Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

Гісторыя Беларусі: XX ст.

Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 349с.
Мінск 1993
125.34 МБ

ПСТОРЫЯ БЕПАРУСІ
XX
СТАГОДДЗЕ
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
М.В. Біч
У Н. Сідарцоў
В.М.Фаллін
гютыя БЕЛАР9СІ
СТАГОДДЗЕ
ВУЧЭБНЫ ДАГ1АМ0ЖНІК ДЛЯ 10—11 КЛАСАЎ СЯРЭДНЯЙ школы
ВЫДАННЕ 2-е, ПЕРАПРАЦАВАНАЕ
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1993
ББК 63.3(2Б)я721
Б 67
УДК 947.6« 19» (075.3
4306020600— Б
М 303(03)—93
І8ВМ 5-341-01108-2
© М. В. Біч, У Н. Сідарцоў, 155—93 В. М. Фамін, 1992
© Перапрацоўка. М. В. Біч, У Н. Сідарцоў, В. М. Фамін, 1993
АД АЎТАРАЎ
Вы атрымалі другое — папраўленае і дапоўненае — выданне вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі: XX стагоддзе». Як і першае выданне, гэта, на жаль, усё яшчэ не падручнік. У ім няма неабходных для настаўнікаў і вучняў, абавязковых для падручніка па гісторыі, падборак дакументаў і матэрыялаў па тэмах урокаў, картаў, ілюстрацый, схемаў і дыяграмаў, пераліку асноўных апублікаваных крыніц і даследаванняў, храналагічнай табліцы важнейшых падзей і фактаў. Гэта ў асноўным тлумачыцца тым, што дадзены вучэбны дапаможнік часовы, разлічаны практычна не больш чым на адзін навучальны год.
Настаўнікам вядома, што зараз у Рэспубліцы Беларусь адбываецца карэнная рэарганізацыя школы, у тым ліку гістарычнай адукацыі. У галіне апошняй ставіцца задача пераадолення антынацыянальнай па сутнасці канцэпцыі гісторыі Беларусі, якая на працягу 6—7 апошніх дзесяцігоддзяў займала манапольнае становішча ў беларускай савецкай гістарыяграфіі і грунтавалася на мадэрнізаваных высновах і ацэнках расійскіх гісторыкаў-манархістаў, спалучаных з догмамі бальшавізму. Гэты метадалагічны гібрыд, які выключаў з нацыянальнай гісторыі гуманістычныя, нацыянальнадзяржаўныя каштоўнасці і арыенціры, вырас, узмацнеў і канчаткова аформіўся ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. Ен цалкам адпавядаў устаноўкам імперскай ідэалогіі партыйна-дзяржаўнай наменклатуры на зліццё моваў, культур і народаў і стварэнне уніфікавана-русіфікаванага «савецкага народа». Такая гістарыяграфічная сітуацыя прывяла да страты некалькімі пакаленнямі беларусаў нацыянальнай гістарычнай памяці і самасвядомасці, садзейнічала шырокаму распаўсюджанню на Беларусі нацыянальнага нігілізму, паставіла беларусаў як этнас на мяжу знікнення.
Адраджэнне гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці нашага народа мы звязваем з асвятленнем гісторыі, найперш Айчыннай, з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый. Пры гэтым крытэрыем ісціны і ацэнкі гістарычных падзей, дзеячаў, фактаў павінны стаць гуманістычныя, агульначалавечыя і нацыянальна-дзяржаўныя каштоўнасці і арыенціры, асноўныя правы чалавека і грамадзяніна. Мэтай курса Айчыннай гісторыі, у тым ліку і дадзенага, з’яўляецца выхаванне гуманіста, патрыёта Беларусі (незалежна ад нацыянальнасці), які ўсведамляе непаўторнасць гістарычнага шляху, матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яе адметнасць і каштоўнасць у суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Мы лічым, што без гэтага немагчыма і сацыяльна-эканамічнае адраджэнне Беларусі, з’яўленне добрага, ашчаднага да прыроды, гаспадара на сваёй зямлі, адказнага за вынікі сваёй дзейнасці і перад сучаснікамі, і перад нашчадкамі.
У 1993/94 навучальным годзе павінны з’явіцца новыя навучальныя дапаможнікі па Сусветнай і Айчыннай гісторыі для 5—9 класаў агульнаадукацыйнай школы, напісаныя з адзначаных вышэй метадалагічных пазіцый. У адпаведнасці з Законам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь новай канцэпцыяй гістарычнай адукацыі прадугледжваецца пачатак сістэматычнага вывучэння гісторыі ў 5-м класе і завяршэнне ў 9-м класе. Гісторыя Беларусі 1900—1917 гг. будзе вывучацца ў 8-м класе, а савецкі перыяд — у 9-м класе. У 10—11-х класах сярэдняй школы плануецца паўторнае вывучэнне курса гісторыі ад старажытных часоў да нашых дзён, але на новым — праблема-тэарэтычным ўзроўні з акцэнтам на высвятленне заканамернасцей і рэгіянальна-цывілізацыйных асаблівасцей гістарычнага працэсу і прычыннавыніковых сувязяў. Храналагічная грань паміж курсамі гісторыі ў 10—11-х класах — канец XVIII ст. Айчынная гісторыя будзе вывучацца паралельна-сінхронна з курсам Сусветнай гісторыі.
Мы бачым і ўсведамляем недахопы дадзенага вучэбнага дапаможніка. I ў гэтым выданні не да канца пераадолены стэрэатыпы ранейшых падыходаў да падручнікаў, часам замнога фактаў, лічбаў, імёнаў. Мала матэрыялу, які наводзіць на альтэрнатыўныя ацэнкі і высновы. I ўсё ж спадзяёмся, што наша школа нарэшце атрымае падручнікі, якія будуць адпавядаць асноўнаму патрабаванню да гістарычнай навукі —
быць настаўніцай жыцця, ведаць мінулае, каб разумець сучаснае і прадбачыць тэндэнцыі будучага.
Раздзелы дапаможніка напісалі: 1900—1917 гг.— доктар гістарычных навук М. В. Біч, 1917—1945 гг.— доктар гістарычных навук, прафесар У. Н. Сідарцоў, 1945—1992 гг.— доктар гістарычных навук, прафесар В. М. Фамін. Аўтары выказваюць глыбокую ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у рэцэнзаванні і абмеркаванні дапаможніка.
Раздзел I. РЭВАЛЮЦЫЯ 1905—1907 гг. НА БЕЛАРУСІ
§ 1. Наспяванме рэзалюцыйнан сітуацыі
Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей і нацыянальнага пытання. На рубяжы XIX—XX стст. Расія разам з іншымі капіталістычнымі краінамі ўступіла ў паласу эканамічнага крызісу. У параўнанні з перадавымі краінамі Захаду крызіс у расійскай прамысловасці ў значна большай ступені быў звязаны з вузкасцю ўнутранага рынку, рост якога тармазіўся феадальнапрыгонніцкімі перажыткамі ў сельскай гаспадарцы, шырокім распаўсюджаннем адпрацовак у памешчыцкіх маёнтках сялянскім інвентаром і цяглавай сілай, галечай вёскі. 3 вёскі выкачваліся велізарныя сродкі ў форме выкупных плацяжоў, а таксама шматлікіх дзяржаўных, земскіх і мірскіх падаткаў і збораў. Тым самым рэзка скарачаліся магчымасці сялян набыць сучасныя сельскагаспадарчыя машыны і прылады працы, штучнае ўгнаенне, сартавое насенне, пародзістую жывёлу, нарэшце—фабрычнае адзенне, абутак і г. д. Гэта, з аднаго боку, падрывала развіццё прадукцыйных сіл у вёсцы, а з другога — замаруджвала рост прамысловасці.
Селянін не мог без дазволу абшчыны пакінуць свой зямельны надзел, прадаць або закласці яго ў банку. Ен быў у саслоўных адносінах нераўнапраўным, звязаным кругавою парукаю. Па рашэнню валаснога суда або земскага начальніка яго маглі публічна пакараць розгамі. Далёка не адпавядала запатрабаванням часу сістэма народнай асветы, асабліва ў вёсцы, дзе яна пачыналася і завяршалася найчасцей царкоўнапрыходскай школай. Большасць насельніцтва была няграматнай.
На пачатку XX ст. з прычыны сямейных раздзелаў сялянскія надзелы, атрыманыя па рэформе 1861 г., істотна паменшыліся, што яшчэ больш абвастрыла становішча ў вёсцы. На Беларусі ў той час налічвалася 487,2 тыс., або 82,5 %, сялянскіх гаспадарак, на якія прыпадала да 15 дзес. зямлі на двор. А пры тагачаснай
агракультуры і велізарных падатках такі надзел не мог забяспечыць утрыманне сярэдняй сялянскай сям’і з 6—7 душ. 3 другога боку, 7,5 млн дзесяцін, ці 41 % усіх зямель, належалі дваранам, памешчыкам і 1,7 млн дзесяцін (9,3%) —казне, царкве і манастырам. Гэта была аснова феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў і галоўная прычына набліжэння буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Першачарговай яе задачай з’яўлялася вырашэнне аграрнага пытання, «расчыстка зямлі» для свабоднага развіцця капіталізму.
Па меры развіцця капіталістычных адносін абвастраліся супярэчнасці паміж вялікадзяржаўнай, шавіністычнай палітыкай царызму і прыгнечанымі ім народамі, многія з якіх ператвараліся ў буржуазныя нацыі і патрабавалі нацыянальнага раўнапраўя, права вырашаць свае пытанні самім на сваіх паўнамоцных з’ездах, г. зн. аўтаноміі, або незалежнасці. Але царскі ўрад не жадаў і слухаць пра гэта. Яго пазіцыі па нацыянальнаму пытанню па-ранейшаму вызначаліся лозунгам захавання «адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай» і ўсялякія патрабаванні свабоды нацыянальнага развіцця, а тым больш палітычнай аўтаноміі і незалежнасці расцэньваліся як сепаратысцкія, антыдзяржаўныя. Беларусы і ўкраінцы ўвогуле не прызнаваліся за самастойныя этнасы і былі пазбаўлены права на развіццё нацыянальнай асветы і культуры. Неправаслаўныя народы падвяргаліся дыскрымінацыі і ў рэлігійных адносінах. Усё гэта стварала глебу для нацыянальнавызваленчых рухаў.
Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй. 3-за абмежаванасці або адсутнасці збыту і крэдыту сотні прадпрыемстваў, найперш дробных, спынялі або скарачалі вытворчасць, звальнялі ўсіх або частку рабочых, павялічвалі працягласць працоўнага дня, памяншалі заработную плату, затрымлівалі яе выдачу і г. д. У такіх умовах рабочыя асцерагаліся баставаць, бо кожны баяўся страціць працу і заработак. Стачкі часта былі вымушанымі, мелі абарончы характар, нярэдка зацягваліся на тыдні і месяцы і канчаліся беспаспяхова. Не маючы сродкаў для існавання, рабочыя і іх сем’і галадалі. Адчайнае становішча штурхала іх да ўжывання тэрарыстычных сродкаў уздзеяння на штрэйкбрэхераў і гаспадароў, а гэта вяло да ўзмацнення рэпрэсій з боку ўлад і паліцыі. Аб’ектыўныя ўмовы ў пачатку XX ст. садзейнічалі палітызацыі рабочага руху.
«Паліцэйскі сацыялізм». На рубяжы XIX—XX стст.
у палітыцы ўрада па рабочаму пытанню праявіліся пэўныя ваганні. Уздым рабочага руху пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакратыі і асабліва першыя адкрытыя палітычныя выступленні рабочых у канцы 90-х гг. выклікалі трывогу ва ўрадавых колах — тым больш што жорсткія рэпрэсіўныя меры не забяспечвалі выкаранення ўплыву сацыял-дэмакратаў на рабочы рух. Прааналізаваўшы сітуацыю і выкарыстаўшы пры гэтым працы германскага сацыял-дэмакрата Э. Бернштэйна, начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. В. Зубатаў прапанаваў ураду ўзяць на сябе клопаты аб задавальненні элементарных эканамічных і культурна-асветніцкіх патрабаванняў рабочых з тым, каб ліквідаваць глебу для антыўрадавай агітацыі, ізаляваць і знішчыць сацыялдэмакратычныя арганізацыі. Такім чынам ён спадзяваўся ўзмацніць царысцкія ілюзіі рабочых і прадухіліць пераход пралетарыяту да палітычнай барацьбы.
У маі 1901 г. мінскія зубатаўцы з ліку распрапагандаваных бундаўцаў умяшаліся ў стачку 600 рабочых слясарных майстэрняў і з дапамогай жандарскага палкоўніка Васільева прымусілі гаспадароў увесці законны 12-гадзінны рабочы дзень. Лёгкасць перамогі прыцягнула на бок зубатаўцаў многіх рамесных рабочых. У ліпені 1901 г. яны ўтварылі ў Мінску «Яўрэйскую незалежную рабочую партыю» (ЯНРП). Пазней яе аддзяленні з’явіліся ў Адэсе і Вільні. Сваёю мэтаю яна абвясціла павышэнне «па меры магчымасці» эканамічнага і культурнага ўзроўню яўрэйскага пралетарыяту шляхам стварэння шырокіх эканамічных арганізацый, кас узаемадапамогі, асветніцкіх клубаў і да т. п. ЯНРП прапагандавала неабходнасць паслушэнства ўладам і поўнага неўмяшання рабочых у палітыку. Карыстаючыся падтрымкай дэпартамента паліцыі, яна наладжвала стачкі, а таксама легальныя агульнагарадскія і цэхавыя культурна-асветніцкія вечары рабочых, розныя чытанні, лекцыі, на якія збіраліся да 1,5 тыс. чалавек. На гэтых сходах вялася палеміка з бундаўцамі. У выніку к канцу 1901 г. з Мінскай арганізацыі Бунда перайшлі ў ЯНРП 15 з 20 прафесійных саюзаў рамесных рабочых і яна амаль распалася.
Кампанію па выкрыццю правакацыйнай сутнасці зубатаўшчыны першым пачаў Бунд. Да яе далучыліся газета «Пскра», асобныя арганізацыі РСДРП, эсэраў і іншых рэвалюцыйных партый. Супраць зубатаўцаў
выступілі і прадпрымальнікі. Ва ўрадавыя ўстановы пасыпаліся скаргі на незаконнасць іх дзейнасці, парушэнне правоў уласнасці. Урад зрабіў вывады не на карысць Зубатава. Пазбаўленая падтрымкі паліцыі, дыскрэдытаваная агітатарамі-рэвалюцыянерамі, ЯНРП страціла ўплыў сярод рабочых і летам 1903 г. самараспусцілася. У заходніх губернях і на поўдні (Адэса) «паліцэйскі сацыялізм» праваліўся. Аднак у 1903— 1904 гг. ён адрадзіўся ў Пецярбургу ў форме «гапонаўшчыны», набыў шырокі ўплыў сярод рабочых сталіцы і прычыніўся да трагічных падзей Крывавай нядзелі 9 студзеня 1905 г.
Сіянісцкі рух на Беларусі. Для барацьбы з рэвалюцыйным рухам у заходніх губернях, у прыватнасці з Бундам, царскі ўрад па ініцыятыве Зубатава спрабаваў выкарыстаць дзейнасць сіяністаў, якія ставілі сваёй мэтай аднаўленне яўрэйскай дзяржавы на «радзіме продкаў» — у Палесціне. 3 ёю звязвалася вырашэнне яўрэйскага пытання ў краінах дыяспары — пазбаўленне яўрэяў ад дыскрымінацыі, ганенняў, пагромаў. Сусветная сіянісцкая арганізацыя, створаная ў 1897 г., разгарнула шырокую агітацыю, у тым ліку на Беларусі, за перасяленне яўрэяў у Палесціну, збор сродкаў (шэкеляў) на выкуп яе ў Турцыі і гаспадарчае асваенне. Удзел яўрэяў у вызваленчым руху ў краінах дыяспары сіяністы прызнавалі шкодным для іх нацыянальных інтарэсаў. Разам з тым яны прапагандавалі рэакцыйныя дагматы іудаізму аб «богавыбранасці» яўрэйскага народа і культывавалі сярод яўрэйскіх працоўных нацыянальна-рэлігійны фанатызм і недавер да іншых народаў.
Колькасць сіянісцкіх арганізацый на Беларусі хутка павялічвалася. Ужо ў 1898 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях налічвалася 54, а ў 1900 г.— 92 сіянісцкія гурткі. Царскія ўлады не перашкаджалі іх дзейнасці. У 1902 г. з дазволу ўрада ў Мінску адбыўся ўсерасійскі сіянісцкі з’езд. Пашырэнне ўплыву сіянізму на паўпралетарскія слаі прычынілася да з’яўлення ў сіянісцкім руху радыкальных плыняў, у тым ліку «паалей-сіён» (рабочых сіяністаў), якія прызналі неабходнасць удзелу яўрэйскіх рабочых у вызваленчай барацьбе. У сувязі з гэтым гірапаганда сіянізму ў Расіі летам 1903 г. была забаронена. Аднак спыніць сіянісцкі рух гэта мера не магла.
Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. У выніку ары-
штаў, праведзеных у сакавіку і ліпені 1898 г., РСДРП пазбавілася ЦК і Цэнтральнага органа — «Рабочей газеты». Пры адсутнасці праграмы і статута яна зноў распалася на шэраг асобных самастойных арганізацый і камітэтаў. У канцы 90-х гг. амаль усе яны абмяжоўвалі задачы рабочага руху барацьбою за паляпшэнне эканамічнага становішча і павышэнне культурнага ўзроўню пралетарыяту. Такі напрамак у сацыял-дэмакратычным руху атрымаў назву «эканамізм». Падтрымліваў яго і Бунд, які з сакавіка 1898 г. уваходзіў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. У 1900— 1903 гг. бундаўскія камітэты і групы аформіліся амаль ва ўсіх павятовых гарадах і многіх мястэчках Беларусі. У той час яны прадстаўлялі тут РСДРП. У 1901 г. IV з’езд бундаўцаў насуперак рашэнням I з’езда РСДРП фактычна абвясціў Бунд адзінай нацыянальнай партыяй яўрэйскага пралетарыяту ў Расіі і выставіў патрабаванне аб перабудове РСДРП на федэратыўных асновах.
Барацьбу з эканамізмам у РСДРП узначалілі Г. В. Пляханаў і У. I. Ленін. 3 канца 1900 г. цэнтрам згуртавання расійскай рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі стала газета «Пскра», якая выдавалася пад іх кіраўніцтвам. Яна імкнулася заваяваць вядучую ролю ў РСДРП, а разам з тым і ў рабочым руху краіны. «Пскра» вяла барацьбу з усімі партыямі і арганізацыямі, якія, на яе погляд, не стаялі на пазіцыях рэвалюцыйнага марксізму або адступалі ад іх.
Лідэры Бунда адносіліся да «Пскры» насцярожана, а часта і варожа, перашкаджалі яе распаўсюджанню на Беларусі і ў Літве. Тым не менш рэдакцыя «Пскры» мела тут пэўныя сувязі. З’яўленне асобных нумароў газеты, адсылка карэспандэнцый у 1901 —1903 гг. зафіксаваны ў 25 гарадах і мястэчках Беларусі. Крытыка ў «Пскре» эканамізму і «паліцэйскага сацыялізму» садзейнічала пераходу бундаўскіх камітэтаў да палітычнай барацьбы. Выступала «Пскра» і супраць рашэнняў IV з’езда Бунда. Яны характарызаваліся як праяўленні нацыяналізму і сепаратызму.
На II з’ездзе РСДРП (1903 г.) большасць мелі іскраўцы. 3 антыіскраўскіх пазіцый выступалі некалькі эканамістаў і дэлегацыя Бунда. З’езд прыняў распрацаваную рэдакцыяй «Пскры» праграму партыі, у якой яе канчатковай мэтай абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму, а бліжэйшай —
звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. За гэту праграму галасавалі і бундаўцы. Але ў сувязі з адхіленнем пераважнай большасцю дэлегатаў патрабавання аб перабудове РСДРП на прынцыпах федэрацыі дэлегацыя Бунда заявіла аб яго выхадзе з партыі і пакінула з’езд.
Барацьба на з’ездзе завяршылася расколам іскраўцаў па арганізацыйнаму пытанню на бальшавікоў і меншавікоў. Бальшавікі на чале з Леніным выступалі за стварэнне строга заканспіраванай і цэнтралізаванай партыі з безумоўным падпарадкаваннем ніжэйшых арганізацый цэнтру. Меншавікі, да якіх неўзабаве пасля з’езда далучыўся Г. В. Пляханаў, адвяргалі ленінскія арганізацыйныя прынцыпы, звязваючы з імі магчымасць устанаўлення ў партыі дыктатуры цэнтра і культу правадыра. Пасля з’езда паміж бальшавікамі і меншавікамі разгарэлася бескампрамісная барацьба за ўладу ў партыі. Ленін быў вымушаны выйсці з вышэйшых органаў РСДРП. Аднак к канцу 1904 г. яму ўдалося стварыць бальшавіцкія арганізацыйныя цэнтры, у тым ліку газету «Вперед», якія павялі барацьбу за скліканне III з’езда партыі.
У сувязі з выхадам Бунда з РСДРП прыхільнікі «Пскры» з дапамогай ЦК разгарнулі дзейнасць па стварэнню на Беларусі мясцовых арганізацый гэтай партыі. Нягледзячы на супраціўленне Бунда, у канцы 1903 г. і ў 1904 г. яны з’явіліся ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Барысаве, Бабруйску, Магілёве, Мазыры, Полацку, Оршы, Горках, Капылі і іншых населеных пунктах. Узначалілі іх Палескі і Паўночна-Заходні камітэты РСДРП, створаныя з санкцыі ЦК партыі ў студзені — сакавіку 1904 г. Ва ўнутрыпартыйнай барацьбе яны даволі доўга займалі няпэўную, прымірэнчую пазіцыю і толькі ў пачатку 1905 г. выказаліся за скліканне III з’езда РСДРП, г. зн. падтрымалі бальшавікоў.
Утварэнне народніцкіх арганізацый і партый. У 1902 г. ідэйна і арганізацыйна аформілася Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Да яе далучыліся і рэшткі разгромленай Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, цэнтр якой у канцы 90-х гг. знаходзіўся ў Мінску. ПСР выступала за знішчэнне самадзяржаўя і памешчыцкага землеўладання, устанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, пабудову сацыялістычнага ладу на аснове сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем і распаўсюджання
кааперацыі. У сваёй дзейнасці яна арыентавалася на сялянства. Выключна важнае значэнне ў барацьбе з царызмам надавала індывідуальнаму палітычнаму тэрору, якім займалася спецыяльная Баявая арганізацыя. Стваральнікам і першым кіраўніком яе быў мінскі ўрач Р. Гершуні. У 1902—1904 гг. эсэраўскія арганізацыі ўзніклі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Вільні, Беластоку, Смаленску і іншых гарадах заходніх губерняў. У 1904 г. яны аб’ядналіся ў Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю ПСР.
3 груп Польскай сацыялістычнай партыі, што дзейнічалі на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі, у верасні 1902 г. утварылася «ППС на Літве». Яна выставіла лозунгі барацьбы за незалежнасць Літвы і Беларусі і ўстанаўленне сацыялістычнага ладу. Дзейнічала сярод насельніцтва ўсіх мясцовых нацыянальнасцей, выдавала агітацыйную літаратуру на польскай, беларускай, рускай і яўрэйскай мовах. Належала да тыпу народніцкіх партый. Разам з тым ідэалогія партыі ў значнай меры абапіралася на марксізм. Найбольш уплывовыя арганізацыі ППС на Літве ў 1902—1904 гг. існавалі ў Вільні, Гродне і Брэсце.
Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. На рубяжы XIX—XX стст. назіраліся пэўныя прыкметы ажыўлення беларускага нацыянальнага руху. Павялічвалася колькасць беларускамоўных публікацый у легальным друку, даследаванняў па этнаграфіі, мове, гісторыі беларускага народа (працы Я. Карскага, М. ДоўнарЗапольскага, Е. Раманава і інш.). Распаўсюджваліся выдадзеныя ў 90-я гг. за межамі Расіі зборнікі твораў Ф. Багушэвіча («Дудка беларуская», «Смык беларускі»), агітацыйныя творы на беларускай мове («Дзядзька Антон» і інш.), якія садзейнічалі абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці новага пакалення ўдзельнікаў нацыянальнага руху. Разам з тым паступова ўсведамлялася ідэя аб неабходнасці стварэння нацыянальнай палітычнай партыі, якая ўзначаліла б барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа.
У пачатку XX ст. у ліку першых усвядомілі гэта браты Іван і Антон Луцкевічы. Па іх ініцыятыве ў канцы 90-х гг. у Мінску сярод моладзі (пераважна навучэнцаў) узнік навукова-асветніцкі гурток з мэтай вывучэння Беларусі і распрацоўкі беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г., ужо ў час вучобы ў
Пецярбургу, Луцкевічы ўдзельнічалі ў стварэнні «Гуртка беларускай народнай асветы і культуры», які працягваў пачатую ў Мінску дзейнасць. У 1903 г. гэты гурток выдаў зборнік вершаў Янкі Лучыны «Вязанка», а ў 1904 — зборнікі «Калядная пісанка» і «Велікодная пісанка». Зімою 1902—1903 гг. на аснове нацыянальнакультурных гурткоў беларускай моладзі ў Мінску, Вільні і Пецярбургу была ўтворана «Беларуская рэвалюцыйная грамада» (пазней яна назвалася «Беларускай сацыялістычнай грамадой»). Да ліку яе стваральнікаў і кіраўнікоў, акрамя I. і А. Луцкевічаў, належалі Алаіза Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі. Амаль усе яны паходзілі з дробнапамеснай каталіцкай беларускай шляхты.
На I з’ездзе ў 1903 г. БСГ прыняла праграму, у якой характарызавала сябе як сацыяльна-палітычную арганізацыю беларускага працоўнага народа, да якога адносіла сялян і рабочых. Сваёю канечнаю мэтаю яна абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці і камунікацыі, а бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі сумесна «з пралетарыятам усіх народаў Расійскага гасударства». Па нацыянальнаму пытанню Грамада выступала за тое, «каб усе народы мелі як найбольшую свабоду» і фактычна выказалася за ўтварэнне незалежнай дэмакратычнай рэспублікі. Палітычную аснову апошняй павінны былі скласці: прамое, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, народнае заканадаўства, «спаўненне найвысшай уласці праз Канстытуцыйны сход», замена пастаяннай арміі агульным народным апалчэннем, раўнапраўе ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, бясплатны суд, выбарныя суддзі, падсуднасць чыноўнікаў, поўная свабода слова, друку, сходаў, сяброўстваў, таварыстваў, забастовак і г. д.
Па аграрнаму пытанню праграма БСГ патрабавала скасавання прыватнан зямельнай уласнасці, абвяшчала права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі «сваімі рукамі без карыстання з чужой працы» і заяўляла аб неабходнасці прапаганды «ідэі ўсестаронняга сябравання і таварыстваў» з мэтай пераходу да сацыялістычнай гаспадаркі. У праграме былі патрабаванні 8-гадзіннага рабочага дня, устанаўлення мінімуму заработнай платы, роўнай платы пры роўнай працы, дзяржаўнага
стра.хавання ад няшчасных выпадкаў, старасці, беспрацоўя, бясплатнай медыцынскай дапамогі і інш. У цэлым у ёй спалучаўся рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам.
У 1903—1904 гг. Беларуская грамада часта ўзаемадзейнічала з ідэйна блізкімі Польскай партыяй сацыялістычнай на Літве, Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, Латышскім сацыял-дэмакратычным саюзам, выдавала з імі нелегальную літаратуру. У час руска-японскай вайны БСГ заклікала не ісці добраахвотна на несправядлівую, захопніцкую вайну, хавацца ад мабілізацыі, рабіць усё, каб цар прайграў вайну. Нелегальныя выданні Грамады ў той час вы.ходзілі пад марксісцкім дэвізам «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!». Распаўсюджваліся яны, як правіла, у сельскай мясцовасці ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях і адрасаваліся сялянам і сельскагаспадарчым рабочым.
Пераход рабочых да палітычнай барацьбы. Галоўным з суб’ектыўных фактараў, якія прадвызначылі складванне рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расіі ў 1901 — 1904 гг., з’яўляўся хуткі рост рабочага руху, на развіццё якога ўсё больш прыкметны ўплыў аказвала рэвалюцыйная сацыял-дэмакратыя. Гэта яскрава праявілася і на Беларусі. У рабочым руху тут, як і ва ўсёй краіне, у пачатку XX ст. адбываўся пераход ад эканамічнай барацьбы да палітычнай, накіраванай на звяржэнне царскага самадзяржаўя. Гэтаму садзейнічалі эканамічны крызіс, дзейнасць рэвалюцыйных партый, найперш сацыял-дэмакратыі, а з пачатку 1904 г.— руска-японская вайна. У заходніх губернях, у тым ліку на Беларусі, найбольшы ўплыў у рабочым руху ў 1901 —1904 гг. мелі арганізацыі Бунда, а ў Вільні, Гродне і Брэсце, акрамя іх,-— камітэты ППС на Літве. У гарадах і мястэчках Віленскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў у 1904 г. даволі хутка пашыралася сетка арганізацый РСДРП.
Крызіснае становішча ў прамысловасці Беларусі абвастралася ў 1901 г., а затым у 1904 г. (у сувязі з руска-японскаю вайною). У гэтыя гады больш паловы ўдзельнікаў эканамічных стачак былі вымушаны абараняцца ад наступлення капіталу на іх жыццёвыя інтарэсы. У цэлым за 4 гады ў абарончых выступленнях удзельнічалі 30 % стачачнікаў, якія баставалі па эканамічных прычынах. Адносна невысокай была і эфектыў-
насць стачак: 45 % іх удзельнікаў не дабіліся задавальнення сваіх патрабаванняў і каля 10 % былі вымушаны пайсці на кампраміс. Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы для эканамічнай барацьбы, агульная колькасць яе ўдзельнікаў у 1901 —1904 гг. вырасла да 20 тыс. і на 73 % перавысіла адпаведны паказчык за 1895—1900 гг. Эканамічны рух ахапіў 56 населеных пунктаў Беларусі — у 2,4 раза больш, чым у папярэдні перыяд. Штогод па эканамічных прычынах у сярэднім баставалі 5 тыс. рабочых супраць 1,4 тыс. у 1895— 1900 гг.
Хваля палітычных выступленняў — стачак, вулічных дэманстрацый, маніфестацый, сходаў (масовак) — нарастала яшчэ хутчэй. У палітычных стачках у 1901 — 1904 гг. прынялі ўдзел 34 тыс. рабочых. Па палітычных матывах штогод у гэты час у сярэднім баставала 8,5 тыс. чалавек. У тыя ж гады рабочыя Беларусі арганізавалі 59 вулічных дэманстрацый з удзелам прыблізна 20,5 тыс. чалавек і каля 560 масовак і маніфестацый, у якіх удзельнічалі болып за 80 тыс. чалавек. Найбольшы ўздым палітычных выступленняў назіраўся ў 1903— 1904 гг. Праводзіліся яны найчасцей у сувязі з 1 Мая і ў знак пратэсту супраць рэпрэсій царызму, у тым ліку ў месцах, далёкіх ад Беларусі (Растоў-на-Доне, Златавуст, Якуцк і інш.). Усё шырэй у рабочым руху адзначаліся такія падзеі, як адмена прыгоннага права (19 лютага), забойства нарадавольцамі Аляксандра II (1 сакавіка), паўстанне дзекабрыстаў (14 снежня). У палітычных выступленнях, праведзеных у 1904 г., гучалі матывы пратэсту супраць антынароднай рускаяпонскай вайны. Дэманстрацыі і масоўкі праводзіліся, як правіла, пад аховай узброеных дружыннікаў. У сувязі з вулічнымі выступленнямі, найперш дэманстрацыямі, адбыліся 23 сутыкненні рабочых з паліцыяй і войскам, у ходзе якіх яны аказвалі супраціўленне карнікам, а іншы раз і нападалі на паліцыю з мэтаю вызвалення арыштаваных таварышаў.
Пераход да масавай палітычнай барацьбы выводзіў пралетарыят на пазіцыі лідэра ўсяго агульнадэмакратычнага руху. Распаўсюджанне рабочага руху на новыя гарады, мястэчкі, памешчыцкія маёнткі стварала перадумовы для ўцягнення ў барацьбу сялянскіх мас.
Барацьба сялян. Сялянскі рух на Беларусі і ў гэты час, нягледзячы на абвастрэнне аграрнага пытання, заставаўся на невысокім узроўні. У 1901 —1904 гг. тут
улічана 113 выступленняў (штогод у сярэднім — 28). Не змяніліся яго формы і характар. Каля '/3 выступленняў складалі патравы панскіх угоддзяў і лясныя парубкі, 23 % — адкрытыя захопы памешчыцкіх зямель, сервітутаў і сутычкі пры размежаванні зямлі, 12 % — сутычкі з мясцовай адміністрацыяй і паліцыяй, звязаныя з праследаваннем за патравы, парубкі і інш.
3 мэтай змякчыць сацыяльную напружанасць у вёсцы, якая найбольш выразна праявілася ў 1902 г. у сялянскіх паўстаннях на Украіне і ў Паволжы, царскі ўрад указам ад 12 сакавіка 1903 г. скасаваў кругавую паруку сялян пры спагнанні падаткаў. Маніфестам 11 жніўня 1904 г. адмяняліся цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах валасных судоў, а таксама частка нядоімак па выкупных плацяжах, дзяржаўных і мясцовых падатках.
У 1902—1904 гг. у беларускай вёсцы пачалася агітацыйная дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый — РСДРП, Бунда, ПСР, ППС на Літве, БСГ. Адносна моцныя сувязі з сялянамі прыгарадных вёсак мелі сацыял-дэмакраты Віцебска, Копысі, Шклова, Гомеля. Аднак уплыў рабочага руху і рэвалюцыйнай агітацыі ў той час закрануў зусім нямногіх сялян. Сялянскі рух заставаўся стыхійным, раздробленым, не асветленым палітычнай свядомасцю. Ен, як і раней, накіроўваўся супраць памешчыцкага землеўладання і звязаных з ім феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.
Пытанні і заданні. 1. Растлумачце прычыны абвастрэння ў пачатку XX ст. сацыяльных супярэчнасцей і нацыянальнага пытання. 2. Якія асноўныя партыйна-палітычныя накірункі былі характэрныя для грамадскага руху на Беларусі ў перыяд рэвалюцыйнай сітуацыі? 3. Ахарактарызуйце рабочы і сялянскі рух на Беларусі ў пачатку XX ст.
§ 2. Пачатак рэвалюцыі. Рэвалюцыйны рух у студзені — верасні 1905 г.
Выступленні рабочых Беларусі. Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 г., калі загадзя падрыхтаваныя войскі па загаду цара ў розных месцах Пецярбурга расстралялі масавыя шэсці рабочых, якія накіроўваліся да Зімовага палаца з просьбай палепшыць становішча народа. Гэтай акцыяй царскі ўрад спадзяваўся прадухіліць рэвалюцыю. Аднак атрымалася непрадбачанае:
залпамі на Дварцовай плошчы і ў іншых месцах сталіцы была расстраляна не рэвалюцыя, а вера народа ў цара. У выніку абудзілася каласальная рэвалюцыйная энергія. Магутная, нябачаная раней хваля выступленняў пратэсту — стачак, вулічных дэманстрацый і маніфестацый рабочых — пракацілася па ўсёй краіне, у тым ліку і па Беларусі.
У якасці ініцыятараў і кіраўнікоў руху салідарнасці з рабочымі Пецярбурга ў большасці гарадоў і мястэчак Беларусі выступалі арганізацыі РСДРП і Бунда, а ў некаторых месцах — Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, ППС на Літве і БСГ. Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу на доўгі час сталі галоўным матывам іх агітацыйнай дзейнасці. У лістоўках і вусных выступленнях яны выкрывалі антынародную сутнасць самадзяржаўя і заклікалі мясцовых рабочых усімі сіламі падтрымаць гераічную барацьбу пралетарыяту сталіцы.
У Мінску забастоўка салідарнасці пачалася 11 студзеня і неўзабаве ахапіла большасць фабрык і заводаў, прыватныя друкарні і ўсе рамесныя майстэрні. 15 студзеня каля 200 рабочых спрабавалі выйсці на дэманстрацыю, аднак былі рассеяны казакамі. 16 студзеня была спынена конка. Далучыць да забастоўкі рабочых чыгуначных майстэрняў не ўдалося, бо іх узялі пад ахову вайсковыя падраздзяленні. Агульная колькасць стачачнікаў у Мінску дасягала 2 тыс.
У Гомелі 12—15 студзеня наладжваліся сходкі і мітынгі рабочых. Некаторыя з іх заканчваліся ўзброенымі сутычкамі з паліцыяй. 16—17 студзеня забастоўка набыла агульнагарадскі размах. Да яе не ўдалося далучыць толькі найбольшае прадпрыемства горада — чыгуначныя майстэрні. Усяго баставала каля 4 тыс. чалавек. 18 студзеня пры разгоне мітынгу гарадавы застрэліў работніцу і смяротна параніў рабочага. У пахаванні ахвяраў паліцэйскага сваволу 19 студзеня ўдзельнічалі 8 тыс. чалавек.
У Смаргоні па закліку стачачнай камісіі 13 студзеня забаставалі каля 3 тыс. чалавек. Большасць з іх складалі рабочыя гарбарных заводаў. У цэнтры горада адбыўся масавы мітынг. Затым пачалася дэманстрацыя, якая працягвалася, чаргуючыся з мітынгамі, некалькі гадзін. Баявыя дружыны рабочых залпамі выстралаў салютавалі прамоўцам. Мясцовыя ўлады ў час гэтых выступленняў адчулі сваё поўнае бяссілле.
У цэлым студзеньскі рух салідарнасці з рабочымі
Пецярбурга ахапіў на Беларусі 30 гарадоў і мястэчак. Агульныя палітычныя стачкі, акрамя Смаргоні, адбыліся ў Полацку, Гродне, Брэсце, Мазыры, Ашмянах, Слоніме, Ветцы, Дуброўне, Талачыне, Парычах, Шчэдрыне. У іншых месцах стачкі таксама ахоплівалі значныя масы рабочых, іншы раз — усіх галін дробнай прамысловасці і гандлю, але распаўсюдзіць іх на асобныя буйныя прадпрыемствы не ўдалося. Агульная колькасць стачачнікаў дасягала 34 тыс., што ў 2,7 раза пераўзыходзіла адпаведны паказчык за ўвесь 1904 г. Дэманстрацыі былі праведзены ў 17, масоўкі і маніфестацыі — у 26 населеных пунктах. У 9 выступленнях рабочыя аказалі супраціўленне карнікам.
У лютым — сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў рабочых рэзка знізілася, але ў той жа час назіраўся ўздым эканамічных забастовак. Рабочыя выступалі з патрабаваннямі скарачэння рабочага дня, павелічэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы, аплаты забастовачнага часу, дапушчэння ўдзелу сваіх прадстаўнікоў у вырашэнні пытанняў, звязаных з устанаўленнем расцэнак, прыёмам і звальненнем з работы і інш. У лютым — сакавіку баставалі рабочыя чыгуначных майстэрняў у Пінску і Мінску, запалкавых фабрык у Мазыры, Пінску і Койданаве, усіх кафляных заводаў у Копысі і інш. Эканамічныя стачкі ў студзені — сакавіку 1905 г. ахапілі 25 населеных пунктаў Беларусі. Пад уплывам выступленняў рабочых, найперш палітычных, пачалі абуджацца дэмакратычныя слаі гарадскога насельніцтва, вучнёўская моладзь, сяляне прыгарадных вёсак.
Новы ўздым палітычнага рабочага руху ў краіне пачаўся ў сувязі са святкаваннем 1 Мая, якое ў заходніх губернях, у тым ліку на Беларусі, адзначалася па новаму стылю 18 красавіка. На перадмайскіх сходах у Мінску ўдзельнічалі больш за 1,5 тыс. чалавек, а ў дзень свята пралетарскай салідарнасці баставалі каля 4 тыс. рабочых. У Пінску забастоўка ахапіла ўсе прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы, за выключэннем чыгуначных майстэрняў. 7, 9, 23 і 30 красавіка адбыліся вулічныя дэманстрацыі, у ходзе якіх баявыя атрады рабочых уступалі ў перастрэлку з паліцыяй і войскам. 4 дэманстрацыі, маніфестацыю і мітынг арганізавалі ў красавіку рабочыя Віцебска. Пры гэтым яны тройчы ўступалі ў сутычкі з паліцыяй і салдатамі. У невялікіх гарадах і мястэчках, дзе сілы паліцыі былі нязначныя,
антыўрадавыя дэманстрацыі праводзіліся фактычна бесперашкодна.
У чэрвені шырокі размах на Беларусі набылі выступленні салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, з рэвалюцыйнымі матросамі Чарнаморскага флоту, якія ішлі ў авангардзе вызваленчага руху. У сувязі з рэпрэсіямі царызму ў названых гарадах на Беларусі праводзіліся масавыя мітынгі, выдаваліся і шырока распаўсюджваліся лістоўкі. У цэлым у красавіку — чэрвені 1905 г. палітычны рух рабочых ахапіў 56 гарадоў і мястэчак Беларусі (супраць 43 у студзені — сакавіку). Колькасць удзельнікаў палітычных стачак дасягала 100 тыс. У ліпені 1905 г. рабочыя Бабруйска, Віцебска, Гомеля, Копысі, Оршы, Дуброўна, Горак, Лядаў, Шклова, Баранавіч, Слуцка, Ляхавіч і іншых гарадоў і мястэчак па закліку мясцовых арганізацый РСДРП і Бунда агульнымі стачкамі, масавымі мітынгамі і вулічнымі дэманстрацыямі адзначылі паўгадавіну падзей Крывавай нядзелі ў Пецярбургу і пачатку рэвалюцыі.
Вясною і летам 1905 г. узмацнілася і эканамічная барацьба рабочых. Асаблівы ўздым яе назіраўся ў маі, калі было ўлічана 170 стачак. Гэта склала амаль столькі, колькі за 4 папярэднія месяцы, разам узятыя. Найбольш значныя выступленні адбыліся на металаапрацоўчых, дрэваапрацоўчых, гарбарных і харчовасмакавых прадпрыемствах Мінска, Віцебска, Бабруйска, Барысава, Гродна, Мазыра, Пінска, Смаргоні, Магілёва, Ашмянаў, Слоніма. Многія стачкі адносіліся да агульнапрафесійных, або групавых, г. зн. ахоплівалі ўсе або частку прадпрыемстваў пэўнай галіны вытворчасці ці абслугоўвання. Пераважная большасць стачак завяршалася ўступкамі прадпрымальнікаў. У многіх выпадках рабочыя дамагліся скарачэння рабочага дня да 9—10 гадзін, істотнага павышэння заработнай платы, абмежавання сваволу ўласнікаў прадпрыемстваў, паляпшэння медыцынскага абслугоўвання і інш. У некаторых месцах быў устаноўлены 8-гадзінны рабочы дзень. У падрыхтоўцы і арганізацыі эканамічных забастовак павялічвалася роля падпольных прафесійных саюзаў і мясцовых камітэтаў рэвалюцыйных партый. Нярэдка ў гэты час эканамічныя стачкі суправаджаліся антыўрадавымі маніфестацыямі.
Сялянскі рух і хваляванні салдат. Вясною 1905 г. пад непасрэдным уздзеяннем рабочага руху пачаўся
масавы рэвалюцыйны рух сялянства, накіраваны супраць памешчыкаў і мясцовай царскай адміністрацыі, якая абараняла іх інтарэсы. Калі ў студзені — сакавіку 1905 г. на Беларусі адбыліся 53, то ў красавіку — чэрвені — 237 сялянскіх выступленняў; з іх 175 прыйшліся на чэрвень.
Першым найбольш значным арганізаваным выступленнем з’явілася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і батракоў, якая ў пачатку чэрвеня 1905 г. ахапіла амаль усё маёнткі Навагрудскага павета. Кіравалі барацьбой выбраныя сялянскія камітэты, якія змаглі падрыхтаваць аднолькавыя патрабаванні аб скарачэнні рабочага дня, павелічэнні платы, зніжэнні арэндных плацяжоў. У канцы чэрвеня агульнымі сялянскімі забастоўкамі былі ахоплены Ваўкавыскі і Гродзенскі паветы. Шырокі размах набылі сельскагаспадарчыя стачкі ў Мінскім, Бабруйскім, Рэчыцкім, Слуцкім і Брэсцкім паветах.
Значна ўзмацнілася ў гэты час дзейнасць у вёсцы мясцовых арганізацый РСДРП, а таксама ПСР і БСГ, асобных рабочых, якія прыязджалі з гарадоў і прамысловых цэнтраў. Менавіта пры іх дапамозе пашыраліся новыя для вёскі формы руху — забастоўкі, палітычныя сходы і мітынгі. У студзені — жніўні 1905 г. іх удзельная вага дасягала 35,5 % ад усіх выступленняў. Пры гэтым пераважная большасць забастовак, сходаў і мітынгаў адбылася менавіта летам.
Галоўнай мэтай барацьбы, якая вызначала характар сялянскага руху, па-ранейшаму з’яўлялася знішчэнне памешчыцкага землеўладання. 3 традыцыйных відаў сялянскай барацьбы найбольш распаўсюджанымі былі патравы памешчыцкіх угоддзяў (18,2 %) і парубкі лесу (9%). 10% складалі сутычкі сялян з паліцыяй і войскам, якімі звычайна завяршаліся найбольш вострыя выступленні. Колькасць разгромаў і падпалаў маёнткаў на Беларусі была нязначнай (адпаведна 0,4 і 2,5% выступленняў).
Пад уплывам магутнага вяснова-летняга ўздыму рэвалюцыі 1905 г. упершыню ў гісторыі Расіі сур’ёзна захісталася галоўная апора царызму — армія. Пра гэта сведчылі паўстанні на браняносцы «Пацёмкін» і іншых чарнаморскіх і балтыйскіх караблях, хваляванні ў шэрагу гарнізонаў сухапутных войскаў, у тым ліку на Беларусі. У Мінску ў ліпені 1905 г. «збунтаваліся» салдаты чыгуначнага батальёна, накіраванага з Бара-
навіч на Далёкі Усход. У Віцебску ў другой палове жніўня і ў пачатку верасня адбываліся хваляванні сярод салдатаў-запасных, мабілізаваных у Рызе. Рэвалюцыйную агітацыю сярод іх вялі мясцовыя арганізацыі РСДРГІ і ПСР. 10 верасня 1905 г. з нагоды адпраўкі салдат віцебскія рабочыя арганізавалі ў цэнтры горада дэманстрацыю з заклікам «Далоў самадзяржаўе!». Салдаты ў сваю чаргу пры адпраўцы эшалона выставілі ў вокнах вагонаў 14 чырвоных сцягоў і заспявалі песню «Отречемся от старого мнра».
Байкот булыгінскай Думы. 3 мэтай аслабіць націск рэвалюцыйных сіл, раскалоць дэмакратычны лагер, прыцягнуць на свой бок ліберальную буржуазію Мікалай II 6 жніўня 1905 г. падпісаў «Маніфест» аб увядзенні ў Расіі «парламента» — «законадарадчай» Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. Пры гэтым пралетарскія і бядняцкія масы працоўных горада і вёскі ад удзелу ў выбарах адхіляліся.
Буржуазна-ліберальныя групоўкі ў большасці станоўча аднесліся да ўказу аб Думе. Меншавікі, не адмаўляючыся ад лозунга Устаноўчага сходу, фактычна падтрымалі згодніцкую пазіцыю лібералаў. Бальшавікі выставілі лозунг актыўнага байкоту Думы і ў сувязі з ім разгарнулі агітацыю з мэтай падрыхтоўкі ўсеагульнай стачкі і ўзброенага паўстання супраць царызму. Лозунг байкоту падтрымалі практычна ўсе партыі дэмакратычнага лагера, у тым ліку Бунд, ПСР, БСГ, а таксама частка ліберальных саюзаў. На бальшавіцкія пазіцыі ў адносінах да Дзяржаўнай думы стала першая канферэнцыя прадстаўнікоў арганізацыі РСДРП ПаўночнаЗаходняга краю, праведзеная ў Мінску ў жніўні 1905 г.
Антыдумская агітацыя на Беларусі пачалася ўжо ў ліпені. 12 ліпеня мітынг 400 рабочых ў Гомелі, арганізаваны мясцовым камітэтам Бунда, прыняў рэзалюцыю, у якой заяўлялася: «Мы, грамадзяне г. Гомеля, пратэстуем супраць Дзяржаўнай думы і заяўляем, што не шлях кампрамісаў і петыцый, а толькі рэвалюцыя пад кіраўніцтвам паўстаўшага пралетарыяту ўсіх нацыянальнасцей прывядзе нас да жаданай мэты — дэмакратычнай рэспублікі». Падобныя рэзалюцыі ў канцы ліпеня былі прыняты на мітынгах рабочых Брэста, Высока-Літоўска, Смалявіч, Лёзна, Ігумена, Беразіна, Чашнікаў.
У жніўні 1905 г. рух пратэсту супраць булыгінскай
Думы прыкметна ўзмацніўся. Адпаведныя лістоўкі з заклікам да байкоту выдалі Паўночна-Заходні Саюз РСДРП, Віцебская, Полацкая, Смаргонская і іншыя групы РСДРП. У Віцебску 24 жніўня 400 рабочых наладзілі рэвалюцыйную мініфестацыю каля будынка гарадской думы, дзе дэпутаты ад буржуазіі складалі адрас цару ў знак удзячнасці за маніфест ад 6 жніўня. Прадстаўнік групы РСДРП з баявым атрадам з’явіўся на пасяджэнне думы і выказаў пратэст супраць адраса і Дзяржаўнай думы. У зале прагучалі рэвалюцыйныя заклікі. Пасяджэнне думы было сарвана. У Мінску ў жніўні — верасні 1905 г. падобныя акцыі ў гарадской думе наладжваліся тройчы. Мітынг 800 рабочых Мінска, праведзены 19 верасня групай РСДРП, выказаўся за байкот Думы і падтрымаў рэзалюцыю аб узброеным паўстанні. Антыдумскія масоўкі і мітынгі ў жніўні — верасні 1905 г. адбыліся ў Полацку, Беразіне, Брэсце, Смаргоні, Лідзе, Ашмянах, Івянцы, Лебедзеве, Халопенічах, Картуз-Бярозе, Капылі, Цімкавічах, Почапе (Чэрыкаўскі павет). У некаторых месцах яны суправаджаліся вулічнымі дэманстрацыямі. У Чашніках 23 жніўня адбыліся агульная забастоўка пратэсту супраць Дзяржаўнай думы, а вечарам — дэманстрацыя.
Аднак у цэлым на Беларусі хваля рэвалюцыйных выступленняў у жніўні — верасні 1905 г. рэзка знізілася. Тое ж назіралася ва ўсёй краіне. Але гэта было зацішша перад бурай.
Пытанні і заданні. 1. Пакажыце, як развіваліся рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі ў студзені — сакавіку 1905 г. 2. Якія формы барацьбы былі найбольш характэрныя для рабочага руху вясной — летам 1905 г.? Якія патрабаванні выстаўлялі рабочыя? 3. Пакажыце, якія новыя для вёскі формы руху ўзніклі летам 1905 г. Абгрунтуйце галоўную мэту барацьбы сялянства. 4. Як аднесліся розныя класы і палітычныя партыі да царскага «Маніфеста» ад 6 жніўня 1905 г.?
§ 3. Беларусь у перыяд найеышэйшага ўздыму рэзалюЦЫІ
Кастрычніцкая палітычная стачка на Беларусі. Да восені 1905 г. рэвалюцыйная хваля зараджалася і набірала сілу пераважна на заходніх і паўднёвых ускраінах Расійскай імперыі — у Прыбалтыцы, Польшчы, Беларусі, на Украіне, у Закаўказзі і адносна слаба закранала Маскву і іншыя гарады Цэнтральнай Расіі. Новы ўздым 22
рэвалюцыйнага руху пачаўся ў Маскве, дзе ў канцы верасня разгарнулася агульнагарадская стачка, якая суправаджалася вулічнымі маніфестацыямі і сутыкненнямі рабочых з паліцыяй і войскам. 7—17 кастрычніка па закліку Усерасійскага чыгуначнага саюза спыніўся рух на чыгунках краіны. Забастоўка чыгуначнікаў паралізавала сілу ўрада. Дзякуючы ёй, шматлікія агульнагардскія стачкі ўпершыню зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку, якая праводзілася пад лозунгам звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Каб збіць рэвалюцыйную хвалю, царскі ўрад пайшоў на палітычныя ўступкі: 17 кастрычніка Мікалай II падпісаў «Маніфест», паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, пашыраўся кантынгент выбаршчыкаў, абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў і інш.
Непасрэднымі арганізатарамі і кіраўнікамі выступленняў з’яўляліся агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і камісіі. У Маскве, Пецярбургу і шэрагу іншых гарадоў яны называліся Саветамі рабочых дэпутатаў і выступалі ў ходзе забастовак як органы ўлады, абапіраючыся на ўзброеныя дружыны рабочых. У гарадах Беларусі выбарныя стачачныя камітэты дзейнічалі толькі на ўзроўні буйных прадпрыемстваў і некаторых чыгуначных вузлоў. Уплывовыя рэвалюцыйныя арганізацыі, найперш Бунд, не жадалі давярацца выбарчай стыхіі і выступалі супраць утварэння беспартыйных агульнагарадскіх Саветаў. 3 мэтай каардынацыі дзеянняў рэвалюцыйных арганізацый у гарадах Беларусі на аснове пагадненняў паміж імі ўтвараліся Кааліцыйныя саветы і камітэты. У Мінску ў склад Кааліцыйнага савета ў кастрычніку 1905 г. уваходзілі прадстаўнікі мясцовых арганізацый РСДРП, Бунда, ПСР і Чыгуначнага саюза. У большасці гарадоў і мястэчак кастрычніцкімі выступленнямі працоўных кіравалі камісіі, якія складаліся з прадстаўнікоў РСДРП і Бунда. У Гродне і Брэсце, дзе да канца 1905 г. арганізацый РСДРП не было, у якасці кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху выступалі мясцовыя камітэты Бунда і ППС на Літве. Вядучую ролю ў арганізацыі Кастрычніцкай стачкі на Беларусі, як і ва ўсёй краіне, адыгралі чыгуначнікі.
На важнейшых чыгуначных станцыях (Орша, Мінск, Баранавічы, Гомель і інш.) рух цягнікоў быў спынены 10—12 кастрычніка. Чыгуначнікаў падтрымалі рабочыя фабрык і заводаў, друкарняў, рамесных май-
стэрняў, а таксама работнікі гандлю і сферы абслугоўвання, служачыя многіх устаноў, вучнёўская моладзь. На чыгуначных станцыях і ў гарадах штодзённа праводзіліся масавыя мітынгі, маніфестацыі і дэманстрацыі. Некаторыя з іх заканчваліся сутыкненнямі з паліцыяй і войскам.
У Гомелі 14 кастрычніка пры разгоне дэманстрацыі былі забіты 7 чалавек, многія паранены. 18 кастрычніка ў сувязі з абвяшчэннем царскага маніфеста каля гарадской управы сабралася да 30 тыс. чалавек. Прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікалі не верыць маніфесту і працягваць барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя і скліканне Устаноўчага сходу. Сходы і мітынгі ў цэнтры горада — на рабочай біржы — працягваліся і пазней. Улады пэўны час не рашаліся разганяць іх. У горадзе свабодна распаўсюджваліся рэвалюцыйныя адозвы. 3 мэтай забеспячэння грамадскага парадку рабочыя чыгуначных майстэрняў арганізавалі баявую дружыну і кругласутачнае патруляванне вуліц, на якое выходзілі да 100 чалавек.
У многіх месцах органы царскай улады знаходзіліся ў стане разгубленасці, але ў некаторых гарадах падрыхтавалі ўзброеныя сілы для падаўлення народных выступленняў у дзень абвяшчэння маніфеста — 18 кастрычніка. У Мінску ў гэты дзень па загаду жандарскага палкоўніка, узгодненаму з губернатарам Курловым, на плошчы Віленскага вакзала карнікі расстралялі мітынг, у якім удзельнічалі каля 20 тыс. чалавек. У выніку да 100 чалавек былі забіты, каля 300 паранены.
Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла на Беларусі 32 населеныя пункты, а ў іх — практычна ўсіх рабочых. Агульная колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягала 66 тыс. Акрамя таго, па няпоўных звестках, адбыліся 98 вулічны.х дэманстрацый і 104 масавыя сходы. Палітычны рух працоўных у кастрычніку 1905 г. распаўсюдзіўся на 53 гарады і мястэчкі.
Дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных сіл. Царызму ўдалося адбіць кастрычніцкі націск рэвалюцыі. Цэўную ролю ў гэтым адыграў і маніфест аб свабодах. Паступова рэвалюцыйная хваля спала. У краіне ўстанавілася адносная раўнавага сіл рэвалюцыі і контррэвалюцыі. У такіх умовах. паскорылася дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных сіл, якая праявілася ва ўзнікненні самых розных партый, саюзаў, арганізацый.
Крайне правыя, контррэвалюцыйныя і рэакцыйныя
сілы, прыхільнікі захавання неабмежаванага самадзяржаўя цара, гуртаваліся вакол шавіністычнага «Саюза рускага народа», члены якога атрымалі назву чарнасоценцаў. Ініцыятывы стварэння чарнасоценных арганізацый зыходзілі ад рэакцыйных чыноўнікаў, жандарскіх і паліцэйскіх устаноў, а таксама праваслаўнага духавенства. 3 сацыяльных нізоў да іх далучаліся дэкласіраваныя, часта крымінальныя элементы. У канцы 1905—пачатку 1906 г. арганізацыі чарнасоценцаў аформіліся ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Оршы, Глыбокім і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. У кастрычніцкія дні і пазней яны ўдзельнічалі ў яўрэйскіх пагромах, сутычках з рабочымі дружынамі ў ходзе дэманстрацый і мітынгаў, у забойствах рэвалюцыянераў.
Ліберальная буржуазія ў цэлым сустрэла «Маніфест 17 кастрычніка» з задавальненнем і прызнала мэты рэвалюцыі ў асноўным дасягнутымі. У кастрычніку 1905 г. у ліберальным лагеры ўтварыліся дзве галоўныя партыі — «Саюз 17 кастрычніка» і Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты).
Арганізатарамі аддзелаў «Саюза 17 кастрычніка» ў гарадах Беларусі выступалі, як правіла, мясцовыя рускія чыноўнікі-манархісты, памешчыкі, праваслаўнае духавенства. Іх ідэйныя і палітычныя пазіцыі вызначаў шалёны вялікадзяржаўны шавінізм, і ў гэтых адносінах яны па сутнасці не адрозніваліся ад чарнасоценцаў, з якімі пазней, у час выбараў у Дзяржаўную думу, выступалі ў адным блоку. Для іх абсалютна непрымальнай была, у прыватнасці, палітыка кадэтаў па нацыянальным пытанні (прызнанне для Фінляндыі і Польшчы права на дзяржаўную аўтаномію, поўнай грамадзянскай і палітычнай раўнапраўнасці ўсіх народаў Расіі, свабоды ўжывання ў грамадскім жыцці розных моваў і г. д.). Таму мясцовыя акцябрысты, у адрозненне ад сталічных, у прынцыпе адвяргалі любыя пагадненні з «аўтанамістамі» і рэзка нападалі на іх у сваіх органах друку. Для ўтварэння арганізацый кадэтаў на Беларусі з-за адсутнасці земстваў і вышэйшых навучальных устаноў спрыяльнай сацыяльнай глебы не было. Да вясны 1906 г. невялікія групы кадэтаў аформіліся толькі ў Магілёве і Пінску. Кадэцкую партыю тут падтрымлівалі розныя групоўкі яўрэйскай буржуазіі, у тым ліку сіяністы, і часткова (па агульнапалітычных і нацыянальным пытаннях) — польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл.
Саюзніцай кадэтаў стала панска-клерыкальная Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, створаная ў канцы 1905 —• пачатку 1906 г. па ініцыятыве віленскага каталіцкага епіскапа барона Э. Ропа. Дзейнасць гэтай партыі разгортвалася пераважна ў Віленскай губ., дзе большасць насельніцтва складалі католікі. 3 мэтай нейтралізаваць агітацыю рэвалюцыйных партый сярод сялян барон Роп узяў за ўзор канстытуцыйна-дэмакратычную праграму і дапоўніў яе прынцыпамі хрысціянска-каталіцкай веры.
У кастрычніку — лістападзе 1905 г. як ніколі раней актывізавалася дзейнасць партый рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера. Іх нізавыя структуры явачным парадкам легалізаваліся. Небывалы размах набыла агітацыя — як пісьмовая (у газетах, лістоўках), так і вусная (на мітынгах і сходах). Фактычным легальным органам Мінскай групы РСДРП стала вялікая штодзённая газета «Северо-Западный край», выданне якой пасля чатырохмесячнага перапынку было адноўлена ў канцы кастрычніка 1905 г.
Усё большы размах набывала стварэнне прафесійных саюзаў, як правіла, на партыйных платформах, найчасцей — РСДРП і Бунда. Асаблівую актыўнасць праяўлялі чыгуначнікі буйных станцый, якія на масавых сходах запісваліся ў мясцовыя аддзяленні Усерасійскага чыгуначнага саюза. Сярод іх значным уплывам карысталіся эсэры. Адной з галоўных функцый прафсаюзаў з’яўлялася арганізацыя стачачнай барацьбы за паляпшэнне эканамічнага становішча рабочых і служачых. Тактыка бундаўцаў у прафсаюзным руху (стварэнне асобных прафсаюзаў яўрэйскіх рабочых) мела раскольніцкі характар і аслабляла яго.
Уздым сялянскага руху і выступленні салдат. Пасля вераснёўскага спаду ў кастрычніку 1905 г. зноў пачаўся ўздым сялянскага руху. Кастрычніцкая хваля рэвалюцыі дакацілася ў вёску ў лістападзе, калі колькасць выступленняў на Беларусі ўзрасла да 154 (супраць 54 у кастрычніку). Найбольшы размах сялянскага руху назіраўся ў снежні 1905 г.— 286 выступленняў. Вялікую ролю ў гэтым уздыме адыграла агітацыя рэвалюцыйных арганізацый і непасрэдна рабочых, якія ў час кастрычніцкай, а затым снежаньскай палітычных стачак тысячамі вярталіся ў родныя вёскі з гарадоў і прамысловых цэнтраў.
Пад уздзеяннем Усерасійскай палітычнай стачкі
значна мацней, чым раней, завагалася армія. Найбольпіы рэзананс мелі паўстанні матросаў у Кранштаце (26—27 кастрычніка) іСевастопалі (11 —15 лістапада). У Гродне 5 лістапада «забаставала» (выйшла з падпарадкавання камандаванню) 26-я артылерыйская брыгада. 8 лістапада ад імя 4 тыс. удзельнікаў мітынгу рабочых і салдат быў выказаны пратэст супраць увядзення ваеннага становішча ў Польшчы. На салдацкіх мітынгах у Гродне прымаліся рэзалюцыі салідарнасці з рэвалюцыйнымі матросамі і салдатамі Адэсы, Кранштата, Севастопаля, рабочымі Пецярбурга, якія аб’явілі агульную забастоўку ў абарону соцень арыштаваных удзельнікаў Кранштацкага паўстання. У Бабруйскай крэпасці ў канцы лістапада ўспыхнула паўстанне дысцыплінарнага батальёна (900 чалавек, з іх 300 кранштацкіх матросаў). Хваляванне ў Брэсцкай крэпасці ахапіла 7 рот, якія разам з патрабаваннямі паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча выказалі салідарнасць з удзельнікамі Севастопальскага і Кранштацкага паўстанняў. Падобныя выступленні адбываліся і ў іншых месцах Беларусі.
Снежаньскія падзеі на Беларусі. У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авалодаць становішчам у краіне. 2 снежня па яго ўказу былі закрыты ўсе дэмакратычныя газеты, якія надрукавалі «Маніфест» Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў, Галоўнага камітэта Усерасійскага сялянскага саюза, балыпавіцкага ЦК і меншавіцкай Арганізацыйнай камісіі РСДРП, цэнтральных камітэтаў Партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў і Польскай партыі сацыялістычнай з заклікам да фінансавага байкоту антынароднага рэжыму («Фінансавы маніфест»), Неўзабаве былі арыштаваны члены выканаўчага камітэта і многія дэпутаты Пецярбургскага Савета, з’явіўся ўказ аб забароне дзейнасці чыгуначных саюзаў.
У адказ 7 снежня 1905 г. ад імя Савета рабочых дэпутатаў, РСДРП, ПСР і Бунда была выдадзена адозва «Да ўсяго народа», якая фактычна заклікала да ўзброенага паўстання супраць царызму. У Маскве ў той жа дзень пачалася ўсеагульная палітычная стачка. Усерасійскую чыгуначную стачку з 7 снежня аб’явілі прадстаўнікі 29 чыгунак і Цэнтральнае бюро Усерасійскага чыгуначнага саюза. Так пачалася снежаньская ўсерасійская палітычная стачка. Пралетарыят Масквы ў ноч на 10 снежня ўзняўся на ўзброенае паўстанне.
Усе гэтыя падзеі рэхам адгукнуліся і на Беларусі. Мінскі кааліцыйны Савет і Віцебскі камітэт ПСР перавыдалі адозву «Да ўсяго народа». «Фінансавы маніфест» у перакладзе на беларускую мову выдала БСГ. Магілёўскі кааліцыйны Савет выдаў лістоўку «Банкруцтва самадзяржаўнага ўрада», у якой падтрымаў патрабаванні «Фінансавага маніфеста».
Агульныя палітычныя забастоўкі ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах і чыгуначных станцыя.х Беларусі пачаліся 8 снежня па закліках мясцовых чыгуначных камітэтаў, кааліцыйных саветаў і адпаведных ім органаў. У дні стачкі яны выступалі як фактычныя органы мясцовай улады. Аднак у Мінску, ужо ў поч на 9 снежня, былі арыштаваны 17 вядомых рэвалюцыйных дзеячаў, у тым ліку і членаў Савета. У той жа дзень губернатар Курлоў аб’явіў Мінск і губерню на становішчы надзвычайнай аховы, закрыў газету «СевероЗападный край». Арышты працягваліся і ў наступныя дні. У выніку рэвалюцыйныя сілы ў Мінску ў самыя напружаныя дні барацьбы былі фактычна абезгалоўлены.
Забастоўка на Гомельскім чыгуначным вузле паралізавала пасажырскі і таварны рух на значнай частцы Лібава-Роменскай і Палескіх чыгунак. У чыгуначных майстэрнях і на станцыі штодзённа адбываліся мітынгі. Мясцовыя ўлады не адважваліся арыштаваць Рэвалюцыйны камітэт. У сваю чаргу і ён праявіў нерашучасць, чакаючы, відаць, вынікаў барацьбы ў сталіцах імперыі. А тым часам да Гомеля набліжаўся эшалон з карным батальёнам генерала Арлова, узброены кулямётамі і гарматамі. Гомельскі Рэвалюцыйны камітэт прымаў пэўныя захады з мэтай не дапусціць яго ў горад, аднак беспаспяхова. 19—22 снежня стачка ў Гомелі была падаўлена.
У Баранавічах стачачны камітэт абапіраўся на распрапагандаваных салдатаў другога чыгуначнага батальёна. Рух цягнікоў тут быў спынены 9 снежня намаганнямі 300 рабочых-чыгуначнікаў на чале з інжынерам М. Ляпко. 11 снежня на пляцы чыгуначнай брыгады адбыўся мітынг рабочых і салдатаў. Генерал Арцем’еў, які з групай афіцэраў спрабаваў разагнаць іх, быў збіты. Стычка суправаджалася перастрэлкай, якая ледзь не перарасла ва ўзброенае паўстанне рабочых і салдатаў. Аднак сілы, верныя ўраду, змаглі апярэдзіць іх і авалодаць сітуацыяй на пляцы.
Снежаньская палітычная стачка ахапіла на Беларусі 17 гарадоў і мястэчак, а з улікам дэманстрацый, мітынгаў, сутыкненняў з паліцыяй і войскам,— 28 гарадоў і мястэчак. У стачках удзельнічалі каля 44 тыс. рабочых. Размах руху па колькасці населеных пунктаў у параўнанні з кастрычнікам звузіўся ў 2 разы. Пры гэтым рэзка скарацілася колькасць дэманстрацый і мітынгаў. Па напалу і напружанасці барацьбы сітуацыя ў некаторых гарадах была блізкай да ўзброенага паўстання. Аднак мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі прытрымліваліся тактыкі чакання зыходу барацьбы ў цэнтры краіны. Прамых заклікаў да ўзброенага паўстання і спроб арганізацыі яго на Беларусі не было. Што за гэтым хавалася — нерашучасць? разважнасць? — адказаць цяжка. Адпаведныя дакументы гісторыкам пакуль невядомы. Паўстанні ў Маскве, іншых гарадах і раёнах краіны былі падаўлены ўзброенымі сіламі, вернымі царызму.
Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце кастрычніцкую палітычную стачку на Беларусі. 2. Растлумачце, якую ролю адыгрывалі кааліцыйныя саветы і камітэты ў Беларусі. 3. У чым праявіліся асаблівасці заснавання і дзейнасці палітычных партый чарнасоценнага і ліберальна-буржуазнага напрамку ў Беларусі? 4. Растлумачце, у чым галоўная прычына снежаньскага паўстання. Чаму палітычная стачка на Беларусі не перарасла ва ўзброенае паўстанне?
§ 4. Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты Беларусі ў і і II Дзяржаўных думах
Выбары ў Думу. У сувязі з падаўленнем снежаньскіх выступленняў пралетарыят і яго саюзнікі па рэвалюцыйнай барацьбе былі вымушаны адступаць. 3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскі ўрад выкарыстаў не толькі рэпрэсіўныя меры. 11 снежня 1905 г. быў выдадзены новы закон аб выбарах Дзяржаўнай думы, які забяспечваў найперш інтарэсы памешчыкаў. Адзін голас памешчыка на выбарах адпавядаў 3,5 галасам гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступенныя. Шматлікія катэгорыі наёмных работнікаў пазбаўляліся права голасу.
Тым не менш ліберальна-буржуазныя партыі заклікалі народныя масы спыніць рэвалюцыйныя выступленні і прыняць удзел у выбарах думы, абяцаючы ім, што
такім — мірным, парламенцкім шляхам можна вырашыць усе набалелыя пытанні. Бальшавікі і ўсе дэмакратычныя партыі спадзяваліся на новы рэвалюцыйны ўздым і прынялі рашэнні байкатаваць выбары, працягваць агітацыйна-арганізацыйную падрыхтоўку звяржэння царызму рэвалюцыйным шляхам. Рабочыя многіх буйных прадпрыемстваў у Мінску, Мазыры, Пінску, Бабруйску, Гродне, Слоніме, Магілёве і іншых месцах байкатавалі выбары, не зважаючы на ўрадавы ўказ, які забараняў гэта. Але асноўная маса сялянства і гарадской дробнай буржуазіі не зжыла яшчэ канстытуцыйных ілюзій. Таму сарваць выбары не ўдалося. Большасць месцаў у Думе заваявалі кадэты.
3 36 дэпутатаў пяці заходніх губерняў 29 прайшлі ў Думу пад кадэцкім сцягам пры падтрымцы Канстытуцыйна-каталіцкай партыі, сіяністаў і «Саюза дасягнення раўнапраўнасці яўрэяў у Расіі». Сярод гэтых 29 дэпутатаў былі 10 памешчыкаў, 13 буржуазных інтэлігентаў і духоўных асоб (рабінаў і ксяндзоў), а таксама 6 сялян. 3 7 астатніх дэпутатаў (усе сяляне) 5 адносілі сябе да беспартыйных, адзін — да сацыял-дэмакратаў і адзін — да правых.
Рэвалюцыйны рух у 1-й палове 1906 г. Пачатак дзейнасці Дзяржаўнай думы ў красавіку 1906 г. супаў з новым уздымам рэвалюцыйнага руху. На Беларусі ў сувязі з 1 Мая забастоўкі рабочых былі праведзены ў 40 населеных пунктах. Абсалютную большасць іх складалі агульныя і групавыя выступленні. Адначасова ўзмацніўся і эканамічны рабочы рух. Пры гэтым пачасціліся патрабаванні ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, устанаўлення рабочага кантролю за наймам і звальненнем, аплаты часу забастовак і інш. У арганізацыі эканамічнай барацьбы рабочых усё больш прыкметную ролю адыгрывалі прафсаюзы.
Гэтаму спрыялі ўказ ад 2 снежня 1905 г. аб адмене крымінальнага праследавання за ўдзел у эканамічных стачках, калі яны працякалі «мірна», і «Часовыя правілы» ад 4 сакавіка 1906 г., што дазвалялі ўтварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў, паляпшэння ўмоў працы і быту, павышэння прафесійнага, культурнага і маральнага ўзроўню сваіх членаў.
Вясновае наступленне пралетарыяту, як і ў 1905 г., актыўна падтрымалі сяляне. Зноў ажывілася дзейнасць
у вёсцы партый рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера. Найбольшае распаўсюджанне ў гэты час набылі забастоўкі сялян-падзёншчыкаў і сельскагаспадарчых рабочых; яны склалі 37 % усіх выступленняў. У Навагрудскім павеце ў пачатку ліпеня, паводле паведамлення газеты «Русское слово», работы не вяліся «ні ў адным маёнтку». Забастоўка суправаджалася масавымі мітынгамі. Удзельная вага палітычных выступленняў сялян Беларусі летам 1906 г. перавысіла паказчыкі 1905 г.
Уздым рэвалюцыйнага руху адбіўся і на арміі. Ажывілася дзейнасць ваенна-рэвалюцыйных арганізацый. Распаўсюджанне рэвалюцыйнай літаратуры, правядзенне мітынгаў і сходак салдатаў у красавіку — ліпені 1906 г. адзначаны ў Гродне, Мінску, Баранавічах, Бабруйскай, Брэсцкай і Асавецкай крэпасцях, Кобрыне, Картуз-Бярозе. У лагерах Брэсцкай крэпасці салдаты выказалі пратэст супраць накіравання іх у карную экспедыцыю.
Дзейнасць беларускіх дэпутатаў у Дзяржаўнай думе. Рэвалюцыйны ўздым аказаў пэўны ўплыў і на дзейнасць Дзяржаўнай думы. Галоўным у Думе, як і чакалася, стала аграрнае пытанне. Кадэцкая фракцыя спрабавала выступіць у ролі лідэра агульнанацыянальнай апазіцыі царызму і найперш імкнулася павесці за сабою сялянскую дэмакратыю, прадстаўленую ў Думе фракцыяй трудавікоў. Для надзялення сялян зямлёю кадэты прапанавалі стварыць «дзяржаўны зямельны запас» за кошт казённых, удзельных, манастырскіх і часткі прыватнаўласніцкіх зямель, якія здаваліся памешчыкамі ў арэнду, або ўвогуле не выкарыстоўваліся імі. Такія землі падлягалі адчужэнню на аснове прымусовага выкупу па «справядлівай» (не рыначнай) ацэнцы. Трудавікі і эсэры па гэтым пытанні карэнным чынам разышліся з кадэтамі. Яны выказаліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, за перадачу ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Распараджэнне нацыяналізаванай зямлёю перадавалася на месцы зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем, г. зн. фактычна сялянам.
У ходзе работы Думы ў атмасферы вострых міжпартыйных дыскусій адбыліся істотныя змены ў пазіцыях многіх дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў. 3 іх ліку
толькі 8 (усе інтэлігенты і 1 памешчык) уступілі ў фракцыю кадэтаў. Сярод іншых гэта зрабілі і 3 сіяністы, 15 дэпутатаў — прыхільнікаў Канстытуцыйна-каталіцкай партыі — далучыліся да фракцыі так званых аўтанамістаў з украінскіх, польскіх, прыбалтыйскіх і мусульманскіх губерняў. У фракцыю трудавікоў уступілі 3 дэпутаты (з іх двое сялян). Шэсць сялянскіх дэпутатаў аб’явілі сябе беспартыйнымі, але пры галасаванні падтрымлівалі кадэтаў, аўтанамістаў, або правых. Абсалютная большасць дэпутатаў-сялян з Беларусі (11 з 13) не падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі і ўраўняльнага землекарыстання, якая карысталася шырокай папулярнасцю ў масах рускага сялянства.
Рашучымі праціўнікамі законапраектаў трудавікоў выступілі польска-беларускія памешчыкі-аўтанамісты (Р. Скірмунт і інш.). Па аграрным пытанні яны разышліся і з кадэтамі. Апошніх пакінуў нават адзін са стваральнікаў і караўнікоў Пінскай групы Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі князь Друцкі-Любецкі. Найперш яны настойвалі на прадастаўленні аўтаноміі і шырокага абласнога самакіравання, органы якога і павінны былі вырашыць на месцы аграрнае пытанне. Польска-беларускія аўтанамісты цвёрда адстойвалі неабходнасць захавання і памешчыцкай і сялянскай уласнасці на зямлю.
20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана ўрадавая праграма па аграрным пытанні, якая прадугледжвала ліквідацыю абшчыннага землеўладання, надзяленне сялян зямлёю ў асабістую ўласнасць, расшырэнне сялянскага землеўладання за кошт казённага фонду і добраахвотнага продажу памешчыцкай зямлі праз Сялянскі банк. Публікацыя гэтай праграмы паставіла Думу перад неабходнасцю звароту да народа са свайго боку. У ходзе абмеркавання гэтага пытання левыя фракцыі ў Думе згуртаваліся на рэвалюцыйнай платформе. Кадэты засталіся ў ізаляцыі. Урад, не чакаючы выбуховага дакумента, указам ад 9 ліпеня 1906 г. распусціў Думу і назначыў новыя выбары.
Значная колькасць дэпутатаў, найбольш з ліку кадэтаў і трудавікоў, неадкладна выехалі ў Выбарг і там 10 ліпеня падпісалі адозву «Народу ад народных прадстаўнікоў», у якой выказалі пратэст супраць сваволу ўрада і заклікалі насельніцтва адмовіцца ад выплаты падаткаў і выканання павіннасцей на карысць дзяржавы. «Выбаргская адозва» атрымала шырокае распаў-
сюджанне, у тым ліку і на Беларусі, але масавага руху супраціўлення царызму не выклікала. Крыху пазней фракцыі сацыял-дэмакратаў і трудавікоў разам з рэвалюцыйнымі партыямі і саюзамі выдалі адозвы «Да арміі і флоту», «Да ўсяго народу» і «Маніфест да ўсяго расійскага сялянства» з заклікамі да ўзброенага паўстання супраць царызму. Аднак арганізаваць яго не ўдалося. Асобныя паўстанні матросаў і салдат (Свеабарг, Кранштат) былі падаўлены. Урад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору.
Барацьба ў 2-й палове 1906 г. У такіх умовах палітычныя выступленні рабочых, найперш дэманстрацыі і мітынгі, сталі практычна немагчымымі. Колькасць палітычных стачачнікаў у ліпені — снежні 1906 г. складала не больш за 1,5 тыс. На эканамічнай барацьбе рабочых наступленне контррэвалюцыі адбілася ў меншай ступені. У другой палове 1906 г. у ёй удзельнічалі каля 9,2 тыс. чалавек (на 22 % менш, чым у студзені — чэрвені). Агульная колькасць удзельнікаў эканамічных стачак на Беларусі ў 1906 г. (21 тыс.), у параўнанні з 1905 г., знізілася прыблізна ў 2 разы, а размах руху звузіўся з 68 да 29 населеных пунктаў. Павялічылася ўдзельная вага абарончых стачак, але ў цэлым і ў 1906 г. пераважная большасць выступленняў (90%) мела наступальны характар. Вынікі барацьбы заставаліся спрыяльнымі для рабочых.
У канцы 1906 —пачатку 1907 г. прадпрымальнікі правялі шэраг лакаутаў з мэтай масавага звальнення рабочых. Таму барацьба з лакаутамі, арганізацыя дапамогі беспрацоўным і многія іншыя накірункі дзейнасці прафсаюзаў патрабавалі аб’яднання іх сіл і ў гарадскім, і ў рэгіянальным, і ў агульнарасійскім маштабах. У снежні 1906 г. на сходзе прадстаўнікоў 8 прафсаюзаў у Бабруйску было створана гарадское бюро. Востра стаяла гэтае пытанне і ў Мінску, дзе ў пачатку 1907 г. налічвалася 19 прафсаюзаў, але сувязяў паміж імі не было. Адпаведныя перагаворы вяліся ў Віцебску. У сакавіку 1907 г. адбыўся рэгіянальны з’езд гарбароў, у якім прынялі ўдзел дэлегаты 17 прафсаюзаў з 16 гарадоў і мястэчак Беларусі, Літвы і ўсходняй часткі Польшчы. На ім было выбрана Цэнтральнае бюро краявога саюза. Такія ж з’езды рыхтавалі прафсаюзы будаўнікоў, друкароў, шаўцоў, краўцоў і інш. Наладжваліся сувязі мясцовых прафсаюзаў са створанымі ў Маскве і Пецярбургу арганізацыйнымі
2 Біч М. В.
33
камісіямі і бюро па скліканні ўсерасійскіх галіновых канферэнцый і з’езда прафсаюзаў.
Выбары ў II Дзяржаўную думу. Пазіцыі дэпутатаў ад Беларусі. У канцы 1906 — пачатку 1907 г. ва ўмовах відавочнага спаду рэвалюцыйнай барацьбы і наступлення контррэвалюцыі адбыліся выбары ў II Дзяржаўную думу. Усе партыі дэмакратычнага лагера адмовіліся ад тактыкі байкоту і прынялі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі, пераадольваючы пры гэтым контрмеры ўладаў. На Беларусі арганізацыі РСДРП, Бунда, ПСР, БСГ выкрывалі рэакцыйную, шавіністычную сутнасць палітыкі царызму і пазіцый правых, чарнасоценных і акцябрысцкіх арганізацый, якія тут выступалі ў адным блоку. Каб супрацьстаяць іх націску, арганізацыі левых партый у некаторых гарадах заключылі пагадненні аб выстаўленні агульных спісаў кандыдатаў. У Мінску ў перадвыбарны камітэт левых у кастрычніку 1906 г. увайшлі прадстаўнікі мясцовых арганізацый РСДРП, Бунда, ПСР і БСГ, а таксама некаторых прафсаюзаў і груп беспартыйных рабочых. Дзякуючы аб’яднанню сваіх сіл, левы блок на гарадскіх выбарах у Мінску ў студзені 1907 г. атрымаў перамогу. Аднак вынікі гэтых выбараў неўзабаве былі скасаваны.
Акцябрысты і чарнасоценцы беларускіх і іншых заходніх губерняў у кастрычніку 1906 г. на з’ездзе ў Вільні аб’ядналіся ў «Русскнй окраннный союз» (РОС). Уся дзейнасць «саюзнікаў» на Беларусі вялася пад лозунгам «Расія для рускіх і рускія павінны кіраваць ёю». Змагаючыся з рэвалюцыяй, яны разам з тым імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны ўплыў у краі польекіх землеўласнікаў і яўрэйскай буржуазіі. Для гэтага рабілася стаўка на падтрымку з боку беларускага праваслаўнага сялянства. Каб павесці яго за сабою, РОС патрабаваў ад урада прымусовага выкупу казною ў польскіх памешчыкаў «усіх без выключэння» маёнткаў, што перавышалі земскі цэнз, і перадачы іх «рускім земляробчым праваслаўным элементам», да ліку якіх далучаў і праваслаўных беларусаў. РОС адмаўляў існаванне беларускай нацыі, а беларускі нацыянальны рух характарызаваў як «інтрыгу» польскіх паноў і касцёла, накіраваную супраць «адзінай і непадзельнай Расіі». Разам з тым мясцовы акцябрысцкі і чарнасоценны друк вёў шалёную антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю і патрабаваў аб’явіць усіх палякаў і яўрэяў «нностранцамн, не нмеюшнмн права
участвовать в представнтельстве н в выборах». Рэзкая палеміка накіроўвалася і супраць кадэтаў, якіх «саюзнікі» абвінавачвалі ў рэвалюцыйным развале Расіі.
Дзякуючы такой агітацыі, якая інтэнсіўна вялася праз дзяржаўныя ўстановы, праваслаўную царкву, школы, шматлікія мясцовыя і сталічныя органы друку, акцябрысцка-чарнасоценны блок правёў у Думу ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губерняў 15 дэпутатаў, прычым у Мінскай губерні ўсе 9 дэпутатаў, з іх 6 сялян, былі яго стаўленікі.
Аўтанамісты — польска-беларускія памешчыкі і ксяндзы, са свайго боку, разгарнулі масавую агітацыю праз касцёл і друк, даказваючы беларускім сялянамкатолікам, што яны — палякі і павінны выбіраць у Думу тых, хто абараняе польскае насельніцтва і каталіцкую веру. Раз’юшаная антыпольская і антыкаталіцкая прапаганда акцябрыстаў і чарнасоценцаў дапамагала ім у гэтым. Аўтанамісты крытыкавалі палітыку ўрада і дзейнасць урадавых партый і арганізацый, асабліва па нацыянальных і рэлігійных пытаннях. Як і рускія вялікадзяржаўнікі, яны выступалі супраць рэвалюцыйнага руху, але, у адрозненне ад іх, лічылі неабходнай «моцную ліберальную ўладу» і заклікалі насельніцтва Беларусі і Літвы да «адзінадушнай, цвярозай і добразычлівай» работы на карысць культурнага і эканамічнага развіцця свайго краю. Аўтанамісты асуджалі «Выбаргскую адозву» і абураліся «авантурнай» палітыкай кадэтаў. Ім удалося заваяваць 11 месцаў у Думе,з іх 7 — у Віленскай губерні. Колькасць дэпутатаў ад кадэтаў скарацілася да двух. Астатнія 8 дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў (усе сяляне) фармальна былі беспартыйнымі, а фактычна падтрымлівалі правых і часткова кадэтаў.
Такім чынам, на выбарах у II Дзяржаўную думу на Беларусі перамаглі 2 шавіністычна-клерыкальныя, контррэвалюцыйныя групоўкі — руская акцябрысцкачарнасоценная і польская — аўтанамісцкая. Кожная з іх змагалася за панаванне на беларускай зямлі, адмаўляючы пры гэтым існаванне беларускага этнасу. Левыя партыі — народнікі і сацыял-дэмакраты не змаглі супрацьстаяць ім і пацярпелі на выбарах поўнае паражэнне.
У цэлым па краіне, нягледзячы на страту 80 месцаў, кадэтам і ў II Думе ўдалося заняць становішча ўплывовага цэнтра, які ўмела выкарыстоўваў ваганні і непа-
слядоўнасць трудавікоў і меншавікоў, а па некаторых пытаннях — падтрымку аўтанамістаў. Кадэты прыкметна абмежавалі свае аграрныя патрабаванні, а па пытанні ўлады перайшлі да формулы стварэння ўрада, які карыстаецца даверам большасці. Трудавікі, народныя сацыялісты і эсэры ў Думе па-ранейшаму настойвалі на неабходнасці нацыяналізацыі зямлі. Акцябрысты і чарнасоценцы падтрымалі аграрную праграму старшыні ўрада П. А. Сталыпіна, якая прадугледжвала захаванне памешчыцкага землеўладання і разбурэнне сялянскай абшчыны. Польска-беларускія аўтанамісты разам з дэпутатамі ад Польшчы («Польскае кола») патрабавалі аўтаноміі для Каралеўства Польскага з уласным заканадаўчым сеймам, а для 9 заходніх, беларуска-літоўска-ўкраінскіх губерняў — «шырокага самакіравання», якое выбіралася б усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем. Органы гэтага самакіравання павінны былі падрыхтаваць аграрныя законапраекты і перадаць іх для канчатковага разгляду ў Дзяржаўную думу.
Патрабаванні аўтанамістаў выклікалі раз’юшаныя нападкі з боку чарнасоценцаў і акцябрыстаў, у тым ліку сялянскіх дэпутатаў ад Мінскай губерні. Яны катэгарычна адхілялі ўсякую думку аб аўтаноміі Беларусі і выказвалі сваю гатоўнасць да канца «абараняць веру, цара і айчыну ад ворагаў знешніх і ўнутраных». Разам з тым яны скардзіліся на малазямелле і патрабавалі дадатковага надзялення зямлёю на правах уласнасці. Адзін з лідэраў чарнасоценцаў у Думе прапанаваў задаволіць гэтыя патрабаванні за кошт польскіх памешчыкаў, абавязаўшы іх прадаць ураду ў пэўны тэрмін усе свае землі.
Рэвалюцыйны ўздым і роспуск II Думы. У перыяд дзейнасці Думы ў краіне зноў пачаўся рэвалюцыйны ўздым. У рабочым руху на Беларусі ён праявіўся ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. Аднадзённыя агульныя і групавыя стачкі былі праведзены ў 21 населеным пункце і ахапілі каля 25 тыс. рабочых. У эканамічнай барацьбе рабочых у параўнанні з апошнімі месяцамі 1906 г. уздыму не заўважалася. Паступова павялічвалася колькасць сялянскіх выступленняў, але нязначна (з 7 у студзені да 38 у чэрвені 1907 г.).
Як сведчаць гэтыя даныя, рэвалюцыйны ўздым вясною 1907 г. быў адносны і найслабейшы ў параўнанні з усімі папярэднімі— як на Беларусі, так і ва ўсёй
краіне. Гэта, вядома, бачыў і адпаведным чынам улічваў у сваёй палітыцы царскі ўрад.
На вопыце дзейнасці I і II Дзяржаўных дум ён пераканаўся ў непрыдатнасці выбарчага закона ад 11 снежня 1905 г. Разагнаўшы I Думу, ён атрымаў II Думу, значна больш рэвалюцыйную, чым першая. Памяркоўная кадэцкая праграма, разлічаная на прымірэнне сялян і памешчыкаў, была адкінута і тымі, і другімі. У такой сітуацыі для царызму не было сэнсу ісці на пагадненне з кадэтамі.
Улічваючы агульную абстаноўку ў краіне, стомленасць і расчараванне шырокіх народных мас вынікамі працяглай і незвычайна напружанай барацьбы, царскі ўрад рашыўся выканаць патрабаванні правых партый — распусціць Думу і змяніць выбарчы закон без санкцыі народных прадстаўнікоў з тым, каб забяспечыць у новай Думе большасць прыхільнікаў «правапарадку». Шукаючы зачэпку для разгону Думы, П. А. Сталыпін у маі 1907 г. справакаваў ілжывае абвінавачанне сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў падрыхтоўцы змовы супраць цара і патрабаваў ад Думы пазбавіць яе членаў парламенцкай недатыкальнасці для арышту і перадачы ў суд. Думская камісія выкрыла ілжывасць абвінавачання. Не чакаючы абмеркавання вынікаў расследавання, Мікалай II указам ад 3 чэрвеня 1907 г. распусціў Думу і адначасова — насуперак Маніфесту 17 кастрычніка — змяніў выбарчы закон. Па сутнасці гэта быў дзяржаўны пераварот. Ім і закончылася першая расійская рэвалюцыя.
Пытанне і заданні. 1. Растлумачце, як аднесліся да выбарчага закона ад 11 снежня 1905 г. палітычныя партыі. 2. Якія партыі і чаму перамаглі на выбарах у I і II Дзяржаўныя думы ў Беларусі? 3. Гірасачыце па фактах працэс адступлення рэвалюцыі. 4. Раскажыце аб пазіцыі дэпутатаў ад Беларусі па галоўных пытаннях, якія разглядаліся ў Думах. 5. Вызначце галоўныя прычыны роспускаў I і II Дзяржаўных дум.
§ 5. Беларускі нацыянальны рух у рэвалюцыі
Адной з важнейшых састаўных частак рэвалюцыі стаў нацыянальна-вызваленчы рух прыгнечаных царызмам народаў, у тым ліку беларускага, мэтай якога з’яўлялася нацыянальнае адраджэнне занядбапага і забытага, афіцыйна непрызнанага мужыцкага этнасу,
яго «хамскай» (у вачах паноў і чыноўнікаў) мовы і культуры, барацьба за «пачэсны пасад між народамі» Арганізатарам, ідэйным і палітычным кіраўніком гэтага руху з’яўлялася Беларуская сацыялістычная грамада.
У пракламацыях 1905 г. БСГ выступала за ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з супольным соймам (Канстытуцыйным сходам) для ўсіх народаў і прадастаўленне кожнаму народу права мець свой сойм, які «вёў бы яго справы». Па аграрным пытанні яна прапагандавала эсэраўскую ідэю сацыялізацыі зямлі і ўраўняльнага землекарыстання. У сакавіку 1905 г. БСГ разам з эсэрамі арганізавала ў Мінску сялянскі з’езд, які падтрымаў яе платформу і ўтварыў Беларускі сялянскі саюз. Рашэнні з’езда мелі рэвалюцыйна-дэмакратычны характар.
Разам з іншымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі партыямі БСГ байкатавала Булыгінскую думу. У лістоўцы «Царава дума» яна выкрывала ашуканства маніфеста аб скліканні Думы і заклікала да далейшай барацьбы з царызмам: не плаціць падаткаў, не ісці ў салдаты, сілай дабівацца Канстытуцыі, «права народу сваёй уласцю пастанаўляць аб сваіх справах і патрэбах», права выбіраць выбарных у Канстытуцыйны сход ці сойм агульным, роўным і тайным галасаваннем, свабодна пісаць і гаварыць праўду, збірацца і змаўляцца, як палепшыць сваю долю. Агітацыйная дзейнасць БСГ пашырылася ў канцы 1905 г., калі яна змагла наладзіць ўласную падпольную друкарню ў Мінску.
У студзені 1906 г. у Мінску адбыўся II з’езд БСГ, на якім былі прыняты новая праграма і арганізацыйны статут, выбраны ЦК у складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Алеся Бурбіса. У праграме заяўлялася, што БСГ арганізуе «працавітую беднату Беларускага краю без адрознення нацыянальнасцей» з канчатковаю мэтаю замены капіталістычнага ладу сацыялістычным. Бліжэйшай сваёй задачай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяржаўя сумесна з пралетарыятам усёй Расіі і выказалася за ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Для Беларусі Грамада патрабавала дзяржаўнай аўтаноміі з мясцовым соймам у Вільні. Другі з’езд БСГ адмовіўся ад эсэраўскай ідэі сацыялізацыі зямлі і адобрыў тэзіс аб утварэнні абласнога зямельнага фонду з казённых, удзельных, царкоўных
і памешчыцкіх уладанняў, які больш адпавядаў патрабаванню аўтаноміі Беларусі.
Ажыццяўленне ўсіх праграмных палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з’езд звязваў з рэвалюцыйным звяржэннем самадзяржаўя і скліканнем Устаноўчага сойма для Беларусі на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага выбарчага права, які павінен быў выпрацаваць і ўмовы адчужэння памешчыцкай зямлі і надзялення сялян зямлёю на правах пажыццёвай арэнды. Аб пераходзе сялянскіх гаспадарак на сацыялістычны шлях не ўпаміналася.
У чэрвені 1906 г. адбылася канферэнцыя БСГ, у якой удзельнічалі 15 прадстаўнікоў ад ЦК, 1-га краёвага камітэта (Мінск), Мінскага рабочага камітэта, 2-га краёвага камітэта (Вільня), Віленскай групы рабочых, Віленскай арганізацыі вучнёўскай моладзі, Пецярбургскай групы, мясцовых арганізацый Лідскага, Дзісненскага і Бельскага паветаў. 3-за тэрміновага склікання не ўсе мясцовыя арганізацыі былі прадстаўлены на канферэнцыі. Па пытанні аб тактыцы яна прыняла рашэнне працягваць самы энергічны байкот Дзяржаўнай думы і адначасова падтрымліваць тыя рэвалюцыйныя патрабаванні, якія зыходзілі ад рэвалюцыйных элементаў Думы і не супярэчылі праграме БСГ. Разам з тым канферэнцыя прызнала, што вялікае рэвалюцыйнае значэнне мае адпраўка ў Думу наказаў і хадакоў ад сялян, і даручыла камітэтам арганізаваць адпаведную дзейнасць. Спецыяльным рашэннем аб’яўляўся байкот афіцыйным землеўпарадкавальным камісіям. Канферэнцыя заклікала мясцовыя камітэты прыняць самыя рашучыя захады для таго, каб выкарыстаць рэвалюцыйны настрой сялянства з мэтай зліцця сялянскага руху за зямлю з агульным палітычным рухам. Дэлегаты выказаліся за тое, каб ЦК хутчэй прыступіў да выд'ання партыйнага органа.
Легальным органам БСГ стала тыднёвая газета «Наша доля», якая пачала выдавацца ў Вільні з 1 верасня 1906 г. кірыліцай і лацінкай (адно выданне прызначалася для беларусаў праваслаўных, другое — для католікаў). Неафіцыйнымі яе рэдактарамі з’яўляліся браты Луцкевічы, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Умястоўскі. Да арганізацыі газеты меў дачыненне А. Уласаў, які прыцягнуў да супрацоўніцтва з ёю Якуба Коласа.
Першы нумар выйшаў 10-тысячным накладам. Адкрываўся ён вершам Цёткі (пад псеўданімам Мацея
Крапіўкі) «Наш палетак», які заклікаў беларусаў да нацыянальнага адраджэння. У гэтым жа нумары быў апублікаваны яе публіцыстычны твор «Прысяга над крывавымі разорамі», у якім сілу і права рэвалюцыі Цётка ўвасобіла ў сімвалічных постацях родны.х братоў — панскага парабка, салдата і пецярбургскага рабочага. Артыкул «Як мужыку палепшыць сваё жыццё», змешчаны ў другім і трэцім нумарах, заклікаў да стварэння сялянскіх саюзаў па ўзору прафесійных саюзаў гарадскіх рабочых, тлумачыў, як гэта зрабіць. Ліквідацыя эксплуататарскага ладу звязвалася ў артыкуле з цесным саюзам працоўных горада і вёскі: «Зрабіць гэту перамену можа толькі ўвесь рабочы народ, уся вясковая і мястовая (гарадская) працавітая бедната, калі ўсе разам пойдуць па адной дарозе, дзеля чаго ўсе мужыцкія саюзы павінны злучыцца праз свае камітэты з рабочымі саюзамі і партыямі ў горадзе». Рэвалюцыйна-дэмакратычны характар мелі і многія іншыя публікацыі газеты. У сувязі з гэтым на нумары 1, 3, 4 быў накладзены арышт. 5 і 6 нумары былі канфіскаваны, сёмы паліцыя знішчыла ў наборы. А ў студзені 1907 г. рашэннем Віленскай судовай палаты выданне «Нашай долі» было забаронена назаўсёды.
Пакінуўшы «Нашу долю», кіраўнікі БСГ арганізавалі ў Вільні выданне новай штотыднёвай легальнай газеты «Наша ніва», у першым нумары якой 10 лістапада 1906 г. заявілі аб тым, што будуць служыць «усяму пакрыўджанаму беларускаму народу» — руху, накіраванаму на яго нацыянальнае адраджэнне. Вырашэнне асноўных сацыяльна-эканамічных пытанняў яны звязвалі ўжо не з рэвалюцыяй, а з Дзяржаўнай думай.
Адпаведная праграма была апублікавана ў «Нашай ніве» ў снежні 1906 г. У ёй патрабавалася ад Думы скасаванне ўсіх абмежавальных законаў адносна куплі і продажу зямлі, а таксама цераспалосіцы, «шнуроў» і сервітутаў («без крыўды для працуючых»), утварэння хутарской гаспадаркі, арганізацыі таннага крэдыту і дапамогі з боку дзяржавы для паляпшэння гаспадаркі, увядзення ўсесаслоўнай воласці, пашырэння мясцовага самакіравання — валаснога, павятовага і губернскага, прадастаўлення асобнага самакіравання для Беларусі з сваім соймам, выбраным усеагульным, роўным, тайным і простым галасаваннем, адмены ўскосных падаткаў і ўстанаўлення адзінага прагрэсіўнага падаходнага падатку, увядзення ўсеагульнай абавязковай бясплат-
най адукацыі з забеспячэннем права і магчымасці вучыцца на сваёй роднай мове. Пра лёс памешчыцкага землеўладання і неабходнасць дадатковага надзялення зямлёй сялян у артыкуле не ўпаміналася.
Разам з тым БСГ працягвала нелегальную дзейнасць. У канцы 1906 — першай палове 1907 г. яна выдала некалькі падпольных брашур і лістовак рэвалюцыйна-дэмакратычнага зместу: «Чы будзе для ўсіх зямлі», «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць», «Забастоўка» і інш. У першай палове 1907 г. і на старонках «Нашай нівы» з’явіўся шэраг публікацый, якія паслужылі падставай для абвінавачання яе ў агітацыі супраць тагачаснага грамадскага і дзяржаўнага ладу («Зямельная справа ў Новай Зеландыі», «Дума і народ» і інш.).
У ходзе выбарчай кампаніі ў II Дзяржаўную думу і пазней газета смела выкрывала як «ісцінна-р>скіх», так і «ісцінна-польскіх» шавіністаў як ворагаў беларускага народа, падтрымлівала «мужыкоў-сацыялістаў», заклікала сялянскіх выбаршчыкаў аб’яднацца, злучыцца з гарадскімі выбаршчыкамі і не пусціць у Думу памешчыкаў. Узнімаючы аграрнае пытанне, «Наша ніва» ў гэты час неаднаразова адзначала, што на Беларусі казённай, удзельнай, манастырскай, царкоўнай і касцельнай зямлі так мала, што задаволіць ёю сялян было немагчыма. У гэтай сувязі яна крытыкавала пазіцыю думскіх дэпутатаў ад памешчыкаў Беларусі, якія «частавалі» сялян толькі такою зямлёю і заяўлялі аб недатыкальнасці памешчыцкага землеўладання. Газета падтрымала патрабаванне браць зямлю, «дзе выпадае і прымусам ад памешчыкаў». У тым жа нумары яна апублікавала праект зямельнай рэформы, прапанаваны ў Думе літоўскімі сацыял-дэмакратамі. Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот і наступленне шалёнай рэакцыі прымусілі кіраўніцтва БСГ адмовіцца ад падпольнай дзейнасці і істотна звузіць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя патрабаванні ў легальным друку.
Напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. Грамада выступала як леванародніцкая нацыянальная рэвалюцыйна-дэмакратычная партыя. Паводле няпоўных звестак, нелегальныя выданні БСГ у той час распаўсюджваліся ў гарадах Мінску, Вільні, Дзісне, Рэчыцы, Мінскім, Ігуменскім, Барысаўскім, Бабруйскім, Навагрудскім, Слуцкім паветах Мінскай губерні, Ві-
ленскім, Лідскім, Дзісненскім, Вілейскім, Ашмянскім паветах Віленскай губерні, Гродзенскім, Брэсцкім і Бельскім паветах Гродзенскай губерні. Зусім слабыя сувязі Грамада мела ва ўсходняй Беларусі. У Магілёўскай губерні не зафіксавана фактаў распаўсюджання яе лістовак. На тэрыторыі Віцебскай губерні нейкія, відаць, выпадковыя сувязі ў Грамады былі толькі ў Віцебскім павеце. Вядомы факт распаўсюджання адозвы БСГ у Парэцкім павеце Смаленскай губерні.
Уплыў БСГ у рабочым руху гарадоў, за выключэннем Мінска і Вільні, амаль не адчуваўся з-за нязначнай колькасці беларускіх рабочых і іх нізкай нацыянальнай самасвядомасці. Асноўным аб’ектам дзейнасці Грамады з’яўлялася вёска — сельскія рабочыя і сяляне-падзёншчыкі. У шэрагу паветаў БСГ арганізавала значныя сельскагаспадарчыя забастоўкі, праводзіла мітынгі і палітычныя сходы. У канцы 1906 — пачатку 1907 г. Мінскі краёвы камітэт БСГ, як адзначалася, разам з РСДРП, ПСР і Бундам уваходзіў у левы блок па выбарах у Дзяржаўную думу. У красавіку 1907 г. БСГ удзельнічала ў канферэнцыі нацыянальнасацыялістычных партый Расіі ў Фінляндыі. Паводле звестак дэпартамента паліцыі, у БСГ у перыяд першай расійскай рэвалюцыі налічвалася каля 2 тыс. членаў.
У 1904—1905 гг. на Гродзеншчыне распаўсюджваліся беларускамоўныя лістоўкі «Царская гаспадарка», «Прызыўныя!», «Братцы мужыкі!» і інш., выдадзеныя «Сацыялістычнай партыяй Белай Русі». Заснавальнікамі яе з’яўляліся студэнты Трускоўскі, М. Фальскі і А. Жаба. Кіраўнікі БСГ неаднаразова вялі перагаворы з імі аб аб’яднанні, аднак яно не адбылося. Звестак аб гэтай партыі захавалася мала. Застаецца невядомай яе праграма. Лістоўкі СПБР прысвячаліся агульнапалітычным пытанням і заклікам да барацьбы за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне выбарнай народнай улады — каб народ «усім камандаваў сам». У адозве да прызыўнікоў (кастрычнік 1905 г.) СПБР заклікала іх змаўляцца і не ісці добраахвотна ў царскую армію, а калі забяруць сілаю — далучацца да народнага «бунту» незалежна ад таго, які народ будзе «бунтавацца». Аграрнае і нацыянальнае пытанні ў вядомых адозвах не ставіліся, як і пытанне пра сацыялізм. Ніяк не выказаны і адносіны аўтараў да беларускага народа і «Белай Русі».
Пытанні і заданні. 1. Растлумачце галоўныя палажэнні праграмы БСГ. 2. У чым заключаўся прынцыповы адыход рэдакцыі «Нашай нівы» ад рашэнняў II з'езда БСГ? 3. Значэнне дзейнасці «Нашай нівы». 4. Што вы ведаеце аб «Сацыялістычнай партыі Белай Русі»? 5. Месца беларускага нацыянальнага руху ў рэвалюцыі.
Раздзел II. САЦЫЯЛЬНА — ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЕ. СТАЛЫПІНСКІЯ РЭФОРМЫ. ГРАМАДСКІ РУХ
§ 6. Развіццё прамысловасці
Прамысловы ўздым. 3 1909 г. у эканамічным развіцці Беларусі пасля дэпрэсіі 1904—1908 гг. пачаўся новы прамысловы ўздым, які працягваўся да пачатку першай сусветнай вайны. Ен быў абумоўлены павышэннем пакупной здольнасці насельніцтва, ростам цэн на сельскагаспадарчыя прадукты, прытокам капіталаўкладанняў у прамысловую вытворчасць.
Тэмпы развіцця прамысловасці Беларусі былі вышэйшыя, чым у краіне ў цэлым. За пяцігоддзе (1908— 1913 гг.) буйная фабрычна-заводская прамысловасць Беларусі павялічыла выпуск валавой прадукцыі на 67,5 %. Сярэднегадавы рост склаў 13,9 %. Такіх высокіх тэмпаў развіцця на Беларусі ні раней, ні пазней не назіралася.
Пасля крызісу ажывілася і саматужна-рамесная вытворчасць. Паводле аб’ёму прадукцыі яна павялічылася на 43 %, па колькасці работнікаў— на 23,8 %. У 1913 г. у саматужна-рамеснай вытворчасці былі заняты амаль 170 тыс. чалавек.
Нягледзячы на хуткае развіццё буйной прамысловасці, на Беларусі захоўваўся высокі ўзровень дробнай вытворчасці. У 1913 г. дробнакапіталістычная і саматужна-рамесная вытворчасць давала 53,5 % валавой прадукцыі, у той час як па ўсёй Расіі — 31,4 %. Узровень прамысловага развіцця Беларусі быў ніжэйшым, чым у цэлым па краіне. У 1913 г. на Беларусі на душу насельніцтва прыпадала амаль у двг разы менш прамысловай прадукцыі, чым у Расіі.
Рост акцыянернага капіталу і канцэнтрацыя вытворчасці. У гады прамысловага ўздыму павялічылася доля акцыянернага капіталу. Напярэдадні сусветнай вайны на Беларусі было 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Палова іх узнікла ў 1908—1914 гг. Карыстаючыся пад-
трымкай банкаў, акцыянерныя таварыствы атрымлівалі значна большыя магчымасці для павелічэння вытворчасці, чым індывідуальныя прадпрымальнікі. 3 1900 да 1913 г. аб’ём вытворчасці па акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся ў 5,2 раза.
Заснаванне акцыянерных таварыстваў і кампаній, будаўніцтва імі пераважна буйных фабрык і заводаў садзейнічала росту канцэнтрацыі прамысловай вытворчасці. У 1913 г. на прадпрыемствах з колькасцю рабочых 500 і больш працавала 18,8 % агульнай колькасці занятых у цэнзавай прамысловасці. У Расіі на такіх прадпрыемствах было сканцэнтравана 56,5 % фабрычна-заводскіх рабочых. Перавага ў прамысловасці Беларусі параўнальна невялікіх фабрык і заводаў вызначалася галоўным чынам яе спецыялізацыяй на перапрацоўцы драўніны, бульбы і іншай сельскагаспадарчай сыравіны. Такія галіны прамысловасці не патрабавалі прадпрыемстваў буйных памераў, як металургія, машынабудаванне, здабыча вугалю, нафты і г. д.
