Гісторыя кахання  Рычард Бах, Костас Варналіс, Ежы Анджаеўскі, Бернар Клавэль, Эрык Сігал

Гісторыя кахання

Рычард Бах, Костас Варналіс, Ежы Анджаеўскі, Бернар Клавэль, Эрык Сігал
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 380с.
Мінск 1994
111.17 МБ

 

ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ

Аповесці

Мінск «Мастацкая літаратура» 1994

ББК 84(0)

Г51

УДК 82(100-87)

Укладанне Ірэны Дабрыян

3 англійскай, навагрэчаскай, польскай, французскай

8200000000—117

Г ---------------  119—94

М 302(03)—119

ISBN 5-340-01201-8 (беларус.)

© Пераклад. A. С. Міхальчук, 1986

© Пераклад. М. К. Бусел, 1992

© Пераклад. В. С. Сёмуха, 1994

© Пераклад. A. М. Асташонак, 1994

© Пераклад. У. В. Палупанаў, 1994

Рычард Бах

ЧАЙКА ПА ІМЕНІ ДЖОНАТАН ЛІВІНГСТАН

Сапраўднаму Джонатану Чайцы, які жыве ў кожным з нас

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Была раніца, сонца толькі што ўзышло і золатам пералівалася на невялікіх марскіх хвалях.

За мілю ад берага з рыбацкага судна раскідалі прынаду; вестка пра гэта адразу данеслася да Чарады, і тысяча чаек зляцелася сюды, каб у бойцы або хітрыкамі раздабыць сабе хоць крыху харчу. Надышоў новы поўны клопатаў і турбот дзень.

I толькі чайка па імені Джонатан Лівінгстан у самотнай адзіноце воддаль ад карабля і ад берага практыкавалася ў палётах. На вышыні ста футаў Джонатан апусціў свае перапончатыя лапы, узняў угору дзюбу і, напружыўшы ўсю сілу, перамагаючы боль, стараўся трымаць крылы выгнутымі дугой. Гэтакі выгін даваў магчымасць зменшыць хуткасць, і цяпер ён ляцеў так павольна, што вецер у твар адчуваўся як лёгкі шэпт, а акіян, здавалася, замёр на месцы. Ад неймавернага намагання вочы ў Джонатана звузіліся, у яго заняло дух, ён выгінаў крылы яшчэ... яшчэ... яшчэ на адзін дзюйм, і тады пер’е на ім стала дыбам, ён быццам спатыкнуўся і... упаў.

Чайкі, як вядома, ніколі не спыняюцца ў палёце. Для іх спьініцца ў паветры — няслава, сорам і ганьба.

Але Джонатан Лівінгстан, які, ані не саромеючыся, зноў і зноў аж да напружанага трымцення выгінаў крылы і запавольваў палёт да замірання на месцы, быў незвычайны птах.

У большасці чаек палёт служыць толькі для самага элементарнага: дабрацца ад зямлі да харчу і вярнуцца назад.

Пераклад зроблены з выдання: Bach R. Jonathan Livingston Seagull.— New York: The Macmillan Company, 1970.— 93 p.

Для большасці чаек значэнне мае не палёт, а харч, ежа. А для гэтай чайкі менавіта палёт, а не ежа было самае важнае. Больш за ўсё на свеце Джонатан Лівінгстан любіў лятаць.

Ён зразумеў, што з такім складам думак яму не заваяваць павагі і любові астатніх птушак. Нават яго бацькі непакоіліся, што ён цэлымі днямі ставіць на сабе доследы, планіруючы на малой вышыні.

Ён, напрыклад, не ведаў, чаму так бывае, але калі ён ляцеў над вадою на вышыні меншай за палову размаху яго крылаў, дык мог з меншымі намаганнямі даўжэй лунаць у паветры. I такі палёт канчаўся ў яго не звычайным усплёскам ад удару лап аб ваду: яго моцна прыціснутыя да цела лапы пасля дотыку да паверхні мора яшчэ доўга пакідалі роўны след на вадзе. Калі ж ён пачаў з падкурчанымі лапамі планіраваць на бераг, а пасля вымяраць крокамі даўжыню следу па пяску, бацькоў проста жах ахапіў.

— Чаму, Джон, чаму? — дапытвалася маці.— Чаму ты не можаш быць такі, як усе, Джон? Чаму ты не пакінеш гэтыя палёты над самай вадой пеліканам і альбатросам? I чаму ты нічога не ясі? Сынок, ад цябе засталіся пер’е ды косці!

— Ну і хай сабе пер’е ды косці, мама. Проста я хачу ведаць, што я магу рабіць у паветры, а чаго — не, от і ўсё. Проста хачу ведаць.

— Паслухай, Джон,— спагадліва вучыў бацька.— Хутка зіма. Караблёў будзе мала, а верхаводная рыба сыдзе на глыбіню. Калі табе так трэба вучыцца, вучыся здабываць ежу, вывучай яе. Палёты — гэта добра, але ты ж разумееш, што сыты імі не будзеш. He забывай: ты лятаеш, каб есці.

Джонатан паслухмяна кіўнуў. Некалькі дзён потым ён стараўся рабіць тое, што ўсе чайкі, шчыра стараўся: разам з усёй чарадой крычаў і біўся каля пірсаў і рыбацкіх суднаў, нырцаваў па кавалкі рыбы і хлеба. Але прымусіць сябе цалкам аддацца гэтаму не мог.

«Якая дурнота,— падумаў ён і знарок адкінуў з цяжкасцю здабыты анчоўс галоднай старой чайцы, што гналася за ім.— Увесь гэты час я мог бы вучыцца лятаць. Мне гэтак шмат чаму яшчэ трэба навучыцца».

I неўзабаве Джонатан быў зноў адзін далёка ў бязмежным моры, галодны, шчаслівы, поўны прагі да ведаў.

Тэмай яго заняткаў была хуткасць, і неўзабаве ён ведаў пра яе куды больш, чым самая быстралётная чайка на свеце.

3 вышыні тысячы футаў, шалёна махаючы крыламі, ён рынуўся ў піке і сцяміў, чаму чайкі не пікіруюць гэтак крута. Ужо праз шэсць секунд ён ляцеў з хуткасцю семдзесят міль у гадзіну, а пры такой хуткасці крылы трацілі ўстойлівасць на ўзмаху.

Так было раз за разам. Як ні стараўся ён, як ні напружваўся і як ні захоўваў асцярожнасць, але, дасягнуўшы вялікай хуткасці, ён траціў кіраванне.

Набор вышыні тысяча футаў. Спачатку на поўнай хуткасці ўперад, потым, не перастаючы працаваць крыламі, пераварот і крутое пікіраванне. I кожны раз яго левае крыло спынялася на ўзмаху, ён рэзка завальваўся ўлева, запавольваў рух правага крыла, каб выраўняцца, але шалёны паветраны паток цягнуў яго за сабой, прымушаў бязладна куляцца цераз правае крыло і пераходзіць у штопар.

Ніяк не ўдавалася захаваць асцярожнасць на ўзмаху. Дзесяць спроб зрабіў ён, і ўсе дзесяць разоў, як толькі хуткасць дасягала сямідзесяці міль у гадзіну, ён ператвараўся ў некіроўны, ускудлачаны камяк пер’я і плюхаўся ў ваду.

«Уся справа ў тым,— нарэшце прыйшло яму ў галаву, калі ён прамок да апошняга перца,— каб утрымаць крылы нерухома на вялікай хуткасці: махаць імі, пакуль не набяру пяцьдзесят міль у гадзіну, а потым трымаць нерухома».

3 вышыні дзве тысячы футаў Джонатан зрабіў новую спробу: ён перавярнуўся, нацэліў уніз дзюбу і з таго моманту, як набраў пяцьдзесят міль у гадзіну, перастаў варушыць крыламі. Гэта вымагала неверагоднага напружання, але ён дамогся свайго, усё выйшла як след: праз дзесяць секунд ён імчаўся з хуткасцю дзевяноста міль у гадзіну. Джонатан устанавіў сусветны рэкорд хуткасці для чаек!

Але нядоўга ён цешыўся перамогай. Як толькі ён пачаў выходзіць з піке, як толькі трошачкі змяніў паставу крылаў, яго падхапіў усё той жа дзікі шалёны віхор і на хуткасці дзевяноста міль у гадзіну разрываў яго на шматкі, нібы выбухам дынамітнага зараду.

Джонатан-Чайка быццам узарваўся ў паветры і грымнуўся аб цвёрдую, як камень, паверхню мора.

Даўно ўжо сцямнела, калі памяць вярнулася да яго, і ён убачыў, што плыве пры святле месяца па акіяне. Ён адчуў свінцовы цяжар пашматаных крылаў, але груз няўдачы

быў яму яшчэ цяжэйшы. «От каб гэты цяжар зацягнуў на дно і на тым усё скончылася»,— падумалася яму.

Ён пачаў ужо апускацца ў ваду, ды тут раптам дзесьці ў самім сабе пачуў незнаёмы глухі голас: «Выйсця няма. Я чайка. Я абмежаваны самою сваёю прыродаю і магу толькі тое, што магу. Калі б я быў прызначаны для таго, каб так многа ведаць пра палёты, у галаве ў мяне была б спецыяльная вылічальная машына. Калі б я быў прызначаны для хуткасных палётаў, я меў бы кароткія, як у сокала, крылы і харчаваўся б мышамі, а не рыбай. Праўду казаў бацька. Трэба забыцца на ўсё гэтае глупства. Трэба ляцець дадому, да сваёй Чарады і быць задаволеным, што я такі, які ёсць,— слабая, абмежаваная ў сваіх магчымасцях чайка».

Голас змоўк, і Джонатан пагадзіўся з ім. Уночы чайка павінна знаходзіцца на беразе, а з гэтай хвіліны, пакляўся Джонатан, ён стане самай звычайнай чайкай. Ад гэтага ўсім будзе толькі лепей.

Ён стомлена адарваўся ад вады і паляцеў да берага, усцешаны ўжо тым, што навучыўся лятаць на малой вышыні, бо такія палёты дазваляюць эканоміць сілу.

«Ды не,— падумаў ён.— Скончана з усім, што было раней, з усім, пра што я даведаўся. Я такая самая чайка, як і ўсе, і лятаць буду, як усе». Перасільваючы боль, ён падняўся на сто футаў і, энергічна махаючы крыламі, заспяшаўся да берага.

Ён адчуў палёгку, што прыняў рашэнне быць, як і ўсе ў Чарадзе. He будзе больш той невядомай сілы, што прымушала яго вучыцца, не будзе ні дзёрзкіх спроб, ні няўдач. Прыемна проста так ляцець на ўзбярэжныя агні і ні пра што не думаць.

«Цемра!..— той самы глухі голас унутры забіў трывогу.— Чайкі ніколі не лятаюць у цемры!»

Джонатан не зважаў на яго. «Так хораша! — думаў ён.— Свеціць месяц, агеньчыкі мігцяць на вадзе, быццам праменьчыкі маякоў, і цішыня, спакой...»

«Зніжайся! Чайкі ніколі не лятаюць у цемры! Калі б ты быў прызначаны для начных палётаў, ты меў бы вочы, як у савы! У цябе была б у галаве вылічальная машына! I ты меў бы кароткія, як у сокала, крылы!»

Там, на вышыні, сярод начной цемры Джонатан Лівінгстан зажмурыўся. Знік боль, не засталося і следу ад прынятага рашэння.

Кароткія крылы. Кароткія, як у сокала, крылы!

«Вось дзе разгадка! Які ж я быў дурань! Усё, што мне трэба,— гэта маленечкія крыльцы: усё, што мне трэба,— гэта ўсяго толькі скласці крылы і ляцець на самых кончыках! Кароткія крылы!»

Ён падняўся на дзве тысячы футаў над морам і, ні секунды не думаючы пра няўдачу і пагібель, моцна прыціснуў да цела шырокія часткі крылаў, падставіў ветру ўсяго толькі вузкія, выгнутыя, як крывыя кінжалы, іх кончыкі і рынуўся крута ўніз.

У вушах жудасна зароў вецер. Семдзесят міль у гадзіну, дзевяноста, сто дваццаць, і хуткасць усё нарастала. Пры ста сарака мілях у гадзіну вецер не адчуваўся цяпер з гэтакай сілай, як раней пры сямідзесяці, і, крышку павярнуўшы кончыкі крылаў, ён плаўна выйшаў з піке і шэрым ценем праляцеў над хвалямі, нібы гарматнае ядро.

Ад ветру ён зажмурыў вочы так, што засталіся толькі вузенькія шчылінкі, яго перапаўняла радасць. «Сто сорак міль у гадзіну! I не страціць кіравання! Цікава, а калі паспрабаваць не з дзвюх, а з пяці тысяч футаў...»

Добрыя намеры, клятвы, якія ён даваў толькі што, былі забытыя, змецены магутным ветрам. Але, парушыўшы слова, дадзенае самому сабе, ён не адчуваў за сабою віны. Такія абяцанні могуць даваць чайкі, якія нічым не вылучаюцца сярод іншых. Для таго, хто хоць дакрануўся ў пазнанні да дасканаласці, яны не маюць значэння.

Як толькі ўзышло сонца, Джонатан зноў узяўся за свае практыкаванні. 3 вышыні пяць тысяч футаў рыбацкія судны глядзеліся маленькімі трэсачкамі на сіняй марской роўнядзі, а чайкі з Чарады, што кружыліся над імі, здаваліся лёгкімі пылінкамі.

Джонатан быў поўны сілы і энергіі і толькі крыху ўздрыгваў ад радасці; ён ганарыўся тым, што здолеў перамагчы страх. Потым, доўга не думаючы, ён абхапіў сябе крыламі, пакінуўшы пад вуглом самыя кончыкі, і рынуўся зверху ў мора. Джонатан праляцеў чатыры тысячы футаў і набраў гранічную хуткасць — вецер ператварыўся ў шчыльную сцяну, якая гула, вібрыравала і не давала яму рухацца хутчэй. Цяпер ён ляцеў строма ўніз з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць міль у гадзіну. Ад адной думкі, што, калі ён разгорне крылы, яго разарве на мільён драбнюсенькіх шматкоў, у Джонатана заняло дух. Але хуткасць — гэта сіла, хуткасць — гэта радасць, хуткасць — гэта само хараство.

На вышыні тысяча футаў ён пачаў выходзіць з піке. Ад

ураганнай сілы ветру крылы трымцелі і трапяталіся так, што чуўся толькі глухі дрыгат, а проста на яго дарозе з фантастычнай хуткасцю вырасталі карабель і чарада чаек.

Спыняцца на такой хуткасці ён не ўмеў, нават не ведаў, як зрабіць паварот пры такой хуткасці.

Сутыкненне азначала б імгненную смерць.

I тады ён заплюшчыў вочы.

Гэтым ранкам адразу пасля ўсходу сонца Джонатан Лівінгстан равучым камяком ветру і пер’я з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць міль у гадзіну ўварваўся якраз у сярэдзіну Чарады. На гэты раз Чайка Удачы ўсміхнулася яму, ніхто не загінуў.

Калі, нарэшце, Джонатан здолеў скіраваць дзюбу ў неба, ён усё яшчэ імчаўся з хуткасцю сто шэсцьдзесят міль у гадзіну. А калі запаволіў палёт да дваццаці міль і змог урэшце зноў распасцерці крылы, карабель знаходзіўся на адлегласці чатырох тысяч футаў ззаду ў яго і здаваўся невялічкай шкарлупінкай.

Ён разумеў, гэта — перамога. Гранічная хуткасць! Чайка ляціць з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць мль у гадзіну! Гэта быў прарыў, незабыўны і непаўторны момант у гісторыі Чарады і пачатак новай эры ў Джонатана-Чайкі. Каб не спыняць трэніровак, ён падаўся ў зацішную зону; там ён складваў крылы, пікіраваў з васьмі тысяч футаў і неўзабаве навучыўся рабіць павароты.

Выявілася, што на вялізнай хуткасці даволі паварушыць адным-адненькім перцам на канцы крыла, каб зрабіць плаўны разварот. Аднак перш чым даведацца пра гэта, ён спазнаў, што варта паварушыць некалькімі перцамі на такой хуткасці, і пачынаеш круціцца, як куля, выпушчаная з вінтоўкі... Так Джонатан стаў першай на зямлі чайкай, якая выконвала фігуры найвышэйшага пілатажу.

У той дзень ён не захацеў траціць часу на пустыя размовы з іншымі чайкамі і не спыняў палётаў і пасля захаду сонца. Ён адкрыў сабе мёртвую пятлю, запаволеную бочку, шматвітковую бочку, перакулены штопар, адваротны імельман, віраж.

Глыбокаю ноччу вярнуўся Джонатан-Чайка на бераг, да Чарады. Ён страшэнна стаміўся, ажно кружылася галава. Але ад радасці ён пры пасадцы зрабіў мёртвую пятлю, а перад тым як дакрануцца да зямлі,— шматвітковую бочку. «Калі яны пачуюць,— думаў ён,— калі яны даведаюцца пра

Прарыў, дык ашалеюць ад радасці. Наколькі багацейшае будзе цяпер жыццё! Замест таго каб паныла махаць крыламі ад берага да рыбацкіх суднаў і назад, у нас з’явілася мэта! Мы здолеем узняцца над невуцтвам, зразумеем, што створаны для жыцця дасканалага, разумнага. Мы станем вольныя! Мы навучымся лятаць!»

Ён нібы чуў музыку, нібыта бачыў прывабнае святло будучыні.

Калі ён прызямліўся, дык убачыў, што чайкі сабраліся на Вялікую Раду, сабраліся даўно і чагосьці чакалі.

— Чайка Джонатан Лівінгстан! Выйдзі на сярэдзіну!

Словы Старэйшыны прагучалі нязвыкла ўрачыста. Выклік на сярэдзіну азначаў адно з двух: найвялікшую ганьбу або найвялікшую славу. Для ўшанавання Славай на сярэдзіну выходзілі самыя выдатныя важакі чаек. «Ну вядома,— падумаў ён,— сёння раніцай Чарада бачыла Прарыў! Але мне не патрэбна слава. Я зусім не хачу быць важаком. Я хачу толькі падзяліцца тым, пра што даведаўся сам, паказаць тыя неабсяжныя далягляды, якія адкрываюцца перад усімі намі». Ён выйшаў наперад.

— Чайка Джонатан Лівінгстан,— сказаў Старэйшына,— выйдзі на Ганьбу перад сваёй раднёй!

Яму здалося, што яго з усяго маху выцялі дошкай. Зашумела ў вушах, ногі ў каленях аслабелі, пер’е адразу абвісла. Яго выклікалі на Ганьбу? He можа быць! А Прарыў! Яны нічога не зразумелі! Гэта памылка, памылка!

— ...сваёй шалёнай дзівацкай безадказнасцю,— урачыста гучаў голас,— груба растаптаў і зняважыў годнасць і традыцыі Сям’і Чаек...

Выклік на сярэдзіну ддя ганьбавання азначаў, што ён будзе выгнаны з Чарады і асуджаны на адзіноту сярод Далёкіх Скалаў.

— ...калі-небудзь, Чайка Джонатан Лівінгстан, ты даведаешся, што безадказнасць не можа цябе пракарміць. Нам не дадзена спасцігнуць сэнсу жыцця, бо ён недаступны нашаму розуму; мы ведаем толькі адно: мы існуём на гэтым свеце, каб есці і старацца пражыць як мага даўжэй.

Чайкі ніколі не пярэчаць Радзе Чарады, але Джонатан асмеліўся ўзвысіць свой голас.

— Безадказнасць? Браты мае! — усклікнуў ён.— Ці знойдзецца хто-небудзь з большым пачуццём адказнасці, чым чайка, якая знайшла сэнс, найвышэйшую мэту жыцця і прытрымліваецца яе? Тысячы гадоў мы гойсаем, шукаючы рыбныя галовы, а цяпер у нас ёсць мэта — спазнаваць

свет, адкрываць новае, быць вольнымі! Дазвольце мне, і я пакажу вам, чаму навучыўся...

3 такім жа поспехам ён мог загаварыць да камення. Чарада быццам знямела.

— Ты больш не Брат нам,— нараспеў прамовілі чайкі, усе разам узмахнулі крыламі, затулілі вушы і адвярнуліся ад яго.

Джонатан-Чайка рэшту сваіх дзён жыў адзін, хоць адлятаў і на вялікую адлегласць ад Далёкіх Скалаў. Але засмучала яго не адзінота, а тое, што астатнія чайкі адмовіліся паверыць у радасць палёту, у святло, што палала перад імі, адмовіліся расплюшчыць вочы і ўбачыць.

3 кожным днём ён дазнаваўся ўсё болып і больш. Ён даведаўся, што, пікіруючы на вялікай хуткасці, можна здабыць рэдкую і смачную рыбу, якая збіраецца ў гурт на глыбіні дзесяці футаў; яму больш не патрэбны былі, каб выжыць, рыбацкія судны і чэрствыя скарынкі хлеба. Ён навучыўся спаць у паветры, навучыўся лятаць наперарэз ветру, што дзьме з берага, і не збівацца з курсу ўночы; ён мог праляцець ад усходу да захаду сонца сотні міль. Тое самае ўнутранае чуццё вяло яго праз густыя марскія туманы, узнімала да сляпучага чыстага неба... а астатнія чайкі ў гэты самы час туліліся на зямлі і не бачылі нічога, апрача туманнай імжы і дажджу. Ён навучыўся, асядлаўшы на вялікай вышыні вецер, залятаць далёка на сушу і ласавацца там смачнымі насякомымі.

Ён адзін атрымаў усё, чым, як ён калісьці спадзяваўся, будзе валодаць уся Чарада, і не шкадаваў той цаны, якую заплаціў за ўменне лятаць. Джонатан адкрыў сабе, чаму такое кароткае жыццё ў чаек,— прычынай таму нудота, страх і злосць; сам ён збавіўся ад гэтых пачуццяў, і жыццё яго было доўгае і сапраўды прыгожае.

I вось аднойчы вечарам, калі Джонатан спакойна і самотна лунаў у сваім любімым небе, з’явіліся яны. Дзве чайкі, што вынырнулі побач з яго крыламі, былі чыстыя, як святло зорак, а ззянне, якое праменілася ад іх, было лагоднае і сяброўскае ў свежасці вечаровага неба. Але самае дзівоснае было ў майстэрстве іхняга лёту: кончыкі іх крылаў увесь час знаходзіліся на адлегласці аднаго дзюйма ад яго крылаў.

He кажучы ні слова, Джонатан наладзіў ім экзамен, якога не ведала яшчэ ніводная чайка. Ён выгнуў крылы і зменшыў хуткасць да мілі ў гадзіну. Дзве зіхоткія птушкі запаволілі палёт разам з ім, і дыстанцыя паміж імі ані не парушылася. Лятаць павольна яны ўмелі.

Ён склаў крылы, гайдануўся і кінуўся ў піке з хуткасцю сто дзевяноста міль у гадзіну. Бездакорна захоўваючы строй, яны таксама рынуліся ўніз.

Тады на ўсёй хуткасці ён скіраваў угору, робячы доўгую вертыкальную запаволеную бочку. 3 усмешкай яны зрабілі тое самае.

Ён перайшоў на гарызантальны палёт і, перш чым загаварыць, нейкі час ляцеў моўчкі.

— Ну добра,— сказаў ён. I спытаўся: — Хто вы такія?

— Мы з твае Чарады, Джонатан. Мы твае браты.— Словы іх гучалі стрымана, але ўпэўнена.— Мы прыйшлі, каб паклікаць цябе на новую вышыню, туды, дзе твой дом.

— У мяне няма дому. У мяне няма Чарады. Я — Выгнаннік. Цяпер мы ляцім каля вяршыні Гары Вялікага Ветру, і вышэй, чым на некалькі соцень футаў, мне, старому, ужо не падняцца.

— Гэта няпраўда, Джонатан, бо ты ўжо вучыўся. Адна школа скончана, настаў час пачынаць другую.

Святло розуму, якое ўсё жыццё свяціла Джонатану, азарыла яму гэтае імгненне. Ён зразумеў: яны кажуць праўду. Ён можа ўзляцець яшчэ вышэй, і яму сапраўды пара выпраўляцца дадому.

У апошні раз ён акінуў доўгім позіркам гэтае неба, гэтую вялізную серабрыстую зямлю, дзе ён гэтак шмат чаго даведаўся.

— Я гатовы,— сказаў ён урэшце.

I Джонатан Лівінгстан узняўся разам з дзвюма зіхатлівымі, нібы зоркі, чайкамі і знік у непраглядна цёмным небе.

ЧАСТКА ДРУГАЯ

«Дык, значыцца, гэта і ёсць неба»,— падумаў ён і ўсміхнуўся сам сабе. Мабыць, гэта не вельмі пачціва — разважаць, якое яно, неба, не паспеўшы яшчэ пабыць на ім.

Узняўшыся над зямлёю і воблакамі, летучы ў цесным страі з зіхоткімі чайкамі, ён заўважыў, як і яго цела стано-

віцца гэткім жа зіхатлівым, як і ў іх. Ён нібы быў тым самым маладым Джонатанам-Чайкай, які заўсёды жыў у яго залацістых вачах, але знешне ён змяніўся.

Яго цела засталося целам чайкі, але ляцеў ён куды хутчэй, чым калі-небудзь раней. «Дзіўна,— думаў ён,— я трачу ў два разы менш намаганняў, а лячу ў два разы хутчэй, чым у найлепшыя свае дні на Зямлі!»

Яго пер’е зіхацела сляпучай белізной, а крылы былі гладкія і роўныя, як з адпаліраванага серабра. Узрадаваны, ён узяўся вывучаць і даследаваць свае новыя магчымасці і з усяе сілы замахаў крыламі. Пры двухстах пяцідзесяці мілях у гадзіну ён адчуў, што гэта максімальная хуткасць для гарызантальнага палёту. Пры хуткасці дзвесце семдзесят тры мілі ён парашыў, што ляцець хутчэй ужо не здолее, і быў нават трошкі расчараваны. I новае цела таксама мела мяжу магчымасцей, якая, хоць і намнога перавышала яго колішні рэкорд, усё роўна была мяжой, і, каб перасягнуць яе, былі патрэбны велізарныя намаганні. «А на небе,— думаў ён,— не павінна быць ніякіх межаў».

Раптам заслона воблакаў разышлася, абедзве чайкі, што суправаджалі яго, крыкнулі: «Шчаслівай пасадкі, Джонатан!» — і быццам расталі ў паветры.

Ён ляцеў над морам да зрэзанага гарыстага берага. Некалькі чаек практыкаваліся ў адначасовым узлёце са скалаў. Далёка на поўнач ад іх, каля самага гарызонта, лятала яшчэ некалькі чаек. Новыя далячыні, новыя думкі, новыя пытанні: «Чаму так мала чаек? На небе іх павінны быць вялізныя чароды'. I адкуль у мяне нечакана такая стома? Чайкі ж на небе не павінны ніколі ні стамляцца, ні адпачываць».

Дзе ён пра гэта чуў? Памяць пра зямное жьіццё страчвалася. Само сабой зразумела, Зямля была месцам, дзе ён шмат чаму навучыўся, але паасобныя дэталі распадаліся — штосьці звязанае з ежай, з выгнаннем.

3 берага ўзняўся тузін чаек, каб прывітаць яго, усе яны маўчалі. Але ён адчуў, што яму рады тут і што ён трапіў дадому. Гэты дзень быў у яго вельмі доўгі, такі доўгі, што світання яго ён ужо не памятаў.

Ён зрабіў разварот для пасадкі на беразе, узмахнуў крыламі, замёр у паветры за дзюйм ад зямлі і мякка апусціўся на пясок. Астатнія чайкі таксама прызямліліся, але ніводная з іх не ўзмахнула пры гэтым і перцам. Яны шырока распасцерлі свае беласнежныя крылы, павярнуліся супроць ветру і нейкім адмысловым спосабам так наставілі

перцы, што спыніліся ў той самы момант, як толькі лапкі дакрануліся да зямлі. Дзівоснае валоданне сваім целам! Але Джонатан занадта стаміўся, каб паспрабаваць паўтарыць іх манеўр. Так і не прамовіўшы ні слова, ён заснуў, стоячы на беразе.

У наступныя дні Джонатан зразумеў, што тут яму давядзецца даведацца пра палёты не менш новага, чым ён даведаўся за ўсё сваё ранейшае жыццё. Але тут была і розніца. Побач з ім тут былі чайкі-аднадумцы. Самым галоўным у жыцці кожнай з іх было дасягнуць дасканаласці ў палёце, бо палёт — гэта якраз тое, што яны любілі больш за ўсё на свеце. Усе яны, дзівосныя птахі, дзень пры дні, гадзіна за гадзінай трэніраваліся ў палётах, выконваючы складаныя фігуры найвышэйшага пілатажу.

Джонатан нібыта забыўся пра той свет, адкуль ён прыйшоў, пра зямлю, на якой жыла Чарада, што моцна зажмурвала вочы перад радасцю палёту і карысталася крыламі толькі дзеля таго, каб здабываць ежу і біцца за яе. Але час ад часу да яго на імгненне вярталася памяць, і ён успамінаў.

Аднойчы раніцай, калі разам са сваім настаўнікам яны адпачывалі на беразе пасля некалькіх імклівых бочак, зробленых са складзенымі крыламі, ён спытаўся:

— Саліван, а дзе ўсе астатнія? — спытаўся ён бязгучна, бо к гэтаму часу ён цалкам авалодаў не дужа складанымі прыёмамі тэлепатыі, якой карысталіся тут чайкі замест крыку і ляманту.— Чаму нас тут гэтак мала? Там жа, адкуль я прыляцеў, жылі...

— ...тысячы і тысячы чаек. Я ведаю.— Саліван паківаў галавой.— Адно магу сказаць, Джонатан. Ты — птушка адна на мільён. Большасць з нас ішла сюды куды марудней. Мы пераходзілі з аднаго свету ў другі, амаль гэтакі ж, як і колішні, і адразу забываліся, адкуль прыйшлі, не думалі, куды ідзём далей, і жылі жыццём толькі гэтай хвіліны. Уяўляеш, праз колькі жыццяў трэба было нам прайсці, каб зразумець, што існуём мы не толькі дзеля яды і бойкі за ўладу ў Чарадзе? Праз тысячу жыццяў, Джон, праз дзесяць тысяч! А потым яшчэ сто жыццяў, перш чым мы пачалі спасцігаць, што ёсць дасканаласць, і яшчэ сто, каб нарадзілася думка: мэта жыцця — знайсці гэтую дасканаласць і паказаць яе ўсім. Ну і, вядома, гэтага ж правіла мы прытрымліваемся і цяпер: выбіраем сабе наступны свет, зыходзячы з таго, што даведваемся ў гэтым. А калі нічога не даведваемся, дык наступны свет будзе такі самы, як і гэты, з

тым самым свінцовым цяжарам абмежаванняў, якія трэба пераадолець.

Ён распасцёр крылы і павярнуўся тварам супроць ветру.

— Але ты, Джон,— сказаў ён,— адразу даведаўся так многа, што табе не спатрэбілася праходзіць праз тысячу жыццяў, каб дасягнуць гэтага жыцця.

Праз хвіліну яны зноў трэніраваліся ў паветры. Шматвітковыя бочкі ў страі даваліся цяжка: у становішчы дагары нагамі Джонатану трэба было думаць «наадварот», у процілеглы бок паварочваць крылы, каб іх рух супадаў з рухам крылаў свайго настаўніка.

— Паспрабуем яшчэ раз,— зноў і зноў гаварыў Саліван.— Паспрабуем яшчэ раз.— I нарэшце: — Добра.

I яны пачалі адпрацоўваць знешнія петлі.

Аднойчы ўвечары свабодныя ад начных палётаў чайкі сабраліся разам і ў задуменні стаялі на пяску. Джонатан сабраў усю сваю мужнасць і падышоў да Старэйшыны, які, як казалі, неўзабаве павінен быў пакінуць гэты свет.

— Чыанг,— з хваляваннем загаварыў ён.

Стары лагодна паглядзеў на яго.

— Што, сын мой?

3 гадамі Старэйшына не аслабеў, а, наадварот, стаў яшчэ дужэйшы. Ён мог выперадзіць у палёце любую чайку з Чарады і навучыўся такому, да чаго астатнія толькі спакваля набліжаліся.

— Чыанг, гэты свет — гэта ж яшчэ не неба?

Месяц асвятліў усмешку Старэйшыны.

— Ты зноў вучышся, Джонатан-Чайка,— сказаў ён.

— Ну але. А што будзе пасля? Куды мы ідзём? I ці ёсць наогул такое месца — неба?

— He, Джонатан, такога месца няма. Неба — гэта не месца і не час. Неба — гэта адчуванне дасканаласці.— Ён памаўчаў з хвілінку.— Ты ж умееш хутка лятаць, праўда?

— Хуткасць... яна дае мне шчасце і асалоду,— сказаў Джонатан. Ён і засаромеўся і ў той жа час ганарыўся тым, што Старэйшына прыкмеціў яго.

— Ты дакранешся да неба, Джонатан, у той момант, калі дасягнеш дасканалай хуткасці. Гэта не азначае ляцець з хуткасцю тысяча міль у гадзіну, або мільён міль, або ляцець з хуткасцю святла. Бо любая лічба — гэта мяжа, а ў дасканаласці няма межаў. Лятаць з дасканалай хуткасцю — гэта апынуцца вунь там.

I тут жа Чыанг знік і з’явіўся каля самай вады на адлегласці пяцідзесяці футаў, адбылося гэта за долю імгнення. Пасля ён зноў знік і з’явіўся побач з Джонатанам усё за тую самую тысячную долю секунды.

— Гэта толькі жарт,— сказаў ён.

Джонатан стаяў ашаломлены. Пра неба ён і пытацца забыўся.

— Як гэта ў цябе выходзіць? I што ты адчуваеш? Як далёка можна вось гэтак трапіць?

— Куды хочаш і ў які хочаш час,— адказаў Старэйшына.— Я пабываў ва ўсіх пунктах прасторы і часу, якія толькі задумваў.— Ён паглядзеў на мора.— I вось што дзіўна: чайкі, якія пагарджаюць дасканаласцю дзеля далёкіх палётаў, нікуды не ляцяць і лятаюць павольна. А тыя, хто дзеля дасканаласці забывае пра далёкія падарожжы, могуць як згледзець вокам апынуцца дзе хочуць. Запомні, Джонатан, неба — гэта не нейкае пэўнае месца або час, бо ні месца, ні час не маюць значэння. Неба — гэта...

— Ты можаш навучыць мяне гэтак лятаць? — Ад прадчування, што ён авалодае яшчэ чымсьці нязведаным, Джонатан ажно дрыжаў.

— Вядома, калі ты хочаш навучыцца.

— Хачу. Калі мы пачнём?

— Можам адразу ж цяпер, калі ў цябе ёсць жаданне.

— Я хачу навучыцца гэтак лятаць,— сказаў Джонатан, і ў вачах яго з’явіўся дзіўны бляск.— Скажы, што я павінен рабіць.

Чыанг загаварыў павольна, пільна ўглядаючыся ў свайго малодшага сябра:

— Каб ляцець з хуткасцю думкі ў любое месца, трэба перш за ўсё ўсвядоміць, што ты ўжо туды прыляцеў...

Паводле слоў Чыанга выходзіла, што ўсё заключалася ў наступным: Джонатан павінен перастаць бачыць сябе замкнутым у пэўным целе, якое мае размах крылаў сорак два дзюймы і абмежавана хуткаснымі магчымасцямі, якія можна начарціць на схеме. Сутнасць у тым, каб усвядоміць: яго сапраўднае «я», дасканалае, як бясконцы лік, жыве адначасова ў любым пункце прасторы і ў любы момант часу, жыве ўсюды і заўсёды.

Джонатан трэніраваўся нястомна і неўтаймоўна, дзень пры дні, ад усходу сонца да поўначы. Але, нягледзячы на

ўсе намаганні, яму і на валасок не ўдавалася зрушыцца з месца.

— Забудзь пра тое, у што верыш! — раз-пораз паўтараў Чыанг.— Табе не патрэбна была вера, каб лятаць, трэба было зразумець, як лятаць. Так і тут. Давай паспрабуем яшчэ раз...

I вось аднойчы, калі Джонатан, у глыбокім задуменні заплюшчыўшы вочы, стаяў на беразе, яго нібы працялі гэтыя словы Чыанга.

«Ну вядома ж, так яно і ёсць! Я сапраўды дасканалая Чайка, і ў мяне няма ніякіх межаў!» Ён адчуваў, як яго перапаўняе радасць.

— Добра,— сказаў Чыанг, і голас яго гучаў урачыста.

Джонатан расплюшчыў вочы. Разам са Старэйшынам ён стаяў на нейкім зусім незнаёмым беразе: да самай вады падступалі дрэвы, над галавой свяцілі два жоўтыя сонцы.

— Нарэшце ты зразумеў галоўнае,— сказаў Чыанг,— але трэба яшчэ папрацаваць над кіраваннем...

Джонатан не мог апамятацца ад здзіўлення.

— Дзе мы?

Старэйшыну ніколькі не турбавала тое, што яны апынуліся ў незнаёмых мясцінах, і ён спакойна адказаў:

— Відаць, на нейкай планеце, дзе неба зялёнае, а замест сонца падвойная зорка.

Джонатан радасна закрычаў — гэта быў першы гук з таго часу, як ён пакінуў Зямлю.

— ВЫЙШЛА!

— Вядома, выйшла, Джон,— сказаў Чыанг.— Заўсёды выходзіць, калі ты ведаеш, што робіш. А цяпер пагаворым пра кіраванне...

Ужо сцямнела, калі яны вярнуліся. У залацістых вачах астатніх чаек свяцілася павага да Джонатана: яны бачылі, як ён раптоўна знік з таго месца, дзе столькі часу стаяў нібы ўкопаны.

Віншаванні ён прымаў не больш хвіліны.

— Я тут навічок! Я толькі пачынаю! Гэта мне трэба ў вас вучыцца!

— Гэта як сказаць,— прамовіў Саліван. Ён стаяў побач з Джонатанам.— У цябе менш страху перад нязведаным, чым у любой чайкі, што я сустракаў за дзесяць тысяч гадоў.

Чарада маўчала, а Джонатану зрабілася няёмка.

— Калі хочаш, мы пачнём працаваць над часам,— загаварыў Чыанг,— каб ты мог лятаць у мінулае і ў будучае. I тады ты будзеш падрыхтаваны да самага цяжкага, самага адважнага і самага радаснага. Ты будзеш гатовы ўзняцца і спазнаць, што такое дабрыня і любоў.

Мінуў прыблізна месяц, Джонатан вучыўся з незвычайным поспехам. Ён і раней заўсёды хутка засвойваў усё на звычайных занятках, а цяпер, калі яго вучыў сам Старэйшына, ён убіраў у сябе веды, як дакладна запраграмаваны крылаты камп’ютэр.

Але надышоў дзень, калі Чыанг знік. Перад гэтым ён спакойна гутарыў з імі з усімі, пераконваў ніколі не спыняцца ў пазнанні, трэніроўках, імкненні глыбей зразумець дасканалы нябачны закон жыцця. I ў той час, як ён гаварыў, пер’е яго рабілася ўсё ярчэйшае і ярчэйшае, пакуль не зазіхацела так, што чайкі не змаглі на яго глядзець і зажмурыліся.

— Джонатан,— сказаў ён, і гэта былі яго апошнія словы,— не пераставай спасцігаць, што такое любоў.

Калі ўсе зноў змаглі глядзець, Чыанга з імі больш не было.

Міналі дзень за днём, і Джонатан усё часцей пачаў лавіць сябе на тым, што думае пра Зямлю, якую ён пакінуў. Калі б там ён ведаў хоць бы дзесятую, хоць бы сотую долю таго, што даведаўся тут, наколькі паўнейшае было б яго жыццё! Ён стаяў на пяску і пытаўся сам у сябе: «А што, калі там жыве чайка, якая змагаецца, каб вырвацца з абмежаванняў, імкнецца ўбачыць сэнс палёту не толькі ў пагоні за скарынкай хлеба з рыбацкага судна? Магчыма, там ёсць і Выгнаннік, які асмеліўся выказаць словы праўды перад Чарадой». I чым больш займаўся Джонатан урокамі дабрыні, чым больш ён стараўся зразумець прыроду любові, тым мацней хацелася яму вярнуцца на Зямлю. Бо хоць і жыў ён калісьці на адзіноце, але ад прыроды быў настаўнікам, а выказаць сваю любоў ён мог толькі дзелячыся здабытай і зразуметай ім праўдай з любой чайкай, якой быў патрэбны толькі шчаслівы выпадак, каб убачыць гэтую праўду.

Саліван, які ўжо ўмеў лятаць з хуткасцю думкі і дапамагаў авалодаць гэтым уменнем іншым чайкам, сумняваўся.

— Ты ж быў калісьці Выгнаннікам,— гаварыў ён Джонатану.— Чаму ты думаеш, што якая-небудзь чайка з твайго мінулага будзе цяпер цябе слухаць? Ты ведаеш справядлівую прыказку: чым вышэй лятае чайка, тым далей

яна бачыць. Чайкі, з якіх ты выйшаў, стаяць на зямлі, лямантуюць і б’юцца паміж сабой. Ад неба яны знаходзяцца за тысячу міляў, а ты хочаш паказаць ім неба з іхняга месца, адтуль, з зямлі! Джон, яны ж не бачаць нават кончыкаў сваіх крылаў! Заставайся тут. Дапамагай навічкам, яны стаяць даволі высока, каб убачыць тое, пра што ты хочаш ім расказаць.

Ён памаўчаў з хвіліну і дадаў:

— Што было б, калі б Чыанг вярнуўся ў свой стары свет? Дзе б ты сам знаходзіўся цяпер?

Апошні довад быў самы пераканаўчы. Саліван праўду казаў. Чым вышэй ляціць чайка, тым далей яна бачыць.

Джонатан застаўся вучыць навічкоў. Кожная новая птушка вызначалася вельмі добрымі здольнасцямі і хутка засвойвала ўрокі. Але ранейшы неспакой вярнуўся да яго, і ён не мог збавіцца ад думкі, што дзесьці на Зямлі абавязкова ёсць адна-дзве чайкі, якія таксама здольныя вучыцца. Наколькі больш ведаў бы ён цяпер, калі б Чыанг з’явіўся да яго ў той дзень, як ён стаў Выгнаннікам!

— Салі, я павінен вярнуцца,— сказаў ён урэшце.— У цябе цудоўныя вучні. Яны паспяхова займаюцца і дапамогуць табе давесці навічкоў да патрэбнага ўзроўню.

Саліван уздыхнуў, але больш не пярэчыў.

— Мусіць, я вельмі буду сумаваць па табе, Джонатан. Вось і ўсё, што ён сказаў.

— Салі, як табе не сорамна! — з дакорам усклікнуў Джонатан.— He гавары глупства! I чым мы з табою дзень пры дні займаемся? Якія здольнасці развіваем? Калі наша дружба трымаецца на такіх рэчах, як прастора і час, значыцца, мы самі разбураем наша брацтва, як толькі пераадольваем іх! Але з пераадоленнем прасторы адзінае, што мы пакідаем,— гэтае Тут. А з пераадоленнем часу мы пакідаем толькі Цяпер. Няўжо ты думаеш, што мы не здолеем час ад часу сустракацца ўнутры гэтых Тут і Цяпер?

Саліван міжвольна засмяяўся.

— Ты зусім звар’яцеў,— ласкава сказаў ён.— Калі хтонебудзь і здольны паказаць таму, хто сядзіць, што робіцца за тысячу міль навокал, дык гэта Джонатан Лівінгстан.— Ён паглядзеў на пясок.— Да пабачэння, дружа мой Джон.

— Да пабачэння, Салі. Мы яшчэ сустрэнемся.

3 гэтымі словамі Джонатан уявіў сабе вялізную чараду чаек на беразе, якая жыве ў іншым часе, і са звыклай лёгкас20

цю адчуў: не, ён не пер’е і косці, ён — дасканалае, абсалютнае ўвасабленне ідэі волі і палёту, яго магчымасці бязмежныя.

Флетчар Лінд быў яшчэ вельмі малады, але ўжо ведаў, што ні з адной чайкай на свеце не абыходзіліся гэтак жорстка і несправядліва, як абышліся з ім у Чарадзе.

«Пляваць я хацеў, што яны там гавораць! — са злосцю, ад якой ажно туман засціў вочы, думаў ён.— Лятаць — гэта не проста махаць крыламі, гэта куды больш. Камар і той можа махаць! Зрабіў усяго адну бочку вакол Старэйшыны, так, дзеля жарту, і я — Выгнаннік! Ды што яны, сляпыя? Нічога не бачаць? Няўжо не разумеюць, як гэта будзе здорава, калі мы па-сапраўднаму навучымся лятаць?!

Пляваць я хацеў, што яны там думаюць. Я пакажу ім, што значыць лятаць! Няхай сабе я па-за законам, калі ім гэтак хочацца. Але яны яшчэ пашкадуюць...»

Тут ён пачуў нібы ў галаве ў сябе голас, і хоць гучаў ён вельмі лагодна, ад нечаканасці Флетчар спыніўся, быццам спатыкнуўся ў паветры.

— He трэба гэтак на іх злавацца, Флетчар-Чайка. Прагнаўшы цябе, чайкі нашкодзілі толькі самі сабе, некалі яны даведаюцца пра гэта і ўбачаць тое, што бачыш сёння ты. Даруй ім і дапамажы ім разабрацца.

На адлегласці дзюйма ад яго правага крыла ляцела самая бялюткая чайка ў свеце. Яна як быццам плыла ў паветры без усякіх намаганняў, не варушачы ніводным перцам, хоць Флетчар ляцеў амаль на гранічнай хуткасці.

На момант ён зусім разгубіўся.

«Што са мною творыцца? Я звар’яцеў? Памёр? Што гэта?»

Перабіваючы яго думкі, голас гучаў ціха і спакойна і патрабаваў адказу:

— Чайка па імені Флетчар Лінд, ты хочаш лятаць?

— ВЯДОМА, Я ХАЧУ ЛЯТАЦЬ!

— Чайка Флетчар Лінд, ці так моцна ты хочаш лятаць, што гатовы ўсё дараваць Чарадзе і, калі вывучышся, вярнуцца ў яе і працаваць і памагаць вывучыцца іншым?

I які б ганарысты ні быў Флетчар, як бы ні крыўдаваў ён, але зманіць гэтай істоце, якая здольная была тварыць цуды, ён не мог.

— Гатовы,— ціха прамовіў ён.

— Тады, Флетч,— сказала зіхатліва-белая птушка неяк вельмі латодна,— давай пачнём з Гарызантальнага Палёту...

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

Джонатан кругамі лунаў над Далёкімі Скаламі; ён уважліва назіраў. Гэты нязгрэба Флетчар аказаўся цудоўным вучнем. Ён быў дужы, лёгкі, імклівы ў паветры і, што куды больш важна, меў гарачае жаданне навучыцца добра лятаць.

Вось ён з’явіўся на выхадзе з піке, размытым шэрым ценем прамільгнуў з хуткасцю сто пяцьдзесят міль у гадзіну паўз свайго настаўніка і рэзка пачаў набіраць вышыню ддя чарговай спробы выканаць шаснаццацівітковую вертыкальную запаволеную бочку. Пры гэтым ён гучна лічыць віткі:

— ...восем... дзевяць... дзесяць... глядзіДжонатанятрачухуткасць... адзінаццаць... хачунавучыццаспыняццагэтаксамапрыгожаідакладнаякты... дванаццаць... дыліханаягонічоганевыходзіць... трынаццаць... гэтыятрыапошніявіткі... не... чатыр... ааах!

Імгненная страта хуткасці на самым пад’ёме прывяла Флетчара да няўдачы: ён, раз’юшаны, перакуліўся назад і ўвайшоў у шалёны штопар, а калі, нарэшце, задыхаючыся да знямогі, выраўняўся, дык апынуўся на сотню футаў ніжэй за свайго настаўніка.

— Дарэмна ты траціш са мною час, Джонатан! Занадта тупы я! Я недарэка, боўдзіла! Стараюся, стараюся, а ўсё ніяк не выходзіць!

Джонатан паглядзеў на яго і кіўнуў:

— I не будзе выходзіць датуль, пакуль ты гэтак туга набіраеш вышыню. На заходзе, Флетчар, ты страціў сорак міль у гадзіну! Ты павінен рабіць тое самае, толькі плаўна. Упэўнена і плаўна, запомніў?

Джонатан знізіўся да вышыні, на якой знаходзіўся Флетчар.

— Давай паспрабуем разам, у страі. I звярні ўвагу на набор вышыні. Заход павінен быць лёгкі, плаўны.

Пад канец трэцяга месяца ў Джонатана з’явілася яшчэ шэсць вучняў, усе Выгнанцы і ўсе захопленыя гэтай дзіўнай новай ідэяй — лятаць дзеля самога палёту.

Але ім усё-такі лягчэй было выконваць складаныя фігуры найвышэйшага пілатажу, чым зразумець запаветную мэту іх практыкаванняў.

— Кожны з нас — гэта ідэя Вялікай Чайкі, ідэя бяз-

межнай волі, свабоды,— гаварыў вечарамі на беразе Джонатан,— а палёты высокай дакладнасці і складанасці — гэта крок на шляху да выяўлення нашай сапраўднай сутнасці. Трэба пераадолець усё, што нас стрымлівае. Вось для чаго ўсе гэтыя ўрокі, практыкаванні на вялікіх і малых хуткасцях, фігуры найвышэйшага пілатажу...

...А яго вучні засыналі, бо былі знясіленыя дзённымі палётамі. Ім падабаліся заняткі, таму што трэніроўкі ап’янялі хуткасцю палёту, абуджалі прагу да ведаў, якая нарастала з кожным урокам. Але ніхто з іх, нават Флетчар Лінд, не верыў у тое, што палёт думкі можа быць такі самы рэальны, як вецер, як палёт птушкі.

— Усё ваша цела, ад кончыка аднаго крыла да кончыка другога,— гаварыў Джонатан другім разам,— не што іншае, як ваша думка ў той форме, якую вы здольныя бачыць. Разарвіце ланцугі, што скоўваюць вашу думку, і вы разарвяце ланцугі, што скоўваюць ваша цела...

Але якімі б словамі ні выказваў Джонатан сваю думку, яны гучалі, як прыемная казка, а ім больш за ўсё быў патрэбны сон.

Мінуў яшчэ месяц, і Джонатан абвясціў, што прыйшоў час вяртацца ў Чараду.

— Мы не гатовы! — усклікнуў Генры Кельвін-Чайка.— Яны не хочуць нас бачыць! Мы Выгнанцы! Хіба мы можам ісці туды, дзе нас не чакаюць?

— Мы вольныя і можам ляцець, куды пажадаем, быць такімі, якія мы ёсць,— адказаў Джонатан. Ён узляцеў з пяску і павярнуў на ўсход, туды, дзе знаходзілася родная зямля Чарады.

Вучні на хвіліну разгубіліся: паводле Закону Чарады Выгнаннік не мае права вяртацца, і ні разу за дзесяць тысяч гадоў Закон не парушаўся. Закон загадваў заставацца, Джонатан — ляцець, і сам ён быў ужо за мілю ад іх над морам. Калі яны яшчэ прамарудзяць, ён апынецца сам-насам з варожа настроенай Чарадой.

— Але раз мы не належым да Чарады, дык можам не падпарадкоўвацца Закону, хіба не так? — даволі ўпэўнена зазначыў Флетчар.— Апрача таго, калі пачнецца бойка, там ад нас будзе куды больш карысці, чым тут.

Восем чаек у страі падвойным ромбам, ледзь не дакранаючыся адна да адной кончыкамі крылаў, ляцелі гэтай раніцай з захаду. Яны наблізіліся да Берага Рады Чарады з хуткасцю сто трыццаць пяць міляў у гадзіну; Джонатан ляцеў наперадзе, з правага крыла ад яго — Флетчар, з лева-

га, стараючыся не адставаць,— Генры Кельвін. Тут увесь строй, як адна птушка, павольна перавярнуўся цераз правае крыло... выраўняўся... потым цераз левае... зноў выраўняўся, а вецер бязлітасна шкуматаў іх усіх.

Крыкі і сваркі, такія звычайныя ў жыцці Чарады, адразу ж спыніліся, нібы іх адрэзала вялізным нажом гэтага строю, і восем тысяч вачэй, не міргаючы, утаропіліся на яго. Адна за адною восем птушак рэзка ўзнімаліся ўгору, рабілі мёртвую пятлю і, гранічна збавіўшы хуткасць, станавіліся на пясок як укопаныя. Потым Джонатан узяўся разбіраць палёт з такім выглядам, нібыта не здарылася нічога асаблівага.

—Пачнём з таго,— сказаў ён з ухмылкай,— што ўсе вы крышку прыпазніліся на агульньі збор...

Нібы гром з яснага неба ляснуў у Чараду. Гэтыя птушкі — Выгнаннікі! I яны — вярнуліся! Але ж гэтага не можа быць. Чарада так разгубілася, што апаска Флетчара наконт бойкі знікла сама па сабе.

— Падумаеш, Выгнанцы, ну і хай сабе,— сказала нейкая маладзейшая чайка,— але дзе і як, ліха на іх, яны навучыліся гэтак лятаць?

Мінула амаль гадзіна, перш чым усе ў Чарадзе даведаліся пра Загад Старэйшыны: «Не звяртаць на іх увагі. Чайка, якая загаворыць з Выгнаннікам, сама становіцца Выгнанніцай. Чайка, якая паглядзіць на Выгнанніка, парушыць Закон Чарады».

3 гэтай хвіліны Джонатан мог бачыць толькі шэрыя спіны, але ён, здавалася, і не заўважыў перамены. Ён праводзіў заняткі тут жа над Берагам Рады і ўпершыню пачаў прымушаць сваіх вучняў працаваць амаль на мяжы іх магчымасцей.

— Мартын-Чайка! — чуўся ў небе яго голас.— Ты кажаш, што ўмееш лятаць на малой хуткасці. Гаварыць можна абы-што. Пакуль ты не дакажаш — ты нічога не ўмееш. ЛЯЦІ!

I маленькі, ціхі Мартын-Уільям ад страху, што трапіў настаўніку пад гарачую руку, сам сабе надзіва, пачаў тварыць сапраўдныя цуды ў палётах на малых хуткасцях. Ён навучыўся так выгінаць пер’е, што пры самых лёгкіх павевах ветрыку, ні разу не махнуўшы крыламі, падымаўся ажно пад воблакі і вяртаўся назад на зямлю.

А Чарльз-Роланд даляцеў да Гары Вялікага Ветру і ўзняўся на дваццаць чатыры тысячы футаў; вярнуўся ён 24

пасінелы ад холаду, узрушаны і шчаслівы, з цвёрдым намерам падняцца заўтра яшчэ вышэй.

Флетчар, а ён, як ніхто, палюбіў фігуры найвышэйшага пілатажу, адолеў шаснаццацівітковую вертыкальную запаволеную бочку, а ўжо на другі дзень завяршыў яе трайным пераваротам цераз крыло. Яго белае пер’е так і ззяла на сонцы, калі ён праносіўся над берагам, адкуль за ім крадком сачыла не адна пара вачэй.

Джонатан увесь час не разлучаўся са сваімі вучнямі: паказваў, падказваў, прымушаў, павучаў. Усе разам яны ляталі з любові да палётаў і ўночы, і ў непагадзь, і ў шторм, тады як астатнія чайкі з Чарады тужліва туліліся адна да адной на зямлі.

Пасля палётаў вучні адпачывалі на пяску і з яшчэ большай увагай слухалі Джонатана. He ўсе яго шалёныя ідэі ўспрымаліся імі, але шмат якія зусім ясныя думкі былі ім зразумелыя.

3 цягам часу вакол гурту вучняў паступова ўночы ўтваралася яшчэ адно кола: цікаўныя чайкі з Чарады гадзінамі слухалі Джонатана, але паколькі кожная з іх не хацела бачыць суседзяў і сама баялася, што суседзі ўбачаць яе, перад світаннем усе яны знікалі.

Мінуў месяц, перш чым першая чайка з Чарады пераступіла мяжу і папрасіла навучыць яе лятаць. Просьба гэтая наклікала праклён на чайку па імені Тэранс Лоўэл, паставіла на яго кляймо Выгнанца і... зрабіла яго восьмым вучнем Джонатана.

У наступную ноч з Чарады прыкульгаў, валакучы па пяску левае крыло, Кірк Мэйнард і паваліўся каля ног Джонатана.

— Дапамажы мне,— папрасіў ён ціха, быццам восьвось канае.— Больш за ўсё на свеце я хачу лятаць...

— Вось і добра,— сказаў Джонатан.— Узнімайся разам са мною ў паветра, і пачнём.

— Ты не зразумеў. Маё крыло. Я не магу паварушыць крылом.

— Мэйнард-Чайка, ты вольны, каб стаць самім сабою, найсапраўднаю чайкаю Кірк Мэйнард, і нішто не мае сілы табе перашкодзіць. Такі Закон Вялікай Чайкі, такі Закон.

— Ты хочаш сказаць, што я магу лятаць?

— Я кажу, што ты вольны.

I Кірк Мэйнард лёгка і хутка, без аніякіх намаганняў, распасцёр крылы і ўзняўся ў цёмнае начное неба. Ад яго крыку з вышыні пяцьсот футаў прачнулася ўся Чарада.

— Я магу лятаць! Слухайце! Я МАГУ ЛЯТАЦЬ!

На досвітку вакол гурту вучняў Джонатана стаяла каля тысячы чаек, усе яны з цікаўнасцю глядзелі на Мэйнарда. Ім было ўжо ўсё роўна, бачыць іх хто-небудзь ці не, яны слухалі і стараліся зразумець Джонатана.

А ён гаварыў пра рэчы зусім простыя: пра тое, што лятаць для чайкі — гэта яе звычайны занятак, што воля, свабодны палёт дадзены ёй самой прыродай, а ўсё, што перашкаджае волі, павінна быць адрынута і адкінута — звычаі, забабоны, забароны — усё, што абмяжоўвае волю.

— Адкінута,— пачуўся голас з натоўпу,— нават калі гэта Закон Чарадьі?

— Адзіны правільны Закон гэта той, што вядзе да волі,— адказаў Джонатан.— Іншага не існуе.

— Хіба можна спадзявацца, што мы навучымся лятаць не горш за цябе? — пачуўся другі голас.— Ты — асаблівы, таленавіты, незвычайны, не падобны на астатніх птушак.

— Паглядзіце на Флетчара! На Лоўэла! На ЧарльзаРоланда! На Джудзі Лі! Яны таксама асаблівыя, таленавітыя і незвычайныя? Ані не больш, чым вы і чым я. Адзіная, аднаадзіная розніца ў тым, што яны пачалі ўсведамляць сябе, разумець, хто яны такія, і трэніравацца ў гэтым усведамленні.

Усе вучні Джонатана, апрача Флетчара, памуляліся ад няёмкасці. Дагэтуль яны яшчэ самі не ўразумелі, што займаюцца менавіта гэтым.

3 кожным днём натоўп павялічваўся; прыходзілі, каб распытаць, каб выказаць сваё захапленне, прыходзілі і каб пакпіць.

— У Чарадзе кажуць, што калі ты не Сын Вялікай Чайкі,— загаварыў Флетчар да Джонатана аднойчы раніцай пасля трэніроўкі ў хуткасных палётах,— дык, значыцца, ты на тысячу гадоў апярэдзіў свой час.

Джонатан уздыхнуў. «Вось яна — цана неразумення,— падумаў ён.— Цябе называюць або д’яблам, або богам».

— А як думаеш ты, Флетч? Апярэдзілі мы наш час?

Флетчар доўга маўчаў.

— Гэтак лятаць, як лятаем мы, можна было навучыцца заўсёды і любому, хто пажадаў бы зрабіць такое адкрыццё,— прамовіў ён.— А да часу гэта не мае ніякіх адносін. Хіба што мы апярэдзілі моду. Апярэдзілі той спосаб, якім лятае большасць чаек.

— Гэта ўжо нешта значыць,— сказаў Джонатан, перакуліўся і паплыў у паветры дагары нагамі.— Гэта ўжо напалову лепш, чым апярэдзіць час.

Гэта здарылася роўна праз тыдзень. Флетчар паказваў прыёмы хуткаснага палёту групе навічкоў. Ён якраз выходзіў з піке, якое рабіў з вышыні сем тысяч футаў, і тонкай шэрай палоскай праносіўся за некалькі дзюймаў ад пляжа, калі на дарозе ў яго апынулася нейкае птушаня, што з крыкам «Мамачка!» выконвала свой першы ў жыцці палёт. Птушаня ляцела наперарэз. Каб пазбегнуць сутыкнення, Флетчар Лінд за дзесятую долю секунды рэзка рвануўся ўлева і на хуткасці дзвесце міль у гадзіну ўрэзаўся ў гранітную скалу.

Яму здалося, што гэта была не скала, а вялізныя акаваныя дзверы ў іншы свет. Удар — і выбух страху, шок, цемра, а потым ён кудысьці плыў у дзіўным незнаёмым небе, памяць то вярталасяда яго, то знікала, ён чагосьці баяўся і нечага шкадаваў, страшэнна шкадаваў.

Як і ў дзень першай сустрэчы з Джонатанам Лівінгстанам, ён пачуў голас:

«Сакрэт заключаецца ў тым, Флетчар, што мы стараемся пераадолець межы нашых магчымасцей паступова і цярпліва. Калі прытрымлівацца праграмы, дык нам яшчэ рана прабівацца праз скалы».

— Джонатан!

— Той самы, якога ведаюць як Сына Вялікай Чайкі,— суха абазваўся яго настаўнік.

— Што ты тут робіш? А скала? Няўжо я не... хіба я не памёр?

— Ды ну, Флетч! Падумай сам. Калі ты цяпер са мною гаворыш, дык, відаць, не памёр, хіба няпраўда? А адбылося вось што: табе ўдалося даволі рэзка змяніць узровень свядомасці. Цяпер ты мусіш выбіраць сам. Ты можаш застацца тут і вучыцца на гэтым узроўні — дарэчы, куды болып высокім, чым той, які ты пакінуў,— або можаш вярнуцца і весці далей заняткі з Чарадой. Старэйшыны спадзяваліся, што ўрэшце здарыцца якое-небудзь няшчасце, але нават яны здзівіліся, як здорава ты ім дагадзіў.

— Вядома, я хачу вярнуцца ў Чараду. Я толькі-толькі распачаў заняткі з новай групай.

-— Цудоўна, Флетчар. Ты памятаеш нашы размовы пра тое, што цела — гэта не што іншае, як думка?

Флетчар страсянуў галавою, распрастаў крылы і адплюшчыў вочы: ён ляжаў каля падножжа скалы, а наўкол сабралася ўся Чарада. Пры першым жа яго руху ў натоўпе пачуліся пранізлівыя злосныя крыкі і лямант:

— Ён жывы! Ён памёр, і ён — жывы\

— Дакрануўся да яго крылом! Ажывіў! Сын Вялікай Чайкі!

— He, ён кажа, што не сын! Ён — д’ябал! Д’ЯБАЛ! З’явіўся, каб загубіць Чараду!

У натоўпе было чатыры тысячы чаек, усе былі перапуджаны тым, што яны ўбачылі, і крык «Д’ЯБАЛ!» пранёсся сярод іх, як ураган. 3 агністымі вачыма, з востра нацэленымі дзюбамі, ахопленыя прагай крыві, яны плячо ў плячо падступалі ўсё бліжэй і бліжэй, каб знішчыць усё на сваёй дарозе.

— Як па-твойму, Флетчар, ці не лепей нам пакінуць іх? — спытаў Джонатан.

— Mary сказаць упэўнена, што я не адмовіўся б...

У той жа момант яны апынуліся за паўмілі ад таго месца, дзе толькі што былі, і нацэленыя ў іх дзюбы раз’юшаных птушак уткнуліся ў пустату.

— I чаму гэта так бывае,— разважаў Джонатан,— што цяжэй за ўсё прымусіць птушку паверыць у тое, што яна вольная? Кожная ж з іх можа пераканацца ў гэтым сама, калі патрапіць крыху часу на трэніроўкі. Чаму гэта павінна быць так складана і цяжка?

Флетчар усё яшчэ здзіўлена міргаў ад нечаканай змены месца і абставін.

— Што гэта ты толькі што зрабіў? Як мы тут апынуліся?

— Ты ж сам сказаў, што не адмовіўся б быць далей ад натоўпу? Хіба не так?

— Так, але як табе...

— Гэтак жа, як і ўсё астатняе, Флетчар. Трэніроўка.

Да раніцы Чарада забыла пра сваё шаленства, Чарада, але не Флетчар.

— Ты памятаеш, Джонатан, што ты калісьці гаварыў пра любоў да Чарады, такую любоў, што, не зважаючы ні на што, вяртаешся да яе, каб вучыць сародзічаў.

— Само сабой зразумела.

— He разумею, як ты можаш любіць гэтую ашалелую банду, якая толькі што хацела забіць цябе.

— Ах, Флетч, мы любім не гэта. Вядома ж, мы любім не

нянавісць і злосць. Трэба трэніравацца, каб убачыць сапраўдную чайку, убачыць у кожнай з іх добры пачатак і дапамагчы ім самім убачыць яго ў сабе. Вось што я разумею пад любоўю. Калі яна стане прывычкай, прыйдзе і радасць. Цікава, калі ты, урэшце, гэта зразумееш?.. Мне, напрыклад, памятаецца адна гарачая галава, маладая птушка, яе звалі Флетчар Лінд. Ён толькі што стаў Выгнаннікам, гатовы быў да смерці біцца з Чарадой і пачынаў будаваць сваё ўласнае пекла на Далёкіх Скалах. А цяпер ён тут, будуе замест гэтага свой рай і вядзе да гэтага ж усю Чараду.

Флетчар павярнуўся да свайго настаўніка, у вачах у яго прамільгнуў страх.

— Я вяду? Ты хочаш сказаць, я вяду? Тут ты настаўнік. I ты не можаш нас пакінуць.

— Праўда, не магу? А ты не падумаў, што ёсць і другія чароды, другія Флетчары, якія ідуць па шляху да святла і маюць яшчэ большую патрэбу ў настаўніку?

— Але я? Джон, я самая звычайная чайка, а ты...

— ...адзіны Сын Вялікай Чайкі, га? — Джонатан уздыхнуў і паглядзеў на мора.— Я табе больш не патрэбны. Табе трэба і далей шукаць сябе, пакрысе, кожны дзень знаходзіць сапраўднага, бязмежнага і ўсемагутнага ФлетчараЧайку. Ён твой настаўнік. Трэба зразумець яго і трэніравацца, рабіць тое, што ён табе загадвае.

Абрысы цела Джонатана закалываліся, само яно зрабілася прамяністае, зіхатлівае, празрыстае.

— I не дазваляй ім распускаць пра мяне бязглуздыя плёткі або рабіць з мяне бога. Дамовіліся, Флетч? Я — чайка. I я люблю лятаць, магчыма...

— ДЖОНАТАН!

— Небарака Флетч! He вер сваім вачам. Усё, што яны бачаць, мае межы. Глядзі розумам, разбярыся ў тым, што ўжо ведаеш, і ты зразумееш, як трэба лятаць.

Зіхаценне знікла. Джонатан-Чайка растаў у паветры.

Мінуў нейкі час, перш чым Флетчар прымусіў сябе ўзняцца ў неба, дзе ён сустрэў групу зялёных навічкоў, якія згаралі ад нецярплівасці, каб хутчэй атрымаць свой першы ўрок.

— Найперш,— змрачнавата пачаў ён,— вы павінны зразумець, што чайка — гэта ўвасабленне ідэі бязмежнай волі, увасабленне вобраза Вялікай Чайкі, а ўсё ваша цела, ад кончыка аднаго крыла да кончыка другога, ёсць не што іншае, як ваша думка.

Маладыя чайкі пазіралі на яго, як на дзівака, з лёгкай

насмешкай: «Аднак, дружа, твае тлумачэнні не вельмі падобны на правілы, як рабіць мёртвую пятлю».

Флетчар уздыхнуў і пачаў зноў.

— Гм, так... ну добра,— сказаў ён і прыдзірліва паглядзеў на іх.— Пачнём з Гарызантальнага Палёту.

I тут раптам ён зразумеў, што яго сябар і сапраўды ані не больш незвычайны, чым ён сам, Флетчар.

«Мяжы няма, Джонатан? — падумаў ён.— Ну што ж, значыцца, недалёка той час, калі я з’яўлюся з паветра на тваім беразе і пакажу сёе-тое ў сэнсе палётаў!»

I хоць Флетчар стараўся здавацца сваім вучням суровым, на хвілінку ён убачыў іх такіх, якія яны былі на самай справе; і яны не тое што спадабаліся яму — ён палюбіў іх. «Мяжы няма, Джонатан?» — падумаў ён і ўсміхнуўся. Яго шлях да пазнання пачаўся ўжо.

Костас Варналіс

САПРАЎДНАЯ АПАЛОГІЯ САКРАТА

ЯК ГЭТА БЫЛО

Пакуль гаварылі абвінаваўцы (Міліт з пісклявым голасам і бабскімі звычкамі, нервовы, як салавей, Аніт з вялізнымі вушамі і валоссем у носе і Лікон з вузкім чэрапам і каламутнымі вачыма), суддзі сядзелі на зямлі — хто падабраўшы ногі, хто на кукішках — і лускалі зярняты, выплёўваючы шалупінне ў патыліцу пярэднім. Шмат хто ўладкаваўся тут жа, падсунуўшы пад галаву сандалі замест падушкі, і мерна пахропваў. А Сакрат пазіраў у высокае веснавое неба і раз-пораз цёр левае калена, якое яму балела. I праз гоман натоўпу, праз смурод ад разагрэтых целаў і сапсаваных страўнікаў да яго з блізкіх хвояў даляталі вясёлы шчэбет птушак, водар смалы, пахі масцікавага дрэва і чабору, што сачыліся з некранутай зямлі.

Калі абвінаваўцы скончылі, усталявалася такая глыбокая цішыня, быццам усё гэтае месца разам з каменнем, дрэвамі і людзьмі правалілася ў бездань, залітую на два сажні вадою. Стаіўшы дыханне, усе скіравалі позіркі на Сакрата: ім карцела ўведаць, якімі выкрутасамі Сакрат зможа адолець закон.

  • 3. Калі раптам сярод ночы спыняецца млын, млынар прачынаецца. Але Сакрат, нягледзячы на мёртвую ўсёабдымную цішыню, не толькі не прачнуўся, а нават і не варухнуўся. Нехта з вучняў тузануў яго за рукаў: «Настаўнік! Твая чарга!» Толькі тады Настаўнік павярнуўся і збянтэжана зірнуў на ўвесь гэты зброд. Ён з цяжкасцю прыгадаў, якім гэта чынам ён апынуўся сярод паўтысячы раз’юшаных звяроў. Ён з’едліва ўсміхнуўся ў густую бараду, прыўзняўся на хвілю і, пазіраючы на дзве пасудзіны (адна медная, другая драўляная), што стаялі на стале — абедзве суровыя і

Пераклад зроблены з выдання: BapuaXr|C КHaXqöcvr] алоХоуга тог> Smx раіп.— Автра: Кеб рос, 1978.— 96 б.

2 Гісторыя кахання

33

насупленыя, быццам яны былі жывыя і ненавідзелі яго,— прамармытаў: «А я чакаў, грамадзяне афіняне, што вы будзеце апраўдвацца». I зноў сеў, і зноў пачаў церці калена.

  • 4. Суддзі, раздражнёныя яго паводзінамі, хуценька пераглянуліся. Гэтулькі гадзін яны праседзелі пад спякотным сонцам, спадзеючыся ўрэшце пасмяяцца з гэтага зласлівага старога. Яны думалі ўбачыць яго разгубленым і прыніжаным перад высакалобым і ўсёведным Законам. I вось цяпер ён сапсаваў ім усю пацеху. Але найбольш зняважыла іх яго пагардлівая адмова (у такі момант) ад найвялікшай літасці рэспублікі: спярша апраўдвацца, а пасля ісці на смерць. I, нібы хлапчук, якога лупцуюць, а ён упарта не плача, і яго лупцуюць яшчэ мацней — так і суддзі занаравіліся і, каб даць яму адчуць іхнюю сілу, у першым жа галасаванні прызналі яго вінаватым ва ўсіх трох злачынствах, у якіх яго абвінавачвалі трое вялікіх заступнікаў Маральнасці.
  • 5. Сакрат, пачуўшы іх прысуд, вымавіў толькі «хм». I калі ў яго спыталі потым (згодна з Законам), якое пакаранне ён выбірае, смерць альбо выгнанне, ён толькі патрос сваёй лысінай і нічога не адказаў. Тады вяшчальнік падышоў да яго і зноў крыкнуў яму (гучна) у вуха. Сакрат, стомлены, мусіў падняцца, сказаўшы: «Не пярэчу, абедзве кары як справядлівыя, так і выгадныя і для мяне, і для вас. Але я б выбраў трэцюю...» «Прыносіў я вам карысць альбо шкоду — адпраўце мяне цяпер, калі я стаў зусім стары, у Прытулак Лайдакоў. Гэтак і вам будзе зручней без мяне, і я адпачну ад вас. I прыносьце шторання да маіх дзвярэй (але каб вы мяне не бачылі, а я вас) тыя гарачыя і пульхныя цудоўныя мядовыя пампушкі, што вы гэтулькі стагоддзяў з глыбокай пашанай падносіце святому змею Эрэхтэю, сыну дзевы Палады. Бо, мяркую, я вам зрабіў болей дабра і менш ліха, чым нейкая там боская скаціна».
  • 7. Суддзі, хамаватыя мужыкі, якія без дай прычыны ўсюды лаялі бога, зарагаталі, калі пачулі гэты нечаканы Сакратаў жарт, і ім стала цікава, што ён яшчэ выкіне. «I паколькі я, здаецца, выказаў самую слушную думку, мне і належыць узяць усю вашую плату». Божухна! Які тут узняўся вэрхал. Суддзі былі страшэнна раззлаваныя. Хто замахнуўся кіем, хто схапіў камень, хто кінуўся на краты, імкнучыся разарваць яго на кавалкі; і ўсе крычалі разам, так што слова нельга было разабраць. Хто гэта дзе чуў, каб патрабаваць сабе іхнія тры аболы, цану іх працы?! Хіба дзеля гэтага такія рупныя гаспадары пакінулі свае справы і праседзелі тут цалюткі дзень, баронячы радзіму? He

грошы тут галоўнае, але ён жа патрабуе, каб суддзі пераступілі закон! I нават каб яны хацелі, то не маюць права нікому дарыць сваю плату; нават дзяржава не можа яе ў іх адабраць. Ліха яго бяры! Дык ён проста бессаромнік, бязбожнік і здраднік... Што ж, яны яму пакажуць! I раз ужо Сакрат сам не выбраў сабе пакарання, суддзі другім галасаваннем засудзілі яго (зноў жа ў адпаведнасці з Законам), каб ён выпіў атруту.

  • 9. Якраз тут ён увесь і заззяў ад задавальнення і ўсведамлення сваёй моцы. Рухавы і поўны энергіі — такі, якім яго ведала большасць афінян у выпіўках, сварках і бойках з ворагамі,— ён упэўнена ўзышоў на трыбуну і, прыжмурыўшы хітрыя вочы, няспешна сказаў ім усё тое, што вы зараз прачытаеце.
  • 10. Тыя, быццам бы сапраўдныя, «апалогіі», напісаныя яго сябрамі і вучнямі, усе — проста выдумкі, нікчэмныя спробы даказаць, што Сакрат быў невінаваты, што Закон быў справядлівы, а суддзі — добрыя і сумленныя афіняне, якія дапусцілі памылку, а вінаватыя ва ўсім толькі трое нягоднікаў — тыя, што ўсяляк назалялі небараку.

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

  • 1. Колькі цяпер гадзін? Ды ўжо за поўдзень! Шэсць гадзін, як лёду, прайшло, а я нічога не чуў. Пад старасць, як бачыш, пагоршаў мой слых. А калі б у Адысея была мая загана, ён не заляпляў бы вушэй воскам і не прывязваў бы сябе да мачты, каб не чуць салодкага спеву смерці. Але (раз ужо гаворка зайшла пра гэта) спеў смерці глыбока запаў яму ў душу і потым усё жыццё чуўся яму.
  • 2. Ды нават каб у мяне было дзесяць здаровых вушэй, я зноў бы нічога не пачуў. Я разгубіўся перад гэтым вялізным і разнамасным натоўпам. Мне прымроілася, што я на тым свеце і мяне, ужо мёртвага, судзяць пяцьсот Плутонаў. Таму я і ўсміхаўся гэтак пакорліва. Усё ад страху, разгубленасці і глупства. Ага! Я адчуваю, як у маёй душы затрымцела патрыятычнае славалюбства. Прынамсі, і мне ўласцівае гэта высокае пачуццё. Сапраўды, там, дзе пускае карані гэтая Трыяда (глупства, разгубленасць і страх), і Закон моцны, і Народ шчаслівы.
  • 3. Такім чынам, я нічога не чуў, бо нічога не кеміў ро-

зумам. Некалі мой розум меў звычку вандраваць у нейкую дзівосную краіну, куды ніколі ні птушка не далятала, ні карабель не даплываў, бо яе ніколі не было. Адтуль ён вяртаўся аглушаны і аслеплены, ахоплены невыносным болем. Гэта была краіна Ідэй, грамадзяне афіняне! I з тым, хто хоць адзін раз ступіць у яе, будзе гэтаксама, як з Тырсеем, які ўбачыў Паладу зусім голай: ён назаўжды аслепне.

  • 4. Але вось апошнім часам мой розум паводзіць сябе, як асёл, які раптоўна апынуўся перад безданню ці на гнілым мосце. Ён упіраецца, наравіцца, упарціцца і не жадае ступіць нават паўкроку далей за свой нос. Так і мяне прымушаюць згінацца і глядзець на свой нос. Усе на свеце! Бязмежнасць брыдоты — гэта значыць ісціны. У мяне ў галаве замарач і ў скронях нібы молатам б’е. Дзіўна! Мы бачым багоў, ідэі, сны, мінулае, будучыню і не бачым свайго носа, грамадзяне афіняне! I цяпер я разумею, што сапраўды мудры толькі той, хто здолее ўбачыць і зразумець яго. А я дык ніколі і не падазраваў пра яго існаванне, хоць усе мяне дражнілі, кажучы, што ён пляскаты і кірпаты, як у малпы ці ў казла. Прынамс я нічога не чуў, бо ўвесь гэты час вывучаў свой нос, као стаць мудрым.
  • 5. Вядома, я перабольшваю. He можа быць, каб я нічога не чуў. Да вуха майго зрэдку даляталі то лаянка абвінаваўцаў, то вашыя праклёны. I я ўсміхаўся ў душы тым з’едлівым адказам, што прасіліся на язык. Але я не мог выказаць іх вам у той момант: закон забараняе перапыняць прамоўцу. Гэтак я і стрымліваўся, каб сказаць вам усё адразу ў канцы — так стрымліваюць і цярпліва адкладваюць сваю патрэбу, баючыся выйсці на двор зімовай ноччу, калі вые вецер, шалее непагадзь. Але вось надышла мая чарга гаварыць, і я забыўся, пра што збіраўся казаць, а ўспамінаць няма ахвоты.
  • 6. Тое, што я найлепей пачуў, быў ваш смяротны прысуд. Я ведаў пра гэта ад самага пачатку, бо я цалкам перакананы, што мы жывём у эпоху заняпаду. Але калі б я гэтага загадзя не ведаў, мне было б няцяжка здагадацца. Вашыя сонныя вочы і вашыя пазяханні яскрава сведчаць пра гэта. He было аніякае патрэбы вымушаць гэтую доўбню вяшчальніка гарлапаніць мне ў вушы. Але нават калі б вы не драмалі, то й тады вы б мяне забілі. Зірніце на абвінаваўцаў! Прыгожыя, багата апранутыя, з важным выглядам! Запісныя патрыёты! Багацеі, свяцілы Рэспублікі! А цяпер зірніце на мяне. Ну і пыса! Абадранец, падшыванец, аматар пасварыцца, лайдак, сапраўдная нікчэмнасць. «Наймуд-

рэйшы з людзей»! Дзе ж мне схавацца? Зямля гатовая раскалоцца і праглынуць мяне. I я б на вашым месцы не пасаромеўся засудзіць мяне на смерць і на бязлітасную лупцоўку; лічыў бы і тое, і другое вялікім гонарам для сябе.

  • 7. Але душа іх прыгажосцю і багаццем нашмат пераўзыходзіць іх знешнасць і вопратку. Навошта ж яны прынізілі сябе, патрабуючы смерці для мяне? Дзеля дабра дзяржавы. Буду я жывы ці памру — яны нічога не выйграюць. Hi палёў, якіх у мяне няма, каб іх можна было паскупляць на аўкцыёне, ні грошай (скуль мне іх узяць?), якія б я мог заплаціць, каб яны забралі назад свой данос; і, вядома, яны спяшаюцца зрабіць удавой старую Ксанціпу не дзеля таго, каб з ёю ажаніўся хто-небудзь з іх трох (во быў бы набытак!). Яны хочуць маім падзеннем, грамадзяне афіняне, умацаваць у душах вашых Дабрачыннасць, якая сур’ёзна пахіснулася. Правадыры народа! Каб яны не былі сумленныя і чыстыя, дык яны былі б абвінавачанымі, а я — абвінаваўцам.
  • 8. Karo не аслепіць моц гарбара Аніта? Доблесны ваявода. Вы яго адправілі з трыццаццю караблямі ратаваць Наварын, а ён схаваўся за мысам Малеяй (разумееце, вецер быў не ў той бок). Пакуль крэпасць не здалася, ён ратаваў сваю шкуру. Сквапнасць, разумееце, вымушае яго сваю шкуру цаніць больш за гонар «загінуць за айчыну». I калі пасля яго былі асудзілі за здраду, ён паказаў, які ён стратэг. Той, хто дрыжаў за сваё жыццё дзеля грошай, не стаў дрыжаць над грашыма дзеля ўласнага жыцця. Такім чынам тагачасныя суддзі апраўдалі яго, што было надзвычай суладна і з ім, і з традыцыямі рэспублікі, і з ветрам не ў той бок, які стаў яму гэткім спрыяльным.
  • 9. He магу дараваць яму толькі таго, што ён заплаціў цэлую міну кручкатвору Палікрату за абвінаваўчую прамову, якую той прадэкламаваў вам, не раўнуючы як актор. Чаму б яму, добрай душы, было не прыйсці да мяне? Я б яму склаў куды лепшую — прынамсі, разумнейшую — ды яшчэ за палову тых грошай. Пасля таго як я, сказаўшы два словы ў сваю абарону, давёў вас да шаленства і вы засудзілі мяне да смерці, я б дамогся яшчэ большага поспеху, абвінаваціўшы сам сябе, што я зараз і зраблю. А грошы тыя прыдаліся б мне, каб набыць атруты найлепшага гатунку і заказаць сабе дамавіну з арэхавага дрэва — на злосць Сакрацісе, ад якой я ніколі не бачыў належнай павагі.
  • 10. А рытар Лікон? Ці бачылі вы калі-небудзь рытара,

які быў бы адно што дэмагогам? Якраз таму вы і зрабілі яго стратэгам і даручылі яму абарону Лепанта. Але ён, ведаючы цану патрыятызму, прадаў за срэбра крэпасць ворагам. Вы ж пасля паверылі яму, нібыта ён не мог нічога зрабіць насуперак Лёсу, якому падуладныя і багі — гэта значыць, насуперак грошам, якія кіруюць і Лёсам. Вось гэты славуты збавіцель піша законы, што ахоўваюць жыццё, годнасць і маёмасць грамадзян — гэта значыць, я г о жыццё, я г о годнасць і я г о маёмасць — і забіваюць здраднікаў — гэта значыць, тых, хто не здольны прадаваць сваю радзіму.

  • 11. Калі гэтыя двое фанабэрацца, што яны заслужана лічацца «ўлюбёнцамі горада», Мелет, сын Мелета, мітыец, лічыць вартым смерці Сакрата, сына Сафраніска, алапекійца. Надушаны Мелет, невядомы паэт і добра вядомы «той самы»... Але ж ён — малайчына! За некалькі соцень мінаў ён згадзіўся падмахнуць абвінаваўчы акт, падвяргаючы сябе пры гэтым небяспецы: у выпадку майго апраўдання — быць асуджаным «за страту годнасці». Ды, відаць, хлопцу не было ўжо чаго губляць.
  • 12. У параўнанні з імі я нічога не зрабіў для радзімы. Я не здаваў Наварына, не прадаваў Лепанта, я не аддаваўся ў струменях Кефіса містэрыям мужчынскай Афрадыты. I колькі мне ні навязвалі пасадаў, я ішоў супраць звычаяў іншых начальнікаў і супраць густаў натоўпу, ці то — праз сваю ўпартасць, ці то праз сваю адкрытасць. Яшчэ перш чым вы вырашылі праславіцца маёй смерцю, я ўжо тры разы быў на валасінку ад яе: два разы — у векапомныя часы рэспублікі і аднойчы — у эпоху Трыццаці тыранаў. Але нават калі б мае абвінаваўцы не былі такія важныя персоны, а я — такі маленькі чалавек, дык і тады б у вас хапіла мудрасці і цноты асудзіць мяне. Вы ўсе тут як на падбор, адзін пад аднаго! Зевесавы суддзі! Толькі мозг і душа... Без фантазій і без пустой балбатні. Раз-два і — гатова! Таму вы выносіце смяротны прысуд з гэткай самай лёгкасцю, з якой калупаеце пальцамі ў носе і размазваеце выкалупанае там, дзе седзіце.
  • 13. Вось — Найдабрачыннейшы з Плакі, старшыня суполкі аховы маральнасці, які не дазваляе сустрэцца на вуліцы двум сабакам, але патаемна аддае сваю жонку палюбоўнікам і сам цешыцца з гэтага. А вось — Вяпрук з Лепсіны, закруглены спераду і ззаду, бялюткі ўнутры і звонку; ён вытлумачвае ўсе таямніцы багіні, але не тлумачыць таго, якім чынам яе палеткі і аліўкавыя гаі ператварыліся

ў яго фамільную ўласнасць. А, вось і буйныя гандляры збожжам і караблеўласнікі Пірэя браткі Саракапальчыкі (якія справы, такое і імя!); ім удаецца кожны год займаць пасаду «збожжахавальнікаў», каб рэгуляваць цэны на збожжа, муку і печаны хлеб і правяраць, ці не занадта лёгкія гіры ў іншых гандляроў. А вось і ліхвяр Фармазон з Кефіса, які давёў людзей да галечы, але загадаў пабудаваць ахвярнік Міласэрнасці і, сілкуючыся ячным хлебам ды гнілымі маслінамі, ніяк не можа пазбыцца скулаў; праз гэта ён скрабе сябе там, дзе яму болей да твару былі б рогі і ярмо. А вось і Цнатлівец з Калона, далікатны, надушаны, вымыты ў духмяных водах, дбайны штогадовы адкупшчык падаткаў на прастытуцыю, якія яму выплочваюць нават родны брат і каханка. А вось і вялікі заступнік за сіротаў Спагадлівы, які выкінуў на вуліцу братавых дзяцей ды яшчэ пасля жаліўся, што яны зрабілі яго бедняком. А вось і Фрасій, сынок Кляона, які разам з пятнаццаццю такімі, як і ён сам, падцікоўваў аднаго грамадзяніна, каб адлупцаваць і забіць яго, але цяпер, калі часы змяніліся, ён калоціцца ад страху і сцвярджае, што пакаяўся і што пойдзе ў манастыр дзеля збавення душы сваёй. Вось і славуты лжэсведка Праўдзівы. Каб паспець абслужыць сваю асобу, ён адчыніў побач з судом кантору з дзесяццю памагатымі...

(Страшэнны гвалт, пагрозы, крыкі: «Далоў! Далоў!») § 14. Якое яшчэ там «далоў!»! Навошта марна гарлапаніць? Паспееце назлавацца, бо далей я скажу пра вас яшчэ горшае. Баіцеся, каб я не выкрыў нячыстыя справы кожнага з вас паасобку? Супакойцеся... Я не бачу далей, як два першыя рады. I зноў жа... Скуль мне ведаць усе вашыя імёны? Каб вы зрабілі дзесяць (досыць і трох!) подласцей, разам было б колькі тысяч... Хто здолеў бы пералічыць іх, адну за адной? Мне вы прыпісалі ўсяго тры, і спатрэбілася аж шэсць гадзін, каб пра іх расказаць і пераканаць вас. I, зрэшты, чаму вы злуяцеся, што я вас выкрываю? Вы ж — Закон, Закон учарашні, сённяшні і заўтрашні. Калі б хоць адзін сярод вас быў чысты, Закон разваліўся б, рассыпаўся ў прах.

  • 15. He кажыце мне: «Дык вось што! Столькі год ён плявузгаў, нібыта дух кіруе матэрыяй, а душа — целам, што ён не лічыўся з думкаю натоўпу, а толькі з думкаю філосафаў, гэта значыць, са сваёй, бо астатнія ўсе садысты. Але цяпер, калі яму прыпякло, ён на ўсё забыўся, трызніць і лаецца». He, я нічога не ганю і не ўхваляю. Мне не шкада памерці невінаватым, як і не сорамна было б памерці віна-

ватым. Мне ўсё адно, ці я сёння расквітаюся з подласцю законаў, як і ўсё адно, калі я вам вызвалю месца паводле загаду Прыроды — 'праз некалькі месяцаў ці праз год. Я вінен вам. Адыходзячы ўрачыста і пад гукі трубаў з аднаго Нічога ў другое, яшчэ большае Нішто, я з задавальненнем пасміхаюся з вас і з самога сябе. Што тут зробіш? Разважаць — значыць пацяшацца.

  • 16. А як падумаю, што вы шалееце не раўнуючы як сабакі ад маіх слоў, а зрабіць мне нічога не можаце, нават пайсці адсюль не можаце, бо страціце свае тры аболы — дык мне так і хочацца падскочыць ад задавальнення і злацешнасці. Я вас люблю, мне так і карціць абняць і расцалаваць вас, як гэта робяць п’янтосы. У вас затрэсліся б паджылкі ад адной толькі думкі, што вы — на маім месцы. Ну вось, спачатку вас звязалі, а потым прымусілі выпіць атруту. Вось пачаўся боль і сутарга.., шклянеюць вочы, і з рота ідзе пена, пранізлівы холад падымаецца з ног, павольна праточваецца ў цела і ўчэпліваецца сваімі кіпцюрамі спярша ў страўнік, а потым — у сэрца... I гэта ўсё... He мацайце сваіх жыватоў, грамадзяне афіняне. Няма там аніякае атруты: там скачуць (ці неўзабаве пачнуць скакаць) усе радасці божыя — казліная пячонка, падсмажаная на вуголлях, салёная чарнаморская паламіда, свіныя каўбаскі, прыпраўленыя перцам і часнаком, арэхі, разынкі, віно (шмат віна!) — і загуляюць музычныя вятры. Вы бессмяротныя і былі б, так сказаць, яшчэ больш неўміручыя, каб Лёс надзяліў вас конскім хвастом, якім бы вы махалі налева і направа, нібы веерам — каб прагнаць мух, што кусаюцца, калі вы спіце і калі вы судзіце, бо судзіце вы сплючы!

ЧАСТКА ДРУГАЯ

  • 1. Калі я ўявіў сабе, што ляжу на дашчаным ложку, увесь адпаведна ўпрыгожаны, ляжу камічна-ўрачыста, як усе нябожчыкі; а вакол мяне стаяць, з выглядам засмучоных Магдален, патрыятызм абвінаваўцаў, ваша бязгрэшнасць і чысціня вашых законаў, я шчыра засмяяўся. Бо, як вам вядома, вошы ўцякаюць з нябожчыка на жывое цела. I калі зірнуў я на вас, жывых, якія прасмердлі, нібы падла за дзесяць дзён (у каго — ліхаманка, у каго — кіла, у каго — экзэма, кароста, сухоты), і ўсё ж хочуць вырваць вока свай-

му бліжняму, я падумаў пра жывёлу: тая, што жарэ іншых, уяўляе сябе бяссмяротнаю, а тая, якую жаруць, не мае нават надзеі калі-небудзь уваскрэснуць для лепшага жыцця.

  • 2. Але потым я падумаў: а што было б, Сакраце, каб замест цябе, што стаіць на трыбуне «з вясёлымі тварам і вачыма» і пасміхаецца з іх... каб перад імі за абвінавачанага быў твой распасцёрты труп? Судзяць жа часам мёртвыя прадметы: цэглу, шалупінне ад кавуноў, крукі, на якія падвешваюць тушы... Ведаеш, што б тады здарылася? Усе б сабраліся вакол цябе, нахіляліся б, каб лепей цябе разгледзець, ківалі б спачувальна галовамі і казалі: «Ён добры быў, небарака... Паглядзіце, як папрыгажэў нябожчык. Заплюшчыліся яго лісіныя вочкі, патанчэлі пульхныя губы, схуднеў і выцягнуўся яго пляскаты нос. Глядзець прыемна! Памятаеце, з якой асалодай ён лупцаваў сафістаў і ашуканцаў — нібы выбіваў лісіныя шкуркі. Ён зрабіў шмат дабра дзяржаве. А якая аддзяка? Пражыў і памёр на саломе. I кажучы між намі, той, хто пацярпеў ад яго слоў і ўчынкаў, можа, і дурань, але не махляр; а той, хто зарабляе справамі і словамі сваімі, мае смярдзючыя рукі і душу... Ведаеце што? Давайце зробім яму пахаванне на грамадскі кошт. Нашым дзецям патрэбныя ўзоры».
  • 3. А цяпер, раз ужо не пашчасціла мне памерці сваёю смерцю, вы мяне забіваеце... зноў-такі дзеля прыкладу. Вам патрэбная ахвяра... не дзеля таго, каб вашы дзеці навучыліся любіць Дабрачыннасць, а каб яны баяліся Рэспублікі. Вам патрэбная буйная ахвяра, каб аплаціць злачынствы ўчарашняй тыраніі і каб загарадзіць дарогу яе вяртанню. Пасля таго як вінаватыя паўцякалі, вы схапілі мяне, «настаўніка» Крыція і легкадумнага Ферамена, які адмаўляе ахлакратыю — авадня, што не даваў вам спакою. Цела маё (мяса і косткі) не заважыць, вядома, на шалях Немезіды гэтулькі, колькі важыць тысяча пяцьсот трупаў ахвяр тыранаў, але шмат важаць маё імя і мая душа. I калі б вас усіх разам, сто пакаленняў, кінуць на шалі вагаў, усё адно я б заважыў болей.
  • 4. Пройдуць гады, і знойдзецца ў мяне шмат сяброў, і з’явіцца шмат зласліўцаў, тутэйшых і тамтэйшых, цяперашніх і будучых, якія ўзнімуць ладны вэрхал вакол маёй смерці. Мяне назавуць «найлепшым з элінаў», «салаўём муз», «самым справядлівым», «самым разважлівым», «вянком Элады». Дзеці вашыя збудуюць мне храм, «Сакратыён», і штогод увесну будуць прыносіць мне ахвяраванні. Мне бу-

дуць пакланяцца, як богу (хоць вы і не дазвалялі мне мець нават нікчэмнага «дэмана»), А дзеля чаго? Адны дзеля таго, каб паставіць сваё імя побач з маім, калі загавораць пра мяне; іншыя — каб паказаць, што, калі б я жыў у іх эпоху, яны б мяне зразумелі і шанавалі. Марны занятак! I тыя, і гэтыя праз меру павялічаць маё значэнне і пакрыўдзяць вас: яны будуць хлусіць і верыць хлусні. Вы й Закон выканалі свой абавязак. Адно толькі: вы караеце мяне не за тое, што я парушыў Закон, а за тое, што я аказаўся няздольны растаптаць і пераступіць яго! «Не мае рацыі Сакрат, бо слабы ён і бядняк — і таму варты смерці!» Вось што трэба было сказаць у даносе...

  • 5. Калі б мяне судзіў кожны з вас паасобку, грамадзяне афіняне, вы б мяне апраўдалі, але ўсе разам вы гэтага зрабіць не можаце. Чым больш людзей ліпне адно да аднаго, ператвараючыся ў натоўп, тым менш у іх развагі і болей злосці. I каб вас тут сабралася пяцьсот адборных мудрацоў — скажам так, Сакратаў — уся ваша гайня не была б вартая і паловы таго, чаго варты адзін дурань; а вас жа тут — пяцьсот дурняў. Натоўп, Грамадская Думка — гэта велізарны дварняк, прывязаны да кала на сонцы. Ён спіць бесперастанку ці скрабе сваю каросту; і шалёна кідаецца на людзей, як толькі хто-небудзь памкнецца змяніць тое, з чым ён звыкся: спусціць з ланцуга. Гэтак і вы: ледзь толькі вам данеслі, што я падрываю рэлігію, паганю моладзь і разбураю Логіку,— вы ўскочылі, нібы тысячаногі звер, і заляскалі, як Сімплегады, сваімі сківіцамі, пагражаючы расцерці мяне на пыл. Калі б я еў полымя і глытаў шпагі, як фокуснік на кірмашы, гэта б вас не здзівіла, і вы б падумалі, што я сапраўды глытаю шпагі і ем полымя. Нават калі б я быў шарлатанам-лекарам і частаваў вас мачою і гноем, вы б думалі, што менавіта мне вы абавязаны жыццём. Вы б гэта зразумелі і плацілі б мне грошы. Але апошнім часам вы часта чулі, як я, усміхаючыся, казаў: «Нічога не ведаю». I я напраўду нічога не ведаю. Вам гэтага не зразумець! Атрымоўваецца, я — сапраўднае Страшыдла! Хто ведае, на што яноздатнае?
  • 6. Я прымушаў іншых казаць тое самае і сапраўды верыць, што ўсе іхнія веды — падман. Я прымушаў шукаць праўду. Ды вы, грамадзяне афіняне, спачатку занепакоіліся, а пасля раз’юшыліся. Да чаго ўсё гэта магло прывесці? Вы цудоўна ведаеце, што чым менш грамадзянін думае, тым ён разумнейшы, а чым менш гаворыць, тым ён вальнейшы. А што, калі б раптам які-небудзь дзівак, упарта шукаючы

ісціну, знайшоў, што правільней будзе есці, чым галадаць? A то яшчэ горш — яму стукне ў галаву крычаць пра гэта дзе папала? Значыць, перш чым усхадзілася бура, вам захацелася спыніць злыя вятры? Але злыя (даруйце, добрыя) вятры паклікалі сафісты. Тады я, нібы гаротная Грамадская Думка, узяўся брахаць на іх і хапаць іх за ногі. Аднак, каб адчапіцца ад мяне, вы наклеілі на мяне налепку, быццам я быў самы-самы сафіст. Хоць бы я ім быў!

  • 7. I, каб пазбавіцца ад мяне яшчэ прасцей, вы начапілі на мяне і такое: нібыта я бязбожнік. Каб жа я ім быў! Бязбожнасць вы прыхавалі, як самы надзейны сродак, каб цкаваць сабаку і раз-пораз спускаць яго з ланцуга, ахоўваючы з дапамогай яго зубоў свае матэрыяльныя выгоды. Ворагаў вашага дабрабыту вы зрабілі — і вельмі мудра -— асабістымі ворагамі сабакі. Каб учыніць расправу над Алківіядам, якога любіў і якім захапляўся натоўп за яго прывабнасць, багацце і нястрогасць нораваў, вы абвінавацілі яго ў бязбожнасці. I натоўп, забыўшыся на сваё замілаванне, гнаўся за ім, як сабака, аж да самага краю зямлі. Бо вы навучылі яго чакаць шчасця з неба, а не патрабаваць сваё шчасце ад вас. Такім чынам, адбіраючы ў яго марную надзею, мы адбіраем усё. I ён разарве цябе.
  • 8. Каб вы зайшлі ў маю хату, вы ўбачылі б, што на сцяне там вісяць абразы, запаленыя лампады і нашыя вянчальныя кароны ў бляшаных футаралах. А ў храме вы ўбачылі б, што я цалую ў руку святару. Ці гэтага вам не досыць? Што вам да таго, верыў я альбо не верыў? Досыць таго, што я здаваўся вам веруючым. Сапраўды, я не хацеў сварак з Ксантыпай і даваў ёй волю — абвешваць сцены абразамі. Я цалаваў у руку папу прылюдна, каб болей паздзекавацца з яго. «Во як, гэты прайдзісвет пераплюнуў мяне ў крывадушнасці»,— думаў ён сам сабе.
  • 9. Я казаў, што ўва мне жыве нейкі дэман, які мною кіруе. Я мусіў казаць так, каб вытлумачыць прасцячкам, чаму мой розум пераўзыходзіць іншыя розумы. Гэта зусім не значыць, што я падрываў рэлігію. Існуе столькі маленькіх багоў (цэлы мурашнік!), што іх немагчыма палічыць, і імёны іх нам не вядомыя. I калі ў кожнай крынічцы, у кожным дрэве, у кожным дупле туліцца па адным бажку, то чаму б яму не туліцца ў Сакраце, які ўяўляе больш прыстойнае жытло для багоў, чым нейкі там валун, якаясьці сажалка ці галавешка з печы альбо наогул якая-небудзь дзірка? I калі ў кожнага вар’ята ўсяляецца які-небудзь бог, каб стаць прычынаю яго вар’яцтва, то чаму бог не можа ўсяліцца

ў мудрага Сакрата, каб зрабіць яго яшчэ мудрэйшым? I калі ўсе хваробы і п’янства, і сны, і сненні, і смерць, і нават чыхаўка ды кашаль — багі, дык чаму Іронія не можа быць богам?

  • 10. А што, калі мой дэман — новы божачкаў сын? Першы-лепшы non з Усходу прыносіць сюды і падсоўвае вам то аднаго, то другога бязладнага бога — як Сабазія, Каціто ці Афрадьіта — і вы ім з радасцю пакланяецеся. I калі вы дзеля такіх багоў нацягваеце спадніцы і аздобленыя карункамі панталоны і несамавіта скачаце, віхляючы азадкамі і жыватамі, нібы жанкі; і калі вы лічыце, што богу даспадобы, каб вы прысвячалі сваіх рабыняў, рабоў і нават сваіх дачок ды саміх сябе Афрадыце, Афіне, Апалону і аддаваць «свяшчэнную плоць» ахвочым да яе, каб складна плявузгалі языкамі і дармаеднічалі прапаведнікі — Еўмапільд ды іншае папоўскае насенне,— дык у чым жа правініўся ты, сціплы мой дэман, што сядзеў сабе ціхамірна і падбухторваў мяне да пошукаў Справядлівасці, не ходзячы па людзях з тацамі і не патрабуючы сабе храмаў ды ахвяр? Ад вас не патрабавалася дзеля яго нават спускаць штаны. I, зрэпіты, пасля маёй смерці ён пайшоў бы разам са мною, каб нам болей ніколі не вяртацца ў вашую праклятую краіну!
  • 11. Вось што думаюць самыя гаспадарлівыя сярод вас — «гуляю трыста дзён у год, п’ю, качаюся ў гразі, лупцую жонку, краду з царкоўнага карца, займаюся кантрабандаю, ашукваю пакупнікоў, даю хлуслівыя клятвы, шпіёню і нікога не чакаю. Я не хаджу прапаведаваць іншым бязбожнасць. Я магу не верыць, але натоўп... Гэтыя пачварныя зямельныя чарвякі, гэтыя брудныя партовыя пацукі, гэтыя галодныя базарныя сабакі — ледзь толькі яны пазбавяцца веры ў бога, хто іх стрымае? Спярша хай стануць культурнымі!» Але да гэтага яшчэ не дайшло... Рэлігія, як вы кажаце, падмурак айчыны і маралі. Пазбаўлены страху божага натоўп кінецца на чужыя грошы, маёмасць і ўсё астатняе і пасадзіць на кол сваіх ахоўнікаў. Вам нявыгадна, вы не хочаце, каб народ рабіў гэтак, як вы. I вось вы кідаеце яму пад ногі мой нікчэмны труп, каб народ не забываўся на тое, што бязбожнасць — найвялікшы грэх... Але я ж «падрываў мараль»! Паганіў дзяцей! Якіх дзяцей?
  • 12. Усім маім вучням было за сорак. I яны былі зусім не вучні, а сябры. Калі дзеці бегалі ззаду за мною, не мог жа я іх прагнаць. Дзецям патрэбны смех і жарты. Ад філасофіі і падобных рэчаў іх нудзіць: яны

дражняць настаўніка, школа ім абрыдае, і яны ўцякаюць з яе. Я іх вучыў — сцвярджаеце вы — што яны маюць права звязваць і лупцаваць бацьку, калі той п’е альбо выкідае грошы на гульбішча ці на жанчын, калі ён дзяцінее ці траціць розум. Гэта я казаў не дзецям, гэта я казаў бацькам. Тут, я мяркую, усё ж ёсць нейкая розніца.

  • 13. Вы мне скажаце: «А як наконт Алківіяда? Хіба Алківіяд не твой вучань?» Ну, хто гэта здолеў бы ўтрымацца, каб не мець яго за свайго вучня! Зграбны хлопчык, багаты, жвавы, з самай лепшай сям’і, трошкі апантаны і капрызны, няўрымслівы — найразумнейшае дзіця Афінаў! О, ён куды мацнейшы за мяне!

Перад ім я практыкаваўся ў тым, каб перамагаць спакусы і страсці сваёй душою, не бянтэжыцца перад багаццем, прыгажосцю і маладосцю. Такім чынам гэта я быў яго вучнем, а не ён маім. Дайшло да таго, што я пачаў верыць, а потым і прапаведаваць, што духоўная любоў — a значыць, не фізічная — ачышчае душу і нараджае ідэі. Таму менавіта я крычаў, што трэба пазачыняць харчэўні і храмы Афрадыты. Ах! Тады б раз’юшыліся грамадскія скарбнікі і святары, бо іх прыбыткі сталі б меншымі. I мяне абвінавацілі ў тым, што я нібыта імкнуся разбурыць грэчаскую сям’ю.

  • 14. Што? Я быў небяспечны для Рэспублікі? Небяспечны я, а вы — Рэспубліка... Але кебяспечных, грамадзяне афіняне, не судзяць. Альбо ім па-рабску пакланяюцца, альбо іх подла забіваюць. А тых, хто калі-небудзь можа стаць небяспечным — бо іх шкадуе народ,— вы прадбачліва выганяеце з горада. Калі б я быў небяспечны, вы б нанялі пару наркотаў, каб яны мяне зарэзалі; вы б падкупілі кухараў, каб яны падкінулі сулемы мне ў страву, у віно альбо ў каву. Небяспечнага не судзяць, і ён не апраўдваецца... Ён сам судзіць і забівае. Бо ў яго — улада. I толькі калі ён яе страціць, толькі тады вы можаце судзіць яго — калі адважыцеся... ці калі яго зловіце!
  • 15. Небяспечныя былі: Пісістрат і яго дзеці, Алківіяд, трыццаць тыранаў. Быў бы й Кілон, каб яму пашчасціла захапіць уладу, ці Арыстыд — каб ён быў менш справядлівы і больш падступны. Вось такія вас абкрадваюць, вас забіваюць, вас высылаюць і называюць «здраднікамі». A вы — ні слова! I калі б я, замест каб мянціць языком на базары, перабіў вас тысяч сорак ды пасадзіў у афінскіх прыгарадах ворагаў — каб яны хапалі вашую гавяду, высякалі алівы, нішчылі вінаграднікі, выпальвалі вашыя палеткі, а вы

здыхалі з голаду і халеры, зачыніўшыся ў крэпасці... калі б я адправіў у выгнанне некалькі тысяч самых заможных з вас, каб забраць сабе вашае дабро; калі б я, адчыніўшы патаемна браму, пусціў у горад пелапанесцаў, персаў ці яшчэ якіх-небудзь мярзотнікаў, каб яны пасадзілі мяне вам на карак у якасці збавіцеля,— хто б тады наважыўся шчувоўкнуць, а тым больш судзіць мяне? Усе авантурысты пазбягаліся б да мяне і сталі б маімі падхалімамі. А «добрыя патрыёты» біліся б галавою аб сцяну з тае прычыны, што не паспелі зрабіць чаго-небудзь яшчэ горшага і яшчэ больш разбагацець.

  • 16. He, не Сакрата вы спалохаліся. Вы хацелі запалохаць іншых, што вы памраце. Рэспубліка ваша кепска стаіць на нагах. Доўгія сцены паміж Афінамі і Перэем ляжаць у руінах. Плачце па іх! Караблёў у вас няма. Саюзнікаў, што плацілі даніну вам на пракорм, у вас цяпер таксама няма. Насуперак усім вашым забойствам, высылкам у выгнанне сярод вас хаваецца шмат такіх, што смуткуюць па залатым веку тыраніі: цяпер яны губляюць усё, што набылі тады, дый вы намагаецеся набыць тое, што страцілі тады. А той, хто варочае ўсім, баіцца змен; скінутыя ж прагнуць іх і ўсяляк іх рыхтуюць. А заціснуты вамі з двух бакоў народ мусіць расплачвацца за вашыя грахі і аднолькава пакутаваць як ад законнага парадку, так і ад беззаконня — і пры тыраніі, і пры рэспубліканскай свабодзе. А каб народ нічога не разумеў і не пярэчыў вам, вы яго падманваеце і палохаеце. Ёсць народы, што жывуць у лясах, не маюць пісаных законаў, ядуць свае вошы — і ўсё ж любяць сваю свабоду. To дзікія народы. Мы жывём у найлепшай краіне свету, у нас самыя мудрыя законы, мы не ямо сваіх вошай — і любім махляроў, што нас жаруць.
  • 17. Трыццаць тыранаў хапалі і забівалі ўсіх без разбору. Яны скасавалі законы, суды, народныя сходьі — «суверэнітэт народа». Яны скалацілі сваю раду з бандытаў і людабойцаў. «Вось гэтага мы прыкончым: раз-два — і гатова!» Яны ведалі, што панаваць ім нядоўга, таму і спяшаліся. Вы ж хочаце застацца назаўжды, таму і ствараеце нейкую ўяўнасць законнасці. I дзеля таго каб трымаць як мага далей ад скарбонкі — гэтага карыта — пяць тысяч беднякоў, вы надумаліся даць палітычныя правы толькі тым, хто належыць да вашага асяродка — радавітым і маёмасным. Тыраны забаранілі свабоду слова і навучанне рыторыцы, вы ж дадумаліся забараніць свабоду думкі і навучанне філасофіі. У іх вы запазычылі танны і хуткадзейны смя-

ротны напой — смярдзючую атруту, якой вы збіраецеся сёння напаіць мяне. Рэспубліка ваша, як бачыце, ёсць замаскаваная тыранія.

  • 18. «Мы не кручкатворы, мы толькі ўжылі закон...» — чую я нечыя крыкі. I кажу вам: толькі парушыўшы закон, вы б маглі мяне апраўдаць. Бо мэта вашых законаў — караць пакрыўджаных, але не вінаватых і не даваць абкрадзеным красці. Закон — гэта воля моцных і бездапаможнасць бязвольных. Справядлівасць ваша — усяго толькі выгода мацнейшых. Я і сам сёе-тое пра ўсё гэта здагадваўся, але раней за мяне пра гэта загаварыў вядомы вам Пол, які вымусіў мяне быць ягоным апанентам. У нашай мове «той, хто кіруе» значыць «мацнейшы». А Салон нават выхваляўся, што ён зрабіў парадак у дзяржаўным бязладдзі, «спалучыўшы з законам сілу і справяддівасць». Інакш кажучы, ён забяспечваў сілу права — гэта значыць, выгоды мацнейшых.
  • 19. А хто ж такія «мацнейшыя»? He тыя, у каго самыя здаровыя і натрэніраваныя целы — волаты Мілан, Геракл... легкадумны Геракл, які, нягледзячы на свае магутныя біцэпсы, стаў пасмешышчам у подлай бабы, узяўшы ў рукі прасніцу і надзеўшы спадніцу. He тыя, у каго самыя здаровыя і непатрэбныя мазгі: філосафы, паэты-сатырыкі і ўсе мізантропы і здзяцінелыя старыя. He тыя, у каго самыя здаровыя душы: Праметэй, Леанід, Кінегір — міфічныя асобы, плён фантазіі баязліўцаў. Дужэйшыя заўсёды і ўсюды адны, гэта — зладзеі.
  • 20. «Казкі...» Добра, раскажу вам дзеля разнастайнасці адну казку. Аднойчы зладзеі першай у свеце дзяржавы, дастаткова разбагацеўшы, вырашылі ўпарадкаваць сваё жыццё. Яны пералавілі ўсіх немаёмных у дзяржаве і, сабраўшы іх на пляцы, сказалі: «Рукі ўгору! Мы хочам вам дабра. Мы не будзем адбіраць у вас ні рыдлёвак, ні кірак, ні сякер, ні вашых кошыкаў і торбачак з полуднем, ні вашых ірваных завашыўленых сарочак, ні вашага жытла з дзіравымі стрэхамі. Вы вольныя (рукі ўгору!). Вы вольныя жыць, як вам хочацца — зарабляць грошы і складваць іх у торбачку, піць, скакаць, пладзіцца і паміраць. А мы будзем вучыць вас... ісціне. Мы дамо вам багатае ўяўленне і спагадлівае сэрца, мы дамо вам бессмяротную душу. А хто схоча, хай піша вершы, выводзіць тэорыі і набывае сабе славу. Уладарыць будзеце вы. Мы будзем толькі вамі камандаваць. Мы будзем рупіцца пра вашую бяспеку, пра ваш гонар і пра вашую маёмасць — карацей, пра вашу волю. Вы будзеце працаваць як хочаце, дзе хочаце і калі хочаце. Мы будзем вам даваць

працу — калі яна будзе,— а вы будзеце адцаваць нам вашу працу. А каб вы не падумалі, што мы з вамі несправядлівыя, мы таксама будзем плаціць столькі сама, як і вы, падаткаў дзяржаве — гэта значыць самім сабе.

  • 21. I над намі, і над вамі будуць адны і тыя багі, якія загадаюць вам працаваць і не есці, а нам — сядзець склаўшы рукі і сілкавацца. I над вамі, і над намі будуць адны і тыя законы, якія мы ахвяруем вам і за якія вы прагаласуеце як дэпутаты і якія вы будзеце ўжываць супраць саміх сябе як суддзі. А каб не нападалі на вас з усіх бакоў чужынцы, піраты ды зладзеі, квапячыся на вашыя нікчэмныя набыткі, для таго, каб яны не зняволілі вас, вашых жонак і дзяцей, мы вас узброім і навучым бараніць сваіх багоў, саміх сябе і нас — гэта значыць айчыну. Вы будзеце гінуць у сечах, а мы будзем жыць. I паколькі вы самі не здолееце зразумець сваіх інтарэсаў, каб ахоўваць іх і сябе, мы вас сілком прымусім рабіць гэта (рукі ўгору!). Толькі адно мы вам забараняем — красці адно ў аднаго. Бо гэтак вы і нас зможаце абкрасці.
  • 22. Вось так народ свабодна працаваў і свабодна думаў. I спяваў у шынках весела, як дрозд на галінцы (у клетцы). А збавіцелі палежвалі сабе ўзімку ў цёплых палацах і пад дрэвамі ў квецені летам, і рой прыгожых жанчын шукаў вошай у іхніх галовах, казычучы ў іх за вушамі (вельмі прыемна!). Іх дабрабыт быў магутнасцю айчыны, а бессаромнасць — ачышчэннем. А калі народ, даведзены да роспачы, сяго-таго з іх праганяў, дык на іх месца — каб працягваць іх абкрадаць — знаходзілі іншых: без «збавіцеляў» народ ужо не мог ні жыць, ні думаць.
  • 23. Смейцеся сабе, грамадзяне афіняне! Такой дзіўнай дзяржавы не было на свеце і ніколі не будзе! Вось бачыце, казка... Цяпер вы запатрабуеце прыказку. Дзе мне яе вам узяць? Адно вам толькі скажу: «Бяда чалавеку, які трапіў у няволю і, даведзены да найвялікшага адчаю, здаецца дзеля паратунку на літасць багам і законам зладзеяў!»

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

  • 1. I чаго чакаць ад гэтай прыпыленай брыдоты, што пырскае атрутай? Ён цэлымі днямі бадзяўся па базары, чапляўся да занятых сваёй справай людзей, быццам яны былі вінаватыя ў яго няўдачах. Усе ўцякалі ад яго, як чорт

ад крыжа. А ён потым выхваляўся, што не патрабуе платы за сваю мудрасць. Толькі гэтага не хапала: чапляецца са сваёй мудрасцю, ды яшчэ плаці яму! Вось цяпер яму заплачана як след. Заўтра мы не будзем ні бяднейшыя, ні багацейшыя; затое адным назолам будзе меней.

  • 2. Вам, грамадзяне афіняне, пудзілы здаюцца людзьмі, а вятры — багамі; я ж гляджу на людзей як на нікчэмныя пудзілы, а на багоў — як на вятры.

Вы жывяце пад уладай сноў, я ж бачу рэчаіснасць. Бачу, бо ў мяне болей розуму, чым у любога, хто калі-небудзь жыў у нашай краіне. Я ўмею глядзець, і таму ўсё мне здаецца чорным і змрочным. Калі я зразумеў, што наўкол мяне не душы і дух, а грубыя вантробы, што жыццё не мае аніякае мэты, апрача смерці, я перастаў ганяцца за шчасцем і імкнуцца быць лепшым, чым я быў. Я спакваля аддаўся сваім слабасцям — сваёй моцы. Лайдак, які адкрыта смяяўся з вас і патаемна з самога сябе, я імкнуўся забыцца на сённяшні дзень, на ўчарашні, на заўтрашні — забыцца на смерць.

  • 3. Я не Апалон, каб здзіраць з вас скуру крэмневым нажом, я быў сынам бабкі — подлым вырадкам. Я здзіраў з вас скуру бадай штодзень — сваёй мудрасцю, іроніяй. Лепшымі я вас не зрабіў, я вам толькі назаляў, разумеючы, што рана ці позна вы мяне зжараце. Я здзекаваўся і са сваёй мудрасці: я ведаю, што нічога не ведаю. Значыць, тое, што я ведаю — нічога не варта! А таму я не марнаваў часу на запісы сваіх думак. Калі б я іх запісваў, вы б спалілі мае кнігі на плошчы, як спалілі кнігі вялікага Пратагора. Страціўшы ўсялякую надзею, я з радасцю дазволіў вам забіць мяне. Я не скарыстаў дзеля выратавання ні палітычную сілу, ні грошы сяброў, ні хлусню. I калі б вы пакінулі адчыненымі дзверы турмы, я не збег бы. Навошта? Каб яшчэ пажыць? Ці не думаеце вы, што, усё болей старэючы, я змог бы перад смерцю спужацца, пакаяцца і паклікаць папа, каб паспавядацца? Які сорам!
  • 4. «А чаму ты не злупіў шкуру з Ксантыпы, якая малаціла цябе чаравікам па шчацэ?» Дык я ж быў філосаф. Я прызнаваў, што яна мела рацыю. Я ўсклаў на небараку ўвесь цяжар хатніх турбот, а сам швэндаўся па вуліцах з багацеямі ды правіцелямі — Алківіядам, Перыклам, Кратонам, Каліем Заможным... I жыў сабе — не тужыў. Дзеці хадзілі басанож, а яна іх выхоўвала, каб яны былі «добрымі грамадзянамі», як і вы. Калі яны лаяліся, хлусілі і лазілі па суседніх агародах, яна іх не чапала, але калі яны падалі

і дралі сваю вопратку, яна лупцавала іх без усякага жалю. «Не бярыце прыклад з вашага нікчэмнага бацькі!» Вядома, у нас была хаціна, катух, свінчо ў хлеўчуку, пяцьсот вінаградных лоз у прадмесці Гудзі і каля сарака аліваў. I пра ўсё гэта даводзілася клапаціцца ёй адной. Хіба ж гэта жыццё? 3 гадамі яна, небарака, канчаткова знясілела. Сварылася з-за дробязяў з суседкамі (я раненька ўцякаў з хаты). Варта было ёй прыйсці да крынічкі са сваёй пасудзінай, як усе адыходзіліся ўбок і давалі ёй набраць першай. Усе баяліся яе кіпцюроў і языка.

