Глыбіня дажджу песні, вершы, пераклады Алесь Камоцкі

Глыбіня дажджу

песні, вершы, пераклады
Алесь Камоцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2007
10.75 МБ

. Алесь Камоцкі
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Барысаве.
Скончыў БДУ
ч на спецыяльнасці філасофія. k Аўтар зборнікаў вершаў , «Спроба ісці па pace»,
. «Наспадзяванае», альбомаў песень «Дым», «Дом», «Дах» і інш.
■ Вядомы як выка'наўца ўласных ііесень.
Песні Вершы Пераклады
Мінск
«Мастацкая літаратура;
2007
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Бен)-5
K18
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 978-985-02-0935-1
© Камоцкі A. В., 2007
© Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура», 2007
Мітусня
Я з гадоў перажытых помню Мітусню каляровых дзён, Пошук выйсця, і шлях дадому, I гуканне наўздагон.
I памылак былых атрута 3 цягам часу губляе смак — Што калісьці было пакутай — Таго проста ужо няма.
Я, бывае, блукаю летам За ўспамінамі след у след, Я, бывае, гляджу без мэты To ў люстэрка, то на партрэт. А бывае, сябе здзіўляю I ў доўгім жыцці надзей Я спакою сабе шукаю 3 цягам часу ўсё часцей.
Завея
Пабачыў як дрыжыць твая рука, Бракуе ёй упэўненасці даўняй, He хочацца мне гэтакае праўды, Але другой не выпадзе шукаць.
He ведаю, ці ўспомніш пра мяне, Калі імгненне
зробіцца празрыстым, Ці зразумею я тваю няіснасць, Якая непазбежна ахіне.
Няма былых гадзін у новых днях, I шлях да іх не мае накірунку, Караюць
непазбежным паратункам, Галоўнаму дазволіўшы мінаць.
Вечарэе. Спакайнее.
Спаць кладзе зіма завею.
Неба заначуе на зямлі.
На падзеі і надзеі
Лёс жыццё паспешна дзеліць. Паглядзець пакуль няма калі На тое, што завеі намялі.
Марш
Стаміўся я і свой трамвай Спыніў за лесам, каля плота, Пачаў з таго, што без ахвоты Сябе ад крэсла адарваў.
Пайшоў за небакрай спярша — Табе у вочы паглядзець, Бо ёсць надзея адшукаць У нетрах іх мінулы дзень.
Мінулае, незваротнае, Я твой дотык чую ізноў Ды хапае бягучых клопатаў, Каб нязважаны ён адышоў. Толькі часам жыццё павернецца Задуменна тварам назад, Пералічыцца, перамерыцца I захочацца, а не ўзяць.
I верыў я, і марьгў я, I кіраваў сябе на шчасце. I быўупэўнены, што ўдасца Мне за руку цябе узяць. Там не хапала сто гадоў, Цяпер шукаю — куды дзеў Той час, з якога я пайшоў, Калі згубіў мінулы дзень.
Мінулае, незваротнае...
Іду назад, а мой трамвай Грызе асфальт — знайшоў жа недзе! I зараз мы туды паедзем, Дзе ўсю зямлю асфальт схаваў.
I далей будзем існаваць Ў мяшанцы кветак з камянямі, Сябе ад крэсла адарваць Яшчэ цяжэй нам заўтра стане.
Мінулае, незваротнае...
2.3ак. 1986
Наследванне Ясеніну
Дробным дрэўцам на дарозе Свеціць месяц, цішыня.
Падарожны моліць Бога, Абдымаючы каня.
Конік мой зусім аблезлы, Але ж, хоць і так, спрадвек Па дарозе хутка ездзіць Любіць рускі чалавек.
Дзе гармонік мой? Урэжу Я не горш за салаўя.
Самым першым, непазбежна, Ў кожнай вёсцы буду я.
Без гармоні свята — п’янка, А без свята сумна жыць, Сумна жыць яшчэ без Ванькі, Што не ведае мяжы.
Як гуляць, дык да знямогі, Як сякчы, дык з-за спіны,
9
Як скакаць, дык на ўсе ногі, Як сварыцца — да вайны.
Стой, страляць не трэба, Ваня, Пагуляем між асін.
Кажаш, што бацькі сяляне, Дык і я ж сялянскі сын.
Эй, гармонік, ты атрута, Я люблю з табой павыць. Ты мяне заводзіш крута, Аж сярэдзіна баліць.
Ой, бягуць вакол паляны Ногі мерзлыя асін.
Ўся радня мая — сяляне, Дык і я ж сялянскі сын.
Гаспадыня
Я буду тым, хто ёсць, калі змаўчыш, Магчымасць знойдзем, каб паразумецца.
I неба будзе, зорка адарвецца I паляціць туды, куды глядзіш. Руку падстаўлю ёй ці галаву, Каб, не дай Бог, не бразнула аб глебу,
I выдыхне удзячна тое неба, I ўдалеч павядзе замкнёны круг.
Гаспадыня ранішняй зоркі, Сёння час вельмі пругкі і колкі — У барацьбе з недахопамі часу He заўсёды ўсё проста і ясна. Перамогі чакайце не хутка, Калі ласка, не слухайце чугкі, He зважайце
на зайздрасць жорсткую, Гаспадыня ранішняй зоркі.
«Вунь зорка,
што ўпала і дрыжыць»,— Адзін адному разявакі кажуць.
Адкуль яны бяруць
спакой і важнасць?
I хто ім права ставіць даў крыжы?
Дый што між іх, прабачце,
за жыццё?
Але такі ўжо
ёсць закон прыродны, Што трэба жыць,
ты згодны ці не згодны, А не абменьваць
сэнс на адкрыццё. Гаспадыня ранішняй зоркі...
1986
Вясна
А пры канцы зімы
ужо вясна стаяла
I хвіляй кожнай снег
з’ядалі раўчукі.
Праз іх скакалі мы
па плошчы, ля вакзала, I ты казала мне, хто я табе такі.
Ты крыўдзіла мяне,
бывала, і злавала, Калі я не зважаў на многія са слоў. Вось так вось і дайшлі
да самага вакзала.
Ты з’ехала дамоў і я дамоў пайшоў.
А сэрцам кожны дзень
я мераюся скочыць Да тых часоў,
калі вось так яно было, Але жыццё ідзе,
і хочаш ці не хочаш,
He здолееш адчуць тамтэйшае цяпло.
Тамтэйшага цяпла
пражытая магчымасць Цяперашнім агням далёка не раўня.
Хіба ж гэта жыццё,
прызнаюся вам шчыра, Калі ў мінулым быць
так хочацца штодня.
Імя
На люстраной паверхні прыпыненай вады
Імя маё узнікла з таемнай глыбіні.
Блукаюць моўчкі словы
і блытаюць сляды Неверагодных літар, што пішуць прамяні
На люстраной паверхні прыпыненай вады.
За люстраной паверхняй прыпыненай вады
He мой блукае голас, не мой агонь гарыць.
He трэба мяне клікаць — я не хачу туды,
He трэба мяне слухаць — я не змагу там жыць,
За люстраной паверхняй
прыпыненай вады.
Ад вачэй зялёных
Ад вачэй зялёных я жыву не так, У вачах зялёных таямнічы знак. Што ты ведаеш запаветнае?
У вачах зялёных таямнічы знак.
У пунсовым свеце рання Выспявае прадчуванне Хуткіх перамен.
I макрэюць твае вочы —
Развітання ты не хочаш —
Ясна, як дзень.
He ратуюць мае словы, Стаў зялёным свет пунсовы, Крохкі, як лёд.
I, узнікшы са здзіўлення, Нечаканае імгненне
Поўніць усход.
Ад вачэй зялёных я жыву не так, Светлая усмешка у тваіх вачах. Недасяжная, невыказная, Светлая усмешка у тваіх вачах.
Туманы
Выплывалі туманы, Абарваўшы сон начны, Хавалі ад вока пачатак дня. Бачу я перад сабой Развітальны позірк твой, I ён ужо належыць туманам.
Пройдзе час, і застанецца толькі ў ім
3 развітання пачаты дзень, Як след жаданага, Як свет загаслага, Як цень ад месяца, ты Паўсюль, дзе цябе няма.
Будзе бачнай далячынь, Будзе тысяча прычын, Каб я ў яе не схацеў глядзець.
Ды заменіць туманы Шэры дожджык аблажны, Схавае мяне, як схаваў цябе.
Рэхам пльгў па жыцці пасівелы дзень,
Туманы атачалі шлях...
I след жаданага,
I свет загаслага, I цень ад месяца — ты У снах пустых.
п
Песня
Абарваная струна Захавала рэшткі нот, Там была мая віна, Тут зусім наадварот. He сціхае шэры дождж, He ратуе парасон.
To упоперак, то ўздоўж Няўмольным колам Круціцца паволі, He сціхае шэры дождж.
Рознае бывала — Пальцы струны рвалі, Здабываючы акорд, Хочаш ці не хочаш, 3 раніцы да ночы Надакучлівы паўтор. Будзе як будзе — 3 даўніх часоў — Людзі як людзі У рытмах дажджоў.
Абарваная струна Сум не здолела трываць, Гук пакінуты сканаў, Сам не здатны сумаваць. Бег гадзін зраўняе нас, Непазбежна прывядзе У нечакана новы час. Хмары расплывуцца, Вочы усміхнуцца У раптоўна новы час.
Рознае бывала — Пальцы струны рвалі, Здабываючы акорд, Хочаш ці не хочаш 3 раніцы да ночы Надакучлівы паўтор.
Будзе як будзе — Пела струна.
Людзі як людзі Толькі ў снах.
Цішыня
Калі глядзець на каляндар — вясна прыйшла на вуліцу,
Калі глядзець на вуліцу —
зіма, снягі, мароз...
Калі глядзець па сутнасці — He маюць сэнсу позіркі, А вочы, што адведзены, Мудрэйшы маюць лёс.
Я цішыню псую паціху голасам, Вечар забраў сабе пачаткі словаў. Я не люблю банальныя гісторыі, Але, на жаль, жыццё мне дорыць новыя.
Калі закрыеш каляндар
і даты памяць выкіне, Снягі збяруцца ў струмяні
і знікнуць назаўжды.
А цішыня навернецца, здабыўшы права голаса,
I вы усё пачуеце праз цішыню тады.
Сон забітага навабранца
Нябачны сум
прасцёр руку
сваю над галавой, Неба стала блізкім, уздых застыў.
Далёкі дзень
злучыў ізноў мяне з табой
Мінулым сэнсам слоў.
Позірк твой захаваў
Праз гады
Такі пяшчотны цень,
У марах я акрыяў,
Але згасаю
У промнях былых надзей.
Няма надзей,
бо незваротны час мінае нас.
Помніш тую восень?
Я зараз там,
Як ні круці, а не змяняе марш на вальс Самотная рука.
Дзень
Што ўчора не разумелася, Сёння ясна, як Божы дзень, I на ўсё ўжо хапае смеласці, 1 на шчырасць няма надзей. 1 той шлях, што не ведаў выбару, Ужо неяк раўней вядзе, I радзей я вачыма лыпаю, Калі бачу другіх людзей.
