вылучаных Сі Цзіньпінам стагоддзяў ізаляцыянізм і фанабэрыя правіцеляў дынастыі Цын праявілася ў некалькіх дэталях. У той час Англія была буйнейшым знешнеганддёвым экспарцёрам і імпарцёрам Кітая. Аб’ём экспарту Англіі ў Кітай складаў 90% ад экспарту ўсіх заходніх краін, аб’ём імпарту з Кітаю — звыш 70%, а Вялікая Цын пра гэта нічога не ведала і называла англічан і галандцаў «рыжабародымі». Наведваючы Кітай, брытанская дыпламатычная місія прывозіла многа цікавага: навуковыя прыборы (армілярную сферу, глобус, тэлескоп Гершаля, лінзы і барометры Паркера), прамысловае абсталяванне, паравыя і кардачасальныя машыны і ткацкія станкі, прывозілі нават пілота паветранага шара. Аднак імператар дынастыі Цын не цікавіўся навінкамі прамысловай рэвалюцыі, ён захапляўся па-майстэрску зробленымі цацкамі (такімі як «рухомы чалавек» і «механічны сабака») і не здолеў выкарыстаць магчымасці дыялогу з прамысловай рэвалюцыяй.
3 сярэдзіны XIX ст. людзі высокіх ідэалаў і прынцыпаў выказвалі памкненне ўратаваць Кітай, яны выпрацавалі за-
клік: «Выратаваць дзяржаву з дапамогай прамысловасці». Рух пад гэтым лозунгам хутка ахапіў увесь Кітай. Вядомы прадпрымальнік Чжан Цзянь меркаваў: «Ратаванне краіны з’яўляецца зараз тэрміновай задачай <...> возьмем, напрыклад, дрэва: яго кветкі — гэта адукацыя, яго плады — армія і флот, а коранем усяго з’яўляецца прамысловасць». У той час нацыянальная прамысловасць Кітая сапраўды дабілася вялікіх поспехаў. Прадзільныя фабрыкі Дашэн у Наньтуне226, якія належылі Чжан Цзяню, працавалі выдатна: толькі фабрыкі № 1 і № 2 з 1914 па 1921 гг. прынеслі прыбытак 16 млн лянаў227 срэбра. Аднак працяглыя войны, няўстойлівасць і нявызначанасць дзяржавы не далі магчымасці дасягнуць незалежнасці і адзінства. Заклік выратаваць дзяржаву з дапамогай прамысловасці існаваў нядоўга, бо быў страчаны час.
Ha II Пленарным пасяджэнні III Пленума ЦК КПК XVIII склікання Сі Цзіньпін, паглыбіўшыся ў гісторыю, дэталёва разбірае 200 год гістарычнага развіцця, разглядае гісторыю Кітая з пункту гледжання сусветнай гісторыі, аналізуе поспехі і няўдачы Кітая ў працэсе мадэрнізацыі, паказвае, як «у вышэйшай ступені важна скарыстаць спрыяльныя магчымасці і дагнаць ход эпохі». Кіраўнік супастаўляе ўпушчаныя 200 год з поступам Новага Кітая ад моманту яго стварэння, асаблівую ўвагу звяртаючы на апошнія 30 год палітыкі рэформ і адкрытасці. На сённяшні дзень рэформы дасягнулі высокага ўзроўню; пытанне, куды пойдзе Кітай, стала закранаць усю сусветную супольнасць. «Рэформы і адкрытасць — гэта ключавы выбар, які вызначыў лёс сучаснага Кітая, і адначасова магічны спосаб, які дапамог партыі і народу дасягнуць вялікіх поспехаў і дагнаць хаду часу». Тым самым у гістарычнай перспектыве мы заклалі аснову агульнага разумення рэформаў.
226 Наньтун — гарадская акруга правінцыі Цзянсу.
227 Лян — старажытная грашовая адзінка. роўная 37,3 г чыстага срэбра.
Горкія перажыванні Чжан Чжыдуна
Калі сыходзіць з гістарычнага вопыту, стане зразумела, як важна прыйсці да агульнага разумення паспяховасці рэформаў. Рэформы Шан Яна перыяду Чжаньга, рэформы Ван Аныпы эпохі Сун, рэформы Чжан Цзюйчжэня эпохі Мін — усе яны ў гістарычных умовах свайго часу прынеслі пэўны поспех. Аднак з прычыны характару ўлады абсалютнай манархіі, пастаяннага абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў, складанага перапляцення розных інтарэсаў, інтрыг і канфліктаў у колах правіцеляў яны наткнуліся на непрыманне і супраціў і нават пацярпелі крах, бо закраналі інтарэсы прывілеяваных груп.
Чжан Чжыдун, прадстаўнік Руху самаўмацавання эпохі Цын, якраз і быў чалавекам, які імкнуўся да рэформаў. У апошнія гады дынастыі Цын назапашваліся і станавіліся непапраўнымі сацыяльныя супярэчнасці, абставіны патрабавалі неадкладных дзеянняў, пашыраліся розныя пункты погляду, з’яўляліся новыя палітычныя фігуры, якія прытрымліваліся розных поглядаў, і таму рэфарматары не маглі прыйсці да згоды. Чжан Чжыдун гаварыў тады: «Старыя не хочуць новага; новыя робяць многа памылак, таму губляюць аднадумцаў. Прыхільнікі старога не ведаюць шляху, прыхільнікі новага не ведаюць сутнасці. Калі не ведаеш шляху, не здолееш адбіцца ад ворага і адрэагаваць на змены. Калі не ведаеш сутнасці, не здолееш дасягнуць поспеху».
Выступленне на II Пленарным пасяджэнні III Пленума ЦК КПК XVIII склікання. 12 лістапада 2013 г.
У ракурсе тэмы
Рэформа — гэта ключавое слова ў гісторыі Кітая. На працягу ўсёй гісторыі краіны рэформы ўзбагачалі дзяржаву і мацавалі армію, спробы перашкаджаць рэформам пагаршалі становішча краіны; [рэфарматары] мелі смеласць «не баяцца зменаў на небе, не заўсёды трымацца правілаў продкаў і не хвалявацца аб тым, што скажуць людзі»228 і гаротна ўздыхалі аб тым, што «калі нашчадкі сумуюць і не засвойваюць урокаў, то [іх] нашчадкі ізноў будуць сумаваць пра нашчадкаў»229.
Рэформы Шан Яна ў перыяд Чжаньга, рэформы Ван Аныпы ў эпоху Сун, рэформы Чжан Цзюньчжэна ў эпоху Мін — з ліку самых вядомых у гісторыі Кітая. У першую чаргу гэта тычыцца рэформ Шан Яна: «Пачаў станаўленнем даверу, затым адмяніў сістэму калодзезных палёў, сфарміраваў сістэму паветаў і абласцей, развіваў земляробства, ткацтва і ваенную службу». Дзякуючы рэфомам Шан Яна атрымала развіццё эканоміка, паступова мацавалася баяздольнасць арміі, і Цынь стала самай багатай і моцнай дзяржавай перыяду Чжаньга; акрамя таго, ім былі закладзены асновы для аб’яднання Кітая ў будучым. Аднак пасля смерці цынскага Сяа-гуна рэформы Шан Яна сустрэлі супраціў, бо яны закраналі асабістыя інтарэсы цынскай арыстакратыі. У рэшце рэшт правячы дом Цынь загадаў пакараць Шан Яна — ён быў «разарваны калясніцамі». Так быў напісаны раздзел гісторыі пра мужнасць рэфарматара і дадзены каментар пра цяжкасці рэформы.
У эпоху Позняй Цын узніклі пагрозы з боку кананерак і гармат Захаду і з’явілася небяспека гібелі дзяржавы і нацыі, таму зноў сталі запатрабаванымі рэформы і абнаўленне.
228 Словы вядомага кітайскага эканаміста і дзяржаўнага дзеяча Ван Аньшы (1021-1086).
229 Цытата з верша паэта эпохі Тан Ду Му (803-852). «Рыфмаваная проза пра палай Эпангун» («Эпан гун фу»).
Чжан Чжыдун, губернатар правінцый Хэнань і Хубэй, быў адным з тых дзяржаўных дзеячаў, якія выступалі за рэформы. Адкрыты ім у правінцыі Хубэй металургічны завод Ханьян стаў самым буйным у Азіі. Чжан Чжэдун пабудаваў і Хубэйскі арсенал, які з канца 1895 па 1909 гг. выпускаў у сярэднім каля 10 тысяч вінтовак штогод. Вінтоўка з надпісам «Зроблена ў Ханьяне» стала самай папулярнай і якаснай у гісторыі Кітая Новага і Навейшага часу. 3 1896 г. «завод у Ханьяне» вырабляў зброю для шматлікіх армій Кітая і ў значнай ступені садзейнічаў мадэрнізацыі ўзброеных сіл краіны. Чжан Чжыдун змагаўся за рэформы і таму балюча ўспрымаў наяўнасць супраціўлення, што стала на шляху рэформаў, але мог толькі цяжка перажываць, бо лічыў, што «той, хто за старое, не ведае шляху, а той, хто за новае, не ведае сутнасці».
На ПІ Пленуме ЦК КПК XVIII склікання, прысвечаным арганізацыі ўсебаковага паглыблення рэформаў, Сі Цзіньпін расказваў пра тыя гістарычныя цяжкасці, з якімі сустракаліся рэфарматары, і ўказваў тым самым на важнасць «дасягнення кансэнсуса» ў працэсе рэформаў. [Ён хацеў] падтрымаць рэфарматараў, заахвоціць іх рух у правільным кірунку, абараніць іх ад падвойнага удару радыкальнай ідэалогіі і кансерватыўных сіл і такім чынам папярэдзіць узнікненне безвыходнага становішча, у якім яны могуць апынуцца.
Увогуле, дасягненне кансэнсуса па рэформе — гэта цвёрдая пазіцыя Сі Цзіньпіна. Пачынаючы з XVIII з’езду КПК ЦК партыі, Сі Цзіньпін энергічна прасоўвае рэформы, дэманструе рашучасць пераадольваць перашкоды, імкліва рухацца наперад, рабіць справу і дзейнічаць па адзіным плане, улічваць агульныя інтарэсы. Дзеянні камуністаў абуджаюць чаканні людзей і іх упэўненасць — [усё гэта робіцца дзеля таго], каб рэформа надала моцную дынаміку мадэрнізацыі Кітая і набыла сілу духоўнага стрыжню эпохі.
Змагацца за «статус бедняка»
Мне давялося прачытаць, як на пачатку 2012 г. нейкі павет пэўнай правінцыі быў вызначаны як бедны павет дзяржаўнага значэння. На сваім сайце павятовы ўрад аб’явіў пра гэта, як пра «надзвычай радасную падзею» і горача павіншаваў усіх з паспяховым уключэннем павета ў склад самых бедных раёнаў Кітая230. Быў яшчэ адзін выпадак, калі два паветы змагаліся за права насіць званне самага беднага. Галава павета, які прайграў, сказаў, стрымліваючы слёзы: «Гэты раз мы не сталі самым бедным паветам, і таму наш павет на самай справе бедны». Статус беднага раён страціў толькі ў 2011 г., калі сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра рэальны стан рэчаў. Гавораць, што ў выніковыя спісы ста самых канкурэнтаздольных багатых паветаў цэнтральнага Кітая і ста багатых паветаў заходняга Кітая ўсё ж трапілі 17 паветаў са статусам бедных. Адвапедныя ўстановы павінны праверыць гэту з’яву, і тыя, хто не мае патрэбы ў такім статусе, не атрымаюць яго ні пры якіх абставінах.
Выступленне падчас праверкі работы па асваенні і падтрымцы бедных ў павеце Фупін правінцыі Хубэй. 29-30 снежчя 2012 г.
У ракурсе тэмы
Зараз пачаўся рашучы этап праграмы інтэнсіўнай ліквідацыі беднасці, які гарантуе сельскаму насельніцтву выхад з беднасці да 2020 г. Часу мала, а задача цяжкая. Сі Цзіньпін расказаў гісторыю «Змагацца за “статус бедняка”»
2'° Самыя бедныя раёны Кітая — гэта сельскагаспадарчыя раёны, прыбытак на душу насельніцтва ў некаторых складае 2 676 юаняў на год.
і закрануў глыбінныя праблемы, што ўзніклі падчас здзяйснення праграмы.
На пачатку 2012 г. ў адным з паветаў правінцыі Хунань быў вывешаны электронны стэнд, на якім абсалютна адкрыта было напісана:
«Горача віншуем з паспяховым унясеннем у спіс самых бедных паветаў Кітая! Мы сталі галоўным полем дзейнасці дзяржаўнай праграмы па інтэнсіўнай ліквідацыі беднасці ў новы перыяд». Знізу была прыпіска, што гэта зварот главы павета і павятовага ўрада. Пасля з’яўлення фотаздымка ў Інтэрнэце ён прыцягнуў шырокую ўвагу грамадскасці. Артыкул, размешчаны на афіцыйным сайце правінцыі пад назвай «...павет паспяхова ўключаны ў спіс самых бедных рэгіёнаў Кітая», выклікаў асуджэнне. Сталі гаварыць, што павятовы ўрад ператварыў ключавыя пункты праграмы па аказанні дапамогі бедным у галоўную мэту ў сістэме «Дзве ключавыя задачы і тры галоўныя», каб украсці магчымасць дапамогі бедным рэгіёнам, якую забяспечвае дзяржаўная палітыка дванаццатай пяцігодкі. Павятовы ўрад «перанёс шматлікія цяжкасці, прыдумаў мноства розных планаў, прыклаў тытанічныя намаганні, каб у выніку трапіць у спіс самых бедных рэгіёнаў».
Многія інтэрнэт-карыстальнікі выказалі рэзкія меркаванні: калі ацэнку «бедны павет» лічыць шчасцем, то гэта шчасце ад выкарыстання сродкаў, разлічаных на аказанне дапамогі сапраўды бедным. «Выставіць сябе напаказ як бедных» азначае замах на сродкі, разлічаныя на дапамогу бедным паветам.
Яшчэ ў часе работы ў павеце Ніндэ правінцыі Фуцзянь Сі Цзіньпін заўсёды падкрэсліваў: перш чым падтрымаць бедных, неабходна падтрымаць іх памкненні. Ён часта гаварыў: «Слабая птушка спадзяецца ўзляцець першай,
а апошні бядняк можа першым разбагацець — неабходна толькі паглядзець, ці ёсць у нас гэта памкненне». Калі Сі Цзіньпін арганізоваў работу па аказанні дапамогі бедным у Ніндэ, ён неаднаразова падкрэсліваў: спачатку неабходна імкнуцца вытравіць «свядомасць бедняка» на ўзроўні мыслення. «Бедныя рэгіёны здольны абсалютна самастойна, сваімі сіламі, з дапамогай уласнай палітыкі, сваіх пераваг у пэўных галінах “узляцець” першымі, кампенсуючы недахопы, звязаныя з беднасцю».
У абмен на статус «бедняка» можна не толькі атрымаць вялікія фінансавы трансферы. Гэта азначае яшчэ і асобую ўвагу [з боку цэнтра]. На справе ж, падаплёка барацьбы за «статус бедняка» — недахоп жадання выйсці з беднасці, што спараджае псіхалогію залежнасці.
Расказваючы гісторыю пра барацьбу за «статус бедняка», Сі Цзіньпін хацеў паказаць, што «падтрымка бедных — гэта падтрымка розуму»: неабходна падтрымліваць жаданне выйсці з беднасці і нельга спараджаць утрыманцаў. «Змагацца за статус бедняка», каб выбіцца з беднасці — гэта як тушыць агонь галлём: пакуль вецце не скончыцца, агонь не згасне.
Каб пазбавіцца беднасці, у першую чаргу неабходна не проста палепшыць умовы жыцця. У значна большай ступені неабходна пазбавіцца беднасці ў галовах. Сі Цзіньпін шмат разоў гаварыў: «Неабходна звяртаць увагу на развіццё творчага духу народных мас, нізавых кадравых работнікаў, запаліць іх сэрцы, вымусіць дзейнічаць, шчырай працай змяняць беднасць і адсталасць». У адказ на ініцыятыву, актыўнасць, творчы дух кадравых работнікаў бедных рэгіёнаў варта падаць ім дапамогу. Толькі так можна атрымаць бясконцую энэргію. Іншымі словамі, грамадства ўсеагульнай сярэдняй заможнасці — гэта не тое, чаго мы павінны чакаць, а тое, што мы павінны ствараць.
Ты кітаец?
У 1979 г. я быў з візітам у Швецыі і на плошчы сустрэў кітайца з Малайзіі, які спытаўся на ламанай кітайскай: «Ты кітаец?» Я адказаў: «Так». Ён усхвалявана сказаў: «Нарэшце я сустрэў кітайца! Цяжка сустрэць кітайца ў Швецыі».
Сёння ж кітайца можна сустрэць па ўсім свеце. [Калі я быў] апошні раз у сталіцы Бельгіі Бруселі, я зірнуў на вуліцу з акна гарадской мэрыі і ўбачыў, што палова плошчы — гэта кітайцы. Калі б Дэн Сяапін не ўказаў нашай партыі прыняць гістарычнае рашэнне палітыкі рэформаў і адкрытасці, цяжка нават уявіць, што Кітай дамогся б сённяшніх поспехаў развіцця.
Выступленне падчас інспекцыйнай паездкі па правінцыі Гуандун. 7-11 снежня 2012 г.
У ракурсе тэмы
Гаворачы пра кітайцаў за мяжой, мы можам даведацца, пад якім вуглом зроку свет разглядаў Кітай. Да пачатку палітыкі рэформаў і адкрытасці кітайцы рэдка ездзілі за мяжу, таму тады і пыталіся [ў мяркуемых суайчыннікаў]: «Ты кітаец?» Яшчэ да пачатку гэтай палітыкі Гуандун накрыла хваля нелегальнай эміграцыі, людзі любымі шляхамі імкнуліся трапіць за мяжу. Два бакі кітайска-брытанскай вуліцы ў Шэньчжэні моцна адрозніваліся: на ганконгскім баку шэрагам стаялі невялікія вілы, а на шэньчжэнскім былі абы-як раскіданыя трухлявыя дамкі. Гэтыя дэталі ярка дэманстравалі тагачасную адсталасць Кітая.
«Ты кітаец?» Гэта пытанне азначала, што ў 1979-м свет вельмі мала ведаў пра Кітай, а ізаляцыя Кітая ад свету была вельмі глыбокай. Але менавіта з гэтага году бярэ адлік час, калі карабель рэформаў і адкрытасці падняў ве-
тразь і адправіўся ў плаванне. Таму замежныя вучоныя лічаць, што «XXI стагоддзе чалавецтва бярэ пачатак з 1978 г. ў Кітаі». Праз 30 год Кітай і свет прыйшлі ад узаемнай адчужанасці да глыбокай інтэграцыі, хутка расла і колькасць кітайскіх турыстаў, што выязджалі за мяжу. У 2015 г. колькасць кітайскіх турыстаў вырасла да 120 млн чалавек, яны патрацілі за мяжой 1,5 трлн юаняў. У 2016 г. Кітай ужо чацвёрты раз запар стаў першым у свеце па колькасці грошай, патрачаных турыстамі за мяжой, а яго ўнёсак у прыбытак глабальнага турызму перавысіў 13%. Вынікам таго, што Кітай ператварыўся ў другую эканоміку свету і пачаў імкліва здзяйсняць палітыку «выхаду за мяжу» стала ашаламляльная карціна: «палова плошчы Брусэля запоўнена кітайцамі». Уплыў кітайскай стратэгіі «выхаду за межы» пацвярджаюць і іншыя дэталі. Для прыцягнення кітайскіх турыстаў бюро камерцыі і прамысловасці і рэгіянальная адміністрацыя Парыжа па турызме выпусціла спецыяльны даведнік для навучання французаў простым фразам на кітайскай мове, каб дапамагчы ім даведацца, чаму кітайскія турысты аддаюць перавагу. Даведнік быў распаўсюджаны па многіх гасцініцах, рэстаранах, музеях і нават сярод таксістаў. У аэрапорце Сеула ўсюда можна бачыць рэкламу на кітайскай мове, а персанал многіх магазінаў валодае асновамі кітайскай мовы для прыцягнення турыстаў.
Пасля XVIII з’езду КПК Сі Цзіньпін адправіўся ў першую інспекцыйную паездку. Пунктам прызначэння ён абраў правінцыю Гуандун — як месца, адкуль бярэ пачатак палітыка рэформаў і адкрытасці. Падчас паездкі ён расказваў аб тым, што бачыў, калі наведваў з візітамі замежныя краіны. Дэталёвае параўнанне дапамагло Сі Цзіньпіну паказаць, які ўплыў набыў Кітай ва ўсім свеце. Бліскучы аповед пра развіццё Кітая, успаміны пра тое, наколькі рэдка раней можна было бачыць кітайца за мяжой, а праз 30 год
«палова плошчы Брусэля запоўненая кітайцамі» насычаны яркімі дэталямі, гэта хвалюе сэрцы і душы людзей.
На ўласным вопыце Сі Цзіньпін паказаў уплыў Кітая на навакольны свет. Толькі прытрымліваючыся палітыкі рэформаў і адкрытасці, Кітай ператварыўся ў другую эканоміку планеты, стварыў «кітайскі цуд», які прыцягнуў ўвагу ўсяго свету, прымусіў усіх адчуць кітайскую гісторыю, «дотык Кітаю» і «ўзрушэнне ад Кітаю». «Палітыка рэформаў і адкрытасці — гэта вялікае абуджэнне ў гісторыі партыі. Менавіта гэта вялікае абуджэнне спарадзіла вялікія зрухі ў тэорыі і практыцы новай эпохі», — часта гаварыў ён. Кітай, які стаіць на новым старце, будзе і надалей непарушна ісці гэтым правільным шляхам, выступаць з новымі ініцыятывамі і адольваць новыя вышыні.
Толькі гармонія яднае
У адным калектыве — як у адной лодцы: разгортваць справу — як грэбці вёсламі. Усе мы плывём у адной лодцы і аб’ядноўваем намаганні, мэта ў нас адна, усе нашы думкі і памкненні рухаюцца ў адным кірунку, складваюцца ў агульную сілу. I наша лодка здольная хутка рухацца да задуманай мэты. Калі ж кожны будзе думаць толькі пра сваё, кожны будзе грабці ў свой бок, то лодка будзе круціцца на адным месцы і не зрушыцца ні на кроплю. Больш таго, калі будзем перашкаджаць адзін аднаму, узнікне небяспека перакуліцца. Мы сто год будавалі агульную лодку для пераправы. Калі таварышы з аднаго калектыву могуць сабрацца разам, каб працаваць, — гэта лёс. Неабходна цаніць час агульнай справы, каб мы, аб’яднаўшы маральныя і фізічныя сілы, выканалі задачу.
«Толькі ў гармоніі можа быць яднанне». 19 студзеня 2007 г. 3 кнігі «Новыя прамовы з Чжэцзяна»
У ракурсе тэмы
«Сунь-цзы» — гэта ваенны трактат, напісаны кітайскім стратэгам перыяду Чуньцю Сунь У (Сунь-цзы). Майстры ваеннай справы наступных пакаленняў лічылі гэту кнігу ўзорам ваеннай навукі, зрабіўшы яе галоўнай у «Сямікніжжы воінскага канону»231. Гэты традыцыйны кітайскі канон па вядзенні вайны быў перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, японскую мовы232 і стаў класікай ваеннага мастацтва.
У раздзеле «Цзюцзы» трактата «Сю-цзы» падаецца гісторыя «Дапамагаць адзін аднаму, калі плывеш у адной лодцы». «Жыхары царстваў У і Юэ не любяць адзін аднаго. Але калі ім давядзецца перапраўляцца праз раку ў адной лодцы падчас навальніцы, яны будуць ратаваць адзін аднаго — як правая і левая рука»233.
Нехта спытаў у Сунь-цзы, як не прайграць у змаганні. Сунь-цзы адказаў: «Калі ставіш войска ў баявым парадку, размяшчай яго ў выглядзе змяі, што адбіваецца ад паляўнічага. Такое размяшчэнне дазволіць бачыць і галаву, і хвост і ператворыць іх у адно цэлае»234. Сунь-цзы расказаў, што людзі царстваў У і Юэ былі смяротнымі ворагамі, але калі ім давялося перапраўляцца адной лодкай пры моцным ветры і хвалях, яны дзейнічалі ўзгоднена, як правая і левая рука. Хіба гэта не тычыцца і простых воінаў?
Сапраўды, плыць у адной лодцы, дзейнічаць у згодзе — значыць, рухацца па вадзе, пераадольваючы цяжкасці і перашкоды. Змагацца ж паасобку, перашкаджаць адзін
231 Сем важных ваенных канонаў Старажытнага Кітая.
232 Кніга неаднаразова перакладалася на рускую мову, у прыватнасці: Сідарэнка Е.І. (М., 1955); Канрад М.І. Выбраныя працы. Сіналогія. М., 1977; Малявін У.У. (М., 2002).
233 Тут і далей цытуецца па: Сунь-цзы. Мастацтва вайны. / Пераклад з кіт. Конрада М.І. Масква; Ленінград: выд-ва AH СССР, 1950.
234 Па іншых версіях, вобраз змяі — гэта алегорыя «ўземнай адпаведнасці».
аднаму — значыць круціцца на адным месцы і ніяк не рухацца наперад. «У адным калектыве — як у адной лодцы: разам працаваць — як разам грабці вёсламі». Сі Цзіньпін нястомна паўтарае: «Неабходна ўмець сабраць у адно веды прадстаўнікоў усіх галін улады, членаў партыйных камітэтаў, кадравых работнікаў усіх ступеняў, заняць камандныя вышыні, але не манапалізаваць [уладу], здзяйсняць падзел працы, але не дзяліцца [на сваіх і чужых], брацца [за справу] і не складваць з сябе абавязкаў. На пачатку 2016 г. Сі Цзіньпін даў указанне адносна артыкула «Метады работы партыйных камітэтаў»235 і рэкамендаваў кіраўнікам партыйных камітэтаў усіх ступеняў звярнуцца да класічных твораў. Арганізацыйны аддзел ЦК выпусціў абвестку, [у якой] запатрабаваў унесці ў артыкул «Метады работы партыйных камітэтаў» прыёмы, што змяшчаліся ў рабоце «Навучанне і выхаванне»236. Праз 67 год пасля напісання класічны дакумент трапіў у поле зроку: гэта адбылося не столькі таму, што гэта твор вялікага чалавека, колькі таму, што ён утрымліваў метадалогію. У самым пачатку дакумента ўказвалася: «Сакратар партыйнага камітэта павінен умець быць “кіраўніком”, неабходна ўмець будаваць адносіны з членамі калектыва», а далей даецца тлумачэнне: «Калі дзеянні кіраўніка няправільныя, то ён не можа думаць пра тое, каб весці за сабой тысячы людзей на барацьбу і стварэнне». «Усе члены партыйных камітэтаў павінны пастаянна абменьвацца думкамі, дзяліцца адзін з другім ведамі»237.
235 Маа Цзэдун. Метады работы партыйных камітэтаў. 30 сакавіка 1949 г. // Поўны збор твораў. Т.4. Жэньмінь чубаншэ, 1991.
236 Канцылярыя ЦК КПК 28 лютага 2016 г. выпусціла «праект навучання і выхавання членаў партыі», у якім гаварылася: «Каб стаць годным членам партыі, неабходна вывучыць Статут партыі і выступленні партыйных кіраўнікоў».
237 Маа Цзэдун. Метады работы партыйных камітэтаў. 30 сакавіка 1949 г. // Поўны збор твораў. Т.4. Жэньмінь чубаншэ, 1991.
Гэты класічны дакумент складаецца не болей чым з трох тысяч іерогліфаў, аднак ён насычаны думкамі, тут падкрэсліваецца, што яднанне — аснова адзінства. Пра гэты поўны глыбокага сэнсу класічны дакумент Сі Цзіньпін заклікае ўспомніць партыйныя камітэты ўсіх ступеняў.
Сі Цзіньпін карыстаецца канкрэтнымі фактамі, каб расказаць пра абстрактныя ісціны; карыстаецца выразам «плыць у адной лодцы», каб у іншасказальнай форме перадаць ідэю супрацоўніцтва ў калектыве. На яго думку, галоўны спосаб работы партыйнага камітэта — здольнасць дасягнуць гармоніі і адзінства, згуртаванасці, супрацоўніцтва і салідарнасці.
Згуртаванасць кіраўніцтва вызначае наяўнасць мацуючай, творчай баявой сілы калектыва. «Калі ты сакратар партыйнай арганізацыі, табе неабходна займацца агульным кіраваннем, але не манапалізаваць уладу, неабходна навучыцца “граць на фартэп’яна”». «Добры кіраўнік павінен ведаць, як аб’яднаць людзей, як навучыць іх супрацоўніцтву». «Згуртаванасць — галоўнае пытанне стварэння калектыва. Калі мы надаем увагу згуртаванасці, то мы надаем увагу палітыцы, умеем ацаніць сітуацыю цалкам»238. Сі Цзіньпін надае такую вялікую ўвагу пытанню згуртаванасці калектыва, каб папярэдзіць рознагалоссе ў партыйных камітэтах, бескантрольную палітыку, каб пазбегнуць раз’яднанасці ў партыйных арганізацыях. Сі Цзіньпін разумее, што бяссілле членаў партыйных арганізацый — у іх раз’яднанасці, таму імкнецца дамагчыся гарантыі, што партыйныя камітэты стануць «сарцавінай» партыйных арганізацый. Строгі падзел працы, асэнсаваная каардынацыя, калі кожны выконвае вызначаную работу, узаемнае супрацоўніцтва стварае вялізную «кіруючую сілу», што дае партыі магчымасць быць асноўным звяном пабудовы сацыялізму з кітайскай спецыфікай.
'18 Сі Цзіньпін. Выступленне на спецыяльным семінары для кіруючых работнікаў правінцыйнага ўзроўню па вывучэнні і ператварэнні ў жыццё духу V Пленума XVIII склікання. 11 мая 2016 г.
Дзве гары
Мы імкнемся да гармоніі чалавека і прыроды, гармоніі эканомікі і грамадства; як гавораць у нас, неабходныя «дзве гары»; як гара золата і срэбра, так і гара зялёных лясоў і смарагдавых вод. Паміж дзвюма гарамі існуе супярэчнасць, але дыялектычна іх можна аб’яднаць. Можна сказаць, што на практыцы пытанне разумення адносін паміж «дзвюма гарамі» праходзіць тры этапы: на першым вы мяняеце гару зялёных лясоў і смарагдавых вод на гару золата і срэбра, не прымаючы пад увагу патэнцыял навакольнага свету ці мала задумваецеся пра гэта і толькі пастаянна патрабуеце рэсурсы. На другім этапе вам ізноў патрэбна гара золата і срэбра, але ж неабходна захаваць і гару зялёных лясоў і смарагдавых вод. У гэты час супярэчнасці паміж эканамічным развіццём і недахопам рэсурсаў, пагаршэннем навакольнага асяродку пачынаюць станавіцца больш яўнымі, і людзі разумеюць, што навакольны асяродак — гэта аснова нашага існавання і развіцця, што для наяўнасці рэсурсаў неабходна захоўваць зялёныя горы. На трэцім этапе прыходзіць разуменне, што гара з зялёнымі лясамі і смарагдавымі водамі можа пастаянна прыносіць горы золата і срэбра, што яна сама і ёсць гара золата і срэбра, а вечназялёныя дрэвы, якія мы садзім — гэта грашовыя дрэвы239; экалагічныя перавагі становяцца перавагамі эканамічнымі, і такім чынам фарміруюцца адносіны цэласнасці і гарманічнага адзінства. Гэты этап закранае больш высокія сферы і ўвасабляе патрабаванні канцэпцыі навуковага развіцця, ідэю развіцця эканомікі
239 Грашовае дрэва (яа цянь шу) — міфічнае дрэва з грашыма замест лісця, сімвалізуе багацце. Галінка сасны або кіпарыса, упрыгожаная да Новага года манетамі ці кветкамі.
Пра кіравсінне w»»w:
замкнёнага цыклу і пабудовы рэсурсазберагальнага і экалагічна чыстага грамадства. Указаныя вышэй тры этапы — гэта працэс трасфармацыі спосабу эканамічнага росту, працэс пастаяннага прагрэсу канцэпцыі развіцця, а таксама працэс непарыўнай наладкі і імкнення да гармоніі ў адносінах чалавека і прыроды.
«3 “дзвюх гор” глядзець на навакольны асяродак».
23 сакавіка 2006 г. 3 кнігі «Новыя прамовы з Чжэцзяна».
У ракурсе тэмы
«Гара з зялёнымі лясамі і смарагдавымн водамі» і «гара золата і срэбра» — звыклыя вобразы, што маюць глыбока прыхаваны сэнс. Яны ва ўсёй паўнаце да драбніц паказваюць адносіны паміж эканамічным развіццём і абаронай навакольнага асяродку. Ідэя развіцця, схаваная ў выказванні «дзве гары» не толькі дала штуршок развіццю правінцыі Чжацзян, але і стала кіраўніцтвам да дзеяння для ўсёй дзяржавы.
У жніўні 2005 г. Сі Цзіньпін, які займаў тады пасаду сакратара партыйнага камітэта правінцыі Чжацзян, падчас інспекцыйнай паездкі ў вёску Юйцунь павета Аньцзы правінцыі Чжацзян агучыў тэзіс, што «гара з зялёнымі лясамі і смарагдавымі водамі і ёсць гара золата і срэбра». «Мора бамбуку ў павеце Анцзы з’яўляецца сімвалам гэтай цудоўнай вёскі. Тут ішлі здымкі кінафільма «Тыгр падкрадаецца, дракон стойваецца» вядомага рэжысёра Лі Аня. Гэта падзея адразу прынесла вядомасць павету Аньцзы, і натхнёныя майстрам турысты адразу хлынулі сюды паглядзець «мора бамбуку», што размясцілася на вялізнай тэрыторыі.
Падчас інспекцыйнай паездкі ў вёску Юйцунь павета Аньцзы Сі Цзіньпін даведаўся, што ў вёсцы закрылі каменаломні і пайшлі па шляху зялёнага развіцця. Ён даў высокую ацэнку гэтай рабоце. Галава сельскага камітэта вёскі Юйцунь Пань Ваньгэ ўспамінаў як на нарадзе ў сціплым пакоі сельскага
камітэта Сі Цзіньпін перасцерагаў партыйных работнікаў і народ «не захапляцца мадэлямі развіцця мінулага», упершыню сказаўшы тады, што «гара з зялёнымі лясамі і смарагдавымі водамі і ёсць гара золата і срэбра». Напрыклад, сёння ў тых мясцінах штогадовы прыбытак ад турызму ўжо дасягнуў 15 млн юаняў, што болей чым у пяць разоў перавышае прыбытак дзесяцігадовай даўніны ад продажу каменю з каменяломні. Зялёнае развіццё вёскі Юйцунь стала красамоўным доказам важнай ідэі «гара з зялёнымі лясамі і смарагдавымі водамі і ёсць гара золата і срэбра». Трохі больш чым за дзесяць год гэта ідэя прывяла да росквіту правінцыю Чжацзян, а прапанаваная Сі Цзінпінам, які быў тады сакратаром партыі правінцыйнага парткама, «стратэгія 88» адным са сваіх аспектаў мела выяўленне экалагічных пераваг і пабудову «зялёнай правінцыі Чжацзян».
«Зялёныя горы і смарагдавыя рэкі» сталі не толькі «залатой візітнай карткай Чжацзяна», але і «скарбонкай», «грашовым дрэвам», што забяспечылі ўстойлівае развіццё правінцыі. Пасля таго як Сі Цзіньпін стаў Генералызым сакратаром партыі, ён шматразова падкрэсліваў, што «гара з зялёнымі лясамі і смарагдавымі водамі і ёсць гара золата і срэбра», каб звярнуць увагу ўсяго грамадства на стратэгію зялёнага развіцця. Метафарычныя выразы «гара з зялёнымі лясамі і смарагдавымі водамі» і «гара золата і срэбра» даюць дакладнае ўяўленне пра адносіны эканамічнага развіцця і абароны навакольнага асяродку. Сі Цзіньпін лічыць, што адносіны паміж «гарой золата і срэбра» і «гарой з зялёнымі лясамі і смарагдавымі водамі» не адмаўляюць адзін аднаго, не супрацьстаяць адно другому, а зліваюцца ў адно цэлае і складаюць гарманічнае адзінства. Мы пераступілі праз перыяд памылак, калі «гару з зялёнымі лясамі і смарагдавымі водамі» мянялі на «гару золата і срэбра», пераадолелі перыяд нерашучасці і супярэчнасцяў, калі цяжка было нешта выбраць і нечым ахвяраваць, мы ўступілі ў перыяд інтэграцыі, калі «гара з зялёнымі лясамі
Пра кіраванне «»
і смарагдавымі водамі і ёсць гара золата і срэбра». Тры этапы, агучаныя Сі Цзіньпінам, уяўляюць сабой тэму развіцця, над якой неабходна глыбока задумацца на месцах.
Тэорыя асла
Вынікам сучаснай дэмакратычнай палітыкі, перш за ўсё, з’яўляецца механізм стрымлівання і супрацьвагаў у адносінах да ўлады. У сувязі з гэтым [варта ўспомніць] вядомую тэорыю асла, змест якой можна перадаць прыкладна так: «Конь бегае хутчэй, чым асёл: калі іх параўналі, высветлілася, што ў каня лепшыя капыты. Таму аслу памянялі капыты на конскія, аднак асёл пачаў бегаць яшчэ больш марудна; высветлілі, што і ногі ў каня лепшыя, таму аслу памянялі ногі на конскія, аднак асёл зусім не змог бегаць. Затым замянілі яму цела, унутраныя органы і нарэшце асёл стаў канём — і толькі тады мэта была дасягнута: асёл стаў бегаць хутчэй».
Тэорыя асла паказвае, што «дэмакратычныя выбары» — гэта толькі конскія капыты. Калі садзейнічаць дэмакратыітолькі заменай [розных элементаў] на «конскія капыты», то лепш зусім нічога не змяняць. «Дэмакратычнае кіраванне, дэмакратычнае прыняцце рашэнняў, дэмакратычны кантроль» — усё гэта таксама важна і | мае такое ж вырашальнае значэнне], як і «дэмакратычныя выбары». «Няпоўная» дэмакратыя стварае сітуацыю, калі «падчас выбараў дэмакратыя існуе, а пасля — яе няма», што, безумоўна, парушае ранейшы парадак.
Выступленне падчас даследавання і вывучэння становішча ў горадзе Цзыньхуа. 17 чэрвеня 2005 г. 3 кнігі «Займацца практычнай справай, ісціў першых шэрагах: думкі і практыка садзеяння новаму развіццю правінцыі Чжацзян».
У ракурсе тэмы
Калі аслу замяніць капыты на конскія, то ён усё роўна застанецца аслом, але бегаць будзе яшчэ больш марудна. Калі ж замяніць ногі, тулава, унутраныя органы, то асёл будзе бегаць хутчэй, але стане ўжо канём. Сі Цзіньпін расказвае слухачам пра «тэорыю асла», выкарыстоўваючы тонкія метафары, выразныя дэталі і займальны сюжэт, што вымушае людзей смяяцца. У той жа час ён дэталёва і пранікнёна выкладае тэарэтычныя пытанні; можна сказаць, што такім чынам ён лёгка, проста і ўмела дасягае прапагандысцкага эфекту. У сваім выступленні Сі Цзіньпін прывёў яшчэ прыклад «вопыту вёскі Хаўчэнь», які зарадзіўся ў павеце Уі і распаўсюдзіўся ў горадзе Цзыньхуа. Вёска Хаўчэнь знаходзіцца ў ваколіцах павятовага цэнтру Уі. У канцы XX стагоддзя з развіццём індустрыялізацыі і ўрбанізацыі калектыўныя фонды вёскі значна павялічыліся і ўзніклі праблемы: частыя парушэнні дысцыпліны кадравымі работнікамі, сур’ёзныя канфлікты паміж партыйнымі работнікамі і жыхарамі вёскі, пастаянныя звароты вяскоўцаў да вышэйстаячых органаў улады. У чэрвені 2004 г. жыхары Хаўчжэня рэалізавалі дэмакратычныя палітычныя інавацыі ў вёсцы і заснавалі першы ў Кітаі вясковы «Камітэт па наглядзе». Орган кантролю трэцяга боку, незалежны ад пярвічнай партыйнай арганізацыі і сельскага камітэту, займаўся наглядам за рэалізацыяй сістэмы кіравання вясковымі справамі і функцыянаваннем кіравання ў вёсцы. [Яго дзейнасць] паклала пачатак вывучэнню практыкі дэмакратычнага кіравання вясковымі справамі. 3 таго часу вёска Хаўчжэнь выйшла на інавацыйную дарогу: пры дапамозе кантролю здзяйснялася сістэмнае самаўдасканаленне, дэмакратычнае будаўніцтва, гарантаваліся сацыяльная гармонія і росквіт вёскі; [так] быў рэалізаваны паварот ад хаоса да парадку. Вопыт вясковага камітэта па наглядзе знайшоў сваё адлю-
страванне ў «Законе аб арганізацыі камітэтаў па справах вёскі», а прыняты першапачаткова ў экстранным парадку «План па кіраванні вёскай» стаў «Палітыкай па кіраванні дзяржавай» і паспяховым узорам мацавання будаўніцтва дэмакратыі ў вёсцы.
Сі Цзіньпін расказаў гэту гісторыю падчас інспекцыйнай паездкі ў Цзынхуа ў 2005 г., калі ён быў яшчэ сакратаром партыйнага камітэту правінцыі Чжацзян. Перададзеная ім «тэорыя асла» тлумачыла, што будаўніцтва дэмакратычнай палітыкі на вясковым узроўні неабходна здзяйсняць праз «дэмакратычныя выбары, дэмакратычнае прыняцце рашэнняў, дэмакратычнае кіраванне і дэмакратычны кантроль», прычым «неабходна ўсебакова разумець змест гэтых чатырох аспектаў». Сі Цзіньпін лічыў, што дэмакратыя — гэта не толькі дэмакратычныя выбары, а спроба рэалізаваць дэмакратычную палітыку толькі заменай «капытаў на конскія» — гэта «палавінчатая дэмакратыя». Калі так, лепш было б нічога не мяняць. Толькі калі комплексна ўдасканальваць усе чатыры аспекты, можна дасягнуць сапраўднай дэмакратыі. «Мандарыны — гэта плады, якія растуць на поўдзень ад ракі Хуайхэ, а калі яны растуць на поўнач ад ракі Хуайхэ, то гэта ўжо горкі памяранец»240. Сі Цзіньпін часта цытуе гэта старажытнае выказванне.
Такім чынам ён імкнецца давесці, што бяздумнае паўтарэнне і сляпое капіраванне палітычных сістэм іншых дзяржаў асуджана на правал, таму што ўмовы ў розных [краін] розныя. Гэта як «маляваць тыгра, а атрымаць сабаку». Вынікам можа стаць страта будучыні і трагічны лёс.
240 Цытата з «Яньцзы Чуньцю. Цзю ся чжы шы» («Вёсны і восені Яньцзы») — кнігі, якія апісваюць жыццё і мудрыя справы дзяржаўнага дзеяча Яньцзы каля 500 г. да н.э. Горкі памяранец — дзікі апельсін, выкарыстоўваецца ў медыцыне. У дадзеным кантэксце выраз мае зачэнне «непрыдатны для ежы».
’////л7//м//////г////м Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
Імператар бароніць межы дзяржавы
Што значыць быць кіруючым работнікам? Скажам адкрыта, арганізацыя зрабіла нас кіруючымі работнікамі, то бок адправіла нас сюды заняць пасаду. Гэта і ёсць выкананне абавязку па абароне Радзімы. У старажытнай «Песні пра моцны вецер» Лю Бана гаварылася: «Вецер падняўся і хуткія хмары прагнаў, / Магутнасць сваю ўмацаваў і вярнуўся дадому, / Дзе мне знайсці смельчакоў, каб ахоўвалі межы краіны?» Сэнс песні зводзіцца да думкі аб тым, што для абароны тэрыторыі краіны патрэбны людзі, якія б узялі на сябе адказнасць стаяць на варце.
У той год Чэн-цзу, імператар дынастыі Мін, перанёс сталіцу ў Пекін, і нягледзячы на існаванне іншых фактараў, знешняму свету было прадстаўлена напышлівае тлумачэнне: «Сын Неба бароніць межы дзяржавы». Сэнс гэтага выказвання якраз у тым, што імператар не можа знаходзіцца ў цэнтры дзяржавы і жыць шчасліва, ён павінен бараніць межы краіны — і гэта неадменная праўда. У эпоху Цын чыноўнік, які ахоўваў Вялікую дамбу на возеры Сіху, меў чацвёрты ранг, да яго ставіліся як да чыноўніка, што служыў пры двары імператара, яму добра плацілі за службу. Была толькі адна ўмова — нельга дапусціць прарыву дамбы, калі такое адбывалася, то чыноўнік не чакаў, пакуль прыедзе імператар і вынесе прысуд, а кідаўся ў возера і канчаў жыццё самагубствам.
Калі так вялі сябе феадальныя чыноўнікі, то мы, кіруючыя кадры Камуністычнай партыі Кітая, павінны валодаць яшчэ большым пачуццём адказнасці, разумець нашу адказнасць, не баяцца ўскласці яе на сябе. У імя забеспячэння міру і спакою, мацавання эканомікі і да-
брабыту народа на справе ўзяць на сябе адказнасць за абарону краіны.
«Кіруючыя работнікі павінны браць на сябе адказнасцьза абарону краіны». 1 блютага 2005 г. 3 кнігі «Новыя прамовы з Чжацзяна».
У ракурсе тэмы
Лю Бан — імператар, заснавальнік дынастыі Хань, выдатны палітык Старажытнага Кітая. Быў начальнікам станцыі Сышуй павета Пэйсянь, аднак з прычыны таго, што адпусціў злачынцаў, вымушаны быў збегчы ў горы Маньяншань. Пасля паўстання Чэнь Шэна241 і У Гуана242 ён сабраў сваю армію. Армія Лю Бана ўваўшла ў Башан у 206 г. да н.э. Пераемнік цынскага імператара Інсуй капітуляваў, і дынастыя Цын перастала існаваць. У вайне паміж Хань і Чу Лю Бан дамогся канчатковай перамогі, аб’яднаў Кітай і заснаваў дынастыю Хань.
Калі Лю Бан вяртаўся з перамогай пасля ўтаймавання мецяжу Ван Інбу ў Хуайнане, па дарозе ён заехаў на сваю малую радзіму ў павет Пэйсянь і арганізаваў баль для ранейшых сяброў, старых і маладых. Падчас балю ён і выканаў сваю «Песню пра моцны вецер», якая перадае палкае жаданне сабраць вакол сябе таленавітых людзей, каб кожны рэалізаваў свае здольнасці.
Трэці імператар эпохі Мін Чэн-цзу па імені Чжу Дзі быў чацвёртым сынам заснавальніка дынастыі імператара Чжу Юаньчжана. Пасля таго, як Чжу Дзі на самым пачатку стварэння Вялікай Мін атрымаў тытул Янь-вана і яму быў дадзены ў спадчыну надзел Бэйпін (тэрыторыя
241 Чэнь Шэн (вядомы таксама як Чэнь Шэ; ? — 208 г. да н. э.) — ваеначальнік Старажытнага Кітая, узначаліў паўстанне, якое прывяло да падзення дынастыі Цын.
242 У Гуан — адзін з правадыроў першага ў гісторыі Кітая маштабнага народнага паўстання, якое прывяло да падзення дынастыі Цын.
ГІСГПОрЫІ 3 вуСНйў СІ Цзіньпіна
сучаснага Пекіна), ён неаднаразова атрымліваў загад ваяваць на поўначы і двойчы асабіста ўзначальваў Паўночныя паходы. Пазней прастол заняў імператар Цзянь Вэнь-дзі, які стаў праводзіць палітыку канфіскацыі надзелаў. Чжу Дзі пачаў вайну паміж пераемнікамі першага імператара Мін, вывеў сваё войска і разбіў Цзянь Вэнь-дзі, а ў 1402 г. ў Нанкіне аб’явіў сябе імператарам. Сваю сталіцу ён перанёс у Пекін у 1421 г., адной з прычын гэтага рашэння было тое, што на поўначы заставаліся часткі мангольскай арміі дынасты Юань, якія пагражалі бяспецы Мін. Чжу Ду кіраваўся меркаваннем неабходнасці абараняць краіну, таму ён абраў тактыку «імператар бароніць межы» і, скарыстаўшы адміністрацыйны падзел, сканцэнтраваў рабочую сілу і матэрыяльныя рэсурсы краіны на поўначы.
У эпоху Цын ад чыноўніка-наглядальніка за дамбай залежала жыццё і маёмасць людзей, якія жылі ўздоўж ракі, таму яго абавязкі нельга было назваць такімі ўжо лёгкімі. Як сказана ў «Запісках Хайчана» і «Запісках горада Хайніна» правінцыі Чжацзян, «ад перыяда У да Позняй Цын на пасаду чыноўніка-наглядніка за дамбай Хайнін у Чжацзяне было прызначана некалькі соцень чалавек». У перыяд кіравання імператара Цяньлуна вялізная хваля ракі Цяньтан прарвала каменную дамбу. Чыноўнік-нагляднік Чжаа, які кантраляваў будаўніцтва і ахову дамбы, горка ускрыкнуў, убачыўшы разбурэнні: «Я, чыноўнік-нагляднік за дамбай, не здолеў яе абараніць, я не апраўдаў даверу імпратара, не апраўдаў даверу народа, мне застаецца толькі смерцю змыць свой грэх». I з гэтымі словамі ён кінуўся у бурныя воды ракі. Рабочыя, чыноўнікі, простыя людзі, якія суправаджалі яго — ўсе былі кранутыя да глыбіні душы. Смерць чыноўніка ў водах ракі адлюстравала душэўны стан чалавека, які строга трымаўся свайго абавязку, мяжа якога — толькі смерць.
Хаця гісторыя «Песні пра моцны вецер» Лю Бана, герой якой — імператар Чэн-цзу, які бараніў межы дзяржавы,
і гісторыя чыноўніка-наглядніка за дамбай маюць розныя каардынаты на шкале часу, іх яднае думка аб адказнасці і неабходнасці браць на сябе гэту адказнасць. Абедзве гісторыі падкрэсліваюць думку, што неабходна «разумець, што такое адказнасць і не баяцца адказваць [за свае справы]».
Сі Цзіньпін абраў гэтыя гісторыі не выпадкова, ён добра разумеў, які эмацыйны водгук здольныя выклікаць гэтыя аповеды ў душах яго слухачоў. Сі Цзіньпін прыводзіць прыклады са старажытнасці і тлумачыць сучаснасць: «Калі так паводзілі сябе феадальныя чыноўнікі, то мы, кіруючыя кадры Камуністычнай партыі Кітая, не можам адмаўляцца ад адказнасці, не можам адмаўляцца браць адказнасць на сябе».
«Браць на сябе адказнасць». Гэта адзін з тых выразаў, якія вельмі часта выкарыстоўвае Сі Цзіньпін. Упершыню сустрэўшыся з кітайскімі і замежнымі журналістамі пасля прызначэння на пасаду Генеральнага сакратара, ён рашуча заявіў: «Адказнасць цяжэй за гару Тайшань. На справе [давядзецца] доўгі час несці сур’ёзную адказнасць». У інтэрв’ю расійскаму тэлебачанню Сі Цзіньпін выклаў усяму свету свае ідэалы кіравання дзяржавай: «Служыць народу і браць на сябе неабходную адказнасць».
Выраз «браць на сябе адказнасць» можна назваць увасабленнем стылю кіравання, уласцівага Сі Цзіньпіну. Кожны кадравы работнік павінен задумацца над гэтым выразам.
Тэорыя бочкі
Неабходна звярнуць увагу на тое, што калі ў слабаразвітых раёнах людзі не будуць мець сярэдняга прыбытку, то і па ўсёй правінцыі не будзе ўсебаковага сярэдняга прыбытку; без мадэрнізацыі ў слабаразвітых раёнах не будзе мадэрнізацыі і ва ўсёй правінцыі. Г эта праяўленне «тэорыі бочкі» ў эканамічнай навуцы: аб’ём вады
ў бочцы залежыць не ад самай доўгай дошкі, а ад самай кароткай. Інакш гаворачы, поспех здзяйснення ўсебаковага будаўніцтва грамадства сярэдняга прыбытку ў нашай правінцыі, датэрміновая рэалізацыя асноўнай мэты мадэрнізацыі ў многім залежыць ад таго, наколькі мы здолеем скараціць няроўнасць паміж раёнамі. Такога падыходу патрабуе і паскарэнне развіцця ў развітых раёнах, і апераджальнае развіццё слабаразвітых раёнаў.
«Зрабіць слабаразвітыя раёны гэтай “кароткай дошкай”». 10 снежня 2004 г. 3 кнігі «Новыя прамовы з Чжацзяна».
У ракурсе тэмы
«Тэорыя бочкі» азначае, што аб’ём вады, які можна наліць у бочку, залежыць не ад самай доўгай дошкі, а ад самай кароткай. Для запаўнення бочкі вадой да самага верху неабходна, каб усе дошкі былі аднолькавымі, роўнымі і без пашкоджанняў; калі сярод дошак у бочцы адна будзе няроўнай або ў якой-небудзь знізу будзе дзірка, то наліць поўную бочку не атрымаецца. Людзі часта з дапамогай «тэорыі бочкі» тлумачаць, што і ў развіцці дзяржавы, і ў развіцці пэўнай тэрыторыі — усюды моцнае вельмі часта перамешана са слабым, і ўзровень комплекснага развіцця вызначаецца не моцнымі бакамі, а слабымі. Таму калі вы садзейнічаеце развіццю, трэба глядзець не толькі на перавагі і моцныя бакі, але ў большай ступені — на недахопы і слабыя месцы, трэба імкнуцца выправіць недахопы і рэалізаваць усебаковае ўстойлівае каардыянаванае развіццё.
У 2002 г. у Чжацзяне для садзейнічання рэгіянальнаму каардынаванаму развіццю ўсёй правінцыі пачалі ажыццяўляць «праект супрацоўніцтва з аддаленымі раёнамі», умацоўваць супрацоўніцтва прыморскіх развітых і неразвітых раёнаў, якія знаходзіліся на захадзе Чжацзяна, такіх
як Няньшань і Хайдаа. Былі рэалізаваныя буйныя праекты ў галіне развіцця вытворчасці, будаўніцтва новых вёсак, навучання і працаўладкавання рабочай сілы, развіцця сацыяльнай сферы, каб садзейнічаць рэгіянальнаму каардынаванаму развіццю ўсёй правінцыі і сінхронна ажыццяўляць мадэрнізацыю. Мэтай гэтых мерапрыемстваў было жаданне актывізаваць работу шляхам шматвектарнага супрацоўніцтва развітых і слабаразвітых раёнаў, акцэнтуючы ўвагу на слабаразвітых раёнах243, каб насельніцтва ўсіх раёнаў магло сумесна выкарыстоўваць вынікі сацыяльнаэканамічнага развіцця.
Калі Сі Цзіньпін кіраваў правінцыяй Чжацзян, ён уключыў у практыку развіцця рэформы «расшыванне» вузкіх месцаў і каардынаванае развіццё. У прапанаваную ім «стратэгію 88» цудоўна ўпісаліся і «развіццё пераваг каардынаванага развіцця горада і вёскі правінцыі Чжацзян», і «паскораная інтэграцыя горада і вёскі». Пасля таго як Сі Цзіньпін стаў Генеральным сакратаром партыі, ён разважаў пра план каардынаванага развіцця ў маштабах ужо ўсёй краіны. У снежні 2012 г., хутка пасля свайго прызначэння на пасаду, Сі Цзіньпін насуперак ветру і снегу прыбыў у аддаленае месца ў гарах Тайханьшань. Дарога тут вузкая і небяспечная, раён належыць да самых бедных, штогадовы прыбытак насельніцтва складае толькі 900 юаняў. Сі Цзіньпін сказаў партыйным работнікам: «Каб убачыць сапраўдную галечу, [неабходна ехаць] тры з паловай гадзіны з Пекіна — і яна перад вамі!» Такім чынам ён выказаў заклапочанасць пра змяншэнне разрыву паміж горадам і вёскай у рэгіёнах.
У лютым 2014 г. падчас інтэрв’ю расійскаму тэлебачанню Сі Цзіньпін, выкарыстоўваючы вобраз «ігры на фартэп’яна дзесяццю пальцамі» растлумачыў сутнасць
243 У арыгінале: «зрабіць слабаразвітыя раёны гэтай “кароткай дошкай”» — што мае адносіны да «тэорыі бочкі».
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна каардынаванага развіцця. Кіраўнік КПК сказаў: каб быць кіраўніком у Кітаі, неабходна добра валодаць сітуацыяй і, зыходзячы з гэтага, ажыццяўляць адзінае планаванне і ўлік усіх фактараў, вывесці агульны баланс, выдзеліць асноўныя моманты, весці за сабой агульную сітуацыю. Часам патрабуецца трымаць вялікае і адпускаць малое, з дапамогай вялікага далучаць малое, часам неабходна з дапамогай малога садзейнічаць развіццю вялікага і ў малым бачыць вялікае. Ідэя, якая пранізвае гэту [палітыку], і ёсць каардынаванае развіццё.
3 дапамогай «тэорыі бочкі» Сі Цзіньпін знаёміць са сваім бачаннем важнасці каардынаванага развіцця, прычым мэта дасягнення сярэдняга дастатку характэрна не толькі для развітых раёнаў — неразвітыя таксама павінны сінхронна рухацца ў гэтым накірунку. Сярэдні дастатак — гэта не толькі багацце матэрыяльнай цывілізацыі, ён павінен напаўняць і цывілізацыю духоўную.
Увага да каардынацыі і збалансаванасці — гэта прынцыповая ідэя Сі Цзіньпіна ў кіраванні. Ha V Пленуме ЦК КПК XVIII склікання была прапанавана канцэпцыя новага развіцця, у якой важнае месца адводзілася «каардынаванаму развіццю». Нескаардынаванасць развіцця Кітая — гэта праблема, якая існуе ўжо доўгі час. Найбольш востра яна праяўляецца ў адносінах паміж рэгіёнамі, горадам і вёскай, эканомікай і грамадствам, матэрыяльнай і духоўнай цывілізацыяй, эканамічным будаўніцтвам і будаўніцтвам нацыянальнай абароны. Калі ўявіць, што ва ўмовах адсталага эканамічнага развіцця асноўнай задачай на пэўны перыяд часу з’яўляецца хуткі бег, то адолеўшы нейкі адрэзак шляху, трэба звярнуць увагу на карэкцыю адносін і зрабіць упор на агульнай эфектыўнасці развіцця. На гэтым фоне Сі Цзіньпін падкрэсліваў: «У шахматнай партыі развіцця Кітая ў XIII пяцігодцы ключом да перамогі з’яўляецца каардынаванае развіццё». Неабходна дабіцца прарыву ў пла-
не аптымізацыі структуры і «расшывання» вузкіх месцаў, трэба накіроўваць намаганні на павышэнне скаардынаванасці і збалансаванасці развіцця, садзейнічаць устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Кітая.
Тэорыя батата
Нехта прыдумаў «тэорыю батата», якая вобразна і дакладна апісвае, як «развіваць Чжацзян, пакінуўшы яго межы». Ліянападобнае сцябло батата расце ва ўсе бакі, каб атрымаць болей сонечнага святла, дажджавой вады і пажыўных рэчываў, а яго клубні ўвесь час знаходзяцца ў зямлі. Распаўзанне сцябла-паўзуна ва ўсе бакі якраз і дазваляе клубням станавіцца буйнымі і моцнымі. Так і нашы прадпрыемствы: яны выходзяць на новыя рынкі, ініцыятыўна суадносяць сваё развіццё з Шанхаем, актыўна ўдзельнічаюць у маштабным асваенні Заходняга Кітая і пераўтварэнні старой прамысловай базы на паўночным усходзе Кітая, актыўна вядуць канкурэнцыю на міжнародным рынку.
Ствараючы за межамі правінцыі, на міжнароднай арэне нашу харчовую, энергетычную, сыравінную, перапрацоўчую базы, мы пазбягаем адтоку капіталу і вываду прадпрыемстваў за межы правінцыі. Неабходнасць яшчэ больш маштабнага размяшчэння рэсурсаў і паглыбленне гэтага працэсу на яшчэ большых прасторах — гэта патрэба сённяшняга дня. Гэта і ёсць сродак «развіваць Чжацзян, выходзячы за яго межы; развіваць Чжацзян, абапіраючыся на ўсю краіну». Мы павінны правільна разумець гэту палітыку, садзейнічаць ёй і з аптымізмам глядзець на яе поспехі.
«Паглыбіць яшчэ больш развіццё на яшчэ болыйай прасторы». 10 жніўня 2004 г. 3 кнігі «Новыя прамовы з Чжацзяна».
У ракурсе тэмы
Ліянападобнае сцябло батата расце ва ўсе бакі, каб атрымаць болей сонечнага святла, каб клубні станавіліся буйнымі і моцнымі. Без паўзучага сцябла клубні атрымлівалі б менш карысных рэчываў; без моцных клубняў сцябло б не мела сілы змяняць накірунак росту. У гэтым прыкладзе сцябло выступае метафарай метадалогіі пашырэння адкрытасці, а клубні сімвалізуюць тэорыю мэтазгоднасці, ідэя якой — «цвёрда стаяць на нагах». Можна сказаць, што «тэорыя батата» раскрывае дыялектыку сувязі паміж канцэпцыямі «цвёрда стаяць на нагах» і «пашырэннем адкрытасці».
Калі Сі Цзіньпін кіраваў правінцыяй Чжацзян, ён распрацаваў тэорыю «развіваць Чжацзян, выходзячы за яго межы». «Выходзіць за межы» — гэта як сцябло батата, якое расплятаецца ва ўсе бакі, каб у рэшце рэшт атрымаць больш святла, вады і пажыўных рэчываў. Так і прадпрыемствы; выходзячы за межы краіны, яны могуць здзейсніць паступовае перамяшчэнне вытворчасці, садзейнічаць трансфармацыі і мадэрнізацыі развіцця, каб вынікам стала «развіццё Чжацзяна». Сі Цзіньпін лічыў, што «выхад за межы Чжацзяна» — гэта не адток капітала за мяжу, а пашырэнне вонкі. Ён прыводзіў такі прыклад: многія ўраджэнцы горада Вэньчжоу займаюцца бізнэсам і ў Кітаі, і ва ўсім свеце, але падаткі плацяць толькі за мяжой, але да кітайскага Новага году яны вяртаюцца дадому і прывозяць капітал, які дасягае 30 млрд юаняў. Гэты прыклад якраз і тлумачыць, як «распаўзанне сцябла ў рэшце рэшт дазваляе клубням стаць больш буйнымі і моцнымі».
Пасля таго як Сі Цзіньпін стаў Генеральным сакратаром КПК, у сваіх роздумах пра лёс Кітая ён пачаў выкарыстоўваць «тэорыю батата» і намаляваў стратэгічны план «развіваць Кітай, выходзячы за яго межы; развіваць Кітай, абапіраючыся на ўвесь свет».
У верасні 2013 г., падчас выступлення ў казахстанскім універсітэце імя Назарбаева, Сі Цзіньпін агучыў канцэпцыю «Эканамічны пояс Шаўковага шляху». У кастрычніку таго ж году падчас выступлення ў Парламенце Інданэзіі ён упершыню прапанаваў ініцытыву сумеснага будаўніцтва «марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя». Такім чынам была цалкам прадстаўлена стратэгічная канцэпцыя «Адзін пояс — адзін шлях», яна атрымала далейшае развіццё. Прапанаваная Сі Цзіньпінам тэорыя пашырала магчымасці для развіцця не толькі Кітая. Быў нададзены магутны імпульс244 развіццю Кітая і імкліваму пад’ёму Азіі.
Выкарыстаўшы прыклад адносін «клубня і сцябла», Сі Цзіньпін ярка і пераканаўча раскрыў філасофскую мудрасць, прыхаваную ў «тэорыі батата»: распаўзанне сцябла — гэта метад адкрытасці, а вырошчванне больш моцных і вялікіх клубняў — гэта мэта, якой неабходна дасягнуць з дапамогай адкрытасці. Сёння, калі мы здзяйсняем усебаковае паглыбленне рэформаў, калі Кітай і свет глыбока інтэграваны, зварот да «тэорыі батата», якую выклаў Сі Цзіньпін, мае павучальны сэнс.
Сі Цзіньпін шмат разоў звяртаў увагу на тое, што вялікі палітычны курс КПК арыентаваны на здольнасць кітайскага народа мець глыбокія карані ў кітайскай зямлі, на здольнасці выносіць урокі з выдатных дасягненняў чалавечай цывілізацыі і здзяйсняць самастойнае незалежнае развіццё. Гэты курс павінен быць непахісным і нязменным на працягу доўгага часу. Фактычна, толькі ўсебакова і комплексна выкарыстоўваючы міжнародны і ўнутраны рынак, міжнародныя і ўнутраныя рэсурсы, міжнародныя і ўнутраныя правілы на аснове незалежнасці, самастойнасці і стабільнасці ў краіне, Кітай выйшаў на ўнікальны шлях развіцця і дасягнуў поспехаў, прызнаных усім светам.
244 Літаральна: даў новыя крылы і ўліў свежую кроў.
Сёння мы ўлічваем логіку новых эканамічных рэалій перыяду стратэгічных магчымасцяў, і мы павінны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Сі Цзіньпіна «цвёрда стаяць на вялізнай тэрыторыі памерам 9,6 млн км2, упітваць карысныя рэчывы культуры, назапашаныя за доўгі час барацьбы кітайскай нацыі, выкарыстоўваць вялікую энергію 1,3 млрд кітайскага народа», а таксама «непахісна павышаць узровень эканомікі адкрытага тыпу», надаваць новы імпульс, дадаваць новай жыццёвай сілы і пашыраць новую прастору для эканамічнага развіцця.
ЧамуАргентына прайграла чэмпіянат свету па футболе
Гаварыць сёння аб [перамогах] у футбольных матчах сусветнага ўзроўню толькі за кошт індывідуальнага тэхнічнага майстэрства ці выключна асабістых намаганняў, баюся, не адпавядае тэндэнцыям развіцця. Магчымасць забіць гол залежыць, галоўным чынам, ад камбінаванай гульні футбалістаў. Каманднае ўзаемадзеянне стала важным тактычным прыёмам на футбольным полі. Адзін вядомы футбольны каментатар, абмяркоўваючы паразу аргенцінскай зборнай на XII чэмпіянаце свету па футболе, сказаў: «Марадона, як зорка, бачыць на полі толькі сябе і не звяртае ўвагі на астатніх. Індывідуалістычны стыль футбола аргенцінскіх зорак і прывёў іх у выніку да паразы на чэмпіянаце свету». Заўзятары часта крытыкуюць некаторых гульцоў за «захапленне дрыблінгам», [яны] не любяць, калі гулец дэманструе сваё тэхнічнае майстэрства замест камбінацыйных дзеянняў і каманда губляе магчымасць забіць гол.
Эканамічная работа на месцах [таксама] павінна фарміравацца як адзінае цэлае. Кожны орган валодае ад-
носнай самастойнасцю, але пры гэтым застаецца часткай цэлага, не можа быць незалежным ад цэлага і не можа перарываць адносіны з іншымі органамі.
«Выступіць з ініцыятывай “эканамічнага хору”». Верасень 1988 г. 3 работы «Збаўленне ад галечы».
У ракурсе тэмы
Марадона, вядомая футбольная зорка з Аргентыны, меў дакладны ўдар і цудоўную тэхніку валодання мячом, ужо ў 17 год ён стаў членам зборнай Аргентыны. I ў зборнай, і ў клубе ён заўсёды быў «ключавым гульцом». Аднойчы ў матчы са зборнай Англіі ён абыграў пяць абаронцаў і забіў гол — тады многія эмацыйна крычалі, што ён «найвялікшы талент у гісторыі футбола».
Але футбол — гэта не бой аднаго, бескампрамісная барацьба ідзе не толькі толькі за кошт індывідуальнай тэхнікі аднаго гульца, але ў большай ступені за кошт каманднага духу і камбінацыйнай гульні ўсіх гулыдоў. Калі каманда звяртае ўвагу на індывідуальную тэхніку, а не на камандныя ўзаемадзеянні, то, магчыма, яна будзе гуляць прыгожа, але не зможа выйграць матч.
Да прыкладу, у 1982 г. у Іспаніі ўрачыста адкрыўся XII чэмпіянат свету па футболе. Марадона, якому тады яшчэ не было і 22 гады, апрануў футболку зборнай Аргентыны пад нумарам 10. У матчы з Венгрыяй, у якім Аргентына перамагла з лікам 4:1, ён двойчы дэманстраваў узровень высокага класу. Аднак Марадона гуляў толькі на сябе і не клапаціўся пра ўзаемадзеянне з партнёрамі, да таго ж усе каманды гулялі ад абароны. У выніку ён не забіў ані галоў, ані атрымаў ўзнагарод. У матчы з Бразіліяй пасля парушэння правілаў супернікам ён вырашыў адпомсціць. Суддзя паказаў яму чырвоную картку і выгнаў з поля, таму Аргентына не здолела выйсці ў фінал першынства.
Значэнне поспеху на футбольным полі выходзіць за межы футбола. Сі Цзіньпін, як аматар футбола, добра гэта ведае. Аднойчы англійскія СМІ назвалі Сі Цзіньпіна «футбалістам на дыпламатычным полі». Сі Цзіньпін наведаў Ірландыю ў 2012 г., і фотаздымак Генеральнага сакратара на футбольным полі з’явіўся ва ўсіх сусветных СМІ; у 2014 г. падчас візіту ў Германію ён назіраў за трэніроўкай моладзевай футбольнай каманды Кітая; у 2015 г. падчас візіту ў Англію ён наведаў клуб «Манчэстэр Юнайтэд», прадэманстраваўшы сваё захапленне. «Футбольная дыпламатыя» Сі Цзіньпіна скараціла адлегласць паміж Кітаем і народамі ўсяго свету. Калі Сі Цзіньпін выступаў з навагодняй прамовай 2014 г., журналісты заўважылі, што фотаздымак, зроблены на футбольным полі Ірландыі падчас яго візіту, стаіць на яго кніжнай палічцы. Ён гаварыў, што мае сваю «кітайскую футбольную мару», і ўнёс футбольную рэформу ў парадак усебаковага паглыблення рэформаў.
Падбіраць людзей па здольнасцях
На працягу ўсёй гісторыі Кітая кожны перыяд міру і росквіту суправаджаецца з’яўленнем мноства таленавітых і мудрых людзей. Гісторыя пра тое, як «Сяа Хэ ўночы пры месяцы даганяў Хань Сіня»245 і «Лю Бэй тройчы наведваў трысняговую хаціну спячага дракона»246, добра
245 «Сяа Хэ ўночы пры месяцы даганяў Хань Сіня — ідыяматычны выраз, які абазначае беспаспяховасць намаганняў.
246 «Спячы дракон» — мянушка Чжугэ Ляна (181-234). Палкаводзец і дзяржаўны дзеяч царства Шу перыяду Трохцарства (220-265). «Лю Бэй тройчы наведваў трысняговую хаціну “спячага дракона”» — ідыяматычны выраз, які мае значэнне «неаднаразова прасіць годнага чалавека заняць належнае становішча».
Пра кіраванне
вядомыя ўсім і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яшчэ ў старажытнасці вылучалі таленавітых і запрашалі на службу годных. Усім вядомы імператар дынастыі Тан Тан-цзун па імені Лі Шымінь. Наступнікі заўсёды ўхвальна адгукаліся пра палітыку падбору кадраў, якую той праводзіў. Калі ён стаў імператарам, то ўсклаў на міністра Фэн Дэі адказнасць за вылучэнне таленавітых людзей на дзяржаўныя пасады. Прайшло некалькі месяцаў, але Фэн Дэі нікога не парэкамендаваў. Мала таго, што ён нікога не знайшоў, дык ён яшчэ і сказаў, што «прыкладваў усю сваю сілу, аднак сёння няма выбітных людзей». Імператар Тай-цзун абвергнуў яго словы: «Высакародны муж падбірае чалавека як пасудзіну, у адпаведнасці з яе прызначэннем. Хіба звярталіся за талентамі ў іншыя эпохі тыя са старажытных, хто праславіўся добрым кіраваннем? Неабходна клапаціцца аб тым, што ты сам дрэнна разумееш людзей, але як можна наводзіць паклёп на людзей свайго часу?» Сэнс яго выказвання зводзіцца да наступнага: высакародны муж падбірае чалавека, як пасудзіну, у адпаведнасці з яе прызначэннем, ён індывідуальна падыходзіць да кожнага чалавека, стараецца зразумець, чым той можа быць карысным справе больш, чым іншыя. Няўжо трэба звяртацца за талентамі ў іншыя эпохі? Калі ты не здольны парэкамендаваць мне таленавітых людзей, гэта значыць толькі тое, што сам ты дрэнна разумееш людзей. Як можна гаварыць, што няма талентаў? Хіба гэтым сцвярджэннем ты не прыніжаеш людзей Паднябеснай?
Імператар Тай-цзун адолеў сілы супраціўлення, адкрыў шырокую дарогу талентам і да выбару новых людзей падыходзіў нестандартна. Цікавым прыкладам можа быць таленавіты чалавек Ма Чжоу, якога абралі на адказную пасаду. Ма Чжоу нарадзіўся ў беднай сям’і, быў настаўнікам у доме начальніка варты палаца Чан
Хэ. Аднойчы Тай-цзун папрасіў міністраў падаць яму свае прапановы ў дакладной запісцы «Прама гаварыць пра поспехі і няўдачы», і Ма Чжоу замест Чан Хэ склаў дакумент з дваццаці сказаў. Імператар Тан-цзун высока ацаніў дакладную запіску, а калі даведаўся ад Чан Хэ, што дакумент напісаў Ма Чжоу, адразу адправіў за ім людзей. Паколькі яны доўга не вярталіся, Тайцзун ізноў адправіў людзей, каб прыспешыць Ма Чжоу. Тай-цзун асабіста пагутарыў з Ма Чжоу, які меў усяго 29 год, ацаніў яго здольнасці і ўладкаваў чыноўнікам у Раду Двара247, а затым пастаянна павышаў па службе. Ма Чжоу дапамог імператару вырашыць шмат значных праблем свайго часу і стаў вядомым міністрам. Пад’ём Кітая, які выпаў на час праўлення Тай-цзуна (рэдкая з’ява ў феадальным грамадстве), стаў магчымым таму, што імператар дзейнічаў нестандартна, адкрываў шырокую дарогу талентам і давяраў адказныя пасады таленавітым людзям.
Гэты перыяд нашай гісторыі стаў вядомы як «Чжэньгуань» — «правільнае кіраванне».
«Ролю талентаў у развіцці эканомікі нельга пераацаніць». 25 красавіка 1983 г. 3 кнігі «Глыбокія веды, сапраўдная любоў».
У ракурсе тэмы
Танскі імператар Тай-цзун па імені Лі Шымінь быў бліскучым талентам, можна сказаць, «ён блішчэў, як Млечны шлях». Фан Сюаньлін нястомна служыў прастолу і ведаў, што не можа рабіць інакш; Лі Цзын быў аднолькава таленавітым як у ваенных, так і ў грамадзянскіх справах: падчас паходу быў палкаводцам, у палацы — міністрам;
247 Рада Двара — назва палаты дарадцаў пры імператары.
Вэй Чжэн браў на сябе адказнасць пераканаць імператара, што сорамна не дасягнуць узроўню Яа і Шуня; Ван Гуй «закрываў шлях мутнай вадзе і расчышчаў дарогу чыстай плыні»248, глыбока ненавідзеў зло і тварыў дабро; Дай Чжоу займаўся многімі складанымі справамі і з усім цудоўна спраўляўся.
Менавіта таму, што людзі цалкам рэалізавалі свае здольнасці і максімальна выкарысталі свае рэсурсы, гэты перыяд і стаў вядомы ў гісторыі Кітая як «Чжэньгуань» — «правільнае кіраванне».
У гэты час праявілася шырыня розуму імператара Тай-цзуна, які падбіраў людзей на службу па здольнасцях. Ён крытыкаваў перакананасць Фэн Дэі, што «сёння няма талентаў», дэманстраваў нястомны пошук мудрых людзей, паважаў талент і адукаванасць.
Сі Цзіньпін расказваў гісторыю пра тое, як Тай-цзун раскрыў талент Ма Чжоу і даверыў таму адказную работу. Ма Чжоу нарадзіўся ў беднай сям’і, быў настаўнікам у доме начальніка варты палаца Чан Хэ. Паколькі ён замест Чан Хэ склаў дакумент з дваццаці сказаў, які высока ацаніў імператар Тай-цзун, Ма Чжоу прапанавалі адказную пасаду. Ён стварыў дакумент пад назвай «Са старажытных часоў росквіт і заняпад дзяржавы павінны залежыць не ад велічыні назапашанняў, а толькі ад пакут і радасцяў простага народа».
Маа Цзэдун, які любіў гісторыю, таксама высока цаніў мемарандум Ма Чжоу і назваў яго першым цудоўным дакументам пасля «плана забеспячэння міру і парадку» Цзя I.
Імператар Тай-цзун гаварыў: «Калі я дзень не бачу Ма Чжоу, я сумую па ім». Гэтыя словы сведчаць пра тое, якое месца займаў Ма Чжоу ў душы Лі Шыміня. Першы міністр
248 «Закрываць шлях мутнай вадзе і расчышчаць дарогу чыстай плыні» — ідыяматычны выраз з сэнсавым значэннем «выкараняць зло і насаджаць дабро».
таго часу, Цэнь Ваньбэнь, таксама падкрэсліваў, што талент Ма Чжоу можна параўнаць толькі з талентам Чжан Ляна ў эпоху Хань. На васямнаццатым годзе кіравання пад дэвізам Чжэньгуань Ма Чжоу стаў першым міністрам, а таксама настаўнікам імператара. Настойліва навучаў ён спадкаемца навуцы кіравання і адыграў вялікую ролю ў тым, як Лі Чжы кіраваў дзяржавай пасля ўзыходжання на трон.
Каб адзначыць каласальны ўнёсак Ма Чжоу ў справы дзяржавы, імператар Тай-цзун напісаў для яго такія радкі: «Луань-няа і фенікс249 узняліся ў завоблачную далячынь, апорай ім — крылы; лепшая апора, якую здольныя даць памочнікі — адданасць і сумленнасць».
Расказваючы гісторыю аб тым, як імператар Тай-цзун нестандартна падыходзіў да пытання адбору таленавітых людзей, Сі Цзіньпін тлумачыў, што таленавітыя людзі, якім даверана адказная работа і адкрытыя ўсе шляхі росту, адыгрываюць важную ролю ў дабрачынным кіраванні. Сі Цзіньпін агучыў ідэю «падбіраць чалавека, як посуд, у адпаведнасці з яго прызначэннем».
Сі Цзіньпін заўсёды надаваў вялікую ўвагу рабоце з таленавітымі людзьмі, ён неаднаразова падкрэсліваў: «У кіраванні Кітаем ключавая роля належыць партыі, належыць чалавеку, належыць таленту», «без шматлікага атрада высокакваліфікаваных і таленавітых людзей цяжка будзе паспяхова рэалізаваць мэты барацьбы за ўсебаковую пабудову сярэднезаможнага грамадства і здзейсніць кітайскую мару вялікага адраджэння кітайскай нацыі», — так тлумачыў ён са стратэгічнай вышыні вялікую ролю таленавітых людзей. «Хто зможа выгадаваць і прыцягнуць больш першакласных талентаў, той і атрымае перавагу ў канкурэнтнай бараць-
249 Луань-няа — саміца фенікса, па некаторых версіях — птушаня. «Луань-няя і фенікс» — гэта сімвал неразлучнай сямейнай пары, а таксама лепшых людзей, герояў, карыфеяў.
бе», — так тлумачыў ён вялікае значэнне работы па прыцягненні таленавітых людзей з пункту гледжання міжнароднай канкурэнцыі. «Сфарміраваць глыбокае ўсведамленне ролі таленту, шукаць таленавітых і адораных, як шукаюць ваду, пакутуючы ад смагі, бязмерна радавацца адкрыццю новых талентаў, шырока рэкамендаваць выкарыстоўваць таленавітых людзей у розных галінах жыцця і дзейнасці грамадства, падбіраць іх у адпаведнасці з прызначэннем кожнага», — так паказваў ён рэальныя шляхі паглыблення рэформаў кадравага механізма з гледзішча паважлівых адносін да талентаў.
Заклік Сі Цзіньпіна да настойлівага пошуку талентаў — гэта і напамін кіраўнікам усіх узроўняў, і настойлівы зварот да ўсіх талентаў Паднябеснай.
Талент каштуе дорага250
У адносінах да таленавітых людзей партыйныя кіраўнікі павінны сыходзіць з таго, што «талент каштуе дорага», і дзейнічаць у адпаведнасці з гэтым. Калі Янь Чжааван узышоў на прастол, ён меў мэту адпомсціць царству Цы, якое было віной ранейшага знішчэння яго царства Янь, таму ён папрасіў свайго першага міністра Га парэкамендаваць яму таленавітых людзей. Тады першы міністр Га расказаў яму гісторыю.
Адзін правіцель вырашыў купіць хутканогіх скакуноў, але яго пасланец змог знайсці і купіць за пяцьсот залатых манет толькі косці дохлага скакуна. Пасля гэтага
250 Загаловак тэксту ўяўляе сабой ідыяматычны выраз «За пяцьсот залатых манет купіць косці дохлага скакуна», што літаральна абазначае «забяспечыць сабе лепшыя прапановы ад гандляроў коньмі». Крыніцай ідыёмы з’яўляецца складзены Лю Сянам у I ст. да н.э. твор «Чжаньга цэ. Янь I» («Планы змагання царстваў. Янь I»),
■////////////////7/. Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
слава правіцеля пайшла па ўсёй Паднябеснай: людзі зразумелі, што калі ён так высока цэніць нават косці скакуна, то яшчэ вышэй будзе цаніць жывых коней. Вынікам стала тое, што правіцель вельмі хутка атрымаў трох хутканогіх скакуноў. [Га сказаў]: «Ты лічыш мяне дохлым скакуном, думаеш, што я — гэта яго косткі?» Янь Чжаа-ван прызнаў, што ў словах міністра ёсць сэнс і загадаў пабудаваць для яго палац, стаў абыходзіцца з ім лепш, чым раней, а на беразе ракі Ішуй251 узвёў высокую вежу, у якой склаў золата, і назваў яе «вежа годных людзей», або «Залатая вежа». Многія славутыя дзеячы і героі, сярод якіх Цзюй Сін, Су Дай, Цзау Янь, адзін за другім сталі прыязджаць у царства Янь. Спецыяльна прыбыў і Юэ I. Хутка Юэ I ўзначаліў армію, напаў на царства Цы, разбіў яго войска так жа лёгка, як раструшчваюць бамбук, нанёс паразу дзяржаве Цы і адпомсціў за Янь.
«Роля талентаў у развіцці эканомікі непамерная». 25 красавіка 1983 г. 3 кнігі «Глыбокія веды, сапраўдная любоў».
У ракурсе тэмы
«За пяцьсот залатых манет купіць косці дохлага скакуна» — гэта гісторыя была шырока распаўсюджаная ў Старажытным Кітаі. У ёй апавядаецца пра тое, як Янь Чжаа-ван згадзіўся з прапановай Га Вэя сабраць таленавітых людзей і з дапамогай іх талентаў адрадзіць царства Янь, а затым перамагчы царства Цы. Ужо шмат год людзі карыстаюцца гэтым выразам, каб выказаць сваё разуменне каштоўнасці таленту, павагу да яго і нястомны пошук здольных.
251 Ішуй — рака ў сучаснай правінцыі Хубэй.
Яшчэ да таго, як Янь Чжаа-ван заняў прастол, у царстве Янь пачаліся ўнутраныя беспарадкі, і царства Цы скарысталася выпадкам, захапіўшы царства Янь. Калі Чжаа-ван узышоў на прастол, царства Янь практычна распалася і мела патрэбу ў адраджэнні. Таму правіцель сціпла і пачціва прапаноўваў багатыя падарункі, запрашаў таленавітых людзей да сябе на службу, бо вельмі хацеў адрадзіць царства Янь. Ён звярнуўся да Га Вэя з просьбай прапанаваць яму план пошуку высакародных і разумных людзей. Тады Га Вэй расказаў Янь Чжаа-вану гісторыю «За пяцьсот залатых манет купіць косці дохлага скакуна».
Жыў-быў адзін правіцель, які гатоў быў аддаць тысячу залатых манет за хутканогага скакуна. Мінула тры гады. Але ён нідзе не мог знайсці такога скакуна. Раптам адзін чалавек выказаў гатоўнасць дапамагчы яму ў гэтай справе і выправіўся на пошукі каня. Праз тры месяцы пасланец знайшоў патрэбнага скакуна, але было ўжо позна: конь да таго часу ўжо здох. Аднак пасланец не захацеў вяртацца з пустымі рукамі, заплаціў пяцьсот залатых манет і прывёз правіцелю косці. Правіцель быў раз’юшаны: ён хацеў купіць жывога каня, а яму прывезлі мёртвага. Тады пасланец спакойна сказаў, што калі яны нават мёртвага скакуна купілі за пяцьсот залатых манет, то мусіць, змогуць здабыць і жывога?
Як толькі чуткі пра тое, як правіцель цэніць хутканогіх скакуноў, разляцяцца па свеце, людзі самі абавязкова прывядуць коней да [яго] варот. I сапраўды, не прайшло і года, як з усёй Паднябеснай правіцелю без запрашэння пачалі прывозіць скакуноў.
Тут Янь Чжаа-ван як быццам пачаў нешта разумець. Га Вэй жа працягваў: «Калі правіцель сапраўды хоча прыцягнуць да сябе лепшых людзей Паднябеснай, то можа, варта пачаць з Га Вэя: калі мне, Га Вэю, давераць важны пост, то што ж тады гаварыць пра таленавітых
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна людзей, больш мудрых і дабрадзейных, чым я?» 3 таго часу Янь Чжаа-ван пачаў ставіцца да Га Вэя з павагай, нібы да настаўніка, і пабудаваў для яго палац. Акрамя таго, ён пабудаваў «Залатую вежу» для прыцягнення таленавітых і мудрых. Такія яго ўчынкі ўскалыхнулі Паднябесную, а выбітныя дзеячы і героі, такія як Юэ I, Цзау Янь, Цзюй Сін прыехалі да яго і хутка дамагліся поспеху, а затым перамаглі царства Цы.
Распавядаючы гісторыю Янь Чжаа-вана і Га Вэя, Сі Цзіньпін з метадалагічнага пункту гледжання тлумачыў канкрэтныя шляхі прыцягнення таленавітых людзей: кіруючыя кадры павінны глыбока разумець, што такое талент, па-сапраўднаму «паважаць мудрых і ўважліва ставіцца да адукаваных людзей», шанаваць таленты — бо толькі ў такім выпадку можна будзе дасягнуць такога ўзроўню, калі ніводзін таленавіты чалавек не застанецца без пасады і кожны здолее прыносіць карысць грамадству. Сі Цзіньпін часта заўважаў: «[Неабходна] выкарыстоўваць таленавітых актыўных людзей, ствараць больш гнуткі механізм кіравання талентамі, ліквідаваць сістэмныя механізмы, што перашкаджаюць прыцягненню талентаў, шырока выкарыстоўваць таленты, даваць ім магчымасць праявіць сябе». Гэта патрабаванне прымушае кіраўнікоў усіх узроўняў не толькі выпрацаваць ідэйнае разуменне неабходнасці пошуку таленавітых людзей, але ў яшчэ большай ступені дапамагае ўдасканальваць інстытуцыянальныя механізмы прыцягнення талентаў, і тады можна будзе гаварыць пра адпаведнасць патрабаванню Сі Цзіньпіна: «Выкарыстай аднаго мудрага, і тады збяруцца ўсе мудрыя; калі ўбачыш мудрага чалавека, думай, як стаць падобным да яго»252.
252 Цытуецца па: Лунь Юй (Меркаванні і гутаркі). / Пераклад з кіт. У.А. Крыўцова. СПб.: Крышталь, 1999. C.134.
Павага да старэйшых вялікая дабрачыннасць
Павага да старэйшых — цудоўная традыцыя кітайскай нацыі. Даўным-даўно, больш за дзве тысячы год таму, Мэнцзы адказваў на пытанні імператара Цы Сюаня аб тым, як трэба кіраваць дзяржавай, і выказаўся так: «Паважайце старэйшых, як родных, хоць яны і не родныя вам». Прынцып «павагі да старэйшых» ён узвёў да ўзроўню кіравання дзяржавай і забеспячэння міру і стабільнасці. Падчас праўлення шэрагу дынастый, калі пануючым класам былі феадалы, звычайнай з’явай былі інтрыгі дзеля ўлады і барацьба паміж родзічамі. Так званы прынцып «павагі да старэйшых» усяго толькі ствараў ілюзію міру і парадку, а яшчэ з’яўляўся метадам прыцягнення прыхільнікаў. Тым не менш, ён перадаваўся з пакалення ў пакаленне і ў выніку стаў вялікай дабрачыннасцю, на якой трымаліся нормы паводзін. «Павага да старэйшых» стала звычкай. Зараз павага да старэйшых — гэта традыцыйная каштоўнасць Кітая, яна страціла свой «феадальны» кампанент, набыла новы, сацыялістычны сэнс, стала сістэмаўтваральнай часткай цывілізацыі ў новай форме сацыялізму. Маладыя партыйныя кадры Кітая могуць паказваць асабісты прыклад павагі да старэйшых і тым самым стаць узорам паводзін для наступных пакаленняў.
3 артыкула «Маладыя актывісты павінны паважаць старэйшых». «Жэньмінь жыбаа», 7 снежня 1984 г.
У ракурсе тэмы
Кітайская нацыя славіцца здольнасцю шчыра шанаваць памяць продкаў. Словы «павага да старэйшых» вызначаюць пачуццё, што сыходзіць проста з сэрца. Гэта этычная каштоўнасць, здольная выклікаць грамадскі рэзананс.
У 1984 г. Сі Цзьньпін, узрост якога тады быў 31 год, надрукаваў у газеце «Жэньмінь жыбаа» вядомы артыкул «Маладыя актывісты павінны паважаць старэйшых». Каб падкрэсліць высокую вартасць павагі да старэйшых, ён працытаваў верш Чжэн Баньцяа «Маладое сцябло бамбука вышэй за старое сцябло, бо старое сцябло заўжды падтрымлівае малады адростак». Сі Цзіньпін адзначыў: «У нашым кадравым атрадзе павага да таварышаў старэйшага пакалення не сімвалізуе перадачу ўлады ад аднаго чалавека да другога ці пераход улады ад адной супрацьдзеючай групы да другой; гэта не барацьба за ўладу або валадарства; гэта рух да агульнай мэты, гэта агульная справа».
Сі Цзіньпін заўсёды дэманстраваў надзвычай высокую ступень павагі да старэйшых. Пасля прызначэння на пасаду ў парткаме павета Чжандзін у тыя дні, калі не было неабходнасці выязджаць з гораду, ён карыстаўся роварам, а парткамаўскі джып рэдкай мадэлі 212 саступаў старэйшым кадравым работнікам. Калі ў іх не было месца для правядзення мерапрыемстваў, Сі Цзіньпін вызваляў для іх залу пасяджэнняў парткама і ўрада павета Чандзін, якая пазней стала залай адпачынку для старэйшых кадравых работнікаў. Калі Сі Цзіньпіну прыйшоў час пакідаць Чжандзін, ніхто не мог стрымаць слёз. Адзін актывіст, Цы Юн, сказаў: «Таварыш сакратар, мы вас не адпусцім».
Сі Цзіньпін асабіста падносіў ежу 72-х гадоваму рабочаму-пенсіянеру ў лютым 2013 г. у горадзе Ланьчжоу правінцыі Ганьсу ў раёне Чэнгуань. 2 лістапада 2013 г. ён выправіўся ў вёску Шыбатун павета Хуадань СянсіТуцзя-Мяаскай аўтаномнай акругі для аказання дапамогі сем’ям, што мелі такую патрэбу. Там Сі Цзіньпін пазнаёміўся з адной жанчынай, далікатна паціснуў ёй руку, а калі даведаўся, што жанчыне 64 гады, сказаў: «Ты мая старэйшая сястрыца». У снежні 2013 г. у доме састарэлых «Чатыры
сезоны» ў Пекіне Сі Цзіньпін цярпліва слухаў, як пажылыя людзі чыталі «Вершы пра здароўе» падчас сумеснага чытання твораў.
Шанаванне традыцыйнага кітайскага прынцыпу «павага да старэйшых» знаходзіць месца і ў асабістым жыцці Сі Цзіньпіна. Ён пастаянна надае вялікую ўвагу сямейным традыцыям, хатняму выхаванню. Так, 15 кастрычніка 2001 г. яго сям’я ладзіла ў Шаньчжэні ўрачысты вечар у гонар бацькі Сі Цзіньпіна, якому споўніўнілася тады 88 год. Павіншаваць Сі Чжунсюня сабраліся ўсе тры пакаленні сям’і Сі і блізкія сябры. Адзіным, хто адсутнічаў на ўрачыстасці, быў кіраўнік правінцыі Фуцзян Сі Цзіньпін. Справа была зусім не ў тым, што ён не пажадаў прыехаць на свята ў гонар бацькі, а ў тым, што пасада кіраўніка правінцыі — гэта ў тым ліку і вялікая незапланаваная работа. Сі Цзіньпін ніяк не мог адкласці тэрміновыя справы, таму з сорамам пісаў пісьмо, у якім перадаваў свае пачуцці да бацькі. Сярод іншага ён сказаў і пра тое, што яго любоў да бацькоў не мае межаў і не паддаецца часу; ён выказваў спадзяванне, што здолеў атрымаць у спадчыну ад бацькі высакародныя якасці, якія маюць для сына вялізную каштоўнасць.
Адбыўся дыялог, які выйшаў за межы часу: пакідаючы Пекін, каб паехаць на працу ў Чжандзін, Сі Цзіньпін акцэнтаваў увагу на павазе да старэйшых, ён гаварыў: «Маладыя кадравыя работнікі павінны яшчэ ў большай ступені паказваць асабісты прыклад, быць узорам ва ўсім». У Пекін ён вярнуўся праз некалькі дзясяткаў год, але павага да старэйшых па-ранейшаму знаходзіла месца ў яго сэрцы. Шматразова ён звяртаў увагу на тое, што неабходна «ўсебакова фарміраваць спрыяльную атмасферу ў грамадстве, заснаваную на павазе да старэйшых, любові да іх, вывучэння іх жыццёвага вопыту». «Партыйныя камітэты ўсіх узроўняў і ўрады абавязаны шчыра працаваць, ствараць новы вобраз
паважанага працаўніка, сыходзячы з атмасферы пераемнасці ўнутрыпартыйнай атмасферы і развіцця традыцыйных каштоўнасцяў кітайскай нацыі».
У перыяд сацыяльнай трансфармацыі, які перажывае зараз краіна, ён яшчэ раз нагадаў пра каштоўнасць традыцый павагі да старэйшых, клопат пра іх, кошт якога ўзрастае са старэннем грамадства і рызыкай незабяспечанага жыцця пажылых людзей. Гэтыя традыцыйныя каштоўнасці павінны дапамагчы справіцца з выклікамі і рызыкай, што звязаны з працэсам старэння грамадства. Сі Цзіньпін падкрэсліваў: «Павага да старэйшых — не проста культурная спадчына, а традыцыя, якая мае эпахальнае значэнне. Такі падыход усё мацней укараняецца ў складаныя пытанні рэформаў і развіцця».
Выступленні за мяжой

