Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ

 

Тадэвуш Рэйтан • Тадэвуш Касьцюшка • Тамаш Ваўжэцкі • Якуб Ясінскі • Стафан Грабоўскі Ян Баршчэўскі • Казімер Чарноўскі • Міхал Рукевіч • Тамаш Зан • Валенці Ваньковіч • Міхал Валовіч • Эмілія Плятэр • Напалеон Орда • Сымон Канарскі • Генрык Дмахоўскі Аляксандар Рыпінскі • Яўстах Тышкевіч • Францішак Савіч • Арцём Вярыга-Дарэўскі Аляксандар Незабытоўскі • Ахіла Банольдзі • Рамуальд Траўгут • Людвік Нарбут • Флярыян Даноўскі • Цэлястын Цэханоўскі • Міхал Цюндзявіцкі • Міхал Андрыёлі • Каміла Марцінкевіч Баляслаў Калышка • Кастусь Каліноўскі • Альгерд Абуховіч • Адам Пуслоўскі • Эдвард Вайніловіч • Мікалай Судзілоўскі • Янка Лучына • Ігнат Грынявіцкі • Магдалена Радзівіл Ігнат Буйніцкі • Мітрафан Доўнар-Запольскі • Раман Скірмунт • Лявон Вітан-Дубейкаўскі Есіф Стаброўскі • Аляксандар Уласаў • Цётка • Мікалай Шамяціла • Васіль Захарка Мэльхісэдэк • Пётра Крачэўскі • Іван Пуліхаў • Вацлаў Іваноўскі • Усевалад Ігнатоўскі • Янка Журба • Іван Ауцкевіч • Уладзіслаў Галуоок • Янка Купала • Якуб Колас • Станіслаў Булак-Балаховіч • Францішак Аляхновіч • Вацлаў Ластоўскі • Язэп Лёсік • Антон Луцкевіч Палута Бадунова • Сымон Рак-Міхайлоўскі • Вячаслаў Селях-Качанскі • Юліяна Вітан-Дубейкаўская • Мікола Равенскі • Уладзімер Пракулевіч • Фабіян Шантыр • Язэп Драздовіч • Вінцэнт Гадлеўскі • Язэп Мамонька • Даніла Васілеўскі • Антоні Ляшчэвіч Сяргей Палуян • Клаўдзі Дуж-Душэўскі • Язэп Варонка • Макар Краўцоў • Антон Баліцкі Аркадзь Смоліч • Іван Саланевіч • Янка Станкевіч • Максім Багдановіч • Андрэй ІДікота Адам Станкевіч • Рыгор Шырма • Антон Сокал-Кутылоўскі • Аляксандар Чарвякоў • Зоська Верас • Канстанцыя Буйла • Максім Гарэцкі • Аляксандар Ружанцоў • Аляксандар Ляўданскі Кастусь Езавітаў • Паўліна Мядзёлка • Леаніла Чарняўская • Казімер Смулька • Францішак Кушаль • Тамаш Грыб • Ванда Лявіцкая • Васіль Русак • Ігнат Канчэўскі • Аляксандар Орса Зьмійер Прышчэпаў • Язэп Адамовіч • Юрка Аістапад • Лявон Савёнак • Аеў Акіншэвіч Яўхім Кіпель • Якуб Харэўскі • Аляксандар Адамовіч • Міхал Забэйда-Суміцкі • Пётра Сергіевіч • Уладзімер Дуооўка • Хася Прусьліна • Сяргей Пясецкі • Апалёнія Савёнак Міхась Зарэцкі • Янка Геніюш • Вацлаў Пянткоўскі • Міхал Ляпеха • Тодар Кляшторны Мікола Абрамчык • Натальля Арсеньнева • Тамара Цулукідзэ • Марыя Кіпель • Янка Шутовіч Алесь Дудар • Паўлюк Шукайла • Нічыпар Мяцельскі • Стэфанія Станюта • Юрка Віцьбіч Мікола Улашчык • Сяргей Новік-Пяюн • Аляксандра Саковіч • Станіслаў Станкевіч Натальля Вішнеўская • Барыс Кавэрда • Міхал Вітушка • Рыгор Крушына • Мікалай Аапіцкі Апалёнія Пяткун • Яўгенія Пфляўмбаўм • Валеры Маракоў • Антон Адамовіч • Аукаш Калюга Сяргей Ракіта • Яніна Каханоўская • Пятро Конюх • Ларыса Геніюш • Зьмітрок Астапенка Вітаўт Тумаш • Уладзімер Дудзіцкі • Леў Гарошка • Пётра Сыч • Аўген Калубовіч • Пятро Бітэль • Вячаслаў Шыдлоўскі • Тодар Аебяда • Аявон Случанін • Казімір Сьвёнтак • Часлаў Сіповіч • Уладзіслаў Чарняўскі • Янка Брыль • Вячаслаў Зайцаў • Франціш Бартуль • Мікалай Пятрэнка • Аеся Беларуска • Мікола Дэмух • Барыс Рагуля • Аляксей Карпюк • Язэп Юхо Мікола Ермаловіч • Янка Юхнавец • Лявон Луцкевіч • Леанід Карась • Васіль Быкаў • Артур Вольскі • Рыгор Клімовіч • Уладзімер Салавей • Алесь Усюкевіч • Янка Сурвіла • Кастусь Акула • Янка Філістовіч • Лідзія Вакулоўская • Уладзімер Кулажанка • Вольга Церашчатава Алесь Адамовіч • Мікола Канаш • Кастусь Рамановіч • Міхал Дубянецкі • Зора Кіпель Міхась Ракевіч • Міхась Лічко • Васіль Мядзелец • Алесь Юршэвіч • Уладзімер Дамашэвіч Павал Жук • Расьціслаў Аапіцкі • Анатоль Грыцкевіч • Лявон Баразна • Уладзімер Шатон Алег Табола • Яўген Глебаў • Арлен Кашкурэвіч • Ніна Асіненка • Валянцін Тарас • Алесь Петрашкевіч • Галіна Русак • Вера Бартуль • Уладзімер Караткевіч • Ангеліна Бароўка Генадзь Кісялёў • Юры Карачун • Мікола Прашковіч • Вячаслаў Адамчык • Уладзімер Кармілкін • Аляксей Логвін • Уладзімер Конан • Васіль Мельяновіч • Карлас Шэрман • Яўген Лугін • Рыгор Барадулін • Юрка Геніюш • Генадзь Каханоўскі • Барыс Сачанка • Генадзь Бураўкін • ВіктарТураў • Яўген Шабан • Міхась Стральцоў • Мікола Купрэеў • Пятро Драчоў Георгі Таразевіч • Яўген Кулік • Валянцін Ждановіч • Васіль Гроднікаў • Міхась Чарняўскі Барыс Родзіч • Анатоль Канапелька • Алесь Каралёў • Кастусь Тарасаў • Уладзімер Мулявін Анатоль Сербантовіч • Іван Ласкоў • Вера Церлюкевіч • Вячаслаў Дубінка • Міхась Ткачоў Ніна Мацяш • Міхась Раманюк • Яўген Будзінас • Алесь Лабанок • Валеры Сьлюнчанка Кастусь Мысьлівец • Яўген Шатохін • Галіна Сямдзянава • Мікола Селяшчук • Віталь Скалабан • Мікола Трухан • Уладзімер Плешчанка • Мікалай Ільніцкі • Уладзімер Пузыня Ібрагім Канапацкі • Марыя Мацюкевіч • Генадзь Карпенка • Аляксей Філіпчанка • Генадзь Грушавы • Віталь Гарановіч • Алесь Емяльянаў • Генадзь Кулажанка • Уладзіслаў Рубанаў Валеры Масьлюк • Сяргей Кавалёў • Валеры Шаблюк • Алесь Асташонак • Уладзіслаў Пятрайціс • Уладзімер Емяльянчык • Сяргей Войчанка • Андрэй Грабаў • Анатоль Майсеня Вераніка Чаркасава • Віктар Івашкевіч • Анатоль Сыс • Сяржук Цімохаў • Ігар Гермянчук Арына Вячорка • Юры Завадзкі • Пётар Марцаў • Тацяна Сапач • Аляксей Мельнікаў Сяржук Вітушка • Зьміцер Сідаровіч • Андрэй Пяткевіч • Юры Гумянюк • Віталь_Сіліцкі Юрась Бушлякоў • Дзяніс Хвастоўскі • Уладзімер Каткоўскі • Міхал Шарамет • Ганна Ўланава Міхал Жызьнеўскі • Аўгіньня Дзянісава
радыё свабода
імёны свабоды
Уладзімер Арлоў
імёны свабоды
Выданьне трэцяе, дапрацаванае й дапоўненае
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Рэцэнзэнты:
Алег Рардзіенка
Уладзімер Аяхоўскі, кандидат гістарычных навук
Захар Шыбека,
доктар гістарычных навук, прафэсар
Шчыры дзякуй Культурна-адукацыйнай Фундацыі
Орса Рамана й Уладзімеру Джэйгалу.
Уладзімер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 668 с.: іл.
Заснавальнік і каардынатар сэрыі
Аляксандар Аукашук
Рэдактар Кацярына Гарэлік
Мастак Генадзь Мацур
Карэктары Аія Кісял'ёва, Аляксандра Макавік, Мікола Раліаноўскі
У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Пітэра Бэнінджэра, Вячаслава Дубінкі, Анатоля Клешчука, Джона Кунстатэра, Глеба Лабадзенкі, Георгія Ліхтаровіча, Сяргея Плыткевіча, Дзяніса Раманюка, Язэпа Чаховіча, агенцтва БелаПАН, Эўрарадыё, Радыё Свабо­да, Intex-press, Vytoki.net, з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакумэнтаў, Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва, Грамадзкага аб’яднаньня «Дыярыюш», Музэю гісторыі і культуры габрэяў Беларусі, Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі, Полацкага нацыянальнага гістарычна-культурнага запаведніку, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і асабістых фотаархіваў Уладзімера Арлова, Алега Гардзіенкі, Зьмітра Герасімовіча, Ірыны Жарнасек, Віктара Жыбуля, Валерыя Задалі, Міхася Казлоўскага, Людмілы Кулажанкі, Уладзімера Ляхоўскага, Генадзя Мацура, Гальяша Патаповіча, Зьмітра Санько, Віталя Скалабана, Тацяны Белавус, Сяргея Харэўскага, Міхася Чарняўскага, Сяргея Яріпа.
Асаблівая падзяка за дапамогу ў працы над тэкстам і пошуку фотаілюстрацыяў — сваякам, сябрам і знаёмым герояў кнігі.
© Уладзімер Арлоў, 2007, 2009, 2015
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2007, 2009, 2015 FOL
ISBN 978-0-929849-71-3
Зьмест
Энцыкляпэдыя любові. Аляксандар Аукашук 14
Тадэвуш Рэйтан 16
Тадэвуш Касьцюшка 18
Тамаш Ваўжэцкі     20
Якуб Ясінскі 22
Стафан Грабоўскі 24
Ян Баршчэўскі 26
Казімер Чарноўскі 28
Міхал Рукевіч 30
Тамаш Зан 32
Валенці Ваньковіч 34
Міхал Валовіч 36
Эмілія Плятэр 38
Напалеон Орда 40
Сымон Канарскі 42
Генрык Дмахоўскі 44
Аляксандар Рыпінскі 46
Яўстах Тышкевіч 48
Францішак Савіч 50
Арцём Вярыга-Дарэўскі 52
Аляксандар Незабытоўскі 54
Ахіла Банольдзі 56
Рамуальд Траўгут 58
Людвік Нарбут 60
Флярыян Даноўскі 62
Цэлястын Цэханоўскі 64
Міхал Цюндзявіцкі 66
Міхал Андрыёлі 68
Каміла Марцінкевіч 70
Баляслаў Калышка 72
Кастусь Каліноўскі 74
Альгерд Абуховіч 76
Адам Пуслоўскі   78
Эдвард Вайніловіч ...   -.80
Мікалай Судзілоўскі 82
Янка Лучына 84
Ігнат Грынявіцкі 86
Магдалена Радзівіл 88
Ігнат Буйніцкі 90
Мітрафан Доўнар-Запольскі 92
Раман Скірмунт 94
Лявон Вітан-Дубейкаўскі 96
Есіф Стаброўскі 98
Аляксандар Уласаў 100
Цётка 102
Мікалай Шамяціла 104
Васіль Захарка 106
Мэльхісэдэк 108
Пётра Крачэўскі 110
Іван Пуліхаў 112
Вацлаў Іваноўскі 114
Усевалад Ігнатоўскі 116
Янка Журба   —118
Іван Луцкевіч    120
Уладзіслаў Галубок 122
Янка Купала   124
Якуб Колас 126
Станіслаў Булак-Балаховіч 128
Францішак Аляхновіч   130
Вацлаў Ластоўскі 132
Язэп Лёсік 134
Антон Луцкевіч 136
Палута Бадунова 138
Сымон Рак-Міхайлоўскі 140
Вячаслаў Селях-Качанскі 142
Юліяна Вітан-Дубейкаўская 144
Мікола Равенскі 146
Уладзімер Пракулевіч   148
Фабіян Шантыр 150
Язэп Драздовіч 152
Вінцэнт Гадлеўскі 154
Язэп Мамонька 156
Даніла Васілеўскі 158
Антоні Ляшчэвіч 160
Сяргей Палуян 162
Клаўдзі Дуж-Душэўскі 164
Язэп Варонка 166
Макар Краўцоў 168
Антон Баліцкі 170
Аркадзь Смоліч 172
Іван Саланевіч 174
Янка Станкевіч 176
Максім Багдановіч 178
Андрэй Цікота 180
Адам Станкевіч   ....182
Рыгор Шырма 184
Антон Сокал-Кутылоўскі 186
Аляксандар Чарвякоў 188
Зоська Верас _ 190
Канстанцыя Буйла 192
Максім Гарэцкі 194
Аляксандар Ружанцоў 196
Аляксандар Ляўданскі 198
Кастусь Езавітаў 200
Паўліна Мядзёлка 202
Леаніла Чарняўская 204
Казімер Смулька 206
Францішак Кушаль 208
Тамаш Грыб 210
Ванда Лявіцкая 212
Васіль Русак 214
Ігнат Канчэўскі 216
Аляксандар Орса 218
Зьміцер Прышчэпаў 220
Язэп Адамовіч 222
Юрка Лістапад 224
Лявон Савёнак 226
Леў Акіншэвіч 228
Яўхім Кіпель 230
Якуб Харэўскі 232
Аляксандар Адамовіч 234
Міхал Забэйда-Суміцкі 236
Пётра Сергіевіч 238
Уладзімер Дубоўка 240
Хася Прусьліна 242
Сяргей Пясецкі 244
Апалёнія Савёнак 246
Міхась Зарэцкі 248
Янка Геніюш 250
Вацлаў Пянткоўскі 252
Міхал Аяпеха     254
Тодар Кляшторны 256
Мікола Абрамчык 258
Натальля Арсеньнева 260
Тамара Цулукідзэ 262
Марыя Кіпель 264
Янка Шутовіч 266
Алесь Дудар 268
Паўлюк Шукайла 270
Нічыпар Мяцельскі 272
Стэфанія Станюта 274
Юрка Віцьбіч 276
Мікола ўлашчык 278
Сяргей Новік-Пяюн 280
Аляксандра Саковіч 282
Станіслаў Станкевіч 284
Натальля Вішнеўская 286
Барыс Кавэрда 288
Міхал Вітушка 290
Рыгор Крушына 292
Мікалай Лапіцкі 294
Апалёнія Пяткун 296
Яўгенія Пфляўмбаўм 298
Валеры Маракоў 300
Антон Адамовіч 302
Лукаш Калюга 304
Сяргей Ракіта 306
Яніна Каханоўская 308
Пятро Конюх 310
Ларыса Геніюш 312
Зьмітрок Астапенка 314
Вітаўт Тумаш 316
Уладзімер Дудзіцкі —     318
Леў Гарошка 320
Петра Сыч 322
Аўген Калубовіч 324
Пятро Бітэль 326
Вячаслаў Шыдлоўскі 328
Тодар Лебяда   330
Лявон Случанін 332
Казімір Сьвёнтак 334
Часлаў Сіповіч 336
Уладзіслаў Чарняўскі 338
Янка Брыль 340
Вячаслаў Зайцаў 342
Франціш Бартуль 344
Мікалай Пятрэнка    „346
Леся Беларуска 348
Мікола Дэмух 350
Барыс Рагуля   352
Аляксей Карпюк 354
Язэп Юхо 356
Мікола Ермаловіч 358
Янка Юхнавец 360
Лявон Луцкевіч 362
Леанід Карась 364
Васіль Быкаў     ..366
Артур Вольскі   368
Рыгор Клімовіч 370
Уладзімер Салавей      372
Алесь Усюкевіч 374
Янка Сурвіла 376
Кастусь Акула 378
Янка Філістовіч 380
Лідзія Вакулоўская 382
Уладзімер Кулажанка 384
Вольга Церашчатава 386
Алесь Адамовіч     388
Мікола Канаш 390
Кастусь Рамановіч 392
Міхал Дубянецкі 394
Зора Кіпель 396
Міхась Ракевіч 398
Міхась Лічко 400
Васіль Мядзелец .402
Алесь Юршэвіч 404
Уладзімер Дамашэвіч 406
Павал Жук 408
Расьціслаў Лапіцкі 410
Анатоль Грыцкевіч 412
Лявон Баразна 414
Уладзімер Шатон 416
Алег Табола 418
Яўген Глебаў 420
Арлен Кашкурэвіч 422
Ніна Асіненка 424
Валянцін Тарас 426
Алесь Петрашкевіч 428
Галіна Русак 430
Вера Барт-уль 432
Уладзімер Караткевіч 434
Ангеліна Бароўка 436
Генадзь Кісялёў 438
Юры Карачун 440
Мікола Прашковіч 442
Вячаслаў Адамчык 444
Уладзімер Кармілкін 446
Аляксей Логвін 448
Уладзімер Конан .450
Васіль Мельяновіч 452
Карлас Шэрман .454
Яўген Лугін 456
Рыгор Барадулін 458
Юрка Геніюш .460
Генадзь Каханоўскі 462
Барыс Сачанка 464
Генадзь Бураўкін .466
Віктар Тураў .468
Яўген Шабан 470
Міхась Стральцоў 472
Мікола Купрэеў 474
Пятро Драчоў 476
Георгі Таразевіч 478
Яўген Кулік .480
Валянцін Ждановіч 482
Васіль Гроднікаў 484
Міхась Чарняўскі 486
Барыс Родзіч 488
Анатоль Канапелька 490
Алесь Каралёў 492
Кастусь Тарасаў 494
Уладзімер Мулявін 496
Анатоль Сербантовіч 498
Іван Ласкоў 500
Вера Церлюкевіч 502
Вячаслаў Дубінка 504
Міхась Ткачоў 506
Ніна Мацяш 508
Міхась Раманюк 510
Яўген Будзінас   512
Алесь Лабанок 514
Валеры Сьлюнчанка 516
Кастусь Мысьлівец 518
Яўген Шатохін 520
Галіна Сямдзянава 522
Мікола Селяшчук 524
Віталь Скалабан 526
Мікола Трухан 528
Уладзімер Плешчанка 530
Мікалай Ільніцкі 532
Уладзімер Пузыня 534
Ібрагім Канапацкі 536
Марыя Мацюкевіч 538
Генадзь Карпенка 540
Аляксей Філіпчанка 542
Генадзь Грушавы 544
Віталь Гарановіч 546
Алесь Емяльянаў 548
Генадзь Кулажанка 550
Уладзіслаў Рубанаў 552
Валеры Масьлюк 554
Сяргей Кавалёў 556
Валеры Шаблюк 558
Алесь Асташонак 560
Уладзіслаў Пятрайціс 562
Уладзімер Емяльянчык 564
Сяргей Войчанка 566
Андрэй Грабаў 568
Анатоль Майсеня 570
Вераніка Чаркасава 572
Віктар Івашкевіч 574
Анатоль Сыс 576
Сяржук Цімохаў 578
Ігар Гермянчук 580
Арына Вячорка 582
Юры Завадзкі 584
Пётар Марцаў 586
Тацяна Сапач 588
Аляксей Мельнікаў 590
Сяржук Вітупіка 592
Зьміцер Сідаровіч 594
Андрэй Пяткевіч 596
Юры Гумянюк 598
Віталь Сіліцкі 600
Юрась Бушлякоў 602
Дзяніс Хвастоўскі 604
Уладзімер Каткоўскі 606
Міхал Шарамет 608
Ганна ўланава 610
Міхал Жызьнеўскі 612
Аўгіньня Дзянісава 614
Паказьнік асобаў 616
Summary 650
Пра аўтара 651
Энцыкляпэдыя любові
Прадмова да першага выданьня
Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў.
Гэта не храналягічны даведнік, хоць на хвалях «Свабоды» ад 1 студзеня 2006-га да 25 сакавіка 2007-га прагучалі сотні імёнаў, абраных аўтарам з нацыянальнага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося згадаць у этэры, тым больш зьмясьціць пад адной вокладкай).
Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага руху, распрацаваныя крытэры, зробленая клясыфікацыя.
Гэта не дакумэнтальна-архіўнае дасьледаваньне, хоць даты, месцы і падзеі вывераныя, а многія факты знойдзеныя й апублікаваныя ўпершыню.
Гэта не мастацкая проза і не гістарычная эсэістыка, хоць кожны разьдзел чытаецца як маланка і ўражвае як раман.
Гэта ня кніга мёртвых, хоць яе складаюць лёсы людзей, якіх ужо няма сярод жывых.
Гэта аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, волі й незалежнасьці.
Гэта імёны, якія будуць жыць, пакуль жыве Беларусь.
Гэта вянок нашай свабоды.
Працяг будзе.
Аляксандар Аукашук, Радыё Свабода
імёны свабоды
У лёсавызначальныя для дзяржавы моманты заўсёды знаходзяцца асобы, якія не скараюцца й у самых безнадзейных абставінах. Няхай ix змаганьне ня мае шанцаў на посьпех. Але яно заўсёды мае ша­
нец стаць прикладам — дзеля працягу.
Галоўныя рысы характару Тадэвуша — гарачы патрыятызм і надзвычай высокае пачуцьцё ліцьвінскага гонару — на ўсю поўніцу выявіліся яшчэ ў раньнім юнацтве ў Віленскім калегіюме айцоў-езуітаў. Калі шкаляры, падзяліўшыся на «ліцьвінаў» ды «маскалёў», гулялі ў вайну і Рэйтану выпадала быць «ліцьвінам», ён заўсёды апынаўся ў ліку
Тадэвуш Рэйтан
пераможцаў.
Праз колькі гадоў ён убачыць у доме сваёй нарачонай партрэт расейскага імпэратара Пятра I і адразу абвесьціць пра намер адмовіцца ад шлюбу.
Тым часам дзяржаўны лёс Радзімы наших продкаў апынуўся пад пагрозаю. Патрыятычныя сілы стварыліў 1768-музброенае аб’яднаньне, вядомае як Бар­ская канфэдэрацыя. Цягам чатырох гадоў Рэйтан ваяваў у шэрагах тых, хто імкнуўся пазбавіць Вялікае Княства Літоўскае ад ганебнага ра­сейскага пратэктарату.
1772 год стаўся для дзяр­жавы чорным. Расея, Аўстрыя і Прусія ўчынілі першы падзел Рэчы Паспалітай. Усходнія беларускія землі апынуліся ў кіпцюрах
дзьвюхгаловага арла. Пад ціскам Расеі вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст даў згоду сабраць Сойм, каб узаконіць падзел.
Дэпутат (пасол) ад Наваградзкага павету Рэйтан атрымаў катэгарычную інструкцыю: патрабаваць безумоўнай эвакуацыі расейскіх войскаў з абшару Вялікага Княства.
На Сойме Тадэвуша падтрымліваюць адзінкі. Толькі за згоду пакінуць залю яму прапануюць дзьве тысячы дукатаў. У адказ Тадэвуш выхоплівае шаблю.
Асабліва драматычны характар падзеі набываюць у часе патрыятычнай прамовы другога наваградзка­га пасла Самуэля Корсака. Калі дэпутаты-здраднікі пачалі выходзіць з залі, Рэйтан лёг крыжам перад дзьвярыма і закрычаў: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!»
Назаўтра расейскі пасланьнік выставіў вялікаму кня­зю і каралю ўльтыматум: альбо падпарадкаваньне, альбо ўвядзеньне ў Варшаву 50-тысячнага войска. Даведаўшыся пра здраду караля, залю пакінулі апошнія абаронцы незалежнасьці, апрача Рэйтана, Корсака і менскага дэпутата Станіслава Багушэвіча. Тадэвуш адмовіўся ад ежы, або, кажучы сучаснай моваю, абвясьціў галадоўку...
Неверагоднае напружаньне тых дзён не мінулася бясьсьледна. Рэйтан апынуўся ва ўладзе цяжкай хваробы. Рэшту жыцьця яму было наканавана бавіць у роднай Грушаўцы.
Сучасьнікі лічылі Рэйтана нацыянальным героем.
Вяртаньне яго постаці ў нашую гістарычную сьвядомасьць адбылося толысі ў 1990-я. Штогод у Грушаўцы ладзіцца фэст памяці героя. Людзей з палаты прадстаўнікоў ці з савету рэспублікі там не заўважалі.
Тадэвуш Рэйтан
Ахрышчаны 20.8.1742, в. Грушаўка, цяпер Ляхавіцкі раён — 8.8.1780, в, Грушвўкі.
Тадэвуш Касьцюшка
Мы звыклі ўспрымаць яго забранзавелым і кананізаваным. А мне Касьцюшка падабаецца як рамантычны каханак і авантурнік. Каб ня гэтыя якасьці, хто ведае, ці стаў бы ён нацыянальным героем Беларусі, Польшчы й ЗША і ганаровым грамадзянінам Францыі...
Яе звалі Людвіка Сасноўская. Ейны бацька ня даў згоды на шлюб зь сьціплым хатнім настаўнікам, і маладыя закаханыя рыхтаваліся да ўцёкаў. Чамусьці такія пая­ны заўсёды раскрываюцца занадта рана... Так Тадэвуш з 80 дукатамі ў кішэні апынуўся на шляху зь Беларусі
ў Францыю, а затым у Но­вы Сьвет.
У Х1Т1 годзе змагары за незалежнасьць паўночнаамэрыканскіх калёніяў атрымалі над ангельцамі бліскучую перамогу пад Саратогай, у выніку чаго было дасягнутае афіцыйнае прызнаньне Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Ваенныя гісторыкі ЗША сьцьвярджаюць, што зарукаю гэтага трыюмфу сталіся якраз непрыступныя фартыфікацыі, збудаваныя палкоўнікам-інжынэрам Касьцюшкам...
Яго заслугі ў барацьбе за свабоду Злучаных Штатаў былі ацэненыя надзвычай высока: званьне генэрала, найвышэйшая баявая ўзнагарода краіны — ордэн Цынцыната, амэрыканскае грамадзянства, пажыцьцёвая пэнсія й зямельны надзел. (Пазьней, у тэстамэнце, ён перадасьць усю маёмасьць свайму добраму сябру, аўтару Дэклярацыі незалежнасьці ЗША Томасу Джэфэрсану, даручыўшы выкарыстаць грошы на вы­куп нэграў-рабоў.)
Уразіўшы нядаўніх баявых таварышаў, поплеч зь якімі ваяваў сем гадоў, Касьцюшка адмаўляецца ад кар’еры ў маладой амэрыканскай дзяржаве і сядае на карабель, каб вярнуцца на радзіму, у Літву-Беларусь.
На календарь! — 1784-ы. Празь дзесяць гадоў рэспубліканскія ідэалы запаляць сэрца генэрала — і ён ста­не на чале антыцарскага вызвольнага паўстаньня...
У наших беларускіх ши­ротах час рухаецца сваім, пакручастым шляхам. I ўсё ж, і ўсё ж...
У 1970-я, гады майго студэнцтва, мы мусілі ведаць, што Касьцюшка — паляк і герой зусім ня нашай гісторыі. (Дарэчы, сам
ён у жыцьцяпісе адназнач-
на засьведчыў: «Нарадзіўся я ліцьвінам».) «Нашым» быў Сувораў, войскі якога патапілі паўстаньне 1794 ГО­ДУ Ў крыві.
Да 260-годзьдзя Андрэя Тадэвуша ў Мерачоўшчыне — адноўленай сядзібе Касьцюшкаў каля Косава —■ адчынены музэй.
Магчыма, мы дажывем да таго дня, калі ў гонар Касьцюшкі будзе пераназваная менская сувораўская
вучэльня.
Здавалася б, нейкае спадзяваньне на гэта дае зьяўленьне ў сталіцы помніка паўстанцкаму правадыру, створанага скульптарам Алесем Шатэрнікам. Праўда, помнік знаходзіцца на тэрыторыі амэрыканскай амбасады...
Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка
Ахрышчаны 12.2.1746, фальварак Мерачоўшчына, цяпер Івацэвіцкі раён —
15.10.1817, Салятурн (Салюр), Швайцарыя.
Перапахаваны ў Вавэльскім замку, Кракаў, Польшча.
Ня ведаю, ці падлічаная колькасьць выступаў у Вярхоўным Савеце Беларусі Зянона Пазьняка, але дакладна вядома, што за два стагодзьдзі да яго па­
сол ад шляхты Браслаўскага павету Вялікага Княства Літоўскага Тамаш Ваўжэцкі браў слова на гістарычным для Рэчы Паспалітай Чатырохгадовым сойме 1788—1792 гадоў роўна 169 разоў.
Параўнаньне не выглядае некарэктным, бо і тады, і на пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя вырашаўся лёс Бацькаўшчыны.
Палымяныя прамовы Ваўжэцкага прысьвячаліся
Тамаш
Ваўжэцкі
рэформам, што павінны былі пазбавіць дзяржаву залежнасьці ад Расеі. Дэпутатаў, каго прыемна, а каго — наадварот, уразіла тое, што, ставячы на аб-
меркаваньне прапанову палепшыць стан сялянаў, браслаўскі пасол у сваім маёнтку ўжо скасаваў паншчыну і даў былым прыгонным волю.
Бліскучы прамоўца і тонкі знаўца права, Тамаш Ваўжэцкі спрычыніўся да прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня 1791 году — дру­гой у сьвеце (пасьля Канстытуцыі ЗША) і першай у Эўропе.
Канстытуцыя выводзіла дзяржаву нашых продкаў на шлях прагрэсіўнага разьвіцьця. Абвяшчаліся свабода друку і сумленьня, галоснасьць і незалежнасьць суду, рэлігійная талеранцыя й стварэньне ўраду, які павінен служыць не аднаму стану, а ўсяму грамадзтву.
Але час быў страчаны.
Далейшы лёс дзяржавы нашых продкаў ужо трымалі ў сваіх руках замежныя манархі. У Pacei канстытуцыяй i ня пахла. Імпэратрыца Кацярына II лічыла, што «конституция обошлась бы стране еще дороже само­державия».
У 1792-м статысячная расейская армія перайшла мяжу Рэчы Паспалітай. Вынікам інтэрвэнцыі стаўся новы, другі падзел дзяржавы.
Продкі адказалі паўстаньнем, якое ўзначаліў ліцьвін Тадэвуш Касьцюшка.
Пасьля перамогі патрыётаў у Вільні Ваўжэцкі стаў сябрам паўстанцкага ўраду — Найвышэйшай Літоўскай Рады.
Атрымаўшы званьне генэрал-лейтэнанта, ён кіраваў аддзеламі інсургентаў у Жамойці і Курляндыі, а затым пад ціскам шматкроць большых царскіх войскаў вывеў сваіх людзей у ваколіцы Горадні. Калі Касьцюш­ка трапіў у палон, Ваўжэцкага абралі «найвышэйшым начальнікам» — правадыром паўстаньня ўва ўсёй Рэ­чы Паспалітай.
Па капітуляцыі Варшавы Тамаш ператварыўся ў вязьня Петрапаўлаўскай фартэцы й аўтара ўспамінаў. Паводле запавету яго пахавалі на радзіме. У 1990-я гады аднымі зь першых знайшлі сьцежку да апошняга прыстанку Ваўжэцкага сябры полацкага гістарычнага клюбу «Вытокі».
Будзеце ў Відзах, наведайце магілу героя, што бараніў незалежнасьць Айчыны як з парлямэнцкай трыбуны, так і з зброяю ў руках.
Тамаш Ваўжэцкі
7.3.1753, маёнтак Мэйшты, цяпер Пітва —
5.8.1816, Варшава, Польшча.
Пахаваны ў мяст. Відзы, Браслаўскі раён.
Ясінскі
Ягонае імя знаходзіцца ў ценю Касьцюшкі, між тым менавіта Якуб Ясінскі кіраваў вызвольным паўстаньнем 1794 году на абшарах дзяржавы нашых прадзедаў •— Вялікага Княства Літоўскага.
У ноч на 23 красавіка патрыёты авалодалі Вільняй, дзе ўладу ўзяў у свае рукі Часовы ўрад — Найвышэйшая Літоўская Рада. Яна прызначыла Ясінскага камэндантам арміі Вялікага Княства Літоўскага, іначай кажучы, паставіла яго на чале збройных сілаў паўстанцаў.
Трыццацітрохгадовы афіцэр належаў да гэтак званых «віленскіх якабінцаў» — прыхільнікаўідэяў Францускае рэвалюцыі, што выступалі з патрабаваньнямі рэспублікі, роўнасьці станаў і адмены прыгону. Маючы паэтычныя здольнасьці, ён быў аўтарам патрыятычных твораў, у тым ліку напісаных па-беларуску вершаваных праклямацыяў. У ягоных аддзелах сьпявалі «Песьню беларускіх жаўнераў»:
Нашто землю нам забралі?
Пашто ў путы закавалі? \акуль будзем так маўчаці? Годзе нам сядзецъ у хацеі Возьмем косы ды янчаркі, Пойдзем гордыя гнуцъ каркі! Пойдзем жыва да. Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкд. Няхай маскаль уступав, Няхай беларусаў знаеі
Інсургенты, якіх у Вялікім Княстве налічвалася сорак тысяч, узялі Берасьце, Горадню, Наваградак, Слонім, Пінск, Ліду, Браслаў... У траўні 1794-га Ясінскі з дывізіяй, у якой большую частку складалі сяляне, разграміў расейцаў каля Палянаў, паблізу Ашмян. За гэтую перамогу ён атрымаў ранг генэрал-лейтэнанта.
Але ў паўстанцкім кіраўніцтве не было адзінства. Напалоханы радыкалізмам Ясінскага, Касьцюшка адхіліў яго ад камандаваньня. Літоўская Рада была абвінавачаная ў сэпаратызьме й распушчаная. Між тым у Беларусі зьявіліся рэгулярныя карныя войскі на чале з Суворавым...
Паўстаньне згасала. 4 лістапада Сувораў штурмам захапіў варшаўскае прадмесьце Прагу (правабярэжжа Віслы), дзе яго салда-
ты зь нечалавечай лютасьцю зьнішчылі ўсіх абаронцаў і жыхароў — блізу дваццаці пяці тысяч.
Чытаць сьведчаныгі пра тую разьню проста вусьцішна: расейцы не шкадавалі нікога. У мацярок адбіралі ад грудзей немаўлятаў, каб ня вырасьлі й не адпомсьцілі. Манашак, што засталіся ў кляштарах, згвалцілі й зарэзалі... Побач зь людзкімі целамі на вуліцах і пляцах грувасьціліся трупы коней, сабак і катоў, бо разьюшаныя крывёю расейскія салдаты не выпускалі жывымі нават жывёлаў.
У той дзень мужна сустрэў сваю сьмерць у баі й Якуб Ясінскі.
Ці чулі вы што-небудзь пра ўшанаваньне ў Беларусі ягонай памяці? Ці ёсьць дзе-небудзь вуліца ягонага імя? Затое вуліц Суворава — дзясяткі...
Якуб Ясінскі
24.7.1761, Пазнаншчына, Польшча —
4.11.1794, Варшава, Польшча.
Пасьля прэзэнтацыі апошняга выданьня маёй дзіцячай кніжкі гістарычных апавяданьняў «Адкуль наш род» да мяне падыйшла па аўтограф маладая жанчына з сынам. Хлопчыка звалі Стафан. Натхніўшыся гэтым ня вельмі частым імем, я пажадаў малому ніколі не забываць, адкуль ягоны беларускі род, іначай дзядзь-
ка Арлоў надае па срацы.
Прачытаўшы пагрозьлівы надпіс, мама засьмяялася, а потым сур’ёзна сказала: «А ён свой род не забудзе».
«Таму што я Стафан Грабоўскі», — картавячы, але трэ-
ба было бачыць, зь якім гонарам, адказаў малы, а яго
Стафан Грабоўскі
маці папрасіла ў будучых выданьнях кніжкі абавязкова зьмясьціць апавяданьне і пра іх знакамітага продка.
Выданьне тое яшчэ чакае сустрэчы з чытачом, але дадзенае на прэзэнтацыі абяцаньне спраўджанае.
У аповедзе я пішу, як Стафан Грабоўскі, які жыў за два стагодзьдзі да свайго сучаснага юнага аднайменьніка, выхоўваўся ў Варшаўскай рыцарскай шко­ле, а потым служыў у арміі Вялікага Княства Літоўскага, усходняя частка якога ўжо была адарваная й далучаная да азіяцкай царскай імпэрыі.
Стафан належаў да славутага пратэстанцкага роду.
У XVIII стагодзьдзі адзіную магчымасьць кар’еры для абмежаваных у пра­вах пратэстантаў адкры-
вала вайсковая служба, і ён упэўнена падымаўся па яе прыступках.
Калі ў 1793-м Расея пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай захапіла і цэнтральныя беларускія землі, падпалкоўнік Грабоўскі далучыўся да падрыхтоўкі патрыятычнага паўстаньня ў Вільні.
У часе вызваленьня нашай колішняй сталіцы ад расейцаў у красавіку 1794-га галоўную ролю адыграў якраз ягоны аддзел.
У паўстанцкім войску Вялікага Княства, якім камандаваў паплечнік Касьцюшкі Якуб Ясінскі, падначаленыя Грабоўскага былі адной з найбольш баявых частак.
Менавіта Стафан на чале дзьвюхтысячнага кор­пусу зьдзейсьніў пасьпяховы рэйд на Меншчыну й Магілеўшчыну па маршруце Араны — Койданава — Пухавічы — Бабруйск — Любань.
Я напісаў і пра тое, як у 1812-м Грабоўскі разам з тысячам! нашых суайчыньнікаў вітаў Вялікую армію Напалеона, спадзеючыся аднавіць зь яго дапамогаю страчаную дзяржаву.
У званьні генэрал-маёра Стафан Грабоўскі ўзначальваў Вайсковы камітэт у Вільні.
Аднак францускі імпэратар, пад сьцягамі якога ваявалі ня менш за 25 тысяч ліцьвінаў-беларусаў, вёў сваю гульню...
Пакуль кніжка «Адкуль наш род» дапісвалася і ў некалькі разоў вырастала, вырас і сам Стафан. Буду чакаць яго з сынам на новай прэзэнтацыі.
Стафан Грабоўскі
24.6.1767, в. Асташына, цяпер Наваградзкі раён —
4.6.1847, Варшава, Польшча.
Калі вы яшчэ не чыталі кнігу «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастичных апавяданьнях», вас чакае сапраўднае адкрыцьцё цэлага дзівоснага сьвету легендаў, паданьняў, таямнічых гісторыяў.
Калі ж згаданая кніга вамі ўжо прачытаная, вы пераканаліся, што сучасьнікі зусім не беспадстаўна параўноўвалі яе з усясьветна вядомым казачным цыклем «Тысячы й адной ночы».
«Шляхціча Завальню», які зрабіў бы гонар прыгожаму пісьменству любога народу, стварыў паўтара стагодзьдзя таму адзін з заснавальнікаў новай беларускай літара-
Ян
Баршчэўскі
туры Ян Баршчэўскі. Дзікае, запаведнае й неверагодна таямнічае возера Нешчарда на самай поўначы Беларусі было для Яна тым, чым для ягонага сучасьніка і добрага знаёмага Адама Міцкевіча — Сьвіцязь.
Будучы пісьменьнік яшчэ пасьпеў атрымаць дыплём Полацкай езуіцкай акадэміі, якая мела ста­тус унівэрсытэту і была ня толькі вельмі значным цэнтрам асьветы і культу­ры, але і моцным асяродкам духоўнай апазыцыі царызму.
У той час расейскія калянізатары пераходзілі да жорсткай і пасьлядоўнай палітыкі канчатковага выключэньня Літвы-Беларусі з эўрапейскага цывілізацыйнага кантэксту.
Зачыненая ў 1820 годзе Акадэмія сталася адной зь першых ахвяраў.
Баршчэўскі глыбока перажываў барбарскую дзяльбу і вываз у Расею велізарнай бібліятэкі й архіву, дзе мог быць бясцэнны Полацкі летапіс, унікальных калекцыяў акадэмічнага музэю й карціннай галерэі з палотнамі Рубэнса ды іншых славутых эўрапейскіх майстроў.
Непаўторныя вобразы Яна Баршчэўскага, надзеленага адметным полацкім мэнталітэтам, несьлі магутны зарад нацыянальнай ідэі.
Невыпадкова яго галоўная кніга прыйшла да сучаснага беларускага чытача толькі ў 1990 годзе, прычым — сьведчу гэта як рэдактар таго выданьня — першы саракатысячны наклад быў распрададзены цягам двух месяцаў.
«Шляхціч Завальня» вытрымаў некалькі перавыданьняў, аднак дагэтуль няма ні вуліцы Баршчэўскага ў Полацку, ні помніку знакамітаму пісьменьніку, ні нават мэмарыяльнае дошкі ў ягоны гонар на сьценах Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, некалькі факультэтаў якога пераехалі ўжо ў карпусы былой Полацкай акадэміі.
У цяперашніх «генэралаў ад культуры» фантазія Яна Баршчэўскага, несумнеўна, выклікае падазрэньні. Ну што там за нейкая загадкавая Плачка блукае па Прыдзьвіньні? Што яна аплаквае? Зьнішчаныя касьцёлы і цэрквы? Зьніклы Крыж Сьвятой Эўфрасіньні? Выцесьненую на задворкі мову?..
Але і «генэралаў» сьпішуць у глухую адстаўку, а «Шляхцічам Завальнем» будуць зачытвацца і ўнукі нашых унукаў.
Ян Баршчэўскі
1792(7), в. Мурагі, цяпер Расонскі раён —
12.3.1851, Чуднаў, цяпер Жытомірская вобл., Украіна.
У Нацыянальным гістарычным музэі я маю два ўлюбёныя адмысловыя экспанаты.
Першы — гармата, якая стаіць каля ўваходу, бо якраз на яе выходзіць вакно майго гэтак званага кабінэту. Другі — мадэль субмарыны з музэйных фондаў, бо за ёю — адзін з самых незвычайных лёсаў, зь якімі я сустракаўся ў сваіх гістарычных штудыях.
Менскі шляхціч Казімер Чарноўскі, студэнт Пецярбурскай мэдычна-хірургічнай акадэміі, быў арыштаваны за прыналежнасьць да Нацыянальнага патрыятычнага таварыства і мусіў памяняць акадэмічныя аўдыторыі на
Казімер
Чарноўскі
адзіночку Петрапаўлаўскай фартэцы.
Яго дапытваў сам шэф жандараў генэрал Бэнкендорф, які ветліва прапанаваў Казімеру запісацца ў плат­ный агенты. 3 Чарноўскім
у генэрала (трэба сказаць, вялікага майстра такіх угавораў) атрымалася асечка.
У 1829-м на стол імпэратару Мікалаю I легла папера за подпісам ужо забытага небясьпечнага нелегала. Цар ня даў веры вачам: гэта была ня просьба пра памілаваньне, а фантастычная ідэя — пабудаваць для расейскага флёту падводны карабель.
Але факт застаецца фактам: беларус Чарноўскі ўпершыню ўва ўсясьветнай практыцы прапанаваў будаваць субмарыны цалкам з мэталу. Ен жа на чвэрць стагодзьдзя раней за галяндца Ван Эльвіна распрацаваў канструкцыю пэрыскопа і стаў аўтарам шэрагу іншых унікальных вынаходак.
Дзяржаўны злачынца, якога можна назваць і дзяржаўным вынаходнікам, чакаў калі не вызваленьня, дык хаця б паляпшэньня турэмных умоваў. Замест гэтага прыйшоў загад аб ягоным пераводзе ў Шлісэльбурскую цытадэль, дзе рэжым быў яшчэ страшнейшы.
У 1834-м рэгістрацыйная кніга цытадэлі папоўнілася
Кацярынінскі бастыён Петрапаўлаўскай фартэцы ў СанктПецярбургу, дзе быў зьняволены Казімер Чарноўскі
запісам пра этапаваньне злачынцы на высылку ў Ар­хангельск. Здавалася б, пасьля пяці гадоў адзіночнай камэры можна і супакоіцца. Але Казімер запрашае да сябе на кватэру двух высланых за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1831 году суайчыньнікаў, разьлівае па шклянках грог і прапануе захапіць порт і ўзяць на караблях курс на Гішпанію, каб дапамагчы пірэнэйскім рэвалюцыянэрам.
Адзін з удзельнікаў змовы старанна закусвае, а вярнуўшыся дадому, піша данос...
Ня выключана, што сярод наведнікаў нашага Нацыянальнага гістарычнага музэю раз-пораз трапляецца айчыннае турэмнае начальства. Магчыма, яму каля мадэлі субмарыны Чарноўскага таксама прыходзіць у галаву няўтульная думка пра ўдзельную вагу карысных для дзяржавы грамадзянаў сярод сёньняшніх вязьняў менскіх Валадаркі й «амэрыканкі».
Казімер Чарноўскі
1791, маёнтак Карытніца, цяпер Чэрвеньскі раён —
8.11.1847, Сарапул, Расея.
Есьць людзі, жыцьцёвы шлях якіх яўляе сабой зайздросны ўзор пасьлядоўнасьці й вернасьці юначым ідэалам. Праўда, словы пра зайздрасьць тут, відаць, ня самыя дакладныя, бо такія жыцьці маюць уласьцівасьць зусім не заўсёды складвацца шчасьліва.
Бязвусым юнаком Міхал Рукевіч, спадзеючыся на аднаўленьне незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага, ваяваў пад штандарамі з Пагоняй у «літоўскіх» войсках Напалеона, дзе служила 25 тысяч нашых суайчыньнікаў. Празь дзесяць гадоў у адным з сваіх вершаў ён пісаў:
Міхал
Рукевіч
Аык калі паклічуць трубы Нас у сонечны прасъцяг, дружна ўздымем вальналюбы Мы з Пагоняй нашай сьцягН
Зрэшты, дзесяцігодзьдзе было прысьвечанае зусім ня толькі складаньню вершаў. Вярнуўшыся з палону, куды Міхал трапіў у Францыі, ён вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, удзельнічаў у таемным патрыятычным таварыстве філяматаў, ствараў з аднадумцамі ягоныя філіі — таварыствы прамяністых і філярэтаў, а потым — падпольную арганізацыю «Згодных братоў»
(«Заранаў»), сябры якой, навучэнцы Беластоцкай і Сьвіслацкай гімназіяў, марылі пра вызваленьне Радзімы ад расейскага панаваньня.
У 1825-м частка «Заранаў» увайшла ў склад узьніклага з ініцыятывы Рукевіча (ён жыў пад Беластокам у вёсцы
* Пераклад з польскай Кастуся Цьвіркі.
Завыкі) рэвалюцыйнага таварыства «Ваенныя сябры». Ужо сам назоў красамоўна сьведчыў, што тут месца ранейшых летуценьняў занялі канкрэтныя й небясьпечныя для ўладаў справы.
Арганізацыя складалася зь мясцовых чыноўнікаў, гімназістаў, шляхцічаў, а найперш з афіцэраў і жаўнераў дысьлякаванага на Гарадзеншчыне і Беласточчыне Літоўскага асобнага корпусу царскай арміі. У ліку кіраўнікоў «Ваенных сяброў» быў капітан Канстанцін Ігельстром, які трымаў сувязь з расейскім дзекабрыстам Вільгельмам Кюхельбэкерам.
У сваіх лістах да паплечнікаў Міхал Рукевіч часта пісаў пра знаёмых, што любяць танцы пад добрую му­зыку. У перакладзе з кансьпірацыйнай мовы гэта былі ўдзельнікі таварыства.
Такіх «танцораў» набралася нямала — блізу пяцідзесяці. Яны вялі антыўрадавую прапаганду ў войсках, а сваімі мэтамі абвяшчалі змаганьне за «вольнасьць» і «ўсеагульны дабрабыт».
Празь дзесяць дзён пасьля паўстаньня дзекабрыстаў «Ваенныя сябры» сарвалі прысягу Мікалаю I у сапэрным батальёне, дзе адной з ротаў камандаваў Ігельстром. На болыпае сілаў не хапіла.
Рэвалюцыянэраў арыштавалі й аддалі пад суд. Рукевіча й Ігельстрома прысудзілі да пакараньня сьмерцю, якое замянілі дзесяцігадовай катаргай з далейшым пасяленьнем у Сібіры. Міхал адбываў пакараньне разам зь дзекабрыстамі. Роднай Літвы-Беларусі ён больш ня ўбачыў.
Міхал Рукевіч
12.11.1794, в. Гожна (?), Беласточчына —
11.9.1841, в. Коркіна, Забайкальле, Расея.
Упершыню пазнаёміўшыся з псторыяй таемных патрыятычных таварыстваў філяматаў і філярэтаў, я быў зьдзіўлены адноснай мяккасьцю пакараньняў, атрыманых іх удзельнікамі пасьля таго, як у 1823-м яны трапілі ў рукі паліцыі.
Тых, хто выступаў ня толысі за паляпшэньне асьветы, але і за зьнішчэньне прыгоннага ўціску сялянаў ды нацыянальную незалежнасьць народаў, у Расейскай імпэрыі павінны былі чакаць, прынамсі, турэмныя тэрміны.
Як выявілася, ратуючы сяброў, усю віну ўзяў на сябе выпускнік фізычна-матэматычнага факультэту Віленс-
Тамаш
кага ўнівэрсытэту, прэзыдэнт таварыства філярэтаў Тамаш Зан.
Ен быў зьняволены ў цытадэлі, астатніх арыштаваных, у ліку якіх знаходзіліся Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, выслалі ўглыб Расеі.
Адбываючы кару ў Арэнбургу, Тамаш, які меў схільнасьці як да дакладных навук, так і да паэзіі, не зламаўся й не замкнуўся ў сабе. Захаваліся зьвесткі, што ў 1833-м ён браў удзел у змове палітвысланых, што рыхтавалі збройнае паўстаньне, каб уцячы за мяжу (спроба скончылася няўдачай).
На высылцы Зан дасьледаваў прыроду Уралу, стварыў мінэралягічны музэй (што пазьней паспрыяла атрыманьню пасады бібліятэкара ў Пецярбурскім горным інстытуце), вёў дзёньнік, дзе выказваў намер пісаць на мове свайго дзяцінства — беларускай.
Трэба меркаваць, што гэтыя памкненьні не засталіся толькі словам!, асабліва калі выгнанец вярнуўся ў 1841-м на радзіму і грунтоўна заняўся вывучэньнем беларускага фальклёру, якім проста прасякнутыя шмат якія ягоныя творы.
Літаратурная спадчына Зана, што дайшла да нашых дзён, — польскамоўная. Аднак у камэдыі «Грэцкія піражкі» дзеяньне адбываецца ў Менску, самі за сябе кажуць назовы баляды «Сьвіцязь-возера», вершаў «Мянчук», «Песьня з турмы ў Вільні»...
Тую турму, а дакладней, таварышаў-арыштантаў, унеўміручыў у III частцы сваіх «Дзядоў» Адам Міцкевіч. Адрозна ад многіх іншых, Зан названы там уласным імем.
У вусны сябру Міцкевіч, падкрэсьліваючы Тамашову ахвярнасьць, уклаў наступныя словы:
Я вамі кіраваў, каб збыць няволі путы, I абавязак мой — за вас прыняць пакуты.
Зь вялікім зьдзіўленьнем я не знайшоў артыкулу пра Тамаша Зана ў шасьцітомавым энцыкляпэдычным біябібліяграфічным даведніку «Беларускія пісьменьнікі», які часам апавядае пра тых, хто не напісаў па-беларуску аніводнага радка й ніколі ня меў такіх намераў, хто ніколі не пакутаваў за нашую зямлю, затое — жывучы тут, ня мог ці не хацеў зьвязаць на яе мове й пары словаў.
Тамаш Зан
21.12.1796, в. Мясата, цяпер Маладэчанскі раён — 19.7.1855, маёнтак Кахачын (Какоўчын), цяпер в. Какоўчын, Сеньненскі раён.
Пахаваны ў в. Смаляны, Аршанскі раён.
Валенці Ваньковіч
Мару пра час, калі Полацкі ўнівэрсытэт канчаткова ўладкуецца ў старадаўніх мурах колішніх езуіцкіх калегіюму й Акадэміі, а ў ягоных дворыках студэнты й прафэсура будуць сустракацца з сваімі знакамітымі бронзавымі папярэднікамі: паэтам і філёзафам Мацеем Казімерам Сарбеўскім, энцыкляпэдыстам Габриелем Грубэрам, гісторыкам Канстанцінам Тышкевічам, пісьменьнікам Янам Баршчэўскім... Сярод іх неадменна будзе й помнік жывапісцу-рамантыку Валенцію Ваньковічу.
Ен скончыў факультэт вольных навук Полацкай alma mater у 1817-м, за три гады да таго, як расейскія ўлады зачынілі яе як гняздо вальнадумства й апазыцыі. Бацькі выправілі сына працягваць навучаньне ў віленскіх мэтраў.
Як найбольш здольнаму вучню, прафэсар Ян Ру­стэм дазволіў Ваньковічу працаваць у сваёй майстэрні. Там ён стварае партрэты духоўна блізкіх яму людзей: Адама Міцкевіча, ягоных сяброў і знаёмых — таксама ўдзельнікаў таемных таварыстваў філяматаў і філярэтаў.
Пазьней стасункі з антырасейскімі патрыятычнымі арганізацыямі не дазволяць мастаку атрымаць стыпэндыю на падарожжа ў Італію.
Зьявіўшыся ў Пецярбурскай акадэміі мастацтваў, ён неверагодна хутка атрымлівае ў расейскай сталіцы прызнаньне як найлепшы майстар партрэту.
У 1828-м нараджаецца адно з самых значных палотнаў Ваньковіча — «Адам Міцкевіч на скале АюДаг». Адзін з сучасьнікаў пісаў: «Бачыў надзвычайны партрэт Міцкевіча... Зь яго б’е дзівоснае падабенства». Такіх думак трымаўся, відаць, і сам герой партрэту, бо замовіў зь яго тры копіі.
Пасьля вяртаньня зь Пецярбургу быў дзесяцігадовы
менскі пэрыяд, калі маёнтак і майстэрня Ваньковіча ў Малой Сьляпянцы зрабіліся галоўным мастацкім асяродкам гораду. Аднак Ваньковіч трапіў у неадольную духоўную залежнасьць ад філёзафа-містыка Андрэя Тавянскага, які лічыў Хрыста першым мэсіем, за якім ідуць наступныя, у тым ліку й ён сам.
Пад уплывам гэтага вучэньня Ваньковіч стварае славуты цыкль, прысьвечаны Напалеону, яшчэ аднаму «мэсію». Дарэчы, Тавянскі прадказаў адданаму вучню хуткую сьмерць у дзень на-
раджэньня.
Апошнія месяцы Валенці жыве ў Парыжы ў доме Адама Міцкевіча й памірае пры ім сапраўды ў дзень свайго зьяўленьня на сьвет.
Створаныя Ваньковічам выдатныя партрэты захоўваюцца ў Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Полыпчы, Расеі... Але гэта не аргумэнт супраць таго, каб мець помнік мастаку ня толысі ў Полацку, але і ў Менску.
Валенці Ваньковіч
12.5.1800*. в. Калюжыца, Бярэзінскі раён —
12.5.1842, Пары», Францыя.
Пахаваны на парыскіх могілках Манмартр дэ Сэнт-Дэні.
* Энцыкляпэдыя гісторыі Беларуси падае недакладную дату нараджэньня Валенція Ваньковіча.
Міхал Валовіч
Заняты радыёпраграмаю «Імёны Свабоды», я мусіў на нейкі час адкласьці начатую аповесьць пра Міхала Валовіча, у вобраз якога ўжыўся ажно да таго, што сьніў сябе інсургентам зь ягонага паўстанцкага аддзелу.
У жніўні 1833 году ў Санкт-Пецярбург прыйшла дэпэша з паведамленьнем, што ў Горадні «со всей возмож­ной торжественностью и при большом стечении наро­да» пакараны сьмерцю на шыбеніцы асабліва небясьпечны злачынца.
Цела павешанага ўначы таемна перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі, каб магіла паўстанца ня сталася месцам патрыятычных маніфэстацыяў. Небясьпечным злачынцам быў ён, Валовіч.
Выхаванец Віленскага ўнівэрсытэту, блізкі сябра філяматаў і філярэтаў, у 1831-м Міхал разам зь лепшымі людзьмі краю ўзяў у рукі зброю. Расейскі ўрад кінуў супраць паўстанцаў 150 тысячаў рэгулярнага войска...
Шмат каму з былых інсургентаў даў прыстанак Парыж. Там Валовіч стаў сябрам патрыятычнага Таварыства Літоўскіх і Рускіх земляў. Яго ўдзельнікі лічылі, што паўстаньне скончылася паразай, бо ня мела «чалавекалюбівай мэты».
Міхал зь сябрамі ўступіў у шэрагі таемнага Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супраць эўрапейскіх манархаў.
Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх зем­лях былі: канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў.
Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам слонімска-наваградзкай акругі.
Пакінуўшы спакойнае жыцьцё ў Парыжы, ён праз два тыдні нелегальна дабраўся да роднай Слонімшчыны. Базаю створанага ім партызанскага аддзелу зрабілася закінутая смалакурня ў адным з бацькавых фальваркаў.
Толькі ў Слонімскі павет улады сьцягнулі супраць дзясятка «бунтаўнікоў» бо­лей за тысячу карнікаў...
Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні Міхал Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. На допытах нікога з паплечнікаў не назваў.
Сучасныя дасьледнікі (асабліва шмат для ўша-
наваньня памяці Валовіча зрабіў гарадзенскі краязнаўца Аляксандар Талерчык) здолелі дакладна вызначыць месца, дзе Валовіч апошні раз бачыў неба. Тэты куток знаходзіцца ў Горадні паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў.
Калі-небудзь там абавязкова зьявіцца помнік.
А ў Парэччы памяць паўстанца штогод ушаноўваюць каля мэмарыяльнага крыжа, пастаўленага там, дзе калісьці Валовічы збудавалі вуніяцкую царкву.
Міхал Валовіч (зьлева) зь сябрам і паплечнікам Артурам Завішам, таксама павешаным царскімі ўладамі
Міхал Валовіч
18.6.1806, маёнтак Парэчча, цяпер Слонімскі раён —
2.8.1833, Горадня.
Месца пахаваньня невядомае.
Калі вы бывалі ў Варшаве, то, ві даць, памятаеце, што адна з цэнтральных яе вуліц названая імем графіні Эміліі Плятэр. Вам могуць з гонарам распавесьці, што гэта польская Жанна дАрк, якая здабыла сабе веч­ную славу ў гераічны час вызвольнага паўстаньня 1830— 1831 гадоў.
На жаль, зусім ня кожны грамадзянін нашае краіны гатовы ў такі момант удакладніць, што Эмілія — ня полька, а беларуска-ліцьвінка, якая ваявала з царскімі захопнікамі далёка ад Полыпчы, у Беларусі, і была ня проста арыстакраткаю, але беларускай паэткай і фаль-
Эмілія
Плятэр
клярысткаю, якая, да прыкладу, таленавіта выконвала народныя танцы (асабліва непараўнальнай была ў «Лепятусе») і віртуозна валодала жанрам галашэньняў.
Характарам, тэмпэра-
мэнтам, ахвярнасьцю яна вельмі нагадвала сваю сястру па духу з пачатку XX стагодзьдзя — Алаізу Пашкевіч (Цётку).
Блізкія сябры не зьдзівіліся, што, калі ў 1831-м Бела­русь усьлед за Польшчай паўстала супраць расейскага панаваньня, Эмілія Плятэр пакінула ўсё — багаты дом, балі, навуковыя й літаратурныя штудыі — і далучылася да інсургентаў.
У тыя дні ёй вельмі прыдаліся яшчэ дзіцячыя захапленьні верхавой яздой і паляваньнем.
Юная графіня сваім коштам сфармавала вялікі паўстанцкі аддзел зь некалькіх сотняў добра ўзброеных ваяроў і, пераапрануўшыся ў мужчынскае адзеньне, узначаліла яго.
Аддзел вёў жорсткія баі з карнікамі ў Інфлянтах і на Віленшчыне.
Здарылася нечуваная рэч — дваццаціпяцігадовай жанчыне надалі званьне капітана й афіцыйна прызначылі камандаваць бывалымі жаўнерамі, сярод якіх былі
тыя, хто ў маладосьці ваяваў пад штандарамі КасьцюшКІ...
Сьмерць найперш выбірае лепшых. Зьнясіленая ў баях і паходах, нялёгкіх і для загартаваных муж­чин, Эмілія цяжка захварэла і проста згасала на вачах у паплечнікаў. Яе сыход у сьнежні 1831-га сымбалізаваў і скон усяго паўстаньня.
Вестка пра гераізм ліцьвінкі, што змагалася з расейскай тыраніяй, широ­ка разьляцелася па сьвеце. Свае верши прысьвяцілі ёй дзясяткі паэтаў у Францыі, Брытаніі, Італіі, Нямеччы-
не, Вугоршчыне, Польшчы... Адам Міцкевіч адгукнуўся вядомым вершам «Сьмерць палкоўніка», дзе павысіў гераіню ў вайсковым ранзе.
Ці ёсьць у гарадах Беларусі сярод мноства вуліцаў Кляры Цэткін, Розы Люксэмбург і Надзеі Крупскай хоць адна, названая ў гонар нашай Жанны дАрк? Падставаю для зьяўленьня такой вуліцы ня стала і 200-годзьдзе з дня нараджэньня гераіні.
Якога яшчэ юбілею чакаць?
Эмілія Плятэр
13.11.1806, Вільня —
23.12.1831, в. Юсьціянава, цяпер Літва.
Пахаваная ў в. Капчамесьціс, цяпер Літва.
Яго назвалі ў гонар імпэратара французаў, зь якім на землях былога Вялікага Княства Літоўскага тады зьвязваліся надзеі на аднаўленьне незалежнасьці. Аднак Напалеон Банапарт, што разам з сваей Вялікай арміяй перайшоў Нёман празь пяць гадоў пасьля нараджэньня Напалеона Орды, меў іншыя мэты, якія хутка перакрэсьлілі ілюзіі патрыётаў.
Ілюзіі, але ня прагу свабоды.
У 1827-м Орду, студэнта фізычна-матэматычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту, выключаюць за прыналежнасьць да таемнага таварыства «Заране». Калі
Напалеон
Орда
праз чатыры гады ўспыхвае вызвольнае паўстаньне, ён робіцца стралком 4-га пал­ка коннай гвардыі Літоўскага асобнага корпусу і, вызначыўпіыся ў баях, атрымлівае чын капітана паўстанцкай арміі й найвышэйшую ўзнагароду — ордэн Virtuti Militari.
На эміграцыі, у Парыжы, ён сябруе з Адамам Міцкевічам, шліфуе несумнеўны музычны талент у Шапэна й здабывае мастацкую адукацыю ў студыі майстра архітэктурнага пэйзажу Пёра Жэрара. У сярэдзіне 1840-х Орда займае пасаду дырэктара парыскай Італьянскай опэры. Ен піша віртуозныя вальсы, мазуркі й палянэзы. (Станіслаў Ма-
нюшка назаве яго сваім настаўнікам.)