Вечарэе і пахне ліпенем, I канчаецца серада, I жыццё, што на долю выпала, He павернеш ані назад.
Як раней, дык міналі месяцы, А як сёння — гады лятуць. Непазбежныя, непрыкметныя, I ўжо добра, але не тут.
Сонца свеціць, сонца слепіць, Неба сіняе і парк, Па зялёным ледзь прыкметна Нехта жоўтым напісаў Што дні пралятаюць так хутка, Што сон не ідзе па начах, Што вуснам устыла маўчаць Ці зноў пераказваць чуткі. Цёплым летам не пра гэта Людзі думалі, але Час ім зробіў так, што мэта Пераспела пры святле, Бо неспадзявана ўзнікла Сярод невядома чаго, Збянтэжыўшы нават таго, Хто быў гадаваны як прыклад. Стала позна, стала сумна, Уздыхнулі, хто не спаў Пачалі шукаць разумных 3 недаверам без падстаў.
I, здзіўлена ззяючы, сонца
Пасунула за небакрай I лету махнула — бывай, Дазволь не глядзець у ваконца ... Маўчы, каб ніхто не злаваў... Але ж гэта ўжо не лета, Спяць усе, хто пазяхаў, Жмурыць вока мэта ў свеце 3 недаверам, без падстаў.
Восень
Чарговая восень
закручвае сумны матыў
Пад цень непазбежнага,
даўна вядомы ўсім,
Паўсюдна прыходзіць,
са звыклых не збочыць шляхоў, Вятры разганяе
сваёю празрыстай рукой.
Я грэшны, я перад табой
3 адвечным маўклівым пытаннем,
3 прыхіленаю галавой,
Такое вось выйшла спатканне.
Застылым чаканнем
каханне паволі ляціць, Пакуль не замолім
свае маладыя грахі.
Асенняе сонца
дазволіць нам гэта, і мы
3 яго блаславення
сустрэнем пачатак зімы.
Я грэшны...
Нясі мяне, восень,
паветрам сцюдзёным нясі, Дзе клёны фарбуюць
халоднай крывёю лясы.
Вядзі мяне, восень,
вядзі да апошніх лістоў
I побач са мной
перад першай завеяй пастой.
Як я перад, грэшнай, табой...
Кастрычнік
Кастрычнік, сонечны адчай, праменне марнае,
He грэюць болей, як звычайна, дый захмарыла.
Па чыстым колеры нябёс прагнала плямамі,
Я пазваніў у Магілёў — там тое самае.
Восень, нахаба, лезе за каўнер паветрам зімным,
Празрыстым холадам мяне вось-вось абдыме,
Як пажадае мой настрой змяняе проста —
Такая вось у нас з табой восень.
Я неяк лета не пражыў, не заўважыў
I варажы не варажы — ніхто ж не скажа,
Чаму няўдалыя былі
тых дзён хвіліны —
Іх сонца мелася спаліць —
не дапаліла.
Восень загоіць ціха ў душы
апёкі лета,
I я па гэтае цішы прачнуся з ветрам, Тут з непакрытай галавой
знаёмы хтосьці, Такая вось у нас з табой восень.
Лістапад
Ізноў лістапад,
усё халадней, халадней, Дарога назад і ўноч,
і ўдзень без людзей.
Канешне б, пайшоў,
дык жа ж мне туды ніяк, Я хворы душой, але не магу і я.
Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе,
Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістападзе, я ў лістападзе, А памяць мая засталася ў вясне.
Іду па зямлі, як быццам яе няма, Тут людзі жылі,
казалі — вось-вось зіма.
Паверыў было,
за імі амаль пайшоў
Але замяло
мой шлях і людзей лісцём.
А вецер быў выў
я слухаць яго не мог, Бо ён аблажьгў пачаткі усіх дарог I шляхам маім
гуляў за мяне не раз —
Ад вёснаў да зім
ён меў досыць вольны час. Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе, Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістападзе, у лістападзе Зноўку душа ашукала мяне.
Вось так і жыві, дарогі назад няма,
Уперад глядзіш,
ды ж толькі і там зіма,
Яе адмяніць не можа ніхто, і вось — He маеш ані,
ды ўжо разумееш штось.
Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе, Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістападзе
пры кожным раскладзе Нехта ў пашане,
а нехта і не...
Вада
Я доўга глядзеў на ваду,
што колер мяняла пад вечар. I мне мітусліва адсвечвала,
і хвалям спыняла хаду.
А восень прыйшла апасля,
прыйшла, як заўжды, нечакана, Лісцё раскідала барвянае,
без яўнай ахвоты прыйшла.
Я вочы нагрэў аб агонь
і з цяжкасцю здолеў адвесці Свой позірк на іншае месца.
Агонь уздыхнуў наўздагон.
А восень прыйшла апасля,
прыйшла, як заўжды, нечакана, Маўклівая і апантаная,
без яўнай ахвоты прыйшла.
Я часта гляджу на людзей,
я часта, бывае, не бачу Таго, каму можна аддзячыць.
Але не магу не глядзець,
Як восень прыйшла апасля,
прыйшла, як заўжды, нечакана, Спаліла лісцё раскіданае,
надзвычай звычайна прыйшла.
Дождж
Над зямлёй вісіць дробны дождж, Неба шэрае, непамернае.
Кожны думае сам сваё, Думкай поўніцца поле роспачы.
Святлее позірк неба восені, 3 паветра ладзіць свет сусвет, Жыццё маё стаіць, як возера, Што рэчку бачыла у сне.
Адкажыце мне, дзе мой дом, Я паверу вам, пачакаю там, Пад нябёсамі, пад дажджом, За парадамі і няпраўдамі.
Перад домам я ўздыхну, Мая вуліца перакуліцца I скіруецца ў вясну За ваколіцу, супакоіцца.
Дым разыходзіцца ціха
над соннай зямлёй, Нізкія хмары яго не пускаюць уверх.
Ён неадчэпны,
як рэха гаворкі пустой, I невядомы ягоны сапраўдны памер. Быццам забыўся агня,
што яго нарадзіў, 3 цемрай на пару хавае шляхі і сляды. Вочы ад дыму такія,
што не паглядзіш, Вось і завернеш, бывае, зусім не туды. Вецер ямудапамог
уцячы ад дажджу, Месяц яму дапамог паказацца ўначы. Ён проста так
пераходзіць любую мяжу, Але пры гэтым
не вабіць яго далячынь.
Мусіць, таму і ляціць
ён наўсцяж, паўзучы, I не бывае такога, каб поўз, летучы.
Паравіны году
1. Блукаю
Сонца мацае горад праменнем, Спакваля запаволю хаду, Пад канвоем уласнага ценю Я далёка, бадай, не пайду.
Я вясновым дзяньком захлынуся, Пагляджу ў недасяжнае неба I убачу праз безліч спакусаў Толькі тое, што мне без патрэбы.
Будудоўга хадзіць я крутамі, Мераць вуліцу нюхаць паветра. Мусіць, кепска, што з раніцы п’яны, Але справа, паверце, не ў гэтым. Відавочнага бачыць не хочу, Сам паглядаў чужых пазбягаю, I пакуль не заплюшчацца вочы, Я блукаю, блукаю, блукаю.
З.Зак. 1986
2. Пошукі адказаў
Быццамбы вясна мяне хіснула, Штурханула, павярнула, павяла. Я лыпаю вачыма і прастую, Пакуль не ўбачу, што яна прайшла.
Пошукі адказаў на пытанні Цэлы час псуюць маё жыццё. To разумны я, то ашуканы, To мне здрада, то мне адкрыццё.
У межах красавіцкіх не ўтрыманае Імгненна разышлося на ўвесь свет, Такое нечаканае каханне
Раптам супакоіла мяне.
I тое, што блукаў паміж трывогамі, I тое, што спыняцца не ўмеў Мінулася нарэшце, дзякуй Богу, Ды толькі дзе ты, дзе ты, дзе?
3. Прыйдзі, мой каханы
Сароміцца яблыня
ў белым убранні, Сароміцца дзеўчына
прагі кахання,
3 усмешкай збянтэжанай
свет аглядае
I некуды раптам бяжыць у адчаі.
I вушы не чуюць,
і вочы не бачаць,
А сэрца грукоча —
так хочацца шчасця,
Жыццё раптам стала
суцэльным чаканнем,
I з вуснаў злятае: «Прыйдзі, мой каханы!»
I хто не прыходзіць
такою хвілінай,
Каб даць ёй магчымасць
прачнуцца жанчынай,
Той проста глухі,
ці сляпы, ці убогі, Загіне ўбаку ад галоўнай дарогі.
I шчаслівы той,
хто пачуў і прыходзіць, Хто дзеўчыне
ў палкім жаданні дагодзіць.
Жыццё пачынаецца...
Верыце, людзі?
Ім гора не будзе, ім смерці не будзе.
4. Будзе дождж
Летні вечар прапануе свой спакой, Я гляджу ў яго пранізлівы падман, Я пайду, калі паклічаш, за табой Стараною, дзе шляхоў пакуль няма.
He захоча хай ніхто мяне шукаць, Нічыіх я не вазьму з сабой праблем, Разумею, што не гэтага чакаў, Прычакаецца галоўнае пазней.
Неба зоры паказала — гэта ноч...
Хмары зоры атачылі — будзе дождж...
Я пайду, калі паклічаш, за табой
I нічога, калі хочаш, не знайду. Летні вечар прапануе свой спакой, Запавольвае развагамі хаду.
5. Ты прымусіла пець
Ты прымусіла пець абарваныя струны,
Ды стаміліся пальцы, ўзяўшы першы акорд,
I сама цішыня ўсміхнулася сумна, А пасля быў уздых, а за ім быў паўтор.
I чаму тая песня раптоўна узнікла Запрашэннем патанчыць
сярод летняга сну?
I ад гэтае песні так цяжка адвыкнуць,
I ўжо немагчыма не кратаць струну.
I нябачны матыў раздае свае ноты Таямнічаю хваляй сляпога цяпла.
I мінаюць імгненныя летнія ночы,
I апошняя раніца не надышла.
6. Я ведаю
Я ведаю, што лісце ападзе, Але пакуль не думаю пра гэта, I бесклапотным падаецца лета, I ўжо няма адбою ад надзей.
Непазбежнасць восені жыве, Лёгка зводзіць мары да спакусы, Адыходзіць толькі, каб вярнуцца, I сваёй адвечнаю атрутай He дае спакою галаве.
Заўтрашняя восень у дзвярах, Кожны прычакаў яе па-свойму, Усіх прымае восень у абдоймы, Што далей — нікому невядома, Хіба што наступная зіма.
Я ведаю, што прыйдуць халады, I нават тэрмін ведаю дакладны, Свой сум да таго тэрміну адкладваю, Я так раблю ўжо многія гады.
7. Я ішоў да цябе
Я прасіў даць мне сілу Масты папаліць, Я тлумачыў душы, Што яна не баліць.
Я ішоў да цябе Ад мінулай зямлі, 3 тагачасных снягоў Што даўно адмялі.