Гісторыі
пра дружбу народаў
«Галоўнае ў адносінах паміж дзяржавамі гэта пачуццё сімпатыі паміж іх народамі»
Вялікія браты
Кітай і Чылі размешчаны на супрацьлеглых баках Зямлі, яны аддалены адно ад другога на тысячы кіламетраў, аднак кантакты паміж народамі бяруць карані ў далёкім мінулым і непарыўна звязваюць народы. Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, вялікі чылійскі паэт Неруда аднойчы з цеплынёй назваў Кітай «вялікім братам». He толькі назвы Кітая (China) і Чылі (Chile) падобныя, як браты — народы абедзвюх краін таксама звязваюць сяброўскія братнія пачуцці.
У народаў Кітая і Чылі існуе добрая традыцыя блізкай дружбы. Яны падзелены марамі і акіянамі, але захапляюцца адзін адным. Неруда не аднойчы наведваў Кітай, ён напісаў такія вершы, як «Песня кітайскай зямлі», «Вецер Азіі», што апяваюць і бласлаўляюць Кітай. Яго
творы добра вядомыя ў Кітаі, яна аказалі значны ўплыў на многіх кітайскіх паэтаў.
Вядомы чылійскі мастак Хасэ Вентурэлі шмат год падарожнічаў па Кітаі, дзе запазычыў тэхніку кітайскага манахромнага жывапісу. Яго карціна «Рака Янцзы» напоўнена глыбокім пачуццё любові і прывязанасці да Кітая.
Гэтыя творы мастацтва ў канцэнтраваным выглядзе выказваюць цесную прыхільнасць і моцную дружбу кітайскага і чылійскага народаў. Неруда і Вентурэлі заснавалі першую арганізацыю дружбы Кітая і Лацінскай Амерыкі — Раду па культуры Чылі і Кітая. Такім чынам яны далі штуршок вялікай колькасці эрудытаў актыўна развіваць справу дружбы паміж Кітаем і Чылі. У Санцьяга знаходзіцца пачатковая школа «Янцзы», якая сімвалізуе, што сяброўства Кітая і Чылі такое ж бясконцае, як і рака Янцзы.
Вытрымкі з артыкула, надрукаванага ў чылійскіх СМІ: «Разам створым кітайска-чылійскія адносіны ў імя яшчэ лепшай будучыні». 22 лістапада 2016 г.
У ракурсе тэмы
Пабла Неруда нарадзіўся ў горадзе Параль (Чылі). Гэта вядомы сучасны чылійскі паэт. Ва ўзросце 13 год ён ужо пачаў друкаваць свае вершы, а ў 1923 г. свет пабачыў першы зборнік яго вершаў «Прыцемкі», перавыдадзены ў 1924 г. пад назвай «Дваццаць вершаў пра каханне і адна песня адчаю». Неруда цікавіўся Кітаем і кітайскай культурай, тройчы бываў у Кітаі. У 1951 г. ён прыехаў у Кітай для ўручэння Сунь Цынлін Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Падчас гэтай паездкі ён сустрэўся з вядомымі літаратарамі — Маа Дунем, Дзін Лін, Ай Цынам. Тады ж яму стала вядома, што іерогліф, якім запісваюць яго імя па-кітайску, складаецца з трох аднолькавых графем,
якія абазначаюць вуха. Пазней ён жартаваў, што мае тры вухі: трэцяе неабходна для таго, каб чуць акіян.
Хасэ Вентурэлі нарадзіўся ў 1924 г. у Санцьяга (Чылі), а памёр у 1988 г. у Пекіне. Гэта шырока вядомы ва ўсім свеце майстар жывапісу, гравюры, фрэскі, «дыпламатычны прадстаўнік» у кантактах паміж Кітаем і Чылі, Кітаем і Лацінскай Амерыкай. Па спецыяльным запрашэнні ён разам з жонкай прыехаў у Кітай у 1952 г., стаўшы першым лацінаамерыканскім дзеячам мастацтваў, які наведаў Новы Кітай. Будучы намеснікам Генеральнага сакратара Сакратарыята асамблеі міру ў Азіі і Ціхім акіяне, Вентурэлі разам з сям’ёй пражыў у Кітаі восем год. У яго склаліся сяброўскія адносіны з прэм’ерам Дзяржсавета КНР Чжоу Эньлаем, мастакамі Сюй Бэйхунам, Цы Байшы, паэтам Ай Цынам. Вентурэлі выкладаў у Цэнтральным мастацкім інстытуце, знаёміў кітайскіх навучэнцаў з новымі тэндэнцыямі ў мастацтве. На яго творы наклаў адбітак Кітай, у іх адчуваецца ўплыў гэтай краіны, ён імкнуўся да тонкіх ліній і штрыхоў, шырокай кампазіцыі і свабоднага карыстання колерам. Такія яго творы, як «Лютая восень», «Лушань», «Пекінскі дворык» увабралі ў сябе традыцыйную кітайскую тэхніку пісьма. Палатно «Рака Янцзы», якое ўпамінаў Сі Цзіньпін, напісана тэхнікай традыцыйнага кітайскага пейзажнага жывапісу. Унучка мастака, Марва, гаварыла: «Што тычыцца Вентурэлі, то Кітай быў для яго надзвычай важным, гэта сімвал яго ідэалогіі, мастацтва і духу».
Кітай і Чылі знаходзяцца па розныя бакі Зямлі, аднак кантакты паміж народамі абедзвюх краін маюць даўнюю гісторыю. Яшчэ ў 1952 годзе Неруда, Вентурэлі і палітык Альендэ заснавалі першую ўстанову дружбы паміж народамі — Раду па культуры Чылі і Кітая. На сённяшні дзень у Чылі, насельніцтва якой не перавышае 16 млн чалавек, працуюць два інстытуты Канфуцыя і болей за дваццаць адукацыйных цэнтраў па вывучэнні кітайскай мовы.
Лацінаамерыканскі цэнтр інстытута Канфуцыя знаходзіцца ў сталіцы — горадзе Санцьяга. Узгаданая Сі Цзіньпінам пачатковая школа «Янцзы» атрымала сваю афіцыйную назву ў 1987 г. Менавіта ў гэтай школе ў 2008 г. сталі ўпершыню выкладаць кітайскую мову.
Праз пяць год пасля першага візіту, у 2011 г., Сі Цзіньпін зноў наведаў гэту цудоўную зямлю; ён «адчуў шчырую сардэчнасць чылійцаў і напоўніўся надзеямі». У сваім вядомым артыкуле пра Чылі Сі Цзіньпін напісаў: «Не толькі назвы Кітая (China) і Чылі (Chile) падобныя, як браты, але і народы абедзвюх краін таксама звязваюць сяброўскія, брацкія пачуцці». У гэтым жа артыкуле ён успамінае падзеі, якія ўпершыню мелі месца менавіта ў кітайска-чылійскіх адносінах. Чылі — гэта першая краіна Паўднёвай Амерыкі, якая ўсталявала адносіны з Новым Кітаем, яна першай падпісала двухбаковае пагадненне з Кітаем адносна ўваходу ў СГА (ВТО), першай прызнала рыначны статус эканомікі Кітая. Чылі — гэта першая лацінаамерыканская дзяржава, якая падпісала з Кітаем пагадненне аб зоне свабоднага гандлю. Хвалі ракі Янцзы бягуць адна за другой, і гэтак жа, дзякуючы намаганням абодвух народаў двухбаковыя адносіны Кітая і Чылі квітнеюць, прыносячы багатыя плады.
У сваім артыкуле Сі Цзіньпін успамінае і пра тое, што афіцыйна адкрыты філіял будаўнічага банка Кітая і Чылі стаў першым у Лацінскай Амерыцы клірынг-банкам, які рэалізуе безнаяўны разлік у кітайскіх юанях — яшчэ адно «першае пачынанне ў кітайска-чылійскіх адносінах». На сённяшні дзень Кітай з’яўляецца буйнейшым гандлёвым партнёрам Чылі і буйным імпарцёрам медзі, чарэшні, чарніц, морапрадуктаў, вінаградных він.
Фернанда Рэйес Мата, былы амбасадар Чылі ў КНР, заявіў, што «тыя першыя пачынанні, пра якія гаварыў Сі Цзіньпін, аказалі на ўсіх незабыўныя ўражанні». Сі Цзіньпін даў ацэнку былым і цяперашнім кантактам кітайскага
і чылійскага народаў падчас свайго візіту ў Чылі і ў якасці прыкладу ўспомніў лацінаамерыканскую прыказку: «Сапраўдны сябра можа дакрануцца да тваёй душы з любога куточка свету».
Ідэальны шлюб
Трывалыя шлюбныя сувязі сярод кітайцаў называюць «ідэальным шлюбам» (даслоўны пераклад гучыць як «шчаслівая сувязь паміж золатам і яшмай». — Заўв. У.А. Сямёнава). Залаты медаль Алімпійскіх гульняў 2008 г. быў зроблены з чылійскага золата і кітайскай яшмы. Гэты медаль сімвалізуе лёсы народаў Кітая і Чылі, іх братэрскія адносіны.
Вытрымка з артыкула, апублікаванага чылійскімі CM1 «Разам створым яшчэ болый цудоўную будучыню для кітайска-чылійскіх адносін». 22 лістапада 2016 г.
V ракурсе тэмы
У традыцыйнай культуры Кітая мноства сімвалаў, для разумення якіх неабходна паглыбленне ў літаратуру і мастацтва, бо менавіта яны з’яўляюцца крыніцай шматлікіх метафар, ідыяматычных выразаў, якія так любяць кітайцы. У адным з «Чатырох Вялікіх тварэнняў»253 Кітая, рамане «Сон у чырвоным цераме», узгадваецца «залаты палац» гераіні Сюэ Баачай і «духоўны каштоўны нефрыт» ге-
253 «Чатыры Вялікія тварэнні» — устойлівае найменне для чатырох найболей знакамітых раманаў кітайскай літаратурнай традыцыі: «Троецараванне» (XIVct.), «Рачная затока» (XVct.), «Падарожжа на Захад» (XVI ст.), «Сон у чырвоным цераме» (XVIII ст).
роя Цзя Бааюя254. Яны лічацца сімвалам шчаслівых сувязяў, адлюстроўваюць прыхаваны сэнс лёсу і пачуццяў.
Для стварэння алімпійскага медаля 2008 г. быў выкарыстаны дызайн «залаты медаль з нефрытавай устаўкай», што павінна было дэманстраваць, як высока цэняць кітайцы алімпійскі дух і наколькі яны захапляюцца спартсменамі-алімпійцамі. Ідэя гэтага дызайну была арыгінальнай і пераўзышла традыцыйнае ўяўленне пра дызайн медалёў ранейшых Алімпійскіх гульняў, пры стварэнні якіх карысталіся простымі матэрыяламі. Да ўсяго, абраны дызайн цудоўна спалучаўся з элементамі традыцыйнай кітайскай культуры. Дзякуючы «залатому медалю з нефрытавай устаўкай» Кітай і Чылі прадэманстравалі сяброўскія сувязі двух народаў.
Для стварэння болей, чым 6 000 залатых, срэбных і бронзавых медалёў быў выкарыстаны нефрыт з Куньлуня255 і ювелірны сплаў з нефрытавымі ўстаўкамі; аўстралійская кампанія «Бі-Эйч-Пі Білітан», буйнейшы ў свеце горназдабываючы гігант, пастаўляла матэрыялы чылійскім прадпрыемствам. Самая вялікая ў свеце меднарудная шахта Эскандзі прапанавала 13,04 кг золата, якое было неабходна для вырабу залатых медалёў; свінцовая шахта Канінгтан паставіла 1,34 тоны срэбра, неабходнага для вырабу срэбных медалёў; другая медная шахта, «Спэнсар», прадаставіла 6,93 тоны электралітнай медзі, неабходнай для вырабу бронзавых і памятных медалёў.
Чылі — буйнейшы экспарцёр медзі ў свеце, і 40% медзі пастаўляецца ў Кітай менавіта з Чылі. Кітай жа — буйнейшы экспарцёр чылійскай медзі. Паводле дадзеных Нацыянальнага камітэта Чылі па меднай прамысловасці,
254 Замочак на залатых каралях, падараваных гераіні рамана будыйскім манахам,
255 Імя галоўнага героя рамана, Цзя Бааюй, перакладаецца як «каштоўная яшма»; паводле падання, ён нарадзіўся з кавалачкам яшмы ў роце.
за 2014 год Кітай імпартаваў з Чылі 2,2 млн тон медзі, што складае 39% усёй медзі, якую экспартуе Чылі. Сёння гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Кітаем і Чылі становяцца яшчэ больш цеснымі. Кітай — буйнейшы гандлёвы партнёр Чылі, а таксама краіна, у якую болей за ўсё экспартуе Чылі. Чылі ж — трэці па велічыні гандлёвы партнёр Кітая ў Лацінскай Амерыцы, другая па велічыні краіна па экспарце свежай садавіны, трэцяя — па экспарце віна і сёмая — па экспарце морапрадуктаў у Кітай. 3 2006 г., калі набыло сілу двухбаковае пагадненне пра свабодны гандаль, хутка павялічваецца аб’ём гандлю паміж краінамі. За дзесяць год, з 2005 па 2015, ён вырас з 8 млрд да 31,8 млрд амерыканскіх долараў, г.зн. амаль у чатыры разы за дзесяць год. Зараз аўтамабілі кітайскіх марак займаюць пазіцыі лідара на чылійскім рынку, а чылійскія віно, ласось, чарніцы, чарэшня, вінаград і іншыя тавары сталі фаварытамі сярод прадуктаў, папулярных у Кітаі.
У артыкуле, апублікаваным чылійскімі СМІ, Сі Цзіньпін расказаў пра «цудоўныя сувязі» кітайскага і чылійскага народаў, выкарыстаўшы для гэтага гісторыю пра медалі Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Камбінацыя чылійскага золата і кітайскага нефрыту дазволіла стварыць найпрыгажэйшы «залаты медаль з нефрытавай устаўкай». Гэту метафару Сі Цзіньпін выкарыстаў для таго, каб паказаць, што адносіны паміж дзвума краінамі могуць быць доўгатэрміновымі, стабільна развівацца, таму што Кітай і Чылі прытрымліваюцца прынцыпаў раўнапраўных адносін, узаемнай павагі і ўзаемадаверу, прынцыпу ўзаемадапаўняльнасці, узаемнай выгады і агульнага выйграшу, і тым болей таму, што бакі няўхільна рухаюцца ў нагу з часам, не стаяць на месцы, садзейнічаюць пад’ёму кітайска-чылійскіх адносін на новую вышыню.
Геаграфічна Чылі — самая далёкая ад Кітая краіна. Аднак Сі Цзіньпін заявіў: «Сапраўдны сябар застаецца блізкім
Гісторыі про дружбу народаў