  • 5. А ў дадатак да столькіх год пакутлівага жыцця я ўзяў дый ^жаніўся, амаль шасцідзесяцігадовы валапуга, з Міртулай, унучкай Арысціда Справядлівага, гэткай жа добрай душой, як і яе дзед, наіўнай дзяўчынкаю, якая сама яшчэ пахла малаком. I распачаўшы з гэтай пяшчотнай сарнай свае слюнявыя дзедаўскія цюхці-мухці, я лёгка зладзіў ёй двое дзяцей — і трэба ж такое — двух хлопчыкаў. А на згарбелую Ксантыпу я і глядзець перастаў. Яна ж зусім азвярэла. Штодзень цягала няшчасную дзяўчыну залаб, пускала ў ход кіпці, мардавала голадам. А мне ж і рота разявіць не давала! Небарака чэзла, аслабла на ногі і стала непрыгожая. Ну я яе і пакінуў — не вабіла яна мяне болей. I пачаў удаваць за Аспазіяй, за Феадотай у гімнастэрыі. Віна тут, вядома, мая, аднак яшчэ болей вінаваты закон, які прымушае нас браць другую жонку, каб даць айчыне салдат. Няшчасныя істоты!
  • 6. Працаваць! Навошта працаваць? Некалі ў маладосці я абчэсваў мармур са сваім бацькам. А паколькі мяне нясцерпна цягнула да жаночага цела, пачаў я дзеля таго, каб уціхамірыць сваю душу, высякаць голых Харыт, у якіх я верыў і якіх я жадаў. I калі я іх закончыў, то закахаўся ў іх. Пазней я часта ўзнімаўся на Акропаль, каб пабачыць іх і ўзгадаць пра былыя часы. Але цяпер прайшоў юначы сверб, і не веру я ні ў багоў, ні ў творы мастацтва. Самае большае, на што я здатны, дык гэта — адчыніць лавачку на вуліцы Сўпакаення, каб вырабляць мармуровыя распяцці ды анёлаў для надмагільных помнікаў. 3 усяго гэтага я мог бы толькі смяяцца. Чым болей розуму — тым болей турбот. Ён звязаў мне рукі: ні да чога яны цяпер не даходзяць. Хіба што працаваць, як вы: сядзець склаўшы рукі і пыхкаць навыперадкі — хто каго ашукае ці хто даражэй прадасць.
  • 7. Даўней, калі гонар айчыны і спісы воінаў клікалі мяне забіваць ворагаў ці быць забітым, я першы кідаўся ў бой і апошні выходзіў, а ў душы я пацяшаўся з вайны.

Я разважаў, што пасля бітвы мае таварышы кінуцца ў навакольныя вёскі рэзаць безабаронных сялян, рабаваць што трапіць пад руку і гвалціць жанчын. У выпіўцы зраўняцца са мною не было каму. Я мог піць кубкамі дваццаць гадзін запар, і, калі мае сабутэльнікі валяліся пад сталом у ванітах, я, цвёрда стоячы на нагах, з узнятай галавою вітаў узыход сонца — гэты сапраўдны цуд — і, забыўшыся на свае нягоды, абыякава пляваў на бераг Леты. Наконт кахання — што пра гэта казаць? Вы ж самі далі мне мянушку — божы казёл, сатыр. Толькі на жывот плячысты я не быў. Еў адзін раз на дзень, ды і то мала, бо я быў вельмі таўсты, і гэта магло мне пашкодзіць. Мне хацелася, каб страўнік быў лёгкі, а розум жвавы і ясны.

  • 8. Хто шмат спіць і мала есць — гародніну, фасолю, пераспелыя масліны, ячны хлеб — той не пакутуе на зацвердзь жывата. У таго не ржавее і не кісне кроў, у яго не бывае прышчыкаў, скулля і гемарою. Пад першымі залацістымі промнямі я вандраваў у далёкім полі. Там я знаходзіў якое-небудзь ладнае месцейка на ўскрайку сасняку, на сонцы, каб яно мяне сляпіла, і прачулена прыносіў Мацерыбагіні цэлую гекатомбу. I багіня запісвала гэта ў сваю бухгалтарскую кнігу. Яна прасвятляла мае вочы, абвастрала мой розум, давала добры настрой і надзяляла цярплівасцю. О, я не стаў бы такім вялікім чалавекам, калі б мае вантробы не працавалі так добра! Страўнік у мяне быў, як у індыка. Я мог глытаць і страўліваць нялушчаныя арэхі, іржавыя цвікі і прыгаршчы пяску. Зірніце во на мае зубы! Трыццаць два — як ядраны міндаль! I ўсё ж я еў мала. Я мог наогул не працаваць, а значыць, не браць удзелу ў палітыцы.
  • 9. Маючы такі магутны арганізм і добры настрой, чаму ж я не сеяў наўкола радасці і бадзёрасці, а толькі разліваў усюды атруту і жоўць? Бо ў мяне магутны розум і я вас бачыў наскрозь, быццам шкляных. I, ведаючы, што я вас не выпраўлю, я смяяўся з вас. О, іронія — рэч не самая простая. Гэта і гульня і мастацтва. Трэба мець багатае ўяўленне, вялікую развагу і багаты жыццёвы вопыт. Трэба ўмець гуляць ёю лёгка і весела, без намаганняў. Іронія не пачатак: не, гэта — канец філасофіі. Трэба прайсці спярша праз драму одуму і адчаю, каб дайсці да смеху, да горкага смеху. Калі зможаш дайсці.
  • 10. Часцей за ўсё я стараўся не бачыць вас. Часам я ішоў да мора, часам — у палестру. Побач з дзецьмі, з іх дужымі і зграбнымі, як каласы, целамі я забываўся гэтак жа, як і перад бязмежным морам ці вясновай раніцай. Смех,

гоман, гарэзлівая тузаніна і вясёлы вецер паволі ап’янялі мяне і ахіналі салодкай меланхоліяй. Мне хацелася стаць неразумным дзіцём, і на мяне навальвалася неадольнае жаданне паваляцца ў пыле, як робяць гэта ўлетку аслы з сядлом на спіне, і раўці-раўці, як яны. Калі б у той момант да мяне хто-небудзь падышоў, каб вывесці мяне з маёй летаргіі, я б разадраў яго на шматкі. А потым я ішоў, паніклы і задуменны, і лічыў крокі — дзесяць... тысяча... дзве тысячы... Я і сам не заўважаў, як апынаўся на лузе. Вось, вось, вось! Я хвастаў кіем па траве, і яна слалася па зямлі. Так я супакойваўся і забываў, што я не стану дзіцём, вы — людзьмі.

  • 11. Лета! Залаты час для бядоты. Толькі летам жылі поўным жыццём маё цела і мае думкі. Уся мая істота гучала і пенілася радасцю, як серабрыстая таполя на беразе, поўная бляску, птушак і цыкад. А сярод карэння тулілася мая душа, як змяя з высока ўзнятай галавой, і грэлася на сонцы, збіраючы атруту. I бяда таму, каго яна ўкусіць! I собіла ж вам судзіць мяне слаўнай летняй парой, у квітнеючым траўні! Якраз тады, калі ў мяне асабліва шмат атруты. Каб цяпер была зіма, вы б ад мяне і слова не пачулі. А цяпер я насміхаюся і радуюся, кусаючы вас.

Тут Сакрат каўтануў сліну, кашлянуў раз-другі і працягваў. Ён пачаў апавядаць суду пра звычайны дзень свайго жыцця.

  • 12. Лежачы ў двары на ваяцкіх коўдрах пад зоркамі, я ўсю ноч не мог стуліць веяў: не давалі заснуць мошкі, блашчыцы, думкі. Мошак мне пасылалі зоркі, блашчыц — сцены (хаціна ж старая, ведаеце), а думкі прыносіла злосць. Здаецца мне, што злосць — гэта боская стыхія. Мазгі мае заўсёды працуюць, нават калі я засну. Я аналізую дзённыя размовы, расстаўляю іх па парадку, размяркоўваю. Вось так я і знаходжу знішчальныя пярэчанні, якія і выдаю раніцай на гарадскім пляцы. Вось пабачыш, што я зраблю з табою, пане Нехта. Паступова ўсё ўнутры ўва мне супакойваецца, і, калі ўжо робіцца зусім позна, павольна і цяжка заплюшчваюцца мае вочы. А ледзь толькі паружавеюць шчокі дзянніцы, я падскокваю і кукарэкаю пеўнем, дражнячы Ксанціпу.
  • 13. Яна прыносіць мне сняданак (віно і хлеб у гліняным кубку) і, буркочучы, ідзе да крыніцы па ваду. Потым вылівае мне на галаву поўнае вядро. I пакуль я паспешліва выціраюся рукавамі і расчэсваю пальцамі бараду, яна пачы-

нае дапякаць мяне: «Цэлую ноч не даў мне заснуць. Брыкаўся, хроп, скрыгатаў зубамі і смярдзеў часнаком. Хоць бы дзяцей пасаромеўся!» (Усе мы спім у двары, на зямлі, адно каля аднаго.) Тут у мяне вырастаюць крылы, я шчыпаю яе за локаць — і ў дарогу! Калі толькі яна не аблае мяне зрання, я ўвесь дзень хаджу кіслы і невясёлы.

  • 14. Раней чым узыдзе сонца, я збіраю букет кветак і выходжу. Парачка вераб’ёў спалохана ўспырхвае і крэсліць у паветры дзве светлыя лініі ад конскага гною, што ляжыць на дарозе, да вяршыні суседняга персікавага дрэва. Я паварочваю направа і выходжу на прастор... у сады... у даліны, каб глыбей уздыхнуць і даць душы палёгку. Здаля, з вялікай дарогі, даносіцца грукат першых павозак, што спускаюцца ў Афіны, поўныя свежай гародніны. Неўзабаве плямканне падкоў па бруку і лаянка паганятых зліваюцца ў суцэльны гул. 3 вёдзер і ночваў выплёхваюць мыльную ваду і памыі. Старэчы кашаль і пляўкі пляскаюць аб галовы багоў. Старыя карчы! Прачынаюцца завідна і ідуць судзіць ці засядаць у народным сходзе за грошы. Пакуль я спускаюся на базар, зграі мух, пыл, смурод, чалавечы бруд паскудзяць некрануты дзень.
  • 15. Я бачу, што між калон сабраліся Калія, Прыфціс, Дэдэ, Гіна, Дэдэгіна — вялікія людзі. 3 імі і пан Нехта. А калі няма, дык прыйдзе. Я падыходжу і жадаю ўсім добрага ранку. Я паведамляю ім важныя навіны дня — пра асла Мялеція, які ўчора адвечарку сарваўся з прывязі і пабег у Туркуванню следам за манернай аслічкай, пра скіслае віно дзядулі Хрыста, пра Папаламбрэну, якая нарабіла ляманту на ўвесь квартал з-за гурка, што купіла ўчора на базары ў ганддяра зелянінай. Гурок той быў і малы, і горкі, як асінавая кара.
  • 16. Але хто ж гэты пан Нехта? Сафіст, палітык, вершаплёт. 3 тых, хто лічыць сябе ўсёведным і ганарыцца сваім уменнем хлусіць. Я прымушаў іх шалець. He таму, што хацеў здавацца лепшым за іх. Якая розніца — быць першым ці апошнім між апошнімі, што ўяўляюць сябе першымі? Я іх душыў, як душаць блашчыц, бо не імкнёмся ж мы палепшыць блашчыц і выратаваць ад іх суседзяў ці будучыя пакаленні элінаў. Толькі адзін воўк, як сцвярджаюць, змог перавыхавацца і стаць богабаязным, адмовіўся есці жывую плоць і еў толькі вараную траўку, па якую зрання хадзіў на базар.

Што ж да вас, мала чаго вартых плебеяў, то, акрамя жалю, я да вас нічога не адчуваў. Hi розум ваш, ні сэрца, ні

справы не належаць вам. Вы адчуваеце, думаеце і робіце тое, што выгадна Ваўку. Ваўкі давялі вам, што, па справядлівасці і паводде волі божай, ім наканавана есці чалавечыну, a вам — вараную гародніну, дый то, калі знойдзецца.

  • 17. Сафісты! Якая веліч! Яны прыходзілі здалёку. Высокія, таўстыя, задаволеныя. Як людзі, што аб’ездзілі паўсвету, яны за які-небудзь тыдзень рабіліся сапраўднымі, прыроднымі афінянамі. Апранутыя ў чырвоныя мантыі, абсыпаныя залатымі зоркамі, завітыя і нафарбаваныя перад люстэркам, яны ступалі няспешна і паважна, нібы цары, абапіраючыся на свае разныя посахі з навершам са слановай косці. Яны лічылі нас правінцыяламі, а хіба ж мы імі не былі? Чужы акцэнт надаваў іх прамовам пявучасць і слодыч. Так нязвыклае маўленне тонкіх вуснаў і лёгкая касавокасць чуллівых вачэй робяць жанчын яшчэ больш прывабнымі і жаданымі. Кожнае іх слова грымотна гучала ў вашых вушах, быццам гэта мянялы спрабавалі манеты на камені, але вы нават не імкнуліся адрозніваць сапраўднае ад фалыпывага. Пегас іх рыторыкі ўзнімаў вас да бясконцых вышынь іх узнёсласці, а ваша сэрца, быццам Пентэлейская пячора, падвойвала і патройвала рэхам іх прамовы. Губляючы глебу пад нагамі, вы напрыканцы страцілі і саміх сябе, ператварыўшыся ў цені падземнага царства. Варта толькі мне было ў іх спытаць: «А ці ёсць у вас палітычныя правы, каб гэтак гарлапаніць?» — як відовішча адразу псавалася. I з вышыняў, дзе вы луналі, вам даводзілася ляцець старчака на каменне і разбівацца, нібы чарапахам старога Эзопа. Хіба ж можна было мяне цярпець?
  • 18. Што ж да мяне, дык свае палітычныя правы я запісаў на старых сандалях. Я ніколі не хадзіў галасаваць, каб выбраць злодзея, які будзе абіраць мяне, і ката, які мяне прыкончыць. Я гэтак пытаўся ў сафістаў, каб раззлаваць вас, а мне пасмяяцца. Сафістам добра плацяць. Пяць мін, пяцьдзесят з паловай цяперашніх драхмаў! Значыць, іхняя мудрасць вартая такіх грошай! Па кошце пазнаецца вартасць тавару. Свае бедныя веды я раздаваў дарма, але ніхто іх не прымаў. Гэта значыла, што яны былі нікуды не вартыя. Але гэта значыць і нешта іншае: калі я так настойліва, з такой упартасцю, з пагрозай для свайго жыцця прапаноўваў іх вам, значыць, мне плаціў нехта з вашых ворагаў. Прапаганда! Славяне мне плацілі, каб я разладзіў дзяржаўны механізм ідэалогіі. Ды калі я змог паздзекавацца з усёведання вашых вялікіх сафістаў, гэта не значыць, што я меў рацыю,

але гэта значыць, што я быў куды хітрэйшы і больш здольны за іх. Я мог зрабіць белае чорным. Знак часу! Вывертамі слоў і здрадай вы растапталі само паняцце «правасуддзе» і ўсклалі ўсю віну на мяне. Маўляў, я сваёй іроніяй і сваім вучэннем пахіснуў у душах грамадзян усялякі давер да законаў.

  • 19. Значыць, я таксама быў адным з сафістаў. Каб жа я ім быў! Мне шкада, што, здзекуючыся з іх тэатральнай рыторыкі, я наносіў удар і па іх вялікіх ісцінах. Калі ж я ўрэшце дамогся, каб вы іх выгналі, я пачаў разважаць над іх прамовамі. Якая збянтэжанасць узнікла тады ў маёй душы! Як шкада, што я не паспеў раскрыць сваю душу свету да таго, як вы схаваеце яе пад сажнем зямлі. У канцы сваёй прамовы я ўсё-ткі высыплю на вас скарпіёнаў, што даўно вярэдзілі маё сэрца.
  • 20. А вось набліжаецца і пайтык. Наперадзе яго бліскучыя вочы, а ззаду — ён сам. Перш чым паставіць нагу, ён мацае зямлю вачыма — гэтак жа як мул мацае дошкі на мосце. Ён не-не ды і пакерхае, каб на яго звярнулі ўвагу. 3 намі некалькі яго сяброў. Мы вітаемся, і ён падыходзіць. Ён шчыра і моцна цісне нам рукі. Вось такою дужаю рукою ён трымае стырна карабля. Ён нас любіць і ахвяруе сабою дзеля нас! Дзеля нас ён запускае руку ў гарадскую скарбонку і дзеліцца з намі, дзеля нас ён топча законы і радуе нас. Ён навучыў нас даваць ілжывыя клятвы ў судзе і не трымаць свайго слова ў гандлі. Раз ён патрэбны нам, то ён і вялікі стратэг. Калі салдаты перамагалі, ён праслаўляўся, але калі яны цярпелі паразу, на ім гэта не адбівалася. Ён не быў вінаваты. Вінаватыя былі... пазней я вам скажу, хто быў вінаваты. I калі ён здаваў войска ворагу, і калі ён прадаваў крэпасць, і калі ён першы ўцякаў з поля бітвы, хто ж мог асмеліцца абвінаваціць яго? Ён жа сам быў грамадскі абвінавачвальнік. А калі я адводзіў яго ўбок і казаў яму проста ў вочы: «Пане Фёдар, які ж ты мярзотнік!» — вочкі яго, нібыта мышкі, напалоханыя катом, хаваліся ў глыбокія норкі. Ён быццам костку праглынаў. Які пан Фёдар? Лікон і Аніт яго імя.
  • 21. Справа адразу ж набывае іншае адценне. Яго хаўруснікі і сябры ўжо закасалі рукавы і краем вока назіраюць, чакаючы знаку. Але ён не такі ўжо і дурны. Ён робіць выгляд, што прымае мае словы за жарт, і гучна рагоча. Ведаеце чаму? Ён пазірае на мае мускулістыя рукі, якія правучылі ўжо шмат каго. Да таго ж вакол мяне сабралася шмат людзей, гатовых стаць на мой бок. Яны не філосафы і не мае

сябры, гэта такія самыя нягоднікі, як і ён сам, яго палітычныя праціўнікі. Смеючыся, ён са сваімі адыходзіць, думаючы сам сабе: «Пачакай, я табе гэта яшчэ папомню».

  • 22. Найбольш хітрыя сярод іх імкнуцца дагадзіць мне, каб я іх не лаяў. Яны абвясцілі мяне «вялікім філосафам» і слалі мне дамоў розныя падарункі: чырвоныя яйкі і пірагі на Вялікдзень, парсючкоў на Каляды, торбачкі з маналадскім сырам у лютым, пелапанескіх перапёлак у ліпені, а на мой дзень нараджэння — рыбу, інжыр, бутлі з віном і кветкі. Я ўсё адсылаў назад, хоць Ксантыпа і крычала, што я дурань, што з мяне ўсе смяюцца. Хай ідуць да д’ябла! Яны хацелі заткнуць мне рот. Я не мог падабраць слоў. Аднойчы адзін важны пан прыслаў мне двух сташасцідзесяцімесячных рабоў — негрыцянят, якія ні слова не ведалі пагрэчаску. Чорныя да бляску, з перламутравымі зубамі, залатыя бранзалеты і завушніцы. «Зрабі іх філосафамі»,— пісаў ён. Я загарнуў іх у кавалкі прасцін (яны прыйшлі голыя) і адправіў іх назад. Чым бы я іх карміў? Пра гэтае здарэнне ведае шмат хто. У той дзень усхадзіўся ўвесь Каланакі. Жыхары павылазілі са сваіх лавак і хат і тоўпіліся абапал вуліцы, каб пабачыць, як негрыцяняты шыбуюць уздоўж вуліцы, узяўшыся за рукі... I што ж вы думаеце? Наплялі, што, маўляў, Сакрат прагнаў іх, бо хацеў белых рабоў!
  • 23. Перыкл, пачуўшы пра мяне такія размовы, папрасіў Аспазію запрасіць мяне ў палац. Яна прыслала па мяне Алківіяда. Ці ж мог я адмовіць прыгожаму юнаку і важнай пані? Я пайшоў да іх, думаючы ўсчаць сварку. Але што я ім ні казаў, яны ні слова не запярэчылі. А калі я напаў на «Алімпійскага Зеўса» за рамантычнае плявузганне, якім запоўнены эпітафіі, ён паківаў сваёй шылаватай лысінай і перавёў размову на тое, каб я прайшоўся сваім языком па ягоных ворагах і расказаў колькі непрыстойных показак.

А Аспазія рагатала і гладзіла сваімі боскімі лілейнымі пальчыкамі вось гэты драны плашч, ціхенька шэпчучы: «Здымі ты яго, сябра, я яго табе зацырую». Мяне прынялі з вялікай пашанотай і слухалі з вялікай увагай і захапленнем. Але не праз гэта я не аблаяў Перыкла. Ён даў мне слова, што зробіць усё, каб паладзіць з пелапанесцамі і скончыць вайну. Цяпер я разумею, што ён смяяўся з мяне. Ён адзіны, хто за ўсё жыццё ашукаў мяне. Каб ён жыў, ён бы ўсё яшчэ ваяваў. Улада і вайна не могуць адно без аднаго. Здаецца, я адышоў ад тэмы... Старэчая балбатлівасць... Даруйце мне...

  • 24. А паэты? Піфіі мужчынскага роду, якія размаўляюць з багамі, як старыя сваякі. Зграбныя, млявыя, яны, ківаючыся, праходжваюцца туды-сюды і сеюць наўкола водар парфумы і звонкі смех, потым раптоўна спыняюцца, каб, вытрашчыўшы вочы, пазіраць на зоры сярод белага дня. У гэтую хвілю да іх спускаюцца анёлы божыя і запрашаюць іх на Алімп Дурасці. Там яны п’янеюць, а тут прарочаць. Маніяй вершаў яны вызваляюць нас ад мітусні. Яны надаюць вечнасць усяму, да чаго дакранаецца іх подых. Дзякуючы ім свет робіцца лепшым і на зямлі пануюць душа і Бог. Ну возьмем хоць бы Мілета. Калі яны трапляліся мне на вочы, я вітаў іх такімі словамі: «Прывітанне табе, салодкая Марыка!» — і на мяне злавалі і яны, і іхнія сябры. Але вось усё пайшло наўскасяк, і Марыка-Мілет стаў маім першым абвінаваўцам і смяротным ворагам.
  • 25. Дарэчы, на мяне пісалі з’едлівыя эпіграмы, якія абышлі і Крым і Рым. Дайшло да таго, што Арыстафан, адзіны, хто варты называцца паэтам, бо быў мізантроп і стары казёл, вывеў мяне ў п’есе, і я стаў галоўным героем у «Воблаках». Народ смяяўся, пакуль мяне не вымусілі стаць на крэсла, каб лепей разгледзець. 3 таго часу я стаў «славутым» чалавекам. Пра мяне гаварыла ўся Грэцыя. Пасля прадстаўлення сябры забралі мяне, і мы пайшлі ў шынок адзначыць маю славу. Мы ж, вядома, набраліся да пасінення і спяялі процьму ўдалых песень. Толькі на досвітку я вярнуўся дамоў. Я ішоў на дыбачках, каб мяне не пачула Ксантыпа. Ды дзе там! Пачула, ускочыла і пачала даваць прачуханку. «Ведаеш што,— сказаў я,— ад сённяшняга дня я самы вялікі чалавек ва ўсім свеце. (Я сказаў ёй гэтак, каб яе супакоіць.) А ты мяне ні ўва што не ставіш. Мяне ж паказваюць у тэатры». Яна прадзерла вочы і вымавіла: «Золатка маё!» А потым упершыню ў жыцці абняла мяне і пацалавала. Раніцою яна ўжо каялася. «Глядзі ж, знайдзі сабе якую-небудзь работу, уладкуйся і пакінь усё гэта. Стары распуснік і невук!»
  • 26. Такое здаралася са мною не кожны дзень. Найчасцей я стараўся пазбягаць людзей. Спусціцца да шматаблічнага і зменлівага, як прагная палюбоўніца, мора. Кінуцца ў яго і абняць, нырнуць глыбока, вельмі глыбока, да нерэід і трытонаў. А потым — валяцца на пякучым пяску, ляжаць на гарачым сонцы, каб яно скакала, нібы мячык, на маім круглым жываце. Потым я ішоў бакавымі вулкамі і прабіраўся да Ітанідскай брамы. Там, стоячы то на адной, то на другой назе, я здымаў свае сандалі. Я заціскаў іх пад пахай, каб не

сціраць падэшваў, і — раз-два, раз-два — спускаўся ў Фалеру. Часам надаралася ступаць у бруд (ім поўныя завулкі прадмесцяў). «Клянуся сабакам,— мармытаў я.— Лепей ужо ступаць у бруд, чым сустракацца дзень пры дні з жабракамі і хлусамі, элінамі з элінаў».

ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ

  • 1. Але мне ўжо абрыдла гуляць з вамі. Час растлумачыць вам маю філасофію. Ну, што спахмурнелі? Вам не падабаецца тэорыя, га? Вам болей прыйшлася б даспадобы якая-небудзь плётка? Ну, напрыклад, як у мяне закахалася Феадота? Ды ў мяне няма часу. Трэба, перш чым я памру, паведаміць усім, што Сакрат зразумеў памылкі свайго вучэння і пакаяўся. Ну вось, Феадоце сказалі, быццам мне не даспадобы жанчыны (мне!). Гэта яе засмуціла. I яна ўзяла за мэту спакусіць мяне. Раз-пораз яна запрашала мяне на сваю вілу, каб пагутарыць пра філасофію. I кожны раз, калі я прыходзіў, ставалася так, што яна купалася, націралася і голая рэпеціравала перада мной новыя танцы. «Ты чалавек разумны,— казала яна,— ты зразумееш мяне правільна». Потым яна выцягвалася на канапе, садзіла мяне no634; яе гарачыя асляпляльныя грудзі ўзнімаліся і апускаліся, а я тым часам апавядаў ёй пра неўміручасць душы. Яна перабівала мяне на паўслове і казала: «Я ведаю шэсцьдзесят спосабаў кахання». А я аддаваўся разважанням. «Што з табою?» — пыталася яна. «Я думаю, які з тваіх шасцідзесяці спосабаў самы... філасофскі, абсалютны...»

Галасы: «Які? Які?»

  • 2. Вось бачыце, як неабходна ведаць філасофію? Гэтак і Феадота — усё пытала і перапытвала: які?, пакуль, каб адчапіцца ад яе, я не сказаў: «Спосаб гэта такі: спачатку трэба бязлітасна лупцаваць жанчыну, і тады, калі яна пачне крычаць, і валяцца на падлозе, і дрыжаць, паваліць яе на спіну». I вось яна, гэты д’ябал, прыгарнулася да мяне, млява стуліла павекі і прашаптала: «Адлупцуй мяне».
  • 3. Я расказаў вам гэта не дзеля таго, каб вас падражніць. Я хацеў такім чынам увесці вас у сваю філасофію. Зноў спахмурнелі? Старажытныя эліны, так вы баіцеся думкі. Супакойцеся. Вам, «Зевесавым суддзям», не давядзецца пакутаваць ад галаўнога болю. 3 усім гумарам, што яшчэ за-

стаўся ў мяне, я пасмяюся зараз са сваёй філасофіі. Як разумныя афіняне вы, напэўна, ужо напалову зразумелі, што калі не існуе ў палюбоўных справах абсалютнага «спосабу», то тым болей яго не існуе і ў «высокіх» матэрыях.

  • 4. Перш-наперш я не філосаф. Я не стварыў ніякай сістэмы, не ўзвёў светлага храма Думкі з калонамі, панікадзіламі, з царскаю брамаю і святынямі. Я знайшоў толькі свой метад разважання. Скандальны Дэльфійскі храм, над якім не рассейваецца дым, гэты Пуп Зямлі, пацвердзіў маю прыналежнасць да мудрацоў, а не да філосафаў. I ён ставіць мяне ўпоравень не з вялікім Піфагорам, Эмпедоклам, Анаксагорам і іншымі, а з Сафоклам і Эўрыпідам — двума паэтамі. Пэўна, ён хацеў пакпіць не толькі з мяне, але і з іх, дапускаючы, што яны ведалі яшчэ меней за маё «нічога», і ставячы мяне на адзін капыл з двума славутымі «балбатунамі»,— за імі пачуцці, за мной — развага. Нават сябры не называлі мяне філосафам, а «настаўнікам» ці «панам старшынёю».
  • 5. Святы Дэльфійскі Дым папулярызаваў мяне па ўсім свеце як мудраца і ведаў, што робіць. Ён хацеў мяне збіць з тропу. Ён хацеў давесці мне, быццам я знайшоў ісціну ддя таго, каб я яе болей не шукаў і як-небудзь на яе не натрапіў: ён баяўся майго вялікага розуму. Нявыгадна бессмяротным панам, каб зямныя стварэнні спазнавалі ісціну. I калі ён убачыў, што я пачынаю здагадвацца пра яе, ён не марнаваў часу: чорны і густы, ён пранік у вашы мазгі, каб вы ўчадзелі і забілі мяне. I ўсё ж, калі Локсій сур’ёзна сцвярджаў, што я наймудрэйшы, ён разумеў, вядома, што сярод людзей я той, хто ён сярод багоў — першы насмешнік.
  • 6. Яшчэ смаркатым дзіцём я з разяўленым ротам слухаў на гарадскім базары дарослых і здзіўляўся, што па кожным пытанні сутыкаюцца сорак меркаванняў і ўсе здаюцца правільнымі. Сафіты адкрыта сцвярджалі, што ўсе яны сапраўды правільныя. Спачатку сваім няспелым розумам, a потым ужо сталым я заўсёды імкнуўся знайсці тую аднуадзіную думку, якая была б прыдатнай у любым выпадку і абавязковай для ўсіх, гэта значыць, вечную і нязменную, якая не залежыць ад часу, прасторы і людзей — абсалютную думку. I шукаць яе трэба было не ў знешнім свеце, недаўгавечным і падманным, а ў нашай душы, бесцялеснай і бессмяротнай. У глыбіні душы ляжаць ідэі-ісціны, пахаваныя пад тоўстым пластом іржы, якую там нагрувасцілі «пачуцці-жаданні» і «жаданні-імкненні». I выцягнуць іх на свет божы было цяжкім заняткам. Спатрэбілася б майстэр-

ства павітухі. I з цягам часу я стаў павітухай дзяржавы. Я браў душы людзей, мяў іх, а пры неабходнасці засоўваў сваю руку са шчыпцамі і выцягваў дзіця. Я памагаў нарадзіцца ісціне, о грамадзяне афіняне, вось чаму зямля, неба і мора напоўніліся хмарамі хлусні.

  • 7. Чаму б гэта? Ціскаючы і тармосячы душы, каб здабыць з іх боскі элемент, я прымушаў іх вывяргаць іржу: Бога, Дабро, Справядлівасць, Айчыну, Прыгажосць і ўсё астатняе, што не з’яўляецца іх першапачаткам, ні канчатковай мэтай, ні дарам багоў, ні дасягненнем розуму — гэта стварэнні часовыя, сэнс іх эфемерны, гэта нізкія сродкі, якімі кіруючая хеўра слепіць сваіх падданых і губіць іхнія душы. Мы, людзі, дзелімся на тых, хто гуляе, і тых, хто гаруе, на тых, хто бачыць, і на тых, хто носіць шоры — на сытых і дурняў.
  • 8. Жыццё нашае з самага пачатку заблытваецца ў сілках, расстаўленых яшчэ да нашага нараджэння. Малым дзіцём, дома, на вуліцы, у школе мы нясведама вучымся адрозніваць дабро і зло, «права мацнейшага». Семнаццацігадовымі дзецюкамі са свежай і радаснай душой мы ўзрушанымі галасамі маладых пеўняў даём клятву на вернасць вялікім Ідэалам — «праву мацнейшага». Прайшоўшы ваенную службу і стаўшы раўнапраўнымі грамадзянамі, мы чуем і паўтараем тое самае на плошчы, у судах, на народных сходах, у тэатры — «права мацнейшага». Але калі і малыя, і вялікія, і малыя ўчора, і сёння, і заўтра вераць у адно і тое, значыць, ёсць «закон, народжаны эфірам у нябёсах». Вось так мы і ідзём, прыкаваныя адзін да аднаго і ўпэўненыя, што выгоды «мацнейшых» і ёсць нашы выгоды. Выгода наша — быць звязанымі, а не вольнымі, выгода наша — быць пакрыўджанымі, а не караць. I калі б раптам якінебудзь вар’ят з нажом кінуўся выпусціць вантробы з Ваўка, мы б падставілі свае целы і душы, каб прыняць удар на сябе. А калі б раптам здарылася, крый божа, што Ваўка няма, мы б пабеглі шукаць іншага, яшчэ болей лютага, каб ён жэр нас.
  • 9. Вось такія ісціны здабываў я з душы Статка. Ісціны, якія з часам і па звычцы сталі інстынктамі, мацнейшымі за голад і каханне. Дзякуючы ўсё таму ж павівальнаму майстэрству я мог здабыць з душ — раз ужо мяне пачалі прымаць за ўсяведнага — і такія рэчы, якіх там не было, не раўнуючы як кітайскія фокуснікі вымаюць чарвяка з вока мегарцаў. «Але ж чарвякоў,— скажаце вы,— мы бачым і таму верым у ix». «А ідэі?» У іх, грамадзяне афіняне, спачатку

вераць, а пасля іх бачаць. Варта несамавітай старой без дай прачыны заверашчаць у царкве, паказваючы пальцам на святога X: «Зірніце... варушыцца... падаё нам знакі»,— як усе навокал на свае вочы ўбачаць тое самае: і рух, і слёзы, і знакі, і нават пачуюць грозны голас святога.

  • 10. Гэта цуд, вядома. Але цуд надараецца найчасцей, калі толькі ўкладваць у душу тое, што там жадаеш знайсці. Корпаючыся потым у ёй кіпцюрамі логікі, знаходзіш тое, што хочаш. Колісь богазневажальнікі, бывала, закопвалі ў карэнне кіпарысу ці побач з крыніцай абраз, а потым «снілі», што ў тым месцы ўжо колькі часу ляжыць схаваны «святы» і хоча выйсці. Тады, узняўшы на ногі ўсю вёску, са свечкамі й цім’янам яны ішлі туды, выкопвалі абраз — і па ваколіцы разліваўся водар. Будавалася капліца, на тацы сыпаліся грошы, посуд напаўняўся алеем, а богазневажальнік станавіўся святым, як «божы абраннік».
  • 11. Вось такімі цудамі я ўмацоўваў царства Летуценняў у Затоцы Плачу. Я сляпіў дурасць і такім чынам прыносіў карысць ладу Несправядлівасці ў адпаведнасці з правілам: «Чым дурнейшы дурань, тым больш ён самаўпэўнены». Вам не трэ было мяне забіваць. Наступяць іншыя часы, і «моцныя» будуць дорага плаціць фокуснікам не за тое, што яны выцягваюць, а за тое, што ўкладваюць чарвякоў у мазгі і душу мегарцаў, што твораць цуды, павучаючы малых і старых, што найсумленнейшае і найсвяцейшае ў свеце — гэта эксплуатацыя. Тады людзі, ахутаныя блакітным туманам, небыццём думкі і волі, не змогуць варушыць ні языкамі, ні мазгамі, ні рукамі.
  • 12. Душа, якая знаходзіцца на недасягальнай вышыні ў карагодзе вечных субстанцый, баіцца быць закранутай законамі прыроды і чалавека — брыдотай, адноснасцю і тленам. Хай нават цела валяецца ў гразі, душа застаецца чыстай. Ёй не баліць, яна не пакутуе, яна не крыўдуе. Вольная, яна не пярэчыць. Джалам сваёй філасофіі я джаліў прасцячкоў у хрыбет і паралізаваў іх, забяспечваючы «вясёлую гульбу» разумных. Чаму ж вы мяне забіваеце? Я бачу дзяржаву будучыні, грамадзяне афіняне. Яна абагаўляе голад, пакуты і глупства, яна асыпае золатам і корміць зярнятамі і арэхамі шарлатанаў, якія абдурваюць народ, пераконваючы яго пагарджаць матэрыяльным і чакаць узнагароды ў «свеце духаў».
  • 13. Калі я памыляўся ў тэорыі, дык не памыляўся ў практыцы грамадскіх дзеячаў. А яны, каб назаўсёды расквітацца са мною, абвясцілі мяне бязбожнікам. Сакрат, бачыце,

кпіць з багоў і ўзбуджае іх усемагутнасць супраць дзяржавы. Гэта праз мяне багі пакінулі Афіны і скалу Акропаля. Акропаль вашых душаў даўно трапіў у кіпцюры і зубы да Эрыній. Калі б нечакана абрынуўся лівень з градам і вынішчыў рунь, калі б выпаў попел з агнём і спаліў збажыну, калі б філаксера напала на вінаград, а шкоднікі на боб і фасолю, калі б воспа вынішчыла курэй, яшчур — кароў, a can — коней, калі б выгараў гарадскі квартал і бядота пайшла па свеце з торбамі, калі б на Чорным моры два-тры тыдні лютаваў шторм і затрымаў судны з паламідай і збожжам, а народ галадаў, калі б дайшла да нас жахлівая вестка, што недзе далёка за светам нашы малойцы пацярпелі паразу і мацяркі апрануліся ў чорнае — чыя б у тым была віна?

  • 14. Чыя ж, калі не бязбожнікаў? Калі б я не назаляў бессмяротным сваёй філасофіяй — ці наслалі б яны на нас чуму 430 года да нараджэння Хрыстовага? Дарэчы, тады я не займаўся філасофіяй. Калі б сынок Клінія разам са сваімі хаўруснікамі разбіў не галовы гермаў, а вашы, што прагнулі маёй велічы,— ці надарылася б з намі Оцылійская катастрофа? I калі б стратэгі ў Аргінускай бітве не былі бязбожнікамі — ці ўсхадзілася б Немезіда мора, каб перашкодзіць ім сабраць тапельцаў? I таму што я іх апраўдаў — памятаеце? — раскрыліся нябёсы і вылілі на вас вар, але злітаваліся (нябёсы!) з Трыццаці Тыранаў. Цяпер вам зразумела, хто быў вінаваты ва ўсіх тых няшчасцях: памятаеце, я абяцаў вам растлумачыць гэта ў дваццатым параграфе трэцяй часткі маёй прамовы.
  • 15. Вось так сваёй бязбожнасцю і здрадай я прыносіў карысць, і не малую, Айчыне, Рэлігіі і тым, хто корміцца з грудзей гэтых велічных ідэй. Палітыкі, папы і настаўнікі ўзвалілі мне на карак усе свае паганыя і ганебныя справы, як і шкоду ад прыродных стыхій, усе нягоды лёсу. Калі мяне не стане — шукацьмуць якога-небудзь іншага Сакрата, каб ахрысціць яго ў святой купелі грамадскай думкі, як бязбожніка і здрадніка. Ён будзе патрэбен, каб кідаць яго ў пашчу раз’юшанага натоўпу, як ахвяру збавення, кожны раз, калі справы пойдуць дрэнна. Гэтак як статак не можа пражыць ні хвіліны без ваўкоў і ваўкі не пражывуць без бязбожнікаў і здраднікаў.
  • 16. Вы ўсе бурчыце, што свет прапаў. Які свет? Горы і неба? Яны страху не маюць. Парачка бязбожнікаў? Прыкончыце іх, і ўсё адразу стане на сваё месца! Вось ваш свет, вось ваша высакароднасць, грамадзяне афіняне! Усе вашыя традыцыі, пісаныя і няпісаныя — страх перад багамі, павага 62

I

да законаў, любасць да дабра, мужнасць — гніюць, нібы падда, зваленыя ў бездань побач з забітымі рабамі. Хлусня, зладзейства і поддасць — вось «дэманы» дзяржавы, вось унутранае багацце, якое вас узвышае. А потым з’явіўся мой дэман, «новы дэман», каб ажывіць падлу, удзімаючы ў яе праз чарацінку філасофіі «дух ісціны», каб стварыць з падлы чыстыя ідэі, не залежныя ні ад часу, ні ад выбрыкаў чалавека — законы чыстага розуму.

  • 17. Калі паспрабуем падпарадкаваць сляпыя парывы душы законам логікі, гэта значыць, перанесці іх з нясведамай імітацыі і прывычкі да святла думкі і волі — пішы прапала. Але і тут я быў вам патрэбен. Высокія матэрыі вы аддалі на патраву папукам з клаак і прыбіральняў. Я вам раіў не ўсміхацца і не фанабэрыцца, а верыць, што самыя адпетыя прайдзісветы — гэта самыя разумныя афіняне. Я павучаў вас, дзеля вашага ж дабра, шанаваць іх імёны і акурваць іх цені перад жанчынамі, дзецьмі і рабамі, каб яны не пачалі думаць пра сябе бог ведае што і, выйшаўшы аднойчы на пляц, не пачалі выкідваць штукі, горшыя за вашы. Я вучыў вас богазневажанню ў імя багоў і законаў.
  • 18. Дзе мне цяпер усё ўспомніць? Але я не забыўся, што ты і ты, і той, і гэты — усе вы былі згодны з маімі словамі і схілялі галовы перад Савой і Момам. Трох маіх меркаванняў дастаткова, каб паказаць, колькі я папрацаваў дзеля дабра Айчыны, дзеля падзелу грамадзян на сытых і дурняў.

А) . Я даказаў, што душа наша бессмяротная. Значыць, душа існуе. Дзеля яе існуюць (мусяць існаваць) дзяржава, г. зн. законы і папы, а значыць, і багі. Страх перад законамі і багамі ўтрымлівае ад згубы нашыя душы і ад турмы. Афіняне! Калі б не існавала дзяржава, не было б ні багоў, ні папоў, ні нашай бессмяротнай душы! Змардаваныя жыццём, мы павінны спадзявацца, што нашыя радасць і ўлада будуць вечныя — варта толькі спярша памерці. Крый нас божа забіраць сваімі рукамі тое, што ў нас папы забралі гвалтам і хітрасцю, гэта значыць, нашай жа зброяй і нашымі ж галасамі. Іх пакараюць багі на тым свеце. Яны вечна будуць кіпець у катлах са смалою. Калі ж пакараем іх мы, дык мы саграшым і загубім сваю душу, і кіпець у катлах давядзецца нам.

Б). He словам-ветрам, а надзейным, як падмуркавы камень, было маё вучэнне. Таму і надаў я яму квадратную форму. «Лепей быць пакрыўджаным, чым пакрыўдзіць». Гэты камень лепей трымаецца на пяску і на вадзе — у душах

\

слабых. Чым больш прыніжаны чалавек, тым ён менш рашучы; чым больш стомлены, тым менш ён дыхае, думае і злуецца. Патрэбныя мужнасць і ўпэўненасць у самім сабе, каб супраціўляцца несправядлівасці, а яшчэ болей яны патрэбны, каб учыніць несправядлівасць. Прывучаны да страху, робішся абыякавы да яго. Аддаеш сябе слодычы бязволля, эгаізму пакут. I не толькі дазваляеш, каб у цябе забіралі тое, чаго ты не маеш, але і баішся дакрануцца да таго небагатага, што ў цябе ёсць: устрымліваешся ад ежы, піцця і жанчын, ненавідзіш сонца, мора, лясное паветра і pyx, а шукаеш хвароб, пакут, бруду і маўчання і смерці, каб трапіць у рай. «Пакуты ствараюць мараль!» Як сцяг Статка, я высока ўзнімаў радасць пакут. А пра тых, хто не змог вытрымаць пакут, паклапаціліся законы Салона: для іх збудавалі адасобленыя храмы Усенароднай Афрадыты. Тут кожны надзіва танна купляе сабе дасканаласць... забыццё самога сябе.

В) . Тую ж думку я выказаў іначай: «Ніхто не злы па сваёй волі». Гэта значыць: не карайце крыўдзіцеляў, бо... пакрыўдзіце іх. Яны не вінаватыя. Яны не ведаюць, што робяць зло. Цярплівасць! Калі мы навучым іх адрозніваць дабро і зло, у свеце знікнуць зло і несправядлівасць і запануе дабрачыннасць. Патрэбныя школы. А школы збудуюць крыўдзіцелі. Ведаеце чаму? Бо дабро, справядлівасць і абавязак — іх каліта. Яны самі будуць вучыць дзяцей народа, каб тыя не супраціўляліся несправядлівасці, як вырастуць.

  • 19. Так мая філасофія ўмацоўвала рэжым няроўнасці, «права мацнейшага». Вядома, вам не варта было б забіваць мяне за гэта. Будучыя дзяржавы будуць лепей ведаць сваю справу: амбон, парта, газета і дубінкі дружна папрацуюць, каб дастасаваць непрыміральнае да «гармоніі класаў». Я стаў першым маэстрам гэтай гармоніі, а вы мяне забіваеце як бязбожніка. Паслязаўтра хрысціяне зробяць маё вучэнне сваёй рэлігіяй. Яны будуць ушаноўваць мяне як прарока свайго бога і намалююць у цэрквах мой твар з шырокім залатым вянком вакол кудлаў.

ЧАСТКА ПЯТАЯ

  • 1. Мой догмат — не вырадак апраметнай, які атабарыўся ў маёй душы, каб ставіць вам падножкі і злаваць вас. Гэта нешта горшае. Ён не новы, як ужо пагаджаюцца абвінаваўцы. Гэта — пракаветнае сумленне статка, першарод-

нае рабства, якое звязала маю душу з вашымі, каб зрабіць іх непрыступнай крэпасцю дзяржавы беззаконня. Ён не анёлправаднік, што асвятляе мне шлях, гэта анёл-хавальнік грамадскай Хлусні, якая мяне сляпіла. Гэта «права мацнейшага», якое стала ўва мне голасам і воляй багоў і Логасу. Гэта — пякельная і таемная пагроза «Нельга!» і «Назад!». Гэта ваш дэман, грамадзяне афіняне, але куды горшы, бо ён болей магутны.

  • 2. Ці ненавіджу я яго? Калі б я толькі мог аддаць яго вашай патрыятычнай ярасці, каб вы яму выкалалі вочы, адрэзалі яму вушы і нос, каб лілі гарачы алей у раны і густа пасыпалі іх соллю, прыбілі цвікамі падковы да яго ног, прывязалі яго да кала, аблілі газай і смалой, а потым спалілі як паганца. Гэта ён гнаў і кусаў мяне, запрэжанага ў воз Рэспублікі «найлепшых», гэта ён вымушаў мяне ісці, дрэмлючы, нібы конь, па наезджанай каляіне і не збочваць з дарогі. Ta­xa ён вымушаў мяне падвяргаць знішчальнай крытыцы і здзекам беззаконнікаў, замест таго каб крытыкаваць і здзекавацца з законаў; прыніжаць наіўных, замест таго каб шкадаваць іх. Але вось цяпер я шукаю яго і не знаходжу. Вось ужо колькі месяцаў, як ён мяне пакінуў, грамадзяне афіняне. Раз я паміраю, ён вярнўўся ў Галоўнае Упраўленне Бяспекі, каб далажыць пра вынікі сваёй дзейнасці і атрымаць павышэнне.
  • 3. Калі Перыкл казаў, што сіла і дабрабыт дзяржавы — гэта выратаванне (дабрабыт і сіла) гаротных, я не хацеў думаць, што гэта насмешка. Што ён разумеў пад дзяржаваю? Нас усіх? He, вядома. Калі мы ўсе працвітаем, то не трэба нас ратаваць. Ён, пэўна, меў на ўвазе нешматлікіх багацеяў і палітыкаў — словам, «разумных». Калі яны ядуць, то і мы сытыя, калі яны нажываюць багацці, то і мы багацеем, калі ў іх няма прыбытку, то і мы яшчэ болей бяднеем, калі іх маёмасць у небяспецы, то і нам не спіцца. Як бачыце, першы палітык і багацей Афін без аніякага сораму падносіў ачмурэламу натоўпу подласць нешматлікіх як абавязак, веліч і доблесць шматлікіх — Радзімы. Тады ішла вайна, і мы павінны былі аддаваць свае жыцці за «найлепшых», калі мы хацелі ўратаваць свой пастаянны голад і зрабіць вечным наш шчаслівы сон. Вам ясна? Ну, вядома ж. Я ж вам усё тлумачу. Але тады мой унутраны голас статка — голас-дэман — не даваў мне гэта зразумець. Я HaBar меркаваў, што стары гаварыў добра, бо ўсё ў яго было ў згодзе з абсалютнай Логікай.
  • 4. I вось калі мяне пачало мучыць падазрэнне, што я

3 Гісторыя кахання                                            55

думаю няправільна і што розум мой пачынае здаваць, ваш анёл-хавальнік мацней зацягнуў папругу на штанах, расправіў скрыдлы і прыляцеў, скрыгочучы зубамі. Акыш! Але я зноў не супакоіўся. Ледзь толькі ён адляцеў, як мяне пачаў грызці другі шашаль: раскаянне за тое зло, што я прычыніў і сваім сучаснікам, і нашчадкам і якое будзе кіраваць светам несправядлівасці і хлусні. Я пакутаваў і ўдзень і ўначы. Трэба было неадкладна выпраўляць зло. I вось што я зрабіў бы, калі б вы не паспелі мяне забіць».

У яго перасохла ў горле. Ён папрасіў вады, але дзе было ўзяць шклянку і ваду? Нейкі жартаўнік выгукнуў: «Выпі ваду з клепсідры, каб хутчэй скончыць!» Рогат і шум. Шмат з тых, хто спаў, падхапіліся з незадаволеным выглядам і пачалі бурчаць. Іншыя падняліся і знакамі папрасілі вяшчальніка сказаць, колькі вады засталося ў гадзінніку. Вяшчальнік нахіліўся над пасудзінай, а потым падняў правую руку і правёў два-тры разы вялікім пальцам па другім суставе ўказальнага пальца. Сакрат пракаўтнуў сліну і працягваў.

  • 5. За ўсё тое, чаму я вас навучыў, вы павінны былі б азалаціць мяне і акружыць пашанай. За тое, што я зрабіў бы, калі б жыў, вы б павінны былі не толькі забіць мяне, і мелі б рацыю, але і жыўцом стаўчы ў ступе, як стаўчэ тыран Неарх Зянона Элеацкага — каб той навучыўся выкладаць дабрачыннасць,— так ці інакш, але трымаць язык за зубамі наконт бесчалавечнасці валадароў. Вам давялося б адрэзаць мне язык, як цар Анціпатр адрэжа язык рытару Гіперыду, каб той засвоіў урок, што можна прадаваць Радзіму, але нельга лаяць чужынца-пакупніка. Я сапраўды быў небяспечны для грамадскага парадку, для панавання «мацнейшых». Выкіньце мой труп як падалей, куды-небудзь у затоку ці ў які-небудзь яр Кіферону — «хай не будзе прах яго ў зямлі атыцкай». He існуе большай подласці і здрады, чым казаць праўду.
  • 6. Я б пайшоў у кварталы простага люду ў Афінах, у смярдзючыя вёскі Атыкі ад Кавакалоніса да Кундуры і ад Кулуры да Капандрыці. Я б сышоў у цёмныя хаціны, поўныя блашчыц і сухотаў, я б пайшоў у дробязныя лаўкі бядноты, я пайшоў бы ў брудныя і смуродныя партовыя вугальныя сховішчы. I я б сказаў: «Вольныя грамадзяне! Гэтая зямля — нават калі б яна была ў Скіфіі, дзе рэдка выглядае сонца з-за чорных хмараў і не растаюць вечныя снягі — то і

тады б яна была лепшая за ўсе іншыя, бо яна любая вашаму сэрцу. Гэта — радзіма. Ваша радзіма, але ў ёй няма нічога вашага: палі і палацы, караблі і грошы, багі і ўлада, думкі і воля — усё чужое. Мала хто з вас мае даволі месца, каб прытуліцца пры жыцці ці быць пахаваным пасля смерці, ці дастаткова волі, каб справіць патрэбў ў канаве, калі вас не бачыць жандар. Калі ж вы кінеце вокам на сіняе мора, дзе плаваюць караблі і фрэгаты, везучы ад вусця Ніла і Басфора Кімерыйскага, і ад Гераклавых слупоў збожжа, медзь, шоўк і жанчын, вы ганарыцеся імі, як сваімі, бо гэта ж «нацыянальнае». I ніхто не хоча задумацца пра тое, што ўсе гэтыя даброты збіраюцца ў руках адзінак. Персы, спартанцы, фіванцы і карынфцы, гэтыя чужынцы, забіваюць вас толькі адзін раз, а вось братнія рукі пераціскаюць вам глотку ўсё жыццё і забіваюць вас штодня. Наўкола не толькі няма нічога вашага, але і самі вы, і душы вашыя належаць іншым.

  • 7. Потым я пайшоў бы ў Пантэлейскія каменяломні, у капальні Даскаліё і Лаўрыё, на суднаверфі Пірэя, на фабрыкі, што выпускаюць ваенны рыштунак,— да рабоў. Я б сышоў у трумы караблёў, дзе тысячы згорбленых весляроў (сівыя валасы, ілбы, заклеймаваныя напаленым жалезам) мерна грымяць сваімі ланцугамі і ўскрыкваюць пад ударамі бізуна, калі ім надараецца страціць прытомнасць ад стомы. Я пайшоў бы ў вялікія маёнтю, як у Алківіяда ў Кувары, дзе аруць камяністую зямлю ў адной запрэжцы, з валамі і валяць дубы знясіленыя рабы. Я пайшоў бы ў Акропаль, у Рамнунту, у Кудуру, у Кавакалонас, дзе яны ўзводзяць сваімі рукамі да высокага неба мармуровыя калосы вашага духу — Парфеноны. Я б ім сказаў:
  • 8. Фракійцы, азіяты, афрыканцы і скіфы! Грэкі! Служкі, лёкаі, наглядчыкі, педагогі і іншы зброд! Утрыманкі з жаночай паловы дома і свяшчэнныя прастытуткі, што служаць багам і людзям! Рабы дзяржаўныя і нявольнікі прыватных асоб! Бессаромная філасофія вучыць, што вы ад нараджэння рабы. Але ні багі, ні прырода не загадалі, каб семя вашых бацькоў спарадзіла вас такімі. Доля зрабіла вас рабамі, а звычка канчаткова замацавала тое. Вы сталі рабамі, каб мы былі вольныя. Падыміце вашыя галовы і зірніце ў веснавое неба. Вы забыліся на яго блакітны колер. Гэтаксама і на вашай радзіме смяюцца берагі і ззяюць пад сонцам палеткі. Калісьці і вы былі вольнымі і несправядлівымі, a тут вы зрабіліся рабамі і пакрыўджанымі... вы ці вашы продкі, ці ж не ўсё роўна? Вас — пераважная большасць. Усве-

даміце сваю сілу і яднайцеся з пакрыўджанымі вольнымі. Уздыміце толькі свае малаты, сярпы, сякеры, кайданы — і ўся рэспубліка «высакародных» рассыплецца ў пыл. Забярыце ў іх усе даброты і прымусьце працаваць за кавалак хлеба. «А мы будзем сядзець склаўшы рукі»,— адказалі б мне некаторыя, навучаныя поўзаць на жываце перад моцнымі, як рабы, і выпускаць вантробы ў слабых. «Не! — закрычаў бы я.— Працаваць будзеце і яны, і вы. Супольная праца, супольная воля!» — «На чорта нам такая воля! He! He трэба!» — «Не хвалюйцеся. Як надыдзе тая гадзіна, вас прымусам зробяць людзьмі, каб вы — хочаш не хочаш — выратавалі сваё цела, душу і дух».— «Дык хто ж прымусіць нас?» — зноў закрычалі б яны. «Скіфы».

Нечы грымотны голас узвіўся раптоўна, як ракета: «Скончылася вада!» Суддзі з неверагоднай хуткасцю паўскоквалі і з крыкамі, з лаянкай, штурхаючыся, пабеглі да выхаду. Гэта быў не пажар і не землятрус. Яны беглі, штурхаючыся, налягаючы адзін на аднаго, каб паспець першым у касу і атрымаць свой заробак. Нават вяшчальнікі рынуліся да выхаду па тое ж самае, пакінуўшы Сакрата аднаго на трыбуне з горкай усмешкай на вуснах. А ён, са сваім заўсёдным спакоем на душы і на твары, сыходзячы з трыбуны, папрасіў Платона, які стаяў тут жа, зусім збянтэжаны, правесці яго да вязніцы. «Не ведаю, бедны мой сябра, ні дзе яна знаходзіцца, ні па якой дарозе туды ісці».

Ежы Анджаеўскі

ЦЕМРА ЗЯМЛЮ

AX1HAE

«Сонца запала»,— крычаць астраномы ў неба, А навошта запала, ніхто не адкажа, маўчанне; Цемра зямлю ахінае, і людзі паснулі нема, А навошта спяць людзі, ніхто з іх не вывучае. Прачнуцца без адчування, як без чування спалі...

  1. М і ц к е в і ч. «Дзяды», ч. III

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

Адна старая іспанская хроніка натуе, што ў сярэдзіне верасня тысяча чатырыста восемдзесят пятага года, позна паполудні, у гарадок Віла-Рэал прыехаў вялебны айцец Вялікі інквізітар у атачэнні больш як дзвюх сотняў конных і пешых фамільянтаў, ці, кажучы інакш, дамоўнікаў, служак Святой інквізіцыі, якіх таксама яшчэ называлі Хрыстовай міліцыяй. Вуліцы Віла-Рэал,— дадае скрупулёзны летапісец,— апусцелі, зніклі з іх будкі яўрэйскіх гандляроў, ціха было і ў заезным доме, і ў шынку, а вокны большасці жылых дамоў былі пазачыняныя жалюзі. Гарачыня, дзённы сквар трохі ўжо апаў, але з Сіера Марэны ўсё яшчэ цягнула сухім і асмужлівым ветрам.

Толькі почат, вялікая кавалькада коннікаў з атрадам лучнікаў наперадзе, мінуў Пуэрта дэ Таледа і ўехаў за гарадскія муры — як у пішыні, што запанавала ў горадзе, цяжка загрукаў звон калегіяты Сан-Пэдра, а пасля азваліся званы кляштара Сан-Дамінга, касцёлаў Санта Круз, Санта Марыя ля Бланка і Сан-Томас. Праз хвіліну ў Віла-Рэал ужо грымелі званы ўсіх сабораў, кляштараў і бажніц.

Двое святых братоў, якія ішлі ўнутранай анфіладай кляштара дамініканцаў, спыніліся. Адзін быў ужо ў гадах, каржакаваты, па-мужыцку шырокі ў плячах; другі — зусім яшчэ малады, нізкі і дробны, з цёмным хлапечым тварам.

Пераклад зроблены з выдання: Andrzejewski J. Ciemnoscie kryja ziemig.— Warszawa: PIW, 1957.— 157 s.

— Прыехаў,— сказаў брат Матэа.

— Матэа, Матэа! — азваўся брат Дыега.— Калі б я мог маліцца за гэтага чалавека, я прасіў бы ў Бога, каб ён забраў яго ад жывых.

Брат Матэа, схіліўшы галаву, перабіраў ружанец. 3 далечыні, не заглушаны блізкімі званамі, чуўся высокі і чысты розгук звона загараднай пустэльні сёстраў кармелітак.

— Дыега,— ціха сказаў Матэа,— ты нічога не казаў, а я нічога не чуў.

— Баішся? Ты? А ты думаеш не тое самае?

— He заўсёды можна гаварыць, што думаеш.

— Ведаю.

— Ты малады і няўрымслівы.

— А ты б мо хацеў, каб я быў як камень?

— He. Але нават каменне цяпер мае вушы і язык. He забывайся. Калі ўжо айцец Тарквемада пакінуў каралеўскі двор, каб наведацца ў Віла-Рэал, жудасць будзе...

— О, Матэа, страшнейшага за тое, што я пабачыў, бадай, ужо і няма.

— He трэба ілюзій,— сказаў брат Матэа,— жудасць не адмета падзей і здарэнняў, а толькі іх вынік.

Дыега гнаў свае думкі.

— Божа вялікі і міласэрны! Вера мая нязменная, непарушная, а сэрца, Матэа, сэрца маё параненае і сумленне скаламучанае. Аднойчы ў Севіллі на квамадэра я бачыў, як гарэлі на вогнішчах адразу сто чалавек. Разам з братамі я спяваў гімн: «Exurge Domine et iudica causam Tuam» i нават праз гэты велізарны хор не мог не чуць енкаў і ляманту тых, што паміралі. А другі раз...

— Маўчы, Дыега. Раны сэрца можна загаіць толькі ў цішыні.

— Няма мне цішыні! Ты сказаў, што не заўсёды можна гаварыць, што думаеш. Што гэта азначае? He давяраеш мне? Баішся мяне? Ты, мой сябар, мой настаўнік.

Брат Матэа падняў галаву. Дыега стаяў за крок ад яго, збялелы. Ён дрыжаў, вочы ўспыхнулі цёмным бляскам.

— Брат Дыега, калі сумленне працівіцца прызнанай няпраўдзе, тады чалавек павінен баяцца не людзей, а больш за ўсё самога сябе.

— Сябе?

— А ты ведаеш, куды можа завесці супярэчлівасць сумлення? Ці не жахае цябе твой бунт?

— He! Я не хачу ні жаху, ні спалоху, анічога, што называецца страхам. Я хачу нешта зрабіць.

— Маліся,— сказаў брат Матэа.

Тым часам атрад Хрыстовай міліцыі вузкімі і ўсюды аднолькава апусцелымі вулкамі набліжаўся да калегіяты. Вялікі інквізітар каралеўстваў Кастыліі і Арагона, падрэ Томас Тарквемада, у чорнай царкоўнай сутане, ехаў на белым кардобскім кані, акружаны служкамі, прамы, хоць і быў у гадах. Вочы прыплюшчыў.

Адзін рыцар з почату Інквізітара, маладзенькі русявы дон Ларэнца дэ Мантэса, схіліўся з каня да таварыша.

— Пацукі пазашываліся ў норы.

Дон Радрыга дэ Кастра засмяяўся.

— Пацукам тое не паможа.

— Ты думаеш?

— Рукі Святога трыбунала даўжэйшыя за самую глыбокую пацучыную нару. Апроч таго, пацукі баяцца, і страх выдае іх.

Ці той, хто баіцца, абавязкова і вінаваты?

— He ведаю, што мне да гэтага. Знаю толькі, што заўсёды трэба быць супраць тых, хто баіцца.

— Кажуць, кароль Фердынанд патрабуе вельмі многа грошай.

— Вайна заўсёды каштуе дорага.

— Ты думаеш, што ўсе мараны — ератыкі?

— He ведаю. Мусіць, усе. Але гэта ні мне, ні табе абыходзіць не павінна, Ларэнца. Нам — выконваць загады і не баяцца.

— I ты ніколі не баішся?

Ці не на тое мы, каб баяліся нас?

— Вялебны ойча,— напаўголаса сказаў капітан фамільянтаў Вялікага інквізітара дон Карлас дэ Grypa,— прыехалі.

Падрэ Тарквемада падняў вочы. Сярод дамоў, якія шчыльна абступалі Плацэ дэ Сан Пэдра, у неба ўзносіўся такі вялізны мур, што здавалася, нібы не людскія рукі ўзвялі яго, а нейкі гвалтоўны і раптам застылы ў паветры выбух камення і разьбы ўвечніў яго спічастыя формы. Людзі, якія тоўпіліся перад саборам, у цені яго здаваліся ніклымі і прыгнечанымі. Абапал сходаў стаялі з запаленымі свечкамі браты дамініканцы. Іх цёмныя сутаньі трапяталі ад ветру. Агеньчыкі свечак таксама калыхаліся. Затое пасярэдзіне сходаў, у атачэнні службоўцаў Святога афіцыума і свецкага духаўніцтва, чакалі гожага госця абодва інквізітары таледскага арцыбіскупства, канонік калегіяты доктар Альфонса дэ Торэз і дамініканец брат Гаспар Мантыха. Тут жа, побач,

заклаўшы далоні ў рукавы манаскай хабіты, стаяў прыёр кляштара Сан-Дамінга — падрэ Бласка дэ ла Куэста.

Якраз змоўк звон калегіяты, следам пачалі аціхаць і ўсе астатнія званы ў горадзе — і на плошчы раптам запанавала цішыня. Двое лучнікаў падбеглі да вялебнага айца, але Тарквемада спыніў іх кароткім рухам далоні і злез з каня сам.

Натоўп схіліў галовы.

— Вітанне табе, вялебны ойча і найгоднейшы пане,— сказаў канонік дэ Торэз.

Усе чакалі, што Вялікі інквізітар дабрасловіць тых, хто яго сустракаў, але Тарквемада не зрабіў гэтага.

— Мір з вамі, шаноўныя браты,— сказаў праз хвіліну глухім голасам, трохі ўжо старэча-падхрыплым.— Няхай усе ласкі і шчадроты госпада нашага Ісуса Хрыста сыдуць на ўсіх, хто гэтага варты.

— Аман,— сказаў брат Гаспар Мантыха.

Тарквемада абвёў вачыма прысутных.

■— He бачу сярод вас, шаноўныя браты, прадстаўнікоў ад свецкіх уладаў. Хіба яны нічога не ведалі пра наш прыезд?

Малады рыцар у лёгкім міланскім панцыры, што адсвечваў блакітнаватым бляскам, высунуўся з грамады духаўніцтва.

— Вітаю, найгоднейшы ойча,— сказаў трохі загучна.— Мой камандзір, капітан каралеўскага палка, дон Хуан дэ Сантангель, даручыў мне выказаць вам належную чту і адначасова прасіць прабачэння за тое, што стан здароўя не дазваляе ўчыніць гэтага асабіста.

— Ён хворы? — спытаўся падрэ Тарквемада.

— Так, ойча.

— Целам ці душою?

Малады рыцар не разгубіўся.

— He разумею цябе, ойча.

— Чаго не разумееш? Ці ж ты не хрысціянін і не ведаеш, штб ў чалавеку цела, а штб душа і штб называем хваробаю цела, а штб хваробаю душы?

Той горда выпрастаўся.

— Ведаю, найгоднейшы пане. Я Мануэль дэ Ахэда, дваранін і хрысціянін. Калі я сказаў, што шляхетны дон Хуан хворы, я не мог мець на ўвазе яго душу, бо яна, належачы вернаму слузе караля і царквы, не паддаецца ніякім, як я пэўны, хваробам.

— Ці так мала, мой сыне, давяраеш сваёй упэўненасці,

што мусіш павышаць голас? — ціха спытаўся Тарквемада.

Дон Мануэль нецярпліва:

— Ойча вялебны, калі б пан дэ Сантангель не быў хворы...

— ...ён у гэты час сваёй прысутнасцю склаў бы сведчанне шанобы і любові, якія песціць у сабе да веры і Святое інквізіцыі. Веру ў гэта. Маю таксама надзею, што хвароба ў шляхетнага капітана не такая цяжкая, каб заўтра магла перашкодзіць яму наведаць нас у сядзібе Святога афіцыума.

Чырвань заліла смуглы твар дон Мануэля.

— Ці маеш яшчэ што сказаць, мой сыне? — спытаўся Тарквемада.

Кроў усё гусцей залівала твар і лоб, нават шыю дон Мануэля. На скронях набрынялі жылы.

Нейкі момант здавалася, што малады рыцар не авалодае гневам і выбухне.

— Прадстаўнік карэгідора прагне, вялебны ойча, скласці табе словы прывітання,— ціха сказаў брат Мантыха.

— Ці шляхетны карэгідор таксама хворы? — спытаўся Тарквемада.

У судовага пісара Франсіска Доза, шчуплага, згорбленага чалавека з тонкай, як у птушкі, шыяй перад вялебным айцом адняло мову. Ён стаяў збялелы, вусны ў яго дрыжалі, а ў лупатых бясколерных вачах застыў страх.

— Слухаю цябе, мой сыне,— сказаў падрэ Тарквемада.

Пісар разявіў рот, нібы хацеў глынуць паветра.

— Пан Бласка дэ Сілас не мог прыйсці, найгоднейшы ойча,— прамармытаў,— у самую астатнюю хвіліну цяжка занядужаў.

I змоўк пад пранозлівым позіркам Тарквемады. Той павярнуўся да айцоў інквізітараў.

— Што ж, вялебныя браты, пара нам увайсці ў сабор. Падзякуемце Богу за шчасліва завершанае падарожжа і памолімся таксама за душы ератыкоў і грэшнікаў, каб усявышні ў сваёй невычэрпнай даброці дапамог ім у шчырым прызнанні і адрачэнні ад памылак.

— Аман,— сказаў брат Гаспар Мантыха.

— У Віла-Рэал, вялебны ойча, асабліва многа душ, як мне здаецца, заражаных цяжкімі хваробамі,— азваўся падрэ дэ ла Куэста.

— Гойце іх! — сказаў Тарквемада, узыходзячы на сходы калегіяты.— Чаго ж вы чакаеце? Ці ж вы не лекары душ?

Ён быў ужо каля партала, а браты дамініканцы, завёўшы тонкімі галасамі Magnificat, пачалі заходзіць у калегіяту,

калі на плошчы ўтварылася затлока. Падрэ Тарквемада спыніўся, спевы аціхлі.

Унізе голасна крычаў і размахваў рукамі рыцар на запененым кані, пракладаючы сабе дарогу праз натоўп. Акружаны служкамі Святога трыбунала, ён сказаў ім нешта, пасля чаго адзін рыцар у панцыры саскочыў з каня і, бразгаючы зброяй, узбег на сходы.

— Ойча вялебны, прыбыў наш ганец з Сарагосы з важным паведамленнем.

Падрэ Тарквемада махнуў рукой. Падняў руку і рыцар. На гэты знак служкі, лучнікі і рыцары пачалі расступацца, даючы ганцу дарогу. А той — рослы і дужы мужчына — саскочыў з каня, хістануўся, але адразу выпрастаўся, скінуў з плячэй дарожны плашч, глыбока ўздыхнуў, павольным рухам далоні ацёр спацелы лоб і цяжка, як смяротна стомлены чалавек, пачаў падымацца па сходах.

Апынуўшыся перад Вялікім інквізітарам, ён укленчыў і схіліў чорны ад пылу твар.

— 3 Сарагосы? — спытаўся Тарквемада.

— Так, вялебны ойча. Тры дні і тры ночы ў дарозе.

— Хто цябе паслаў?

— Святы трыбунал.

— Кажы.

— Ойча вялебны, здарылася страшнае, яно благае ў неба помсты! — На момант замоўк, каб сабрацца з духам.— Вялебны айцец Пэдра Арбуэз забіты.

Трывожны шэпт папоўз сярод прысутных. Усе ведалі, што кафедральны канонік доктар Пэдра Арбуэз д’Эпіла ўсяго толькі год таму назад пры ўстанаўленні ў каралеўстве Арагон Святой інквізіцыі быў абвешчаны адным з двух інквізітараў Сарагосы.

— Божа, злітуйся з нас,— сказаў падрэ дэ ла Куэста. — Дзе ўчынена злачынства? — спытаўся Тарквемада. — У саборы, ойча вялебны, пад час вячэрняга набажэнства.

— Забойідя?

— Схапілі абодвух.

— Іх імёны?

— Фідэль д’Уранса і Хуан д’Эсперайндэа.

Тарквемада нахмурыў бровы.

— He ведаю такіх.

— Гэта нізкія людзі, вялебны ойча. Абодва, аднак, са службы вяльможнага пана дон Хуана дэ ла Абадыя.

— Аж так высока сягае злачынства?

— Ойча вялебны, найгоднейшы інквізітар, айцец Гаспар Хуглар загадаў паведаміць табе, што гэта ганебнае забойства, відаць, вынік вялікай і шырокай змовы і да падазроных належаць асобы, якія ў каралеўстве Арагон лічацца людзьмі вельмі высокай годнасці.

— Божа мой! — усклікнуў падрэ Тарквемада.— Калі сапраўды ўсё так, як ты кажаш, то мне цяжка паверыць, каб гэтыя асобы былі са старых хрысціянскіх родаў. ЦІ не належаць яны да сем’яў яўрэйскага паходжання?

Ганец з павагай схіліў галаву.

— Народ Сарагосы маўляе тваімі вуснамі, найпачцівейшы ойча. Калі па горадзе разышлася вестка, што вялебны Пэдра забіты, народ высыпаў на вуліцы, каб пакараць маранаў, праклятых аблуднікаў, якія прынялі нашу веру, але і духам, і звычаямі засталіся верныя юдэйству. Яго эміненцыя арцыбіскуп дон Альфонса, спрабуючы прадухіліць інцыдэнты, асабіста выйшаў на вуліцу, каб сказаць народу, што ўсе вінаватыя адбудуць заслужаную кару.

Падрэ Тарквемада паглядзеў на прысутных.

— Чуеце, шаноўныя браты? Чуеце голас хрысціянскага народа? Гэта вам навука! Адзеньце тысячу скрушных грэшнікаў у санбеніта і прыганіце іх босых сюды, да калегіяты, на пакутнае аўтадафэ, аддайце свецкаму суду сто, дзвесце, трыста, калі зойдзе патрэба, зацятых і закаранелых ератыкоў, каб знішчыць іх у полымі, як нішчыцца шкоднае пустазелле або ссохлая вінаградная лаза, а люд, які сёння ў гэтым горадзе замкнуўся ў сваіх дамах, убачце на вуліцах. Больш таго: кіньце яго да ног сваіх.

Пасля павярнуўся да ўкленчанага ганца:

— Мір з табой, мой сыне. Ты прынёс нам вестку смутную і радасную. Мы смуткуем, што вялебнага дона Пэдра няма больш сярод нас, добра ведаючы, што жыцьме ён праз усе часы неўміручасцю поўнай хвалы; радуймася, што яго пакутная смерць умацуе нас і з’яднае ў змаганні з ератыкамі, у абароне нашай веры.

Змяркалася. На плошчы запалілі паходні. Голас Тарквемады гучаў у цішыні ўсё больш грозна.

— Няма на свеце такой сілы, ані такога зла і падступнасці, якія маглі б супрацьпаставіцца нашай справе. Будземце ж, браты, чуйныя і не спема ў час, калі не спіць вораг сярод нас.

— Viva el nombre de Jesus! — моцным голасам сказаў падрэ дэ ла Куэста.— Viva la Virgen Santissima!

Ганёц з Сарагосы падхапіўся з каленяў і, павярнуўшыся

тварам да плошчы, крыкнуў хрыпла з усёй сілы ў змрок, запоўнены ўзброенымі людзьмі і бляскам дымных паходняў.

— Viva la Santissima!

— Viva laSantissima! — адказаў адным магутным голасам натоўп.

У гэты час Тарквемада падняў сухую старэчую далоню і з-пад партала калегіяты, высокі і ўзнесены сярод мігатлівых агеньчыкаў свечак, пачаў крэсліць у паветры знак крыжа.

Быў позні начны час. Нешпар дамініканцаў даўно ўжо закончыўся. Пасля працяглай нарады з інквізітарамі і дарадцамі падрэ дэ ла Куэста правёў вялебнага айца да келлі, у якой той меўся жыць пад час гасцявання ў Віла-Рэал. Змрок нізкіх кляштарных калідораў рассейвалі паходні ў руках двух рыцараў з Хрыстовай міліцыі.

У канцы доўгага калідора падрэ дэ ла Куэста спыніўся і адчыніў дзверы ў келлю.

— Належыць табе, вялебны ойча, заслужаны адпачынак пасля клопатаў сённяшняга дня. Спадзяюся, Бог спашле табе добры сон. У гэтай вось келлі, як сведчаць старыя запісы нашага кляштара, акурат сто гадоў назад жыў пэўны час наш святы брат Вінсэнт Фэр’ер.

Падрэ Тарквемада, схіліўшы ў дзвярах галаву, увайшоў усярэдзіну. Келля была цесная і голая. У адным куце гарэў каганец. Ніжэй было месца для кленчання. У другім куце — вузкая пасцель. Над ёю — разьблёны з дрэва распяты Хрыстос. Холад ішоў ад каменнай падлогі і муроў. За акном распасціралася цёмнае начное неба, усыпанае зоркамі.

Вялебны айцец падышоў да акна.

— Наш брат Вінсэнта несумненна быў святы. Ці не думаеш, вялебны ойча, што пры ўсіх сваіх хрысціянскіх цнотах ён быў чалавек, які вельмі лічыўся з важнасцю слоў.

Падрэ дэ ла Куэста ціха прычыніў дзверы.

— Святы Вінсэнт быў вялікі прапаведнік нашага закону.

Тарквемада, заклаўшы далоні ў рукавы сутаны, глядзеў на далёкае неба.

— Словы! Што ж словы, мой ойча? Тысячай слоў можна вярнуць тысячу ератыкоў. Кажаш, святы Вінсэнт быў вялікі прапаведнік. Гэта праўда. Далучыў да нашай веры шмат тысяч яўрэяў, якія ў свой час уніклі пагромаў. I што з таго? Яны, учора далучаныя, сёння ў асобах сваіх сыноў і ўнукаў таемна мардуюць абаронцу веры. Чаму так робяць? Бо нена-

відзяць Святую інквізіцыю, змяніўшы толькі формы, не мяняючы ні на шэлег сваёй ератыцкай натуры. Аказваецца, словы бываюць не вушкам ігольным, а брамай, шырока адчыненай усім. I праз яе праходзяць так латва, як з цемры да святла дзённага. Сапраўды, мой ойча, бяда тым, хто змагаецца, калі занадта спадзяецца на ачышчальную сілу слова!

— Думаеш, слова не мае ніякай дзейснай сілы? — пакорна спытаўся падрэ дэ ла Куэста.

— Чаму ж, мае, але толькі тады, калі яно — дзеянне. Уся праўда нашага слова ў вучэнні царквы, і яна непарушная, не залежыць ад глебы, на якой мы будуем наш гмах. Але ці ж не на тым грунтуюцца нашы заклікі, каб словы праўды пацвярджаць сведчаннем дзеяння? Вер мне, мой ойча, словы толькі тады нешта азначаюць, калі не далей чым за крок ад іх стаіць меч дзеяння.

— Калі я правільна ўразумеў цябе, вялебны ойча, прызнанні асоб перад Святым трыбуналам, якія сведчаць за тое, што шмат хто са свецкіх паноў і ўпраўцаў горада Віла-Рэал пагарджае асновамі рэлігіі і не баіцца ўзносіцца з пыхаю там, дзе павінна быць толькі паслушэнства і пакора,— то гэта ці не словы, за якімі стаіць меч дзеяння?

Падрэ Тарквемада павярнуўся да акна. У позірку яго цёмных, глыбока пасаджаных вачэй успыхнуў раптоўны бляск.

— Сапраўды, шматвяковы вопыт нашага вучэння прамаўляе тваімі вуснамі. Здаецца мне, ты зразумеў асабліва важны прынцып.

— Ці маеш на думцы, вялебны ойча, прынцып, які сцвярджае, што за кожнай памылкай, якая б яна ні была, схаваныя пахібнасці веры?

Тарквемада прыплюшчыў вочы і нічога не адказаў. Падрэ дэ ла Куэста ўзіраўся ў яго з напружанай увагай.

— Калі б мы хацелі і маглі глыбей і праніклівей глядзець на людскія памылкі,— азваўся праз хвіліну,— тады нам не цяжка было б заўважыць, што прычыны памылак бываюць зазвычай больш грозныя, чым яны самыя.

Тарквемада ўзвёў павекі.

— Ойча Бласка,— сказаў задумліва,— я хацеў бы, каб ты сказаў мне як брату, які шчыра любіць...

— Слухаю цябе, ойча.

— Сапраўдны хрысціянін не можа мець ніякіх асабістых мэт, якія б пярэчылі мэтам царквы.

— Так, ойча, гэта праўда.

— Усе нашы дзеянні, думкі і жаданні належаць царкве.

Лічу таксама, што менавіта таму хрысціянін не толькі можа, але і павінен песціць у сабе жаданні, хай вельмі асабістыя, але каб яны адпавядалі мэтам царквы. Скажы яшчэ, ці маеш асабістае пажаданне, асабліва табе дарагое, адно замілаванне, якое здавалася б табе ўвасабленнем тваіх зямных імкненняў?

Падрэ дэ ла Куэста хвіліну маўчаў.

— Калі быць шчырым, ойча, як на споведзі...

— Будзь!

— Прызнаюся, ужо колькі гадоў горача і нязменна прагну аднаго. Хацеў бы, і хай даруецца мне мая пыха, хацеў бы, аднак, калі-небудзь у будучым, вядома, пасля як найдаўжэйшага жыцця Яго Свяцейшасці кардынала дэ Мендоза, сесці на трон арцыбіскупаў Таледа.

У цэлі стала ціха. Падрэ дэ ла Куэста, стоячы са схіленай галавой, дарма чакаў адказу Тарквемады. Вялебны айцец Вялікі інквізітар маўчаў.

Якраз выходзіў месяц, і бляск яго прабіваўся ў келлю імглістай яснотаю.

— Ойча вялебны,— ціха азваўся прыёр,— магчыма, маё прызнанне ўразіла цябе. Сапраўды, можа, я занадта высока сягаю са сваімі марамі. Аднак мне хацелася б...

— Ідзі спаць, ойча,— суха сказаў Тарквемада.— Думаю, пасля дзённых турбот табе патрэбен сон.

Падрэ дэ ла Куэста збялеў.

— Божа літасцівы, няўжо маё жаданне аж такое заганнае? Калі лічыш, што я не годны такога вялікага гонару...

— Маўчы! Няўжо ты сапраўды такі сляпы і глухі, калі не разумееш, штб адкідаеш, выбіраючы славу і бляск? Чаго варта твая мара? Надзець на галаву арцыбіскупскую інфулу, мець двор, палац, багацце, сядзець у асвянцоных шатах на троне? Ты, дамініканец, найбольш гэтага прагнеш? Гэта твая запаветная мара? Што ты зрабіў з сабою, у якія сеткі ўблытаўся? Хвіліну назад я думаў, падмануты знешняй прыстойнасцю тваёй разважлівасці, што залічу цябе да найвышэйшай годнасці змагара царквы, назначыўшы адным з інквізітараў каралеўства. А ты марыш стаць арцыбіскупам Таледа!

— Ойча!

— Ці не разумееш, што годнасць інквізітара, якая ўскладае на плечы не учту, а цвёрдыя абавязкі, азначае стакроць болын, чым усе біскупскія троны? Больш, чым кардынальская пурпура? Больш нават, чым тыяра папы! Ідзі спаць, бедны ойча, памыліўся я ў табе.

Падрэ дэ ла Куэста асунуўся на калені.

— Ойча вялебны, дзякую табе, адкрыў мне вочы, бачу цяпер, што сапраўды пыха засланіла мне свет, што я цяжка саграшыў, але ў імя памяці нашага вялікага патрона, святога Дамініка, заклінаю цябе, не пагарджай мною, даруй гэтую хвіліну слабасці і зацьмення.

— He! — піскліва крыкнуў Тарквемада.— He дарую. Ты не дзіця, якое толькі ўчора ўступіла ў веру. Ты прыёр, кіраўнік некалькіх сотняў душ. Настаўнік маладых. Валасы сівеюць. Колькі ж гадоў жывеш у кляштарных сценах?

— Мінула трыццаць.

— Трыццаць гадоў! I ты толькі па звычаі і ўбранні застаешся дамініканцам.

— He, ойча!

Падрэ Тарквемада грэбліва паглядзеў на ўкленчанага.

— Устань! He, не спадзявайся на дараванне. Ты здрадзіў свайму прызванню, здрадзіў духу нашага яднання.

— Ойча, аддамся ўсякай пакуце, вызначы хоць самую цяжкую.

— Пакуту? На пакуту трэба мець права. Ты растаптаў гэта права. Аднак для заспакаення тваіх прагненняў магу табе паабяцаць, што пры самай першай нагодзе рэкамендую тваю асобу Іх Каралеўскім Мосцям, каб яны даверылі табе біскупства Авіла. Думаю, з часам не міне цябе і Таледа.

Падрэ дэ ла Куэста падняў галаву. Твар у яго быў пашарэлы, вочы глыбока запалі.

— He рабі таго, ойча, благаю цябе.

— Чаму? Спраўдзяцца твае мары.

— Калі бачу, што трачу...

— Трэба было раней бачыць, меў досыць часу.

— Ойча, цяпер усё разумею. Разумею, як ты павінен пагарджаць мною і як я заслужыў гэтую пагарду. Прабач мне, аднак, не адрынь.

Тарквемада з хвіліну маўчаў, пасля адвярнуўся.

— Ідзі,— сказаў сухім, скрыпучым голасам,— я хачу пабыць адзін.

Ён ведаў, што, нягледзячы на стомленасць, не засне. У апошнія гады адвык ад сну, які, калі ён глыбокі і спакойны, дае чалавеку заслужаны адпачынак. Ён засынаў звычайна вельмі позна, часам толькі пад ранак, а часта і цэлыя ночы, бясконца доўгія, праводзіў у самотным чуванні, роздуме і ў модлах. Сёння не меў у сабе нават настрою на малітву.

Каганец дагараў, кволы пламеньчык мігаў на апошнім дыханні.

Затое месяц падняўся ўжо даволі высока, і яго святло халодным бляскам шклілася ў акне.

Тарквемаду ахапілі дрыжыкі. Ён іпчыльней ухутаўся ў сутану, укленчыў і, схіліўшыся тварам у азяблыя далоні, пачаў шаптаць пацеры. Але хутка заўважыў, што моліцца толькі вуснамі. He знаходзіў у сабе таго полымя, якое заўсёды жыло ў ім і грэла яго,— а ў хвіліны экстазу і сабранасці асвятляла з сярэдзіны, успалымняла і парывала яго натхнёным агнём. Цяпер ён адчуваў сябе пустым і халодным, без думак і пачуццяў.

Далёка ў глыбіні начы зазваніла сігнатурка сёстраў кармелітак, якая асабліва чыста і ясна гучала ў цішыні. «Божа мой»,— сказаў амаль уголас Тарквемада. Яшчэ хвіліну кленчыў, пасля раптоўным рухам, нібы скінуўшы з плячэй цяжар стомленасці, падняўся і пайшоў да дзвярэй.

Адзін служка, што вартаваў каля келлі, убачыўшы вялебнага айца Вялікага інквізітара, падхаігіўся з каменнага ўслона, другі спаў, звесіўшы галаву на грудзі і ўпёршыся плячыма ў мур.

— Ты дон Радрыга дэ Кастра? — спытаўся падрэ Тарквемада.

— Так, ойча.

— Ці ведаеш, як прайсці ў царкву?

— Ведаю, ойча.

— Пакажы мне дарогу. Пачакай! Разбудзі спярша свайго таварыша.

Дон Радрыга нагнуўся і штурхнуў яго ў плячо.

— Ларэнца!

Той сонным і яшчэ дзіцячым рухам адгарнуў з ілба светлыя валасы, а калі расплюшчыў вочы,— адразу апрытомнеў і ўскочыў на ногі.

— Чаму спаў? — напаўголаса спытаўся падрэ Тарквемада.

— Прабач, вялебны ойча, стома змарыла мяне.

— Стома? Стому трэба адольваць, а не паддавацца ёй.

— Я ведаю, ойча.

— Ведаеш?

— Мяне гэтаму вучылі, змалку.

— Я яшчэ не знаю цябе, мой сыне. Відаць, толькі з нядаўніх пор ты сярод маіх дамоўнікаў.

— Так, ойча, гэта мая першая служба.

— Імя?

— Ларэнца дэ Мантэса.

— Губернатар Мурсіі дон Фернанда ці не твой сваяк?

— Бацька. Мой старэйшы брат служыць каралю, бацька хацеў, каб я служыў Святой інквізіцыі.

— Было гэта жаданне толькі твайго бацькі?

— Маё таксама.

— I ты лічыш, дон Ларэнца, што добра пачынаеш службу?

— Мяне вучылі, што служыць трэба з усёй сілы.

— Праўдзе служаць не сілком, а звыш сілы.

— О так, ойча!

— Далажы, мой сыне, заўтра з раніцы свайму камандзіру, што ты заснуў на службе.

— Так, ойча, я далажу.

— Папрасі пана дэ Сігуру, каб ён вызначыў табе адпаведную кару.

— Так, ойча.

— Ты вельмі малады, вучыся адольваць слабасць.

Дон Ларэнца стаяў у струнку з паднятай галавой, у вачах у яго свяцілася палкая адданасць.

— Так, вялебны ойча, буду рабіць гэта.

— Хадзем! — звярнуўся Тарквемада да дона Радрыга.

Унутраны праход да царквы вёў праз кляштарны дзядзінец. На дварэ было пагодна, холадна, але без ветру, і цішыня заснулага горада разлягалася наўкола. Бляск поўні асвятляў толькі частку дзядзінца, а ў глыбіні ўклалася ноч, і там, у цемры, яшчэ цямнейшай за самую цемру, узносіў цяжкую каменную сцяну суровы масіў бакавога нефа Сан-Дамінга.

Дон Радрыга мінуў дзядзінец і, сышоўшы ў канцы яго па некалькіх сходках, падняў паходню, каб асвятліць нізкія, глыбока схаваныя ў царкоўным муры дзверы.

— Вяртайся, мой сыне,— сказаў падрэ Тарквемада.— Назад я пацэлю сам.

— Ойча мой! — сказаў дон Радрыга.

Тарквемада спыніўся.

— Прабач, вялебны ойча, час не зусім падыходзіць, але я павінен сказаць, што мяне вельмі гняце адна думка. Ойча, пан Мануэль дэ Ахеда мой даўні сябар, яшчэ з дзяцінства. Сёння я прабыў з ім вечар.

— Адзін?

— Было яшчэ некалькі яго сяброў. Мануэль выпіў лішняе і, прабач, ойча, казаў словы, якія абражалі Святую інквізіцыю і цябе, ойча, асабіста.

Падрэ Тарквемада маўчаў. Дон Радрыга стаяў бледны з высока ўзнятай паходняй.

— Ён казаў яшчэ, што пан дэ Сантангель, ад імя якога ён вітаў цябе, у самым лепшым здароўі. Апроч таго, абодва яны, належачы да старых іспанскіх родаў, падтрымліваюць прыязныя адносіны з людзьмі яўрэйскага паходжання...

— Гэта ўсё?

— Так, ойча.

— Ці і астатнія гаварылі тонам, абразлівым для веры?

— Мануэль гаварыў найбольш.

— А ты?

Дон Радрыга апусціў галаву.

— Гаварыў?

— He, я маўчаў.

— He хапіла табе адвагі, каб абараніць веру ад блюзнера, ці мо хацеў даведацца, як далёка гэтае блюзнерства сягае?

— He ведаю, я маўчаў. Што мне цяпер рабіць, ойча?

— Як даўно ты служыш у мяне?

— У кастрычніку споўніцца год, ойча.

— Ці ведаеш парадкі Святой інквізіцыі?

— Так, ойча.

— Значыцца...

Дон Радрыга маўчаў.

— Так, ойча,— сказаў нарэшце хрыплым голасам,— зраблю.

Падрэ Тарквемада паклаў далонь на яго плячо.

— Ведаю, што цябе турбуе, мой сыне. Ты думаеш, што здраджваеш сябру.

— Ойча, мой ойча!

— Наадварот, ты садзейнічаеш выратаванню яго заблуднай душы. Ці ж бо не ўчыніў бы ты здрады, калі б хацеў утаіць праўду і пакінуць грэшніка сам-насам з яго грахамі? Ці не на тое і мы, каб дапамагаць тым, хто заблудзіўся? Дапаможамце ж пану дэ Ахеду і пану дэ Сантангелю! Дапаможам, дзякуючы табе.

Бляск удзячнасці асвятліў стурбаваны твар дона Радрыга.

— Ойча, цяжкі камень зняў ты мне з сэрца. Ці павінен я данесці ўсё, што ведаю, Святому трыбуналу з подпісам?

Падрэ Тарквемада мацней абапёрся на яго плячо.

— Дон Радрыга, падумай, ці падпісаўся б ты пад словамі: дыхаю, хаджу, ем, сплю?

— Але ж гэта праўда.

— А твае сведчанні чым жа будуць, калі не праўдай?

— О так, мой ойча! — усклікнуў дон Радрыга.— Праўда павінна перамагчы.

— I пераможа,— сказаў вялебны айцец.— Яшчэ хвілінку, мой сыне. He забудзься адзначыць, што пан дэ Ахеда ўхваляў злачынства, якое ўчынілі на асобе вялебнага пана Пэдра д’Арбуэза.

Дон Радрыга завагаўся.

— Ойча вялебны, калі памяць мяне не падводзіць, дон Мануэль нічога такога не казаў.

— Ты ў гэтым упэўнены? Ці ж ты не напамінаў, што як пан дэ Ахеда, так і яго начальнік падтрымлівае сяброўскія адносіны з людзьмі яўрэйскага паходжання?

— Так, ойча.

— Ну і?..

Дон Радрыга маўчаў.

— Як доўга трывала ваша гутарка?

— Прыблізна з гадзіну, падрэ.

— I ты мог бы прысягнуць, што за ўвесь гэты час не ўспаміналі пра здарэнне ў Сарагосе? He можаш прысягнуць у гэтым? А можа, дапускаеш, што гаворка ішла пра жудаснае злачынства? Прыгадай, можа, з прычыны аж надта зразумелай пан дэ Ахеда не гаварыў адкрыта, можа, выказваўся ў сэнсе пераносным і тым не меней так, што гэта сведчыла б за тое, што ён ухваляе святатацкг ўчынак?

— Ойча вялебны, можа, мяне памяць падводзіць, але сапраўды не ўзгадаю...

Падрэ Тарквемада пранікліва паглядзеў на яго.

— Дон Радрыга, памятай, што, калі заходзіць аб абароне веры, сапраўднаму хрысціяніну нельга спыняцца на паўдарозе. Ці мог бы ты з рукою на крыжы і перад абліччам Бога засведчыць, што пан Мануэль дэ Ахеда не гадуе ў сэрцы падступнай і заганнай прыхільнасці да забойцаў айца д’Арбуэза?

— He, ойча,— прашаптаў дон Радрыга.— He мог бы засведчыць гэтага.

— А мог бы прысягнуць, яшчэ раз у цябе пытаюся, што з гэтай заганнай прыхільнасцю пан дэ Ахеда яўна не здрадзіў?

— He, ойча. Памяць, асабліва ў такіх, як гэта, акалічнасцях, сапраўды можа падвесці.

Тарквемада зноў усклаў далонь на плячо.

— Слушна,— сказаў.— Ідзі ж, мой сыне, і пагутары са сваёй памяццю. Хай яна таксама будзе чыстая, як і тваё сумленне.

Калі ён увайшоў у царкву і замкнуў дзверы, усё ж выразна чуў крокі дона Радрыга, якія аддаляліся. Потым яны заціхлі ў глыбіні дзядзінца, і ён адчуў сябе самотным; здавалася, ён разарваў апошнія повязі, якія яго злучалі са светам.

Холад у царкве быў яшчэ больш калючы, чым у кляштарнай келлі, а цемра, скаваная прасторай і цішынёй, здавалася затопленай у глыбінях нябачных муроў. У глыбіні царквы перад алтаром і бліжэй, у бакавых капліцах тлелі жаўтлявыя агеньчыкі лампадак, аднак іх ніцы бляск не толькі не разганяў змрок, але, здавалася, яшчэ больш згушчаў яго. Калі Тарквемада ўзняў галаву, ён праз хвіліну разгледзеў абрысы высокіх лукаў скляпення, і тады,— нібы гэтыя аддаленыя формы неслі сведчанне жыцця,— пачала знебывацца страчанасць і самота. Ён шукаў і хацеў сабе гэтага: велічы каменнай прасторы, змроку і маўчання, якія безгалоса,— раптам, як бы паддаючыся сіле вышэйшага права, пачалі выконваць сваё апошняе пакліканне, нясмела, пасля ўсё больш імпэтна загучалі нібы вайсковыя сурмы заклікам да бадзёрасці і змагання.

Ён пайшоў у бліжэйшую бакавую каплічку, але спыніўся на паўдарозе, захоплены нейкім гучаннем, якое, здавалася, запаўняла ўсю веліч цемры і парывала яе ўгору. Вось яно, божае царства, якое ў пазачассі прымае ў сябе людзей, дакладна згодных ва ўчынках і жаданнях!

Вось ён, дасканалы парадак, мэта нязменных думак і незастрашанага дзеяння! Які, аднак, ён далёкі яшчэ, як цяжка дасягнуць яго! Колькі перашкод, раней чым здабыць яго, трэба пераадолець, як многа бунтоўных замахаў зламаць і стаптаць.

Ён выцягнуў далоні, нібы хацеў дакрануццца да тых нябачных рысаў будучага, і тады запанавала раптам цішыня. У ёй, мёртвай, як цень камення, гучала водгулле цяжкіх салдацкіх крокаў: уздоўж кляштарных муроў, відаць, праходзіла начная варта.

— Госпадзе,— сказаў Тарквемада,— не дай, каб аслабла і згасла ў нас нянавісць да ворагаў тваіх.

Ён сказаў гэта шэптам, але голас яго мог пачуць мнішак, які кленчыў каля ўвахода ў капліцу, бо той, да таго часу нерухомы і, як здавалася, цалкам адданы малітве, раптам падхапіўся. Ён быў нізкі і дробны, рабіў уражанне вельмі маладога.

Доўгую хвіліну падрэ Тарквемада і той глядзелі адзін на аднаго моўчкі. Нарэшце вялебны айцец падышоў бліжэй.

Брат дамініканец быў сапраўды малады, не болей за дваццаць.

— Мір з табою, сыне мой,— сказаў Тарквемада.— Я перашкодзіў табе ў малітве? Ты ж маліўся?

Малады стаяў, схіліўшы галаву.

— Хацеў маліцца,— сказаў ціхім стомленым голасам.

— Правільна робіш, таму што ноч асабліва спрыяе сабранасці. Парою ў такі час, як цяпер, менавіта малітва, а не сон, робіцца сапраўдным адпачынкам. Усе думкі можна аддаць богу.

Той узняў галаву, твар у яго быў бледны і спакутаваны, толькі цёмныя, незвычайна вялікія вочы палалі неспакойным агнём.

— Ойча вялебны, я сапраўды вельмі малады, але ўжо даўно не маю спакою, пра які кажаш. Я не мог заснуць, гнялі мяне цяжкія думкі. Я хацеў знайсці ратунак ад іх у малітвах. Але не знайшоў ратунку.

— Кепска, можа, шукаў.

— He ведаю, ойча. Часам мне здаецца, што не малітвы мне патрэбны, а выказацца ўголас пра ўсё тое, што мяне мучыць. Ойча вялебны, ты на столькі гадоў старэйшы за мяне, многае, напэўна, бачыў і перажыў, скажы, ці маўчанне можа забіць душу чалавека?

Падрэ Тарквемада з хвіліну памаўчаў.

— He разумею цябе, сыне мой. Толькі ўпартае трыванне ў смяротным грэху можа забіць чалавечую душу.

— А маўчанне ці ж не бывае смяротным грэхам? Ойча, агартае мяне часам страх, што калі не выкажу таго, што каламуціць спакой майго сумлення і адганяе сон, тады ўсё, што я змоўчаў, памрэ ўва мне, як уздых, які не можа ўжо ўхапіць паветра, як слова, якога не здолее вымавіць амярцвелы язык. Ойча мой, я баюся, што магу стаць каменем.

Тарквемада працягнуў далонь.

— Падай мне, сыне, руку.

Рука была халодная і сухая.

— Ты думаеш, ойча, што ў мяне гарачка? He, ойча, гарачкі няма, я здаровы.

— Бачу, сапраўды няма гарачкі. Але ж гаворыш ты, браце...

— Завуць мяне братам Дыега.

— Але ж гаворыш ты, браце Дыега, так, як звычайна людзі ў вялікай гарачцы або пад вялікім грэхам, які точыць іх сумленне.

Брат Дыега ўздрыгнуў.

— О не, ойча! Цяжкія грахі не на маім сумленні. He мяне трэба вінаваціць за прымус, не на мне людскія крыўды, слёзы і пакуты. Ніхто яшчэ мяне не праклінае і не ненавідзіць. He маю на сумленні ніякага злачынства, ніякай няпраўды.

Некалькі хвілін панавала маўчанне. Падрэ Тарквемада падцягнуў пад шыю сутану.

— Браце Дыега, ты выказваешся даволі няясна, аднак мне здаецца, што тваімі вуснамі гаворыць вялікая пыха.

Той заварушыўся.

— О не, ойча, гэта не пыха! Ты ж мяне не ведаеш. He ведаеш маіх думак.

— Ты так мяркуеш?

— He ведаю, ойча. Можа, і знаеш іх, можа, і ведаеш, што ўва мне дзеецца. Я хацеў маліцца, але не ведаў, што тут я не адзін. Бачу цябе першы раз, не ведаю, хто ты, але калі стаю перад табою і, апроч нас двух, няма нікога, мне здаецца, што ведаю цябе даўно, з першай хвіліны, як я пачаў мысліць. Чаму ты так дзівішся на мяне, ойча? Ты сам сказаў, што ў мяне няма гарачкі, што я прытомны. Ці ведаеш ойча, за што я хацеў маліцца? Можа, і здагадваешся, але дазволь мне сказаць пра гэта, бо ты зразумееш: у цябе твар чалавека, які ўсё разумее, а можа, таксама адчувае, што ведаў мяне даўно, з самага пачатку. Ойча мой, ойча, я хацеў прасіць у Бога, каб ён дараваў тым усім, якія, маючы ў сваіх руках уладу, дрэнна карыстаюцца ёю і не на дабро людское яе прыкладаюць, а на страшныя крыўдны і пакуты. Хацеў сказаць: Божа вялікі і літасцівы, які на небе, май літасць да гвалтаўнікоў справядлівасці, даруй свядомым ілгунам, здрадным скаржнікам і фалыпывым суддзям, будзь міласэрны да тых, якія ў сляпым забыцці нішчаць спакой людскі і сеюць страх, аблуду і нянавісць, злітуйся з забойцаў... Так хацеў маліцца. Але не змог, ойча, не здолеў, не жадаў! Словы ў горле стылі. Калі цяпер іх вымаўляю, дык яны — абвінавачанне і праклён, а калі яны павінны былі быць малітвай, кожнае з іх здавалася мне цяжэйшым за камень. Ойча, гэта была б благая малітва!

Падрэ Тарквемада стаяў нерухомы.

— Ці можаш сказаць мне, браце Дыега,— сказаў праз хвіліну,— хто тыя людзі, за якіх ты хацеў маліцца і на якіх ускладваеш віну, такую вялікую, на тваю думку?

Брат Дыега падняў да грудзей абедзве заціснутыя далоні.

— Ойча! Гэтая сутана паліць мяне, яна душыць мяне.

— Браце Дыега!

— Паліць мяне, ойча, бо зганьбавана людзьмі, якія носяць яе.

— Браце Дыега, я таксама нашу яе.

— I ніколі яна не душыла цябе? Скажы, ніколі цябе не трывожыць сорам, што людзі ў такіх самых сутанах...

Тарквемада вызваліў з рукава далонь і рашучым рухам адсунуў ад сябе Дыега.

— Маўчы! Ці не разумееш, няшчасны, таго, што гаворыш? Ці ведаеш, хто я?

Брат Дыега знепрытомнена паглядзеў палкімі вачыма на старога.

— Хто ты? He ведаю! Ведаю, што знаю цябе здавён.

— Браце Дыега,— сказаў той ціха, амаль лагодна,— я брат Томас Тарквемада.

Дыега болесна ўсміхнуўся.

— Навошта з мяне кпіш? Хочаш выпрабаваць маю адвагу? О не, ойча, няма ўва мне страху. Калі б замест цябе сапраўды стаяў тут перада мною сам айцец Тарквемада, я таксама не адмовіўся б ад ніводнага слова, што сказаў. Мая нянавісць мацнейшая за страх. Няма ўва мне, ойча, месца страху.

— Браце Дыега, апамятайся,— сказаў вялебны айцец амаль шэптам, але з асабліва моцным націскам,— ты стаіш перад Вялікім інквізітарам.

Стала ціха. Брат Дыега з усё большым напружаннем у вачах узіраўся ў Тарквемаду. Пасля паднёс руку да лоба. Адчуў пад пальцамі халодны пот.

— Божа,— прашаптаў.

Адступіў на крок у глыбіню капліцы і ў гэты момант зачапіў нагою падсвечнік, які стаяў з боку алтара. Твар яго скрывіўся, губы задрыжалі. Ён хутка нагнуўся і, схапіўшы цяжкі чатырохгранны падсвечнік, замахнуўся ім на Тарквемаду. Аднак не ўдарыў. Стаяў з высока занесенай рукою, цяжка дыхаючы, з тварам, працятым нянавісцю, але адначасова абяззброены спакоем і маўчаннем старца, які не адступіў ні на крок, не зрабіў ані руху на абарону. 3 яго нерухомай постаці біла такая сабраная і цвёрдая сіла, што праз хвіліну Дыега заплюшчыў павекі, і, хоць яшчэ стаяў замахнуўшыся,— падсвечнік выпаў з рукі і, з ляскатам стукнуўшыся аб каменныя сходкі алтара, пакаціўся з іх і застыў каля ног Тарквемады. Гулкае рэха разарвала цішыню цемры, і адзін яго гук асабліва доўга і працяжна звінеў недзе пад самым скляпеннем царквы, пасля ўсё раптам змоўкла, і цішыня стала яшчэ глыбейшая.

Дыега расплюшчыў вочы.

— Чаму не клічаце сваю ахову, вялебны пане? — спытаў высокім і ясным, вельмі маладым голасам.— Рабіце, што прывыклі рабіць пры падобных акалічнасцях.

Падрэ Тарквемада адвярнуўся і, расхінуўшы на грудзях сутану, укленчыў перад алтаром.

— Сыне мой,— сказаў напаўголаса,— укленчы побач са мною.

Дыега хвіліну стаяў нерухомы, пасля раптам рэзка павярнуўся да Тарквемады і ўкленчыў не далей чым на выцягнутую руку.

Каганец, які свяціўся ў глыбіні алтара, кідаў мігатлівы бляск на абодвух.

Вялебны айцец склаў далоні на малітву.

— Паўтарай, сыне мой, за мною: «Ойча наш, які сутны на небе...»

Дыега ўзняў вочы, але навокал было занадта цёмна, каб ён мог затрымаць позірк на доўгіх пратэсах, якія пасмамі жаўтаватага палатна звісалі абапал амбона, заўсёды ўдзень напамінаючы імёны і правіны людзей, спаленых Святым трыбуналам. Цяпер толькі невыразны цень гэтых злавесных палотнаў нік у глыбіні камяніцы.

— «Ойча наш, які сутны на небе»,— сказаў нарэшце ясным і звонкім голасам, як перад тым.

— «Хай свяціцца імя тваё».

— «Хай свяціцца імя тваё».

Дыега адчуў спазмы ў горле і гарачыя слёзы пад павекамі.

— «Хай прыйдзе царства тваё»,— сказаў ён ціха, каб не выдаць дрыжання голасу.

— «Хай будзе воля твая як у небе, так і на зямлі».

Дыега паўтарыў і гэтую фразу, але яшчэ цішэй. Ён адчуваў, што з наступным радком не авалодае ўзрушанасцю, якая нахлынула на яго, і заплача ўголас. Але вялебны айцец Вялікі інквізітар больш не маліўся. Ён замоўк, заціснуў далонямі скроні, нібы забыўся на таго, хто кленчыў побач з ім.

Сігнатурка сёстраў кармелітак зноў пачала званіць удалечыні. Падрэ Тарквемада ўзняў галаву.

— Аман,— сказаў моцным, сабраным голасам.— Браце Дыега!

— Пане?

— Вяртайся, сыне мой, да сябе. Неўзабаве развіднее, чакае цябе, як я думаю, нялёгкі дзень.

— Абы каб стаў пачаткам апошняга! — усклікнуў Дыега.

На гэта Тарквемада сказаў:

— Кожны чалавек пан і адначасова слуга свайго лёсу. Ідзі ўжо requiescere in pace ў сваю цэлю, чакай, пакуль не атрымаеш новых указанняў ад вышэйшых.

Ноч сапраўды канчалася, і, калі брат Дыега ішоў кляштарным дзядзінцам, на небе, ужо на ўсходзе асветленым блакітнаватым водбліскам, зоркі пачалі тухнуць. Мглістая шэрань золку залівала паветра, і холад гэтай апошняй начной гадзіны быў асабліва пранізлівы.

У цені каланады стаяў чалавек. Дыега спыніўся, пасля падышоў бліжэй.

— Гэта ты, Матэа?

— Я,— сказаў той,— Адкуль ідзеш? Ты быў у царкве?

— Быў.

— Божа вялікі! Ты бачыў яго?

— Пра каго ты? Я бачыў д’ябла.

— Дыега!

— На гэты раз ён перамог мяне. Я маліўся з ім.

Брат Матэа схапіў яго за руку.

— Дыега, мой маленькі Дыега. Я прачнуўся ноччу, пайшоў у тваю келлю, але яна была пустая. Пасля ў калідоры мне загарадзіў дарогу малады рыцар, адзін з яго служак. Ён спытаўся ў мяне: «Куды вы ідзяце, вялебны браце?» Я адказаў: «У царкву». Тады ён крануў мяне за плячо і сказаў: «Ужо ноч, вялебны браце, не перабівайце нашаму шаноўнаму айцу хвілін самотнага роздуму». Я тут чакаў цябе, Дыега. Вельмі доўга чакаў.

Дыега падняў галаву.

— Навошта?

— Я баяўся за цябе. Нашто ты хочаш загубіць сябе? Што гэта азначае, што ты маліўся разам з ім?

— Нічога,— сказаў Дыега, гледзячы ў змрок пад нізкімі скляпеннямі аркад.

— Нічога?

— Я хацеў забіць яго, а пасля паўтараў за ім пацеры.

Брат Матэа здрыгануўся.

— Дыега, што ты зрабіў з сабою? Нашто па сваёй волі аддаешся ў рукі непрыяцелю?

Дыега паціснуў плячыма.

— He ведаю. А пра што ты, уласна, кажаш? I так няма

ратунку. Можна звар’яцець або самога сябе знішчыць. Гэта ўсё.

— Яшчэ ёсць Бог!

Дыега адвёў руку.

— Бывай, Матэа. Я стаміўся, хачу спаць, requiescere in pace, як ён наказаў мне, вялебны айцец.

— Дыега!

Дыега спыніўся каля ўвахода ў кляштар:

— Чаго?

— Я любіў цябе за чысціню твайго сумлення, як нікога на свеце.

— Чаму кажаш — любіў?

— Дыега, калі што якое станецца, малю цябе, зберажы сваё сумленне.

— Што гэта азначае?

— Што?

— Сумленне.

— Будзь самім сабою.

— Толькі таго?

— Гэта ўсё.

— Усё? Усё заўсёды азначае найменш. Я застаюся самім сабою, калі раблю адно, і застаюся самім сабою, калі раблю нешта зусім другое. Ці ў страху таксама ёсць сумленне?

— Дыега, нават скажоная праўда не перастае быць праўдай.

— Ах, так! — сказаў Дыега.— Будзь здаровы.

Дыега заснуў адразу і так моцна, што, калі прачнуўся надвячоркам, не мог разабрацца, ці гэта досвітак, ці ўжо змяркаецца. Нейкую хвіліну ляжаў нерухома ў тупой стоме, і, перш чым паспеў абудзіцца ад гэтага памарачэння, заснуў зноў, і амаль адразу, у глыбокім сне вельмі востра і раптоўна ўсвядоміў, што нё спіць і што не адзін у келлі. Аднак ён не расплюшчыў вачэй. Ведаў, што тое, што павінна стацца, станецца, але хацеў адсунуць гэтую непазбежную, хоць яшчэ і невядомую, неабходнасць на некалькі хвілін, каб сабрацца з думкамі. «Нельга мне баяцца»,— падумаў ён, але адначасова адчуваў, што страх нібы толькі і чакаў позвы,— сэрца забілася хутчэй, халадок прабег па скронях і шчоках. «Не, не, толькі не гэта!» — сказаў ён уголас і паглядзеў.

Пасярод келлі стаяў падрэ Тарквемада. Было цёмна,

але ноч за акном здавалася амаль яснай, нібы ахопленыя водбліскамі вялізнага пажару. «Адкуль гэтае святло?» — падумаў ён. Яшчэ ніколі ён не бачыў яснасці, адначасова халоднай і мёртвай.

Устаў.

— Вы прыйшлі, пане? — сказаў проста.

Сапраўды, калі ён і адчуваў у гэты момант здзіўленне, дык толькі з той прычыны, што зусім не здзівіўся.

— Як бачыш,— сказаў Тарквемада.— Я ж сказаў табе, што кожны чалавек — і пан і слуга свайго лёсу.

— Ты мне гэта казаў, пане? — здзівіўся Дыега.— Калі?

— Ужо не памятаеш?

Дыега пацёр лоб.

— Так, нешта прыгадваю. I таму ты прыйшоў? He разумею цябе, пане? Ты — не я, і мой лёс — не твой.

— Ты так думаеш, сыне мой? Няўжо ты памыліўся, кажучы, што ведаеш мяне даўно?

— He, пане, не памыліўся. Сапраўды ведаю цябе так даўно, як толькі хапае памяці.

— Ну і?..

— Але ты — не я. Калі я ўбачыў цябе першы раз, так, цяпер я ўсё прыпамінаю, менавіта таму мне здалося, што ведаю цябе даўно, што ты не быў мною. Ты — мая процілегласць, маё адмаўленне.

— Дапусцім. Аднак жа ці ты не ведаеш мяне, каго называеш сваёй процілегласцю і сваім адмаўленнем, дакладней і лепей, чым сябе самаго? Маўчыш? Значыцца, згаджаешся?

— О не, пане! Маўчанне не заўсёды азначае згоду. Я замоўк, бо не мог адмаўляць, што ведаю цябе добра.

— А сябе? Ці ведаеш сябе лепш, чым мяне? Ведаеш пра сябе ўсё?

— Хто ж ведае пра сябе ўсё?

— Дык, можа, ведаеш усё пра мяне?

Дыега завагаўся.

— Так, пане,— сказаў нарэшце цвёрда.— Пра цябе — усё.

I адразу зразумеў, што гэтае прызнанне размінулася з мэтай, прайшло міма старога.

— Дзе ж тады мяжа паміж табою і мною? — спытаўся Тарквемада.— Ці не ілюзія гэта, якую ты сам у сабе стварыў?

— Значыцца, усё-такі сам!

Тарквемада, здавалася, не заўважыў трыумфальнай інтанацыі ў голасе Дыега.

— Калі ты ведаеш мяне, а я — не ты, калі ты ведаеш мяне лепш, чым сябе, дык, можа, і ты — не ты ў такім сэнсе, як табе думаецца. Можа, тваёй натуры ўласціва перш за ўсё тое, што ты ведаеш дакладна і ўсебакова, а не тое, што сам расцэньваеш як няяснае і цьмянае.

— Што ж, па-твойму, азначае — быць самім сабою?

— Быць,— адказаў Дыега без вагання.

— А можа, ведаць? Ці можаш ты існаваць, дзякуючы несвядомасці, пазбаўляючы існаванне свядомасці? Што вырашае тваё прызначэнне: існаванне ці свядомасць?

— Ведаю,— усклікнуў Дыега,— ты хочаш забіць маю свядомасць.

Тарквемада ўсміхнуўся, нібы нешта разумеючы.

— Наадварот.

— Хочаш, каб яна была тваёй?

— Падсунь мне крэсла, сыне мой,— сказаў Тарквемада. Дыега зрабіў гэта, пасля стаў перад ім.

— Хочаш забраць у мяне маю свядомасць,— паўтарыў ён.

Тарквемада рухам, быццам яму холадна, падцягнуў пад шыю цёмную сутану.

Маўчаў, раздумваючы.

— Бог, сыне мой,— сказаў нарэшце,— асаблівай любоўю адарае палкія душы. He часта людзям даецца палкасць. Калі ж, аднак, ты так багата адораны, тым болей, сыне мой, ты павінен думаць, якім мэтам служыць твая палкасць.

— А, дык усё-такі яна мая!

— Ці служыць царству божаму ці царству сатаны. — Іначай, ойча, чым ты, я ўяўляю сабе царства божае. Тарквемада падняў галаву, і позірк яго цёмных глыбока пасаджаных вачэй застыў на Дыега.

— Памыляешся, бо нават самай смелай думкай ты не патрапіш асягнуць царства божае. Ты не бачыш і не разумееш яго. Думаў ты калі: можа, палкасць твая — выява волі божай, можа, абяртаецца супраць яе? Ці набліжае перамогу праўды, ці бунтуе супраць асноў праўды? Ці наша гэта, хрысціянская палкасць, ці чужая нам духам, ератыцкая, варожая? 3 палкасцю, сыне мой, бывае так, як з кожнай чалавечай рэччу; не існуючы сама ў сабе, яна, у адарванні ад заблытаных спраў свету, можа абярнуць сваю гвалтоўную сілу як на дабро, так і на зло, адзін раз служыць праўдзе, а другі раз кіруе сваё дзеянне супраць яе? Ты хрысціянін?

— Ойча вялебны, калі б я не быў хрысціянінам, не кранала б мяне так віна маіх братоў.

— Ты сын царквы?

— Ойча, калі б царква магла гучна і свабодна гаварыць вуснамі праведных, дык на ўвесь свет, на ўсе хрысціянскія краіны разнёсся б страшлівы крык роспачы, не! што я кажу? не роспачы... крык гневу скалануў бы зямлю. Божа мой, што зрабілі з вучэннем Хрыста? Якую праўду можна знайсці там, дзе яна трымаецца толькі на хлусні, гвалце і прымусе? Хрыстос казаў, што любоў усё можа, горы здолее перанесці...

— Горы, горы! — голас Тарквемады па-старэчы заскрыпеў.— Павярхоўна, сыне мой, разумееш навуку Хрыстовую. Ты яшчэ не прасякнуўся ўсей глыбінёю праўды. Што ты ведаеш пра шляхі, якімі належыць весці люд да збавення? Што ты ведаеш пра павольнае, векавечнае збудаванне божага царства? Ты са сваім вопытам, меншым за жменьку пяску. Што ты бачыў, што перажыў?

— Многае, ойча, бачыў. Бачыў самы жудасны гвалт, які чынілі з людзьмі, бачыў, як глуміцца годнасць чалавечая...

— А што ты ведаеш пра ажыццяўленне вучэння Хрыста? Што табе вядома са складанага ператварэння слоў у дзеянне? Ці ведаеш ты формы і памеры зла? Ці ведаеш ты абавязкі, якія садзейнічаюць упарадкаванню? А чалавек, натура чалавечая! Што ты ведаеш пра чалавека?

— Я сам чалавек.

— Які?

— Чалавек.

— У чалавечай форме і ератыкі і паганцы. Ці прызнаеш ты, што вучэнне царквы — адзіная праўда і няма, апроч яе, ніякай іншай праўды?

— Ойча, я не адступнік.

— А праўда — ці не ёсЦь яна дабро?

— Дабро, ойча. Найболыпае дабро.

— Калі ж праўда — гэта дабро, дык што такое скрыўленне праўды — ці не зло гэта? А зло, ці не трэба яго вынішчаць і ламаць? Ці мы павінны дазволіць, каб яно ўбіралася ў сілу? He, мой сыне, не дастаткова толькі прызнаваць праўду. Праўду трэба абараняць ад усякіх яўных і замаскаваных падкопаў зла. Праўду трэба мацаваць штодзённа, кожную гадзіну і хвіліну.

«Адкуль гэта святло?» — зноў падумаў Дыега. I сказаў няўпэўнена:

— Ойча, а калі мы абараняем праўду нягоднымі сродкамі, дык ці не агняздуецца зло ў самым сэрцы праўды?

— Што ты называеш нягоднымі сродкамі? Ужыванне сілы? Меч справядлівасці? Падумай, чым бы стала праўда, калі б не была здольная ўжываць сілу і калі б у яе руцэ не было зброі, якою можна забяспечыць права. He, нічога ты не ведаеш пра натуру чалавека!

— Я ведаю, што людзі пакутуюць і мучацца звыш меры сваіх правінаў, а часта і без віны.

— Я таксама ведаю гэта.

— Ты?

— Святая інквізіцыя, мой сыне, дастаткова моцна апіраецца на зямлю і добра ведае, што на ёй робіцца. Але хто ж асмеліцца сцвярджаць, што царства божае можна збудаваць без пакут, крыўд і ахвяр? Чалавек, сыне мой,— істота ўшчэрбная, слабая, кволая. Лёгка паддаецца спакусам зла і вельмі часта не можа нават супрацыіаставіць гэтым сваім натуральным схільнасцям сваё ўсведамленне дабра. На жаль! Ніякаму чалавечаму пачуццю нельга цалкам даверыцца, нельга давяраць да канца ніякім думкам. Самыя лепшыя пачуцці могуць, як дым на ветры, мяняць свой кірунак. Думка чалавека можа сёння кленчыць, а заўтра кусаць.

— Ойча, няўжо зло такое магутнае, такое шырокае?