Я ішоў сам — адзін — Паўз размовы і дні, Пра вяртанне назад I не думаўані...
За спіной толькі дым, Пагарэлі масты.
Што цяпер, калі мне He сустрэнешся ты?
Я...
8. Раскажы
Раскажы мне пра дождж, раскажы.
Хто ў небе збірае дажджы, Што шматдзённа ільюць на маю галаву.
Хто ў небе збірае дажджы?
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт,
Што табе заўтра трэба, што табе як сваё?
Раніцай свежы позірк ці вечаровы змрок?
Дай мне руку, і пойдзем.
Ціха, за крокам крок.
Затрымай над вачыма руку, Каб не зведаць ад сонца пакут.
У выглядванні хмар, што абклалі абшар, Каб не зведаць ад сонца пакут.
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт.
Што табе заўтра трэба? Сонечны пералёт.
9. Іншым часам
Раніцою ціхая зіма
Двор зрабіла белым і халодным. Неяк гэта я не ўпільнаваў He сустрэў яе на падыходзе.
Хоць яшчэ фармальна лістапад, Але ўжо ўладараць снегапады. Традыцыйна трэба сумаваць 3 гэтай пераменаю улады,
Але нешта сум не ў галаву, Мусіць, пасумую іншым часам, Вельмі тэрмінова я жыву,
Вось і не трапляю быць сучасным.
Заўтра будзе раніца, а я Жыў яе учора і па-свойму.
Тая ж, што сягоння,— не мая — Надта ўжо з’явілася павольна.
4.3ак. 1986
41
10. У гэтых вачах
Ад зімы я хаваюся ў гэтых вачах I блукаю па іх, як па доўгіх начах, Што прысніць дазваляюць
няздзейсную мару, I усмешку, што Вам
сёння вельмі да твару.
Вашы словы абапал маёй цішыні Запрашаюць мяне
пад свае прамяні, Забіраюць употай апошні спакой. Я ніколі раней Вас не бачыў такой.
Мне здаецца, што я —
ужо болей не я.
Ад здзіўлення
і дыхаць не ведаю як.
Без прасторы і часу
канчаецца дзень, Разлятаюцца
сумныя рэшткі надзей.
11. Перажыты дзень
Раскіданы снег, Збунтаваны шлях.
Быццам развіталіся, А куды ісці?
Перажыты дзень He канчаецца, А ноч не пачынаецца, Покуль побач ты.
Неба, хмарамі Ахінутае, Над маімі марамі Замыкаецца. Расказалася
Непачутае.
Тое, што даўжэй за ўсё Забываецца.
Раскідала снег Неба хмарнае, Сівізна халодная Там, куды ісці.
Перажыты дзень He канчаецца, А ноч не пачынаецца, Покуль побач ты.
12. Пад уздых каганца
Мы не тое ўсё разумелі, Калі лямпе хапала агню. Заўважыць як след не паспелі Загібелае на караню.
Мы наўпрост пракладалі дарогу, He шукаючы нават прычын.
I цяпер, калі нас не так многа, Нам не хочацца ўдалячынь.
Ад таго, што было непарушным, Заўтра неба дымы праглыне, I спакоем нацешацца вушы, Я ж не дам вам успомніць мяне... Сам забудуся колішні выклік, Прачытаю імёны з канца, Усміхнуўшыся словам нязвыклым, I засну пад уздых каганца.
Дах
1. Проста
Проста — убачыць неба, Цяжка — ў яго паверыць, Проста — кагосьці ведаць, Цяжка — кахаць без меры. Вызначыць меру проста, Ды не заўсёды варта Ведаць дакладна кошты Думкам, што прыйдуць заўтра.
Мудра — не ведаць лішніх, Глупства — паспець усюды. Мудрае дасць нам Звышні, Глупствам адораць людзі. Хочацца быць патрэбным, Хочацца жыць іначай, Цяжка — паверыць небу, Лёгка — яго не ўбачыць.
Прыслухайся, пра што пяе струна У час, калі матыў расплюшчыў вочы. Нам вельмі важна — добра пачынаць, Але важней — своечасова скончыць.
2. Марыльцы
Я прымаю вясну невялікімі часткамі, Адчыняючы вокны шырока на досвітку,— Абуджэнне чакання знаёмае казкі, Што была у паўсне ад апошняе восені.
Я прымаю цябе невялікімі часткамі, Адчыняючы сэрца шырока на досвітку, Але ты застаешся заўсёды ў казцы, Што жыве у паўсне да апошняе восені.
I спрасоння непрыбраная вясна Сёння з раніцы зламала мой спакой. Я заплюшчу вочы, каб цябе пазнаць, I пайду, калі паклічаш, за табой.
Твой човен, той, што плыў вадою чыстай, Без пэўнай мэты моўчкі рэзаў хвалю, Ажно пакуль яго рукой празрыстай He ўзяла у свае абдоймы далеч.
Дзе ён цяпер, ці мае капітана, Ці смела паглядае на глыбіні? Ці, як даўней, губляецца ў тумане, Ці, як пасля, імклівы і няспынны.
Ён болып чым ёсць, яго не менш чым многа, Паўсюдны ён, ён там, дзе ёсць паветра.
I непатрэбнай лічыцца дарога, I ні аб чым не сведчаць кіламетры. Вакол вада, і берага не бачна, Дый мне пакуль не хочацца на бераг. За яснасць неба я вятрам удзячны, А небу ўдзячны быццам бы за веру.
Вакол вада, і берага не бачна, Дый мне пакуль не хочацца на бераг. За яснасць неба я вятрам удзячны, А небу ўдзячны быццам бы за веру.
4. Лета
Небасхіл у хмарах цяжкіх, Пажадана іх абмінуць, Вось мы і шукалі шляхі, Змарнаваўшы гэтым вясну. Небасхіл у хмарах цяжкіх, Хочацца прайсці паміж іх, Новыя выходзяць шляхі, Зводзяць нас са звыклых, старых.
Дыхае прасторай мой лёс, Hi на што не хоча зважаць, Лета ад зямлі да нябёс Выпускае сонца гуляць.
Вечар непрыкметна прыйшоў, Быццам я яго не чакаў, 3 назбіраных небам дажджоў На зямлю ніводзін не ўпаў.
На зямлі так цесна, таму Воблакам раблюся сівым, Развітальна вас абдыму, Каб хутчэй забыцца зусім.
Каб ляцець без думак у свет, 3 вышыні зірнуць на свой дом, Зразумець, што робіць сусед, I, нарэшце, скончыць дажджом.
5. Гораду
Горад не пазнаў мяне сягоння, Моўчкі я мінаў яго завулкі, Выйсця вельмі доўга не знаходзіў I блукаў іпукаючы прытулку.
Горад мой, вораг мой, адпусці мяне дамоў Я у вокнах тваіх вуліц свет шукаю.
Горад мой, вораг мой, многа дзён, хвілін, гадоў Ты мяне як суразмоўца не цікавіў.
Хочаш я скажу табе на вуха, Кім ты мне прысніўся гэтай ноччу, Горад, я хачу, каб ты паслухаў Дай мне зазірнуць табе ў вочы.
Горад мой, вораг мой, адпусці мяне дамоў, Я у нетрах тваіх вуліц час губляю.
Горад мой, вораг мой, колькі дзён, хвілін, гадоў Ты увагі на мой голас не звяртаеш.
Горад, адкаці свае машыны,
Дай маім слядам спакойна легчы, Ладжу я з табой не лепшым чынам, Але тут ужо як удаецца.
Горад мой, вораг мой, адпусці мяне дамоў, Я у метрах тваіх вуліц сэнс губляю.
Горад мой, вораг мой, шэраг дзён, хвілін, гадоў Няўмольна ў тваім чэраве знікае.
6. Позірк
Усё роўна была ты — Мне дакорам тваё імя. Я на ім быў распяты, Але выжыў і ачуняў. Недарэчныя згадкі Мне спакою не надаюць,
Пачынаю спачатку, Але ўжо для другіх пяю.
I ў неба мой позірк, А ў небе ясней, ясней, Ды па ім вецер ходзіць Напярэдадні злых завей. Кожны дзень новай сілай Абуджае даўнейшы сум, Той, што, як мы лічылі, Тагачасна навек заснуў.
Дзень раптоўна канчаецца вечарам, Успамінам становіцца дзень.
На імгненныя кропелькі вечнасці Разлятаецца шэраг надзей.
I тады, аж да самае раніцы Mae думкі шукаюць цябе I міжволі губляюцца ў памяці, Калі зноў пачынаецца дзень.
Я ўжо не грашу спадзяваннямі, Я старанна планую працяг, Але мары жывуць па-за планамі, Па-за межамі сэнсу жыцця. Толькі сны паспяваюць за мроямі, Толькі ноччу яны найбліжэй, I здаецца, што здзейсніцца здолеюць, Але зноў пачынаецца дзень.
Далёкае, далёкае — Hi ўбачыць, ні пачуць, Ізноў цябе, далёкае, Я сніць і сніць хачу.
8. Птушкі
Паўднёвы ветрык так асцярожна Здувае смецце з птушыных гнёздаў, Бо там пануе адвеку звычка — Жыць існаваннем гігіенічным.
А мы не птушкі і з нашых гнёздаў Выгрэбваў смецце стары бульдозер.
Цяпер не знойдзеш, хто вінаваты, Што ён зламаўся пасярод хаты.
Хай неахайнасць у вочы коліць, Нядобрым пахам паветра поўніць, Стаіць бульдозер, з тае прычыны Мы жыць жадаем жыццём птушыным.
9. Рука
Між сонцам і дажджом Адтуліну шукаць.
Усталі і ідзём — He адчуваем час. Маўчым, нібы ляцім, Згінаючы мяжу, Між нашым й нічыім, Ад сонца да дажджу.
Нам шлях дае зямля, Трымае за руку, Якую не узняць
Ад злосці на вяку.
Хай так — яна вышэй Прычосак, мар і сноў, He мацае кішэнь Таго, хто падышоў.
Рука каля ілба, I пэўны рух за ёй. He лёс ёй заграбаць Схаванае зямлёй. Схапіўшыся за крыж, Пад ім будуе дом. 3 зары і да зары, Пад сонцам і дажджом.
Калыханкі
1. Спі, мая кветачка
Спі, мая кветачка, Любая дзетачка, Люльку пад грушаю Ветрык пагушкае.
Мамка у полі жне, Татка валы пасе.
Татка пасе ўвесь дзень I да цябе ня йдзе.
Мамка ў поле жаць Цябе не можа ўзяць, Спі, мая кветачка, Любая дзетачка.
Сні свой салодкі сон, Сні свой чароўны сон.
Дзетка ўсміхаецца — Сон падабаецца.
2. Вечар
Кожны вечар так бывае — Надыходзіць сон.
Мружыць вочкі пачынае Няўмольна ён.
Спіце, спіце, лялькі-цацкі, Спі, мой кот Максім.
Спі, матуля разам з таткам, Добрай ночы ўсім.
Спяць званкі у тэлефоне, Ў кране спіць вада, Са здзіўленнем «пакемоны» Сны свае глядзяць.