нават тады, калі ён знаходзіцца далёка ад цябе». Ціхі акіян па рэаліях сённяшняга дня — ужо зусім не перашкода, што раздзяляе Кітай і Чылі; наадварот, ён ператварыўся ў сродак сувязі, мост, што злучае краіны.
На сустрэчы з Мішэль Бачалет256 Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай і Чылі маюць высокі ўзровень даверу ў палітычных стасунках, атрымліваюць узаемную выгаду і выйгрыш у эканамічных адносінах. Шматбаковае супрацоўніцтва з цягам часу становіцца ўсё больш цесным, кітайскачылійскія адносіны ўжо выйшлі на новы этап сталасці і стабільнасці. Падчас узаемных візітаў Сі Цзіньпін і Мішэль Бачалет аднадушна вырашылі ўзвысціць кітайска-чылійскія адносіны да ўзроўню ўсебаковага стратэгічнага партёрства. Гэты факт з’яўляецца пацверджаннем таго, што стратэгічны ўсёабдымны ўзровень адносін паміж краінамі працягвае расці, і адносіны пераходзяць на новы этап — этап яшчэ болей глыбокага і шматпланавага развіцця.
Сто год гісторыі кітайскага «Галоўнага дабрачыннага таварыства ў Перу»
Перу — «сусед» Кітая з супрацьлеглага боку Ціхага акіяна. Болей за чатырыста год таму жыхары Кітая і Перу ўжо перасякалі Ціхі акіян, што стала свайго роду «прэлюдыяй» да двухбаковых адносін паміж краінамі. Доўгі час кітайцы, што жылі ў Перу, дзейнічалі разам з перуанцамі, падзялялі з імі радасць і гора, няўхільна імкнуліся наперад, пераадольвалі цяжкасці; рабілі сваю справу, каб зрабіць унёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё краін. Усталяванае сто трыццаць год назад
256 Прэзідэнт Чылі да 11 сакавіка 2018 г.
«Галоўнае дабрачыннае таварыства ў Перу» адыграла станоўчую ролю ў развіцці кітайска-перуанскіх адносін. Я даведаўся, што на сённяшнні дзень 2,5 млн перуанцаў налічваюць у сваіх родах кітайскія карані. Іспанская мова, на якой гавораць у Перу, выкарыстоўвае слова iaoxiang («зямляк»), толькі калі гаворка ідзе пра выхадцаў з Кітая, а слова chifan («есці») на кантонскім дыялекце цяпер з’яўляецца агульнапрынятай назвай установаў кітайскай кухні. Паміж Кітаем і Перу ўсталяваліся вельмі блізкія сяброўскія адносіны, якія маюць свае карані ў сэрцах нашых народаў.
«Аб’яднаць намаганні і накіравацца ў далёкі шлях, каб разам стварыць цудоўную будучыню кітайскалацінаамерыканскіх адносін». Прамова ў Парламенце Перу. 21 лістапада 2016 г.
У ракурсе тэмы
«Гандлёвыя сувязі прынясуць карысць нашаму гандлю і паспрыяюць кітайцам, якія жывуць за мяжой». Славуты саноўнік Установы банкетаў пры Урадзе дынастыі Цын Чжэн Цзаажу ў 1884 г. выправіўся з пасольскай місіяй у ЗША, Іспанію і Перу. У Перу ён даведаўся, што этнічныя кітайцы рассяліліся тут паўсюдна, жывуць тут ужо больш за сорак год, іх колькасць дасягае прыкладна 60-70 тысяч чалавек. Для ўсталявання сувязяў паміж этнічнымі кітайцамі, абароны іх правоў, магчымасці аказваць ім дапамогу Чжэн Цзаачжу ў 1886 г. заснаваў у Перу «Галоўнае дабрачыннае таварыства». Пераадолеўшы за 130 год нямала розных перашкод, яно стала найбольш уплывовай арганізацыяй кітайскіх эмігрантаў. Таварыства мае самую доўгую гісторыю на тэрыторыі Перу.
«Галоўнае дабарачыннае таварыства ў Перу» дзейнічае ў адпаведнасці з трыма нязменнымі прынцыпамі: «беска-
рыслівасць ва ўсіх галінах, гандлёвыя сувязі, супольная праца, справядлівасць». Гэта арганізацыя шмат зрабіла для яднання вялікай колькасці кітайскіх эмігрантаў, усталявання дружбы паміж народамі Кітая і Перу, падтрымкі будаўніцтва Кітая. У сярэдзіне XIX ст. кітайцы з правінцый Фуцзянь і Гуандун перасяклі акіян і дабраліся да Перу, дзе пачалі працаваць на будаўніцтве чыгункі, на рудніках, займаліся іншай працай. Праца была цяжкай, умовы жыцця — таксама. «Галоўнае дабрачыннае таварыства ў Перу» арганізавала збор ахвяраванняў, каб дапамагчы людзям пераадолець нягоды і цяжкасці, а старэйшым — вярнуцца на радзіму. У той жа час у Ганьчжоу заснаваны дом састарэлых для кітайцаў, якія вярнуліся з Перу.
Падчас антыяпонскай вайны кітайскія эмігранты сэрцам былі з Радзімай. «Галоўнае дабрачыннае таварыства ў Перу» прыклала шмат намаганняў, каб суменымі сіламі заснаваць «Таварыства па зборы сродкаў на патрэбы арміі Кітая ў антыяпонскай вайне». Яго аддзяленні функцыянавалі па ўсёй Перу, яно арганізавала збор ахвяраванняў, дабрачынныя распродажы — усё для аказання падтрымкі Радзіме. За год на патрэбы кітайскай арміі быў сабраны мільён амерыканскіх долараў. Чжоу Эньлай ухвальна адгукнуўся пра гэту з’яву: «Шэсць тысяч нашых суайчыннікаў за тысячы кіламетраў ад дома здолелі аб’яднацца і сабраць два мільёны перуанскіх соляў — гэта ўзор нашых суайчыннікаў за межамі Кітая, наш гонар у барацьбе супраць японцаў».
У нашы дні «Галоўнае дабрачыннае таварыства ў Перу» працягвае развіваць традыцыі папярэднікаў: захоўвае лепшае з мінулага, адкрывае новыя шляхі для будучага. Таварыства не толькі пастаянна ўзаемадзейнічае з Амбасадай КНР у Перу, садзейнічае розным эмігранцкім арганізацыям у краіне, але і ў супрацоўніцтве з імі арганізуе розныя прыёмы, святы, сустрэчы, дапамагае мясцовай паліцыі наладжваць адносіны з грамадзянамі. Ад імя кітайскіх
эмігрантаў таварыства арганізавала камітэт па зборы сродкаў на ахвяраванні перуанскаму агульнанацыянальнаму тэлебачанню на дабрачынную праграму. Такія добрыя і высакародныя справы адыгрываюць важную ролю ў сяброўскіх кантактах паміж краінамі і ва ўзаемаразуменні народаў, што станоўча ўспрымаецца рознымі пластамі грамадства Кітая і Перу.
У Пекіне ў чэрвені 2016 г. адбыўся VIII з’езд Сусветнай Асацыяцыі кітайцаў, што жывуць за мяжой. Дзейнасць «Галоўнага дабрачыннага таварыства ў Перу» была ўганаравана найменнем «Гонар кітайскай грамады».
Вялізны Ціхі акіян — не перашкода для глыбокай прыхільнасці і моцнай дружбы народаў абедзвюх краін. У 2016 г. краіны адзначылі 45-ю гадавіну ўсталявання дыпламатычных адносін. Скарыстаўшы гэты значны, ключавы момант, старшыня КНР Сі Цзіньпін распавёў у Парламенце Перу пра справы «Галоўнага дабрачыннага таварыства ў Перу», пра стогадовую дружбу паміж народамі краін, і такім чынам ён здолеў раскрыць магутную гістарычную аснову сяброўства Кітая і Перу.
«Адлегласць не здольна раздзяліць сапраўдных сяброў, яны блізкія адзін аднаму, нават калі яны знаходзяцца за тысячы міль адзін ад другога». Перу, гэты «Андскі кондар», — адна з першых дзяржаў Лацінскай Амерыкі, дзе пасяліліся выхадцы з Кітаю, дзяржава, якая адной з першых усталявала дыпламатычныя адносіны з Кітаем і наладзіла гандлёва-эканамічныя сувязі з Новым Кітаем. Літаральна за два месяцы да візіту Сі Цзіньпіна новы прэзідэнт Перу Пэдра Пабла Кучынскі наведаў з дзяржаўным візітам Кітай. Гэта быў яго першы афіцыйны візіт у якасці прэзідэнта. Кіраўнікі дзяржаў усяго цягам двух месяцаў абмяняліся візітамі і тым самым паставілі рэкорд у двухбаковых адносінах. Другі віцэ-прэзідэнт Перу, Марсэдас Араас, эмацыйна заявіў: «Візіт Старшыні
КНР Сі Цзіньпіна мае велізарнае значэнне, нам неабходна ўзняць адносіны паміж Перу і Кітаем на новую вышыню». Перад сваім выступленнем у парламенце Перу Сі Цзіньпін быў ганараваны найвышэйшай узнагародай — вялікім крыжом. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што развіццё кітайска-перуанскіх адносін выйшла на «высокахуткасную дарогу».
Два старыя сябры кітайскага народа з Перу
Кітайская прыказка гаворыць: «Жыццё шчаслівае, калі ты маеш задушэўнага сябра». 3 даўняга часу народы Кітая і Перу адчувалі прыхільнасць адзін да аднаго і духоўнае адзінства. Я б хацеў расказаць вам зараз пра сваіх сяброў з Перу.
Адзін з іх—перуанскі пісьменнікі журналіст Антоні Аэрса, які ўжо пакінуў жыццё. Вядомым ён стаў у 1960-х гг.: тады ён неаднаразова прыязджаў у далёкі для Перу Кітай, каб у сваіх рэпартажах паказаць лацінаамерыканскаму народу сапраўдны твар краіны. У яго ў 1970 г. нават нарадзілася ў Кітаі дачка, Мэймэй, якая, на жаль, захварэла на таксічную форму сэпсіса. Калі пра гэта даведаўся прэм’ер Дзяржсавета КНР Чжоу Эньлай, ён тут жа загадаў групе медыцынскіх экспертаў дапамагчы дзяўчынцы. Салдаты атрадаў хуткага рэагавання НВАК тэрмінова адправіліся ў бальніцы, каб здаць кроў. У рэшце рэшт Мэймэй удалося ўратаваць. Калі Мэймэй вырасла, яна, як і яе бацька, цягам доўгага часу рабіла асабісты ўнёсак у развіццё кітайска-перуанскай дружбы. Наступны сябра — перуанскі сінолаг і перакладчык спадар Гільерма Даніна Рыбата. Пэўны час, з 1979 па 1991 гг., ён выкладаў іспанскую мову ў Нанкінскім
універсітэце і Універсітэце міжнароднага бізнэсу і эканомікі [у Пекіне]; надрукаваў такія творы, як «Паведамленні з Кітая», «Зборнік вершаў кітайскага паэта Лі Ба», «Энцыклапедыя кітайскай культуры». Акрамя ўсяго, у Кітаі спадар Гільерма вядомы і як кінаактор: ён здымаўся больш чым у дваццаці пяці кітайскіх фільмах, сярод якіх «Вялікая бітва» і «Чунцынскія перамовы», якія заваявалі ўсенародную любоў кітайскіх гледачоў. Зараз спадару Гільерма ўжо 87 год, гавораць, што ён па-ранейшаму штогод наведвае Кітай, [у сувязі з чым] я хацеў бы выказаць яму глыбокую павагу.
Выступленне на Кангрэсе рэспублікі Перу: «Аб’яднаўшы намаганні, прадоўжым плаванне, створым цудоўную будучыню кітайска-лацінаамерыканскіх адчосін». 2 лістапада 2016 г.
У ракурсе тэмы
Стары сябра кітайскага народа Антоніа Аэрса — перуанскі журналіст і пісьменнік. Нарадзіўся ён у 1931 г. у прыбярэжным горадзе Трухілья на поўначы Перу, ва ўзросце 25 год быў абраны старшынёй Перуанскай асацыяцыі журналістаў і ў розны час займаў пасаду галоўнага рэдактара многіх вядомых перуанскіх газет. Аэрса доўгі час сачыў за зменамі ў развіцці Кітая, часта друкаваў ў СМІ артыкулы, прысвечаныя Новаму Кітаю. Разам з жонкай у 1967 г. ён прыехаў ў Кітай і працаваў на Пекінскай шырокавяшчальнай радыёстанцыі. Праз тры гады ў сям’і з’явілася дачка Мэймэй. Хутка ў дзяўчынкі была выяўлена сур’ёзная хвароба — сэпсіс. Калі пра гэта даведаўся прэм’ер Дзяржсавета КНР Чжоу Эньлай, ён тут жа загадаў спецыялістам акруговага ваеннага шпіталя правесці кансіліум. Каб дапамагчы Мэймэй, спатрэбілася
шмат крыві той групы, якую мела дзяўчынка. Запас такой крыві ў шпіталі быў невялікі. Шпіталь звярнуўся па дапамогу да дыслацыраваных у Пекіне ваенных. Салдаты атрадаў хуткага рэагавання НВАК тэрмінова адправіліся ў бальніцы, каб здаць кроў. У рэшце рэшт Мэймэй удалося ўратаваць.
У працэсе станаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Перу спадар Аэрса выконваў ролю «спецыяльнага пасыльнага». Прыкладна ў 1970-м годзе, калі Аэрса прыехаў у Перу наведаць хворага бацьку, ён перадаў перуанскаму ўраду жаданне Кітая пашырыць сувязі з Перу і распрацаваць адпаведныя прынцыпы па ўсталяванні дыпламатычных адносін з КНР. Пры яго пасрэдніцтве бакі хутка стварылі канал для абмену думкамі і 2 лістапада 1971 г. усталявалі дыпламатычныя адносіны. Спадар Аэрса зноў наведаў Кітай у 1983 г. і заняў пасаду спецыяліста па іспанскай мове ў выдавецтве «Сіньхуа». Хутка яму споўніцца 90 год, але спадар Аэрса працягвае сеяць насенне кітайскай культуры.
Гільерма Даніна Рыбата — перуанскі сінолаг. Лёс звязаў яго з Кітаем у 1979 г. Будучы прафесарам літаратуры і лінгвістыкі ва ўніверсітэце Сан-Маркас, ён прыняў запрашэнне Нанкінскага ўніверсітэта і стаў адным з пятнаццаці выкладчыкаў іспанскай мовы, якія былі накіраваны ў Кітай. Акрамя таго, спадар Гільерма — кіназорка і паэт. За больш чым дваццаць год жыцця ў Кітаі ён сыграў у дваццаці пяці кітайскіх фільмах, сярод якіх «Вялікая бітва», «Чунцынскія перамовы», «Маа Цзэдун і Эдгар Сноу». За дзевяць год спадар Гільерма пераклаў дзевяць зборнікаў вершаў паэтаў эпохі Тан, стаў адным з буйнейшых лацінаамерыканскіх сінолагаў, што перакладалі вершы гэтага часу. Акрамя таго, ён выпусціў мноства кніг, прысвечаных гісторыі і культуры Кітая, сярод якіх
«Мастацтва слова. Зборнік старажытных вершаў Кітая», «Працалюбівая пчала. Тысяча фразеалагізмаў, прыказак і недагаворак», «Энцыклапедыя кітайскай культуры».
Падчас выступлення перад Кангрэсам Рэспублікі Перу Сі Цзіньпін расказаў кранальную гісторыю пра двух перуанскіх сяброў Кітая з намерам паказаць, што з даўняга часу народы Кітая і Перу адчуваюць блізкасць адзін да другога. «Коранем» сяброўства дзвюх дзяржаў з’яўляюцца іх народы, а «крыніцай» — кантакты паміж народамі. У 1990-я Сі Цзіньпін наведваў Перу. Прыкладна праз дваццаць год ён зноў ступіў на перуанскую зямлю і выказаўся аб «трох добрых рэчах», каб абагуліць [існы ўзровень] кітайска-перуанскіх адносін: добрыя браты, якія маюць давер адзін да аднаго; добрыя партнёры, якія развіваюцца сумесна; добрыя сябры, якія нясуць сумесную адказнасць. Сі Цзіньпін працытаваў выказванне перуанскага пісьменніка Рыўеры257: «Сапраўднае шчасце чалавека ў тым, каб класці новыя шляхі».
Так Сі Цзіньпін абазначыў жаданне шчырага супрацоўніцтва, уласцівае абодвум народам, пошукі шляху да сваёй мары. У 2021 г. Перу будзе святкаваць двухсотгоддзе сваёй незалежнасці, краіна імкнецца да рэалізацыі мэты — «справядлівай, непрадузятай і згуртаванай Рэспублікі Перу». Да таго часу Кітай ужо павінен будзе ў поўным аб’ёме пабудаваць грамадства сярэдняга дастатку, здзейсніць адну з мэт, закладзеных у праграме «Два стагоддзі». [У сваёй прамове] Сі Цзіньпін заявіў, што мэты Кітая і Перу будуць рэалізаваны адначасова. Ён выказаў спадзяванне, што «народы двух краін пойдуць разам і арганізавана будуць здзяйсняць свае мэты».
Верагодна, гаворка ідзе пра Хасэ Бустамантэ-і-Рывэра.
Змагары за свабоду спяваюць рэвалюцыйную песню
Нягледзячы на тое, што Кітай і Зімбабве раздзяляюць дзясяткі тысяч кіламетраў, народы дзвюх краін яднае глыбокае і моцнае сяброўства. За час барацьбы за нацыянальнае вызваленне Зімбабве абедзве краіны з’ядналіся ў сваім змаганні і завязалі надзвычай моцнае сяброўства. Гавораць, што многія змагары за свабоду Зімбабве, якія тады праходзілі падрыхтоўку ў Кітаі і ў лагеры Нахінгвея ў Танзаніі, дагэтуль любяць напяваць песню «Тры прынцыпы дысцыпліны, восем правілаў паводзін». Гэта мяне вельмі кранула.
Артыкул, чадрукаваныў СМІ Зімбабвэ: «Няхай ярчэй красуюць кветкі кітайска-зімбабвійскага сяброўства». 30 лістапада 2015 г.
У ракурсе тэмы
Песня «Тры прынцыпы дысцыпліны, восем правілаў паводзін» вядомая як «першая класічная песня Чырвонай арміі», якая не старэе ўжо шмат год, яе можна пачуць на розных буйных пляцоўках. 3 кастрычніка 1927 г., а менавіта з часу «рэформы Саньвань»258, калі былі распрацаваны «тры прынцыпы дысцыпліны»259, і да кастрычніка 1947 г., калі ў другі раз была надрукавана «Дырэктыва Генеральнага штаба НВАК па трох прынцыпах дысцыпліны і васьмі правілах паводзінаў»260, фарміраваліся і развіваліся прынцыпы
258 3 29 кастрычніка па 3 верасня 1927 г. у вёсцы Саньвань правінцыі Цзянсі Маа Цзэдун узначаліў рэформу, якая забяспечыла безумоўнае падпарадкаванне арміі КПК. Гэта рэформа вядомая як «рэформа Саньвань».
259 Тры прынцыпы дысцыпліны Народна-вызваленчай арміі Кітая: адносіны да насельніцтва, камандзіра і нясення службы.
260 Восем правіл паводзін Народна-вызваленчай армі Кітая.
і правілы, аб якіх спяваецца ў песні. «Тры прынцыпы і восем правілаў» — гэта гарантыя выканання любой задачы і ператварэння ў жыццё курса палітыкі партыі, гэта ключавы фактар баяздольнасці арміі. Яна выконвае важную ролю ва ўмацаванні вайсковага будаўніцтва, збліжэнні адносін паміж арміяй і народам, умацаванні еднасці паміж афіцэрамі і салдатамі, яна сродак заваявання перамогі ў рэвалюцыйнай вайне. Калі ўмацаваць дысцыпліну, то рэвалюцыя не можа не перамагчы. «Тры прынцыпы і восем правіл» — гэта знакамітая ваенная песня НВАК, пра якую не аднойчы пісалі амерыканскія журналісты Сноу, Агнэс Смэдлі, Солсберы261.
Калі Сноу браў інтэрв’ю ў павеце Юйван правінцыі Ганьсу, ён чуў, як байцы 15-га корпуса Чырвонай арміі пад камандаваннем Сюй Хайдуна распявалі гэту песню. Тады ён падумаў, што менавіта дзякуючы гэтай песні армія Гаміньдана не здолее перамагчы Чырвоную армію. Калі Чырвоная армія прыбыла ў Шаньбэй (паўночная частка правінцыі Шаньсі), народ спачатку быў перапалоханы, аднак ужо праз некалькі месяцаў салдат пачалі па-свойску называць «наша армія». «Жалезная дысцыпліна, жалезная армія, жалезная баявая моц» следам за песняй увайшлі ў сэрцы людзей.
Народ Зімбабве добра ведае гэту кітайскую ваенную песню, таму што ў 1960-я гады Кітай бескарысліва дапамагаў Зімбабве ў барацьбе за нацыянальнае вызваленне і незалежнасць. Асобая група вызваленчай арміі Зімбабве прайшла ваенную падрыхтоўку ў Кітаі, узяла на ўзбраенне стратэгію і тактыку кітайскай арміі, вывучыла кітайскія рэвалюцыйныя песні, запазычыла дух кітайскіх рэвалюцыянераў. Па ўспамінах лінгвіста з Зімбабве Пэна Вэйні, у той час найбольшую папу-
261 Эдгар Сноу (1905-1972), Агнэс Смэдлі (1892-1950), Харысан Эванс Солсберы (1908-1993) — амерыканскія журналісты, якія працавалі ў Кітаі.
лярнасць у арміі мела рэвалюцыйная песня «Тры прынцыпы і восем правілаў», якая валодала здольнасцю падняць баявы дух, умацаваць згоду і згуртаванне шырокіх народных мас.
У Дзень незалежнасці рэспублікі, 18 красавіка 1980 г., Зімбабве і Кітай ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. За больш чым трыццацігадовы перыяд гэтых адносін паспяхова і стабільна развіваюцца сяброўства, супрацоўніцтва, узаемадапамога, падтрымка і ўзаемапаразуменне, бакі дасягнулі значных вынікаў у справе супрацоўніцтва. Адносіны паміж Кітаем і Зімбабве можна назваць класічным узорам яднання і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Афрыкай. Свой першы афіцыйны візіт у Зімбабве Сі Цзіньпін здзейсніў у снежні 2015 г. Перад паездкай быў надрукаваны артыкул, у якім расказвалася, як змагары за свабоду Зімбабве спяваюць песню «Тры прынцыпы і восем правілаў», успаміналася, як падчас нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Зімбабве народы дзвюх краін завязалі незабыўнае баявое сяброўства. Гэта сапраўднае сведчанне далёкіх вытокаў кітайска-зімбабвійскага сяброўства, якое з цягам часу будзе толькі мацавацца. Адначасова гэта доказ таго, што Кітай ніколі не забывае старых сяброў.
Мы ўспамінаем гісторыю, каб паглядзець у будучыню. Кітай і Зімбабве павінны быць не толькі добрымі сябрамі ў палітыцы, але і добрымі партнёрамі па развіцці. Як сказаў Сі Цзіньпін, Кітай і Зімбабве застаюцца сапраўднымі сябрамі ў любых умовах, яны здолеюць зрабіць сяброўства рухаючай сілай паглыблення супрацоўніцтва, якое будзе садзейнічаць развіццю і росквіту абедзвюх краін. «Вытокі сяброўства паміж Кітаем і Зімбабве — у шчырых адносінах, захаванні культурных традыцый, сцвярджэнні асноўных прынцыпаў дыпламатычных адносін — незалежнасці, самастойнасці, узаемнай павазе. Вытокі дружбы — у агульнай задачы дзвюх дзяржаў: развіваць эканоміку і паляпшаць матэрыяльныя ўмовы жыцця народа».
Асацыяцыя маці «ЛюбоўАфрыкі»
Сяброўства паміж Кітаем і Зімбабве пусціла карані ў сэрцах народаў абедзвюх краін. Як мне стала вядома, кітайцы, што часова жывуць у Зімбабве, арганізавалі асацыяцыю маці пад назвай «Любоў Афрыкі». Існуе яшчэ адна арганізацыя, нумары яе аўтамабіляў ведаюць усе мясцовыя дзеці — «Бацька Чэн». Вось ужо шмат год гэтыя арганізацыі пастаянна дораць дзецям-сіротам цеплыню і клопат, на справе ствараюць «сёння» і гадуюць «заўтра» сяброўства Кітая і Зімбабве.
«Няхай сяброўства паміж Кітаем / Зімбабве KeimHee яшчэ пышней». Артыкул, апублікаваны ў СМІ Зімбабве. 30 лістапада 2015 г.
У ракурсе тэмы
Аказваць матэрыяльную дапамогу сіроцкім прытулкам, паўсюдна шукаць лекі для сірот, дарыць ім душэўны клопат... Арганізацыя «Любоў Афрыкі», створаная кітайскай садружнасцю Зімбабве, вядомая ўсюды.
Паводле статыстыкі, у Зімбабве налічваецца каля 1,8 млн сірот; бацькі або адмовіліся ад іх, або памерлі. Шмат таксама і хворых на СНІД. Некага ўзялі пад апеку сацыяльныя арганізацыі, якія размяркоўваюць сірот па дзіцячых дамах, аднак беспрытульных усё ж застаецца нямала. Ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага развіцця вялікая частка дзіцячых дамоў Зімбабве адчувае фінансавыя цяжкасці. Пэн Янь і іншыя кітайскія мамы, якія жывуць у Зімбабве, 10 красавіка 2014 г. вырашылі стварыць грамадскую арганізацыю з мэтай дапамогі сіротам. Маці далі сваёй арганізацыі назву, якая абавязкова прыцягне ўвагу, — «Любоў Афрыкі». У аснову назвы пакладзены каламбур: яна мае значэнне,
якое ўказвае на неабходнасць любіць — і любіць менавіта Афрыку262.
Пасля таго, як асацыяцыя клапатлівых мам стварыла арганізацыю «Любоў Афрыкі», былі спецыяльна знойдзены некалькі сіроцкіх установаў, якія мелі патрэбу ў фінансавай дапамозе. Арганізацыя не толькі актыўна ахвяравала сродкі на ўтрыманне сіроцкіх прытулкаў, але і дапамагала дзецям збіраць грошы на навучанне. «Любоў Афрыкі» зярнятка за зярняткам клапатліва сеяла любоў на афрыканскім кантыненце. Жанчыны супрацоўнічалі з нястомнымі актывістамі арганізацыі «Бацька Чэн» і адну за другой адагравалі душы сірот. Такія высакародныя ўчынкі і бескарыслівая дапамога кранулі многіх, у тым ліку і фінансавага дырэктара дзіцячага дома Ліндзі. Яна гаварыла: «Я ніколі раней не сустракала такіх добрых і клапатлівых людзей, як гэтыя. Яны аплачвалі навучанне дзяцей, прывезлі новыя ложкі, куплялі прадукты. Нам бы прыйшлося цяжка, калі б не дапамога кітайскіх маці».
Гэту кранальную гісторыю пра арганізацыю «Любоў Афрыкі», створаную жаночай асацыяцыяй, расказаў Сі Цзіньпін у артыкуле, змешчаным у CM1 Зімбабве. Галоўнае друкаванае выданне краіны «Нядзельны веснік» змясціла артыкул Сі Цзіньпіна пад загалоўкам «3 Кітая з любоўю». Галоўны рэдактар газеты пазней у сваім інтэрв’ю сказаў, што даць такі загаловак артыкулу ён вырашыў адразу, як толькі яго прачытаў.
У артыкуле Сі Цзіньпіна былі прыведзены дзве прыказкі. Першая — зімбабвійская: «На адным паленцы кашы не зварыш» (літаральна: «садзу-садза» — у агульнаўжывальнай мове Зімбабве гэта абазначэнне кукурузнай мукі, любімага
262 Пераклад назвы літаральна гучыць як «нельга не палюбіць», — fei аі Ьйкё), прычым першы іерогліф з’яўляецца транскрыпцыяй слова Афрыка 0ЁЯН1 — feizhou), такім чынам выраз гучыць так: «нельга не палюбіць Афрыку».
прадукта зімбабвійскага народа). А другая — папулярная ў Кітаі: «Чым болей дроў, тым вышэй полымя». Абедзве прыказкі маюць сэнс, які можна перадаць так: сяброўскія сувязі кітайскага і афрыканскага народаў — трывалая аснова развіцця кітайска-афрыканскіх адносін. Сі Цзіньпін сказаў у 2012 годзе на цырымоніі адкрыцця другога народнага форуму «Кітай — Афрыка»: «Зараз усё больш людзей прымаюць непасрэдны ўдзел у супрацоўніцтве і абменах паміж Кітаем і Афрыкай, і чаканні кітайскага і афрыканскага народаў адносна развіцця кітайска-афрыканскіх адносін таксама растуць з кожным днём. Мы павінны актыўна ствараць умовы, каб павялічваць магчымасці простых людзей Кітая і Афрыкі ў сумесным карыстанні багатым плёнам кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва і крок за крокам мацаваць народную аснову супрацоўніцтва Кітая і Афрыкі.
Помніць прафесара Макліна263
Сёння мы рады запрасіць прафесара Макліна з Універсітэта Грыфіта. У 1964 г. прафесар Маклін упершыню прыехаў у Кітай у якасці выкладчыка. За паўстагоддзя працы прафесар Маклін больш за шэсцьдзясят разоў наведаў Кітай, увачавідкі бачыў змены ў Кітаі, яго развіццё і прагрэс, нястомна адкрываў Аўстраліі і ўсяму свету сапраўднае становішча рэчаў у нашай краіне. Асаблівай увагі заслугоўвае той факт, што сын прафесара Макліна Стывен з’ўляецца першым грамадзянінам Аўстраліі, які нарадзіўся на тэрыторыі КНР з моманту яе заснавання. Можна сказаць, што прафесар Маклін сваёй сілай і шчырым намаганнем пабудаваў мост, які збліжае
263 Маклін — кітайскае імя Каліна Патрыка Макераса (Colin Patrick Mackerras, нарадзіўся ў 1939 г.), вядомага аўстралійскага сінолага.
народы двух краін. У верасні гэтага года ўрадам КНР прафесар быў ганараваны «Прэміяй Дружбы». Я хацеў бы выказаць словы шчырай удзячнасці Вам і шматлікаму аўстралійскаму народу за ўнёсак у справу сяброўства Кітая і Аўстраліі.
«Разам імкнуцца здзейсніць мару развіцця Аўстраліі і Кітая, ісці побач у станаўленні стабільнасці і росквіту рэгіёна». Выступленне ў Парламенце Аўстраліі. 17 лістапада 2014 г.
У ракурсе тэмы
Маклін нарадзіўся ў Сіднеі. Кар’еру сінолага ён пачаў у 1950-1960-я гг. Пасля завяршэння вучобы ў Мельбурнскім універсітэце Маклін працягнуў навучанне ў Кембрыджскім універсітэце Англіі. Пасля завяршэння вучобы, у 1964 г., Маклін па ўласнай ініцыятыве разам з жонкай прыехаў у Кітай для працы на выкладчыцкай ніве. Дыпламатычных адносін паміж Аўстраліяй і КНР тады яшчэ не было. У лютым 1965 г. у Кітаі нарадзіўся старэйшы сын Макліна Стывен — першы аўстраліец, народжаны на тэрыторыі КНР. Зараз малады вучоны ўжо спецыяліст, які напісаў мноства навуковых прац пра Кітай, ганаровы прафесар Універсітэта Грыфіта ў Аўстраліі, дырэктар інстытута Канфуцыя па пытаннях турызма ў Аўстраліі з аўстралійскага боку, акадэмік Аўстралійскай акадэміі гуманітарных навук.
Прафесар Маклін горача любіць Кітай. Асноўнай сферай яго даследаванняў з’яўляецца культура Кітая і кітайска-аўстралійскія адносіны. Ён займаецца тэатральным мастацтвам Кітая, выдаўтакія творы, як «Вытокі пекінскай оперы», «Кароткая гісторыя тэатральнага мастацтва Кітая». Прадметам яго даследаванняў з’яўляецца і гісторыя нацыянальных меншасцяў Кітая, якая знайшла адлюстраванне ў працах «Нацыянальныя меншасці КНР і глабалізацыя», «Культура,
Гісторыі з вуснаў Ci Цзіньпіна сацыяльнае становішча і інтэграцыя нацыянальных меншасцяў Кітая пасля 1912 года». Вучоны прадэманстраваў у сваіх працах глыбокае разуменне гэтай праблемы. Але асноўную ўвагу ён надае кітайскай гісторыі. Гэтаму пытанню прысвечаны наступныя працы вучонага: «Кембрыдж: новы даведнік па сучасным Кітаі», «Я бачу Кітай: вобраз Кітая на Захадзе пасля 1949 года» і іншыя. Прафесар гаварыў, што «першы раз рашыўся паехаць у Кітай пад уплывам маці; далей на маё жыццё Кітай меў такі ж уплыў, як і мая маці».
Як прадстаўнік сяброўства Кітая і Аўстраліі, Маклін наведаў Кітай ужо болей за шэсцьдзясят разоў: прымаў удзел у канферэнцыях як вучоны, праводзіў даследаванні на месцах праз стасункі з людзьмі і агляд мясцовасці, шмат разоў праводзіў заняткі ў Народным універсітэце КНР і ў Пекінскім універсітэце замежных моў. Цягам паўстагоддзя ён то накіроўваўся ў Аўстралію, то зноў вяртаўся ў Кітай, нястомна працаваў, даваў магчымасць народу сваёй краіны і сусветнай супольнасці даведацца больш пра Кітай. У манаграфіі «Я бачу Кітай: вобраз Кітая на Захадзе пасля 1949 года», выдадзенай у 2013 годзе, Маклін правёў сістэмны аналіз меркаванняў і поглядаў Захаду пра Кітай з моманту яго ўтварэння ў 1949 г., прааналізаваў эканамічныя, палітычныя, культурныя фактары ўплыву, якія ствараюць вобраз Кітая. Праца Макліна была станоўча ацэнена ў навуковым асяродку.
Гісторыі пра старых сяброў, расказаныя нашчадкам; гісторыі пра новых сяброў, расказаныя ўсяму свету; гісторыя прафесара Макліна, расказаная Сі Цзіньпінам федэральнаму парламенту Аўстраліі, — усё гэта перадае адну ідэю: вялікі палац, дзверы якога будуць адчынены кожнаму, неабходна ўзводзіць агульнымі намаганнямі шматлікага міжнароднага супольніцтва.
«Народ Кітая ніколі не забудзе сваіх сяброў», — такой фразай, быццам пячаткай, Сі Цзіньпін пазначаў падзеі між-
народнага характару. Болей за тры тысячы японцаў, прадстаўнікоў розных колаў грамадства, якія прыязна ставяцца да Кітая, нанеслі візіт краіне. На сустрэчы з імі прысутнічаў і Сі Цзіньпін, яго ўспаміны пра былое сяброўства паслужаць на карысць сяброўскім адносінам Кітая і Японіі. Падчас наведвання Індыі Старшыня спецыяльна папрасіў арганізаваць сустрэчу з сястрой доктара Котніса: пасля сустрэчы яна зразумела, што ўрад і народ Кітая не забыліся на доктара і яго сям’ю. Падчас візіту ў Егіпет Сі Цзіньпін спецыяльна правёў сустрэчы з грамадзянамі, ганараванымі прэміяй «За выдатны ўнёсак у сяброўства Кітая і арабскага свету», якую атрымаў і былы генеральны сакратар ААН Галі.
У чэрвені 2014 г. Сі Цзіньпін афіцыйна заявіў: урад Кітая прыняў рашэнне аб зацвярджэнні «Прэміі сяброўства, заснаванай на пяці прынцыпах мірнага суіснавання», мэта якой — натхняць людзей на ўзорнае здзяйсненне пяці прынцыпаў у міжнародных адносінах і перадачы іх наступным пакаленням.
Бразілец з кітайскім сэрцам
Пажылы бразілец Карлас Таварас называў сябе «бразільцам з кітайскім сэрцам». Цягам сарака год ён нястомна назіраў за Кітаем, даследаваў яго, напісаў восем кніг і больш за пяцьсот артыкулаў; акрамя гэтага, сотні разоў чытаў лекцыі пра Кітай. Шмат бразільцаў даведаліся пра Кітай і наблізіліся да яго дзякуючы работам [Таварэса]. Вельмі часта людзі цікавіліся, чым ён кіруецца ў сваім захапленні Кітаем, і чулі ў адказ: «Я толькі хачу расказаць пра Кітай, хачу, каб як мага больш людзей мелі магчымасць даведацца пра Кітай, і нічога акрамя гэтага».
Гэта кранальная гісторыя — быццам цудоўная хваля на рацэ сяброўскіх адносін паміж народамі Кітая і Лацінскай Амерыкі. Менавіта дзякуючы руплівасці і шчырасці многіх жыхароў Кітая і Лацінскай Амерыкі адносіны імкнуцца наперад бурлівай плынню, як рэкі Янцзы і Амазонка.
«Развіваць традыцыйнае сяброўства, разам напісаць новую главу супрацоўніцтва». Выступленне ў парламенце Бразіліі. 16 чэрвеня 2014 г.
У ракурсе тэмы
Многія кітайскія карэспандэнты, што толькі прыязджаюць у Бразілію, чуюць такія словы: калі вы нечага не ведаеце ці не разумееце пра мінулае і сучаснасць Бразіліі, спытайце ў Тавараса; калі вы сумняваецеся ў сваіх ведах пра мінулае і сённяшні дзень Кітая — таксама спытайце ў сінолага Тавараса.
Таварас, якому ўжо ідзе дзявяты дзясятак, назіраў за Кітаем і даследаваў яго болып за сорак гадоў. Свой першы вялікі рэпартаж пра Кітай ён надрукаваў у бразільскай газеце «Глобус» у 1971 г. Рызыкуючы сваёй бяспекай, у 1972 г., калі яшчэ не былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Бразіліяй і Кітаем, а ўлада ў Бразіліі была ў руках ваеннай дыктатуры, ён сустрэў і прыняў кітайскую дэлегацыю. Бразільскія СМІ ў 1990 г. надрукавалі яго эксклюзіўнае інтэрв’ю, у якім першы раз назвалі яго «бразільцам з кітайскім сэрцам». Кітайска-лацінаамерыканскае Таварыства дружбы сумесна з Агульнадзяржаўнай федэральнай гандлёвай асацыяцыяй узнагародзілі яго ў 2010 г. медалём за развіццё кітайска-лацінаамерыканскіх адносін. Такі гонар за ўсю гісторыю Бразіліі быў аказаны толькі двум чалавекам. Таварас надрукаваў артыкул у газеце «Жэньмінь жыбаа» у ліпені 2014 г., ён даў артыкулу назву «Кітай і Лацінская Амерыка як узор узаемнага спрыяння
і ўзаемнай выгады». Аўтар сцвярджаў, што Кітай і Лацінская Амерыка, якая знаходзіцца на вялізнай адлегласці ад яго, пабудавалі вельмі цесныя партнёрскія адносіны і, што вельмі важна, гэта з’яўляецца прыкладам усталявання міру і раўнамернага развіцця па ўсёй планеце.
Хутка пасля таго, як Старшыня Сі Цзіньпін расказаў пра Тавараса, яго імя зноў прагучала на прэзентацыі новай кнігі пра Кітай «Дзве задачы для Дзілмы264: Кітай і партыі», якая расказвае пра поспехі кітайскай рэформы і развіццё краіны цягам апошніх год, а таксама пра палітыку адкрытасці Кітая знешняму свету. На прэзентацыю Таварас спецыяльна завязаў кітайскі гальштук з іерогліфамі, напісанымі старой графікай. Ён сказаў, што Кітай сёння — адна з самых развітых эканомік свету, а таксама буйнейшы гандлёвы партнёр Бразіліі, аднак многія бразільцы зусім не ведаюць Кітай ці ведаюць яго толькі з аднаго боку. Шмат і тых, хто ставіцца да Кітая прадузята, але на справе Кітай развіваецца імкліва, і Бразіліі ёсць чаму ў яго павучыцца.
Расказваючы гісторыю «бразільца з кітайскім сэрцам», Сі Цзіньпін гаворыць, што Кітаю неабходна больш глыбока пазнаваць свет, а свету — яшчэ болей пазнаваць Кітай. Якжа можна па-сапраўднаму спасцігнуць Кітай? Сі Цзіньпін лічыць, што для гэтага неабходна прыкласці вялікія намаганні, бо проста ўбачыць адно-два месцы ў Кітаі недастаткова. Адкрытаму і талерантнаму Кітаю неабходна расказваць «свае гісторыі», акрамя таго, неабходна, каб яшчэ больш людзей прыязджалі ў Кітай, спасцігалі Кітай, расказвалі пра Кітай. Неабходна, каб «я расказваў», і «ты расказваў», «ён расказваў» — толькі такім чынам можна выправіць памылковае ўяўленне многіх людзей пра Кітай. Толькі калі людзі іншых краін і народаў змогуць пабачыць сапраўдны Кітай, тады і народы здолеюць лепей зразумець адзін аднаго.
264 Маецца на ўвазе Дзілма Вана Русэф — прэзідэнт Бразіліі ў 2011-2016 гг.
Арабскі рэстаран у Іу
Хуткае развіццё кітайска-арабскіх адносін цесна звязала лёсы простых людзей двух краін. Калісьці я працаваў у Чжацзяне, і там адбылася такая гісторыя. У горадзе Іу, дзе многа арабскіх бізнесменаў, быў адзін бізнесмен з Іарданіі па імені Мухамед, які адкрыў сапраўдны арабскі рэстаран. Ён прывёз у горад Іу арыгінальную арабскую культуру харчавання і дабіўся поспеху ў квітнеючым Іу. Ён нават узяў сабе за жонку кітайскую дзяўчыну і застаўся жыць у Кітаі. Просты арабскі хлопец аб’яднаў сваю асабістую мару з кітайскай марай простага народа ў яго імкненні да шчасця. Ён настойліва змагаўся, праявіў свае моцныя бакі, а таксама раскрыў ідэальнае спалучэнне кітайскай і арабскай мары.
«Развіваць дух Шаўковага шляху, паглыбляць кітайска-арабскае супрацоўніцтва». Выступленне на цырымоніі адкрыцця VI Канферэнцыі на ўзроўні міністраў у час форуму кітайска-арабскага супрацоўніцтва. 5 чэрвеня 2014 г.
У ракурсе тэмы
Малады Мухамед добра вядомы ў замежным гандлёвым раёне горада Іу, ён родам з Іарданіі, а яго жонка Лю Фан — з правінцыі Аньхай. У 2000 г. ён упершыню прыехаў у Кітай і працаваў у арабскім рэстаране Гуаньджоу, з тых часоў і зацікавіўся Кітаем. Мухамед закахаўся не толькі ў краіну, але і ў прыветную і гаваркую дзяўчыну Лю Фан, якая была яго калегай. У 2001 г. Мухамед і Лю Фан пабраліся шлюбам, і ён стаў сапраўдным кітайскім мужам. Ён працягнуў справу свайго дзядзькі, які ў 2002 г. адкрыў арабскі рэстаран у Іу, але змяніў назву рэстарана, назваўшы яго «Кветка бавоўны», маючы на ўвазе «кветку шчасця» і «кветку свету».
Лагатыпам рэстарана, распрацаваным Мухамедам, таксама стала белая кветка. Сусветна вядомы горад міжнароднага гандлю, Іу пастаянна гандлюе з арабскімі краінамі, нямала арабскіх бізнэсменаў прыязджаюць у Іу на закуп тавараў. У 2005 г. Міністэрства грамадскай бяспекі прадаставіла Іу права наўпрост афармляць візы і від на жыхарства замежным грамадзянам. Мухамед стаў адным з больш чым за 4 000 арабскіх бізнесменаў, якія пастаянна пражываюць у Іу, і адкрыў уласную гандлёвую кампанію. Двое яго сыноў зараз вучацца ў пачатковай школе Іу і свабодна размаўляюць па-кітайску. Мухамед гаворыць, што яму вельмі добра жывецца ў Кітаі, у яго многа сяброў, у апошні час яны плануюць купіць дом у Іу, каб застацца тут назаўсёды.
Як жа можна было сабраць так многа арабскіх бізнэсменаў у Іу? Некаторыя мясцовыя жыхары называюць Іу новай версіяй Вялікага шаўковага шляху. Для жыхароў Іу характэрна лаяльнасць, акрамя таго, яны вельмі ветлівыя. Калі прыязджаеш у Іу, то на рынках Хуанюань і Бінван265, якія знаходзяцца ў Міжнародным гандлёвым цэнтры, усюды можна ўбачыць іншаземцаў, якія гавораць на сваіх мовах. Ад зборна-размеркавальнага цэнтра тавараў да зборна-размеркавальнага цэнтра бізнесменаў — так рост талерантнасці дазволіў не толькі Іу, але і ўсяму Кітаю пастаянна дабівацца новых поспехаў.
«Куды б ні ляцелі залатыя і срэбраныя горлінкі, яны заўсёды ляцяць у Іу»266. Мэта Іу — гэта адкрытасць, развіццё рынку і талерантнасць. Іу пачынаўся з вулічных гандляроў, якія «курынае пер’е абменьвалі на цукар». Сёння ж горад стаў сусветным супермаркетам з самым вялікім асартыментам
265 Міжнародны гандлёвы цэнтр — супермаркет электронікі на поўначы горада Іу. Рынкі Хуанюань і Бінван цяпер перабудаваныя ў супермаркеты адзення.
266 Прымаўка, распаўсюджаная ў горадзе Іу, сэнс якой блізкі да прымаўкі «усе дарогі вядуць у Рым».
тавараў. Сумарна сюды імпартуецца 55 000 найменняў замежных тавараў болей чым са ста краін і рэгіёнаў. Горад і прадае [тавары] ўсяму свету, і купляе ва ўсяго свету. 3 2014 г. аб’ём экспарту тавараў з арабскіх краін складае больш за палову агульнага аб’ёму экспарту горада Іу, і кожны год болей за 100 тысяч арабскіх бізнесменаў прыязджаюць сюды для закупу тавараў. Некалькі дзясяткаў тысяч арабаў мараць застацца назаўсёды ў Іу, каб ажыццявіць сваю ўласную мару.
Мара — гэта мова, для якой няма перашкод. Сі Цзіньпін не аднойчы падкрэсліваў, што ў кітайскай мары і мары народаў усіх краін існуе нешта агульнае, а менавіта — [жаданне] «зрабіць эканоміку яшчэ болып дынамічнай, гандаль больш свабодным, інвеставанне зручным, дарогі добрымі, а сувязі паміж людзьмі мацнейшымі. Інакш кажучы, неабходна даць людзям магчымасць жыць спакойна, бязбедна, каб дзеці гадаваліся ў дабрабыце, каб добра было жыць і працаваць».
На цырымоніі адкрыцця VI Канферэнцыі на ўзроўні міністэрстваў падчас форуму кітайска-арабскага супрацоўніцтва Сі Цзіньпін расказаў гісторыю арабскага рэстарана ў горадзе Іу, бо меў намер растлумачыць: кітайская мара нясе з сабою мір, а не разбурэнне, дае магчымасці, а не тоіць пагрозу. Кітайская мара, якую прэзентаваў Сі Цзіньпін, ніколі не будзе закрытай марай толькі для сваёй краіны. Ад уяўлення пра кітайскую мару да магчымай мары Азіі і мары Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, ад апісання кітайскай мары да вылучэння амерыканскай мары і мары еўрапейскай. Кітайская мара і мара народаў усяго свету, як і амерыканская мара, падобны між сабою. Мара падобна да «насення ў зямлі, [яна] абавязкова павінна ўзысці, выйсці на паверхню, прабіцца да сонца». Кітайская гісторыя Мухамеда — гэта і ёсць кветка агульнай мары, якая прынясе свае плады — адкрытасць, інклюзіўнасць, узаеманавучанне, узаемная выгада і агульны выйгрыш.
Паўвека ў пошуках маці
У канцы 1940-х гадоў малады кітаец, што працаваў у Сіньцзяне, пазнаёміўся з прыгажуняй Валянцінай, працаўніцай мясцовай бальніцы. Маладыя людзі шчыра пакахалі адзін аднаго, ажаніліся, і ў іх нарадзіўся сын. 3 прычыны аб’ектыўных абставін Валянціна мусіла вярнуцца на радзіму, хлопчыку тады было шэсць год. Калі ён вырас, то стаў шукаць магчымасць пабачыць сваю маці, зрабіў мноства спробаў, але ўсё было дарэмна. Але нарэшце ў 2009 г. сын усё ж знайшоў сваю маму Валянціну, яна жыла ў Алматы. У той час сыну быў 61 год, яго маме Валянціне — 80. Сын прыехаў у Алматы наведаць маці і ўзяць яе з сабою паглядзець Кітай. Гэта шчасце, запозненае на паўстагоддзя, з’яўляецца выдатным сведчаннем сяброўскіх адносін народаў Кітая і Казахстана.
«Развіваць сяброўства між народамі, агульнымі намаганнямі ствараць лепшую будучыню». Прамова ва ўніверсітэце Назарбаева. 7 верасня 2013 г.
У ракурсе тэмы
Гэта гісторыя мела месца на сыходзе 1940-х гадоў, калі бацька Лі Юанькана, Лі Хуайюй, працаваў у Сіньцзяне і пазнаёміўся там з Валянцінай, працаўніцай мясцовай бальніцы. Маладыя людзі з розных краін закахаліся адзін ў аднаго, ажаніліся, у іх нарадзіўся сын. У 1954 годзе Валянціна з пэўных гістарычных абставін вымушана была з дачкой вярнуцца на радзіму, пакінуўшы шасцігадовага сына — Лі Юанькана. «Мама, сястра, не трэба плакаць, мы з татам праз тыдзень прыедзем...» Больш за пяцьдзясят год успаміны не пакідалі сына. Пахі хлеба, малака, каўбасы, якія ён памятаў з дзяцінства і якія суправаджалі мамін клопат пра яго, некалі атрыманыя ім з маміных рук гадзіннік
і маленькая калясачка сталі адзіным, што Лі Юанькан памятаў пра маму.
Пасля смерці бацькі, ў 1980-х гг., Лі Юанькан стаў усё часцей успамінаць маці. Кожны раз, калі знаёмыя ехалі ў Расію або іншыя краіны СНД, Лі Юанькан прасіў іх узяць дадзеныя для пошуку маці. Зімой 2007 г. сябар перадаў гэтыя звесткі на дзяржаўны расійскі канал, на перадачу «Чакай мяне». Супрацоўнікі праграмы звярнулі ўвагу на тое, што перададзеныя звесткі вельмі падобныя да тых, што былі атрыманыя з Казахстана. Як аказалася, не толькі сын шукаў маці: Валянціна ў сваю чаргу таксама даўно шукала свайго сына.
У верасні 2009 г. праграма рускамоўнага міжнароднага кітайскага канала CCTV «Колькі летаў, колькі зімаў» і праграма «Чакай мяне» правялі сумесны прамы эфір міжнароднай відэасувязі. Пры падтрымцы канала CCTV 27 снежня Лі Юанькан наведаў Маскву, каб прыняць удзел у праграме, а Валянціна з дачкой, якія жылі ў Казахстане, у Алматы, таксама прынялі запрашэнне і прыехалі на праграму. Калі ў тэлестудыі Лі Юанькан убачыў маці, яна была зусім не такой, як пры развітанні; яна была згорбленай, увесь твар пакрыты зморшчынамі. Лі Юанькан войкнуў, упаў на калені, абняў ногі маці і заплакаў.
Гэтыя паспяхова завершаныя паўвекавыя пошукі маці садзейнічалі ўмацаванню гуманітарных сувязяў паміж Кітаем і Казахстанам. Колькасць кантактаў паміж кітайцамі і казахамі на сённяшні дзень ужо дасягнула пяцісот тысяч чалавекаразоў на год. Параднёных правінцый і абласцей, гарадоў-пабрацімаў цяпер дванаццаць пар. Абмен паміж народамі стаў частым і зручным, быццам «візіт да родзічаў».
Пасля таго як Сі Цзіньпін расказаў гэту гісторыю, тэлефон Лі Юанькана званіў без перастанку, усе сябры і сваякі віншавалі яго і перадавалі прывітанне яго блізкім. Лі Юань-
кан гаварыў, што ён вельмі рады, на душы ў яго цёпла, таму што старшыня Сі Цзіньпін гаварыў пра яго. «Калі я, мама, старэйшая сястра ў Казахстане з’яўляемся родзічамі, то для абедзвюх нашых краін мы можам быць сімвалам сяброўства».
«Гісторыя кавалачка зямлі — гэта гісторыя народа, які жыве на гэтай зямлі». Падчас выступлення ва ўніверсітэце Назарбаева Сі Цзіньпін расказаў гісторыю пра доўгае растанне і аб’яднанне сям’і, паказаў глыбіню кітайска-казахскіх адносін, даў магчымасць аўдыторыі адчуць, што такое «родная кроў», асэнсаваць сяброўскія, роднасныя пачуцці і культурныя дачыненні Кітая і Казахстана. Такім чынам ён скараціў адлегласць паміж сэрцамі народаў двух краін.
Бліжэйшыя суседзі — Кітай і Казахстан — звязаныя пастаяннымі стасункамі яшчэ з часоў Вялікага шаўковага шляху, якія пачыналіся пад гукі верблюжыных бразготак. Сёння гэта стасункі, якія характарызуюцца выказваннем «Адзін пояс — адзін шлях», і адбываюцца яны пад гул рэйсаў паміж Кітаем і Еўропай.
Перад тым, як расказаць гісторыю «Паўвека ў пошуках маці», Сі Цзіньпін сказаў: «Мая родная правінцыя Шаньсі была пунктам адліку Вялікага шаўковага шляху. Калі зараз я стаю тут і ўспамінаю мінулае, я быццам чую рэха звону верблюжыных бразготак і бачу, як клубіцца і ляціць з ветрам дым адзінокага вогнішча ў бязводнай пустыні. Усё гэта поўніць маю душу цяплом».
Пачуцці, выкліканыя ўспамінамі пра малую радзіму, дзе ў старажытнасці браў свой пачатак Вялікі шаўковы шлях, і пачуцці, выкліканыя расказам пра «паўвекавы пошук маці», пераклікаюцца як з гістарычнага пункту гледжання, так і з пункту гледжання сучаснасці. Сі Цзіньпін даў магчымасць адчуць, як ён цэніць сумленнае, сапраўднае, шчырае сяброўства дзвюх краін.
«Кроў панды» для кітайскага сябра
Група крыві з адмоўным рэзус-фактарам (RH-) адносіцца да рэдкіх груп крыві ў Кітаі, яны маюць назву «кроў панды». Хворым з такой групай крыві вельмі цяжка знайсці донара. У студэнта з Казахстана была менавіта такая група. Руслан вучыўся ў Хайнанскім універсітэце, з 2009 г. быў донарам на бязвыплатнай аснове, два разы на год рабіў свой унёсак у лекаванне хворых у Кітаі. Калі аднойчы яго кітайскі сябра пахваліў Руслана, той сказаў: «Я лічу, што неабходна дапамагаць іншым людзям. Донарства — гэта мой абавязак».
«Развіваць сяброўства між народамі, агульнымі намаганнямі ствараць лепшую будучыню». Прамова ва ўніверсітэце Назарбаева. 7 верасня 2013 г.
У ракурсе тэмы
«Кроў панды» — гэта групы крыві з адмоўным рэзусфактарам (RH-), якая з’яўляецца рэдкай. Акрамя груп крыві A (I), В (II), О (III), AB (IV), існуе яшчэ паняцце рэзусфактара, ён бывае станоўчым і адмоўным. Большасць людзей мае станоўчы рэзус-фактар. Сярод еўрапейцаў і амерыканцаў прыкладна 15% маюць адмоўны рэзус-фактар, у Азіі ж людзей з адмоўным рэзус-фактарам толькі 0,3-0,4%.
У Руслана, студэнта Хайнанскага ўніверсітэта і галоўнага героя гэтай гісторыі, менавіта гэта рэдкая кроў. У 2009 г. юнак з Казахстана паступіў у Хайнанскі ўніверсітэт. Руслан расказваў, што на радзіме ён не быў донарам, бо не падыходзіў па ўзросце, і таму толькі ў Кітаі даведаўся, што ў яго такая асаблівая кроў. У Кітаі ён пабачыў што ўсе яго аднагодкі — донары, далучыўся да іх і зараз двойчы на год здае кроў. Дапамагае ён хворым, што знаходзяцца ў надзвычай
цяжкім стане, бо яны таксама маюць «кроў панды». Руслан вельмі ганарыцца тым, што Старшыня КНР яго пахваліў як прадстаўніка сяброўскіх абменаў паміж народамі дзвюх краін. Руслан сказаў: «Я вельмі хачу і далей рабіць свой унёсак у сяброўскія кантакты дзвюх краін!»
Кітайскі вопыт Руслана можна назваць зменшанай копіяй цэлай карціны сяброўскіх абменаў на ўзроўні краін. Паводле статыстыкі, прыведзенай казахстанскім бокам, на сённяшні дзень колькасць студэнтаў з Казахстана, што выпраўляюцца вучыцца ў Кітай, дасягае 11 200 чалавек, многія з іх сталі, па словах Сі Цзіньпіна, «прадстаўнікамі дружбы казахскага і кітайскага народаў».
Замежныя студэнткі Сіанскага ўніверсітэта шляхоў зносін, сёстры Каміла і Ная, упершыню апынуліся ў Кітаі, не ведаючы мовы, а зараз горад Сіань яны ведаюць лепш, чым свой родны горад — дома яны часам нават пытаюць дарогу.
Карым Масімаў, прызначаны ў 2014 г. на пост прэм’ерміністра Казахстана, таксама «былы кітайскі студэнт», ён добра валодае кітайскай мовай. У той жа час усё большая колькасць кітайцаў прыходзіць на казахскую зямлю. Так, Ван Кун і Лань Чжысюэ, два тэхнічных спецыялісты з кітайскай правінцыі Нінся, пераадолеўшы шматлікія перашкоды, дзякуючы высокаму ўзроўню свайго тэхнічнага майстэрства выправілі сур’ёзныя тэхнічныя праблемы на адным з трох нафтаперапрацоўчых заводаў у горадзе Атырау. Гэта гісторыя вельмі папулярная ў Казахстане. Калі хлопцы вярталіся ў Кітай, казахскія спецыялісты адмыслова арганізавалі ўрачыстую цырымонію ў аэрапорце. У сузалежным свеце такія прадстаўнікі сяброўскіх адносін паміж Кітаем і Казахстанам ужо сталі звыклай з’явай.
Моладзь — гэта магутны рэзерв дружбы народаў. Моладзь мае падобныя інтарэсы і густы, у іх простыя стасункі, ім лёгка будаваць сяброўскія адносіны. Гісторыяй «Кроў
панды» Сі Цзіньпін раскрыў роднаснае, брацкае сяброўства народаў Казахстана і Кітая. Разам з тым ён выказаў надзею, што маладыя людзі стануць пасланцамі сяброўства, нададуць маладосці і сілы развіццю адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства дзвюх краін.
У сваёй прамове Сі Цзіньпін працытаваў вершаваныя радкі казахскага паэта і мысляра Абая Кунанбаева, звернутыя да моладзі:
Свет — акіян, павевы ветру — час, першыя хвалі — старэйшыя браты, другія хвалі — браты меншыя.
Сыходзяць пакаленні чарадой,
а падаецца вечным іх спакой.
Сі Цзіньпін распавёў дзве кранальныя гісторыі кантактаў народаў Кітая і Казахстана: «Паўвека ў пошуках маці» і «Кроў панды». Гэтым ён хацеў сказаць, што «галоўнае ў адносінах паміж краінамі — гэта пачуццё сімпатыі паміж іх народамі», а ключавы момант пачуцця блізкасці паміж народамі — гэта сувязі паміж моладдзю.
Смак залатога медаля
Я футбольны фанат. Кітайская футбольная каманда вельмі многа працуе, але на сённяшні дзень ёй удалося толькі адзін раз прабіцца на спаборніцтвы на Кубак свету. Трэнер кітайскай каманды, які прывёў да гэтага цудоўнага выніку, — былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Мексікі — Мілу267.
267 Велібор (Бора) Мілуцінавіч (нарадзіўся ў 1944 г.) — югаслаўскі і сербскі футбольны трэнер.
Гісторыі пра дружбу народоў
Я чуў, як адзін спартыўны чыноўнік Мексікі аднойчы спытаў трэнера кітайскай зборнай па скоках у ваду, як можна перадаць смак залатога медаля. Два гады назад «прынцэса па скоках у ваду» Мексікі Эспіноса і яе таварышы па камандзе пад кіраўніцтвам кітайскага трэнера на Панамерыканскіх гульнях 2011 г. заваявалі восем залатых медалёў. Мексіканскія сябры адчулі смак залатой перамогі. Мы жадаем мексіканскай зборнай па скоках у ваду ў далейшым сабраць яшчэ больш залатых медалёў. Жадаем супрацоўніцтву паміж Кітаем і Мексікай заваяваць яшчэ больш «залатых медалёў»!
«Садзейнічаць сумеснаму развіццю, разам ствараць выдатную будучыню». Выступленне ў Сенаце Мексікі. 5 чэрвеня 2013 г.
У ракурсе тэмы
Калі гаворка заходзіць пра «дзівоснага трэнера» Бору Мілуцінавіча, то і мексіканскія, і кітайскія заўзятары ўспамінаюць пра цуд, які ён стварыў.
У 1986 г. на чэмпіянаце свету ў Мексіцы «войска ў самбрэра» ўварвалася ў васьмёрку мацнейшых чэмпіяната свету. «Каманда-86» Мілу стала класікай мексіканскага футбола. У 2002 г. падчас чэмпіянату свету на палях Карэі і Японіі «каманда-02» Мілу такім жа чынам стала класікай кітайскага футбола. Дзякуючы забітаму Юй Гэньвэем голу, 7 кастрычніка 2001 г., кітайская каманда ў Шэньяне на стадыёне Уліхэ атрымала перамогу над камандай Амана, упершыню здолеўшы прабіцца ў фінал. Гэты серб — адзіны трэнер пяці футбольных каманд розных краін, якія здолелі выйсці ў фінал чэмпіянату свету, — быў прызнаны кітайскай газетай «Глобал таймс» адным з шасцідзесяці найбольш уплывовых замежнікаў у Кітаі. Мексіканцы захапляліся Мілу (так яго называлі ў Кітаі), за тое, што ён
«зноў стварыў цуд». Той факт, што самая густанаселеная краіна свету прайшла ў фінал сусветнага чэмпіяната, ужо «сам па сабе мае велізарнае значэнне».
Калі ж гаварыць аб скоках у ваду, то кітайцы, магчыма, ведаюць пра сваю «каманду мары», але існуе яшчэ «мексіканская». У 2011 г. на Панамерыканскіх гульнях мексіканская зборная па скоках у ваду заваявала восем залатых медалёў, сярод якіх толькі «прынцэса па скоках у ваду» Паола Эспіноса ўпэўнена ўзяла чатыры. Кіраўнік [зборнай], які прывёў мексіканскую каманду да залатой перамогі — гэта трэнер з Кітая Ма Цзынь. Як член зборнай трэнераў Мексікі, Ма Цзынь і праводзіла трэніроўкі спартсменкі ў вольны час, і займалася арганізацыяй спаборніцтваў і размеркаваннем інвентару, і нават кіравала рэжымам дня спартсменкі. Спачатку Эспіноса не хацела прызнаваць Ма Цзынь, але пасля сваіх паспяховых выступленняў яна зразумела, што Ма Цзынь — гэта чалавек, якому можна ва ўсім даверыцца. На дзень нараджэння Ма Цзынь «прынцэса скокаў» і яе малады чалавек падарылі імянінніцы каралі з падвескай у выглядзе двух дзетак — хлопчыка і дзяўчынкі, яны хацелі, каб Ма Цзынь лічыла іх сваімі дзецьмі. Зрабіўшыся знакамітасцю ў Мексіцы, Ма Цзынь таксама стала прадстаўніцай сяброўства паміж Кітаем і Мексікай. Папярэдні прэзідэнт Мексікі шмат разоў прымаў у сябе Ма Цзынь. Мексіканскі ўрад узнагародзіў яе ордэнам «Ацтэкаўскі арол». Так быў адзначаны яе ўнёсак у развіццё воднага спорту ў Мексіцы і яе садзеянне сяброўскім стасункам паміж Кітаем і Мексікай.
Ма Цзынь лічыць, што поспехі ў скоках у ваду — «яркае дасягненне» спартыўных абменаў паміж Кітаем і Мексікай. Яна пераканана, што развіццё сяброўскіх кітайска-мексіканскіх адносін створыць яшчэ лепшыя ўмовы для спартыўных абменаў з Мексікай і будзе такім чынам спрыяць яе дзейнасці.
Гісторыі пра Мілу, пад кіраўніцтвам якога кітайская каманда прарвалася на чэмпіянат свету, і пра кітайскага трэнера па скоках у ваду, якая дапамагла мексіканскім спартсменам заваяваць золата, дапамаглі Сі Цзіньпіну паказаць, што «яднанне — гэта сіла, адасобленасць — гэта слабасць». У сучасным свеце цяжка знайсці краіну, здольную развівацца адасоблена ад іншых; толькі аб’яднаўшы намаганні ў супрацоўніцтве, можна дасягнуць узаемнай выгады і агульнага выйгрышу.
У канцы гэтай гісторыі Сі Цзіньпін прывёў адну старую кітайскую прымаўку: «Цвіценне адной кветкі яшчэ не гаворыць пра вясну, вясна прыходзіць, калі распускаюцца ўсе кветкі». Успомніў ён і цытату з верша мексіканскага паэта Альфонса Рэйеса268: «Толькі карысць для ўсяго свету можа быць росквітам тваёй краіны».
Такім чынам, што за смак мае залаты медаль? Смак яго могуць адчуць усе, хто сумесна працаваў і дасягнуў агульнага выйгрыша. Сі Цзіньпін параўнаў спорт з працэсам развіцця краіны: уласнае развіццё не можа раўняцца ўсеагульнаму. Кіраўнік адзначае адну вельмі істотную рэч: «Працэс умацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва здольны даць станоўчы эфект, гэта не стандартная сітуацыя, калі «адзін плюс адзін — больш за два».
Мядовы месяцуАфрыцы
Аднойчы я пачуў гісторыю пра маладую пару з Кітая. У дзяцінстве іх здзівілі тэлевізійныя праграмы пра Афрыку. Маладыя людзі марылі пабачыць афрыканскі кантынент. Пазней, калі яны ажаніліся, у якасці вясельнага
268 Альфонса Рэйес (1889-1959) — мексіканскі пісьменнік, перакладчык, журналіст, дыпламат, дзеяч культуры.
падарожжа абралі Танзанію. Свой першы пасля вяселля Дзень усіх закаханых яны зрабілі пачаткам турыстычнай паездкі ў Танзанію. Надзеўшы заплечнікі, яны адправіліся ў падарожжа, каб пазнаёміцца з мясцовымі ўмовамі жыцця, звычаямі, насалодзіцца прыгажосцю Серангеці21’9. Пасля вяртання яны апісалі ў сваім блогу ўсё, што ўбачылі і пачулі ў Танзаніі, і атрымалі некалькі дзясяткаў тысяч лайкаў і некалькі соцень рэпостаў. Маладыя людзі гаварылі, што па-сапраўднаму закахаліся ў Афрыку, а іх сэрцы засталіся на той дзіўнай зямлі. Гэтая гісторыя паказвае, што ў народаў Кітая і Афрыкі існуюць сапраўдныя сяброўскія пачуцці, і калі пастаянна мацаваць міжнацыянальныя кантакты, то сяброўства народаў Кітая і Афрыкі будзе трывалым.
«Назаўсёды заставацца надзейнымі сябрамі і шчырымі партнёрамі». 3 выступлення ў Міжнародным канферэнр-цэнтры Джу/ііуса Н’ерэрэ ў Танзаніі. 25 сакавіка 2013 г.
У ракурсе тэмы
Маладыя, пра якіх гаварыў у сваёй прамове кіраўнік дзяржавы, былі аматарамі пешаходнага турызму, яны захапляліся «вершамі і далёкімі краінамі». Яны і пазнаёміліся на турыстычных сцяжынках, а падарожжа ў Афрыку надало каларыт першым шлюбным дням Чэня і Лі. Першы дзень Новага года па кітайскім лунным календары, 14 лютага 2010 г., і другі дзень па прыездзе маладых у Афрыку быў першым Днём усіх закаханых пасля іх вяселля.
Чым кіраваліся маладыя, выбіраючы Афрыку месцам для свайго мядовага месяца? Лі гаворыць, што ёй з самага дзяцінства падабалася глядзець па цэнтральным тэлеба-
269 Нацыянальны парк у Танзаніі.
чанні перадачу «Свет жывёл», яна заўсёды адчувала, што Афрыка — гэта «чыстая зямля»270, дзе чалавек і прырода гарманічна паяднаныя, дзе ачышчаецца душа чалавека. Мультфільмы «Кароль-леў», «Мадагаскар», «3 Афрыкі», дакументальныя фільмы пра Афрыку, створаныя BBC, абудзілі ў ёй гарачае жаданне ўбачыць гэты дзіўны мацярык. Яе муж таксама марыў пра Афрыку, і таму яны вырашылі рэалізаваць сваю старую мару і правесці мядовы месяц у Танзаніі. Праз СМІ Лі расказала пра сваё захапленне Афрыкай і пра радасць падарожжа. Яна была ў захапленні ад убачанага. Яны з мужам назіралі за міграцыяй дзікіх жывёл на Вялікай раўніне, шукалі львоў і гепардаў на кратэры вулкана, любаваліся прыгажосцю снежных вяршынь на «даху Афрыкі» — Кіліманджара, плавалі з дэльфінамі ў Індыйскім акіяне... Але самае моцнае ўражанне аказала на іх знаёмства з афрыканскімі сябрамі. Таксіст не толькі быў цярплівы і дапамог ім знайсці гасцініцу, але і дапамог занесці паклажу, не звяртаючы ўвагу на тое, што наскрозь прамок ад дажджу. Іх гід далёка абыходзіў тэрыторыю дзікіх жывёл, каб толькі не патрывожыць насельнікаў парка. Любоў афрыканцаў да прыроды, іх шчырасць і дабрыня сталі духоўным мастом, што злучыў простых людзей дзвюх краін.
Турызм — гэта сродак сувязі на ўзроўні міждзяржаўнага сяброўства і супрацоўніцтва, а Афрыка — рэгіён, які дэманструе самыя высокія тэмпы росту выязнога турызму Кітая. «Гадавая справаздача пра развіццё выязнога турызма Кітая за 2015 год», зробленая НДІ Кітая, сведчыць, што ў 2014 г. Афрыка займала 9,4% на рынку выязнога турызму, дэманструючы прырост 89% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў росту ў галіне выязнога турызму за апошнія гады. Лічбы сведчаць, што кожны год, пачынаючы са жніўня
270 У будызме «чыстая зямля, рай, якім кіруе Буда Амітабха».
і да кастрычніка, колькасць кітайскіх турыстаў, што едуць у Кенію назіраць вялікую міграцыю дзікіх жывёл, ужо пераўзыходзяць колькасць турыстаў з Амерыкі і Еўропы.
Калі Сі Цзіньпін стаў Старшынёй, падчас візіту ў Афрыку першым прыпынкам ён абраў менавіта Танзанію. Пачуўшы пра гэта, прэзідэнт Танзаніі Кіквэта амаль «не паверыў сваім вушам».
Гаворачы ў сваёй прамове пра роднасныя пачуцці да Афрыкі, Сі Цзіньпін расказаў, як кітайская моладзь марыць пра Афрыку, цікавіцца Афрыкай, любіць гісторыі пра Афрыку. Усё гэта яскрава сведчыць пра шчырыя пачуцці простага народа Кітая, выкліканыя афрыканскім кантынентам. Можна сказаць, што гэта сведчанне пачатку новага перыяду эпапеі сяброўскіх узаемаадносін Кітая і Афрыкі.
Сам Сі Цзіньпін — важны сведка сяброўства паміж Кітаем і Афрыкай. У маладосці ён ужо добра ведаў пра шчырае сяброўства кіраўнікоў старэйшага пакалення Кітая — Маа Цзэдуна і Чжоу Эньлая — з афрыканскімі лідарамі старэйшага пакалення; сам ён наведваў Афрыку сем разоў. Гісторыя маладых, расказаная Старшынёй, сведчыць, што народы Кітая і Афрыкі звязаны сапраўднымі роднаснымі пачуццямі, і калі мацаваць кантакты паміж народамі двух краін, сяброўства паміж Кітаем і Афрыкай дасць плён.
\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\^^^^^^^
Гісторыі пра міждзяржаўныя кантакты
«Шанаванне рытуала каштоўнае тым, што прыводзіць людзей да згоды»
Сяброўства Кітая і Ірана на Вялікім шаўковым шляху
Гэта мой першы візіту Іран, аднак мне, як і многім кітайцам, ваша старажытная цудоўная краіна зусім не чужая, бо з даўніх часоў народы нашых краін былі паяднаныя Вялікім шаўковым шляхам. Гістарычныя матэрыялы захавалі шэраг яркіх гісторый.
У эпоху кітайскай дынастыі Заходняя Хань, болей за дзве тысячы год таму, памагаты кітайскага пасла Чжан Цяня прыбыў у Іран і быў урачыста прыняты. Эпоха Тан і Сун, VII ст. нашай эры, характарызавалася жаданнем іранцаў атрымаць веды ў Кітаі, займацца там лекарскай практыкай, весці гандаль. Яны пакінулі свой след у такіх гарадах, як Сіань, Гуанчжоу і іншых. Праслаўлены іранскі
паэт Саадзі ў XII ст. апісаў свае незабыўныя ўражанні ад падарожжа ў Кашгар (зараз у складзе Сіньцзян — Уйгурскай аўтаномнай акругі КНР). У XV ст., у эпоху Мін, кітайскі флатаводзец Чжанхэ сем разоў узначальваў вялізную флатылію ў час марскога паходу ў адкрыты акіян. Ён тройчы дасягаў рэгіёна Армуз у паўднёвай частцы Ірана.
Спалучэнне высокага майстэрства іранскіх рамеснікаў і кітайскага шоўку стварыла вытанчаныя персідскія шаўковыя дываны, спалучэнне выбітнага кітайскага майстэрства з іранскай смальтай дазволіла стварыць густоўны бела-сіні фарфор. Кітайская тэхніка стварэння лакавых вырабаў, керамікі і нават паперы, плаўкі метала, кнігадрукавання, вырабу пораху дасягнулі самай заходняй кропкі Азіі, Еўропы, іншых аддаленых частак свету менавіта празІран.
Артыкул, надрукаваны іранскімі СМІ. «Створым разам цудоўную будучыню кітайска-іранскіх адносін». 21 студзеня 2016 г.
У ракурсе тэмы
Іран, як і Кітай, — старажытная цывілізацыя з гісторыяй у пяць тысяч год. На сухапутным ці марскім шаўковым шляху тэрыторыю Ірана ніяк нельга абыйсці.
Сёння гэта краіна, што прылягае да Каспійскага мора на поўначы, а на поўдні амываецца Персідскім залівам, яна ўтрымлівае галоўную пазіцыю ў Армузскім праліве, а значыць, у марскіх зносінах на Блізкім Усходзе, а яшчэ яна знаходзіцца на перасячэнні «аднаго пояса і аднаго шляху».
Гісторыю сувязяў Ірана і Кітая можна прасачыць, пачынаючы з другога стагоддзя да нашай эры. У «Гістарычных запісах і жыццяпісе вядомых людзей дзяржавы Давань» гаворыцца, што Чжанцянь двойчы выпраўляўся
з місіяй у заходнія землі, адкрываў Вялікі шаўковы шлях. Калі Чжанцяня другі раз накіравалі з пасольскай місіяй на Захад, ён адправіў групу, узначаленую яго памагатым Гань Інам, з Цюцы (зараз горад Куча у Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акрузе КНР) праз Цяачжы (зараз Ірак) да Парфіі27' (Іран). Цар Парфіі прыняў пасла Хань урачыстай цырымоніяй з удзелам дваццаці тысяч вершнікаў. Ад эпохі Усходняя Хань да эпохі Тан увесь час пракладваліся новыя шляхі — так быў створаны Вялікі шаўковы шлях, які браў пачатак у сталіцы Танскай дынастыі Чаньань і ішоў на Захад праз землі, што ляжалі на захад ад ракі Хуанхэ, праз Іран да Еўропы уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора.
3 Кітая да Ірана і з Ірана да Кітая ішлі караваны вярблюдаў і гандлёвыя караблі. Уздоўж бясконцага Вялікага шаўковага шляху па сушы і па моры Кітай і Іран — дзве вялікія цывілізацыі — ішлі побач: народы абодвух краін сустракаліся і будавалі сяброўскія адносіны. Іранскі паэт Саадзі пісаў: «Далёкая краіна, па ёй я заўсёды нуджуся». Саадзі для Ірана тое самае, што Ду Фу для Кітая. Гэты знакаміты паэт быў найвялікшай асобай на алімпе старажытнай класічнай літаратуры Персіі, ён заставаўся ўзорам персідскай літаратуры цягам стагоддзяў. Абмены паміж Кітаем і Іранам дазволілі нарадзіццца не толькі такім творам мастацтва, як сіне-белы фарфор Цынхуа і персідскія дываны, але і ўзбагацілі паэтычную творчасць, садзейнічалі гуманітарным абменам.
Паездка на Блізкі Усход была першым замежным візітам Сі Цзіньпіна ў 2016 г., і яна засведчыла сабою факт наведвання Сі Цзіньпінам усіх краін свету пасля XVIII з’езду КПК. Падчас гэтага візіту на Блізкі Усход Сі Цзіньпін наведаў тры дзяржавы, якія з’яўляюцца асноўнымі партнёрамі
271 Парфія — старажытная тэрыторыя, размешчаная на паўднёвым усходзе ад Каспійскага мора.
ў справе супрацоўніцтва і здзяйснення кітайскай ініцыятывы «аднаго пояса — аднаго шляху». У сувязі з гэтым Сі Цзіньпін сказаў, што адносіны Кітая з краінамі Блізкага Усходу зараз выходзяць на новы этап. Супрацоўніцтва, адкрытасць і талерантнасць, узаемаабмен вопытам і ведамі, узаемная выгада і агульны выйгрыш робяцца галоўнай асаблівасцю развіцця двухбаковых адносін. Падчас свайго візіту Сі Цзіньпін расказаў пра гістарычныя факты, акцэнтуючы ўвагу на атмасферы сяброўства паміж Кітаем і Іранам — дзвюма вялікімі цывілізацыямі.
У старажытнасці нас звязвалі сяброўскія пачуцці і ўзаемная выгада, а сёння ёсць агульныя перспектывы сумеснага будаўніцтва «аднаго пояса — аднаго шляху». Калі гістарычна Кітай і Іран зрабілі значны ўнёсак у стварэнне Вялікага шаўковага шляху, садзейнічалі абмену цывілізацый Усходу і Захаду, то сяброўскія сувязі, усталяваныя болей за сорак год таму, пераймаюць дух Вялікага шаўковага шляху.
Прэзідэнт Ірана Раўхані заявіў, што Старшыня КНР Сі Цзіньпін — першы замежны лідар, які нанёс візіт Ірану пасля вырашэння іранскай ядзернай праблемы, што адлюстроўвае ўзровень пазітыўных сяброўскіх адносін паміж Іранам і Кітаем. Сі Цзіньпін прывёў прыклад з гранатавым дрэвам, якое трапіла ў Кітай з Ірана. Такім чынам ён выказаў новыя спадзяванні наконт кітайска-іранскіх адносін і надзею на тое, што двухбаковае супрацоўніцтва будзе яшчэ больш плённым.
Помнік Дэн Сяапіну
Мільгаюць гады і месяцы, хутка час ляціць. Звяртаючыся да гісторыі развіцця кітайска-сінгапурскіх адносін, мы ўспамінаем двух вялікіх людзей, творцаў гэтых ад-
носін, — Дэн Сяапіна і Лі Куан Ю. Падчас майго візіту ў Сінгапур пяць год таму мы з Лі Куан Ю адкрылі помнік Дэн Сяапіну на беразе ракі Сінгапур. I хоць гэтых людзей сёння ўжо няма, мы заўжды будзем помніць пра іх вялікія дасягненні і шанаваць іх заслугі.
«Паглыбляць адносіны партнёрства і супрацоўніцтва, супольна будаваць цудоўны азіяцкі дом». Прамова ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура. 7 лістапада 2015 г.
У ракурсе тэмы
На беразе ракі Сінгапур ёсць помнік Дэн Сяапіну. Бюст створаны рукамі вядомага скульптара Лі Сянцюнэма. Позірк Дэн Сяапіна цвёрды, твар добразычлівы; ён быццам застыў у глыбокім роздуме, быццам збіраецца ў далёкі шлях. На адваротным баку помніка выгравіравана знакамітае выказванне Дэн Сяапіна: «Толькі ў развіцці — няўхільная ісціна».
Больш за дзевяноста год таму, калі Дэн Сяапін выправіўся ў Францыю, каб вучыцца і працаваць, ён спыніўся на сінгапурскай зямлі і заставаўся там два дні. Гэты момант і паклаў пачатак яго адносінам з Сінгапурам. У 1978 г., калі ў Кітаі прадумвалі і фарміравалі палітыку рэформ і адкрытасці, Дэн Сяапін зноў ступіў на сінгапурскую зямлю. Падчас гэтага візіту Дэн Сяапін павіншаваў Лі Куан Ю са «зменамі Сінгапура», А Лі Куан Ю прызнаў, што і Кітай мусіць выправіць становішча і стаць нават лепшым, чым Сінгапур, і тады ўсе праблемы знікнуць. Ён патлумачыў: «Пра нас гаварылі, што мы ўсяго толькі невукі з правінцыі Фуцзянь і Гуандун, [сярод нас] нават няма нашчадкаў сялян, што ўмелі апрацоўваць зямлю. У вас жа ёсць і нашчадкі высокапастаўленых саноўнікаў, і нашчадкі адукаваных людзей і вучоных Сярэдзіннай зямлі». Дэн Сяапін прамаўчаў. Аднак падчас сваёй знакамітай
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна паўднёвай паездкі272 1992 г. выступіў з ініцыятывай: «Мы павінны вучыцца на вопыце Сінгапура».
Надпіс на помніку быў адобраны ўрадам абодвух краін, яго змест адлюстроўваў жыццёвае крэда Дэн Сяапіна, яго дачыненне да рэформаў Кітая і асаблівую ролю ў адносінах паміж двума краінамі. Надпіс гаворыць: «Дэн Сяапін падчас сваёй знакамітай паўднёвай паездкі сказаў, што кіраванне і грамадскі лад Сінгапура ўяўляюць сабой узор для пераймання. Пасля гэтага цэлы шэраг кітайскіх чыноўнікаў атрымаў накіраванне ў Сінгапур на вучобу. Узаемных візітаў на высокім узроўні цягам многіх год станавілася ўсё больш, эканамічнае супрацоўніцтва [двух краін] непарыўна ўзмацнялася, культурнае супрацоўніцтва з кожным днём пашыралася, двухбаковыя адносіны паступова паглыбляліся».
Аднак вернемся да 2010 году. Было гэта 14 лістапада: у паўзмроку Сі Цзіньпін, які займаў тады пасаду намесніка Старшыні КНР, і Лі Куан Ю цёпла гутараць пад дажджлівымі дрэвамі273. Пасля размовы яны накіраваліся на бераг ракі, каб прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця помніка.
Сі Цзіньпін наведаў Сінгапур 7 лістапада 2015 г. у сувязі з 25-й гадавінай усталявання дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Сінгапурам. У сваёй прамове ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура ён успомніў двух вялікіх людзей — Дэн Сяапіна і Лі Куан Ю, успомніў усё, што адбывалася пяць год таму падчас адкрыцця помніка Дэн Сяапіну. У сваёй прачуленай прамове ён паказаў шлях супрацоўніцтва, якім абедзве краіны ідуць у нагу з часам. «Практычная дзейнасць Сінгапура стала каштоўным вопытам вырашэння складаных задач у сферы палітыкі рэформ і развіцця
272 Інспекцыйная паездка на поўдзень Кітая з 18 студзеня па 21 лютага 1992 г., якая стала каталізатарам эканамічных рэформ Кітая.
273 Дажджлівае дрэва, або саман, — гэта разгалістае дрэва з вялікай сіметрычнай кронай. Падчас дажджу і ўвечары лісце дрэва складваецца; адсюль і назва — «дажджлівае дрэва».
Кітая. Развіццё Кітая таксама адкрыла новыя магчымасці і для развіцця Сінгапура». Сі Цзіньпін адзначыў, што дзякуючы сумесным намаганням народаў Кітая і Сінгапура пастаянна паглыбляецца палітычнае супрацоўніцтва, узаемапаразуменне і пашыраецца эканамічнае супрацоўніцтва. Кітайска-сінгапурскія адносіны абавязкова атрымаюць новае, яшчэ глыбейшае, развіццё. Кітай і Сінгапур абавязкова напішуць новую старонку гісторыі двухбаковых адносін.
Моцнае сяброўства з Пакістанам стане яшчэ больш моцным
У кітайскай акрузе Вэньчуань у 2008 г. адбыўся моцны землятрус. Пакістан «аддаў апошняе», каб аказаць дапамогу Кітаю: накіраваў усе стратэгічныя транспартныя самалёты; увесь стратэгічны запас палатак таксама быў адпраўлены ў раён бедства. Для эканоміі месца ў самалётах знялі ўсе крэслы на борце, а суправаджальны санітарны атрад сеў на падлогу. Сёння тысячы пакістанскіх рабочых разам з кітайскімі паўсюль будуюць кітайскія аб’екты. Вынікам такога супрацоўніцтва становяцца кранальныя гісторыі.
Калі ж дапамога спатрэбілася Пакістану, Кітай стаў надзейнай апорай для яго. Кітай цвёрда падтрымлівае намаганні Пакістана, накіраваныя на абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Калі ў Пакістане ў 2010 г. здарылася страшэнная паводка, Кітай першым працягнуў руку дапамогі, сухапутныя і паветраныя сілы аказалі ўсебаковую падтрымку, была адпраўлена самая вялікая ў гісторыі каманда ратавальнікаў і медыкаў, а перш за ўсё — маштабная аўтакалона і верталёты для аказання дапамогі. Гэты выпадак паклаў пачатак дапамогі Кітая іншым краінам. Пасля тэрарыстычнай
атакі ў горадзе Пешавар у канцы 2014 г. кітайскі бок спецыяльна запрасіў параненых студэнтаў і іх сямейнікаў у Кітай на лячэнне, што дало магчымасць юнакам адчуць шчырыя сяброўскія адносіны кітайскага народа.
He так даўно падчас эвакуацыі з Емена кітайскія ваенныя караблі вывезлі 176 грамадзян Пакістана з горада Адэн, а ваенныя караблі Пакістана дапамаглі эвакуіраваць восем кітайскіх студэнтаў з Эль-Мукала274.
Камандзір пакістанскага ваеннага карабля аддаў загад: «Наш карабель не пакіне порт да таго часу, пакуль кітайскія студэнты не ўзыдуць на яго борт». Гэта рашучая заява — чарговае сведчанне глыбіні кітайска-пакістанскага сяброўства.
«Створым грамадства адзінага лёсу Кітая і Пакістана, пракладзем новы маршрут узаемавыгаднага супрароўніцтва». Прамова ў парламенце Пакістана. 21 красавіка 2015 г.
У ракурсе тэмы
Кітай і Пакістан размешчаны побач, яны паяднаныя агульнасцю інтарэсаў і сяброўскіх пачуццяў. Пакістан — першая ісламская дзяржава, якая ўсталявала дыпламатычныя адносіны з Новым Кітаем. Адбылося гэта 21 мая 1951 г. Для апісання сяброўскіх адносін паміж Кітаем і Пакістанам лідары Кітая часта карыстаюцца выразам «вышэй, чым горы, і глыбей, чым акіян», а пакістанскія сябры дадаюць параўнанне «саладзей, чым мёд і мацней, чым сталь».
У Пакістане ёсць адно знакамітае выказванне: «Лепей ужо развітацца з золатам, чым пазбавіцца сяброўства з Кітаем». Пасля буйнага землятрусу ў акрузе Вэньчуан
274 Эль-Мукала — горад і марскі заліў на беразе Адэнскага заліва.
12 мая 2008 г. тагачасны прэзідэнт Пакістана Первез Мушараф асабіста наведаў пасольства Кітая ў Пакістане, каб выказаць свае шчырыя спачуванні кітайскаму народу. «Сябра Кітая, які пакляўся ў вечным сяброўстве», аддаў усё, што меў. Пакістанскі бок накіраваў усе транспартныя самалёты, якія былі ў наяўнасці, каб перакінуць у Кітай свае стратэгічныя запасы, аднак Пакістан не пагадзіўся назваць кошт абсталявання. «Наша дапамога не вымяраецца грашыма. Хіба наш брат Кітай, аказваючы нам дапамогу, браў з нас грошы?»
«Мяккая трава вытрымлівае моцны вецер, золата вытрымлівае выпрабаванне агнём». Калі Пакістан меў патрэбу ў дапамозе, Кітай таксама быў цвёрдай апорай для яго. У ліпені 2010 г. на Пакістан абрынулася паводка, самая моцная ў гісторыі краіны. Прыкладна пятая частка Пакістана амаль на тры месяцы ператварылася ў раён стыхійнага бедства, колькасць ахвяр дасягнула 20 мільёнаў чалавек, эканамічныя страты склалі 10 мільярдаў долараў. Кітайскі бок тады накіраваў найвялікшую па колькасці брыгаду медыкаў. Нягледзячы на спёку, медыкі хадзілі па калена ў вадзе і ратавалі людзей. Некаторыя атрымалі сонечны ўдар і самі мелі патрэбу ў дапамозе. Як толькі ім аказвалі дапамогу, яны, не марудзячы, ішлі працаваць далей. Пры такой спёцы некатрыя выпівалі па 15 бутэлек вады за дзень.
У снежні 2014 г. Талібан275 нечакана напаў на дзяржаўную навучальную ўстанову. Загінулі 141 чалавек, выкладчыкі і студэнты. «Нават самую невялікую труну падняць вельмі цяжка»276. Кітай быў першай краінай, якая асудзіла
275 Талібан — ісламісцкі рух, што зарадзіўся ў Афганістане сярод пуштунаў у 1994 г, у 2003 г. Саветам бяспекі ААН прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй.
276 Цытата з артыкула ў інтэрнэт-версіі «Жэньмінь жыбаа» ад 22 снежня 2014 г., прысвечанага тэракту ў Пешавары.
тэрарыстычны акт, першай краінай, што аказала дапамогу і запрасіла пацярпелых студэнтаў і іх сямейнікаў на лячэнне. Пасля для іх былі арганізаваныя паездкі ў Пекін, Шаньчжэнь, Ганконг, Ганчжоу, каб госці маглі «пабачыць гісторыю, культуру і развіццё Кітая, яшчэ глыбей адчуць блізкасць і моцнае сяброўства кітайскага і пакістанскага народаў».
Кітайцы маюць звычку называць «жалезным сябрам» таго чалавека, на падтрымку якога можна заўсёды спадзявацца, і Пакістан заўсёды быў такім сябрам. Аднойчы лідар Пакістана сказаў: «Калі нехта захоча ведаць, што такое па-сапраўднаму сяброўскія адносіны паміж рознымі краінамі свету, ён павінен паглядзець на Кітай і Пакістан». У пакістанскіх падручніках для пачатковай школы напісана: «Кітай ёсць і будзе адданым саюзнікам Пакістана»; «Пакістан — адзіны адданы стратэгічны партнёр Кітая назаўсёды».
«Пазнаёміліся нядаўна, але пачуццё такое, быццам вярнуўся да старога сябра». Афіцыйны візіт Сі Цзіньпіна ў Пакістан быў першым яго наведваннем гэтай краіны. Старшыня сказаў: «Нягледзечы на тое, што візіт першы, краіна не здалася мне чужой». «Як толькі мы з калегамі ступілі на гэту зямлю, мы акунуліся ў акіян дружбы і сардэчнасці, быццам вярнуліся ў родны край, вярнуліся да братоў». Падчас гэтага візіту Сі Цзіньпін, прэзідэнт Пакістана Хусэйн і прэм’ер-міністр Шаліф адобрылі ход развіцця адносін паміж Кітаем і Пакістанам і выказалі спадзяванне, што яны дасягнуць узроўню адносін «стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва».
У сваёй прамове ў парламенце Пакістана Сі Цзіньпін пранікнёна расказаў гісторыю кантактаў паміж краінамі, раскрыў асаблівасці сяброўскіх стасункаў, ацаніў узровень даверу гэтых стасункаў, назваў сяброўскія адносіны паміж краінамі вечнымі, незалежнымі ад абставін, праверанымі