На пяцідзясятым годзе жыцьця Напалеон Ор­да пасьля амністыі вяртаецца на радзіму і распачы-
Напалеон Орда. Бяроза Картуская
нае свае вандроўкі, што прынясуць яму славу і памяць нашчадкаў.
Ягоныя больш за дзьвесьце малюнкаў гістарычных помнікаў, гарадоў і мястэчак Літвы-Беларусі створаць яе непаўторны і неўміручы вобраз. Мірскі й Крэўскі замкі, Сафійскі сабор і Спаса-Эўфрасіньнеўская царква, сядзібы Касьцюшкаў і Міцкевічаў...
Надзвычай цікавая старонка біяграфіі Орды — яго паездкі па ахопленым паўстаньні краі ў 1863-м. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца спра­ва аб пазбаўленьні Орды шляхецкіх правоў «за участие в польском мятеже». 3 дакументаў вынікае, што мастак «занимается черчением планов городов». Гэтыя «планы» жандары выносілі з дому Ордаў скрыням!
Краявіды Орды маюць дзівосную ўласьцівасьцы часам мне хочацца ўвайсьці ў іх і застацца ў створанай маста­ком рэальнасьпі. Калі-небудзь гэта станецца.
Напалеон Орда
11.2.1807, в. Варацэвічы, цяпер Іванаўскі раён —
26.4.1883, Варшава, Польшча.
Сымон Канарскі
Юзаф Пілсудзкі любіў пажартаваць у тым духу, што Польшча — як абаранак: у сярэдзіне дзірка, а ўсё лепшае па краях.
Пад «краямі» меліся на ўвазе гэтак званыя «крэсы», а ў дадзеным выпадку — беларускія землі, адкуль паходзілі й сам «начальнік» адроджанай Польскай дзяржавы, і Тадэвуш Касьцюшка, і Адам Міцкевіч, і шмат іншых выбітных асобаў — нашых суайчыньнікаў, якіх палякі да сёньня імкнуцца адназначна прылічаць да сваёй гісторыі.
3 гэтага шэрагу і народжаны на Беласточчыне герой вызвольнага руху першай паловы XIX стагодзьдзя Сымон (Шыман) Канарскі.
Дваццацітрохгадовым ён, сын ня надта заможнага шляхціча, стаў пад сьцягі інсургентаў 1831-га.
У складзе корпусу генэрала Хлапоўскага Сымон браў удзел у баях з расейскімі войскамі пад Гайнаўкай, Лідай і Вільняй.
Апынуўшыся пасьля раз­грому паўстаньня на эміграцыі ў Францыі, Канарскі далучыўся да арганізацыі «Помета люду», што рыхта-
вала экспэдыцыю на радзіму з мэтаю ўзнавіць збройную барацьбу.
Сымон узяўся стварыць партызанскі аддзел у сваім Аўгустоўскім павеце. 3 фалыпывым пашпартам ён перайшоў мяжу, аднак у Кракаве быў схоплены аўстрыйскімі жандарамі.
Улетку 1835-га ён усё ж таемна вярнуўся ў Расейскую імпэрыю. Знаходзячыся пад уплывам гісторыка і палітыка Яўхіма Лялевеля, аўтара крылатага закліку
Прымусовае перасяленьне жыхароў ЛІтвы-Беларусі ўглыб Расейскай імпэрыі. Тагачасны малюнак
«За нашу і вашу свабоду!», Канарскі ня толькі ствараў для будучага змаганьня нелегальныя ячэйкі патрыётаў.
Таварыскі, адукаваны і надзелены непахіснай вераю ў сваю праўду, ён здолеў наладзіць сувязі з афіцэрамі віленскага, берасьцейскага і бабруйскага гарнізонаў.
Ужо абмяркоўвалася дата супольнага выступу, але і III аддзяленьне імпэратарскай канцылярыі не драмала...
У чэрвені 1838-га трупа расейскіх афіцэраў спрабавала наладзіць Сымону ўцёкі з астрогу, аднак небясьпечнага вязьня ахоўвалі надзвычай пільна.
У наступным годзе дзяржаўнага злачынцу вялі па Вільні на расстрэл.
Роўна праз чвэрць стагодзьдзя тое самае сакавіцкае віленскае неба апошні раз убачыў Каліноўскі.
Сымон Канарскі
17.3.1808, в. Дабкішкі, Беласточчына — 11.3.1839, Вільня,
Аднойчы на сустрэчы з чытачамі з залі
прыйшло нечаканае пытаньне: «У якога гістарычнага героя Вы хацелі б пераўвасобіцца, каб пражыць ягонае жыцьцё?» Я паспрабаваў адказаць жартам, але аўтар настойваў, і зь сьвядомасьці выплыла імя — Ген-
рык Дмахоўскі.
Упершыню я ўведаў яго, як гэта ні дзіўна, у 1990-я гады ў Кангрэсе ЗША, куды, дарэчы, мог безь вялікіх праблемаў патрапіць любы турыст. Спадарожнік, амэрыканскі беларус Васіль Мельяновіч, зьвярнуў маю ўвагу на тое, што бюсты Касьцюшкі, як і змагара з раб-
Генрык Дмахоўскі
ствам прэзыдэнта Томаса Джэфэрсана, стварыў для Кангрэсу беларус Дмахоўскі.
У юнацтве Генрык вывучаў у Віленскім унівэрсытэ-
це юрыспрудэнцыю й адначасова браў урокі маляваньня і скульптуры. Жывучы пасьля паўстаньня 1831 году ў Парыжы, ён не зьбіраўся супакойвацца: зьвязаўся з карбанарыямі, падтрымаў ідэю свайго колішняга паўстанцкага камандзіра Юзафа Заліўскага вярнуцца ў Бе­ларусь і зноў распаліць агонь змаганьня.
На шляху да мэты Генрык
мусіў зрабіць сямігадовы прыпынак у турме-фартэцы
Куфштайн у Тыролі. У камэры ляпіў з хлебу розныя фігуркі. Потым ён адшліхтуе свой талент у мастацкай вучэльні ў Парыжы.
Праз колькі гадоў такая асоба, як Дмахоўскі, у Эўропе зьнікае. Затое ў ЗША зьяўляецца вядомы скульптар Ген-
Бой паўстанцаў з карнікамі. Тагачасны малюнак
ры Сондэрз, які стварае бюсты прэзыдэнтаў Джорджа Вашингтона, Бэнджаміна Франкліна, скульптурную тру­пу «Гарыбальдзі з ваярамі»... Чалавек з такімі сымпатыямі ня мог не вярнуцца на радзіму, адкуль даходзілі зьвесткі пра падрыхтоўку новага паўстаньня.
У 1861-м ён зноў ступіў на віленскі брук, у наступным годзе адчыніў насупраць катэдральнага сабору скульптурнае атэлье, аў 1863-м быў прызначаны паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету.
У траўні на ягоны аддзел раптоўна напалі карнікі. «Дмахоўскі васьмю стрэламі прашыты — упаў на рукі моладзі», — пісаў у сваім лісьце адзін з паўстанцаў.
Генрыку Дмахоўскаму, як і мне, калі я пісаў гэтыя радкі, ішоў пяцьдзясят трэці год.
Генрык Дмахоўскі
26.10.1810, Вільня —
26.5.1863, в. Парэчча, цяпер Маладэчанскі раён.
Пахаваны ў лесе на поўнач ад в. Бірулі Докшыцкага раёну.
Працуючы ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане, я пачуў ад знакамітага беларусіста Гая Пікарды гісторыю пра тое, як ён сядзеў зь менскім калегам Адамам Мальдзісам у адным зь мясцовых пабаў.
За вокнамі ішоў абложны дождж, таму цёмнаскураму бармэну даводзілася наліваць наведнікам зноў і зноў, што той рабіў чамусьці безь вялікага стараньня.
Пры чарговым паходзе да стойкі прафэсар Мальдзіс уголас зазначыў, што некалі ў гэтым доме жыў і друкаваў свае кніжкі беларускі паэт Аляксандар Рыпінскі і, калі
Аляксандар
Рыпінскі
б павесіць на будынку мэмарыяльную табліцу, кожны беларус, трапіўшы ў Лёндан, ушаноўваў бы славутага земляка прыстойнай колькасьцю кухляў «Гінэсу» ці кілішкаў чаго мацнейшага.
Бармэн прыкметна пажвавеў і неўзабаве вярнуўся з гаспадаром пабу. Першым пытаньнем у таго было: колькі на сьвеце беларусаў?
У брытанскай сталіцы Рыпінскі апынуўся пасьля ўдзелу ў вызвольным паўстаньні 1831-га і трыццаці гадоў эміграцыі ў Парыжы. Лёндан прынёс яму вядомасьць як мастаку і фатографу (у Тотэнгемскім музэі дагэтуль захоўваюцца гравюры зь ягоных карцінаў).
Заснаваўшы ўласную вольную друкарню, былы
інсургент разам з польскімі вершамі надрукаваў у ёй сваю беларускамоўную рамантычную баляду «Нячысь-
цік» — пра селяніна Мікіту, што «меў жонку, як зьмяю», а таксама парсючка, якога гаспадару собіла забіць на каўбасы акурат у Вялікі пост, пасьля чаго, натураль­на, і зьявіўся ўсьцешаны нячысьцік...
Дзякуючы гэтаму твору з суровай, але справядлівай маральлю (ня еж у пост скаромніны) Аляксандра Рыпінскага лічаць адным з стваральнікаў жанру баляды ў нашай літаратуры.
Дарэчы, у друкарні Рыпінскага ўпершыню пабачыў сьвет хрэстаматыйны верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...».
Вярнуўшыся па амністыі на радзіму і жывучы пад строгім наглядам паліцыі, колішні паўстанец канчат-
Пёндан прынёс Аляксандру Рыпінскаму вядомасьць як мастаку і фатографу
кова ўсьвядоміў сябе як беларускага культурнага дзеяча і працаваў над гісторыяй айчыннай літаратуры.
На жаль, мэмарыяльнай табліцы на доме, дзе некалі
весела хаваліся ад дажджу Мальдзіс і Пікарда, дагэтуль няма. Але паб, паверце, па-ранейшаму на месцы.
Аляксандар Рыпінскі
1811, в. Кукавячына, цяпер Віцебскі раён —
1900 (?), маёнтак Страганы, цяпер Лёзьненскі раён.
Ці кожны з нас бяз роздуму адкажа, які дзень свайго жыцьця лічыць найшчасьлівейшым? Граф Яўстах Тышкевіч ведаў адказ на гэтае пытаньне. Для яго такі дзень быў пазначаны адкрыцьцём створанага ім Віленскага музэю старажытнасьцяў. Тады, у 1856-м, на знак прызнаньня заслугаў у гісторыі й археалёгіі Пецярбурская акадэмія навук абрала ліцьвінскага арыстакрата сваім ганаровым сябрам.
У той дзень граф згадваў фамільны палац у Лагойску, першыя самастойныя раскопкі, для якіх, апрача сродкаў, трэба была і мужнасьць, бо тамтэйшыя за-
Яўстах Тышкевіч
гадкавыя «капцы-курганы» традыцыйна лічыліся недатыкальнымі.
Ен ня ведаў, што зусім хутка справа ягонага жыць­ця будзе перакрэсьленая адным узмахам пяра расейскага генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва.
Над даляглядам айчыннай гісторыі ўздымаліся навальнічныя хмары 1863-га. Ідэі паўстанцаў былі блізкія болыпасьці супрацоўнікаў музэю й створанай пры ім Віленскай археалягічнай камісіі. Ці трэба зьдзіўляцца, што ўлады на чале з царскім сатрапам, якога празвалі вешальнікам, убачылі ў музэі «гнездо антироссийской интриги». Экспазыцыю бы­ло загадана прыстасаваць «для демонстрации живых свидетельств искони при­сущей здешнему краю рус-
Экспазыцыя Віленскага музэю старажытнасьцяў.
Літаграфія сярэдзіны XIX ст.
ской жизни». Відаць, дзеля таго, каб адшукаць гэтыя сьведчаньні, найбольш каштоўныя экспанаты адправілі ў Маскву. (I цяпер у Дзяржаўным гістарычным музэі Расеі выстаўленая, да прыкладу, унікальная аршанская кальчуга з славянскімі пісьмёнамі з калекцыі Тышке­вича.) Апрача ўсяго, на Тышкевіча абрынуліся й нападкі зь іншага боку: палякі абвінавачвалі яго ў «ліцьвінскім патрыятызьме» й «сэпаратызьме»...
На схіле дзён Яўстах Тышкевіч — сябра Лёнданскага археалягічнага інстытуту і Стакгольмскай каралеўскай акадэміі — пачуваўся забытым і адарваным ад улюбёнай справы. Засталіся ў рукапісах «Матэрыялы да нашай гісторыі», аб’ёмны том гістарычных дакумэнтаў...
Рыцара навукі пахавалі ў Вільні побач з паэтам Уладзіславам Сыракомлем.
Апынуўшыся ў Лагойску, паспрабуйце высьветліць у мясцовых жыхароў, што ім вядома пра графа Яўстаха Тышкевіча. Магчыма, вам пашанцуе больш, чым мне.
Яўстах Тышкевіч
18.4.1814, Лагойск — 8.9.1873, Вільня.
Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Аднойчы мне патэлефанаваў юнак з «Маладога фронту». Яго — каб выпусьціць значок або паштоўку — цікавіў партрэт Францішка Савіча. Мусіў расчараваць суразмоўцу — ніякіх выяваў Савіча не захавалася, але ўвага нашай моладзі да гэтай легендарнай асобы цалкам зразумелая.
Ягонае кароткае, вірлівае й авантурна-ахвярнае трыццацігадовае жыцьцё прайшло пад знакам змаганьня з царскай тыраніяй і расейскімі калянізатарамі. У сваіх раньніх успамінах ён напіша, што найзапаветнейшай яго мараю з малых гадоў была свабода Айчыны. Дзеля яе студэнтам Віленскай мэдычнаФранцішак хірургічнай акадэміі ён г . стварыў зь сябрамі Дэма-
Савіч кратычнае таварыства, якое абвясьціла сябе спадкаемцам справы філяматаў. Францішак напісаў для таварыства статут пад назовам «Прынцыпы дэмакратызму», а таксама адозвупраклямацыю «Заўвагі пра маральную вайну народу з дэспатызмам». Своеасаблівай праклямацыяй быў і яго верш «Там, блізка Пінска, на шырокім полі»:
Ліцьвін, валынец, падайце ж мне рукі, Так — прысягаем на Госпада Бога, Царам на згубу, панам — для навукі, Што на той зямлі не паўстане і нога — kni гэта паганска, ані гэта тыранска...
У 1837-м Савіч кансьпірацыйна сустрэўся з Сымонам Канарскім, адным з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1831 году, што прыбыў з-за мяжы дзеля разгортваньня вызвольнага руху на беларускіх і ўкраінскіх землях. Праз год Канарскага высачылі й арыштавалі ў Вільні. Неўзабаве за кратамі апынуўся і Савіч.
Канарскага расстралялі, а Савіча выслалі на Каўказ у салдаты.
Бэрнардынскі мост у Вільні
Лічачы ўдзел у захопніцкай вайне супраць вальналюбных горцаў несумяшчальным з сваімі перакананьнямі, Францішак некалькі разоў наважваўся на ўцёкі. Аднойчы ён, пакінуўшы на беразе Цераку разьвітальную ци­дулку, пасьпяхова інсцэнаваў самагубства, аднак пазьней быў схоплены памежнай вартай і зноў здадзены ў салдаты.
Падчас другіх уцёкаў ён пашкодзіў нагу і надоўга затрымаўся ў жытомірскім мястэчку Янушпаль, дзе адкрыў мэдычную практыку ды праславіўся як таленавіты лекар.
Калі Савіч, заслужыўшы поўны давер мясцовых уладаў, ужо атрымаў замежны пашпарт і рыхтаваўся пакінуць Расейскую імпэрыю, у мястэчка прыйшла халера. Ратуючы іншых, ён невылечна захварэў сам...
Францішак Савіч
Каля 1815, в. Вяляцічы, цяпер Пінскі раён — каля 1845, мяст. Янушпаль, цяпер Іванопаль, Чуднаўскі раён, Украіна.
Завёўшы альбом, дзе будзеце зьбіраць запісы людзей вядомых і проста сваіх знаёмых, вы зробіце абсалютна правільна.
Калі-небудзь ваш альбом станецца гістарычнай крыніцаю, а магчыма, і каштоўным літаратурным помнікам.
Найлепш пацьвердзіць мае словы мог бы пісьменьнік і паўстанец Арцём Вярыга-Дарэўскі.
У 1850-я гады ягонае імя ведалі ў адукаваных колах значна далей за роднае Прыдзьвіньне, дзе пісьменьнік меў паблізу Віцебску фальварак Стайкі.
Арцём ВярыгаДарэўскі
Арцём быў карэспандэнтам віленскіх, варшаўскіх і пецярбурскіх газэтаў і часопісаў.
Ягоныя паэмы, гутаркі й драматургічныя творы, ня здолеўшы прарвацца праз цэнзурныя рагаткі, шырока разыходзіліся па краі ў рукапісах.
Зьместам жыцьця Вярыгі-Дарэўскага стала праца дзеля Беларусі. «Зь Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал», — пісаў ён у адным зь лістоў, кратаючы сваю мэфістофэлеўскую бародку.
Шырокае водгульле атрымала яго паездка ў 1858-м у Вільню, дзе падчас сустрэчаў з калегамі й аднадумцамі ўладзіславам
Сыракомлем, Адамам Кіркорам, Вінцэсем Каратынскім і зьявіліся першыя запісы ў знакамітым Арцёмавым «Альбоме».
Фрагмэнты свайго перакладу «Пана Тадэвуша» пакінуў там у дні наведваньня Вярыгам Менску адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Як толькі на пачатку 1860-х у Віцебску пачаліся патрыятычныя маніфэстацыі, уладальнік Стайкаў таксама зьняў зь сьцяны канфэдэратку.
Жандарскае назіраньне не спыніла Арцёма і ў 1863-м, калі ён стаў адным з натхняльнікаў і кіраўнікоў вызвольнага змаганьня на Віцебшчыне.
Пасьля арышту, цягам двухгадовага сьледзтва ён трымаўся ня толькі мужна, але і ўмела, захаваўшы шмат якія зьвесткі пра паўстаньне ў таямніцы. Вайсковы суд адмераў яму восем гадоў катаргі.
У Сібіры (дзе разам зь ім была дачка Габрыеля), і на катаржных работах на саляварным заводзе ва ўсольлі, і на пасяленьні ў Іркуцку, і ў свае апошнія гады на залатых сібірскіх капальнях — ён не адклаў убок пяро, заслужыўшы ў палітвысланцаў імя Вайдэлёт Беларусі.
Нейкі час Вярыга-Дарэўскі лічыўся адным зь верагодных аўтараў паэмы «Тарас на Парнасе». Гэтая вэрсія ня вытрымала праверкі часам, але і без таго ён пакінуў багатую спадчыну: вершы, драмы, падарожныя нататкі, першы пераклад Міцкевічавага «Конрада Валенрода», паэму «Ахульго», прысьвечаную змаганьню горцаў на чале з Шамілем...
Большая частка ягоных рукапісаў ня знойдзеная і, хочацца верыць, яшчэ чакае дасьледнікаў у архіўных сховішчах.
А вось «Альбом» шчасьліва дайшоў да нашых дзён.
Арцём Вярыга-Дарэўскі
4.11.1816, мяст. Кублічы, цяпер Вушацкі раён — 1884, Сібір, Расея.
Калісьці ён стаў героем аднаго з маіх першых гістарычных апавяданьняў — «Пакуль ня згасла сьвечка». Яно нарадзілася ў бяссонную ноч на вагоннай паліцы цягніка, які вёз мяне на радзіму Незабытоўскага ў нясьвіскую вёску Смалічы, адкуль родам і мая жонка Валянціна.
Кароткайліпеньскайноччу 1847 годунамяжы Аўстрыі й Расеі каля мястэчка Радзівілава мясцовы прыстаў перахапіў фурманку з трыма мяхамі кантрабанды. Выпадак можна было б запісаць у разрад банальных, каб гэтым разам, апрача звычайных тавараў, царскія служакі не знайшлі нечага больш
Аляксандар Незабытоўскі
істотнага, а менавіта — кнігаў і рукапісаў, дзе разпораз сустракалася прозьвішча абшарніка Аляксандра Незабытоўскага, які напярэдадні перасёк мяжу,
вяртаючыся з падарожжа па Эўропе ў свой маёнтак
Смалічы пад Нясьвіжам.
Справаю ўладальніка незвычайнае кантрабанды неадкладна заняўся сам начальник дзейнай арміі генэралфэльдмаршал Паскевіч. Зь ягонай канцылярыі выйшаў адрасаваны віленскаму генэрал-губэрнатару ліст аб тым, што затрыманыя паперы выкрываюць Незабытоўскага ў «лютой ненависти» да ўраду, пошуках сродкаў для зьнішчэньня існага ладу і напісаньні заклікаў з мэтаю ўзбунтаваць «западные провинции», каб адарваць іх ад Расейскае імпэрыі.
Аляксандар апынуўся ў адзіночнай камэры № 13 колішняга дамініканскага кляштару ў Вільні. Наглядчыкам забаранілі размаўляць зь вязьнем, што, паводле чутак, напісаў нейкія крамольныя кнігі. Гэта была праўда; пяру Незабытоўскага, які ў творах пасьлядоўна называў сябе ліцьвінам, належала сем ананімна выдадзеных у Вільні й Парыжы кнігаў, у тым ліку мэмуары пра вызвольнае паўстаньне 1831 году і раман-утопія «Мары
пра каханьне, славу й свабоду». Менавіта за два апошнія творы малады пісьменьнік, філёзаф і гісторык атрымаў ад царскага правасудзьдзя пазбаўленьне шляхецкіх правоў і дваццаць гадоў катаргі.
Так у імпэрыі судзілі са­мых небясьпечных дзяржаўных злачынцаў.
Аднак адмераны тэрмін ужо не палохаў безнадзейна хворага на сухоты вальнадумцу. 25 сакавіка 1849 году Аляксандра Незабытоўскага таемна пахавалі на турэмных шпітальных могілках.
На матэрыялах судовай справы зьявіўся грыф: «Захоўваць вечна».
Дзекабрыст Міхаіл Лунін аднойчы афарыстычна
Вуліца Вастрабрамская ў Вільні. Літаграфія сярэдзіны XIX ст.
заўважыў, што ў Расеі два праваднікі: язык — да Кіева,
а пяро — да Шлісэльбургу.
Расейскі пісьменьнік і філёзаф Аляксандар Герцэн удакладніў гэтае выслоўе: «Ворагі нашы ніколі не разьдзялялі слова й справу і за слова катавалі часта яшчэ больш жорстка, чым за справу».
На абшарах былой Расейскай імпэрыі гэтае назіраньне, як выглядае, не састарэла і сёньня.
Аляксандар Незабытоўскі
2.10.1819, в. Смалічы, цяпер Нясьвіскі раён —
21.3.1849, Вільня.
Ахіла Банольдзі
Ня ведаю, як вам, а мне бясконцыя пералікі тых, каго Беларусь з розных прычынаў аддала іншым народам і культурам, ужо даўно набілі аскоміну.
Здаровае нацыянальнае пачуцьцё хоча ўведаць іншае: каго сьвет даў нам? Каго Літва-Беларусь уцягнула ў магічнае кола сваёй гісторыі й культуры? Гэтыя, дарэчы, не такія ўжо й малалікія прыклады натхняюць мяне нязьмерна больш.
Гуляючы па Пляса дэ Каталюнья ў Барсэлёне, я думаў пра тое, што там амаль 200 гадоў назад прыйшоў на сьвет Джузэпэ Ахіла Банольдзі — сьпявак і танцор, талентам якога некалі захапляўся ўвесь край, паплечнік Каліноўскага, паўстанец 1863 году...
Італійская тэатральная сям’я Банольдзі шмат вандравала з опэрнымі трупамі па Эўропе. Выхаванец Лязанскага ўнівэрсытэту, Ахіла ў 1840-я гады апынуўся ў Вільні.
Сяброўства з кампазытарам Станіславам Манюшкам, зь лінгвістам і фальклярыстам Янам Карловічам, сама атмасфэра нашай старажытнай сталіцы зрабілі італійца ліцьвінскім патрыётам.
У 1862-м Банольдзі разам з Канстанцінам Каліноўскім, Людвікам Зьвяждоўскім ды іншымі лідэрамі вызвольнага руху ўвайшоў у цэнтар падрыхтоўкі паўстаньня — Літоўскі камітэт.
На перамовах з Варшавай ён адстойваў самастойнасьць земляў былога Вялікага Княства Літоўскага і права яго народаў на незалежнасьць. У заснаванай ім фотамайстэрні рыхтаваліся нелегальныя выданьні.
У лютым 1863-га яго арыштавалі й кінулі ў сутарэньні Троцкага замку. Ад шыбеніцы ўратавалі наладжаныя сябрамі дзёрзкія ўцёкі. Часовы паўстанцкі ўрад прызначыў яго сваім прадстаўніком за мяжой, даручыўшы закупы зброі...
Пасьля паразы паўстаньня ён трымаў у Парыжы моднае фотаатэлье, што дазваляла ня думаць пра хлеб надзённы.
Меў посьпех у жанчын.
Але погляды Банольдзі зноў і зноў прымушалі шукаць сустрэчаў з такімі ж эмігрантамі-вы гнанцамі.
Падчас Парыскай камуны ў людзей гэткага кшталту быў адзіны шлях —• на барыкады, што ўвасаблялі ў іхніх вачах змаганьне зь любой — і сацыяльнай, і нацыянальнай — несправядлі-
васьцю.
Банольдзі камандуе шва-
дронам у арміі, якой кіраваў яшчэ адзін наш суайчыньнік — генэрал Валер Урублеўскі.
У перапынках паміж баямі парыскія вуліцы й пляцы чулі цудоўны Ахілаў голас.
Ен сьпяваў для сваіх жаўнераў на дзесяці мовах, але з асаблівым пачуцьцём — беларускія песьні на вершы Яна Чачота.
Ягоная песьня абарвалася на пяцідзясятым годзе
жыцьця.
Паміраючы ад ранаў, ён мроіў Вільню.
Джузэпэ Ахіла Эльміра Банольдзі
1821, Барсэлёна, Каталёнія — 1871, Парыж, Францыя.
Гледзячы на партрэты кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, я міжволі лаўлю сябе на думцы, што дагератып Рамуальда Траўгута трапіў у гэтую галерэю
выпадкова.
Траўгут зь ягонай акуратнай шчотачкай вусоў і элеганцкім пэнснэ больш за ўсё нагадвае мне маладога прафэсара.
Між тым у яго, выпускніка Сьвіслацкай гімназіі (той самай, дзе пазьней вучыўся Каліноўскі), былі іншыя ўнівэрсытэты.
Траўгут ужо ў дзевятнаццаць гадоў паступіў
Рамуальд Траўгут
удзел у баявым рэйдзе на лынь.
на вайсковую службу. Браў удзел у Крымскай кампаніі, а ў трыццаць шэсьць у чыне падпалкоўніка выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў палескім маёнтку Востраў.
Да паўстаньня ў Польшчы й Літве-Беларусі заставаліся лічаныя месяцы. Былы баявы афіцэр выдатна разумеў, што перамагчы велізарную вайсковую машыну царскай імпэрыі немагчыма, але, калі прыйшла пара, бяз роздуму зрабіў свой выбар.
Ачолены Траўгутам у красавіку 1863-га кобрынскі аддзел інсургентаў правёў некалькі пасьпяховых нападаў на расейскіх карнікаў, а таксама ўзяў Піншчыну й паўночную Ва-
Пасьля жорсткіх баёў у антопальскіх лясах у Пецярбург пайшла ўзрадаваная рэляцыя, што адзін з самых небясьпечных паўстанцкіх камандзіраў забіты.
Але Траўгут застаўся жывы. Яго ўратавала ў сваім маёнтку маладая сувязная паўстанцаў Эліза Ажэшка, будучая вядомая пісьменьніца.
У яе карэце пад выглядам сваяка Траўгут здолеў дабрацца да Варшавы. Неўзабаве ён узначаліў патрыятычны Нацыянальны ўрад і стаў на чале ўсяго паў-
станьня...
Fw а л мп«™-« nKTPVQTTK ча Эл ІЗЭ АЖЭШКЭ. 1866 Г.
eh адмовіуся выехаць за мяжу і мужна ішоў насустрач непазьбежнасьці.
Увесну 1864-га Траўгута схапілі, а ў жніўні ён, пагардліва зірнуўшы на ката, узыйшоў у Варшаўскай цытадэлі на эшафот.
У горадзе Сьвіслачы, на захадзе Беларусі, апрача помніка Леніну, ёсьць і помнік Рамуальду Траўгуту. Побач, у тым самым сквэры, — бюст Кастуся Каліноў-
скага.
Відаць, такая вялікая канцэнтрацыя паўстанцкіх правадыроў камусьці падалася надзвычай небясьпечнай, і пры канцы XX стагодзьдзя па суседзтве з Траўгутам і Каліноўскім уладкаваўся адноўлены бюст Есіфа Сталіна.
Рамуальд Траўгут
16.1.1826, в. Шастакова, цяпер Камянецкі раён —
5.8.1864, Варшава, Польшча.
Ён з тых, чыё жыцьцё я, спрабуючы ад-
казаць на розныя няпростыя пытаньні, прымяраю да сябе.
Ягоным бацькам быў славуты гісторык Тэадор Нарбут. Напэўна, якраз гісторыя, якую Цыцэрон назваў настаўніцаю жыцьця, і выхавала ў Людвіка патрыятызм і самаахвярнасьць.
Ужо ў васямнаццаць гадоў ён, вучань апошняга клясу Віленскай гімназіі, быў арыштаваны за спробу стварыць таемную антырасейскую арганізацыю з мэтаю падрыхтоўкі вызвольнага паўстаньня. Справа зацікавіла
Людвік
Нарбут
самога Мікалая I. Рэзалюцыя цара, нездарма празванага Палкіным, была надзвычай жорсткаю: пакараць розгамі й аддаць у салдаты.
Юнака чакала нясьцерпна цяжкая васьмігадовая
служба салдата-штрафніка. У лістах з Каўказу, дзе ваяваў яго полк, Людвік прасіў прыслаць валошку ці каласок з родных палёў.
Даслужыўшыся да званьня прапаршчыка, ён неадкладна скарыстаўся правам афіцэра на адстаўку і вярнуўся ў Беларусь.
Лёс падараваў яму шчасьце з маладой жонкаю Амэліяй. Але сямейная ідылія была нядоўгай: у краі рыхтавалася паўстаньне...
Блізка знаёмы з Каліноўскім, Людвік узначаліў інсургентаў у Лідзкім павеце. Аддзел Нарбута, аснову якога складалі сяляне, быў, бадай, самым баяздольным ува ўсім краі.
Пасьля некалькіх перамогаў над расейскімі карнікамі паўстанцкія ўлады надалі Людвіку званьне палкоўніка, а генэрал-губэрнатар краю Назімаў прызначыў за ягбную галаву буйную грашовую ўзнагароду і кінуў супраць трох сотняў змагароў узброеных толькі косамі й паляўнічымі стрэльбамі, дзьве тысячы салдат і казакоў.
Сьмерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў.
Літаграфія Міхала Эльвіра Андрыёлі. 1864—1865 гг.
На пачатку траўня 1863-га ў Дубіцкім лесе над ра­кой Котраю Людвік, якога адзін з сучасьнікаў назваў «выразьнікам духу і гераізму эпохі», уступіў у свой апошні бой.
Праз год пасьля паўстаньня знакаміты беларускі мастак, італіец з паходжаньня, Міхал Андрыёлі, які ваяваў пад камандаваньнем Людвіка, створыць вядомы графічны твор, прысьвечаны сьмерці Нарбута. Існуе думка, што сярод паўстанцаў на карціне паказаны і малады Францішак Багушэвіч, які змагаўся ў тым самым аддзеле.
Людвік Нарбут
7.9.1832, в. Шаўры, цяпер Воранаўскі раён —
4.5.1863, в. Дубічы, цяпер Літва.
Вас калі-небудзь арыштоўвалі за вашыя погляды? У сёньняшняй Беларусі шмат хто на гэтае
пытаньне адкажа станоўча і зразумее пачуцьці тых студэнтаў, гімназістаў, маладых службоўцаў — сяброў таемнага Братняга саюзу літоўскай моладзі, якіх у 1849-м паліцыя забірала ў Вільні, Менску, Горадні, Слоніме...
Ці ня самым юным зь дзьвюхсот прыцягнутых да сьледзтва патрыётаў быў віленскі навучэнец Флярыян Даноўскі. Праз васямнаццаць бясконцых турэмных месяцаў гэты яшчэ амаль хлопчык з адухоўленым, летуценным абліччам і такой самай душою выслухаў вырак
Флярыян Даноўскі
ваеннага трыбуналу: пятнаццаць гадоў катаргі.
Перш чым закаваць 16-гадовага Флярыяна ў кайданы й адправіць на этап, яго прагналі праз шыхт салдатаў з шпіцрутэнамі.
Напачатку ён, прыкуты да тачкі, працаваў у вусьцішных Нерчынскіх капальнях. Але ў кагосьці з началь­
ства здрыганулася сэрца: юнака раскавалі й перавялі на пасяленьне ў Табольск.
Сутычка касінераў з царскай пяхотай. Малюнак 1863 г.
Пры канцы 1850-х гадоў сябры Братняга саюзу літоўскай моладзі па амністыі вярталіся ў родныя мясьціны. Аднак, думаючы, што дух нядаўніх катаржанаў зламаны, каляніяльныя расейскія ўлады пралічыліся.
У красавіку векапомнага 1863-га Даноўскага зноў схапілі за прыналежнасьць да паўстанцкай арганізацыі. Усе спробы царскіх катаў вырваць прызнаньне былі марныя. Тады Флярыяна падвялі да шыбеніцы. «Табе толькі 29 гадоў, усё жыцьцё наперадзе, — сказаў расейскі
Верагодны партрэт
Флярыяна Даноўскага
капітан. — Усяго некалькі імёнаў і адрасоў...» — «Ня ве­даю», — адказаў Даноўскі. На шыю накінулі пятлю й душылі да страты прытомнасьці...
У траўні 1864-га — новы арышт. Пасьля двух гадоў астрогу — высылка ў Сібір.
Вярнуўшыся празь дзесяць гадоў на радзіму, ён знайшоў прытулак у Прынарачанскім краі ў маёнтку Каралінова мастака Альфрэда Ромэра, які ўвекавечыў Даноўскага ў адным з сваіх партрэтаў.
Магілаю гэтага чалавека-легенды апякуецца сёньняшні калега Ромэра Алесь Цыркуноў, што пасяліўся ў тых мясьцінах.
Флярыян Даноўскі
1834, Панявежы, Літва —
6.3.1902, маёнтак Каралінова, цяпер Пастаўскі раён. Пахаваны на Канябіцкіх могілках паблізу в. Камаі, Пастаўскі раён.
Яны былі розныя — векам, прафэсіяй, характарам. Іх збліжала адно — непрыняцьце расейскай улады, якая вырвала радзіму з эўрапейскай цывілізацыі. У 1863-м яны, ведаючы, на што ідуць, абнялі мацярок,
сясьцёр і каханых і ступілі насустрач лёсу.
Тое паўстаньне застанецца адным зь нешматлікіх у гісторыі XIX стагодзьдзя прыкладаў, калі, у існасьці, купка ўзброеных людзей, баронячы сваю чалавечую й нацыянальную годнасьць, кінула выклік велізарнай імпэрыі. Тры эўрапейскія народы — беларусы, палякі й літоўцы — коштам жыцьцяў сваіх найлепшых
Цэлястын
Цэханоўскі
сыноў выказалі пратэст расейскаму абсалютызму і дэспатызму, засьведчыўшы прыхільнасьць да канстытуцыйнасьці й дэмакратыі.
Выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту Цэлястын Цэханоўскі працаваў лекарам у Горадні, меў добрую рэпутацыю й багатую практыку, сачыў за навінамі ў мэдыцынскай навуцы.
Але ў ягоных доктарскіх саквах часам ляжалі ня толькі лекі ды інструмэнты. Цэлястын уваходзіў у Гарадзенскую рэвалюцыйна-
дэмакратычную арганізацыю, створаную Кастусём Каліноўскім і Валерам Урублеўскім дзеля падрыхтоўкі паўстаньня.
Калі яно пачалося, Цэханоўскага прызначылі паўстанцкім грамадзянскім начальнікам Горадні. У яго кампэтэнцыі была вэрбоўка людзей у аддзелы інсургентаў, забесьпячэньне іх зброяй і рыштункам, пашырэньне газэтаў і праклямацыяў.
У ліпені 1863-га Цэлястына схапіла паліцыя. Заслугі
Паўстанцкі лязарэт. Малюнак 1863 г.
доктара перад паўстаньнем царскі суд ацаніў сьмяротным пакараньнем, якое ў выніку хадайніцтва сваякоў замянілі дваццацьцю гадамі катаргі. Ен будаваў Кругабайкальскі паштовы тракт, потым быў штатным лекарам Аляксандраўскага вінакурнага заводу, маючы практыку яшчэ больш багатую, чым у Горадні, — сотні зьняволеных.
Пасьля адбыцьця пакараньня былы паўстанец застаўся ў Сібіры і знайшоў апошні зямны прыстанак у Іркуцку. Цяпер тамдзейнічае адно з самых вялікіхі вядомых у Расеі беларускіх культурных таварыстваў, якое мае імя іншага змагара 1863 году й нашага суайчыньніка Яна Чэрскага. Але слава гэтага ўсясьветна знанага геоляга і географа не павінна захінуць памяці пра до­ктара Цэлястына Цэханоўскага, паўстанцкага галавы вольналюбівай Горадні.
Цзлястын Цэханоўскі
1835, маёнтак Горлава, цяпер в. Горлава
ў Дрыбінскім раёне — 10.1.1906, Іркуцк, Расея.
У чэрвені 1863-га Менск абляцела вусьцішная вестка пра расстрэл царскімі карнікамі маладога афіцэра Міхала Цюндзявіцкага, сына марпіалка Барысаўскага павету пана Мэльхіёра.
Такой была цана беларускага слова і беларускай думкі, напіша пазьней адзін зь біёграфаў патрыёта.
Галоўнай віною дваццацісямігадовага «асабліва небясьпечнага злачынцы» сталася пашырэньне першай нелегальнай беларускай газэты «Мужыцкая праўда», выдаванай Кастусём Каліноўскім.
Сьледзтва высьветліла, што ў карчме барысаўскай
Міхал
Цюндзявіцкі
вёскі Камень Цюндзявіцкі прачытаў адозву паўстанцкага правадыра тамтэйшым сялянам.
Гэта быў першы сьмяротны вырак, выкананы ў тым змагарным годзе ў нашай
цяперашняй сталіцы. Усе тры месяцы, пакуль разглядалася справа, менчукі спадзяваліся на вызваленьне арыштанта — дарэчы, выхаванца Пецярбурскага кадэцкага корпусу. Аднак начальник «Северо-Западного края» Мураўёў рабіў стаўку на максимальную жорсткасьць. Расстрэл, які адбыўся ў раёне вуліцы Серпухаўскай (цяпер Валадарскага), на месцы сёньняшняга сталічнага папітамту, меў паказальны характар і павінен быў запалохаць гарадзкое жыхарства.
Але каты жорстка памыліліся. Каля сьвежай магілы адразу ж пачаліся штовечаровыя маніфэстацыі. Менчукі атулялі месца пахаваньня з трох бакоў, і толькі з чацьвертага нэрвова пераступалі з нагі на нагу расейскія вартавыя. Надыходзіў момант, калі людзі ўкленчвалі. Малітвы зьмяняліся песьнямі, а затым чыё-небудзь дзіця зьбірала букеты прынесеных кветак і аздабляла імі магілу.
Відэакамэраў у жандарскіх агентаў тады не было, таму прысутных яны проста перапісвалі. Удзел у мірных пратэстах служыў падставаю для арышту, ды маніфэстацыі
Арыштаваны паўстанец на гарадзкой вуліцы. Тагачасны малюнак
не спыняаіся, і ўлады мусілі перапахаваць цела расстралянага інсургента.
Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў, у 1906-м, іншы прадстаўнік роду Цюндзявіцкіх — Віктар — выдаў па-беларуску кніжку «Аб чым сёньня гамоняць у нас на Беларусі», увесь наклад якой быў сканфіскаваны паліцыяй.
Яшчэ праз сто гадоў выдатны знаўца тых падзеяў прафэсар Адам Мальдзіс прапанаваў усталяваць на месцы пакараньня сьмерцю Міхала Цюндзявіцкага мэмарыяльны знак. Якой была рэакцыя цяперашніх уладаў, здагадацца няцяжка.
Будзеце на менскім паштамце — згадайце сьветлай думкаю таго, хто ў 1863-м адным зь першых прыняў сьмерць за вызваленьне нашай зямлі ад расейскіх калянізатараў.
Міхал Цюндзявіцкі
1836, Барысаўскі павет — 2.6.1863, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Мне ўяўляецца, як агаломшыў Міхала ягоны прыезд у 1860-м на радзіму бацькі, каб працягваць мастацкую адукацыю ў славутай Акадэміі Сьвятога Лукі ў Рыме. Паўднёвае сонца, насычаныя колеры, помнікі былых стагодзьдзяў... Але думка пра тое, што гэтая зямля можа стаць новай Айчынай, як ён прыгадваў потым у размовах зь сябрамі, толькі мільганула і растала лёгкай аблачынкаю.
Домам была Беларусь, а родным горадам — любая
Вільня, у лябірынце чыіх стрэць самога сябе.
Міхал
Андрыёлі
вулачак можна, здаецца, су-
Вільня ўсё больш уладна клікала назад. Пагатоў сябры ўжо вызначалі там да­ту пачатку паўстаньня.
Андрыёлі падзяляў погляды таго крыла патрыётаў, якіх называл! «чырвонымі» — Кастуся Каліноўскага, Валера Урублеўскага, яшчэ аднаго італійца па крыві й ліцьвіна па духу Ахіла Банольдзі, якія марылі пра дэмакратычныя зьмены, у выніку якіх наро­ды былой Рэчы Паспалітай, вырваўшыся з Расейскай імпэрыі, здолеюць самі вырашаць свой лёс.
Ен ваюе ў аддзеле адна­го з кіраўнікоў паўстаньня Людвіка Нарбута.
Падзеі й уражаньні тых змагарных месяцаў абумовілі й патас, і рамантычную танальнасьць творчасьці Андрыёлі.
Здолеўшы пасьля паўстаньня ўцячы з царскае турмы, мастак жыве ў Лёндане й Парыжы. Тым часам датуецца яго графічная праца «Сьмерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў».
Невялікі аддзел інсургентаў вядзе жорсткі бой з шматкроць болыпымі сіламі расейскіх карнікаў. Поплеч з шляхцічамі б’юцца сяляне ў кажушках. Цяжка параненага камандзіра паўстанцы на руках нясуць у лес. Яго пакідаюць апошнія сілы, але ix яшчэ стае на тое, каб рука не выпусьціла пісталету.
Твор з разраду тых, куды ў маленстве хочацца трапіць, каб дапамагчы «нашим».
Душа мастака бунтуе супраць спакойнага жыцьця ў эўрапейскіх сталіцах.
Ен кідае выклік лёсу, вяртаецца на радзіму і — трапляе ў рукі жандараў. Пяцігадовая высылка ў Вятку здаецца цэлай вечнасьцю. Суцеху дае толькі маляваньне ды заняткі з таленавітымі мясцовымі маладзёнамі. Іх завуць Віктарам і Апалінарыем. Прозьвішча сёньня вядомае — Васьняцовы...
У «залатым запасе» вялікай творчай спадчыны Міхала Андрыёлі — дрэварыты да паэмаў Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод» і «Пан Тадэвуш», а таксама буйны гістарычны цыкль («Сьмерць князя Кейстута», «Бітва ліцьвінаў з крыжакамі», «Гусьляр», «Хрышчэньне ліцьвінаў»), які абуджаў нацыянальную сьвядомасьць жыхароў краю.
Лёс адмераў яму крыху болей за паўстагодзьдзя. Героямі ягоных твораў найчасьцей былі асобы, надзеленыя шляхетным, рыцарскім духам. Па-рыцарску пражыў жыцьцё й сам Андрыёлі. Італіец, якога Бела­русь зрабіла сваім мастаком.
Міхал Эльвіра Андрыёлі
14.11.1836, Вільня —
23.8.1893, Варшава, Польшча.
Каміла Марцінкевіч
Няхай даруюць мне знаёмыя вязьні турмы на менскай вуліцы Валадарскага, але, калі я сёньня праходжу паўзь яе муры, найперш згадваю ня іх, сяброў і знаёмых, а зьняволеную тут паўтара стагодзьдзя таму Камілу Марцінкевіч.
Увесну 1863 году ўвагу сьледчых судовага аддзяленьня Віленскай ваеннай акругі прыцягнуў групавы здымак, знойдзены пры ператрусе кватэры-атэлье менскага фатографа Антона Прушынскага, падазраванага ў сувязях з паўстанцамі. Рэч у тым, што чатыры чалавекі на фота былі апранутыя ў чамаркі — адзеньне, якое насілі інсургенты. Як высьветліла сьледзтва, адзіная жанчына на здымку — дачка «сочи­нителя» Дуніна-Марцінкевіча, піяністка і сьпявачка Каміла.
Выявіўшы бліскучыя музычныя здольнасьці ўжо ў раньнім дзяцінстве, яна з васьмі гадоў канцэртавала ў Менску, Вільні, Кіеве, Вар­шаве... У праграмах звычайна гучала музыка яе ўлюбёных Шапэна й Ліста і ўласныя творы. Не бяз посьпеху яна выходзіла на сцэну й як акторка — у тым ліку падчас паказу ў Менску славутай опэры «Сялянка» («Ідылія»), му­зыку да якой напісаў Станіслаў Манюшка, а лібрэта — бацька Камілы.
Але гэтая артыстычная натура мела й іншае жыцьцё. У 1861-м яе салён стаў месцам сходаў менскай арганізацыі патрыятычнага Літоўскага камітэту, які рыхтаваў вызвольнае паўстаньне. Неўзабаве Каміла, якая таксама належала да нелегалаў, была арыштаваная за ўдзел у антырасейскіх маніфэстацыях і зьмешчаная ў вар’ятню. Пратэсты менчукоў, якія дзень пры дні прыносілі да сьценаў лякарні букеты кветак, змусілі ўлады вызваліць патрыётку. Аднак у лютым 1863-га яе зноў узялі пад варту. Падставай быў данос расейскага салдата, да якога Каміла зьвярнулася з просьбай прадаць зброю.
Каміла Марцінкевіч з бацькам (сядзіць трэці зьлева) і групай менчукоў-патрыётаў. Фота 1863 г.
Яе трымалі ў зьняволеньні ў Пішчалаўскім зам­ку, вядомым сёньня як Валадарка, а потым у былым кляштары бэрнардынаў. Там яна атрымлівала лісты з прызнаньнямі ў каханьні ад аднаго з кіраўнікоў менскай паўстанцкай арганізацыі Караля Станкевіча, што таксама трапіў за краты.
Далейшы лёс Камілы вырашыў учынак, які яскрава сьведчыць пра яе непахісны дух. У жніўні 1863 году з вакна сваёй камэры яна кінула кветкі пад ногі паўстанцу Яну Жмачынскаму, якога вялі на сьмяротнае пакараньне. Адказам уладаў стала высылка дваццаціпяцігадовай Камілы Марцінкевіч пад паліцэйскі нагляд у горад Салікамск. Яна змагла вярнуцца толькі праз дваццаць гадоў — каб убачыць зямлю юнацтва і знайсьці ў ёй вечны супакой.
Ці шкадавала яна пра той момант, калі яе рука кідала праз краты букет асуджанаму на сьмерць інсургенту?
Каміла Марцінкевіч (у замужжы Асіповіч)
Каля 1837, Менок — пасьля 1886, Вільня.
Пахаваная на віленскіх могілках Росы (?).
Вам не даводзілася ставіць сябе на месца наших суайчыньнікаў што жылі паўтара стагодзьдзя таму? Задумвацца аб тым, дзе вы былі б у 1863-м?
Кім вы лічыце іх, паўстанцаў? Героямі? Безразважнымі авантурнікамі? Вар’ятамі?
Яны адказвалі на гэтыя пытаньні сваімі лёсамі.
Уявіце сябе ў натоўпе, што аднае чэрвеньскае раніцы запоўніў перад збудаваным эшафотам віленскі Лукіскі
пляц.
Аўдытар пачаў чытаць прысуд, і асуджанаму — маладому й пагляднаму шыракаплечаму інсургенту — зага-
Баляслаў
Калышка
далі зьняць шапку. «Абыйдзецца! — крыкнуў ён афіцэрам. — Ня бачу тут нікога больш годнага за сябе!»
Калі кат нацягваў пятлю, вяроўка парвалася, што здавён лічылася знакам невінаватасьці, але, вядома ж, прагучала каманда паўтарыць экзэкуцыю.
Студэнт юрыдычнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту Баляслаў Ка­лышка браў удзел у сутычках з паліцыяй падчас хваляваньняў у 1861 годзе.
Пасьля гэтага ён на паў-
году прыехаў дадому, у Лідзкі павет, дзе вёў рэвалюцыйную агітацыю ня толькі сярод сялянаў ды мяшчанства, але і сьмела заходзіў у павятовай сталіцы ў цукроўню ды раздаваў там расейскім афіцэрам праклямацыі й пам­флеты Аляксандра Герцэна.
У лютым 1863-га ён апошні раз зьявіўся ў Лідзе і ваколіцах, каб разьвітацца з сваякамі. Баляслаў атрымаў ад паўстанцкага кіраўніцтва прызначэньне ў Жамойць.
Паўстанцы 1863 году
Хутка ягоны аддзел налічваў ужо некалькі сотняў стрэльбаў і косаў.
Калі ён прывёў сваіх людзей да Зыгмунта Серакоўскага, што меў званьне літоўскага ваяводы, той уражана ўсклікнуў: «Каб ня бачыў Вас перад сабою, ня даў бы веры, што Вы жывы, бо з столькіх небясьпекаў хіба па небе можна вырвацца!».
У змаганьні з рэгулярнай арміяй імпэрыі паўстанцы маглі дасягнуць адно часо­вых посьпехаў.
У красавіцкіх баях пад Біржамі жамойцкія інсургенты, на чале якіх, як і ў выпадку з Калышкам, часта стаялі нашы суайчыньнікі, прадэманстравалі сапраўдны гераізм.
Аднак сілы былі няроўныя. Асабліва цяжкай для змагароў стратаю быў захоп у палон камандзіраў — Калышкі й Серакоўскага...
Баляслаў, як і Каліноўскі, назаўсёды застаўся дваццацішасьцігадовым і знайшоў апошні прыстанак побач з правадыром паўстаньня — на цяперашняй гары Гедзіміна ў Вільні.
Баляслаў Калышка
7.8.1837, фальварак Карманішкі, паблізу Эйшышкаў, цяпер Літва — 9.6.1863, Вільня.
Пахаваны на Замкавай гары ў Вільні.
Спрабую ўявіць, як Каліноўскі адзначаў свой апошні дзень нараджэньня.
Віленскія Сьвятаянскія муры, дзе ён, хаваючыся ад жандараў, жыве пад імем Ігната Вітажэнца. За марознымі вокнамі крывава барвянее зара-вечарніца. Там, на захадзе, дагарае паўстаньне. Там ляснымі дарогамі ады-
ходзяць у Полыпчу апошнія змагары...
Магчыма, ён думае, што свабода стане бліжэйшай толькі на вышыню паўстанцкіх магілаў.
Магчыма, ён чакае сваю Марыську чарнаброву, сваю
галубку — нарачоную Марыю Ямант.
Кастусь Каліноўскі
Магчыма, якраз у той са­мы час былы паўстанцкі камісар Магілеўскай губэрні Вітаўт Парфіяновіч называе на допыце ягоны адрас і кансьпірацыйнае імя...
Да арышту застаецца
некалькі дзён, да эшафоту на Лукіскім пляцы і неў-
міручасьці — некалькі тыдняў...
Апошнім часам у беларускай прэсе раз-пораз зьяўляюцца артыкулы, дзе Каліноўскага, кіраўніка паў-
Сьвіслацкая гімназія, у якой вучыўся Кастусь Каліноўскі. 3 гравюры XIX ст.
станьня 1863 году ў ЛітвеБеларусі й прыхільніка самавызначэньня народаў бы­лой Рэчы Паспалітай, спрабуюць абвясьціць «палякам» (самі палякі з паўстанцкага Варшаўскага жонду, дарэчы, называл! я го «сэпаратыстам»), які ў палітычных мэтах проста загульваў зь мясцовымі «мужыкамі» (ажно да таго, што выдаваў на іх мове нелегальную газэту).
Найлепшы адказ такім «гісторыкам» — ягоныя перадсьмяротныя «Лісты з-пад шыбеніцы». Яны зьвернутыя да беларусаў. Яны напісаныя па-беларуску. Яны прысьвечаныя будучыні Беларусі. Яны ня страцілі сваёй актуальнасьці і ў нашым XXI стагодзьдзі.
Даўняя мэмарыяльная пліта з тэкстам па-літоўску і
па-расейску на віленскіх Лукішках, дзе завяршыўся зям-
ны шлях нашага нацыянальнага героя, паведамляе памылковую дату ягонага нараджэньня. Каліноўскі зьявіўся на сьвет не ў 1836-м, а ў 1838 годзе. Беларускую амбасаду ў Літве такія «дробязі», відавочна, не турбуюць.
Кастусь (Вікенці Канстанцін) Каліноўскі
2.2.1838, в. Мастаўляны, Беласточчына —
22.3.1864, Вільня.
Пахаваны на Замкавай гары ў Вільні.
Калі я, акідваючы позіркам нашую літаратуру XIX стагодзьдзя, шукаў у ёй асобу найбольш калярытную й экстравагантную, выбар спыніўся на Альгердзе Абуховічу.
Ен быў нашчадкам старажытнага ліцьвінскага роду. Ягоныя продкі Міхал, Піліп і Тодар Абуховічы ня толькі займалі высокія дзяржаўныя й вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і праславіліся ў вой­нах супраць расейцаў, туркаў ды швэдаў, але і пакінулі цікавыя дыярыюшы й успаміны. Дзед пісьменьніка Юзаф Абуховіч ваяваў у Касьцюшкі. Абуховічы былі ў сва-
Альгерд
Абуховіч
яцтве зь вядомым італійскім графскім родам Бандынэлі, які даў славутага скульптара Бача Бандынэлі й папу рымскага Аляксандра III.
У сваіх мэмуарах Альгерд адзначыць: «Пазываючыся ў подпісы на дзядоў сваіх, грудзі мае парушае пачуцьцё нечага вялікага, сільнага...»
Альгерд вучьгўся ў Слуцку, Жэнэве й Парыжы. Ягоным бацькам належалі вялікія маёнткі з тысячай сялянскіх душаў, што дазваляла маладому Ольдзю з камфортам падарожнічаць і жыць у Эўропе. Але ў 1863-м ён вярнуўся на радзіму, каб
стаць у шэрагі паўстанцаў, а затым апынуццаў сібірскай
высылцы.
Ён бліскуча валодаў італійскай, францускай, ангельскай і нямецкай мовамі, аднак для ўласных твораў, якія падпісваў псэўданімам Граф Бандынэлі, абраў беларускую. Пры жыцьці ён ня ўбачыў ніводнага свайго тэк-
сту надрукаваным, але ўвайшоў у гісторыю нацыянальнага прыгожага пісьменства як адзін з заснавальнікаў жанраў байкі, мастацкай прозы й мэмуарыстыкі.
Калі Альгерд вырашыў перадаць усю сваю зямлю сялянам, суседзі-абшарнікі прыгразілі абвясьціць яго вар’ятам. Тады ён пакінуў родны дом, захапіўшы з са­бою толькі ўлюбёныя кнігі, і ператварыўся ў беднага слуцкага кватаранта.
У цесным пакойчыку зь вялізнай кніжнай шафаю, адзіным сваім багацьцем, Граф Бандынэлі пісаў мэмуары — нязмушаны роздум вольнай душы пра эпоху, літаратуру й вечныя праблемы чалавечай экзыстэнцыі. Першымі іх чытачамі сталі ягоныя маладыя сябры і вучні з створанага Абуховічам гуртка слуцкіх гімназістаў, у які ўваходзілі Язэп Дыла і Пятро Карповіч — будучыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху.
Альгерд Абуховіч (псэўданім Граф Бандынэлі)
6.8.1840, в. Калацічы, цяпер Глускі раён —
22.8.1898, Слуцак.
Ягонага імя вы пакуль ня знойдзеце ў беларускіх энцыкляпэдыях. Расейская куля абарвала жыцьцё Адама Пуслоўскага на дваццаць першым годзе. У гісторыі паўстаньня 1863-га тэты сьмяротны прысуд быў найбольш жорсткім, бо Адам удзельнічаў у збройным змаганьні ўсяго адзін дзень.
Даходы сям’і давалі яму магчымасьць ня толькі атрымліваць адукацыю ў кракаўскім Ягелёнскім унівэрсытэце, але і бязьбедна жыць у старажытнай польскай сталіцы. Аднак пасьля пачатку паўстаньня
Пуслоўскі неадкладна вярнуўся на родную Наваград-
Адам Пуслоўскі
чыну. На жаль, першыя дзеяньні інсургентаў у тых мясьцінах былі пазначаныя пячаткаю няўдачы.
У красавіку аддзел з ста пяцідзесяці паўстанцаў быў атакаваны значна большымі сіламі карнікаў у раёне Налібокаў. У выніку дзьвюхгадзіннага бою змагары мусілі адыйсьці. Жандарскі палкоўнік Рэйхарт зухавата рапартаваў пра шэсьцьдзесят забітых і трыццаць палонных, дадаючы наконт уласных стратаў, што параненыя ўсяго адзін ка­зак і адзін конь. Паўстанцы не ўпершыню трымалі ў руках зброю і за дзьве гадзіны пацэлілі, безумоўна, ня толькі ў каня, аднак не выклікае сумневу, што яны пацярпелі цяжкую паразу.
Інсургент. Фота 1863 г.
Сярод палонных увагу карнікаў прыцягнуў малады шляхціч Пуслоўскі. Сьледзтва атрымала зьвесткі, што ён вёў аддзел, конна едучы наперадзе, а таксама ўласнаручна раздаваў зброю й сам прывёз у лес паўстанцкі сьцяг.
Суд вызначыў максымальнае пакараньне — расстрэл, аднак абодва бакі не лічылі яго канчатковым: удзел Адама ў паўстаньні вымяраўся гадзінамі — увечары ён пакінуў дом, а назаўтра адбыўся бой.
Але здарылася фаталь­ная неспадзяванасьць. У той
Помнік над фамільным склепам Пуслоўскіх, дзе пахаваныя Адам і яго маці
самы дзень, калі судовую пастанову накіравалі ў Вільню, туды прыбыў новы начальнік «Северо-Западного края» Мураўёў. У сатрапа, які ўсё жыцьцё замольваў свае юначыя дзекабрысцкія грахі, быў галоўны прынцып: адразу запалохаць. Пуслоўскі стаўся адной зь першых ахвяраў.
Ксяндзу не дазволілі спавядаць паўстанца, загадалі толькі багаславіць. Адам прасіў не завязваць яму вачэй, але расейскі афіцэр ня выканаў апошняга жаданьня асуджанага на сьмерць і даў салдатам загад падыйсьці так блізка, што тыя амаль датыкаліся да Адамавых грудзей штыхамі...
Калі патрапіце ў ваколіцы Любчы, завітайце ў вёску Сенна й прынясіце кветкі да помніка Адаму Пуслоўскаму й яго маці Эвэліне.
Адам Пуслоўскі
1842 (?), Наваградчына (?) — 26.6.1863, Наваградак.
Пахаваны ў в. Сенна, Наваградзкі раён.
Эдвард Вайніловіч
Ён з тых, хто сваім жыцьцём абвяргае накінутую беларусам учэпістую думку, нібыта яны былі пазбаўленыя сваёй арыстакратыі.
Дзякуючы яму нашая сталіца ўжо амаль стагодзьдзе мае адну з сваіх непаўторных адметнасьцяў — ратаваны Богам ад сучасных герастратаў Чырвоны касьцёл, або, дакладней, касьцёл Сьвятых Сымона й Алены. (Ёсьць сьведчаньні, што Машэраў распарадзіўся зьнесьці храм, які «портил лицо социалистического города», аднак ажыцьцяўленьню злачыннага намеру партыйнага кіраўніка рэспублікі перашкодзіла яго сьмерць.)
Вайніловіч належаў да найбагацейшых абшарнікаў краю, але, скончыўшы Пецярбурскі тэхналягічны інстытут і выправіўшыся ў Эўропу на стажыроўку, вырашыў пачаць яе прос­тым работнікам на бэрлінскім паравозабудаўнічым заводзе.
Вярнуўшыся ў Беларусь і заняўшыся сельскай гаспадаркай, Вайніловіч хутка ператварыўся ці ня ў самага пасьпяховага прадпрымальніка ў сваёй галіне, аднак ніколі не абмяжоўваўся эканамічнымі інтарэсамі. Ён адчыняў дзіцячыя прытулкі і школы, бараніў справы Літвы-Беларусі як дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы. Зусім небеспадстаўна Вайніловіча называюць першым беларускім экумэністам: ён фундаваў будаў-
ніцтва ня толькі касьцёлаў, але і праваслаўных цэркваў, заснаваў у Клецку камітэт абароны правоў габрэяў і татараў-мусульман.
Свой род ён заўсёды называў «мясцовым, беларускім», а ў мэмуарах пісаў пра «сталы кантакт з усімі праявамі беларускага руху».
Вайніловіч і беларушчына — тэма для добрай дысэртацыі.
Фундатар нашага першага легальнага выдавецкага таварыства «Загляне сонца і ў наша ваконца», шчодры ахвярадаўца «Нашае Нівы»...
Сапраўдны стацкі саветнік Эдвард Вайніловіч меў пяць царскіх ордэнаў, сябраваў з старшынём расейскага савету міністраў Пятром Сталыпіным, які прапаноўваў беларускаму арыстакрату пасаду міністра сельскай гаспадаркі. Аднак той марыў пра аднаўленьне Вялікага Княства Літоўскага, у 1918-м браў удзел у паседжаньнях Ураду БНР і выступаў супраць падзелу краіны Масквой і Варшавай. Невыпадкова менавіта ў доме Вайніловіча ў Слуцку ў лістападзе 1920 году сабраліся дэлегаты звезду Случчыны, што абвясьціў падрыхтоўку да антыбальшавіцкага паўстаньня.
Эдвард Вайніловіч быў узорным мужам і бацькам, але Бог забраў у яго дзяцей, Сымона (1885—1897) і Алену (1884—1903), у гонар якіх у 1910 годзе і быў узьведзены Чырвоны касьцёл.
3 ініцыятывы ксяндза-магістра ўладзіслава Завальнюка ў 2006 годзе парэшткі памерлага ў Польшчы Эд­варда Вайніловіча былі ўрачыста перапахаваныя ў фундаваным ім храме.
Эдвард Вайніловіч
13.10.1847, маёнтак Сьляпянка, цяпер у межах Менску—
16.6.1928, Быдгашч, Польшча.
Перапахаваны ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона й
Алены.
Незалежна ад таго, вядома тэта цяперашняму кіраўніку Беларусі альбо не, у нашай ня вельмі далёкай мінуўшчыне ўжо быў адзін законна абраны прэзыдэнт-беларус.
Нават пачатак жыцьцёвага шляху выдаваў у Судзілоўскім асобу неардынарную й свабодалюбную. Вывучаючы мэдыцыну ў Кіеве, ён зьвязваецца з народнікамі й наведвае Швайцарыю, каб пазнаёміцца з ідэолягам народніцтва Пятром Лаўровым і тэарэтыкам анархізму Міхаілам Бакуніным.