— Небяспека зла, сыне мой, зусім не грунтуецца на яго моцы. Дзякуючы існаванню царквы зло аслаблена ў самім сваім зародку, разадрана супярэчнасцямі. Злачынствы пажыраюць сябе ўзаемна, а грахі і заганы змагаюцца самі з сабою, разам гніюць; ерась, адрываючыся ад праўды, курчыцца ў такіх самых канвульсіях. He, зло не магутнае і не непераможнае! Гэта чалавек слабы, і дзякуючы яго пахібнасці, заганнасці і несвядомасці зло можа ўзнаўляць сваю сілу, набываць нечаканыя формы, часта замаскаваныя, вельмі жывучыя. Што мог бы зрабіць чалавек, аддадзены толькі сваёй сіле? Сыне мой, царства божае яшчэ не ўвайшло ў свядомасць людзей. Але ці ж азначае гэта, што чалавецтва не дасягне збавення? He! Трэба вучыць людзей насуперак іх волі. Трэба гады ў гады фарміраваць свядомасць чалавека, знішчаючы ў ёй зло, якое затрымлівае прыход царства божага. Людзьмі трэба кіраваць, разумееш, мой сыне? Правіць! I гэта наша задача. На нас, на Святую інквізіцыю, ускладзены гэты вялікі гонар. Мы тыя, каго Бог паставіў у пешыя шэрагі сваіх войскаў. Мы — мозг і меч праўды, прынамсі, думка і дзеянне павінны быць адзіныя.

— Людзі пакутуюць,— ціха сказаў Дыега.

— Ведаю. Але ж не хто-небудзь, а менавіта мы хочам вызваліць іх ад гэтых пакут. Мы хочам, каб не было ніякіх пакут і супярэчнасцяў.

— Калі?

— Пытаешся — калі? Праз сто, праз дзвесце, можа, праз тысячу гадоў. Мудрасці павінна спадарожнічаць цярплівасць. Многа часу сплыве, пакуль чалавецтва, вызваленае ад абавязковага прымусу ўжо цяпер, самахоць і свядома, прыняўшы нашы прынцыпы і імкнучыся да выратавання, паўсюль прыме святло вечнай праўды, каб самому стаць вечнасцю.

Дыега закрыў твар далонямі.

— Ойча мой, у галаве ў мяне месіва, чую сябе так, нібы ты скінуў мяне ў страшную прорву.

— Змагайся ў яе змроку, каб вывесці чалавецтва да поўнага святла.

— Што ж я магу табе, ойча вялебны, сказаць? Я люблю людзей цяпер, сёння?

— Ніс et nunc? Гэта добра. 3 любові нараджаецца літасць, а яна непазбежна ператвараецца ў пагарду.

Дыега ўздрыгнуў.

— He!

— Калі б ты не любіў людзей сёння, не мог бы пагарджаць імі заўтра.

— Я не хачу пагарджаць людзьмі.

— А здолееш любіць істоты пахібныя і заганныя? Скажоныя падступнасцю, істоты вераломныя і здрадніцкія?

— Я магу іх зразумець. Mary дапамагаць ім.

— Дабру, а не злу трэба дапамагаць. А што з той любові? Ці не парушае яна раўнавагі душы? Ці не зацямняе яснасць распазнання, ці не нашэптвае парады прабачаць там, дзе патрэбна суровая безумоўнасць? За любоўю заўсёды павінен хадзіць яе цень — слабасць.

— He! — закрычаў Дыега.— Каханне, любоў — сіла.

— Любоў — слабасць. Яна ж не толькі не ўзмацняе ў нас нянавісць да зла, а сваёй літасцю, якая не што іншае, як прызнанне людской нэндзы і згода на гэту нэндзу, вымушае нас, урэшце, скарыцца злу. He, мой сыне, любові няма месца ў натуры праўды, якая змагаецца. Любячы праўду, не можаш ні кахаць, ні літавацца з таго, што супрацьпастаўляецца ёй. Што да праўды, дык тут няма непадазроных людзей. Усе пад падазрэннем. У кожным чалавеку

4 Гісторыя кахання

97

можа пасяліцца зло, зло, якое ў пару не было спынена — і яно паглыбляецца, раз’ядае душу, і, нарэшце, толькі нейкі крок аддзяляе яе ад мяжы, за якою чалавек, заблудзіўшыся, робіцца небяспечным ворагам, носьбітам злачынных ератычных поглядаў. Кожны грэх, сыне мой, у сваёй завязі — грэх супраць праўды. А што такое любоў у параўнанні з гэтым велізарным скажэннем? Што такое душа, ахопленая любоўю, але заглушаная болем пакуты і змучаная літасцю?

— А пагарда? —• шапнуў Дыега.

— Пагарда да слабасці і злачынства, яна адна дазваляе меркаваць і разважаць, яна адна вучыць, як адольваць слабасць і нішчыць злачыннасць.

— I таму вы хочаце прагнаць са свету любоў? Божа, адабралі ўжо ў людзей усё: годнасць, адвагу, чыстасць пачуццяў, свабоду.,.

— Чаму ты кажаш — вы? Ты ж хочаш таго самага, што і мы, толькі не знайшоў яшчэ нас у самім сабе.

— Вы ненавідзіце любоў.

— Памыляешся, зноў памыляешся. Калі хто любіць праўду і падпарадкоўвае ёй сваё жыццё, тады любоў павінна заставацца для яго пачуццём усёахопным і звышупарадкаваным у сваёй незямной дасканаласці.

— Незямной?

— Бо трыумфальная любоў узносіцца над намі, як зорка, як святло ў начы, і, асвятляючы бездарожжа, каб чалавек не заблудзіўся, паказвае сапраўдныя шляхі. Хто ж, аднак, спяшаючыся да мэты, нясе ў руках зорку або жывы агонь паходні? Жар асляпіў бы нас, спапяліў бы. Толькі водбліск любові нам служыць.

— Водбліск?

— Гэта і ёсць пагарда. Любоў дазваляе бачыць і ахоплівае вялікія мэты прадвызначэння, аднак жа мы можам выяўляць гэтыя высокія мэты не праз яе, а праз пагарду.

— Ойча, я губляюся, не могучы паспець за тваімі думкамі. Ты кажаш — пагарда. А што такое пагарда?

— Зямныя рукі любові. I падумай цяпер, якія моцныя і дужыя, палкія і адважныя павінны быць гэтыя рукі, калі яны пераворваюць людскія душы і помыслы гэтаксама, як плуг пераворвае зямлю, каб размякчыць, падняць глебу, павырываць зелле і падрыхтаваць грунт пад пасеў і будучы плён.

— Ты ўвесь час гаворыш пра будучае. Царства божае!

— Мы жывём дзеля яго.

— У чалавека толькі адно жыццё.

— Адно зямное і адно вечнае... Ці ж з гэтай непаўтаральнасці не вынікае наказ не кідаць сваім жыццём, сваімі думкамі і ўчынкамі ценю на тых, хто прыйдзе пасля нас? Чаму адно хворае існаванне павінна атручваць другое, а грахі і злачынствы аднаго чалавека павінны класціся цяжарам на плечы іншых?

Дыега маўчаў. Яму здавалася, што недзе вельмі далёка, у глыбіні нязмерна мёртвага і халоднага святла месячнай ночы б’юць званы. Нейкую хвіліну Дыега прыслухоўваўся. Было ціха.

Спытаўся напаўголаса:

— Ойча, навошта кажаш мне ўсё гэта? Ці ж я ўжо не асуджаны?

Тарквемада ўстаў з крэсла.

-— Так, гэта праўда,— сказаў амаль дзіцячым голасам.— Твой вырак зроблены.

Дыега схіліў галаву. «Нельга мне баяцца»,— падумаў.

— Ты сам сабе сказаў вырак.

— Я?

— Ці ж ты не адважны і не палкі?

— Я?

— Ты! I таму ты наш. Нічога не кажы, потым будзеш гаварыць. Мы ніколі не адмаўляемся ад таго, што наша. Думаеш, я не ведаю, як вакол Святых трыбуналаў збіраюцца, а часам і пралазяць у іх малыя і нікчэмныя, баязлівыя, людзі з карлікавай помслівасцю, ахопленыя прагай нажывы?

— Ведаеш і пагаджаешся?

— На жаль, мы мусілі пакуль што карыстацца і іх паслугамі, нават больш, мусілі цярпець іх нікчэмнасць, пакуль яны служаць нашым мэтам. А можа, ты думаеш, сыне, я не разумею, што не так сапраўднае вызнанне нашай справы і нашых мэт, як чэрпанне матэрыяльных каштоўнасцяў на ўмацаванне свецкай улады прываблівае да Святой інквізіцыі самых высокіх і годных асоб каралеўства? Так, мы сапраўды даём ім вялікія маёнткі і грошы, але, як бы ні расла, як ні мацавалася свецкая ўлада — наша ўсё ж вышэйшая за іхнюю, і калі цалкам авалодае чалавечымі думкамі, ніхто, ніякая сіла не здолее супрацьстаяць ёй. Мы павінны быць канчатковымі і адзінымі, разумееш, сыне? Але, каб мы сталі такімі, трон нашай улады павінны трымаць на сваіх далонях людзі нязломныя, як сталь, палкія і пільныя, адважныя і бязмежна адданыя. Ты бу-

дзеш адзін з іх. Ты не станеш аспрэчваць, што я ведаю гэта, а таму і прыйшоў да цябе, як да самога сябе. Ты адзін з нямногіх людзей, якія нараджаюцца з імкненнем да праўды. Патрэба ў ёй жыве ў табе, як кроў, як дыханне, як біццё сэрца. Ты памыляўся, блукаў, але, носячы ў сабе патрэбу праўды, як ты можаш ад яе ўцячы? Хочаш скочыць у прорву?

— Праўда, пра якую ты гаворыш, ойча, таксама як прорва. Чаму гэта так?

Тарквемада маўчаў.

— Ойча!

— Сыне мой, ты можаш яшчэ не разумець многіх складаных з’яў свету, але адно павінен ведаць з усёй, на якую толькі здольны, пэўнасцю, што толькі поўнае паслушэнства павінна запоўніць усе помыслы і ўчынкі чалавека, які змагаецца за праўду. Калі хочаш служыць веры, ты павінен падпарадкоўвацца ўсім яе абавязковым прынцыпам, без вагання, пытанняў і сумненняў, без ценю пабочных думак, з неабмежаваным даверам да кіраўніцтва.

— Нават не разумеючы?

— Калі праўда абсалютна запоўніць твае думкі, твае жаданні і ўчынкі, калі ты і яна станеце адзінствам, тады зразумеецца многае.

— Зноў адпасылаеш, ойча, да будучыні.

— А хто ты сёння без будучыні? Ад цябе залежыць, каб наблізіць яе.

— I тады?..

— Час, які ідзе, сыне мой,— як гара. Або па ёй узыходзіш на вяршыню, або коцішся ўніз.

— А калі дойдзеш да вяршыні?

— He ведаю,— памаўчаўшы, сказаў Тарквемада.— TaTara чалавек не можа ведаць. Гэта ведае толькі Бог.

Дыега зноў закрыў твар далонямі. Шчокі і скроні палалі, а рукі былі халодныя. У сабе ён таксама адчуваў холад.

— Чаго ж ты хочаш ад мяне, ойча? Што я павінен зрабіць?

— Ведаеш, якая розніца паміж чалавекам адважным і баязліўцам?

Дыега адступіў на крок.

— Ведаеш?

— Ведаю,— адказаў ціха.— Але ведаю не сваімі думкамі. Гэта ўжо твае думкі, ойча.

— Зноў вяртаешся да вонкавага размежавання: ты і я, а гэта ж думкі, у якіх праўда. Ты ўсё яшчэ баішся самога 100

сябе? Ці падумаў ты, што адважны чалавек прымае паслушэнства добраахвотна, а баязлівец слухаецца са страху?

«Нельга мне баяцца»,— падумаў Дыега.

— He павінна так быць, каб людзі мусілі баяцца,— сказаў.

— Наадварот,— усклікнуў Тарквемада,— чалавек у істоце гаротны, і яго страх не толькі патрэбны, але абавязковы, неабходны. Калі мы хочам панішчыць зло, мы павінны ўсюды яго выяўляць і адкрываць, каб яно, паказанае ва ўсёй сваёй брыдоце, абуджала агіду, а найперш страх. Вось гэта праўда ўлады! Калі б у нейкі дзень раптам не хапіла вінаватых, мы вымушаны былі б стварыць іх, бо яны ж нам патрэбныя, каб бесперастанна, у кожную хвіліну можна было публічна асуджаць і караць злачыннасць. Праўда, пакуль яна не пераможа канчаткова, не можа існаваць без свайго супраціўніка — фальшу. Непарушнасць нашай улады, сыне мой, залежыць перш за ўсё ад таго, каб страх — выключаючы жменьку дабравольна паслухмяных,— стаў паўсюдным, запоўніў усе сферы жыцця, усе самыя патаемныя яго шчыліны і куточкі, каб ніхто не мог уявіць сабе жыцця без страху. Жонка няхай не давярае мужу, бацькі хай баяцца сваіх дзяцей, жаніх — абранкі, высокапастаўленыя — падуладных, і ўсе яны разам — усёведнай, усюдыіснай, карнай справядлівасці Святой інквізіцыі. Мы павінны мець многа правоў і многа страху, разумееш, мой сыне?

Халодны бляск месяца асвятліў раптам келлю, і ў гэтым незямным святле чорная постаць вялебнага айца Вялікага інквізітара як бы расла і раздавалася. Дыега, уражаны мёртвым святлом, заплюшчыў вочы.

— Ойча! — крыкнуў з роспаччу.— Царства страху ці не ёсць царства сатаны?

I ў гэты момант, чуючы рэха свайго голасу, пачаў падаць у прорву.

Абудзіўся ўвесь у поце, сэрца пульсавала моцнымі ўдарамі. У келлі быў змрок. У глыбіні гарэў аліўкавы каганец. Затое непадалёк ад ложка, заклаўшы рукі ў рукавы хабіты, стаяў падрэ дэ ла Куэста.

Брат Дыега паспешна падхапіўся і, хоць ледзь трымаўся на нагах, сілай прызвычаенасці схіліў галаву і скрыжаваў на грудзях рукі.

— Мір з табою, брат Дыега,— напаўголаса сказаў вялебны айцец.— Прынёс табе вялікую навіну.

Удалечыні азвалася сігнатурка сясцёр кармелітак. Дыега не смеў выпрастацца.

— Думаю,— трохі ўзвысіў голас падрэ дэ ла Куэста,— ты нават не здагадваешся, якое вялікае шчасце выпала табе.

— Ойча,— шапнуў Дыега.

Той з хвіліну маўчаў.

— Як твайму вярхоўніку дастойны і вялебны айцец Вялікі інквізітар,— сказаў нарэшце,— даручыў мне паведаміць табе, сыне, што ты закліканы на пасаду асабістага сакратара Вялікага інквізітара.

Дыега стаяў нерухомы. He думаў зусім. Усё яшчэ адчуваў халодны пот на скронях і камяк у горле.

— Чакае цябе, мой сыне, вялікая будучыня,— сказаў падрэ дэ ла Куэста.

Брат Дыега толькі цяпер адважыўся паглядзець на яго. Прыёр стаяў за некалькі крокаў ад яго. Усміхаўся лагодна, а ў вачах у яго гарэла нянавісць.

Раптоўны спакой ахапіў Дыега.

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ

Аўтар старой хронікі натуе, што Вялікі інквізітар, падрэ Томас Тарквемада, пакінуўшы Віла-Рэал, падаўся ў Таледа, а адтуль, у атачэнні яшчэ большага почату служак Святога афіцыума, скіраваў у каралеўства Арагон, у Сарагосу. Забавіўся там нейкі тыдзень, кіруючы следствам, што мела на мэце выкрыццё змовы, ахвярай якой стаў вялебны Пэдра д’Арбуэз, і, зрабіўшы ў гэтым болып, чым хто іншы,— паспяшаўся найкарацейшай дарогай у Валадолід, бо чакалася, што Іх Каралеўскія Мосці, кароль Фердынанд і святая каралева Ізабэла, меліся пад канец верасня пакінуць ваенны лагер пад Малагай і вярнуцца ў сталіцу.

Брат Дыега, пабраўшы ганаровыя абавязкі сакратара Вялікага інквізітара, быў з гэтага часу блізкі да асобы кіраўніка і ўдзельнічаў ва ўсіх нарадах, нават самых сакрэтных, якія падрэ Тарквемада праводзіў у вузкім коле сваіх правовых дарадцаў, дактарамі донам Хуанам Гуціэрасам дэ Шабесам і донам Трыстанам дэ Медына. Так, апынуўшыся ў самым сэрцы найважнейшых дзяржаўных і рэлігійных падзей, брат Дыега хутка пачаў арыентавацца і разумець, што толькі праз сваё датыхчасовае адасабленне і праз несвядомасць ён бачыў у дзейнасйі Святой інквізіцыі трыумф беззаконня. He спатрэбілася шмат часу, каб ён

зразумеў, што апынуўся не ў гушчы варожага хаосу, а наадварот: не абазнаны ў многіх складанасцях гэтага свету, ён стаяў цяпер перад зрубам новай законнасці, якую Святая інквізіцыя ўводзіла разважна і вельмі дальнабачна, і перш за ўсё абапіраючыся на самае дасканалае веданне сапсутасці людскіх душ і на клопат пра іх выратаванне.

Застаючыся ў ролі маўклівага сведкі, якому вялебны айцец даручыў толькі запісваць самае істотнае з вядзення судоў і рашэнняў тайных нарад, ён з вялікай увагай прыслухоўваўся да ўсяго, пра што там гаварылася, і, усё яшчэ шукаючы слядоў жахлівых гвалтаў, не сутыкнуўся з ніводным рашэннем, якое б супярэчыла закону або вынікала з бунтарскіх падступных намераў. Але, устаноўліваючы новы парадак, задумваўся,— адкуль браліся, як нараджаліся ўсе тыя статуты, што фармавалі гэты лад? Вырашаючы гэтае прынцыповае пытанне, брат Дыега пераканаўся, што кожны прыняты статут, без увагі на тое, пі ён вынікаў з традыцый, ці духу новых паняццяў,— лагічны і найперш адпавядаў патрэбам, вынікаў з падзеяў жыцця; у настойлівым імкненні да ўпарадкавання і пераацэнкі ў імя найвышэйшага боскага сэнсу законы так хутка і рашуча мяняліся і пераўтвараліся ў формуле кожнай літары, што беспамылкова і цалкам патраплялі апярэджваць усё тое, з чаго яны вынікалі і нараджаліся, робячы ўражанне, што яны, законы, насуперак сваім крыніцам самі ў сабе рабіліся абсалютам і ўжо хоць бы з гэтай прычыны былі абсалютам, неабходным для жыцця, хоць адначасова і непарыўна звязаным з асэнсаваннем яго прыроды.

Празрыстасць, а таксама агульны характар гэтых законаў, якія складалі прынцыпы існавання ў маналітную і ўсёвытлумачальную цэласць, абуджалі ў маладым браце подзіў і павагу, хоць вынікі дзеяння законаў па-ранейшаму, здавалася, супярэчылі рэфлексам яго сумлення. I таму ён адчуваў сябе ў гэты час асабліва самотным і быў разгублены і ўзрушаны. Ён намагаўся забыцца, не ўспамінаць мінулае, але і пра будучыню стараўся не думаць.

Аднак час не стаяў на месцы, і кожная гадзіна, насуперак таму, чаго ён хацеў, была даверху запоўнена мінулым і тымі рэчамі, якія ў сваіх разнастайных, але туманных формах насялялі мінулае. Зрэшты, заняты сваімі цяперашнімі абавязкамі, ён хутчэй меў дачыненне да чыстага механізму законаў, чым да іх дзеяння сярод людзей. Адзіныя ж хвіліны раўнавагі і ўнутранага спакою ён меў тады, калі, разважаючы над складанай структурай кіруючай улады, адказ-

най перад богам і народам, заставаўся сам-насам з адназначным сэнсам літар права.

Першыя весткі пра падзеі, якія пасля смерці вялебнага Пэдра д’Арбуэза разыграліся ў Сарагосе, дайшлі да каралеўскага двара яшчэ да прыезду Вялікага інквізітара ў Валадолід. Стала вядома, што змова, якая спачатку, паводле не вельмі дакладных і нават супярэчлівых у некаторых падрабязнасцях данясенняў, здавалася выбрыкамі некалькіх залішне экспансіўных і авантурных асоб, што такім дзіўным чынам пратэставалі супраць канфіскацыі маёнткаў Святой інквізіцыяй, на самай справе аказалася змовай, што пагражала бяспецы каралеўства і царквы. Адзін з забойцаў вялебнага д’Арбуэза, малады Відаль д’Уранса, думаючы, што прызнаннем уратуе жыццё (пазней яго коньмі вазілі па вуліцах Сарагосы, чвартавалі, а рэшткі цела выкінулі ў Эбра) — назваў шмат вядомых асоб, якія былі ў прыязных стасунках з яго сеньёрам донам Хуанам дэ ла Абадыя. А ён, як зноў жа казалі пагудкі, у турме скончыў самагубствам. Некалькім іншым, абвінавачаным ва ўдзеле ў змове, і сярод іх слаўнаму рыцару дэ Санта Круз, удалося ўцячы ў Тулузу.' Былі гэта, аднак, выпадкі адзінкавыя.

Рука Святога афіцыума дзейнічала хутка і спраўна. Пазбаўлялі волі не толькі тых, каго падазравалі ў змове, але і памагатараў уцекачоў. Вязьнілі ў турму таксама сем’і і родзічаў вінаватых, асабліва тых, чые бацькі або сыны паспелі ўцячы. I толькі цяпер стала шырока вядома, як многа знакамітых, славутых сеньёраў каралеўства Арагон, што карысталіся агульнай павагай і мелі высокія званні, былі сапсуты яўрэйскім паходжаннем. Сапраўднае аблічча гэтых людзей адкрылася ва ўсёй іх злачыннай і хітра замаскаванай аблудзе. У гэтай выключнай сітуацыі належала ўвесці новыя законы, і падрэ Тарквемада, дбаючы пра канчатковае выкараненне зла, неадкладна выдаў на патрэбы Святых трыбуналаў дэкрэт, які дзякуючы некалькім дзесяткам дакладна сфармуляваных параграфаў дазваляў беспамылкова выкрываць людзей, якія ўтойвалі свае сапраўдныя перакананні і паціхеньку вызнавалі яўрэйскую веру. Зрэшты, цень злачынных інтрыг і падкусаў упаў і на асоб limpieza de sangre, інакш кажучы, на тых, сведчанне чысціні крыві чыёй гаварыла за тое, што яны не мелі ніякіх яўрэйскіх ці маўрытанскіх дамешак. Падступны вораг здолеў глыбей, чым гэта мог хто-небудзь уявіць, уліць атруту ў людскія помыслы і душы. Як высока здолела сягнуць злачыннасць, сведчыў факт, многімі прызнаны малаверагод-

ным, але ў святле прыведзеных Святым трыбуналам доказаў — дакладны, што ў арагонскай змове быў замяшаны, між іншым, нават адзін з членаў каралеўскай сям’і, сястранец караля Фердынанда, малады гідальга дон Хаім, сын каралевы Элеаноры.

I ўсё-такі, нягледзячы на такія трывожныя маральныя спусташэнні, непераможнае свяціла каталіцкай веры вышэй чым калі-небудзь узнеслася менавіта ў тыя дні над бруднымі адкідамі ератыцкіх злачынстваў. Браты дамініканцы, прамаўляючы да прававерных з амбонаў, пераканаўча павучалі люд, што ў забойстве, учыненым на асобе святога слугі Бога, лёгка распазнаць мудрае дзеянне божай абачлівасці, бо, калі б гэтай збродні не зрабілі, ворагі веры не былі б выкрытыя і, карыстаючыся свабодай і належнымі прывілеямі, колькі ж яшчэ агідных злачынстваў маглі б учыніць беспакарана, колькі ліха маглі б пасеяць у душах людзей!

Словы псалмы, напісаныя на гербах і на пурпуровых пратэсах і харугвах Святой інквізіцыі, « Exurge Domine et iudica causam Tuam» ззялі ў сувязі з апошнімі падзеямі асаблівым бляскам. Бо і сапраўды, сам Бог сышоў, каб змагацца за сваю справу.

У некаторых гарадах каралеўства, у Севіллі, у Хаэне і ў Куэнцы, якія ўжо па некалькі гадоў мелі свае інквізіцыйныя трыбуналы, прыспешылі ўрачыстыя аўтадафэ,— і працэсіі асуджаных, убраных у ганебныя высокія каптуры і жоўтыя замары, у санбеніта і карозы, з камянямі і ланцугамі на шыі, з мёртвымі зялёнымі свечкамі ў руках, рушылі пад званы ўсіх цэркваў на пляцы пакарання — квамадэра — раней, чым гэта было прадугледжана. Палалі вогнішчы, жалезныя ланцугі душылі ератыкоў, якія пакаяліся ў апошнюю хвіліну, сотні меншых грэшнікаў выслалі на галеры, а апусцелыя турмы хутка запоўнілі новымі вінаватымі. 3 жадання дапамагчы зблуджаным у цэрквах абвяшчалі святочныя дні і пасля зачытання з амбонаў актаў веры заклікалі ўсіх парафіян, каб яны, калі вінаватыя або ведаюць што-небудзь пра віну іншых, самі на працягу трыццаці дзён абвінавацілі сябе перад адпаведным трыбуналам. Адны рабілі гэта, другія падалі ахвярамі першых, і ўжо ніхто не быў пэўны за сваё жыццё, гонар і маёмасць. Нават нябожчыкаў даставала карная правіца святых трыбуналаў, і, калі ў выніку чыйго-небудзь даносу імя нябожчыка трапляла ў няславу, яго цела выкопвалі з асвянцонай зямлі і палілі in effigie на вогнішчы, родзічаў нябожчыка пазбаў-

лялі маёмасці, годнасці і ўсіх прывілеяў. Так расла ў народзе набожнасць, і шырэў яе верны цень — страх.

Тым часам сталіца каралеўства рыхтавалася да ўрачыстага прыёму Вялікага інквізітара. Меркавалася, што згодна з даўнім звычаем спецыяльны ганец загадзя папярэдзіць гарадскія і духоўныя ўлады пра набліжэнне поезда вялебнага айца. Аднак на гэты раз усё выйшла інакш, падрэ Тарквемада прыехаў у Валадолід зусім неспадзявана, без папярэджання, прынамсі, на дзень раней, чым яго чакалі ў горадзе.

Уехаў ён у горад са сваёй світай позняй ноччу, даручыў брату Дыега, а не капітану фамільянтаў, дону Карласу дэ Сігуру, некалькі заданняў, замкнуўся ў кляштарнай цэлі пры храме Санта Марыя ла Анцігуа, дзе, бываючы ў сталіцы, прывык спыняцца.

Зацішны кляштар за некалькі гадзін ператварыўся ў ваенны лагер. Пасярод дзядзінца, пад начным небам, разбілі бівакі фамільянты Святога афіцыума. Ля муроў паставілі ўзброеную варту. Нікому нельга было пакідаць кляштар, уваход у яго таксама быў сурова забаронены, і з той часткі старажытнага будынка, дзе пасяліўся падрэ Тарквемада, паспешна выбраліся браты, а іх келлі занялі вышэйшыя рангам фамільянты. Гарадскім дастойнікам і спецыяльным пасланцам Двара, якія яшчэ начной парой пачалі сцякацца ў Санта Марыя ла Анцігуа, казалі каля кляштарнай брамы, што Вялікі інквізітар доўжыць час у модлах, замкнуўшыся ў келлі, і як сёння, так і заўтра нікога прыняць не зможа. Сапраўды, вялебны айцец некалькі дзён не пакідаў келлі, і адзінымі асобамі, якія мелі да яго доступ, былі брат Дыега і малады дон Радрыга дэ Кастра, які якраз у той час і пры вельмі драматычных акалічнасцях быў прызначаны капітанам ахоўнікаў Вялікага інквізітара.

Брат Дыега не клаўся ў гэтую першую ноч. 3 запалам навіцыя, а таксама з супярэчлівымі пачуццямі чалавека, які спасцігае вышэйшую ступень далучэння да таямніц, выконваў даручэнні і асабіста сачыў, ці дакладна ўсё зроблена, і, страшна гэтым стомлены — санлівасць і змора ледзь не валілі яго з ног,— у працэсе выканання гэтых важных наказаў заўважыў раптам, што ўсе навокал, нават састарэлы кляштарны прыёр, ставяцца да яго з найвялікшай пашанай і з нейкім страхам. Дыега адразу зразумеў, што ў гэтую вельмі доўгую, бясконцую ноч ён стаў нечакана для самога сябе жывым увасабленнем волі наймагутнейшага чалавека каралеўства. Гэта было яму новае і такое неадпаведнае. Ён ад-

чуваў сваё цела, чуў свой голас, усведамляў свае рухі, але часам, калі, абыходзячы варту, спыняўся ў цемры пад велізарным і нерухомым небам, пад халоднымі зоркамі, неяк раптам сціралася ў ім усведамленне самога сябе, і адразу яго напаўняла балюча ўразлівае пачуцце, што ён збірае ў сваім сэрцы водбліск сілы, якая проста не ўмяшчаецца ў ім, але вартая бязмежнага замілавання, захаплення і поўнай адцанасці ёй.

Ён нёс у сабе гэтае ўзвышанае, сканцэнтраванае ў сэрцы прасвятленне, калі ў пустым змрочышчы малога кляштарнага дзядзінца наткнуўся на капітана фамільянтаў Святога афіцыума сеньёра дона Карласа дэ Сігуру. Была яшчэ ноч і цішыня. 3-пад нізкіх аркадак чуліся крокі варты.

— Чаму не спіце, сеньёр? — спытаўся з лагодным дакорам.— Хутка развіднее. Даволі, што я не сплю.

Сеньёр дэ Grypa маўчаў. Ён быў худы і кашчавы, з цёмным маршчыністым тварам. Слава ваенных подзвігаў і хрысціянскіх цнот ужо колькі гадоў апраменьвала імя гэтага чалавека.

— Вам трэба адпачыць, сеньёр,— сказаў брат Дыега.— Як я мог пераканацца, вы вельмі дакладна выканалі ўсе даручэнні вялебнага айца. Можаце спаць спакойна. Я загадаю разбудзіць вас, калі зойдзе якая патрэба.

Стары рыцар, які ўвесь час маўчаў, хвіліну прыглядаўся да брата Дыега, пасля адвярнуўся і павольна, неяк унурыўшыся, адышоў у глыбіню дзядзінца.

На досвітку брат Дыега ўзяў з рук кляштарнага служкі сняданак вялебнага айца і асабіста занёс у келлю.

Падрэ Тарквемада ляжаў на вузкім ложку, ён не спаў, ляжаў з расплюшчанымі вачыма. Брат Дыега паставіў на стол цынкавы паўмісак з хлебам і сырам, кубак і два збаны, адзін з вадой, другі з віном.

— Прынёс вам мацунку, вялебны ойча,— сказаў напаўголаса.

Пасля, думаючы, што вялебны айцец хоча застацца адзін, хацеў ціхенька выйсці з келлі. Тады той сказаў:

— Пабудзь!

Брат Дыега схіліў галаву.

— Добра, ойча.

— Падыдзі.

Падышоў.

— Што кажуць?

— Хто, ойча?

— Людзі.

— Прыязджаў маршалак з двара Іх Каралеўскіх Мосцяў-

Тарквемада нецярпліва махнуў рукою.

— He пра тое пытаюся. Што кажуць людзі? Mae служкі, браты.

— Выконваюць твае загады, ойча.

Тарквемада абапёрся на локаць. Твар у яго быў вельмі знуджаны, шэры, як пасля бяссоннай начы, але ў паглядзе цёмных, глыбока запалых вачэй адчувалася напружаная энергія.

— I ўсё?

— Ойча вялебны,— сказаў брат Дыега ясным юначым голасам,— я асабіста правяраў і сачыў, каб усе твае загады былі выкананыя. Я стараўся паспець усюды.

— Ніхто з маіх служак, ніхто з тутэйшых братоў не выказваў нічога непатрэбнага.

— Ойча вялебны, я ўвесь час быў непадалеку ад ахоўнікаў, часта нават яны мяне не заўважалі, але я не чуў, аднак, каб чые-небудзь вусны вымавілі што, не вартае хрысціяніна.

— Мяцежным намерам,— сказаў Тарквемада так, нібы разважаў уголас,— не заўсёды патрэбны словы.

Брат Дыега завагаўся, пасля смела паглядзеў Вялікаму інквізітару ў вочы.

— Бачу, што маеш яшчэ нешта сказаць мне.

— Так, ойча.

— Кажы.

— Прабач, ойча, можа, я памыляюся. Што праўда, я не чуў слоў, вартых асуджэння, але ўтоіў бы занадта многа, калі б не сказаў, што, як на мой толк, ёсць, на жаль, чалавек у тваім атачэнні, які будзіць ува мне непакой.

Тарквемада маўчаў, але брат Дыега без замяшання вытрымаў яго позірк.

— Ці ведаеш, сыне мой,— сказаў нарэшце вялебны айцец,— што пільнасць вымагае, каб кожнае абвінавачанне было праверана і пацверджана.

— Ведаю, ойча.

— Нішто не можа быць занядбана і абыдзена ўвагай, і калі ў кім-небудзь нараджаецца хоць цень падазрэння да другога чалавека, ён павінен разумець, што, яшчэ не даказаўшы віны, ён стварае ўражанне верагоднасці яе існавання.

— Ведаю, ойча.

— Абдумаў сваё абвінавачанне?

— Так, ойча, вельмі добра абдумаў.

— Ну і?..

— Думаю пра капітана тваіх служак, ойча.

Тарквемада, здавалася, не здзівіўся, толькі паблажліва ўсміхнуўся.

— Высока забіраеш, сыне мой. У сеньёра дэ Grypa слава беззаганнага хрысціяніна і рыцара.

— Ведаю, ойча. Аднак мне здаецца, што ён чалавек, які занадта замыкаецца ў сваіх думках.

— I гэта ўсё, чым можаш папракнуць яго?

Брат Дыега маўчаў. Тады Тарквемада ўстаў і паклаў далонь на яго плячо.

— Чалавек — істота, якая ўмее думаць, мой сыне.

— Так, ойча. Таму я і не кідаю сеньёру дэ Карласу папроку за тое, што ён думае, але я пабаяўся б яму даверыцца.

— Чаму ж?

— Ён робіць уражанне, нібы спрабуе схаваць свае думкі.

«Божа,— тут жа падумаў ён,— ты ведаеш мае намеры, ведаеш — тое, што я раблю, не раблю з нелюбові».

— Чым цябе абразіў сеньёр дэ Grypa? — спытаўся Тарквемада.

Румянец заліў твар Дыега.

— Чым абразіў мяне, ойча? О, ойча, нават выказваючы мне маўклівую пагарду, як сеньёр дэ Grypa мог бы мяне абразіць, калі я па тваім загадзе быў больш чым самім сабой.

Падрэ Тарквемада нічога не адказаў. Ён падышоў да акна і заклаў далоні ў рукавы хабіты.

— Вам трэба паснедаць, вялебны ойча,— ціха сказаў Дыега.— Вы ж нічога не елі з учарашняга полудня.

«Божа,— думаў Тарквемада,— ці ж дазволена мне забываць, што я не маю права рабіць нічога такога, што магло б паставіць пад сумненне чыстыя намеры гэтага хлопца? Ці ж ёсць што важнейшае за ўцверджанне маладой веры? А перад абліччам зла, якое можа ўзнікаць усюды, ці не лепей дапусціць памылку ў адносінах да аднаго чалавека, чым хоць на хвіліну блізарука прагледзець магчымасць зла? Як жа можа, зрэшты, існаваць віна без абвінаваўцы? Толькі праз праўду, якая адзіная, мы можам распазнаць зганьбаванне праўды. Але хто ж тады стварае

віну? Абвінаваўца? Калі ён, то ў што трэба спачатку паверыць: у абвінавачанне ці ў факты, якія без абвінавачання яшчэ не могуць мець адзнак пахібы?»

— Сыне мой,— сказаў.

— Так, ойча.

— Думаю, ты зразумеў, што я хацеў сказаць, кажучы, што кожнае абвінавачанне патрабуе пацверджання і праверкі?

— Так, ойча.

— Ідзі і пашукай сеньёра дона Карласа. Скажы, каб яго разбудзілі, калі ён спіць. Скажы, што я хачу бачыць яго.

Брат зрабіў рух, нібы хацеў нешта сказаць, але, не сказаўшы нічога, выйшаў.

Світала спакваля, нізкія хмары аблажылі неба і дапаўнялі цемру ночы. У глыбіні змроку білі ранішнія званы гарадскіх храмаў. Тут, у мурах Санта Марыя ла Анцігуа, стаяла цішыня.

Падрэ Тарквемада задуменны стаяў каля акна, нарэшце павярнуўся і падышоў да стала. Але да ежы не дакрануўся. Падняў руку, каб перажагнаць стол, пасля дастаў з-пад хабіты скапулір, адчыніў яго і тое, што было ў ім, высыпаў у збан з віном.

Калі неўзабаве сеньёр дэ Сігура, папярэджаны братам Дыега, увайшоў у келлю, вялебны айцец кленчыў каля ложка і маліўся. Стары рыцар перахрысціўся кароткім салдацкім рухам і, адышоўшы да сцяны, моўчкі чакаў, пакуль Вялікі інквізітар закончыць малітву. Праз хвіліну падрз Тарквемада ўстаў. Брат Дыега, вельмі бледны, запытальна паглядзеў на яго.

— Застанься,— сказаў вялебны айцец.

Пасля павярнуўся да сеньёра дона Карласа.

— Мір з табою, шаноўны капітане.

Той з павагай схіліў галаву.

— I з табой, вялебны ойча. Брат Дыега сказаў, што вы хацелі бачыць мяне. Маеце якія даручэнні?

— Ніякіх. Бадай, мне патрэбна твая парада, твая дасведчанасць.

Ён падсунуў да акна крэсла і сеў так, каб твар быў у святле.

— Апошнім часам я многа Думаў,— пачаў ціха і глыбакамысна, нібы гаворачы да самога сябе.— Думаў таксама і пра тое, што вы сказалі мне некалькі дзён назад, яшчэ ў Сарагосе.

Збарознены цёмнымі маршчынамі твар сеньёра дэ Сігуры засвяціўся амаль маладым запалам.

— Памятаю, вялебны ойча. I настойваю, каб вы дазволілі нам з яшчэ болыным, чым дагэтуль, клопатам і ўвагай сачыць за вашай асабістай бяспекай. Ворагі...

— Так ненавідзяць мяне?

— Ойча вялебны, нянавісць ворагаў...

— Ведаю, маеш рацыю. Вядома, пакуль праўда не возьме верх, мы можам вымяраць яе сілу нянавісцю нашых ворагаў.

— Як жа ворагам не ненавідзець цябе? Тваё жыццё, вялебны ойча...

— Слушна. He думай, сыне мой, я ведаю, што з характару маіх абавязкаў менавіта мне даручана асобая місія ўсю моц свайго розуму прысвяціць будове падмурка пад справу Святой інквізіцыі. Божа ўсемагутны, трэба, на жаль, сказаць,— справа гэтая яшчэ не ўмацаваная ў хрысціянскім свеце, і можна смела і не баючыся папрокаў за пыху сцвярджаць, што менавіта мы тут, у нашым каралеўстве,— адзіны і найбольшай важнасці ўзор веры, і мы перадаём усім астатнім каталіцкім народам навуку нашага вопыту, як парадак сталяваць на зямлі і якімі метадамі ламаць супрапіўленне ворагаў.

— Хай Бог спрыяе нашым пачынанням,— сказаў узрушаным голасам сеньёр дэ Сігура.

Падрэ Тарквемада падняў абедзве далоні.

— За гэта і я малюся. Таму і ахвотна, сыне мой, уважаю тваім турботам. Сапраўды, нельга мне занядбаць ніякіх сродкаў, што спрыяюць маёй бяспецы.

— Ойча вялебны, можаш заўсёды давярацца мне і маім салдатам. Дазволь мне, аднак, ойча, сказаць — мне было б спакайней на сэрцы і мой рыцарскі гонар быў бы больш угрунтаваны, калі б усякія распараджэнні, асабліва тыя, якія адрозніваюцца ад ранейшых, я атрымліваў з тваіх, ойча, вуснаў, непасрэдна. Прабач, ойча, што я кажу пра гэта. У мяне няма ніякіх падстаў думаць, што прысутны тут брат Дыега недакладна перадаў мне твой загад. Прызнаюся, аднак, што, здзіўлены яго суровасцю, я падумаў: «Божа вялікі, калі тут, у месцы, асвянцоным прысутнасцю Бога, няма табе бяспекі, то дзе яна ёсць?»

— Нідзе! — цвёрда сказаў Тарквемада.— Вялебны айцец д’Арбуэз ці ж не загінуў у месцы, асвянцоным прысутнасцю Бога?

Стары рыцар схіліў галаву.

— Я толькі салдат, і часам мне цяжка ахапіць розумам памеры падступніцтва. Калі ты, ойча, сярод сваіх служак і я вартую непадалёк, тады я ўпэўнены, што ты ў бяспецы.

— Думаеш, што сярод нас не можа завесціся вораг? Ёсць такія, якіх не пераможаш мячом. Паглядзі хоць бы на гэта снеданне. Хто можа ведаць, ці не схаваны ў ім вораг?

Сеньёр дэ Сігура пабялеў. Падняў руку да лоба і змучаным рухам правёў па ім далоняй. Ціха спытаўся:

— Ты так думаеш, вялебны ойча?

На гэта Тарквемада адказаў:

— Толькі тады мы належным чынам убяспечымся ад ворага, калі будзем падазрэннем апярэджваць яго дзеянні. Усё магчыма. А таму, каб нам не было за што дакараць саміх сябе, няхай з гэтага часу правярае ўсякую ежу прызначаны табою чалавек, чалавек набожны, які вельмі добра разумее, што азначае ў такой справе маўчанне.

— Ці думаеш, ойча, што гэта павінен быць мой абавязак?

— He, мой сыне,— адказаў Тарквемада.— Ты надта блізка стаіш каля мяне, каб можна было рызыкаваць табою. Дастаткова, калі зробіш гэта адзін раз, сёння. I хай гэта будзе сімвалічным актам тваёй годнасці і адданасці.

— Ойча мой! — сказаў сеньёр дэ Сігура трохі збянтэжана.

Падрэ Тарквемада ўзняў павекі, яго вочы былі поўныя заклапочанасці і знуджанага смутку.

— Сёння ноччу я спавядаўся і яшчэ не паспеў разгавецца.

Вялебны айцец падняў руку і ўчыніў над сеньёрам донам Карласам знак крыжа.

— Адпускаю грахі твае, сыне, бо тое, што хочаш зрабіць, робіш у сапраўднай веры і на яе ўмацаванне.

— Хай Бог убароніць цябе ддя нас на доўгія гады, мой ойча,— сказаў сеньёр дэ Сігура.

Пасля падышоў да стала і рухам чалавека, які не надае вялікага значэння ежы, узяў сыру, наліў у кубак віна. Выпіў яго з такой жа абыякавай паспешнасцю, адставіў кубак і, калі рука яго пацягнулася па хлеб — збялеў, задрыжаў, падняў растапыраныя, але ўжо здранцвелыя пальцы да горла і з застылым у апечанай гартані глухім крыкам захістаўся, яшчэ раз нешта сказаў не ў лад, паспрабаваў выпрастацца, не змог і грымнуўся ўсім целам на стол; стол пад яго цяжарам перавярнуўся, сеньёр дэ Сігура ніцма паваліўся на каменную падлогу.

— Божа! — крыкнуў з цёмнага кута келлі брат Дыега.

Настала цішыня. Праз хвіліну падрэ Тарквемада сказаў:

— Сыне мой.

Брат Дыега, сагнуўшыся каля сцяны, закрыў твар рукамі.

— Сыне мой,— паўтарыў вялебны айцец,— здарылася страшнае, але гэты чалавек ужо стаіць перад вышэйшым судом, і толькі адзін Бог ведае ў гэтую хвіліну адказ на пытанне: злачынца гэта ці няшчасная ахвяра злачынства? Будзем прасіць Бога, каб і мы зведалі гэтую праўду.

Брат Дыега дрыжаў, твар яго пашарэў. Дыега прыпаў да кален Вялікага інквізітара.

— Ойча мой, малю цябе, дазволь мне вярнуцца ў свой кляштар. Прызнаюся, уражаная рэўнасцю любоў мая змусіла мяне данесці на гэтага чалавека, але адкуль я мог ведаць, што маё абвінавачанне сягае аж так далёка? Занадта высока, ойча, узнёс ты мяне. Мяне палохае мізэрнасць людской натуры. Дазволь мне быць сабою, ойча. Я малы чалавек, які толькі ў цішы і ў спакоі здолее служыць Богу.

Падрэ Тарквемада ўсклаў далонь на яго галаву.

— Што такое цішыня і спакой?

— He ведаю, ойча. Ведаю толькі, што мяне палохае веліч страшнага зла.

— I ты думаеш, што можна ўцячы ад таго, што ты ўжо зведаў?

— Ойча, ты найлепш ведаеш — тое, што я здолеў спазнаць, гэта толькі дробная часцінка ўсёй праўды.

— I яе ты так баішся?

— Завысока хочаш мяне, ойча, узнесці.

— Праўды пра натуру людскую баішся?

— Ойча мой!

— Няўжо табою кіруе страх перад гэтай праўдай. Боязь, што цалкам спазнаеш і ўразумееш і ахопіш людскія злачынствы?

Брат Дыега пакутліва паглядзеў на яго.

— Маеш рацыю, ойча. Сваёй нянавісці і пагарды да ўсяго я не баюся.

— Няпраўда!

— Так, мой ойча.

— Ілжэш або баязліва хочаш падмануць самаго сябе. He, не пагарды і нянавісці ты баішся, а любові.

— Любові?

— А што ж тады пагарда і нянавісць да зла? Ці ж не ўзброеныя гэта рукі любові да дабра?

— Ойча мой, але ж не крыніца, а рака, якая з крыніцы чэрпае сваю сілу, бывае страшная і грозная.

— Зноў памыляешся. I як наіўна! Рэкі сапраўды бываюць грозныя і шмат спустаціэнняў могуць учыніць, але не праз свае крыніцы, а таму, што іх майуюць дажджы і горны снег.

— А думкам і пачуццям, якія плывуць і вынікаюць з любові, ойча, ці ж не пагражае таксама ўварванне рэчаў, варожых іх натуры? Якую я магу мець упэўненасць, што я з маёй любоўю да дабра ўбаранюся ад учынкаў, якія супраціўныя гэтаму? Ці ж я магу прадбачыць, куды завядзе мяне мая нянавісць і пагарда.

— Увогуле, ты можаш гэта прадбачыць. Яны завядуць цябе не далей і не глыбей, чым твая любоў. Яна будзе маналітная і магутная, такая будзе і твая нянавісць да грэху. А пойдзеш на слабую, на хісткую любоў, такімі ж будуць і твае пачуцці нянавісці і пагарды. На жаль, мой сыне, ты баішся вялікай любові. Сілы яе баішся, уздзеяння яе, a больш за ўсё яе неабвержных, настойлівых вымаганняў. Хочаш уцячы ад любові. Ну і ўцякай. Вяртайся ў свой кляштар. He буду цябе трымаць.

— Памыліўся ты ўва мне, ойча,— шапнуў Дыега. Тарквемада зноў крануўся рукою яго схіленай галавы. — Паглядзі мне ў вочы.

— Так, ойча.

— Баюся я, мой сыне, што тое, што я, можа, і памылкова мяркуючы, мог бы сказаць табе цяпер, некалі беспамылкова скажа табе Бог.

Вочы Дыега заслала слязьмі.

— Ойча мой, не ў магутнасці любові сумняваюся, а ў сваёй сіле.

— Наіўны, дурненькі! А ў чым бы ты сумняваўся, калі б глядзеў цяпер на маё пахаладзелае цела?

Дыега задрыжаў.

— Ойча, і мае намеры не былі чыстыя.

— А іх вынікі? Чаму не мерыш свае намеры вынікамі? Думаеш, факты — гэта нешта менш надзейнае за твае выпакутаваныя думкі? Сапраўды, і я табе гэта кажу, толькі з вялікай любові можа нарадзіцца такі раптоўны бляск чуйнай гатоўнасці, які табе быў дадзены.

Слёзы цяклі па шчоках Дыега.

— Ойча мой, няўжо гэта сапраўды была любоў?

Тарквемада нахіліўся над Дыегам, які ўсё яшчэ кленчыў.

— Сыне мой, дзіця маё... хрысціянскай любові ў табе больш, чым ты думаеш.

— Чаму ж тады я сумняваўся ў сабе?

— Ты сумняваўся ў праўдзе.

— Ойча, клянуся, мая вера...

— Любоў і праўда не адно і тое?

— Тое, ойча.

— Тады думай да канца. Засумняваўся ў сваёй сіле? А што крыніца яе? Любоў, якая служыць праўдзе і адназначная з ёю. Як жа, верачы ў праўду, ты, яе носьбіт, можаш сумнявацца ў сабе? Ці ж не яна — невычэрпная крыніца людское сілы? Толькі тады, калі чалавек пачынае сумнявацца ў ёй, прыходзіць і сумненне ў сабе?

Брат Дыега падняў галаву. Бледны, але вочы былі сухія.

— Я не хацеў, ойча, свядома ілгаць.

— Я б не гаварыў з табою, мой сыне, калі б не ведаў гэтага.

— Памыляўся я, ойча, але цяпер дзякуючы табе бачу ўсё ясна. Сапраўды, зло здавалася мне такім усёмагутным, што я на нейкую хвіліну перастаў чуць праўду, перастаў верыць у яе. Але скажы мне: чаму ты чытаеш мае думкі лепш, чым я сам?

— Сыне мой,— лагодна адказаў Тарквемада,— я служу праўдзе, толькі праўдзе і з яе чэрпаю сілу. Гэта ўсё.

Хвіліну панавала цішыня. Брат Дыега нахіліўся і гарачымі вуснамі прыпаў да далоні вялебнага айца, якая нерухома спачывала на білцы крэсла. Той павольна падняў правую руку і, творачы над пахіленай галавой знак дабраславення, сказаў:

— Ego te absolvo. In nomine Patris, et Filii, et Spiritus Sancti, amen.

Адразу пасля гутаркі з Вялікім інквізітарам дон Радрыга дэ Кастра вярнуўся ў келлю, дзе жыў з маладым донам Ларэнцам. Той, убачыўшы яго, сарваўся з ложка.

— Ну што? — спытаўся нецярпліва.

Дон Радрыга моўчкі падышоў да стала, узяў збан з віном і пачаў прагна піць.

Дон Ларэнца з трывогай углядаўся ў сябра.

— Што там, Радрыга?

— Нічога.

— Меў непрыемнасці?

Дон Радрыга з грукатам адставіў збан.

— Слухай, Ларэнца, ты заўсёды мне мілы і, спадзяюся, такі і застанешся, але ты павінен ведаць, што з гэтай хвіліны я табе ўжо не Радрыга.

Ларэнца збянтэжыўся.

— He разумею цябе. Як гэта?

— Я твой начальнік, ясна цяпер?

— Ты? О Радрыга...

У першым парыве радасці Ларэнца хацеў кінуцца абнімаць, але той суха яго асадзіў.

— Хвіліну назад вялебны айцец назначыў мяне капітанам сваіх служак. Пачакай, не перабівай. Гэта адно. I другое: ты яшчэ вельмі маладьі, Ларэнца, але павінен хутка засвоіць, што салдат не задае пытанняў, памятай гэта.

— Прабач,— шапнуў Ларэнца,— не ведаў...

— А цяпер ведай,— суха перабіў яго дон Радрыга.— Ідзі і маўчы.

Брат Дыега ўпусціў абодвух рыцараў у келлю айца Тарквемады і моўчкі паказаў ім цела на паддозе. Яно было накрыта цёмным плашчом. Ларэнца ледзь не ўскрыкнуў, калі, намерыўшыся разам з Радрыгам падняць цела, неасцярожна ссунуў покрыва з галавы нябожчыка. Але стрымаўся, сустрэўшы цвёрды пагляд дона Радрыга. Ён прыкрыў счарнелы твар і, з натугай прытрымліваючы плячом застылае цела, панура пайшоў за Радрыгам да дзвярэй. У келлі быў змрок, але, нягледзячы на гэта, у чалавеку, які кленчыў каля ложка, Ларэнца адразу пазнаў вялебнага айца.

Кляштарны калідор быў пусты, варта ў канцы яго стаяла ў цішы, і таму Радрыга і Ларэнца, нікім не заўважаныя, перанеслі цела сеньёра дэ Сігуры ў келлю, якую той дагэтуль займаў, паклалі накрыты плашчом труп на ложак і вярнуліся да сябе.

Дон Радрыга цяжка сеў на ўслон каля стала, расшпіліў на шыі скураны каптан і пацягнуўся да збанка з віном. Піў доўга і павольна, нарэшце адняў збанок ад вуснаў і паглядзеў на Ларэнца, які стаяў побач.

— Чаго вырачыўся? — спытаўся неяк непрыязна.

Ларэнца маўчаў.

— Сядай,— загадаў дон Радрыга.

I пасунуў да яго віно.

— Пі.

Той, застыўшы на канцы ўслона, адмоўна пакруціў галавой.

— Пі,— паўтарыў капітан.

Ларэнца вагаўся, але ўсё-такі паслухаўся. Дон Радрыга прыглядваўся да яго з панурай неахвотай.

— Досыць,— сказаў раптам,— уп’ешся.

Ларэнца рэзка адставіў збанок і падхапіўся з услона. — Навошта ты мучыш мяне, Радрыга?

У яго тонкім ломкім голасе гучалі гнеў і шкадаванне. Дон Радрыга пагардліва ўсміхнуўся.

— Сядай.

— Што я зрабіў табе, Радрыга? Люблю цябе, як брата.

— Пакінь дзяцініцца. Сядай, хачу з табой сур’ёзна пагаварыць. Падымі галаву.

— Дазволь мне пайсці,— шапнуў Ларэнца.

— Пасля.

Зноў узяў збан і выпіў віно да дна.

— Паслухай, Ларэнца, апроч маладых гадоў ты маеш яшчэ адну асаблівую прывілею, спадзяюся, ты здолееш ацаніць яе. Ад сённяшняга дня ты будзеш асабіста правяраць ежу вялебнага айца. Гэта яго і маё даручэнне.

Хвіліну стаяла цішыня.

— Разумееш, Ларэнца, пра што тут гаворка. Першы, хто сёння раніцай зрабіў гэта, быў той чалавек.

— Радрыга, скажы...

— Ніякіх пытанняў, Ларэнца!

Ён адсунуў плячом стол і цяжка падняўся. Яго смуглы, пахмурны твар пачырванеў, вочы былі змучаныя і таксама чырвоныя.

— Ларэнца, свет наш — куча гною, разумееш гэта? He, ты яшчэ нічога не перажыў, нічога не ведаеш. Абернешся — убачыш злачынства, здраду, на кожным кроку атруту нікчэмных пігмеяў. Яшчэ нядаўна я пакутаваў, дакараў сябе за подласць. Божа вялікі, які я быў дурань! Чалавек, які лічыў мяне сябрам і ў якім я таксама бачыў сябра, цяпер у сутарэннях Святой інквізіцыі. Дзякуючы мне, разумееш? I я не шкадую; Бог мне за сведку, што зрабіў я правільна. Што такое повязі дружбы і ўсе пачуцці ў параўнанні з маёй службай? Слухай, Ларэнца, я сказаў, што люблю цябе. Сказаў я так?

— Сказаў,— шапнуў Ларэнца.

— Ты малады, прыгожы, у тваіх вачах, як у люстэрку, адбіваецца чысціня тваёй душы, але ведай, што хоць і моцна я цябе люблю, больш, можа, нават, чым ты думаеш, аднак, калі заўважу ў табе хоць цень злачыннай думкі, падступнага намеру, бадай, хоць адну плямку на тваёй веры і адданасці,

я першы зраблю ўсё, каб знішчыць цябе, як нішчаць ворага. Сцеражыся мяне!

Ларэнца таксама ўстаў. Увесь збялеў, вочы пацямнелі. Дон Радрыга паглядзеў на яго і голасна, нечакана звонка засмяяўся.

— Шчанюк, нават думак сваіх не ўмееш хаваць. Па вачах тваіх бачу, што падумаў. Ты падумаў: і ты мяне сцеражыся.

Ён яшчэ з хвіліну смяяўся, пасля раптам замоўк і кароткім рухам рукі загадаў:

— Ідзі, хачу пабыць адзін.

Дон Ларэнца, усё яшчэ бледны і з цёмнымі вачыма, службіста выпрастаўся.

— Так, дастойны капітане,— сказаў хлапечым, нязвыкла ясным голасам.

Пасля беззаганна зрабіў устаўны паварот і выйшаў з цэлі, трошкі замоцна бразнуўшы дзвярыма.

Неўзабаве пасля гэтага, не больш чым праз гадзіну, у Санта Марыя ла Анцігуа прыехаў інквізітар Святога трыбунала ў Валадолідзе падрэ Крыстобаль Галвез, дамініканец. На дзядзінцы госця вітаў прыёр Санта Марыі, ссівелы падрэ Аўгусцін д’Акунья, пасля чаго абодва айцы падаліся ў старую частку кляштара, дзе ў рэфекторыі, які памятаў даўныя і слаўныя часы караля Альфонса VI, госця чакалі капітан фамільянтаў і брат Дыега.

Падрэ Галвез, нягледзячы на сваё калецтва — ён кульгаў на левую нагу,— увайшоў шпаркім крокам і, абыякава агледзеўшы строгі пакой, нецярпліва глянуў на прысутных.

— Даўно не быў у гэтых святых мурах,— сказаў да прыёра.— I вось я тут. А дзе ж вялебны айцец? Ён .выклікаў мяне. Чаму так позна?

Пан Радрыга дэ Кастра выйшаў з-за калоны, у цяні якой стаяў.

— Дазволь, вялебны ойча, даць табе тлумачэнні.

— Так,— коратка сказаў падрэ Галвез.

— Вялебны айцец сапраўды выклікаў вас, але, на жаль, не зможа пагаварыць з вамі асабіста, бо ўвесь свой час аддае малітвам і роздуму.

— Цяпер? — гнеўна здзівіўся падрэ Галвез.— Адкуль такое рашэнне? Што тут робіцца? Чаму вы прыехалі ў сталіцу ноччу, нікога не папярэдзіўшы? Горад трашчыць ад плётак. Чаму вялебны айцец ні з кім не хоча гаварыць?

— Прабач, вялебны ойча,— спакойна адказаў пан

дэ Кастра,— я не ўпаўнаважаны расследаваць рашэнне вялебнага айца.

Падрэ Галвез хуткім паглядам акінуў постаць маладога рыцара.

— Хто вы?

— Капітан фамільянтаў Вялікага інквізітара,— сказаў пан дэ Кастра.

Пасля, паказаўшы на Дыега, які стаяў непадалёк, сказаў:

— А прысутны тут брат Дыега — асабісты сакратар вялебнага айца.

Падрэ Галвез, падцягваючы скалечаную нагу, падышоў да Дыега.

— Віншую, мой сыне. У табе несумненна асаблівыя цноты і здольнасці, калі, такога маладога, паставіў цябе вялебны айцец так блізка ля сваёй асобы.

Брат Дыега схіліў галаву.

— Вялебны айцец наказаў таксама прывітаць вас і перадаць вам сваё дабраславенне. I разам з гэтым вялебны айцец выказаў шкадаванне. што згодна з вашымі абавязкамі вы павінны, і неадкладна, заняцца пэўнай справай, надзвычай цяжкай і балеснай.

Падрэ Галвез слухаў няўважна, пазіраючы ўбок, гнеўна хмурыў цёмныя, кусцістыя бровы. Раптам выпрастаўся.

— Сядзем,— сказаў тонам, не звыклым да пярэчанняў.

I першы парывістым крокам пайшоў да стала, які стаяў у глыбіні рэфекторыя, і, сеўшы, пачаў чакаць, пакуль усе зоймуць месцы.

— Слухаю,— сказаў.

Брат Дыега, які сціпла сеў аподаль, устаў і амаль манатонным голасам расказаў усё. Скончыўшы, сеў і залажыў далоні ў рукавы сутаны.

— Гэта ўсё? — спытаўся падрэ Галвез.

— Астатняе ў вашых руках, вялебны ойча,— адказаў брат Дыега.

— Так,— згадзіўся той абыякава.— I што ж вы на гэта скажаце, ойча Аўгусце?

Сівы прыёр не хаваў прыгнечанасці і заклапочанасці.

— Страшэнна цяжка дасведчыў нас Бог,— сказаў дрыготкім голасам чалавека, зламанага няшчасцем.

— Бог? — здзівіўся падрэ Галвез.— Ужо ці не лічыш ты, ойча Аўгусце, што Бог падсыпаў атруты ў віно вялебнаму? Гэта ўсё, што маеш паведаміць?

Падрэ д’Акунья бездапаможна развёў рукі.

— Усё? — крыкнуў падрэ Галвез, стукнуўшы кулаком па стале.— Як гэта ўсё, пад дахам твайго кляштара выспела самае жудаснае злачынства, рыхтавалі падступны і таемны ўдар, у самы мозг і сэрца, а ты нічога не ведаеш, нічога не бачыш, сляпы, глухі? На якім жывеш свеце? Толькі маліцца і ўмееш? 3 анёламі і са святымі толькі гавэнды разводзіш? Розум на старасці страціў? Далібог, калі б не твая ўсім вядомая святасць і набожнасць, інакш бы з табой, ойча Аўгусце, гаварыў Святы трыбунал.

Стары прыёр не спрабаваў бараніцца. Унурыўшыся ў вялікім крэсле, пад градам абвінавачанняў ён усе ніжэй схіляў сівую галаву. I, нягледзячы на гэта, не мог стрымаць дрыжыкаў. «Вось якая яна, сіла страху»,— падумаў Дыега. I хоць быў змалку прывучаны паважаць святасць і старасць, усе-такі зласліва ўсміхнуўся. I апамятаўся толькі тады, калі, глянуўшы на твар пана дэ Кастра, які ў бляску сваёй залацістай зброі сядзеў па другі бок стала нерухомы, як статуя, убачыў гэткую ж усмешку. Погляды абодвух маладых людзей сустрэліся і адразу разышліся. Брат Дыега апусціў павекі. «Божа! — падумаў, не вельмі разумеючы, што хоча выказаць гэтым безгалосым воклічам. Разгубіўшыся на хвіліну ад сваіх думак, адчуў, як яго перапоўнілі смутак і адначасова раптоўная салодкая туга.— Навошта? Дзеля чаго?» Гэтага ён не мог сказаць, бо якраз у гэты час падрэ Галвез, з несхаванай пагардай адвярнуўшыся ад айца Аўгусціна, нахіліўся да Дыега, які, выведзены голасам айца інквізітара з задуменнасці, нямала ўзрадаваўся, што здолеў захаваць незамутнёны спакой.

— Ты сказаў, мой сыне,— сказаў падрэ Галвез,— што пан дэ Сігура пад выглядам адбытай споведзі спрабаваў спачатку адмовіцца каштаваць ежу вялебнага айца.

— Так было, вялебны ойча,— пацвердзіў брат Дыега.

— Мала, на жаль, я ведаў пана дона Карласа. Ён карыстаўся, наколькі я ведаю, вялікай славай хрысціянскага рыцара. Праўда ж?

— Праўда, ойча. Росту славы часта спрыяюць у вачах людзей ганарыстасць і недаступнасць.

— Ён быў ганарысты?

— Думаю, што не ад вялікай сціпласці неахвотна выказваў перад людзьмі свае думкі.

— Як гэта разумець?

Дыега адчуў раптам, нібы ён апынуўся на краі прорвы.

— Ойча вялебны,— сказаў, трохі падумаўшы,— мне здаецца, што я занадта малады і недасведчаны, каб бес-

памылкова меркаваць, дзе канчаецца выгляд віны і дзе пачынаецца сапраўдная віна.

Падрэ Галвез нецярпліва зварухнуўся.

— Выгляд? Што ты кажаш, мой сыне? Што такое твой выгляд віны? Гэта толькі наша хвіліннае і выключна суб’ектыўнае няўменне ўбачыць віну. Ці існуе гэты «выгляд» як факт? He існуе, гэта ясна. Лічыцца толькі віна, а яна ёсць або яе няма. Гэта ўсё.

Брат Дыега пачырванеў ад сораму і прыніжэння. Як ён мог падумаць так наіўна! Толькі цяпер яму стала ясна, што паслушэнства вышэйпастаўленым не ў тым, каб ухіляцца ад выказвання сваіх думак, а ў тым, каб адгадваць думкі вышэйпастаўленых і згаджацца з імі.

— Ойча вялебны,— сказаў ён, упершыню ў жыцці свядома скарыстаўшы юнацкую шчырасць свайго голасу,— калі я ўжыў выраз «выгляд віны», то толькі ў значэнні, якое ты гэтым словам надаеш.

— Род пана дэ Сігуры належыць да найстарэйшых у каралеўстве Арагон,— азваўся з другога канца стала пан дэ Кастра.

На гэта падрэ Галвез:

— На жаль, вопыт нас вучыць, што чым больш славутае мінулае мае хто, тым менш яму трэба давяраць. Здавалася б, слава, багацце, прызнанне заслуг, бляск імя і роду павінны ўжо з прычыны самой сваёй прыроды служыць праўдзе. Тым часам менавіта сярод іх так часта плодзяцца і пасвяцца самыя агідныя злачынствы. Сапраўды, словы нашага пана Ісуса Хрыста: «Дабраславёныя ўбогія духам» маюць болыпую мудрасць, чым гэта можа ўявіць абмежаваны розум чалавека. I царства божае настане на зямлі не раней, чым чалавецтва стане грамадствам прасцякоў.

Брат Дыега слухаў з сур’ёзным тварам, але не засяроджана. Ён да гэтага часу лічыў, што яму варожая, неўласцівая зайздрасць. Тым часам якраз гэта з’едлівае пачуццё ятрылася ў ім цяпер. Ці ж ён не ведаў, як і дон Радрыга, што пан дэ Grypa паходзіў з заможнага арагонскага роду? Чаму ж не патрапіў у пару выкарыстаць гэты важны, як аказалася, аргумент, чаму дазволіў апярэдзіць сябе?

Паглядзеў на пана дэ Кастра і, убачыўшы яго малады твар, на якім быў поўны спакой і здысцыплінаваная самаўпэўненасць, зноў пачуў, як яго захліснула хваля зайздрасці.

Хвіліну панавала цішыня.

— Што ты збіраешся рабіць, вялебны ойча? — ціха спытаўся стары прыёр.

— Зараз даведаешся, ойча Аўгусце,— адказаў падрэ Галвез.— He здаецца бо верагодным, каб у такім выпадку злачынца мог дзейнічаць адзін, найлепш было б выклікаць у Святы трыбунал усіх братоў.

Падрэ Аўгусцін падняў галаву. Яна дрыжала. У старых, стомленых вачах стаялі слёзы.

— Божа вялікі, няўжо сапраўды хочаш зрабіць гэта?

Той паціснуў плячыма.

— He, гэтым разам абыдуся. Святая інквізіцыя зусім не зацікаўленая, каб гэта старажытнае і вартае павагі месца пакрыць ценем няславы. Зрэшты, мы верым, што, за выключэннем тваёй, ойча, слабасці, большасць братоў бязмежна верная традыцыям гэтых муроў, а таксама, што найважней, духу нашага таварыства. Толькі вас, пане дэ Кастра,— павярнуўся да дона Радрыга,— абавяжам, каб вы неадкладна перадалі Святому трыбуналу таго служку, з рук якога брат Дыега прыняў ежу вялебнаму айцу.

— Ойча Крыстобаль,— усклікнуў падрэ Аўгусцін,— але ж ён яшчэ дзіця горкае.

Падрэ Галвез з’едліва ўсміхнуўся.

— Табе, ойча Аўгусціне, усе людзі невінаватыя. Аж цяжка, слухаючы цябе, зразумець, адкуль сярод гэтай суцэльнай невінаватасці бяруцца злачынствы, ерась і грэх. А можа, іх і няма? Можа, ты прыйшоў да такіх святых перакананняў? Калі так, дык чаго непакоішся за гэта хлапчо? Святы трыбунал больш, чым які-небудзь іншы зямны суд, шануе сапраўдную невінаватасць і, змагаючыся супраць зла, бароніць менавіта яе.

Сказаўшы гэта, падрэ Галвез устаў, і ўся нарада скончылася.

Ужо назаўтра выявілася, што вялебны падрэ Галвез не памыляўся, дакараючы айца Аўгусціна за недальнабачнасць і вартую кары страту пільнасці. Шаснаццацігадовы Пабла Заратэ, які ўсяго толькі некалькі месяцаў адбываў навіцыят у Санта Марыя ла Анцігуа, прызнаў пасля нядоўгага следства, што, калі ён нёс сняданак вялебнаму айцу, яго спыніў на дзядзінцы пан дэ Сігура, загадаў яму паставіць ежу і вярнуцца ў кляштарную кухню вымыць нібыта не вельмі чыстыя рукі. 3 гэтага ўсё стала ясна. Вораг, як стогаловая гідра, адраджаецца, нягледзячы на ўдары, якія яму наносяцца пастаянна. Выкрыты і вынішчаны ў Сарагосе, ён адразу высоўваў злачынныя мацкі ў другім месцы, намагаю-

чыся любой цаной зняверыць і аслабіць парадак, пасеяць у галовах людзей смуту, а ў сэрцах неспакой.

Побач з гэтымі выяўленымі акалічнасцямі правіна Пабла не здавалася асабліва цяжкай і хоць, калі лічыцца з вынікамі, назаўсёды пазбаўляла яго магчымасці вярнуцца ў кляштарныя муры, аднак толькі тое, што здарылася пасля, кінула цяжкі цень на здаровасць душы гэтага падлетка, якога, на жаль, так неабачна дапусцілі да адбывання духоўнага навіцыяту. Неўзабаве пасля таго, як ён даў паказанні, гэта значыць, у час, калі ён найболып павінен быў сумленна выказаць жаль і панесці належную кару, Пабла Заратэ, замест таго каб пайсці па шляху веры, павесіўся ў цэлі, дзе быў увязнены, і гэтым бязбожным учынкам засведчыў, што замест пачцівага жыцця хрысціяніна ён выбірае ганьбу і вечнае асуджэнне.

Вестка пра гэта вартае шкадавання здарэнне дайшла да Санта Марыя ла Анцігуа раніцай, яшчэ да першай ранішняй імшы, якую ўжо колькі гадоў адпраўляў звычайна айцец прыёр. I ў гэты дзень, як заўсёды, ён выйшаў са святой дараносіцай, але неяк так ужо недалужна, нібы сляпец, хадзіў каля алтара, а голас, нават калі ён чытаў ціха, не хацеў яго слухацца, што ў натоўпе святых братоў спярша пранёсся нейкі неспакойны шум, пасля залегла цішыня, і старэчаму мармытанню падрэ Аўгусціна адказвалі толькі самотныя арганы ў глыбіні храма. Немалое таксама здзіўленне ахапіла ўсіх, калі, блаславіўшы на заканчэнне ўсіх прысутных, падрэ Аўгусцін астаўся каля алтара і ціха, але вельмі выразна сказаў:

— А цяпер, браты, прачытаем «Ойча наш» і «За здароўе Марыі» за чыстую і нявінную душу нашага малодшага брата Пабла.

Магільная цішыня настала пасля гэтых слоў. He зрушыўся з месца ні брат Дыега, які самотна стаяў з боку алтара, ані пан дэ Кастра, які ў сваёй залатой зброі стаяў крок наперадзе сваіх фамільянтаў.

Такая сіла была з гэтых двух людзей, што ніхто з братоў не адважыўся ўкленчыць.

Падрэ Аўгусцін з хвіліну глядзеў на нерухомы натоўп у прыцемку храма, усё болыпая бледнасць пакрывала яго змаршчынены пакутамі твар, і, нарэшце, адвярнуўся і, укленчыўшы ля падножжа алтара, пачаў маліцца адзін. Брат Дыега і пан дэ Кастра першыя перахрысціліся і разам рушылі да дзвярэй рызніцы. За імі пачалі выходзіць служкі вялебнага айца, і храм напоўніўся цяжкім звонам даспехаў.

Потым, ужо ў цішыні, адзін за адным, схіліўшы галовы і не гледзячы адзін на аднаго, выходзілі браты.

Айцец Аўгусцін астаўся адзін. Ён доўга маліўся, як бы забыўшыся пра свет. А свет мяккім сонечным бляскам асвятліў на вітражах сілуэты анёлаў і святых. Дагаралі ў кандэлябрах свечкі. 3 кляштарнага дзядзінца далятала адгалоссе змены варты.

Потым падрэ Аўгусцін узвёў вочы на велізарны крыж, які вісеў угары, і ўсклікнуў голасам, поўным роспачы:

— Госпадзе, ці доўга цемра будзе панаваць над няшчаснай зямлёй?

Слёзы заслалі яму вочы, і ён не адразу разгледзеў, хто прыпаў да яго каленяў, калоцячыся ад плачу, прытуліўся гарачай шчакой да яго далоні. Падрэ, стоячы на каленях, пагладзіў густыя з дробнымі завіткамі валасы і пазнаў малодшага кляштарнага служку Франсіска. Ён абняў гэта кволае, яшчэ дзіцячае цела і, гладзячы малога па валасах, шаптаў дрыготкім ад узрушанасці голасам:

— Дзіцятка маё, маё беднае дзіцятка, не трэба траціць надзеі. Трэба мець надзею. Заўсёды трэба мець надзею.

Гэта была апошняя імша, якую стары прыёр правіў у Санта Марыі. Ноччу з дазволу вышэйшых пакінуў кляштар і горад і адправіўся ў далёкую пустэльню Сан-Ініга ў гарах Эстрамадуры, каб там прысвяціць сябе прыроджанай патрэбе малітвы і спакойна закончыць святое жыццё.

А на другі дзень сам айцец Вялікі інквізітар, закончыўшы двухтыднёвыя набажэнствы, адслужыў у Санта Марыі ранішнюю імшу. Брат Дыега абвясціў сабраным братам кароткую казань на тэму слоў Госпада Ісуса паводде евангелля св. Мацвея: «Не прыйшоў я з мірам, а з мечам».

Тым часам, як гэта зазвычай вядзецца ў падзеях, калі не толькі перамогамі таруецца дарога праўды,— розныя невясёлыя весткі даходзілі ў сталіцу на схіле тысяча чатырыста восемдзесят пятага года. I вось аднаго дня стала вядома, што каралеўскія войскі на чале з панам герцагам д’Аркоса панеслі пры асадзе паганскай Малагі вялікія страты, а з Арагона губернатары даносілі пра хваляванні, калі пасля вядомых падзей у Сарагосе многія гарады захліснулі неспакой і смута, усюды справакаваныя той самай рукой яўрэйскага ворага, што не грэбаваў ніякімі самымі нікчэмнымі сродкамі, абы толькі падступна нашкодзіць каралеўству.

У Валенсіі, напрыклад, падбухтораная правакатарамі галота падпаліла палац Талавера, дзе была сядзіба Святога трыбунала, у Тэруэлі натоўп, падагрэты такім самым спосабам, закідаў каменнем і цэглай каля вежы Сан-Марцін атрад айца інквізітара, калі той у першую нядзелю снежня выправіўся ў сабор на набажэнства. У абодвух гарадах былі ахвяры, і толькі дзякуючы таму, што на вуліцы былі выведзены салдаты Святой эрмандады, удалося прадухіліць пашырэнне хваляванняў і пазбегнуць яшчэ большых ахвяр. У Барселоне таксама задушылі бунт у самым зародку, разагнаўшы гарадскіх пахолкаў і смердаў, якія пачалі былі збірацца непадалёк ад турмы Святога афіцыума, арыштавалі пры такой нагодзе і аддалі пад суд многа западозраных гараджан.

Кароль Фердынанд, папярэджаны пра гэтыя здарэнні, адразу пасланымі кур’ерамі загадаў правесці, не зважаючы на асобы, суровыя акцыі супраць усякіх ератыцкіх правакацый. Святыя трыбуналы таксама, асабліва на тэрыторыі Арагона, былі закліканы спецыяльным пасланнем айца Вялікага інквізітара да ўзмацнення пільнасці і да паглыблення метадаў расследавання. Такім чынам, вораг яшчэ раз пралічыўся і памыліўся, мяркуючы, што яму ўдасца паслабіць баявітасць царквы або выкапаць прорву паміж ёю і масамі вернікаў. Ніхто, акрамя злачынных ератыкоў і мізэрнай жменькі людзей, часова ўведзеных у зман, не сумняваўся, што ўвесь народ бязмежна адданы Іх Каралеўскім Мосцям і царкве і аднадушна асуджае ўсялякія спробы аслаблення яе адзінства.

Нягледзячы на гэта, як і бывае ў такіх акалічнасцях, весткі пра пэўнае нездаровае ўзбуджэнне ўсё яшчэ ішлі з правінцый, і, хоць у самой сталіцы панаваў поўны спакой,— айцец інквізітар Галвез прыняў рашэнне прыспешыць аўтадафэ, якое рыхтавалі ўжо даўно і вельмі грунтоўна на сярэдзіну студзеня наступнага года. Калі падрэ Тарквемада падтрымаў гэта рашэнне, было зроблена ўсё, каб урачыстасць, прызначаная на асабліва шанаваны людзьмі дзень святога Дамініка Сілоскага, прайшла з вялікім шыкам. За тыдзень да аўтадафэ закончылі многія працэсы, што зацягнуліся на некалькі месяцаў, распачалі і шчасліва завяршылі да азначанага тэрміну шмат новых. Ва ўсіх кляштарах, асабліва ў дамініканцаў, гэтыя пачынанні суправаджаліся вячэрнімі набажэнствамі братоў, бо адзінства сыноў царквы здавалася ў тыя дні больш патрэбным, чым калі-небудзь. Зрэшты, як і спадзяваліся, народ не застаўся

абыякавы да голасу сваіх духоўных пастараў. Акрылены шчырай верай, ён сцякаўся з усіх гарадоў і замкаў старажытнага каралеўства Леон у Валадолід. Святыя пілігрымы ішлі і з далейшых раёнаў. Неўзабаве ўжо не хапала месцаў у гарадскіх гасподах і заезных дамах, і народ, нягледзячы на снежаньскія халады, вандраваў з пляца на пляц пад адкрытым небам.

У сувязі з такім вялікім узрушэннем у хрысціянскім народзе абое Іх Каралеўскія Мосці, хоць і збіраліся падацца, устрывожаныя сітуацыяй, пад Малагу, цяпер, аднак, упрошаныя асабіста айцом Вялікім інквізітарам, пастанавілі адкласці намечанае падарожжа, каб прысутнасцю свайго маестату надаць урачыстасцям болыіі значэння і бляску. Прадугледжвалася, што каля дзвюх тысяч асуджаных на розныя кары грэшнікаў прымуць удзел у пакутніцкіх абрадах ў саборы, а пасля пойдуць працэсіяй на квамадэра, колькасць жа ератыкоў, якіх апошнім часам Святы трыбунал адлучыў ад царквы, даходзіла да сямідзесяці з нечым. АдныМ і адзіным з іх, цела якога ў атачэнні іншых, якіх меліся паліць жыўцом, будзе аддадзена ачышчальнаму агню пасмяротна, быў абвінавачаны ў блюзнерчай спробе атручвання пан дон Карлас дэ Grypa. У святле грунтоўна праведзенага следства здавалася, што Святы трыбунал не мог у гэтай цалкам яснай справе вынесці больш справядлівы вырок, аднак менавіта гэты прысуд стаў на Каралеўскай інквізіцыйнай радзе прадметам самага бурнага абмену думкамі і спрэчак.

Каралеўская інквізіцыйная рада, якая была створана Іх Каралеўскімі Мосцямі з мэтай больш цеснай сувязі з тронам дзейнасці Святога афіцыума, збіралася за гэты час поўным складам даволі рэдка. Аднак цяпер, і, як здавалася, пад уплывам некалькіх свецкіх грандаў, кароль Фердынанд палічыў абавязковым, каб рада прыняла сваю пастанову наконт апошніх падзей, і неадкладна. I вось у апошні дзень лістапада, на святога Андрэя, пасля імшы ў замкавай капліцы, тры царкоўныя дастойнікі на чале з айцом Вялікім інквізітарам, столькі ж знакамітых паноў каралеўства і два слаўныя дактары, правовыя дарадцы Святога афіцыума, пакінуўшы сваю світу ў пярэдніх пакоях, сабраліся ў троннай зале, чакаючы выхаду караля і каралевы. Іх Каралеўскія Мосці не далі сябе доўга чакаць. 3 імі ішоў міністр, брат Франсіска Хіменэс, францысканец.

Падрэ Галвез не хаваў незадавальнення, калі пасля некалькіх слоў караля Фердынанда, які гаварыў, як звычайна, 126

трошкі цяжкавата з прычыны задышкі, ад якое ён вельмі пакутаваў, падняўся дон Альфонса Карлас герцаг Медына Сдонія, маркіз Кадыкса. Усе добра ведалі, што, калі пяць гадоў назад першыя іудаісты пачалі пакідаць гарады і сёлы, падданыя Святому афіцыуму ў Севіллі, не хто іншы, як пан герцаг Медына Сідонія даваў ім на сваіх землях прытулак. Аднак даўнія гэта былі справы, і быць можа, што малады герцаг, прасякнуты з цягам часу духам праўды, прагнуў цяпер адгарадзіцца ад свайго мінулага, бо тое, што ён гаварыў, было надзвычай разумнае, прасякнутае святасцю і поўнае сыноўняй павагі да заслуг Святога трыбунала. Сапраўды, цяжка было б знайсці іншыя словы, якія б выказвалі хрысціянскія думкі лепш, чым тыя, якія са спакойнай развагай і годнасцю, пазбаўленай усякай пыхі, сказаў гэты нашчадак аднаго з самых знакамітых родаў каралеўства.

Абое Іх Каралеўскія Мосці слухалі яго з выразна зычлівай увагай, усе астатнія паны, асабліва стары герцаг Карнэха, здавалася, былі ў захапленні ад розуму самага малодшага з іх. Сярод гэтай агульнай пацехі толькі айцы інквізітары і пан кардынал дэ Мендоза, арцыбіскуп Таледа, захоўвалі чакальную стрыманасць. I сапраўды, даверыўшыся дасведчанасці вопыту і развазе, яны слушна не далі сабе паддацца заўчаснай радасці, бо неўзабаве пан Медына Сідонія раскрыў сваё сапраўднае аблічча.

— На жаль,— сказаў ён пасля хвіліны маўчання,— я спахібіў бы і павагай гэтага сходу, і перш за ўсё праўдай, калі б не прызнаў, што, сузіраючы многія справы, якія чыняцца сёння ў каралеўстве, апроч пачуццяў радасці і гонару, я перажываю, ды напэўна і не я адзін, заклапочанасць і самую ўразлівую трывогу.

У зале залегла ціша. Падрэ Галвез закруціўся ў сваім крэсле, а падрэ Тарквемада падняў галаву і праніклівым позіркам акінуў маладога герцага. А той звярнуўся проста да яго.

— Бачу па вашых вачах, вялебны ойча, што хацелі б запытацца, якая гэта заклапочанасць трывожыць мяне?

На гэта падрэ Тарквемада адказаў:

— Сапраўды, вы не памыліліся, годны пане. Перад абліччам усеагульнага памнажэння розных злачынстваў супраць веры кожны хрысціянін павінен адчуваць глыбокўю трывогу. Ці не пра гэтую заклапочанасць вы кажаце?

— Наогул і пра яе, але і не толькі. Найяснейшы кароль, найяснейшая каралева! Я цаню суровасць, з якою Святыя трыбуналы выкрываюць і караюць ератыкоў, апасаюся,

аднак, што калі гэтая суровасць пачне закранаць найпершых паноў каралеўства, няславай пакрываючы людзей, якія ад нараджэння пастаўлены вышэй за тлум сваёй годнасцю і маёмасцю, тады з гэтага можа вынікнуць для нас болей шкоды, чым карысці. Гэта заклапочанасць якраз, вялебныя айцы, і трывожыць мяне.

Герцаг Карнэха ўсклікнуў:

— Што вы здабудзеце, выдаючы плебеям на ганьбу і прыніжэнне сыноў знакамітых родаў? Што вы нарабілі ў Арагоне? Ці ж не мы — той трывалы падмурак, на якім вы павінны трьімацца?

Вялікі і станісты пан маркіз дэ Вілена, забыўшыся пра шацунак да Іх Каралеўскіх Мосцяў, стукнуў кулаком па білцы крэсла.

— Альбо вы сляпыя, айцы, альбо шалёныя? На каго замахваецеся? Калі і далей пойдзеце гэтай дарогай, можа, і мяне паставіце перад сваім трыбуналам?

Зноў запанавала цішыня. Першы азваўся падрэ Тарквемада, і яго голас, сцішаны і поўны спакою, гучаў адмыслова пасля нечаканага выступлення пана дэ Вілены. Падрэ Тарквемада сказаў:

— He памыляецеся, годны пане. Няхай усемагутны Бог не абыдзе вас сваёй апекай, каб гэта не стала неабходнасцю.

Кроў ударыла пану дэ Вілену ў твар.

— Пагражаеце, вялебны ойча? Мне?

— Каму трэба зняславіць пасля смерці пана дэ Gryру? — крыкнуў герцаг Медына.— Калі ўжо пан дэ Огура стаў перад судом Божым, хай Бог і судзіць яго правіны.

Падрэ Галвез павярнуў да яго пацямнелы твар.

— I каго ж вы бароніце, герцаг? Вераломцу і атрутніка?

— Памыляешся, вялебны ойча,— адказаў той.— He пана дэ Grypy бараню, а гонар рыцарскага стану. Я ведаю, што грэх можа ўціснуцца ўсюды, а грахі, нават асабліва цяжкія, могуць стаць доляй нават самых моцных гэтага свету, але ці азначае гэта, што іх адразу трэба выносіць на святло? Чаму зло, якое хутчэй прыхаваць належала б і акружыць маўчаннем, вы выдаяце на рабунак чэрні? Хочаце павярнуць супраць нас цёмныя мэтлахі?

Кароль Фердынанд сядзеў на троне, апусціўшы выпуклыя павекі, упёршы тоўстыя і трохі караткаватыя рукі ў шырока расстаўленыя сцёгны. Святая каралева Ізабэла, здавалася, задумалася і была смутная. У цішы пачуўся цяжкі ўздых пана дэ Вілены.

— Пан герцаг Медына слушна сказаў,— пачаў падрэ

Тарквемада,— што грэх і загана не абмінаюць на гэтым свеце нават самых высокапастаўленых. Глыбока, аднак, памыляецца, умаўляючы нас, каб мы праўду выкрыцця падмянілі баязлівым маўчаннем. Што ж вы раіце нам, годныя панове? Няўжо ў вас так мала даверу да праўды, што фальшыва зразуметае паняцце славы вашага сану вы ставіце над ёю?

— Аслабляючы нас, аслабляеце і праўду,— адказаў пан Карнэха.

— He! — усклікнуў падрэ Тарквемада.— Калі мы маем адвагу гоіць нават самыя балючыя раны, дык якраз толькі таму, што мы дастаткова моцныя, каб выкрыць і абясшкодзіць усякае зло. Яшчэ раз пытаюся ў вас, што вы нам дарадзіце? Што для вас — законы, што для вас — справядлівасць? Маўчыце? Дык я вам адкажу: ваша пыха перавышае вашу веру. А калі вера ў вас слабне, як жа вы можаце верыць у перамогу? Але і тое вам яшчэ скажу: ніколі Святая інквізіцыя не паддасца падобным падступствам, ніколі не дасць сябе звесці якім-небудзь спробам паслаблення еднасці, адзінства. Бязлітасна будзем адцінаць ад камля кожную хворую або высахлую галіну.

Пан герцаг Медына Сідонія, збялелы ад гневу, сарваўся са свайго месца.

— Найяснейшы пане, кароль! Пан дэ Сігура цяжка саграшыў, гэта праўда, але ж у ягоных жылах цякла кроў самых знакамітых родаў Іспаніі. He дапусціце такога страшнага паганьбення.

На гэта азваўся кардынал дэ Мендоза, які дагэтуль маўчаў:

— Што ганьба — грэх ці кара?

— Мы тут чуем галасы,— сказаў падрэ Галвез,— якія да ганьбы грэху хацелі б дадаць ганьбу беспакаранасці.

Кароль Фердынанд падняў павекі. Спачатку яго лупатыя бледна-блакітныя вочы, нібы ашаломленыя святлом, здавалася, глядзелі толькі з санлівай стомленасцю. Але праз хвіліну, хоць усё яшчэ без бляску, сталі яны калючыя і халодныя. Затое на прыгожых вуснах задуменнай каралевы Ізабэлы з’явілася ледзь прыкметная, вельмі далікатная і поўная смутнай слодычы ўсмешка.

Фердынанд пачаў гаварыць, добра ўсё абдумаўшы:

— Калі кароль і каралева ўстаноўліваюць законы, не варта падданым і асабліва найпершым у каралеўстве прасіць маестат, каб ён дазволіў ламаць іх.

Тўт ён выпрастаўся, і голас яго раптам загучаў з сілай:

5 Гісторыя кахання

129

— Каралева і я, увесь час дбаючы пра трыумф праўды і канчатковае аб’яднанне каралеўства, лучымся з усім народам упэўненасцю, што не маглі б распачаць справу больш пачэсную для нашых абавязкаў. Пан дэ Grypa дачыніўся да такога страшнага злачынства, што мы з трона не можам даць яму ніякага прабачэння. Мы лічым таксама, што, прызначаючы сканфіскаваны пасля яго маёнтак на мэты, любасныя Госпаду Богу, якімі з’яўляюцца войны з паганцамі, мы тым самым у Найвышэйшага будзем здабываць ласку для душы, заплямленай нягодніцкім учынкам. Гэта ўсё, што мы можам зрабіць пану дэ Grypy і такім, як ён. Што ты думаеш пра гэта, мая Ізабэла?

Адказала Ізабэла:

— Думаю тое самае, што і ты, пане.

— Пан кароль,— сказаў маркіз дэ Вілена,— забываецца, колькі яго продкі, а таксама ён павінны панам каралеўства. 3 якога гэта часу чорная няўдзячнасць пасялілася ў сэрцах каралёў?

Нейкую хвіліну здавалася, што кароль Фердынанд выбухне гневам. I каралева Ізабэла перастала ўсміхацца. I ў гэты час наперад выйшаў брат Хімэнэс.

— Гнеў і абраза, зазвычай,— не найлепшыя дарадцы,— сказаў напаўголаса, з адценнем лагоднага ўмаўлення.— Але калі ўжо гаворка зайшла пра забытае, розум падказвае пацвердзіць, што на загану памяці не Іх Каралеўскія Мосці хварэюць. Гэта хутчэй некаторыя паны забыліся ці памятаць не хочуць, што не адны яны — падпора трону і царкве. Мы зрабілі б, як я мяркую, вялікую памылку, калі б не цанілі, як шмат для ўмацавання парадку ў каралеўстве робяць гарады і замкі, з’яднаныя ў святой германдадзе. Аднак мы ніколі не чулі, каб перад абліччам Святых трыбуналаў жыхары гарадоў дамагаліся сабе нейкіх асаблівых прывілеяў.

— Каталіцкі народ,— сказаў падрэ Тарквемада,— не толькі перад абліччам веры не просіць сабе прывілеяў, але ўдзячны Святой інквізіцыі за тое, што яна вызваляе і ратуе яго ад адзінак, якім у грамадстве няма месца.

Доўгае маўчанне было пасля гэтых слоў.

— Дык вы плебейскім мэтлахам страшыць нас хочаце? — сказаў нарэшце глухім голасам пан дэ Медына.

А пан дэ Вілена дадаў:

— Знішчыць нас і абаперціся на плебс?

У гэты час, рэзкім рухам адсунуўпіы крэсла, устаў падрэ Тарквемада.

— Божа святы! — усклікнуў.— Хто ж на гэтай радзе асмельваецца гаварыць: мы і вы? Ці ж мы не ў адзінстве? Ці ж не лучыць нас адна вера і ці не адзін Бог жыве ў нашых сэрцах? Да чаго дайшло! Каб мы паміж намі капалі яму, як паміж вернымі і нявернымі? Падумайце, не спіць непрыяцель, вораг нас акружае з усіх бакоў, да ста злачынстваў штогадзіны ўчыняе, здрадніцкія ўдары з цемры нам рыхтуе, на слабасць нашу спадзяецца, кожную нашу памылку нецярпліва цікуе, разлому, разладу нашага прагнучы, з кожнай памылкі нашай шалёна радуецца, а тут, дзе асаблівая еднасць панаваць павінна і быць найвышэйшым законам, вышэйшым за ўсякія мізэрныя намыслы, тут гавораць: мы і вы? Хто ж тады вы і хто мы? He ведаю, сапраўды, кім вы, годныя панове, быць хочаце, але я, сціплы мнішак, магу вам сказаць, чаго мы, справе веры служачы, прагнем. Еднасці прагнем і паслушэнства ёй. Усе мы роўныя перад гэтай еднасцю, і адны законы яднаюць нас у паслушэнстве. Мы ведаем вашы слаўныя імёны, ведаем вашы заслугі, ведаем веліч і колькасць вашых продкаў, але, ведаючы ўсё гэта і цэнячы высока, мы хацелі б таксама ведаць і вашы думкі, каб і іх цаніць гэтаксама высока, калі яны — і нашыя думкі.

— Пан кароль сказаў сваё апошняе слова,— уставіў стары герцаг Карнэха.

— Мы не схопімся за мечы, каб бараніць пана дэ Сігуру,— дадаў пан дэ Медына.

На гэта вялебны айцец адказаў:

— Калі б у мяне спыталіся годныя панове, які з двух бунтаў больш грозны, бунт мяча ці бунт думкі, гэты другі я прызнаў бы за бунт, які нясе незлічоныя небяспекі. Сапраўды, няўжо вы лічыцеся толькі з каралеўскай воляй? А з Вышэйшай праўдай, з Богам?

Такой сілай загучаў яго голас, што трое схілілі галовы. Пад канец устаў пан Карнэха і сказаў:

— Няхай Бог усемагутны ніколі нас не пакіне і заўсёды праўда святой веры жыве ў нашых сэрцах.

Аўтар хронікі, перадаючы нашчадкам гісторыю свайго часу, піша ў сувязі з гэтым пасяджэннем Каралеўскай інквізіцыйнай рады:

«Так, калі з усіх нягод, нават спрычыненых людзьмі высокапастаўленымі, заўсёды выходзіла абароненай праўда і калі яна пераможна трыумфуе далей, нягледзячы на перашкоды і падкопы,— добрую і поўную можам мець пэўнасць, што недалёкі час настання на зямлі царства Божага».                                           , _,

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ

Зіма з 1485 на 1486 год выдалася такая лютая, якой ужо колькі гадоў не памяталі ні ў Леоне, ні ў Старой Кастыліі. Нязвыкла вялікі снег выпаў у канцы снежня, а пасля нядоўгай адлігі зноў уціснулі моцныя маразы, зашалелі страшныя завеі.

Іх Каралеўскія Мосці адразу пасля ўрачыстасцяў на святога Дамініка Сілоскага падаліся з дваром у ваенны лагер пад Малагай, а вялебны айцец Вялікі інквізітар, хоць і пільна яму трэба было ў Рым, дзе з рук новаабранага святога айца Інакеція VIII ён меўся асабіста атрымаць пацвярджэнне сваёй годнасці, мусіў у сувязі з няпэўным часам на многа тыдняў адкласці сваё падарожжа. Толькі ў апошняй дэкадзе студзеня суровая зіма пачала здавацца, пад лагоднымі павевамі паўднёвых вятроў хутка паплыў снег, надыходзіла ранняя і прыгожая вясна.

Усе падрыхтаванні да італьянскага падарожжа даўно былі распачатыя, і падрэ Тарквемада не хацеў яго адкладваць далей, таму, нягледзячы на нядобрыя весткі з усіх канцоў краіны пра смуту і неспакой, прызначыў выезд на грамніцы.

Якраз у гэты час, калі ўжо было ўсім вядома, што вялебны айцец падасца са сваімі фамільянтамі карацейшай дарогай у Барселону, адкуль спецыяльны карабель каралеўскай армады перавязе яго ў Неапаль,— у Валадолід прыскакаў і тут жа явіўся ў Санта Марыя ла Анцігуа нейкі брат Альвара, са спецыяльным даручэннем пасланы вялебнымі айцамі інквізітарамі з Віла-Рэал. I вось сталася так, што яшчэ таго самага дня вялебны айцец, пагаварыўшы з братам Альвара, змяніў свае ранейшыя планы, хоць гэта і пацягнула за сабой немалыя цяжкасці і, прынамсі, на некалькі тыдняў адтэрмінавала прыбыццё ў сталіцу Пятра; ён пастанавіў завітаць спачатку ў Віла-Рэал, разумеючы, што, калі там такое вялікае значэнне надавалі яго асабістаму ўдзелу ў аўтадафэ, прызначаным на дзень святога Рамуальда, яму, айцу ўсіх Святых трыбуналаў Каталіцкага каралеўства, відаць, ніяк не выпадала пагарджаць святымі пажаданнямі і просьбамі.

Падрэ Тарквемада аж завельмі шмат часу аддаў таму дамініканцу з Віла-Рэал. Брат Дыега быў на гэтай гутарцы і, калі брат Альвара, з вялікім гонарам закончыўшы сваю місію, пажагнаў, нарэшце, вялебнага айца, падаў госцю знак, каб той ішоў за ім.

Царкоўная званіца якраз склікала на нешпар. Ішлі моўчкі, аж раптам брат Альвара спытаўся:

— Вы брат Дыега?

Той прыпыніўся.

— Так,— сказаў.

I, апярэдзіўшы свайго таварыша, пайшоў далей.

— Перадаю вам прывітанне ад брата Матэа,— сказаў праз хвіліну брат Альвара.

Брат Дыега ішоў шпаркімі крокамі і затрымаўся толькі каля нізкіх дзвярэй.

— Вось ваша цэля,— сказаў.— Вы, мусіць, добра здарожыліся, і вам трэба адпачыць.

— Так,— адказаў той.— Калі я выязджаў, брат Матэа прасіў мяне знайсці вас і прывітаць. Прасіў мяне сказаць: «Брат Матэа думае пра цябе і моліцца за цябе». Акурат так і сказаў брат Матэа, перадаю ўсё дакладна.

Дыега з вялікім намаганнем падняў галаву і паглядзеў прыезджаму з Віла-Рэал у вочы. Брат Альвара ростам быў, як і ён, такі самы шчуплы і дробны, ды і гадамі, здаецца, не старэйшы.

У яго цёмных, не па гадах задуменных вачах Дыега ўбачыў прыязную зычлівасць.

— Адпачывайце спакойна, браце Альвара,— сказаў ён, адвёўшы позірк.

У ім раптам усё пахаладзела. Ён паспешна пайшоў у глыбіню калідора і, мінуўшы ўнутраныя, пустыя цяпер анфілады, бо ўжо ўсе браты сабраліся ў храме, пачаў сыходзіць уніз, не вельмі разумеючы, куды і чаго ідзе, і яму здавалася, што яго шыя, плечы, спіна і грудзі пад хабітай скаваныя лёдам.

Унізе, каля сходак, пан дэ Кастра гутарыў з маладым донам Ларэнцам. Дыега хацеў абмінуць іх, але дон Радрыга, уважліва прыгледзеўшыся, затрымаў яго і спытаўся:

— Што з табою, браце Дыега? Ці не хворы ты? Ці не гарачка ў цябе?

Голас пана дэ Кастра, звычайна такі моцны і зычны, цяпер здаўся брату Дыегу глухім, бы ідзе з-пад зямлі ці прыглушаны вільготнай імглой. Дыега цяжка падняў руку да лоба і толькі тады зразумеў, што ўсё яго цела сапраўды нібы ў ліхаманцы. Няскладна, дрыготкім голасам пачаў ён нешта мармытаць, адчуў, як адхлынула з галавы і з твару кроў, як смяротны холад, пра які дагэтуль ён не меў ніякага ўяўлення, пачынае хутка ўцягваць яго ў мярцвянае азнабенне. Ледзь не падсвядома адчуў, што пан дэ Кастра

крануў яго за плячо. Яшчэ раз пачуў голас дона Радрыга, але што той казаў, таго ўжо не здолеў уразумець.

— Так,— сказаў як мага грамчэй, ведаючы, што сказаў шэптам, цішэйшым за ўздых.

I, адвярнуўшыся ад абодвух рыцараў, зноў пачаў узыходзіць па сходах. Ён ішоў вельмі павольна, як не вобмацкам, кожны раз ступаў нібы праз сілу, кожны крок здаваўся апошнім.

Калі дайшоў да сярэдзіны сходаў, тут жа, побач, плячом можна было б дастаць, азваўся голас брата Матэа:

— Дыега, што ты зрабіў з сабою? Чаму сам аддаешся ў рукі непрыяцелю?

— Маўчы! — шапнуў Дыега.— Цябе няма.

Але той быў.

— Дыега, калі што якое станецца, малю цябе, зберажы сваё сумленне.

— Хлусіш, цябе няма.

Падняў вочы, каб убачыць верх сходаў. Убачыў цемру.

— Чаму не спіце, пане? — спытаўся з лагодным дакорам.— Хутка развіднее. Даволі, што я не сплю.

Ніхто не адказваў. Дыега, шукаючы аберуч апоры, падняўся на прыступку вышэй.

— Ты ёсць? Адказвай.

Яго не было.

— Мяцежным намерам,— пачуўся голас вялебнага айца,— не заўсёды патрэбныя словы.

— Хай Бог спрыяе нашым пачынанням,— адказала далёкае рэха голасам пана дэ Сігуры.

— Цябе няма! — усклікнуў Дыега.

— Навошта хочаш загубіць сябе? — спытаўся побач брат Матэа.

— Зноў ты? — здзівіўся Дыега.— Але ж цябе няма.

— Калі б ты не любіў людзей сёння, не мог бы пагарджаць. імі заўтра,— адказаў з вышыні, з верху нябачных сходаў голас айца Тарквемады.

— Ойча мой! — усклікнуў Дыега.

Ён хацеў падняцца яшчэ на адну прыступку, спатыкнуўся і выцяўся лобам аб нешта цвёрдае і халоднае. I адразу апрытомнеў. Стаяў каля калоны, што падпірала нізкі звод кляштарнага калідора. Навокал цішыня. Толькі з храма далятаў спеў братоў. У патрэбным месцы спеў сціх, і загучаў арган.

Праз хвіліну брат Дыега ўжо быў у цэлі вялебнага айца. Падрэ Тарквемада стаяў каля высокага пульпіта і, 134

мусіць, быў захоплены нечым вельмі важным, бо, аказваючы заўсёды столькі ласкі і ўвагі свайму маладому сакратару, на гэты раз паглядзеў на яго неахвотна і спытаўся шорстка:

— Чаго табе, сыне мой? He бачыш хіба, што я працую?

Але калі брат Дыега кінуўся яму ў ногі, суровасць сышла з яго твару.

— Сыне мой, што здарылася?

— Ойча мой! — усклікнуў Дыега.— Прабач, што асмеліўся прыйсці без позвы, але тое, што я хачу сказаць, павінен зрабіць цяпер.

— Сўпакойся перш, сыне мой.

— Я спакойны, ойча. Я спакойны настолькі, наколькі можа быць спакойны чалавек, які быў на крок ад непапраўнай памылкі. Празрэў я, аднак, ойча, у пару і прашу ў цябе дапамогі. Ойча мой, цяжка я правініўся. Аддаўшыся сумненням, якія вынікалі з маёй слабасці і з майго яшчэ недастаткова ўгрунтаванага вопыту, хацеў я затаіць ад цябе некаторыя думкі. Калі я даведаўся, што мы маемся выехаць у Віла-Рэал, першым намерам было ўжыць вядомыя мне лекарскія сродкі і з іх дапамогай выклікаць непрацяглыя, але вельмі моцныя праявы цяжкай хваробы.

— Хацеў застацца тут?

— Так, ойча.

— Мусіць, важныя прычыньі павінны былі схіліць цябе да гэтага?

— Ойча мой, калі б важныя, а то ж адзіныя, што паказалі мне маю слабасць. Страх мяне, ойча, агарнуў ад адной думкі, што апынуся ў мурах кляштара, які быў сведкам многіх маіх памылак.

— Муры маўчаць, мой сыне.

— Ойча вялебны, ты ведаеш, можа быць так, што чалавек, які сёння з усёй сілы прагне служыць веры, яшчэ ўчора не ўсведамляў многіх рэчаў, паддаваўся злачынным, хібным думкам.

— Што ж я магу сказаць табе на гэта, сыне мой? Усведамленне сваіх памылак — першы і неадменны крок да іх пераадолення.

— Ведаю, ойча. Але можа здарыцца і так, што гэты чалавек не быў сам-насам з гэтымі сваімі злачыннымі думкамі, бо дзяліўся імі з другім чалавекам.

— Зло, мой сыне, заўсёды непараўнальна горш зносіць адзіноту, чым дабро. Гэты чалавек жывы?

— Так, ойча. Памятае мяне і прыслаў мне прывітанне.

— Думаеш, убачыўшы цябе, ён мог бы кінуць цень на тваё добрае імя і на тваю святасць?

— He ведаю гэтага, ойча. Гэты чалавек замкнуты ў сабе і пакорны, хоць і не ва ўсім і не заўсёды. Думае так, як наказвае царква.

— Грэшны, аблудны, значыцца?

— Ніколі мяне, ойча, да нічога ліхога не намаўляў. Калі ж я раблю гэта прызнанне, то толькі таму, што ўсведамляю,— пастаўлены так блізка да цябе і надзелены такім вялікім тваім даверам, я не павінен занядбаць ніякіх сродкаў, каб нават цень шкоднага і крыўднага мне цяпер нагавору не мог упасці на мяне. Калі б я належаў толькі самому сабе, мой ойча, не непакоіўся б так пра сваё імя.

— Усе мы, сыне, служым справе, якая веліччу перарастае кожнага з нас.

— Таму і ля ног тваіх я, ойча. Прызнаўся табе ва ўсім, толькі хвіліну назад канчаткова зразумеў, што мае думкі, хай часам няпэўныя ці нават пахібныя, не могуць належаць мне аднаму. Уразумеў я, што толькі ў прызнанні сваіх памылак і ў пошуках дапамогі ў вышэйпастаўленых магу ўбараніць і сябе, і сваю веру.

— Вазьмі пяро і пергамент,— сказаў Тарквемада.

Дыега падняўся з каленяў.

— Так, ойча.

— Ты гатовы?

— Так, ойча.

— Тады пішы: Вялебным айцам інквізітарам арцыбіскупства Таледа ў Віла-Рэал. Напісаў?

— Так, ойча.

— Мы, брат Томас Тарквемада, дамініканец, прыёр кляштара Санта Круз у Сеговіі, спаведнік караля і каралевы, Вялікі інквізітар каралеўстваў Кастыліі і Арагон, даручаем вам сілай нашага права, каб абвінавачаны ў цяжкіх злачынствах супраць веры...

— Брат Матэа Дара, дамініканец,— сказаў Дыега.

— ...брат Матэа Дара, дамініканец, неадкладна быў увязьнены ў турму Святой інквізіцыі і аддадзены суроваму следству, пакуль не выявіць сваіх ератычных поглядаў ці ў выпадку ўпартага трывання ў мане і аблудзе не будзе адлучаны на вечныя часы ад святой царквы каталіцкай. Закончыў?

— Так, ойча.

— Падай мне пяро.

Дыега, зрабіўшы гэта, адышоў убок. Падрэ Тарквемада

устаў, здалёк, як гэта робяць дальназоркія людзі, прачытаў прадыктаваны тэкст, пасля хутка падпісаў.

— Ойча мой,— шапнуў Дыега, зноў апаўшы да ног Тарквемады.

Той паклаў руку на яго галаву.

— Шмат месяцаў чакаў я гэтай хвіліны, мой сыне.

— Ты, ойча?

— Я ведаў, што рана ці позна, але прыйдзе той дзень, калі ты канчаткова, без ніякіх ваганняў, сумненняў і страху, знойдзеш сваю сапраўдную натуру. I вось дзень гэты настаў. Дзякуй вялікае Госпаду Богу, найлюбаснейшы сыне.

Дыега, вельмі ўзрушаны, каб гаварыць, бязгучна прыпаў вуснамі да рукі Тарквемады. Адчуваў сябе бязмежна шчаслівым, поўным свабоды і бяспекі, нібы за смутай, якая яго дагэтуль раз’ядала і атачала з усіх бакоў, бразнулі раптам і назаўсёды цяжкія дзверы.

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ

Ішлі гады, і сярод безлічы розных здарэнняў таго часу вялікая справа аб’яднання каталіцкага каралеўства пераможна рухалася наперад.

У жніўні 1487 года, у дзень святой Алены, паддалася хрысціянскім войскам Малага, а праз няпоўных пяць гадоў, акурат пад самы новы, 1492 год, кароль Фердынанд пасля доўгай аблогі ўзяў Грэнаду. Апошні паганскі астравок некалі магутнага каралеўства маўраў перастаў існаваць на іспанскай зямлі, і тагачасны паэт мог з цалкам справядлівым гонарам узнёсла спяваць: «Адзін статак, адзін пастух, адна вера, адзін кароль, адзін меч».

Вядома, калі надыходзіў мір, здабыты некалькімі стагоддзямі крывавых войнаў, можна было больш увагі аддаць таму, каб на аб’яднанай зямлі пачала трыумфаваць і еднасць веры. I сапраўды, яшчэ летась па загадзе вялебнага айца Вялікага інквізітара шмат тысяч бязбожных яўрэйскіх кніг было спалена на рынках гарадоў і перад храмамі, ды і Святыя трыбуналы, якім з усё большымі вынікамі пасабляла паліцыя Святой эрмандады, з нязменнай пільнасцю і чуйнасцю стаялі на варце чысціні веры, аднак, хоць і шмат было зроблена для захавання і ўмацавання праўды, сотні тысяч няхрышчаных яўрэяў усё яшчэ жылі на іспан-

Кароль Фердынанд загаварыў голасам, які рваўся ад гневу і задышкі:

— Слушныя? На жаль, у некаторых справах, мой ойча, мы па-рознаму ацэньваем, што слушна, а што няслушна. Скаргі на цябе, вялебны ойча, да нас даходзяць. Твая неабачлівая суровасць толькі клопатаў нам дадае. Усяго некалькі дзён назад я атрымаў breve святога айца Аляксандра. Пан папа абураны працэсам, які па тваёй волі распачаты супраць арцыбіскупа Севіллі. Ты звінаваціў Яго Эмінэнцыю ў яўрэйскім паходжанні, не маючы, як аказалася, дастатковых на тое прычын. Пан папа дакарае нас, што мы дапусцілі да такой ганьбы. Што я адкажу пану папу? Як мне перад ім апраўдацца?

Падрэ Тарквемада, усё яшчэ апіраючыся на плячо брата Дыега, моўчкі слухаў каралеўскія закіды. Але як толькі кароль, стомлены гэтым раптоўным выбухам, замоўк, каб перавесці дыханне, вялебны айцец выпрастаўся і ступіў крок наперад.

— Прабачаць мне Вашыя Каралеўскія Мосці,— сказаў нечакана моцным і цвёрдым голасам,— але я прыехаў не па справе арцыбіскупа. Ці праўда, што, як разносяць плёткі, нехрышчоныя яўрэі застануцца ў каралеўстве?

Каралева Ізабэла зардзелася, затое кароль спадылба зіркнуў на старога, які стаяў перад ім.

— Так,— сказаў,— такая наша воля.

На гэта Тарквемада ўсклікнуў:

— Добра, хай жа будзе ваша воля і хай даведаюцца ўсе хрысціянскія краіны, як тут, у Каталіцкім Каралеўстве, шануюцца асновы веры. Ісуса ўжо раз прадалі за трыццаць сярэбранікаў. Вашыя Каралеўскія Мосці хочуць прадаць Ісуса другі раз за трыццаць тысяч дукатаў.

Кароль Фердынанд здрыгануўся і шырока разяўленым ротам хапіў паветра.

— Ойча, ты гаворыш з каралевай і каралём.

Падрэ Тарквемада ступіў яшчэ крок наперад, узяў сярэбраны крыж, які стаяў на стале, і падняў яго ўгору.

— Вось Ісус! Бярыце яго і прадавайце.

Назаўтра герольды чыталі на гарадскіх плошчах каралеўскі эдыкт, які абвяшчаў, што па волі каталіцкага каралеўства ўсе неахрышчаныя яўрэі пад пагрозай самай суровай кары, пакінуўшы ўсю сваю маёмасць, павінны за тры месяцы назаўсёды пакінуць іспанскую зямлю.

Таго ж самага дня, не папярэдзіўшы ні двор, ні блізкае атачэнне, падрэ Тарквемада выехаў з Севіллі. Вялебны 142

айцец толькі выклікаў пана дэ Мантэса і перадаў яму сваё рашэнне неадкладна выехаць у Сеговію.

Неўзабаве ўзброены рэгімент, акружыўшы карэту Вялікага інквізітара, вырушыў з кляштара Санта Клара. Ужо запаў змрок, і пахолкі паходнямі асвятлялі дарогу сярод пустых заснулых вуліц. Мінуўшы гарадскія муры пры Пуэрта дэль Соль, атрад дамоўнікаў скіраваў трактам на Кордабу.

Ноч была зорная, вельмі спакойная, як на добрую, ясную пагоду. У глыбіні цемры, у сяйве, выплываў вялікі руды месяц.

Падрэ Тарквемада не спаў, маўчаў. Апошнім часам яго ўсё менш і менш гарнула да адпачынку, і ён часта падоўгу, a то і аж да світання праседжваў у самотным чуванні. Спачатку брат Дыега хацеў падтрымаць вялебнага айца, але неўзабаве стома і манатоннае калыханне карэты перамаглі яго добрую волю.

Ноч спакваля раз’яснялася нябесным свяцілам, патушылі паходні, і ўзброены атрад пад мерны тупат коней хутка рухаўся па гладкай раўніне. Брат Дыега, пахіліўшы галаву на плячо, пахропваў. А падрэ Тарквемада ўсё сядзеў і толькі зрэдчасу, нібы ад холаду, падцягваў пад шыю плашч.

Недзе апоўначы, а можа, і пазней падрэ Тарквемада неспакойна заварушыўся і гучна, нібы гаварыў да кагосьці, сказаў:

— А калі памылка ўсё гэта?

Брат Дыега адразу прачнуўся.

— Клікалі мяне, ойча? — спытаўся.

Тарквемада адказаў праз хвіліну:

— He, мой сыне. Спі спакойна.

РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ

Аўтар неаднаразова памянёнай хронікі піша:

«У першай палавіне верасня года ад нараджэння Госпада Бога нашага тысяча чатырыста дзевяноста восьмага, на шаснаццатым годзе кіравання, г. зн. маючы гадоў семдзесят і восем, Вялікі інквізітар каралеўстваў Кастыліі і Арагон, вялебны айцец Томас Тарквемада, прыехаўшы з горада Таледа, цяжка занядужаў.

Вартыя найбольшага даверу сведкі, асабліва найблі-

жэйшы давераны Вялікага інквізітара, сакратар Каралеўскай інквізіцыйнай рады айцец Дыега Манэнтэ, дамініканец, пазней інквізітар Сарагосы, у шчаслівыя часы, калі словы пра нядаўнія гістарычныя падзеі мы для памнажэння славы божай запісваем, аднадуйіна сцвярджаюць, што вялебны айцец Вялікі інквізітар каталіцкага каралеўства, не зважаючы на глыбокія старэчыя гады і падарванае здароўе, пастанавіў задаць сабе клопат падарожжа з Валадоліда ў Таледа і толькі з тою мэтай, каб асабіста выясніць і ў пэўным святле каталіцкай веры высветліць складаную справу нейкага Ларэнца Перэза, рамесніка з Бургіласа.

Калі чалавек, такі святы і знакаміты, надаваў гэтай справе столькі значэння, то і мы не можам збыць яе ў некалькіх словах, на слуійны бо маглі б сябе надарыць на папрок, што, захапіўшыся вонкавым бляскам, угоньваемся толькі за слаўны.мі падзеямі і ўчынкамі, абмінаючы легкадумным маўчаннем усё тое, што ў здарэннях менш цудоўных сведчыць пра веліч нязбытных праўд. А таму мы ўдзелім працэсу Ларэнца Перэза столькі слоў, колькі таго наша служба ў салодкіх аковах веры вымагае.

Памянёны Ларэнца Перэз, мужчына трыццаці васьмі гадоў, у час, пра які мы распавядаем, быў увязьнены і прыцягнуты да адказнасці перад Святым трыбуналам у Таледа, і гэта ўсё з той прычыны, што з бессаромнай і агіднай яўнасцю, характэрнай для зацятых непапраўных ератыкоў, пашыраў бязбожныя погляды, сцвярджаючы, што нібыта не існуе ніякіх д’яблаў, дэманаў і іншых пякельных стварэнняў, якія былі б здольныя завалодаць чалавечай дуійой.

Вялебны айцец Тарквемада, атрымаўшы на прагляд паказанні абвінавачанага, палічыў не толькі за карыснае, але нават за неабходнае асабіста справу на месцы даследаваць, і хоць бліжэйшае атачэнне і — як сцвярджаюць відавочцы — нават Іх Каралеўскія Мосці адгаворвалі яго ад падарожжа, такога цяжкага, ён адважыўся на яго, даючы гэтым рашэннем прыклад самаахвярнасці, якое кожны з нас не павінен шкадаваць дзеля патрэб веры.

Паводле сабраных сведчанняў, правільна і з дазволу царквы перапісаных намі з судовых пратаколаў Святой інквізіцыі, памянёны Ларэнца Перэз прызнаў перад Святым трыбуналам даслоўна наступнае:

«Я зведаў у сваім жыцці з самага ранняга дзяцінства так многа згрызот і няшчасцяў, што, калі мой лёс пачаў мне здавацца над усякую меру вартым шкадавання, я ў

хвіліну роспачы паклікаў д’ябла, каб ён дапамог мне ў нядолі, ахвяруючы яму ўзамен сваю душу. Выклікаў я яго некалькі разоў, але марна. Д’ябал не з’явіўся. Тады я звярнуўся да аднаго ўбогага чалавека, які лічыўся чараўніком. Ён сказаў мне, што завядзе мяне да адной кабеты, якая ў чарах больш за яго спанатраная, абароцістая і ўпрактыкаваная, хадзілі бо пра яе чуткі, што яна, прымаючы вобраз чорнага казла, патрапляла ў месячныя ночы завабіць на пусткі маладых хлопцаў, пасля чаго тыя, спачатку бессаромна агаліўшыся, таксама ад яе чараў у чорных казлоў ператвараліся, папярэдне намасціўшы сваё цела сліззю рапухі і крумкачовымі выдзяленнямі, а потым усім сполам удзельнічалі ў блюзнерчым набажэнстве, званым чорнай імшой. Я пайшоў да той кабеты. Яна парадзіла мне тры дні падрад хадзіць за вёску на курган Сан-Эстэбан і выклікаць Люцыпара словамі: «Анёле светласці!», кашчуючы на Святую Тройцу і хрысціянскую рэлігію. Я зрабіў усё, што мне тая кабета наказала. Але нічога не ўбачыў. Тады яна дарадзіла мне, каб я выкінуў ражанец, скапулір, а таксама ж каб я сваёй крывёй напісаў вераадступны цырограф. I гэта я зрабіў. Але д’ябал не з’явіўся. I вось, вычарпаўшы ўсе магчымасці, я падумаў, што калі б д’яблы існавалі і калі б было праўдай, што яны змагаюцца за чалавечыя душы, то ім цяжка было б знайсці лепшую нагоду, бо я сапраўды вельмі шчыра прагнуў прадаць сваю душу Люцыпару».

Цяжка ў гэтым месцы не ўсклікнуць хрысціяніну: Божа ўсемагутны, ці ж можна знайсці болыйае сведчанне д’ябальскага апантання, чым гэта? Сапраўды, д’ябальскія віжоўкі, сатанінскія інтрыгі перш за ўсё грунтуюцца на тым, што ў апантанасці адбіраецца здольнасць распазнаваць непрыяцеля.

I вось, учыняючы такія агідныя жарты з цёмным рамеснікам, вымушаны быў сатана скапітуляваць перад пранікнёнай мудрасцю вялебнага айца Вялікага інквізітара.