бядою, выпрабаванымі і горам, і радасцю. Было адзначана, што кітайскі бок разглядае адносіны з Пакістанам з пункту доўгатэрміновай перспектывы і стратэгічнай вышыні, Пакістан займае прыярытэтную пазіцыю ў кітайскай знешняй палітыцы. Акрамя таго, Сі Цзіньпін зрабіў пяць прапаноў супольнасці агульнага лёсу, здольных напоўніць новым зместам адносіны народаў Кітая і Пакістана. У сваёй прамове ён цытаваў словы былога пасла Кітая ў Пакістане, яго выказванне адносна светлай будучыні: «Кітайска-пакістанскае сяброўства падобна да Каракарумскай шашы277 — чым далей, тым шырэй».
Механіка Ныотана
Спадарыня канцлер — доктар фізіка-матэматычных навук, таму пры адказе на пытанне, як садзейнічаць больш паспяховаму развіццю адносін Кітая і Германіі, я хацеў бы выкарыстаць тры законы механікі Ньютана. Па-першае, неабходна захоўваць «інэрцыю» супрацоўніцтва Германіі і Кітая. Супрацоўніцтва — гэта лейтматыў кітайска-германскіх адносін і абодва бакі павінны гэта цвёрда памятаць. Неабходна найдалей узмацняць сувязі на высокім узроўні, выкарыстоўваючы такія механізмы, як урадавыя кансультацыі і стратэгічны дыялог, няспынна пашыраць стратэгічны ўзаемадавер. Па-другое, неабходна паглыбленне супрацоўніцтва ў справах, што будуць садзейні-
277 Каракарумская шаша — 1 300-кіламетровая высакагорная аўтамабільная дарога, яна перасякае Каракарум праз Хунджэрабскі перавал на вышыні 4 693 м. Гэта самая высакагорная міжнародная шаша ў свеце. Будаўніцтва яе вялося з 1966 па 1986 гг. па старажытным маршруце Вялікага шаўковага шляху. Затраты на будаўніцтва шашы, 806 км якой знаходзяцца ў межах Пакістана, а астатнія 494 км — у СУАР (Кітай), склалі каля 3 млрд долараў.
чаць «паскарэнню» кітайска-германскіх адносін. Сёння Кітай рэформамі садзейнічае рэгуляванню, а пры дапамозе рэгулявання паскарае развіццё. Мы ўпэўнена рэалізуем устойлівае здаровае развіццё эканомікі і такім чынам пашыраем магчымасці кітайска-германскага супрацоўніцтва. Краіны павінны мацаваць партнёрства і пашыраць магчымасці з мэтай узаемавыгаднага агульнага выйгрыша, улічваць інтарэсы кожнага з бакоў, паглыбляць супрацоўніцтва ў справах. Па-трэцяе, неабходна змяншаць «сілу супрацьдзеяння» развіццю двухбаковых адносін. Бакі павінны надаваць увагу агульным інтарэсам, шукаць пункты дотыку, не звяртаючы ўвагу на некаторыя адрозненні паміж краінамі.
Прамова падчас сустрэчы з канц/іерам Германіі Ангелай Меркельу Санкт-Пецярбургу. 6 верасня 2013 г.
У ракурсе тэмы
Ньютаннарадзіўся ў 1643г. Гэта вядомы англійскі фізік, талент, сапраўдная «хадзячая энцыклапедыя». У 1687 г. ён выдаў сваю важную фундаментальную працу «Матэматычны пачатак натуральнай філасофіі» — выбітную работу, якая здзейсніла сапраўдную рэвалюцыю ў навуцы. Тут ён выклаў тры законы механікі і закон сусветнага прыцягнення, якія сталі базай для навуковых канцэпцый у свеце фізікі на тры наступныя стагоддзі, а таксама далі пачатак сучаснай інжынернай справе. Тры законы механікі Ньютана называюць яшчэ «трыма законамі руху Ньютана». Першы закон тлумачыць значэнне сілы: сіла — гэта прычына змянення стану руху цела. Другі закон абгрунтоўвае эфектыўнасць дзеяння сілы: сіла — гэта тое, што садзейнічае паскарэнню. Трэці закон раскрывае асноўную ўласцівасць сілы: сіла — гэта вынік узаемадзеяння цел. Тры законы руху Ньютана — аснова класічнай фізікі, болей за тое, гэта
Гісторыі пра дружбу народаў
аснова сучаснай навукі. Некалі Эйнштэйн даў менавіта такую ацэнку гэтым законам: «Гэта фундамент усёй фізікі і разам з гэтым — усёй сучаснай навукі. Без механікі Ньютана не было б сучаснай навукі». Такім чынам, механіка Ньютана займае ў фізіцы важнейшае месца, а тры законы руху Ньютана — тры важнейшыя кампаненты класічнай механікі.
Некаторыя называюць унёсак Ньютана ў сучасную навуку «рэвалюцыяй Ньютана». Ньютан глыбока вывучыў вынікі даследаванняў Каперніка, Кеплера, Галілея, Дэкарта, Гука і Юйгенса, дасканала вывучаў каштоўныя ідэі і пераўтвараў іх. Такім чынам ён завяршыў рэвалюцыю, якая дала пачатак сучаснай дакладнай навуцы. Менавіта таму Ньютан сказаў: «Я мог бачыць далей за астатніх толькі таму, што стаяў на плячах гігантаў».
У верасні 2013 г. Сі Цзіньпін прыехаў у Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў VIII саміце кіраўнікоў краін Вялікай дваццаткі. Падчас сустрэчы з канцлерам Германіі ён успомніў тры законы Ньютана, каб праілюстраваць характар развіцця кітайска-германскіх адносін, іх новыя перспектывы і магчымыя праблемы. Меркель — доктар фізіка-матэматычных навук універсітэта Лейпцыга, да паступлення на дзяржаўную службу яна была навуковым супрацоўнікам. Сі Цзіньпін звярнуўся да механікі Ньютана, каб паказаць рацыянальнасць заходняй культуры і аддаць даніну павагі адукаванасці спадарыні Меркель. Сі Цзіньпін выкарыстаў і іншую метафару: «Працэс развіцця кітайска-германскіх адносін падобны працэсу кіравання аўтамабілем: можна дасягнуць поспеху і захаваць бяспеку, толькі калі глядзець далёка наперад. Абодвум бакам неабходна запраўляць машыну палівам, моцна трымаць стырно, і тады аўтамабіль супрацоўніцтва Кітая і Германіі будзе рухацца яшчэ хутчэй. Калі планы будуць грандыёзнымі і доўгатэрміновымі, кола супрацоўніцтва будзе круціцца яшчэ хутчэй.
Рака сілкуецца крыніцамі
У Афрыцы ёсць прымаўка: «Рака сілкуецца крыніцамі». Сяброўскія кантакты паміж Кітаем і Афрыкай маюць доўгую гісторыю. Маа Цзэдун, Чжоу Эньлай і іншыя лідары першага пакалення кіраўнікоў КНР яшчэ ў 1960 г. разам з палітычнымі дзеячамі старэйшага пакалення краін Афрыканскага кантыненту адкрылі новую эру адносін паміж Кітаем і краінамі Афрыкі. 3 таго часу народы Кітая і афрыканскіх краін падтрымліваюць адзін аднаго, сумленна супрацоўнічаюць у барацьбе супраць каланіялізма і імперыялізма за нацыянальную незалежнасць і вызваленне, аказваюць узаемападтрымку на шляхах развіцця і адраджэння. Нашы сяброўскія адносіны па-брацку шчырыя, нашы народы дыхаюць ва ўнісон, іх сэрцы б’юцца рытмічна, нас яднае агульны лёс.
Выступлечне ў Міжнародным канферэнц-цэнтры ў Танзаніі. «Надзейныя сябры і адданыя партнёры назаўсёды». 25 сакавіка 2015 г.
У ракурсе тэмы
Кітай і Афрыка знаходзяцца далёка адзін ад аднаго, паміж намі «тысячы гор і рэк», аднак насуперак гэтаму сяброўскія кантакты паміж кітайскім народам і народамі афрыканскіх краін вельмі дынамічна развіваюцца і маюць багатую гісторыю. Кітай і Афрыка паяднаныя падабенствам гістарычнага лёсу, у барацьбе за нацыянальнае вызваленне краіны заўсёды спачувалі адна адной і падтрымлівалі адна адну, сталі блізкімі сябрамі, што разам пераадольваюць гора і няшчасце.
Падчас барацьбы афрыканскага народа за нацыянальную незалежнасць, у 1960-х гадах мінулага стагоддзя, Кітай заўсёды быў на баку афрыканскіх краін, шчыра пад-
Гісторыі npa дружбу народаў трымліваў справядлівую барацьбу супраць імперыялізма і каланіялізма.
Маа Цзэдун гаварыў, што «мы, выконваючы работу, завязваем сяброўскія сувязі» і «асноўную ўвагу неабходна засяродзіць на трох частках свету — Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы».
Са снежня 1963 г. па люты 1965 г. Чжоу Эньлай тройчы ўзначальваў дэлегацыі, якія наведалі дзесяць афрыканскіх краін. У гісторыі новай дыпламатыі Кітая гэтыя паездкі далі пачатак развіццю кітайска-афрыканскіх адносін новага тыпу і сталі прэамбулай кнігі паўвекавой гісторыі кітайска-афрыканскіх адносін з сімвалічнай назвай «старыя сябры».
Падчас візіту ў Егіпет і Алжыр Чжоу Эньлай распрацаваў пяць прынцыпаў адносін Кітая з афрыканскімі і арабскімі краінамі, яны сталі асновай развіцця кітайска-афрыканскіх сувязяў. Абодва бакі будавалі адносіны новага тыпу, заснаваныя на ўзаемапаразуменні і ўзаемадапамозе. Роўнасць у правах, шчырасць кітайска-афрыканскіх кантактаў дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню за ўсю гісторыю міжнародных адносін.
Народы Афрыкі таксама аказалі вялікую падтрымку і бескарыслівую дапамогу кітайскаму народу. У кастрычніку 1971 г. XXVI Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая дэкларавала аднаўленне законнага месца КНР у ААН. Сярод 23 краін-аўтараў гэтай рэзалюцыі было 11 афрыканскіх краін; сярод 76 краін, што прагаласавалі «за», 26 галасоў належалі краінам Афрыкі. Па цэлым шэрагу важных пытанняў, сярод якіх былі адмова ад прыняцця антыкітайскага праекта «Правы чалавека ў Кітаі» і праекта «Аб удзеле Тайваня ў рабоце ААН», падтрымка ўступлення Кітая ў Сусветную гандлёвую арганізацыю і заява Кітая на правядзенне Алімпійскіх гульняў, большасць афрыканскіх краін актыўна падтрымалі Кітай. Цягам паловы стагоддзя адносіны сяброўства і супрацоўніцтва паміж Кітаем
/////////////////^^^ Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
і Афрыкай пастаянна мацаваліся і развіваліся. На сённяшні дзень з 54 афрыканскіх краін 52 ужо ўсталявалі дыпламатычныя адносіны з Кітаем.
Сі Цзіньпін са сваім суправаджэннем 24 сакавіка 2013 г. прызямліўся ў міжнародным аэрапорце горада Дар-эс-Салам у Танзаніі. Адсюль пачаўся 26-гадзінны візіт Сі Цзіньпіна ў гэту краіну Усходняй Афрыкі. Гэта была яго першая паездка ў Афрыку пасля абрання на пасаду Старшыні КНР і шостая ў жыцці. Падчас свайго выступлення ў Міжнародным канферэнц-цэнтры Джуліуса Н’ерэры278 у Танзаніі Сі Цзіньпін сказаў, што сяброўства паміж Кітаем і Афрыкай мае доўгую гісторыю, якая сведчыць аб тым, што кітайска-афрыканскія адносіны развіваюцца не адзін дзень і яны не атрыманы ў якасці падарунка: гэта вынік пастуіювага, крок за крокам, шляху пераадолення цяжкасцяў. «Сапраўднымі сябрамі можна стаць, толькі пераадолеўшы доўгі шлях»279. У сваім дакладзе Сі Цзіньпін агучыў «чатыры прынцыпы», у адпаведнасці з якімі неабходна развіваць адносіны з Афрыкай: першы — гэта шчырасць, з якой неабходна ставіцца да афрыканскіх сяброў; другі — практычнасць; трэці — сяброўства, умацаванне адносінаў паміж Кітаем і Афрыкай; чацвёрты — сумленнасць у вырашэнні пытанняў супрацоўніцтва. «Чатыры прынцыпы» Сі Цзіньпіна пераканаўча тлумачаць асноўныя асаблівасці кітайска-афрыканскіх адносін: шчырае сяброўства, узаемная павага, роўнасць і ўзаемная выгада, сумеснае развіццё. Кітай і Афрыку раздзяляе вялікая адлегласць, але іх сэрцы б’юцца ў адным рытме.
278 Джуліус Камбарага Н’ерэра (1922-1999) — палітычны дзеяч Афрыкі ў перыяд дэкаланіялізацыі, першы прэзідэнт Танзаніі; Міжнародны канферэнц-цэнтр быў пабудаваны фуцзянскай прамыслова-будаўнічай карпарацыяй (КНР), сімвалічныя ключы ад цэнтра Сі Цзіньпін уручыў прэзідэнту Танзаніі 25 сакавіка 2013 г.
279 Выказванне вучонага Ны Шысюна, прысвечанае трыццацігоддзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж ЗША I КНР.
Выкаваная сяброўствам чыгунка адТанзаніі да Замбіі
Сорак год таму пяцьдзясят тысяч сыноў і дачок Кітая, кіруючыся шчырымі сяброўскімі адносінамі да афрыканскага народа, выправіліся ў Афрыку, каб побач з братамі з Танзаніі і Замбіі сячы калючае кустоўе на бяскрайніх афрыканскіх прасторах, прабіваючыся скрозь зараснікі цярноўніку і пераадольваючы небяспеку і безліч цяжкасцяў, потам, крывёю і нават коштам уласнага жыцця пабудаваць вядомую «дарогу сяброўства», «дарогу свабоды» — чыгунку ад Танзаніі да Замбіі. Больш чым шэсцьдзясят чалавек развіталіся там са сваім жыццём, заснулі вечным сном у такой далёкай ад іх радзімы зямлі. Сваё жыццё кожны з іх ахвяраваў справе інтэрнацыяналізму, яны героі, што выкавалі манумент кітайска-афрыканскага, кітайска-танзанійскага сяброўства. Імёны гэтых людзей, як і танзанійская чыгунка, навечна застануцца ў сэрцах народаў Кітая, Танзаніі і Замбіі.
Выступленне на брацкай магіле кітайскіх спецыялістаў, пасланых у Танзанію, прысвечанае іх памяці. 23 сакавіка 2013 г.
У ракурсе тэмы
На паўднёвым захадзе «Гавані міру»280, у горадзе Дар-эсСалам, знаходзяцца могілкі, дзе пахаваны 69 нашых кітайскіх суайчыннікаў, што дапамагалі будаўніцтву ў Танзаніі і ахвяравалі сваё жыццё на карысць справы. Сярод мяккай,
280 Другая назва горада — Дар-эс Салам, які з 1857 г. называўся Bandar es Salam (Бандар эс-Салам), што ў перакладзе з арабскай абазначае «гавань міру».
быццам дыван, смарагдавай травы, зялёных соснаў і цудоўных дрэваў узвышаецца вялізная каменная стэла, на якой па-кітайску і па-англійску выгравіраваны два ярка-чырвоныя радкі: «Тут спачываюць кітайскія спецыялісты, што аддалі сваё жыццё справе дапамогі Танзаніі».
Цягам 1960-х гадоў мінулага стагоддзя некалькі дзясяткаў тысяч спецыялістаў ў розны час накіроўваліся з Кітая ў Танзанію, каб зрабіць бескарыслівы ўнёсак у розныя галіны будаўніцтва эканомікі гэтай афрыканскай дзяржавы. Сярод 69-ці загінулых кітайскіх спецыялістаў былі тыя, што дапамагалі ў будаўніцтве вугальных шахтаў, развіцці сельскай гаспадаркі, ірыгацыйнай сістэмы, але большую колькасць ахвяраў склалі будаўнікі чыгункі з Танзаніі ў Замбію.
Чыгунка з Танзаніі ў Замбію — выбітны сімвал сяброўства Кітая і Афрыкі. Пачынаючы з мая 1968 г., калі першы кітайскі атрад геалагічнай выведкі ступіў на зялёныя прасторы афрыканскіх палёў для выбару месца пракладкі трасы, і да ліпеня 1976 г., калі адбылося афіцыйнае адкрыццё чыгункі, у агульным больш за 50 тысяч кітайскіх інжынераў і тэхнічных работнікаў упарта працавалі на будаўніцтве чыгункі даўжынёй калі 2 000 км. Інжынеры і тэхнікі трох краін (Кітая, Танзаніі, Замбіі) пераадолелі цяжкасці і небяспеку, пачаўшы пракладку чыгункі з высокага цяжкапраходнага горнага хрыбта. Яны імкнуліся, каб дарога стала гаспадарчай артэрыяй для Танзаніі, Замбіі і іншых афрыканскіх дзяржаў і стварыла спрыяльныя ўмовы для эканамічнага развіцця гэтых краін. Разам з тым, дарога стала падтрымкай у нацыянальна-вызваленчай барацьбе народаў паўднёвай часткі Афрыкі, і таму абедзве краіны апявалі яе як «дарогу свабоды», «дарогу вызвалення».
Першым кітайскім спецыялістам, што адправіўся ў Танзанію і загінуў там, стаў гідратэхнік Чжан Міньцай. У кастрычніку 1967 г. падчас пошукаў воднай крыніцы для мясцовых жыхароў ён трапіў у зараснік, дзе на яго напаў рой
дзікіх пчол, якія пакусалі яго з галавы да ног. Даведаўшыся пра гэта, прэм’ер Чжоу Эньлай адразу накіраваў кітайскіх дактароў для аказання тэрміновай медычнай дапамогі, але ўратаваць маладога 35-гадовага мужчыну ўжо не ўдалося.
Сі Цзіньпін з глыбокай пашанай успамінаў кітайскіх спецыялістаў, што былі адпраўлены ў Танзанію і загінулі там, ён з цеплынёй расказваў пра былое супрацоўніцтва і сяброўскія адносіны Кітая і Афрыкі. Так ён выказаў запаветнае жаданне захаваць «дух чыгункі Танзанія — Замбія», даражыць сардэчным сяброўствам Кітая і Афрыкі, берагчы гэтае традыцыйнае сяброўства, бо гэта і ёсць сапраўднае багацце. Ужо першыя візіты, што мелі месца пасля прызначэння Сі Цзіньпіна на пост Старшыні КНР, закранулі і «мацярык, поўны надзей» — Афрыку. У гэтым кроку адбіліся нязменныя братнія пачуцці Кітая да краін, што сталі на шлях развіцця. Гаворачы пра ўмацаванне сяброўства паміж Кітаем і Афрыкай, мы гаворым пра сваяцкія адносіны. Сваімі словамі Сі Цзіньпін заяўляе ўсяму свету, што ў аснову сяброўскіх адносін Кітая і Афрыкі пакладзены не нейкія пэўныя ўмовы — гэта шчырае сяброўства, якое прайшло выпрабаванне часам.
Былы пасол Танзаніі ў КНР спадар Чарлз Асілія Санга даў такую ацэнку словам Сі Цзіньпіна: «Шчырая радасць Старшыні Сі Цзіньпіна, выкліканая ўсведамленнем паступовага развіцця Афрыканскага кантынента, кранае так глыбока, бо яна сыходзіць з глыбіні яго сэрца».
Ключ ад горада Маскацін
Сёння па абедзе я адпраўляюся з візітам у штат Аёва. Гэта будзе маё другое наведванне штата пасля доўгага 27-гадовага растання. Я хачу сказаць сваім старым сябрам з Аёвы, што тагачаснае ўручэнне «ключа
ад горада» мэрам Маскаціна стала сімвалам, яно адкрыла дзверы кітайска-амерыканскаму супрацоўніцтву ў галіне мясцовых кантактаў. На сённяшні дзень устаноўлены кантакты паміж 38 правінцыямі Кітая і амерыканскімі штатамі, 176 гарадоў сталі пабрацімамі; за дзесяць папярэдніх год агульны аб’ём экспарту ў Кітай 47 з ліку 50 амерыканскіх штатаў павялічыўся ў некалькі разоў, а ў некаторых — і ў некалькі дзясяткаў разоў. Гэта сведчанне таго, што калі дзверы кітайска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне кантактаў на месцах адчыніліся, то ўжо ніякая сіла не здолее іх зачыніць; наадварот, яны будуць расчыняцца шырэй і шырэй.
«Агульнымі намаганнямі створым цудоўную будучыню кітайска-амерыканскага партнёрскага супрацоўніцтва». Прамова на вітальным банкеце «Таварыства кітайска-амерыканскага сяброўства». 15 лютага 2012 г.
У ракурсе тэмы
Горад Маскацін — акруговы цэнтр штата Аёва (ЗША), размешчаны на беразе ракі Місісіпі. Асновай мясцовай эканомікі з’яўляецца земляробства і жывёлагадоўля, горад таксама славуты сваімі кавунамі і кукурузай.
У 1985 г. Сі Цзіньпін, які займаў тады пасаду сакратара парткама павета Чжандзін правінцыі Хубэй, узначальваў дэлегецыю, накіраваную з візітам у штат Аёва для вывучэння сельскай гаспадаркі ў гарадку Маскацін. На адной з фермаў ён папрасіў фермера паказаць, як вырошчваць у цяпліцы парасткі батата. Спецыяльна пасяліўшыся ў доме адной мясцовай сям’і, ён карыстаўся кожнай хвілінай, каб глыбей спасцігнуць Амерыку. Пасля вяртання ў Кітай ён падрыхтаваў падрабязную справаздачу, у якой перадаў мноства арыгінальных парадаў мясцовых жыхароў наконт сельскай гаспадаркі. Такім чынам
Сі Цзіньпін склаў дапаможнік для развіцця земляробства і жывёлагадоўлі ў павеце Чжандзін.
Мясцовыя жыхары запомнілі Сі Цзіньпіна як «здольнага кіраўніка, чалавека, які імкнецца дакладна зразумець любы прадмет, з якім яму неабходна пазнаёміцца; пунктуальны, цікаўны; акуратна апрануты чалавек»; дзе б ён ні быў, заўсёды прасіў парады, задаваў пытанні.
У лютым 2012 г. Сі Цзіньпін наведаў Аёву ўжо займаючы пасаду намесніка Старшыні КНР. Сі Цзіньпіна і яго суправаджэнне цёпла прымалі губернатар штата Аёва спадар Бранстад з жонкай, віцэ-губернатар спадарыня Рэйнальдс з мужам, мэр горада з жонкай, муж і жонка Дворчак, якія прымалі Сі Цзіньпіна ў сваім доме падчас мінулага візіту, іншыя афіцыйныя прадстаўнікі. Кожны з яго старых сяброў лічыў, што новы візіт Сі Цзіньпіна ўзвёў мост паміж мінулым і будучым, стаў працягам гісторыі асаблівага сяброўства, што пачалося 27 год таму. У той жа час многія выказалі спадзяванне, што візіт Сі Цзіньпіна будзе садзейнічаць станаўленню больш глыбокіх партнёрскіх адносін, паглыбіць супрацоўніцтва паміж КНР і ЗША. Затым мэр Маскаціна другі раз уручыў Сі Цзіньпіну «ключ ад горада». Такім чынам, Сі Цзіньпін стаў першым чалавекам у гісторыі Маскаціна, які двойчы атрымаў гэты сімвал.
«На мой погляд, вы і ёсць Амерыка». Жыхары Маскаціна да гэтага часу памятаюць гэту ацэнку Сі Цзіньпіна. Мэр Маскаціна 17 верасня 2015 г. аб’явіў, што дом, у якім трыццаць год таму жыў Сі Цзіньпін, будзе названы «Домам амерыканска-кітайскага сяброўства». Гэты дом быў сведкам амерыканска-кітайскага супрацоўніцтва на месцах і сяброўства паміж народамі, і таму ён будзе адкрыты для ўсіх наведвальнікаў бясплатна. «Гэты дом — сімвал кітайскаамерыканскага сяброўства», — сказаў Грэй Дворчак, сын Дворчакаў.
Калі заходзіш у гэты дом, адчуваеш унутраную цеплыню і атмасферу «кітайскага стылю». На сценах і над камінам вісіць мноства фотаздымкаў Сі Цзіньпіна і яго амерыканскіх сяброў з Маскаціна.
«Няма лепшага адзення, чым новае, няма лепшых сяброў, чым старыя». Чарговы раз Сі Цзіньпін наведаў Маскацін 15 лютага 2015 г. Гэта старажытнае кітайскае выказванне ён успомніў, каб выказаць свае сяброўскія пачуцці да Дворчакаў. «Амерыканскі і кітайскі народы аднолькава сумленныя, працалюбівыя, ветлівыя і дружалюбныя, нашы народы знайшлі паразуменне па мностве розных пытанняў. Яны могуць стаць добрымі сябрамі і партнёрамі ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве», — сказаў ён. Гісторыя пра ўручэнне ключа ад горада, расказанная падчас прывітальнага банкета, не толькі прадэманстравала дух супрацоўніцтва і незабытага старога сяброўства, але і засведчыла аднаўленне старых сувязяў і працяг новых. Яна была заклікана адлюстраваць важную ідэю кітайска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне мясцовых кантактаў.
Сі Цзіньпін, які пачынаў сваю кар’еру з нізавых арганізацый, надае асаблівае значэнне пытанням развіцця супрацоўніцтва і кантактаў на месцах. У верасні 2015 г. падчас III Форума старшынь правінцый КНР і штатаў ЗША, які праходзіў у Сіэтле, Сі Цзіньпін падкрэсліў: «У адносінах паміж дзяржавамі ў агульным неабходна народная падтрымка. Міждзяржаўныя адносіны ў рэшце рэшт служаць народу».