У характэрных для Беларусі галінах прамысловасці — запалкавай, папяровай, шкляной, дражджавой — канцэнтрацыя дасягнула пэўных памераў, што садзейнічала ўключэнню многіх заводчыкаў у агульнарасійскія і рэгіянальныя манапалістычныя аб’яднанні. Так, Заходняе дрожджава-вінакурнай і сельскагаспадарчай прамысловасці акцыянернае таварыства з капіталам 4,5 млн руб. уваходзіла ў агульнарасійскі сіндыкат. Утварыліся аб’яднанні запалкавых фабрыкантаў і ўладальнікаў шкляных заводаў Беларусі. Лесапрамыслоўцы ўваходзілі ў Саюз лесапрамыслоўцаў ПаўночнаЗаходняга краю і г. д.
Развіццё асобных галін прамысловасці. Напярэдадні першай сусветнай вайны галіновая структура прамысловасці была амаль такой жа, як і ў канцы XIX ст. Дамінуючае становішча займалі галіны, якія спецыялізаваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны.
Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўчай галіне. Толькі ў 1911 —1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Перш за ўсё развіваліся фанерная, папяровая, запалкавая, лесахімічная вытворчасці. Выраб фанеры, напрыклад, павялічыўся ў 5 разоў. Доля Беларусі ў агульнарасійскай вытворчасці фанеры і запалкавай саломкі ў той час дасягала адпаведна 23,5 і 44,8 %, а ў лесаэкспарце Расіі — 27,4%.
Да ліку параўнальна развітых галін прамысловасці Беларусі, якія выкарыстоўвалі ў вытворчасці драўніну, належала кардонна-папяровая. На папяровых фабрыках была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з’яўлялася Добрушская фабрыка, на якой было занята 1500 чалавек. На Беларусі выраблялася 23,5 % шпалернай паперы Расіі.
Напярэдадні вайны на долю Беларусі прыпадала каля 12 % у аб’ёме вытворчасці запалкавай прамысловасці краіны, а таксама 18 % прадукцыі лесахімічнай прамысловасці. Параўнальна буйныя прадпрыемствы па сухой перагонцы дрэва мелі акцыянерныя таварыствы «Шэрынг» і «П. і I. Данішэўскія».
Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Напярэдадні сусветнай вайны ўзніклі акцыянерныя прадпрыемствы, у прыватнасці акцыянернае таварыства «Заходняя Дзвіна» з асноўным капіталам 600 тыс. руб., якому належаў шклозавод «Ноўка». Былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. У 1912 г. шклопрадпрыемствы Беларусі давалі 55,7 % белага ліставога аконнага шкла і 20,1 % багемскага. Такім чынам вызначылася спецыялізацыя шкляной вытворчасці.
У 1909—1913 гг. узмацніўся прыток капіталу і ў вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. У гэты час узніклі акцыянерныя таварыствы кафельна-маёлікавых заводаў у Віцебску, цагельных заводаў у Гомелі і інш. У 1912 г. на Беларусі выраблялася 32,2 % пячной аднакаляровай кафлі і каля паловы карнізу для ўпрыгожвання будынкаў і кватэр. Гэтыя вырабы знаходзілі значны попыт на рынках Расіі.
Эканамічны ўздым спрыяльна адбіўся і на рабоце чыгуначных майстэрань, занятых рамонтам рухомага саставу. Пра гэта сведчыць рост аб’ёму вытворчасці і ўзбуйненне саміх майстэрань. Так, аб’ём вытворчасці з 1908 да 1913 г. павялічыўся на 30 %. У 1913 г. у майстэрнях, дзе працавала звыш 1 тыс. рабочых, была сканцэнтравана амаль трэцяя частка ўсіх рабочых чыгуначных майстэрань Беларусі.
Пранікненне замежнага капіталу ў тэкстыльную прамысловасць выклікала з’яўленне новых прадпрыемстваў. На пачатку XX ст. руска-бельгійскім таварыствам была пабудавана льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску. Аўстрыйскім прадпрымальнікам належала Высачанская льнопрадзільная фабрыка.
Французскае «Акцыянернае таварыства «Баньфуа, Жорж і К°» набыло дзве шоўкакруцільныя фабрыкі. Гэта прывяло да абнаўлення асноўнага капіталу. Да 1913 г. на новых прадпрыемствах выпрацоўвалася 78,7 % прадукцыі тэкстыльнай прамысловасці Беларусі. 3 1908 да 1913 г. аб’ём вытворчасці ў гэтай галіне павялічыўся ў 1,6 раза.
У гады прамысловага ўздыму ўзніклі першыя фабрыкі ў гарбарна-абутковай вытворчасці: абутковая фабрыка «Арол», гарбарны завод Сальмана ў Мінску і інш. Аднак гарбарна-абутковая вытворчасць заставалася ў асноўным на саматужна-рамесным узроўні.
Такім чынам, у пачатку XX ст. і асабліва ў гады ўздыму прамысловасць Беларусі зрабіла вялікі крок наперад. Колькасць адносна буйных, цэнзавых — пераважна фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900— 1913 гг. вырасла з 799 да 1282, а рабочых на іх з 31,1 тыс. да 54,9 тыс. Пры гэтым магутнасць рухавікоў павялічылася з 27,3 тыс. к. с. у 1908 г. да 44,9 тыс. у 1913 г., а энергаўзброенасць на аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к. с., што ўскосна сведчыць аб якасным росце рабочага класа.
Асаблівасці прамысловасці Беларусі. Аднак на Беларусі, нягледзячы на істотныя зрухі, па-ранейшаму захоўваўся адносна нізкі ўзровень фабрычнай вытворчасці і канцэнтрацыі прамысловасці. Дробнакапіталістычныя і рамесна-саматужныя прадпрыемствы ў 1913 г. давалі больш за палавіну (53,5 %) усёй валавой прадукцыі. На гэтых прадпрыемствах у 1913 г. было занята 184,8 тыс. работнікаў, г. зн. у 3,4 раза больш, чым у цэнзавай прамысловасці. Беларусь значна адставала ад агульнарасійскага ўзроўню па вытворчасці прамысловай прадукцыі, што прыпадала на душу насельніцтва.
На пачатку XX ст. буйная прамысловасць найбольш хутка развівалася ў Мінску і Віцебску, дзе колькасць рабочых на цэнзавых прадпрыемствах з 1900 да 1913 г. павялічылася ўдвая (адпаведна да 5,1 і 4 тыс ). Новыя адносна буйныя прадпрыемствы з’явіліся ў Гродне, Пінску, Гомелі і іншых гарадах. Аднак у цэлым для Беларусі было характэрна пераважнае размяшчэнне фабрычна-заводскай прамысловасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і болып таннай рабочай сілы.
Пытанні і заданні. 1. Растлумачце асноўныя прычыны эканамічнага ўздыму. Якія суадносіны назіраліся ў цэнзавай, дробнакапіта46
лістычнай і саматужна-рамеснай вытворчасці? 2. Якія галіны прамысловасці Беларусі і чаму набылі найбольшае развіццё? 3. У чым праяўлялася манапалізацыя фабрычна-заводскай прамысловасці? ГІакажыце гэта на прыкладах.
§ 7. Аграрная рэформа і развіццё сельскай гасладаркі. Увядзенне земстваў
Дваранскае і надзельнае сялянскае землеўладанне. Як вядома, да пачатку XX ст. галоўнымі формамі землеўладання на Беларусі з’яўляліся дваранскае, надзельнае сялянскае і дзяржаўнае.
У 1905 г. дваране на Беларусі трымалі ў сваіх руках 41 % усёй зямлі. Яны складалі абсалютную большасць сярод 2896 латыфундыстаў, што валодалі 500 і больш дзесяцінамі, а таксама і сярод буйных памешчыкаў (5431), якія мелі маёнткі ад 100 да 500 дзесяцін. Многія памешчыцкія гаспадаркі, перш за ўсё буйныя, прыстасаваліся да рынку. Капіталістычная сістэма значна пацясніла паўпрыгонніцкія, адпрацовачныя формы гаспадарання і істотна ўмацавалася ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў цэлым. Тым не менш развіццё капіталізму па прускаму шляху, пачатак якому паклала рэформа 1861 г., і праз 40 гадоў пасля яе не прывяло да вырашэння аграрнага пытання.
Асновай гаспадаркі пераважнай большасці сялян заставаліся надзельныя землі, якімі яны не маглі распараджацца так, як хацелі, нават у тых рэгіёнах, дзе было падворнае землекарыстанне. К пачатку XX ст. пасля неаднаразовых сямейных раздзелаў надзелы значна здрабнелі. Узрасла колькасць беззямельных і малазямельных сялян. У 1905 г. з 660 тыс. сялянскіх двароў Беларусі каля 70 тыс. (12%) з’яўляліся беззямельнымі, а 251,4 тыс. (42,6 %) мелі надзелы да 8 дзесяцін, з якіх яны не маглі пражыць. Не забяспечваў у той час пражытачны мінімум сярэдняй сялянскай сям’і ў 6—7 душ і надзел да 15 дзесяцін на двор. А такіх сялянскіх двароў налічвалася 82,5 %. Пры гэтым селянін без згоды сельскай грамады не мог прадаць свой надзел, закласці яго ў банку і г. д. Ен быў фактычна прымацаваны да тых павіннасцей, якія былі звязаны з надзелам. Менавіта шматлікія падаткі і павіннасці пры нізкай урадлівасці зямлі і адсталай агратэхніцы і прыводзілі да таго, што сялянская сям’я, маючы надзел да 15 дзесяцін, не магла пракарміць, апрануць сябе, па-чалавечы жыць.
Сярэдневяковыя формы землеўладання, саслоўная непаўнапраўнасць і прыніжанасць селяніна, непасільныя падаткі і павіннасці, якія ён нёс на карысць памешчыцкай дзяржавы, былі асноўнай прычынай, якая тармазіла развіццё не толькі сельскай гаспадаркі, але і прамысловасці, бо і паўпер-селянін, што знаходзіўся ў кабальнай залежнасці ад памешчыка, і памешчык, што вёў сваю гаспадарку метадамі паўпрыгонніцкай эксплуатацыі такіх сялян, амаль не з’яўляліся спажыўцамі прамысловых тавараў. Абмежаванасць унутранага рынку ўсё больш абвастрала супярэчнасць паміж высокаразвітой прамысловасцю і адсталай паўпрыгонніцкай сельскай гаспадаркай. Невыпадкова менавіта аграрнае пытанне з’яўлялася галоўным і першачарговым у працэсе наспявання і развіцця першай расійскай рэвалюцыі 1905—1907 гг.
Мэты і этапы рэформы. Рост масавага аграрнага, а затым і палітычнага руху расійскага сялянства ў 1905 г. прымусіў царскі ўрад прызнаць непазбежнасць рэформы старых парадкаў у вёсцы. Ініцыятарам і галоўным кіраўніком пераўтварэнняў выступіў прэм’ерміністр і міністр унутраных спраў П. А. Сталыпін, які ўсвядоміў неабходнасць ломкі сярэдневяковых форм землеўладання з мэтай расчысціць шлях для капіталістычнага развіцця Расіі. Стаўка рабілася найперш на тое, каб разбіць адзіны, агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, прыцягнуць яго на падтрымку царскага ўрада і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху. Разам з тым урад імкнуўся забяспечыць умовы шпаркага развіцця эканомікі краіны. Важнейшымі сродкамі дасягнення гэтай мэты з’яўляліся разбурэнне сялянскай абшчыны, насаджэнне хутароў і перасяленне «лішняга» ў еўрапейскай частцы Расіі сялянства ў Сібір і на Далёкі Усход. А ўвогуле — пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлі землекарыстання.
Першапачатковым, зыходным этапам рэформы, неабходным для станаўлення прыватнай сялянскай зямельнай уласнасці, з’яўлялася разбурэнне сялянскай абшчыны. Указ ад 9 лістапада 1906 г. дазваляў кожнаму гаспадару па яго жаданню выйсці з абшчыны і замацаваць у асабістую ўласнасць сваю надзельную зямлю. Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сель-
скай грамады на працягу аднаго месяца з часу падачы заявы. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Селяніну, што выходзіў з абшчыны, дазвалялася патрабаваць выдзялення зямлі ў адным участку, на хутары. Такім чынам вырашалася пытанне аб ліквідацыі цераспалосіцы, якая перашкаджала прагрэсу сялянскай гаспадаркі.
Паводле ўказа ад 29 мая 1911 г. землеўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова — у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы — выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. К 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8 %, а ў Віцебскай — 28,9 % гаспадароў. Усяго ў гэтых дзвюх губернях замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць 48 % абшчынных двароў (супраць 22 % у цэлым па Расіі).
На рэалізацыю рэформы ў Беларусі і Літве пэўны адбітак наклаў адкрыта вялікадзяржаўны, па сутнасці каланіяльны накірунак палітыкі царызму, які пры Сталыпіне праявіўся ў дадатковых мерах па насаджэнню тут рускага землеўладання. За кошт казённых зямель тут быў створаны спецыяльны фонд для рускіх пасяленцаў. Адпаведную палітыку павінен быў праводзіць і Сялянскі банк. У выніку ў 1907—1912 гг. толькі ў Гродзенскай губерні рускія пасяленцы пры дапамозе банка купілі ў памешчыкаў «польскага паходжання» амаль 28 тыс. дзесяцін зямлі, а сам банк у гэтых жа мэтах набыў больш за 13 тыс. дзесяцін.
Хутарская гаспадарка шырока прапагандавалася ў друку. Ствараліся паказальныя хутары, якія забяспечваліся сартавым насеннем, саджанцамі пладовых дрэў, пародзістай жывёлай, мінеральнымі ўгнаеннямі, удасканаленым інвентаром, машынамі і інш. У Віленскай губерні да канца 1914 г. былі арганізаваны 387 паказальных гаспадарак на плошчы каля 5,6 тыс. дзесяцін. Такія ж гаспадаркі заводзіліся і ў іншых беларускіх губернях. Для пераймання іх вопыту наладжваліся экскурсіі сялян як у межах Беларусі, так і ў іншыя краі, напрыклад у Фінляндыю. На ўсё гэта адпускаліся немалыя сродкі.
3 мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі, іх тэхнічнай аснашчанасці ў перыяд рэформы землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай
службы, арганізацыі пунктаў продажу і пракату ўдасканаленых сельскагаспадарчых прылад і машын, складаў мінеральных угнаенняў, насення, «заводаў» племянной жывёлы і г. д. Колькасць аграномаў у Віцебскай губерні ў 1909—1913 гг. павялічылася з 3 да 169 чалавек.
Вынікі рэформы. За 10 гадоў ажыццяўлення рэформы на надзельнай, казённай і купленай банкам зямлі ў 5 заходніх губернях было створана больш за 12,8 тыс. хутароў, якія занялі плошчу каля 1,4 млн дзесяцін. Працэнт створаных на Беларусі хутароў (12) быў вышэйшы, чым у Расіі ў цэлым (10). Хутарызацыя паступова набірала тэмпы: з усіх хутароў, што ўзніклі тут да 1915 г., каля 2/з з’явіліся ў 1911 — 1914 гг.
Аднак эфектыўнасць усёй адзначанай дзейнасці ў цэлым была невысокай з прычыны беднасці і непісьменнасці пераважнай большасці сялян. Адзінае, што рэальна дала бядняцкай масе сталыпінская рэформа, гэта магчымасць прадаць свой надзел і пазбавіцца такім чынам ад апекі сельскай грамады, а значыць, і ад кабалы ў мясцовага памешчыка, ліхвяра, кулака. Рэформа адкрыла для паўпралетарскага насельніцтва вёскі свабоду выбару заняткаў, пошуку больш выгаднага месца і ўмоў продажу сваёй рабочай сілы, а для заможных сялян — больш шырокія магчымасці для інтэнсіфікацыі гаспадаркі. У выйгрышы заставаліся і памешчыкі, якія захоўвалі свае маёнткі. У цяжкае становішча траплялі толькі тыя з іх, што вялі гаспадарку шляхам кабальных адпрацовак.
Асабліва моцны ўдар па апошніх нанесла адмена забароны на перасяленне сялян у азіяцкую частку Расіі. Больш таго, каб прытупіць вастрыню аграрнага пытання ў Еўрапейскай Расіі, урад прымаў пэўныя захады для заахвочвання перасяленцаў. 3 гэтай мэтай выдзяляліся сродкі на праезд, кароткатэрміновыя пазыкі і беззваротную грашовую дапамогу, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пункты прыёму і размеркавання перасяленцаў, наразаліся ўчасткі і г. д.
За 1904—1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасяліліся 368,4 тыс. чалавек, з іх каля 70% — у 1907— 1909 гг. Пік перасяленняў (102,5 тыс.) прыйшоўся на 1909 г., калі сяляне страцілі апошнія надзеі атрымаць бясплатна памешчыцкую зямлю на радзіме з дапамогай Дзяржаўнай думы. Абсалютную большасць перасяленцаў (да 77 %) складалі беззямельныя і малазямельныя
сяляне. Спакусіўшыся шырока разрэкламаванымі сібірскімі прасторамі і выгодамі, ільготамі і ўрадавай дапамогай перасяленцам, яны нярэдка за бясцэнак распрадавалі сваю маёмасць і выязджалі ў Сібір.
Аднак дапамога з боку ўрада была мізэрнай. Чыноўніцка-бюракратычная сістэма не змагла належным чынам арганізаваць перасяленні. Нярэдка ўчасткі зямлі адводзіліся ў мясцінах, далёкіх ад дарог і вадаёмаў. У многіх месцах адсутнічала медыцынская дапамога, што прыводзіла да масавых захворванняў у суровым краі. У сувязі з гэтым некаторыя перасяленцы былі вымушаны вяртацца назад. Усяго за 1907—1914 гг. на Беларусь вярнулася 36,5 тыс. (каля 11 %) перасяленцаў — зусім збяднелых людзей, якія страцілі апошнія сродкі і надзеі абзавесціся сваёй гаспадаркай.
Менавіта горкі вопыт многіх тысяч перасяленцаў, які не ўтойваўся ў тагачасным друку, прывёў да рэзкага скарачэння колькасці перасяленцаў у 1910—1914 гг. Пачатак першай сусветнай вайны перапыніў рэалізацыю сталыпінскай рэформы. Аднак і тыя мерапрыемствы, якія былі праведзены, у значнай ступені садзейнічалі развіццю капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі.
Істотна паскорыўся працэс распаду феадальнай і росту буржуазнай зямельнай уласнасці. У 1911 — 1914 гг. дваране, чыноўнікі, афіцэры прадалі ў пяці заходніх губернях 1514 тыс. дзесяцін зямлі. 3 іх сяляне купілі 714,1 тыс., а купцы і мяшчане — 241,6 тыс. дзесяцін. Пераважная частка купленых зямель пераходзіла ва ўласнасць сялян-прадпрымальнікаў. Сялянская бедната, атрымаўшы ў ходзе рэалізацыі сталыпінскай аграрнай рэформы права ўласнасці на зямлю, як правіла, выступала на зямельным рынку ў якасці прадаўца. У 1907—1914 гг. 40,8 тыс. сялянскіх двароў з ліку тых, што выйшлі на хутары і адрубы, прадалі 177,8 тыс. дзесяцін зямлі. Пры гэтым на аднаго прадаўца прыпа-’ дала ў сярэднім каля 4,6 дзесяціны.
К канцу першага дзесяцігоддзя істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. У 1910 г. на памешчыцкі маёнтак ужо прыпадала ў сярэднім па 5 жалезных плугоў і па 5,5 розных сельскагаспадарчых машын (малатарань, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак). Колькасць малатарань і веялак павялічылася да 32,4 тыс. і ў гаспадарках заможных сялян. У выніку
сяляне мелі на 2,8 тыс. больш гэтай тэхнікі, чым памешчыкі, затое сеялак, жняярак і сенакасілак у іх амаль не сустракалася.
У большасці памешчыцкіх, а таксама ў многіх кулацкіх гаспадарках узрасло выкарыстанне наёмнай працы гадавых, сезонных і падзённых рабочых. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася звыш 200 тыс. пастаянных сельскагаспадарчых рабочых (парабкаў). Апрача таго, у летні перыяд памешчыкі і кулакі наймалі вялікую колькасць падзённых і сезонных рабочых. Усё гэта спрыяла развіццю капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі.
Рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы суправаджалася агульным пашырэннем пасяўных плошчаў. 3 1907 да 1913 г. яны павялічыліся з 3789,6 тыс. да 4215,3 тыс. дзесяцін, ці на 11,2 %. У першую чаргу рост адбываўся за кошт пашырэння пасеваў тэхнічных і кармавых культур, што стымулявала пераход ад трохпольнай сістэмы земляробства да больш прадукцыйнай — шматпольнай. Асабліва павялічылася плошча пасеваў пад бульбай — з 452,1 тыс. да 551,6 тыс. дзесяцін, г. зн. на 22 %. Гэта было звязана з далейшым развіццём малочнай жывёлагадоўлі і вінакурэння. Памешчыкі і заможныя сяляне выкарыстоўвалі бульбу для корму жывёлы або збывалі яе на вінакурных заводах. Сялянская ж бедната кампенсавала ёю недахоп хлеба.
К пачатку першай сусветнай вайны Беларусь стала адным з буйнейшых раёнаў вырошчвання бульбы. У 1913 г. на яе прыпадала 17,2 % усёй плошчы пад бульбай у Еўрапейскай Расіі. А збор бульбы ў заходніх губернях за перыяд з 1901 па 1913 г. павялічыўся на 37,6 %.
Узраслі пасевы лёну. Аднак, нягледзячы на пашырэнне, удзельная вага гэтай культуры ў агульнай пасяўной плошчы заставалася нязменнай, складаючы 2,6— 2,8 %. Справа ў тым, што ў гэты час адбылося зніжэнне цаны на льновалакно. Ільняныя тканіны пачалі выцясняцца больш таннымі баваўнянымі.
Павялічваліся і пасевы збожжавых культур. Ураджай жыта ў 1911 —1913 гг. у параўнанні з 1902— 1904 гг. узрос на ўладальніцкіх палях з 45,4 пуда да 53,9 (на 18,7 %). Аднак, нягледзячы на рост ураджайнасці збожжавых, удзельная вага іх у агульнай плошчы пасеваў паступова памяншалася.
Павышэнне збораў бульбы і збожжавых спрыяла развіццю вінакурэння і жывёлагадоўлі. Колькасць вінакурных заводаў з 1907 да 1913 г. вырасла з 574 да 630. У 1913 г. яны перапрацавалі на спірт 32 млн пудоў бульбы, амаль удвая больш, чым у 1900 г., і каля 3 млн пудоў зерня. У гэты час на долю пяці заходніх губерняў прыпадала 1 1,5 % усяго спірту, што вырабляўся ў Расіі. Адходы ад вінакурнай вытворчасці ішлі на корм жывёле. У пачатку XX ст. у сялян і памешчыкаў Беларусі было 2,8 млн галоў буйной рагатай жывёлы, з іх прыблізна 1,4 млн складалі дойныя каровы. Павялічылася і пагалоўе свіней. У 1913 г. іх налічвалася 1,6 млн галоў.
Памешчыцкія і кулацкія гаспадаркі ўцягваліся ў гандлёва-рыначныя адносіны. Аб гэтым сведчыць вываз сельскагаспадарчых прадуктаў з Беларусі. У 1912 г. у іншыя раёны Расіі і за мяжу было вывезена 395 тыс. пудоў малочных прадуктаў. Толькі па чыгунках за гэты год з 26 паветаў было вывезена 649,1 тыс. пудоў мяса і сала, 47,7 тыс. галоў свіней і 11,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Напярэдадні першай сусветнай вайны штогод вывозілася 1911 тыс. пудоў ільновалакна і кудзелі, 1137 тыс. пудоў алейнага семя.
Узмацненне класавай дыферэнцыяцыі ў вёсцы. Развіццё капіталістычных адносін выклікала не толькі рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы, але і ўзмацненне класавай дыферэнцыяцыі беларускай вёскі. Павялічылася праслойка вясковай беднаты і кулацтва, паменшылася колькасць серадняцкіх двароў. Напярэдадні першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-сераднякі— 19—20% і заможныя сяляне— 10—11 % усяго сялянства.
Сацыяльна-класавая дыферэнцыяцыя сялянства — гэта заканамерны працэс развіцця капіталізму. У выніку вымывалася серадняцкая частка вёскі (патрыярхальная, мала звязаная з рынкам катэгорыя вясковых жыхароў) і ствараліся два галоўныя класы буржуазнага грамадства — клас заможных сялян, або сельскай дробнай буржуазіі, і клас наёмных сельскагаспадарчых і іншых рабочых. Сталыпінская аграрная рэформа істотна паскорыла гэты працэс.
Земская рэформа. У заходніх губернях П. А. Сталыпін імкнуўся ўзняць палітычную ролю заможнага сялянства ў сістэме мясцовых органаў кіравання. 3 плануемай рэформай ён звязваў вырашэнне яшчэ адной
задачы — выцясненне, ці, па меншай меры, істотнае аслабленне палітычнай ролі на мясцовым і імперскім узроўні буйных землеўладальнікаў «польскага паходжання». Значная перавага іх землеўладання над «рускім» у гэтых губернях давала ім магчымасць выбіраць на дваранскіх сходах у Дзяржаўны савет выключна сваіх прадстаўнікоў. «Рістннно-русскне» памешчыкі і чыноўнікі, найперш мясцовыя, патрабавалі ад урада прыняць меры па ліквідацыі «польскага засілля». Але адкрыта пазбавіць польскую знаць права выбараў у Дзяржаўны савет урад не мог, не рызыкуючы сваім аўтарытэтам у заходніх краінах.
ГІрааналізаваўшы суадносіны «рускага» і «польскага» насельніцтва і адпаведныя маёмасныя цэнзы ў 9 заходніх губернях, урад не адважыўся ўводзіць выбарнае земства ў Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях, дзе яно з прычыны значнай перавагі католікаў, якіх адносілі да палякаў, магло трапіць у рукі польскіх паноў. Паводле законапраекта, ухваленага ГІ. А. Сталыпіным, земствы меркавалася стварыць у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях шляхам выбараў па нацыянальных — «рускай» і «польскай» курыях. Праваслаўныя сялянебеларусы залічваліся ў першую з іх, католікі — у другую. Маёмасны цэнз выбаршчыкаў у параўнанні з Палажэннем аб земскіх установах ад 12 чэрвеня 1890 г. паніжаўся ўдвая (да 7,5 тыс. руб.). Пры гэтым, аднак, забяспечвалася пераважная большасць памешчыкаў і ў адной, і ў другой курыі. Колькасць дэпутатаў ад курыі ў земства ўстанаўлівалася ў адпаведнасці з сярэднеарыфметычным ад сумы працэнтаў колькасці выбаршчыкаў і вартасці іх нерухомай маёмасці. Напрыклад, калі колькасць выбаршчыкаў у «польскай» курыі ў пэўным павеце складала 2 % ад агульнай, а іх нерухомая маёмасць — 38 %, то колькасць дэпутатаў земства ў дадзеным выпадку не магла перавышаць 20. Калі гэта падаць у выглядзе формулы, то атрымаецца так:
(2 + 38)
2
Увядзенне і роля земстваў. Галасамі фракцыі рускіх нацыяналістаў пры падтрымцы часткі акцябрыстаў законапраект П. А. Сталыпіна з неістотнымі папраўкамі быў праведзены праз Дзяржаўную думу і паступіў на разгляд Дзяржаўнага савета. Класавая пазіцыя буйных землеўласнікаў выявілася тут вельмі выразна: не-
залежна ад нацыянальнасці яны ў пераважнай большасці выступілі супраць нацыянальных курый і паніжэння выбарчага цэнзу і 4 сакавіка 1911 г. адхілілі законапраект. У адказ П. А. Сталыпін заявіў цару аб сваёй адстаўцы з пасады прэм’ер-міністра, калі ён не зацвердзіць законапраект надзвычайным парадкам — па 87 артыкуле Асноўных законаў, які дазваляў гэта зрабіць у час паміж сесіямі Думы і Савета. Мікалай II задаволіў просьбу-ультыматум: распусціў на 3 дні Думу і Дзяржаўны савет і падпісаў указ аб увядзенні земстваў у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Валынскай і Падольскай губернях з выбарамі па нацыянальных курыях і пры паніжаным маёмасным цэнзе. Нягледзячы на перамогу, становішча П. А. Сталыпіна як прэм’ер-міністра пасля гэтага рэзка пахіснулася. У верасні 1911 г. ён быў забіты агентам ахоўнай службы.
Нягледзячы на антыдэмакратычны характар выбарчага закону, выбарныя павятовыя і губернскія земствы ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях нават за кароткі час іх дзейнасці адыгралі прыкметную ролю ў развіцці мясцовай гаспадаркі, у павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земскія ўправы адкрывалі бальніцы, урачэбныя пункты, школы, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, пракатныя пункты сельскагаспадарчых машын, склады і г. д. У 1912 г., напрыклад, у Віцебскай губерні дзейнічала 50 сельскагаспадарчых гурткоў, многія з іх мелі пракатныя склады сельскагаспадарчых машын, зернеачышчальныя пункты. Гурткі садзейнічалі набыццю машын, штучных угнаенняў, арганізацыі малочных арцелей і г. д. У некаторых паветах земскія ўправы адкрывалі майстэрні па вытворчасці чарапіцы, цэглы.
Дзейнасць земстваў была накіравана ў першую чаргу на задавальненне прадпрыемніцкіх інтарэсаў заможнага сялянства і памешчыкаў.
Пытанні і заданні. 1. Абгрунтуйце галоўныя прычыны сталыпінскай аграрнай рэформы, яе сацыяльна-эканамічную і палітычную мэты. 2. Якія асаблівасці яе правядзення былі на Беларусі? Пакажыце вынікі рэформы. 3. Дакажыце, што ў сельскай гаспадарцы Беларусі ўзмацнілася развіццё капіталістычных адносін. 4. Якія поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі назіраліся к пачатку першай сусветнай вайны? 5. У чым заключаліся галоўныя мэты і асаблівасці ўвядзення земстваў на Беларусі?
§ 8. Узмацненне шавінізму ў палітыцы царызму. Грамадскі рух
Трэцячэрвеньская палітычная сістэма і расстаноўка сіл. Пасля паражэння першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў краіне ўстанавілася паласа чарнасоценнай рэакцыі. У многіх паветах і гарадах Беларусі да 1909 г. дзейнічала «Палажэнне аб узмоцненай і надзвычайнай ахове». Царская адміністрацыя на месцах (губернатары, граданачальнікі) атрымала права выдаваць «абавязковыя пастановы», якія мелі сілу закону. Праводзіліся шматлікія вобыскі і арышты «палітычных злачынцаў». Распускаліся прафесійныя саюзы рабочых. На Беларусі з 1907 да 1910 г. было закрыта больш як 40 прафсаюзаў, у тым ліку ў Віцебску — 16, Мінску — 11, Магілёве — 4. У Смаргоні быў забаронены прафсаюз гарбароў, у якім налічвалася каля 1500 членаў.
Новы выбарчы закон ад 3 чэрвеня 1907 г. азначаў па сутнасці пераварот у сістэме дзяржаўнай улады. Паводле новага закону значна павялічвалася прадстаўніцтва ад памешчыкаў і буржуазіі. Праўда, у заходніх губернях царызм не даў перавагі памешчыкам (іх квота ў складзе выбаршчыкаў абмяжоўвалася 48,5%). Разам з тым на Беларусі захоўвалася адносна большае, чым у Еўрапейскай Расіі ў цэлым, прадстаўніцтва ад сялян (29,5% выбаршчыкаў). Гэта было зроблена з мэтай супрацьпаставіць на выбарах польскім памешчыкам праваслаўных беларускіх сялян, якіх запісалі «рускімі».
Антыдэмакратычны выбарчы закон садзейнічаў таму, што большасць месцаў сярод партый у Думе атрымалі акцябрысты. Парламенцкая большасць залежала ад акцябрыстаў, якія блакіраваліся то з правымі, то з кадэтамі. Дзве думскія болыласці — праваакцябрысцкая і акцябрысцка-кадэцкая — і складалі галоўную асаблівасць трэцячэрвеньскай сістэмы.
У ходзе наступлення контррэвалюцыі і рэакцыі летам і восенню 1907 г. амаль усе мясцовыя арганізацыі левых партый былі разгромлены ці вельмі аслаблены. Сярод меншавікоў і бундаўцаў у гэты час стала пануючай ліквідатарская плынь. Ліквідатары дамагаліся легалізацыі РСДРП, прыстасавання яе да сталыпінскага рэжыму шляхам адмовы ад падпольнай дзейнасці. На такія, па сутнасці, пазіцыі стала і Беларуская сацыялістычная грамада, якая згарнула свае падпольныя струк-
туры і як партыя часова перастала існаваць. Кіраўнікі БСГ засяродзіліся на легальнай дзейнасці ў газеце «Наша ніва»1. Бальшавікі выступалі за спалучэнне падпольнай і легальнай дзейнасці, за выкарыстанне ў мэтах рэвалюцыі ўсіх легальных магчымасцей. Левыя партыі змаглі прыкметна заявіць пра сябе толькі ў час новага рэвалюцыйнага ўздыму і ў асаблівасці з 1912 г.
Значна аслаблены быў і ліберальна-апазіцыйны цэнтр, вядучай сілай якога заставалася канстытуцыйна-дэмакратычная партыя. Многія правінцыяльныя групы КДП, у тым ліку Магілёўская і Пінская, распаліся, рэзка скарацілася колькасць яе друкаваных органаў. Кіраўніцтва КДП яшчэ больш схілілася ўправа. На Беларусі платформу КДП падтрымлівалі групоўкі яўрэйскай буржуазіі, а таксама — з пэўнымі агаворкамі — польска-беларускія памешчыкі і ксяндзы, якія летам 1907 г. стварылі «Краёвую партыю Літвы і Беларусі». У сваіх шматлікіх газетах, што выдаваліся ў Вільні, яны крытыкавалі шавіністычную палітыку царызму і дзейнасць урадавых партый, дамагаліся скасавання дыскрымінацыйных законаў у адносінах да палякаў і католікаў. Аднак, як і рускія шавіністы, адмаўлялі існаванне беларускага этнасу, выступалі супраць беларускага нацыянальнага руху, імкнуліся паланізаваць каталіцкае беларускае насельніцтва.
У гады рэакцыі значна ўзмацніўся ўплыў чарнасоценцаў і акцябрыстаў, якія сталі ўрадавымі партыямі.
Шавінізм у рангу дзяржаўнай палітыкі. Барацьба з беларускім адраджэннем. 3 мэтай адцягнуць ад удзелу ў рэвалюцыі шырокія масы рабочых, а таксама праваслаўнага ўкраінскага і беларускага насельніцтва царызм, афіцыйная царква і правыя партыі і арганізацыі ўсё шырэй выкарыстоўвалі ў якасці сваёй галоўнай ідэалагічнай зброі вялікадзяржаўны шавінізм. П. А. Сталыпін узвёў вялікадзяржаўны шавінізм у ранг афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі. Гэта яскрава вызначылася ў новым выбарчым законе 1907 г., па якім значна зніжалася норма прадстаўніцтва ад нацыянальных рэгіёнаў.
На Беларусі ўсе выбаршчыкі былі падзелены не толькі па класаваму прынцыпу, але і па нацыянальнаму. Каб забяспечыць перамогу «рускіх», царскі ўрад
1 Роля газеты «Наша ніва» будзе раскрыта ў наступным раздзеле.
прадугледзеў у выбарчым законе стварэнне ў Віленскай губерні, дзе пераважала каталіцкае насельніцтва, асобнай «рускай» курыі і забяспечыў ёй два абавязковыя месцы ў Думе. У Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях павятовыя з’езды памешчыкаў былі падзелены на два нацыянальныя аддзяленні — «рускае» і «польскае». У гарадах Мінскай губерні першая курыя (буйная буржуазія) дзялілася на тры нацыянальныя аддзяленні — «рускае», «польскае» і «яўрэйскае». У другой гарадской курыі (дробная буржуазія) Мінскага, Бабруйскага і Гродзенскага паветаў выдзялялася «рускае» аддзяленне, у Віцебскім, Дзвінскім і Магілёўскім паветах — «яўрэйскае» аддзяленне. Пры гэтым да «рускіх» аддзяленняў далучаліся праваслаўныя беларусы, немцы, татары і інш., да «польскіх» — беларусы-католікі. «Рускае» насельніцтва атрымала перавагі на выбарах. Існаванне беларускага этнасу цалкам ігнаравалася. Царызм адкрыта далучаў праваслаўных беларусаў да рускіх, а католікаў — да палякаў.
Вядома, чарнасоценцы і акцябрысты з задавальненнем сустрэлі і разгон Думы і новы выбарчы закон. Іх органы друку — «Русское знамя», «Московскне ведомостн», «Голос Москвы», «Новое время», «Окранны Росснн», «Внленскнй вестннк», «Варшавскнй дневннк», «Мннское слово», віленскі часопіс «Крестьяннн» і многія іншыя разгарнулі раз’юшаную шавіністычную агітацыю, накіраваную супраць палякаў, яўрэяў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху і яго цэнтральнага органа — штотыднёвай газеты «Наша ніва». «Іншародцаў» і «іншаверцаў», кадэтаў і беларускіх «сепаратыстаў» чарнасоценнаакцябрысцкі друк аб’яўляў нават больш небяспечнымі ворагамі рэжыму, «адзінай і непадзельнай Расіі», чым рэвалюцыйныя партыі з іх сацыялістычнымі мроямі.
Зыход выбараў у III Дзяржаўную думу быў фактычна перадвырашаны нормамі выбарчага закону. Па Расіі ў цэлым урадавыя партыі атрымалі 61 %, лібералы — 26%, дэмакраты — 6% месцаў у Думе. У Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губернях чарнасоценцы і акцябрысты правялі ў Думу 27 з 29 дэпутатаў. Да іх далучыліся 2 чарнасоценцы, выбраныя ад «рускага» насельніцтва Віленскай губерні. Астатнія выбаршчыкі гэтай губерні аддалі свае галасы 5 кандыда-
там Краёвай партыі Літвы і Беларусі'. Яшчэ адзін дэпутат ад гэтай партыі быў выбраны ў Гродзенскай губерні. У Думе яны ў асноўным падтрымлівалі ліберальны цэнтр. Ні адзін кандыдат левых у 5 заходніх губернях у Думу не прайшоў. У цэлым з 36 дэпутатаў ад гэтых губерняў абсалютную большасць (80,5 %) складалі прадстаўнікі ўрадавых партый.
Істотнае адрозненне гэтых паказчыкаў ад усерасійскіх можна растлумачыць толькі тым, што царскім уладам, праваслаўнай царкве, чарнасоценцам і акцябрыстам удалося павесці за сабою пад сцягам вялікадзяржаўнага шавінізму большасць кандыдатаў беларускага сялянства, прасеяных праз сіта трэцячэрвеньскага выбарчага закону. 10 з 11 выбраных тут сялянскіх дэпутатаў далучыліся да чарнасоценцаў, адзін — да Краёвай партыі Літвы і Беларусі.
Найбольш актыўнымі дзеячамі чарнасоценна-акцябрысцкіх груповак у заходніх губернях і іх органаў друку — газет «Внленскнй вестннк», «Мпнское слово», «Окранны Росснн», часопіса «Крестьяннн» і інш. з’яўляліся чыноўнікі В. Цяплоў, Г. Шмід, Д. Скрынчанка, П. Бывалькевіч, С. Кавалюк, Л. Саланевіч, П. Каранкевіч, А. Уруцэвіч. Усе яны зацята змагаліся з рэвалюцыяй, а таксама з «аўтанамістамі», кадэтамі, палякамі, яўрэямі за палітычнае панаванне ў краі. Беларусь абвяшчалася «псконно-русскнм краем», адмаўлялася існаванне беларускага этнасу, беларусы далучаліся да велікарусаў, а «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух, які яна ўзначальвала, абвінавачваліся ў сепаратызме, «мазепінстве» і ў апалячванні беларусаў («западнороссов»). Прадажныя публіцысты, якія атрымлівалі на свае выданні ўрадавыя субсідыі, ілжыва заяўлялі, быццам «Наша ніва» выдавалася за грошы польскіх паноў і каталіцкага касцёла.
Крайні фанатызм у гэтай барацьбе праяўляў лідэр мінскіх чарнасоценцаў рэдактар газеты «Мннское слово» Густаў Шмід, «ісцінна рускі немец», як яго называлі ў прагрэсіўным друку. Пасля смерці Шміда «Мннское слово» перайшло ў рукі яго вернага паслядоўніка Д. Скрынчанкі, старшыні Мінскага аддзела «Саюза рускага народа», якога падтрымліваў епіскап Міхаіл.
Новая тактыка барацьбы супраць беларускага руху.
1 Краёвая партыя Літвы і Беларусі — партыя польска-беларускіх памешчыкаў і ксяндзоў. Створана летам 1907 г.
Франтальныя атакі супраць беларускага нацыянальнага руху і газеты «Наша ніва» з адкрытым адмаўленнем існавання беларускай нацыі аказаліся беспаспяховымі. Новую тактыку барацьбы з ім прапанаваў член віленскай чарнасоценнай суполкі «Крестьяннн» Лука Саланевіч, у мінулым сельскі настаўнік, валасны пісар, чыноўнік канцылярыі гродзенскага губернатара. У той час (1902 г.) на гэтай пасадзе быў П. А. Сталыпін. У 1906 г. ён стаў міністрам унутраных спраў і старшынёю Савета Міністраў Расійскай імперыі, але Саланевіча помніў, давяраў і садзейнічаў яму. Са згоды Сталыпіна і старшыні «Усерасійскага нацыянальнага саюза» П. Балашова Саланевіч у верасні 1908 г. прыступіў да рэалізацыі свайго плана падрыву нашаніўскага руху шляхам стварэння псеўдабеларускай арганізацыі і выдання ад яе імя адпаведнага органа друку. Тады ж у «Внленском вестннке» з’явілася паведамленне аб выхадзе Саланевіча і групы яго аднадумцаў з суполкі «Крестьяннн» і ўтварэнні «Белорусского обшества».
9 лютага 1909 г. Л. Саланевіч выпусціў першы нумар газеты «Белорусская жнзнь», цалкам прысвечаны прапагандзе праграмы «Белорусского обшества». Мэтай суполкі абвяшчалася «аб’яднанне ўсіх прадстаўнікоў беларускай народнасці без адрознення саслоўя, звання і веравызнання на адной нацыянальна-культурнай платформе». Беларусы прызнаваліся самастойнай народнасцю, але іх роднай мовай абвяшчалася «мова Пушкіна і Гогаля». У газеце канстатаваўся востры недахоп зямлі ў беларускай вёсцы, і з ім звязваліся фізічнае выраджэнне і масавая эміграцыя беларусаў у Амерыку і Сібір. Віна за такое становішча ўскладвалася на класавую аграрную палітыку ўрада, які, на думку Саланевіча, не прымаў належных мер у адносінах да велізарнага польскага землеўладання на Беларусі, а, з другога боку, насаджаў тут буйное рускае і нават нямецкае землеўладанне. У сувязі з гэтым «Белорусская жнзнь» абвінавачвала ўрад у правядзенні палітыкі, накіраванай «супраць самых жыццёвых інтарэсаў беларускай народнасці, якая мела і мае пераважнае права на сваю нацыянальную маёмасць». Рэалізацыю законнага права беларускай большасці на перавагу ў сваёй роднай краіне Л. Саланевіч звязваў з цэнтральнымі і мясцовымі земскімі і гарадскімі ўстановамі, заснаванымі на ўсеагульным выбарчым праве. Праграма Саланевіча выразна адлюстравала надзеі
праваслаўнага беларускага кулацтва на магчымасць пажывіцца за кошт польскага буйнапамеснага землеўладання пры дапамозе царызму.
Такая пастаноўка беларускага нацыянальнага пытання аказалася нечаканай і непрымальнай для ўлад. Нумар газеты быў канфіскаваны, і выданне яе прыпынена амаль на два гады. У студзені 1911 г. «Белорусская жнзнь» адрадзілася і стала выходзіць штодзённа. Саланевіч зрабіў адпаведныя высновы, і Сталыпін забяспечыў яму самую высокую ў краі ўрадавую субсідыю — 2400 руб. у месяц. Газета выдавалася пад маскай «прагрэсіўна-дэмакратычнай» і выступала ад імя беларускага народа. «Нам,— заклікаў Саланевіч,— перш за ўсё неабходна паставіць свае нацыянальныя задачы, самавызначыцца, аб’яднацца, сарганізавацца і згуртавацца як беларусам». Але «Белорусская жнзнь» выходзіла на рускай мове і заклікала беларусаў засвойваць яе, а сваю родную мову «пакінуць гісторыі».
Антынацыянальную ў адносінах да беларускага народа сутнасць пазіцый «перакінчыка», нацыянал-здрадніка Саланевіча паслядоўна і аргументавана выкрывала «Наша ніва». У пэўнай меры дапамаглі ёй у гэтым ранейшыя сябры рэдактара «Белорусской жнзнн» — выдаўцы «Мннского слова» і пецярбургскага «Нового временн». Яны прызналі Саланевіча сваім былым супрацоўнікам, а «Белорусскую жнзнь» характарызавалі як новы «нацыянальны», г. зн. вялікадзяржаўны, шавіністычны орган. У выніку восенню 1911 г. «Белорусская жнзнь» поўнасцю адкінула маскіроўку, нават змяніла назву на «Северо-Западную жнзнь», і адкрыта далучылася да чорнай, шавіністычнай прэсы. Па распараджэнню ўлад «незалежны» Саланевіч на нейкі час перанёс сваё выданне ў Гродна, а затым перабраўся ў Мінск, дзе «Северо-Западная жнзнь» выходзіла да восені 1915 г. Літаральна ў кожным яе нумары друкаваліся паклёпніцкія матэрыялы і даносы супраць «Нашай нівы». Крайне шавіністычныя пазіцыі займала «СевероЗападная жнзнь» і ў адносінах да палякаў, каталіцкага касцёла і яўрэяў.
Ідэалогія «западноруснзма» на Беларусі. Па ўсіх палітычных, рэлігійных і іншых пытаннях, штодатычылі беларускага народа, ідэолагі «западноруснзма» займалі антынацыянальныя пазіцыі. Па пытанні аб увядзенні выбарных земстваў у 9 заходніх губернях з’езд «западнороссов» у Кіеве з удзелам Кавалюка і К° прыняў
рашэнне хадайнічаць перад урадам аб уключэнні праваслаўных беларусаў у рускую курыю, а беларусаўкатолікаў — у польскую. Гэтае рашэнне было рэалізавана ў адпаведным сталыпінскім законе. Земствы, выбраныя ў 1911 г. на Міншчыне, Віцебшчыне і Магілёўшчыне, былі перапоўнены прадстаўнікамі рускіх і польскіх нацыяналістаў і ў сваёй дзейнасці цалкам ігнаравалі мову, культуру і нацыянальныя патрэбы беларусаў. На выбарах у IV Дзяржаўную думу ў 1912 г. насельніцтва Беларусі было зноў падзелена на 3 курыі: «рускую», «польскую» і «яўрэйскую». Вынікі выбараў практычна не адрозніваліся ад трэцядумскіх: ніхто з левых кандыдатаў, ніхто з нацыянальна свядомых беларусаў у IV Думу не трапіў.
Паводле асноўнага закону (1906 г.) ва ўсіх народных школах Расіі дзеці павінны былі вучыцца на сваёй роднай мове. 3 гэтага закону ўрад і чарнасоценна-акцябрысцкая большасць у Дзяржаўнай думе і Дзяржаўным савеце зрабілі выключэнне толькі ў адносінах да беларусаў і ўкраінцаў, якія афіцыйна прызнаваліся рускімі і павінны былі вучыцца па-руску. Хаўруснікі Саланевіча і Кавалюка ў III Дзяржаўнай думе зацвердзілі закон, які абавязваў перавесці выкладанне і вывучэнне каталіцкай веры ў школе для дзяцей беларусаў з польскай на рускую мову, не зважаючы на тое, што гэта штурхала масу каталіцкага беларускага насельніцтва запісвацца ў палякі. Родная для іх беларуская мова не прызнавалася, хоць менавіта яна магла прыпыніць паланізацыю католікаў. Па аднаму з трэцядумскіх законаў гарадам і земствам у Расіі дазвалялася адкрываць курсы па розных галінах навукі, але па просьбе дэпутата Паўловіча ад Мінска 9 заходніх губерняў гэтага права былі пазбаўлены. Адпаведнымі цыркулярамі было забаронена выпісваць і чытаць «Нашу ніву» ўсім настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, усім святарам, усім паштовым, ваенным, паліцэйскім і валасным чынам, вучням сельскагаспадарчых школ.
Барацьба польскіх шавіністаў супраць беларускага руху. Не менш зацята змагаліся супраць беларускага нацыянальнага адраджэння польскія памешчыцка-клерыкальныя шавіністычныя групоўкі. У 1906 г. у Вільні выдаваліся 11 польскіх газет і часопісаў, у 1907— 1908 гг. колькасць іх скарацілася да 8—9 за кошт ліквідацыі левых выданняў. Затым назіраўся хуткі рост: у 1910 г. польскамоўны друк у Вільні быў прадстаўлены
18, а ў 1914 г.— 28 перыядычнымі выданнямі. Акрамя таго, асобныя газеты і часопісы выдаваліся ў іншых гарадах краю, а таксама ў Пецярбургу. У абсалютнай большасці гэта былі шавіністычныя выданні. А за імі стаяла яшчэ адпаведная прэса Варшавы і ўсяго Каралеўства Польскага.
3 віленскіх выданняў асаблівую варожасць да беларускага нацыянальнага руху праяўлялі «Кцг]ег Ьііехузкі», «Оагеіа собгіеппа», «Рггу]асіе1», «Пгіеппік АУіІепзкі», «РггедЦб АУіІепзкі»Як і рускі ўрадавы і акцябрысцка-чарнасоценны друк, яны адмаўлялі існаванне асобнага беларускага этнасу, заяўлялі, што адраджэнне беларускай нацыянальнай мовы і культуры і непатрэбна і немагчыма. Яны ігнаравалі натуральнасць і заканамернасць абуджэння беларускага нацыянальнага руху, сцвярджалі, што за ім стаіць інтрыга Масквы, што «Наша ніва» выдаецца за казённыя грошы з мэтай русіфікацыі беларусаў, якія быццам бы імкнуліся да польскай культуры.
Рабочы рух. Ва ўмовах жорсткага ваенна-паліцэйскага рэжыму, які ўсталяваўся ў краіне пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту, маштабы і характар рабочага руху істотна змяніліся. Практычна немагчымымі сталі адкрытыя вулічныя выступленні — дэманстрацыі, мітынгі, маніфестацыі. Рэзка скарацілася і колькасць стачак, найперш — палітычных. Рабочы рух набыў абарончы характар. За перыяд з чэрвеня 1907 да сярэдзіны 1910 г. стачкі адбыліся ў 43 населеных пунктах Беларусі, у тым ліку ў 17 гарадах, і ахапілі 21,6 тыс. рабочых. У параўнанні з перыядам рэвалюцыі колькасць стачачнікаў зменшылася ў 21 раз.
Наступленне рэакцыі прадпрымальнікі выкарысталі для таго, каб адняць эканамічныя і сацыяльныя заваёвы, дасягнутыя рабочымі ў перыяд рэвалюцыі. 3 гэтай мэтай яны стваралі свае «прафесійныя» саюзы, праводзілі з’езды, дамаўляліся аб агульных патрабаваннях да рабочых і масавых лакаутах. У 1907—1908 гг. лакауты аб’яўляліся на гарбарных заводах у Смаргоні, Свіслачы, у шчаціннай і панчошнай вытворчасці беларуска-літоўскага рэгіёна. Аднак рабочыя, дзякуючы сваёй арганізаванасці і матэрыяльнай падтрымцы пралетарыяту іншых гарадоў, у тым ліку зарубежных, выстаялі і не дазволілі аднавіць дарэвалюцыйныя формы і ступень эксплуатацыі.
Найбольшы спад у рабочым руху Беларусі назіраўся
ў 1910 г., калі агульная колькасць стачачнікаў знізілася да 2,1 тыс. Пры гэтым не зафіксавана ніводнай палітычнай стачкі.
Прыкметы ажыўлення барацьбы з’явіліся ў 1911 г., калі колькасць удзельнікаў забастовак вырасла да 2,8 тыс., а ахопленых імі населеных пунктаў — амаль удвая (з 5 да 9). Ленскі расстрэл, які ўскалыхнуў пралетарыят Расіі, у пэўных адносінах паўплываў і на рабочы рух у Беларусі. У красавіку—маі 1912 г., у параўнанні з папярэднімі месяцамі, колькасць стачачнікаў прыкметна вырасла, але заставалася ўсё ж невысокай (1,3 тыс.). На сходах рабочых у Брэсце, Віцебску, Гродне, Мінску, Слоніме, Смаргоні былі прыняты рэзалюцыі пратэсту і накіраваны ў сацыял-дэмакратычную фракцыю Дзяржаўнай думы. У Гомелі з выпадку ленскіх падзей Палескі камітэт РСДРП выдаў лістоўку і арганізаваў 6 сходаў рабочых. Пасля трохгадовага перапынку аднавіліся першамайскія стачкі. У 1912 г. яны былі праведзены на шэрагу прадпрыемстваў Мінска і Бабруйска. У эканамічнай барацьбе павялічылася ўдзельная вага наступальных стачак. Аднак агульная колькасць стачачнікаў зноў знізілася да ўзроўню 1910 г. (2,1 тыс.).
Адносны ўздым у рабочым руху Беларусі пачаўся толькі ў 1913 г., калі ў забастоўках прынялі ўдзел 8,8 тыс. чалавек. 3 іх каля '/з баставалі па палітычных матывах. У пераважнай большасці гэта былі яўрэйскія рабочыя, якія па закліку бундаўцаў арганізавалі шэраг групавых стачак пратэсту супраць антысеміцкай палітыкі царскага ўрада («справа Бейліса»), Такія выступленні ў 1913 г. адбыліся ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Мінску, Пінску, Гомелі, Скідзелі. У агульнарасійскіх палітычных кампаніях, прысвечаных 1 Мая, гадавінам 9 студзеня, Ленскага расстрэлу і інш., рабочыя Беларусі амаль не ўдзельнічалі.
Усяго з ліпеня 1910 г. да ліпеня 1914 г. на Беларусі баставала каля 19 тыс. рабочых — на 20 % менш, чым у перыяд рэакцыі. Колькасць населеных пунктаў, дзе праявіўся стачачны рух, скарацілася ў той жа час з 43 да 37. Такім чынам, на Беларусі, у адрозненне ад прамыслова развітых рэгіёнаў Расіі, уздыму ў рабочым руху ў 1910—1914 гг. не назіралася. Гэта можна растлумачыць асаблівасцямі якаснага складу прамысловага пралетарыяту Беларусі: тут, як вядома, значна пераважалі рабочыя дробнакапіталістычнай і рамеснай
вытворчасці. Расчараваўшыся ў выніках першай расійскай рэвалюцыі, яны ў пераважнай большасці адышлі ад рэвалюцыйнага руху і не ўключыліся ў яго ў час новага ўздыму барацьбы пралетарыяту буйных прамысловых цэнтраў краіны, які назіраўся ў 1911 — першай палове 1914 г. Асабліва марудна разгортвалася на Беларусі палітычная барацьба рабочых. Вулічных дэманстрацый, мітынгаў і маніфестацый не зафіксавана тут і ў гэты перыяд.
Сялянскі рух на Беларусі. У гады рэакцыі ў сялянскім руху ў Беларусі таксама назіраўся значны спад, але не такі рэзкі, як у рабочым. Калі ў 1907 г улічана 161 выступленне сялян, то ў 1908—132, а ў 1909— 92. Амаль 3/4 усіх выступленняў сялян накіроўвалася супраць памешчыкаў і царскай адміністрацыі, г. зн. супраць феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў. Паражэнне рэвалюцыі, жорсткая расправа з яе ўдзельнікамі, страта асноўнай масай сялянства думскіх ілюзій і надзей дамагчыся павелічэння сваіх зямельных надзелаў легальным шляхам і цывілізаванымі сродкамі змагання накшталт забастовак мелі вынікам незвычайнае пашырэнне ў перыяд рэакцыі і ў наступныя гады такой варварскай формы барацьбы, як падпалы памешчыцкіх і казённых маёнткаў і маёмасці. У 1908—1909 гг. яны складалі 22 % ад усіх выступленняў. Пры гэтым найчасцей сяляне палілі не жылыя сялібы, а памешчыцкія хлявы з жывёлай, гумны са збожжам і сенам, свірны, млыны, вінакурні, склады сельскагаспадарчай тэхнікі, лес, стагі, іншую маёмасць з мэтай помсты або з тым, каб прымусіць памешчыкаў пайсці на пэўныя ўступкі. Па тых жа прычынах рэзка зменшылася — да 1,8 % — удзельная вага забастовак.
Другая важная асаблівасць сялянскага руху ў гады рэакцыі вызначалася адносна шырокім распаўсюджаннем так званай другой сацыяльнай вайны — барацьбы пралетарскай і бядняцкай масы сялян з заможна-кулацкай часткай вёскі, што было непасрэдна звязана з рэалізацыяй сталыпінскай аграрнай рэформы. Удзельная вага такіх выступленняў у 1908—-1909 гг. узрасла амаль да 27 %. Пры гэтым 2/з з іх складалі падпалы маёмасці.
Усяго за 1910 — першую палову 1914 г. на Беларусі ўлічаны 563 выступленні сялян. У сярэднім штогод адбывалася 125 выступленняў, г. зн. менш, чым у 1908 г. Значыць, напярэдадні вайны тут не было ўздыму
3 Біч М. В.
65
і ў сялянскім руху. Амаль суцэльная ліквідацыя ў 1907—1908 гг. падпольных арганізацый практычна прыпыніла рэвалюцыйную агітацыю ў вёсцы. Яна зноў стала эпізадычнай з’явай і практычна не ўплывала на маштабы і характар сялянскага руху. Нябачанае раней распаўсюджанне падпалаў у беларускай вёсцы, з аднаго боку, і амаль поўнае знікненне забастовак, з другога, сведчылі аб якаснай дэградацыі сялянскага руху на Беларусі ў гэты перыяд.
Пытанні і заданні. 1. Дайце характарыстыку палітычнай абстаноўкі, якая склалася на Беларусі пасля паражэння рэвалюцыі 1905— 1907 гг. 2. Растлумачце вынікі выбараў у III Дзяржаўную думу ў 5 заходніх губернях, іх асаблівасці і прычыны. 3. Раскрыйце сутнасць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму на Беларусі. 4. Пакажыце дзейнасць правых органаў друку па русіфікацыі беларускага насельніцтва. 5. Што аб'ядноўвала царскую палітыку і дзейнасць польскіх памешчыцка-клерыкальных груповак на Беларусі і ў чым яны разыходзіліся? 6. Ахарактарызуйце асаблівасці рабочага і сялянскага руху на Беларусі ў другой палове 1907 — сярэдзіне 1914 г.
Раздзел III. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ
§ 9. Становішча на Беларусі ў гады вайны
Пачатак вайны. Захоп немцамі заходняй Беларусі. Барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў — Траістага саюза на чале з Германіяй і Антанты на чале з Англіяй — за перадзел ужо падзеленых калоній і «сфер уплыву» прывяла да сусветнай вайны.
Напярэдадні і ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія, губерні былі аб’яўлены на ваенным становішчы. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці і маніфестацыі. Былі разгромлены практычна ўсе падпольныя рэвалюцыйныя арганізацыі, што праяўлялі актыўнасць. Уводзіўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым.
Разам з тым царскі ўрад, правыя партыі, праваслаўнае духавенства з мэтай псіхалагічнай падрыхтоўкі насельніцтва да вайны разгарнулі масавую ідэалагічную кампанію, якая вялася пад сцягам абароны айчыны і вылілася ў разгул шалёнага шавінізму. На Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах Расіі, летам 1914 г. пракацілася
хваля «патрыятычных» маніфестацый, малебнаў, сходаў. Усе афіцыйныя і чарнасоценна-акцябрысцкія газеты заклікалі насельніцтва да грамадзянскай згоды ў імя абароны айчыны, да ахвяр на карысць перамогі. Асаблівым шавінізмам, як і раней, выдзяляліся «СевероЗападная жпзнь» н «Впленскпй вестннк».
У «патрыятычную» кампанію актыўна ўключыліся і партыі буржуазна-ліберальнай апазіцыі (кадэты і інш.). На баку «свайго» ўрада выступілі таксама эсэры, меншавікі, бундаўцы — як і сацыялістычныя партыі ўсіх іншых краін, што ўступілі ў вайну. 3 усіх партый, аб’яднаных Інтэрнацыяналам, толькі бальшавікі адмовіліся падтрымліваць «свой» урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне. 3 ім звязвалася магчымасць ператварэння вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогі рэвалюцыі.
Па сутнасці антываенную пазіцыю заняла газета «Наша ніва», якая заставалася ідэйным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху. Рэдактарам яе ў сакавіку 1914 г. стаў Янка Купала. Захопніцкія мэты царызму легальная газета, вядома, не магла выкрываць, аднак паказвала, наколькі дазваляла цэнзура, што вайна вядзецца не ў інтарэсах народа і нясе мільёнам працоўных не згоду, волю і шчасце, а пагрозу гібелі і незлічоныя бедствы. Асабліва выразна гэтыя матывы гучалі ў цыкле вершаў Янкі Купалы «Песні вайны».
3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня — Мінск. 31 жніўня немцы захапілі Свянцяны і Вілейку. Пад пагрозай акружэння руская армія ў пачатку верасня пакінула Вільню, а таксама Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады заходняй Беларусі. У сувязі з гэтым Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. 19 верасня перадавыя нямецкія раз’езды перарэзалі чыгуначную лінію Мінск — Масква ў раёне Смалявіч і толькі велізарным напружаннем сіл рускай арміі ўдалося ліквідаваць Свянцянскі прарыў і адкінуць немцаў у раён азёраў Свір і Нарач.
Заходнія саюзнікі ў гэты цяжкі для Расіі час не аказалі ёй ніякай істотнай дапамогі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск. Каля паловы тэрыторыі
Беларусі з гарадамі Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск апынулася пад нямецкай акупацыяй.
Бежанства. Ваенныя павіннасці. Вайна прынесла незлічоныя бедствы ўсім уцягнутым у яе краінам. Але беларусы трапілі ў лік тых народаў, землі якіх сталі арэнай бітваў, у ходзе якіх гінула шмат мірных жыхароў, знішчаўся матэрыяльны і духоўны набытак. Адступленне рускіх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым, часта прымусовым бежанствам соцень тысяч людзей, у пераважнай большасці жанчын, дзяцей і старых, на ўсход. Рухаліся яны на конных фурманках з невялікай паклажай харчоў, адзення, фуражу. На трактах, што вялі на ўсход, у ваколіцах чыгуначных станцый, гарадоў збіраліся велізарныя абозы і табары бежанцаў. Да пачатку 1916 г. у Мінскай губерні знаходзілася больш за 157 тыс. бежанцаў, у Віцебскай — 90 тыс., а праз Магілёўскую губерню к таму часу прайшло каля 1 млн. Немцы ў час свайго наступлення нярэдка абстрэльвалі табары і абозы бежанцаў артылерыйскімі снарадамі, бамбілі іх з самалётаў. Такія факты зафіксаваны ў раёнах Кобрына, Пружан, Ліды, Слоніма, Навагрудка, Мінска. У жніўні 1915 г. нямецкая артылерыя выпусціла каля сотні снарадаў з удушлівымі газамі на іх табары ў раёне Пінска.
Царскія ўлады, ваенныя і цывільныя, спрабавалі выкарыстоўваць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы на разгрузцы чыгуначных эшалонаў, пабудове дарог, мастоў, на прамысловых прадпрыемствах, якія выраблялі прадукцыю для фронту, на работах па ўмацаванню баявых пазіцый, а таксама ў памешчыцкіх маёнтках, што засталіся без работнікаў. Аднак разлікі на бежанцаў у гэтых адносінах не апраўдаліся, бо, як прызнавалі самі чыноўнікі, на 80 % яны складаліся са старых, жанчын і дзяцей, няздольных да фізічнай працы.
На работы, звязаныя з патрэбамі арміі, у прымусовым парадку пасылаліся тысячы сялян прыфрантавых паветаў (пешшу і з фурманкамі), не зважаючы на самыя пільныя патрэбы ўласнай гаспадаркі і сям’і. Летам 1916 г. у Мінскай губерні на прымусовых ваенных работах былі заняты 219 300 мужчын і жанчын, у Віцебскай губерні — 121 300 пешых рабочых і 44 000
фурманак. Па сутнасці да гэтых работ прыцягвалася ўсё мясцовае насельніцтва.
Велізарныя страты неслі беларускія сяляне ад бясконцых рэквізіцый на патрэбы арміі: коней, буйной рагатай жывёлы, збожжа, мукі, фуражу. Для правядзення рэквізіцый ствараліся спецыяльныя камісіі — цывільныя, а ў прыфрантавой паласе і ваенныя (армейскія, карпусныя і дывізіённыя).
Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбы фронту практыкавалі і нямецкія ўлады на захопленай тэрыторыі Беларусі. Матэрыялы расійскай надзвычайнай следчай камісіі (1917 г.) сведчаць аб тым, што акупанты сілаю забіралі ў беларускіх сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу і птушку, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць абозную службу, гвалцілі жанчын.
Гаспадарка. Рост дарагоўлі. Становішча рабочых. Вайна прывяла да заняпаду сельскую гаспадарку Беларусі. У вёсцы ўсё вастрэй адчуваўся недахоп рабочых рук, найперш мужчынскіх. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях былі мабілізаваны ў армію 634,4 тыс. чалавек — больш паловы працаздольных мужчын. У выніку каля '/3 гаспадарак засталіся пад апекай жанчын. У дадатак сотні тысяч людзей адрываліся ад сваёй гаспадаркі на акопнабудаўнічыя работы, ахову чыгуначных ліній і г. д. У выніку гэтага пасяўныя плошчы на прыватнаўладальніцкіх землях у 1914—1917 гг. скараціліся на 72,3 %. За той жа перыяд на 671,1 тыс., або на 11,4 %, паменшала агульная колькасць хатняй жывёлы. Рэзка ўзрасла ўдзельная вага бескароўных гаспадарак (у Магілёўскай губерні ў параўнанні з 1913 г.— у 8,2 раза). Амаль на */з зменшыліся зборы жыта і пшаніцы.
3 пачаткам вайны і пераключэннем транспарту на абслугоўванне фронту парушыліся сувязі прамысловасці Беларусі з рынкамі збыту і крыніцамі сыравіны і паліва. 3 гэтай прычыны істотна скарацілі вытворчасць, або зусім спыніліся, многія фабрыкі і заводы. 3 набліжэннем фронту каля '/3 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуіраваны або дэманціраваны. У цэлым колькасць адносна буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў на неакупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1913— 1917 гг. скарацілася з 829 да 297 (у 2,7 раза), а колькасць рабочых — з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. (на ’/3).
У час вайны пашыралася вытворчасць, звязаная
з забеспячэннем арміі адзеннем і абуткам, прадуктамі харчавання, боепрыпасамі, зброяй, розным рыштункам. Па ваенных заказах працавалі тэкстыльныя, швейныя, гарбарныя, абутковыя, хлебапякарна-сухарныя, лесапільныя, тытунёвыя, хімічныя і іншыя прадпрыемствы. Усе металаапрацоўчыя заводы былі пераведзены на вытворчасць боепрыпасаў. Ваенным ведамствам, а таксама Усерасійскім земскім саюзам і Саюзам гарадоў на Беларусі былі створаны шматлікія тэхнічныя майстэрні для вырабу і рамонту зброі, ваеннай тэхнікі і транспартных сродкаў, на якіх працавалі пераважна мабілізаваныя ў прамысловых цэнтрах кваліфікаваныя рабочыя, тэхнікі і інжынеры.
Гарады Беларусі былі перапоўнены вайскоўцамі і бежанцамі. Насельніцтва Мінска на працягу аднаго года павялічылася са 100 да 250 тыс. У сувязі з гэтым абвастрыліся розныя праблемы, асабліва харчовая. Над Мінскам неаднаразова навісала пагроза застацца без прадуктаў, паліва, вады, электрычнасці. Рэальнай была і небяспека эпідэмій.
Дастаўка на Беларусь прадуктаў і іншых тавараў першай неабходнасці рэзка пагоршылася. Гэта спрыяла нябачанаму росту спекуляцыі. Чакаючы павышэння цэн, гандляры, розныя перакупшчыкі-спекулянты падоўгу не пускалі ў продаж наяўныя запасы тавараў, найперш харчовых, і тым самым садзейнічалі яшчэ большаму абвастрэнню крызіснага становішча. Указы і пастановы ўрада і мясцовых улад, накіраваныя на абмежаванне цэн і спекуляцыі, не дзейнічалі. Казнакрадства, хабарніцтва, спекуляцыі шырока распаўсюджваліся ў інтэнданцкіх службах арміі.
Нягледзячы на гэта, а таксама на шпаркі рост цэн, заробкі асноўнай масы рабочых Беларусі змяншаліся, пры тым не толькі рэальныя, але і намінальныя. Па звестках фабрычнай інспекцыі, сярэдняя намінальная заработная плата фабрычных рабочых у трох беларускіх губернях у 1915 г. панізілася на 10,7 % і была ў гэты час ніжэй агульнарасійскага ўзроўню амаль напалавіну (у Расіі — 322, на Беларусі— 168,8 руб.). Яна не забяспечвала самыя мінімальныя, жыццёва неабходныя патрэбы рабочых. Істотна павялічылася заработная плата толькі высокакваліфікаваных рабочых на прадпрыемствах, якія выконвалі ваенныя заказы. Але і іх заробкі не паспявалі за ростам цэн на прадукты, паліва, жыллё. Квартплата ўзрасла на 50—100 % і бы-
ла непасільнай для абсалютнай большасці рабочых.
Стачкі рабочых. Ва ўмовах прыфрантавой зоны, перанасычанай войскамі, органамі палітычнай бяспекі і ваеннай контрразведкі, якая супрацоўнічала з імі, працоўныя Беларусі не маглі даць належны адпор сваім прыгнятальнікам. Тым не менш адчайнае становішча, у якім яны знаходзіліся, вымушала іх уступаць у барацьбу за выжыванне, за хлеб надзённы, супраць гвалтаў і здзекаў. Ужо ў першыя месяцы вайны рабочыя і сяляне ў асноўнай масе пазбавіліся ад патрыятычнага чаду, якім прыкрываліся чужыя для іх, захопніцкія мэты вайны.
У пачатку вайны на Беларусі ўлічаны толькі 3 невялікія аднадзённыя эканамічныя стачкі (Віцебск, Мінск).У 1915 г. адбылося 15 забастовак у 6 населеных пунктах. Праўда, удзельнічала ў іх усяго крыху болып за 300 рабочых. У 1916 г. у стачачную барацьбу ўключыліся рабочыя 11 населеных пунктаў. Колькасць забастоўшчыкаў перавысіла 1800. Стачкі адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых асобных прадпрыемстваў. Асноўным іх патрабаваннем з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Адзіным, бадай, выключэннем было выступленне часткі рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла ў красавіку 1915 г., у ходзе якога яны выказалі пратэст супраць звальненняў па палітычных матывах. Гэта была адна з першых забастовак чыгуначнікаў на Беларусі пасля 1905 г.
Уступаючы ў адкрытую барацьбу з прыгнятальнікамі ў перыяд вайны нават з чыста эканамічнымі патрабаваннямі, рабочыя прыфрантавой Беларусі рэальна рызыкавалі жыццём. Таму мясцовы рабочы рух у той час быў нязначным па сваіх маштабах, практычна не рабіў уплыву на грамадскае жыццё краю. Паказальна і тое, што ў перыяд з кастрычніка 1916 г. да лютага 1917 г., калі ў Расіі назіраўся найбольшы ўздым рабочага руху, які прывёў урэшце да краху самадзяржаўя, на Беларусі адбылася толькі адна стачка.
Тым не менш антыўрадавыя настроі пашыраліся і сярод рабочых Беларусі. Пра гэта сведчаць штомесячныя жандарскія данясенні ў дэпартамент паліцыі. У кастрычніку 1916 г. начальнік Магілёўскага губернскага жандарскага ўпраўлення адзначаў: «Адносіны рабочых чыгуначнай, фабрычнай і заводскай прамысловасці да цэнтральнага ўрада рэзка пагоршыліся». Ра-
бочыя, па яго заключэнню, былі схільныя падтрымаць «сацыял-дэмакратычны рух, які разрастаўся ў іншых мясцовасцях».
Сялянскі і салдацкі рух. Сялянскі рух у самым пачатку вайны ў многіх месцах Беларусі выліўся ў своеасаблівую форму разгромаў мабілізаванымі запаснымі памешчыцкіх маёнткаў, а ў зборных пунктах (мястэчках і павятовых гарадах) — харчовых і вінных магазінаў і лавак. Найбольш масавым і вострым ён быў у Сенненскім, Мазырскім, Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах, дзе шматсоценныя натоўпы запасных нярэдка ўступалі ў схваткі са стражнікамі, паліцыяй і вайсковымі патрулямі.
У ліпеньскіх (1914 г.) разгромах памешчыцкіх маёнткаў, лавак і складоў гандляроў сяляне выказалі сваю адвечную нянавісць да прыгнятальнікаў. Удзельнікі гэтых акцый, часта нецвярозыя, спадзяваліся, што яны, як «абаронцы цара і айчыны», не будуць пакараны. Аднак адпаведныя надзеі не апраўдаліся. Улады спаўна выкарысталі палажэнне аб ваенным становішчы. Парадак наводзілі карныя атрады і ваенна-палявыя суды. Па іх прыгаворах у Сенненскім, Мазырскім і Ігуменскім паветах былі павешаны 16 чалавек. Многія ўдзельнікі выступленняў трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.
Жорсткія меры на пэўны час прыпынілі пагромны рух сялян. Але ва ўмовах абвастрэння харчовага крызісу і шпаркага росту цэн на ўсе тавары першай неабходнасці ён зноў ажывіўся. Вясною і летам 1915 г. у шэрагу мястэчак Навагрудскага, Бабруйскага, Рэчыцкага, Мінскага і Слуцкага паветаў у час кірмашоў сяляне грамілі лаўкі і дамы гандляроў. У Ігуменскім, Лепельскім, Гарадоцкім, Мінскім паветах аналагічныя акцыі ў сувязі з мабілізацыяй учынілі навабранцы. У некаторых месцах яны пры гэтым уступалі ў схваткі з паліцыяй, збівалі афіцэраў, што суправаджалі партыі мабілізаваных.
Вайна паўплывала і на традыцыйныя формы сялянскага руху. Дынаміку яго характарызуюць наступныя даныя: у жніўні — снежні 1914 г. адбыліся 36, у 1915 г.— 99, у 1916—60 (у падлік не ўвайшлі Гродзенская і Віленская губерні, акупаваныя немцамі), у студзені — лютым 1917 г.— 7, а ўсяго за адзначаны перыяд — 202 сялянскія выступленні. Найболып пашыранымі формамі руху з’яўляліся патравы памешчыцкіх
зямель і парубкі лясоў. Разам яны дасягалі 51,4 %. Затым ішлі адмовы ад выканання ваенных работ і павіннасцей (13,4 %), выступленні супраць росту дарагоўлі (9,4 %), захопы памешчыцкай уласнасці і разгромы маёнткаў (8,4%), супраціўленне ўладам і паліцыі (6,9 %), звязанае, звычайна, з іншымі выступленнямі.
Прыведзеныя паказчыкі датычаць толькі такіх выступленняў, у кожным з якіх удзельнічала не менш за 10 чалавек. Больш дробныя выступленні налічваліся сотнямі. Так, патраў і парубак з колькасцю ўдзельнікаў ад 3 да 9 чалавек улічана больш за 700. Аб звычайным, паўсядзённым характары канфліктных узаемаадносін сялян і памешчыкаў сведчыць наступны факт: у Гомельскім маёнтку княгіні Паскевіч са жніўня 1914 па май 1916 г. былі складзены звыш 2,5 тыс. пратаколаў аб розных парушэннях сялянамі яе ўласніцкіх правоў.
Статыстыка выступленняў па месяцах сведчыць, што ў канцы 1916 — пачатку 1917 г. адбываўся спад сялянскага руху: за 5 месяцаў да звяржэння самадзяржаўя ў Расіі на Беларусі адбылося 16, а за такі ж папярэдні перыяд — 28 выступленняў. Гэта адпавядае тэндэнцыі развіцця стачачнага руху рабочых Беларусі ў адзначаны час. Такім чынам, даныя статыстыкі як рабочага, так і сялянскага руху на Беларусі не пацвярджаюць уздзеяння на яго ў гэты час рэвалюцыйнага ўздыму ў Расіі.
Адносіны сялянства да памешчыцкай уласнасці ў перыяд вайны ў значнай меры вызначаліся ўсведамленнем тых ахвяр, якія патрабаваліся ад яго ўладамі ў той час. Паводле данясення маршалка дваран Мазырскага павета Мінскаму губернатару, у сялян ужо к вясне 1915 г. «склалася цалкам акрэсленае і глыбокае перакананне, што раз іх бацькі, мужы, сыны і браты прызваны на вайну, то астатнія члены сям’і павінны бясплатна і беспакарана карыстацца памешчыцкім сенам і дрывамі». Гэтае перакананне несумненна з’явілася прычынай шырокага распаўсюджання ў сялянскім руху на Беларусі перыяду вайны менавіта патраў і парубак. Адпаведны прынцып паступова пашыраўся ў свядомасці сялян і на іншую ўласнасць памешчыкаў, найперш — зямлю.
Выспяванню і распаўсюджанню такіх ідэй у салдацка-сялянскіх масах садзейнічалі буйныя ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія, тэрытарыяль-
ныя і матэрыяльныя страты, звязаныя з катастрафічным недахопам зброі і боепрыпасаў, гаспадарчай разрухай і развалам транспарту, бяздарнасцю вышэйшага камандавання, прадажнасцю і злачыннымі махінацыямі інтэнданцкіх чыноўнікаў, разлажэннем прыдворных колаў. Услед за эканамічным крызісам у краіне к пачатку 1917 г. паспеў глыбокі палітычны крызіс.
У такіх умовах царская армія паступова рабілася небаяздольнай. Расло дэзерцірства. Пачашчаліся выпадкі адмовы цэлых часцей і злучэнняў ісці ў наступленне, братання з немцамі. Узмацнялася антыўрадавая агітацыя сярод салдат з боку ўдзельнікаў рабочага руху, мабілізаваных у армію, падпольных бальшавіцкіх груп, што дзейнічалі на фронце і ў тыле і накіроўвалі свае намаганні на ажыццяўленне ленінскага лозунга аб ператварэнні вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем. У многіх месцах, у тым ліку на Беларусі, салдаты ўдзельнічалі ў разгромах лавак, нападалі на памешчыцкія маёнткі. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны выяўлены 62 значныя хваляванні салдат.
Найбуйнейшым з іх было паўстанне ў кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце ў Гомелі. Тут разам з салдатамі і казакамі знаходзілася значная колькасць матросаў Балтыйскага флоту, якія за ўдзел у рэвалюцыйным руху былі спісаны з караблёў і размеркаваны па пяхотных палках. Паўстанне ўспыхнула 22 кастрычніка ў сувязі з арыштам аднаго з казакаў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту больш за 800 чалавек, знішчыўшы пры гэтым абвінаваўчыя дакументы. Некалькі рот, верных камандаванню, рассеялі паўстанцаў. Многія з іх схаваліся ў горадзе. У сувязі з гэтым у дамах гараджан пачаліся павальныя вобыскі. Але 26 кастрычніка каля 100 салдат разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі, і ўварваліся на размеркавальны пункт, дзе з дапамогай прыблізна 1000 салдат і матросаў зноў вызвалілі арыштаваных таварышаў.
Паўстанне ў Гомелі, як і аналагічнае выступленне салдат у Краменчугу на Украіне, было падаўлена. Да суда было прыцягнута 16 чалавек. 9 з іх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але і такімі мерамі ўжо нельга было спыніць працэс
разлажэння арміі. 3 апоры царызму яна шпарка ператваралася ў яго ворага.
Беларускі нацыянальны рух. Акупацыя ў 1915 г. амаль усёй Віленскай, Гродзенскай і заходняй часткі Мінскай губерняў германскімі войскамі, масавае, часта прымусовае бежанства насельніцтва на ўсход у ходзе іх наступлення на пэўны час дэзарганізавалі беларускі нацыянальны рух. Частка дзеячаў руху была мабілізавана ў армію, іншыя выехалі з Вільні ў розныя гарады Расіі, дзе прымалі ўдзел у арганізацыі бежанскіх камітэтаў і таварыстваў дапамогі ахвярам вайны. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся, спынілася выданне беларускамоўных газет і кніг. Толькі восенню 1916 г. у Петраградзе з’явіліся невялікія штотыднёвыя газеты «Дзянніца» і «Светач» («Зхуіеіас»), якія выдаваліся пад рэдакцыяй, адпаведна, 3. Жылуновіча і Э. Будзькі. Але ў пачатку 1917 г. іх выданне спынілася.
Частка былых кіраўнікоў «Нашай нівы» (Луцкевічы, Ластоўскі і інш.) засталіся ў акупаванай немцамі Вільні і былі вымушаны прыстасоўвацца да новых умоў дзейнасці. Яны ўзначалілі «Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны». Разам з адпаведнымі арганізацыямі палякаў, літоўцаў і яўрэяў камітэт выступіў з ідэяй аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці Беларуска-Літоўскага краю ў форме Вялікага княства Літоўскага з соймам у Вільні, выбраным на аснове прамых і тайных выбараў. 3 мэтай ажыцпяўлення гэтай ідэі ў канцы 1915 г. была ўтворана канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага. Аднак неўзабаве яна распалася з прычыны вострых супярэчнасцей паміж яе ўдзельнікамі.
3 мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў беларускага насельніцтва быў створаны «Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый» на чалез Беларускім народным камітэтам у Вільні. ГІад яго кіраўніцтвам у 1916—1917 гг. на акупаванай тэрыторыі ўзнікла даволі значная сетка беларускіх школ, было распачата выданне падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, наладжана выданне газеты «Гоман» («Ношап») кірыліцай і лацінкай. Яна пачала выходзіць з 15 снежня 1916 г. у Вільні пад рэдакцыяй В. Ластоўскага 2 разы на тыдзень.
У красавіку і чэрвені 1916 г. прадстаўнікі Беларускага народнага камітэта ўдзельнічалі ў канферэн-
цыях народаў Расіі, якія адбыліся ў Стакгольме і Лазане. Там яны прасілі ў народаў Еўропы падтрымкі ў вызваленні беларускага народа з-пад расійскай няволі, у забеспячэнні яму ўсіх палітычных і культурных правоў і магчымасці вольна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, стаць гаспадаром на сваёй уласнай зямлі.
Пытанні і заданні. 1. Якія змены на Беларусі выклікала сусветная вайна? 2. Калі і якая частка тэрыторыі Беларусі была акупавана немцамі? 3. Дайце характарыстыку становішча бежанцаў, сялян і рабочых у гады вайны. 4. Асвятліце дынаміку і формы класавай барацьбы, яе асаблівасці ва ўмовах вайны. 5. Раскажыце пра беларускі нацыянальны рух у часе вайны.
§10 . Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі
Звяржэнне самадзяржаўя. Утварэнне новых органаў улады. Вайна паскорыла паспяванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Рэвалюцыя пачалася ў Петраградзе. 27 лютага паўстаўшыя рабочыя і салдаты зверглі ненавіснае царскае самадзяржаўе. У цэнтры ўзнікла своеасаблівая з’ява — двоеўладдзе: буржуазны Часовы ўрад і Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На першым часе Часовы ўрад існаваў толькі дзякуючы падтрымцы Савета.
Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1—4 сакавіка і выклікалі тут сярод працоўных хвалю энтузіязму, які ў гарадах і мястэчках праявіўся ў масавых мітынгах і вулічных шэсцях з чырвонымі сцягамі і транспарантамі, з адпаведнымі лозунгамі і заклікамі. Удзельнікі гэтых выступленняў — рабочыя і салдаты — найперш раззбройвалі паліцыю і жандараў, вызвалялі палітычных зняволеных. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка — красавіка 1917 г. арганізацыйна аформіліся 37 Саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб’яднаных Саветаў і 1 Савет сялянскіх дэпутатаў.
Найбольш уплывовым на Беларусі і Заходнім фронце быў Мінскі Савет рабочых дэпутатаў, створаны па ініцыятыве бальшавікоў 4 сакавіка на сходзе прадстаўнікоў шэрага буйных прадпрыемстваў горада. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі.
Гарадскую міліцыю ўзначаліў служачы Земскага саюза бальшавік М. Міхайлаў (М. Фрунзе).
Часовы Выканаўчы камітэт заклікаў рабочых і служачых Мінска, а таксама салдат гарнізона выбіраць сваіх прадстаўнікоў у Савет і на працягу сутак арганізаваў выданне газеты «Нзвестня Мннского Совета рабочнх депутатов». У той жа дзень на пасяджэнні Савета ў Выканаўчы камітэт былі ўключаны прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў. Савет фактычна прызнаў у якасці гарадскога органа ўлады створаны напярэдадні «Часовы грамадскі камітэт парадку» і дэлегаваў туды 20 чалавек. Ен падтрымаў пастанову камітэта аб правядзенні 6 сакавіка агульнагарадской маніфестацыі ў гонар перамогі рэвалюцыі.
У гэты дзень на Саборнай плошчы і прылеглых вуліцах у Мінску сабралася амаль усё насельніцтва горада. Была маса чырвоных сцягоў і транспарантаў з лозунгамі і заклікамі: «Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка!», «Няхай жыве Устаноўчы сход!» і інш. Пасля ўрачыстага малебна адбыўся ваенны парад. 3 прамовамі выступалі камандуючы Заходнім фронтам, члены Дзяржаўнай думы, гарадскі галава, старшыня Мінскага Савета, прадстаўнікі розных партый і арганізацый. Прамоўцы ў большасці заклікалі да грамадзянскага міру і падтрымкі палітыкі Часовага ўрада, накіраванай на абарону «свабоднай Айчыны». Аналагічныя маніфестацыі ў пачатку сакавіка былі праведзены ў многіх гарадах і мястэчках Беларусі.
Арганізацыйнае афармленне Мінскага Савета завяршылася 8 сакавіка. Ен стаў аб’яднаным Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў і абавязваўся ўсе выступленні палітычнага характару праводзіць у адпаведнасці з пастановамі сталічнага Савета. У адпаведнасці з загадам № 1 Петрасавета ім было прынята рашэнне аб арганізацыі салдацкіх камітэтаў, а таксама фабрычна-заводскіх камітэтаў, прафесійных саюзаў, палітычных клубаў, сельскіх, валасных і павятовых сялянскіх камітэтаў. Савет выбраў пастаянны Выканаўчы камітэт на чале з меншавіком-інтэрнацыяналістам Б. Позернам. Яго намеснікам стаў бальшавік I. Любімаў. У цэлым у Савеце пераважалі меншавікі, эсэры і бундаўцы.
9 сакавіка ўсе сацыял-дэмакратычныя групы ў Мінску (бальшавікі, меншавікі, бундаўцы і інш.) утварылі Аб’яднаную арганізацыю РСДРП.
У Віцебску першым узнік Савет салдацкіх дэпутатаў, які быў выбраны 5 сакавіка на сходзе прадстаўнікоў усіх часцей гарнізона. Неўзабаве ён, як і Мінскі Савет, прыняў рашэнне аб падпарадкаванні Петраградскаму Савету. 8 сакавіка адбылося першае пасяджэнне Віцебскага Савета рабочых дэпутатаў, выбраных непасрэдна на прадпрыемствах. Створаны ім Выканаўчы камітэт у адозве «Да ўсіх рабочых гор. Віцебска» паставіў задачу стварэння рабочай міліцыі. Сваю бліжэйшую задачу Савет бачыў у арганізацыі класавай барацьбы рабочых на аснове іх паўсядзённых эканамічных патрэб, у тым ліку — за ўвядзенне 8-гадзіннага рабочага дня. 12 сакавіка ён звярнуўся да Савета салдацкіх дэпутатаў з прапановай стварыць аб’яднаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Апошні сфарміраваўся ў Віцебску ў першай палове мая.
У Гомелі 4 сакавіка адбыліся асобныя агульнагарадскія сходы прадстаўнікоў рабочых і салдатаў, на якіх былі выбраны адпаведныя Саветы. 6 сакавіка на іх сумесным пасяджэнні ўтварыўся аб’яднаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Асаблівую ўвагу ён удзяліў арганізацыі народнай міліцыі.
Аналагічным чынам ствараліся і пачыналі сваю дзейнасць Саветы і ў іншых гарада.х і мястэчках Беларусі. Сваю галоўную задачу яны бачылі ў арганізацыі рабочых і салдатаў, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў, у падрыхтоўцы мас да заваявання сапраўднай свабоды і грамадзянскага раўнапраўя. Саветы прызнавалі кіраўнічую ролю Петраградскага Савета і па яго прыкладу — Часовы ўрад, але пры ўмове адпаведнасці дзейнасці апошняга інтарэсам народа.
Буржуазныя органы ўлады ўзнікалі спачатку як часовыя гарадскія грамадскія камітэты. Ініцыятыва іх стварэння, як правіла, зыходзіла ад дзеячаў земскага і гарадскога самакіравання. У Мінску 4 сакавіка быў утвораны «Часовы грамадскі камітэт парадку», у які ўвайшлі прадстаўнікі земскага і гарадскога саюзаў, Савета рабочых дэпутатаў і начальнік гарадской міліцыі. Неўзабаве склад камітэта папоўніўся прадстаўнікамі іншых грамадскіх арганізацый, земскага і гарадскога самакіравання. Падобныя камітэты ў тыя ж дні ўтварыліся ў Віцебску, Магілёве, Гомелі, Полацку і іншых гарадах Беларусі.
У адрозненне ад Саветаў, якія не мелі папярэднікаў, Часовы ўрад абапіраўся на месцах, у тым ліку на Бела-
русі, на грамадска-дзяржаўныя структуры, створаныя пры царызме (найперш — земствы і органы гарадскога самакіравання). Праўда, кіраўніцтва імі перайшло да прамых стаўленікаў новага ўрада — губернскіх і павятовых камісараў, якія назначаліся з ліку старшынь губернскіх і павятовых земскіх упраў. Дасягнутае ў сталіцы пагадненне паміж Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з аднаго боку, і Часовым урадам, з другога, перадвызначыла мірныя ўзаемаадносіны паміж адпаведнымі органамі ўлады і на перыферыі. Саветы і тут не перашкаджалі ўтварэнню буржуазных «грамадскіх камітэтаў парадку», фактычна падпарадкоўваючыся ім і іншым мясцовым органам урада. Прапагандыстамі і праваднікамі такой палітыкі ў мясцовых Саветах з’яўляліся эсэры, меншавікі і бундаўцы.
Арганізацыя прафесійных саюзаў рабочых і служачых. Класавая свядомасць і грамадзянская актыўнасць гарадскіх рабочых і служачых на Беларусі ў першыя дні рэвалюцыі праявіліся і ў масавым руху, звязаным з утварэннем прафесійных саюзаў. У Мінску з 12 па 21 сакавіка адбыліся агульнагарадскія сходы шаўцоў, краўцоў, друкароў, пекараў, рабочых і служачых майстэрань Аляксандраўскай чыгункі, прыказчыкаў і служачых гандлёвых устаноў, палявых паштова-тэлеграфных служачых і тэлефаністаў фронту, фармацэўтаў і служачых аптэк, сталяроў, рабочых, што шылі ваеннае абмундзіраванне, гандлёва-прамысловых служачых, работніц папяроснай фабрыкі Земскага саюза, рабочых механічнага завода «Молат». На гэтых сходах выбіраліся камісіі і бюро для распрацоўкі статутаў прафсаюзаў, фабрычныя і заводскія камітэты. Да канца сакавіка арганізацыйна аформіліся агульнагарадскія прафесійныя саюзы краўцоў, гарбароў, пераплётчыкаў. Аналагічны рух разгортваўся і ў іншых гарадах Беларусі.
Пасля звяржэння самадзяржаўя рабочымі ўсё часцей выстаўляліся патрабаванні аб паляпшэнні свайго эканамічнага становішча, скарачэнні рабочага дня, павелічэнні платы і інш. Уласнікі прадпрыемстваў ва ўмовах рэвалюцыі звычайна задавальнялі патрабаванні агульных сходаў рабочых. Аднак дзе-нідзе аказвалася супраціўленне, і тады рабочыя аб’яўлялі стачку, як гэта здарылася на фанерным заводзе ў Бабруйску.
Пытанні аб працягласці рабочага дня, заработнай плаце, звышурочных работах і інш. разглядаліся на пасяджэннях Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Яны, вядома, імкнуліся прымаць рашэнні на карысць рабочых, але ў межах рэальных магчымасцей і на аснове ўзаемных пагадненняў бакоў. Стыхія забастовак, задавальненне патрабаванняў явачным парадкам імі не заахвочваліся, тым больш не падбухторваліся.
Рэвалюцыйны рух у войску. Часовы ўрад і ваеннае камандаванне імкнуліся захаваць у арміі «цэласнасць і непахіснасць», «адзінства, згуртаванасць і цвёрды ўнутраны парадак». Працягвалася царская палітыка вайны да перамогі. Матывавалася гэта карэннай зменай характару вайны пасля звяржэння самадзяржаўя. Сцвярджалася, што з захопніцкай яна ў новых умовах ператварылася ў справядлівую вайну за свабоду «рэвалюцыйнай Айчыны». На такой жа пазіцыі стаялі і сацыялістычныя партыі, што складалі пераважную большасць у Саветах краіны,— эсэраў і меншавікоў, якім масы, у тым ліку салдацкія, тады давяралі. Гэта на пэўны час стрымала распад арміі.
Рэвалюцыя і загад № 1 Петраградскага Савета, пастановы Мінскага і іншых Саветаў аб грамадзянскіх правах салдат паклалі пачатак дэмакратызацыі войска. Часовы ўрад і камандаванне арміі вымушаны былі пагадзіцца з гэтым. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага тэлеграмай ад 11 сакавіка раіла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамісу з Саветамі.
Выбары салдацкіх камітэтаў пачаліся ў сакавіку — красавіку. У канцы жніўня 1917 г. на Заходнім фронце дзейнічалі 7284 камітэты, у тым ліку 60 дывізійных, 15 карпусных і 3 армейскія. Абараняючы грамадзянскія правы салдат, камітэты пастаянна ўмешваліся ў іх узаемаадносіны з афіцэрамі і часта выказвалі недавер апошнім. Нярэдкія былі выпадкі адхілення афіцэраў і генералаў ад пасады і арыштаў іх. Улічваючы настрой салдацкай масы, ваенны міністр замяніў нават камандуючага Заходнім фронтам і ўвёў новую пасаду камісара фронту, на якую назначыў меншавіка В. Жданава. Тым не менш узаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі працягвалі абвастрацца. Пачашчаліся выпадкі адмовы цэлых дывізій падпарадкавапца камандаванню, яшчэ болып масавым стала дэзерцірства.
На фронце склалася двоеўладдзе, што паскорыла разлажэнне войска. Найбольш актыўна і мэтанакіравана займаліся такой дзейнасцю большавікі, якія па ініцыятыве У. I. Леніна ў красавіку 1917 г. узялі курс на сацыялістычную рэвалюцыю, на заваёву ўлады. Чыста
палітычны і асветніцка-культурны рух, які спрабавалі арганізаваць у войску Саветы, вельмі хутка пераплёўся з антываенным, непасрэдна накіраваным супраць афіцэрскага корпуса, які ў пераважнай большасці выступаў за працяг вайны і патрабаваў аднаўлення дысцыпліны ў арміі.
7—17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Удзельнічалі ў ім звыш 700 чалавек. Адным з галоўных арганізатараў з’езда з’яўляўся Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Невыпадкова яго старшыня Б. П. Позерн быў выбраны старшынёй з’езда.
Па пытанню аб вайне з’езд услед за Саветамі падтрымаў заяву Часовага ўрада ад 28 сакавіка, у якой дэкларавалася, што мэта свабоднай Расіі — «не панаванне над іншымі народамі, не адняцце ў іх нацыянальнага багацця, не гвалтоўны захоп чужых тэрыторый, а ўсталяванне трывалага міру на аснове самавызначэння народаў». З’езд заклікаў усе народы, што ўдзельнічалі ў вайне, дамагацца ад сваіх урадаў пераходу на такія ж пазіцыі ў адносінах да вайны і міру. Да таго ён прызнаваў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі. Як і Саветы, з’езд падзяляў прынцып умоўнай падтрымкі палітыкі Часовага ўрада і прызнаў неабходным пастаянны кантроль за ім з боку Петраградскага Савета.
З’езд зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах і вызначыў іх задачы. Яны павінны былі аб’яднаць салдат і афіцэраў у ротах, палках, дывізіях, карпусах і ў маштабах фронту. Пры гэтым званне «афіцэр» скасоўвалася. На армейскім узроўні ствараліся Саветы салдацкіх дэпутатаў. Франтавы камітэт у палітычных адносінах падпарадкоўваўся Усерасійскаму Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту Саветаў. На салдацкія арганізацыі ўскладваліся задачы садзейнічаць павышэнню баяздольнасці рэвалюцыйнай арміі, кіраваць палітычным рухам салдат як часткі рэвалюцыйнай дэмакратыі, забяспечваць іх грамадскія, палітычныя і культурна-бытавыя патрэбы.
З’езд выказаўся за прадастаўленне салдатам усіх правоў і свабод, якія атрымалі расійскія грамадзяне ў выніку рэвалюцыі, у тым ліку свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення. Ен адмяніў асобыя суды і меры пакарання для салдат, а таксама розныя абмежаванні іх правоў па-за службай. Разам з тым з’езд
падкрэсліў неабходнасць захавання ваеннай дысцыпліны на службе, асудзіў дэзерцірства як ганьбу і здраду рэвалюцыі і заклікаў дэзерціраў добраахвотна вярнуцца ў свае часці.
Па рабочым пытанні з’езд прызнаў свабоду класавай барацьбы і класавых аб’яднанняў рабочых і права іх на арганізацыю забастовак, сходаў, вулічных маніфестацый і дэманстрацый. Ен прапанаваў ураду выдаць дэкрэты аб устанаўленні мінімуму заработнай платы і павышэнні яе ў адпаведнасці з ростам дарагоўлі, аб увядзенні 8-гадзіннага рабочага дня без памяншэння заработкаў, аб распаўсюджанні нагляду інспекцыі працы на ўсе сферы ўжывання наёмнай працы і інш. Разам з тым з’езд выступіў супраць устанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня явачным парадкам і заклікаў рабочых і ўсіх грамадзян унесці свой уклад у абарону заваёў расійскай рэвалюцыі.
На франтавым з’ездзе было разгледжана і аграрнасялянскае пытанне і прыняты прапановы аб скасаванні саслоўяў і ўстанаўленні поўнага грамадзянскага раўнапраўя сялян, аб неадкладнай канфіскацыі царкоўных і манастырскіх зямель, але поўнае вырашэнне аграрнага пытання адкладвалася да Устаноўчага сходу. Разам з тым з’езд выступіў супраць самавольных захопаў зямлі, выказаўся за неадкладныя выбары Саветаў сялянскіх дэпутатаў і Саветаў дэпутатаў сельскагаспадарчых рабочых, за іх арганізацыйнае ўзаемадзеянне з Саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Сваімі рашэннямі з’езд замацаваў перамогу буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў войсках, што знаходзіліся на Беларусі. Іх прадстаўнікі цалкам падтрымалі дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне і прынялі пэўныя меры, накіраваныя на недапушчэнне разлажэння арміі, на павышэнне палітычнай і грамадзянскай свядомасці салдацкай масы.
Пазіцыі сялянства. Да звяржэння самадзяржаўя сялянства Беларусі ў цэлым аднеслася станоўча. Аднак прыкметнага руху сялян весткі аб перамозе рэвалюцыі не выклікалі. Паступовае абуджэнне іх грамадзянскай актыўнасці было звязана з дзейнасцю агітатараў дэмакратычных партый, Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, салдацкіх камітэтаў.
20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і суседніх неакупаваных немцамі паветаў Віленскай губерні, скліканы падрых-
тоўчым камітэтам, які ўзначальваў М. Фрунзе. Ен жа быў выбраны старшынёй з’езда. Па пытанню аб вайне сялянскія дэлегаты занялі такую ж пазіцыю, як і франтавы з’езд: падтрымалі патрабаванне хутчэйшага адначасовага заключэння ўсімі крашамі, што ваявалі, справядлівага міру без анексій і кантрыбуцый, а да таго моманту прызналі неабходным для Расіі працяг вайны. З’езд асудзіў дэзерцірства і заклікаў сялян зрабіць усё, каб даць арміі хлеб і ўзмацніць яе магутнасць. Вырашэнне аграрнага пытання дэлегаты адкладвалі да Устаноўчага сходу, пры гэтым яны выказаліся за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Самавольныя захопы зямлі асуджаліся. Саветы прызнаваліся класавай арганізацыяй сялянства. На іх ускладалася абарона сялянскіх інтарэсаў.
Як відаць, па асноўных пытаннях — ваенным і аграрным — з’езд стаў на эсэраўскія пазіцыі. За эсэрамі пайшлі і сялянскія з’езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Поўную перавагу мелі яны і на Усерасійскім з’ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў, які адбыўся ў маі 1917 г.
Беларускі нацыянальны з’езд. Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў ліку іншых дэмакратычных партый аднавіла сваю дзейнасць і Беларуская сацыялістычная грамада. Адначасова ўзнікла шмат іншых нацыянальных арганізацый, гурткоў, суполак, згуртаванняў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў Петраградзе, Маскве, іншых гарадах краіны, дзе было шмат беларусаў-бежанцаў, рабочых, салдат і матросаў.
25—27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый, у якім удзельнічалі да 150 чалавек. Старшынёю з’езда быў абраны старэйшы дзеяч беларускай культуры, адзін з заснавальнікаў БСГ Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец). З’езд заслухаў інфармацыі аб дзейнасці беларускіх арганізацый у Петраградзе, Бабруйску, Яраслаўлі, праграмныя дэкларацыі БСГ і іншых арганізацый. Ад імя Петраградскага Савета яго вітаў 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), Мінскага Савета — Кузьміцкі. У сваю чаргу ад імя з’езда былі пасланы прывітальныя тэлеграмы Часоваму ўраду, Петраградскаму Савету, салдатам-акопнікам, нацыянальным арганізацыям украінцаў, літоўцаў і інш.
Адзінадушны пратэст з’езда выклікала выступленне выбранага ў прэзідыум афіцыйнага прадстаўніка мясцовых улад — памочніка губернскага камісара, эсэра I. Метліна, які выказаўся за неабходнасць захавання адзінай і непадзельнай Расіі і прызнаў пастаноўку беларускага нацыянальнага пытання нясвоечасовай і надуманай. Яно было ацэнена як чарнасоценнарусіфікатарскае. У выніку Метлін быў вымушаны пакінуць не толькі прэзідыум, але і з’езд.
Дэлегаты прызналі неабходным хутчэйшае стварэнне ў Мінску Беларускай краёвай рады. Да выбараў апошняй з’езд абвясціў сябе «вышэйшай краёвай інстытуцыяй», а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), якому даручалася падрыхтаваць выбары ў Беларускую краёвую раду. З’езд выставіў патрабаванне дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі. Пры гэтым беларускімі прызнаваліся Мінская, Гродзенская, Магілёўская, часткі Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў, але для дакладнага вызначэння этнаграфічных граніц Беларусі была прынята прапанова аб стварэнні спецыяльнай камісіі ў складзе вядомых вучоных М. Любаўскага, М. Доўнар-Запольскага, Я. Карскага і А. Шахматава.
Пераважную большасць членаў БНК складалі прадстаўнікі разначыннай беларускай інтэлігенцыі, дробныя служачыя. Але разам з імі быў выбраны і буйны памешчык-прадпрымальнік, у мінулым дэпутат I Дзяржаўнай думы Р. Скірмунт. Раней ён прытрымліваўся польскай арыентацыі, а пасля Лютаўскай рэвалюцыі далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. БНК са свайго складу выбраў прэзідыум з 5 асоб, у які ўвайшлі Р. Скірмунт (старшыня), П. Аляксюк і В. Фальскі (намеснікі), Л. Заяц (скарбнік) і Б. Тарашкевіч (сакратар). Скірмунт быў уключаны і ў склад дэлегацыі для перагавораў з Часовым урадам.
Па даручэнню з’езда БНК павінен быў неадкладна прыступіць да арганізацыі сялянства, склікання сялянскага і настаўніцкага з’ездаў, стварэння кааператываў распаўсюджання сваёй газеты і папулярнай агітацыйнай літаратуры, заснавання беларускамоўны.х школ і Г. д.
3 выбраннем Р. Скірмунта з’езд, магчыма, звязваў надзеі на поспех у перагаворах з Часовым урадам аб прызнанні БНК вышэйшым органам дзяржаўнай улады
на Беларусі. Аднак яны не апраўдаліся. Часовы ўрад стаяў на пазіцыях захавання «адзінай і непадзельнай Расіі». Дэлегацыю Беларускага нацыянальнага з’езда адмовіўся прыняць і старшыня ўрада Львоў і міністр юстыцыі Керанскі. Апошні праз чыноўніка растлумачыў, што пастаўленыя дэлегацыяй пытанні мог вырашыць толькі Устаноўчы сход.
Супраць беларускага нацыянальнага руху, як і раней, адзіным фронтам выступалі расійскія вялікадзяржаўнікі ўсіх палітычных накірункаў — ад былых чарнасоценцаў да эсэраў і бальшавікоў. Чарнасоценцы, праўда, «перафарбаваліся» ў дэмакратаў і заснавалі такія арганізацыі, як «Саюз беларускай дэмакратыі» ў Гомелі, «Беларускі нацыянальны камітэт» у Магілёве, «Саюз беларускага народа» ў Віцебску і інш. Беларускімі саманазвамі прыкрывалася тая ж вялікадзяржаўніцкая, шавіністычная дзейнасць, накіраваная на русіфікацыю беларускага народа. У новых умовах ажыццяўлялася тактыка Л. Саланевіча часоў Сталыпіна.
Цалкам салідарнымі з чарнасоценцамі па гэтым пытанні аказаліся і расійскія дэмакраты розных ідэйнапалітычных накірункаў. Рэзалюцыя Мінскага камітэта Усерасійскага сялянскага саюза, апублікаваная 6 красавіка 1917 г., беспадстаўна характарызавала Беларускі нацыянальны камітэт як нацыяналістычную арганізацыю маёмасных пластоў беларускага народа, найперш землеўласнікаў, якая быццам пагражала інтарэсам сялян і рабочых. Ідэнтычныя ацэнкі Беларускаму нацыянальнаму камітэту даў і ўзначалены М. Фрунзе Выканаўчы камітэт Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў.
Пытанні і заданні. 1. Якія і як утварыліся на Беларусі новыя органы ўлады? Якія ўзаемаадносіны склаліся паміж імі? 2. Як праявіўся рабочы рух на Беларусі ў першыя месяцы рэвалюцыі? 3. Растлумачце працэс дэмакратызацыі ў войску. 4. Асвятліце палітычныя пазіцыі беларускага сялянства. 5. Ахарактарызуйце беларускі нацыянальны рух і адносіны да яго іншых палітычных плыняў.
Раздзел IV. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ XX СТ.
§ 11. Газета «Наша ніва» — цэнтр адраджэнскага руху
Умовы і задачы дзейнасці «Нашай нівы». Характар беларускага нацыянальнага руху пасля трэцячэрвень-
скага дзяржаўнага перавароту вызначаўся агульным наступленнем жорсткай палітычнай рэакцыі і немагчымасцю легальнай прапаганды рэвалюцыйна-дэмакратычнай праграмы, прынятай II з’ездам БСГ, палітыкай царызму і пазіцыяй шавіністычных рускіх і польскіх груповак па канкрэтных пытаннях, што датычылі лёсу беларускай нацыі, яе мовы і культуры. У гэтай барацьбе вырашалася дылема: быць ці не быць беларускай нацыі. Царскі ўрад, праваслаўная царква, рускія і польскія памешчыцка-клерыкальныя партыі і арганізацыі, афіцыйная школа і шавіністычны друк рэзка ўзмацнілі дзейнасць, накіраваную на асіміляцыю беларускага народа. У такіх умовах беларускі адраджэнскі рух вымушаны быў у асноўным абараняцца ад націску рэакцыйных сіл, якія сваёй магутнасцю непараўнальна пераўзыходзілі яго.
Па агульнапалітычных і сацыяльна-эканамічных пытаннях кіраўнікі «Нашай нівы» ў перыяд рэакцыі сышлі на ліберальна-народніцкія асветніцкія пазіцыі. Вырашэнне гэтых пытанняў звязвалася з рэалізацыяй маніфеста 17 кастрычніка, з дзейнасцю Дзяржаўнай думы, земстваў, увядзеннем усесаслоўнай воласці, заменай валасных судоў выбарнымі міравымі судамі. Выхад сялянскай гаспадаркі з тупіка «Наша ніва» пэўны час бачыла ў хутарызацыі, арганізацыі таннага крэдыту, складоў сельскагаспадарчай тэхнікі, сартавога насення, мінеральных угнаенняў, службы вучоных аграномаў, землямераў і інжынераў, паказных хутарскіх гаспадарак, розных таварыстваў і суполак, школ, бібліятэк і чытанняў, развіцці хатніх промыслаў і рамяства. Пры гэтым разлічвала на дапамогу казны і земства. Вядома, усе гэтыя меры і прапановы былі прагрэсіўнымі і карыснымі, але вывесці з заняпаду гаспадарку масы сялян-беднякоў пры захаванні велізарнага паўпрыгонніцкага памешчыцкага землеўладання і царскага самадзяржаўя яны не маглі.