Неўзабаве разам зь іншымі рэвалюцыянэрамі Судзілоўскі зьдзяйсьняе сваё
Мікалай
Судзілоўскі
«хаджэньне ў народ» у Хер­сонскую й Самарскую губэрні. Але тэты самы на­род глядзеў на агітатара зь недаверам і дзяліўся сваімі сумневамі з паліцыяй, у вы­тку чаго нядаўні студэнт апынаецца на эміграцыі.
У Бухарэсьце ён піша дысэртацыю ў галіне хірургіі, адначасова займаючыся пастаўкамі зброі баўгарскім паўстанцам Хрыста Боцева.
Пасьля падрыхтоўкі ў адной з рэстарацыяў румынскай сталіцы банкету ў гонар 10-годзьдзя Парыскай камуны, няўрымсьлівы беларус, ратуючыся ад паліцыі, трапіў у Амэрыку, дзе выславіўся тым, што вылечыў сотні безнадзейна хворых і падаў у суд на Алеуцкага й Аляскінскага
праваслаўнага япіскапа ўладзімера, абвінаваціўшы таго ў карупцыі й амаральнасьці.
Апынуўшыся на Гаваях, Судзілоўскі салідарызуецца з прыхільнікамі іх незалежнасьці ад ЗША і здабывае як лекар і палітык такі аўтарытэт, што тубыльцы выбіраюць беларуса спачатку сэнатарам, а потым і прэзыдэнтам Гавайскіх выспаў (які, аднак, усё ж не патрапіў справіцца з анэксіянісцкімі памкненьнямі магутнага суседа).
Расейска-японская вайна прывяла экс-прэзыдэнта Гавайскай рэспублікі ў Краіну ранішняга сонца, дзе ён спрабуе стварыць з палонных расейскіх салдатаў рэвалюцыйную армію і рушыць зь ёю на Пецярбург...
Мудра адмовіўшыся пазьней ад настойлівых прапановаў новых балыпавіцкіх уладаў вярнуцца на радзіму, былы рэвалюцыянэр, які стаў вядомым у сьвеце вучоным, сябрам Амэрыканскай асацыяцыі генэтыкаў і Нацыянальнага геаграфічнага таварыства, завяршыў сваё доўгае жыцьцё ў Кітаі, пакінуўшы ўласнаручна складзеную эпітафію: «Ніс jacet Lumpatius Vagabundus» — што ў перакладзе з лаціны значыць: «Сюды кінуты вандроўны жабрак».
Нягледзячы на такую сьціплую самаацэнку, Судзілоўскаму прысьвечанае мноства нарысаў, артыкулаў і кніг, апублікаваных у розных краінах, у тым ліку і двухтомавая манаграфія ў Японіі. Блізу дзясятку празаічных і паэтычных твораў пра першага й апошняга прэзыдэнта Гаваяў налічвае айчынная літаратура.
Пасьля таго, як у супроцьвагу так і не прыручанаму ўладай Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у краіне быў створаны новы, «чэсны» й правільны саюз, ня меншая колькасьць твораў нібыта мусіла нарадзіцца і ў гонар пер­шага прэзыдэнта Беларусі. Але нават «чэсныя» майстры прыгожага пісьменства чамусьці забуксавалі.
Мікалай Судзілоўскі
15.12.1850, Магілеў — 3.4.1930, Цяньцзінь, Кітай.
Што можа змусіць беларуса адчуць сябе сынам менавіта гэтай зямлі, спадкаемцам яе гісторыі й мовы, адказным за яе прышласьць?
У кожнага быў свой шлях да Беларусі й беларушчыны.
Калі казаць пра маіх калегаў-літаратараў, дык у аднаго ўсё пачалося з бабуліных замоваў на амаль незразумелай гарадзкому хлопчыку мове. У другога — з падараванага яму, васьміклясьніку, раману ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», які доўга ляжаў непрачытаны, таму што быў анэкдатычна прыняты за кнігу
Янка
Лучына
пра мэханізатараў Знаёмае дзяўчо пачало пісаць файныя вершы, скрозь сьлёзы ўбачыўшы, як у 1995-м з Дому ўраду здымалі Пагоню.
Аднойчы патомны мян-
чук Ян Неслухоўскі, шляхціч, выпускнік Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, інжынэр і крыху паэт, аўтар некалькіх, як ён казаў, «вершаплётных пачынаньняў» на расейскай і польскай мовах, купіў квіток у гарадзкі тэатар. На яго сцэне тады гастралявала вандроўная тру­па карыфэя ўкраінскай драматургіі, рэжысэра й актора Міхайлы Старыцкага.
Разыйшлася заслона — і з падмосткаў заместа звыклай расейшчыны палілася жывая ўкраінская мова. Той вечар зрабіў на Неслухоўскага калясальнае ўражаньне, ператварыўшы яго ў беларускага паэта Янку Лучыну.
Літаратуразнаўцы адзначалі, што, з аднаго боку, ягоная душа гарнулася да музы Байрана й Гайнэ, а з другога, прымярала сялянскую сьвітку і трала на вясковай леры, каб на Парнасе яго прынялі за свайго Ян Баршчэўскі і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
«Па сваіх матывах, — зацеміў філёзаф Уладзімер Конан, — вершы Лучыны — своеасаблівая ўвэртура да паэзіі Купалы й Коласа».
Ён пісаў на трох мовах, аде найкаштоўнейшаю ёсьць беларуская частка спадчыны — яшчэ й таму, што тут Лучына ішоў насуперак часу й абставінам. «Бяз мэты, гэта значыць, без надзеі на друкаваньне, мая й без таго кульгавая муза маўчыць, зубы сьцяўшы», — пісаў ён у хвіліны паняверкі.
Слова «кульгавая» — не выпадковы эпітэт: яшчэ зусім маладым паэт быў спаралізаваны і пасьля лекаваньня мог рухацца толькі з дапамогаю мыліцаў. Аднак ён ня толькі хадзіў на служ­бу і ў тэатар.
Сілы волі ў Яна ставала нават на тое, каб займацца рыбалкай і паляваньнем (што, дарэчы, нарадзіла чуткі, нібыта хвароба — ня больш чым геніяльная містыфікацыя).
Ён марыў быць пачутым.
Гэта зьдзейсьнілася пасьля сьмерці, калі ў 1903-м у Пецярбургу беларускім адраджэнцам удалося абвесьці вакол пальца царскага цэнзара і выдаць Лучынаў зборнік «Вязанка» пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове.
Янка Лучына (ад нараджэньня Ян Неслухоўскі)
6.7.1851, Менск — 16.7.1897, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Я напісаў пра яго кніжку і таму крыху ўяўляю, як з добрых ласкавых дзетак вырастаюць тэрарысты.
У дзяцінстве Ігнась вылучаўся дабрынёю й набожнасьцю. Ён картавіў літару «л», не любіў гульняў у вайну і за ласкавы характар заслужыў мянушку Коцік. Найлепшы выпускнік Беластоцкай рэальнай гімназіі, ён паступіў на мэханічны факультэт прэстыжнага Тэхналягічнага інстытуту ў Пецярбургу.
Там пад уплывам сацыялістычных ідэяў Ігнат хутка зрабіўся атэістам і, перайшоўшы на нелегаль-
Ігнат
Грынявіцкі
нае становішча, уступіў у трупу рэвалюцыянэраўнародавольцаў, якая дзень пры дні сачыла за царскімі выездамі.
На пачатку вясны 1881 году ў сталіцы імпэрыі прагрымеў выбух, рэха якога абляцела цэлы сьвет. На набярэжнай Кацярынінскага каналу беларус Ігнат Грынявіцкі выканаў сьмяротны прысуд, абвепічаны «Народнай воляй» імпэратару Аляксандру II. Той дзень стаў апошнім і для самога царазабойцы.
Грынявіцкі выстаўляў Аляксандру II і свой рахунак: задушэньне паўстаньня 1863 году, забарона беларускага друкаванага слова, за-
крыцьцё апошняй у краі вышэйшай навучальнай уста­нови — Горы-Горацкага земляробчага інстытуту. Невыпадкова трупа студэнтаў-народавольцаў зь Беларусі, якая ў 1884-м пачала выдаваць у Пецярбургу пад-
польны гектаграфічны часопіс «Гомон», назвала Ігната Грынявіцкага «адным з гарачых заснавальнікаў беларускай фракцыі».
Захапленьне асабістай мужнасьцю Грынявіцкага адразу цьмянее, калі даведваесься, што на Кацярынінскім канале бомбы тэрарыстаў абарвалі жыцьці бязьвінных ахвяраў: казака з царскай аховы, хлопчыка і жанчынысалдаткі. Шэсьць чалавек атрымалі цяжкія раны, адзінаццаць — лёгкія. Некаторыя выпадковыя мінакі страцілі зрок, слых, засталіся калекамі.
У сваім запавеце Грынявіцкі марыў, каб «начаты pyx скончыўся перамогаю, а не татальным вынішчэньнем лепшых людзей краіны».
Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў атрымалася якраз вынішчэньне.
3 пачуцьцём, далікатна кажучы, няёмкасьці чытаем мы сёньня такія вось радкі вядомага паэта:
Карэта цара выяжджае
(Гэткі на колах гадзючнікі)
У канале Кацьчыным воды
Да блізкага мора бягуць.
Восъ бомба. Хай з падлы сьмярдзючай,
Хай зь яго, ката народаў, Ката маёй Беларусі Зараз шматкі палятуцъ...
Грынявіцкі й яго паплечнікі былі ахвярамі аблуднага вучэньня, але яны вартыя нашай памяці.
Памяці, якая перасьцерагае.
Ігнат Грынявіцкі
Жнівень 1855, маёнтак Басін, цяпер в. Калінаўка, Клічаўскі раён — 13.3.1881, Пецярбург, Расея. Месца пахаваньня невядомае.
Ёсьць асобы, згадваючы якіх, асабліва вос­тра шкадуеш, што лёс разьвёў вас у часе...
Яна лічыла сябе грамадзянкай Вялікага Княства Літоўскага.
На яе грошы быў выдадзены славуты «Вянок» Максіма Багдановіча.
Яна пражыла доўгае й складанае жыцьцё, нарадзіўшыся яшчэ да паўстаньня Каліноўскага і завяршыўшы зямны шлях у год заканчэньня Другой усясьветнай вайны.
Магдаленін бацька, вядомы археоляг Ян Завіша,
Магдалена Радзівіл
валодаў вялікімі землямі на Меншчыне. Іхняй «сталіцаю» быў маёнтак Кухцічы паблізу Узды. Там прамінула самая сьветлая частка яе дзяцінства.
Там юная арыстакратка ўсьвядоміла сябе беларускаю.
У 1906-м удава польскага графа Людвіка Красінскага Магдалена павянчалася ў Лёндане з князем Мікалаем Радзівілам.
Найвышэйшыя польскія колы выказалі непрыхаванае незадавальненьне шлюбам князя з багатай удавой, якая паводле гадоў маг­ла быць ягонаю маці, хоць
галоўнай прычынаю такога стаўленьня была, відаць, дабрачынная дзейнасьць Магдалены на карысьць белару-
скага руху.
Княгіня шчодра фундавала «Нашу Ніву» й беларускія выдавецкія суполкі. У сваіх уладаньнях у Кухцічах, Узьдзе і Каменцы яна адчыніла беларускія школы.
Хаваць мужа, які загінуў на фронце ў 1914 годзе, Магдалена Радзівіл запрасіла ксяндза Аляксандра Астрамовіча (вядомага таксама, як паэт Андрэй Зязюля), аўтара вершу «Божа, што калісь народы на асобкі падзяліў», які на пачатку XX стагодзьдзя пэўны час уважаўся за беларускі нацыянальны гімн.
У тыя гады княгіня жыла пераважна ў Беларусі: то ў сваім маёнтку, дзе ўсе службоўцы мусілі карыстацца беларускай мовай, то ў Менску, дзе яе дом на Захараўскай вуліцы быў заўсёды адкрыты для дзеячаў нацыянальнага Адраджэньня.
Яна вітала абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Балюча перажываючы канфэсійную разьяднанасьць беларусаў, яна марыла пра аднаўленьне зьнішчанай каляніяльнымі расейскімі ўладамі нашай Вуніяцкай царквы.
На заснаваньне беларускай грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Рыме княгіня ахвяравала аднаму зь беларускіх сьвятароў сваё фантастычна дарагое дыямэнтавае калье, лёс якога варты дэтэктыўнага раману.
У Нямеччыне, дзе яна жыла пасьля рэвалюцыйных забурэньняў на Бацькаўшчыне, да ўлады рваліся нацысты.
Рашучае непрыняцьце антысэмітызму змусіла нашу арыстакратку эміграваць у Швайцарыю.
Адыходзячы ў лепшы сьвет у пераможным для антыгітлераўскага альянсу 1945 годзе, княгіня марыла пра Беларусь, вызваленую ня толысі ад нацысцкай, але і ад бальшавіцкай акупацыі.
Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша)
8.7.1861, Варшава, Польшча —
6.1.1945, Фрыбург, Швайцарыя.
Яго яшчэ пры жыцьці называлі бацькам беларускага тэатру. У той самы час суседзі-шляхцічы мелі яго за дзівака, а жонка лічыла вар’ятам.
Скончыўшы Рыскую каморніцкую вучэльню, Ігнат працаваў у розных кутках Беларусь Каморнікам ён быў нетыповым: калі іншыя сядзелі пры картах і пляшцы, Буйніцкі ішоў на вячоркі, адкуль вяртаўся з запісамі песьняў, замалёўкамі народных строяў і арнамэнтаў. Зь юнацтва ім валодала мара зусім не пра спакойнае заможнае жыцьцё — тая мара, якая прывяла ў прыватную драматычную студыю ў Вільні, а потым дапамагла згуртаваць вакол сябе групу артыстаў-аматараў.
Хутка ў родных Палевачах і ў блізкіх Празароках Буйніцкаму зрабілася цесна. У 1910-м ён з сваімі танцорам! зь вялікім посьпехам выступае на першай беларускай вечарынцы
Ігнат
Буйніцкі
Ігнат Буйніцкі (у цэнтры) з сваімі акторамі
ў Вільні, а неўзабаве, укладаючы ў справу ледзь ня ўсе ўласныя сродкі, стварае прафэсійную трупу — сынтэтычны сцэнічны калектыў, дзе акторы служылі адразу некалькім музам. Узорам такога майстра быў сам дзядзька Ігнат: выходзіў на сцэну ў драматургічных творах, дэклямаваў вершы, танцаваў, сьпяваў сола і ў хоры.
У 1910—1911 гадах трупа Буйніцкага зьдзейсьніла трыюмфальныя гастролі па Беларусі, выступіўшы з паказамі ў Дзісьне, Сьвянцянах, Паставах, Полацку, Нясьвіжы, Слуцку... У Менску, дзе тэатар ставіў «Моднага шляхцюка» К. Каганца і «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, артыстаў засыпалі ружамі. Пасьля спэктакляў Буйніцкага ў Пецярбургу й Варшаве газэты пісалі пра «калясальны посьпех» тэатру, што «будзіць у беларусаў пачуцьцё нацыянальнай годнасьці».
Улады зрабілі свае высновы: рэжысэра і яго паплечнікаў узялі пад паліцэйскі нагляд, паказы пачалі забараняць. Уціск і матэрыяльныя праблемы змусілі Буйніцкага зачыніць тэатар...
«Калі-небудзь, — пісала на пачатку XX стагодзьдзя «Наша Ніва», — калі прабудзіцца сьвядомасьць ува ўсяго беларускага народу, памяць Ігната Буйніцкага будзе сьвятой для ўсіх».
У 1970-я гады на ягонай радзіме зьявіўся помнік. Праўда, да абуджэньня сьвядомасьці ўсяго народу яшчэ далекавата. Запытаўшыся ў Празароках у сустрэчнага дзядзькі, дзе помнік Буйніцкаму, я пачуў пытаньне ў адказ: «Што такое помнік?»
Ігнат Буйніцкі
22.8.1861, фальварак Палевачы, цяпер в. Палевачы, Глыбоцкі раён — 22.9.1917, паблізу в. Палачаны, цяпер Маладэчанскі раён.
Перапахаваны ў мяст. Празарокі, Глыбоцкі раён.
Спыніўшыся ў Рэчыцы каля помніка Мітрафану Доўнар-Запольскаму, я адразу згадаў ягоныя сказания на пачатку XX стагодзьдзя афарыстычнапрарочыя словы: «Народ, які меў сваю дзяржаву, мусіць мець яе зноў»...
Асаблівую ролю ў лёсе Доўнар-Запольскага адыграў
Кіеў.
Якраз там яго адлічылі з восьмага клясу гімназіі за чытаньне кнігаў «злачыннага зьместу», а менавіта — Тараса Шаўчэнкі і лістоў да Аляксандра Герцэна. Аднак Мітрафан здолеў здаць гімназічныя іспыты экстэр-
Мітрафан ДоўнарЗапольскі
нам і паступіць у Кіеўскі ўнівэрсытэт.
У 1905-м калегі-гісторыкі віншавалі яго з абаронаю доктарскай дысэртацыі.
Пра шырыню разгляданай вучоным праблематыкі кажуць назови ягоных дасьледаваньняў: «Да
гісторыі Люблінскай вуніі», «Нарыс гісторыі Крывіцкіх і Дрыгавіцкіх земляў да канца XII ст.», «Адносіны беларуса да зямлі»...
Ён апублікаваў тэкст Баркулабаўскай хронікі — выдатнага помніка нашага летапісаньня пачатку XVII ста-
годзьдзя.
Акт 25 сакавіка Доўнар-Запольскі, як сьведчаць сучасьнікі, сустрэў «зь вялікай радасьцю й надзеяй, без ваганьняў і засьцярогаў». Кіеўская місія БНР, у якой ён працаваў, была адной з найболып дзейных.
На даручэньне нашага незалежніцкага Ураду вучоны напісаў нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі», які разам з мапаю краіны выйшаў у 1919-м на беларускай, францускай, нямецкай, польскай і расейскай мовах і стаўся выдатным інфармацыйным дапаможнікам для ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтваў БНР.
Між іншага, у брашуры адзначалася, што «аб-
шару Беларусь мае каля 258 000 кв. км, на якім жыве 12 млн беларусаў і больш як 3 млн іншых нацыянальнасьцяў». Цікава суаднесьці гэтыя лічбы зь ix сёньняшнімі афіцыйнымі адпаведнікамі.
У той час Мітрафан Доўнар-Запольскі разглядаўся як найверагоднейшы кандыдат на пасаду рэктара будучага Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Аднак палітычная ситуация надзвычай імкліва мянялася...
У 1925-м ёнзаймаў пасаду прафэсара катэдры гісторыі пэдфаку БДУ зьяўляўся старшынём гістарычна-
археалягічнай камісіі Інстытуту беларускай культуры, але ўсяго праз год мусіў пераехаць у Маскву.
Неўзабаве, я к «ідэйна заганны», быў асуджаны рукапіс яго кнігі «Гісторыя Беларусі». Гісторык з эўрапейскім імем зарабляў на жыцьцё ў Інстытуце футравай гаспадаркі...
Ягоная «Гісторыя» выйшла ўжо ў незалежнай Беларусі ў 1994-м.
Мітрафан Доўнар-Запольскі
14.6.1867, Рэчыца — 30.9.1934, Масква, Расея.
Пахаваны на маскоўскіх Данскіх могілках.
Ён мог стаць нашим першым прэзыдэнтам. Гаворка ідзе, вядома, не пра выбары 1994 году, а пра час абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прыехаўшы пасьля навучаньня ў Эўропе ў родни маёнтак, Раман хутка зарэкамэндаваў сябе як чалавек, якога цікавіць ня столькі ўласная гаспадарка, як лёс краю.
3 трибуны расейскай Дзяржаўнай думы ён, дэпутат ад Менскай губэрні, выступаў за пашырэньне сялянскага землеўладаньня, але рашуча бараніў прыватную ўласнасьць на зямлю.
Нацыянальнае Адраджэньне ён успрыняў як сваю
Раман
Скірмунт
крэўную справу. Скірмунт фінансуе беларускія выданьні. У 1917-м кіруе Беларускім нацыянальным камітэтам і вядзе з Часо­вым расейскім урадам перамовы пра самастойнасьць
Беларусі.
У 1918-м ён падтрымаў абвяшчэньне БНР і працаваў у яе Народным сакратарыяце. У лістападзе ў складзе надзвычайнай белару­скай дэлегацыі дамагаўся прызнаньня незалежнасьці Беларусі ў Нямеччыне й Швайцарыі.
Бальшавікі мелі яго за ворага, беларускія сацыялісты называлі «кансэрватарам».
Пасьля Рыскай дамовы паміж Польшчай і савецкай Расеяй ён вярнуўся ў сваё заходнебеларускае Парэчча і скіраваў энэргію на эканамічныя рэформы. Заробку мужчыны, які працаваў у Скірмунта, хапала на ўсю сям’ю, і жонка магла ўжо цалкам прысьвяціць сябе выхаваньню дзяцей.
У верасьні 1939-га нейкі абібок прибег у Парэчча зь весткаю, што з боку мяжы рухаецца цягнік з савецкімі салдатамі.
Пахапаўшы чырвоныя сьцягі, дзясяткі два галаштанцаў кінуліся сустракаць «вызваліцеляў». Але на цягніку ехалі польскія вайскоўцы. Іхні камандзір загадаў расстраляць «здрайцаў». Нехта пасьпеў паклікаць пана Скірмунта. Каб уратаваць сялянаў, той укленчыў перад афіцэрам. Можна ўявіць, чаго гэта каштавала сямідзесяцігадоваму беларускаму арыстакрату.
У краіне саветаў, дзе праз колькі дзён апынулася Парэчча, гонар і годнасьць патомнага шляхцічанезалежніка мелі свой кошт.
Для вырашэньня лёсу Рамана Скірмунта новая ўлада склікала вясковы сход. Насуперак волі камісара Холадава сяляне выказаліся за тое, каб пакінуць пана жывым і на волі. Тады камісар — пад выглядам адправы Скірмунта на допыт у раён — даручыў некалькім «надзейным таварышам» зь мясцовых жыхароў завесьці «ворага наро­ду» ў лес і ліквідаваць.
Скірмунта расстралялі. Ен не памёр адразу, і забойцы — тыя, каго пан Раман у неўраджайныя гады ратаваў ад сьмерці дармавымі харчамі, — дабівалі ахвяру камянямі.
Дакумэнты сьведчаць, што ў 1939—1940 гадах загінулі пры розных абставінах усе мужчыны з роду Скірмунтаў, якія апынуліся на савецкай тэрыторыі.
Раман Мар'ян Скірмунт
7 .5.1868, в. Парэчча, цяпер Пінскі раён — 7.10.1939, ваколіцы в. Парэчча.
Перапахаваны ў Парэччы.
Калі вы апынецеся ў мястэчку Дрысьвяты, што на Браслаўшчыне, не абмінеце галоўную тамтэйшую славутасьць — драўляны Петрапаўлаўскі касьцёл, збудаваны ў дваццатыя гады мінулага стагодзьдзя з рысамі стылю мадэрн. Таленавіта ўштукаваны ў прывазёрнае навакольле, тэты храм зь яго пяціяруснай вежайзваніцаю стварае непаўторны краявід, што натхняў і натхняе мастакоў і проста падарожнікаў, якім удалося патрапіць у гэтыя мясьціны — цяпер памежную зо­
Лявон ВітанДубейкаўскі
ну з прапускным рэжымам.
Стваральнік драўлянага дрысьвяцкага дзіва — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, асоба калярытная й таленавітая ў шмат якіх сфэрах.
Выпускнік Парыскай акадэміі архітэктуры, ён будаваў цэрквы на Смаленшчыне, аднаўляў касьцёлы ў Амсьціславе, Вор-
Петрапаўлаўскі касьцёп у Дрысьвятах, збудаваны паводле праекту Лявона Вітан-Дубейкаўскага
шы, Крычаве й Смалянах, спраектаваў царкву ў Відзах і мноства іншых пабудоваў на Віленшчыне і ў Вільні, дзе назаўсёды атабарыўся на пачатку 1920-х.
Калегі і вучні ведалі яго як зацятага беларускага незалежніка, які калісьці, жывучы ў Менску, рэгулярна завітваў у «Беларускую хатку», а пазьней выконваў абавязкі прадстаўніка Беларускай Народнай Рэспублікі ў Варшаве. Свае прыхільнікі былі і ў Лявона-літаратара, аўтара вострых і дасьціпных паэтычных твораў, сярод якіх вылучаецца байка «Цягне воўк — пацягнуць воўка».
Яшчэ адзін штрых да партрэту Лявона ВітанДубейкаўскага: празь некалькі гадоў пасьля сьмерці свайго нарачонага Івана Луцкевіча Лявонавай жонкаю ста­ла Юліяна Мэнке, віленская немка, якая ўдзельнічала ў беларускім руху і, перажыўшы Лявона, прысьвяціла яму напісаную па-беларуску кнігу ўспамінаў што пабачыла сьвет у 1950-я гады ў Нью-Ерку. Тамсама, дарэчы, зьберагаюцца й многія рукапісы Дубейкаўскага.
Лявон Вітан-Ду бейкаўскі
19.7.1869, в. Дубейкава, цяпер Амсьціслаўскі раён —
6.11.1940, Вільня.
Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Калі пасьля пэўнае даты на днях нараджэньня мне сьпяваюць «Сто год», я ня стаўлюся да гэтых зычэньняў занадта паважна, але не забываю, што часам яны збываюцца. Гэта мог бы засьведчыць адзін з герояў маёй кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі» Есіф Стаброўскі.
Пачатак ягонага жыцьцёвага шляху прадвызначыла зьяўленьне на сьвет у шляхецкай сям’і афіцэра. Юзіка аддалі на выхаваньне ў кадэцкі корпус, адчынены ў мурах ліквідаванай царскімі ўладамі Полацкай акадэміі.
Улады хацелі бачыць кадэтаў вернымі слугамі
Есіф Стаброўскі
імпэратарскага трону. Але шмат хто з гадаванцаў Полацкага корпусу меў сваё ўяўленьне пра абавязак перад Бацькаўшчынай. Стаброўскі ніколі не забываў, што ён — унук паўстанца
1863 году, прыкутага да тачкі на расейскай катарзе.
Захоплены ў Полацку гісторыяй, Есіф пазьней закончыў Маскоўскі археалягічны інстытут. У чыне палкоўніка ён завяршыў Першую ўсясьветную вайну,
Пояацкі кадэцкі корпус, дзе вучыўся Стаброўскі. Пачатак XX ст.
крыху паслужыў у Чырвонай Арміі і, не пранікшыся бальшавіцкімі ідэямі, вярнуўся ў родны Слонім. Там, у Заходняй Беларусі, нашай інтэлігенцыі таксама даводзілася нялёгка, але, адрозна ад СССР, яе фізычна не зьнішчалі, і магчымасьцяў для працы на будучыню Беларусі, асабліва ў жудасныя 1930-я, било болей.
Сабраныя гэтым апантаным слугою Кліё ўнікальныя калекцыі леглі ў аснову Слонімскага гарадзкога музэю. Калі ў чэрвені 1941га ў горадзе зьявіліся нем­цы, Стаброўскі запакоўваў
Ёсіф Стаброўскі з жонкай
і хаваў свае экспанаты.
Гітлераўскі афіцэр зайшоў у музэй акурат тады, як сівы сямідзесяцігадовы дырэктар здымаў зь сьцяны карціну Верашчагіна. «Верашчагіну месца ў Дрэздэнскай галерэі», — пракамэнтаваў ситуацию адукаваны візытант. У адказ колішні полацкі кадэт закруціў «мастацтвазнаўцу» ў форме дулю і дзівам пазьбегнуў сьмерці.
Зямны шлях Есіфа Стаброўскага завяршыўся ў 1968-м, на дзевяноста дзявятым годзе жыцьця. За чатыры гады да гэтага Полацкі гарвыканкам узнагародзіў ганаровымі граматамі ўдзельнікаў руйнаваньня сабору Сьвятога Стэфана і некалькіх іншых будынкаў былых Акадэміі й кадэцкага корпусу, што далі Беларусі цэлае сузор’е славутых імёнаў.
Ёсіф Стаброўскі
2.11.1869, Слонім — 15.1.1968, Слонім.
Існуе гэтак званая формула гістарычнага аптымізму: «Усё будзе добра, толькі мы да гэтага не дажывём». Аляксандар Уласаў адрэдагаваў яе, зрабіўшы яшчэ больш арыгінальнай і жыцьцесьцьвярджальнай. «Усё будзе добра, толькі нічога ня трэба рабіць», — любіў паўтараць ён. Праўда, абвінаваціць самога ўласава, што ён датрымоўваўся гэткага прынцыпу, ня надта выпадае.
Мяркуйце самі.
Адзін з заснавальнікаў нашай першай палітычнай партыі — Беларускай Сацыялістычнай Грамады —
Аляксандар
Уласаў
і сябар яе цэнтральнага камітэту.
Ад сьнежня 1906-га (зь пятага нумару) да траўня 1914-га — рэдактар-выдавец «Нашай Нівы», да супрацоўніцтва зь якой да-
лучыў найталенавіцейшых літаратараў, у тым ліку й Ян­ку Купалу, што стаў новым рэдактарам газэты.
Публіцыст, якога царскія ўлады ня раз прыцягвалі да адказнасьці за вострыя публікацыі, а ў 1909-м асудзілі на чатыры месяцы зьняволеньня.
Удзельнік Першага ўсебеларускага зьезду.
Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі...
Рыскі трактат 1921 году, які раскалоў Беларусь на Заходнюю і ўсходнюю, засьпеў ўласава ў Радашкавічах. Ен стварае там беларускую гімназію імя Францішка Скарыны, бароніць нацыянальныя інтарэсы як сэнатар Польскага сойму, выконвае абавязкі старшыні галоўнай управы Таварыства беларускай школы...
Высокі, атлетычнага складу, з зухавата падкручанымі вусамі й утульным густым басам, Аляксандар Уласаў прэтэндуе на ролю самай калярытнай ды імпазантнай постаці нашага нацыянальнага руху. ў ягоным фальварку Мігаўка стаялі разнастайныя спартовыя прыстасоны, на якіх гаспадар, як сказалі б цяпер, «качаўся» і выпра-
боўваў дужасьць і спрыт візытантаў. Ці ня першы ў навакольлі ён рызыкнуў надзець шорты, спарадзіўшы панічную чутку, што сэнатар ходзіць у майтках. Госьці ціха войкалі, калі бачылі ў каміннай залі «невялічкую», паводле слоў уладальніка Мігаўкі, пяцімэтровую канапу, паседжваючы на якой, дзядзька Аляксандар мэлянхалічна выпіваў пяцілітровы імбрычак моцнай гарбаты.
Але шмат у чым тэты арыгінал і волат заставаўся па-дзіцячаму наіўным.
У верасьні 1939-га ён з кошыкам яблыкаў сустракаў чырвонаармейцаў.
Неўзабаве — «каб працаваць дзеля дабра Беларусі» —Уласаў выправіўся ў Маладэчанскі аддзел асьветы. Адтуль яго накіравалі ў НКВД, дзе ветлівы супрацоўнік прапанаваў былому сэнатару пісьмова распавесьці пра ранейшую дзейнасьць. Дзядзька Аляксандар напісаў сямнаццаць старонак і пачуў задаволенае: «На об­винительный акт достаточно». Дадому, асуджаны за «шпионско-провокаторскую деятельность» на пяць гадоў канцлягераў, ён ужо не вярнуўся.
Аляксандар Уласаў
28.8.1874, Вялейка — 11.3.1941, Новасібірск*, Расея. Месца пахаваньня невядомае.
* Паводле сьведчаньняў сваякоў, Аляксандар Уласаў памёр на эта­
пе ў Марыінскія лягеры.
У беларускай літаратуры няма Дзядзькі, а вось Цётка — ёсьць.
Гэта яшчэ раз па-свойму падкрэсьлівае выбітную ролю наших жанчынаў у лёсе Бацькаўшчыны ад часоў Рагнеды.
Алаіза Пашкевіч, якая ўзяла сабе такі цёплы псэўданім, безумоўна, застанецца ў гісторыі самай знакамітай і яркай дзяячкаю нацыянальнага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.
Яна пачала пісаць пад уплывам Францішка Багушэвіча і пазьней, у прадмове да сваёй «Скрыпкі...», згадвала аўтара «Дудкі белару­скай» зь незвычайнай цеЦётка плынёю: «Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсьць і слава тваему слову! А ты, «дудка», грай і мне голас дай...»
У пражытыя ёю сорак гадоў зьмясьцілася б, здаецца, некалькі доўгіх жыцьцяў.
Яна стварала з аднадумцамі Беларускую Сацыялістычную Грамаду.
Бліскуча выступала на мітынгах і сходах, а сваю віленскую кватэру зрабіла месцам сустрэчаў беларускіх інтэлектуалаў.
Ахвярная фэльчарка й сястра міласэрнасьці, Алаіза трымала ў сутарэньнях лякарні шапірограф, на якім у 1905-м быў памножаны ейны верш «Вера беларуса»:
Веру, братцы, ў нашу сілу, Веру ў волі нашай гарт: Чую агонъ у нас — ня брыну, Бачу, братцы, мы ня з карт, Мы ня з гіпсу, мы — з каменьня, Мы — з жалеза, мы — са сталі, Нас кавалі у пламеньні, Каб мацнейшыя мы сталі...
Шэсьць гадоў палітычнай эміграцыі яна скарыста-
ла на вывучэньне філязофіі, гісторыі й філялёгіі ў Львоўскім і Кракаўскім унівэрсытэтах.
Тамсама, у Аўстра-Вугоршчыне, у Жоўкве пад Львовам, выдала два зборнікі — «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская», якія сталі клясыкай.
Яна вандравала па Італіі, Нямеччыне, Фінляндыі й Швэцыі.
Была аўтаркаю «Нашай Долі» і «Нашай Нівы» й акторкаю ў першай беларускай трупе Ігната Буйніцкага.
Засноўвала падпольныя беларускія школкі і першы беларускі часопіс для дзяцей і падлеткаў «Лучынка».
Яе душа бясконца прагнула вышыні й свабоды.
Арлы-брацьці,
Цётка зь дзяўчынкай у беларускім строі. Фота з былога Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча ў Вільні
дайце скрыдлы,
Бо унізе жыць мне збрыдла, Кіньце кожны адно пёрка, Бо жыць ўнізе стала горка...
Арлы ці анёлы скінулі ёй пёркі ў 1916-м, калі Цётка, лекуючы аднавяскоўцаў ад тыфу, не ўратавалася сама.
Цётка (ад нараджэньня Алаіза Пашкевіч)
15.7.1876, фальварак Пешчын, цяпер Шчучынскі раён —
17.2.1916, в. Стары Двор, Шчучынскі раён.
Нейкі час я жыў у Менску на вуліцы Купрыянава, дзе ёсьць ціхі сквэр з старасьвецкімі клёнамі. Пад імі я любіў гуляць восеньскімі вечарамі, пакуль не знайшоў аднойчы перакуленае надмагільле.
Як выявілася, гэта быў зусім ня сквэр, а колішнія зруйнаваныя паводле савецкай завядзёнкі Нямецкія (Лютэранскія) могілкі, на якіх у трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя часам хавалі расстраляных «ворагаў
народу».
Паводле адной з вэрсіяў, менавіта там знайшоў свой апошні прыстанак беларускі патрыёт айцец Мікалай
Мікалай
Шамяціла
Шамяціла...
У студзені 1920-га рэвідэнт Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту па Слуцкім павеце Андрэй Бараноўскі ня безь зьдзіўленьня пісаў у сваю менскую ўправу: «Знайшоў у Слуцку прыхільніка беларускага, папа, які з амбону гаварыў сялянам а Беларусі і а патрэбе яе незалежнасьці. Дэкляраваў і далей настаўляць сялян у гэтым кірунку. Прасіў прысылаць газэту й літаратуру».
Праваслаўным сьвятаром, які прыемна ўразіў рэвідэнта сваімі поглядамі,
аказаўся Мікалай Шамяціла.
Выпускнік Менскай сэмінарыі й Маскоўскай духоўнай акадэміі, ён у 1914-м быў прызначаны настаяцелем Слуцкага катэдральнага сабору.
Хоць дакумэнтаў пра сувязі айца Мікалая з кіраўнікамі Слуцкага збройнага чыну не захавалася, можна
з пэўнасьцю сказаць, што яго патрыятычныя казаньні прывялі ў шэрагі паўстанцаў не аднаго случака.
За савецкім часам мітрапаліт Менскі і Бела­руси Мэльхісэдэк хіратанізаваў яго ў сан Слуцкага япіскапа.
Як і мітрапаліт, айцец Мікалай быў прыхільнікам стварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, што лічылася надзвычай небясьпечным і царкоўнымі ўладамі ў Маскве, і балыпавіцкім кіраўніцтвам.
Мэльхісэдэка ў 1925-м судзілі за мітычныя «раскраданьне царкоўнай маёмасьці» і «контрарэвалюцыйную прапаганду».
Менскі клюб чыгуначнікаў, адчынены ў будынку былой Казанскай царквы.
(Цяпер на гэтым месцы плошча Мясьнікова.) 1933 г.
Па слуцкага ўладыку ўпершыню прыйшлі ў 1926-м.
Празь сем гадоў ОГПУ зноў арыштавала яго ў спра­ве «контрарэвалюцыйнай праваслаўнай паўстанцкай арганізацыі».
Абвяшчэньне свайго прысуду ён перажыў усяго на два тыдні.
Мікалай Шамяціла
1877, в. Аброва. цяпер Івацэвіцкі раён — 23.6.1933, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
У кастрычніку 1925 году ў Бэрліне адбывалася Другая ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя. На парадку дня стаяла пытаньне аб прызнаньні савецкай Беларусі сувэрэннай дзяржавай, што непазьбежна привяло б да ліквідацыі эміграцыйнага Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Супраць прызнаньня БССР рэзка выказаўся міністар фінансаў Васіль Захарка. Ен заявіў, што працягвае стаяць на грунце Акту 25 сакавіка 1918 году (адным з аўтараў якога, дарэчы, быў). Дзякуючы цьвёрдасьці Захаркі ВНР не спыніла існаваньня.
Васіль
Захарка
Два свае апошнія дзесяцігодзьдзі Васіль Захар­ка пражыў у Празе — горадзе, які ад часоў Францііпка Скарыны адыгрываў у нашай гісторыі выключную
Паседжаньне Першай Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе (верасень 1921 г.). Васіль Захарка быў абраны віцэстаршынём канфэрэнцыі
й — адрозна ад любой іншай эўрапейскай сталіцы — нязьменна станоўчую ролю.
Захарка кіраваў праскім таварыствам «Беларуская Рада», зьбіраў архіў ВНР, выкарыстоўваў любую нагоду для зваротаў у Лігу Нацыяў і дыпляматычныя прадстаўніцтвы, каб паведаміць сьвету пра зьдзекі і злачынствы, што чыніла ў Беларусі бальшавіцкая ўлада.
У1928 годзе, пасьля скону Пётры Крачэўскага, Захар­ка заняў пасаду Старшыні Рады БНР і заставаўся ім да сакавіка 1943-га. Тады,
ужо на Божай пасьцелі, ён паводле тэстамэнту здаў паўнамоцтвы Міколу Абрамчыку.
Гестапа забараніла выступаць над магілай Захаркі з прамовамі. Калі, нягледзячы на гэта, Абрамчык сказаў разьвітальнае слова, прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі загадаў засыпаць дамавіну. Самлелую ў той момант Ларысу Геніюш выносілі на руках сьпявак Міхал Забэйда-Суміцкі і былы слуцкі паўстанец Васіль Русак.
Магілу другога прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі вы знойдзеце на праскіх Альшанскіх могілках паблізу апошняга зямнога прыстанку першага прэзыдэнта — Пётры Крачэўскага.
Васіль Захарка
1.4.1 877, в. Дабрасельцы, цяпер Зэльвенскі раён —
14.3.1943, Прага, Чэхія.
Пахаваны на праскіх Альшанскіх могілках.
Мне выпала быць крыху знаёмым зь некалькімі полацкімі япіскапамі. Адзін пры сустрэчы заўсёды сварыўся на дэмакратаў: «Какую страну разва­лили!» Другі, выступаючы ў бібліятэках, не рэкамэндаваў чытаць Рыгора Барадуліна («униат») і Васіля Быкава («за­нял неправильную позицию»), Трэці прынцыпова ня мог сказаць і трох беларускіх словаў.
Я рытарычна пытаюся ў сябе: ці было б такое магчыма ў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве, прыхільнікам стварэньня якой быў мітрапаліт Мэльхісэдэк? (Яго старазапаветнае, атрыманае пры по-
Мэльхісэдэк
стрыгу ў манахі, імя азначае «цар праўды».)
У дваццаць восем гадоў яму ўручылі жазло ігумена Магілеўскага брацкага манастыра. У 1919-м ён заняў
пасаду япіскапа Менскага і Тураўскага. Баронячы правы праваслаўных, у занятым палякамі Менску Мэльхісэдэк дамогся сустрэчы з кіраўніком адноўленай Польская дзяржавы Юзафам Пілсудзкім, у размове зь якім, дарэчы, адхіліў прапанову ўзначаліць Польскую аўтакефальную праваслаўную царкву.
Абраны ў 1922 годзе мітрапалітам Менскім і Беларускім, ён зьвярнуўся да сьвятароў і вернікаў з пасланьнем, дзе ўтварэньне БССР назваў падставаю для аўтаноміі Беларускай праваслаўнай царквы, што ў пэрспэктыве павінна было прывесьці да яе аўтакефаліі. Апрача таго, беларускі ярарх адкрыта заявіў пра падтрымку нацыянальнага Адраджэньня і неабходнасьць увесьці ў набажэнствы беларускую мову*.
Ці трэба зьдзіўляцца, што неўзабаве ён апынуўся пад хатнім арыштам? Мэльхісэдэк адмовіўся ад усялякіх
* Варта адзначыць, што падчас навучаньня ў духоўнай сэмінарыі будучи мітрапаліт быў аднакашнікам гісторыка і палітыка, першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук Усевалада Ігнатоўскага.
кантактаў з створанай пад патранатам балыпавікоў гэтак званай «абнаўленцкай царквой». Улады адказалі антыцаркоўным судо­вым працэсам, які, зрэшты, набыў непажаданы для ініцыятараў характар. Спра­ву спусьцілі на тармазах, і мітрапаліту прысудзілі тры гады пазбаўленьня волі ўмоўна.
Радасьць ягоных прыхільнікаў была нядоўгай. Мэльхісэдэка выклікалі ў Маскву і кінулі ў сумназнакамітую Бутырку, ад-
куль адправілі на пасялень-
не ў Марыінск. У сібірскія маразы хворы на сухоты ўладыка мусіў карміць сьвіней і выкідаць з хлявоў гной. Пасьля вызваленьня ён імкнуўся вярнуцца ў Беларусь, але ў выніку зноў і зноў трапляў за краты. Неўзабаве яго напаткала загадкавая сьмерць падчас набажэнства ў адным з маскоўскіх сабораў.
Ужо даўно гучаць прапановы пра далучэньне Мэльхісэдэка да ліку беларускіх сьвятых. Адпаведны зварот да Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы прагучаў і з старонак прысьвечанай уладыку кнігі гісторыка Тацяны Процькі «Пакутнік за веру і Бацькаўшчыну».
Кніга выйшла ў 1996-м. Сынод дагэтуль думае...
Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі)
Верасень 1878, в. Вітулін, Беласточчына — 17.5.1931, Масква, Расея.
Пахаваны на маскоўскіх Праабражэнскіх могілках.
Трапіўшы ў Прагу, дасьведчаны беларускі падарожнік абавязкова наведае адзін зь яе найбуйнейшых нэкропаляў — Альшанскія могілкі.
Паміж шыхтоў надмагільных помнікаў шматлікім «белым» генэралам і казацкім палкоўнікам, паўзь месца апошняга прыстанку маці ўладзімера Набокава ўтравелая сьцежка прывядзе да плітаў з надпісамі пабеларуску.
Тут пахаваныя Старшыня Рады БНР Васіль Захар­ка з жонкаю і геніяльны опэрны тэнар Міхал ЗабэйдаСуміцкі.
Пётра Крачэўскі
Непадалёку, праваруч ад праваслаўнае царквы пад помнікам з Пагоняю, спачывае прах яшчэ аднаго Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — Пётры Крачэўскага.
У 1917-м ён, выпускнік Віленскай духоўнай сэмінарыі, потым настаўнік, банкаўскі службовец і вайсковец, бярэ ўдзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе й абіраецца сябрам яго выканкаму.
Праз два гады Крачэўскі ўзначаліў Раду ВНР, што ў тых палітычных умовах прывяло да непазьбежнай эміграцыі — спачатку ў Літву, а затым у Чэхаславаччыну.
Пётра знаходзіўся ў ліку палітыкаў, якія выступілі супраць пастановаў Бэрлінскай Усебеларускай
Першы Ўсебеларускі звезд, дэлегатам якога быў Петра Крачэўскі, распачаў свае паседжаньні ў будынку Менскага гарадзкога театру (цяпер Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)
канфэрэнцыі, дзе Менск быў признаны адзіным цэнтрам нацыяналыга-дзяржаўнага Адраджэньня Беларусі і прагучаў заклік вяртацца ў савецкую Беларусь.
Пяру Пётры Крачэўскага належаць паэтычныя й драматургічныя творы, але найперпт ягоны талент удумлівага гісторыка і літаратара выявіўся ў эсэ й ар­тикулах, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай мінуўшчыны.
У адным зь іх — эсэ «Скарына і незалежнасьць» — прэзыдэнт БНР напісаў словы, актуальнасьць якіх непадуладная часу: «Бяз мовы няма нацыі, без культуры — няма народу і ня можа быць Незалежнасьці, сваёй уласнай дзяржавы».
Пётра Крачэўскі (Крэчзўскі)
7.8.1879, Кобрыншчына —
8.3.1928, Прага, Чэхаславаччына.
Пахаваны на праскіх Альшанскіх могілках.
У студэнцкія гады ў мяне быў сябар, які лічыў сваім ідэалам эсэра Івана Пуліхава. Ад яго, сябра, а потым яшчэ з нарысу «Бясстрашны юнак», знойдзенага ў старым нумары «Маладосці», я збольшага і даведаўся пра чалавека, чыім імем названая ціхая вуліца ў прэстыжным раёне беларускай сталіцы.
Іван зацікавіўся рэвалюцыйнай літаратурай у Менскай рэальнай вучэльні. У Пецярбурскім каморніцкім інстытуце яго захапленьне ідэяй пераўтварыць сьвет на справядлівых пачатках было ацэненае: Пуліхаў мусіў вярнуцца пад паліцэйскі нагляд у родны Менск.
Іван
Пуліхаў
30 кастрычніка 1905 го­ду ў губэрнскую сталіцу прыйшлі зьвесткі пра царскі маніфэст, які абвяшчаў дэмакратычныя свабоды. Натхнёныя вызваленьнем
палітвязьняў, мітынгоўцы здолелі сабраць на прывакзальным пляцы дваццаць тысяч менчукоў. Губэрнатар Курлоў даў дазвол страляць. На зямлі засталося болып за сто забітых.
Арганізацыя партыі эсэраў вынесла Курлову сьмяротны прысуд. Яго выканаўцу вызначала лёсаваньне, але той, каму выпаў тэ­ты кон, спалохана адмовіўся. Тады за справу добраахвотна ўзяўся Пуліхаў, дапамагчы якому пагадзілася эсэрка
Аляксандра Ізмайловіч.
Замах быў няўдалы: бомба, кінутая Іванам у губэрнатара, ня выбухнула. (Есьць сьведчаньні, што напярэдадні запал бомбы быў абясшкоджаны «ахранкай» з дапамо-
Віленскі вакзал у Менску, каля якога ў кастрычніку 1905 г. адбыўся Курлоўскі расстрэл
гаю агента-правакатара.) Івану й Аляксандры, якая тады ж беспасьпяхова страляла ў паліцмайстра Нора­ва, часовы вайсковы суд прызначыў найвышэйшую ка­ру. Для Ізмайловіч, дачкі царскага генэрала, сьмерць замянілі бестэрміновымі катаржнымі работамі. Пуліхаў у сакавіку 1906-га быў навешаны. Дзеля запалохваньня менчукоў ягонае цела чатыры дні вісела на браме Пішчалаўскага замку, цяперашняй Валадаркі. (Левую эсэрку Аляксандру Ізмайловіч на сёмым дзясятку гадоў расстралялі ўжо бальшавікі.)
Неяк на вуліцы ягонага імя, якую яшчэ й цяпер, паводле савецкай традыцыі, зрэдку называюць «андатравай», я правёў невялікае апытаньне. Зь пяці тамтэйшых жыхароў паважнага веку трое назвалі Пуліхава «старым балыпавіком».
Іван Пуліхаў
5.9.1879, Менск — 11.3.1906, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
Вусьцішна робіцца, калі задумваесься, колькі талентаў і інтэлектуальных сілаў мы аддалі суседзям, найчасьцей атрымліваючы ад іх на падзяку нежаданьне нават прызнаваць, што ёсьць на сьвеце такі на­род — беларусы. Своеасаблівым сымбалем гэтых стратаў ёсьць шляхецкая сям’я Іваноўскіх. 3 чатырох братоў два, Станіслаў і Юры, сталі перакананымі палякамі, яшчэ адзін, Тадэвуш, — літоўцам. На шчасьце, Беларусь не аддала чацьвертага брата — Вацлава.
Выпускнік Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, у дваццаць дзевяць гадоў доктар навук, ён замест яснай
Вацлаў Іваноўскі
і гладкай кар’еры абраў непрадказальны шлях беларускага дзеяча.
Ен быў сярод заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Ствараў першае беларускае выда-
вецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» і быў яго кіраўніком. Пісаў у «Нашу Ніву» (псэўданім Вацюк Тройца). Дарэчы, гэта Іваноўскі стаў ініцыятарам увядзеньня ў беларускую лацінку літараў С, S, Z, якія адрозьнівалі б яе ад польскай.
У жыцьці Вацлава Іваноўскага бывалі пэрыяды, калі ён адыходзіў ад грамадзка-палітычнай дзейнасьці й заглыбляўся ў сваю ўлюбёную навуку — хімію. Але беларушчына не адпускала...
Ен быў дэлегатам Першага Усебеларускага звезду, займаў пасаду міністра асьветы ва ўрадзе ВНР на ча­ле з Антонам Луцкевічам і ўдзельнічаў у перамовах з палякамі, імкнучыся прадухіліць падзел Беларусі паміж Полыпчай і савецкай Расеяй. Тым часам ягоны брат Станіслаў, баронячы польскія інтарэсы, меў заданьне схіліць Урад БНР да калябарацыі, а Тадэвуш — ужо Тадас Іванаўскас — быў эмісарам літоўскага ўраду ў Шчучыне. (Юры стане называцца Ежы і зробіцца міністрам у польскім урадзе.)
У гады Другой усясьветнай вайны Іваноўскі зноў вярнуўся да палітычнай дзейнасьці: узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, уваходзіў у Центральную Раду Беларускай народнай самапомачы, быў намесьнікам старшыні Беларускага навуковага таварыства.
Прызначаны акупацыйнымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Менску, Іваноўскі тым ня менш падтрымліваў сувязі як зь незалежніцкімі беларускімі коламі, так і з Арміяй Краёвай. 3 улікам гэтых акалічнасьцяў вэрсія пра забойства Іваноўскага савецкімі
партызанамі не выглядае цалкам пераканаўчай.
У сьмерці надзвычай аўтарытэтнага беларуса былі за-
цікаўленыя і нацысты.
За савецкім часам ягоная магіла на менскай Кальварыі была занядбанай. Сапраўдны надмагільны помнік Вацлаву Іваноўскаму зьявіўся толысі ў 2006-м. Улады тут, вядома, ні пры чым: грошы на ўшанаваньне памяці выдатнага беларускага дзеяча сабрала разам з аднадумцамі жыхарка Менску Людміла Ліцьвінава.
Вацлаў Іваноўскі
7.6.1880, фальварак Лябёдка, цяпер Шчучынскі раён —
7.12.1943, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Ягонае імя я ўпершыню пачуў у свае студэнцкія 1970-я. На лекцыі з гісторыі БССР тагачасны загадчык катэдры гэтае дысцыпліны, аўтар убогага й наскрозь фальсыфікатарскага школьнага падручніку прафэсар Лаўрэнці Абэцэдарскі палымяна выкрываў палітыку беларусізацыі й аднаго зь яе кіраўнікоў — Ігнатоўскага. Той, маўляў, разам з хаўрусьнікамі прымушаў беларусаў казаць і пісаць «секунцы», а не «катлеты», і «макраступы» заміж спрадвечных беларускіх «галёшаў», а потым канчаткова здрадзіў генэральнай лініі партыі і ці то пад страхам заслужанага пака-
Усевалад
Ігнатоўскі
раньня, ці то ў хвіліну раскаяньня застрэліўся.
Вось і ўсё, што трэба было ведаць будучым гісторыкам пра знакамітага вучонага, які займаўся распрацоўкай канцэпцыі нацыянальнай
гісторыі паводле прынцыпу дзяржаўнасьці і нацыяналь­най самастойнасьці беларусаў.
Пра аўтара першага ў айчыннай гістарыяграфіі грунтоўнага дасьледаваньня паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Пра наркама асьветы, за якім быў адчынены Бсларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Пра першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук, стварэньне якой можна лічыць вяршыняю беларусізацыі...
Перасьлед і цкаваньне ўсевалада Ігнатоўскага пачаліся ў 1929-м. Яму прыгадалі і паходжаньне зь сям’і сьвятара — «клясава варожага пралетарыяту асяродзьдзя», і эсэраўскае мінулае, і прыкрыцьцё «нацдэмаў», што зьвілі сваё «асінае кубло» ў Акадэміі навук. Выклікі ў ОГПУ рабіліся ўсё часьцейшымі. У «навуковых» дыскусіях, якія вяліся з Ігнатоўскім у тым доме, выкарыстоўваліся спэцаргумэнты з традыцыйнага арсэналу «майстроў заплечных справаў». Вярнуўшыся пась-
ля аднаго з допытаў дадому, Ігнатоўскі дастаў з шуфляды пісталет...
Прэзыдэнта Акадэміі навук пахавалі похапкам, раніцой, употай ад сяброў і калегаў.
Ягоная магіла захавалася на Вайсковых кладах нейкім дзівам.
Улада працягвала помсьціць Ігнатоўскаму і пасьля сьмерці.
У жудасным 1937-м бы­ла «як член сям’і здрадніка» засуджаная на восем гадоў лягераў жонка, расстраляныя сыны Юры і Валянцін.
Дагэтуль на сьценах акадэмічнага Інстытуту гісторыі няма мэмарыяльнай табліцы Ігнатоўскаму. Затое вісяць дошкі Горыну і Шчарбакову — балыпавіцкім фальсыфікатарам беларускай мінуўшчыны.
У 2016-м споўніцца 135 гадоў з дня яго народзінаў. Ці згадаюць пра гэта ў Міністэрстве адукацыі? Наўрад. Бо замест дэвізу наркама асьветы Ігнатоўскага — «Вучыць беларуса на беларускай мове!» — міністэрскія сьцены аздобленыя партрэтамі чалавека, які публічна сьцьвярджаў, што на гэтай мове анічога значнага ні стварыць, ні выказаць немагчыма.
Усевалад Ігнатоўскі
19.4.1881, в. Такары, цяпер Камянецкі раён —
4.2.1931, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
У восьмым клясе ў школьнай бібліятэцы я неяк зьняў з стэнду «Пісьменьнікі-землякі» сьціплы зборнічак вершаў зусім не вядомага мне Янкі Журбы. Пагартаўшы старонкі, узбагаціў сябе чатырохрадкоўем, што было, відаць, сугучнае майму тагачаснаму стану безнадзейнай, яшчэ дзіцячай закаханасьці:
Я помню сад у срэбраным уборы... Паміж красуючых духмяных дрэў Стаяла ты — ўся ў белым. Сад шумеў. У цьмяным небе замігцелі зоры...
Янка
Журба
А яшчэ з кніжачкі я даведаўся, што аўтар гэтых радкоў жыве ў маім род­ным Полацку. Прамінула некалькі дзён, і завочнае знаёмства атрымала нечаканы працяг. Блукаючы па недалёкіх ад бацькоўскага дому могілках, я раптам убачыў прымітыўнастандартны помнік, з надnicy на якім вынікала, што аўтар упадабанага мною санэту пра каханьне ўжо некалысі гадоў таму пакінуў тэты сьвет.
Мне падумалася, што паэты заслугоўваюць лепшых надмагільляў, але найбольш уразіла нават ня ўбогасьць помніку, а надпіс на ім — чамусьці па-расейску, ды яшчэ й з прыкрай памылкаю: «Белорусский поэт Янко Журба».
Праз колькі гадоў, закончыўшы БДУ ды, як кажа адзін мой сябар, канчаткова стаўшы на нацыянальныя рэйкі, я вярнуўся ў родныя мясьціны й распачаў змаганьне за новы помнік паэту ці, прынамсі, за беларускі тэкст на ім.
У розныя інстанцыі быў напісаны дзясятак лістоў пра тое, што выпускнік Полацкай настаўніцкай сэмінарыі Янка Журба быў «нашаніўцам» (і, дарэчы, нейкім дзівам пазьбег за сталінскім ча­сам рэпрэсіяў), што менавіта ён некалі пераканаў пісаць па-беларуску будучага аўтара «Міколкі-паравоза» Міхася Лынькова, што на схіле дзён ён страціў зрок і жыў у невядомасьці ў доме для састарэлых...
У адказ прыходзілі
fad
Pena -isiihnaho nnmeru 5 »tap.
Hod VI. Ш, itwitnjmm Bll t № 3.
ИЯ5Я NIWA
P1ERSAJA BIELiKUSKAJ,. HAZETA Z RYSUXKAMl.
WychodziC sto tydzieri ruskhni i taeinslLimi Ilterami.
Adrea redakoii i «dministracii: Wilnlu, Wilenskaja wullea Ж SO.
Cena г piereaytkaj i dastasUBkaj da ohaly: na 1 hod -2 r. 50 кд na 6 mie«.—1 г. 2Ь к , na 3 m.—06 к., na 1 tnies.—25 k, Za liraoicaj: aa 1 h.— 4 r., na 6 m.—2 r.. na 3 m.—1 r. Pieramie .a adreau—20 k.
C czytac jak polekaje CZ: § czytaö jak polskaje SZ
Emihraeija u flmeryku.
Parachody i zaleznyje darohi razwozlad tawary Osiudy, dzle ich moІш! kupic. Tak sama rabo4aja sila z razwitcicm kapitalizniu zrabllasia tawaram, katory prybywaje tudy, dzie bol5 piadad za iabo. Ad nas wyiejdfcye Smat raboiaj ludzkoj sily u Zluicnyje staty Paanoina) Ameryki. dzie «rabotak u 5 10 razoO bolSv ad naSaho: tam nasy bielarusy, nie (prywykäyje da raakoinaho lytüa, za 2—3 hady aiu skladamC kapital i • warofajucca da swaich rndnych wtosak z «Amerykanskim! hraSml.. Moina skazae, 5to na|mien$ try fwierd naiych muzyckich kapitafod—be­ta z Ameryki.
Kolkl amerykanskich hroäy u Bielarusi, раійуё akuratnle ciaika. U ibierebacieinych kasach na poctacb u Bielarusi razam s Kowienskaj hub. u 1909 h. lezalo S7 mH. rub dy jeVe u bankach 32 m r., -razam 90 m г. и udnej Wllenekaj hbbemi -38 mH. r.; z hetych hroiei 5 mH. r. zlemierobain’ » г ich nia mienä 3 -4 mil. rub. «amerykanskich.. I ™ . utach hfo5y ad Pra<biy swajej pracy a Amerycv na naSu dumku [ u Biehrusi budzle kala 30 mil n>h
Да 1912 году газэта «Наша Ніва», на старонках якой дэбютаваў Янка Журба, выходзіла лацінкаю й кірыліцай
зьдзекліва-ветлівыя адпіскі. Новы помнік зьявіўся ўжо ў сувэрэнныя 1990-я.
Некалі я назаўсёды вярнуся ў Полацак. Пытаньня пра мову надпісу на маім помніку, я ўпэўнены, не паўстане. Хацелася б, каб ня ўзьнікла і праблемы правапісу.
Янка Журба (ад нараджзньня Іван Івашын) 30.4.1881, в. Купніна, цяпер у межах Чашнікаў — 7.1.1964, Полацак.
Пахаваны на полацкіх Ксавэр’еўскіх могілках.
Я анічагуткі ня чуў пра яго ні ў школе, ні ва ўнівэрсытэце — і, як вы разумееце, зусім не таму, што быў дрэнным вучнем і нядбалым студэнтам.
На ўроках і лекцыях мы Івана Луцкевіча не «праходзілі», а ў Беларускай савецкай энцыкляпэдыі гаварылася нешта пагрозьлівае пра ідэалізацыю Луцкевічам Вялікага Княства Літоўскага і нацыяналістычнае супрацьпастаўленьне адвеку братніх і неразлучных беларускага і расейскага народаў.
Цяпер усё больш беларусаў ведае, што Іван Луцкевіч быў адным з бацькоў Беларускага Адраджэньня, хоць
Іван
Луцкевіч
у нармальнай дзяржаве кожны памятаў бы пра гэ­та ад першага клясу, як два на два — чатыры.
У юначыя гады на яго, сына каліноўца, паўплывалі творы Францішка Багушэ-
віча і бацькавага знаёмага Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — таксама ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-га.
Яшчэ падчас навучаньня ў Менскай клясычнай гімназіі Іван разам з малодшым братам Антонам заснаваў гурток, сябры якога былі захопленыя ідэяй дасягненьня для беларусаў нацыянальнай ды сацыяльнай справядлівасьці.
Пасьля ўстаноўчага зьезду нашай першай палітычнай партыі — Беларускай Сацыялістычнай Грамады, — які адбыўся ў 1903 годзе, Іван стаў яе сапраўдным лідэрам, а Антон — галоўным ідэолягам і публіцыстам. Беларускія сацыялісты чынна ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных
падзеях таго часу.
Менавіта Іван Луцкевіч пад выглядам замоўцы зьявіўся пасьля вядомага Курлоўскага расстрэлу ў Менску на фабрыку Якабсона, гудок якой даў сыгнал да ўсеагульнай стачкі пратэсту.
Ен быў адным з заснавальнікаў першых легальных
беларускіх газэтаў «Наша Доля» і «Наша Ніва», а таксама Беларускага выдавецкага таварыства. 3 ініцыятывы Івана Луцкевіча адчынілася Віленская беларуская гімназія.
Велізарны плён дала ягоная навуковая дзейнасьць. Агледзеўшы сабраныя ім скарбы, якія сталіся пазьней асноваю Віленскага бе­ларускага музэю, Максім Багдановіч захоплена пісаў: «Гэта ёсьць фундамэнт нашага Адраджэньня. Гэта і за тысячу гадоў будзе сьведчыць
пра нас». Іван Луцкевіч (зьлева)
Іван Ауцкевіч адным зь і Аляксандар Уласаў. 1910 г. першых зразумеў неабходнасьць дзяржаўнай самастойнасьці Бацькаўшчыны і ра­зам з братам Антонам стаў у 1918-м ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе этнаграфічных межах.
Цяжка хворы на сухоты, Іван працягваў ахвярна працаваць, і, калі сябры ў 1919-м завезьлі яго на курорт у польскае Закапанэ, было ўжо позна.
На пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя гісторык Алег Латышонак прывёз у Вільню сымбалічную жменю зямлі з могілак у Закапанэ...
Іван Луцкевіч
9.6.1881, Шаўлі, Літва — 20.8.1919, Закапанэ, Польшча.
Сымбалічна перапахаваны на віленскіх могілках Росы.
Быў час, калі я працаваў ня толькі за пісьмовым стадом, але яшчэ й хадзіў на службу. Та­ды, калі даймала начальства, калі душа ўзбунтоўвалася й прагла волі, мяне наведвала адно й тое ж нязбытнае жаданьне. О, як мне хацелася кінуць гэтую працу і стаць акторам ці проста рабочым сцэны ў тэатры! Але не ў якім-небудзь, а — у вандроўным.