Псторыі пра перапляценне культур
«Рэчы няроўныя, гэта іхуласцівасць»281
Чэшскі кроцік
Чэхія была адной з першых краін, што прызналі Кітай і ўсталявалі з ім дыпламатычныя адносіны. За шэсцьдзясят сем год, што прайшлі з моманту ўсталявання дыпламатычных адносін, традыцыйнае сяброўства паміж народамі пастаянна паглыблялася. У 1950-м г. вядомы чэшскі мастак Здэнак Скленарж наведаў Кітай і пасябраваў з У Цзюжэнем, Цы Байшы і іншымі выбітнымі дзеячамі кітайскага выяўленчага мастацтва. Пасля вяртання ў Кітай ён стварыў серыю карцін «Цар малпаў», якую назвалі семдзесят трэцім ператварэннем Сунь Укуна. «Гісторыя крата» была першым замежным мультфільмам на кітайскім тэлебачанні. Вобраз пацешнага, наіўнага, добрага, адважнага маленькага кроціка надзвычай
281 «Мэн-цзы». Раздзел «Тэн Вэньгун».
прыйшоўся даспадобы і дзецям, і дарослым. Акрамя гэтага, цыкл сімфанічных паэм «Мая Радзіма» чэшскага кампазітара Сметаны і «Прыгоды бравага салдата Швейка» Гашака набылі шырокую вядомасць у Кітаі.
«Няхай набірае моц мелодыя эпохі кітайскачэшскіх адносін». Артыкул, надрукаваны ў чэшскіх СМІ 26 сакавіка 2016 г.
У ракурсе тэмы
Вядомы чэшскі мастак Здэнак Скленарж нарадзіўся ў 1910 г. Для арганізацыі выставы Скленарж у 1950-м годзе наведаў Кітай, ён быў моцна ўражаны гісторыяй Сунь Укуна, таму сваімі палотнамі стаў знаёміць суайчыннікаў з Царом малпаў і гісторыяй «Падарожжа на Захад». У чэшскай версіі «Цудоўнага цара малпаў» Здэнак паспяхова аб’яднаў элементы кітайскай культуры і чэшскую нацыянальную спецыфіку. Непазнавальна змяняюцца колеры, з’яўляецца вялізная колькасць вобразаў ствараецца больш за пяцьсот новых герояў «Падарожжа на Захад». Да сямідзесяці двух існуючых ператварэнняў Сунь Укуна дадаецца семдзесят трэцяе, а сам Скленарж становіцца вядомым як чэшскі «цудоўны цар малпаў».
Мультыплікацыйны вобраз маленькага крата — нацыянальны набытак Чэхіі. Мультфільм «Гісторыя крата» — гэта класічны твор знакамітага чэшскага ілюстратара і кінарэжысёра Здэнака Мілера. Каб яго кроцік мог пераадольваць дзяржаўныя межы і моўныя бар’еры, Мілер выбраў тактыку перадачы інфармацыі праз багатую жэстыкуляцыю, міміку і выклічнікі, пазбягаючы, па магчымасці, моўных рэплік. «Гісторыя крата» трапіла ў Кітай у 1980-х гг. і стала класічным мультфільмам для цэлага пакалення. У сакавіку 2016 г. ў эфір вышаў мультфільм сумеснай чэшска-кітайскай вытворчасці «Панда і крот», узбагачаны
Гісторыі npa перапляценне культур элементамі кітайскай культуры. Гэта своеасаблівы працяг «Гісторыі крата», якая здольная і далей сеяць насенне сяброўства і паразумення ў дзіцячых сэрцах абедзвюх краін.
Бедржых Сметана нарадзіўся ў 1824 г., гэта заснавальнік чэшскай класічнай музыкі, чэшскай нацыянальнай оперы і стваральнік нацыянальнай кампазітарскай школы. Да 1874 г. Сметана быў ужо глухім, але працягваў пісаць музычныя творы. Сі Цзіньпін прывёў прыклад цыклу сімфанічных паэм «Мая Радзіма», бо ў ім знайшлі адлюстраванне рысы, характэрныя для кампазітарскай манеры майстра.
Аўтар сатырычных і гумарыстычных твораў чэшскі пісьменнік Яраслаў Гашак нарадзіўся ў 1883 г. Самы вядомы твор пісьменніка — «Прыгоды бравага салдата Швейка» — апавядае пра службу радавога Швейка падчас Першай сусветнай вайны. Але кніга мае глыбокі падтэкст: пісьменнік выкарыстоўвае гісторыю свайго героя, каб паказаць бясчынствы правіцеляў Аўстра-Венгерскай імперыі, іх карумпаванасць і заняпад арміі. Крытыкі часта параўноўваюць Швейка з Дон Кіхотам Сервантэса. Кніга «Прыгоды бравага салдата Швейка» перакладзена на трыццаць моў розных народаў свету, у тым ліку і на кітайскую, яе любяць у многіх краінах.
У сакавіку 2016 г. Сі Цзіньпін наведаў Чэхію, гэты быў яго першы візіт у краіны Усходняй Еўропы на пасадзе Старшыні КНР. Перад тым як зрабіць агляд гісторыі культурных абменаў паміж Кітаем і Чэхіяй, Сі Цзіньпін сказаў, што Чэхія — гэта «краіна, славутая вялікімі людзьмі, краіна багатай культуры і найпрыгажэйшых краявідаў». Успамінаючы свае наведванні краіны ў 1990-я, ён сказаў, што працалюбівы і мудры чэшскі народ выклікаў у яго глыбокае ўражанне, адзначыў бурнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, ухваліў культуру Багеміі, народжаную ракой Влтавай.
Чэшскі мастак стварыў «Цудоўнага цара малпаў», выкарыстаўшы вобраз Сунь Укуна, а «Гісторыя крата»
Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна прыйшлася даспадобы кітайскім дзецям. Расказваючы пра гэта ў артыкуле, змешчаным у чэшскіх СМІ, Сі Цзіньпін не толькі праілюстраваў прыкладамі сяброўскія адносіны паміж Кітаем і Чэхіяй, але і пераканаўча абгрунтаваў значнасць культурнага абмену. Было адзначана, што кітайскі і чэшскі народы заўсёды захапляліся культурай адзін аднаго. Апошнім часам хваля культурнага абмену ўзмацняецца, і ён спадзяецца, што яе «умацаванне <...> дазволіць узбагаціць унутраны змест эпохі».
Сінгапурскія студэнты наведваюць Кітай
У ліпені 2015 г. некалькі студэнтаў Сінгапура, народжаных у 1990-я гады, бралі ўдзел у праекце «Кітай вачыма замежных студэнтаў». Яны прыехалі на паўночны захад Кітая і запісвалі на камеры жыццё сучаснага Кітая, расказваючы пра кітайскую культуру праз такія яе складнікі, як цынскія мелодыі282, ланьчжоўская локшына з ялавічаны283, плыты з авечых скур284. Дзве кітайскія студэнткі, што прыехалі на стажыроўку ва ўніверсітэт Сінгапура, цэлы год здымалі на камеры гісторыі пра мары пяцідзесяці жыхароў Сінгапура. Я ўпэўнены, што кожны з прысутных тут студэнтаў можа прывесці цэлы шэраг такіх прыкладаў.
«Паглыбляць адносіны партнёрства і супрацоўніцтва, разам усталёўваць цудоўны дом Азіі». Выступленне ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура.
7 лістапада 2015 г.
282 Цынскія арыіі (мелодыі) — гэта мелодыі правінцый Шэньсі і Ганьсу, для якіх характэрна адбіванне рытму.
283 Папулярная страва мясцовай кухні.
284 Плыты з авечых скур — старажытны сродак перамяшчэння па вадзе, распаўсюджаны ў верхнім і сярэднім цячэнні ракі Янцзы.
У ракурсе тэмы
Праект «Кітай вачыма замежных студэнтаў» быў арганізаваны Хуэйліньскім фондам культуры пры садзеянні НДІ кітайскай культуры і міжнародных камунікацый Пекінскага педагагічнага універсітэту. Гэта асабісты вопыт замежнай моладзі ў справе спасціжэння Кітая з уласнага, своеасаблівага пункту погляду. Моладзь расказвае пра Кітай сваімі фільмамі, якія раскрываюць характэрныя асаблівасці Кітая, яго духоўную культуру.
У 2015 г. у праект уключыліся сто студэнтаў з дваццаці краін свету, яны знялі сто кароткаметражных фільмаў на тэмы «Чалавек. Дом. Краіна». Сярод іх «Палачкі для ежы: Інь і Ян Цындаа», дзе распавядаецца пра кітайскую культуру раўнавагі Інь і Ян; «Міска ланьчжоўскай локшыны з ялавічаны», у якім локшына асэнсоўваецца як сродак разваг пра культуру сям’і; «Кампаньёны», дзе ўвага засяроджваецца на пары пажылых людзей, якія шмат год занятыя адміністрацыйнай працай у вышэйшай школе. Блізкі кантакт, трывалая ўвага, глыбокае пранікненне ў сутнасць справы дазволілі студэнтам убачыць «іншы Кітай».
Пасля сямнаццаці дзён здымак у Ланьчжоу (правінцыя Ганьсі) адзін удзельнік заявіў, што «у яго змянілася традыцыйнае ўяўленне пра гарады заходняга Кітая. На паўночным захадзе Кітая ён бачыў новы горад, дзе традыцыі і сучаснасць перапляліся». Такую тэндэнцыю можна заўважыць і ў фільме «Іншы пункт погляду», які здымалі кітайскія студэнткі ў Сінгапуры, — фільм пра гісторыі пяцідзесяці мясцовых жыхароў, які дапамог аўтарам адчуць вялізную сілу мары. Самаму меншаму з сінгапурскай групы ўсяго некалькі дзён, а самаму старэйшаму — 97 год. Агульная гісторыя герояў фільма — гэта стракатая карціна розных эпох Сінгапура.
Першая выстава фатаграфій была размешчана ў гандлёвым цэнтры, наведвалі яе ў асноўным мясцовыя жыхары,
/г//м////г/тг////////г//м/гм. Псторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
што праходзілі побач. Яны выходзілі з выставы, перапоўненыя пачуццямі. Аказваецца, ў «горадзе льва» (Сінгапуры) некалі існаваў атрад «Лятаючыя тыгры», які ўдзельнічаў у вайне з Японіяй, а яшчэ — жыў майстар разьбы па дрэве, які шчыра працаваў дзясяткі год і адпаліраваў безліч розных вырабаў, і гаспадар кніжнага магазіна «Корні травы», які стаў «грандыёзнай паласой абароны кітайскай культуры». Хтосьці быў расчулены мноствам кранальных гісторый, а некаторыя шкадавалі, што гэтыя гісторыі абмінулі іх, яны нічога не ведалі пра тое, што так усхвалявала іх зараз.
«Не хвалюйся, што людзі не ведаюць пра цябе, хвалюйся, што ты не ведаеш пра людзей»285. У сваёй прамове ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура 7 лістапада 2015 г. Сі Цзіньпін расказаў, як адкрыцці, зробленыя студэнтамі праз жыццёвыя гісторыі людзей, прадэманстравалі, што эстафетная палачка сяброўства ўжо ў руках моладзі, яна працягвае рух наперад. Істотна яшчэ і тое, што мацаваць сяброўства можна толькі паглыбляючы ўзаемапаразуменне, пераймаючы вопыт адзін аднаго. Кожная група, што праводзіла культурнае даследаванне, кожны крок на шляху паглыблення культурнага абмену — гэта шанс, які дапамагае пераадолець усе перашкоды і зняць духоўныя бар’еры.
Сі Цзіньпін шмат разоў запрашаў усіх людзей свету наведваць Кітай, вывучаць і разумець яго, ён шчыра вітае кожнага, хто імкнецца гэта зрабіць. Каб зразумець Кітай, неабходна паглядзець на яго з розных бакоў: нельга выносіць меркаванне, не заснаванае на ведах пра краіну, нельга рабіць выснову пра ўвесь Кітай, прымаючы частку за цэлае.
285 Цытуецца па: Лунь Юй ( «Меркаванні і гутаркі») / Пераклад з кіт. У.А Крыўцова. СПб.: Крышталь, 1999. С. 41.
«Мы чакаем час, калі здолеем зняць усе забабоны і непаразуменні, з нецярпеннем чакаем, калі свет аб’ектыўна паглядзіць на Кітай з пункту гледжання гістарычнай шматмернай перспектывы і адкрые для сябе рэальны, цэласны і шматмерны Кітай». У яго разуменні «палітычнае, эканамічнае супрацоўніцтва і супрацоўніцтва ў галіне бяспекі — гэта жорсткая сіла, што садзейнічае развіццю дзяржаўных адносін, а культурнае супрацоўніцтва — гэта мяккая сіла, якая садзейнічае ўмацаванню ўзаемадносін паміж народамі, яднае іх душы і розум. I толькі калі абедзве гэтыя сілы будуць паяднаныя, народы ўсіх краін стануць цярплівымі ў адносінах адно да аднаго і здолеюць быць шчырымі».
У пошуках Шэкспіра
«Быць ці не быць — вось дзе пытанне», — знакамітая гамлетаўская дылема моцна ўразіла мяне ў свой час. Калі мне не было яшчэ і шаснаццаці, я пакінуў Пекін і пасяліўся ў маленькай вёсачцы ў Шаньбэі286, працаваў на зямлі і аддаў гэтаму куточку сем сваіх юначых гадоў. У той час я ўсімі праўдамі і няпраўдамі шукаў кнігі Уільяма Шэкспіра і [менавіта тады] прачытаў яго п’есы «Сон у летнюю ноч», «Венецыянскі купец», «Дванаццатая ноч», «Рамэа і Джульета», «Гамлет», «Атэла», «Кароль Лір», «Макбет». Імклівае развіццё сюжэту, жывыя вобразы, кіпучыя пачуцці —ўсё гэта вельмі вабіла мяне. Там, у Шаньбэі, я быў маладым, жыццё на бедных лёсавых землях вымушала мяне пастаянна шукаць адказ на гамлетаўскае пытанне. Я вырашыў
286 Раён Шаньбэй знаходзіцца ў цэнтральнай частцы лёсавага плато правінцыі Шаньсі, КНР.
тады прысвяціць сваё жыццё Радзіме і народу. Я шчыра веру: кожны, хто чытаў Шэкспіра, меў магчымасць не толькі ацаніць яго рэдкі талент, але і атрымаў важны жыццёвы ўрок.
Кітайскага драматурга эпохі Мін Тан Сяньцзу называлі Шэкспірам Усходу. Яго п’есы «Півоневая альтанка», «Пурпурная шпілька», «Сон Нанькэ», «Сон у Ханьдані» вядомыя ва ўсім свеце. Тан Сяньцзу і Шэкспір былі сучаснікамі. Абодва памерлі ў 1616 г. Наступны год будзе чатырохсотай гадавінай іх смерці. Кітай і Англія могуць разам ушанаваць памяць гэтых літаратурных геніяў і такім чынам пашырыць гуманітарныя кантакты краін і паглыбіць узаемаразуменне.
«Сумесная ініцыятыва адкрытасці і інклюзіўнасці — сумеснае ўсталяванне міру і развіцця». Прамова на банкеце мэра ў лонданскім Сіці. 21 кастрычніка 2015 г.
У ракурсе тэмы
Тан Сяньцзу і Уільям Шэкспір — два вялікіх драматургі-сучаснікі, адзін з Усходу, другі з Захаду. Абодва памерлі ў 1616 г., а ў 2000 г. імёны абодвух былі занесены у спіс «Сто імён гісторыі і культуры», складзены ЮНЭСКА.
Самы вядомы дзеяч англійскай літаратуры эпохі Адраджэння Шэкспір стварыў мноства п’ес і санетаў, ён праславіўся як «Зеўс літаратурнага Алімпа». Творы Шэкспіра адрозніваюцца не толькі непараўнальным у сваёй дасканаласці майстэрствам слова, але і нясуць глыбокі сэнс.
Раздзіраемы сумненнямі прынц Гамлет, бессардэчны Макбет, які ўвасабляе зло, наравісты генерал Атэла, жорсткі вар’ят кароль Лір — усіх гэтых, як і многіх іншых герояў Шэкспіра, немагчыма забыць. Любоў, веліч духу, помста, здрада, смерць, знішчэнне, «людское шчасце
і гора, бляск жыцця» — вечныя тэмы літаратуры, пачатак якім паклаў гэты геній. Аргенцінскі пісьменнік Борхес падзяліўся роздумам аб тым, што любая плынь ракі свядомасці абавязкова прыводзіць да Шэкспіра. Блізкі сябра Шэкспіра, паэт Бэн Джонсан, так гаварыў пра драматурга: «Ён належыць не толькі свайму веку, ён па-за часам!» Апрача чатырох вялікіх трагедый («Гамлет», «Атэла», «Кароль Лір», «Макбет») ён напісаў яшчэ шэраг класічных твораў: «Рамэа і Джульета», «Сон у летнюю ноч», «Венецыянскі купец», «Дванаццатая ноч», «Як вам гэта падабаецца?» і іншыя.
Тан Сяньцзу — кітайскі драматург і пісьменнік эпохі Мін. За сваё жыццё ён напісаў мноства кніг. Зборнік яго п’ес, у які ўвайшлі творы «Півоневая альтанка», «Пурпурная шпілька», «Сон Нанькэ», «Сон у Ханьдані» называецца «Сны ў Ліньчжуане». Апісанне багацця фарбаў чалавечага жыцця яднае яго п’есы з шэдэўрамі Шэкспіра. Імёны і вобразы гэтых п’ес ужо даўно вядомыя ў кожнай сям’і і кожным доме, яны цікавяць кожнае новае пакаленне. Спадарыня Дулі, якая закахалася без памяці; перапісчык Лу Шэн, які бачыць сон даўжынёй у жыццё; рыцар-вандроўнік Чуньюй Фэнь... Тан Сяньцзу расказваў пра жыццё чалавека праз сны, выкарыстоўваў ілюзію, каб перадаць рэальнасць. Сваім рамантычным літаратурным уяўленнем, глыбокім разуменнем чалавечай душы, майстэрствам слова Тан Сяныдзу пераўзышоў тэатр свайго часу. Яго сучаснік, літаратурны крытык Ван Цзідэ, называў п’есы Тана «вытанчанымі, кранальнымі да глыбіні душы».
I Тан Сяньцзу, і Шэкспір былі «гігантамі эпохі» у «эпоху гігантаў». Апяваючы веліч чалавека, яго моц і жыццёвыя каштоўнасці, Шэкспір узвысіў культуру Захаду, а Тан Сяньцзу быў лепшым прадстаўніком культуры Усходу. Абодва сталі «душой эпохі». Чароўная сіла
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
мастацтва дазволіла ім не толькі выйсці за межы дзяржавы, але і дапамагла стаць часткай культуры ўсяго свету.
Пасля візіта Сі Цзіньпіна ў Англію горад Фучжоу правінцыі Цзянсі перадаў фонду Шэкспіра, які знаходзіцца ў родным горадзе драматурга, бронзавыя статуэткі Шэкспіра і Тан Сяньцзу. Зараз гэтыя статуэткі знаходзяцца ў доме-музеі Шэкспіра, а другі экзэмпляр захоўваецца ў мемарыяльным музеі Тан Сяньцзу ў горадзе Фучжоу як сведчанне культурных абменаў Кітая і Англіі.
У сваім выступленні падчас банкету мэра ў лонданскім Сіці 21 кастрычніка 2015 г. Сі Цзіньпін расказаў пра свой дыялог з Шэкспірам, які адбываўся па-за часам, звярнуў увагу на сінхроннасць шляху Шэкспіра і Тан Сяньцзу і зрабіў яркую, пераканаўчую выснову: «Што тычыцца свету, у якім мы жывём, то ён пранізаны такімі канцэптамі як адкрытасць, талерантнасць, шматузроўневы абмен вопытам». Кіраўнік Кітая выказаў надзею на скарачэнне культурнага разрыву паміж Англіяй і Кітаем праз гуманітарныя кантакты і спадзяванне, што лепшае ў культуры абедзвюх краін здолее карэнным чынам змяніць лад жыцця і мысленне народаў.
Шклянка махіта ад Хэмінгуэя
Кітайскі народ заўсёды захапляўся творчым духам і мэтанакіраванасцю амерыканскага народа. У юнацтве я прачытаў «Запіскі федэраліста» і «Здаровы сэнс» Томаса Пейна, мне падабалася чытаць пра жыццё і ідэйныя пошукі такіх амерыканскіх палітыкаў, як Джорж Вашынгтон, Аўрам Лінкальн, Франклін Рузвельт. Яшчэ я чытаў Генры Таро, Уолта Уітмэна, Марка Твэна, Джэка Лондана. Вялізнае ўражанне аказала на мяне апісанне шторма і залевы, велізарных хваляў і малень-