Рэдакцыя «Нашай нівы» ўсведамляла вымушаную абмежаванасць сваёй палітычнай і сацыяльна-эканамічнай праграмы. У адным з рэдакцыйных артыкулаў (1910, № 2, 7 студзеня) адзначалася, што ў цяжкія часы, якія тады перажывала Расія, многія людзі апускалі рукі, чакаючы для сваёй працы лепшых дзён. «А мы кажам,— гаварылася ў артыкуле,— не адкладайце вялікай грамадскай працы на заўтра... Не апускайце рук цяпер! Народ, каторы не ўмее сам выкаваць
сваё шчасце, не варты лепшай долі... Есць яшчэ тысячы рэчаў, каторыя можна зрабіць цяпер свабодна, але іх ніхто не робіць, не карыстае з тых правоў, якія мае». Падобныя ідэі прапагандаваліся і ў іншых артыкулах.
Першачарговую і галоўную сваю задачу ў тых умовах «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за ўсебаковае нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа, за прызнанне самога факта яго існавання, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Зыходзячы з таго, што асновай усёй нацыянальнай культуры з’яўляецца мова народа, таленавіты нашаніўскі публіцыст Сяргей Палуян у верасні 1909 г. пісаў: «Нам у першую чаргу трэба адрадзіць сваю мову... Толькі адрадзіўшы мову, мы зможам паставіць на цвёрды грунт наш рух. Бо нацыянальны рух як вялікая жыццёвая гістарычная сіла можа жыць толькі тады, калі пад яго будзе падведзены такі фундамент, як гібка абробленая мова, дый літаратура і навука ў гэтай мове».
Дзеячы «Нашай нівы» ўсведамлялі цяжкасць і складанасць вырашэння гэтай задачы. Больш за дзвесце гадоў сфера ўжывання беларускай мовы фактычна абмяжоўвалася вёскай, сялянствам, сялянскім фальклорам. Нацыянальная (літаратурная) мова магла нарадзіцца пры ўмове заваявання ёю месца ў пачатковай, сярэдняй і вышэйшай школе, у навуцы, грамадскіх і дзяржаўных установах, царкве і касцёле. А ва ўсіх гэтых установах беларуская мова не прызнавалася і не дапускалася. Краёвая інтэлігенцыя, што праходзіла праз рускую і польскую школу, у пачатку XX ст., як і раней, у пераважнай большасці выступала як антынацыянальная сіла — у ролі, адпаведна, русіфікатараў ці паланізатараў. Беларуская інтэлігенцыя абуджалася, фарміравалася менавіта вакол «Нашай нівы» як цэнтра нацыянальнага адраджэння.
Тэарэтычныя выступленні і практычная дзейнасць нашаніўцаў. Многа ўвагі ўдзяляла «Наша ніва» тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваёй мовы і нацыянальнай культуры. Найбольш грунтоўнае асвятленне гэтай праблемы давалася ў артыкуле «Ці маем права быць беларусамі?» (1912, № 22, 23, 26). Абапіраючыся на В. Бялінскага, газета паказала, што гістарычнае прызванне кожнага народа заключаецца ў развіцці сваёй нацыянальнай культуры, якая тым больш каштоўная для ўсяго чалавецтва, чым глыбей яна выяўляе нацыяналь-
на асаблівае, тое, што ўласціва менавіта гэтаму народу, што вызначае яго спецыфічнае бачанне, успрыманне, асэнсаванне і мастацкае адлюстраванне навакольнага свету. Асіміляцыя, знішчэнне нацыянальных асаблівасцей беларусаў, даказвала «Наша ніва», наносіць велізарную, непапраўную шкоду не толькі беларускай, славянскай, але і сусветнай культуры. Яна адвяргала тэзіс асімілятараў, быццам гістарычны працэс непазбежна вядзе да зліцця меншых народаў з большымі і закончыцца з’яўленнем адзінага сусветнага народа. Сутнасць сваёй пазіцыі па гэтай праблеме «Наша ніва» сфармулявала так: «Нязменны закон, каторым кіруецца ўвесь свет: тварыць культурныя рэчы ўсясветнай вартасці можна толькі ў сваёй роднай мове... Замяніць жа народу яго мову — гэта значыць забіць душу таго народа, яго асобенную творчаскую здольнасць... Мы, беларусы, не толькі маем права, але і павінны застацца беларусамі».
У адказ на заявы польскіх шавіністычных газет, якія характарызавалі спробы абуджэння беларускай і літоўскай нацыянальнай свядомасці сярод апалячанага насельніцтва Беларусі і Літвы працай, варожай дэмакратызму і прагрэсу культуры, «Наша ніва» тлумачыла, што дэмакратызм — гэта жаданне абудзіць народ да жыцця, дабіцца, каб ён падаў свой голас, выказаў свае думкі і душу. «Найлягчэйшая дарога для гэтага,— пісала яна,— развіваць народную культуру, карыстаючыся прыроднай мовай народу, каторай ён змалку гаварыць дома, у хаце, каторая вытварылася разам з усёй яго асобеннай псіхікай, неразрыўна з той псіхікай звязана. Вось чаму адраджэнне народаў заўсягды ішло і ідзе поруч з дэмакратызмам... Работа дзеля пашырэння нацыянальнай свядомасці ў нашым народзе на ўсёй старане не толькі не задзержвае поступу культуры, а,наадварот, адна толькі і развівае яе». 3 такіх пазіцый зыходзіла яна і ў палеміцы з рускімі шавіністычнымі выданнямі.
Нягледзячы на пастаянныя атакі з боку рускіх і польскіх шавіністычных выданняў, іх паклёпніцкія, правакацыйныя публікацыі, «Наша ніва» ў палеміцы з імі ніколі не сыходзіла на нацыяналістычныя пазіцыі, не атаясамлівала сваіх ворагаў з рускім і польскім народамі, заўсёды падкрэслівала, што гэтыя народы маюць вялікую навуку і культуру і беларусам трэба пазнаць іх і ведаць, вывучаць не толькі сваю, але і рускую, і поль-
скую мовы. Інтэрнацыяналістычным, класава сялянскім пазіцыям па нацыянальным пытанні яна заставалася вернай да канца свайго існавання. «Калі польскія нацыяналісты,— пісала яна ў 1915 г.,— гавораць ад імені польскага народу,— дык гэта брахня! Польскі мужык-хлебароб, польскі парабак ці фабрычны рабочы мо бліжэй да нашага беларуса-селяніна, чым да «свайго» пана. Не раз выказвалі мы, што па той жа дарозе ідуць і расейскія нацыяналісты. Дарма «Внленскнй вестннк» баламуціць людзей, даводзячы, быццам бы ўся Расея глядзіць на беларусаў яго вачыма. Дарма ўсе гэтыя Кансультанты і Саланевічы стараюцца зменшыць вагу слоў аб беларускім руху Максіма Горкага, катораму бот на назе завязваць яны не дастойны...»
«Наша ніва» паслядоўна выкрывала рэакцыйны, шавіністычны характар палітыкі царызму на Беларусі і дзейнасці памешчыцка-клерыкальных партый і груповак, накіраванай на русіфікацыю і паланізацыю беларускага народа. «Наша ніва» пратэставала супраць раздзелу яго па веравызнанні на «рускіх» і «палякаў», супрацьстаўляла гэтай палітыцы прапаганду нацыянальнай свядомасці і еднасці ўсіх беларусаў — і праваслаўных, і католікаў. Яна настойліва патрабавала ўвядзення ў школу, царкву і касцёл на Беларусі беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі.
Зыходныя прынцыпы «Нашай нівы» па нацыянальна-рэлігійных пытаннях сфармуляваў Антон Луцкевіч (Навіна). «Каталіцкую веру,— пісаў ён,— народ наш называе польскай, праваслаўную — расейскай. I пакуль касцёл і царква не зробяцца ў Беларусі беларускімі, народ наш заўсягды будзе дзяліцца на дзве часці... Гэты раздзел павэдлуг рэлігіі робіць у нас тое, што пры найвялікшым развіцці нашай мовы суцэльнага, адзінага нацыянальнага жыцця ў нашага народу быць не можа, пакуль наша мова не здабудзе сабе належных правоў у цэркві і касцёле».
Рост папулярнасці «Нашай нівы». Паступова расла папулярнасць «Нашай нівы», мацнелі яе сувязі з народам, а разам з тым фарміраваліся кадры нацыянальнай інтэлігенцыі, будзіліся народныя таленты. За першыя тры гады выдання яна надрукавала 906 уласных карэспандэнцый з 489 вёсак, мястэчак і гарадоў, 246 вершаў 61 паэта і 91 апавяданне 36 празаікаў. За 1910 г. «Наша ніва» апублікавала 666 карэспандэнцый
з 321 населенага пункта Беларусі і з 14 пунктаў, размешчаных за яе межамі. У Віленскай губерні карэспандэнты «Нашай нівы» былі ў 122 населеных пунктах, у Мінскай — у 81, у Гродзенскай — у 49, у Магілёўскай — у 27, у Віцебскай — у 9. У тым жа годзе на старонках газеты былі змешчаны 115 вершаў і 60 апавяданняў, а аўтарская грамада яе складалася з 427 чалавек (карэспандэнтаў, паэтаў, празаікаў). Усе яны, дарэчы, пісалі ў газету бясплатна.
Пачынаючы з 1910 г.,«Наша ніва» выдавала вельмі папулярны «Беларускі каляндар», адрасаваны сялянам. Наклад яго дасягаў 20 000 экз. Вясною 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел «Нашай нівы» быў пераўтвораны ў самастойны часопіс «Саха», які спачатку выдаваўся ў Вільні, а са снежня 1913 г.— у Мінску. Адначасова ў Мінску з’явіўся яшчэ адзін парастак «Нашай нівы» — літаратурны месячнік для моладзі «Лучынка». Рэдактарам яго была А. Пашкевіч (Цётка). Вясною 1912 г. суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» пачала выдаваць літаратурны і грамадска-палітычны альманах «Маладая Беларусь». Супрацоўнічалі ў ім нашаніўскія паэты, празаікі, публіцысты.
Уплыў на газету «Беларус». У студзені 1913 г. у Вільні пачало выходзіць генетычна не звязанае з «Нашай нівай» перыядычнае беларускамоўнае выданне — каталіцкая штотыднёвая газета «Віеіагцз» («Беларус») (рэдактары — выдаўцы сяляне А. Бычкоўскі і Б. Пачобка). У першым нумары газеты заяўлялася, што яна «будзе заўсёды стаяць на грунце хрысціянска-каталіцкім, баронячы справы каталіцкія і беларускія».
Накірунак новага органа ўстрывожыў «Нашу ніву». Адну з галоўных сваіх задач яна бачыла ў пераадоленні рэлігійнага расколу беларускага народа і імкнулася ўсімі сродкамі «паказаць беларусам-праваслаўным і католікам, што ўсе яны — адно племя, адзін народ». «Цяпер,— пісала «Наша ніва»,— адкрылася газета толькі для адных католікаў. Ці захоча, ці здолее яна пайсці па дарозе еднасці ўсіх беларусаў? Мы дужа баімося, каб новая газета не зышла з агульнабеларускага грунту». Дарэчы, сама «Наша ніва» да 1913 г. выдавалася двума шрыфтамі — кірыліцай і лацінкай — з мэтай аказваць уплыў, распаўсюджваць нацыянальную свядомасць сярод усіх беларусаў — і праваслаўных, і католікаў (для першых прызначалася кірылічнае выданне, для другіх — лацінскае). Недахоп
сродкаў прымусіў рэдакцыю «Нашай нівы» перайсці з 1913 г. на адно — кірылічнае выданне. Такі выбар зрабіла большасць чытачоў газеты.
Адзначаная перасцярога «Нашай нівы» была ўлічана рэдакцыяй «Беларуса»: у другім нумары яна на першае месца паставіла нацыянальныя інтарэсы.
Развіццё кнігадруку. Не менш прыкметныя зрухі адбыліся і ў развіцці беларускага кнігадруку. У 1908— 1914 гг. выйшла ў свет 77 беларускіх кніжак агульным накладам 226 660 асобнікаў. Асноўную частку кніжнай прадукцыі забяспечылі выдавецтвы «Загляне сонца і ў наша ваконца» і «Наша ніва». Нашаніўскае выдавецтва за першыя пяць гадоў сваёй дзейнасці выпусціла да 20 розных кніжак. Акрамя іх, у 1907—1914 гг. дзейнічалі беларускія выдавецтвы «Наша хата», «А. Грыневіч», «Беларус», «Мінчук», «Палачанін». Аднак на іх долю прыпадала нязначная частка кніжнай прадукцыі.
Нацыянальны друк забяспечыў публікацыю твораў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, ККаганца, Ц. Гартнага, А. Гаруна, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Буйло і многіх іншых паэтаў, празаікаў, драматургаў. Дзякуючы яму ў беларускую літаратуру прыйшлі дзесяткі таленавітых творцаў, і голас іх пачуў беларускі народ, пачуў і адгукнуўся ўвесь славянскі свет.
Значэнне «Нашай нівы». «Наша ніва» адыграла выключную ролю ў нацыянальным абуджэнні беларусаў, у распаўсюджанні нацыянальнай свядомасці, у згуртаванні і выхаванні беларускай інтэлігенцыі, у барацьбе за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго раўнапраўнасці з іншымі народамі. Неацэнныя яе заслугі ў развіцці беларускай літаратуры, прапагандзе і станаўленні розных жанраў беларускага нацыянальнага мастацтва, якое менавіта ў гэты час з яе дапамогай ператваралася з аматарскага ў прафесійнае. Дзякуючы намаганням I. Луцкевіча пры рэдакцыі ствараўся Беларускі нацыянальны музей.
У 1907—1915 гг. «Наша ніва» ўзначальвала беларускі нацыянальны рух, які быў па характару сялянскім, народніцкім. Найбольш актыўнай яго сілай з’яўлялася сялянская і дробнашляхецкая па паходжанню інтэлігенцыя. Пад уплывам «Нашай нівы» да яго далучыліся асобныя святары, якія пачалі ўжываць беларускую мову ў сваёй канфесійнай дзейнасці. Гэта спрыя-
ла росту аутарытэту роднан мовы у вачах сялянства. У нашаніўскі перыяд з’явіліся першыя прыватныя беларускамоўныя школы.
Дзейнасць «Нашай нівы», абуджаных і згуртаваных ёю таленавітых пісьменнікаў, найперш, вядома, ЯКупалы і Я. Коласа, адыграла выключную ролю на завяршальным этапе станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы. Беларускае нацыянальнае адраджэнне, дзейнасць «Нашай нівы», творчасць Купалы, Коласа, Багдановіча і іншых нашаніўцаў заўважылі, высока ацанілі і падтрымалі выдатныя прадстаўнікі рускай, польскай, украінскай, чэшскай, літоўскай культуры.
Пытанні. 1.У чым і чаму вызначыўся адыход рэдакцыі газеты «Наша ніва» ад праграмы, прынятай на 11 з'ездзе БСГ? 2. Што з'яўлялася галоўным у дзейнасці «Нашай нівы» па развіццю беларускай культуры? 3. У чым праяўляўся інтэрнацыяналізм пазіцыі рэдакцыі «Нашай нівы»?
§12 . Асвета і навука. Літаратура і мастацтва
Развіццё адукацыі. Змены, што адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці Расіі ў сувязі з рэвалюцыяй 1905—1907 гг., буржуазныя пераўтварэнні ў ходзе сталыпінскіх рэформ выклікалі неабходнасць істотнага абнаўлення і пашырэння сеткі навучальных устаноў. Масавая незадаволенасць школамі праваслаўна-царкоўнага ведамства прычынілася да паступовай замены іх у сельскай мясцовасці народнымі вучылішчамі, падпарадкаванымі Міністэрству народнай асветы, якія забяспечвалі значна больш высокі ўзровень ведаў. У 1905—1914 гг. колькасць вучняў народных вучылішчаў на Беларусі павялічылася амаль у 3 разы і дасягнула 305 тыс. Важным паказчыкам паляпшэння становішча ў пачатковай народнай адукацыі ў вёсцы з’явілася істотнае скарачэнне колькасці вучняў, якая прыходзілася на 1 настаўніка ў народных вучылішчах: з 71 у 1908 г. да 58 у 1914 г.
Тым не менш з-за вялікага недахопу школьных памяшканняў класы былі, як правіла, перапоўнены і вельмі многім дзецям па гэтай прычыне адмаўлялі ў прыёме ў школу. Значная большасць народных вучылішчаў размяшчаліся ў прыстасаваных наёмных хатах (у Мінскай губ. у 1914 г.— больш чым 2/3). Характэрнай з’явай быў і вялікі адсеў вучняў у сувязі з аддаленасцю
школ, нястачай у вучняў вопраткі, абутку, неабходнасцю працаваць у гаспадарцы бацькоў і інш.
Хутка павялічвалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў — гімназій і рэальных вучылішчаў. У 1900—1914 гг. яна вырасла з 28 да 122. Аднак рэальны доступ да сярэдняй адукацыі з прычыны высокай платы за навучанне мелі толькі дзеці заможных слаёў насельніцтва.
Востры недахоп спецыялістаў-педагогаў прымусіў улады пайсці на адкрыццё ў 1909—1916 гг. настаўніцкіх інстытутаў у Віцебску, Магілёве і Мінску, настаўніцкіх семінарый у Рагачове, Оршы, Барысаве, Гомелі і Бабруйску. Настаўніцкія інстытуты давалі няпоўную вышэйшую, а семінарыі — няпоўную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Нягледзячы на неаднаразовыя хадайніцтвы грамадскасці Беларусі аб адкрыцці тут вышэйшай навучальнай установы, царскі ўрад так і не дазволіў зрабіць гэта.
Прафесійна-тэхнічнае навучанне вялося ў Горацкім рамесным і Гомельскім тэхнічным чыгуначным вучылішчах, шэрагу рамесных і сельскагаспадарчых школ, а таксама ў рамесных аддзяленнях і класах, якія адкрываліся пры пачатковых агульнаадукацыйных школах. Усяго на Беларусі ў 1910 г. у 25 ніжэйшых прафесійных навучальных установах займалася 1,5 тыс. вучняў. Вучоба была платнай.
Нягледзячы на значны рост, школьная сетка і ў пачатку XX ст. далёка не забяспечвала магчымасць атрымання нават пачатковай адукацыі для ўсіх дзяцей школьнага ўзросту. У 1910 г. у Віленскай навучальнай акрузе з-за адсутнасці школьных памяшканняў і настаўнікаў не былі прыняты ў школу 41 % дзяцей у гарадах і 24,7 % у вёсцы.
Навуковая дзейнасць. У пачатку XX ст., як і раней, інтэнсіўна вяліся этнаграфічныя даследаванні беларускага народа (мовы, фальклору, этнічных меж, сямейнага і грамадскага быту, народнага мастацтва, адзення, жылля, прылад працы і інш.). Найбольшым укладам у вывучэнне мовы беларусаў з’явілася трохтомнае (у 7 кнігах) даследаванне Я. Карскага пад назвай «Белорусы» (апублікавана ў 1903—1922 гг.). Карскі канчаткова абгрунтаваў этнічную самастойнасць беларускай мовы ў сям’і іншых славянскіх моў, вызначыў тэрытарыяльныя межы яе распаўсюджання і склаў адпаведную карту. Як выдатныя збіральнікі і даследчыкі бела-
рускага фальклору ў пачатку XX ст. вызначаліся М. Федароўскі, Е. Раманаў, А. Сержпутоўскі, М. Нікіфароўскі і іншыя вучоныя. Разгортванню этнаграфічных даследаванняў спрыяла адкрыццё ў 1910 г. у Вільні Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства, які выдаў 4 кніжкі сваіх «Запнсок».
Буйныя навуковыя даследаванні па гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Беларусі ў пачатку XX ст. апублікаваў М. Доўнар-Запольскі — прафесар Кіеўскага універсітэта, адзін з пачынальнікаў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі і этнаграфіі. «Кароткую гісторыю Беларусі» ў 1910 г. выдаў актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху нашанівец В. Ластоўскі.
У пачатку XX ст. плённа працавала Таварыства мінскіх урачоў. Напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі яно выдавала «Протоколы н Труды Обшества мннскнх врачей», а ў 1910—1914 гг.— штомесячны часопіс «Мннскне врачебные нзвестня». Падобныя таварыствы дзейнічалі і ў іншых гарадах Беларусі. На іх пасяджэннях абмяркоўваліся дасягненні айчыннай і замежнай медыцыны. У 1910—1911 гг. у Магілёве, Мінску і Оршы былі створаны пастэраўскія станцыі.
Зародкамі навуковых устаноў прыродазнаўчага і сельскагаспадарчага профілю з’явіліся доследныя станцыі — Беняконская сельскагаспадарчая ў Віленскай губ. (1910 г. ) і Мінская балотная (1913 г.). Перадавы айчынны і замежны вопыт вывучалі і прапагандавалі сельскагаспадарчыя таварыствы.
Друк, 1905 год змёў папярэднюю цэнзуру, ліквідаваў манаполію казённага друку і рускамоўных выданняў, адкрыў магчымасць для з’яўлення на Беларусі і ў Літве газет і часопісаў дэмакратычнага і ліберальнага накірункаў на ўсіх мясцовых мовах — беларускай, літоўскай, польскай, яўрэйскай. У выніку колькасць перыядычных выданняў у 5 заходніх губернях ужо ў 1906 г. павялічылася ў некалькі разоў (прыблізна да 60), а к 1914 г. вырасла да 109. 3 іх 74 выходзілі ў Вільні, у тым ліку 3 на беларускай, 13 на літоўскай, 12 на яўрэйскай і 28 на польскай мове.
Значныя поспехі на Беларусі назіраліся ў пачатку XX ст. і ў развіцці кнігадрукавання. Пераважная большасць кніг друкавалася на рускай мове. Толькі па прыродазнаўству, тэхніцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы ў 1901 — 1917 гг. было выдадзена 658 руска-
моўных кніг. Штогод у сярэднім выходзіла 38,7 кнігі супраць 8 у 1861 —1900 гг. Пры гэтым 47,4 % усіх кніг датычылі сельскагаспадарчых і лесагаспадарчых навук, 28,5%—тэхнічных, геалагічных і фізіка-матэматычных, 20,8 % — медыцынскіх навук. Адзначаныя кнігі друкаваліся ў 25 гарадах і мястэчках Беларусі.
Беларускамоўныя кнігі ў пераважнай большасці выдаваліся тады за межамі сучаснай Беларусі — у Пецярбургу, Вільні, а таксама за граніцай. За 1901 — 1917 гг. улічана 245 кніг. 3 іх да мастацкай літаратуры (арыгінальнай і перакладной) адносіліся 108, навуковапапулярнай — 43, агітацыйнай— 16, вучэбнай— 13, рэлігійнай— 11, музычнай — 6, іншай — 48.
Мастацкая літаратура. Нацыянальнае адраджэнне беларусаў у пачатку XX ст. найбольш поўна і яскрава адлюстравалася ў мастацкай літаратуры. Менавіта ў гэты час яна ўзнялася на якасна новы ўзровень і ў моўна-мастацкіх, і ў ідэйных, і ў жанрава-стылявых адносінах. Абуджаныя рэвалюцыяй, да творчай дзейнасці на роднай ніве далучыліся многія дзесяткі паэтаў, празаікаў і публіцыстаў, якія на старонках тагачаснага нацыянальнага друку змаглі выказаць «цэламу свету» душу і пачуцці забытага і прыніжанага, вякамі прыгнечанага «мужыцкага народа», яго імкненне да волі і шчасця, да роўнасці і братэрства з іншымі народамі. Менавіта тады раскрыліся творчыя геніі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, яркія таленты Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Каруся Каганца, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага і многіх іншых змагароў за нацыянальнае адраджэнне. Дзякуючы ім маладая беларуская літаратура к пачатку першай сусветнай вайны ў некаторых адносінах прыблізілася да ўзроўню болып сталых і развітых літаратур славянскага свету, значна ўзмацніла свае кантакты з імі, уключылася ў еўрапейскі літаратурны працэс.
Новы крок быў зроблены ў развіцці нацыянальнай драматургіі. Вялікай папулярнасцю карысталіся камедыі «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Паўлінка» і «Прымакі» Я. Купалы. У 1913 г. Купалам напісана драма «Раскіданае гняздо» (надрукавана ў 1919 г.). Недахоп уласных п’ес быў папоўнены перакладзенымі і прыстасаванымі да мясцовых умоў класічнымі творамі рускіх, украінскіх, польскіх і іншых аўтараў; А. Чэхава («Сватанне», «Мядзведзь»), М. Крапіўніцкага («Пашыліся
ў дурні», «Па рэвізіі»), Э. Ажэшкі («У зімовы вечар», «Хам») і інш.
У пастаяннай і цяжкай барацьбе з рускімі і польскімі шавіністычнымі выданнямі гартавалася беларуская публіцыстыка. Нарадзілася і на вачах сталела і мацнела літаратурная крытыка. У яе развіццё важкі ўклад унеслі М. Багдановіч, С. Палуян, Л. Гмырак і інш.
Характэрнай асаблівасцю маладой беларускай літаратуры з’яўляўся яе глыбокі дэмакратызм. Яна стваралася прадстаўнікамі працоўных — народнай інтэлігенцыяй — і адрасавалася ім. Гэтым вызначаліся і іншыя яе асаблівасці, напрыклад арыентацыя на прынцып рэалізму як асноўны метад адлюстравання рэчаіснасці. Галоўным персанажам беларускай літаратуры таго часу з’яўляўся селянін. Літаратура праўдзіва адлюстравала яго прыгнечанае становішча, цяжкую, бясконцую і беспрасветную працу, плёнам якой карысталіся паны. Яна асуджала цярплівасць і пакорнасць селяніна і заклікала яго да рашучай барацьбы за волю і шчасце. Гэта новы матыў, якога не ведала беларуская мастацкая літаратура XIX ст.
Тэатр. На пачатку XX ст., як і раней, на тэатральных сцэнах Беларусі панавалі гастрольныя рускія і ўкраінскія трупы. Жыхары многіх беларускіх гарадоў мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаноўкамі класічных і сучасных п’ес М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Горкага, М. Крапіўніцкага, опер М. Глінкі, П. Чайкоўскага і інш., творчасцю такіх выдатных артыстаў, як В. Камісаржэўская, А. Яблачкіна, К. Варламаў, Л. Собінаў. Пад іх уплывам абуджаліся і мясцовыя артыстычныя таленты. У гарадах і мястэчках павялічвалася колькасць аматарскіх калектываў, якія ў свой рэпертуар найчасцей уключалі п’есы рускіх і ўкраінскіх аўтараў.
Абуджэнне і пашырэнне нацыянальнай свядомасці сярод беларускай інтэлігенцыі і працоўных мас у перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. непасрэдна адбілася і на тэатральным жыцці. У шэрагу гарадоў, мястэчак і вёсак краю ўзнікалі аматарскія гурткі, якія сталі наладжваць «беларускія вечарынкі» з выступленнямі хораў, танцораў, дэкламацыяй твораў беларускіх пісьменнікаў. Пазней у праграму «вечарынак» уключаліся і пастаноўкі названых вышэй п’ес К. Каганца, Я. Купалы, А. Чэхава, Э. Ажэшкі, М. Крапіўніцкага і інш.
Так пачыналася і дзейнасць «Першай беларускай
трупы», створанай у фальварку Палівачы Дзісненскага павета таленавітым артыстам, пастаноўшчыкам танцаў і рэжысёрам, землямерам па прафесіі Ігнатам Буйніцкім (1861 — 1917). У арганізацыю і дзейнасць трупы ён укладаў асабістыя сродкі. 3 1910 г. трупа Буйніцкага ператварылася ў нацыянальны прафесійны тэатр, які складаўся з трох асноўных груп: хору, танцавальнага калектыву і драматычнай трупы. Сталага месца тэатр не меў і дзейнічаў як гастрольны калектыў. У 1910— 1913 гг. ён пабываў амаль ва ўсіх гарадах і многіх мястэчках Беларусі, неаднаразова выступаў у Вільні, Варшаве і Пецярбургу і ўсюды карыстаўся нязменным вялікім поспехам. Мясцовыя ўлады не толькі не дапамагалі, але, наадварот, чынілі ўсялякія перашкоды тэатру, не дазвалялі выступленняў у асобных месцах і г. д. Гэта, а таксама фінансавая незабяспечанасць прывялі яго ў 1913 г. да распаду.
У Вільні з 1911 г. на аматарскіх асновах дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурток». Кіраваў ім А. Бурбіс. 27 студзеня 1912 г. ён ажыццявіў першую пастаноўку «Паўлінкі» Я. Купалы. Галоўную ролю бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка. На Купалле гурток наладжваў масавыя нацыянальныя тэатралізаваныя прадстаўленні, якія рабілі вялікае ўражанне ў горадзе. Ен жа паставіў аперэту М. Кімант на тэкст В. ДунінаМарцінкевіча «Залёты». Пасля часовага перапынку ў сувязі з акупацыяй немцамі Вільні дзейнасць «Беларускага музычна-драматычнага гуртка» аднавілася ў 1916 г. 3 восені гэтага года беларускія спектаклі ў Вільні ставіліся рэгулярна — раз на тыдзень.
У Мінску неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі арганізавалася «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі». Кіраўніком яго быў абраны I. Буйніцкі, які, аднак, хутка быў прызваны ў армію і памёр на фронце ў верасні 1917 г. У Мінску, Магілёве, Оршы тэатр паказваў «Паўлінку» Я. Купалы, «Моднага шляхцюка» К. Каганца, «У зімовы вечар» Э. Ажэшкі, «Сённяшнія і даўнейшыя» КБуйло і іншыя творы. Ен першы ажыццявіў пастаноўку драмы Купалы «Раскіданае гняздо». Адным з выдатных дзеячаў гэтага тэатра стаў Уладзіслаў Галубок, які пазней набыў шырокую вядомасць на Беларусі як аўтар шматлікіх п’ес, акцёр і рэжысёр. Для папулярызацыі беларускай народнай музыкі і песні ў пачатку XX ст. шмат зрабілі Л. Рагоўскі, А. Грыневіч, М. Чуркін, У. Тэраўскі, I. Шадурскі і інш.
Выяўленчае мастацтва. На развіцці выяўленчага мастацтва ў Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. паранейшаму адмоўна адбівалася адсутнасць мясцовых прафесійных мастацкіх школ. Становішча кры.ху палепшылася, калі ў Мінску, Віцебску, Магілёве з’явіліся першыя прыватныя рысавальныя школы.
Большасць жывапісцаў, чыя творчая дзейнасць у пачатку XX ст. была цесна звязана з Беларуссю, вышэйшую прафесійную падрыхтоўку атрымалі ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, некаторыя — у Маскоўскім вучылішчы скульптуры і дойлідства, а таксама за граніцай. Да ліку такіх мастакоў адносіліся Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Фердынанд Рушчыц, Станіслаў Жукоўскі, Генрых Вейсенгоф, Казімір Стаброўскі, Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, Антон Каменскі, Юрый Пэн, Якаў Кругер, Леў Альпяровіч. Некаторыя з іх вызнавалі сябе палякамі, іншыя рускімі. Ю. Пэн, Я. Кругер, Л. Альпяровіч па нацыянальнасці былі яўрэі і пісалі свае палотны на тэмы з жыцця і працы беларускіх яўрэяў. Але ўсе яны свой вялікі талент прысвяцілі найперш Беларусі, мастацкаму адлюстраванню яе прыроды і людзей, грамадскіх з’яў і працэсаў свайго часу. Лепшыя іх палотны атрымалі агульнарасійскую і еўрапейскую вядомасць.
3 беларускім нацыянальным рухам пачатку XX ст. непасрэдна звязана мастацкая творчасць Каруся Каганца і Язэпа Драздовіча.
Пытанні і заданне. 1. Якія галіны культуры Беларусі атрымалі найбольшае развіццё ў пачатку XX стагоддзя? У чым гэта праявілася? 2. Як на стане культуры адбілася сацыяльна-эканамічная і палітычная абстаноўка таго часу? 3. Які ўплыў на развіццё беларускай культуры рабіла культура іншых народаў краіны? 4. Дайце кароткую характарыстыку развіцця: а) адукацыі, 6) навукі, в) літаратуры, г) мастацтва.
Раздзел V. НА ШЛЯХУ ДА БАЛЬШАВІЦКАЙ ДЫКТАТУРЫ
§13 . Абвастргнне палітычнай сітуацыі.
Кастрычніцкі пераварот
Курс бальшавікоў-ленінцаў на заваяванне ўлады. Лютаўская рэвалюцыя, якая звергла самадзяржаўе, зрабіла Расію адной з самых дэмакратычных сярод дзяржаў-удзельніц вайны. Аднак прыйшлолета 1917 г.,
а ні адно са злабадзённых пытанняў аб міры, зямлі, Устаноўчым сходзе Часовым урадам не было вырашана. Пагоршылася становішча ў эканоміцы. Узрасло беспрацоўе, цэны на спажывецкія тавары падняліся ў дзесяткі разоў, адчуваўся востры недахоп прадуктаў харчавання. I як вынік гэтага, узмацнялася незадаволенасць мас палітыкай Часовага ўрада.
Асабліва набалелым для Беларусі было пытанне аб міры. Насельніцтва краю пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту. Па напружанасці сацыяльнай барацьбы ў вёсцы Беларусь выйшла на трэцяе месца ў Расіі пасля Цэнтральна-земляробчага раёна і Паволжа. Абвастрэнне эканамічнага крызісу вызвала хвалю забастовак рабочых: у маі — чэрвені 1917 г. іх было больш за 60. Салдаты выказвалі незадаволенасць палітыкай правядзення вайны да канчатковай перамогі. Пад уплывам антываеннай агітацыі бальшавікоў пачалося разлажэнне арміі. Дэманстрацыі ў шэрагх гарадоў Беларусі прайшлі пад іх лозунгамі, якія былі накіраваны супраць Часовага ўрада.
Цяжкае становішча краіны бальшавікі імкнуліся выкарыстаць, каб захапіць уладу ў свае рукі. 3—5 ліпеня ў Петраградзе і іншых цэнтрах Расіі па ініцыятыве ваеннай арганізацыі РСДРП(б) адбыліся ўзброеныя дэманстрацыі, якія выставілі патрабаванне перадачы ўлады ў рукі Саветаў. Але бальшавікі сутыкнуліся з рэзкім супраціўленнем дэмакратычных сіл. Бальшавіцкія арганізацыі аб’яўляліся па-за законам і разганяліся. Па палітычных матывах расфарміроўваліся вайсковыя злучэнні.
Бальшавікі Беларусі ў гэты час пакуль што працягвалі змагацца за ўладу мірнымі палітычнымі сродкамі. 13 ліпеня 1917 г. яны разам з прадстаўнікамі буржуазна-дэмакратычных партый і беларускіх нацыянальных арганізацый увайшлі ў Камітэт рэвалюцыйных арганізацый, які ставіў сваёй задачай падтрымліваць парадак, заснаваны на загадах і распараджэннях Часовага ўрада і ВЦВК Саветаў. У другой палове ліпеня Мінскі камітэт РСДРП(б) выступіў у блоку з меншавікамі на выбарах у гарадскую думу. Але з канца ліпеня бальшавіцкія аргангзацыі сталі прытрымлівацца іншай тактыкі.
Новая тактыка бальшавікоў выцякала з рашэнняў VI з’езда РСДРП(б), які ўзяў курс на захоп улады
праз узброенае паўстанне. Гэта было авантурыстычнае рашэнне, якое арыентавала арганізацыі партыі на паглыбленне канфрантацыі ў грамадстве і рабіла немагчымым вырашэнне злабадзённых праблем законным шляхам — праз Устаноўчы сход.
Часовы ўрад страчваў кантроль за развіццём падзей. У абстаноўцы безуладдзя, эканамічнага хаосу і развалу фронту ўсё часцей у партыі кадэтаў раздаваліся прызывы да ўсталявання цвёрдай улады, бо А. Ф. Керанскі — прыхільнік буржуазна-дэмакратычнага развіцця краіны ўжо не задавальняў буржуазна-памешчыцкія колы Расіі. Наспявала ваенная змова. На пост дыктатара быў вылучаны рашучы да дзеянняў генерал Л. Г. Карнілаў. У канцы жніўня 1917 г. ён і падняў мяцеж, у якім Беларусі надавалася важнае значэнне, паколькі яе тэрыторыя звязвала Стаўку ў Магілёве з франтамі, Масквой і Петраградам.
Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай у Беларусі быў Мінск. На аб’яднаным пасяджэнні выканкамаў фронту і Мінскага Савета быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (ЧРК), у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, Бунда, бальшавікоў і іншых партый. ЧРК ажыццявіў дзейсны кантроль за працай паштовых і тэлеграфных устаноў, тэлефонных станцый і друкарняў, за перамяшчэннем войск на тэрыторыі Беларусі. Дзеянні карнілаўцаў былі надзейна блакіраваны ў раёне Гомеля. Не прапусцілі ніводнага эшалона з карнілаўскімі войскамі рабочыя і салдаты Оршы. Фактычна была ізалявана і сама Стаўка ў Магілёве, у чым вялікая заслуга належала выканкаму Магілёўскага губернскага Савета, які ўзначальваўся меншавікамі і эсэрамі і дзейнічаў у падполлі.
У час барацьбы з карнілаўшчынай у цэлым па краю стварылася адзінства ўсіх дэмакратычных сіл. Часовы урад адмежаваўся ад Карнілава і таксама ўключыўся ў барацьбу з ім. У гэтых умовах адкрывалася новая магчымасць для кансалідацыі ўсіх сіл дэмакратыі, у тым ліку і ўрадавых. Аднак бальшавікі, якія паставілі сваёй мэтай захоп улады і не падтрымлівалі Часовы ўрад, не пайшлі на кампраміс з іншымі палітычнымі сіламі.
Падрыхтоўка і правядзенне бальшавікамі Кастрычніцкага перавароту. Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Значна знізіўся агульны жыццёвы ўзровень насель-
ніцтва. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. Гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з’езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны.
У Беларусі бальшавікі ўмацавалі сваі пазіцыі толькі ў Мінскім і Гомельскім Саветах. Што ж датычыцца Саветаў сялянскіх дэпутатаў, дык напярэдадні Кастрычніцкага перавароту іх абсалютная большасць знаходзілася пад уплывам дэмакратычных партый. Падтрымліваючы бальшавіцкі лозунг «Уся ўлада Саветам!» насельніцтва Беларусі разумела яго як стварэнне аднароднага сацыялістычнага ўрада і скліканне Устаноўчага сходу. Гэтым і тлумачыцца прыняцце ў кастрычніку 1917 г. шэрагам Саветаў Беларусі рэзалюцый аб скліканні II Усерасійскага з’езда Саветаў. Даволі слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі Беларусі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту. Змучаныя вайной, апошнія ахвотна паддаваліся іх агітацыі. Не выпадкова, што бальшавіцкія арганізацыі ў Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады.
Да кастрычніка 1917 г. нецярпенне мас дасягнула той мяжы, калі яны былі гатовы да вырашэння набалелых праблем крайнімі сродкамі. I бальшавікі былі практычна падрыхтаваны да захопу ўлады.
25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. А 26 кастрычніка II Усерасійскі з’езд Саветаў абвясціў Савецкую уладу ў цэнтры і на месцах, прыняў Дэкрэты аб міры і зямлі і ўтварыў Часовы рабоча-сялянскі ўрад — Савет Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным.
Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковаму радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай і на важнейшыя аб’екты горада паслаў сваіх камісараў. Па яго ўказанню з турмы былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны імя Мінскага Савета полк. На бок бальшаві-
коў перайшлі і некаторыя другія часці. Разам з узброенымі рабочымі і чыгуначнікамі яны склалі ўзброеныя сілы Савета, якія ўзялі пад ахову чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошту, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі.
Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялі штучна створаныя бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. ВРК Заходняй вобласці і фронту, улада якога распаўсюджвалася на Мінскую губерню, узначальвалі вядомыя балыпавікі I. Алібегаў, В. Кнорын, К. Ландэр (старшыня), А. Мяснікоў, М. Рагозінскі, В. Селязнёў і інш.
Процідзеянне бальшавікам у Мінску аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. М. Калатухіным. Ен быў створаны 27 кастрычніка ў складзе меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў, прадстаўнікоў сіянісцкіх арганізацый і беларускіх нацыянальных груповак, якія імкнуліся не дапусціць бальшавіцкай дыктатуры і стварыць дэмакрытычную прадстаўнічую ўладу ў Беларусі. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад’явіў Мінскаму Савету ультыматум з патрабаваннем перадачы Камітэту ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім.
Неўзабаве з прыбыццём па-бальшавіцку настроеных войск і бранірованага поезда суадносіны сіл змяніліся на карысць бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК Заходняй вобласці і фронту. Вн распусціў Камітэт выратавання, а яго старшыню Т. М. Калатухіна арыштаваў. Арышту падвергся таксама і галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал П. С. Балуеў за адмову пачаць перагаворы аб перамір’і з камандаваннем германскай арміі. На месца П. С. Балуева быў назначаны камандзір 12-га Туркестанскага стралковага палка падпалкоўнік В. В. Каменшчыкаў.
Пры дапамозе ВРК (у іх распараджэнні было нямала ўзброеных сіл) балыпавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне еваёй улады. Такі характар насіла змена ўлады ў Віцебску і Го-
мелі. 3 некаторымі асаблівасцямі так адбылося і ў Магілёве.
Магілёў, як зазначыў вядомы бальшавіцкі публіцыст М. С. Альмінскі, быў трэцім, пасля Петраграда і Масквы, цэнтрам, які вырашыў вынік бальшавіцкага перавароту. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі. Вакол яе групаваліся царскія генералы і афіцэры, замежныя ваенныя місіі, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый. Яна прымала экстранныя меры, каб не дапусціць перамогі бальшавіцкага паўстання, адзываючы з фронту вайсковыя фарміраванні і накіроўваючы іх у Петраград і Маскву.
Эсэра-меншавіцкае кіраўніцтва Магілёўскага Савета патрабавала ад бальшавікоў стварэння аднароднага сацыялістычнага ўрада, што прывяло б да супрацоўніцтва ўсіх дэмакратычных сіл як гарантыі супраць узнікнення грамадзянскай вайны. Бальшавікі ігнаравалі гэта патрабаванне. Савецкі ўрад аб’явіў генерала М. М. Духоніна звержаным з пасады выконваючага абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй за адмову пачаць перагаворы з немцамі аб перамір’і. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада ў Магілёве перайшла ў рукі ВРКВярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. В. Крыленка.
Хутка і бяскроўна адбыўся бальшавіцкі пераварот у арміях Заходняга фронту, дзе бальшавікі мелі шматлікія партыйныя арганізацыі і значную падтрымку. Але многія салдаты, якія падтрымлівалі бальшавікоў, ускладалі надзеі, што бальшавікі, захапіўшы ўладу, створаць аднародны сацыялістычны ўрад і забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу.
Выбары ва Устаноўчы сход праходзілі 12—19 лістапада 1917 г. На Заходнім фронце за бальшавікоў галасавала 66,7 % выбаршчыкаў. Аднак па трох беларускіх акрутах яны не набралі абсалютнай большасці галасоў — атрымалі толькі 46 % галасоў; эсэры сабралі 43 %. Вынікі выбараў ва Устаноўчы сход паказвалі, што за бальшавікамі ішла большасць салдат, а не населызіцтва Беларусі. Гэта пацвярджала ваенны характар паходжання ўлады бальшавікоў.
Усталяванне бальшавіцкай улады. Пасля Кастрычніцкага перавароту бальшавікі прыступілі да фарміра-
вання адзінай структуры органаў улады і кіравання. Забяспечыўшы сабе пераважнае прадстаўніцтва, у лістападзе 1917 г. яны склікалі з’езды, што адбыліся ў Мінску. Гэта: з’езд Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці, III з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і II з’езд армій Заходняга фронту. З’езды прынялі рэзалюцыі, у якіх віталі ўстанаўленне ўлады Саветаў і выказвалі ёй поўную падтрымку. Выказваючы бальшавіцкі настрой, абласны з’езд Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў вырашыў правесці перавыбары мясцовых Саветаў з мэтай іх ачышчэння ад «варожых элементаў». З’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў пад уплывам бальшавікоў прыняў рэзалюцыю, у якой адмоўна ставіўся да склікання Усебеларускага з’езда, і выказаўся за аб’яднанне выканкамаў з’ездаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Саветаў сялянскіх дэпутатаў. З’езд армій Заходняга фронту прыняў рэзалюцыю з прапановай стварэння адзінай сістэмы Саветаў як органаў дзяржаўнай улады. Саветы, якія прадстаўлялі інтарэсы ўсіх працоўных слаёў грамадства, пачалі «зверху» да «нізу» пераўтварацца бальшавікамі ў органы бальшавіцкай дыктатуры, ці, як выказваліся кіраўнікі РСДРП (б),—органы дыктатуры пралетарыяту.
26 лістапада 1917 г. створаныя трыма з’ездамі ў Мінску выканкамы аб’ядналіся ў выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту — Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. В. Рагозінскі, а найбольш важныя аддзелы ўзначалілі А. Ф. Мяснікоў (Мяснікян) — ваенны, А. М. Дайнека (адзіны беларус) — зямельны, I. ЯАлібегаў — працы і інш. Тады ж быў створан і выканаўчы орган — Савет Народных Камісараў (СНК) пад старшынствам КI. Ландэра. Улада Аблвыканкамзаха, па задуме яго стваральнікаў, павінна была распаўсюджвацца на Мінскую, Магілёўскую, Віленскую і Віцебскую губерні. Аднак на справе яму падпарадкоўваліся толькі органы Заходняга фронту, інтарэсы якога ён праводзіў, і некаторых валасцей і паветаў Мінскай і Віленскай губерняў. Іншыя Саветы, у прыватнасці Саветы Віцебскай і Магілёўскай губерняў, яму не падпарадкоўваліся, бо не ўдзельнічалі ў яго стварэнні.
У лютым 1918 г. бальшавікі амаль завяршылі працу па арганізацыі Савецкай улады ў губернях, паветах
і валасцях. Перавыбары і выбары Саветаў, іх аб’яднанне і ўтварэнне адзіных выканаўчых камітэтаў праходзіла па прынцыпу «хто не з намі, той супраць нас», у выніку чаго ў Саветы ўвайшлі пераважна бальшавікі і левыя эсэры, якія ў той час падтрымлівалі бальшавікоў. Адначасова праводзілася ліквідацыя існаваўшых дагэтуль органаў мясцовага самакіравання — гарадскіх дум і ўпраў, земскіх устаноў і інш. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы. Пры ігнараванні ўсякай легітымнасці яны сталі адзінымі поўнаўладнымі органамі, што праводзілі палітыку толькі адной партыі — бальшавіцкай.
Сацыяльна-эканамічная палітыка бальшавікоў. 3 прыходам да ўлады бальшавікі прынялі меры па авалоданню каманднымі вышынямі ў народнай гаспадарцы і пабудове новай эканомікі, якая грунтавалася б на грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці. Сваю дзейнасць у гэтай галіне яны пачалі з устанаўлення так званага рабочага кантролю за дзейнасцю ўсіх прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх і іншых прадпрыемстваў з наёмнымі рабочымі. Але пры яго ўвядзенні ў Беларусі паўсталі непрадбачаныя цяжкасці, звязаныя з наяўнасцю тут вялікай колькасці дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Іх уладальнікі супраціўляліся ўвядзенню кантролю, бо гэта вяло да зніжэння матэрыяльнай зацікаўленасці і яшчэ большага спаду вытворчасці. Ужываючы надзвычайныя меры (штрафы, непамерныя падаткі, арышты), бальшавікі ўвялі сістэму кантролю ад камітэтаў ці ўпаўнаважаных па прадпрыемствах да саветаў кантролю пры Саветах рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Устанаўленне рабочага кантролю разглядалася бальшавікамі як важны крок да нацыяналізацыі сродкаў вытворчасці. Але пераход да яе ў Беларусі быў запаволены з-за перавагі тых жа дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, якім надавалася менш значэння. Да таго ж гэты працэс быў спынены наступленнем нямецкага войска. У Беларусі паспелі нацыяналізаваць толькі 11 прадпрыемстваў, у тым ліку фабрыку «Везувій» у Нова-Беліцы, суконную фабрыку ў маёнтку Якаўлевічы ў Магілёўскай губерні, шчацінную фабрыку і два лесапільныя заводы ў Віцебскай губерні. Бальшавікі поўнасцю нацыяналізавалі толькі чыгункі з іх транспартам і майстэрнямі, якія і дагэтуль былі дзяржаўнымі.
На аснове Дэкрэта аб зямлі пачала праводзіцца
зямельная рэформа. Дэкрэт абвяшчаў канфіскацыю памешчыцкай уласнасці і адмяняў усякую прыватную ўласнасць на зямлю. Гэта дало падставу сялянам і нават салдатам рабаваць памешчыцкія маёнткі, высякаць лес і г. д. Падобныя дзеянні назіраліся па ўсёй Беларусі. Гэта заставіла ВРК Заходняга фронту прыняць адпаведныя меры. Зямельныя камітэты былі перавыбраны. Яны пачалі ўлік зямлі і маёмасці, а вясной 1918 г зрабілі пераразмеркаванне канфіскаваных зямель, жывёлы і інвентару.
У выніку ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі сяляне неакупаваных губерняў Беларусі павялічылі свае надзелы на 33 %. Скарацілася ўдзельная вага бяднейшага сялянства, і ў вёсцы сталі пераважаць сераднякі. Аднак значная колькасць былых маёнткаў была пераўтворана ў саўгасы, камуны, арцелі, у якіх павінны былі працаваць былыя работнікі маёнткаў, да таго ж па прынцыпу ўраўнілаўкі, што прыводзіла да незадавальнення сялян і распадд гэтых штучных утварэнняў, праз якія бальшавікі імкнуліся перавесці сельскую гаспадарку на «сацыялістычныя рэйкіх Каб забяспечыць неабходнае паступленне сельскагаспадарчай прадукцыі, яны ўжывалі прымусовыя рэквізіцыі ў вёскі. Гэта павялічвала крызіс сельскай гаспадаркі.
У адносінах да рабочага класа бальшавіцкая ўлада распачала некаторыя крокі ў напрамку паляпшэння яго матэрыяльнага становішча. Уводзіліся 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная заработная плата. Пачалася барацьба з беспрацоўем, для чаго адкрываліся біржы працы, арганізоўвалася грамадскае харчаванне і інш. Рабочыя сем’і з падвалаў і баракаў перасяляліся ў дамы буржуазіі, наладжвалася бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.
Паставіўшы перад сабой задачу стварэння новай, «пралетарскай» культуры, бальшавікі цалкам адкінулі старую сістэму адукацыі як непатрэбную. Было ўведзена бясплатнае навучанне з ахопам усіх дзяцей школьнага ўзросту, ажыццяўлялася выбарнасць дырэктараў школ і настаўнікаў, арганізоўвалася іх кароткачасовая падрыхтоўка для пачатковых школ і г. д. У лік першачарговых была вылучана задача ліквідацыі непісьмепнасці дарослага насельніцтва. Формамі далучэння яго да палітычнага і культурнага жыцця сталі народныя універсітэты, а таксама агульнаадукацыйныя і прафесійна-тэхнічныя курсы, рабочыя, сялянскія і салдацкія
клубы. Простаму люду быў адкрыты шырокі доступ у бібліятэкі і тэатры. Адначасова разгарнулася жорсткая барацьба супраць царквы. У яе адбіраліся зямельныя ўгоддзі, грашовыя капіталы і фонды, каштоўная маёмасць. Усё гэта рабілася, нягледзячы на тое,што яно магло закранаць інтарэсы самога культу. Адабранае пераходзіла ў дзяржаўную ўласнасць.
3 мэтай захавання спакою насельніцтва і ўлічваючы магчымы рост незадаволенасці новай уладай, бальшавікі прадпрынялі крокі па арганізацыі міліцыі. Яча была створана 30 лістапада 1917 г. і павяла барацьбу з пагромамі, марадзёрствам, спекуляцыяй, вытворчаецю спіртных напіткаў і гандлю імі.
Праводзячы сацыяльна-эканамічную палітыку, бальшавікі наогул займаліся не столью стваралгнай працай, колькі пераразмеркаваннем ужо існаваўшых каштоўнасцей і разбурэннем таго, што,на іх думку,было непатрэбным і шкодным. Нягледзячы на некаторыя станоўчыя вынікі, іх палітыка несла шмат адмоўнага. Так, у галіне эканомікі яна не спрыяла стварэнню трывалых стымулаў да працы, у галіне культуры вяла да ўкаранення ідэй, у адпаведнасці з якімі агульначалавечыя каштоўнасці падмяняліся клаеавымі, ігнараваліся нацыянальныя і г. д. Тым не менш у Беларусі ўжо рашуча ўзнімаліся нацыянальныя сілы, не лічыцца з якімі было нельга.
Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце палітьічную сітуацыю ў Беларусі летам 1917 г. 2. Чым тлумачыцца курс бальшавікоў-ленінцаў на заваяванне ўлады? 3. У чым заключалася падрыхтоўка бальшавікамі дзяржаўнага перавароту? 4. Як адСываўея Кастрычніцкі пераварот ў Беларусі? 5. Што ўяўляла сабой сіс-ма бальшавіцкай улады? 6. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічнай палітыкі бальшавікоў.
§14 . Беларускі нгцыянальна-зызвалекчы рух. Абвяшчэнне БНР
Пашырэнне беларускага нацыяналытага руху. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі прынесла паліт ычныя свабоды, якія ўсталяваліся і на Беларусі. Разгарнулася дзейнасць Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), што быў створан 25 сакавіка 1917 г. Беларускім нацыянальным з’ездам і ўключаў у свой склад прадстаўнікоў як правых сіл — Беларускай партыі народных
сацыялістаў (БПНС), так і левых — Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У новых умовах пашыраецца працэс узнікнення новых беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацый, геаграфія якіх была даволі шырокай, бо шмат беларусаў у выніку першай сусветнай вайны апынулася па-за межамі роднага краю.
Хутка арганізаваліся ў Маскве Беларуская народная грамада, Гомелі—Саюз беларускай дэмакратыі, Магілёве — Беларускі нацыянальны камітэт, Мінску — Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць, Віцебску — Саюз беларускага народа, Адэсе — Беларуская нацыянальная рада, у Туркестане — Саюз беларусаўаўтанамістаў. Беларускі нацыянальны рух ахапіў і войскі. Летам 1917 г. у 8-й і 12-й арміях, на Румынскім фронце, у Адэсе і Гельсінгфорсе, на Балтыйскім флоце дзейнічалі беларускія сацыялістычныя і нацыянальныя арганізацыі салдат і матросаў. Узніклі беларускія згуртаванні міліцыянераў (Масква), студэнтаў (Масква), тэлеграфістаў і чыгуначнікаў (Масква, Ніжнедняпроўск), рабочых (Петраград, Мінск, Таганрог) і інш. Але многія з гэтых груповак і арганізацый не мелі ясна вызначаных мэт і былі нешматлікімі. Некаторыя арганізацыі толькі па назве былі беларускімі і дэмакратычнымі, а на справе — чарнасоценнымі (Гомель, Магілёў, Віцебск).
Вядучую ролю ў беларускім нацыянальным руху іграла БСГ. Да восені 1917 г. яна налічвала каля 10 тыс. членаў і мела свае арганізацыі як на Беларусі (Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Орша, Бабруйск, Слуцк), так і за яе межамі (Масква, Петраград, Саратаў, Вільня і інш.). У яе склад уваходзілі прадстаўнікі дробнай і сярэдняй шляхты, сяляне, сярэднія гарадскія слаі, інтэлігенцыя, а таксама вайскоўцы (Заходні і Паўночны франты) і рабочыя (Петраградская арганізацыя БСГ). БСГ мела сваіх прадстаўнікоў у складзе Саветаў, у тым ліку і Петрасавета (3. Ф. Жылуновіч, П. А. Бадунова), і органаў мясцовага самакіравання.
Поспех БСГ тлумачыўся перш за ўсё яе праграмай, што прадугледжвала ўвядзенне сацыялістычнага ладу шляхам рэвалюцыі, шырокія дэмакратычныя свабоды, задавальненне інтарэсаў сялян (адчужэнне ўдзельнай, манастырскай, царкоўнай і памешчыцкай зямлі без выкупа і перадача яе ў карыстанне «ўсяго працуючага народа») і рабочых, аўтаномія Беларусі ў складзе Расійскай Федэрацыі, развіццё беларускай культуры і г. д.
Праграма была асабліва прыцягальнай па такому пытанню, як аграрнае,— самаму злабадзённаму ў той час на Беларусі. У процілегласць ёй праграма БПНС, у кіраўніцтве якой былі памепічыкі (Р. Скірмунт), прадугледжвала захаванне памешчыцкага землеўладання.
Ажыццяўленне праграмы БСГ ускладала на беларускую краёвую ўладу, якая павінна была выбірацца на Усебеларускім з’ездзе пасля склікання Усерасійскага Устаноўчага сходу. У новых умовах яна ўзяла курс на мірнае рэфарміраванне ўсяго палітычнага ладу на Беларусі. Гэтыя ідэі шырока прапагандаваліся газетай БСГ «Грамада».
У асноўным БСГ падтрымлівала палітыку Часовага ўрада, але дабівалася аўтаноміі для Беларусі. Грамада падзяляла ідэю вядзення вайны да пераможнага канца, бо лічыла, што мір без анексій і кантрыбуцый быў магчымы пры ўмове перамогі над Германіяй. Такая пазіцыя БСГ была невыпадковай: у выпадку неадкладнага заключэння міру Беларусь магла аказацца разарванай на часткі.
Летам 1917 г. у беларускім нацыянальным руху абвастрылася барацьба паміж левым і правым накірункамі. Аўтарытэт БНК з-за пазіцыі правых падаў. Тады кіраўніцтва БСГ патрабавала выключыць з камітэта прадстаўнікоў правых партый (БПНС і ХДЗ). 3 гэтай мэтай па яе ініцыятыве ў ліпені 1917 г. быў скліканы II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый.
Ліпеньскі з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Дзейнасць Цэнтральнай рады. З’езд адбыўся ў Мінску. У ім удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх палітычных плыняў беларускага нацыянальнага руху. Прысутнічалі эсэры, меншавікі, кадэты, а таксама дэлегаты яўрэйскіх, украінскіх і польскіх нацыянальных арганізацый. Але больш прадстаўнічай і радыкальнай на з’ездзе была БСГ. Яна і вызначала яго палітычную лінію.
З’езд прыняў прапанову БСГ аб ажыццяўленні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дзяржавы і падкрэсліў неабходнасць дабівацца яе ад Часовага ўрада. Занепакоеныя ростам аграрных непарадкаў, дэлегаты выказаліся за ўзмацненне ўплыву на сялянства ў процівагу бальшавіцкай агітацыі, за актывізацыю працы беларускіх нацыянальных арганізацый сярод вайскоўцаў. Былі абраны члены Цэнтральнай рады — у яе склад увайшлі галоўным
чынам прадстаўнікі ад БСГ. I наогул, на падставе рашэння з’езда ў Раду мелі права пасылаць сваіх дэлегатаў толькі тыя арганізацыі, якія прызнавалі аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, бясплатную перадачу зямлі народу і развіццё беларускай культуры. Старшынёй выканкама Цэнтральнай рады стаў адзін з лідэраў БСГ — Я. Лёсік, членамі — А. Смоліч, У. Фальскі, У. Галубок і інш.
Цэнтральная рада па свайму складу і поглядах аказалася больш дэмакратычнай, чым БНК. Гэтым і вызначалася накіраванасць яе дзейнасці пасля з’езду. Перш за ўсё Рада імкнулася аб’яднаць усе беларускія нацыянальна-дэмакратычныя сілы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі. Яна ўстанавіла кантакт з арганізацыямі ў Вільні, а іменна: з «Сувяззю незалежнасці і непадзельнасці Беларусі» (В. Ю. Ластоўскі) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай групай (А. I. Луцкевіч) . Дзякуючы яе дзейнасці ўжо да жніўня 1917 г. у беларускім руху аб’ядналася 23 арганізацыі, у якія ўваходзіла да 23 тыс. чалавек.
Праз газету «Вольная Беларусь», якую пачаў выдаваць яшчэ БНК. Рада абуджала нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Яна арганізоўвала культурна-асветныя гурткі ў войску, збірала сродкі на дапамогу бежанцам-беларусам і г. д. Прынцыповы характар мела пастаноўка Радай перад Часовым урадам пытанняў аб стварэнні на Беларусі органаў мясцовай краёвай улады, а таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Але Часовы ўрад адхіліў гэтыя прапановы.
Восенню 1917 г. адбыліся беларускія вайсковыя з’езды Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту, шэрага з’ездаў бежанцаў, канферэнцыі беларускіх партый і арганізацый. Амаль уее яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Беларусі, цэласчасці яе тэрыторыі ў этнаграфічных межах, арганізацыі беларускага нацыянальнага войска з мэтай абароны краю, дабрабыту і спакою яго насельніцтва, бясплатнай перадачы зямлі нлроду і г. д. У выніку вайсковых з’ездаў у Мінску была створана Цэнтралыіая вайсковая беларуская рада — ЦВБР (старшыня С. Рак-Міхайлоўскі), якая практычна занялася стварэннем беларускіх вайсковых фарміраванняу. Ужо у снежні 1917 г. быў ство-
раны 1-ы беларускі полк.
Імкненне дзеячаў беларускага нацыянальнага руху арганізаваць беларускую краёвую ўладу і яе нацыянальныя войскі было абгрунтаваным і своечасовым. Справа ў тым, што, з аднаго боку, да восені 1917 г. уся Расія была ўцягнута ў стан хаосу, развалу і безуладдзя, ад чаго ў першую чаргу пакутавала насельніцтва. На Беларусі становішча пагаршалася наяўнасцю вялікай колькасці салдат Заходняга фронту, якія былі дэмаралізаваны. Дарэчы, праз яе тэрыторыю масавым патокам хлынулі дэзерціры, якія часта займаліся марадзёрствам і рабаўніцтвам. Больш таго, гэта пагражала агаленнем фронту і нямецкай акупацыяй. Патрэбна была моцная ўлада і яе апора ў выглядзе ўзброеных сіл. 3 другога боку, да гэтага часу завяршылася ў асноўным збіранне беларускіх нацыянальных сіл. Для каардынацыі дзеянняў гэтых сіл у кастрычніку 1917 г. Цэнтральная рада беларускіх партый і арганізацый на аснове рашэнняў вышэйадзначаных з’ездаў была ператворана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). Яна заявіла, што бярэ на сябе ролю беларускай краёвай улады і выбрала спецыяльную камісію для вядзення дзяржаўных спраў.
Падрыхтоўка Усебеларускага з’езда. Пасля бальшавіцкага перавароту ў кастрычніку 1917 г. Вялікая беларуская рада прызнала ўладу Саветаў у Расіі, але не прызнала яе ў Беларусі. Беларускія дзеячы разглядалі Аблвыканкамзах як выключна франтавы орган улады, які не зацікаўлены ў кіраўніцтве грамадскапалітычным, эканамічным і культурным жыццём Беларусі. Падставай для такога вываду служыла тое, што ў прэзідыуме Аблвыканкамзаха былі толькі прадстаўнікі фронту і не было ніводнага беларуса.
27 кастрычніка 1917 г. ВБР, ЦБВР, Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, БСГ, БПНС выдалі «Грамату да беларускага народа» з заклікам згуртавацца вакол Вялікай беларускай рады дзеля таго, каб пакончыць з безуладдзем і абараніць родны край. 30 лістапада 1917 г. яны звярнуліся з адозвай «Да ўсяго народа беларускага», дзе абвясцілі сваю палітычную праграму, у якой прадугледжвалася абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай у саюзе з Вялікарасіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі на аснове федэрацыі з адпаведным размежаваннем правоў краёвых і федэральных улад, перадача ўсёй улады ў Беларусі
Краёвай радзе, якая павінна выбірацца на аснове, роўнага, тайнага і прапарцыянальнага галасавання. У адозве вызначаліся і такія неадкладныя задачы, як надзяленне сялян зямлёй, захаванне ўсіх каштоўнасцей краю, фарміраванне беларускага нацыянальнага войска, дэлегаванне свайго прадстаўніцтва на міжнародную канферэнцыю з мэтай прадухілення падзелу Беларусі паміж суседнімі дзяржавамі. Справядліва лічылася, што вырашыць гэтыя задачы зможа толькі ўлада, выбраная самім беларускім народам. Для арганізацыі такой улады ў цэнтры і на месцах адозва аб’яўляла скліканне на 5 снежня 1917 г. з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа ў Мінску.
ВБР звярнулася да кіраўнікоў Аблвыканкамзаха з прапановай супрацоўніцтва ў стварэнні беларускай дзяржаўнасці. Аднак яны адхілілі прапанову ВБР. Аблвыканкамзах усю ўвагу аддаваў праблемам фронту і дэмабілізацыі арміі, а праблемы беларусаў яго мала цікавілі. Больш таго, кіруючыся ідэямі сусветнай рэвалюцыі, перавагамі агульнапралетарскіх інтарэсаў над нацыянальнымі, патрабаванне самавызначэння беларусаў ён успрымаў як контррэвалюцыйнае. Да таго ж многія члены Аблвыканкамзаха наогул не прызнавалі існаванне беларускай нацыі. Старшыня камітэта А. Ф. Мяснікоў выехаў у Петраград, каб дабіцца забароны з’езда, аднак яму параілі знайсці процівагу ВБР у якойнебудзь іншай беларускай арганізацыі. Бальшавікі зрабілі спробу выкарыстаць супраць ВБР Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Яны дамовіліся з кіраўнікамі БАК (Я. С. Канчар, Ф. М. Караткевіч, М. Б. Гольман і інш.) аб тым, што апошнія выступяць за скліканне з’езда, які будзе праведзены з мэтай умацавання Савецкай улады. БАК абвясціў аб скліканні такога з’езда 17 снежня 1917 г. у Рагачове. Але ўсё ж такі значнае падабенства палітычных праграм БАК і ВБР, іх агульная зацікаўленасць лёсам Беларусі далі ім магчымасць знайсці кампраміс і дамовіцца аб правядзенні агульнага з’езда 5 снежня 1917 г.
Першы Усебеларускі з’езд. З’езд адбыўся 5—17 снежня 1917 г. у Мінску. У ім удзельнічалі 1872 дэлегаты, якія былі абраны губернскімі, павятовымі і валаснымі земствамі, губернскімі і павятовымі зямельнымі камітэтамі, беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, у тым ліку бежанскімі, вайскоўцамі, Саветамі рабочых, ся-
лянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Па сацыяльнаму складу дэлегаты з’езда прадстаўлялі пераважна сялян, рабочых, сярэднія і ніжнія слаі інтэлігенцыі, па нацыянальнаму — галоўным чынам беларусаў. Па свайму прадстаўніцтву і складу гэта быў у поўнай меры паўнамоцны з’езд. Ен меў права вырашаць пытанне аб стварэнні краёвай улады і інш.
На з’ездзе выступілі прадстаўнікі ВБР, ЦВБР, беларускіх настаўнікаў, газеты «Вольная Беларусь», маскоўскай арганізацыі БСГ, беларусаў Бабруйска, усіх франтоў і Балтыйскага флоту, 1-га беларускага палка і інш. Прамоўцы падкрэслівалі цяжкае становішча Беларусі, неабходнасць стварыць органы краёвай і мясцовай улады, вырашыць зямельнае пытанне і пытанне аб арганізацыі беларускага войска. Яны праявілі вялікую занепакоенасць пагрозай падзелу Беларусі паміж Германіяй і Расіяй і прынялі рашэнне паслаць на маючыя адбыцца перагаворы ў Брэсце сваіх дэпутатаў з мэтай адстойваць інтарэсы Беларусі.
Бальшавікі пільна сачылі за ўсім, што адбывалася на з’ездзе. Яны не перашкаджалі яму, але, як толькі дэлегаты прынялі рэзалюцыі аб стварэнні органа краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выбралі Раду з’езда (71 чалавек) і гэтым самым паставілі па-за законам Аблвыканкамзах, з дапамогай зброі разагналі з’езд. Гэтыя дзеянні ў студзені 1918 г. ухваліў III Усерасійскі з’езд Саветаў. Бальшавікі паказалі рэальны змест свайго ж лозунга аб праве нацый на самавызначэнне і падштурхнулі беларускую нацыянальную дэмакратыю да пераходу на бок адкрытых праціўнікаў Савецкай улады.
Члены прэзідыума Усебеларускага з’езда не падпарадкаваліся рашэнню СНК Заходняй вобласці і фронту аб разгоне з’езда. 18 снежня яны правялі падпольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, на якім стварылі Выканаўчы камітэт. У яго склад увайшло 17 чалавек, а старшынёй быў абраны адзін з лідэраў БСГ Т. Грыб. У такіх умовах выканкам і Рада паставілі сваёй задачай падрыхтоўку ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці. Усё гэта яшчэ больш абвастрыла і дагэтуль складаную палітычную абстаноўку ў Беларусі.
Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі. Мірныя перагаворы ў Брэсце, на якія так і не дапусцілі
беларускую дэлегацыю, былі сарваны Л. Д. Троцкім. Германскае камандаванне аддало загад сваім войскам аб наступленні. Ва ўмовах дэмабілізацыі і развалу фронту Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці не здолелі арганізаваць абарону беларускага краю ад нямецкіх акупантаў. У ноч на 19 лютага 1918 г. яны ўцяклі з АГінска, і ўладу ўзяў у свае рукі Выканкам Усебеларускага з’езда. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі Устаноўчы з’езд. Да яго адкрыцця выканаўчыя функцыі новай улады ўскладваліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынёй якога і сакратаром міжнародных спраў стаў прадстаўнік БСГ I. Я. Варонка. У склад урада ўвайшлі 15 народных сакратароў, у тым ліку I. А'іакрэеў (сакратар унутраных спраў), К. Езавітаў (паўнамоцны па ваенных справах), I. Серада (сакратар народнай гаспадаркі), А. Смоліч (сакратар асветы). Выканкам і Народны Сакратарыят паспрабавалі аб’яднаць на глебе будаўніцтва нацыянальнай дзяржаўнасці ўсе, акрамя бальшавікоў, палітычныя сілы, што заставаліся на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі.
9 сакавіка 1918 г. Выканкам Усебеларускага з’езда прыняў другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь (у межах рассялення і колькаснай большасці беларусаў) Народнай Рэспублікай — БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў адзін з лідэраў БСГ I. М. Серада.
У адпаведнасці з другой Устаўной граматай асноўныя законы БНР павінен быў зацвердзіць Устаноўчы з’езд, які Рада абавязвалася склікаць у бліжэйшы тэрмін на аснове агульнага, роўнага, простага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права і незалежна ад роду заняткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання. Заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з’езда аб’яўлялася Рада Усебеларускага з’езда, якая павінна была папоўніцца прадстаўнікамі нацыянальных меншасцей, а выканаўчым — Народны Сакратарыят, назначаемы Радай і адказны перад ёю. Граматай абвяшчаліся таксама дэмакратычныя правы і свабоды, адмена прыватнай уласнасці на зямлю і бязвыплатная перадача зямлі тым, хто яе апрацоўваў.
Граматы паказвалі, што Рада БНР бярэ курс на
ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычных асноў грамадскага ладу. 3 іх асноўнымі палажэннямі згадзіліся нават меншавікі і эсэры, якія раней, як і бальшавікі, ігнаравалі саму ідэю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Пачалося прымірэнне былых палітычных праціўнікаў, і стала выпрацоўвацца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні, на аснове якой складваўся блок беларускіх палітычных партый, перш за ўсё БСГ з агульнарасійскімі сацыялістычнымі партыямі. Прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, Бунда і іншых партый увайшлі ў Раду БНР.
3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і кайзераўскай Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якому землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыга — Дзвінск — Свянцяны — Ліда — Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і АўстраВенгрыі, якія павінны былі вырашыць іх будучыню ў згодзе з пажаданнямі насельніцтва. Гэта яшчэ больш спараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху і, у прыватнасці, у БСГ.
Тэндэнцыя незалежнасці назіралася і сярод віленскіх беларускіх арганізацый. Праз газету «Гоман» яны прапагандавалі ідэі незалежнай Беларусі і стварэння Літоўска-Беларускай дзяржавы. Але прызнаная Германіяй Літоўская Рэспубліка не падтрымала гэтых прапаноў.
Разам з тым сярод беларускіх нацыянальных арганізацый расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Беларусі. Ім было добра вядома, што яшчэ ў часы першай нямецкай акупацыі (1915 г.) германскія ўлады прыхільна ставіліся да развіцця беларускай мовы і культуры, даэволілі адкрываць беларускія школы, нават выдзялялі на гэта сродкі. У Свіслачы была арганізавана, напрыклад, настаўніцкая семінарыя. БСГ схілялася да больш рашучых дзеянняў.
25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады БНР, на якой прысутнічала г дэлегацыя Віленскай беларускай рады, пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Упершыню ў гісторыі беларускага народа было канстытуіравана стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.
У Грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне як з урадамі германа-аўстрыйскага боку, так і Савецкім урадам. Яна спадзявалася прывесці да аб’яднання ў адзіную дзяржаву ўсіх беларускіх тэрыторый, разарваных Германіяй і Савецкай Расіяй.
Акт аб незалежнасці БНР прызналі дэ-юрэ Украінская Народная Рэспубліка і Літва, дэ-факта Турцыя, Фінляндыя і нават Савецкая Расія. Але разам з тым прызнанне з боку Савецкай Расіі суправаджалася акцыямі пратэсту супраць абвяшчэння БНР. Бальшавікі дэмагагічна заяўлялі, што стварэнне БНР — гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі, аднавіць у ёй старыя парадкі.
Ва ўмовах вайны з Германіяй і грамадзянскай вайны ў Расіі дзяржавы Антанты і ЗША не праявілі зацікаўленасці да БНР. Нягледзячы на дамаганні кіраўніцтва БНР, беларускае пытанне так і не было вынесена ні на Версальскую, ні на Генуэзскую канферэнцыі. Не прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая ваенная адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў палітычнага, у тым ліку знешнепалітычнага, культурнага і эканамічнага, характару.
Дзейнасць Рады БНР. Ва ўнутрыпалітычным жыцці Рада БНР дабілася ад германскага камандавання згоды на дзейнасць Мінскай гарадской думы і арганізацыю груп беларускіх радцаў пры павятовых камендантах для рэгулявання адносін акупацыйных улад і насельніцтва. Але няўдалай аказалася яе спроба стварэння беларускага войска, бо германскія ўлады, па-першае, былі звязаны ўмовамі Брэсцкага міру, а па-другое, баяліся, што зброя можа быць павернута супраць іх. Затое яны не перашкаджалі выступленню БНР на міжнароднай арэне. Прадстаўніцтвы БНР з’явіліся на Украіне, у Літве і Савецкай Расіі, дыпламатычныя місіі — у Варшаве, Берліне, Берне, Капенгагене.
Разам з тым Рада БНР занялася даволі паспяхова культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю. Ад германскіх улад быў атрыманы дазвол на выданне 14 друкаваных органаў. За час акупацыі ў Беларусі адкрыліся больш за 160 беларускіх школ, Беларускі педагагічны інстытут. Таварыства драмы і камедыі і шэраг іншых устаноў культуры; створана Бюро па
напісанню падручнікаў, а для іх выдання — таварыства «Асвета».
У эканамічнай вобласці была арганізавана Беларуская гандлёвая палата і распрацавана праграма ажыццяўлення фінансава-грашовай сістэмы ў рэспубліцы.
Рада ўсё ж ускладала надзеі на афіцыйнае прызнанне Германіяй незалежнасці БНР і перадачу ўсёй паўнаты ўлады ў рукі беларускіх прадстаўнікоў. У рэчышчы гэтых матываў трэба разглядаць тэлеграму, пасланую некаторымі членамі Рады ў красавіку 1918 г. нямецкаму кайзеру Вільгельму II з удзячнасцю за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і з пажаданнем устанавіць апякунства Германіі над Беларуссю. Яна вызвала палітычны крызіс Рады. У знак пратэсту з Рады выйшлі прадстаўнікі некаторых партый і арганізацый. БСГ раскалолася, у выніку чаго ўзніклі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф), Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р).
Яшчэ раней, восенню 1917 г., ад БСГ адкалолася Петраградская група на чале з А. Р. Чарвяковым, якая назвала сябе Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыяй, а пазней аформілася як Петраградская беларуская секцыя РКП(б). Такія ж секцыі ўзніклі і ў іншых гарадах Расіі, дзе былі беларускія бежанцы. 3 прадстаўнікоў секцый пры Наркамнацы РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам), на які ўскладалася задача прадстаўляць інтарэсы беларусаў у РСФСР.
Пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. Не маючы ўласных узброеных сіл і прызнання з боку буйнейшых дзяржаў свету, Рада БНР не змагла аказаць колькі-небудзь значнае супраціўленне. Многія яе члены вымушаны былі пакінуць Мінск. Такім чынам,у выніку неспрыяльных знешнепалітычных і ўнутраных умоў першая спроба арганізацыі беларускай дзяржаўнасці завяршылася няўдала.
Стварэнне БНР з’явілася заканамерным вынікам беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Абвяшчэнне БНР, дзейнасць яе Рады зрабілі значны ўплыў на рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага на-
рода. Дзень 25 сакавіка з’явіўся важнай датай у гісторыі Беларусі і па праву лічыцца яе нацыянальным святам. Акт аб незалежнасці Беларусі прымусіў бальшавіцкі ўрад пераглядзець сваю палітыку ў адносінах да яе і пайсці на стварэнне, хоць і абмежаванай у правах, але ж беларускай савецкай дзяржаўнасці.
Пыта^ні і заданні. 1. Як адбілася Лютаўская рэвалюцыя на развіцці беларускага нацыянальнага руху? 2. Які след пакінуў Ліпеньскі з'езд беларускіх партый і арганізацый? 3. Ахарактарызуйце дзейнасць Беларускай цэнтральнай рады. 4. Як ішла падрыхтоўка да Усебеларускага з'езда? 5. Якія рашэнні прыняў Усебеларускі з'езд? 6. Як была абвешчана Беларуская народная рэсг.убліка? 7. Чым займалася Рада БНР? 8. Значэнне БНР у гісторыі беларускага народа.
Раздзел V!. ШТЭРВЕНЦЫЯ § ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА. СТВаРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ
ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
§15 . Беларусь ва ўмовах германскай знупацыі. Абеяшчэнне БССР
Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі. На акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі панавала ваенная адміністрацыя на чале з камандуючым 10-й арміі генералам Э. фон Фолькенгаймам. Яна забараніла балыпавіцкую партыю і тыя грамадскія арганізацыі, якія падтрымлівалі яе, аднпк дапусцілі дзейнасць беларускіх нацыянальча-дэмакратычных і кадэцкай партый, а таксама клерыкальных арганізацый. Адначасова з дапамогай немцаў былі адноўлены Саюз зямельных уласнікаў і органы мясцовага ламакіравання, у тым ліку гарадскія думы і земствы. У кампетэнцыю апошніх акупацыйныя ўлады перадалі ўсе пытанні, што датычыліся ўнутранага жыцця насельніцтва (падтрыманне грамадскага парадку, гаспадарчая дзейнасць, адукацыя, ахова здароўя).
Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам, у выніку чаго ўзрасла працягласць рабочага дня і зменшылася заработная плата. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні разам з інвентаром. Некаторыя з іх, вярнуўшыся ў свае маёнткі, пачалі спаганяць з сялян выплату за ўбранае да аку-
пацыі сена, высечаны лес і г. д. Так, напрыклад, у Рэчыцкім павеце сялянам вёсак Юравічы і Краснаполле быў прад’яўлены іск толькі за сена ў суме 68 тыс. рублёў.
Нямецкія ўлады закрылі многія прадпрыемствы, а прамысловае абсталяванне і сыравіну адпраўлялі ў Германію. У вёсцы яны ўвялі строгі ўлік жывёлы і сельскагаспадарчай прадукцыі. Сяляне абкладаліся вялікім харчовым падаткам і не маглі без дазволу ўлады прадаваць лішкі сваіх прадуктаў. У практыку ўвашлі рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі.
У адносінах да мірных жыхароў з боку акупантаў часта парушалася міжнароднае права: наладжваліся аблавы, людзей вывозілі ў Германію (вясной 1918 г. толькі з Мінска ў Германію было адпраўлена 15 тыс. чалавек), ствараліся кацэнтрацыйныя лагеры, практыкаваліся расстрэлы за выступленні супраць акупацыйных улад і інш. Становішча страху часта падмацоўвалася прамым гвалтам. У тых мясцовасцях, дзе дзейнічалі партызанскія атрады або сяляне выступалі супраць памешчыкаў, акупанты праводзілі карныя аперацыі, у час якіх спальвалі вёскі, здзекаваліся з жанчын, дзяцей, старых.
Палітыка акупантаў адразу ж сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найбольшую актыўнасць у ім праяўлялі сяляне. Але спачатку яно было стыхійным. Вясной 1918 г. успыхнулі сялянскія паўстанні ў Слуцкім, Лепельскім, Гомельскім, Мінскім і іншых паветах. Кіравалі гэтым народным рухам беларускія эсэры, бальшавікі і іншыя партыі.
БПС-Р стала на шлях арганізацыі сялянскіх дружын, якія пазней былі аб’яднаны ў «Сувязь беларускага працоўнага сялянства». Дружыны выконвалі ў асноўным функцыі атрадаў самааховы; яны вялі барацьбу супраць рэквізіцый і нямецкага рабаўніцтва. Ствараліся і партызанскія атрады, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях. Эсэры выступілі супраць палітыкі супрацоўніцтва з акупантамі, якую праводзіла правае крыло Рады БНР, за барацьбу пад лозунгам як сацыяльнага, так і нацыянальнага вызвалення і заклікалі беларускі народ у гэтай барацьбе абапірацца толькі на свае ўласныя сілы.
Бальшавікі дзейнічалі галоўным чынам ва ўсходніх раёнах Беларусі. Яны выконвалі загад галоўнакамандуючага Заходнім фронтам А. Ф. Мяснікова аб ства-
рэнні партызанскіх атрадаў у прыфрантавой паласе, каб аблегчыць становішча чырвоных войск. Такія атрады былі сфарміраваны ў ваколіцах Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Быхава, Жлобіна і іншых гарадоў і мястэчак. Яны выконвалі задачы па разбурэнню камунікацый праціўніка, знішчэнню яго гарнізонаў і складоў, правядзенню разведкі.
Разам з сялянамі супраціўленне нямецкім уладам аказвалі рабочыя. Ужо вясной 1918 г. пад кіраўніцтвам бальшавікоў і бундаўцаў у Беларусі пракацілася хваля забастовак. А ў ліпені 1918 г. каля двух тыдняў гомельскія чыгуначнікі баставалі ў знак салідарнасці з усеагульнай забастоўкай чыгуначнікаў Украіны. Яе падтрымалі рабочыя Магілёва, Жлобіна, Рагачова і іншых гарадоў.
27 жніўня 1918 г. кайзераўскі ўрад быў вымушаны падпісаць з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да Бярэзіны, а яе ў сваю чаргу занялі бальшавіцкія войскі. У лістападзе 1918 г., пасля паражэння аўстра-германскага блока ў сусветнай вайне і рэвалюцыі ў Германіі, бальшавікі анулявалі Брэсцкі мір і рушылі на Захад.
У гэты час розныя дробнабуржуазныя групоўкі ў Беларусі зрабілі няўдалую спробу ўзяць уладу ў свае рукі. Эсэры, меншавікі, бундаўцы стварылі «Дэмакратычны краёвы цэнтр», які двойчы звярнуўся да Савета 10-й германскай арміі з патрабаваннем перадаць яму грамадзянскую ўладу на Беларусі. Канчаткова зацвердзіцца ў якасці краёвай улады паспрабавала і Рада БНР, але, не маючы ўзброеных сіл, яна не змагла аказаць супраціўленне бальшавікам.
10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія заняла Мінск. Мінскі Савет аб’явіў аб аднаўленні Савецкай улады і з гэтай мэтай утварыў губернскі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Частка Рады БНР пераехала ў Гродна, дзе паспрабавала арганізаваць органы мясцовай улады, другая частка Рады эмігрыравала, а сацыял-дэмакратычная фракцыя засталася ў Мінску. У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія замацавалася на лініі Вільня — Ліда — Слонім — р. Шчара — Агінскі канал — Сарны. Такім чынам, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада бальшавікоў.
Падрыхтоўка да стварэння БССР. Пад уздзеяннем руху за стварэнне беларускай дзяржаўнасці, які ўзна-
чальвалі нацыянальна-дэмакратычныя партыі, узнік і пашыраўся такі ж рух і сярод беларускіх партый і арганізацый, якія падтрымлівалі бальшавікоў і знаходзіліся на тэрыторыі Расіі. Аб неабходнасці стварэння беларускай дзяржавы як аўтаномнай часткі ў складзе Расіі было заяўлена на Усерасійскім з’езде беларускіх бежанцаў, які праходзіў з 17 па 27 ліпеня 1918 г. у Маскве. Такая ж дэкларацыя была прынята I канферэнцыяй беларускіх партый і савецкіх арганізацый, што адбылася тады ж у Петраградзе.
У ліпені 1918 г. Беларускі нацыянальны камісарыят пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР і беларускія секцыі РКП(б) выступілі за перайменаванне Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую камуну, або аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Гэту прапанову яны ўнеслі на III з’ездзе Саветаў Заходняй вобласці, што праходзіў у верасні 1918 г. у Смаленску. Аднак з’езд пад уплывам кіраўніцтва Аблвыканкамзаха, і перш за ўсё А. Ф. Мяснікова і В. Р. Кнорына,адхіліў яе і даў вобласці назву «Заходняя камуна».
Жорсткае супраціўленне Аблвыканкамзаха ў вырашэнні пытання аб нацыянальным самавызначэнні беларусаў працягвалася да канца 1918 г. I справа не толькі ў тым, што многія яго члены не прызнавалі існавання беларускай нацыі. У кіраўніцтве РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі (Германія і Польшча быццам бы ўжо стаялі на мяжы сацыяльнага ўзрыву). Таму самавызначэнне нацый, стварэнне самастойных рэспублік здавалася справай непатрэбнай, нават шкоднай, таму што вяло да пабудовы «штучных бар’ераў на шляху сусветнай рэвалюцыі». Аднак надзеі на пралетарскія рэвалюцыі ў Польшчы і Германіі не збываліся. У Літве ўмацоўвалася нацыянальная буржуазна-дэмакратычная рэспубліка. Пашыраўся рух за нацыянальнае самавызначэнне на дэмакратычнай аснове на Украіне і ў Беларусі. Гэтыя акалічнасці прымусілі бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці.
21—23 снежня 1918 г. у Маскве прайшла Усерасійская канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б). Яе дэлегаты рашуча выказаліся за стварэнне Беларускай камуністычнай партыі і Беларускай савецкай рэспублікі. Выбраны канферэнцыяй выканаўчы орган — Цэнтраль-
нае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый быў упаўнаважаны накіраваць намаганні на вырашэнне гэтай задачы. 24 снежня ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пра змяненне тактыкі ў адносінах да пытання аб беларускай дзяржаўнасці і пра сваё рашэнне ЦК неадкладна паведаміў Аблвыканкамзаху ў Смаленск. Прыз тры дні на нарадзе ў ЦК РКП(б) прадстаўнікоў Белнацкама, ЦБ беларускіх секцый і Паўночна-Заходняга абкама былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі і яе кіраўнічым партыйным цэнтры. Кіраўнікам ЦБ беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку 3. Ф. Жылуновічу і А. Р. Чарвякову, даручалася падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабочасялянскага ўрада Беларусі. Такім чынам быў пакладзены пачатак «дырэктыўнага»,у процілегласць БНР, стварэння беларускай дзяржаўнасці.
I з’езд Камуністычнай партыі Беларусі. Абвяшчэнне БССР. 30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ ПаўночнаЗаходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI ПаўночнаЗаходнюю абласную канферэнцыю РКП(б). У яе рабоце ўдзельнічалі 173 дэлегаты, якія прадстаўлялі 17 тыс. членаў партыі. Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай». У рэзалюцыі падкрэслівалася неабходнасць стварэння на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў самастойнай сацыялістычнай рэспублікі Беларусі. Адначасова яна пастанавіла перайменаваць Паўночна-Заходнюю арганізацыю РКП(б) у Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі «як састаўную і неад’емную частку РКП(б)», якая «і ў далейшым цалкам будзе кіравацца дырэктывамі ЦК РКП(б), лічачы яго сваім вышэйшым партыйным органам». У абранае з’ездам Цэнтральнае бюро КП(б)Б увайшлі А. Ф. Мяснікоў, М. I. Калмановіч, В. Р. Кнорын, А. Ф. Пярно, В. С. Селязнёў і 3. Ф. Жылуновіч. Прэзідыум ЦБ КП(б)Б склалі А. Ф. Мяснікоў (старшыня), М. I. Калмановіч і В. Р. Кнорын, якія не былі беларусамі і, як вядома, яшчэ напярэдадні выступалі супраць беларускай дзяржаўнасці.
ЦБ КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх ка-
муністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Яго ўзначаліў 3. Ф. Жылуновіч — беларус, але, наогул, ва ўрадзе пераважалі прадстаўнікі не беларусаў, а іншых нацыянальнасцей.
1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часэвага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні яе дзяржаўнага статуса. Уся ўлада на Беларусі аб'яўлялася толькі за Саветамі рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ўсе землі, лясы, воды і нетры, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі — здабыткам народа. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР етаў Мінск, куды пераехаў са Смаленска Часовы ўрад.
Паколькі ні I з’езд КП(б)Б, ні тым больш ЦК КП(б)Б не мелі права абвяшчаць дзяржаву і ствараць яе ўладныя органы, узнікла неабходнасць надаць зробленым актам хаця б выгляд легітымнасці. Гэту задачу павінен быў выканаць Усебеларускі з’езд Саветаў. Але ў перыяд падрыхтоўкі да яго адбыліся істотныя змены, звязаныя з дзяржаўным етатусам Беларуеі. 16 студзеня 1919 г ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Біцебскай, МЭгілёўскай і Смаленскай губерняў БССР і аб’яднанні апошняй, дакладней таго, што ад яе засталося, з Літоўскай ССР. Тым самым стваралася буферная дзяржава, якую бальшавікі спрабавалі выкарыстаць для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю, а таксама як прэцэдэнт для барацьбы супраць БНР і Літоўскай рэспублікі за ўсталяванне сваёй улады.
Такое рашэнне ЦК РКП(б) выклікала незадаволенасць як сярод членаў былога Аблвыканкамзаха, якіх узначальваў А. Ф. Мяснікоў, так і сярод групы 3. Ф. Жылуновіча — А. Р. Чарвякова. Процістаянне гэтых груп усё больш узрастала, але тады яны актыўна выступілі за цэласнасць Беларусі: першыя — з мэтай захавання сваёй улады, другія — зыходзячы з нацыянальнай ідэі. 3. Ф. Жылуновіч і яго прыхільнікі напісалі ў ЦК РКП(б) пісьмо, у якім выказалі пратэст еупраць тэрытарыяльнага падзелу Беларусі і патрабавалі пераглядзець прынятае рашэнне. У выніку яны былі зыключаны з урада БССР, а 3. Ф. Жылуновіч яшчэ і арыштаваны.
! Усебеларускі з’езд Саветаў. Утварэнне ЛітоўскаБеларускай ССР. З’езд у складзе 230 дэлегатаў ад-
быўся 2—3 лютага ў Мінску. Яго прывітаў старшыня ВЦВК Я. М. Свярдлоў. Ен жа зачытаў пастанову Прэзідыума ВЦВК «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі», той самай рэспублікі, тэрыторыя якой урадам РСФСР толькі што была зведзена да шасці паветаў Мінскай губерні. I тут жа па прапанове Я. М. Свярдлова з’езд прыняў рашэнне аб аб’яднанні БССР з Літоўскай ССР. Суверэнітэт БССР прыносіўся бальшавікамі ў ахвяру ідэі сусветнай рэвалюцыі.
З’езд прыняў Канстытуцыю БССР, спісаную з Канстытуцыі РСФСР 1918 г. Зыходзячы з прынцыпу «класавай дэмакратыі», яна дэкларавала правы працоўнага і эксплуатаванага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання. Вышэйшым органам улады ў БССР абвяшчаўся Усебеларускі з’езд Саветаў, а ў перыяд паміж з’ездамі — выбіраемы з’ездам Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Савет Народных Камісараў як самастойны выканаўчы орган, які б дзейнічаў пад кантролем ЦВК, не прадугледжваўся. Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, фарміруемы ЦВК. Такая структура была перанята ад Заходняй вобласці. На Беларусь па-ранейшаму жадалі глядзець як на адміністрацыйную адзінку РСФСР.
Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя «абласнікі». Ад «белнацкамаўцаў» у яго склад увайшлі толькі двое — I. Пузыроў (камісар па справах аховы здароўя) і Д. Чарнушэвіч (камісар па справах сацыяльнага забеспячэння). Узначаліў Прэзідыум А. Ф. Мяснікоў.
З’езд такім чынам зацвердзіў існаванне штучнага дзяржаўнага фарміравання. Аб’яднанне 27 лютага 1919 г. Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР і яе лёс падцвердзілі гэта. Старшынёй ЦВК новай дзяржаўнай структуры са сталіцай у Вільні стаў паляк К. Г. Цыхоўскі, а СНК узначаліў літовец В. С. Міцкявічус-Капсукас. 3 наступленнем палякаў ЛітБел таксама хутка памёр, як і нарадзіўся.
Узмацненне бальшавіцкай дыктатуры. 3 аднаўленнем бальшавіцкай ўлады на Беларусі ўзмацнялася жорсткасць палітычнага рэжыму. Бальшавікі занялі непрымірымую пазіцыю ў адносінах да беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый, што вымусіла апошніх пайсці ў падполле і ўступіць у барацьбу супраць новай улады. Пры перавыбарах валасных Саветаў права голасу прадастаўлялася толькі малазямельным ся-
лянам. Яго былі пазбаўлены нават сераднякі, якія спачатку лаяльна ставіліся да Савецкай улады. Для барацьбы з антыбальшавіцкімі выступленнямі быў уведзены інстытут заложнікаў.
У эканамічнай сферы праводзілася палітыка «ваеннага камунізму». На Беларусі яна была больш жорсткай. Па харчразвёрстцы у сялян забіралі ўсе лішкі прадукцыі. Больш таго, урад ЛітБела фактычна адмовіўся ад надзялення сялянства зямлёй і захаваў памешчыцкія маёнткі для арганізацыі камун. За карыстанне ж памешчыцкай зямлёй сяляне павінны былі аддаваць чвэрць ураджаю. Таму яны выказвалі сваё незадавальненне ўладай. Гэтым тлумачыцца тое, што бальшавікі не мелі колькі-небудзь значнай падтрымкі сярод беларускага насельніцтва.
Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце германскі акупацыйны рэжым на Беларусі. 2. Як праходзіла барацьба супраць акупантаў? 3. Чаму і як была створана БССР. 4. Дайце ацэнку I Усебеларускаму з’езду Саветаў. 5. У чым праяўлялася ўзмацненне бальшавіцкай дыктатуры?
§16 . Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР
Наступленне польскіх войск. У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе галава Ю. Пілсудскі аб’явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У снежні 1918 г. польскія кіруючыя колы сталі на шлях ажыццяўлення сваіх намераў далучыць землі Украіны, Беларусі і Літвы да Польшчы.
Улічваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе ў Гродне Рада БНР, якой у гэты час падпарадкоўвалася Гродзеншчына, стварыла Савет дзяржаўнай абароны, які ўзначалілі В. Ластоўскі і генерал Кандратовіч. У распараджэнне Савета былі перададзены I-ы і 2-і беларускія пяхотныя палкі (2-і яшчэ быў не ўкамплектаваны), асобы пяхотны батальён, беларускі гусарскі эскадрон, Гродзенская камендатура. Перад Саветам дзяржаўнай абароны стаяла задача барацьбы на два франты: з наступаючымі з захаду палякамі і часцямі Чырвонай Арміі з усходу. Але сілы былі няроўныя. Таму на з’ездзе беларускіх грамадска-палітычных арганізацый, які адбыўся ў Гродне, было вырашана ў інтарэсах прадухілення акупацыі далучыць Гродзеншчыну да Літоўскай рэспублікі на правах аўтано-
міі. Літоўская рэспубліка ў той час была прызнана шэрагам дэяржаў, у тым ліку і краінамі Антанты. 3 мэтай адстойвання інтарэсаў беларускага народа і кіравання беларускімі землямі пры Літоўскім урадзе было створана Міністэрства беларускіх спраў, якое ўзначаліў І. Варонка.
Да пачатку студзеня 1919 г. польскія войскі захапілі значную частку Гродзенскай губерні і рушылі на Гродна і Вільню. Мініетэрства беларускіх спраў звярнулася да паўнамоцнага прадстаўніка германскага ўрада ў Літве А. Цымерле з просьбай аб дапамозе германскіх войск у абароне беларускіх зямель. Цымерле ў адказе заявіў, што па патрабаванню краін Антанты Германія з 25 студзеня 1919 г. павінна прапускаць польскія войскі на Усход.
У другой палове лютага 1919 г. Польшча прадоўжыла наступленне па трох напрамках: 1) Вільня — Ліда — Маладзечна, 2) Баранавічы — Мінск. 3) Кобрын — Пінск. Да сярэдзіны сакавіка ёй удалося захапіць Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы.
Бальшавіцкая ўлада не змагла арганізаваць значнага супраціўлення польскім войскам. Справа ў тым, што вялікія сілы Чырвонай арміі ў гэты перыяд канцэнтраваліся на Усходнім фронце, які бальшавіцкі ўрад лічыў галоўным. Нават у час наступлення палякаў мабілізаваныя ў Чырвоную Армію накіроўваліся туды. Створаны для барацьбы з палякамі надзвычайны орган—Савет абароны Літоўска-Беларускай ССР быў бездапаможным у арганізацыі абароны, бо не меў у сваім распараджэнні дастатковых узброеных сіл.
Няздольнасць у арганізацыі супраціўлення агрэсіі Польшчы, прымусовая мабілізацыя ў Чырвоную армію і адпраўка мабілізаваных на Усходні фронт, палітыка «ваеннага камунізму» выклікалі сярод насельніцтва Беларусі і чырвонаармейцаў хвалю абурэння і прывялі да паўстанняў супраць бальшавіцкай улады ва ўсходняй частцы Беларусі. Адным з іх у паласе Заходняга фронту было паўстанне ў Гомелі. У ім удзельнічалі 67-ы і 68-ы палкі 2-й (Тураўскай) брыгады 8-й стралковай дывізіі, што складаліся галоўным чынам з сялян. Выступленне было падрыхтавана «Падпольным паўстанцкім камітэтам» на чале з эсэрам М. М. Стракапытавым. 24 сакавіка паўстанцы захапілі Гомель, а 26 сакавіка — Рэчыцу. У раёне іх дзеяння была ўстаноўлена
моцная ўлада. Былі захоплены і расстраляны старшыня ісакратар Гомельскага рэўкама С. С. Камісараў і А. Качанскі, старшыня павятовай ЧК I. Ланге і інш. Створаны для барацьбы з паўстанцамі ваенна-рэвалюцыйны штаб звярнуўся ў іншыя гарады з просьбай прыслаць войскі і з іх дапамогай жорстка задушыў наўстанне. Такі ж лёс снасціг паўстанцаў у Барысаве, Слуцку, Рагачове, на Палессі.
Вясной 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБела пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацяення абароны 1 чэрвеня 1919 г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паўнамоцтваў бальшавіцкіх урадаў Украіны, ЛітБела і Латвіі ўраду РСФСР. Літоўска-беларуская армія была перайменавана ў 16-ю армію. Тым не менш польскае наступленне працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Пагроза навісла над Гомелем. I толькі на лініі р. Бярэзіны фронт стабілізаваўся да вясны 1920 г.
Акупацыйны рэжым < беларускі нацыянальны рух. На захопленай тэрыторыі Беларусі польскія ўлады ліквідавалі органы мясцовага кіравання,як балынавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывісты жорстка праследаваліся. Былі забаронемы прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацьгі. Незаконнымі аб'яўляліся ўсе аграрныя пераўтварэнні і аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне, г. зн. польскае, бо большасць памешчыкаў на Беларусі прызнавалі сябе палякамі. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт. Багацці Беларусі раскрадаліся і перапраўляліся ў Польшчу. Значна павялічылася беспрацоўе і наогул пагоршылася матэрыяльнае становішча насельніцтва.
Яшчэ ў лютым 1919 г. Ю. Пілсудскі выдаў дэкрэт, паводле якога для кіравання акупіраванай тэрыторыяй пры штабе Літоўска-беларускага фронту быў створаны Генеральны камісарыят усходніх зямель. Яго ўзначаліў спачатку прафесар Каланкоўскі, а потым польскі памешчык з беларускага Палесся Ю. Асмалоўскі. Акупіраваныя тэрыторыі ЛітБела былі падзелены на дзве акругі — Віленскую і Мінскую. У сваю чаргу яны дзяліліся на паветы і гміны. Улада ў іх належала польскай акупацыйнай адміністрацыі. Беларусы ў органы кіравання не дапускаліся.
Палітычныя праціўнікі польскай улады, яўныя і па-
тэнцыяльныя, падвяргаліся жорсткім рэпрэсіям. У культурным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, настаўнікі беларускіх школ былі арыштаваны і адпраўлены ў польскія турмы і канцэнтрацыйныя лагеры. Дзяржаўнай мовай была аб’яўлена польская. 3 дзяржаўных устаноў, фабрык і заводаў звальняліся асобы беларускага паходжання, людзі праваслаўнага веравызнання. Беларускія школы і ўстановы культуры, створаныя ўладамі БНР, былі закрыты.
Ва ўмовах польскай акупацыі неадназначна паводзілі сябе беларускія палітычныя групоўкі. Спачатку Рада БНР энергічна пратэставала супраць польскай акупацыі. Але 29 красавіка 1919 г. Ю. Пілсудскі выступіў з адозвай да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага, у якой паабяцаў, што дасць яму магчымасць самому вырашаць свае нацыянальныя і рэлігійныя справы. I тады шэраг беларускіх партый і арганізацый пачалі разлічваць на тое, што Ю. Пілсудскі дапаможа рэалізаваць нацыянальную ідэю, і ўзялі курс на супрацоўніцтва з польскімі ўладамі.
У сейме Польшчы ў гэты час ішла барацьба дзвюх плыняў у палітыцы адносна акупіраваных тэрыторый. Шавіністычная частка адстойвала ідэю інкарпарацыі зямель былога Вялікага княства Літоўскага ў склад Рэчы Паспалітай, а Польская сацыялістычная партыя (ППС) выступала прыхільніцай ідэй уніі (федэрацыі) Беларусі, Літвы і Украіны з Польшчай. У надзеі на дапамогу ППС Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (А. Луцкевіч) узяла курс на падтрымку польскай палітыкі і дабівалася перадачы ўлады ў Беларусі Радзе БНР. Старшыня Народнага Сакратарыята БНР А. Луцкевіч вёў перагаворы з прэм’ер-міністрам Польшчы I. Падзярэўскім аб прызнанні БНР і падтрымцы з боку палякаў беларускай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Пілсудскі і польскі ўрад паабяцалі дапамагчы «развязаць беларускае пытанне». Але на справе польскае кіраўніцтва праводзіла палітыку далучэння беларускіх зямель да Польшчы і не дапускала нават думкі аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці. 3 мэтай надаць законнасць такому далучэнню польскія ўлады пачалі ствараць розныя арганізацыі («Стражы крэсавы», «Камітэт абароны крэсаў» і інш.), якія сталі на шлях правядзення ў Беларусі «плебісцыту» з патрабаваннем яе ўз’яднання з Польшчай. У супрацьвагу Радзе
БНР быў створаны «Часовы беларускі ўрад» на чале з інжынерам Бакановічам. Ад імя беларускага народа ён заявіў аб «вольным і непрымусовым прылучэнні Беларусі да Польшчы». У жніўні 1919 г. пры падтрымцы польскіх улад узнік «Беларускі нацыянальны камітэт» на чале з А. Прушынскім, які патрабаваў правесці выбары ў польскі сейм, спадзеючыся забяспечыць уваходжанне Беларусі на правах аўтаноміі ў склад Польскай дзяржавы.
У верасні 1919 г. у Варшаву быў запрошаны А. Луцкевіч. Ен згадзіўся на ўтварэнне федэрацыі Беларусі ў складзе Польшчы, але пры ўмове прызнання апошняй незалежнаці БНР. Прызнанне БНР палякі паставілі ў залежнасць ад вынікаў іх барацьбы з Літвой і Расіяй. Не дабіўшыся згоды, Ю. Пілсудскі аддаў загад распусціць Раду БНР, а А. Луцкевіча інтэрніраваць. Але пад уплывам ППС А. Луцкевіч быў вызвалены, а Радзе БНР было дазволена правесці сесію. Больш таго, 22 кастрычніка 1919 г. Ю. Пілсудскі даў згоду на фарміраванне беларускіх вайсковых часцей і з гэтай мэтай зацвердзіў «Беларускую вайсковую камісію». Польскія правячыя колы, не дабіўшыся ажыццяўлення ідэі інкарпарацыі, спадзяваліся на унію Беларусі з Польшчай.
12 снежня 1919 г. у Мінску адкрылася сесія Рады БНР. Самыя буйныя фракцыі БПС-Р і БПС-Ф выказалі недавер старшыні рады Я. Лёсіку і старшыні Народнага Сакратарыята А. Луцкевічу за іх прапольскую арыентацыю. Беларускія эсэры яшчэ раней адмежаваліся ад палякаў і заклікалі стварыць агульны фронт усіх палітычных партый і арганізацый у барацьбе за вызваленне Беларусі і прызнанне незалежнасці БНР згодна з 3-й Устаўной граматай. Сесія Рады толькі падвяла вынік у процістаянні прыхільнікаў польскай арыентацыі і прыхільнікаў незалежнасці. Большасць членаў Рады на чале з лідэрам эсэраў Т. Грыбам прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы акта 25 сакавіка 1918 г. і стварыла новы прэзідыум Рады. Фарміраванне новага ўрада было даручана В. Ластоўскаму, прыхільніку 3-й Устаўной граматы, але з прыцягненнем для яе ажыццяўлення і сіл краін Антанты. Прыхільнікі польскай арыентацыі стварылі Найвышэйшую Раду (Я. Лёсік, I. Серада і інш.).
Адразу ж пасля сесіі праціўнікі польскай арыентацыі былі арыштаваны, але і ўрад А. Луцкевіча ў хуткім часе распаўся. 8 сакавіка 1920 г. польскі ўрад афіцыйна
заявіў, што не збіраецца прызнаваць БНР, але надзяляе Мінскую губерню правам культурна-нацыянальнай аўтаноміі.
Барацьба беларускага народа супраць польскіх захочнікаў. 3 першых дзён акупацыі па ўсёй тэрыторыі Беларусі шырыўся і мацнеў антыпольскі рух. Спачатку ён быў стыхійным і неарганізаваным. Але ж, калі стала ясна, што Польшча не збіраецца прызнаваць БНР, яго ўзначаліла самая радыкальная і ўплывовая з беларускіх партый — БПС-Р (Т. Грыб, П. Бадунова). У сваіх радах яна налічвала да 20 тыс. чалавек, у тым ліку 5 тыс. партыйных функцыянераў. Яе падтрымлівалі Саюз беларускай моладзі (да 10 тыс. чалавек), Беларускі настаўніцкі саюз, прафсаюзы чыгуначнікаў і паштова-тэлеграфных служачых, «Сувязь беларускага працоўнага сялянства».
Пад кіраўніцтвам беларускіх эсэраў пачала стварацца масавая партызанская армія, ядром якой стала «Сувязь беларускага працоўнага сялянства». Паўстанцкія і партызанскія атрады былі аб’яднаны ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю — «Народную ваенную самадапамогу», якая была, па сутнасці, зародкам беларускай нацыянальнай арміі.
3 другога боку, супраціўленне польскім акупантам арганізоўвалі і бальшавікі. 3 гэтай мэтай ЦК КП(б) Літвы і Беларусі стварыў Бюро нелегальнай работы (В. Міцкявічус-Капсукас, В. Кнорын, В. Багуцкі), якое занялося арганізацыяй партызанскіх атрадаў ва ўсходніх раёнах і іх падрыхтоўкай у заходніх. Але сіл у гэтага Бюро было нямнога (каля 4 тыс. чалавек). Таму КП(б)Л і Б імкнуліся да супрацоўніцтва з нацыянальна-дэмакратычнымі партыямі — усіх аб’ядноўвалі інтарэсы хутчэйшага выгнання акупантаў з Беларусі. У снежні 1919 г. паміж бальшавікамі і беларускімі эсэрамі было заключана пагадненне аб стварэнні адзінага фронту барацьбы. Да гэтага пагаднення далучыліся Бунд, Палей-Цыён, беларускія сацыялісты-федэралісты і іншыя партыі.