Было ўсім вядома, што айцец Тарквемада рэдка калі асабіста вёў следства ератыкоў, абвінавачаных у злачынствах супраць веры, таму што святасць, шырокія тэалагічныя веды і глыбокае пранікненне ў людскія натуры ўкараніліся ў ім так моцна, што ён мог без пахібы разабрацца ў сутнасці кожнай справы толькі па адным абвінаваўчым акце. Мала хто ў такой меры, як ён, разумеў, што лішнія падрабязнасці могуць толькі зацямніць вобраз злачынства, а таксама — і гэта гаварыла за яго вялікі розум, не забываўся ён, што грэх, хай сабе самы мізэрны, ніколі не бывае адасоб-

лены і там, дзе нараджаецца адзін, павінна іх быць болый. На гэты, аднак, раз айцец Тарквемада адступіў ад сваіх правілаў і, не зважаючы на цяжкі стан здароўя і не шкадуючы вялікага напружання думкі, асабіста старшыняваў на пасяджэнні Святога трыбунала і сам задаваў пытанні, каб, нягледзячы на супраціўленне абвінавачанага, дабрацца да самага споду сутнасці праўды.

Наійым першым намерам было сваімі словамі распавесці пра ход таго пасяджэння Святога трыбунала, але нас своечасова прасвятліў Святы Дух, унушыўшы, што мы натхнёныя вышэйшай мудрасцю не выстаўляць асабістых амбіцый, якія пры такой няроўнасці сіл лёгка могуць спаўзці да агульнага калечання, ашуканства і поўнага скажэння праўды. А таму, служачы праўдзе, перадаём слова ёй.

Паводле ўдаступненых нам пратаколаў, Ларэнца Перэз стаў перад Святым трыбуналам восьмага верасня года тысяча чатырыста дзевяноста восьмага ў прысутнасці вялебнага айца Вялікага інквізітара, айцоў інквізітараў Святога афіцыума ў Таледа, вялебнага айца Дыега Манэнтэ, сакратара Каралеўскай інквізіцыйнай рады, а таксама пісараў, братоў дамініканцаў, званых Ніколасам і Паскуалем.

Вялебны айцец Тарквемада пытаўся, а Ларэнца Перэз адказваў — наступнае:

Т.— Няхай абвінавачаны шчыра і нічога не тоячы раскажа Святому трыбуналу пра свае грахі.

П.— (Маўчыць.)

Т.— Ці абвінавачаны азнаёмлены з актам абвінавачвання?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— Ці прызнае абвінавачаны сваю віну?

П.— Прызнаю, Ваша Мосць, што я выклікаў д’ябла, які не з’явіўся.

Т.— He пытаюся, каго абвінавачаны выклікаў, а ці абвінавачаны прызнае сваю віну?

П.— He, Ваша Мосць.

Т.— Ці абвінавачаны лічыць сябе хрысціянінам?

П.— Так.

Т.— Ці абвінавачаны лічыць, што ён належыць да рымскай каталіцкай царквы?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— Ці абвінавачаны лічыць ісціну, якую царква прызнае адзінай праўдай, неаспрэчнаю?

П.— Ваша Мосць, калі існуе д’ябал, дык чаму ён не ўзяў маю душу, я ж сам хацеў ахвяраваць яе яму.

Т.— Я пытаюся, ці абвінавачаны лічыць ісціну, якую царква прызнае адзінай праўдай, неаспрэчнаю, вартай веры?

П.— Я просты хрысціянін, Ваша Мосць.

Т.— Абвінавачаны прызнаў, што не верыць у існаванне сатаны і д’яблаў. Ці абвінавачаны пацвярджае гэта прызнанне?

П.— Ваша Мосць, прысягаю, што д’ябал сапраўды не з’явіўся па маю душу.

Т.— А значыцца, абвінавачаны пацвярджае сваё прызнанне?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— Абвінавачаны сказаў хвіліну назад, што ён просты хрысціянін.

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— I сваё сцверджанне, што сатана не існуе, не абгрунтоўвае абвінавачаны вучэннем?

П.— He, Ваша Мосць.

Т.— Чым тады ў сувязі са сказаным абвінавачаны абгрунтоўвае гэта сваё сцверджанне?

П.— Ваша Мосць, я прысягаю,— усё, што я сказаў, ёсць праўда. Я нічога не ўтоіў.

Т.— Прашу ўвагі абвінавачанага. Я пытаюся, чым абвінавачаны абгрунтоўвае сваё сцверджанне, што сатана не існуе і пякельныя істоты не маюць згубнага ўплыву на людскія душы.

П.— (Маўчыць.)

Т.— Абвінавачаны апелюе да сваёй дасведчанасці. Значыцца, можа, здаровы розум прадыктаваў абвінавачанаму перакананне, што сатана не існуе?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— Святы трыбунал згодна з вучэннем царквы верыць у існаванне сатаны і ў яго згубны ўплыў на людскія душы. Ці абвінавачаны лічыць, што Святы трыбунал пазбаўлены здаровага розуму?

П.— (Маўчыць.)

Т.— Чаму абвінавачаны не адказвае?

П.— He ведаю, Ваша Мосць, гэта вышэй майго разумення. Я толькі ведаю, што выклікаў д’ябла, хацеў прадаць яму сваю душу, а ён не з’явіўся, дык, значыцца, яго, пэўна, няма.

Т.— Ці існуе, на думку абвінавачанага, на свеце зло?

П.— О так, Ваша Мосць! Зла вельмі многа.

Т.— Ці абвінавачаны зведаў у сваім жыцці зло?

П.— Толькі зло, Ваша Мосць, нічога іншага не бачыў.

Т.— Абвінавачаны і далей настойвае на сваім сцверджанні, што сатана не існуе?

П.— Калі б ён быў, Ваша Мосць...

Т.— Я пытаюся, ці абвінавачаны і далей настойвае на сваім сцверджанні, што сатана не існуе?

П.— Настойваю, Ваша Мосць.

Т.— Калі ж сатана не існуе, хто, на думку абвінавачанага, спраўца зла на зямлі?

П.— (Маўчыць.)

Т.— Ці абвінавачаны верыць у Бога, творцу неба і зямлі?

П.— Як жа я магу не верыць, Ваша Мосць?

Т.— I таму, на думку абвінавачанага, усемагутны Бог стварыў зло на зямлі?

П.— Я гэтага ніколі не казаў, Ваша Мосць, прысягаю.

Т.— Абвінавачаны ўсё яшчэ настойвае на сваім сцверджанні, што сатана не існуе?

П.— Ваша Мосць, калі ён не з’явіўся...

Т.— Ёсць сатана ці яго няма?

П.— Ваша Мосць, не Бог стварыў зло.

Т.— Святы трыбунал дае веры словам абвінавачанага, што ён шчыра адцураецца ад блюзнерчай думкі, што нібыта Бог мог быць спраўцам зла на зямлі.

П.— Дзякую, Ваша Мосць.

Т.— Чыім падданым з’яўляецца абвінавачаны?

П.— (Маўчыць.)

Т.— Ці не Іх Каралеўскіх Каталіцкіх Вялікасцей караля Фердынанда і каралевы Ізабэлы?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— Хто ў Каталіцкім Каралеўстве ўстаноўлівае законы?

П.— (Маўчыць.)

Т.— Каралеўская Вялікасць?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— I ХТО ЯШЧЭ?

П.— (Маўчыць.)

Т.— Каталіцкая царква?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— Абвінавачаны прызнаў, што паводле яго самага свядомага меркавання ўсе законы ў Каталіцкім Каралеўстве ўстаноўлены Каралеўскай Вялікасцю і каталіцкай царквой. Ці абвінавачаны пацвярджае гэта?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— Святы трыбунал сцвярджае, што ў святле сваіх ранейшых прызнанняў абвінавачаны яўна прызнаўся ў змо148

ве супраць вярхоўнай свецкай улады і ўлады духоўнай.

П.— Ваша Мосць, я бунтаўнік? Я не бунтаўнік.

Т.— Святы трыбунал абапіраецца на прызнанні абвінавачанага і не верыць у яго цяперашнія галаслоўныя пярэчанні. Абвінавачаны сцвярджаў, што на зямлі існуе зло? Абвінавачаны прызнаў, што сам зведаў шмат зла?

П.— Так, Ваша Мосць, я сказаў гэта.

Т.— He сатана, на думку абвінавачанага, спраўца зла, бо сатана, паводле слоў абвінавачанага, не існуе. Усемагутнага Бога таксама абвінавачаны не дакарае за зло на зямлі. Хто ж тады, на думку абвінавачанага, можа быць спраўцам зла, калі не тыя, што ўстаноўліваюць законы?

П.— (Маўчыць.)

Т.— Святы трыбунал канстатуе, што абвінавачаны Перэз, абвінавачаны ў цяжкіх грахах ерасі і адступніцтве ад асноў каталіцкай веры, паказаў пад час следства асабліва бунтоўныя думкі, сцвярджаючы, што за зло, якое існуе на зямлі, адзіную і выключную адказнасць нясе свецкая і духоўная ўлада.

П.— Ваша Мосць, прысягаю, што ніколі так не думаў.

Т.— Значыцца, Святы трыбунал хлусіць?

П.— (Маўчыць.)

Т.— Падазраючы Святы трыбунал у хлусні, абвінавачаны тым самым пацвярджае свае прызнанні пра бунтоўныя намыслы.

П.— Ваша Мосць, прызнаюся.

Т.— У чым абвінавачаны прызнаецца?

П.— Памыляўся, Ваша Мосць, дазволіў звесці сябе глупству і несвядомасці, але бажуся, я не мяцежнік і ніколі ім не быў. Я веру ў існаванне сатаны, ён — носьбіт ліха, усякага ліха.

Т.— Святы трыбунал не мае ніякіх падстаў верыць у шчырасць гэтай заявы. Ці ведае абвінавачаны, што бунт супраць Каралеўскай Вялікасці караецца смерцю?

П.— Ведаю, Ваша Мосць, але я не мяцежнік. Памыляўся, прызнаюся. Вялікі гэты грэх мой. Веру ў сатану, і ён — носьбіт зла.

Т.— Святы трыбунал не можа верыць абвінавачанаму, бо яго цяперашняя заява прадыктаваная не так шчырым раскаяннем, як усведамленнем кары, якая яго чакае. Адно толькі можа ўратаваць абвінавачанага — сказаць Святому трыбуналу ўсю праўду.

П.— Божа праведны, я кажу праўду!

Т.— Няхай абвінавачаны адкіне свае страхі. Святы

трыбунал на тое і існуе, каб выводзіць аблуднікаў на правільную дарогу. На жаль, Святы трыбунал не зможа ўратаваць абвінавачанага, калі абвінавачаны сам сябе ратаваць не хоча. Абвінавачаны мусіць сказаць усю праўду.

П.— Усё скажу, Ваша Мосць.

Т.— Шчодрасць божая бязмежная. Хай абвінавачаны назаве Святому трыбуналу імёны і прозвішчы людзей, з BidMi быў у змове супраць Іх Каралеўскіх Вялікасцяў і царквы.

П.— Божа!

Т.— Нагадваю абвінавачанаму, што заклік імя божага не ёсць паказанне, якога цярпліва чакае Святы трыбунал.

П.— Ваша Мосць, вялебныя айцы, я ніколі не ўступаў ні ў якую змову.

Т.— Няхай абвінавачаны звернецца да сваёй памяці.

П.— Клянуся, ніколі не быў змоўшчыкам, я просты чалавек. Чаго вы хочаце ад мяне?

Т.— Праўды.

П.— Сатана — носьбіт зла.

Т.— Хто разам з абвінавачаным удзельнічаў у змове супраць Іх Каралеўскіх Вялікасцяў і царквы?

П.— Я не ўдзельнічаў ні ў якай змове, Ваша Мосць. Малю вас, паверце мне. Памыляўся я, нячысты ўблытаў, гэта ён уцягнуў мяне ва ўсё гэта.

Т.— Святы трыбунал, заклапочаны адзіна турботай пра душу абвінавачанага, ахвотна верыць абвінавачанаму.

П.— Дзякую, Ваша Мосць.

Т.— Аднак раней абвінавачаны мусіць даказаць сваю заяву.

П.— He разумею, Ваша Мосць.

Т.— Абвінавачаны сцвярджае, што не меў ніякіх бунтоўных намыслаў, а таксама не ўваходзіў ні ў якую змову супраць свецкай і духоўнай улады. Якія доказы на карысць слушнасці гэтых слоў абвінавачаны можа прывесці?

П.— Я невінаваты, Ваша Мосць!

Т.— Дык няхай абвінавачаны дасць доказы сваёй невінаватасці.

П.— Ваша Мосць, прысягаю, за ўсё жыццё, ніколініколі, не ўзнікала ўва мне аніводнай бунтоўнай думкі.

Т.— Хвіліну назад абвінавачаны па сваёй волі прызнаў, што вярхоўныя ўлады дзяржавы і царквы вінаватыя за зло, якое так шырока разышлося па зямлі.

П.— Сатана звёў мяне, Ваша Мосць.

Т.— Яшчэ раз паўтараю абвінавачанаму, што Святы

трыбунал нічога так не прагне, як паверыць абвінавачанаму. Хай жа абвінавачаны, заклапочаны выратаваннем сваёй душы, дакажа Святому трыбуналу, што сапраўды ніколі не меў мяцежных намыслаў і не ўваходзіў ні ў якую змову.

П.— Клянуся крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста — невінаваты.

Т.— Ці адзіны гэта доказ невінаватасці, які абвінавачаны жадае прывесці?

П.— Чым жа яшчэ я магу даказаць, Ваша Мосць?

Т.— На гэта пытанне няхай адкажа сам абвінавачаны. П.— (Маўчыць.).

Т.— Ці азначае маўчанне абвінавачанага адмову прывесці Святому трыбуналу пераканаўчыя доказы невінаватасці?

П.— Я не адмаўляюся, Ваша Мосць, але, бадай што, адзін Бог можа засведчыць маю невінаватасць.

Т.— Святы трыбунал з жалем зазначае, што абвінавачаны, насуперак шматлікім заклікам да разумнасці, упарта адмаўляецца прывесці доказы таго, што ён не меў ніякіх мяцежных намыслаў супраць свецкай і духоўнай улады і не ўваходзіў ні ў якую змову, якая мае на мэце пагвалчанне парадку, што пануе ў каралеўстве. Так абвінавачаны самым відавочным чынам засведчыў свае злачынствы. Усім вядома, што любы закон, устаноўлены Каралеўскай Вялікасцю, мае на мэце дбанне пра дабрабыт усіх падданных, Святой жа царкве давераны Госпадам нашым Ісусам Хрыстом клопат пра непагрэшнасць чалавечых душ. Абвінавачаны ж з незвычайна мярзотнай зацятасцю імкнецца аспрэчыць гэты натуральны і спрадвечны парадак, абгаворваючы абедзве ўлады ў нібыта іхняй прыхільнасці да насаджэння зла на зямлі. Нягледзячы на гэта, Святы трыбунал не адмаўляецца ад клопату пра душу абвінавачанага і яшчэ раз узнаўляе сваю спробу, заклікаючы: хай абвінавачаны прызнае ўсю праўду. Абвінавачаны, як гэта ён сам паказаў на першым следстве, не шкадаваў энергіі і намогаў, калі заходзіла пра шашні з сатаной. Ці пацвярджае гэта абвінавачаны?

П.— Так, Ваша Мосць, я хадзіў да той кабеты, вядзьмаркі, бо сапраўды хацеў прадаць сваю душу.

Т.— А пазней, калі абвінавачаны пераканаўся, што сатана нібыта не існуе, з кім абвінавачаны дзяліўся сваімі сумненнямі?

П.— He памятаю ўжо, Ваша Мосць.

Т.— Аж з такой вялікай колькасцю людзей, значыцца, гутарыў абвінавачаны на гэтую тэму?

П.— (Маўчыць.)

Т.— Святы трыбунал верыць абвінавачанаму, што цяпер ён не пры памяці. Каб памагчы абвінавачанаму і даючы яму час на роздум, Святы трыбунал адкладвае далейшае следства на другі дзень.

На раніцу дня дзевятага верасня ў прысутнасці таго ж, што і напярэдадні, Святога трыбунала Ларэнца Перэз паказаў наступнае:

Т.— Святы трыбунал вядзе далей следства па справе Ларэнца Перэза, абвінавачанага ў пашырэнні зламысных поглядаў, супярэчных вучэнню царквы, а таксама ў саўдзеле ў шырокай змове, якая мела на мэце пагвалчанне існуючых у Каталіцкім Каралеўстве духоўных і свецкіх уладаў і правапарадкаў. Ці жадае абвінавачаны дапоўніць свае паказанні?

П.— Так, Ваша Мосць.

Т.— Святы трыбунал слухае абвінавачанага.

П.— Ваша Мосць, шаноўныя айцы, дзякую за дадзеную мне адзіную і апошнюю магчымасць не так зацьміць мае цяжкія грахі, як, праліўшы на іх святло, паказаць іх поўную мярзотнасць. Калі б малітвы чалавека, такога злачыннага, як я, маглі што-небудзь значыць для Бога, я б маліўся за вас, вялебныя айцы, бо, хоць і нізка я ўпаў, хоць і занурыўся ў прорву ілжы, вы падалі руку дапамогі, пасобіўшы мне ўсвядоміць мае гнюсныя злачынствы. He жадаючы, аднак, апаганіць сваім подлым голасам трон божы, я мушу на асцеражэнне тым, што, як я, захацелі б калі-небудзь апусціцца ў морак пекла, упакорана і ўмілажалена прызнаць свае грахі. Сапраўды, многа цяжкасцяў зведаў я ў сваім жыцці, і, ахоплены безразважнасцю і пыхай замест бязмежнай веры ў літасць божую, замест пакоры перад доляй і клопату пра збавенне душы, я нягодна адмёў вучэнне царквы, паставіўшы сябе над адзінай ісцінай, і, атручаны такімі мяцежнымі думкамі, пачаў шукаць хаўрусу з сатаной, не разумеючы, што, адрываючыся ад суполкі дабраверных і ідучы следам за толькі сваімі блюзнерчымі думкамі, я ўжо тым самым у вечнай уладзе нячыстага. Разумею цяпер, вялебныя айцы, што на мае заклікі д’ябал зусім не абавязаны быў з’яўляцца, бо і без таго я самахоць прадаў сябе яго ўладзе. Але гэтым не вычэрпваюцца мае беззаконні. Я спрабаваў здабыць збавенне ілжывымі выкруткамі, зацінаючыся ў ерасі, цяпер, аднак, вамі, вялеб-

ныя айцы, прасветлены, бачу, што толькі безмежна шчыраё прызнанне праўды можа прынесці сапраўднае выратаванне, яшчэ магчымае для мяне,— то бок пакорліва, павінаваціўшыся перад людзьмі і Богам, панесці заслужаную мною кару.

Прадаўшыся сатане, толькі яго д’ябальскімі сцежкамі мог я ісці далей адно ўчыніўшы злачынства, я ўжо быў асуджаны рабіць яшчэ больш страшныя і жахлівыя. Сам у руках сатаны, я пашыраў нячыстыя погляды, што нібыта ён, сатана, не існуе і душам людскім не пагражае, сеяў я смуту і заразу ў душах і сэрцах, падточваў асновы веры, праўду хлуснёй падтыкаючы. Усвядоміўшы цяпер ненасытную, неспатольную пражэрлівасць зла, бачу, што і гэтым я не задаволіўся, таму што ад хаўрусу з д’ябальскімі сіламі прага чыніць зло авалодала мною цалкам, і з гэтых прычын, апантаны нянавісцю да дабра і не помнячы, што сам я — нікчэмны чарвяк, які павінен быць удзячны Каралеўскаму маестату і царкве, я ступіў на шлях адкрытага бунту супраць найвышэйшых улад каралеўства, прыпадобніўшыся такім чынам распраненаму з усякай павагі і веры злачынцу, які занёс богазневажальную руку на айца свайго і на маці сваю. I вось, абцяжараны такімі страшнымі злачынствамі, я не заслугоўваю, вялебныя айцы, ніякай літасці, і калі смею пра што-небудзь прасіць у вас, дык адзіна пра кару найбольш суровую, каб яна і мне самому дапамагла ачысціцца ад грахоў, а ўсім жывым стала справядлівым адшкадаваннем за зло, учыненае мною.

Т.— Ці абвінавачаны можа назваць прозвішчы асоб, якіх уцягнуў у змову?

П.— Так, Ваша Мосць, я гатовы назваць прозвішчы людзей, якіх я падбухторыў да ўдзелу ў гэтай злачыннай дзеі, бо толькі такім чынам магу я ацаліць іх душы ад вечных пакут.

Т.— Святы трыбунал слухае абвінавачанага.

Рэестр злачынцаў, названых Ларэнцам Перэзам, ахоплівае некалькі дзесяткаў людзей: мужчын, дзяцей і кабет, якія жылі ў самім Бургіласе або ў ваколіцах, але нам не здаецца абавязковым пералічваць іх усіх, бо за размах самой змовы яны сведчаць больш сваёй колькасцю, чым пайменным пералічэннем, якое і раней казала не надта многа, а тым меней сёння.

Адно, праўда, прозвішча з дэмаскаваных бунтаўнікоў варта дзеля навучання назваць, а менавіта паганьбаванае імя святара Мігеля Варгаса, пробашча з Бургіласа, які,

будучы спавядальнікам Ларэнца Перэза, выявіў пры выкананні сваіх абавязкаў вартую пакарання слепату і, заслужыўшы не меншую асуду, забыўся пра пільнасць супраць зла.

Справа Ларэнца Перэза, так глыбока даследаваная і да самага карэння раскрытая вялебным айцом Вялікім інквізітарам, хоць і мела яна дачыненне да простага люду, дае, аднак, асабліва красамоўнае сведчанне таго, да якога цяжкага злачынства прыводзіць адступства ад асноў веры. 3 усіх бакоў атачаюць нас зламысныя разбуральныя д'ябальскія сілы, нецярпліва чакаючы, каб з кожнай людской слабасці, а болый за ўсё з непасаромленай пыхі і фанабэрыі выдабыць сабе карысць. Вялікае поле бітвы — гэтая зямля, а праўда адкрытая чалавечаму роду толькі адна — згуртаваўшыся вакол яе і служачы ёй, мы можам быць непахісныя ў веры, мы можам быць пэўныя, што ўсе варожыя спакусы і вышпігі разаб’юцца аб муры нябеснай фартэцыі і непрыяцель у сваёй бяссільнай злосці пацерпіць канчатковае паражэнне.

Каб закончыць, аднак, аб працэсе Ларэнца Перэза, мы павінны з абавязку храністаў дадаць, што ўжо ў месяцы сакавіку, на дзень святога Іосіфа, усе набожньія жыхары горада Таледа мелі магчымасць удзельнічаць у вялікай урачыстасці, пад час якой ератык і бунтаўнік Ларэнца Перэз, а таксама шматлікія супольнікі яго злачынства былі аддадзены ачышчальнаму полымю. Тыя, каго абцяжарвалі меншыя правіны, таксама і кару панеслі менш суровую і былі засуджаны на шматгадовыя галеры або на царкоўныя цярпенні і грашовыя рэстрыкцыі, але ў кожным выпадку на страту годнасці і забарону займаць пасады аж да трэцяга калена.

Радуючыся такой поўнай перамозе справядлівасці, не лічыць нам, аднак, не выказаць жалю, што Той, які рашуча пасабляў высветліць чыстую праўду, не пабачыў яе апошняга трыумфу.

Праз дзень пасля таго, як Ларэнца Перэз скарыўся перад Святым трыбуналам, вялебны айцец Тарквемада цяжка занядужаў, і, хоць лекар і блізкае атачэнне не сказалі яму пра сур'ёзнасць стану,— ён сам, ведзены беспамылковым адчуваннем незабаўнай смерці, пажадаў аддаць Богу душу і пайсці ў небажаты ў роднай Авіле. Ніхто не адважыўся супрацівіцца яго волі.

I вось раніцай трынаццатага верасня года ад нараджэння Госпада Бога нашага Ісуса Хрыста адна тысяча чатырыста

дзевяноста восьмага, папярэдне стварыўшы хвораму самыя лепшыя ўмовы падарожжа, почат дамоўнікаў Вялікага інквізітара вырушыў з Таледа, каб суправаджаць вялебнага айца ў яго апошняй зямной вандроўцы.

РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ

Вечар быў не позні, але вельмі цёмны, ветраны і дажджлівы, калі почат дамоўнікаў Вялікага інквізітара, цэлы дзень кіруючы трактам ля падножжа Gepa дэ Грэдас, дабраўся, нарэшце, да перавала Санта Ана і цяжкай горнай дарогай пачаў сыходзіць на ўзгор’і Старой Кастыліі. Наваколле было бязлюднае і дзікае, ды і слава ў яго была вельмі благая за рабункі і гвалты, якія чынілі навакольныя бароны, а таму ў гэтыя мясціны, асабліва начною парою, нават салдаты Святой эрмандады завітвалі вельмі неахвотна.

Воз, на якім спачываў вялебны айцец, быў шчыльна акрыты парусінай. Рухаўся павольна, але ўсё роўна яго трэсла на здрадлівых выбоінах, бо дарога была няроўная, камяністая і коўзкая. Адразу за перавалам Санта Ана імжа перастала, затое імгла, якая падымалася з далін, гусцела ўсё больш. Запалілі яшчэ паходні, але гэта мала дапамагала, свяцілі яны слаба. У глыбіні цемры грымеў паток.

Дон Ларэнца дэ Мантэса ехаў паблізу воза, ведучы свайго андалузца так упэўнена і свабодна, нібы днём па роўнай дарозе. Падрэ Дыега, закрываючы ад ветру твар плашчом, пад’ехаў на сваім кані да яго.

— Дон Ларэнца,— сказаў ён,— баюся я, што вялебны айцец не вынесе цяжкасцяў гэтай дарогі. Слабее з гадзіны на гадзіну.

Пан дэ Мантэса, статны і лёгкі, нягледзячы на тое, што быў абвешаны зброяй, здавалася, пранікаў яснымі вачыма і ў мглу, і ў цемру. Ён спытаўся:

— Што загадаеш, вялебны ойча?

— Ведаеш гэтыя мясціны?

— Я нарадзіўся пад Авілай.

— Ці ёсць тут дзе спыніцца нанач?

Пан дэ Мантэса паказаў рукою наперад.

— За чвэрць гадзіны адсюль ёсць замак.

— Чый?

— Паноў дэ Лара.

3 правага боку па крутым адхоне з грукатам асыпалася каменне.

— Галава гэтага вялікага роду,— сказаў задуменна падрэ Дыега,— калі я не памыляюся, дон Мігуэль дэ Лара?

— Так, ойча.

— Гэта праўда, што яго бацька ўзяў за жонку кабету з паганскага роду Абенцарагаў?

— Так, вялебны ойча, гэта праўда. Аднак яна прыняла нашу веру.

1 Ці добрае імя ў гэтага дона Мігуэля?

На гэта пан дэ Мантэса адказаў:

— Я не ведаю дона Мігуэля, але чуў, ён высока цэніць свабоду.

Конь вялебнага айца пакаўзнуўся, але падрэ Дыега моцнай рукой у пару яго стрымаў, і той не ўпаў.

— Знаю такіх людзей,— сказаў з пагардай.— Цэняць сваю свабоду, не ведаючы, а што яшчэ горш, не хочучы ведаць, што такое сапраўдная свабода.

— Якраз гэта і я хацеў сказаць, вялебны ойча. Што загадаеш?

Падрэ Дыега адказаў:

— Вялебнаму айцу больш за ўсё патрэбен адпачынак.

Замак паноў дэ Лара сапраўды быў недалёка. Цёмны і зачынены, узносіўся мурамі і вежамі высока па-над дарогай, як каменнае гняздо над ускраем стромай скалы, а ля яе падножжа, недзе глыбока ўнізе, шумела бурная рака.

Дарога, якая вяла да замка, была крутая і вузкая, коні слізгаліся на ёй, мгла, праўда, трошкі ўжо разышлася, затое пранозлівы вецер дзьмуў проста ў твар. Некалькі лучнікаў спешыліся, каб плячыма падтрымаць цяжкі воз.

Апынуўшыся перад мурамі замка, падрэ Дыега, прыгнечаны іх змрочнасцю, пашкадаваў аб сваім рашэнні. Але вяртацца назад было позна. Якраз ужо адзін з дамоўнікаў затрубіў у рог, і, перш чым заціхлі яго гукі, з вышыні пачуўся зычны голас:

— Хто вы такія і што вам трэба?

Пан дэ Мантэса выехаў наперад. Крыкнуў:

— У імя караля і каралевы — адчыніце!

Праз нейкую хвіліну ўжо другі голас, малады і гучны, запытаўся:

— Хто гаворыць ад імя караля і каралевы?

Пан дэ Мантэса адказаў:

— Яго дастойнасць, вялебны айцец Вялікі інквізітар.

— Падрэ Тарквемада? — здзівіўся ў цемры юначы голас.— Які ж інтэрас, ды яшчэ так позна, мае да мяне дастойны пан Вялікі інквізітар?

Пан дэ Мантэса, нецярпліва гарцуючы на сваім андалузцы, ужо хацеў востра адказаць, але падрэ Дыега паклаў яму далонь на плячо.

— He варта нам, дон Ларэнца, гаварыць ганарыста і пыхліва,— сказаў напаўголаса.

I са спакойнай годнасцю, трохі павысіўшы голас, сказаў у цемру:

— Хай будзе пахвалёны Ісус Хрыстос.

Было ціха. Спытаўся:

— Ці з панам дэ Лара гаворым?

— Так, я пан дэ Лара,— адказалі з муроў.

Падрэ Дыега павінен быў зрабіць вялікае намаганне, каб не выказаць сваю антыпатыю, якую абуджаў у ім гэты дзёрзкі голас. Сказаў:

— Цяжкая і смутная неабходнасць прымушае нас шукаць гасціны ў вашым доме, пане. Вялебны айцец, пакутуючы ад цяжкай хваробы, едзе ў Авілу, але мы баімся, што можа не вытрымаць цяжкай дарогі, калі не адпачне гэтай ноччу.

— Няўжо пан Вялікі інквізітар сапраўды так цяжка хворы? — спытаўся пан дэ Лара, не вельмі ўдаючыся ў смутак.

Падрэ Дыега памаўчаў хвіліну. Нарэшце сказаў:

— Усё так, як я сказаў.

— Тады заходзьце,— адказаў пан дэ Лара.— Ці пану Вялікаму інквізітару будзе дастаткова, калі яго будуць суправаджаць дзесяць вашых рыцараў?

На гэты раз падрэ Дыега не стрымаў абурэння і ўсклікнуў:

— Божа мой! He з мечам прыйшлі мы да гэтага дома, а з жальбай і з мірам.

— Тады добра,— адказаў той,— будзьце маімі гасцямі ўсе.

Прайшло шмат часу, перш чым апусцілі развадны мост і адчынілі браму. Калі ўсё гэта нарэшце зрабілі, падрэ Дыега разам з панам дэ Мантэса, апярэдзіўшы воз, першыя ўехалі пад нізкае скляпенне вежы. I як толькі ўехалі, вочы іх, прызвычаеныя да цермы, асляпіў бляск паходняў і смалістых лучын. Толькі праз хвіліну яны змаглі зарыентавацца, як многа нерухомых рыцараў і ўзброеных пахолкаў атачала

з усіх бакоў шырокі надворак. I хоць людзей было вельмі многа, цішыня стаяла на дзядзінцы, ціха было і на змрочных мурах і замкавых вежах, чуўся толькі трэск агнёў.

Малады дон Мігуэль, акружаны гайнёй паляўнічых сабак, усміхаўся і чакаў гасцей каля анфілады, якая вяла ў замкавыя пакоі. Ён быў без зброі, меў на сабе прасторны, глыбока выразаны на шыі чырвоны каптан і светла-блакітныя, скроеныя па арабскай модзе штаны. Як гэтым уборам, так і смуглявасцю скуры і разрэзам цёмных, гарачых вачэй ён больш нагадваў нявернага маўра, чым кастыльскага рыцара.

Падрэ Дыега, сыходзячы з каня, зноў мусіў стрымацца, каб не выдаць варожых пачуццяў, якія абуджаў у ім гэты малады галава роду дэ Лара. Ён думаў, што па заведзеным парадку яго прывітаюць адпаведна яго сану і годнасці. Але дон Мігуэль, усё яшчэ ўсміхаючыся, маўчаў і, здавалася, зусім не збянтэжаны зацягнутай цішынёй, бестурботна лашчыў рукою сабак. Тады падрэ Дыега наважыўся загаварыць першы.

— Мір з табою, сыне мой,— сказаў ён.

Той моўчкі пакланіўся, не адпускаючы сабак. Воз вялебнага айца спыніўся непадалёк, і пусты двор пачаў запаўняцца тлумам фамільянтаў. «Дурніца,— падумаў падрэ Дыега,— і так рана ці позна дастане цябе рука справядлівасці». А ўголас сказаў:

— Думаю, сыне мой, ты разумееш, які табе і твайму дому гонар прымаць госцем асобу айца Вялікага інквізітара.

Дон Мігуэль адпіхнуў вялізнага харта, які лапамі ўспяўся яму на грудзі.

— Пайшоў! — сказаў мякка і лагодна.

Пасля павярнуўся да айца Дыега:

— Я не ганюся, дастойны пане, за гонарам. Навошта мне той гонар? Маю, як бачыце, усё.

I з гасцінным жэстам дадаў:

— Заходьце, аднак, дастойны пане. Mae людзі пакажуць вам дарогу. А можа, вы хочаце быць з панам Вялікім інквізітарам?

— Так,— сказаў падрэ Дыега,— стан вялебнага айца патрабуе гэтага.

Дон Мігуэль павярнуўся да капітана, які стаяў побач, пануры і маўклівы:

— Вы пан дэ Мантэса?

Дон Ларэнца ўздрыгнуў.

— Адкуль вы мяне ведаеце?

— А хто ж вас не ведае? — адказаў той.— Заходзьце, калі ласка.

I, адагнаўшы сабак, сышоў з вузкіх сходаў, каб даць дарогу людзям, якія здымалі з воза цела Вялікага інквізітара.

Цень смерці спачываў на твары айца Тарквемады. Ужо ў дарозе, у першую ноч, яго хапіў частковы паляруш, і падрэ страціў мову і прытомнасць. Цяпер, калі яго на плячах неслі дамоўнікі, ён таксама здаваўся непрытомным. Ад святла паходняў, што калыхаліся на ветры, на яго схуднелы твар падалі водбліскі і цені, а сам твар быў нерухомы і немы. Адно толькі вока падрэ Тарквемады было адкрытае, але і яно, пакутліва гледзячы ў бяздоннае неба, здавалася, нічога не бачыла ў гэтым свеце.

Пан дэ Мантэса зняў з дапамогай чалядніка зброю і адправіў таго. Ён хацеў пабыць адзін. Сеўшы перад камінам сагрэцца, ён зразумеў, што застанецца сам-насам аж да світання, неабходнасць адзіноты занепакоіла яго. I хоць быў стомлены, спаць не хацелася.

Адведзены пакой быў не шырокі, але, як і ўсе астатнія, праз якія ён праходзіў, абсталяваны з пышнасцю, якое ён не сустракаў нават у самых багатых і магутных паноў каралеўства. Усё тут ішло насуперак рыцарскай суровасці і аскетызму. Дарагія дываны на падлозе, старажытныя муры расквечаны каляровымі мазаікамі, нізкі і шырокі ложак займаў, як на злосць добрым звычаям, занадта шмат месца, а насупраць каміна сафа, засланая ўзорыстым палатном, уся ў мяккіх падушках, паўколам акружала інкруставаны стол. Усход адчуваўся нават у паветры, насычаным пахам ружовага алею.

На стале стаяў прыгатаваны госцю посілак: трохі халоднага мяса, хлеб і садавіна. Дон Ларэнца адсунуў ежу, пацягнуўся па віно. Яно было салодкае, пахучае і вельмі моцнае. Але не дало таго, чаго ён хацеў. Пасля некалькіх кубкаў яму стала яшчэ цяжэй на сэрцы, і думкі, ад якіх ён хацеў уцячы, пачалі няўмольна даймаць яго.

Навокал панавала цішыня, бляск агню, які мігацеў на пастаўленай каля каміна зброі, здаваўся адзінай адзнакай жыцця. Замак, хоць было яшчэ не надта позна, здавалася, увесь забыўся ў глыбокім сне.

Пан дэ Лара ўвайшоў так ціха, што дон Ларэнца толькі тады павярнуў ад агню твар, калі ў бляску перад сабой разгледзеў цень чалавечай постаці. Убачыўшы пана дэ Лару,

які стаяў непадалёк, падхапіўся надта паспешна і раптоўна. Але дон Мігуэль трымаўся так, нібы не заўважыў гэтага. Ён сказаў:

— Я прыйшоў спытацца ў вас, ці не бракуе вам чаго?

На ім была адзежына з цёмна-пунсовага шоўку, багата патканая золатам, і ў гэтай хатняй вопратцы ён здаваўся дону Ларэнцу яшчэ больш чужы. Праз хвіліну ён адчуваў сябе побач з гэтым маладым чалавекам амаль варварам. Але горда адразу адагнаў гэтае пачуццё.

— Цудоўнае віно, дон Мігуэль,— сказаў лёгка.— Сядай і выпі са мной. Жывеш на гэтым адлюддзі, бы ў казцы.

— Вы так думаеце, пане? Цяжка мне, праўда, вызначыць, што ёсць, а што не ёсць казка. А пакуль што жыву, як мне падабаецца.

Дон Ларэнца ўголас засмяяўся.

— На лішак сціпласці не можаш паскардзіцца. Гаворыш такім тонам, нібы хочаш даць зразумець, што толькі ты адзін умееш жыць паводле свайго жадання. Няўжо ты так думаеш?

— Не,— адказаў дон Мігуэль,— я не лічу сябе чалавекам, якому дадзена шмат прывілеяў. Проста адны жывуць згодна са сваімі жаданнямі, другія насуперак ім.

— I напэўна, як я здагадваюся, прыпісваеш гэтым першым розныя цноты і дабрачыннасці і, перш за ўсё, асабліва вялікую адвагу?

— Правільна, пане, здагадваецеся. Сапраўды, у наш час, каб думаць, трэба мець адвагу.

— Бачу, не вельмі табе даспадобы наш час?

— Наадварот, захапляюся яго дасканалай справядлівасцю.

— Няўжо? Няўжо?

— Да гэтага часу, як вядома, людзей падзяляла страшэнная няроўнасць. Адны выйгравалі сваё жыццё, другія яго прайгравалі. Цяпер паражэнне церпяць усе аднолькава.

Дон Ларэнца паморшчыўся.

— Гаворыш, як ератык.

— Гавару, як думаю.

— Тым горш, калі так думаеш.

— А вам не здаецца, пане, што ад паражэння найменш пацерпіць той, хто яго прадбачыць?

— He ведаю. Я прывык думаць, што той перамагае, хто наогул не бярэ паражэння ў рахубу.

— He сумняваюся, пане, што менавіта так вы і думаеце. Але надзея заўсёды каштуе даражэй.

Дон Ларэнца наліў у кубак і, перш чым паднесці яго да вуснаў, сказаў цвёрда:

— Надзея не церпіць паражэння.

На гэта дон Мігуэль адказаў:

— Тым горш.

— Надзеі?

— Тым, хто ёю цешыцца.

Дон Ларэнца нецярпліва паварушыўся.

— Верыць мне не хочацца, дон Мігуэль, каб ты, такі малады, свайму толькі вопыту ўдзячны быў за такое дасканалае веданне жыцця. Незвычайныя павінны былі быць у цябе настаўнікі, прызнайся.

— He ведаю, ці такія ўжо незвычайныя. Бадай што, звычайныя. Затое ўвагі і памяці напэўна вартыя. Можа, вас гэта і здзівіць, але калі з адным з іх звёў мяне лёс, дык гэтым я ў пэўнай меры абавязаны вам.

Дон Ларэнца павярнуў да яго пацямнелы твар.

— Дон Мігуэль, калі ты не хочаш, каб я забыўся, што я ў тваім доме госць, пакінь гаварыць загадкамі.

— He меў ніякага намеру зачапіць вас, пане,— спакойна адказаў дон Мігуэль.— Вы спыталіся пра маіх настаўнікаў, і я хацеў расказаць пра аднаго з іх.

— He я ім, як думаю, быў.

— Праўда, не вы.

— Чаго ж тады ўмешваеш мяне?

— Гэта, бадай што, мяне ўмяшалі. Паслухайце. Некалькі гадоў назад, у такі самы, як і сёння, дождж мае людзі знайшлі ніжэй перавалу Санта Ана чалавека, які быў дарэшты змучаны і знясілены. Прывялі яго сюды. Ён хварэў некалькі тыдняў, але нам не ўдалося яго ўратаваць. Праз некалькі месяцаў ён памёр.

Настала цішыня.

— Хто быў гэты чалавек? — спытаўся дон Ларэнца.

— Імя яго напэўна вам добра знаёмае. Гэта быў пан Радрыга дэ Кастра.

Дон Ларэнца не змяніўся ў твары. Ён павольна дапіў кубак.

— Цікавыя рэчы ты мне кажаш, дон Мігуэль,— сказаў нарэшце абыякава.— He думаў я, што пан дэ Кастра асмеліцца вярнуцца. I што ж ён табе паведаміў? Пэўна, строіў з сябе ахвяру нікчэмнай падступнай несправядлівасці?

— Наадварот,— адказаў дон Мігуэль,— даводзіў, што Святыя трыбуналы ніколі не памыляюцца. Сапраўды,

6 Гісторыя кахання

161

толькі збег акалічнасцяў змусіў яго быць у гэтым доме, але ён не ўтойваў, якая непрыемная яму была неабходнасць карыстацца гасціннасцю чалавека, які думаў інакш за яго. Думаю нават, ён шчыра пагарджаў мною.

— Значыцца, не выракся сваёй д’ябальскай пыхі?

— Перш за ўсё ён збярог веру, як мне здаецца.

— Ён веру? У што?

— Вы ў мяне, пане, пра гэта пытаецеся?

Дон Ларэнца паціснуў плячыма.

— Да гэтага часу я лічыў пана дэ Кастра нягоднікам. Калі сапраўды ўсё было так, як ты расказваеш, то ён проста ашуканы дурань, і не больш. На што ён спадзяваўся? Навошта вярнуўся? Ужо ці не такі быў наіўны, каб спадзявацца на дараванне?

— He. Ён прагнуў служыць. Быў упэўнены, што неўзабаве вернуцца сілы. Хацеў пад чужым імем паступіць на карабель пана Калумба. Таму і вярнуўся з выгнання. Гэта ўсё.

Дон Ларэнца хацеў устаць, але пачуў сябе занадта ацяжэлым, каб зрабіць гэта. «Замнога выпіў»,— падумаў. Аднак спытаўся трохі ахрыплым голасам:

— I чаму ж, нарэшце, навучыў пан дэ Кастра?

— Я ўжо сказаў, вы яшчэ запярэчылі мне, надзея заўсёды каштуе даражэй. Ніхто, я думаю, не мог бы лепш і MapHeft уцвердзіць мяне ў гэтым перакананні, чым гэта зрабіў пан дэ Кастра. Разумееце цяпер, чаму я сказаў, што непасрэдна і вы дачыніліся да маёй адукацыі.

Дон Ларэнца не зусім упэўненай рукой пацягнуўся да віна.

— Мала, значыцца, навучыўся, дон Мігуэль. Ведаю, што ты думаеш. Думаеш, я вінаваты ў пагібелі гэтага чалавека. Можаш не пярэчыць. Мяне, зрэшты, мала цікавіць, што думаеш ты або іншы хто. Усе дурні. Кожны хоча не ведаць, што праўда ляжыць звычайна на паверхні. Калі б я ў свой час не выкарыстаў добрай нагоды і не паслаў пана дэ Кастра к чортавай матары, то ён зрабіў бы гэта са мной. Нават нагоды не шукаў бы, прыдумаў бы яе. Але што ж бо ты, пане дэ Лара, можаш ведаць пра гэта? Трэба самому прайсці праз усё, каб зразумець. Апусціцца трэба ў гэтую багну, разумееш? Зробіш у самай найлепшай веры некалькі неасцярожных крокаў, і ўжо адступаць няма куды. Можаш сабе толькі тузацца і грузнуць глыбей. Далібог, смешны ты, дон Мігуэль, са сваімі ведамі. Жменя сухой саломы важыць больш, чым яны. Выйдзі з імі на ры162

нак, пераканаешся. Вялебны падрэ Дыега альбо каторы са ста іншых, яму падобных, за адну ноч перамеле на пясок усе твае фразы. Ты нешта там трызніў пра адвагу. Усё гэта глупства. Што такое адвага? Яе няма. Ёсць толькі страх. Ну, вось і стараешся ўбараніцца ад яго. Хлусіш альбо маўчыш. Але і ад хлусні, і ад маўчання страх толькі большае. Потым зжырае ў табе ўсе думкі і пачуцці. Усё табе перашкаджае, і нарэшце ты ўпэўнены толькі ў ім. Ён адзін табе верны. У ім толькі і можаш быць пэўны, ён ніколі цябе не пакіне, ніколі табе не здрадзіць. А ўзамен можаш жыць і мець дачыненне да будаўніцтва царства божага. Гэта, зрэшты, калі на тое, усё. А што ты, дон Мігуэль, зрабіў для будовы царства божага? Нічога. Дык што ж ты ведаеш? Таксама нічога.

Дон Мігуэль стаяў ля каміна нерухома, склаўшы на грудзях рукі. Праз хвіліну сказаў:

— 3 таго, што вы гаворыце, лёгка вывесці, як нялёгка вам жывецца. Але за шчырасць трэба плаціць шчырасцю: на жаль, не магу вам паспагадаць.

Дон Ларэнца паглядзеў на яго з пагардай.

— Нягледзячы на ўсё, не думаў я, што ты такі наіўны. Няўжо і праўда ты думаеш, што мне патрэбна твая спагада? I нашто ж мне яна здалася? 3 нас двух ты толькі яшчэ на нешта спадзяешся. Уяўляеш сабе, што, калі зойдзе патрэба і неабходнасць, табе ўдасца перамагчы страх. А таму ты са сваёй уяўнай адвагай маеш болып чаго траціць, чым я.

Лёгкі румянец укрыў твар дона Мігуэля.

— Павінен разумець вашыя словы як асцеражэнне? Калі такія былі вашы намеры, тады дарма сабе давалі клопат. Я ведаю, што мяне чакае.

Дон Ларэнца адчуў сябе раптам страшна стомленым. — Нічога ты не ведаеш,— ціха сказаў ён.

I яшчэ раз хацеў паўтарыць: нічога ты не ведаеш,— калі раптам у адчыненых дзвярах паказаўся падрэ Дыега ў дарожным плашчы, накінутым на плечы.

— Дон Ларэнца! — усклікнуў ён ад парога.— Вялікая радасная навіна. Вялебны айцец апрытомнеў і загадаў выпраўляцца ў дарогу. Паехалі!

Дон Ларэнца лёгка падняўся, на яго прыгожым, усё яшчэ юначым твары не было і следу стомленасці.

— Сапраўды, радасная навіна, вялебны ойча,— шчыра сказаў ён.

Пасля крыкнуў чалядніку, каб той дапамог яму надзець зброю.     163

Падрэ Дыега, агледзеўшыся ў пакоі, толькі цяпер, здаецца, заўважыў пана дэ Лару. Падышоў да яго з радасным тварам.

— Прабач нам, сыне мой, за турботы, якія мы ўнеслі ў твой дом. Нядоўга былі мы тваімі гасцямі, але ўжо хоць бы за тое, што выязджаем адгэтуль з большай надзеяй, чым мелі яе, парог пераступаючы, табе наша ўдзячнасць.

Дон Мігуэль моўчкі пакланіўся.

— Ты сказаў, вітаючы нас,— гаварыў далей падрэ Дыега,— што не гонішся за гонарам. Гэта цудоўна сведчыць пра тваю сціпласць, сыне мой. Але, святы Божа, ці ж варта, каб нашчадак такога славутага роду жыў на ўзбоччы, далёка ад найважнейшых дзяржаўных спраў? Мяркую, не падумаеш кепска пра нас, калі пры першым выпадку напомнім пра тваю асобу Іх Каралеўскім Мосцям. Упэўнены, радасна прывітаюць цябе ў сталіцы.

Пан дэ Лара згодна ўсміхнуўся.

— Пан дэ Мантэса якраз даваў мне ўрокі жыцця ў вялікім свеце.

— Нічога лепшага пан дон Ларэнца і не мог зрабіць,— сказаў з бацькоўскай дабратлівасцю падрэ Дыега.— Да пабачэння, сыне мой. Хай Бог цябе апекаю акрые.

3 замкавага дзядзінца чуліся ржанне коней і галасы разбуджаных фамільянтаў.

Апрытомнеўшы, падрэ Тарквемада забыўся нядоўгім, нямоцным сном. Калі прачнуўся, адразу, нягледзячы на вялікую стомленасць, адчуў, што яго разбудзіла нейкая настойлівая патрэба не спаць. Толькі праз якую хвіліну па калыханні воза зразумеў, што ён у дарозе. Рыпелі колы, фыркалі коні, і чуўся манатонны тупат іх падкаваных капытоў па камяністай дарозе. Моцны вецер ірваў напятую над возам парусіну, пад ёю было спакойна і ціха. Ён ведаў, што трэба заснуць, але вастрыня першага адчування, з якім ён прачнуўся, ніяк не адступалася. Ён ляжаў нерухома, услухоўваючыся ў гэта ўнутранае напружанне, усё яшчэ ніяк не разумеючы, адкуль яно ўзялося. I раптам зразумеў: паблізу не было нікога, і тым не меней ён не быў адзін. Адкрыў вочы. Цемра, суцэльная цемра навокал.

— Ты,— сказаў без здзіўлення.

— Я,— адказаў тут жа побач стомлены голас, нібы рэха ягонага.— Заўсёды я ёсць, таму што вернасць — гэта неадлучны элемент маёй натуры. Прызнай, вялебны ойча, калі

я столькі гадоў вымушаны быў маўчаць, то не мая гэта віна. Цяпер,аднак, як мне здаецца, можна гаварыць?

— Кажы,— сказаў Тарквемада.

— Дзякую табе, ойча. Павер, я магу ацаніць тваю велікадушнасць. I цаню яе тым болып, успомніўшы, што да гэтага часу ты не быў да мяне ўважлівы.

— Чаго ты хочаш?

— Разумею, загадваеш мне адразу ўзяцца за справу. Слушна, так і павінна быць, у нас не вельмі шмат часу, асабліва ў цябе яго мала. Пастарайся, аднак, зразумець мяне, ойча.Калі я цяпер выказваюся так шматслоўна і ты можаш нават папракнуць мяне за балбатлівасць, дык прычына гэтага не так у маіх схільнасцях, як у вымушаным бясконцым маўчанні.

— Я гаварыў і дзейнічаў за цябе. Ты мог маўчаць.

— Так, гэта праўда. Я даўно заўважыў, што за тых, якія прагнуць ашчаслівіць чалавецтва, мне няма чаго гаварыць. Нязвыклае, сапраўды, вяду існаванне. Людзям, якія глядзяць на рэчы павярхоўна, можа нават здацца, што я ў такім разе наогул не патрэбны. He так яно гэта на самай справе, і такога роду ўплывы ў сваёй аснове — фальшывыя. Варта часам і цэлы век маўчаць, каб пад канец яго ўзяць слова. Ніколі не вядома, калі гэта настане, а таму трэба заўсёды быць гатовым, так сказаць, быць у перманенцыі. He хочацца, мой ойча, паўтараць, але я яшчэ адзін раз, і гэта з поўным правам, хацеў бы падкрэсліць, што найвышэй за ўсё я цаню вернасць. Ты, зрэшты, павінен зразумець і ацаніць гэта. Ці ж ты не быў усё жыццё верны? Калі і дазволіў мне гаварыць, то ці не з той прычыны, што ў асноўным здагадаўся, што менавіта я ў гэтую мінуту больш верны табе, чым ты сам сабе? Сапраўды, ты зрабіў вельмі правільна, паклікаўшы мяне.

— Я цябе не клікаў,— ціха сказаў падрэ Тарквемада.

— Маеш рацыю, сапраўды не клікаў. Але нягледзячы на гэта, я не толькі ёсць, але і гавару, выказваюся, а гэта ўжо нешта зусім новае ў нашых узаемінах. Што спавадавала гэта novum, задумаемся. I перш за ўсё: з’явіўся я, ці, правільней кажучы, уяўніся? Маю надзею, што цябе не здзіўляе гэта пытанне. Бо ўсё, зрэшты, залежыць ад правільнага наймення фактаў. Дык значыцца: з’явіўся ці ўяўніўся? Глыбока падумаўшы, я стаю за вызначэнне «ўяўнення», бо не можа з’явіцца той, хто заўсёды прысутны, праўда? Але навошта я ўяўніўся? Досыць істотнае пытанне. Мяркую, што траплю ў самы раз, калі скажу, што ў выніку пэўнага

аслаблення ў табе, мой ойча, чуйнасці ўзніклі аб’ектыўныя ўмовы, каб я са стану патэнцыяльнай вернасці, ці, так сказаць, статычнай, перайшоў у стан дзейснай. Менавіта гэта я меў на ўвазе, кажучы, што часам варта маўчаць і чакаць цэлы век. Цяжка, бо жыццё ж ёсць жыццё. Самы моцны чалавек можа завагацца, і ў яго веру могуць запаўзці сумненні. Павінен табе нават прызнацца, мой ойча, што людская паняверка невыказна мяне ўзрушае. Непатрэбнае, калі чалавек поўны веры, яно ў цяжкія хвіліны, калі святло праўды перастае свяціць чалавеку, аказваецца асабліва патрэбным і карысным. У такі толькі момант я ў поўнай меры ўсведамляю, якое гэта бязмежна вялікае шчасце — валодаць непахіснай верай. Твае, ойча, сумненні...

Тарквемада расплюшчыў вочы і сказаў у цемру:

— Няпраўда, няма ў мяне сумненняў.

— Разумею. Усё гэта ўжо было. Людзям так патрэбна вера, што яны нават свае сумненні любяць называць пэўнасцю. Добра, хай будзе так. Значыцца, мы абодва, не маючы сумненняў, маем пэўнасць: і ты, і я, Баюся я толькі, што мы, заўсёды да гэтага часу такія адзіныя ў разуменні рацыі гэтай праўды, цяпер адрозніваемся ў яе разуменні і ацэнцы. Дзе слушнасць? Ці могуць быць дзве слушныя рацыі, праўды?

— He.

— Вядома! Хоць і не без унутранага хвалявання, але бачу, што нават саму праўду ты пачаў інтэпрэтаваць трохі адвольна, хоць і астаўся верны яе кампанентам, якія нязменныя і не падлягаюць ніякай рэвізіі. Гэта вельмі істотна. Мяркую, што галоўную ўвагу трэба звярнуць не на падкрэсліванне розніцы ў нашым бачанні, а на тое, што збліжае і лучыць. Праўда ж адна.

— I ты ненавідзіш яе, адну.

Голас уздыхнуў са смутным разуменнем.

— Гэта таксама было. Рэнегаты і адступнікі заўсёды сурова мяне асуджалі. Хто ж бо болып з’едліва можа ненавідзець вернасць, як не той, хто сваёй здрадзіў? Ці ж не так гэта?

— Гавары далей.

— Ахвотна, але я думаў, што калі ты развязаў мне язык, даруй гэты перыфраз прынятай ветлівасці, то толькі з мэтай прынцыповага абмену думкамі і кіруючыся найлепшым жаданнем іх узгаднення. Што ж мы, зрэшты, такое, калі не пэўная сума поглядаў? Асабіста сабою ніхто звычайна не цікавіцца. Я быў і ёсць празрысты, як праўда, якой я служу.

— Ах, якія квяцістыя словы! Прыкра мне, вялебны ойча, павінен, аднак, заўважыць, што і на табе пацвярджаецца адвечны прынцып. На жаль, няўхільнай і вартай шкадавання дэградацыі падлягае кожны чалавек, які сумняваецца. Заўсёды дагэтуль ты ўмеў гаварыць як гаспадар становішча. А цяпер ты як той сентыментальны летуценнік. Дзе ж падзелася сцісласць твайго мыслення, яго цэльнасць і вострасць? Няўжо таму толькі ты ўсё жыццё знішчаў усякую няяснасць, каб пад канец самохаць аддацца ёй у няволю? Прашу цябе, ойча, заклінаю ўсім чыста, што святое,— давай будзем гаварыць як людзі сталыя і свядомыя, унікаючы спасылак на нескардынаваныя пачуцці, захоўваючы толькі вернасць прынцыпам розуму. <

Тарквемада маўчаў.

— Ты заснуў, ойча?

— He.

— Тады чаму маўчыш? Разумею, хочаш такім чынам схіліць мяне да маўчання. А што ж табе з таго? Ты ж ведаеш, што я не магу адысці.

— Ведаю.

— Ну і?.. Скажам, калі ты хочаш, я перастану. Добра, я ўжо маўчу.

Стала ціха. Тарквемада думаў: «Я стварыў сістэму, але дзякуючы ёй і праз яе стварыў таксама людзей сістэмы. Што рабіць з імі, калі сістэма аказалася згубным шаленствам? Як адкінуць тэрор, калі ён ужо здолеў нарадзіць людзей, якія ў ім толькі знаходзяць рацыю і сэнс свайго існавання? Знішчыць іх пры дапамозе таго ж тэрору?»

Праз хвіліну блізкі голас азваўся:

— Я маўчаў. Але ты чуў мяне?

Тарквемада ўзвёў вочы.

— Так,— шапнуў,— я чуў цябе.

— I што?

— Маніш. Людзі не хочуць тэрору.

— Бедакі! Нявінныя ягняты!

— He кпі.

— Значыцца, чалавек для цябе, ойча, ужо не слабая, гаротная, вартая пагарды істота?

— Мы зрабілі людзей яшчэ горшымі. Я памыляўся.

— У чым, калі можна даведацца?

— Ва ўсім.

— Гэта гучыць горда. Ты заўсёды быў максімалістам. Усё! Ці не хочаш ты сказаць гэтым, што і змя-

ніць трэба ўсё? Але ж не, не думай, мой ойча, што мяне гэта нібыта занепакоіла. Змены ўваходзяць у прыроду гэтага свету. Іх толькі трэба правільна інтэрпрэтаваць. На мой, напрыклад, погляд памылак як памылак наогул не існуе. Што такое памылка? Гэта паняцце няправільнае, якому я супрацьпастаўляю паняцце правільнае. А што ж тады ёсць рэчаіснасць? Відавочна, паняцце, правільнае цяпер, у гэтую хвіліну. А чаму? Таму што правільнае паняцце, правільна фарміруючы рэчаіснасць, само — рэчаіснасць. А таму толькі актуальная правільнасць можа быць рэчаіснасцю, затое тая ж самая правільнасць з часам, калі будзе акрэслена як няправільная, страціць субстанцыю ўласцівасці быцця і з гэтага пункту погляду, што па-свойму вельмі проста, наогул перастае ёю быць. He ведаю, мой ойча, ці ўваходзіла гэта ў твае намеры, калі ты закрануў пытанні, якія даўно мяне хвалююць. У гэтым правільным адміранні рэшткавых або наогул мёртвых зместаў і ў нараджэнні новых бачу я, павінен табе прызнацца, прынцыповую аснову дзеяння і падзей. Усё залежыць, як я ўжо сказаў, ад правільнага наймення фактаў. Я б у гэтым сэнсе пайшоў, можа, на крок далей і сказаў бы, што ўсё залежыць ад правільнага дэкрэтавання. Разумееш, што я хачу гэтым сказаць. Трансфігурацыя існага ў няісным павінна, і нават мусіць, мець адметы ўсеагульнасці, і яна, згодзішся з гэтым, не можа быць аднесена на жывёл, наадварот, яе трэба планаваць і кіраваць ёю. Апрача таго, я хацеў бы хоць пабочна выказаць адно дробнае засцеражэнне. Мы пагадзіліся, што правільная рацыя, прызнаная правільнай, траціць тым самым аб’ектыўную экзістэнцыю. Але гісторыя, мой ойча, не выносіць пустаты. Толькі новая правільнасць можа знішчыць старую. Каб усмерціць ідэю, патрэбна ідэя. Здагадваюся, што неўзабаве ты абвесціш свету новую ідэю.

— He муч мяне,— шапнуў Тарквемада,— я і так змучаны.

— Так, гэта праўда, прашу мне прабачыць, ойча. Зрэшты, стан людской змучанасці таксама мяне вельмі цікавіць. Сапраўднае дазіраванне пакуты належыць да найбольш складаных прэрагатываў майстэрства кіравання. Нельга дапускаць, каб людзі былі спакутаваныя недастаткова, і адначасова нельга ствараць такіх умоў, каб спакутаванне было занадта вялікае. У абодвух выпадках чалавек можа стаць небяспечным. Ты напэўна заўважыў, ойча, што паміж уяўнасцю роспачы людскога розуму і сапраўднай роспаччу

можна правесці пэўныя паралелі, я маю на ўвазе, вядома, паралелі вынікаў гэтых зменных дыспазіцый. I што ж? Нас павінны перш за ўсё цікавіць вынікі, бо наогул мы сустракаемся з куды большымі цяжкасцямі пры перайначванні вынікаў, а не прычын, змена гэтых апошніх зазвычай не дае нам асаблівых клопатаў. Калі ж, аднак, ідзе пра тваю стомленасць, вялебны ойча, дык я мяркую, што яна не мае характару, за які варта было б непакоіцца, наадварот, яна бадай што ў самы раз. Зрэшты, я, ойча, дзіўлюся з цябе. Сустракаюцца час ад часу неўраўнаважаныя людзі, якія раптам пачынаюць бунтаваць пасярэдзіне жыцця. Наколькі ты, ойча, больш дальнабачны і больш празорлівы за гэтых шаленцаў! Ты хацеў бы палепшыць свет, сам бадай што толькі адной нагой у ім стоячы. Гэта мудра. Здаецца мне, што, у сутнасці, ты больш цэніш справу свайго жыцця, чым гэта цяпер, аслабеўшы целам, дапускаеш.

Тарквемада хацеў павярнуць галаву, але не хапіла сілы.

— Перастань,— сказаў ён.

— Дурніца! — спакойна адказаў на гэта голас з цемры.— Karo ты, стары пень, хочаш ашукаць, мяне? Што табе з жыцця? Нічога. Дык чаго ж ты тузаешся? Можаш зрабіць адно: памерці. I то як мага хутчэй. Бо ты ўжо непатрэбны, ты зрабіў сваё. Пасля цябе прыйдуць твае выхаванцы.

Тарквемада ляжаў нерухома, халодны пот выступіў на скронях. Голас гаварыў далей:

— Нічога, на шчасце, ты не зможаш змяніць. Усё пойдзе вызначанай табою і адзіна правільнай дарогай. Будзе ўмацоўвацца будова царства божага на зямлі, вялікая справа ўсеагульнай няволі дзеля будучай свабоды і дзеля перамогі тэрору, каб магла зацараваць справядлівасць. Несумненна, час ад часу то тут то там будуць з’яўляцца нейкія маленькія людзі, якія будуць талдычыць пра нейкую там туманную і не з гэтай зямлі свабоду. Але што яны супраць сістэмы, якую ты збудаваў? Ты, мой ойча, лепш за каго б там ні было павінен разумець, што перад родам чалавечым дзве толькі дарогі, дарога ідэі і дарога бяссэнсіцы. Якую трэцюю можаш ты супрацьпаставіць? Аніякую, бо такой дарогі няма. Можна ісці да парадку альбо да хаосу. Tertium non datur. Усякія іншыя імкненні, незалежна ад Ta­ro, у якія б эфектныя адзежыны яны ні ўбіраліся,— гэта толькі блазенскае перайманне парадку і хаосу. А таму трэба рашыць і выбрацьЯ быў і ёсць за парадак. Вядома, у залежнасці ад акалічнасцяў служыў я розным ідэям, але мой розум і маё сэрца заўсёды былі на баку тых, якія бачылі

парадак свету ў адзінай і агульнаабавязковай праўдзе. Людзі такога крою заўсёды былі, ёсць і будуць маімі, так сказаць, духоўнымі сынамі. Праўда, я кажу гэта не дзеля таго, каб пахваліцца. Магчыма, што нечая занадта вытанчаная ўражлівасць угледзіць у маіх словах адценне мегаламаніі ці нават пыхі. Я ўжо сустракаў такія ацэнкі. Тым часам гэта зусім не так, і калі я дазволіў сабе назваць людзей ідэі сваімі духоўнымі сынамі, дык толькі з павагі да гістарычнай праўды. На жаль, чалавечыя веды пра мінулыя часы ўсё яшчэ недастаткова пануюць над фактамі. Ведаеш, мой ойча, напрыклад, я задумваюся над нэдарэчнасцю, з дапамогай якой самыя розныя вучоныя спрабуюць на пісьме высветліць пэўны выпадак, прабач, выпадак — гэта не зусім дакладнае азначэнне, бо тут ідзе не так пра факт у будзённым яго разуменні, як пра непаўторную сітуацыю, якая вызначае гістарычны прэцэдэнт. Думаю, мы разумеем адзін аднаго. Але ж так, думаю пра яблык, які Ева ахвяравала Адаму ў раі. Яблык! Праўда, гэта даволі разумная і нават не пазбаўленая прыгажосці паэтычная метафара. Але што яна азначае, што за ёю хаваецца? Вучоныя кажуць, што пад яблыкам трэба разумець свядомасць дабра і зла. Якая наіўная прастадушнасць! Каб ведаць, што такое зло і дабро, патрэбна нешта, што акрэслівае дабро як дабро і зло як зло. А што такое гэтае HernTa? Дык вось, перш чым высветліць гэта, хацелася б, вялебны ойча, апісаць рай. На жаль, мае словы занадта недасканалыя, каб імі можна было перадаць гэтую візію ва ўсіх яе прапорцыях. Калі б ты спытаўся ў мяне, ці гэта мясціна горная і лясістая ці, наадварот, гэта шырокая раўніна са спакойнымі рэкамі — далібог, я не патрапіў бы вырашыць гэту дылему. А таму, не хочучы ствараць непатрэбных легенд, скажу табе столькі, колькі я ведаю: быў рай, а ў ім людзі. Ойча вялебны, легенда зрабіла з іх істот, ва ўсякім разе, дасканалых, бязгрэшных, прыгожых і невыказна шчаслівых. Але якія яны былі бедныя і пры сваім знешне бестурботным багацці, якія пахібныя і нябогія! Несумненна, нават з маімі сціплымі здольнасцямі я мог бы пры невялікім намаганні намаляваць табе райскую краіну з музыкай сфераў, а зямлю ў такіх прыгожых формах і колерах, што нават цяпер, сярод гэтай негасціннай начы, ты пачуў бы на твары лагодны павеў цёплага зефіру, а вакол сябе пахі самых цудоўных кветак. Да і людзей здолеў бы ўпрыгожыць. Фантазія? Наогул, не маю нічога супраць фантазіі. Ва ўсякім разе, я думаю, што гэта наша агуль-

ная, так сказаць, рацыя абыдзецца і без фантазіі. Будзем рэалістамі! Божа вялікі, яшчэ цяпер, калі я спрабую выклікаць гэтыя змрочныя часы, мяне ахопліваюць узнёслыя дрыжыкі літасці і спачування, ахопліваюць яны мяне не менш, чым у тыя часы, калі я сузіраў бязмежна смутны лёс першых людзей. Яны мелі, здавалася, усё, а ў сутнасці нічога. Былі голыя не толькі ў сэнсе даслоўным. А што яны мелі перад сабою, якія перспектывы на заўтра? На жаль, вельмі мала. Нямую прыроду. Усходы і заходы. Веліч глыбокай начы, асветленай толькі таямнічымі зоркамі. Дзіцячы енк. Буры і дажджы. Заўсёды далёкія гарызонты. Любоўныя пяшчоты. Засухі. Пахаванне мёртвых. Сваю смерць. Што ж яшчэ? Га! Яшчэ можа мужчынскае жаданне схапіць за горла другога чалавека. Можа, багатырскае пачуццё трыумфу, якое распірае грудзі, калі паставіць голую нагу на голы карак ворага? Можа... зрэшты, чаго нам далей гуляць у адгадкі? Будучы людзьмі, яны павінны былі мець перад сабою ўсё, што звязана з чалавечай натурай. I тут пачынаецца дылема. Сэнс, сэнс усяго гэтага! Што гэта ўсё азначае? Што такое жыццё? Што такое смерць? А нянавісць? А ўсе цяжкія думкі, якія прыходзяць ноччу? У той час, кіруючыся хутчэй за ўсё пачуццём, якое вынікала з разумення нэндзы існавання, я даў людзям, прабач, калі гэта зноў прагучыць нясціпла, даў я ў той час людзям ідэю, бо толькі яна можа ўліць патрэбны сэнс у чалавечае існаванне. Чаго ж варты гэты свет, калі ён не мае сэнсу? Права на гвалт і кроў чалавек прагнуў. Марыў, каб асвяцілі злачынства і жорсткасць. Сублімацыя аказалася неабходнасцю. Сапраўды, даючы людзям ідэю, я збавіў іх ад страшнай ялавасці і нуды.

Тарквемада неспакойна заварушыў пальцамі, нібы хацеў скінуць цяжар з грудзей.

— Божа! — сказаў уголас.

— О, менавіта! ■— адказала цемра.— Папаў у самы акурат.

— Божа! — сказаў уголас.

— Ну але ж! Бо было напісана: «Спачатку стварыў Бог неба і зямлю». Ідэя павінна быць вялікая і універсальная, гэта ясна, ці ж не? Толькі вялікія і універсальныя ідэі могуць рухаць людскую маласць. Пякель'на цяжкая гэта маласць.

— Ты быў там?

— Дзе?

— Тады, напачатку?

Залегла цішыня.

— Быў? Кажы.

— Box, тое было так даўно! Ці я ведаю? Можа, быў, а можа, не быў. Ці ж гэта важна? Я ўжо сказаў табе, што самім сабою зусім не цікаўлюся. Важная ідэя.

— Ты ўсё выдумаў.

— Ты, камедыянт стары! — адказаў на гэта без гневу голас побач.— Ты ж сам даўно жывеш без веры і ў мяне і ў Бога? Перад кім граеш? Перад самім сабой? У ідэю неабавязкова верыць, яна сама — вера.

Тарквемада расплюшчыў вочы. Цемра была пустая і немая. Атачала яго з усіх бакоў. Ён адчуў холад і змрок, яму здалося, што ён памірае. I, напалоханы, уражаны, ён закрычаў.

Падрэ Дыега ехаў бліжэй да воза і першы пачуў крык, незвычайны і доўгі, хутчэй падобны на сковыт звера, чым на чалавечы голас.

Дыега не быў баязлівы, але задрыжаў. Аднак ён адразу апамятаўся і, тузануўшы каня так, што той чэравам зачапіў кола воза,— адхінуў парусіну.

— Ойча мой! — сказаў напаўголаса.

Тарквемада ўздрыгнуў і замоўк. Рот у яго быў адкрыты, вочы таксама.

— Ойча мой,— паўтарыў падрэ Дыега.

Той і ляжаў нерухома і глядзеў у цемру, нічога перад сабой не бачачы.

Нарэшце спытаўся:

— Гэта ты, сыне мой?

— Так, мой ойча. Пастарайся заснуць. На світанні будзем у Авіле.

— На світанні?

— Неўзабаве развіднее.

— Холадна, падай мне руку.

Падрэ Дыега нахіліўся і пашукаў у цемры руку вялебнага айца. Яна была халодная і вільготная. Трымаў яе нейкую хвіліну ў сваёй, паступова заціхала яе слабое дрыжанне.

Яму ўжо здавалася, што вялебны айцец засынае, калі той раптам заварушыўся.

— He! — усклікнуў.— He!

— Ойча мой,— шапнуў з мальбою падрэ Дыега.

Хвіліну было ціха, потым Тарквемада пачаў крычаць высокім, поўным роспачы голасам:

— Патушыце вогнішчы, патушыце вогнішчы!

Падрэ Дыега адступіў і хуценька закрыў заслону. Голас вялебнага айца гучаў вельмі моцна, але ніводзін з дамоўнікаў, што стоўпіліся навокал, не паглядзеў у той бок. Твары ў іх былі нерухомыя і не выдавалі ніякіх душэўных пачуццяў.

Недалёка ад падрэ Дыега ехаў дон Ларэнца. Падрэ Дыега крануў яго за плячо.

— Дон Ларэнца!

Той, выпрастаўшыся, глядзеў перад сабой.

— Так, вялебны ойча.

— Вялебны айцец не можа заснуць, ён хацеў бы паслухаць святую песню.

— Так, мой ойча,— сказаў дон Ларэнца і паехаў на кані наперад атрада.

3-пад парусінавай заслоны ўсё яшчэ даляталі крыкі Тарквемады.

— Патупіыце вогнішчы, патушыце вогнішчы!

Але ўжо там, дзе на мяжы самай глыбокай цемры палалі першыя паходні, загучалі цвёрдыя мужчынскія галасы, якія завялі пачатковыя словы гімна інквізіцыі «Exurge Domine et iudica causam Tuam». Песню падхапілі астатнія фамільянты, і спеў пачаў з усё большай сілай узносіцца сярод цёмнай прасторы, пад велізарным небам ночы.

Як і прадбачылася, да Авілы наблізіліся сапраўды на світанні.

Неўзабаве на небакраі паказаліся муры і вежы горада, падрэ Дыега, каб ухіліцца ад прывітальных урачыстасцяў, выслаў ганца.

Пасля цёмнай ночы ранак уставаў пахмурны, неба зацягнула, цяжкія хмары павіслі нізка над голай і неўрадлівай у тым краі зямлёю.

Нягледзячы на раннюю пару і на тое, што ганец на добрую гадзіну апярэдзіў атрад, вестка пра таго, хто прыбывае, адразу разышлася па ўсім горадзе, бо, калі, праехаўшы міма нядаўна збудаванага кляштара Санта Томас, почат Вялікага інквізітара мінуў мост на рацэ Адаха і ўехаў праз Пуэрта дэль Пуэнтэ ў муры, натоўпы жыхароў Авілы запоўнілі вуліцы і плошчы, якія вялі да кляштара СанВіцэнтэ.

Згодна з атрыманай інструкцыяй ніякія ўлады, ні свецкія, ні духоўныя, не віталі поезд.

Маўчалі званы. Такі ўсюды панаваў спакой і парадак, што гарадскія вартавыя Святой эрмандады не мелі чаго pa-

Натоўпы стаялі ў поўнай цішріні, моўчкі расступаючыся перад павольным атрадам, а калі паказваўся воз, акружаны коннымі рыцарамі, людзі станавіліся на калені і схілялі галовы.

Падрэ Дыега ехаў каля воза, злева ад дона Ларэнца. Нахіліўся да яго і спытаўся:

— Ці задумваўся ты, дон Ларэнца, што на сэрцы ў гэтых людзей, якіх тут так многа сабралася?

— Так, ойча,— адказаў дон Ларэнца, як звычайна, гледзячы перад сабою.— Прысутнасць гэтых людзей сведчыць пра іх бязмежную любоў да асобы вялебнага (айца.

На гэта падрэ Дыега сказаў:

— Правільна. Свет ідзе наперад. Сапраўды, мы здабылі любоў і давер народа.

Задумаўся, а праз хвіліну дадаў:

— Шкадаваць нам толькі трэба, што вялебны айцец не бачыць усяго гэтага.

Зноў змоўк, потым сказаў:

— Дон Ларэнца!

— Так, шаноўны ойча.

— Сённяшняй ночы, як ведаеш, вялебны айцец зноў, на шчасце ненадоўга, страціў прытомнасць.

Дон Ларэнца маўчаў.

А той казаў далей:

— Страшная і надзвычай балесная безабароннасць чалавека, якога зваліла хвароба. Было б вартым вялікага шкадавання, калі б да людзей не пакліканых дайшлі якіянебудзь звесткі пра стан, у якім у выніку хваробы апынуўся вялебны айцец.

На гэта пан дэ Мантэса сказаў:

— Разумею, шаноўны ойча. Можаш быць спакойны, такога не здарыцца. Вушы маіх людзей — мае вушы. Языкі іх — таксама.

Падрэ Дыега, усё яшчэ задуменны, глядзеў на яго хвіліну, пасля, не сказаўшы нічога, адвярнуўся. «Я прапаў,— падумаў дон Ларэнца.— Паказаў недаравальную ўпэўненасць у сабе. Я прапаў». Стаў паспешна шукаць словы, якімі яшчэ мог бы завязаць і ўратаваць перапыненую гаворку, але нарэшце, калі яму ўжо здалося, што знайшоў патрэбныя, яго ахапіла ніякавасць. «Я прапаў»,— падумаў яшчэ раз. I, на сваё здзіўленне, замест страху, якога чакаў, адчуў вялікую палёгку. Зусім спакойны і насуперак сваім звычаям ён пачаў азірацца па баках, каб адгадаць, хто з бліжэйшых яго таварышаў зойме ў недалёкім часе яго пасаду. Без

цяжкасці і толькі на аснове вядомай яму нянавісці налічыў пяцёра. Падумаў, што, калі б захацеў, мог бы іх усіх пацягнуць за сабой у прорву, але адразу зразумеў, што цяпер ён не вельмі важная пешка, бо, раз узяты пад падазрэнне, не мае права вызначаць ні характару, ні памераў віны.

Тым часам першыя дамоўнікі набліжаліся да Сан-Віцэнтэ.

Першы, хто вельмі рана прыбыў у Сант-Віцэнтэ, быў Яго Эміненцыя біскуп Авілы дон Бласка дэ ла Куэста. Вялебны падрэ Дыега, якому паведамілі пра гэта, пакінуў вялебнага айца і, абмяняўшыся ў суседняй цэлі некалькімі словамі з доктарам Гарсія і з прызначаным для супольнага чування братам, пайшоў у рэфекторый.

Яго Эміненцыя, хоць і прыехаў з вялікім дваром у атачэнні многіх прыёраў, прэлатаў і канонікаў капітулы, адразу пасля прыбыцця ў кляштар і пасля размовы з абатам пакінуў усіх і чакаў айца Дыега адзін. Убачыўшы яго, паспяшаўся насустрач, шалохцячы сваімі дарагімі фіялетамі.

Мінулыя гады дадалі яго целу паўнаты, быў ён вялікі,’ вельмі тоўсты, шырокі ў плячах, але пры ўсёй гэтай надмернай паўнаце поўны годнасці.

— Вітаю цябе, мой ойча,— сказаў гучным, яшчэ не старым голасам.— У якіх смутных акалічнасцях сустракаемся праз столькі гадоў! Ці праўда, што стан вялебнага айца такі цяжкі?

— Праўда,— адказаў падрэ Дыега,— толькі на Бога можам ускладваць надзею.

— Ён прытомны?

— Спіць.

Пан біскуп задумаўся.

— Так, цяжкія гэта для ўсіх нас хвіліны. Калі прачнецца вялебны айцец, я змагу яго ўбачыць?

— На жаль,— адказаў падрэ Дыега,— хай прабачыць Ваша Эміненцыя, але гэта не здаецца магчымым пры стане, у якім цяпер вялебны айцец. Лекар наказаў аберагаць яго ад усякіх узрушэнняў. Спакой, спакой і яшчэ раз спакой патрэбен яму больш за ўсё.

Яго Эміненцыя не налягаў.

— Гэта праўда, маеце рацыю, мой ойча. Сапраўды, гукі свету не павінны ў такую хвіліну муціць яго розум. Калі, аднак, ты ўспомніў пра спакой, то, разумеючы яго глыбокі

і істотны сэнс, нельга ўявіць сабе, каб хто-небудзь з нас мог перад абліччам смерці мець спакой больш дасканалы, чым той, які заслужыў сабе вялебны айцец. Сапраўды, мала каму дадзена пакідаць гэты часовы свет са свядомасцю спаўнення справы дасканалай і трывалай. Ты, зрэшты, вялебны ойча, столькі гадоў прабыўшы ля яго, найлепей можаш зразумець і ахапіць тое, што нам, якія стаяць далей ад яго асобы, уяўляецца толькі ў недакладных формах. 3 сапраўднай узрушанасцю гляджу я на цябе, мой ойча, колісь мой сыне. Калі я вяртаюся ў памяці ў тыя дні, як мы жылі побач і разам, мне здаецца, нібы ад тых хвілін сплыў цэлы век.

— Так,— сказаў падрэ Дыега,— час той дзякуючы велічы падзей сапраўды можа здавацца вельмі значным.

— Ён значны! Калі ў дзеях вера і праўда абаперліся на падмуркі такія роўныя і моцныя, як у нашыя часы і на нашых вачах? Немалое табе, мой ойча, выпала шчасце, што ў гэтай справе давялося табе браць удзел такі непасрэдны і важны. Памятаеш той дзень, калі я быў тым першым, хто прыйшоў перадаць табе вялікую навіну?

Падрэ Дыега паглядзеў пану біскупу проста ў вочы.

— Памятаю, Ваша Эміненцыя.

— Я часта думаў, як гэта здарылася, што ў той час, у тыя даўнія гады, вялебны айцец, хоць ён так мала ведаў цябе, намнога трапней і дальнабачней, чым я, твой прыёр, змог ацаніць сапраўдныя рысы твайго розуму і характару. Цяпер, праз столькі гадоў, калі мае тагачасныя страхі аказаліся, на шчасце, памылковымі, магу табе, мой ойча, сказаць, што быў ты тады прадметам маёй вялікай трывогі.

Падрэ Дыега паглядзеў пану біскупу ў вочы.

— He зусім разумею, што Ваша Эміненцыя мае на ўвазе.

— Сваю памылку,— сказаў той.— Ці гэта праўда, што адзін з тагачасных братоў, менавіта брат Матэа, наколькі мяне не падводзіць памяць, да таго зганьбіў сябе ератыцкім адшчапенствам, што быў Святым трыбуналам адлучаны ад царквы?

— Так,— сказаў падрэ Дыега,— так, на жаль, усё яно і было.

— Цяпер усё разумею. Ён жа мне казаў на споведзі, як свайму настаўніку, пра твае бунтарскія нібыта, а нават блюзнерчыя думкі. Спавядаўся і ў розных сваіх сумненнях, здаваўся поўны пакоры, сумленна прымаў вызначаныя яму

цярпенні... як я мог здагадацца, што адначасова і сваё аблічча ўкрывае, і цябе пляміць?

Падрэ Дыега адказаў на гэта спакойна:

— Гэта звычайная зброя нашых ворагаў — хлусня і намовы.

— Сапраўды! А, аднак, хоць я і звычайны быў прыёр, не павінен быў даць сябе ашукаць. Прабач мне, мой ойча, тую даўнюю памылку.

— Хто ж з нас не рабіў памылак? — сказаў падрэ Дыега голасам, поўным павагі і шацунку.— He будзем пра гэта гаварыць, Ваша Эміненцыя.

Радасць асвятліла твар пана біскупа.

— Маеш ува мне, мой ойча, шчыра адданага табе сябра. Я рады, што калі давядзецца мне прыняць на сябе новыя абавязкі, тады часцей, чым у сціплай Авіле, змагу цябе сустракаць.

Падрэ Дыега адразу здагадаўся, пра што пайшла гаворка.

— Памёр, значыцца, кардынал дэ Мендоза?

— На жаль,— адказаў біскуп.— Учора прыйшла з Рыма вестка пра яго скон.

Падрэ Дыега нахіліў галаву.

— Смерць хрысціяніна заўсёды схіляе да глыбокіх развагаў. Тым не меней я рады, што ў асобе Вашай Эміненцыі магу павітаць арцыбіскупа Таледа і прымаса Каталіцкага Каралеўства.

Дон Бласка дэ ла Куэста зарумяніўся.

— Я яшчэ не арцыбіскуп.

— Але напэўна ім будзеце. Усе ж бо ведаюць, што і Айцец святы і Іх Каралеўскія Мосці даўно бачаць у вас наступніка кардынала дэ Мендозы.

Яго Эміненцыя задумаўся і нібы патух.

— Так, разумею, вялікія абавязкі будуць ускладзены на мае плечы. Прашу Бога, каб і іх здолеў несці. Як слушна казаў мне калісьці вялебны айцец, няма ў царкве такога гонару, які мог бы параўнацца з цвёрдым абавязкам салдат Святой інквізіцыі.

На гэта адказаў падрэ Дыега.

— Вялебны айцец быў бы глыбока і асабліва радасна ўзрушаны, пачуўшы словы Вашай Эміненцыі. Думаю таксама, што будзе ў згодзе з яго намерамі, калі я скажу, што Святой інквізіцыі можна служыць усюды і заўсёды, на кожнай пасадзе, нават на самай непрыкметнай, як і на самай высокай.

Пан біскуп быў усё яшчэ задуменны.

— Так,— сказаў нарэшце,— рознымі дарогамі ідуць людзі да адной мэты.

Насустрач падрэ Дыега, калі ён вяртаўся з рэфекторыя, выбег малады брат Мануэль. Ён быў бледны, са страхам у вачах, рукі ў яго дрыжалі.

— Ойча вялебны! — усклікнуў ён.

Падрэ Дыега спыніўся, адчуў холад у сэрцы. Спытаўся не сваім голасам:

— Памёр?

Брат Мануэль пакруціў галавой.

— Што ж сталася?

— Ойча вялебны, клянуся, не мая віна. Вялебны айцец прачнуўся, пазваніў мне і загадаў, каб я дапамог яму падняцца і адзецца.

Падрэ Дыега прыспешыў крокі.

— Няшчасны, ты зрабіў гэта?

Брат бязрадна развёў рукі.

— Як жа я мог не паслухацца?

На парозе цэлі стаяў доктар Гарсія, таксама бледны і ўзрушаны.

— Дурань! — усклікнуў падрэ Дыега.— Як ты мог дапусціць гэта.

Адштурхнуў яго плячом і рушыў да дзвярэй у цэлю вялебнага айца.

Перш чым адчыніць, павагаўся трохі, нейкую хвіліну. Потым увайшоў.

Цэля была шырокая, але, нягледзячы на белыя муры, змрочная. Толькі каля акенца сабралася трохі больш дзённага святла. Якраз там у глыбокім крэсле, захутаны ў футраны плашч, сядзеў падрэ Тарквемада. Трымаўся проста, далоні склаў на каленях. Пачуўшы рыпенне дзвярэй, паварушыўся.

— Гэта ты, Дыега? — спытаўся далёкім голасам.

Той усклікнуў:

— Ойча мой, як ты мог устаць? Кладзіся, малю цябе, кладзіся.

— Наблізься, сыне мой,— сказаў Тарквемада тым самым далёкім і нейкім манатонным голасам.— Я чакаў цябе. Нямнога часу мне адведзена, павінен спяшацца, а маю табе сказаць вельмі важнае. Некаторыя рэчы трэба будзе

запісаць, каб неадкладна данесці іх да ведама народу. Дзе ты?

— Тут, ойча.

— Стань бліжэй да святла. Хацеў бы цябе бачыць. Вось так. Падай мне руку.

— Ойча мой, нельга табе столькі гаварыць. Ляж, прашу цябе.

Тарквемада патрос галавой.

— He, не цяпер, пазней. Спярша я павінен абгаварыць з табой шэраг спраў. Трэба будзе, не адкладваючы, шмат што змяніць у нашым каралеўстве. Уласна кажучы — усё. Чакае цябе вялікая праца, і аж страх мяне агортвае, што можаш не справіцца з гэтым амаль непамысным заданнем. Але хто ж гэта зробіць, калі не ты? Маю, зрэшты, надзею, што знойдуцца людзі, якіх яшчэ не зусім з’елі страх і хлусня, якія не заражаныя пыхай і нянавісцю. Такіх людзей згуртуеш вакол сябе і з іх дапамогаю і падтрымкаю збурыш усё, што ёсць цяпер. Так, тое, што ёсць, усё гэта трэба збурыць і замяніць. Усё занадта кепскае, атрутае і прасмердлае. Трэба гэта адкінуць прэч. Ты меў, аднак, рацыю, мой сыне.

— Ойча мой,— шапнуў Дыега.

— Успамінаеш ноч, калі я першы раз спаткаў цябе? Менавіта тады ты меў рацыю. Слушны быў твой гнеў, твой бунт, слушныя твае пакуты. Цяжка гэта прызнаваць, але я не бачу вакол сябе шводнага людскога твару, апроч твайго.

— Ойча! — усклікнуў Дыега.

— На жаль, гэта так. Нельга ашукваць сябе і далей. Ілюзорная наша магутнасць, уяўныя нашы сілы. Дрыжаць падмуркі і сцены гмаха, які мы будавалі. Страшны гэта гмах. Турмою і карамі ўзвялі мы яго. Але гэта не можа доўжыцца. Калі ўсё не разваліцца заўтра, гэта здарыцца паслязаўтра. Катастрофа непазбежная. Няма ўжо веры, няма надзеі. Паламалі мы людзей, іх розум і сэрцы. Нас ненавідзяць, намі пагарджаюць. I нічога з гэтага змрочнага шаленства нельга ўжо ўратаваць. Трэба шукаць іншых шляхоў выратавання. I вось узнікае раптам неабходнасць, каб мы самі разбурылі тое, што павінна разбурыцца. Ты мусіш неадкладна напісаць адпаведныя пастановы. Я табе ўсё дакладна прадыктую.

Падрэ Дыега стаяў нерухома, уражаны і здзіўлены.

— Ты гатовы, сыне мой? Спяшайся, у нас мала часу. Чаму тут так цёмна? Загадай прынесці свечкі. На жаль,

мы ўсю зямлю ахуталі цемрай. Трэба будзе многа святла. Але пакуль што мы павінны ўпарадкаваць справы надзённыя, самыя важныя. Усё прыгатаваў?

Дыега адступіў у цень.

— Так, ойча.

— Дык пішы. Мы, Томас Тарквемада... не, без тытулаў, не пішы тытулаў, гэта ўжо непатрэбна. Напішы проста, што з сённяшняга дня... якога сёння ў нас?

— Шаснаццатага верасня, ойча.

— Што з дня шаснаццатага верасня, года...

— Тысяча чатырыста дзевяноста восьмага.

— Года тысяча чатырыста дзевяноста восьмага Святая інквізіцыя распускаецца. Адмяняем Святую інквізіцыю і перакрэсліваем яе і тым самым прызнаём усе нашы несправядлівасці і злачынствы, якія ад імя яе мы ўчынілі, ахвярам нашых учынкаў вяртаючы ўсе правы і годнасці, з загубленых здымаючы віну. Працэсы нашы і выракі трацяць сваю сілу, як фальшывыя, падкрэслі гэта, бо гэта асабліва важна. Турмы будуць адчынены, і людзям, якія няправільна пазбаўлены волі, будзе яна неадкладна вернута.

Дыега ўпаў перад вялебным айцом на калені.

— Ойча мой! — усклікнуў прыгнечаным голасам.— Малю цябе, ты хворы...

Тарквемада, здавалася, не бачыў яго, глядзеў перад сабою.

— Супакойся, сыне мой. Ведаю, што разумееш ты веліч адказнасці, якая з гэтага часу на цябе ўскладзена, але ты не можаш ухіліцца ад яе. Дэкрэт пра ліквідацыю Святой інквізіцыі трэба будзе разаслаць яшчэ сёння. Апроч таго, мы павінны як мага хутчэй апрацаваць тэзісы, якія тэарэтычна абгрунтуюць наша рашэнне. Калі мы хочам, каб хлусня не атручвала больш людскі розум, мы павінны самі перастаць хлусіць. Трэба сказаць усю праўду, хоць бы яна і была цяжкая і балесная. He можам мы, мой сыне, аддавацца ілюзіям, што толькі і выключна ў метадах справавання ўлады мы зрабілі памылкі, мы перайшлі і растапталі ўсе чалавечыя правы. He ліквідуем гвалту і прымусу, калі не ліквідуем і асноў, якія спарадзілі гвалт і прымус. А таму мы павінны ісці да людзей і адкрыта ім сказаць, што кепская тая вера, якая магла прынесці такія страшэнныя спусташэнні. Кепская і фальшывая тая вера, і трэба зрабіць усё, каб зло было скасавана не павярхоўна, а вырвана і знішчана з усім карэннем. He будзе царства божага на зямлі.

Дыега кленчыў, схіліўшы галаву, смяротна бледны, не

могучы сказаць ні слова. Тарквемада гаварыў далей, усё тым самым далёкім манатонным голасам, гледзячы ў змрок у глыбіні цэлі.

— Так, каб уратаваць людзей ад поўнай пагібелі, убараніць ад апускання навекі ў няволю і страх, хлусню і нянавісць, павінны мы збурыць усё тое, што з пагардай да чалавечнасці з ілюзорнымі марамі збудавалі сваімі рукамі коштам найбольшых людскіх няшчасцяў і пакут. Вядома, смута з гэтага вынікне немалая і цяжкія дні настануць, тым не меней, каб уратавацца ад яшчэ большага ліха, мы павінны шаленства нашай веры назваць шаленствам, а яе фальш фальшам. Трэба будзе, сыне мой, навучыцца жыць без Бога і без сатаны.

— Ойча! — крыкнуў Дыега.

— Так, сыне мой. Іх няма.

Дыега прыпаў да каленяў Тарквемады і дрыготкімі рукамі схапіў яго далоні.

— Ойча, прашу цябе, апамятайся... гэта я, Дыега... ці чуеш мяне?

— Чую цябе, з табою ж я і гавару. He перабівай, аднак, хутка ўжо ноч. Памятай, ты павінен яшчэ напісаць дэкрэт аб скасаванні страху. 3 сённяшняга дня не будзе страху на зямлі. Мы пачнём усё нанава, і менавіта ты, сыне мой, пачнеш. Ты малады, палкі і чысты...

Падрэ Дыега, ужо не валодаючы сабою, устаў, ухапіў< шыся аберуч за футраны плашч вялебнага айца, страсянуў яго.

— Перастань, ойча, чуеш? Перастань, я табе загадваю, чуеш, змоўкні!

Тарквемада паглядзеў на яго і ўбачыў твар чужога чалавека, бледны, перакрыўлены страхам і злосцю. На вуснах пачуў гарачае дыханне.

Разумеючы, што ён апынуўся ў руках невядомага яму ворага, хацеў паклікаць на дапамогу, але здолеў толькі шапнуць:

— Дыега!

Той трос старца.

— Маўчы, маўчы, маўчы...

I раптам знерухомеў.

Хвіліну Дыега глядзеў на пашарэлы твар Тарквемады, у яго шырока расплюшчаныя вочы, ужо шклістыя і мёртвыя.

Ён баяўся паварухнуцца, нарэшце адпусціў плашч, які трымаў сціснутымі пальцамі.

Цела вялебнага айца асунулася трохі, але засталося ў крэсле.

— Божа! — шапнуў Дыега.

Слёзы цяклі па яго шчоках. Ён яшчэ не мог зразумець таго, што здарылася. Губляўся сярод супярэчлівых пачуццяў і думак. Нарэшце ўстаў, адышоў трохі ад нябожчыка, аслабелы і здранцвелы, не могучы адарваць ад яго вачэй, поўных слёз. Потым, не вельмі ўсведамляючы тое, што хоча зрабіць, падняў цяжкую, як камень, руку і з усёй сілы ўдарыў вялебнага айца ў твар.

Снежань 1955 — красавік 1957

Бернар Клавэль

БАЦЫСАВА ПАДАРОЖЖА

Прысвячаю Гансу Бальзэру, брату, які знайшоўся цудам, на ўспамін аб Каркасоне 1942' і аб Ваймары 1965

СНЕЖАНЬСКІ РАНАК

1

Ужо больш як тыдзень зямля чакала снегу. Над ёю няспынна цягнуліся калматыя шэрыя хмары, якія нечакана з’яўляліся то з поўначы, то з захаду. Знізу ўсё гэта нагадвала плынь вялікай самотнай ракі, якая несла няведама куды свае неспакойныя віры. Відаць, сёлета ад зімы не было чаго чакаць, акрамя бесперастаннай жальбы ветру.

Аднак пад вечар 22 снежня, за нейкую гадзіну да змяркання, паўночны вецер прынёс першыя сняжынкі. Яны былі дробныя, кволыя і хутчэй нагадвалі веснавыя градзіны, якія добра выкачаліся ў брудзе, перш чым залегчы на дно разораў. Пад ноч сняжынкі павялічыліся ў памерах, і ўрэшце за шчыльным палатном завеі паступова знік суседскі вінаграднік, да бліжэйшых лозаў якога было крокаў сто. Даўжэзныя бледныя стужкі працягнуліся да самай зямлі і пазначылі абрысы будучых сувеяў.

А потым на белы сусвет апусцілася ноч, сярод якой ажно да раніцы чуліся завыванні і ўсхліпы ветру.

Гэтай ноччу Кантэн так і не змог заснуць. Стары ўздыхаў, варочаўся, прыслухоўваўся да гукаў на дварэ. Падняўся ён рана, на досвітку і адразу выйшаў з дому. Спачатку падмёў сцежкі, пасля выкінуў гной з канюшні.

Цяпер усё было пароблена. Жывёла дагледжаная, дровы нарыхтаваныя за плітой на ўвесь дзень. Раз ужо лёг снег, можна сядзець у цяпле і чакаць вясны.

Пераклад зроблены з выдання: Clavel В. Le voyage du рёге.— Paris: Edition Robert Lafont, 1965.

Кантэн працёр далоняй запацелую шыбіну і пачаў глядзець на вуліцу. Кухня напоўнілася пахам зваранай бульбы, рознымі гукамі. Кантэн чуў, як за спіной завіхалася жонка, рыхтуючы корм свінням і трусам. Бразгалі чыгуны. Па своеасаблівым гуку стары пазнаў самы большы з іх. Ён трэснуў у час збору вінаграду, і Кантэн вымушаны быў абкруціць яго тоўстым дротам. Дэнізы не было чуваць, хоць стары ведаў, што яна тут.

Дачка сядзела за сталом. Яна нават не дакранулася да кубка з цёплым малаком, куды накрышыла пячэння. Дэніза засяроджана глядзела на прыпечак старой печы, у якой раней пяклі хлеб. Там стаялі калядныя яселькі1.

Ад снегу, які ляжаў за акном, кухня з нізкаю столлю неяк пасвятлела, хоць дзень быў вельмі пахмурны. Кантэн ведаў, што так будзе да вечара. У такое надвор’е інакш не бывае. Яму добра былі знаёмыя гэтыя навіслыя над зямлёю нябёсы, якія заўсёды набліжалі лінію гарызонту да самага лесу Мулатаў. Тады ён, быццам прысыпаны попелам, быў ледзь бачны ўдалечыні.

Так было і сёння. Усё пачынала злівацца ў адно адразу ж за вялікай гурбай, якая перагарадзіла дарогу, што вяла да вёскі.

Ад нечаканасці Кантэн уздрыгнуў: з даху на снег зваліліся два вераб’і. Нейкі час яны сварыліся, потым большы знік за гумном, у якім хавалі кукурузу. Відаць, снег ішоў усю ноч, бо на перакладзінах ляжалі важкія белыя карункі. Вецер супакоіўся толькі на золку, а разам з ім перастаў падаць і снег. Цяпер усё было шызае, акрамя сцежак, якія адбіў Кантэн, ды кучы гною, над якой падымаўся слуп пары. Пара была добра відаць на фоне зацягнутага хмарамі неба.

Кантэн доўга і неадрыўна глядзеў на палоску лесу, пакуль яго ўвагу не прыцягнулі вераб’і, якія цяпер сварыліся з-за некалькіх зярнят, што высыпаліся на снег праз шчыліны ў гумне. Урэшце вераб’і паляцелі прэч, і калі Кантэн зноў перавёў позірк на лес, то ён заўважыў чорную кропку, якая, здавалася, не рухалася, а матлялася паміж небам і зямлёй. Кантэн падышоў бліжэй да акна і прыгледзеўся.

Пазнаць чалавека, які ішоў сюды, было цяжка, аднак стары адразу здагадаўся, што гэта настаўнік. Так, настаўнік, бо паштальёну было яшчэ занадта рана. Кантэн сачыў

1 Паводле біблейскага сюжэту, яслі, у якія быў пакладзены Ісус пасля свайго нараджэння.

за ім некалькі хвілін. Вось ужо можна было пазнаць доўгую вузкаплечую постаць хлопца. I тут стары не вытрымаў, сам не ведаючы чаму, павольна павярнуўся і адступіў ад акна.

Дэніза нават не зварухнулася. Над яе кубкам яшчэ' падымалася пара. Стары наблізіўся да яе і ціха сказаў:

— Паспяшайся, дачушка.

Яму здавалася, што Ізабэла не пачуе яго, але дзе там. He спыняючы работы, тая забурчала:

— Няўжо ты не ведаеш, што з ёю гаварыць — толькі марна час траціць? Пустое гэта! Яе не проймеш. Ніколечкі! Яна і есці не спяшаецца. Лянота ў яе ў крыві, як хвароба. I ты добра ведаеш гэта. He горш, чым я.

Сапраўды, Кантэн усё гэта добра ведаў, як ведаў і тое, што скажа яму жонка, калі ён паспрабуе абараніць малую. I ўсё ж такі ён павольна вымавіў:

— He, гэта не лянота. Трэба дазволіць ёй...

Ізабэла не дала яму дагаварыць:

— Вядома, ты апраўдваеш яе! Ты так робіш заўсёды. I ты хочаш, каб я нешта значыла для яе! Ты думаеш, я не шкадую яе, не жадаю ёй дабра?! Але ж трэба ёй рухавейшай быць. Пэўна, у бацьку ўдалася. Ты і сам працуеш як мокрае гарыць...— Яна перастала на момант займацца работай, павярнулася тварам да мужа з дачкой. Правую руку Ізабэла трымала ў гаршку, а левай, запэцканай кормам, энергічна жэстыкулявала, пакідаючы ў паветры зігзагі пары. Аднак разупэўненая маўчаннем Кантэна, яна рэзка адвярнулася, паціснула плячыма і з яшчэ болыпым імпэтам узялася за работу. Яе хударлявая спіна быццам выконвала нейкі дзіўны няроўны танец. Галава з закручанымі ззаду валасамі, поўнымі сівізны, матлялася з боку ў бок, на тонкай шыі пад загарэлай скурай выступаў востры пазванок.

Дэніза піла доўгімі глыткамі, напалову хаваючы твар у белым з чырвонымі кветкамі кубку, які яна аберуч трымала перад сабой. Нарэшце яна паставіла кубак на стол, выцерла вусны ражком свайго фартушка і зірнула на бацьку. Кантэн усміхнуўся, і твар у дачкі пасвятлеў.

Кантэн думаў пра настаўніка. Ён уяўляў, як той крочыць, высока падымаючы свае тонкія ногі, нерашуча топчацца перад кожным сувеем, далёка абыходзіць адхоны. У нейкі момант стары хацеў павярнуцца да акна, але стрымаў сябе. Ён так і застаўся стаяць ля стала, адвярнуўшыся спіною да старой печы. Кінуўшы позірк на Дэнізу, ён заўважыў, што тая ўсё яшчэ глядзіць на яго з шырокаю ўсмеш-

кай. Кантэн зрабіў ёй знак, каб паспяшалася. Дзяўчынка павольна паднялася з-за стала, аднесла ў ракавіну кубак і лыжку, прыбрала хлеб і вярнулася з рушніком. Кантэн сачыў за кожным яе рухам. Калі яна пачала выціраць цырату, гэтыя рухі былі раўнамерныя і хуткія, але паступова яны запаволіліся, бо Дэніза пачала разглядаць намаляваныя на цыраце букеты півоняў. Нарэшце яна сабрала крошкі хлеба ў невялікую кучку, ссыпала іх на далонь і аднесла ў чыгун, у якім маці канчала мяшаць скаціне.

— Ну, калі ты ўжо гатова,— прабурчала Ізабэла,— дык прынясі два кошыкі буракоў. Я прырыхтавала іх у склепе, глядзі пад паліцаю з садавіной... I накінь хустку! He лета!

Дэніза подбегам кінулася на двор, але перад акном нечакана спынілася. Устаўшы на дыбачкі, паглядзела праз шыбіну, якую працёр бацька, і сказала:

— Сюды нехта ідзе.

Хвіліну памаўчала і дадала менш упэўненым голасам: — Гэта не Марыя-Луіза, гэта настаўнік...

Пачуўся пранізлівы жончын смех, і Кантэн зразумеў, што яна распачне сварку.

— Вядома,— залямантавала яна,— гэта настаўнік! А ты хацела, каб хто гэта быў? Твая сястра не будзе ісці ў дзевяць гадзін раніцы. Ты добра ведаеш, што няма цягніка ў гэтую пару... Ну, хутчэй ідзі па кошыкі!

Дачка з неахвотаю адступіла ад акна і выйшла праз дзверы, якія вялі проста ў склеп. Спіной да Кантэна, жонка не сціхала:

— А гэты — нешта нейкае! Ён, можа, тады не пайшоў бы, калі б дарога была ўсланая метровым слоем гною! I то я не ўпэўнена...

Яна толькі што вымыла свае худыя, ружовыя ад гарачай мяшанкі рукі і цяпер выцірала іх аб рушнік, які вісеў побач з плітою. Паказваючы падбародкам на дзверы, яна працягвала:

— Цяпер вакацыі, дык ён цэлымі днямі будзе вісець над душой. Асабліва калі тут з’явіцца Марыя-Луіза. Я гэта прадбачу, але не жадаю гэтага.

Яна паглядзела на Кантэна.

— Ты чуеш ці не? He жадаю! Як толькі яна прыедзе, я хачу, каб у доме былі адны свае. Выкручвайся як хочаш, але давядзі яму гэта. Чуеш? А калі не захочаш, дык я сама яму растлумачу! Я саромецца не буду!

Кантэн наблізіўся да акна. Настаўнік яшчэ не дайшоў

да павароту. Ён размашыста крочыў па дарозе, а перад яго тварам плыло невялічкае воблачка пары, якое ўтваралася ад частага дыхання. За спіною Кантэна зноў чуліся жончыны кпіны:

— Ты можаш глядзець, колькі табе ўлезе, але я не пабаюся сказаць тое, што думаю, нават калі ён будзе тут!

Амаль з бояззю Кантэн вымавіў:

— Ты ж павінна зразумець...

Ужо каторы раз яна перапыніла яго:

— Зразумець? Гэта ён павінен быў ужо даўно зразумець, калі ў яго трохі варыць галава! I як такі абмежаваны хлопец змог вывучыцца на настаўніка?!

Яна схапіла вязаную кофту і пачала хутка надзяваць яе. Рухі Ізабэлы былі нервовыя, цела выгіналася, быццам наэлектрызаванае злосцю.

— Ва ўсякім разе,— дадала яна,— ніхто не скажа, што я прынаджваю яго.

— Ды ўжо ж, чаго не скажаш, таго не скажаш,— прамармытаў у адказ з горкай усмешкай Кантэн і паківаў галавою.

Ізабэла, якая ўжо накіроўвалася да дзвярэй, нечакана развярнулася. Гэтай простай фразы было дастаткова, каб яна скіравала ўсю сваю злосць на Кантэна. Яна сказала з прысвістам:

— Калі б ты з самага пачатку рабіў, як я, мы б ужо даўно пазбавіліся ад яго!

Настаўнік ужо заходзіў у двор, і Кантэн хуценька адказаў:

— Вельмі прашу, не крычы пры ім. Я сам скажу -яму. Я абяцаю табе, толькі памаўчы.

Увайшла Дэніза, несучы два вялізныя кашы. Ад іх цяжару даволі развітыя грудзі дзяўчынкі ажно распіралі спераду блузку ў сінія і белыя клетачкі. Дэніза паставіла кошыкі на падлогу, ускінула на галаву вялікую суконную хустку і прыхапіла яе шпількай пад барадою. Цяпер яе твар зрабіўся круглейшым і паўнейшым. Пасвятлелі блакітныя вочы, якія неадрыўна сачылі за дзвярмі. Ізабэла збіралася адчыніць іх, як на ганку пачуліся крокі настаўніка. Хвіліна маўчання, потым пачуліся чатыры ўдары. Дэніза ажно падалася галавой і грудзьмі наперад, але так і засталася стаяць на месцы з разяўленым ротам. Ізабэла, сцяўшы ад злосці вусны, глядзела на мужа, які павагаўся некалькі хвілін, а пасля выгукнуў:

— Заходзьце!

Дзверы павольна расчыніліся, але не паспеў настаўнік і кроку ступіць, як Ізабэла прасакатала:

— А ці добра вы ногі выцерлі, га?

Паколькі хлопец вагаўся і нерашуча стаяў на парозе, яна раздражнёна прадоўжыла:

— Ды ўжо ж заходзьце, толькі хутчэй, a то ўсю кухню мне выстудзіце. Хоць мы і не плацім за дровы, але ж нарыхтоўваць іх нялёгка. Вам, пэўна, невядома, што гэта такое. Вас камуна забяспечвае палівам, дык вам няма чаго баяцца.

Настаўнік зайшоў і разгублена спыніўся ля самых дзвярэй. Кантэн пайшоў яму насустрач, каб падаць руку. Дэніза таксама падышла бліжэй. Настаўнік усміхнуўся ёй і спытаўся:

— Ну, як справы, малая?

Дзяўчынка моцна пачырванела, і ўвесь яе твар напружыўся ад намагання адолець хваляванне і знайсці адказ. Бацька ведаў, што яна вось-вось адкажа, але яе апярэдзіла маці.

— У Дэнізы ўсё добра,— адрэзала яна.— У нас тут ва ўсіх справы ідуць добра, нават у скаціны. Толькі скаціна есці хоча, і ў нас няма часу, каб тачыць лясы. Мы займаемся гаспадаркай, і ў нас не бывае вакацый. Мы толькі чулі пра іх. Пойдзем, Дэніза! Ды паварочвайся ты!

He змаўкаючы, Ізабэла падхапіла свае гаршкі, з якіх усё падымалася пара, піхнула нагой дзверы і апынулася на двары. Дэніза панесла ўслед кошыкі. Кантэн моўчкі назіраў у акно, як яны ішлі да хлява.

2

Мужчыны доўга стаялі і глядзелі цяпер адзін аднаму ў вочы. Настаўнік, які быў значна вышэйшы за Кантэна, ажно нахіліўся ўперад, і яго постаць нагадвала пытальнік: галава павольна гойдалася на тонкай шыі, напаўсагнутыя калені ледзь трымалі цела. Белыя і занадта тонкія для мужчыны рукі рабілі нейкія няўпэўненыя рухі. Светлыя вочы настаўніка слязіліся, і ён, дастаўшы насоўку, нарэшце сказаў:

— Калі з холаду трапляю ў цяпло, заўсёды плачу.

— Я таксама,— падтрымаў яго Кантэн. Ён назіраў, як настаўнік выціраў свае вострыя скулы і доўгі тонкі нос, які расчырванеўся ад марозу. Настаўнік нягучна высмаркаўся, выцер яшчэ раз твар і стаў глядзець на Кантэна. Рукі на-

стаўніка то ўзнімаліся, то ападалі ўздоўж цела, быццам ён яшчэ працягваў хаду.

Цягнуліся хвіліны. Кантэн пачуў, як зачыніліся дзверы ў хляве. Усюды панавала цішыня: тут, паміж імі, звонку, вакол дома і, напэўна, на ўсёй раўніне, якой не было канцакраю. Сумнае святло ледзь прабівалася ў кухню праз запацелыя шыбы.

— Прысядзьце на хвілінку да агню,— сказаў нарэшце Кантэн.

Настаўнік кашлянуў, не ведаючы, што адказаць старому.

Яго рукі ўзняліся на ўзровень грудзей, раскінуліся ў бакі і зноў апусціліся, быццам апалыя лісты.

— Я не хацеў бы замінаць вам,— сціпла прамовіў ён.— Можа, вам трэба нешта рабіць...

— У такую пару, ведаеце...— хацеў адказаць Кантэн, але настаўнік перапыніў яго:

— I сапраўды, для гэтай пары года...

Але тут Кантэн крыху ажывіўся і загаварыў сам:

— Бывае, што надвор’е не адпавядае пары года, але сёлета ўсё іначай. Халады насталі рана, а ў лістападзе нават снег выпаў. Але праляжаў толькі дзесяць дзён.

— Так-так, вы маеце рацыю,— падхапіў размову настаўнік.— Цяпер снег лёг надоўга, паверце мне. Бачыце, як неба зацягнула. Яшчэ наваліць снегу.

Яны селі насупраць паміж сталом і плітой. Нейкую хвіліну моўчкі глядзелі адзін на аднаго. У пліце нягучна гудзела полымя, зрэдку праз каласнік з сухім трэскам выляталі іскры. Кантэн адчуваў, што іх размова аб зіме распачнецца зноў і будзе працягвацца паўдня. Яму карцела пагутарыць яшчэ пра што-небудзь, але ён паважна зазначыў:

— Ведаеце, калі надвор’е адпавядае пары года, тады ўсё проста.

— Канечне,— згадзіўся настаўнік,— тут нічога не зробіш, каб і хацеў, бо гэта ж прырода.

Тут хлопец змоўк. Па нахіле яго галавы Кантэн здагадаўся, што ён разглядваў рудую падпаліну, якую некалі пакінуў на цыраце прас. Здавалася, у яго вачах Кантэн паспеў прачытаць амаль адчай. Настаўнік не змог бы растлумачыць, што прывяло яго сюды. Калі Кантэн не дапаможа яму, ён так і пойдзе, як прыйшоў. I зноў будзе бясконцым яго шлях па заваленай сумётамі дарозе. Кантэн звярнуў увагу на настаўнікавы ногі. Яны былі худыя, з вострымі каленямі. 3 шырокіх мокрых калашын падымалася пара. На сціснутых разам каленях не знаходзілі сабе спакою рукі. To адзін

палец нервова падымаўся ўгору, то другі, то трэці... Часам падымалася ўся рука, потым зноў бязвольна ападала.

Кантэн глыбока ўздыхнуў і спытаўся:

— Вы прыйшлі па кніжку?

Настаўнік страпянуўся:

— Гэта... He зусім. Я прыйшоў папярэдзіць вас, што на гэтым тыдні бібліёбус не прыедзе.

— I не дзіва, з гэткімі дарогамі.

— Справа не толькі ў дарогах. Цяпер жа калядныя вакацыі. Я застаюся тут, а вось многія з мясцовых чытачоў паедуць.

Настаўнік памаўчаў хвіліну, потым зноў заварушыў рукамі і хуценька дадаў:

— Але калі вам няма чаго чытаць, я што-небудзь для вас знайду.

— Дзякуй. Я не прачытаў яшчэ той кніжкі, якую вы прынеслі мінулы раз... А потым, ведаеце, калі Марыя-Луіза будзе дома, у мяне тым больш не знойдзецца часу, каб дачытаць. Мы павінны будзем многа чаго сказаць адно аднаму.

Спачатку Кантэн гаварыў павольна, з цяжкасцю падбіраючы кожнае слова. Паступова хуткасць яго мовы паскорылася. У думках ён не пераставаў сачыць за Ізабэлай. Відаць, яна ўжо скончыла даваць свінням і перайшла да дачкі далей у хлеў, туды, дзе стаялі клеткі з трусамі. Напэўна, яна дагледзела тых, што ў верхнім радзе. Там сядзіць шэрая труска, якая вельмі позна прывяла малых... Зараз жанчыны вернуцца ў дом са сваімі пустымі кошыкамі і гаршкамі, таму Кантэн спяшаўся дагаварыць. Але тут настаўнік сумна і ціха сказаў:

— Урэшце, калі вам спатрэбіцца кніга, накажыце. Я нешта вам знайду і прынясу.

Кантэн ведаў, што ён павінен быў адказаць. Патрэбныя словы, незалежна ад яго волі, былі падрыхтаваныя ў яго свядомасці яшчэ тады, калі на фоне зацягнутага туманам лесу Мулатаў узнікла невялікая чорная кропка.

Яны сустрэліся позіркамі, і абодва амаль адначасова заўсміхаліся. Стары сказаў:

— Добра, няхай сабе будзе так. Падбярыце мне штонебудзь, што я не чытаў. Можаце прынесці паслязаўтра, у другой палове дня.

На настаўнікавым твары з’явілася яшчэ большая ўсмешка, але раптам ён нахмурыў лоб, зірнуў на дзверы, прыслухаўся і ціха вымавіў:

— Здаецца, мадам Кантэн не ў гуморы.

— Нічога не зробіш. Яе таксама трэба зразумець. Гэта яшчэ дробязі. На мяне яна не так бурчыць, усё жыццё бурчыць... Але я да ўсяго прывык. Гэта стала часцінай майго існавання — слухаць яе бурчанне.

Гаварыў гэта Кантэн жартаўлівым тонам, і настаўнік, які ўжо пачаў непакоіцца, заўсміхаўся зноў. Ён расслабіўся, абапёрся локцямі на стол і стаў глядзець на водбліскі агню ў замёрзлым акне.

Цішыня ўжо не здавалася такой шчыльнай, як некалькі хвілін назад. Побач з агнём не адчувалася, што на дварэ зіма. Кантэну прыемна было сядзець насупраць гэтага рослага і незвычайнага хлопца. Яны не першы раз бавілі гэтак час, моўчкі паглядаючы адзін на аднаго. Кожны думаў пра сваё. Час ад часу перакідваліся словам. Гэта слова магло азначаць назву кнігі, гістарычную альбо сучасную падзею... Пасля пачыналася размова. Кантэну падабаліся гэтыя размовы, як і доўгія маўчанні перад імі. Ён любіў іх неяк своеасабліва, як, скажам, адначасова любяць цень і сонца. Яму патрэбен быў гэты абмен думкамі, як патрэбная была і гэтая цішыня, сярод якой ён быў не адзін. He ўсё ў ёй было зразумелае, але Кантэн адчуваў, што гэтая цішыня збліжае іх. Каб пераканацца, што гэта іменна так, стары імкнуўся ўявіць на месцы настаўніка каго-небудзь іншага з мужчын, але гэта было не тое. Ён не стараўся адгадаць настаўнікавы думкі. Для яго гэта не мела ніякага сэнсу. Галоўнае, што настаўнік сядзеў тут, насупраць, што ён быў часцінай таго моманту жыцця, калі Кантэн адчуваў сябе шчаслівым, моманту, у якім кожны з іх займаў сваё месца.

Дзень заставаўся такім жа шэрым, хоць за акном крыху пацяплела.

Кантэн прыкмеціў, што цяпер настаўнік глядзіць на буфет, дзе стаіць фотакартка Марыі-Луізы. Напэўна, ён думае аб ёй і ўяўляе, што яна дома. Вось яна заходзіць. Усе радуюцца. Потым сям’я сядзе за стол і будзе сустракаць шчаслівыя і цёплыя Каляды. А настаўнік застанецца адзін у сваім пустым пакоі, які размешчаны над такімі ж пустымі класамі. Ён будзе далёка ад гэтага дома, з усіх бакоў атуленага зімой, у якім адчувалася сапраўдная цеплыня.

Кантэну карцела зноў распачаць размову і пагаварыць пра Марыю-Луізу. Яму толькі што здалося, што сёння ім больш няма чаго сказаць адзін аднаму. Стары падумаў, што раздзеленая на абодвух цішыня дасць ім больш, чым словы, аднак заўважыў сам сабе, што пра старэйшую дачку яны яшчэ не сказалі ні слова, нават імя яе не прамовілі. Хаце-

лася пагутарыць пра яе, але Кантэн не ведаў, з чаго пачаць. Ён сустрэўся позіркам з настаўнікам, і ў яго зноў з’явілася ўпэўненасць, што яны знайшлі адзін аднаго. Абодва з цяжкасцю шукалі патрэбных слоў. I ўсё-такі першы быў настаўнік. Ён спытаўся:

— Ці пойдзеце вы сёння вечарам на вакзал сустракаць Марыю-Луізу?

Пачатак гэтай фразы ён вымавіў занадта гучна, таму ажно сумеўся, што так груба парушыў спакой, і знізіў у канцы голас амаль да шэпту.

Кантэн таксама адказаў ціха:

— Вядома, з такімі дарогамі яна не зможа дайсці адна. Я аднясу ёй боты, бо ў яе ж — гарадскі абутак.

— Калі можна, месьё Кантэн... Калі можна...

Ён змоўк, стары засмяяўся і скончыў за яго: — Калі можна, я пайду з вамі.

Настаўнікаў твар, які ўжо набыў сваю звычайную бледнасць, зноў расчырванеўся, і ён прамармытаў:

— Урэшце, вам лепш пайсці аднаму.

Кантэн не звярнуў увагі на гэтыя словы і цвёрда сказаў:

— Дамовімся так: вы прыйдзеце на вакзал, а потым крыху праведзяце нас.

Настаўнік захваляваўся яшчэ больш:

— Месьё Кантэн, вы... Я вам вельмі ўдзячны...

Ён не паспеў скончыць. Звонку бразнулі дзверы, і Кантэн, быццам падпарадкоўваючыся нейкаму сігналу, падняўся, каб узяць у рукі кнігу, якая ляжала на століку побач з печчу.

— Сядзіце,— сказаў ён настаўніку, які памкнуўся ўстаць з крэсла.

Стары сеў зноў, паклаў на калені кнігу і, паколькі жанчыны ўжо заходзілі ў дом, загаварыў ненатуральным голасам:

— Я хацеў вярнуць яе вам у мінулы чацвер, як ездзіў на рынак, але не захапіў з сабою. Па дарозе ўспомніў, ды позна было вяртацца.