кай лодкі, старога і акулы ў кнізе Эрнэста Хэмінгуэя «Стары і мора». Падчас сваёй першай паездкі на Кубу я спецыяльна наведаў месца побач з эстакадай, дзе Хэмінгуэй напісаў гэты твор. Падчас другой паездкі я пабываў у бары, які часта наведваў пісьменнік, і заказаў яго любімы напой — ром з лёдам і лісцем мяты. Я хацеў адчуць атмасферу жыцця пісьменніка падчас яго працы над гэтым творам. Мне здаецца, мы павінны імкнуцца глыбей спасцігнуць іншую культуру і цывілізацыю.
Выступленне на сумесным банкеце адміністрацыі штата Вашынгпюн і Таварыства сяброўства ЗША. 22 верасня 2015 г.
У ракурсе тэмы
Хэмінгуэй, які меў славу «жорсткага чалавека ў літаратурным свеце», нарадзіўся ў 1899 г. Яго творчасць лічаць духоўным помнікам амерыканскай нацыі. Калі пачалася Першая сусветная вайна, ён выправіўся ў Італію шафёрам ад арганізацыі Чырвонага крыжа. Там ён атрымаў воінскае званне лейтэнанта, тры ўзнагароды, страшэнныя ўспаміны і 273 шнары ад ран. Аднавіўшы здароўе, ён пачаў працаваць журналістам у Парыжы, акрамя гэтага, пачаў пісаць. У 1926 г. выходзіць яго першы твор, раман «I ўзыходзіць сонца», у якім Хэмінгуэй рэалістычна паказаў, якія глыбокія фізічныя і духоўныя раны нанесла вайна маладому пакаленню. Разам з іншымі пісьменнікамі, якія пісалі пра ўздзеянне вайны на моладзь, ён стварыў літаратуру «страчанага пакалення».
Выдадзеная ў 1952 г. аповесць «Стары і мора» — найбольш шырока вядомы яго твор. У ім Хэмінгуэй распавёў гісторыю старога рыбака, якога звалі Санцьяга. У адкрытым моры ён змагаўся з вялізнай рыбінай марлін і мноствам акул
— так пісьменнік апеў сілу чалавечага духу, які сутыкаецца з цяжкасцямі. «Чалавек створаны не для таго, каб цярпець паразы. Чалавека можна знішчыць, але яго нельга перамагчы». Гэта знакамітае выказванне з аповесці «Стары і мора» часта цытуецца. Пяру Хэмінгуэя належаць і іншыя несмяротныя творы: «Бывай, зброя!», «Снягі Кіліманджара», «За ракой, у ценю дрэў». У 1954 г. пісьменнік атрымаў Нобелеўскую прэмію.
Больш за траціну свайго жыцця Хэмінгуэй пражыў на Кубе, у Гаване. Неяк ён напісаў: «Я горача люблю гэта месца, тут я адчуваю сябе як дома». Ён меў здольнасць адчуваць сябе як дома не толькі там, дзе нарадзіўся, але паўсюль, куды заводзіў яго лёс. На адной з вуліц ёсць бар, дзе гатуюць любімы кактэйль Хэмінгуэя — махіта, напой з мясцовага рому з лісцем мяты і лімонам.
Як і творчасць Хэмінгуэя, «Запіскі федэраліста» з’яўляюцца яркім увасабленнем амерыканскага духу. У маі 1787 г. па ініцыятыве парламента канфедэрацыі Злучаных Штатаў быў праведзены Філадэльфійскі канвент, на якім старшынстваваў Джорж Вашынгтон. Тут былі ануляваны старыя артыкулы канфедэрацыі і прынята новая канстытуцыя, якая падзяліла на два лагеры кожны з амерыканскіх штатаў: тых, што былі за яе, і тых, што былі супраць яе. Гэта падзея дала пачатак самым бязлітасным дэбатам у гісторыі Амерыкі, вынікам якіх і сталі «Запіскі федэраліста». Каб дабіцца ратыфікацыі новай канстытуцыі, Аляксандр Гамільтан, Джэймс Мэдысан і Джон Джэй апублікавалі ў нью-ёркскім часопісе цыкл артыкулаў пад літаратурным псеўданімам Публій.
Томас Пэйн лічыцца адным з заснавальнікаў ЗША, сваёй сённяшняй назвай краіна абавязаная якраз яму. Падчас вайны за незалежнасць ён апублікаваў і распаўсюдзіў серыю брашур пад назвай «Здаровы сэнс», якія натхнялі жы-
хароў паўночных штатаў на барацьбу за незалежнасць і рэспубліканскую форму кіравання.
«Прыцягальнасцю рэчаў якраз і з’яўляецца іх непадабенства»287. Кожная культура мае свае адметныя каштоўнасці.
Старшыня Сі Цзіньпін падрабязна расказаў аб прачытаных ім класічных творах амерыканскай літаратуры і раскрыў уласны досвед наведвання бара Хэмінгуэя, каб паказаць: цывілізацыі шматгранныя, раўнапраўныя і талерантныя; «мы павінны імкнуцца глыбей пранікнуць у іншую культуру і іншую цывілізацыю».
У сваім выступленні Сі Цзіньпін не толькі з веданнем справы гаварыў пра велічную гару Райнэр ці зацягнутае рабізной возера Вашынгтон, але яшчэ і расказаў пра ўражанні кітайскіх гледачоў ад фільма «У Сіэтле не спяць». Гэты класічны фільм пра каханне стварыў у вачах кітайцаў вобраз Сіэтла як рамантычнага горада. Да гэтага часу людзі не могуць забыць слоган фільма: «Што, калі нехта, каго вы ніколі не бачылі, нехта, каго вы ніколі не ведалі, быў адзіным для вас? Гэта Сіэтл, і ён верыць нечаканым сустрэчам». Сі Цзіньпін, расказваючы пра ўсё гэта, хацеў падкрэсліць істотную рэч: культурныя сувязі і абмены ўзбагачаюць цывілізацыю, робяць разнастайным духоўнае жыццё чалавека, даюць кожнаму магчымасць выбару. Менавіта таму пашырэнне культурнага ўзаемаўплыву і ўзаемаабмену з’яўляецца надзвычай значнай справай. Узаемадачыненні ў галіне мастацтва — выдатны сродак мацавання паразумення паміж народамі.
287 Мэн-цзы / Пераклад з кітайскай В.С. Колакалава. СПб: Цэнтр «Пецярбургскае ўсходазнаўства», 1999. С. 85.
Белы конь, што вёз будыйскія сутры, і падарожжа Сюань-цзана на Захад
У 67 годзе н.э. два будыйскія манахі з Індыі, Каш’япа Матанга і Дхармаратна, прыбылі ў кітайскі горад Лаян перакладаць свяшчэнныя тэксты. Зроблены імі пераклад Сутры памерам 42 чжаны288 стаў першым перакладам рэлігійных тэкстаў у гісторыі кітайскага будызму. Белы конь, што вёз на сваёй спіне будыйскія сутры, і падарожнік на Захад Сюань-цзан неслі індыйскую культуру ў Кітай. Кітайскі мараход Чжэн Хэ, які здзейсніў сем марскіх падарожжаў, падчас шостага наведаў Індыю, каб засведчыць сяброўскія намеры сваёй дзяржавы. Індыйскія танцы, астраномія, календарнае летазлічэнне, літаратура, архітэктура, тэхналогія вырабу цукру трапілі ў Кітай, а кітайскія папера, шоўк, фарфор, чай, музыка — у Індыю. Усё пералічанае — гістарычны доказ узаемных сувязяў, узаемнага пранікнення культур і абмену ведамі паміж двума народамі.
«Мары пра сумесны пошук нацыянальнага адраджэння». Выступленне ў індыйскай Радзе па міжнародных справах. 18 жніўня 2014 г.
Тыдзень таму прэм’ер-міністр Індыі Модзі наведаў маю малую радзіму, правінцыю Шаньсі. У горадзе Сіань мы ўспомнілі гісторыю культурнага абмену паміж Кітаем і Індыяй у старажытнасці. У эпоху Суй і Тан горад Сіань быў значным пунктам сяброўскіх сувязяў і паміж Кітаем і Японіяй, многія японскія паслы, духоўныя асобы, студэнты жылі альбо вучыліся там. Адным з такіх людзей
288 Сутра памерам 42 джаны (сутра, у складзе якой 42 раздзелы) — nepman будыйская сутра ў Кітаі. Паводле падання, яе прывезлі першыя будыйскія місіянеры — Каш’япа Матанга і Дхармаратна з дзяржавы Юэчжы (Кушанскае царства).
быў Абэ-но Накамара289, блізкі сябра вялікіх танскіх паэтаў Лі Ба і Ван Вэма.
Выступленне на канферэнцыі па сяброўскіх абменах паміж Кітаем і Японіяй. 23 мая 2015 г.
У ракурсе тэмы
Будызм узнік на Захадзе, а распаўсюджанне атрымаў на Усходзе. 3 мэтай знаёмства з вучэннем Буды было арганізавана падарожжа на Захад.
У перыяд Усходняй Хань імператар адправіў місію ў Заходнія землі290. Пасланецдайшоў да дзяржавы Юэчжы (раён Цэнтральнай Азіі, тэрыторыя сучаснага Афганістана), сустрэў там двух манахаў, прапаведнікаў будызму (гэта былі Каш’япа Матанга і Дхармаратна), і запрасіў іх у Кітай распаўсюджваць вучэнне. Манахі і пасланец прыбылі ў Лаян у 67 годзе н.э., на спіне белага каня яны везлі будыйскія сутры. У гісторыі будызму гэты эпізод так і называюць: «Белы конь вязе будыйскія сутры». Ханскі імператар Мін Дзі загадаў пабудаваць у горадзе Лаян храм Белага каня, дзе два будыйскія манахі і працавалі над перакладам сутры памерам 42 чжаны. У «Запісках будыйскага храма ў Лаяне» перыяду Паўднёвых і Паўночных дынастый сказана: «Храм белага каня быў узведзены імператарам дынастыі Хань, адсюль бярэ пачатак будызм у Кітаі».
Падарожжа на Захад манаха Сюань-цзана мае яшчэ больш шырокую вядомасць, чым эпізод дастаўкі ў Кітай
jss дбэ.но Накамара (698-770) — японскі дыпламат і паэт эпохі Нара (перыяд японскай гісторыі з 710 па 794 гг.). Абэ-но Накамара быў выхадцам са знакамітага роду. У 716 г. ён адправіўся ў Кітай на вучобу. У Кітаі ён служыў імператару Сюань-цзуну, раскрыўся тут як таленавіты пісьменнік і паэт. Сябраваў з кітайскімі паэтамі Лі Ба і Ван Вэем.
290 Заходнія землі — Заходні Кітай, Сярэдняя Азія, Цэнтральная Азія, Індыя.
сутраў на спіне белага каня. Класічны кітайскі раман расказвае пра гэту падзею. Згодна гістарычным дакументам, падарожжа на Захад манаха Сюань-цзана пачалося ў эпоху Тан з горада Чаньянь. Падарожжа было небяспечным, манаху прыйшлося перажыць мноства цяжкасцяў, аднак ён усё ж дасягнуў Індыі. Пасля завяршэння навучання ў Індыі ён вярнуўся ў Чаньянь са свяшчэннымі кнігамі і паступова стаў перакладаць будыйскія сутры у розных манастырах. Працаваў манах у Дацыэнь (манастыр Вялікай міласэрнасці), Хунфу (манастыр Падараванай дабрыні), Сімін (манастыр Святла з Захаду). Сюань-цзан ветліва адхіліў прапанову імператара Тай-цзуна вярнуцца да свецкага жыцця, заняць пасаду міністра і дапамагаць у справе кіравання дзяржавай. Займаўся ён толькі перакладам і «не пакідаў гэты занятак ні на хвіліну». Многія арыгінальныя тэксты на санскрыце пазней былі страчаны, і таму пераклады Сюань-цзуна пачалі лічыць «другім арыгінальным будыйскім канонам» і «дакладнай арыгінальнай версіяй». Сюань-цзан запісваў і свае ўражанні ад падарожжа ў Індыю, якія склалі кнігу «Падарожжа ў Заходні край у час Вялікай Тан». У кнізе яскрава апісваюцца звычаі, норавы, умовы жыцця Індыі, праца стала даследаваннем кітайска-індыйскіх стасункаў, важным дакументам гісторыі будызму. Надзвычай істотным з’яўляецца і той факт, што, згодна «Старой гісторыі Тан», Сюань-цзан пераклаў на санскрыт «Даа дэ цзын» Лаа-цзы, дзякуючы чаму трактат трапіў ў Індыю. Абэ-но Накамара быў адным з японскіх студэнтаў перыяду Нара, пасланых для навучання ў імперыю Тан. У перыя Кайюань291 ён зда-
291 Кайюань (712-756) — дэвіз кіравання імператара Тан Сюан-цзуна. Дэвіз кіравання — прыняты ў кітайскай палітыцы, календары і гістарыяграфіі сімвалічны выраз, які абазначае перыяд праўлення імператара. Пры абранні на прастол імператар прымае і дэвіз, які фармулюе прынцып яго кіравання.
ваў экзамен кэцзюй292 і атрымаў вышэйшую вучоную ступень. Абэ-но Накамара адрозніваўся не толькі глыбокімі ведамі і талентам, але і паэтычнай натурай, адкрытасцю, ён быў адораным паэтам, сябраваў з паэтамі Лі Ба, Ван Вэем, іншымі цікавымі людзьмі. Перад вяртаннем на Радзіму ён напісаў верш «Загад вярнуцца на Радзіму», у якім выказаў падзяку сваім сябрам. Пазней гэты верш увайшоў у зборнік вершаваных твораў эпохі Сун «Лепшыя кветкі ў літаратурным садзе»293. Названы верш — адзіны твор замежнага аўтара ў гэтай кнізе. У сваю чаргу Ван Вэй напісаў верш «Праводзім сакратара Чаа Хэна294 ў Японію», у якім былі радкі, што сведчаць пра шчырае сяброўства: «Не пакідай маёй краіны, ці здолеюць весткі да нас даляцець...»
Гэтыя гісторыі сведчаць пра ўзаемасувязі, узаемапранікненне і абмен ведамі, яны як мост, што звязвае Кітай з суседнімі краінамі. Расказваючы пра белага каня, што вёз на спіне індыйскія сутры, пра падарожжа на Захад Сюань-цзана, пра Абэ-но Намару, які сябраваў з вялікімі паэтамі эпохі Тан, Сі Цзіньпін хацеў праілюстраваць непарыўнасць культурных і гістарычных сувязяў Кітая з суседнімі краінамі.
Пра суседнія дзяржавы Сі Цзіньпін выказваецца вельмі дакладна: суседзі будуць заўсёды, чалавек можа выбіраць, з кім яму жыць па суседстве, але дзяржавы застануцца там, дзе яны ёсць. Таму выбар можа быць толькі такім: сябраваць з суседзямі. Кітай і яго суседзі заўсёды вучыліся адзін у аднаго, у недалёкім мінулым разам пераадольвалі нягоды, а зараз супольна працуюць на адраджэнне нацый, дзяржаў і культур. Для краін, што
292 Кэцзюй — адбор шляхам экзаменоўкі (дзейнічаў да 1905 г.), сістэма дзяржаўных экзаменаў у Кітаі для атрымання вучонай ступені і права на пасаду.
293 Зборнік паэм, од і вершаў лепшых паэтаў эпохі.
294 Кітайскае імя Абэ-но Накамары.
/////////////////////////////////т Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
з’яўляюцца геапалітычнымі суседзямі, маюць падобную гісторыю і культуру, добрасуседства — гэта адзіны правільны выбар. Як падкрэсліў Сі Цзіньпін, Кітай заўсёды гатовы «шчыра сябраваць з суседзямі, усёй душой будзе імкнуцца да развіцця і агульнага поспеху, развіваць супрацоўніцтва і разам з усімі радавацца вынікам такіх стасункаў». Такое бачанне сістэмы ўзаемаадносін з суседзямі ўласціва кітайскай нацыі здаўна.
Кітайская радзіма Тагора
Дзевяноста год таму вялікі індыйскі паэт Рабіндранат Тагор, горача любімы кітайскім народам, наведаў Кітай, дзе яго прымалі надзвычай цёпла. На кітайскай зямлі Тагор сказаў: «Я не ведаю чаму, але прыбыць у Кітай — быццам вярнуцца на радзіму». Калі ж Тагор пакідаў Кітай, ён сказаў: «Мая душа застаецца тут».
«Разам імкнуцца да мары аб адраджэнні нацыі». Прамова ў індыйскай Радзе па міжнародных справах. 18 верасня 2014 г.
3 дзяцінства я вельмі цікавіўся індыйскай культурай. Зменлівая гісторыя Індыі моцна захапляла мяне, я прачытаў гістарычныя кнігі, што тычыліся цывілізацыі ракі Ганг, культуры Ведаў, дынастыі Маур’еў, Гуптаў, Кушанскай дынастыі і імперыі Вялікіх Маголаў. Асаблівую ўвагу выклікала ў мяне гісторыя каланіяльнай Індыі, гісторыя ўпартай барацьбы індыйскага народа за нацыянальную незалежнасць. Мяне надзвычай цікавіла гісторыя Махатмы Гандзі, яго ідэі, жыццёвы шлях, я імкнуўся спасцігнуць шлях развіцця і духоўны свет вялікага народа. Я прачытаў вершаваныя зборнікі Тагора: «Ахвярныя песнапенні» («Гітанджалі»), «Зялё-
ныя птушкі», «Садоўнік», «Маладзік». Многія вершы засталіся ў маёй памяці. Вось напрыклад: «Калі ты будзеш плакаць з-за таго, што страціў сонца, то згубіш і зоркі»; «Мы набліжаемся да вялікіх, калі становімся вялікімі ў пакоры»; «Памылкі не выносяць паразы, але праўда паразы не баіцца»; «Мы бачым свет няправільна, а гаворым, што ён падманвае нас»; «Няхай жыццё будзе цудоўным, як кветкі лета, а смерць спакойнай, як восеньскія лісты». Гэтыя цудоўныя, поўныя філасофскай глыбіні радкі сталі для мяне важным жыццёвым урокам.
«Разам імкнуцца да мары аб адраджэнні нацыі». Прамова ў індыйскай Радзе па міжнародных справах. 18 верасня 2014 г.
У ракурсе тэмы
Рабінтранат Тагор — першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў Азіі, яго лічаць увасабленнем індыйскай цывылізацыі на сусветнай арэне. За сваю болей чым шасцідзесяцігадовую літаратурную кар’еру ён стварыў болей за пяцьдзясят вершаваных зборнікаў, у тым ліку шырока вядомыя «Ахвярныя песнапенні», «Маладзік», «Садоўнік», «Зялёныя птушкі», напісаў дванаццаць аповесцяў і раманаў, каля сотні апавяданняў і каля дваццаці п’ес. Уплыў Тагора на ўсе бакі жыцця Індыі вельмі моцны, разам з вялікім Гандзі ён лічыцца геніем і імянуецца мудрым. Свой тытул «Махатма»295 Гандзі атрымаў менавіта ад Тагора, а сам Гандзі называў Тагора Вялікім Мудрым.
Сяброўскія пачуцці Тагора да Кітая ўзніклі рана. У перыяд руху за новую культуру296 Кітай пазнаёміўся
295 Махатма (літаральна: «вялікая душа») — ужываецца як тытул, што дадаецца да імён шаноўных асоб, грамадскіх дзеячаў.
296 Маецца на ўвазе рэвалюцыйны рух за новую культуру ў перыяд пераўтварэнняў, звязаных з рухам «4 мая» 1919 г. у Кітаі.
са шматлікімі творамі Тагора, якія аказалі ўплыў на некалькі пакаленняў кітайскіх чытачоў. У сакавіку 1924 г. па запрашэнні Лян Цічаа і Цай Юаньпэя Тагор наведаў Кітай у складзе дэлегацыі з шасці чалавек. Падчас візіту ў Ханьчжоу Тагор выступіў ва Упраўленні адукацыі правінцыі Чжацзян з прамовай «Аб брацкім сяброўстве на шляху да справядлівасці», яго слухалі больш за тры тысячы чалавек. Тагор быў узрушаны прыгажосцю Ханьчжоу і напісаў там верш: «Вяршыня гары працінае наскрозь сабой хмару, люстра вады ля падножжа не спіць, быццам бы просіць аб нечым гару, але тая маўчыць»297.
Свой шэсцьдзясят чацвёрты дзень нараджэння Тагор адзначаў у Кітаі, дзе ён быў тады з візітам. Лян Цічаа віншаваў паэта і падарыў таму кітайскае імя — Чжу Чжэндань, у якім паяднаны старажытная кітайская назва Індыі «Цяньчжу» і старажытная індыйская назва Кітая «Чжэндань» (Cinasthana). Тагор з радасцю прыняў падарунак. Гэта імя, складзенае з двух ідэальна падабраных частак, адлюстроўвала спадзяванні кітайскіх сяброў на тое, што Тагор адыграе вялікую ролю ў культурных сувязях Кітая і Індыі. Тагор прыклаў шмат намаганняў, каб апраўдаць давер кітайскіх сяброў. У 1937 г. ён стварыў у Міжнародным універсітэце Індыі Інстытут кітаязнаўства і такім чынам паклаў пачатак вывучэнню Кітая ў Індыі. У гэтым інстытуце выкладалі кітайскі пісьменнік Сюй Дзішань, мастак Сюй Бэйхун і педагог Таа Сіньчжы. Адзін з найбольш вядомых партрэтаў Тагора напісаны Сюй Бэйхунам менавіта ў гэты час.
У свой апошні дзень нараджэння ў 1941 г. Тагор прадэкламаваў радкі: «Некалі я ўзышоў на кітайскія землі». 3 глыбокім пачуццём ён успамінаў цудоўны час, праведзе-
297 Вершаваны пераклад Т.Г. Сямёнавай
Гісторыі пра іерапляценне культур
ны ў Кітаі, дзе ён адчуваў сябе гэтак жа спакойна і свабодна, як і на радзіме, дзе яго любілі і шанавалі, дзе, па яго ўласным выразе, засталося сэрца паэта.
Класічныя творы літаратуры — гэта культурная спадчына нацыі, а яшчэ глыбей — эфектыўны сродак знешніх сувязяў. Класічныя творы і пранікнёная прамова часта здольны выклікаць цэлую хвалю эмоцый у людзей з розным культурным набыткам. Падчас выступлення ў індыйскай Радзе па міжнародных справах 18 верасня 2014 г. Сі Цзіньпін расказаў аб тым, як ён знаёміўся з творчасцю Тагора і працытаваў некаторыя яго вядомыя выказванні. Тым самым ён скараціў духоўную адлегласць [паміж двума народамі]. Пачаў ён з таго, што яго сучаснікі з дзяцінства маюць вялікую цікавасць да індыйскай цывілізацыі, затым закрануў пытанні гістарычнага развіцця Індыі. Яго выступленне нагадвала дыялог старых сяброў, настолькі пранікнёна ён гаварыў пра Тагора і іншых славутых людзей краіны.
У 1990 г. Сі Цзіньпіна перавялі на пасаду сакратара гаркама горада Фучжоу. Пакідаючы горад Ніндэ, дзе ён працаваў два гады, ён працытаваў словы Тагора, сказаныя пры развітанні з Кітаем, як развітальнае пажаданне мясцовым кіраўнікам.
Прыяцель спытаў Тагора: «Што ты страціў, пакінуўшы Кітай?». Той адказаў, што нічога не страціў, толькі пакінуў там душу. Па аналогіі з гэтым выказваннем Сі Цзіньпін сказаў: «Я хутка пакіну правінцыю Фуцзянь, але я пакідаю тут сваю душу, якая шчыра і горача любіць гэтыя мясціны». Усе людзі здольныя спачуваць блізкаму сябру, здольныя сагрэць сэрца сяброўскай падтрымкай. Пачуцці саграваюць сэрцы людзей, а шчырасць іх кранае, таму ўзаемадносіны паступова могуць станавіцца цяплейшымі.
Шкляны посуд храма Фамэнь
У 1987 г. у храме Фамэнь, размешчаным у правінцыі Шаньсі, у падземным пахаванні раскапалі дваццаць раскошных шкляных прадметаў. Гэты посуд з каляровага шкла трапіў у Кітай у эпоху Тан з Усходняй Рымскай імперыі і мусульманскіх краін.
Калі я дзіўлюся іншаземным помнікам матэрыяльнай культуры, то пастаянна думаю, што ў адносінах да іншай цывілізацыі нельга задаволіцца толькі эстэтыкай створаных ёй цудоўных прадметаў, куды больш істотна зразумець дух культуры, сэнс, заключаны ў ёй. Нельга задаволіцца толькі асэнсаваннем мастацкага адлюстравання жыцця папярэднікаў, намнога важней ажывіць дух часу, які перадаюць гэтыя прадметы, зразумець іх мастацкія асаблівасці.
Выступленне ў штаб-кватэры ЮНЕСКА. 27 сакавіка 2014 г.
У ракурсе тэмы
Храм Фамэнь размешчаны за дзесяць кіламетраў ад горада Фумэнь павета Фуфэн гарадской акругі Баацзы правінцыі Шаньсі. Будаўніцтва храма пачалося ў апошнія гады эпохі Усходняя Хань. Зрэдку храм называюць продкам шматступеньчатых храмаў у Гуаньчжуні298. У пагадзе (шмтатступеньчатым храме) на тэрыторыі храма Фамэнь пахаваныя нятленныя фалангі пальцаў Буды Шак’ямуні, адсюль і яе назва — пагада нятленнага цела. У гады кіравання пад дэвізам Чжэньгуань (627-649) у храме Фумэнь рэканструявалі чатырохярусную драўляную пагаду, але
298 Гуаньчжун — цэнтральная частка правінцыі Шаньсі.
на трэцім годзе кіравання мінскага імператара Чжу Цзайхау (1596) яна была разбурана землятрусам. Пазней была ўзведзена велічная цагляная пагада ў форме васьмігранніка з трынаццацю ярусамі, яе вышыня склала 47 м.
Празмерная вага вежы і падземная пахавальня пад ёю рабілі канструкцыю няўстойлівай, і праз 54 гады пасля завяршэння работ падчас новага землятрусу пагада нахілілася на паўднёвы захад. У 1981 г. пад уздзеяннем даджу і вятроў заходняя частка пагады храмавага комплекса Фамэнь нечакана абрынулася, а затым абваліўся і арнамент, які ўпрыгожваў верхнюю частку пагады. У 1987 г. пры будаўніцтве новай пагады, калі парадкавалі яе апоры, нечакана знайшлі падземную пахавальню. Акрамя чатырох фрагментаў нятленных мошчаў Буды, 121 прадмета залатога і срэбнага посуду, 14 вырабаў з зялёнага фарфору там знайшлі больш за дваццаць пасудзін з каляровага шкла.
Шкляны посуд трапіў у Кітай у III стагоддзі н.э. і лічыўся даражэйшым за залаты і срэбны. Сярод знойдзеных пад зямлёй шкляных прадметаў трапляліся бутэлькі, талеркі, кубкі, сподачкі. Часцей гэта былі ісламскія рэчы, але былі і зробленыя ва Усходняй Рымскай імперыі, у Заходняй Азіі, сустракаліся і вырабленыя ў Кітаі. Усе гэтыя рэчы — важкі доказ культурнага абмену Кітая з Захадам і сувязяў з ім, таму іх культурны кошт вельмі вялікі.
Хаця шкляны посуд трапіў у Кітай з Захаду, у эпоху Тан ён ужо стаў прадметам паўсядзённага ўжытку, ператварыўшыся ў частку матэрыяльнай культуры. Танскі паэт Вэй Інью некалі горача ўхваляў шкло ў вершы «Спеў пра шкло»: «Колерам мае яно падабенства са льдом, хоць і празрыстае, ды і пылінкі яно не прапусціць. Стол прыгажунь можна ім аздабляць». Паэт Лі Хэ, празваны «дэманам паэзіі», таксама пісаў: «Бурштынавым віном поўны келіх празрысты, кроплямі жэмчугу коціцца долу яно».
Міжцывілізацыйныя кантакты і ўзаемаабмен дазволілі кітайскай культуры распаўсюдзіцца па ўсім свеце, а культуры і матэрыяльнай прадукцыі іншых краін пранікнуць у Кітай. Расказваючы пра сваё захапленне шкляным посудам з храма Фамэнь, Сі Цзіньпін хацеў паказаць, што культурнаму росквіту цывілізацый садзейнічае ўзаемапранікненне культур.
3 трыбуны ААН кіраўнік Кітая ўпершыню раскрыў сваё глыбокае разуменне законаў развіцця цывілізацый свету. Сі Цзіньпін сказаў, што «абмены і сувязі цывілізацый» з’яўляюцца важным фактарам усталявання сяброўскіх адносін паміж народамі свету, даюць імпульс прагрэсу грамадства, служаць справе абароны міру ва ўсім свеце. У сваім выступленні Сі Цзіньпін агучыў ідэю ўзаемасувязі цывілізацый у трох аспектах: цывілізацыі адрозніваюцца разнастайнасцю, і гэта тлумачыць каштоўнасць абменаў і ўзаемасувязяў; цывілізацыі раўнапраўныя, і гэта ўзмацняе жаданне ўсталёўваць сувязі; цывілізацыі маюць здольнасць да ўспрымання іншых культур, іх талерантнасць надае імпульс культурнаму супрацоўніцтву.
Аднойчы Сі Цзіньпін вобразна выказаўся: «Кітаец любіць чай, а бельгіец любіць піва; чайная стрыманасць і сціпласць, піўная палкасць і свабода ўяўляюць сабой два розных узоры смаку жыцця, трактоўкі свету. Аднак чай і піва не выключаюць адно другое. Пры сустрэчы з блізкім сябрам і тысячы чарак мала299, а ацаніць смак чаю — гэта як адчуць смак жыцця». Толькі здольнасць успрымаць чужую культуру дапаможа пазбегнуць любых сутычак цывілізацый — менавіта гэта і ёсць асноўная думка выступлення Сі Цзіньпіна ў ААН.
299 Радок з верша вядомага паэта і дзяржаўнага дзеяча эпохі Сун Аўян Сю (1007-1072).
Псторыя кантактаў Кітая і краін Захаду на Шаўковым шляху
Прыкладна за сто год да пачатку нашай эры Кітай ужо пачаў пракладваць Вялікі шаўковы шлях у заходнія краіны. У эпоху Хань, са 138 да 119 года да н.э., Чжан Цянь двойчы адпраўляўся ў Заходні край і распаўсюджваў там культуру Кітая, а з заходніх зямель прывёз вінаград, люцэрну, гранатавае дрэва, кунжут усходні, кунжут індыйскі і некаторыя іншыя культуры. У эпоху Заходняй Хань кітайская гандлёвая флатылія дасягнула Індыі і Шры-Ланкі, дзе кітайскі шоўк абменьвалі на шкло і пярліны. Актыўнымі кантактамі са знешнім светам характарызуецца і перыяд Тан; згодна гістарычным запісам, у гэты час колькасць дзяржаў, з якімі Кітай абменьваўся пасламі і завязваў сяброўскія адносіны, была больш за семдзесят. У сталіцы, якой быў тады Чаньянь, збіралася мноства паслоў, купцоў, студэнтаў, што прыбывалі з розных краін. Такія шырокія кантакты садзейнічалі распаўсюджванню культуры Кітая па ўсім свеце, як і пранікненню культуры і прадукцыі іншых краін у Кітай.
Напачатку XV ст., у эпоху Мін, вядомы мараход Чжэн Хэ сем разоў выходзіў у плаванне і дасягнуў межаў многіх дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, даплыў нават да краіны, размешчанай на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі — Кеніі. Пасля ён пакінуў захапляльныя гісторыі пра сяброўскія кантакты з народамі розных краін, што сустракаліся на яго шляху. У канцы эпохі Мін — пачатку Цын кітайцы пачалі актыўна вывучаць тагачасную навуку і тэхніку. Такія еўрапейскія навукі як астраномія, медыцына, матэматыка, геаметрыя, геаграфія адна за другой сталі пранікаць у Кітай і пашыраць эрудыцыю і кругагляд кітайцаў. Узаемны абмен Кітая са знешнім
светам набываў усё больш пастаянны характар, узнікалі і канфлікты, супярэчнасці, недавер, непрыманне, аднак яшчэ больш было навучання, засваення, яднання і стварэння новага.
Выступленне ў штаб-кватэры ЮНЕСКА. 27 сакавіка 2014 г.
У ракурсе тэмы
«Верблюжыныя званочкі на старажытным Шаўковым шляху і мангольскія коні дыхаюць ветрам таньскай і ханскай эпох». У эпоху Заходняя Хань з’явілася гандлёвая дарога, што злучала Кітай, Цэнтральную і Заходнюю Азію і Еўропу. Дарога праходзіла праз увесь еўразійскі мацярык. Шаўковыя тканіны і фарфоравыя вырабы ішлі на Захад, пародзістыя коні і каштоўныя камяні прыходзілі з Усходу. Гэты шлях адлюстраваўся на цудоўных старонках абменаў паміж Кітаем і краінамі Захаду. У канцы XIX ст. нямецкі географ Фердынанд фон Рыхтгофен300 у кнізе «Кітай» назваў гэту дарогу Вялікім шаўковым шляхам, і гэта назва атрымала шырокае прызнанне.
«Ветразі нашы высока паднятыя, поўныя ветрам, днём і ўночы імкнём мы наперад, перамагаючы лютыя хвалі, быццам імчым па вялікай дарозе». Быў яшчэ адзін шлях гандлёва-эканамічных і культурных зносін — па моры, ад паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Кітая ўздоўж Індакітайскага паўвострава, праз усе краіны Паўднёвага мора, праз Індыйскі акіян, Чырвонае мора, якое вяло да Усходняй Афрыкі і Еўропы. Французскі сінолаг Шаван301 назваў яго
300 Фердынанд фон Рыхтгофен (1833-1905) — нямецкі геолаг, географ і падарожнік.
3111 Эдуард Шаван (1865-1918) — французскі археолаг і сінолаг, прафесар Калеж дэ Франс (з 1893 г.). Больш за ўсё вядомы як першы перакладчык Сыма Цяна на французскую мову.
Марскім шаўковым шляхам. Пасля эпохі Сун фарфоравыя вырабы замянілі шоўк, сталі галоўным экспартным таварам з Кітаю, таму Марскі шаўковы шлях яшчэ сталі называць фарфоравым.
На абодвух шляхах, Вялікім і Марскім, былі людзі, якія зрабілі важкі ўнёсак у іх развіццё. Адзін з іх — Чжан Цянь, што жыў у эпоху Заходняя Хань. За час з 138 па 119 гг. да н.э. імператар У-дзі двойчы накіроўваў яго з дыпламатычнай місіяй у Заходнія землі. Чжан Цян праклаў дарогу ад пачатку свайго падарожжа, з горада Чаньянь (сённяшні Сіань), праз калідор Хэсі302 да краін на захад ад Кітая. Такім чынам ён паклаў пачатак маршруту Вялікага шаўковага шляху. Чжан Цянь распаўсюджваў кітайскую культуру ў Заходніх землях, а адтуль прывёз вінаград, люцэрну, гранатавае дрэва, кунжут усходні, кунжут індыйскі і некаторыя іншыя культуры. Дзякуючы яго падарожжам, усе землі, на якіх ніколі не бывалі кітайцы, пачалі называцца дарогамі Чжан Цяня.
Другі кітаец, Чжэн Хэ, жыў у эпоху Мін. Па загадзе імператара ён узначаліў флот, які складаўся больш чым з двухсот марскіх судоў і меў 27 тысяч маракоў. Яны адправіліся ў плаванне да заходняй часткі Індыйскага і Ціхага акіянаў, наведалі болей за трыццаць дзяржаў і рэгіёнаў, прычым самымі далёкімі месцамі прызначэння былі Усходняя Афрыка і Чырвонае мора. Сем падарожжаў Чжэн Хэ — самае маштабнае, самае шматлюднае, самае працяглае марское падарожжа ў гісторыі Старажытнага Кітая. Яно апярэдзіла аналагічныя еўрапейскія падарожжы больш, чым на паўстагоддзя, што можа быць сапраўдным доказам росквіту дзяржавы ў эпоху Мін.
302 Карыдор Хасі — «калідор на захад ад ракі Хуанхэ», стражытны аазіс, утвораны ланцужком рачных далін, які мае даўжыню каля тысячы кіламетраў. Асноўны шлях, што злучае ўсходнія і паўночна-заходнія раёны Кітая.
Грандыёзнае пачынанне ў гісторыі цывілізацыі, Вялікі шаўковы і Марскі шаўковы шляхі былі самымі доўгімі дарогамі міжнародных зносін Усходу і Зхаду ў старажытнасці. Шаўковыя шляхі сталіся вынікам супрацоўніцтва народаў, што жылі ўздоўж гэтых шляхоў, сапраўднымі дарогамі сяброўства. Абедзве дарогі былі не толькі важным сродкам сувязі ў эканамічных зносінах, але і «крывяноснымі сасудамі», што злучалі культуры, адыгрывалі істотную ролю ў развіцці навукі і тэхнікі, культурных камунікацый, распаўсюджвання новых біялагічных відаў, палітычных і ідэалагічных абменаў, узаемаадносін паміж народамі, яны сталі вялікім унёскам у стварэнне новай чалавечай цывілізацыі.
За сваю тысячагадовую гісторыю Вялікі шаўковы шлях быў не толькі дарогай узаемавыгадных абменаў, але і дарогай узаемаразумення, узаемапранікнення і ў яшчэ большай ступені — дарогай узаемнага ўзбагачэння культур. Расказваючы гісторыю Вялікага шаўковага шляху, Сі Цзіньпін хацеў не толькі растлумачыць, што «кітайская культура — гэта культура, што зарадзілася на зямлі Кітая, але і культура, сфармаваная пастаяннымі кантактамі з культурамі іншых краін». У большай ступені ён хацеў звярнуць увагу на тое, што «любая цывілізацыя можа напаўняцца жыццёвымі сіламі толькі пры зносінах з культурамі іншых народаў і абмене культурным вопытам».
Зварот да мінулага неабходны для таго, каб больш упэўнена рухацца наперад. Падчас свайго выступлення Сі Цзіньпін прывёў некалькі вядомых цытат з твораў заходніх пісьменнікаў. Гэта выказванне Гюго: «Самыя вялікія плошчы ў свеце займаюць моры і акіяны, нябесная прастора яшчэ шырэй, шырэй нябёсаў толькі пачуцці людзей». Другое выказванне належыць Напалеону: «У свеце існуе два віды сілы: востры меч і розум; у рэшце рэшт, меч заўсёды прайграе розуму».
Такім чынам, Сі Цзіньпін хацеў сказаць, што, з аднаго боку, у адносінах да розных культур нам неабходна праяўляць вялікую, як неба, душэўную адкрытасць. 3 другога боку, мы павінны сілкавацца мудрасцю розных цывілізацый, каб даваць людзям маральную падтрымку і духоўнае суцяшэнне. Неабходна прыкладаць агульныя намаганні, каб адказаць на ўсе выклікі, з якімі сутыкаецца чалавецтва.
Песня Сусіла
Мне ўспамінаецца адна песня, яна называецца «Цішыня», а напісаў яе прэзідэнт Інданэзіі Сусіла. У кастрычніку 2016 г. прэзідэнт Сусіла прыбыў у Гуансі (Кітай) для ўдзелу ў юбілейным XV саміце, прысвечаным пачатку станаўлення адносін паміж Кітаем і АСЕАН. У перапынку паміж пасяджэннямі падчас знаходжання на рацэ Ліцзян ён адчуў прыліў творчага натхнення і напісаў цудоўную песню: «Які ж цудоўны выдаўся дзень у непарыўным кругавароце жыцця, як упрыгожваюць яго мае таварышы, як хораша нам разам».
Прэзідэнт Сусіла быў захоплены прыродай Кітая, кітайскія пейзажы напомнілі яму дзяцінства і радзіму. Гэта чарговае сведчанне душэўнай блізкасці нашых народаў, адзінства іх пачуццяў.
«Разам створым супольнасць адзінага лёсу Кітая і АСЕАН». Выступленне ў парламенце Інданэзіі. 3 кастрычніка 2013 г.
У ракурсе тэмы
Сусіла Бамбанг Юдаёна — шосты прэзідэнт Інданэзіі, ён нарадзіўся ў 1949 г. у інданэзійскай правінцыі Усходняя Ява ў акрузе Пачытан у беднай сям’і ваеннага. У 2004 г.
ён атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. Выступаючы пад дэвізамі «Любіць народ» і «Быць сумленным», ён разгарнуў антыкарупцыйны рух, які ахапіў усю Інданэзію. Павагу народа ён заслужыў як «сумленны спадар», пакараўшы вялікую колькасць карумпаваных чыноўнікаў.
Сусіла быў не толькі паспяховым палітыкам, ён вядомы музыкант. За тры гады, з 2007 па 2010, ён выпусціў тры музычныя альбомы. Прэзідэнт гаварыў, што гэтымі песнямі ён імкнуўся выказаць сваю любоў да Радзімы, хацеў заахвоціць народ сваёй краіны аб’яднацца ў любові да Айчыны і стварыць цудоўную будучыню для Інданэзіі.
Падчас знаходжання ў Кітаі для ўдзелу ў юбілейным XV саміце, прысвечаным пачатку станаўлення адносін паміж Кітаем і АСЕАН, ён скарыстаўся перапынкам паміж пасяджэннямі, каб наведаць Гуйлінь і здзейсніць экскурсію па рацэ Ліцзян у пячору Лудзіянь. У кастрычніцкім паветры Гуйліня плыве водар восеньскіх дрэў, рака Ліцзян увосень падобна да блакітнай шаўковай стужкі, што мільгае паміж гор. Калі плывеш ракой на чоўне, ствараецца ўражанне, што ты апынуўся ў мастацкай галерэі з цудоўнымі палотнамі. Глыбока ўражаны пейзажамі ракі Ліцзян, Сусіла выказаў сваё захапленне вершамі: «Вярхоўны валадар узнагародзіў раку Ліцзян чароўнай прыгажосцю, якой няма роўнай у свеце, а мне дазволіў насалодзіцца гэтым хараством. Некалі я прывязу сюды блізкіх, каб яны таксама змаглі адчуць красу Паднябеснай».
Пейзажы ракі Ліцзян навеялі прэзідэнту Сусіла ўспаміны пра родны край, нагадалі дзяцінства. Гэтыя вобразы спарадзілі натхненне, і прэзідэнт склаў песню «Цішыня». «Ціхім познім вечарам за той вёсачкай я думаю, думаю, думаю. Які ж цудоўны выдаўся дзень у непарыўным кругавароце жыцця, як упрыгожваюць яго мае таварышы, як хораша нам разам. У вёсцы пануе спакой і цішыня, адна
за другой распускаюцца кветкі кахання, а я нястомна ствараю, ствараю, ствараю. Узношу безгалосую малітву ў цішыні, прашу ва Усявышняга літасці да свайго народа, гармоніі і мірнага жыцця на ўсе часы».
Расказваючы ў парламенце Інданэзіі гісторыю стварэння песні Сусіла, Сі Цзіньпін заўважыў, што «толькі калі такія пасланнікі добрай волі наводзяць масты сяброўства і адкрываюць вокны людскіх душ, сяброўскія адносіны народаў двух краін змогуць пераадолець ход гісторыі, зняць усе межы і перашкоды. I такое сяброўства ніколі не састарэе». У сваёй прамове Сі Цзіньпін прывёў прыклад адной інданэзійскай прыказкі: «Лёгка атрымаць грошы — цяжка атрымаць сяброў». Гісторыя сусветнай цывілізацыі ў значнай ступені з’яўляецца гісторыяй чалавечых стасункаў і пазнавання народамі адзін аднаго. Цывілізацыйныя абмены, што глыбока кранаюць сэрцы людзей, і ёсць найбольш простыя і глыбокія эмацыйныя сувязі, і яны якраз і падтрымліваюць і развіваюць адносіны паміж краінамі. Сяброўства між краінамі патрабуе ўзаемапаразумення, узаемападтрымкі, супрацоўніцтва, але яшчэ важней, каб у гэтай справе ўдзельнічалі людзі, што ведаюць справу, цвёрда стаяць на зямлі і шчыра працуюць.
Вуліца Сянь Сінхая
У старажытным горадзе Алматы (да 1993 г. — АлмаАта. — Заўв. рэд.), размешчаным на Шаўковым шляху, ёсць вуліца імя Сянь Сінхая, пра якога людзі расказваюць такую гісторыю. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, вядомы кітайскі кампазітар Сянь Сінхай прыехаў у Алма-Ату. Тут у яго не было ані знаёмых, ані сяброў, людзі пакутвалі ад хвароб і беднасці. Казахскі
кампазітар Байкадамаў303 прытуліў Сянь Сінхая, прыняў яго пад свой дах.
У Алма-Аце Сянь Сінхай напісаў такія свае вядомыя творы, як «Нацыянальнае вызваленне», «Свяшчэнная вайна», «Уся рака чырвоная ад крыві». На падставе біяграфіі нацыянальнага героя Казахстана Амангельды Іманава304 ён напісаў сімфанічную паэму «Амангельды».
«Развіваць дружбу народаў, разам ствараць цудоўную будучыню». Выступленне ва ўніверсітэце Назарбаева. 7 верасня 2013 г.
У ракурсе тэмы
Сотні тысяч год народы, якія жылі ў межах Вялікага шаўковага шляху, былі аўтарамі старонак сяброўства ў старажытных паданнях. Гісторыя кітайскага кампазітара Сянь Сінхая — адна з такіх старонак.
Сянь Сінхай быў адпраўлены з Яньані ў СССР у 1940 г., каб зрабіць апрацоўку і музычнае суправаджэнне для поўнаметражнага дакументальнага фільма «Яньань і Восьмая армія». Аднак у 1941 г. выбухнула Вялікая Айчынная вайна, што не толькі спыніла работу над фільмам, але і заблакавала Сянь Сінхаю шлях на Радзіму. Пазней ён пераехаў у Алма-Ату. «Тут у яго не было ні знаёмых, ні сяброў, людзі пакутвалі ад хвароб і беднасці, але казахскі кампазітар Байкадамаў прытуліў Сянь Сінхая, прыняў яго пад свой дах». У той цяжкі час абодва кампазітары цвёрда прытрымліваліся музычных ідэалаў, натхнялі адзін аднаго і нават пасябравалі.
303 Бахытжан Байкадамаў (1917-1977) — казахскі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1957).
304 Амангельды Удербаюлы Іманаў (1873-1919) — адзін з лідараў Сярэднеазіятскага паўстання 1916 г. супраць царскай улады і руху за ўсталяванне савецкай улады ў Казахстане, удзельнік Грамадзянскай вайны.
Байкадамаў захапляўся бліскучым музычным талентам Сянь Сінхая і рэкамендаваў яму ехаць у горад Кустанай (з 1997 г. — Кастанай. — Заўв. рэд). на поўначы Казахстана, каб стаць канцэртмайстрам у Доме музыкі, які там якраз адкрываўся. У Кустанаі Сінь Сінхай, насуперак цяжкасцям, радаваў людзей сваёй музыкай. Пры яго непасрэдным удзеле адкрыўся Дом музыкі і быў праведзены канцэрт — першы з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сінь Сінхай быў не толькі дырыжорам, але і выканаўцам. Там ён атрымаў імя, якое на мясцовай гаворцы гучыць як Хуаншы — радасць. Даволі часта ён выязджаў з калегамі на канцэрты ў навакольныя вёскі, пазнаёміўся там з народнай музыкай. Сянь Сінхай навучыўся іграць на домбры, сабраў і перапрацаваў музычную спадчыну гэтых мясцін, напісаў мноства твораў з выкарыстаннем музычнага фальклору.
У Казахстане Сянь Сінхай напісаў такія вядомыя музычныя творы, як «Нацыянальнае вызваленне», «Свяшчэнная вайна», інструментальную сюіту «Уся рака чырвоная ад крыві». Акрамя таго, на падставе біяграфіі нацыянальнага героя Казахстана Амангельды Іманава ён напісаў сімфанічную паэму «Амангельды», якая атрымала агульнае прызнанне і натхняла народ на барацьбу. Пасля смерці Сянь Сінхая адна з вуліц Алма-Аты, недалёка ад дома Байкадамава, стала насіць імя кампазітара. Тут жа быў усталяваны помнік кампазітару.
Розныя культуры народаў, што жылі ўздоўж Вялікага шаўковага шляху, зведалі не толькі ўзаемаўплыў, яны сфарміравалі свайго роду духоўныя сувязі, якія дапамагалі ўсталяванню ўзаемапаразумення. Гісторыя Вялікага шаўковага шляху сведчыць, што народы, якія насялялі землі, размешчаныя ўздож шляху, наладзілі ўзаемавыгадны абмен, вучыліся адзін ад аднаго, пераймалі карысны вопыт, што спрыяла прагрэсу чалавечай цывілізацыі.
Менавіта такую думку заклаў Сі Цзіньпін у сваё выступленне ва ўніверсітэце Назарбаева, аб чым і сведчыць гісторыя Сянь Сінхая.
У стварэнне кнігі сяброўства і ўзаемаабмену зрабілі свой унёсак многія народы. Гэту кнігу яны перадавалі ад пакалення да пакалення, гісторыя Сянь Сінхая — толькі адна са старонак гэтай кнігі. Але і гэта старонка пераканаўча сведчыць аб тым, што «толькі прытрымліваючыся ўзаемнага даверу, роўнасці ў правах, узаемнай выгады, цярпімасці, пераймаючы вопыт адзін аднаго, народы здольны да супрацоўніцтва і яднання. Краіны з розным этнічным складам, розным веравызнаннем, рознай культурай абсалютна свабодна могуць насалоджвацца мірам і агульным развіццём». I як сказаў Сі Цзіньпін, «вуліца Сянь Сінхая пакладзе гэтаму пачатак».