На шлях супрацоўніцтва з бальшавікамі стала і «Беларуская камуністычная арганізацыя» (БКА) на чале з У. Ігнатоўскім, якая дзейнічала на аснове створанай у 1917 г. арганізацыі «Маладая Беларусь» (В. Сташэўскі, С. Булат, М. Кудзелька-Чарот і інш.). У пачатку 1920 г. БКА адкалолася ад партыі беларускіх эсэраў і стварыла пастаянны ЦК. Сваёй асноўнай зада-
чай яна ставіла стварэнне Савецкай Беларускай Рэспублікі і яе федэрацыі з Расіяй (Пазней БКА ўлілася ў КП(б)Б). Усе партызанскія атрады ў раёне Мінска дзейнічалі пад яе кіраўніцтвам.
Адзіны антыпольскі фронт даваў свае станоўчыя вынікі. Вясной 1920 г. польскія ўлады вымушаны былі спыніць ваенныя перавозкі амаль на ўсіх чыгуначных магістралях Беларусі. Супрацоўніцтва ўзмацнялася. У сакавіку 1920 г. пад кіраўніцтвам БПС-Р і КП(б)Л і Б быў распрацаваны план узброенага паўстання і створаны Беларускі паўстанцкі камітэт (БПК). Але польскія ўлады своечасова даведаліся аб маючым адбыцца паўстанні і арыштавалі некаторых кіраўнікоў БПК. I тым не менш масавы і арганізаваны рух супраціўлення падрываў баяздольнасць польскай арміі, паскорыў выгнанне акупантаў з тэрыторыі Беларусі і пасеяў надзеі сярод беларускіх палітычных партый на супрацоўніцтва з бальшавікамі ў справе стварэння беларускай дзяржавы.
Тактыка Савецкага ўрада ў беларускім пытанні. Другое абвяшчэнне БССР. У сакавіку 1920 г. польскія войскі пачалі новае наступленне. Дзякуючы дапамозе краін Антанты Ю. Пілсудскаму ўдалося стварыць на Беларусі пяціразовую перавагу над сіламі Чырвонай Арміі. Польскія войскі захапілі Мазыр, Калінкавічы, Рэчыцу. 25 красавіка яны разгарнулі сумеснае з пятлюраўцамі наступленне на працягу ўсяго польска-савецкага фронту ад р. Прыпяць да р. Днестр. Над уладай бальшавікоў навісла сур’ёзная небяспека.
У выніку перакідвання войск з Усходняга фронту на Польскі фронт і дзеянняў антыпольскіх сіл на акупіраванай тэрыторыі Беларусі Чырвонай Арміі ўдалося спыніць наступленне палякаў і 14 мая 1920 г. перайсці ў контрнаступленне. Але з-за недахопу сіл, кароткіх тэрмінаў падрыхтоўкі, слабага матэрыяльнага забеспячэння Чырвоная Армія вымушана была адысці на зыходныя пазіцыі. Яе новае наступленне ў ліпені 1920 г., старанна падрыхтаванае і скаардынаванае з дзейнасцю партызан, якія аказвалі ўсебаковую дапамогу наступаючым часцям, прынесла поспех. 7 ліпеня быў вызвалены Мінск, а 1 жніўня — Брэст.
У ходзе паспяховага наступлення кіраўніцтва бальшавікоў зноў ахапіла ідэя сусветнай рэвалюцыі і на гэтай глебе — непатрэбнасці аднаўлення беларускай дзяржавы, у крайнім выпадку, прадастаўлення белару-
сам культурна-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні як адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкі ў складзе Расіі. Такога пункту гледжання прытрымліваліся В. Кнорын, М. Калмановіч, I. Рэйнгольд і іншыя кіраўнікі КП(б)Л і Б. Але яны сутыкнуліся з супраціўленнем камуністаў-беларусаў. Пад націскам А. Чарвякова, 3. Жылуновіча, Д. Чарнушэвіча і інш. ЦК КП(б)Л і Б прызнаў неабходным выступіць з дэкларацыяй аб прызнанні самавызначэння беларускага народа, але барацьба не спынялася.
У ЦК КП(б)Л і Б Р. Пікелем і I. Рэйнгольдам былі падрыхтаваны тэзісы да дня абвяшчэння БССР. У іх неабгрунтавана сцвярджалася, што беларусы не з’яўляюцца асобнай нацыяй, што іх мова, рэлігія і культура нічым не адрозніваюцца ад рускай. Беларускі нацыянальны рух ацэньваўся як чыста інтэлігенцкі, які не мае падтрымкі большасці народа. Сцвярджалася, што эканамічнае становішча Беларусі залежыць выключна ад Савецкай Расіі і таму дзяржаўнае адасабленне ад яе было б гібельным для Беларусі. Стварэнне БССР быццам бы дыктавалася толькі фактам існавання Беларусі ў мінулым. Акцыя з тэзісамі была спробай сарваць абвяшчэнне БССР. Яна падмацоўвалася тым, што па дагавору з Літвой ад 12 ліпеня 1920 г. РСФСР перадавала ёй Гродзеншчыну з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў і Віленскі край з Вільняй.
Прынятая ў Мінску 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці БССР у межах Мінскай губерні была разлічана не столькі на аднаўленне беларускай дзяржавы, колькі на супакойванне мас. Гэты акт прывёў да канфрантацыі з беларускімі эсэрамі, якія марылі аб стварэнні сапраўды цэласнай і незалежнай беларускай дзяржавы. 3 гэтага часу пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Л і Б. У радзе валасцей і паветаў Беларусі эсэры дабіліся падтрымкі сваёй палітыкі.
16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі ў наступленне і занялі значную частку Беларусі. Савецкі ўрад быў вымушаны пайсці на перагаворы аб міры, бо асцерагаўся далейшага развіцця гэтага наступлення. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі заключаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай, з другога. Цаной страты значнай часткі Беларусі і іншых тэрыторый бальшавікі атрымалі магчымасць утрымацца ва ўладзе.
Пытанні і заданні. 1. Як праходзіла барацьба з польскай агрэсіяй? 2. Ахарактарызуйце польскі акупацыйны рэжым у Беларусі. 3. Як адносіліся польскія ўлады да беларускага нацыянальнага руху? 4. Калі і чаму адбыўся раскол у Радзе БНР? 5. Дайце характарыстыку барацьбы з польскімі акупантамі. 6. У чым заключалася тактыка Савецкага ўрада ў беларускім пытанні? 7. Чым закончылася вайна Расіі з Польшчай?
§17 . Вынікі нацыянальнай палітыкі бальшавікоў у Беларусі. Стварэнне СССР
Рыжскі мірны дагавор. Нягледзячы на актыўны ўдзел у барацьбе з палякамі як камуністаў-беларусаў, так і прыхільнікаў беларускага нацыянальнага руху, на існаванне БНР і абвяшчэнне БССР, беларускую дэлегацыю так і не запрасілі на перагаворы ў Рызе. Між тым на іх вырашаўся лёс беларускага народа, бо значная частка Беларусі перадавалася Польшчы. Рада БНР выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і ставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. 3 мэтай прыдання выгляду законнасці — удзелу ў іх і беларусаў бальшавікі «арганізавалі» рашэнне Рэўкама БССР аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на наступным этапе перагавораў. II Усебеларускі з’езд Саветаў, які адбыўся ў снежні 1920 г. у Мінску, зацвердзіў асноўныя палажэнні Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага ўрада ад 1 студзеня 1919 г. і адначасова адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавора (Старшынёй ЦВК і СНК БССР быў выбраны А. Р. Чарвякоў).
Падпісаны 18 сакавіка 1921 г. у Рызе мірны дагавор замацаваў падзел Беларусі паміж РСФСР і Польшчай. Польшчы адыходзіла значная частка — 108 тыс. кв. км з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. За БССР захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні — Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі, у якіх пражывала больш за 1,6 млн чалавек. Віцебскую і Гомельскую губерні, заходнія паветы Смаленшчыны прыбрала да сваіх рук РСФСР.
Нас падзялілі... хто? Чужаніцы, Цёмных дарог махляры. К чорту іх межы. К д’яблу граніцы! Нашы тут гоні, бары! —
пратэставаў Якуб Колас.
Рыжскі дагавор з’явіўся заканамерным вынікам нацыянальнай палітыкі бальшавікоў у адносінах да Беларусі: адмаўленне існавання беларускай нацыі, ігнараванне беларускага нацыянальнага руху, уціск камуністаў-бальшавікоў, якія падзялялі нацыянальную ідэю. Яго заключэнне з’явілася адлюстраваннем імперскіх амбіцый Масквы, з аднаго боку, і полькіх вялікадзяржаўных імкненняў, з другога. Прысутнасць беларускай дэлегацыі на перагаворах у Рызе была непажаданай для абодвух бакоў, бо тады немагчыма было б весці размову аб падзеле Беларусі. Беларускі народ быў асуджаны на нацыянальны прыгнёт у Заходняй Беларусі і ў канчатковым выніку — на яго пераўтварэнне ў так званы савецкі народ па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Слуцкае паўстанне. Рыжскі мірны дагавор выклікаў незадавальненне ў беларускага насельніцтва. Ен быў адной з прычын паўстанцкага руху на Беларусі ў 1920—1922 гг. У лістападзе 1920 г. з мэтай абароны насельніцтва ад дамаганняў Польшчы і Расіі на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады С. М. Булак-Балаховіча. У занятых імі раёнах была створана «Палеская рэспубліка» і праведзены рэпрэсіі супраць бальшавікоў. Але хутка атрады С. М. Булак-Балаховіча былі разгромлены чырвонаармейскімі часцямі.
Непагасны след у барацьбе з бальшавікамі за нацыянальную ідэю пакінула Слуцкае паўстанне, якое адбылося ў лістападзе — снежні 1920 г. Пры набліжэнні Чырвонай Арміі беларуская Рада Случчыны заявіла, што «жыхары Случчыны не прызнаюць ніякай іншай улады і будуць лічыць законнай толькі тую ўладу і ўрад, якія абярэ і паставіць беларускі народ». Па закліку Рады была сфарміравана Слуцкая брыгада, якая ўступіла ў бой з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі. На працягу цэлага месяца паўстанцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях. Сярод іх з’явіліся свае героі: М. Касцевіч (Макар Краўцоў) — аўтар беларускага нацыянальнага гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», I. Лагіновіч, П. Жаўрыд і інш.
Пытанне Слуцкага паўстання абмяркоўвалася Польшчай і Расіяй на рыжскіх перагаворах. Абодва бакі дамовіліся аб ліквідацыі «мяцяжу». Чырвоная Армія атрымала дазвол ад польскіх улад праследаваць паўстанцаў і па тэрыторыі, якая перадавалася Польшчы.
Лёс паўстанцаў быў прадвырашаны: брыгада была разбіта, многія ўдзельнікі паўстання апынуліся ў польскіх турмах ці ў бальшавіцкіх лагерах.
У 1921 г. супраціўленне прыхільнікаў нацыянальнай ідэі працягвалася. На іх баку дзейнічала 40 буйных і мноства дробных атрадаў, у якіх налічвалася больш за 5 тыс. чалавек на тэрыторыі БССР і 6 тыс. у Заходняй Беларусі. Кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага руху рыхтавала шырокае антыбальшавіцкае і антыпольскае паўстанне. Бальшавікі былі вымушаны аб’явіць Беларусь на ваенным становішчы і кінуць сюды вялікія сілы, у тым ліку і Часці асобага прызначэння (ЧАП), якія складаліся галоўным чынам з камуністаў і камсамольцаў. Пры дапамозе ўзброенай сілы бальшавіцкія і польскія ўлады змаглі папярэдзіць паўстанне. У 1922 г. ваеннае становішча на Беларусі было адменена.
Пагадненні БССР з РСФСР і іншымі рэспублікамі. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага руху ў савецкіх рэспубліках і росту незалежніцкіх тэндэнцый сярод членаў нацыянальных камуністычных арганізацый (неабходнасць дапамогі цэнтра ў барацьбе з інтэрвентамі ўжо адпала) існуючае саюзнае пагадненне — дагавор аб ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919 г. выклікаў незадаволенасць прыхільнікаў незалежнасці. У 1920 г. былі заключаны дагаворы РСФСР з Украінай і Азербайджанам аб ваенным і гаспадарчым саюзе. РСФСР прызнавала незалежнасць гэтых рэспублік і перадавала ім права вырашаць шэраг пытанняў (ваенных, фінансавых і інш.). Але адносіны паміж БССР і РСФСР былі нявызначаныя: у БССР кіраваліся рашэннямі як рэспубліканскіх, так і расійскіх улад. Гэта выклікала пратэст сярод насельніцтва. Шырыўся рух падтрымкі сялянствам беларускіх нацыянальных партый і арганізацый у барацьбе за незалежнасць, што стварала пагрозу бальшавіцкай уладзе.
У канцы 1920 г. А. Р. Чарвякоў звярнуўся да кіраўніцтва РСФСР з прапановай устанаўлення з ёю такіх жа адносін, якія склаліся паміж РСФСР і УССР. 16 студзеня 1921 г. паміж БССР і РСФСР быў падпісаны дагавор, якім прызнаваліся суверэнітэт і незалежнасць Беларусі і прадугледжвалася аб’яднанне наркаматаў ваенных спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа, а таксама
Саветаў народнай гаспадаркі. Аднак пад націскам РСФСР 26 чэрвеня 1921 г. было заключана фінансавае пагадненне, якое давала магчымасць расійскім уладам праводзіць сваю фінансавую палітыку ў БССР.
3 лета 1922 г. пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных форм аб’яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. Сталін выступіў з ідэяй «аўтанамізацыі», паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб’явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Леніным была вынайдзена іншая форма — федэрацыя, у якой на раўнапраўнай аснове аб’ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі, у тым ліку і РСФСР. Хаця прапанова У. I. Леніна і адрознівалася ад ідэі «аўтанамізацыі», па сутнасці за ёю хавалася тое ж імкненне да стварэння унітарнай дзяржавы.
Рух за стварэнне СССР. 6 кастрычніка 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў рэзалюцыю па пытанню аб узаемаадносінах РСФСР з незалежнымі савецкімі рэспублікамі. У ёй гаварылася: «Прызнаць неабходным заключэнне дагавора паміж Украінай, Беларуссю, Федэрацыяй Закаўказскіх рэспублік і РСФСР аб аб’яднанні іх у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з захаваннем за кожнай з іх права свабоднага выхаду з Саюза». Пленум прыняў рашэнне аб стварэнні вышэйшага заканадаўчага органа — Саюзнага ЦВК і вышэйшага выканаўчага органа — Саюзнага СНК-
Ідэя аб’яднання шырока і актыўна прапагандавалася сярод насельніцтва нацыянальных рэспублік. На з’ездах Саветаў пад уплывам бальшавікоў прымаліся рэзалюцыі з адабрэннем ідэі аб’яднання рэспублік у Саюз. Завяршылася гэта кампанія IV Усебеларускім з’ездам Саветаў, які адбыўся 14—18 снежня 1922 г. у Мінску. 242 дэлегаты з’езда, у тым ліку 120 беларусаў, аднагалосна адобрылі ідэю стварэння Саюза ССР. Была выбрана дэлегацыя для паездкі ў Маскву на X Усерасійскі з’езд Саветаў, каб выказаць свае адносіны да Саюза ССР, аб’явіць X Усерасійскі з’езд сумесна з прадстаўнікамі іншых рэспублік I Устаноўчым з’ездам Саветаў СССР і прыняць удзел у яго працы. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі А. Чарвякоў — Старшыня ЦВК і СНК БССР, кіраўнік беларускай дэлегацыі і актыўны ўдзельнік распрацоўкі Саюзнага дагавора, У. Ігнатоўскі — наркам адукацыі БССР, А. Гетнер —
наркам юстыцыі і пракурор БССР, член Прэзідыума ЦВК БССР, А. Славінскі — наркам земляробства БССР, А. Хацкевіч — старшыня Барысаўскага павятовага выканкама, П. Малаковіч — старшыня Бабруйскага павятовага выканкама і інш.
I Усесаюзны з’езд Саветаў. 29 снежня 1922 г. у Маскве адбылася канферэнцыя паўнамоцных прадстаўнікоў РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР, якая абмеркавала і прыняла праекты Дэкларацыі і Дагавора аб стварэнні СССР. 30 снежня дэлегацыі, якія сабраліся на I Усесаюзны з’езд Саветаў, падпісалі Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. Ад імя БССР пад гэтымі дакументамі паставілі свае подпісы 25 чалавек. На з’езде быў выбраны ЦВК СССР, у які ад БССР увайшлі А. Р. Чарвякоў (ён жа стаў адным з чатырох Старшыняў ЦВК СССР), В. А. Багуцкі, А. X. Гетнер, У. М. Ігнатоўскі, А. С. Славінскі, А. I. Хацкевіч і Ш. Ш. Ходаш.
У Дэкларацыі аб стварэнні СССР праводзіліся ідэі пралетарскага інтэрнацыяналізму, класавай салідарнасці, вернасці рэвалюцыйным ідэалам. У ёй падкрэслівалася, што СССР з’яўляецца дабравольным аб’яднаннем рэспублік, у яго адкрыты доступ усім «савецкім сацыялістычным рэспублікам», як існуючым, так і тым, якія могуць узнікнуць у будучым, што яны маюць права свабоднага выхаду з Саюза.
3 мэтай больш поўнага ўліку думак ЦВК саюзных рэспублік I Усесаюзны з’езд Саветаў пастанавіў перадаць Дагавор на іх дадатковы разгляд. Разам з тым было вырашана ўвесці яго ў дзеянне на чарговай сесіі ЦВК СССР. У канчатковым тэксце Дагавора былі ўдакладнены асобныя яго палажэнні — аб падзеле правоў Саюза і рэспублік, што ўваходзяць у яго, аб стварэнні другой палаты — Савета Нацыянальнасцей у складзе ЦВК СССР і інш.
Да ведама агульнасаюзных органаў улады было аднесена рашэнне ўсіх пытанняў аб дзяржаўных граніцах, кіраванне ваеннымі, знешнепалітычнымі, чыгуначнымі, паштова-тэлеграфнымі справамі, а таксама выпрацоўка асноўных пачаткаў палітычнага і гаспадарчага жыцця (вызначэнне асноў агульнага планавання народнай гаспадаркі і кіраўніцтва ёю, зацвярджэнне агульнасаюзнага бюджэту, устанаўленне адзінай грашовай і крэдытнай сістэмы, агульных пачаткаў землеўладкавання і землекарыстання, судовага ладу і суда-
водства, развіцця народнай асветы і іншых сфер сацыяльнага жыцця).
Асноўныя палажэнні Дагавора зацвердзіла Канстытуцыя СССР, якая была прынята на II з’езде Саветаў СССР у 1924 г. Але ў ёй, як і ў Дагаворы, было заключана шмат супярэчнасцей, якія датычыліся правоў рэспублік. Так, артыкул 3-і Канстытуцыі аб’яўляў, што «кожная асобная рэспубліка ажыццяўляе сваю дзяржаўную ўладу самастойна. Саюз ССР абараняе суверэнныя правы саюзных рэспублік». Адначасоваў артыкуле 9-м гаварылася аб тым, што «ўсе дэкрэты, пастановы і рашэнні, якія выдаюцца саюзным ЦВК, з’яўляюцца абавязковымі да непасрэднага выканання на ўсёй тэрыторыі Саюза ССР». Гэтым фактычна скасоўваліся ўсе правы рэспублік і ўводзілася ўсеўладная дыктатура саюзнага ЦВК, які знаходзіўся ў поўным распараджэнні бальшавіцкай партыі. Адначасова Канстытуцыя давала магчымасць РСФСР мець перавагу ў ЦВК, бо Савет Саюза складаўся з дэпутатаў прапарцыянальна колькасці насельніцтва, а ў РСФСР пражывала 75 % усяго насельніцтва Саюза, і быў больш шматлікім, чым Савет Нацыянальнасцей. Саюз ССР, абвешчаны як федэратыўная дзяржава, ужо з самага пачатку з’яўляўся унітарнай дзяржавай.
Тым не менш Канстытуцыя СССР размяжоўвала суверэнітэт Саюза і рэспублік, пашырала правы апошніх і таму мела ў той час прагрэсіўнае значэнне. Для БССР яна адчыняла магчымасць пашырыць свае эканамічныя правы, вярнуць усходнебеларускія землі, ажыццяўляць беларусізацыю. Але ж гэтая магчымасць існавала толькі да канца 20-х гг.
Насельніцтва БССР, як і іншых рэспублік, паддаючыся бальшавіцкай агітацыі, адобрыла стварэнне Саюза ССР, нават не падазраваючы, што такая форма дзяржаўнага аб’яднання была інструментам ажыццяўлення партыйнай дыктатуры і перашкодай на шляху нацыянальнага адраджэння беларускага і іншых народаў, таму што рэспубліканскія кампартыі мелі абласны статус, цалкам падпарадкоўваліся ЦК РКП(б) і цалкам праводзілі яго палітыку.
Пытанні і заданні. 1. На прыкладзе Рыжскага мірнага дагавора раскрыйце сутнасць нацыянальнай палітыкі бальшавікоў у адносінах да Беларусі. 2. Дайце ацэнку Слуцкаму паўстанню 1920 г. 3. Чаму неабходна было бальшавіцкай партыі ствараць СССР? 4. Які ўдзел
у яго стварэнні прыняла БССР? 5. У чым заключаўся асноўны змест Дэкларацыі і Дагавора аб стварэнні СССР? 6. Падвядзіце вынік' нацыянальнай палітыкі бальшавікоў у Беларусі.
Раздзел VII. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ I КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЕ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ Ў 20-я гг.
§ 18. Умовы пераходу ад вайны да міру. Вяртанне БССР усходнебеларускіх зямель
Гаспадарчы і палітычны крызіс. Пераход ад вайны да міру быў вельмі цяжкі для Беларусі, тэрыторыя якой на працягу больш чым шасці гадоў з’яўлялася арэнай ваенных дзеянняў. У 1921 г. з 815 цэнзавых прадпрыемстваў працавала толькі 345. Прамысловая вытворчасць у 1920 г. у параўнанні з даваеннай скарацілася ў 7 разоў. Найбольшы спад назіраўся ва ўсходняй частцы Беларусі (Віцебская губерня) і ў тых галінах, якія не былі звязаны з выкананнем ваенных заказаў: вінакурнай, дрэваапрацоўчай, запалкавай, папяровай і інш. Так з 17 шклозаводаў працаваў толькі адзін. Панавала транспартная разруха.
Колькасць рабочых зменшылася на 29,2 %, у цэнзавай прамысловасці яна скарацілася да 24,2 тыс. чалавек, а ў вышэйадзначаных галінах — у 2—10 разоў. Рабочы клас быў ахоплены беспрацоўем; у шэрагу ўсходніх раёнаў яно дасягнула 75 % ад ліку ўсіх рабочых. Іх заработная плата ў 1920 г. складала 10—20 % ад даваеннага ўзроўню, яе не хапала нават на харчаванне. Ад голаду і холаду гараджане ўцякалі ў навакольныя вёскі, дзе былі згодны ствараць сельскагаспадарчыя камуны ці наймацца на працу, толькі б выжыць у той цяжкі час.
Зімой 1920—1921 гг. у Мінску не было паліва і не працаваў транспарт: адступаўшыя польскія войскі спалілі чыгуначны вакзал, гарадскую электрастанцыю, больш трэці магазінаў і інш. У 1920 г. колькасць насельніцтва ў горадзе была ўдвая меншай, чым у 1914 г.
Абставіны жыцця на беларускай вёсцы здаваліся лепшымі толькі на першы погляд. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складала менш чым 50 % даваеннай. Пасяўныя плошчы зменшыліся больш чым на адну трэцюю, валавыя зборы зерня — напалавіну, скараціўся
і знасіўся сельскагаспадарчы інвентар. На адну трэцюю знізілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы, яшчэ больш — дробнай. Не хапала цяглавай сілы. Толькі ў Мінскай губерні колькасць коней упала ў тры разы. Становішча ў нейкай ступені ўдалося выправіць за кошт закупленых коней у галадаючых губернях Паволжа. Тысячы сялян засталіся без жылля і зведалі, што такое голад. Аднак яны ўзялі на выхаванне сотні дзяцей з галадаючых раёнаў РСФСР і накіравалі ў гэтыя раёны тысячы пудоў харчавання.
У жніўні 1920 г. Мінскі губрэўкам тэлеграфаваў у Маскву: «Край разбураны, транспарт разбураны, коні, жывёла вывезены больш чым на 50 %, становішча рабочага класа надзвычай цяжкае...» Да пачатку 1921 г. карціна разбурэння не змянілася, але ж з Масквы настойліва ішлі распараджэнні аб павелічэнні збору сельскагаспадарчай прадукцыі ў цэнтралізаваны фонд. Так, у лістападзе Цэнтр адмяніў пастанову Эканамічнай нарады БССР аб немагчымасці нарыхтоўкі 600 тыс. пудоў збожжа. А віцебскага губернскага камісара па харчаванню ён абавязаў пад пагрозай расстрэлу забяспечыць пастаўку 200 тыс. пудоў бульбы ў Петраград.
Адсутнасць наладжанага рынку і забарона свабоды гандлю разам з празмернай цэнтралізацыяй і дробязнай рэгламентацыяй гаспадарчай дзейнасці садзейнічалі росту бюракратызму і хабарніцтва. Нездарма ў пасляваенныя гады нарадзіліся наступныя радкі байкі К. Крапівы: «Дзе ні сунься, так і знай, усюды ў лапу дай ды дай». Кіруючы апарат «дзеля незалежнасці ад мясцовага насельніцтва» адгароджваўся ўжо на ўзроўні валасных выканаўчых камітэтаў «броньпайкамі», а сялянства, незадаволенае палітыкай бальшавіцкай улады, бралася за зброю. Эканамічны крызіс дапаўняўся палітычным.
Палітыка «ваеннага камунізму», якая ў другой палове 1920 г. дасягнула сваёй кульмінацыі — быў узяты курс на адмену грашовай сістэмы і значна пашырыліся камандна-адміністрацыйныя метады кіравання, прывяла да крызісу бальшавіцкай улады. Вёска «рашуча адхіліла камунізм», як прызначвалі некаторыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, і пацягнулася ў рады «зялёных». Аб’явіўся, нават, «сялянскі генерал» С. М. Булак-Балаховіч. Пачасціліся выступленні сялян, якія патрабавалі адмены харчразвёрсткі і дазволу свабоднага
гандлю. На глебе матэрыяльных цяжкасцей узніклі забастоўкі рабочых. Паўстанцкі рух ахапіў шэраг раёнаў Беларусі, як і Расіі з Украінай.
Супраць паўстанцаў бальшавікі мабілізавалі вялікія сілы, у тым ліку і рэгулярныя вайсковыя фарміраванні. Увядзенне ваеннага становішча, рэпрэсіўныя дзеянні ўлад, шэраг баявых аперацый Чырвонай Арміі і іншыя захады прывялі ўжо ў канцы 1921 — пачатку 1922 г. да ліквідацыі выступленняў.
Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў рэспубліцы. Гаспадарчы і палітычны крызіс у БССР паглыбляўся яе прыгранічным становішчам. Бальшавікі разумелі, што нармалізацыя абстаноўкі і ўмацаванне іх улады былі немагчымы без вырашэння яшчэ аднаго — шэрага буйных палітычных задач. Адной з іх была праблема бежанцаў.
Стабілізацыі палітычнай і эканамічнай абстаноўкі ў Беларусі садзейнічала эвакуацыя бежанцаў і ваеннапалонных першай сусветнай вайны, вялікая колькасць якіх сабралася на тэрыторыі краю, а таксама асоб, якія імкнуліся вярнуцца да сваіх сем’яў, што пражывалі на тэрыторыях, якія адышлі ад Савецкай Расіі па Рыжскаму мірнаму дагавору. На ўтрыманні спецыяльнага Беларускага эвакуацыйнага камітэта знаходзілася або атрымала адначасовую дапамогу ад яго каля 300 тыс. чалавек. Да пачатку 1923 г. работа, звязаная з эвакуацыяй, была ў асноўным завершана.
Немалаважным фактарам, які перашкаджаў нармалізацыі становішча ў рэспубліцы, было і адносна шырокае распаўсюджванне нелегальных (кантрабандных) гандлёвых адносін з заграніцай: Польшчай, Латвіяй, Літвой. Бяздзейнасць прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці і вялікія запатрабаванні ўнутранага рынку выклікалі велізарны паток нелегальных тавараў не толькі спажывецкага прызначэння. У абмен на лес, пяньку, лён і іншыя прадметы традыцыйнага для Беларусі экспарту ўвозілася прамысловая сыравіна і часткова абсталяванне.
Барацьба з нелегальнымі дзеяннямі ўзмацнілася ў другой палове 1921 г., калі была вызначана дзяржаўная граніца, узніклі мытныя пункты і «лятучыя атрады» з ліку мытных служачых і супрацоўнікаў ВЧК. Аднак меры, якія прымаліся, не былі эфектыўнымі, і шырокае распаўсюджанне атрымалі парушэнні пагранічнага рэжыму на глебе спекуляцыі таварамі асабістага спажы-
вання. Становішча пачало мяняцца, калі ў маі 1922 г. была створана Заходняя мытная акруга, а ў сакавіку 1923 г. да работы прыступіла Беларуская раённая камісія па барацьбе з кантрабандай.
За перыяд з 1922 па 1926 г. да адказнасці за нелегальныя пераходы граніцы было прыцягнута больш як 31 тыс. чалавек. За гэты ж час канфіскавана тавараў на суму больш як 3,6 млн залатых рублёў. Аднак па ацэнцы спецыялістаў,гэта склала не больш як 5 % ад кошту ўсёй «эканамічнай» кантрабанды. Цяжкай стратай з’явіўся вываз за мяжу карцін, кніг, прадметаў рэлігійнага культу і іншых шэдэўраў культуры.
Вялікае значэнне для наладжвання нармальнага эканамічнага жыцця мела ліквідацыя ў 1922—1924 гг. дзвюх сістэм грашовага абароту у краіне (чырвонец у аптовым гандлі і папяровыя грошы, нічым не гарантаваныя, у рознічным). Грашовую рэформу ў краіне правяла камісія пад старшынствам Р. Я. Сакольнікава. Цяжка пераацаніць вынікі гэтай работы для Беларусі, дзе ў абароце хадзілі грошы самых розных краін. Беларускія сяляне пры продажы сваіх тавараў адмаўляліся прымаць савецкія грашовыя знакі, якія ўвесь час абясцэньваліся, і аддавалі перавагу перш за ўсё залатым манетам царскай чаканкі, затым амерыканскім доларам, англійскім фунтам стэрлінгаў, грошам Польшчы і Прыбалтыйскіх рэспублік.
Эканамічнае развіццё БССР прама залежала ад яе гаспадарчых магчымасцей і матэрыяльных рэсурсаў. Аднак у пачатку 20-х гг. яны аказаліся штучна абмежаванымі, паколькі рэспубліка складалася толькі з шасці паветаў былой Мінскай губерні (Мінскі, Ігуменскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Слуцкі і Мазырскі) з тэрыторыяй 52,3 тыс. кв. км і насельніцтвам 1,5 млн чалавек. У сувязі з гэтым нельга было разлічваць і на развіццё нацыянальнай культуры ўсяго народа.
Вяртанне БССР часткі ўсходнебеларускіх зямель. 3 улікам як эканамічнага, так і нацыянальнага фактараў у 1923 г. савецкія і партыйныя органы рэспублікі выказалі жаданне вярнуць БССР паветы, у якіх большасць насельніцтва складалі беларусы. У 1924 г. урад СССР наважыўся, нарэшце, на дэманстрацыю павагі да нацыянальных правоў беларусаў, што рабілася з розных падстаў: з жадання добра выглядаць у свеце, пад націскам патрабаванняў народных мас, а таксама ўлічваючы прапановы беларускага ўрада. Паміж ЦВК
РСФСР і ЦВК БССР было заключана пагадненне, на падставе якога 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысенскага, Калінінскага (Клімавіцкага), Лепельскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Рагачоўскага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаўскага. У выніку ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км, г. зн. больш чым у два разы, а насельніцтва да 4,2 млн чалавек.
Гэта перадача была далёка не ласкавай з боку «старэйшага брата». Веліжскі, Невельскі і Себежскі паветы Віцебскай губерні, населеныя беларусамі, з-за супраціўлення Пскоўскага губкама апынуліся ў складзе Пскоўскай губерні РСФСР. Да БССР ад Гомельскай губерні далучалася толькі 53 % яе тэрыторый і 41 % насельніцтва. Беларусі вярталі тэрыторыю з бюджэтным дэфіцытам; стан яе гаспадаркі быў проста жахлівы. Але, не зважаючы на гэта, Наркамфін СССР адразу ж пасля ўз’яднання запатрабаваў, каб узбуйненая Беларусь павялічыла ўдвая працэнт удзелу ў выдатках бюджэту СССР.
У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек. Зноў не абышлося без рабаўніцтва. Прадпрыемствы далучанай тэрыторыі мелі вялікі дэфіцыт. Напярэдадні былі вывезены ў новаўтвораную Бранскую губерню некаторыя матэрыяльныя сродкі і культурныя каштоўнасці, і больш таго, БССР давялося пратэставаць супраць патрабавання прадстаўнікоў РСФСР правесці мяжу па рацэ Сож, што азначала б далучэнне Добрушскага раёна да РСФСР.
У абодвух выпадках насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да змены свайго дзяржаўнага статуса. Гэта было на справе вяртанне часткі адабраных у Беларусі ў 1919 г. зямель, што спрыяльна адбілася на кансалідацыі беларускай нацыі, на развіцці яе эканомікі і культуры.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Канстытуцыя БССР 1927 г. Адначасова з пашырэннем межаў БССР вырашалася пытанне аб яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле. У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг (Аршанская, Бабруй-
ская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Полацкая, Слуцкая) і 100 раёнаў. А ў сярэдзіне 1927 г. арганізаваны восем акруг (Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршанская і Мазырская), 101 раён і 1446 сельскіх Саветаў. У той час такі падзел тэрыторыі рэспублікі быў неабходным: ён даваў станоўчыя сацыяльнаэканамічныя вынікі.
Змяпенні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі былі замацаваны ў Канстытуцыі БССР, прынятай на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў 11 красавіка 1927 г. Яна значна адрознівалася ад першай Канстытуцыі БССР (1919 г.), бо была зроблена на больш высокім юрыдычным узроўні і адпавядала Канстытуцыі СССР 1924 г. У новай Канстытуцыі БССР змяшчаліся артыкулы, якія рэгулявалі структуру і кампетэнцыю вышэйшых і мясцовых органаў улады. У ёй прадугледжваліся палажэнні, якія павінны былі даваць юрыдычную аснову для забеспячэння правоў грамадзян рэспублікі. Але ўжо з 1929 г. гэтыя правы пачалі парушацца: разгортвалася прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Канстытуцыя вельмі хутка не вытрымала праверкі часам.
Пытанні і заданні. 1. У чым выявіліся гаспадарчы і палітычны крызісы БССР у пачатку 20-х гг.? 2. Назавіце і ахарактарызуйце фактары, якія пагаршалі эканамічнае і палітычнае становішча рэспублікі. 3. Калі і чаму былі праведзены далучэнні да БССР усходнебеларускіх зямель? 4. Дайце ацэнку Канстытуцыі БССР 1927 г.
§ 19. Нэп у рэспубліцы. Аднаўленне народнай гаспадаркі
Пачатак гаспадарчага ўздыму. Сацыяльная напружанасць у грамадстве, якая не змяншалася з заканчэннем грамадзянскай вайны (селянін хацеў толькі аднаго: свабодна распараджацца атрыманай зямлёй і вырабленымі прадуктамі), патрабавала ад бальшавіцкай партыі неадкладна шукаць выйсце з крызіснай сітуацыі. У. I. Ленін у працы «Аб нашай рэвалюцыі», разумеючы, што яго сацыялістычны праект аказаўся заўчасным для Расіі, ужо зусім інакш асвятляў характар Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яе бліжэйшай мэтай абвяшчаўся не сацыялізм, а пераход «да стварэння асноўных прадпасылак цывілізацыі». Давялося пагадзіцца з частковай
рэстаўрацыяй капіталізму, дапушчэннем прыватнай уласнасці і прадпрымальніцтва, хоць і пад палітычным кантролем дыктатуры пралетарыяту.
X з’езд РКП(б) стаў фактам крутога павароту ў палітыцы Савецкай дзяржавы. На з’езде была прынята новая эканамічная палітыка, якая, па задумцы яе тварцоў, павінна была забяспечыць хуткі ўздым эканомікі, павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню рабочых і сялян, умацаванне іх саюзу і ў канчатковым выніку пабудову сацыялізму ў краіне. Сродкамі яе рэалізацыі вызначаліся: харчпадатак, які даваў магчымасць эканамічна злучыць горад і вёску; кааперацыя, пры якой маглі адначасова вырашацца як тактычныя задачы (аблягчалася становішча сялянства), так і стратэгічныя (адкрывалася магчымасць выхавання дробнага пастаўшчыка ў сацыялістычным духу); свабоднае прадпрымальніцтва і свабодны рынак, што азначала ўвядзенне эканамічнага кіравання ў процівагу бюракратычнаму, і інш.
Першыя крокі па ажыццяўленню нэпа мелі агітацыйна-прапагандысцкі характар: новую палітыку не зразумелі многія камуністы, якія паверылі ў правільнасць і непарушнасць «ваеннага камунізму». Разам з гэтым у рэспубліцы былі вызначаны памеры падатку на асноўныя віды сельскагаспадарчай прадукцыі, на самазабеспячэнне пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены ў арэнду. За Саўнаргасам БССР захоўваліся толькі функцыі каардынацыі і кантролю за гаспадарчай дзейнасцю, а непасрэднае кіраўніцтва ёю было ўскладзена на групавыя аб’яднанні і трэсты. У работу дзяржаўных і кааператыўных прадпрыемстваў укараняўся гаспадарчы разлік. Усё гэта садзейнічала павелічэнню колькасці і паляпшэнню якасці выпускаемай прадукцыі.
Беларуская вёска станоўча аднеслася да замены харчразвёрсткі харчпадаткам. Аднак закладзеныя стагоддзямі ў псіхалогію селяніна непаспешнасць мыслення, разважлівасць, недавер да ўлад, з аднаго боку, і недастатковая кампетэнтнасць партыйных лідэраў у пытаннях сельскай гаспадаркі і псіхалогіі сялянства, іх класавы падыход, які ігнараваў іншыя формы гаспадарання, акрамя калектыўнай, з другога, выклікалі пэўную засцярогу ў адносінах да новай эканамічнай палітыкі. Рад беспартыйных сялянскіх канферэнцый выказаў думку, што харчпадатак толькі часовая мера з мэтай
агітацыі за расшырэнне пасеваўНа іншых — у інтарэсах правоў сялянства — выказвалася прапанова аб стварэнні сялянскага саюзу. Жыхары вёскі выказвалі сумненне ў стабільнасці эканамічнай палітыкі, бо з цяжкасцю разумелі, як можна ў кастрычніку абвясціць адно (рашэнні V з’езда КП(б)Б, які працаваў 15—20 кастрычніка 1921 г. у Мінску, былі накіраваны на тое, каб распачаць працэс усеагульнай калектывізацыі, нягледзячы на тое, што асноўная сялянская маса не жадала ўдзельнічаць у эксперыменце з калектыўнай вытворчасцю), а ў снежні рабіць зусім іншае (XI канферэнцыя РКП(б), якая адбылася ў снежні 1921 г., абвясціла свабоду выбару форм землекарыстання).
Нядаўняя палітыка «ваеннага камунізму» выклікала недавер сялянства да нэпа. У той жа час такія крокі, як замена харчразвёрсткі харчпадаткам, дазвол свабоднага выбару форм землекарыстання, знайшлі адабрэнне ў сялянскім асяроддзі. Пачалося хуткае аднаўленне сельскай гаспадаркі. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922 гг. Важнае значэнне пры гэтым мела дапамога з боку кіруючых органаў у выглядзе прадастаўлення насенных пазык і грашовага крэдыту, арганізацыі пракатных пунктаў сельскагаспадарчых машын і інш.
Першыя поспехі ў аднаўленні сельскай гаспадаркі стваралі неабходныя ўмовы для ўздыму прамысловасці і развіцця гандлю. У 1921 —1922 гг. пачалі працаваць мінскі чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод «Энергія» (пасля станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі), Талачынскі крухмальны завод, крыштальны завод «Барысаў», шклозавод «Ялізава», фабрыка запалак «Бярэзіна», шэраг лесапільных і гарбарных заводаў. Пад уплывам камуністаў рабочыя ўдзельнічалі ў суботніках па нарыхтоўцы паліва, арганізацыі транспарту і гарадской гаспадаркі. Найбольш актыўныя рабочыя ўдастойваліся ганаровага звання «Герой працы». Наладжваўся гандаль паміж горадам і вёскай, а таксама БССР з Савецкай Расіяй, Украінай і іншымі савецкімі рэспублікамі.
Нягледзячы на першыя поспехі, становішча прамысловасці заставалася цяжкім: крызіс збыту, які пачаўся вясной 1922 г., працягваўся да 1924 г. Справа ў тым, што прадпрыемствы і трэсты імкнуліся атрымаць высокія прыбыткі і штучна завышалі прадажныя цэны на сваю прадукцыю. У выніку адбылося рэзкае разы-
ходжанне цэн на прамысловыя тавары і сельскагаспадарчыя прадукты. Значная частка прамысловых вырабаў асела на складах, і прадпрыемствы аказаліся няздольнымі выплачваць зарплату рабочым і закупляць сыравіну. Шляхам рэгулявання цэн, прасоўвання тавараў у іншыя гарады краіны, дзе былі для гэтага створаны гандлёвыя прадстаўніцтвы беларускіх трэстаў, і выкарыстання розных сродкаў павышэння эфектыўнасці вытворчасці крызіс збыту быў пераадолены,і аднаўленне народнай гаспадаркі паскорылася.
Грамадска-палітычнае жыццё. Увядзенне нэпа патрабавала дэмакратызацыі ўсяго грамадска-палітычнага жыцця рэспублікі. Бальшавікі ж імкнуліся захаваць сваю дыктатуру. Дзеля гэтага яны ўмацоўвалі свае ячэйкі ў Саветах і грамадскіх арганізацыях, разглядаючы іх як «прывадныя рамяні» да мас.
3 мэтай ажыўлення работы Саветаў выкарыстоўваліся канферэнцыі беспартыйных, якіх шмат адбылося ў 1924—1925 гг. У жніўні 1925 г., напрыклад, шматлікая канферэнцыя рабочых прайшла ў Мінску. Мінскі Савет цалкам прыняў да выканання яе прапановы.
Пачатае ажыўленне работы Саветаў у гарадах было распаўсюджана ў 1924 г. і на вёску. Былі пашыраны функцыі Саветаў на месцах, створаны местачковыя Саветы — органы ўлады ў невялікіх населеных пунктах гарадскога тыпу. Прадпрымаліся меры па павелічэнню ліку галасуючых на выбарах у Саветы. 3 гэтай мэтай было ўведзена ў практыку прыняцце наказаў дэпутатам. У 1927 г. у выбарах гарадскіх Саветаў удзельнічала 61,3% выбаршчыкаў, местачковых — 49,6 і сельскіх — 46,3. Саветы пачалі праводзіць свае пасяджэнні на вытворчасці і разглядаць такія пытанні, як падаткавая палітыка, стан камунальнай гаспадаркі, кааператыўная дзейнасць, арганізацыя ўзаемадапамогі на вёсцы, культурна-асветніцкая работа і інш.
Наладжвалася работа секцый Саветаў, якія ствараліся па галінах народнай гаспадаркі і спрабавалі ўключыць у поле свайго зроку ўсе надзённыя пытанні мясцовага жыцця. Так, у 1925 г. Савету Віцебска яго секцыі прадставілі план добраўпарадкавання горада і прапановы па ўрэгуляванню продажу спіртных напіткаў і недапушчэнню да работы асоб у нецвярозым стане. У канцы 20-х гг., акрамя секцый, сталі арганізоўвацца дэпутацкія групы — аб’яднанні дэпутатаў Саветаў розных узроўняў, якія працавалі на адным прадпрыемстве і
займаліся крытыкай дзейнасці яго кіраўніцтва.
Рабоча-сялянская інспекцыя, якая ўяўляла сабой сістэму кантрольных органаў «дыктатуры пралетарыяту», што былі створаны адразу пасля вызвалення ад белапалякаў, у ходзе абследаванняў устаноў і прадпрыемстваў абрастала добраахвотнымі ячэйкамі, камісіямі, групамі садзейнічання і ператваралася ў важны для бальшавікоў сродак кантролю «зверху» і «знізу» і школу кіравання. Яна знаходзіла падтрымку ў асобе цэлай арміі рабоча-сялянскіх карэспандэнтаў, што вырасла да 3,5 тыс. чалавек у 1925 г.
Сама партыя ўзяла курс на ўсталяванне непасрэднай сувязі з рабоча-сялянскай масай. У выніку так званых ленінскіх заклікаў 1924—1925 гг. і кастрычніцкага закліку 1927 г. КП(б)Б значна папоўнілася за кошт рабочых «ад станка» і сялян «ад сахі». Пры гэтым рэзкае зніжэнне культурна-адукацыйнага ўзроўню камуністаў не вельмі бянтэжыла кіраўніцтва. На першае месца ставілася задача мець паслухмяных праваднікоў класава-палітычнай лініі, якая выпрацоўвалася партыйнай элітай.
Прафсаюзы былі пераведзены да добраахвотнага прынцыпу арганізацыі і пад кантролем партыі займаліся галоўным чынам справамі вытворчасці, для чаго стваралі вытворчыя нарады. Гэта аслабляла іх увагуда пытанняў працы і быту рабочых і служачых. У падобную сферу дзейнасці ўцягваўся і камсамол, які ў дадатак павінен быў займацца павышэннем агульнаадукацыйнага і палітычнага ўзроўню моладзі. Кааперацыя БССР выйшла на адно з першых месцаў сярод савецкіх рэспублік па ступені кааперавання насельніцтва і задавальненню яго спажывецкага попыту. Пры садзейнічанні грамадскіх арганізацый узніклі Міжнародная арганізацыя дапамогі змагарам рэвалюцыі, абаронныя таварыствы, якія ўтварылі ў 1927 г. Асаавіяхім — Таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і хімічнай абароне, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, розныя фізкультурныя аб’яднанні.
3 той жа мэтай узмацнення сваіх пазіцый бальшавікі зрабілі, здавалася, крок да справядлівасці і гуманізму, сутнасць якога вызначылася праз некаторы час. У ліпені 1923 г. напярэдадні 3-й гадавіны з дня вызвалення Мінска ад белапольскай акупацыі, ЦВК СССР і БССР прынялі сумесную пастанову аб аб’яўленні амністыі ўсім удзельнікам антысавецкіх нацыянальных
фарміраванняў перыяду 1918—1920 гг.— выхадцам з працоўных слаёў народа, беларускім палітычным і культурным дзеячам, членам беларускіх нацыянальных урадаў і беларускіх партый, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з Савецкай уладай і заявілі аб лаяльных да яе адносінах. Гэты крок садзейнічаў палітычнаму зруху сярод беларускай эміграцыі. Апошняя, у сваю чаргу, прызнала БССР палітычнай рэальнасцю і натуральным цэнтрам кансалідацыі беларускага народа. У 1925 г. на II (Берлінскай) канферэнцыі Рада БНР, зыходзячы з станоўчых поспехаў рэспублікі і ўстойлівасці міжнароднай абстаноўкі, аб’явіла аб сваім самароспуску. Многія з эмігрантаў вярнуліся ў Савецкую Беларусь, працавалі на ніве культуры, асветы, навукі і, нягледзячы на кароткі тэрмін, унеслі свой уклад у іх развіццё (В. Ю. Ластоўскі, А. 1. Цвікевіч, I. I. Краскоўскі і інш.). На справе амністыя аказалася правакацыяй.
У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі вызначыліся дзве тэндэнцыі: адміністрацыйна-бюракратычная і нацыянальна-дэмакратычная. Але яны былі не раўназначныя. Калі першая павольна набірала моц, другая чахла, бо ўмовы для яе развіцця абмяжоўваліся. Фарміруючы вузкакласавую, аўтарытарную палітычную сістэму, бальшавікі выкаранялі ўсё, што не ўпісвалася ў ствараемы імі новы свет.
Узмацненне манаполіі КП(б)Б на ўладу. Праблему нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва бальшавіцкая ўлада ставіла ў залежнасць ад інтарэсаў і перспектыў сусветнай рэвалюцыі. Нацыянальнае пытанне было стрыжнем палітычнага супрацьстаяння розных партый і плыняў, тым больш што кіраўніцтва КП(б)Б не мела ўласнай праграмы па гэтай праблеме і кіравалася дырэктывамі ІДК РКП(б).
Палітыка гвалту і ўраўняльнасці без уліку нацыянальных асаблівасцей краю, праводзімая з боку ІДК КП(б)Б у гады «ваеннага камунізму», абвастрыла барацьбу нацыянальна-радыкальных партый супраць савецка-партыйнага кіраўніцтва ў Беларусі. Нямецкая і польская акупацыі прывялі да некаторых змен ва ўзаемаадносінах паміж камуністамі і нацыянальна-дэмакратычнымі партыямі. Неабходнасць барацьбы з польскімі акупантамі, якую ўзначалілі беларускія эсэры і сацыялісты-федэралісты, прывялі бальшавікоў да супрацоўніцтва з імі.
Ва ўмовах аднаўлення Савецкай улады ў Беларусі асноўнымі формамі сумеснай дзейнасці бальшавікоў з іншымі партыямі сталі ўрадавыя і нацыянальныя блокі. Сумесна з БПС-Р, Бундам, БКА і іншымі грамадска-палітычнымі арганізацыямі была падрыхтавана Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці БССР 31 ліпеня 1920 г. Апазіцыя КП(б)Б, перш-наперш эсэры, аспрэчвала пытанні аб характары ўлады, статусе Беларусі і аб усталяваных межах БССР без уліку этнаграфічных прымет. Поспехі першых крокаў нэпа, намаганні Камінтэрна аслаблялі пазіцыі апанентаў КП(б)Б. Але спробы кампартыі па нейтралізацыі дэмакратычных плыняў і партый у гады грамадзянскай вайны працягваліся і пазней. У адносінах да іх бальшавікі праводзілі дваякую палітыку: супрацьстаянне і супрацоўніцтва, пры гэтым арыентаваліся на ліквідацыю саюзнікаў. У выніку такой «дыпламатыі» ў сакавіку 1921 г. «самаліквідаваўся» Бунд. Крыху даўжэй (снежань 1922 г.) праіснавала Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей-Цыён). Бальшавікі раскалолі і яе: адна частка партыі ўступіла ў КП(б)Б, а другая — арганізавалася ў Яўрэйскую камуністычную рабочую партыю, якая дзейнічала да 1928 г.
Шмат канфліктаў узнікала паміж КП(б)Б і беларускімі нацыянальнымі партыямі, сярод якіх найбольш моцнай была БПС-Р (20 тыс. членаў). Сярод беларускіх эсэраў узмацнялася барацьба паміж прыхільнікамі будаўніцтва беларускай дзяржаўнасці сумесна з Савецкай Расіяй, з аднаго боку, і прыхільнікамі БНР — з другога, прычым пазіцыі апошніх умацоўваліся. У сувязі з гэтым чэкісты ў пачатку 1921 г. арыштавалі 860 актывістаў БПС-Р.
Узбуйненне тэрыторыі Беларусі ў 1924 і 1926 гг., палітыка «беларусізацыі» і яе поспехі садзейнічалі пераарыентацыі эсэраў. У БПС-Р адбыўся раскол паміж прыхільнікамі беларускай савецкай дзяржаўнасці (Я. Трафімаў) і яе праціўнікамі (Т. Грыб). У лютым 1924 г. такія ж працэсы назіраліся ў БПС-Д. «Левая» яе плынь (С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын, П. Мятла), як і частка левых эсэраў (Я. Трафімаў), уступіла ў КПЗБ. У чэрвені 1924 г. былыя беларускія эсэры канстатавалі «самараспад» эсэраўскага руху. 3 улікам гэтай сітуацыі ў 1925 г. Рада і ўрад БНР абвясцілі аб самаліквідацыі і спыненні барацьбы супраць Савецкай
улады. У выніку гэтага ў БССР склалася аднапартыйная сістэма.
Вынікі аднаўленчага перыяду. Нэп аказаў спрыяльны ўплыў на стан сельскай гаспадаркі. Да 1927 г. яна была поўнасцю адноўлена, а па некаторых паказчыках (пасяўная плошча, пагалоўе буйной рагатай жывелы, коней, авечак і інш.) пераўзышла даваенны ўзровень. Аб перспектывах далейшага сельскагаспадарчага развіцця сведчылі разгорнутыя ў рэспубліцы работы па асушэнню балот, што складалі 25 % агульнай зямельнай плошчы, і па здабычы торфу, узросшы попыт сялян на сельгасмашыны і мінеральныя ўгнаенні. Набіралі сілу кааператыўныя аб’яднанні, якімі было ахоплена больш за 60 % насельніцтва вёскі. Ураджайнасць у іх перавысіла сярэднюю па індывідуальных гаспадарках на 12 %.
Палепшыўся матэрыяльны дабрабыт працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Зменшылася колькасць бясконных і бескароўных двароў. Выраслі сялянскія закупкі мануфактуры, цукру, мыла, газы. Вёска пачала больш спажываць мяса, сала, мукі і круп. Нямала прадукцыі вывозілася сялянамі на рынкі ў гарады і мястэчкі рэспублікі.
Рост сельскагаспадарчай прадукцыі дасягаўся цяжкай працай сялян, якія атрымалі свабоду карыстання зямлёй ва ўмовах нэпа і добраахвотна абмяжоўвалі асабістае спажыванне, спадзеючыся ўмацаваць сваю гаспадарку. Гэта была ілюзія працвітання сялянства. На самай справе яго землезабеспячэнне скарачалася, што было звязана са спыненнем ранейшай эміграцыі, перасяленнем у вёску гарадскіх рабочых, асяданнем бежанцаў, натуральным ростам насельніцтва і пасямейнымі раздзеламі. Забяспечанасць зямлёй была на 41 % меншай, чым у сярэднім па СССР. Вырысоўвалася перспектыва збяднення вёскі. Паводле даных наркамата земляробства БССР, асноўная маса сялянскіх гаспадарак (95,5 %) не магла быць не толькі таварнай, але нават забяспечыць сябе. 3 другога боку, вялікі ўплыў рабілі прыродныя ўмовы Беларусі (балоцістасць, лясістасць, нізкая якасць глебы) і мясцовыя асаблівасці землекарыстання: 74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. У гэтых умовах беларускае сялянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці.
Пасля з’яўлення ў 1922 г. дэкрэта аб вольным выбары форм землекарыстання колькасць хутароў у Белару-
сі імкліва павялічвалася, дасягаючы ў асобных паветах 70—80 % сярод іншых форм землекарыстання. Пры гэтым большасць з іх стваралася на былых памешчыцкіх землях, атрыманых сялянамі пасля 1917 г. Па архіўных даных, апошнія не шкадавалі аніякіх сродкаў для аплаты землеўпарадчыкам, толькі б атрымаць хутар. Улады нават абмяжоўвалі гэты працэс. Менавіта свабоднае развіццё розных форм землекарыстання і,галоўным чынам хутарскога, забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі. I з гэтай характэрнай рысай беларускай вёскі 20-х гг. нельга было не лічыцца пры абмеркаванні шляхоў далейшага развіцця сельскай гаспадаркі.
Змянілася да лепшага становішча ў прамысловасці. 3 1924 г. рост прадукцыйнасці працы ў ёй ужо апярэджваў павелічэнне заработнай платы. Станоўчую ролю ў гэтым адыгралі грашовая рэформа, а таксама меры па павышэнню прадукцыйнасці працы, у тым ліку практыка вытворчых нарад, умацаванне працоўнай дысцыпліны і інш. Паскарэнню аднаўленчых працэсаў садзейнічала і развіццё эканамічных сувязей з іншымі рэспублікамі. 3 РСФСР і Украіны Беларусь атрымлівала станкі, метал, каменны вугаль, хімічныя прадукты, іншыя віды гатовых вырабаў і сыравіны, з Азербайджана — нафтапрадукты. У сваю чаргу, БССР пастаўляла за межы рэспублікі прадукцыю шкляной, ільнопрадзільнай, панчошна-трыкатажнай, дрэваапрацоўчай, папярова-запалкавай галін. Агульнасаюзнае значэнне мела льноапрацоўчая прамысловасць Беларусі, больш як 75 % прадукцыі якой вывозілася на Украіну, асабліва ў Данбас.
За гады аднаўлення была праведзена важная работа па механізацыі і электрыфікацыі вытворчасці, асабліва ў дрэваапрацоўчай, панчошна-трыкатажнай, гарбарнай, харчовай, кафельнай і тэкстыльнай прамысловасці. Істотна папоўніўся станочны парк металаапрацоўчых прадпрыемстваў. Замена ручной працы машынамі давала значны эканамічны эфект.
У 1927 г. аб’ём валавой прадукцыі індустрыі БССР перавысіў даваенны ўзровень. Пры гэтым на долю дзяржаўнага сектара прыходзілася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыі. Палепшыліся, у параўнанні з даваеннымі, умовы працы і быту, павысіўся жыццёвы ўзровень. Паднялася вытворчая і грамадска-палітычная актыўнасць рабочых.
Тым не менш у Беларусі па-ранейшаму пераважала дробная і саматужная прамысловасць. Яе прадпрыемствы (будынкі і тэхналагічнае абсталяванне) фізічна знасіліся і маральна ўстарэлі. Культура сельскагаспадарчай вытворчасці заставалася нізкай: пятая частка сялянскіх гаспадарак не мела плугоў, доля таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў адносінах да валавой была ніжэйшай, чым у сярэднім па СССР. Востра стаяла пытанне аб павелічэнні колькасці інжынернатэхнічных кадраў, аб павышэнні кваліфікацыі рабочай сілы і агульнай культуры асноўнай масы насельніцтва.
У сярэдзіне 20-х гг. эканамічная сістэма, заснаваная У. I. Леніным, «працавала» з усё большым напружаннем. Развязаўшы сілы рынку, садзейнічаючы ўздыму эканомікі, нэп у той жа час стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. З’явіліся гаспадары, якія быццам бы назаўсёды зніклі ў 1917 г. Беспрацоўе станавілася вострай сацыяльнай праблемай. Глыбокаму расслаенню падвяргалася вёска. Напрыклад, прыбытак у бядняцкіх гаспадарках быў у 4,6 раза, а ў серадняцкіх у 2,3 раза ніжэй, чым у кулацкіх гаспадарках.
Разам з тым у асяроддзі партыйна-дзяржаўнага апарату захоўвалася «ваенна-камуністычная» ідэалогія. Многія кіраўнікі партыі, не гаворачы ўжо аб яе радавых членах, лічылі, што нэп з’яўляецца не пераходам да прынцыпова новай мадэлі сацыялізму, якая адпавядае яго гуманістычнай прыродзе, а толькі тактыкай прымірэння з сялянствам.
Нэп вельмі ўскладніў становішча камуністаў-кіраўнікоў, асабліва гаспадарнікаў, ад якіх патрабаваўся не толькі «класавы нюх», але і прафесійныя веды той справы, якой яны былі абавязаны кіраваць. Аднак ім якраз гэтага і не хапала, пераважала поўнае грэбаванне да авалодання эканамічнымі і тэхнічнымі ведамі. Узнікла вялікая ўнутраная супярэчнасць паміж абавязкам камуніста выконваць дадзенае партыяй даручэнне, з аднаго боку, і рэальнай магчымасцю і ўласным жаданнем, з другога. I «выйсце» было знойдзена ў звароце да сістэмы загадаў, абсалютызацыі каманднаадміністрацыйных метадаў, якія па сваёй сутнасці зусім не ўпісваліся ў нэп.
Пытанні і заданні. 1. Раскрыйце сутнасць новай эканамічнай палітыкі. 2. Як адбілася ўвядзенне нэпа на стане сельскай гаспадаркі
і прамысловасці БССР? 3. Якімі былі адносіны мас да вырашэння гаспадарчых пытанняў? 4. Чым характарызавалася грамадска-палітычнае жыццё рэспублікі ў перыяд нэпа? 5. Раскажыце пра вынікі аднаўленчага перыяду ў галіне: а) прамысловасці, б) сельскай гаспадаркі, в) матэрыяльнага становішча працоўных. 6. У чым заключаліся супярэчнасці нэпа?
§ 20. Палітыка беларусізацыі і яе дасягненні. Развіццё культуры
Афармленне палітыкі беларусізацыі. Пераход да нэпа, неабходнасць лічыцца з тымі нацыянальнымі плынямі, якія абаранялі прынцыпы сапраўднага суверэнітэту, і патрэбнасць заваёвы даверу насельніцтва застаўлялі бальшавікоў стаць на шлях садзейнічання нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі. Такая палітыка атрымала назву «беларусізацыі».
Першыя крокі беларусізацыі былі зроблены бальшавікамі адразу пасля заканчэння грамадзянскай вайны, калі была прызнана неабходнасць пераводу навучання ў школах пераважна на беларускую мову з арганізацыяй адначасова школ для нацыянальных меншасцей на іх роднай мове (дзяржаўнымі былі аб’яўлены беларуская, руская, яўрэйская і польская мовы). У работу па рэалізацыі палітыкі беларусізацыі ўключылася тады і частка дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У. М. Ігнатоўскі — наркам земляробства, 3. Ф. Жылуновіч — рэдактар газеты «Савецкая Беларусь», А. Л. Бурбіс — намеснік наркама замежных спраў, А. В. Баліцкі — намеснік наркама асветы, П. В. Ільючонак — загадчык беларускага аддзела наркамата асветы і інш. Пад уплывам іх дзейнасці пачала ажыццяўляцца беларусізацыя шэрага рэспубліканскіх устаноў.
3 утварэннем выдавецтва «Савецкая Беларусь» з’явілася магчымасць выпуску газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове і мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр У. I. Галубка. Пад кіраўніцтвам Наркамасветы стваралася сістэма дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійных вучылішчаў і тэхнікумаў. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, у наступным годзе— Інстытут сельскай гаспадаркі. Тады ж былі заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), дзяржаўная і універсітэцкая
бібліятэкі. Пачалі функцыяніраваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў.
15 ліпеня 1924 г. II сесія ЦВК БССР паклала пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі. Прэзідыум ЦВК утварыў спецыяльную камісію па яе ажыццяўленню на чале з відным у той час дзяржаўным дзеячам А. I. Хацкевічам. Аналагічныя камісіі былі створаны пры ўсіх акруговых выканаўчых камітэтах. Яны абавязаны былі правесці ў жыццё шырокі комплекс мерапрыемстваў, звязаных, па-першае, з пераводам партыйнага, дзяржаўнага, прафсаюзнага, кааператыўнага апарату і часцей Чырвонай Арміі, што дыслацыраваліся ў БССР, на беларускую мову; па-другое, з вылучэннем беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную і грамадскую работу; па-трэцяе, з арганізацыяй работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццём беларускай літаратуры і навукова-даследчай работы па ўсебаковаму вывучэнню Беларусі, яе гісторыі, філасофіі, эканомікі; з выданнем беларускіх кніг. Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову намячалася ажыццявіць на працягу аднаго — трох гадоў.
Развіццё працэсу беларусізацыі. У 1924—1925 гг. была праведзена работа па растлумачэнню сутнасці, мэт і задач беларусізацыі. На беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах значнымі тыражамі выдавалася спецыяльная літаратура (брашуры, лістоўкі, плакаты), пастаянна выступалі агітатары і прапагандысты, праводзіліся самыя разнастайныя мерапрыемствы. Хоць гэта і наступная прапаганда ў значнай ступені мела фармальны характар і сустракала варожыя адносіны з боку рускіх і зрусіфікаваных чыноўнікаў, ды і шэрага настаўнікаў, яна ўсё ж абуджала нацыю, асабліва моладзь.
У партыйных, дзяржаўных і грамадскіх арганізацыях і іх органах ажыццяўляліся вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы (пры абавязковым валоданні рускай) і перавод на яе справаводства. Аб поспехах гэтай работы сведчаць наступныя даныя: калі ў 1925 г. у цэнтральных (рэспубліканскіх) установах толькі 22 % служачых валодалі беларускай мовай, дык у 1927 г.— 80 %, у акруговых і раённых адпаведна — 36 і 70 %; за гэты ж час і справаводства ў іх было пераведзена на беларускую мову. У часцях Чырвонай Арміі, што дыслацыраваліся на тэрыторыі БССР, уводзілася
вывучэнне беларускай мовы, а 2-я тэрытарыяльная дывізія і аб’яднаная школа каманднага саставу ўкамплектоўваліся на 70 % беларусамі, і палітзаняткі ў іх, як і наглядная агітацыя, уключаючы насценны друк, вяліся на беларускай мове.
Што ж датычыць вылучэння беларусаў на адказную работу, дык гэты працэс прыняў характар каранізацыі, г. зн. уцягнення ў кіраванне аселых жыхароў, але не толькі беларусаў, а і часткова тых, хто вывучыў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. За перыяд з кастрычніка 1926 г. па сакавік 1927 г. сярод кіраўнікоў акруговага і раённага маштабаў удзельная вага беларусаў узрасла з 30,3 да 48 %. Адносная колькасць беларусаў павялічылася і ў складзе гарадскіх Саветаў — да 45,1 %.
Адносная ў той час самастойнасць рэспублікі пры вырашэнні пытанняў эканамічнага, палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця спрыяла росту сярод яе кіраўнікоў сапраўдных дзяржаўных дзеячаў. За першыя 10 гадоў існавання БССР з асяроддзя яе карэннага насельніцтва ўпершыню ў навейшай гісторыі ў сферу кіравання дзяржаўнымі справамі прыйшла не адна сотня таленавітых людзей, якія сваімі бездакорнымі адносінамі да выканання службовых абавязкаў, дасканалым веданнем спецыфікі роднага краю ўнеслі важны ўклад у яго развіццё. Асабліва высокім узроўнем прафесіяналізму дзяржаўнага дзеяча вызначаліся палітыкі рэспубліканскага рангу, і ў першую чаргу Старшыня ЦВК БССР Аляксандр Чарвякоў, Старшыня СНК БССР Язэп Адамовіч і яго пераемнік Мікалай Галадзед. Але такіх дзеячаў не меў партыйны апарат рэспубліканскага маштабу, які камплектаваўся выключна Масквой і «транзітнымі» асобамі. Можа адзіным выключэннем з гэтага быў Сакратар ЦК КП(б)Б А. I. Крыніцкі — рускі па нацыянальнасці, які хутка вывучыў беларускую мову і прапагандаваў яе.
Паспяхова праходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Да 1928 г. каля 80 % агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. На ёй вяліся заняткі ў многіх прафесійна-тэхнічных вучылішчах і чатырох педагагічных тэхнікумах. Разам з тым ва ўсіх навучальных установах беларуская і руская мовы (першая — як мова большасці насельніцтва, другая — як маючая агульнасаюзнае значэнне) з’яўляліся абавязковымі прадметамі. На рабфаках, у вячэрніх
школах для дарослых, школах рабочай і сялянскай моладзі, а таксама ў савецка-партыйных школах вывучаліся гісторыя, эканоміка і геаграфія БССР. У 1924— 1927 гг. у Мінску дзейнічалі курсы беларусазнаўства, на якіх рыхтавалі настаўнікаў і лектараў.
У 20-я гг. былі вызначаны і замацаваны асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай мовы, праведзены навуковы аналіз яе гісторыі, сучаснай лексікі, граматычных норм і тэрміналогіі. Гэта мела выключна важнае значэнне, бо рабіла друкаванае слова больш зразумелым шырокім масам, аблягчала іх далучэнне да кнігі. На гэтай ніве плённа працавала выдатная плеяда беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку маладых. Сярод іх — У. Дубоўка, М. Чарот, Я. Нёманскі, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў, Б. Мікуліч, А. Мрый і інш.
Аналіз мастацкай літаратуры 20-х гг. сведчыць аб тых зменах, якія адбываліся ў жыцці грамадства. Паэма Я. Коласа «Новая зямля» дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. У рамане К. Крапівы «Мядзведзічы», аповесці С. Баранавых «Межы», нарысе М. Зарэцкага «Падарожжа на новую зямлю» і інш. знайшлі адлюстраванне жыццё, праца, мары і імкненні радавых працаўнікоў таго часу.
На адпаведных кафедрах універсітэта, у секцыях Інбелкульта,у Камісіі гісторыі партыі (Гістпарта) фарміраваліся кадры вучоных і даследчая праблематыка, выдаваліся працы па праблемах гісторыі, грамадскай думкі і эканомікі Беларусі, але паступова, у барацьбе розных, часам процілеглых меркаванняў, зацвярджалася марксісцка-ленінская метадалогія.
Шырокае развіццё атрымала краязнаўства. У 1924 г. узніклі яго пярвічныя гурткі на месцах, раённыя і акрутовыя арганізацыі. У 1926 г. прайшоў I Усебеларускі краязнаўчы з’езд, а праз год—II. На гэты час у БССР дзейнічала 240 краязнаўчых арганізацый усіх узроўняў з ахопам каля 10 тыс. чалавек. Краязнаўцы чыталі навуковыя даклады, праводзілі экскурсіі і экспедыцыі, выдавалі рукапісныя зборнікі і часопісы, збіралі анкетныя даныя і фальклорныя творы. У ходзе беларусізацыі паспяхова развівалася новая галіна навукі — беларусазнаўства.
Цяжкасці і поспехі першага этапа беларусізацыі. Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, што жылі ў рэспубліцы. У мес-
цах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцей былі створаны нацыянальныя Саветы. У 1928 г. налічвалася 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобны нацыянальны польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску. Адкрываліся і захоўваліся школы і класы з роднай мовай навучання. Дзейнічалі яўрэйскія і польскі тэхнікумы. Наогул выкладанне ў школах БССР вялося на васьмі нацыянальных мовах.
Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў 20-я гг. ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. Агульны культурны ўзровень насельніцтва заставаўся вельмі нізкім, яшчэ дзейнічалі русіфікатарскія традыцыі, народжаныя ва ўмовах царызму, з аднаго боку, і ўжо моцны ўплыў рабіў беларускі нацыянальны рух, з другога. Захоўваліся многія элементы і асаблівасці палітыкі «ваеннага камунізму». Усё гэта адбівалася на ходзе беларусізацыі і праяўлялася ў спробах, з аднаго боку, прыпыніць яе, а з другога — фарсіраваць. Пытанні барацьбы з вялікадзяржаўным шавінізмам і мясцовым нацыяналізмам — беларускім, яўрэйскім і польскім — неаднаразова абмяркоўваліся на з’ездах КП(б)Б і пленумах ЦК. Асуджалася імкненне фарсіраваць тэмпы беларусізацыі, спадзеючыся пры гэтым на адміністрацыйныя метады.
За гэтай барацьбой хавалася імкненне КП(б)Б іграць вядучую ролю ў правядзенні беларусізацыі, ставячы на першае месца палітычныя і ідэалагічныя задачы: забяспечыць класавы падыход, будаваць культуру, якая была б пралетарскай па зместу і нацыянальнай толькі па форме, не дапускаць нацыянальна-дэмакратычнага настрою ў культурным будаўніцтве. Гэта пазіцыя і вызначала адносіны КП(б)Б да Інбелкульта, які стаў навуковым цэнтрам беларусазнаўства і які спрабаваў надаць беларусазнаўству статус асобнай навукі. Ужо з сярэдзіны 20-х гг. партыйныя органы пачалі адкрыта цягнуць навуку пад свой ідэалагічны кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Інстытут быў пастаўлены ў цяжкае эканамічнае становішча і паступова страчваў сваё першапачатковае прызначэнне.
I тым не менш на ніве беларускага адраджэння плённа працавалі Цішка Гартны (3. Ф. Жылуновіч, 1887—1937 гг.) — паэт, празаік, драматург, даследчык гісторыі беларускай літаратуры і грамадскай думкі, які пакінуў нам першы беларускі раман «Сокі цаліны»
і іншыя творы з каларытнымі вобразамі сялян-местачкоўцаў; М. I. Гарэцкі (1893—1939 гг.) —пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, і з тых, хто звярнуўся да адлюстравання гістарычнага мінулага Беларусі, аўтар «Гісторыі беларускай літаратуры. IX ст.— 1905 г.»; В. Ю. Ластоўскі (1883—1939 гг.) — літаратар і гісторык, які яшчэ ў 1910 г. упершыню напісаў кнігу па гісторыі Беларусі на беларускай мове; У. М. Ігнатоўскі (1881 —1931 гг.) — беларускі гісторык, які шырока вядомы па такіх працах, як «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі», «Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX стагоддзя», «1863 год на Беларусі» і інш.; У. I. Пічэта (1878—1947 гг.) —таксама вядомы гісторык, які паставіў пытанне аб вылучэнні гісторыі беларускага народа ў самастойны навуковы напрамак і напісаў у той час манаграфіі «Беларускае адраджэнне ў XVI ст.», «Культура Беларусі ў XVI ст.», «Беларусь і Літва XV — XVI стст.» і інш.; М. М. Філіповіч (1896— 1947 гг.) — беларускі жывапісец, графік, адзін з першых, хто звярнуўся да адлюстравання ў жывапісе фальклорных тэм і сюжэта, а таксама падзей беларускай гісторыі («На Купалле», «Ноч на Івана Купалу», «Бітва на Нямізе», «Паўстанне ККаліноўскага» і інш.); Ю. В. Тарыч (1885—1967 гг.) —кінарэжысёр, стваральнік першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль» (паводле аповесці М. Чарота «Свінапас») з удзелам у адным з эпізодаў кіраўнікоў БССР А. I. Адамовіча, В. Г. Кнорына, А. Р. Чарвякова, а таксама першай беларускай гукавой кінапраграмы «Пераварот»; Е. А. Міровіч (Дунаеў, 1879—1952 гг.) — драматург, рэжысёр, педагог, аўтар першай п’есы на беларускай мове «Машэка», а таксама п’ес, якія палажылі жыццё творам «На Купалле» М. Чарота, «Вяселле» В. Гарбацэвіча, «Пасланец» Л. Радзевіча і інш.; Н. Ф. Сакалоўскі (1902—1950 гг.) —кампазітар, хормайстар, фалькларыст, аўтар Дзяржаўнага гімна БССР, апрацовак больш за 500 беларускіх народных песень і інш.
Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў і абапіралася на падтрымку беларускага насельніцтва. Яна дапамагала яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Беларуская мова пачала ператварацца ў важнейшы сродак зносін. Беларусізацыя аблягчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала выкананню плана абавязковага навучання і дашкольнага выхавання, ажыццяў-
ленню палітыка-асветніцкай работы ў сістэме хат-чытальняў і чырвоных куткоў, радыё і кінасправы, друкаванага слова. Агульны вынік азначаў паспяховае рашэнне задачы стварэння важных перадумоў для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы.
На новым этапе вызначылася задача ўвесці беларускую мову ў штодзённы быт і культуру. Але росквіт беларусазнаўства быў нядоўгім. У канцы 20-х гг. адміністрацыйна-камандная сістэма, якая ўкаранілася ў краіне, аб’явіла беларусізацыю заганнай.
Пытанні і заданне. 1. У чым заключалася сутнасць палітыкі беларусізацыі? 2. Якія перыяды можна вылучыць у гісторыі беларусізацыі і чаму? 3. Па якіх асноўных напрамках адбываўся працэс беларусізацыі? 4. Як рашаліся задачы беларусізацыі? 5. Раскрыйце характар працэсу беларусізацыі. 6. Які быў агульны вынік беларусізацыі к канцу 20-х гг.?
Раздзел VIII. БУДАЎНІЦТВА «КАЗАРМЕННАГА» САЦЫЯЛІЗМУ (КАНЕЦ 20-х — 30-я гг.)
§ 21. Развіццё прамысловасці
Характар бальшавіцкай індустрыялізацыі ў рэспубліцы. Бальшавікі лічылі адной са сваіх задач на шляху пабудовы сацыялізму ажыццяўленне індустрыялізацыі, разглядаючы яе як пераход ад ручной працы да машыннай тэхнікі і індустрыяльнай тэхналогіі вытворчасці. Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця самой рэспублікі. У ліку апошніх бачыліся: наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны, істотны рэзерв рабочай сілы ў сельскай мясцовасці, вялікія прыродныя багацці, асабліва лесу і торфу, значная ўдзельная вага саматужна-рамеснай вытворчасці. Таму прамысловае будаўніцтва разглядалася па лініі расшырэння здабычы і перапрацоўкі лесу і торфу, выкарыстання лёну і канапель.
Зыходзячы з асаблівасцей прамысловай вытворчасці,Дзяржплан СССР, падключыўшы Дзяржплан БССР, вызначыў задачы індустрыялізацыі Беларускай ССР. Каменціруючы дырэктывы Цэнтра на красавіцкім
(1926 г.) пленуме ЦК КП(б)Б, Старшыня СНК БССР I. А. Адамовіч адзначыў, што «беларускую прамысловасць мы ў асноўным павінны і можам развіваць галоўным чынам як прамысловасць па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. У нас у бліжэйшы перыяд будзе развівацца прамысловасць лёгкага тыпу». Але паколькі БССР была адным са звёнаў агульнай народнагаспадарчай структуры краіны, КП(б)Б і ўрад Беларусі намецілі таксама развіццё шэрага галін, якія базіраваліся б на прывазной сыравіне, у тым ліку сельскагаспадарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамысловасці і інш.
3 улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі (1925/26—1927/28 гг.) асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўваюць драўніну (лясной, дрэваапрацоўчай, папяровай) і мінеральную сыравіну (паліўнай, хімічнай). Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай і энергетычнай. Мінскія заводы «Энергія» і «Камунар», пазней заводы Кастрычніцкай рэвалюцыі і імя Кірава, паклалі пачатак станкабудаванню, а закладзеная за 25 км ад Оршы БелДРЭС — уздыму энергетыкі ў Беларусі.
У адпаведнасці з рашэннямі XV з’езда ВКП(б), які ўдзяліў увагу гаспадарчаму і культурнаму ўздыму нацыянальных рэспублік, быў распрацаваны пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР (1928/29— 1932/33 гг.). Яго кантрольныя лічбы прыняў XII з’езд КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1929 г., а зацвердзіў IX з’езд Саветаў рэспублікі ў маі 1929 г. У наступаючым пяцігоддзі, якое бальшавікі абяцалі народу зрабіць перыядам рашучых зрухаў на шляху да сацыялізму, асноўныя намаганні накіроўваліся на рашэнне такіх гаспадарчых і сацыяльна-палітычных задач, як стварэнне буйной прамысловасці і рост нацыянальных кадраў прамысловых рабочых, рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі, выкараненне «капіталістычных элементаў» горада і вёскі. Асноўныя фонды дзяржаўнай прамысловасці рэспублікі планавалася павялічыць у 4,4 раза, у той час як у цэлым па краіне — у 2,9 раза.
Прамысловае будаўніцтва. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне прамысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпа-
ІЬі
6 Біч М. В.
ведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці. Аб’ём вытворчасці буйной прамысловасці павінен быў узрасці на 331,8 %, у тым ліку па групе «А» — на 184,9 % і па групе «Б» — на 427,8 %.
У першыя два гады пяцігодкі прамысловасць рэспублікі зрабіла значны крок наперад. Аднак падзенне сельскагаспадарчай вытворчасці ў сувязі з гвалтоўнай калектывізацыяй, адмова ад эканамічнага стымулявання і гаспадарча-разліковых метадаў, увядзенне камандна-адміністрацыйнай сістэмы гаспадарання (да пачатку 30-х гг. з цэнтральных органаў краіны рэгламентаваліся фактычна ўсе асноўныя паказчыкі работы рэспубліканскай прамысловасці), гонка тэмпаў пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады» адмоўна адбіліся на выніках наступных гадоў пяцігодкі. Ужо ў 1931 г. колькасныя і якасныя паказчыкі работы прамысловасці аказаліся значна ніжэй запланаваных. А за пяць гадоў замест намечанага 100%-га росту нацыянальнага даходу атрымалі толькі 86 %.
Аднак эканамічны вынік пяцігодкі быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.). Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі цэнзавай прамысловасці СССР (прадпрыемстваў, што ўваходзілі ў перапіс на аснове дакладных прымет фабрыкі або завода) узрасла з 1,12 да 2,15 %.
У другой пяцігодцы (1933—1937 гг.) ставілася задача павялічыць валавую прадукцыю прамысловасці ў 3,8 раза, развіваць дробнае і сярэдняе машынабудаванне для забеспячэння станкамі і машынамі асноўных галін народнай гаспадаркі рэспублікі і забеспячэння іншых раёнаў краіны, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. Аднак сярэднегадавы рост прадукцыі аказаўся значна ніжэй запланаванага. У ліку прычын, што абумовілі зніжэнне тэмпаў, былі: негатыўныя вынікі каманднай эканомікі, што зацвердзілася на гэты час ва
ўсіх сферах гаспадарчага жыцця, недапастаўкі сыравіны і шырокі прыток таннай рабочай сілы ў выніку сталінскай калектывізацыі, забарона буйнога капітальнага будаўніцтва паблізу заходняй граніцы, недастатковае разгортванне энергетычных магутнасцей і інш. На развіцці прамысловасці адмоўна адбіваліся таксама сфабрыкаваныя органамі НКУС судовыя працэсы над «шкоднікамі» і «ворагамі народа», у выніку якіх знішчаліся вопытныя кадры тэхнічнай інтэлігенцыі.
Прамысловасць рэспублікі дала прырост валавой прадукцыі ў 1,9 раза. Найболып высокімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і трыкатажная галіны. Ў строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментавы заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ-2 і інш.
Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 — чэрвень 1941 г.) ставілася значнае павелічэнне магутнасцей электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх абласцях. Асаблівая ўвага звярталася на забеспячэнне тэхнічнага абсталявання калгасаў і саўгасаў рэспублікі.
Вьзнікі індустрыялізацыі. За перыяд 1929—1940 гг. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемствы, што выраблялі 80 % усёй прамысловай прадукцыі рэспублікі. Узніклі такія галіны вытворчасці, якія сталі вядучымі, як станкабудаванне, сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне, вытворчасць радыёапаратуры. За кошт унутраных рэсурсаў рэспубліка пакрывала свае патрэбы ў цэменце, цэгле і часткова ў хімічных угнаеннях. У буйныя індустрыяльныя цэнтры ператварыліся Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель. Кадры рабочага класа выраслі ў 3,3 раза і склалі больш як 700 тыс. чалавек, у тым ліку 240 тыс. у прамысловасці; павысілася іх кваліфікацыя, з’явіліся новыя прафесіі. Колькасць інжынераў і тэхнікаў толькі за перыяд другой пяцігодкі подвоілася і дасягнула дзевяці тысяч.
Створаная за гады першых пяцігодак структура прамысловай вытворчасці рэспублікі адпавядала ролі, якая была адведзена ёй Цэнтрам у агульнасаюзным
падзеле працы, а таксама ўнутрырэспубліканскім патрэбам. БССР, складаючы каля 3 % ад усяго насельніцтва краіны (паводле даных перапісу 1939 г.), выпускала 12% металарэзных станкоў, 10,3%—торфу, 28,7 % — фанеры, 6,9 % — паперы, 2 % — цэменту, 16 % — ільновалакна і трыкатажных вырабаў, 3,8 % — абутку ад агульнасаюзнага выпуску.
Тэмпы індустрыялізацыі каштавалі неверагоднага напружання сіл працоўных рэспублікі і ўсёй краіны. Асабліва дарагой была цана рэзкага рыўка, прынятага камандна-адміністрацыйнай сістэмай у пачатку 30-х гг. у галіне прамысловасці. Гэты «штурм» быў аплочаны велізарнай растратай сіл і сродкаў. Пагоршылася матэрыяльнае становішча ўсіх слаёў насельніцтва, і ў першую чаргу сялянства. У 1932 г. пакупная здольнасць рубля была на 60 % ніжэйшая, чым у 1928 г. Дзякуючы картачнай сістэме падтрымліваўся толькі нізкі пражытачны мінімум. Рэальная заработная плата рабочых дасягнула ўзроўню 1928 г. толькі ў 1940 г.
Церпячы матэрыяльныя і сацыяльныя нягоды, рабочы клас тым не менш уцягнуўся ў фарсіраваную індустрыялізацыю, звязваючы яе з хуткай рэалізацыяй мары аб сацыялізме. Вялікі ўплыў на яго рабіла разгорнутая бальшавікамі масавая агітацыя і прапаганда вакол «будоўляў сацыялізму» і створаная імі абстаноўка нецярпімасці, падазронасці і страху. Менавіта гэтым тлумачыцца тая цярплівасць, якую праявілі рабочыя БССР у адносінах да добраахвотна-прымусовых унутраных пазык, што праводзіліся з мэтай пошуку стродкаў для паскоранага развіцця прамысловасці. За перыяд з 1927 па 1932 г. у іх у фонд індустрыялізацыі было фактычна адабрана тры чвэрці ўсіх сродкаў, атрыманых ад дзяржаўнай прамысловасці.
Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было так званае сацыялістычнае спаборніцтва. Выкарыстоўваючы розныя сродкі маральна-псіхалагічнага ўздзеяння, бальшавікі ўкаранялі такія формы спаборніцтва, як ударныя брыгады, рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў, стаханаўскі рух, а ў канцы 30-х гг.— шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш. Але сацыялістычнае спаборніцтва з самага пачатку насіла фармальны характар, не падмапоўвалася матэрыяльнай зацікаўленасцю (бальшавікі агітавалі за працу на грамадскіх пачатках), паразітавала на энтузіязме мас. Некаторыя рабо-
чыя адносіліся да стаханаўскага руху, як да патагоннай сістэмы.
Мэта такога «рабавання» працы яскрава назіралася ў тым, што развіццё спаборніцтва (спад зацікаўленасці ў ім «знізу» і ўзмацненне кампаній за яго «зверху») суправаджалася, як правіла, пераглядам норм выпрацоўкі ў бок іх павелічэння і зніжэннем расцэнак выпускаемай прадукцыі. Невыпадкова, што прадукцыйнасць працы за гады другой пяцігодкі вырасла ўсяго ў два разы.
Пытанні і згданні. 1. Чым тлумачылі бальшавікі неабходнасць індустрыялізацыі? 2. Якія былі яе мэты і метады і як яны сумяшчаліся? 3. Назавіце перыяды індустрыялізацыі і дайце іх кароткую характарыстыку. 4. У чым заключаліся асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі? 5. Пералічыце найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы, і абазначце іх на контурнай карце. 6. Чаму і ў якіх формах укаранялася так званае сацыялістычнае спаборніцтва? 7. Якія вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы?
§ 22. Гвалтоўная калектывізацыя сельскай гаспадаркі
Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі. Каапераванне сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ задоўга да 1929 г. Развіццё разнастайных відаў простай кааперацыі (спажывецкай, крэдытнай, збытавой) было важным для дробных сялянскіх гаспадарак, бо яны адчувалі немалыя цяжкасці ў набыцці крэдытаў і абсталявання, у збыце сваёй прадукцыі. Існавалі ў гэты час і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, калгасы). Але сяляне ахвотна ішлі на тую кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнан гаспадаркі. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што ў 1925 г. усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы было ахоплена 18,2 % сялянскіх двароў, а ў 1928—50 %, у той час як калгасамі — не болей 1 %. Апошнія развіваліся вельмі марудна: яны не закраналі асноўнай масы сялянства, гатовага працаваць шчыра, плённа, з размахам, г. зн. сераднякоў і заможных (кулакоў), якіх налічвалася ў рэспубліцы, па даных на 1927 г., адпаведна 64 і 4,1 % (па колькасці гаспадарак). А больш высокія эканамічныя паказчыкі калгасаў (напрыклад, ураджайнасць збожжавых) у параўнанні з дробнымі гаспадаркамі тлумачацца пад-
трымкай з боку ўлады і ўскладненнем умоў існавання аднаасобнікаў (нізкія закупачныя цэны, высокія працэнты на крэдыты, вялікі кошт прамысловых тавараў).
Пры такіх абставінах тэмпы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі непазбежна пачалі замаруджвацца, а то і зніжацца. За час з 1925 па 1928 г. таварная частка прадукцыі паменшылася з 11,7 да 8,8 %. А гэта ўжо складала пагрозу планам паскоранага развіцця прамысловасці. Прыхільнікі так званага «правага блоку» М. I. Бухарын і іншыя выступалі за прыцягненне сродкаў вёскі да ажыццяўлення індустрыялізацыі, але супраць ператварэння надзвычайных мер, якія магчымы пры гэтым, у пастаянную палітыку партыі, за адначасовы ўздым сялянскіх гаспадарак і развіццё розных форм кааперацыі (павелічэнне цэн на хлеб і іншыя меры эканамічнага характару). I з імі ў пачатку згаджаліся Сталін і яго прыхільнікі.
Пасля XV з’езда ВКП(б), які адбыўся ў снежні 1927 г., аб’яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Мясцовыя партыйныя арганізацыі былі абавязаны ўзмацніць палітычную і культурна-асветніцкую работу сярод сялянства. Меркавалася і павелічэнне матэрыяльнай дапамогі сельскай гаспадарцы, у тым ліку механізацыя ручной працы, укараненне агратэхнічнай навукі і перадавога вопыту. Асабліва дэклараваўся прынцып добраахвотнасці пры ўступленні ў калгас. Але на справе ўсё было інакш.
Укараненне сталінскай мадэлі калектывізацыі. Больш павольны шлях развіцця эканомікі быў адхілены сталінскім кіраўніцтвам. Пры гэтым яно спекулявала на гаспадарчых цяжкасцях, калі недастатковае развіццё прамысловасці пацягнула за сабой таварны голад, а «хлебны крызіс» 1928—1929 гг.— агульны збожжанарыхтоўчы недабор, што вельмі адмоўна адбілася на нарыхтоўках сельскагаспадарчай прадукцыі ў БССР. Прычынай цяжкасцей, якія стварыліся ў значнай меры ў выніку недальнабачнай эканамічнай палітыкі кіраўніцтва краіны, была аб’яўлена спроба кулацтва арганізаваць голад і не дапусціць калектывізацыю. Пры гэтым ігнаравалася тое, што кулакі тады не ўяўлялі сабой якой-небудзь сур’ёзнай сацыяльна-палітычнай сілы. Абвінавачваючы іх у «шкодніцтве», Сталін тым самым апраўдваў выйсце з сітуацыі, якая склалася, у прымяненні надзвычайных мер супраць кулакоў, да якіх пача-
лі адносіць неўзабаве і сераднякоў, і нават беднякоў, якія эканамічна ўзмацнелі.
Прынятыя ўжо тады меры гвалтоўнан канфіскацыі збожжа, нярэдка падчыстую, прыводзілі да голаду, які закрануў шэраг населеных пунктаў Беларусі. Так, у пісьме з Аршанскай акругі з трывогай гаварылася, што бедната засталася зусім без хлеба, людзі ядуць макуху і віку, чакаецца ў будучым вялікая смяротнасць.
Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў правым ухіле. Такі ярлык прыклеілі і Д. Ф. Прышчэпаву, які быў у той час наркамам земляробства рэспублікі (НКЗ БССР), а па сваіх поглядах блізкім да М. I. Бухарына, А. В. Чаянава, М. Д. Кандрацьева. З’яву «правага ўхілу» ў пытанні сельскай гаспадаркі ў Беларусі дагматыкі называлі яшчэ і «прышчэпаўшчынай». Д. Ф. Прышчэпава і яго прыхільнікаў (акадэміка Я. Лабаноўскага, прафесара Г. Гарэцкага і інш.) абвінавацілі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак, да якіх адносілі і ўсе хутарскія гаспадаркі. У сапраўднасці ж ён і ўзначальваемы ім апарат НКЗ з’яўляліся выканаўцамі дырэктыўных установак партыі (X з’езд КП(б)Б) аб захаванні права свабоднага выбару форм землекарыстання, у тым ліку хутарской, што адпавядала ўмовам рэспублікі. «Прышчэпаўшчына» асуджала «скачкі» ў камуны, якія адхіляліся і асноўнай масай беларускага сялянства, стаяла на пазіцыях недапушчальнасці ігнаравання прасцейшых форм калектыўнай арганізацыі земляробства. У 1929 г. Д. Ф. Прышчэпава ў ліку 30 так званых «правых апартуністаў», якія імкнуліся нібыта рэстаўрыраваць капіталізм у Беларусі, выключылі з партыі і рэпрэсіравалі. Адначасова было прынята катэгарычнае рашэнне спыніць хутарызацыю.
Такім чынам, на аснове, раскулачвання бальшавікі сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай калектывізацыі. Так яны імкнуліся вырашыць дзве задачы: з аднаго боку, у кароткія тэрміны калектывізаваць вёску, з другога, узяць у яе сродкі для індустрыялізацыі; пры гэтым першая задача разглядалася як умова вырашэння другой, на іх погляд, галоўнай.
Ажыццяўленне калектывізацыі і супраціўленне сялянства. Барацьба з «правым ухілам» суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР, якім намячалася абагуліць да канца пяцігодкі 18 % пасяўной
плошчы, быў адкінуты партыйным кіраўніцтвам. Яно фактычна праігнаравала і пастанову ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930 г. «Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», у якой дэклараваліся тэрміны масавай калектывізацыі толькі для збожжавых раёнаў краіны (да вясны 1932 г. уключна). Было пакінута без увагі і тое, што вёска не атрымала ў абяцаных маштабах ні тэхнікі, ні крэдытаў, ні спецыялістаў. Замест прынцыпу добраахвотнасці пры ўступленні ў калгас сталі шырока прымяняць гвалт і запалохванне.
Сяляне не ўспрымалі ідэю калектывізацыі. 3 архіўных дакументаў відаць, што ў супрацьвагу бальшавікам «бедната не з’яўляецца ініцыятарам у калектывізацыі», «супраціўленне калектывізацыі з яе боку яшчэ больш моцнае, чым сераднякоў», «з асаблівай рашучасцю выступаюць супраць яе жанчыны, у тым ліку і бяднячкі», насельніцтва вёсак заяўляла, што «кулакоў у іх няма»,і г. д. I кулакі, і сераднякі, і беднякі не хацелі расставацца з уласнасцю, не жадалі пераходзіць на пункт гледжання пралетарскай дзяржавы.
I тым не менш партыйныя кіраўнікі на чале з К. В. Геем прыстасоўваліся да сталінскага «штурму» калектывізацыі. Яны неаднаразова карэкціравалі накіды тэмпаў у бок павелічэння. Так, у лютым 1930 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне калектывізаваць да пачатку веснавой сяўбы гэтага года 75—80 % сялянскіх гаспадарак. Больш таго, партыйным кіраўніцтвам Беларусі ў ЦК ВКП(б) была накіравана дакладная запіска з просьбай аб’явіць Беларусь рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.
У вёску для стварэння калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных камуністаў. Разам з імі адпраўлялі і рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР, усяго звыш 600 чалавек. Аднак многія з арганізатараў калгасаў, увогуле слаба дасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыцця, лічылі за лепшае дзейнічаць метадам «лепш перагнуць, каб потым не абвінавацілі ў правым ухіле». Працэс кааперавання быў падменены «раскулачваннем»: пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці «кулакоў». Сяляне гвалтоўна залічваліся ў калгасы, зноў утвараліся камуны з абагульваннем усяго, што мелася на сялянскім падвор’і, вышукваліся і выкрываліся контррэ-
валюцыйныя элементы. Неўзабаве «кулаком» ужо называлі ўсякага, хто не пажадаў запісвацца ў калгас.
У гэтай экстрэмальнай сітуацыі знайшліся людзі, якія не страцілі здаровага розуму, не дазволілі напалохаць або ашукаць сябе. Яны працягвалі адстойваць інтарэсы вяскоўцаў. Адны ставіліся да калектывізацыі «пасіўна», другія дэманстратыўна пакідалі сходы, трэція ўзначальвалі ўзброеныя выступленні супраць гвалту.
Асноўнай формай непрымання сялянамі калектывізацыі ў Беларусі была іх пасіўнасць (бяздзейнасць). Але «чырвонагвардзейская атака на мужыка» выклікала і актыўныя дзеянні пратэсту. Не жадаючы ўступаць у калгасы, сяляне рэзалі жывёлу, а ў асобных выпадках браліся за зброю. Паводле няпоўных даных, толькі у 1930 г. адбылося звыш 500 узброеных выступленняў. Усіх незадаволеных аддавалі пад суд як контррэвалюцыянераў.
Прымусовае абагульванне прыносіла свае «вынікі». Калі ў студзені 1930 г. у калгасах рэспублікі налічвалася 20,9 % сялянскіх гаспадарак, дык да сакавіка — 58 %, або каля 460 тыс. Што ж датычыць «раскулачаных» сем’яў, дык яны да мая таго ж года склалі 1,9 % ад агульнай колькасці сялянскіх двароў, або больш за 15 тыс., г. зн. прыкладна палавіну ўсіх гаспадарак, запланаваных для ліквідацыі ў 1930 г., прычым многія з сялянскіх сем’яў былі рэпрэсіраваны.
Разам з тым рэзкае абвастрэнне сітуацыі, нярэдкія сігналы ў вышэйстаячыя інстанцыі аб дапушчаных праліках і свядомых злачынствах, у прыватнасці ад рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў, прымушала мясцовыя органы, каб уцалець самім, самастойна выносіць рашэнні, асуджаючы «перагібы». Так, Мінскі АК КП(б)Б прыняў пастанову, у якой рэзкай крытыцы былі падвергнуты такія факты, як вопіс маёмасці ці абкладанне індывідуальным падаткам тых, хто адмовіўся прыняць палітыку калектывізацыі, прамы здзек з чалавечай годнасці, няправільнае правядзенне галасавання і інш.
Пасля з’яўлення ў «Правде» артыкула I. В. Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў» (2 сакавіка 1930 г.) і прыняцця 14 сакавіка 1930 г. пастановы ЦК ВКП(б) «Аб барацьбе супраць скажэння партлініі ў калгасным руху» кіраўніцтва рэспублікі часова адступіла ад грубых метадаў абагульвання сялянскіх гаспадарак. Адбыўся адток сялян з калгасаў. У іх, паводле
даных на ліпень 1930 г., засталося 11,1 % гаспадарак. «Незаконна» раскулачаных пачалі вяртаць назад. Аднак праведзеная работа па абагульванню сялянскіх гаспадарак была прызнана правільнай.
Восенню 1930 г. палітыка «суцэльнай калектывізацыі» была адноўлена. Кастрычніцкі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б зноў прызнаў неабходным «паскорыць» тэмпы калектывізацыі, для чаго намячалася «ўзмацніць пралетарскую дапамогу вёсцы», мабілізаваць студэнтаў сельскагаспадарчых і педагагічных навучальных устаноў, а таксама актывістаў цэнтральнага апарату. А ў 1931 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі пад вясну 1931 г. Гэта выклікала крытыку нават з боку газеты «Правда». I тым не менш па-ранейшаму прымусова абагульваліся жылыя памяшканні і жывёла, аплата працадзён праводзілася па астаткаваму прынцыпу — пасля выканання дзяржаўных паставак, якія часта паглыналі ўсе даходы. 3 мэтай прымусіць сялян уступіць у калгасы працягвалася ганебная практыка раскулачвання. Рэспубліка была ахоплена страхам. Ламалі станавы хрыбет яе эканомікі, і разбураліся адвечныя асновы вёскі. Бальшавіцкія ўлады зганялі з зямлі дзесяткі тысяч працаўнікоў, а разбурэнне гаспадарчага ладу выдавалі за пабудову гарманічнага з горадам жыцця.
Вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы адбыўся новы адток сялян з калгасаў. Толькі за два-тры месяцы распалася не менш як тысяча гаспадарак, з якіх выйшла больш як 55 тыс. сялянскіх сем’яў. Аб прычынах выхаду можна меркаваць па пісьму селяніна Цімафея Палуненкі, у якім адзначалася: «У калгасе кепска. (Калі) Я сам сабе працаваў, у мяне была бульба, быў хлеб, цяпер я выпрацаваў 114 працадзён і амаль нічога не атрымаў. Я партызан... змагаўся за Савецкую ўладу і цяпер, калі спатрэбіцца, пайду (за яе), нягледзячы на тое, што мая жонка і дзеці без хлеба. А ў калгасе жыць не магу».
Выхад з калгаса з’явіўся натуральнай рэакцыяй сялян выратавацца ад голаду, які ахапіў краіну ў 1932—1933 гг. і забраў 3—4 мільёны жыццяў. Масавы голад абышоў рэспубліку, хаця і тут шматлікімі былі паведамленні аб тым, мабыць, за выключэннем некаторых паўднёвых раёнаў, што сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся ў іх праз калгасы.
К канцу пяцігодкі ў БССР налічвалася больш як
9 тыс. калгасаў, у якія было ўключана звыш 43 % сялянскіх гаспадарак з пасяўной плошчай 1782 тыс. гектараў і было створана 219 новых саўгасаў. Гвалтоўная калектывізацыя рэзка адмоўна адбілася на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Яе агульны аб’ём у 1932 г. у параўнанні з 1928 г. быў на 26 % меншым, упала ўраджайнасць асноўных культур, на адну трэцюю скарацілася пагалоўе жывёлы. Становішча мала чым адрознівалася ад пасляваеннай разрухі. Кампенсаванне падзення вытворчасці станавілася вельмі праблематычным.
У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі завяршылася. У калгасах апынулася 87,5 % сялянскіх двароў і было абагулена 96 % пасяўной плошчы. Створаныя ў МТС палітаддзелы, якія дзейнічалі камандназагаднымі метадамі, ажыццяўляючы «чыстку» калгасаў і іх кіруючых органаў, умацавалі гаспадаркі, але не як кааператыўныя, а як дзяржаўныя. Разам з тым у лютым 1936 г. II Усесаюзны з’езд калгаснікаў-ударнікаў са згоды ЦК ВКП(б) прыняў прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі, які гарантаваў існаванне асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў і гэтым самым даваў некаторую палёгку ім. У выніку адміністрацыйных мер і адначасова нязначных уступак сялянству пачалося паступовае аднаўленне падарванай у ходзе калектывізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці: у калгасах вырасла колькасць выпрацаваных працадзён. На калгасных палях працавала больш як 8 тыс. трактароў, 600 камбайнаў і іншыя сельскагаспадарчыя машыны. Аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі БССР перавысіў узровень 1932 г., але вытворчыя паказчыкі заставаліся ніжэй узроўню канца 20-х гг. Асноўнай крыніцай паступлення бульбы і мяса-малочнай прадукцыі ў дзяржаўны фонд і задавальнення асабістых патрэбнасцей у прадуктах харчавання былі падсобныя гаспадаркі калгаснікаў. Яны і дазваляліся дзеля павелічэння гэтых паставак.
Ліквідацыя хутароў у 1938—1939 гг. з’явілася паўторным гвалтам над сялянствам. Па-ранейшаму падаўляліся любыя нязначныя спробы дэмакратыі ў калгасах і ўсякая ініцыятыва знізу, накіраваная на паляпшэнне матэрыяльнага становішча калгаснікаў.
Вынікі пераўтварэння вёскі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі азначала карэнныя змены ўсяго ладу жыцця асноўнай масы насельніцтва рэспублікі. Яе выні-
кам з’явіліся ліквідацыя шматукладнасці ў эканоміцы і стварэнне буйных калектыўных гаспадарак.
Калектыўная праца ў савецкім варыянце не паказвала сваёй перавагі над індывідуальнай. Метады, якімі ажыццяўлялася абагульванне сялянскіх гаспадарак, злачынствы пры правядзенні калектывізацыі (рэпрэсіраваны кожны 6-ы селянін), пазбаўленне калгасаў гаспадарчай самастойнасці з самага пачатку тармазілі іх гаспадарчы рост. 2-е выданне прыгоннага права атрымала замацаванне ў наступныя гады. Ад калгаснай вёскі на розныя дзяржаўныя патрэбы ўсё больш адрываліся чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы. Цэны на зерне і большую частку іншых сельскагаспадарчых прадуктаў захоўваліся ў некалькі разоў ніжэйшыя за рыначныя. 3/4 прадукцыі нарыхтоўвалася бясплатна. Важнейшыя сродкі вытворчасці, а таксама кваліфікаваныя кадры засяроджваліся ў дзяржаўных МТС. Паралельна ўзмацнялася сістэма дырэктыўнага планавання і бюракратычнага камандавання калгасамі з боку партыйна-дзяржаўнага апарату.
Самі ж калгаснікі былі адхілены ад валодання сродкамі вытворчасці. Калектыўнае не рабілася «маім», не выклікала ашчадных адносін да грамадскага, а прыводзіла да пагардлівых адносін да яго. Больш таго, працаўнікі сельскай гаспадаркі былі пазбаўлены пашпартоў, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса і павялічвала прымусовы характар працы. Пачалося рассяляньванне вёскі.
Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі напярэдадні «суцэльнай» калектывізацыі. 2. У чым сэнс сталінскай мадэлі калектывізацыі? Хто быў яе праціўнікам? 3. Выдзеліце і ахарактарызуйце перыяды калектывізацыі беларускай вёскі. 4. Як сяляне супраціўляліся ўступленню ў калгасы? 5. Што хавалася за палітыкай ліквідацыі кулацтва як класа? Вынікі гвалтоўнай калектывізацыі.
§ 23. Усталяганне таталітарнага рэжыму.
Масавыя рэпрэсіі
Цэнтралізацыя кіраўніцтва вытворчасцю. Дырэктыўная сістэма кіравання, якая ўсталявалася ў канцы 20-х — пачатку 30-х гг., не толькі абмяжо^'вала, але і знішчала пачаткі вытворчай дэмакратыі. Пытанні ар-
ганізацыі вытворчасці ўсё больш рашаліся не на вытворчых нарадах, а вузкім колам асоб, адміністрацыяй прадпрыемства. Сходы склікаліся галоўным чынам для крытыкі тых, хто правініўся і пакарання «шкоднікаў», для перадачы пэўных указанняў і інфармацыі, а таксама з нагоды чарговай «перамогі» сацыялізму. Яны набывалі распарадча-ўрачысты характар. У калгасах рашаючую ролю адыгрывала праўленне, але часцей за ўсё верхаводзіў яго старшыня, які назначаўся «зверху» і на сходах толькі прадстаўляўся калгаснікам. Пастановы вышэйстаячых інстанцый павінны былі без пярэчання выконвацца ніжэйстаячымі.
Такое кіраўніцтва наогул адмаўляла працоўнаму калектыву ў яго праве быць суб’ектам кіравання вытворчасцю, праяўляць ініцыятыву, укараняць перадавы вопыт і метады работы, браць на сябе адказнасць за канчатковыя вынікі вытворчай дзейнасці. А гэта пазбаўляла грамадства магчымасці ісці да дэмакратычнай сістэмы кіравання.
Бюракратызацыя грамадска-палітычнага жыцця. Палітычны рэжым з рысамі дэмакратычнага цэнтралізму ў 20-я гг. ператвараўся ў палітычны рэжым аўтарытарнага цэнтралізму — беспярэчнага падначалення цэнтральнай уладзе. Гэта праяўлялася перш за ўсё ва ўзаемаадносінах органаў розных ступеней унутры кіруючай, бальшавіцкай партыі, а таксама паміж імі, з аднаго боку, і радавымі камуністамі, з другога. Падобныя змены адбываліся ва ўсіх звёнах савецкай палітычнай сістэмы, на чале якой узвышалася партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва.
Справа ў тым, што дзяржаўнае рэгуляванне рынкам супярэчыла палітыцы нэпа. Рэзка разышліся інтарэсы паміж прамысловай і сельскагаспадарчай галінамі народнай гаспадаркі. Узнікла небяспека палітычнага крызісу, які можна было прадухіліць далейшай цэнтралізацыяй улады. Гэтаму садзейнічалі і эканамічныя працэсы на сусветнай арэне, менавіта паглыбленне крызісу гаспадарчых сувязей.
Другой перадумовай такога развіцця грамадскапалітычнага жыцця з’явіўся велізарны рост колькасці членаў партыі, Саветаў, грамадскіх арганізацый, іх кіруючых і выканаўчых органаў за кошт маргінальных сацыяльных слаёў (слаі, якія страцілі былыя сувязі з тым сацыяльным асяроддзем, да якога раней належалі, і не набылі трывалага месца ў новым), асабліва тых,
якія выйшлі з вёскі, адарваліся ад зямлі, ужо не былі сялянамі, але не сталі рабочымі або служачымі і таму паддаваліся моцнаму ўплыву камандных метадаў кіравання. Такі бурны рост гэтых элементаў у пэўнай меры быў непазбежны ва ўмовах фарсіравання індустрыялізацыі і гвалтоўнай калектывізацыі.
Падобныя працэсы адбываліся і на Беларусі. Доля рабочых, у асноўным учарашніх сялян, у складзе насельніцтва рэспублікі павялічылася з 4,05 % у 1928 г. да 21,9 % у 1935 г. У рэспубліканскай партыйнай арганізацыі яны складалі пастаянна каля 60 %, а на рэспубліканскіх з’ездах Саветаў і сярод членаў ЦВК іх было крыху менш за 50 %. Але новы сацыяльна-палітычны статус не забяспечваў ім адпаведнай псіхалогіі пануючага класа. Таму яны былі добрай падставай для каманднага фарміравання грамадства без багатых.