— Нічога страшнага,— ва унісон яму адказаў настаўнік.

— Аднак я прымусіў вас ісці сюды,— прадаўжаў Кантэн.— А гэтакім снегам дарога не вельмі прыемная.

Па позірку, які Ізабэла кінула ў яго бок, Кантэн зразумеў, што яе не падманеш. Ён баяўся, каб жонка не зазлавала, але тая толькі паціснула плячыма і пайшла да ракавіны. Настаўнік нічога не заўважыў. Ён гаварыў пра тое, якую

вялікую асалоду ён атрымаў, ідучы сюды па снезе. He паварачваючыся, Ізабэла кінула:

— Дзякуй богу, хоць здаволіўся хлопец!

Яна дадала яшчэ нешта, але мужчыны не разабралі з-за бразгання чыгуна, які яна цяпер мыла. Кантэн спрабаваў усміхнуцца.

Дэніза спынілася за чатыры крокі ад мужчын і, схаваўшы за спіну рукі і апусціўшы галаву, глядзела з-пад ілба на настаўніка. Убачыўшы гэта, Кантэн адчуў сябе няёмка. Ён і раней заўважаў такі позірк у малой, але не задумваўся над гэтым. Магчыма, дзяўчынку ўражвала тое, што гэты хлопец быў настаўнікам. У яе заўсёды былі цяжкасці ў вучобе, у асноўным з-за сарамлівасці. Настаўнік здаваўся ёй нейкай незвычайнай істотай, асабліва тут, у іх доме. Цяпер твар у яго быў зусім не такі, як у школе. Кантэну таксама гэта падумалася. Але тое, як Дэніза глядзела на настаўніка, было для яго невытлумачальнай рэччу.

За спіной у Кантэна не сціхала грукатанне. Яно нагадвала яму душны летні дзень, калі над раўнінай недзе далёка збіраецца навальніца. Але яшчэ невядома, куды яе пагоніць вецер.

Раптам грукатанне спынілася. Ізабэла імкліва перасекла кухню, несучы ў руках конаўку з цёплай вадой і кашолку з-пад яек. Перад тым як выйсці за дзверы, яна крыкнула:

— Дэніза, чаго стаіш як слуп! Ідзі памый сподкі, a пасля накрышы яблыкаў на кампот.

Павярнуўшыся ўсім целам да гаспадыні, настаўнік прыўзняўся з крэсла і сказаў:

— Пара ўжо мне...

Але дзверы грукнулі якраз пасярэдзіне яго фразы. Настаўнік завагаўся. Яго рука ўзнялася ў напрамку Кантэна, пакалыхалася і апусцілася ўніз. Ён павярнуўся да печы і спытаўся ў Дэнізы:

— Гэта вы зрабілі такія яселькі?

— Ага, разам з мамай, пан настаўнік.

Твар у малой засвяціўся. Яна заўсміхалася і наблізілася да настаўніка. Той, сагнуўшыся ў дугу, доўга глядзеў на прыпечак, потым падняў яловую галінку і ўздыхнуў:

— Прыгожа... Сапраўды, вельмі прыгожа.

Дэніза маўчала, і бацька падышоў бліжэй, стаў тлумачыць:

— Яны хацелі зрабіць Марыі-Луізе сюрпрыз. Калі яна яшчэ жыла дома, для яе самай вялікай радасцю было рабіць яселькі. Яна пачынала гаварыць пра іх за два месяцы да

Каляд. А я якраз нядаўна быў на лесанарыхтоўках у ваколіцах Рубо і ссек там гэтыя дзве лапкі.

Настаўнік выпрастаўся. Ён глядзеў шчаслівымі вачыма то на яселькі, то на Дэнізу. Потым кінуў позірк на партрэт Марыі-Луізы.

— Якая цудоўная думка,— сказаў ён нарэшце,— размясціць яселькі на прыпечку.

Тут і ў Дэнізы развязаўся язык. Яна з захапленнем прагаварыла:

— А яны яшчэ свецяцца ўсярэдзіне. Толькі трэба ўключыць.

Малая нахілілася, шчоўкнула выключальнікам. Загарэлася абгорнутая ружовай паперай лямпачка, якая асвятляла знутры яселькі, змайстраваныя з двух ясеневых паленаў. Настаўнік нахіліўся яшчэ раз і стаў разглядваць усё спачатку. Пры гэтым ён ахаў ад захаплення. Кантэн адышоўся, бо яму зрабілася прыкра ад таго, што настаўнік абыходзіўся з дачкой як з дзесяцігадовай дзяўчынкай. А ёй ужо споўнілася семнаццаць. Яна была настолькі сарамлівай, што губляла мову, але гэта не было падставай, каб лічыць яе прасцячкай. Кантэн хацеў сказаць гэта настаўніку, але стрымаўся. Па-першае, тут знаходзілася сама Дэніза, а па-другое, існуюць такія рэчы, пра якія гаварыць вельмі цяжка. Кантэн паглядзеў на вузкую сагнутую спіну хлопца і падумаў, што, нават калі б яны былі ў нязгодзе, нават калі б настаўнік раздражняў яго, ён і тады не змог бы пакрыўдзіць яго. Гэта была праўда. I стары не змог бы растлумачыць чаму. Можа, з-за Марыі-Луізы, а можа, з-за таго, што ён вельмі шкадаваў гэтага хлопца. Цяжка разабраода. Хутчэй гэта было апошняе.

Настаўнік павольна разагнуўся. Яго рукі зноў свабодна матляліся ў шырокіх рукавах. Ён сказаў:

— Пані Марыя-Луіза вельмі чуллівая да гэтакіх рэчаў. — Была,— не стрымаўся Кантэн, але тут жа замаўчаў. Настаўнікаў твар спахмурнеў.

— Вы хочаце сказаць...— ледзь вымавіў ён.

Ён вагаўся, таму Кантэн не даў яму прадоўжыць і растлумачыў:

— Што я хачу сказаць... Урэшце, я спадзяюся, што яна такой і засталася. Проста мы так рэдка бачымся. Калі яна была малая, мы не рабілі яшчэ ясельцаў на прыпечку. Мы бралі кардонны карабок, абразалі яго нажніцамі, прымацоўвалі саламяную страху. Выходзіла дужа прыгожая маленькая хатка. Марыя-Луіза казала, што яна хацела б ch-

дзець у такім дамку ля акенца і глядзець, як падае снег. I сапраўды, яна гэта любіла. Бывала, ідзе снег, а яна сядзіць і глядзіць праз акно, як ён падае. Цэлымі днямі сядзіць і маўчыць...

Кантэн скончыў гаварыць, і зноў настала цішыня. Але цяпер яна не была падобная на тую цішыню, якая звычайна ўсталёўвалася, калі абодва мужчыны маўчалі. Здавалася, што да яе далучылася нешта ад той, даўнейшай цішыні, калі тут яшчэ жыла Марыя-Луіза. Яна таксама была зімовай, з такім жа снегам і такім жа небам, але ў ёй было і яшчэ нешта.

Марудна цягнуліся хвіліны, на працягу якіх абодва мужчыны саромеліся ўзняць адзін на аднаго вочы. Настаўнік спытаў амаль шэптам:

— Вы сапраўды лічыце, што яна ўжо не такая?

Кантэн збянтэжыўся. Адкуль ён ведаў? Хіба можна было зразумець, што з ёй сталася, па звычайных лістах, якія Марыя-Луіза пісала дадому?

— Па яе лістах,— спрабаваў ён давесці настаўніку,— вельмі цяжка даведацца, што яна цяпер думае пра гэта. Яна часта піша нам пра сябе, піша, што, магчыма, пераедзе ў Парыж.

Стары гаварыў гэта павольна, рабіў паўзы, у час якіх настаўнік ківаў галавою, быццам згаджаючыся, і цвярдзіў адно:

— А як жа, а як жа...

I толькі калі Кантэн нарэшце замаўчаў, хлопец глыбока ўздыхнуў, быццам збіраўся сказаць нешта вельмі цяжкае. Але загаварыў ён голасам упэўненым, нават цвёрдым:

— Ведаеце, я некалькі разоў пасылаў ёй лісты пасля вакацый... Яна мне адказвала... Нядоўга, праўда, але адказвала...

Ён апусціў вочы і зноў уздыхнуў.

— I што,— спытаў Кантэн,— яна вам больш не піша?

— За апошнія два месяцы я нічога ад яе не атрымліваў,— панура адказаў настаўнік.

Дэніза слухала іх размову з вялікай увагай. Твар яе быў напружаны, вочы блішчалі, аднак гэты бляск патух адразу, калі на парозе з’явілася маці.

Кантэн моцна закашляўся, а настаўнік ступіў да дзвярэй і сказаў:

— Пайду... He хачу вас больш турбаваць... Да пабачэння, пан Кантэн... Да пабачэння...

Ізабэла ўжо ўвайшла ў дом, але трымала дзверы прачы-

ненымі. I як толькі настаўнік параўняўся з ёю, яна шырока расхінула дзверы перад яго носам. Настаўнік яшчэ раз няскладна павярнуўся і, звяртаючыся да ўсіх, сказаў:

— Да пабачэння... Зычу вам добрых Каляд!

3

— Добрых Каляд і добрай дарогі! Каб мароз вас памарозіў, каб ажно ў вас аблутгіўся зад!

Ізабэла сказала гэта даволі гучна, гледзячы на дзверы, за якімі толькі што знік настаўнік.

Кантэну карцела сказаць ёй, што яна пераходзіць мяжу, але ён стрымаўся, бо ведаў: адно яго слова — і яна завядзецца яшчэ горш. Ён спадзяваўся, што жонка спынілася на гэтым, ён нават быў упэўнены, калі ўбачыў, што тая паклала ў ракавіну пусты збанок, а потым панесла ў склеп кошык з яйкамі. Але калі яна зноў вярнулася, яму не трэба было падымаць на яе вочы, бо яна магла прачытаць там усе яго думкі да адной. Кантэн пашкадаваў аб гэтым і адразу павярнуўся спіной да жонкі, хацеў падысці да акна. Але не паспеў ён зрабіць і двух крокаў, як пачулася бурчанне Ізабэлы. Перадражніваючы настаўніка, тая пачала гаварыць:

— Я вельмі люблю снег... Гэта так прыемна, калі ідзе снег... Я люблю хадзіць па ім... Ой, людцы, вы бачылі гэткага дурня?!. Можа, ён і па гаўне хадзіў бы з такою асалодаю?!. Калі б ён папрацаваў, як мы, дык не гаварыў бы такога глупства! Ён — лайдак, ды яшчэ пыльным мяшком прыбіты...

Кантэн сцяў зубы. Гэтак далёка яго жонка зайшла ўпершыню. Стары прадчуваў скандал яшчэ тады, калі настаўнік толькі заходзіў у дом. Сапраўды, хлопец меў добрае цярпенне, каб вытрымаць усё гэта. He кожны дазволіць так з сабою абысціся. Ён жа не глухі. Усё чуў, гэта факт! Канечне, каб не Марыя-Луіза... 3-за яе ён мог вытрымаць усё. Ён не быў баязліўцам. Гэта было відаць па яго пагляду. У настаўнікавых вачах свяціўся гонар, але там яшчэ было і нешта пакутніцкае, як у ахвяр на біблейскіх малюнках. Кантэн не стрымаўся на гэты раз. Ён рэзка павярнуўся да жонкі і крыкнуў ёй злосна:

— Сціхні! Ты ўжо занадта!..

Гэта прымусіла Ізабэлу замаўчаць на нейкую хвіліну, але не больш. Яе худы твар напружыўся, левае павека прыкрыла напалову карычневае вока, ад чаго жончын погляд зрабіўся яшчэ больш жорсткім. Неўзабаве на твары з’явіла-

ся фальшывая ўсмешка. Тонкія вусны выгнуліся і адкрылі чорную дзірку на месцы, дзе выпаў клык. Увесь выгляд Ізабэлы сведчыў пра тое, што яна асмялела.

— А як жа,— зашыпела яна,— ён жа настаўнік. Настаў-нік! Гэтага дастаткова, каб ніхто не меў права зачапіць яго. Гэтага дастаткова таксама, каб лічыць яго разумным.— Яна павысіла голас.— Ды ўжо ж! Са мной гэты нумар не пройдзе! Досыць мне твайго глупства! Ты нікога лепшага не бачыш вакол сябе, бо сам некалі марыў стаць настаўнікам! Ты звар’яцеў пад старасць! Гэты чалавек адняў у цябе розум! Падумаеш, настаўнік! А калі б твая дачка выйшла замуж за самага дурнога з настаўнікаў, ты, мусіць, быў бы на сёмым небе ад шчасця?!

Кантэн ведаў, што яна можа гаварыць гэтак доўга. Ён не адзін раз выпрабаваў гэта на сабе. Словы сыпаліся і сыпаліся з яе без перапынку. Але яны яго не краналі, бо датычыліся толькі яго аднаго. Яны былі адны і тыя. Ён чуў іх, можа, сотню разоў, таму ўзяў за звычку не спрачацца. Але сёння жонка пачала ганьбіць настаўніка і здзекавацца з яго пачуццяў да Марыі-Луізы, і Кантэн не змог стрымацца:

— Можаш гаварыць што хочаш, але іх жаніцьба — найлепшы сродак вярнуць да нас дачку.

Гэтыя простыя словы Кантэна быццам сцебанулі Ізабэлу. Яна кінула сваю работу і з пагрозлівым выглядам пачала наступаць на мужа. Яе голас ажно трымцеў ад гневу:

— I як толькі табе не сорамна! Пахаваць нашу дзяўчынку ў гэтай яме Кантэнаў?! Жукамі-гнаевікамі жылі яны тут няведама колькі пакаленняў, а ты жадаеш такога лёсу сваёй роднай дачцэ?! Яна ж ледзь выдралася з гэтага бруду! А табе найвышэйшае шчасце — пасада настаўніка! Ды яшчэ тут!

Кантэн скарыстаў момант, пакуль жонка пераводзіла дыханне, і ўставіў слова:

— Так будзе лепш усім нам. A то можна падумаць, што наша дачка ў Амерыцы. Што гэта значыць: адзін тыдзень вакацый за два гады! Ці не занадта мала!

Здавалася, што Ізабэла крыху супакоілася. Больш цвёрдым голасам, які, аднак, не пераставаў дрыжаць, яна прамовіла:

—Ты ж добра памятаеш, што яна табе казала: яна ахвяруе некалькі гадоў, каб атрымаць становішча, якое і не снілася твайму балбесу, няхай ён нават стане інспектарам школ.

Яе голас задрыжаў яшчэ мацней, калі яна ўспомніла

настаўніка. Кантэн адчуў, што жонка глядзіць на яго з нядобрай жаласцю. Відаць, яна лічыць яго за вялікага дурня, бо ён не разумее, у чым шчасце яго дачкі. Яна лічыць яго за сапраўднага эгаіста.

— Самае галоўнае,— прамовіў Кантэн,— што ад гэтага будзе карысць яе здароўю.

— Няўжо ж я сама не думаю пра гэта? Няўжо ж мне лёгка не бачыць па гэтулькі часу сваю дачку? Я нават не ведаю, хварэе яна ці не. Цябе паслухаць, дык я зусім яе не шкадую!

У апошніх жончыных словах Кантэну пачуліся гнеў і адчай. Вядома, яна таксама пакутавала без Марыі-Луізы, але гэтая яе звычка павышаць голас заўсёды адбівала ў Кантэна ахвоту суцяшаць яе.

Гэтая сварка была ўжо не першая, таму Кантэн стараўся маўчаць. Усё гэта не мела сэнсу, бо сама Марыя-Луіза восьвось павінна была прыехаць. Аднак Ізабэла не сунімала крыку:

— I не ўздумай, калі яна прыедзе, дурыць ёй галаву з гэтай гісторыяй! Мне не патрэбны гэты дурнаваты ў нашым доме!

Яна ўсё не магла забыцца пра настаўніка. Ён выбіў яе з каляіны. Ізабэлу больш за ўсё злавала тое, што хлопец прыйшоў, нягледзячы ні на мароз, ні на дрэнную дарогу, з адной мэтай, каб даведацца, ці прыедзе Марыя-Луіза. А ў гэту выдумку з кнігай яна адразу не паверыла. I яна ўзялася зноў кпіць з Кантэна:

— Ты заўсёды маеш мяне за дурніцу. Асабліва калі прыходзіць гэты тып. Для вас я — неадукаваная мурза. Я ж не чытаю кніжак, як вы. Аднак што датычыцца будучага нашай дачкі, гэта мурза без адукацыі бачыць далей, чым ты.

Кантэн не адказваў. Ён думаў, якою сілаю волі павінен валодаць знешне кволы і сарамлівы настаўнік, каб чуць усё сказанае Ізабэлай і не раззлавацца. Хлопец гатоў быў усё вытрымаць дзеля Марыі-Луізы. Чым больш Кантэн разважаў, тым несправядлівейшай здавалася яму пагарда Марыі-Луізы да настаўніка. Яго не здзіўляла тое, што дачка не кахала гэтага хлопца, але ж навошта яна пасылала яму лісты? I чаму раптам яна перастала яму адказваць? Гэта не было ўласціва Марыі-Луізе, ва ўсякім разе, той МарыіЛуізе, якой яна была два гады назад. Гэтыя думкі не давалі старому спакою, а тут яшчэ жонка сыпала і сыпала свае папрокі. Яна папракала яго ў эгаізме, яна лічыла ненармаль-

ным тое, што бацька жадае, каб дзеці жылі побач з ім.

— Так было сто гадоў назад,— не супакойвалася Ізабэла.— Я табе ўжо колькі разоў казала, што табе трэба было нарадзіцца ў мінулым стагоддзі. А ты лічыш сябе разумнейшым за ўсіх.

Гэта быў яе галоўны папрок. I сапраўды, з дня ад’езду Марыі-Луізы яна цвярдзіла яму гэта мо сотню разоў. Але кожны раз, калі яна так гаварыла, Кантэн крыху адчуваў сябе пераможцам, паколькі жонка хоць і лічыла, што можа распазнаваць яго думкі, аднак яшчэ не здагадвалася, што Кантэн аб гэтым думае на самай справе. Кантэн чытаў газеты, слухаў радыё, раз у месяц наведваў базар, які праводзіўся ў Лон-лё-Сан’е. Ён ведаў, колькі людзей гіне штодзень на дарогах, у горадзе, і таму быў шчаслівы, што жыў на хутары. Як ім пашанцавала, думаў ён, што яны жывуць далёка ад дарогі і нават ад вёскі, што яны могуць жыць так, як жылі тут іх бацькі і дзяды. I Кантэну было б шчасцем адстаць на стагоддзе: сто гадоў назад Марыя-Луіза не паехала б ад іх у горад.

He перастаючы папракаць мужа, Ізабэла высыпала на стол кошык гароху ў стручках і пачала яго лушчыць. Кантэн сеў насупраць і стаў дапамагаць ёй. Дэніза сядзела ў канцы стала і чысціла тоўстыя шэрыя ранеты. На некаторых яблыках засталіся яшчэ з саду засохлыя кавалачкі глебы. Калі Ізабэла змаўкала на хвіліну, каб перавесці дыханне, на кухні чуваць было толькі сухое шапаценне стручкоў ды звонкі грукат гарошын, якія падалі ў жалезную пасудзіну. Час ад часу шыпела сыраватае палена. Відаць, гэта было адно з тых, якія Кантэн браў з верху вярсты. Апошнія дажджы і снег крыху падмачылі іх. Слухаючы гэта шыпенне, Кантэн зноў успомніў, як Марыя-Луіза марыла ў дзяцінстве аб маленькім цёплым дамку, у якім яна сядзела б гадзінамі ля акна.

Ізабэла ўсё не магла забыцца пра настаўніка. Яна кпіла з яго слоў пра снег. Жанчына лічыла, што любіць снег або рабіць выгляд, што любіш яго,— адзнака вялікай дурноты.

— Дарэчы,— завяршыла яна,— трэба быць ёлупнем, каб уявіць сабе, што ў яго нешта выйдзе з Марыяй-Луізай.

Кантэн сціпла заўважыў:

— Ты гаворыш гэта, а сама нават не ведаеш, што між імі было. Яны перапісваліся...

Жонка не дала яму дагаварыць. Яна рэзка ўзмахнула худой рукой, у якой трымала высахлы стручок, і адрэзала:

— Нічога паміж імі не было! Нічога! Калі б нешта было, Марыя-Луіза сама сказала б мне пра гэта.

Хоць яна цяпер не крычала, Кантэн не пярэчыў ёй. Ён нават ледзь не засмяяўся, бо стручок у жончынай руцэ вельмі нагадваў яму маленькую шаблю. Кантэн апусціў галаву, а жонка замаўчала. Відаць, яна вырашыла, што пераконваць яго не мае сэнсу.

Такім чынам, на доўгі час усталявалася цішыня. На калені Кантэну скокнула котка. Стары слухаў яе мурлыканне і думаў пра Марыю-Луізу. Час ад часу, не перастаючы лушчыць гарох, ён пазіраў то на яселькі, то на вогнішча, то на запацелую шыбу, па якой паўзлі шэра-зялёныя ручайкі. Кантэн глядзеў і казаў сабе, што неўзабаве Марыя-Луіза ўбачыць усё гэта, і яны сапраўды адчуюць сябе шчаслівымі, калі яна ўвойдзе ў хату.

4

Яны яшчэ не скончылі лушчыць гарох, як за дзвярыма пачуліся крокі. Котка скокнула на дол і схавалася за.плітою сярод складзеных дроў. Усе трое пераглянуліся і замёрлі на месцы. Па выразе жончынага твару Кантэн зразумеў, што яна, як і ён сам, падумала пра паштальёна. Аде калі прыйшоў паштальён, то гэта значыць...

Сапраўды, гэта быў паштальён. Кантэн пазнаў яго па тым, як ён стукаў у дзверы. Перад тым як адказаць, Кантэн яшчэ раз паглядзеў на Дэнізу. Яе напружаны твар з напаўадкрытым ротам быў павернуты да ўвахода.

Кантэн адгукнуўся, і на парозе з’явіўся мясцовы паштальён. Сёння пад блакітным кепі ў яго быў шарсцяны шлем. Паштальён, як заўсёды, гучна сказаў:

— Здаровы былі, Кантэны!

Ніхто яму не адказаў.

Ізабэла і Кантэн падняліся і стаялі ля сваіх крэслаў, пакуль паштальён не наблізіўся да стала з пісьмом і не сказаў:

— Прынёс навіны ад вашай большай.

Тады Кантэн падышоў да буфета, узяў літр вінаграднай гарэлкі і дзве шклянкі. Вярнуўся, наліў і спытаўся:

— Ну, як дарога, Фернан?

— Тўт яшчэ нічога,— адказаў паштальён,— а вось у нізінах намяло. Цяжка будзе прабіцца снегаачышчальніку.

— Трэба час.

— Ведаю, але ты можаш не турбавацца. Гэтым зай-

маецца Густаў Ламбэр. Ён не будзе губіць сваю жывёлу. Кожны раз, калі выпадае нагода асушыць бутэльку, ён дае трактарыстам дастаткова часу, каб яны аддыхаліся і ачысцілі дарогу да яго фермы. А твая побач.

Кантэн слухаў яго, а сам глядзеў на блакітны канверт, што ляжаў на рагу стала. Ізабэла таксама не брала яго ў рукі. Яна глядзела то на канверт, то на паштальёна, то на дзверы. Ніхто не дакранецца да гэтага пісьма, пакуль тут гэты чалавек.

Паштальён адпіў палавіну сваёй гарэлкі, цмокнуў языком і сказаў:

— Я бачыў сляды, як праходзіў каля пільні, і падумаў, што нехта прыходзіў раніцай. Няўжо, думаю, Кантэн выходзіў з дому? А потым прыгледзеўся: сляды чапляюцца адзін за другі, не, не яго.

— Праўда, не мае,— адказаў Кантэн,— гэта настаўнік заходзіў па кнігу.

Паштальён кіўнуў галавою ў знак згоды. Нейкі час ён глядзеў то на пісьмо, то на Кантэна, то на Ізабэлу, нарэшце спытаў:

— У яго была справа да вас?..

— He, ён хацеў сваю кнігу, і ён забраў яе.

Ізабэла прамовіла гэта вельмі хутка, але суха. Крыху здзіўлены, паштальён асушыў сваю шклянку, правёў далоняй па вусах, пасля надзеў свае авечыя рукавіцы. Перад тым як выйсці з хаты, ён яшчэ раз кідае позірк на пісьмо і пытаецца:

— Марыя-Луіза ўсё яшчэ ў Ліёне? Яна задаволеная? He сумуе па родных мясцінах?

Зноў жа яму хуценька і адрывіста адказвае Ізабэла:

— Але, яна задаволеная.

Пераступаючы цераз парог, паштальён зрабіў невыразны жэст бэжавай бяспалай рукою ў рукавіцы і сказаў:

— Я не раз паўтараў, што яна кемлівая дзяўчына. Яна знойдзе сваю дарогу ў жыцці. I зробіць гэта сама... Ну, бывайце! I добрых вам Каляд усім!

Кантэн пачакаў, пакуль паштальён адышоўся на некалькі крокаў, потым зачыніў дзверы. Добра павеяла холадам. Кантэн адчуў гэта праз вязаны світэр і ўздрыгнуў. Калі ён вярнуўся да стала, Ізабэла ўжо ўзяла ў рукі канверт і маленькі ножык з вострай дзюбкай, якім Дэніза крышыла яблыкі. Яна выцерла фартухом лязо і пачала лёгкімі і раўнамернымі рухамі асцярожна рэзаць паперу. У гулкай цішыні гэты ціхенькі шоргат быў падобны на грымоты.

Кантэн і Дэніза сачылі за рухамі маці, і, як толькі тая выцягнула ліст з канверта, малая сказала:

— Канечне, гэта пісала Марыя-Луіза.

У яе голасе не адчувалася ні радасці, ні трывогі.

Пісьмо было не доўгае. Дзесьці на палову старонкі. Кантэн хацеў стаць побач з жонкай, каб прачытаць таксама, аднак нешта яго стрымлівала, мабыць, гэты поўны спакой і нерухомасць кожнага.

Ізабэла чытала ліст, і яе твар камянеў усё больш і больш. Вусны паступова сціскаліся, пакуль не ўтварылі вузенькую рыску. Нарэшце рука яе адкінулася, вочы ўторкнуліся ў Кантэна, і яна выдыхнула:

— Так я і ведала... Я прадчувала... Гэтага трэба было чакаць...

Яе голас паступова мацнеў і пакутліва дрыжаў. Кантэн усё зразумеў. Зразумеў яшчэ тады, калі на ганку пачуліся крокі паштальёна. Пры першых словах жонкі ён падумаў, што яна будзе плакаць. Аднак яе голас хутка набіраў упэўненасць. Праз хвіліну яна ўжо крычала, крычала ўсё мацней і мацней, зрываючы злосць на Кантэне. Ён узяў ліст, працягнуты дрыготкай жончынай рукой, і адышоўся да акна.

— Канечне,— лямантавала яна,— гэта раскоша — убачыць дачку на Каляды! Гэта занадта вялікае жаданне для маці! Што яе гаспадары сабе думаюць? Якое яны маюць права? Нават дзеля яе будучага становішча, ці можна дазваляць такое? Ёсць жа нейкая мяжа! Няўжо ўсе служачыя карыстаюцца гэткай свабодай?!

Яна кляла на чым свет стаіць гаспадароў Марыі-Луізы, якіх зусім не ведала, але Кантэн ведаў, што рана ці позна яна вернецца да яго. Ён скончыў чытаць, але баяўся зварухнуцца. Нават не падымаў вачэй ад блакітнага лістка паперы, па якім роўненька беглі доўгія тонкія літары, напісаныя рукой яго дачкі. Почырк Марыі-Луізы быў не такі, як у яе апошніх вучнёўскіх сшытках. Яны ляжалі на гарышчы, і Кантэн гартаў іх кожны раз, калі туды лазіў. Цяпер гэта быў почырк жанчыны.

Кантэн глядзеў на ліст да таго часу, пакуль перад яго тварам не ўзнікла жонка. Спачатку яны моўчкі глядзелі адно на аднаго, потым Ізабэла спыталася:

— Табе, вядома, няма чаго сказаць?

Гэта мала нагадвала пытанне. Стары ўздыхнуў, пацепнуў плячыма і буркнуў толькі:

— А што ты хочаш, каб я табе сказаў?

— Цябе ніколі нічога не кранае, табе ўсё роўна, што

будзе і як будзе! — гучна сказала Ізабэла. Яна правяла шырака растапыранай далоняй па цыраце, пры гэтым моцна нахілілася і матлянула галавою знізу ўверх. Гэты рух гаварыў сам за сябе: у ім было нешта абразлівае для Кантэна.

— Канечне,— прадоўжыла, выпрастаўшыся, жонка.— Дзяўчына прыехала да іх адна, быццам сірата, без нікога, хто мог бы яе абараніць. Хто мог бы паказаць ім... А яны адразу ўсё зразумелі! I давай яе эксплуатаваць. А як жа, хто моцны, той і гаспадар! А табе, яе роднаму бацьку, ад гэтага ні горача ні холадна!

Яна змоўкла на хвіліну. Мабыць, чакала адказу, але Кантэн не адказаў. Тады яна загаварыла зноў, яшчэ больш зацята:

— Табе толькі адно ў галаве: каб яна дасталася гэтаму дурню-настаўніку, вярнулася і засталася тут назаўсёды. Каб яна ўбілася ў гэту кучу гною і век не вылазіла з яе! Ты гатовы загубіць тут яе жыццё, нават пальцам не хочаш паварушыць, каб дапамагчы ёй вырвацца дадому дні на чатыры! А яна яшчэ збіраецца ехаць у Парыж на няведама які час. I мы не пабачымся перад ад’ездам!

Кантэн стаяў перад жонкай, быццам нямы. Яна часта папракала яго за тое, што ён не мог выпрасіць Марыі-Луізе адпачынак, але так, як сёння, было ўпершыню. Раней жонка прасіла яго хоць напісаць гаспадарам ліст, ды Кантэн не зрабіў гэтага, паколькі Марыя-Луіза тлумачыла яму, што гаспадары могуць гэта не так, як трэба, зразумець. Яна казала, што галоўнае для яе — цярпенне і стараннасць. Яна павінна вытрымаць некалькі гадоў, каб урэшце мець забяспечанае жыццё. Кантэн заўсёды марыў, каб яна прыехала да іх, ён жадаў гэтага ад усяго сэрца, але добра ўсведамляў, што гэты прыезд прынясе шкоду дачцэ. I потым, ён ніколі не заводзіў аб гэтым гаворку, бо ўпотай ганарыўся тым, што яго дачка такая настойлівая ў дасягненні сваёй мэты. Ізабэла заўсёды была незадаволеная, калі МарыяЛуіза паведамляла, што не можа прыехаць дадому. Аднак яе ажно распірала ад гордасці, калі яна атрымлівала лісты, у якіх дачка распісвала ёй сваю будучыню. I яшчэ, мяркуючы па падарунках, якія Марыя-Луіза пасылала малодшай сястры ўжо год, яна пачала добра зарабляць.

Як толькі жонка замаўчала і ўтаропіла ў Кантэна вочы, ён вырашыў, што трэба нешта сказаць у адказ. Пасля невялічкай паўзы Кантэн паабяцаў жонцы, што напіша ліст гаспадарам дачкі, хоць ён добра ўсведамляў, што гэта пра-

панова толькі больш раззлуе Ізабэлу. I сапраўды, у адказ тая суха рассмяялася і завялася зноў:

— Вар’ят! Ён напіша! Цяпер самая пара! I што ты Ha­nimam ім? Пра тое, што ты вычытаў у кніжках, якія табе дае другі разумнік? Ты раскажаш ім пра свае прынцыпы? Пра сваю філасофію? Пра людскую роўнасць? Ты напішаш ім, што ты — селянін. Чалавек, які нікога не абхітрыў і нічога ні ў кога не ўкраў. А яны атрымаюць твой ліст, калі дачка ўжо будзе ў Парыжы, і адкажуць табе, што яна застанецца там на некалькі месяцаў альбо гадоў...

Яе голас пачынаў дрыжаць. Ізабэлу душыў смех, які рабіўся ўсё больш металічным і напятым. Кантэну непрыемна было чуць яго. Ён і рад быў бы адказаць, але не знаходзіў слоў. Жонка на хвіліну замаўчала, мабыць, стамілася. Яе рукі дрыжалі, падбародак скрывіўся, падцягваючы ніжнюю губу. Яна цяпер не крычала, а гаварыла нейкім прыдушаным голасам:

— Мы не ўбачым яе больш... Яна не прыедзе... Няўжо ты не можаш зразумець, што гэта значыць, га? Няўжо ты не здагадваешся, што ўпершыню за доўгі час табе прыйдзецца нарэшце патурбавацца?

He падумаўшы, Кантэн загаварыў пра работу, пра надвор’е... Але яму не трэба было рабіць гэтага, бо Ізабэла зноў, каторы раз, перамагаючы свой смутак, засыпала мужа папрокамі:

— Пра якую работу гаворыш ты? На вуліцы зіма! А майстраваць перагонны апарат ты ўжо скончыў.

— He было чаго турбавацца раней. Мы ж думалі, што яна павінна прыехаць.

Тут Кантэн адчуў, што паспяшаўся. Яго наіўныя словы ўзлавалі жонку яшчэ мацней. Яна стукнула далоняй па канверце, які Кантэн толькі што паклаў на стол, і зараўла:

— А-а-а, па-твойму, яна павінна прыехаць?! Ды ўжо ж, чакай! Чакай, міленькі, ажно да Вялікадня, ажно да ўсіх святых! Што ж, мы прабудзем Каляды адны, як скаціна. А наша дачка няхай, як рабыня, працуе на чужых людзей.

Тут яна нечакана засмяялася. Смех яе быў вісклівы і выходзіў аднекуль з глыбіні горла. Ён калаціў яе худыя грудзі, крывіў ёй вусны і надаваў усяму абліччу нейкі адсутны выгляд.

— А я ўспомніла пра другога дурня, настаўніка, які любіць паўтараць, што мы — цывілізаваныя сяляне! Мы вучымся жыць па-новаму! Каб быць на ўзроўні! Але хоць і

маем пліту з газавым балонам ды матор, каб пампаваць ваду ў ракавіну, жывём як дзікуны!

Настала доўгая цішыня. Сваім цяжарам яна заглушыла нават гудзенне агню. Котка пакінула сваю схованку і пачала церціся аб нагу Кантэна, які ўсё сядзеў нерухома ля стала. Ізабэла адышла да печы. За ўвесь час, пакуль яны размаўлялі, Дэніза нават вокам не міргнула. Так і глядзела з адкрытым ротам то на маці, то на бацьку.

Кантэн падумаў, што на гэтым Ізабэла скончыла, але тая паклала ў агонь палена, наліла ў вялікі гаршчок вады і вярнулася да стала, трымаючы ў руцэ качаргу, быццам зброю. Твар яе змяніўся, і Кантэн зразумеў, што яна нешта яшчэ надумала.

— Дурніца я,— загаварыла Ізабэла.— Вось пытаюся ў сябе, чаму ты ніколі нічога не зрабіў дзеля яе. Ды гэта ж адразу кідаецца ў вочы! Ты ж задаволены! Задаволены тым, што яна няшчасная! Чым больш, па-твойму, яна намучыцца, тым хутчэй абрыдне ёй гэта жыццё. I ты разлічваеш, што тады яна выйдзе замуж за гэтага боўдзілу! Думаеш, раз яна не прыязджае на вакацыі, то я сама пачну яе прасіць, каб яна пайшла за яго? Толькі каб дачушка была ў мяне пад бокам? Ці не так? Ох і хітрун жа ты! Ох...

— Ізабэла!

Ён выгукнуў толькі імя жонкі, і гэта выйшла ў яго міжволі, вылецела з глыбіні душы, бо словы яе зачапілі Кантэна за жывое. Ён доўга глядзеў на жонку і на гэты раз адчуў, што перамог яе злосць. Тады ён сказаў вельмі спакойным голасам:

— Ізабэла, ты не маеш рацыі...

I адразу змоўк. Пакуль жонка павольна садзілася, апусціўшы локці на стол і абхапіўшы галаву далонямі, Кантэн зірнуў на дачку. Дэніза часта дыхала, і ён ведаў, што яна зараз пачне гаварыць.

— Дык яна не прыедзе?.. Нават на Новы год? I не ўбачыць яселькі?

Кантэн стомлена ўздыхнуў, а маці, не ўзнімаючы галавы, вымавіла зусім разбітым голасам:

— He прыедзе... Вось так, дачушка. Наша Марыя-Луіза не прыедзе, бо ні ў кога не хапае мужнасці, каб з’ездзіць па яе. Можа, мы ніколі больш не ўбачым яе...

Яе голас крыху павысіўся, але адразу і страціў сваю моц. Ён раптам сарваўся і перайшоў у рыданні.

Амаль услед за маці заплакала і Дэніза, павярнуўшыся тварам да печы, у якой стаялі яселькі.

Кантэн стаяў цяпер ля акна. Ён не ведаў, што сказаць, каб суцешыць іх. Ён моўчкі ўзіраўся ў шэры далягляд.

5

Ізабэла даўно не плакала, мабыць, з дня смерці маці, таму Кантэн глядзеў цяпер на яе са здзіўленнем. Жонка сапраўды плакала, усхліпваючы і шморгаючы носам. Твар яна закрыла рукамі. Кантэн павольна наблізіўся. Ён глядзеў на вузкую жончыну спіну, на вострыя плечы, прыкрытыя паношанай, не раз латанай кофтай, на патыліцу і сабраныя ў вузел валасы, якія трэсліся ад рыданняў, як трэсліся яны кожны дзень, калі Ізабэла нешта рабіла. А садзілася за стол яна тады толькі, калі трэба было пад’есці альбо зрабіць нейкую работу, якую цяжка рабіць стоячы. Яна заўсёды мела нейкі занятак: нават калі ў доме былі госці і яна вымушана была сядзець і падтрымліваць гаворку, Ізабэла цыравала шкарпэткі альбо абірала гародніну. Цяпер жа яна сядзела, абхапіўшы рукамі галаву, і ўся скаланалася ад рыданняў. Відаць, ёй было вельмі кепска, а Кантэн не знаходзіў у сабе сілы, каб суцешыць яе.

Кантэн доўга глядзеў на жонку і шукаў патрэбнага слова, патрэбнага жэсту. Яму прыйшла думка падысці да жонкі, абняць яе за плечы, падняць яе галаву, пацалаваць. Ён сапраўды хацеў зрабіць гэта, але не змог, бо не так лёгка зрабіць тое, чаго не рабіў шмат гадоў. А потым, Кантэн не ведаў, як жонка адрэагуе на гэта.

Усё жыццё яны цягнулі разам адзін воз, у якім былі радасці і нягоды, а вось толькі цяпер Кантэн заўважыў, што зусім не ведае сваю жонку, таму і баяўся пацалаваць яе. Відаць, апошнія падзеі моцна выбілі яе з каляіны.

Кантэн ціха адышоў ад Ізабэлы і зірнуў на Дэнізу. Тая стаяла і плакала таксама. Яе твар быў злёгку нахілены, па круглых шчоках каціліся буйныя слёзы, на якія яна не звяртала ўвагі.

Гэта гнятлівая цішыня, якую парушалі ўсхліпы дзвюх жанчын, цягнулася доўга, і Кантэн ніяк не мог сабрацца з думкамі. Ён глядзеў то на жонку з дачкой, то на пліту, то на патушаныя яселькі, глядзеў і нічога не бачыў, і яму здавалася, што ў ягонай душы без яго ўдзелу ідзе нейкая вельмі складаная работа.

Котка перастала церціся аб Кантэнавы ногі і ўзабралася на вярсту дроў, што ўзвышалася над плітою. Выцягнуўшы шыю, яна асцярожна нюхала гарачае паветра.

Кантэн дайшоў да старой печы, пастаяў некалькі хвілін перад яслямі, і калі павярнуўся, яго твар быў амаль расслаблены. Ён падышоў да Ізабэлы, хоць яшчэ не ведаў, што зараз скажа ёй. Кантэн нічога не падрыхтаваў, і, здавалася, за яго цяпер гаварыў нехта іншы:

— Я ж не магу паехаць проста так, адразу, нікога не папярэдзіўшы...

Тут ён замаўчаў, бо галава Ізабэлы павольна прыўзнялася. Кантэн ледзь пазнаў яе заплаканы твар. Жонка выцерла слёзы і прамовіла:

— Так, ты заўсёды гаворыш гэта, калі трэба ехаць да яе. Але гэта апошні раз. Бо калі яна пераедзе ў Парыж, табе гэта будзе здавацца занадта далёка. Я ўпэўнена... А дачушка паедзе... I мы нават не абдымем яе... Мы застанемся тут... Ты са сваімі кніжкамі і са сваім настаўнікам, з якім будзеш гутарыць аб ёй і слухаць у адказ яго бязглуздзіцу...

Усё гэта прамовіла яна спакойным голасам, толькі апошняя фраза сведчыла аб тым, што ўспышка гневу можа паўтарыцца. Але не, уся жончына моц знікла яшчэ пры першым рыданні. Цяпер яна моўчкі глядзела на мужа, і гэты погляд працягваў іх размову. У вільготных жончыных вачах з’явіўся выраз, якога Кантэн ніколі не бачыў дагэтуль. Злосці там больш не было. Нават знікла жорсткасць, з якою яна думала пра настаўніка. Гэта была нейкая сумесь надзеі з пакорлівасцю. Магчыма, слёзы, якія Ізабэла стрымлівала шмат гадоў, за некалькі хвілін перайначылі яе. Слёзы, а можа, хутчэй словы, якія толькі што сказаў Кантэн. Няўжо ён не падасць ёй надзеі? Няўжо ён не настроіўся нейкім чынам на гэту паездку? Гаварыў жа ён без напружання, нават не думаў і не ведаў, аб чым, а вось цяпер ён звязаны гэтымі словамі, якія яму не належалі. Яны вырваліся без яго ведама, а Ізабэла ўхапілася за іх адразу, бо гэтыя словы падзейнічалі на яе, як бальзам. Яны закранулі і Дэнізу, якая адразу перастала плакаць і цяпер з надзеяй пазірала на бацьку.

Пільна гледзячы ў вочы мужу, Ізабэла павольна ўстала і пайшла ўздоўж стала яму насустрач. Яна правяла далоняй па цыраце і ціха сказала:

— Ёсць цягнік у дзве гадзіны з паловай...

Кантэн не ведаў, што ёй адказаць. Яму здалося, што яго сэрца забілася ў інакшым рытме, а ў грудзях так сціснула, што стала цяжка дыхаць. А жонка не адводзіла позірку. Яе вочы настойліва гаварылі, што ён павінен ехаць, бо толькі ён адзін можа яшчэ нешта зрабіць. Кантэну кар-

цела вызваліцца ад гэтага позірку. Зрабіўшы вялікае намаганне, ён адвярнуўся, але тут яго позірк сустрэўся з позіркам Дэнізы, якая стаяла побач з яселькамі і таксама глядзела на бацьку пасвятлелым паглядам.

Кантэн апусціў галаву і некалькі хвілін нерухома стаяў. Па праўдзе кажучы, ён ужо не супраціўляўся. Сваё рашэнне ён ужо прыняў, але цяпер яму патрэбен быў час, каб прымусіць сваё цела. He паварочваючы галавы, ён урэшце накіраваўся ў свой пакой. Кантэн дайшоў да дзвярэй, калі ззаду пачулася:

— Крыху пачакай, я падрыхтую, у што табе апрануцца. A то ты зараз перавернеш у шафе ўсё дагары нагамі. Дый паесці трэба перад дарогай... Дэніза, не стой як слуп! Сагрэй вады на лапшу. Ёсць жа і суп, пастаў яго на пліту!..

У жонкі зноў з’явіліся яе ранейшы голас, яе былы Ha­nop, гэтыя вострыя ноткі, якія рэзалі вуха, і Кантэн адчуў, што яна зноў пачынае жыць.

У спальні яна расчыніла насцеж абедзве створкі шафы і напалову схавалася ў ёй. Праз хвіліну Ізабэла выняла адтуль чыстую кашулю і шкарпэткі, потым паклала ўздоўж ложка чорны гарнітур, які муж апранаў толькі на пахаванні, і нарэшце зняла з вешалкі футравае паліто, якое Кантэн атрымаў ад бацькі і апранаў, можа, разы тры ці чатыры.

— Калі табе спатрэбіцца яшчэ нешта, я буду на кухні,— прагаварыла жонка і выйшла.

Нейкі момант Кантэн глядзеў на вопратку, якая ляжала на чырвонай пярыне, пасля пачаў апранацца. Рухі яго былі вялыя, быццам ён вельмі стаміўся. Кантэн доўга мучыўся з гальштукам, які ніяк не падлазіў пад цэлулойдавы каўнер кашулі. Тонкая халодная тканіна чаплялася за яго шурпатыя пальцы. Здавалася, што гэта вопратка была пашыта не на яго.

Ізабэла пакінула дзверы прачыненымі, і Кантэн чуў, як яна завіхалася ля сваёй кухоннай батарэі. Ён чуў таксама, як яна напаўголаса сварылася з Дэнізай, а потым пачуў, як з шоргатам разгарнулі і згарнулі нейкую паперу.

Калі ён увайшоў у кухню, было ўжо амаль 11 гадзін. Стол быў накрыты, Кантэна чакаў наліты суп.

Дэніза агледзела бацьку з ног да галавы, і на яе твары ўзнікла шырокая ўсмешка.

Ізабэла не ўсміхалася, але на яе зацятым твары было відаць нешта падобнае на радасць.

6

За сталом елі моўчкі, кожны ўторкнуўшы нос у сваю талерку. Часам Ізабэла падганяла дачку, якая ела вельмі марудна. Гэта таксама было неад’емнай часткай сняданку, як і тое, што грукацеў посуд і мяўкала котка, калі пачыналі рэзаць мяса.

Часткай сняданку было і доўгае маўчанне, якое нікому не перашкаджала. Толькі сёння Ізабэла забылася пра малую і займалася адным мужам.

Кантэн еў з неахвотай. Кавалак не лез у горла, адчуваўся цяжар у страўніку. А тут яшчэ Ізабэла завіхалася побач, прымушала яго есці, паўтарала яму адрас гаспадароў Марыі-Луізы, а таксама адрас той кватэры, дзе яна жыла. Усё гэта было запісана ў яго невялічкай запісной кніжцы з рэкламай альзаскай солі на вокладцы, аднак жонка сказала, што ён можа яе згубіць. Ізабэла старалася прадбачыць усё, і калі Кантэн заўважыў, што ён выпраўляецца не ў кругасветнае падарожжа, а толькі за сотню кіламетраў адсюль, яна сказала, што гэта для яго амаль тое самае. Яна не пераставала даваць яму парады:

— Будзь уважлівы, ты ж не прывык да горада. А потым, не пары гарачкі з гаспадарамі. Стрымлівай сябе. Калі ўжо спатрэбіцца, у крайнім выпадку, скажы ім, што я захварэла і вельмі хачу ўбачыць дачку... Калі ж ёй заўтра трэба на работу, то не вяртайся сёння вечарам. Пачакай Марыю-Луізу. Прыязджайце разам. Ты можаш пераначаваць на яе кватэры. Яна казала, што ў яе пакоі ёсць канапа. I не турбуйся за скаціну: мы з малой справімся. А калі б ты быў хворы, усё прыйшлося б рабіць без цябе. Памятаеш, калі ты зваліўся з воза і зламаў нагу, работа ж цябе не чакала...

Яна гаварыла так увесь час, пакуль яны снедалі. Словы цягнуліся адно за адным, быццам вусені, якія паўзлі па дарозе, не ведаючы, дзе яе пачатак, а дзе канец. I тое, што яна казала, было таксама падобна на вусеняў. Кантэну карцела сказаць ёй, што яна нічога не ела, аднак у яго не хапіла мужнасці перабіць яе. Жонка бесперапынна паўтарала адны і тыя словы, і, здавалася, гэтыя словы рабілі яе шчаслівай. Яны цяклі, быццам слёзы, ад якіх рабілася лягчэй на сэрцы. Месяцамі, нават гадамі Кантэн не бачыў, каб яна размаўляла гэтак спакойна.

Час ад часу ён пазіраў на Дэнізу. Яе таксама не вельмі займала ежа. Яна то глядзела на маці і лавіла кожнае яе слова, то разглядала бацькаву вопратку.

Усё ў доме зрабілася незвычайным. Адна толькі котка не разумела, чаму Кантэн не дазваляў ёй узлазіць на калені. Добра абнюхаўшы знізу яго штаны, ад якіх нязвыкла пахла сушанымі травамі, котка адышлася на сярэдзіну кухні і разлеглася чорнай плямай на светлай падлозе, заплюшчыўшы свае вялікія жоўтыя вочы.

Мабыць, з-за гэтага гарнітура і ад таго, што на яго ўсе глядзелі, Кантэн адчуваў сябе ніякавата. Яму нават здавалася, што ён госць, што ён знаходзіцца на чужой старане, у незнаёмых людзей.

Часам Кантэн думаў пра Ліён, хацеў уявіць сабе гэты горад, але ў яго чамусьці не атрымоўвалася. Хоць ён і ведаў, што паездка невялікая, аднак у сэрцы з кожнай хвілінай расло незразумелае хваляванне. Каб пазбавіцца ад гэтых думак, Кантэн прымусіў сябе ўслухацца ў тое, што казала яму жонка.

— Раз не было снегаачышчальніка, табе прыйдзецца абуць боты.

— Я ж не паеду ў ботах у Ліён.

— Вядома, не. Боты пакінеш у начальніка вакзала, там пераабуешся.

Яна рыхтавала яго ў дарогу, а сама не пераставала гаварыць. Нарэшце, калі Кантэн зашпіліў усе гузікі футравага паліто і збіраўся ўжо надзець шапку, жонка раптам замаўчала. Нейкую хвіліну яны глядзелі адно аднаму ў вочы. Жончын лоб зморшчыўся, павекі часта заміргалі. Яна раптам адвярнулася, узяла ў рукі перавязаны матузком пакунак, што ляжаў на краі стала.

— Трымай,— працягнула яго Кантэну.— Лепш, каб яна сама прыехала... Але вазьмі на ўсякі выпадак... Хто ведае...

Кантэн зразумеў, што размова ідзе пра падарунак Марыі-Луізе. Ён сам не ведаў, што там было, у гэтым рудым пакунку, толькі сціснуў яго пад пахаю. У правай руцэ ён усё яшчэ трымаў сваю шапку. Цяклі хвіліны. Ізабэла не адрывала ад яго свайго позірку, і Кантэн адчуваў, што яна даўно так на яго не глядзела. Яна быццам хацела дадаць да ўсяго таго, што ўжо сказала, нешта такое, што немагчыма выказаць адным словам. У той момант, калі яе вочы пачалі напаўняцца слязьмі, яна апусціла павекі і хуценька прамовіла:

— Табе пара ісці... 3 гэткімі дарогамі дойдзеці не хутка, сам ведаеш.

Потым была яшчэ нейкая паўза, у якую адбылося нешта невыразнае, няўлоўнае, нешта безназоўнае і бяз-

важкае, накшталт ценю празрыстага воблачка, які нябачна праплывае над далінаю. I невядома, хто з іх першы нахіліўся ўперад, бо яны абое ступілі адно да аднаго і абняліся. Пасля Кантэн абняў Дэнізу, але гэта было куды лягчэй. Ён накіраваўся да дзвярэй, а перад самым парогам павярнуўся і хуткім позіркам акінуў кухню, яслі, дзвюх жанчын, якія нерухома стаялі і глядзелі яму ўслед. Яму здавалася, што ён бачыць усё апошні раз. Каб не мучыць сябе больш, Кантэн піхнуў дзверы.

Калі ён пераступаў цераз парог, котка праслізнула паміж яго нагамі і ўскочыла звонку на падаконнік. Кантэн зрабіў некалькі крокаў, пасля крыкнуў не вельмі ўпэўненым голасам:

— He студзіце хату! Зачыніце дзверы!

Дзверы грукнулі за яго спіной, і Кантэн крочыў не адварочваючыся, пакуль не выйшаў на дарогу. Потым спыніўся і паглядзеў на свой дом. На запацелым акне цямнелі дзве плямы, праз якія, быццам праз ілюмінатары, за ім сачылі два ўсмешлівыя твары. Котка сядзела цяпер на камені і, пускаючы маленькім носам тонкія струменьчыкі пары, таксама глядзела ўслед гаспадару.

Кантэн памахаў ім рукою і ступіў у глыбокі снег, на якім ужо амаль зніклі сляды настаўніка і паштальёна.

Ён доўга крочыў з апушчанай галавою, шукаючы, куды лепш ступіць. Калі ён захацеў яшчэ раз паглядзець на дом, то заўважыў, што вялікая гурба, якая ляжала на павароце, амаль поўнасцю закрыла яго. Фасаду ўжо не было відно, і здавалася, што страха стаяла проста на заснежанай зямлі. Неба навісала яшчэ больш, чым раніцай. Шэры дым, які выпаўзаў з чырвонага коміна, слаўся над вінаграднымі лозамі, якія нагадвалі раскіданыя на снезе чорныя вузлаватыя вяроўкі.

Кантэн пакрочыў далей. Часу хапала, але ён ішоў шпарка. Толькі раз прыпыніўся, каб паглядзець на вёску, на яе дрэвы і будынкі, на вуліцы і агароджы, якія ўтваралі то крывыя ці прамыя лініі, то няправільныя вуглы. Тут ён таксама зрабіў нечаканае адкрыццё: сёння ўсё гэта здавалася яму нейкім своеасаблівым. Бязмежная белая раўніна, якая рассцілалася ля яго ног, набывала нейкі новы сэнс. I ён адправіцца туды, у глыбіню гэтай раўніны, дзе знаходзіцца горад, які забруджвае неба ў ясныя дні. Яно бачна нават адсюль. Там знаходзіцца Марыя-Луіза. Там побач з ёй жывуць тысячы мужчын і жанчын, грукацяць аўтамабілі, не спыняецца дыханне пачварнага горада, які так палохае Кантэна.

А тут стаіць цішыня.

Раней яму ніколі не прыходзілі ў галаву такія думкі. Звычайна ён не заўважаў гэтай цішыні, не звяртаў увагі на гэту бясконцасць раўніны і неба. Калі ён і глядзеў на іх, дык толькі каб вызначыць па напрамку ветру і руху аблокаў, якое заўтра будзе надвор’е. Сягоння надвор’е не займала Кантэна, яго цікавіла больш гэта цішыня і неабсяжнасць раўніны. Ён адчуваў, што ён навечна зліты з гэтай зямлёю. Як селянін, як працаўнік, ён з’яўляўся часцінкай гэтага сусвету. Гэтыя думкі настолькі ўсхвалявалі яго, што ён не мог скрануцца з месца, так і стаяў у снезе, а яго вушы, вочы і лёгкія пранізваў вецер.

Кантэну здавалася, што патрэба глядзець і слухаць зрабілася для яго такой жа неабходнай, як патрэба дыхаць. Яна стала для яго пытаннем жыцця і смерці.

Каб вызваліцца ад гэтых думак, стары сканцэнтраваў сваю ўвагу на горадзе, куды ён павінен быў ехаць. Але ён не мог уявіць сабе вуліц і плошчаў, якіх не бачыў, можа, гадоў дваццаць. Яны даўно выпалі з яго памяці і не жадалі больш туды вяртацца. Наадварот, насуперак яго волі, перад вачыма ўвесь час узнікала акно, два твары, прыціснутыя да запацелага шкла, котка, якая сядзела на двары і глядзела яму ўслед.

У нейкі момант яму нават здалося, што вецер данёс да яго пах дыму і мяшанкі, якую Ізабэла рыхтавала скаціне. Кантэн павёў плячыма і з усмешкаю пакрочыў далей.

ПАД ВЕЦЕР

7

Было чатыры гадзіны дня, калі Кантэн выйшаў з вагона на вакзале дэ Пераш, але з-за пахмурнага надвор’я здавалася, што надыходзіць ноч. Кантэн звярнуў на гэта ўвагу, як толькі выйшаў на перон. Тут ён на хвіліну спыніўся. Дагэтуль чалавечая плынь некуды цягнула яго, а цяпер ён застаўся адзін. Кантэн бачыў незнаёмыя твары прахожых, якія крочылі міма і не звярталі на старога ніякай увагі, чуў грукат і сігналы аўтамабіляў, якія праляталі па вуліцы. Гэта быў горад.

Кантэн сціснуў пад пахай пакунак Марыі-Луізы і пайшоў.

Снегу ў Ліёне было менш, чым там, адкуль ён прыехаў. Ён быў белы толькі на плошчы перад вакзалам і ў садах, абнесеных рашоткамі. У іншых жа месцах ён быў бруднага, амаль чорнага колеру. Гэта быў ужо не снег, а гразь, і дворнікі ссоўвалі яго ўздоўж тратуараў шырокімі драўлянымі шуфлямі. Адны зграбалі яго ў кучы побач з каналізацыйнымі люкамі, другія крышылі і размывалі яго, паліваючы моцнымі струменямі вады. Гэта нагадвала Кантэну шоргат скрабкоў у канюшні і гоман ручая на веснавым полі. Дарожныя рабочыя працавалі павольна, часта адпачывалі, і калі пераходзілі на іншае месца, то цягнулі шуфлі за сабою. Пешаходы, наадварот жа, некуды вельмі спяшаліся і нават штурхалі адзін аднаго. У некаторых месцах снег забіваў вадасцёк, і тады вада разлівалася на ўсю шырыню вуліцы, нават падымалася на тратуар. Праязджаючы на вялікай хуткасці, аўтамабілі ўздымалі там брудныя пырскі, а пешаходы прыціскаліся да сцяны. Чуліся ўскрыкі, лаянка, смех.

Кантэн глядзеў на гэты гармідар і не знаходзіў у ім нічога агульнага з тым горадам, які быў у яго думках. У вёсцы так са снегам не абыходзіліся, хоць бульдозер трапляў да іх не часта. Там умелі прыстасавацца да зімы.

Свяціліся вітрыны магазінаў. Упоперак вуліцы Віктора Гюго на вышыні другога паверха былі развешаны гірлянды жоўтых і чырвоных лямпачак. Гэтыя гірлянды цягнуліся ажно да плошчы Бэлькур, і дзякуючы ім вуліца нагадвала доўгі калідор святла. Кантэн увайшоў у яго. Як і раней, у яго сэрцы жыла трывога, але цяпер яна была крыху слабейшая. Ад яркага святла і высокіх дамоў у яго закружылася галава, і яму зноў успомнілася бязмежная белая раўніна.

Па дарозе ён увесь час думаў пра Марыю-Луізу. Ён стараўся ўявіць сабе яе пакой, яе работу. Дачка шмат расказвала пра гэта, але цяпер у памяці старога ўсплывалі толькі дэталі. Яму здавалася, што галоўнае заставалася не расказанае. Пасля апошняга прыезду Марыі-Луізы ён часта думаў аб ёй, але яму ніколі не прыходзіла ў галаву ўявіць, як жа яна жыве. Ён зразумеў гэта яшчэ ў вагоне, і цяпер яму было сорамна.

Усё лепшае ў Марыі-Луізе было звязана з яе дзяцінствам. Кантэн перабіраў у памяці кожныя Каляды, асабліва тыя, калі яшчэ былі жывыя яго бацькі. Гэта было ў час гітлераўскай акупацыі. Тады некалькі апельсінаў або торбачку цукерак можна было выменяць на масла, яйкі або на гарэлку. Кантэну згадалася вялізная лялька, якую яго

маці зрабіла з рыззя і саломы, згадаўся дзіцячы сталовы набор, які вельмі падабаўся Марыі-Луізе. А потым быў 1947 год. Ёй споўнілася шэсць гадоў. Яна яшчэ верыла ў Дзеда Мароза, які прыйшоў у той год крыху раней, чым звычайна, і прынёс у кашы маленькую сястрычку, якая вельмі моцна плакала. Марыя-Луіза радасна смяялася і паўтарала, што Дзед Мароз вымушаны абыходзіць зямлю, пачынаючы з іхняга дому, бо ён жадае хутчэй пазбавіцца ад гэтай румзы, якая можа разбудзіць не толькі дзяцей, але і лялек.

Кантэн думаў аб гэтым у цягніку, думаў цяпер, ідучы па вуліцы, і пытаўся ў сябе, што захавалася ў Марыі-Луізе ад таго далёкага часу. Ці будзе яна па-сапраўднаму шчаслівай, калі ён забярэ яе з сабою? Ці кране яе тое, што Дэніза падрыхтавала яселькі ёй?

Усё навокал было ў святочным убранні. Слова «Каляды» было выведзена на кожнай вітрыне святлом, фарбай, штучным снегам, які здаваўся бялейшым за сапраўдны. Але гэта былі не яго Каляды. Яго Каляды нельга было ўявіць без яселькаў Марыі-Луізы і Дэнізы, без хатняй цеплыні, ад якой ён адчуў сябе адарваным, як толькі выйшаў за парог. На Каляды яны заўсёды клаліся спаць крыху пазней, чым звычайна, а назаўтра ўставалі раней, каб паслухаць, як радуюцца дзеці, знайшоўшы ў абутку падарункі.

Ці ўбачыць ён гэта тут, у горадзе?

На асветленай лямпачкамі вуліцы цяжка было заўважыць, што ўжо добра сцямнела. Толькі на плошчы Бэлькур, дзе асвятленне было слабейшае, Кантэн заўважыў, што настала ноч. Падзьмуў паўночны вецер, і стары адчуў холад нават праз футравае паліто.

Пераходзячы плошчу, ён паглядзеў на конную статую, якая здавалася чорнай на фоне снегу. Кантэн намагаўся ўспомніць некалькі фразаў з кнігі, якая аднойчы вельмі ўразіла яго, і ён часта гутарыў аб ёй з настаўнікам. Аўтар, урач па прафесіі, яго імя Кантэн не памятаў, называў гэта месца Плошчай Трывог. Стары не мог прыгадаць, якія канкрэтна словы былі там, але пачуццё сапраўды было такое. Аўтар звязваў плошчу з ідэяй смерці. Кантэн чамусьці адразу ўспомніў пра свой чорны гарнітур, які яго жонка паклала на чырвоную канапу перад яго адыходам. Гэты гарнітур ён апранаў на пахаванні, у яго Кантэна апрануць, калі ён памрэ сам. Кантэну карцела ведаць, чаму раптам яму прыйшла думка пра ўласную смерць, але ён не знаходзіў адказу. Ён падумаў, што гэта можа быць звязана з яго

ад’ездам. Тут, у горадзе, ён не адчуваў сябе на трывалай зямлі. Яму нечага не хапала, а гэта нешта было неадрыўнай часцінай яго жыцця.

Яму карцела прайсці хутчэй праз гэту мала асветленую частку плошчы. Ён ведаў, што насупраць знаходзіцца вуліца Ратушы. Яна таксама была вельмі добра асветленая, і Кантэн спадзяваўся, што там ён не будзе адчуваць сябе такім адзінокім. Але яму было нязвыкла на тратуары, па якім шпарка крочылі пешаходы. Ён ніяк не мог падладзіцца пад іх крок, для яго гэта было пакутлівай справай. Ён часта спыняўся, баючыся сутыкнуцца з кім-небудзь, прыціскаўся да сцяны або да вітрыны, прапускаючы пешаходаў.

Яшчэ ў цягніку ён падумаў, што рабіць з капелюшом. Той быў чорнага колеру, з высокім верхам і шырокімі палямі. Мужчыны яго ўзросту, якія прысутнічалі на пахаваннях, насілі такія капелюшы. Тут, у горадзе, такіх капелюшоў не было. Яны былі значна меншыя, з вузкімі палямі, вельмі розныя па форме. Кантэн даўно прыкмеціў іх на базары ў Лоне, але працягваў ездзіць туды ў шапцы. Вядома, Кантэн не звяртаў на гэта ўвагі, які ў яго капялюш, але яму здалося, што прахожыя запыняюць на ім свае позіркі. Стары сказаў сабе, што пры ўваходзе ў салон, дзе працуе МарыяЛуіза, ён здыме свой капялюш і будзе трымаць яго за спіною.

Тут стары яшчэ раз паспрабаваў уявіць сабе салон і падумаў, што там павінна быць вешалка, на якую яму прапануюць павесіць капялюш і футравае паліто. Такога паліта ён яшчэ не бачыў у горадзе, таму быў спакойны на гэты конт, а вось капялюш не хацелася паказваць пры Марыі-Луізе.

Усе вуліцы нагадвалі доўгія тунелі святла. Над вуліцай Ратушы ззяла арка, утвораная трыма дугамі: большая пасярэдзіне, а дзве меншыя з бакоў.

Чым далей стары крочыў па гэтай вуліцы, тым натоўп рабіўся ўсё шчыльнейшы і шчыльнейшы. Часам навокал усчыналася такая таўкатня, што ён вымушаны быў узяць пакунак у абедзве рукі.

Прахожыя тоўпіліся перад некаторымі вітрынамі, займаючы тратуар і нават частку вуліцы. Машыны сігналілі і апырсквалі разявак гразёю. Тыя лаяліся, ляскалі далонямі па кузавах машын. У гэтым было нешта вар’яцкае, і Кантэн здзіўляўся, чаму ён не бачыць няшчасных выпадкаў ці боек. Некаторыя людзі смяяліся, але на большасці твараў Кантэн бачыў раздражнёнасць, халодную злосць,

якія вельмі кантраставалі з яркім асвятленнем. Нават не верылася, што гэта было напярэдадні святкавання Каляд.

He звяртаючы ўвагі на гразь, холад, злосць, заднія напіралі на пярэдніх, прыціскаліся да іх спінаў, каб разгледзець, што там цікавае ляжыць на вітрыне.

Бачачы гэты натоўп, Кантэн зноў успомніў свой дом, які стаяў адзін сярод чыстага поля, усланага бялюткім снегам. Аканіцы, напэўна, ужо зачыненыя, перад дзвярыма вісіць посцілка, якая не дае дзьмуць холаду ў пакой. Але ўсё адно стынуць ногі, хоць пліту палілі ўвесь дзень. Відаць, Дэніза запаліла лямпачку ў ясельках і разглядае іх. Маці варыць суп. Ад гэтых думак на душы ў старога крыху пацяплела. Гэты маленькі пробліск успаміну быў мацнейшы за бачанае ім цяпер гарадское вар’яцтва. Кантэн баяўся горада заўсёды, добра не ведаючы чаму, а сёння гэты страх вярнуўся да яго з новай сілай, і старому так захацелася дадому!

Перад вачыма з’явіўся настаўнік. Што ён робіць у гэты час? Сядзіць адзін у сваім пакоі або пайшоў у госці да свайго жанатага калегі? Той таксама жыве ў школе і, мабыць, запрасіў хлопца адсвяткаваць Каляды разам. Але што ён палічыць за лепшае: застацца аднаму ў пустым пакоі ці правесці час у кампаніі шчаслівай пары? Пара была сапраўды шчасліваю, гэтага ад людзей не схаваеш. Кантэн амаль не бачыў, каб яны былі адно без аднаго, заўсёды хадзілі разам, узяўшыся за рукі, як дарослыя дзеці. Будынак школы стаяў у спакойным месцы, з бакоў яго ахіналі старыя каштаны, і тут можна было жыць вечна ў міры і шчасці. He тое, што гэты горад.

Выбіраючыся з натоўпу і абыходзячы машыны, Кантэн паспрабаваў уявіць на гэтых вуліцах цыбатую постаць настаўніка. Занадта доўгія канечнасці перашкаджалі хлопцу рухацца, нават калі хапала месца, і тут ён проста не змог бы існаваць. А вось Марыя-Луіза — іншая справа. Кантэн успомніў пра яе, калі звярнуў увагу, як лёгка сноўдаюць дзяўчаты паміж групамі прахожых. Быццам стронгі сярод скалаў у бурлівай плыні. Напэўна, Марыя-Луіза рухаецца тут без цяжкасцей і, відаць, з пагардай глядзіць на гэты натоўп.

Але ці адчувае яна сябе шчаслівай? Кантэн гэтага не ведаў.

I, быццам ап’янелы ад бесперапыннага руху, ад гучнага гоману, Кантэн крочыў далей, ужо не ўзіраючыся больш у падобныя адзін да аднаго твары.

Ён крочыў па гэтай ярка асветленай гарадской вуліцы і думаў пра дачку, якая марыла некалі сядзець у маленькім цёплым дамку і пазіраць праз акно, як падае бялюткі снег.

8

Адшукаць салон Раберці было няцяжка. Кантэн доўга стаяў перад вітрынай, за якой былі выстаўлены касметычныя прылады, фотакарткі прыгожых жанчын. Усегэта было раскладзена на чырвоным аксаміце, прысыпаным штучным снегам. Паміж фотакартак ляжала некалькі яловых лапак, падобных на тыя, якія Кантэн прывёз Дэнізе для ясельцаў. I старому было дзіўна, што ў гэтай перапоўненай яркім святлом вітрыне жывыя лапкі знаходзяцца побач з нежывымі бліскучымі прадметамі. Гледзячы на сфатаграфаваныя прычоскі, Кантэн падумаў, што гэта, мабыць, і ёсць яе работа, і нечакана засмяяўся. Ён успомніў, як Марыя-Луіза, калі ёй было восем ці дзевяць гадоў, абстрыгла сваю сястрычку. Цяпер ён смяяўся, спрабуючы ўявіць партрэт маленькай Дэнізы сярод гэтых дам з высокімі прычоскамі.

Потым Кантэн зрабіў яшчэ два крокі і апынуўся перад дзвярыма. Дзверы былі зроблены ў выглядзе вялізнага люстэрка, чорная ручка нагадвала доўгую тонкую руку з тонкімі пальцамі. Дзверы вялі ў невялічкі калідор, сцены якога былі з рыфленага шкла. Калідор быў пусты, а за шклянымі перагародкамі рухаліся цені. Кантэн паназіраў хвіліну. Прахожыя штурхалі яго то з аднаго боку, то з другога, і ён вымушаны быў супраціўляцца, каб натоўп не пацягнуў яго за сабою. Ён яшчэ раз паглядзеў на нумар будынка, на шыльдачку з назвай і піхнуў рукою дзверы.

Адразу перахапіла дыханне ад цёплага паветра, моцна насычанага духамі. Кантэн аддыхаўся. Свой капялюш ён схаваў спачатку за спіною, а пасля падумаў, што яго можна пакінуць тут, у калідоры. Яму не верылася, што МарыяЛуіза зусім побач. Мабыць, яна пачула, як ён увайшоў, і зараз выйдзе яму насустрач праз адны з гэтых трох дзвярэй, якія зроблены ў шкляных перагародках. Стары адчуваў, што яна вось-вось з’явіцца перад ім, загаворыць, абдыме... Ён увесь быў ахоплены чаканнем, як раптам у галаву яму прыйшла недарэчная думка, што ён павінен пайсці адсюль, павінен знікнуць да таго, як увойдзе Марыя-Луіза, бо яна не даруе яму таго, што ён сам прыйшоў сюды, у гэты салон, апрануты ў нямоднае футравае паліто і ў старадаўні капялюш. Ад хвалявання стары пацёр сваімі тоўстымі пальцамі,

уражанне было такое, быццам скрабянулі рашпілем па дрэве. Ці ж месца селяніну з гэткімі рукамі ў такім салоне? Каму ён тут патрэбны? Магчыма, Марыя-Луіза і не расказвала нікому, хто яе бацькі. Можа, яна нават саромелася іх і таму так рэдка прыязджала дадому?

Прайшла хвіліна, другая, пакуль на парозе адных дзвярэй не з’явілася чарнявая дзяўчына, апранутая ў дзіўны, вельмі кароткі халат са светлай тканіны. Яна ўсміхнулася Кантэну і проста сказала:

— Мсьё?

Кантэн кашлянуў. У горле казытала ад цёплага і перасычанага духамі паветра. Яму трэба было спытацца пра Марыю-Луізу, але ён не мог ні слова вымавіць, быццам на нейкі час адняло мову. Калі ён нарэшце спытаўся, дзяўчына здзіўлена паглядзела на яго і перапытала:

— Мадэмуазель Кантэн, кажаце вы?

— Але, Кантэн,— адказаў стары.

— У яе спатканне на гэты вечар?

Кантэн вагаўся. Ён не разумеў, што яна мела на ўвазе. Машынальна паўтарыў:

— Спатканне...

— Вы ведаеце, у якой гадзіне яна павінна прыйсці?

Кантэн задумаўся. Яму здалося, што дзяўчына не разумее яго вясковай гаворкі. Ён маўчаў, і дзяўчына паўтарыла:

— Гэта асоба павінна была назначыць спатканне. Вы ведаеце, у якой гадзіне яна павінна прыйсці сюды?

Яна размаўляла з ім, як з малым, як з прасцячком. Паўтарала адно і тое па два разы, добра вымаўляла словы, мяняла іх месцамі. Ён выпрастаўся, каб надаць сабе больш важны выгляд, распрастаў плечы, якія стуліліся пад цяжарам футравага паліто. У яго галаве мільганула думка, што дзяўчына працуе тут нядаўна, што яе ўзялі часова, на перыяд святаў. Раз яны бяруць дадатковы персанал, значыць, у іх вельмі шмат работы. Тады Марыі-Луізе будзе нялёгка адпрасіцца. Ён вырашыў быць настойлівым і сказаў упэўненым голасам, што Марыя-Луіза не кліентка, што яна тут працуе. Дзяўчына здзівілася і спыталася яшчэ раз:

— Вы сказалі: Марыя-Луіза Кантэн?

— Але, мадэмуазель.

— Тады вы памыліліся. У нас няма работніцы з такім прозвішчам.

Кантэн адчуў, што ў яго пачынаюць дрыжаць рукі. Былы спакой амаль рассеяўся. Хваляванне нарастала.

Дзяўчына жэстам папрасіла ў яго прабачэння, хвіліну падумала і сказала:

— Вы можаце крышку пачакаць?

Кантэн кіўнуў галавою, і дзяўчына знікла.

Паветра было настолькі густое, што дыхаць ім было немагчыма. Кантэн адчуваў сябе кепска і баяўся, што зараз не вытрымае і выйдзе адсюль. Яго думкі пераблыталіся. Ён пытаўся ў сябе, як тут могуць жыць падобныя на яго чалавечыя істоты. Між тым за шклом увесь час рухаліся фігуры, якія, здавалася, адчувалі сябе добра. Галасоў не было чуваць. Толькі ў адным пакоі нехта шаптаўся.

Праз некалькі хвілін дзяўчына вярнулася з маладым чалавекам гадоў трыццаці. Яны спыніліся далекавата ад Кантэна, і ён не мог разабраць, аб чым яны гутарылі. Чалавек некалькі разоў паглядзеў у яго бок, і Кантэну здалося, што яны абое смяюцца з яго. Яму знрў прыйшла ў галаву думка, што ён можа прынесці шкоду сваёй дачцэ, і адразу ён адчуў, як яго распірае глухая злосць. Чаго яны ўмешваюцца ў яго справы? Чаму яны адразу не паклічуць МарыюЛуізу? Можа, яны потым будуць пасмейвацца з яе, абзываць сялянкай? I ўсё з-за бацькі. Малады чалавек быў апрануты ў такі ж смешны халат, як і дзяўчына. Бледны твар і тонкая шыя надавалі яму выгляд хлапчука, якога дрэнна кармілі. Кантэн мяў свой капялюш у тоўстых руках. Яму карцела падысці да гэтага хлопца і накруціць яму вушы.

Нарэшце дзяўчына наблізілася да старога. Яму здавалася, што яна ледзь стрымлівае смёх. Хуценька загаварыла:

— Я спыталася ў калегі, які працуе тут больш, чым я. Ён сказаў мне, што мадэмуазель Кантэн сапраўды працавала тут, але больш як год назад звольнілася.

— Больш як год назад? — перапытаў Кантэн і нахмурыўся.

Цяпер ён быў перакананы, што яны смяюцца з яго. Але што гэта дзяўчына і той малакасос з дзявочай шыяй маюць супраць яго дачкі? Што яна ім зрабіла?

— Вы кажаце, больш як год назад...

Гэта ўсё, што ён змог прашаптаць.

— Але,— сказала дзяўчына і тут жа дадала: — Яна павінна быць у салоне Трыанон... Ведаеце, дзе гэта?

— He,— адказаў Кантэн,— я не жыву ў Ліёне.

Дзяўчына ўсміхнулася, агледзеўшы яго з ног да галавы. Кантэну карцела сказаць ёй, што лепш быць селянінам, чым такой лялькай, як яна, яму хацелася паказаць ёй свае працавітыя рукі. Але ён моцна сцяў зубы і паспрабаваў

уявіць на месцы гэтай дзяўчыны сваю дачку. Няўжо МарыяЛуіза таксама вось такою зрабілася?

Дзяўчына двойчы паўтарыла адрас і растлумачыла, як яму ісці. Кантэн ужо павярнуўся да выхаду, калі яна дадала:

— Вы лёгка знойдзеце, здаецца, гэта на другім паверсе.

Стары падзякаваў і выйшаў на вуліцу. Дзяўчына нейкі час стаяла на парозе і глядзела яму ўслед.

Па тратуары бясконцай плынню цёк чалавечы натоўп. Кантэн спыніўся і ўздыхнуў на поўныя грудзі. Ад свежага ледзянога паветра яму рабілася лепш.

9

Стаяў Кантэн доўга. Яму здавалася, што ён толькі што пабыў у нейкім нерэальным свеце. Ён адчуваў на сабе гэты невыносны пах, якім прапахла яго адзенне і ад якога сушыла ў горле. Гэты свет быў незнаёмы яму, але Кантэн ніяк не мог пазбавіцца ад уражання, што некалі ён ужо перажыў гэткую сустрэчу, што ён ужо быў у гэтым салоне, бачыў занадта маляваны твар гэтай малой і слабую шыю малакасоса, апранутага ў занадта кароткі халат. Яму было пагана ад той душнай атмасферы, якая была ў салоне, аднак яго чамусьці мала здзівіла тое, што яму там сказалі. Ён нават не здзівіўся, калі даведаўся, што Марыя-Луіза больш як год там не працуе. Гэта азначала, што ў ліпені, калі яна прыязджала дадому, Марыя-Луіза казала ім няпраўду.

Цяпер ён крочыў у адваротным напрамку, іпукаючы вуліцу, пра якую яму гаварыла дзяўчына. Думкі раіліся ў галаве.

Чаму Марыя-Луіза не сказала ім, што перайшла на іншае месца? А можа, гэты малакасос зманіў? У яго такі непрыемны твар. Можа, ён пасмяяўся з Кантэна? Можа, гэта з-за яго звольнілася Марыя-Луіза? Бо ён здзекаваўся з яе сялянскага паходжання. Ён і з Кантэна смяяўся. Гэта было відаць па тым, як ён глядзеў на яго футравае паліто. А ўсмешка дзяўчыны, калі яна вярнулася, каб прадоўжыць размову! Ці ж яна не вінаватая хоць крышачку ў тым, што Марыя-Луіза паехала адсюль? Ці ж яна не разносіла плёткі разам з гэтым малакасосам, каб дамагчыся звальнення Марыі-Луізы? А потым заняла яе месца. Але спачатку трэба даведацца, ці звольнілі Марыю-Луізу. Можа, усё гэта выдумкі. Бо не магла яна сказаць бацькам няпраўду.

А што, калі дапусціць, што яна сапраўды зволыгілася?

Яна ж такая гордая! Магла і не сказаць пра гэта. Мучылася, галадала, пакуль шукала новае месца, але трывала. А гонар не дазваляў ёй папрасіць у бацькоў дапамогі. А яны злавалі на яе, што так рэдка прыязджае. Нават настаўнік. Каб жа ён ведаў!

Ад гневу, які змяшаўся з пачуццём гонару за дачку, Кантэн сцяў вусны так моцна, што на падбароддзі з’явіліся складкі.

Ён абыходзіў больш-менш удала групы прахожых і няспынна паўтараў адрас салона Трыанон. Вуліца павінна быць вузейшай. Салон знаходзіцца на другім паверсе. Відаць, ён бяднейшы, і Марыі-Луізе плацяць менш, таму ёй даводзіцца быць вельмі ашчаднай, каб па-ранейшаму высылаць падарункі сястры і рабіць выгляд, што яе становішча паляпшаецца.

Чым больш Кантэн думаў пра гэта, тым больш яго гнеў узрастаў, набываў форму і напраМак. Успомнілася жонка, якая ўвесь час папракала яго за тое, што ён ні разу не наважыўся наведаць дачку.

— Яны яе эксплуатуюць. Яна адна... Дзяўчынка зусім адна, а табе напляваць. Толькі думаеш пра свае землі, пра свае кнігі ды як пагутарыць з гэтым ідыётам-настаўнікам.

Дык гэта па яго віне пакутавала Марыя-Луіза; каб ён паслухаў Ізабэлу, гэты Раберці не пасмеў бы так зрабіць. I малакасос таксама. Пачуццё не падманула Ізабэлу. Яна прадчувала, што рабілася з дачкой, добрае ці кепскае. I казала гэта. Апошнім часам яна не пераставала цвярдзіць:

— Я прадчуваю, што нешта з ёй не так. А ты сядзіш тут! Цябе нічога не кранае, быццам яна чужая табе!

Кантэн чуў гэта сотню разоў, таму не звяртаў на гэта больш увагі. А сёння ён раптоўна адчуў, што яго жонка мела рацыю.

Ён нечакана спыніўся на рагу вуліцы. Дагэтуль ён ішоў і думаў, таму не звяртаў увагі на дарогу. Ён фантазіраваў. Ён пабудаваў усю гэту гісторыю ні з чога і цяпер, мабыць, быў далёка ад праўды.

Ён скалануўся, каб вызваліцца ад сваіх думак. Урэшце, у яе маглі быць свае прычыны, раз яна змяніла месца. Ён нічога аб гэтым не ведае. Яму нічога не застаецца, як шукаць гэты салон Трыанон.

Кантэн спытаўся, дзе знаходзіцца вуліца Лучнікаў, і пакрочыў далей.

Гэты павярховы салон павінен быць значны. Ці няхай ён

будзе меншы, але больш сур’ёзны. Лягчэй будзе пабачыць гаспадароў.

Кантэн намагаўся ўявіць сабе цырульны салон на паверсе. Ён ведаў толькі адну цырульню, там, у Лонсе. Гэта была змрочная і шэрая старая халупа бацькі Адрыена. На жаль, нічога лепшага, чым гэта чорнае і закуранае памяшканне, ён не мог сабе ўявіць.

Ён лёгка адшукаў вуліцу Лучнікаў і пакрочыў уздоўж яе, узіраючыся ў нумары дамоў. Некаторыя нумары нельга было разабраць, бо яго асляплялі яркія светлавыя надпісы, іншыя былі закрыты брызентам. Разы са два да яго падыходзілі прастытуткі, і Кантэн быў вельмі здзіўлены, што бачыць іх у цэнтры горада ў такі час, калі на вуліцах поўна людзей. Гэта быў адзін з самых фешэнебельных кварталаў. Тўт знаходзілася шмат багатых магазінаў. Кантэн чамусьці ўспомніў, як некалі да яго суседа прыязджаў на адпачынак адзін чалавек. Ён расказваў, што самы галоўны зводнік Ліёна — вельмі багаты і паважаны камерсант. Стары са злосцю прагнаў гэты ўспамін, які прыйшоў яму ў галаву якраз у той момант, калі ён збіраўся ўбачыць сваю дачку. Ён намагаўся ўспомніць усё тое, што некалі прачытаў аб гэтым або іншым горадзе. Гэтыя ўспаміны ўтварылі нейкую дзіўную мешаніну, і цяпер Кантэн бачыў у кожнай вуліцы, у кожным будынку добрае і кепскае.

Патрэбны нумар ён заўважыў непадалёку ад Рэспубліканскай вуліцы, якая была шырэйшай, больш асветленай і больш люднай, чым іншыя.

Над уваходам вісеў вялізны брыль, адна створка цяжкіх драўляных дзвярэй была расчынена насцеж. Кантэн адразу заўважыў чорную пластмасавую шыльдачку, на якой было напісана белай фарбай: «Салон Трыанон. Другі паверх. Запіс на прыём». Побач вісела яшчэ адна шыльдачка, медная, на якой значылася прозвішча адваката. Кантэн адчуў сябе няёмка: у доме, дзе жыве адвакат, не можа быць значнага цырульнага салона.

Кантэн увайшоў. Калідор і каменныя прыступкі былі слаба асветлены. Афарбоўка сцен выцвіла, тынкоўка была падрапаная. Кантэн агледзеўся і асцярожна ўдыхнуў вільготнае паветра, якое пахла прэллю і дымам. Відаць, гэты пах даходзіў сюды праз шчыліны ў дзвярах, якія знаходзіліся пад прыступкамі і вялі ў склеп. Кантэну не падабаўся люкс, аднак цяпер яму чамусьці стала шкада салона Раберці. Але ён тут жа сказаў сабе, што нельга меркаваць аб доме толькі па тым, якія ў яго прыступкі. I потым,

гэта пераканаўчая шыльдачка з прозвішчам адваката...

На дзвярах, якія вялі на лесвічную пляцоўку другога паверха, таксама была прыбіта шыльдачка, на якой, акрамя назвы салона, было надрукавана яшчэ:

«Манікюр. Толькі для мужчын».

Гэта крыху ўразіла Кантэна. Ён ведаў, што МарыяЛуіза пачала знаёміцца з прафесіяй манікюршчыцы, але яму здавалася, што яна болып працуе цырульніцай, паколькі сама ўвесь час гаварыла пра гэта. Яна часта прысылала ў канвертах невялічкія цікавыя малюнкі, каб растлумачыць сваёй сястрычцы, як яна рабіла тую ці іншую прычоску. Яна называла гэта завіўкай.

Кантэн пачуў наверсе крокі і, баючыся, каб яго не засталі перад гэтымі дзвярамі, хуценька пазваніў. Прайшла нейкая хвіліна, пакуль нарэшце дзверы адчыніліся.

На парозе стаяла жанчына сярэдніх гадоў. Яна прывітала Кантэна лёгкім кіўком галавы і саступіла ўбок, каб прапусціць яго ў пакой. Невялічкі пакой меў квадратную форму. Пасярод яго стаяў круглы столік на адной ножцы. Яшчэ з мэблі было: два крэслы, стул і трохвугольны столік у куце, на якім стаяў тэлефонны апарат.

Жанчына разглядала Кантэна са здзіўленнем, нават з непакоем. Яна была невысокага росту, даволі моцная, з маршчыністым, відаць, ад частага ўжывання касметыкі, тварам. Кантэн звярнуў асаблівую ўвагу на яе валасы. Яны былі вельмі бліскучыя, з выразным блакітным адценнем. Нарэшце жанчына спыталася:

— Вы прыйшлі, каб прызначыць спатканне?

Кантэн палічыў пытанне зусім нармальным, таму адказаў з усмешкай:

— He, мадам. Я толькі прыйшоў пабачыць Марыю-Луізу Кантэн.

Завіткі з блакітным адлівам уздрыгнулі на лобе жанчыны, яна адразу зрабіла выгляд, што ўсё разумее.

— О, мой дарагі месьё! Яна ўжо даўно не працуе ў мяне. Але гэта не мае значэння, у нас ёсць іншыя... Сядайце, калі ласка.

Але тут Кантэн перапыніў яе:

— Ды не, кажу я вам, мне трэба пабачыць толькі Марыю-Луізу!

Ён прамовіў гэта так гучна, жорсткім голасам, што твар жанчыны раптоўна пацямнеў. Але калі ён змоўк, на яе твары зноў з’явілася ўсмешка, яна падміргнула Кантэну і сказала:

8 Гісторыя кахання                                          225

— Ну, так yce кажуць спачатку, а пасля задаволены. Вось убачыце...

Тут жанчына замаўчала, бо звярнула ўвагу на пакунак, які Кантэн трымаў пад пахай. Яна з цікаўнасцю спыталася:

— А-а-а, я разумею, вы хочаце нешта перадаць ёй?

— Я... Я, значыць, гэта самае...

Кантэн ледзь не сказаў: «Я яе бацька», але стрымаўся. Нешта прымусіла яго не вымавіць гэтых слоў.

У сваю чаргу жанчына пачала фразу, якой таксама не скончыла:

— Вы, мабыць...

Яны стаялі адно супраць аднаго і не ведалі, што рабіць і што казаць. Кантэн гайдаў сваёю рукой вялікі чорны капялюш і пакусваў ніжнюю губу і свае шэрыя вусы. Твар жанчыны быў напалову ўсмешлівы, напалову варожы, быццам адна маршчына выкрывала тое, што хавала другая. Кантэн урэшце сціпла сказаў:

— Я ад яе сям’і.

Здаецца, жанчыне стала крыху лягчэй. Яна растлумачыла ўпэўненым голасам:

— Дык вось. Мадэмуазель Кантэн больш у нас не працуе. Амаль тры месяцы прайшло, як яна пайшла ад нас.

— Тры месяцы?

— Але. Можа, нават болей.

Кантэн паглядзеў вакол сябе. Усе прадметы мелі няясныя абрысы, быццам у тумане. Яму здалося, што ён знаходзіцца далёка ад гэтага пакоя. Кантэн авалодаў сабой і спытаўся:

— А дзе яе можна знайсці, вы не скажаце?

— Ну, ведаеце... Калі мяне пакідае работніца, я не маю звычкі...

Тўт яна замаўчала, адвярнулася і крыкнула ў калідор:

— Жазэта!

— Што? — адазваўся нехта ў глыбіні.

— Ты не ведаеш, дзе цяпер Марыя-Луіза?

— Яна не казала мне, але думаю, што перабіваецца адна. Дзе, гэта ўжо іншая справа. А жыве яна, здаецца, на той самай кватэры.

Голас змоўк, і Кантэн пачуў, як дзесьці зарыпелі дзверы. Жанчына спытала ў яго, ці ведае ён адрас Марыі-Луізы, і Кантэн падумаў, што ён павінен папрасіць у яе прабачэння.

— Ведаю,— адказаў ён.— Але ў гэткі час я разлічваў убачыць яе тут...

— Сапраўды. Тады ідзіце на яе кватэру, там вы зможаце пакінуць свой пакунак у кансьержкі.

На яе твары зноў з’явілася ўсмешка. Жанчына павярнулася да дзвярэй, але тут Кантэн пачаў дзякаваць ёй.

— Няма за што,— проста адказала яна.

10

Кантэн не заўважаў, што крочыць па вуліцы. Ён не памятаў, як спусціўся па бруднай лесвіцы салона Трыанон. Цяпер ён спыніўся ля ярка асветленай вітрыны, расшпіліў паліто і паглядзеў на гадзіннік. Было шэсць гадзін з паловаю. У глыбіні вітрыны было вялікае люстэрка, і Кантэн здзівіўся, калі ўбачыў у ім свой твар, свой капялюш, сваё футра, пакунак рудога колеру, перавязаны белым матузком. Доўгія водсветы драбнілі яго воблік. Лямпы надавалі яго твару своеасаблівы, незнаёмы колер. Такога колеру не бывае ў прыродзе. I Кантэн стаяў, быццам палонны ў гэтым люстры, быццам прывязаны да свайго двайніка, які так мала быў падобны да яго.

За спіною двайніка крочылі людзі, а іх галасы і крокі Кантэн чуў за сабою. Нейкі момант ён глядзеў на іх. Яму быў незнаёмы гэты рухлівы свет, яму было чужое ўсё гэта, што не адбывалася ў ім самім.

— Марыя-Луіза...

Ён некалькі разоў паўтарыў гэта імя, назіраючы ў люстры, як варушацца яго вусны. Ён глядзеўся ў люстэрка толькі тады, калі галіўся. Але ён не звяртаў ніколі ўвагі ні на свае вочы, ні на рот. Ён сачыў, як мыльная пена пакрывае яго бараду, вусы, нос, сачыў за рукою і брытвай.

Няўжо ён сапраўды бачыў сябе першы раз? Няўжо ён быў такі на самай справе? Няўжо гэта быў яго твар, схаваны ў футры і напалову закрыты занадта шыракаполым капелюшом?

Кантэн раптоўна сарваўся з месца і пакрочыў далей.

Марыя-Луіза! Так, Марыя-Луіза! Ён павінен знайсці яе. Знайсці, што б там ні было. Што яму было вядома? Што яна два разы за год памяняла работу і не паведаміла аб гэтым. Салон Раберці яна, вядома, пакінула з-за гэтага малакасоса і з-за яго занадта размаляванай сяброўкі. Марыя-Луіза нічога пра гэта не пісала. А што думаць пра другое месца яе работы? Кантэн ведаў, што яшчэ існуюць месцы спатканняў, нейкім чынам замаскіраваныя дамы распусты. Аднойчы яны нават размаўлялі на гэту тэму з

настаўнікам, калі той даў яму прачытаць цікавую кніжку «Бубу з Монпарнаса». Кантэн добра памятаў тую іхнюю размову. Яны з настаўнікам зрабілі вывад, што напалову падпольная прастытуцыя з’яўляецца прыкладам вялікай крывадушнасці. Тут жа было нешта іншае. Гэта шыльда, дом, жанчына з блакітнымі валасамі, яе дзіўны прыём. Няўжо Марыя-Луіза прыходзіла сюды? Няўжо маладых дзяўчат сапраўды наймаюць як манікюршчыц і не гавораць ім, што ад іх патрабуецца? Урэшце, Марыя-Луіза проста не змагла б...

Кантэн зноў спыніўся, паклаў руку на сэрца, на твары яго ўзнікла грымаса болю. Ён раптам уявіў, што МарыяЛуіза спіць з такім мужчынам, як ён сам. Відаць, блакітная жанчына прыняла яго за іхняга кліента, за мужчыну, які прыйшоў, каб пераспаць з Марыяй-Луізай. Кантэн уявіў сабе пакой, якія бываюць у дрэнных атэлях. Сам ён ніколі не жыў у атэлі, але многа чытаў пра гэта, таму мог добра ўявіць сабе такі пакой. Ён бедна абстаўлены, больш або менш чысты. Там знаходзяцца мужчына і жанчына, якія распранаюцца і кладуцца ў ложак. Раптам усё знікае. He, ён не можа сабе ўявіць, што будзе далей. Толькі не яго дачка! Яна ж такая ганарліўка. Гонару ў яе ажно занадта. Так заўсёды казала маці, калі злавала на Марыю-Луізу за тое, што яна рэдка прыязджала дадому.

Кантэн глыбока ўздыхнуў і пайшоў далей. На вуліцах было шмат людзей, але такім адзінокім ён не адчуваў сябе ніколі, нават калі знаходзіўся ў лесе ці сярод вінаградніку.

He, Марыя-Луіза не магла гэтага дапусціць. Дарэчы, калі б яна згадзілася, то не пакінула б гэты дом. Відаць, спачатку, для прыкрыцця, яе нанялі манікюршчыцай, але ёй было агідна тое, што рабілася побач. I яна звольнілася. Напэўна, так яно і было. А бацькам яна нічога не паведаміла, бо не хацела турбаваць. I потым, як растлумачыш гэта ў лісце, асабліва калі пішаш маці.

Кантэну зрабілася страшна. Ён толькі цяпер адчуў, наколькі спраўдзіліся жончыны папрокі. Як ён мог адпусціць дзяўчынку адну ў гэтакі горад і ні разу не наведаў яе? He пацікавіўся, як яна жыве, у якіх умовах. Такая маладая, перад рознымі напасцямі. Гэта па яго віне яна магла стаць прастытуткай!

Кантэн уявіў сабе твар Марыі-Луізы, яе адкрыты позірк, яе шчыры смех. Нельга падумаць, што яна не засталася такой жа чыстай, сумленнай, сур’ёзнай і настойлівай у дасягненні сваёй мэты.

I яшчэ яго ўсхвалявала фраза, якую сказала дзяўчына: «Яна працуе сама». Няўжо Марыя-Луіза змагла арганізаваць сваю справу, адна, ні з кім не параіўшыся?

Гэта думка і турбавала яго, і супакойвала. Яшчэ ў дзяцінстве Марыя-Луіза любіла рабіць сюрпрызы. Яна рыхтавала іх доўга, не шкадуючы пры гэтым сіл і ўмення, каб схаваць усё да апошняй хвіліны. I заўсёды яна рабіла гэта адна. Калі ўсё было гатова, яна ўражвала сваіх бацькоў, і гэта рабіла яе вельмі шчаслівай. Дастаткова было паглядзець на яе твар, каб пераканацца, што яе затраты акупіліся сто разоў. Так што калі яна завяла сваю справу, то гэта падобна на яе.

Кантэн развфаў сваю думку далей. Ён хаваўся за гэтую думку, як некалі Марыя-Луіза марыла схавацца ў маленькім дамку, падобным на яселькі. Але раз Марыя-Луіза займела сваю справу, то ў яе з’явілася шмат турботаў і засталося вельмі мала вольнага часу. А яны злавалі на яе! Лічылі, што яна не хоча знацца з імі, што памяняла вёску на горад...

I тут ён успомніў пра настаўніка. Калі Марыя-Луіза адчыніла сваю краму і патраціла на гэта шмат часу, каб зарабіць грошай, то яна, напэўна, ужо не вернецца назад. Але раз у яе свая крама, то яна мусіць працаваць там дапазна, і Кантэн не застане яе цяпер на кватэры. Гэта думка крыху ўзлавала яго. Відаць, давядзецца пачакаць. Тут ён успомніў пра кансьержку. Кансьержкі належаць да такога тыпу жанчын, якія ўсё ведаюць. Яны заўсёды цікавяцца сваімі пастаяльцамі. Кансьержка павінна ведаць адрас крамы. Кантэн па-сапраўднаму ўхапіўся за краму. Для яго яна ўжо існавала. Яму цяжка было ўявіць сабе які-небудзь салон, аднак гэту краму ён добра ўяўляў. Яна здавалася яму невялічкай, цёплай. Там не надта моцна пахла духамі і працавала адна Марыя-Луіза. Ён бачыў яе вельмі ветлівай з пакупнікамі, спрытнай і ўлюблёнай у сваю справу. Доўгі час гэта прафесія здавалася яму смешнай і непатрэбнай, сёння ён думаў пра яе інакш.

Кантэн пачаў прыглядацца да вітрын, спадзеючыся ўбачыць дзверы з яе прозвішчам. На вуліцы Рэспублікі паліцэйскі растлумачыў яму, дзе знаходзіцца вуліца Сухога Дрэва. Гэтыя дзве вуліцы перакрыжоўваліся. Тут ён успомніў, як Марыя-Луіза тлумачыла, што яе кватэра знаходзіцца непадалёку ад салона Раберці. Кантэн жа ішоў па паралельнай вуліцы. Яна была шырэйшая, і на ёй рух быў большы.

Уздоўж тратуараў стаялі ўпрыгожаныя мноствам розна-

каляровых лямпачак ёлкі. Самая высокая ёлка была ўстаноўлена на плошчы, ля помніка. Побач з ёю быў падвешаны на вялікім трыножніку пузаты кацёл. Адны прахожыя кідалі ў яго грошы, другія падыходзілі з пакункамі і складалі іх побач з катлом. Тут жа падскоквала на месцы і бесперапынна трэсла званочкам жанчына, апранутая ў блакітную форму Арміі выратавання.

Некалькі разоў Кантэна штурхалі маладыя людзі, якія снавалі туды-сюды гуртамі і моцна крычалі. Калі яны ішлі насустрач, людзі старэйшага ўзросту саступалі ім дарогу, і гэта нікога не здзіўляла.

Кантэн перастаў глядзець на вітрыны. Ён добра разумеў, што Марыя-Луіза не можа ўладкавацца на гэткай вуліцы. Цяпер ён больш узіраўся ў твары дзяўчат, аднак ніводны твар не быў падобны да твару Марыі-Луізы. Ён патраціў нямала часу, пакуль выйшаў на патрэбную вуліцу. Дом, у якім жыла дачка, знайшоў адразу.

Калідор быў даволі шырокі, цёмны, але чысты і без пахаў. Пакой кансьержкі знаходзіўся на антрэсолях. Шкло на дзвярах закрывалі фіранкі. У спісё кватарантаў ён прачытаў: «Кантэн, пяты паверх, злева». Нейкі момант ён вагаўся, пастукаць да кансьержкі ці не, потым стаў павольна падымацца па прыступках. Стары не прывык да шматпавярховых дамоў, таму адразу задыхаўся і спацеў.

Кантэн звярнуў увагу на тое, што на кожнай лесвічнай пляцоўцы было па двое дзвярэй. На пятым жа паверсе пляцоўка была шырэйшая, і ад яе разыходзіліся ў бакі два калідоры. У гэтыя калідоры выходзіла з дзесятак аднолькавых дзвярэй. Кантэн стараўся крочыць як мага цішэй, але гэта было немагчыма з-за плітачнай падлогі, на якой многія пліткі не трымаліся і грукацелі, калі стары наступаў на іх. На кожных дзвярах было прозвішча, надрукаванае аднолькавай шэрай фарбай, на некаторых вісела візітная картка. Кантэн адшукаў візітную картку Марыі-Луізы, якая была прымацавана чатырма кнопкамі да апошніх дзвярэй, з левага боку калідора. Сэрца ў Кантэна моцна білася, і ён падумаў, што гэта ад таго, што ён вельмі шпарка падымаўся па гэтай праклятай лесвіцы. Счакаўшы некалькі хвілін, ён пастукаўся ў дзверы. Ніхто не адказаў. Кантэн уздыхнуў. Дарма ён падымаўся сюды, трэба было спачатку папытацца ў кансьержкі, ці дома Марыя-Луіза.

Ён вярнуўся на лесвічную пляцоўку, і тут яму прыйшла ў галаву думка, што можна пачакаць Марыю-Луізу, седзячы на прыступках. Было не холадна, будынак здаваўся

пустым. Схіліўшы галаву да парэнчаў, Кантэн стаў слухаць гукі, якія даносіліся знізу. Па радыё перадавалі музыку. Гучала пяшчотная мелодыя, якую стары слухаў з асалодай.

Ён ужо наважыў застацца тут, як у адным калідоры грукнулі дзверы. Кантэн падумаў, што яго могуць убачыць на прыступках і гэта будзе непрыемна Марыі-Луізе. Ён уздыхнуў і пайшоў уніз.

Як толькі Кантэн пастукаў, шкляныя дзверы адчыніліся. Кансьержка была даволі моцнай жанчынай з ацёклым і насупленым тварам.

— Што трэба? — спыталася.

— Мадэмуазель Кантэн...

— На пятым паверсе злева, у канцы калідора. Там напісана.

Яна паказала рукою на спіс кватарантаў.

— Я ведаю,— сказаў ён,— я падымаўся, але там нікога няма.

— Вядома, у гэткі час!

Жанчына адказвала суха, трымаючы за спіною ручку прачыненых дзвярэй. За шклом паказалася дзіця, якое з цікавасцю глядзела на Кантэна. Яно было цёмнаскурае, кучаравыя валасы ажно да вачэй.

— Вы можаце сказаць мне, дзе яна працуе? — спытаўся Кантэн.

— Дзе яна працуе?

Кансьержка коратка засмяялася і зрабіла падбародкам невыразны рух, быццам паказваючы на вуліцу. Кантэн ледзь вытрымаў яе позірк.

— Мой бедны месьё, гэта трэба пытацца не ў мяне.

— А вы можаце мне сказаць, а якой гадзіне яна вернецца?

Усмешка знікла з твару жанчыны. Яна рэзка апусціла галаву, адразу стаў добра бачны яе трайны падбародак. Быццам пакрыўджаная гэтым пытаннем, яна груба адказала:

— Ну, ведаеце, я вам не цешча, каб ведаць яе прыватнае жыццё. Адно скажу, прыходзьце раніцай. Толькі не вельмі рана. Апоўдні так.

— Апоўдні?

— Ага, апоўдні якраз добра будзе.

— I вы сапраўды не можаце мне сказаць...

— Абсалютна нічога. Mary нешта перадаць, на тое і сяджу.

Яна паказала пальцам на пакунак, які Кантэн трымаў пад пахай.

— He, дзякую,— адказаў ён.

Кансьержка ўжо хацела пайсці, і Кантэн спытаўся амаль з маленнем яшчэ раз:

— Вы сапраўды не ведаеце, калі яна можа вярнуцца?

— He раней чым а першай ці а другой гадзіне.

Яна піхнула дзверы і пайшла на кухню, з якой ішоў смачны пах супу з гародніны.

Кантэн нерухома стаяў на месцы. Дзверы зачыніліся, потым знік твар дзіцяці. Фіранка апусцілася, і толькі на шкле засталася пляма, якая паступова рабілася ўсё меншай.

Відаць, малое гуляла за гэтымі дзвярыма, бо фіранка зноў паварушылася. Гледзячы ў нікуды, Кантэн паступова засяродзіўся на сваіх думках. Ён добрую хвіліну стаяў так, пасля выйшаў на вуліцу.

11

Выйшаўшы з дому, Кантэн паглядзеў направа, у бок вуліцы Рэспублікі. Натоўп на тратуарах, абстаўленых навагоднімі ёлкамі, быў такі ж тлумны. У супрацьлеглым канцы вуліца Сухога Дрэва, наадварот, хавалася ў безжыццёвым начным змроку. Кантэн пайшоў насустрач гэтаму холаду і гэтай цемры.

Ён павольна крочыў, ступаючы то па вузкім тратуары, то па слізкай маставой. Там, дзе была гразь, цяпер было цвёрда, бо ўжо браўся мароз. Маставая ажно блішчала ад лёду. Некалькі разоў Кантэн ледзь не паваліўся. Ён адчуваў сябе нязграбным, крокі былі няўпэўненыя.

Вуліца выходзіла на набярэжную, абсаджаную тоўстымі платанамі, кара якіх блішчала ў начы. Лямпы, развешаныя на даволі вялікай адлегласці адна ад адной, пакідалі шырокія цёмныя зоны, дзе холад здаваўся яшчэ мацнейшым. Нешматлікія прахожыя імкнуліся хутчэй выйсці на лепш асветленыя вуліцы.

На борціку тратуара снег быў белы, толькі вельмі пакалупаны рукамі дзяцей, якія ляггілі снежкі.

Кантэн наблізіўся да гэтага борціка, Унізе, дзе ўздоўж берага выстраіліся аўтамабілі, віднелася Сона. Свяцільні на супрацьлеглым беразе адбіваліся ў чорнай вадзе. Плынь і хвалі скажалі гэтыя адбіткі, а часам парыў ветру ператвараў усё ў малюсенькія іскрынкі. Такім чынам, здавалася, што ў вадзе святла больш, чым на другім беразе, дзе ўзвышаліся дамы з асветленымі вокнамі. Чым вышэйшыя

былі дамы і чым далей яны знаходзіліся, тым большую пляму святла яны ўтваралі. Святло, якое падымалася ад горада, здавалася, сустракала на сваім шляху столь, зробленую з вялікага камяка ваты, пакладзенага на дахі самых высокіх гмахаў.

Кантэн глядзеў на ўсё гэта і нічога не бачыў. 3 таго часу, як ён пакінуў той калідор і тыя дзверы, ён зрабіўся іншым. Нешта новае пасялілася ў ім. Гэта новае не прыносіла яму болю, але неяк авалодала яго істотай, прымушала яго шукаць ценю, холаду, адзіноты, якая не магла быць абсалютнай на гэтай набярэжнай.

Ён стараўся глядзець куды папала: на дамы, на адбіткі ў вадзе, на дрэвы, на іх цені на гразі, што пакрывала тратуар. Але ён не мог ні на чым засяродзіць свой позірк: перад яго вачыма ўвесь час стаяла Марыя-Луіза. Яна была тут, у ім, са сваім дзіцячым тварам, то сур’ёзным, то вясёлым, яе пагляд быў заўсёды чысты і шчыры. Была гэта Марыя-Луіза і была іншая, якая крыху нагадвала яе, але гэта была не яна. Гэта была дзяўчына, рысы, жэсты і паводзіны якой ён не мог сабе ўявіць. He, не, не! Такое не можа здарыцца з Марыяй-Луізай! Гэта немагчыма. Тут нейкая недарэчнасць, нейкая памылка, збег абставін, якія вымушаюць яго верыць у іншую праўду.

А можа, яна працуе начной цырульніцай? Ці ж не існуюць салоны, куды людзі могуць прыйсці пасля рабочага дня? Ці ж няма цырульніц у тэатрах, для артыстаў? Можа, яна працуе там і таму хавае гэта ад бацькоў? Цяпер зразумела, чаму яна занятая ў святочныя дні.

Кантэн цвярдзіў сабе гэта і адганяў іншыя думкі. Аднак нешта пачынала грызці яго сэрца, і ён ужо не мог даць гэтаму рады.

Ён усё крочыў па набярэжнай. Крочыў, а ў грудзях калола ў такт крокам.

Тут холад быў не такі, як дома. I ноч была не такая. Было бачна куды больш прадметаў, але ўсе яны здаваліся пустымі, быццам пазбаўленымі сэнсу. Гэта была адна з тых начэй, у якія траціш упэўненасць у мэце. Крочыш і не ведаеш, ці ёсць у канцы шляху маленькі цёплы дамок, аб якім ты марыў тысячу гадоў.

Праходзячы пад свяцільняй, Кантэн расшпіліў футра і паглядзеў на гадзіннік. Было крыху больш чым сем з паловаю. Пэўна, Ізабэла і Дэніза скончылі мыць посуд. Цяпер яны вядуць гутарку пра яго і Марыю-Луізу. Яны ўяўляюць, што ён сядзіць з дачкой у рэстаране або ў яе пакоі. Ізабэла

пытаецца, ці добра малая зачыніла хлеў, куратнікі, гумно, хоць ведае, што перад сном праверыць усё сама. Абедзве яны сядзяць ля агню і прыслухоўваюцца да гукаў, якія даносяцца з двара. Дэніза запаліла лямпачку ў ясельках і расказвае пра сваю старэйшую сястру:

— Калі мы былі малыя, яна часта расказвала мне пра дом, у якім яна будзе жыць, як вырасце. Гэты дом будзе падобны на яселькі, у ім будзе такое ж маленькае акенца, праз якое можна будзе глядзець, як на вуліцы ідзе снег. Ці мае яна такі дамок у Ліёне?

Кантэн зноў спыніўся. Гэтыя просты словы Дэнізы раптам выклікалі ў яго такое хваляванне, што ажно перахапіла дыханне.

— Марыя-Луіза! Гэта немагчыма...

Ён сказаў гэта ўголас і, спалохаўшыся, азірнуўся: ці не падслухаў хто-небудзь. Ззаду нікога не было.

Кантэн ішоў доўга, пакуль нарэшце не апынуўся ля вакзала.

Кантэн не ведаў ужо, ісці яму далей ці вяртацца. Ён пераклаў свой пакунак з-пад левай рукі пад правую. Відаць, Дэніза казала і пра гэты пакунак. Кантэн чуў яе бесперапынныя пытанні і незадаволеныя жончыны адказы.

— Яна прыедзе з татам, праўда?

— Але. Будзем чакаць.

— Яны прыедуць сёння вечарам ці заўтра?

— Нічога не ведаю. Чакай вось, як я.

— Навошта ты дала яму гэты падарунак, раз МарыяЛуіза сама прыедзе?

— Дэніза, я ўжо стамілася ад тваіх пытанняў!

— Я таксама падрыхтавала Марыі-Луізе невялікі падарунак.

— Дзе ён?

— Пакажу потым.

Кантэн добра ўяўляў сабе, аб чым яны гаварылі. Там усё ішло сваім ходам, без нечаканасцей. Менавіта гэтак і павінна быць у яго доме, над якім уладарылі цёмная ноч і ледзяны паўночны вецер, але там утульна і цёпла ад дроў, якія гараць у печы. Гэты агонь свеціцца ў начы. Астатняе ахоплена зімой. Праз шчыліны ў аканіцах ліецца залатое святло, якое можна заўважыць, як толькі мінеш апошні паварот дарогі.

Кантэну карцела апынуцца ў той начы. Яна прыцягвала яго гэтак жа моцна, як горад адштурхоўваў. Бясколерная 234

цемень гарадской ночы не была падобнай на тую, у якой панавалі нябачныя ручаіны туману і ветру.

Ён думаў пра сваю жывёлу, пра цёплы і жывы пах хлява, пра рэдкія, але цёплыя і прыемныя пахі ў скляпах. Кожны склеп меў свой пах. Там, дзе ляжалі вялікія вінныя бочкі, пахла дрэвам і віном з прысмакам браджэння, які ачышчае горла. А там, дзе паскладаныя бутэлькі, быў інакшы пах.

Гэты пах паступова напаўняе ваш рот слінай.

Побач знаходзіліся загарадкі з бульбай, гароднінай, яблыкамі. Усе гэтыя пахі Кантэн насіў у сабе. Ён пазнаваў іх адразу і ніколі не блытаў. Цяпер ён востра адчуваў кожны гэты пах. Потым перад вачыма зноў з’явілася кухня, і Дэніза не адставала ад маці з пытаннямі:

— Дзе яны цяпер, як ты думаеш?

— Калі не ў рэстаране, то, напэўна, у Марыі-Луізы. У горадзе вячэраюць не так рана, як у нас. Бацька будзе спаць на канапе... Яны будуць гутарыць дапазна...

Кантэн паглядзеў навокал сябе. Яму хацелася крычаць, клікаць Марыю-Луізу. Падумаць толькі, яна тут, у горадзе, а ён не можа яе знайсці! Ён нават у думках не мог дапусціць, што некалі трапіць у гэткае становішча. Кантэну здавалася, што ён знаходзіцца адначасова дома і ў горадзе. Гэта раздваенне прымушала яго моцна пакутаваць. А ў глыбіні душы нараджалася нейкая глухая радасць. Ён ледзь стрымаўся, каб не засмяяцца балючым смехам, які сцяў яго горла.

Кантэн зняў з галавы капялюш, расшпіліў футра і дастаў насоўку, каб выцерці пот, які імгненна пакрыў яго твар. Ад холаду, які раптоўна ахапіў яго галаву і цела, яму зрабілася лепш. Ён сутаргава ўдыхнуў паветра. Галава злёгку кружылася, і Кантэн падумаў, што гэта, мабыць, з голаду. Але пры адной толькі думцы пра ежу, пра рэстаран, пра магазін яго нудзіла.

Калі ён зноў выйшаў у цэнтр горада, народу там было значна менш. Пасля таго як яму ўдалося стрымаць гэты атрутны смех, у яго было ўражанне, што ўсю яго істоту напаўняе жоўць. I цяпер узнікла жаданне плюнуць, каб хутчэй вызваліцца ад гэтай непрыемнай хваробы, якая засела, відаць, значна глыбей, чым у яго горле.

Ён ішоў куды вочы глядзяць і неўзабаве спыніўся перад дзвярыма салона Раберпі. Яго вітрыны былі асветленыя, усярэдзіне таксама гарэла святло. За перагародкамі з матавага шкла па-ранейшаму рухаліся цені. Кантэн стаяў перад парогам і глядзеў на пусты ўваход, пакуль з адных

дзвярэй не выйшла жанчына. Тады ён, не думаючы, хуценька пайшоў прэч, пакуль не завярнуў за бліжэйшы вугал. Далей ён пайшоў звычайным крокам. Ён усведамляў, што тое, што ён робіць, не мае ніякага сэнсу, аднак ён не быў поўным гаспадаром сваіх дзеянняў. Ён казаў сабе, што гэта ўсё ад горада, у якім яму было душна, ад гэтай вельмі слізкай зямлі, на якой ён не адчуваў упэўненасці ў сваіх нагах.

У яго не было жадання падымацца яшчэ раз на пяты паверх, у пакой Марыі-Луізы, але ён чамусьці зноў апынуўся на вуліцы Сухога Дрэва. Калі ён увайшоў у калідор, то ўжо больш не вагаўся, а хуценька прайшоў міма пакоя кансьержкі, лёгка ўзбег на лесвічную пляцоўку трэцяга паверха.

Тўт ён вымушаны быў спыніцца. Яму не хапала паветра. Калені задрыжалі, і ён ухапіўся за парэнчы. Ён намагаўся дыхаць павольна і глыбока, і ў той жа час баяўся, што адны з дзвярэй могуць адчыніцца.

Гэтыя двое дзвярэй былі зроблены са старога дубу, пакрытыя лакам. Ручкі, званкі, замочныя шчыліны і шыльдачкі з медзі былі начышчаныя да бляску. Метал так блішчаў, што ён спачатку прачытаў на шыльдачцы «Саванэн» замест «Савінэн», але гэтага было дастаткова, каб Кантэн прыгадаў план па вінаграду ў сваёй мясцовасці.

Крыху адпачыўшы, ён падняўся на пяты паверх і пастукаў у дзверы Марыі-Луізы. Але там зноў ніхто не адказаў.

У суседнім пакоі гутарылі людзі. Кантэн прыслухаўся. Размаўлялі адны жанчыны, і ў яго на хвіліну з’явілася надзея, што там можа быць Марыя-Луіза. Ён чуў, як яны гаварылі:

— Гэта вельмі дорага. Навошта купляць няякасны тавар. I потым, запомні галоўнае правіла: ніколі не купляй адна.

— Ідзі лепш да Рантанэ ці да Ману, там можна купіць танней.

— Сапраўды, у Ману і яшчэ там прадаюць у крэдыт.

Hi адзін з галасоў трох жанчын, якія размаўлялі, не быў падобны на голас яго дачкі. Кантэн паслухаў іх гутарку з надзеяй і трывогай яшчэ нейкую хвіліну. Яму карцела пастукаць у гэтыя дзверы і спытацца, ці ведаюць жанчыны Марыю-Луізу. Аднак нешта яго стрымлівала. Ён сам хацеў знайсці сваю дачку. Ён не жадаў больш слухаць нагаворы людзей, якія зусім не ведалі яго Марыі-Луізы.

Кантэн павольна падымаўся. Потым ён спыніўся на лес-

вічнай пляцоўцы і, затаіўшы дыханне, прыслухоўваўся да гукаў у доме. Здалёк ціха даносіліся галасы жанчын. Іншыя гукі, на якія ён не звярнуў увагі, калі падымаўся ўгору, нараджаліся ў пакоях, што выходзілі ў калідор, на ніжніх паверхах або нават на вуліцы. Часам яны былі вельмі выразныя, а часам ператвараліся ў неразборлівы гоман. Кантэн не ведаў, існаваў гэты гоман у сапраўднасці ці гэта шумела ў яго галаве, якая гарэла, бы ў ліхаманцы.

Такога з ім ні разу не было. Ён ніколі не стаяў вось так на лесвічнай пляцоўцы. Вакол яго ішло жыццё гэтага дома, жыццё ўсяго горада. Нахіліўшыся, ён некалькі хвілін глядзеў уніз, куды, быццам у калодзеж, спускаліся парэнчы. Кантэн хацеў зразумець, што ў ім робіцца. Яму здавалася, што ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада, які жыве інтэнсіўным жыццём вакол яго, а ён застаецца адзін. Ніводзін чалавек не адчувае тут сябе такім адзінокім. Вось гэтыя жанчыны, што размаўляюць там у пакоі, ці адчуваюць яны сябе адзінокімі? Або той Савінэн, адзін ён ці з жонкай і дзецьмі? А можа, і сам Кантэн адчуваў сябе адзінокім нават дома, калі сядзеў за сталом насупраць жонкі і Дэнізы?

Кантэн успомніў пра пачуццё, якое часта перажываў, калі думаў аб той дыстанцыі, якая аддзяляла яго ад жанчын, што сядзелі разам з ім за адным сталом. Тады ён часта думаў пра Марыю-Луізу. Ён адчуваў яе побач з сабою, хоць яго старэйшая дачка была ад яго далёка і ён нічога не ведаў аб тых мясцінах, дзе яна жыла. Цяпер усё пераблыталася. Кантэн не ведаў, дзе ён адчуваў сябе больш адзінокім, дома ці тут. Яна ж тут, побач! Дастаткова высадзіць гэтыя дзверы плячом, і ён апынецца ў пакоі, дзе ўсе рэчы носяць адбітак яе прысутнасці.

Зноў закалола ў грудзях. Кантэн спрабаваў уявіць, як ён сядзіць у яе пакоі і тут вяртаецца Марыя-Луіза. Вяртаецца не адна. 3 ёй прыходзіць мужчына, яго двайнік. Такі ж немалады, апрануты ў чорны капялюш і ў нямоднае паліто. Кантэн бачыў гэткага толькі што ў вітрыне магазіна.

Каб пазбавіцца ад гэтай думкі, Кантэн пачаў спускацца ўніз. Праходзячы ля кватэры Савінэнаў, ён раптам падумаў, што можна пазваніць і зайсці да іх. У сельскай мясцовасці, калі незнаёмы чалавек заходзіць вечарам у хату, яго накормяць і пусцяць пераначаваць. Ва ўсякім разе, ён не застанецца адзін, як тут, у горадзе. Калі ён пажадае расказаць пра сябе, яго будуць слухаць, калі будзе маўчаць, яго не стануць распытваць. Аднак ён не будзе адчуваць сябе адзінокім.