Апавяданні пра гісторыі ўзаемаадносін
«Адлегласць не перашкода для сапраўдных сяброў»
Каштоўнае судна Чжан Хэ
На пачатку XV стагоддзя знакаміты кітайскі падарожнік Чжан Хэ выправіўся ў далёкае плаванне. Ён шмат разоў наведваў Сінгапур. У сінгапурскім марскім музеі захоўваецца копія яго «карабля-скарба» ў натуральную велічыню як памяць пра гэту слаўную падзею. У часавым прамежку з канца эпохі Мін — пачатку Цын многія жыхары правінцый Гуаньдун і Фуцзянь морам адправіліся ў краіны Акіяніі ў пошуках заробку, яны неслі з сабой кітайскую культуру і тэхналогіі і сеялі насенне сяброўства паміж Кітаем і Сінгапурам.
«Паглыбленне партнёрскіх адносінаў, сумеснае будаўніцтва азіятскага дома». Прамова ў Сінгапурскім дзяржаўным універсітэце. 7 лістапада 2015 г.
У ракурсе тэмы
Шэсцьсот год таму, у XV ст., вялізная флатылія, узначаленая старэйшым палацавым еўнухам Саньбаа305, знялася з якара ў порце Люцзя горада Тайцан306. За 28 год было здзейснена 7 падарожжаў, марскім шляхам наведана болей чым 30 краін і рэгіёнаў Азіі і Афрыкі. Гэта і ёсць знакамітая на ўвесь свет гісторыя падарожжаў Чжэн Хэ307. Гераічнае марское падарожжа Чжэн Хэ, здзейсненае на паўстагоддзя раней, чым была адкрыта Амерыка, лічыцца прадвесцем эпохі вялікіх геаграфічных адкрыццяў.
У гісторыі сямі падарожжаў Чжэн Хэ прыцягвае ўвагу грандыёзная аснастка карабля-скарба. Вядомы вучоны Новага часу Лян Цічаа часта гаварыў, што пасля Чжэн Хэ не было другога такога мораплавальніка і асабліва падкрэсліваў, што ў гісторыі падарожжа Чжэн Хэ ў Заходні акіян308 звяртаюць на сябе ўвагу дзве рэчы. Першая — грунтоўнасць навігацыйнага абсталявання эпохі Мін. Згодна звесткам з гістарычных крыніц, карабель Чжэн Хэ меў даўжыню 44 чжаны 4 чы, а шырыня яго была 18 чжанаў. У пераліку на метры даўжыня складае 125 м, а шырыня — 50 м, асадка судна была 9 м, а водазмяшчэнне 17 000 т. Побач з такой аграмадзінай флагман Калумба — усяго толькі маленькае судна даўжынёй 25,9 м. Праз чатыры стагоддзі Англія, сабраўшы ўвесь свой патэнцыял, пасля шасці год падрыхтоўчых работ пабудавала драўляны ваенны карабель «Вікторыя», аднак ён таксама саступаў судну Чжан Хэ. Гэты прыклад паказвае моц імперыі Мін.
305 Саньбаа (літаральна: тры [будыйскія] каштоўнасці) — афіцыйны прыдворны тытул Чжэн Хэ.
306 Сёння гарадскі павет г. Сучжоу правінцыі Цзянсу.
307 Літаральна: Чжан Хэ ідзе ў Заходні акіян.
308 Лацінская назва акіяна Mare Atlanticum па-грэчаску гучыць як Atlantis і абазначае водную прастору паміж Гібралтарскім пралівам і Канарскімі астравамі, увесь Атлантычны акіян называецца Oceanus Occidentalis, што значыць Заходні акіян.
Нягледзячы на наяўнасць самай буйной па тым часе флатыліі, Чжэн Хэ выправіўся ў Заходні акіян не з мэтай заваяваць іншыя дзяржавы і зусім не для таго, каб стаць «валадаром над морам». Якраз наадварот, Чжэн Хэ быў мірным пасланцам ад Усходу да Захаду. Першым, што ён рабіў па прыбыцці ў кожную новую краіну, было агалошванне паслання імператара, у якім выказвалася спадзяванне на спакой і шчасце народа гэтай краіны. Затым падносіліся падарункі правіцелю і чыноўнікам — так выказвалася жаданне ўсталяваць і развіваць сяброўскія адносіны. Нарэшце чарга даходзіла да перамоваў аб гандлі.
За сем падарожжаў Чжэн Хэ не заняў ані пядзі чужой зямлі, не адабраў сілай аніякіх каштоўнасцяў, што належылі іншым дзяржавам, да ўсіх ставіўся паважліва, гаварыў на роўных. Больш за тое, ён адкрыў для гэтых народаў шоўк, фарфор, іншыя вытанчаныя прадметы побыту. I таму многія краіны і рэгіёны да гэтага часу лічаць яго карабель-скарб сімвалам міру, сяброўства і абмену.
У сінгапурскім марскім музеі на востраве Сэнтаса захоўваецца копія яго «карабля-скарба» ў натуральную велічыню. Гэты трохпавярховы карабель надзвычай велічны. Hoc карабля ўяўляе сабою адкрыты тэатр музея, дзе наведвальнікі могуць паглядзець кароткі анімацыйны фільм, які расказвае гісторыю падарожжа Чжэн Хэ ў Заходні акіян.
Падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Сінгапур словы «радня» і «новы» найчасцей сустракаліся ў кітайскай і сінгапурскай прэсе. Сі Цзіньпін выказаў меркаванне, што гісторыя карабля-скарба, мадэль якога была выраблена ў Сінгапуры, не толькі сімвалізуе сяброўскія адносіны народаў двух краін, але і дэманструе жаданне напісаць новую старонку ў гісторыі адносін.
У Сінгапуры гаварылі, што візіт Сі Цзіньпіна быццам прыезд роднага чалавека. Мясцовыя жыхары не без шкадавання гаварылі, што Сі Цзіньпін шмат год працаваў
у правінцыі Фуцзянь, а кітайцы, што жывуць у Сінгапуры, па большай частцы з’яўляюцца выхадцамі з правінцый Фуцзянь і Гуандун, таму ім пашчасціла яго ведаць і яны ставяцца да яго з асаблівай цеплынёй.
На самай справе, у 1980-1990-х гг. Сі Цзіньпін тройчы прыязджаў у Сінгапур і шмат разоў сустракаўся з прэзідэнтам Чэнь Цінем і прэм’ер-міністрам Лі Сяньлунам, яны старыя сябры. Паміж Кітаем і Сінгапурам існуюць сяброўскія адносіны, і Сі Цзіньпін — іх сведка. Але ў большай ступені, канечне, ён з’яўляецца чалавекам, які садзейнічае развіццю гэтых сяброўскіх адносін.
У заключэнне сваёй прамовы ў Сінгапуры ён шчыра і сур’ёзна сказаў: «У будучым Азія зноў зойме трывалае становішча сярод краін, якія накіроўваюць развіццё гісторыі. Мы нарадзіліся і выраслі тут. I наш лёс таксама звязаны з ёй».
Калі словы ідуць ад сэрца, яны яшчэ глыбей кранаюць сэрцы іншых людзей. Адна з важнейшых прычын візітаў Сі Цзіньпіна ў Сінгапур хаваецца менавіта ў гэтым.
Псторыя кітайска-амерыканскага сяброўства
Больш за 230 год таму амерыканскае камерцыйнае судна «Імператрыца Кітая» перасекла акіян і здзейсніла першы рэйс у Кітай. Разам з амерыканскімі рабочымі мноства кітайскіх спецыялістаў 150 год таму праклалі Ціхаакіянскую чыгунку з усходу на захад ЗША. Падчас Другой сусветнай вайны, 70 год таму, Кітай і ЗША былі саюзнікамі ў вайне, супольна змагаліся дзеля справядлівасці і міру ва ўсім свеце. На той вайне тысячы амерыканскіх афіцэраў і салдат ахвяравалі сваім жыццём, каб дапамагчы кітайскаму народу. Мы не забудзем і каштоўную
дапамогу, і маральную падтрымку, аказаную амерыканскім народам Кітаю, які змагаўся з агрэсарам і адваяваў свабоду і незалежнасць.
Прамова на сумесным банкеце мэрыі Вашынгтона і амерыканскага таварыства дружбы. 23 верасня 2015 г.
У ракурсе тэмы
Амерыканскі карабель, які вёз 360 т тавараў, адплыў 22 лютага 1784 г. з Нью-Ёрка ў бок Ганьчжоу. ЗША ў той час толькі атрымалі незалежнасць і знаходзіліся ў цяжкім становішчы, паколькі яшчэ захоўвалася гандлёвая блакада з боку Англіі. Амерыка мела тэрміновую патрэбу ў кантактах са знешнім светам. Амерыканскія гандляры скіравалі свае позіркі на Кітай, які знаходзіўся на процілеглым беразе Ціхага акіяна. Для свайго карабля яны прыдумалі гучную назву — «Імператрыца Кітая». Судна здзейсніла сваё першае падарожжа ў Кітай 11 мая 1785 г. і вярнулася цалкам загружанае кітайскімі таварамі: кераміка, фарфор, шоўк, вееры з сандалавага дрэва. Калі пра карабель і прывезены груз даведаўся бацька-заснавальнік ЗША, першы прэзідэнт Джордж Вашынгтон, ён купіў болыл за 300 штук фарфоравых вырабаў, прывезеных з Кітаю. Гэты болей чым двухвекавы антыкварыят да гэтага часу захоўваецца ў Маунт-Верноне309, дзе раней жыў Вашынгтон, і ў музеі-сядзібе ў Пенсільваніі. Адзін з амерыканскіх знаўцаў Кітая некалі сказаў: «Калі судна плыве ўсляпую, то вецер для яго заўсёды будзе сустрэчным. На шчасце, «Імператрыца Кітая» плыла не ўсляпую, на карысць Амерыкі яна прывезла з сабой бліскучую кітайскую культуру».
309 Маунт-Вернон — плантацыя Джорджа Вашынгтона недалёка ад горада Александрыя ў акрузе Фэрфакс (штат Віргінія) на беразе ракі Патамак, за 24 км на поўдзень ад сталіцы ЗША.
Ціхаакеанская чыгунка -— гэта галоўная транспартная артэрыя, што перасякае ЗША з усходу на захад і мае глыбокі кітайскі след. Будаваць яе пачалі ў 1863 г. Калі параўнаць вялікі раўнінны ўчастак на ўсходзе з рэльефам мясцовасці на захадзе, то тут рэльеф складаны і ўмовы чыгуначных работ былі надзвычай цяжкімі. Аднак кітайскія рабочыя ўсё ж выканалі задачу, якая аказалася не па сілах іншым. Губернатар Каліфорніі перажываў за кітайскіх рабочых, ён дакладваў прэзідэнту ЗША Джонсану: «Яны вытрыманыя і спакойныя, акрамя таго, яны вельмі працалюбівыя і міралюбівыя, яны намнога больш вынослівыя, чым іншыя. Уражвае здольнасць да навучання гэтых кітайцаў, яны хутка авалодваюць усімі неабходнымі прафесійнымі навыкамі, што патрабуюцца пры будаўніцтве чыгункі. Яны могуць вельмі хутка выконваць работу любой ступені складанасці». Менавіта па гэтай прычыне кітайскія рабочыя хутка сталі галоўнай сілай на будаўніцтве заходняга ўчастка чыгункі. За перыяд будаўніцтва першага адгалінавання дарогі максімальная колькасць кітайскіх рабочых дасягнула 6 000 чалавек.
Болей за семдзесят год таму народы Кітая і Амерыкі ваявалі разам, супрацьстаялі фашызму, і гэтага нельга сцерці з памяці. Сфарміраванае амерыканскім лётчыкам Шэналтам падраздзяленне «Лятаючыя тыгры» перавезла да тэатра ваенных дзеянняў больш за 800 тыс. тон ваенных грузаў для кітайскай арміі, збіла болей за 2 600 самалётаў непрыяцеля. Гэтым падраздзяленнем была пракладзена паветраная траса, якая адыграла вялікую ролю ў забеспячэнні кітайскай арміі ваеннымі грузамі. Калі была перарэзана траса Юнань-Бірма, паветраная траса «Верблюжыны горб»310 забяспечыла дастаўку кітайскіх ваенных грузаў.
310 Верблюжыны горб (англ. The Hump) — назва, дадзеная амерыканскімі лётчыкамі падчас Другой сусветнай вайны усходняй частцы Гімалаяў, над якой праходзіў паветраны маршрут з Індыі ў Кітай.
Падчас сумеснага ўдзелу ў баявых дзеяннях амерыканскія пілоты, што знаходзіліся ў Кітаі, насілі чырвоную нашыўку, якая сведчыла аб тым, што гэта замежныя спецыялісты, ваенныя, якія дапамагаюць кітайскай арміі, і грамадзянскія асобы павінны аказваць ім садзеянне. Убачыўшы такі знак у параненага пілота, кітайскае насельніцтва павінна было дапамагаць яму.
У 2015 г. Сі Цзіньпін прыехаў у ЗША з дзяржаўным візітам. Першым пунктам яго прыпынку стаў горад Сіэтл штата Вашынгтон. Прамаўляючы тост на сустрэчы новых і старых сяброў, Сі Цзіньпін расказаў гісторыю пра гандлёвае судна «Імператрыца Кітая», успомніў сумеснае будаўніцтва Ціхаакіянскай чыгункі і сумеснае супрацьдзеянне фашызму. Такім чынам ён адказаў на сумненні некаторых персон. Шырыня Ціхага акіяна дазваляе яму прытуліць на сваіх берагах дзве такія вялікія краіны, як Кітай і Амерыка, а будаўніцтва адносін новага тыпу паміж буйнымі дзяржавамі мае гістарычныя прадумовы і магутны фундамент грамадскай думкі.
У сваім выступленні Сі Цзіньпін прапанаваў развіваць амерыканска-кітайскія адносіны з новых пазіцый. Для гэтага неабходна засяродзіць увагу на выкананні наступных задач: правільна ацаніць стратэгічныя задумы, развіваць супрацоўніцтва дзеля агульнай выгады, своечасова пазбаўляцца ад рознагалосся, мацаваць дружбу народаў. Ператварыць стратэгію і тактыку ў практыку міждзяржаўных адносін — задача першаступеннай значнасці, ад глыбіні і дасканаласці выканання задуманага залежаць не толькі якасць стасункаў між двума народамі, але і міжнародны клімат увогуле.
Расказваючы тры гісторыі кітайска-амерыканскага супрацоўніцтва, у тым ліку і старажытную гісторыю судна «Імператрыца Кітая», Сі Цзіньпін звярнуў увагу на тое, што вялікая адлегласць паміж Кітаем і ЗША не можа быць перашкодай сяброўству народаў, бо сяброўскія адносіны краін маюць вытокі ў далёкім мінулым.
Іншаземныя добраахвотнікі на фронце антыяпонскай барацьбы
Кітайскі народ ніколі не забудзе, якую каштоўную падтрымку ён атрымаў падчас Вайны супраціўлення японскім захопнікам ад краін і міжнародных арганізацый, што імкнуцца да міру і справядлівасці ва ўсім свеце. Так, Савецкі Саюз аказаў Кітаю істотную матэрыяльную дапамогу; амерыканскія «Лятаючыя тыгры», ігнаруючы небяспеку, праклалі паветраную магістраль «Верблюжыны горб»; мноства барацьбітаў з фашызмам з Карэі, В’етнама, Канады, Індыі, Новай Зеландыі, Польшчы, Даніі, Аўстрыі, Румыніі, Балгарыі, нават з Германіі і Японіі наўпрост удзельнічалі ў антыяпонскай вайне.
Канадскі доктар Норман Бэцьюн, як і доктар з Індыі Дварканакхт Котні, адолелі доўгі шлях у Кітай, каб ратаваць паміраючых і дапамагаць параненым; французскі доктар Жан-Аўгуст Бюсьер праклаў сваю трасу «Верблюжыны горб», каб на ровары прывозіць медыкаменты; немец Ён Рабэ і датчанін Бернард Сіндберг падчас Нанкінскай разні ўсімі магчымымі сродкамі баранілі кітайскіх бежанцаў; брытанец Лінмарк, воін-інтэрнацыяналіст Ганс Шыбэ і іншыя журналісты актыўна распаўсюджвалі інфармацыю пра гераічную барацьбу Кітая падчас Вайны супраціўлення. На завяршальным этапе вайны савецкая Чырвоная армія была адпраўлена ў Маньчжурыю, дзе сумесна з арміяй і народам Кітая вяла барацьбу супраць японскіх захопнікаў, паскараючы тым самым працэс іх канчатковага разгрому. Усе гэтыя дзеянні і ўчынкі кітайскі народ апявае і па сённяшні дзень.
Выступленне Сі Цзіньпіна на прыёме ў гонар 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне і Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам. 3 верасня 2015 г.
У ракурсе тэмы
Падчас вайны, што адбывалася больш за 70 год таму, сілы справядлівасці ваявалі поруч у адным акопе, і гісторыі гэтай барацьбы па-ранейшаму хвалюць людзей.
Успомнім канадскага доктара Нормана Бэцьюна. У студзені 1938 г. ён узначаліў медыцынскую брыгаду, разам з якой перасек акіян і прыплыў у Кітай. Два наступныя гады ён пастаянна знаходзіўся на перадавой, каб ратаваць паміраючых і дапамагаць параненым. Бэцьюн усталяваў аперацыйны стол у храме за тры кіламетры ад лініі фронту, адбывалася гэта падчас знакамітай Ціхуэйскай бітвы311. Нават пад варожым абстрэлам ён працягваў працаваць, зрабіў там 115 аперацый і працаваў 69 гадзін запар. Нягледзячы на тое, што яму было амаль 50 год, ён двойчы здаваў па 300 мілілітраў крыві для параненых. Праводзячы чарговую тэрміновую аперацыю, ён атрымаў заражэнне крыві і 12 лістапада 1939 г. памёр. Адбылося гэта ў вёсцы Хуаншыкоу павета Тан правінцыі Хубэй.
Калі пачалася Другая сусветная вайна, індыйскі доктар Дварканакх Котні ў складзе санітарнай брыгады з пяці чалавек адправіўся ў Кітай для аказання дапамогі. Калі ён прыбыў у Кітай, да іерогліфаў што абазначалі яго прозвішча, дадаў іерогліф «хуа» (Кітай), каб перадаць сваё рашучае жаданне змагацца за Кітай. У лютым 1939 г. у Яньяні ён далучыўся да медыцынскага атрада 8-й арміі312, а ў ліпені 1942 уступіў у КПК. Больш за два гады ён працаваў на тэрыторыі Шаньсі-Чахар-Хубэйскага савецкага раёна313.
311 Ціхуэйская бітва адбылася 23 красавіка 1939 г. у раёне Ціхуэй правінцыі Хубэй.
312 Восьмая армія — назва Народна-вызваленчай арміі Кітая ў 19371949 гг.
313 Шаньсі-Чахар-Хубэйскі савецкага раёна — падкантрольнае кітайскім камуністам ваеннае і адміністратыўна-тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існавала ў 1938-1948 гг.
Як і Бэцьюн, Дварканакх, не шкадуючы сілы, дапамагаў параненым, што змагаліся з японскай арміяй. Нават калі ён сур’ёзна захварэў, ні на хвіліну не хацеў пакідаць свой баявы пост. У снежні 1942 г. Дварканакх памёр ад прыступу эпілепсіі проста на полі бою, ён меў усяго 31 год.
[Быў яшчэ] і французскі доктар Жан-Аўгуст Бюсьер. Падчас Вайны супраціўлення ў апорных пунктах 8-й арміі Кітая, якая змагалася з японскімі захопнікамі, не хапала медыкаментаў і медыцынскага персанала. Бюсьер карыстаўся сваім становішчам замежнага доктара, каб на ровары перасякаць лінію японскай арміі і прывозіць лекі, бінты, іншыя прадметы медыцынскага прызначэння для патрэбаў 8-й арміі. Спачатку ён перавозіў усё неабходнае на машыне, але калі японцы ўвялі квоты на бензін, перасеў на ровар, на якім і праклаў трасу «Верблюжыны горб» для транспарціроўкі прадметаў медыцынскага прызначэння.
Англійскі таварыш па прозвішчы Лінмарк быў тэхнічным дарадцам па пытаннях перадачы інфармацыі ў 8-й арміі. На тэрыторыі рэвалюцыйных баз ён не толькі падрыхтаваў спецыялістаў-радыстаў, але яшчэ сам спраектаваў і ўладкаваў антэну і радыёперадатчык для патрэб 8-й арміі, што дазволіла перадаваць на далёкія адлегласці «голас Яньяні».
Нямецкі журналіст Ганс Шыбэ пасля пачатку Вайны супраціўлення, насуперак цяжкасцям і небяспецы, наведаў Яньянь, Ваньнань, Субэй, дзе браў інтэрв’ю ў байцоў 8-й і Новай 4-й арміі і падрыхтаваў вялікую колькасць матэрыялаў, якія пазнаёмілі ўвесь свет з сапраўднымі абставінамі гераічнага супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам. За гэта ён быў празваны «замежнай 8-й арміяй».
Дзень 3 верасня варты памяці ўсіх народаў свету. У гэты дзень у 1945-м кітайскі народ пасля 14 год цяж-
кай упартай барацьбы атрымаў вялікую перамогу ў Вайне супраціўлення. Была абвешчана поўная перамога ў сусветнай барацьбе з фашызмам, сонца зноў узышло над мірнай зямлёй.
Гэтым асаблівым днём Сі Цзіньпін з глыбокім пачуццём расказваў гісторыі эпапеі барацьбы кітайскага народу, у якой поруч з кітайцамі ваявалі замежныя таварышы, каб падкрэсліць, што мір даецца цяжка і яго неабходна бараніць.
Толькі правільнае і глыбокае асэнсаванне гісторыі можа даць пачатак лепшай будучыні. Сі Цзіньпін раскрыў станоўчыя і адмоўныя бакі гістарычных падзей з пункту погляду кітайскага народа. Адмоўныя з’явы ў падыходзе да ацэнкі падзей мінулага можа спарадзіць адсутнасць гістарычнай памяці, адмаўленне агрэсіі ў гістарычным кантэксце, бо гэта знявага пачуцця справядлівасці і здзек з гісторыі. Гэтыя з’явы абавязкова выклічуць страту даверу народаў свету, бо імкненне да справядлівасці — уласцівая чалавечай натуры рэч. Ігнараванне справядлівасці ў гістарычным кантэксце будзе нязменна спараджаць жаданне сцвердзіць праўду. Станоўчыя бакі гістарычнага працэсу звязаны са здольнасцю выносіць урокі з мінулага. Неабходна зрабіць важныя высновы з гістарычных падзей, мудра асэнсаваць іх, цвёрда прытрымлівацца мірнага развіцця, будаваць сумесную будучыню, змагацца за мір ва ўсім свеце.
Падчас выступлення на прыёме ў гонар памяці 70-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне і Вайне супраціўлення японскім захопнікам Сі Цзіньпін не толькі паўтарыў знешнепалітычную дактрыну Кітая «ніколі не імкнуцца да гегемоніі, ніколі не праводзіць палітыку экспансіі», але і аб’явіў аб скарачэнні арміі на 300 тысяч чалавек, прадэманстраваўшы рэальную цвёрдую рашучасць Кітая захоўваць мір.
Псторыя дачкі галоўнакамандуючага
Нашы народы яднае нянавісць да агульнага ворага, яны супольна змагаліся з ім, неслі вялізныя страты ў імя перамогі, што стала незгасальным унёскам у гісторыю чалавецтва.
Хто не ведае, што дачка аднаго з заснавальнікаў новага Кітая, маршала Чжу Дэ — Чжу Мінь знаходзілася ў нацысцкім канцлагеры пад Мінскам разам з беларускімі юнакамі і дзяўчатамі, і яны гераічна супраціўляліся нямецкім катам. Сярод гераічных удзельнікаў паветраных баёў за вызваленне Мінска быў кітайскі генерал Тан До. А беларускія лётчыкі ў шэрагах Чырвонай арміі Савецкага Саюза прымалі ўдзел у паветраных баях з японскімі агрэсарамі ў кітайскім небе, змагаліся за вызваленне паўночна-ўсходняга Кітая. Героі Савецкага Саюза генерал-лейтэнант Благавешчанскі, генераллейтэнант Мікалаенка, генерал-маёр Здановіч — выбітныя прадстаўнікі беларускіх салдат, што змагаліся за свабоду Кітая.
3 артыкула «Няхай сяброўскае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю будзе падобна да шырокай вясёлай песні», надрукаванага ў беларускіх СМІ. 8 мая 2015 ^14.
У ракурсе тэмы
Чжу Мінь — адзіная дачка галоўнакамандуючага Чжэ Ду. У лютым 1941 г. яе адправілі вучыцца ў Маскву ў пер-
314 Цытуецца па: Сі Цзіньпін. Няхай сяброўскае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю будзе падобна да шырокай вясёлай песні». // Беларусь сёння. № 24715, 8 мая 2015.

Апавяданні npa гісторыі ўзаемаадносін >
шы інтэрнацыянальны дзіцячы дом315. Каб не раскрываць там яе сапраўданае імя, ёй далі імя Чы Ін316. 3 дзяцінства дзяўчынка пакутвала на астму, а халоднае маскоўскае надвор’е абвастрыла хваробу. Дзіцячы дом адправіў яе паправіць здароўе ў летні лагер, што знаходзіўся пад Мінскам. Аднак лёс падрыхтаваў ёй нешта іншае: у той дзень, калі Чжу Мін аказалася ў лагеры, пачалася Вялікая Айчынная вайна. Калі Мінск быў заняты ворагам, дзяцей яшчэ не паспелі эвакуіраваць. Пазней немцы адправілі школьнікаў у нацысцкі канцлагер. Там Чжу Мінь і яе сябры зведалі шмат гора, але яны помнілі, што павінны весці барацьбу з фашыстамі. Дзеці залівалі скрыні з бояпрыпасамі вадой, дамагаючыся, каб тыя адсырэлі. Засыпаючы ў патроны порах, яны падмешвалі туды пясок. Толькі на пачатку 1944 г., калі акупіраваныя тэрыторыі былі вызвалены Чырвонай арміяй, Чжу Мінь разам з іншымі нарэшце апынулася на свабодзе.
«Лятаючы генерал» Тан До быў адзіным кітайцам, які змагаўся супраць ваенна-паветраных сіл Германіі ў небе над СССР, Польшчай і Германіяй. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён знаходзіўся ў складзе штурмавога авіяпалка і займаў пасаду намесніка камандзіра, кіраваў чатырма штурмавікамі-бамбардзіроўшчыкамі, якія ляталі на звышмалой вышыні, разбіў некалькі дзясяткаў варожых самалётаў, праславіўся ў баях і стаў вядомы як «кітайскі баявы сокал» Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 г. у ходзе бітвы за вызваленне Усходняй Прусіі ён паставіў рэкорд: за адзін дзень шэсць разоў падняўся ў паветра. Баявыя
315 Іванаўскі інтэрнацыянальны дзіцячы дом (школа-інтэрнат) быў заснаваны савецкім урадам ў 1933 г. для дзяцей, чые бацькі змагаліся з рэакцыйнымі альбо фашысцкімі рэжымамі на сваёй радзіме. Знаходзіўся прыкладна за 300 км на ўсход ад Масквы.
316 Прозвішча Чжу, якое перакладаецца як «чырвоны, барвовы» замянілі на Чы, што абазначае «чырвоны, пунсовы».
заслугі Тан До былі ўганараваныя мноствам дзяржаўных узнагарод СССР, сярод якіх ордэн Леніна, ордэн Чырвонага Сцягу, ордэн Чырвонай Зоркі і ордэн Айчыннай вайны.
Кітайскі народ ніколі не забудзе і дапамогу «сваіх старых сяброў». Пасля пачатку Вайны супраціўлення японскім захопнікам многія савецкія лётчыкі адправіліся ў Кітай для аказання дапамогі ў складзе добраахвотнага авіяцыйнага атрада СССР.
Генерал-лейтэнант Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі ў 1937-1938 гг. кіраваў атрадам знішчальнікаў, сфарміраваным з кітайскіх і савецкіх лётчыкаў, сам прымаў удзел у многіх паветраных баях. У маі 1938, калі японцы здзейснілі паветраны напад на Ухань, гэты атрад збіў 38 варожых самалётаў, 7 з іх збіў Благавешчанскі. Генерал-лейтэнант авіяцыі Яўген Макаравіч Мікалаенка кіраваў лётчыкамі і пры трайным пераўзыходжанні сілаў ворага сарваў планы японскай авіяцыі па суцэльнай бамбардзіроўцы Ханькоу. За чатыры з лішнім гады 14 удзельнікаў добраахвотнага авіяцыйнага атрада атрымалі званіі Героя СССР.
Артыкул Сі Цзіньпіна, надрукаваны беларускімі CM1, у якім распавядаецца гісторыя Чжу Мінь, дачкі галоўнакамандуючага Чжу Дэ, гісторыі лётчыкаў, што падчас вайны змагаліся за свабоду кітайскага народа, — усё гэта нагадвае пра сяброўства Кітая і Беларусі, якое ажывае на старонках друку і аказвае глыбокае ўражанне на чытачоў.
Кітайскія чытачы, магчыма, ведаюць, што Чжу Мінь была дачкой галоўнакамандуючага Чжа До, аднак далёка не ўсе ведаюць, што яна змагалася з нямецкімі захопнікамі побач са сваімі беларускімі сябрамі. Беларускія чытачы, магчыма, чулі пра генерал-лейтэнанта авіяцыі Благавешчанскага, але хутчэй за ўсё яны не ведаюць, што ён быў адпраўлены ў далёкі Кітай для ўдзелу ў паветраных баях супраць японскіх агрэсараў і што кітайцы з цеплынёй называлі яго капітан Чжан Фэй,
Дырэктар Гістарычнага музея Вялікай Айчыннай вайны Скобелеў прачулена заявіў, што ўспамін Старшыні Сі Цзіньпіна пра сумеснае супрацьстаянне ворагу кітайскага і беларускага народаў падчас Другой сусветнай вайны вельмі важны. Так быў дадзены пачатак моцнаму сяброўству дзвюх краін, і гэта вельмі істотная рэч для разумення беларусамі гісторыі Вайны супраціўлення кітайскага народа.
Святло любові разганяе змрок
Японскія агрэсары 7 ліпеня 1937 г. вераломна напалі на Кітай, яны нанеслі каласальную шкоду кітайскаму народу. Кітайскія гарады і вёскі былі а.хоплены полымем вайны, паветра пахла порахам, кітайскі народ зведаў масавае вынішчэнне, пераносіў цяжкія пакуты. Зямля Кітая была спустошана, усеяна трупамі памерлых ад голаду людзей.
Японскае войска 13 снежня 1937 г. распачало варварскае наступленне на Нанкін, дзе была арганізавана нячутная па маштабах і жорсткасці Нанкінская разня. Было знішчана 300 тысяч кітайцаў, безліч жанчын былі згвалтаваны і знявечаны, мноства дзяцей і падлеткаў памерлі не сваёй смерцю. Трэцяя частка ўсіх збудаванняў была знішчана, маёмасць раскрадзена. Бесчалавечная разня, здзейсненая японскімі агрэсарамі, стала адным з трох буйнейшых інцыдэнтаў Другой сусветнай вайны, гэта жахлівае злачынства супраць чалавечнасці і змрочная старонка гісторыі чалавецтва.
Глыбокае кранае тое, што ў дні Нанкінскай разні, калі вецер нёс пах крыві, нашы суайчыннікі атрымлівалі дапамогу і падтрымку ад шматлікіх іншаземных сяброў, якія не баяліся рызыкі, рознымі спосабамі баранілі жыхароў Нанкіна і вялі хроніку ўсіх зверстваў,
Псторыі з вуснаў С/ Цзіньпіна
здзейсненых японскімі агрэсарамі. Да ліку такіх людзей адносяцца немец Ён Рабэ, датчанін Бернард Сіндберг, амерыканец Джон Меджы. Іх чалавечнасць, адвага, высакародныя ўчынкі ніколі не будуць забытыя кітайскім народам.
Прамова ў час дзяржаўнай траурнай цырымоніі, прысвечанай ахвярам Нанкінскай разні. 13 снежня 2014 г.
У ракурсе тэмы
Нават глыбокая цёмная ноч не здолее засланіць святло.
Японскае войска 13 снежня 1937 г. заняло Нанкін, дзе была ўчыненая Нанкінская разня. У той страшны час, калі старажытны горад Нанкін быў заліты крывёю, немец Ён Рабэ звязаўся з дзясяткам іншаземцаў, што знаходзіліся ў Кітаі, і стварыў Нанкінскую зону бяспекі і такім чынам стварыў «абарончы рубеж жыцця» болей, чым для 200 тысяч кітайцаў. За гэта ён быў празваны кітайскім Шындлерам. Падчас японскіх бамбардзіровак Рабэ не толькі без роздуму застаўся ў Нанкіне, але і вёў «Дзённік Рабэ», памер якога дасягнуў 2 400 старонак. У сваім дзённіку ён праўдзіва апісваў бясчынствы японскай арміі. Гэты твор з’яўляецца адным з самых дакладных і праўдзівых гістарычных матэрыялаў Нанкінскай разні.
У той жа самы час у захопленым японцамі горадзе датчанін Бернхард Сіндберг, абаснаваўшыся на цаментным заводзе, даваў там прытулак мірным кітайскім жыхарам. Каб не даць японскай арміі заняць завод, ён спецыялыза развесіў па ўсім перыметры плошчы дацкія і нямецкія сцягі. На даху завода ён загадаў намаляваць маслянымі фарбамі дацкі сцяг плошчай каля 1 350 квадратных метраў. Гэта быў самы вялікі з паднятых у Кітаі дацкіх сцягоў. 3 другой паловы лютага да сярэдзіны сакавіка 1938 г. ён уратаваў у сваім сховішчы каля 15 тысяч мірных жыхароў.
Амерыканец Джон Меджы, для якога Кітай быў «другім домам», у гэты ж час таемна здымаў на кінакамеру злачынствы японкіх агрэсараў у Нанкіне. У агульным ён зрабіў чатыры шпулі кінастужкі агульнай працягласцю 105 хвілін, якія задакументавалі зверствы, здзейсненыя японскімі войскамі. Падчас Такійскага працэсу над японскімі ваеннымі злачынцамі ён выступіў сведкам падзей і абвінаваціў японскую армію ў крывавых бесчалавечных актах у Нанкіне. Да гэтага часу ў мемарыяльным музеі ахвяр Нанкінскай разні кожны дзень паказваюць гэтыя найкаштоўнейшыя кінаматэрыялы, знятыя Меджы.
Справядлівасць нельга знішчыць, пра яе няможна забыць. Святло чалавечнасці здольнае перамагчы змрок — гэта векавая надзея чалавецтва. На першым дзяржаўным жалобным мерапрыемстве, прысвечаным памяці ахвяр Нанкінскай разні, Сі Цзіньпін успомніў пра падтрымку і дапамогу, якую атрымаў кітайскі народ ад сваіх замежных сяброў, пра агульны супраціў агрэсару. Ён заявіў усяму свету, што кітайскі народ ніколі не забудзе акты падтрымкі міралюбівых і справядлівых дзяржаваў і народаў, будзе памятаць міжнародныя арганізацыі, якія дапамагалі падчас антыяпонскай вайны, і вядома ж, не забудзе ўласцівае ім святло чалавечнасці.
На жалобнай цырымоніі Сі Цзіньпін, суправаджаемы 13-гадовым Юань Цзэюем, нашчадкам загінулага ў Нанкінскай разні, падтрымліваючы 85-гадовага Ся Шуцыня, які здолеў ацалець, падышоў да мемарыяльнага пастаменту, каб адкрыць урачысты жалобны мітынг. Так ён хацеў заявіць усяму свету пра неабходнасць «выносіць урокі з мінулага, каб яно служыла перасцярогай наступным пакаленням», вучыла «нічога не забываць для павучання наступнікам». Памятаць пра такія гістарычныя моманты неабходна не для таго, каб распальваць варожасць, а для таго, каб паказаць, наколькі важна бараніць мір.
«Чайныя» сувязі Кітая і Бразіліі
«Сапраўдны сябра блізкі табе нават тады, калі ён далёка ад цябе»317. Гэта радок са старажытнай кітайскай паэзіі вельмі добра перадае асаблівасці кітайска-бразільскіх адносін. Бразілія і Кітай падзелены марамі і акіянамі, адлегласць паміж імі няблізкая. Аднак бязмежны Ціхі акіян не здольны перашкодзіць стасункам народаў. Дзвесці год таму першыя сяляне-чаяводы з Кітая пераадолелі «тысячы гор і рэк», каб дабрацца да Бразіліі і навучыць тутэйшы люд майстэрству вырошчваць чай. На Усясветнай выставе чаю ў Вене ў 1873 г. чай, выгадаваны ў Бразіліі, атрымаў усеагульнае адабрэнне. Шчырыя сяброўскія адносіны, што гадамі складваліся паміж народамі Кітая і Бразіліі, падобныя да шчырай працы кітайскіх чаяводаў, чые пасевы — гэта надзея, збор ураджаю — радасць, а смак чаю [або смак працы] — сяброўскія пачуцці. Майстар традыцыйнага кітайскага жывапісу Чжан Дацянь пражыў у Бразіліі сямнаццаць год і ў сваёй рэзідэнцыі пад назвай «Парк васьмі дабарачыннасцяў» стварыў такія каштоўныя работы як «Вялікая рака Янцзы», «Аўтапартрэт на гары Хуаншань», «Туга па Радзіме» і іншыя.
«Разам напішам новую главу традыцыйнага сяброўства». Выстугшеннеў парламенце Бразіліі. Ібліпеня 2014 г.
У ракурсе тэмы
Калі гаворка заходзіць пра Бразілію, краіну, вядомую танцам самба, многім адразу ж прыгадваецца кава. Аднак існуе малавядомы факт: гэта буйнейшая краіна — вытворца кавы — даўно лічыць сваім нацыянальным напоем імпартны чай.
317 Радок з верша паэта эпохі Тан Ван Бо (каля 650-676).
Бразілія захапілася чаем вельмі даўно. У час з 1812 па 1819 гг. першая група дасведчаных кітайскіх чаяводаў з Кітая праз Макаа прыбыла ў Рыа-дэ-Жанэйра, каб вырошчваць тут чай. Сяляне-чаяводы атрымалі спецыяльны кавалак зямлі ў нацыянальным парку Ціжука ў Рыа. Гэты куточак яны старанна падрыхтавалі да пасадкі кітайскага чаю. Чаяводы не толькі паспяхова правялі пробныя пасадкі, але і перадалі бразільцам тэхніку яго вырошчвання і апрацоўкі, дзякуючы чаму Бразілія адразу стала трэцяй краінай [у свеце] пасля Кітая і Японіі па вытворчасці чаю. На цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Рыа ў 2016 г. быў паказаны кавалак фільма, які адлюстраваў той перыяд гісторыі, калі кітайскія чаяводы прыехалі ў Бразілію. Дзякуючы кітайскім чаяводам, чайная прамысловасць Бразіліі атрымала бурнае развіццё, зоны вырошчвання чаю распаўсюдзіліся ад Рыа-дэ-Жанэйра да іншых рэгіёнаў. Мясцовы чай не толькі задаволіў унутраныя запыты, але і паспяхова прадаваўся на міжнародным рынку. У вышэйшых колах бразільскага грамадства тады стала вельмі модным піць чай, для жыхароў Бразіліі ён зрабіўся нацыянальным напоем. На Усясветнай выставе чаю ў Вене ў 1873 г. бразільскі чай заняў другое месца, саступіўшы толькі кітайскаму.
У нацыянальным лесапарку Ціжука ў Рыа-дэ-Жанэйра ёсць аглядная пляцоўка пад назвай Кітайскі павільён. Гэта вельмі вядомае месца ў горадзе. Пляцоўка была ўзведзена на знак памяці пра кітайскіх сялян-чаяводаў, якія менавіта тут упершыню пасадзілі свой чай. Нават у папулярным ва ўсім свеце мультфільме «Рыа»318 ёсць сілуэт Кітайскага павільёна.
318 «Рыа» — амерыканска-бразільскі паўнаметражны анімацыйны музычны фільм рэжысёра Карласа Салданьі.
Вядомы кітайскі мастак Чжан Дацянь пражыў у Бразіліі сямнаццаць год, у прадмесці горада Сан-Паулу заклаў вядомы парк і даў яму назву Сад васьмі дабрачыннасцяў. На пачатку 1953 г. Чжан Дацянь упершыню наведаў Бразілію і пасяліўся ў свайго сябра. Прагульваючыся па схілах бліжэйшых гор, ён убачыў пейзажы, якія нагадалі яму родныя мясціны на Чэньдунскай раўніне319. Мастак купіў надзел зямлі і за тры гады стварыў сад плошчай 145х200 м2, які нагадваў бы яму кітайскі садзік пры доме. Мастак назваў яго Садам васьмі дабрачыннасцяў, што звязана з вялікай колькасцю дрэваў хурмы ў гэтым парку.
Пісьменнік Дуэн Чэншы, які жыў у эпоху Тан, у сваім творы «Усякае-ўсялякае з Юані» сцвярджае, што хурма мае сем цудоўных якасцяў: па-першае, яна дае доўгацярпенне, па-другое, утрымлівае вялікую колькасць інь (згодна з кітайскай філасофіяй, энэргіі жаночага пачатку), па-трэцяе, на дрэвах хурмы не бывае птушыных гнёздаў, па-чацвёртае, плады яе не маюць чарвякоў, па-пятае, з абынелым лісцем можна гуляць, па-шостае, хурмой можна забаўляць шаноўнага госця, па-сёмае, апалае лісце можна закладваць між старонак кнігі. А Чжан Дацянь дадаў да гэтага, што настой лісця хурмы здольны вылечваць ад хваробаў страўніка (адным словам, хурма вартая карціны). Усе восем дабрачыннасцяў і знайшлі адлюстраванне ў назве сада.
У Бразіліі існуе прыказка: «Сяброўства падобна да віна: з цягам часу робіцца толькі мацнейшым». Сяброўскія сувязі Кітая і Бразіліі цалкам адпавядаюць гэтаму сцвярджэнню. Успамінаючы гісторыю сяброўскіх стасункаў народаў і параўноўваючы яе са стараннай працай
319 Чаньдунская раўніна знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Сычуаньскай катлавіны, размешчанай у аднайменнай правінцыі.
кітайскіх чаяводаў, Сі Цзіньпін імкнуўся раскрыць сутнасць шчырай дружбы, што фарміравалася цягам доўгага часу. Сваёй вобразнай прамовай ён хацеў сказаць, што «нават горы і моры не могуць раздзяліць людзей з агульнымі памкненнямі».
Мы звяртаемся да гісторыі, каб рухацца наперад. Усяго адна дэталь здольная перадаць цеплыню кітайска-бразільскіх адносінаў: калі Сі Цзіньпін наведаў Бразілію, на цырымоніі сустрэчы яго ахоўвала кавалерыйская брыгада, чаго ўжо не было цягам многіх год. Візіт Сі Цзіньпіна ў Лацінскую Амерыку ў 2014 г. стаў яго другім сяброўскім візітам у Лацінскую Амерыку і краіны Карыбскага басейну пасля абрання на пасаду Старшыні. Першы прыпынак на гэтым шляху адбыўся ў Бразіліі, што яскрава засведчыла адносіны Кітая да гэтай краіны.
Дзякуючы здольнасці весці хвалюючы аповед і чыстасардэчным, шчырым адносінам да краіны, Сі Цзіньпін да гэтага часу застаецца тым замежным лідэрам, які заслужыў самыя доўгія і цёплыя апладысменты бразільскага парламенту.
////////////////////////////////////^^^^
3 асабістага
Нязменнасць першапачатковых намераў
Усе думкі пра Ханьчжоу
Ханьчжоу — гэта гістарычны, культурны і гандлёвы цэнтр Кітая. Сотні тысяч год, пачынаючы ад часоў Ба Цзюй да эпохі Су Дунпо паданні пра возера Сіху, Вялікі канал320, а таксама доўгая гісторыя культуры Ханьчжоу зачароўвалі людзей. Хачжоу — горад інавацыйных жыццёвых сіл, дзе сёння актыўна развіваецца электронны гандаль: націскаеш на кампутарную мышку ў Ханьчжоу — імгненна аказваешся злучаным з усім астатнім светам. Акрамя гэтага, Ханьчжоу — горад экалагічнай культуры з маляўнічымі пейзажамі, цудоўнымі і ясным днём, і ў дождж. Горад, прасякнуты чарамі Цзянані, увасабленне творчых задум усіх пакаленняў.
320 Вялікі канал — адно з самых старажытных дзейных гідратэхнічных збудаванняў свету. Будаваўся цягам двух тысяч год — з VI па ХШ ст. да н.э. Аб’ект сусветнай спадчыны.
У мінулым я цягам шасці год працаваў у правінцыі Чжацзян і асабіста ведаю тутэйшыя горы і рэкі, расліннасць, мясцовыя норавы і звычаі. Я прымаў актыўны ўдзел у развіцці горада і быў сведкам [гэтага працэсу]. У Кітаі шмат гарадоў, падобных на Ханьчжоу, за некалькі апошніх дзясяткаў год яны атрымалі значнае развіццё і істотна змянілі свой выгляд. Мноства простых сямей сваімі рукамі змянялі жыццё горада і ўласнае жыццё. Усе іх намаганні, сабраныя разам, уяўляюць сабой грандыёзную сілу, якая садзейнічае развіццю і прагрэсу Кітая і адлюстроўвае працэс рэформаў і адкрытасці.
«Сыходны пункт развіцця Кітая, новы план глабальнага росту». Прамова на цырымоніі адкрыцця гандлёвапрамысловага форума G20. 3 верасня 2016 г.
У ракурсе тэмы
«Зручна раскінуўся горад на паўднёвым усходзе, ён увабраў у сябе тры княствы У321, вечна квітнеючы горад Ханьчжоу»322. Ханьчжоу — адна з шасці вялікіх старажытных сталіц Кітая, у эпоху Пяці дынастый і Дзесяці царстваў лічыўся сталіцай царства У Юэ. Тут цалкам сфарміравалася культура Лянчжу, У Юэ, імперый Сун, Мін і Цын. Гэтыя культуры не толькі пакінулі мноства славутасцяў і помнікаў, але яшчэ падарылі свету шмат адукаваных людзей. Бо Цзюі за сваё жыццё напісаў болей за 3 600 вершаў, дзвесце з іх прысвечаны прыгажосці возера Сіху. Паэт вельмі клапаціўся пра возера Сіху,
321 Тры старажытныя княствы ў розны час размяшчаліся на тэрыторыі сучасных правінцыі Цзянсу і Чжацзян.
322 Радок з верша старажытнага паэта Лю Юна (987-1053), што жыў у эпоху Сун.
расчышчаў яго, пачысціў шэсць калодзежаў323, адкрыў шлях да возера, каб людзі маглі бавіць час на беразе і атрымліваць асалоду ад вынікаў сваёй працы. Можна сказаць, што ён стварыў узорны горад, акружаны гарамі з трох бакоў.
Су Дунпо пакінуў пасля сябе не толькі рэцэпт смачнай стравы пад назвай «мяса па Дунпо» (тушаныя свіныя рэбры), але і вядомы выраз: «Прыгожая, як возера Сіху, якое захапляе нават у дождж і непагадзь»324. Ён таксама знайшоў выдатнае прымяненне ціне і ілістым пластам возера — узвёў з іх дамбу, якая цягнулася з поўдня на поўнач. На дамбе збудаваны шэсць мастоў і дзевяць альтанак, а па баках растуць персікі, вербы, лотас, каб возера Сіху магло дзівіць сваёй прыгажосцю.
Сам горад стаў вядомым дзякуючы возеру Сіху і знакамітаму Вялікаму каналу, што цягнуўся ад Пекіна да Ханьчжоу. Паколькі горад меў зручнае размяшчэнне для марскіх і рачных перавозак, у Ханьчжоу са старажытнасці квітнелі гандлёвыя сувязі. У эпоху Паўднёвая Сунь горад вырас у буйны населены пункт, а колькасць жыхароў склала больш за мільён чалавек. Сёння Ханьчжоу ўжо стаў адным з буйнейшых гарадоў дэльты ракі Янцзы, эканамічным, культурным, навукова-адукацыйным цэнтрам правінцыі Чжацзян.
Сі Цзіньпін узначаліў правінцыю Чжацзян у 2002 г., і ўсе пяць год сваёй службы там працаваў на росквіт Ханьчжоу. Можна сказаць, што Сі Цзіньпін — сведка развіцця горада і адначасова — каталізатар развіцця гэтага цэнтра. У 2003 г., хутка пасля таго як Сі Цзіньпін стаў выконваць
323 Шэсць калодзежаў возера Сіху: калодзеж першага міністра, заходні калодзеж, калодзеж залатога быка, прамавугольны калодзеж, калодзеж белай чарапахі, малы прамавугольны калодзеж.
324 Літаральна: «Хачу параўнаць я возера Сіху з прыгажуняй Сішы, якая ў любым уборы прыгожая». Сішы — знакамітая прыгажуня старажытнасці.
абавязкі сакратара правінцыйнага камітэта партыі, ён прыехаў у Ханьчжоу, каб правесці даследаванне з мэтай садзеяння культурнаму будаўніцтву правінцыі. Пазней у спецыяльнай рубрыцы газеты «Чжацзян жыбаа» пад назвай «Новыя прамовы з Чжацзяна» пад псеўданімам Чжэ Сінь ён напісаў артыкул пад назвай «Умацаваць культурную абарону возера Сіху», у якім адзначыў, што «ваколіцы возера Сіху дыхаюць гісторыяй і культурай». Было падкрэслена, што «Ханьчжоу павінен абараняць культурныя рэліквіі, працягваць лагічнае развіццё, развіваць гісторыка-культурны аспект — адыгрываць вядучую ролю і працаваць яшчэ лепш». Пасля таго, як наведванне возера стала бясплатным, ён зрабіў наступныя прапановы адміністрацыі возера:
1) грамадскія туалеты каля возера павінны быць бясплатнымі і працаваць кругласутачна; 2) на пярэдніх частках экскурсійных судоў неабходна размясціць дадатковыя шыны, каб пазбегнуць пашкоджання пралётаў мастоў; 3) лавачкі ў парку размясціць на пэўнай адлегласці адна ад адной. Ён звярнуў увагу на тое, што ў парку возера Сіху шмат закаханых, такое размяшчэнне дазволіць пазбегнуць няёмкасці. Сі Цзіньпін правёў дэталёвае даследаванне Ханьчжоу, і гэтыя дэталі дапамаглі яму скласці цэласную карціну.
«Добры лекар павінен вылечваць прычыну хваробы; каб пазбавіцца ад хібаў, неабходна пазбавіцца ад крыніцы недахопу». Сусветная эканоміка падышла да эпохі «новай нармальнасці», як жа можна ажывіць яе развіццё? На цырымоніі адкрыцця гандлёва-прамысловага форуму «вялікай дваццаткі» Сі Цзіньпін на прыкладзе Ханьчжоу расказаў пра магутнае развіццё Кітая і значныя змены ў яго жыцці. Такім чынам ён здолеў паказаць лідарам «вялікай дваццаткі», што «невялікія, нязначныя змены, сабраныя разам, ператвараюцца ў вялікую сілу». «Неабходна толькі аб’яднаць намаганні, і тады рост і развіццё распаўсюдзяцца на ўсе краіны і народы».
Калі саміт Вялікай дваццаткі 2015 г. у Анталіі толькі «намацаў пульс сусветнай эканомікі», то саміт 2016 году ў Ханьчжоу павінен выпісаць ёй рэцэпт, каб адначасова лячыць і прычыны, і сімптомы захворвання і здзяйсняць комплексную палітыку». У сувязі з гэтым Сі Цзіньпін агучыў чатыры ключавыя словы: інавацыі, адкрытасць, сінхроннасць, талерантнасць. Усё гэта ўжо укаранёнае ў кітайскія ініцыятывы, якія прымяняліся падчас рэформаў і палітыкі адкрытасці, і таму яны могуць даць гарантыі развіцця сусветнай эканомікі і дасягнуць адзінства думкі сусветнай супольнасці. Як адзначыў Сі Цзіньпін, новыя ініцыятывы, з якімі выступіў Кітай, і новыя механізмы, прапанаваныя ім, існуюць не для таго, каб стварыць цудоўны сад толькі для адной краіны — яны здольныя стварыць сад з мноствам кветак для асалоды ўсім краінам свету. Вопыт Кітая ў галіне эканамічнага развіцця засведчыў паспяховасць рэалізацыі ініцыятыў, якія выносяцца на разгляд Вялікай дваццаткі.
ЗменыўЛянцзяхэ
У канцы 1960-х гг. я, зусім яшчэ малады, адправіўся з Пекіна ў горад Яньянь правінцыі Шаньсі, пасяліўся ў вытворчай брыгадзе невялікай вёскі Лянцзяхэ, каб заняцца сялянскай працай, і правёў там сем год. Жылі мы тады ў зямлянках, спалі на канах325. Вяскоўцы ўвогуле жылі надзычай бедна, мяса не бачылі па некалькі месяцаў. Тады я зразумеў самую вялікую патрэбу аднавяскоўцаў. Пазней я стаў сакратаром партыйнай ячэйкі гэтай вёскі і стаў кіраваць развіццём вытворчасці. Я ўжо ведаў, чаго хочуць людзі і да чаго яны імкнуцца. Я чакаў таго часу,
325 Кан —ляжанка, якая падаграваецца ў сярэдзіне.