Спіце, спіце, лялькі-цацкі, Спі, мой кот Максім.
Спі, матуля побач з таткам, Добрай ночы ўсім.
Ля канапы спіць газета, На сцяне — партрэт.
Сон пануе, непрыкметна Паглынуушы свет.
Засынаюць лялькі-цацкі, Спаць кладуся я.
Спіць ужо нарэшце цалкам Нашая сям’я.
Песні да спектакляу тэатра «Дзе-я?»
1. Кашханка
Галованька цяжкая У стоме вялікай Туліцца-хіліцца, Мружацца вочы. Сонца ашалелае Вось ужо і знікла, Спі, я з табой
Да канца гэтай ночы.
Пяшчотная ночанька Адмяніла пакуты.
Спі, я з табой, Нас ахоўвае неба. Яно забірае
Апошні твой смутак.
Аддай яму ўсё, Табе ж многа не трэба.
2. Злодзей
Над пылам і каменнем жыццёвае дарогі Твой стомлены вандроўнік
задраў высока ногі.
Хаця ён быў і грэшны,
але ж ішоў да Бога. Натоўп яго падвесіў каб скараціць дарогу.
Ускалыша цела ветрык, і дождж яго абмые.
Вакол стаяць забойцы, пакуль яшчэ жывыя.
I неяк ім няёмка з таго, што нарабілі, Хацелі папалохаць, а выйшла, што забілі.
I просяць Пана Бога ўзяць хлапца на неба, Бо там, каб смачна есці,
не трэба красці хлеба.
3. Малітва
Божа, чаму так — адным дык усё, Мы ж, хоць і побач, нічога не маем. Крыж свой пакорліва неяк нясём, Молім цябе, каб пазбавіў адчаю.
Хай сляпы убача,
Хай бязногі скача,
Хай крывы спрамее, Хай спяе знямелы. Твая сіла, Божа, Усё гэта можа.
Божа магутны, ты не дарабіў Нечага ў нас. Дарабі, калі ласка. Літасці прагнем, а не барацьбы. Злітуйся, Божа, бачыш —
нам цяжка.
Хай сляпы убача, Хай бязногі скача...
Молім з прыдоння людскага жыцця,
Хілім галовы прад веліччу Боскай.
Даў дрэнны пачатак — дай добры працяг.
Перавядзі праз наступную восень,
Хай сляпы убача, Хай бязногі скача...
4. Развітанне
Ранішняя зорка апякае вочы, Літасці не мае, ззяе, ззяе, ззяе.
Дзённыя усмешкі, потым слёзы ночы
I канец дарогі разам асвятляе.
Я сыходжу ад вас, каб ісці праз сябе.
Бывайце, не забывайце.
Дзеўчыны і бабы,
спеўныя размовы,
Стол карчомны, мыты п’янымі слязьмі, I такі прывабны
любы звон грашовы Пасярод устылай
людскай валтузні.
Я сыходжу ад вас, каб ісці праз сябе.
Бывайце, не забывайце.
Памяць пераверне хутка мае словы, Любяць жэрці чэрві
маёй музы рэшткі.
Я прыйду і буду для наступных новы, Для кагосьці смелы,
ддя кагосьці смешны.
Я сыходжу ад вас, каб ісці праз сябе.
Бывайце, не забывайце.
Вершы
Сталасць
Складанасці абставінаў жыцця Неспадзявана ўжо не засмучаюць, Ужо болей нечакана
не здзіўляюць...
Жывём
не прадчуваннем адкрыцця, А намаганнем выспацца начамі.
Холад
Як пачнецца пара лістапада, Ўмацаваўшы кастрычніцкі сум, Поўняць памяць
прызнанні і здрады,
I не хочацца быць аднаму.
Халадзеючым дыхае вечар, Усё, што можна, на дровы крышу, Ды няма паратунку ля печы.
Бо яна не сагрэе душу.
5.3ак. 1986
65
У чаканні званка ці сустрэчы Ад самоты збавення няма. Толькі раніцай скончыцца вечар, Але заўтра яшчэ не зіма.
* * *
Старога неба больш няма, Яго забраў мінулы горад, А я ад бацькі пераняў Імкненне ў новыя прасторы.
Цяпер сярод былых людзей Уяўна бачу непамерлых, I іх слядамі па вадзе
Мой шлях кіруецца праз мора.
Канец з пачаткам аб’яднаць — Мая найпершая патрэба, I неба новае спаткаць, Бо ўжо няма старога неба.
Спадзяванне на зіму
Штодзённыя змены надвор’я Здзіўляюцца майскім снягам. Якое тут шчасце ці гора, Адно толькі ёсць, што туга...
Спакуса ужо не спакуса, Нязнанага быццам няма.
Улетку мацней землятрусы, Дык, значыцца, трэба зіма.
Дым
Я ўчора прыдумаў дым, Што ціха над возерам плыў. Ён быў там, дзе я казаў
I плыў цэлы час назад.
Былыя дымы ў разлік He браў ён, мой новы злы, Смяяўся, як я вучьгў I плыў па вадзе, і пльгў...
А іншых, другіх дымоў Ён гнаў ад людзей дамоў, Ідзіце, — казаў ён, —
Я
Тут буду агортваць шлях.
* * *
Так глыбока ўначы, аж пад ранак, Бразгат засавак і ланцужкоў. Мы згубілі ўсе спадзяванні, А той-сёй проста ціха сышоў. He насустрач,
а ў бок процілеглы, He з усмешкай на вуснах, а так, Зубы сціснуўшы, людзі пабеглі, Баючыся хадзіць па начах. Вы ж з’явіліся позна, даруйце, I не трэба нам ветлівых слоў. Тут ваш голас не чуюць, а чуюць Бразгат засавак і ланцужкоў.
Лета
Кволым парасткам адзначыў Час, што лета падышло.
Ўсё, што можа, лоўка скача Скрозь сагрэтае святло.
Толькі нешта я не веру Hi у чэрвень, ні ў цяпло, Hi у скокі, што без меры, Hi у значнасць важных слоў.
Але гэта ўжо не лета, Кволы парастак замоўк, 3 усім светам ладзіць мэта, Тая, што я не знайшоў.
Жнівень пырскае ад смеху, He усцішыцца ніяк, Адмаўляе небяспеку — Ва ўсім свеце ён ды я.
Быў ліпень.
Ноч.
I дожджык церусіў.
Калі ж я зоркі ўбачыў
I уцяміў
Што сплю,
To вусны ледзь не пракусіў.
Ды што казаць —
вы ж ведаеце самі,
Якое абуджэнне можа быць, Калі
раптоўна пачынаеш
жыць.
Вечарамі шукаецца месца Адпачынкў ад той мітусні, У якой пражываюцца цесныя I надзвычай кароткія дні.
Вечарамі чакаем, бывае, Неахвотна прыходу начы.
Справы новыя не пачынаем I пра справы старыя маўчым.
* * *
Ну вось ужо і ёсць нам, Што ўспомніць, Ну вось ужо падумаць Ёсць над чым,
I мары ёсць
Сярод няяснай стомы Ад захаплення, Але мы маўчым.
Маўчым пра ўсё,
Што нам так важна ведаць,
Маўчым пад дождж, Пад вецер і пад час, Які няўмольна Набліжае бездань Расстання, Што чакае Заўтра нас.
* * *
Размаўляць з прыгажуняю цяжка, Вочы-кроплі глыбока-глыбока Недзе
маюць мізэрны адбітак. Гэтая
сёння зранку шчаслівы, Бо ў вочы такія патрапіў.
I ніяк не спасцігну, не ўцямлю, Што мяне ўдалячынь гэту кліча, Чым мяне глыбіня тая вабіць, I чамуя маленькі-маленькі Там, А побач ёсць нехта вялікі.
Голас
Цябе не бачу —
і няма жыцця, Ідзеш насустрач —
мне б куды схавацца. На голас твой гатовы адазвацца. Працягваю я слухаць і маўчаць.
I столькі чую...
Як толькі душа
Уціск пачуцця гэтакі трывае?
I насамрэч мяжуецца з адчаем.
Ці ноч, ці ранак, ці пачаўся дзень — Адно і тое ж маю уяўленне, Аднолькава адданы захапленню, Якое сёння — кій мой і прамень, Кірунак да найлепшых перамен, Якія могуць быць і не адбыцца. Умее нават памяць памыліцца, Ацэньваючы тыя ноч ці дзень.
б.Зак. 1986
13
Ты, што і побач такая далёкая —
не дасягнуць, А ўжо як сёння,
то й марыць няма
чаго, Шчасліва будзь.
He дасылаеш ні ліста, ні голасу
3 краю свайго,
дзе, напэўна,
так хораша, Што часу няма прагуляцца
ў памяць Ці прасачыць за бягучымі днямі, Каб растлумачыць абраны
напрамак Хоць бы сабе.
Пасля таго як вецер перасціх, Пасля таго як неба пасівела, Пасля таго як снілася мне ты, Я так хацеў хаця б здавацца смелым.
* * *
Можна быць хворым можна быць бедным але жыць добра гора не ведаць калі ёсць вера вера дасць сілу пакажа дарогу бура нахлыне яна дапаможа быць непахісным.
He даспадобы мне толькі адное тое што робіцца
моцнай сцяною вера сляпая.
Вера сляпая ўзвяла абарону не нападзе але ты у палоне.
* * *
Пад зоркамі хадзілі, Пад зоркамі жылі, Але на іх ніколі не глядзелі I столькі ўсяго зрабіць паспелі За час, што праблукалі па зямлі. Стаміліся, заснуць не маем сілы, А зоркі як віселі, Так і цяпер вісяць.
Хіба ж каго
азначаныя зоркі У гэты вечар могуць хваляваць?
Куды дзяецца след ад зоркі, што ўпала,
Ад вогнішча, што згасла, Ад казкі, што была?
Складанае пытанне. Каб адказаць удала, Шукаецца пачатак Звычайнага цяпла.
* * *
Зусім нямнога давялося нам Ў скарбонку зразумелага унесці, На ўвесь двор пад раніцу туман, I ты мне кажаш, што не любіш вецер.
А мы маўчым, і подых цішыні Агортвае галовы наваколля.
Спачатку трэба браму адчыніць, А потым нейкім чынам лёс
адолець.
Нас мала.
Можа, двое,
можа, менш,
I, каб жыццё няіснае праверыць, Цябе я сустракаю перш-наперш, Чакаю і паглядваю на дзверы.
Летняе купанне
Ў кіпенні вада развяла каламуць, На беразе трошачкі можна дыхнуць, I ногі ў рукі і ў вір галавой Лячу, не даслухаўшы лямант праклёну.
Ужо брудна-шэрым стаў колер зялёны.
Смяюся, таму што змяніўся настрой.
Ну што там?
Чакаю.
Давайце за мной.
* * *
I новая восень.
I неба
нанова відно аж наскрозь.
Але пра старыя патрэбы Упарта нагадвае штось.
Іх ветрам не параздзімала.
I дождж іх сабой не накрыў. Мне толькі іх і не хапала — Вось гэтых патрэбаў старых.