У юнацтве я недзе прачытаў, што ў 1920-я Беларусь мела такі тэатар: ён езьдзіў з гораду ў горад, зь мястэчка ў мястэчка і нават афіцыйна называўся Вандроўным. Памятаю, як мая беларуская, зьмяшаная з цы-
Уладзіслаў Галубок тургам, які напісаў сорак
ганскаю кроў захвалявалася і ў твар дыхнуў сьвежы і салодкі вецер бясконцай дарогі. Пагатоў, тым тэатрам кіраваў чалавек з вольным, нябесным прозьвішчам — Галубок, што быў і драмап’есаў, і рэжысэрам, і маста­
ком, і паэтам, і акторам, першым народным артыстам
Беларусі...
У 1932 г. Вандроўны тэатар пад кіраўніцтвам Галубка быў пераўтвораны ў Беларуси! Трэці дзяржаўны тэатар і пачаў стала працаваць у Гомелі
Потым я даведаўся, што ўсё выглядала, вядома, зусім ня так ідылічна. Уладзе не спадабаліся гэтыя вандраваньні, якія цяжка трымаць пад пільным вокам, асабліва ўва ўмовах абвастрэньня клясавай барацьбы. Тым больш, перад кожным спэктаклем Галубок выступаў з бліскучай лекцыяй пра беларускую гісторыю й культуру.
Тэатар зрабілі аселым і загадалі ўвесьці ў рэпэртуар п’есы пра клясавае змаганьне. Самога ж Галубка ўрэшце забралі, каб прысудзіць да расстрэлу. Пры арышце загінуў і вялікі ку-
фар з рукапісамі.
Жонка народнага артыста, якая спрабавала пасьля мужавага арышту скончыць жыцьцё самагубствам, здаецца, дачакалася ягонай рэабілітацыі, але ўжо не дажыла да адкрыцьця ў 1982-м у менскім Траецкім прадмесьці грамадзкай гасьцёўні імя ўладзіслава Галубка.
Цяпер я добра знаёмы зь лёсам Галубка, але запаветная мара — хоць на месяц зрабіцца акторам вандроўнага тэатру — у маёй душы па-ранейшаму жывая.
Уладзіслаў Галубок (ад нараджэньня Голуб)
15.5.1882, станцыя Лясная, цяпер Баранавіцкі раён —
28.9.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Школьная праграма вывучэньня Янкі Купалы была ўкладзеная нейкімі адмыслоўцамі такім чынам, што ў мяне й сяброў узьнікла ўстойлівая нялюбасьць да ягонае творчасьці.
Нас зусім не натхнялі радкі пра дурнога мужыка, зь якога «сьмяюцца, пагарджаюць».
Чамусьці не выклікала прыліву патрыятызму й «агромністая грамада» зь бязьмежнаю крыўдай, ху­дым! плячыма і нагамі ў лапцях.
Мы завучвалі верш на памяць, але не маглі пагадзіцца з тым, што нашыя продкі былі век сьляпымі й глухімі.
Канчаткова не расчаравацца ў песьняру мне даЯнка памагалі вясёлыя аповеды мамы, што вучылася купала да вайны ў Копыскай школе і шмат разоў сустракала Купалу на тамтэйшым рын­ку, дзе паэт, прыехаўшы з сваіх блізкіх Ляўкоў, зацята таргаваўся з старымі габрэйкамі і таленавіта заляцаўся да маладых.
Адкрыцьцё Купалы прыйшло значна пазьней, на апошнім курсе ўнівэрсытэту.
Гэта быў Купала зусім іншы, з Маладой Беларусьсю, «сакалінай сям’ёй», якая чуйна ўслухоўваецца ў «воль­ны вецер вольных песень» і ўсёй душой верыць, што «не загіне край забраны».
Гэта быў Купала — філёзаф і гісторык, чыю паэму «На Куцьцю» я потым вывучыў на памяць без усялякіх праграмаў і заданьняў.
Гэта быў аўтар забароненай п’есы «Тутэйшыя». Гэта быў змагар, які ў 1926-м, праз год пасьля наданьня яму званьня народнага паэта, пісаў:
Былых ня выклічаш вякоў,
I ты, Масквы кароннай гразь, Парваных не скуеш акоў, Зь якой брахн'ёю ні вылазь!
Масква не даравала. Пасьля спробы самагубства ў 1930-м паэта духоўна зламалі, але нават такі ён заставаўся небясьпечным...
1 ліпеня 1942 году адбывалася пахаваньне Купалавай маці Бянігны. (Кажуць, яна праз усё жыцьцё шкадавала, што сын перайшоў у вершах з польскай мовы на беларускую.)
Асьвяціўшы сьвежы грудок на менскіх Вайсковых могілках, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі прароча прамовіў: «Дзе сын твой, гаротная беларуская маці?»
Ніхто ў акупаваным Менску яшчэ ня ведаў, што і сын ужо там, у нябеснай Беларусі: у той самы дзень у Маскве хавалі забітага Купалу.
Янка Купала (ад нараджэньня Іван Луцэвіч)
7.7.1882, фальварак Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён —
28.6.1942, Масква, Расея.
Перапахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
Я налічыў дзесяць знаёмых, якія ведаюць на памяць ягоную «Новую зямлю». Коштам мяне гэты сьпіс не папоўніцца, бо я ў свой час вывучыў ня менш геніяльнага, але бліжэйшага маёй гарадзкой душы «Сымона-музыку»:
Ад роднае зямлі, ад гомону бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад сьветлых воблікаў закінутых дзяцей,
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей...
Пад гоман бароў, у сям’і
Л ХС1ДД Л vvrVLClil \7<1^/к7у у у 1
ylKVÖ лесьніка Міхала Міцкевіча,
што служыў у князёў Ра-
Колас
дзівілаў, ён і прыйшоў на сьвет. Зьдзейсьніўшы яшчэ ў студэнцкія гады
паломніцтва ў тыя наднёманскія мясьціны, я знайшоў у кнігарні томік з «Сымонам» і ўжо праз тыдзень мог дэклямаваць паэму зь любой страфы.
Ня раз даводзілася сустракацца з думкаю, што, параўнаўча з бунтоўным Купалам, Колас быў па-мужыцку абачлівейшы і «спакайнейшы». Факты пярэчаць: за ўдзел у нелегальным настаўніцкім зьезьдзе й антыўрадавую дзейнасьць Якуб Колас быў у 1908-м на тры гады ўвязьнены ў Менскім астрозе. Якраз тады выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Песьні жальбы».
У сьвятле дакумэнтальных сьведчаньняў руйнуецца й міт пра заўсёдную ляяльнасьць Коласа да «новай і справядлівай» савецкай улады. На Рыскую Дамо­ву 1921 году паміж Полыпчай і савецкай Расеяй, якія разарвалі Беларусь, ён адгукнуўся на дзесяцігодзьдзі забароненым вершам «Беларускаму люду»:
Нас падзялілі—хто? Чужаніцы, Іўёмных дарог махляры,...
Дзядзька Яку 6 сябраваў зь небясьпечным «нацдэмам» Юркам Лістападам, працэс якога прагрымеў у сярэдзіне 1920-х. У 1938 годзе Колас некалькі гадзінаў — пакуль у ягоным доме доўжыўся ператрус — мусіў стаяць з паднятымі рукамі тварам да сьцяны.
У апошні дзень жыцьця народны паэт пайшоў у ЦК КПБ зь лістом у абарону беларускай мовы. Першы сакратар Кірыла Мазураў не прыняў Коласа. Той ліст праз паўстагодзьдзя зрабіўся ці не актуальнейшим:
«Установи сталіцы вывелі з абыходку беларускую мову: на ёй не вядзецца перапіска, не гавораць з наведнікамі... Акадэмія навук не карыстаецца бе­ларускай моваю... Студыя «Беларусьфільм» здымае фільмы на рускай мове. Такім шляхам нацыянальную кінэматаграфію ня створыш...»
Есьць зьвесткі, што пасьля наведваньня ЦК па­эт папрасіў свайго шофэра завезьці яго ў Курапацкае ўрочышча, дзе доўга і скрушліва аб нечым маўчаў.
Беларусь разьвітвалася зь Якубам Коласам тры дні: несканчаная людзкая рака ад раніцы да вечару плыла праз Палац прафсаюзаў, дзе стаяла труна песьняра. Так раней не праводзілі ні пісьменьнікаў, ні палітыкаў.
Якуб Колас (ад нараджэньня Канстанцін Міцкевіч) 3.11.1882, в. Акінчыцы, цяпер у межах Стоўпцаў — 13.8.1956, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
Калісьці я напісаў эсэ на вельмі актуаль­ную тэму — «Як беларусы з кітайцамі сябруюць». Сярод згаданых там напалову легендарных і зусім фан­тастичных падзеяў уплішчылася й адна цалкам рэальная. Аднойчы ў 1920-м бальшавікі, карыстаючыся дзесяцікротнай перавагаю, захапілі ў палон невялікі аддзел кітайцаў, што ваявалі пад бел-чырвона-белым сьцягам. На чэкісцкім допыце сыны братняга народу на пытаньне пра нацыянальнасьць з гонарам адказвалі: «Пішы — беларуза!» Гэта былі байцы беларускага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.
Станіслаў
БулакБалаховіч
Чамусьці ніхто з гісторыкаў дагэтуль, здаецца, не зьвярнуў увагі на тое, што Балаховіч прыйшоў на сьвет у тым самым маёнтку Мэйшты на беларускалітоўскім памежжы, дзе на сто трыццаць гадоў раней нарадзіўся герой 1794 году
і спадкаемец Касьцюшкі ў кіраўніцтве паўстаньнем Та­маш Ваўжэцкі. А вось сам Станіслаў пра гэта, безумоўна, ведаў і натхняўся славаю выбітнага папярэдніка.
Дзейнасьць Булак-Балаховіча ў гады Першай усясьветнай вайны й пасьля кастрычніцкага бальшавіцкага перавароту чакае ўвасабленьня ў гістарычна-авантурным рамане, на старонках якога адлюстраваліся б дывэрсійныя рэйды па нямецкіх тылах, нядоўтая служба ў Чырвонай Арміі й пераход разам з сваім палком на бок белых, захоп Пскова, абарона Эстоніі ад бальшавікоў...
У студзені 1920-га з аддзелам на паўтары тысячы шабляў генэрал быў прыняты ў склад войска БНР. Ягоныя кавалерысты зьдзейсьнілі пераход з Латвіі на Палесьсе, ушчэнт разьбілі адзін з палкоў хвалёнай 1-й коннай арміі чырвоных, узялі Пінск... У лістападзе таго самага году ўжо 20-тысячная армія Булак-Балаховіча рас­тачала імклівы наступ усьцяж Прыпяці. Ад бальшавікоў
Станіслаў Булак-Балаховіч (зьлева). 1920 г.
былі вызваленыя Петрыкаў, Калінкавічы, Мазыр, дзе Балаховіч (відаць, натхніўшыся прикладам Юзафа Пілсудзкага) абвясьціў сябе начальнікам незалежнай Беларускай дзяржавы...
Жывучы ў міжваеннай Полыпчы, Булак-Балаховіч быў перакананым антифашистам, але яшчэ больш непахісным антыкамуністам, што привяло яго раз­ам з сынам у армію гішпанскага генэрала Фран­ка. У верасьні 1939-га ён абараняў Варшаву, а затым змагаўся ў шэрагах польскага Супраціву і быў застрэлены гестапаўцамі при спробе арышту.
Партрэт супярэчлівай, але, безумоўна, выбітнай асобы Балаховіча будзе няпоўным, калі не згадаць, што генэрал ня толысі ўсё жыцьцё не забываў беларускай мовы, але і пісаў на ёй верши.
Станіслаў Булак-Балаховіч
10.2.1883, маёнтак Мэйшты, цяпер Літва —
10.5.1940, Варшава, Польшча.
Ягонае імя вядомае значна менш, чым імя расейскага пісьменьніка Аляксандра Салжаніцына. Між тым, менавіта ён, Францішак Аляхновіч, упершыню, за некалькі дзесяцігодзьдзяў да «Архіпэлягу ГУЛАГу», здолеў сказаць сьвету вусьцішную праўду пра імпэрыю савецкіх канцлягераў.
Ен нарадзіўся ў сям’і віленскага тэатральнага скрипа­ча. Калі Францішку споўнілася пяць гадоў, бацька пачаў браць яго на спэктаклі. Малога палохалі тэатральныя стрэлы, але захапленьне тым, што адбывалася на сцэне, было мацнейшае за страх. Ад таго часу Францішкава
Францішак Аляхновіч
душа назаўсёды пасялілася ў тэатры.
У 1916-м ён стварыў у Вільні гурток, зь якім паставіў сваю першую п’есу «На Антокалі», напісаную, дарэчы, у Лукіскай турме, дзе аўтар адбываў гадавое зьняволеньне «за зьнявагу сілаў нябесных і намер скінуць існую ўладу».
Да Аляхновіча хутка прыходзіць слава нацыянальнага драматурга. Максім Гарэцкі прысьвячае яму цэлы разьдзел у сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры». Натхнёны прызнаньнем і веданьнем законаў тэатру, Францішак адважваецца на незвычайны экспэрымэнт: дапісвае й ахвяруе Янку Купалу трэці акт «Паўлінкі». Амбітны аўтар арыгіналу не выказвае незадавальненьня.
У 1925-м Францішак завяршае сямнаццатую п’есу. Наступную яму наканавана напісаць амаль праз два дзесяцігодзьдзі. Аляхновіч, якога ў БССР афіцыйна называюць «бацькам беларускай драматургіі», у лістападзе 1926 году прыяжджае ў Менск на Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе правапісу. Назад яго ўжо не выпускаюць. Ен становіцца ці ня першым у Беларусі засуджаным паводле артыкулу № 98 («участие в организа­ции или содействие организации, действующей в на­правлении помощи международной буржуазии»).
За свой давер да савецкай улады Францішак мусіў разьлічвацца цэлым дзесяцігодзьдзем на Салаўках. I раптам, «усяго» празь сем гадоў зьняволеньня, нечаканае шчасьце — абмен у 1933-м на палітыка, асьветніка і мовазнаўцу, вязьня польскіх турмаў Браніслава Тарашкевіча. Апошні неўзабаве таксама апынуўся ў савецкіх засьценках. Аляхновічу пашанцавала болей. Ен атрымаў яшчэ дзесяць гадоў вольнага жыцьця.
Ягоная кніга «У капцюрох ГПУ» выйшла на сямі мовах у Эўропе й Амэрыцы.
У сакавіку 1944-га ў яго кватэру ў акупаванай немцамі Вільні зайшлі двое. Суседзі пачулі стрэл. Як высьветлілася ў 1980-я, забойцам бьгў Е. Сіманавічус (Пятрайціс) — партызан, які пасьля вайны закончыў партшколу, працаваў на высокіх пасадах у Вільні і «адзначыўся» ўва ўсіх літоўскіх савецкіх энцыкляпэдыях.
У 1990-я глыбокія, мэтафізычныя творы Францішка Аляхновіча вярнуў на беларускую сцэну Мікола Трухан. Есьць штосьці трансцэндэнтнае ў тым, што гэты таленавіты рэжысэр заўчасна скончыў свой зямны шлях неўзабаве пасьля пастаноўкі апошняй Аляхновічавай п’есы-гратэску «Круці не круці — трэба памярці».
Францішак Аляхновіч
9.3.1883, Вільня — 3.3.1944, Вільня.
Сымбалічна перапахаваны на віленскіх могілках Росы.
Яго называюць неадменным сакратаром Адраджэньня. Маецца на ўвазе беларускае нацыянальнае Адраджэньне пачатку XX стагодзьдзя. Але глыбіня й шматстайнасьць талентаў, якімі быў шчодра адораны Ластоўскі, міжволі прыводзяць на памяць волатаў эпохі Рэнэсансу.
Палітык, што браў непасрэдны ўдзел у абвяшчэньні незалежнасьці БНР і ўзначальваў яе Кабінэт міністраў, а пазьней, баронячы нацыянальныя правы беларусаў, наведаў Францыю, Бэльгію, Чэхаславаччыну, Нямеччыну, Італію, Ватыкан...
Вацлаў Ластоўскі
Гісторык, пяру якога належаць славутыя «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» і «Кароткая гісторыя Беларусі», што ўпершыню зьявілася на старонках «Нашае Нівы», дзе ён, дарэчы, пяць гадоў быў рэдакцыйным сакратаром...
Філёляг, укладальнік і выдавец ня менш славутага «Расійска-крыўскага (беларускага) слоўніку», які мы зь сябрамі ў васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя прывезьлі ад Ларысы Геніюш і выпусьцілі ў самвыдаце ў колькасьці дваццаці пяці асобнікаў і які ў 1990-м быў перавыдадзены дзесяцітысячным накладам...
Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музэю, які ў 1928-м асабіста ўзначаліў адмысловую экспэдыцыю
ў Полацак і прывёз адтуль нашу старажытную нацыянальную сьвятыню — Крыж Эўфрасіньні...
Неадменны сакратар маладой Беларускай Акадэміі навук...
Гэта ўсё ён, Вацлаў Ластоўскі.
А вось для мяне, прызнаюся, ён — найперш выдатны пісьменьнік.
Аўтар «Лябірынтаў» •— можа, самай містычнай і са­май патаемнай аповесьці беларускай літаратуры.
Аўтар непаўторных, надзеленых магутнай энэргетыкай вершаў.
...я горад збудаваў...
I от нахлынуў вораг многі.
ўдарыў я у звон трывожны.
^зынеў патужна цяжкі сьпіж...
Аднак на клік мой зоўны ніхто ка мне не пасьпяшыў:
у горадзе маім — такім мацоўным — адзін я быў!..
Мо якраз гэтыя роспачныя радкі гучалі ў яго сьвядомасьці, калі бальшавіцкі кат у форме НКВД падымаў расстрэльны пісталет?..
Вацлаў Л астоўскі
8.11.1883, засьценак Калесьнікаў, цяпер Гпыбоцкі раён —
23.1.1938, Саратаў, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Даводзілася чуць аповед, як аднойчы ў 1920-я на ягонай лекцыі ў БДУ, прысьвечанай асаблівасьцям беларускай мовы, нейкая камсамолка прыслала Язэпу Лёсіку пытаньне, чаму ён так ма­ла ўвагі надае падабенству паміж беларускай і расейскай мовамі.
Спадар Язэп зьняў акуляры і, бліснуўшы вачыма, зь зьнішчальнай іроніяй адказаў: «Мы вывучаем не падабенствы, а саму нашу мову. Жывем жа мы ў Беларусі, а не на нейкім Марсе».
Сучасьнікі згадваюць, што нават напярэдадні 1930-х гадоў ніхто, зьвяртаючыся да яго, не наважваўся казаць «таварыш Лёсік». Для ўсіх ён быў «дзядзькам Лёсікам», чалавекам, які прайшоў найцяжэйшую школу зма-
Язэп Лёсік
ганьня за нацыянальную справу.
Зямляк і блізкі сваяк Якуба Коласа, ён бярэ ўлетку 1906 году ўдзел у нелегаль­ным настаўніцкім зьезьдзе ў Вільні й, ужо знаходзячыся пад перасьледам паліцыі, робіцца ініцыятарам другога, больш вядомага звез­ду, што неўзабаве адбыўся ў іхняй з Коласам роднай Мікалаеўшчыне.
Трапіўшы на высылку ў Сібір, Лёсік пасябраваў там зь іншым «палітычным» — паэтам Алесем Гаруном.
Пасьля Лютаўскае рэвалюцыі ў Расеі Язэп становіцца ўдзельнікам Пер-
шага ўсебеларускага зьезду, адным з «бацькоў» Беларускай Народнай Рэспублікі й у 1918—1919 гадах узначальвае яе Раду.
Выдадзеную ім у 1922-м «Практичную граматыку беларускае мовы» бальшавіцкая прэса характарызуе як «контрарэвалюцыйную прапаганду».
3-пад арышту яго вызваляе тагачасны наркам асьветы ўсевалад Ігнатоўскі.
У пэрыяд беларусізацыі Язэп Лёсік быў у рэспубліцы самым знаным мовазнаўцам: выступаў з асноўнымі дакладамі на Акадэмічнай правапіснай канфэрэнцыі 1926 году, кіраваў Тэрміналягічнай камісіяй.
Калі ў 1930-м разам з «шырокім сацыялістычным на­ступам на ўсім фронце» пачалася расправа зь беларускім нацыянальным рухам, акадэміка Лёсіка ўзялі адным зь першых.
Паўторны арышт у 1938-м прывёў ужо не да высылкі, а да пяцігадовага лягернага тэрміну.
Ягоную жонку Ванду Лявіцкую аднойчы выклікалі ў НКВД і перадалі мужаву вопратку, паведаміўшы, што той памёр ад сухотаў...
Празь пяцьдзясят гадоў студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту таксама, як і згаданая камсамолка, спрачаліся з выкладчыкамі. Праўда, мы ўжо спрабавалі бараніць Беларусь і пачыналі, рызыкуючы зьнізіць сабе адзнакі, адказваць па-беларуску на заліках і экзамэнах.
Імя Лёсіка было яшчэ забароненае і невядомае нам, але ідэю, якой ён служыў, не ўдалося зьнішчыць.
Язэп Лёсік
18.11.1883, в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўпецкі раён —
1.4.1940, Саратаў, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Антон Луцкевіч
Разам з братам Іванам ён вярнуў беларусам статус народу дзяржаўнага.
Сын паўстанца 1863 году, змагара за Рэч Паспалітую, ён зрабіўся барацьбітом за незалежную Беларусь.
Галоўны ідэоляг нашай першай палітычнай партыі — Грамады. Адзін з заснавальнікаў першых легальных беларускіх газэтаў «Наша Доля» й «Наша Ніва». Аўтар канцэпцыі Злучаных Штатаў ад Балтыкі да Чорнага мора...
Напярэдадні паседжаньня Рады БНР, што адбылося ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 году, якраз Антон Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР, а неўзабаве ўзначаліў яе ўрад. Ен жа быў аўтарам гістарычнай Трэцяй Устаўнай Граматы.
Выключныя заслугі належаць Луцкевічу й у ягоных іпастасях Истори­ка і літаратара, найталенавіцейшага публіцыста Заходняй Беларусі, які паводле назову радавога шляхецкага гербу ўзяў сабе псэўданім Антон Навіна. Ен, як рыба ў вадзе, пачуваўся ў тэкстах Скарыны і працягваў ягоную справу, перакладаючы біблійныя кнігі ўжо на сучасную беларускую мову.
Луцкевіч працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, але яго, аўтара бліскучых дасьледаваньняў, польскія цэрбэры ад адукацыі пазбавілі права выкладаць род­ную літаратуру «як недастаткова кваліфікаванага»...
Віленская інтэлігенцыя каля рэдакцыі «Нашай Нівы»
У верасьні 1939-га ў залі Беларускай гімназіі адбывалася афіцыйная ўрачыстасьць з пагоды далучэньня Вільні да Беларусі «на векі вякоў». Луцкевіч ведаў, што такое сталінская диктатура, але дзеля беларускай спра­вы паспрабаваў шукаць кампрамісу з бальшавікамі. Яго выступ пра новыя далягляды беларускай культуры паблажліва слухаў кіраўнік савецкай адміністрацыі Іван Клімаў. Ен яшчэ ня ведаў, што Масква неўзабаве перадасьць Вільню Літве, але ўжо бачыў складзены НКВД сьпіс на арышты віленскіх беларускіх дзеячаў.
У цяперашняй Беларусі, якой без Антона Луцкевіча й яго паплечнікаў магло б ня быць на мапе сьвету, ягонае імя на афіцыйным узроўні аніяк не ўшанаванае.
Антон Луцкевіч
29.1.1884, Шаўлі, Літва — 23.3.1942, перасыльны пункт
Аткарск, Саратаўская вобл., Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Ужо ня першы год мастакі з гісторыкамі ня могуць прыйсьці да адзінай думкі: хто ж насамрэч адлюстраваны на адным з партрэтаў Аляксея Марачкіна, асноваю для якога паслужыла зьмешчанае ніжэй фо­та, — сапраўды паэтка Ларыса Геніюш або палітычная дзяячка Палута Бадунова? Але на карысьць каго б ні скончылася дыскусія, можна сьцьвярджаць, што гэтыя выдатныя беларускі з аднаго шэрагу.
Выпускніца петраградзкіх Вышэйшых гістарычналітаратурных курсаў, сябра ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а пазьней — сакратар ЦК Бела-
Палута Бадунова
рускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянэраў, Палута не губляла ўпэўненасьці ў лю­бой кампаніі палітыкаўмужчынаў. Яна была ў ліку арганізатараў Першага ўсебеларускага звезду, а на пачатку 1918-га ўвайшла ў склад Народнага сакратарыяту — першага Ураду БНР. Подпісы Бадуновай стаяць пад Другой і Трэцяй Устаўнымі Граматамі, дзе абвяшчалася пра ўтварэньне й незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Сакратарыяце Палу­та была адзінай жанчынаю. Яе пасада народнага сакратара апекі адпавядала партфэлю міністра сацыяльнай абароны. Адначасова яна ўзначаліла жаночае дабрачыннае таварыства «Цётка», названае ў гонар знакамітай паэткі.
Палута Бадунова І Язэп Мамонька. 1921 г.
Належачы да партыі беларускіх эсэраў, Бадуно­ва пасьлядоўна выступала за поўную незалежнасьць Беларусь За свае непахісныя погляды ёй давялося адседзець спачатку ў польскай турме ў Менску, а потым у балыпавіцкай — у Маскве. Гэта была славутая Бутырка, дзе Палута за паўгоду зьняволеньня трымала некалькі галадовак, штораз даводзячы сябе да крытычнага стану.
...Вярнуўшыся з праскай эміграцыі, яна працавала настаўніцай у Гомелі. Прымірыцца з савецкай уладай Па­лута не магла дый не хацела. Такіх, як яна, хто не баяўся выказвацца пра існы лад, тады былі адзінкі. Toe, што па яе прыйшлі толькі ў 1937-м, выглядае анамаліяй. «Антысавецкая агітацыя» была ацэненая на дзесяць гадоў лягераў, але прысуд для эсэркі-незалежніцы прызналі занадта мяккім. Бадунову перавялі ў менскую «амэрыканку». Неўзабаве ёй прачыталі пастанову пра расстрэл.
Палута Бадунова
1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомелю —
29.11.1938, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Некалі ў дзяцінстве, гартаючы кнігі й часопісы маёй мамы, выкладчыцы гісторыі, я сустрэў сьмешнае прозьвішча — Рак-Міхайлоўскі. Болып ад та­
га першага знаёмства нічога не запамяталася.
Другое адбылося ўжо ў мае студэнцкія сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя. Робячыся беларусам ня толькі паводле пашпарту, я з апантанасьцю нэафіта пачаў скупляць беларускія кнігі і, вярнуўшыся з будатраду не з пустым гаманцом, набыў дзевяць выдадзеных на той час
вішнёвых тамоў Беларускай савецкай энцыкляпэдыі.
3 аднаго зь іх і ўведаў, што Сымон Рак-Міхайлоўскі,
Сымон РакМіхайлоўскі
аказваецца, быў «членам контрарэвалюцыйнай Ра­ды БНР і яе вайсковай камісіі».
Пра далейшыя вехі жыцьця гэтай падазронай асобы гаварылася спасьцярожліва і без ацэнак: настаўнік Віленскай бела­
рускай гімназіі, стваральнік і дырэктар Барунскай настаўніцкай сэмінарыі, адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы...
Што гэта былі за вучэльні й што за таварыства, я ня меў аніякага ўяўленьня, бо ў нас на гістфаку БДУ такія рэчы не вывучаліся, а ў лепшым разе мімаходзь згадваліся.
Потым энцыкляпэдычны артыкул рабіўся болып прыхільным да свайго героя — яўна з тае прычыны, што Сымон пасьля памылак і хістаньняў маладосьці стаў на правільныя рэйкі й уступіў у кампартыю Заходняй Беларусі, за што, як трэба было меркаваць, і атрымаў ад польскіх уладаў дванаццаць гадоў турмы.
Аднак, як вынікала зь вішнёвага тому, усё выглядала ня так трагічна, бо ў 1931-м змагар з эксплюататарамі пераехаў па абмене палітвязьнямі ў БССР, дзе працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю і нават
быў членам LJBK рэспублікі. Праўда, на гэтым (пасьля хуценькага паведамленьня, што Сымон РакМіхайлоўскі складаў вер­ши, пісаў падручнікі і лічыцца аўтарам музыкі да Багдановічавай «Зоркі Вэнэры») артикул неяк раптоўна абрываўся.
Я паглядзеў на да­ту сьмерці: толькі год — 1937-ы.
Разгарнуўшы выдадзены
праз тры дзесяцігодзьдзі адпаведны том сучаснай Беларускай энцыкляпэдыі, я пераканаўся, што за тэты час мы прайшлі велізарны шлях.
Тут ужо згадваюцца старанна замоўчаны энцыкляпэдыяй-папярэдніцай Першы ўсебеларускі зьезд, дэлегатам якога быў Рак-Міхайлоўскі, арышт і асуджэньне на дзесяць гадоў лягераў паводле сфабрыкаванай ОГПУ справы «Беларускага нацыянальнага цэнтру», а таксама
дакладная дата расстрэлу.
Здаецца, можна было б цешыцца, што гістарычная праўда вяртаецца. Можна было б, каб не адна акалічнасьць: тое, за што змагаўся Рак-Міхайлоўскі на пачатку мінулага стагодзьдзя, не нашмат менш актуальнае і ў сёньняшняй Беларусі.
Давайце возьмем, да прикладу, Таварыства беларускай школы...
Сымон Рак-Міхайлоўскі
14.4.1885, в. Максімаўка, цяпер Маладэчанскі раён —
27.11.1938, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
На беларускіх могілках у амэрыканскім Саўт-Рывэры можна вывучаць цэлыя разьдзелы нашай гісторыі.
Тут знайшлі свой апошні спачын слуцкі паўстанец Іван Навумчык, палітык і пэдагог Радаслаў Астроўскі, пісьменьнік і гісторык Юрка Віцьбіч... Дзякуючы наведваньню гэтага нэкропалю я ўпершыню сустрэў імя Вячаслава Селяха-Качанскага.
Пры паступленьні ў Маладэчанскую настаўніцкую
сэмінарыю ён уразіў экзамэнатараў, засьпяваўшы ма-
гутным барытонам «Спасі, Госпадзі, людзі Твая». Празь
Качанскі
некалькі гадоў Селях, апантаны жаданьнем зрабіцца прафэсійным опорным сьпеваком, едзе ў Пецярбург.
3 адзнакай закончыў-
шы кансэрваторыю, ён перамагае больш за трыста канкурэнтаў і трапляе ў славуты Марыінскі тэатар.
Нядаўні лагойскі хлапчук апынаецца на музычным Алімпе. Як прэм’ер-барытон ён сьпявае разам з Шаляпіным ды іншымі зоркамі. Найболып удалымі
з дваццаці пяці ягоных роляў крытыка называе Бары­са Гадунова, князя Ігара і Рыгалета... Здавалася, далей будуць толькі ружы й авацыі. Але ў сярэдзіне 1920-х, зьдзівіўшы калегаў, Селях прымае прапанову старшыні Інстытуту беларускай культуры ўсевалада Ігнатоўскага і пераяжджае ў Менск.
У 1927-м на сцэне Першага Беларускага дзяржаўнага тэатру (БДТ-1) адбылася прэм’ера «Русалкі» А. Даргамыскага — першай опэры на беларускай мове. Селях прычыніўся да прэм’еры ў дзьвюх іпастасях — як рэжысэр і як выканаўца ролі Млынара. У тым самым годзе ён узначальвае БДТ-1 (сучасны Купалаўскі тэа­тар) і выводзіць яго ў шэраг найлепшых тэатральных калектываў краіны.
Аднак гэтыя посыіехі не былі паратункам ад пагрозы з боку ўсёмагутнага ведамства, у якім дасье, здаецца, мелі на кожнага. Пагатоў, за Селяхам вадзіліся не абы-якія «грахі». Ен упарта адмаўляўся ўступаць у кампартыю. Насуперак загаду наркамасьветы ня зьняў з рэпэртуару «падазроныя» спэктаклі «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода».
Каб уратавацца ад арышту ОГПУ, ён у 1933-м пакідае Беларусь і вяртаецца ў Менск ужо ў часе нямецкай акупацыі.
Блукаючы па сьвеце,
Селях-Качанскі не пакідаў галоўнай справы свайго жыцьця.
У Нямеччыне ён стварыў Беларускі драматычны тэатар імя Галубка, у ЗШ А заснаваў тэатральную студыю, дзе ставіў п’есы Францішка Аляхновіча і Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча. Вялікае значэньне ў жыцьці эміграцыі меў арганізаваны і ўзначалены ім Беларускі нацыяналь-
ны хор.
У 1975-м спадар Вячаслаў адрэдагаваў «Сьпеўнік беларускага жаўнера». Яму ішоў ужо дзясяты дзясятак...
Вячаслаў Селях-Качанскі
25.12.1885, Лагойск —
8.8.1976, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Калі нацыянальная культура прыцягвае й робіць сваімі прадстаўнікоў іншых народаў, значыць, у яе ёсьць будучыня.
Юліяна Мэнке, праўда, паходзіла зь сям’і віленскіх немцаў, што, як яна пісала, «прынялі звычаі й мэнталь-
насьць гэтага мілага краю», але згаданая акалічнасьць толькі пацьвярджае сказанае раней.
Яна вучылася ў прыватнай гімназіі, дзе ў той час бы­ло забаронена размаўляць на ўсіх іншых мовах, апрача расейскай. Каб пазлаваць клясную даму, дзяўчаткі часта гаварылі па-польску. Але знайшлася ў гімназіі
Юліяна ВітанДубейкаўская
й беларуска. Яе звалі Алаіза Пашкевіч.
У 1915-м, прыехаўшы зь Пецярбургу ў адпачынак, Юліяна, ужо дыплямаваная мастацтвазнаўца, сустрэлася з Іванам Луцкевічам. Захапленьне яго-
нымі калекцыямі старасьвеччыны хутка перарасло ў сяброўства, а тое — ва ўзьнёслае каханьне.
Такое кола знаёмстваў абумовіла яе працу ў Беларускім нацыянальным камітэце. «Мала нас тады было, —• пазьней будзе прыгадваць Юліяна, — палякі зласловілі, што ўсіх віленскіх беларускіх дзеячаў можна пасадзіць на адной кана­пе. Аднак праца ішла...»
Вельмі карыснай была яе дапамога пры перамовах зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, якая дазволіла адчыніць перпіыя беларускія школы, чаго нельга было ўявіць у Расейскай імпэрыі, дзе беларусаў на афіцыйным
роўні ніколі не прызнавалі за асобны народ. Адкрыцьцё самай першай школкі ў Камітэце адзначылі гарбатаю зь пірагом, які сьпякла Юліяна. Яна брала ўдзел у арганізацыі беларускіх настаўніцкіх курсаў і Віленскай беларускай гімназіі, дзе потым выкладала нямецкую мову й пэдагогіку.
Паўсюль — або насамрэч, або ў думках — побач быў ён, Іван. Каханы й ужо нарачоны.
Аднак надзеі на сямейнае шчасьце перакрэсьліў абвешчаны доктарам у 1917-м прысуд: «Ад правага лёгкага яшчэ астаткі ёсьць, а левага амаль няма... Болын за дватры гады не пражыве...»
Праз два гады ў санаторыі ў польскім Закапана, седзячы пры Іванавым ложку, яна пачула яго апошнія словы: «Ты добрая...»
Пазьней яна стане жонкаю вядомага беларускага дзеяча Лявона Вітан-Дубейкаўскага*. Пахаваўшы яго, Юліяна ў 1941-м пераселіцца на радзіму продкаў у Нямеччыну.
Там і будзе напісаная прысьвечаная Івану Луцкевічу мужная, сьветлая й журботная кніга «Мае ўспаміны», якая выйдзе празь пяцьдзясят гадоў у любай сэрцу аўтаркі Вільні з прадмоваю Лявона Луцкевіча. Успаміны стануцца асноваю для гэткага ж сьветла-сумотнага спэктаклю «Віленскія мроі», пастаўленага Галінай Дзягілевай у тэатры аднаго актора «Зьніч».
* У 1954 годзе ў Нью-Ёрку пабачыла сьвет кніга «Лявон ВітанДубейкаўскі», якую Юліяна выдала пад псэўданімам Кветка Вітан.
Юліяна Вітан-Дубейкаўская (ад нараджэньня Мэнке)
12.12.1886, Вільня —
1970, Нюрнбэрг. Нямеччына.
Таму, для каго Беларусь — ня проста геаграфічны назоў, а — Радзіма, ня трэба тлумачыць, што такое гімн «Магутны Божа».
Верш-малітву Натальлі Арсеньневай паклаў на музы­ку Мікола Равенскі.
Зьявіўшыся ў 1919-м у Менску, ён паверыў у ідэалы БНР і пачаў шукаць сваё месца ў нацыянальным Адраджэньні.
Калі б можна было перанесьціся ў тыя гады, я, нягледзячы на свае больш чым сьціплыя вакальныя дадзеныя, хацеў бы запісацца ў ягоны хор пры Беларускім
Мікола
Равенскі
рабочым клюбе. Равенскі зьбірае народныя песьні на Случчыне, піша музыку да твораў беларускіх паэтаў — у прыватнасьці, да хрэстаматыйных вершаў «Люблю наш край» Канстанцыі Буйлы й «О Беларусь, мая шыпшына» Уладзімера Дубоўкі.
Пасьля Маскоўскае кансэрваторыі ён зноў прыяжджае ў Менск у той час, апынуцца ў якім мне ўжо ня вельмі хацелася б. Арыштаваныя дзясяткі сяброў і знаёмых, сярод якіх брат Антон.
У 1938-м Равенскага выключаюць з Саюзу кампазытараў...
Старыя жыхары гораду Чэрвеню дагэтуль з сымпатыяй згадваюць яго як рэгента мясцовага царкоўнага хору за часамі вайны. Ніхто не асуджае й ягонага ад’езду
на Захад, бо гараджане памятаюць, як пасьля прихо­ду савецкіх войскаў нейкі партызан без суду і сьледзтва застрэліў пасярод вуліцы ціхага бяскрыўднага чалавека — толькі за тое, што ён быў царкоўным старастам.
У Заходняй Нямеччыне Равенскі выкладаў сьпевы ў беларускіх гімназіях у Рэгенбургу й Остэргофэне, быў рэгентам хору ў праваслаўнай парафіі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.
Колішні гімназіст, а цяпер дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель зь вялікай цеплынёю апавядаў мне пра заняткі спадара Міколы зь беларускімі скаўтамі, для якіх ён напісаў «Гімн ваўчанятаў» і «Скаўцкую малітву».
Зноў сустрэўся з Равенскім Кіпель ужо ў бэльгійскім Лювэне.
Кампазытар пагадзіўся там кіраваць беларускім студэнцкім хорам, што потым даваў канцэрты ў многіх краінах Эўропы й атрымаў прэмію на міжнародным фэстывалі ў Брусэлі.
Вялікі посьпех мелі запісаныя харыстамі кружэлкі, якія рэпрэзэнтавалі ў вольным сьвеце беларускую му­зыку.
Няма ў Менску ні вуліцы яго імя, ні мэмарыяльнай дошкі на будынку Акадэміі музыкі. Але «Магутны Бо­жа» будзе гучаць на нашай зямлі, пакуль будзе на сьве­це Беларусь.
* У Беларускай энцыкляпэдыі й Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі падаецца памылковая дата сьмерці Міколы Равенскага.
Мікопа Равенскі
17.12.1886, в. Капланцы, цяпер Бярэзінскі раён —
9.3.1953*, Лювэн, Бэльгія.
Ягоны жыцьцяпіс у першай сваёй частцы для беларускага нацыянальнага дзеяча — ня самы тыповы. Юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. У студэнцкія гады — сакратарства ў марксісцкім часопісе «Возрождение» і загадваньне аддзелам хронікі ў папулярнай газэце «Копейка». Потым — спакойная грашавітая праца ў Менскай казённай палаце і Менскім
акруговым судзе.
Карэнны паварот жыцьцёвага шляху адбыўся ў 1917 годзе, калі Пракулевіч далучыўся да прыхільнікаў беларускае незалежнасьці. 1920-ы засьпеў яго на
Уладзімер Пракулевіч
пасадзе судзьдзі ў Слуцку. 14 лістапада пачаў свае паседжаньні гістарычны Беларускі зьезд Случчыны, які абраў прыхільніка Беларускай партыі сацыялістаў-
Беларуская грамада ў Празе на вечарыне ў гонар Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Крайні справа ў першым радзе — Уладзімер Пракул евіч, трэці справа — Петра Крачэўскі
рэвалюцыянэраў Пракулевіча старшынём Рады. Праз тыдзень Рада Случчыны выдала незалежніцкую дэклярацыю. Яшчэ праз тыдзень 1-я Слуцкая брыгада войскаў БНР атакавала бальшавіцкія аддзелы...
Пасьля Слуцкага паўстаньня Пракулевіч выехаў у Вільню, адкуль неўзабаве быў высланы польскімі ўладамі. На Бэрлінскай
Усебеларускай канфэрэнцыі ён быў сярод тых, хто, паверыўшы ў Беларускі Дом пад уладаю саветаў, падпісаў рэзалюцыю аб ліквідацыі незалежніцкага Ураду.
Лёс былога кіраўніка слуцкіх паўстанцаў пасьля прыезду ў БССР быў прадвызначаным. Невысокая пасада ў Дзяржаўнай бібліятэцы, арышт у 1930-м па справе Саюзу вызваленьня Беларусі* і высылка на пяць гадоў у Расею. Людзі кшталту Пракулевіча ня мелі шанцаў выжыць. Арышт у 1938-м прывёў да расстрэльнага прысуду.
Зь яго фатаграфіі ў судовай справе пазірае барадаты шыракатвары беларус з глыбокімі разумным! вачыма. Ен вельмі падобны да майго дзеда Максіма, таксама расстралянага ў тыя скрываўленыя трыццатыя.
* Саюз вызваленьня Беларуси, у справе якога арыштавалі больш за сто вядомых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, а таксама буйных дзяржаўных дзеячаў, традыцыйна лічыцца прыдумкаю ОГПу. Гэтае меркаваньне выглядае спрэчным: моцныя незалежніцкія настроі ў беларускім кіраўніцтве й у інтэлігенцкіх колах былі рэальнасьцю.
Уладзімер Пракулевіч
1887, в. Красналукі, цяпер Чашніцкі раён —
20.8.1938, Сьвярдлоўская вобл., Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Аб чым думае чалавек у трыццаць тры га­ды перад расстрэлам? На гэтае пытаньне мог бы адказаць ён, Фабіян.
Пераехаўшы з Смаленску, дзе толькі што была абвешчаная БССР, у Менск, яе ўрад заняў на пляцы Волі колішнюю рэзыдэнцыю расейскага губэрнатара і пер­шым чынам распаўсюдзіў у горадзе свой маніфэст. У ім паведамлялася, што ўсе загады Рады БНР лічацца несапраўднымі, а сама Рада зь яе «міністрамі» (гэтае слова было ўзятае ў двукосьсе) аб’яўляецца безабароннай перад законамі. Далейшыя падзеі паказалі, што ў становішчы безабаронных апынуліся самі аўтары маніфэсту. Яскравым пацьверджаньнем гэтага стаў лёс Фабіяна Шантыра.
Будучы палітык і пісьменьнік нарадзіўся ў вальналюбным Слуцку. У сваім кароткімжыцьці ён пасыіеў пабыць хатнім настаўнікам, адвакатам, вайсковым пісарам, бухгальтарам... Шантыр друкаваў у «Нашай Ніве» імпрэсіі, наведваў менскую «Беларускую хатку». Там ён пазнаёміўся з маладой пісьменьніцай Зоськай Верас, якая стала яго жонкай.
Фабіян
Шантыр
На Першым Усебеларускім зьезьдзе Фабіян, кіруючы левай фракцыяй, шукаў хаўрусу з балыпавікамі. Яны не забылі гэтага і ў першым урадзе БССР аддалі яму партфэль наркама нацыянальных справаў. Аднак — усяго на некалькі тыдняў. Ужо ў лютым таго самага 1919 году Шантыра кінулі ў турму. Праз год ён быў зноў арыштаваны, абвінавачаны ў «нацыянальнай контрарэвалюцыі» і расстраляны.
Фабіян Шантыр стаўся першай ахвяраю бальшавіцкага тэрору як у беларускай палітыцы, так і ў беларускай літаратуры.
Трагічна склаліся і лёсы іншых сяброў першага ўраду БССР — нацыянал-камуністаў, якім інкрымінавалася імкненьне «организовать независимую белорусскую компартию, что подрывало Советскую власть». Камісар працы Язэп Дыла (апрача ўсяго іншага, адзін з пачынальнікаў нашай гістарычнай прозы) пасьля некалысіх арыштаў і высылак мусіў да скону жыць у Расеі. Наркама замежных справаў Усевалада Фальскага ў 1921-м балыпавікі прысудзілі да расстрэлу, які
Гатэль «Эўропа», дзе жылі сябры першага ўраду БССР. 1920-я гг.
замянілі пяцьцю гадамі катаржнай турмы. Потым былы міністар (яшчэ й таленавіты актор і адзін з стваральнікаў беларускага прафэсійнага тэатру) працаваў рахункаводам. Вяртацца на радзіму яму было катэгарычна забаронена. «Я нават ня ведаю, на колькі часу я пазбаўлены гэтага права», — у роспачы пісаў ён. Замест даты і месца завяршэньня жыцьцёвага шляху Фальскага ў энцыкляпэдыях стаяць пытальнікі.
Фабіян Шантыр
4.2.1887, Слуцак —
29.5.1920, Навазыбкаў, Бранская вобл., Расея. Месца пахаваньня невядомае.
Калі я думаю пра яго, уваччу заўсёды паўстае адно й тое ж відовішча: па вечаровай палявой дарозе ўсьлед за нізкім, чырвоным, як ягадзіна шыпшыны, сонцам ідзе высокі барадаты чалавек з падарожнай кайстраю і мальбэртам. У той самы момант у памяці ажываюць і нягучна поўняць гэтую народжаную ўяўленьнем прастору радкі ўладзімера Караткевіча:
Дарогі... Корчмы.... Kip а за сьпіною...
у гадах Христовых — бедным шкаляром... Засъпее ноч, засьпее дзенъ слатою — Паусюлъ мне стол, любоў, цяпло і дом...
Язэп
Драздовіч
Язэп Драздовіч прыйшоў на сьвет у адным дзесяцігодзьдзі з братамі Луцке­вичам!, Ластоўскім, Купалам і Коласам і сам быў з гэтага шэрагу будзіцеляў нацыі. Яны не належалі да нейкіх школаў, плыняў або партыяў. Яны былі ix стваральнікамі.
Драздовіч стаў адным з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу і плённа прычыніўся да вытокаў мастацкай Скарыніяны. Працягваючы творчы подзьвіг свайго папярэдніка Напалеона Орды, ён стварыў вялікія графічныя сэрыі — «Мір», «Крэва», «Наваградак і наваградцы», «Меднікі», «Трокі», «Гальшаны»... Быў шанцоўным археолягам: адкрыў некалькі стаянак каменнага і бронзавага
вякоў. Стаў пачынальнікам касьмічнай тэмы ў нашым выяўленчым мастацтве. Ягоны цыкль «Жыцьцё на Мар­се» і сёньня хвалюе мяне, колішняга фаната Рэя Брэдбэры, прымушаючы здымаць з паліцы «Марсіянскія хронікі». (Дарэчы, свае падарожжы па іншых плянэтах Драздовіч таленавіта апісаў у літаратурных творах.)
Пасьля Другой усясьветнай вайны магчымасьць не памерці з голаду дало яму маляваньне на саматканым палатне разнаўзорыстых дываноў, рупліва зьбіраных потым мастаком Аляксеем Марачкіным. Тагачасныя чыноўнікі ад культуры ў лепшым разе лічылі мастацтва Драздовіча другарадным, а ў горшым — шкодніцкім. У мястэчку Лужкі дагэтуль памятаюць размалёўку дзядзькі Язэпа ў мясцовай сталоўцы. Асартымэнт страваў быў, далікатна кажучы, небагатым, але ў сталоўку хацелася зайсьці, каб трапіць у дзівосны сьвет фантастычных зьвяроў і птушак. Урэшце месца грамадзкага харчаваньня наведаў абласны чыноўнік, пасьля чаго размалёўку зьнішчылі, а на яе месцы павесілі «зразумелую народу» копію карціны расейскага мастака Шышкіна.
Хочацца верыць, што нехта з тых, хто лічыў Драздовіча ўбогім бажаволкам, дажыў да адкрыцьця ў Менску помніка дзядзьку Язэпу, да выхаду фундамэнтальнага альбому-манаграфіі, да зьяўленьня вуліцаў імя Драздовіча ў Менску, Воршы, Маладэчне, Глыбокім, Шаркоўшчыне, Радашкавічах, Германавічах, да стварэньня Культурнаасьветніцкага цэнтру імя Язэпа Драздовіча, узначаленага закаханай у творчасьць земляка Адай Райчонак, пад кіраўніцтвам якой ужо шмат гадоў ладзяцца мастацкія пленэры — у тых мясьцінах, над якімі лунае душа гэтага вечнага вандроўніка.
Язэп Драздовіч
13.10.1888, засьценак Пунькі, цяпер Глыбоцкі раён —
15.8.1954, мяст. Падсьвільле, Глыбоцкі раён.
Пахаваны ў в. Ліпляны, Глыбоцкі раён.
Побач з трыма тамамі факсымідьнага ўзнаўленьня Бібліі Францішка Скарыны ў маёй бібліятэцы стаіць адна з найдаражэйшых для мяне кніг — падараваныя аднойчы старым віленчуком «Catyry Ewanhelii і Apostalskija Dzieji» — пераклад Сьвятога Пісаньня на беларускую мову, зроблены ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім і выдадзены лацінкаю ў 1939-м у Вільні.
Яшчэ ў раньнім юнацтве абраўшы служэньне Богу, асноўны яго сэнс айцец Вінцэнт бачыў для сябе ў тым, каб дапамагчы беларусам зьдзейсьніцца як народу, а
Вінцэнт
Гадлеўскі
Беларусі — я к дзяржаве.
Ен браў удзел у паседжаньнях Першага ўсебеларускага звезду й уваходзіў у склад Рады БНР. Стаў адным з заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, адзначыўся ў доўгіх сьпісах вязьняў сумна вядомых віленскіх Лукішкаў...
У верасьні 1941-га ксёндз Гадлеўскі зьявіўся ў Менску й узяўся за ажыцьцяўленьне сваёй галоўнай тагачаснай ідэі — арганізацыю незалежніцкага антынацысцкага Супраціву, маючы на мэце стварэньне пасьля вайны самастойнай Беларускай дзяржавы.
Вінцэнт Гадлеўскі на пачатку 1942 году быў у ліку самых актыўных заснавальнікаў Беларускай незалежніцкай партыі, якая
плянавала выступіць адначасова супраць нацыстаў і бальшавікоў.
Пра вагу асобы ксяндза Гадлеўскага ў тагачаснай ваенна-палітычнай сытуацыі сьведчыць тое, што прадстаўнікі дзяржаўнага Камітэту абароны СССР праз выведнікаў ініцыявалі зь ім перамовы аб магчымасьці ўдзелу беларускіх нацыяналістаў у антыфашыстоўскім змаганьні.
Гаворка вялася пра вызваленьне з савецкіх лягераў вязьняў-беларусаў і фармаваньне зь іх нацыянальнага войска кшталту польскай арміі генэрала Андэрса. (Існуе меркаваньне, што, атрымаўшы ад айца Вінцэнта ўсе неабходныя зьвесткі, савецкія агенты адразу здалі яго немцам.)
23 сьнежня 1942 году менская «Беларуская газэта» зьмясьціла вялікі артыкул — мэмуар Гадлеўскага пра Першы ўсебеларускі кангрэс.
У тэкст быў завярстаны мужны, прасякнуты незалежніцкім настроем верш Натальлі Арсеньневай «Годзе!»:
Што далі нам калі чужыя?
Ці калі хто — наш плач усьцішыў?
Досъ!
Напружым пастронкі жылаў, самі злыбеды нашы скрышым!..
Назаўтра Гадлеўскага арыштавала СД.
У той самы дзень яго вывезьлі зь Менску і расстралялі.
Вінцзнт Гадлеўскі
16.11. (паводле іншых зьвестак 16.12) 1888,
в. Шурычы, цяпер Сьвіслацкі раён —
24.12.1942, ваколіцы в. Малы Трасьцянец пад Менскам.
Месца пахаваньня невядомае.
Вы памятаеце, як у Купалавых «Тутэйшых» Мікіта Зносак, дэманструючы сваё знаёмства зь беларускай літаратураю, цытуе:
Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты.
Жыве Шыла, Грыб, Мамонька —
Будзеш жыць і ты...
На жаль, абсалютнай болыпасьці гледачоў сёньняшняга Купалаўскага тэатру (як, відаць, і болыпасьці чытачоў п’есы) іранічна пералічаныя ў вершыку імёны анічога ня кажуць. Між тым, яны ўвайшлі ў энцыкляпэдыі, Язэп бо за гэтымі імёнамі стаяць асобы — кіраўнікі Бела-
Мамонька рускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянэраў — якія ў змаганьні за незалежнасьць Бацькаўшчыны адыгралі ролю далёка не маргінальную.
Вайсковы тэлеграфіст у гады Першай усясьветнай вайны Язэп Мамонька за сваю рэвалюцыйную дзейнасьць пасьпеў адседзець тры гады яшчэ ў царскіх турмах. Неўзабаве яго, аднаго з арганізатараў і дэлегатаў Першага ўсебеларускага зьезду, што ўзяў курс на самастойнасьць краіны, арыштуюць ужо балыпавікі. Ма­монька ўцячэ з-пад варты, стане сябрам Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе арыштаваны ўжо палякамі...
Лёс падараваў гэтаму неўтаймоўнаму случаку талент дзівосным чынам вырывацца з-за кратаў. У 1921-м на даручэньне кіраўніцтва БНР Мамонька едзе ў Менск для каардынацыі вызвольнага змаганьня ў Заходняй Беларусі.
Новы арышт бальшавікамі і высылка ў Казань. Але ворагі й апанэнты рана радаваліся: у верасьні таго самага году палітуцякач, пераадолеўшы некалькі
эўрапейскіх межаў, зь лёгкай усьмешкай на сваім адкрытым сялянскім твары ўвойдзе ў залю паседжаньняў Першай Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе.
На Другой бэрлінскай канфэрэнцыі 1925 году ён рэзка выступіць супраць ро­спуску Ураду БНР і на знак пратэсту ляпне дзьвярыма. Тым ня менш усьлед за шмат якімі паплечнікамі Мамонь­ка празь некалькі гадоў при­ме фатальнае рашэньне вярнуцца ў Беларусь і атрымае
Луцк" 5? ’
савецкую візу.
Роднае неба ён будзе бачыць бяз кратаў усяго некалькі хвілінаў. На памежнай з Латвіяй беларускай станцыі Бігосава да Мамонысі адразу падыйдуць супрацоўнікі огпу.
Гэтым разам уцячы з-пад арышту ня ўдасца. У 1937-м, калі дзесяцігадовы лягерны тэрмін наблізіцца да заканчэньня, «тройка» НКВД асудзіць Язэпа Мамоньку да
сьмяротнага пакараньня.
Пастановаю Вярхоўнага суду Беларусі ён будзе двойчы — у 1989 і 1993 гадах — рэабілітаваны.
Язэп Мамонька
28.1.1889, в. Залесьсе, цяпер Слуцкі раён —
10.9.1937, Комі АССР, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Даніла Васілеўскі
Працуючы калісьці над кнігаю «Таямніцы полацкай гісторыі», я прыйшоў да высновы, што жыхары нашага Прыдзьвіньня маюць у характеры рысы, якія вылучаюць іх сярод іншых беларусаў.
Напрыклад, — большую схільнасьць да гумару, іроніі й самаіроніі, якія дзіўным чынам спалучаюцца ў ix з балцкай стрыманасьцю (каб пераканацца ў гэтым, перачытайце тэксты палачанаў Вінцэся Мудрова і Пятра Васючэнкі). Насельнікаў Полаччыны вылучае й пракаветная глыбокая вера ў дзівосы, што выдатна засьведчыў сваім «Шляхцічам Завальнем» Ян Баршчэўскі. (А пазьней, дарэчы, і расейскі пісьменьнік Аляксандар Грын, насамрэч Грынеўскі — сын удзельніка паўстаньня 1863 году дзісенскага шляхціча Стафана Грынеўскага.)
Такія назіраньні далі мне падставу ўвесьці паняцьце «полацкі мэнталітэт», што вельмі спадабалася Рыгору Барадуліну, які адгукнуўся аднайменным вершам:
Ёсъцъ полацкі мэнталітэт — Ад Эўфрасіньні, ад Скарыны., Ад той абрынутай адрыны, Дзе сон шукаў Свой сонны сьлед...
Носьбітам гэтага мэнталітэту быў і выпускнік По­лацкай настаўніцкай сэмінарыі, краязнаўца і пэдагог Даніла Васілеўскі. У сэмінарскія гады ён — сябра напалову легальнага гуртка «Вястун ведаў» (што знаходзіўся пад уплывам ідэяў народніцтва) і натхнёны зьбіральнік прыдзьвінскага фальклёру. Пазьней Даніла стаў аўтарам краязнаўчых допісаў у «Нашу Ніву», а за савецкім часам зрабіў краязнаўства сваёй прафэсіяй.
Адна зь ягоных найцікавейшых працаў — дасьледаваньне «Лячэбніку» Ганны Шаранды — помніку «ча-
Полацак на палатку XX ст.
радзейнай літаратуры» канца XVII — пачатку XVIII стагодзьдзя, які быў настольнай кнігаю полацкіх знахараў і знахарак.
У 1930-я лёс людзей з такімі зацікаўленьнямі, як у Васілеўскага, звычайна складваўся трагічна. Ягоныя публікацыі пад назвамі кшталту «Краязнаўства ў школах як сродак камуністычнага выхаваньня» былі прызнаныя толькі камуфляжам шкодніцкай дзейнасьці, і ў 1936-м дэкан геаграфічнага факультэту Магілеўскага пэдынстытуту стаў вязьнем ГУЛАГу, «перакваліфікаваўшыся» ў варкуцінскага буравіка.
Сьледчыя ОГПУ ня здолелі выбіць з Данілы Васілеўскага іроніі.
Захаваліся зьвесткі, што ён, у прыватнасьці, прызнаўся ў намеры далучыць Беларусь да Індыі.
Зрэшты, магчыма, якраз гэтае «чыстасардэчнае» прызнаньне й уратавала яму жыцьцё.
Даніла Васілеўскі
17.12.1889, в. Новае Сяло, цяпер Бешанковіцкі раён —
28.12.1963, Феадосія, Украіна.
Кажуць, што ў апошнія моманты жыцьця перад вачыма чалавека маланкава праносіцца ўвесь ягоны шлях. Калі гэта так, у той страшны лютаўскі дзень 1943-га Антоні Ляшчэвіч убачыў бацькоў Яна й Караліну, родную вёску сярод падвіленскіх узвышшаў, сяброў з Санкт-Пецярбурскай духоўнай сэмінарыі, сваё высьвячэньне на Велікодныя сьвяты ў 1914-м, Харбін, дзе два дзесяцігодзьдзі быў місіянэрам, уступленьне ў Ордэн марыянаў...
Ад 1939 году айцец Антоні Ляшчэвіч вёў душпастырскую дзейнасьць на Бацькаўшчыне — спачатку ў Друі, а потым у Росіцы на Дрысеншчыне. У другую ваенную зіму ў навакольлі зьявіліся нацысцкія карнікі. Мясцовых жыхароў, пера-
Антоні Ляшчэвіч
важна старых, жанчын і дзяцей, быццам жывёлу, сагналі на сартаваньне ў касьцёл. Адных чакалі канцлягеры, другіх — сьмерць у агні. Антоні Ляшчэвіч і ягоны паплечнік, таксама братмарыянін, Юры Кашыра адпраўлялі ў храме Сьвятую імшу, прычашчалі, спавядалі, хрысьцілі дзяцей, багаслаўлялі і суцяшалі тых, хто быў у роспачы.
Дамовіўшыся зь нямецкім афіцэрам, айцец Антон! ўратаваў ад сьмерці дзевяць беларускіх сясьцёрэўхарыстак, якія займаліся ў Росіцы катэхізацыяй.
Тым часам людзей пачалі групамі выводзіць з касьцё-
лу і паліць у будынках. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі. Дзяцей наколвалі на штыхі.
Камандаваньне карнікаў прапанавала сьвятарам жыцьцё. Але яны ўжо зрабілі свой выбар, пастанавіўшы да канца заставацца з прыхаджанамі.
Відавочцы сьведчаць, што Ляшчэвіч да астатніх хвілінаў выяўляў неверагодны спакой: зьмяніў мокрыя шкарпэткі на сухія, запытаўся ў вернікаў, ці трэба перад сконам пад’есьці, ці
Росіцкі касьцёл Сьвятой Тройцы
ўсё ж лепей быць галодным, ахінуў вакол шыі шалік.
Празь некалькі хвілінаў ён увайшоў разам зь людзьмі ў агонь...
Назаўтра такую ж вусьцішную сьмерць прыняў айцец Юры Кашыра.
Пры канцы 1990-х гадоў папа рымскі Ян Павал II бэатыфікаваў росіцкіх пакутнікаў. Усё больш масавымі робяцца штогадовыя пілігрымкі ў Росіцу да касьцёлу Сьвятой Тройцы.
Айцы-марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра сталіся героямі раману пісьменьніцы Ірыны Жарнасек «Будзь воля Твая», выдадзенага ўжо ў XXI стагодзьдзі менскім выдавецтвам «Pro Christo». Прэзэнтацыі кнігі зьбіралі поўныя залі ў розных гарадах краіны.
Антоні Ляшчэвіч
30.9.1890, в. Абрамаўшчына, ваколіцы Вільні —
17.2.1943, в. Росіца, Верхнядзьвінскі раён.
Пахаваны ў брацкай магіле ахвяраў росіцкай трагедыі.
Некалі ў маладосьці я склаў сьпіс дзесяці
асобаў, зь якімі хацеў бы сустрэцца на гэтым, а калі спазьнюся, дык хаця б на тым сьвеце. У пераліку з маімі расстралянымі ў 1930-я дзядамі Арцёмам і Максімам суседзіў пісьменьнік Сяргей Палуян.
«Ты быў, як месяц, адзінокі: самотна жыў, самотна ўмёр», — пісаў пра Палуяна ягоны сябар Максім Багдановіч, на адзіным прыжыцьцёвым зборніку якога, вечна жывым «Вянку», пазначана: «Вянок на магілу С. А. Палуяна»...
Мне наіўна здавалася, што калі б я апынуўся зь Сярге-
Сяргей Палуян
ем у адным часе, дык здолеў бы ўратаваць яго ад самагубства ў дзевятнаццаць з паловаю гадоў.
У гісторыі Беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя ён застаўся,
відаць, самым трагічным героем.
Літаратурнай дзейнасьцю тэты рамантычны юнак з надзіва сталым аналітычным розумам займаўся ўсяго адзін год.
Пераехаўшы пасьля ідэйнага канфлікту з бацысам у Кіеў, ён жыў на сьціплыя ганарары за свае рэцэнзіі й артыкулы ва ўкраінскім друку, а таксама за выпадковыя заробкі рэпэтытара і карэктара.
Зацікаўленасьць беларускім Адраджэньнем прывяла Сяргея да супрацоўніцтва з «Нашай Нівай» і сталае працы ў Вільні.
Болынасьць ягоных твораў зьнікла ў ліхалецьцях часу, але тое, што ацалела, сьведчыць: Палуян ствараў на мяжы геніяльнасьці.