калі здолею накарміць людзей мясам. Аднак здзейсніць гэта запаветнае жаданне тады было няпроста.
У гэтым годзе я наведаў сваю вёску на Свята вясны. Дарога ў Лянцзяхэ заасфальтаваная, вяскоўцы пераехалі ў цагляныя дамы, працуе інтэрнэт, старыя пайшлі на пенсію, людзі маюць медыцынскія страхоўкі, дзеці — магчымасць атрымаць добрую адукацыю. Безумоўна, дастаткова мяса, гэта ўжо не праблема. Усё гэта дазволіла мне ўсвядоміць, што кітайская мара — гэта мара народа, і нас чакае поспех на шляху да цудоўнага жыцця толькі разам з народам Кітая.
Выступленне на прывітальным банкеце ад імя адміністрацыі штата Вашынгтон і таварыства сяброўства ЗША. 22 верасня 2015 г.
У ракурсе тэмы
Праз 60 кіламетраў ад горада Яньянь, ля горнага падножжа на поўначы правінцыі Шаньсі на лёсавым плато размясцілася вёсачка Лянцзяхэ. На пачатку 1969 г. у вёсцы з’явілася асобая брыгада. Сі Цзіньпін, якому тады не было яшчэ і 16 год, і яшчэ чатырнаццаць вучняў сярэдняй школы вышэйшай ступені Баі326 горада Пекіна прыйшлі пешшу ў Лянцзяхэ, дзе і пачала сваю сямігадовую працоўную дзейнасць іх вытворчая брыгада.
Жыццё ў раёне лёсавага плато было вельмі цяжкім. Па вечарах у Лянцзяхэ не было электрычнасці. Сі Цзіньпін і яшчэ пяцёра маладых людзей жылі ў яадунах327, спалі на канах. Блыха была абавязковым атрыбутам такога жытла, насельнікі яадунаў былі пакусанымі з ног да галавы. Насякомых можна
326 Сярэдняя школа Баі (1 жніўня) заснавана ў 1947 г. Школа атрымала сваю назву ў гонар дня стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая.
327 Яадун — тып жытла-пячоры на лёсавым плато на паўночным захадзе Кітая.
было знішчыць, толькі распыліўшы ядахамікаты пад посцілку на ляжанках. Спачатку Сі Цзіньпін не ўмеў ані араць зямлю, ані вырошчваць кукурузу, ані жаць пшаніцу. Але ён вучыўся ў сялян, рабіў так, як яны: ад земляробства да здабычы вуглю, ад будаўніцтва дамбаў да пераноскі на каромысле нечыстотаў з выграбных ям. Сі Цзіньпін у той час амаль не ведаў адпачынку і выконваў любую работу. Селянін Чжан Вайлун успамінае: «Сі Цзіньпін зазнаў тут ліха, разам з намі зазнаў...»
Жыццё на лёсавым плато вельмі насычанае. Побыт вытворчай брыгады ў Лянзяхэ не толькі загартаваў волю Сі Цзіньпіна, які мог «прайсці горнымі сцяжынкамі пяць кіламетраў з мехам пшаніцы на спіне, не перакладваючы яго з месца на месца». Тут ён навучыўся «раскатваць локшыну, варыць над парам пампушкі, квасіць гародніну і шмат чаго яшчэ». Апрача ўсяго іншага, гэта месца было сапраўднай арэнай для праяўлення яго шматлікіх здольнасцяў. У Лянцзяхэ Сі Цзіньпін працаваў, не шкадуючы сябе, яго лічылі «носьбітам ідэй». Гэта быў «добры хлопец, што спакойна пераносіў цяжар жыцця». Паступова ён заслужыў давер аднавяскоўцаў, пазней уступіў у Саюз моладзі і партыю, а потым узяў на сябе абавязкі сакратара партыйнай ячэйкі вытворчай брыгады. Аднойчы Сі Цзіньпін даведаўся з газет, што некалькі вёсак правінцыі Сычуань заняліся вытворчасцю метана і за свой кошт адправіўся ў Сычуань, каб пераняць іх вопыт. Вярнуўшыся, ён узначаліў будаўніцтва першага ў Шаньбэі метантанка328 і такім чынам вырашыў праблему прыгатавання ежы і асвятлення вёскі.
Для павелічэння плошчы ворных зямель зімою разам з вяскоўцамі ён будаваў дамбу, праяўляючы ініцыятыву. Яму даводзілася стаяць босымі нагамі ў ледзяной вадзе, разбіваць лёд, раўняць падмурак. Браў удзел ён і ў будаўні-
328 Метантанк — прылада для анаэробнага браджэння вадкіх арганічных адыходаў з атрыманнем метану.
цтве вясковага млына, швачнай майстэрні, кавальскага кааператыву. Усё гэта паляпшала жыццё вёскі.
Сі Цзіньпін пакінуў Лянцзяхэ ў 1975 г.: ён паехаў вучыцца ва ўніверсітэт Цінхуа. Людзі, сабраўшыся чарадою, праводзілі яго са слязьмі на вачах. На знак падзякі аднавяскоўцы падарылі яму рамку для фота, зрабіўшы надпіс: «Добраму сакратару ад сялян-беднякоў і сярэднякоў».
Напярэдадні Свята вясны ў лютым 2015 г. Сі Цзіньпін наведаў Лянцзяхэ ўжо як лідар амаль паўтарамільярднага народа. Убачыўшы тых, з кім ён некалі жыў і працаваў, расчулены Сі Цзіньпін сказаў: «Я пакінуў гэтае месца, але сэрца маё засталося тут».
Старшыня буйной дзяржавы, стоячы ў цэнтры сусветнай арэны, расказвае пра Кітай. Ён не малюе грандыёзную карціну, не аперыруе статыстычнымі дадзенымі, для свайго выступлення ён проста абраў гісторыю адной вёскі, асабліва значнай для яго. Гэты выбар сыходзіў з «першапачатковых намераў» Сі Цзіньпіна і з тых зменаў, якія адбыліся сёння ў вёсцы Лянцзяхэ і якія дазваляюць усяму свету бачыць перамены ў Кітаі і яго развіццё.
He забывацца на першапачатковыя намеры — толькі так можна дасягнуць выніку. За сем год жыцця ў вёсцы, за сем год агульных з людзьмі радасцяў і клопатаў Сі Цзіньпін вырас, сфарміраваўся, умацаваў свае перакананні. У адным з артыкулаў ён падзяліўся ўспамінамі: калі пятнаццацігадовым ён прыехаў у вёску, то адчуваў збянтэжанасць і няпэўнасць, а калі пакідаў яе дваццацідвухгадовым, у яго была ўжо мэта жыцця і ён меў веру. Паварот ад збянтэжанасці і няпэўнасці, які адбыўся з ім у Шаньбаі, спарадзіў ў яго сэрццы перакананасць: неабходна рабіць рэальную справу для народа, неабходна быць сэрцам са сваім народам, працаваць разам з народам, гараваць разам з ім. Асэнсаванае разуменне слова «народ» прыйшло да яго ў Лянзяхэ, калі ён зразумеў сваіх аданавяскоўцаў звязаў з імі і сваё жыцё, і свае памкненні.
Начная гутарка ў Інтаі
Каб зразумець сённяшні Кітай і ўбачыць заўтрашні яго дзень, неабходна ведаць гісторыю Кітая, трэба вывучыць яго культуру. Мысленне сучасных кітайцаў, стратэгія кіравання краінай прасякнуты традыцыйнай культурай Кітая ўжо на генетычным узроўні. Спакон веку кітайскі народ цаніў нацыянальную незалежнасць, адзінства і аўтарытэт краіны. Урад Кітая абавязаны адпавядаць чаканням народа, павінен цвёрда адстойваць суверэнітэт, бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, бараніць адзінства нацыі і сацыяльную стабільнасць, няспынна рухацца па шляху міра і развіцця.
Кітай і ЗША маюць розныя нацыянальныя асаблівасці, розную гісторыю, культуру, розныя шляхі і этапы развіцця, таму краінам неабходна вучыцца разумець адна другую, паважаць, памнажаць агульнае і пераадольваць розніцу поглядаў, вучыцца жыць у згодзе, нягледзячы на розніцу поглядаў і падыходаў.
3 гутаркі з Б. Абамай падчас сустрэчыў Чжунаньхаі329. 11 лістапада 2014 г.
'І ракурсе тэмы
На пачатку зімы ў Пекінскай урадавай рэзідэнцыі Чжунаньхай можна назіраць, як падымаецца рабізна на вадзе, як рухаецца цень дрэваў. Перад пачаткам прыёму ў Інтаі старшыня Сі Цзіньпін і прэзідэнт Абама паціснулі адзін аднаму рукі, прывіталіся. Лідэры краін пастаялі крыху на мастку.
329 Чжунаньхай — урадавая рэзідэнцыя ў Пекіне на тэрыторыі імператарскага палаца ў Забароненым горадзе. Інтай — штучны востраў з павільёнамі і альтанкамі на тэрыторыі імператарскага палаца.
Яны глядзелі на маляўніча раскіданыя альтанкі і павільёны. Скрозь прыцемкі праступала яркае ззянне ліхтароў.
Старажытны Інтай стаў сведкам зменаў, што адбыліся за некалькі стагоддзяў у Кітаі. Сі Цзіньпін расказаў Абаме гісторыю Інтая, адзначыў важнасць вывучэння гісторыі Кітая для разумення шляхоў развіцця краіны, уяўлення пра мары народа.
Інтай быў пабудаваны ў эпоху Мін. Тады гэта было месца, дзе імператар не толькі займаўся справамі, але і прымаў гасцей, бавіў спякотны летні час. Імператар Кансі прыйшоў тут да высновы пра неабходнасць утаймавання ўнутранай смуты і вяртання Тайваня пад дзяржаўнае кіраванне330. Пры імператары Гуансюі краіна прыйшла ў заняпад з прычыны правалу ста дзён рэформаў331. Па загадзе імператрыцы-ўдавы Цысі Гуансюй быў адпраўлены пад хатні арышт на гэтым востраве. Каментуючы гэты гістарычны факт, Абама сказаў: «Падобнае мела месца і ў гісторыі ЗША. Рэформы заўсёды будуць сустракаць супраціўленне, гэта заканамернасць. Неабходна мець смеласць, каб здзяйсняць іх».
Гэта была незабыўная ноч. У святле месяца лідары ішлі і абмяркоўвалі справы, гэта была вельмі глыбокая і прадуктыўная гутарка. Кожнае з запланаваных мерапрыемстваў доўжылася больш за адведзены час: банкет, разлічаны на 90 хвілін, цягнуўся дзве гадзіны, а чайная цырымонія, разлічаная на 30 хвілін, працягвалася цэлую гадзіну. Калі Сі Цзіньпін расхваляваўся, што госці галодныя і прапанаваў
330 3 канца XVI па XVII ст. Тайвань быў захоплены іншаземнымі заваёўнікамі: японцамі, партугальцамі, іспанцамі, галандцамі. У 1661 г. самы вядомы ў гісторыі кітайскі пірат Чжэн Чангун вызваліў востраў ад галандцаў і арганізаваў незалежнае кіраванне. Калі ён памёр ад малярыі, яго старэйшы сын насуперак бацькоўскай волі стаў спадчыннікам прастолу і ўтрымліваў востраў у сваіх руках яшчэ цягам 20 год. Праз два гады пасля яго смерці, у 1683 г., цынскі флот высадзіўся тут і заваяваў востраў.
331 Рэформы, які Гуансюй меў намер правесці ў 1898 г.
пайсці перакусіць, Абама сказаў, што хацеў бы абмеркаваць з ім яшчэ некалькі пытанняў. Размова была настолькі цікавай, што афіцыйны фатограф Абамы не згадзіўся пайсці ў памяшканне, нягледзечы на тое, што ён змерз. Пяць гадзін праляцелі імгненна, лідары зверхдзяржаў развіталіся толькі бліжэй да сярэдзіны ночы.
На развітанне Абама эмацыйна выказаў свае пачуцці, ён сказаў, што яму было вельмі цікава даведацца пра гісторыю КПК, канцэпцыі кіравання, погляды Сі Цзіньпіна.
Размова ў Інтаі ў нейкай ступені паўтарыла сустрэчу ў маёнтку Аненберг, яна стала другой сустрэчай «без гальштукаў» для лідэраў Амерыкі і Кітая. Чаму ж Сі Цзіньпін быў так зацікаўлены ў тым, каб расказаць Абаме пра гісторыю сваёй краіны, што не звяртаў увагі на холад і зімні вецер? Прычыны ў тым, што толькі зразумеўшы ўсе цяжкасці развіцця Кітая — падзенні, паразы, упартае супраціўленне і нарэшце здольнасць «узняцца з каленяў», можна асэнсаваць, чаму з пачаткам новай гісторыі кітайская нацыя шукала, змагалася, рабіла свой выбар, знаходзячыся сярод мноства іншых народаў свету, і выбрала менавіта марксізм. Толькі так можна зразумець, чаму была створана Камуністычная партыя Кітая, чаму за ёй пайшоў народ, як узнік шлях сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Такім чынам, вывучэнне новай гісторыі Кітая вельмі важна для разумення таго, пра што марыць сучасны Кітай і які шлях развіцця абірае сучасная кітайская нацыя.
Начная размога ў Інтаі не была проста гутаркай пра гісторыю дзеля самой гісторыі, яна была скіравана на сучаснасць, а больш дакладна, на пабудову адносін новага тыпу паміж буйнымі дзяржавамі — КНР і ЗША. 3 часу сустрэчы ў сядзібе Анінберг да начной размовы ў Інтаі і асенняй гутаркі ў Белым доме лідары абедзвюх краін пастаянна падтрымліваюць дыялог, каб мацаваць узаемны давер і радок за радком пісаць новую старонку гісторыі міжнародных адносін.
Сіні АЦЭС
Першае, што кожную раніцу я раблю ў Пекіне, — правяраю якасць паветра. Я спадзяюся, што смог будзе меншым, і ўсе госці Пекіна будуць адчуваць сябе больш камфортна. На шчасце, неба здольнае дапамагаць людзям, і якасць паветра апошнімі днямі палепшылася. Хвалююся, што сказаў гэта зарана, і спадзяюся, што заўтра ізноў будзе ясны дзень. Гэтымі днямі паветра ў Пекіне добрае — гэта вынік агульных намаганняў адпаведных ведамстваў, работы на месцах; вынік, якога мы дасягнулі з цяжкасцю. Я б хацеў падзякаваць усім, хто спрычыніўся да гэтай з’явы, падзякаваць форуму за тое, што ўсе мы поўныя рашучасці бараніць навакольны свет, зберагаць асяродак нашага існавання, садзейнічаць справе абароны экалогіі сёння.
Гавораць, што блакітным неба Пекіна стала дзякуючы блакіту эмблемы АЦЭС. Гэта цудоўна, але часова, бо нарада АЦЭС закончыцца. Я шчыра спадзяюся, я веру, што блакітны колер АЦЭС стане сімвалам абароны навакольнага свету.
Прамова на прывітальным банкеце АЦЭС. 10 лістапада 2014 г.
У ракурсе тэмы
«Куды сышоў час», «цалкам выкладвацца», «сіні АЦЭС» — апошнім часам Сі Цзіньпін выкарыстоўвае ў сваіх выказываннях мноства «жывых» выразаў. Кожнае з гэтых папулярных выказванняў як гіперспасылка, пры дотыку да якой разгортваецца цікавая гісторыя.
Мы перажылі кастрычнік, калі смог шмат разоў зацягваў горад, а ў лістападзе неба над Пекінам стала сінім. Як сведчаць дадзеныя маніторынгу, з 1 па 12 лістапада якасць
паветра ў Пекіне была на добрым узроўні (за выключэннем 4 лістапада, калі адзначалася пэўная ступень забруджанасці). Менавіта ў гэты час у Пекіне праходзіў саміт АЦЭС. Такую сінь неба людзі нзвалі «блакітам АЦЭС». Як і любы жарт, гэты таксама ў пэўнай ступені перадае спадзяванні людзей на чыстае неба.
На самай справе, для поспеху саміта АЦЭС з пачатку лістапада ў паўночных частах Кітая і акаляючых яго раёнах прыпынілі дзейнасць усе заводы і вытворчасць, перасталі працаваць будаўнічыя пляцоўкі, у некаторых частках горада былі ўведзены абмежаванні на карыстанне аўтатранспартам, бюджэтныя ўстановы Пекіна распусцілі на канікулы, быў уведзены жорсткі кантроль. У пэўным сэнсе гэтыя асобыя меры і вызначылі паспяховае правядзенне саміту.
У сувязі з гэтым некаторыя карыстальнікі Інтэрнэту разгарнулі дыскусію: хіба забарона на работу заводаў, закрыццё кацельняў і канікулы — гэта не фармалізм? Аднак Сі Цзіньпін усебакова ўсё абдумаў: «На самай справе, карыстаючыся самітам АЦЭС, мы ў нейкай ступені зрабілі спробу здзейсніць сумеснае кіраванне. Сумесныя намаганні некалькіх правінцый і гарадоў — і выкіды забруджванняў скараціліся болей, чым на 30%. Такія мерапрыемствы дазволілі нам атрымаць карысны досвед у справе будучага рэгулявання вытворчых структур і размяшчэння вытворчасці. Гэта цалкам рэальныя спробы, якія здзяйсняюцца не толькі дзеля гэтага форуму»
Пасля саміту АЦЭС Сі Цзіньпін адразу ж накіраваўся ў Брысбен для ўдзелу ў саміце G20. У самалёце рэпарцёр, які суправаджаў яго, распачаў гаворку пра «сіні АЦЭС». Сі Цзіньпін патлумачыў усё адным дыялектычным выказваннем: зрабіць дрэнную справу добрай. «Усе разумеюць, што смог — гэта праблема. Пасля таго, як была дасягнута дамоўленасць, мы здолелі праз ініцыятыву па прадухіленні смога палепшыць узровень экалагічнай культуры. Хіба гэта дрэнна?»
Спадар Лу Сінь некалі сказаў: «Калі асмельваешся глядзець проста ў вочы, тады асмельваешся думаць, гаварыць, рабіць і браць на сябе адказнасць». На такой важнай пляцоўцы, як саміт АЦЭС, Сі Цзіньпін сам выказаўся пра «сіні АЦЭС». Гэта не толькі характарызуе стыль яго кіравання — «нельга пазбягаць супярэчнасцяў і хаваць праблемы», але і выяўляе актыўны водгук на чаканні людзей, еднасць задум партыі і чаканняў народа, а таксама дэманструе сусветнай супольнасці, наколькі рашуча настроены Кітай на барацьбу з забруджваннем навакольнага асяродку.
Фактычна, на пачатку 2014 г., здзейсніўшы праверку ў Пекіне, Сі Цзіньпін спецыяльна нагадаў пра прадухіленне смога. Аналізуючы сітуацыю, ён адзначыў, што «неабходна прыкласці намаганні па прадухіленні забруджвання атмасферы, неабходна рэагаваць на забруджванне паветра, паляпшаць яго якасць. Асноўнай задачай у гэтай галіне з’яўляецца кантроль узважаных часцінак РМ 2,5332. Патрэбна прымаць сур’ёзныя меры, здольныя ўплываць на экалагічную сітуацыю: скараціць выкарыстанне вуглю, здзяйсняць строгі кантроль за станам і функцыянаваннем аўтамабіляў, упарадкаваць розныя галіны вытворчасці, умацаваць кіраванне, нястомна сачыць за станам навакольнага асяроддзя, укараняць новыя тэхналогіі кантролю, арганізаваць яго абарону, кіраваць гэтымі працэсамі ў адпаведнасці з законам. Неабходна сфакусіравацца на ключавых сферах, строга вымяраць паказчыкі, узмацніць нагляд за выкананнем законаў аб ахове навакольнага асяроддзя і прыцягваць да строгай адказнасці за парушэнне законаў».
332 Узважаныя часцінкі (РМ — particulate matter) — цвёрдыя часцінкі, што складаюцца з ядавітых для чалавека рэчываў (попел, сульфаты, нітраты). У паветры яны знаходзяцца ва ўзважаным стане. Калі вучоныя складаюць характарыстыку РМ, то ўказваюць масавую канцэнтрацыю часцінак дыяметрам 10 мкм (PM10) і часцінак дыяметрам менш 2,5 мкм (РМ2,5)
Успаміны пра Гулін
Вясной 1992 г. я працаваў у горадзе Фучжоу правінцыі Фуцзянь. Аднойчы я прачытаў у газеце артыкул пад назвай «Ах, Гулін!». Артыкул расказваў пра цёплыя пачуцці амерыканскай сямейнай пары да мястэчка Гулін у Кітаі. Людзі расказвалі пра тое, як яны сумуюць па мясцінах, у якіх некалі давялося быць, як мараць зноў убачыць Гулін.
Мільтан Гарднэр пры жыцці быў прафесарам фізікі Каліфарнійскага ўніверсітэта. У 1901 г. ён разам з бацькамі прыехаў у Фучжоу, дзе і прайшло яго шчаслівае дзяцінства. Гулін333, што знаходзіцца ў Фучжоу, пакінуў незабыўны ўспамін у яго душы. У 1911 г. сям’я вярнулася ў Каліфорнію. Праз некалькі дзясяткаў год у Гарднэра з’явілася запаветная мара вярнуцца да родных яму мясцін Кітая, дзе прайшло яго дзяцінства. Самае крыўднае — гэта тое, што Гарднэр так і не здзейсніў сваёй запаветнай мары. Перад смерцю ён бясконца паўтараў: «Кулін, Кулін334...» Яго жонка нічога не ведала пра гэтае месца, яна шмат разоў прыязджала ў Кітай, каб здзейсніць мару мужа і ўбачыць нарэшце мясціны, якія так вабілі яго, але безвынікова. Пазней, дзякуючы дапамозе аднаго кітайскага студэнта, які вучыўся ў ЗША, ёй удалося ўстанавіць, што месца, пра якое гаварыў муж, — гэта Гулін і знаходзіцца ён у горадзе Фучжоу правінцыі Фуцзянь.
Адклаўшы газету, я праз адпаведныя органы тут жа звязаўся з жонкай містэра Гарднэра і спецыяльна запрасіў яе наведаць Гулін. У жніўні 1992 г. я сустрэўся з місіс Гарднэр і арганізаваў для яе паездку ў Гулін, месца, аб якім так марыў яе муж. На той момант там было 9 доўгажы-
333 Курортнае месца ў гарах недалёка ад горада Фучжоу.
334 У англійскай транскрыпцыі Kuliang.
хароў, узрост якіх перавышаў 90 год, гэта былі сябры дзяцінства містэра Гарднэра. Яны пагутарылі з місіс Гарднэр пра далёкае мінулае, гэта прынесла ёй бязмежную радасць. Яна была кранута ўсім, што адбывалася, і сказала: «Нарэшце збылася мара майго мужа. Дзякуючы магчымасці ўбачыць гэтыя цудоўныя мясціны і сустрэчы з гасціннымі людзьмі, я зразумела, чаму мой муж так горача любіў Кітай». Яна сказала, што доўга будзе захоўваць успаміны пра кітайскую гасціннасць.
Я веру, што адносіны народаў Кітая і ЗША багатыя на хвалюючыя душу гісторыі, падобныя гэтай. Нам трэба мацаваць кантакты паміж народамі нашых краін, клапаціцца аб тым, каб узаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва мела трывалы падмурак, што грунтуецца на грамадскай думцы.
«Разам створым цудоўную будучыню кітайскаамерыканскага супрацоўніцтва і партнёрства». Выступленне на банкеце ад імя Таварыства сяброўства ЗША. 15 лютага 2012 г.
У ракурсе тэмы
На сёмай паласе газеты «Жэньмінь жыбаа» (нумара ад 8 красавіка 1992 г.) быў надрукаваны артыкул пад загалоўкам «Ах, Гулін!». Напісаў яго студэнт Чжун Хань, які вучыўся ў ЗША. Калі ён сустрэўся з місіс Гарднэр, яе муж, містэр Гарднэр, ужо пакінуў гэты свет. 3 расказа місіс Гарднэр студэнт зразумеў, што бацькі яе мужа некалі жылі ў Кітаі. Яны пераехалі ў Кітай, калі іх сыну было толькі 9 месяцаў, жылі ў Кітаі некалькі год, да ўтварэння Кітайскай Рэспублікі, а пасля вярнуліся на радзіму.
Дзіцячы ўспамін пра Кітай назаўсёды застаўся ў душы Гарднэра. Артыкул расказваў аб тым, што ў доме містэра Гарднэра было мноства кітайскіх сувеніраў: палатно
«Партрэт жанчыны», якое належала Тан Іню, невялікая драўляная фігурка Чэн-хуана335, чыгунная фігурка Лю Бэя — у душы містэр Гарднэр быў трошкі кітайцам. Ён марыў вярнуцца ў той Кітай, дзе прайшло яго дзяцінства. Але, на жаль, тады паміж Кітаем і Амерыкай яшчэ не былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны. Пакуль прафесар чакаў пацяплення адносін, ён захварэў на рак. Смяротна хворы, ён з жалем уздыхаў: «Кулін... Кулін...»
На пачатку лета 1988 г. місіс Гарднэр прыязджала ў Кітай, каб выканаць жаданне мужа і пабачыць дарагія яму мясціны, але дарэмна. Вясной 1990 г. яна перабірала рэчы нябожчыка-мужа і знайшла яго дзіцячыя кнігі і сшыткі з дамашнім заданнем, а сярод іх — адзінаццаць марак. На многіх быў надпіс «Фучжоу — Гулін». Тады і стала зразумела, што Кулін — гэта Гулін.
Вясной 1992 г. Сі Цзіньпін выконваў абавязкі сакратара гаркама партыі горада Фучжоу правінцыі Фуцзянь і запрасіў жанчыну наведаць Гулін. Яна прыняла запрашэнне і прыляцела ў Пекін, адтуль адправілася ў Фучжоу. Дзякуючы дапамозе Сі Цзіньпіна місіс Гарднэр наведала той самы Гулін, на які яе муж пры жыцці не забываўся ні на хвіліну. На ўласныя вочы яна пабачыла гэту цудоўную мясціну, дзе ён гуляў у дзяцінстве, гэтыя пакрытыя смарагдавымі лясамі і густымі туманамі горы. Місіс Гарднэр падарыла жыхарам горада парныя лакавыя вазы, якія захоўваў прафесар Гарднэр; з таго часу яны перададзеныя ў гарадскі музей.
Яшчэ адно месца на Зямлі, якое захоўвала нечае сэрца. Яшчэ адна гісторыя глыбокага сяброўства. Гулін і Маскацін знаходзяцца на адлегласці некалькіх тысяч кіламетраў, але той вясной адлегласць скарацілася. Расказ пра Гулін, паведаны Сі Цзіньпінам, адлюстроўвае гісторыю моцнага
335 Чэн-хуан — кітайскае боства, дух-апякун горада.
сяброўства паміж Кітаем і ЗША. Праз 20 год Сі Цзіньпін паўтарыў свой расказ, каб сказаць усяму свету: зацікаўленасць і падтрымка народа ёсць аснова дружбы паміж краінамі.
Гэта гісторыя мае два моманты, якія адлюстроўваюць спадзяванні Сі Цзіньпіна на пашырэнне гуманітарных кантактаў і супрацоўніцтва на месцах паміж КНР і ЗША. Першы: пасля паспяховага візіту місіс Гарднэр у Гулін Сі Цзіньпін адправіў ёй віншавальнае пісьмо з такімі словамі: «Я веру, што кранальная гісторыя «Ах, Гулін!», надрукаваная Чжун Ханем у газеце «Жэньмінь жыбаа», стане вядомай і за межамі Фучжоу, што яна паспрыяе намаганням людзей умацаваць сяброўства народаў Кітая і ЗША». Другі: у 2012 г. Сі Цзіньпін наведаў Маскацін і звярнуўся да старых сяброў са словамі: «Развіццё адносін паміж Кітаем і ЗША немагчымае без актыўных кантактаў і моцнай падтрымкі народаў абедзвюх краін. Паступовае ўмацаванне ўзаемаразумення і дружбы народаў — а гэта 1,6 міліярды чалавек — вызначыць будучыню двухбаковых адносінаў».

Пасляслоўе
Галоўны расказчык гісторый пра Кітай
Некаторыя вучоныя лічаць, што палітыка бывае двух катэгорый: тая, што ўплывае на пачуцці, і тая, што звяртаецца да розуму. Незалежна ад таго, займаецеся вы кантактамі са знешнім светам альбо рыхтуеце даклад для [ўнутранага карыстання], «расказванне гісторый» дазваляе не толькі данесці сутнасць, прымусіць разважаць, але і дапамагае звярнуцца да пачуццяў аўдыторыі, дазваляе «скараціць адлегласць» [паміж аратарам і слухачамі] і ў рэшце рэшт выклікае падвойны водгук — розуму і пачуццяў, інакш гаворачы, дапамагае паяднаць пачуцці і розум.
«Гісторыі з’яўляюцца сродкам перадачы глыбіннага сэнсу, яны абуджаюць цікавасць да тэмы і дапамагаюць пераканаць людзей»336.
Калі вывучаеш серыю асноўных прамоў Генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна, з’яўляецца выразнае ўражанне, што «гісторыі здольныя выказваць высокую ідэю», глыбокія думкі. Ператвораныя ў жывыя апавяданні з яркімі
336 Выступленне Сі Цзіньпіна на рабочай нарадзе прадстаўнікоў партыйнай прэсы.
Пасляслоўе прыкладамі, яны становяцца не толькі простымі і зразумелымі, але яшчэ і сведчаць пра здольнасць аўтара адчуваць стыль, адкрываюць яго кругагаляд, узровень аратарскага майстэрства.
Менавіта таму мы і вырашылі раскрыць таямніцу прамоў Сі Цзіньпіна. Галоўны рэдактар газеты «Жэньмінь жыбаа» Ян Чжэнью даручыў мне разам з таварышам з аддзелу крытыкі рэдагаваць кнігу «Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна». Сам ён стварыў структуру кнігі, падабраў тэксты, напісаў прадмову, абагульніў прыёмы Сі Цзіньпіна як апавядальніка, раскрыў значэнне яго гісторый, якія прааналізавалі кірункі рэформаў і развіцця, паказалі шлях Кітая як буйнай дзяржавы ў знешняй палітыцы, акрэслілі шляхі маральнага выхавання.
Як «першы галоўны расказчык», Сі Цзіньпін прыводзіць гісторыі, якія адрозніваюцца багатым зместам і высокім майстэрствам выказвання. Да гэтых гісторый мы дадалі рубрыку «У ракурсе тэмы». Па-першае, мы імкнуліся даць больш інфармацыі, дапоўніць яе дэталямі, больш падрабязна расказаць пра людзей і падзеі, якія закранаюцца ў выказваннях Сі Цзіньпіна. Па-другое, мы імкнуліся аднавіць першапачатковы сэнсавы і моўны асяродак выказванняў, зрабіць агляд аўдыторыі, прачытаць гісторыі ў кантэксце эпохі. Мы спадзяемся, што абедзве пазіцыі дапамогуць чытачу зразумець кнігу больш поўна, аб’ёмна і глыбока.
Прафесар Хубэйскага ўніверсітэта Джозэф Най (Joseph Nye)33’ гаварыў: «Кітайскія кіраўнікі — сапраўдныя майстры апавядаць». Можна сказаць, што здольнасць «расказваць гісторыі» — гэта свайго роду «мяккая сіла». Калі
337 Джозаф Най (нарадзіўся ў 1937) — ганаровы прафесар Хубэйскага ўніверсітэта (КНР), палітык, у мінулым памочнік міністра абароны ЗША. Адным з першых прапанаваў для ўжытку канцэпцыю «мяккай сілы».
разбіраеш гісторыі Сі Цзіньпіна, узнікае надзея, што кола «расказчыкаў кітайскай гісторыі» пашырыцца. У эпоху інтэрнэта кожны чалавек з’яўляецца своеасаблівым «экспарцёрам каштоўнасцяў». У час, калі свет — гэта «глабальная вёска», кожны чалавек — «візітная картка сваёй краіны». Вельмі важна зрабіць так, каб вялікая эпоха і вялікія змены дазволілі грамадзянам Кітая займець намнога больш жыццёвых магчымасцяў, атрымаць яшчэ больш багаты жыццёвы вопыт.
Мара і барацьба, поспехі і паразы, смех і слёзы — гэта тыя сюжэты, якія трапляюць у сэрца. Уменне ўбачыць гісторыю, распавесці яе, расказаць уласную гісторыю альбо гісторыю іншага чалавека дазваляе паказаць свету сапраўдны, аб’ёмны, жывы Кітай.
«Дагрукацца да сэрцаў, умець пераканаць людзей» — гэта таксама праца аглядальніка партыйнай газеты. Уменне расказваць гісторыі, расказваць добрыя гісторыі — гэта тое, чаму б сапраўды хацелі навучыцца стваральнікі дадзенай кнігі, гэта мэта, да якой яны імкнуцца. Спецыялісты аддзела крытыкі газеты «Жэньмінь жыбаа» Чжан Тэ, Фань Чжэнвэй, Лі Чжэн, Цаа Пэнчан, Лі Бінь, Чэнь Лін і іншыя таварышы старанна стваралі раздзел «У ракурсе тэмы». Намеснік кіраўніка рэдакцыі «Жэньмінь чубаншэ» Лі Чунь асабіста рэдагаваў кнігу і зрабіў дызайн выдання. Спадзяюся, што сваім духам асветніцтва, глыбінёй ідэйнага зместу і формай яго ўвасаблення кніга дазволіць чытачу знайсці «залаты ключ» інтэлектуальных стасункаў, эмацыйнага кантакту і ўзаемадзеяння Кітая з іншымі краінамі ў час, калі так неабходны «зносіны і паразуменне».
Лу Сіньнін, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Жэньмінь жыбаа»

Імператары Кітая (кароткі ўказальнік)
Ань Дзі (94-125), шосты імператар дынастыі Усходняя Хань; час кіравання: 106-125. С. 28.
Ваньлі (Чжу Цзюнь; 1563-1620), трынаццаты імператар дынастыі Мін; час кіравання: 1572-1620. С. 78.
Гаа-цзун (628-683), трэці імператар дынастыі Тан; час кіравання: 650-683. С. 138.
Гуансюй (1871-1908), адзінаццаты імператар дынастыі Цын; час кіравання: 1875-1908. С. 22, 395.
Кансі (1654-1722), чацвёрты імператар дынастыі Цын; час кіравання: 1661-1722. С. 22, 37, 87-91, 109-110,143-147, 395.
Лі Юй (937-978), апошні імператар дынастыі Паўднёвая Тан; час кіравання: 961-976. Вядомы таксама як паэт Лі Хаучжу. С. 53, 63.
Лю Бан (256 / 247 да н.э.-195 гг. да н. э.), заснавальнік і першы імператар імперыі Хань (кіраваў пад імем Гаа-цзу); час кіравання: 202-195 гг. да н.э. С. 40, 242-244.
Лю Бэй (162-223), заснавальнік царства Шу; час кіравання: 221-223; адзін з магутных палкаводцаў эпохі Трохцарства (220-265). С. 82, 254, 402.
Лю Чань (207-271), сын Лю Бэя, імператар Шу; час кіравання: 223-263. С.82.
Сюань-цзун (685-762), дзявяты імператар дынастыі Тан; час кіравання: 712-756. С. 50, 345-346.
Сян Юй (232-202 гг. да н.э.), правіцель Заходняй Чу, разбуральнік дынастыі Цын; час кіравання,: 208-202 гг. да н.э. С. 40-41, 76.
Сяа-цзун (1127-1194), адзінаццаты імператар дынастыі Сун; час кіравання: 1162-1189. С. 138.
Тай-цзу (927-976), заснавальнік і першы імператар дынастыі Сун; час кіравання: 960-976. С. 62.
Тай-цзун (599-649), другі імператар дынастыі Тан; час кіравання: 626-649. С. 47, 56, 58, 255-258, 346.
Тай-цзун (939-997), другі імператар дынастыі Сун, час кіравання: 976-997. С. 126.
Тунчжы (1856-1875), дзясяты імператар дынастыі Цын; час кіравання: 1861-1875. С. 110.
У-дзі (156-87 гг. да н.э.), сёмы імператар дынастыі Заходняя Хань; час кіравання: 141-87 гг. да н.э. С. 357.
Хуэй-цзун (1082-1135), восьмы імператар дынастыі Сун; час кіравання: 1127-1162. С. 53.
Цынь Шыхуан (259-210 гг. да н.э.), заснавальнік дынастыі Цын; час кіравання: 221-210 гг. да н.э. С. 47-49, 152.
Цянь Лю (852-932), заснавальнік і першы імператар царства Ю Юэ; час кіравання: 904-932. С. 62, 417.
Цянь Чу (929-988), пяты правіцель дзяржавы У Юэ; час кіравання: 947-978. С. 60, 62.
Імператары Кітая (кароткі ўказальнік)
Цяньлун (1711-1799), шосты імператар дынастыі Цын; час кіравання: 1735-1799. С. 244.
Шэнь-цзун (Чжаа Сюй; 1048-1085), шосты імператар дынастыі Сун; час кіравання: 1067-1085. С. 78.
Чжэнь-цзун (Чжаа Хэн; 968-1022), трэці імператар дынастыі Сун; час кіравання: 997-1022. С. 126.
Шунь, пяты з «Пяці старажытных імператараў»; час кіравання: 2233-2184 гг. да н.э. С. 89-90, 257.
Эршы Хуан (229-207), другі імператар дынастыі Цынь; час кіравання: 210-207 гг. да н.э. С. 47, 49-50.
Ян-дзі (569-618), другі імператар дынастыі Суй; час кіравання: 604-617. С. 56-58.
Яа, чацвёрты з «Пяці старажытных імператараў»; час кіравання: 2333-2234 гг. да н.э. С. 89-90, 257.

Кароткі ўказальнік кітайскіх імёнаў
Ай Цын (1910-1996) — паэт, уладальнік літаратурнай прэміі прэзідэнта Францыі Франсуа Метэрана. С. 269-270.
Баа Чжэн (999-1062) — дзяржаўны дзеяч і суддзя эпохі Сун. Вядомы як правобраз справядлівага і мудрага суддзі Баа, героя шэрагу літаратурных твораў. С. 27.
Ван Аньшы (1021-1086) — выдатны кітайскі эканаміст, дзяржаўны дзеяч і паэт эпохі Паўночная Сун. Аўтар «новага палітычнага курса» (сіньфа) — праграмы рэформаў фіскальнай адміністрацыі, якая выклікала раскол сярод сунскіх інтэлектуалаў. Адзін з «Васьмі вялікіх аўтараў Тан і Сун». С. 78, 102-104, 224-225.
Ван Басян (нар. у 1943) — сакратар горада павятовага значэння Шаўгуан правінцыі Шаньдун. С. 9, 120.
Ван Бо (649 / 650-676) — паэт эпохі Тан. Адзін з «Чатырох выдатных майстроў пачатку эпохі Тан». С. 151, 153, 382.
Ван Гавэй (1877-1927) — гісторык, літаратар, перакладчык, выкладчык філасофіі эпохі Цын і першых год Кітайскай рэспублікі. С. 178-181, 200.
Ван Жафэй (1896-1946) — дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянер. Уступіў у КПК у Парыжы. У 1923 г. вучыўся ў Камуні-
стычным універсітэце працоўных Кітая імя Сунь Ятсена. Вярнуўся ў Кітай у 1925 г., працаваў у цэнтральных органах КПК у Хунані, Шанхаі, Ухані. У 1930 г. быў арыштаваны Гаміньданам. Вызвалены ў 1937 г. у сувязі з усталяваннем адзінага фрона КПК і Гаміньдана. Займаў пасады начальніка адзінага фронта ЦК КПК Асобага раёна Шаньсі-Нінся-Ганьсу, начальніка штаба Ваеннай камісіі ЦК КПК, начальніка сакратарыята па рабоце ў Паўночным і Цэнтральным Кітаі ЦК КПК, начальніка сакратарыята ЦК КПК. Загінуў у авіяцыйнай катастрофе 8 красавіка 1946 г. С. 157.
Ван Цань (другое імя Чжун Сюань; 177-каля 217) — літаратар і вучоны эпохі Хань. С. 32.
Вэй Чжэн (580-643) — дзяржаўны дзеяч, гісторык эпохі Тан, складальнік «Гісторыі дынастыі Шуй» ( Суй шу). С. 257.
Гу Вэньчан (1915-1981) — кітайскі рэвалюцыянер і партыйны функцыянер. С. 9, 118-120.
Дай Чжоу (невяд-633) — першы міністр пры імператары Тан Тай-цзуне. С. 257.
Дзін Лін (1904-1986) — пісьменніца і публіцыст. С. 269.
Ду Му (803-852) — паэт, гістарыёграф і каментатар эпохі Тан. С. 47, 49, 50, 54, 225.
Дуань Чаншы (803-862) — вучоны, літаратар, звяральнік імператарскіх архіваў эпохі Тан. С. 384.
Куан Хэн (невяд.-ЗО г. да н.э.) — дзяржаўны дзеяч, вучоны-канфуцыянец эпохі Заходняя Хань. Вядома, што становішча ў грамадстве ён заваяваў сваім талентам, працалюбствам, стараннасцю ў навучанні, а не дзякуючы матэрыяльнаму забеспячэнню. С. 162-164.
Кун Фэнь (невядом.) — чыноўнік пачатку эпохі Усходняя Хань. Нашчадак Канфуцыя ў пятнаццатым пакаленні. С. 27.
//////////////////////^^^^ Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
Лі Вэйхань (1896-1984) — адзін з заснавальнікаў КПК, быў начальнікам аддзела адзінага фронта ЦК КПК, намеснікам старшыні НПКСК, намеснікам старшыні ПК УСНП, намеснікам старшыні Камісіі дарадцаў ЦК КПК. С. 157.
Лі Да (1890-1966) — кітайскі філосаф-марксіст. С. 168.
Лі Лісань (1899-1967) — адзін з заснавальнікаў КПК. Займаў пасады сакратара ПК Палітбюро ЦК КПК, кіраўніка аддзела прапаганды ЦК КПК, намесніка старшыні Усякітайскай федэрацыі прафсаюзаў. С. 157.
Лі Фучунь (1900-1975) — віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР, міністр цяжкой прамысловасці, старшыня Дзяржплана КНР. С. 157.
Лі Хэ (790-816) — паэт эпохі Тан. С. 353.
Лі Цзын (571-649) — ваенны і грамадзянскі дзеяч эпохі Тан. С. 256.
Лінь Хуэйінь (1904-1955) — архітэктар, пісьменніца, паэтэса. С. 71.
Лу Цзы (261-303) — паэт, тэарэтык літаратуры эпохі Шасці дынастый. С. 32, 186-187.
Лю Юнь (262-303) — паэт эпохі Шасці дынастый. С. 186.
Лу Яо (1949-1992) — сучасны кітайскі пісьменнік. С.134-135.
Лю Се (465-532) — літаратурны крытык эпохі Паўднёвых і Паўночных дынастый. С. 32.
Лю Юн (984-1053) — літаратар эпохі Сун. Аказаў значны ўплыў на развіццё жанра цы. С. 180, 382.
Лян Сычэн (1901-1972) — архітэктар, гісторык кітайскай архітэктуры. С. 71.
Лян Цічаа (1873-1929) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч, філосаф, гісторык, літаратар. С. 350, 366.
Ма Чжоу(601-648) — міністр эпохі Тан. С. 255-258.
Маа Дунь (1896-1981) — псеўданім вядомага кітайскага пісьменніка Шэнь Яньбіна. С. 136, 269.
Му Цын (1921-2003) — карэспандэнт, кіраўнік інфармацыйнага агества «Сіньхуа». С. 107.
Мэй Шэн (невяд.-140) — паэт эпохі Усходняя Хань, аўтар «Сямі павучанняў». С. 30, 32, 415.
Мэн Сіцзы (невяд.-517) — саноўнік княства Лу. С. 45.
Мэн Цзяа (751-814) — паэт эпохі Тан, вучань Хань Юя. С. 134.
He Жунчжэнь (1899-1992) — ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршал НВАК, узначальваў Дзяржкамітэт КНР па навуцы і тэхніцы. С. 157.
Оўян Сю (1007-1072) — дзяржаўны дзеяч, літаратар, гісторык, мастак эпохі Сун. Адзін з «Васьмі вялікіх аўтараў Тан і Сун». С. 48, 354.
Сі Чжунсюнь (1913-2002) — рэвалюцыянер, камуніст, дзяржаўны і палітычны дзеяч, бацька Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. С. 265.
Сінь Цыцзы (1140-1207) — паэт і ваеначальнік Паўднёвай Сун. С. 179, 181.
Су Дай (невяд.) — ураджэнец Лаяна, стратэг і дыпламат перыяду Ваюючых царстваў. С. 260.
Су Сюнь (1009-1066) — літаратар эпохі Сун. Адзін з «Васьмі вялікіх аўтараў эпохі Тан і Сун». С. 78.
Су Чжэ (1039-1112) — дзяржаўны дзеяч, літаратар-эсэіст, канфуцыянец эпохі Сун. Вядомы як каментатар «Чуньцю»
(«Вёсны і восені»), дааскага канона «Даа дэ цзын». Адзін з «Васьмі вялікіх аўтараў Тан і Сун». С. 77-79.
Су Шу (Су Дунпо; 1037-1101) — дзяржаўны дзеяч, літаратар, мастак і каліграф эпохі Сун. Адзін з «Васьмі вялікіх аўтараў Тан і Сун». С. 78.
Сун Цзын (невяд.) — дзяржаўны дзеяч эпохі Усходняя Хань. С. 162,
Сун Цынлін (1893-1981) — палітычны і грамадскі дзеяч, жонка Сунь Ятсена, адна з трох «сясцёр Сун», якія адыгралі значную ролю ў гісторыі Кітая XX ст. С. 269.
Сун Цынь (380-284 гг. да н. э.) — выдатны стратэг і дыпламат перыяду Ваюючых царстваў.
Сунь Кан (невяд.) — дзяржаўны дзеяч, які дамогся высокага становішча ў свеце дзякуючы сваёй любові да вучобы. Калі ён не меў грошай, каб купіць свечкі, займаўся пры месячным святле, якое адлюстроўвалася ад снегу. С. 162, 164, Сыма Гуан (1019-1086) — палітык, гісторык, аўтар твора павучальнага характару «Усеагульнае люстэрка, кіраванню дапамагаючае». С. 45, 56, 58, 81-84, 95.
Сюй Бэйхун (1895-1953 — мастак і графік, адзін з першых кітайскіх мастакоў XX стагоддзя, які аб’яднаў нацыянальныя мастацкія традыцыі з дасягненнямі еўрапейскага жывапісу. С. 270, 350.
Сюй Дзішань (1893-1941) — пісьменнік, журналіст і публіцыст. С. 350.
Сюй Хайдун (1900-1970) — генерал, адзін з галоўных кіраўнікоў Чырвонай арміі Кітая, а затым НВАК. С. 112, 284.
Сян Цзіньюй (1895-1928)—адзін з заснавальнікаўі кіраўнікоў КПК. Удзельнік II, III, IV з’ездаў КПК, член ЦК КПК, рэдакгар штотыднёвіка «Жанчына» («Фунюй чжаўбаа»). У 1928 г. па даносе быў арыштаваны і расстраляны ў Ханькау. С. 157.
Сяа Хэ (каля 257-193 гг. да н.э.) — дзяржаўны дзеяч, стратэг, ханскі ваеначальнік. Змагаўся на баку Лю Бана падчас вайны дзяржаў Чу і Хань. С. 254.
Тан Інь (1470-1523) — мастак, каліграф і паэт эпохі Мін. С. 402.
Таа Сіньчжы (1881-1946) — педагог, адзін з рэфарматараў сістэмы адукацыі Кітая. С. 350.
У Цзюжэнь (1908-1977) — мастак, член Саюза мастакоў КНР. 3 1958 па 1979 гг. — рэктар Цэнтральнага мастацкага інстытута. С. 331.
Фан Сюаньлін (579-648) — гістарыёграф эпохі Тан, заснавальнік «Гісторыі дынастыі Цзынь» («Цзынь шу»), С. 256.
Фань Куай (242-189 гг. да н.э.) — палкаводзец, які ўратаваў Лю Бэна падчас балю ля варот Хунмэнь.
Фань Цзэн (275-204 гг. да н.э.) — дарадца Сян Юя, значна старэйшы за яго. С. 40.
Фу I (другое імя У Чжун; невяд.-90)—літаратар эпохі Усходняя Хань. Праз дзвесце год пасля Мэй Шэна (III ст. да н. э.-І сг. н.э.) першым напісаў верш на матывах «Сямі павучанняў». С. 32.
Фэн Дэі (568-627) — міністр эпохі Суй, першы міністр першых год эпохі Тан. С. 255, 257.
Хань Сінь (невяд.-196 г. да н.э.) — вядомы ханскі ваеначальнік перыяду дзейнасці Лю Бана. С. 254.
Хань Юй (768-824) — філосаф, гісторык, літаратар і каліграф эпохі Тан. Адзін з «Васьмі вялікіх аўтараў Тан і Сун». С. 135, 413.
Ху Цзэн (IX ст.) — дзяржаўны дзеяч, паэт эпохі Тан. С. 28.
Хуан Яньпэй (1878-1965) — асветнік, палітык, заснавальнік «Дэмакратычнай лігі Кітая». С. 5, 73-76.
Хэ Лун (1896-1969) — ваенны дзеяч, маршал НВАК. С. 112-113.
Хэ Шухэн (1876-1935) — паплечнік Маа Цзэдуна, удзельнік I з’езду КПК. С. 154.
Цай Хасэнь (1895-1931) —адзін з кіраўнікоў КПК ранняга перыяду, паплечнік Маа Цзэдуна. С. 157.
Цай Юаньпэй (1868-1940) — дзяржаўны дзеяч, вучоны, перакладчык, рэктар Пекінскага ўніверсітэта. С. 156, 350.
Цаа Сюэцынь (1715-1763) — літаратар, аўтар аднаго з самых вядомых класічных раманаў Кітая «Сон у чырвоным цераме». С. 136.
Цаа Чжы (другое імя Цзы-цзянь; 192-232) — вядомы паэт эпохі Усходняя Хань і Трохцарства, вядомы і як чэньскі князь Сы. Сын палкаводца Цаа і брат імператара Цаа Пэя. С. 32.
Цзау Янь (336-280 гг да н.э.) — ураджэнец царства Цы, прадстаўнік філасофскай школы інь-янь. С. 260, 262.
Цзу Цы (266-321) — вядомы палкаводзец эпохі Усходняя Цзынь. С. 164.
Цзы Хань (575-572 гг. да н.э.) —чыноўнік дзяржавы Сун эпохі Чунь-цю. С. 27.
Цзюй Сін (невяд.-243 гг. да н.э.) — ураджэнец царства Чжаа, ваеначальнік царства Янь. С. 260, 262.
Цзя I (200-168 гг. да н.э.) — дзяржаўны дзеяч, літаратар і публіцыст эпохі Заходняя Хань. С. 151-152, 257.
Цзя I (201-169 гг. да н.э.) — дзяржаўны дзеяч, паэт і вучоны эпохі Заходняя Хань. Аўтар празаічнага твора «Меркаванні пра памылкі Цын» («Га Цыньлунь»), у якім разважаецца пра памылкі, што прывялі да гібелі дынастыі Цынь. С. 49.
Цы Байшы (1864-1957) — мастак, каліграф і майстар разьбы на камні. Лаўрэат Міжнароднай прэміі Міру. С. 270, 331.
Цынь Гуй (1090-1155) — першы міністр пры імператары Сун Гаа-цзуне. Здрадзіў генералу Юэ Фэю. С. 138.
Цэнь Ваньбэнь (595-695) — першы міністр пры імператары Тан Тай-цзуне. С. 258.
Цюй Юань (каля 340-278 гг да н.э.) — паэт перыяду Царстваў змагання. «Смутак адлучанага» («Лі Саа») — адзін з самых вядомых яго твораў. Дзень самагубства Цюй Юаня адзначаецца як свята «Дуаньуцзэ» — Свята драконавых чоўнаў». С. 145.
Цянь Лю (852-932) — заснавальнік царства У Юэ эпохі Пяці дынастый і Дзесяці царстваў. С. 62, 408.
Цянь Цай (невяд.) — пісьменнік эпохі Цын, аўтар класічнага рамана «Паданне пра Юэ Фэя», які датуецца 1864 годам. С. 139.
Чжан Лян (250-186 гг. да н.э.) — дарадца першага імператара дынастыі Хань Лю Бана, ваенны дзеяч, садзейнічаў аб’яднанню краіны ў імперыю Хань. С. 258.
Чжан Се (265-316) — вучоны і літаратар эпохі Заходняя Цзынь. С. 32.
Чжан Сянь (невяд-1142) — генерал, паплечнікЮэ Фэя. С. 138.
Чжан Фэй — легендарны ваеначальнік эпохі Трохцарства, герой сярэдневяковага класічнага рамана Ло Гуаньчжуна «Троецараванне», дзе ён выведзены ў вобразе асілка. С. 378
Чжан Хэн (78-139) — кітайскі астраном, матэматык, вынаходнік эпохі Усходняя Хань. С. 32.
Чжан Цзюйчжэн (1525-1582) — адзін з відных кітайскіх саноўнікаў, спрабаваў правесці ў краіне рэформы ў адміністрацыйнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. 3 1572 г. і да сваёй смерці ўзначальваў палацавы сакратарыят. С. 78, 224.
Чжан Цзюнь (1090-1155) — саноўнік пры імператары Сун Гаа Цзуне. С. 138.
Чжаа Шыянь (1901-1927) — удзельнік «руху 4 мая», член Камуністычнай партыі Францыі. У 1923 г. вучыўся ў Камуністычным універсітэце працоўных імя Сунь Ятсена. Па вяртанні ў Кітай быў членам парткама КПК Пекіна. Разам з Чжоу Эньлаем удзельнічаў у Паўночным паходзе 1926 г. Загінуў у Шанхаі ў 1927 г. С. 157.
Чжоу Эньлай (1898-1976) — вядомы дзеяч КНР, старшыня НПКСК, прэм’ер Дзяржсавета, міністр замежных спраў. С. 9, 155, 157, 172-174, 176, 214-217, 270, 277, 279-280, 308, 322-323, 327.
Чжэн Баньцяа (1693-1795) — мастак, паэт і каліграф эпохі Цын. С. 264.
Чэ Інь (333-401) — чыноўнік эпохі Усходняя Цзынь. У маладосці меў вялікія матэрыяльныя цяжкасці, але насуперак ім старанна вучыўся і атрымаў важную дзяржаўную пасаду. С. 162, 164.
Чэн I (1033-1107) — філосаф, разам з братам Чэн Хаа заснаваў неаканфуцыянскую школу лі сюэ. С. 164.
Чэнь Вандаа (1891-1997) — кітайскі вучоны і публіцыст, першы перакладчык «Маніфеста Камуністычнай партыі» на кітайскую мову. С. 20, 114, 176.
Чэнь I (1901-1972) — ваенны і палітычны дзеяч: мэр Шанхая, сакратар шанхайскага гаркама КПК, міністр замежных спраў (1958-1972). С. 157.
Чэнь Цяанянь (1902-1928) — адзін з кіраўнікоў КПК ранняга перыяду, малодшы сын Генеральнага сакратара ЦК КПК Чэнь Дусю. У 1922 г. ўступіў у КПК. Быў загадчыкам арганізацыйнага аддзела Пекінскага гаркама КПК.
Ha V з’ездзе КПК быў абраны членам ЦК КПК. У 1928 г. схоплены ў Шанхаі і расстраляны. С. 157.
Чэнь Яньнянь (1898-1927) — адзін з кіраўнікоў КПК ранняга перыяду, старэйшы сын генеральнага сакратара ЦК КПК Чэнь Дусю. У 1924 г. абраны сакратаром Гуаньдунскага парткама КПК. Ha V з’ездзе КПК абраны кандыдатам у члены Палітбюро ЦК КПК. У 1927 г. у Шанхаі быў арыштаваны Нацыянальным урадам, адмовіўся перайсці на бок ураду і быў забіты. С. 157.
Шэнь Сюн (сяр. XVII ст.) — літаратар і крытык. С. 53.
Ю Цза (1053-1123) — мысляр і вучоны-неаканфуцыянец, разам з Ян Шы быў пачынальнікам школы братоў Чэн. С. 164.
Юй Чэнлун (другое імя Бэй Мін; 1617-1684) — чыноўнік эпохі Цын, вядомы сваёй сумленнасцю. С. 37.
Юэ I (невяд.) — генерал, камандуючы арміяй Пяці царстваў — Янь, Чжаа, Чу, Хань і Вэй падчас ваеннага паходу супраць Цы перыяду Ваюючых царстваў. С. 260, 262.
Юэ Юнь (1119-1142) — старэйшы сын генерала Юэ Фэя, змагаўся ў яго войску. С. 138.
Ян Ганчжун (700-756) — дарадца імператара Сюань-цзуна, стрыечны брат Ян-гуйфэя. С. 50.
Ян Шы (1053-1135) — мысляр і вучоны-неаканфуцыянец, разам з Ю Цза быў пачынальнікам школы братоў Чэн. С. 164.
Ян-гуйфэй (719-756) — адна са знакамітых «Чатырох вялікіх прыгажунь старажытнасці», любімая наложніца імператара Сюань-цзуна. Лічыцца, што іх каханне прывяло імперыю Тан да пагібелі. С. 47, 49-50.
Янь Шу (991-1055) — дзяржаўны дзеяч, паэт, каліграф эпохі Сун. С. 179-180.

Храналогія гісторыі
Кітая
Эпоха
Перыяд
Ся
XXII1-XVI ст. да н.э.
Шан-Інь
XVI-XII/XI да н.э.
Чжоу
Заходняя Чжоу
ХІІ/ХІ в. да н.э.— 771 г.да н.э.

Усходняя Чжоу
Чунь-цю (Вёсны і восені)
770-476 ст. да н. э.


Чжаньга (Ваюючыя царствы)
475-221 да н.э.
Цынь
221-207 да н.э.
Хань
Заходняя Хань
206 да н.э,8 г.н.э.

Усходняя Хань
25-220
Сань-га чжы (Трохцарства)
Вэй
220-265

Шу
221-263

У
229-280
Цзынь
Заходняя Цзынь
265-316

Усходняя Цзынь
317-420
Шэсць дынастый
229-589
Эпоха
Перыяд
Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі
Паўднёвыя дынастыі
Сун
420-478


Цы
479-501


Лян
502-557


Чэнь
557-589

Паўночныя дынастыі
Паўночная Вэй
386-534


Усходняя Вэй
534-550


Заходняя Вэй
534-556


Паўночная Цы
550-577


Паўночная Чжау
557-581
Суй
581-618
Тан
618-907
Пяць дынастый
Позняя Лян
907-923

Позняя Тан
923-936

Позняя Цзынь
936-946

Позняя Хань
947-950

Позняя Чжоу
951-960
Дзесяць царстваў
907-979
Сун
Паўночная Сун
960-1127

Паўднёвая Сун
1127-1279
Ляа
916-1125
Сі Ся
1032-1227
Цзынь
1115-1234
Юань
1271-1368
Мін
1368-1644
Цын
1644-1911
Кітайская рэспубліка
1911-1949
Кітайская Народная Рэспубліка
з 1949

Змест
Псторыі Сі Цзіньпіна 3
Простымі словамі пра складаную палітыку 19
Выступленні Сі Цзіньпіна ў Кітаі 25
Пра сумленных і непадкупных правіцеляў 26
Гісторыі пра маральныя якасці 85
«Спачатку неабходна ўдасканальваць сябе, працаваць над сабой, а потым можна кіраваць Паднябеснай»
Гісторыі пра выхаванне характару 133
«Навука гэтак жа шліфуе талент, як тачыльны нож вострыць лязо»
Пра кіраванне 189
«Кіраваць неабходна, сыходзячы з рэальнасрі, а не з літаральнага разумення правілаў»
Змест
Выступленні за мяжой 267
Гісторыі пра дружбу народаў 268
«Галоўнае ў адносінах паміж дзяржавамі — гэта пачуццё сімпатыі паміж іх народамі»
Гісторыі пра міждзяржаўныя кантакты 309
«Шанаванне рытуала каштоўнае тым, што прыводзіць людзей да згоды»
Гісторыі пра перапляценне культур 331
«Рэчы няроўныя, гэта іх уласцівасць»
Апавяданні пра гісторыі ўзаемаадносін 365
«Адлегласць не перашкода для сапраўдных сяброў»
3 асабістага 386
Нязменнасць першапачатковых намераў
Пасляслоўе 404
Імператары Кітая (кароткі ўказальнік) 407
Кароткі ўказальнік кітайскіх імёнаў 410
Храналогія гісторыі Кітая 420
Навукова-папулярнае выданне
Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна
Адказны за выпуск: А.М. Багушэвіч
Рэдактар: А.М. Багушэвіч Вёрстка і дызайн: І.У. Селяменева
16+
Падпісана да друку 11.02.2021. Фармат 84x108/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 22,2. Ул.-выд. арк. 17,5. Тыраж 108. Заказ 188.
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Выдавецтва «Восточная культура». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/553 ад 18.03.2020. Зав. Аўтадораўскі, д. 15, корп. 2, каб. 215/12, 220014, Мінск.
Надрукавана ў Вытворчым даччыным унітарным прадпрыемстве «Друкарня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №2/18 ад 26.11.2013.
Пл. Свабоды, 23-103, 220030, г. Мінск.
Восточная культура
M3ДАТЕЛЬСТВ0
ISBN 978-985-90536-9-6
9 789859 053696 >

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.