Заўжды нешта хоча быць новым I поўніць гаворкай сусвет.
Ды толькі ж патрэбныя словы He перад патрэбай, а ўслед.
* * *
Няма нам справы Да заходу сонца. Яно й без нас Ўсё зробіць Так, як трэба. Мы пальцам
На задыханым ваконцы Свае імёны
Простыя вышкрэбваем.
* * *
Паветра бабінага лета Мой свет кульнула дагары, I больш празрыстага на свеце Нічога лёс мне не дарыў.
Сноў відавочную няпраўду, Прывабную больш за жыццё I непатрэбную назаўтра, Ты не спіхнеш у забыццё.
Прагорклы пах зламанай веры I поўніць нос, і муціць зрок, Абшар мяняецца ў памерах. I кожны крок — апошні крок.
* * *
Возера, сіняе вока, Знізу глядзела уверх. Неба, блакітная вокладка Жыццяпісання агульнага, Зманліва вельмі утульнае, Хмары збірала ў каўнер. Я на спіне каля возера Погляд свой ладжу разгублена. Стой, недарэчнае воблака, Дух паралельнага позірку Сэнсам не можа напоўніцца. Ведае толькі, што чулася... Факт разумення агульнага Месца не знойдзе пад небам I адамрэ без патрэбы...
Чуюцца сінія крокі. Неба хаваецца ў ноч, Невідавочныя клопаты He дазваляюць расслабіцца, Думкі кульгаюць нязграбныя, Нічога не бачна, апроч Цемры адной надакучлівай, Што воблакі з’ела бязгучна. Возера вока заплюшчыла.
* * *
Адбіткі недасягнутае мары Міжвольна загасаюць у вачах.
I гоніць восень хмары, хмары, хмары
I сэрца не шкадуе па начах.
I мне баліць, што я цябе не помню
I што не вабіць больш тваё імя,
I зноўку набірае сілу поўня На рэштках адыходзячага дня.
Патухлы позірк, утароплены ў бурштын,
I аб мінулым, як аб лепшым, успамін.
I вось бурштын ужо — пажоўклае лісцё — Асеннім вогнішчам
прапальвае жыццё.
Дай мне руку — дапамагутабе устаць,
Нам рушыць час, бо холад восеньскі працяў.
Па лісці пройдземся сярод пустых галін.
Калі расстанне нам прызначана?
Калі?
Дыпціх
і
Нам жыць не даюць Нашы даўнія крыўды, I новы не радуе, Быццам бы сонечны, дзень. Хацелі б іначай і лепей пражыць, Але ж не ўмеем нічога,
і нават хацець.
Па ўсіх кіламетрах Усіх захварэлых краёў Замест указальнікаў Сініх, што на гарады, Пастаўце нам надпіс — Да Бога, I хай бы ён вёў Усіх, хто дарогі шукае Нязменна туды.
2
Прачніся, замкні дзверы I ціха пад дзень шэры Выходзь.
He трэба браць паперы, А трэба толькі верыць, I годзе.
Жывём пасярод смецця, Ўсе мы Божыя дзеці — I ты, і я.
Устань, ідзі па свеце, I вера шлях асвеціць Твая.
* * *
У нешматлікіх забавах Сярэдняга ўзросту Баулю час, He шукаючы сэнсу жыцця. I ўжо адчуваю сябе Толькі госцем, I яшчэ спадзяюся На добры працяг.
Як толькі вецер раніцу прынёс, I думкі сон развеялі дарэшты, I пачало жыццё ізноў прыспешваць, I крочыла насустрач насланнё, Усе пайшлі — хто мог і хто не мог — I пратапталі новыя дарогі, Куды каго тады панеслі ногі 3 абрыдлых і пустых старых дарог.
Гады праходзяць, і бярэ сумніў Той, на які ўжо большасць не зважае, I тая раніца ўжо быццам як чужая, 1 вецер той — ці ён дапраўды быў?
А вецер быў — пад вечар толькі сціх, I сон прыйшоў усім памружыць веі, I захацелася камусьці вечна верыць, Ды вечнасці хапіла не на ўсіх.
1
He разумею клопату вады — Схаваць усё, што робіцца навокал, Калі ж не можа змыць усе сляды — Становіцца туманам перад вокам.
Усё, што хоча, ведае вада,
Праходзіць там,
дзе не праходзіць позірк, Спыніцца можа толькі ад марозу, Каб паказаць на справе моц ільда.
2
Вада народзіць дым, Зачаўшы ад вагню, Паміж пастылых зім, Шлях даўшы прамяню.
Па стрэлах прамянёў Паеду я дамоў.

Так жыццё папераблытала шляхі, Што не ўцяміш —
дзе ўперад, дзе назад, Тлумяць голаў непазбытыя грахі, За якія давядзецца адказаць.
I не хочацца за хуткасцю сачыць,
I не верыцца, што скончыцца бензін,
А дарога, што пад коламі маўчыць, Разумее, што ў яе ты не адзін.
На гадзіннік даўнавата не глядзеў, Бо не маю абавязкаў перад ім, А заўважыў што старэю пакрысе, Дык не век жа заставацца маладым.
* * *
Мне саснілася,
што скончылася лета, Пазбірала з дрэў апошнія лісты
I з нябёсаў
ад бясхмарнасці пустых, Халадзеючае сонца непрыкметна Замуціла позірк мой да слепаты.
Я не буду болей бачыць глыбіню Цемнаты і цішыні чарговых сноў У якіх я да жыцця амаль дайшоў...
I наўмысна
ўжо вачэй не расчыню
На бязмежжа
шырыні пустых размоў
* * *
Цямнее і гусцее цішыня,
I непазбежна хутка будзе
ноч,
Шуканне светлых думак
у вагнях,
I нечаканым госцем
дробны дождж.
Як у птушкі,
у цябе усмешка, Ясны позірк дзіўнай глыбіні.
Без цябе
я неяк жыў канешне, Іншы свет
мне думкі паланіў. Але зараз панавела вокал, Як паветра, лёгкая рука
Мне працерла
стомленыя вочы, Каб я бачыў
дзе цябе шукаць.
* * *
Я зраблю табе ўсё, што хочаш, Я аддам табе ўсё, што маю, Толькі побач ідзі, не збочвай I маўчы, што так не бывае.
Ты мне пісала, што канчаецца вясна, Я прачытаў, але чамусьці не паверыў, Пабачыўлета
праз расчыненыя дзверы, Але пазнаць
так рады і не даў.
Ты мне казала, толькі я забыўся што...
Бо ад таго
ужо мінула ладна часу...
Я твае словы пагубляў сярод уласных...
* * *
Зямля, Лі Фан, вялікая такая, Нам выпадкова
болей не сустрэцца, Я вечарамі не цябе чакаю, I да цябе не я прыходжу дзесьці.
Вакол не ты, і сумна быць вясёлым, Але сусвет тваіх усмешак поўны.
Ён раздае іх бляск шматлікім зорам
I твой партрэт
пяшчотна лепіць з поўні.
* * *
А снег шукае месца на зямлі, Пакінуушы зусім сівое неба, А снег ідзе туды, дзе мы былі, Там нашыя сляды прысыпаць трэба,
I для наступных свежы шлях сцяліць.
* * *
Зіма, вясна...
...Па-за належным часам
Людзей няма, I я жыву сам-насам.
Вольнаму воля, А мне каляіна, Быццам бы я Выбіраў гэткі шлях. Збегчы б куды, Але там не айчына, Людзі чужыя, Зямля не мая.
* * *
Успамін мінулага дня...
Хроніка пражытых хвілін... Дзесьці сёння ты не адна, I чамусьці я не адзін.
Хай сабе дождж і сваволіў Жнівень касуе мяжу. Пэўна, такая ўжо доля — Поўныя вочы дажджу.
* * *
Ці трэба было восень пачынаць, Пакуль яшчэ няскончанае лета Разгублена згасала у сусвеце, Прыпомніўшы, якой была вясна.
* * *
Вось так сядзець, паліць
і бачыць дождж.
Да вечара, які калісьці будзе, Кудысьці пазнікалі дні і людзі. Ёсць толысі дождж.
I ўпоперак, і ўдоўж.
Чаканне раніцы бяссоннымі начамі, Крыху пакутлівы, крыху салодкі сум. Кладуся ў ложак ды святло не выключаю, Каб тваіх думак выпадкова не пачуць. Каб бачыць лепш усё, што засталося Майму здзіўленню ад тваіх слядоў А на душы, як і ўсюды, восень — Халодна марыць і дажджы ізноў.
* * *
Воблака становіцца вадой Па дарозе з неба да зямлі, Я ж не пачынаю быць сабой, Покуль мяне думкі не знайшлі.
Вецер не шукае цішыні
Там, куды ён змушаны знікаць, А струна упарта не звініць, Покуль не кране яе рука.
Неба паглынае акіян, 3 вышыні зрабіўшы глыбіню, Песню, што да часу не мая, Покуль нават я не пазнаю.
* * *
Жыццё непрыкметна мінае, Пакуль мы плануем яго, Хвіліну змяняе другая, Нябачна складаючы год. Гадоў гэтых неяк так мала Адпушчана нам на зямлі...
...жыццё непрыкметна мінала... ...і мы не яго пражылі...
* * *
Усе, каго разгубляў снуючыўжыцці,
Могуць заўтра прыйсці
ці ў дзверы, ці ў сон
Пасля доўгіх блуканняў
між скончаных дзён,
Каб пытанні задаць
ці адказы знайсці.
Іх без сэнсучакаць...
I без сэнсу шукаць...
* * *
Я паўсюдна шукаў твае вочы, Каб у іх назаўсёды спыніцца, Нават самай бяссоннаю ноччу Ты магла мне раптоўна прысніцца. Па жыцці мяне водзяць дарогі, Як магу, выбіраю кірункі, Без цябе ўсё здаецца убогім — У спатканні шукаю ратунку.
Але ты не йдзеш мне насустрач, Mae кветкі табе без патрэбы. Паглынае пустыя пачуцці Бессэнсоўна блакітнае неба.
Мяккі вецер становіцца пругкім I паўсюдна вышуквае хмары, Ён, як ты, не даецца у рукі Ды навокал гудзе уладарна.
* * *
Вясна прыйшла, такое ўсплыла, Што памяняўся сэнс жыцця, На шлях далейшы траціць сілу Я пачынаю нехаця.
Ізноў ісці без адпачынку, Прытым, што хочацца заснуць...
Я не люблю з тае прычыны Доўгачаканую вясну.
* * *
У жыццё складаюцца бясконцыя спазненні, Мы бачым іх звычайна не адразу,
У пастках выпадковых захапленняў Пытанні ёсць, але няма адказаў.
I множыць сум запозненая шчырасць,
I цэлы свет не хоча быць часовым...
...гады прайшлі, а мы не навучыліся Заўважыць перажытае ў новым.
* * *
Цябе няма ні ў вечары, ні ў ранку, Цябе няма ні ў словах, ні ў вачах, Няма цябе ў вакне, няма на ганку, Няма цябе, настойліва няма.