Перачытайце ягоны маленькі шэдэўр «Хрыстос уваскрос!».
Якраз Сяргей Палуян знайшоў у архіве «Нашае Нівы» сшыткі зь вершамі Максіма Багдановіча, расцэненымі рэдакцыяй як «дэкадэнцкія», і першы пачаў змаганьне
за ix прызнаньне й шырокую публікацыю.
Ен быў таленавітым публіцыстам і ідэолягам беларускага руху.
Але — «ня стала сіл змагацца з блудным векам...» (Янка Купала).
У васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя імя Сяргея Палуяна вярнулася зь нябыту дзякуючы кнізе яго твораў «Лісты ў буду-
чыню».
Назва зборніка — не выпадковая. Пакінутыя Палуянам запаветы праз стагодзьдзе набылі яшчэ большую
актуальнасьць:
«Калі мы паставілі сабе мэту адрадзіць наш народ... то нам у першую чараду трэба адрадзіць сваю мову. Толькі тады ў нас будзе якоесь асобнае нацыянальнае жыцьцё, бо асобная мова — гэта й ёсьць форма нацыянальнай асобнасьці. Толькі адрадзіўшы мову, мы зможам паставіць на цьвёрды грунт наш рух...
А пакуль што трэба раскідваць усё новае і новае насеньне. Mo і кепская доля спаткае яго, мо й зьніштожыцца яно нягодай ды сьцюдзёным сіверам, — але не сяўцам думаць аб гэтым!
У ix адна мэта — болей зёрнаў кінуць у сагрэтую сонцам ральлю...»
Сяргей Палуян
19.10.1890, Брагін — 20.4.1910, Кіеў, Украіна.
Пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках.
Усё, як вядома, пазнаецца ў параўнаньні.
Калі маю нацыянальна арыентаваную душу наведва-
юць скруха і паняверка, я змагаюся зь імі, думаючы, да прыкладу, аб тым, што сёньня няма такога беларуса, які б ня ведаў колераў нашага нацыянальнага сьцягу (няхай не для кожнага ён пасыіеў стаць сьвятыняю). А вось у 1970-я пра бел-чырвона-белы сьцяг анічога ня чула абсалютная большасьць студэнтаў нават майго роднага гістфаку БДУ У тым ліку і наш аднакурсьнік Саша Душэўскі, блізкі сваяк чалавека, які на пачатку XX стагодзьдзя падараваў, ці, дакладней, вярнуў белару-
Клаўдзі
ЛужДушэўскі
сам Сьцяг.
У сваім багатым на падзеі жыцьці, прысьвечаным беларускай справе, выхаванец Пецярбурскага горнага інстытуту Клаўдзі ДужДушэўскі сумленна й плённа працаваў на розных афіцый-
Урад Бепарускай Народней Ркпубпікі, іменем Беларускага Народу, просімо ўсе ваенныя і цывільныя установи чужаземныл Дзяржаў і загадываемо ўсім прыслу^аючым нам ваенным і цывільным ўласьцям, каму гэты пашпарт будзе наказаны, дазволіць свабодны праезд Да<э.ржауаамЭ£^^ ру Бзлару;кай Нар.о.днай Расп., Й л я Х-Д У ш У JLJL.Ä -JLJП1 3JLJLJLAJL_Z_—
І даваць . яыу у патрэбе усялякую дапамогу. Выданы уМ.Р Ы В 3
Старонка дыпляматычнага пашпарту ВНР, выдадзенага Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
ных і неафіцыйных пасадах: ад выкладчыка Віленскай беларускай гімназіі да дзяржаўнага сакратара ва Ўрадзе ВНР на чале з Ластоўскім. Але ў будучым, калі бел-чырвона-белы сьцяг зноў стане дзяржаўным, мы будзем шанаваць Душэўскага найперш за тое, што менавіта ён на падставе гістарычных сьведчаньняў і колераў народных строяў і арнамэнтаў стварыў эскіз Беларускага сьцягу.
Дакладная дата яго зацьверджаньня ня выяўленая, аднак ужо ўвесну 1917-га, за год да абвяшчэньня БНР, белчырвона-белы сьцяг успрымаўся па ўсёй Беларусі сваім. 12 сакавіка, калі ў Менску праходзіў Дзень беларуска­га значка, на вуліцах былі вывешаныя дзясяткі сьцягоў. Улетку наш сьцяг узьнялі на віленскім Катэдральным пляцы. Першы ўсебеларускі зьезд у сьнежні 1917-га ўжо прызнаваў Сьцяг нацыянальным сымбалем краіны.
Пасьля далучэньня Літвы да СССР старшыня «Бе­ларускага нацыянальнага цэнтру» ў Коўне архітэктар Дуж-Душэўскі трапіў у савецкую турму. Падчас нямецкай акупацыі яго за дапамогу габрэям кінулі ў нацысцкі канцлягер. У лютым 1952-га Душэўскі як «актыўны беларускі нацыяналіст» быў асуджаны да 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах савецкіх...
Праз тры дзесяцігодзьдзі пасьля яго сьмерці белчырвона-белы сьцяг залунаў над менскім Домам ураду.
Клаўдзі Дуж-Душэўскі
27.3 (паводле іншых зьвестак 26.4) 1891, Глыбокае —
25.2.1959, Коўна, Літва.
Пахаваны на ковенскіх Петрашунскіх могілках.
Паглядзіце на цяпер ужо добра вядомае фота Народнага Сакратарыяту — першага Ураду ВНР. Трэці зьлева паміж двума вайскоўцамі — самавіты цывільны мужчина з упэўненым і крыху ганарлівым позіркам. Гэта наш першы прэм’ер і міністар замежных справаў Язэп Варонка.
Ён, нядаўні пецярбурскі журналіст і паэт, заўсёднік сталічных літаратурных вечарын і салёнаў, пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую Сацыялістычную Грамаду, улетку 1917-га быў абраны ў яе Цэнтральны камітэт, праз колькі месяцаў ужо займаўся падрыхтоўкаю Першага ўсебеларускага Язэп звезду, а неўзабаве стаў ад-
_ ным з ініцыятараў абвяш-
Варонка чэньня ВНР. Ва ўтварэньні
БССР ён разгледзеў манэўр бальшавікоў з мэтаю «авалодаць розумамі нацыянальна абуджаных элемэнтаў». Зразумела, што палітыку з такім мінулым і такімі поглядамі знаходзіцца ў савецкай Беларусі было сьмяротна небясьпечна. Ня надта цёплая сустрэча чакала б прыхільніка канцэпцыі двух ворагаў Беларускага Адраджэньня — Полыпчы і Расеі — і ў адноўленай польскай дзяржаве.
У 1923-м Язэп Варонка ўзяў білет на параход у Амэрыку. За акіянам ён прычыніўся да заснаваньня бела­рускага палітычнага руху ў ЗША: кіраваў БеларускаАмэрыканскай нацыянальнай асацыяцыяй, выдаваў газэту «Белорусская трибуна». Досьвед і талент журналіста дазволілі Язэпу заваяваць сваё месца ў беларускім і расейскім эміграцыйным друку, магчымасьці якога ён скарыстоўваў найперш для кансалідацыі паўмільённай масы беларусаў, расьцярушаных у Паўночнай Амэрыцы паводле канфэсійнай прыкметы паміж расейцамі й палякамі.
У 1928 годзе ў Чыкага ён заснаваў першую ў Но­вым Сьвеце беларускамоўную радыёпраграму. Старыя
Першы Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Трэці зьлева ў першым радзе — старшыня Язэп Варонка
чыкагаўскія суайчыньнікі яшчэ памятаюць Язэпаў голас на хвалях Беларускай радыёгадзіны.
«Спадар Варонка прыехаў у ЗША з адзінаю мэтаю — адукоўваць беларусаў, — пісаў пра яго калега. — Будучы палымяным беларусам, ён спрабаваў абудзіць у іх нацыянальны гонар і самапавагу, вызваліць ад чараў сну, у якім ён іх знайшоў».
На гэтым шляху яму не заўсёды спадарожнічаў посьпех, але ў тым, што беларуская прысутнасьць у Амэрыцы трывае й у XXI стагодзьдзі, несумненна, ёсьць унёсак першага прэм’ера ВНР.
Язэп Варонка
17.4.1891, Беласточчына— 4.6.1952, Чыкага, ЗША.
Пахаваны ў Элмвуд-Парку, штат Ілінойс.
Макар Краўцоў
Паводле свайго сьветабачаньня, сьветаразуменьня й сьветаўяўленьня ён быў беларусам, а гэта ў вачах савецкай улады заўсёды (за выняткам хіба некалькіх гадоў беларусізацыі ў сярэдзіне 1920-х) азначала асобу сумнеўную, нядобранадзейную, гатовую ў любы момант ператварыцца ў «ворага народу».
Ен узяў сабе псэўданім, што стаў данінаю памяці прадзедам, якія жылі з кравецтва, шыючы найлепшыя ў акрузе кажухі.
Макара болып вабілі кніжкі. Самым адметным пэдагогам у царкоўнапрыходзкай школцы быў выкладчык сьпеваў і музыкі, які, караючы вучняў, біў іх па вушах смычком ад скрыпкі. Касьцевіч такую пачостку зарабляў нячаста, бо авалодаў скрыпкаю вельмі добра. А мо і наадварот — таму й авалодаў, што часта атрымліваў па вушах.
У лёсавызначальныя для краю гады ён як салдацкі дэлегат бярэ ўдзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе, робіцца сябрам Беларускай партыі эсэраў, уваходзіць у склад Беларускай вайсковай камісіі, што ў часе савецка-польскай вайны намагаецца стварыць нацыянальнае войска.
Краўцоў заяўляе пра сябе як пра здольнага літаратара. Цёплым словам яго заахвочвае ў друку малады Максім Гарэцкі.
У 1919-м менская газэта «Беларусь» пад назовам «Ваяцкі гімн» публікуе Макараў верш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Кампазытар Уладзімер Тэраўскі
піша да яго музыку, і песьня неверагодна хутка набывае велізарную папулярнасьць, робячыся гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Яго сыіявалі, ідучы ў бой на балыпавікоў, слуцкія паўстанцы.
Ад 1921 году Краўцоў жыве ў Вільні: друкуецца, настаўнічае, удзельнічае ў нацыянальным руху, трапляе ў польскую турму. Аднак сьмяротная небясьпека ўзьнікае для яго толькі ў 1939-м, пасьля гэтак званага вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Макара забралі разам з Антонам Луцкевічам, Янкам Пазьняком ды іншымі выбітнымі беларускімі дзеячамі...
Аднаго разу ў родную вёску Краўцова прыйшоў чалавек, які разам зь ім сядзеў у савецкай турме ў Беластоку. Ен распавёў сваякам, што Макара закатавалі на допытах. Дзе паэт знайшоў свой вечны прыстанак, дагэтуль невядома.
Ен пакінуў багатую літаратурную спадчыну, але яго галоўным творам назаўсёды застанецца «Ваяцкі гімн», які яшчэ ня страціў шанцаў стаць гімнам дзяржаўным:
Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вол ьны родны наш прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!
Хай аджыве закамянелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны рух!..
Макар Краўцоў (ад нараджэньня Касьцевіч) 18.8.1891, в. Баброўня, цяпер Гарадзенскі раён — сьнежань 1939, Беласток.
Месца пахаваньня невядомае.
Згадваючы палітыку беларусізацыі, што на дзяржаўным узроўні праводзілася ў 1920-я гады, мы часам забываем, што ў яе былі свае «бацькі», якія генэравалі ідэі, пісалі праграмы, распрацоўвалі сыстэмы й ажыцьцяўлялі іх выкананьне..
Адзін з гэтых людзей — Антон Баліцкі.
Ен вучыўся ў Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі, што была спадкаеміцаю гімназіі, дзе некалі спасьцігаў навуку юны Кастусь Каліноўскі. Водгульле славы паўстанцкага правадыра натхняла маладыя душы зусім не на служэньне інтарэсам імпэрыі.
Антон
Баліцкі
Мабілізаваны ў 1915-м у войска, Антон стаў удзельнікам Лютаўскай рэвалюцыі. Ен гуртаваў вайскоўцаўсуайчыньнікаў на Румынскім фронце, адчыняў для дзяцей уцекачоў беларускія школы ў Адэсе, камандаваў партызанскім аддзелам у Прыднястроўі...
Вярнуўшыся ўжо ў савецкую Беларусь, ён заняў пасаду намесьніка народнага камісара, а затым і наркама асьветы.
Гэта быў яго зорны час.
Баліцкі стварае сыстэму сярэдняй і вышэйшай
адукацыі, куды пасьлядоўна ўводзіцца беларуская мова. Другі найважнейшы клопат наркама — беларусізацыя культурна-асьветніцкіх установаў.
У выніку мэтанакіраванай палітыкі наркамату пабеларуску загаварылі дзясяткі тысяч выкладчыкаў, бібліятэкараў, клюбных работнікаў...
Посьпехі беларусізацыі выклікалі вялікую трывогу ў Маскве.
Рэвалюцыйная агітацыя сярод вайскоўцаў Заходняга фронту
У ліку арыштаваных у 1930-м па справе Саюзу вызваленьня Беларусі непазьбежна апынуўся й Антон Баліцкі.
Ен атрымаў адзін з самых жорсткіх на той час прысудаў — дзесяць гадоў канцлягераў. У 1937-м адбыўся паўторны разгляд справы. Назаўтра аднаго з «бацькоў» беларусізацыі павялі на расстрэл.
Ці чулі што-небудзь пра аднаго зь першых беларускіх міністраў асьветы ў кабінэтах цяперашняга Мінадукацыі, чыноўнікам якога беларусізацыя, відаць, сьніцца ў страшных снах?
Антон Баліцкі
16.9.1891, в. Балічы, цяпер Гарадзенскі раён —
31.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Бываюць пісьменьнікі, кнігі якіх нагадваюць сумныя падручнікі, але бываюць і навукоўцы, чые падручнікі чытаюцца зь ня меншай цікавасьцю, чым добры мастацкі твор. Менавіта так я чытаў перавыдадзеную на пачатку 1990-х «Геаграфію Беларусі» Аркадзя Смоліча, што ўпершыню пабачыла сьвет у 1919-м у Вільні, адкрываючыся актуальным і сёньня эпіграфам: «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў».
Мне ўяўляліся тысячы й тысячы іншых чытачоў ягонае «Геаграфіі», якіх гэтая кніга ў дваццатыя гады мінулага стагодзьдзя ня
Аркадзь Смоліч
проста захапляла зьместам і зачароўвала моваю. Яна вяртала ім Радзіму. На ёй узгадоўваліся пакаленьні нацыянальна сьвядомай моладзі. «Геаграфія» Смоліча й цяпер застаецца неперасягнутым узорам навуковапапулярнага апісаньня нашае зямлі. Варта разгарнуць тэты том наўздагад, і ўжо ня хочацца адрывацца:
«...Перанясемся цяпер думкаю з нашага Чарнігаўскага лесастэпу на другі канец Беларусі, у Віцебшчыну... Едзеш па дарозе, дык усё або пад гару, або з тары. Каменьня тут усюдых як бы насеяў хто: ляжыць яно і паасобку,
і цэлымі грудамі-крушнямі. I лагодныя ўзгоркі, і зялёныя лясы робяць краявіды гэтае старонкі дужа прыгожымі. Але найлепш прыхарошуюць іх сьветлыя вазёры, што ляжаць між узгоркаў і якіх тут ёсьць бязь ліку».
БЕЛЛРУСКЛЯ НАРОДНАЯ
РЭСПУБШКЯ
ЯРОДМЫ ОКРЭТЯ^ЫЯТ.
n 4 С Ь В В Д Ч А Е Ь Н 8.
І
лістапада 1918 г.
Над* Народных Міністраў Беларускай Народнай®Нэспублікі гэтым сьведчыць.што уласііік £этаго, член Нады РэспуДлікі, пан Аркадзій С И О Л I Ч ес&ь Народны Ліністр Земляробства і маеутнаскі ред^р^ кай Народнай Нэспублікі.
За Даяржаунаго пісара
«^Р^З^йДЫ народных Мійістрау

Пасьведчаньне сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзенае Аркадзю Смолічу
Але Смоліч быў ня толькі таленавітым навукоўцам. Ен застаўся ў гісторыі як ідэоляг і тэарэтык Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, адзін з «бацькоў» БНР, міністар асьветы ў яе першым Урадзе...
Палітычная дзейнасьць вучонага прадвызначыла ягоны лёс.
Пасьля пяцігадовай высылкі па справе Саюзу вызваленьня Беларусі яго ў 1937-м зноў арыштавалі.
Перад расстрэлам у Омскай турме НКВД Смоліч, напэўна, бачыў апісаныя ім з такой любасьцю й веданьнем беларускія краявіды, да якіх, разлучыўшыся зь це­лям, памкнулася ягоная душа.
Аркадзь Смоліч
29.9.1891, в. Бацэвічы, цяпер Клічаўскі раён —
17.6.1938, Омск, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
У савецкіх школах, а затым у інстытутах нас вучылі, што сьвядомасьць вызначаецца быцьцём. Але варта было мне заглыбіцца ў гісторыю, як розум пачаў тачыць чарвячок сумневу: можа, усё якраз наадварот, і менавіта сьвядомасьць стварае сцэнар жыцьця? Асабліва ў эпоху кардынальных гістарычных пераменаў.
Акурат у такі час лёсіла жыць публіцысту і выдаўцу Івану Саланевічу. Зрэшты, асоба яго была значка шырэйшая за гэтыя азначэньні.
У юнацтве ён быў вядомым ува ўсёй Расейскай імпэрыі спартоўцам: віцэ-чэмпіёнам па гірах, футбалісІван там, баксэрам, заснавальні_ . кам спартыўных таварыст-
Саланевіч ваў «Сокал» у Віцебску і Горадні.
Ен любіў называць сябе беларускім мужыком, хоць атрымаў дыплём юрыдычнага факультэту Петраградзкага ўнівэрсытэту.
У 1920-я Іван жыве ў Маскве, супрацоўнічае з «Из­вестиями», друкуе некалькі кніжак аб спорце, аднак савецкая рэчаіснасьць робіцца для Саланевіча ўсё больш невыноснай. Разам з сынам і братам ён наважваецца ў 1933-м на ўцёкі за мяжу.
Усіх трох схапілі з зброяй у руках і адмералі восем гадоў лягераў кожнаму.
На ўдарнай будоўлі Беламорска-Балтыйскага ка­налу Саланевічы былі прызначаныя інструктарамі па фізкультуры й атрымалі болыпыя за іншых зьняволеных магчымасьці рухацца па зоне.
Напоўніцу выкарыстаўшы сытуацыю, яны вырываюцца за калючы дрот і, пераадолеўшы за два тыдні блізу трохсот кілямэтраў, у жніўні 1934-га пераходзяць фінскую мяжу.
Уцёкі Саланевічаў з СССР робяцца эўрапейскай сэнсацыяй.
Але эўфарыя хутка канчаецца.
Іван зарабляе на хлеб, працуючы грузчикам.
Таварышы па працы, з захапленьнем назіраючы, як беларус адзін упраўляецца з вагой, нялёгкай і для трох мужчынаў, ня ведаюць, што пасьля цяжкога дня ён сядае за стол не для таго, каб выпіць пару кухляў піва, а каб напісаць
некалькі старонак сваёй кнігі ўспамінаў.
Кніга «Расея ў канцлягеры» выходзіць у 1936-м і перакладаецца на сямнаццаць моваў.
Жывучы ў Нямеччыне, Саланевіч выступае супраць вайны з СССР і мусіць блізка пазнаёміцца з гестапа. Пасьля вайны ён падае голас з Аргентины, адкуль неўзабаве высылаецца як «небясьпечны элемэнт». Апошнім прыстанкам Івана робіцца Уругвай. У тэты час ён прадказвае крах СССР, які «патоне ва ўласным шпігунстве і здрадніцтве».
Яго погляды, чыя эвалюцыя прывяла Івана Саланевіча да ідэяў народнай манархіі й «дыктатуры праваслаўнага сумленьня», мне бясконца чужыя. Але выклікаюць несумнеўную павагу тыя неверагодныя энэргія й палымянасьць, зь якімі наш суайчыньнік адстойваў іх, змагаючыся з бальшавікамі.
Іван Саланевіч
13.11.1891, в. Руднікі, цяпер Пружанскі раён —
24.4.1953, Мантэвідэо, Уругвай.
Ня думаю, што кіраўніцтва Віленскай духоўнай сэмінарыі зьмяніла б сваю пастанову аб выключэньні навучэнца Янкі Станкевіча «за агрэсіўную
беларускасьць», каб даведалася, што якраз тэты юнак некалі стане аўтарам першага ў гісторыі поўнага беларускага перакладу Бібліі (Нью-Ерк, 1973).
Паміж разьвітаньнем з сэмінарыяй і пахавальнай
працэсіяй у амэрыканскім Іст-Брансўіку былі знаёмства з Іванам і Антонам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Максімам Гарэцкім, супрацоўніцтва з «Нашай Нівай», удзел у гістарычнай сэсіі Рады БНР 24—25 сакавіка
Янка Станкевіч
1918 году, абароненая ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе (адкуль ён прывёз у Вільню жонку, чэшку Марыю) доктарская дысэртацыя — дасьледаваньне Аль-
Кітабу, абраньне паслом у Польскі сойм (і, вядома, славутая віленская турма на Лукішках), стварэньне ў га­ды нямецкае акупацыі падпольнай Партыі беларускіх нацыяналістаў, выкладаньне гісторыі ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, заснаваньне ў ЗША Вялікалітоўскай (Беларускай) Фундацыі імя Льва Сапегі, якой Станкевіч адпісаў усе свае
грошы і маёмасьць, каб дапамагаць выдавецкай дзейнасьці й разьвіцьцю беларусазнаўства праз фундаваньне стыпэндыяў для студэнтаў і навукоўцаў.
У восемдзесят два гады ён нарэшце ўбачыў свой выдрукаваны, гістарычна першы поўны пераклад Сьвятога Пісаньня.
Увесь час спадар Янка працаваў над капітальным «Беларуска-расійскім (Вялікалітоўска-расійскім) слоўнікам», які апублікаваў — 1306 старонак вялікага фармату — ужо ягоны сын Юрка.
«Аторва — сорванец, ашавурак — замухрыш­ка, бройка — шалунья, похват — рикошет...»
Тэты том з чародкамі птушачак на кожнай старонцы ляжыць у мяне на пісьмовым стале, нагадваючы пра тыя колькі тыдняў, калі ён быў самым цікавым чытвом.
Зь ня меншым натхненьнем чыталася і кніга «Ян
Доктарскую дысэртацыю Янка Станкевіч абараніў у Празе
Станкевіч. Гістарычныя творы» (Менск, 2003). «Повесьці й апавяданьні крывіцкіх летапісаў», «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», «Кароткі начырк гісторыі КрывііБеларусі» — назвы многіх разьдзелаў для мяне, палачаніна й крывічаніна, гучаць як музыка.
Янка Станкевіч
26.11.1891, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён —
16.7.1976, Гаўтгорн, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Максім Багдановіч
Кажуць, паэзія ня здольная зьмяніць сьвет. Магчыма, і так, але я не сумняюся, што ў яе сілах павярнуць у іншым кірунку лёс асобнага чалавека.
Жывое сьведчаньне •— мой сябар Вінцэсь Мудроў, які ў школьным юнацтве (тады яшчэ Віця) аднойчы выцягнуў з кучы макулятуры хрэстаматыю беларускай літаратуры. Нескладана ўявіць, зь якімі пачуцьцямі перагортваў гэтую прапахлую цьвільлю кнігу вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы сын афіцэра-расейца. Але здарылася дзіва, пра якое сам Вінцэсь апавядае ў сваёй кнізе «Ператвораныя ў попел»:
«Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк...» Я прачытаў верш паўшэптам і адразу ж запомніў. Тут жа, у хрэстаматыі, былі «Вечар на захадзе ў попеле тушыць...», «Прывет табе, жыцьцё на волі!..» і нарэшце «Зорка Вэнэра». Максімавы вершы папросту ашаламілі... Мяне апанавала Беларусь. Не, ня тая Беларусь, дзе я нарадзіўся і жыў... а той край, дзе жылі Максім і Вераніка, дзе тнулі ў неба вежы касьцёлу Сьвятой Ганны і над зямлёю, працінаючы сэрцы закаханых вострымі дзідамі промняў, узыходзіла зор­ка Вэнэра. Кругагляд маёй душы, у якім не хапала аднаго сэгмэнту, набыў завершаную форму».
Дадамо, што Мудроў неўзабаве зрабіўся рэдактарам
самвыдавецкага літаратурнага альманаху «Блакітны ліхтар», а па часе — адным з найцікавейшых, на маю думку, беларускіх пісьменьнікаў.
У Максіма Багдановіча шчасьлівае й лёсавызначальнае адкрыцьцё Беларусі адбылося яшчэ раней. Маючы дзесяць зь нечым гадоў, ён ужо спрабаваў пісаць пабеларуску.
Прытым адзначым: бацька паэта не ўхваляў сынавага захапленьня, мяркуючы, што беларусіка «болып замінала ягоным посьпехам, чым спрыяла».
Падзеяй велізарнае значнасьці ў паэтавым жыцьці сталася паездка ў Беларусь улетку 1911 году. Яго запрасілі супрацоўнікі «Нашае Нівы» Іван і Антон Луцкевічы, якія ўжо бачылі агульнанацыянальны маштаб таленту беларускага юнака зь Яраслаўлю.
У 1915-м нарадзіўся шэдэўр ягонай паэзіі — верш «Пагоня», які стаўся адным зь неафіцыйных беларускіх гімнаў:
Усё лятуць і лятуцъ тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяцъ... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разъбщъ, не спынщъ, не стрымацъ...
У 1917-м сябры выправілі яго на лекаваньне ў Ялту... Вядома, што ў свае апошнія дні, «у краіне сьветлай», дзе ён паміраў, паэт займаўся ўкладаньнем беларуска­га лемантара.
Лемантарамі для тысяч і тысяч беларусаў сталіся ягоныя кнігі.
Максім Багдановіч
9.12.1891, Менск — 25.5.1917, Ялта, цяпер Украіна.
Пахаваны на Старых гарадзкіх могілках у Ялце.
Той ня верыць, хто не жыве паводле веры сваёй. Гэта сказана не пра яго. Айцец Андрэй Цікота прайшоў свой крыжовы шлях у згодзе волі і сумленьня, пад знакам веры ў Бога й у Беларусь.
Ужо ў Віленскай сэмінарыі, а затым у Пецярбурскай духоўнай каталіцкай акадэміі ён належаў да беларускіх культурна-асьветных гурткоў. У 1917-м удзельнічаў у Першым зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства. Цікота ня проста вітаў нараджэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі, а быў абраны ў яе Раду.
На пачатку 1920-х ён
Андрэй Цікота
уступіў у Ордэн марыянаў і ўзначаліў Друйскі кляштар, які віленскі біскуп Юры Матулевіч марыў зрабіць беларускім рэлігійным цэнтрам. Але сталася іначай. Андрэй Цікота ня змог процістаяць ціску польскіх шавіністаў.
Ен браў удзел у Пятым вуніяністычным кангрэсе ў чэскім Вэлеградзе. У 1933-м яго абралі генэралам Ордэну марыянаў, а ў 1939-м Ватыкан накіраваў айца Андрэя кіраваць місіяй сярод расейцаў у маньчжурскі Харбін.
Пасьля заканчэньня Другой усясьветнай вайны Цікоту разам зь іншымі сьвятарамі Харбінскай місіі напаткаў трагічны лёс. Кітайскія камуністычныя ўлады перадалі місіянэраў органам савецкай дзяржбясьпекі. Айца Андрэя аб-
вінавацілі ў шпіянажы адначасова на карысьць Ватыкану й Японіі. За такія «злачынствы» сталінскі суд даваў 25 гадоў канцлягераў.
Яго лісты з-за калючага дроту да кіраўніцы супольнасьці беларускіх сясьцёрэўхарыстак маці Апалёніі Пяткун сьведчаць, што Цікота, трываючы страшныя пакуты, думкамі быў у Беларусь
«Можна жыць на чорных сухарах і вадзе, а нам яшчэ даюць вызначаную страву... Сяджу зь цяжкасьцю, але калі ляжу, то болю амаль ня чую... Лекары запэўніваюць, што ўсё будзе ў парадку, аднак я маю іншае прадчу-
Касьцёл і кляштар марыянаў уДруі
ваньне... Штодня малюся за вас, за ўсіх парафіянаў і за Беларусь...» — пісаў ён у 1951-м.
Арыштаваны разам зь Цікотам сьвятар-француз Поль Шалей пакінуў сьведчаньні, што ягоны беларускі субрат «падчас сьледзтва і ў турме паводзіўся годна й гераічна і памёр як сапраўдны пакутнік».
Андрэй Цікота
17.12.1891, в. Тупальшчына, Сьвянцяншчына — 21.2.1952 (паводле іншых зьвестак — 11.2.1952), Усходняя Сібір, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Паводле даробку ў культуру і наагул у нацыянальнае жыцьцё беларусаў Адам Станкевіч выглядае сваім сярод Скарыны, Каліноўскага, Багушэвіча — тых, чыім стваральным духам ён натхняўся.
Паміж яго прыходам на сьвет на Віленшчыне і зьяўленьнем яшчэ адной безыменнай лягернай магілы пад сібірскім Тайшэтам зьмясьцілася столькі, што хапіла б і на дзесяцёх.
На Новы 1915 год малады ксёндз Адам адправіў першую імшу ў парафіяльным касьцёле гістарычнавекапомнага Крэва. Праз тры гады выпускнік Пецяр-
Адам Станкевіч
бурскай духоўнай акадэміі Станкевіч прыяжджае ў Вільню ўжо вядомым публіцыстам і дзеячам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Адным зь першых ён пачынае карыстацца беларускай моваю ў набажэнствах і публічных вы­ступах. Выкладае рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. Праходзіць на выбарах у Польскі сойм...
У 1920—1930-я гады без асобы Станкевіча немагчыма ўявіць нацыянальнага жыцьця ўсёй Заходняй Беларусь Кіраўнік Таварыства беларускай шко­лы, заснавальнік Віленскай
друкарні імя Скарыны, рэдактар і выдавец часопісу «Хрысьціянская думка»...
У час нацысцкай акупацыі ён працягвае ахвярна служыць беларускай справе: адчыняе школы, аднаўляе газэту «Крыніца». Старыя беларусы-віленчукі дагэтуль згадваюць Станкевічавы казаньні ў касьцёле Сьвятога
Мікалая, якія давалі магутную духоўную падтрымку ў ваеннае ліхалецьце.
Пасьля вайны па яго прыходзяць людзі зь ведамства Берыі. Яны нават не імкнуцца абвінаваціць айца Адама ў супрацоўніцтве зь немцамі, ад якіх той трымаўся на дыстанцыі. Галоўнае злачынства — вера ў незалежную Беларусь. Такая віна ацэньваецца на 25 гадоў няволі.
У яго быў шанец застацца на волі. Афіцэр спэцслужбаў, якога Станкевіч называе ў сваіх дзёньніках Мэфістофэлем, неаднаразова прапаноўваў ксяндзу ўзначаліць Каталіцкую царкву на тэрыторыі БССР пры ўмове непрызнаньня Ватыкану й папы. Адмовіўшыся, айцец Адам ахвяраваў жыцьцём, але адвёў ад Беларускага касьцёлу пагрозу расколу і дыскрэдытацыі.
Адзін з сулягернікаў Станкевіча вынес на волю сьведчаньні пра вусьцішную нават для тых нечалавечых умоваў сьмерць беларускага сьвятара. Айца Адама задушылі, а твар разьбілі кувалдай, каб ніхто не пазнаў яго й у часе таемнага пахаваньня.
Віленскія беларусы зьбяруць грошы і паставяць на могілках паблізу Крэва помнік свайму сьвятару й яго маці. Духоўным помнікам Адаму Станкевічу застануцца ягоныя працы «Беларускі хрысьціянскі рух» і «Хрысьціянства і беларускі народ».
Перад арыштам айцец Адам працаваў над кнігаю «Гісторыя Беларусі», дзе называў гістарычны шлях нашага народу «рухам да гарманічнай нацыянальнай цэласьці».
Нязьдзейсьненае ў XX нам наканавана ўрэчаісьніць у XXI стагодзьдзі.
Адам Станкевіч
6.1.1892, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён —
29.11.1949, Тайшэт, Іркуцкая вобл., Расея.
Пахаваны на могілках Азярлягу каля в. Шаўчэнкі,
Тайшэцкі раён.
Рызыкну сказаць, што імя гэтага героя кнігі ў Беларусі ведае амаль кожны — нават той, хто ніколі ў жыцьці ня быў ні ў філярмоніі, ні наагул на канцэрце.
Рыгор Шырма з кагорты тых нацыянальных дзеячаў, аўтарытэт якіх бездакорны і для майго знаёмага старога настаўніка з-пад Маладэчна, і для сустрэтага на праспэкце Незалежнасьці незнаёмага маладзёна бамжаватага выгляду.
Настаўнік памятае, як Шырма адчыняў у Заходняй Беларусі нашы нацыянальныя школы, дапамагаў вы-
Рыгор Шырма
давацца маладому Максіму Танку і двойчы сядзеў у польскай турме. А маладзён, пачуўшы несуладныя сьпевы падвяселенай вулічнай кампаніі, іранічна кінуў: «Тожа мне Шырмы!»
У 1940-м Шырма стварыў і трыццаць гадоў нязьменна ўзначальваў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлю Беларусі.
Сабраныя й выдадзеныя ім чатыры тамы беларускіх народных песьняў (болей за дзьве тысячы) зрабілі б гонар любой эўрапейскай нацыі.
Дзеля бліжэйшага знаёмства з савецкай уладаю Рыгор Раманавіч мусіў пасядзець у 1941-м на Лубянцы, адкуль пашчасьціла выйсьці пасьля хадайніцтва Яку­ба Коласа перад першым сакратаром ЦК КПБ П. Панамарэнкам.
Пазьней Шырма не цярпеў яўнага перасьледу. Наадварот, улада імкнулася ўсяляк аблашчыць маэстра. Ен кіраваў Саюзам кампазытараў рэспублікі, атрымаў званьні народнага артыста СССР і Героя сацыялістьгчнай працы.
Але блізкія да Рыгора Раманавіча людзі сьведчаць, што і на схіле дзён ён заставаўся верны ідэалам маладосьці.
Былы шматгадовы сакратар управы Таварыства бела-
Удзельнікі акруговага звезду Таварыства беларускай школы ў Горадні. Другі зьлева ў першым радзе паэт Міхась Васілёк, у центры другога раду Аляксандар Уласаў, справа ад яго Рыгор Шырма. 1928 г.
рускай школы балюча перажываў русіфікацыю сыстэмы адукацыі й усяго жыцьця ў БССР.
Ягоныя словы — «Песьня — душа народу» — сталіся сапраўды крылатымі. Так Шырма назваў кнігу сваіх артыкулаў, якая выйшла ў сярэдзіне 1970-х. Расказваюць, што, узяўшы ў рукі сыгнальны экзэмпляр і прачытаўшы назву, Рыгор Раманавіч прамовіў: «А душу гэтую абкрадаюць».
Такія, як Шырма, не дазволілі абкрасьці душу наро­ду дарэшты.
Рыгор Шырма
20.1.1892, в. Шакуны, цяпер Пружанскі раён —
23.3.1978, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Сябры ягонага бацькі-шляхціча жартавалі, што, калі Антон зьявіўся на сьвет, у вокны яўна зазіраў Марс.
Праўда, напачатку малодшы Сокал-Кутылоўскі выбраў сабе прафэсію мірную — атрымаў дыплём геаграфічнага факультэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Але грымнула Першая ўсясьветная вайна...
Казанская вайсковая вучэльня. Баі ў Галіцыі й Літве. Салдацкі Георгіеўскі крыж. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году капітан Сокал-Кутылоўскі ваяваў супраць чырвоных у арміях Дзянікіна й Юдзеніча.
Антон
Сокал-
Кутылоўскі
Але ў душы гэтага суворага вайскоўца жыла мара не пра адзіную і непадзельную Расею, а пра незалежную Бе­ларусь.
Улетку 1920-га ён вярнуўся на Бацькаўшчыну і неўзабаве апынуўся на Случчыне — там, дзе тады найбольш патрэбныя былі ягоныя здольнасьці. Падчас антыбальшавіцкага паўстаньня Сокал-Кутылоўскі ўзначаліў збройныя сілы змагароў — 1-ю Слуцкую брыгаду БНР.
У лістападзе — сьнежні брыгада вяла цяжкія баі супраць Чырвонай арміі на фронце працягласьцю 60 кілямэтраў. Асабліва пасьпяхова случакі змагаліся на лініі Капыль — Цімкавічы — Вызна, дзе вёскі і мястэчкі некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі.
Сьцяг 1-га Слуцкага палка БНР. Зьлева — Лявон ВітанДубейкаўскі, справа — штабс-капітан Антон Борык. 1921 г.
Пасьля Слуцкага збройнага чыну Антон быў высьвячаны на праваслаўнага сьвятара і служыў на Наваградчыне ды Слонімшчыне. У гады Другой усясьветнай ён уступіў у Беларускую незалежніцкую партыю, браў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. Ужо ў эвакуацыі ў Нямеччыне Сокал-Кутылоўскі стаў на чале батальёну Беларускай Краёвай Абароны, які празь дзесяць дзён перайшоў да амэрыканцаў...
Агенты савецкага «Смершу» затрымалі Антона ў лягеры для рэпатрыянтаў. Ен быў асуджаны на 25 гадоў і выйшаў на волю па амністыі толькі ў 1957-м.
Да канца сваіх дзён камандзір слуцкіх паўстанцаў адмаўляўся верыць, што ў тым самым «Смершы» служыў ягоны сын.
Антон Сокал-Кутылоўскі
7.2.1892, хутар Чырвоная Горка, цяпер Лунінецкі раён —
7.3.1983, Шчэцін, Польшча.
Варта задумацца, як склаўся б гістарычны лёс Беларусі, каб не беларусізацыя. Суседзі-прыбалты мелі тады два дзесяцігодзьдзі незалежнасьці, мы — усяго некалькі гадоў уздыму нацыянальных сілаў і ахвярнай працы людзей, абсалютная большасьць якіх неўзабаве была зьнішчаная.
Аляксандар Чарвякоў быў адным зь пяці сябраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі, якія 1 студзеня 1919 году ў Смаленску паставілі свае подпісы пад Маніфэстам пра абвяшчэньне БССР. У тым першым урадзе яму дастаўся партфэль наркама асьветы.
Аляксандар Чарвякоў
Нягледзячы на ліхалецьце, камісарыят адчыняе школы й курсы ліквідацыі непісьменнасьці. Малады наркам рупіцца пра стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту, выдае загады
пра збор культурных каштоўнасьцяў і ахову гістарычных
помнікаў.
У 1920-м Чарвякова абіраюць старшынём Саўнаркаму рэспублікі й адначасова старшынём ЦБК, або, як тады казалі, «усебеларускім старастам». Апошнюю пасаду ён захавае да 1937 году.
Нацыянал-камуністы не памыліліся ў сваім выбары. Адным зь першых крокаў Чарвякова стаў заклік да суайчыньнікаў — найперш работнікаў адукацыі і культуры — вярнуцца на пакінутую ў гады вайны Бацькаўшчыну, каб разам будаваць новы Беларускі Дом.
«Ваша вызваленая Радзіма, — гаварылася ў звароце ЦВК, — прызывае вас прыкласьці руку да яе Адра-
джэньня...»
Гэтыя намаганьні далі вынік: да канца 1921-га ў родныя мясьціны для культурнай працы прыехалі больш за трыста ўраджэнцаў Беларусі. (Праўда, аднаму дзеячу культуры — драматургу Францішку Аляхновічу —
Чарвякоў у тым самым годзе прадбачліва выдаў адмысловую паперу, што дапамагла таму выехаць у Заходнюю Беларусь і пазьбегнуць магчымага арышту.)
У 1924-м сэсія ЦБК БССР прымае пастанову «Аб прак­тичных мерапрыемствах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі». «Рухавіком» гэтай палітыкі, якая ўвайшла
ў тісторыю пад назовам «беларусізацыя», стаў Чарвякоў.
Яму не даравалі. Ад пачатку трыццатых гадоу мінулага стагодзьдзя «ўсебеларускага старасту», апошняга кіраўніка БССР, які гаварыў з народам на ягонаи мове, усё часьцей абвінавачваюць у адыходзе ад лінп партыі й нацыяналістычных хістаньнях.
Пад пагрозаю арышту і расправы ен падчас XV зьез AV КП(б)Б сыходзіць з жыцьця сам. (Існуе вэрсзя, паводле якой «усебеларускі стараста» быў забіты супрацоунікамі НКВД)
V 1990-я ў беларускім друку выказвалася прапанова пра заснаваньне Дзяржаўнай прэміі імя А. Чарвякова за найлепшыя працы ў галіне адукацьп.
Але хіба можа сёньняшняя ўлада надаць сваей прэмп імя чалавека, які жыў беларусізацыяй, калі яна, гэтая ўлада, заЙмаецца абсалютна процілеглым татальнай русіфікацыяй?
Аляксандар Чарвякоў
8.3.1892, мяст. Дукора, цяпер Пухавіцкі раен —
16.6.1937, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых моплках.
Яна, як Натальля Арсеньнева ці бабуля сыіевака Данчыка Яніна Каханоўская, пражыла амаль стагодзьдзе, даўшы прыклад таго, колькі, на добры лад, павінны жыць беларускія жанчыны.
Тэты доўгі шлях быў неверагодна багаты на сустрэчы, захапленьні, самыя розныя пачынаньні й здабыткі. Зоська Верас мела добрае знаёмства з Максімам Багдановічам, тэатральным дзеячам Уладзіславам Галубком, літаратарамі Гальляшом Леўчыкам і Ядвігіным Ш., пакінуўшы пра іх цікавыя ўспаміны.
Чытачы «Нашае Нівы», а потым заходнебеларускіх
Зоська
Верас
пэрыёдыкаў ведалі яе як аўтарку арыгінальных абразкоў і вершаў.
Навукоўцаў зацікавіў укладзены і выдадзены Зоськай Верас «Беларускапольска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік».
Тагачасныя гаспадары зь Віленшчыны, Наваградчыны, Беласточчыны шукалі ў адрыўных календарах ейныя парады з агародніцтва й садоўніцтва. Пчаляры выпісвалі рэдагаваны ёю часопіс «Беларуская борць», а дзеткі чыталі свае выданьні — «Заранку» і «Пралескі», рэдактарам якіх таксама была спадарыня Зоська.
Зь віленскай турмы Лу-
кішкі яна вынесла вершы зьняволенага Міхася Маша-
ры й выдала яго першы зборнік...
Ад 1923 году яна жыла ў Вільні — пераважна ў сваёй славутай «Лясной хатцы» сярод зялёных Панарскіх узвышшаў. У 1970—1980-я гады тэты прытульны
Маладыя кабеты ў модным адзеньні. Фота з збораў былога Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча ў Вільні
й гасьцінны дамок быў месцам паломніцтва нашай інтэлігенцыі й адраджэнскіх моладзевых суполак. Я быў там толькі аднойчы, але атмасфэру натуральнай беларускасьці, якая панавала ў тых сьценах, запомніў на ўсё жыцьцё. На жаль, гаспадыня ўжо нічога ня чула, і візытанты мусілі пісаць свае пытаньні, затое адказы былі грунтоўна-дасьціпныя ды суправаджаліся дэманстрацыяй унікальных фатаграфіяў і дакумэнтаў.
На дзясятым дзясятку Зоську Верас прынялі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў, а ў дзевяноста тры яна пабачыла выдадзеную ў Менску кніжку сваіх вершаў і апавяданьняў. Калі спадарыня Зоська адыйшла ў Вечнасьць, мне доўга не хацелася ў Вільню.
Зоська Верас
(ад нараджэньня Пюдвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік)
30.9.1892, мяст. Мяджыбаж, цяпер Пяцічаўскі раён, Хмяльніцкая вобл., Украіна — 8.10.1991, Вільня. Пахаваная на віленскіх Панарскіх могілках.
кюблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла,
першы раз пазнала шчасьце, Сълязу нядолі праліла...
Канстанцыя Буйла
Хто ў Беларусі ня ведае гэтых словаў, якія, пакладзеныя на музыку кампазытарам Міколам Равенскім, даўно сталі народнай песьняй, а яе мэлёдыя — пазыўнымі Радыё Свабода?
Суаўтарка Равенскага — паэтка і дзяячка нацыянальнага руху нашаніўскае пары Канстанцыя Буйла.
Спадарыня Канстанцыя ня раз згадвала, што якраз дзякуючы гэтай газэце — легендзе беларускага друку, якую атрымліваў бацька, яна й захапілася літаратурнай творчасьцю.
Надрукаваўшы свой пер-
шы верш у шаснаццаць гадоў, вільнянка Буйла зрабілася сталай аўтаркаю «Нашае Нівы».
Янка Купала прасіў яе: «Пішыце яшчэ й яшчэ», — і прысьвяціў зусім юнай паэтцы верш «Мая думка». Ён жа стаў рэдактарам першае кнігі Буйлы «Курганная кветка», якую аформіў Язэп Драздовіч.
У тым самым, шчасьлівым для Канстанцыі 1914-м яна з рэкамэндацыі Цёткі ўзначаліла беларускую кнігарню ў Полацку.
Круты пералом у жыцьці Буйлы надыйшоў пасьля за-
мужжа й пераезду ў Маскву, дзе ёй было наканавана пражыць болей за шэсьць дзесяцігодзьдзяў.
Удалечы ад Беларусі, ад той старонкі, дзе яна ўпершыню пазнала шчасьце ствараць і мець захопленых прыхільнікаў, яе муза амаль замоўкла.
У 1930-я назаўсёды зьнік у крывавай віхуры рэпрэсіяў муж.
Калі пасьля вайны паэтка зноў падала голас, сацрэалістычныя крытыкі адказалі абвінавачаньнямі ў тым, што яна апявае не «вялікую краіну Саветаў», а — Бе­ларусь.
Крамольна-нацыяналістычнымі былі абвешчаныя, да прыкладу, радкі:
Зямля мая далёкая, Зямля мая цудоўная, Радзіма сінявокая, Каму красой тыроўная...
Прамінулі гады, і эпітэт «сінявокая» ў дачыненьні да Беларусі стаўся хрэстаматыйным.
У 1968-м Канстанцыя Буйла рашуча адмовілася сьвяткаваць свой юбілей. «Што адзначаць? — пыталася яна. — Што з плеяды нашых пісьменьнікаў адна засталася, як сасна на галявінцы, хістацца над магілаю сьсечаных дрэваў?..»
Калі яе душа адляцела ў Вечны вырай, прах Канстанцыі вярнуўся ў родную Беларусь, пад тое неба, што, як яна пісала, «па-асабліваму блакітнае, паркалёвае, трошкі ружаватае...».
Канстанцыя Буйна (у замужжы Канечыц)
14.1.1893, Вілыня— 4.6.1986, Масква, Расея.
Пахаваная ў мяст. Вішнева, Валожынскі раён.
Максім Гарэцкі
Разгарнуўшы калісьці даўно трэці том збору твораў Максіма Гарэцкага, я злавіў сябе на неприем­ным адкрыцьці. Ягоная рэч «На імпэрыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай бри­гады Лявона Задумы)» і зьместам, і стылістыкай, і патасам успрымалася як нешта рэмінісцэнтна-другаснае.
Напружыўшы чытацкую памяць, я хутка знайшоў адказ: Эрых Мария Рэмарк, «На Заходнім фронце бязь зьменаў». Але варта было зазірнуць у энцыкляпэдыю, як маё адкрыцьцё зь непамыснага імгненна ператварылася ва ўсьцешлівае: славуты раман Рэмарка зьявіўся ў 1929-м, а «Запіскі» Гарэцкага — на цэлыя три гады раней, у 1926-м (дарэчы, адначасова з «Фэстам» Гэмінгўэя).
Дзякуючы свайму маладому клясыку беларуская літаратура яшчэ раз засьведчыла тады права быць паўнапраўнай часткаю літаратуры эўрапейскай.
Але Рэмарк у 1932-м атрымаў магчымасьць эміграваць зь Нямеччыны ў Швайцарыю. Гарэцкі ж у тэты самы час адбываў вы­сылку ў Вятцы, а празь пяць гадоў, так і не вярнуўшыся на Бацькаўшчыну, быў расстраляны паводле пастановы «тройкі» НКВД. Аўтару аповесьці «Дзьве душы», «Камароўскай хронікі», геніяльных апавяданьняў, клясычнай «Гісторыі беларускае літаратуры» яшчэ ня споўнілася й сарака пяці.
У акце аб выкананьні сьмяротнага прысуду, які захоўваецца ў сямейным архіве пляменьніка Максіма Гарэцкага Радзіма, значыцца: «Перечисленные осужден-
Бацькі пісьменьніка Іван Кузьміч і Эўфрасіньня Міхайлаўна
ные всего в числе 40 человек из места содержания под стражей были взяты в 14 час. 45 мин. 10 февраля 1938 г., а решение Заседания Тройки приведено в исполнение путем расстрела в 15 час. того же дня. Трупы зарыты на установленную глубину».
Ен ставіў перад сабою, перад нацыянальным прыгожым пісьменствам і ўсімі адраджэнскімі сіламі звышзадачу — «падняць беларуса да ідэальнага чалавека», «аднавіць арганізм Беларусі і зрабіць яго дужэйшым».
На тое й геніі, каб пазначаць мэты на стагодзьдзі.
Максім Гарэцкі
18.2.1893, в. Малая Багацькаўка, цяпер Амсьціслаўскі раён —
10.2.1938, Вязьма, Смаленская вобл., Расея*.
* Біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменьнікі» падае недакладныя зьвесткі п ра дату й месца сьмерці Максіма Гарэцкага. У Вязь­ме на верагодным месцы пахаваньня Максіма Гарэцкага ўсталяваная мэмарыяльная стэла зь ягоным імем.
Ад часоў Льва Сапегі й Васіля Цяпінскага наши літаратары ўмелі трымаць у руках ня толькі пяро, але і зброю, а ваяры не бяз посьпеху займаліся літаратурнымі штудыямі. На пачатку мінулага стагодзьдзя адзін з прыкладаў гэтага даў Алесь РужанцоўСмаленец.
I ягонае месца нараджэньня, і псэўданім яшчэ раз сьведчаць, як далёка на ўсход ад сучасных дзяржаўных межаў Беларусі праходзіла наша мяжа этнічная.
Выхаванец гістарычна-філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту й Аляксееўскай вайсковай школы, Алесь Ружанцоў у юнацтве гераічна ваяваў на франтах Першай усясьветнай. Паслужыўшы пасьля 1917 году і ў белых, і ў чыр-
воных, ён урэшце зрабіў свой выбар на карысьць змаганьня за незалежную Беларусь.
Камандуючы беларускім батальёнам у Літоўскім вой­ску, Ружанцоў-Смаленец здабыў вядомасьць як аўтар нечаканых сваімі тэмамі й вобразамі экспрэсіўных вершаў, якія нараджаліся з жорсткіх рэаліяў ваеннага часу. Адметнасьць ягоных твораў падкрэсьлівалі ўжо назовы: «На форце», «Перад атакай», «Зраньня ў акопах»...
Аляксандар Ружанцоў
Раптам згаплі ліхтарні...
Задыміў папяросай, Моцна лаяўся нехта з матросаў...
На сънягу чырванела крывавая пляма, Зачынілась жыцъцёвая брама.
Гэта радкі зь вершу «Расстрэл», прысьвечанага Максіму Гарэцкаму, які, дарэчы, называў вершы Смаленца «моцнымі думкаю й арыгінальнымі формаю».
У 1920-я былы баявы камандзір быў консулам БНР у Коўне, дзе друкаваў у часопісе «Крывіч» артыкулы з
гісторыі беларускага вой­ска. У 1944—1945 гадах ён працаваў пад кіраўніцтвам Кастуся Езавітава, беручы ўдзел у спробе стварыць нацыянальныя збройныя сілы. Па вайне Аляксандар Ружанцоў жыў у ЗША, дзе напісаў цікавыя мэмуары, якія яшчэ чакаюць свайго выдаўца.
Калі б я стаў укладальнікам зборніку патрыятычных тэкстаў для беларускіх жаўнераў, абавязкова ўключыў бы туды верш Але­ся Смаленца «Перад атакай»:
ужо празьвінела трубкі рытурнэлъ. Вушмі крануўшы, задрыжэлі коні. На штандару чырвоны знак Пагоні Яскрава съвецщъ... Трэснула шрапнэль. Праменьні сонца заліваюць блоні. Пераб вачмі — як быццам акварэль. Мацней сьціскаеш шаблю у далоні I чуеш, як ляціць яшчэ шрапнэль.
Аляксандар Ружанцоў (псэўданім Алесь Смаленец)
12.8.1893, Вязьма, Смаленшчына —
23.7.1966*, Дэнзіл, штат Ілінойс, ЗША.
* У Беларускай энцыкляпэдыі, Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі і біябібліяграфічным слоўніку «Беларускія пісьменьнікі» падаецца памылковая дата сьмерці Аляксандра Ружанцова.
Мая сьветлай памяці мама Марыя ў 1944 годзе паступіла на гістарычны факультэт Магілеўскага пэдынстытуту. Падчас ейнага студэнцтва арыштавалі чатырох выкладчыкаў гісторыі розных краін і эпохаў. У аднаго зь іх мама была таемна закаханая.
Лекцыі нярэдка пачыналіся з закрэсьліваньня ў падручніках імёнаў новых «ворагаў народу». Часам студэнты на загад лектара мусілі рваць на дробныя шматкі (каб нельга было потым скласьці й прачытаць крамолу)
цэлыя старонкі.
Ад таго часу мама, сама ўсё жыцьцё выкладаючы
Аляксандар Аяўданскі
ў школе менавіта гісторыю, захоўвала ў душы глыбокае перакананьне, што навука гэтая — надзвычай рызыкоўная і небясьпечная, і ўсялякімі спосабамі,
Аляксандар Ляўданскі (другі зьлева) з калегамі. 1930-я гады
хоць і марна, спрабавала ўгаварыць мяне не паступаць на гістфак.
Аляксандар Ляўданскі студыяваў гісторыю на дваццаць гадоў раней за маму і сьпярша, відаць, зусім ня думаў, наколькі рызыкоўна служыць музе Кліё ў краіне саветаў. Пагатоў на пачатку яго шляху ўсё складалася даволі пасьпяхова: сябар гістарычна-археалягічнай камісіі Інбелкульту, загадчык аддзелу археалёгіі Беларускага дзяржаўнага музэю, потым загадчык археалягічнай сэкцыі акадэмічнага Інстытуту гісторыі й адначасова дацэнт БДУ...
Ляўданскі стаў арганізатарам першых у БССР навукова-археалягічных экспэдыцыяў. Ен дасьледаваў Віцебск, Воршу, Заслаўе, даў першую гістарычную тапаграфію старажытнага Полацку, дзе вывучаў Сафійскі сабор і неўзабаве дазваньня зруйнаваныя бальшавікамі Бельчыцкія храмы.
Аднак паралельна зь сыіісам навуковых публікацыяў больш пульхным рабілася й дасье на пэрспэктыўнага вучонага. Апрача яго агульнай незалежніцкай пазыцыі ў «органах» зьвярнулі ўвагу на лісты калянавуковых зласьліўцаў, якія выступілі супраць высновы Ляўданскага пра тое, што гарадзішчы гэтак званай культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Відаць, значна лепей было б, каб тут спрадвеку жылі савецкія калгасьнікі.
У 1937-м па яго прыехаў «чорны воран». У тым са­мым годзе жыцьцё вучонага абарвала куля ката з чырвонай зорачкай на форменнай шапцы.
Аляксандар Ляўданскі
10.9.1893, в. Юр’ева, цяпер Смалявіцкі раён —
27.8.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Афіцыйная савецкая прапаганда не шкадавала для яго самых страшных ярлыкоў: «отъявленный реакционер», «белогвардеец», «военный преступник», «изменник родины»... У іншых ён заслужыў азначэнып з процілеглым сэнсам: настаўнік, паэт і публіцыст, вучоны, палітык... Сучасныя дасьледнікі называюць яго найлегендарнейшай для свайго часу асобай беларускай гісторыі. Але сёньня гаворка пра тыя вехі жыцьцяпісу Езавітава, якія не падлягаюць сумневу.
Удзельнік Першага ўсебеларускага зьезду й абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Кастусь Езавітаў
Ваенны міністар у яе першым урадзе. Шэф Вайсковадыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі, дзякуючы якому балтыйскія дзяржавы, у тым ліку і Фінляндыя, першымі прызналі беларускую незалежнасьць. (Гэтыя заслугі Езавітава былі адзначаныя прысваеньнем яму званьня генэрал-маёра.)
Больш за дваццаць гадоў ён вёў культурна-асьветную дзейнасьць сярод этнічных беларусаў Латвіі: кіраваў Люцынскай беларускай гімназіяй, знайшоў або разбудзіў дзясяткі талентаў і тысячы беларускіх душаў. Сярод іх быў і будучы літаратар Эдвард Вайвадзіш
з-пад Індры, якога мы яшчэ пасьпелі — у сто гадоў! — прыняць у Саюз беларускіх пісьменыгікаў.
Ва ўмовах нямецкай акупацыі Езавітаў стварыў і ўзначаліў у Рызе Беларускі камітэт. Ен адчыняў беларускія школы, займаўся ўпарадкаваньнем архіву БНР
У сакавіку 1919 г. Кастусь Езавітаў (у цывільным, у цэнтры) быў прызначаны вайсковым камэндантам Горадні
і навуковымі штудыямі (каштоўнымі дасьледаваньнямі ёсьць ягоныя кнігі «Беларусь! ў Літве», «Беларусь: ў Латвіі», «Беларусь! і палякі»), Усё жыцьцё ён пісаў вершы:
У куце болъш ня маю бажніц — Мапа там. Анаёй — Беларусь.
У 1945-м яго, дэлегата Другога ўсебеларускага кангрэсу і кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня вайсковых справаў Беларускай Цэнтральнай Рады, арыштавала контравыведка «Смерш». Паводле афіцыйнай вэрсіі, Езавітаў памёр у турэмным шпіталі «ад тубэркулёзу лёгкіх».
Кастусь Езавітаў
17.11.1893, Дзьвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія —
23.5.1946, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Калісьці мяне апанавала жаданьне пагартаць дакумэнты трагічнай справы Саюзу вызваленьня Беларусі. Паколькі на календарь! была першая палова 1990-х, часы адносна дэмакратычныя, маё імкненьне не выглядала безнадзейным.
Мне нават удалося даволі лёгка трапіць на прыём да кіраўніка ўсёмагутнага Камітэту, супрацоўнікі якога ў студэнцкія гады абяцалі вычысьціць мяне з унівэрсытэту й заслаць у салдаты куды-небудзь у цёплае месца пад Магадан.
Падчас таго візыту я зусім неспадзявана праслухаў ад
Паўліна Мядзёлка
гаспадара кабінэту, дзе можна было б гуляць у футбол, невялікую, але зьмястоўную лекцыю на тэму «Янка Ку­пала і Паўліна Мядзёлка».
Тагачасны гэбіст № 1 пацьвердзіў, што нядаўнія
газэтныя публікацыі не зманілі: Мядзёлка, першае вялікае каханьне Купалы, сапраўды давала ў «органы» інфармацыю на паэта.
Але ж яна яго шчыра кахала! А калі б таварышу опэру пісаў бы нехта іншы, бяз кропелькі каханьня... «Гэта ж суцэльны жах!» — завяршыў эмацыйны маналёг мой візаві.
Паколькі ў архівы КГБ мяне ні тады, ні пазьней так і не пусьцілі, пераканацца на ўласныя вочы, што Мя­дзёлка займалася яшчэ й стукацтвам, я ня здолеў, дый зусім ня меў такой мэты.
Гэтая жанчына па-ранейшаму засталася для мяне асобаю прыцягальнай і нечым падобнай да нашай знакамітай авантурніцы XVIII стагодзьдзя Саламеі Пільштыновай, адно што — надзеленай беларускай сьвядомасьцю й патрыятызмам.
Яна выконвала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры Купалавай п’есы, у гады Першай усясьветнай працавала ў дзіцячым прытулку ў Царыцыне на Вол-
зе, а потым была сакратаром Беларускага камітэту дапамогі ахвярам вайны ў Петраградзе.
У Менску яна сустракалася з Максімам Багдановічам і княгіняю Магдаленай Радзівіл, у Полацку — з Купалам... Нейкі час была замужам за вядомым нацыянальным дзеячам Тамашом Грыбам.
Паўліна працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Бэрліне, дзе займалася выпу­скам беларускіх кнігаў, выкладала ў Беларускай гімназіі ў Дзьвінску (цяпер
Даўгаўпілс) і ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе ў 1930-м па яе прыйшлі людзі ў форме ОГПУ
Праз два гады яна стала маскоўскай настаўніцай...
Па вайне Мядзёлка выкладала ў школе роднага Будслава, дзе й былі напісаныя ўспаміны «Сьцежкамі жыцьця», што выйшлі ўжо пасьля сыходу аўтаркі ў іншы сьвет і, нягледзячы на ўмяшаньні цэнзуры й самацэнзуры, сталіся, як і «Авантуры майго жыцьця» Пільштыновай, яскравым помнікам беларускай мэмуарыстыкі.
Паўліна Мядзёлка
24.9.1893, мяст. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён —
13.2.1974, Будслаў.
Магчыма, хтосьці не пагодзіцца, але я лічу, што, каб быць жонкаю пісьменьніка, таксама трэба мець адмысловы талент. Леаніла Чарняўская, безумоўна, валодала ім. Як, дарэчы, і талентам літаратурным, а так­сама — пэдагагічным.
Скончыўшы Марыінскую вышэйшую вучэльню ў Вільні, яна колькі гадоў настаўнічала ў Дзісенскім павеце, а затым пераехала ў горад свайго студэнцкага юнацтва. Там у 1919-м Леаніла стала спадарожніцаю жыцьця будучага клясыка нашай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры гады яна, тады выкладчыца Беларускай гімназіі, упершыню даведалася, што значыць быць жонкаю палітвязьня. Пасьля двух арыштаў Максіма польскімі ўладамі Гарэцкія перабраліся ў БССР.
Посьпехі беларусізацыі натхнялі й жывілі надзеі на пабудову незалежнага Беларускага Дому. Гарэцкі выкладаў мову і літаратуру ў БДУ і Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, шмат пісаў і друкаваўся. Леаніла выхоўвала дзяцей і ў вольную часіну таксама сядала да пісьмовага стала.
Леаніла Чарняўская
Віленская турма Лукішкі, празь якую прайшлі сотні беларускіх патрыётаў
Асабліва добра атрымліваліся ў яе дзіцячыя апавяданьні. Дзякуючы ёй загучалі па-беларуску творы Рэд’ярда Кіплінга, Эрнэста Сэтан-Томпсана, «Тыль Уленшпігель» Шарля дэ Кастэра.
У 1930-м прагрымела справа Саюзу вызваленьня Беларусі, і Гарэпкі атрымаў пяць гадоў высылкі. Леаніла
дзяліла ягоны лёс у Вятцы
й у пасёлку Пясочня на Смаленшчыне.
Для дзіцячага садка, дзе яна працавала выхавацелькай, гэта было шчасьцем, бо Леаніла ўсьцінаўна цудоўна
сьпявала, вышывала, вучыла малых маляваць.
Ей яшчэ трэба было перажыць другі арышт і расстрэл мужа, сьмерць на фронце сына Лёні, шматгадовае становішча жонкі «ворага народу».
Многія з раскіданых па краіне, «дзе так вольна дыхаў чалавек», сямейнікаў рэпрэсаваных «нацдэмаў» не вярнуліся, дакладней, ня здолелі вярнуцца на радзіму. Гэта таксама было ўдарам па беларушчыне, аслабляла і без таго жудасна падарваныя нацыянальныя сілы.