Але ж ці пусцяць яны яго ў кватэру, ці зразумеюць, што ў вялікім горадзе чалавек можа згубіцца, як пасярод незнаёмага лесу? У вёсцы заўсёды можна знайсці гумно, канюшню, на горшы выпадак, стог у полі, у якім можна зрабіць нару і скруціцца там, як лісіца. На дварэ зіма, холад, а ў стозе ўтульна і цёпла!

Тўт жа была калючая ноч, і яркія лямпы зусім не грэлі. Тут усё нагадвала пустэчу.

У пакоі кансьержкі глядзелі тэлевізар. Сінія водбліскі скакалі па фіранцы. Пакуль Кантэн выходзіў на вуліцу, услед яму несліся галасы і музыка.

На вуліцы падмарозіла. Людзей стала менш. Над Сонай падымаўся густы туман. Ён нагадваў Кантэну дым сырога асенняга цяпельца. У гэтым тумане зліваліся ў адно каляровыя надпісы на вітрынах.

12

Кантэну зрабілася холадна. Ён наставіў каўнер свайго паліто і схаваў галаву ў плечы. Холад крочыў з ім у нагу, і стары не ведаў, як ад яго пазбыцца. Ён вырашыў зайсці ў кафэ, але падумаў, што холад увойдзе туды разам з ім.

Ён зноў выйшаў на вуліцу Ратушы, перасек плошчу Бэлькур, на якой амаль нікога не было, і патупаў па вуліцы Віктора Гюго. Там пешаходы трапляліся ўсё радзей і радзей. Кантэну раптам прыгадалася кніга, у якой быў апісаны такі самы горад. 3 таго горада ўцякалі людзі, бо яны баяліся начнога туману, які паглынаў усё. Кантэн углядаўся ў асветленыя вокны, завешаныя шчыльнымі фіранкамі. Там ішло жыццё, але яно было нейкае далёкае, незразумелае Кантэну, адарванае ад таго жыцця, якім жыў ён сам.

Яшчэ хадзілі тралейбусы. Калі яны праязджалі паблізу тратуараў, з-пад колаў пырскаў брудны снег. Пасярод шашы было суха. Месцамі на асфальце відаць былі вялікія шэрыя плямы. Там была пасыпана соль. Яна таксама блішчала, але не так ярка, як лёд.

Кантэн стараўся думаць аб тым, што бачыў навокал. I калі зноў у свядомасці ўсплывала Марыя-Луіза, ён прыгадваў яе дзяцінства, свой дом, фотакартку, якая стаяла на буфеце ў кухні.

Ды міжволі яго думкі вярталіся зноў да яе жыцця тут, у горадзе.

Марыя-Луіза не вярнулася. Яе яшчэ няма ў пакоі. Яна пакінула салон Раберці. Яна таксама змагла вырвацца з 238

другога салона, якім кіруе гэта страшная жанчына з блакітнымі валасамі. Марыя-Луіза працуе адна. Ніхто не ведае, дзе яна працуе. Ну і што? Ці трэба было падымаць паніку? Што ненатуральнага ў тым, што такая дзяўчына, як яна, уцякла з гэтага шклянога дома, у якім так непрыемна пахне? Ці можна тут жыць і заставацца жанчынай?

Трэба стаць вар’ятам, каб уявіць, што Марыя-Луіза перастане быць сумленнай дзяўчынай, калі аднойчы раніцай пойдзе адна працаваць у вінаградніку. Вядома, яна змянілася апошнім часам. Але гэта можа быць адзнака горада, нічога больш? Нічога сур’ёзнага з ёю не здарылася. Галоўнае — у яе сэрцы, у яе душы, а не ў колеры валасоў!

Дарэчы, калі яна магла ладзіць з такім простым чалавекам, як настаўнік, то не трэба лепшых доказаў таго, што ў глыбіні душы яна засталася падобнай на яго, на іх усіх, хто жыве там, далёка ад гэтага бруду.

Марыя-Луіза працуе. Вось і ўсё. Таму ён не зможа пабачыць яе сёння вечарам, ён убачыць яе заўтра.

Ён збіраўся начаваць на вакзале. Калі ён быў салдатам, яму часта даводзілася спаць у чакальнай зале. Ён крыху ўспомніць сваё юнацтва. I няма ў гэтай гісторыі нічога асаблівага. Кепска толькі, што ён прыехаў, не папярэдзіўшы дачку. Бо ў такі вечар, як сёння, Марыя-Луіза можа затрымацца і пасля работы.

Кантэн увайшоў у вялікі хол вакзала. Ужо ішла дзесятая гадзіна.

А што, калі Марыі-Луізе пашанцуе вызваліцца ў апошнюю хвіліну? Калі яна адна сядзе ў цягнік?.. Кантэн ледзь не засмяяўся. He, гэта было б вельмі смешна. Але раз ён нічога дакладна не ведаў, то ён вымушаны быў меркаваць і ўяўляць рознае.

Ён хацеў скіраваць свае думкі на бібліятэку, у якой было нямала кніг, але думка пра цягнік прымусіла яго вярнуцца ў родныя мясціны. Там у пустым і дрэнна асветленым вакзале іх доўга будзе чакаць настаўнік. Пройдзе апошні цягнік, і вакзал зачыняць да раніцы. У ім стане пуста, холадна, цёмна. Настаўнік вернецца дадому, ён будзе доўга думаць аб Марыі-Луізе. Але яго думкі будуць горкімі і пакутлівымі. I адчуваць сябе ён будзе горш, чым Кантэн. Настаўнік вырашыць, што Марыя Луіза закахалася ў горадзе ў іншага хлопца.

Урэшце, так яно, можа, і ёсць. Марыя-Луіза магла адкрыць краму з хлопцам або з мужчынам, які старэйшы за яе. Многія такім чынам уладкоўваюць сваіх палюбоўніц.

Таму яна і хавае гэта ад бацькоў. Відаць, мужчына, які яе кахае, сам не свабодны. А можа, усе гэтыя людзі, у якіх ён пытаўся пра яе, проста зайздросцілі ёй?

Кантэн зноў зрабіў над сабою намаганне, каб не думаць пра Марыю-Луізу.

Ля білетных касаў мітусілася нямала людзей. Шмат іх было і ў чакальнай зале, і ў калідоры, і ў зале даведак, і нават на плошчы, дзе ўзад-уперад соўгаліся таксі, дзе без парадку стаялі машыны, і здавалася, што яны ўжо не змогуць выехаць адгэтуль.

Кантэн паблукаў крыху, агледзеўся. Яму не давала спакою думка, што прыйдзецца бавіць аднаму доўгую ноч. Ён ледзь не засмяяўся, калі ўявіў, што правядзе ўсю ноч у чакальнай зале. Але раптоўна найшла злосць: тут, у горадзе, жыве яго дачка, у якой ёсць свой пакой з канапай для бацькі, а ён павінен сядзець на вакзале!

Кантэн зайшоў у буфет. Там было поўна людзей. Яны пілі і елі. На сталах была зялёная салата, крутыя яйкі, варанае мяса і жоўты, падазронага колеру, соус. Але Кантэну хацелася хлеба, які некалі пяклі яны ў сваёй печы, у якой цяпер стаяць яселькі.

Цікава, ці ляглі жанчыны спаць? Відаць, не яшчэ. Яны чулі, як прайшоў апошні цягнік. Чакалі добрую палову гадзіны, часта адчынялі дзверы ў халодную ноч, запальвалі святло на двары.

Як гэта цяжка, увесь час думаць аб тым, што яны там чакаюць, што яны зусім адны. Думаць пра гэтыя яселькі ў старой печы, у якой раней пяклі хлеб. Думаць пра гэты хлеб! Вялікі, з тоўстай духмянай скарынкай, ад аднаго паху якога цякуць слінькі. Думаць пра хлеб, калі так хочацца есці, а вы шукаеце сваю дачку, але не знаходзіце яе і вымушаны начаваць на вакзале.

Ад гэтых думак яго зноў закалаціла, і ён вырашыў выпіць кубак кавы або булёну. Ён зноў зайшоў у буфет, але там была такая таўкатня, што Кантэн вымушаны быў выйсці. Пайшоў да білетных касаў, але думка пра вялізны бохан з тоўстай рудой скарынкай не пакідала яго. Ён ніколі не мог сабе ўявіць, што хлеб можа займаць такое вялікае месца ў думках чалавека, які хоча есці. Праўда, у яго дома былі яшчэ доўгі, накрыты квяцістай цыратай стол, літровая бутэлька з віном, цыбуля, гарох у струках, дровы ля пліты. Усё гэта было дома, але яно жыло неяк асобна ад Кантэна. Там хапала месца жонцы і дачцэ, котцы і ўсяму іншаму. Ён бачыў усё гэта вельмі выразна, але часам у гала-

ве нешта блыталася. Напрыклад, котка пераходзіла з аднаго малюнка на другі. Такога ён яшчэ ніколі не бачыў. Hi разу яго галава не была занятая так моцна. У ёй сабралася ў адно ўсё: і горад, і яго людзі. Ніколі свет не здаваўся Кантэну такім складаным, як сёння. Нават тады, калі ён чытаў кнігі рускіх аўтараў, у якіх героі мелі вельмі складаныя прозвішчы, і Кантэн ніяк не мог запомніць іх.

Часам яму здавалася, што ён звар’яцеў, што ён дарэмна шукаў сваю дачку ў тым будынку, бо яна там ніколі не жыла.

Ён нейкі час хадзіў узад-уперад па вялікім холе, пасля адчуў цяжар у галаве і выйшаў на эспланаду. Там ён абапёрся на стылыя металічныя парэнчы і доўга глядзеў на плошчу ўнізе, глыбока ўдыхаючы начны туман. Раз-пораз ён адрываў халодную руку ад парэнчаў і прыкладаў да гарачага лоба.

13

Кантэн глядзеў на невялікія садкі, зацярушаныя снегам. Вакол яго нікога не было, аднак ён адчуваў сябе менш адзінокім, менш адарваным ад свайго дому, чым у натоўпе. Сапраўды, сярод гэтых жанчын, мужчын, дзяцей, нагружаных чамаданамі, велізарнымі мяхамі, лыжамі, нават санкамі, ён адчуваў сябе няёмка, быццам гэтыя людзі былі не такія, як ён.

Надышоў момант, калі ён зразумеў, што трэба ісці. Туман паступова агортваў яго, пранікаў усярэдзіну, яму рабілася холадна. Ён са шкадаваннем пакінуў гэтае месца, вярнуўся на вакзал. Там ён вымушаны быў стаць у чаргу, каб купіць білет на перон.

Чакальная зала, у якую ён нарэшце трапіў, была перапоўненая. Адны пасажыры размясціліся на сваім багажы, другія стаялі, прыхінуўшыся да сцен альбо радыятараў цэнтральнага ацяплення. Гэтыя людзі ехалі на адпачынак, але твары ў іх былі самотныя, панурыя, з адзнакай жалю, стомы і нуды.

Кантэн паклаў свой пакунак у нагах і абапёрся спіною аб перагародку. Ён злавіў сябе на думцы, што ён, як і іншыя пасажыры, чакае хвіліны, каб хто-небудзь вызваліў месца.

Па радыё аб’явілі прыбыццё і адыход. Пасажыры заварушыліся, нехта выйшаў, нехта заняў яго месца, толькі Кантэн застаўся стаяць там, дзе і быў. Прыйшоў цягнік,

і неўзабаве з’явіліся новыя твары, новыя чамаданы, новыя лыжы. Але ўсе яны былі падобныя. Прыходзілі яшчэ цягнікі, і ўсё паўтаралася спачатку. Але ўсе да гэтага хутка прывыкалі.

Кантэн знайшоў нарэшце месца на лаўцы, сеў і паклаў пакунак на калені. Ён думаў крыху паспаць тут, аднак не паспеў уладкавацца, як стома, з якой ён змагаўся дагэтуль, некуды знікла. Ён зноў адчуў сябе бадзёрым, у галаве зноў пачаўся сумбур.

Ужо было амаль апоўначы. Марыя-Луіза павінна была вярнуцца, а ён сядзіць тут. Якая недарэчнасць! Ён жа мог пакінуць пад дзвярыма запіску і пачакаць паблізу ў кафэ. А ён падумаў пра гэта толькі цяпер! Навошта было забіваць галаву дурнымі думкамі! Чаму гэта самая лагічная думка не прыйшла ў яго хворую галаву раней? Дурань стары!

Ён ажно ўскочыў з месца, паклаў свой пакунак пад паху і хуценька выйшаў. Калі яго дачушка ўжо вярнулася, ён разбудзіць яе. Яму не трэба губляць ні хвіліны.

Эспланада вакзала была занятая ўжо менш, аднак там стаяла яшчэ шмат таксі. Упэўнена, быццам чалавек, які робіць гэта кожны дзень, Кантэн падышоў да першай машыны і спытаўся ў першага шафёра, ці можа той завезці яго на вуліцу Сухога Дрэва.

— Сядайце, завязу,— адказаў шафёр.

Кантэна здзівіла, што яму адчынілі заднія дзверцы, але ён хуценька сеў, зачапіўшыся сваім шыракаполым капелюшом, які напалову прыпляскаўся і апынуўся ажно на плячы. Таксі кранулася з месца. Горад быў амаль пусты, пад коламі шаргацеў лёд. Кантэн уважліва глядзеў на дарогу. Машына ехала вуліцай, паралельнай вуліцы Віктора Гюго, якая была значна вузейшая, спынілася перад святлафорам, кранулася, аб’ехала плошчу Бэлькур і выехала на вуліцу Рэспублікі. Усё гэта рабілася вельмі хутка, а шафёр запрасіў пяцьсот франкаў. Кантэн заплаціў і апынуўся на тратуары, перад зачыненымі дзвярамі. Ён намагаўся адчыніць іх, шукаў званка, але нічога не знайшоў. Тады ён зняў капялюш, выцер пот і гучна засмяяўся.

Стары дурань! Пакуль ён бадзяўся недзе па вакзалах, дачка, напэўна, ужо вярнулася і нават не ведае, што яе бацька побач! Тут, унізе, зусім блізка ад яе, на вуліцы, па якой плыў ракою туман.

Ды ў гэтага няўклюднага селяніна ў мазгах больш туману, чым у паветры гэтага гнілога горада! Смех, які pan242

тоўна разабраў Кантэна, атручваў яму душу. Усё ў ім бурліла, быццам дрэннае вінаграднае віно.

Што цяпер рабіць? Зноў ісці на вакзал? Пасядзець у бістро? А калі раптам з’явіцца Марыя-Луіза?

Кантэн стаў хадзіць узад-уперад, намагаючыся нешта разгледзець за шыбамі вакон, у якіх яшчэ гарэла святло. Кансьержка казала, што Марыя-Луіза можа вярнуцца ў дзве гадзіны. Але ці можна верыць кансьержцы? Можа, у гэтай жанчыны злы язык, і ёй прыносіць задавальненне шкодзіць Марыі-Луізе? Марыя-Луіза мае шмат якасцей, якія могуць выклікаць зайздрасць. А пасрэднасці заўсёды імкнуцца нашкодзіць тым людзям, якім зайздросцяць. Кантэн упэўнены: дачка вярнулася і ўжо даўно спіць, нават не падазрае, што яе бацька ледзь не скруціў галавы праз гэтую заразу-кансьержку.

Узлаваўшыся, Кантэн падышоў да дзвярэй і хацеў ударыць па іх нагою, каб пабудзіць гэту тоўстую бабу. Аднак стрымаўся. Ён не мог гэтага зрабіць. Марыя-Луіза не даруе яму.

Ён павінен чакаць тут да раніцы. Тупаць узад-уперад і чакаць. Кантэн ажно затросся ад злосці на самога сябе, на сваю дурную галаву, у якую заўсёды прыходзяць адны вар’яцкія думкі.

Што ж, ён зрабіў глупства і павінен расплочвацца цяпер. Замест таго каб чакаць Марыю-Луізу дзесьці ў кафэ, ён будзе стаяць тут, пад яе вокнамі. Дарэчы, усе кафэ, канечне, зачыняюцца апоўначы. Усё па закону подласці. Кантэн стаміўся шукаць выйсця са свайго недарэчнага становішча. Цяпер яму засталося толькі адно: чакаць. Ужо за поўнач. Ён пачакае да дзвюх гадзін. Час цягнецца доўга, але аднолькава: і тут, і на вакзале.

Кантэну стала горача. Ён нават перастаў хадзіць узадуперад. Пот ліўся з яго цурком, і ён ведаў, што гэта небяспечна ў такое надвор’е.

Туман то наплываў, то сплываў хвалямі, быццам вада, якую несла то з Рэйна, то з Соны. Вакол ліхтароў і на рагах вуліц утвараліся завіхрэнні, узнікалі доўгія светлыя калідоры, якія тут жа знікалі. Пешаходаў было нямнога. Машыны праязджалі рэдка.

Кантэнаў гнеў то мацнеў, то слабеў, як гэты туман. Толькі ўспышкі гневу былі больш рэзкімі. Яго ўвесь час разрывала супярэчнасць: заставацца тут або вярнуцца на вакзал, дзе хоць крыху цяплей. Бо цяпер ён замярзаў. Найбольш стылі ногі. Кантзн тупаў на месцы, але холад падымаўся па целе вышэй.

Так, ён дурань, што застаўся тут. Марыя-Луіза вярнулася. А можа, не вярнулася. I не вернецца наогул. Бо ў яе нехта ёсць. Такая прыгожая і маладая дзяўчына павінна некага мець.

Гэта думка чамусьці не ўзрушыла Кантэна. Ён толькі падумаў, што будзе з настаўнікам. А яшчэ ён баяўся, каб Марыя-Луіза не зазнала горшага ў гэтым разбэшчаным салоне Трыанон. Ды што ён мог ведаць? Ён толькі мог здагадвацца. Як яму ўрэшце абрыдлі гэтае чаканне, гэтая вуліца, гэты туман і гэты холад!

Раптам Кантэн скрануўся з месца і пайшоў да вакзала, нават не паглядзеўшы на зачыненыя дзверы ў апошні раз. Была ўжо палова другой, вуліцы зусім апусцелі.

На рагу вуліцы Лучнікаў Кантэн заўважыў некалькі прастытутак. Яны стаялі, захутаўшыся ў футры, як і ён у сваё паліто. Адна з іх паклікала яго, але Кантэн адвярнуўся. Крыху далей стаялі яшчэ дзве, адна здалася яму вельмі маладзенькай. Яны таксама паклікалі яго, але стары нават вухам не павёў.

Але крокаў праз дзесяць Кантэн рэзка спыніўся, павярнуўся і пайшоў назад. Ён яшчэ не ведаў, што ён зробіць. Яму проста хацелася яшчэ раз прайсці каля гэтых дзяўчат і як след іх разгледзець.

Калі ён параўняўся з імі, старэйшая спыталася:

— Ты нешта забыўся, дарагі?

Кантэн запаволіў крок.

— Хадзі, не бойся,— зноў прамовіла дзяўчына.

Другая адышлася недалёка, на некалькі крокаў. Кантэн спыніўся, і прастытутка падышла да яго.

— Гэта ты з-за мяне вярнуўся? — спыталася яна.

Кантэну быццам адняло мову.

— Ты змерз,— сказала дзяўчына.— Ну, пойдзем!

Ён прайшоў поруч з ёй некалькі крокаў, але раптам спыніўся і прамармытаў:

— He... Я толькі хацеў у вас папытацца нешта.

— Ты хочаш ведаць цану?

— He, не... Я хацеў бы папытацца ў вас...

Ён змоўк. Дзяўчына злосна глядзела на яго. У яе былі жорсткія валасы, якія падалі на бровы. Твар дзяўчыны быў худы, вуглаваты, з вялікім тонкім ротам.

— Ну,— кінула яна,— ты надумаў?

Кантэн апусціў галаву. Ён адчуваў сябе смешным.

— He, не,— сказаў паспешліва.— Даруйце мне!

— Што табе не падабаецца? Мая фізіяномія? Цябе са-

мога трэба выставіць у музеі, дзядуля, з тваёй мядзведжаю шкураю.

Яна пайшла да сяброўкі, і Кантэн пачуў, як яна яшчэ крыкнула ў яго адрас:

— He, ну ты бачыла дурня! Гэта ўжо другі за сённяшні вечар. Ён таксама хоча, каб я расказала яму сваё жыццё. Што з імі зрабілася на Каляды, падумаць толькі!

Кантэн стомлена крочыў далей па пустых вуліцах горада. Думак і жаданняў больш не было.

14

На вакзале ля білетных касаў людзей было мала. Кантэн зноў купіў білет на перон і прайшоў у чакальную залу. Цяпер там пасажыраў было значна менш. Ён адшукаў свабоднае месца, зняў сваё паліто і паклаў яго побач з пакункам.

Перад яго вачыма ўсё яшчэ стаяў твар прастытуткі. 3-пад пасмы чорных валасоў на яго глядзелі злосныя вочы, аднак ён не стараўся пазбавіцца іх. Наадварот, Кантэну хацелася затрымаць гэта аблічча надоўга. Так, яна была прастытутка! I яго спрабавалі пераканаць, што яго МарыяЛуіза таксама стала такою! Самае горшае тое, што ён ледзь не паверыў у гэта. Цяпер адна палова ў ім ажно крычала ад роспачы з-за таго, што ён мог несправядліва падазраваць сваю дачку, другая ж даводзіла, што нічога такога не было. Бедная дзяўчынка! Ёй ніхто не дапамагаў, яна толькі і думала аб тым, каб шчыра працаваць. А яшчэ, ці магла б шлюха пісаць такія лісты сваім бацькам, цалаваць маці і сястру? Ці змагла б яна траціць грошы на падарункі нявіннай Дэнізе, грошы, заробленыя гэткім шляхам? Вядома, не! Трэба быць вар’ятам, каб паверыць у такое. Кантэн не мог сабе адказаць, што прымусіла яго загаварыць з гэтай вулічнай дзеўкай, стома або знерваванасць, толькі ён лічыў, што зрабіў правільна. Цяпер ён адчуваў сябе спакайней. Утульна ўладкаваўшыся на драўлянай лаўцы, Кантэн вырашыў паспаць пару гадзін.

Ён доўга змагаўся з дрымотаю, але ўрэшце пачаў кляваць носам. Насунуўшы капялюш на вочы і паклаўшы галаву на рукаў футра, ён задрамаў на хвілінку, як раптам быў разбуджаны голасам з гучнагаварыцеля, які абвясціў, што адыходзіць цягнік на Страсбург. Праз гадзіну гэты цягнік пройдзе ў яго родных мясцінах. Яго грукат, які Кантэн цяпер чуе, неўзабаве пачуе Ізабэла. Яна таксама не будзе

спаць. Яна будзе ляжаць на ложку, выцягнуўшыся, быццам нябожчык, нават рукі зложыць на жываце. Яна будзе чакаць. Яна ведае, што гэтым цягніком ніхто не прыедзе, аднак будзе яшчэ доўга прыслухоўвацца да начных рукаў.

Тут жа ноч была не такая, каб яе можна было слухаць. Яна была напоўненая гоманам і грукатам. Там Ізабэла магла яе слухаць. Ноч гучна дыхала вакол дома. Яна ўзнімалася з нябачнай даліны і, быццам вялікая рака, цякла між узгоркаў. Пад яе цяжарам крактала бярвенне, рыпелі аканіцы. Ноч непакоіла жывёлу, якая тузала ланцуг і стукала капытамі. Ноч прыносіла з лесу пах дзічыны, ад якога трусы вар’яцелі і шалёна насіліся па сваіх гулкіх доміках. Усё гэта там было, адна толькі Дэніза спала па-сапраўднаму.

А настаўнік, адзін у сваім халасцяцкім пакоі, чытаў нешта перад сном.

Кантэн варочаўся, каб улегчыся ямчэй. Аднак не спалася. Лоб наліўся свінцом, кроў моцна стукала ў скронях, па спіне прабягалі хвалі то цяпла, то холаду. Усё зрабілася пакутай: гэты бясконцы гоман, грукат, нязручная лаўка і гэта пастава, у якой ён не прывык спаць. Аднак ён паступова змірыўся з усім гэтым і цярпліва чакаў прыходу раніцы, хоць і баяўся яе. Сам не ведаў чаму, але баяўся раніцы і той хвіліны, калі ён павінен будзе пакінуць вакзал.

А пакінуў ён вакзал яшчэ досвіткам. Разбудзіў яго кашмарны сон: на вуліцы да яго падышла шлюха, падобная на тую, з якой ён размаўляў, і яны пайшлі разам. Кантэн падняўся з ёй у пакой. Выходзячы ад яе, ён пазнаў у ёй сваю дачку. А на вуліцы яго чакаў настаўнік. Кантэн прачнуўся і заўважыў, што ўсе навокал здзіўлена глядзяць на яго. Ён хуценька апрануў футра, узяў пакунак і пайшоў прэч.

Толькі на пустэльнай эспланадзе Кантэн сцяміў, што яму саснілася. Дзякуй богу, што гэта толькі сон.

Было вельмі холадна, і ён пакрочыў шпарчэй. Па вуліцах спяшаліся адзінокія прахожыя. На невялікай плошчы Кантэн знайшоў маленькае кафэ, дзе стаяў толькі адзін рад сталоў. Зайшоў.

Гаспадар кафэ, тоўсты мужчына ў світэры з закасанымі рукавамі, размаўляў з адзіным кліентам, перад якім стаяла шклянка белага віна. Кантэн сеў за пусты стол і заказаў кавы. He выходзячы з-за прылаўка, мужчына папытаўся:

— Натуральнай? 3 вяршкамі? Вялікі кубак? Малы?

— Вялікі кубак, натуральнай,— падумаўшы, адказаў Кантэн.

Увайшла маладая жанчына і кінула:

— Дзень добры, месьё Жэром!

— Салют, Жынэта! — адказаў гаспадар.

— Добры мароз сёння раніцай цісне!

— Але. Я адчуў гэта, калі адчыняў кафэ.

— А вы збіраецеся калядаваць, месьё Жэром?

— Хто яго ведае. У мяне ж адчынена да поўначы. 3 нашай прафесіяй, самі ведаеце, няма калі павесяліцца.

— У нас тое самае,— тлумачыла жанчына.— Вось і ўчора ледзь управіліся да дзесяці гадзін вечара. Перад святам шмат кліентаў.

— А як сёння ўвечары,— спытаўся гаспадар,— будзеце вольныя?

— Дзе там! Добра, калі скончым у восем гадзін.

Кантэн ледзь не папытаўся ў гэтай жанчыны, кім яна працуе. Відаць, у цырульні. Гаспадар прынёс яму вялікі тоўсты кубак белага колеру, у якім дымілася кава. Кантэн удыхнуў з асалодаю цёплы пах.

Дзверы зноў расчыніліся. Увайшоў сабака, які цягнуў за сабою на шлейцы чалавека. Чалавек загаварыў, звяртаючыся да ўсіх:

— Ну і далікатны! Баіцца холаду, як старая дзеўка. Прабяжыць два кругі па плошчы і цягне да тваіх дзвярэй, Жэром!

Усе засмяяліся. Гаспадар кінуў сабаку драбок цукру і сказаў:

— Каб у кожнага майго кліента быў такі цюцька, як твой, было б цудоўна. Яны б ніколі не хадзілі ў іншыя месцы.

Кліент пачаў расказваць пра гэтага сабаку і пра ўсіх тых, якія былі ў яго раней. У кожнага з прысутных была свая гісторыя пра сабаку. Кантэн крыху паслухаў іх і падумаў пра сваю Белону, якая здохла год назад, а яе шчанё праз месяц трапіла пад кола. Без сабакі жанчынам, яно і праўда, было адзінока ў гэтым пакінутым ім доме. Але які злачынца пойдзе туды ў гэткае надвор’е? Тым больш ніхто не ведае, што Кантэна няма дома.

Кава была гарачая і вельмі смачная. Кантэн піў яе невялікімі глыткамі. Пасля ён выняў свой гадзіннік і ключ, каб накруціць яго. Было шэсць гадзін з паловай. Ізабэла з малой у гэты час даілі кароў. Калі яны скончаць даіць, жонка будзе чысціць канюшню. Адна на кухні, Дэніза будзе рыхтаваць сняданак і запаліць на хвілінку свае яселькі.

I абедзве будуць думаць, што ён спіць у Марыі-Луізы на канапе!

Яшчэ не было сем гадзін, калі Кантэн выйшаў з маленькага кафэ. Ён не мог так рана пайсці да Марыі-Луізы, але і не мог больш заставацца на адным месцы. Было ўжо не так холадна. Ён адчуваў сябе бадзёрым. Яму хацелася дыхаць, нешта рабіць. I ён пайшоў па пустых вуліцах, па набярэжных, тым крокам, якім звычайна хадзіў па дарогах у сваёй мясцовасці. Ён з асалодай удыхаў свежае паветра, і яму здавалася, што ўсё мяняецца. Ноч выходзіла з яго, а раніца прагоніць тое, што засталося ад кепскага сну.

Зрэшты, ён страціў некалькі гадзін. Ён убачыць МарыюЛуізу, паглядзіць, якое жыццё яна змагла пабудаваць адна, далёка ад сваіх і без дапамогі. Яны нагаворацца, а вечарам яна паедзе разам з ім. Так трэба. Яна зразумее, што павінна падарыць ім хоць бы свой калядны вечар.

СУР’ЁЗНАЯ ДЗЯЎЧЫНА

15

Бледнае святло ў канцы вузкай вуліцы абвяшчала надыход раніцы. Гэтаму не маглі перашкодзіць ні туман, ні бляск ліхтароў, ні асветленыя вокны.

Кантэна прыцягвала гэтае святло. Ён пайшоў яму насустрач. Па меры таго як ён ішоў наперад, пакідаючы за сабою ліхтары, яму здавалася, што паветра рабілася лягчэйшым і ўсё быццам ачышчалася пад гэтым ледзь прыкметным святлом.

Кантэн дайшоў да канца вуліцы, перайшоў шырокую аўтастраду, якая праходзіла побач з будоўляй. Яна закрывала выхад на мост цераз Рэйн.

Тўман яшчэ быў густы. Аднак паступова ён змяняў свой колер, быццам яго разганяў слабы ветрык. За туманам суцэльнай масай праступалі дамы. Іх колер быў невыразны, яны ўяўлялі сабой сумесь дня і ночы. Крыху далей нізка вісела малочна-жоўтае сонца, якое толькі пачало праганяць прыцемкі.

За спіной праязджалі машыны. Іх уключаныя фары, быццам нажамі, разразалі хвалепадобны туман. Машыны ехалі хутка, шаша ажно блішчала, пакрытая слядамі ад іх колаў.

Сёння горад здаваўся яму не такім агідным, як учора ўвечары. Кантэн разглядаў яго амаль з асалодаю.

Больш за ўсё яго вабіла рака. Можа, таму, што, як ён казаў сабе, рака не з’яўляецца часткай горада. Яна тут прахожая, як і ён. Яна дзеліць горад Ліён на два падобныя да турэмных сценаў берагі, з якіх імкнецца вырвацца на прастору. I тут Кантэну прыгадалася фраза з адной кнігі: «...і рэкі, што цякуць да нябачных гарызонтаў святла».

Гэта быў толькі канец фразы, які чамусьці прыгадаўся Кантэну і выклікаў у яго душы хваляванне.

Некалькі хвілін ён не думаў ні аб чым, а толькі паўтараў уголас гэтыя словы, ад якіх яму рабілася прыемна. Кантэн заўсёды лічыў гэтыя словы вельмі прыгожымі і таямнічымі. Яны былі ўзятыя з кнігі, якая вельмі моцна зблізіла яго з настаўнікам, бо, абмяркоўваючы яе, яны ўпершыню гутарылі пра смерць. Выявілася, што настаўнік таксама часта пра яе думаў і, як і Кантэн, рабіў гэта без асаблівага страху і смутку, мабыць, з той простай прычыны, што смерць здавалася яму вельмі далёкай.

Паступова рака вызвалялася ад туману. Вада яшчэ не мела колеру, яна была быццам працягам туману, але дзенідзе на паверхні ўзнікалі іскрынкі. I гэтага ўжо было дастаткова, каб адчуць прысутнасць ракі.

Кантэн падаўся ўздоўж берага да зусім новага металічнага моста, які стралой перакінуўся цераз раку і пранізаў сабою сырадой туманнай раніцы. Па мосце праходзіла аўтастрада, якая нырала ў чатырохвугольную арку, падобную на ўваход у склеп. Машыны збіваліся тут у гуле, ад якога павявала смерцю, той смерцю, якую Кантэн лічыў самай абсурднай і якая часта здаралася на дарогах у выхадныя дні. У гэтым месцы было вельмі цяжка перайсці праезную частку, таму Кантэн пачакаў іншых пешаходаў, каб разам з імі трапіць на другі бок.

Чым далей Кантэн адыходзіў ад ракі, тым больш у яго сэрцы нарастала трывога. Тут, у горадзе, зноў усё рабілася самотным, цёмным, тут яшчэ гаспадарыла ноч. Кантэн не памятаў, які быў гэты горад раней. Адно ведаў: рытм гарадскога жыцця — вар’яцкі. А можа, Кантэн ужо застары, каб зразумець сэнс усёй гэтай таўкатні? Ці зможа чалавечая істота, захопленая гэтым вірам, заставацца самой сабою, гаспадаром сваіх рухаў, думак, слоў?

Марыя-Луіза сама выбрала свой шлях, яе ніхто не прымушаў. Ізабэла казала, што яе дачка будзе шчаслівая ў горадзе. А што Ізабэла ведала пра гэты горад? Яна ніколі яго не бачыла.

Настаўнік нямала расказваў яму пра «пачвару-горад».

Ён добра ведаў яго і ўцёк адтуль. I вось цяпер Кантэн прысутнічае пры абуджэнні гэтай пачвары, якая, відаць, поўнасцю ніколі не засынае. Яна бурчэла, пагражала, яе дыханне было напоўнена пахамі вугалю, бензіну і дрэннай кухні.

Чым далей ад ракі, тым больш пахла гніллю, паветра ператваралася ў дым. Але Кантэн ішоў і ішоў. Ён разумеў, што пранікае ўсё глыбей усярэдзіну велізарнай машыны, спыніць якую нічога не зможа.

Толькі сёння ён пачынаў разумець жах настаўніка, калі той шукаў патрэбных слоў, каб расказаць пра горад-пачвару. Горкі смех апанаваў Кантэна, калі ён паспрабаваў уявіць настаўніка ў горадзе, яго высокую постаць з доўгімі рукамі, якія ён не ведаў, куды падзець. Ці змогуць паладзіць гэтыя дзве істоты, адна з якіх нарадзілася ў горадзе, а другая там, дзе жыў Кантэн? Няўжо яго дачка прывыкла да ўсяго гэтага? Няўжо яна так хутка змянілася?

Кантэн успомніў яе апошнія вакацыі. Вядома, яна змянілася. Яна насіла сучасную прычоску. Як і ўсе жанчыны, яна хацела быць элегантнай. Кантэн нічога не меў супраць гэтага. Ён не быў рэтраградам, хоць Ізабэла і лічыла яго старамодным. Сёння ён пераканаўся ў тым, што МарыяЛуіза не прывезла дадому нічога, чым пахла тут. Яна ўпэўнена стаяла на зямлі. Яна расказвала пра горад зусім іншае. 3 яе расказаў горад цяжка было ўявіць. Але, па праўдзе кажучы, Кантэн і не стараўся гэта зрабіць. Ён толькі шмат чытаў і гутарыў з настаўнікам. Горад яго мала цікавіў. Кантэн кожны дзень бачыў перад сабою бясконцую раўніну, у глыбіні якой гэты горад знаходзіўся. I заўважаў шэры дым над гарызонтам.

Кантэн рашуча крочыў наперад. Ён вяртаўся ў самае сэрца горада, у тое месца, дзе няспынна віравала жыццё. Ён крочыў ужо тры чвэрці гадзіны і раптам падумаў, якую б адлегласць прайшоў ён за гэткі самы час у сваёй мясцовасці. Пэўна, яму спатрэбілася б менш часу, каб дайсці да лесасекі, што знаходзілася на вяршынях гор Сэн-Жульена. Тут, на вуліцах горада, яму здавалася, што ён амаль не рухаецца ўперад. Увесь час вакол яго былі адны і тыя шэрыя сцены, адны і тыя вітрыны, адны і тыя сілуэты людзей, якія ўсе некуды спяшаліся. Вось дарога на лесасеку — іншая справа. Яна ніколі не стамляла, нават калі ён хадзіў туды кожны дзень на працягу многіх тыдняў. Там усё было жывое: зямля, дрэвы, неба. Толькі сёння, тут,

у горадзе, Кантэн па-сапраўднаму адчуў моц прыроды і сваю сувязь з ёю. Там ніколі не адчуваеш сябе адзінокім, нават калі пражывеш увесь век адзін, а побач не будзе ніводнай жывой душы.

Выраз «жывая душа» перайшоў да яго ад маці. Звычайна Кантэн ужываў яго пры тых самых абставінах, пры якіх яго ўжыла б маці. Ён ведаў, што выраз не зусім дакладна перадае тое, што ён сёння адчуваў. Кантэн адчуваў на сабе цяжар жыцця толькі тады, калі заставаўся сам-насам з зямлёю. А ці змагла б гэта «жывая душа» існаваць тут, у гэтай пякельнай машыне пачварнага горада?

He, здаецца, не змагла б. Калі што і мае душу, дык гэта зямля. Але якая яна, што сабой уяўляе? Мабыць, гэта тое, што існуе па-за межамі яго ўспрымання, тое, што ўгадваецца ў маўчанні вінаградніку перад самым усходам сонца? Цяжка сказаць.

Калі ён заводзіў гутарку пра гэта нябачнае і неадчувальнае з настаўнікам, той заўсёды пачынаў смяяцца. I пераставаў смяяцца толькі тады, калі прыводзіў цытаты славутых філосафаў, якіх Кантэн зусім не ведаў. Такім чынам, Кантэн ніяк не мог растлумачыць таго, што так займала яго розум.

16

Кантэн зноў захваляваўся. Праз некалькі хвілін ён убачыць дачку. Ён ужо быў перакананы ў тым, што кансьержка сказала яму няпраўду. Сказала знарок, што МарыяЛуіза ўстае апоўдні, каб абгаварыць яе. Але Кантэну напляваць на гэту зайздросніцу. Хутка ён і не ўспомніць пра яе, калі будзе размаўляць з Марыяй-Луізай. А ім будзе пра што пагутарыць.

Кантэн больш не глядзеў з агідаю на горад. Што яму? Ён жа тут праездам. Ён тут выпадковы глядач, якога гэты свет мала кранае. Праз некалькі гадзін ён пакіне яго і забярэ з сабою Марыю-Луізу. Кантэн вернецца да сваёй зямлі, да свайго дому, да свайго спакою, і, успамінаючы пра горад, ён будзе помніць, як кепска яму там было. А калі Кантэну не пашанцуе з надвор’ем ці з ураджаем, ён скажа сабе: «Кантэн, успомні Ліён» і адразу адчуе сябе самым шчаслівым чалавекам на свеце.

Яму раптам моцна захацелася есці. Кантэн зайшоў у булачную і купіў дзве мяккія цёплыя булачкі. Яны былі вельмі смачныя, але адрозніваліся ад сапраўднага хлеба,

які трэба есці кожны дзень, калі многа працуеш фізічна.

Тўт ён заўважыў, што заблудзіўся. Побач стаяў паліцэйскі, і Кантэн спытаўся ў яго, дзе знаходзіцца вуліца Сухога Дрэва. Вуліца Сухога Дрэва была недалёка. Аказваецца, сам таго не ведаючы, Кантэн ішоў у правільным кірунку.

— Кантэн,— сказаў ён, смеючыся, сам сабе,— хутка ты станеш сапраўдным гараджанінам. Табе трэба прадаць свой дом і зямлю і пераехаць на вуліцу Сухога Дрэва. Твае дочкі і жонка будуць радыя.

Кантэн выйшаў на патрэбную вуліцу і тут убачыў кансьержку, якая выходзіла з бакалейнай крамы. Яна не звярнула на старога ніякай увагі, і Кантэн нават узрадаваўся, што яна зайшла ў другую краму. Цяпер ён быў упэўнены, што не спаткае яе на лесвіцы.

Удзень пад’езд выглядаў інакш. Відаць, з той прычыны, што сюды цадзілася праз шкляны дах бледнае святло. Кантэн павольна адольваў паверх за паверхам. Ён хацеў так разлічыць сілу, каб нідзе не спыняцца і ў той жа час не збіцца з дыхання. Яму не было чаго спяшацца. Нават калі Марыя-Луіза выйдзе раней, ён спаткае яе на лесвіцы.

Калі ён падняўся на апошнюю пляцоўку і выняў свой гадзіннік, на ім было амаль дзевяць гадзін. Яго сэрца шалёна білася, але, мабыць, не толькі ад таго, што ён так доўга падымаўся. Насустрач яму выйшла дама ў гадах, яна збіралася спускацца ўніз разам з маленькім хлапчуком, які адразу ўхапіўся за парэнчы. Кантэн ветліва павітаўся з ёю, а дама папрасіла прабачэння за тое, што хлопчык ледзь не збіў яго з ног.

Кантэн вырашыў пастаяць крыху. Ён будзе чакаць Марыю-Луізу тут. Цяпер яна нікуды не дзенецца. Рана ці позна яна выйдзе яму насустрач. Кантэна ахапіла вялікае хваляванне, але ён стрымліваў яго. Паступова сэрца пачало біцца ў нармальным рытме. Кантэн набраўся рашучасці і стараўся асвойтацца ў гэтым доўгім калідоры з паадставанымі пліткамі на падлозе.

Раптам яму прыйшла думка пастукаць у дзверы. Ён пастаяў з хвіліну, чуйна прыслухоўваючыся да гукаў у вялізнай будыніне. Сюды даходзіў толькі прыглушаны гарадскі гул.

Яго сэрца зноў шалёна забілася. Кантэн глыбока ўздыхнуў, быццам збіраўся нырнуць пад ваду, затрымаў дыханне і нерашуча пастукаў.

Цішыня.

Горад таксама маўчаў.

За дзвярыма нікога не чуваць. Было нешта трывожнае ў гэтым маўчанні, якое панавала ва ўсім будынку. Можа, пастукаць яшчэ раз, ды мацней? Раз ён тут, ён ужо не будзе спускацца. Яму здалося, што ён пастукаў моцна, а на самай справе ён зрабіў гэта вельмі ціха, і калі МарыяЛуіза яшчэ спіць... Калі яна яшчэ спіць, ці мае ён права будзіць яе? He даць ёй адпачыць, бо яна працуе так позна вечарам? Відаць, яна не забылася сваёй добрай звычкі спаць з шырока адчыненым акном, схаваўшы нос пад коўдру?

Кантэн не адважыўся пастукаць яшчэ раз. Ён вярнуўся на лесвічную пляцоўку і чакаў, гатовы спускацца ўніз, калі хто-небудзь будзе падымацца альбо выйдзе з пакоя. Ён пачакае яшчэ паўгадзіны. Ен так вырашыў. Ён дасць малой паспаць яшчэ паўгадзіны.

Прайшло, можа, з чвэрць гадзіны. Кантэн чуў крокі ўзад-уперад па лесвіцы, грукат дзвярэй, галасы, і кожны раз ён падскокваў, быццам яго маглі застаць на месцы злачынства.

Цяпер зноў нехта падымаецца. Ён чуе крокі жанчыны. Жанчына падымаецца павольна, спыняецца, ідзе далей. Гэта не Марыя-Луіза. Яна не магла яшчэ выйсці. I потым, у гэтых кроках адчуваецца занадта многа стомы і ляноты. Перавесіўшыся цераз парэнчы, Кантэн заўважае футравае паліто, бледную руку на дрэве і нават вельмі светлыя валасы.

He, гэта не Марыя-Луіза. Гэта не можа быць яна. Кантэн чакае яшчэ, каб упэўніцца, што гэта жанчына ідзе сюды. Яна спыняецца на чацвёртым паверсе, яе рука застаецца на парэнчы. Потым яна ідзе вышэй. Кантэн траціць галаву. Ён думае спускацца, пасля раптам паварочваецца і бяжыць да дзвярэй Марыі-Луізы.

Кантэн стукае. Маўчанне. Крокі на лесвіцы ўсё бліжэй і бліжэй. Ён стукае мацней. Зноў няма адказу. У гэты момант на пляцоўцы паўстае жанчына ў футравым паліце. Валасы яе і праўда вельмі светлыя.

Жанчына спыняецца і моўчкі глядзіць на Кантэна. Той нерухома стаіць ля дзвярэй, трымаючы руку ў паветры, і нагадвае вучня, які просіцца адказаць урок.

Жанчына вагаецца нейкі момант, потым робіць два крокі да Кантэна, моцна прыціскаючы да грудзей сумку, якую дагэтуль яна несла ў руках. Стук яе абцасаў аб плітачную падлогу нагадвае грымоты ў цішыні калідора.

— Вы шукаеце Марыю-Луізу?

Голас жанчыны сур’ёзны і хрыплаваты.

— Але, мадам.

Жанчына стомлена ўсміхаецца і перапытвае:

— Вы ўпэўнены, што вам трэба яна?

Кантэн не ведае, што адказаць. Жанчына робіць яшчэ два крокі. Яе абганяе моцны пах духоў. Кантэн усё маўчыць. Ён толькі машынальна перакладае пакунак з адной рукі ў другую.

Жанчына падыходзіць яшчэ бліжэй. Яе моцна нафарбаваны твар мае выраз вялікай стомы. Яна ўважліва аглядае Кантэна з ног да галавы, затрымаўшы позірк на пакунку, і, змяніўшы тон, гаворыць:

— Дык вы кажаце, вам патрэбна Марыя-Луіза? Мне здаецца, што сёння яе не будзе.

Гэтыя словы аглушваюць Кантэна. Ледзь чутным голасам ён пытаецца:

— Яна ўжо выйшла?

Жанчына смяецца. Але яе смех не звініць, а рыпіць, як нямазаныя колы.

— Так, яна выйшла, толькі не сёння.

— Вы хочаце сказаць, што яна яшчэ не вярнулася?

— Калі вам так падабаецца.

Кантэн кусае вусны. Нават цяпер ён нічога не разумее. Яму карціць зноў пастукаць у дзверы, за якімі знаходзіцца яго дачка, але гэта жанчына ўсё глядзіць на яго, і ён пытаецца:

— Вы не ведаеце, дзе я магу знайсці яе?

— Вам трэба нешта перадаць ёй?

Кантэн маўчыць. Ён не ведае, што ёй адказаць.

Жанчына працягвае:

— Вы ведаеце, я вельмі спужалася, калі ўбачыла вас тут, ля дзвярэй. Я не баязліўка, аднак... На тым тыдні ў адной маёй сяброўкі вось так раніцай вырвалі з рук сумку, калі яна вярталася дадому. У такім жа недарэчным будынку, як гэты. Уявіце самі, ёсць тыпы, якія забіраюць усё, што ім трапляе пад руку.

Кантэн не адказвае. Ён быццам прырос да падлогі. Стаіць па-ранейшаму насупраць дзвярэй і слухае гэту жанчыну.

— Разумееце,— тлумачыла тая,— не вельмі прыемна, калі ноччу выбіваешся з сіл, а раніцай у цябе адбіраюць заробленыя грошы.

Цяпер Кантэн зразумеў, чым займалася гэта жанчына,

і ў яго адразу прапала жаданне гаварыць або нешта рабіць.

— Дык што, вы пакінеце ў мяне што-небудзь МарыіЛуізе?

— He,— глуха прамармытаў Кантэн.— Я павінен убачыць яе.

— Ну, гэта будзе нялёгка. Яна збіраецца ехаць у Парыж. Бо тут, не ведаю, дзе яна зможа ўладкавацца, хоць яна марна часу не траціць. Яна працаўніца! Гэта не тая дзяўчына, якая бавіцца!.. Дарэчы, яна мае рацыю. Напрыклад, я толькі дабра жадаю ёй. Чым хутчэй яна паедзе адсюль, тым лепш будзе для яе. Але мне шкада яе будзе. Яна добрая сяброўка. Такіх мала.

Жанчына замоўкла, і Кантэн адчуў, як у яго задрыжалі ногі. Галава зрабілася цяжкай, але ён не звяртаў на гэта ўвагі. Кантэн адчуваў, што яму робіцца вельмі горача. Пот з яго каціўся градам. I калі жанчына адчыняла свае дзверы, ён хуценька, быццам падаючы сігнал няшчасця, прагаварыў:

— Мне вельмі трэба пабачыць яе! Мне трэба абавязкова знайсці яе сёння!

— Схадзіце да Фернана. Яна там сталуецца, калі бывае адна. Я вам нічога не гарантую, але паспрабуйце. Можа, вам пашанцуе ўбачыць там яе апоўдні.

— У Фернана?

— Вы не ведаеце, дзе гэта?

Кантэн адмоўна круціць галавой. Ён адчуў у горле камяк ваты. Жанчына сказала яму адрас.

— Дзякуй вам,— ледзь змог ён выціснуць з сябе.

I пайшоў прэч. Ён дайшоў да пляцоўкі і тут пачуў, як у замку павярнуўся ключ, адчыніліся і зачыніліся дзверы. Кантэн азірнуўся. Калідор быў пусты.

17

Кантэну здавалася, што ён вельмі доўга спускаецца ўніз. Ён не чуў ног пад сабою. Правая рука чаплялася за парэнчы. Пот цёк цурком па твары. Кантэн адчуваў, як ён цячэ і па спіне. Ад гэтага Кантэну раптам зрабілася вельмі холадна: ажно заляскалі зубы, ажно замуціла.

Нарэшце ён сышоў уніз, выйшаў на вуліцу, увесь час паўтараючы сам сабе адрас рэстарана, у якім, дасць бог, ён спаткае сваю дачку. Тут Кантэн спыніўся, абапёрся спіною на дзверы, каб крыху перадыхнуць.

Божа мой! Чаго ён так раскіс, быццам нейкі слабак?

Кантэн выпрастаўся і паглядзеў вакол сябе. На другім баку вуліцы ён заўважыў кафэ і накіраваўся туды рашучай хадою.

Кантэн ажно падскочыў, калі побач прасігналіла машына. У руку павеяла холадам, і хтосьці крыкнуў:

— Куды прэш, вёска! Глядзі пад ногі!

I машына паехала далей.

— Вёска! Вёска! Ну і што з таго?

Кантэн зайшоў у кафэ, сеў за першы столік і заказаў шклянку гарэлкі. Ён выпіў яе залпам, расплаціўся і адразу выйшаў на вуліцу. У ім толькі што прачнуўся незнаёмы яму дагэтуль чалавек, які вымушаў яго рухацца, дзейнічаць.

Марыя-Луіза... Яго дачка Марыя-Луіза, аказваецца, шлюха! Божа мой, ці можа такое быць? Тут нешта не так... I ўсё ж такі! А можа, існуюць дзве Марыі-Луізы Кантэн? Але ж яны не могуць жыць па адным адрасе.

Дык што, ён з’яўляецца бацькам такой самай шлюхі, такой самай подсцілкі, як тая, якую ён бачыў учора вечарам або сёння раніцай? Ну гэта, чорт вазьмі, мы яшчэ паглядзім! Кантэн — вёска! Кантэн — недарэка! Кантэн — слабак, які ўсё сцерпіць ад сваіх дзяцей!

Ён раптам успомніў, як жонка некалі сказала яму:

— Твая Марыя-Луіза наробіць табе ў рот, і ты скажаш дзякуй.

Ён сціскаў кулакі. Хай толькі ён знойдзе яе! Хай толькі яна трапіць яму ў рукі! Можа, у яе знойдзецца абаронца, але Кантэн яшчэ не стары. А потым, яшчэ ёсць паліцыя. Паліцыя? Як ён пра гэта раней не падумаў? Туды трэба было звярнуцца адразу. Там гэтых дзевак павінны добра ведаць. Прынамсі, ён зможа атрымаць даведку. Ён будзе ведаць праўду. Яму вернуць яго дачку або пасадзяць яе ў папраўчы дом.

Дзе ён бачыў паліцэйскі пост? Гэта было ўчора вечарам. Кантэн успомніў блакітную светлавую шыльду з белымі літарамі «Паліцыя». Там стаяў паставы з аўтаматам. Але дзе гэта было? Кантэн цяпер не мог успомніць. Дарэчы, а дзе цяпер ён знаходзіцца?

Кантэн прачытаў на шыльдачцы «Вуліца Біржавая». Гэта яму нічога не гаварыла, і Кантэн вырашыў пашукаць паліцэйскага. Ён прайшоў яшчэ крыху ўперад і ўбачыў ля скрыжавання паставога. Кантэн спытаўся ў яго, дзе знаходзіцца камісарыят паліцыі.

— А які вам патрэбен?

Кантэн не ведаў, што адказаць. Тады мужчына ў белым кепі сказаў:

— Гэта залежыць ад таго, які вам патрэбен. Напрыклад, вы згубілі рэч, то вам трэба ісці на вуліцу Сэн-Жан.

— He,— прамовіў Кантэн,— гэта справа асабістая і тэрміновая.

— Вы не адсюль? Нетутэйшы?

— Але.

— Значыць, вам трэба ісці ва ўчастак. Плошча Антанэн Пансэ. Вы ўбачыце самі, гэта побач з паштамтам, калі ідзеш у бок Рэйна.

Паставы вызваліў руку з-пад пелерыны і паказаў Кантэну кірунак, у якім трэба ісці. Кантэн выслухаў яго тлумачэнні, падзякаваў і пайшоў.

Цяпер на вуліцах народу было менш, і ён мог крочыць шпарчэй. Кантэн ступаў шырока, часта перахопліваў пакунак то адной, то другою рукой, раз-пораз папраўляў капялюш, які спаўзаў з мокрай галавы. Ідучы, ён ледзь стрымліваў у сабе гнеў. Гэты гнеў надасць яму сілы, калі ён' скажа паліцэйскаму: «Я шукаю сваю дачку-прастытутку». I ён ведаў, як нялёгка будзе сказаць гэта. Ён зразумеў гэта яшчэ тады, калі звярнуўся да паставога і не змог растлумачыць, чаго ён хоча.

Чаго ён хоча? Ён хоча знайсці сваю дачку МарыюЛуізу. Дзяўчынку, якую ён адну адпусціў у гэты вялікі горад, а яна згубілася. Што з ёй тут здарылася? Невядома! Хто вінаваты? Можа, гэты агідны Раберці альбо гэта жанчына з блакітнымі валасамі? Трэба іх арыштаваць? Кінуць у турму? А разам з імі і гэту шлюху, што жыве на адной лесвічнай пляцоўцы з Марыяй-Луізай? Можа, якраз яна і сапсавала малую?

— Добрая сяброўка... Мне будзе не хапаць яе...

Яна сама, відаць, не раз абкрадала яго дачку. А выдумала пра нейкага злодзея. Кантэну карцела пабіцца з кімнебудзь. За некалькі хвілін ён ператварыўся ў зусім іншага чалавека. Цяпер ён глядзеў на сустрэчных з нянавісцю. Кантэн спадзяваўся ўгадаць на іх тварах нейкую віну. Усе маладыя хлопцы здаваліся яму злодзеямі і мелі звычкі сутэнёраў. Чаму фараоны не арыштуюць усю гэту сволач? Чаму гэтыя падонкі гуляюць на волі? Каб псаваць сумленных дзяўчат? А фараоны не звяртаюць нават увагі на іх. Яны стаяць побач па двое, па трое на рагу вуліц і толькі перашкаджаюць вам пераходзіць там, дзе вам пажадаецца. А ў гэты час, замест таго каб займацца справай, дзяўчаткі

гандлююць сваім целам. Кажуць, што і сярод паліцэйскіх ёсць сутэнёры. Цяпер Кантэну няцяжка ў гэта паверыць. Але калі яно сапраўды гэтак, ці можа ён тады спадзявацца на дапамогу камісара паліцыі?

Па меры таго як Кантэн набліжаўся да плошчы Пансэ, у яго галаве ўзнікала тысяча довадаў наконт таго, каб не ўблытваць у гэту справу паліцыю.

А што, калі ён памыліўся? Калі яго ашукалі? Можа, Марыя-Луіза ўжо адумалася? Можа, яе трэба вылаяць як след? Можа, турма гэта ўжо занадта?

Ён раптоўна спыніўся. Яго позірк слізгануў па вуліцы, па незнаёмых тварах прахожых. Кантэн доўга глядзеў на ўсё гэта, потым апусціў голаў. Яго паліто было расшпіленае. Пад ім быў відаць жылет, спераду якога матляўся тоўсты срэбны ланцужок гадзінніка. Штаны былі пакамечаныя. На чаравіках выступілі шэрыя плямы солі.

А калі камісар паліцыі папытаецца, што ён, Кантэн, зрабіў дзеля таго, каб абараніць сваю дачку? Уберагчы яе ад горада? Ад гэтай пачвары?

Слова «пачвара» зноў навяло яго на роздум аб настаўніку. Цяпер усё скончана. Нават калі яна і вернецца з бацькам дадому, яна ніколі не выйдзе замуж за настаўніка. Навошта шлюха сумленнаму хлопцу? Калі яна вернецца, яна будзе...

Кантэн не ведаў, што яна будзе рабіць. Ён не ведаў нічога. Больш нічога. Як толькі ён перавёў позірк з іншых на сябе, яго гнеў растаў вокамгненна. У галаве было пуста, ногі дрыжалі, як і тады, калі ён стаяў перад дзвярыма Марыі-Луізы. У грудзях халадзела. I гэты холад быў мацнейшы, чым на вуліцы.

Кантэн павольна павярнуўся і пайшоў у другі бок.

Горад быў далёка. Ён згубіўся за бясколерным экранам, які схаваў усё: фарбы і пякельны грукат, што нагадваў дыханне магутнай пачвары.

18

Ён доўга крочыў проста так, без мэты. Нарэшце выйшаў да ракі, пайшоў уздоўж яе, але яго нічога не займала. Позірк не спыняўся ні на чым, і нічога не знаходзіла водгуку ў яго сэрцы.

Толькі ўвесь час прыходзіла ў галаву фраза:

— Марыя-Луіза — працаўніца... Гэта не тая дзяўчына, якая бавіцца.

Гэтыя словы паўтаралі розныя людзі. Хто сказаў іх першы, прастытутка з пятага паверха ці родная маці Марыі-Луізы?

Ізабэла таксама часта казала, што яе старэйшая дачка вельмі працавітая, вельмі ўпартая ў дасягненні сваёй мэты. Яна сама надумала паехаць у горад. Маці лічыла, што так будзе для яе лепш. Марыя-Луіза сама адштурхнула ад сябе настаўніка. Яна паставіла сабе вышэйшую мэту. Бо яна ж гэткая ўпартая! Яна не будзе марна траціць гэтулькі часу, каб зноў вярнуцца ў глуш! Навошта ёй дабівацца становішча, каб потым скончыць жыццё на кухні вясковага настаўніка? Навошта атрымліваць прафесію артыста, каб потым латаць шкарпэткі? Варта толькі паглядзець на падарункі, якія яна прысылала сваёй сястры, каб уявіць, якога становішча яна дамаглася. I ўсё адна! Простая сялянская дзяўчына! Яе бацька нават пальцам не варухнуў, каб дапамагчы.

Кантэн паўтараў гэтыя словы, жаваў іх, быццам кавалак кары, набраклы горкім сокам. I чым больш ён жаваў іх, тым больш яны атручвалі яго, быццам былі ядам.

Гэта ён вінаваты ва ўсім, раз такое дапусціў. Ён ніводнага разу не наведаў сваё дзіця. Цяпер што, біць яе? Лаяць? Забраць адсюль сілай і завезці дадому? А можа, яна засмяецца яму ў твар? Бо ён жа ніколі не патурбаваўся нават, каб даведацца, як яна жыла з таго часу, як пакінула бацькоўскі дом.

У яго галаве ўсё перамяшалася: і словы прастытуткі, і словы яго жонкі, і словы кансьержкі, і словы жанчыны з блакітнымі валасамі, і словы дзяўчыны з салона Раберці. Яны ўсё больш і больш пераконвалі яго, што Марыя-Луіза загубіла сябе.

Ён марна шукаў слоў, якія б маглі суцешыць яго, даць хоць невялічкую надзею. Такіх слоў не было.

— У Фернана... Апоўдні... Часам яна там бывае. Магчыма, вам пашанцуе.

Гэтыя словы сказала светлавалосая прастытутка. Цяпер яны ўсхвалявалі Кантэна.

— Мне будзе не хапаць Марыі-Луізы... Яна добрая сяброўка.

А што, калі гэтая шлюха была толькі суседкай яго дачкі на лесвічнай пляцоўцы або проста кліенткай, якой Марыя-Луіза рабіла прычоску? I не брала грошай. Таму яна шкадуе Марыю-Луізу. Шкадуе, што тая паедзе. Значыць, Марыя-Луіза не адчыніла свайго салона. Але калі

яна стала прастытуткай, дык навошта ёй пакідаць Ліён? Тым больш навошта ехаць у Парыж?

Небарака! Няўжо прастытутка будзе гэтак гаварыць пра звычайную суседку?! Няўжо недастаткова таго, як глядзеў на Кантэна гэты малакасос з салона Раберці? Можа, якраз ён ва ўсім і вінаваты, гэты смоўж? 3 якой асалодаю размазаў бы Кантэн яго агідную фізіяномію!

Кантэн спыніўся. Яму здавалася, што ён зараз звар’яцее, што зараз яго галава лопне, як бурбалка, і ўсё будзе скончана.

I сапраўды, які ён вар’ят! Пакінуць родныя мясціны, каб за адну ноч згубіцца тут, забіць у сабе чалавека, якім ён быў ад нараджэння. Горад выбіў яго з раўнавагі, і цяпер Кантэн быў гатовы нават забіць чалавека за тое, што той не так на яго паглядзеў. Вось што зрабілася з ім. I ўсё за тое, што ён палічыў сваю дачку загубленай. Ледзь усю паліцыю на ногі не падняў.

Як знайсці ў сабе сілы, каб супакоіцца?

Кантэн паглядзеў навокал, каб вызначыць, дзе ён знаходзіцца. Невялікая царква на ўзгорку дазваляла яму лёгка арыентавацца тут. Ён зразумеў, што ішоў у напрамку Пераша, а яму патрэбен быў рэстаран, які знаходзіцца побач з тэатрам. Кантэн бачыў тэатр учора вечарам, а таксама зусім нядаўна. Ён вернецца, ён шпарка пойдзе туды, хоць ведае, што ў яго вельмі мала шанцаў спаткаць дачку ў рэстаране ў гэты час. Але гаспадар павінен ведаць яе, і, магчыма, ён скажа Кантэну, дзе Марыя-Луіза працуе. Кантэн успомніў, як дачка расказвала, што яна харчуецца ў адным і тым жа месцы. Відаць, так яно і ёсць. Як ён пра гэта раней не падумаў.

Чым бліжэй падыходзіў ён да рэстарана, тым больш спакайнеў. Апынуўшыся перад шыльдаю «У Фернана», Кантэн зусім супакоіўся.

Вузенькі ўваход быў зроблены з цёмна-чырвонага дрэва, акенца было напалову завешанае фіранкамі, і калі б Кантэн устаў нават на дыбачкі, ён не ўбачыў бы, што там робіцца ўсярэдзіне.

Раптам у грудзях прачнуўся боль, які нагадваў маленькага грызуна, што распачынаў сваю работу. Няўжо спакой пакіне яго зноў?

He разважаючы больш, Кантэн паклаў руку на клямку. Нават вагі яго рукі было досыць, каб дзверы расчыніліся. Невялікае памяшканне было пустое. Сталы, засланыя папяровымі абрусамі, стаялі шчыльна, зверху былі раскла-

дзены прыборы. Адразу налева ад дзвярэй знаходзіўся бар.

У зале панавала цішыня. 3 дзвярэй, якія былі ў глыбіні бара, ішоў пах смажанага мяса.

Кантэн паглядзеў у бок вуліцы. Яму хацелася ўцячы адсюль. Аднак ён не варухнуўся. Дзесьці нешта грукнула. Потым адчыніліся і зачыніліся дзверы. Пачуліся павольныя крокі. З’явіўся дужы чырванатвары мужчына гадоў пад пяцьдзесят, у блакітным, як у садоўніка, фартуху. Стаўшы за прылаўкам, ён спытаўся, гледзячы на Кантэна:

— Што, не горача?

— He.

— Зранку здавалася, што будзе сонечна, але вось зноў хмарыцца.

Чалавек змоўк. Ён абапёрся рукамі на край прылаўка і чакаў.

Кантэн зразумеў, што трэба нечага выпіць.

— Дайце мне шклянку віна,—т прамовіў ён.

— Белага?

— Але, белага.

Чалавек выняў з невялікага цынкавага бака літр белага віна і наліў шклянку на высакаватай ножцы.

— He здзіўлюся, калі заўтра пойдзе снег,— дадаў ён, ставячы бутэльку на месца.

Кантэн згаджаецца і падымае шклянку. Яго рука дрыжыць, халоднае віно цячэ па пальцах. Ён робіць пару глыткоў. Віно здаецца яму крыху даўкім. Пэўна, не натуральнае. Лепш трэба было заказаць кубачак кавы. Ён папрасіў віна, бо гэта было першае, што адразу прыйшло яму ў галаву.

Чалавек зноў абапёрся на свой прылавак. Цяпер ён глядЗеў на вуліцу. Ён быў вышэйшы за Кантэна, таму бачыў, што там рабілася. Але Кантэну было на гэта напляваць. Ён адпіў яшчэ глыток, паставіў шклянку і раптам спытаўся:

— Мадэмуазель Кантэн будзе сёння абедаць у вас?

Чалавек пацёр свой нізкі лоб і спытаўся ў сваю чаргу:

— Мадэмуазель Кантэн, кажаце вы?

— Але. Марыя-Луіза Кантэн.

Твар чалавека раптам пасвятлеў. Падняўшы руку, ён усклікнуў:

— Вы маеце на ўвазе маленькую Марыю-Луізу?!

Кантэн згодна кіўнуў галавою. Чалавек зноў перамяніўся ў твары, неяк дзіўна ўсміхнуўся, падміргнуўшы Кантэну адным вокам, потым нахіліўся да яго і па-змоўніцку растлумачыў:

— Сказаць па праўдзе, гэта здзівіла б мяне. Здаецца, яна вельмі занятая цяпер. Па-мойму, на яе ўжо нельга разлічваць.

Кантэн хацеў нешта сказаць, але ў яго перахапіла дыханне. Выгляд у яго быў прыгнечаны. Чалавек заўважыў гэта і супакоіў яго:

— Нічога, бацька, не перажывай. 3 кім не бывае. Я параіў бы не траціць марна часу. Я даўно зразумеў, што гэта малая створана не для такога жыцця. Яна заўсёды мела нейкую сваю думку ў галаве. Толькі шукала выпадку. Як кажуць, чакала свайго часу. Мы з жонкай заўсёды казалі, што яна зусім не такая, як іншыя.

Кантэн паглядзеў на гэтага чалавека, потым на шклянку віна, пасля зноў на чалавека, які пачаў расказваць яму пра шматлікія якасці Марыі-Луізы, якія дапамагалі ёй выкручвацца ў жыцці.

— Вы ведаеце, многія жадалі б пакончыць з гэтым. Але ім не хапае таго, што ёсць у яе. Менавіта гэтага ім усім не хапае.

Чалавек ажно стукнуў сябе па лобе ад захаплення.

Дык, значыць, гэта праўда. Марыя-Луіза дасягнула большага, чым іншыя. Але, Божа мой, у чым? Няўжо і цяпер ён мае на гэты конт нейкія сумненні?

Чалавек усё гаварыў.

— Ведаеце, мы бачым тут многіх. Але, паверце мне, такія, як яна, сустракаюцца рэдка. А потым, гэта яшчэ звязана з узростам. Для большасці, калі яны пачынаюць думаць, ужо вельмі позна.

Кантэн быццам прырос да крэсла. Кожнае слова чалавека падае ў яго, быццам камень на дно калодзежа. I гэты камень застанецца ў яго душы назаўсёды. Яго цела памёрла. Яно паралізавана, яно загублена нейкай невядомай гангрэнай. Адзін толькі розум яшчэ жыве.

Гаспадар кафэ расказваў цяпер пра сяброўства, якое ўзнікла паміж яго жонкай і Марыяй-Луізай. Іх адносіны нагадвалі адносіны маці з дачкой. У гэты момант увайшла гаспадыня. Яна была тоўстая і круглатварая, маленькія вочкі, быццам свярдзёлкі, упіліся ў Кантэна.

— Я вось толькі што расказваў пра Марыю-Луізу,— павярнуўся да яе муж.

Жанчына заківала галавою. На тлустым падбароддзі ўзніклі складкі. Яна залапатала:

— Ой, як шкада, што яна паехала ад нас. Але што зробіш... Ёй выпаў шанс. Яна сарвала вялікі куш. Яе забірае 262

да сябе важны тып. Яны ўсе, па сутнасці, мараць аб гэтым, але шанцуе далёка не кожнай.

Зноў умяшаўся гаспадар:

— Кожны будуе сваё жыццё, як можа, толькі не ўва ўсіх атрымліваецца. А вось за яе я спакойны, яна малайчына.

Яны так гавораць між сабою, быццам Кантэна няма тут. Яны ўспамінаюць першы прыход Марыі-Луізы, яе расказы пра родную вёску, пра першага гаспадара, які абыходзіўся па-свінску з усімі новенькімі. Ах, прастытуцыя, прастытуцыя... Каб жа хто ведаў, дзе яна часам хаваецца. Тое, што гэтыя дзяўчаты вымушаны спаць са сваімі гаспадарамі, ці ж гэта лепш, чым тратуар? I ніхто слова не скажа. Вось якая крывадушнасць! Усе гэта ведаюць, толькі выгляду не паказваюць. Але ў Марыі-Луізы моцны характар. Яна — адчайная галава. У яе хапае розуму, каб абараніць сябе. Яна ніколі не жадала працаваць на мужчыну. О, гэта патрабуе вялікай смеласці!

Кантэн не можа зварухнуцца. Ён прыгінаецца ўсё ніжэй і ніжэй, быццам трапіў пад моцны лівень.

Мужчына гаворыць пра гандаль, пра палітыку і называе ўсё гэта горшай з прастытуцый. Самай вялікай на свеце. Усе высокія начальнікі — хабарнікі! Дастаткова толькі паглядзець на справы мэрыі або прэфектуры. Там усё нячыста, ён гэта добра ведае.

— Але Марыя-Луіза сапраўды вельмі добрая дзяўчына,— заканчвае гаспадар сваю доўгую прамову.

— Канечне, яна вельмі разумна робіць,— дадае тоўстая жанчына.— Многія крытыкуюць яе, але я лічу, што яна мае рацыю.

I яна паўтарае зноў і зноў, як ёй шкада, што МарыяЛуіза паехала.

Заходзіць наведвальнік. Кантэн машынальна асушае сваю шклянку. Ад віна ў страўніку адчуваецца холад.

Цяпер гаспадары размаўляюць з новым наведвальнікам. Кантэн развітваецца, дзякуе і накіроўваецца да дзвярэй. Ён ужо кладзе руку на клямку, як чуе вокліч гаспадара:

— Гэй, бацька, гэта будзе трыццаць франкаў!

Кантэн вяртаецца, дастае з кішэні свой партаманет, сарамліва кажа словы прабачэння. Перад тым як выйсці з кафэ, ён яшчэ раз пытаецца:

— Дык яна апоўдні не прыйдзе, вы ўпэўнены?

Яму адказвае тоўстая гаспадыня:

— He, не прыйдзе. Яна развіталася з намі ўчора.

Кантэн адчыняе дзверы. Ужо на парозе ён чуе, як гаспадар пасмейваецца з яго:

— Во дае, стары корч! Тут сапраўды паверыш у Дзеда Мароза... Ажно ў галаве не ўкладваецца!

19

Неўзабаве Кантэн зноў апынуўся ля вакзала Пераш. Пот цурком ліўся з яго, зубы ляскалі ад холаду. Як ён прыйшоў сюды? Чаму?

Пад пахай у яго па-ранейшаму быў пакунак для МарыіЛуізы, толькі цяпер папера крыху падралася з аднаго боку. Кантэн успомніў, што ён паслізнуўся на каналізацыйным люку і паваліўся. Нейкія мужчына з жанчынай дапамаглі яму падняцца. Ён нават успомніў, як жанчына сказала, спачуваючы:

— Бедны чалавеча, добра, што ў вас тоўстае паліто.

Кантэн не ведаў, падзякаваў ён гэтым добрым людзям ці не. Ён нават не запомніў іхніх твараў.

Кантэн папытаўся ў даведачным акенцы пра расклад цягнікоў. Раней як у 18 гадзін 59 мінут нічога не было. Яму гэта было даўно вядома, але ён забыўся, бо галава яго апусцела. Яна вызвалілася ад усяго, што было ў ёй перад прыездам сюды, і напоўнілася горадам, тварамі, гукамі, галасамі... Асабліва галасамі. Яны гучалі бесперапынна, але нельга было разабраць асобных слоў. Ды і словы гэтыя не мелі больш ніякага сэнсу. 3 іх утваралася глухое бурчанне пачвары, якая сядзела перад гэтым вакзалам і называлася горадам.

Кантэн сядзеў некалькі хвілін на багажнай лаўцы перад зачыненым акенцам, дзе прымаюць багаж. За дзвярыма, якія вялі ў галерэю грузавых і паштовых перавозак, проста на паддозе спалі два няшчасныя, закруціўшыся ў брудныя паліто. Аб іх увесь час спатыкаліся служачыя вакзала, пасажыры і насільшчыкі, але ніхто не звяртаў на гэта ўвагі. Яны ляжалі сярод натоўпу і былі яму чужыя.

Калі Кантэн зірнуў на насценны гадзіннік, было ўжо крыху больш чым апоўдні. Ён падлічыў, што да адыходу цягніка яшчэ заставалася шэсць гадзін, і тут раптоўна яго ахапіў такі жах, што ён ускочыў з месца.

I ён збіраўся паехаць адсюль, нават не пабачыўшы сваёй дачкі? Ён жа ўцёк ад яе! Пасля кафэ ён не пайшоў на вуліцу Сухога Дрэва, каб яшчэ раз пашукаць МарыюЛуізу, а пабег сюды! Ён сядзеў тут, ахоплены панікай, га-

товы адмовіцца ад усяго, абы толькі сесці на першы цягнік, які адвязе яго да свайго дому, да сваёй зямлі, да спакойнага жыцця. Ён нічога не зрабіў, каб перашкодзіць сваёй дачцэ застацца тут, ён проста пакідаў яе.

А Ізабэла і Дэніза чакаюць Марыю-Луізу. Яны ўпэўненыя, што ён прывязе яе дадому сёння вечарам. Яны будуць сядзець удзвюх за сталом, перад імі будуць стаяць талеркі гарачага супу... I тут ён з’явіцца на парозе адзін. Ці хопіць у яго смеласці? Няўжо ён сцерпіць, каб яму плюнулі ў твар? Ён прыедзе да іх і нічога не скажа...

А што, калі ўсё гэта, аб чым ён даведаўся, няпраўда, паклёп? Можа, з небаракі-селяніна тут проста пасмяяліся?

Кантэн зноў ускочыў з месца і пачаў хадзіць узад-уперад па агромністай зале. Ён хацеў крыху прывесці свае думкі ў парадак.

Сапраўды, усё сыходзілася. Усё было супраць МарыіЛуізы. Усё гэта было невыпадкова. Людская злосць тут ні пры чым. Трэба быць вар’ятам, каб яшчэ на нешта спадзявацца. Але калі ён думаў аб надзеі, яму хацелася смяяцца з сябе. Смяяцца з сваёй жонкі, з настаўніка, з іх захаплення ад Марыі-Луізы. Яму здавалася, што ён чуе, як усе яны паўтараюць хорам прыпеў гаспадара кафэ і яго жонкі. Гэты прыпеў быў працягам прыпеву Ізабэлы.

— Гэткае становішча! Гэткая працавітая дзяўчына! Сур’ёзная, і ўсё тут. He такая, як іншыя... 3 характарам, не проста так! Столькі працаваць, каб потым цыраваць настаўнікавы шкарпэткі! Вярнуцца ў сваю вёску? Ды як вы маглі падумаць такое?!

Што яна працавала добра, з гэтым згаджаліся ўсе. Нават яе суседка па лесвічнай пляцоўцы, гэта курва, шлюха, сучка!

Божа літасцівы! Што ён, Кантэн, такое зрабіў?!

Навошта яны хвалілі яе? Для дзяўчыны, якая так нізка ўпала, гэта ўжо занадта. Было б, здаецца, лягчэй, калі б яна адправілася на другі канец свету, каб там даглядаць пракажоных!

Бач ты: яна ведала, як сябе паводзіць. Адмовілася спаць з Раберці. Падумаць толькі! А гэты Раберці? Можа, якраз з яго ўсё і пачалося? Гэта подлая душа вінаватая ва ўсім! Можа, гэта і быў той малакасос? He, Кантэн добра ведаў, што гаспадару было не менш за пяцьдзесят. Але ж усё роўна падонак! Ці ж Кантэн не мае права пайсці і разлічыцца з ім за ўсё? Набіць яму морду сярод яго смяр-

дзючых флаконаў? I сказаць, што ён крыху спазніўся, аднак ён бацька і можа заступіцца за сваю дачку.

Кантэн машынальна пакрочыў у бок салона, але раптам у яго галаве загучалі словы Ізабэлы:

— Калі табе давядзецца пайсці туды, то ты павінен знайсці патрэбныя словы.

I ён ужо сабраўся вяртацца, каб растлумачыць Ізабэле, што здарылася з яе дачкой... Што яе дачка...

На гэтым слове ён быццам спатыкнуўся. Кожны раз, калі ён хацеў прамовіць яго, думаючы пры гэтым аб сваёй жонцы, аб сваім доме, аб Дэнізе, у яго раптоўна сціскалася горла. Гэта слова там не падыходзіла, яно падыходзіла толькі тут.

Ён крочыў шпарка. Час ад часу на яго нападала ікаўка: страўнік не хацеў прымаць халоднае і кіслае віно, якое Кантэн нядаўна выпіў.

Калі ён выйшаў на вуліцу Сухога Дрэва, то зноў завагаўся. Яго рукі дрыжалі. Кантэн бачыў гэта, але ніяк не мог авалодаць сабою.

Ён борздзенька ўзбег на пяты паверх. У грудзях пякло, у горле сіпела. Цяпер ён усё добра ўсведамляў, і, нягледзячы на тое, што ў яго трэсліся рукі, ён адчуваў у іх нейкую моц.

Кантэн больш не вагаўся. Ён моцна пастукаў у дзверы і крыкнуў:

— Марыя-Луіза! Гэта я... Адчыні!

Цішыня. Здаецца, прайшла цэлая вечнасць. Кантэн пастукаў мацней і крыкнуў яшчэ раз:

— Марыя-Луіза! Адчыні! Гэта твой...

У той момант, калі ён хацеў сказаць «бацька», яму прыгадаліся словы гаспадара кафэ:

«Ну, бацька, з гэтым прыходзіцца мірыцца».

Кантэн ледзь не закрычаў ад болю, так яму балела. Балела ўсюды, як быццам яго моцна збілі.

Ён пастукаў яшчэ раз і крыкнуў. 3 суседніх дзвярэй пачуўся мужчынскі голас:

— Яе няма дома! Ды і глухой гэта лялька ніколі не была. Што ён сабе думае?

Пачуўся смех жанчыны. Смех чысты і вельмі высокі.

Кантэн пачаў спускацца ўніз. Насустрач яму трапляліся людзі. Ён падыходзіў да пакоя кансьержкі. Шкляныя дзверы адчыніліся з тонкім бразгатаннем, якое нагадвала смех той жанчыны.

— Вы ўсё шукаеце мадэмуазель Кантэн? — спыталася кансьержка.

Ён кіўнуў галавою ў адказ.

— Вы крышачку спазніліся. Я павінна сказаць, што яна прыходзіла, але доўга не пабыла. Узяла два чамаданы і пайшла. Сказала, што астатняе забярэ потым ці прышле каго. Кватэра застаецца за ёю да канца студзеня.

Кантэн зразумеў, што ён спазніўся. Але ў яго хапіла сілы, каб спытацца:

— Дык што, яна паехала ў Парыж?

— Вядома, у Парыж...

Жанчына вагалася. Яе твар нічога не выказваў, аднак можна было здагадацца, што яна нешта думае. Нарэшце яна сказала:

— Калі я добра зразумела, яна, як кажуць на тэлебачанні, выцягнула шчаслівы білет.

— Яна пакінула вам адрас?

Кантэн гаварыў упэўнена, але аўтаматычна. Кансьержка паглядзела на яго пакунак і адказала:

— Я павінна забіраць яе пошту.

— Дык ёсць у вас яе адрас ці не?

Жанчына незадаволена выцягнула ўперад вусны. Кантэн глядзеў ёй проста ў вочы і заўважыў, што яна крыху баіцца яго позірку. Нарэшце яна зрабіла няпэўны жэст і прабурчала:

— Ай, ды што там! Яна ж не забараняла мне даваць камусьці гэты адрас...

Яна зайшла ў пакой і адразу вярнулася да Кантэна з кавалачкам блакітнай паперы, якраз на такой МарыяЛуіза пісала ім лісты. Яна паглядзела на гэты шматок паперы і, смеючыся, сказала:

— Я яго нават не чытала сама. Калі вы жадаеце паслаць ёй ваш пакунак, гэтага адраса, можа, і дастаткова. Але каб убачыць... Яна напісала тут: Да запатрабавання. Паштовае аддзяленне, 57, вуліца Дзіжон.

Кантэн машынальна паўтарыў:

— Вуліца Дзіжон...

I змоўк. Жанчына пачакала хвіліну, пасля сказала:

— Вам няма чаго крыўдзіцца. Ва ўсякім разе, вы атрымалі ад мяне даведку.

Кантэн расшпіліў футра, дастаў партаманет, адлічыў сто франкаў. Жанчына падзякавала яму, збіралася ўжо пайсці, але павярнулася і паведаміла:

— Я вось што думаю. Раз яна пайшла адсюль нядаўна,

вы можаце зазірнуць у «Там-Там». Гэта начны клуб, які знаходзіцца на рагу Тэатральнай вуліцы. Яна павінна зайсці туды, каб развітацца з сяброўкамі. Можа, вам пашанцуе. Гэта ж яе ўчастак, квартал «Там-Тама».

Выходзячы з будынка, Кантэн адчуў, што сілы зусім пакінулі яго. Да гэтага часу яго падтрымлівалі то гнеў, то надзея. Цяпер у яго не было нічога. Ён адчуваў, што можа вось-вось паваліцца на тратуар. Бялізна яго змакрэла ад поту, і Кантэну зрабілася вельмі холадна на вуліцы. Ён увесь дрыжаў, яму карцела легчы проста тут, на дол, пад сцяну, як тыя бадзягі, якіх ён бачыў пры ўваходзе на вакзал.

Калі ён ляжа так, яго падбяруць, адвязуць у турму ці ў бальніцу, дзе ён зможа нарэшце выспацца.

Ад слабасці задрыжалі ногі, і Кантэн вырашыў зайсці ў кафэ. Паветра ў памяшканні было цёплае, густое, пахла смажанай ежай. У глыбіні залы Кантэн прыкмеціў пустую лаўку. Яна вабіла да сябе, бо стаяла ў цені і была адгароджаная ад астатняй часткі залы невялікім зэдлікам, на якім стаяў вазон з шырокім лісцем. Там можна было добра прымасціцца, паклаўшы локці на мармуровы стол, і нейкі час падрамаць за шклянкай. I ніхто не будзе табе перашкаджаць. Кантэн доўга змагаўся з жаданнем пайсці і прысесці там. Стоячы ля прылаўка, ён абапёрся на яго ўсім целам і залпам выпіў чарку гарэлкі, якая не мела ні смаку, ні паху, бо была зроблена не з чыстага вінаграду і ніколі не захоўвалася ў бочцы. Але гэта мала яго хвалявала. Чарка была маленькая, і Кантэн папрасіў яшчэ адну.

Побач мужчыны вялі размову пра скачкі. Яны казалі, што скачкі адмененыя з-за снегу, і гэта іх прыводзіць у адчай. Яны лічылі гэту справу такой сур’ёзнай, быццам ад яе залежала іх існаванне, і Кантэну карцела крыкнуць: мне б вашы турботы!

Выпітая гарэлка і дурнота гэтых мужчын абудзілі ў Кантэне злосць. Яна надала яму сілы, і ён выйшаў на вуліцу.

Цяпер холад здаваўся яму не такім моцным, як раней, і Кантэн адчуў, што пратрымаецца яшчэ некалькі гадзін.

Ён павінен зрабіць усё, каб знайсці Марыю-Луізу і забраць яе з сабою. Забраць так, каб яна нават не змагла западозрыць, што ён пра яе даведаўся тут. I ён не будзе дома прыспешваць яе, будзе чакаць, пакуль яна сама не паспрабуе сябе выратаваць.

Кантэн намагаўся ўспомніць, што адбывалася ў яго на

вачах з таго моманту, як ён прыехаў сюды. Намагаўся ўспомніць, што яму казалі. Ён імкнуўся зразумець, як гэта ўсё магло здарыцца з яго дачкой, якая ж яна ўсё-такі на самай справе і што змагло яе так хутка адарваць ад сваіх, ад усяго таго, што рабіла іх жыццё простым і прыгожым.

Калі ён збіраў усё гэта ў адно, каб атрымаць поўнае ўяўленне пра Марыю-Луізу, у яго было такое пачуццё, што гэты вобраз зусім не падобны на Марыю-Луізу.

Кожны раз ён прыходзіў да высновы, што яна не магла перамяніцца поўнасцю. Канечне, яна змянілася пад уплывам дрэннага асяроддзя, у якое трапіла з вёскі, але досыць яму спаткацца з ёю, як яна стане ранейшай.

Кантэн успомніў, як яны разумелі адно аднаго, як пераглядаліся, калі маці пачынала сварыцца. Гэта маўклівая згода надавала ім абаім сілы, дазваляла адчуваць сябе шчаслівымі.

Калі ён убачыць Марыю-Луізу, яму не трэба крычаць. Трэба знайсці сілы ўсміхнуцца, прыняць змоўніцкі выгляд. Раней гэта прыносіла ім столькі таямнічай радасці! А калі ён закрычыць, яна адразу выпрастаецца, як гэта было ў дзяцінстве, пачне агрызацца, яе позірк зробіцца непраніклівым.

Ніхто і ніколі не мог нічога дабіцца ад яе крыкам. Ад грубасці яна рабілася нерухомай, быццам камянела. Кантэн ведаў, што гэта найгорш.

Тут Кантэн успомніў раптам жончыны словы:

— Калі яны не захочуць адпусціць яе, ты скажы ім, што я захварэла і вельмі хачу яе ўбачыць.

Ці ж мог ён прадбачыць, што няпраўду давядзецца казаць не гаспадарам, а дачцэ? Ён ведаў, што Марыя-Луіза будзе падрабязна распытваць яго пра матчыну хваробу. Ён шукаў патрэбных слоў, але нічога не мог прыдумаць.

А што, калі Марыя-Луіза скажа «не»? Калі яна скажа, што гэта немагчыма, што яна не зможа паехаць з ім, каб нават наведаць сваю хворую маці?

Такая акалічнасць палохала яго, але ён адчуваў, што можа быць і такое. Іўт ён крыху падумаў і раптам успомніў пра Дэнізу. Вось пра каго павінен ён сказаць!

I Кантэн павольна вымавіў уголас словы, якія ён скажа ёй:

— Дэніза моцна захварэла... Трэба, каб ты паехала са мною... Яна вельмі хоча бачыць цябе...

Ён сказаў гэта, і яму адразу ўспомнілася іх дзяцінства.

Кантэн бачыў вочы дзяўчатак, у якіх ён мог заўсёды прачытаць радасць і нягоды. Ён чуў іх вясёлы бесперапынны смех. Ён памятаў слёзы Марыі-Луізы, калі Ізабэла павезла Дэнізу ў бальніцу. Той раніцай ён супакойваў яе цэлую гадзіну.

Толькі цяпер Кантэн зразумеў, што апошні раз, мінулым летам, Марыя-Луіза прыязджала, каб наведаць не столькі бацьку з маткай, як сястрычку, яе Дэнізу.

Каб жа яму ўдалося пагаварыць з ёю! Ён бы пераканаў яе, што трэба ехаць дамоў, бо Дэніза захварэла. Ён расказаў бы пра яселькі, якія яны рабілі перад Калядамі ў дзяцінстве... Толькі каб хапіла мужнасці зманіць...

Зманіць. Адно гэта слова нагадала яго колішнюю размову з жонкай. Яна казала:

— Ты напішаш яе гаспадарам... Ты скажаш ім аб сваіх прынцыпах... Скажаш, што ты сумленны чалавек і ніколі нікому не хлусіў!

Яна мела рацыю: сапраўды, ён мог пахваліцца, што ніколі нікому не схлусіў. I цяпер ён адчуваў сябе няёмка ад таго, што яму давядзецца ілгаць дачцэ.

Яны разам паедуць адсюль. Яны будуць ісці заснежанай дарогай. Потым яны трапяць у дамашняе цяпло. Іх сустрэне шчаслівая Дэніза. Ад радасці яна будзе яшчэ прыгажэйшай.

Кантэн запаволіў крок. Ён лёгка ўяўляў сабе ўсё гэта, вось толькі не мог уявіць рэакцыі Марыі-Луізы на тое, што бацька ёй схлусіў. Яна ж таксама ніколі не чула, каб ён казаў няпраўду.

Апынуўшыся ля тэатра, Кантэн лёгка знайшоў «ТамТам», але надпіс на дзвярах установы папярэджваў, што яна адчыняецца ажно ў 15 гадзін.

У 15 гадзін Марыя-Луіза будзе далёка адсюль. Кантэн быў на вакзале, але нават не пацікавіўся раскладам цягнікоў на Парыж. Пэўна, у яго было больш шанцаў убачыць дачку на вакзале, але ж ён там не застаўся. Ён таксама не змог дачакацца яе на кватэры, а цяпер вось траціў апошні шанц спаткаць яе. Можа, трэба хутчэй ісці на вакзал і шукаць яе там? He стаяць жа тут цэлыя дзве гадзіны, ля гэтых маленькіх вітрынаў, у глыбіні якіх на чырвонай тканіне прышпілены фотакарткі напалову раздзетых жанчын? Ён разглядаў іх нейкую хвіліну, баючыся сустрэць сярод іх сваю дачку, але хутка зразумеў, што ўсе яны — артысткі кабарэ. Яны спяваюць і адначасова распранаюцца.

— Прафесія называецца!

Сярод дзяўчат, якія займаліся гэтай прафесіяй, відаць, 270

таксама былі смелыя, працавітыя і сумленныя. Калі б два дні назад яму сказалі, што ў яго дачкі будзе такая прафесія, ён засмяяўся б. Цяпер жа яму здавалася, што гэта прафесія не горшая за іншыя...

Кантэн перайшоў на другі бок вуліцы. He, ён тут не застанецца. Але і на вакзал не пойдзе. Досыць. Добра набегаўся, прапусціў гэтулькі шанцаў, бо шукаў без пэўнага плана.

Насупраць дзвярэй «Там-Тама» было кафэ. Кантэн зайшоў. Ён сеў ля акна за невялікі квадратны столік, з пластмасы чорнага колеру. У яго гладкай паверхні адлюстроўваўся кавалачак шэрага неба. Кантэн замовіў кавы. Яму прынеслі невялічкі кубак і загорнуты ў паперу драбочак цукру. Кантэн агледзеўся. Бармен сварыўся з высокай доўгавалосай бландзінкай, на якой была зялёная шарсцяная майка, якая шчыльна аблягала яе грудзі і клубы. Яе цёмнаскурая сяброўка, з пляскатым носам, узад-уперад хадзіла ля прылаўка і глядзелася ў люстэрка, якое стаяла ў глыбіні залы. Кантэн пачуў, як яна сказала бармену:

— А мне ўжо стукнула пятнаццаць...

Кантэн прыгледзеўся да яе. Гэтаму дзяўчаці з жаночым целам было пятнаццаць гадоў. Яна курыла. Яна бавіла свой час у бары.

— Цэлых шэсць месяцаў,— расказвала яна,— лягавыя праводзілі мяне штовечар дадому. Цяпер ім гэта надакучыла. Бо ў мяне з’явіўся пашпарт... Чхала я на іх!

Гэтыя словы патанулі ў агульным тлуме, які стаяў у бары. Дзяўчына, апранутая ў белы світэр і ў чырвоныя штаны з аксаміту, паставіла на прайгравальніку пласпінку. Кантэн быў моцна ўзрушаны гэтым новым, незразумелым яму светам. Побач сядзеў хударлявы хлопец з тварам Хрыста, валасы ў яго былі даўжэйшыя, чым у дзяўчат. Яму саставіў кампанію здаровы дзяцюк з гальскімі вусамі. Далей сядзеў адзін за сталом нерухомы бледнатвары юнак. Яго пустыя зрэнкі не адрываючыся глядзелі ў адну кропку. Здавалася, ён адсутнічаў. Была тут яшчэ дзяўчына з тварам мадонны. Ён быў закрыты чорным вэлюмам. Кантэн падумаў, ці не сніцца яму ўсё гэта, настолькі гэты свет быў далёкі ад жыцця. На ўсіх прысутных ляжала адзнака сумнай дрымоты, твары скрывіліся ад жаху ў чаканні весялосці.

Нейкую хвіліну Кантэн яшчэ глядзеў на іх, але раптам яму зрабілася не па сабе. Ён разлічыўся і хуценька выйшаў.

20

Кантэн баяўся адыходзіцца далёка ад «Там-Тама». Ён толькі схадзіў на бераг Соны, але гэтым разам у яго знікла жаданне глядзець на раку. Ён сапраўды не ведаў, што яго чакае. Аднак, каб апраўдацца перад сваім сумленнем, прыйшоў да вываду, што трэба паспытаць апошні шанц. Інакш ён не зможа паехаць дадому.

Ён яшчэ раз зайшоў у кафэ, каб выпіць гарэлкі. Чаркі былі такія самыя маленькія, але ён хутка захмялеў, бо нічога не еў.

Нарэшце мінула трэцяя гадзіна, і Кантэн увайшоў у «Там-Там». Цяпер ён больш не вагаўся, нічога не магло яго напужаць. Аднак як толькі ён увайшоў усярэдзіну, то адразу спыніўся. Яму здалося, што ён трапіў на іншую планету. Усё тут было ружовае: столікі, лаўкі, лямпы, сцены. Нават белая афіцыянтава куртка здавалася ружовай. Кантэн глядзеў на лямпы і не разумеў, адкуль ідзе гэта ружовае святло. Здавалася, яно ішло адусюль і ніадкуль. Яно магло апускацца са сцен і са столі або, з такім жа поспехам, магло падымацца з падлогі, быццам хвалі гарачага паветра, якія падымаюцца летам з разагрэтага асфальту. Гэтае святло згушчала паветра, награвала яго так моцна, што немагчыма было дыхаць. Кантэну здавалася, што чалавечыя істоты, якія знаходзяцца тут, задыхаюцца ў гэткай атмасферы. А можа, адчуваў сябе так толькі ён адзін. Відаць, якраз гэткім бачаць перад смерцю свет вакол сябе. Кроў засцілае тады вочы.

Кантэн з намаганнем удыхнуў цяжкае паветра і прайшоў крыху ўперад. Ля касы сядзела пажылая жанчына. Яе галава была ледзь бачна. Кантэн падышоў да прылаўка і спытаўся ў афіцыянта, ці ведае ён Марыю-Луізу Кантэн. Той кіўнуў галавою ўбок і сказаў:

— Папытайцеся ў іх.

За столікам, на які ён паказаў, сядзелі дзве жанчыны. Адна сядзела спіною да залы, і Кантэну здалося, што зараз яго сэрца спыніцца. Але жанчына павярнула галаву, і Кантэн убачыў, што гэта не Марыя-Луіза. Кантэн глянуў яшчэ раз на афіцыянта. Той паўтарыў:

— Папытайцеся іх. Яны ўсё ведаюць лепш, чым я.

Кантэн стаіць, быццам паралізаваны. Ён ведае, што павінен зрабіць апошняе намаганне, каб развітацца з надзеяй. Вось яго цела крыху нахіляецца ўперад, быццам ён збіраецца ўпасці паміж столікаў, але раптам адна нага адры-

ваецца ад падлогі, і, супраць свайго жадання, ён робіць некалькі крокаў.

Кантэн набліжаецца да століка. Спыняецца. Дзяўчына, якая сядзіць да яго тварам, ветліва ўсміхаецца і гаворыць:

— Добры вечар.

Кантэн адказвае ледзь чутна:

— Добры вечар.

Дзяўчына, што сядзіць да яго спіной, устае і ідзе да прылаўка. Першая пасоўваецца крыху на лаўцы і дае Кантэну месца.

— Сядай,— кажа.

Кантэн каўтае сліну, якой сабралася поўна ў роце, і мармыча няўпэўнена:

— Я шукаю Марыю-Луізу Кантэн...

— Цудоўна. Сядай, сядай! Я пагавару з табою пра тваю Марыю-Луізу.

Кантэн без вялікай ахвоты сядае побач з дзяўчынай, ад якой моцна пахне такімі самымі духамі, як у салоне Раберці.

Дзяўчына бярэ яго за руку і прыціскаецца да пляча.

— Мяне завуць Дыяна... Табе падабаецца? Табе павінна падабацца. Ты ж апрануты ў паліто ляснога чалавека.

Яна весела смяецца. Здаецца, Кантэн ударыў бы яе. Ён прыўстае, але дзяўчына трымае яго.

— He варушыся,— шэпча яна,— я раскажу табе пра тваю Марыю-Луізу. Яна паехала адсюль. Яна была маёй сяброўкай...

Афіцыянт прыносіць дзве вялікія шклянкі з лёдам і мутнай вадкасцю, якая нагадвае настой палыну.

— Пагаворым ветліва, па-сяброўску,— не адстае дзяўчына.— Вып’ем па шклянцы і пагутарым, праўда?

Афіцыянт кажа:

— Гэта будзе восемсот.

Кантэн не раздумвае. Ён вымае свой партаманет і кідае на стол тысячафранкавы білет. Дзяўчына гаворыць:

— Ведаеш, твая Марыя-Луіза добрая чувіха, але ў мяне склалася аб ёй дзіўнае ўражанне.

Дзяўчына смяецца зноў. Яна паварочваецца тварам да Кантэна, ад яе моцна пахне тытунём.

— Бачыш,— працягвае яна,— здаецца, твая МарыяЛуіза паехала з тыпам, у якога аўтамабіль доўгі, быццам тралейбус. Аднак гэта мяне ніколечкі не хвалюе.

Кантэн адчувае, што дзяўчына пачынае абдымаць яго за шыю. Ён увесь напружваецца. I як толькі адчуў на сваёй

шчацэ дотык яе цёплай скуры, падскоквае, быццам працяты токам. He стрымліваецца і крычыць роспачным голасам:

— Марыя-Луіза-а-а!

Адпіхнуўшы ад сябе дзяўчыну, бяжыць да дзвярэй.

— Паглядзіце на яго,— крычыць тая,— што яму не спадабалася?

Чуецца яшчэ нейчы голас:

— He чапай яго, ён з’ехаў з глузду!

Кантэн цягне на сябе ручку дзвярэй. Яны з першага разу не адчыняюцца. Ён яшчэ чуе, перад тым як выйсці, з’едлівы мужчынскі голас:

— Што ты яму зрабіла?*Ты заўсёды абыходзішся пазверску са старымі!

За спіной у Кантэна моцна грукаюць дзверы і рэзка абрываюць смех, які праносіцца па зале.

НЯПРАЎДА

21

Кантэн ішоў, быццам адсцёбаны пугай, быццам абліты варам. Яго старэчую скуру апёк дотык гэтай дзяўчыны. Ды яна ж яму дачка гадамі!

Усё ў ім перавярнулася. Кантэн нагадваў цяпер стары рухавік, які працаваў з перабоямі, сапсаваную музычную скрынку, якая іграла з перарывамі. Ён ап’янеў ад усяго таго, што пачуў. Яго ванітавала словамі:

— Стары з вялікім кашальком... Стары, у якога поўна грошай... Яны толькі і мараць аб гэтым!...

— Столькі папрацаваць, каб потым зноў вярнуцца ў вёску, дзе гнула горб не адно пакаленне Кантэнаў!..

— Кантэн — селянін... Кантэн — чорны капялюш... Кантэн — футравае паліто... Кантэн — лясны чалавек... Кантэн нямодны.., састарэлы.., бязглузды.., скончаны!

— Ведаеш, а Марыя-Луіза ўмее жыць!

— Добрая дзеўка... Працаўніца, і ўсё тут.

— Нам будзе не хапаць гэтай малой...

— Тып з доўгім, як тралейбус, аўтамабілем!

— О, гэта дзяўчына не будзе бавіцца!

— Відаць, яна добра зарабляе, калі прысылае сястры гэткія падарункі!

— Твая Марыя-Луіза — мая сяброўка...

— Скажаш ёй, што я захварэла...

— Калі я думаю аб тым, як яна там адна...

У Кантэнавай галаве пераблыталіся галасы, твары, гукі, колеры горада, якога ён больш не заўважаў вакол сябе.

Некалькі разоў ён намагаўся ўспомніць, як выглядае Марыя-Луіза, але кожны раз перад ім уставалі іншая постаць, іншы твар. To гэта была жанчына з блакітнымі валасамі, то чарнявая шлюха, то светлая, пасля дзяўчынка, якой толькі што споўнілася пятнаццаць гадоў, і, нарэшце, гэта апошняя, з «Там-Тама».

Усе яны былі на адзін твар, а значыць, не мелі яго зусім.

Неўзабаве Кантэн зноў апынуўся на вакзале. Стаў ля ўвахода і чакаў. Ён ужо страціў усялякую надзею. Ім кіраваў сабачы інстынкт: калі гаспадар памёр, сабака шукае яго сярод жывых.

Яна паехала з гэтым тыпам на машыне, але ён чакаў яе тут, ля гэтых дзвярэй, у якіх знікалі футравыя паліто і жаночыя валасы: чорныя, белыя, рыжыя... Кантэн не ведаў нават, якога колеру цяпер валасы ў яго дачкі.

У каго ён ператварыўся! У згорбленага, нямоглага старога. Яго прывыклыя да цяжкай працы вялікія і дужыя рукі нічога не маглі зрабіць, каб затрымаць Марыю-Луізу. Яны бяздзейна віселі абапал яго цела.

Людзі, ідучы, штурхалі яго, быццам ён быў непатрэбнай рэччу, якая даўно страціла сваю форму.

Кантэн чакаў. Яму здавалася, што час спыніўся. Нішто так не замаруджвае час, як рух незнаёмых твараў праз месца, у якім дзень не адрозніваецца ад ночы, бо тут, ля ўвахода ў вакзал, заўсёды былі прыцемкі.

А якім маленькім, слабым і бездапаможным адчуваў ён сябе ў гэтай вялізнай зале, дзе гукі разносіліся, як у царкве! Ён, хто адчуваў сябе гэткім вялікім і гэткім магутным, калі знаходзіўся на сваёй зямлі! Зусім іншая справа, калі ля тваіх ног рассцілаецца бязмежная раўніна, а за спіною паўстаюць крутыя ўзгоркі! Калі над табою звісае блакітнае неба, свеціць яркае сонца, а паміж лесам і хмарамі гуляе вольны вецер! Вось там Кантэн заставаўся Кантэнам, там ён адчуваў сябе чалавекам. Што б з ім ні здарылася, ён заўсёды меў там пад сабою трывалы грунт. Ад зямлі ішла нейкая нябачная непераможная сіла, якая падтрымлівала яго, дапамагала жыць і лепш бачыць тое, што рабілася навокал.

А тут Кантэн адчуваў сябе, быццам у пустыні. Імя гэтай пустыні — натоўп. Тут не было паветра, неба, святла. Тое, што тут называлася святлом, пранікала ў цела Кантэна, быццам атрута. Сапраўднае святло, якое нясе ў сабе зародак жыцця, без якога гіне зерне, сюды ніколі не трапляе.

Натоўп ідзе. Ідзе з працяглым бурчаннем, з жальбой, якая выказвае яго пакуты, яго імкненне да недасягальнай радасці.

Паступова гэты натоўп зацягвае і Кантэна. Ён вымушаны ісці разам з усімі. Яго падганяюць, па нагах б’юць чамаданы. У адрас Кантэна нясуцца абразы, калі ён пачынае шукаць свой білет, але ён ужо нічога не чуе. Яго галава робіцца падобнай на гэты вакзал, дзе ўсё вібруе, аддаецца рэхам.

Кантэн болып нічога не ведае. Ён нагадвае жывёліну, якую інстынкт вядзе да нары.

Ён заходзіць у пусты вагон адзін з першых. Садзіцца ў куток, настаўляе каўнер, здымае капялюш, каб можна было прыхіліць галаву, заплюшчвае вочы. Змораны і галодны, ён не спіць, а як быццам плавае ў ванне. Аднекуль здалёк да яго даносяцца прыглушаныя гукі, якія паўтарае бясконцае рэха.

Кантэн нагадвае цяпер пасудзіну, перамяшанае змесціва якой павінна адстаяцца, ён падобны на маладое віно, якое не перастала яшчэ брадзіць. Толькі цяпер ён зразумеў, што дарэмна прыехаў сюды. Ён не здолеў адшукаць МарыіЛуізы і ад’язджаў з болем, якога яшчэ поўнасцю не мог сабе ўявіць.

Ён задрамаў, калі ў вагон пачалі заходзіць першыя пасажыры. Кантэн расплюшчыў на хвіліну вочы, каб паглядзець, ці шмат запалена лямпачак. Вакзал быў увесь асветлены. Неба цямнела ўвачавідкі і рабілася ўсё цяжэйшым.

Кантэн адчуваў сябе спакойна. Зноў пачаў драмаць. Але раптам пачуў жаночы голас:

— Ну пэўна ж, гэта месьё Кантэн! Я яшчэ на пероне падумала: глядзі, як гэты чалавек падобны на месьё Кантэна!

Гэты голас прымусіў яго ўсхапіцца. Ён шырока расплюшчыў вочы і пазнаў дачку свайго суседа Пэрдзіго. Кантэн успомніў, што яна працуе ў канторы завода, які пабудавалі два гады назад. Дзяўчына была амаль такога ўзросту, як Марыя-Луіза. Ён адразу падумаў пра гэта і адчуў, што яна будзе ў яго пытацца пра дачку. Кантэн

гэтага баяўся. Ён ліхаманкава шукаў словы, якія б маглі адцягнуць яе ўвагу ад Марыі-Луізы, але дзяўчына аказалася спрытнейшай, чым ён.

— Вы прыехалі пабачыцца з Марыяй-Луізай,— сказала яна.

Сказана гэта было не ў запытальнай форме, бо гэта ж было так натуральна, што бацька зрабіў такое падарожжа. Вядома, ён хацеў пабачыць дачку.

— Але,— адказаў Кантэн.

— Ну як, яна задаволеная?

— А як жа.

— Яна не часта прыязджае да вас?

— Сама разумееш, гэта не проста.

— Канечне, у кожнага свой занятак. Як кажа мой бацька, у нашы дні гадзіннік вядзе людзей, стрэлкі круцяцца хутчэй, чым некалі.

Яна засмяялася. Ёй хацелася, каб яе бацька меў рацыю. Яна сама жыла па гадзінніку. Каб начальнік адпусціў яе на адзін толькі дзень, ёй трэба было дамовіцца з сяброўкай, а гэта не так лёгка.

Кантэн больш згаджаўся. Час ад часу казаў «але» або ківаў галавою, спадзеючыся, што яна нарэшце стоміцца распытваць яго. Аднак дзяўчына ўсё размаўляла. I ніхто не мог даць гарантыі, што яна не будзе размаўляць усю дарогу. Яе размову пакуль што можна было трываць, але Кантэн вельмі баяўся новых пытанняў пра Марыю-Луізу. Яго страхі спраўдзіліся, калі дзяўчына папыталася:

— А вы часта прыязджаеце да Марыі-Луізы?

— He, першы раз.

— Нялёгка даводзіцца яе маме. Так доўга не бачыць дачкі.

— Вядома.

— I што, Марыя-Луіза не прыязджае дадому нават на Новы год?

— He, гэта проста немагчыма.

Тут дачка Пэрдзіго кінула хуткі цікаўны позірк на перон. Кантэн спадзяваўся, што яна ўбачыць яшчэ якоганебудзь земляка і пагутарыць з ім, але дзяўчына зноў павярнулася да яго:

— Мне здалося, што там ішла мая сяброўка.

Кантэн уздыхнуў. Як яму не шанцуе, думаў ён, як яму цяжка размаўляць з гэтай дзяўчынай. А тая сакатала:

— Скажыце, а вы не маглі б даць мне яе адрас? Ці хоць адрас месца, дзе яна працуе? Я калі-небудзь схадзіла б да яе пасля работы.

Кантэну зрабілася горача. Нейкую хвіліну ён думаў, што ёй адказаць, але нічога не ішло ў галаву. I тады ён павольна вымавіў, бо кожнае слова давалася яму з вялізным намаганнем:

— Дык вось... Справа ў тым... Я прыехаў да яе, таму што адбыліся змены, разумееце... Карацей, яна едзе ў Парыж.

Кантэн не паспеў яшчэ скончыць, як дзяўчына ажно ўсклікнула ад захаплення. I на старога пасыпаў град пытанняў. Ён адказваў на іх, як толькі мог, падбіраючы з цяжкасцю словы. Нешта тлумачыў, што Марыя-Луіза едзе стажыравацца і ён дакладна не ведае, колькі часу яна там прабудзе.

Урэшце настаў момант, калі Кантэн мог памаўчаць. Цяпер дачка Пэрдзіго ведала дастаткова. Яна гаварыла адна і болын не задавала яму пытанняў.

— Ну й малайчына! — захаплялася яна МарыяйЛуізай.— I ўсё адна. Адна ў горадзе, дзе на кожным кроку чакае небяспека...

Кожнае яе слова, кожны ўскрык захаплення падалі на Кантэна, быццам кроплі расплаўленага волава. Часам ён пытаўся ў сябе, ці не смяецца з яго гэта дзяўчына. Увогуле, ён мала яе ведаў. Пэрдзіго жылі асобна, на схіле ўзгорка. Яны ніколі не ведалі, што рабілася ў вёсцы. А можа, хтонебудзь з іхняй мясцовасці бачыў Марыю-Луізу ў горадзе? I ў вёсцы ўсе ўжо ведаюць?..

Кантэн уважліва паглядзеў дзяўчыне ў вочы. Але яны былі непранікальныя і бегалі, быццам у шалёнай жывёліны.

Кантэну карцела задаць ёй хітрае пытанне, вымусіць яе прагаварыцца, але ён падумаў пра Гюста Пэрдзіго, якому таксама было ўжо пад шэсцьдзесят і які быў цудоўным чалавекам. Чаму ў такога чалавека гэткая непрыемная дачка?

Кантэн спатыкнуўся на гэтай думцы. Яго раптоўна пачаў душыць смех. Чаму ў сумленнага чалавека павінна быць добрая дачка?

Дарэчы, з-за гэтай дачкі Пэрдзіго, якая сядзіць насупраць яго, Кантэн не можа нават думаць пра сваё. Яна зноў закідала яго пытаннямі аб рабоце, аб Дэнізе, аб доме...

Яна працягвала размаўляць усю дарогу. Кантэн ужо перастаў яе слухаць. Няспынная плынь слоў злівалася з грукатам колаў цягніка ў адзін суцэльны гул, які ні аб чым больш Кантэну не гаварыў. У галаве ў Кантэна зноў прано-

сіліся абрыўкі ўспамінаў, твары без імёнаў, галасы без выразнага тэмбру... Яго боль драмаў глыбока ў сэрцы і быў падобны на чуйны сон дзікага звера, якога доўга дражнілі і які быў гатовы кусацца зноў, як толькі яго разбудзяць.

Так, не выходзячы са стану нерухомай вяласці, Кантэн ківаў галавою і нешта бурчаў сабе пад нос кожны раз, калі дачка Пэрдзіго на хвіліну змаўкала. I гэта яго ледзь чутнае мармытанне, якое нічога не азначала, спрыяла таму, каб яе бясконцы маналог, да якога ён прывык, працягваўся і працягваўся.

22

На вакзале Кантэна чакаў настаўнік. Ён пасінеў ад холаду і моцна ляскаў зубамі, відаць, доўга прастаяў на пероне.

— Я і ўчора прыходзіў,— пачаў ён тлумачыць Кантэну,— але начальнік вакзала сказаў, што вы паехалі... Дык я вось зноў...

Ён часта дыхаў, яго словы былі неразборлівыя. Яму карцела хутчэй задаць старому свае пытанні. Кантэн разумеў, што настаўнік таксама адчуваў сябе кепска, што ён пакутаваў усю ноч і ўвесь дзень, змагаючыся з жаданнем пайсці да іх дадому і пра ўсё спытацца.

Як толькі яны апынуліся адны на дарозе, настаўнік спытаўся трывожным голасам:

— Ну, як там?

Кантэн адказаў невыразным жэстам, і хлопец прадоўжыў:

— Яна захварэла? Трапіла ў аварыю? Чаму вы не адказваеце мне? 3 ёй здарылася што-небудзь сур’ёзнае?

Кантэн маўчаў. Яны праходзілі міма ярка асветленай булачнай, і настаўнік нахіліўся, каб паглядзець Кантэну ў твар.

— Вы кепска адчуваеце сябе,— прамовіў ён.— Гэта бачна. Яна моцна захварэла, праўда?

Кантэн запаволіў крок. Яны спыніліся. Святло яшчэ падала на іх, і Кантэн паглядзеў хлопцу проста ў вочы, як рабіў гэта заўсёды, калі гутарыў з ім за сталом.

— He,— сказаў цвёрда,— яна не захварэла. Даю вам слова гонару.

Настаўнік хвіліну павагаўся, пасля прамовіў з нейкім шкадаваннем:

— А што з вамі? Здаецца, вы захварэлі самі?

— He, не, ca мной нічога,— хуценька прагаварыў Кантэн.— Проста я стаміўся крыху за дарогу. Няма звычкі, ведаеце...

Яны пакрочылі далей, аднак ля тытунёвай крамы настаўнік узяў Кантэна за руку і прымусіў спыніцца зноў. Сказаў ціха:

— Тут нешта не тое... Я ж бачу.

Кантэн апусціў галаву. Ён больш не мог вытрымаць яго позірку. Яму хацелася хутчэй адказаць, але ён не знаходзіў патрэбных думак, слоў... Каб ён быў у вагоне адзін, ён абавязкова нешта прыдумаў бы. Але гэтая дачка Пэрдзіго...

— Скажыце мне, чаму яна не прыехала? — жаласліва спытаўся настаўнік.

Кантэн сурова адказаў:

— Таму што яна не можа. Гэта немагчыма.

Ён разумеў, што сказаў бязглуздзіцу, і ведаў, што зараз скажа настаўнік.

Той накінуўся на Кантэна:

— Але чаму? Чаму? Чаго вы ездзілі ў горад? Каб толькі пабачыць яе?

— Таму што яна не магла прыехаць, і я павінен быў адвезці ёй, адвезці...

Кантэн замаўчаў. Ён толькі цяпер сцяміў, што пакунка ў яго няма, і стаў ліхаманкава думаць, дзе ён яго пакінуў. Ён быў упэўнены, што не забыўся яго ў вагоне. Ён трымаў яго пад пахаю, калі заходзіў у «Там-Там». Ён гэта добра памятае. А вось далей...

Пакуль Кантэн так разважаў, настаўнік не супакойваўся:

— Вы скажаце мне, урэшце, ці не, чаму яна не прыехала? Мы ж дамовіліся сустракаць яе разам... А вы паехалі ў Ліён...

— Так, праўда... Але я нічога не магу вам сказаць...

Кантэн зноў апусціў галаву. У вачах гэтага худога хлопца, які згінаўся пад ветрам, было столькі пакуты, столькі невыказнага гневу! Аднак стары амаль што адштурхнуў яго і пакрочыў далей. Сказаў стрымана:

— Дазвольце мне вярнуцца дадому. Мяне чакае жонка. Яна ведае, што цягнік ужо прайшоў. I потым, я вельмі стаміўся...

— Я магу крыху правесці вас?

— He трэба!

Кантэн сказаў гэта даволі рэзка, чаго ніколі не дазваляў сабе ў адносінах з настаўнікам.

Нейкі час яны крочылі поруч па вуліцах вёскі, абапал якіх цягнуліся доўгія гурбы снегу.

Кантэну хацелася пабыць аднаму.

У цягніку ён уяўляў сабе, як будзе ісці па гэтай дарозе ноччу. Ён думаў аб гэтым, як думаў улетку аб крыніцы, калі касіў сена па другі бок лесу. Яму здавалася цяпер, што ён прынёс сюды на поўсці свайго футра пахі і гукі вялікага горада.

Яны крочылі моўчкі. Вуліцы былі пустыя. 3 некаторых дамоў праз расчыненыя аканіцы яркае святло падала на гурбы снегу. Дарога блішчала. На ёй былі бачны сляды ад канькоў і ад жалезных колаў. Гэтыя сляды нагадвалі доўгіх хрумсткіх вужакаў, якіх там-сям прыхапіў моцны мароз.

Вецер прынёс некалькі тонкіх ільдзінак, якія заблішчалі пад ліхтарамі, быццам зорачкі.

3 імі параўняўся чалавек і гукнуў:

— 3 Новым годам вас абодвух!.. I добрай ночы!

— 3 Новым годам! — азваўся Кантэн. Ён пазнаў у сустрэчным Дэні Малега.

He спыняючыся, той дадаў:

— Зноў пойдзе снег. А калі вецер са снегам, чакай адлігі!

Калі яны апынуліся недалёка ад будынка школы, настаўнік сціпла заўважыў:

— Месьё Кантэн, вы нешта хаваеце ад мяне... Здаецца, гэта датычыцца мяне... Мадэмуазель Марыя-Луіза... напэўна, казала вам нешта, перадавала нешта мне, але вы не адважваецеся сказаць...

Яго голас дрыжаў. Ён выняў з кішэні сваю вялікую хударлявую руку і збіраўся ўхапіцца ёю за плячо Кантэна, каб зноў спыніць яго.

Яны стаялі твар у твар. Доўгае цела настаўніка, вакол якога ад моцнага ветру матлялася паліто, сагнулася папалам. Галава нахілілася да Кантэна. Яны знаходзіліся якраз пад ліхтаром, які вісеў пасярод вуліцы. Чорныя кучаравыя валасы настаўніка блішчалі ад святла. Ліхтар матляўся, і з-за ценяў, Якія хадзілі туды-сюды, яшчэ больш акрэсліліся рысы яго твару. Рука, сцятая на Кантэнавым плячы, дрыжала.

— Вы бачылі яе, бачылі? — пытаўся ён.

Кантэн не мог адказаць яму. Ён толькі схіліў галаву. Юнак прадаўжаў:

— Я так і ведаў! Тады вы павінны мне ўсё расказаць! Усё!.. Яна гаварыла з вамі пра мяне, праўда?.. Яна... яна не жадае...

Кантэн перажываў яго боль, як свой.

— Ведаеце,— ледзь вымавіў ён,— яна вымушана ехаць... ехаць раней, чым яна думала... Ад гэтага залежыць яе далейшае становішча...

— Куды яна едзе, у Парыж?

— Але, у Парыж.

Кожнае слова каштавала Кантэну велізарных намаганняў.

— I яна не прыедзе сюды перад ад’ездам?

Кантэн крутнуў адмоўна галавою.

— Дык усё скончана? Яна больш не вернецца?

Яго голас дрыжаў, збіваўся на высокія ноты, і старому было цяжка яго слухаць. Ён учапіўся за Кантэна і, здавалася, галасіў, чым вельмі нагадваў п’янага чалавека.

Дзесьці побач грукнулі веснічкі, і Кантэн пачуў крокі. He ведаючы, як супакоіць хлопца, ён хуценька сказаў:

— Правядзіце мяне да пільні... Пойдзем, хутчэй!

Яны ішлі даволі шпарка, наколькі дазваляла слізкая дарога. Чым далей яны адыходзіліся ад вёскі, тым яна была менш утрамбаванай, таму крочыць лягчэй не стала, але рызыка паваліцца зменшылася. Як толькі за спіною апынуўся апошні дом, настаўнік сказаў прыцішаным голасам:

— Ну дык вось! Раз яна не едзе, я сам адпраўлюся ў Ліён. Заўтра раніцай. Мне трэба было зрабіць гэта раней. Дарма я вас слухаў.