* * *
Гэты вечар так паволі пачынаўся, А пасля імкліва знікнуў уначы.
I памкненні цішынёю аб’яднаўшы, Простым словам нашы думкі навучыў.
Гэтых словаў не хапала да світання,
I наступныя дарыла шчодра ноч, А ўжо тыя, што былі пры развітанні, Нам падказваў клапатліва
дробны дождж.
Дожджык ліў але яго ніхто не бачыў Як і раніцу, што даўна надышла.
Я ішоў і забываў сустрэчу нашу, А яна усё забыцца не магла.
* * *
3 незаўважных гадзін Утвараецца век, Праз які мы ляцім Да вядомае мэты.
I ўсе намаганні не думаць пра гэта Уплываюць на смех.
Нібы леташні снег, Недасяжны спакой, Асцярожныя сны Забіраюць з сабою.
Час пакліча на золку — яму не адмовіш, He запросіш дамоў.
Час, зрабіўшы нічым, He складзеш яго ў век, Праз які мы імчым, Ігнаруючы вецер. Хтосьці побач ляцеў — Раптам знік непрыкметна. Мо застаўся у сне?
* * *
Я ведаю, што ты побач, Бо бачыў пясок на снезе. Туг вецер звычайна ходзіць Халодным сівым бязмежжам.
Сляды твае прыхавае Імжой, каб я іх не бачыў.
Ты побач — я адчуваю Прысутнасць вачэй гарачых.
Прысутнасць хавае сутнасць У сум неспазнаных думак, I хочацца быць пачутым, Ды словаў няма разумных.
Я ведаю, што ты побач, Ды клікаць не мае сэнсу, Я моўчкі адводжу позірк, Бо вецер услед смяецца.
* * *
Свет з пустога вакна — Мая зорка цяпер, Ёсць яшчэ цішыня Ды замкнёныя дзверы. Аяшчэ неспакой Ды шляхі ў непазбежнасць, Я туды не з табой Адыходжу, канечне ж.
Бласлаўляю твой шлях Ад наступнага дня,
Бласлаўляю той дах, Што мяне не прыняў.
* * *
Спазненняў у каханні не бывае, Калі гэта сапраўднае каханне, Яно сабе дарогу пракладае За межамі наладжаных гадзін. Жыве яно заўжды за небакраем — He варта без патрэбы там хадзіць.
Час няўмольна ў свеце валадарыць, Ісці назад не ўмее, як усе, А стрэнецца з каханнем
твар да твару — Губляе незваротнасць пакрысе...
Дае каханне сум для адпачынку У крыўдах паламанага парадку, Былое рэчаіснасці часцінкі Блукаюць рэхам будучых хвілін. Каханню ў часе цесна па прычыне Яго несумяшчальнасці ні з чым.
* * *
Адагрэй мае рукі подыхам I маўклівасць маю даруй — Я жыву у чаканні поўначы, А мінулым я не жыву.
Толькі холад навокал вечарам, I ўжо тут ні пры чым зіма, Калі побач з душою вечнае, А спакою у ёй няма.
Я тут быў, калі дні праходзілі, I успомню іх — будзе час.
Адагрэй мае вочы позіркам
I застанься ў маіх вачах.
* * *
Пачынаецца неба з позірка, 3 цішыні пачынаецца раніца, 3 глыбіні пачынаецца возера, I з пачатку жыццё пачынаецца.
Пачынаецца песня з голаса, закаханага ў матыў, А яшчэ я заўважыў, што вечарам 3 усяго пачынаешся ты.
* * *
Шэптам стомленых маразоў У нябыт адыходзіць студзень. Я б хацеў Вас кахаць вясной, Ды яна так няхутка будзе.
А зіму не люблю таму, Што яна замяла дарогу, Што вятры яе снегам дзьмуць I таму, што яе так многа...
* * *
Ты як хочаш, а я Пачынаю спачатку.
У чаканні вясны He было разумення.
I пасля, як вясна Раптам стала канчацца, Пераблытаным сном Аджыло захапленне. Ты як хочаш, а я Болей думаць не буду Пра бягучыя дні У тваім уяўленні. Дыхаць стала вальней, Зацікавілі людзі, I прастора прыбавіла Сэнсу імгненням. Ты як хочаш, а я He нагрэюся летам, Дажыву да зімы, He паверыўшы сонцу, Ты як хочаш, а я Мару зводзіць да мэты He хачу бо тады Яна страціць бясконцасць.
* * *
Я ўскочыў у самы апошні вагон
I паехаў да даўна знаёмага краю.
Ён жыве без мяне безліч доўгіх гадоў
I баюся, што зараз мяне не пазнае.
Я калісьці там быў нібы рыба ў вадзе, Нібы птушка у небе ці дзірка у плоце, Я не дыхаўтак вольна пасля анідзе, I не там я адчуў — што такое самота.
Першы раз я туды сапраўды захацеў
Проста ўзяць ды паехаць без пільнай патрэбы... На зваротным шляху я глядзеў цверазей I ў ваду, і на плот, і праз дзірку у небе.
* * *
Ты мяне пазнаеш па позірку — За гады ён зусім не змяніўся.
Я дайшоў да выніку пошуку, Так нічога і не забыўшыся,
Так спакою і не здабыўшы, 3 марамі жыву ды з надзеямі, Мне гадоў хвіліны набегалі, Розуму трывогі прыбавілі, Нарабіўшы з чорнага белага... I наадвароттое самае...
Я цябе пазнаю па позірку За гады толькі ён не змяніўся...
* * *
Ноч, як абыякавасць чужая, Моўчкі мне суняцца дапаможа, Я цябе разважліва губляю, А пасля бязлітасна знаходжу.
Неспакою дадае, як можа, Вечар, шчодра тулены самотай. Ўсё, што бачу, хоча быць прыгожым, Толькі робіць гэта неахвотна.
* * *
Сустрэчы, расстанні, сустрэчы, I Вы да мяне ідзяцё.
Я думаў што гэта жыццё, А дзень пераходзіў у вечар.
Мо гэтай хвілінай і жыў я, Калі гэтак праўда было, I сонца ўцякала ад жніўня, Ушчэнт разгубляўшы цяпло.
Я думаў, што гэта ў жыцці Губляюцца рэшткі тых думак, Сабе я здаваўся разумным, А думкі змаглі не прыйсці.
* * *
Шчасце з налётам стомы, Колкая насцярога, Будучыні не помню, Але знайду дарогу.
Заўтра хачу быць дома, Хоць і не ясна — дзе ён.
Толькі ад шчасця Стома
Страціла
Безнадзейнасць.
* * *
Ты мяне не будзеш шукаць На шляхах мінулай зімы, Дзе цябе калісьці чакаў Я сярод сумётаў сівых.
Ты мяне не знойдзеш вясной Пасярод нагрэтай зямлі, П’янага ад сонца і сноў, Сумнага ад словаў тваіх.
Толькі лета стане, і я Знікну, як мяне не было, Буду там, дзе ты не мая I пакуль яшчэ ёсць цяпло.
Прыйдзе восень сны раздаваць — He вазьму сабе пра цябе.
Ты мяне не будзеш шукаць, Я цябе не буду чакаць Сярод сподзеваў і надзей.
* * *
Гэты вечар да раніцы не дажыве, Ціха знікне ў зіме,
абярнецца цямрэчай. Ён маёй галаве дазваляе сівець...
Карацей, ува ўсім —
гэта вечар як вечар.
Ён другіх вечароў
проста ведаць не мог, Іх ужо не было, калі ён нарадзіўся, Ненадоўга прыйшоў
Відавочна здалёк, Непрыкметна для вока сусвет атуліўшы.
На кароткі мой век паглядаў з-пад рукі, А другую руку падаваў развітацца, I на першы пагляд быў звычайны такі, Нібы тут не хацеў
назаўсёды застацца.
* * *
Я не жадаю болей лета бачыць — Яно цябе забрала ад мяне.
Перажыву я гэтую няўдачу, А восень сум дашчэнту праглыне.
Паветрам чыстым хай астудзіць голаў, Апалым лісцем высцеліць шляхі.
Мне восень моўчкі прапануе волю, I я прымаю шчодры дар такі.
* * *
Было і так, што ты мяне чакала, Але няўмольны час бярэ сваё, Я летнімі кароткімі начамі Надзіва добра помню, што ты ёсць.
I мой былы намер цябе забыцца Такі далёкі сёння ад жыцця!
Прыходзіць ноч — ты пачынаеш сніцца,
He даючы надзеі на працяг.
* * *
Вось і скончылася зіма, Замянілі снягі дажджы, Ёсць працяг, а мяне няма — Я далей не збіраўся быць. Я застаўся сярод зімы У халодным сівым палоне, Мне тут добра, я тут прывык, Маё заўтра — ужо сягоння.
Мне відаць праз ільды вясну, Мне відаць праз снягі людзей, Я нарэшце ўжо адпачну Ад надзей сваіх схаладзелых.
* * *
Калі вецер заснуў у сцямнелых нябёсах, Што дазволілі зоры свае палічыць, Зразумелася мне шараговая восень, Ад якой ужо сёння ніяк не ўцячы.
Зразумеліся мне яе сум і варожасць
I пранізлівы холад даўгіх вечароў I чамусьці яна мне здалася прыгожай, Але месца свайго я у ёй не знайшоў.
Калі вецер заснуў у сцямнелых нябёсах, Што дазволілі зоры свае палічыць, Зразумелася мне шараговая восень, Што маўкліва
забрала мяне ўдалячынь.

Італьянскія народныя песні

1. 0, бэла, чао
Як я прачнуўся аднойчы рана,
I ты са мной, ты са мной, ты пакуль са мной. Якя прачнуўся аднойчы рана, Пабачыў ворагаў наўкол.
Мая дарога да партызанаў,
I ты са мной, ты са мной, ты ў душы са мной. Мая дарога да партызанаў, Чакае нас смяротны бой.
Як я загіну, не трэба плакаць, Бо я з табой, я з табой, я заўжды з табой.
Як я загіну, не трэба плакаць, Што паглынуў мяне спакой.
Мая магіла пад самым сонцам,
Я тут з табой, я з табой, я заўжды з табой.
Мая магіла пад самым сонцам
Між гор знаёмых зацвіце.
Убачыць кожны, хто пройдзе побач, Што ты са мной, ты са мной, ты заўжды са мной.
Убачыць кожны, хто пройдзе побач, Якая кветка узышла.
2. Танец
Той чароўны танец з адзінай у свеце Быўяк сонца у небе ночы.
Ты толькі маёю была увесь вечар.
I ўсе, хто гэта бачыў усміхаліся ўслед.
Раптам запалалі вакол пажарам
Mae пачуцці, маё каханне.
Iтолькі цябе скрозь агонь гарачы Мне хочацца прынесці шчасліваю дамоў.
3. Эль пасаторэ
3 многіх гісторый, чутых ад дзеда, Мне найчасцей ўспамінаецца гэтая — Як багацеяў палохаў наўкольна Стэфан Пелоні — сябра бяздольных.