Свой апошні прыстанак Леаніла знайшла ў Ленінградзе. Дзякуючы ёй і яе з Максімам дачцэ Галіне захаваныя многія рукапісы з архіву Гарэцкага — скарбы, што цяпер захоўваюцца ў бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук і Дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва.
Леаніла Чарняўская (у замужжы Гарэцкая) 16.11.1893, в. Таргуны, цяпер Докшыцкі раён — 26.9.1976, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расея. Пахаваная на пецярбурскіх Паўднёвых могілках.
Казімер Смулька
Хачу прызнацца што, пашанотліва ставячыся да дзейнасьці ўсіх беларускіх айцоў-марыянаў, якія пакінулі глыбокі сьлед у гісторыі нашага нацыянальнага й рэлігійнага руху, з адным зь іх я адчуваю нейкую асаблівую мэтафізычную сувязь.
Казімер Смулька прыйшоў на сьвет на цэлае жыць­цё раней за мяне, быў трынаццатым сынам у сялянскай сям’і, вучыўся ў Віленскай каталіцкай сэмінарыі й стаў манахам, але ў нашых лёсах было і нешта агульнае.
Смулька, як і я, заўсёды шкадаваў, што нідзе й ніколі ня меў магчымасьці вучыцца па-беларуску, адно што ў ягоных школах усё было па-польску, а ў маіх — парасейску.
Смулька, як і я, насуперак забароне бацькоў любіў у дзяцінстве чытаць па начах. Праўда, у мяне быў ліхтарык, а ў яго — сьвечка.
Ен, як і я, ніколі не гарнуўся да вайсковай служ­бы й у Першую ўсясьветную вырашыў — з рэлігійных перакананьняў — пазьбегнуць прызыву на фронт. Хаваючыся ў сваякоў, Казімер мусіў весьці начны лад жыцьця, што разам з інтэнсіўным чытаньнем прывяло да раптоўнай страты зроку. Ад таго часу ён крыху бачыў толькі ўдзень.
У 1920-м бальшавікі арыштавалі Смульку як польскага агента. У 1938-м палякі вывозілі айца Казімера з славутага Друйскага кляштару ўжо як небясьпечнага беларуса...
Рэшту жыцьця ён правёў у марыянскім кляштары ў Скурцы на Беласточчыне. Ня толькі за кляштарнымі сьценамі, але і ў цэлым ордэне Смулька меў славу выдатнага спавядальніка.
Цалкам страціўшы зрок, ён адпраўляў набажэнства для сьляпых, уражваючы ўсіх тым, як беспамылкова чытае з памяці Эвангельле.
Айцец Казімер Смулька (сядзіць трэці справа). Друя, 1937 г.
Паводле аповедаў старых скурацкіх марыянаў, у кельлі ў айца Казімера заўсёды працаваў стары, але надзейны радыёпрыймач, настроены на хвалі Беларускай службы Радыё Свабода.
На іранічныя часам пытаньні братоў, чаму ён ніколі не вымыкае радыё, айцец Казімер заўсёды сур’ёзна адказваў: «Баюся прапусьціць навіну, што Беларусь ста­ла вольная».
Казімер Смулька
12.1.1894, в. Пруднікі, цяпер Мёрскі раён —
15.9.1965, в. Скурац, Беласточчына.
Павароты яго жыцьцёвага шляху дагэтуль змушаюць гісторыкаў распачынаць зацятыя спрэчкі. Паколькі «спрачаецца той, хто ня ведае» (Лао-цзы), засяродзімся на несумнеўных фактах.
Франук усьвядоміў сябе беларусам вельмі рана. Ужо ў школе ён пашыраў сярод сяброў «Нашу Ніву», а потым стварыў у Івянцы нацыянальную моладзевую суполку.
У лістападзе 1917-га, маючы два баявыя раненьні і званьне штабс-капітана, Кушаль пакінуў расейскую армію і вярнуўся ў родныя мясьціны. Дачуўшыся, што ў Менску адчынілася беларуская кнігарня, ён пешкі
Францішак Кушаль
вырушыў у няблізкую дарогу. Першым, каго сустрэў у кнігарні, быў паэт Алесь Гарун, які наладаваў падарожніку цэлы мех літаратуры.
Трэба меркаваць, што падабраная яна была як сьлед, бо неўзабаве нядаўні баявы афіцэр завёў знаёмства з Антонам Луцкевічам, Янкам Станкевічам, Браніславам Тарашкевічам, Аркадзем Смолічам ды іншымі дзеячамі беларускага руху.
Францішак Кушаль усё жыцьцё імкнуўся стварыць нацыянальнае вой­ска як галоўную гарантыю
незалежнасьці краіны. Гэтая мара прывяла яго ў 1919-м у Беларускую вайсковую камісію.
...Яму здавалася, што запаветная задума мае шанцы ўрэчаісьніцца ва ўмовах нацысцкай акупацыі.
У сакавіку 1944-га ён узначальвае Беларускую Краёвую Абарону. (Загад аб яе стварэньні быў, дарэчы,
Ганаровая варта Беларускай вайсковай камэндатуры ў Горадні. Сакавік 1919 г.
падпісаны 23 лютага, у той дзень, калі вялікая частка нашых суграмадзянаў з савецкага часу адзначае іншае сьвята.) Праз год дывізія «Беларусь» на чале з палкоўнікам Кушалем прарывае нямецкі фронт і пераходзіць да амэрыканцаў.
На эміграцыі ён робіцца адным з заснавальнікаў газэты «Бацькаўшчына», што выдавалася ў Нямеччыне, а апынуўшыся за акіянам, кіруе БеларускаАмэрыканскім Задзіночаньнем.
Амаль паўстагодзьдзя Францішак Кушаль быў му­жам і сябрам нашай выдатнай паэткі Натальлі Арсеньневай.
Францішак Кушапь
16.2.1895, в. Пяршаі, цяпер Валожынскі раён —
25.5.1968, Рочэстэр, штат Нью-Ёрк, ЗША.
Адзін зь ягоных біёграфаў назваў Тама­ша Грыба рыцарам беларускай свабоды. I сапраўды, Та­маш ня проста шчасьліва адчуў яе жыцьцядайны подых, але быў сярод тых, хто закладаў шлях Беларусі
ў будучыню.
Дэлегат Першага Усебеларускага звезду, на які прыяжджае з фронту. Народны сакратар земляробства ў першым беларускім урадзе — Сакратарыяце БНР. Выдавец віленскай газэты «Грамадзянін»,
на старонках якой змагаўся супраць манапалізацыі сацыялістычнай ідэі адной партыяй. Стваралыгік Бела-
Тамаш
Грыб
рускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянэраў. Вязень польскіх турмаў...
На пачатку 1920-х ён зьявіўся на вуліцах Златай Прагі — прыехаў вучыцца,
ШЕСШ
НАРОДІвАГО ОКР^ТАВЫЯТЛ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЗСПУБЛІКІ л? в.
Народны Сэкрэтарыят Беларускай Народнай Рэспублікі часово складаецца з гэткіх асобау:
I. Народны Окрчтар Загрянічных Справау. воронко.
2. „ . 3 чугрянных Спранау . Цость ваовіточ
8. . . Нрсыйты Яркодаь вмоаіч
4. . Снравндлімсьйі €фім Бяяваіч
5. . Народпай Гнепадаркі уінко верэЭо
<5 . . Грашавых Спрмшу Оетркк ^р»г»«скІ
". . . Зеыляробства . фомаш Грыб
8. . . Апякі . Под«та Бадкною
9. . Почты і Телеграфу йлесь ^арач
10. ЗагадчыкСправву Народного Секретариату Дявон Зоям
Гэтаму складу Часовнга Беларуекага Уралу, агодна з пастановаю Рады Усебеларускаго Звезду, даручаеіша споуняць працу усіх недавыбраных Народных Сэкрэтароу ма таго часу, калі гэткі склад зьменшь Рада Беларускай Народйай Реепублікі.
Часовы Старшыня На род наго Секретариату 1
Народны Сэкрэтар Загранічных Справау im gapexb
Загадчик Справау / Зщ
Бдбруйсн (М*ишчына>. 6 «ркагк* >918 года.
*6«встиН*роднаг«Св1ф»т|ры*туБНР№6мв.М.19181дм. №0193)
яшчэ не здагадваючыся, што тут яму наканавана застацца да канца сваіх дзён.
У Карлавым унівэрсытэце, дзе беларусы здабывалі асьвету яшчэ з часоў Сярэднявечча, Грыб абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Пытаньне народу і нацыі» і стаў у нашай эміграцыі адным зь лідэраў.
Адрозна ад шмат каго з нацыянальных дзеячаў, ён пасьлядоўна выступаў су­праць выезду ў БССР, дзе ўсе вяртанцы чамусьці хутка зьнікалі.
Абвестка пра склад Народнага Сакратарыяту БНР
«Пакіньце займацца дурніцай», — ляпідарна адказаў ён на запрашэньне ўзяць у 1926 годзе ўдзел у ладжанай Інбелкультам менскай Акадэмічнай правапіснай канфэрэнцыі, адкуль, да прыкладу, ужо ня здолеў купіць білет дадому ў Вільню Францішак Аляхновіч.
У апошнія гады свайго кароткага жыцьця Тамаш зблізіўся зь лідэрам расейскіх эсэраў Віктарам Чарновым.
Легендарны рэвалюцыянэр прызнаваўся, што менавіта беларус Грыб дапамог яму асэнсаваць ці не найістотнейшую памылку ўсяго расейскага эсэраўскага руху — няздольнасьць убачыць іншыя народы імпэрыі.
Там, у Празе, Тамаш Грыб пісаў: «Я або прыеду ў Менск як вольны грамадзянін, або застануся на ўсё жыцьцё сваё эмигрантам. Можа быць, хто-небудзь найдзе мае каштоўныя рукапісы... Працую для будучых пакаленьняў...»
Аднаго з братоў маёй мамы звалі Тамаш. Магчыма, калі-небудзь так назавуць майго ўнука — прадстаўніка тых самых будучых пакаленьняў, пра якія ў дваццатыя гады мінулага стагодзьдзя марыў Тамаш Грыб.
Тамаш Грыб
19.3.1895, в. Паляны, цяпер Астравецкі раён —
25.1.1938, Прага, Чэхаславаччына.
Хранічная беларуская хвароба, уласьцівая, на жаль, і многім нібыта нацыянальна арыентаваным суайчыньнікам, — выхаваная за два стагодзьдзі русіфікацыі расейскацэнтрычнасьць.
Нашых мастакоў або пісьменьнікаў крытыкі абавязкова параўноўваюць з расейскімі. Вынаходніка субмарыны Казімера Чарноўскага называюць «беларускім Кулібіным».
А жонкі нашых палітвысланцаў пачатку 1930-х (пазьней ужо давалі канцлягер або расстрэльвалі), што паехалі ўсьлед за мужамі ў далёкія дзікія краі, ведама
Ванда Лявіцкая
ж, бралі прыклад з жонак дзекабрыстаў.
Зусім ня маючы на мэце паставіць пад сумнеў гераізм верных спадарожніц першых расейскіх рэвалюцыянэраў заўважу, што
іхні прыклад тут абсалютна ні пры чым. Нашым жанчынам з пракаветных часоў (пагатоў цягам стагодзьдзяў яны мелі нязьмерна болей правоў, чым расейкі) самім ставала мужнасьці, адвагі й рашучасьці, якім маг­ла б пазайздросьціць і сама нібыта мацнейшая палова нацыі.
Ванда Лявіцкая была адзінай дачкою пісьменьніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Пасьля Вышэйшай пачатковай вучэльні ў Радашкавічах яна рыхтавалася да экзамэнаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму намеру ўрэшце перапікодзілі каталіцкае веравызнаньне і пачатак Першай усясьветнай вайны.
Далейшы шлях прыгажуні Ванды прадвызначыла сямейнае выхаваньне. Асталяваўшыся з 1914 году ў Менску, яна працавала ў Беларускай кнігарні й гарадзкой бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамэндавала сама Цётка. Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай менскай беларускай школе.
Яна ліставалася з Максімам Багдановічам. Магчыма, найперш якраз да яе ехаў паэт зь Яраслаўлю ў 1916-м...
Пазьней Лявіцкая ста­ла жонкаю палітыка, навукоўца і пісьменьніка, аднаго з будучых «бацысоў» ВНР Язэпа Лёсіка.
Іх зблізіла ня толькі каханьне, але і тое, што Ванда таксама займалася літаратурнай твор-
часьцю: друкавала вершы
й апавяданьні ў «Нашай Ніве», газэтах «Беларусь» і «Вольная Беларусь».
Калі Лёсіка арыштавалі ў справе Саюзу вызваленьня Беларусі, Ванда, каб дзеці не загінулі ад голаду, бралася за любую працу — пасудамыі, разносчыцы тэлеграмаў, а як толькі гэта сталася магчымым, паехала да высланага мужа, каб дзяліць зь ім усе нягоды да паўторнага, ужо фатальнага арышту ў 1938-м.
Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся й Юры — у Беларусь не вярнуліся, на што, безумоўна, паўплываў трагічны лёс бацькі. Ванда па чарзе жыла ў ix у Расеі. Яна перажыла мужа на тры дзесяцігодзьдзі, а свой апошні спачын знайшла ў стаўрапольскім пасёлку, куды некалі при­ехала да каханага Язэпа ў высылку.
Ванда Лявіцкая (у замужжы Лёсік)
25.9.1895, мяст. Радашкавічы, цяпер Маладэчанскі раён —
8.12.1968, пас. Татарка, Стаўрапольскі край, Расея.
Увесну й улетку 1920-га ад адной да другой слуцкай вёскі езьдзілі колысі вазоў зь нейкімі нязввічнвімі седакамі ды яшчэ больш дзіўным майном, якое тыя вясёлыя седакі называлі «дэкарацыямі». Гэта была драматычная дружына Слуцкага культурнаасьветнага таварыства «Папараць-кветка». У спэктаклях, што ладзіліся часам проста пад зорным вечаровым небам, на імправізаваную сцэну выходзіў артыст Базыль Карусь, які да ўсяго яшчэ і вёў рэй у беларускім
хоры таварыства.
Пад псэўданімам хаваўся адзін з кіраўнікоў Беларус-
Васіль Русак
кай партыі сацвіялістаўрэвалюцыянэраў, удзельнік антыпольскага й антысавецкага нелегальнага руху Васіль Русак. Празь некалькі месяцаў ён, колішні дэлегат Першага ўсебеларускага
звезду, будзе абраны старшынём Беларускага звезду Случчвінві і неўзабаве стане камісарам 2-га Грозаўскага пал­
ка паўстанцаў.
Пасвля Слуцкага збройнага чвіну Васілв ствараў партвізанскія аддзелві на захопленай палякамі Віленшчвіне, а затым з рэкамэндацвіі прадстаўніцтва БНР у Коўне првіехаў вучвіцца ў Праскую ввішэйшую
тэхнічную школу.
Там, у чэскай сталіцві, ён ня толвкі атрвімаў адукацвію й узяў шлюб з чэшкаю, але напоўніцу ввіявіў свае шматстайнвія здолвнасвці. Стаўшві пасвпяховвім прадпрвімалвнікам, Русак узначаліў Праскі Беларускі нацвіяналвнві камітэт, зафундаваў часопіс «Іскрві Скарвінві» і, працягваючві традвіцвію знакамітага палачаніна, наладзіў ввіданвне беларускіх кнігаў.
Сваім коштам ён рвіхтаваў і ввісвілаў у Лігу Нацвіяў мэмарандумві ў абарону нацвіяналвнвіх і сацвіялвнвіх правоў беларусаў.
Ва ўмовах нацвісцкай акупацвіі Русак працягваў
Беларускія студэнты ў Празе. Зьлева направа: Франук Грышкевіч, Васіль Русак, Вячаслаў Лаўскі, Адольф Клімовіч, Тамаш Грыб
жыць з думкаю пра Беларусь. Вядомыя выдадзеныя ім у той час паводле асабістага праекту паштоўкі з Пагоняю, а таксама нямецкамоўная брашура пра Беларусь з дададзенай этнаграфічнай мапаю.
Ен кожны дзень рызыкаваў жыцьцём, хаваючы ў сябе ў Празе дзьве габрэйскія сям’і. Яшчэ некалькі сем’яў ён уратаваў, выдаўшы ім дакумэнты Беларускага нацыянальнага камітэту ў Празе аб тым, што гэтыя людзі — беларусы. Адзін зь іх, на прозьвішча Вальфсон, пазьней выдаў свайго ратавальніка агентам савецкай контравыведкі «Смерш». Кваліфікаваўшы тое, чым усё жыцьцё займаўся Васіль Русак, як «антысавецкую дзейнасьць», ваенны трыбунал вынес прысуд: дзесяць гадоў лягераў.
Там, у ГУЛАГу, і абарвалася гэтае сьветлае й ахвярнае жыцьцё.
Васіпь Русак
4.4.1896, в. Ячава, цяпер Слуцкі раён — 23.8.1954, Расея. ІУІесца пахаваньня невядомае.
Чытачы аповесьці Максіма Гарэцкага «Дзьве душы», безумоўна, памятаюць яе галоўнага ге­роя — Ігната Абдзіраловіча. Менавіта гэтае імя ўзяў для псэўданіму філёзаф, паэт і публіцыст Ігнат Канчэўскі.
Невыпадкова і тое, што і аповесьць Гарэцкага, і праграмнае маральна-філязофскае эсэ КанчэўскагаАбдзіраловіча «Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду» на доўгія дзесяцігодзьдзі былі схаваныя ад абкрадзенай беларускай душы ў спэцфондах.
Сучасны філёзаф Уладзімер Конан параўноўваў адсутнасьць згаданых твораў у нашым нацыянальным кан-
Ігнат
Канчэўскі
і ўсходнімі філязофскімі у Віленскай беларускай rb ток ёгі).
тэксьце з сытуацыяй, калі б, да прыкладу, расейскага чытача пазбавілі кнігаў Льва Талстога або філязофскіх твораў Уладзімера Салаўёва.
У Першую ўсясьветную Канчэўскі мусіў зьмяніць аўдыторыі Маскоўскага ўнівэрсытэту на казармы шко­лы прапаршчыкаў і франтавыя акопы. Пазьней, у халодным і галодным Менску, дзе бясконца мянялася ўлада, ён нажыў сухоты, што абмяжуюць яго зямную дарогу ўсяго чвэрткай стагодзьдзя. Вярнуўшыся ў Вільню, ён, апрача свайго шматжанравага супрацоўніцтва з пэрыёдыкай, грунтоўна займаўся заходняй філязофіяй практыкамі (нават заснаваў іназіі ці ня першы ў краі гур-
Як і Гарэцкі, Ігнат Канчэўскі — толькі сваімі сродкамі — дасьледаваў мэтафізыку, таемны дра-
матызм і містычнасьць быцьця нацыі, зьвязаныя зь яе гістарычным лесам. Паводле ягонае канцэпцыі, беларускі сьветапогляд узьнік у выніку спрадвечнай барацьбы двух тыпаў культуры — заходняга й усходняга. Цягам сваёй тысячагадовай гісторыі беларусы так і ня здолелі канчаткова далучыцца ні да аднаго, ні да другога. У гэтай раздвоенасьці Канчэўскі бачыў трагедыю нашага народу.
Ен лічыў непрымальнымі для беларусаў і «заходняе» мэсіянства, і — яшчэ больш — мэсіянства «ўсходняе», пад якім разумеў найперш расейскае імкненьне да суцэльнае ўніфікацыі: то «ўся ўлада цару», то «ўся ўлада саветам», што непазьбежна вядзе да таталітарызму і тыраніі.
Надрукаванае ў 1921-м у Вільні эсэ «Адвечным шля­хам», якое сталася ягонай лебядзінай песьняй, варта перачытаць і нам, беларусам сёньняшнім. Стоячы на парозе жыцьця й сьмерці, філёзаф не патанаў у чорным пэсымізьме.
Ен лічыў, што, насуперак антынацыянальным сілам, Беларусь будзе выратаваная культурным адраджэньнем, духоўнай, гаспадарчай і сацыяльна-палітычнай творчасьцю.
На думку Канчэўскага, паўстаньне супраць існых формаў палітычнага быцьця — ня самы плённы шлях, бо ён вядзе да разбурэньня творчых сілаў нацыі. Аднак ува ўмовах, калі народ пазбаўляюць свабоды творчасьці, адбіраюць магчымасьць разьвіваць нацыянальную куль­туру, застаецца альтэрнатыва: альбо рэвалюцыйны выбух, альбо духоўная дэградацыя і пагроза нацыянальнага нябыту.
Ігнат Канчэўскі (псзўданім Ігнат Абдзіраловіч)
Травень 1896, Вільня — 23.4.1923, Вільня.
Аляксандар Орса — з тых наших суайчыньнікаў, якія сваім жыцьцём увасабляюць пасіянарнасьць старажытнай беларускай Наваградчыны.
Вярнуўшыся зь Першай усясьветнай вайны ў ранзе капітана, ён адразу ўлучаецца ў нацыянальны pyx: настаўнічае ў беларускай школцы, зьяўляецца прадстаўніком сваёй воласьці пры разьмеркаваньні харчовай дапамогі ЗША пацярпелым ад вайны, актыўнічае ў выбарчай кампаніі 1922 году, калі беларусы ў Наваградзкай акрузе атрымліваюць цэлыя тры пасольскія месцы ў Сойме й адно — сэнатарскае.
Аляксандар Орса
3 Прагі, дзе Аляксандар вучыўся на прыродазнаўчым факультэце Карлавага ўнівэрсытэту, ён прыяжджае з ступеньню доктара навук і з жонкаю Наталь-
ляй, сваёй колішняй суседкай, якая таксама здабывала навуку ў гасьціннай чэскай сталіцы.
Орсы працуюць у Наваградзкай беларускай гімназіі, дзе польская дзяржава плаціць заробкі толькі чатыром з двух дзясяткаў настаўнікаў. Гэтыя чацьвёра, у ліку якіх і Орса, дзеляць свае грошы на ўсіх калегаў.
I за саветамі пасьля верасьня 1939-га, і за немцамі, і ў ЗША ягонае жыцьцё было зьвязанае з школьніцтвам. Але сваё найяскравейшае выяўленьне пэдагагічныя здольнасьці Орсы знайшлі, калі ён займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі
Купалы ў Заходняй Нямеччыне — вучэльні, якая выхавала эліту нашай паваеннай эміграцыі.
Сярод гімназістак была малодшая дачка Орсаў Ала, у будучым — прафэсар хіміі Нью-Ерскага гарадзкога ўнівэрсытэту і знаная навукоўка, а ў беларускім сьвеце — шматгадовая мастацкая кіраўніца ў свой час надзвычай папулярнага танцавальнага ансамблю «Васілёк», удзельніца практычна ўсіх ініцыятываў беларускай дыяспары, стваральніца Культурна-адукацыйнай Фундацыі Орса Рамана, якую ў Беларусі з удзячнасьцю згадваюць вучоныя і настаўнікі, мастакі, музыкі і пісьменьнікі.
Успадчыўшы ад бацькі талент пэдагога, яна, адрозна ад шмат якіх іншых эмігрантаў, навучыла гаварыць па-беларуску ня толькі сыноў, але і мужа-амэрыканца італійскага паходжаньня.
Спадарыня Ала вельмі добра памятае, як у доме ейных бацькоў, ужо за акіянам, у 1950 годзе, адбылося ці ня першае ў Нью-Ерку сьвяткаваньне Дня Волі 25 сакавіка.
«Тата заўсёды пасылаў мяне кудысьці вучыцца, — расказвала яна мне. — А калі недзе сьпявалі беларускія песьні, ён адразу плакаў, а я, як была меншая, саромелася за яго».
На надмагільным помніку Аляксандру Орсу на беларускіх кладах парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансўіку напісана: «Змагару за волю Беларусі, Настаўніку».
Аляксандар Орса
24.7.1896, Нягневічы, цяпер Наваградзкі раён —
2.11.1959, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Зьміцер Прышчэпаў
Калі ў дзяцінстве мы прыяжджалі да сваякоў у вёску і мой тата Аляксей бачыў занядбаную хаціну або нейкую калгасную развалюху, ён зазвычай скрушліва казаў: «Прышчэпава на ix няма». Бацька працаваў пракурорам, і, магчыма, таму я думаў, што Прышчэпаў — нейкі самы галоўны пракурор. Аднак, калі пытаўся, што гэта за Прышчэпаў, у адказ гучала ўніклівае: «Вырасьцеш — даведаесься».
Аднаго разу, яшчэ не пасьпеўшы падрасьці, я пачуў пра загадкавага Прышчэпава і нешта новае: як выявілася, каб ня ён, дык і наш Полацак, і ўся Віцебшчына знаходзіліся б не ў Беларусі, а ў Pacei. Я быў перакананы, што тут заўсёды была Беларусь, але бацька паказаў мне пашпарт, дзе было напісана, што ён нарадзіўся ў Віцебскай вобласьці РСФСР.
Праз шмат гадоў, калі таты ўжо даўно не было на сьвеце, я пераканаўся, што Зьміцер Прышчэпаў ня толькі ад імя губвыканкаму падпісаў у 1924-м акт пра вяртаньне Віцебскай губэрні (адарванай бальшавікамі ад Беларусі ўзімку 1919-га) у склад БССР, але і меў іншыя заслугі перад Бацькаўшчынай.
У 1920-я ён быў наркамам земляробства рэспублікі, прычым не сьпяшаўся
выконваць маскоўскія дырэктывы, а вёў сваю незалеж­ную палітыку, дзе стаўка рабілася на разьвіцьцё хутарской сыстэмы й абарону моцных сялянскіх гаспадарак пры абмежаваньні калгаснага ладу.
Менск. Канец 1930-х гадоў
Справа Саюзу вызваленьня Беларусі, якая распачала ў рэспубліцы масавыя рэпрэсіі супраць «нацдэмаў», привяла і да арышту былога наркама. Пасьля страш­ных катаваньняў ён спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але паўжывога яго выцягнулі зь пятлі, каб засудзіць на дзесяць гадоў лягераў.
У чэрвені 1937-га Прышчэпава выпусьцілі на волю — відаць, бяз права вярнуцца на Радзіму, бо ў дакумэнтах новага арышту, які адбыўся ўсяго праз два месяцы, ён фігураваў як жыхар Магадану.
У Беларусь ён усё ж прыедзе — этапам І, не дажыўшы да выкананьня сьмяротнага прысуду, памрэ ў турэмным шпіталі.
Зьміцер Прышчэпаў
21.11.1896, в. Калодніца, цяпер Крупскі раён —
31.1.1940, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Людзі з прозьвішчам Адамовіч ужо ня першае стагодзьдзе адыгрываюць адметную ролю ў нашай гісторыі. Адным зь першых у гэтым шэрагу стаіць чалавек, які яшчэ ў студэнцкія гады прывабіў мяне сваім спрадвечна беларускім імем — Язэп.
Узяўшы ў рукі вінтоўку ў сямнаццаць гадоў, Язэп удзельнічаў у Першай усясьветнай вайне. Тры Георгіеўскія крыжы зрабілі унтэр-афіцэра Адамовіча на фронце амаль легендай.
Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году Язэп камандаваў вайсковымі аддзеламі, што стрымлівалі
Язэп Адамовіч
нямецкіх інтэрвэнтаў над Барысавам, Магілевам і Смаленскам. У дваццаць адзін год ён — ваенны камісар Смаленскай губэрні, якую лічыў беларускім этнічным абшарам.
У БССР нацыянал-камуніст Адамовіч займаў пасаду старшыні Савету народных камісараў. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад нашай
рэспублікі беларускіх Віцебшчыны й Магілеўшчыны,
Віцебск (як і Магілеў з Гомелем) быў вернуты ў склад Беларусі пры чынным удзеле Язэпа Адамовіча
адрэзаных Масквой амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. У 1926-м удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Гоме­лю з Рэчыцай і яшчэ сямі паветаў. У выніку тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52 да 126 тысяч ква­дратных кілямэтраў, або амаль у два з паловаю разы, а насельніцтва — з 1,5 да 5 мільёнаў чалавек. Вярнуць беларускую Смаленшчыну разам зь іншымі нашымі землямі, захопленымі Расеяй, ужо не пасьпелі.
Высокага аўтарытэту беларускага кіраўніка, які,
дарэчы, зьвяртаўся да народу на яго мове, не маглі не заўважыць у Маскве. У кар’еры Адамовіча адбываюцца рэзкія зьмены. У 1927-м яго ставяць кіраваць Цукартрэстам, а затым і наагул адпраўляюць начальнікам акцыянэрнага таварыства на Камчатку.
Ідзе 1937-ы. Былы старшыня СНК Беларусі ведае, што ў ягоныя дзьверы могуць пастукаць у любую ноч. Едучы ў цягніку з Далёкага ўсходу ў Маскву, ён вырашае сыйсьці з жыцьця сам...
Калі ў Барысаве вы будзеце ісьці вуліцай імя Адамовіча, ведай це: яна названая ў гонар чалавека, які разам з сваімі аднадумцамі вярнуў Беларусі Віцебск, Магілеў і Гомель.
Язэп Адамовіч
7.1.1897, Барысаў — 22.4.1937, Сібір, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
У 1920-я ён быў кумірам тысяч юнакоў. А неяк на маёй сустрэчы з маладафронтаўцамі адна дзяўчына, пачуўшы гісторыю Лістапада, абвясьціла, што за ім пайшла б куды заўгодна: «За адно прозьвішча!»
Сябра Беларускай Рады Случчыны й удзельнік незалежніцкага збройнага чыну, Лістапад нелегальна вярнуўся з Полыпчы на Радзіму і заснаваў падпольную антысавецкую арганізацыю. Яе складалі Юркавы выхаванцы — навучэнцы Слуцкіх агульнаадукацыйных курсаў. Арганізацыя мела на мэце, стварыўшы шырокую сетку збройных аддзелаў, узьняць паўстаньне
Юрка Лістапад
і вызваліць Беларусь з-пад улады Масквы.
У 1925-м Юрку і пяцёх яго паплечнікаў схапіла ОГПУ «Працэс Лістапада» прагрымеў на ўсю Беларусь. У яго з мэтаю «перавыхаваньня» ўцягнулі Якуба Коласа, якога абвінавачвалі ў падтрымцы лістападаўцаў. Перад прэсай была пастаўленая задача як найшырэй выкрыць антысаветчыкаў. Але кампанія прывяла да неадназначных вынікаў: адных запалохала, а многіх ■— натхніла на супраціў.
Паводле прысуду Лістапад атрымаў пяцігадовае
зьняволеньне, аднак ужо праз два гады выйшаў на волю. Некаторыя дасьледнікі тлумачаць палёгку Юркавай згодай стаць сакрэтным агентам «органаў». Праўда, гэта дрэнна стасуецца з тым фактам, што пасьля турмы Лістапад ня мог знайсьці сабе сталай працы і быў, як пісаў у анкетах, «вольным перакладчыкам на беларускую мову».
Першыя Беларускія пэдагагічныя курсы, на якіх вучыўся Юрка Лістапад. У другім радзе сядзяць: чацьверты зьлева Язэп Лёсік, далей — Мікола Байкоў, Вацлаў Іваноўскі, Сымон Рак-Міхайлоўскі
У 1930-м яго арыштавалі ў справе Саюзу вызваленьня Беларусі, праз тры гады адбыўся трэці арышт паводле справы гэтак званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Васьмігадовы тэрмін Лістапад адбываў у лягерах, вязьні якіх будавалі Байкала-Амурскую магістраль. Як сьведчаць дакумэнты, ён паводзіўся непакорліва і стаў фігурантам крымінальнага расьсьледаваньня.
Увесну 1938-га Юрка Лістапад пачуў свой сьмяротны прысуд. Астатнія лістападаўцы былі расстраляныя ў вайну савецкімі партызанамі або загінулі ці зьніклі пазьней пры нявысьветленых абставінах.
Юрка Лістапад
Красавік 1897, в. Варкавічы, цяпер Слуцкі раён — 5.6.1938, Бамляг, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
У вёсцы Вялец на Глыбоччыне яшчэ ста-
іць — сьведчу гэта асабіста — хата, дзе ён прыйшоў на сьвет.
У Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі, пасьведчаньне якой ён атрымаў у 1917-м, Лявон Савёнак вучыўся разам з будучымі дзеячамі нацыянальнага руху Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Пятром Мятлой, з паэтам Міхасём Чаротам...
На пачатку 1920-х Лявон пазнаёміўся ў Менску з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч. Празь нейкі час у маладой сям’і зьявілася дачка, якой далі рэдкае імя — Зора.
Лявон Савёнак
Ёй было наканавана зрабіцца вядомай усяму беларускаму сьвету навукоўкаю Зорай Кіпель.
У гады беларусізацыі Са­вёнак працаваў карэспандэнтам у газэце «Савецкая
Беларусь». Паводле ўспамінаў супрацоўнікаў, атмасфэра ў рэдакцыі была мала падобнай да савецкай. Невыпадкова пазьней газэту, на старонках якой Лявон друкаваў свае вострыя рэпартажы й дасьціпныя фэльетоны, у даносах назавуць «утульным прыстанішчам беларускіх нацыяналістаў».
Ад лютага 1929-га малады нацдэм мусіў зарабляць на хлеб ужо не ў газэце, а на будоўлі. У тым самым годзе выйшла ягоная кніжка фэльетонаў «Чароўная іголка», падпісаная псэўданімам Леанід Свэн. Бібліятэкары каталягізавалі яе як выданьне швэдзкага аўтара, але сталінскія літаратуразнаўцы ў цывільным хутка разабраліся, і ўвесь трохтысячны наклад пайшоў пад нож. Дзіва што: карыстаючыся творчым мэтадам, які сучасны літаратуразнавец Лявон Юрэвіч называе фан­тастичным рэалізмам, гэты Свэн пісаў, да прыкладу, пра судовы працэс над канём, які завёз сьледчага ня ў тую вёску, дзе сьледчы, апрача ўсяго, напіўся ды згубіў «вельмі важныя справы».
У 1933-м Лявон апынуўся сярод мноства арыштаваных паводле справы «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Ен быў адным зь няпоўнага дзясятку вязьняў, якія так і не прызналі свае віны. Мо таму й «заробіў» толькі пяцігадовую высылку.
Па вайне Савёнак ра­зам з паплечнікамі здолеў стварыць моцны беларускі
цэнтар у лягеры для перамешчаных асобаў Остэргофэн у Нямеччыне. Менавіта там у 1947-м пачала выдавацца газэта «Бацькаўшчына» (Лявон быў першым яе карэктарам), якой належыць выключная роля ў гісторыі на­тай дыяспары.
Пераехаўшы ў ЗША, ён супрацоўнічаў з газэтай «Беларус», друкаваўся пад псэўданімам Лявон Крывічанін, уваходзіў у камісію па перакладзе на беларускую мову Бібліі...
Адным зь ягоных найбліжэйшых сяброў быў аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» кампазытар Мікола Равенскі, зь якім яны ў свой час захоплена рыбалілі на Дунаі.
У 1990-я гады Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку выдаў кнігу Лявона Савёнка-Крывічаніна «Беларусізацыя пад №...».
Яго сатырычныя творы, прысьвечаныя змаганьню за беларушчыну, ані ня страцілі сваёй надзённасьці.
Лявон Савёнак
26.6.1897, в. Вялец, цяпер Глыбоцкі раён —
21.2.1974, Памона, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Ці магчыма быць беларускім буржуазным нацыяналістам і адначасова гэткім самым буржуазным, але ўжо нацыяналістам украінскім? ОГПУ ведала адказ. Гісторыку Льву Акіншэвічу ў 1933-м было выстаўленае менавіта такое абвінавачаньне.
Ен нарадзіўся ў сям’і пецярбурскага юрыста-беларуса. Першая ўсясьветная вайна засьпела Льва студэнтам Кіеўскага ўнівэрсытэту.
Вярнуўшыся ў 1918-м дадому з Румынскага фронту, ён знаёміцца зь беларускім рухам. Як напіша потым Акіншэвіч у мэмуарах, яго захапіла «справядлівасьць гэтае справы». У тым самым годзе ён прымае грамадзянства БНР.
У 1920-я дасье на супрацоўніка ўкраінскай Акадэміі навук Льва Акіншэвіча няўхільна расло. Шмат старонак у ім прысьвячалася частым паездкам у Менск, публікацыям у «Полымі» й блізкаму знаёмству зь Янкам Купалам і Вацлавам Ластоўскім.
Леў Акіншэвіч
Свае асноўныя гістарычныя дасьледаваньні Леў Акіншэвіч выдаў уЗША
Урэшце карысным для апальнага гісторыка быў прызнаны клімат ужо адарванага ад Беларусі Смаленску-
Пасьля вайны Акіншэвіч апынуўся ў ЗША, дзе працаваў у Цэнтры вывучэньня СССР, ня страчваючы сувязяў зь Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку.
Дасьледуючы гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, ён пісаў пра веліч дзяржавы нашых продкаў, аднак і пакутліва шукаў прычыны яе гістарычнага скону, за што заслужыў ад некаторых суайчыньнікаў закіды ў «недастатковым патрыятызьме».
У сваіх поглядах ён быў блізкі да выдатнага гісторыка і мысьляра XX стагодзьдзя Арнольда Тойнбі.
Усё доўгае жыцьцё Акіншэвіча займалі ня толькі канкрэтныя праблемы мінуўшчыны, але й філязофія гісторыі, аб чым яскрава сьведчыць ягоная праца «Пра цывілізацыйныя асновы беларускага гістарычнага працэсу».
Яе аўтар спадзяваўся, што, здабыўшы магчымасьць вольнага разьвіцьця, Беларусь дасягне «здаровага арганічнага сынтэзу сваіх цывілізацыйных асноваў» і ў выніку пабудуе дэмакратычнае грамадзтва эўрапейскага кшталту. У XXI стагодзьдзі мы мусім пераканацца ў слушнасьці гэтых словаў.
Леў Акіншэвіч
6.2.1898, Пецярбург, Расея — 6.11.1980, Вашынгтон, ЗША. Пахаваны на ўкраінскіх могілках у Баўнд-Бруку, штат Нью-Джэрзі.
Як і многія з тых, хто, на думку савецкай улады, занадта любіў Беларусь, Кіпель большую частку жыцьця мусіў правесьці далёка ад Дзьвіны й Нёману.
Сыну глускіх сялянаў лёс наканаваў трапіць у самы вір таго пераломнага часу. Франты Першай усясьветнай вайны. Паседжаньні ўсебеларускага зьезду Саветаў у Смаленску, дзе была абвешчаная БССР... Савецкапольская вайна...
Пасьля заканчэньня БДУ Яўхім працаваў у Інстытуце
беларускай культуры й вучыўся ў асьпірантуры, адкуль
быў выключаны «за неадпаведнасьць сваёй навуковай
Яўхім
Кіпель
дзейнасьці марксысцкай ідэалёгіі».
У чэрвені 1930-га ОГПУ за адну ноч арыштавала ў Менску паводле спра­вы Саюзу вызваленьня Бе-
ларусі дзясяткі вядомых асобаў, у ліку якіх апынуўся, безумоўна, і Кіпель.
На допытах яму прыгадалі і арганізацыю Клюбу беларускай моладзі, і ўдзел у падрыхтоўцы зьезду краязнаўцаў, і тое, што ў напісаных Кіпелем падручніках «Расьліны» й «Жывёлы» не знайшлося месца для такога паняцьця, як «дыктатура пралетарыяту»...
Вяртаючыся зь пяцігадовай высылкі ў Вяцкую
вобласьць, ён вёз на свабоду схаваны паміж склейкамі валізы рукапіс славутага «Тэстамэнту» рэпрэсаванага паэта ўладзімера Жылкі.
Спатканьне з воляй доўжылася ўсяго хуткія чаты-
ры месяцы.
Пасьля новага арышту сьледчы прапаноўвае маладому навукоўцу магчымасьць жыць у Менску і займацца ўлюбёнай біялёгіяй. Трэба толькі «немножко по­мочь органам». Адмова каштавала пяці гадоў БайкалаАмурскіх лягераў.
Падчас нямецкае акупацыі Кіпель займаецца падрыхтоўкай і выданьнем беларускіх падручнікаў і навучальных праграмаў, рэдагуе газэту «Голас вёскі». Сваім старшынём выбіраюць яго дэлегаты Другога Усебеларускага кангрэсу, які ў неверагодна складаных умовах пацьвердзіў імкненьне нацыянальных сілаў да незалежнасьці.
Жывучы на Захадзе, Кіпель не пакідаў грамадзкай і навуковай дзейнасьці. Ен стварыў Аб’яднаньне беларускіх вязьняў савецкіх канцлягераў і Беларускую народ­ную партыю, падрыхтаваў кнігу «Зь іхняга раю» пра жыцьцё ў ГУЛАГу.
Калі Беларусь ужо была незалежная, у Нью-Ерку выйшла пасьмяротная кніга ягоных успамінаў «Эпізоды». Многія яе старонкі чытаюцца з большай цікавасьцю, чым які дэтэктыўны раман.
Сёньня ў Беларусі й сьвеце шырока вядомае імя Яўхімавага сына і духоўнага спадкаемца — знакамітага вучонага, дырэктара Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку Вітаўта Кіпеля.
Яўхім Кіпель
14.10.1898*, в. Байлюкі, цяпер Глускі раён —
27.7.1969, Рутэрфорд, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі.
* Дата падаецца паводле ўспамінаў блізкага сябра Яўхіма Кіпеля
пісьменьніка Юркі Віцьбіча.
Галоўным сэнсам ягонага жыцьця ад маладых гадоў было змаганьне за вызваленьне Бацькаўшчыны. Ворагі мяняліся — бальшавікі, палякі, немцы, зноў балыпавікі, але не мянялася мэта — воль­ная й незалежная Беларусь.
Маючы ўсяго нейкіх дваццаць гадоў, Якуб далучыўся да беларускай антыпольскай партызанкі й неўзабаве ўзначаліў аддзел у Ружанскай пушчы, які ўваходзіў у склад партызанскіх войскаў БНР. Магчыма, якраз тады Якуб Новік і ўзяў сабе кансьпірацыйнае імя, утворанае ад назвы роднай палескай вёскі.
Якуб Харэўскі
Побач з Харэўскім дзейнічалі беларускія аддзелы Сяргея Хмары й атама­на Рудога, а таксама трупа вядомага савецкага чэкіста Кірылы Арлоўскага, які імкнуўся стварыць з суседзямі «агульны штаб». Перамовы завяршыліся не на карысьць чэкіста, якому загадалі не пераходзіць лінію ВіленскаБерасьцейскай чыгункі.
У 1925-м, калі палякі ўзялі ягоны аддзел у атачэньне, Харэўскаму ўдалося захаваць людзей, распусьціўшы іх па хатах, а самому ўцячы ў БССР. У 1937-м, ратуючыся ад арышту, ён мусіў перайсьці мяжу ў адва-
ротным кірунку.
На пачатку 1939-га ў Баранавічах адбылася падпольная канфэрэнцыя былых сяброў Беларускай сялянскаработніцкай Грамады. Бататы партызанскі досьвед ата­мана Харэўскага аказаўся зноў запатрабаваным. Ён атрымаў заданьне рыхтаваць на Палесьсі на выпадак
нямецка-польскай вайны антыпольскае паўстаньне. У жніўні сілы Харэўскага ўжо складалі, паводле некаторых зьвестак, пяць тысяч чалавек, але заплянаваны на 18 верасьня штурм Пінску атаман мусіць адмяніць, бо пачаўся «вызвольны» паход Чырвонай Арміі.
У 1942-м ён робіцца адным з кіраўнікоў беларускай народнай партызанкі й узначальвае яе «Лаву атаманаў».
Падчас адыходу немцаў ягоны аддзел імя Нябабы захоплівае ў Любяшове, на беларуска-ўкраінскім памежжы, цэлы нямецкі арсэнал. Ваюючы да канца саракавых з бальшавікамі на Берасьцейшчыне і Піншчыне, «нябабаўцы» Харэўскага даходзілі да Косава, Століна і Каменю-Кашырскага.
Пазьней беларускаму атаману ўдаецца пераправіць сваіх людзей у Польшчу, адтуль у Заходнюю Нямеччыну і, нарэшце, у Бразылію. Там Харэўскі кіруе Белару­скай вэтэранскай арганізацыяй і працуе над дакумэнтальнай кнігаю пра злачынствы бальшавікоў і палякаў супроць нашага народу.
У 1967-м газэта «Беларускі Голас», якую выдаваў у Таронта былы паплечнік Сяргей Хмара, зьмяшчае артыкул, дзе Харэўскі-Новік згадваецца як герой, палеглы ў баях за Беларусь. «Нябожчык» не вытрымлівае й друкуе ў адказ ліст, што чуткі пра ягоную сьмерць крыху перабольшаныя.
Ен яшчэ ня ведае, што газэта памылілася ўсяго на некалькі месяцаў. Увесну 1968-га Харэўскі з ад’ютантам гінуць у аўтакатастрофе. Такі мэтад расправы з палітычнымі апанэнтамі шырока выкарыстоўвалі савецкія спэцслужбы. Есьць падставы лічыць, што ў гэтым выпадку зь імі супрацоўнічалі «польскія таварышы».
Якуб Харэўскі (ад нараджэньня Новік)
1900, в. Харэва, цяпер Пружанскі раён —
2.4.1968, Порту-Алегры, штат Рыю-Грандзі-ду-Сул,
Бразылія.
Аляксандар Адамовіч
У сярэдзіне 1920-х, калі ў БССР праводзілася палітыка беларусізацыі, другой яе сталіцай пасьля Менску называл! Клімавічы, цэнтар Калінінскай акругі.
Захаваліся сьведчаньні, што, прыяжджаючы адтуль у камандзіроўкі, усе савецкія і партыйныя работнікі ў менскіх кабінэтах гаварылі па-беларуску, а ў адказ чулі: «Ці вы не з Калініншчыны?»
Шмат дзе беларусізацыя буксавала, і ў Менск ішлі просьбы запаволіць яе тэмпы. 3 Клімавічаў жа, наадварот, бясконца прасілі лектараў, выкладчыкаў, кнігі. (Ці былі ў нас такія Клімавічы і такія мясцовыя кіраўнікі ў першай палове 1990-х?)
За ўсім гэтым стаяў дваццаціпяцігадовы сакратар Калінінскага акруговага камітэту парты! Алесь Адамовіч. Штомесяц ён дасылаў у наркамат асьветы лісты з патрабаваньнем новых спэцыялістаў для курсаў беларускай мовы, літаратуры, гісторыі й геаграфіі.
Зь лекцыямі й дакладамі ў акрузе выступал! Максім Гарэцкі, Янка Купала, Якуб Колас. Пад кіраўніцтвам Адамовіча працавалі ўладзімер Дубоўка, Алесь Дудар, які назваў Калініншчыну «зямлёй абяцанаю для беларускіх нацдэмаў».
Аднак Адамовіч мысьліў катэгорыямі не акругі, а нацыі. Ягоны праўнук Аляксей на падставе архіўных дакумэнтаў паведамляе, што ў размове з дырэктарам Інбелкульту Аркадзем Смолічам Алесь Адамовіч казаў пра неабходнасьць «стварэньня бар’еру супраць РСФСР», што ўрэшце спыніла 6 русіфікацыю і «магло прывесьці да ўтварэньня БНР».
У 1925-м ім пільна зацікавілася ОГПу. Адамовіча пераводзяць у Полацак, потым ён займае высокія пасады ў Менску: кіруе сэктарам друку ЦК КПБ(б), працуе намесьнікам наркама земляробства. Здавалася
6, хвалі ўгамаваліся. Але «матэрыялаў» на Адамовіча зьбіраецца ўсё больш.
У 1930-м ён трапляе за краты ў справе Саюзу вызваленьня Беларусь Віна аднаго з «матораў» беларусізацыі ацэньваецца на дзесяць гадоў зьняволеньня.
Спачатку гэта былі Салаўкі, потым — БеламорскаБалтыйскі канал. У 1937-м суд пераглядае справу і пастанаўляе: расстраляць. Такія прысуды выконваліся неадкладна.
Яму было толькі трыццаць сем.
V Клімавічах, як і нідзе, няма ні помшку, ш вулщы ягонага імя. Але існуе своеасаблівы літаратурны помнік прысьвечаная Адамовічу паэма Уладзімера Дубоўкі «Калініншчына».
Мой любы браце, блізкі і далёкі, няма сталёвасьці і арфазвоннасьцг.
Такая сьцюжа на душы, навокал, як дзенъ з дажджамі быццам сёньняшш.
Цг ж я ня ведаю, ціжяня знаю, ці я ня сын сваей сучаснасьці — жыцъцё крынічыць, і музыкі граюцъ, на лад папасьці ўсё ня шчасьціцца...
Аляксандар (Алесь) Адамович
Студзень 1900, в. Васюлькі, цяпер Мядзельскі раен 15.9.1937, Сегескі раён, Карэлія, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Я быу занадта малы, каб трапіць на яго кароткія й адзіныя беларускія гастролі. Потым фігураваў у сьпісах невыязных, а таму мусіў задавальняцца выдадзенай у Полынчы кружэлкаю ягоных запісаў, якія адразу стваралі атмасфэру несавецкасьці.
Забэйду-Суміцкага праводзілі авацыямі Пазнанская й Праская опэры. Яго стоячы вітала патрабавальная публіка славутага мілянскага тэатру «Ля Скаля». Але сцэна, пра якую да апошняга дня ён марыў — менская опэрная, — так і засталася недасяжнаю.
На пачатку дваццатых гадоў мінулага стагодзь-
Міхал ЗабэйдаСуміцкі
дзя Міхал Забэйда-Суміцкі паступіў у Харбінскі расейскі ўнівэрсытэт і адначасна пачаў браць урокі сьпеваў і тэорыі музыкі. Назаўтра пасьля дэбютнага выкананьня ў тамтэйшай опэ­ры арыі Ленскага ў «Яўгене Анегіне» ён прачнуўся знакамітым.
...Італійская прэса назы­вала яго адным з бліскучых прадстаўнікоў эўрапейскай вакальнай школы.
Замежныя імпрэсарыё раз-пораз высочвалі Забэйду ў кавярнях за келіхам кянці.
Сябрам і калегам у хвіліны шчырасьці ЗабэйдаСуміцкі прызнаваўся, што найперш хацеў бы сьпяваць на Радзіме і, каб пераканаць суразмоўцу, што загадкавая Беларусь — гэта ня
фата-маргана, мог зацягнуць сваё ўлюбёнае — «Малады дубочак» або «Чаму ж мне ня пець»...
Прайсьці па родных заходнебеларускіх сьцежках ён здолеў толькі ў сярэдзіне 1930-х, калі пачаў выконваць галоўныя тэнаровыя партыі ў Пазнанскай опэры, а потым стаў салютам Варшаўскага радыё.
У тыя гады Міхалу ня раз спрабавалі ставіць умову, каб не прызнаваўся, што ён —■ беларус. На такія прапановы сьпявак заўсёды, нават калі гэта пагражала стратаю кантракту, адказваў: «Беларусам нарадзіўся, беларусам і памру».
Ад траўня 1940 году і да канца жыцьця родным горадам для яго воляю лёсу стала Прага, дзе Забэйда быў салютам Нацыянальнага тэатру. Ен сьпяваў на шаснаццаці мовах, прычым ніколі не дазваляў сабе зазіраць у тэкст.
Дадому вядомаму ўва ўсім сьвеце сьпеваку лёсіла прыехаць усяго раз — у 1963-м, на схіле хрушчоўскай адлігі. Ен выступаў у Менску і Горадні, але апекуны паклапаціліся, каб у касах практычна не было білетаў. Гісторык Міхась Чарняўскі згадвае, як коштам велізарных намаганьняў трапіў у канцэртную залю філярмоніі й убачыў, што палова месцаў пустыя, а на астатнія афіцэры паўзводна рассаджваюць салдатаў тэрміновай службы.
Свой багаты архіў разам зь бібліятэкаю ён пакінуў, паводле запавету, роднай Беларусі.
Есьць свая сымболіка ў тым, што апошні зямны прыстанак Забэйда знайшоў на праскіх Альшанскіх могілках побач з прэзыдэнтамі БНР Пётрам Крачэўскім і Васілём Захаркам.
Міхал Забэйда-Суміцкі
14.6.1900, в. Шэйпічы, цяпер Пружанскі раён —
21.12.1981, Прага, Чэхаславаччына.
Пахаваны на праскіх Альшанскіх могілках.
Пётра Сергіевіч
Шмат хто з нас ад школьных гадоў уяўляе Каліноўскага менавіта такім, як на хрэстаматыйных палотнах Пётры Сергіевіча, дзе Кастусь гутарыць з паўстанцамі або разам з Валерам Урублеўскім робіць агляд іх шэрагаў.
Равесьнік стагодзьдзя, Пётра вучыўся ў славутага ўжо калегі Фэрдынанда Рушчыца ў Вільні, дасканаліў майстэрства ў Кракаве і падчас паездкі ў Італію. Талент адкрываў яму шырокія магчымасьці для жыцьця і творчасьці. Сергіевіч абраў найлепшую —Вільню, што тады была неафіцыйнай сталіцаю Заходняй Беларусі.
Само віленскае паветра зрабіла адной зь ягоных галоўных тэмаў гісторыю: «Усяслаў Полацкі», «Скарына ў друкарні», «Арышт Паўлюка Багрыма»... У 1920—1930-я гады Сергіевіч стварае манумэнтальныя паліхромныя размалёўкі ў касьцёлах Горадні, Смаргоні, Солаў, Поразава, Жодзішкаў, Салечнікаў...
Дзёньнік мастака сьведчыць пра незвычайную творчую й маральную патрабавальнасьць да сябе:
«Вечна я з сваіх прац не задаволены, так мучаюся, ад зары да зары малюю, не хапае мне часу паесьці... Нявольнік я вечнага хараства, не спачну да сьмерці... Пастанавіў нікому не гаварыць, як мне жывецца — цяжка ці добра... Пастанавіў
Усё жыцьцё Пётра Сергіевіч пражыў у Вільні
не маляваць на замову... Ідзі за голасам душы сваёй. Гэта ёсьць твой закон. Што лепшага можа быць для душы чалавека, як вольнасьць?..» Прасякнуты болем запіс пра зьнішчэньне літоўскімі ўладамі віленскага Беларускага музэю Івана Луцкевіча.
Некалькі паваенных дзесяцігодзьдзяў віленская майстэрня Сергіевіча была месцам паломніцтва беларускіх мастакоў. Там натхняліся беларускім духам Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Віктар Маркавец, Мікола Ку­пава... Менскае ж начальства ад мастацтва, пачуўшы імя Сергіевіча, пачынала нэрвавацца: «малюе ня тое». Жывому клясыку дазволілі ў беларускай сталіцы ўсяго дзьве пэрсанальныя выставы. На адну зь іх, прысьвечаную 75-годзьдзю мастака, мне пашчасьціла трапіць. Пад напятымі позіркамі чыноўнікаў маэстра гаварыў на вэрнісажы пра сваю запаветную мару — «каб народ беларускі жыў вольным жыцьцём».
Пётра Сергіевіч
10.7.1900, в. Стаўрова, цяпер Браслаўскі раён —
1.11.1984, Вільня.
Пахаваны на віленскіх Антокальскіх могілках.
Масква сусъвету вушы прашумела Пра самавызначэньне аж да зор. Смаленск дзе? Невель? Гомель дзе падзела? Стварыла Гомельскі ганебны калідор.
Мы цацкай нейкай для чужынцаў сталі, Пасъмешышчам для сьвету усяго.
Як быццам мала ў нашай волі сталі, Як быццам ў сэрцах нашых згас агонъ...
Пад гэтым амаль набатным вершам, напісаным у сярэдзіне 1920-х (калі Гомель яшчэ ня быў у выніку
Уладзімер Дубоўка
намаганьняў нашых нацыянал-камуністаў вернуты ў склад БССР), стаяў подпіс: Янка Крывічанін. Чэкісты не адразу высьветлілі сапраўднае імя аўтара, але ўрэшце супадзеньне шрыфту на тэксьце і друкавальнай машынцы ў Прадстаўніцтве Беларускай ССР у Маскве не пакінула сумневаў: верш напісаны супрацоўнікам гэтай установи ўладзімерам Дубоўкам.
У 1930-м яго, выпуск­ника маскоўскага Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытуту, аднаго з найталенавіцейшых сяброў зорнага згуртаваньня «ўзвышша», бліскучага перакладчыка Шэксьпіра й Байрана, на трыццаць гадоў адлучылі ад літаратуры. Ягоныя рукапісы прысвоіў сту­кач і літпагромшчык Лукаш
Бэндэ, які празь дзесяцігодзьдзі ласкава прадасьць гэтыя самыя рукапісы аўтару.
У валагодзкай перасыльнай турме Дубоўка напісаў «Песьні беларускіх выгнанцаў», якія сталіся гімнам на­ших палітзьняволеных:
Ніколі й нідзе Беларусь не загіне, Ніколі й нідзе Беларусь не памрэ.
Hi ў турмах, ні ў концах, ні ў клятых краінах, Hi ў дзікім прыгоне, ў маскальскім ярме!..
Але сталінскім катам усё ж удалося пасяліць у душы выдатнага паэта страх. Вярнуўшыся ў 1958-м з высылкі, ён застаўся ў Маскве.
Мае старэйшыя калегі-пісьменьнікі, якія пераведвалі Дубоўку, апавядалі, што той і на схіле дзён пазьбягаў размоваў на хоць крыху рызыкоўныя тэмы, мог прапанаваць тост за дарагога Леаніда Ільліча і захоўваў валізку з сваім сібірскім сталярскім інструмэнтам, думаючы, што той можа зноў прыдацца.
Створаны Дубоўкам у 1925-м верш «О Беларусь, мая шыпшына» (у юнацтве ён успрымаўся мною як неафіцыйны гімн) стаўся прарочым:
О Беларусь, мая шыпшына, зял'ёны ліст, чырвоны цьвет!
У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасьцеш...
«Добры дзень, мая Шыпшына» — назваў я сваю пер­шую кнігу.
Жыцьцёвы шлях Дубоўкі ўзнавіў у рамане-біяграфіі «Круг» сучасны беларускі пісьменьнік Алесь Пашкевіч.
Уладзімер Дубоўка
15.7.1900, в. Агароднікі, цяпер ГІастаўскі раён —
20.3.1976, Масква, Расея.
Пахаваны на маскоўскіх Мікола-Архангельскіх могілках.
Я вырас на зацішнай полацкай вуліцы, дзе вечарамі, седзячы на лавачках, жыхары гаварылі пераважна на ідыш. 3 гэтае причины і мы, хлапчукі зь беларускай «нацменшасьці», таксама ведалі пару сотняў габрэйскіх словаў і не саромеліся сваімі ведамі карыстацца.
Такія мясьціны былі і ў даваенным Менску, дзе жыла пэдагог Хася Прусьліна.
Калі Нямеччына напала на Савецкі Саюз, яна праводзіла мужа ў войска і засталася з двума дзецьмі. Неўзабаве ўсе трое апынуліся ў гета. Маленькага сына фашисты забілі падчас адной з сваіх «акцыяў». Дачку Хася ўдалося запісаць беларускай . і выратаваць, адправіўшы
1 ірусьліна ў дзіцячы прытулак. Хася ўзначаліла ў гета адну з падпольных групаў«дзясятак», у задачу якой уваходзіла сувязь з астатнім горадам.
Атрымаўшы фалыпывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, яна ўладкавалася прыбіральшчыцай па-за ганебным мурам і здолела зьвязаць нелегальныя габрэйскія трупы зь Менскім падпольлем.
Аднак далейшае знаходжаньне ў горадзе зрабілася сьмяротна небясьпечным: на вуліцах зьявіліся сотні нямецкіх улётак зь яе фатаздымкам. У партызанскім аддзеле яна адразу трапіла на падазрэньне «асабістам», якія абвясьцілі Прусьліну засланкаю акупантаў. На шчасьце, адзін з байцоў аказаўся яе колішнім студэнтам і выратаваў Хасю ад расстрэлу.
«Хася Мэндэлеўна, —■ сказалі ёй па вайне ў адным чыноўніцкім кабінэце, — чаму б Вам не пакінуць сабе падпольнае імя і не зьмяніць нацыянальнасьць?» Хася адказала, што хоча застацца габрэйкай. «Жй-дов-кой», — удакладніў гаспадар кабінэту.
Доўгія гады над усімі жывымі ўдзельнікамі Мен-
скага падпольля, якое не кантралявалася савецкай уладай, вісела страшнае абвінавачаньне ў здрадзе радзіме. Падазрэньні здымаліся з адных толькі закатаваных у гестапа.
Падпольны рух у гета ня быў выняткам, хутчэй, наадварот, бо ўлады не прызнавалі адмысловага характару палітыкі гітлераўцаў у дачыненьні да габрэяў.
3 мэтаю рэабілітацыі
менскага, у тым ліку і габрэйскага супраціву нацистам,
Прусьліна, рызыкуючы страціць працу, распачала чытаньне сваіх неартадаксальных лекцыяў.
У 1957-м, не ўважаючы на папярэджаньні «кампэтэнтных органаў», яна арганізавала кампанию зваротаў да Мікіты Хрушчова, у ЦК КПСС і цэнтральныя выданьні. Былі напісаныя дзясяткі лістоў з сотнямі подпісаў бы­лых падполыпчыкаў.
Праз тры гады намаганьні Прусьлінай далі плён: часопіс «Коммунист» надрукаваў першы артыкул, дзе Менскае падпольле прызнавалася, так бы мовіць,
«легітымным».
Цяпер пра ягоных герояў напісаныя кнігі й зьнятыя фільмы.
Хася Прусьліна
23.1.1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён —
25.11.1972, Менск.
Пахаваная на менскіх Усходніх могілках.
Нашае знакамітае мястэчка Ракаў адгукаецца ў маёй сьвядомасьці ня толькі імёнамі прафэсарафілёляга Вячаслава Рагойшы й адораных шматлікімі талентамі братоў Янушкевічаў, але й імем аднаго з найвыбітнейшых беларускіх авантурнікаў прамінулага стагодзьдзя Сяргея Пясецкага.
Пазашлюбны сын шляхціча зь вядомага ліцьвінскага роду, Сяргей ужо ў сямнаццаць гадоў браў удзел у змаганьні з бальшавікамі ў складзе аддзелу вя­домага атамана Дзергача (Вячкі Адамовіча). Дзяргач, які займаўся і літаратурнай творчасьцю, ня ведаў,
Сяргей Пясецкі
што пад ягонай рукой ваюе адзін з будучых выдатных польскіх пісьменьнікаў. Не падазраваў гэтага і сам Пясецкі, які на той час ведаў па-польску ўсяго якую сотню слоў.
У Заходняй Беларусі ён стаў агентам польскай вайсковай выведкі, знаходзячы час і на маштабную кантрабандысцкую дзейнасьць у ваколіцах памежнага Ракава. (Тагачасныя прыгоды лягуць пазьней у аснову яго першага раману «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы».)
Праз свой авантурны характар Пясецкі мусіў неўзабаве разьвітацца з турботнай працаю выведніка, але лягчэйшым ягонае жыцьцё не зрабілася. Пад узьдзеяньнем какаіну ён учыніў цяжкое злачынства й у 1926-м быў засуджаны на расстрэл, які, улічыўшы заслугі перад сакрэтным ведамствам, замянілі на пятнаццаць гадоў зьняволеньня.
Арганізаваныя Пясецкім тры бунты зьняволеных скончыліся ягоным пераводам у самую жорсткую ў тагачаснай Польшчы Сьвентакшыцкую турму, дзе былы дывэрсант і кантрабандыст нарэшце вывучыў польскую мову і пачаў пісаць на ёй мастацкую прозу.
Публікацыя першага ж раману выклікала пасьпяховую кампанію дзеля датэрміновага вызваленьня хвора-
га на сухоты пісьменьніка. Ен выйшаў на волю ў 1937-м і ўжо ў наступным годзе разглядаўся як кандыдат на Нобэлеўскую прэмію.