Невыпадкова, дзесяткі тысяч маладых рабочых рэспублікі былі запрошаны для ўдзелу ў чыстцы дзяржаўнага апарату, што ажыццяўлялася ў 1929—1930 гг. з мэтай удасканалення яго работы, як гэта шырока рэкламавалася. «Ачышчальная» кампанія праводзілася пад прыкрыццём шэфства фабрык і заводаў над дзяржаўнымі ўстановамі. Адгэтуль вырасла так званае сацыялістычнае сумяшчальніцтва, калі тым або іншым рабочым даваліся абавязкі служачых і яны штодзённа выконвалі іх без адрыву ці з адрывам ад вытворчасці. У БССР у шэфскай рабоце ўдзельнічала да 44 прадпрыемстваў, а сацсумяшчальнікамі працавала больш як 250 рабочых. Дзякуючы гэтай практыцы, органы кіравання былі запоўнены «патрэбнымі» людзьмі, якія не маглі самастойна прымаць рашэнні. 3 другога боку, у грамадстве фарміравалася ілюзія «свайго» кіравання.
Пад канец першай пяцігодкі ў кіруючыя органы БССР уліўся вялікі кантынгент рабочых і бяднейшых сялян, што вылучыліся ў ходзе сталінскіх «штурмаў» індустрыялізацыі, калектывізацыі, кіравання. Пры гэтым ён быў тройчы абноўлены. Новаспечаныя кадры занялі вакантныя пасады і новыя пасты, якія з’яўляліся па меры разбухання дзяржапарату, што было непазбежна ва ўмовах камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Іх культурны ўзровень быў яўна недастатковы: тры чвэрці складу мелі толькі пачатковую адукацыю, а то былі і без адукацыі. У выніку сфарміраваўся «кіруючы» дзеяч, гатовы рэалізаваць любыя пастановы, прынятыя вышэйстаячымі інстанцыямі, падтрымаць любыя дзеян-
ні, распачатыя «зверху». Стварыўся бюракратычны апарат, які, аднак, не «вісеў» у паветры, а знаходзіў сваіх выканаўцаў, спекулянтаў на энтузіязме мас, іх веры ў Савецкую ўладу і сацыялізм.
Зацвярджэнне дыктатуры. 3 сярэдзіны 30-х гг. грамадска-палітычнае жыццё штучна кансервуецца на ўзроўні, адпавядаючым палітычнаму рэжыму асабістай улады. Адбываецца зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках канцэнтруецца заканадаўчая і судовая ўлада. Нізавыя органы як партыйна-дзяржаўных, так і масавых грамадскіх арганізацый арыентуюцца выключна на механічнае выкананне распараджэнняў вышэйстаячых інстанцый. Грамадскія інстытуты і самадзейныя арганізацыі працоўных, якія ўзніклі ў сярэдзіне 20-х гг., канчаткова спыняюць сваю дзейнасць. Закон наогул губляе свой уласны першапачатковы сэнс.
Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўнікоў працоўных мас. Іх фарміраванне адбывалася на аснове дырэктыўных указанняў, што выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборніцтва кандыдатур, плюралізм у вызначэнні і рашэнні задач. Спынілася дзейнасць секцый Саветаў і дэпутацкіх груп. Ва ўмовах масавых рэпрэсій вынішчаліся нацыянальныя кадры ў дзяржаўных установах і органах грамадскіх арганізацый.
Вялікі ўрон панеслі прафсаюзы: іх тэрытарыяльныя Саветы былі ліквідаваны, а функцыі Цэнтральнага савета прафесіянальных саюзаў Беларусі (ЦСПСБ) ускладзены на ўпаўнаважаных ВЦСПС па БССР на грамадскіх асновах. Перадача правоў нізавых органаў Рабоча-сялянскай інспекцыі (РСІ) да саюзаў насіла больш прапагандысцкі характар, бо функцыі створаных пры прафсаюзах груп рабочага кантролю былі зведзены толькі да кантролю за працай гандлёвых кропак і прадпрыемстваў бытавых паслуг.
Да канца 20-х гг. адбылося згортванне нават тых элементаў дэмакратыі, якія, як першыя веснавыя парасткі, з’явіліся ў пачатку дзесяцігоддзя, напрыклад свабода выбару той ці іншай формы творчай дзейнасці або калектыўнасць у абмеркаванні рашэнняў. Гэтаму вываду знешне супярэчыць прыняцце Канстытуцыі СССР у 1936 г. (Канстытуцыі «перамогшага сацыялізму», як яе называлі) і па яе ўзору і падабенству Канстытуцыі БССР у 1937 г., у якіх абвяшчалася адмена
рада палітычных абмежаванняў перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Усе грамадзяне, незалежна ад сацыяльнага паходжання і становішча, атрымлівалі цяпер поўныя палітычныя правы, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным. Шматступенныя, няроўныя і адкрытыя выбары замяняліся прамым, роўным і тайным галасаваннем. Аднак спаборніцтва, барацьба лідэраў і ідэй не прадугледжвалася. Болып таго, увядзенне падобных канстытуцыйных норм толькі дэкларавалася, бо выбары ў сапраўднасці ад пачатку да канца былі працэдурай заўсёды аднадушнага адабрэння намечанай «вярхамі» палітычнай лініі і зацверджаных імі адзіных кандыдатур у органы ўлады.
Гэтыя новаўвядзенні пад уплывам прапаганды ўспрымаліся часткай насельніцтва рэспублікі як адпавядаючыя сацыялізму і таму выклікалі вядомае задавальненне. Разам з тым пры абмеркаванні праекта канстытуцыі, якое насіла фармальны характар, працоўныя ставілі пытанні аб неабходнасці ўсебаковага разгляду вылучаемых кандыдатур і канстытуцыйных гарантый матэрыяльнага забеспячэння дзяцей-сірот, састарэлых грамадзян і ўсіх страціўшых працаздольнасць, аб прадастаўленні права займацца індывідуальнымі відамі дзейнасці, у прыватнасці будаўніцтвам дач і г. д. Дысанансам з гэтымі прапановамі гучала патрабаванне некаторых рабочых абмежаваць выбарчыя правы былым «пазбаўленцам» — выбіраць, але не быць выбраным. Такі падыход быў невыпадковы: ён сведчыў ці аб тым страху, у якім трымала народ партыйная эліта, ці аб імкненні паказаць сваю лаяльнасць.
Дыктатура, якая была ўсталявана ў краіне, патрабавала свайго прыкрыцця ў выглядзе такой канстытуцыі. Аб тым, што гэта так, сведчаць тыя хвалі рэпрэсій, якія пракаціліся да і пасля яе прыняцця.
Масавыя рэпрэсіі. У рэспубліцы, як і ў краіне ў цэлым, стваралася атмасфера нецярпімасці, падазронасці і варожасці. Пад прыкрыццём сталінскай формулы аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму адбываліся грубыя парушэнні правоў чалавека. Значныя страты панесла не толькі сялянства. У пачатку 30-х гг. карныя органы СССР — БССР прама рэпрэсіравалі або звольнілі з працы і пакінулі ў межах рэспублікі ці перавялі на працу ў Расію вялікую колькасць прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі.
Вялікая хваля рэпрэсій пракацілася ў 1933—
1936 гг. у час чысткі партыі і абмену партыйных білетаў. Колькасць КП(б)Б скарацілася з 65 тыс. да 32 тыс. чалавек. У 1937 г. была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Ф. Гікала (сакратар ЦК КП(б)Б), А. Р. Чарвяковым (старшыня ЦВК БССР), М. М. Галадзедам (старшыня СНК БССР). Склад рэспубліканскай партыйнай арганізацыі зменшыўся яшчэ на 2,2 тыс. чалавек. У выніку масавых чыстак і палітычнага тэрору КП(б)Б страціла 40% свайго складу. У наступныя гады толькі ва ўсходніх раёнах Беларусі было рэпрэсіравана больш як 10 тыс. партыйных функцыянераў і работнікаў дзяржаўных устаноў. Пра гэта, хаця і ўскосна, гаворыць сам факт вылучэння ў той час у партыйна-дзяржаўны апарат на гэтай тэрыторыі больш за 17 тыс. чалавек.
У 1937—1938 гг. былі рэпрэсіраваны старшыні ЦВК і СНК БССР Я. А. Адамовіч, 3. Ф. Жылуновіч і інш., сакратары ЦК КП(б)Б Я. Б. Гамарнік, А. 1. Крыніцкі і інш. Таксама былі падвергнуты рэпрэсіям амаль усе наркамы, прафсаюзныя і камсамольскія дзеячы, кіраўнікі народнай гаспадаркі, якія працавалі ў Беларусі ў 20-х — другой палове 30-х гг. Болыпасць з іх была прыгаворана пазасудовымі органамі да вышэйшай меры пакарання1. Сярод катаў беларускага народа— былыя наркамы НКУС БССР Г. А. Малчанаў, Б. Д. Берман, А. А. Наседкін, Л. Ф. Цанава.
Аўтарытарная ўлада ператварылася ў таталітарны палітычны рэжым.
Пытанні і заданні. 1. Як устанавіўся ў краіне палітычны рэжым аўтарытарнай улады? 2. Якія былі перадумовы яго распаўсюджання ў Беларусі? 3. Як ён адлюстраваўся на грамадска-палітычным жыцці рэспублікі? 4. Для чаго прымалася Канстытуцыя БССР 1937 г.? 5. Што вы ведаеце аб незаконных рэпрэсіях у БССР? Ці былі яны непазбежныя? 6. У чым сэнс таталітарнага палітычнага рэжыму?
1 Усяго ў 20—50-я гады, па звестках камісіі па рэабілітацыі, у Беларусі было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чалавек, рэабілітавана на 1993 г. звыш 120 тыс.
§ 24. Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Уціск нацыянальнай культуры
Разгром «нацыянал-дэмакратызму» і фарміраванне новай інтэлігенцыі. Адмова ад новай эканамічнай палітыкі і ўсталяванне таталітарнага рэжыму непазбежна прывялі да дэфармацыі нацыянальна-культурнай палітыкі. Рэжым асабістай улады не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні ў эканамічнай, ні ў культурнай галінах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. Таму ў перыяд «вялікага скачка», «штурмаў» індустрыялізацыі і калектывізацыі, разам з націскам на сялянства, адбыўся ўдар па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была абвінавачана ў правым ухіле.
На беларускую інтэлігенцыю, якая выйшла з сялянства, быў павешаны ярлык «нацыянал-дэмакратызму», пад які падвялі нібыта варожую савецкаму ладу ідэалогію і практыку з мэтай рэстаўрацыі капіталізму ў Беларусі. Першымі ў нацыянал-дэмакратызме былі абвінавачаны А. Р. Чарвякоў — старшыня ЦВК БССР, 3. Ф. Жылуновіч, які працаваў на той час дырэктарам выдавецтва «Беларусь», і У. М. Ігнатоўскі — першы прэзідэнт АН БССР. Апошні не вытрымаў цяжару абвінавачання і пакончыў жыццё самагубствам.
Апагеем паклёпніцкай кампаніі стала сфабрыкаваная ад пачатку да канца справа, якая атрымала назву «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 г. быццам за прыналежнасць да яе было асуджана 90 чалавек, галоўным чынам работнікаў культуры, навукі, мастацтва і шэрага наркаматаў рэспублікі. Сярод іх — наркам асветы А. В. Баліцкі, намеснік дырэктара выдавецтва «Беларусь» П. В. Ільючонак, наркам земляробства Д. Ф. Прышчэпаў. Роля кіраўніка СВБ адводзілася народнаму пісьменніку Янку Купалу. Але паэт не даў магчымасці справакаваць сябе і, вярнуўшыся дадому пасля чарговага допыту ў лістападзе 1930 г., зрабіў спробу самагубства. «Лепш смерць фізічная, чым палітычная»,— пісаў ён у перадсмяротным лісце да А. Р. Чарвякова. Потым меркавалі, што гэта Я. Купала перашкодзіў ГПУ правесці судовую справу публічна, яго спроба самагубства ўзрушыла грамадскасць у БССР і за мяжою.
Аднак рэпрэсіі працягваліся. Ужо само выкладанне на беларускай мове магло быць пастаўлена ў віну і кваліфікавана як «нацдэмаўшчына». Так здарылася
з рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта У. I. Пічэтам. У лагерах і турмах загінула больш як 50 пісьменнікаў, у тым ліку тыя, што стаялі ля калыскі сучаснай беларускай літаратуры,— Максім Гарэцкі, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Мііхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Платон Галавач і інш. Акадэмія навук БССР страціла большую палову навукоўцаў'. Значныя страты панеслі работнікі мастацтва і настаўнікі. Астатняя частка інтэлігенцыі вымушана была стаць на шлях прыстасавальніцтва да рэжыму.
Новае папаўненне работнікаў разумовай працы склалі вылучэнцы з асяроддзя рабочых і сялян, а таксама маладыя кадры — выпускнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. У 20—30-я гг. было падрыхтавана толькі з вышэйшай адукацыяй больш за 40 тыс. спецыялістаў, у тым ліку настаўнікаў, урачоў, інжынераў, эканамістаў, аграномаў, юрыстаў. У працэнтных адносінах яны склалі звыш палавіны ўсёй інтэлігенцыі рэспублікі. Але ў выніку рэпрэсій была парушана пераемнасць пакаленняў інтэлігенцыі: маладыя кадры, якія атрымалі адукацыю ва ўмовах бальшавіцкай дыктатуры, былі пазбаўлены многіх з тых ведаў нацыянальных культурных традыцый, якімі вызначаліся іх папярэднікі.
Велізарны ўрон, нанесены інтэлігенцыі, згубна адбіўся на культурным развіцці ў 30-я гг. і наступныя дзесяцігоддзі. Беларусізацыя была спынена, больш таго, пачалася «контрбеларусізацыя».
Як вядома, мова — галоўны кампанент у комплексе развіцця нацыянальнай культуры. Супраць яе і павяла атаку тагачасная ўлада. Пастановай СНК БССР «Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу» ад 25 жніўня 1933 г. адбылося наўмыснае, штучнае скажэнне лексічных і граматычных нормаў беларускай мовы, у выніку чаго яна значна наблізілася да «вялікай» рускай мовы. Адначасова пачалося скарачэнне колькасці беларускамоўных школ, народных дамоў, хат-чытальняў, ліквідацыя нацыянальных сельсаветаў, змяншэнне выдання беларускіх кніг і газет, перавод справаводства розных устаноў на рускую мову, замена кіраўнікоў беларускага паходжання стаўленікамі з Масквы.
1 Да канца 1989 г. былі рэабілітаваны 100 пісьменнікаў і 67 вучоных рэспублікі.
Уладай былі распушчаны краязнаўчыя арганізацыі, спынена этнаграфічнае даследаванне рэспублікі і музейная справа. Некаторыя з тых, хто прыстасаваўся да новага ладу (М. М. Нікольскі, М. Я. Грынблат, С. Я. Вольфсан і інш.), пачалі чарніць вядомых прадстаўнікоў «старой» культуры. Паэт-дэмакрат, заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры Ф. КБагушэвіч быў абвешчаны «кулацкім паэтам», філолаг-славяніст, заснавальнік беларускага мовазнаўства Я. Ф. Карскі — «вялікадзяржаўным чарнасоценцам», пісьменнікі і літаратуразнаўцы М. I. Гарэцкі і М. I. Каспяровіч — контррэвалюцыянерамі. Ігнаравалася дзейнасць кампазітара М. В. Анцава, гісторыка М. В. Мялешкі, мастацтвазнаўца М. М. Шчакаціхіна. Адмаўлялася ўсё станоўчае, што было зроблена В. Ю. Ластоўскім, I. Ю. Лёсікам, С. М. Некрашэвічам, А. I. Цвікевічам, А. А. Шлюбскім і іншымі дзеячамі беларускай культуры, а самі яны былі рэпрэсіраваны. Але, нягледзячы на ўціск, культура развівалася і дасягнула пэўных поспехаў.
Асвета і навука. Першапачатковую задачу культурнага развіцця балыпавікі бачылі ў ліквідацыі непісьменнасці. Спроба вырашыць праблему да 10-годдзя Савецкай улады не ўвянчалася поспехамі, хаця пісьменнасць насельніцтва ўзнялася амаль да 60 % (у 1897 г.— 32 %) і пераўзышла агульнасаюзную. У рэспубліцы былі прыняты меры па актывізацыі работы дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый (прафсаюзаў, камсамола, фабрычна-заводскіх калектываў) у гэтым напрамку, а таксама па далучэнню да яе шырокай грамадскасці, якая аб’ядналася ў ячэйках таварыства «Далоў непісьменнасць!». У выніку армія добраахвотных культурармейцаў перавысіла 30 тыс. чалавек і абучыла больш за адну трэцюю асоб, якія не ўмелі ні пісаць, ні чытаць. На пачатак 1939 г. доля пісьменных ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў склала ў рэспубліцы 80,8 %. Але гэта аказалася ніжэй за сярэднія даныя па СССР. У табліцы пісьменнасці насельніцтва саюзных рэспублік БССР «узначаліла» групу адстаючых (Кіргізская, Узбекская і Туркменская ССР), не лічачы Літоўскай і Малдаўскай, якія ўвайшлі ў склад Саюза напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Адмоўна адбілася скасаванне палітыкі беларусізацыі.
Адначасова прадпрымаліся крокі па развіццю агульнаадукацыйнай школы. Гэтаму садзейнічалі дзяр-
жаўныя асігнаванні на яе патрэбы, хаця і адносна бедныя ва ўмовах фарсіраванага росту эканомікі і дзеяння «астаткавага прынцыпу» фінансавання культуры, а таксама рэформы 30-х гг., у прыватнасці ўвядзенне ўсеагульнага і абавязковага пачатковага навучання, а затым і сямігадовага. Пэўную ролю пры гэтым адыгралі дапамога прафсаюзаў, шэфства прадпрыемстваў і дзейнасць таварыства «Сябар дзяцей». У рамках СССР была створана адзіная сістэма адукацыі, уведзена прадметнае навучанне і арганізаваны рэжым заняткаў.
Усё гэта не магло забяспечыць трывалага развіцця культуры, бо рабілася з мэтай насаджэння марксісцкай ідэалогіі і выхавання насельніцтва ў духу пакорнасці. Зацвярджалася уніфікацыя навучання, адмова ад дыферэнцыраванага выкладання ў адпаведнасці са здольнасцямі вучняў, ад сістэматычнай работы па іх прафесійнай арыентацыі і інш. Не ўдзялялася патрэбнай увагі павышэнню якасці падрыхтоўкі вучняў і развіццю іх творчага мыслення.
Разам з пашырэннем школьнай адукацыі разгарнулася падрыхтоўка кадраў для патрэб народнай гаспадаркі. Рашэнню гэтай задачы служылі пасылка моладзі на вучобу ў цэнтральныя раёны краіны, выкарыстанне камандзіраваных у рэспубліку спецыялістаў з цэнтра, стварэнне ўласнай сеткі рабфакаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў з дзённай, вячэрняй і завочнай формамі навучання. У канцы другой пяцігодкі ў БССР функцыяніравалі 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, у тым ліку 25 вышэйшых. Колькасць навучэнцаў у іх перавысіла 56 тыс. чалавек.
У справе выхавання мас у духу ідэалогіі таталітарызму важнае значэнне надавалася клубам, чырвоным куткам, бібліятэкам, гурткам. Пастаноўка кінафільмаў, спектакляў, лекцый, вечароў мастацкай самадзейнасці, пытанняў і адказаў, сямейных вечароў, «жывых», вусных і светлавых газет, эстрадных выступленняў «сіняблузнікаў» выкарыстоўвалася для насаджэння ідэй марксізму, адданасці бальшавіцкай партыі і культу асобы Сталіна.
Праводзімая бальшавікамі індустрыялізацыя і рэканструкцыя ўсяго грамадскага ладу патрабавалі паставіць сабе на службу і навуку. Нароўні з падрыхтоўкай новых навуковых кадраў разгортвалася шырокая сетка навукова-даследчых устаноў. У гэтых умовах
непазбежным з’явілася пашырэнне Акадэміі навук БССР. У яе складзе ўжо дзейнічала 14 навукова-даследчых інстытутаў. Сярод іх — інстытуты філасофіі, мовазнаўства, літаратуры і мастацтва, гісторыі і эканомікі, біялагічных навук, аграглебавы, хіміі, геалогіі, фізіка-тэхнічны, псіханеўралагічны і інш. На АН БССР былі ўскладзены задачы каардынацыі навукова-даследчых прац, іх выканання, а таксама ўкаранення ў вытворчасць вынікаў гэтых прац. Акадэмія навук стала цэнтрам навуковага жыцця рэспублікі, хоць і абмежаванага жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі.
Дзейнасць АН БССР будавалася ў адпаведнасці з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі, што адбываліся ў рэспубліцы і краіне ў цэлым. Інстытуты грамадскіх навук вывучалі строга зададзеныя пытанні марксісцка-ленінскай дыялектыкі і класавай барацьбы, эканомікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, сацыяльна-эканамічнай гісторыі і гісторыі савецкага грамадства, беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, крытыкі буржуазных уплываў і ідэалогіі фашызму. Пры гэтым вострая ідэйна-тэарэтычная барацьба часам вырастала ў палітычныя абвінавачанні, што мела вельмі негатыўнае значэнне для развіцця грамадазнаўчых навук.
У галіне гісторыі разгарнулі работу археолагі А. М. Ляўданскі, К. М. Палікарповіч, С. А. Дубінскі. Іх археалагічныя экспедыцыі прывялі да адкрыцця існавання на Беларусі эпохі верхняга палеаліту і інш. Шырока разгарнуліся этнаграфічныя даследаванні (А. I. Сержпутоўскі, I. А. Сербаў, М. М. Нікольскі, Н. I. Лебедзева). Вядучай тэмай у галіне сацыяльна-палітычнай гісторыі была тэма барацьбы народных мас супраць феадальнага прыгнёту (У. I. Пічэта, I. Ф. Лочмель і інш.). Вучонымі інстытута гісторыі былі надрукаваны два тамы «Матэрыялаў да гісторыі мануфактуры ў перыяд распаду феадалізму», першы том «Гісторыя Беларусі ў дакументах», зборнік дакументаў «Кастрычнік на Беларусі» і інш.
Традыцыйнымі для Акадэміі сталі даследаванні біялагічнага профілю. Была зроблена геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі БССР і выканана праца «Глебазнаўства і глебы БССР». У сценах Акадэміі былі закладзены асновы навуковых школ па важных напрамках арганічнай і неарганічнай хіміі. Менавіта тут пачалася распрацоўка шэрага актуальных праблем матэма-
тыкі, а таксама фізікі металаў. Значныя поспехі былі дасягнуты вучонымі Акадэміі ў вывучэнні пытанняў, звязаных з прамысловай вытворчасцю каніфолі і шкіпінару, са здабычай, сушкай і спальваннем торфу, высвятленнем хімічнага саставу торфу і сапрапеляў, асушэннем забалочаных зямель, павышэннем ураджайнасці сельскагаспадарчых культур, вывядзеннем карысных сартоў бульбы і лёну, выкарыстаннем лясных рэсурсаў.
У 1940 г. у БССР налічвалася 67 навуковых устаноў, у якіх працавала больш як 2200 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 28 акадэмікаў і 22 члены-карэспандэнты. Сярод іх найбольш вядомымі былі С. Я. Вольфсан (філасофія), М. А. Пятровіч (эканоміка), У. I. Пічэта і М. М. Нікольскі (гісторыя), П. А. Бузук (мовазнаўства), М. I. Замоцін (літаратуразнаўства), Ц. Л. Берсцін (матэматыка), I. Г. Некрашэвіч (фізіка), В. В. Шкацелеў (хімія), А. I. Кайгародаў (геафізіка), М. Ф. Бліадухо (геалогія), А. Р. Жэбрак (біялогія) і інш.
Літаратура і мастацтва. Дэфармацыя савецкага грамадства, разрыў слова і справы выразна праявіліся ў развіцці маладой беларускай савецкай літаратуры. Пачатак 30-х гг. быў згубным для яе. Адмоўную ролю ў гэтым адыгралі прадубліраваная ў БССР вядомая пастанова ЦК ВКП(б) 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», а затым Усебеларускі і Усесаюзны з’езды пісьменнікаў, якія запатрабавалі ад літаратараў паслядоўнага правядзення прынцыпу сацыялістычнага рэалізму. Лагічным іх вынікам з’явілася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу. Наперакор праўдзе савецкі чалавек стаў прадстаўляцца як творца і гаспадар новага жыцця. Пра гэта сведчаць многія літаратурныя творы, хоць часам і напісаныя на адносна высокім мастацкім узроўні. Гэта творы А. Александровіча, С. Грахоўскага, Э. Самуйлёнка, Д. Скрыгана, М. Хведаровіча, К. Чорнага і інш. Аповесць П. Галавача «Спалох на загонах», напрыклад, разрэкламаваная як адметная літаратурная з’ява 30-х гг., сваім зместам апраўдвала формы і сродкі, з дапамогай якіх праводзілася масавае «рассяляньванне» краіны.
Прымусовае ўкараненне прынцыпу сацыялістычнага рэалізму рабіла моцны ўплыў на свядомасць народа, умацоўваючы ў ім веру ў той нібыта справядлівы і адзіна магчымы сацыяльны лад, які будаваўся ў Краіне Саветаў.
У канцы 20-х — 30-я гг. у рэспубліцы пашыраецца сетка прафесійных драматычных тэатраў. Адкрываюцца дзяржаўныя рускія тэатры, рабочы тэатр, а затым тэатр імя ЦСПСБ, тэатры рабочай моладзі, юнага гледача, тэатр лялек, калгасна-саўгасныя і абласныя. Праўда, некаторыя з іх у 1937—1938 гг. былі расфарміраваны (БДТ-3, на чале якога стаяў вядомы артыст, рэжысёр і драматург У. I. Галубок, тэатр рабочай моладзі і інш.). У іх дзейнасці таксама ўкараняўся прынцып сацыялістычнага рэалізму — прымітыўнага ілюстратарства. Нягледзячы на гэта, захоўваліся лепшыя традыцыі нацыянальнага тэатра. Пра гэта сведчыць Дэкада беларускага мастацтва, якая адбылася ў 1940 г. у Маскве.
Нягледзячы на адміністрыраванне і ўціск, беларускае тэатральнае мастацтва вылучыла такіх таленавітых акцёраў, як У. I. Крыловіч, Б. В. Платонаў, Г. П. Глебаў, У. I. Уладамірскі, I. Ф. Ждановіч, А. КІльінскі, Л. I. Ржэцкая, якія мелі вялікую папулярнасць сярод гледачоў. Сваёй творчасцю яны ўнеслі істотны ўклад у беларускае сцэнічнае мастацтва.
У 1928 г. у Ленінградзе была створана кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», пераведзеная ў канцы 30-х гг. у Мінск. Кінематограф становіцца гукавым, з’яўляюцца рэспубліканская кінахроніка і фільмы для дзяцей. Экранізуюцца літаратурныя творы, аднак пануючай з’яўлялася сучасная тэматыка, якая падавалася ў тым жа апалагетычным (ухваленчым) духу. Развіццё беларускага кінематографа было звязана перш за ўсё з імёнамі Ю. В. Тарыча і У. У. КоршСабліна (найбольш значнымі ў 30-я гг. былі фільмы «Першы ўзвод», «Шукальнікі шчасця», «Адзінаццатага ліпеня» і інш.).
Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, у якую для работы запрасілі рускага кампазітара В. А. Залатарова — вучня М. А. Балакірава і М. А. Рымскага-Корсакава. Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета. У 1937—1938 гг. былі заснаваны Беларуская дзяржаўная філармонія і Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі.
У 30-я гг. ствараюцца вядомыя беларускія оперы Я. К. Цікоцкага «Міхась Падгорны» — пра батрака, які пад уплывам камуніста становіцца змагаром за шчасце народа, А. В. Багатырова «У пушчах Палес-
ся» — па аповесці Я. Коласа «Дрыгва» — пра мужную барацьбу беларускіх партызан супраць акупантаў у гады грамадзянскай вайны, А. Я. Туранкова «Кветка шчасця» — па матывах драмы М. Чарота «На Купалле», першы нацыянальны балет М. Я. Крошнера «Салавей» — па аднайменнай аповесці 3. Бядулі — пра высакародныя якасці беларускіх прыгонных сялян, іх супраціўленне прыгнятальнікам. Тады ж вызначыліся таленавітыя майстры опернага і балетнага мастацтва, такія, як Л. П. Александроўская, Р. У. Млодэк, М. I. Дзянісаў, I. М. Балоцін, А. В. Мікалаева.
Беларускія мастакі ствараюць нямала карцін, прысвечаных рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню Савецкай улады, «героіцы» грамадзянскай вайны і мірнага будаўніцтва. Сярод іх: «Партызаны» У. У. Волкава, «Свята беларускага народа» (дэкаратыўны фрыз для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве), «Курлоўскі расстрэл» I. А. Давідовіча, «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 г.» Я. А. Зайцава, «БелДРЭС» У. I. Кудрэвіча, «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі» М. I. Манасзона і інш. У Віцебску працягвала існаваць выдатная мастацкая школа Ю. Пэна. Развіваліся графіка і тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва.
У архітэктуры таго часу ўкараняюцца пампезнасць і гігантаманія, якія павінны былі адлюстроўваць моц, непарушнасць існуючага рэжыму. У гарадах з’яўляюцца такія помнікі эпохі таталітарызму, як Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, дамы Акадэміі навук / ,Тэатра оперы і балета (архітэктар I. Р. Лангбард), Палац піянераў, гасцініца «Беларусь» (А. П. Воінаў і У. I. Вараксін) у Мінску, новыя дамы ў Магілёве, Гомелі, Віцебску, Оршы. Асноўным тыпам узводзімых шматпавярховых (у 4—5 паверхаў) жылых будынкаў становяцца секцыйныя дамы з двума кватэрамі на лесвічнай пляцоўцы. Узнімаюцца дамы-камуны. Гэта былі будынкі, якія спалучалі ў сабе жылыя і грамадска-гаспадарчыя памяшканні. Намячаецца пераход да ансамблевага прынцыпу жылой забудовы. Але, нягледзячы на востры жыллёвы крызіс, будаўніцтву жылых дамоў удзялялася мала ўвагі.
Беларускія скульптары ствараюць шэраг манументальных кампазіцый, што ўпрыгожвалі Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Палац піянераў, Беларускі павільён Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве.
Гэта вядомыя работы скульптараў 3. I. Азгура (партрэтныя бюсты Янкі Купалы і Якуба Коласа), А. В. Грубэ (скульптуры «Беларусь», «Трактарыстка»), А. А. Бембеля (барэльефы ў Доме ўрада, помнікі У. I. Леніну) і інш. Усе яны былі створаны ў духу сацыялістычнага рэалізму.
Нягледзячы на цяжкасці і ідэалагічны прэс, захоўвалася беларускае народнае мастацтва. На Дэкадзе ў Маскве, што адбылася ў 1940 г., разам з прафесійнымі жывапісцамі, скульптарамі і графікамі дэманстравалі свае творы і народныя майстры. Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі аддзелы ткацтва, керамікі і інкрустацыі па дрэву. Пад уплывам калгаснай харавой самадзейнасці ў беларускім фальклоры зноў узмацняюцца сялянскія матывы. Народная харэаграфія стала асновай творчых пошукаў і знаходак прафесійных тэатральных калектываў — Дзяржаўнага анса.мбля танца БССР, танцавальнай групы Народнага хору БССР, а таксама многіх самадзейных танцавальных калектываў.
Развіццю беларускага самадзейнага мастацтва аказвалі дапамогу прафесійныя майстры. У другой палове 30-х гг. на Беларусі былі адкрыты Рэспубліканскі і абласны дамы народнай творчасці, прайшлі Усебеларускія алімпіяды рабоча-калгаснай мастацкай самадзейнасці і дзіцячай творчасці. Перад Дэкадай у Маскве адбыліся агляды самадзейнай творчасці, а напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — тэатральнага самадзейнага мастацтва.
Поспехі ў культурным развіцці, несумненна, былі. Аднак таталітарная палітыка 30-х гг. прывяла да грубых дэфармацый і ў гэтай галіне. Культура развівалася больш ушыр, чым углыб, не столькі на нацыянальнай аснове, колькі ў супярэчнасці з ёю. Падменай якасных паказчыкаў колькаснымі, папулярызацыяй масавых відаў творчасці стваралася ілюзія «вялікіх» перамог у галіне культуры — «сацыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме».
Пытгнні і заданні. 1. Пакажыце ўсю надуманасць і злачыннасць барацьбы з так званай «нацдэмаўшчынай». 2. Што ўяўляла сабой новая інтэлігенцыя? 3. Якія былі поспехі ў развіцці асветы? Чым яны былі абумоўлены? 4. Як у рэспубліцы развівалася навука? 5. У чым заключалася заганнасць прынцыпу сацыялістычнага рэалізму? 6. У якім сэнсе можна і трэба весці гаворку аб дасягненнях літаратуры і мастацтва? 7. Якая была цана гэтых поспехаў?
Раздзел IX. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ. УКЛЮЧЭННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД БССР
§ 25. Становішчз Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае зызваленне
Палітыка Польшчы ў Заходняй Беларусі. Па Рыжскаму мірнаму дагавору (ад 18 сакавіка 1921 г.) да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерні), якія атрымалі назву Заходняй Беларусі. На гэтай тэрыторыі пражывала амаль 3,4 млн чалавек, ці 12,7 % насельніцтва Польшчы. Іх болыную частку (70,5%) складалі беларусы. У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы павінен быў даць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву «ўсе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў». Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся.
Заходняя Беларусь з’яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту і крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. 3 прамысловасці, дзякуючы жывёлагадоўчай накіраванасці сельскай гаспадаркі, развівалася вытворчасць масла і сыру, пашыралася колькасць мясабойняў. Аднак гарбарная, металаапрацоўчая, тэкстыльная і іншыя галіны, якія калісьці адыгрывалі значную ролю ў народнай гаспадарцы, прыйшлі ў заняпад. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Рабочыя працавалі па 12—14 гадзін у суткі. Іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласнапольскіх землях.
У сельскай гаспадарцы была занята пераважная большасць насельніцтва — 85 %. Памешчыкі, якіх было менш як 1 % ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай усёй зямлі. Больш таго, польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі так званымі асаднікамі — былымі афіцэрамі і унтэр-афіцэрамі, якім адводзіліся вялікія зямельныя надзелы і даваліся грашовыя сродкі. Іх уласнасць яшчэ больш умацоўвалася за кошт зямель тых, хто не змог паставіць сваю гаспадарку пасля камасацыі (землеўпарадкавання), калі пад выглядам барацьбы з цераспалосіцай сялян гвалтоўна
высялялі на хутары, але не аказвалі неабходнай дапамогі. Апынуўшыся ў цяжкім бядотным становішчы, большасць сялян вымушана была наймацца да багацеяў у якасці рабочых або эмігрыраваць у ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу. У тыя гады з Польшчы ў іншыя краіны выехала каля 80 тыс. беларусаў.
Ва ўмовах польскага панавання эканоміка Заходняй Беларусі развівалася павольна. Рабочыя і сяляне пакутавалі не толькі ад эксплуатацыі памешчыкаў і капіталістаў, асаднікаў і кулакоў, але і ад высокіх ускосных падаткаў дзяржавы на тавары шырокага спажывання.
Сацыяльнае прыгнечанне перапляталася з нацыянальным бяспраўем. Беларусаў не жадалі лічыць нацыяй. Ажыццяўлялася гвалтоўная паланізацыя беларускага пасельніцтва: закрываліся існаваўшыя дагэтуль беларускія школы, гімназіі, настаўніцкія семінарыі, якія з’яўляліся асноўнай базай падрыхтоўкі педагогаў для гэтых школ, зачыняліся клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя беларускімі культурнаасветнымі арганізацыямі, спыняліся выданні беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. Невыпадкова, што колькасць непісьменных сярод беларусаў складала амаль палову. Адной з праяў нацыянальнага прыгнечання была рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. 3 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы.
Ю. Пілсудскі, які ўстанавіў у 1926 г. сваю дыктатуру ў Польшчы, абвясціў рэжым «санацыі» («аздараўлення»), Знешне гэты рэжым выглядаў міратворчым для краіны. У судовым працэсе над палітычнымі вязнямі, напрыклад, захоўваліся ўсе атрыбуты дэмакратыі: следства, ахова, пракурорскі нагляд і інш. Але на справе «санацыя» ў сваёй палітычнай частцы была зведзена да жорсткага падаўлення не толькі камуністычнага, але і ўсіх форм дэмакратычнага руху.
3 канца 20-х гг. становішча працоўных мас Заходняй Беларусі пагоршылася. Гэта было звязана з сусветным эканамічным крызісам 1929—1933 гг., затым дэпрэсіяй і пачаткам новага крызісу (1937 г.), з наступленнем фашызму ў Еўропе і рэакцыі ў Польшчы.
Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей вяло да актывізацыі апазіцыйных палітычных сіл і нарастання нацыянальна-вызваленчага руху ў заходніх раёнах Беларусі.
Масавы рух супраць прыгнёту буржуазна-памешчыцкай Польшчы ў 20-я гг. У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскі характар. Яна падтрымлівалася з боку як СССР, так і эмігранцкага ўрада БНР у Коўне. Асабліва ўпартай барацьба была ў Гродзенскім, Брэсцкім Ваўкавыскім, Навагрудскім, Пінскім, Слонімскім і Косаўскім паветах. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў, рабілі смелыя налёты на паліцэйскія ўчасткі і ўрадавыя ўстановы. На чале руху стаялі камуністы — члены перайшоўшых на нелегальнае становішча арганізацый КП(б)Б, Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП), Камуністычнай партыі Літвы (КПЛ). Поплеч з імі ішлі беларускія эсэры, сярод якіх найбольшай актыўнасцю вызначаліся члены Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА), якая ў 1922 г. вылучылася з левага крыла БПС-Р. Яна карысталася значным уплывам сярод беларускай інтэлігенцыі і часткі сялян.
У нацыянальна-вызваленчым руху ўдзельнічалі прадстаўнікі не толькі плыняў камуністычнага напрамку, але і беларускага нацыянальна-дэмакратычнага лагера. Аб гэтым сведчаць выбары ў польскі сейм у 1922 г. Па выніках выбараў у сейме стварылася беларуская нацыянальная фракцыя, у склад якой увайшло 11 паслоў (дэпутатаў), у тым ліку Б. А. Тарашкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, П. В. Мятла, А. Станкевіч, В. Рагуля, Ф. Ярэмчык і інш. Фракцыя прадстаўляла практычна ўсе тагачасныя беларускія палітычныя партыі. Выявіліся новыя магчымасці абароны нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народа, пачынаўся якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху — з выкарыстаннем парламенцкай формы барацьбы. Вынікам такога поспеху з’явілася пашырэнне і ўзмацненне руху.
3 аднаго боку, адбывалася кансалідацыя ўсіх камуністычных сіл у адзіную палітычную арганізацыю. Яе асновы заклаў II з’езд КРПП, які адбыўся восенню 1923 г. і даў другую назву сваёй партыі — Камуністычная партыя Польшчы (К.ПП). У адносінах да беларускіх рабочых і сялян з’езд выказаўся за іх вызваленне з-пад прыгнёту польскіх памешчыкаў і капіталістаў
і ўз’яднанне ў Беларускай савецкай дзяржаве. Адначасова ён вырашыў стварыць на тэрыторыі Заходняй Беларусі аўтаномную камуністычную арганізацыю ў саставе адзінай КПП.
У кастрычніку 1923 г. у Вільні нелегальна адбылася V Устаноўчая канферэнцыя прадстаўнікоў усіх існаваўшых у Заходняй Беларусі партыйных камітэтаў камуністаў. Яна прыняла рашэнне аб стварэнні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) і выбрала яе ЦК (С. А. Мертэнс, С. Т. Мілер, С. А. Дубовік і інш.). У канцы 1923 г. у рады КПЗБ улілася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА). Яе кіраўнікі (I. К. Лагіновіч, А. У. Канчэўскі і А. Р. Капуцкі) увайшлі ў склад ЦК КПЗБ. Намаганнямі партыі ў 1924 г. быў створаны камсамол Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Пад яе ўплывам знаходзілася дэпутацкая фракцыя «Змаганне» і іншыя палітычныя арганізацыі.
3 другога боку, пашыралася культурна-асветніцкая дзейнасць, якую развівалі ў першую чаргу Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), група А. Луцкевіча — Р. Астроўскага і Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт, а таксама дзеючыя пад іх кіраўніцтвам розныя навуковыя, дабрачынныя, гаспадарчыя, асветніцкія арганізацыі і таварыствы.
Такім чынам, у сярэдзіне 20-х гг. у нацыянальнавызваленчым руху, які ў гэты час набыў шырокі размах, яскрава выкрышталізаваліся два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны. Паміж імі абвастрылася канфрантацыя. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзення яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі.
Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі партызанскага руху. Усюды дзейнічалі надзвычайныя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. У 1925 г. склалася сітуацыя, якая магла прывесці да ўзброенага паўстання. У гэтых умовах польскі ўрад увёў на тэрыторыю Заходняй Беларусі вялікую колькасць рэгулярных войск. Суадносіны сіл рэзка змяніліся. Камуністы, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікалі працоўных перайсці да іншых форм барацьбы.
Пад арганізацыйным уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася як масавая палітычная арганізацыя Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з вядомым беларускім вучоным, рэвалюцыяне-
рам, грамадскім дзеячам Б. А. Тарашкевічам. Яе праграма ўключыла такія патрабаванні, як самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва. Разам з камуністамі дзеячы Грамады агітавалі сялян і рабочых на актыўную палітычную барацьбу, вялі шырокую кампанію за вызваленне палітзняволеных.
У 1927 г. БСРГ з’яўлялася масавай рэвалюцыйнай арганізацыяй сялян, якая налічвала ў сваіх радах больш як 100 тыс. членаў, аб’яднаных амаль у 2 тыс. гурткоў. Баючыся гэтай сілы, урад Пілсудскага разграміў Грамаду, кінуўшы ў турму некалькі соцень яе актывістаў. Гэта было цяжкім ударам па нацыянальнавызваленчаму руху ў Заходняй Беларусі. Нягледзячы на гэта, Грамада пакінула глыбокі след у свядомасці сялян і рабочых. Прагрэсіўныя традыцыі БСРГ прадоўжылі беларускі сялянска-рабочы дэпутацкі клуб «Змаганне» і іншыя арганізацыі.
Нягледзячы на жорсткае праследаванне, аўтарытэт КПЗБ у масах захоўваўся. На выбарах у сейм у сакавіку 1928 г. за камуністаў, што выступалі пад імем «Рабоча-сялянскае адзінства», было пададзена звыш 328 тыс. галасоў, што складала 26 % усіх прыняўшых удзел у выбарах у Заходняй Беларусі. Гэтаму поспеху садзейнічала прызнанне кіраўніцтвам КПЗБ сваіх левасектанцкіх памылак у нацыянальна-вызваленчым руху.
Пазіцыі КПЗБ пашыраліся дзякуючы яе рашучаму выступленню ў абарону культуры беларускага народа, яго нацыянальных традыцый. Яна ўсямерна дапамагала масавай дэмакратычнай культурна-асветнай арганізацыі — Таварыству беларускай школы (ТБШ), якое аб’яднала больш за 14 тыс. членаў. Яго кіраўнікамі і актыўнымі дзеячамі былі Б. А. Тарашкевіч, I. С. Дварчанін, П. С. Пестрак, Р. Р. Шырма, С. А. Рак-Міхайлоўскі і інш. ТБШ мела даволі шырокую сетку гурткоў і шматтыражныя друкаваныя выданні («Бюлетэнь ТБШ», газета «Шлях», часопіс «Беларускі летапіс»).
Рабочыя і сяляне, перадавая грамадскасць падтрымлівалі камуністычныя і дэмакратычныя арганізацыі. У адказ на разгром Грамады прайшлі масавыя дэманстрацыі і мітынгі пратэстаў у Косаве, дзе выступленне было падаўлена сілай, у Маладзечне, Вілейцы, Брэсце, некаторых іншых гарадах. Па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ўзнімалася новая хваля барацьбы.
Нацыянальна-вызваленчы рух працоўных Заходняй Беларусі ў канцы 20-х — 30-я гг. У жніўні 1929 г. стыхійна ўспыхнула стачка на шклозаводзе «Нёман». Баставаўшыя патрабавалі павелічэння заработнай платы, скарачэння рабочага дня. У барацьбу ўключылася больш за 700 чалавек, якія на працягу двух месяцаў упарта адстойвалі свае эканамічныя патрабаванні. Аднак адсутнасць арганізаванасці абумовіла толькі частковае задавальненне патрабаванняў рабочых.
Рэпрэсіі з боку польскіх улад да відных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху, вострая канфрантацыя паміж рэвалюцыйна-вызваленчым і нацыянальнадэмакратычным напрамкамі руху прывялі да некаторага спаду барацьбы ў пачатку 30-х гг. На ёй катастрафічна адбіліся і неапраўданыя рэпрэсіі, якім у 1933 г. і пазней падвергліся ў БССР былыя кіраўнікі БСРГ і «Змагання», а таксама КПЗБ. Але барацьба працоўных, падчас стыхійная, працягвалася.
У пачатку 30-х гг. прайшлі забастоўкі на прамысловых прадпрыемствах Беластока, Вільні, Брэста, Гродна, Пінска, Слоніма. Больш як чатыры месяцы зімы 1932— 1933 гг. баставала 7 тыс. рабочых і сялян, якія працавалі ў Белавежскай пушчы. Спачатку ўзняліся рабочыя лясных промыслаў, а затым, па закліку КПП і КПЗБ, барацьба пашырылася.
Вылучаны КПЗБ лозунг «Зямля сялянам без выкупу!» з’явіўся мабілізуючым стымулам у барацьбе сялян. На яе рабілі ўплыў і выступленні рабочых. Востры характар набылі падзеі на Брэстчыне. У адказ на проціпраўныя дзеянні паліцэйскіх, сяляне Кобрынскага раёна пачалі рыхтавацца да самаабароны. У ноч з 3 на 4 жніўня 1933 г. яны рушылі да аружэйнага склада ў Навасёлках. Паліцыя, атрымаўшы падмацаванне, арганізавала крывавую пацыфікацыю (уціхамірванне), якая была распаўсюджана і на навакольныя вёскі. Дзевяць найбольш актыўных удзельнікаў сялянскіх выступленняў, у тым ліку работніца-камуністка Рэгіна Каплан, былі аддадзены ваенна-палявому суду. Дзеянні паліцыі і суд у Кобрыне выклікалі абурэнне рабочых і сялян Польшчы. У Варшаве, Беластоку, Вільні, Брэсце адбыліся масавыя палітычныя дэманстрацыі і забастоўкі пратэсту. Улады вымушаны былі адмовіцца ад вынясення смяротнага прыгавору абвінавачваемым.
3 прыходам да ўлады ў Германіі фашыстаў рэзка ўзрасла пагроза міру і дэмакратыі. Польшча ў
1934 г. заключае з рэйхам пагадненне аб мірным вырашэнні спрэчных пытанняў, а праз год уводзіць канстытуцыю, якой яшчэ больш абмяжоўваліся дэмакратычныя правы і вольнасці. Тысячы рэвалюцыйна настроеных выхадцаў з рабочага класа, сялянства і перадавой інтэлігенцыі былі кінуты ў турмы і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. У гэтых умовах барацьба канцэнтруецца вакол стварэння адзінага дэмакратычнага антыфашысцкага народнага фронту. КПЗБ і іншыя партыі вылучаюць шэраг надзённых патрабаванняў: адмену існуючай канстытуцыі, канфіскацыю памешчыцкіх зямель, раўнапраўе нацыянальнасцей і самавызначэнне Заходняй Беларусі, разрыў саюзніцкіх адносін з Германіяй і інш. КПЗБ змагла дасягнуць адзінства дзеяння з кіраўніцтвам шэрага прафсаюзаў. Пры яе садзейнічанні ў лютым 1936 г. паміж ТБШ, якое знаходзілася пад уплывам КПЗБ, і Беларускім інстытутам гаспадаркі, які знаходзіўся пад уплывам БХД, падпісваецца пагадненне аб сумеснай барацьбе за школу на роднай мове.
Большая частка выступленняў рабочых праходзіць пад знакам адзінага рабочага і народнага фронту. Аб росце яго сіл пераканаўча сведчылі падзеі, звязаныя з расстрэлам рабочых дэманстрацый у Кракаве і Львове вясной 1936 г. У падтрымку польскага пралетарыяту забаставалі рабочыя Гродна і Брэста. У Брэсце быў створаны камітэт дапамогі, які збіраў сродкі для сем’яў ахвяр расстрэлу.
У рэчышча гэтай барацьбы ўліваўся і сялянскі рух, яркім прыкладам якога стала выступленне нарачанскіх рыбакоў. Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, ва ўпраўленне якога было перададзена возера Нарач, забараніла свабодную лоўлю рыбы. Тры тысячы сялян прыазёрных вёсак, абураныя забаронай, захапілі рыбныя ўчасткі. Ім дапамаглі рыбакі, якія працавалі ў дырэкцыі па найму. Барацьба працягвалася аж да верасня 1939 г.
Салідарнасць працоўных праявілася ў кампаніі за выратаваннё жыцця маладога рэвалюцыянера С. В. Прытыцкага, які ў Вільні ў час суда над 17 таварышамі па барацьбе застрэліў правакатара, за што быў прыгавораны да пакарання смерцю праз павешанне. Пісьменнік Максім Танк, нацыянальны герой Беларусі і Іспаніі М. В. Дворнікаў, будучы генерал польскай арміі С. М. Малько напісалі заклік «Прытыцкі мусіць жыць — Прытыцкі павінен жыць!» і пераслалі яго з Са-
вецкай Беларусі ў Заходнюю Беларусь. Па ўсёй Польшчы разгарнуўся рух за адмену пакарання. Ен быў падтрыманы працоўнымі Еўропы і Амерыкі Пад напорам народных выступленняў польскі ўрад вымушаны быў замяніць смяротны прыгавор С. В. Прытыцкаму пажыццёвым зняволеннем.
Барацьба апошніх перадваенных гадоў не прынесла станоўчых вынікаў. Прычынай гэтага было, з аднаго боку, негатыўны ўплыў на камуністаў культу асобы Сталіна, калі ім забаранялася ўстанаўліваць якія-небудзь кантакты з сацыял-дэмакратамі Польшчы, абвінавачаных (як і ў іншых краінах) у пасобніцтве фашыстам, з другога, нежаданне ў выніку гэтага кіраўніцтва Польскай сацыялістычнай партыі і іншых дэмакратычных сіл ісці на сумесныя дзеянні з камуністамі.
Пыіснні і заданні. 1. Якая была эканамічная і нацыянальная палітыка польскага ўрада ў Заходняй Беларусі? 2. Пакажыце ўздым нацыянальна-вызваленчага руху ў 20-я гг. 3. Якія беларускія дэмакратычныя арганізацыі дзейнічалі ў Польшчы? Дайце разгорнуты адказ. 4. Вызначце месца і ролю КПЗБ у барацьбе працоўных Заходняй Беларусі. 5. Ахарактарызуйце нацыянальна-вызваленчы рух у першай палове 30-х гг. 6. Як змяніўся характар барацьбы ў сярэдзіне 30-х гг.?
§ 26. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР
Салідарнасць працоўных БССР і СССР з нацыянальна-вызваленчым рухам у Заходняй Беларусі. Працоўныя Савецкай Беларусі, якія ў большасці сваёй верылі, што будуюць новы справядлівы грамадскі лад, са спачуваннем адносіліся да сваіх суайчыннікаў у Заходняй Беларусі і выказвалі салідарнасць у іх барацьбе за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне і аб’яднанне ў адзіны народ. Імкненне беларускага народа да ўз’яднання выкарыстоўвалася сталінскім кіраўніцтвам з мэтай пашырэння сваёй улады на Заходнюю Беларусь. Па ўсёй БССР праводзіліся палітычныя акцыі ў падтрымку заходнебеларускага насельніцтва. У Мінску пастаянна дзейнічала бюро дапамогі камуністам і ўсім змагарам Заходняй Беларусі.
Істотную падтрымку змагарам аказвалі і за межамі БССР. У абарону правоў заходніх беларусаў выступалі працоўныя Масквы, Ленінграда, Кіева і іншых гарадоў. У процілегласць органам НКУС яны гатовы былі даць гасцінны прытулак усім тым, каго праследавалі поль-
скія ўлады, дапамагалі палітэмігрантам уключыцца ў мясцовае жыццё, атрымаць адукацыю, увайсці ў працоўны калектыў і г. д.
Салідарнасць насельніцтва БССР з беларусамі Польшчы асабліва праявілася ў першай палове 30-х гг., калі па ініцыятыве бальшавікоў многія прадпрыемствы і ўстановы рэспублікі выступалі з патрабаваннямі да польскіх улад спыніць тэрор у Заходняй Беларусі, хоць і самі цярпелі не меншы тэрор з боку бальшавіцкіх улад. 3 заклікам далучыцца да голасу пратэсту яны звярталіся да пралетарыяту Англіі, Германіі, Францыі. У дапамогу насельніцтву Заходняй Беларусі збіраліся грашовыя сродкі. Шырокі водгук у рабочых БССР атрымала 13-тыднёвая забастоўка тэкстыльшчыкаў Беластока ў 1933 г. Падтрымка савецкіх людзей натхняла працоўных Заходняй Беларусі на барацьбу за сваё вызваленне.
Інакш ставілася да гэтага сталінскае кіраўніцтва ВКП(б) і СССР.
Роспуск КПЗБ. На працягу 15 гадоў у авангардзе рэвалюцыйна-вызваленчага руху працоўных Заходняй Беларусі ішла КПЗБ. Да 1933 г. яна налічвала 4 тыс. членаў. Апрача гэтага, каля 3 тыс. камуністаў знаходзіліся ў турмах. У Беластоку і Вільні, Гродне і Брэсце партыя выдавала газету «Чырвоны сцяг», часопіс «Бальшавік», а таксама сатырычныя «Маланка» і «Асва». На працягу ўсёй сваёй дзейнасці яна працавала разам з КПП. Польскія камуністы аказвалі ёй дапамогу вопытнымі кадрамі і літаратурай, падтрымлівалі вызваленчы рух заходнебеларускіх працоўных, іх імкненне да ўз’яднання з працоўнымі Савецкай Беларусі. Са свайго боку КПЗБ з’яўлялася ініцыятарам кампаніі салідарнасці ў Заходняй Беларусі з барацьбой польскіх рабочых і сялян. Яна рашуча выступала супраць антысавецкай знешняй палітыкі польскіх кіруючых колаў, у абарону СССР.
На чале кіраўніцтва КПЗБ стаялі такія выпрабаваныя змагары, як I. К. Лагіновіч, А. А. Альшэўскі, А. С. Славінскі і інш. У яе радах атрымалі выхаванне кіраўнікі рэвалюцыйнай моладзі (КСМЗБ) В. 3. Харужая, М. М. Дворнікаў, С. В. Прытыцкі, М. С. Майскі, М. П. Маслоўскі, М. С. Арэхва, В. 3. Царук, В. 3. Корж і інш. Сярод іх выраслі вядомыя беларускія пісьменнікі М. Танк (Я. I. Скурко), П. С. Пестрак, В. П. Таўлай, М. Васілёк.
У перыяд найвышэйшай ідэалагічнай і арганізацыйнай сталасці і плённай працы ў масах на КПЗБ, разам з КПП і КПЗУ (Камуністычная партыя Заходняй Украіны), абрушыўся смяротны ўдар у сярэдзіне 30-х гг., калі набіраў абароты махавік сталінскіх рэпрэсій, шмат партыйных актывістаў было несправядліва абвінавачана ў здрадніцтве і падвергнута суровым пакаранням. У 1936 г. органы НКУС у СССР арыштавалі I. К. Лагіновіча, які доўгі час працаваў сакратаром ЦК КПЗБ. Пад націскам ЦК ВКП(б) Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ выдала адмоўныя характарыстыкі 120 відным членам партыі, а справы 34 з іх перадала ў органы НКУС. 3 партыі пачалі пагалоўна выключаць асоб, якія прыйшлі з БРА, Грамады, ТБШ. У 1937 г. былі арыштаваны выкліканыя ў СССР кіруючыя работнікі КПЗБ М. С. Майскі, М. П. Маслоўскі, А. А. Славінскі, В. 3. Харужая, шэраг іншых камуністаў. Большасць з іх загінулі ў турмах або лагерах НКУС.
Супраць камуністаў Польшчы, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі было сфабрыкавана абвінавачванне ў тым, што іх кіраўніцтва з’яўляецца агентам польскай палітычнай паліцыі — дэфензівы. Рашэннем Прэзідыума ІККІ, КПП, КПЗУ і КПЗБ у 1938 г. былі распушчаны і пад канец года перасталі існаваць усе іх арганізацыі. Адбыўся беспрэцэдэнтны ў гісторыі міжнароднага камуністычнага і рабочага руху выпадак, калі партыйныя арганізацыі цэлай краіны, якія мелі немалыя заслугі ў развіцці камупістычнага і рэвалюцыйнага руху, аб’яўляліся саюзнікамі імперыялістычнага лагера.
Гэта быў каварны ўдар па нацыянальна-вызваленчаму руху ў Заходняй Беларусі, у выніку чаго ён аслаб і не мог павесці за сабой працоўных у барацьбе за ўз’яднанне з БССР. Беспадстаўнасць гэтага акта была прызнана ўжо ў 1939 г., калі Сакратарыят IККІ прыняў рашэнне аб узнаўленні КПП і ў яе складзе КПЗБ і КПЗУ. Аднак пастанова засталася нявыкананай1.
Падзел Польшчы. У верасні 1939 г. знешнепалітычнае становішча Польшчы рэзка змянілася. Гібельнымі для яе сталі здрадніцтва Англіі і Францыі —
1 Добрае імя КПЗБ, яе кіруючага актыву і дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху было адноўлена ў 1956 г. у заяве ЦК КПСС, Камуністычнай партыі Балгарыі, Фінляндыі і Італіі сумесна з ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі.
адмова Лондана і Парыжа ад практычнай рэалізацыі дагавора 1938 г. аб узаемадапамозе з Варшавай, нязгода польскага ўрада ў час англа-франка-савецкіх перагавораў у Маскве на пропуск Чырвонай Арміі праз тэрыторыю краіны, калі агрэсія супраць Польшчы ўзнікне з захаду, слабая матэрыяльна-тэхнічная забяспечанасць польскай арміі, нераспрацаванасць плана на выпадак вайны з Германіяй. Але яе канчатковы лёс вырашыла заключэнне Сталіным — Молатавым 23 жніўня 1939 г. пакта аб ненападзе з Гітлерам. Усё гэта фактычна пакідала Польшчу сам-насам у барацьбе з германскім рэйхам.
Пакт з Германіяй быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрага іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнавалася сферай інтарэсаў СССР. Пратаколы, як і заключаны праз месяц (28 верасня) дагавор аб дружбе і граніцы, з’яўляліся грубым парушэннем правоў польскага народа на самавызначэнне, новым падзелам Польшчы, хоць аб’ектыўна аднаўлялі нацыянальныя правы беларускага і ўкраінскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскага трактату 1921 г., з’яўляліся праяўленнем імперскіх амбіцый Масквы, нарэшце, адступленнем ад тых самых прынцыпаў, якія афіцыйна абвяшчаліся камуністычнай партыяй і Савецкім урадам, пачынаючы з У. I. Леніна. Пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў рукі Германіі на Усходзе. 1 верасня 1939 г. яна напала на Польшчу, распачаўшы тым самым другую сусветную вайну. Мужна абараняючыся ад фашысцкага нашэсця, польскі народ вёў справядлівую вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР. Германіяй была акупіравана амаль уся тэрыторыя Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі і нават занялі некаторыя беларускія і ўкраінскія населеныя пункты (Брэст, Львоў).
Уступленне савецкіх войск у Заходнюю Беларусь. Раніцай 17 верасня, пасля таго, як урад Польшчы эмігрыраваў у Румынію, і ў адпаведнасці з раней дасягнутай дагаворанасцю з Германіяй аб дэмаркацыйнай лініі паміж савецкімі і германскімі войскамі Савецкі ўрад аддаў распараджэнне Чырвонай Арміі перайсці савец-
ка-польскую мяжу і «вызваліць» Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Гэта рашэнне, нягледзячы на захопніцкія мэты правячых колаў як Масквы, так і Берліна, з адабрэннем было сустрэта савецкімі людзьмі.
Працоўныя гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі радасна і з надзеяй сустракалі Чырвоную Армію. У шэрагу месц яшчэ да прыходу савецкіх войск імі раззбройваліся паліцыя і асаднікі. У гарадах узніклі часовыя ўпраўленні, у склад якіх увайшлі і прадстаўнікі Чырвонай Арміі. Яны бралі ў свае рукі кіраўніцтва ўсім палітычным, гаспадарчым і культурным жыццём у вызваленых раёнах, разгортвалі шырокую кампанію ў падтрымку Савецкай улады. У вёсках з’явіліся сялянскія камітэты, якія прыступілі да размеркавання памешчыцкіх зямель і інвентару сярод сельскага насельніцтва.
Для ўстанаўлення і падтрымання рэвалюцыйнага парадку ў гарадах і мястэчках арганізоўвалася рабочая гвардыя, якая стала апорай новай улады. Падобныя органы ствараліся і ў сельскай мясцовасці. Вялікую ролю ў іх фарміраванні і дзейнасці адыгралі былыя члены КПЗБ і КСМЗБ, якія выйшлі з падполля і турмы. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Па дамоўленасці з Германіяй Чырвоная Армія спынілася на лініі Гродна — Ялаўка — Няміраў — Брэст і далей на поўдзень. Новая мяжа была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй.
Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Пасля заняцця Чырвонай Арміяй у Заходняй Беларусі пачалося насаджэнне савецкага ладу. На шматлікіх мітынгах і сходах насельніцтва праводзіліся рашэнні аб устанаўленні Савецкай улады і ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. 22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны сход, які павінен быў у заканадаўчым парадку вырашыць пытанне аб уладзе. Выбары ажыццяўляліся на аснове той практыкі, якая склалася ў СССР ва ўмовах панавання таталітарнага рэжыму. У выніку ва ўстаноўчы орган Заходняй Беларусі ўвайшлі загадзя намечаныя прадстаўнікі працоўных слаёў насельніцтва ўсіх нацыянальнасцей.
Народны сход Заходняй Беларусі адбыўся 28— 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. 3 дакладам аб дзяржаўнай уладзе выступіў дэпутат С. В. Прытыцкі. Па яго дакладу была прынята дэкларацыя аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі Савецкай улады. Сход
вынес таксама рэзалюцыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Дэлегаты звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз’яднанні яе з БССР.
Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР 2 лістапада 1939 г. прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз’яднанні яе з БССР. Нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР вітала рашэнне Вярхоўнага Савета СССР і прыняла Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У выніку яе тэрыторыя павялічылася са 125,5 тыс. кв. км да 225,7 тыс., насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш як 10 млн чалавек. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквідавана ранейшае адміністрацыйнае дзяленне і створаны пяць абласцей — Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая1.
У заходнебеларускага насельніцтва пачалося новае жыццё, аднак не тое, аб якім яно марыла. Ліквідацыя польскай сістэмы кіравання і ўстанаўленне савецкай сістэмы суправаджаліся масавымі беззаконнасцямі новых улад — высылкай у глыб краіны былых дзяржаўных служачых (нават леснікоў), гандляроў і рамеснікаў. Дэпартацыя (высяленне) матывавалася неабходнасцю ачысціць край ад буржуазных элементаў, «ворагаў народа». Мясцовым кадрам, у тым ліку былым членам КПЗБ і КСМЗБ, выказваўся «палітычны недавер». Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў КП(б)Б было адноўлена толькі 46 былых членаў КПЗБ, КПЗУ і КПП, у тым ліку С. В. Прытыцкі, Р. I. Сяржант, В. 3. Царук, 3. Ф. Паплаўскі, В. 3. Харужая. На кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, работнікі, якія прыбылі з усходніх абласцей рэспублікі. Іх было звыш 14 тыс. чалавек. Няведанне многімі з іх мясцовай спецыфікі прыводзіла да грубых памылак і выклікала незадавальненне насельніцтва. Аж да 1941 г. паміж заходняй і ўсходняй часткамі Беларусі заставалася дэмаркацыйная лінія. На працягу доўгага часу ў адносінах да людзей захоўвалася дзяленне іх на «захаднікаў» і «ўсходнікаў».
1 У 1944 г. па рашэнню Сталіна горад Беласток і суседнія з ім раёны былі перададзены Польскай Рэспубліцы.
16 лістапада 1939 г. паміж урадамі СССР і Германіі было заключана пагадненне аб перасяленні, у прыватнасці, асоб беларускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, што адышлі да СССР. Перасялілася шмат беларусаў, большасць якіх напаткаў трагічны лёс: яны сталі здабычай НКУС.
У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Тэхнічна рэканструяваліся старыя і пачалі будавацца новыя прамысловыя прадпрыемствы. Ужо за першы год існавання Савецкай улады павялічыўся аб’ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. За сем месяцаў быў адноўлены Днепра-Бугскі канал працягласцю 201 км, тады як Польшча не здолела зрабіць гэта на працягу 20 гадоў. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў былі «аб’яднаны» ў калгасы. Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным. Узрасла колькасць агульнаадукацыйных школ, было адкрыта 12 тэхнікумаў, 4 інстытуты, 5 драматычных тэатраў, 100 кінатэатраў.
Факт уключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР яшчэ недастаткова ацэнены гістарычнай навукай. Безумоўна толькі тое, што ў тых канкрэтных умовах як знешняга, так і ўнутранага характару, пры ўсіх жахах сталінскага рэжыму ён меў усё ж такі станоўчае значэнне для беларускага народа.
Беларускае замежжа. Вайна і рэвалюцыя, нацыянальная палітыка бальшавіцкага кіраўніцтва, калі неаднаразова вызначалася тэрыторыя Беларусі без уліку этнічных меж і наогул ігнараваліся жыццёвыя інтарэсы насельніцтва, выклікалі новую хвалю яго эміграцыі ў краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі1. Сваю радзіму пакінула каля 1,5 млн беларусаў.
3 усталяваннем Савецкай улады ўпершыню ўзнікла арганізаваная палітычная эміграцыя, якая групавалася вакол Рады і ўрада БНР, кіраўніцтва партыі беларускіх эсэраў і іншых палітычных арганізацый. Па няпоўных даных, яна налічвала больш за 120 тыс. чалавек.
Найбольшую плынь эміграцыі 20—30-х гг. складалі працоўныя Заходняй Беларусі. 3 1921 па 1939 г. эмі-
1 Першая хваля эміграцьіі мела месца яшчэ ў 80-я гг. XIX ст. Масавы характар яна прыняла ў 1905—1913 гг., калі Беларусь пакінула каля 800 тыс. чалавек, але потым большасць з іх вярнулася на радзіму.
грыравала больш за 250 тыс. чалавек, пераважна ў Канаду, ЗША, Аргенціну, а таксама ў краіны Еўропы — Францыю, Германію, Бельгію, Галандыю і інш.
Асобнае месца займала міграцыя жыхароў Савецкай Беларусі ў іншаэтнічныя раёны СССР. Яна адбывалася ў выніку планавага набору рабочай сілы з Беларусі, прымусовых дэпартацый ці ўцёкаў сялян пад час калектывізацыі, сталінскіх рэпрэсій і інш. За перыяд з 1926 па 1938 г. Беларусь пазбавілася больш за 600 тыс. чалавек, пераважна жы.хароў сельскай мясцовасці.
Адной са шматлікіх груповак эмігрантаў з Беларусі ў далёкім замежжы была беларуская дыяспара ў ЗША. Да другой сусветнай вайны тут пражывала каля 100 тыс. беларусаў. Лідэрамі нацыянальнага руху сярод іх у той час былі Я. Чарапук, Я. Варонка, I. Любач і ксёндз Я. Тарасевіч. Яны ўзначальвалі арганізацыі, якія ўзніклі ў Нью-Йорку — Беларускі нацыянальны камітэт і ў Чыкага — Камітэт абароны Радзімы.
Іншым масавым прытулкам бежанцаў з Беларусі была Канада, куды ў 20—30-я гг. пераехала каля 10 тыс. чалавек. У той час яны яшчэ не мелі сваіх самастойных нацыянальных арганізацый і грунтаваліся вакол рускіх нацыянальных клубаў.
Пасля Рыжскага пагаднення ўзмацнілася хваля эміграцыі заходнебеларускага насельніцтва ў Аргенціну, што прывяло да стварэння ў ёй шэрага нацыянальных арганізацый: Беларускага грамадска-асветніцкага таварыства, бібліятэкі імя Івана Луцкевіча, таварыстваў «Культура», «Белавеж», «Якуб Колас». У 1939 г. яны аб’ядналіся ў Федэрацыю беларускіх арганізацый. У выніку культурная дзейнасць сярод эмігрантаў з Беларусі пашырылася і стала больш мэтанакіраванай.
Бальшавіцкія ўлады імкнуліся далучыць эміграцыю да ажыццяўлення сваёй ідэі сусветнай рэвалюцыі і надаць эміграцыі рэвалюцыйны характар. Намаганні ў гэтым напрамку не заставаліся безвыніковымі — некаторыя з эмігрантаў пачалі весці бальшавіцкую агітацыю, што абвастрала адносіны з мясцовай уладай. Але найбольшы ўплыў на эміграцыю рабілі тагачасныя працэсы ў БССР — пераход да новай эканамічнай палітыкі і курс на беларусізацыю. Частка ўрада БНР на чале з А. Цвікевічам у кастрычніку 1925 г. аб’явіла аб самароспуску і вярнулася ў Беларусь. Другая частка на чале з прэзідэнтам П. Крэчэўскім засталася за мя-
жой — у Празе. Гэты раскол быў адной з прычын затухання палітычнай дзейнасці беларускай эміграцыі.
Пасля расколу ўзніклі новыя арганізацыі, якія намагаліся аб’яднаць беларускую эміграцыю з мэтай задавальнення яе культурных інтарэсаў. Гэта — Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі архіў, часопісы «Перавясла», «Іскры Скарыны», «Прамень» (потым «Новы прамень») і інш. Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый было асабліва папулярным сярод моладзі. Яно згуртавала вакол сябе студэнтаў-беларусаў Прагі, Рыгі, Вільні, Варшавы, Рыма і іншых гарадоў Еўропы.
Жыццё і дзейнасць эміграцыі былі часткай гісторыі беларускага народа.
Пытзнні і заданні. 1. Якую дапамогу савецкія людзі аказвалі працоўным Заходняй Беларусі ў іх барацьбе за вызваленне? 2. Вызначце ўклад КПЗБ у развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. 3. У чым заключалася злачынства Сталіна і яго акружэння ў адносінах да нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі? 4. Як адбылося ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР? 5. Якія палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні адбыліся ў Заходняй Беларусі пасля яе ўваходжання ў БССР? 6. Дайце характарыстыку беларускай эміграцыі ў 20—30-я гг.
Раздзел X. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ
СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
§ 27. Напярэдадні яападу фашысцкай Германіі
Становішча БССР. Паводле даных на 22 чэрвеня 1941 г., тэрыторыю БССР складалі 10 абласцей і 188 раёнаў агульнай плошчай 225,7 тыс. кв. км, на якой пражывала 10 млн 528 тыс. чалавек. Беларусь уваходзіла ў склад СССР як адна з 16 рэспублік, якія больш фармальна, чым на справе, мелі правы нацыянальных. Да канца 30-х гг. у ёй, як і ва ўсёй краіне, зацвердзіўся «казарменны» сацыялізм. Яго палітычную аснову складала таталітарная сістэма ўлады са сваім культам асобы ў абліччы Сталіна. Ядром сістэмы з’яўляўся партыйна-дзяржаўны апарат, які нібыта выказваў інтарэсы народа і яго волю. Вернымі слугамі гэтага апарату былі Саветы, якія афіцыйна лічыліся органамі ўлады,
прафсаюзы і камсамол. Канстытуцыйных свабод і правоў не існавала. Выбарнасць не была крыніцай улады. Пустой дэкларацыяй заставалася і права грамадзяніна на сваё ўласнае меркаванне. Органы НКУС кантралявалі ўсе сферы жыцця грамадства. Сістэма трымалася на страху, гвалце і духоўным заняволенні насельніцтва.
Эканамічную аснову створанага сацыялізму складала, на словах, сацыялістычная ўласнасць у дзвюх формах — агульнанароднай і калгасна-кааператыўнай, на справе ж — адзіная дзяржаўная ўласнасць, якой цалкам і поўнасцю распараджалася партыйная наменклатура. У мэтах умацавання гэтай уласнасці яна ажыццяўляла планаванне народнагаспадарчай дзейнасці і размеркаванне прыбыткаў вытворчасці, забяспечвала калектыўную арганізацыю працы, даступнасць сацыяльна-культурных даброт і г. д. Таварна-грашовыя адносіны былі зведзены да мінімуму.
Прыкметныя змены адбыліся і ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі, у якой народная гаспадарка была састаўной часткай эканомікі СССР. Да пачатку 40-х гг. цаною жыцця цэлага пакалення былі дасягнуты пэўныя поспехі ў павелічэнні аб’ёму прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, ліквідацыі масавай непісьменнасці і павелічэнні часу, які затрачваўся на вучобу ў школе, паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва і інш.
У канкрэтных абставінах на канец 30-х гг., калі дзейнічалі розныя, часам супярэчлівыя фактары, у тым ліку ідэалагічны прэс, масы былі ахоплены «псіхозам»: большасць насельніцтва, несвядомае наконт характару ўзнікаўшых у жыцці змен, лічыла, што з’яўляецца ўдзельнікам вялікіх падзей, і аказвала ў асноўным падтрымку ўладзе.
Не спадзеючыся на разуменне рабочых і выкарыстоўваючы розныя сродкі, у тым ліку насілле і прапаганду, улада забяспечвала згуртаванне мас напярэдадні нападу фашысцкай Германіі на СССР. У 1940 г. былі ўведзены жорсткія законы аб адказнасці за выпуск недабраякаснай і некамплектнай прадукцыі, аб прыцягненні да адказнасці за крадзяжы і грубыя парушэнні ўнутранага распарадку на рабоце, аб парадку абавязковага пераводу работнікаў з адных прадпрыемстваў і ўстаноў у іншыя. У вытворчых калектывах рэалізоўваліся прапановы ВЦСПС аб іх пераводзе з 7на 8-гадзінны рабочы дзень і сямідзённы тыдзень, аб заба-
роне самавольнага ўходу рабочых і служачых з прадпрыемстваў і ўстаноў. Распаўсюджвалася прыняцце ў калектывах павышаных абавязацельстваў па выпуску прамысловай прадукцыі. Работнікаў сельскай гаспадаркі, нягледзячы на ўстанаўленне ў 1939 г. абавязковых норм выпрацоўкі працадзён у калгасах, уцягвалі ў спаборніцтва за права быць прадстаўленымі на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве.
Узмацняўся кантроль за культурна-бытавым абслугоўваннем насельніцтва, а таксама аховай грамадскага парадку. Па ўказанню з Цэнтра прафсаюзныя органы сталі прымаць суровыя меры па паляпшэнню работы гандлёвых прадпрыемстваў і ўстаноў сацыяльнага страхавання, а брыгады садзеяння міліцыі — у барацьбе з правапарушальнікамі. Пры гэтым асаблівая ўвага звярталася на пашырэнне дзейнасці гэтых арганізацый у раёнах Заходняй Беларусі.
Абстаноўка ў Заходняй Беларусі ўскладнялася яшчэ дзейнасцю на гэтай тэрыторыі падпольных арганізацый і груп Лонданскага эмігранцкага ўрада Польшчы. Не прызнаваючы законнасці ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР і разглядаючы яе як зону «савецкай акупацыі», яны сталі чыніць усякія беспарадкі, выступаючы супраць новай улады. Таму барацьба з імі ўзмацнялася.
Партыйныя органы забяспечылі «арганізаванае» правядзенне выбараў у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы дэпутатў працоўных, што адбыліся ва ўсходніх абласцях рэспублікі 26 чэрвеня 1938 г. і 24 снежня 1939 г., у заходніх — 24 сакавіка і 15 снежня 1940 г. Далейшым развіццём «сацыялістычнай дэмакратыі» называлася ўвядзенне пры падрыхтоўцы выбараў інстытута давераных асоб і вылучэнне многіх рабочых у склад агіткалектываў і выбарчых камісій. Як і намячалася, у выбарах, што па-ранейшаму праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове і на якіх галасавалі за адзіных кандыдатаў, вылучаных партыйна-савецкімі органамі, была зафіксавана 100%-ная яўка выбаршчыкаў.
Працоўныя Беларусі, якая аказалася пагранічнай з фашысцкай Германіяй, былі мабілізаваны на актыўны ўдзел ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны. 3 гэтай мэтай «ажыўлялася» дзейнасць беларускай секцыі МОДР (Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам), якая магла даць немалыя грошы ў фонд абароны. Сапраўды, толькі за перыяд са снежня
1938 г. па красавік 1940 г. ад яе паступіла больш як 1,6 млн руб., што раўнялася пятай частцы ўсіх узносаў за 16 гадоў. Працоўныя калектывы былі ўцягнуты ў спаборніцтва за падрыхтоўку значкістаў ГПА (Гатоў да працы і абароны), ГСА (Гатоў да санітарнай абароны), ПВХА (Проціпаветраная і проціхімічная абарона), выдатных лыжнікаў, стралкоў, лётчыкаў, спецыялістаў проціпаветранай і проціхімічнай абароны, санітарнай справы і інш. Арганізоўваліся ваенізаваныя паходы, ваенна-тактычныя гульні і эстафеты, масавыя вучэнні ПВХА. Справаздачы ўсялякіх арганізацый застракацелі лічбамі аб колькасці праведзеных мерапрыемстваў і падрыхтаваных такім чынам будучых чырвонаармейцаў. Але карысці ад гэтай кампаніі было вельмі мала, бо ў ёй пераважала параднасць, разлічаная на знешні эфект.
Увогуле, сацыяльна-эканамічны патэнцыял, які быў назапашаны ў рэспубліцы, меў істотнае значэнне напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
Абстаноўка на мяжы з Германіяй. У перадваенныя гады Савецкі ўрад умацоўваў граніцы СССР, асабліва яго заходнія рубяжы, у тым ліку ў Беларусі, ажыццяўляў пераўзбраенне і арганізацыйную перабудову ўсіх відаў узброеных сіл, узмацняў барацьбу са шпіёнамі і дыверсантамі, што пранікалі на тэрыторыю краіны. Толькі на ўчастку 17-га Брэсцкага пагранатрада (180 км) у 1940 г. было затрымана 1242 лазутчыкі.
Аднак новая граніца (пасля пашырэння тэрыторыі СССР) заставалася неўмацаванай: будаўніцтва ўмацаванняў толькі разгортвалася. Асабовы састаў Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37—71 % штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40—45 %. 3 6 механізаваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыі былі машыны ўстарэлых марак. Хаця і новай тэхнікі было нямала, аднак значная яе частка не была ўкамплектавана і асвоена. Ваенна-паветраныя сілы (ВПС) размяшчаліся скучана, блізка ля граніцы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі.
Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Яны пазбавілі Чырвоную Армію каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. У выні-
ку рэпрэсій на пачатак вайны амаль 75 % камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш чым адзін год. Агульны лік афіцэраў з вышэйшай адукацыяй паменшыўся ў два разы. Гэта адмоўна адбілася на стане асабовага саставу часцей і падраздзяленняў.
Суадносіны ваенных сіл СССР і Германіі складваліся не на карысць СССР.
Да лета 1941 г. гітлераўская Германія захапіла многія краіны Заходняй Еўропы і паставіла іх эканамічныя і ваенныя рэсурсы на службу сваім агрэсіўным мэтам. Пад прыкрыццём дагавораў 1939 г. з СССР яна стала на шлях непасрэднай падрыхтоўкі вайны супраць яго. У адпаведнасці з планам «Барбароса» ставілася задача разграміць Савецкі Саюз у адной маланкавай кампаніі. Пры гэтым гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне сілам, якія супрацьстаялі Чырвонай Арміі ў Беларусі. Яны павінны былі дзейнічаць у галоўным стратэгічным кірунку — маскоўскім і знішчыць войскі ЗахАВА ўжо ў першых баях.
У паласе ЗахАВА, тэрыторыя якой прыпадала на Беларусь, немцы сканцэнтравалі 51,5 дывізій, якія налічвалі 1,6 млн чалавек, звыш 14,5 тыс. гармат і мінамётаў, 2 тыс. танкаў і 1,6 тыс. самалётаў. Гэта былі добра падрыхтаваныя і поўнасцю ўкамплектаваныя сілы, якія мелі вопыт сучаснай вайны і былі аснашчаны навейшай тэхнікай.
Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Д. Р. Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У. Я. Клімоўскіх, член ваеннага савета карпусны камісар А. Я. Фаміных) і 11-й арміі ПрыбАВА складаліся з 48,5 дывізій агульнай колькасцю 715 тыс. чалавек. У войсках было звыш 10,8 тыс. гармат і мінамётаў, 2,4 тыс. танкаў і 1,9 тыс. самалётаў.
Да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывой сіле, яе рухомасці і на асобных напрамках — у артылерыі, а таксама ў разведвальнай інфармацыі. У паласе ЗахАВА, па ўдакладненых даных, яна была наступнай: у людзях раўнялася 2,4 : 1, а ў баявой тэхніцы ў сумарным выражэнні— 1,2: 1.
Фактычна ігнаравалася і верагоднасць нападу фашысцкай Германіі на СССР. У данясеннях савецкіх разведчыкаў, што паступілі ў Маскву, называліся тэрміны ўварвання, аднак Сталін не прымаў іх пад увагу і часцей за ўсё разглядаў як правакацыйныя. Ен верыў свайму партнёру па дагавору аб дружбе і граніцы.
А між тым інфармацыя савецкіх разведчыкаў аб групоўках фашысцкіх войск, іх колькасці і баявым саставе, аб рашэнні Гітлера напасці на СССР і тэрмінах нападу была дакладнай. У выніку савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне Сталіна не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ.
Напад фашысцкай Германіі на СССР прыпаў на час, калі яго становішча было найбольш слабым і з пункту гледжання знешнепалітычнага. На гітлераўцаў працавала большасць краін Заходняй Еўропы. Англія аказалася блакіраванай на сваім востраве. ЗША прытрымліваліся пазіцыі чакання. Разам з тым уступленне СССР у вайну магло значна ўзмацніць антыфашысцкую барацьбу прагрэсіўных сіл, што процістаялі фашысцкаму блоку.
Пытакні і заданні. 1. Ахарактарызуйце «казарменны» сацыялізм, які быў пабудаваны ў БССР на канец 30-х гг.? 2. Назавіце вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на гэты час. 3. Ці можна гаварыць пра сацыяльна-палітычны ўздым у Беларусі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны? 4. Якія былі суадносіны ваенных сіл Германіі і СССР у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі? 5. У чым войскі ЗахАВА ўступалі сілам гітлераўскай Германіі, якія супрацьстаялі ім?
§ 28. Пачатак Зялікай Айчыннай вайны.
Акупацыя тэрыторыі Беларусі
Абарона савецкіх войск у пагранічных раёнах БССР. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі з дапамогай разгалінаванай агентурнай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі, чыгуначных вузлах. Часці Чырвонай Арміі неслі велізарныя страты. Парушаліся і.х сувязі паміж сабой, гінулі людзі, знішчаліся матэрыяльныя каштоўнасці.
Удар групы армій «Цэнтр» прынялі на сябе арміі ЗахАВА, пераўтворанай у Заходні фронт: 3-я армія (генерал-лейтэнант В. I. Кузняцоў) і 10-я (генералмаёр К. Д. Голубеў), што абараняліся ў раёне Беластока і Гродна, а таксама 4-я (генерал-маёр А. А. Карабкоў) — у раёне Брэста. Нягледзячы на неверагодна цяжкае становішча, знаходзячыся іншы раз у акру-
жэнні праціўніка, савецкія воіны аказвалі рашучае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці — воіны капітана I. М. Зубачова і палкавога камісара Я. М. Фаміна, маёра П. М. Гаўрылава, лейтэнантаў А. М. Кіжаватава, В. М. Усава, А. Ф. Наганава. Толькі нямногім удалося вырвацца з крэпасці і прадоўжыць барацьбу з фашыстамі. Большасць з іх падверглася потым сталінскім рэпрэсіям.
Прарваўшы абарону пагранічных войск у Беларусі, магутныя групоўкі фашыстаў накіраваліся на Усход: адна з іх рушыла ад Сувалак на Вільню і Мінск, другая — ад Брэста ў напрамку Баранавічы — Мінск. Яны мелі задачу абысці з поўначы і поўдня галоўныя сілы Заходняга фронту ў раёне Мінска і знішчыць іх.
Сталіцу Беларусі абаранялі 44-ы стралковы корпус (камкор В. А. Юшкевіч) і 2-і стралковы корпус (генерал-маёр А. М. Ермакоў). На подступах да Мінска стойка трымалі абарону часці 64-й стралковай дывізіі, якой камандаваў С. I. Іаўлеў, 100-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра I. М. Русіянава і 108-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генералмаёра А. I. Маўрэвіча. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі 207-га палка 42-й авіяцыйнай дывізіі капітан М. Ф. Гастэла і члены яго экіпажа — А. А. Бурдзянюк, Р. М. Скарабагаты і А. А. Калінін. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт у скапленне нямецкіх танкаў і аўтамашын. Некалькі з іх былі знішчаны, а М. Ф. Гастэла пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Гераізм воінаў не змог запоўніць адсутнасці дакладнай і прадуманай сістэмы абароны і кіравання войскамі. У акружэнні праціўніка аказаліся 11 параўнальна баяздольных злучэнняў 3-й і 10-й армій, а таксама некаторая частка войск 13-й арміі. Гэта, па сутнасці, пазбавіла магчымасці стрымліваць праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі.
Мабілізацыя сіл на адпор ворага. У гэты суровы час урад СССР прыняў шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі рэсурсаў краіны для адпору агрэсіі. Была распрацавана праграма дзеянняў, якая лягла ў аснову дырэктывы СНК і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. У ёй змяшчаўся заклік да партыйных і савецкіх арганізацый,
усяго народа перабудаваць жыццё на ваенны лад, падпарадкаваўшы яго інтарэсам фронту, арганізаваць усебаковую дапамогу Чырвонай Арміі, разгарнуць партызанскую барацьбу на савецкай тэрыторыі, захопленай гітлераўцамі.
У адпаведнасці з дырэктывай пачалася мабілізацыя людзей у Чырвоную Армію і перадача ёй матэрыяльных каштоўнасцей. На заводах і фабрыках усходніх абласцей БССР наладжваліся вытворчасць боепрыпасаў і рамонт баявой тэхнікі і ўзбраення. Каля 2 млн чалавек было мабілізавана на будаўніцтва абарончых збудаванняў: процітанкавых равоў, акопаў, бліндажоў, дзотаў, а таксама палявых аэрадромаў і пасадачных пляцовак. Адначасова праводзілася масавая работа па арганізацыі медыка-санітарнага абслугоўвання чырвонаармейцаў, па збору сродкаў у фонд абароны краіны.
У гарадах рэспублікі ствараліся знішчальныя батальёны, якія неслі ахову важных аб’ектаў і вялі барацьбу з дыверсантамі праціўніка. У дапаўненне да іх у сельскай мясцовасці арганізоўваліся групы садзейнічання савецкім войскам. У дапамогу Чырвонай Арміі фарміраваліся атрады і палкі народнага апалчэння. Падраздзяленні апалчэнцаў былі створаны ў Віцебску, Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Рагачове і ў іншых гарадах і населеных пунктах. Яны налічвалі больш як 33 тыс. байцоў, якія ўдзельнічалі ў стварэнні абарончых рубяжоў, знішчэнні жывой сілы і тэхнікі ворага, абясшкоджванні яго дыверсійных груп.
Пад кіраўніцтвам спецыяльна створанай эвакуацыйнай камісіі пры СНК БССР і яе мясцовых органах ва ўсходнія раёны краіны былі эвакуіраваны 1,5 млн рабочых і членаў іх сем’яў, перамешчана 122 прадпрыемствы, у тым ліку «Гомсельмаш», Віцебскі, Гомельскі і Магілёўскі станкабудаўнічыя заводы, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Аршанскі льнокамбінат. Прадпрымаліся крокі па эвакуацыі ў тыл гатовай прадукцыі, запасаў каляровых металаў, рухомага саставу і пуцявой гаспадаркі чыгуначных магістраляў, трактароў і камбайнаў, жывёлы і збожжапрадуктаў.
Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі ў ліпені — жніўні 1941 г. Часці Чырвонай Арміі, адступаючы на Усход, працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. Стаўка Галоўнага камандавання, створаная 23 чэрвеня 1941 г., вызначыла задачу тэрмінова стварыць на напрамках галоўнага ўдару праціўніка
сістэму эшаланіраваных палос і рубяжоў і, выкарыстоўваючы іх, актыўным і ўпартым процідзеяннем спыніць ворага, выйграць час для падрыхтоўкі контрнаступлення.
У пачатку ліпеня 1941 г. арганізуецца лінія абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Сюды былі перадыслацыраваны чатыры арміі (19-я, 20-я, 21-я, 22-я), якія налічвалі 37 дывізій. Меркавалася з іх дапамогай не дапусціць прарыву праціўніка на маскоўскім напрамку.
Штаб Заходняга фронту (камандуючы Маршал Савецкага Саюза С. КЦімашэнка) напружваў усе сілы, каб як мага больш утрымаць праціўніка на р. Бярэзіне і не даць яму з ходу прарвацца да Дняпра. Першыя спробы фарсіраваць Бярэзіну ў раёне Бабруйска былі нейтралізаваны. Аднак новае наступленне танкавай дывізіі фашыстаў, падтрыманае авіяцыяй, спыніць не ўдалося. Гэта паставіла пад пагрозу сканцэнтраванне рэзервных армій у раёнах Оршы, Магілёва, Жлобіна, Рагачова. Упартыя баі разгарнуліся на Бярэзіне паблізу Барысава і ў горадзе. Упартае супраціўленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 ліпеня ўпершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінамётаў (камандзір капітан I. А. Флёраў). Тады ж войскі 20-й арміі пад камандаваннем генерала П. А. Курачкіна правялі контрудар у раёне Сянно і Лепеля. Тут адбылася адна з буйнейшых танкавых бітваў пачатковага перыяду вайны. 3 абодвух бакоў у ёй удзельнічала больш як 1,5 тыс. танкаў. Праціўнік быў адкінуты на 30—40 км, аднак, атрымаўшы падмацаванне, ён зноў пацясніў савецкія войскі.
Надзвычай напружаны характар насілі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада ўвайшла гераічнай старонкай у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Яна працягвалася 23 дні з 4 па 27 ліпеня. Асноўны цяжар барацьбы прыняў на сябе 61-ы стралковы корпус пад камандаваннем генерал-маёра Ф. А. Бакуніна. Сам горад абараняла 172-я стралковая дывізія генерала М. Т. Раманава. Разам з яе воінамі змагадіся 12 тыс. народных апалчэнцаў. Абарона працягвалася і пасля таго, калі горад быў акружаны гітлераўцамі. Апошнія абаронцы Магілёва прарвалі варожае кальцо і выйшлі на Усход.
Упартыя баі на гомельскім напрамку вёў 63-і стралковы корпус пад камандаваннем камкора Л. Р. Пятроўскага. Ен правёў магутны контрудар і, фарсіраваўшы
Днепр, вызваліў Жлобін і Рагачоў. Гэта дазволіла ўмацаваць Гомель. Яго абаронцы, сярод якіх знаходзіўся і полк народнага апалчэння, цэлы тыдзень утрымлівалі горад. 19 жніўня гітлераўцы захапілі яго, страціўшы больш як 5200 салдат і афіцэраў.
Паражэнне савецкіх войск у Беларусі было абумоўлена агульным станам ЗахАВА да пачатку Вялікай Айчыннай вайны — іх непадрыхтаванасцю да абароны. Адбілася і тая акалічнасць, што не была ўлічана магчымасць раптоўнага нападу праціўніка і абарончых баёў на ўласнай тэрыторыі. Вораг скарыстаў слабасць флангаў найбольш буйной беластоцкай групоўкі савецкіх войск, а таксама ўсяго левага крыла ЗахАВА. Наносячы магутныя флангавыя ўдары сваімі танкавымі і механізаванымі дывізіямі пры вялікай падтрымцы авіяцыі, ён нанёс вялікія страты Заходняму фронту (забітыя, параненыя, палонныя і акружэнцы склалі каля 400 тыс. чалавек з агульнай колькасці 750 тыс.), паралізаваў яго процідзеянне і, нягледзячы на гераічнае супраціўленне чырвонаармейцаў, да канца жніўня акупіраваў усю тэрыторыю Беларусі.
Адказнасць за такі вынік нясуць перш за ўсё Сталін і яго бліжэйшае акружэнне. Але ўсю віну несправядліва ўсклалі на кіраўніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуючы Д. Р. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.
Разам з тым двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войск у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны» ў намечаныя тэрміны і далі магчымасць Стаўцы Вярхоўнага Камандавання (Галоўнакамандавання) сканцэнтраваць рэзервы і правесці абарончыя мерапрыемствы на маскоўскім кірунку.
Акупацыйны рэжым. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі «новы парадак» — дзяржаўную сістэму палітычных, ідэалагічных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яе ідэйнай асновай была чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя» нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць расшырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне.
Беларусь была падзелена на часткі. Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, большай часткі Гомельскай і
ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей была ўключана ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр», дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі вык'онвала ваеннае камандаванне. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей увайшлі ў склад рэйхскамісарыята «Украіна». Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск далучаны да Усходняй Прусіі. Паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці адышлі да генеральнай акругі Літвы. Баранавіцкая вобласць, часткі Мінскай і Віленскай, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей (‘/3 тэрыторыі БССР) склалі генеральную акругу Беларусі («Генеральбецырк Беларутэнія»). Яна была ўключана ў састаў рэйхскамісарыята «Остланд» з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 раёнаў (гэбітаў). Уся ўлада ў іх знаходзілася ў руках цывільнай адміністрацыі, якая апіралася на войскі і розныя службы (СС — ахоўныя атрады, а таксама адборныя войскі, СА — штурмавыя групы, адданыя фюрэру, СД — служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі, гестапа — палітычная паліцыя і інш.). Намеснікам Гітлера ў Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамі — групэнфюрэр войск СС генерал-лейтэнант паліцыі фон Готберг.
Свой новы «парадак» акупанты ўводзілі вельмі жорстка. Усе рабочыя і служачыя павінны былі з’явіцца на свае працоўныя месцы, а беспрацоўныя — адзначыцца на біржы працы. Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, немцы адразу ж сталі на шлях фарміравання акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў, прыцягваючы да іх калабарацыяністаў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі прыхільнікам беларускага нацыянальнага руху распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўстановы, у тым ліку Акадэмію навук, выдаваць беларускія газеты. А потым, калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны найшлі на арганізацыю «дарадчых органаў кіравання», у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады і Беларускай краёвай абароны.
Большасць тых, хто апынуўся на акупіраванай тэрыторыі, схіляліся да захавання свайго былога гаспадарчага статуса, бо трэба было жыць. Але ва ўмовах
жорсткага акупацыйнага рэжыму і пад уплывам некаторых прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху невялікая частка жыхароў рэспублікі стала супрацоўнічаць з нямецкімі адміністрацыйнымі структурамі, а то і служыць у карных войсках пад лозунгам барацьбы з бальшавізмам.
Сярод калабарацыяністаў былі беларусы, якія раней пражывалі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краінах і зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, жадаючы з яе дапамогай адраджаць Беларусь. На правым фланзе гэтых сіл стаяла Беларуская нацыяналсацыялістычная партыя (беларускія фашысты) на чале з Ф. Акінчыцам, што была створана яшчэ ў пачатку 30-х гг. Калабарацыяністамі сталі і тыя, што знаходзіліся да вайны на тэрыторыі БССР, а пасля яе акупацыі паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, хіба абставінамі лёсу аказаліся звязаны з вышэйназванымі элементамі і вымушаны былі далучыцца да немцаў.
Некаторыя з калабарацыяністаў актыўна супрацоўнічалі ў прапагандысцкім апараце немцаў, удзельнічалі ва ўмацаванні паліцэйскіх падраздзяленняў, якія, па даных на канец 1941 г., налічвалі 15—16 тыс. чалавек, а таксама ў стварэнні і дзейнасці такіх грамадскіх арганізацый, як Беларуская народная самапомач (старшыня I. Ермачэнка), сродкі якой выкарыстоўваліся і немцамі, і Саюз беларускай моладзі (лідэры М. Ганько і Н. Абрамава), які будаваўся па прынцыпу Гітлерюгенда і ахапіў больш за 12 тыс. чалавек. Былі зроблены захады стварыць Беларускі вольны корпус самааховы пад шэфствам брыгадэнфюрэра СС Цэнера, але няўдалыя, бо Берлін праз некаторы час адмовіўся ад гэтых планаў.
У адпаведнасці з генеральным планам «Ост» фашысты прыступілі да каланізацыі Беларусі, германізацыі, высялення і знішчэння яе народа. Яны рабавалі і палілі гарады і сёлы, вывозілі ў Германію прамысловае абсталяванне, сыравіну, лес і жывёлу, знішчалі навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, бібліятэкі. Уцалелыя прадпрыемствы перадавалі нямецкім фабрыкантам і заводчыкам, а зямлю — каланістам, былым памешчыкам, памагатым. Разам з тым акупанты імкнуліся ў сваіх інтарэсах арганізаваць работу прамысловасці і транспарту, захаваць калгасы і саўгасы як вытворчыя адзінкі, наладзіць дзейнасць некаторых культурных і навуковых устаноў.
Рабочыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Іх прымушалі працаваць па 12—14 гадзін у суткі. Тых, хто адмаўляўся ад работы, заключалі ў канцлагеры, а падазраваемых у сабатажы расстрэльвалі. Сялян абкладалі непасільнымі падаткамі і паборамі, спагнанне якіх суправаджалася рэпрэсіямі. Галодная смерць пагражала сотням тысяч савецкіх людзей.
Галоўным сродкам ажыццяўлення агрэсіўнай экспансіянісцкай праграмы нацыстаў з’яўлялася палітыка генацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах — за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам, або з-за адрознення па расавай прымеце і інш. Гітлераўцы планавалі знішчыць або выселіць 75 % беларусаў, а астатніх анямечыць. 3 фашысцкіх салдат і афіцэраў здымалася ўсякая адказнасць за злачынствы на акупіраванай тэрыторыі.
У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці. У кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. У Мінску і яго ваколіцах знаходзілася пяць такіх лагераў. Адзін з іх — Трасцянец, за 10 км на ўсход ад горада. У сістэме лагераў фашысцкай Германіі ён стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданэка па колькасці знішчаных чалавек — 206 500 чалавек. Ахвярамі Трасцянца, апрача жыхароў Беларусі, былі прывезеныя з турмаў Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Польшчы. Падобныя лагеры былі паблізу станцыі Лясная і Бронная Гара ў Брэсцкай вобласці, Грэбенеўскі ў Магілёве, у раёне Полацка і інш. Людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атручвалі ў «душагубках» — спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях.
Гета паклала пачатак генацыду яўрэяў. Усяго іх у Беларусі было 70, а найбольш буйныя размяшчаліся ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне; Гомелі. Мінскае гета знаходзілася ў паўночна-заходняй частцы горада, тэрыторыя якой была агароджана калючым дротам. У ім быў і спецыяльны раён для замежных яўрэяў, якіх прывозілі з іншых краін. Скучанасць, голад, антысанітарныя ўмовы, цяжкая праца, здзекі, пагромы, начныя і масавыя забойствы рабілі жыццё жырахоў гета нязносным. У Мінскім гета і лагеры смерці «Малы Трасцянец» загінула каля 100 тыс. яўрэяў.
Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае беларускае насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам
барацьбы супраць партызан яны правялі ў Беларусі больш як 140 карных экспедыцый, ператварыўшы ў «зоны пустыні» цэлыя раёны. 22 сакавіка 1943 г. пад іх кантролем паліцэйскія спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь, паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. На месцы спаленай Хатыні ў 1969 г. збудаваны помнік ахвярам фашысцкага тэрору ў рэспубліцы. На адным з камянёў помніка высечаны словы: «...Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: няхай жа смутак і журба абернуцца ў магутную сілу, каб здолелі ўвекавечыць вы мір і спакой на Зямлі, каб нідзе, ніколі ў віхуры пажараў жыццё не згарала». Усяго ў Беларусі было знішчана больш як 2 млн 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, з якіх 186 так і не адноўлены пасля вайны.
Фашысты гвалтоўна вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. За час акупацыі з Беларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш як 24 тыс. дзяцей. Апынуўшыся на катарзе, людзі гінулі ад голаду, розных хвароб, здзекаў, цяжкай працы і прамога фізічнага знішчэння. Паводле няпоўных даных, пасля разгрому гітлераўскай Германіі ў Беларусь вярнулася 120 тыс. чалавек.
Пачатак барацьбы супраць акупантаў. Неўзабаве пасля варожага ўварвання асноўная маса працоўных Беларусі стала на шлях барацьбы супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў, за свабоду і незалежнасць Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да акупантаў, рабіла супраціўленне ім асабліва ўпартым і непрымірымым.
Даваенная ідэалагічная ўстаноўка аб баявых дзеяпнях у выпадку нападзення выключна на тэрыторыі праціўніка і масавыя рэпрэсіі партызан грамадзянскай вайны, з аднаго боку, і хуткае наступленне ворага, з другога, перашкаджалі партыйным і савецкім работнікам належным чынам падрыхтавацца да падпольнай дзейнасці. Асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі.
На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, пярвічных арганізацый і груп. Але з-за шэрага прычын: нявопытнасць, страты, слабае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, адсутнасць сувязі і інш., большасць з іх не змагла ўзначаліць барацьбу
супраць акупантаў у пачатковы перыяд вайны. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення з першых дзён вайны бралі на сябе людзі «знізу»: камуністы, беспартыйныя патрыёты, прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва. Гэтыя арганізацыі вызначаліся болып аператыўнай і эфектыўнай дзейнасцю, чым тыя, што былі пакінуты ці накіраваны на акупіраваную тэрыторыю з савецкага тылу. Менавіта іх барацьба, якая жывілася народнымі вытокамі, з’яўлялася рашаючым фактарам узнікнення антыфашысцкага руху, дазволіла яму ў кароткія тэрміны пераадолець арганізацыйны перыяд і назапасіць пэўны вопыт для наступнага развіцця. Ужо 15 ліпеня 1941 г. генеральны штаб Узброеных Сіл Германіі даў першую абагульняючую зводку аб з’яўленні савецкіх партызан.
У Беларусі адным з першых былі арганізаваны і пачалі дзейнічаць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі падпольныя партыйныя, а таксама камсамольскія камітэты. У спецыяльных школах фарміраваліся і праходзілі падрыхтоўку партызанскія атрады і групы падпольшчыкаў. Пад канец жніўня 1941 г. у іх было створана і абучана 378 невялікіх атрадаў і дыверсійна-арганізатарскіх груп, агульная колькасць якіх складала звыш 8 тыс. чалавек.
Партызанскія атрады ўзнікалі таксама на базе знішчальных батальёнаў і падраздзяленняў народнага апалчэння. Асновай многіх з іх з’яўляліся байцы, камандзіры і палітработнікі Чырвонай Арміі, што апынуліся ў сілу розных прычын у тыле гітлераўскіх войск. Не трацячы часу, яны звярталіся да партызанскіх метадаў барацьбы — наладжвалі засады, узрывалі склады боепрыпасаў, праводзілі дыверсіі на чыгуначных магістралях, лініях сувязі.
На пяты дзень вайны работнік Пінскага абкама партыі, удзельнік кастрычніцкіх падзей і грамадзянскай вайны ў Іспаніі В. 3. Корж сфарміраваў партызанскі атрад, які ўжо 28 чэрвеня даў першы бой захопнікам. У гэты ж час у Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці арганізаваўся партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзначалілі Ц. П. Бумажкоў і Ф. I. Паўлоўскі. Партызаны ажыццявілі шэраг аперацый, у ходзе якіх знішчылі 30 варожых танкаў і іншую тэхніку, узарвалі некалькі мастоў, разграмілі штаб фашысцкай дывізіі. 6 жніўня 1941 г. Ц. П. Бумажкову і Ф. 1. Паўлоўскаму
першым з савецкіх партызан было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам свайго дырэктара М. П. Шмырова. Баявую дзейнасць атрад пачаў 25 ліпеня 1941 г., калі разграміў групу варожых кавалерыстаў, што размясціліся на адпачынак. У верасні 1941 г. партызаны ажыццявілі смелы налёт на лепельскі аэрадром, дзе ўзарвалі 200 т авіяцыйных бомб і 4 самалёты.
3 першых дзён акупацыі пачало дзейнічаць партыйнае падполле ў Мінску. Яго арганізатарамі былі I. П. Казінец, I. I. Матусевіч, Л. Я. Адзінцоў, У. С. Амельянюк і іншыя камуністы, што засталіся ў захопленым ворагам горадзе. Іх падпольныя групы працавалі на чыгуначным вузле, гарбарным заводзе «Бальшавік» і іншых прадпрыемствах. Яны ажыццяўлялі дыверсіі, збіралі разведданыя, зброю і медыкаменты і перадавалі іх у партызанскія атрады. К канцу 1941 г. у Мінску налічвалася некалькі дзесяткаў падпольных арганізацый і груп. На нарадзе іх прадстаўнікоў быў створаны агульнагарадскі партыйны цэнтр — Мінскі падпольны гаркам КП (б)Б на чале з I. К. Кавалёвым. Аднак вораг здолеў пранікнуць у падполле, і вясной 1942 г. былі праведзены масавыя арышты падпольшчыкаў.
У барацьбу з ворагам уступілі падпольшчыкі Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, Жлобіна. Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле Орша разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла КС. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. К. С. Заслонаў уладкаваўся ў немцаў начальнікам рускіх паравозных брыгад з правам самастойнага набору рабочай сілы. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугалю, якія праз вугальныя склады падкідвалі ў паравозныя топкі. Такім чынам заслонаўцы вывелі са строю больш як 200 паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў паяздоў. Калі стварылася пагроза раскрыцця, КС. Заслонаў з групай таварышаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад.
Падпольныя арганізацыі ўзніклі і ў сельскай мясцовасці: у вёсцы Сакалішча Расонскага раёна Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам удзельніка грамадзянскай вайны П. А. Куксёнка, у шасці вёсках Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці, у якіх арганізатарамі падполля сталі студэнты Навагрудскага педвучылішча Іван Мац-
ко і школьнік Яўген Крамко, і ў саміх Расонах на чале з маладым настаўнікам П. М. Машэравым.
Адной з асаблівасцей развіцця супрацьфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі было існаванне на гэтай тэрыторыі падпольных арганізацый і груп Лонданскага эмігранцкага ўрада Польшчы. Пасля заключэння ў жніўні 1941 г. ваеннага дагавора паміж СССР і эмігранцкім урадам аб сумеснай барацьбе супраць фашыстаў і.х дзейнасць актывізуецца, але не выходзячы за межы «захавання сіл» для падрыхтоўкі ўзброенага паўстання, бо яны не верылі ў магчымасць перамогі Чырвонай Арміі. Аднак узнікненне сеткі падпольных патрыятычных маладзёжных, ваенных і іншых арганізацый і груп, якія былі далёка ад мэт эмігранцкага ўрада і спрабавалі дзейнічаць самастойна, прымусіла іх пашырыць антыфашысцкую барацьбу.
Усяго, па няпоўных даных, у 1941 г. у Беларусі было арганізавана і дзейнічала 247 партызанскіх атрадаў і падпольных груп. Народны рух супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў пашыраўся. Вялікі ўплыў на яго ўздым аказала перамога Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой.
Пытанмі і заданні. Як пагранічнікі і чырвонаармейцы сустрэлі ворага на тэрыторыі Беларусі? 2. Якая работа праводзілася па мабілізацыі сіл беларускага народа на адпор ворагу? 3. Якія абарончыя баі вяла Чырвоная Армія на тэрыторыі БССР? 4. Ахарактарызуйце акупацыйны рэжым, устаноўлены нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі. 5. Як узнікла падполле і партызанскі рух у рэспубліцы? 6. Прывядзіце прыклады баявой дзейнасці першых партызан і падпольшчыкаў.
§ 29. Масавая барацьба супраць фашысцкіх захспнікаў
Развіццё падпольнага руху. Ва ўмовах нарастання супраціўлення народа бальшавікі ўзмацнялі кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам. Паглыблялася падрыхтоўка партыйных кадраў для работы ў варожым тыле, умацоўваліся дзеючыя партыйныя камітэты і пашыралася іх сетка. Усяго на акупіраванай тэрыторыі Беларусі было арганізавана каля 200 падпольных абласных камітэтаў, міжрайкамаў, міжрайцэнтраў, гаркамаў і райкамаў КП(б)Б і не меншая колькасць камсамольскіх камітэтаў. Усе яны аб’ядноўвалі больш за 135 тыс. чалавек. Узрастаў уплыў бальшавікоў і былых
членаў КПЗБ на барацьбу антыфашысцкіх камітэтаў і арганізацый у заходніх абласцях Беларусі.