Ён для пакрыўджаных быў дапамогай, Ў бойках за праўду сяброў сабе множыў. Дужы, прыгожы, паўсюдна чаканы, Раптам загінуў ён праз каханне.
Хвалямі ўспамінаў ліецца віно у куфлі, Сумны матыў балады нам не дае спакою. Пра тое, што каханне — смяротная хвароба, Мы так не хочам ведаць, пакуль яго няма.
Праўда ёсць праўда, ў яе перамогу Многія вераць, але з асцярогай, Што пераможца не сёння, дык заўтра Пойдзе змагацца за новую праўду.
Сіла ёсць сіла, толькі бывае — Сілу каханне перамагае.
Яно, быццам стрэл, што патрапіўу сэрца, Жорсткую сілу змушае памерці.
Хвалямі ўспамінаў ліецца віно у куфлі, Сумны матыў балады нам не дае спакою. Пра тое, што каханне — смяротная хвароба, Мы так не хочам ведаць, пакуль яго няма.
4. Мая Раманья
Сэрца маё ўвесь час жыве мінулым, Мама ў ім заўсёды маладая.
I калі родны дом успамінаю — Песня шырока ільецца, Пад неба начное ўзлятае мой спеў.
Мая Раманья, краіна — кветка, Краіна — зорка, краіна — свет мой. К табе імкнуся ў ясных марах, Табе спявае мая гітара.
Раманья, мая Раманья, Мой светлы боль, мая туга.
Японскія народныя песні
1. Сакура
Белы цвет на ўвесь свет, Быццам воблакі з нябёс Б’юць зямны паклон вясне,— Гэта вішні зацвілі, Як туман іх аксаміт.
Белы цвет, белы цвет.
Вішні зацвілі.
Белы цвет на ўвесь свет Пахам сонечным спаўе Ўсё, што нам падорыць лёс. Гэта вішні зацвілі, Як пялёсткавы туман.
Белы цвет, белы цвет. Вішні зацвілі.
9.3ак. 1986
121
2. Ноч жухлага месяца
Супакоілася сонца за сіняю гарой, Наўздагон туман сплывае дарогаю сівой,
Шчыра дзьме вясновы ветрык з нябеснай вышыні,
I пяшчотным светам месяц фарбуе нашы сны.
Ноччу колераў не многа, і ужо не разбярэш, Куды выведзе дарога — ці у вёску, ці у лес.
Хто тут крочыў дзе ён збочыў, схаваўшыся ў цішы.
Гэта бачыў толькі месяц.
Ён свеціць і маўчыць.
5. Збіраючы чайнае лісце
Вясна жыла чаканнем лета ураджайнага, I вось ужо вакол збіраюць лісце чайнае, Капелюшы і кімано з чырвонай стужкаю Па ўсёй краіне расцвілі сярод палёў.
Пад ясным сонейкам злілася праца з песнямі. Яны і грэюць, і натхняюць, і прыспешваюць. Каб чайны водар заўтра ўсіх дзівіў і радаваў, Збіраем сёння мы зялёныя лісты.
4. На ўзбярэжжы
Калі ўзбярэжжам я брыду і слухаю прыбой, Як хвалі, даўныя гады ўсплываюць прада мной, Знаёмаю дарогай вяртаюся дамоў А ў ветры чую галасы забытыя сяброў.
Аблокі раніцу нясуць, і дорыць сонца дзень, I лагаднее пры святле цяжар былых надзей.
А вечар зноў пакажа, якім бывае сум, Развагі шматгадовыя дадому прынясу.
Калі ўзбярэжжам я брыду і веру у спакой, Мой час маўклівай чарадой вітаецца са мной. Якое будзе заўтра — не думаю пакуль, Ва ўладзе успамінаў яшчэ пабыць хачу.
5. Сын мора
Прабеглі па пагорках сосны да вады, Хвалі белай пенай змылі з берага сляды. Вось з коміна пускае дым малы дамок. Я сын мора, я жыву тут, гэта мой куток.
3 морам я ад нараджэння, з самых першых дзён. Мора раніцай будзіла і дарыла сон.
Баяў хвалямі мне казкі мудры акіян, I яго паветрам дыхаў на ўсе грудзі я.
Пах мора, нібы водар кветкі медавой...
Бор паслухаць маю песню стаў вакол сцяной,
124
Разам з ветрам падпявае голасу майму, Мы глядзім на мора разам і пяём яму.
А калі сядаю ў човен і вяслом сваім Спрытна хвалю рассякаю на шляху марскім, Нібы кветка, расцвітае зноў душа мая, Я — сын мора, тут гуляю, як па садзе, я.
6. Позна восенню
Лес працінае сцежка, Ходзяць нябёсы ёй да ракі Там, дзе фарбуе восень Лісце барвяна-залатым. Вецер хістае дрэвы, Ён распранае іх на зіму. Зграю шчымлівых думак Суправаджае сум.
Знікла лясная сцежка, Спіць пад лісцём і чакае снег. Кутае восень неба
Мяккімі хмарамі шчыльней. Ходзіць без справы вецер, Фарбы раскідаўшы па зямлі. Снежань на падыходзе, Першыя дні зімы.
7. Свята ў вёсцы
У вёсцы гаспадараць барабан з дудой, Збіраемся на свята ўсёю грамадой. Дон-дон...
Дзячым Богу, славім Бога песняю сваёй.
Даў сёлета нам Божа шчодрыя палі, I мы з цяжкою працай справіцца змаглі. Дон-дон...
Пасля працы танцы скачуць на ўсёй зямлі.
А ў свеце, дзякуй Богу, восень і спакой, Ёсць што на стол паставіць доўгаю зімой. Дон-дон...
Дзячым Богу, славім Бога песняю сваёй.
Слухай, поўня, гора маё — На душы зіма, Бо матулі, бо матулі Побач больш няма.
Слухай, поўня, радасць маю — Між людзей чужых Ёсць такі, хто дапаможа Да вясны дажыць.
Слухай, поўня, мару маю — Хай, хаця б у сне, Мая мілая матуля Будзе ля мяне.
9. Ля вагніска
Зімнім вечарам ля вагніска Мама, шыючы для дзяцей, Ім спявала — вясна ўжо блізка, Гульні будуць весялей.
Дзеці слухаць маглі бясконца I на пальцах лічылі дні Да таго, як пад цёплым сонцам Пабягуць у вясну яны.
А вагніска цёплым полымем грэецца, I не верыцца, што за вакенцам снег.
Зімнім вечарам ля вагніска Тата спрытна звіваў канат. Пра вайну, цікавей, чым кніжкі, Вёў расповед былы салдат.
Дзеці слухаць маглі бясконца I, сціскаючы кулачкі, Уяўлялі сябе у бойцы — Трэба тату дапамагчы.
А вагніска цёплым полымем грэецца, I не верыцца, што за вакенцам снег.
10. Радзіма
Гульні дзіцячыя, рэчка і лес Мне упрыгожваюць лепшыя сны.
Ва ўспамінах аб мінулым па Радзіме сум жыве Мроямі светлымі вечнай вясны.
Час няўмольна там старыць матуль
I ўспамінамі кліча дзяцей.
Дождж і вецер там такія ж, сонца свеціць як усюль, Толькі чамусьці там неба бліжэй.
Веру, што здзейсніцца мара мая —
Тымі мясцінамі ціха прайсці
I, адчуўшы, што чакала мяне родная зямля, Больш не шукаць сабе новых мясцін.
Ю.Зак. 1986
Рускія і савецкія песні

Як толькі ты
А. Шмульян
Як толькі ты з усёй пяшчотай У сэрца мне зірнеш наўпрост, Душа прагоніць сваю самоту, Каб не забыць ніколі пра мілосць.
Святло сустрэч і боль растанняў Я падзялю з табой заўжды.
Ў руцэ рука, ў душы каханне
I доўгі шлях праз дні і гарады.
Мы марных слоў казаць не хочам, Усё без іх вядома нам.
Да сэрца праўду даносяць вочы, I мы удзячны сэрцу і вачам.
Груган
Народная
Нада мной у сінім небе Найчарнейшы з груганоў, He ляці бліжэй, не трэба, Час яшчэ не надышоў.
Што ты кіпці распускаеш Над маёй, брат, галавой? Ці спажыву адчуваеш? Я ж пакуль яшчэ не твой.
Я яшчэ бінтую рану Ля смяротнае мяжы, Але ж долю не падманеш — Мне да ночы не дажыць.
Узляці, груган, высока, Завітай у родны край. Што загінуў за Радзіму Ты матулі перадай.

I з каханай павітайся, Ды ўжо іншай навіной — Перадай, хай не чакае — Ажаніўся я з другой.
Ўзяў маўклівую нявесту Ад настойлівых сватоў — Абвянчала мяне куля Ў чыстым полі пад кустом.
Пакружляўшы ў небе чорным, Найбялейшы з груганоў Непазбежна і спакойна Апускаецца за мной.
Ноч не спіць
М. Языкоў
Ноч не спіць, над ракой Поўня шырыць прастор, Чыстым срэбрам звініць Хваля цемры ў дакор.
Лес заціх, цень галін Тоіць рэшткі агней, Звонкіх песень сваіх He пяе салавей.
Расцвілі ў снах нябёс Кветкі новай вясны, Мроі ў сэрцы ізноў Абудзілі яны, Светлым імем тваім Я пярэчу журбе, Ты, пяшчота мая, Сумна мне без цябе.
Ноч не спіць, над ракой Поўня шырыць прастор, Чыстым срэбрам звініць Хваля цемры ў дакор. Гэтай ноччу у сне У чужой старане Ты, пяшчота мая, Ўспамінай пра мяне.
Журавы
Л. Жамчужнікаў
Я пад небам чужым, быццам госць нежаданы, Чую крык журавоў што маркоцяць абсяг.
Сэрцу цесна ў грудзях — рвецца за журавамі, Іх да родных мясцін я праводжу адзін.
Праімчацца яны і па небе Радзімы,
Я б хацеў з вышыні іх вачыма зірнуць,
Я хацеў бы адчуць, як пяшчотна абдымуць
Дарагой стараны успаміны і сны.
Сівізна туманоў, слота і навальніца,
Вочы смутных людзей, сонныя паплавы...
Ах, як сэрца баліць, як заплакаць баіцца, Перайміце свой крык нада мной, журавы.
А яны ўсё бліжэй, я ў палоне адчаю, Быццам вестку журбы тоіць сум мой жывы.
Адкажыце, адкуль і з якога вы краю Прыляцелі сюды на начлег, журавы.
Ды, на жаль, у жыцці нс бывае дзівосаў — Мне не быць журавом тут, пад небам чужым.
Туг, пад небам чужым, і ў гэтую восень Застаюся я жыць, застаюся тужыць.
Самотны гарманіст
М. Ісакоўскі
Наваколле нарэшце заснула, Подых цемры згасае ў цішы, Ды дрымотны спакой вузкіх вулак Спеў гармоніка разварушыў.
To як быццам за вёску выходзіў, To, здаецца, вярнуўся дамоў, Штосьці ў прыцемках ён не знаходзіць I шукае, шукае ізноў.