У гады вайны Пясецкі гераічна ваяваў на Віленшчыне ў аддзелах Арміі Краёвай і выславіўся тым, што сярод белага дня наладзіў у Вільні ўцёкі з гестапа Юзафа Мацкевіча, пазьней ці не найбольш знакамітага пісьменьніка
польскай эміграцыі (дарэ-
чы, таксама беларуса з паходжаньня).
Сярод болып чым дзясятку раманаў Пясецкага, так­сама паваеннага эмігранта, самы вядомы, напэўна, — «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», што ў камуністычнай Польшчы знаходзіўся пад забаронаю, а па-беларуску ў перакладзе Алеся Астраўцова выйшаў у 2005 годзе.
Чытаючы «Запіскі афіцэра...», я напачатку быў трохі ўквелены празьмерным, як мне здалося, гратэскам, але, згадаўшы ўласны армейскі досьвед, цалкам пагадзіўся зь перакладчыкам, які ў прадмове адзначае, што гэтая кніга ёсьць «адным з найбольш пасьлядоўных, зьнішчальных, бескампрамісных і па-сапраўднаму сьмешных прыкладаў сатырычнага адлюстраваньня антычалавечае сутнасьці савецкае сыстэмы».
Па-беларуску загаварылі ўжо і славуты «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», і «Пяты этап», і «Жыцьцё раззброенага чалавека»...
Сяргей Пясецкі
1.6.1901, Пяхавічы — 12.9.1964, Пэнлі, Вялікабрытанія.
Пахаваны ў Гастынгсе, Вялікабрытанія.
Калі ў мяне пытаюцца, у чым сэнс чалавечага жыцьця, я зазвычай адказваю: у тым, каб зразумець сваю ролю на гэтым сьвеце й як мага хутчэй зьліцца зь ёю.
Апалёнія Савёнак упершыню павіталася з вучнямі ў сямнаццаць гадоў і з таго часу заўсёды заставалася настаўніцай, не пакідаючы ўлюбёнае працы і падчас навучаньня ў БДУ — спачатку на пэдагагічным, а потым на факультэце мовы й літаратуры.
Унучка паўстанца 1863 году, яна ведала, што слова
выкладчыка ў змаганьні за Беларусь — зброя нярэдка
Апалёнія Савёнак
больш надзейная за карабін інсургента.
На пачатку 1920-х яна выйшла замуж за журналіста й літаратара Лявона Савёнка.
Тыя гады ў яе жыцьці былі надзвычай плённыя на пэдагагічныя распрацоўкі й публікацыі. Гэтаму спрыяла палітыка беларусізацыі, якая ў многіх сэрцах пасяліла веру, што раней ці пазьней Беларусь пачне жыць сваім, незалежным ад Масквы жыцьцём.
Аднак ужо пры канцы дваццатых гэтыя ілюзіі расталі. Лявону пашчасьціла быць на волі даўжэй за некаторых сяброў, але ў 1933-м прыйшлі й па яго. Апалёнію, на руках у якой
3 мужам Лявонам
была шасьцігадовая Зора, звольнілі й паведамілі, што ў Менску працы для яе ня будзе.
У роспачы, каб мець кавалак хлеба, яна хацела зьехаць куды-небудзь у калгас, але добрыя людзі параілі выпраўляцца ў Крычаў. Гэты горад гасьцінна прытуліў Апалёнію з Зорай на пяць гадоў.
Маці, прыносячы дадому за раз сто вучнёўскіх сшыткаў, выкладала родную мову і літаратуру, а дачка пайшла ў школу й знайшла сябровак, якіх амаль празь сем дзесяцігодзьдзяў, стаўшы знанай у сьвеце вучонайбеларусазнаўцай, ужо марна спрабавала адшукаць, калі мы зь ёю і спадаром Вітаўтам Кіпелем, ейным мужам, аднаго разу якраз на Янаў дзень прыехалі ў сонны пасьля Купальскае ночы Крычаў.
Па вайне спадарыня Апалёнія выкладала ў пачатковай беларускай школцы ў нямецкім Рэгенсбургу, а потым у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. У 1946-м яна напісала і выдала першы на эміграцыі беларускі лемантар.
Калі Савёнкі пераехалі ў ЗША, яна стала адной з заснавальніцаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку і, ня здраджваючы свайму юначаму пакліканьню, выкладала ў нядзельнай беларускай школе.
Яе жыцьцё мне хочацца параўнаць з створаным ру­кою майстра спакойным завершаным пэйзажам.
Апалёнія Савёнак (ад нараджэньня Радкевіч)
8.10.1901, засьценак Аўгустова, цяпер Лагойскі раён —
10.4.1982, Памона, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Няма на цэлым сьвеце іншай культуры, што нанесла б у XX стагодзьдзі такія страшныя, ледзь не фатальныя страты, як наша. У трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя нацыянальная інтэлігенцыя была амаль цал-
кам фізычна зьнішчаная або духоўна зламаная.
Чорным днём Беларусі сталася 29 кастрычніка 1937-га, калі, цягам адной ночы ў Менску былі расстраляныя дваццаць два літаратары. Сярод самых маладых і таленавітых быў трыццаціпяцігадовы Міхась
Зарэцкі.
Ен зь ліку тых, хто,
Міхась
Зарэцкі
здаецца, шчыра паверыў у абяцанае бальшавікамі пераўтварэньне сьвету на справядлівых пачатках. Сябар літаратурна-мастацкага аб’яднаньня «Маладняк», а потым — «Полымя», Зарэцкі зрабіўся адным з най-
больш яркіх прадстаўнікоў рамантычнага кірунку ў беларускай прозе тых гадоў, якога ці не найбольш цікавіў
стан душы чалавека на пераломе гістарычных эпохаў.
У 1927-м Зарэцкі зьдзейсьніў колькімесяцавае падарожжа за мяжу — у Латвію, Чэхаславаччыну, Нямеччыну й Францыю, што не магло не паўплываць на сьветапогляд пісьменьніка.
Відаць, зусім невыпадкова неўзабаве па вяртаньні ён робіцца адным з ініцыятараў дыскусіі ў друку аб шля­хах разьвіцьця беларускага тэатру, выступаючы супраць камэрцыялізацыі мастацтва й абыякавасьці да нацыя-
нальнага рэпэртуару.
Тадысама зьявіўся ягоны нарыс «Падарожжа на но­вую зямлю», дзе Зарэцкі выступіў як апалягет змаганьня з нацыянальным нігілізмам. У адказ пісьменьніка «вычысьцілі» з партыі «за праяўленьне нацыяналдэмакратызму».
Напісаньне ў 1929-м гістарычнай драмы «Рагнеда» і зьмешчаны ў «Полымі» пачатак раману «Крывічы»
(публикация ня мела працягу) наўрад ці сьведчылі пра тое, што іхні аўтар стаў на шлях выпраўленьня.
У 1932-м друкуецца раман «Вязьмо», які на рэспубліканскім літаратурным конкурсе атрымаў прэмію як адзін з найлепшых твораў на тэму калектывізацыі.
Аднак тэты факт найперш кажа не пра зьмену поглядаў Зарэцкага, а пра
настроі сяброў жури, якія адзначылі твор, дзе разбурэньне традыцыйнага ладу жыцьця праз калгасы паказвалася як трагедия беларускае вёскі.
Я спрабую ўявіць, як ён і дваццаць адзін ягоны кале­та трымаліся ў сваю апошнюю ноч, у апошнія хвіліны. Як яны разьвітваліся паміж сабой, якія песьні, магчыма, сьпявалі, якія словы выгуквалі на разьвітаньне з гэтым сьветам і Беларусьсю.
Спрабую ўявіць, і на памяць прыходзяць імёны нашых бясьсьледна зьніклых сучасьнікаў: палітыка Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, генэрала Юрыя Захаранкі, журналіста Зьмітра Завадзкага...
Усьлед за Зарэцкім зьніклі або загінулі й рукапісы многіх яго твораў. Прынамсі, дагэтуль ня знойдзеныя ні драма «Рагнеда», ні раман «Крывічы». Есьць зьвесткі, што ў вайну поўны варыянт раману аднавяскоўцы пісьменьніка пусьцілі на самакруткі...
Міхась Зарэцкі (ад нараджэньня Касянкоў)
20.11.1901, в. Высокі Гарадзец, цяпер Талачынскі раён —
29.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Упершыню прыехаўшы да Ларысы Гені-
юш у Зэльву, яе мужа Янку я ўжо не засьпеў.
Паэтка расказвала мне, што пасьля Янкавай сьмерці штодня хадзіла на яго магілу паразмаўляць ці проста пабыць зь ім сам-насам, а аднойчы адчула, што анічога там ужо няма, адна халодная зямля, і потым пераведвала клады толькі ў дні, вызначаныя народнай традыцыяй.
Але згадвала яна мужа падчас кожных маіх пагасьцінаў, і таму задоўга да выхаду яе «Споведзі» я ведаў пра Янку шмат: і пра яго навучаньне на мэдычным факультэце Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе (рэкамэндацыю
Янка
Геніюш
на атрыманьне стыпэндыі даваў сам Браніслаў Тарашкевіч), і пра іхні шлюб у 1935-м у Беларусі, і пра шчасьлівыя, а потым трывожныя гады, пражытыя ў чэскай сталіцы... 3 гэтых
аповедаў паўставала асоба неадназначная, супярэчлівая, але, безумоўна, вартая памяці ня толькі сваякоў.
Дзядзька Янка быў ня проста мужам Ларысы Геніюш, як некаму ўяўляецца. Гэта ён першы даў ёй беларускія кнігі, чытаў нарачонай вершы Купалы, адкрываў ёй вочы на нашую гісторыю...
Прайсьці па жыцьці побач з такой жанчынаю таксама было своеасаблівым подзьвігам, на які здатны ня кожны.
Ларыса Антонаўна па-хрысьціянску даравала мужу тое, што пры канцы вайны ён вырашыў застацца ў Пра­зе, мяркуючы, што Чэхаславаччына і надалей будзе незалежнай дзяржавай і ня выдасьць іхнюю сям’ю саветам.
Гэтая аблуда каштавала Ларысе й Янку прысудаў на 25 гадоў канцлягераў кожнаму, каштавала разлукі з ма­лым сынам, нечалавечых зьдзекаў, асабліва пакутлівых для іх, людзей ужо звыклых да эўрапейскіх жыцьцёвых стандартаў і свабодаў.
Ён быў добрым Аска­рам, што маглі б засьведчыць і ягоныя чэскія пацыенты, і хворыя Зэльвенскай раённай бальніцы, началь­ства якой прыніжала былога гулагаўскага вязьня, не прызнаючы замежнага Янкавага дыплёму нейкага там Карлавага ўнівэрсытэту.
Калі Іван Пятровіч цяжка захварэў, «дабрадзеі» пусьцілі чутку, нібыта ён ужо сканаў, і ў дом Геніюшаў пачалі прыходзіць людзі з кветкамі і жалобнымі вянкамі.
Ен памёр на жончыных руках. Ларыса Антонаўна сама яго мыла й апранала ў апошні шлях.
«Пахавалі са сьлязьмі,
Ларыса і Янка Геніюшы пасьля вызваленьня зь
ціха, без усякіх палкіх пралягераў. 1956 г.
моваў. Ня ўсё было паміж
намі добра, аднак нель-
га аб гэтым... Прынесьлі мне на ім 33 рублі 75 капеек пэнсіі», — скрушліва занатавала ў сваіх успамінах спадарыня Ларыса.
Янка Геніюш
24.2.1902, мяст. Крынкі, Беласточчына — 8.2.1979, Зэльва.
За савецкім часам у Закарпацьці мяне пазнаёмілі зь біскупам забароненай і загнанай у падпольле ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы. У сваім «паралельным» легальным жыцьці ўладыка працаваў таксістам. Гэта было шматгадовае служэньне Госпаду з штодзённай рызыкаю ператварыцца ў палітвязьня.
На жаль, мне не пашчасьціла сустрэцца зь беларускім каталіцкім сьвятаром Вацлавам Пянткоўскім, подзьвіг якога меў сувымерны маштаб.
Атрымаўшы адукацыю ў Рыме, ён у перадваенныя 1930-я гады служыў прэфэктам наваградзкай гімназіі
Вацлаў Пянткоўскі
імя Адама Міцкевіча.
Пасьля Другой усясьветнай айцец Вацлаў нёс парафіянам слова Божае ў Івянцы і Рубяжэвічах, а потым быў прызначаны пробашчам касьцёлу ў вёс-
цы Мядзьведзічы Ляхавіцкага раёну.
Вацлаў Пянткоўскі сярод сьвятароў і вернікаў (на пярэднім пляне другі зьлева). Канец 1980-х гадоў
У 1950-м «агента Ватикану» й агітатара супраць калгасаў этапавалі ў казахстанская лягеры. У сваю парафію, дзе, дарэчы, ніхто зь вернікаў ня даў гэбістам паказаньняў супраць пробашча, ён вярнуўся падчас хрушчоўскай адлігі.
Усё касьцёлы ва ўсходняй Беларусі тады былі зачыненыя. На колішніх заходнебеларускіх землях адчуваўся востры недахоп каталіцкіх сьвятароў. Між тым сэмінарыі знаходзіліся толькі ў Коўне і Рызе.
У такіх умовах ксёндз Пянткоўскі адважыўся на вельмі небясьпечны крок. У сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя ён адчыніў падпольную сэмінарыю ў сваім доме. Кабінэт ператварыўся ў аўдыторыю, пісьмовы стол — у прафэсарскую катэдру, арган замяняла фісгармонія. У праграме заняткаў былі гісторыя Касьцёлу, кананічнае права, этыка, замежныя мовы, філязофія...
Юнакі, якія імкнуліся стаць сьвятарамі, прыяжджалі ў Мядзьведзічы, слухалі лекцыі айца Вацлава і бралі ўдзел у набажэнствах.
Наступнымі этапамі былі экзамэны, якія выхаванцы Пянткоўскага таемна здавалі камісіі зь некалькіх ксяндзоў, і своеасаблівая «практыка» ў парафіях.
Каб ня быць абвінавачанымі ў дармаедзтве, сэмінарысты працавалі ў Ляхавічах качагарамі.
За пяць гадоў нелегальная сэмінарыя падрыхтавала дзесяць сьвятароў. Сярод вучняў Вацлава Пянткоўскага быў Антоні Дзям’янка, які зьявіўся ў Мядзьведзічах сямнаццацігадовым юнаком. Сёньня ён — біскуп Пінскай дыяцэзіі.
Вацпаў Пянткоўскі
21.4.1902, в. Ясянёўка, Беласточчына—
30.11.1991, в. Мядзьведзічы, Ляхавіцкі раён.
Такіх людзей, як ён, на ўсю Беларусь было, як сказаў адзін паэт, «багата — магчыма, чацьвёра». Адзін — брат Якуба Коласа, дзядзька Юзік, апеты ў «Новай зямлі» Юзік-шаляніца, добры дух тых запаведных наднёманскіх мясьцінаў, які лічыў сваім абавязкам дэклямаваць гасьцям (і рабіў гэта проста бліскуча) прысьвечаныя яму строфы паэмы. Другім быў Міхал Ляпеха, таксама сапраўдны народны інтэлігент, у якога вырабіўся з простата селяніна.
Неяк на пачатку 1950-х яго, тады рабочага Смаргонскага прамкамбінату, паслалі шукаць па навакольлі вапняк. Так ён упершыню тра-
Міхал
Ляпеха
піў у родныя Багушэвічавы Кушляны. Літаратуразнаўца Уладзімер Содаль апавядае, што ў душы Міхала, які штосьці чуў пра паэта і «мужыцкага адваката» ды ведаў пару ягоных вершаў, у той дзень адбыўся пераварот.
Genius loci — геній месца зрабіў сваё дзіва: Міхал пакінуў у роднай вёсцы дыхтоўную хату і разам зь сям’ёй пераехаў у Кушля­ны, пасяліўшыся ў невялікім кутку былога паэтавага до­му, дзе тады была бібліятэка зь сьціпленькай мэмарыяльнай экспазыцыяй. Пасада дзядзысі Міхала афіцыйна
Без ахвярнасьці Міхала Ляпехі Беларусь магла б ня мець сёньня сядзібы-музэю Францішка Багушэвіча ў Кушлянах
называлася «вартаўнік», аднак, па сутнасьці, ён стаў і экскурсаводам, і хавальнікам сядзібы аднаго зь першых будзіцеляў нацыі, які растлумачыў беларусам, дзе іх краіна, як яна мусіць звацца, і наказаў берагчы — каб ня ўмёрлі — мову сваю, такую ж людзкую й панскую, як нямецкая або француская.
Найверагодней, што без ахвярнасьці Ляпехі, якога ў шасьцідзясятыя — васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя ведала ўся сьвядомая Беларусь, Багушэвічаў дом пры тагачаснай «ахове» помнікаў гісторыі й культуры да рэстаўрацыі проста б не дацягнуў.
Але ў Міхала была мэта — дажыць да таго дня, пакуль маленькая саматужная экспазыцыя не ператворыцца ў паўнавартасны музэй.
Ляпехаў сын займаў высокую пасаду ў Падмаскоўі. Бацька мог бы спакойна ўладкавацца пад яго крылом, але ён нават на дзявятым дзясятку наведваўся да сына, адно каб падлекавацца і зноў вярнуцца ў Кушляны — да род­ных сьценаў і сьцежак, да вандроўнікаў зблізку й здаля, да кнігаў водгукаў з сотнямі, а мо й тысячамі ўдзячных запісаў. «Без Кушлянаў я — як птушка бяз крылаў», — патасна, але шчыра казаў дзядзька Міхал.
Ён дачакаўся свайго: у 1990-м мэмарыяльны музэйсядзіба Францішка Багушэвіча адчыніў дзьверы першым наведнікам.
Яшчэ й цяпер, пад’яжджаючы да Кушлянаў, я чакаю, што ўбачу на ганку знаёмую постаць.
Міхал Ляпеха
1.10.1902, в. Базары, цяпер Смаргонскі раён — 1993, Маладэчна.
Ці ведаеце вы краіну, дзе быць пісьменьнікам ўжо азначала б у вачах улады — быць небясь-
печным злачынцам, вартым самага жорсткага пакараньня? Гэтая краіна, магчыма, адзіная ў сьвеце — Беларусь. Толысі ня трэба казаць, што я згушчаю фарбы: маўляў, хоць Саюз беларускіх пісьменьнікаў і хацелі ліквідаваць, самім жа літаратарам, адрозна ад палітыкаў, гэта не пагражала. Ну хіба што пасадзілі б на год-два ці змусілі
Тодар Кляшторны
зьехаць за мяжу.
Але сёньня мы гаворым пра часы прамінулыя, якія, што праўда, маюць у нас уласьцівасьць паўтарацца ня толькі ў выглядзе камэдыі.
29 кастрычніка 1937-га ў гонар дня беларускага камсамолу энкавэдысты расстралялі ў Менску больш за дваццаць літаратараў. У наступную ноч сьпіс ахвяраў папоўніўся новымі імёнамі, сярод якіх апынуўся паэт Тодар Кляшторны.
Ен ня быў антысаветчыкам, але меў схільнасьць да імпрэсіянізму, што й уратавала ягоную паэзію ад сумна вядомай «пралеткультаўшчыны». Апрача таго, на творчым рахунку Тодара была паэма «Калі асядае муць», на якую жорстка нападалі цэрбэры вульгарнасацыялягічнай крытыкі.
Пасьля сьмерці паэта яго жонку з чатырохмесяцавай малодшай дачкой Маяй адправілі ў Акмолінскі канцлягер, а старэйшых дзяцей — у дзіцячы дом.
Кляшторнага рэабілітавалі ў 1957-м, але і праз двац­цаць гадоў рэдактары й цэнзары працягвалі рупліва шу-
Скрыжаваньне менскіх вуліцаў Валадарскага й Савецкай. Другая палова 1930-х гадоў
каць у яго вершах крамодьныя падкопы. У выніку жыцьцярадасныя экспрэсіўныя радкі:
Варушыць певень цёртую салому
I топча па чарзе прысадзістых курэй...
ператварадіся ў сваю процідегдасьць:
Варушыць певенъ цёртую салому
I корміць зернямі прысадзістых курэй.
Ягоныя творы вярнуліся ў зборнікі і хрэстаматыі.
Яго дачка Мая Тодараўна — адна з кіраўнікоў «Мартыралёгу Беларусі», абаронца Курапацкага мэмарыялу, сьветлая, надзіва мяккая й адначасова непахісная жанчына, якую ведае ўся краіна.
Тодар Кляшторны
11.3.1903, в. Парэчча, цяпер Лепельскі раён —
30.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Міколаў прадзед Базыль Абрамчык меў трынаццаць сыноў, і ўсе як адзін узялі ўдзел у паўстаньні 1863 году. Адзін быў за гэта пакараны сьмерцю на царскай шыбеніцы, іншыя высланыя, а Міколавага дзеда Янку выгналі з духоўнай сэмінарыі й пазбавілі грамадзянскіх правоў.
Успадчыўшы незалежніцкія настроі, відаць, на генэтычным роўні, Мікола ўжо ў дзевятнаццаць гадоў, яшчэ займаючыся ў Радашкавіцкай беларускай гімназіі, атрымаў мандат упаўнаважанага БНР у Вялейскім павеце. У тым часе нашы нацыянальныя сілы рыхтавалі
Мікола
Абрамчык
вызвольнае паўстаньне ў Заходняй Беларусі. Дзеля каардынацыі намаганьняў зь менскімі незалежнікамі Абрамчыка пасылаюць у савецкую Беларусь.
За два гады ён блізу трыццаці разоў нелегальна пераходзіць мяжу БССР і ва ўмовах кансьпірацыі сустракаецца з прафэсарам Усеваладам Ігнатоўскім, тагачасным наркамам асьветы. Менавіта Ігнатоўскі, якога Абрамчык усё жыцьцё будзе называць сваім «духовым бацькам», і ўвёў яго ў менскі антыбальшавіцкі асяродак.
Апынуўшыся ў 1920-х у Празе, ён атрымлівае адначасова дзьве адукацыі: інжынэра-эканаміста ды
гісторыка й сацыёляга. У гады студэнцтва Мікола зблізіўся з старшынём Рады БНР Пётрам Крачэўскім і ягоным спадкаемцам на гэтай пасадзе Васілём За­
харкам.
Пасьля разьвітаньня з чэскай сталіцаю Абрамчык больш за год вандруе па Заходняй Эўропе, дзе вывучае эканоміку сельскай гаспадаркі. Аднак на пачатку трыццатых, калі ён знаходзіцца ў Ліёне, адбываюцца падзеі, што кардинальна мяняюць жыцьцё й пляны маладога выпускніка Карлавага ўнівэрсытэту. Па-першае, зь Менску прылятае вестка пра самагубства Ігнатоўскага. Падругое, падарожнік знаходзіць у Францыі вялікую беларускую працоўную эміграцыю.
Ад гэтага часу жыцьцё Абрамчыка непарыўна зьвязанае з эміграцыйным рухам. Ен стварае «Хаўрус беларусаў у Францыі», з посьпехам выступае як публіцыст, выконвае даручэні>ні Старшыні Рады ВНР Васіля Захаркі, а з пачаткам Другой усясьветнай вайны робіць захады, каб беларусы-эмігранты далучаліся да антынацысцкага супраціву.
Шматгадовы сябар і паплечнік Абрамчыка Лявон Рыдлеўскі ў сваіх успамінах піша, што Мікола мусіў пакінуць Францыю, трапіўшы на вока гестапаўцам. Жывучы нейкі час у Бэрліне, ён быў кіраўніком Беларускага камітэту самапомачы й уступіў у кантакты зь Беларускай незалежніцкай партыяй, але быў прымусова вывезены назад у Парыж і жыў пад наглядам. Тым ня менш не пакідаў беларускай справы — у прыватнасьці, чакаючы вызваленьня ад нацыстаў, падрыхтаваў шэраг зьвернутых да саюзьнікаў мэмарандумаў пра трагічную сытуацыю беларусаў у СССР.
Па вайне зь імем Міколы Абрамчыка зьвязанае аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР, якую ён узначальваў да 1970 году.
Мікола Абрамчык
16.8.1903, в. Сычавічы, цяпер Маладэчанскі раён —
29.5.1970, Парыж, Францыя.
Пахаваны на парыскіх могілках Пэр-Ляшэз.
Тое, што я пасьпеў сустрэцца зь ёю, выбітнай паэткаю, жанчынай з таго шэрагу, які пачынаецца з Рагнеды й Эўфрасіньні, лічу адным з надзвычай дарагіх падарункаў лёсу.
Гэта здарылася ў Рочэстэры, на амэрыканскім беразе возера Антарыё, дзе спадарыня Натальля жыла з сынам Уладзімерам, надзіва падобным звонку да бацькі — аднаго з славутых дзеячаў нацыянальнага руху Францішка Кушаля.
Стол сабралі пад чарэшняю ў садзе, дзе ў добры год можна было, кажуць, назьбіраць кошык баравікоў.
Натальля
Арсеньнева
Арсеньнева падпісала мне свой выдадзены ў НьюЕрку важкі том паэзіі «Між берагамі», падзялілася думкаю, што паэтаў у беларускай літаратуры стала меней, чым у 1970-я, і, падняўшы шклянку з содавай (але і з глытком віскі), прапанавала тост за тое, «каб тэты вусаты хутчэй зьнік».
Углядаючыся ў далёкія гады, аўтарка гімну «Магутны Божа» надоўга замаўчала, каб потым распавесьці мне, як упершыню пачула беларускую мову. Сям’я вярталася ў 1920-м зь бежанства і затрымалася ў вёсачцы над Дрысай.
Уначы Наташа прачнулася ад таго, што за шафаю гаспадара пацягнула на любошчы. «Ня лезь, а то юшку спушчу», — азвалася гаспадыня, бо ў хаце былі
чужыя людзі. Асабліва расхвалявала дзяўчыну сваёй таямнічасьцю гэтая «юшка».
У Віленскай гімназй адчула: беларускае — гэта маё!..
У 1940-м яна ішла ў літаратурнай кампаніі Максіма Танка, Міхася Машары й Айзіка Кучара па Менску. Танк загаварыў і напалоханы Кучар крыкнуў: «Цішэй, цішэй! У нас у Менску так гучна гаварыць па-беларуску не принята!»
Пасьля дэсэрту — неверагодна смачных (яшчэ й таму, што ix згатавала сама гаспадыня) налісьнікаў — мы сфатаграфаваліся на памяць каля кветніку з валошкамі й белымі лілеямі, якія вельмі любіла і Ларыса Геніюш.
Прыцішана, але так, каб паэтка пачула свае радкі, якія таксама даўно зрабіліся гімнавымі, я напяваў: «У гушчарах, затканых імглою...»
...Было штосьці сымбалічнае ў тым, што чорная вестка пра сьмерць Натальлі Арсеньневай прыйшла ў Менск падчас адкрыцьця Другога зьезду беларусаў сьвету, калі сотні галасоў сьпявалі яе велічную «Малітву»:
Магутны Божа'. ўладар сусьветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхай і ветлай рассып праменъне Свае хвалы...
\ай урадлівасьць жытнёвым нівам, учынкам нашым пашлі ўмалот. Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай краіну нашу і наш народ!
Натальля Арсеньнева
20.9.1903*, Баку. Азэрбайджан —
25.7.1997, Рочэстэр, штат Нью-Ёрк, ЗША.
* Найбліжэйшая сяброўка паэткі Яніна Каханоўская сьцьвярджала, што насамрэч Натальля Арсеньнева нарадзілася не ў 1903-м, а ў 1902 годзе, афіцыйная ж дата ёсьць вынікам памылкі чыноўніка міграцыйнай службы ЗША.
Лёс дапамагае моцным. Яна і была та­кая — падобная характерам да дрэваў у яе родных та­рах, якія ўпарта, насуперак вятрам і лявінам, растуць на самай строме.
Талент Тамары Цулукідзэ прыкмецілі, яшчэ калі яна была студэнткай Тбіліскага тэатральнага інстытуту. Юная акторка атрымала запрашэньне ў славуты тэатар імя Шата Руставэлі, дзе выходзіла на сцэну ў ролях шэксьпіраўскай Афэліі й шылераўскай Амаліі. Кветкі з авацыямі не закружылі ёй галавы. У перапынках паміж рэпэтыцыямі й спэктаклямі яна пісала тэатральныя рэцэнзіі й артыкулы, якія таксама выклікалі ча­сам калі не авацыі, дык гарачыя спрэчкі. У 1934-м Тама­ра стала заслужанай артысткай Грузінскай ССР. Ей споўнілася ўсяго трыццаць.
Тамара Цулукідзэ
Нарэшце на волі! Тамара й Алесь Пальчэўскі. 1950-я гады
Празь безьліч гадоў, у Менску, Тамара скажа: «Шчасьця было так многа, што сэрца сьціскалася ад прадчуваньня бяды». Сэрца ня хлусіла. Неўзабаве арыштавалі й расстралялі мужа. У тэатры ёй паказалі на дзьверы. У 1936-м прыйшлі па саму жонку «ворага народу».
Заслужаную артыстку чакалі страшныя п’есы пад назовамі «Катоўня», «Турма», «Лесапавал»... Яна годна сыграла наканаваныя ёй ролі й нават, да велізарнага зьдзіўленьня гулагаўскіх «пастаноўшчыкаў», прыдумала сабе іншую: цягнучы тэрмін у Комі АССР, стварыла там лялечны тэатар.
Пасьля вызваленьня шлях у Грузію ёй быў закрыты. Працу рэжысэрам Курскага тэатру лялек перапыніў новы арышт у 1950-м. Эшалён з закратаванымі вокнамі павёз яе ў высылку ў Краснаярскі край. Яна ня ведала, што едзе насустрач свайму новаму шчасьцю.
У тых самых мясьцінах апынуўся яшчэ адзін высланец — беларускі пісьменьнік Алесь Пальчэўскі, таксама паўторна арыштаваны, зь лягерным досьведам і нечакана блізкай душой.
Іхні шлюб ня быў лёгкім. Пасьля рэабілітацыі ў сярэдзіне 1950-х Тамару зноў паклікалі ў Руставэлеўскі тэатар. Яна дала згоду — і тры гады выконвала там галоўныя ролі, сустракалася з ацалелымі ў жорнах рэпрэсіяў сябрамі, наноў прывыкала да Тбілісі.
Але ў 1959-м Тамара Цулукідзэ зрабіла свой выбар і пераехала ў Менск. Яна вывучыла нашу мову: пісала на ёй дзіцячыя гі’есы й апавяданьні, шмат перакладала з грузінскай на беларускую і наадварот.
Аднойчы мне патэлефанаваў калега, які шукаў якраз такога перакладчыка. Але Тамара Рыгораўна ўжо даўно вярнулася ў Тбілісі. Вярнулася паводле свайго запавету.
Тамара Цудукідзэ
19.12.1903, Тбілісі, Грузія — 9.2.1991, Менск.
Пахаваная ў Тбілісі.
Пра Марыю мне безьліч разоў апавядаў
яе сын, адзін зь лідэраў нашае эміграцыі Вітаўт Кіпель, слухаючы якога, я зазвычай згадваў антычнае выслоўе аб тым, што бацькоў трэба шанаваць нароўні з багамі.
Дом, у якім зьявілася на сьвет Марыя, стаяў насупраць Менскага гарадзкога тэатру, дзе яе бацька чвэрць стагодзьдзя, як сам казаў, «знаходзіўся пры гардэробе».
Пасьля гімназіі Марыя працавала ў школе, захоплена сьпявала ў вядомым хоры кампазытара ўладзімера Тэраўскага.
Потым былі курсы беларусазнаўства, якімі кіраваў
Марыя Кіпель
Язэп Лёсік, шлюб з маладым навукоўцам Яўхімам Кіпелем і лінгвістычна-літаратурны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдынстытуту.
Чорнай вяхой у жыцьці
Марыі стаўся 1930-ы. У ліку іншых «нацдэмаў» быў арыштаваны і на пяць гадоў высланы ў Вяцкую вобласьць муж. НКВД настойліва «параіў» хутчэй зьяжджаць куды-небудзь падалей ад Беларусі й ёй з малым сынам Вітаўтам.
У 1935-м па толькі што вызваленага Яўхіма зноў прыехалі людзі ў форме.
На той час шлях Капелям у Беларусь быў зачынены, і сям’я жыла ў расейскім Арле. Марыя працавала настаўніцай.
У 1937-м ёй выдавал! новы пашпарт. Дырэктар шко­лы паклікаў да сябе ў кабінэт: «Мария Васильевна, в па­спорте есть графа «национальность». Русский или бело­рус — это все равно, но я очень советую вам записать­ся русской».
«Если все равно, напишите: белоруска», — адказала Марыя.
Сям’і ўдалося аб’яднацца і вярнуцца ў Менск толькі ў гады вайны.
Марыя Кіпель з мужам Яўхімам (зьлева) і стрыечным братам Васілём. 1950 г.
На эміграцыі Марыя Кіпель кіравала беларускім дзіцячым садком, выкладала родную мову, пісала ўспаміны, якія друкаваліся ў нью-ёрскім «Беларусе», дапамагала сыну Вітаўту і нявестцы Зоры.
Яна належала да праваслаўнага Сьвята-Эўфрасіньнеўскага прыходу ў амэрыканскім горадзе Саўт-Рывэры, дзе і была пахаваная побач з мужам Яўхімам.
Выконваючы волю сям’і, удзельнікі памінальнай бяседы заместа кветак на магілу сабралі ахвяраваньні на газэту «Беларус».
Марыя Кіпель (ад нараджэньня Зубкоўская)
14.1.1904, Менск —
14.12.1992, Рутэрфорд, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваная на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі.
Калі ў шасьцідзясятыя — сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя вам даводзілася бываць у Віленскай карціннай галерэі, якая месьцілася тады ў Катэдры на пляцы Гедыміна, вы і не падазравалі, што, магчыма, найлепшую экскурсію тут мог бы правесьці не супрацоўнік музэю, а — ягоны вартаўнік.
Вартаўніка звалі Янка Шутовіч.
Асьвету ён здабываў у Віленскай беларускай гімназіі, а таксама на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту.
У тагачаснай Вільні, неафіцыйнай сталіцы Заходняй
Янка
Шутовіч
Беларусі, Шутовіч рэдагаваў пэрыёдыкі «Студэнцкая думка» і «Шлях моладзі», выдаваў часопіс «Калосьсе», дзе друкаваліся Натальля Арсеньнева і Максім Танк, Адам і Янка Станкевічы...
(Фатакопіямі гэтых выданьняў мы зь сябрамі зачытваліся ў сямідзясятыя — васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя, у сваім адраджэнска-самвыдавецкім юнацтве.)
Адданасьць Янкі беларускай справе не засталася незаўважанай, і з польскага канцлягеру ў БярозеКартускай ён выйшаў толькі ў верасыгі 1939-га. Але ён быў з тых, для каго новая ўлада неўзабаве таксама пачала рыхтаваць надзейнае месца за калючым дротам. 1941-ы засьпеў Шутовіча на пасадзе дьгрэктара Віленскага Беларускага музэю.
Калі над найкаштоўнейшымі экспанатамі навісла пагроза вывазу ў Нямеччыну, дырэктару ўдалося перахаваць іх у сутарэньнях касьцёлу Сьвятога Міхала пад апекай ксяндза Адама Станкевіча.
3 ГУЛАГу ён вярнуўся ў Вільню ў 1956-м. Беларуска­га музэю ўжо даўно не існавала, але некаторыя ягоныя экспанаты патрапілі ў Карцінную галерэю. Мо якраз гэтая акалічнасьць паспрыяла таму, што зь небагатых
Янка Шутовіч з жонкай, літоўскай пісьменьніцай Онай Міцютэ. 1960-я гады
магчымасьцяў працаўдадкаваньня спадар Янка выбраў пасаду начнога вартаўніка галерэі.
Лягерныя гады ня здолелі забіць у ім дасьледніка і літаратара. Гэта Шутовіч знайшоў у архіве рукапіс раману Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары».
Сярод ягонай неапублікаванай спадчыны застаўся вялікі нарыс пра сябра — выдатнага беларускага сьпевака Міхала Забэйду-Суміцкага.
Дзякуючы спадару Янку захаваліся апублікаваныя ўжо ў нашыя дні дзёньнікі лідэра беларускага каталіцкага руху Адама Станкевіча.
Янка Шутовіч
24.1.1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён —
9.12.1973, Вільня.
Пахаваны на віленскіх могілках у Павільнісе.
У 1928 годзе па студэнцкіх аўдыторыях і менскіх інтэлігенцкіх кватэрах хадзіў і перапісваўся ў сотнях асобнікаў верш, які ня мог пакінуць абыякавым ніводную беларускую душу:
Пасеклі край наш папалам, Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта — вам, а гэта — нам, Няма сумленьня ў душах рабскіх...
Ня сьмеем нават гаварыцъ
I думаць без крамлёўскай візы...
Шмат для каго імя аўтара не было таямніцаю: паэт, адзін зь лідэраў «Маладняку» Алесь Дудар, ён жа — літаратурны крытык Тодар Глыбоцкі. Таямніцу станавіла іншае: як у адной асобе суіснавалі творца арыгінальных вострых вершаў і аўтар да апошняе кропкі правильных артыкульчыкаў, ужо ад адных назваў якіх цягнула на ваніты: «На ідэалягічным фронце», «Дэпэшы бяз адрасу» (рэцэнзія на кнігу ўладзімера Дубоўкі «Наля»), «Літаратурныя сэктанты»...
Калі другая іпастась служыла прыкрыцьцём для першай, гэта не дапамагло:
у тым самым 1928-м паэта Дудара (а разам зь ім і крытыка Глыбоцкага, хоць апошняга ўлады былі б, відаць, ня супраць пакінуць на волі) арыштавалі й на тры гады выслалі ў Смаленск, які нацыянал-камуністы ўжо не
пасьпелі далучыць да БССР у выніку плянаванага трэцяга ўзбуйненьня рэспублікі. Дудару прыпомнілі й удзел у тэатральнай трупе славутага ўладзіслава Галубка, і дэманстрацыйны сыход з БДУ на знак пратэсту супраць наскокаў ува ўнівэрсытэце на беларускіх пісьменьнікаў. Не забыліся й на ягоны ўдзел у «тэатральнай дыскусіі», дзе ён пратэставаў супраць «чысткі» рэпэртуараў, адкуль выкрэсьліваліся беларускія п’есы.
У 1930-м яго зноў арыштавалі й прывезьлі ў Менск на допиты ў справе Саюзу вызваленьня Беларусі. Невядома, чаго ад паэта дамагаліся, але ён пад канвоем паехаў назад у высылку. Трэці арышт у 1936-м — Дудар якраз перакладаў на беларускую мову лібрэта опэры «Яўген Анегін» — стаўся апошнім. Пасьля году допытаў і катаваньняў яго расстралялі. Гэта здарылася ў тую жудасную кастрычніцкую ноч 1937-га, калі кулі балыпавіцкіх катаў абарвалі ў Менску жыцьці дваццаці двух вядомых пісьменьнікаў.
Ягоны найлепшы верш «Пасеклі край наш папалам» гучыць надзіва сучасна і сёньня:
0, ганьба, ганьбаі Ў нашы дні Такіразлом, туга такая'.
I баюць байкі баюны Северо-Западного края...
Плююцъ на сонца і на дзенъ.
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты? Ім мураў'ёўскі б галъштук ўзьдзець, Нашчадкам мураўёўскім гэтым...
Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч)
24.12.1904, в. Навасёлкі, цяпер Петрыкаўскі раён —
29.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Каб пазбыцца думкі, нібыта айчынны літаратурны працэс у 1920-я трымаўся на ціхмяных сарамяжлівых хлопцах у кашулях-вышыванках, дастаткова пазнаёміцца з асобаю паэта Паўлюка Шукайлы. Ужо адно ягонае аблічча — «баярская» бабровая шап­ка, паліто з кенгуровым каўняром і цяжкі сукаваты кій у руках — патыхала небясьпекаю і скандалам.
Маючы схільнасьць да лідэрства й эпатажу, ён за сваё кароткае жыцьцё пасьпеў памяняць мноства пасадаў: рэдактар слуцкай акруговай газэты, сакратар Расонскага райкаму партыі, старшыня камісіі (былі й такія!)
Паўлюк Шукайла
праверкі беларусізацыі ў Расонскім раёне, загадчык катэдры ў Маскоўскім інстытуце кінэматаграфіі, віцэ-прэзыдэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе...
У ягоным расонскім кабінэце побач з партрэтам Маркса замест Леніна вісеў партрэт самога Шукайлы. Магчыма, згаданы факт таксама паўплываў на тое, што «за ўчынкі, ня вартыя члена партыі», Паўлюка на два га­ды пазбавілі права займаць начальніцкія крэслы. Гэта паспрыяла ажыўленьню літпрацэсу, бо, зьявіўшыся ў Менску, Шу кайла ў 1927-м стварыў Беларускую літаратурна-мастацкую камуну, суполку, альтэрнатыўную «Маладняку» ды «ўзвышшу» й арыентаваную на гэтак званых камуністаў-футурыстаў — расейскі ЛЕФ і ўкраінскую «Нову генерацию».
«Што мне да поля / зъ яго васількамі, / пагубнай кветкай палёў?» — пісаў Паўлюк.
У сваіх публічных выступах ён бязьлітасна граміў усіх літаратурных аўтарытэтаў.
Помсьцячыся, адна з ахвяраў запусьціла ў літаратурныя масы прыпісаны Шукайлу вершык: «Выйду я на сенажацъ / ды з нагану ў жабу — бац», — што толькі па­спрыяла славе паэта-скандаліста.
Чытаючы некаторыя ягоныя опусы, я згадваў словы польскага паэта Юліяна Тувіма пра тое, што вершы могуць быць бяз рыфмы, бяз рытму, часам нават бяз сэнсу, але нельга, каб усё гэта разам было ў адным вершы.
3 другога боку, Шукайлавы радкі «На Беларусі / вада з крыві, / палеткі з курганоў і крыжоў»
Міхась Зарэцкі хацеў узяць эпіграфам да свайго раману «Крывічы».
Пасьля заканчэньня Камуністычнай акадэміі ў Маскве пачалася імклівая, але нядоўгая кар’ера Шукайлы ў сьвеце кіно і тэатральнага мастацтва. У 1930-м адбыўся першы арышт, але Паўлюк здолеў празь месяц выйсьці на волю і неўзабаве нават атрымаў званьне прафэсара кінамастацтва.
Падчас другога арышту ў 1935-м яго таксама хутка выпусьцілі, але ўжо інвалідам з зламаным хрыбетнікам.
Трэцяя сустрэча з «органам!» (на той час былы прафэсар ужо ператварыўся ў бамжа) сталася фатальнай.
Абвінавачаны ва «ўдзеле ў контрарэвалюцыйнай арганізацыі», ён быў засуджаны на расстрэл. Прысуд выканалі ў наступную ж ноч.
Паўлюк Шукайла
31.12.1904, в. Малая Лаленіца, цяпер Бераставіцкі раён —
14.4.1939, Масква, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Прыйдзе пара, і гісторыкі напішуць пра партызанства ў Беларусі за часам апошняй вайны ўсю трагічную праўду. Пакуль мы толькі на далёкіх подсту­пах да яе. Пра гэта, як і пра тое, што савецкія «народныя мсьціўцы» змагаліся на акупаванай тэрыторыі зусім ня толькі з гітлераўцамі, сьведчыць і лёс беларускага патрыёта Нічыпара Мяцельскага.
Улетку 1943-га начальник Цэнтральнага штабу партызанскага руху і першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі П. Панамарэнка чытаў у сваім маскоўскім кабінэце спэцпаведамленьне пра «разработку» асо-
Нічыпар Мяцельскі
бым аддзелам 2-й Менскай брыгады (камандзір С. Іваноў) «контрарэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі лістападаўцаў», вынікам чаго сталі арышт і ліквідацыя «нацдэма» Мя­цельскага, «беларуса, беспартыйнага, жанатага».
У 1920-х ён зь сябрамі браў удзел у дзейнасьці антыбальшавіцкай арганізацыі Юркі Лістапада, а пасьля зьняволеньня настаўнічаў у вёсцы Цітва пад Рудзенскам, дзе застаўся і пры нямецкіх акупантах. Аднойчы менская «Белару-
ская газэта» надрукавала артыкул Рыгора Крушыны «Зь мінулых дзён. Судовы працэс над Лістападам». Аўтар, на жаль, не прадбачыў, хто можа апынуцца сярод яго чытачоў.
Як цяпер публікацыі яшчэ ня цалкам зьнішчанай незалежнай прэсы ўважліва чытаюць не адны дэмакраты, але й іхнія «куратары», так у той час акупацыйную беларускую прэсу пільна перачытвалі партызанскія асабісты.
Менск. 1944 г.
Зь «Беларускай газэты» яны даведаліся ня толькі, што Мяцельскі — блізкі сябар Лістапада, але і тое, што ён лічыць неабходным арганізаваць беларускія вайсковыя аддзелы й урэшце стварыць нацыянальны ўрад.
На допыце Мяцельскага абвінавацілі ў аднаўленьні контрарэвалюцыйнай дзейнасьці й у сувязях з былымі лістападаўцамі. Нічыпар, які, дарэчы, мог разам зь сябрамі належаць да мясцовай суполкі Беларускай незалежніцкай партыі, адмовіўся называць якія-небудзь імёны. «Лепш я загіну адзін», — сказаў ён сваім катам. «Загинешь, загниешь, не волнуйся», — супакоіў асабіст.
Нічыпара схапілі, дапыталі й расстралялі за адзін вясновы красавіцкі дзень.
Аднак лёс ягоны ня зьнік у рацэ забыцьця.
Нічыпар Мяцельскі
1905, в. Ануфравічы, цяпер Слуцкі раён —
6.4.1943, ваколіцы Рудзенску, Пухавіцкі раён.
Месца пахаваньня невядомае.
Я ўпэўнены, што ня толысі ў мяне, але і ў многіх тысяч суайчыньнікаў пры згадцы пра Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы, дый наагул пра беларускі тэатар, адным зь першых выплывае з памяці велічнае імя — Стэфанія.
Драматург Францішак Аляхновіч, убачыўшы пятнаццацігадовую Стэфу, адразу ацаніў яе выбітны талент і прапанаваў выканаць галоўную ролю ў сваёй п’есе «Цені».
Яна ўпершыню выйшла на сцэну ў 1919-м у Першым таварыстве беларускай драмы і камэдыі. 3 1931-га і да
Стэфанія Станюта
апошніх дзён — амаль сем дзесяцігодзьдзяў — жыцьцё Стэфаніі было зьвязанае з купалаўскай трупай.
Тэатразнаўцы розных краінаў захоплена пісалі пра яе іпматстайную творчасьць, дзе высокі драматызм спалучаўся зь непаўторнай камэдыйнасьцю, іронія — з гратэскам, яскравая эмацыйнасьць — з заглыбленасьцю ў псыхалёгію...
Для нас, шараговых тэатралаў Станюта была проста наскрозь нашай, беларускай, іканапіснай. Хтосьці бачыў у ёй сваю маці, хтосьці — бабулю.
Блізка знаёмы з Стэфаніяй Станютай тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі лічыць, што найлепшыя вобразы яна стварыла ў спэктаклях «Гаральд і Мод» па-
водле К. Хігінса і Ж. К. Кар’ера, «Гульня з кошкай» I. Эркеня, «Мудрамер» М. Матукоўскага, а таксама ў кінафільме «Разьвітаньне» паводле аповесьці В. Распуціна «Разьвітаньне з Мацёрай».
Пагаджаючыся, я дадаў бы, што Станюта была адным з вобразаў самой Беларусь
Аднойчы я глядзеў пастаноўку на Малой купалаўскай сцэне. Раптам патухла электрычнасьць, і ў цемры заклапочаны голас шырокавядомай народнай артысткі прамовіў: «Извините, товарищи, технические неполад­ки».
Гэта быў ня голас Станюты: яна ніколі б не разбурыла тэатральнай умоўнасьці і не дазволіла б сабе гэтак паставіцца да нацыянальных пачуцьцяў гледачоў.
Адрозна ад некаторых калегаў, яна ніколі не прысягала з трыбуны ў вернасьці партыі, не ўхваляла ленінскай нацыянальнай палітыкі. Затое — без ваганьняў ставіла свой подпіс пад лістамі пратэсту супроць будаўніцтва Віцебскай АЭС і разгону Дзядоў 1988 году.
Спадарыня Стэфанія вітала стварэньне Беларускага Народнага Фронту.
У дзевяноста гадоў яна яшчэ выходзіла на сцэну ў «Памінальнай малітве» Рыгора Горына, «Страсьцях па Аўдзею» ўладзімера Бутрамеева і зьзяла ў спэктаклі «Гаральд і Мод».
Калі Станюты ня стала, было пачуцьцё асірацеласьці, і, прыходзячы ў Купалаўскі тэатар на яе спэктаклі, я яшчэ доўга лавіў сябе на спадзяваньні, што вось зараз здарыцца дзіва...
Стэфанія Станюта
13.5.1905, Менск— 6.11.2000, Менск.
Пахаваная на менскіх Усходніх могілках.
Колькі б ні трапляла да маіх рук фатаздымкаў гэтага чалавека, кожны нараджае ў душы водгук. У вачах Віцьбіча жывуць шляхецкая годнасьць нашчадка прыдзьвінскіх крывічоў, горкая мудрасьць гісторыка, нязломная трываласьць шматгадовага эмигранта.
Магчыма, трохі самаўпэўнена, я думаю, што, каб лёс дазволіў спатрацца, нам не было б сумна, бо й ва ўяўленьні, і на яве мы ў розных стагодзьдзях хадзілі па адных сьцежках: да Барысавых камянёў, на паганскую Валовую азярыну ў Полацку, па беларускіх адра-
Юрка Віцьбіч
сах бунінскага Арсеньнева. Я распытаў бы спадара Юрку пра яго родны Вяліж, які разам з сотнямі іншых спрадвечна нашых гарадоў, мястэчак і вёсак бальшавікі адрэзалі ад беларускай зямлі.
Мне было б цікава даведацца, ці памятае ён той дзень, калі разгарнуў часопіс «Узвышша» з сваім першым апавяданьнем.
Відаць, мы ўспомнілі б і яго выдадзеныя да вайны ў БССР кнігі «Сьмерць Ірмы Лаймінг» і «Форму­ла супраціўленьня касьцей», ужо самі назовы якіх засьведчылі «небясыіечны» pyx да інтэлектуалізацыі і пошуку новых мастацкіх формаў. Гаворка зайшла 6 і ггра тое, як ужо ў эміграцыі ён ствараў літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына» і часопіс «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі»...
Але зямны шлях Юркі Віцьбіча завяршыўся ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя, і на маю долю засталася толькі сустрэча зь ягонай удавой, спадарыняй Ганнай, якая ў сваёй кватэрцы ў амэрыканскім Саўт-Рывэры апавядала мне пра тое, як працавала ў Віцебску тэлефаністкай; як, пачуўшы машыну, на іхняй вуліцы ніхто ня спаў, бо ўначы па горадзе езьдзілі адно «варанкі»; як муж перад вайною надрукаваў у абласной газэце памфлет пра Гітле-
pa, у выніку чаго, калі прыйшлі немцы, Біцьбіч з жонкаю апынуліся ў небясьпецы; як ён у гады акупацыі ўдзельнічаў у вяртаньні ў Полацак мошчаў Сьвятой Эўфрасіньні, якія савецкія ваяўнічыя бязбожнікі раней паказвалі ў музэі.
3 той вандроўкі ў Амэрыку я вярнуўся зь вялікім
пакункам копіяў «Матар-
ялаў Віцебскае навуковае экспэдыцыі 1939 году». Дзясяткі здымкаў зьнішчаных помнікаў. Гістарычныя сьведчаньні з дамешкам мясцовых паданьняў. Цьвёр-
ды почырк кіраўніка экспэдыцыі Юркі Віцьбіча. Гэтаксама — з націскам і надзвычай чытэльна напісаны ім лірычны маніфэст нашай эміграцыі •— «Мы дойдзем!».
У 1996-м Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку выпусьціў кнігу Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні й партызанская барацьба на Беларусі». За год да гэтага «Мастацкая літаратура» факсымільна перавыдала ў Менску ягонае эсэ «Плыве з-пад сьвятое гары Нёман» — унікальны аповед пра паходжаньне болей чым пяцісот беларускіх геаграфічных назоваў.
На Бацысаўшчыне ў 2011 годзе выйшла і кніга пра антыбалыпавіцкія паўстаньні беларусаў, якія не скарыліся перад варожай сілай.
Юрка Віцьбіч
(ад нараджэньня Сзрафім (Георгі) Шчарбакоў)
15.6.1905, Вяліж, Смаленшчына —
4.1.1975, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
«Беларускі Герадот» — так называе яго гісторык і грамадзкі дзеяч Алег Трусаў, і я ня бачу ў гэтых словах аніякага пераболыпаньня.
Міколу ўлашчыку (як, зрэшты, і амаль кожнаму беларускаму дзеячу таго часу і такога маштабу) было наканавана прайсьці праз мноства выпрабаваньняў. На ягоным шляху былі беспадстаўныя абвінавачаньні, чатыры арышты, лягеры і высылкі.
Аднаго разу паміж маладым вучоным-гісторыкам, нядаўнім выпускніком БДў і сьледчым НКВД адбылася наступная размова. На допыце ўлашчык папрасіў пера-
Мікола ўлашчык
даць у камэру ягоныя рабо­ты. «Міл-чалавек, — шчыра зарагатаў сьледчы, — ды твае работы ўжо ніколі нікому не спатрэбяцца!»
Але сама Гісторыя, якой усё жыцьцё служыў Мікола
ўлашчык, распарадзілася іначай.
Вызваліўшыся з ГУЛАГу і працуючы ў Інстытуце гісторыі АН СССР, ён неаднаразова рабіў спробы вярнуцца ў Беларусь. Супраць нязьменна паўставаў шматгадовы загадчык катэдры гісторыі БССР Белдзяржунівэрсытэту Лаўрэнці Абэцэдарскі, які ў патрэбны момант даставаў з сэйфу дасье на калету й апанэнта, што, адрозна ад Абэцэдарскага, ніколі не лічыў мінулае Беларусі часткаю гісторыі Расеі.
Аднак і жывучы ў Маскве, Улашчык здолеў зрабіцца вядучым беларускім археографам, укласьці і адрэдагаваць два тамы беларускіх летапісаў, напісаць свае навуковыя манаграфіі й унікальную кнігу «Была такая вёска», што стала своеасаблівай энцыкляпэдыяй жыцьця беларускіх сялянаў на пачатку XX стагодзьдзя й увадначас — помнікам вёсцы Віцкаўшчына пад Койданавам, малой радзіме аўтара.
Сваім настаўнікам яго лічылі нашы знакамітыя навукоўцы — дактары гістарычных навук Міхась Ткачоў
і Генадзь Каханоўскі — і лічаць дзясяткі іхніх маладзейшых калегаў.
Маё асабістае знаёмства зь Мікалаем Мікалаевічам Улашчыкам адбылося ў 1986-м, калі ён ужо быў безнадзейна хворы.
На ложку ў маскоўскай кватэры вучонага ляжалі сьвежыя нумары «ЛіМу» зь першымі вос­трым! публікацыямі пра становішча і лёс беларускай мовы й культуры.
Гаспадару было цяжка
гаварыць, але ў той кароткі візыт ён пасьпеў прадыктаваць мне ліст у Браслаў: за некалькі тыдняў да хваробы ўлашчык знайшоў у Яраслаўлі павятовы браслаўскі архіў, які быў вывезены ў глыбіню Расеі падчас Першай усясьветнай вайны й які, вядома, ніхто і не зьбіраўся вяртаць законным уладальнікам.
Ен заставаўся гісторыкам да канца.
Мікола ўлашчык быў, відаць, адзіным у сьвеце чалавекам, які ня толькі чытаў, але вольна гаварыў і пісаў на старабеларускай мове.
Часам я ўяўляю, як ён гутарыць з Францішкам Скарынам і Львом Сапегам.
Мікола Ўлашчык
14.2.1906, в. Віцкаўшчына, цяпер Дзяржынскі раён —
14.11.1986, Масква, Расея.
Перапахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
Пераехаўшы з Полацку ў Менск, я нечакана даведаўся, што наняў кватэру побач з домам, дзе жыу аўтар адной з маіх найулюбёнейшых песьняў.
Песьня, якую я ўпершыню пачуў у выкананьні паэта
і барда Сержука Сокалава-Воюша, а затым — беларускага сьпевака з Амэрыкі Данчыка, называлася «Зорачкі», а яе аўтарам быў Сяргей Новік-Пяюн.
Праз пару дзён я ўжо разглядаўся ў ягонай падобнай да музэю аднапакаёўцы з кніжнымі рарытэтамі, карцінамі Пётры Сергіевіча і нотнымі сшыткамі Рыгора Шырмы. Увішны вясёлавокі ўладальнік усяго гэ-
Сяргей НовікПяюн
тага багацьця тым часам разыгрываў сваю, як потым выявілася, традыцыйную пры нейчым першым візыце сцэнку. «Сядай, сядай, даражэнькі».
Госьць сядаў, а гаспадар, якому тады даўно ўжо ішоў
дзявяты дзясятак, гграцягваў стаяць. Візытант, натуральна, прасіў прысесьці й самога Сяргея Міхайлавіча. I тады той жыцьцярадасна адказваў: «А я, даражэнькі, ужо наседзеўся. Сядзеў пры ўсіх: пры
паляках, пры немцах, пры саветах...»
Усё было праўда. За палякамі яго высылалі й саджалі ў турму за стварэньне ў родных бацькавых Лявонавічах беларускай бібліятэкі, нелегальнай школы, тэатральнага гуртка і народнага хору (які, дарэчы, існуе й сёньня). Нацысты кінулі Новіка-Пеюна ў Калдычэўскі лягер сьмерці за сувязь з партызанамі. Савецкі суд у 1945-м адмераў паэту дзесяць гадоў Калымы за мітычнае супрацоўніцтва з акупантамі...
Ен усё вытрымаў, захаваўшы і своеасаблівае пачуцьцё гумару, і, я сказаў бы, эпікурэйскае стаўленьне да жыцьця, і нязводную веру ў сьветлую зорку Айчыны.
Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі й унівэрсальная Беларуская Энцыкляпэдыя дружна пашыраюць
«дэзу», паведамляючы, што зборнік Сяргея НовікаПеюна «Песьні з-за кратаў» застаўся ў рукапісе. Насамрэч гэтая ўнікальная, амаль цалкам напісаная ў няволі кніга пабачыла сьвет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1993 годзе, і аўтар япічэ пасьпеў падпісаць мне яе сваім непаўторным бісэрным почыркам, які быў, відаць, вынікам аднолькавай няста-
чы паперы ў самых розных
турмах, дзе ён сядзеў за Беларусь.
Новік-Пяюн напісаў болей за сто песьняў. Далёка ня ўсе калегі Сяргея Міхайлавіча маглі б пахваліцца, што хоць адна зь іхніх песьняў стала народнай яшчэ пры жыцьці аўтара. Новік-Пяюн падараваў нам такіх цэлыя дзьве — «Над Шчарай» («Слонімскі вальс») і згаданыя ўжо «Зорачкі». Вы, пэўна ж, таксама памятаеце іх шчымлівую мэлёдыю:
ўночы зорачкі прыветліва мігцяць, Быццам зь неба на мяне яны глядзяцъ... Што чувацъ, скажэце, зорачкі, вы мне Ў ма'ёй роднай ды дал'ёкай старане?..
Сяргей Новік-Пяюн (ад нараджэньня Новік)
27.8.1906, Санкт-Пецярбург* —
26.8.1994, Менск.
Пахаваны ў в. Лявонавічы, Нясьвіскі раён.
* Беларускія энцыкляпэдыі падаюць памылковыя зьвесткі пра
месца нараджэньня Сяргея Новіка-Пеюна.
Само неба наканавала беларускім жанчынам жыць доўга. Асабліва пісьменьніцам. I асабліва — нібы сплачваючы доўг за ростань з Радзімай — тым, хто апынуўся за межамі краіны-мроі, назва якой — Бела­
русь.
Нашымі зусім блізкімі сучасьніцамі былі народжаныя яшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі вільнянка Зоська Верас і «масквічка» Канстанцыя Буйла. Крыху не дажыла да свайго 95-годзьдзя ў доме на беразе Антарыё Натальля Арсеньнева...
Далікатна кажучы, невялікая розьніца ў гадах тым ня менш дазволіла мне трапіць у адну часавую «капсу­лу» і зь яшчэ зусім нядаўняй жыхаркай амэрыканскага Кліўлэнду Аляксандрай
Саковіч.
Аляксандра Саковіч
Седзячы ў яе за па-беларуску багатым сталом, мы высьветлілі, што абое былі знаёмыя з гісторыкам Міколам Улашчыкам, а ў яе родных бацысоўскіх Ярэмічах на Наваградчыне я вудзіў рыбу, калі плыў зь сябрамі ад вытокаў Нёману да Балтыкі.
Мы з гаспадыняю вучыліся на адным гістарычным факультэце БДУ; праўда, яна — у славутых Уладзімера Пічэты, Мітрафана Доўнар-Запольскага й Усевалада Ігнатоўскага, а я — таксама ў славутага, але наадварот, Лаўрэнція Абэцэдарскага.
На гістфак яе, дарэчы, прывяло імкненьне паглыбіць веды, каб напісаць раман пра вызвольнае паўстаньне Кастуся Каліноўскага.
У 1930-м яна выйшла замуж і паехала ўсьлед за сваім абраньнікам у Маскву. Падчас яжоўшчыны муж Дамінік, унук паўстанца-каліноўца, быў высланы на Ка­лыму. Каб пазьбегнуць арышту, будучая пісьменьніца вяртаецца ў Беларусь.
Потым была выкладчыцкая праца (1942—1944) у Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, лягер для перамешчаных асобаў і вайсковы транспартны карабель, на якім яна дабралася да берагоў ЗШ А. Там стала жонкаю вядомага літаратара, гісторыка і грамадзкага дзеяча Аўгена Калубовіча (Каханоўскага).
Пачынаючы з 1950-х у друку ўсё часьцей зьяўляюцца ўспаміны, апавяданьні й аповесьці, падпісаныя: Аляксандра Саковіч. Галоўная іх тэма — лёс Беларусі і беларусаў у гады сталіншчыны і Другой усясьветнай вайны.
Я здымаю з паліцы том яе выбранай прозы «У пошуках праўды», выдадзены ў Нью-Ерку, перачытваю аўтограф, пакінуты цьвёрдай упэўненай рукою на самым парозе свайго 90-годзьдзя, гляджу на партрэт прыгажуні зь белымі каралямі і на момант шкадую, што, паступаючы на гістфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, спазьніўся на цэлыя пяцьдзясят гадоў.
Аляксандра Саковіч
(ад нараджэньня Іна Рытар, у замужжы — Каханоўская) 27.12.1906, Адэса, Украіна —
8.1.1997, Кліўлэнд, штат Агаё, ЗША.
Пахаваная на беларускай частцы кліўлэндзкіх могілак
Рывэрсайд.
Калі сярод нашых гарадоў найболыпую колькасьць выбітных асобаў даў краіне Полацак, дык сярод вёсак такое першынство належыць, відаць, смаргонскай вёсцы з крылатай назваю Арляняты.
Там пачаліся зямныя дарогі змагара й пакутніка за веру й нацыю ксяндза Адама Станкевіча, палітыка і вучонага Янкі Станкевіча, выдаўца і паэта Станкевіча Станислава Лявонавіча, а таксама яшчэ аднаго ўладальніка гэтага змагарскага прозьвішча, вядомага дзеяча нашай эміграцыі, гадаванца Віленскай беларускай гімназіі й Віленскага ўнівэрсытэту Станкевіча Станіслава
Станіслаў
Станкевіч
Язэпавіча.
У гады Другой усясьветнай вайны Станіслаў быў сярод тых, хто імкнуўся скарыстаць новыя гістарычныя абставіны ў інтарэсах беларускай справы, што й абу-
мовіла разьвітаньне з роднай зямлёю — назаўсёды.
Але ён казаў, што нельга пазбавіць Беларусі таго, у каго яна ў душы.