Важнае значэнне ў рабоце сярод насельніцтва акупіраванай тэрыторыі надавалася друку. Падпольныя газеты і лістоўкі заклікалі да адданасці Савецкай Айчыне, клікалі ў бой супраць гітлераўскіх захопнікаў. Мінскі падпольны гаркам партыі выдаваў газету «Звязда», першы нумар якой выйшаў 18 мая 1942 г. У пачатку 1943 г. было адноўлена выданне цэнтральнага органа КП(б)Б — газета «Звязда». Зноў пачала выходзіць рэспубліканская камсамольска-маладзёжная газета «Чырвоная змена». Каля возера Палік на Барысаўшчыне дзейнічаў цэлы камбінат падпольнага друку. У акупіраванай Беларусі выдавалася больш як 170 падпольных часопісаў і газет, з іх 17 рэспубліканскіх і абласных.
Актыўна дзейнічала Мінскае падполле, якое налічвала звыш 2 тыс. чалавек. У 1943 г. яго ўдзельнікі разам з партызанамі вывелі са строю генератары гарадской ЦЭЦ-1 і здзейснілі шэраг дыверсій на чыгуначным вузле. Яны ажыццявілі аперацыю па забойству гаўляйтэра В. Кубэ, але гэты акт каштаваў жыцця шматлікай колькасці заложнікаў. Акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам».
Значную ролю ў барацьбе падпольшчыкаў Магілёва адыгрываў Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі, створаны вясной 1942 г. У кіруючае ядро гэтай арганізацыі ўваходзілі П. I. Бялько, Я. В. Гарошка, М. П. Куўшынаў, К. Ю. Мотэ, В. П. Харытонаў, В. М. Карпінская. Нямала гераічных подзвігаў было здзейснена падпольшчыкамі Віцебска, дзе да лета 1943 г. дзейнічала больш за 60 падпольных груп. Найбольш актыўнымі з іх былі групы, якімі кіравалі I. А. Бекішаў, М. М. Капцелава, П. Л. Ляхоўскі. Вядомай пасля вайны стала дзейнасць обальскіх падпольшчыкаў — камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы», створанай вясной 1942 г. на чыгуначнай станцыі Обаль Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці, якую ўзначальвала былая маладая работніца віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» Е. Зянькова. У арганізацыю ўваходзілі 3. Партнова, М. і Д. Храбценкі, Н. Давыдава, браты Езавітавы, А. Бабрашоў, Н. Азоліна і інш. Па заданню падпольнага райкама партыі яны распаўсюджвалі лістоўкі і рабілі дыверсіі. Па даносу правакатара многія з іх былі арыштаваны і загінулі.
Адказам на пагрозу поўнага знішчэння яўрэяў, загнаных фашыстамі ў лагеры смерці і гета, з’явіўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў антыгітлераўскай прапагандзе, уцёках, сабатажы лагерных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, удзеле ва ўзброеных паўстаннях і партызанскім руху. Вядома больш як 650 выпадкаў масавага яўрэйскага супраціўлення ў Беларусі. Толькі з Мінскага гета ўцякло больш як 10 тыс. чалавек, якія потым уліліся ў партызанскія атрады.
Баявая дзейнасць партызан. Актывізацыі партызанскай барацьбы ў значнай ступені садзейнічалі перамога савецкіх войск пад Масквой і зімовае наступленне Чырвонай Арміі. У канцы 1941 — пачатку 1942 г. войскі Калінінскага фронту выйшлі да граніцы Беларусі на віцебскім напрамку і з імі ў непасрэднае ўзаемадзеянне ўступілі партызанскія атрады М. П. Шмырова, Я. 3. Захарава, Д. Ф. Райцава і інш. Сумеснымі намаганнямі быў вызвалены тракт Усвяты — Сураж (ад Усвят да вёскі Тарасенкі) і ўтвораны 40-кіламетровы праход у лініі нямецкага фронту, які праіснаваў да верасня 1942 г. Гэта былі вядомыя «Віцебскія (Суражскія) вароты», якія адыгралі важную ролю ў станаўленні і развіцці партызанскага руху ў Беларусі.
3 вясны 1942 г. складваецца новая форма партызанскіх фарміраванняў — брыгады, што ствараліся на аснове асобных партызанскіх атрадаў. К канцу года налічвалася 56 брыгад. У тым жа годзе пачаўся працэс аб’яднання партызанскіх атрадаў і брыгад у больш буйныя фарміраванні — злучэнні.
1-й Беларускай партызанскай брыгадай камандаваў Бацька Мінай — М. П. Шмыроў. Партызаны Міная, громячы фашыстаў, аднавілі Савецкую ўладу на тэрыторыі 15 сельскіх Саветаў. Супраць іх гітлераўцы кінулі вялікія сілы, але так і не змаглі ліквідаваць партызанскую зону; за галаву Бацькі давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвёра дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі. Брыгада адпомсціла за іх і тысячы іншых забітых, знявечаных, прыніжаных. А ў кастрычніку 1943 г., злучыўшыся з савецкімі войскамі, яна прыняла ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. М. П. Шмырову — Бацьку Мінаю — было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У Беларусі і за яе межамі праславілася партызанская брыгада, якой камандаваў КС. Заслонаў. Яна правяла шэраг буйных баявых аперацый, выратавала нямала мясцовых жыхароў ад масавых расстрэлаў і ўгону ў Германію. Акупацыйныя ўлады абяцалі за галаву Заслонава вялікую ўзнагароду. Супраць партызан яны паслалі значныя сілы. У баі з карнікамі ў лістападзе 1942 г. каля вёскі Купаваць Алексініцкага сельсавета Сенненскага раёна КС. Заслонаў загінуў.
' Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання, а таксама рэспубліканскіх і абласных штабоў, у тым ліку Беларускага штаба (БШПР). Гэта садзейнічала ўзмацненню партызанскага руху. Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важнейшых чыгуначных магістралях Брэст—Гомель, Мінск — Орша, Мінск — Бабруйск, Полацк — Віцебск. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чыгункі і масты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Напярэдадні 25-й гадавіны Кастрычніка некалькі партызанскіх брыгад Мінска-Палесскага злучэння пад агульным камандаваннем сакратара Мінскага падпольнага абкама партыі Р. Н. Мачульскага ўзарвалі буйны чыгуначны мост на рацэ Пціч. Чыгунка Брэст — Гомель — Харкаў не нрацавала 18 сутак. У снежні 1942 г. імі быў узарваны мост на рацэ Бобрык. У гэтай аперацыі ўдзельнічала група славацкіх салдат-інтэрнацыялістаў на чале з Янам Налепкам. Участак чыгункі Лунінец— Гомель на 7 сутак выйшаў са строю. Разгортвалася так званая «рэйкавая вайна».
Некаторую дапамогу партызанам аказвалі польскія фарміраванні, што аб’ядналіся ў адзіную ваенную структуру пад назвай Арміі Краёвай (АК) і былі падначалены свайму ўраду, які знаходзіўся ў Лондане. 3 разрывам адносін паміж савецкім і польскім лонданскім урадам вясной 1943 г. абодва бакі сталі на шлях канфрантацыі і сутычак. АК разгарнула баявыя дзеянні супраць савецкіх партызан і падпольшчыкаў.
Нейкі час было лаяльнае стаўленне да партызан і савецкіх ваеннапалонных з боку бендэраўцаў (С. Бендэра — адзін з лідэраў УПА — Украінскай паўстанцкай
арміі). Яны прасочваліся ў паўднёвыя раёны Беларусі, у пачатку супрацоўнічалі з гітлераўцамі, а потым сталі на шлях барацьбы з імі, але прыгняталі польскае насельніцтва, да якога часта адносілі і беларусаў.
Партызанскія зоны. Рэйды партызан. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60 %. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны і краі. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая ў Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльская — у Мінскай, Клічаўская — у Магілёўскай. Некаторыя з іх аб’ядноўваліся ў партызанскія краі. Такім краем, напрыклад, была тэрыторыя ў чатырохвугольніку Олеўск — Оўруч — Мазыр — Тураў, якая ахоплівала 14 раёнаў з насельніцтвам больш як 200 тыс. чалавек.
У партызанскіх зонах функцыяніравалі падпольныя абкамы, міжрайкамы і райкамы партыі, раённыя і сельскія Саветы, сяляне калектыўна апрацоўвалі зямлю, працавалі школы і бібліятэкі. Тут размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча сотні тысяч мірных жыхароў.
3 мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. Адной з іх, з удзелам 80 тыс. салдат, была аперацыя пад умоўнай назвай «Котбус», ажыццёўленая ў маі — чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон. Аднак ні адна з карных экспедыцый не прынеслі фашыстам жаданых вынікаў.
У аперацыі «Котбус» удзельнічала «Першая руская нацыянальная брыгада», якой камандаваў палкоўнік нямецкай арміі, былы падпалкоўнік Чырвонай Арміі У. У. Гіль-Радыёнаў. 17 жніўня 1943 г. яна перайшла на бок партызан. Гэта быў самы масавы (2 тыс. чалавек) пераход да партызан цэлага злучэння, сфарміраванага немцамі з савецкіх ваеннапалонных. Неўзабаве брыгада сумесна з партызанамі на чале з I. П. Цітковым ажыццявіла аперацыю па захопу Докшыц. Перайменаваная ў «Першую антыфашысцкую брыгаду», яна працягвала баявыя дзеянні супраць акупантаў. У красавіку —маі 1944 г. брыгада панесла вялікія страты, а яе камандзір быў смяротна паранены.
Немалы ўрон ворагу наносілі рэйды партызан, многія з якіх ажыццяўляліся па заданню штабоў партызанскага руху. Па няпоўных даных, толькі ў лістападзе
1943 г. у іх удзельнічала 1800 чалавек. Партызаны прайшлі некалькі тысяч кіламетраў па тэрыторыі Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцей, перасеклі пяць чыгунак, рэкі Ясельду, Шчару, Нёман, Агінскі канал. За гэты час яны знішчылі 2500 варожых салдат і афіцэраў, 500 вагонаў і платформ, падарвалі звыш 1100 рэек.
Дзейнічала партызанская разведка. Асабліва каштоўнай была інфармацыя разведчыкаў аб размяшчэнні і перамяшчэнні варожых войск, задумах праціўніка. Да пачатку ваеннай аперацыі па вызваленню Беларусі яны дасталі схемы шэрага абарончых збудаванняў ворага і планы абароны Мінска, Вільнюса, Брэста, Бабруйека і іншых гарадоў. За асаблівыя заслугі, бясстрашша і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе, 14 камандзіраў спецыяльных падраздзяленняў і груп былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, у тым ліку С. А. Ваўпшасаў, КП. Арлоўскі, А. М. Рабцэвіч.
«Рэйкавая вайна». Вышэйшым уздымам барацьбы партызан на чыгуначных камунікацыях праціўніка была аперацыя па адначасоваму масаваму падрыву чыгунак з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак пад умоўнай назвай «рэйкавая вайна». У Беларусі яна праводзілася ў тры этапы. Па рашэнню ЦК КП(б)Б БШПР распрацаваў яе план. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа: у партызанскія злучэнні перакінуты інструктары-мінёры і шмат сродкаў баявога забеспячэння (тол, міны, бікфорды, дэтануючы шнур і інш.).
Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У аперацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тыс. партызан. Узрываліся рэйкі, пускаліся пад адхон ваенныя эшалоны, разбураліся чыгуначныя станцыі, знішчаліся варожыя гарнізоны і інш. У выніку на 40 % скараціліся перавозкі для групы фашысцкіх армій «Цэнтр», а таксама быў паралізаваны рух параходаў і барж па Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сожы і Дняпроўска-Бугскаму каналу.
Штуршкі выбухаў на чыгуначных камунікацыях запісалі нават нямецкія сейсмографы ў Берліне. Рух паяздоў на Усходнім фронце быў паралізаваны. Намеснік камандуючага групы армій «Цэнтр» па тылу граф Шэнкендорф застрэліўся. Гітлераўскае камандаванне, як стала вядома Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандаван-
ня Чырвонай Арміі праз Стакгольм, аддала распараджэнне разбіраць другія пуці ў шэрагу краін Еўропы. I пацягнуліся эшалоны з рэйкамі і шпаламі з Германіі, Аўстрыі, Францыі на Усход.
Разам з тым масавы падрыў рэек, часта на тых дарогах, якімі праціўнік рэдка карыстаўся, з аднаго боку, прыводзіў да распылення боепрыпасаў, з другога — наносіў у канчатковым выніку шкоду самім сабе, бо пасля вызвалення іх давялося самім жа аднаўляць. Таму партызанскія фарміраванні арыентаваліся на павелічэнне дыверсій, накіраваных на падрыў цягнікоў.
Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў другой палове верасня — кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый.
Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі, і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі. Ен быў узгоднены з дзеяннямі савецкіх войск і ахапіў усю акупіраваную тэрыторыю Беларусі. Партызаны вывелі са строю найбольш важныя чыгуначныя лініі і часткова паралізавалі перавозкі ворага амаль на ўсіх дарогах. Гэта мела аператыўна-стратэгічнае значэнне ў ходзе наступлення Чырвонай Арміі.
У сумеснай барацьбе. Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары, нароўні з шырокім супраціўленнем ваенным, эканамічным і палітычным мерапрыемствам акупацыйных улад, аказвалі прамую дапамогу партызанам. Яны папаўнялі армію партызан, забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб параненых, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя збудаванні і аэрадромы, выконвалі ролю сувязных, разведчыкаў і праваднікоў.
Насельніцтва нярэдка прымала ўдзел у баявых аперацыях партызан: разгроме варожых гарнізонаў, знішчэнні атрадаў карнікаў, дыверсіях, «рэйкавай вайне» Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны браты, сталыя ўжо людзі, Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі братоў і загадалі ім паказаць дарогу у партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах у брата быў застрэлены. 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гі-
бельную дрыгву. Праз унука яму ўдалося перадаць партызанам пра сваё рашэнне. Фашысты па-зверску забілі патрыёта. Народ увекавечыў памяць аб братах Цубах: Навіны перайменавалі ў вёску Цубы, а ля шашы, недалёка ад Салігорска, паставілі помнік беларускім Сусаніным.
Барацьба на акупіраванай тэрыторыі абапіралася на ваенную, матэрыяльную і маральную падтрымку савецкага тылу. Адтуль беларускія партызаны атрымлівалі зброю, боепрыпасы, адзенне, харч, медыкаменты, а са свайго боку перапраўлялі дзяцей і параненых. Толькі самалётамі было транспартавана 11 тыс. чалавек.
Ва ўмовах, калі забеспячэнне партызан з Вялікай зямлі абмяжоўвалася (адзін час лічылася, што яны павінны клапаціцца аб сабе самі), асаблівае значэнне набывала дапамога насельніцтва. Атрымліваючы яе, партызаны і самі вырашалі праблемы пошуку, вырабу і рамонту зброі, забеспячэння харчам, адзеннем, жыллём. Пры гэтым нярэдкімі, асабліва ў пачатковы перыяд вайны, былі выпадкі грабяжу і насілля над мясцовымі жыхарамі. 3 узмацненнем кіраўніцтва партызанскай барацьбы іх колькасць прыкметна памяншалася.
Самааддана працавалі беларусы, эвакуіраваныя на ўсход краіны,—• у Паволжы, на Урале, у Татарскай і Башкірскай АССР, у шэрагу абласцей РСФСР. Калектывы вывезеных фабрык і заводаў у кароткі тэрмін манціравалі абсталяванне, стваралі так званыя франтавыя брыгады, перавыконвалі вытворчыя заданні. Частка эвакуіраванага насельніцтва працавала ў сельскай гаспадарцы, вучоныя АН БССР удасканальвалі тэхналогію вытворчых працэсаў, працавалі Беларускі дзяржаўны універсітэт (на ст. Сходня пад Масквой) і Мінскі медыцынскі інстытут (у Яраслаўлі), пасільны ўклад у барацьбу ўносілі і дзеячы беларускай культуры і мастацтва.
Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі насіла масавы характар. У падполлі змагалася 70 тыс. чалавек, а ў складзе 1255 партызанскіх атрадаў — 374 тыс. Мясцовыя жыхары складалі абсалютную большасць партызан (амаль 90%). Разам з беларусамі сярод народных мсціўцаў былі прадстаўнікі амаль усіх нацыянальнасцей СССР. Зарубежныя антыфашысты налічвалі каля 4 тыс. чалавек, у тым ліку палякі, славакі, чэхі, югаславы, венгры, французы,
бельгійцы, аўстрыйцы, галандцы, прыкладна 100 немцаў і інш.
Нямала беларусаў удзельнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Сярод іх Героі Савецкага Саюза В. А. Квіцінскі і А. Ф. Фёдараў, якія змагаліся з фашыстамі на славацкай зямлі. У французскім руху Супраціўлення ўдзельнічалі У. М. Антоненка, Ф. К. Варанішча, Ф. Ф. Кажамякін і інш. Падпольную арганізацыю ў Маўтхаўзене пасля Д. М. Карбышава ўзначальваў ураджэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці савецкі разведчык палкоўнік Л. Я. Маневіч. У канцэнтрацыйных лагерах падпольнай дзейнасцю займаліся А. К. Кісялёў, Н. Ц. Цвяткова, Д. Ф. Цумараў, П. Д. Шаўраў і г. д.
На беларускай зямлі дзейнічалі 14 тыс. байцоў, якія ўваходзілі ў польскую Армію Краёву, і 12 тыс.— у склад Украінскай паўстанцкай арміі і так званых «бульбаўцаў», многія з якіх змагаліся з гітлераўцамі.
За тры гады самаадданай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі нанеслі вялікі ўрон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. Губляючы шмат людзей (на тэрыторыі Беларусі фашысты знішчылі больш як 2,2 млн савецкіх грамадзян), яны разам з Чырвонай Арміяй забілі амаль 0,5 млн акупантаў і паліцэйскіх. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш як 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
Пытанні і заданні. 1. Раскрыйце на канкрэтных фактах масавы характар супраціўлення фашысцкім захопнікам у Беларусі. 2. Ахарактарызуйце формы гэтага руху. 3. У чым праявілася кіруючая роля падпольныхпартыйныхарганізацыйуразгортванніантыфашысцкайбарацьбы? 4. Назавіце імёны вядомых кіраўнікоў і герояў падпольнага і партызанскага руху. 5. Пастарайцеся нарысаваць карціну жыцця партызанскай зоны. 6. Як рыхтавалася і была ажыццёўлена «рэйкавая вайна»? Якія яе вынікі? 7. Які ўклад у справу барацьбы супраць гітлераўцаў унеслі камсамольцы і моладзь Беларусі?
§ 30. Вызваленне Беларусі
Пачатак вызвалення. Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія распачала наступленне на велізарным фронце — ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943 г. яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр
БССР — горад Камарын. Асенне-зімовае наступленне савецкіх войск прынесла поўнае або частковае вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам — Гомелю і Мазыру. Немалаважнае значэнне ў гэтым мела фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева. 183 воіны 65-й арміі, якая ажыццявіла гэту аперацыю, былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Камандаваў дывізіяй палкоўнік Э. Берлінг. Яе баявы шлях пачаўся ў бітве 12—13 кастрычніка 1943 г. пад Леніна (населены пункт недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці). Многія воіны дывізіі вызначыліся ў баі і былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а трое з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
Наступаючым часцям Чырвонай Арміі дапамагалі падпольшчыкі і партызаны. Яны паралізавалі рух на чыгунках, штурмам авалодалі мястэчкам Горваль і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх войск, удзельнічалі ў вызваленні Калінкавіч, Васілевіч, Лельчыц і іншых населеных пунктаў. Разам з тым не дазвалялі ворагу рабаваць і спальваць вёскі, вывозіць на катаргу жыхароў.
У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Баграціён».
Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ, вяршыня якога звернута на ўсход, а другая, што ўтварыла яго, распасціралася ад Полацка да Ковеля. Утрыманню выступу («беларускага балкона») гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён быў важным плацдармам, які прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі — усходне-прускі і варшаўска-берлінскі. Па берагах рэк — Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Свіслачы, Шчары, Нёмана — былі падрыхтаваны абарончыя рубяжы. Гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Полацк, Мінск аб’яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы ні пры якіх акалічнасцях. Лінію абароны назвалі «Фатэрлянд» (Айчына). Гэтым
падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі.
У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войск, асноўную сілу якой складала група армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Э. Буш, а з 28 чэрвеня — генерал-фельдмаршал В. Модэль). Групоўка ўключыла 63 дывізіі і 3 брыгады колькасцю 1200 тыс. чалавек, на ўзбраенні якіх знаходзілася 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1350 самалётаў.
У красавіку — маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. КРакасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Ф. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант 1. Д. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. X. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і ПВА. Да ўдзелу ў аперацыі прыцягваліся і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі і Г. К. Жу каў. Супраць групы армій «Цэнтр» быў напраўлены ўдар велізарнай сілы. Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ўдвая па жывой сіле, больш чым у два разы па гарматах і мінамётах, у чатыры па танках і самаходных устаноўках, амаль у тры — па баявых самалётах. Фактычна стаўка і рабілася на гэту перавагу ў сілах.
Задума Вярхоўнага Галоўнакамандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне на віцебскім, багушэўскім, аршанскім і бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл групы армій «Цэнтр» на ўсход ад сталіцы Беларускай ССР.
Бітва за Беларусь летам 1944 г. 3 вясны разгарнулася старанная падрыхтоўка да наступлення. Ва ўмовах найстражэйшай тайны канцэнтраваліся сілы. У войсках вялася напружаная баявая вучоба. Воінам растлумачваліся задачы па вызваленню Беларусі. У баявую гатоўнасць прыводзіліся партызаны і падпольшчыкі. Праводзіліся мерапрыемствы па ўвядзенню праціўніка ў
зман: будаваліся лжывыя пераправы, дэманстраваўся рух эшалонаў з макетамі танкаў, гармат і г. д.
Наступленне пачалося раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Авіяцыя нанесла магутны бомбавы ўдар. Затым была праведзена такая ж магутная артылерыйская падрыхтоўка. I ў бой уступілі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага фронту ўдалося акружыць віцебскую групоўку праціўніка і вызваліць Віцебск. Да канца чэрвеня 1944 г. была вызвалена Орша, штурмам узяты Магілёў. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войск, акружаных на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, і на наступны дзень вызвалены Бабруйск. Разгарнуліся баі за Мінск.
Фашысцкае камандаванне пастаралася ўмацаваць абарону Мінска. Тут яно сканцэнтравала тры пяхотныя і адну танкавую дывізіі, тры палкі эсэсаўцаў, тэрмінова перакінутых з Польшчы. На аўтамагістралі Масква —Мінск была збудавана драўляная сцяна з каменным напаўненнем, за якой размясціліся замаскіраваныя танкі і процітанкавыя гарматы. У ваколіцах Мінска падрыхтавалі да кругавой абароны асобныя дамы і каменныя пабудовы. Аднак баі за вызваленне Мінска, якія пачаліся на досвітку 3 ліпеня, паспяхова завяршыліся к канцу таго ж дня.
2-і Тацынскі гвардзейскі танкавы корпус генерала А. С. Бурдзейнага завязаў баі на ўсходняй ускраіне Мінска. 3 паўднёвага боку падышлі і ўступілі ў бітву гвардзейцы 1 -га гвардзейскага танкавага корпуса генерала М. Ф. Панова. На паўночную ўскраіну выйшлі танкісты маршала бранятанкавых войск П. А. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д. Г. Фролікава. Ен прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер пр. Ф. Скарыны), знішчыўшы пры гэтым самаходную гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцы горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. 1. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якому танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада. Ен і генерал А. С. Бурдзейны сталі першымі ганаровымі грамадзянамі горада Мінска.
На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне больш чым стотысячнай групоўкі праціўніка. Галоўныя сілы варожай групы «Цэнтр» з яе шматлікай тэхнікай аказаліся ў так званым мінскім «катле». Яго межы распасціраліся ад Беразіна да Мін-
ска і ад Смалявічаў да ракі Пціч. Сем дзён «кіпеў» «кацёл». Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. 70 тыс. гітлераўцаў было забіта і 35 тыс. узята ў палон. У ходзе далейшага наступлення савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі.
Немалаважную ролю ў вызваленні рэспублікі адыгралі партызаны і падпольшчыкі. Яны захоплівалі масты і пераправы праз водныя перашкоды, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да падыходу савецкіх войск, вызвалялі самастойна або разам з часцямі Чырвонай Арміі Мінск і раённыя цэнтры Мінскай вобласці. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб’ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, неадкладна ажыццявіла меры па выратаванню ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, ЦК Кампартыі Беларусі, Акруговага дома афіцэраў і інш.
Звыш 600 вайсковых злучэнняў і часцей, якія вызначыліся ў ходзе беларускай аперацыі, атрымалі ганаровую назву «Віцебскіх», «Магілёўскіх», «Аршанскіх», «Бабруйскіх», «Мінскіх», «Полацкіх», «Барысаўскіх», «Пінскіх», «Брэсцкіх» і інш. На 21-м кіламетры шашы Мінск — Масква збудаваны велічны Курган Славы — помнік у гонар воінаў 1-га Прыбалтыйскага, 1, 2 і 3-га Беларускіх франтоў, якія вызвалялі Беларусь.
Першыя аднаўлеячыя работы. Па меры вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пашыраўся фронт аднаўленчых работ у рэспубліцы. 3 мэтай аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі саюзны ўрад перадаў БССР значныя грашовыя сродкі, шмат станкоў, металу, будаўнічых матэрыялаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама прадуктаў харчавання, адзення, абутку, медыкаментыў. 3 індустрыяльных цэнтраў краіны прыбылі сотні спецыялістаў і кваліфікаваных рабочых.
Ужо ў 1944 г. далі прадукцыю Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат і «Гомсельмаш», у 1945 г.— станкабудаўнічыя заводы ў Віцебску і Мінску, завод «Чырвоны металіст» і фабрыка запалак імя С. М. Кірава ў Барысаве і інш. Аднаўляўся, хоць і марудна, транспарт. Аднавілі работу 9 тыс. калгасаў. Пачалося аднаўленне разбуранага жыллёвага фонду. Нягледзячы на цяжкасці былі адкрыты школы, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы і навуковыя цэнтры. Адраджалася культурнае жыццё рэспублікі.
I пасля вызвалення Савецкая Беларусь заставалася рэспублікай-воінам, уносіла свой пасільны ўклад у набліжэнне поўнай перамогі над фашысцкай Германіяй. У рады Чырвонай Арміі ўліліся 755 тыс. воінаў, у тым ліку да 147 тыс.— з расфарміраваных партызанскіх атрадаў і брыгад. На прадпрыемствах звыштэрмінова выконваліся заказы фронту. Праводзіўся збор сродкаў у фонд абароны. Толькі да лета 1944 г. ён склаў больш за 18 млн рублёў аблігацыямі, мільёны пудоў зерня, бульбы, агародніны.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн 300 тыс. беларусаў. У ліку доблесных абаронцаў Масквы былі генерал-маёр Л. М. Даватар і лётчык Віктар Талаліхін. Назаўсёды застаўся ў памяці народа подзвіг Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, які збіў у адным баі на Курскай дузе 9 варожых самалётаў. За Ленінград змагаліся і аддалі сваё жыццё снайпер Ф. А. Смалячкоў, контр-адмірал В. П. Дрозд, марскі лётчык А. К. Антоненка. За доблесць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў — ураджэнцаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. А лётчыку А. Я. Галавачову, камандзірам танкавых злучэнняў I. I. Гусакоўскаму, С. Ф. Шутаву і I. I. Якубоўскаму гэта званне было прысвоена двойчы.
Пытанні і заданні. 1. Якімі падзеямі пачалося вызваленне Беларусі? 2. Як рыхтавалася наступальная аперацыя «Баграціён»? 3. Гірасачыце ход яе правядзення. 4. Пакажыце, што гераізм савецкіх воінаў, праяўлены пры вызваленні Беларусі, насіў масавы характар. 5. У чым праявілася дапамога партызан і падпольшчыкаў Чьірвонай Арміі ў час яе наступлення? 6. Падвядзіце вынікі баёў за вызваленне Беларусі. 7. Як праходзілі першыя аднаўленчыя работы ў рэспубліцы? 8. Які ўклад унёс беларускі народ у барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны?
Раздзел ХЗ. БЕЛАРУСЬ У ПАСЛЯВАЕННЫМ СВЕЦЕ (1945—1985 гг.)
§ 31. Выхад Беларускай ССР на міжнародную арэну
Новая расстаноўка сіл у Еўропе. Капітуляцыяй 8 мая 1945 г. фашысцкай Германіі, а затым 2 верасня імперыялістычнай Японіі закончылася другая сусветная
вайна. Яе вынікам з’явілася не толькі знішчэнне найбольш рэакцыйных, агрэсіўных рэжымаў у Еўропе і Азіі, але і істотныя змены суадносін сіл на міжнароднай арэне. Краіны Усходняй Еўропы пачалі пераходзіць на шлях супрацоўніцтва і дружбы з СССР. Ужо ў ходзе вайны СССР заключыў дагаворы аб дружбе, узаемадапамозе і супрацоўніцтве з Польшчай, Чэхаславакіяй і Югаславіяй, а ў 1948 г.— з Румыніяй, Венгрыяй і Балгарыяй. 7 лістапада 1949 г. на тэрыторыі Усходняй Германіі была абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка. У 1949 г. была ўтворана міжурадавая эканамічная арганізацыя сацыялістычных краін — Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). У 1955 г. Албанія, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія падпісалі Варшаўскі Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе.
Змены, якія адбыліся ў Еўропе, мелі важнае значэнне для Беларускай ССР. У асобе краін Усходняй Еўропы яна набыла дружалюбных суседзяў, атрымала добрую магчымасць для наладжвання з імі на трывалай аснове шматбаковых эканамічных і культурных сувязей.
Але адносіны СССР з саюзнымі краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы не былі раўнапраўнымі. Народнадэмакратычныя рэжымы, якія склаліся ў гэтых краінах у першыя пасляваенныя гады, былі зламаны ў працэсе ўстанаўлення над імі сталінскага дыктату. 3 кааліцыйных урадаў гэтых краін былі выгнаны дэмакратычныя сілы, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з фашызмам, устаноўлены рэжымы асабістай улады, сілай навязана сталінская мадэль сацыялізму. Гэта супярэчыла інтарэсам народаў як СССР, так і дружалюбных з ім краін, перашкаджала ўстанаўленню паміж імі сапраўды раўнапраўных, заснаваных на дэмакратычных пачатках адносін, вызначала іх недаўгавечнасць.
Югаславія выступіла супраць сталінскага дыктату ў міждзяржаўных адносінах і ў 1948 г. парвала адносіны з СССР. Іх нармалізацыя адбылася ў 1953-1954 гг., ужо пасля смерці Сталіна. У 1961 г. Албанія перастала прымаць удзел у рабоце СЭУ і выйшла з Варшаўскага Дагавора.
БССР — адна з краін-заснавальніц ААН. Павышэнне ролі БССР на міжнароднай арэне ў пасляваенныя гады выявілася перш за ўсё ў яе актыўным удзеле ў пасляваенным уладкаванні свету, стварэнні і дзейнасці новай міжнароднай арганізацыі — ААН і яе га-
лоўных органаў. Ужо ў ходзе абмеркавання пытання аб пасляваенным уладкаванні свету і стварэнні ААН урад СССР прапанаваў прызнаць, побач з СССР, раўнапраўнымі членамі ўсе савецкія рэспублікі. Аднак згода з ЗША і Англіяй была дасягнута толькі ў адносінах Беларускай і Украінскай савецкіх рэспублік. Гэтым прызнаваўся іх вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты.
27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краінзаснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі, ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.
Але членства БССР у ААН не прывяло да якіхнебудзь прынцыповых змен у становішчы рэспублікі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый і паўнамоцтваў. Строга цэнтралізаваная камандна-адміністрацыйная сістэма кіраўніцтва сталінскага тыпу, якая ўсталявалася ў краіне, таксама як і татальная цэнтралізацыя грамадска-палітычнага жыцця, надзейна душыла ўсякую самастойнасць рэспублік, нацый і народнасцей. Таму і ўдзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Яна фактычна з’яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваліся ў ААН.
Разам з тым раўнапраўнае членства БССР у складзе ААН аб’ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала яе міжнародны дыяпазон, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. У гэтым, мабыць, заключаўся і галоўны сэнс удзелу дэлегацыі БССР у абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогоднія сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, на пасяджэнні яе камітэтаў і камісій. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый, чым садзейнічала актывізацыі
дзейнасці ААН. У прыватнасці, па яе прапанове ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў гэтым жа годзе пры абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў дэлегацыя Беларускай ССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без якой бы там ні было дыскрымінацыі і ўніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў. 3 такіх пазіцый 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К. В. Кісялёў падпісаў у Парыжы мірныя дагаворы з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі — Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.
Узмацненне «халоднай вайны». Віноўнікамі абвастрэння адносін паміж СССР і краінамі Захаду ў пасляваенныя гады, расколу свету пад сцягам абвастрэння ідэалагічнай барацьбы з’явіліся абодва проціборствуючыя бакі, якія замест перагавораў і пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў сталі на шлях сілавога вырашэння міжнародных пытанняў. У ЗША гэта атрымала канцэнтраванае выяўленне ў палітыцы «адкідвання» камунізму, а ў СССР — у бурным нарошчванні ўзбраепняў, фарміраванні ў свядомасці народа новага ворага ў асобе амерыканскага імперыялізму, у пераходзе да жорсткага дыктату ў адносінах з краінамі Усходняй Еўропы. Адмова ад эканамічнага супрацоўніцтва з заходнім светам і пераход да канфрантацыі на шляхах пасляваеннага ўладкавання свету супярэчыла інтарэсам як аднаго, так і другога боку. Абвастрэнне міжнародных адносін зрабіла адбітак і на дзейнасці ААН, якую абодва бакі выкарыстоўвалі як трыбуну для ўзаемных абвінавачванняў і выкрыцця. Сваю лепту ў працэс абвастрэння проціборства ўнесла і дэлегацыя БССР. У прамовах і выступленнях яе прадстаўнікоў канцэнтравалася ўвага на выкрыцці агрэсіўнага курсу амерыканскага і міжнароднага імперыялізму, якому супрацьпастаўлялася «...сапраўды народная, міралюбівая, у вышэйшай ступені гуманная знешняя палітыка СССР». Безумоўна, імперыялізм, у тым ліку амерыканскі, заслугоўваў сур’ёзнай крытыкі ў сувязі з умяшаннем у вайну ў Карэі, эканамічным і палітычным націскам на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Аднак замоўчвалася пры гэтым, што сама вайна ў Карэі з’яўлялася спробай сіл ваенным шляхам распаўсюдзіць сацыялістычную рэвалюцыю, якая была заклікана вырашыць сацыяльна-
эканамічныя і палітычныя праблемы, што стаялі перад грамадствам.
У абвастрэнні міжнародных адносін народы свету не без падстаў убачылі нарастаўшую пагрозу новай сусветнай вайны. Савецкія людзі рашуча падтрымалі масавы рух за мір. Аднак унутры краіны ён у пэўнай меры абмяжоўваўся, паколькі яго арганізатарам выступаў бюракратычны партыйна-дзяржаўны апарат, народу адводзілася пасіўная роля.
Галоўным вынікам змен, якія адбыліся ў знешнепалітычным жыцці Беларускай ССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, з’явіўся выхад праз членства ў ААН на шырокую міжнародную арэну. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах, такіх, як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАП (Міжнародная арганізацыя працы), МСЭ (Міжнародны саюз электрасувязі) і інш. Устанаўліваліся непасрэдныя кантакты і сувязі дэлегацыі БССР з дэлегацыямі іншых краін, развіваліся культурныя сувязі рэспублікі, асабліва з усходнееўрапейскімі краінамі. Аднак у цэлым міжнародная дзейнасць рэспублікі насіла ў гэтыя гады абмежаваны характар. Зусім недастаткова ўдзялялася ўвагі развіццю непасрэдных эканамічных сувязей рэспублікі з іншымі краінамі.
Задамні. 1. Раскажыце пра змены, якія адбыліся ў міжнародным становішчы БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. 2. Прааналізуйце прычыны, што перашкаджалі развіццю сапраўднай дружбы народаў БССР і краін Усходняй Еўропы ў пасляваенныя гады. 3. Пакажыце, якое значэнне для БССР мела ўваходжанне ў ААН. 4. Растлумачце прычыны ўзнікнення «халоднай вайны».
§ 32. Павышэнне актыўнасці БССР у дзейнасці ААН
Барацьба за ўмацаванне міру і ліквідацыю каланіялізму. Нягледзячы на «халодную вайну», інтэграцыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы пад уздзеяннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая разгарнулася з 50-х гг., паступальна пашыраліся і паглыбляліся. А разам з гэтым узрастала цана міру для ўсіх і кожнай асобнай краіны. Гэта аказвала ўплыў на дзейнасць ААН, большасць членаў якой бачылі сваю задачу ў тым, каб не дапусціць развязвання новай вайны.
Дэлегацыя Беларускай ССР у ААН таксама адстойвала лінію на ўмацаванне міжнароднага міру і бяспекі, змагалася за раззбраенне, хоць ніхто ў гэта сур’ёзна не верыў, поўную ліквідацыю каланіялізму, за раўнапраўнае эканамічнае супрацоўніцтва паміж усімі краінамі. Яна таксама выступіла за строгае захаванне ўсімі краінамі Статута ААН, супраць спроб перагляду яго асноў. Пры актыўным удзеле дэлегацыі БССР XV сесія ААН у 1960 г. прыняла Дэкларацыю аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам, якая паслужыла асновай поўнага крушэння каланіялізму ў свеце. Яна выступала з рашучым асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В’етнаме. Патрабаванне аб спыненні вайны і неадкладным вывадзе амерыканскіх войск з В’етнама актыўна падтрымалі працоўныя рэспублікі. На многіх прадпрыемствах і ва ўстановах адбыліся масавыя мітынгі пратэсту. Іх рэзалюцыі друкаваліся ў газетах, накіроўваліся пасольству і ўраду ЗША. Працоўныя рэспублікі выступалі за аказанне неабходнай дапамогі в’етнамскаму і іншым народам у іх цяжкай барацьбе з замежнай агрэсіяй.
Сумесна з дэлегацыямі СССР, УССР, усходнееўрапейскіх краін дэлегацыя БССР выступала ў ААН у абарону інтарэсаў кангалезскага народа, за вывад замежных войск з Афрыканскага кантынента, рашуча асудзіла агрэсію Ізраіля ў 1967 г. супраць Егіпта, Сірыі і Іарданіі, выступала з падтрымкай краін Паўднёвай Афрыкі ў іх барацьбе супраць расізму і апартэіду.
Удзел у рашэнні пытанняў раззбраення. На многіх сесіях ААН у 60—70-я гг. абмяркоўваліся пытанні аб усеагульным і поўным раззбраенні, аб знішчэнні ядзернай зброі. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў іх абмеркаванні, аднак да прыняцця такіх рашэнняў заходнія краіны аказаліся не гатовы. Ды і самі ініцыятары пастаноўкі пытання больш канцэнтравалі ўвагу на прапагандысцкім баку справы, чым на дасягненні практычных вынікаў. Гэта была цэлая паласа ў гісторыі АА.Н, калі паміж вядучымі краінамі разгарнулася спаборніцтва па праяўленню ініцыятыў і ўнясенню на яе абмеркаванне важных пытанняў, пры заведамай іх непадрыхтаванасці. Тым не менш па некаторых пытаннях былі дасягнуты пагадненні. У 1963 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (у атмасферы, космасе і пад вадой). К канцу 70-х гг. яго падпісалі каля 120 дзяржаў. БССР
падпісала дагавор у ліку першых — у 1963 г.
Буйным дасягненнем прыхільнікаў міру з’явілася прыняцце XXII сесіяй ААН у 1968 г. праекта Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, які быў падпісаны ў 1970 г. Яго ратыфікавала абсалютная большасць краін. На XXIV сесіі Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю аб неабходнасці хутчэйшай ліквідацыі хімічнай і бактэрыялагічнай зброі. Праўда, прайшло больш за 10 гадоў, пакуль ЗША і СССР прыступілі да рэалізацыі гэтай рэзалюцыі, але намаганні ААН аказаліся не дарэмнымі.
Умацаванне міжнароднай бяспекі. На XXV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН БССР побач з іншымі краінамі была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умацаванні міжнароднай бяспекі, якой прадугледжвалася недапушчальнасць ваеннай акупацыі чужой тэрыторыі. Існавала і Дэкларацыя ААН, прынятая ў 1965 г., аб недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы краін, ахове іх незалежнасці і суверэнітэту. На жаль, савецкія кіраўнікі ў 1979 г. фактычна парушылі гэтыя Дэкларацыі, аддаўшы распараджэнне аб уступленні савецкіх войск у Афганістан па просьбе ўрада гэтай краіны. Зараз гэта прызнаецца памылкай. Дэлегацыя БССР у ААН знаходзілася ў ліку тых нямногіх краін, якія не падтрымлівалі патрабавання большасці аб вывадзе савецкіх войск з Афганістана.
БССР у гэтыя гады падпісала цэлы рад міжнародных актаў па палітычных і прававых пытаннях. Яе прадстаўнікі ўваходзілі ў выбарныя органы міжнародных арганізацый, неаднаразова займалі выбарныя пасады на міжнародных сесіях і канферэнцыях. Выбіралася БССР і непастаянным членам Савета Бяспекі. Усё гэта павышала міжнародны аўт.арытэт рэспублікі. Напрамак усёй гэтай работы вызначаўся знешнепалітычным курсам Саюза ССР, што прадвызначала сумесную распрацоўку праектаў пастаноў і прапаноў на сесіях ААН і яе спецыялізаваных арганізацый, а таксама сумеснае галасаванне па ўсіх пытаннях, якія абмяркоўваліся на сесіях.
З’яўляючыся раўнапраўным членам міжнароднага супольніцтва, рэспубліка заклікана садзейнічаць умацаванню аўтарытэту нашай краіны на міжнароднай арэне, ажыццяўленню ёю практычных крокаў на карысць міру і бяспекі народаў. Гэта патрабуе высокай адказнасці, прынцыповасці і паслядоўнасці пры выра-
шэнні міжнародных пытанняў, чаго якраз часта ў гады застою і не хапала.
Пытанні і заданні. 1. Як вы думаеце, чаму навукова-тэхнічная рэвалюцыя вяла да ўмацавання сувязей краін і народаў? 2. Прааналізуйце дзейнасць дэлегацыі БССР у ААН па ўмацаванню міру і ліквідацыі каланіялізму. 3. Пакажыце ўклад БССР у рашэнне праблемы раззбраення, умацавання бяспекі народаў.
§ 33. Развіццё эканамічных сувязей
Рост гандлёва-эканамічных сувязей БССР. Важным бокам міжнароднай дзейнасці рэспублікі з’явілася пашырэнне эканамічных сувязей з зарубежнымі краінамі, што выявілася ў павелічэнні паставак на экспарт вырабаў, якія выпускаюцца ў БССР, увозу тавараў і вырабаў з-за мяжы. Рэалізацыяй тавараў, якія вырабляліся на экспарт, распараджалася Міністэрства гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб’яднанні. Рэспубліка ж выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў. Такое становішча склалася ва ўмовах строга цэнтралізаванага кіраўніцтва краінай. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе з БССР пастаўляліся на экспарт галоўным чынам сыравінныя тавары. 3 сярэдзіны 50-х гг. пачалі экспартавацца аўтамабілі, металарэзныя станкі і інструменты, машыны і прыборы. Ужо ў другой палавіне 60-х гг. доля прамысловых вырабаў у структуры экспарту рэспублікі склала каля 80 працэнтаў. На канец 70-х гг. наменклатура экспартных тавараў, якія вывозіліся з рэспублікі, перавысіла 1000 назваў, і вывозіліся яны амаль у 100 краін свету, а іх выпускам было занята звыш 320 прадпрыемстваў. Асабліва важнае месца ў экспарце краіны займалі беларускія трактары, грузавыя аўтамабілі, сіласаўборачныя камбайны, самаходныя скрэперы, наручныя гадзіннікі, станкі-паўаўтаматы, радыётэхнічныя прыборы, калійныя ўгнаенні.
У мэтах пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей з зарубежнымі краінамі, абмену навукова-тэхнічнымі дасягненнямі Беларуская ССР падпісала Канвенцыю аб міжнародных выстаўках. Лепшыя вырабы яе прадпрыемстваў дэманстраваліся на міжнародных выстаўках і кірмашах, праведзеных у 60—70-я гг. у Канадзе, Японіі, Бельгіі, Італіі, ГДР, Польшчы, Венгрыі, Югаславіі, ЗША і інш. БССР і сама з’яўлялася месцам што-
гадовага правядзення спецыялізаваных міжнародных выставак.
Геаграфія эканамічных сувязей. Асаблівае месца займала гандлёва-эканамічнае і тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі, якія выступалі пад агульнай назвай «краіны сацыялізму». Мелася на ўвазе, што ўсе яны будуюць або пабудавалі сацыялізм. Гэта краіны, якія ўваходзілі ў СЭУ, а таксама Куба, В’етнам, КНДР і інш. На самай справе ўсё вызначалася не іх сацыяльна-эканамічнай структурай, а асаблівай формай эканамічнага і палітычнага адзінства, якое трымалася на дыктаце Масквы. У гэтым сэнсе ўжыванне названага тэр.міна з’яўляецца цалкам правамерным. На долю гэтых краін прыпадала звыш 2/3 экспартных паставак з БССР. Яна ўдзельнічала ў стварэнні аб’яднанай энергасістэмы «Мір» і нафтаправода «Дружба», пастаўляла ў сацыялістычныя краіны прамысловыя вырабы, калійныя ўгнаенні, харчовыя тавары. 3 БССР у сацкраінах выкарыстоўвалася абсталяванне на будаўніцтве энергетычных аб’ектаў, прадпрыемстваў металаапрацоўчай, металургічнай і іншых галін прамысловасці. На прадпрыемствах рэспублікі выконваліся заказы па камплектаванню і вытворчай кааперацыі з прадпрыемствамі гэтых краін. Вучонымі і канструктарамі СССР і шэрага краін Усходняй Еўропы была створана і асвоена адзіная сістэма сродкаў электронна-вылічальнай тэхнікі. Актыўнымі ўдзельнікамі ў гэтым з’яўляліся калектывы Мінскага завода ЭВМ імя Арджанікідзе, Інстытута матэматыкі АН БССР. У сваю чаргу ў парадку ўзаемных паставак Беларусь атрымлівала машыны і абсталяванне, тавары шырокага спажывання, прадукцыю сельскай гаспадаркі, сродкі транспарту і сувязі, гандлёвае і медыцынскае абсталяванне, мэблю, медыкаменты і інш.
Каля 10 % экспартных паставак з БССР у 70-я гг. прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, якія сталі на шлях развіцця. Пастаўляліся велікагрузныя аўтасамазвалы, грузавыя аўтамабілі, трактары, металарэзныя станкі, будаўнічая тэхніка і г. д. Спецыялісты з Беларусі працавалі ў гэтых краінах на мантажы, наладцы абсталявання і пуску прадпрыемстваў, якія будаваліся з тэхнічнай дапамогай СССР, аказвалі дапамогу ў падрыхтоўцы мясцовых тэхнічных кадраў. 3 гэтых краін у БССР завозіліся тканіны, бавоўна-валакно, пража, шэрсць, скураная сыравіна, абутак, кава, фрукты і г. д.
Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці і іншых галінах народнай гаспадаркі важнае значэнне мелі знешнегандлёвыя і тэхнічныя сувязі з развітымі капіталістычнымі краінамі. На іх долю ў гэтыя гады прыпадала каля 20 % усіх экспартных паставак рэспублікі. Прадметам экспарту былі трактары «Беларусь», аўтамабілі, металарэзныя станкі. У сваю чаргу ў Беларусі выкарыстоўваліся тэхнічны вопыт і абсталяванне гэтых краін для вытворчасці поліэтылену, фосфарнай кіслаты, бытавых халадзільнікаў, тэхнічныя лініі для мясакамбінатаў і малочных заводаў, увозіліся тавары народнага спажывання.
Зніжэнне эфектыўнасці эканамічных суаязей у 70— 80-я гг. У канцы 70-х гг. у эканамічных сувязях СССР з зарубежнымі краінамі сталі ўзмацняцца негатыўныя тэндэнцыі: падала канкурэнтаздольнасць прамысловых вырабаў на сусветным рынку, зніжаўся на іх попыт, скарачаўся вываз пры адначасовым павелічэнні экспартных паставак сыравіны і энерганосьбітаў (нафты і газу). Гэта вяло да нерацыянальнага іх выкарыстання, скарачэння даходаў ад экспарту ў сувязі з падзеннем цэн на гэтыя тавары на сусветным рынку. Выявілася няздольнасць краіны своечасова рэагаваць на становішча, якое хутка змянялася, унутры краіны і ва ўсім свеце.
Але галоўнае заключалася не проста ў замаруджанні эканамічнага развіцця краіны, а ў разрыве яго ўзроўню, які катастрафічна павялічваўся ў супастаўленні з развітымі краінамі свету. Калі ў краінах Захаду на базе навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ішоў працэс хуткага ўдасканалення тэхнікі і тэхналогіі вытворчасці, абнаўлення наменклатуры вырабаў, рэзкага павышэння іх якасці, то ў СССР усе гэтыя працэсы, не маючы эканамічнай базы, ажыццяўляліся адміністрацыйнай сістэмай недапушчальна павольна і з велізарнымі стратамі. Становішча пагаршалася і тым, што ў сувязі з уводам нашых войск у Афганістан у 1979 г. развітыя капіталістычныя краіны сталі на шлях абмежавання эканамічных сувязей з СССР, звязваючы іх з патрабаваннем аб вывадзе гэтых войск. Адмоўна адбілася і падзенне ў сувязі з Афганістанам прэстыжу СССР у трэцім свеце. Спусташальна дзейнічалі непасільная гонка ўзбраенняў, у якую ўцягнулася краіна з-за памылак у галіне знешняй палітыкі, умяшанне ў рэгіянальныя канфлікты, неэквівалентныя гандлёвыя абмены. Такім
чынам, пагаршэнне знешнеэканамічных і гандлёвых сувязей Савецкага Саюза ў канцы 70-х — першай палавіне 80-х гг. з’явілася адлюстраваннем крызісу «адміністрацыйнага сацыялізму», сведчыла аб няздольнасці яго бюракратычнага апарату рашаць як унутраныя пытанні ў інтарэсах грамадства, так і забеспячэння для гэтага спрыяльных знешніх умоў.
Заданні. 1. Раскажыце, што садзейнічала развіццю гандлёваэканамічных сувязей БССР у пасляваенныя гады. 2. Раскрыйце, чаму пераважную ролю ў гандлёва-эканамічных сувязях БССР адыгрывалі сацыялістычныя краіны. 3. Растлумачце прычыны зніжэння эфектыўнасці гандлёва-эканамічных сувязей на рубяжы 70—80-х гг.
§ 34. Культурныя сувязі БССР
Удасканаленне арганізацыі культурных сувязей. Важнае месца ў адносінах з зарубежнымі краінамі займалі культурныя сувязі. Іх развіццё з’яўляецца абавязковай умовай росту ўзаемаразумення паміж народамі і краінамі, умацавання даверу і дружбы, паглыблення эканамічнага і тэхнічнага супрацоўніцтва, у канчатковым выніку ўмацавання міру і бяспекі народаў. БССР падтрымлівала ў гэтыя гады параўнальна шырокія культурныя сувязі, асабліва з краінамі сацыялізму. Гэтыя сувязі ажыццяўлялі дзяржаўныя ўстановы, творчыя саюзы і калектывы, навучальныя і навуковыя ўстановы, бібліятэкі, партыйныя і грамадскія арганізацыі, Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з зарубежнымі краінамі, Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (Беларускае таварыства «Радзіма»). Прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце такіх міжнародных устаноў, як Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ), Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Міжнародны савет архіваў і інш. Камісія Беларускай ССР па справах ЮНЕСКА супрацоўнічала з аналагічнымі нацыянальнымі камісіямі іншых краін па сумеснай арганізацыі фотавыставак, падбору кандыдатаў з ліку мастакоў, артыстаў, навуковых работнікаў для накіравання за мяжу ў якасці стыпендыятаў ЮНЕСКА, арганізоўвала абмен турыстамі, вечары і юбілеі, прысвечаныя вядомым дзеячам навукі і культуры, і г. д.
Дзейснай формай умацавання міжнародных сувязей з’яўляліся пераклады літаратурных твораў. Творы асобных беларускіх пісьменнікаў перакладаліся да Вялікай Айчыннай вайны, але сапраўды шырока, у першую чаргу ў краінах Усходняй Еўропы, яны пачалі перакладацца пачынаючы з 50-х гг. Лепшыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў (Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Адамовіча, Я. Брыля, I. Мележа, В. Быкава, Н. Гілевіча, К. Крапівы, А. Куляшова, I. Шамякіна, П. Панчанкі, А. Макаёнка, М. Танка, У. Караткевіча і інш.) знайшлі сваіх чытачоў у Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі, Балгарыі, ГДР, Румыніі, Югаславіі. Асобныя творы беларускіх пісьменнікаў перакладзены і выдадзены ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Вялікабрытаніі, Індыі, Аўстры.і, Канадзе, Францыі, ФРГ, Фінляндыі і інш.
У сваю чаргу, творы замежных аўтараў перакладаліся на беларускую мову. Налічвалася звыш 400 такіх асобных выданняў і зборнікаў агульным тыражом больш за 4 млн экземпляраў. Аднак чытацкі попыт на беларускамоўныя выданні ў гэтыя гады ў рэспубліцы зніжаўся ў сувязі з тым, што адбывалася хуткае звужэнне сферы прымянення беларускай мовы. Яна аказалася амаль выцесненай са школы і паўсядзённага жыцця, са справаводства. На базе тэорыі так званай новай гістарычнай супольнасці людзей — савецкі народ — падрывалася нацыянальная самасвядомасць беларускага народа, культывавалася абыякавасць да нацыянальнай культуры і мовы.
Сувязі ў галіне мастацтва. Сувязі ў галіне мастацтва ажыццяўляліся на аснове ўзаемных абменаў творчымі калектывамі, гастрольнымі паездкамі асобных выканаўцаў, наладжваннем выставак, правядзеннем кінафестываляў і г. д. Беларускія артысты ўдзельнічалі ў Днях БССР на сусветных выстаўках, на міжнародных конкурсах песні, музычных фестывалях, конкурсах оперных выканаўцаў, на фестывалях мастацтваў народаў СССР у зарубежных краінах. Рэгулярна праводзіліся Дні беларускай культуры ў сацыялістычных краінах і Дні культуры гэтых краін у БССР, Дні культуры і гастрольныя паездкі калектываў і выканаўцаў адбыліся амаль ва ўсіх заходніх краінах, ЗША, Канадзе і інш. Многія беларускія калектывы і кінафільмы сталі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў і фестываляў. Сярод іх ансамбль «Песняры», кінафільмы «Дзяўчынка шукае бацьку», «Альпійская балада», «Іван Макаравіч».
Навуковыя сувязі. Бурнае развіццё навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў пасляваенныя гады выклікала неабходнасць пашырэння і паглыблення навуковых сувязей паміж краінамі і народамі. Асабліва цеснымі гэтыя сувязі ў БССР былі з краінамі СЭУ. Быў наладжаны рэгулярны абмен навуковай інфармацыяй і вопытам правядзення навуковых даследаванняў. Практыкаваліся сумесныя распрацоўкі актуальных праблем навукі і тэхнікі. Толькі ўстановамі АН БССР у другой палавіне 70-х гг. ажыццяўляліся сумесныя распрацоўкі больш чым з 40 навуковымі цэнтрамі розных краін, у тым ліку Заходняй Еўропы і Амерыкі.
Гісторыкі БССР у супрацоўніцтве з гісторыкамі Польшчы і Чэхаславакіі падрыхтавалі зборнікі аб сумеснай барацьбе беларускіх і польскіх, беларускіх і славацкіх партызан, нямецкіх антыфашыстаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выдадзены сумесныя работы гісторыкаў і філосафаў; філолагі працавалі над стварэннем агульнаславянскага лінгвістычнага атласа і слоўніка лінгвістычнай тэрміналогіі славянскіх моў. Амаль з 50 краінамі свету падтрымліваў сувязі Цэнтральны батанічны сад АН БССР. Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў многіх міжнародных кангрэсах, канферэнцыях і сімпозіумах, рэгулярна абменьваліся навуковай літаратурай.
Аднак сапраўды шырокаму, свабоднаму міжнароднаму абмену ў галіне навукі, як і культуры наогул, перашкаджалі шматлікія ўладныя забароны і абмежаванні. Пад строгі кантроль і адбор былі пастаўлены не толькі паездкі за мяжу, але і склад думак вучоных, змест іх даследчых работ. Да таго ж нізкая ўспрымальнасць вытворчасці да навукова-тэхнічных навінак зніжала эфектыўнасць навуковага і тэхнічнага супрацоўніцтва. 3-за гэтага многія сувязі і абмены з зарубежнымі краінамі насілі чыста рытуальны характар і зводзіліся нярэдка да абмену падарункамі. Такая гульня ў міжнароднае жыццё рэспублікі з удзелам у ёй у першую чаргу прадстаўнікоў партыйнага, дзяржаўнага і грамадскага апарату каштавала немалых сродкаў пры зусім нізкай аддачы.
У тым жа напрамку развіваліся сувязі ў галіне народнай адукацыі, гэта значыць пашыраліся паездкі дэлегацый работнікаў народнай адукацыі ў зарубежныя краіны, арганізоўваліся розныя курсы ўдасканалення выкладчыкаў аднайменных прадметаў, право-
дзіўся абмен вопытам паміж органамі адукацыі розных краін і г. д. Усё гэта, аднак, не садзейнічала паляпшэнню становішча ў народнай адукацыі, якая паступова ўцягвалася ў стан крызісу.
Развіццё турызму. Важным сродкам культурных сувязей паміж народамі з’яўляецца турызм. Турысцкія паездкі з БССР у зарубежныя краіны пачалі наладжвацца з 1958 г. Імі займаліся Беларускі рэспубліканскі Савет прафсаюзаў, Бюро маладзёжнага турызму «Спадарожнік» ЦК ЛКСМБ, Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з зарубежнымі краінамі. Колькасць турыстаў з БССР у гэтыя гады расла. Калі ў 1960 г. па лініі прафсаюзных арганізацый у турысцкіх паездках пабывала 535 чалавек, то ў 70-я гг. у сярэднім за год — больш за 7 тыс. чалавек. Аднак у параўнанні з развітымі краінамі гэта надзвычай мала. Прычын гэтаму шмат, але галоўныя з іх — шматлікія абмежаванні, якія перашкаджаюць рэалізацыі права на свабодны выезд і ўезд у краіну, нізкі жыццёвы ўзровень насельніцтва і няведанне замежных моў.
Зарубежныя сувязі рэспублікі 60-х — першай палавіны 80-х гг. характарызаваліся адсутнасцю ў іх дынамізму, які адпавядае сусветнаму грамадскаму прагрэсу. У іх, як у люстэрку, адлюстраваліся ўсе супярэчнасці, якія абвастраліся ў краіне. Адставанне ў развіцці эканомікі ад сусветнага ўзроўню, неэфектыўная знешняя палітыка, умяшанне ў рэгіянальныя канфлікты па-за межамі краіны, разыходжанне паміж лозунгамі, якія абвяшчаліся, і практычнай дзейнасцю кіраўніцтва рабілі першую краіну сацыялізму мала прывабнай для іншых краін і міжнароднай грамадскасці.
Заданні. 1. Растлумачце прычыны нездавальняючай арганізацыі культурных сувязей БССР з зарубежнымі краінамі. 2. Пакажыце, якое значэнне мелі сувязі БССР з зарубежнымі краінамі ў галіне мастацтва. 3. Прааналізуйце навуковыя сувязі БССР з зарубежнымі краінамі. 4. Асвятліце ролю турызму ў пашырэнні міжнародных кантактаў і сувязей. 5. Раскрыйце ўплыў унутрыпалітычнага і сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне на стан міжнародных сувязей.
Раздзел XIі. ЭКАНОМІКА БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯВАЕННЫЯ ГАДЫ (1945—1985 гг.)
§ 35. Прамысловасць
Аднаўленне прамысловасці. Развязаная гітлераўскай Германіяй вайна супраць СССР патрабавала ад савецкіх людзей мабілізацыі на барацьбу з ворагам усіх сіл і сродкаў. Яна прывяла да велізарных матэрыяльных і людскіх страт, асабліва ў раёнах, якія былі акупіраваны фашыстамі. У БССР загінуў кожны чацвёрты жыхар, а матэрыяльныя страты склалі звыш 75 млрд рублёў. Цалкам або часткова была разбурана большасць гарадоў, значная частка сельскіх населеных пунктаў, знішчана звыш 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, 96 % энергетычных магутнасцей, 90 % станочнага і тэхналагічнага абсталявання.
Аднаўленне народнай гаспадаркі, ачагоў культуры і ўсяго ўкладу жыцця народа Беларусі ажыццяўлялася па меры вызвалення яе тэрыторыі ад варожай акупацыі і працягвалася да канца 40-х — пачатку 50-х гг. У аграрным сектары даваенны ўзровень быў дасягнуты значна пазней.
Асаблівасць эканомікі краін так званага сацыялістычнага лагера заключалася ў падпарадкаванні яе планаваму кіраўніцтву, якое непадзельна ажыццяўляла ад імя працоўных партыйна-дзяржаўная ўлада. Таму і аналіз развіцця эканомікі непазбежна павінен сканцэнтроўвацца на дзяржаўных, галіновых і іншых планах, а таксама планах і абавязацельствах прадпрыемстваў і ўстаноў, якія ўвогуле і складалі каркас каманднаадміністрацыйнай сістэмы ў эканоміцы.
Прамысловасць рэспублікі па агульнаму аб’ёму прадукцыі ў 1950 г. перавысіла даваенны, 1940 год на 20 %, валавая прадукцыя вядучай галіны прамысловасці — машынабудавання і металаапрацоўкі перавысіла ўзровень 1940 года ў 2,4 раза. Упершыню быў асвоены выпуск аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, лакамабіляў, веласіпедаў, цэгларобчых прэсаў, торфаўборачных і багерна-элеватарных машын, складаных малатарань, ліцейнага абсталявання і інш. Пашырылася ў параўнанні з даваенным узроўнем вытворчасць цэменту, аконнага шкла, цэглы, іншых будаўнічых матэрыялаў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі суконныя камбіна-
ты, створана дыванова-плюшавая вытворчасць, рэканструяваны многія абутковыя і трыкатажныя прадпрыемствы, ільнозаводы. На даваенны ўзровень выйшлі вытворчыя магутнасці харчовай прамысловасці. Яшчэ больш высокімі тэмпамі аднаўлялася і развівалася прамысловасць заходніх абласцей Беларусі, аб’ём прадукцыі якой у 1950 г. перавысіў узровень 1940 г. амаль у 2 разы. Разам з тым па шэрагу паказчыкаў прамысловасць рэспублікі заданне пяцігадовага плана не выканала. У прыватнасці, не дасягнулі намечанага ўзроўню вытворчасці лёгкая, харчовая, мясцовая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Большасць прадпрыемстваў не выканалі планаў па якаснаэканамічных паказчыках работы, росту прадукцыйнасці працы. У гэтым, безумоўна, адбіліся многія аб’ектыўныя цяжкасці аднаўленчага перыяду. Аднак галоўнае заключалася ў тым, што прыніжалася значэнне тэхнічнага прагрэсу як рашаючага фактару эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця грамадства.
Неабходнасць паскарэння тэхнічнага прагрэсу. Гэта разумелі ў кіраўніцтве партыяй і краінай. У Дырэктывах па пятаму пяцігадоваму плану развіцця СССР на 1951 —1955 гг. прадугледжваліся апераджальныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія забяспечваюць тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі. Аб’ём капіталаўкладанняў у гэтыя галіны ў БССР павялічваўся ў два разы ў параўнанні з чацвёртай пяцігодкай, пры гэтым першачарговае значэнне надавалася, асабліва ў апошнія два гады пяцігодкі, таму, каб выдзеленыя сродкі накіроўваліся таксама на ўдасканаленне тэхнікі і тэхналогіі вытворчасці, яе механізацыю і аўтаматызацыю.
Вызначаліся асноўныя напрамкі тэ.хнічнага прагрэсу ў кожнай галіне народнай гаспадаркі ў адпаведнасці з новым этапам у развіцці прадукцыйных сіл краіны, які характарызаваўся пераходам ад комплекенай механізацыі і частковай аўтаматызацыі вытворчых працэсаў да іх комплекснай аўтаматызацыі на аснове шырокага выкарыстання электраэнергіі, хімізацыі ўсіх галін народнай гаспадаркі, спецыялізацыі, канцэнтрацыі, кааперавання і камбінавання прадпрыемстваў.
Прамысловасць БССР к сярэдзіне 50-х гг. дасягнула істотных зрухаў у сваім развіцці. За пяцігоддзе было пабудавана каля 150 новых буйных прадпрыемстваў, 246
у тым ліку Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання, Аршанскі завод швейных машын, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, шэраг буйных тарфяных прадпрыемстваў, малочна-кансервавых заводаў і інш. Прадукцыя машынабудавання вырасла ў 5,4 раза, вытворчасць электраэнергіі і цеплаэнергіі павялічылася амаль у 3 разы, выпуск прадукцыі хімічнай і гумаазбеставай прамысловасці — у 3,7 раза.
Новым тэхналагічным абсталяваннем, у тым ліку агрэгатнымі станкамі, шматшпіндэльнымі свідравальнымі галоўкамі і высокапрадукцыйнымі прыстасаваннямі, папоўніліся гіганты беларускай індустрыі — аўтамабільны, трактарны, мотавеласіпедны, падшыпнікавы і іншыя заводы. На буйных электрастанцыях былі ўстаноўлены магутныя агрэгаты высокіх параметраў ціску пары з шырокім выкарыстаннем аўтаматыкі для рэгулявання цеплавых працэсаў. На канец пяцігодкі быў дасягнуты высокі ўзровень механізацыі торфаздабычы, павялічылася здабыча торфу прагрэсіўным, фрэзерным спосабам.
У прамысловасці будаўнічых матэрыялаў быў асвоены выраб сценавых блокаў, зборных жалезабетонных канструкцый і дэталей, што паклала пачатак пераводу будаўніцтва на індустрыяльныя метады.
Высокамеханізаванымі сталі многія галіны лёгкай прамысловасці. У швейнай вытворчасці завяршыўся перавод усіх машын у цэхах масавага пашыву на механічны прывод. Укараняліся механічныя канвееры, пнеўматычная транспарціроўка. Галіной канвеернай вытворчасці станавілася хлебапякарная прамысловасць. У тэкстыльнай прамысловасці на змену састарэлым машынам перыядычнага дзеяння прыйшлі кальцавыя машыны няспыннага дзеяння. Ткацкія станкі аснашчаліся прыборамі аўтаматычнай зарадкі чаўнака, аснованазіральнікамі, што забяспечвала павышэнне прадукцыйнасці абсталявання.
Важнае значэнне мела ўкараненне паточных метадаў вытворчасці, якія садзейнічалі найбольш поўнаму выкарыстанню абсталявання і лепшай арганізацыі працы. Найбольш шырока яны сталі выкарыстоўвацца ў шэрагу галін лёгкай прамысловасці: абутковай, швейнай і інш.
Укараненне больш сучаснай тэхнікі, замена ручной працы машынамі і механізмамі выклікалі неабходнасць выкарыстання новай, больш перадавой тэхналогіі. У лі-
цейнай вытворчасці пачалі выкарыстоўвацца машынная фармоўка, кокільнае ліццё, цэнтрабежнае ліццё, дакладнае ліццё па мадэлях, якія выплаўляюцца, выраб дэталяў метадам штампоўкі замест свабоднага кавання. Калектывы прадпрыемстваў дабіваліся ўдасканалення і абнаўлення выпускаемых машын і абсталявання, паляпшэння іх якасці. У прыватнасці, у апошнія два гады пяцігодкі былі створаны і асвоены вытворчасцю тралёвачны трактар ТБТ-54, прапашны трактар «Беларусь», 25-тонны аўтасамазвал, лесавозны аўтамабіль, новыя высокапрадукцыйныя станкі, сіласаўборачныя камбайны, зернесушылкі, спецыяльныя дарожныя машыны, прычэпы і інш.
Вынікам павышэння тэхнічнага ўзроўню вытворчасці, удасканалення яе арганізацыі з’явіўся рост прадукцыйнасці працы. У 1955 г. ён перавысіў узровень 1950 г. на 160 %, а ў такіх галінах, як машынабудаванне і металаапрацоўка,— на 219 %, у хімічнай прамысловасці — на 233 %, вытворчасці электраэнергіі і цеплаэнергіі — на 202 %.
Аднак, нягледзячы на высокія тэмпы росту, у прамысловай вытворчасці рэспублікі, як і ў краіне, к сярэдзіне 50-х гг. комплексная механізацыя не атрымала колькі-небудзь значнага распаўсюджання. Таму побач з высокамеханізаванымі тэхналагічнымі працэсамі шырока выкарыстоўвалася ручная праца. Нават на буйных прадпрыемствах рэспублікі яна складала 25 %. Мала закранула механізацыя дапаможныя, транспартныя і пагрузачна-разгрузачныя работы, на якіх было занята ў розных галінах прамысловасці ад 30 да 50 % рабочых.
Новы этап індустрыяльнага развіцця рэспублікі. К сярэдзіне 50-х гадоў у краіне ў цэлым адбыўся пераход да індустрыяльнага тыпу вытворчасці, пачалася пасляіндустрыяльная стадыя эканамічнага росту — пераход да навукова-індустрыяльнай вытворчасці. Але разам з тым заставалася яшчэ мноства сфер і элементаў сацыяльна-эканамічнага жыцця, не да канца пераўтвораных на індустрыяльнай аснове. У іх індустрыялізацыйныя працэсы вельмі зацягнуліся. Нераўнамернасць працэсаў індустрыялізацыі розных участкаў і цэлых галін эканомікі прадвызначыла як працягласць, так і асаблівую складанасць пераходу ад індустрыяльнай да навукова-індустрыяльнай вытворчасці. Да таго ж сам гэты пераход знаходзіўся ў залежнасці ад карэн-
ных пераўтварэнняў у эканоміцы, радыкальнай дэмакратызацыі гаспадарчых, палітычных, культурных парадкаў, устаноўленых у 30—40-я гг.
Гэта ж уласціва было і для эканомікі Беларусі таго перыяду. Як і ў папярэднія гады, у ёй апераджальнымі тэмпамі развівалася прамысловасць. Прычым развіццё адбывалася як на аснове працэсу індустрыялізацыі, які працягваўся, так і замены яго навукова-індустрыяльнай вытворчасцю, звязанай з апераджальным развіццём яе найбольш прагрэсіўных галін. У 1960 г. агульны аб’ём прадукцыі прамысловасці БССР павялічыўся ў параўнанні з 1940 г. у 4,2 раза, а машынабудавання і металаапрацоўкі — у 22 разы, на столькі ж хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, электраэнергетыкі — амаль у 10 разоў.
Рост выпуску прадукцыі забяспечваўся як за кошт будаўніцтва новых прадпрыемстваў, так і расшырэння, рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння дзеючых. У прыватнасці, уведзены былі ў строй такія буйныя прадпрыемствы, як Беларускі аўтазавод у Жодзіне, завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васілевіцкая ДРЭС, а ўсяго за 1956—1960 гг.— 157 буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Удзельная вага прамысловасці ў валавым грамадскім прадукце рэспублікі ў 1960 г. дасягнула 52 %. Гэта амаль у 4 разы больш, чым у даваенныя гады. Значныя вынікі дасягнуты былі ў павышэнні тэхнічнага ўзроўню вытворчасці — уводзіліся ў эксплуатацыю паточныя лініі, спецыяльныя станкі і аўтаматы, высокапрадукцыйная тэхнічная аснастка, універсальная наладка.
Разам з тым перавод прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на новы тэхнічны ўзровень на базе навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі ажыццяўляўся павольна, пераважаючым ва ўсіх галінах заставалася экстэнсіўнае развіццё. Гэта азначала, што ў эканоміцы і грамадстве знаходзяцца сілы тармажэння, звязаныя з захаваннем сталінскай адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Спроба аслаблення яе заменай у 1957 г. галіновага кіраўніцтва эканомікай тэрытарыяльна-галіновым (замест галіновых міністэрстваў уведзены былі саўнаргасы) істотных змен не прынесла. Хоць на гэтай аснове і адбылося некаторае аслабленне цэнтра і ўзмацненне ролі месцаў, аднак камандныя метады кіраўніцтва цалкам захаваліся, застаючыся непераадольнай перашко-
дан на шляху радыкальных дэмакратычных пераутварэнняў у эканоміцы і грамадскім жыцці.
Паколькі магчымасці экстэнсіўнага росту прамысловасці рэспублікі на аснове індустрыялізацыі, якая пераважна паглыблялася, на канец 60-х гг. не былі вычарпаны, тэмпы яе развіцця на наступным этапе заставаліся дастаткова высокімі. У першай палавіне 60-х гг. у БССР увайшлі ў строй 300 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку такія індустрыяльныя гіганты, як два Салігорскія калійныя камбінаты, Полацкі нафтаперапрацоўчы завод, Гомельскі суперфасфатны, Светлагорскі штучнага валакна, Мінскі маторны, Баранавіцкі баваўняны і Бабруйскі гарбарны камбінаты, Бярозаўская ДРЭС і інш. Па-ранейшаму апераджальнымі тэмпамі развіваліся галіны, якія вызначалі тэхнічны прагрэс народнай гаспадаркі. Развіваліся і галіны, што выраблялі тавары народнага ўжытку. У цэлым за 1961 —1965 гг. валавы выпуск прамысловай прадукцыі павялічыўся на 164 %, у тым ліку групы «А» — на 181 % і групы «Б» •— на 146 %.
Разам з тым у прамысловасці, як і ў цэлым у эканоміцы, у гэтыя гады пачалі ўсё больш праяўляцца негатыўныя з’явы, замарудзіліся тэмпы росту прадукцыйнасці працы, знізілася эфектыўнасць выкарыстання вытворчых фондаў і капітальных укладанняў, павольна ўкараняліся ў вытворчасць дасягненні навукі і тэхнікі. У сувязі з гэтым была зроблена адна з рашучых у пасляваенныя гады спроб радыкальных змен эканомікі на аснове рэформы 1965 г. Яна прадугледжвала ўключыць у дзеянне гасразліковыя і таварна-грашовыя механізмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных, канцылярскіх пачаткаў у кіраўніцтве эканомікай. Гэтым апошнім рэформа з самага пачатку была асуджана на няўдачу. Яе безнадзейнасць павялічвалася імкненнем улад не дапусціць дэмакратызацыі, карэннай перабудовы і абнаўлення ўсёй сістэмы сталінскага дэфармаванага сацыялізму.
На першым часе рэформа прывяла да некаторага паляпшэння работы прамысловасці і наогул усёй гаспадарчай дзейнасці. Аб’ём прадукцыі прамысловасці за гады 8-й пяцігодкі (1966—1970 гг.) павялічыўся на 79 % замест 70 % па плану. На 39 % павысілася прадукцыйнасць працы, што таксама вышэй узроўню, вызначанага планам. Працягвалася нарошчванне вытвор-
чых магутнасцей прамысловасці. Завяршылася будаўніцтва Гродзенскага хімічнага камбіната, Гомельскага хімічнага завода, Другога і Трэцяга камбінатаў аб’яднання «Беларуськалій», былі ўведзены першыя тры агрэгаты Лукомльскай ДРЭС, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна і інш. Усяго — звыш 50 буйных прадпрыемстваў.
Рост прамысловай вытворчасці ішоў поруч з павышэннем тэхнічнага ўзроўню. За 5 гадоў колькасць паточных і аўтаматычных ліній павялічылася больш чым у 2 разы, яшчэ болып — комплексна-механізаваных і аўтаматызаваных вытворчасцей, участкаў і цэхаў. Быў асвоены і выпуск многіх новых прамысловых вырабаў: электронна-вылічальных машын, асабліва дакладных станкоў, велікагрузных аўтамабіляў з высокімі тэхнікаэканамічнымі паказчыкамі, дасканалых прыбораў і г. д.
Уздым прамысловай вытворчасці рэспублікі працягваўся і ў гады 9-й пяцігодкі і склаў 64 %. На 43 % узрасла прадукцыйнасць працы, якая забяспечыла больш за 76 % усяго прыросту прамысловай прадукцыі. Было ўведзена ў строй больш за 90 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній і інш. На 60-я — першую палавіну 70-х гг. прыпадае хуткі рост канцэнтрацыі, развіццё спецыялізацыі і кааперавання вытворчасці. Ствараліся вытворчыя аб’яднанні, падэтальна спецыялізаваныя прадпрыемствы, якія дапаўнялі дзеючыя прадпрыемствы прадметнага профілю.
Спад тэмпаў росту прамысловасці. Нягледзячы на высокія паказчыкі колькаснага росту прамысловай вытворчасці ў першай палавіне 70-х гг., паралельна ішлі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы. Асабліва істотным у гэтых адносінах з’яўляецца адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта стрымлівала пераход прамысловай вытворчасці на якасна новы ўзровень, які базіраваўся на інтэнсіўным развіцці ўсіх яе галін. Адбывалася падзенне якаснага ўзроўню многіх вырабаў, павялічвалася іх адставанне ад сусветных стандартаў і трацілася канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку.
Таму ў другой палавіне 70-х гг. рабіліся спробы дабіцца павышэння эфектыўнасці вытворчасці і якасці
выпускаемай прадукцыі. Пры гэтым прадугледжвалася забяспечыць паскораны рост найбольш прагрэсіўных галін, асабліва радыётэхнічнай, электроннай, станкабудаўнічай прамысловасці, шэрага вытворчасцей хімічнай галіны, машынабудавання і інш.
За пяцігодку было пабудавана 40 буйных прамысловых прадпрыемстваў. У іх ліку Пінскі завод кавальскапрэсавых аўтаматычных ліній, Гродзенскі завод сінтэтычнага валакна, Жлобінская фабрыка штучнага футра, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка і інш. Адбылося далейшае ўзмацненне канцэнтрацыі вытворчасці. У 1980 г. у рэспубліцы дзейнічала каля 200 вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў, на долю якіх прыпадала звыш 50 % усяго аб’ёму рэалізаванай прадукцыі, тады як у 1975 г. іх было напалавіну менш.
Аднак развіццё прамысловасці ў гэтыя гады, як і ўсёй народнай гаспадаркі, па-ранейшаму характарызавалася пераважна ростам колькасных паказчыкаў, тады як намечаныя меры па павышэнню інтэнсіфікацыі вытворчасці і паляпшэнню якасных паказчыкаў аказаліся ў многім нерэалізаванымі. Сярэднегадавыя тэмпы росту прадукцыйнасці працы знізіліся з 8,6 % у дзевятую пяцігодку да 4,5 % у дзесятую, адставанне тэхнічнага ўзроўню ад дасягненняў прамыслова развітых краін павялічылася. У цэлым за 1981 —1985 гг. прырост прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы склаў 29 %. Было пабудавана і ўведзена ў дзеянне 36 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў, сярод іх Беларускі металургічны завод у Жлобіне, кавальскі завод цяжкіх штампаў у Жодзіне, завод ліцця і нармалей у Гомелі, па вырабу тэхналагічнай аснасткі і вытворчасці вырабаў з металічных парашкоў у Маладзечне, кармавых дражджэй у Мазыры і інш. Аднак перавесці прамысловасць на інтэнсіўны шлях развіцця за кошт узмацнення каманднага кіраўніцтва ёю не ўдалося.
Вынікі пасляваеннага развіцця прамысловасці. Вынікам развіцця прамысловасці БССР у пасляваенныя гады з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу, у якім у 1986 г. налічвалася 1490 прадпрыемстваў, больш за палавіну з іх уваходзілі ў склад вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў. Індустрыяльны воблік рэспублікі пачалі вызначаць магутная энергетыка, машынабудаванне і прыборабудаванне, хімія і нафтахімія, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінеральных угнаенняў,
сінтэтычных валокнаў і інш. За гэтыя гады павысіўся тэхнічны ўзровень прамысловай вытворчасці, звязаны з пераходам ад машынна-фабрычнай да комплекснааўтаматызаванай вытворчасці. На пачатак 1985 г. на прадпрыемствах дзейнічала 4100 комплексна-механізаваных, аўтаматызаваных, комплексна-аўтаматызаваных участкаў, цэхаў і вытворчасцей, 330 прадпрыемстваў, каля 10 тыс. механізаваных паточных і аўтаматычных ліній. Пашырылася выкарыстанне станкоў з лікавым праграмным кіраваннем, станкоў-аўтаматаў. Прынцыпова новым напрамкам у аўтаматызацыі вытворчасці з’явілася робататэхніка. К сярэдзіне 80-х гг. прамысловыя робаты пачалі выкарыстоўвацца на мінскіх заводах: трактарным, «Тэрмапласт» і інш.
Інтэграваным паказчыкам эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу быў рост прадукцыйнасці працы. Ен нарастаў аж да канца 60-х гг., аднак у 70-я — першай палавіне 80-х гг. тэмпы яго затармазіліся, амаль на 30 % знізілася фондааддача, павялічыўся разрыў у тэхнічным узроўні і якасці вырабаў у параўнанні з сусветнымі стандартамі.
Цяжкасці абвастрыліся і ў сувязі з гіпертрафіраваным апярэджваннем у развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці (група «А», якая ўсё больш ператваралася ў галіну вытворчасці дзеля вытворчасці) у параўнанні з вытворчасцю прадметаў спажывання (група «Б»). У выніку ў гаспадарчых і партыйных органах, навуковай літаратуры сфарміраваўся погляд на вытворчасць прадметаў спажывання як на другарадную галіну. У сваю чаргу планавыя органы, выкарыстоўваючы ў планаванні валавыя паказчыкі і прынцып астаткавых сродкаў у адносінах да групы «Б», садзейнічалі падзенню ролі плана ў яе развіцці.
Так выявілася ў жыцці рэзкае абвастрэнне супярэчнасцей паміж дырэктыўным кіраваннем, якое скоўвала творчую ініцыятыву і актыўнасць працоўных мас, і неабходнасцю шырокага прастору для іх развіцця. Да таго ж гэты буйны рэспубліканскі комплекс ствараўся амаль што без уліку магчымасці выкарыстання мясцовай сыравіны і пастаўлены быў у поўную залежнасць ад яе знешніх паставак. Гэтым была ўзведзена вялікая перашкода на шляху будучага суверэнітэту рэспублікі.
Заданні. 1. Раскрыйце, якімі сацыяльна-эканамічнымі фактарамі можна растлумачыць тое, што за гады аднаўлення прамысловасці
ў рэспубліцы машынабудаўнічая галіна перавысіла даваенны ўзровень амаль у два з палавінай разы. ГІараўнайце з аднаўленнем прамысловасці ў гады нэпа. 2. Пакажыце, як адбіўся на развіцці прамысловасці БССР уплыў навукова-тэхнічнага прагрэсу. 3. Прааналізуйце, у чым заключалася супярэчнасць развіцця прамысловасці БССР у пасляваенныя гады. Растлумачце прычыны адставання тэхнічнага ўзроўню і якасці прамысловай прадукцыі, якая выпускаецца ў БССР, ад аднатыпнай прадукцыі, што выпускаецца ў прамыслова развітых краінах. 4. Растлумачце, чаму спробы правядзення рэформы ў кіраўніцтве прамысловасцю ў сярэдзіне 60-х гг. аказаліся безвыніковымі.
§ 36. Будаўніцтва
Аднаўленне і рост вытворчасці. У пасляваенныя гады ў буйную галіну народнай гаспадаркі рэспублікі ператварылася будаўніцтва. Былі створаны магутныя будаўнічыя арганізацыі, аснашчаныя па тым часе перадавой тэхнікай, такія, як «Белтрактарабуд», «Аўтапрамбуд», «Белстанкабуд», «Белтэкстыльбуд» і інш. У 1948 г. у будаўніцтве рэспублікі было занята звыш 30 тыс. рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў Значная частка з іх прыбыла ў Беларусь з іншых раёнаў краіны.
За гады пятай пяцігодкі асноўныя вытворчыя фонды будаўнічых арганізацый выраслі ў 5 разоў. Увайшоў у строй шэраг заводаў зборнага жалезабетону, павысілася тэхнічная аснашчанасць будаўнічых арганізацый. У выніку механізацыя земляных работ дасягнула прыкладна 90%, пагрузачна-разгрузачных — звыш 50% і г. д.
Важнае значэнне меў у 50-х гг. пераход на індустрыяльнае будаўніцтва на аснове шырокага ўкаранення зборнага жалезабетону, іншых матэрыялаў і вырабаў, якія забяспечвалі высокую ступень зборнасці ў будаўніцтве. На гэтай аснове будаўнічая галіна ў рэспубліцы хутка пашыралася. На сярэдзіну 70-х гг у яе ўваходзіла 760 дзяржаўных падрадных і 150 міжгаспадарчых арганізацый. У галіне было занята звыш 370 тыс. чалавек. Будаўнічыя рабочыя з’яўляліся другім па колькасці (пасля прамысловага) атрадам рабочага класа рэспублікі.
За 60-я — першую палавіну 70-х гг істотна ўмацавалася матэрыяльная база будаўніцтва У 2—3 разы павялічылася колькасць скрэпераў, экскаватараў, буль-
дозераў, аўтапагрузчыкаў, перасовачных кранаў, аўтагрэйдэраў і іншай будаўнічай тэхнікі. Пашырылася ў будаўніцтве выкарыстанне будматэрыялаў і канструкцый з лёгкіх бетонаў, жалезабетону, алюмініевых сплаваў. Больш стала вырабляцца сілікатных блокаў і пліт, мінеральнай ваты, керамзіту; ступень зборнасці ў будаўніцтве склала каля 50 %.
Рост механаўзброенасці працы і ўдасканаленне тэхналогіі будаўніцтва забяспечылі за 15 гадоў больш чым двухкратнае павышэнне прадукцыйнасці працы. За 30 гадоў, з 1956 па 1985 г., будаўнікі рэспублікі пабудавалі больш за 500 буйных дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў, каля 120 млн м2 жылой (карыснай) плошчы, у выніку больш за 11 млн чалавек палепшылі жыллёвыя ўмовы. Значнае будаўніцтва вялося ў сферы народнай адукацыі, культуры, навукі, быту.
Аднак у цэлым развіццё будаўніцтва ў гэтыя гады адбывалася пераважна за кошт фізічнага росту яго матэрыяльна-тэхнічнай базы і павелічэння колькасці будаўнічых рабочых, тады як уплыў тэхнічнага прагрэсу меў абмежаваны характар. Ва ўмовах каманднай сістэмы кіраўніцтва гэта было непазбежным, але пакуль дэмаграфічныя ўмовы забяспечвалі пастаянны прыток рабочай сілы, галіна пашырала сваю вытворчасць. К сярэдзіне 70-х гадоў магчымасці экстэнсіўнага развіцця ў будаўніцтве, як і іншых галінах, у многім сябе вычарпалі, што істотна адбілася на становішчы гэтай галіны.
Спад у будаўніцтве. 3 другой палавіны 70-х гг. тэмпы развіцця будаўнічай галіны замарудзіліся, што з’явілася вынікам узмацнення негатыўных з’яў у эканоміцы і грамадстве, не дазволіўшых перавесці яе на інтэнсіўны шлях. Нават у 1985 г. ручной працай у будаўніцтве было занята каля 57 % рабочых. Нягледзячы на наяўнасць магутнай будаўнічай тэхнікі, выкарыстоўвалася яна ў многім неэфектыўна, неабходны рамонт і рэканструкцыя тэхнікі праводзіліся нясвоечасова і на нізкім якасным узроўні, што істотна зніжала каэфіцыент выкарыстання. На эфектыўнасці будаўніцтва асабліва адмоўна адбіліся недахопы, а то і поўная адсутнасць малой механізацыі, з-за чаго доля ручной працы заставалася празмерна высокай. 3 дапамогай аўтабетонанасосаў, установак для падачы жорсткіх раствораў, фарбавальных агрэгатаў высокага ціску і іншых механізмаў ва ўсіх развітых краінах на будоўлях была
поўнасцю механізавана ручная праца пры правядзенні бетонных, апрацоўчых, дахавых, малярных, тынкавадьных работ. У нас жа выкарыстоўваліся яны вельмі абмежавана. Яшчэ горш справы з укараненнем і выкарыстаннем у комплексе поўнага набору механізмаў і інструментаў, неабходных для выканання пэўных відаў работ. Аснашчана імі было толькі каля 30 % будаўнічых брыгад асноўных прафесій. Слабае аснашчэнне эфектыўнымі механізмамі і інструментам з’явілася адной з прычын невыканання будаўнікамі планаў па росту прадукцыйнасці працы, нізкай якасці будаўнічых работ, нарастаючага дэфіцыту рабочай сілы.
У 1980 г. у рэспубліцы была прынята праграма ўмацавання і развіцця матэрыяльнай базы будаўніцтва на перадавой тэхнічнай аснове, комплекснай механізацыі будаўніча-мантажных работ. Ставілася задача аснасціць усе будаўнічыя брыгады эфектыўным інструментам і сродкамі малой механізацыі па ўстаноўленых нормах. У выніку сярэднегадавыя тэмпы росту прадукцыйнасці некалькі павысіліся, аднак радыкальных змен не адбылося. Якасць будаўніцтва амаль не павысілася, тэхніка выкарыстоўвалася не на поўную магутнасць, аб’екты здаваліся з недаробкамі.
Гэтыя і іншыя негатыўныя з’явы, якія праявіліся ў будаўніцтве рэспублікі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, выявілі ўстойлівую тэндэнцыю на сваё захаванне і пашырэнне ў наступныя гады, што пацвярджае іх не чыста галіновы, а агульнагаспадарчы характар. Для пераадолення механізма тармажэння ў будаўніцтве, як і іншых галінах, патрабаваліся карэнныя змены дзеючага гаспадарчага механізма.
Заданні. 1. Растлумачце, чаму ў рэспубліцы, нягледзячы на пасляваенныя цяжкасці, была параўнальна хутка створана буйная будаўнічая галіна. 2. ГІакажыце асноўныя напрамкі тэхнічнага ўдасканалення будаўніцтва рэспублікі ў пасляваенныя гады. 3. Растлумачце, чаму камандная сістэма кіраўніцтва адмоўна адбілася на рабоце будаўнічай галіны.
§ 37. Транспарг і сувязь
Транспарт і сувязь аказваюць непасрэдны ўплыў на развіццё народнай гаспадаркі, паколькі забяспечваюць узаемадзеянне прадпрыемстваў, галін і ўсяго гаспадарчага комплексу, служаць развіццю навукі, культуры
і г. д. Галоўнымі відамі транспарту з’яўляюцца чыгуначны, аўтамабільны, водны і паветраны. У першыя пасляваенныя гады істотную ролю адыгрываў таксама гужавы.
Улічваючы эканамічную, а ў гады вайны і стратэгічную важнасць транспарту, асабліва чыгуначнага, яго аднаўленне ажыццяўлялася адразу ж па меры вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад гітлераўскай акупацыі. У 1950 г. даўжыня чыгунак дасягала 5,4 тыс. км, што складала 93 % ад даваеннай. У наступныя гады патрэбы ў новых чыгуначных лініях практычна не было. Таму і даўжыня іх амаль не змянілася — у 1985 г. яна склала 5,5 тыс. км.
У ходзе аднаўлення транспарту былі адроджаны і капітальна рэканструяваны вакзалы, на рэках пабудаваны буйныя масты, адноўлены ўсе прадпрыемствы і службы, якія забяспечваюць функцыяніраванне дарогі. У апошнія гады рост перавозак забяспечваўся за кошт тэхнічнага ўдасканалення дарогі і рухомага саставу, паляпшэння арганізацыі працы на транспарце, укаранення аўтаматызацыі вытворчых і кіраўніцкіх працэсаў. Буйным крокам у павышэнні эфектыўнасці чыгуначнага транспарту з’явілася электрыфікацыя асноўнай чыгуначнай лініі Брэст — Масква і некаторых іншых участкаў, замена паравозаў цеплавозамі і электравозамі. У выніку аб’ём грузавых перавозак на чыгуначным транспарце ў 1985 г. перавысіў узровень 1960 г. амаль у 3 разы; у 4 разы выраслі перавозкі пасажыраў.
У буйную галіну народнай гаспадаркі за пасляваенныя гады ператварыўся аўтамабільны транспарт. Грузаабарот гэтага віду транспарту ў цэлым па народнай гаспадарцы рэспублікі ў 1985 г. перавысіў узровень даваеннага, 1940 года ў 86 разоў і ўзровень 1960 г.— амаль у 6 разоў. Доля аўтамабільнага транспарту ў перавозках усіх відаў транспарту ўзрасла з 9,4 % у 1960 г. да 18,5 % у 1985 г. Аўтамабілыіы транспарт папаўняўся магутнымі аўтасамазваламі, камфартабельнымі аўтобусамі, многімі відамі спецыяльных машын. Яшчэ больш пашырыліся перавозкі пасажыраў аўтобусамі агулыіага карыстання. На ўнутрыгарадскіх перавозках выкарыстоўваліся трамваі. 3 1960 г. у Мінску, а затым і ў шэрагу іншых гарадоў выйшлі на лініі тралейбусы, а з 1984 г. у Мінску пачало дзейнічаць метро.
У рэспубліцы для перавозкі грузаў і пасажыраў выкарыстоўваецца таксама рачны транспарт. У 1985 г. на яго долю прыпадала 2,4 % грузаабароту ўсіх відаў транспарту. Паступова пашыраліся перавозкі пасажыраў і грузаў паветраным транспартам, авіяцыя выкарыстоўвалася ў авіяхімічных работах у сельскай і лясной гаспадарцы рэспублікі.
У жыцці грамадства і яго гаспадарчай дзейнасці істотна павысілася роля сувязі. У 1985 г. у параўнанні з 1940 г. колькасць прадпрыемстваў пошты, тэлеграфа і тэлефона падвоілася і дасягнула амаль 4,5 тыс. 3 39 тыс. да 1112 тыс. павялічылася колькасць устаноўленых тэлефонных апаратаў, з пачатку 70-х гг. у рэспубліцы пачалі дзейнічаць міжгароднія тэлефонныя аўтаматы. За пасляваенныя гады ў 84 разы павялічылася колькасць радыёпрыёмнікаў, створана буйная тэлевізійная сетка.
Аднак транспарт і сувязь рэспублікі, як і ўся народная гаспадарка, развіваліся ў многім неэфектыўна і не паспявалі за ўзрастаючымі ў іх патрэбамі. Узровень і якасць абслугоўвання ў іх ні ў якое параўнанне не ідуць з дасягненнямі ў гэтай галіне развітых краін свету. У прыватнасці, павольна развівалася каляровае тэлебачанне, у пачатковым стане ў сярэдзіне 80-х гг. знаходзілася вытворчасць і выкарыстанне персанальных ЭВМ, відэатэхнікі, людзі дзесяцігоддзямі чакалі ўстаноўкі кватэрных тэлефонаў. Дрэнна наладжаны рамонт тэхнікі, пастаянна не хапае запчастак і г. д.
Заданні. 1. Раскрыйце сацыяльна-эканамічныя аспекты павышэння ролі транспарту і сувязі ў жыцці грамадства ў пасляваенныя гады. 2. Укажыце асноўныя напрамкі тэхнічнага прагрэсу на транспарце і сувязі. 3. Назавіце прычыны хранічнага адставання ў развіцці і нізкай якасці абслугоўвання транспартам і сувяззю.
§ 38. Сельская гаспадарка
Крызіс у сельскай гаспадарцы ў першыя пасляваенныя гады. Нягледзячы на параўнальна высокія тэмпы развіцця прамысловасці ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, эканамічнае становішча ў краіне заставалася ў многім цяжкім у першую чаргу з-за нізкага ўзроўню развіцця сельскай гаспадаркі. Пры сур’ёзным навуковым падыходзе да ацэнкі яе стану ў гэтыя гады няцяжка было зразумець, што яна аказалася ў стане
глыбокага крызісу не толькі ў сувязі з ваеннымі разбурэннямі, але і тымі стратамі, якія былі нанесены ёй прымусовай калектывізацыяй, што прывяла да фактычнай ліквідацыі сялянства, якое з’яўлялася прадукцыйнай сілай на зямлі.
У гады вайны на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі краіны калгасы і саўгасы распаліся, адрадзілася індывідуальная сялянская гаспадарка, што магло паслужыць прычынай для перагляду аграрнай палітыкі партыі пасля вайны: адмовіцца ад адзінай калгаснасаўгаснай формы сельскай гаспадаркі, даючы магчымасць сялянам самім вырашаць пытанні гаспадарання на зямлі. Аднак гэтага не адбылося. Побач з адраджэннем калгасаў, створаных у даваенныя гады, фарсіраваным парадкам, з выкарыстаннем насілля і рэпрэсій была ажыццёўлена суцэльная калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі і Малдавіі. Калектывізацыя ў заходніх абласцях краіны, якая праводзілася шляхам разбурэння сялянскай гаспадаркі, яшчэ больш ускладніла становішча сельскай гаспадаркі.
Дзяржава павялічвала асігнаванні, накіраваныя на развіццё сельскай гаспадаркі, пашырала выпуск сельскагаспадарчай тэхнікі, аднак тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі заставаліся надзвычай нізкімі і не адпавядалі ні патрэбам краіны ў павелічэнні прадукцыі сельскай гаспадаркі, ні тым сродкам, якія ўкладвала яна ў развіццё тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі.
Дадатковым разбуральным дзеяннем камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў галіне сельскай гаспадаркі ў пачатку 50-х гг. з’явілася так званае ўзбуйненне калгасаў. Яно ажыццяўлялася, насуперак пазіцыі калгаснікаў, ва ўмовах, калі тэхніка знаходзілася ў распараджэнні МТС, і таму стварэнне калгасаў-гігантаў нічога, па сутнасці, у арганізацыі вытворчасці не змяніла. Затое адкрыта вяло да поўнага падрыву калгаснай дэмакратыі, адхілення калгаснікаў ад удзелу ў кіраванні калгасамі. Гэта функцыя цяпер цалкам перайшла да райка.маў партыі і шматлікіх ведамстваў, якія пірамідай узвышаліся над калгасамі і саўгасамі. Завяршыўся працэс рассяляньвання вёскі, пачаты па ініцыятыве I. В. Сталіна ў канцы дваццатых гадоў. Яго фіналам стала пазбаўленне сялян права выбару форм гаспадарання на зямлі, адхіленне іх ад сродкаў вытворчасці, ператварэнне ў механічную рабочую сілу. Да
таго ж сяляне аказаліся і ў асабістай залежнасці ад кіраўнікоў калгасаў і мясцовай улады, паколькі без іх згоды не маглі выехаць з вёскі. Фактычна ўстанавіліся феадальна-прыгонныя парадкі сталінскага ўзору.
Гэта ў канчатковым выніку і прадвызначыла непазбежнасць таго крызісу, у якім апынулася сельская гаспадарка ў 40-я — пачатку 50-х гг. Ен выявіўся ў кансервацыі застойных з’яў у сельскай гаспадарцы, далейшым зніжэнні прадукцыйнасці, няздольнасці забяспечыць насельніцтва прадуктамі харчавання, а прамысловасць сыравінай.
Выхад мог быць знойдзены толькі на шляху карэнных змен вытворчых адносін у сельскай гаспадарцы, з тым, каб вярнуць селяніну яго статус гаспадара зямлі і вырабленай на ёй прадукцыі. Але ў кіраўніцтве партыі і ўрада, таксама як і ў навуковых сферах таго часу, такі шлях азначаў бы вялікую крамолу, яўны падрыў сацыялізму. Таму выхад бачыўся ў некаторым пераразмеркаванні дзяржаўнага бюджэту на карысць сельскай гаспадаркі, павышэнні закупачных цэн на яе прадукцыю, абмежаванні харчразмеркавальных метадаў у дзеяннях апарату ўлады ў адносінах да калгасаў, прыцягненні да ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў і г. д. Рабіліся спробы павысіць зацікаўленасць усіх работнікаў аграрнага сектара ў павышэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці.
Гэтыя меры атрымалі замацаванне ў рашэннях партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва. У выніку была аслаблена вастрыня крызісу сельскай гаспадаркі, затым вызначыўся яе рост. Галоўную ролю ў гэтым адыграла ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў. У 1958 г. у сельскай гаспадарцы БССР працавала ў пераліку на 15-магутныя 51,3 тыс. трактароў, тады як у 1953 г.— 33,6 тыс. Значна павялічылася колькасць збожжаўборачных камбайнаў, якіх у 1958 г. налічвалася каля 11 тыс., а таксама 27 тыс. грузавых аўтамабіляў. Важнае значэнне для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў мела ліквідацыя ў 1958 г. МТС і перадача сельскагаспадарчай тэхнікі непасрэдна калгасам. У гэтыя гады высокімі тэмпамі нарастала падрыхтоўка кадраў спецыялістаў для сельскай гаспадаркі, механізатараў, значная іх частка пераводзілася на сялб з прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі. Узяты курс у галіне сельскай гаспа-
даркі ў сярэдзіне 50-х гг. прывёў да некаторых станоўчых вынікаў.
Пачаўся, хоць і павольны, рост сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1960 г. валавы збор збожжа ў рэспубліцы перавысіў узровень 1953 г. на 36 %, істотны рост быў дасягнуты па льновалакну і цукровых бураках. На 70 % павялічылася вытворчасць мяса, малака, на 50 % — яек. Аднак дасягнуты рост сельскагаспадарчай вытворчасці аказаўся ніжэйшым за намечаны, да таго ж ён не забяспечваў узрастаючыя патрэбы як у прадуктах харчавання, так і сыравіне для прамысловасці. Па пасяўных плошчах, па пагалоўі жывёлы даваенны ўзровень быў дасягнуты к сярэдзіне 50-х гг. у першую чаргу таму, што гэтаму спрыяла дэмаграфічнае становішча на сяле, а таксама навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая пачала разгортвацца. Узяты пасля смерці I. В. Сталіна курс на ўмацаванне матэрыяльнатэхнічнай базы сельскай гаспадаркі і павышэнне матэрыяльнай зацікаўленасці калгасаў і калгаснікаў у росце вытворчасці праводзіўся ва ўмовах поўнай дастатковасці, а па шэрагу раёнаў і з лішкам рабочай сілы на сяле. Пры гэтым значная частка сялян прайшла школу працы і адносін да зямлі, яшчэ будучы незалежнымі ў сваёй гаспадарчасці. Для іх добрасумленная праца, як і беражлівыя адносіны да навакольнага свету і прыроды, з’яўлялася само сабой зразумелым.
Аднак у наступныя гады дэмаграфічнае становішча на сяле змянілася. На змену першаму пакаленню калгаснікаў як галоўнай прадукцыйнай сілы вёскі прыйшлі другое і трэцяе пакаленні. Хуткімі тэмпамі ішоў адток сялян у іншыя галіны гаспадаркі і перамяшчэнне іх у гарады. Калі ў 1940 г. у БССР сельскае насельніцтва складала 79 %, а гарадское — 21 %, то ў 1966 г. адпаведна — 61 % і 39 %. Новыя пакаленні сялян фарміраваліся ва ўмовах поўнага панавання цэнтралізаванай камандна-адміністрацыйнай сістэмы як простая рабочая сіла. Для іх сельская гаспадарка станавілася толькі сферай прыкладання працы, ад удзелу ў арганізацыі якой яны былі поўнасцю адхілены. У выніку тое, што ў тэорыі лічылася з’явай прагрэсіўнай (збліжэнне горада і сяла, ператварэнне сельскай гаспадаркі ў разнавіднасць індустрыяльнай вытворчасці) ва ўмовах поўнага адхілення вытворцы ад сродкаў вытворчасці і распараджэння прадметам сваёй працы, не вяло да чаканых вынікаў. Сельская гаспадарка, хоць і развівалася, аднак вельмі нізкімі тэмпамі.
Уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на развіццё сельскай гаспадаркі. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая пачалася ў 50-я гады, адкрыла новыя магчымасці для расшырэння матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі, укаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі, тэхнікі і перш за ўсё яе хімізацыі. Ва ўмовах панавання камандна-адміністрацыйнай цэнтралізаванай сістэмы кіравання гэтыя магчымасці маглі рэалізавацца толькі праз бюджэтныя асігнаванні. Урад паслядоўна іх павялічваў. Калі за 15 гадоў, з 1951 па 1965 г., у сельскую гаспадарку рэспублікі было накіравана 3 млрд рублёў капіталаўкладанняў, то за наступныя 15 гадоў, з 1966 па 1980 г., гэтая сума ўзрасла да 16 млрд рублёў. Толькі за гэтыя апошнія 15 гадоў асноўныя вытворчыя фонды калгасаў павялічыліся больш чым у 4 разы; у 5,5 раза ўзрасла фондаўзброенасць працы. Хуткімі тэмпамі расла энергаўзброенасць сельскай гаспадаркі. У 1955 г. у ёй налічвалася 21 тыс. трактароў, а ў 1980 г.— 117 тыс., збожжаўборачных камбайнаў за гэтыя гады павялічылася з 8 тыс. да 27 тыс., грузавых аўтамабіляў з 16,5 тыс. да 72,4 тыс. У сярэдзіне 70-х гг. на кожны калгас і саўгас у сярэднім прыпадала 37 трактароў і 10 збожжаўборачных камбайнаў. Калгасы і саўгасы мелі комплексы для ўборкі цукровых буракоў, самаходныя машыны для ўборкі траў, нарыхтоўкі сенажу і інш. Шырока выкарыстоўвалася сельскагаспадарчая авіяцыя. На гэты час усе калгасы, саўгасы і населеныя пункты БССР з колькасцю двароў больш за 10 былі электрыфікаваны. У структуры энергетычных магутнасцей удзельная вага механічных рухавікоў перавысіла 99%, і толькі менш за 1% прыпадала на рабочую жывёлу.
Паскорана развівалася хімізацыя і меліярацыя зямель. У 1960 г. сельскай гаспадарцы было пастаўлена 952 тыс. т мінеральных угнаенняў, а ў 1980 г.— 5,6 млн т. Плошча зямель з асушальнай сеткай к гэтаму году дасягнула 2,4 млн га — 27 % ад агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў калгасаў і саўгасаў.
У развіцці сельскай гаспадаркі нязмерна ўзрасла роля навукі. Навуковымі распрацоўкамі і ўкараненнем іх вынікаў у сельскагаспадарчую вытворчасць займаліся 8 НДІ (земляробства; глебазнаўства і аграхіміі; бульбаводства і агародніцтва; аховы раслін; жывёлагадоўлі; ветэрынарыі; эканомікі і арганізацыі сельскай
гаспадаркі; механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР), якія ўваходзілі ў сістэму Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Дзейнічала 13 сельскагаспадарчых доследных станцый, 30 эксперыментальных гаспадарак. Даследаванні ў галіне сельскай гаспадаркі вялі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, па мантажу, эксплуатацыі і рамонту машын і абсталявання жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых ферм, шэраг інстытутаў АН БССР і кафедраў ВНУ. У 1971 г. было арганізавана заходняе аддзяленне Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна, якое аб’яднала намаганні навуковых устаноў Беларусі і Прыбалтыйскіх рэспублік.
Узмацненне інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі звязвалася ў гэтыя гады з паглыбленнем спецыялізацыі і канцэнтрацыі вытворчасці. Замест 1,5 тыс. гаспадарак, якія займаліся птушкагадоўляй, было створана каля 60 буйных птушкагадоўчых фабрык і спецыялізаваных гаспадарак. Створана сетка спецыялізаваных гаспадарак па вытворчасці малака, вырошчванню і адкорму жывёлы, міжгаспадарчых аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый, буйныя жывёлагадоўчыя комплексы.
Перавод сельскай гаспадаркі на больш высокі ўзровень навукова-тэхнічнага прагрэсу патрабаваў і адпаведнай кваліфікацыі кадраў, якія мелі неабходныя веды ў галіне сельскагаспадарчай навукі і перадавога вопыту. Такія кадры рыхтавалі ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі. Важную ролю адыгрываў абмен спецыялістамі з іншымі рэгіёнамі краіны. У 1960 г. колькасць спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у сельскай гаспадарцы рэспублікі складала 14,8 тыс. чалавек, а ў 1980 г. павялічылася да 88,1 тыс. У сярэднім на адну гаспадарку ў сярэдзіне 70-х гг. прыпадала 20 спецыялістаў. У прафесіянальнай структуры працоўных калектываў павялічылася доля механізатараў. У 1957 г. іх было 74 тыс., а ў 1980 г.— 207,6 тыс. З’явіліся рабочыя новых прафесій — аператары жывёлагадоўчых комплексаў, майстры машыннага даення і інш. Гэта значыць, што цяжкая ручная праца ўсё больш замянялася машынамі і механізмамі.
Дзякуючы росту прадукцыйных сіл вёскі сельскагаспадарчая вытворчасць рэспублікі ў 60—70-я гг. атрымала далейшае развіццё. Валавая прадукцыя сель-
скай гаспадаркі ў 1980 г. перавысіла ўзровень 1960 г. амаль у 1,5 раза, а ў параўнанні з даваенным, 1940 г.— у 1,9 раза. Прадукцыйнасць працы за гэтыя гады павялічылася ў 2,5 раза. Амаль у 2 разы павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы, у 1,4 —свіней, больш чым у 2 разы птушкі і г. д.