Кантэн зрабіў некалькі крокаў, глыбока ўздыхнуў і адказаў:

— Яна паехала ўжо.

— He мае значэння! Я і ў Парыж паеду. Дайце мне яе адрас!

Кантэну зноў зрабілася кепска. Ён, не думаючы, адказаў:

— У мяне няма яе адраса...

I тут настаўнік, здаецца, зусім страціў кантроль над сабою. Ён ухапіўся аберуч за Кантэна і закрычаў жалобна:

— Няпраўда! Вы маніце!.. Вы нешта хаваеце ад мяне!.. Вы смеяцеся з мяне!.. Вы не маеце права!..

Яны стаялі побач з лесапільняй. Было вельмі цёмна, і Кантэн не мог разгледзець настаўнікаў твар. Ён не ведаў, 282

што яму адказаць. Ды настаўнік, пэўна, і не паслухаў бы яго цяпер. Як не плачучы, той працягваў:

— Вы не жадаеце быць шчырым... Гэта не варта вас, не варта мяне, не варта нашага сяброўства. Вы не маеце права гэтак абыходзіцца са мною. Прашу вас, дайце мне яе адрас! Малю вас на каленях, месьё Кантэн!

Ён збіраўся паваліцца ў снег, але Кантэн знайшоў у сабе сілы, каб утрымаць яго.

— Сціхніце,— сказаў ён.— Клянуся вам, што ў мяне яшчэ няма яе адраса.

Настаўнік, здаецца, прыціх. He, ён плакаў. Пасля пачаў мармытаць, але ўжо без гневу:

— Прапаў я... Прапаў... Як вы не можаце мяне зразумець?.. Відаць, вы ніколі не кахалі...

Кантэн прамаўчаў. Гэтыя словы амаль не закранулі яго сэрца. Яму хацелася спытацца ў гэтага юнака, калі ён паспеў закахацца ў дзяўчыну, якую бачыў усяго разоў з дзесяць, як ён змог так прывязацца да яе, калі атрымаў ад яе толькі некалькі лістоў?.. Але стары разумеў, што гэта не мае сэнсу. Яму цяжка было меркаваць аб гэтым. Яму і самому гэта вар’яцкае каханне не здавалася такім ужо незвычайным.

Нейкі момант яны маўчалі. I калі настаўнік зноў пачаў патрабаваць ад Кантэна, каб той паабяцаў даць яму адрас, стары ўзяў яго за плячо, крыху страсянуў і сказаў:

— He трэба пісаць ёй... Вам не трэба яе бачыць...

— Як гэта, не трэба?

— He трэба... Я прашу вас...

-— Яна вам казала пра мяне, праўда?

Яго голас зусім ахрып. Кантэн не адказваў, і настаўнік раззлаваўся:

— Чаго вы маўчыце? Божа мой, скажыце ж хоць штонебудзь! Яна выходзіць замуж? Так ці не? Я так і думаў! Яна едзе, каб выйсці замуж. Яна знайшла такога жаніха, які падабаецца яе маці... I вы ведалі пра гэта... Але нічога мне не сказалі... Вы пакінулі мне надзею... Вам так было лепш!

Кантэн збіраўся адказаць, але настаўнік раптам засмяяўся вар’яцкім смехам і з жахам паглядзеў на Кантэна. Потым павольна адступіў ад яго і сказаў:

— Вы чакалі гэтага... Вы хацелі зрабіць мне навагодні падарунак, так? Дык вялікі вам дзякуй, месьё Кантэн! I вас таксама з Новым годам! Весяліцеся цяпер! 3 Новым годам, месьё Кантэн!

Ён не мог саўладаць з сабою. Кантэн хацеў дагнаць яго

і супакоіць, але настаўнік хутка пабег ад яго, размахваючы рукамі і паўтараючы адны і тыя словы, якія адносіла ветрам:

— 3 Новым годам!.. 3 Новым годам, месьё Кантэн!

23

Сагнуўшыся ад ветру, настаўнік крочыў наперад няўпэўненай хадой. Здалёк здавалася, што сунецца пустое паліто.

Настаўнік увайшоў у вёску і спыніўся ля першага ліхтара. Можа, ён зараз перадумае? А можа, зваліцца ў снег і будзе ляжаць, як згубленая кімсьці лялька? I знікне, прыбіты ветрам да зямлі? А можа, знікне ў начной вулцы?

Нейкі час хлопец стаяў у нерашучасці, хістаючыся то ўправа, то ўлева, не перастаючы размахваць рукамі. Здавалася, да яго ног нехта прывязаў цяжкія грузы, і таму кожны крок даваўся яму з найвялікшым намаганнем. Нечакана ён знік за паваротам, дзе стаяў дом Маліво. Кантэн моўчкі праводзіў яго позіркам.

Па зямлі слалася замець. У двары лесапілыгі бразгаў аб дошкі дрэнна замацаваны дротам кавалак бляхі. Белыя сняжынкі мітусліва ляцелі ў бок вёскі. Здавалася, яны нідзе не апусцяцца на зямлю.

— Вось убачыце, ён пойдзе зноў...

— Калі вецер са снегам, чакайце адлігі...

— 3 Новым годам!.. 3 Новым годам, месьё Кантэн!

У яго ў вушах усё гучаў перарывісты ад гневу і крыўды голас настаўніка. Кантэну зрабілася вельмі балюча, быццам у грудзях засеў жалезны асколак.

Настаўнік цяпер адзін. Ён знік у начы. I гэтая ноч была яму цямнейшай, чым іншым людзям. А ён так спадзяваўся мець у гэту ноч многа цеплыні і святла!

Усе ў вёсцы пачыналі сустракаць Новы год, а ён заставаўся адзін. Сам-насам са сваім болем.

Ці можна пакахаць гэтак хутка і гэтак моцна? Кантэн шукаў у памяці адказу на гэтае пытанне, але марна. Ён адагнаў ад сябе гэту думку і сказаў сабе, што сёння справа не ў ім, а ў Марыі-Луізе. I здарылася гэта не ў мінулым, a сёння, толькі што.

— Марыя-Луіза не такая, як усе...

Ад гэтых слоў яму зрабілася яшчэ больш прыкра, чым ад успаміну пра сваё першае каханне... Кантэн адчуваў сябе бацькам, толькі бацькам дарослай дачкі, і не мог зразумець таго, што адчуваў настаўнік.

— Я і ў Парыж паеду!

А ён, Кантэн, чаму сам не паехаў у Парыж? Ён жа падумаў пра гэта, але быў ужо ў вагоне. Ён толькі сказаў сабе, што ніколі не позна...

Кантэн павярнуўся спіною да ліхтара і пакрочыў далей. Ліхтар калыхаўся пад парывамі ветру, і тады перад старым выцягваўся на снезе доўгі размыты цень. Неўзабаве Кантэн дайшоў да першага павароту дарогі, адкуль пачынаўся пад’ём, і тут нарэшце адчуў, што ён у родных мясцінах.

Адсюль дарога будзе весці да самага дому. Ізабэла і Дэніза ўжо, напэўна, рыхтуюць навагоднюю вячэру. Малая насекла каштанаў, ссыпала іх у салатніцу. Цяпер заставалася толькі падсмажыць іх. Цікава, а ці дастала Ізабэла жоўтае віно?

Кантэн раптам падумаў пра віно ўраджаю 1941 года, у які нарадзілася Марыя-Луіза. Той год быў не вельмі ўрадлівы, аднак жоўтае віно, якое прастаяла ў бочцы сем гадоў, заўсёды добрае. Яны схавалі дваццаць бутэлек гэтага віна. Дзесяць бутэлек было выпіта за прычашчэнне Марыі-Луізы, а астатнія ляжаць у склепе, на самым дне за перагародкай.

У іх мясцовасці быў даўні звычай: заўсёды пакідаць дзесяць бутэлек на прычашчэнне і дзесяць — на вяселле. Так зрабіў Кантэнаў бацька. Дзесяць бутэлек было з яго боку і дзесяць — з боку бацькі Ізабэлы.

У Кантэнавым склепе ляжалі таксама бутэлькі для Дэнізы. Яны былі добра схаваныя, бо 1947 год быў годам своеасаблівым.

Кантэн крочыў, а ў галаве роіліся думкі пра ўсё гэта.

Калі ў мясцовых скляпах разбуралі старую перагародку, то часам унізе знаходзілі прысыпаныя бутэлькі. Іх лічылі. Дваццаць бутэлек азначала, што дзіця памерла да прычашчэння або памёр бацька і не сказаў, дзе былі схаваныя бутэлькі. Дзесяць бутэлек азначала, што дзіця не брала шлюбу. А пра бутэлькі забыліся, бо доўга чакалі вяселля і не дачакаліся.

Ад гэтых думак у Кантэна сціснула ў горле. Сціснула так, што спачатку яму хацелася плакаць, а пасля — смяяцца.

Смяяцца, як смяяўся настаўнік! Трэба прыйсці дадому і зараўці:

— Гэй, даставайце бутэлькі, трэба іх прыкончыць!

Можна будзе нават запрасіць настаўніка. Учатырох яны змогуць асушыць дзесяць бутэлек. Дзесяць? Чаму толькі

дзесяць? Можа, трэба пазбавіцца заадно і ад бутэлек Дэнізы?

Кантэн прайшоў амаль палову шляху. Цяпер ён спыніўся, каб агледзецца і неяк пазбавіцца ад сваіх думак.

Няўжо ён зараз звар’яцее? Няўжо будзе гаварыць бязглуздзіцу адзін сярод лесу ў гэткі позні час?

Наўкола ад ветру калыхаліся акацыі і ясені. Некалькі грабаў шамацелі ацалелай лістотай. Кантэн пачуў, што мерзне.

Снегаачышчальнік не прайшоў у гэтым месцы, таму ісці тут было вельмі цяжка, асабліва ноччу. Лягчэй было ісці збоку па цаліку, чым шукаць сляды тых, хто ішоў тут раней. Яны былі ледзь відаць. Месцамі снег быў вельмі глыбокі і сыпучы.

Паветра было ледзяное і калючае, але Кантэн не зважаў на гэта, бо ўсярэдзіне ў яго ўсё гарэла. Ён шпарка дайшоў да павароту на Паро і спыніўся. Калі ён пойдзе дарогай на Муційён, то абагне лес і выйдзе ззаду свайго дома. У такое надвор’е яму спатрэбіцца на гэта добрая гадзіна. Цэлую гадзіну ён будзе цягнуцца па дарозе, якою, пэўна, ніхто не хадзіў з таго часу, як лёг снег. Цэлую гадзіну Кантэн будзе борацца з ветрам, які будзе абшукваць і распранаць яго. Цэлую гадзіну ён будзе сам з сабою, каб пазбыцца ўсіх думак, якія мучылі яго дагэтуль. Цэлую гадзіну ён будзе крочыць да знямогі, і калі нарэшце вернецца дадому, то зваліцца на ложак, быццам п’яны. Толькі нічога не расказваць, не слухаць ніякіх пытанняў. А лепш пераначаваць у пуні на саломе, каб жонка з дачкой нават не ведалі, што ён вярнуўся. А што, ён можа зрабіць і гэтак.

Кантэн падумаў пра ранак. Халодны ранак на кухні, у якой толькі што падпалілі ў печы. Там чакаюць дзве жанчыны. Яны прыслухоўваюцца да гуку цягніка, да гукаў на двары... Адна з іх гаворыць:

— 3 Марыяй-Луізай ён будзе падымацца доўга...

Кантэн уздыхнуў і патупаў далей. Думка аб тым, што яму давядзецца ўсё расказаць, не давала яму спакою, але ён адганяў яе.

Ён шпарка дайшоў да павароту, за якім быў відаць яго дом. Там ён спыніўся, каб крыху перадыхнуць. Ліхтар на двары не гарэў, і чамусьці аканіцы на кухні не былі зачыненыя. Яны заўсёды зачыняліся нанач, і гэта крыху здзівіла Кантэна. Ён бачыў такім свой дом упершыню. Здалёк свяцілася адзінае жоўтае акенца. Неба было крыху цямнейшае

за пакрытыя снегам узгоркі. Кантэну прыгадаўся малюнак на навагодняй паштоўцы.

Кантэн доўга глядзеў на свой дом. Ім авалодвалі дзіўныя пачуцці. Ён здагадаўся, што там адбылося. Калі сцямнела, Ізабэла хацела зачыніць аканіцы і запаліць ліхтар на двары, як толькі пройдзе цягнік. Але Дэніза была супраць. Толькі яна адна магла ўявіць, якім будзе выглядаць дом здалёк, сярод снегу і ночы.

— Зусім маленькі дамок, падобны на яселькі, з адным акенцам, праз якое можна глядзець, як падае снег...

Цяпер яна сядзела перад гэтым акенцам і пільна прыслухоўвалася да начных гукаў. Яна ўяўляла сабе, як яе сястра дойдзе да павароту і раптам убачыць гэтае асветленае акно, гэтую кропку цеплыні сярод бяздушнай зімовай сцюжы.

Кантэн наважыўся ісці далей, але раптам спыніўся. У вачах паплыло. Па твары папаўзлі едкія, як воцат, слёзы, якія ўжо даўно шукалі выйсця. Кантэн стаў шукаць насоўку, расшпіліў паліто. Вецер адразу расхінуў яго, і цела ахапіў люты холад. Кантэн захістаўся: ногі адмаўляліся трымаць яго.

24

Дзверы расчыніліся адразу, як толькі Кантэн пачаў абтрасаць ногі ля парога. Вакол яго разлілося яркае, пасля цемры нязвыклае святло, павеяла цёплым хатнім паветрам. Аслеплены, аглушаны ўсім гэтым, Кантэн схіліў галаву.

— Тата! Тата!

Кантэн доўга не падымаў галавы, быццам глядзеў, ці застаўся яшчэ снег на яго абутку. Дэніза паўтарыла:

— Тата!

— Мая маленькая,— нарэшце прамармытаў ён.

— А дзе Марыя-Луіза, тата?

Кантэн заўважыў, як па падлозе рухаўся цень Ізабэлы. Потым з’явіліся яе рудыя тапкі і худыя ногі ў чорных вязаных панчохах. Кантэн увайшоў, узняў на яе вочы і адразу адвёў позірк. Павольна наблізіўся да пліты.

Было вельмі ціха. Кантэн адчуваў на сваёй патыліцы позіркі дзвюх жанчын. Ён прыслухоўваўся да іх дыхання, да дыхання агню ў печцы, якое супадала з завываннямі ветру ў начы.

Нарэшце Кантэн дома. Ён столькі марыў аб гэтым. Марыў пра цяпло і спакой свайго дома, а цяпер зноў адчуў

трывогу, якая не пакідала яго ўвесь час, пакуль ён ішоў сюды.

Кантэн быў тут з Ізабэлай і Дэнізай, аднак адчуваў сябе адзінокім. Няўжо ён так і застанецца адзін? Да апошняй хвіліны ён адганяў гэту думку, але цяпер адчуў, што яна ішла за ім на працягу ўсёй гэтай снежаньскай ночы і ўвайшла ў яго дом, быццам вялікі верны сабака.

— Што здарылася?

Голас Ізабэлы прагучаў аднекуль здалёк. 3 глыбіні гэтай хатняй цішыні. Кантэн спакваля павёў плячыма, прыўзняў рўкі, якія адразу ж апусціліся. Ён не мог адарваць позірку ад маленькага кружка агню, які быццам жывы калаціўся ў сярэдзіне чыгуннай пліты.

Голас Ізабэлы павысіўся на тон:

— Чаму ты вярнуўся без яе? Чаму?

Цяпло, якое падымалася ад пліты, апякло Кантэнаў твар. Ён павольна вымавіў:

— Яна не можа прыехаць.

— Яны не захацелі адпусціць яе... I ты нічога не зрабіў!.. Зусім нічога!

— He... Нічога.

Цяпер Ізабэла стаяла ля пліты. Яна нахілілася, каб разгледзець, што напісана на яго твары. Кантэн крутнуўся ўправа, падышоў да крэсла і грузна апусціўся ў яго.

— Ну, расказвай, чаго замаўчаў!

Кантэн нахіліўся, каб расшнураваць чаравікі. Пальцы не гнуліся, а скураныя вузлы яшчэ не адышлі ад марозу. Тут голас Ізабэлы зноў разануў яму вуха:

— Дык ты будзеш гаварыць ці не? Я, напэўна, маю права, каб нешта ведаць!                                                                     ,

— He злуй. Я прашу цябе, не злуй.

Кантэн гаварыў ціха. Голас яго дрыжаў. Трошкі цішэй, але на гэткай жа вострай ноце жонка зноў настойліва запыталася:

— Што здарылася?.. Яна захварэла?

— He, яна добра сябе адчувае.

— Дык што такое?

Кантэн урэшце разуўся, уссунуў на ногі свае мяккія туфлі і павольна ўстаў з крэсла. Гатовая вось-вось заплакаць, Дэніза спыталася:

— Яна не прыедзе?

— He... He цяпер.

Ізабэла падышла да яго і зноў угледзелася ў твар. Потым сказала:

— Ты дзіўна выглядаеш. Дык гавары нарэшце! Што ты хаваеш ад нас? Гавары!

Яна ўся напружылася, ахопленая хутчэй болем, чым гневам. У яе вачах застыў моцны жах.

— Ты праўду казала,— прамармытаў ён,— трэба было больш думаць пра яе, чым пра сябе...

Ён сказаў гэта не падумаўшы і цяпер адчуў, што прыйдзецца расказаць усё, хоць ён не быў падрыхтаваны да гэтага. Ізабэла нахмурыла бровы і закрычала:

— Калі я добра зразумела, нам няма чаго спадзявацца на яе прыезд!

Кантэн баяўся жончынага гневу. Ён не ведаў, як сябе паводзіць, каб не раззлаваць яе яшчэ больш. Ён злаваў на самога сябе, што не мог знайсці патрэбных слоў, і сказаў неўпапад:

— Мы не маем права быць эгаістамі.

Ізабэла ажно падскочыла ад гэтых яго слоў.

— Табе лёгка гаварыць! Ты бачыў яе! Бачыў, і цяпер табе напляваць на нас! Ты заўсёды думаў толькі пра сябе. Пра сябе аднаго... А мне давядзецца яшчэ чакаць і чакаць... I ў цябе хапіла сумлення сказаць пра эгаізм!

Пачала румзаць Дэніза. Гатовая вось-вось расплакацца, яна прамовіла тоненькім голасам:

— Табе пашанцавала, татка. Ты ўбачыў яе.

Кантэн глядзеў на ix. А ўжо ж! У параўнанні з імі яму вельмі пашанцавала! Вельмі! Яны нават уявіць сабе не маглі, як яму пашанцавала. Чым больш ён глядзеў на іх, тым больш яму здавалася, што ён бачыць іх такімі ўпершыню. Яны не змяніліся, кухня не змянілася, ноч не змянілася, і нават яго дом уначы не змяніўся. Змяніўся ён, Кантэн, бо пачаў глядзець на ўсё іншымі вачыма.

— Няўжо яна не прыедзе абняць нас перад тым, як выправіцца ў Парыж? — спыталася Ізабэла.

He раздумваючы, Кантэн адказаў:

— Яна паехала сёння вечарам, за некалькі хвілін перад маім ад’ездам.

— Добра, што ты паехаў раней і паспеў развітацца з ёю.

— Але, праўда.

Жанчыны ўсё падрыхтавалі да сустрэчы Новага года. Стол быў накрыты на чатырох. У вялікай салатніцы горкай ляжалі пасечаныя каштаны, на бярэмі дроў стаяла патэльня з дзіркамі.

Кантэн падышоў да малой, якая горка плакала, стоячы ля запаленых ясельцаў. Ён абняў яе за шыю, і калі яна

падняла на яго пачырванелыя вочы, Кантэн заўважыў у іх папрок. Ён стаў тлумачыць:

— Яна ж цябе вельмі любіць, твая Марыя-Луіза. Ты сама гэта добра ведаеш. Яна заўсёды думае пра цябе... I я сказаў ёй, што ты змайстравала яселькі... Ты ведаеш, яна вельмі з гэтага ўзрадавалася... Яна так хацела прыехаць... Але нельга было...

Ён вымушаны быў замаўчаць і адвярнуць галаву, бо на вочы нагарнуліся слёзы, а ён не жадаў, каб убачылі, што ён плача.

— Няўжо ж мы не людзі тут! — крыкнула Ізабэла.— Няўжо цяжка было даць ёй хоць адзін дзень, каб яна магла развітацца з намі? Што там за гаспадары такія? Што гэта за прафесія? А ты, пэўна ж, не знайшоў, што сказаць ім. Ты нават не паспрабаваў сказаць, што я хворая. Няўжо ж табе мову адняло б, каб ты хоць разок зманіў? Ты маніць не ўмееш... He можаш... У цябе свае прынцыпы... Ты толькі можаш важдацца са сваёй зямлёю, са сваёй жывёлай, са сваімі кніжкамі!

Ізабэла гаварыла і гаварыла. Яна ўсё вярнула на Кантэна. Толькі ён адзін быў ва ўсім вінаваты. Яна называла яго эгаістычнай і ганарыстай пачварай, яна абражала яго, як толькі магла.

Кантэн слухаў моўчкі. Ды яму не было чаго і сказаць. Яму здавалася, што ад гэтага жончынага гневу ім абаім стане лягчэй. Яна абзывала яго такімі словамі, якіх ён не асмеліўся б нават прашаптаць. У той жа час ён ведаў наперад, што яна скажа. Бо так і павінна было быць.

Паклаўшы локці на калені, Кантэн глядзеў на чырвоныя вугольчыкі на каласніку, якія нагадвалі яму вязняў за кратамі.

25

Паступова гнеў Ізабэлы перайшоў у плач, які цягнуўся вельмі доўга.

Кантэн нерухома сядзеў і глядзеў на вуголле, якое раз-пораз успыхвала ўслед за парывамі ветру на дварэ. За яго спіною плакалі дзве жанчыны, і іх плач пераклікаўся з працяглымі завываннямі зімовай ночы.

Котка павольна вылезла з падпечка, некалькі разоў пацягнулася, аблізала поўсць і ўскочыла Кантэну на калені. Яна доўга прынюхвалася да яго курткі, штаноў, твару. Потым пацерлася пыскай аб калючы падбародак старога,

разы са тры крутнулася на месцы і ўлеглася абараначкам.

Памалу жанчыны пачалі супакойвацца. Гэта нагадвала навальніцу ўлетку, калі яна непрыкметна аддаляецца з кароткімі парывамі ветру, падобнымі на ўсхліпы. На дварэ таксама прыціхла. Кантэн заплюшчыў вочы. Ён намагаўся прагнаць тое, што зноў варушылася ў яго душы.

Няўжо час спыніўся? Няўжо ўсё раптоўна ператварылася ў доўгую бясконцую ноч без світання?

Пасля нейкага нязвыклага маўчання зарыпела крэсла, на якім сядзела Ізабэла. Гэта яна ўстала і ззаду падышла да Кантэна.

— Есці хочаш? — спыталася спакойным голасам.

— He, я не галодны.

— Усё-такі з’еш гарачага.

— He, дзякую.

Кантэн адказваў не думаючы. Яму шкада было той цішыні, якая ўсталявалася толькі на некалькі хвілін.

— Ва ўсякім разе, талерка супу табе не пашкодзіць.

Жончын голас зноў набываў аўтарытэт. Кантэн падняў галаву. Жонка падкладала дровы ў пліту і не заўважыла гэтага. Полымя пад гаршком загуло, і калі Ізабэла зняла накрыўку, па кухні разнёсся прыемны пах тушанай свініны. Кантэну адразу захацелася есці.

— Ну, ідзі за стол,— паклікала жонка.

Калі ён сеў за стол, суп ужо быў наліты ў талеркі. Яны пачалі моўчкі есці, потым Ізабэла спыталася, амаль зусім спакойным голасам:

— Дык раскажы хоць нам, як ты знайшоў яе. Дзе яна жыве? Ці праўда, што ў яе такі прыгожы пакой, як яна нам расказвала?

— Ага, праўда. Пакой вельмі добры.

— Ты спаў на яе канапе?

— На канапе.

— Гэты пакой застанецца за ёй? Ці доўга яна прабудзе ў Парыжы?

Кантэн крыху павагаўся, потым адказаў:

— Яна заплаціла за пакой да канца студзеня. А далей будзе відаць.

— Але ж яна не ведае, колькі часу прабудзе ў Парыжы?

— He, яшчэ не ведае.

Ізабэла ўздыхнула, з’ела дзве лыжкі супу і зноў прадоўжыла свой допыт:

— Вы харчаваліся разам?

— Але.

— Дзе, у рэстаране?

— Ага.

Раптам Ізабэла павысіла голас:

— Ды гавары ты нарэшце! А то з цябе слова не выцягнеш.

— Ведаеш, Ізабэла, я вельмі стаміўся. Вельмі.

— Ты часам не прастудзіўся?

— He.

— Ты не прывык да дамоў з гэткім ацяпленнем. Відаць, было вельмі горача.

— Ага, вельмі.

— А ў цягніку ўсё было добра?

— Вельмі добра.

Ізабэла замаўчала. Разы са тры іх позіркі сустрэліся, але кожны раз Кантэн апускаў галаву. Дэніза спыталася:

— Дом у Марыі-Луізы такі маленькі, як яна хацела, ці не?

— Але, такі маленькі.

— I ў Парыжы ў яе таксама гэткі будзе?

— Але, гэткі самы.

Кантэн даеў свой суп. Потым адсунуў крэсла і сказаў, што хоча паглядзець скаціну.

— Ды ўжо сядзі ты,— кінула Ізабэла,— скаціна дагледжаная. Нічога з ёй не зробіцца. Убачыш заўтра раніцай.

Кантэн падняўся з-за стала і сеў ля печкі. На нейкі час у пакоі стала ціха. Потым Ізабэла прамовіла з пакутлівым уздыхам:

— Невядома, як там у яе будзе, толькі мне будзе вельмі цяжка перажыць усё гэта... Ведаеш, вельмі цяжка...

Смутак ніяк не пакідаў яе. Голас падазрона дрыжаў, і Кантэн баяўся, што яна заплача зноў. Ён адчуваў, што трэба прыйсці ёй на дапамогу, але гэта было вельмі нялёгка.

— Разумееш,— спрабаваў тлумачыць ён,— там жыццё зусім не такое, як тут... Там усё па гадзінніку... Горад, ведаеш, гэта табе не вёска...

Котка зноў узабралася яму на калені. Ізабэла кінула ў печку палена, полымя ярка ўспыхнула і на нейкі час ажывіла начны спакой.

— А як з настаўнікам,— спыталася Ізабэла спакайнейшым голасам,— ці гаварыла яна з табою пра яго?

— Гаварыла.

— Ну і?..

— Ды, як гэта... Казала, што ў яе іншыя планы.

Кантэн зразумеў, што гэтыя яго простыя словы дапамагаюць жонцы крыху забыцца пра свой смутак. Яму нават здалося, што і вочы ў Дэнізы таксама пасвятлелі.

— Дык вось, калі ўбачыш яго,— ужо ўпэўнена казала Ізабэла,— скажы яму раз і назаўжды: хай не турбуе нас са сваімі недарэчнымі думкамі. У госці няхай прыходзіць, ён хлопец неблагі, але пра Марыю-Луізу каб забыўся!

Кантэн уздыхнуў, адкашляўся і павольна прагаварыў:

— Я спаткаўся з ім, як вяртаўся з вакзала, і ўсё яму растлумачыў.

— I як ён?

— Што ты хочаш, бедны хлопец. Мне так шкада яго.

— Нічога, суцешыцца! Ад гэтага яшчэ ніхто не паміраў. Голас Ізабэлы паступова набываў сваю цвёрдасць. Кантэн паглыбіўся ў сябе. Аднак і там перад ім стаяў пабляклы жончын твар. Вядома, з цягам часу яна суцешыцца. Бо жыццё прадаўжаецца, жыццё з яго штодзённымі турботамі і маленькімі радасцямі. Жыццё, якое можа засланіць сабою многае.

— Ведаеш,— ціха прамовіў ён,— яна, здаецца мне, да нас не прыедзе... Яна не зможа сюды вярнуцца...

I змоўк, бо адразу пасля яго слоў горка заплакала Дэніза. Кранулі гэтыя словы за жывое і жонку, але яна стрымалася, падышла да малой і пачала яе суцяшаць:

— He плач, дурненькая. Яна прыедзе да нас, прыедзе летам... Ёй будзе добра ў Парыжы. А потым, некалі яна возьме цябе з сабою і ўсё пакажа.

Кантэн таксама хацеў суцешыць дачку, але тая паглядала на яго з папрокам. Ён разумеў, што цяпер яна будзе плакаць доўга і зусім не з таго, што яе сястра сёння не прыедзе.

Кантэн прыгарнуў дачку да сябе, пасадзіў яе на калені, але яна сядзела напружана. Ён даўно не трымаў яе гэтак. Яна была ўжо вялікая, і Кантэн адчуваў сябе няёмка з ёю.

Нягледзячы на гэта, ён пачаў расказваць дачцэ пра сястру. Ён асцярожна падбіраў словы, каб апісаць Дэнізе той свет, у якім ён толькі што пабыў. Яму гэта доўга не ўдавалася, але паступова расказваць яму рабілася ўсё лягчэй і лягчэй, і шматлікія падрабязнасці ўсплывалі ў памяці самі.

Кантэн апісаў салон, у якім працавала Марыя-Луіза, апісаў яе дом, яе пакой, вуліцы горада, упрыгожаныя святочнай ілюмінацыяй. Чым далей ён расказваў, яго голас набываў усё большую ўпэўненасць. Кантэн ужо гаварыў

без намагання, быццам распавядаў пра цікавае падарожжа.

А жанчыны слухалі яго. Час ад часу Ізабэла падбадзёрвала Кантэна. У яе вачах засвяціўся гонар за сваю дачку. Памаўчаўшы, яна сказала:

— Ведаеш, усё-такі хоць і любім мы скардзіцца, але ж вельмі прыемна мець такую дачку... Працаўніца... Разумніца... Яна праб’е сабе дарогу ў жыцці...

Кантэн глыбока ўздыхнуў. Ён падняў на жонку вочы і зразумеў, што тая далёка адсюль: яна са старэйшай дачкой знаходзіцца ў іншым свеце, які ўяўляецца ёй такім цудоўным.

26

Назаўтра Кантэн падняўся рана і пайшоў глядзець гаспадарку. Усё было ў парадку. Сваю работу Кантэн рабіў механічна, бо рукі самі ўсё ведалі. Ён выкінуў гной, падаслаў скаціну, даў сена, вады.

Ён быў апрануты ў звыклую вопратку, выцвілую і прапахлую тысячамі пахаў, якія толькі могуць існаваць на ферме. У хляве было цёпла, пахла жывёламі і жыццём.

Скончыўшы са скацінаю, Кантэн запаліў на двары ліхтар і пачаў чысціць сцежкі, якія вялі да кучы гною і да гумна з кукурузай. На вуліцы ледзь-ледзь світала. Ахутаная ноччу раўніна яшчэ спала. Але на ўсходзе ўжо нараджалася зара. Яна нагадвала крыніцу, што пачыналася на вяршыні ўзгорка і цякла паміж лесам і нізкім небам, якое навісала суцэльнай шэрай хмарай.

Памалу віднела, аднак здавалася, што ад снегу ідзе больш святла, чым ад неба. Кантэн як ніколі ўважліва сачыў сёння за гэтым змаганнем паміж днём і ноччу. Яму здавалася, што новы дзень пракладвае дарогу да яго дому, скаванага зімою, быццам карабель ільдом.

Як толькі развіднела, Кантэн вярнуўся ў дом і пайшоў на кухню. Там ён сеў ля акна і стаў глядзець на дарогу, на якой ноч знішчыла ўсе сляды.

Зніклі сляды паштальёна, настаўніка, сляды, якія пакінуў сам Кантэн, калі ад’язджаў і калі вяртаўся. Гэта зімовая ноч знішчыла ўсё мінулае і пасяліла ў гэтым кутку холад і адзіноту.

— Калі вецер са снегам, чакай адлігі!

I сапраўды, за ноч усё замяло. Кантэн уздыхнуў.

Няўжо вось так і час, як гэты вецер са снегам, зможа сцерці некаторыя ўспаміны?..

Думаць не хацелася. Кантэн глядзеў на заснежаную

дарогу, на бялюткі луг, на зусім шэры лес удалечыні, на неба, якое, здавалася, ляжала сёння на вяршынях далёкіх пагоркаў, якраз там, дзе пачыналася бясконцая раўніна. У яе глыбіні знаходзіўся горад... Але ён быў нябачны з гэтага акна.

За спіною ўзад-уперад снавалі жанчыны. Адчыняліся і зачыняліся дзверы, і тады ў пакой трапляла халоднае паветра. Быццам калматы сабака, яно праходзіла ў Кантэна між ног і прымушала мітусіцца полымя ў печцы. Дзіўна, як упэўнена паводзіць сябе зіма: заходзіць сюды і адразу выказвае свой гнеў, як толькі ўчуе пах гарачых вугалёў.

Ізабэла толькі што выйшла на двор з двума гарачымі чыгункамі, і пакой напоўніўся добрым пахам варанай бульбы і вотруб’я. Кантэн удыхнуў гэты пах з асалодаю, і адразу прыпомніўся яму горад, яго смярдзючыя вуліцы, выхлапныя газы, ад якіх рэзала ў вачах і пякло ў горле. Там нават вецер быў брудны. Ажно непрыемна было слухаць, як ён свістаў у металічнай сетцы.

Пасля таго як Ізабэла выйшла, на кухні ўсталявалася цішыня. Толькі было чуваць, як гудзе полымя. Дэніза сядзела за бацькавай спіной. Кантэн здагадаўся, што яна глядзела на ясельцы. Яму карцела павярнуцца да яе, але ён быў настолькі моцна працяты спакоем, які ліўся звонку, што не змог гэтага зрабіць. У такое ранне ён не жадаў болып вяртацца ў думках да таго, што адбывалася з ім два дні запар. Ён быў зачараваны гэтым неадчувальным святлом, гэтай цішынёй, і яго болып нічога не займала.

Нарэшце Кантэн устае і павольна ідзе да Дэнізы. Тая падымае на яго вочы, і Кантэн адразу чытае ў іх тое, што яна збіраецца папытацца. Ён разумее, як цяжка ёй знайсці патрэбныя словы.

— Тата,— гаворыць яна няўпэўненым голасам,— праўда, наша Марыя-Луіза прыедзе сёлетнім летам?..

— А як жа, прыедзе, на вакацыі, як і мінулым летам.

— А мы пакінем яселькі, каб яна змагла ўбачыць іх?

Кантэн ківае галавою ў знак згоды. Пагляд у малой загараецца, але адразу хмурнее ад нейкай новай думкі. Пасля доўгіх ваганняў яна ціха пытаецца ў бацькі:

— А праўда, што настаўнік болып да нас не прыйдзе?

Кантэн добра ведае, што хлопец больш не прыйдзе сюды ніколі. Ад гэтай думкі яму становіцца адначасова і цяжка, і лёгка. У вачах у Дэнізы ён бачыць вялікую надзею і не можа адным словам разбіць яе. Ён ведае, што час загоіць любую рану, таму весела адказвае:

— Вядома, ён да нас прыйдзе! Толькі гэта будзе праз некалькі дзён, а можа, і тыдняў.

Вочы ў дзяўчынкі заблішчалі. На твары з’явілася шчырая ўсмешка, ад якой Кантэну спачатку зрабілася цёпла, a праз хвіліну — кепска. Але ён падышоў да дачкі, стаў гладзіць яе прамыя валасы, потым лёгенька папхнуў да стала:

— Дэніза, дачушка, ты яшчэ не прыбрала свайго кубка. Спяшайся, і выцеры стол, пакуль маці не вярнулася з хлява.

Дэніза ўзяла кубак і аднесла яго да каменнай мыйкі. Вярнулася з анучай і спыталася:

— Тата, раскажы мне яшчэ, што вы рабілі ўчора з Марыяй-Луізай?

Кантэн павярнуўся да акна. Шыба, якую ён нядаўна праціраў, зноў запацела. Ён працёр яе яшчэ раз.

Дзень перастаў наступаць. Ён спыніўся, быццам скаваны марозам. Толькі паўночны вецер не супыняўся. Час ад часу ён прыносіў адзінокія сняжынкі, якія ашалела кружыліся ў паветры. Адкуль яны сарваліся, з зямлі ці з неба? Яны праляталі за акном, нерашуча пырхаючы, быццам аслепленыя матылькі, а потым аддяталі некуды далей, у бок вёскі.

Кантэн сеў на сваё крэсла ля пліты. Паварушыў вуголле, агонь успыхнуў. На калені скокнула котка. Дэніза выцерла палову стала і замерла з крошкамі ў левай руцэ, якую прыціскала да грудзей з настаўленай далоняй, быццам збіралася жабраваць.

— Тата,— прашаптала яна яшчэ раз,— раскажы мне пра Марыю-Луізу.

Кантэн неадрыўна глядзіць на полымя. Ён вагаецца, бо думае, з чаго пачаць. Яму цяжка гэта зрабіць, але ён ведае, што пасля будзе лягчэй.

Кантэн робіць дачцэ знак, каб яна хутчэй канчала свой занятак, і адразу пачынае расказваць.

Ён расказвае, а сам сочыць, як павольна і старанна ссоўвае дзяўчынка крошкі па цыраце і абводзіць анучай кожны намаляваны на ёй букет кветак.

Урэшце яна канчае выціраць, кладзе анучу на месца, ссыпае крошкі ў гаршчок і ідзе да буфета. Кантэн ведае, што яна спыніцца перад партрэтам Марыі-Луізы, якога ён пазбягаў увесь гэты ранак, аднак заўсёды яго погляд натыкаўся на ўсмешку і крыху сумныя вочы старэйшай дачкі.

Шэль,

17 чэрвеня 1965 года

Эрык Сігал

ГІСТОРЫЯ КАХА.ННЯ

Сільвіі Хэрсчэр і Джону Флэксмэну

1

Што можна сказаць пра дзяўчыну, якая памерла ў дваццаць пяць гадоў?

Што яна была прыгожая. I разумная. Што яна любіла Моцарта і Баха. I «Бітлз». I мяне. Аднаго разу, калі яна знарок зваліла мяне ў адну груду з усімі гэтымі музыкамі, я спытаўся, які ж у гэтай грудзе парадак, і яна адказала, усміхнуўшыся: «Алфавітны». Тады я таксама ўсміхнуўся. А цяпер сяджу і гадаю, як я значыўся ў яе спісе: калі па імені, дык ішоў следам за Моцартам, а калі па прозвішчы, дык укліньваўся паміж Бахам і «Бітлз». У любым выпадку першым не апынуўся б. Дурнота, мабыць, але гэта не дае мне спакою — я ж вырас з думкаю, што заўсёды мушу быць першы. Гэта сямейнае, разумееце?

На апошнім курсе, з самае восені, я зачасціў у бібліятэку Рэдкліфскага каледжа. I не толькі дзеля таго, каб пазыркаць на дзяўчат, хоць, прызнаюся, быў да гэтага аматар. Проста месца гэтае было ціхае, ніхто мяне там не ведаў, і попыт на кнігі ў іх быў меншы.

Да чарговага экзамену па гісторыі заставаўся адзін толькі дзень, а я яшчэ не зазіраў нават у першую кнігу прапанаванага спіса — звычайная гарвардская хвароба. Я падышоў да бібліятэчнай стойкі, каб атрымаць фаліянт, які павінен быў выручыць мяне назаўтра ўранку. Абслугоўвалі дзве дзяўчыны. Адна высокая, з фігураю тэнісісткі, другая — мышка ў акулярах. Я выбраў Крахатулю-Чатыры Вочкі.

-— У вас ёсць «Схіл сярэднявечча»? — спытаўся я.

Яна кінула на мяне хуткі позірк:

Пераклад зроблены з выдання: Segal Е. Love Story.— New York: New American Library, 1970.— 131 p.

— У вас жа ёсць свая бібліятэка.

— Паслухайце, гарвардцы маюць права карыстацца Рэдкліфскай бібліятэкай.

— Я кажу не аб праве, падрыхтунчык, я кажу пра этыку. У вас, хлопчыкі, пяць мільёнаў тамоў. А ў нас толькі некалькі тысяч.

Божа, нарваўся! Адна з тых кабетак, якія думаюць, што раз у Рэдкліфе ў пяць разоў болей студэнтак, чым у Гарвардзе, дык яны ў пяць разоў разумнейшыя. Звычайна я сціраў такіх у парашок, але цяпер мне пазарэз трэба была гэтая клятая кніжка.

— Паслухай, мне трэба гэта кніжка!

— Падбірай словы, падрыхтунчык.

— 3 чаго ты ўзяла, што я хаджу на падрыхтоўку?

— А ў цябе на твары напісана — багаты і не дужа разумны,— сказала яна, здымаючы акуляры.

— Памылілася, дзетка,— парыраваў я.— Я разумны і бедны.

— Э, не, падрыхтунчык. Гэта я бедная і разумная.

Яна так і ўтуггілася ў мяне. Вочы ў яе былі карыя. Няхай, можа, з выгляду я і багацей, але я не дазволю нейкай нахабе, нават калі ў яе прыгожыя вочы, называць мяне дурнем.

— А з чаго гэта відаць, што ты такая разумная? — спытаўся я.

— Ды хоць бы з таго, што я ніколі не пайшла б з табою ў кавярню.

— Паслухай: я цябе туды ніколі і не запрасіў бы.

— А вось з гэтага,— адказала яна,— якраз і відаць, што ты не дужа разумны.

Зараз растлумачу, чаму'я ўсё-такі запрасіў яе ў кавярню. Хітрамудра капітуляваўшы ў крытычны момант — прытварыўшыся, што мне раптам захацелася выпіць з ёю кавы,— я атрымаў сваю кнігу. А паколькі яна не магла пайсці да закрыцця бібліятэкі, я меў дастаткова часу, каб засвоіць некалькі важкіх фраз аб перамяшчэнні апоры каралеўскае ўлады з духавенства на законнікаў у канцы адзінаццатага стагоддзя. На экзамене я атрымаў «А»1 з мінусам — якраз тую адзнаку, што даў я нагам Джэні, калі яна ўпершыню выйшла з-за стойкі. He магу сказаць, што я гэтаксама высока ацаніў яе касцюм — задужа кідкі, як на мой густ. Асабліва не спадабалася сумка — нейкая торба ў індзейскім

Найвышэйшая адзнака ў амерыканскіх універсітэтах.

стылі. На шчасце, я не сказаў ёй пра гэта — потым я даведаўся, што торба была яе ўласнай прыдумкаю.

Мы пайшлі ў «Гном» — маленькую кавярню-бутэрбродную, куды, нягледзячы на назву, пускалі і людзей звычайнага росту. Я заказаў дзве кавы, а ёй яшчэ і шакаладнае пірожнае з марожаным.

— Мяне завуць Джэніфэр Кавілеры,— сказала яна.— Я амерыканка італьянскага паходжання.

Усё роўна як я сам не здагадаўся б.

— Я займаюся музыкай,— дадала яна.

— Мяне завуць Олівэр,— сказаў я.

— Гэта імя ці прозвішча? — папыталася яна.

— Імя,— адказаў я, а потым прызнаўся, што маё поўнае імя — дакладней, большая яго частка — Олівэр Барэт.

— О,— усклікнула яна,— Барэт!.. Як у паэткі?1

— Як у паэткі,— пацвердзіў я.— Але мы не радня.

Я парадаваўся ў душы, што яна не задала звыклага і вельмі непрыемнага мне пытання: «Барэт? Як Барэт-хол?» Я ж цярпець не мог, калі мне нагадвалі, што я з радні «чувака», які пабудаваў Барэт-хол — самы вялікі і самы брыдкі будынак у Гарвардскім універсітэцкім гарадку, каласальны помнік нашаму сямейнаму багаццю, фанабэрыстасці і нязноснаму гарвардызму.

Запала маўчанне. Няўжо мы так хутка вычарпалі тэмы для размовы? Ці яна страціла цікавасць да мяне, даведаўшыся, што я не даводжуся паэтцы раднёю? Што ж здарылася? Яна проста сядзела і з ледЗь прыкметнай усмешкаю глядзела на мяне. Каб чым-небудзь заняцца, я пачаў гартаць яе сшыткі. У яе быў дзіўны почырк — дробны, завостраны, без загалоўных літараў (кім яна сябе ўяўляе — можа, Камінгсам2?). Сярод курсаў, на якія яна хадзіла, былі даволі арыгінальныя: «Гіст. сусв. літ-ры-105», «Музыка-150», «Музыка-201»...

— «Музыка-201»? Хіба гэта не аспіранцкі курс?

Яна з відавочным гонарам кіўнула:

— Поліфанія эпохі Рэнесансу.

— Што такое поліфанія?

— Нічога сексуальнага, падрыхтунчык.

I чаго гэта я ўсё цярплю? Яна што, «Крымсан» не чытае? He ведае, хто я такі?

1 Элізабет Барэт Браўнінг (1806—1861) —англійская паэтка.

2 Амерыканскі паэт XX стагоддзя, які адмовіўся ў сваіх вершах ад ужывання загалоўных літараў.

— Эй, ты што, не ведаеш, хто я такі?

— Ведаю. Ты той маладзён, якому належыць Барэтхол,— сказала яна без аніякай пашаны. Яна сапраўды не ведала, хто я.

— Мне не належыць Барэт-хол,— паспрабаваў пажартаваць я.— Здарылася так, што мой вялікі прадзед падарыў яго Гарварду.

— Каб ягонага не такога вялікага праўнука прынялі туды без праблем!

Гэта ўжо занадта!

— Паслухай, Джэні, калі ты такая ўпэўненая ў маёй нявартасці, дык навошта ж тады напрасілася пайсці са мною ў кавярню?

Яна паглядзела мне ў самыя вочы і ўсміхнулася:

— Мне спадабалася твая фігура.

Калі хочаш перамагаць — павінен умець прайграваць. I гэта не заблытаны парадокс. Гэта тыпова гарвардская рыса — здольнасць ператварыць у перамогу любое паражэнне.

«Не пашанцавала вам, Барэт. Але гулялі вы файна!»

«Дальбог, я рады, што вы не раскіслі, хлопцы. Вы ж так не любіце прайграваць!»

Вядома, чыстая перамога — прыямнейшая. Асабліва калі вырвеш яе на апошняй хвілі... Словам, праводзячы Джэні да інтэрната, я ўсё яшчэ не траціў надзеі перамагчы гэтую рэдкліфскую калючку.

— Паслухай, калючка, у пятніцу ўвечары хакейны матч У Дартмуце.

— I што з таго?

— Я хачу, каб ты яго паглядзела.

Яна адказала са звычайнай для Рэдкліфа пашанаю да спорту:

— А чаму я павінна глядзець нейкі няшчасны хакейны матч?

— Таму што я буду гуляць,— нібы абыякава адказаў я.

Настала маўчанне. Мне здалося, я чую, як падае снег. — А за каго? — папыталася яна.

2

Олівэр Барэт IV,

Іпсвіч, Масачусэтс

Узрост: 20 гадоў

Рост: 5 футаў 11 цаляў; вага: 185 фунтаў

Каледж: Філіпс Эксэтэр

Курс: выпускны

Асноўная дысцыпліна: грамадскія навукі Будучая спецыяльнасць: юрыспрудэнцыя

У спісе дзесяці лепшых на курсе: 1961, 1962, 1963.

Да гэтага моманту Джэні пэўна ўжо прачытала маю біяграфію: я тройчы нагадаў Віку Клэйману, нашаму менеджэру, каб ён перадаў ёй праграмку.

— Дальбог, Барэт,— сказаў ён мне адразу,— можна падумаць, у цябе першае дзяўчо!

— Заткніся, Вік, a то сваімі зубамі падавішся!

На размінцы я не памахаў ёй рукою (яшчэ чаго не хапала!). Нават у яе бок ні разу не глянуў. I ўсё-такі яна, мабыць, думала, што я пазіраю на яе. He з павагі ж да сцяга зняла яна акуляры, калі выконвалі нацыянальны гімн?

У сярэдзіне другога перыяду мы выйгравалі ў Дартмута 0 : 0. Гэта значыць, Дэйві Джонстан і я павінны былі восьвось распячатаць іхнюю брамку. Зялёныя казлы (у Дартмута зялёная форма) гэта адчулі і пачалі валіць нас. Яны маглі б пераламаць нам косці, перш чым мы пераломім іхнюю абарону, Фаны лямантавалі, прагнучы крыві. У хакеі гэта азначае кроў у прамым сэнсе альбо, як з крывёю не атрымаецца,— гол. Як кажуць, la noblesse oblige1, і я ніколі не прымушаў доўга заўзятараў чакаць ні таго, ні другога.

Дартмуцкі нападнік-цэнтравік ірвануўся ў нашую зону, але я ўрэзаўся ў яго, адабраў шайбу і кінуўся наперад. Фаны зараўлі. Я ўбачыў злева ад сябе Дэйві Джонстана, але вырашыў забіваць сам: памятаў, што варатар у іх баязлівы — я нагнаў на яго страху, калі ён яшчэ гуляў за «Дырфілд». Але кінуць я не паспеў: на мяне наскочылі абодва дартмуцкія абаронцы, і, каб не страціць шайбу, я мусіў праехаць за брамку. Утрох мы сышліся за спінаю ў варатара і ўпячаталі адзін аднаго да борта. Мая звычайная тактыка ў такіх заварушках — уклейваць з усяе сілы па ўсім, што ў колеры праціўніка. Недзе ў нас пад канькамі мільгала шайба, але нам было не да яе — мы зацята выбівалі адзін з аднаго духі.

Рэферы засвістаў:

— Дзве хвіліны штрафу!

Я ўзняў вочы. Паказваў ён на мяне. Я? Што я такога зрабіў, каб мяне выдаляць?

1 La noblesse oblice (фр.) — становішча абавязвае.

— Што я зрабіў, рэф?

Аднак выдавала на тое, што настрою прадоўжыць наш дыялог суддзя не меў. Ён пад’ехаў да судзейскага століка, пракрычаў: «Нумар сем, дзве хвіліны!» — і паказаў рукамі, за што менавіта выдаляе мяне.

Я крыху паспрачаўся — такая ўжо завядзёнка. Якое б грубае ні было парушэнне, заўзятары чакаюць пратэстаў. Але суддзя адмахнуўся ад мяне, і я, перапоўнены абурэннем, пакаціўся да лавы штрафнікоў. Сеў на месца, звякнуўшы канькамі аб падлогу, і пачуў, як дынамікі гаркнулі на ўсю залу: «Олівэр Барэт, каманда Гарварда, выдалены на дзве хвіліны за затрымку суперніка». Трыбуны незадаволена загудзелі. Некалькі гарвардскіх заўзюкоў зараўлі, выказваючы сумленне ў добрым зроку ды справядлівасці арбітраў. Спрабуючы аддыхацца, я апусціў галаву і нават краем вока не глядзеў на лёд, дзе Дартмут мясіў нашых.

— Ты чаму тут адседжваешся, калі твае таварышы гуляюць? — пачуў я раптам голас Джэні. Аднак не адказаў і пачаў падтрымліваць сваіх:

— Трымайцеся, хлопцы, спакайней!

— Чым ты правініўся?

Я азірнуўся і адказаў — усё ж такі Джэні прыйшла на матч дзеля мяне.

— Перастараўся крыху,— кінуў я і зноў прыліп вачыма да пляцоўкі, назіраючы за тым, як нашы спрабуюць стрымаць нападніка Дартмута.

— Гэта ганьба табе?

— Джэні, прашу цябе, мне трэба сабрацца.

— Сабрацца?

— Каб змяць гэтага казла, калі выйду на лёд,— кіўнуў я на лепшага нападніка Дартмута і зноў пачаў назіраць за гульнёю, ірвучыся ў чаканы бой.

— Ты любіш брудную гульню?

Погляд мой быў прыкуты да нашае брамкі, вакол якой так і кішэлі зялёныя казлы. He было ўжо болей сілы чакаць выхаду на лёд. Але Джэні ўпарцілася:

— Можа, ты і мяне калі-небудзь захочаш «змяць»?

— Зараз жа, калі не змоўкнеш.

— Вось як? Бывай.

Калі я азірнуўся, яна ўжо знікла. Я падняўся, шукаючы яе вачыма, але пачуў у гэты момант, што скончыліся дзве мае штрафныя хвіліны, перамахнуў цераз борт і выскачыў на лёд.

Трыбуны гучна віталі маё вяртанне: з Барэтам гульня

заладзіцца. Дзе б ні была цяпер Джэні, усё адно пачуе, як ажылі заўзятары пасля майго выхаду. А раз так, дык каго хвалюе, дзе яна цяпер?

Але дзе ж яна!..

Нападнік дартмутцаў зрабіў гарматны кідок, але наш варатар адбіў шайбу — і адбіў у бок нашага абаронцы, які кінуў яе ўперад мне на ход. Ірвануўшы за шайбай, я вырашыў, што ў мяне ёсць доля секунды, каб зірнуць на трыбуны і адшукаць Джэні. Так я і зрабіў. I адразу ўбачыў яе. Яна засталася.

У наступны ж момант я пляснуўся на лёд: двое зялёных бамбізаў урэзаліся ў мяне. Я ехаў задам па лёдзе і — Божа! — не ведаў, куды дзецца ад сораму: мяне так танна завалілі!.. Гарвардскія заўзятары стагналі ад крыўды, дартмуцкія раўлі: «Душы іх! Душы іх!»

Што яна там думае?!

Дартмут зноў прывёў шайбу да нашае брамкі. Наш варатар зноў адбіў шчаўчок, і абаронца пракінуў шайбу мне. Фаны аж шалелі. Трэба забіваць! Я падхапіў шайбу і на ўсёй хуткасці ўварваўся ў зону Дартмута. Абаронцы рушылі на мяне.

— Уперад, Олівэр, уперад! Урэж ім па чарапах! — перакрыў роў трыбун пранізлівы, нават ваяўнічы енк Джэні. Я ўхіліўся ад аднаго абаронцы, садануў другога так, што ён ажно задыхнуўся, і потым, замест таго каб кінуць у падзенні, што было найбольш верагодным маім ходам, аддаў пас Дэйві Джонстану, які накатваўся справа,— і ён увагнаў шайбу ў сетку. Гарвард павёў!!!

Мы адразу кінуліся абдымацца — я, Джонстан, астатнія хлопцы. Ціскалі адзін аднаго, ляпалі па спіне, цалаваліся і падскоквалі. Нашы заўзятары зайшліся ад рову. А дартмуцкі абаронца, той самы, якога я збіў з ног, усё яшчэ не мог адклеіць зад ад лёду. Заўзятары кідалі на лёд праграмкі. Гэты ўдар літаральна пераламаў зялёным хрыбет...

У выніку мы размалацілі іх — 7:0.

Калі б я быў сентыментальны і захацеў павесіць на сцяну фатаграфію на памяць аб Гарвардзе, дык гэта была б не Царква Памінання, не якісьці іншы славуты будынак, a Дзілан-Філд-Хаўс. Калі і было ў Гарвардзе месца, дзе я адчуваў сябе як дома, дык гэта ў Дзілан-Філд-Хаусе, нашым спарткомплексе. I няхай у мяне адбяруць за гэтае прызнанне дыплом, але Уайднераўская, нашая, бібліятэка

значыць для мяне нашмат меней за Дзілан. Кожнага вечара, усе мае універсітэцкія гады, я ўваходзіў пад ягоны дах, вітаў прыяцеляў моцнымі слоўцамі, скідаў з сябе шалупінне цывілізацыі і ператвараўся ў байца. Як гэта было выдатна — нацягнуць шчыткі і кашулю з нумарам «7» (тады я марыў, што яго аддадуць мне навечна — аднак марна), устаць на канькі і нязграбна пасунуцца па калідоры на Уатсан Рынкпляцоўку.

Яшчэ прыямней было вяртацца ў Дзілан з гулыгі: здымаеш з сябе мокрую ад поту амуніцыю і тупаеш голы да століка з чыстымі ручнікамі.

— Ну як табе сёння, Олі?

— Нармалёк, Рычы. Нармалёк, Джымі.

Потым пад душ, паслухаць, хто, што, з кім і колькі разоў зрабіў у гэтую вечаровую суботу: «Ну, як мы абулі гэтых дзятлаў?..» Я быў лідэрам, і ў мяне было месца, дзе я мог пабыць адзін і падумаць. Лёс блаславіў мяне хворым каленам (але, блаславіў: вы бачылі мой вайсковы білет?), і пасля кожнае гульні мне прыходзілася паласкаць яго ў цыркулярнай ванне. Седзячы на краі ванны і назіраючы за водаваротам вакол свайго калена, я пералічваў сінякі і раны (я рады ім своеасабліва) і думаў пра што ні ўздумаецца ці ні пра што не думаў. Сёння ўвечары я думаў пра свой гол, пра перадачу, з якой мы забілі другі, і пра тое, што фактычна закончыўся мой трэці запар сезон у зборнай універсітэта.

— Палошчаш каленца, Олі?

Гэта гаворыць Джэкі Фэлт, наш трэнер і самазваны духоўны настаўнік.

— Палашчу, Джэкі, калі збоку гэта не выдае на штось іншае.

Фэлт хмыкае і па-ідыёцку ўхмыляецца:

— Сказаць табе, чаму цябе падводзіць каленца, Олі? Хочаш ведаць?

Я аб’ехаў ужо ўсіх артапедаў на Усходнім узбярэжжы, але Фэлт, натуральна, быў у курсе маёй бяды лепш за мяне.

— Харчуешся няправільна, во што.

Мне гэта цікавым не здалося.

— Мала солі ясі.

Можа, калі прыму яго жарт, дык хутчэй адстане?

— О’кэй, Джэк. Буду есці болей солі.

Божа літасцівы, які ж задаволены ён быў! Калі адыходзіў, дык ягоная ідыёцкая пыса так і ззяла ад усведамлення зробленага эфекту. Затое я зноў застаўся адзін. Саслізнуў

усім целам у бурлівую ваду, заплюшчыў вочы і акунуўся па самую шыю ў цяплынь. Уф-ф-ф!

Божа! Джэні ж, напэўна, чакае мяне на дварэ. Дакладней, я спадзяваўся, што чакае. Божа. Колькі ж часу пракайфаваў я ў гэтай цеплыні, пакуль яна мерзла? Адзяваючыся, я паставіў новы рэкорд хуткасці. Дзверы цэнтральнага ўваходу ў Дзілан я расчыніў яшчэ не абсохлы.

У твар мне ўдарыла халоднае паветра. Ну і калатун! А цемрадзь, хоць вока выкалі. Непадалёк усё яшчэ тусавалася жменька фанаў — самых стойкіх, у бальшыні сваёй былых гульцоў гарвардскай хакейнай зборнай, якія ў душы так і не развіталіся з клюшкамі. Хлопцы накшталт старога Джордана Джэнкса, які не прапускае аніводнае гульні Гарварда — ні дома, ні ў гасцях. I як ён толькі ўхітраецца гэта рабіць? Ён жа буйны банкір. I навошта яму гэта трэба?

— Дасталося табе сёння, Олівэр!

— Было, містэр Джэнкс. Самі бачылі, у які хакей яны гуляюць.

Я шнарыў вачыма вакол у пошуках Джэні. Няўжо яна вярнулася ў інтэрнат і ўсю дарогу да Рэдкліфа прайшла адна?

— Джэні! — паклікаў я і ступіў колькі крокаў у бок ад заўзятараў, адчайна спрабуючы хоць што-небудзь разгледзець у цемры. Раптам яна выйшла з-за дрэва. Твар яе быў ухутаны ў шалік, адны вочы былі відаць.

— Эй, падрыхтунчык, тут страшэнная халадэча.

Як я быў рады бачыць яе! Усклікнуўшы: «Джэні!» — падбег да яе і дакрануўся вуснамі да яе халоднага лба.

— Хіба я табе дазволіла? — спыталася яна.

— Што?

— Хіба я дазволіла табе пацалаваць мяне?

— Прабач. Захапіўся.

— А я не.

Мы засталіся зусім адны. Было цёмна, халодна і позна. Я зноў пацалаваў яе. Але ўжо не ў лоб — і моцна. Пацалунак быў доўгі.

— Мне гэта не падабаецца,— прамармытала Джэні, усё яшчэ трымаючы мяне за рукавы.

— Што?

— Што мне гэта падабаецца.

Усю дарогу назад (у мяне ёсць машына, але Джэні захацела ісці пешкі) яна трымала мяне за рукаў. He за руку, а за рукаў. He ведаю, як гэта і растлумачыць. Ля дзвярэй інтэрната цалаваць яе на развітанне я не стаў.

— Ведаеш, Джэні, мажліва, я не буду тэлефанаваць табе некалькі месяцаў.

Нейкі час яна маўчала. Нарэшце папыталася:

— Чаму?

— А можа, пазваню, як толькі ўвайду ў свой пакой.— Я павярнуўся і хутка пайшоў.

— Ніколі не думала, што ты такі,— прашаптала яна ўслед з крыўдаю.

Я зноў павярнуўся і зрабіў пераможны кідок па брамцы:

— Што, не даспадобы? А сама дык з іншымі гэта любіш!

Мне страшна хацелася азірнуцца яшчэ раз і паглядзець, які ў яе цяпер выраз твару, аднак я не зрабіў гэтага з тактычных меркаванняў.

Калі я ўвайшоў у наш інтэрнацкі нумар, мой сусед Рэй Стратан гуляў у покер з хлопцамі з ягонай футбольнай каманды.

— Прывітанне, бегемоты!

Мне штосьці мыкнулі ў адказ. Потым:

— 3 чым цябе сёння павіншаваць, Олі?

— Гол і перадача.

— Мы наконт Кавілеры.

— He ваша справа,— адрэзаў я.

— Хто такая? — запытаўся адзін з гіпапатамаў.

— Джэні Кавілеры,— растлумачыў яму Рэй,— худзенькая такая музыкантка.

— А, ведаю,— сказаў трэці.— Апетытненькая.

He зважаючы на гэтых мужланістых казлоў, я разблытаў тэлефонны шнур і панёс апарат у сваю спальню.

— Яна грае на фартэпіяна ў Бахаўскім таварыстве,— сказаў астатнім Стратан.

— А ў што яна грае з Барэтам?

— Цяжка ўгадаць!

Ухмылкі, рохканне, рогат.

— Джэнтльмены! — аб’явіў я, выходзячы.— Я вас меў!

Грымнуўшы дзвярыма перад новай хваляю нечалавечага слоўнага паносу, я скінуў чаравікі, узлез на ложак і набраў нумар Джэні.

Размаўлялі мы шэптам:

— Эй, Джэн...

— Алё?

— Мне трэба нешта табе сказаць...

Я завагаўся. Яна чакала.

— Мне здаецца... Я кахаю цябе.

Маўчанне. Потым яна адказала вельмі ціха:

— Ідзі ты... ведаеш куды!..— I павесіла трубку.

Я не пакрыўдзіўся. I нават не здзівіўся.

3

У гульні з Корнэлам мне намялі бакі.

Увогуле, я сам быў вінаваты. У напале барацьбы я здуру абазваў іх нападніка-цэнтравіка «смярдзючым канадцам», зусім забыўшыся на тое, што канадцаў у іхняй камандзе чацвёра... А ўсе чацвёра былі гарачымі патрыётамі і дужымі хлопцамі, ды яшчэ і на слых не скардзіліся. Мала таго што мяне як след нагрэлі, дык яшчэ і выдалілі. I не проста выдалілі, а ўляпілі за бойку аж пяць хвілін. Чулі б вы, як мяне асвісталі корнэлскія фаны, пачуўшы аб’яву аб маім выдаленні! Нашых небагата прыцягнулася ў такую яміну, як Ітака, Нью-Йорк, хоць гэта і быў вырашальны матч на першынство універсітэтаў Новай Англіі. Пяць хвілін! Калі я сядаў на лаўку штрафнікоў, дык добра бачыў, як ірве на сабе валасы наш трэнер.

Джэкі Фэлт стрымгалоў прымчаўся да мяне. Толькі тут я заўважыў, што ўся мая правая шчака ператварылася ў крывавае месіва. «Божа,— мала не стагнаў Джэкі, водзячы па ім кроваспыняльным алоўкам.— Божа, Олі!»

Я сядзеў моўчкі і тупа глядзеў перад сабою. Мне было сорамна глядзець на пляцоўку, дзе тым часам хутка спраўджваліся найгоршыя мае чаканні: Корнэл закінуў нам шайбу. Фаны ў чырвоным зараўлі, завылі, заўлюлюкалі. Лік зраўняўся. Цяпер Корнэл меў усе шанцы выйграць матч, a з ім і першынство. А я ж яшчэ адседзеў толькі палову штрафу!

На процілеглай трыбуне, дзе сядзелі нешматлікія гарвардцы, панавала цяжкае маўчанне. На мяне ўжо забыліся і свае, і чужыя заўзятары. Толькі адзін глядач па-ранейшаму не адрываў вачэй ад лаўкі штрафнікоў. Але, ён быў тут. «Калі нарада перапыніцца своечасова, я пастараюся прыехаць у Корнэл». Сярод гарвардскіх фанаў сядзеў — вядома, паважна — Олівэр Барэт III.

Цераз ледзяны правал Стары Стод моўчкі і абыякава назіраў, як заклейваюць пластырам апошнюю крывавую рану на твары яго адзінага сына. Цікава, што ён думаў у гэтую хвіліну? «Тш, тш, лягчэй!» — што-небудзь такое?

«Олівэр, калі ты так любіш біцца, дык чаму табе не заняцца боксам?» — «У Эксэтэры няма баксёрскай камавды, бацька».— «Бадай, мне не варта хадзіць на твае гульні».— «Ты думаеш, я б’юся, каб задаволіць цябе?» — «Ну, я не сказаў бы — задаволіць».

Але хто-небудзь можа ўгадаць, пра што ён думае? Олівэр Барэт III — гэта хадзячая гара, якая часам загаворвае. Стод.

Зусім верагодна, што мой бацька аддаваўся цяпер свайму любімаму занятку — самалюбаванню. Глядзіце на мяне, тут так мала сёння гарвардскіх заўзятараў, і тым не менш адзін з іх — я! Я, Олівэр Барэт III, выключна заняты чалавек, у мяне столькі банкаў, і ўсімі трэба кіраваць, і чаго толькі яшчэ не трэба мне рабіць, і ўсё ж такі я знайшоў час прыехаць у Корнэл на нейкі нікчэмны хакейны матч. Ну хіба гэта вас не ўражвае? (Karo?)

Трыбуны зноў зараўлі, гэты раз яшчэ з большым шалам. Нам зноў забілі. А мне адпачываць тут яшчэ дзве хвіліны. 3 чырвоным ад злосці тварам Дэйві Джонстан пакаціўся да нашае брамкі. Ён праехаў зусім побач, але нават не зірнуў на мяне. У вачах у яго былі слёзы! Ну, добра, я разумею, рашучы матч і ўсё такое, але, божа ты мой,— слёзы? I тут я ўспомніў пра неверагодную серыю Дэйві, нашага капітана: сем гадоў на пляцоўцы — і аніводнага прайгранага матча — за каледж, за універсітэт! Ён стаў ужо паданнем. А цяпер ён вучыўся на апошнім курсе. I для яго гэта была апошняя важная гульня.

Якую мы прайгралі 3 : 6.

Пасля матча мяне прасвяцілі рэнтгенам. Усе косці былі цэлыя. Потым доктар наклаў на маю правую скулу дванаццаць швоў. Пакуль ён гэта рабіў, Джэкі Фэлт хадзіў па кабінеце, расказваючы корнэлскаму хірургу, як няправільна я харчуюся і што сённяшняй траўмы магло б і не быць, калі б я рэгулярна глытаў саляныя пілюлі. Доктар яго праігнараваў, а мяне строга папярэдзіў, што я ледзь не пашкодзіў «сценку арбіты» (ох ужо гэтыя медыцынскія тэрміны!) і што самае лепшае для мяне — не выходзіць на лёд не меней як тыдзень. Я падзякаваў за параду. Доктар пайшоў. Яго праследаваў Фэлт, спрабаваў разгаварыць наконт дыеталогіі. Я быў рады, што застаўся адзін.

Я нетаропка прыняў душ, стараючыся не мачыць твару. Дзеянне навакаіну пачало слабець, але адчуванне болю было мне нават прыемнае. Я хачу сказаць: я ж сапсаваў усю справу. Першынство мы завалілі, нашую бяспройгрышную

серыю — таксама (усе, хто быў цяпер на апошнім курсе, не прайгравалі ніколі), не кажучы ўжо пра сямігадовую серыю Джонстана. Мажліва, не толькі я быў у гэтым вінаваты, але цяпер мне здавалася: толькі я.

Раздзявальня была пустая. Хлопцы, мабыць, ужо ў матэлі. Мяркуючы па ўсім, ніхто не хацеў мяне бачыць або размаўляць са мною. 3 гаркатою ў роце — мне было так пагана, што я нават адчуваў гэта на смак — я запхнуў свае шмоткі ў валізку і выйшаў на двор. Жменька гарвардскіх заўзятараў мерзла на ледзяным ветры, які прадзімаў пустэльны завулак.

— Як скула, Барэт?

— Дзякуй, нічога, містэр Джэнкс.

— Табе, бадай, не зашкодзіў бы цяпер сыры біфштэкс,— сказаў другі знаёмы голас. Так мовіў Олівэр Барэт III. Наколькі гэта ў ягоным стылі — прапанаваць бабулін сродак ад сіняка пад вокам.

— Дзякуй, бацька,— сказаў я.— Доктар ужо пра ўсё паклапаціўся.— Я паказаў на марлевую нашлёпку, пад якой была схаваная доктарава работа.

— Я хацеў сказаць, табе трэба падсілкавацца, сын.

За абедам паміж намі адбылася адна з нашых звычайных «антыразмоў», як я іх называю. Усе яны пачынаюцца тым самым пытаннем: «Ну, як ты, сын?» — і тым самым пытаннем заканчваюцца: «Я магу для цябе што-небудзь зрабіць?»

— Ну, як ты, сын?

— Выдатна, сэр.

— Што, баліць? — кіўнуў ён на маю разбітую шчаку.

— He, сэр.

Боль рабіўся пякельным.

— Я скажу Джэку Уэлсу, каб ён паглядзеў цябе ў панядзелак.

— He трэба, бацька.

— Ён добры спецыяліст...

— Корнэлскі доктар таксама не ветэрынар,— заўважыў я, спрабуючы прыцішыць снабісцкі энтузіязм, з якім бацька заўсёды гаварыў пра ўсялякіх спецыялістаў, экспертаў ды іншых «найлепшых людзей».

— Шкада,— сказаў Олівэр Барэт III, спрабуючы, як я спачатку падумаў, пажартаваць.— Рана ў цябе проста зверская.

— Маеце рацыю, сэр.— (Можа, тут трэба было засмяяцца?)

I раптам мне прыйшла ў галаву думка: ці не хацеў ён сваім квазіжартам перадаць мне сваю незадаволенасць маімі дзеяннямі на лёдзе?

— Ці ты хацеў сказаць, што я паводзіў сябе сёння як звер?

На твары ў яго адбілася нешта накшталт задавальнення з прычыны таго, што я пацікавіўся ягонай думкаю на гэты конт. Аднак ён проста сказаў:

— Ты сам загаварыў пра ветэрынараў.

Тут я вырашыў заняцца вывучэннем меню.

Калі прынеслі гарачае, Стод пачаў адно з сваіх даўно ўжо абрыдлых мне казанняў: гэтым разам, калі я правільна памятаю (а запамінаць я не стараўся), адносна перамог і паражэнняў. Ён зазначыў, што мы страцілі чэмпіёнскі тытул (брава, тата, глыбокае назіранне!), аднак галоўнае ў спорце — не выйгрыш, а сама гульня. Апошняе меркаванне падазрона нагадала перафразаваны алімпійскі дэвіз, і я адчуў, што гэта толькі уверцюра і што зараз ён пусціцца разважаць пра тое, якое, па сутнасці, смяхоцце — гэтае універсітэцкае першынство. Аднак я не збіраўся пракладваць яму сцяжынкі да алімпійскіх успамінаў. Выдаўшы належную партыю маіх: «Але, сэр» — я змоўк.

Потым мы прайшліся па ўсім дыяпазоне ўлюбёнай Стодавай антытэмы, якая называецца «мае планы».

— Скажы мне, Олівэр, што ў цябе з юрыдычнай школаю?

— Пакуль яшчэ, бацька, я цвёрда не вырашыў наконт юрыдычнай школы.

— Я хацеў бы ведаць іншае: ці вырашыла юрыдычная школа наконт цябе?

Яшчэ адзін досціп? Можа, мне трэба ўсміхнуцца ў адказ на гэтыя рытарычныя практыкаванні?

— Пакуль што не ведаю, сэр.

— Я мог бы патэлефанаваць Прайсу Цымерману...

— He трэба! — перапыніў я, падпарадкоўваючыся імгненнаму рэфлексу.— Прашу, не трэба, сэр.

— He дзеля таго, каб паўплываць на некага,— з годнасцю сказаў О. Б. III.— Проста навесці даведкі.

— Бацька, я хачу, каб мне адказалі лістом, як усім астатнім. Калі ласка.

— Але. Натуральна. Выдатна.

— Дзякуй, сэр.

— I яшчэ, цябе ж амаль напэўна прымуць і так,— дадаў ён.

He ведаю, як гэта атрымліваецца, але О. Б. III умее прынізіць мяне, нават калі не шкадуе ўхвальных слоў.

— Хто ведае,— адказаў я.— У рэшце рэшт, хакейнай каманды ў іх там няма.

He ведаю, чаму я пачаў прыніжаць сябе сам? Можа, таму, што ён пра мяне ўсё-такі высокае думкі?

— У цябе ёсць іншыя вартасці,— заявіў Олівэр Барэт III, але развіць гэтую тэму не пажадаў. (Зрэшты, не думаю, што гэта ў яго выйшла б.)

Ежа ў рэстарацыі была не лепшая ад нашае размовы, з адной хіба што розніцай: што булачкі будуць чэрствыя, я мог сказаць яшчэ да таго, як іх прынеслі, а вось угадаць, якую тэму будзе мець ласку прапанаваць мне бацька, мне ніколі не ўдаецца.

— Апрача таго, ты заўсёды можаш уступіць у Корпус Міру,— сказаў ён раптам ні з таго ні з сяго.

— Сэр? — Я не зусім зразумеў, што гэта — пытанне ці сцвярджэнне?

— Па-мойму, Корпус Міру — выдатная рэч. А ты як думаеш?

— Ну,— адказаў я,— ва ўсякім разе, гэта лепш за Корпус вайны.

Нічыя. Я не ведаў, што хацеў сказаць ён, і наадварот. Ці азначала гэта, што тэма вычарпаная і што зараз мы пяройдзем да абмеркавання іншых важных, сапраўды ўрадавых праграм? He. Я зусім забыўся, што найгалоўнейшая наша тэма — гэта заўсёды мае планы.

— Я быў бы зусім не супраць, каб ты ўступіў у Корпус Міру, Олівэр.

— Я таксама,— сказаў я, не жадаючы ўступаць яму ў велікадушнасці. Я ўпэўнены, што Стод ніколі мяне не слухае, і таму не здзівіўся, што ён ніяк не адрэагаваў на мой тонкі сарказм.

— А твае аднакашнікі,— прадоўжыў ён,— як да гэтага ставяцца?

— Сэр?

— Ці лічаць яны, што Корпус Міру мае нейкае значэнне ў іх жыцці?

Здаецца, слухаць фразу «але, сэр» майму бацьку гэтаксама неабходна, як рыбе знаходзіцца ў вадзе.

Яблычны пірог таксама быў чэрствы.

Каля паловы дванаццатай я правёў яго да машыны. — Я што-небудзь магу зрабіць для цябе, сын?

— He, сэр. Дабранач, сэр.

I ён паехаў.

Хоць паміж Бостанам і Ітакай, штат Нью-Йорк, лётаюць самалёты, Олівэр Барэт III вырашыў ехаць на машыне. He таму, што хацеў паказаць, што ён гатовы праседзець за рулём некалькі гадзін дзеля таго, каб убачыць сына. Проста ён любіць вадзіць машыну. Хутка ехаць. А ў такі позні час ды яшчэ на «Астан Марцін ДБС» можна несціся што чорт. Ён пэўна вырашыў пабіць свой уласны рэкорд хуткасці на адрэзку Ітака — Бостан, устаноўлены ім летась, пасля таго як мы перамаглі Корнэл і выйгралі першынство. Я не сумняваўся ў гэтым, бо бачыў, як ён зірнуў на гадзіннік перад ад’ездам.

Я вярнуўся ў матэль патэлефанаваць Джэні.

Гэта была мая адзіная прыемная хвіліна за ўвесь вечар. Я расказаў Джэні пра бойку (не ўдакладняючы характару casus belli1), і магу сказаць, што гісторыя ёй спадабалася. Мала хто з яе вытанчаных сяброў-музыкантаў мог пахваліцца тым, што хоць раз у жыцці пускаў у ход кулакі.

— Але ж ты хоць даў як след таму корнэльцу, што цябе ўдарыў? — запыталася яна.

— Вядома, яшчэ як! Месца жывога на ім не пакінуў.

— Шкада, што я не бачыла. Можа, ты паб’еш каго-небудзь на матчы ў Ейлі?

— Абавязкова.

Я ўсміхнуўся. Як яна любіла простыя забавы!

4

— Джэні звоніць па тэлефоне ўнізе,— сказала мне дзяўчына, што дзяжурыла на ўваходзе ў інтэрнат, хоць я і не паспеў назваць ні сябе, ні мэты свайго наведвання... Я хутка зрабіў выснову, што гэта ачко на маю карысць. Дзяўчо пэўна чытае ўжо «Крымсан» і ведае, хто я такі. Ну, да славы нам не прывыкаць. Нашмат важней тое, што Джэні расказала тут, з кім яна сустракаецца.

— Дзякуй,— сказаў я.— Я пачакаю тут.

— Шкада, што ў Корнэле так выйшла,— загаварыла дзяўчо.— «Крымсан» піша, на цябе аж чацвёра накінуліся.

— Ara. I мяне яшчэ выдалілі. На пяць хвілін.

— Ого...

— Джэні яшчэ звоніць?

1 Casus belli (лац.) — прычына вайны.

— Звоніць,— адказала яна, зірнуўшы на свой камутатар.

Цікава, што гэта за суразмоўца, якому ёй не шкада падарыць некалькі дарагіх хвілін нашага спаткання? Які-небудзь музыканцік? Я ведаў, што нейкі Марцін Дэвідсан, студэнт апошняга курса Адамс-каледжа і дырыжор аркестра Бахаўскага таварыства, прэтэндуе на выключную ўвагу Джэні. Праўда, у платанічным сэнсе. He думаю, каб гэты маладзён мог падняць што-небудзь цяжэйшае за дырыжорскую палачку. Так ці інакш, я не пацярплю, каб у мяне адбіралі мой час.

— Дзе гэтая тэлефонная будка? — спытаўся я ў дзяжурнай.

— У холе, за рагом,— паказала яна рукою, куды ісці.

Я павольна ўвайшоў у прасторны хол і яшчэ здалёк убачыў Джэні. Дзверы будкі яна пакінула незачыненыя. Я ішоў павольна, гультаявата пазіраючы па баках, спадзеючыся, што яна заўважыць мяне, убачыць усе мае пластыры і, кінуўшы трубку, кінецца мне на шыю. Але я быў ужо побач з будкаю, і да мяне даляцелі абрыўкі размовы:

— Але. Ну, так. Абавязкова. О, я таксама, Філ. Я так цябе люблю!

Я ўсё роўна як здранцвеў. 3 кім яна гаворыць? Гэта быў не Дэвідсан — таго завуць не Філ. Я ўжо даўно разведаў пра яго ўсё, што мог, па універсітэцкіх спісах: «Марцін Юджын Дэвідсан. Факультэт музыкі і мастацтваў. Хатні адрас: Нью-Йорк, Рывэрсайд-драйв, 70. Вышэйшая школа музыкі і мастацтваў». Мяркуючы па фатаграфіі, гэта быў чуллівы і недурны хлопец, фунтаў на пяцьдзесят лягчэйшы за мяне. Але чаго гэта я раптам буду непакоіцца за Дэвідсана? I перада мною, і перад ім Джэніфэр аддае відавочную перавагу нейкаму Філу, якому (ну і ну!) пасылала цяпер пацалункі па тэлефоне.

Варта было адно адлучыцца на якія два дні, і, калі ласка,— нейкі казёл з ідыёцкім імем Філ забраўся да яе ў ложак (вядома, забраўсяі).

Вешаючы трубку, яна нарэшце заўважыла мяне і, нават не пачырванеўшы, усміхнулася і з’імітавала пацалунак. Ну і двудушнасць!

Яна цмокнула мяне ў ацалелую шчаку:

— Э-э, ну і выгляд у цябе!

— Дасталося, Джэн.

— Але твой супернік выглядае яшчэ горш?

— Вядома. Нашмат. Mae супернікі заўсёды выглядаюць

горш.— Я сказаў гэта з усёй злосцю, на якую здатны, намякаючы на тое, што намылю пысу любому суперніку, які палезе да яе ў ложак, пакуль мяне няма паблізу.

Але Джэні, як нічога і не здарылася, узяла мяне за рукаў, і мы рушылі да дзвярэй.

— Дабранач, Джэні,— сказала дзяжурная.

— Дабранач, Сара,— адгукнулася Джэні.

Калі мы выйшлі на вуліцу, збіраючыся сесці ў мой «МГ», я набраў у лёгкія свежага вечаровага паветра і як мог абыякава запытаўся:

— Паслухай, Джэн...

— Што?

— Э-э... Хто такі Філ?

Яна кінула ўжо ў машыне:

— Мой бацька.

Так я ёй і паверыў.

— Ты завеш свайго бацьку Філам?

— Але, гэта яго імя. А як ты завеш свайго?

Джэні ўжо казала мне, што яе выхаваў бацька, уладальнік невялікай пякарні ў Крэнстане, штат Род-Айлэнд. Маці яе загінула ў аўтамабільнай аварыі, калі Джэні была зусім маленькая. Усё гэта яна расказала мне, калі тлумачыла, чаму ў яе няма вадзіцельскіх правоў. Яе бацька — ва ўсіх астатніх адносінах, як сказала яна, сапраўды «выдатны хлопец» — пасля смерці маці стаў вельмі прымхлівым і ні за што не хацеў дазволіць адзінай сваёй дачцэ вадзіць машыну. Ёй гэта дужа замінала ў апошніх класах каледжа, калі яна пачала браць урокі ігры на фартэпіяна ў аднаго чалавека з Провідэнса. Затое яна паспела прачытаць у доўгіх аўтобусных паездках усяго Пруста.

— Дык як ты завеш свайго? — спыталася яна зноў. Я думаў зусім пра іншае і не зразумеў пытання. — Майго каго?

— Якім тэрмінам ты абазначаеш свайго творца?

Я назваў тэрмін, які заўсёды хацеў скарыстаць:

— Сукін Сын.

— У вочы? — спыталася яна.

— Я ніколі не бачу ягонага твару.

— Ён носіць маску?

— Бадай. Каменную. Абсалютна каменную.

— Кінь, ён, мабыць, страшэнна ганарыцца табою. Ты ж гарвардская хакейная славутасць.

Я зірнуў на яе. Відаць, яна і праўда нічога не ведае. Ён таксама быў выдатным спартсменам, Джэні. — Лепшым за цябе?

Мне спадабалася, што яна такое высокае думкі пра мае атлетычныя дасягненні. Шкада, што мне прыйдзецца прынізіць сябе, расказаўшы ёй пра бацькавы поспехі.

— Ён удзельнічаў у фінальным заездзе акадэмічных адзіночак на Алімпійскіх гульнях 1928 года.

— Ого! — сказала яна.— I выйграў?

— He,— адказаў я. I яна, па-мойму, здагадалася, што мяне крыху суцяшае той факт, што ў фінале бацька быў толькі шосты.

Мы трохі памаўчалі. Цяпер Джэні, бадай, зразумее, што быць Олівэрам Барэтам IV — гэта азначае не толькі насіць тое самае імя, што і грандыёзнае збудаванне з шэрага каменю ў Гарвардскім універсітэцкім гарадку. Гэта яшчэ і своеасаблівае мускульнае застрашэнне. Я маю на ўвазе, калі над табою зіхацяць вяршыні чужое спартыўнае славы. Я маю на ўвазе — нада мною.

— Але што ён такое зрабіў, што ты назваў яго сукіным сынам? — спыталася Джэні.

— Ён змушае мяне,— адказаў я.

— He разумею.

— Ён змушае мяне,— паўтарыў я.

— Да чаго, Олівэр?..

— Рабіць усё «правільна».

— А хіба гэта няправільна — рабіць усё правільна?..

Я адказаў, што ненавіджу, калі мяне праграмуюць на працяг Барэтаўскае Традыцыі — дый яна сама мусіла гэта зразумець: бачыла ж, як мяне ўсяго скурчвае кожнага разу, калі мне прыходзіцца называць пасля імені свой парадкавы нумар. I яшчэ, сказаў я, мяне даводзіць да шалу, што я кожны семестр абавязаны выдаваць х акадэмічных поспехаў.

— Ну, вядома,— сказала яна з непрыхаваным сарказмам.— Я даўно заўважыла, як табе не падабаецца атрымліваць свае «А» і гуляць за зборную універсітэта.

— Я ненавіджу другое: ён нічога іншага і не чакае! — Ніколі раней я нікому гэтага не гаварыў — і цяпер адчуваў сябе страшэнна няёмка. Але мне трэба было растлумачыць Джэні ўсё.— Калі мне і праўда штосьці ўдаецца, дык ён настолькі blase1, што ўявіць сабе немагчыма! Усё чыста ўспрымае як звычайнасць.

1 Blase (фр.) — скептычна да гэтага ставіцца.

— Дьік ён жа заняты чалавек! Яму ж трэба кіраваць усімі гэтымі банкамі і бог яго ведае што яшчэ рабіць!

— Джэні, ты, уласна, на чыім баку?

— А гэта што, вайна? — спыталася яна.

— Вайна,— адказаў я.

— Гэта ж смешна, Олівэр.

Выдавала на тое, што яна сапраўды не магла мяне зразумець. Тады я і западозрыў, што мы па-рознаму глядзім на жыццё. Вядома, мае тры з паловаю гады ў Гарвардзе і яе ў Рэдкліфе ператварылі нас абаіх у самаўпэўненых інтэлектуалаў — традыцыйны прадукт гэтых устаноў. Аднак на гэтым падабенства канчалася. Згадзіцца з тым, што ў майго бацькі каменнае сэрца, яна не магла: заміналі, мабыць, нейкія атавістычныя італьянска-міжземнаморскія паняцці накшталт «падрэ любіць сваіх бамбіні» — толькі так і не інакш.

Тады я паспрабаваў прывесці наглядны прыклад. Наша дурная «антыразмова» з бацькам пасля гульні ў Корнэле. Гэта відавочна ўразіла яе. Але няхай мне так добра будзе, калі ўразіла гэтак, як я разлічваў.

— Дык ён прыехаў з Бостана ў Ітаку дзеля нейкага няшчаснага хакейнага матча?

Я паспрабаваў растлумачыць ёй, што мой бацька — гэта выключна адна форма і аніякага зместу. Але яе проста асляпіла тое, што ён пусціўся ў такую далёкую дарогу, каб толькі папрысутнічаць на (адносна) пасрэднай спартыўнай гульні.

— Годзе, Джэні, давай закончым гэтую тэму?

— Ведаеш,— сказала яна,— я нават рада, што ты так зацыкліўся на сваім бацьку. Гэта азначае, што ты зусім яшчэ не дасканалы.

— Ты хочаш сказаць, ты — дасканалая?

— Божа барані, падрыхтунчык. Хіба я стала б тады сустракацца з табою?

Яна зноў была ў сваім стылі.

5

Хацеў бы ўжо сказаць колькі слоў пра нашы інтымныя адносіны.

Надзіва доўга іх не было ўвогуле. Інакш кажучы, нічога болын сур’ёзнага за тыя некалькі згаданых ужо мною пацалункаў (дагэтуль памятаю іх усе да драбніц). Сітуацыя для мяне незвычайная; з прыроды я гарачы, нецярплівы

і прадпрымальны. Калі б хто-небудзь сказаў любой з добрага тузіна дзяўчат у Таўэр-Корт, Уэлэслі, што Олівэр Барэт IV штодня сустракаецца з дзяўчынаю, але ні разу не спаў з ёю, яна пэўна засмяялася б і дужа засумнявалася ў вабнасці сяброўкі, пра якую ідзе гаворка. Аднак, вядома, справа была не ў гэтым.

Я проста не ведаў, як дзейнічаць.

Толькі не трэба разумець мяне залішне літаральна. Я ведаў усе мажлівыя хады. Але ніяк не мог пераадолець няўпэўненасці. Джэні была вельмі разумная, і я баяўся, што яна проста пасмяецца з таго, што я прызвычаіўся лічыць вытанчана-рамантычным (і непераможным) стылем Олівэра Барэта IV. Але я баяўся, што яна адштурхне мяне. А калі не адштурхне, дык з прычын, ад кахання далёкіх. Усімі гэтымі блытанымі тлумачэннямі я хачу сказаць адно: мае пачуцці да Джэні былі адрозныя ад тых, што я меў раней да іншых дзяўчат. Я не ведаў, як сказаць ёй пра гэта, і не было ў каго спытаць рады. («Трэба было папытацца ў мяне!» — скажа яна потым.) Я ведаў толькі, што яна патрэбная мне. Уся.

— Олівэр, ты заваліш экзамен.

Мы сядзелі ў мяне ў пакоі і чыталі. Была нядзеля, другая палова дня.

— Олівэр, калі ты будзеш адно глядзець, як вучу я, дык абавязкова правалішся.

— Ды не гляджу я на цябе. Я чытаю.

— Лухта. Ты разглядваеш мае ногі.

— Хіба што зрэдку. На пачатку кожнага раздзела. — Нешта ўжо вельмі кароткія раздзелы ў тваёй кнізе. — Слухай, самаўлюбёніца! He такая ты ўжо і паглядная.

— Я ведаю. Але што я магу зрабіць, калі для цябе я «такая ўжо».

Я адсунуў кнігу, устаў і падышоў да яе.

— Джэні, ну зразумей ты: як я магу чытаць Джона Сцюарта Міля1, калі кожную секунду паміраю ад жадання апынуцца з табою ў ложку!

Яна нахмурылася:

— Олівэр, прашу цябе!

Я прысеў на кукішкі побач з яе крэслам. Яна зноў уткнулася ў кнігу.

1 Джон Сцюарт Міль (1806—1873) — англійскі філосаф, эканаміст і грамадскі дзеяч.

— Джэні...

Яна ціха загарнула кнігу, адсунула яе j паклала рукі мне на плечы.

— Олівэр, прашу цябе...

I тады гэта ўсё здарылася. Усё здарылася.

Наша першая фізічная блізкасць была цалкам процілеглая нашай першай размове. Мы былі такія нетаропкія, такія ласкавыя, такія пяшчотныя... Я і не здагадваўся, што сапраўдная Джэні была менавіта такая — ласкавая Джэні, што дотыкі яе такія лёгкія і пяшчотныя. Але нашмат болей здзівіўся я з самога сябе. Я таксама быў ласкавы. 1 пяшчотны. Няўжо гэта і быў сапраўдны Олівэр Барэт IV?

Я ні разу не бачыў, каб кофтачка Джэні была расшпіленая хоць на адзін гузік. I таму здзівіўся, калі ўбачыў у яе на шыі маленькі залаты крыжык. Ланцужок быў запаяны наглуха, і калі мы займаліся каханнем, крыжык заставаўся на ёй. У той цудоўны вечар, у хвілю адпачынку, калі здаецца, нічога іншага не мае значэння і адначасна ўсё значэннем поўніцца, я дакрануўся да крыжыка і запытаўся, што сказаў бы яе святар, калі б даведаўся, што мы з ёю апынуліся ў адным ложку. Але яна адказала, што ў яе няма святара.

— А я думаў, што мая дзяўчына добрая каталічка.

— Я сапраўды твая дзяўчына і сапраўды добрая.— Джэні паглядзела на мяне, чакаючы пацвярджэння, і я ўсміхнуўся. Яна ўсміхнулася ў адказ: — Выходзіць, ты амаль угадаў — два пункты з трох.

Тады я папытаўся ў яе, чаму яна носіць крыжык, ды яшчэ на запаяным ланцужку. Яна растлумачыла, што крыжык належаў яе нябожчыцы маці і носіць яна яго ў памяць аб ёй — з рэлігіяй гэта не звязана. Потым мы зноў загаварылі пра сябе:

— Паслухай, Олівэр, я казала табе, што кахаю цябе?

— He, Джэні.

— Чаму ж ты ў мяне не спытаўся?

— Папраўдзе, баяўся.

— Спытайся цяпер.

— Ты кахаеш мяне, Джэні?

— А ты як думаеш? — зазірнула яна мне ў самыя вочы.

— Напэўна. Можа быць... Кахаеш.

Я пацалаваў яе ў шыю.

— Олівэр?

— Што?

— Я цябе не тое што кахаю...

— Божа, дык што ж тады?..

— Олівэр, я цябе вельмі кахаю...

6

Выдатны хлопец — Рэй Стратан.

Можа, ён не геній і не вялікі футбаліст (крыху запаволены), але сябра ён надзейны — лепшага суседа па інтэрнацкім нумары не знайсці. Як жа ён, бядак, мучыўся праз мяне на апошнім курсе! Куды хадзіў займацца, калі натыкаўся на гальштук, які вісеў на дзвярной ручцы, што азначала: «Я не адзін». Можа, займацца тым часам ён і не збіраўся, аднак калі-нікалі яму ўсё ж такі прыходзілася гэта рабіць. Мабыць, ён хадзіў тады ў бібліятэку ці нават у студэнцкі клуб. Але дзе ж ён спаў у тыя ночы з суботы на нядзелю, калі мы з Джэні ігнаравалі інтэрнацкія парадкі і яна заставалася ў мяне да ранку? Рэй змушаны быў шукаць дзе пераспаць — прасіцца да суседзяў на вольную канапу, калі тая, вядома, не была гэтаксама занятая. Добра хоць, што найчасцей гэта здаралася пасля заканчэння футбольнага сезона. I, натуральна, я зрабіў бы дзеля яго тое самае.

Але што ж ён меў за гэта ад мяне ва ўзнагароду? У былыя часы я дзяліўся з ім усімі падрабязнасцямі сваіх любоўных перамог. Аднак цяпер ён быў не толькі пазбаўлены сваіх неад’емных правоў сябра на суперажыванне — больш таго, я нават не прызнаўся яму, што мы з Джэні — каханкі. Я проста казаў яму, калі нам спатрэбіцца пакой, a ўжо навошта — мусіў здагадвацца ён сам.

— Барэт, дык спіш ты з ёю ці не? — дапытваўся Рэй. — Рэйманд, я цябе як сябра прашу: не пытайся.

— Вы ж з ёю адсюль днямі і начамі не вылазіце. Чым тут так доўга можна займацца?

— Тады навошта пытацца, Рэй?

— Бо ў гэтым ёсць нешта нездаровае.

— Што менавіта?

— Ды ўсё, Ол. Раней у цябе такога ніколі не было. Раней ты дзядзьку Рэю ўсё выкладваў. Ведаеш, непрыгожа гэта неяк. Дальбог, гэта нешта ў цябе хваравітае. Ну што ты ў ёй знайшоў асаблівага?

— Паслухай, Рэй, калі прыходзіць сапраўднае каханне...

— Каханне?

11 Гісторыя кахання

321

— He прамаўляй гэтае слова брудна.

— Каханне? У тваім узросце? Дзед, мне за цябе страшна.

— Чаму ж гэта? Баішся, што з’еду з глузду?

— Баюся за тваю халасцяцкую свабоду... За жыццё тваё баюся!

Нябога Рэй. I праўда перапалохаўся.

— Баішся страціць добрага суседа?

— Як наконт страціць — не ведаю. А вось знайсці — дык ужо знайшоў. Суседку. Яна тут ужо, лічы, пасялілася.

Я якраз збіраўся на канцэрт, дык пара было канчаць гэтую гамонку.

— Добра, не бядуй, Рэйманд. Ноймем кватэру ў НьюЙорку, будзем цёлак мяняць кожную ноч. Усё пераспрабуем.

— Як гэта — «не бядуй»? Барэт, я ж бачу, што яна цябе абкруціла.

— Сітуацыя цалкам пад маім кантролем,— адказаў я.— Супакойся.

Папраўляючы гальштук, я рушыў да дзвярэй. Але Стратан ніяк не мог суняцца:

— Олі!

— Што?

— Дык вы з ёй спіце?.. Спіце ж?

— О божа!..

На гэтым канцэрце Джэні не сядзела побач са мною — яна была на сцэне. Аркестр Бахаўскага таварыства выконваў у Данстэрскім каледжы Пяты Брандэнбургскі канцэрт, і Джэні саліравала на клавесіне. Вядома, я ўжо шмат разоў слухаў, як яна іграе, аднак ніколі — з аркестрам і на публіцы. Божа, мяне проста распірала з гонару. Я не заўважыў у яе выкананні аніводнае хібы.

— Ты нават уявіць сабе не можаш, як файна ты іграла,— сказаў я ёй пасля канцэрта.

— Дужа ты разбіраешся ў музыцы, падрыхтунчык.

— Дастаткова разбіраюся.

Мы стаялі ў двары каледжа. Быў такі красавіцкі вечар, калі ўжо верыш, што нарэшце вясна дабярэцца і да Кембрыджа. Калегі Джэні праходжваліся паблізу, у тым ліку і Марцін Дэвідсан, які выстрэльваў вачыма ў мой бок зарады нянавісці, і таму я не стаў спрачацца з Джэні наконт цяжкасцёй ігры на клавішных інструментах.

Неўзабаве мы прайшлі цераз Мемарыяльныя прысады да берага ракі.

— Глядзі на рэчы цвяроза, Барэт, прашу цябе. Я іграю нармальна. Але не выдатна. Нават не на ўзроўні тваёй хакейнай зборнай, калі рабіць параўнанні. Усяго толькі нармальна. Падумай і згадзіся.

Як я мог спрачацца з ёю, калі яна ці не ўпершыню на маёй памяці не задзірала носа.

— Добра. Згаджаюся. Ты іграеш нармальна. Я толькі хацеў сказаць, што ты павінна працягваць іграць.

— Божа, а хто сказаў, што я не хачу працягваць іграць? Дзеля гэтага ж я і збіраюся займацца ў Надзі Буланжэ.

Гэта яшчэ што за навіна? Па тым, як Джэні асеклася, я адразу зразумеў, што яна прагаварылася.

— У каго? — запытаўся я.

— У Надзі Бўланжэ. Гэта знакаміты педагог. Жыве ў Парыжы.— Апошнія словы яна прамовіла даволі таропка.

— У Парыжы? — запытаўся я, але ўжо досыць павольна.

— Яна набірае з Амерыкі вельмі мала вучняў. Мне страшэнна пашэнціла. I стыпендыя будзе вялікая.

— Джэніфэр... Ты ад’язджаеш у Парыж?

— Я ніколі не была ў Еўропе. Дачакацца не магу паездкі.

Я схапіў яе за плечы. Можа, занадта груба, не ведаю.

— I даўно ты так вырашыла?

Упершыню за ўвесь час нашага знаёмства яна не змагла глядзець мне ў вочы.

— Олі, ну сам падумай,— сказала яна.— Гэта непазбежна.

— Што — «непазбежна»?

— Мы атрымліваем дыпломы, і кожны ідзе сваім асобным шляхам. Ты паступіш у Юрыдычную школу.

— Чакай. Ты думаеш, што ты кажаш?

Цяпер яна паглядзела мне ў вочы. Твар у яе быў сумны.

— Олі, ты будучы мільянер, а я сацыяльны нуль.

Я ўсё яшчэ трымаў яе за плечы.

— Ну што ты раптам пра нейкія асобныя шляхі? Мы ўжо разам, мы шчаслівыя.

— Олі, прашу цябе зноў, падумай добра,— паўтарыла яна.— Гарвард — гэта ўсё роўна як торба з падарункамі ў Санта-Клаўса. Напхаць туды можна чаго толькі хочаш, хоць самых вар’яцкіх цацак. Але калі свята канчаецца, цябе вытрасаюць з гэтай торбы...— Яна запнулася.— ...і тады трэба сунуцца на сваё месца.

— Ты хочаш сказаць, што ты збіраешся пячы булкі ў свайго таты ў Крэнстане, штат Род-Айлэнд?

Я плёў абы-што.

— Пірожныя,— паправіла яна.— I не трэба смяяцца з майго бацькі.

— He пакідай мяне, Джэні. Прашу цябе.

— А як жа мая стыпендыя? Як Парыж, якога я ніколі ў жыцці не бачыла?

— А як жа нашае вяселле? — Я сказаў гэта, хоць у той момант не зусім быў упэўнены ў тым, што адчуваў.

— А хіба мы калі-небудзь гаварылі пра вяселле?

— Я пра яго кажу. Я. Цяпер.

— Ты хочаш ажаніцца са мною?

— Хачу.

Яна схіліла галаву набок і запыталася — проста, не ўсміхнуўшыся, аднак з вялікай дапытлівасцю ў вачах:

— Чаму?

Я зазірнуў ёй у самыя вочы:

— А таму што.

— О-о,— сказала яна.— Дужа грунтоўная прычына.

Яна ўзяла мяне за руку (не за рукаў, як зазвычай), і мы моўчкі пайшлі ўздоўж ракі. А пра што яшчэ было нам гаварыць?

7

Маёнтак Барэтаў, Іпсвіч, штат Масачусэтс, знаходзіцца хвілін за трыццаць — сорак язды ад Містык-Рывэр-Брыджа, у залежнасці ад хуткасці, якую вы набіраеце. Мне не раз удавалася пераадолець гэтую адлегласць за дваццаць дзевяць хвілін. Адзін шаноўны бостанскі банкір сцвярджае, што ён праехаў яе яшчэ хутчэй, аднак калі гаворка заходзіць пра тое, што нехта здолеў абставіць тут мяне, дык дужа цяжка ў гэта паверыць. Асабіста я лічу дваццаць дзевяць хвілін неперасягальным рэкордам. Урэшце, калі гоніш па аўтастрадзе № 1, дык зважаеш на святлафоры.

— Ты нясешся што ўтрапёны.

— Гэта Бостан. Тут усе носяцца што ўтрапёныя,— сказаў я, спыніўшыся ля святлафора.

— Ты прыкончыш нас да таго, як нас расшкуматаюць твае бацькі.

— Паслухай, Джэні, мае бацькі — цудоўныя людзі.

Загарэлася зялёнае святло, і праз нейкія дзесяць секунд мой «МГ» даў шэсцьдзесят міляў у гадзіну.

— Нават Сукін Сын?..

— Олівэр Барэт Трэці?.. Добры чувак. Ты яго ўпадабаеш.

— Ты ўпэўнены?

— Ён усім падабаецца,— адказаў я.

— Чаму ж тады ён табе не даспадобы?

— Якраз таму, што ён даспадобы ўсім.

Навошта я ўвогуле павёз яе да сваіх бацькоў? Мяркую, без блаславення Стода я-то ўжо неяк абышоўся б. Аднак, па-першае, Джэні сама захацела («Так, Олівэр, робяць усе»,— сказала яна), па-другое, і я меў у гэтым спатканні патрэбу: Олівэр Барэт III быў маім банкірам у самым літаральным сэнсе — ён плаціў за маё навучанне.

Значыцца, абед — неадменны. Comme il faut1, нічога не скажаш. I гэта ў нядзелю, калі аўтастрада № 1 мала не забарыкадаваная машынамі і кожны так і пнецца загарадзіць табе праезд. Я вырваўся з агульнага патоку і збочыў на Гротан-стрыт, па якой ганяў з чатырнаццаці гадоў, не прытарможваючы на паваротах.

— А дзе ж дамы? — спыталася Джэні, гледзячы па баках.— Тут жа адны дрэвы.

— Дамы за дрэвамі.

Калі едзеш па Гротан-стрыт, трэба быць дужа пільным, каб не праскочыць сваю паваротку. Ну а гэтым разам, вядома, я праехаў лішнія трыста ярдаў і толькі тады, зразумеўшы, дзе я, націснуў на тармазы.

— Чаму ты спыніўся? — запыталася Джэні.

— Паваротку праскочыў,— прамармытаў я...

Ці ж не сімвалічна, што я мусіў сунуцца назад ажно трыста ярдаў, каб дабрацца да нашае сямейнае крэпасці? Апынуўшыся на барэтаўскай тэрыторыі, я зменшыў хуткасць. Ад Гротан-стрыт да нашага маёнтка, Довэр-хаус — сама меней паўмілі. Па дарозе да яго праязджаеш таксама... э-э, іншыя будынкі. Мяркую, той, хто бачыць гэтае відовішча ўпершыню, перажывае моцнае ўражанне.

— Божа! — ахнула Джэні.

— Што такое?

— Стой, Олівэр. Прашу цябе, спыні машыну.

Я затармазіў. Джэні ажно ўціснулася ў сядзенне.

— Слухай, я і падумаць не магла, што ты прывязеш мяне ў такую мясціну.

— У якую — «такую»?

Сомме il faut (фр.) — прыстойна.

— Такую шыкоўную. У вас, мабыць і прыгонныя ёсць?

Я хацеў дакрануцца да яе рукі, але адчуў, што ў мяне вільготныя далоні (гэтага ў мяне не бывае амаль ніколі), і паспрабаваў супакоіць яе словамі:

— Ну што ты, Джэні? Усё будзе добра.

— Можа быць, але мне раптам захацелася, каб мяне звалі не Джэні Кавілеры, а да прыкладу, Эблігэйл Адамс ці Уэндзі Уосп1...

Далей ехалі моўчкі. Выйшаўшы з машыны, мы рушылі да параднага ўваходу. Я націснуў на званок, і тут Джэні зноў запанікавала:

— Олі, я не хачу! Паедзем адсюль.

— Спакайней, Джэн. Я ж табе сказаў: усё будзе добра.

Ну што яшчэ мог я сказаць ёй?

Дзверы адчыніла Флоўрэнс, наша старая і ўсім сэрцам адданая нам служанка.

— Праходзьце, калі ласка, мастэр2 Олівэр,— прывітала яна мяне.

Божа, як жа я ненавіджу, калі мяне так называюць! Аж шалею ад гэтага прыніжальнага намёку на вышэйшасць ад мяне містэра Стода.

Флорэнс сказала, што мае бацькі чакаюць нас у бібліятэцы. Джэні ашаломлена разглядвала сямейныя партрэты, якімі былі пазавешваныя сцены. I, думаю, галоўная прычына гэтае збянтэжанасці была не ў тым, што некаторыя з іх намаляваў сам Сінгер Сарджэнт3, (да прыкладу, выяву Олівэра Барэта II, якую калі-нікалі выстаўлялі ў Бостанскім музеі), а найбольш у тым, што Джэні нечакана даведалася: не ўсе мае продкі насілі імя Барэт. Самавітыя прадстаўніцы жаночае лініі роду Барэтаў, удала выйшаўшы замуж, падарылі свету такіх адметных асоб, як Барэт Уінтроп, Рычард Барэт С’юэл і, нарэшце, Эбат Лоўрэнс Лаймэн, які рызыкнуў пражыць жыццё, прайсці, дарэчы, цераз Гарвард і стаць хімікам-лаўрэатам, не маючы ў еваім імені аніякага намёку на прыналежнасць да барэтаўскага клана.

— Божа літасцівы! — ціха ўсклікнула Джэні.— Імёнамі ж гэтых людзей названа палова гарвардскіх будынкаў!

— Лухта ўсё гэта,— сказаў я.

1 Слова-абрэвіятура, якое азначае «стопрацэнтны амерыканец». «WASP»: White — белы, Anglo-Saxon — англасакс, Protestant — пратэстант.

2 Мастэр (англ. «master») — сінонім слова «містэр» у дачыненні да маладога чалавека.

3 Сінгер Сарджэнт (1856—1922) — вядомы амерыканскі мастак.

— Я не ведала, што ты маеш дачыненне нават да Сыоўлскай лодачнай станцыі.

— Маю дачыненне. Камянёў ды драўляшак у маёй генеалогіі багата.

У канцы доўгае партрэтнае галерэі, якраз там, дзе трэба збочваць у бібліятэку, стаіць вялікая шкляная скрыня. У ёй захоўваюцца трафеі. Спартыўныя трафеі.

— Божа, які пуд! — зноў усклікнула Джэні.— Ніколі не бачыла, каб гэтыя штукі былі такія падобныя да золата і срэбра.

— А гэта і ёсць золата і срэбра.

— Ды ты што?!. Твае?

— He. Ягоныя.

На Алімпійскіх гульнях у Амстэрдаме Рычард Барэт III медаля не заваяваў — гэты факт сумненню не падлягае. Але ж нельга аспрэчваць і таго, што ён зведаў славу гучных перамог на іншых спаборніцтвах. На некалькіх. Нават на многіх. Зіхоткія доказы ягоных поспехаў сляпілі цяпер вочы мала не ачмурэлай Джэні.

— За гульню ў кеглі на крэнстанскіх сечах такіх цацак не даюць.— Потым яна надумалася кінуць костку і мне: — Олівэр, а ў цябе ёсць прызы?

— Ёсць.

— Ты таксама трымаеш іх пад шклом?

— He. Пад ложкам. У маім пакоі.

Яна з захапленнем зірнула на мяне шырока расплюшчанымі вачыма і ці не шэптам сказала:

— Паглядзім іх потым, добра?

Перш чым я паспеў адказаць і хоць бы крыху падумаць, наколькі праўдзівая гэтая яе матывацыя наведвання маёй спальні, нас перапынілі:

— А, дык вы ўжо тут? Прывітанне!

Сукін Сын! Ён самы.

He паспеў я яшчэ адрэкамендаваць яму Джэні, як ён ухапіўся за яе руку. Дарэчы, выбраў Стод для гэтага рандэву не якісьці з сваіх звычайных банкаўскіх касцюмаў. Сёння Олівэр Барэт III надзеў наймаднейшы спартыўны пінжак з танюткай шэрсці. А на твары, зазвычай падобным да каменнае маскі, застыла хітрая ўсмешка.

— Заходзьце, калі ласка, і пазнаёмцеся з місіс Барэт.

Джэні мусіла перажыць цяпер яшчэ адно ні з чым не параўнальнае задавальненне — знаёмства з Элісан Форбс Барэт (школьная мянушка «П’янюга»). Як я злаваў на яе, дык заўсёды задумваўся, які ўплыў магла б мець на ейнае жыццё

атрыманая ў школе мянушка, калі б маці не стала ў маладыя гады прыстойнай замужняй жанчынаю, апякункаю музея. Каледжа П’янюга Форбс так і не закончыла. Яна кінула яго ўжо на першым курсе, з поўнага блаславення сваіх бацькоў, каб пайсці пад вянец з Олівэрам Барэтам III.

— Мая жонка Элісан, а гэта — Джэніфэр э-э...

Ён паспеў ужо вырашыць, што мае поўнае права прадстаўляць Джэні.

— Каліверы,— дадаў я: Стод прозвішча Джэні не ведаў. — Кавілеры,— без ніякай крыўды паправіла яна.

Я першы раз у жыцці (і апошні) перайначыў яе прозвішча.

— Як у «Cavalleria Rusticana»1? — запыталася мая маці, жадаючы, пэўна, паказаць, што, хоць і кінула каледж, жанчына яна адукаваная.

— Правільна,— усміхнулася Джэні.— Але яна не з маёй радні.

— А-а...— сказала маці.

Гэтаксама працягнуў і бацька.

Тут і я дадаў сваё «а-а», гадаючы, ці дайшоў да бацькоў гумар Джэні.

Маці і Джэні паціснулі адна адной рукі, і пасля звычайнага абмену банальнасцямі, далей за які ў нашым доме ў размовах не заходзілі, мы расселіся па фатэлях. Запала маўчанне. Я спрабаваў зразумець, што адбываецца. Бясспрэчна, матулька ацэньвала Джэніфэр — яе касцюм (гэтым разам ён ані не здаваўся дзікунскім), яе манеру трымаць сябе, яе вымаўленне. Трэба сказаць, крэнстанскі акцэнт прабіваўся ў Джэні нават тады, калі яна спрабавала не выдаць ім сваё правінцыйнае паходжанне. Джэні, мабыць, таксама ацэньвала маю маці. Кажуць, дзяўчаты заўсёды так робяць. Гэта нібыта дапамагае ім даведацца болей пра чалавека, за якога яны збіраюцца выйсці замуж. Мажліва, яна ацэньвала і Олівэра III. Ці заўважыла яна, што ён вышэйшы за мяне ростам? I ці спадабаўся ёй ягоны спартыўны касцюм?

Олівэр III, як зазвычай, скіраваў свой агонь на мяне: — Як справы, сын?..

— Выдатна, сэр, выдатна.

Ну а маці, ураўнаважваючы гутарку, звярнулася з пытаннем да Джэні:

1 «Вясковы гонар» (італ.) — опера італьянскага кампазітара П’етра Масканьі.

— Вы добра даехалі?

— Добра,— адказала Джэні.— Добра і хутка.

— Олівэр ездзіць хутка,— уставіў Стод.

— He хутчэй за цябе, бацька,— парыраваў я.

Ну, а што ты на гэта скажаш?

— М-м... бадай, не.

Mary без вагання пайсці ў заклад, што не, бацюхна.

Маці, якая заўсёды, у любой сітуацыі, была на ягоным баку, перавяла размову на больш агульную тэму — на музыку, жывапіс. Праўда, пра што яна больш гаманіла, сказаць не магу: я не надта прыслухоўваўся.

Нарэшце пачалі піць гарбату.

— Дзякуй,— сказаў я, дапіўшы свой кубак, і дадаў: — Мы ўжо хутка паедзем.

— Што? — спыталася ў мяне Джэні.

Яны, здаецца, гаварылі тым часам пра Пучыні, а можа, пра некага іншага, і мае словы здаліся ім крыху нечаканымі. Маці зірнула на мяне (рэдкая падзея).

— Але ж на абед вы застаняцеся? — папыталася яна.

— М-м... мы не можам,— сказаў я.

— Вядома, мы застанемся,— амаль адразу сказала Джэні.

— Мне час ужо вяртацца,— сказаў я самым сур’ёзным тонам.

Джэні кінула на мяне хуткі позірк, і я выразна прачытаў у яе вачах: «Што ты вярзеш?»

Тады сваё важкае слова сказаў Стод:

— Вы застаяцеся абедаць. Гэта загад.

Фальшывая ўсмешка на ягоным твары аніяк не змякчыла каманднага тону. Але не той я чалавек, каб мною кіравалі. Нават алімпійскія фіналісты.

— Мы не можам, сэр,— паўтарыў я.

— Мы павінны застацца, Олівэр,— сказала Джэні.

— Чаму? — спытаўся я.

— Таму што я згаладалася,— адказала яна.

Скарыўшыся волі Олівэра III, мы сядзелі за абедзенным сталом. Ён схіліў галаву, маці і Джэні таксама. Ну і я зрабіў нешта падобнае.

— Блаславі ежу нашую і нас у служэнні Табе і наставі заўжды памятаць пра патрэбы і жаданні блізкіх нашых. За гэта молімся ў імя Сына Твайго Ісуса Хрыста. Амін.

Божа літасцівы, гэтым Стод мяне даканаў. Няўжо хоць раз нельга было абысціся без дэманстрацыі набожнасці? Што падумае Джэні? Цёмнавечча нейкае, дальбог.

— Амін,— сказала матулька (і Джэні, дарэчы, таксама, толькі вельмі ціха).

— Душою з вамі,— паспрабаваў пажартаваць я.

Але жарт нікога не развесяліў. А менш за ўсіх Джэні. Яна адвяла ад мяне вочы. Олівэр III холадна зірнуў на мяне:

— Я вельмі хацеў бы, Олівэр, каб ты калі-нікалі быў з намі душою.

Абед не прайшоў у невыносным маўчанні дзякуючы адно фенаменальнай матчынай здольнасці весці свецкую гутарку.

— Дык вашыя бацькі з Крэнстана, Джэні?

— Толькі тата. Маці з Фол-Рывэра.

— Барэты маюць заводы ў Фол-Рывэры,— заўважыў Олівэр III.

— Дзе яны эксплуатавалі пакаленні беднякоў,— дадаў Олівэр IV.

— У дзевятнаццатым стагоддзі,— парыраваў Олівэр III.

Маці ўсміхнулася, відавочна, задаволеная, што ў гэтым сэце мяне перайграў яе Олівэр.

Але, як кажуць, яшчэ не вечар.

— А як наконт планаў аўтаматызаваць гэтыя самыя заводы? — нанёс я ўдар у адказ.

Зноў запала маўчанне. Зараз ён сцебане якой-небудзь рэплічкай.

— А як наконт кавы? — спыталася Элісан Форбс Барэт.

Мы вярнуліся ў бібліятэку на апошні раунд. Абавязкова апошні: заўтра нам трэба ісці на заняткі, Стода чакаў банк, дый маці пэўна ж збіралася зранку ажыццявіць нейкую запланаваную годную акцыю.

— Табе з цукрам, Олівэр? — папыталася яна.

— Олівэр заўсёды п’е каву з цукрам, дарагая,— сказаў бацька.

— Але не сёння, дзякуй,— сказаў я.— Без малака і без цукру, мама.

Кожны ўзяў свой кубак, і мы ўселіся ў фатэлі, адчуваючы, што нам абсалютна няма чаго сказаць адно аднаму. Але раптам я знайшоў тэму.

— Скажы, Джэніфэр, што ты думаеш пра Корпус Міру? — пацікавіўся я.

Яна змрочна зірнула на мяне і змаўчала.

— Ты што, Олівэр, яшчэ не сказаў ім? — здзіўлена спыталася маці ў бацькі.

— Цяпер не час, дарагая,— сказаў Олівэр III з фальшывай сціпласцю, у якой, аднак, выразна чулася: «Спытайцеся ў мяне, спытайцеся!»

— Пра што гаворка, бацька?

— Нічога асабліва важнага, сын.

— He разумею, як ты можаш так гаварыць,— сказала маці і павярнулася да мяне, каб з пыхаю паведаміць навіну. (Я ж кажу: яна заўсёды на ягоным баку.) — Твайго бацьку прызначаюць дырэктарам Корпуса Міру.

— О! — усклікнуў я.

Джэні таксама ўсклікнула: «О!» — толькі зусім інакш, голасам нашмат больш радасным.

Бацька зрабіў выгляд, што ён засмуціўся, а маці, здаецца, чакала, што я ці не вобзем грымнуся ад пашаны да такога таты. Можна падумаць, што яго дзяржаўным сакратаром прызначылі, няйначай.

— Віншую вас, містэр Барэт! — узяла ініцыятыву на сябе Джэні.

— Прыміце і мае віншаванні, сэр,— далучыўся да яе я. Маці аж не магла, так хацела прадоўжыць гэтую гутарку. — Я ўпэўненая, што гэта будзе вельмі цікавая і карысная праца,— сказала яна.

— О, вядома,— падхапіла Джэні.

— Згодны,— сказаў я без асаблівай перакананасці. Э-э... мама, перадай мне, калі ласка, цукру.

8

— Джэні, яго ж, урэшце, не дзяржаўным сакратаром прызначылі!

— I ўсё ж такі, Олівэр, ты мог бы сустрэць гэтае паведамленне з большым імпэтам.

— Я яго павіншаваў.

— Глядзі ты — якая высакароднасць!

— Чорт, чаго ты ад мяне чакала?

— Божа,— адказала яна,— ды мяне проста выварочвае ад усяго гэтага!

— Мяне таксама,— заўважыў я.

Потым мы доўга ехалі моўчкі — аніводным словам не перакінуліся. Але я адчуваў: нешта тут не так.

— Дык ад чаго — «ад усяго» — цябе выварочвае, Джэн?..

— Ад таго, як ты ставішся да свайго ба'цькі.

— А ён да мяне як ставіцца?

I тут яна вываліла на мяне рандолю маралізатарскай лапшы. Дакладней, спагеці. Ведама ж, я зрабіў замах на самае святое, што было ў Джэні: на бацькоўскую любоў і на пачуцці да бацькі. Самы сапраўдны італьянска-міжземнаморскі сіндром. Які ж я благі сын!

— Ты яго зневажаеш, зневажаеш і зневажаеш!

— А ён мяне не? Ці ты не заўважыла, Джэн?

— Ды я ўпэўненая, што ты ні перад чым не спынішся, абы дапячы няшчаснаму старому!