Свежы повеў начной прахалоды Кветкі з яблынь страсае у двор, Гарманіст, не губляючы сподзеў Выглядае кагосьці між зор.
Ды ці трэба шукаць так далёка, Калі шчасце ў суседнім двары, Павярніся, зрабіўшы два крокі, I яго да сябе забяры.
У трыснягу
Народная
У трыснягу схаванай тайнай Мінала ліпеньская ноч, Каханне дзеўчына шукала, Але яно прайшло наўзбоч.
Было пад ранне развітанне Сярод прымятых лапухоў.
I адчуванне — ён падмане — Раптоўна астудзіла кроў.
— I што сказаць матулі дома? Дзе цэлу ночаньку была?
— Скажы, сцяжынкай невядомай Дахаты першы раз ішла.
А як не дасць матуля веры, Вяртайся — будутутчакаць... Дзяўчына слухала жаўнера, Ды дзе цяпер яго шукаць?
Прыкрыла вочы хусткай шэрай На пасівелай галаве
I што паверыла жаўнеру, Напэўна, не перажыве.
Клён стары
М. Матусоўскі
Клён стары у двары Шыбу мацае лістом, Нібы кліча перайсціся надвячоркам. Яку сне, сэрца мне
Агарнула хараством
Ад таго, што ты ўжо блізка, мая зорка.
Снегапад, снегапад,
Снегапад згубіў свой снег, Свет, мінаючы зіму, ў вясну імкнецца. А чаму, а чаму,
А чаму так лёгка мне,
А таму, што ты мне хутка усміхнешся.
Небасхіл, небасхіл
Прыглушыў агні свае,
Таямніцу пахаваўшы ў небе чыстым.
I калі на зямлі
Спеў гармонік раздае,
Справа ў тым, што пакахалі гарманіста.
Сонца
А. Пінхус
Так натомлена сонца Развіталася з морам, Ты сказала з дакорам — Каханне — зман.
Ахінутыя сумам, Без тугі, без адчаю Твае словы гучалі, Гусцеў туман.
Развітанне не шукае сэнсу, Развітанне проста настае.
Так натомлена сонца Развіталася з морам, Hi цябе, нідакору Няма ў мяне.
Так натомлена сонца Развіталася з морам, Hi цябе, ні дакору Ў мяне няма.
Птушкі
М. Ісакоўскі
Блакітам нябёсаў асенніх, Паветрам празрыстага дня Лятуць пералётныя птушкі Цяплейшае сонца дагнаць. А я на зямлі застаюся Чакаць маразы і снягі — У роднай сваёй Беларусі, Дзе кожны куток дарагі.
Растане ільдзінка расстання, Развеецца смутак стары, Стагоддзі лічыць не прыстане Зязюля ў зялёным бары.
Мая маладзее надзея I робіць салодкім палын, Тут, нават калі захварэю, Ніколі не буду адзін.
Калі яшчэ вернуцца гусі, Калі яшчэ прыйдзе вясна... Да печы пакуль прытулюся, Зірну на падворак з вакна. Цяплее пятля снегавею, Што вывесіў студзень на тын. Ці ж гэтак душу мне сагрэюць Спякотныя сонцы чужын.
Jaques Brel / Ne me Quitte Pas,
1959
без цябе жыццё новай раніцай забываецца адыходзячы ігадымае напаўняюцца непазбежнасцю апраметнаю імінае дзень кожны раз хутчэй апусцелае шчасце зводзячы HE ГУБЛЯЙ МЯНЕ
я табе аддам глыбіню дажджу што сухой зямлі дараваў вады заўважмяне разумеючы якз вачэймаіх сэрцам свеціш ты пажаданая да бязмежнасці ад бясконцасці вечароў пустых НЕГУБЛЯЙМЯНЕ
я прыдумаю цябенанава словы выкажу зразумелыя і адродзіцца пачуццё тваё
з новай сілаю набалелаю свет пахйііцца і абернецца як адвернешся не паверыўшы НЕГУБЛЯЙМЯНЕ
помніш чулімы як стары вулкан што вякамі спаў паказаў сябе усяму свой час і як прыйдзе ён не хавай агонь у глыбі грудзей а прыпамніўшы аювы простыя падзялі самной перажытае НЕГУБЛЯЙМЯНЕ
не пакіньмяне адыходзячы я гляжу скрозь дождж ямаўчууслед чую голас твой бачу позіркі я зайздрошчу тым для каго твой смех да цябе як цень прывязаны я запалі святло іубачмяне НЕГУБЛЯЙМЯНЕ
Змест
ПЕСНІ
Мітусня 5
Завея 6
Марш 7
Наследванне Ясеніну 9
Гаспадыня 11
Вясна 13
Імя 14
Ад вачэй зялёных 15
Туманы 16
ГІесня 18
Цішыня 20
Сон забітага навабранца 21
Дзень 22
Сонца 23
Восень 24
Кастрычнік 26
Лістапад 27
Вада 29
Дождж 31
Дым 32
Паравіны году
І. Блукаю 33
2. Пошукі адказаў 34
3. Прыйдзі, мой каханы 35
4. Будзе дождж 36
5. Ты прымусіла пець 37
6. Я ведаю 38
7. Я іпіоўда цябе 39
8. Раскажы 40
9. Іншым часам 41
10. У гэтых вачах 42
11. Перажытыдзень 43
12. Пад уздых каганца 44
Дах
1 . Проста 45
2 . Марыльцы 46
З .Далеч 47
4 .Лета 48
5. Гораду 49
6. Позірк 50
7. Далёкае 51
8. Птушкі 52
9. Рука 53
Калыханкі
1. Спі, мая кветачка 55
2. Вечар 56
Песні да спектакляў тэатра «Дзе-я?»
1. Калыханка 58
2. Злодзей 59
3. Малітва 60
4. Развітанне 61
ВЕРШЫ
Сталасць 65
Холад 65
’“Старога неба больш няма 66
Спадзяванне на зіму 67
Дым 67
* **Так глыбока ўначы 68
Лета 69
“’Быўліпень 70
*”Вечарамі шукаецца месца 71
"’Ну вось ужо і ёсць нам 71
“’Размаўляць з прыгажуняю цяжка 72
Голас 73
‘*‘Ты, што і побач такая далёкая 74
”*Пасля таго як вецер перасціх 7 5
‘•’Можна быць хворым 75
* **Пад зоркамі хадзілі 76
"’Куды дзяецца след 77
“’Зусім нямнога давялося нам 77
Летняе купанне 78
”‘І новая восень 79
* “Няма нам справы 80
’"Паветра бабінага лета 80
"’Возера, сіняе вока 81
’“Адбіткі недасягнутае мары 82
“’Патухлы позірк 83
Дыпціх 84
* ’*У нешматлікіх забавах 85
* “Як толькі вецер раніцу прынёс 86
”*Не разумею клопату вады 87
’"Так жыццё папераблытала шляхі 88
* “Мне саснілася, што скончылася лета 88
“’Цямнее і гусцее цішыня 89
* **Як у шушкі 90
"*Я зраблю табе ўсё, што хочаш 90
* *’Ты мне пісала, што канчаецца вясна 91
‘"Зямля, Лі Фан, вялікая такая 91
* **А снег шукае месца на зямлі 92
* ”3іма, вясна 92
"‘Вольнаму воля 93
’“Успамін мінулага дня 93
“*Хай сабе дождж і сваволіў. 94
"’ЦІ трэба было восень пачынаць 94
’“Вось так сядзець, паліць і бачыць дождж 94
“’Чаканне раніцы бяссоннымі начамі 95
’"Воблака становіцца вадой 95
* ”Жыццё непрыкметна мінае 96
’“Усе, каго разгубляў. 96
”*Я паўсюдна шукаў твае вочы 97
“’Вясна прыйшла, такое ўсплыла 98
* ”У жыццё складаюцца бясконцыя спазненні 98
“’Цябе няма ні ў вечары, ні ў ранку. 99
* **йты вечар так паволі пачынаўся 99
’**3 незаўважных гадзін 100
“*Я ведаю, што ты побач 101
“’Свет з пустога вакна 102
* “Спазненняў у каханні не бывае 103
* **Адагрэй мае рукі подыхам 104
‘“Пачынаецца неба з позірка 104
"‘Шэптам стомленых маразоў. 105
“*Ты як хочаш, а я 105
* “Я ўскочыў у самы апошні вагон 107
* **Ты мяне пазнаеш па позірку. 107
“‘Ноч, як абыякавасць чужая 108
"‘Сустрэчы, расстанні, сустрэчы 109
‘“Шчасце з налётам стомы 109
“*Ты мяне не будзеш шукаць 110
“Тэты вечар да раніцы не дажыве 111
* **Я не жадаю болей лета бачыць ■. 112
“’Было і так, што ты мяне чакала 113
“’Вось і скончылася зіма 113
* “Калі вецер заснуў у сцямнелых нябёсах 114
ПЕРАКЛАДЫ
Італьянскія народныя песні
1. 0, бэла, чао 117
2. Танец 118
3. Эль пасаторэ 119
4. Мая Раманья 120
Японскія народныя песні І.Сакара 121
2. Ноч жухлага месяца 122
3. Збіраючы чайнае лісце 123
4. На ўзбярэжжы 123
5. Сынмора 124
6. Позна восенню 125
7. Свята ў вёсцы 126
8. Поўня 127
9. Лявагніска 128
10. Радзіма 129
Рускія і савецкія песні
І.Яктолькіты 130
2. Груган 131
3. Ночнеспіць 132
4. Журавы 134
5. Самотны гарманіст 136
6. Утрыснягу 137
7. Клёнстары 138
8. Сонца 139
9. Птушкі 140
Jaques Brel / Ne me Quitte Pas, 1959 142
Камоцкі. A.
K18 Глыбіня дажджу : песні, вершы, пераклады / Алесь Камоцкі. — Мінск : Маст. літ., 2007. — 151 с.
ISBN 978-985-02-0935-1.
У кнігу Алеся Камоцкага *Гпыбіня дажджу* ўвайшлі выбраныя вершы і песні, якія даўно вядомы ўсім, хто цікавіцца беларускай бардаўскай паэзіяй.
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Бен)-5
Літараіурна-мастацкае выданне
КАМОЦКІ Алесь (Аляксандр Верамеевіч)
ГЛЫБІНЯ ДАЖДЖУ
Песні, вершы, пераклады
Рэдакгар В. А. Шніп
Мастак A. А. Фаменкд
Мастацкі рэдактар Л. М. Рудакоўская Тэхнічны рэдактар Л. С. Зубец Стылістычны рэдакгар М. А. Паддубская
Падпісана да друку 03.08.07. Фармат 6О«9О'/)2. Папера афсетная.
Гарнітура Гарамон. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 4,75. Улік.-выд. арк. 3,8. Тыраж 2000 экз. Заказ 1986.
Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства •Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. ЛН №02330/0056778 ад 17.02.2004. 220004, Мінск, праспекг Пераможцаў, 11.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства •Тнпографня “Победа”». 222310, Маладзечна, вул. Таўлая, 11.
ISBN 978-985-02-0935-1

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.