Аднак ні рэзультаты павелічэння сельскагаспадарчай вытворчасці, ні тэмпы росту прадукцыі сельскай гаспадаркі не адпавядалі патрэбам рэспублікі і тым затратам, якія накіроўваліся ў гэту галіну народнай гаспадаркі. Да таго ж звесткі гэтыя афіцыяльнай статыстыкай часта завышаліся. Таму амаль па ўсіх абагульненых паказчыках фіксаваўся рост у сельскай гаспадарцы, а становішча працоўных у забеспячэнні харчаваннем паляпшалася нязначна. Перш за ўсё таму, што павелічэнне прадукцыі сельскай гаспадаркі ў разліку на душу насельніцтва было нязначным. Прычым па гэтаму паказчыку назіраўся не толькі рост, але ў асобныя гады і істотнае зніжэнне. Так, вытворчасць бульбы ў разліку на душу насельніцтва на канец 70-х гг. у параўнанні з пачаткам 60-х нават знізілася, тое ж самае датычыцца і агародніны. Раслі расходы сельгассыравіны ў прамысловасці, іншых галінах народнай гаспадаркі. Да таго ж узровень вытворчасці асноўных прадуктаў сельскай гаспадаркі на душу насельніцтва заставаўся нізкім і значна ўступаў міжнародным стандартам, асабліва ў спажыванні мяса, малака, агародніны, фруктаў. Неабходную каларыйнасць харчавання насельніцтву даводзілася папаўняць за кошт павышанага спажывання хлеба і бульбы.
Незадаволены попыт на прадукцыю сельскай гаспадаркі, нягледзячы на пашырэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў 60—70-я гг., на канец гэтага перыяду не толькі не паменшыўся, але яшчэ больш вырас. На пачатак 80-х гг. харчовае забеспячэнне рэспублікі, як і ўсёй краіны, пагоршылася. Сельская гаспадарка аказалася ў перадкрызісным стане.
Новыя спробы палепшыць кіраўніцтва сельскай гаспадаркай. Адной з іх была Харчовая праграма СССР да 1990 г., адобраная майскім (1982 г.) Пленумам ЦК КПСС, якая нарадзілася ў нетрах партыйнай бюракратыі. У чарговы раз беспадстаўнасць эканамічнай сістэмы сельскай гаспадаркі, яе няздольнасць забяспечыць узрастаючыя патрэбы краіны і грамадства ў прадуктах харчавання паспрабавалі аднесці да структурных за-
ган, недахопаў планавання і кіраўніцтва і да т. п. Таму і рашэнне задачы пераводу сельскай гаспадаркі на шлях інтэнсіўнага развіцця вызначалася праз чарговую рэарганізацыю кіравання. 3 той толькі розніцай, што на гэты раз у сферу яго рэарганізацыі і перабудовы ўключыліся не толькі галіны сельскагаспадарчай вытворчасці, але і сумежныя з ёю, занятыя стварэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі, перапрацоўкай яе прадукцыі. На гэтай аснове ўзнікла і новае паняцце — аграпрамысловы комплекс.
Неабходнасць зладжанай, высокапрадукцыйнай працы гэтага комплексу, важнасць яго ў вырашэнні задач забеспячэння краіны ў дастатку прадуктамі харчавання і сыравінай для іншых галін сталі зусім відавочнымі нават камандна-бюракратычнаму апарату. Пытанне заключалася толькі ў тым, як гэтага дасягнуць. I паколькі за рашэнне задачы ў чарговы раз узяўся ўсё той жа апарат, то, натуральна, ён пачаў з пошуку новых кіраўніцкіх структур пры захаванні і непарушнасці самой апаратнай, строга цэнтралізаванай сістэмы кіравання. У выніку з’явілася нешта вельмі аморфнае ў выглядзе так званага аграпрамысловага комплексу (АПК).
На справе, аднак, з-за ведамаснай раз’яднанасці і пераваг у народнай гаспадарцы ведамасных інтарэсаў аб’яднання ў адзіны арганізм сельскай гаспадаркі і абслуговых яе структур так і не адбылося. Большасць удзельнікаў АПК не былі накіраваны на канечныя рэзультаты сельскагаспадарчай вытворчасці, што адмоўна адбілася на павышэнні яе эфектыўнасці.
У сувязі з гэтым у 1985 г. выйшла пастанова ЦК КПСС і СМ СССР «Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам», у якой прызнавалася неабходнасць утварэння саюзна-рэспубліканскага Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта СССР (Дзяржаграпрама СССР) на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства садоваагародніннай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва і Дзяржаўнага камітэта па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі.
У БССР, як і іншых рэспубліках, узніклі рэспубліканскія, а ў абласцях — абласныя дзяржаграпрамы. Новая кіраўніцкая гідра аказалася яшчэ больш грувасткай, непаваротлівай і малаэфектыўнай. Ва ўсякім
разе вырашыць Харчовую праграму з дапамогай новай кіраўніцкай структуры аказалася пустой задумай. Наадварот, мітусня вакол кіраўніцкіх навацый толькі адцягвала сілы і сродкі ад сферы вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі і вяла да далейшага пагаршэння становішча ў краіне. Адным практычным вынікам гэтых знешне грандыёзных пераўтварэнняў з’явілася толькі тое, што яны канчаткова пераканалі і ўрад, і грамадства ў безнадзейнасці спроб рашыць праблему ўздыму сельскай гаспадаркі на аснове кіраўніцкіх маніпуляцый і што шлях да развіцця цяпер ляжыць праз глыбокія эканамічныя пераўтварэнні, здольныя вярнуць зямлі гаспадара ці то ў асобе калгаса або кааператыва, ці то арандатара або селяніна-фермера.
Увесь ход гісторыі сельскай гаспадаркі, пачынаючы з яе суцэльнай калектывізацыі, паказваў на неабходнасць яе карэннага пераўтварэння. Аднак патрэба ў гэтым асабліва абвастрылася ў першай палавіне 80-х гг. Развіццё яшчэ працягвалася і ў гэтыя гады. Але, папершае, тэмпы былі такімі, што не пакрывалі ўзрастаючых патрэб у прадуктах харчавання нават натуральнага прыросту насельніцтва. А значыць, непазбежным было і пагаршэнне забеспячэння прадуктамі харчавання. Па-другое, нерацыянальна высокімі тэмпамі павялічваліся затраты дзяржавы на кожную адзінку прыросту сельгаспрадукцыі. Па-трэцяе, узмацнілася да пагражальных размераў безгаспадарчасць на глебе росту апатыі і абыякавасці да рэзультатаў працы ў асноўнай масы работнікаў сельскай гаспадаркі, а гэта зводзіла на нішто затраты дзяржавы і грамадства, нараджала індывідуальнае і групавое ўтрыманства замест творчага пошуку шляхоў развіцця.
Нават у БССР, якая ў параўнанні з большасцю іншых рэспублік мела ў гэтыя гады ў сельскай гаспадарцы некалькі лепшыя рэзультаты, негатыўныя працэсы, уласцівыя сельскай гаспадарцы краіны, узмацніліся, што прывяло да пагаршэння забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання. Рост сярэднегадавога аб’ёму валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі рэспублікі ў 1981 —1985 гг. склаў да ўзроўню папярэдняга пяцігоддзя 108 %. У той жа час расходы на развіццё сельскай гаспадаркі перавысілі папярэдні пяцігадовы перыяд амаль на 40 %. Значна павялічыліся расходы на развіццё галін, звязаных з перапрацоўкай, нарыхтоўкай
і захаваннем сельскагаспадарчай прадукцыі. У цэлым для АПК рэспублікі была выдзелена велізарная сума — 8,1 млрд рублёў. Яшчэ болып сродкаў накіроўвалася на развіццё трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, выраб тэхнікі для жывёлагадоўлі, харчовага машынабудавання. Усе гэтыя сродкі расцякаліся па міністэрствах і ведамствах, асядалі ў грувасткім бюракратычным АПК без прыметнага ўплыву на канечныя рэзультаты развіцця сельскай гаспадаркі. У гэтым перш за ўсё заключалася супярэчнасць ў сельскай гаспадарцы. Матэрыяльна-тэхнічная база пашыралася. Напрыклад, парк трактароў за пяць гадоў павялічыўся на 14 тыс. адзінак, збожжаўборачных камбайнаў — на 7,5 тыс., грузавых аўтамабіляў — на 15,4 тыс. Энергаўзброенасць працы за гэты перыяд павялічылася амаль на 35 %. Аднак прыметнага паляпшэння ў сферы вытворчасці не адбывалася. Колькасны прырост тэхнікі не даваў чаканых зрухаў з-за нізкай яе якасці, дрэннай рамонтнай базы і дэфіцыту запасных частак, што вяло да вялікіх прастояў тэхнікі. А галоўнае — не было неабходнай матэрыяльнай і гаспадарчай зацікаўленасці ў механізатараў і ўсіх работнікаў сельскай гаспадаркі. Да таго ж на шэрагу работ узровень механізацыі наогул заставаўся нізкім: дамініравала ручная праца.
Непасрэдны ўплыў на паскарэнне тэхнічнага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы аказала хімізацыя. У 1979 г. у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі было створана Усесаюзнае вытворча-навуковае аб’яднанне па аграхімічнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркі (Сельгасхімія). У яго распараджэнне перайшлі абласныя і раённыя станцыі аховы раслін. Аб’яднанне мела неабходную тэхніку, зведзеную ў механізаваныя атрады. Канцэнтрацыя ў руках гэтай спецыялізаванай службы асноўнага аб’ёму работ па хімізацыі сельскай гаспадаркі істотна пашырыла выкарыстанне механізаванай працы на адным з важнейшых участкаў вытворчасці, садзейнічала хутчэйшаму ўкараненню ў сельскагаспадарчую практыку дасягненняў аграхімічнай навукі.
Аднак неўзабаве пачалі выяўляцца і такія рэзультаты дзейнасці сельгасхіміі, як парушэнне ў многіх гаспадарках экалагічнай раўнавагі ў сувязі з празмерным выкарыстаннем хімічных угнаенняў і сродкаў аховы раслін, вытворчасць шкоднай для здароўя людзей прадукцыі. Даваў аб сабе адчуваць усё той жа дыктат
ведамства-манапаліста, інтарэсы якога абмяжоўваліся аб’ёмам выкананых работ і паслуг незалежна ад канечнага рэзультату ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Важным напрамкам павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі рэспублікі з’явілася меліярацыя. На сярэдзіну 80-х гг. агульная плошча асушаных зямель у рэспубліцы дасягнула 2,7 млн га і арашаемых — 165 тыс. га. Аднак і тут не абышлося без сур’ёзных экалагічных выдаткаў, што выклікае неабходнасць больш глыбокай навуковай прапрацоўкі планаў і праграм меліярацыі, павышэння ролі грамадскасці ў кантролі за строгі.м захаваннем усімі ведамствамі прыродаахоўных мерапрыемстваў.
Такім чынам, у першай палавіне 80-х гг. у рэспубліцы адбылося далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі і звязаных з ёй галін. Аднак гэта не прывяло да адэкватных канечных рэзультатаў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Ураджайнасць асноўных сельскагаспадарчых культур заставалася на ўзроўні 70-х гг., нязначна павысілася прадукцыйнасць жывёлы і птушкі, узраслі страты сельгаспрадукцыі і склалі па краіне да 30 % агульнага іх аб’ёму. Гэта сведчыла аб тым, што аграрная праблема са сферы вытворчай усё больш перамяшчалася ў сферу эканамічную, якая заключалася ў недасканаласці вытворчых адносін на сяле, таму і шлях вырашэння яе ляжыць толькі праз кардынальную эканамічную рэформу, звязаную са змяненнем форм уласнасці.
Заданні. 1. Раскрыйце прычыны крызісу сельскай гаспадаркі рэспублікі ў першыя пасляваенныя гады. 2. Пакажыце напрамак і рэзультаты развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі БССР у 60—70-я гг. 3. Растлумачце, чаму аказаліся негрунтоўнымі планы каманднага кіравання вывесці сельскую гаспадарку на шлях інтэнсіўнага развіцця.
Раздзел XIII. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЕ. САЦЫЯЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ
§ 39. Асноўныя формы грамадскага жыцця
Характар грамадскага жыцця. Ва ўмовах панавання ў краіне таталітарнага сталінскага рэжыму грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў рэспубліцы ў па-
сляваенныя гады вызначалася гэтым рэжымам, адлюстроўвала яго духоўную сутнасць, яго ідэалогію і нават структуру. Перш за ўсё жыццё грамадства падпарадкоўвалася строгай рэгламентацыі і цэнтралізацыі. Гэтаму служыла адпаведная сістэма грамадска-палітычных арганізацый (прафсаюзы, камсамол і інш.), якія па ўзору партыі будаваліся выключна на прынцыпах дэмакратычнага цэнтралізму на ўсіх узроўнях і дзейнічалі пад непасрэдным кіраўніцтвам яе арганізацый. Гэтым забяспечвалася ўстойлівасць сістэмы, для якой характэрнымі былі нерухомасць, закасцянеласць як форм, так і зместу.
Строгая падпарадкаванасць па вертыкалі спалучалася з падпарадкаванасцю ўсіх грамадскіх арганізацый партыйным камітэтам па гарызанталі. За межамі гэтай сеткі не было і не магло быць ніякіх аб’яднанняў і арганізацый працоўных. Бытавой з’явай стала татальная сочка не толькі за паводзінамі і дзеяннямі людзей, але і за складам іх думак. 3 поўным размахам дзейнічалі даносы. Такой была структура рэжыму, закліканая забяспечыць адзінства поглядаў і дзеянняў у строгай адпаведнасці з афіцыйнымі ўстаноўкамі, палажэннямі і нормамі, якія спускаліся вышэйшым эшалонам партыйнай улады.
Аднак гістарычная практыка шматразова даказвала, што любы рэжым, нават самы жорсткі, можа існаваць толькі пры ўмове падтрымкі яго большасцю насельніцтва краіны. Сталінскі рэжым у гэтых адносінах не быў выключэннем. Народ у абсалютнай большасці сваёй верыў, што ён жыве ў самым перадавым, самым гуманным грамадстве, у якім робіцца ўсё для чалавека і ў імя чалавека. Такім чынам, феномен сталінскай сістэмы заключаўся не ў тым, што жорсткасцю і насіллем яна падпарадкавала свайму ўздзеянню эканоміку, грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё ў краіне, а ў тым, што ў параўнальна кароткі час сфарміравала новы, адпаведны рэжыму, пануючы ў грамадстве таталітарны светапогляд.
Шматлікая літаратура нашых дзён, прысвечаная гэтай праблеме, пераканаўча паказвае, што першаасновай фарміравання падобнага адзінства поглядаў з’явіўся страх, які падтрымліваўся ў насельніцтва як проста насіллем, так і ўнушэннем. Людзі былі пастаўлены перад неабходнасцю прыстасавання да ўмоў жыцця, якое патрабавала поўнай адмовы ад уласных незалеж-
ных поглядаў і пазіцый. У выніку не прайшло і адной змены пакаленняў, як адмова ад індывідуальнасці пад уздзеяннем страху перарасла ў масавую ляноту думкі. Людзям пачало здавацца, што, вызваліўшыся ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, яны здабылі, нарэшце, свабоду. Добраахвотна ўступіўшы, масы ператварыліся ў заложнікаў партыйна-дзяржаўнага апарату, якому, аднак, яны шчыра верылі і звязвалі з ім усе свае надзеі. Гэтым перш за ўсё тлумачыцца і непадробны аўтарытэт партыі ў грамадстве. Да таго ж усё, што магло пахіснуць гэты аўтарытэт, ад народа ўтойвалася. Дасягалася такое сакрэтнасцю ў рабоце партыйна-ўрадавага апарату і ўсіх грамадскіх арганізацый, строгай цэнзурай друку і органаў інфармацыі. Гэтым забяспечвалася тое становішча, што галоўнай сілай, якая вызначала і накіроўвала грамадскае жыццё, станавілася Камуністычная партыя, але не сама па сабе, а яе кіруючы апарат.
Пасля XX з’езда партыі, які асудзіў культ асобы Сталіна, у краіне наступіла так званая хрушчоўская «адліга». Былі спынены неабгрунтаваныя масавыя рэпрэсіі, ажыццяўлялася рэабілітацыя бязвінна асуджаных, людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш раскавана. На ўсіх узроўнях партыйнадзяржаўнай улады модным стала гаварыць аб дэмакратыі, кантролі знізу і г. д. Аднак далей некаторага паслаблення кантролю зверху справа не пайшла, паколькі сама сталінская сістэма ўлады, яе цэнтралізаваная таталітарная сутнасць засталіся непахіснымі. Да таго ж пасля зняцця М. С. Хрушчова ў кастрычніку 1964 г. з пасады Першага сакратара ЦК КПСС і вылучэння на гэту пасаду Л. I. Брэжнева «адліга» ў грамадскім жыцці стала прызнавацца непатрэбнай раскошай. Узмацніліся ганенні па палітычных матывах, пачаліся рэпрэсіі супраць дысідэнтаў. Партыя, якая захавала ўладу, атрыманую з рук Сталіна, уступаць яе нікому не збіралася і ўсё больш схілялася да неасталінісцкага курсу. Галоўнымі выразнікамі гэтага курсу побач з Л. I. Брэжневым былі М. А. Суслаў, А. А. Грамыка, М. В. Падгорны, КУ. Чарненка і інш.
Пры строгай цэнтралізацыі кіравання краінай грамадска-палітычнае жыццё ў рэспубліках уніфікавалася, а ў якасці абгрунтавання правамернасці такога становішча служыла так званая тэорыя аб складванні «новай гістарычнай супольнасці людзей», носьбітам якой вы-
ступаў цяпер савецкі народ.
На справе, аднак, уніфікавацца магло афіцыйнае грамадска-палітычнае жыццё, якое выражалася ў святкаваннях па камандзе рэвалюцыйных свят, юбілейных дат партыйна-дзяржаўных дзеячаў і вядомых людзей па спіску, зацверджанаму ўладамі. I ўсё ж у жыцці кожнай нацыі захоўваліся звычаі, традыцыі культуры і маралі, якія склаліся гістарычна. Зламаць іх улады аказаліся не ў сілах.
КПБ — партыя сталінскага тыпу. Кампартыя Беларусі з’яўлялася састаўной часткай адзінай, маналітнай ВКП(б). За гады вайны партыйная арганізацыя Беларусі панесла вялікія страты, а яе кіруючыя органы з-за акупацыі вымушаны былі дзейнічаць або ў падполлі, або за межамі яе тэрыторыі. Пасля вызвалення ад гітлераўскай акупацыі жыццё партыйнай арганізацыі пачало хутка аднаўляцца. Ужо ў 1945—1946 гг. пярвічныя партыйныя арганізацыі былі створаны на большасці буйных прамысловых прадпрыемстваў, у шэрагу калгасаў і саўгасаў. На 1 студзеня 1946 г. колькасць членаў партыі ў БССР склала 48,2 тыс. чалавек супраць 72,1 тыс.— на 1 студзеня 1941 г. У лютым 1949 г. адбыўся XIX, першы пасляваенны, з’езд Кампартыі Беларусі. На гэты час у яе радах налічвалася больш за 110 тыс. чалавек, а ў пачатку 1956 г.— у 2 разы болын, чым перад вайной,— 145 тыс. чалавек. Хуткі рост партыйнай арганізацыі рэспублікі вызначаўся перш за ўсё яе становішчам у грамадстве як правячай, да таго ж адзінай, партыі. А ў гэтых умовах з членствам у партыі звязваецца не столькі ўдзел у палітычным жыцці, колькі магчымасць прасоўвацца па партыйна-дзяржаўнай, гаспадарчай і ўсялякай іншай лініі. Правільнасць такога палажэння пацвярджаецца і тым, што сама партыя не была ў поўным сэнсе палітычнай арганізацыяй. Пад кіраўніцтвам I. В. Сталіна яна даўно трансфармавалася, прысвоіўшы сабе ўсе функцыі вышэйшай заканадаўчай і выканаўчай улады ў краіне. Таму палітычныя пытанні яе цікавілі не ў плане палітычнага жыцця самой партыі і краіны, а ў плане захавання і ўмацавання ўлады. Гэта забяспечвалася перш за ўсё тым, што партыйныя камітэты на ўсіх узроўнях узялі на сябе функцыю так званага падбору і расстаноўкі кадраў. Пад гэты прынцып падпадала нават выбарчая сістэма і ў саміх партыйных органах, і ў Саветах, і ва ўсіх грамадскіх арганізацыях. Самі ж выбары закліканы
былі толькі дэманстраваць паслухмянасць мас, іх поўную згоду з тым безуладным становішчам, у якім яны аказаліся.
Для кожнай ступені партапарату падбор кіраўнікоў ажыццяўляўся па прынцыпу зверху — уніз. Першымі сакратарамі ЦК Кампартыі Беларусі ў пасляваенныя гады паслядоўна з’яўляліся П. К. Панамарэнка, М. I. Гусараў, М. С. Патолічаў, К. Т. Мазураў, П. М. Машэраў, Ц. Я. Кісялёў, М. М. Слюнькоў, Я. Я. Сакалоў. I закончыў гэты спіс А. А. Малафееў. Першыя тры з іх раней да Беларусі ніякіх адносін не мелі і накіраваны былі на гэтыя пасады I. В. Сталіным, які не давяраў мясцовым кадрам. Толькі пасля яго смерці становішча змянілася. 3 1956 г., пачынаючы з К. Т. Мазурава, гэтыя пасады займалі асобы з Беларусі. Аднак прынцып падбору і рэкамендацыі іх для выбрання зверху захаваўся аж да часоў перабудовы, а самі выбары насілі толькі рытуальны характар.
Паколькі партыя аказалася не столькі палітычнай, колькі дзяржаўна-гаспадарчай арганізацыяй, пастолькі камандна-адміністрацыйны прынцып кіравання краінай з’явіўся яе дзецішчам, які стаў асновай і ўнутранага жыцця. Аб гэтым сведчыць характар пастаноў, якія прымаліся з’ездамі КПБ і пленумамі ЦК КПБ, абласнымі і раённымі партыйнымі канферэнцыямі, пленумамі абкамаў і райкамаў. Яны носяць абавязваючы, камандны характар і ў роўнай меры датычацца як партыйных камітэтаў і саміх партыйных арганізацый, так і савецкіх, грамадскіх і гаспадарчых арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі. I ў ніжэйшым звяне партыі — пярвічных партыйных арганізацыях — галоўнымі пытаннямі з’яўляліся вытворчыя, тады як грамадска-палітычнае жыццё цікавіла іх толькі ў плане ўзмацнення класавай і рэвалюцыйнай пільнасці.
Узмацненне апаратнага напрамку развіцця партыі ў гэтыя гады пацвярджаецца і зменамі яе сацыяльнага саставу. Калі ў 1941 г. на долю інтэлігенцыі прыпадала 36,6 % саставу партыйнай арганізацыі БССР, то ў 1945 г.— 65,3%. К 1956 г. доля інтэлігенцыі некалькі знізілася, але па-ранейшаму заставалася пераважаючай — 51,9 %. I гэта ва ўмовах, калі служачыя складалі нязначную частку насельніцтва. У прыватнасці, па перапісу 1959 г., у БССР на іх долю прыпадала 15 %) а ў пачатку і сярэдзіне 50-х гадоў — і таго менш. Пасля шматгадовай практыкі рэгулявання прыёму ў партыю
па сацыяльнаму становішчу ўдзельная вага служачых у партыі к 1978 г. знізілася да 39,4 %. Аднак штучнае стрымліванне прытоку ў партыю служачых нічога не змяніла, па сутнасці, паколькі для большасці ўступаючых асноўным матывам уступлення з’явілася надзея прасоўвання па службе.
Хуткі рост абсалютнай і адноснай колькасці служачых у саставе партыі, іх перавага над іншымі пластамі насельніцтва вялі да ўстанаўлення панавання апарату над партыйнай і беспартыйнай масай. Таму і грамадска-палітычнае жыццё як у партыі, так і ў краіне поўнасцю вызначалася і накіроўвалася гэтым апаратам. Для пярвічных партарганізацый нават парадак дня сходаў у большасці прадпісваўся зверху і меў на мэце мабілізаваць радавых членаў партыі на рэалізацыю рашэнняў, якія прымаліся на ўсіх узроўнях грувасткай піраміды партапарату.
Калі мы зараз спрабуем вызначыць прычыны бюракратычных дэфармацый у партыі, то зусім відавочна, што яе вытокі ляжаць у тых зменах сацыяльнага саставу партыі, якія прывялі да фарміравання магутнага партыйна-дзяржаўнага апаратнага пласта ўнутры партыі. Па сваёй прыродзе ён быў адарваны ад матэрыяльнай сферы жыцця. Натуральныя працэсы гэтага жыцця ў апаратчыкаў праламляліся праз абстрактнае тэарэтызаванне, якое абапіралася на класікаў навуковага сацыялізму. Гэта непазбежна вяло да дагматызму, які стаў вызначальным у грамадска-палітычным жыцці партыі і грамадства ў цэлым.
У той жа час цэнтралізацыя партыйнага і дзяржаўнага жыцця не была простым вынаходствам зламысных асоб. Яна склалася ва ўмовах, калі рост вытворчасці забяспечваўся пераважна за кошт аўралаў і штурмаў, тады як уплыў навукова-тэхнічнага прагрэсу не меў рашаючага значэння. На пачатак 80-х гг. магчымасці экстэнсіўнага развіцця вытворчасці поўнасцю вычарпаліся, таму і цэнтралізаваная камандна-адміністрацыйная сістэма кіраўніцтва краінай, носьбітам якой з’явілася КПСС, аказалася ў тупіку.
Саветы дэпутатаў працоўных. У адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны Саветам належалі галоўныя функцыі дзяржаўнага кіраўніцтва і арганізацыі грамадскага жыцця. Яны ажыццяўлялі таксама гаспадарчае кіраўніцтва на падведамасных тэрыторыях, культурна-выхаваўчыя і іншыя функцыі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўмовах варожай акупацыі на тэрыторыі БССР захаваліся толькі асобныя ачагі мясцовай Савецкай улады ў зонах, якія кантраляваліся партызанамі. Аднаўленне Саветаў на вызваленай тэрыторыі ў першыя гады ажыццяўлялася па ініцыятыве партыйных камітэтаў адміністрацыйным шляхам, паколькі многія выбраныя да вайны дэпутаты або загінулі, або памянялі месцапражыванне. У 1947 г. адбыліся першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР і ў 1948 г.— у мясцовыя Саветы рэспублікі. Быў выбраны 371 дэпутат у Вярхоўны Савет і 65 тыс. у мясцовыя Саветы. Гэтым завяршыўся працэс аднаўлення Саветаў у пасляваенныя гады ў рэспубліцы. Усюды ў рэспубліцы адрадзілася сесіённая дзейнасць Саветаў, разгарнулася работа іх пастаянных камісій. Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР на першай яго сесіі быў выбраны Н. Я. Наталевіч, якога ў 1948 г. змяніў на гэтай пасадзе В. I. Казлоў, у наступным імі былі С. В. Прытыцкі, Ф. А. Сурганаў, I. Я. Палякоў, Г. С. Таразевіч, М. I. Дземянцей.
Саветы займаліся аднаўленнем гарадоў і сёл рэспублікі, ачагоў культуры, арганізацыяй народнай адукацыі, паляпшэннем умоў жыцця насельніцтва.
Аднак становішча Саветаў у сістэме сталінскага дыктату мала паходзіла на сапраўднае народаўладдзе, дэклараванае Канстытуцыяй. На самай справе яны знаходзіліся на службе ў партапарату, які панаваў над імі, як і над усімі іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі.
3 сярэдзіны 50-х гг., асабліва пасля XX з’езда партыі, рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай і грамадствам. У 1957 г. ЦК КПСС прыняў пастанову, накіраваную на паляпшэнне дзейнасці Саветаў, умацаванне іх сувязі з масамі. Павысілася роля рэспубліканскіх і мясцовых Саветаў у кіраўніцтве эканомікай і грамадска-палітычным жыццём. У гэтыя гады актывізавалася заканадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, у яго саставе з’явіліся новыя камісіі: па народнай адукацыі і культурна-асветнай рабоце, ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву і інш. Новыя камісіі па кіраўніцтву гаспадарчай дзейнасцю ствараліся таксама ў мясцовых Саветах. Гэта прывяло да значнага пашырэння актыву.
Разам з тым у гады хрушчоўскай «адлігі» карэнных
змен у становішчы Саветаў не адбылося. Яны па-ранейшаму заставаліся састаўной часткай камандна-адміністрацыйнай сістэмы, якая адкідвала любыя дэмакратычныя пачаткі іх дзейнасці. Выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў, а ў саміх Саветах гаспадарамі становішча былі выканкамы, якімі ў сваю чаргу камандавалі парткамы. Разам з тым Саветы праводзілі вялікую адміністрацыйна-гаспадарчую і выхаваўчую работу, пад іх апекай знаходзіліся надзвычай цяжкая жыллёва-камунальная служба, сфера паслуг насельніцтву, сацыяльнае забеспячэнне, народная адукацыя і ахова здароўя і г. д. Аднак уладнымі функцыямі Саветы валодалі толькі фармальна, а на справе ўлада знаходзілася ў руках партапарату. Вяртанне ўлады Саветам стала адной з кардынальных задач перабудовы грамадска-палітычнага жыцця краіны ў другой палавіне 80-х гг.
Прафсаюзы і камсамол. Важную ролю ў жыцці дэмакратычнага грамадства адыгрываюць прафесіянальныя саюзы. Ва ўмовах таталітарнай сістэмы ў СССР у пасляваенныя гады дзейнасць прафсаюзаў абмяжоўвалася пераважна ўдзелам у арганізацыі працоўных на ажыццяўленне вытворчых планаў і заданняў, тады як гістарычна ўласцівыя ім функцыі сацыяльнай абароны працоўных адсоўваліся на другарадныя пазіцыі або ажыццяўляліся фармальна.
КПСС зацікаўлена была ў існаванні прафсаюзаў, паколькі яны забяспечвалі сувязь авангарда з шырокімі беспартыйнымі масамі. Аднак, узяўшы на сябе не ўласцівыя палітычнай арганізацыі функцыі дзяржаўна-гаспадарчага кіраўніцтва, партыя ўцягнула ў арбіту гэтай дзейнасці і прафесіянальныя саюзы, якімі яна кіравала, і іншыя грамадскія арганізацыі, ператварыўшы іх апарат у састаўную частку бюракратычнага апарату ўлады.
У гады вайны ў БССР у сувязі з акупацыяй і развалам эканомікі спынілася і дзейнасць прафсаюзных арганізацый. Іх адраджэнне ажыццяўлялася па меры вызвалення тэрыторыі рэспублікі і аднаўлення яе эканомікі. На пачатак 1946 г. у БССР ужо налічвалася звыш 350 тыс. членаў прафсаюзаў, што складала каля 70 % агульнай колькасці рабочых і служачых. К гэтаму часу адроджана была структура прафсаюзных органаў, пачалі функцыяніраваць усе звенні прафсаюзнага апа-
рату, створана сетка фабрычна-заводскіх і мясцовых камітэтаў. 3 адраджэннем прафсаюзаў завяршаўся працэс поўнага адраджэння ўсяго сацыяльна-палітычнага механізма рэспублікі, абапіраючыся на які партыя змагла ажыццявіць складаныя задачы ўздыму разбуранай эканомікі, ліквідацыі вынікаў вайны. У прынятай 15 студзеня 1946 г. пастанове ЦК КП(б)Б «Аб рабоце прафсаюзных арганізацый БССР» у якасці першачарговай задачы прафсаюзаў вызначалася прыцягненне рабочых, ІТР і служачых да актыўнай работы па аднаўленню народнай гаспадаркі і задавальненню культурна-бытавых патрэб працоўных.
У гэтым напрамку і разгортвалася іх работа. Яны арганізавалі спаборніцтва і падводзілі яго вынікі, будавалі і наладжвалі работу прафсаюзных клубаў, дамоў культуры і бібліятэк, садзейнічалі развіццю ў працоўных калектывах самадзейнага мастацтва, фізкультуры і спорту, тэхнічнай творчасці, клапаціліся аб тэхніцы бяспекі на вытворчасці, паляпшэнні жыллёва-бытавых умоў работнікаў і г. д.
У 1948 г. быў створаны Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў, першым старшынёй якога з’явіўся I. А. Бельскі, а таксама абласныя саветы. Адначасова дзейнічалі галіновыя камітэты. Гэта значыць, што ў будове прафсаюзаў спалучаліся галіновы і вытворчатэрытарыяльны прынцыпы. Апошні адпавядаў структуры партыі і забяспечваў магчымасць партыйнага кіраўніцтва на ўсіх ступенях прафсаюзнай лесвіцы.
Спроба дэмакратызацыі грамадскага жыцця пасля XX з’езда КПСС закранула і прафсаюзы. Снежаньскі (1957 г.) Пленум ЦК КПСС прызнаў неабходным павысіць іх ролю ў жыцці савецкага грамадства, у тым ліку ў кіраўніцтве вытворчасцю, абароне правоў і інтарэсаў працоўных. У сувязі з гэтым на прадпрыемствах вытворчыя нарады ператварыліся ў пастаянна дзеючыя, якія працавалі пад кіраўніцтвам прафсаюзаў. У рэспубліцы яны функцыяніравалі на ўсіх буйных і сярэдніх прадпрыемствах і ў іх падраздзяленнях. Узмацніўся кантроль прафсаюзаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, медыцынскага і бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Паслядоўна расла колькасць членаў прафсаюзаў. У сярэдзіне 80-х гг. іх налічвалася ў рэспубліцы 5 млн чалавек; гэта — практычна ўсе працуючыя.
Аднак і рост прафсаюзнага членства, і так званае
ўдасканаленне структуры, форм і метадаў работы адбывалася ў рамках партакратычнай камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, якая выключала самастойнасць прафсаюзаў, як і іншых грамадскіх арганізацый.
У грамадскім жыцці моладзі вызначальную ролю адыгрываў камсамол. Аднак ён таксама з’явіўся састаўным элементам камандна-адміністрацыйнай сістэмы на чале з партыяй. Пад яе ўздзеяннем у камсамоле сфарміраваўся грувасткі бюракратычны апарат кіраўніцтва пры фактычным бяспраўі пярвічных камсамольскіх арганізацый і радавых камсамольцаў. Камсамол, як і прафсаюзы, займаўся пытаннямі вытворчасці, якой было падпарадкавана і ўсё яго грамадска-палітычнае жыццё. Аб’ектыўна такая накіраванасць дзейнасці камсамола служыла інтарэсам грамадства, хутчэйшаму залечванню ран вайны, паспяховаму выкананню планаў вытворчасці. Бяда, аднак, у тым, што ўсё гэта ажыццяўлялася ва ўмовах поўнага адлучэння работнікаў ад валодання сродкамі вытворчасці і размеркавання прадуктаў працы. Таму такая накіраванасць работы камсамола служыла ў першую чаргу ўмацаванню апарату камсамольскіх органаў, яго бюракратызацыі і ператварэнню ў прыдатак адміністрацыйнагаспадарчых органаў.
Спробы перабудовы работы камсамола ў другой палавіне 50-х гадоў не выходзілі за рамкі пошуку структурных змен і ўмацавання ўлады апарату над маладзёжнай масай. Гэта адпавядала агульнаму напрамку руху краіны па шляху ўмацавання каманднай сістэмы кіравання. Камсамольцы Беларусі, як і краіны, працавалі на ўдарных камсамольскіх будоўлях, асвойвалі цалінныя землі і неабжытыя раёны Сібіры і Казахстана, на прадпрыемствах стваралі камсамольскія штабы і пасты па кантролю за работай вытворчых падраздзяленняў, камсамольскія маладзёжныя брыгады па эканоміі і беражлівасці, арганізоўвалі эстафеты працоўных спраў і да т. п. Шмат увагі ўдзялялася вучобе камсамольцаў і моладзі. Расла ў гэтыя гады і колькасць камсамольцаў рэспублікі. Калі ў 1952 г. іх налічвалася 511 тыс., то ў 1970 г. звыш 916 тыс.
Аднак рост камсамола ў гэтыя гады выяўляўся пераважна ў колькасных зменах, якія стваралі бачнасць развіцця, якога не было. Як і ўся бюракратычная камандная сістэма ў краіне, камсамол усё больш адыходзіў ад свайго прызначэння служыць інтарэсам чала-
века і ператвараўся ў звычайную апаратную арганізацыю, што і прывяло ў канчатковым выніку да яго разладу ў другой палавіне 80-х гг. Адбылося крушэнне і пануючай канцэпцыі класавага ідэалагізаванага падыходу ў рабоце з моладдзю.
У рэспубліцы, як і ў краіне ў цэлым, па адзінаму шаблону ствараліся і іншыя грамадскія арганізацыі тыпу ДТСААФ, дваровыя і вулічныя камітэты, культурныя, навуковыя, спартыўныя аб’яднанні і да т. п. Аднак уся іх дзейнасць строга рэгламентавалася, а дабравольнасць членства нярэдка падмянялася абавязковасцю. Многія з іх існавалі толькі на паперы і абмяжоўвалі сваю дзейнасць зборам членскіх узносаў, якія ішлі на аплату працы работнікаў кіруючых органаў.
Заданні. 1. Раскрыйце сутнасць таталітарнага рэжыму ўлады, прычыны ўстанаўлення яго ў рэспубліцы. 2. Растлумачце, чаму таталітарная камандна-адміністрацыйная ўлада прыкрывала сваю сутнасць дэмакратычнымі пастулатамі. 3. Асвятліце, чым выклікалася неабходнасць існавання розных грамадскіх арганізацый. 4. Пакажыце месца Камуністычнай партыі ў стварэнні і функцыяніраванні строга цэнтралізаванай таталітарнай сістэмы кіравання дзяржавай і грамадствам. 5. Прааналізуйце, з чым звязана страта прафсаюзамі ў савецкім грамадстве свайго гістарычнага прызначэння абаронцаў інтарэсаў працоўных.
§ 40. Сацспаборніцтва ў грамадскім жыцці БССР
Сацспаборніцтва ў сярэдзіне 40—50-х гг. Сацыялістычнае спаборніцтва за гады Савецкай улады прайшло доўгую гісторыю свайго развіцця, пранікла ва ўсе сферы жыцця грамадства і таксама, як і само грамадства, на канец 80-х гг. аказалася ў безвыходным тупіку.
Зыходнай асновай сацспаборніцтва з’явілася ленінскае тэарэтычнае палажэнне аб тым, што спаборніцтва ўласціва сацыялізму па сваёй прыродзе гэтага грамадства, якое «ўпершыню стварае магчымасць выкарыстаць яго сапраўды шырока, сапраўды ў масавым размеры...»1. Пры гэтым асноўную накіраванасць сацыялістычнага спаборніцтва У. I. Ленін звязваў з арганізацыяй усенароднага «...уліку і кантролю за колькасцю працы, за вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў». Для гэтага, указваў ён, трэба выклікаць да
1 Ленін У. I. Поўн. зб. тв. Т. 35. С. 195.
жыцця ў асяроддзі рабочых і сялян «...арганізатарскія таленты, трэба абудзіць у іх — і наладзіць у агульнадзяржаўным маштабе — спаборніцтва па часці арганізатарскіх поспехаў...»1.
Аднак прафсаюзы, якія сталі ў гады сталіншчыны састаўной часткай адміністрацыйна-каманднага бюракратычнага апарату ўлады, зусім не мелі патрэбы ў рабочым кантролі над вытворчасцю і размеркаваннем. Іх клопатам цяпер станавіліся перш за ўсё вытворчыя планы. Таму як само спаборніцтва, так і выкліканую ім творчую ініцыятыв'у і актыўнасць працоўных яны імкнуліся падпарадкаваць перш за ўсё інтэнсіфікацыі вытворчасці, выкананню і перавыкананню вытворчых планаў і заданняў.
У цяжкія гады пасляваенных разбурэнняў такая накіраванасць сацспаборніцтва была апраўдана і прынесла істотныя рэзультаты перш за ўсё дзякуючы масавай актыўнасці працоўных, іх імкненню хутчэй аднавіць народную гаспадарку і пайсці далей па шляху яе развіцця. Вызначальным у гэтым з’явіўся рост самасвядомасці народа як рашаючай сілы грамадства. Гэтаму ў значнай меры садзейнічала перамога ў цяжкай і грознай вайне, у ходзе якой некалькі паслаблены быў сталінскі камандна-адміністрацыйны, рэпрэсіўны рэжым у краіне, адбылося збліжэнне апарату ўлады і народа, людзі ўбачылі і ўсвядомілі сябе не вінцікамі дзяржаўнай машыны, а галоўнай сілай, якая абараніла і адстаяла сваю Радзіму ад навіслай пагрозы знішчэння. 3 верай у невычэрпнасць сваіх сіл і гатоўнасцю прысвяціць іх уладкаванню новага мірнага жыцця вярнуліся з вайны мільёны савецкіх людзей. Іх мары аб шчаслівай будучыні сваёй краіны, высокая адухоўленасць, вера ў непазбежнасць перамогі сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве, права на існаванне, за якое давялося заплаціць незлічонымі стратамі чалавечых жыццяў, сталі пераважаючымі ў жыцці савецкіх людзей. Адсюль і масавы гераізм у працы, а разам з ім і высокія тэмпы аднаўлення і далейшага развіцця народнай гаспадаркі.
Гісторыя захавала высокі ўзровень працоўнага энтузіязму рабочых у гэтыя гады перш за ўсё ў сацыялістычным спаборніцтве, якое шырока разгарнулася сярод іх, за выкананне і перавыкананне чацвёртага пяцігадовага плана, хуткім росце руху наватараў вытворчасці,
1 Ленін У. I. Поўн. зб. тв. Т. 35. С. 201.
рацыяналізатараў і вынаходнікаў. 3 прапановай разгарнуць Усесаюзнае сацыялістычнае спаборніцтва за выкананне і перавыкананне чацвёртага пяцігадовага плана ў 1946 г. выступілі рабочыя і служачыя ленінградскай абутковай фабрыкі «Скараход», маскоўскай фабрыкі «Чырвоная швачка», Маскоўскага аўтамабільнага завода і інш. Яно было падтрымана па ўсёй краіне. К восені 1946 г. у яго ўключыліся ўсе буйнейшыя прадпрыемствы і абсалютная большасць рабочых Беларускай ССР.
Адначасова з Усесаюзным спаборніцтвам пад лозунгам барацьбы за выкананне і перавыкананне бягучых, гадавых і плана 4-й пяцігодкі праводзіліся ўнутрызаводскія, унутрыгаліновыя, спаборніцтвы гарадоў і рэгіёнаў і іншыя яго формы. Па меры аднаўлення прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі павышалася роля сацыялістычнага спаборніцтва ў паляпшэнні якасных паказчыкаў вытворчасці. Гэтым мэтам служылі яго шматлікія ініцыятыўныя формы, такія, як: за выпуск прадукцыі выдатнай якасці, за лепшае выкарыстанне вытворчых плошчаў і асноўных сродкаў прадпрыемстваў, за комплексную эканомію сыравіны і матэрыялаў, за пераход на калектыўную стаханаўскую работу.
У гады пятай пяцігодкі разгарнулася спаборніцтва за зніжэнне сабекошту прадукцыі на кожнай аперацыі, за званне «Брыгада выдатнай якасці і высокай прадукцыйнасці працы» і інш. На гэтай аснове, напрыклад, на Віцебскім дывановым камбінаце за 1951 —1954 гг. было зэканомлена 70 т пражы, а закройшчыца віцебскай абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» А. А. Галубкова за адзін 1953 год зэканоміла такую колькасць верхняга скуртавару, якога хапіла б для выпуску 2 тыс. пар абутку. На 5,8 млн руб. зэканомілі сыравіны і матэрыялаў у гэтым годзе рабочыя прадпрыемстваў Магілёва. Важную ролю адыгрывала спаборніцтва за пераход на калектыўныя формы высокапрадукцыйнай стаханаўскай працы.
Спаборніцтва працоўных прыносіла найбольшы эфект вытворчасці, калі яно арыентавалася на дасягненне ўзроўню прадукцыйнасці працы лепшых рабочых, якія атрымалі назву наватараў вытворчасці. Такія рабочыя ў працоўных калектывах былі заўсёды, і гэта натуральны вынік існуючых адрозненняў ва ўзроўні
кваліфікацыі работнікаў, іх магчымасцей, прыроднага таленту і г. д.
У рэспубліцы вядомы былі ў першыя пасляваенныя гады імёны многіх наватараў вытворчасці. Сярод іх мінскія муляры А. Філіпаў, П. Дудко, Д. Булахаў, тынкоўшчыкі КГуцін, П. Кароўкін, А. Дзігілевіч і інш. Яны ў некалькі разоў перавыконвалі зменныя нормы выпрацоўкі і дасягалі гэтага ў першую чаргу за кошт свайго высокага прафесіянальнага майстэрства, а галоўнае — напружанай працы.
Павышэнню прадукцыйнасці працы служыў пераход рабочых на абслутоўванне большай колькасці станкоў, машын і механізмаў. У ліку першых у 1946 г. на віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы «КІМ» П. Белазёрава пачала абслугоўваць 4 машыны замест 3, а Н. Раманоўская — 29 аўтаматаў замест 15. Многастаночнікам стаў фрэзероўшчык віцебскага станкабудаўнічага завода «Камінтэрн» Л. В. Казлоў і інш.
Высокіх вытворчых вынікаў дасягалі многія рабочыя за кошт пераводу машын і станкоў на скорасныя метады працы па прыкладу маскоўскага токара П. Быкава і ленінградскага — Г. Барткевіча. У БССР ініцыятарамі пераходу на скорасныя метады працы выступілі перадавыя станочнікі Віцебскага завода заточных станкоў Г. Жамчужны, I. Казлоў, Г. Клімаў, Гомельскага завода імя Кірава — I. Дзівень, Мінскага трактарнага завода — I. Кітаеў, А. Смірноў і інш.
У цэлым у пасляваенныя гады сацыялістычнае спаборніцтва, хоць і арыентавалася ў асноўным на выканаўчую, а не творчую работу, адыграла вялікую ролю. Яно дапамагло канцэнтрацыі намаганняў працоўных калектываў на першачарговым пераадоленні недахопаў у арганізацыі вытворчасці і працы, максімальным напружанні волі і энергіі рабочых і служачых у мэтах хутчэйшага пераадолення разрухі і адставання, адраджэння і арганізацыйнага ўмацавання ўсёй грамадскаэканамічнай структуры грамадства.
Распаўсюджванне прынцыпаў сацспаборніцтва за рамкі вытворчасці. Сацспаборніцтва, арганізаванае партыйна-прафсаюзным і гаспадарчым апаратам, хоць і дапамагала ім у рашэнні вытворчых задач, істотнага ўплыву на рабочых не аказвала. Яны пакорна падпісвалі індывідуальныя і калектыўныя сацабязацельствы, якія ім прапаноўвалі, апаратчыкі рэгулярна пасылалі рапарты ў вышэйстаячыя органы аб ходзе і рэзультатах
спаборніцтва. Фармалізм і адміністраванне ў кіраўніцтве спаборніцтвам спусташалі ў ім усякія творчыя пачаткі.
Спробай вывесці сацспаборніцтва на якасна новы ўзровень, удыхнуць у яго новае жыццё, павысіць яго адухоўленасць з’явілася арганізацыя ў канцы 50-х гг. так званага руху за камуністычныя адносіны да працы. Новым тут было тое, што ў сферу спаборніцтва ўключаліся не толькі вытворчая дзейнасць, але і жыццё калектываў і кожнага работніка, іх паводзіны, вучоба, быт і нават сямейныя адносіны. Лічылася, што такі бязмежны калектывізм і ёсць прамая дарога да камуністычнага заўтра.
Як і па ўсёй краіне, у БССР паўсюдна прымаліся абавязацельствы працаваць і жыць па-камуністычнаму. К сярэдзіне 60-х гг. у спаборніцтва ўключыліся большасць рабочых і служачых рэспублікі. Друк, тэлебачанне, радыё па ўказцы партыйных органаў разгарнулі кампанію праслаўлення тых, хто ішоў наперадзе. Пры ацэнцы калектываў прадпрыемстваў і іх падраздзяленняў партыйныя, прафсаюзныя і камсамольскія органы асаблівае значэнне надавалі колькасці ўдзельнікаў спаборніцтва за камуністычныя адносіны да працы. У адказ пайшла масавая фальсіфікацыя даных. У зводках рух нарастаў, нібы абвал. На ўсіх партыйна-прафсаюзна-гаспадарчых нарадах, з’ездах, канферэнцыях і пленумах размах гэтага пачынання вызначаўся як адна з рашаючых умоў нашага руху наперад. Гэта была чарговая утопія, якая нарадзілася ў апаратных структурах улады і сутнасць якой заключалася ў тым, каб вывесці спаборніцтва за межы сферы вытворчасці і матэрыяльнага інтарэсу, зрабіць яго рашаючым фактарам грамадскага жыцця, фарміравання новага чалавека, для якога пабуджальным матывам высокапрадукцыйнай працы з’явіліся б у першую чаргу маральны пачатак і інтарэс.
Працверажэнне прыйшло, калі пераканаліся, што развіццё эканомікі змянілася спадам, а затым і застоем, а новая форма спаборніцтва з’явілася чарговай кампаніяй, спробай стварэння бачнасці руху. А між тым у самой ідэі гэтага руху было нямала рацыянальнага, таму многія рабочыя паверылі ў яго ідэалы і практычную значнасць. У прыватнасці, на многіх прадпрыемствах дзякуючы спаборніцтву пашырылася вучоба рабочых і служачых без адрыву ад вытворчасці ў сярэдніх
і вышэйшых навучальных установах, многія адгукнуліся на заклік павышаць сваю кваліфікацыю, добрасумленна працаваць і патрабаваць гэтага ад сваіх таварышаў і г. д.
К пачатку 80-х гг. спаборніцтва за камуністычныя адносіны да працы падзялілася на рад плыней і поўнасцю страціла сваю былую прывабнасць, вычарпалі сябе і яго праваднікі-ідэолагі, прапагандысты, апаратчыкі, вучоныя-даследчыкі — усе, хто на працягу дзесяцігоддзяў услаўляў, а заадно і фальсіфікаваў гэты рух.
Такім чынам, для сацыялістычнага спаборніцтва характэрнымі былі два пачаткі. 3 аднаго боку, яно, будучы натуральным прадуктам калектыўнай працы, нараджала ў рабочых дух спаборнасці, выклікала ў іх неабходнасць лепш працаваць, даваць больш і лепшай якасці прадукцыі. I ў гэтых адносінах яно з’явілася натуральным элементам грамадскага жыцця. 3 другога, камандна-адміністрацыйны апарат мала цікавіўся развіццём творчай ініцыятывы мас. У спаборніцтве яго прыцягваў чыста прыкладны бок—магчымасць інтэнсіфікацыі працы рабочых і канцэнтрацыі іх намаганняў на выкананні планаў і вытворчых заданняў. Адсюль імкненне да маштабнасці, лозунгавы характар спаборніцтва, бюракратычнае навязванне зверху яго форм і метадаў арганізацыі, рапартаманія і г. д., што ў канчатковым выніку прывяло да поўнага падзення яго прэстыжу.
Усё гэта служыць дадатковым сведчаннем несумяшчальнасці камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання з масавай творчасцю працоўных.
Заданні. 1. Раскрыйце аб'ектыўны характар спаборнасці працы на вытворчасці. 2. Пакажыце, пры якіх умовах сацыялістычнае спаборніцтва можа мець творчы характар. 3. Прааналізуйце, у чым заключалася супярэчнасць мэты спаборніцтва на прадпрыемстве для яго арганізатараў і непасрэдных удзельнікаў. 4. Растлумачце, чаму шырокавяшчальныя мэты спаборніцтва, накіраваныя на наданне яму сацыялістычнага жыцця, пацярпелі поўную няўдачу.
§41 . Сацыяльнае развіццё БССР
Змены сацыяльнай структуры грамадства і ўмовы працы. Эканоміка і працэсы, якія ў ёй адбываюцца, знаходзяцца ў непасрэднай сувязі з сацыяльнай сферай жыцця грамадства і адбіваюцца на зменах у яго са-
цыяльнай структуры, характары працы, жыццёвым узроўні і г. д.
Асноватворным у змене сацыяльнай структуры грамадства ў гэтыя гады з’явіўся хуткі рост рабочага класа і служачых як сярод занятага, так і ўсяго насельніцтва. У 1960 г. рабочыя сярод занятага насельніцтва складалі 45 %, а ў 1985 г.— 60 %, служачыя — адпаведна 14,6 % і 25,4 %. У той жа час доля калгаснікаў сярод занятага насельніцтва знізілася з 40,4 % да 14,6%.
Паслядоўнае пашырэнне механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці істотна змяніла характар працы рабочых. За 1971 —1985 гг. толькі ў прамысловасці рэспублікі было вызвалена ад цяжкай фізічнай працы 350 тыс. чалавек. У новай вытворчасці ўсё большая частка работнікаў выводзіцца са сферы непасрэднай вытворчасці ў сферу яе падрыхтоўкі, у галіны даследчыцкай, канструктарскай, тэхналагічнай і кіраўніцкай дзейнасці. I ў цэлым сярод занятага насельніцтва ўдзельная вага работнікаў матэрыяльнай вытворчасці паменшылася, а невытворчай сферы ўзрасла. Аднак з-за нізкага ўзроўню комплекснасці механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, адставання дапаможнай вытворчасці ад асноўнай па тэхнічнай аснашчанасці працы, неэфектыўнасці эканамічнай структуры вытворчасці доля ручной працы заставалася высокай. У пачатку 80-х гг. ёй было занята звыш 30 % агульнай колькасці прамысловых рабочых.
Змены ў сацыяльнай структуры грамадства суправаджаліся ростам гарадскога і скарачэннем сельскага насельніцтва. У 1960 г. гарадское насельніцтва рэспублікі складала 32 % агульнай яго колькасці, а ў 1985 г.— 62 %. Усё гэта аб’ектыўныя працэсы развіцця грамадства ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Аднак неабыякавым у гэтым працэсе быў і камандна-бюракратычны апарат. Іменна на гэтыя гады прыпадае ўмацаванне яго пазіцый у выніку ўзвышэння над грамадствам і афармлення ў своеасаблівую прывілеяваную касту, якая атрымала назву наменклатуры.
Карыстаючыся неабмежаванай уладай, новая каста паслядоўна пашырала свае прывілеі ў сферы медыцынскага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, матэрыяльнага забеспячэння і г. д. Гэта вяло да ўмацавання карупцыі, росту сацыяльнага расслаення грамадства, стрымлівала яго рух па шляху прагрэсу. Раслі і прамыя
расходы грамадства на ўтрыманне разбухлага камандна-адміністрацыйнага апарату, спробы скарачэння колькасці якога практычных вынікаў не давалі. У 1960 г. яны складалі 31,7 млн руб., а ў 1985 г.— ужо 87,2 млн руб. Гэта без уліку расходаў на ўтрыманне партыйнага, прафсаюзнага і камсамольскага апарату.
Рост матэрыяльнага дабрабыту працоўных. Важным паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства з’яўляецца павышэнне народнага дабрабыту, аснову якога складае рост нацыянальнага даходу. Сярэднегадавыя тэмпы яго прыросту ў 60-я — першай палавіне 80-х гг. у БССР склалі каля 8 %. На гэтай аснове рэальныя даходы насельніцтва ў 1985 г. у разліку на душу насельніцтва (паводле даных статыстыкі) павялічыліся ў параўнанні з 1960 г. больш чым у 3 разы. Адпаведна павялічыўся і ўзровень спажывання, палепшылася структура харчавання за кошт больш высакаякасных і каларыйных прадуктаў. Так, спажыванне мяса на душу насельніцтва павялічылася з 40 кг у 1960 г. да 70 кг у 1985 г., малака і малочных прадуктаў — са 180 кг да 395 кг, яек — з 93 штук да 319 штук, цукру — з 18,8 кг да 44 кг. У насельніцтва больш стала тавараў культурна-бытавога прызначэння доўгатэрміновага карыстання. Амаль 10 млн чалавек за гэтыя гады палепшылі жыллёвыя ўмовы.
Асноўным паказчыкам жыццёвага ўзроўню працоўных з’яўляецца заработная плата. Сярэднямесячная грашовая заработная плата рабочых і служачых павысілася з 63 руб. у 1960 г. да 173 руб. у 1985 г., а з дабаўкай выплат і льгот з грамадскіх фондаў спажывання — адпаведна са 144 руб. да 243 руб. 3 35 руб. да 70 руб. павысіўся мінімальны ўзровень заработнай платы.
Істотна павысілася аплата працы калгаснікаў. Калгасы ад натураплаты, узровень якой у пасляваенныя гады быў вельмі нізкім, пачалі пераходзіць да штомесячнага грашовага авансавання, а з 1966 г. была ўведзена гарантаваная аплата працы па цвёрдых грашовых расцэнках. Ужо ў 1975 г. сярэднямесячны заработак калгасніка склаў 78 руб., што перавысіла ўзровень 1965 г. больш чым у 2 разы. К 1985 г. ён дасягнуў 155 руб. Акрамя таго, большасць членаў калгасаў мелі прысядзібныя зямельныя ўчасткі, вялі падсобную гаспадарку, карысталіся выплатамі і льготамі з грамадскіх фондаў спажывання. 3 1965 г. калгаснікам сталі назна-
чацца пенсіі па старасці і інваліднасці, на іх распаўсюджваліся і іншыя віды сацыяльнага забеспячэння. У сярэдзіне 70-х гг. колькасць пенсіянераў у БССР дасягнула 1789 тыс. чалавек, у тым ліку 677 тыс. калгаснікаў.
Далейшае развіццё атрымала бытавое абслугоўванне насельніцтва. Колькасць прадпрыемстваў гэтай галіны ў 1985 г. дасягнула амаль 11 тыс., гэта ў 2,3 раза больш, чым у 1960 г., а аб’ём рэалізацыі бытавых паслуг узрос за гэты час у 16 разоў. Служба быту вырасла ў буйную механізаваную галіну народнай гаспадаркі, якая абслугоўвала як гарадскіх, так і сельскіх жыхароў.
Ужо к сярэдзіне 70-х гг. на ўсіх цэнтральных сядзібах калгасаў і саўгасаў дзейнічалі комплексныя прыёмныя пункты і дамы быту, якія выконвалі больш за 300 відаў паслуг.
Аднак прыкметны рост матэрыяльнага дабрабыту працоўных у гэтыя гады пастаянна адставаў ад узрастаючых патрэб грамадства і далёка не адпавядаў дасягненням у гэтай галіне развітых краін свету і міжнародным стандартам. Да таго ж паказчыкі росту дабрабыту нашага народа, якія зыходзілі з органаў статыстыкі, як правіла, упрыгожвалі сапраўдную рэчаіснасць. У прыватнасці, імі зусім выключаліся, як неўласцівыя сацыялізму, інфляцыйныя працэсы, рост дарагоўлі і іншыя адмоўныя з’явы ў эканоміцы, якія зніжалі жыццёвы ўзровень працоўных. Перабольшвалася роля грамадскіх фондаў спажывання ў павышэнні рэальных даходаў насельніцтва. Для гэтага выкарыстоўваліся сярэднія велічыні спажывання на душу насельніцтва, тады як на самай справе імі больш карысталіся прывілеяваныя слаі грамадства, якія прысвоілі сабе незаслужаныя льготы і перавагі. Гэта работнікі апарату, гандлю, сферы паслуг і інш.
Жыццёвы ўзровень большасці насельніцтва зніжаўся таксама ў сувязі з незадаволеным попытам на прамысловыя і харчовыя тавары, у тым ліку першай неабходнасці. Ціск гэтага фактару асабліва ўзмацніўся ў першай палавіне 80-х гг.,калі рост заработнай платы стаў значна апярэджваць рост прадукцыйнасці працы, вытворчасць прадметаў спажывання (група Б) усё больш выцяснялася на другарадныя пазіцыі, у той час як вытворчасць сродкаў вытворчасці (група А) ператварылася ў галіну, якая ў асноўным узнаўляла самую
сябе. Гэта вяло да таго, што ўсе працавалі, выконвалі і перавыконвалі планы, а тавараў народнага спажывання ў магазінах станавілася ўсё менш і менш, пакуль, нарэшце, многія з іх наогул пачалі знікаць са свабоднага гандлю. Асабліва адмоўна адбілася на жыццёвым узроўні працоўных пагаршэнне харчовага забеспячэння, знікненне з вытворчасці і гандлю танных тавараў штодзённага попыту.
3 сярэдзіны 80-х гг. рэспубліка, як і ўся краіна, пачала ўпаўзаць у паласу глыбокага эканамічнага крызісу, які праявіўся ў першую чаргу ў крызісе забеспячэння насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі, расстройства сферы абслугоўвання, узмацнення пазіцый ценявой эканомікі і г. д.
Заданні. 1. Раскажыце аб росце колькасці рабочых і зменах умоў іх працы. 2. ГІакажыце, якія змены адбыліся ў сацыяльна-класавай структуры грамадства. 3. Растлумачце прычыны ўмацавання пазіцый камандна-адміністрацыйнай сістэмы ўлады, росту бюракратызму. 4. Раскрыйце прычыны зніжэння жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва рэспублікі, які пачаўся ў сярэдзіне 80-х гг.
Раздзел XIV. НАВУКА, АДУКАЦЫЯ I КУЛЬТУРА ПАД УЛАДАЙ КАМАНДНА-АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ СІСТЭМЫ
§ 42. Адраджэнне культурнага жыцця ў БССР у пасляваенныя гады
Адраджэнне і развіццё культурнага жыцця беларускага народа ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе працякала ў выключна цяжкіх умовах. I не толькі таму, што за гады вайны амаль поўнасцю была разбурана матэрыяльна-тэхнічная база навукі і культуры рэспублікі. К 1950 г. яна ў асноўным была адноўлена. У поўным аб’ёме разгарнулася работа Акадэміі навук БССР, перавысіла даваенны ўзровень колькасць навукова-даследчых устаноў. У ВНУ і навукова-даследчых установах працавала звыш 100 дактароў навук і каля 580 кандыдатаў навук, больш чым да вайны дзейнічала агульнаадукацыйных школ; перавысіў даваенны ўзровень выпуск газет, часопісаў і г. д.
Безумоўна, матэрыяльная база культуры ў гэтыя гады, як і ва ўсе іншыя, далёка не адпавядала патрэбам грамадства і, натуральна, стрымлівала яе развіццё.
Аднак галоўнай перашкодай з’явілася ўсёахопная сталінска-жданаўская сістэма кантролю ідэйнай накіраванасці ў развіцці культуры. Пад сцягам барацьбы з безыдэйнасцю, буржуазным уплывам, касмапалітызмам у грамадскай свядомасці насаджаліся вульгарны сацрэалізм, класавая нецярпімасць, падазронасць у адносінах да акружаючых, культ правадыра ўсіх часоў і народаў, утойваліся супярэчнасці ў жыцці грамадства, якія паглыбляліся. Рэпрэсіўны рэжым зноў набіраў абароты. Адбыліся новыя арышты сярод інтэлігенцыі, ахвярамі якой сталі міністр асветы БССР П. В. Саевіч, пісьменнік С. I. Грахоўскі і інш.
У гэтых умовах большасць пісьменнікаў, у адпаведнасці з пануючым напрамкам грамадскай думкі ў краіне, уключылася ў праслаўленне культу Сталіна, ствараючы з яго лірычны вобраз геніяльнага правадыра, бацькі народаў і абаронцы працоўных. Для падмацавання велізарных заслуг правадыра перад народам давялося пісаць аб шчаслівым жыцці калгаснага сялянства, аб росквіце вёскі. Аднак па фальсіфікацыі ствараць буйныя эпічныя творы не толькі цяжка, але і немагчыма, таму многія пераключыліся на тэму вайны, партызанскага руху. Але і ў гэтым напрамку стварыць што-небудзь значнае не змаглі.
Эпоха сталінізму і росквіт літаратуры, як і наогул усёй культуры, проста былі несумяшчальнымі. Адны рабалепствавалі перад уладу маючымі, хоць бы ў надзеі пазбегнуць рэпрэсій, другія шчыра верылі афіцыйнаму напрамку грамадскай думкі і таксама рабалепствавалі, а трэція сядзелі ў турмах і лагерах. Галоўнай перашкодай развіцця літаратуры, мастацтва, культуры з’явіўся прынцып сацрэалізму ў жданаўскай яго інтэрпрэтацыі, які атрымаў замацаванне ў пасляваенных пастановах ЦК ВК.П(б) па ідэалагічных пытаннях. Імі пісьменнікі былі пастаўлены ва ўмовы бесканфліктнасці ў літаратуры. Таму яны паказвалі не тое, што было, а тое, што павінна было быць.
I толькі пасля 1953 г. літаратура пачала пераходзіць ад сузіральнасці і ілюстрацыйнасці да пранікнення ва ўнутраны свет герояў, у сутнасць жыццёвых канфліктаў. Асноўнымі тэмамі былі: мінулая вайна, барацьба за мір і працоўны подзвіг народа, іншы раз недалёкае гістарычнае мінулае. Ілюстрацыяй гэтага напрамку з’яўляюцца творы М. Лынькова «Векапомныя дні», I. Шамякіна «Глыбокая плынь», I. Мележа «Мінскі
напрамак», П. Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах», трэцяя частка трылогіі Я. Коласа «На ростанях» і інш. Аднак, хоць напісана было шмат, літаратура гэта вялікага значэння не мела. У ёй літаратурны герой выступаў рупарам ідэй, прыдаткам прыхарошаных і прыгладжаных абставін. I толькі асобныя пісьменнікі спрабавалі ўжо ў гэтыя гады прарваць рамкі дагматычнага мастацтва.
Беларускія паэты А. Куляшоў, П. Панчанка, М. Танк, М. Лужанін, А. Вялюгін, Н. Гілевіч, К. Кірэенка, М. Аўрамчык, Р. Барадулін, Г. Бураўкін і інш. прысвяцілі свае вершы подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, яго мірнай працы. Аднак рэальнае жыццё ў іх часта падмянялася параднасцю, захапленнем поспехамі, якіх не было, лакіроўкай рэчаіснасці. Многія з іх услаўлялі правадыра, апявалі ідылію кахання, не заўважаючы цяжкасцей жыцця, паднявольнай працы калгаснікаў і бяспраўнасці народа.
У драматургіі галоўнай тэмай у першыя пасляваенныя гады пераважна была або мінулая вайна, або руская і зарубежная класіка. Так, тэатр імя Я. Купалы пачаў работу ў Мінску ў 1944 г. сваімі лепшымі спектаклямі, створанымі ў эвакуацыі ў г. Томску. Гэта «Позняе каханне» А. М. Астроўскага, «Рамэа і Джульета» В. Шэкспіра. Вядучыя ролі ў іх выконвалі артысты, якія праславілі беларускі тэатр: Г. Глебаў, Л. Ржэцкая, Б. Платонаў, I. Шаціла, I. Ждановіч, С. Бірыла, В. Пола, С. Станюта, П. Пекур і інш.
Сезон 1945/46 г. купалаўцы адкрылі прэм’ерай спектакля па камедыі ККрапівы «Мілы чалавек». Вострасатырычныя вобразы па п’есе стварылі артысты Б. Платонаў і У. Уладамірскі.
У 1953 г. была пастаўлена п’еса «Даходнае месца» А. М. Астроўскага. Ставіліся ў гэтыя гады таксама «Вішнёвы сад» і «Чайка» А. П. Чэхава.
На сцэне Віцебскага тэатра імя Я. Коласа першымі спектаклямі былі «Несцерка» В. Вольскага, «Рэвізор» М. Гогаля ў пастаноўцы Н. Лойтара. Ролю Хлестакова выконваў народны артыст СССР А. Ілы'нскі. Была ажыццёўлена таксама пастаноўка «Гамлета», якая з’явілася этапам у гісторыі асваення творчасці Шэкспіра на савецкай сцэне. Асобую славу спектаклю прынёс удзел у ім таленавітага акцёра П. Малчанава.
У 1951 г. тэатр імя Я. Коласа аднавіў пастаноўку спектакля «Раскіданае гняздо» па аднайменнаму тво-
ру Я. Купалы. На сцэнах беларускіх тэатраў важнае месца займаў М. Горкі. Ставіліся яго «Апошнія», «Ворагі», «Варвары».
На тэму вайны ўжо ў 1945 г. у тэатры імя Я. Купалы былі пастаўлены «Заложнікі» А. Кучара аб гераічным партызане Бацьку Мінаю. У наступныя гады ў тэатры ставілася п’еса «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона. Вобраз народнага героя Заслонава стварыў Б. Платонаў. Яго партнёрамі былі У. Дзядзюшка і Г. Глебаў. Ставіліся «Гэта было ў Мінску» А. Кучара, «3 народам» К. Крапівы (аб беларускіх партызанах і падпольшчыках Мінска).
У 1953 г. адбылася прэм’ера спектакля ў Брэсцкім тэатры драмы імя ЛКСМБ «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча. Спектакль вытрымаў звыш 600 пастановак.
Жыццё беларускага народа на сцэне тэатраў асвятлялася ў гэтыя гады ў асноўным у камедыйным жанры. У тэатры імя Я. Коласа была пастаўлена лірычная камедыя К. Губарэвіча і I. Дорскага «Алазанская даліна», у якой людзі розных нацыянальнасцей і характараў жывуць адной марай — аб Радзіме, аднымі клопатамі аб яе шчаслівай будучыні, не заўважаючы ні тых цяжкасцей і нягод, якія напаўнялі іх жыццё, ні свайго бяспраўнага становішча ва ўмовах сталінскага таталітарызму.
Лепшым творам у гэтым жанры з’явілася камедыя К. Крапівы «Пяюць жаваранкі». Аднак і ў ёй жыццё калгаснай вёскі пасляваенных гадоў прыхарошвалася, а супярэчнасці згладжваліся. Першай спробай паказу сапраўдных супярэчнасцей калгаснага жыцця з’явілася камедыя А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!», якая выйшла ў 1953 г.
Важнае месца ў тэатральным жыцці рэспублікі займала опера. У 1944 г. у вызвалены Мінск вярнуўся Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета БССР і прыступіў да работы над операй Я. Цікоцкага «Алеся». У новай рэдакцыі яна называлася «Дзяўчына з Палесся». Першай выканаўцай ролі Алесі была выдатная беларуская актрыса Л. Александроўская. У тэатры былі пастаўлены таксама оперы Дз. Лукаса «Кастусь Каліноўскі» (цудоўны вобраз Кастуся стварыў артыст М. Сярдобаў), А. Багатырова «Надзея Дурава». У 1951 г. адбылася пастаноўка «Ціхага Дона», якая прынесла акцёрскія ўдачы Л. Александроўскай і М. Ворвулеву, а ў 1952 г.— камічнай оперы «Страшны
двор» класіка польскай і беларускай музыкі С. Манюшкі.
Балетная трупа опернага тэатра пачала свае пасляваенныя спектаклі «Арлекінадай» Р. Дрыга, у якой бліскучае майстэрства праявіла 3. Васільева. У 1946 г. адноўлена была пастаноўка «Дон Кіхота». К сярэдзіне 50-х гг. калектыў тэатра папоўнілі маладыя таленавітыя артысты Н. Гусельнікава, Т. Ніжнікава, I. Кудрашова, Т. Шымко, Л. Бражнік і інш.
Імкненне калектываў тэатраў пастаянна ўключаць у рэпертуар спектакляў творы рускай і зарубежнай класікі тлумачыцца не толькі патрэбамі творчага развіцця, але і жаданнем хоць бы часткова аслабіць націск сталінска-жданаўскага ідэалагізаванага кіраўніцтва мастацтвам.
3 вызваленнем Беларусі ад гітлераўскай акупацыі аднаўлялася музычнае жыццё. 3 эвакуацыі вярнуўся Беларускі ансамбль песні і танца, з 1955 г.— Дзяржаўная харавая капэла БССР на чале з Р. Шырмай, пачалі функцыяніраваць оперны тэатр, кансерваторыя, Белдзяржэстрада, Дзяржаўны народны аркестр БССР пад кіраўніцтвам I. Жыновіча і Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР. У 1952 г. створаны новы музычны калектыў — Дзяржаўны народны хор БССР на чале з Г. Цітовічам і інш.
Творчая дзейнасць беларускіх кампазітараў характарызавалася арганічнай сувяззю з народным песеннатанцавальным мастацтвам. Асаблівую ўвагу яны ўдзялялі тэме Вялікай Айчыннай вайны, якой прысвечаны шматлікія песні, хоры, сімфанічныя творы, оперы. Як і пісьменнікі, кампазітары, адлюстроўваючы сучасную рэчаіснасць, услаўлялі КПСС, працоўны энтузіязм народа, як гэтага патрабавалі партыйна-дзяржаўныя органы.
Найбольшую вядомасць у сімфанічнай і інструментальнай музыцы атрымалі кампазітары М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Цікоцкі, М. Чуркін, У. Алоўнікаў, Г. Вагнер, Я. Глебаў, Д. Камінскі, Дз. Лукас і інш. Былі напісаны оперы «Машэка» (Р. Пукст), «Кастусь Каліноўскі» (Дз. Лукас), «Надзея Дурава» (А. Багатыроў), «Дзяўчына з Палесся» (Я. Цікоцкі), «Князь-возера» (В. Залатароў), першая беларуская опера для дзяцей «Марынка» (Р. Пукст) і інш. Аднак сфера распаўсюджання многіх музычных твораў у гэтыя гады абмяжоўвалася колам прафесіянальных музыкантаў.
Пераважна на тэму вайны пісалі свае карціны мастакі Беларусі. Найбольш значныя з іх: «На партызанскім аэрадроме» П. Гаўрыленкі, «Дапамога Масквы партызанам» Я. Ціхановіча, «Палонных вядуць» А. Шыбнёва, «На прывале» I. Давідовіча, «Канстанцін Заслонаў» В. Хрусталёва і інш.
Мастак Я. Зайцаў стварыў у 1948 г. карціну «Стаяць насмерць», якая з’явілася ўступам у яго глыбока эмацыянальнае палатно «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе», напісанае ў 1950 г. Гэта карціна батальнага плана, у якой мастак выкарыстаў традыцыі рускага і савецкага батальнага жывапісу. Вялікім абагульняючым палатном аб гераічным духу савецкага народа ў гады вайны з’явілася карціна «За родную Беларусь» У. Сухаверхава. Выяўленчае палатно «Мінск 3 ліпеня 1944 года» В. Волкава адлюстравала момант сустрэчы насельніцтвам Мінска воінаў Чырвонай Арміі, якія вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3 цыкла палотнаў, прысвечаных выдатным гістарычным асобам, найбольш значным з’яўляецца кампазіцыйны партрэт А. С. Пушкіна мастачкі Р. Кудрэвіч. 3 жанравых твораў вызначаюцца «На калгасным пчальніку» К. Касмачова, «На родных палях» Г. Бжазоўскага і інш. Аднак большасць работ як на калгасную, так і рабочую тэматыку насілі характар рэпартажаў, яны слаба раскрывалі жыццёвыя працэсы ў грамадстве, з’яўляліся толькі іх знешнім адлюстраваннем, ды і то ў прыхарошаным выглядзе. Гэта ж у многім датычыцца і палотнаў на бытавую тэматыку.
У пейзажнай тэматыцы вядомымі сталі карціны «Крэпасць над Бугам» П. Дурчына, «Беларусь. Зноў расцвіла вясна», «Пачатак лета», «Зялёны май» В. Бялыніцкага-Бірулі. Выклікаюць цікавасць у гледача пейзажы В. Кудрэвіча «Вечар на возеры Палік», Г. Азгура «Лагойскія ўзгоркі», В. Цвіркі «Сакавік. Халодны дзень» і інш. Атрымалі прызнанне пейзажы жывапісцаў I. Карасёва, Н. Воранава, А. Шыбнёва, X. Ліўшыца, Б. Звінагродскага і інш.
Шэраг буйных работ стварылі беларускія скульптары 3. I. Азгур, А. А. Бембель, А. К. Глебаў, С. I. Селіханаў і інш.
Такім чынам, у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе культурнае жыццё ў рэспубліцы, як і ва ўсёй краіне, знаходзілася пад цяжкім гнётам сталінскай тыраніі, якая выпустошвала жывую душу народа, ператварала
яго культуру ў дадатковую крыніцу апраўдання і ўслаўлення існуючага рэжыму ўлады і яго вярхоўнага правіцеля. Разам з тым і ў гэтыя гады культура, навука, мастацтва не стаялі на месцы. Па-першае, у іх развіцці (пад кантролем і ў рамках дазволенага) зацікаўлена была дзяржава і яе камандна-адміністрацыйны апарат, які не толькі рабіў нейкія аддушыны для свабоднай творчасці, але і аказваў простае ўздзеянне. Нават у ведамстве Берыі існавалі навукова-даследчыя лабараторыі і цэлыя інстытуты, у якіх зняволеныя займаліся даследаваннямі ў галіне тэхнікі, самалётабудавання, новых відаў узбраення. Па-другое, ніякі рэжым не ў стане забяспечыць поўны кантроль над духоўным жыццём народа, у нетрах якога захоўваліся вялікія каштоўнасці гуманізму, здаровага сэнсу і прыстойнасці, якія служылі крыніцай захавання і развіцця сапраўды народнай літаратуры, мастацтва, культуры.
Пытанні I заданне. 1. Раскажыце аб культурным жыцці ў Беларусі ў першыя пасляваенныя гады. Чым яно вызначалася? 2. Які ўплыў таталітарнага рэжыму ўлады на становішча літаратуры і мастацтва?
§ 43* Развіццё навукі
Вядучай навукова-даследчай установай рэспублікі ў гэтыя гады з’яўлялася АН БССР. У яе інстытутах вяліся даследаванні па праблемах, звязаных з асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця БССР, а таксама фундаментальных праблемах фізікі, матэматыкі, машынабудавання і аўтаматызацыі, біялогіі і мікрабіялогіі, генетыкі, ядзернай энергетыкі, кібернетыкі, электронікі, геахіміі і геафізікі, біяарганічнай хіміі і інш. Даследаванні вяліся таксама ў ведамасных НДІ і лабараторыях, у вышэйшых навучальных установах рэспублікі. У 1985 г. у рэспубліцы налічвалася каля 42,5 тыс. навуковых і навукова-педагагічных работнікаў, у тым ліку больш за 1 тыс. дактароў навук і 13 тыс. кандыдатаў навук. Гэта амаль у 6 разоў больш, чым у 1960 г.
Беларуская філалогія. Важнае месца ў даследаваннях беларускіх вучоных займала вывучэнне беларускай мовы. Шматгадовы вопыт вывучэння граматычных катэгорый і моўных з’яў паслужыў стварэнню «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1—Марфалогія, 1962; т. 2 — Сінтаксіс, 1966). На аснове даследавання лексічных
сродкаў беларускай мовы з’явіліся «Русско-белорусскнй словарь» (1953 г.) пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі і «Беларуска-рускі слоўнік» (1962 г.) пад рэдакцыяй К. Крапівы, «Слоўнік сінонімаў і блізказначымых слоў» (1976 г.) М. К. Клышкі. На аснове даследаванняў тэрытарыяльнага распаўсюджання сучасных беларускіх гаворак складзены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963 г.). Выйшлі работы па гісторыі беларускай мовы М. Г. Булахава, В. I. Баркоўскага, М. А. Жыдовіч, А. П. Груцы, Т. П. Ломцева, М. Р. Судніка, Л. М. Шакуна і інш. Ф. М. Янкоўскі, М. Я. Цікоцкі даследавалі моўныя заканамернасці розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літаратуры. Вялікі ўклад у вывучэнне беларускай мовы ўнеслі М. В. Бірыла, М. I. Гурскі, П. П. Шуба, А. Я. Міхневіч, Л. П. Падгайскі, П. В. Стэцка, А. М. Бардовіч, М. С. Васілеўскі і інш.
У галіне беларускага літаратуразнаўства ўжо ў 50-я гг. выйшлі кнігі аб вядучых беларускіх пісьменніках, а таксама «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры». Аднак гэтыя работы базіраваліся на тэорыі затухання канфліктаў, спрошчаным разуменні грамадскага развіцця, прыніжэнні ролі мастацкага майстэрства ў літаратуры. Пасля XX з’езда КПСС пашыралася тэматыка даследаванняў, літаратурная крытыка звярнулася да праблем народнасці і грамадзянскай сутнасці літаратуры, метаду і стылю твораў, праўдзівасці адлюстравання рэчаіснасці. Вопыт беларускай літаратуры 20— 30-х гг. даследавалі А. Адамовіч, Ю. Пшыркоў, Н. Гілевіч і інш. Па-новаму асвятлялася развіццё яе ў XVIII — пачатку XX ст. у працах С. Александровіча, А. Лойкі, М. Лазарука, I. Навуменкі. Шматвяковы літаратурны працэс у Беларусі асветлены ў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—1969 гг.), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1964—1966 гг.), а таксама ў аднатомных кнігах ідэнтычнай назвы выпуску 1977 г.
Гісторыя і грамадазнаўства. Гісторыкамі распрацоўваліся праблемы гісторыі Кампартыі Беларусі, гісторыі БССР, гісторыі СССР, усеагульнай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі і інш. Асноўным напрамкам даследаванняў гісторыкаў пасля Вялікай Айчыннай вайны з’явілася вывучэнне сацыяльна-эканамічных праблем і класавай барацьбы ў дарэвалюцыйны перыяд, гісторыя трох расійскіх рэвалюцый у Беларусі і ўстанаўлен-
не Савецкай улады, індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі, культурнае будаўніцтва, барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкай акупацыі, пасляваеннае аднаўленне і сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР. Вывучалася гісторыя беларускіх гарадоў, сувязі БССР з іншымі рэспублікамі, дзейнасць на міжнароднай арэне.
У 50-я гг. выйшла першая абагульняючая праца «Гісторыя Беларускай ССР» у 2 тамах, а затым 5-томная «Гісторыя Беларускай ССР» (1972—1975 гг.), аднатомная «Гісторыя Беларускай ССР» (1977 г.), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» у 4 тамах (1984—1987 гг.) і інш. Істотны ўклад у развіццё гістарычнай навукі ўнеслі акадэмікі АН БССР У. Н. Перцаў, М. М. Нікольскі, I. С. Краўчанка, I. М. Ігнаценка, члены-карэспандэнты АН БССР Н. В. Каменская, К. I. НІабуня, П. Т. Петрыкаў, I. Я. Марчанка, буйныя археолагі К. М. Палікарповіч, Э. М. Загарульскі, Л. Д. Побаль, іншыя вучоныя. Аднак гістарычная навука 60-х — першай палавіны 80-х гг. не была свабоднай ад уплыву застойных працэсаў таго перыяду, і, у сваю чаргу, нямала сама садзейнічала іх кансервацыі. Даследаванні гісторыкаў савецкага грамадства ў значнай меры вызначаліся дагматычным падыходам, схаластыкай, якія перашкаджалі сапраўды навуковаму, крытычнаму аналізу гістарычных з’яў і фактаў. Некрытычна ўспрымаючы дакументальныя матэрыялы, якія належаць партыйна-дзяржаўнаму апарату, гісторыкі ў сваіх працах жаданае прызнавалі за сапраўднае, узводзілі цытатніцтва ў культ доказаў, а на справе скажалі праўду гісторыі, пашыралі яе белыя плямы, абаранялі яе ідэалагізацыю. Гэтаму былі прычыны, і галоўная з іх — адсутнасць свабоды творчасці, сталінскае адзяржаўленне гісторыі, якое працягвала захоўвацца і супрацьстаяць якому гісторыкі мелі мала шанцаў, а таму і не імкнуліся да гэтага.
Нямала літаратуры выдадзена ў БССР у пасляваенныя гады па філасофскіх навуках, у тым ліку па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, дыялектычнаму і гістарычнаму матэрыялізму, атэізму, этыцы, эстэтыцы, гісторыі філасофіі. У працах Г. Ф. Аляксандрава, К. П. Буслава, М. Ф. Капіча, А. I. Савасцюка, В. I. Сцяпанава і інш. асвятлялася ленінская філасофская спадчына. Даследаванню дыялектыкі, асабліва тэорыі пазнання і логікі, прысвечаны рабо-
ты В. I. Горбача, П. Д. Пузікава, Е. М. Бабосава і інш. Выдадзены нарысы гісторыі філасофіі і сацыялагічнай думкі Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду і нарысы гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі і інш. Для філасофіі, як і іншых грамадскіх навук, таксама ўласцівы былі ўплыў дагматызму, некрытычнае ўспрыняцце грамадска-гістарычных працэсаў, імкненне да апраўдання любых рашэнняў, якія зыходзілі з кіруючых партыйнадзяржаўных цэнтраў, а ў канчатковым выніку — да ўзвелічэння камандна-адміністрацыйнай сістэмы.
Прыродазнаўчыя навукі. Беларуская ССР унесла істотны ўклад у развіццё матэматычных навук, у тым ліку па тэорыі лікаў (У. Г. Спрынджук), праблемах алгебры (Д. А. Супруненка, У. П. Платонаў і інш.), тэорыі інтэгральных ураўненняў (Ф. Д. Гахаў). Атрымалі развіццё вылічальная матэматыка, матэматычнае забеспячэнне і інш. Вучоныя-фізікі В. I. Фёдараў, Б. 1. Сцяпанаў, П. А. Апанасевіч, В. П. Грыбкоўскі, А. Н. Саўчанка, К. Н. Салаўёў, Г. П. Гурыновіч, В. А. Піліповіч, М. А. Барысевіч, Н. Н. Сірата, М. А. Ельяшэвіч, Л. I. Кісялеўскі, Н. С. Акулаў, М. С. Цэдрык і іншыя значна прасунулі навуковую распрацоўку фізікі элементарных часціц, атамнага ядра, спектраскапіі і люмінесцэнцыі, квантавай электронікі, радыёфізікі, фізікі плазмы, цвёрдага цела, магнітных з’яў і нізкіх тэмператур, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў. Развіццю хімічнай навукі, асабліва хіміі прыродных і высокамалекулярных злучэнняў, калоіднай і аналітычнай хіміі садзейнічалі працы I. Н. Ярмоленкі, Н. Ф. Ярмоленкі, Б. В. Ерафеева, П. I. Бялькевіча, I. I. Ліштвана, А. В. Цішкевіча, М. М. Паўлючэнкі і многіх іншых.
Станаўленне БССР як буйнога цэнтра машынабудавання, станкаі прыборабудавання выклікала патрэбу ў паскораным развіцці фізіка-тэхнічнай навукі. Па шэрагу напрамкаў гэтай галіны навукі вучоныя рэспублікі занялі значнае становішча ў краіне, у прыватнасці ў парашковай металургіі, тэхнічнай кібернетыцы, фізіцы ядзерных рэактараў. На дастаткова высокім узроўні ў рэспубліцы знаходзіліся таксама геалагічная, біялагічная, сельскагаспадарчая, геаграфічная і іншыя галіны навуковых ведаў.
Аднак у гэтыя гады навука зведала на сабе і адмоўнае ўздзеянне неэфектыўнай эканомікі, уціск адміністрацыйна-каманднага кіраўніцтва і некваліфікава-
нага партыйна-дзяржаўнага ўмяшання ў навуковыя сферы, імкненне да падпарадкавання яе вузкаведамасным інтарэсам. Апаратная ўлада бачыла ў гэтай галіне прэстыжнае ведамства, якое дазваляла рашаць праблемы працаўладкавання наменклатурных дзяцей, партыйна-дзяржаўных чыноўнікаў. Таму колькасць навуковых работнікаў расла, а істотных зрухаў у развіцці навукова-даследчай работы не адбывалася. Не садзейнічала павышэнню эфектыўнасці і якасці навуковых даследаванняў і сістэма аплаты працы навуковых работнікаў, пры якой цвёрда фіксаваныя аклады ніяк не звязваліся з канечнымі рэзультатамі даследаванняў, якія імі праводзіліся. Значэнне навукі зніжалася ў гэтыя гады і таму, што вытворчасць аказалася мала зацікаўленай у паскарэнні тэхнічнага прагрэсу, а значыць, і ў выкарыстанні дасягненняў навукі і тэхнікі. Укараненне навуковых распрацовак у практыку стала складанай праблемай гаспадарчага кіраўніцтва краінай.
Пытанне і заданні. 1. Пакажыце асноўныя напрамкі развіцця навукі ў галіне беларускай мовы і літаратуры. 2. Назавіце асноўныя публікацыі па гісторыі БССР. У чым выяўляецца іх слэбы бок? 3. Асвятліце важнейшыя дасягненні беларускіх вучоных у галіне матэматычных і фізіка-тэхнічных навук. 4. Пакажыце, як уплывала камандна-адміністрацыйная сістэма на развіццё навукі.
§ 44. Народная адукацыя ў БССР
Сярэдняя агульнаадукацыйная школа. Важнай умовай грамадскага прагрэсу на ўсіх этапах гісторыі з’яўлялася народная адукацыя, значэнне якой ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі рэзка ўзрасло. Ацэнка стану яе ў нашай рэспубліцы ў сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. не можа быць адназначнай. Меліся бясспрэчныя поспехі, але нямала было і негатыўнага, дрымуча-застойнага. Буйным дасягненнем, з’явілася тое, што ў рэспубліцы, як і ў цэлым у краіне, з 1959 г. уведзена была абавязковая 8-гадовая, а ў 70-я гг.— усеагульная сярэдняя адукацыя. Была створана сапраўды дэмакратычная сістэма народнай адукацыі, якая давала рэальную магчымасць моладзі атрымаць сярэднюю адукацыю. Калі ў 1956—1960 гг. у сярэднім за год атрымлівалі сярэднюю (агульную і спецыяльную) адукацыю 69 тыс. юнакоў і дзяўчат, то ў 1981 — 1985 гг.— 169 тыс. Ужо ў 1977 г. 98 % закончыўшых
8 класаў працягвалі вучобу ў школе для атрымання сярэдняй адукацыі. Асаблівая ўвага ўдзялялася забеспячэнню ўсеагульнай сярэдняй адукацыі сельскай моладзі. 3 улікам новай дэмаграфічнай сітуацыі, якая склалася на гэты час, на сяле была ажыццёўлена рэарганізацыя школьнай сеткі, умацавана матэрыяльнатэхнічная база школ, пашырылася шэфская дапамога. Працуючая моладзь мела магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю ў вячэрніх і зменных школах.
Пераход да абавязковай 8-гадовай, а затым усеагульнай сярэдняй адукацыі суправаджаўся павышэннем яе якаснага ўзроўню. Змест школьнай адукацыі (праграмы, вучэбныя планы і падручнікі) прыводзіўся ў адпаведнасць з дасягненнямі навукі, тэхнікі і культуры, навукова-тэхнічнага прагрэсу. Іх галоўнай асаблівасцю з’явілася арыентацыя на разумовае развіццё вучняў, павышэнне практычнай накіраванасці школьных курсаў, больш глыбокі характар абагульненняў у працэсе вывучэння асноў навук. Усе школы перайшлі на кабінетную сістэму, пашырылася выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання. Абнавіўся змест і метады навучання ў малодшых класах, а пачатак сістэматычнага выкладання асноў навук быў перанесены з 5-га ў 4-ы клас.
Пераход на новы змест навучання патрабаваў істотнага павышэння прафесійнага ўзроўню настаўніцкіх кадраў. Для гэтага павялічылася іх падрыхтоўка ў педагагічных ВНУ і універсітэтах рэспублікі. Калі ў 1958 г. іх было выпушчана 4,2 тыс. чалавек, то ў 1980 г.— каля 8 тыс. У выніку доля настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй у школах рэспублікі ў агульнай іх колькасці павялічылася з 22 % у 1958 г. да 75,7%—у 1980 г. і 81,4 % — у 1985 г. Усе педагагічныя кадры прайшлі перападрыхтоўку ў сістэме ўдасканалення настаўнікаў.
Побач з атрыманнем адукацыі зучні рыхтаваліся ў працэсе вучобы да ўдзелу ў прадукцыйнай працы ў розных галінах народнай гаспадаркі. Развівалася політэхнічнае навучанне на базе цеснага спалучэння ў вывучэнні школьных прадметаў і асноў сучаснай вытворчасці. Гэтаму служылі таксама вытворчыя брыгады, школьныя лясніцтвы, лагеры працы і адпачынку, якія ствараліся ў многіх школах. Істотную ролю адыгрывалі міжшкольныя вучэбныя камбінаты працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі. У 1985 г. у іх
прайшлі працоўнае навучанне 85 % вучняў старшых класаў.
Разам з тым народная адукацыя ў гэтыя гады ў поўнай меры зведала на сабе адмоўнае ўздзеянне бюракратычнай, камандна-адміністрацыйнай сістэмы, якая ўвергнула грамадства на рубяжы 70—80-х гг. у стан глыбокага застою і крызісу. Пад яе ўздзеяннем у сферы адукацыі зацвердзіўся непрыкрыты фармалізм, які раз’ядаў усю яе сістэму, устанавілася панаванне інструкцый і цыркуляраў, да дробязей рэгламентуючых жыццё школы. Ідэалагізаванае навучанне, якое базіравалася на закаснелых догмах, непазбежна вяло да падзення ў школьнікаў цікавасці да вучобы і росту недаверу да настаўніка. У выніку адукацыйны ўзровень многіх выпускнікоў сярэдняй школы, асабліва школы для дарослых, аказаўся настолькі нізкім, што атэстаты, якія яны атрымлівалі, толькі намінальна фіксавалі факт атрымання сярэдняй адукацыі.
Прафесіянальна-тэхнічнае навучанне. Перабудавалася і прафесіянальна-тэхнічнае навучанне. Шматлікія навучальныя ўстановы сістэмы працоўных рэзерваў у канцы 50-х — пачатку 60-х гг. былі пераўтвораны ў адзіны тып навучальных устаноў — гарадскія і сельскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы. Існаваўшае раней Галоўнае ўпраўленне працоўных рэзерваў пры Савеце Міністраў СССР у 1959 г. пераўтворана ў Дзяржаўны камітэт СМ СССР па прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
У БССР колькасць прафтэхвучылішчаў павялічылася са 103 у 1961 г. да 233 у 1985 г., а вучняў у іх адпаведна — з 33 тыс. да 151 тыс. У 70-я гг. прафтэхвучылішчы перайшлі на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй. Пачаўся якасна новы этап у іх развіцці. На пачатак 1986 г. з 240 прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў рэспублікі 226 з’яўляліся сярэднімі. У іх навучалася 95 % агульнай колькасці вучняў сістэмы прафтэхадукацыі. А гэта азначала, што к сярэдзіне 80-х гг. амаль усе вучні гэтай сістэмы мелі або атрымлівалі ў працэсе навучання сярэднюю адукацыю. У прыватнасці, ужо ў 1985 г. 88 % выпускнікоў прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў мелі, побач з рабочымі прафесіямі, і агульную сярэднюю адукацыю.
Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя. Для кіраўніцтва падрыхтоўкай кадраў спецыялістаў сярэд-
няй і вышэйшай кваліфікацыі ў 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. У 1988 г. яно ўвайшло разам з Міністэрствам асветы БССР і Камітэтам па прафтэхадукацыі ў адзінае Міністэрства народнай адукацыі БССР. За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў павялічылася з 94 у 1946 г. да 139 у 1985 г., навучэнцаў у іх — з 25 тыс, да 160 тыс. Вышэйшых навучальных устаноў у 1946 г. налічвалася 24, у якіх навучалася каля 13 тыс. студэнтаў, а ў 1985 г. у 33 ВНУ навучалася 182 тыс. студэнтаў. Пашыралася і ўдасканальвалася матэрыяльна-тэхнічная база ВНУ і тэхнікумаў, адкрываліся новыя спецыяльнасці. За апошнія гады ў рэспубліцы падрыхтавалі сотні тысяч спецыялістаў для ўсіх галін народнай гаспадаркі і культуры рэспублікі. Аднак у сферы вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў гэтыя гады пераважалі экстэнсіўныя шляхі развіцця. Паступальны рост выпуску спецыялістаў не суправаджаўся неабходным павышэннем якасці іх падрыхтоўкі.
Практычным вынікам развіцця народнай адукацыі ў пасляваенныя гады з’явіўся значны рост адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. Калі ў 1959 г. на 1000 чалавек насельніцтва ва ўзросце 10 гадоў і старэйшага ў рэспубліцы мелі вышэйшую і сярэднюю (поўную і няпоўную) адукацыю 303 чалавекі, то ў 1985 г.— 662, г. зн. 66 %.
Аднак за колькаснымі паказчыкамі росту адукацыйнага ўзроўню моладзі не стаяла адэкватнае павышэнне іх узроўню ведаў, якія адпавядалі б сучасным дасягненням сусветнай навукі і культуры. У выніку як сярэдняя, так і вышэйшая школа перасталі ў поўнай меры выконваць сваю сацыяльную функцыю ў якасці рухавіка грамадскага прагрэсу. Дасягнуты ў кароткі час значны ўздым адукацыйнага ўзроўню не прывёў да чакаемых вынікаў. Перш за ўсё не адбылося чакаемага росту прадукцыйнасці працы ў народнай гаспадарцы. Не адбылося і адпаведнага росту адукацыйнага ўзроўню павышэння сацыяльнай актыўнасці моладзі і ўсіх працоўных. У пераадоленні гэтых супярэчнасцей заставалася апошняя надзея — карэнная рэформа эканомікі, перабудова ўсяго жыцця грамадства, у тым ліку сярэдняй і вышэйшай школы, на сапраўды дэмакратычных пачатках.
Заданні. 1. Раскажыце аб поспехах і недахопах у развіцці сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. 2. Растлумачце, з чым звязана пашырэнне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. 3. Раскрыйце, чаму ў сярэдзіне 50-х — пачатку 80-х гг. вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя развіваліся экстэнсіўным шляхам. 4. Пакажыце, у чым выявіліся асноўныя недахопы народнай адукацыі, іх прычыны і шляхі пераадолення.
§ 45. Развіццё літаратуры і мастацтва
Беларуская літаратура. Складана і супярэчліва ішло ў гэтыя гады развіццё літаратуры і мастацтва. Пасля смерці дыктатара ў 1953 г., а затым асуджэння яго культу XX з’ездам КПСС у 1956 г. краіна паступова вызвалялася ад страху і ідалапаклонства. У пісьменніцкім асяроддзі разгарнулася дыскусія аб месцы пісьменніка ў жыцці грамадства, яго праве на індывідуальны стыль і самавыражэнне, аб неабходнасці перагляду канцэпцый, якія склаліся ў літаратуры: бесканфліктнасці, схематычнага дзялення літаратурных персанажаў на герояў і негерояў, сваіх і чужых. Правы грамадзянства паступова атрымлівалі агульначалавечыя маральнаэтычныя каштоўнасці: барацьба за маральную чысціню і светлае ў чалавеку, нецярпімасць да фальшу.
Новыя матывы аб адказнасці чалавека за свае справы і ўчынкі, зацвярджэнне маральных норм грамадскага жыцця (у процілегласць сталінскаму — мэта апраўдвае сродкі) увасобіліся ў рамане I. Шамякіна «Крыніцы» (1956 г.), у творах А. Адамовіча, Я. Брыля, ЯСкрыгана, А. Наўроцкага. Іх героі заклапочаны галоўным у жыцці — абаронай высокага звання чалавека. Маральна-этычная праблема ставіцца ў якасці галоўнай і ў вытворчай тэматыцы. Пісьменнікі сталі больш пранікаць у сутнасць сацыяльных працэсаў, раскрываць іх заканамернасці і тэндэнцыі, у тым ліку выкліканыя да жыцця навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй (раман I. Шамякіна «Атланты і карыятыды» і інш.). У 60-я гг. у якасці вядучага жанру ўстанаўліваецца раман. Тады выйшлі «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» I. Мележа, «Засценак Малінаўка» А. Чарнышэвіча, «На парозе будучыні» і «Гарадок Устронь» М. Лобана, «Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча.
Найбольшых поспехаў у гэтыя гады беларуская літаратура дасягнула ў асвятленні тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Быў зроблены значны крок у пераадоленні
спрошчанага, схематычнага адлюстравання падзей вайны і людскіх лёсаў у ёй. Паказ гераізму савецкіх людзей у барацьбе з ворагам цяпер непарыўна звязваецца з раскрыццём псіхалогіі чалавека на вайне, уплыву на яго дзеянні і ўчынкі складаных унутраных духоўных працэсаў чалавечых характараў. I пры ўсім гэтым робіцца глыбокі аналіз сацыяльных крытэрыяў. Гэта асабліва характэрна для твораў В. Быкава, Я. Брыля, А. Адамовіча, I. Навуменкі, I. Чыгрынава і інш. Вялікую цікавасць выклікаў у чытачоў дакументальны твор А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка «Я з вогненнай вёскі» (1975 г.), які з’явіўся заклікам да чалавецтва не дапусціць новай трагедыі, адстаяць мір на Зямлі.
Разнастайнасць чалавечых характараў на вайне, вытокі ўчынкаў і паводзін людзей, заканамернасці жыцця, якія выяўляюцца ў прыватных чалавечых лёсах і канкрэтных эпізодах з асаблівай выразнасцю і непадробнай шчырасцю і праўдзівасцю, раскрыты ў аповесцях В. Быкава «Жураўліны крык», «Здрада», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Яго батальён», «Пайсці і не вярнуцца» і інш. Суровая праўда вайны раскрываецца ў творах I. Чыгрынава — «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві». 3 маральна-этычных і філасофскіх пазіцый аналізуюцца праблемы вайны ў рамане «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, творах А. Адамовіча «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Хатынская аповесць», аповесці В. Казько «Суд у Слабадзе», творах I. Навуменкі «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці».
Беларускія пісьменнікі ў сваіх творах раскрывалі важнасць выкарыстання ў грамадскім жыцці гістарычнага вопыту народа. Такімі з’явіліся раманы I. Мележа «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», М. Лобана «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь», А. Чарнышэвіча «Засценак Малінаўка», I. Шамякіна «Петраград — Брэст». У іх паказаны падзеі і людзі на пераломных этапах гісторыі, у пачатку XX ст., 20-я і 30-я гг. У больш аддаленую гісторыю ўваходзяць творы У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Сацыяльна-філасофскі аналіз рэчаіснасці, лёс вёскі
ў эпоху НТР, жыццё індустрыяльнага горада, маральна-этычныя праблемы жыцця людзей — усё гэта ў той ці іншай ступені знайшло адлюстраванне ў беларускай прозе 60—80-х гг.
Духоўнае, творчае абнаўленне адбылося ў гэтыя гады і ў беларускай паэзіі, для якой агульначалавечае становіцца галоўным, асноўным у асабістых перажываннях герояў. Гэта падняло паэзію на ўзровень гістарычных абагульненняў, зрабіла яе грамадзянскі палымянай, публіцыстычнай. Ў ёй адлюстроўваліся клопаты аб лёсе народа, краіны і ўсяго чалавецтва. Лірызм, асабістыя перажыванні ў спалучэнні з аналізам рэчаіснасці, яе філасофскім абагульненнем сталі адной з найбольш адметных рыс беларускай паэзіі, якая вырасла на фундаменце першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. Гэтыя новыя якасці ўвасобіліся ў творчасці М. Танка, А. Куляшова, П. Броўкі, П. Панчанкі, А. Вярцінскага, С. Грахоўскага, Г. Бураўкіна, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, А. Русецкага, П. Макаля і інш.
З’явіліся востраканфліктныя, глыбокія па зместу і сацыяльнай значнасці творы ў жанры драматургіі. Сярод іх «Брама неўміручасці» К. Крапівы — вострая сатыра супраць прыстасаванцаў, прайдзісветаў, наваяўленых мяшчан у савецкім грамадстве. Важнае месца ў беларускай драматургіі занялі п’есы «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык», «Пагарэльцы» А. Макаёнка, «На крутым павароце» К. Губарэвіча, «Выгнанне блудніцы» I. Шамякіна, «Адкуль грэх», «Трывога», «Злыдзень», «Укралі кодэкс» А. Петрашкевіча, «Амністыя», «Наследны прынц», «Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага і інш.
Аднак ацэнка літаратуры з пазіцый сённяшняга дня патрабуе адказу на адно з кардынальных пытанняў перыяду: якую пазіцыю яна заняла ва ўмовах пераходу камандна-адміністрацыйнай сістэмы на рубяжы 60— 70-х гг. да задушэння культуры, ідэалагічных пагромаў, падтрымкі неасталінізму, развалу эканомікі? Хоць адназначнага адказу на гэта пытанне і не існуе, але ў цэлым можна сказаць — заняла пазіцыю поўнай абыякавасці. Для большасці пісьменнікаў ва ўмовах умацавання рэпрэсій, якія змянілі хрушчоўскую «адлігу», галоўным клопатам аказалася не становішча ў літаратуры і грамадстве, а становішча пісьменніка ў літаратуры. Зноў, як і ў гады сталіншчыны, пачуццё самааховы ўзяло верх над пісьменніцкім абавязкам.
Несумненна, аказала ўплыў непрацягласць перыяду «адлігі», які меў месца ў другой палавіне 50-х — першай палавіне 60-х гг. Да таго ж «адліга» не суправаджалася сапраўднай дэмакратызацыяй грамадскага жыцця. Хоць культ Сталіна і быў асуджаны, сістэма кіравання краінай, якая склалася пры ім, захавалася. Сталіншчына захавала свае пазіцыі ў грамадскай свядомасці. Поўнасцю адсутнічалі ўласцівыя дэмакратыі грамадскія структуры, якія з’яўляюцца базай праваахоўнага руху. Не было дэмакратычных пераўтварэнняў і ў пісьменніцкай арганізацыі. Прынцып адзяржаўлення літаратуры заставаўся непарушным, а ўсхваленне курсу партыі — свяшчэнным. Менавіта таму пісьменнікі аказаліся ў ліку праціўнікаў захавання падсобных гаспадарак калгаснікаў, якія выстаўляліся перажыткамі мінулага, праяўленнем мяшчанства («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка і інш.). Воблік чалавека светлага будучага, фарміраванню якога літаратура заклікана была ўсяляк садзейнічаць, пісьменнікі звязвалі з бязмежным абстрактным калектывізмам, пры якім чалавек як асоба траціў сваю значнасць, станавіўся бяздумным правадніком вялікіх ідэй і планаў. У гэтым не было нічога новага. Гэта проста сталінізм на новым этапе або проста неасталінізм. I ўсё гэта гучала пад агульны хор аб важнасці чалавечага фактара, аб неабходнасці клопатаў аб ім. На справе мелася на ўвазе галоўнае — не дапусціць, каб клопаты аб чалавеку ўзяў у свае рукі сам чалавек.
Праўда, аднак, заключаецца і ў тым, што не ўсе пісьменнікі аказаліся поўнымі прыхільнікамі брэжнеўска-суслаўскага маральна-ідэалагічнага курсу. Значная частка з іх, хоць і не паднялася да адкрытай барацьбы ў абарону дэмакратыі, растаптаных правоў чалавека, тым не менш захоўвала і адстойвала свае погляды і пазіцыі як у літаратуры, так і ў грамадстве. Такімі з’яўляліся В. Быкаў, А. Адамовіч, А. Наўроцкі і некаторыя інш.
Такім чынам, аб беларускай літаратуры сярэдзіны 50-х — сярэдзіны 80-х гг. неабходна сказаць, што з пункту погляду мастацтва ў яе развіцці меліся пэўныя станоўчыя вынікі. Пісьменніцкая арганізацыя папоўнілася маладымі пісьменнікамі, свабоднымі ад грузу сталінскага мінулага. Ўдасканальвалася мастацкае майстэрства ў літаратуры, атрымалі далейшае развіццё ўсе яе жанры, асабліва раман і аповесць. Кнігі беларускіх
пісьменнікаў перакладзены на многія мовы народаў СССР і за мяжой.
Аднак з пункту гледжання сацыяльнай значнасці, уплыву на грамадскае жыццё значэнне літаратуры было невялікім, выхаваўчае ўздзеянне на чалавека ішло ва ўнісон тым прынцыпам, якія зыходзілі ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы і служылі яе апраўданню.
Развіццё мастацтва. Беларускае выяўленчае мастацтва ў пасляваенныя гады таксама прайшло складаны шлях развіцця. Ад нарматыўнасці і скаванасці мастацкіх рашэнняў, уласцівых многім работам першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, мастакі пераходзілі да філасофскага асэнсавання рэчаіснасці, шырокіх абагульненняў, да новых выяўленчых прыёмаў. Дамініруючай з’яўлялася тэматычная карціна. У гэтых адносінах выдзяляюцца «Маё Палессе» К. Вашчанкі, «Старшыня, 1944» А. Кішчанкі, «Па родных мясцінах» В. Сумарава, «Хлеб», «У полі» М. Савіцкага і інш. Захоўваецца цікавасць мастакоў да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, вядомасць атрымалі карціны М. Савіцкага «Партызаны. Блакада», «Пакаранне смерцю», «Клятва», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна», В. Грамыкі «Салдаты», «1941. Над Прыпяццю», А. Малішэўскага «Мы вернемся», «Хатынь», М. Данцыга «Партызанскае вяселле», «Беларусь — маці партызанская».
Гісторыка-рэвалюцыйную тэму распрацоўвалі М. Савіцкі, А. Шыбнёў, Н. Воранаў, Ф. Дарашэвіч, ККасмачоў, Я. Зайцаў, Р. Кудрэвіч, А. Гугель, В. Цвірка.
3 60-х гг. у рэспубліцы пачало развівацца манументальнае мастацтва, якое атрымала ўвасабленне ў роспісе палацаў культуры, кінатэатраў, музеяў, гасцініц.