— «Дапячы» Олівэру Барэту Трэцяму немагчыма.

Памаўчаўшы — і маўчанне гэтае мяне насцярожыла,— яна раптам сказала:

— Хіба толькі ажаніўшыся з Джэніфэр Кавілеры.

Гэтыя словы так пранялі мяне, што я ледзь змог збочыць на стаянку каля прыдарожнага шынка. Спыніў машыну і павярнуўся да Джэніфэр, злы, як чорт.

— Ты што, і праўда так думаеш?

— Прыкладна так,— адказала яна вельмі спакойна.

— Джэні, ты што, не верыш, што я кахаю цябе?! — крыкнуў я.

— Веру,— зноў спакойна адказала яна.— Але ёсць нешта вар’яцкае ў тым, што ты ўпадабаў мой дужа сціплы сацыяльны статус.

Ну што я мог сказаць? He — адназначна. Я паўтарыў ёй усё, што пра гэта думаю, некалькі разоў з самымі рознымі інтанацыямі. Я быў такі засмучаны, што нават задумаўся: ці ж няма хоць каліўца праўды ў гэтым яе жахлівым меркаванні?

Яна таксама не ззяла.

— Я не сцвярджаю, што гэта так, Олі. Проста мне здаецца, што нейкая рацыя ў маёй развазе ўсё-такі ёсць. Ведаеш, я ж таксама не толькі кахаю цябе. Я люблю тваё імя. I твой, скажам так, рэйтынг.— Джэні адвярнулася, і мне здалося, што зараз яна заплача. Аднак яна не заплакала, а прамармытала: — У рэшце рэшт, тваё імя — гэта частка цябе.

Я сядзеў у машыне і глядзеў на неонавы надпіс «Мідзіі і вустрыцы». Болей за ўсё я любіў у Джэні тое, што яна ўмела зазірнуць мне ў душу, зразумець рэчы, якіх не перадасі словамі. Яна і цяпер усё разумела. Аднак ці хопіць у мяне сілы паглядзець праўдзе ў вочы? Божа, яна ж знайшла ў сабе мужнасць убачыць і прызнаць недасканаласць і маю, і

сваю ўласную! Божа, якім нікчэмным я цяпер сябе адчуваў! He ведаў, што і сказаць.

— Джэн, ты не хочаш мідзій ці вустрыц? — запытаўся я ў яе.

— А ты не хочаш у зубы, падрыхтунчык?

— Хачу,— адказаў я.

Яна сціснула кулак і размахнулася, а потым лёгка прыклала яго да маёй шчакі. Я пацалаваў гэты кулачок і пацягнуўся да яе, аднак, як толькі я паспрабаваў абняць яе, яна ўпёрлася рукамі мне ў грудзі і гаркнула, як самы сапраўдны гангстэр з «пугачом» у руцэ:

— Пагналі, падрыхтунчык! За руль — і гайда!

Добра, любая. Добра.

Найболей бацька папракаў мяне ў залішняй таропкасці. Мітуслівасці. Нецярплівасці. He памятаю добра, што за словы ён мне казаў, але пропаведзь, якую ён прачытаў мне ў Гарвард-клубе, датычыла перадусім маёй паспешлівасці. Напачатку, каб разагрэцца, ён загадаў мне не есці так хутка. Я пачціва нагадаў яму, што я ўжо досыць дарослы чалавек і яму няварта спрабаваць выправіць мае паводзіны ці нават каменціраваць іх. У адказ ён заявіў, што нават вялікім дзяржаўным дзеячам неабходная час ад часу канструктыўная крытыка. Я расцаніў гэтую заўвагу як не надта тонкі намёк на тое, што колісь ён служыў у першай рузвельтаўскай адміністрацыі. Аднак мне зусім не хацелася даць яму разгарнуцца ва ўспамінах, напрыклад, аб ролі, якую ён адыграў у правядзенні нацыянальнае банкаўскае рэформы. Так што бацюхна заглух.

Як я ўжо сказаў, мы абедалі ў бостанскім Гарвардклубе. Я вельмі злуюся, калі нехта згаджаецца з тым, як бацька мяне ацэньвае. А тут спрэс адны людзі Барэта III. Ягоныя аднакласнікі, аднакурснікі, кліенты, тыя, што хочуць стаць ягонымі кліентамі, і гэтак далей, і гэтак далей... У мяне сумнення няма, што ўсё тут зладжана — і цяпер, і заўсёды. Як ні прыслухаюся да гоману, дык толькі і чую: «Вось ідзе Олівэр Барэт!», ці: «Гэта Барэт, лідэр гарвардскай хакейнай каманды!», ці што-небудзь яшчэ накшталт гэтага.

У нас была чарговая, як я іх называю, «антыразмова». Ад усіх папярэдніх яна адрознівалася хіба што жудасным лухтавізмам.

— Бацька, ты ж і слова не сказаў пра Джэніфэр.

— А што тут гаварыць? Ты паставіў нас перад фактам, ці ж не?

— Але я хачу ведаць, што ты пра яе думаеш, бацька.

— Я думаю, што Джэніфэр — дзяўчына выдатная. Прабіцца ў Рэдкліф з яе засценка — гэта ўжо нешта значыць...

Усё мне ясна, бацечка, з гэтай тваёй дэмагогіяй наконт «працаваць трэба, цярпець...». Палямі-агародамі ўхіляешся ад адказу.

— Бацька, гавары шчыра.

— Ну а калі шчыра, дык юная лэдзі тут зусім ні пры чым,— сказаў ён.— Справа ў табе самім.

— Вось як?

— Справа ў тваім бунце. Ты ўсяго толькі бунтуеш, сын.

— Бацька, дык, па-твойму, жаніцьба з прыгожай і разумнай студэнткаю Рэдкліфа — бунт? Яна ж не якаянебудзь прыпыленая хіпуля.

— Ёй багата чаго не хапае.

Ага, пачынаецца. Бацюхна ты мой, не грузі лепш гэтага смецця!

— Скажы, бацька, што цябе больш за ўсё ў ёй раздражняе — што яна каталічка ці што яна бедная?

— А што цябе болып за ўсё вабіць у ёй? — амаль прашаптаў ён, падаўшыся да мяне.

Мне захацелася ўстаць і пайсці, і я яму гэта сказаў.

— Заставайся на месцы і гавары па-мужчынску,— сказаў ён.

А як я гаварыў дагэтуль? Як хлопчык? Як дзяўчо? Як мышанё? I ўсё ж я застаўся.

Ад таго, што я не падняўся з-за стала, Сукінага Сына ажно распірала ад задавальнення. Мяркую, ён расцаніў гэты факт як сваю чарговую перамогу нада мною.

— Я толькі прасіў бы цябе крыху счакаць,— прамовіў Олівэр Барэт III.

— Скажы, калі ласка, «крыху счакаць» — гэта колькі?

— Пакуль не закончыш Юрыдычнай школы. Калі ў вас сапраўднае пачуццё, дык яно павінна вытрымаць гэтае выпрабаванне.

— Гэта сапраўднае пачуццё, але, выбачай, якога чорта я павінен яго яшчэ выпрабоўваць?

Я, па-мойму, ясна яму ўсё выказаў. I не хацеў здавацца перад ім, перад ягоным вечным судзействам, знаходзіцца пад ягоным няспынным прыгнётам ды кантролем.

— Олівэр,— пачаў ён новы раунд.— Ты яшчэ непаўна...

— «Непаўна...» — хто? — Чорт, я ўжо пачаў шалець.

— Непаўналетні. Табе няма дваццаці аднаго года. Паводле закона ты яшчэ не з’яўляешся дарослым чалавекам.

— Пляваць я хацеў на тваю законную балбатню!..

Мабыць, наведнікі, якія сядзелі ў суседстве, пачулі, што я яму сказаў. Акурат у процівагу майму выкрыку Олівэр III сцебануў мяне шэптам-свістам:

— Ажэнішся з ёю цяпер — не дам табе больш ні цэнта. Дорага табе абыдзецца гэтае глупства.

— Бацька, а я не баюся такой адплаты,— адказаў я і пайшоў з ягонага жыцця, каб пачаць сваё ўласнае.

9

Цяпер нам трэба было наведацца ў Крэнстан, штат Род-Айлэнд,— гарадок, які знаходзіцца крыху далей на поўдзень ад Бостана, чым Іпсвіч — на поўнач. Пасля правалу маёй спробы ўвесці Джэні ў дом яе будучых сваякоў («Ці называць мне іх цяпер сваякамі?» — спыталася яна), я чакаў спаткання з містэрам Кавілеры з пэўнай асцярогаю. Мне ж зноў прыйдзецца сустрэцца з італьянска-міжземнаморскім сіндромам шчадралюбства дый яшчэ ўскладненым тымі фактамі, што Джэні — адзіная дачка, што вырасла яна без маці і, значыцца, вельмі моцна хінецца да бацькі. Словам, наперадзе ў мяне быў шквал эмоцый, варты даследавання псіхааналітыкаў.

Нарэшце, цяпер я не меў грошай.

Давайце ўявім сабе на нейкую хвілю якога-небудзь Олівэро Барэто, добрага італьянскага хлопца, што жыве ў Крэнстане, штат Род-Айлэнд, на адной вуліцы з Джэні. Аднаго дня ён прыходзіць да містэра Кавілеры, працаўніка і галоўнага крэнстанскага пірожніка, і кажа: «Я хачу ажаніцца з вашай адзінай дачкою Джэніфэр». Пра што найперш папытаецца бацька? Ведама ж, не пра тое, ці кахае ён, Олівэро, ягоную дачку, бо, ведаючы Джэні, не кахаць яе нельга — гэта непазбежнасць. He, пытанне містэра Кавілеры будзе прыкладна такое: «А як ты, Барэто, будзеш забяспечваць сваю жонку?»

А зараз уявім рэакцыю шаноўнага містэра Кавілеры на паведамленне Барэто, які скажа, што ўсё будзе якраз наадварот, прынамсі, у бліжэйшыя тры гады: не ён будзе яе забяспечваць, а яна — яго. Ці не пакажа тады шаноўны містэр Кавілеры жаніху на дзверы, a то і зусім — выпхне яго з дому, калі толькі Барэто не ўдаўся ростам ды вагою з Барэта.

Так ці інакш, у дурное становішча трапіць няўдалы прэтэндэнт на руку адзінае дачкі містэра Кавілеры.

Мабыць, таму, апанаваны невясёлымі прадчуваннямі, я пакорліва выконваў усе прадпісаныя дарожнымі знакамі абмежаванні хуткасці, калі мы з Джэні кацілі травеньскай нядзеляю ў Крэнстан. Дайшло да таго, што Джэні, якой увогуле спадабаўся выбраны мною тэмп, здзіўлена заўважыла, што там, дзе дазвалялася хуткасць сорак пяць міль у гадзіну, я збавіў да сарака. Я адказаў, што машына дрэнна адладжаная, аднак яна не паверыла.

— Джэн, раскажы яшчэ раз, што ў вас была за размова? — спытаўся я, маючы на ўвазе яе апошні тэлефонны званок бацьку.

Такая рыса, як цярпенне, Джэні ўласцівай ніколі не была, і яна не стала падбадзёрваць мяне, а паўтарыла ўсе свае ранейшыя адказы на мае дурныя пытанні...

— Ну калі ласка, Джэні. Алошні раз.

— Я патэлефанавала яму. Сказала. Ён адказаў: «О’кэй». Па-англійску, бо, як ты ўжо ведаеш, хоць, здаецца, ні ў чым не хочаш мне верыць, з італьянскіх слоў яму знаёмыя хіба што некалькі праклёнаў.

— Але што азначае гэтае «о’кэй»?

— Ты хочаш сказаць, што Гарвардская юрыдычная школа можа залічыць у свае студэнты чалавека, не здатнага нават даць вызначэнне слову «о’кэй»?

— «О’кэй» — не юрыдычны тэрмін, Джэні.

Яна дакранулася да маёй рукі. Гэты жэст я, дзякаваць богу, зразумеў. Аднак з «о’кэй» трэба было высветліць усё. Я мусіў ведаць, што мяне чакае.

— «О’кэй» можа таксама адзначаць: «Ну, сцярплю якнебудзь».

Нарэшце яна ўсё-такі злітавалася і каторы ўжо раз паўтарыла ва ўсіх драбніцах сваю размову з бацькам. Ён узрадаваўся. Ён і праўда ўзрадаваўся. Вядома, ён і не разлічваў, калі выпраўляў сваю дачку вучыцца, што яна вернецца, каб абвянчацца з суседскім сынам (які, дарэчы, зрабіў ёй прапанову перад яе ад’ездам у Рэдкліф). Спярша ён не паверыў, што яе жаніха завуць Олівэр Барэт IV, і адразу загадаў дачцэ не парушаць адзінаццатага запавету.

— Гэта якога ж? — спытаўся я.

— He тлуміць галаву бацьку.

— А-а.

— I гэта ўсё, Олівэр. Праўда.

— Ён ведае, што я бедны?

— Ведае.

— I яго гэта не бянтэжыць?

— Прынамсі, цяпер у вас ёсць хоць нешта агульнае.

— Аднак ён быў бы шчаслівейшы, калі б я меў хоць нейкія бабкі?

— А ты — не?

Я змоўк і больш ужо не сказаў ні слова да самага канца дарогі.

Вуліца, на якой жыла Джэні, называлася Гамільтон Авэню. Праспект гэты ўяўляў сабою доўгую чараду драўляных дамкоў, каля якіх валтузілася дзятва. Было яшчэ колькі чэзлых дрэваў. Едучы тут і азіраючыся па баках, я адчуваў сябе ўсё роўна як на іншае планеце. Пачаць хоць бы з таго, што вакол была процьма народу. Гэта калі не лічыць дзяцей. На верандах сем’ямі сядзелі мужчыны й жанчыны самага рознага ўзросту. Выдавала на тое, што лепшага нядзельнага занятку, ніж пазіраць на тое, як я паркую свой «МГ», ім не знайсці.

Джэні выскачыла з машыны першая. У сваім родным Крэнстане яна стала жвавая, што той конік. Калі, так бы мовіць, гледачы на верандах убачылі, каго я прывёз, дык адразу пачуўся дружны хор прывітанняў. Гэта ж прыехала іхняя славутая Кавілеры! Пасля ўсіх гэтых радасных крыкаў я адчуў, што мне сорамна выйсці з машыны і паказацца на вочы землякам маёй Джэні. Бо ж пры ўсім сваім жаданні я ні ў чым не выдаваў на гіпатэтычнага Олівэро Барэто.

— Прывітанне, Джэні! — зычна крыкнула нейкая матрона.

— Прывітанне, місіс Кападзілупа,— крыкнула ў адказ Джэні.

Я выбраўся з машыны і адразу адчуў, як у мяне ўтаропіліся дзесяткі вачэй.

— Гэй, а хто гэты хлопец? — крыкнула місіс Кападзілупа.

Людзі тут, як відаць, не дужа цырымонныя...

— Ніхто,— азвалася Джэні, і гэта так паддало мне ўпэўненасці ў сабе, што далей ажно няма куды.

— Можа, і так,— крыкнула місіс Кападзілупа, утупіўшыся ў мяне,— затое дзяўчына ў яго — ого-го!

— Ён гэта ведае,— адказала Джэні.

Потым яна павярнулася на радасць суседзям насупраць.

— Ён гэта ведае,— сказала яна другому гурту сваіх фанаў. Потым узяла мяне за руку — руку чужаніцы ў раі, і пацягнула ўверх па прыступках дома № 189 А, Гамільтон Авэню...

Я ўвайшоў у пакой і спыніўся.

— Знаёмся, гэта мой бацька,— сказала Джэні, і Філ Кавілеры, каржакаваты мацак-родайлэндзец (рост — прыкладна 5 футаў 9 цаляў, вага — фунтаў 165) падаў мне руку.

Я падаў яму сваю і адчуў ягоную сілу.

— Як жыццё, сэр? — прывітаў я яго.

— Філ,— паправіў ён мяне.— Проста Філ.

— Філ, сэр,— сказаў я, як раптам мне давялося яшчэ і спалохацца. Выпусціўшы маю руку, містэр Кавілеры павярнуўся да сваёй дачкі і гаркнуў штосілы:

— Джэніфэр!

На нейкі момант абое застылі. А потым кінуліся абдымацца. Моцна. Дужа моцна. Пагойдваючыся з боку ў бок. I ўвесь гэты не такі і малы ўжо час містэр Кавілеры паўтараў (цяпер ледзь чутна) толькі адно слова: «Джэніфэр, Джэніфэр, Джэніфэр...» Адзінае ж, што магла адказаць на гэта ягоная рэдкліфская разумніца-дачка, было: «Філ, Філ, Філ...»

Без аніякіх сумненняў, я быў тут лішні.

Адзінае, што выручыла мяне таго дня, дык гэта маё вытанчанае выхаванне. 3 дзяцінства мне ўбівалі ў галаву, што есці з поўным ротам — непрыстойна. А раз Філ і Джэні ўсё роўна як змовіліся трымаць гэты самы рот набітым, дык гаварыць мне амаль не давялося. Я з’еў рэкордную колькасць італьянскіх пірожных. Пазней, на радасць абаіх Кавілеры, я даволі доўга і падрабязна разважаў пра тое, якія з пірожных спадабаліся мне найбольш (а пакаштаваў я кожнага гатунку, баючыся пакрыўдзіць гаспадара, па два).

— Ён о’кэй,— сказаў Філ дачцэ.

Што б гэта магло азначаць?

He, мне ўжо не трэба было тлумачыць, што такое «о’кэй», я толькі хацеў ведаць, якому з сваіх дужа нешматлікіх ды асцярожных рухаў, жэстаў ці, так бы мовіць, выказванняў я абавязаны гэткай высокай адзнакаю.

Мажліва, я сапраўды правільна ацаніў пірожныя? Ці досыць па-мужчынску паціснуў яму руку? А можа, заслужыў ухвалу чым-небудзь іншым?

— Я ж казала, Філ, што ён о’кэй,— сказала Джэні.

— Сапраўды о’кэй,— сказаў бацька.— Але ж мне трэба было паглядзець самому. Вось і паглядзеў. Олівэр! — звярнуўся ён да мяне.

— Слухаю вас, сэр.

— Філ.

— А, Філ... сэр?

— Ты о’кэй.

— Дзякую, сэр. Я вам вельмі ўдзячны. Праўда, удзячны. I вы ведаеце, як я стаўлюся да вашай дачкі, сэр. I да вас, сэр.

— Олівэр! — перапыніла мяне Джэні.— Перастань лапатаць, як падрыхтунчык на экзамене...

— Джэніфэр! — перапыніў яе містэр Кавілеры.— He чартыхайся пры госцю, трасца на цябе!..

За абедам (пірожныя былі толькі, скажам так, прынадаю) Філ паспрабаваў завесці са мною сур’ёзную размову — і пра што б вы думалі? Ён чамусьці ўбіў сабе ў галаву, што зможа наладзіць нармальныя адносіны паміж Олівэрам III і Олівэрам IV.

— Дай мне адно пагаварыць з ім па тэлефоне, як бацьку з бацькам.

— He трэба, Філ, толькі час змарнуеце.

— Але ж не магу я сядзець і глядзець, як бацька ад роднага сына адмаўляепца! He магу.

— Але я таксама ад яго адмаўляюся, Філ.

— Каб я больш такога ніколі не чуў! — сярдзіта гаркнуў ён.— Бацьку трэба цаніць і шанаваць...

— Асабліва ў нашай сям’і,— сказаў я.

Джэні сноўдала паміж кухняю і сталоваю і не брала ў гутарцы аніякага ўдзелу.

— Давай набірай яго нумар,— настойваў Філ.— Я ўмомант зраблю ўсё о’кэй.

— He, Філ. Мы з ім замарозілі зносіны.

— А, кінь, Олівэр, адтане ён. Павер мне, калі ўжо я кажу,— адтане. Як прыйдзе час ехаць у царкву...

Але тут Джэні, якая расстаўляла талеркі для дэсерту, спыніла яго адным сумна прамоўленым словам:

— Філ...

— Што, Джэн?

— Я хацела сказаць табе наконт царквы...

— Што?

— М-м... Ну, увогуле, нам не хацелася б, Філ.

— Як? — не зразумеў містэр Кавілеры. I адразу, зрабіўшы нейкую сваю выснову, усё роўна як крыху вінаваты, павярнуўся да мяне:

— Э-э, я, уласна, не меў на ўвазе, што гэта абавязкова павінна быць каталіцкая царква, Олівэр. Я думаю, Джэ-

ніфэр, вядома, сказала табе, што мы каталіцкага веравызнання. Але я меў на ўвазе вашую царкву, Олівэр. Прысягаю, Бог блаславіць такі саюз у любой царкве.

Я паглядзеў на Джэні, якая, здаецца, так і не закранула гэтае важнае тэмы ў тэлефоннай размове.

— Олівэр,— растлумачыла яна,— я не хацела абвальваць на яго ўсё адразу.

— Пра што гэта вы? — запытаўся містэр Кавілеры.— Абвальвайце, дзеткі, абвальвайце на мяне ўсё, што ў вас на сэрцы, я адно рады буду.

Чамусьці менавіта ў гэты момант вочы мае спыніліся на фарфоравай статуэтцы Дзевы Марыі, што стаяла на палічцы ў сталовай.

— Гаворка ідзе пра гэтае самае Боскае бласлаўленне, Філ,— сказала Джэні, адводзячы позірк ад бацькі.

— Ну і што, Джэн? — запытаўся Філ, баючыся самага горшага.

— М-м... мы ставімся да гэтага неяк адмоўна, Філ,— сказала яна, гледзячы на мяне ў пошуку падтрымкі — і я спрабаваў даць ёй яе сваімі вачыма.

— Да Бога? Да любога Бога?

Джэні кіўнула.

— Можна, я растлумачу, Філ? — умяшаўся я.

— Добра, тлумач.

— Мы абое не верым, Філ. I не хочам двудушнічаць.

Думаю, ён сцярпеў гэта адно таму, што я быў ягоным госцем. А ўжо Джэні дык магла б і поўху зарабіць. Аднак цяпер ён адчуваў сябе ўсё роўна як лішнім, чужаніцаю. Ён нават не мог глядзець на нас — апусціў вочы.

— Ну што ж, выдатна,— сказаў ён пасля доўгага маўчання.— Ці магу я хоць даведацца, хто правядзе цырымонію?

— Мы,— адказаў я.

Містэр Кавілеры дапытліва паглядзеў на дачку. Джэні кіўнула ў знак згоды.

Ён зноў надоўга змоўк, потым яшчэ раз сказаў: «Выдатна» — і спытаўся, ці лічу я, як будучы юрыст, што такі шлюб будзе — як гэта называецца? — законным?

Джэні растлумачыла, што на цырымоніі, якую мы прыдумалі, будзе прысутнічаць, пакуль жаніх і нявеста звярталіся адно да аднаго, універсітэцкі капелан-унітарый.

— Ах, капелан,— прамармытаў Філ.— Нявеста таксама будзе гаварыць? — спытаўся ён, нібы менавіта гэта магло неяк суцешыць яго.

— Філіп! — усклікнула Джэні.— Няўжо ты можаш уявіць сабе такую сітуацыю, у якой я магла б змаўчаць?

— He, дзетка,— адказаў ён, паспрабаваўшы ўсміхнуцца.— Ты заўсёды што-небудзь скажаш.

Па дарозе назад у Кембрыдж я папытаўся ў Джэні, як, на яе думку, прайшла сустрэча.

— О’кэй,— адказала яна.

10

Містэр Уільям Ф. Томпсан, намеснік дэкана Гарвардскай Юрыдычнай школы, не паверыў сваім вушам.

— Я не ачуўся, містэр Барэт?

— He, сэр...

Найцяжэй было гэта сказаць першы раз. Паўтарыць было лягчэй.

— На наступным курсе мне спатрэбіцца стыпендыя, сэр.

— Сапраўды?

— Таму я і прыйшоў да вас, сэр. Вы ж загадваеце фондам фінансавай дапамогі, ці не так?..

— Але, загадваю, толькі неяк дзіўна... Ваш бацька...

— Цяпер ён тут ні пры чым.

— Даруйце? — Містэр Томпсан зняў акуляры і пачаў праціраць іх кончыкам гальштука.

— Паміж намі ўзніклі пэўныя непаразуменні.

Містэр Томпсан зноў надзеў акуляры і паглядзеў на мяне так безвыразна, як могуць глядзець хіба што дэканы ды іхнія намеснікі.

— Гэта вельмі сумна, містэр Барэт,— сказаў ён.

«Для каго?» — ледзь не запытаўся я. Гэты тып пачынаў дзейнічаць мне на нервы.

— Згодны, сэр,— пацвердзіў я.— Вельмі сумна. Таму я цяпер і ў вас... У наступным месяцы я жанюся. Улетку мы з жонкаю будзем працаваць. Потым Джэні, жонка, уладкуецца настаўніцай у прыватную школу. На жыццё мы заробім, але ж трэба яшчэ плаціць за вучобу. А ў вас плата за навучанне, дарагі містэр Томпсан, досыць высокая.

— М-м... высокая,— сказаў містэр Томпсан, але нічога больш не дадаў.

Ён што, не зразумеў, чаго мне ад яго трэба? Якога ж тады чорта, ён думае, я да яго прыйшоў?

— Містэр Томпсан, я хачу атрымаць стыпендыю,—

зноў сказаў я яму ў лоб. Трэці ўжо раз.— У банку ў мяне ні цэнта, а я ўжо залічаны ў студэнты.

— М-м... разумею,— марудзіў ён, як раптам знайшоў зачэпку: — Аднак тэрмін падачы заяў на стыпендыю даўно скончыўся.

Што ён хоча з мяне выцягнуць, гэты пацук? Крывавыя падрабязнасці сямейнае драмы Барэтаў? Ці хоча, каб я ў яго тут наскандаліў? Чаго яму трэба ад мяне?!

— Містэр Томпсан, я не мог падаць заяву раней, бо не ведаў, што так здарыцца.

— Я разумею вас, містэр Барэт, аднак змушаны вам сказаць, што не бачу за дэканатам права ўмешвацца ў сямейныя справы. Хоць і, паўтараю, мне сумна ўсё гэта чуць.

— О’кэй, містэр Томпсан,— сказаў я, устаўшы.— Я бачу, да чаго вы хіліце. Але я не збіраюся лізаць пяткі свайму бацьку дзеля таго, каб вашая школа атрымала ўласны Барэт-Хол.

Ужо ідучы да дзвярэй, я пачуў, як намеснік дэкана прамямліў:

— Гэта несправядліва.

Я быў згодны з ім цалкам.

11

Джэні атрымала дыплом у сераду. Якая толькі яе радня не прыехала на цырымонію ў Кембрыдж: з Крэнстана, ФолРывэра і нават нейкая цётка з Кліўленда. Па папярэдняй дамоўленасці, каб ні ў кога не было заўчаснае крыўды з-за таго, што іх не запрасілі на вяселле, мяне не рэпрэзентавалі як жаніха і Джэні не надзела заручальнага пярсцёнка.

— Цётка Клара, гэта мой сябра Олівэр,— казала Джэні, рэкамендуючы мяне чарговаму сваяку, і абавязкова дадавала: — Ён яшчэ не закончыў каледжа.

Сваякі штурхаліся пад бокі, шапталіся, нават абменьваліся ўголас сваімі меркаваннямі наконт нас, аднак нічога не маглі выведаць ні ў Джэні, ні ў мяне, ні ў Філа, які, мяркую, быў рады, што ўхіліўся ад абмеркавання такое рэчы, як каханне паміж атэістамі.

У чацвер я займеў аднолькавы з Джэні акадэмічны статус, атрымаўшы дыплом — як і яна, magna cum laude1.

1 Magna cum laude (лац.) з высокай ухвалою.

Нават больш, як стараста курса я ўзначальваў працэсію выпускнікоў, якія ішлі да сваіх лавак,— інакш кажучы, ішоў на крок уперадзе нават за самых лепшых, што атрымалі дыплом «з найвышэйшай ухвалою». Мне карцела сказаць гэтым хлопцам, што маё цяперашняе становішча лідэра лішні раз пацвярджае слушнасць маёй тэорыі: адна гадзіна, праведзеная на лёдзе Дзілан Філд Хаўз, вартая дзвюх гадзін, аддадзеных Уайднэраўскай бібліятэцы. Аднак устрымаўся. Навошта псаваць людзям настрой?

Паняцця не маю, ці быў сярод гасцей Олівэр Барэт III. У дзень цырымоніі ў двары універсітэта збіраецца больш як семнаццаць тысяч чалавек, а я, ведама ж, не разглядваў натоўп у бінокль. Два мае «бацькоўскія» пропускі на ўрачыстасць я перадаў Філу і Джэні. Вядома, як выпускнік Гарварда, старая каменная «фізія» магла прайсці без пропуска і сесці разам з выпускным курсам дваццаць шостага года. А з другога боку, навошта яму гэта трэба? Банкі ж гэтым часам адчыненыя.

Ажаніліся мы ў нядзелю. Галоўнай прычынаю, чаму мы не запрасілі радню Джэні, была асцярога, што выключэнне з цырымоніі Бацькі, Сына і Святога Духа стане для набожных католікаў задужа цяжкім выпрабаваннем. Адбылася цырымонія ў Філіпс-Брукс-Хаўзе, гістарычным будынку ў паўночнай частцы універсітэцкага гарадка. Прысутнічаць пры ёй у якасці духоўнае асобы мы запрасілі, як і збіраліся, Цімаці Блоўвэлта, унітарнага капелана каледжа. Вядома, я запрасіў Рэя Стратана. I яшчэ аднаго сябра, Джэрэмі Наўма, майго прыяцеля па Эксэтэры, які аддаў перавагу не Гарварду, а Амхэрсту, дзе і вучыўся цяпер. А Джэні запрасіла сяброўку па каледжы і — мажліва, з сентыментальнасці — тую няўклюдную дзяўчыну, з якой працавала разам у Рэдкліфскай бібліятэцы таго дня, калі мы пазнаёміліся. Ну і, ведама ж, прыехаў Філ.

Яго я перадаў пад нагляд Рэю. Перадаў у тым сэнсе, што папрасіў Рэя сачыць, каб стары не хваляваўся. Але дзе там — Стратана самога трэба было супакойваць! Так гэтая пара і стаяла — нязграбна пераступаючы з нагі на нагу і моўчкі ўмацоўваючы адзін аднаго ў прадузятым перакананні, што гэтае «самаробнае вяселле» (як назваў яго Філ) ператворыцца (як прадказваў Стратан) у відовішча кшталту «фільма жахаў». Усяго толькі таму, што мы з Джэні мусілі сказаць колькі слоў адно аднаму, а не святару. Мы ж ужо бачылі, як гэта робіцца, увесну, калі адна з каляжанак Джэні па музычных занятках, Мэры Рэндал, выходзіла

замуж за студэнта факультэта дызайну Эрыка Лэвэнсана. Усё было вельмі прыгожа, і мы захварэлі ідэяй зрабіць гэтаксама.

— Ці гатовыя вы? — спытаўся капелан.

— Гатовыя,— адказаў я за абаіх.

— Сябры! — сказаў містэр Блоўвэлт, звяртаючыся да гасцей.— Мы сабраліся тут, каб стаць сведкамі з’яднання ў сямейны саюз двух маладых людзей. Паслухаем тыя словы, якія вырашылі яны сказаць адно аднаму з гэтае святое нагоды.

Нявеста гаварыла першая. Джэні павярнулася да мяне і прачытала выбраны ёю верш. Ён вельмі крануў, як мне здаеода, усіх — асабліва, магчыма, мяне, бо гэта быў санет Элізабэт Барэт Браўнінг:

Маўчанню падуладныя, як Богу, Сустрэнемся з табой на той мяжы, Дзе лёс адзін сагрэе дзве душы...

Краем вока я бачыў Філа. Ён быў бледны, ягоныя вусны прыкметна дрыжэлі, у поглядзе змяшаліся здзіўленне і захапленне. Джэні дачытала санет, які заканчваўся словамі, падобнымі да малітвы:

Абсяг душы, дзе доўжыцца каханне, Да змроку вечаровага, да смерці’.

Настала мая чарга. Мне цяжка было знайсці верш ці фрагмент паэмы, які я мог прачытаць не чырванеючы. He буду ж я пераступаць з нагі на нагу і мямліць якуюсьці лухту. Але ўрыўкам з «Песні вялікай дарогі» Уолта Уітмэна, хоць і крыху кароткім, я сказаў усё, што хацеў:

... я даю табе сваю руку!

Я даю табе сваё каханне, якое каштоўней за грошы,

Я даю табе самога сябе наперад усіх навучанняў і законаў, Ну, а ты, ці аддасі мне сябе? Ці пойдзеш са мною ў дарогу?

Ці будзем мы з табою падтрымліваць адно аднаго праз ўсё жыццё?2

Я скончыў, і ў пакоі запала трапяткое маўчанне. Затым Рэй Стратан працягнуў мне пярсцёнак, і мы з Джэні — самі, а не за кімсьці паўтараючы,— прысягнулі адно аднаму ў вернасці, каханні і пашане — адгэтуль і да самае смерці.

Уладаю, дадзенай яму штатам Масачусэтс, капелан аб’явіў нас мужам і жонкаю.

1 Пераклад Леаніда Дранько-Майсюка.

2 Пераклад Янкі Сіпакова.

Як разабрацца, дык наш «пасляігравы міжсабойчык» (як назваў тое, што адбылося потым, Стратан), можна назваць прэтэнцыёзна непрэтэнцыёзным. Мы з Джэні рашуча адхілілі апрыкралае звычаёвае шампанскае, і, паколькі нас было вельмі мала і такая кампанія магла спакойна змясціцца за аднымстолікам у бары, мы пайшлі выпіць піва да Кроніна. Джымі Кронін абслугоўваў нас сам у знак павагі да «найвялікшага хакеіста Гарварда з часоў братоў Кліры».

— Лухта ўсё гэта,— стукнуў кулаком па стале, разышоўшыся, Філ Кавілеры.— Усе гэтыя Кліры, разам узятыя, падноска ягонага нявартыя.

Мяркую, ён хацеў сказаць (не пабыўшы ні на адным хакейным матчы з удзелам Гарварда), што, як бы выдатна ні каталіся на каньках Бобі і Білі Кліры, ні аднаму, ні другому не пашчасціла ажаніцца з ягонай дачкою-кветкаю...

Я дазволіў Філу расплаціцца і заслужыў тым самым ад Джэні адзін з рэдкіх кампліментаў маёй здагадлівасці.

— Ты яшчэ можаш стаць чалавекам, падрыхтунчык,— прашаптала яна.

Пад канец, калі мы праводзілі Філа да аўтобуса, нас трохі развязло: паплакалі ды паабдымаліся...

Пасля ўсялякіх развітанняў Філ сеў у аўтобус, а мы стаялі на прыпынку і махалі яму ўслед, пакуль аўтобус не знік за паваротам. I толькі тады мяне пачала бянтэжыць ашаламляльная праўда.

— Джэні, мы ж цяпер законныя муж і жонка.

— Ага, цяпер я маю поўнае права быць сцервай.

12

Калі паспрабаваць апісаць адным словам першыя тры гады нашага сумеснага жыцця, дык слова гэтае было б «эканомія». Мы толькі пра тое і думалі, як наскрэбці грошай, каб звесці канцы з канцамі. Калі вы думаеце, што ў гэтым ёсць нешта рамантычнае, дык вы памыляецеся... Памятаеце славутае рубаі Амара Хаяма пра тое, як гэта прыемна — ляжаць у цяньку пад разгалістым дрэвам, з томікам вершаў, лустаю хлеба ды збанком віна? Дык вось, замяніце томік вершаў на «Трэсты» Скота і паспрабуйце ўмаляваць мяне ў гэтую ідылічную карціну. Райскае жыццё, ці ж не так?.. Я мучыўся б усё тымі ж пытаннямі: колькі каштуюць гэтыя самыя «Трэсты» (і ці можна набыць іх у букініста),

дзе купіць па меншай цане хлеба ды віна і, нарэшце, дзе дастаць потым грошай, каб расплаціцца з пазыкамі?

Вось як мяняецца жыццё. Цяпер нават самы сціплы праект даводзілася выносіць на скрупулёзны разгляд бюджэтнай камісіі, пастаянна прысутнай у маёй галаве на сваіх няспынных пасяджэннях.

— Олівэр, давай сходзім увечары на Бекета?

— Паслухай, гэта ж тры долары.

— Як?..

— Паўтара долары — твой білет, і паўтара — мой.

— Дык «так» ці «не»?

— I не так, і не гэтак. Гэта значыць тры долары.

Мядовы месяц мы прабавілі на яхце. Разам з двума дзесяткамі дзяцей. Інакш кажучы, з сямі гадзін раніцы і пакуль не надакучыць юным пасажырам, я кіраваў яхтаю, а Джэні тым часам наглядала за дзяцьмі. Нас наняў яхтклуб «Пекод» у Дэніс-Порце... Клуб меў лодачную станцыю, вялікі гатэль і некалькі дзесяткаў летніх домікаў для здачы ўнаймы. На адным з самых нягеглых бунгала1 я прымацаваў у думках мемарыяльную шыльду: «Тут спалі Олівэр і Джэні — калі не займаліся каханнем». Трэба аддаць належнае нам абаім — пасля доўгага дня, на працягу якога мы стараліся быць як мага больш уважлівымі да нашых кліентаў (бо велізарную долю нашых даходаў складалі іх чаявыя), у нас яшчэ хапала часу быць як мага больш уважлівымі адно да аднаго. Я кажу проста: «быць... уважлівымі», бо не знаходжу слоў, каб выказаць, які гэта цуд — кахаць Джэні Кавілеры і быць каханым ёю. Выбачайце, я хацеў сказаць — Джэні Барэт.

Перш чым паехаць на мора, мы нанялі танную невялікую кватэру ў паўночным Кембрыджы. Я называю гэты раён «паўночным Кембрыджам», хоць фармальна, па адрасе, дом знаходзіўся ў межах горада Сомэрвіла. Катэдж, што, як казала Джэні, быў у «перадразвальным стане», праектавалі на дзве сям’і, але потым перарабілі ў чатырохкватэрны. Узялі з нас нашмат болей за сапраўдны кошт гэтага «таннага» жытла. Але што зробіш? На гэтым рынку дыктуюць прадаўцы.

— Паслухай, Ол, як ты думаеш, чаму пажарныя не павесілі замок на гэтай халупе? — спыталася Джэні.

— Мабыць, пабаяліся падысці,— адказаў я.

1 Бунгала (англ., інд.) —лёгкая вясковая пабудова.

— I мне крыху страшна.

— У чэрвені ты была смялейшая. (Размова адбывалася ў верасні, калі мы вярнуліся ў Кембрыдж.)

— Тады я яшчэ не была замужам. А цяпер як замужняя жанчына лічу, што гэтая будыніна небяспечная для жыцця.

— I што ты думаеш зрабіць?

— Пагаварыць з мужам,— адказала яна.— Ён штось прыдумае.

— Паслухай, твой муж — гэта я.

— Сапраўды? Дакажы гэта.

— Як? — папытаўся я, падумаўшы: «Не, толькі не на вуліцы».

— Перанясі мяне цераз ганак.

— Джэні, няўжо ты верыш ва ўсю гэтую лухту?

— Ты перанясі, а потым я ўжо вырашу.

О’кэй. Я падхапіў яе на рукі і, пераадолеўшы шэсць прыступак, унёс на ганак.

— Чаму запыніўся? — спыталася яна.

— Хіба гэта не ганак?

— He ганак, не ганак.

— Тут на дзвярах нашыя імёны.

— Ну і што? Гэта не сапраўдны ганак. Марш наверх, гультай!

Да «сапраўднага ганка» было дваццаць чатыры прыступкі, і мне прыйшлося спыніцца на паўдарозе, каб перавесці дух.

— Чаму ты такая цяжкая?

— А ты не падумаў, што я магла зацяжараць?

Ад такога пытання дыханне ў мяне раўнейшым не стала.

— Ты што, сур’ёзна? — нарэшце спытаўся я.

— Што, спалохаўся?

— Зусім не спалохаўся.

— He ганяй вецер, падрыхтунчык.

— Ну, прызнаюся: было крыху. Але ненадоўга.

Я перанёс яе цераз наш ганак.

Гэта былі рэдкія і каштоўныя імгненні, да якіх слова «эканомія» не мела аніякага дачынення.

Маё гучнае імя дазваляла нам атрымаць крэдыт у прадуктовым магазіне, крэдыт, які звычайна студэнтам не давалі. Аднак яно ж сыграла супраць нас там, дзе я меней

за ўсё чакаў: у прыватнай школе, куды ўладкавалася настаўніцай Джэні.

— Вядома, у сэнсе заробку нам цяжка раўняцца з дзяржаўнымі школамі,— сказала маёй жонцы міс Эн Мілер Уітмэн, дырэктар школы, і адразу дадала, што для Барэтаў «гэты аспект» наўрад ці можа мець якое значэнне. Джэні паспрабавала нешта растлумачыць наконт гэтых ілюзій, але ўсё, чаго нябозе ўдалося дабіцца звыш трох з паловаю тысяч долараў у год, былі — хвіліны на дзве — усмешкі ды «хо-хо-хо» дырэктаркі. Ёй здалася вельмі дасціпнай заўвага Джэні наконт таго, што Барэты мусяць плаціць за жытло гэтаксама, як і ўсе астатнія людзі.

Калі Джэні перадала мне ўсё гэта, я выказаў некалькі даволі арыгінальных прапаноў наконт таго, як міс Уітмэн магла скарыстаць яе — хо-хо-хо — тры з паловаю тысячы долараў. Але тут Джэні папыталася, ці не мог бы я кінуць свае заняткі правам, каб утрымліваць яе да тае пары, пакуль яна не набудзе кваліфікацыю, неабходную для паступлення на працу ў дзяржаўную школу. Змарнаваўшы якіясьці дзве секунды на асэнсаванне прапановы, я зрабіў дакладную і сціслую выснову:

— Лухта!

— Дужа красамоўна,— сказала мая жонка.

— А што, па-твойму, я мусіў сказаць? «Хо-хо-хо»?

— He. Але табе прыйдзецца палюбіць спагеці.

I я палюбіў спагеці. Я навучыўся любіць іх, а Джэні навучылася ўсялякімі мажлівымі дый немажлівымі спосабамі маскіраваць спагеці пад што-небудзь іншае. Мы сёе-тое сабралі ўлетку, Джэні атрымлівала зарплату, я разлічваў зарабіць начамі на пошце ў час каляднае мітусні — словам, усё было як мае быць. Вядома, мы прапускалі багата новых фільмаў (а Джэні яшчэ і канцэртаў), аднак, у рэшце рэшт, канцы з канцамі неяк зводзілі.

Жыццё нашае дужа перамянілася яшчэ з аднаго боку. Я маю на ўвазе кантактаванне з людзьмі. Мы па-ранейшаму жылі ў Кембрыджы, і, у прынцыпе, Джэні магла бачыцца з сваімі калегамі па музычных занятках. Але яна не мела на гэта часу. 3 школы яна прыходзіла спляжаная, а яшчэ ж трэба было згатаваць абед (палуднаваць у кафэ было ддя нас недасягальнай раскошаю). Што ж да маіх сяброў, дык гэта былі людзі дастаткова тактоўныя — яны не турбавалі нас і не запрашалі да сябе, каб не змушаць Барэтаў запрашаць да сябе іх...

Мы перасталі хадзіць нават на футбол.

Як член спартыўнага таварыства Гарварда — Варсіціклуба, я меў права сядзець на гасцявой трыбуне — на выдатных месцах, якраз насупраць цэнтра поля. Аднак білет туды каштаваў шэсць долараў, значыцца, два — дванаццаць.

— Ды не,— спрачалася са мною Джэні,— гэта не дванаццаць, а шэсць долараў. Ты ж можаш хадзіць і без мяне. Я ўсё роўна нічога не разумею ў гэтай гульні. Чую адно, што заходзяцца: «Улупіце ім!» Табе гэта дужа даспадобы, вось і хадзі на свой футбол.

— Усё, пытанне закрытае,— адказаў я цвёрда, як самы сапраўдны муж і гаспадар дома.— Будзе хоць час займацца вучобаю.

Аднак усё роўна я бавіў суботнія вечары, прыпадаючы вухам да транзістара — слухаў роў заўзятараў, якія, хоць і знаходзіліся цяпер за нейкую мілю ад мяне, належалі ўжо да іншага свету.

I ўсё-такі я карыстаўся сваімі прывілеямі члена клуба, купляючы білеты на гульні з удзелам ейльскай каманды Робі Уолду, таварышу па Юрыдычнай школе. Калі, не адзін раз падзякаваўшы мне, Робі выходзіў ад нас, Джэні кожны раз прасіла растлумачыць ёй, хто мае права на гасцявыя месцы Варсіці-клуба, і я зноў паўтараў — усе тыя, хто, незалежна ад узросту, фізічных дадзеных і сацыяльнага статусу, множылі славу Гарварда на спартыўных арэнах.

— У тым ліку і на водных? — папыталася яна.

— Спартсмен ёсць спартсмен, сухі ён ці мокры,— адказаў я.

— Цябе гэта не датычыць,— сказала яна.— Ты зледзянелы.

Я змоўчаў, вырашыўшы, што гэта яе звычайныя кпіны. Мне не хацелася больш думаць, што ў яе пытаннях пра спартыўныя традыцыі Гарварда быў нейкі затоены сэнс. Як, да прыкладу, у яе заўвазе адносна таго, што, хоць стадыён Солджэрс-Філд і ўмяшчае сорак пяць тысяч заўзятараў, усе былыя спартсмены сядзяць на той самай гасцявой трыбуне. Усе. Старыя і маладыя. Мокрыя, сухія — і нават зледзянелыя. I, можа, я не хадзіў на стадыён па суботах не толькі дзеля таго, каб зэканоміць шэсць долараў?

Але калі Джэні і праўда мела на ўвазе штосьці адрознае ад эканоміі, дык я проста не жадаў пра гэта гаварыць.

13

«Містэр і місіс Олівэр Барэт III запрашаюць Вас на абед з нагоды шасцідзесяцігоддзя містэра Барэта — у суботу 6 сакавіка а сёмай гадзіне вечара ў Доўвэр-Хаўзе, Іпсвіч, Масачусэтс. R. s. v. р.1».

— Ну, што ты на гэта скажаш? — папыталася Джэніфэр.

— Магла б і не пытацца,— адказаў я. Я ўважліва чытаў тым часам «справу Пэрсіваля» — важнейшы прэцэдэнт у амерыканскім крымінальным праве.

— А па-мойму, даўно пара.— Усё роўна як дражнячы мяне, Джэні памахвала запрашэннем у мяне перад носам.

— Даўно пара — што?

— Ты выдатна ведаеш што,— адказала яна.— Ты хочаш, каб ён прыпоўз да цябе на каленях?

Я не адрываўся ад кнігі, а яна ўсё апрацоўвала мяне.

— Олі, ён працягвае табе руку.

— Лухта. Адрас на канверце напісаны маткаю.

— Ты ж сказаў, што нават не зірнуў на яго? — лічы што крыкнула Джэні.

Ну, няхай будзе так. Дапусцім, зірнуў краем вока. А потым забыўся. Урэшце, маю галаву, над якою навіс чарговы экзамен, цалкам займала «справа Пэрсіваля». Але Джэні ўжо не магла спыніцца.

— Олі, падумай,— ушчувала яна мяне.— Яму ж ужо шэсцьдзесят гадоў! I няма ніякай гарантыі, што ён дажыве да таго дня, калі ты даспееш да прымірэння.

Я паспрабаваў як мага прасцей растлумачыць Джэніфэр, што прымірэння не будзе ніколі, і папрасіў яе не замінаць мне засвойваць такі рэдкі прэцэдэнт у амерыканскай юрыспрудэнцыі, як «справа Пэрсіваля». Джэніфэр моўчкі села каля мяне на краі падушкі, на якой ляжалі мае ногі. I хоць Джэні і слова не сказала, я ўвесь час адчуваў, што яна пільна глядзіць на мяне. Я ўзняў вочы.

— Аднойчы,— сказала яна,— калі Олівэр пяты гэтаксама наплюе на цябе...

— Яго не будуць зваць Олівэр, можаш быць пэўная,— рэзка кінуў я.

Але яна не ўзвысіла голас, як заўсёды рабіла гэта пасля таго, як я павышаў тон.

1 R. s. w. р. (эрэсвэпэ) — Repondez s’il vous plait (фр.) просьба адказаць.

— Паслухай, Ол, нават калі мы назавём яго БозаКлоўн1, ён усё роўна зненавідзіць цябе за тое, што ты быў знакамітым гарвардскім спартсменам. А калі ён стане паўналетнім, ты ўжо, мажліва, будзеш засядаць у Вярхоўным судзе.

Я сказаў ёй, што мой сын ніколі не зненавідзіць мяне. Чаму ты так у гэтым упэўнены, папыталася яна. Гэтага я растлумачыць не мог. Проста я ведаў, што наш сын не зненавідзіць мяне ніколі. А чаму — сказаць не мог.

— Твой бацька таксама любіць цябе,— сказала яна ні з таго ні з сяго.— Ён любіць цябе гэтаксама, як ты будзеш любіць Боза. Але вы, Барэты, з вашым клятым гонарам ды самалюбствам, вы зможаце ўсё жыццё пражыць ва ўпэўненасці, што ненавідзіце адзін аднаго.

— Вядома, калі б у нас не было цябе,— вырашыў я аджартавацца.

— Так,— сур’ёзна сказала яна.

— Годзе, закрылі праблему,— паставіў кропку я. Я ж быў усё-такі мужам і гаспадаром у доме. Я зноў пачаў чытаць «справу Пэрсіваля», а Джэні ўстала. Ды раптам заявіла:

— Дык як наконт «эрэсвэпэ»?

Тады я сказаў, што выпускніца Рэдкліфа можа напісаць кароткую пачцівую адмову і без дапамогі спецыяліста.

— Олівэр,— сказала яна,— магчыма, я не заўсёды кажу праўду, аднак я ніколі нікому не рабіла балюча наўмысна...

Вядома, калі не лічыць таго, што ў гэты момант яна рабіла балюча мне. Я вельмі цёпла папрасіў яе напісаць адмову ў любой, якая ёй даспадобы, форме, абы з адказу было ясна відаць: хутчэй у пекле ўдараць маразы, чым мы прыедзем на дзень нараджэння майго бацькі. I зноў вярнуўся да «справы Пэрсіваля».

— Які ў вас нумар? — вельмі ціха папыталася Джэні, падышоўшы да тэлефона.

— Ты не можаш проста паслаць запіску?

— Яшчэ секунда, і ў мяне не вытрымаюць нервы. Нумар?

Я назваў нумар і адразу паглыбіўся ў чытанне апеляцыі Персіваля ў Вярхоўны суд. Я не прыслухоўваўся да таго, што гаварыла Джэні. Дакладней, стараўся не прыслухоўвацца — усё ж такі мы былі ў адным пакоі.

— Добры вечар, сэр,— сказала яна.

Што, Сукін Сын сам падышоў да тэлефона? Хіба буднімі

1 Персанаж папулярнае ў ЗША дзіцячае тэлеперадачы.

днямі ён не ў Вашынгтоне? Пра гэта нядаўна паведамляла «Нью-Йорк Таймс». Цяпер журналістам нельга верыць аніколі.

Цікава, колькі ж трэба часу, каб сказаць «не»?

Мне здалося, што яго прайшло ўжо нашмат болей, ніж патрабуецца, каб прамовіць гэтае простае слова.

— Олі! — крыкнула яна, прыкрыўшы трубку далоняю.— Ты настойваеш, каб я адмовілася?

Я кіўнуў галавою: настойваю — і нецярплівым узмахам рукі даў зразумець: паспяшайся.

— Мне страшэнна шкада,— сказала яна ціха ў трубку,— дакладней, нам страшэнна шкада, сэр...

Нам? Навошта ж мяне сюды ўплятаць? Ну чаму, чаму яна не можа паставіць кропку і павесіць трубку?

— Олівэр! — Яна зноў прыкрыла трубку рукою і вельмі цвёрда сказала мне: — Яму балюча, Олівэр! Прашу цябе: перастань мучыць свайго бацьку! У яго ж сэрца крывёю сцякае!

Калі б яна не была такая ўсхваляваная, я мог бы растлумачыць ёй, што камяні не сцякаюць крывёю і што яна памыляецца, праецыруючы свае італьянска-міжземнаморскія паняцці на Рашморскія скалы. Але Джэні, усхваляваная, усё даймала мяне.

— Олівэр! — умольвала яна.— Ну скажы яму хоць штонебудзь!

Яму? Мабыць, яна з глузду з’ехала!

— Ну хоць прывітанне перадай! — Джэні працягвала мне тэлефонную трубку. Было відаць, што яна ледзь стрымлівалася, каб не заплакаць.

— Я ніколі не буду гаварыць з ім. Ніколі.— Я ж быў абсалютна спакойны.

I тут яна заплакала. Нячутна, не ўсхліпваючы — адно слёзы каціліся па шчаках. А потым — потым зноў пачала ўмольваць мяне:

— Дзеля мяне, Олівэр! Я ніколі ні аб чым цябе не прасіла. Ну калі ласка!

Нас было трое ў гэтым пакоі (мне здалося, што бацька таксама тут). I ўсе трое чагосьці чакалі. Чаго? Каб я перасіліў сябе?

Але я не мог гэтага зрабіць.

Няўжо Джэні не разумела, што патрабуе ад мяне немагчымага? Што я зрабіў бы дзеля яе ўсё, што яна ні захацела б, толькі не гэта? Я ўтупіўся ў падлогу і зацята круціў галавою: «Не».

— Ты проста бяздушны нягоднік,— раз’юшана кінула мне раптам Джэні нейкім прыглушаным шэптам, потым сказала ў трубку: — Містэр Барэт, Олівэр хоча сказаць вам, што па-свойму ён...— Тут яна запынілася, каб перавесці дыханне. Гэта далося ёй нялёгка, бо яна ўсё яшчэ плакала. Я быў такі збянтэжаны, што не перапыніў яе, а моўчкі чакаў заканчэння «майго» паслання.

— Олівэр вельмі вас любіць,— хутка прагаварыла яна і кінула трубку.

Немагчыма растлумачыць тое, што я зрабіў у наступнае імгненне. Прыступ вар’яцтва — адзінае апраўданне. Ды не: няма мне ніякага апраўдання. Нельга дараваць мне таго, што я зрабіў.

Я вырваў у яе тэлефон і ў шале шпурнуў яго цераз увесь пакой.

— Хто табе даў права лезці ў маё жыццё! — ажно зароў я.— He дапякай мяне!

Я замёр на месцы, дыхаючы як звер, у якога я раптам перакінуўся. Божа, што гэта са мною робіцца?!. Я павярнуўся да Джэні.

Але яна знікла.

Менавіта знікла — я нават не пачуў крокаў на лесвіцы. Напэўна, яна кінулася з пакоя ў тое самае імгненне, калі я схапіўся за тэлефон. Яе паліто і шалік засталіся на вешалцы. Я не ведаў, што рабіць, але адчай, адчуты з-за гэтага, быў меншы за тую роспач, якая апанавала мяне праз тое, што я зрабіў...

Я шукаў яе ўсюды.

У бібліятэцы Юрыдычнай школы, прабіраючыся паміж шэрагамі студэнтаў, што ўткнуліся ў кнігі, я шнарыў вакол сябе вачыма. Я прайшоў залу з канца ў канец не менш як шэсць разоў. Я не прамовіў аніводнага гука, але твар у мяне быў такі няшчасны-разгублены, што, мабыць, я ўзбударажыў усіх, хто быў у бібліятэцы. Але напляваць мне было на гэта!

Тут я яе не знайшоў.

Потым я прачасаў увесь хол, кафетэрый... Потым памчаўся ў Агасі-хол (гэта ўжо ў Рэдкліфе). Там яе таксама не было. Я кідаўся то туды, то сюды, сэрца шалёна калацілася.

А можа, яна ў Пэйн-Холе? Там унізе фартэпіянныя класы. Я ведаю Джэні. Калі яна сярдуе, дык сядае і стукае па клавішах... Але што яна робіць, калі да смерці перапалоханая?

Гэтыя фартэпіянныя класы — нейкая вар’ятня. 3-за кожных дзвярэй даносяцца абрыўкі музыкі — Моцарт, Бартак, Бах, Брамс,— зліваючыся ў пякельную какафонію.

Вядома, Джэні тут.

Інстынкт спыніў мяне перад дзвярыма, за якімі нехта (раз’юшана) выбіваў з фартэпіяна прэлюдыю Шапэна. Я затрымаўся на хвілю. Ігралі проста гнюсна — бязбожна фальшывілі, спыняліся і зноў пачыналі. Пасля чарговага збою я пачуў жаночы голас: «Чорт!» Гэта Джэні, няйначай. Я рыўком расчыніў дзверы.

Дзяўчына, што сядзела за фартэпіяна, узняла на мяне вочы. У яе быў непрыгожы твар і шырокія плечы. Звычайная рэдкліфская хіпуля, раззлаваная маім уварваннем.

— Што за справы, чувак? — папыталася яна.

— Дрэнныя справы, дрэнныя,— прамармытаў я і выйшаў.

Потым я абшукаў Гарвард-сквер, кафэ «Памплона» ды, урэшце, усе іншыя месцы, дзе тусуюцца студэнты з факультэта мастацтваў. Марна.

Куды ж яна магла дзецца?

Метро ўжо зачынілася, але калі яна адразу пайшла да Гарвард-сквера, дык магла паспець на бостанскі цягнік. Я кінуўся на аўтастанцыю.

Было ўжо каля гадзіны ночы, калі я кінуў чвэрць долара і два дзесяціцэнтовікі ў тэлефонны апарат і зняў трубку. Я званіў з будкі каля кіёска на Гарвард-скверы.

— Алё!.. Філ?

— Я,— сонна прамармытаў ён.— Хто гэта?

— Гэта я, Олівэр.

— Олівэр! — У ягоным голасе пачуўся спалох.— Штонебудзь з Джэні? — хутка спытаўся ён.

Значыцца, там яе таксама няма...

— Э-э... не, Філ, не.

— Дзякуй богу. Як жыццё, Олівэр?

Пераканаўшыся, што з Джэні ўсё ў парадку, ён адразу загаварьгў спакайней, як зазвычай ветліва. Быццам я і не падняў яго з ложка ўначы.

— Выдатна, Філ. Усё нармалёва. Проста выдатна. Скажы, Філ, Джэні калі-нікалі дае пра сябе знаць?

— Рэдка, чорт,— адказаў ён надзіва спакойным голасам.

— Як — рэдка?

— Магла б званіць і часцей. Я ж ёй не чужы...

Калі можна адначасна адчуць і страх, і палёгку, дык я іх адчуў.

— Яна цяпер з табою?

— Што?

— Дай Джэні трубку, я скажу ёй пару цёплых слоў.

— He магу, Філ.

— Яна спіць? Калі спіць, дык не турбуй.

— Добра.

— Слухай, паршывец,— буркнуў ён раптам.

— Слухаю вас, сэр.

— Скажы, Крэнстан гэтак далёка ад вас, што вы не можаце пад’ехаць да мяне ў нядзелю? Ці, можа, я да вас падскочу?

— He, Філ, не трэба. Мы самі да цябе выберамся.

— Калі?

— Калі-небудзь у нядзелю.

— Толькі не трэба пудрыць мне мазгі. Добрыя дзеці не кажуць: «Калі-небудзь у нядзелю». Яны кажуць: «У гэтую нядзелю». У гэтую нядзелю, Олівэр.

— Добра, сэр. У гэтую нядзелю.

— Чакаю вас у чатыры. Толькі не гані, добра?

— Добра.

— I наступным разам тэлефануй за мой кошт...

Ён павесіў трубку.

Я застаўся стаяць на астраўку святла ў цемрадзі Гарвард-сквера, не ведаючы, куды ісці і што рабіць. Нечакана да мяне падышоў нейкі чорны і папытаўся, ці не хачу я «ўкалоцца». Я абыякава адказаў: «Не, дзякуй, сэр».

Больш я ўжо нікуды не бег. Які сэнс вяртацца ў пусты дом? Было вельмі позна, і я ўсё роўна як зледзянеў — не так ад холаду, хоць і надвор’е было не дужа цёплае, як ад страху за Джэні. За некалькі ярдаў да дзвярэй дома мне здалося, што на прыступках нехта сядзіць. Прымроілася, падумаў я спярша — постаць была зусім нерухомая.

Але гэта была Джэні...

Сядзела яна на самай верхняй прыступцы.

Я надта стаміўся, каб кінуцца да яе, надта ўзрадаваўся, каб вымавіць хоць адно слова. Я толькі думаў, што было б добра, калі б у яе знайшлася пад рукою якая-небудзь цяжкая рэч і яна заехала мне ёю ў лоб.

— Джэн.

— Олі.

Мы гаварылі так ціха, што зразумець інтанацыю было немагчыма.

— Я забылася ключ,— сказала Джэні.

Я застыў на першай прыступцы, баючыся папытацца, колькі часу праседзела яна тут. Ведаў адно, што страшэнна пакрыўдзіў яе.

— Джэні, даруй мне... Мне вельмі шкада...

— Стоп! — рэзка перапыніла яна мяне, а потым ужо спакойна і ціха сказала: — Каханне — гэта калі ні аб чым не трэба шкадаваць.

Я падняўся па прыступках і спыніўся побач з ёю.

— Я лягу зараз спаць. О’кэй? — спыталася яна.

— О’кэй.

Мы ўвайшлі ў кватэру. Калі мы раздзяваліся, яна ласкава паглядзела на мяне:

— Я думаю пра тое, што сказала.

I гэта было ўсё.

14

Ліст прыйшоў у ліпені.

Яго пераслалі з Кембрыджа ў Дэніс-Порт, так што вестка дайшла да мяне са спазненнем на дзень ці два. Я адразу кінуўся туды, дзе сядзела Джэні, назіраючы за тым, як яе дзятва ганяе мяч на траве.

— Хадзем,— сказаў я з найлепшай з маіх богартаўскіх1 інтанацый.

— Што?

— Хадзем,— паўтарыў я гэтак важка, што яна адразу паднялася і пайшла за мною да вады.

— Олівэр, можа, ты ўсё-такі зробіш ласку: скажаш, што адбываецца?

Я па-ранейшаму хутка ішоў па прычале.

— На судна, Джэніфэр,— скамандаваў я, махнуўшы рукою з лістом у бок яхты. Але Джэні не заўважыла канверта.

— Олівэр, мне ж трэба глядзець дзяцей,— усё яшчэ пратэставала яна, нават ступіўшы на борт.

— Олівэр, ты растлумачыш урэшце, што здарылася?! Мы ўжо адплылі ад берага на некалькі сотняў ярдаў. — Мне трэба табе нешта сказаць.

1 Маецца на ўвазе славуты амерыканскі кінаактор Хэмфры Богарт (1899—1957), галоўным амплуа якога былі ролі «сапраўдных мужчын».

— А не ў моры ты гэтага не мог сказаць? — выкрыкнула яна.

— He мог, разумееш, не мог! — крыкнуў я ў адказ. (Мы зусім не сварыліся — крычаць даводзілася з-за моцнага ветру.) — Я хацеў сказаць табе гэта сам-насам. Глядзі, што ў мяне ёсць.

Я памахаў перад ёю лістом. Яна адразу пазнала фірмовы канверт.

— Гарвардская юрыдычная школа! Цябе што, выгналі?

— He ўгадала, аптымістачка,— крыкнуў я.— Паспрабуй яшчэ.

— Ты стаў першым на курсе?! — амаль здагадалася яна.

Цяпер мне было ўжо ці не сорамна сказаць ёй пра тое, што гэтак узрадавала-ўсхвалявала мяне.

— He зусім. Трэцім.

— О,— працягнула яна.— Толькі трэцім?

— Паслухай, гэта ўсё роўна азначае, што маё імя трапіць у «Юрыдычны агляд»! — выкрыкнуў я.

Выраз яе твару быў абсалютна абыякавы.

— Бог мой, Джэні,— амаль праскуголіў я,— ну скажы хоць што-небудзь!

— He раней чым пазнаёмлюся з нумарамі першым і другім.

Я глядзеў на жонку ў спадзеве, што ўсмешка, якую — я гэта ведаў — яна спрабуе стрымаць, усё-такі з’явіцца нарэшце на яе твары.

— Канчай, Джэні,— узмаліўся я.

— Усё. Я зліньваю. Прывітанне! — сказала яна і адразу дала нырца. He прайшло і трох секунд, як я нырнуў у ваду ўслед за ёю, і ўжо праз імгненне мы ўчапіліся за борт яхты, смеючыся і адфыркваючыся.

— He ведаю, як у агонь,— сказаў я,— але ў ваду ты за мяне пойдзеш.

— He задавайся надта,— адказала яна.— Трэці — гэта ўсяго толькі трэці.

— Гэй, шкодніца! — астудзіў я яе запал.

— Што, недарэка? — адгукнулася яна.

— Я табе багата чым абавязаны,— шчыра прызнаўся я.

— Хлусіш, недалуга, хлусіш,— адказала яна.

— Чаму гэта — хлушу? — трохі замяшаўся я.

— Ты абавязаны мне ўсім...

Таго вечара мы прагулялі ажно дваццаць тры долары на вячэры з амарам у шыкоўнай рэстарацыі ў Ярмуце. Джэні

па-ранейшаму ўстрымлівалася ад ацэнкі майго трэцяга месца, збіраючыся ўведаць, што ж гэта за двое джэнтльменаў, якія, паводле яе слоў, «абулі мяне».

Смешна, вядома, але я так кахаў яе, што як толькі вярнуўся ў Кембрыдж, адразу кінуўся высвятляць, хто ж былі гэтыя двое хлопцаў. I з палёгкаю даведаўся, што першым быў Эрвін Бласбэнд, які вечна не адрываў носа ад кніг, вядома, насіў акуляры, не займаўся ніякім спортам дый увогуле не быў «яе» чалавекам. Другім «хлопцам» была нейкая Бэла Ландаў — дзяўчына. Факт гэты быў мне дужа прыемны, асабліва таму, што гэтая Бэла Ландаў была даволі халодная з выгляду (такіх багата сярод студэнтак Юрыдычнай школы), і цяпер я мог дражніць Джэні, распавядаючы ёй «падрабязнасці» таго, што адбывалася ў рэдакцыі «Юрыдычнага агляду», калі прыходзіў адтуль позна ўначы — часта ў дзве, а то і ў тры гадзіны. Што зробіш: шэсць лекцый, потым рэдагаванне «Юрыдычнага агляду» і, нарэшце, праца над сваім артыкулам — «Юрыдычная дапамога незаможным грамадзянам: вопыт даследавання на прыкладзе раёна Роксбэры (Бостан)». Надрукаваны ён быў крыху пазней, у сакавіку 1966 года, у «Гарвардскім юрыдычным аглядзе», на старонках 861—908, пад маім поўным «найменнем» — Олівэр Барэт IV.

«Неблагі артыкул. I праўда неблагі»,— паўтарыў некалькі разоў наш старшы рэдактар Джоэл Флайшман.

Шчыра кажучы, я чакаў ад яго лепшага камплімента... Але я так і не пачуў ад Флайшмана нічога больш... Затое Джэні сказала, што артыкул «глыбокі, разумны і сапраўды добра напісаны». Няўжо ён так мала ўразіў Флайшмана, што той не мог сказаць чагосьці лепшага?..

— Флайшман лічыць, што артыкул неблагі, Джэн.

— Што?!. I дзеля таго каб пачуць гэта, я чакала цябе начамі? — Джэні была проста збянтэжаная.— Ён што, нічога не сказаў пра твой метад даследавання, стыль ці яшчэ пра што?

— He, Джэн. Ён сказаў: «Артыкул неблагі» — і ўсё.

— Тады чаму ты так затрымаўся сёння?

— Я мусіў прагледзець сякія-такія матэрыялы з Бэлай Ландаў,— адказаў я ёй, падміргнуўшы.

— Вось як?

Я не зразумеў яе тону.

— Ты раўнуеш?..

— He. Hori ў мяне нашмат прыгажэйшыя.

— А ты можаш падрыхтаваць справу да слухання ў судзе?

— А яна можа згатаваць піцу?

— Можа,— адказаў я.— Якраз сёння ўвечары частавала ёю нас у рэдакцыі. I ўсе сказалі, што яе піца такая ж добрая, як твае ногі.

— Вядома,— кіўнула Джэні.

— Ну і што ты на гэта скажаш?

— Бэла Ландаў плаціць за тваю кватэру?

— Чорт! — усклікнуў я.— Ну чаму я не магу спыніцца, калі лік у маю карысць?

— Таму, падрыхтунчык,— сказала закаханая ў мяне жонка,— што такога ніколі не бывае!

15

На фініш мы прыйшлі ў тым самым парадку.

Інакш кажучы, Эрвіна, Бэлу і мяне прызналі трыма найлепшымі студэнтамі выпускнога курса. Блізіўся час трыумфу. Запрашэнні на службу... Выдатныя запрашэнні. Куды ні глянь, з усіх бакоў мне махалі сцягамі з надпісам: «Прыходзьце да нас, Барэт!»

Аднак мяне вабілі толькі зялёныя сцягі1. Вядома, я не быў такім ужо зацятым прагматыкам, але я адразу адкінуў прэстыжныя варыянты — накшталт пасады сакратара суддзі альбо службы, скажам, у Міністэрстве юстыцыі,— адкінуў дзеля месца, якое дазволіла б выкінуць з нашага з Джэні лексікону гнюснае слова «эканомія».

Хоць я і быў трэцім, у барацьбе за месца пад сонцам я меў адну неацэнную перавагу. У нашай першай дзесятцы выпускнікоў я адзін не быў яўрэем. Дурань той, хто скажа, што гэта не мае значэння. Прысягаю вам, што дзесяткі фірмаў расцалуюць у задніцу любога стопрацэнтнага амерыканца2, які ледзь-ледзь здаў экзамен на адваката. А цяпер гляньце на вашага сціплага слугу: тут вам і Гарвард, і хакейная слава, і «Юрыдычны агляд», і, самі разумееце, татуля-мільянер. Карацей, багата хто пачаў самую сапраўдную бойку за права атрымаць мяне разам з маім іменем і рэпутацыяй у свой офіс. Я адчуваў сябе дзіцянём-рэкардыстам — і меў асалоду з кожнае хвілі гэтага адчування.

Асабліва вабную прапанову зрабіла мне адна лос-анджэ-

1 Маецца на ўвазе колер долара.

2 Гл. заўвагу на с. 326.

леская фірма. Яе вярбоўшчык, містэр X (імя называць не хачу: яшчэ на судовай лаве апынуся), не пераставаў паўтараць мне:

— Барэт, хлопчык ты мой даражэнькі, у нашых краёх мы атрымліваем гэта ўвесь час. I ўдзень, і ўначы. Павер мне, можна нават запатрабаваць, каб прынеслі ў кантору!

He тое што нас с Джэні асабліва цягнула ў Каліфорнію, але нам бог ведае як хацелася ўведаць, што ж усё-такі мае на ўвазе містэр X. Мы гадалі й гадалі, і здагадкі нашыя былі ўжо самыя вар’яцкія, толькі, відаць, для Лос-Анджэлеса такімі яны не з’яўляліся. (Урэшце, каб містэр X адчапіўся ад мяне, я быў змушаны сказаць яму, што мяне зусім не цікавіць ягонае загадкавае «гэта». Ён быў дужа засмучаны.)

Словам, мы вырашылі застацца на ўсходнім узбярэжжы. У нас былі дзесяткі фантастычных прапаноў з Бостана, Нью-Йорка і Вашынгтона. Пэўны час Джэні аддавала перавагу сталіцы: «Ты б мог прымерацца да Белага дома, Олі»,— але мяне вабіў Нью-Йорк. I, урэшце, з жончынага блаславення, я сказаў «згодны» самавітай фірме Джонаса і Марша (апошні быў колісь, дарэчы, Генеральным пракурорам) з моцнай арыентацыяй на абарону грамадзянскіх правоў. «Можна рабіць дабро і нажываць яго адначасна»,— пракаменціравала гэты факт Джэні. I потым, яны вельмі ўжо доўга ўгаворвалі мяне. Стары Джонас сам прыехаў у Бостан, пачаставаў нас абедам у шыкоўнай рэстарацыі, a назаўтра прыслаў Джэні велізарны букет кветак.

Джэні потым ажно тыдзень хадзіла і напявала песеньку з усяго толькі трох слоў: «Джонас, Марш і Барэт». Я параіў ёй крыху зменшыць імпэт, але яна і слухаць мяне не стала, сказаўшы, што ў думках я сам няйначай ёй падпяваю. Наўрад ці мне трэба казаць вам, што яна не памылялася.

Дазвольце мне яшчэ заўважыць, што «Джонас і Марш» вызначылі мне гадавы даход у адзінаццаць тысяч восемсот долараў — больш з нашага выпуску не атрымаў ніхто.

Так што, бачыце, трэці я быў толькі ў вучобе.

16

«Змена адраса:

3 1 ліпеня 1967 года містэр і місіс Барэты пражываюць па адрасе: Нью-Йорк, Усходняя 63-я вуліца, 263».

— Тут усё нейкае нуварышаўскае,— пажалілася мне Джэні.

— Дык мы ж і ёсць нуварышы,— усміхнуўся я.

Мой і без таго трыумфальны настрой паляпшала яшчэ адна акалічнасць: штомесячны ўзнос за маю новую машыну амаль раўняўся той суме, якую мы плацілі за ўсю нашую кембрыджскую халупу, няхай на яе ліха! Каб дайсці ад дому, дзе мы пасяліліся, да канторы «Джонас і Марш», мне трэба было хвілін сама болей дзесяць (ды не дайсці, а прадэфіліраваць — цяпер я больш любіў перамяшчацца менавіта так); гэтаксама блізка месціліся шыкоўныя магазіны накшталт бонуіцкіх ды іншыя. Я настойваў, каб жонка неадкладна адкрыла ў гэтых салонах рахункі і пачала расходаваць грошы.

— Навошта, Олівэр?

— А таму, Джэні, што я хачу, каб ты хадзіла менавіта туды!

Я ўступіў у нью-йоркскі Гарвард-клуб, куды мяне рэкамендаваў Рэй Стратан, які вярнуўся нядаўна з вайны, зрабіўшы колькі стрэлаў па в’етконгаўцах. («Можа, гэта і не в’етконгаўцы былі — проста пачуў нейкую валтузню ў кустах, вось і пальнуў».) Рэй і я гулялі ў сквош1 сама меней тры разы на тыдзень, і я прысягнуў сам сабе, што праз тры гады неадменна стану чэмпіёнам клуба. Магчыма, таму, што я зноў аб’явіўся ў гарвардскіх колах, а можа, таму, што пайшла пагалоска пра мае поспехі, хоць сваімі заробкамі я, дальбог, ні перад кім не выхваляўся, але сябры зноў «адкапалі» мяне. Мы пераехалі з Кембрыджа ў самы разгар лета (мне трэба было спешна рыхтавацца да ўступнага экзамена ў нью-йоркскую адвакатуру), таму першыя запрашэнні былі на уік-энды.

— Ды пайшлі яны ўсе, Олівэр! Я не маю аніякага жадання тырчэць два дні запар у зборні гэтых нудных падрыхтунчыкаў.

— О’кэй, Джэні, але што я ім скажу?

— Скажы, што я зацяжарала.

— Ты сур’ёзна?

— He, але калі мы застанемся на уік-энд дома, дык вельмі верагодна, што гэта можа здарыцца.

Мы ўжо выбралі імя нашаму будучаму сыну. Дакладней, выбраў я, а потым угаварыў Джэні згадзіцца.

— Паслухай, Джэні, што я табе скажу. Толькі не

' Сквош — амерыканская гульня, спрошчаны варыянт тэніса.

смейся,— паставіў я ўпершыню пытанне на сямейнае абмеркаванне. Жонка тым часам была на кухні (мэбля ў залацістых танах і нават машына для мыцця посуду).

— Што? — папыталася яна, разразаючы памідоры.

— Мне ўсё больш падабаецца імя Боза.

— Ты гэта сур’ёзна?

— Ага. Аж не магу — так падабаецца.

— Дык, значыцца, ты збіраешся назваць нашага сына Боза? — узіраючыся ў мяне, зноў папыталася яна.

— Менавіта так. Павер мне, Джэн, лепшага імя ддя суператлета не знайсці.

— Боза Барэт,— прамовіла яна, усё роўна як спрабуючы імя з прозвішчам на смак.

— Прысягаю, хлопец ён будзе што трэба,— працягваў я, адчуваючы з кожным словам усё большую ўпэўненасць.— «Боза Барэт, галоўны нападнік, зборная Гарварда і ўсіх універсітэтаў, хакеіст-скала!»

— Ну што ж... Гучыць няблага, Олівэр, але... Уяві сабе: а раптам хлопчык будзе пасрэдна скаардынаваны?

— Такога, Джэн, здарыцца не можа. У хлопца гены будуць што трэба. У мяне тут сумнення на міліграм няма.— Я і праўда быў у гэтым упэўнены. Апошнім часам думкі пра Боза прыходзілі мне ў галаву ўсё часцей. Паважна шпацыруючы на працу, я бачыў яго ўжо ледзь не наяве.

Размову прадоўжылі за абедам. Дарэчы, мы набылі адмысловы дацкі фарфор.

— Каардынацыя ў Боза будзе найвыдатнейшая,— сказаў я Джэні.— А калі яму дастануцца твае рукі, дык яго можна будзе смела ставіць на якую хочаш лінію.

Яна заўсміхалася — няйначай збіралася пакпіць з мяне і разбурыць усе мае ілюзіі. Аднак, не прыдумаўшы пасапраўднаму знішчальнае рэплікі, разрэзала торт і паклала мне кавалак. А я ўсё выкладваў свае довады.

— Ты толькі ўяві, Джэні,— разважаў я з перапоўненым ротам.— Дзвесце сорак фунтаў натрэніраванай ударнай сілы!

— Дзвесце сорак? — здзівілася яна.— У нашых з табою генах няма ніякіх двухсот сарака фунтаў, Олівэр.

— Мы адкормім яго, Джэн. Пратэіны, вітаміны і ўсе астатнія неабходныя кампаненты паўнацэннага рацыёну.

— А калі ён не захоча есці твае кампаненты, што тады?

— Я яму не захачу! — сказаў я, усё роўна як злуючыся на ўпартага хлопчыка, які, седзячы за адным са мною 362

сталом, адмовіцца дапамагчы мне здзейсніць мае мары зрабіць з яго лядовую зорку.— Куды ён дзенецца — з’есць, а то я як бачыш па шыі надаю.

Тут Джэні зазірнула мне ў самыя вочы і ўсміхнулася:

— Наўрад ці ты гэта зробіш, калі ў ім будзе дзвесце сорак фунтаў.

— М-м,— замяшаўся я на момант, але хутка знайшоўся.— He адразу ж ён набярэ такую вагу.

— Вядома, не адразу. Але калі ўжо набярэ, тады сцеражыся! Адлупіць ён цябе! — Джэні пагрозліва памахала перад самым маім тварам лыжкаю і зарагатала, што чорт...

17

Зрабіць дзіцёнка не так ужо і лёгка.

Я маю на ўвазе, ёсць нешта недарэчна-смешнае ў тым, што маладыя людзі, якія ў першыя гады сваіх сексуальных практыкаванняў думаюць адно пра тое, як зрабіць так, каб дзяўчына не зацяжарала (калі пачынаў я, карысталіся ўсё яшчэ прэзерватывамі), потым рэзка пераключаюцца і прыкладаюць усе намаганні, каб дзяўчына зацяжарала.

I гэтая самая мэта можа спакваля ператварыцца ў навязлівую ідэю. Яна можа пазбавіць самае цудоўнае, што ёсць у жыцці шчаслівых сужэнцаў, натуральнасці і непасрэднасці. Я аб праграмаванні (няўдалае, дарэчы, слова — машыннае нейкае). Калі загадзя праграмуеш акт кахання ў адпаведнасці з рознымі правіламі, календарамі, стратэгіяй: «Можа, лепш заўтра ўранку, Олі?» — дык гэты вось цудоўны акт можа выклікаць няёмкасць, гідлівасць, а нарэшце і самы сапраўдны жах.

Бо, калі вы бачыце, што набытыя раней сціплыя ўменні і вашыя (дапусцім) нармальныя здаровыя спробы «пладзіцца-размнажацца» не прыносяць жаданага выніку, вас пачынаюць апаноўваць дужа змрочныя думкі.

— Спадзяюся, Олівэр, ты разумееш, што «стэрыльнасць» не мае нічога агульнага з «вірыльнасцю»? — сказаў доктар Морцімэр Шэпард на нашым першым спатканні, калі мы з Джэні вырашылі нарэшце, што маем патрэбу ў кансультацыі спецыяліста.

— Ён разумее, доктар,— адказала за мяне Джэні, ведаючы і без маіх слоў, што думка пра бясплоднасць — маю гіпатэтычную бясплоднасць — прыгнятала мяне. Мне нават здалося, што ў голасе ў Джэні пачулася надзея: калі і ёсць якое адхіленне, дык толькі ў яе.

Але доктар проста растлумачыў нам, якія могуць быць варыянты, і падрыхтаваў да найгоршага, перш чым сказаць, што ўсё ў нас можа быць у поўным парадку і мы неўзабаве станем шчаслівымі бацькамі. Вядома, мы павінны здаць безліч розных аналізаў. Поўны агляд. (He буду пераказваць не надта прыемныя падрабязнасці такога руплівага абследавання.)

Аналізы мы здалі ў панядзелак. Джэні — удзень, а я — пасля працы (тымі днямі я ўжо акунуўся ў яе з галавою). У пятніцу доктар Шэпард выклікаў Джэні яшчэ адзін раз, растлумачыўшы, што сястра нешта наблытала і ён мусіць сёе-тое ўдакладніць. Калі Джэні расказала мне пра паўторны візіт да доктара, я западозрыў, што гэтае самае адхіленне... выявілі ў яе. «Сястра, якая нешта там наблытала» — адгаворка досыць банальная.

А калі містэр Шэпард патэлефанаваў мне ў кантору, я ўжо амаль не сумняваўся. Ён папрасіў мяне зайсці да яго заўтра па дарозе дамоў. Як толькі я зразумеў, што Джэні там не будзе («Я гаварыў з місіс Барэт учора ўвечары»,— сказаў доктар), падазрэнні мае пачалі ператварацца ва ўпэўненасць. Значыцца, у Джэні не можа быць дзяцей. Але мажліва, Олівэр, дыягназ не канчатковы, паспрабаваў супакоіць мяне доктар — якіх толькі выйсцяў няма: хірургічнае ўмяшанне і гэтак далей.

Аднак працаваць напоўніцу я ўжо, вядома, не мог, таму было неразумна чакаць пяці гадзін. Я патэлефанаваў містэру Шэпарду і папытаўся, ці не прыме ён мяне адразу пасля абеду. Доктар згадзіўся.

— Дык, значыцца, вы ўжо выявілі, хто вінаваты? — папытаўся я, не падбіраючы асцярожліва словы.

— Я не сказаў бы «вінаваты», Олівэр,— адказаў містэр Шэпард.

— Ну, добра, скажам інакш — хто з нас не ў парадку?

— Добра. Джэні.

Я быў болын-менш гатовы да гэтага, аднак безнадзейнасць, якая прагучала ў словах містэра Шэпарда, усё-такі збянтэжыла мяне. Доктар больш нічога не дадаў, і я вырашыў, што ён чакае ад мяне якіхсьці слоў.

— Ну што ж, значыцца, дзеці ў нас будуць прыёмныя. Думаю, галоўнае, што мы кахаем адно аднаго, ці ж не так?

I тады ён сказаў мне:

— Олівэр, праблема нашмат больш сур’ёзная. Джэні вельмі хворая.

— Што значыць «хворая»?

— Яна памірае...

— Гэтага не можа быць,— сказаў я.

Я чакаў, што зараз доктар скажа мне, што гэта проста няўдалы жарт.

— Яна памірае, Олівэр,— паўтарыў ён.— Мне цяжка табе гэта казаць, але гэта так.

Я не мог паверыць яму і ўсё даводзіў, што здарылася нейкая памылка: мажліва, гэтая ідыётка-сястра зноў штосьці пераблытала, дала яму не той рэнтгенаўскі здымак ці што-небудзь такое. Доктар адказаў мне з самай вялікай спагадаю, на якую, мабыць, быў здатны, што аналіз крыві быў паўтораны тройчы. Дыягназ не падлягае сумненню. Зараз ён накіруе нас да спецыяліста-гематолага. А папраўдзе, ён параіў бы...

Я перапыніў яго ўзмахам рукі. Мне патрэбная была хвіліна цішыні. Проста цішыні, каб усвядоміць тое, што здарылася.

— Што вы сказалі Джэні, доктар? — нарэшце папытаўся я.

— Што ў вас абаіх усё ў парадку.

— Яна паверыла.

— Думаю, што паверыла.

— Калі нам прыйдзецца сказаць ёй праўду?

— Цяпер гэта залежыць ад цябе.

Ад мяне! Божа літасцівы, ад мяне цяпер не залежала нічога, я, здавалася, перастаў ужо дыхаць.

Доктар растлумачыў, што медыцына не мае радыкальных сродкаў, каб лячыць тую форму лейкеміі, на якую пакутуе Джэні,— гэтыя сродкі могуць аблегчыць цячэнне хваробы, замарудзіць яе наступ, але толькі не спыніць. Таму цяпер рашэнне залежала ад мяне. Пакуль лячэнне можна было на нейкі час адкласці.

У гэты момант я думаў адно пра тое, якая ж агідная гэтая клятая жудасць.

— Але ж ёй толькі дваццаць чатыры гады! — сказаў, не, мабыць, крыкнуў я доктару.

Доктар спачувальна кіўнуў. Ён не горш ад мяне ведаў узрост Джэні і разумеў, як мне цяпер балюча. Урэшце я ўсвядоміў, што не магу прабыць у кабінеце ў гэтага чалавека ўсё сваё жыццё, і папытаўся ў яго, што мне рабіць... Ён параіў мне паводзіць сябе па мажлівасці як звычайна, быццам нічога і не здарылася,— як мага даўжэй. Я падзякаваў яму і выйшаў на вуліцу. Як звычайна. Быццам нічога і не здарылася.

Усё нармалёва. Нармалёва ўсё!

18

Я пачаў думаць пра Бога.

У самыя патаемныя куткі маёй свядомасці закрадалася думка пра нейкую Вышэйшую істоту, якая жыве дзесьці не ўва мне. He, мяне не апаноўвала жаданне кінуцца на яго з кулакамі, адпомсціць за тое, што ён збіраўся зрабіць са мною — дакладней, з Джэні. Mae рэлігійныя пачуцці былі зусім іншыя. Калі я прачынаўся ўранку, побач са мною была Джэні. Па-ранейшаму побач. I я спадзяваўся, хоць і адчуваў пры гэтым пэўную няёмкасць, што недзе ёсць Бог, якому я мог падзякаваць. Дзякую Табе, літасцівы Творца, за тое, што, прачынаючыся, я бачу побач з сабою Джэніфэр.

Я з усяе сілы стараўся паводзіць сябе як звычайна і таму, вядома, дазваляў ёй самой гатаваць сняданкі і гэтак далей.

— Ты сустракаешся сёння са Стратанам? — спыталася яна, калі я даядаў другую талерку аўсянкі.

— 3 кім? — папытаўся я, не расчуўшы.

— 3 Рэймандам Стратанам,— паўтарыла яна,— тваім найлепшым сябрам. Тваім суседам па інтэрнацкім пакоі — да таго, як з’явілася я.

— А-а... Ага, мы збіраліся гуляць у сквош. Але, відаць, я не пайду.

— Лухта.

— Што, Джэн?

— Ты не павінен прапускаць гульні, падрыхтунчык. Я не хачу, каб у мяне быў кволы муж, разумееш?!

— О’кэй,— сказаў я,— але давай тады папалуднуем дзе-небудзь у цэнтрьі.

— Навошта? — папыталася яна.

— Што значыць «навошта»? — узняў я голас, спрабуючы напусціць на сябе незадаволены выгляд.—• Mary я звадзіць сваю жонку ў рэстаран ці не?

— Ну вось што, Барэт. Прызнавайся, хто яна. Як яе зваць? — раптам папыталася Джэні.

— Karo?

— Слухай,— утупілася яна ў мяне,— раз ты ні з таго ні з сяго цягнеш мяне ў рэстарацыю пасярод тыдня, значыцца, нехта ў цябе з’явіўся!

— Джэніфэр! — зароў я, цяпер раззлаваўшыся ўжо пасапраўднаму.— Я не пацярплю такіх размоў у нас дома за сняданкам!

— Добра, тады пагаворым у нас дома за абедам. Я згатую яго, пакуль ты вернешся.

— О’кэй.

I я сказаў гэта самому Богу, хто б ён ні быў, дзе б ні знаходзіўся, што я з радасцю згаджуся, каб усё засталося, як ёсць. Няхай я буду пакутаваць, сэр Усявышні, я зусім не супраць, няхай я буду ведаць усё, толькі каб не ведала гэтага «ўсяго» Джэні. Ты чуеш мяне, сэр Усявышні? Назаві сваю цану.

— Олівэр!

— Слухаю, містэр Джонас.

Ён выклікаў мяне да сябе ў кабінет.

— Ты знаёмы з справаю Бэка?

Ведама ж, знаёмы! Робэрт Бэк працаваў фатографам у «Лайфе». Калі ён спрабаваў зняць масавыя хваляванні ў Чыкага, «выжлы» ледзь духі з яго не выбілі. Джонас лічыў гэтую справу адной з найважнейшых для фірмы.

— Я ведаю, што паліцэйскія страшэнна яго аддубасілі, сэр,— адказаў я...

— Я хачу, каб ты заняўся гэтай справаю, Олівэр,— сказаў містэр Джонас.

— Я адзін?

— Можаш узяць з сабою каго-небудзь з маладзейшых,— адказаў ён.

Маладзейшых? Маладзейшага за мяне ў фірме нікога не было. Але я, вядома, зразумеў падтэкст: «Олівэр, нягледзячы на твой узрост, у нашай фірме ты ўжо адзін з старэйшых. Адзін з нас, Олівэр».

— Дзякуй, сэр,— сказаў я.

— Калі ты зможаш выехаць у Чыкага? — спытаўся ён.

Ад самага пачатку я вырашыў нікому нічога не гаварыць, вынесці ўвесь гэты цяжар на сваіх плячах. Таму давялося вярзці старому чалавеку ўсялякую лухту (не памятаю нават, што менавіта) — маўляў, ніяк не магу паехаць цяпер з Нью-Йорка, сэр. Я спадзяваўся, што ён зразумее. Але містэр Джонас быў відавочна засмучаны такім маім адказам на выключны давер з боку фірмы. О, Божа, дарагі містэр Джонас, каб толькі вы ведалі праўду!..

Парадокс, аднак цяпер Олівэр Барэт IV, калі яму здаралася пайсці з офіса раней як звычайна, вяртаўся дамоў пазней.

Я займеў звычку доўга стаяць перад вітрынамі магазінаў на Пятай авеню, разглядваючы ўсялякія дарагія экстравагантныя забаўкі, якія я мог бы купіць Джэніфэр, калі б мне не трэба было рабіць выгляд, што ўсё у нас... нармалёва.

А яшчэ мне, вядома, было страшна ісці дамоў. Бо праз некалькі тыдняў пасля таго, як я даведаўся праўду, Джэні пачала худзець. He, пахудзела яна зусім не нашмат і, можа, нават сама нічога не заўважыла, але я, ведаючы, што адбываецца, прыкмеціў гэта.

Разглядваў я і вітрыны авіякампаній: Бразілія, Карыбы, Гаваі («Кіньце ўсё — ляціце да сонца!») і гэтак далей...

Таго дня «Трансуорд Эрлайнз» рэкламавала Еўропу ў міжсезонне: «У Лондан па пакупкі!», «Парыж — горад закаханых!»...

I згадалася:

«— А як жа мая стыпендыя? Як Парыж, якога я ніколі ў жыцці не бачыла?

— А як жа нашае вяселле?

— А хіба мы калі-небудзь гаварылі пра вяселле?

— Я пра яго кажу. Я. Цяпер.

— Ты хочаш ажаніцца са мною?

— Хачу.

— Чаму?..»

Я лічыўся ў банку фантастычна перспектыўным кліентам і ўжо меў крэдытную картку «Дайнэр Клаб». Так, распісваемся ўздоўж пункцірнай лініі. Раз! I ў руках у мяне два білеты першага класа (гуляць дык гуляць!) на самалёт у Горад Закаханых.

Калі я прыйшоў дамоў, Джэні была вельмі бледная і нездаровая, але я спадзяваўся, што мая адмысловая ідэя верне на яе шчокі румянец.

— Угадайце, місіс Барэт, што ў мяне за сюрпрыз вам.

— Ты вылецеў са службы,— «угадала» мая жонкааптымістка.

— He вылецеў, а лячу. I разам з табою,— паказаў я ёй білеты,— Уверх, уверх — і далёка. Заўтра ўвечары ў Парыж.

— Лухта, Олівэр,— сказала яна ціха. Аднак мякка, без звычайнае насмешкі. Нават з нейкай пяшчотаю:— Лухта, Олівэр.

— Эй, што гэта значыць — «лухта»? Растлумач, калі ласка.

— Гэта значыць, Олі,— зноў ціха сказала яна,— што ўсё будзе зусім інакш.

— Што — будзе інакш?

— Я не хачу ў Парыж. Мне не патрэбны Парыж. Мне патрэбны адзін ты...

— Ну, гэта табе гарантавана, крошка,— перапыніў я яе з прытворнай весялосцю.

— А яшчэ мне патрэбны час,— прадоўжыла яна,— якога ты не можаш мне даць.

Тады я паглядзеў ёй у вочы. У іх была невыразная роспач. Зразумелая мне аднаму. Яна нібыта прабачэння прасіла. Прасіла ў мяне.

Мы стаялі моўчкі, абняўшыся. Божа, калі нехта з нас заплача, няхай тады заплача і другі! Аднак лепш, каб ніхто.

Неўзабаве Джэні расказала, што адчула сябе «зусім пагана» і зноў пайшла да доктара — не парады прасіць, папытацца: «Скажыце мне нарэшце, што са мною адбываецца, скажыце дзеля ўсяго святога!»

I ён сказаў.

У мяне з’явілася дзіўнае пачуццё віны за тое, што не я першы зрабіў гэта. Яна здагадалася і наўмысна пачала вярзці нейкую лухту.

— Ён з Ейла, Олі.

— Хто — ён, Джэн?

— Акерман. Гематолаг. Самы сапраўдны ейлец. Такіх толькі там сустрэнеш.

— А-а,— працягнуў я, разумеючы, што яна хоча неяк аблегчыць гэтую жудасную хвілю. I ў тон ёй папытаўся: — Але чытаць і пісаць ён, прынамсі, умее?

— Гэта яшчэ трэба высветліць,— усміхнулася місіс Барэт, выпускніца Рэдкліфа 1964 года.— Але гаварыць ён умее, у гэтым я ўпэўнілася. А мне якраз пагаварыць і хацелася.

— Тады даруй гэтаму ейльскаму лекару, што ён адтуль. О’кэй?

— О’кэй.

19

Ва ўсякім разе, цяпер я не баяўся вяртацца дамоў, мяне ўжо не палохала змушанасць «паводзіць сябе нармалёва»... А дні ж, якія мы пражывём разам, можна было злічыць на пальцах...

Нам трэба было багата чаго абмеркаваць — рэчы, якія, вядома, нячаста абмяркоўваюць дваццацічатырохгадовыя муж і жонка.

— Я спадзяюся, ты будзеш моцны, як сапраўдны хакейны бізон,— сказала яна.

— Буду, буду,— адказваў я, пытаючыся ў сябе, ці адчувае Джэні, якая заўсёды і ўсё разумее, што нават самы моцны хакейны бізон можа быць прыгнечаны адчаем.

— Ты ж павінен падтрымаць Філа,— працягвала яна.— Яму будзе цяжэй за ўсіх. А ты, урэшце, застанешся ўсяго толькі вясёлым удаўцом.

— Я не буду вясёлым,— перапыніў я яе.

— Ты будзеш вясёлым і зараз прысягнеш мне ў гэтым! Я хачу, каб ты быў вясёлым. О’кэй?

— О’кэй.

— О’кэй.

Гэта здарылася прыкладна праз месяц, пасля абеду. Джэні, як і раней, гатавала сама, бо настойвала на гэтым. Праўда, урэшце я пераканаў яе дазволіць мне прыбіраць са стала (хоць кожны раз яна даводзіла мне, што гэта не «мужчынская праца»), я прыбіраў посуд, а Джэні грала Шапэна ў суседнім пакоі. Раптам музыка абарвалася. Я адразу зазірнуў у гасцёўню...

— Ты ў парадку, Джэн? — спытаўся я, маючы, вядома, на ўвазе — адносна ў парадку.

— Ці дастаткова ты багаты, каб заплаціць за таксоўку? — адказала яна пытаннем.

— Што за размова! — усміхнуўся я.-гКуды ты хацела б паехаць?

— Здаецца, у бальніцу,— адказала яна.

Пачаліся таропкія зборы, і ў гэтай мітусні да мяне раптам дайшло: вось яно... надышло... Зараз Джэні выйдзе з гэтага пакоя і ніколі ўжо сюды не вернецца. Яна сядзела ў фатэлі, а я клаў ёй у валізку сякія-такія рэчы. Пра што яна цяпер думала, апошні раз акідваючы позіркам наш пакой? Што хацела запомніць?

Нічога. Яна сядзела нерухома, вочы яе ўтаропіліся ў нейкую пустату.

— Эй,— сказаў я ёй.— Хочаш узяць з сабою штонебудзь асаблівае?

— Што?.. He.— Яна пакруціла галавою, потым, быццам згадаўшы, сказала: — Цябе.

Злавіць таксоўку гэтым часам было дужа нялёгка: усе спяшаліся ў тэатры, яшчэ кудысь... Паліцэйскі з усяе сілы дзьмуў у свой свісток і размахваў рукамі, нібыта ашалелы

хакейны суддзя. Джэні стаяла моўчкі, прытуліўшыся да мяне, а я дзесьці ў душы спадзяваўся, што таксоўкі не будзе і мая Джэні назаўжды застанецца стаяць, прытуліўшыся да мяне. Аднак таксоўка ўсё-такі з’явілася. Вадзіцель — нам пашанцавала — быў чалавек вясёлы. Пачуўшы, што нам трэба ў шпіталь Маўнт-Онай і як мага хутчэй, ён выканаў цэлую праграму падтрымкі.

— Спакойна, дзеткі, вы ў вопытных руках. Мы з буслам займаемся гэтай справаю ўжо некалькі гадоў.

Джэні сядзела, прыціснуўшыся да мяне. Я цалаваў яе валасы.

— Гэта ў вас першы? — спытаўся наш весялун.

Джэні адчула, што зараз я гаркну на гэтага тыпа, і прашаптала:

— Будзь добры, Олівэр. Ён жа хоча як лепш.

— Але, сэр,— адказаў я шафёру.— Гэта ў нас першы, і мая жонка адчувае сябе не надта, так што давай праскочым пару разоў на чырвонае святло. Добра?

Ён дамчаў нас да бальніцы ўмомант. I праўда зрабіў усё як найлепш: выскачыў з машыны і адчыніў нам дзверцы. Ад’язджаючы, пажадаў шчасця і ўдачы. Джэні падзякавала яму.

Яна крыху пахіствалася, і я хацеў унесці яе ў бальніцу на руках, але Джэні не захацела.

— Цераз гэты ганак не трэба, падрыхтунчык,— сказала яна.

Мы ўвайшлі ў чакальню, дзе Джэні прыйшлосй выцерпець пакутна нудную працэдуру рэгістрацыі.

— У вас ёсць медыцынская страхоўка?

— He.

(Хто думаў пра такую лухту? Нас занадта займала купля посуду.)

Вядома, прыезд Джэні не быў нечаканым. Яго прадбачылі, і новую пацыентку адразу ўзяў пад нагляд доктар Бэрнард Акерман — слаўны чалавек, як казала Джэні, дарма што з Ейла.

— Ёй будуць даваць лейкацыты і трамбацыты,— сказаў ён.— Яны ёй цяпер больш за ўсё неабходныя. У антыметабалітах патрэбы няма.

— Што ўсё гэта значыць?

— Гэтае лячэнне запавольвае клетачны распад,— растлумачыў ён.—Аднак, і Джэні гэта ведае, магчымы пабочныя эфекты.

— Паслухайце, доктар,— пачаў я.— Вырашаць будзе Джэні. Як яна скажа, так і рабіце. I няхай вашыя людзі зробяць усё магчымае, каб яна не пакутавала.

— Можаце быць упэўненыя: усё будзе, як вы просіце.

— Мяне не хвалюе, колькі гэта будзе каштаваць.— Напэўна, тады я ўзняў голас.

— Гэта можа доўжыцца тыдні, нават месяцы,— сказаў ён.

— Мне пляваць на тое, колькі гэта будзе каштаваць! — амаль крыкнуў я. Гэты чалавек быў дужа цярплівы са мною. Можа, я ўжо роў на яго.

— Я толькі хацеў растлумачыць,— сказаў Акерман,— што цяпер проста немажліва сказаць, колькі яшчэ пражыве ваша жонка.

— Памятайце, доктар,— не адставаў я ад яго,— памятайце, я хачу, каб у яе было ўсё самае лепшае. Асобная палата. Асобныя сёстры. Усё, што можна! Прашу вас. У мяне ёсць грошы.

20

Немагчыма даехаць ад Усходняй 63-й вуліцы ў Манхэтэне, Нью-Йорк, да Бостана, Масачусэтс, хутчэй як за тры гадзіны дваццаць хвілін. Паверце мне, я праверыў гэта сам, калі гнаў па маршруце, і абсалютна перакананы, што ніводны аўтамабіль, наш ці замежны, нават калі за руль сядзе ас кшталту Грэма Хіла, не паб’е гэтага рэкорду. Выехаўшы на Масачусэтскую шашу, я разагнаў свой «МГ» да ста пяці міль у гадзіну.

У мяне была электрабрытва на батарэйках, і я, вядома, дбайна пагаліўся, змяніў, натуральна, кашулю, перш чым увайсці ў храм бізнесу на Стэйт-стрыт. Нават а восьмай гадзіне раніцы ў прыёмнай ужо сядзела некалькі самавітых бостанскіх грандаў дзелавога свету, чакаючы аўдыенцыі ў Олівэра Барэта III. Я і маргнуць не паспеў, як бацькава сакратарка — яна ведала мяне — паведаміла яму пра маё з’яўленне па селектары.

Бацька не перадаў ёй: «Няхай увойдзе»,— а сам выйшаў у чакальню.

— Олівэр! — вітаў ён мяне.

Я даўно, праз хваробу Джэні, пачаў звяртаць увагу на знешнасць людзей і цяпер адразу заўважыў, што бацька крыху бледны, што за тыя тры гады, якія мы не бачыліся, валасы ягоныя пасівелі (і, здаецца, парадзелі).

— Заходзь, сын,— сказаў ён.

Я не зразумеў ягонага тону. Проста ўвайшоў у кабінет і сеў у фатэль для наведнікаў.

Мы з бацькам паглядзелі адзін на аднаго, потым нашыя позіркі слізнулі па рэчах, што былі ў пакоі. Мой погляд упаў на ягоны пісьмовы стол, на нажніцы ў скураным футарале, на фатаграфію маці, зробленую шмат гадоў назад. На маю фатаграфію (у дзень заканчэння каледжа).

— Як жыццё, сын? — спытаўся ён.

— Добра, сэр,— адказаў я.

— Як Джэніфэр?

Я не хацеў маніць яму і ўхіліўся ад адказу — хоць галоўнае было менавіта ў ім — і адразу выклаў прычыну майго раптоўнага з’яўлення:

— Бацька, мне трэба тэрмінова пазычыць пяць тысяч долараў. Прычына сур’ёзная.

Ён паглядзеў на мяне. I нібыта кіўнуў. Ці мне так здалося.

— Дык што за прычына?..

— Я не магу сказаць табе, бацька. Проста пазыч мне грошай. Калі ласка.

У мяне было такое адчуванне — калі, вядома, з Олівэрам Барэтам III можна кантактаваць на ўзроўні пачуццяў,— што ён пазычыць мне грошай. А яшчэ я адчуў, што ў яго няма жадання ўшчуваць мяне. А вось... пагаварыць хочацца.

— Хіба Джонас і Марш не плацяць табе?

— Плацяць, сэр.

Мне так і карцела сказаць яму, колькі мне плацяць — хай бы ведаў, што тут я рэкардсмен сярод выпускнікоў. Аднак потым я падумаў: раз ён ведае, дзе я працую, дык пэўна ведае, і колькі я зарабляю.

— Апрача таго, яна выкладае?

Значыцца, усяго ён не ведае, падумаў я і сказаў:

— He называй яе «яна».

— Джэні ж выкладае? — спытаўся ён цяпер ужо пачціва.

— Калі ласка, не ўмешвай у гэта яе, бацька. Справа датычыць толькі мяне. Вельмі важная асабістая справа.

— Якая-небудзь гісторыя з дзяўчынай? — спытаўся ён без намёку на асуджэнне.

— Але,— сказаў я.— Але, сэр. Так яно і ёсць. Дай мне грошай. Прашу цябе.

Я ні на момант не падумаў, што ён мне паверыў. He думаю нават, што ён хацеў ведаць сапраўдную прычыну.

Я ўжо сказаў, што ён пачаў распытваць мяне, каб проста... пагаварыць са мною.

Ён высунуў шуфляду стала і дастаў чэкавую кніжку ў вокладцы з кордаўскай каляровае скуры — рыхтык такой, з якое былі зроблены дзяржак сцізорыка і футарал для нажніц. Ён разгарнуў кніжку павольна, не дзеля таго, каб памучыць мяне, не думаю — проста ён хацеў выйграць час. Знайсці што сказаць мне. Што-небудзь някрыўднае.

Ён выпісаў чэк, вырваў яго з кніжкі і працягнуў мне. Праз нейкую секунду да мяне дайшло, што мне трэба было працягнуць сваю руку насустрач ягонай. Ён сумеўся (так мне здалося), рэзка адвёў руку назад, паклаў чэк на край стала, зірнуў на мяне і кіўнуў. Твар ягоны ўсё роўна як гаварыў: «Вось, вазьмі, сын». Аднак на самай справе ён толькі кіўнуў.

He тое што я хацеў пайсці, не — я таксама не мог прыдумаць якогасьці нейтральнага працягу размовы. I разам з тым нельга было сядзець вось так і далей, адчуваючы жаданне штосьці сказаць і адначасна баяцца нават зірнуць адзін аднаму ў вочы.

Я падаўся ўперад і ўзяў чэк. Але, роўна пяць тысяч долараў, падпісана Олівэрам Барэтам III. Чарніла яшчэ не паспела высахнуць. Я рупліва склаў чэк і паклаў у кішэню кашулі, потым падняўся і паволі пайшоў да дзвярэй. Варта было сказаць яму хоць што-небудзь: маўляў, я разумею, што дзеля мяне змусілі праветрывацца ў чакальні некалькі вельмі паважаных бостанскіх, а можа, нават і вашынгтонскіх бізнесменаў. I дадаць, што калі нам усё-такі ёсць пра што пагаварыць, дык я мог бы, бацька, пабадзяцца які час вакол ягонага офіса, а ён адмовіўся б ад абеду з якойсьці самавітай персонаю... і гэтак далей...

Прачыніўшы дзверы і спыніўшыся ля іх, я ўзяў сябе ў рукі і сказаў, гледзячы яму ў самыя вочы:

— Дзякуй, бацька.

21

Расказаць пра ўсё Філу давялося мне. Ну а каму ж яшчэ? Ён не грымнуўся адразу вобзем, як я баяўся, а спакойна зачыніў дзверы свайго дому і пераехаў жыць у нашую кватэру. У кожнага свае спосабы змагацца з горам. Філ ратаваўся тым, што ўвесь час прыбіраў у кватэры. Падмятаў, мыў, скроб. Гэтага я не надта разумеў, але, раз так, няхай працуе, калі яму лягчэй.

Можа, у душы ён спадзяецца, што Джэні яшчэ вернецца дамоў?

Пэўна ж, спадзяецца. Нябога. Таму і прыбірае тут кожнага дня. Ён проста не хоча прымаць рэчы як яны ёсць. Вядома, мне ён у гэтым не прызнаецца, аднак я здагадаўся, пра што ён думае.

Бо думаў ён пра тое ж, што і я.

Калі Джэні паклалі ў бальніцу, я патэлефанаваў Джонасу, чаму я не магу болей хадзіць на працу. Я зрабіў выгляд, што мне няма калі гаварыць доўга, бо адчуў, як ён засмуціўся і як спрабуе выказаць тое, чаго проста няздатны выказаць. Адгэтуль дні мае падзяліліся на час, які я бавіў з Джэні, і на ўсё астатняе. Вядома, «усё астатняе» не мела аніякага значэння. Я еў, не адчуваючы голаду, глядзеў, як Філ зноў і зноў прыбіраў у кватэры, і не спаў начамі, нягледзячы на тое, што пастаянна прымаў пігулкі, якія прапісаў мне доктар Акерман.

Аднаго разу я пачуў, як Філ прамармытаў сам сабе: «Доўга я так не вытрымаю». Мы толькі што паабедалі, і ён мыў посуд на кухні (уручную). Я яму нічога не сказаў, аднак падумаў: «А вось я вытрымаю, хто б Ты там ні быў, наверсе, містэр Усявышні, сэр, і прашу Цябе — няхай усё застаецца, як ёсць, я вытрымаю, я гатовы цярпець бясконца...»

Таго вечара Джэні выгнала мяне з палаты. Яна хацела пагаварыць з бацькам «як мужчына з мужчынам».

— На гэтую сустрэчу дапускаюцца толькі італьянскія амерыканцы,— сказала яна. Твар у яе быў бялейшы за падушку.— Ідзі, Барэт, ідзі.

— О’кэй,— сказаў я.

— Толькі не адыходзь вельмі далёка,— дадала яна, калі ўжо я быў ля дзвярэй.

Я сеў у чакальні. Неўзабаве з’явіўся Філ.

— Яна кліча цябе,— хрыпла прашаптаў ён.— Я схаджу па цыгарэты.

— Зачыні гэтыя клятыя дзверы,— загадала яна, калі я ўвайшоў у пакой.

Я ціха прычыніў дзверы. Прысеўшы каля ложка Джэні, я разгледзеў яе. Я хачу сказаць, разгледзеў яе разам з усімі гэтымі трубкамі, падведзенымі да правай рукі, якую яна звычайна хавала пад прасціною. Я заўсёды любіў сядзець як мага бліжэй да яе і глядзець на яе твар. Цяпер ён

быў страшэнна бледны, але на ім па-ранейшаму ззялі вочы.

I гэты раз я сеў як мага бліжэй.

— Я зусім не адчуваю болю... Праўда, Ол,— сказала яна.— Ведаеш, гэта ўсё роўна як павольна падаць у прорву.

Усярэдзіне ў мяне штосьці балюча зварухнулася. Нешта падымалася да горла, каб выліцца слязьмі. Але я не заплачу. Я ніколі не плакаў. Я ж моцны хлопец, вы разумееце? He, я не заплачу.

Але каб не заплакаць, мне нельга адкрываць рота. Мне застаецца адно кіўнуць. I я кіўнуў.

— Лухта,— сказала яна.

— Што? — 3 мяне хутчэй вырваўся хрып, чым слова.

— Ты не ведаеш, што гэта такое — падаць у прорву, падрыхтунчык,— сказала яна.— Ты ніколі нічога такога не адчуваў...

— Ведаю,— аднекуль узяліся ў мяне сілы загаварыць.— Гэтак было, калі я сустрэў цябе.

— Але,— сказала яна, і на твары ў яе прамільгнула ўсмешка.— «О, што гэта было за падзенне!» Хто гэта сказаў?

— He ведаю,— адказаў я.— Шэкспір, напэўна.

— Але, Шэкспір, толькі які персанаж? — спыталася яна з смуткам у голасе.— He магу нават згадаць, з якой п’есы. Я ж скончыла Рэдкліф, павінна памятаць. Некалі я ведала слова ў слова ўвесь Кёхелеўскі ўказальнік Моцарта1.

— Ну і ну! — усклікнуў я.

— Вядома — ну і ну! — Яна зморшчыла лоб, потым папыталася: — Які нумар у до-мінорнага канцэрта?

— Я пагляджу,— сказаў я.

Я нават ведаў дзе. У нас дома. На нотнай паліцы каля фартэпіяна. Пагляджу і заўтра адразу ёй скажу.

— А я ж ведала,— сказала Джэні.— Ведала... Праўда, ведала...

— Паслухай,— сказаў я ў сваім богартаўскім стылі,— ты хочаш пагаварыць пра музыку?

— А ты што — хочаш пра пахаванне?

— He,— выціснуў я, пашкадаваўшы аб сваіх словах.

— Я ўжо абмеркавала гэта з Філам. Ты мяне слухаеш, Олі?

1 Кёхель Людзвіг фон (1800—1877) — аўстрыйскі батанік, мінеролаг, музыказнаўца, складальнік найбольш поўнага ўказальшка моцартаўскіх твораў (1862).

Я адвярнуўся:

— Але, слухаю, Джэні.

— Я сказала яму, што ён можа запрасіць каталіцкага святара. Ты згодзішся? О’кэй?

— О’кэй.

— О’кэй,— сказала яна.

Я адчуў пэўную палёгку: пра што б ні загаварылі мы далей, самае цяжкае ўжо мінула.

Аднак я памыліўся.

— Паслухай, Олівэр,— сказала Джэні вельмі ціха, але голасам, які бывае ў яе, калі яна сярдуе.— Олівэр, ды перастань ты мучыць сябе! Ты ж проста хворы!

— Я?

— Гэты вінаваты выраз твайго твару, Олівэр, гэта нешта хваравітае.

Я паспрабаваў змяніць гэты кляты выраз, але твар у мяне ўсё роўна як скамянеў.

— Тут няма нічыёй віны, дурненькі ты падрыхтунчык! — сказала яна.— Прашу цябе, перастань мучыць сябе!

Я хацеў глядзець і глядзець на яе, хацеў ніколі не адрывацца ад яе вачыма, але ўсё-такі апусціў іх. Мне было сорамна, што Джэні так лёгка чытае мае думкі.

— Паслухай, гэта адзінае, аб чым я цябе прашу, Олі. А так, я ўпэўнена, усё ў цябе будзе о’кэй.

У мяне зноў захрас камяк у горле, і я не змог нават сказаць у адказ «о’кэй». Я моўчкі глядзеў на Джэні.

— К чорту Парыж! — сказала яна раптам.

— Што?

— К чорту Парыж, к чорту музыку, к чорту ўсю гэтую лухту! Думаеш, ты што-небудзь украў у мяне? Мне пляваць на ўсё гэта, чуеш, сукін ты сын! Можаш ты ў гэта паверыць?

— He,— шчыра прызнаўся я.

— Тады ідзі адсюль прэч! Я не хачу, каб ты сядзеў ля майго клятага ложка і глядзеў, як я аддаю канцы!

Яна не жартавала. Я заўсёды адчуваў, калі яна гаварыла ўсур’ёз. I я купіў хлуснёю дазвол застацца:

— Я табе веру.

— Так лепш,— сказала яна.— А зараз, можна я цябе аб чымсьці папрашу?

Усярэдзіне ў мяне ўсё зноў здрыганулася ад невыноснага жадання заплакаць. Але я пераадолеў яго. Я не заплачу. Я толькі скажу Джэніфэр, адным кіўком галавы скажу, што буду шчаслівы зрабіць усё, што яна папросіць.

— Мілы, абдымі мяне моцна-моцна,— сказала яна.

Я паклаў ёй руку на плячо — Божа, такое худзенечкае! — і сціснуў яго — слаба-слаба.

— He, Олівэр,— сказала яна,— абдымі мяне па-сапраўднаму. Ляж побач са мною.

Я быў вельмі, вельмі асцярожлівы — з-за гэтых трубак і ўсялякіх іншых клятых прычындалаў. Лёг побач з ёю і абняў па-сапраўднаму.

— Дзякуй, Олі.

Гэта былі яе апошнія словы.

22

Калі я выйшаў, Філ курыў у салярыі невядома якую па ліку цыгару.

— Філ! — ціха сказаў я.

— Што? — Ён узняў вочы, і мне здалося, што ён ужо ўсё ведае.

Я зразумеў, як яму трэба цяпер якое-небудзь суцяшэнне. Я падышоў да яго і паклаў руку яму на плячо. Я баяўся, што ён заплача. Сам я быў упэўнены, што стрымаюся. Я проста не мог не стрымацца...

Філ паклаў сваю руку на маю.

— Шкада,— прамармытаў ён,— шкада, што я...— Ён запнуўся. Я чакаў. Куды цяпер было спяшацца?..

— Шкада, што я паабяцаў Джэні быць моцным дзеля цябе.— I, усё роўна як выконваючы сваё слова, ціхенька паляпаў мяне па плячы.

А цяпер мне трэба было пабыць аднаму. Глынуць свежага паветра. Можа, прайсціся.

У чакальні было ціха-ціха. Адно што чуўся стук маіх абцасаў па лінолеуме.

— Олівэр!

Я спыніўся — і ўбачыў свайго бацьку.

Мы былі адны тут, калі не лічыць дзяжурнае сястры ў рэгістратуры.

Але я не мог гаварыць цяпер з ім і накіраваўся да дзвярэй на вуліцу. Праз нейкае імгненне ён дагнаў мяне.

— Олівэр! Ты павінен быў сказаць мне.

Было вельмі холадна. Але гэта мне, можна сказаць, падабалася, бо я ўсё роўна як здранцвеў і хацеў хоць што-не378

будзь адчуваць. Бацька ўсё гаварыў і гаварыў, а я моўчкі стаяў, падставіўшы твар парывам сцюдзёнага ветру.

— Я адразу прымчаўся сюды, як толькі даведаўся.

Я забыўся надзець паліто. Праз холад у мяне ажно твар пачаў застываць. Добра... Добра...

— Олівэр,— настойліва паўтарыў бацька,— я хачу табе дапамагчы.

— Джэні памерла,— сказаў я.

— О Божа!.. Як мне шкада,— узрушана прашаптаў ён.

He ведаю чаму, але тут я згадаў словы, сказаныя мне вельмі даўно адной цудоўнай дзяўчынай, якое ўжо не было.

— «Каханне — гэта калі ні аб чым не трэба шкадаваць»,— паўтарыў я іх.

А потым зрабіў тое, чаго ніколі не рабіў пры бацьку, тым больш — у яго на грудзях.

Я заплакаў.

3M ECT

Рычард Бах

ЧАЙКА ПА ІМЕНІ ДЖОНАТАН ЛІВІНГСТАН .....  3

Пераклаў Алесь Міхальчук

Костас Варналіс

САПРАЎДНАЯ АПАЛОГІЯ САКРАТА ..............  31

Пераклаў Мікола Бусел

Ежы Анджаеўскі

ЦЕМРА ЗЯМЛЮ АХІНАЕ .............................      69

Пераклаў Васіль Сёмуха

Бернар Клавэль

БАЦЬКАВА ПАДАРОЖЖА ............................  183

Пераклаў Уладзімір Палупанаў

Эрык Сігал

ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ ...................................  297

Пераклаў Алесь Асташонак

Гісторыя кахання: Аповесці/Уклад. I. П. ДабГ 51 рыян; 3 англ., навагрэч., польск., фр.— Мн.: Маст. літ., 1994.— 380 с.

ISBN 5-340-01201-8 (беларус.).

Зборнік сучасных замежных аповесцей склалі творы Р. Баха «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» і Э. Сігала «Гісторыя кахання» (ЗША), К. Варналіса «Сапраўдная апалогія Сакрата» (Грэцыя), Е. Анджаеўскага «Цемра зямлю ахінае» (Польшча), Б. Клавэля «Бацькава падарожжа* (Францыя).

8200000000—117

Г--------------- 119—94                         ББК 84(0)

М 302 (03)—94

Літаратурна-мастацкае выданне

ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ

Аповесці

Укладальнік

Дабрыян Ірэна Пятроўна

Рэдактар Л. I. Каўрус. Мастак A. М. Афанасьеў. Мастацкі рэдактар A. 1. Цароў. Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо. Карэктар К. У. Дзмітрыенка.

Здадзена ў набор 10.12.93. Падп. да друку 29.08.94. Фармат 84Х108‘/з2Папера друк. № 1. Гарнітура тып Таймс. Афс. друк. Ум. друк. арк. 20,16. Ум. фарб.-адб. 20,79. Ул.-выд. арк. 21,71. Тыраж 6000 экз. Зак. 654.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 3. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.