Дасягненнем беларускай скульптуры гэтых гадоў з’явіліся работы 3. Азгура, А. Грубэ, А. Бембеля, А. Глебава, В. Цыгаля, С. Селіханава і інш. Найбольш важныя з іх — гарэльефы для Манумента Перамогі — абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Мінск), Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі, мемарыяльны комплекс Хатынь, Музей-помнік савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Магілёўскай вобласці, мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой і інш. У ліку твораў 70-х гг. у галіне манументальнай скульптуры асабліва выдзяляюцца по-
мнікі Я. Купалу (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу (скульптар 3. Азгур) у Мінску, Ф. Скарыне ў Полацку (скульптар А. Глебаў) і мемарыяльны комплекс «Прарыў» каля г. п. Ушачы Віцебскай вобласці (скульптар А. Анікейчык).
Беларуская музычная культура адыходзіла ў гэтыя гады ад ілюстраванасці да глыбокага асэнсавання духоўнага жыцця грамадства, яго запатрабаванняў і інтарэсаў. Асабліва гэта адбілася на развіцці сімфанічнага і аратарыяльнага жанраў, прадстаўленых творамі Я. Глебава, Ф. Пыталева, К. Цесакова, Л. Захлеўнага, М. Аладава, Д. Смольскага, Г. Вагнера, А. Мдывані, У. Алоўнікава. Новым зместам папоўніліся жанры інструментальны канцэрт і харавы (А. Багатыроў, С. Картэс, Дз. Смольскі, Э. Зарыцкі, П. Падкавыраў, Д. Камінскі і інш.). Развіццё музычна-тэатральных жанраў гэтых гадоў звязана было са з’яўленнем опер і балетаў на сучасную тэму: оперы «Калючая ружа», «Калі ападае лісце», «Зорка Венера» Ю. Семянякі, балеты «Святло і цені», «Пасля балю» Г. Вагнера, «Мара» Я. Глебава і г. д.
Разам з тым мастацтва, як і літаратура, несла на сабе адбітак ідэалагізаванай абмежаванасці, звязанай з апаратным кантролем над духоўным жыццём грамадства. Прадуктам такога кіраўніцтва з’яўлялася слабая выразнасць індывідуальнай творчасці мастакоў, агульная іх набліжанасць да сярэдніх узораў. Прызнанне арыгінальнасці і таленту ў шэрагу выпадкаў прабівала сабе дарогу толькі праз заграніцу. Такім быў, напрыклад, шлях у беларускае мастацтва мастака з Рэчыцы Аляксандра Ісачова, карціны якога пачалі з’яўляцца на выстаўках толькі пасля прызнання яго таленту за мяжой. А ўсё таму, што як мастак ён сфарміраваўся пад уплывам розных мадэрнісцкіх плыней і з-за гэтага не ўпісваўся ў прызнаныя ў афіцыйных колах рамкі. Не зрабілі ўражання нават такія яго карціны, як «Апостал Пётр», «Малітва», «Нацюрморт з люстэркам» (з серыі «Магія»), «Выгнанне з раю» і іншыя, а іх было звыш 500. I ўсё гэта паспеў ён за сваё кароткае жыццё, якое абарвалася ў 32 гады.
Асабісты лёс Марка Шагала не быў такі трагічны, як А. Ісачова. Ен пражыў доўгае жыццё, у асноўным у Францыі, куды паехаў з Віцебска ў першыя гады пасля рэвалюцыі, і памёр у 1985 г. Але прызнанне ў сябе на радзіме атрымаў толькі ў апошнія гады.
Свет мастака, заснаваны на раўнавазе двух светаў — рэальнага і ўяўнага, супярэчыў усяму традыцыйнаму, а тым больш сацрэалістычнаму, таму прызнаваўся шкодным для нашага высокаідэйнага мастацтва.
За граніцай знайшоў сабе прытулак і прызнанне і адзін з пачынальнікаў беларускага авангардызму Віктар Паўлоўскі, які пражывае ў Парыжы. Цяжкім аказаўся шлях у мастацтва яго бліжэйшага паплечніка Тодара Копшы, у творчасці якога найбольш поўна ўвасобілася эвалюцыя беларускага авангарда, пачынаючы з часоў хрушчоўскай «адлігі».
Узлёт савецкага авангардызму, у тым ліку і беларускага, з’явіўся выклікам класічна-акадэмічнаму мастацтву, які меў у сваёй аснове не толькі адміністрацыйную раз’юшанасць, але і масавую нецярпімасць, якія загналі цэлую плеяду мастакоў ва ўнутраную і замежную эміграцыю.
Павышалася роля тэатральнага і кінамастацтва. У рэпертуары тэатраў, побач з п’есамі рускіх аўтараў, пастаянна ставіліся п’есы К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Дзялендзіка, М. Матукоўскага, А. Петрашкевіча, К. Губарэвіча, інсцэніроўкі твораў I. Мележа, I. Шамякіна, А. Адамовіча, С. Грахоўскага і інш. У спектаклях, з пазіцый таго часу, расказвалася аб жыцці і грамадскай дзейнасці савецкага чалавека, яго маральным вобліку, духоўнай прыгажосці думак і ўчынкаў. Асаблівы ўпор пры гэтым рабіўся на фарміраванне чалавека камуністычнага будучага, г. зн. таго прывіднага будучага, якое, на думку суслаўскіх ідэолагаў, заклікана было асвятляць духоўнае жыццё грамадства. Адзяржаўленае ідэалагізаванае мастацтва, якое адыходзіла і адводзіла ад рэальнага жыцця, з’яўлялася для апарату вызначальным. I ў гэтых адносінах забяспечваўся пэўны стандарт. У гэтых умовах тэатр прыцягваў гледачоў не столькі зместам і ідэйнай накіраванасцю спектакляў, колькі майстэрствам акцёраў.
У гады, якія наступілі пасля асуджэння культу Сталіна, у краіне быў узяты курс на аднаўленне ленінскіх норм дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Тады яшчэ не задумваліся над тым, што сама сталіншчына вырасла з гэтых норм і што змучанай краіне патрэбны не нормы, а дэмакратыя.
У прапаганду вобраза У. I. Леніна і яго ідэй уключыліся ўсе, у тым ліку і тэатры. Пачынаючы з другой палавіны 50-х гадоў ленінская тэматыка займала адно
з вядучых месцаў у рэпертуары тэатраў Беларусі. Ставіліся спектаклі Д. Зорына «Вечная крыніца», П. Глебкі «Святло з усходу», Каплера «Навальнічны год», М. Пагодзіна «Крамлёўскія куранты», «Трэцяя патэтычная». Вобраз У. I. Леніна ў тэатры імя Я. Купалы выконвалі таленавітыя артысты П. Малчанаў і Б. Платонаў, у тэатры імя Я. Коласа — артыст А. Трус, у Магілёўскім абласным драматычным тэатры — артыст С. Буль.чык. Да 50-годдзя Кастрычніка амаль ва ўсіх тэатрах ішлі спектаклі «Шостае ліпеня» па п’есе М. Шатрова, «Брэсцкі мір» К. Губарэвіча. Ленінская тэма была ўвасоблена ў гэтыя гады і на опернай сцэне. У 1965 г. у Беларускім оперным тэатры была пастаўлена опера В. Мурадэлі «Кастрычнік». Сцэны з удзелам У. I. Леніна выканаў артыст А. Генералаў.
Пачынаючы з 1957 г., амаль 10 гадоў не сыходзіў з афіш Рускага тэатра імя Горкага спектакль па п’есе К. Губарэвіча «Галоўная стаўка». У ім паказаны шлях у рэвалюцыю салдат-франтавікоў першай сусветнай вайны, якія ў пошуках праўды і справядлівасці пераадольвалі веру ў добрага цара, станавіліся актыўнымі змагарамі за шчасце народа. Як і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, у беларускіх тэатрах ішлі спектаклі на тэму вайны. Гераізм беларускіх падпольшчыкаў у гады фашысцкай акупацыі паказаны ў п’есе К. Крапівы «Людзі і д’яблы», якая ставілася ў тэатрах імя Я. Купалы і Я. Коласа. Галоўныя ролі выконвалі вядучыя артысты тэатраў Г. Глебаў, Л. Ржэцкая, У. Дзядзюшка, I. Ждановіч, С. Бірыла, А. Ільінскі, Ф. Шмакаў, А. Радзялоўская, М. Яроменка і інш.
Спектакль «Вайна пад стрэхамі» — аб народзе ў вайне, яго мужнасці і цяжкай барацьбе з ворагам па аднайменнаму раману А. Адамовіча ставіўся ў тэатры імя Я. Коласа. Ролю галоўнай гераіні Г. М. Корзун выканала артыстка Г. Маркіна.
Вялікае выхаваўчае значэнне мелі сатырычныя спектаклі. У іх ліку «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага, які ставіўся ў тэатры імя Я. Купалы. Высокае акцёрскае майстэрства ў спектаклі паказалі Л. Рахленка, Г. Глебаў, У. Уладамірскі. У 60-я гг. на беларускай сцэне ўпершыню была пастаўлена сатырычная камедыя У. Маякоўскага «Клоп». На працягу многіх гадоў не сыходзіла са сцэны тэатраў камедыя А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце». На купалаўскай сцэне ў пачатку 70-х гадоў прайшла першая спро-
ба пастаноўкі на беларускай сцэне драматургіі Бертальда Брэхта, яго камедыі «Што той салдат, што гэты». Пастаўлена таксама трагічная камедыя А. Макаёнка «Трыбунал» і інш.
У 60—70-я гг. развівалася і ўдасканальвалася беларуская опера. Былі паказаны оперы А. Туранкова «Яснае світанне» (аб уз’яднанні Заходняй Беларусі ў 1939 г.), Ю. Семянякі «Калючая ружа» (аб жыцці савецкага студэнцтва), «Зорка Венера» (аб старонках жыцця беларускага паэта М. Багдановіча), С. Пракоф’ева «Заручыны ў манастыры» і інш. Трупа опернага тэатра папоўнілася таленавітымі вакалістамі, якія заявілі аб сабе ў прэм’еры оперы Вердзі «Атэла». У ёй асноўныя партыі выконвалі таленавітыя артысты з выдатнымі галасавымі данымі: 3. Бабій, I. Сарокін, Н. Ткачэнка і інш.
Цікавасць гледача выклікалі спектаклі на гістарычныя і гісторыка-рэвалюцыйныя тэмы («Званы Віцебска» У. Караткевіча, «Сымон-музыка» па аднайменнай паэме Я. Коласа, «Сярэбраная табакерка» па казцы 3. Бядулі, «Цудоўная дудка» В. Вольскага, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы і інш.). Тэатры Беларусі звярталіся да класічнай рускай і зарубежнай драматургіі. Ставіліся творы М. Гогаля, Л. Талстога, А. Чэхава, А. Астроўскага, М. Горкага, В. Шэкспіра, Ф. Шылера.
Рост тэатральнага мастацтва ў рэспубліцы выявіўся і ў адкрыцці новых тэатраў. У 1956 г. пачаў сваё другое, паслярэформеннае жыццё Беларускі тэатр юнага гледача, а ў 1971 г.— Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР.
У галіне беларускага кіно развіццё атрымалі кінахроніка і кінапубліцыстыка. Мастацкая кінематаграфія звязана была перш за ўсё з развіццём тэматыкі Айчыннай вайны («Трэцяя ракета» рэжысёра Р. Віктарава, «Воўчая зграя» і «Альпійская балада» рэжысёра Б. Сцяпанава па аднайменных аповесцях В. Быкава, «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» па аднайменных раманах А. Адамовіча, шматсерыйная тэлевізійная кінастужка «Руіны страляюць...» і інш.). Кінематаграфісты распрацоўвалі таксама гісторыка-рэвалюцыйную тэму («Чырвонае лісце», «Першыя выпрабаванні», «Крушэнне імперыі», «Рудабельская рэспубліка», «Хлеб пахне порахам», «Масква — Генуя», «Я, Францыск Скарына» і інш.).
Такім чынам, культура Беларусі, як і ўсёй краіны, у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. характарызавалася складанымі супярэчлівымі працэсамі, якія адбываліся ў ёй. Гэтыя працэсы адлюстроўвалі складанасць і супярэчлівасць сацыяльна-эканамічнага і грамадскапалітычнага развіцця краіны ў паслясталінскі перыяд. Развіваліся і ўмацоўваліся дэмакратычныя пачаткі ва ўсіх сферах культурнага жыцця, якія адпавядалі інтарэсам шырокіх пластоў грамадства. Шлях да гэтага ляжаў праз вызваленне ад ідэалогіі 'сталінізму, які паралізаваў грамадскую думку ў краіне. Аднак сур’ёзнай перашкодай на шляху разняволення грамадства з’явілася структура партыйна-дзяржаўнай улады, якая захавалася і ў гады кіраўніцтва Л. I. Брэжнева яшчэ больш узмацніла камандна-адміністрацыйныя, бюракратычныя пазіцыі. Аб’ектыўна краіна падышла да рубяжа, за якім без рашучага знішчэння гэтай сістэмы ніякай перспектывы для прагрэсу грамадства не заставалася.
Заданні. 1. Раскажыце аб перабудове беларускай літаратуры ў другой палавіне 50-х гадоў. Пакажыце, у чым заключалася яе абмежаванасць. 2. Прааналізуйце ўклад беларускіх пісьменнікаў у асвятленне ў савецкай літаратуры тэмы Вялікай Айчыннай вайны. 3. Пакажыце значэнне беларускага рамана ў асвятленні гістарычнага мінулага і сучаснага жыцця беларускага народа. 4. Назавіце вядучых беларускіх паэтаў 60-х — першай палавіны 80-х гг. Раскрыйце значэнне іх літаратурнай дзейнасці. 5. Прааналізуйце развіццё беларускага тэатра ў гэтыя гады. Пакажыце ўклад вядучых беларускіх артыстаў ва ўдасканаленне тэатральнага мастацтва. 6. На аснове аналізу мастацкіх твораў пакажыце ўклад беларускіх мастакоў у развіццё мастацтва жывапісу. 7. Раскрыйце цяжкасці і недахопы ў развіцці беларускай літаратуры, якая знаходзілася ў пасляваенныя гады пад гнётам камандна-адміністрацыйнай сістэмы.
Раздзел XV. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ КРЫЗІСУ I РАЗВАЛУ УНІТАРНАЙ ДЗЯРЖАВЫ. НАБЫЦЦЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ (1986—1992 гг.)
§ 46. Грамадска-палітычнае жыццё
Неабходнасць карэнных пераўтварэнняў грамадскапалітычнага жыцця. Сярэдзіна 80-х гг. у гісторыі савецкага грамадства характарызавалася хуткім нарас-
таннем эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага крызісу. Ужо на рубяжы 70—80-х гг. вызначылася рэзкае абвастрэнне супярэчнасцей паміж новымі прадукцыйнымі сіламі, якія дасягнулі адносна высокага ўзроўню развіцця, і старымі вытворчымі адносінамі, што базіраваліся на жорсткім, строга цэнтралізаваным дзяржаўным кіраўніцтве ўсім жыццём грамадства. Створаная за гады Савецкай улады манапалізаваная, непадзельна пануючая дзяржаўная вытворчасць поўнасцю адарвала работніка ад непасрэднага распараджэння вынікамі сваёй працы, пазбавіла яго вытворчай актыўнасці і ініцыятывы. А гэта непазбежна вяло да падзення вытворчасці. Ужо ў пачатку 80-х гг. тэмпы эканамічнага росту аказаліся настолькі нізкімі, а безгаспадарчасць прыняла такія маштабы, што стала правамерным гаварыць аб эканамічнай стагнацыі. У гэтыя гады тэмпы прыросту прамысловай прадукцыі ў краіне аказаліся ў паўтара раза ніжэйшыя, чым у другой палавіне 70-х гг. Затармазіўся навукова-тэхнічны прагрэс. Абвастрылася становішча ў сацыяльнай сферы.
Ступень тармажэння эканамічнага і сацыяльнага развіцця ў асобных рэспубліках і рэгіёнах краіны ў гэтыя гады не была аднолькавай, таксама як неаднолькавымі былі тэмпы іх развіцця на папярэдніх этапах гісторыі. Аднак агульным з’яўляўся спад вытворчасці, зніжэнне яе якасных паказчыкаў, павелічэнне адрыву ад тэмпаў і ўзроўню развіцця вядучых заходніх краін.
У Беларусі зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту таксама бачна акрэслілася на рубяжы 70—80-х гг. У 1983 г. адбылося некаторае паляпшэнне паказчыкаў росту. Аднак дасягнута яно было паўсюдна адміністрацыйнымі метадамі, тады як сацыяльна-эканамічныя прычыны спаду поўнасцю захаваліся, а пазіцыі камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання яшчэ больш узмацніліся. Да таго ж у шэрагу важных галін народнай гаспадаркі рэспублікі наогул не было паляпшэння. У выніку яшчэ больш узмацніліся дыспрапорцыі ў эканоміцы, а роля плана як універсальнага метаду кіравання эканомікай усё больш зніжалася. Вялае ажыццяўленне навукова-тэхнічнага прагрэсу, марудная мадэрнізацыя абсталявання прывялі да пагаршэння якасці многіх відаў вырабаў.
Негатыўныя працэсы і тэндэнцыі ў эканоміцы склаліся не самі па сабе. Яны сталі аб’ектыўным вынікам абвастрэння крызісу ўсёй так званай сацыялістычнай
сістэмы. Спыніць яго, вывесці краіну на шлях устойлівага і дынамічнага росту асобнымі метадамі, якія праводзіліся ў рамках, што ўтварыліся за гады сталінскабрэжнеўскага апаратнага кіраўніцтва, практычна ўжо было немагчыма. Патрабаваліся карэнныя пераўтварэнні ўсяго ўкладу эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага жыцця грамадства.
Ва унітарнай дзяржаве, якой быў у той час СССР, ідэя пераўтварэнняў магла атрымаць увасабленне толькі па ініцыятыве верхняга эшалона таталітарнай партынна-дзяржаўнай улады. Роля ж рэспублік і рэгіёнаў зводзілася да выканання зыходзячых зверху прызначэнняў. Таму на першым этапе пераўтварэнняў, якія пачаліся ў краіне ў сярэдзіне 80-х гг., Беларусь, як і іншыя рэспублікі, павінна была ісці ў іх фарватэры. I толькі па меры таго, як унітарная ўлада цэнтра аслаблялася і разбуралася, рух за перабудову набіраў усё больш асэнсаваны нацыянальны каларыт.
Першачарговае значэнне ў зломе сталінскага камандна-адміністрацыйнага сацыялізму, які сціскаў грамадства прыгонніцкімі ланцугамі, мела ўвядзенне сапраўды дэмакратычных прынцыпаў грамадскага жыцця.
Першыя крокі на шляху дэмакратызацыі грамадскага жыцця. Грамадска-палітычнае жыццё таталітарнага савецкага грамадства характарызавалася неабмежаванай дэклараванасцю шырокіх палітычных правоў і свабод і амаль поўнай іх адсутнасцю на справе. Другая палавіна 80-х — пачатак 90-х гг. у гісторыі палітычнага жыцця адзначыліся паступовым разбурэннем таталітарных кайданоў і пераходам да цывілізаваных, дэмакратычных прынцыпаў.
Пад націскам неабходнасці павышэння актыўнасці мас для пераадолення негатыўных працэсаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы кіраўніцтва партыі вымушана было ставіць і ў нейкай меры вырашаць праблемы пераходу да рэальнага палітычнага жыцця.
Першым прадвеснікам новага курсу ў палітычным жыцці краіны з’явілася размежаванне ў партапараце і партакратычнай эліце на прыхільнікаў рэформаў, аднаўленцаў і рэакцыянераў — прыхільнікаў Брэжнева, якое вызначылася ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення XXVII з’езда КПСС. З’езд не стаў вехай у палітычным жыцці, але на ім гаварылася аб неабходнасці змянення выбарчай сістэмы, актывізацыі народных мас.
Аб узмацненні пазіцый прыхільнікаў правядзення палітычных рэформ у краіне к канцу 80-х гг. сведчыла абвяшчэнне на XIX партканферэнцыі эскіза рэформы выбарчай сістэмы, якая ўключала ўжо элементы альтэрнатыўнасці. Гэта быў крок у бок дэмакратызацыі выбараў. Аднак партнаменклатура змагла абараніць і тут свае інтарэсы. Яна дабілася на выбарах народных дэпутатаў СССР вылучэння дэпутацкіх месцаў ад «грамадскіх арганізацый».
На Беларусі развіццё палітычнага жыцця ў напрамку яго дэмакратызацыі, вызвалення ад ланцугоў таталітарызму праходзіла ў гэтыя гады вельмі складана і супярэчліва. Прынцып дэмакратычнага цэнтралізму ва ўнутрыпартыйным жыцці патрабаваў выканання ўсіх пастаноў вышэйшых органаў партыі. Таму партыйныя сходы, канферэнцыі, з’езды густа насычаліся новай палітычнай тэрміналогіяй, якая нараджалася ў цэнтры. Паўсюдна былі чутны заклікі да ўтварэння гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму, увядзення на справе народнага кіравання краінай, размежавання ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Прызнавалася права кожнага на асабістую думку і на права яе выказвання. Але рэальныя зрухі ў дэмакратызацыі палітычнага жыцця натыкаліся на супраціўленне партапарату і большай часткі кіраўніцтва рэспублікі. Беларусь набыла імідж адной з самых кансерватыўных у радзе рэспублік СССР. У яе вышэйшых эшалонах так і не сфарміравалася рэфарматарскае крыло, не з’явіліся і яскравыя асобы, якія былі б гатовы паслужыць справе перабудовы грамадства на дэмакратычных асновах. Практычна ўсе пераўтварэнні разгортваліся пад націскам абставін або ў парадку выканання рашэнняў партыйнага цэнтра. А гэта сведчыць, што ўсе дэмакратычныя перабудовы палітычнага жыцця, якія адбываліся ў рэспубліцы, не мелі ніякага дачынення да дзейнасці партыі як кіруючай сілы. Наадварот, палітычнае жыццё і палітычная актыўнасць людзей нарасталі па меры таго, як партыя губляла свае дзяржаўныя, таталітарныя функцыі, а разам з тым і аўтарытэт у грамадстве.
Галоснасць— зыходны пункт дэмакратыі. Пераход на дэмакратычныя прынцыпы грамадскага жыцця немагчымы быў без злому і скасавання таталітарызму, пры якім роля асобы ў жыцці грамадства была зведзена да нулявога ўзроўню. Прабудзіць грамадства ад глыбо-
кай спячкі, вывесці яго на шлях актыўнага палітычнага і грамадскага жыцця, што з’яўляецца першаасновай дэмакратыі, немагчыма было без шырокай, усёахопнай галоснасці. Трэба аддаць належнае М. С. Гарбачову, А. М. Якаўлеву і іншым тагачасным партыйным кіраўнікам — яны першымі ацанілі значэнне галоснасці ў справе дэмакратызацыі грамадства і шмат зрабілі для яе ўкаранення.
Пытанне аб галоснасці стала прадметам тэорыі і практычнай дзейнасці партыі. XXVII з’езд КПСС прызнаў пашырэнне галоснасці палітычным пытаннем, без чаго не можа быць дэмакратызму, творчасці мас, іх удзелу ў кіраўніцтве. XIX Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня— 1 ліпеня 1988 г.) прыняла спецыяльную рэзалюцыю «Аб галоснасці», у якой была дадзена канцэпцыя партыі ў адносінах галоснасці, вызначаны яе роля і прызначэнне, рэальная неабходнасць ва ўсіх сферах жыцця.
Гэта не значыць, што партыя, галоўным здабыткам якой з’явілася ўкараненне таталітарнага ладу, так лёгка і проста перайшла ад поўнай закрытасці і ўсеахопнага кантролю да шырокай адкрытасці і галоснасці. На справе меркавалася галоснасць у пэўных рамках. Але першы крок быў зроблены: была прызнана неабходнасць галоснасці, а далей «працэс пайшоў».
Першараднае значэнне ў разгортванні шырокай галоснасці на Беларусі мелі сродкі масавай інфармацыі (друк, радыё, тэлебачанне). 3 іх былі зняты большасць абмежаванняў і дыктат апарату. Хоць і паволі, але адкрываліся зоны, закрытыя раней для асвятлення сродкамі масавай інфармацыі. Праўдзівая, поўная, усебаковая і аб’ектыўная інфармацыя стала рашучым крокам у актывізацыі грамадскага жыцця, яна рабілася жывой, свабоднай, дэмакратычнай — такой, якой і павінна быць у дэмакратычным грамадстве. Гэта атрымала замацаванне ў Законе СССР «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». Незалежнасць друку прывяла да размежавання розных перыядычных выданняў, водападзелам для якога з’яўляліся перш за ўсё адносіны да дэмакратычных пераўтварэнняў на Беларусі, беларускага нацыянальнага адраджэння. Найбольш радыкальную пазіцыю ў пытаннях дэмакратызацыі грамадства, адраджэння беларускай дзяржаўнасці ў гэты час заняла рэдкалегія газеты «Літаратура і мастацтва». На яе старонках атрымалі адлюстраванне новыя дасле-
даванні па гісторыі беларускага народа, фарміраванню і развіццю яго дзяржаўнасці і культурнаму адраджэнню, барацьбе за незалежнасць і нацыянальную самасвядомасць.
Актыўную пазіцыю ў гэтых і іншых пытаннях, якія вызначалі напрамак развіцця рэспублікі, занялі «Народная газета», што пачала выходзіць з кастрычніка 1990 г., «Знамя юностн». Але некаторыя перыядычныя выданні калі і не захавалі поўнасцю старыя пазіцыі, дык толькі таму, што жыццё прымусіла прыстасоўвацца да новых умоў. Гэта — «Советская Белоруссня», абласныя газеты і інш.
Важным дасягненнем галоснасці з’явілася стварэнне незалежных газет, часопісаў, розных выдавецтваў. У рэспубліцы выходзіць вялікая колькасць такіх незалежных выданняў, але ва ўмовах пераходу да рынку перыядычны друк апынуўся ў цяжкім становішчы. Большасць масавых газет змаглі захавацца толькі таму, што перайшлі ў падпарадкаванне Савета Міністраў Беларусі, які вылучае сродкі для іх фінансавай падтрымкі. Такім чынам, незалежнасць друку як чацвёртай улады аказалася пад вялікім пытаннем.
Наогул жа дзякуючы праведзеным пераўтварэнням у галіне друку, радыё і тэлебачанні сродкі, масавай інфармацыі сталі выразнікамі розных палітычных поглядаў, арэнай палітычных дыскусій і барацьбы поглядаў, чаго савецкае грамадства не ведала з 20-х гг.
К канцу 80-х гг. грамадска-палітычнае жыццё стала ўсё больш гуртавацца вакол выбараў вышэйшых і мясцовых органаў улады і іх дзейнасці.
Саветы і грамадска-палітычнае жыццё. Асноўным зместам палітычнага жыцця ў краіне ў другой палавіне 80-х гг. з’яўлялася павольнае набыццё Саветамі рэальнага поўнаўладдзя ў выніку вызвалення іх ад дыктату Камуністычнай партыі. Першымі крокамі ў гэтым напрамку было павышэнне эканамічнай самастойнасці Саветаў. Яны станавіліся галоўнымі органамі кіраўніцтва гаспадарчай дзейнасцю на падведамаснай тэрыторыі. Непасрэдна ў распараджэнне Саветаў перадаваліся прадпрыемствы і арганізацыі, занятыя задавальненнем патрэб насельніцтва. Упершыню мясцовыя бюджэты сталі непасрэдна прывязвацца да плацежаздольнасці ўсіх прадпрыемстваў, якія знаходзіліся на тэрыторыі адпаведных Саветаў. Саветы ўдзялялі ўвагу забеспячэнню комплекснага эканамічнага і сацыяльна-
га развіцця падведамасных арганізацый, ажыццяўленню комплекснай праграмы развіцця вытворчасці тавараў народнага ўжытку і сферы паслуг.
Але ўдзел насельніцтва ў дзейнасці Саветаў заставаўся абмежаваным, а самі яны па-ранейшаму неслі на сабе цяжар савецкага бюракратызму. Важным крокам на шляху пашырэння ролі мас у дзейнасці Саветаў і жыцці грамадства з’явілася прыняцце Закона Беларускай ССР «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР» (люты 1988 г.). Закон прадугледжваў унясенне на ўсенароднае абмеркаванне заканадаўчых меркаванняў і праектаў рашэнняў па асноўных напрамках палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны і рэспублікі, а таксама пытанняў, якія датычацца рэалізацыі канстытуцыйных правоў, свабод, абавязкаў грамадзян і інш.
На абмеркаванне насельніцтва выносяцца праекты рашэнняў мясцовых Саветаў і іх выканкамаў па планах комплекснага эканамічнага развіцця, іх бюджэты, пытанні гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва. Праўда, прыняцце гэтага Закона не прывяло да кардынальных змен у дзейнасці Саветаў. Яны не спяшаліся адмаўляцца ад бюракратычных метадаў кіравання, губляць становішча ўлады над народам, а не для народа.
Зламаць гэта можна было толькі перавыбраннем Саветаў на аснове новага выбарчага закона, які б гарантаваў сапраўды свабодныя і альтэрнатыўныя выбары. Упершыню такія выбары, калі выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з некалькіх кандыдатаў аднаго, адбыліся ў 1989 г. Гэта былі выбары народных дэпутатаў СССР, у якіх прымала ўдзел насельніцтва ўсіх рэспублік тагачаснага Саюза. Новым у гэтых выбарах было і тое, што выбаршчыкі атрымалі магчымасць самастойна вырашаць пытанні вылучэння кандыдатаў. У сваю чаргу кожны кандыдат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кампаніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. Аднак трэцяя частка з’езда народных дэпутатаў СССР выбіралася не па выбарчых акругах, а ў якасці прадстаўнікоў ад розных арганізацый, і народ да іх выбрання не меў дачынення. Такім шляхам забяспечваліся дэпутацкія крэслы вышэйшаму эшалону партыйнага апарату, іншых структур дзяржаўнай улады.
У сакавіку 1990 г. па новаму выбарчаму Закону праведзены былі выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі. Карціна выбараў у рэспубліцы аказалася даволі стракатай. Колькасць кандыдатаў у дэпутаты на адно месца вагалася ад дзесяці і больш да аднаго. Апошняе асабліва было характэрна для сельскай мясцовасці. У ліку кандыдатаў у дэпутаты былі прадстаўлены ўсе сацыяльныя слаі і групы насельніцтва, хоць былое рэгуляванне прадстаўніцтва аказалася моцна парушаным. У прыватнасці, намнога менш было вылучана кандыдатаў ад рабочых і сялян і зусім мала жанчын.
Актыўнасць выбаршчыкаў мела значны роскід па розных выбарчых акругах, а па меры правядзення паўторных выбараў выявілася тэндэнцыя яе затухання. 3 гэтай прычыны больш як у дзесяці акругах, у якіх ні адзін кандыдат не набраў большасці галасоў, а пры паўторных выбарах больш палавіны выбаршчыкаў не з’явіліся на галасаванне, выбары так і не адбыліся.
На 310 месцаў у Вярхоўным Савеце Беларусі прэтэндавала 1769 кандыдатаў ад тэрытарыяльных выбарчых акруг. 50 дэпутатаў увайшлі ў Вярхоўны Савет рэспублікі ад чатырох грамадскіх арганізацый. У выніку склад Вярхоўнага Савета абнавіўся на 90 %, у такіх жа межах адбылося абнаўленне дэпутацкага корпуса мясцовых Саветаў. Кожны кандыдат на выбарах выстаўляў сваю праграму, хаця на самай справе ў шматлікіх акругах яны прадстаўлялі выбаршчыкам праграмы сваіх партый. 3 другога боку, многія камуністы ў сваіх выбарчых праграмах не прытрымліваліся ідэі сацыялістычнага выбару. Наогул партыйная прыналежнасць кандыдата не прадвызначала сама па сабе ягоную пазіцыю на выбарах. Усё гэта асаблівасці выбараў, набліжаных да дэмакратычных нормаў, але праведзеных ва ўмовах, калі шматпартыйнасць толькі нараджалася, а фактычна рычагі ўлады па-ранейшаму заставаліся ў руках КПБ. Гэтую сваю пераважнасць кампартыя актыўна выкарыстоўвала ў выбарчай кампаніі і забяспечыла сабе перамогу — камуністы склалі 84 % ад агульнай колькасці абраных дэпутатаў. Пры гэтым большасць з іх з’яўлялася прадстаўнікамі партыйна-дзяржаўнай наменклатуры. Так, сярод дэпутатаў партыйных работнікаў аказалася 55 чалавек, савецкіх — 53, кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў — 35, кіраўнікоў прадпрыемстваў сельгассекта-
ра — 31, прадстаўнікоў арміі, КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў — 32. А вось прадстаўнікоў народнай адукацыі толькі 16 чалавек, аховы здароўя — 24, рабочых — 15, ІТР — 13, святароў — 4.
На вядучыя пасады ў Вярхоўным Савеце таксама былі абраны па большасці партыйныя альбо дзяржаўныя функцыянеры, яго старшынёй — былы старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а да гэтага сакратар ЦК КПБ — М. I. Дземянцей.
Такім чынам, першыя альтэрнатыўныя выбары ва ўмовах аднапартыйнасці не прывялі да прынцыповых перамен у Вярхоўным Савеце. Ен па-ранейшаму заставаўся пад кантролем КПБ. Аднак у ходзе выбараў нямала кандыдатаў выступіла з альтэрнатыўнымі праграмамі развіцця рэспублікі, якія выяўлялі непрыманне камандна-бюракратычнай сістэмы і яе носьбіта — КПСС — КПБ, прызнавалі неабходнасць хутчэйшага культурна-нацыянальнага адраджэння Беларусі, карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы ў напрамку пераходу да рыначных адносін і інш. У шэрагу выбарчых акруг яны атрымалі падтрымку большасці выбаршчыкаў і сталі дэпутатамі.
Прыхільнікі радыкальнай лініі ўтварылі ў Вярхоўным Савеце групу БНФ «Адраджэнне», лідэрам якой з’яўляецца Зянон Пазняк. Яе актыўныя дзеячы — Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Заблоцкі, Алег Трусаў, Валянцін Голубеў і інш. Група БНФ аформілася ў парламенцкую апазіцыю, у якой налічвалася каля 30 чалавек. Разам з іншымі прыхільнікамі БНФ група ўвайшла ў Дэмакратычны дэпутацкі клуб, у якім налічвалася каля 100 дэпутатаў. Камуністычная большасць склала 170 дэпутатаў. Такой была расстаноўка палітычных сіл у Вярхоўным Савеце Беларусі на пачатак 1991 г. У чэрвені 1991 г. дэпутацкая група «Камуністы Беларусі за дэмакратыю» ў колькасці 33 чалавек выступіла з заявай, у якой яна адмежавалася ад камуністычнай большасці. Гэтыя зрухі ў складзе Вярхоўнага Савета сведчылі аб тым, што ў парламенце аформілася цэнтрысцкая група, якая заняла прамежкавыя пазіцыі.
Утварэнне дэмакратычнай апазіцыі ў Вярхоўным Савеце з’явілася важным крокам на шляху ўсталявання прынцыпаў парламентарызму ў яго дзейнасці. Але захаванне камуністамі ў сваіх руках большасці дэпутацкіх месцаў азначала, што лёс дэмакратычных рэформаў, як і пераўтварэнняў у галіне эканомікі, ака318
заўся ў поўнай залежнасці ад людзей, якія трымаюцца пераважна кансерватыўных поглядаў. Галасаванне па найбольш важных пытаннях, накіраваных на кардынальныя пераўтварэнні ў рэспубліцы, стала галоўным водападзелам паміж большасцю і апазіцыяй. Так, большасцю галасоў былі адхілены прапановы апазіцыі, вынесеныя ў чэрвені 1991 г., аб дэпартызацыі, нацыяналізацыі ўласнасці КПСС — КПБ. Не падтрымала парламенцкая большасць і прапанову аб прызнанні прыватнай уласнасці на зямлю і інш.
Разам з тым па шэрагу пытанняў Вярхоўны Савет вымушаны быў адклікнуцца на запатрабаванні часу. Найбольш прадукцыйнай была яго заканатворчая дзейнасць, накіраваная на нацыянальна-дзяржаўнае і культурнае адраджэнне Беларусі. У ліпені 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, а ў сакавіку 1991 г.— Закон «Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай ССР». Артыкул першы Закона абвяшчаў: «Уся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу Беларускай ССР, які з’яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР».
Вярхоўны Савет прыняў таксама Закон «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР», якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.
Заданні. 1. Раскажыце, у якім станоаішчы зкаходзілася эканоміка Беларусі ў сярэдзіне 80-х гг. 2. Растлумачце, чаму негатыўныя працэсы ў эканоміцы, якія пачалі хутка нарастаць у 80-я гг., патрабавалі карэнных пераўтварэнняў грамадскага жыцця. 3. Раскажыце, у чым выявіліся першыя адзнакі дэмакратызацыі грамадскага жыцця. 4. Прааналіэуйце, як і чаму галоснасць стала рашаючай умовай пераходу да дэмакратыі ў грамадскім жыцці. 5. Раскажыце, што новага змяшчалі ў сабе выбары народных дэпутатаў у Беларусі ў 1990 г., іх вынікі. 6. Пакажыце расклад палітычных сіл у Вярхоўным Савеце Беларусі, якія сацыяльныя слаі і групы яны прадстаўлялі. 7. Ахарактарызуйце асноўныя рашэнні, прынятыя Вярхоўным Саветам. Як можна ацаніць яго дзейнасць за першыя два гады?
§ 47. Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці. Лёс КПБ
Узнікненне новых партый. Шматпартыйнасць — сведчанне дэмакратычнасці грамадства, рэалізаваных на справе правоў грамадзян на аб’яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і інш. У Краіне Саветаў народ быў фактычна пазбаўлены такіх правоў яшчэ ў пачатку 20-х гг., калі ўсе палітычныя партыі, акрамя камуністычнай, былі разгромлены і забаронены. Таму зараджэнне і фарміраванне новых партый, якое мела месца ў другой палавіне 80-х — пачатку 90-х гг. на Беларусі, сустрэла актыўнае супраціўленне з боку КПБ, а сама шматпартыйнасць не магла скласціся ў рэспубліцы без аслаблення і разбурэння таталітарнай улады кампартыі.
Першымі крокамі на шляху да шматпартыйнасці з’явілася ўзнікненне дысідэнцкага руху і шматлікіх нефармальных аб’яднанняў. Іх зараджэнне адносіцца да перыяду «адлігі» 50-х гг. 3 гэтага часу розныя іх формы існавалі пастаянна. Аднак толькі ў другой палавіне 80-х гг., калі СССР уступіў на шлях пераўтварэнняў, яны пачалі набываць палітычную накіраванасць. Найбольшую вядомасць, іншы раз скандальную, атрымалі такія аб’яднанні, як «Памяць», «Патрыёт», «Радзіма», «Бацькаўшчына», «Русь», «Маладая Расія» і інш. Узніклі буйныя разнародныя арганізацыі тыпу народных франтоў у Прыбалтыйскіх рэспубліках, у Малдове, на Украіне, у рэспубліках Закаўказзя, у Расійскай Федэрацыі. З’явіліся і палітычныя партыі.
Права на аб’яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветных, фізкультурна-спартыўных і іншых аб’яднанняў і таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб’яднаннях». Быў прыняты таксама Закон «Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях», які гарантаваў кожнаму грамадзяніну самастойна выяўляць свае адносіны да рэлігіі, вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай. Бацькі атрымалі права выхоўваць сваіх дзяцей у адпаведнасці са сваімі ўласнымі адносінамі да рэлігіі.
Беларусь з’яўлялася адным з рэгіёнаў краіны, дзе рух нефармалаў развіваўся ў гэтыя гады ў больш складаных умовах. Перш за ўсё мала падрыхтаванай
да гэтага аказалася грамадская самасвядомасць, актыўнае супраціўленне яго ўзнікненню і распаўсюджанню ў рэспубліцы аказала кіруючая і накіроўваючая сіла — Камуністычная партыя. Тым не менш па прыкладу Прыбалтыкі і іншых рэгіёнаў краіны ў 1989 г. у рэспубліцы быў створаны Беларускі Народны фронт «Адраджэнне», на чале якога стаў кандыдат мастацтвазнаўчых навук 3. С. Пазняк. Свой устаноўчы сход арганізатары вымушаны былі праводзіць у г. Вільнюсе, таму што ўлады Беларусі не дазволілі яго правядзенне ў межах рэспублікі.
Агульным напрамкам сваёй дзейнасці фронт абвясціў садзейнічанне паскарэнню і паглыбленню рэформаў, якія праводзіліся ў рэспубліцы, пераадоленню крызісных з’яў у эканамічным і сацыяльным жыцці, распрацоўцы альтэрнатыўных праграм па ажыццяўленню сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. На гэтым шляху фронт лічыў першаступеннай задачай адраджэнне беларускай нацыі, яе мовы і культуры. Пры гэтым БНФ абвясціў ненасілле дзеянняў пры вырашэнні любых праблем. Яго практычная дзейнасць найбольш прадукцыйнай за мінулыя гады, як ужо адзначалася, была ў Вярхоўным Савеце. Немалую ролю адыграў БНФ у развенчванні антыдэмакратычнай, таталітарнай сутнасці КПСС — КПБ, пазбаўленні яе арэола бязгрэшнасці, народнай заступніцы. Антыкамуністычная накіраванасць патрабаванняў і лозунгаў фронта паступова пранікала ў грамадскае ўсведамленне. I гэта выявілася ў росце яго прыхільнікаў, якія выходзілі на мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі фронта. Асабліва адчувальны ўдар па прэстыжы КПБ быў нанесены Народным фронтам, калі ён арганізаваў у Мінску 7 лістапада 1990 г., у гадавіну кастрычніка, шматтысячную антыкамуністычную дэманстрацыю і мітынг на плошчы Незалежнасці.
Такі напрамак развіцця палітычнага жыцця на Беларусі не на жарт занепакоіў партыйнае кіраўніцтва. I паколькі час, калі можна было рэпрэсіямі і насіллем адразу ліквідаваць любую апазіцыю для кампартыі мінуў, давялося выкарыстоўваць іншыя сродкі. Тым больш, што ў арсенале гэтай партыі іх заўсёды было з лішкам. Адной з іх з’яўляецца дыскрэдытацыя свайго апанента. Узначаліў гэтую акцыю супраць БНФ і іншых партый, якія нараджаліся ў рэспубліцы, ЦК КПБ. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся ў яго апараце. У лютым
1991 г. на пленуме ЦК і ЦКК першы сакратар ЦК КПБ А. А.. Малафееў абвясціў галоўны напрамак дзейнасці на бліжэйшы час: супрацьстаянне іншым партыям і плыням, асабліва БНФ, які адкрыта выступае з антыкамуністычных пазіцый і адыходзіць ад сацыялістычнага выбару.
У друку з крытыкай БНФ і іншых новых партый выступалі вучоныя-грамадазнаўцы, партработнікі. 3 студзеня 1991 г. у «Народнай газеце» з катэгарычным непрызнаннем і асуджэннем БНФ выступіла вялікая група вучоных былога Інстытута гісторыі партыі. Фронт абвінавачваўся ў экстрэмізме, антыкамунізме, садзейнічанні развалу Саюза. Тое, што прыхільнікі КПБ рашуча абаранялі камуністычныя ідэалы, не пярэчыла дэмакратычным нормам грамадскага жыцця. Непрымальным жа было тое, што за ўсім гэтым стаяла імкненне партнаменклатуры не дапусціць нараджэння шматпартыйнасці, захаваць і надалей прывілеяванае становішча камуністычнай партыі. Невыпадкова, калі стала вядома аб тым, што ў рэспубліцы вядзецца работа па стварэнню Беларускай сялянскай партыі, пытанне гэтае было вынесена на бюро ЦК КПБ. На ім было прызнана неабходным аказаць рашучае супрацьдзеянне гэтаму. А галоўны матыў такога непрымання: сялянская партыя ўтваралася як палітычная арганізацыя парламенцкага тыпу, а значыць, апазіцыйная. Але спыніць працэс утварэння новых палітычных партый ужо нікому не было дадзена. У лютым 1991 г. адбыўся першы з’езд Беларускай сялянскай партыі. У праграмнай заяве партыі адзначалася, што яна ёсць палітычная арганізацыя парламенцкага тыпу і ўтвараецца з мэтай абароны палітычных і эканамічных інтарэсаў сялянства. У адрозненне ад іншых у сялянскай партыі сацыяльная база была найбольш шырокай, і таму яе ўплыў на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі можа аказацца даволі значным.
На Беларусі на рубяжы 80 — 90-х гг. узнік і шэраг іншых палітычных партый, колькасць якіх перавысіла лічбу 10. Сярод іх Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Дэмакратычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя Беларусі, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Хрысціянска-дэмакратычная партыя Беларусі і інш. Аднак працэс фарміравання палітычных партый на Беларусі праходзіў вельмі вяла. Становішча мала змянілася і тады, калі, пачынаючы з другой палавіны
1991 г., супрацьстаянне гэтаму з боку Кампартыі прыпынілася. Структуралізацыі гэтых партый, больш дакладнай асэнсаванасці іх сацыяльна-палітычных пазіцый магло б спрыяць правядзенне датэрміновых шматпартыйных выбараў народных дэпутатаў, як гэтага дабівалася парламенцкая апазіцыя ў Вярхоўным Савеце Беларусі. Але камуністычная большасць у ім супраць такіх выбараў.
Поўнае банкруцтва КПБ. Складванне шматпартыйнасці азначала канец усемагутнасці КПСС — КПБ. Апошнія гады яе дзейнасці ў рэспубліцы адзначыліся непаслядоўнасцю, узмацненнем разброду ў верхніх эшалонах партыі, стратай іх уплыву як на радавых членаў партыі, так і на грамадства наогул. Пад уздзеяннем гэтых працэсаў як у цэнтры, так і на месцах узнікалі ідэі неабходнасці рэфарміравання партыі і ўсяго яе ўнутрыпалітычнага жыцця. Рабіліся змены ў структуры апарату пры адначасовым скарачэнні колькасці работнікаў, у партыйных камітэтах усіх узроўняў былі ліквідаваны гаспадарча-галіновыя аддзелы. Адмова ад неўласцівых палітычнай партыі гаспадарчых функцый суправаджалася абяцаннем адмовіцца ад камандных метадаў кіравання ніжэйшым звяном партыі, так званымі радавымі членамі партыі, якіх у канцы 80-х гг. налічвалася ў рэспубліцы каля 700 тыс. чалавек. Аднак яе рады пачалі хутка распадацца. Толькі за 1990 г. з партыі выйшлі 63 тыс. чалавек. У 1991 г. гэты працэс яшчэ больш узмацніўся.
Спроба рэфарміравання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу аказалася справай бесперспектыўнай. Перш за ўсё яе па-рознаму ўспрымалі партыйная маса і партнаменклатура. Калі для радавых партыйцаў такі напрамак перабудовы партыі ўяўляўся адзіна магчымым і неабходным, то для партнаменклатуры гэта абазначала толькі змену фасада. Галоўнае ж для яе было захаваць партыю ў якасці сілы, якая павінна стаяць над грамадствам. I пасля некаторай разгубленасці кіраўніцтва партыі на Беларусі вырашыла ўзяць рэванш, паспрабаваць вярнуць усё на зыходныя рубяжы. Аб гэтым ужо адкрыта гаварылася на XXXI з’ездзе КПБ, які адбыўся ў снежні 1990 г. З’езд прайшоў на хвалі вострай крытыкі кіраўніцтва КПБ і КПСС. Многія дэлегаты звязвалі прычыны крызісу, які склаўся ў краіне і партыі, з аслабленнем кіруючай ролі партыі ў жыц-
ці грамадства, адсутнасцю ў кіраўніцтве дакладнай праграмы дзеянняў, непаслядоўнасцю пазіцый цэнтра, адсутнасцю ясных тэарэтычных арыенціраў развіцця грамадства і г. д. Адным словам, з’езд не згаджаўся, каб партыя адыходзіла ад яе струхнелых догмаў і распыльвала свой набытак партыі сталінскага тыпу.
Абраны з’ездам Цэнтральны камітэт апраўдаў надзеі найбольш рэакцыйнай часткі з’езда. На сваім першым пленуме ён увёў у склад бюро ЦК КПБ, як і ў былыя часы, старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР, камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі. А гэта азначала, што Цэнтральны камітэт КПБ па-ранейшаму хацеў захаваць за партыяй ролю ўзброенага атрада грамадства. Пасля з’езда палітычная актыўнасць парткіраўніцтва яшчэ больш узмацнілася.
У сакавіку 1991 г. адбыўся шэраг нарад і пасяджэнняў, так званых партгасактываў, якія заўжды з’яўляліся моцнай сілай партыйнага ўплыву як на эканоміку, так і палітыку. Са справаздачамі ў ЦК зачасцілі міністры і кіраўнікі ведамстваў, хаця ўсе яны прайшлі зацвярджэнне ў Вярхоўным Савеце і абяцалі служыць народу.
Здавалася, партнаменклатура зноў на кані. Але ў гэты час адбылося непрадбачанае. У пачатку красавіка 1991 г. адразу пасля павышэння цэн рабочыя выйшлі на вуліцы. На Беларусі пачаўся моцны рабочы рух, які набыў формы забастовак, шматтысячных дэманстрацый і мітынгаў. Рабочыя выставілі палітычныя патрабаванні: за дэмакратыю і справядлівасць, за паляпшэнне жыцця, за волю і свабоду Бацькаўшчыны, за поўнае пазбаўленне ад кіраўніцтва партыі.
У ходзе стачак паўсюдна ўтвараліся стачачныя камітэты. 11 мая 1991 г. адбылася іх рэспубліканская канферэнцыя, якая прыняла зварот «Да народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР». У ім выказвалася патрабаванне да дэпутатаў пачаць служыць свайму народу, а не ісці ў фарватары палітыкі КПСС і ваеннапрамысловага комплексу. У сувязі з гэтымі падзеямі першы сакратар ЦК КПБ А. Малафееў вымушаны быў прызнаць: «Кампанія насільнага выгнання КПБ з усіх сфераў чалавечай дзейнасці ў ходзе красавіцкіх забастовак набыла асаблівы размах і лютасць, вылілася ў патрабаванні дэпартызацыі працоўных калектываў і нацыяналізацыі партыйнай маёмасці». Так рабочыя,
ад чыйго імя партыя на працягу больш як 70 гадоў непадзельна кіравала краінай, адкрыта адмовілі ёй у даверы і падтрымцы. Народ зразумеў нарэшце, што КПСС — КПБ фактычна даўно з’яўляецца партыяй наменклатурных апаратчыкаў, якая абапіралася сама на сябе, на сваю ўладу, і яе мала цікавілі патрэбы працоўных.
Моцная хваля стачак, мітынгаў, дэманстрацый рабочых канчаткова пазбавіла партнаменклатуру магчымасці і далей выкарыстоўваць выпрабаваную зброю, якая заўсёды дапамагала ёй трымаць уладу — уздзеянне на масы дэмагогіяй наконт светлага будучага, сацыялістычнага выбару і інш. У выніку заставалася апошняя надзея — адкрытае насілле з мэтай утрымання ўлады. Так зарадзіўся антынародны, антыдэмакратычны путч з цэнтрам у Маскве. 19 жніўня 1991 г. вядучая група кіраўнікоў дзяржавы парушыла Канстытуцыю СССР і аб’явіла аб увядзенні надзвычайнага становішча ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Прэзідэнт дзяржавы быў адхілены ад улады быццам бы па прычыне хваробы, а ўся паўната ўлады перададзена так званаму ДКНС (Дзяржаўнаму камітэту па надзвычайнаму становішчу). Так пачаўся трохдзённы жнівеньскі путч рэакцыйнай часткі партдзяржнаменклатуры. На барацьбу супраць путчыстаў выступілі перш за ўсё дэмакраты Расіі, расійскі ўрад, які ўзначальваў Б. М. Ельцын. Дзякуючы актыўнай падтрымцы масквічоў і адмове ўзброеных сіл удзельнічаць на баку змоўшчыкаў, 21 жніўня 1991 г. путч быў падаўлены, а ягоныя кіраўнікі арыштаваны і аддадзены пад суд.
Звесткі аб жнівеньскім путчы ў Маскве і пераходзе ўлады ў краіне да самазванага ДКНС былі ўспрыняты кіраўніцтвам КПБ з разуменнем. Бюро ЦК КПБ заклікала камуністаў і ўсіх працоўных рэспублікі да спакою і вытрымкі. Не заняў выразнай адмоўнай пазіцыі ў адносінах да змовы і Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларусі. У яго звароце да беларускага народа не было ні ўхвалення, ні асуджэння, а толькі заклік да спакою.
Намеры путчыстаў знаходзілі спрыяльную глебу ў кіруючых колах Беларусі, але скарацечнасць змовы не дазволіла ім цалкам праявіць сябе. I толькі дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы. 22 жніўня народныя дэпутаты БССР ад апазіцыі БНФ зрабілі ў Вярхоўным Савеце заяву, у якой гаворыцца, што БНФ, дэмакратычныя партыі, грамадскія
арганізацыі рэспублікі і іх прадстаўнікі ў Вярхоўным Савеце ў першы ж дзень путча выказалі рашучы пратэст супраць антыканстытуцыйнага перавароту і распачалі барацьбу за аднаўленне парушаных свабод, за захаванне суверэнітэту Беларусі. 20 жніўня яны арганізавалі ў Мінску на плошчы Незалежнасці мітынг працоўных, на якім путчысты былі асуджаны, а ўсё насельніцтва заклікалася не прызнаваць ДКНС і не выконваць яго распараджэнні.
Разгром цэнтра змовы ў Маскве азначаў перамогу дэмакратычных сіл не толькі ў Расіі, але і ва ўсёй краіне. 3 гэтага часу працэс дэмакратызацыі набыў новы якасны характар. 26 жніўня 1991 г. пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР прыняла Закон «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі» і «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі БССР». Па запатрабаванню апазіцыі сесія вызваліла М. I. Дземянцея ад абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савета. 18 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі выбраў старшынёй Станіслава Шушкевіча, які раней працаваў прарэктарам Белдзяржуніверсітэта.
Заданні. 1. Пакажыце, у чым заключаецца палітычнае значэнне шматпартыйнасці. 2. Растлумачце, чаму Кампартыя Беларусі супрацьдзейнічала стварэнню іншых партый. 3. Раскажыце аб стварэнні Беларускага Народнага фронту і яго дзейнасці. 4. Назавіце, якія палітычныя партыі створаны на Беларусі і чым тлумачыцца іх слабы ўдзел у палітычным жыцці рэспублікі. 5. Растлумачце, у чым выяўляліся спробы перабудовы КПБ і чаму яны аказаліся безвыніковымі. 6. Пакажыце, у чым заключаўся крызіс КПБ і прычыны прыпынення яе дзейнасці.
§ 48. Становішча ў эканоміцы і сацыяльнай сферы жыцця
Вакол рынку і рыначных адносін. Супярэчлівасць жыцця грамадства гэтых гадоў асабліва востра праявілася ў эканоміцы. Створаная па тэарэтычных выкладках навуковага сацыялізму, эканоміка велізарнай краіны задыхалася ў цісках дзяржаўна-манапалістычнага апаратнага кіравання. Адзіная дзяржаўная сістэма ўласнасці, строга цэнтралізаванае кіраўніцтва, неабме-
жаваная ўлада партдзяржнаменклатуры над усім багаццем краіны прывялі да поўнага адмаўлення ўласцівых эканоміцы ўнутраных законаў яе развіцця.
Большасць вучоных-эканамістаў краіны, таксама як і разважлівых палітыкаў, разумелі, што такі стан эканомікі робіцца сур’ёзнай пагрозай існаванню грамадства. Цяжкасці, аднак, заключаліся ў тым, што шляхоў выхаду з такога эканамічнага тупіка свет не ведае ні ў тэорыі, ні на практыцы. Класікі навуковага сацыялізму намалявалі шлях толькі туды, у светлую будучыню, а наконт таго, што спатрэбіцца выбірацца назад, нічога не сказалі. Адсюль дадатковыя цяжкасці для прававерных марксістаў-ленінцаў: калі не сказалі, дык няма падставы і вяртацца. У сваю чаргу моцны наменклатурны апарат, у руках якога апынулася ўсё кіраўніцтва эканомікай, хоць і разумеў неабходнасць пераўтварэнняў, але такіх, якія б мянялі толькі формы ўласнасці, а не яе ўладальнікаў.
Адсюль амаль што непазбежным аказаўся такі напрамак пошуку выйсця з тупіковага стану эканомікі, у якім знайшлі спалучэнне рух па інерцыі хоць і ў нікуды, але з захаваннем эканомікі ў руках былога апарату, з пошукамі шляхоў вяртання да таго, што было адхілена бальшавікамі ў 1917 г. Такі напрамак думак і дзеянняў адкрыта ўвайшоў у наша жыццё ў другой палавіне 80-х гг. і заставаўся ў ім без бачных зрухаў да пачатку 90-х гг.
Беларусь у гэтых адносінах можа служыць нагляднай ілюстрацыяй. На першым этапе пошукаў шляхоў рэфарміравання эканомікі ў рэспубліцы ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў. У такім напрамку і ішло абмеркаванне XII пяцігадовага плана развіцця Беларусі на 1986— 1990 гг. на XXX з’ездзе КПБ. Традыцыйны план прадугледжваў за пяць гадоў павялічыць нацыянальны даход на 26 %, у такіх жа маштабах забяспечыць павелічэнне прадукцыі прамысловасці. Намечаныя тэмпы росту былі ніжэй, чым у папярэднюю пяцігодку. Давялося ўлічваць, што эканоміка перажывала спад, але запланаваныя лічбы яе росту адлюстравалі хутчэй аптымізм кіраўнікоў, чым рэальны ўлік таго стану, у якім апынулася Беларусь. План прадугледжваў рост прадукцыйнасці працы ў прамысловасці, будаўніцтве, у сельскай гаспадарцы ў сярэднім на 20 і больш пра-
цэнтаў. Гэта азначала, што,па сутнасці,увесь прырост вытворчасці неабходна было забяспечыць на аснове інтэнсіфікацыі вытворчасці. Такім чынам, план спалучаў у сабе задачу пашырэння росту вытворчасці з пошукамі шляхоў рэформы, паколькі рост гэты забяспечваўся толькі на аснове інтэнсіфікацыі.
Ажыццяўленне эканамічнай рэформы, закліканай забяспечыць значны рост інтэнсіфікацыі на базе панаваўшых так званых сацыялістычных вытворчых адносін, аказалася справай не проста цяжкай, а і наогул неажыццявімай. Да таго ж як напрамак рэформы, так і мэты, і прынцыпы яе правядзення, па сутнасці, распрацоўваліся на хаду, без дастатковай навуковай абгрунтаванасці.
Больш канкрэтна наконт рэформы эканомікі выказаўся чэрвеньскі (1987 г.) пленум ЦК КПСС. Першачарговай задачай рэформы было прызнана стварэнне новай цэласнай сістэмы кіравання, закліканай зрабіць уздзеянне на ўсе бакі працы і жыцця савецкіх людзей, надаць сацыялізму новую якасць, вывесці яго на новую ступень развіцця. Правядзенне рэформы ў жыццё павінна было забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах, на аптымальным спалучэнні планавага цэнтралізаванага кіраўніцтва з самакіраваннем нізавых звёнаў і прадпрыемстваў. Аб пераходзе да рынку пакуль нічога не гаварылася. Шукалі нейкі трэці шлях паміж каманднай сістэмай і рыначнай эканомікай.
Гэты прамежкавы шлях партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі ўбачыла для сябе ў пераводзе галін народнай гаспадаркі, прадпрыемстваў і аб’яднанняў на поўны гаспадарчы разлік і самафінагісаванне, што азначала аслабленне дыктату цэнтра і павышэнне эканамічнай самастойнасці прадпрыемстваў.
У ліку першых ужо ў 1987 г. на гасразлік і самафінансаванне перайшлі прадпрыемствы і арганізацыі Мінбыту, Мінгандлю, Мінлеспрама рэспублікі, Беларуская чыгунка, каля 30 прадпрыемстваў саюзнага падпарадкавання і інш. Амаль усе яны палепшылі вытворчыя паказчыкі, аднак рашаючых зрухаў не адбылося. Хоць дыктат міністэрстваў з дапамогаю плана, які прадпісваўся зверху, адмяняўся, яго месца заняў дзяржзаказ, які па-ранейшаму ахопліваў ад 80 да 100 % выпускаемай прадукцыі.
У новых умовах гаспадарання ўзаемныя пастаўкі паміж прадпрыемствамі, мінаючы цэнтр, сталі афармляцца дагаворнымі абавязацельствамі. Гэтая раздзяржаўленая форма вытворчых узаемаадносін паміж прадпрыемствамі таксама аказалася няўстойлівай, паколькі многія прадпрыемствы не выконвалі сваіх абавязацельстваў і адказнасці за гэта не неслі.
Вялікія надзеі ў пашырэнні і паглыбленні эканамічнай рэформы звязваліся з уводам у дзеянне Закона аб дзяржаўным прадпрыемстве. Ен вызначыў эканамічныя і прававыя асновы гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў і аб’яднанняў, пашырыў правы працоўных калектываў у кіраўніцтве вытворчасцю, выкарыстанні поўнага гасразліку і самафінансавання. Разам з тым Закон не ліквідаваў залежнасці прадпрыемстваў ад дыктату ведамстваў. Карыстаючыся адсутнасцю Закона аб уласнасці, міністэрствы і ведамствы па-ранейшаму вялі сябе як уласнікі і сродкаў вытворчасці, і вырабляемай прадукцыі, мала клапоцячыся, аднак, аб стварэнні ўмоў для высокаэфектыўнай работы прадпрыемстваў, іх мадэрнізацыі. Пад выглядам дзяржзаказаў, эканамічных нарматываў, рэгулявання прыбытку, іншых, так званых новых метадаў кіраўніцтва, яны? па сутнасці, захавалі свае камандныя пазіцыі. У сваю чаргу больш шырокая самастойнасць прадпрыемстваў у галіне вытворчасці дазволіла ім замест пошукаў шляхоў павышэння эфектыўнасці шукаць больш выгадную работу і адмаўляцца ад нявыгаднай. Ва ўмовах усеахопнага манапалізму вытворцаў, які панаваў у рэспубліцы, усё гэта з’яўлялася сур’ёзнай перашкодай на шляху ўкаранення сапраўднага гасразліку.
Тым не менш ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Распрацавана была новая генеральная лінія кіраўніцтва народнай гаспадаркай, якая павінна была забяспечыць выхад на агульнарэспубліканскі гасразлік. Створана была таксама рэспубліканская комплексная праграма «Інтэнсіфікацыя».
Галоўная мэта праграмы — нацэліць творчую актыўнасць працоўных калектываў на рашучае паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі як важнейшую ўмову пераходу эканомікі на інтэнсіўны шлях развіцця. Побач з перахо-
дам на праграмна-мэтавы метад планавання ў кіраўніцтве навукова-тэхнічным прагрэсам у механізме фінансавання навукі ўведзена была канкурэнтнасць, ажыццёўлены перавод навуковых арганізацый на гаспадарчы разлік.
Наяўнасць такой праграмы ў спалучэнні з новымі магчымасцямі, якія з’явіліся ў прадпрыемстваў з пераходам на самафінансаванне і гасразлік, дазволіла калектывам многіх прадпрыемстваў узмацніць работу па мадэрнізацыі вытворчасці, замене тэхнікі, якая састарэла, новай, больш дасканалай і прадукцыйнай. Пашырылася выкарыстанне станкоў з лікавым праграмным кіраваннем, робатаў і маніпулятараў, аўтаматаў, спецыяльных і агрэгатных станкоў. Найбольшых поспехаў у гэтым дабіліся мінскія трактарабудаўнікі, Маладзечанскі завод сілавых паўправадніковых вентыляў, Мінскі мотавелазавод і інш.
Дапамогу прадпрыемствам у ажыццяўленні задач тэхнічнага ўдасканалення вытворчасці аказвалі навукова-вытворчае аб’яднанне машынабудавання і вытворчасцей «Комплекс», навукова-вытворчае аб’яднанне па вытворчасці сродкаў робататэхнікі і комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці «Гранат» і інш. Усяго ўдзельнічала звыш 30 навукова-вытворчых аб’яднанняў.
Кардынальнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з’яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Поўнае ажыццяўленне гэтых патрабаванняў магчыма толькі на аснове рыначных адносін. Ва ўмовах жа каманднай эканомікі нейкія вынікі дасягаліся, але ў асноўным адпаведнымі мерамі. Напрыклад, на многіх прадпрыемствах стварылі групы якасці. Толькі на Мінскім аўтазаводзе дзейнічала больш за 130 такіх груп. Адчувальныя вынікі іх работы былі атрыманы на прадпрыемствах аўтатрактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, лёгкай і тэкстыльнай, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Мэтам павышэння якасці прадукцыі заклікана была служыць уведзеная на многіх прадпрыемствах пазаведамасная кантрольная служба — дзяржпрыёмка.
Перавод прадпрыемстваў на поўны гасразлік і самафінансаванне, якія з’явіліся першым этапам эканаміч330
най рэформы, садзейнічаў росту эканомікі рэспублікі. За 1986—1989 гг. аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся на 27,3 %. На 26 % павысілася прадукцыйнасць працы.
Дагаворныя абавязацельствы па пастаўках прадукцыі былі выкананы на 99,8 %. Не выканалі абавязацельствы 35 прадпрыемстваў і аб’яднанняў.
Аднак увядзенне Закона аб прадпрыемстве мела і разбуральныя вынікі. Атрымаўшы большую самастойнасць у галіне аплаты працы, пры захаванні некранутымі ўсіх структур у эканоміцы, у тым ліку і цэнаўтварэння, прадпрыемствы пачалі хутка павялічваць зарплату пры зусім неадэкватным росце вытворчасці і яе прадукцыйнасці. Фіналам з’явілася поўная разладжанасць спажывецкага рынку, а разам з ім — неўтаймоўная інфляцыя і хуткае зніжэнне вытворчасці.
Так адрэагавала эканоміка на спробы аб’яднання рыначных элементаў у эканоміцы з камандным кіраўніцтвам ёю з адзінага цэнтра. Усе праграмы па паскарэнню і інтэнсіфікацыі, укараненне розных відаў гасразлікаў, самафінансавання, якія занялі ўсю другую палавіну 80-х гг., закончыліся блефам. Старыя формы кіраўніцтва аказаліся парушанымі, а новыя, якія адпавядалі патрабаванням свабоднага развіцця эканомікі, не склаліся. Такі вынік дапамог кіраўніцтву краіны пераканацца ў тым, што іншага напрамку ў правядзенні эканамічнай рэформы, акрамя пераходу да рынку, у краіне не было і не магло быць.
Але асэнсаванне гэтага не прывяло да рашаючага павароту ў адносінах да рыначнай эканомікі. Ні ўрад Беларусі, ні Вярхоўны Савет не спяшаліся. Да канца 1990 г. рэспубліка не мела законаў і заканадаўчых актаў, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. У кастрычніку 1990 г. на сесіі Вярхоўнага Савета была заслухана ўрадавая пазіцыя па асноўных напрамках эканамічнай рэформы. У ёй адлюстраваўся намер урада рэспублікі ісці рыначным курсам, але без канкрэтнай праграмы. Патрабаванні аб неабходнасці хутчэйшай распрацоўкі ўрадам комплекснай праграмы пераходу да рынку былі выказаны ў дакладзе старшыні Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па эканамічнай рэформе, дасягненню эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту рэспублікі Л. П. Козікам, іншымі дэпутатамі.
I хаця распрацоўка такой праграмы аказалася спра-
вай цяжкай і доўгачасовай, Вярхоўны Савет прыняў у далейшым шэраг паасобных законаў, якія накіраваны былі на пераўтварэнне эканомікі ў напрамку пераходу да рыначных адносін. У снежні 1990 г. быў прыняты Закон «Аб арэндзе», якая ўяўляе сабой заснаванае на дагаворы часовае за плату валоданне і карыстанне маёмасцю, неабходнай арандатару для самастойнага ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці. Арэнда дапускаецца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і можа прымяняцца ў адносінах да маёмасці ўсіх форм і відаў уласнасці. Арандатарамі могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, сумесныя прадпрыемствы. Арандатары маюць права ўтвараць асацыяцыі, саюзы, кансорцыумы і інш. Такім чынам, увядзенне арэнды прабівала першы пралом у дзяржаўнай вытворчасці, якая панавала да гэтага часу.
Прыняты быў таксама Закон аб уласнасці на Беларусі, які прадугледжвае прыватную ўласнасць і дзяржаўную. Прапановы аб увядзенні прыватнай уласнасці на зямлю ў Вярхоўным Савеце не атрымалі большасці галасоў, таму зямля на Беларусі знаходзіцца па-ранейшаму ва ўласнасці дзяржавы. Гэта атрымала замацаванне і ва ўведзеным у дзеянне з 1 студзеня 1991 г. «Кодэксе Беларускай ССР аб зямлі». Разам з тым у адпаведнасці з Кодэксам кожны грамадзянін Беларусі мае права на зямельны ўчастак. Зямля аддаецца ў пастаяннае альбо часовае валоданне і карыстанне калгасам, саўгасам, іншым дзяржаўным, кааператыўным, грамадскім прадпрыемствам.
У адпаведнасці з Кодэксам 18 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Ен накіраваны на стварэнне ўмоў для раўнапраўнага развіцця сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак разам з іншымі формамі гаспадарання, забеспячэння гарантый гаспадарчай і сацыяльнай абароненасці ў іх дзейнасці. 3 мэтай забеспячэння рэальнай магчымасці для стварэння сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак Вярхоўны Савет адначасова прыняў пастанову «Аб правядзенні Зямельнай рэформы ў рэспубліцы». Яе задача заключаецца ў пераразмеркаванні зямель з мэтай стварэння ўмоў раўнапраўнага развіцця розных форм гаспадарання на зямлі, фарміравання шматукладнай эканомікі ў аграрным сектары.
Закон аб інвестыцыйнай дзейнасці на Беларусі, прыняты ў 1991 г., вызначае агульныя эканамічныя, са332
цыяльныя і прававыя ўмовы інвестыцыйнай дзейнасці ў рэспубліцы. Інвестыцыямі з’яўляюцца фінансавыя, матэрыяльныя рэсурсы і іншыя маёмасныя і інтэлектуальныя каштоўнасці, якія ўкладваюцца ў аб’екты прадпрымальніцкай і іншых відаў дзейнасці, у выніку якой утвараецца прыбытак (даход) або дасягаецца сацыяльны эфект.
У шэрагу законаў, якія неабходны для фарміравання рынку, першараднае значэнне мае Закон «Аб набыцці грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці («Аб прыватызацыі»)». Ен азначае абмежаванне ўсеагульнага панавання дзяржаўнай уласнасці і стварэнне ўмоў для развіцця шматукладнай эканомікі. А гэта і ёсць аснова рынку.
Аднак пры ўсёй вартасці законаў, якія былі прыняты ў пачатку 90-х гг. у сувязі з эканамічнай рэформай, іх ажыццяўленне аказалася пад вялікім пытаннем. Рэформа з’явілася не прамой дарогай, а пошукамі, якія маюць шмат невядомых. I галоўнае з іх — як спыніць абвальны спад вытворчасці і інфляцыю, якія непазбежны пры пераходзе да рынку, як вывесці эканоміку на шлях развіцця. Ужо ў 1989 г. інфляцыя ў рэспубліцы склала каля 10 %. У 1990 г. эканамічнае развіццё ў рэспубліцы яшчэ больш затармазілася, а інфляцыя ўзмацнілася. У гэтых умовах супрацьборства ў кіруючых сферах па пытаннях пераходу да рынку непазбежна абвастрылася. Паслядоўныя прыхільнікі рынку, у прыватнасці парламенцкая апазіцыя БНФ, бачылі выйсце з крызісу эканомікі ў хутчэйшым увядзенні рыначных адносін. Большасць жа Вярхоўнага Савета і ўрад рэспублікі стаялі не толькі за паступовы, не абмежаваны рамкамі часу пераход да рынку, але і за яго своеасаблівую форму, пры якой дзяржава выступае ў ролі рэгулятара рынку. Кансерватыўная большасць Вярхоўнага Савета не проста не спяшалася з увядзеннем рынку, але і пастаралася абмежаваць сваю адказнасць у гэтай справе. У чэрвені 1991 г. сесія Вярхоўнага Савета прыняла пастанову аб дзяржаўнай праграме па стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароне насельніцтва і Закон аб наданні Савету Міністраў дадатковых паўнамоцтваў у 1991 —1992 гг. У праграме адзначалася, што эканамічная сітуацыя ў рэспубліцы з пачатку 1991 г. набыла ярка выяўлены крызісны характар. Для яго пераадолення намячалася забяспечыць паслядоўнае выкананне праграмы пераходу рэспублікі да рыначнай
эканомікі, прадухіліць разбурэнне эканомікі рэспублікі, не дапусціць некіруемай інфляцыі, спыніць зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.
Аднак меры, якія намячаліся праграмай, ураду рэалізаваць не ўдалося. Крызісны стан эканомікі паглыбляўся, а разам з гэтым ускладняліся ўмовы пераходу да рынку. За 9 месяцаў 1992 г. спад прамысловай вытворчасці дасягнуў 14 %, у аграрным сектары— 17 %, на 15 % знізіўся нацыянальны даход.
Найбольш істотнымі элементамі рынку, якія пад канец 1992 г. пачалі ў рэспубліцы дзейнічаць, з’явілася вызваленне пераважнай большасці цэн; на новай аснове, процілеглай дырэктыўнай, сталі наладжвацца гаспадарчыя сувязі, адбывалася станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур. Рабіліся спробы правядзення прыватызацыі.
Але галоўнае пытанне, якое ўзнікла перад дзяржавай, урадам і грамадствам, дзе выйсце: у хутчэйшым руху да рынку альбо ў яго тармажэнні, аж да поўнага вяртання да дзяржаўнай планавай эканомікі,— застаецца без адказу.
Дэмакратызацыя на вытворчасці. У запале бітваў за рэформу і шляхі пераходу да рынку пацьмянела ў эканамічным і грамадскім жыцці пытанне аб удзеле ў кіраўніцтве вытворчасцю саміх працоўных. Між тым пытанне вытворчай дэмакратыі захоўвала сваю актуальнасць на працягу ўсяго перыяду існавання Савецкай улады. 3 пункту погляду тэорыі яно вырашалася проста: паколькі сродкі вытворчасці ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. сталі ўласнасцю працоўных у асобе дзяржавы, то ім належыць і кіраўніцтва. На справе, аднак, непадзельным уласнікам вытворчасці і яе неабмежаваным кіраўніком аказаўся партыйнадзяржаўны апарат, які фактычна пакінуў у кампетэнцыі працоўных толькі паспяховае выкананне і перавыкананне вытворчых планаў і заданняў, што спускаліся зверху.
Тым не менш у дакументах КПСС, навуковай і публіцыстычнай літаратуры, перыядычным друку ажыццяўленне дзяржаўных планаў падавалася як рэальнае кіраўніцтва вытворчасцю з боку працоўных. Створаны былі і яго формы: пастаянна дзеючыя вытворчыя нарады, рабочыя сходы, розныя грамадскія творчыя аб’яднанні, рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў і інш. Спісаны горы папер для доказу міфа аб народаўладдзі, аб
тым, што вытворчасцю ў сацыялістычным грамадстве кіруе працоўны, рабочы клас. Такім шляхам забяспечвалася ідэалагічнае абгрунтаванне пераваг сацыялізму перад капіталізмам, а на справе вялося грубае скажэнне сутнасці вытворчых адносін, хаванне праўды аб тым, што сапраўдным уласнікам вытворчасці пасля скасавання прыватнай уласнасці стаў партыйна-дзяржаўны апарат.
Вядома, у пэўных умовах гэтыя формы або некаторыя з іх маглі б забяспечыць магчымасць работнікам удзельнічаць у кіраўніцтве вытворчасцю. Але для гэтага патрэбны іншыя адносіны да ўласнасці. Пакуль вытворцы не стануць сапраўднымі ўласнікамі сродкаў вытворчасці, пытанне аб іх удзеле ў кіраванні застанецца, як і раней, чыста акадэмічным. Прыкладам могуць служыць саветы працоўных калектываў, якія ўзніклі на прадпрыемствах ужо ў другой палавіне 80-х гадоў у якасці новай формы ўдзелу працоўных у кіраванні вытворчасцю. 3 1 студзеня 1988 г. пачаў дзейнічаць Закон аб дзяржаўным прадпрыемстве (аб’яднанні), які заканадаўча замацаваў функцыі савета працоўнага калектыву. У прыватнасці, савет атрымаў права заслухоўваць адміністрацыю па ўсіх пытаннях вытворчагаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацыі яго кіравання, аплаты працы работнікаў, размеркавання сацыяльных даброт і г. д. У адпаведнасці з Законам на прадпрыемствах і ў арганізацыях Беларусі было створана каля 5 тыс. саветаў працоўных калектываў, якія складаліся ў большасці з рабочых. Многія саветы пачалі актыўна дзейнічаць у якасці органаў кіравання вытворчасцю. Але з самага пачатку ім давялося пераадольваць імкненне апарату навязаць рашэнні зверху і звесці ролю саветаў да чарговай апаратнай гульні.
У сваю чаргу ва ўмовах, калі на прадпрыемствах уводзіліся гасразлік і самафінансаванне, а ўласнікам па-ранейшаму заставалася дзяржава, саветы на шматлікіх прадпрыемствах сталі органамі выяўлення калектыўнага або групавога эгаізму. 3 іх згоды пачалі выключацца з вытворчасці танныя тавары, папаўзлі ўверх цэны на вырабленую прадукцыю, паскорыліся тэмпы апярэджвання росту зарплаты над ростам прадукцыйнасці працы і г. д. Такім чынам, праблема ўдзелу працоўных калектываў у кіраўніцтве вытворчасцю з’яўляецца састаўной часткай ажыццяўляемай рэформы і рыначнай эканомікі, якая нараджаецца. Яе вырашэн-
не знаходзіцца ў прамой залежнасці ад злому каманднай сістэмы кіравання, пераадолення бюракратызму, які пад флагам перабудовы яшчэ больш узмацніў свае пазіцыі. У 1970 г. на Беларусі кіраўніцкі апарат склаў 435 тыс. чалавек, а ў 1987 г. ён дасягнуў 695 тыс. Павелічэнне склала 46 %. Гэта значыць, што на кожных 6—7 працуючых прыпадае адзін работнік апарату кіравання. У рэспубліцы налічвалася больш за 50 міністэрстваў, камітэтаў, ведамстваў.
3 1988 г. у адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага Савета Беларусі праведзена перабудова кіравання эканомікай і сацыяльнай сферай. Побач са спрашчэннем структуры цэнтральнага апарату праведзена скарачэнне яго колькасці. Перабудова праведзена таксама ў кіраўніцтве на ўзроўнях абласцей і раёнаў. Аднак пакуль дзяржава застаецца манапольным уласнікам і на сродкі вытворчасці, і на вырабленую прадукцыю, апарат кіраўніцтва па-ранейшаму застанецца і грувасткім, і шматлікім. Толькі поспех эканамічнай рэформы і ўвядзенне рынку можа прывесці яго да аптымальнага ўзроўню. Пры гэтым маецца на ўвазе і поўнае раздзяленне ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
У вытворчай дэмакратыі важнае месца належыць калгасам. Хаця калгасы заўсёды прызнаваліся гаспадаркамі кааператыўнага тыпу, але на справе знаходзіліся пад неабмежаваным камандным кіраўніцтвам дзяржапарату.
Час ад часу ў верхніх эшалонах улады такое становішча прызнавалася ненармальным, але на справе камандныя гайкі закручваліся яшчэ больш. Ва ўмовах, калі краіна стала на шлях пераўтварэнняў, адбыліся некаторыя змены і ў калгасным жыцці. Неабходнасць дэмакратызацыі калгасаў у адпаведнасці з нормамі, уласцівымі вытворчай кааперацыі, найбольш пэўна была выказана XIX партканферэнцыяй. Яна запатрабавала тэрмінова спыніць усякія спробы камандаваць калгасамі і саўгасамі, якія ў стане самастойна вырашаць пытанні ўнутрыгаспадарчай дзейнасці, вызначаць формы міжгаспадарчых сувязей і вытворчага абслугоўвання. У 1988 г. быў прыняты новы Прыкладны статут калгаса. У яго кампетэнцыю перададзены пытанні аб памерах прысядзібных зямельных участкаў калгаснікаў, колькасці жывёлы ў асабістых падсобных гаспадарках і г. д. Павышалася роля працоўных калектываў брыгад, ферм і іншых падраздзяленняў у іх
жыццядзейнасці. Але надзеі на тое, што ажыўленне кааператыўных прынцыпаў у калгасным жыцці паслужыць паляпшэнню іх гаспадарчай дзейнасці, на самай справе не ажыццявіліся. Таму важным у цяперашні час. побач з абаронай калгаснай дэмакратыі ад умяшання каманднага дзяржаўнага кіравання, з’яўляецца ўтварэнне ўмоў для развіцця і іншых форм гаспадарчай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы. Толькі ліквідацыя вытворчай манаполіі калгасаў і саўгасаў і шырокая вытворчая канкурэнцыя ў аграрным сектары павінны даць адказ на пытанне аб іх далейшым лёсе.
Сацыяльная сфера. Становішча ў сацыяльнай сферы заўсёды знаходзіцца ў прамой залежнасці ад стану эканомікі і той палітыкі, якую праводзяць органы дзяржаўнай улады. На Беларусі ў другой палавіне 80-х гг. працягваўся рост эканомікі. Нацыянальны даход рэспублікі павялічыўся за 1986—1989 гг. на 3,5 млрд рублёў, адсюль павысіліся і рэальныя даходы насельніцтва. Пры нязначнай інфляцыі, якая ў той час, на думку кіраўнікоў, наогул адсутнічала, і ўстойлівых цэнах заработная плата рабочых і служачых у народнай гаспадарцы за 1986—1989 гг. павысілася амаль на 30 %, аплата працы калгаснікаў — на 32 %. На 32,4 % павялічыліся выплаты насельніцтву з грамадскіх фондаў спажывання. Падняты былі стаўкі заработнай платы і службовыя аклады педагагічным работнікам агульнаадукацыйных школ, сярэдніх спецыяльных, вышэйшых і прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў і інш. У вытворчых галінах народнай гаспадаркі ажыццяўлялася ўвядзенне новых умоў аплаты працы — за кошт сродкаў, заробленых самімі прадпрыемствамі.
За гэтыя ж гады было пабудавана і ўведзена жылля на 24 % больш, чым за папярэднія чатыры гады. Амаль 2 млн чалавек палепшылі за гэтыя гады жыллёвыя ўмовы. Пашыралася будаўніцтва школ, бальніц, устаноў сацкультбыту. Выпуск тавараў народнага спажывання ўзрос у 1,3 раза, павялічыўся і аб’ём рознічнага гандлю.
Галоўным дасягненнем у сацыяльна-эканамічнай сферы гэтых гадоў з’яўляўся перш за ўсё пачатак пераарыентацыі эканомікі на сацыяльную сферу. Упершыню за многія гады вытворчасць прадметаў спажывання (група Б) пачала апярэджваць вытворчасць сродкаў вытворчасці (група А). Ствараліся рэальныя маг-
чымасці падпарадкаваць вытворчасць інтарэсам і патрэбам працоўных, пераадолець узрастаючую сацыяльна-эканамічную напружанасць. Аднак ва ўмовах незакончанасці пераходу ад каманднага кіравання вытворчасцю да эканамічнага, перапляцення старых і новых форм кіраўніцтва карэннага пералому ў пераводзе эканомікі на якасна новы ўзровень, які адпавядаў бы дасягненням развітых краін свету, не адбылося. Выявіліся недастатковая канкрэтнасць у фармуляванні эканамічнай рэформы і асабліва шляхоў яе ажыццяўлення, узмацненне рэстаўратарскіх тэндэнцый у кіруючых колах рэспублікі, непрадбачаныя цяжкасці, якія ўзніклі на шляху канверсіі ваеннага комплексу вытворчасці, а таксама інертнасць мыслення людзей, якія былі заняты вытворчасцю, пагаршэнне агульнага настрою працоўных у сувязі з пагаршэннем іх матэрыяльнага дабрабыту і ўзмацненнем інфляцыйных працэсаў.
Нязмерную шкоду нанесла рэспубліцы аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. Яе эканамічны ўрон ацэньваецца ў дзесяць гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў, а вынікі для здароўя людзей наогул непрадказальныя. Радыеактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае больш за 2 млн чалавек. 3 гаспадарчага абароту выведзена 300 тыс. гектараў сельгасугоддзяў, а недабор сельгаспрадукцыі за 1986—1990 гг. склаў 3,5 млрд рублёў (у цэнах таго часу).
Для перасялення жыхароў з зоны павышанай радыяцыі да сярэдзіны 1990 г. было пабудавана 173 пасёлкі, у якіх узведзена 11 тыс. кватэр і дамоў прысядзібнага тыпу. Тысячы кватэр перададзены перасяленцам у гарадах і іншых населеных пунктах. Адселены з небяспечнай зоны дзесяткі тысяч людзей. Для гэтых, а таксама аздараўленчых мерапрыемстваў у рэспубліцы выдаткавана і плануецца выдаткаваць дзесяткі млрд рублёў.
Мабілізацыяй сіл і сродкаў на пераадоленне вынікаў Чарнобыльскай катастрофы, побач з урадам рэспублікі займаліся грамадскія арганізацыі, дабрачынныя таварыствы, спецыяльны Дзяржаўны камітэт Беларусі. Арганізавана міжнародная экспертыза вынікаў катастрофы і дапамога ў іх пераадоленні. Неабыякавай у гэтай справе аказалася ААН. 6 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Заяву ў сувязі з прыняццем на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН рэзалюцыі «Міжна-
роднае супрацоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі». Ад імя беларускага народа Вярхоўны Савет выказаў глыбокую ўдзячнасць усім краінам-членам ААН за прынятую рэзалюцыю. «У маральнай і матэрыяльнай падтрымцы,— гаворыцца ў заяве,— мы бачым глыбокі сэнс, праяўленне новага палітычнага мыслення, зацвярджэнне ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі на аснове агульначалавечых каштоўнасцей і гуманістычных прынцыпаў, умацаванне духу партнёрства і развіццё новых форм міжнароднага супрацоўніцтва».
На сацыяльнае становішча грамадства непасрэдны ўплыў аказвае і экалогія. На Беларусі з-за забруджання атрутнымі рэчывамі атмасферы, водных крыніц і глебы экалагічнае становішча ў 80-я гг. усё больш абвастралася. На сярэдзіну 80-х гг. шкодныя выкіды ў атмасферу прамысловымі прадпрыемствамі, аўтамабільным і чыгуначным транспартам склалі каля 3 млн т у год. Узровень забруджання рэк і вадаёмаў, а таксама глебы ў выніку сельскагаспадарчай дзейнасці, сцёкаў неачышчаных або недастаткова ачышчаных вод у рэспубліцы дасягнуў крытычнай мяжы.
Пад канец 80-х гг. становішча некалькі стабілізавалася, спынілася нарошчванне аб’ёмаў скідвання і выкідаў. Паўстала задача, каб дабіцца іх скарачэння. У гэтых мэтах былі пашыраны паўнамоцтвы Дзяржаўнага камітэта Беларусі па ахове прыроды, распрацаваны і прыняты ў 1989 г. «Асноўныя напрамкі аховы і аздараўлення навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў Беларусі на 1991 —1995 гг. і на перспектыву да 2000 года». Распрацавана была таксама Рэспубліканская праграма аховы навакольнага асяроддзя на гэтыя гады. Аднак поспех гэтых планаў і праграм залежыць перш за ўсё ад таго, як хутка эканоміка зможа выйсці з крызісу, а таксама ад таго, наколькі кожны жыхар рэспублікі, ад школьніка да пенсіянера, прасякнецца адказнасцю за захаванне навакольнага асяроддзя і перш за ўсё прыроды.
На рубяжы 80—90-х гг. у сувязі са спадам вытворчасці, нязмерным ростам цэн, высокім узроўнем інфляцыі становішча ў саііыяльнай сферы ў рэспубліцы рэзка абвастрылася. Узровень жыцця большасці насельніцтва значна знізіўся, а многія наогул аказаліся за мяжой беднасці. Такія ахвяры патрабаваліся ад народа, які так наіўна і доўга верыў партнаменклатурнай уладзе,
за злачыннасць якой зараз павінны расплачвацца.
Народу неабходна зрабіць з гэтага горкага вопыту вывад аб тым, што надзеі на рынак, як і раней на светлую будучыню, маюць падставы аказацца чарговай пасткай, рынкам наменклатуршчыкаў. Есць ужо і тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага — рэгуляваны рынак. Таму для працоўнага люду выйсцем можа быць толькі поўная перамога дэмакратыі, якая і павінна стаць палітычнай базай пераходу да рынку. Урад рэспублікі, на чале якога стаіць В. Ф. Кебіч, прызнае сваёй перша* чарговай задачай правядзенне радыкальнай эканамічнай рэформы. Аднак у адносінах да рынку ўрадавая палітыка, як і палітыка Вярхоўнага Савета, не вызначаецца выразнасцю і паслядоўнасцю, таму рэспубліка не застрахавана ад новых хібоў.
Заданні. 1. Растлумачце, чым была выклікана неабходнасць карэннай эканамічнай рэформы. 2. Раскажыце, у якім напрамку вяліся пошукі шляхоў эканамічнай рэформы ў другой палавіне 80-х гг. 3. Растлумачце, у чым заключаліся цяжкасці правядэення рыначнай рэформы на Беларусі. 4. Падвядзіце вынікі пераўтварэнняў у эканоміцы ў 1986—1992 гг. і вылучыце перспектывы пераходу да рынку ў рэспубліцы. 5. Раскажыце аб становішчы ў галіне сацыяльнага развіцця Беларусі ў 1986—1992 гг. 6. Растлумачце, чым выклікалася неабходнасць дэмакратызацыі на вытворчасці і які напрамак яе развіцця.
§ 49. Пашырэнне міжнародных сувязей. Набыццё дзяржаўнай незалежнасці
Павышэнне актыўнасці Беларусі ў дзейнасці ААН. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця, пераўтварэнні ў эканоміцы і сацыяльнай сферы прывялі да ўсталявання новага палітычнага мыслення ў сферы міжнародных адносін, прызнання рашаючай ролі агульначалавечых каштоўнасцей. Гэтыя каштоўнасці існуюць рэальна і вызначаюцца агульнапрызнанымі міжнароднымі дакументамі, перш за ўсё Статутам ААН, дэкларацыямі, пактамі, канвенцыямі, рэзалюцыямі, якія прыняты і якіх прытрымліваецца пераважная большасць дзяржаў свету. Іх прызнанне і строГае выкананне, побач з пастаяннымі пошукамі шляхоў вырашэння ўсіх пытанняў, якія ўзнікаюць на шляху ўмацавання міжнароднага міру, недапушчэння новай вайны, прывяло да павышэння ролі ААН. У гэтай сувязі больш спрыяльныя
ўмовы склаліся і для плённай дзейнасці ў ААН Беларусі, тым больш што і ўнутры Савецкага Саюза складваліся спрыяльныя ўмовы для пашырэння міжнароднай дзейнасці рэспублік Саюза.
Да распаду СССР Беларусь праводзіла ўзгоднены з ім знешнепалітычны курс, які ў апошнія гады істотна змяніўся. Крытэрыем эфектыўнасці, грунтоўнасці знешняй палітыкі стала адэкватнасць яе мэт і прынцыпаў грамадскім ідэалам і каштоўнасцям, спадзяванням і надзеям людзей. Такімі мэтамі ва ўмовах, калі ядзерная вайна азначала б пагібель усяго чалавецтва, з’явілася перш за ўсё стварэнне ўсеагульнай сістэмы міжнароднай бяспекі. 3 гэтай прынцыпова новай ініцыятывай на ХЫ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1986 г.) выступіла разам з іншымі краінамі і Беларусь. У 1987 г. на ХЫІ сесіі Беларусь стала ў ліку іншых краін аўтарам мемарандума і прынятай рэзалюцыі аб усеагульнай сістэме міжнароднага міру і бяспекі. Рэзалюцыя прызнала важнасць новага палітычнага мыслення для ўсіх краін свету і прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей у міждзяржаўных адносінах, вызначыла шляхі забеспячэння надзейнай бяспекі для кожнай краіны і ўсіх краін на аснове канструктыўных сумесных намаганняў і пошукаў узаемна прымальных рашэнняў. У апошнія гады Беларусь выступала таксама ў ліку сааўтараў па рэзалюцыях аб раззбраенні, умацаванні мер даверу, праве народаў на жыццё ва ўмовах міру, па Дэкларацыі аб барацьбе з апартэідам і інш. Гэту палітыку рэспубліка паслядоўна праводзіла і ў шматлікіх міжнародных арганізацыях. Яна з’явілася ўдзельнікам амаль 160 дзеючых міжнародных пагадненняў і актаў.
Павышэнне кампетэнтнасці і самастойнасці дэлегацыі Беларусі ў пошуку новых сродкаў і метадаў пры выпрацоўцы і прыняцці дакументаў у ААН, у розных міжнародных арганізацыях садзейнічала росту аўтарытэту рэспублікі на міжнароднай арэне.
Перабудова гандлёва-эканамічных і навуковых сувязей. У другой палавіне 80-х гг. пашырыліся абмены дэлегацыямі па вывучэнню вопыту іншых краін у вырашэнні розных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытанняў. Гэтую місію ажыццяўлялі дэлегацыі партыйных і савецкіх органаў, гаспадарчых і грамадскіх арганізацый. Штогод гасцямі рэспублікі з’яўляліся да 60 дэлегацый рознага ўзроўню з многіх краін, пераважна былога сацыялістычнага лагера. Столькі ж ажыццяўляла-
ся візітаў у адказ. Аднак гэтыя абмены насілі пераважна рытуальны характар, служылі сродкам забавы для кіруючай эліты.
Рэспубліка з’яўлялася ўдзельнікам міжнароднага руху пародненых гарадоў. Адзінаццаць гарадоў Беларусі мелі дружалюбныя сувязі з 17 гарадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Індыі, Японіі, Анголы, Фінляндыі, Германіі, ЗША. Праводзіліся абмены дэлегацыямі, спартыўнымі і творчымі калектывамі, групамі моладзі, рознымі выстаўкамі і г. д.
У гэтыя гады якасна новы характар набылі гандлёва-эканамічныя сувязі рэспублікі з зарубежнымі краінамі. Існуючы эканамічны патэнцыял рэспублікі, выгаднае геаграфічнае размяшчэнне садзейнічалі развіццю новых форм знешнеэканамічных зносін, перш за ўсё стварэнню сумесных з замежнымі фірмамі прадпрыемстваў, устанаўленню прамых вытворчых і навукова-тэхнічных сувязей. Да пачатку 90-х гг. у рэспубліцы дзейнічала больш за 20 такіх прадпрыемстваў, у іх ліку па выпуску абутку, гадоўлі жывёлы і перапрацоўцы мяса, вытворчасці тавараў спажывання. У 1989 г. пачало выпускаць прадукцыю прадпрыемства «Белвест», створанае віцебскай абутковай фабрыкай і заходнегерманскай фірмай «Саламандэр». Пачаты быў выпуск высакаякаснай пражы сумесным савецка-венгерскім прадпрыемствам «Барыфорг» у Барысаве і інш.
Каля 100 прадпрыемстваў і аб’яднанняў рэспублікі ўстанавілі прамыя вытворчыя і навукова-тэхнічныя сувязі з зарубежнымі партнёрамі, у іх ліку аб’яднанні «БелаўтаМАЗ», «Мінскі трактарны завод», «Палімір», «Атлант» і інш. Аднак устойлівых вытворчых адносін дасягнута не было, пераважаў просты тавараабмен. Галоўнай перашкодай з’яўлялася няўстойлівасць эканамічнага становішча рэспублікі, адсутнасць рынку, які сам служыць рухавіком гандлёва-эканамічных сувязей як дзяржаў, так і таваравытворцаў.
Рэспубліка падтрымлівала сувязі з зарубежнымі краінамі таксама ў галіне навукі, культуры. Каля 30 інстытутаў АН Беларусі і звыш 90 навукова-даследчых устаноў розных краін ажыццявілі за гэтыя гады сумесную распрацоўку больш за 70 навуковых праблем і асобных тэм па розных галінах ведаў. Штогод каля 5,5 тыс. замежных студэнтаў навучалася ў ВНУ і тэхнікумах рэспублікі. Духоўнаму ўзаемаўзбагачэнню народаў служылі дні нацыянальных культур, абмены маста342
цкімі і самадзейнымі калектывамі, выстаўкамі, кінафільмамі.
Беларусь — незалежная дзяржава. Канец 80-х — пачатак 90-х гг. у гісторыі былога СССР адзначыўся ажыўленнем і хуткім нарастаннем руху народаў за разбурэнне імперскай ідэакратычнай Савецкай дзяржавы і набыццём рэспублікамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі Прыбалтыйскія рэспублікі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы першым з рэспублік СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту Літвы, якога яна была пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з насільным далучэннем да СССР. Аб сваім суверэнітэце абвясцілі таксама Латвія і Эстонія.
На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць ад імперскага Цэнтра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хаця і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. Магчымасць такога напрамку ў развіцці адносін паміж рэспублікамі, якія адна за адной аб’яўлялі аб сваім суверэнітэце, пацвярджаецца вынікамі праведзенага ў сакавіку 1991 г. рэферэндуму. Большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены саюз. За поўную дзяржаўную незалежнасць Беларусі і адмову ад уваходжання ў саюз з самага пачатку рашуча выступіў БНФ і ўзначальваемая ім апазіцыя ў Вярхоўным Савеце, а таксама розныя плыні і групы беларускай інтэлігенцыі.
Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захаваць саюз аказаліся нязбыўнымі. Гэтаму супрацьстаялі дзве супрацьлеглыя сілы. 3 аднаго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага саюза. 3 другога, кіруючая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы толькі з падмаляваным фасадам. 3 гэтым адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі і на захаванне
каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне над грамадствам. Гэта было тое галоўнае, што аб’ядноўвала інтарэсы правячых колаў у цэнтры і ў рэспубліках.
3 мэтай не дапусціць набыцця рэспублікамі незалежнасці, спыніць радыкальныя рэформы ў эканоміцы і грамадстве рэакцыянеры, якія аказаліся ў большасці на чале дзяржавы, развязалі жнівеньскі путч. Яго падаўленне адчыніла шлях да хуткага набыцця рэспублікамі поўнай незалежнасці.
26 жніўня 1991 г. сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прыняла Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынілася.
19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім з гэтага дня яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных назвах — «Беларусь». Новым сцягам Рэспублікі Беларусь з’явілася палотнішча з бела-чырвонабелай палосамі, а дзяржаўным гербом — «Пагоня».
18 кастрычніка 1991 г. прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», што з’яўляецца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Важнае значэнне для фарміравання беларускай дзяржаўнасці, укаранення нацыянальнай самасвядомасці мае Закон аб мовах, які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова. Закон аб культуры накіраваны на рэалізацыю суверэнных правоў рэспублікі ў галіне культуры, ажыццяўлення прынцыпаў ідэалагічнай і палітычнай незалежнасці культуры ад грамадска-палітычных структур, на стварэнне прававых умоў для свабоднага самаразвіцця культурных працэсаў. У Законе аб адукацыі адзначаецца: «Рэспубліка Беларусь як суверэнная дзяржава мае ўласную сістэму адукацыі і выхавання і гарантуе кожнаму свайму грамадзяніну магчымасць развіцця асобы, атрымання адукадыі, якая адпавядала б яе патрабаванням і здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа, іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі».
Аб неабходнасці такіх законаў сведчаць факты рэальнага жыцця. У 1988 г. у рускамоўных школах рэспублікі навучалася 86 % усяго школьнага кантынгенту і толькі 14%—у беларускамоўных. Удзельная вага выданняў мастацкай літаратуры на беларускай мове складала каля 5 % ад агульнай колькасці такіх выданняў у рэспубліцы. Агульны тыраж рэспубліканскіх газет на беларускай мове быў у 10 разоў меншы, чым на рускай мове. Таму правядзенне ў жыццё Законаў аб нацыянальным і культурным адраджэнні, умацаванні дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь, пераадолення нацыянальнага нігілізму стала адной з асноўных задач сучаснага грамадска-палітычнага жыцця. У сувязі з гэтым асаблівую важнасць набывае работа, якую праводзіць узначальваемая Н. С. Гілевічам камісія Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны. Гэта адна з найбольш аўтарытэтных і дзейных камісій у Вярхоўным Савеце.
Заключным актам у набыцці Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі былога Саюза, дзяржаўнага суверэнітэту з’явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У пагадненні абвяшчалася, што Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як суб’ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Садружнасць іншыя дзяржавы былога СССР. Статус дзяржаўнай незалежнасці ўсіх былых саюзных рэспублік прызнаны міжнародным згуртаваннем. Рэспубліка Беларусь па стану на кастрычнік 1992 г. была прызнана больш чым 100 дзяржавамі свету. Рэспубліка стала паўнапраўным удзельнікам нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. Ядзерная тактычная зброя поўнасцю выведзена за яе межы, а праз 7 гадоў скончыцца вывад і зброі стратэгічнага прызначэння.
У знешнепалітычным курсе Рэспубліка Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту і бяз’ядзернасці, хаця па-сапраўднаму нейтральнай яна можа быць толькі тады,калі пазаблокавай стане ўся Еўропа,калі свабода руху ідэй, людзей, капіталаў, тавараў і паслуг стане штодзённай рэальнасцю.
Заданні. 1. Растлумачце, у чым выяўлялася новае палітычнае мысленне ў сферы міжнародных адносін у другой палавіне 80-х — пачатку 90-х гг. 2. Раскажыце, якія новыя з'явы адбыліся ў гэтыя гады ў сферы гандлю. 3. Абгрунтуйце непазбежнасць распаду былога СССР. Раскажыце, як гэта адбылося. 4. Назавіце асноўныя заканадаўчыя акты, у якіх атрымала замацаванне незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
ЗМЕСТ
Ад аўтараў . . 3
Раздзел I. Рэеалюцыя 1905—1907 гг. на Беларусі
§ 1. Наспяванне рэвалюцыйнай сітуацыі . . .... 6
§ 2. Пачатак рэвалюцыі. Рэвалюцыйны рух у студзені — верасні 1905 г . . .16
§ 3. Беларусь у перыяд найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі 22
§ 4. Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты Беларусі ў I і II Дзяржаўных думах 29
§ 5. Беларускі нацыянальны рух у рэвалюцыі 37
Раздзел II. Сацыяльна-зканамічнае развіццё. Сталыпінскія рэформы. Грамадскі рух
§ 6. Развіццё прамысловасці . 43
§ 7. Аграрная рэформа і развіццё сельскай гаспадаркі. Увядзенне земстваў 47
§ 8. Узмацненне шавінізму ў палітыцы царызму. Грамадскі рух 56
Раздзел III. Беларусь у перыяд першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя
§ 9. Становішча на Беларусі ў гады вайны 66
§ 10. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі 76
Раздзел IV. Культура Беларусі ў пачатку XX ст.
§ 11. Газета «Наша ніва» — цэнтр адраджэнскага руху . . 85
§ 12. Асвета і навука. Літаратура і мастацтва 92
Раздзел V. На шляху да бальшавіцкай дыктатуры
§ 13. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі. Кастрычніцкі пераварот 98
§ 14. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Абвяшчэнне БНР 107
Раздзел VI. Інтэрвенцыя I грамадзянская вайна. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці
§ 15. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне БССР 118
§ 16. Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР 125
§ 17. Вынікі нацыянальнай палітыкі бальшавікоў у Беларусі. Стварэнне СССР . 133
Раздзел VII. Сацыяльна-эканамічнае I культурнае развіццё Савецкай Беларусі ў 20-я гг.
§ 18. Умовы пераходу ад вайны да міру. Вяртанне БССР усходнебеларускіх зямель 139
§ 19. Нэп у рэспубліцы. Аднаўленне народнай гаспадаркі 144
§ 20. Палітыка беларусізацыі і яе дасягненні. Развіццё культуры 154
Раздзел VIII. Будаўніцтва «казарменнага» сацыялізму (канец 20-х — 30-я гг.)
§ 21. Развіццё прамысловасці 160
§ 22. Гвалтоўная калектывізацыя сельскай гаспадаркі. . .165
§ 23. Усталяванне таталітарнага рэжыму. Масавыя рэпрэсіі 172
§ 24. Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Уціск нацыянальнай культуры 178
Р а з д з е л IX. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР
§ 25. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне 187
§ 26. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР . .194
Раздзел X. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
§ 27. Напярэдадні нападу фашысцкай Германіі 202
§ 28. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыя тэрыторыі Беларусі 207
§ 29. Масавая барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў 218
§ 30. Вызваленне Беларусі 226
Раздзел XI. Беларусь у пасляваенным свеце (1945—1985 гг.)
§ 31. Выхад Беларускай ССР на міжнародную арэну . . . 231
§ 32. Павышэнне актыўнасці БССР у дзейнасці ААН . . . 235
§ 33. Развіццё эканамічных сувязей 238
§ 34. Культурныя сувязі БССР 241
Раздзел XII. Эканоміка Беларусі ў пасляваенныя гады (1945— 1985 гг.)
§ 35. Прамысловасць 245
§ 36. Будаўніцтва 254
§ 37. Транспарт і сувязь 256
§ 38. Сельская гаспадарка 258
Раздэел XIII. Грамадска-палітычнае жыццё. Сацыяльнае развіццё рэспублікі
§ 39. Асноўныя формы грамадскага жыцця 268
§ 40. Сацспаборніцтва ў грамадскім жыцці БССР .... 278
§ 41. Сацыяльнае развіццё БССР 283
Раздзел XIV. Навука, адукацыя I культура пад уладай каманднаадміністрацыйнай сістэмы
§ 42. Адраджэнне культурнага жыцця ў БССР у пасляваенныя гады 287
§ 43. Развіццё навукі 293
§ 44. Народная адукацыя ў БССР 297
§ 45. Развіццё літаратуры і мастацтва 301
Р а з д з е л XV. Беларусь у гады крыэісу I раэвалу унітарнай дзяр-
жавы. Набыццё незалежнасці (1986—1992 гг.)
§ 46. Грамадска-палітычнае жыццё 310
§ 47. Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці. Лёс КПБ 320
§ 48. Становішча ў эканоміцы і сацыяльнай сферы жыцця 326
§ 49. Пашырэнне міжнародных сувязей. Набыццё дзяржаўнай незалежнасці 340
Вучэбнае выданне
БІЧ Міхаіл Восіпавіч
СІДАРЦОЎ Уладзімір Нікіфаравіч
ФАМІН Віталій Міхайлавіч
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
XX СТАГОДДЗЕ
Вучэбны дапаможнік для 10—11 класаў сярэдняй школы
Рэдактары Я. С. Гучок, В. В. Зань. Вокладка мастака М. Грыбава.
Мастацкія рэдактары Р. С. Фралоў, А. I. Раманцоў.
Тэхнічны рэдактар М. Р. Каліберава.
Карэктары С. Т. Асташэвіч, I. С. Яромчык, Т. М. Вядзернікава. Здалзена ў набор 07.04.93. Падпісана ў друк 11.06.93. Фармат 84Х 1О8'/зг. Папера друк. № 2. Гарнітура літаратурная. Высокі друк з ФПФ. Умоўн. друк. арк. 18.48. Умоўн. фарба-адбіт. 18,9. Ул.-выд. арк. 19,6. Тыраж 180 000 экз. Заказ 183. Цана 260 р.
Выдавецтва «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 4. 220600, Мінск, праспект Машэрава, II.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
Біч М. В. і інш.
Б67 Гісторыя Беларусі: XX ст.: Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк. / М. В. Біч, У. Н. Сідарцоў, В. М. Фамін.— 2-е выд., перапрац.— Мн.: Нар. асвета, 1993.— 349 с.
І8ВК 5-341-01108-2.
4306020600—
Б 155—93
М 303(03) — 93
ББК 63.3(2Б)я721
ПАДРЫХТОЎКА Ў ВНУ ПА НАРМАТЫЎНА-ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ СІСТЭМЕ
Вышэйшыя завочныя падрыхтоўчыя курсы Мінск — Масква — Кіеў Вы атрымаеце: спецыяльную літаратуру з канкрэтнымі, навукова-абгрунтаванымі ўказаннямі, што і як трэба вучыць; індывідуальныя, пастаянна карэкціруемыя ў залежнасці ад Вашых поспехаў, заданні;
кіраўніцтва вопытнага выкладчыка, журнал “РЕПЕТНТОР" і парады псіхолага.
Такія заняткі, як паказала практыка, для Вас не менш выніковыя, чым з рэпетытарам, а каштуюць значна менш.
Кожны год больш чым 85% нашых выпускнікоў паспяхова здаюць уступныя экзамены. Па Вашай заяве ў любы час мы вышлем Вам праспект на 32 старонках, бясплатны.
Але перасылка за Ваш кошт: у канверт палажыце паштовыя маркі на 1 беларускі рубель. Звяртайцеся па адрасу:
220131, Мінск, ВЗПК.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.