Выхаванцы Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне яшчэ памятаюць чытаныя спадаром Станкевічам таленавітыя лекцыі з нацыянальнай літаратуры, а даўнія слухачы Радыё Свабода — ягоныя перадачы зь Мюнхэну.
Там Станкевіч доўті час рэдагаваў найбуйнейшую тагачасную газэту беларускіх эмігрантаў «Бацькаўшчына», засьведчыўшы на яе бачынах свае публіцыстычныя здольнасьці й талент літаратуразнаўцы. Пры газэце было аднайменнае выдавецтва, дзе разам зь дзясяткамі іншых кнігаў выйшлі забароненыя ў БССР Купалавы «Тутэйшыя», якіх мы праўдамі й няпраўдамі здабылі на пачатку яшчэ васьмідзясятых і, «межджу прочым», развучылі амаль па ролях.
Станкевіч меў смак да рэдактарскай працы. Ен рэдагаваў «Запісы» Беларускага Інстытуту Навукі
Станіслаў Станкевіч з жонкай Зінаідай і дачкой Раісай. 1940-я гады
й Мастацтва ў ЗША, амаль дваццаць гадоў нязьменна ўзначальваў нью-ёрскі «Беларус».
Галоўнае месца ў велізарнай бібліяграфіі артыкулаў і дасьледаваньняў Станіслава Станкевіча належыць ягоным выдадзеным на эміграцыі грунтоўным манаграфіям «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гадоў» і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня».
Якія новыя таленты народзяцца ў Арлянятах?
Станіслаў Станкевіч
23.2.1907, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён —
6.11.1980, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Усё жыцьцё яна марыла пра Беларусь, але так і не адважылася вярнуцца туды, дзе зламалі лёсы большасьці блізкіх людзей, дзе катавалі й «ліквідоўвалі» яе настаўнікаў, сяброў, калегаў...
Натальля Вішнеўская была натураю адоранай і артыстычнай. Ужо ў адзінаццаць гадоў яна кіравала школь­
ным тэатрам.
Аднакурсьнікаў зь Белпэдтэхнікуму ўражвала сьвежымі фарбамі строфаў, у якіх вынырваў з «залатых хмараў» месяц, адляталі ў вырай «у імглістай белі» журавы, «рассыпаліся каралі журавін у мшыстай далі».
Натальля
Вішнеўская
Аднакурсьнікамі гэтымі былі ня хто-небудзь, а будучыя слынныя літаратары й навукоўцы Антон Адамовіч, Пятро Глебка, Максім Лужанін... Празь безьліч гадоў у сваіх мэмуарах яны будуць пісаць пра яе — сьветлавалосую, гожую, празь яшчэ дзіцячыя вершаваныя спробы прыкмечаную Якубам Коласам.
Яна ўступіла ў літаратурна-мастацкае аб’яднаньне «Маладняк», цікава надрукавалася ў калектыўным паэтычным зборніку, выйшла замуж за сакратара аб’яднаньня Алеся Дудара.
Але яе рука, нібы пад не-
чую дыктоўку, выводзіла радкі, у якія самой не хацелася верыць, — пра жыцьцё, што «ў віхурах дагарыць і згасьне, і сплывуць надзеі воскам у небыцьцё». Між тым яны, гэтыя радкі, вешчавалі лёс.
У 1928-м за ненадрукаваны верш «Пасеклі край наш папалам», які хадзіў у рукапісах, арыштавалі й выслалі
на тры гады мужа. Натальлю не друкуюць, не бяруць на працу, змушаюць даведацца, што такое голад. Неўзабаве пераехаўшы ў Маскву, яна назаўсёды пакідае друкавацца.
У Маскве Вішнеўская знаёміцца з студэнтам літаратурнага факультэту МДУ паэтам Алесем Звонакам. «Задуменная, з блакітнымі вачыма і залатымі косамі, паўнаватая й рослая, спакойная і разважлівая Наташа празь некалькі гадоў стала маёй жонкай», — напіша ён пазьней ува ўспамінах.
Увосень 1936-га забралі і другога мужа. Паэтку таксама ўзялі ў «распрацоўку». Пасьля адседкі яна сустрэла маладзенькага турэмнага сьледчага, які, зачараваны прыгажосьцю нядаўняй зьняволенай, шапнуў, каб хутчэй куды-небудзь выяжджала, бо рыхтуецца новая хва­ля арыштаў.
Але яна яшчэ не разьвіталася з надзеямі на ціхае чалавечае шчасьце і, апынуўшыся ў перадваенныя гады ў Ленінградзе, выйшла там замуж за беларускага паэта і кінакрытыка Янку Бобрыка: відаць, хацела, каб Бела­русь была зь ёю заўсёды ня толькі ў сэрцы, але і ў сям’і. У 1942-м трэці муж памрэ ад блякаднага голаду.
Натальля пражыве яшчэ доўгае жыцьцё: будзе працаваць у бібліятэцы, каб быць з кнігамі; выхавае двух приёмных сыноў — дзятдомаўскіх хлопцаў, якія стануць капітанамі далёкага плаваньня...
«За якія грахі мы трапілі ў тэты страшны млын?! I як жа стала магчыма на ўвесь голас сказаць пра гэта?» — пісала яна пры канцы васьмідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя паэту Сяргею Грахоўскаму.
Натальля Вішнеўская
3.5.1907, Коўна, Літва —
3.5.1989, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расея.
7 чэрвеня 1927 году на Варшаўскім вакзале прагучалі стрэлы, якія азваліся на старонках усёй эўрапейскай прэсы. Беларус Барыс Кавэрда сьмяротна параніў паўнамоцнага прадстаўніка СССР у Польшчы Пятра Войкава, які на Захадзе быў вядомы як непасрэдны ўдзельнік расстрэлу сям’і расейскага імпэратара Мікалая II. (Калі саветы спрабавалі накіраваць Вой­кава пасланьнікам у Канаду, яму адмовілі ў агрэмане, афіцыйна назваўшы «царазабойцам».)
Паседжаньні польскага Надзвычайнага суду суправаджаліся дэманстрацыяй непрыхаванай сымпатыі публікі да зусім маладо-
Барыс Кавэрда
га падсуднага, якому яшчэ ня споўнілася і дваццаці гадоў. У прысутнасьці дамаў з букетамі кветак і сотні журналістаў былы навучэнец Віленскай беларускай гімназіі й супрацоўнік тыднёвіку «Беларускае сло­ва» Кавэрда заявіў: «Прызнаю, што забіў Войка­ва, але вінаватым сябе не лічу. Я застрэліў Войкава за ўсё тое, што зьдзейсьнілі бальшавікі ў Расеі, — за мільёны людзей...»
Барысава маці Ганна, загадчыца сірочага прытулку ў Вільні, сьведчыла, што, калі сям’я жыла ў эвакуацыі
ў Самарскай губэрні, сына перасьледавалі як «буржуазнае дзіця». Бальшавікі зруйнавалі школу, дзе вучыўся Ба­рыс, і царкву, якую наведвалі Кавэрды. ЧК расстраляла Барысавага стрыечнага брата і шмат знаёмых...
Насуперак спробам расейскай эміграцыі й польскай прэсы паказаць Кавэрду расейскім патрыётам альбо —
адпаведна — палякам з паходжаньня й перакананьняў, Барыс абвясьціў на судзе, што «адчувае сябе беларусам». (Пэўнае дачыненьне да беларускіх справаў меў бацька падсуднага, які займаўся вэрбоўкаю добраахвотнікаў у створаную з ініцыятывы Беларускай вайсковай камісіі падпольную арганізацыю «Зялёны Дуб».)
Гісторык Ніна Стужынская лічыць учынак Кавэрды своеасаблівым адказам-выклікам, з аднаго боку, на слабасьць беларускіх антысавецкіх сілаў, а з другога — на практыку польскіх уладаў абвінавачваць беларускую апазыцыю ў сымпатыях да бальшавіцкага рэжыму.
Не зважаючы на тое, што Кавэрду абаранялі славутыя польскія адвакаты, ён атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне. Амністыя скараціла тэрмін да дзесяці гадоў. У 1931-м эўрапейскія газэты паведамілі, што пасьля чатырохгадовага зьняволеньня Барыс Кавэрда ў стане дэпрэсіі перарэзаў сабе вены, але быў выратаваны.
Пасьля вызваленьня з турмы тэрарыст жыў у Югаславіі й Польшчы. Канец Другой усясьветнай вайны засыіеў яго ў княстве Ліхтэнштайн, што не выдавала савецкім уладам нікога з былых грамадзянаў як СССР, так і іншых усходнеэўрапейскіх краінаў. Пазьней Кавэрда выехаў у ЗША, дзе доўгі час супрацоўнічаў з эміграцыйнай прэсай — найболып актыўна з газэтай «Новое Русское Сло­во». Цікава, што з блізкімі пра сваё мінулае ён ніколі не размаўляў, аднак пры гэтым пакінуў падрабязныя, амаль пахвілінныя ўспаміны пра тэракт, што на некалькі дзён зрабіў ягонае імя вядомым усяму сьвету.
Заўсёды згадваю яго лёс, ідучы полацкай вуліцай Войкава, якую ўжо столькі гадоў не ўдаецца пераназваць.
Барыс Кавэрда
21.8.1907, Віленшчына—
18.2.1987, Адэлфі, штат Мэрылэнд, ЗША.
Пахаваны на расейскіх могілках Новадзівееўскага манастыра, штат Нью-Ёрк.
За савецкім часам цэнзура забараняла згадваць антысавецкі збройны Супраціў у Беларусі пасьля Другой усясьветнай вайны.
Мы глядзелі фільмы й чыталі кнігі, дзе выкрываліся бандэраўцы або прыбалтыйскія «аясныя браты», якія скрозь былі нелюдзямі ці, у лепшым разе, наіўнымі падманутымі маладзёнамі.
У БССР жа ў тыя гады нібыта шчасьліва панавалі спакой і натхнёнае будаўніцтва сьветлае камуністычнае будучыні.
Насамрэч было іначай: Беларусь таксама змагалася
Міхал
Вітушка
й мела сваіх герояў, імёны якіх насуперак забаронам і замоўчваньню вяртаюцца ў нашую памяць. Найадметнейшы зь іх — генэрал Міхал Вітушка.
Выхаванец Віленскай беларускай гімназіі, Праскай і Варшаўскай палітэхнікі, у гады вайны ён ствараў Беларускую службу парадку на Магілеўшчыне, Смаленшчыне й Браншчыне. Сябра ЦК Беларускай незалежніцкай партыі й удзельнік Другога Усебеларускага звез­ду, Вітушка быў сярод арганізатараў плянаванага, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, антынямецкага паўстаньня з мэтаю абвя-
шчэньня незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Да канца пяцідзясятых гадоў Міхал Вітушка, якога афіцыйна абвясьцілі забітым яшчэ ў 1945-м, узначальваў беларускі збройны Супраціў.
У 1948-м ён рэарганізаваў тэты pyx у Беларускую
Менскі гарадзкі тэатар перад адкрыцьцём Другога Ўсебеларускага зьезду, удзельнікам якога быў Міхал Вітушка. 27 чэрвеня 1944 г.
Вызвольную Армію, вядомую таксама як арганізацыя «Чорны Кот», а пазьней пераправіў злачную частку сваіх паплечнікаў у Заходнюю Эўропу.
Дасьледнік тых падзеяў Сяргей Ерш называе Вітушку адзіным з кіраўнікоў нацыянальных антысавецкіх рухаў у СССР, які выжыў у партызанцы і здолеў захавацца ад савецкіх агентаў на Захадзе.
Больш за тое, ёсьць вартыя даверу зьвесткі, што пад чужым прозьвішчам ён у пяцідзясятыя — сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя неаднаразова наведваў Бела­русь, у тым ліку Менск і Вільню.
Легендарны генэрал, пакінуўшы яшчэ ненадрукаваныя ўспаміны, памёр у адным з альпійскіх санаторыяў на дзевяноста дзявятым годзе жыцьця. Мара ўбачыць вольную Беларусь перайшла ў спадчыну да ягонага сына.
Міхал Вітушка
5.11.1907, Нясьвіж — 27.4.2006, Нямеччына.
Ён стаў першым беларускім пісьменьнікам, прынятым у Міжнародны ПЭН-клюб (1966 г.).
Дзеля гэтага Рыгор Крушына мусіў пакінуць Радзіму, апынуцца на Захадзе, трапіць у лягер для перамешчаных асобаў, вытрымаць безьліч выпрабаваньняў эмігранцкага жыцьця. Вядома, усё тое ён прайшоў ня з мэтаю атрымаць пасьведчаньне сябра ПЭНу...
У лістападзе 1920-га трынаццацігадовы Рыгорка зь яшчэ меншым братам Колем раскідваў па вёсках і мястэчках улёткі з заклікамі Рады Случчыны да паўстаньня. Празь пяць гадоў ОГПУ вырашыць бліжэй прыгле-
Рыгор Крушына
дзецца да братоў у сувязі з справаю падпольнай арганізацыі Юрыя Лістапада.
Аднак студэнт Белпэдтэхнікуму Казак хутка выйдзе на волю і вернецца да ўлюбёнага занятку —
літаратурных практыкаваньняў, якія прывядуць яго ў «Маладняк» і зробяць аўтарам двух зборнікаў вершаў на дазволеныя тэмы і з адпаведным патасам — «Раз­гон» і «Паэзія чырвонаармейца». «Браў разгон я — не было разгону, / Не гучэла слова навіной», — напіша ён пра тыя свае опусы ўжо за акіянам. Кніга «Лебедзь чорная», зь якой сапраўды пачаўся паэт Крушына, выйшла ў 1947-м у лягеры ў Заходняй Нямеччыне.
Слухачы Радыё Свабода зь вялікім стажам, магчыма, памятаюць голас Кастуся Рамановіча. Пад гэтым псэўданімам у пяцідзясятыя — шасьцідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя выходзіў у этэр Казак-Крушына.
3 кожным годам набіраўся ўпэўненасьці й адметнасьці і ягоны паэтычны голас, багата аздоблены мэтафарамі, алітэрацыямі, вытанчанымі рыфмамі й арыгінальнымі рытмамі. Натхнёна экспэрымэнтуючы з формаю, ён пісаў бліскучыя рандо, тэрцыны, канцоны, вілянэлі, туюгі, паліндромы — вершы, якія аднолькава чытаюцца як зьлева направа, так і наадварот. Кшталту
вось гэтага, які ў духу часу хочацца ўмоўна назваць «тэрарысцкім»:
Я — сіла. Маліся! Міла палім Тонкі кнотп...
Ен не хаваўся ў свой паэтычны сьвет, як у вежу з слановай косьці: быў адным з заснавальнікаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку, рэдагаваў часопіс «Конадні».
У ягоную магілу сын Ігар паклаў, відаць, найдаражэйшую для бацькі кнігу — «Сны і мары» (1975). На ягоным помніку ў Іст-Брансўіку разам з Нагоняю выбітыя
ажно чатыры вершы.
Яго творы пачалі зьяўляцца ў нашай пэрыёдыцы з канца васьмідзясятых, але сапраўднае вяртаньне Рыгора Крушыны на Бацькаўшчыну адбылося толькі ў нашым стагодзьдзі, калі ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» выйшаў ёмісты том выбраных твораў.
Я прывітаю дзенъ чаканы, Калі спаткаю позірк твой
3 усьмешкай цёплай, край каханы...
Рыгор Крушына (ад нараджэньня Казак)
3.12.1907, в. Бязьверхавічы, цяпер Слуцкі раён —
27.3.1979, Вашынгтон, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Мікалай Лапіцкі
«Кожны народ павінен мець сваю Царкву, інакш ён ніколі ня будзе суб’ектам міжнародных дачыненьняў ды астанецца абёктам міжнароднага гандлю». Так завострана й дакладна гэтую думку мог сфармуляваць толькі беларускі сьвятар, што валодаў такімі грунтоўнымі гістарычнымі ведамі, як айцец Мікалай Лапіцкі.
У ліпені 1934-га, атрымаўшы дыплём багаслоўскага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту, ён быў рукапакладзены ў сан і прызначаны на першы прыход у Ашмяны. Неўзабаве айцец Мікалай бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня ўладыслава Ягайлы». Беларуская мова і патрыятычныя казаньні маладога адукаванага сьвятара вельмі хутка заўважылі царкоўныя й сьвецкія ўлады. Лапіцкі мусіў ехаць да новага месца службы — у глухую вёску Сьцяфанпольле на Дзісеншчыне.
У гады вайны ён займаецца пошукам і вызваленьнем з канцлягераў ваеннапалонных беларусаў, сам трапляе ў рукі СД, а вярнуўшыся на волю, далучаецца да адбудовы Беларускай праваслаўнай царквы. Пасьля аўтакефальнага царкоўнага сабору 1942 году Лапіцкага прызначылі настаяцелем менскай Чыгуначнай царквы, якую старыя менчукі й цяпер згадваюць добрым словам — як і сьвятара, што ў нялюдзкі час знаходзіў для кожнага слова спагады й падтрымкі.
Па вайне айцец Мікалай разам зь Беларускім царкоўным камітэтам склікаў у Рэгенсбургу зьезд духавенства і вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Зьезд катэгарычна выступіў супраць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскай зарубежнай цар­квы. Лапіцкі, дарэчы, заўсёды падкрэсьліваў, што хрысьціянства прыйшло на нашыя землі ня з Кіева і, пагатоў,
не з Масквы, а з Канстантынопалю, а таму Беларуская аўтакефалія мусіць знаходзіцца ва ўлоньні ўсяленскага Канстантынопальскага патрыярха.
Жывучы ў ЗША, айцец Мікалай працягваў сваё сьвятарскае служэньне: узначальваў приход Сьвятой Эўфрасіньні ў адным з цэнтраў нашай эміграцыі ў Новым Сьвеце — горадзе Саўт-Рывэры, выдаваў часопіс «Царкоўны Сьветач». Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня
незалежнасьці БНР Лапіцкі чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.
Найлепшым помнікам ахвярнаму сьвятару сталася выдадзеная ў 2006-м Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку ды Інстытутам славістыкі Польскай Акадэміі навук кніга «Мікалай Лапіцкі. У служэньні Богу й Беларусі».
Гэты фаліянт выйшаў пры чынным удзеле дачкі айца Мікалая Лёлі й сына Жоржа, якія больш чым праз шэсьць дзесяцігодзьдзяў пасьля расстаньня зь зямлёю бацькоў наведалі Радзіму і ўразілі мяне выдатнай беларускай мовай і вераю ў будучую эўрапейскую Беларусь.
Мікалай Лапіцкі
13.12.1907, в. Грэлікі, цяпер Вялейскі раён —
8.8.1976, Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі.
У людзей, надзеленых духоўнай свабодай, адабраць яе немагчыма. А калі да гэтае свабоды дададзена глыбокая й шчырая вера, чалавек робіцца непераможным у самых нечалавечых выпрабаваньнях.
Пры канцы 1920-х Апалёнія Пяткун стала сястрой каталіцкага Ордэну эўхарыстак. Разам з адноўленым Ордэнам марыянаў яму было наканавана пакінуць у гісторыі царквы ў Беларусь не адну гераічную старонку.
Яе накіравалі ў школу кравецтва і хатняй гаспадаркі. Апалёніі думалася, што цяпер праз усё жыцьцё ёй да-
Апалёнія
Пяткун
вядзецца шыць літургічныя шаты ды аздабляць касьцёлы. Аднак Усявышні даў ёй іншую місію — змагацца за само існаваньне Касьцёлу.
Увосень 1941-га яна была ў ліку сясьцёр-эўхарыстак,
якія распачалі сваё служэньне ў Росіцы, што на Дрысеншчыне, там, дзе пазьней пайшлі ў неба айцы-марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, спаленыя нацыстамі разам зь вернікамі. Якраз у тыя бязьлітасныя гады Апалёнія Пяткун узначаліла беларускую супольнасьць эўхарыстак.
Па вайне савецкая ўлада ўзнавіла перасьлед сьвятароў і вернікаў. Каб запабегчы рэпрэсіяў, у Ордэне нарадзілася ідэя пераезду ў Польшчу. Сёстры чакалі, як успрыме гэта маці Апалёнія. Адчуваючы, што служба на беларускай зямлі набывае цяпер сэнс апостальства, яна вырашыла застацца.
Аднойчы праводзіла трупу сясьцёр на станцыю. Тыя клікалі з сабой, у вагоне было вольнае месца. Як потым прызнавалася Апалёнія, шукаючы падтрымкі, апрача малітвы, яна абняла прыстанцыйную бярэзінку і назаўтра вярнулася да сясьцёр у Друю.
Пацягнуліся бясконцыя месяцы няроўнага змаганьня з уладамі. У Беларусі ўжо не было ніводнага манаска-
га ордэну, а эўхарысткі яшчэ трывалі: спачатку легальна, а потым, калі забралі іх за­конны дом, — таемна.
У 1949-м па колішняй Заходняй Беларусі пракацілася хваля арыштаў каталіцкіх сьвятароў. Некаторыя здолелі схавацца ў ля­сах, на далёкіх хутарах. Іхняй ратавальніцай стала маці Апалёнія, якая ў жабрачым адзеньні штодня праходзіла не адзін дзясятак кілямэтраў, прыносячы ксяндзам ежу і навіны.
Навіны былі горкія. У зачыненых касьцёлах калгаснае начальства ў лепшым разе рабіла клюбы, а найчасьцей — сховішчы, а то й хлявы. Забраныя гэбістамі сьвятары атрымлівалі доўгія тэрміны ў сібірскіх канцлягерах. Бог даў Апалёніі сілы рупіцца і пра іх. Адмаўляючыся ад самага неабходнага, не дазваляючы сабе нават белага хлеба, сёстры-эўхарысткі адправілі вязьням ГУЛАГу сотні пасылак. Сярод тых, пра каго клапацілася маці Апалёнія, быў і засуджаны на 25 гадоў былы генэрал Ордэну марыянаў Андрэй Цікота.
Яна дажыла да больш сьветлага часу. Бог паклікаў яе да сябе ў дзевяноста адзін год. На пахаваньні з вуснаў беларускіх сьвятароў гучалі словы: «У кагосьці ёсьць маці Тэрэза з Калькуты. У нас жа ёсьць маці Апалёнія».
Апалёнія Пяткун
26.1.1908, Краслава, цяпер Латвія — 9.4.1999, Вільня.
Пахаваная ў Друі, Браслаўскі раён.
Habent sua fata libeli — i кнігі маюць свой лес. Лёс адной зь яе нешматлікіх кнігаў спачатку складаўся зусім непамысна.
Неяк увечары паэт Аркадзь Куляшоў добра сядзеў з калегам Максімам Лужаніным у гародчыку на лецішчы ў апошняга. 3 дому раптам выйшла гаспадыня з цэлым абярэмкам нейкіх папераў і нататнікаў.
— Ты куды? — пацікавіўся Лужанін.
— Да суседзяў, — кіўнула жонка на плот, з-за якога цягнула дымам ад вогнішча.
— А што нясеш?
Яўгенія Пфляўмбаўм
— А якая вам справа?
Куляшоў, сьцяміўшы, у чым рэч, ускочыў і, заступіўшы дарогу, адабраў паперы. Гэта былі вершы. Не лужанінскія, а той, якая й асудзіла іх на спаленьне.
— Будзем друкаваць і рабіць кнігу, — пагартаўшы сваю здабычу, сказаў госьць. — Рэдагую я.
Гаспадыня нечакана хутка згадзілася. Праўда, як на бяду, Куляшоў неўзабаве адышоў у лепшы сьвет, і выхад кнігі адклаўся яшчэ на дзесяць гадоў, пакуль за справу ня ўзяўся паэт Ана­толь Вярцінскі.
Аўтарку вершаў, якія ў 1989-м выйпілі кнігаю «Сувой жыцьця», звалі Яўгенія Пфляўмбаўм. Яе папярэдняя публікацыя ў калектыўным зборніку датавалася 1926-м.
Дачка беларускі й рабочага-чыгуначніка родам зь Нямеччыны, прозьвішча якога яна захавала і ў замужжы, спадарыня Пфляўмбаўм стала адной з найцікавейшых беларускіх паэтак XX стагодзьдзя, якую знаўцы параўноўваюць з славутай амэрыканкай Эмілі Дыкінсан. Відаць, было б неабачліва сьцьвярджаць, што няпросты лёс не спрыяў гэтаму. Мо якраз наадварот: выпрабаваньні й нягоды пераплаўляліся ў радкі высокае пробы?
Мела ты ўсяго нароўні:
Зьдзекаў, скруты, жменьку шчасьця, б ле скрозъ жыла варожасъць, / магла ты. зноў упасьці...
Лы ўтрымалася, — нарукі Падхапілі людзі з сэрцам, I падслухала я згукі, Што бываюць перад сьмерцю...
У 1933-м яна, прадаўшы, каб набыць чыгуначны квіток, уласную бібліятэку, паехала ўсьлед за асуджаным на два гады мужам у Марыінск. Жывучы пасьля Сібіры ў Маскве, бо шлях у Беларусь быў закрыты, Яўгенія ў вайну была байцом супрацьпаветранай абароны.
Яе творчы партрэт будзе няпоўным, калі не сказаць, што спадарыня Пфляўмбаўм шмат перакладала: з ангельскай — Байрана і Джэка Лондана, з расейскай — про­зу й драматургію Чэхава і Горкага.. Калі вам давядзецца чытаць беларускія пераклады гэтых аўтараў, дзе ў якасьці перакладчыка фігуруе Лужанін, ня верце. Шкада, што я не пасьпеў запытацца ў старога, што змушала яго ўсё жыцьцё прысвойваць сабе таленавітыя жончыны пера­клады. Дзякуй богу, што хоць ня вершы.
Яўгенія Пфляўмбаўм
1.11.1908, Менск — 13.1.1996, Менск.
Пахаваная на могілках у в. Паперня, Менскі раён.
«Валеры Маракоў быў адным з самых таленавітых паэтаў 1920—1930-х гадоў. Моладзь любіла ягоную паэзію. Дзіўна, але яе чамусьці вабілі той пэсымізм, разгубленасьць. Мабыць, настрой паэзіі Маракова адпавядаў настроям чытачоў? Гэта была паэзія каханьня, надзей і расчараваньняў, адыходу ад грамадзкага афіцыёзу ў сьвет хараства, у сьвет чалавечнасьці». Цытаваная характарыстыка належыць пяру сучаснага літаратуразнаўцы зь Нью-Ерку Лявона Юрэвіча. Ня менш высока творчасьць Маракова ацэньвалі ягоныя блізкія знаёмыя й калегі.
Валеры Маракоў
Паэт Станіслаў Шушкевіч апавядаў, як цешыўся першымі паэтычнымі крокамі Маракова Янка Купала. Сяргей Грахоўскі прыгадваў, што дэбютны
зборнік Валерыя «Пялёсткі» перапісваўся ў патаемныя дзявочыя сшыткі.
Але ў друку ўсё часьцей гучалі іншыя водгукі й ацэнкі — «безнадзейны пэсымізм», «блуканьне ў нетрах упадніцтва», «стаяньне ўбаку ад сацыялістычнага будаўніцтва». Заставаўся адзін крок да палітычных абвінавачаньняў. Ад іх паэт спрабаваў схавацца ў асяродзьдзі тагачаснай менскай літаратурнай багемы, якая стварыла славуты ТАВІЗ, або «Таварыства
аматараў выпіць і закусіць». Валеры намагаўся рыфмаваць нешта патрэбнае ўладзе пра камісараў, Асінбуд і запалкавую фабрыку, але празь
дзяжурныя радкі прабівалася прадчуваньне блізкай трагедыі — і агульнанацыянальнай, і асабістай:
Шчасьлівы я, што тут жыву. Й за гэты край вясной вялікай, Быць можа, зьнімуць галаву, Праколюцъ цела вострай пікай...
У 1935-м Маракова за публікацыю вершу «Песьня перамог» на паўгоду выключаюць з Саюзу пісьменьнікаў. Тадысама адбываецца першы арышт — за ўдзел у «контрарэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі». НКВД прыяжджае й па ягонага бацьку Дзьмітрыя, царкоўнага старасту. Самога паэта зноў арыштоўваюць...
Пасьля году катаваньняў яго разам зь яшчэ дваццаць адным літаратарам расстралялі ў менскай турме на досьвітку 29 кастрычніка 1937-га. Разгляд кожнай спра­вы ў судзе займаў роўна пятнаццаць хвілінаў. У прыгарадным лесе, які пазьней стаў паркам Чалюскінцаў, зьявілася новая безыменная братняя магіла.
Бацьку паэта, Дзьмітрыя Захаравіча, пасьля вяртаньня з ГУЛАГу гэбісты бясконца — нават у восемдзесят гадоў — цягалі на допыты. Трагічны лёс выпаў і малодшым братам Валерыя — Леаніду й Уладзімеру, якія таксама сьвядома служылі Беларусі. Першага ў 1943-м застрэлілі баевікі Арміі Краёвай, другі ў 1950-я вярнуўся з савецкага канцлягеру псыхічна хворы.
У Беларусі добра ведаюць пляменьніка паэта — пісьменьніка Леаніда Маракова, які зьдзейсьніў сапраўдны подзьвіг, выдаўшы шматтомавы энцыкляпэдычны даведнік, прысьвечаны рэпрэсіям у Беларусі за два апошнія стагодзьдзі.
Валеры Маракоў
27.3.1909, в. Акагонія, цяпер у межах Менску —
29.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Як шмат у жыцьці можа залежаць ад чытаньня «правільнай» газэты!
Азякуючы «Нашай Ніве», якую выпісваў ягоны дзядзька, менскі хлопчык Антось Адамовіч ужо ў малодшых клясах заснаваў нелегальную суполку КРЫЮГ — Крыўскую Юнацкую Грамаду. Ягонымі новымі прыступкамі ў школе нацыянальнай сьвядомасьці былі славутая «Беларуская хатка», потым Белпэдтэхнікум іБДУ
У 1927-м Антон стаў сябрам літаратурнага згуртаваньня «ўзвышша», створанага Дубоўкам, Чорным,
Антон
Адамовіч
Бядулем ды іншымі тады ўжо амаль мэтрамі прыгожага пісьменства. Побач з старэйшымі паплечнікамі васямнаццацігадовы Адамовіч ня чуўся пачаткоўцам. Ужо праз год ён
надрукаваў манаграфію аб творчасьці Максіма Гарэцкага.
Але грымнулі падзеі 1930 году: у справе Саюзу вызваленьня Беларусі ОГПУ арыштавала болей за сто чалавек. Дарэчы, канчатковага адказу на пытаньне — прыдумалі гэтую арганізацыю «органы» ці рэальныя парасткі арганізаванага супраціву ўсё ж існавалі, — дагэтуль няма. Паэт Міхась Кавыль пісаў ва ўспамінах пра сябе й сяброў: «Гэта былі неаглядныя мройнікі... Паверыўшы незваротнасьці сталінскай беларусізацыі, кінуліся гуляць з агнём. Чаго вартая хоць такая дурніца, якая, бадай, паслужыла ОГПу... Ня памятаю, хто дадумаўся «перахрысьціць» СВБ, напісанае на значку Саюзу ваяўнічых бязбожнікаў, на Саюз вызваленьня Беларусі. I кансьпірацыю прыдумалі: насіць значок не на штрыфэлі пінжака, а пад штрыфэлем». Аднак арышты й прысуды за такія гульні былі сапраўдныя. Адамовіч вярнуўся з расейскай высылкі толькі ў 1938-м.
У часе нямецкай акупацыі ён уваходзіў у кіраўніцтва
Беларускага навуковага таварыства, працаваў у рэдакцыі «Беларускай газэты». Тады ім быў напісаны «Каханы горад» — твор, жанр якога Адамовіч вызначыў як «завязка раману». Штуршком да яго стварэньня было «сьвяточнае» і па-барбарску бязьлітаснае бамбардаваньне савецкай авіяцыяй Менску, што адбылося ў ноч на 1 траўня 1943 году.
У паваенныя гады Адамовіч рэдагаваў эміграцыйныя выданьні, у тым
ліку газэту «Бацькаўшчына»
і часопісы «Сакавік» і «Конадні». Ен быў адным з кіраўнікоў Беларускай службы Радыё Свабода й стваральнікаў мюнхэнскага Інстытуту вывучэньня СССР.
Найболып значныя літаратуразнаўчыя і гістарычныя працы напісаныя ім у Нямеччыне і ЗША: «Супраціўленьне саветызацыі ў беларускай літаратуры», «Бальшавізм на шляхох устанаўленьня кантролю над Беларусьсю», «Балыпавізм у рэвалюцыйным руху на Беларусі»... У дзьвюх апошніх зробленая выснова, што бальшавіцкая ідэалёгія ня мела на нашай зямлі каранёў і не карысталася падтрымкаю народу. Ужо ў XXI стагодзьдзі ў Нью-Ерку й Менску выйшлі ягоныя «Творы» і 1500-старонкавы зборнік «Да гісторыі беларускае літаратуры».
Антон Адамовіч
26.6.1909, Менск 12.6.1998, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
«Богам дадзены талент», — сказаў пра яго ў свой час Кузьма Чорны. Высокіх ацэнак заслужыў ён і ў такога аўтарытэта, як Максім Гарэцкі. Як быццам пакепліваючы з гэтага, біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменьнікі» зьмясьціў пра аднаго з найталенавіцейшых нашых празаікаў даваеннага часу Лукаша Калюгу ці не найменшы трыццацірадковы артыкульчык — прынамсі, меншы за прысьвечаныя пачаткоўцам.
Надзвычай чуйны да мовы, ён яшчэ ў школе запісваў пачутыя ў родных мясьцінах словы й выразы і пасылаў
Лукаш Калюга
ix у Інбелкульт. Першае апавяданьне надрукаваў у васямнаццаць.
Жыцьці пісьменьнікаў тады былі неверагодна імклівыя й насычаныя — ні-
быта прадчуваючы блізкія трыццатыя, нехта спрэсоўваў пяць гадоў у адзін. Цягам 1928-га часопіс «Узвышша» друкаваў першую аповесьць дзевятнаццацігадовага Калюгі «Ні госьць, ні гаспадар» — пра чалавека, што перастаў адчуваць сябе сваім на сваёй жа зямлі. У наступным годзе ён ужо сябра літаратурнага аб’яднаньня «Узвышша» — поплеч з самімі Кузьмой Чорным, Уладзімерам Дубоўкам, Зьмітраком Бядулем...
У 1931-м — публікацыя аповесьці «Нядоля Заблоцкіх», адметнай прыёмам гэтак званага міталягічнага рэалізму, і — адлічэньне з пэдтэхнікуму як «узвышанскага лазутчыка й пачынаючага нацдэма». Праз два гады яго ўжо вялі на першы допыт...
Скрыжаваньне менскіх вуліцаў Энгельса і Савецкай. Другая палова 1930-х гадоў
У пяцігадовай высылцы ва ўральскім Ірбіце Лукаш працягваў пісаць аповесьці — «Зоры Вам Вядомага гораду», «Дзе косьці мелюць», «Утрапеньне» — і ўзяўся за раман «Пустадомкі», ня ведаючы, але, магчыма, здагадваючыся, што яны пабачаць сьвет толькі праз паўстагодзьдзя.
У 1935-м яго зноў арыштавалі.
Праз два гады куля бальшавіцкага ката спыніла жыцьцё маладога таленту, падстрэліўшы яго на самым узьлёце.
Лукаш Калюга (ад нараджэньня Канстанцін Вашына)
27.9.1909, в. Скварцы, цяпер Дзяржынскі раён —
5.10.1937*, Чалябінская вобл., Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
* Дату й месца сьмерці Лукаша Калюгі ўдакладніў у сваім энцыкляпэдычным даведніку «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794— 1991» Леанід Маракоў. Ува ўсіх ранейшых даведніках і энцыкляпэдыях гэтыя зьвесткі памылковыя.
Хто сярод беларусаў ня чуў імя паэта Сяргея Законьнікава? Дасьледнікі ж гісторыі прыгожага пісьменства ведаюць, што ў нашай літаратуры быў яшчэ адзін паэт з дакладна такім самым імем і прозьвішчам, які, праўда, узяў сабе псэўданім — Сяргей Ракіта.
Старэйшы сын у сялянскай сям’і з Дубровеншчыны, ён быў для роднае вёскі своеасаблівым вакном у вялікі сьвет: прывозіў з Гомелю, дзе працаваў у «Палескай праўдзе», а потым зь Менску, дзе вучыўся ў Інстытуце журналістыкі, беларускія кнігі й часопісы, а разам зь імі — навіны пра будаўніцтва новага, справядлівага
Сяргей Ракіта
жыцьця. Малады паэт, як і болыпасьць яго тагачасных калегаў, верыў у ідэю стварэньня «новага мастацтва», супрацыіастаўляў «ганебнае ўчора» «шчасьліваму сёньня». Яшчэ больш сьветлай
выглядала прышласьць:
Энтузіязм ня зьмераць Баромэтрам плякатаў, праграм.
У будучнасьць шчасная вера
Аадзена нам...
Між тым будучнасьць была ўжо зусім блізка. У 1936-м Сяргея Ракіту арыштавалі. Адным з пунктаў абвінавачаньня стаўся яго выступ у абарону Янкі Купалы на пісьменьніцкім сходзе. Другім — скептычныя выказваньні наконт
калгасаў. Гэтыя «злачынствы» пацягнулі на дзесяць гадоў канцлягераў. Дарэчы, Ракіта быў адным зь нямногіх,
хто, нягледзячы на катаваньні, не прызнаў свае віны й адмовіўся сьведчыць супраць сяброў.
Паводле афіцыйнае вэрсіі, ён загінуў на лесапавале, але захавалася сямейная легенда, быццам Ракіта быў расстраляны за тое, што ўзначаліў бунт палітзьняволеных, якія прасілі адправіць ix на фронт.
Легенду гэтую расказаў мне родны пляменьнік Сяргея Ракіты Сяргей Законьнікаў, які прызнаецца, што стаў паэтам ня без уплыву гісторыяў пра дзядзьку.
Сяргей Ракіта (ад нараджэньня Законьнікаў) 15.10.1909, в. Піцьвінава, цяпер Дубровенскі раён — 23.3.1942 (?), станцыя Сухабязводнае, Горкаўская вобл., Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Вы ўяўляеце, як прыемна вадроўніку зь Беларусі, што ўсяго на тыдзень ггрыехаў у ЗШ А, выпадкова сустрэць на ранішнім Мангэтане добрую знаёмую?
Асабліва калі яна — родная пляменьніца Івана й Антона Луцкевічаў і бабуля сьпевака Данчыка Яніна Каханоўская, якую, маленькую, вазіў на сабе «конік» Максім Багдановіч.
Яе мама Эмілія хадзіла ў тую самую школу, што і царскія дочкі.
Яніна вучылася ўжо ў савецкай школе, але беларуская незалежніцкая атмасфэра ў сям’і зводзіла на Hiшто ўсе спробы ідэалягіч-
Яніна
Каханоўская
ных прышчэпак.
Апынуўшыся ўлетку 1950-га ў нью-ёрскім Гарле­ме, Яніна ня ведала ні сло­ва па-ангельску і мусіла зарабляць на жыцьцё цяжкай працай, але, паводле ейных словаў, тысячы кілямэтраў, што аддзялялі яе ад віжоў, арыштаў і начных расстрэлаў, былі больш чым дастатковаю кампэнсацыяй.
Напэўна, я яшчэ не сустракаў на сваім шляху жанчыны, якая ўмела б мацней за спадарыню Яніну любіць і шанаваць жыцьцё й цаніць усе яго вялікія й маленькія радасьці.
Яна мела багатае рамантычнае мінулае.
Яна сябравала з Натальляй Арсеньневай.
Я на любіла падарожнічаць і ўжо на дзясятым дзясятку наведала праскую кавярню «Чартоўка», пра якую вычытала ў маёй кнізе.
Яе кватэрка ў Іст-Вілідж здавалася музэем, а бібліятэка складалася з адных рарытэтаў, зь якіх мне засталіся на памяць прыжыцьцёвае парыскае выданьне ўспамінаў Івана Буніна і «Граскі дзёньнік» Галіны Кузьняцовай.
Яна добра малявала і рабіла ілюстрацыі да некалькіх беларускіх кніжак. Найлепей у яе атрымліваліся вядзьмаркі — спакусьліва прыгожыя й, напэўна, добрыя — такія, да якіх належала сама.
Данчык, які без улюбёнай бабулі, відаць, быў бы зусім ня тым, кім мы яго ведаем і любім, пісаў, што візытоўкаю яе незалежнай і шчодрай душы заўсёды бы­ла ўсьмешка.
Што яна ніколі ня мела даўгоў.
Што пагарджала алькаголем і тытунём, бо — хоць зусім не была пурытанкай — лічыла, што яны пазбаўляюць чалавека свабоды.
Што ў апошнія гады любіла глядзець містычны трылер «Зялёная міля».
На сваё 90-годзьдзе яна вальсавала ў сьвяточнапрыцемнай рэстараннай залі. Сотні прысутных сяброў і родных верылася, што ў сто гадоў яна гэтаксама закружыцца ў танцы — па-птушынаму лёгкая, элегант­ная, бездакорна апранутая.
Я вельмі чакаю кнігу, якую напіша пра сваю бабу­лю Данчык.
Яніна Каханоўская (ад нараджэньня Шабуня) 26.11.1909, Менск — 16.7.2005, Нью-Ёрк, ЗША. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Яму прысьвечаная адна з апошніх прыжыцьцёвых публікацыяў Янкі Брыля — невялікі, афарбаваны лёгкім усьмешлівым сумам успамін пра трохі старэйшага земляка, які ў трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя быў у мястэчку Турэц гарманістам — найгалоўнейшым для тутэйшых падшыванцаў музыкам у духавым аркестры пажарнай каманды.
Яго клікалі Пятро Конюх, і ён ня толькі зухавата выцінаў на гармоніку, але і ўражваў сваім голасам прыхаджанаў мясцовай царквы, «а калі выходзіў з клірасу да аналою й урачыста чытаў магутным басам
Пятро
Конюх
«Апостала», рэчытатыў быў такі, што вісюлькі панікадзіла дрыжалі, гайдаліся й пазвоньвалі...».
Праз колысі гадоў ягоным басам захапляліся ўжо жаўнеры й афіцэры поль-
скай арміі генэрала Андэрса, у якой Пятро ваяваў з нацистам! У 1945-м ён атрымаў вайсковую стыпэндыю, каб дасканаліць свой талент у Рымскай Акадэміі мастацтваў.
Неверагодная шырыня галасавога диапазону, яго тэмбравая афарбоўка і моц дазвалялі яму выконваць вядучыя партыі ў «Фаўсьце» Ш. Гуно, «Барысе Гадунове» М. Мусарскага, «Доне Карласе» Дж. Вэрдзі. Нейкі час Пятро Конюх выступаў у Італіі й гастраляваў па Эўропе, а потым атабарыўся ў Амэрыцы. Безь ягонага магутнага басу амаль трыццаць гадоў немагчыма было ўявіць знакамітага на эміграцыі Хору данскіх казакоў.
Пятро Конюх перамагаў на Міжнародным конкурсе вакалістаў у Рыме, выкладаў сьпевы ва ўласных школах у Гамбургу і Нью-Ерку, але ніколі не забываў Беларусі: сьпяваў па-беларуску, ліставаўся з Рыгорам Ширмам і Янкам Брылём...
Аднойчы мяне запрасілі на сьвята апошняга званка ў Турэцкую беларускую школу. Неспадзявана для
настаўнікаў тудысама без папярэджаньня заявіўся і загадчык мясцовага райана (дарэчы, адзіны, хто на ўрачыстай лінейцы выступіў па-расейску). Гасьцей паводле завядзёнкі запрасілі потым на пачостку, падчас якой маладая выкладчыца гісторыі начала распытваць мяне, як палачаніна, пра Сьвятую Эўфрасіньню й заснаваны ёю манастыр.
Пачуўшы, што ў гады майго дзяцінства ў Крыжаўзьвіжанскім саборы зачыненага манастыра паселеная ў кельлях набрыдзь (гэта пра
яе была тады такая песень-
ка: «Мой адрес — не дом и не улица, мой адрес — Со­ветский Союз») трымала сьвіней, настаўніцы завойкалі й захіталі галовамі. «Затое ў людзей было мяса», — жуючы пханую пальцам каўбаску, заўважыў загадчык райана.
Ня вельмі спадабалася яму й размова пра Пятра Ко­нюха: маўляў, эмігрант, адпалы ліст. Я востра пашкадаваў, што ня маю з сабою запісу, дзе бас Конюха сьпявае «Магутны Божа», і весела падумаў: пачуўшы яго, гэты раённы начальнік мог бы затрымцець, як тыя згаданыя Бры-
лём вісюлькі ў панікадзіле.
Пятро Конюх
8.3.1910, мяст. Турэц, цяпер Карэліцкі раён —
14.7.1994, Сэйнт-Кэтэрынз, правінцыя Антарыё, Канада. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Яна — сярод тых нямногіх людзей, безь якіх я ня стаў бы самім сабою. Скажу нават болей: я — вядома, з разуменьнем усёй пралеглай паміж намі бездані гадоў — быў закаханы ў яе.
Яшчэ й цяпер калі-небудзь у зімовую раніцу, на хісткай мяжы явы і сну, магу ўсьцешана падумаць: перад Калядамі наеду да Бабулі. Так мы называл! яе ў размовах і лістах з аглядкаю на «товарища майора». Зрэшты, мяркую, што нашыя куратары з «органаў» цудоўна ведалі: Бабуля — гэта Ларыса Геніюш.
Тады, у задушлівыя 1970-я, кожная паездка з майго Полацку ў яе Зэльву, дзе нязломная грамадзянка БНР Ларыса жыла пасьля лягераў у свау-, . ёй абторканай мікрафонамі
1СН1ЮШ хаце, была прыступкаю ўзыходжаньня — да сябе, да Беларусі, да Свабоды.
Гаворкі далёка за поўнач, у якіх адкрываўся яе пакутніцкі змагарскі шлях...
Вершы, якія сьціскалі сэрца й будзілі розум: Воля — ня тое, што рукі разъвяжуцъ, зьменяцъ на большую клетку малую. Воля — ня тое, што вольны, ты, скажуць.
Воля — то воля, якую адчую...
Яе першы, выдадзены ў 1942-м, паэтычны зборнік «Ад родных ніў», пасьля якога аўтарка трапіла на допыт у гестапа, бо не напісала ні радка пра «вялікага фюрэра».
Кніжка пабачыла сьвет у Празе, дзе Геніюшы — Ла­рыса й Янка, яе муж-мэдык — жылі ад другой паловы трыццатых гадоў. Яна брала ўдзел у працы беларускага Ураду на эміграцыі, а ў 1943-м стала Генэральным сакратаром БНР, захаваўшы й пераправіўшы ў бясьпечнае месца найкаштоўнейшую частку яе архіву.
Забароненыя імёны: Васіль Захарка, Кастусь Езавітаў, Натальля Арсеньнева... Крамольныя кнігі, якія мы прывозілі й таемна памнажалі на дапатопнай капіявальнай машыне... Старонкі ўспамінаў, якія выйдуць у 1993-м пад назваю «Споведзь» і апякуць усе беларускія душы...
...У краіне незалежнай
і дэмакратычнай разьвітаньне з адной з найталенавіцейшых яе паэтак сталася б днямі народнага смутку. У Беларусі гэтая падзея ў красавіку 1983-га прамінула амаль непрыкметна. На пару дзясяткаў інтэлігентаў і былых сулягернікаў Ларысы Антонаўны, што прыехалі ў Зэльву, прыпадала, відаць, разы ў два болей людзей у цывільным на чорных «волгах» з нумарамі ці ня ўсіх абласьцей рэспублікі. Але як бы ні называлася ў іх гэ­тая апэрацыя, выканаць свой плян ейным кіраўнікам не ўдалося. Спробы змусіць людзей везьці труну й вялікі драўляны крыж на машыне былі марныя. Увесь няблізкі шлях да зэльвенскіх кладоў спадарыню Ларысу несьлі на руках. Сьледам ішла ўся Зэльва.
Над сьвежай магілай я чытаў напісаны на сьмерць паэткі верш Сержука Сокалава:
Пасьля нягод, чужыны, ператрусак, Пасьля таго, пра што маўчаць гады, Вы здолелг між іншых беларусак Застацца Веларускай назаўжды.
Ларыса Геніюш
9.8.1910, хутар Жлобаўцы, цяпер Ваўкавыскі раён —
7.4.1983, Зэльва.
Думаючы пра трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя, я почасту пытайся ў сябе, як бы сам жыў і паводзіўся ў тым часе. Адказы неадназначныя, хоць арышт і зьняволеньне выглядаюць непазьбежнымі. Якраз у такім чаканьні, відаць, і жылі тады нашыя папярэднікі — беларускія літаратары, зь якіх празь некалькі гадоў на волі засталіся адзінкі...
У 1929-м, быццам у адказ на распачатыя ў Менску
арышты, Зьмітраку Астапенку прысьнілася лунаньне над Домам ураду бел-чырвона-белага сьцягу. Паэту заставалася яшчэ чатыры гады волі.
Зьмітрок Астапенка
Ён быў неардынарнай асобаю, якая прываблівала і сяброў, і, вядома, супрацоўнікаў «органаў»: вывучаў замежныя мовы; чытаў у арыгінале Гайнэ й Міц-
кевіча; чамусьці цікавіўся фізыкай, тлумачачы гэта працаю над фантастич­ным раманам (які — «Вызваленьне сіл» — сапраўды быў напісаны і стаўся адным зь першых у нашай літаратуры навукова-фантастычных твораў). Ен лічыў сябе пралетарскім пісьменьнікам, але адначасна казаў калегам пра намер уцячы ў Заходнюю Беларусь, каб «пісаць, што яму хочац-
ца, а не выконваць сацыяльны заказ партыі». Апрача таго, у ОГПУ прыходзілі сыгналы, што Зьмітрок з прыяцелямі слухае ў сваёй кватэры варожыя радыёгаласы.
У 1933-м ён быў засуджаны на тры гады высылкі. Пісьменьнік Ян Скрыган, які адбываў разам з Астапен-
кам пакараньне ў Сіблягу, пісаў пра ягоныя дзіўныя паводзіны, у прыватнасьці, пра пытаньні, ці ня хоча ён, Скрыган, пабываць у Нямеччыне. Усё гэта мела пад сабою нейкія падставы, бо Астапенку вызвалілі датэрмінова, дазволіўшы працаваць у Маскве. Але замест Нямеччыны ў сярэдзіне трыццатых ён зноў апынуўся за кратамі. Толькі пасьля шасьці месяцаў бясконцых допытаў-«канвэераў» і катаваньняў Зьмітрок «згадаў», што ў сваёй контрарэвалюцыйнай арганізацыі яны абмяркоўвалі жыцьцё ў вольнай капіталістычнай Беларусі, а ён прыдумаў штрафаваць там за карыстаньне расейскай мовай. Такія злачынствы заважылі на восем гадоў пазбаўленьня волі.
У часе вайны паэта, нягледзячы на ягоныя ўцёкі зь лягеру (праўда, тайга й маразы змусілі туды вярнуцца) зноў вызваляюць з дазволам жыць у Маскве.
У 1943-м Астапенка пісаў:
Паклянёмся любіць наш край!
Паклянёмся, што ў нашыя сэрцы Не ўкрадзецца ні страх, ні адчай, Hi спалох немінучае сьмерці...
Праз год у складзе трупы выведнікаў ён быў перакінуты ў Славаччыну і, паводле афіцыйнае вэрсіі, там загінуў. Але былы аднакурсьнік і сябра Аркадзь Куляшоў сьцьвярджаў, што бачыў яго пасьля вайны ў маскоўскім натоўпе... Калі так, то паэт меў шанец дажыць да таго часу, калі ягоны сон пра наш сьцяг над Домам ураду стаўся яваю, а магчыма, і датуль, калі гэта зноў начало нам толькі сьніцца.
Зьмітрок Астапенка
27.11.1910, в. Сяргееўка, цяпер Шумяцкі раён, Смаленшчына — кастрычнік 1944 (?), Славаччына.
Ці магчыма назваць нейкую іншую вучэльню, якая дала б Беларуси — дый сьвету! — столькі выбітных асобаў, як Віленская беларуская гімназія? (Жахлівай недарэчнасьцю выглядае тое, што мы дагэтуль ня маем прысьвечанай ёй кнігі.)
Там, у старадаўніх Базыльянскіх мурах, пачынаў свой шлях да навукі й вядомасьці і Вітаўт Тумаш, які потым студыяваў мэдыцыну ў Віленскім унівэрсытэце.
Вітаўт Тумаш
«3 прафэсіі ён быў лекарам і адначасна, з натуры, туманістам», — напісала пра яго ў сваіх успамінах дзяячка нашай эміграцыі Раіса Жук-Грышкевіч, якая студэнткай пазнаёмілася з Тумашам на экскурсіі ў Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча.
Спадарыня Раіса сьцьвярджае, што празь Вітаўтавы рукі прайшлі ўсе
заходнебеларускія паэтычныя зборнікі Максіма Танка. «Танк мае здольнасьці, а я — веды», — казаў Тумаш. Ен жа адрэдагаваў і першую, праскую, кнігу «Ад родных ніў» Ларысы Геніюш.
Беларуская энцыкляпэдыя паведамляе, што некалькі месяцаў у 1941-м ён быў бурмістрам Менску. Раіса ЖукГрышкевіч згадвае, што ў чэрвені таго году доктара Тумаша, які тады быў у Бэрліне, арыштавалі й прывезьлі ў Менск з катэгарычным, пад пагрозаю зьняволеньня, загадам стварыць адміністрацыю гораду і не дапусьціць там эпідэміяў.
Праз чатыры месяцы ён здолеў адмовіцца ад паса-
ды і зьехаць.
На эміграцыі Тумаш стаў адным з стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку, рэдагаваў ягонае выданьне «Запісы» й газэту «Беларус».
Усясьветную славу сярод беларусазнаўцаў прынесьлі Вітаўту Тумашу дасьледаваньні жыцьця й дзейнасьці
Францішка Скарыны. Аднак у БССР ягоныя бліскучыя, часам сэнсацыйныя працы (яны друкаваліся пад псэўданімам Сымон Брага) дзесяцігодзьдзямі вывучалі пераважна «скарыназнаўцы» з КГБ.
Нават уляўраныя служкі Кліё толькі рызыкоўнымі неафіцыйнымі шляхамі маглі атрымаць такія найцікавейшыя Тумашавы публікацыі, як «Скарына ў Падуі» або «Кнігі Ска­рыны на захадзе Эўропы ў пару ягоную і сяньня».
Вянцом саракагадовай працы стаўся выдад-
зены ў ЗША найгрунтоўнейшы даведнік «Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. XVI—XX», што налічвае больш за 2500 пазыцыяў.
Прэзэнтацыя кнігі адбывалася ў Нью-Ерку, калі аўтар ужо змог атрымаць віншаваньні зь Беларусі. Пэўны час у паветры насілася так і нязьдзейсьненая ідэя наданьня Тумашу годнасьці доктара honoris causa Полацкага ўнівэрсытэту.
Вітаўт Тумаш
20.12.1910, в. Сьпягла, цяпер Вялейскі раён —
30.4.1998*, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
* Ва ўспамінах Раісы Жук-Грышкевіч падаецца іншая дата сьмерці Вітаўта Тумаша — 27.4.1998.
Сёньня ягоная родная вёска вядомая ў Беларусі ды й за яе межам! сваім Музэем матэрыяльнай культуры. Калі-небудзь там абавязкова зьявіцца й экспазыцыя, прысьвечаная ўладзімеру Дудзіцкаму.
У 1927-м Дудзіцкі, велізарны ўплыў на якога мела маці — вядомая на ўсё навакольле сьпявачка, паступіў у Менскі беларускі пэдтэхнікум, дзе вучыліся ледзьве ня ўсе тагачасныя маладыя паэты й празаікі. 3 гэтае прычыны тэхнікум меў неафіцыйны назоў — Беларускі ліцэй. Там сапраўды панаваў дух нацыянальнага Адра-
джэньня.
Уладзімер Дудзіцкі
Там часта выступал! Янка Купала й Якуб Колас, перад якімі ўладзімер чытаў свае першыя вершы.
У адну зь лютаўскіх начэй 1933-га Дудзіцкага арыштавалі як «нацдэма». Ен атрымаў тры гады канцлягеру.
Тадысама быў зьнішчаны ягоны першы паэтычны зборнік «Песьні і думы».
У гады вайны ўладзімер Дудзіцкі шмат сілаў і часу аддаў асьветніцкай працы ў аддзеле культуры Менскай гарадзкой управы і ў Беларускім культурным згуртаваньні.
Эмігранцкія дарогі паэта прайшлі празь Нямеччыну, Аўстрыю, Гішпанію, Паўночную й Паўднёвую Амэрыку.
Ен узначальваў управу Аб’яднаньня беларусаў Вэнэсуэлы, натхнёна працаваў у Беларускай службе Радыё Свабода.
У 1956-м, у перадачы, прысьвечанай вугорска-
му антыкамуністычнаму паўстаньню, ягоны голас, прабіваючыся праз савецкія глушылкі, казаў:
«Праўда —• непераможная й неўміручая! Яна выходзіць сёньня з-пад жалобных сьцягоў разьбітай Вугоршчыны й напаўняе вялікім гневам сэрцы і воль­ных, і паняволеных камунізмам народаў і абяцае сьвету свабоду».
Друкаваўся Дудзіцкі нячаста, але ўсё, што выходзіла з-пад ягонага пяра — паэзія, проза, успаміны, — пазначанае пячаткаю таленту. Яго сэрца было з тых, што найболын востра й трагічна перажываюць расстаньне з Радзімай.
Ня першы раз і не апошні, мусщъ, бамцъ душа, і рады не дасі.
Сънщёся мне вы, рэкі Беларусі, і ты, журботная аз'ёраў сінь...
Урэшце душа ня вытрымала. На пачатку сямідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя Дудзіцкі вырашыў вярнуцца ў Беларусь. I — бясьсьледна згінуў.
Найверагодней, таямніца ягонага зьнікненьня будзе раскрытая будучымі дасьледнікамі архіваў КГБ.
У друку раз-пораз зьяўляліся зьвесткі, што чалавека з прозьвішчам Дудзіцкі сустракалі ў мардоўскіх лягерах.
У сярэдзіне 1990-х Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку выдаў важкі том твораў Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням». У прадмове літаратуразнаўца Лявон Юрэвіч піша: «Да беларускага чытача вярнуўся выдатны пісьменьнік».
Уладзімер Дудзіцкі (ад нараджэньня Гуцька)
8,1.1911, в. Дудзічы, цяпер Пухавіцкі раён.
Дата, а таксама месцы сьмерці й пахаваньня невядомыя.
Той, каму давялося хоць колькі дзён пражыць пад гасьцінным дахам Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане, пагодзіцца, што прысутнасьць колішняга яе рэктара архімандрыта Льва Гарошкі адчуваецца там на кожным кроку.
I ў беларускай грэка-каталіцкай царкве Сьвятых Пятра й Паўла на Holden Road. I ў залях Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны (яе асноваю, дарэчы, сталі кніжныя й рукапісныя зборы айца Льва). I на лугавіне пры тамтэйшым Доме марыянаў, дзе архімандрыт любіў, успамінаючы юнацтва, памахаць
Леў Гарошка
касой.
Ен вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі й Львоўскай духоўнай акадэміі, студыяваў тэалёгію ў Інсбруку, выдаваў беларускі малітоўнік у Рыме, кіраваў лёнданскай Беларус­кай школай імя Сьвятога Кірылы Тураўскага і Бела­рускай сэкцыяй Радыё Ватыкан.
Толькі чалавек зласьлівы ці абыякавы назаве ягоны шлях пакручастым. Гэта было плаваньне карабля, які ведае, у якую гавань кіруецца, а таму спадарожныя вятры начуюць у ягоных ветразях.
Асноўнай тэмаю сваіх навуковых дасьледаваньняў Гарошка рабіў ролю царквы — найперш грэка-каталіцкай — у кансалідацыі й нацыянальным адра-
джэньні беларусаў, якіх сьвецкія і духоўныя ўлады Расеі й Польшчы разглядалі як галоўны аб’ект іх асымілятарскай палітыкі.
Бліскучая адукацыя і валоданьне дзесяцьцю мовамі ўводзілі айца Льва ў асяродзьдзе эўрапейскай духоўнай эліты, дзе ён ніколі не пакутаваў ні на якія застарэлыя беларускія ком­плексы.
Найлепшым сьведчаньнем гэтаму ёсьць выдаваны ў Парыжы, а затым у Лёндане часопіс «Божым Шля­хам», шматгадовым рэдактарам якога быў Гарошка.
Яго зямная сьцежка
Значная частка жыцьця айца Льва Гарошкі прайшла ў Парыжы
абарвалася падчас апэрацыі ў парыскім шпіталі. «Жыў, як леў, а памёр, як ягнё», — пісаў у разьвітальным слове наш грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч.
Дасьціпны востры розум Льва Гарошкі доўжыць сваё жыцьцё ў ягоных кнігах: «Сьвятая ЭўфрасіньняПрадслава Полацкая, патронка Беларусі» (Парыж, 1950; Менск, 1996), «Навука і рэлігія» (Рым, 1977), «Пад зна­кам «рускае» і «польскае» веры» (1990).
Леў Гарошка
11.3.1911, в. Трашчычы, цяпер Карэліцкі раён —
8.7.1977*, Парыж, Францыя.
Пахаваны на лёнданскіх могілках Сьвятога Панкраца.
У Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі падаецца памылковая дата
сьмерці Льва Гарошкі.
Ягоны ўпэўнены дэбют у дваццаць гадоў абяцаў надзвычай цікавы працяг. Аднак неўзабаве Пётра атрымаў першыя ўражаньні з тых, што пазьней стануць асноваю аўтабіяграфічнага апавяданьня «Каляды
Пётра Сыч
на чужыне».
Каляды 1939-га малады літаратар сустракаў у Віленскай турме НКВД, Каляды 1940-га — у лягернай бальніцы пад Варкутой, а Каляды 1942-га — у ірацкай пустэльні... На той час Пётра Сыч служыў у польскай армй генэрала Андэрса, у складзе якой браў удзел у баях з гітлераўцамі на Апэнінах, у тым ліку і ў вядомай бітве пад Монтэ-Касына, дзе палеглі сотні беларусаў.
Пасьля вайны Пётра працаваў на Радыё Свабода. У адным з сваіх нарысаў ён з пранізьлівай шчырасьцю казаў слухачам на далёкай радзіме: «Мы — як нашыя птушкі ў выраі: гнёздаў ня ўём — павароту чакаем. Ярдань ці Ніл, Тыбар ці Тэмза, Амазонка ці Гудзон шумяць нам разьліўным Нёманам, сьветлай Дзьвіной...»
Беларускія магілы на вайсковым нэкропалі Монтэ-Касына
Аповесьць «Сьмерць і салаўі. Успаміны афіцэрабеларуса з-пад Монтэ-Касына», што з працягам друкавалася ў мюнхэнскай эміграцыйнай газэце «Бацькаўшчына», сталася самым значным ягоным творам. Над апошнімі старонкамі Пётру напаткаў заўчасны і, на маю думку, загадкавы скон ■— ён хварэў і раптоўна памёр ад зробленага мэдсястрой уколу.
Тэты я таямнічыя сьмерці або зьнікненьні нашых эмігрантаў выцягваюцца ў вусьцішны ланцужок: паэт Хведар Ільяшэвіч
(аўтамабільная катастрофа), супрацоўнік Радыё Свабода Леанід Карась (відавочнае забойства), літаратары ўладзімер Дудзіцкі, таксама свабодавец, і Мікола Цэлеш (бясьсьледныя зьнікненьні)...
Некалькі заключных абзацаў аповесьці «Сьмерць і салаўі» дапісаў сябар і аднапалчанін аўтара Вінцэнт Жук-Грышкевіч, у 1970—1982 гадах — старшыня Рады БНР.
Ужо ў нашыя дні аповесьць была перавыдадзеная Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
«Маё першае ўражаньне з-пад Монтэ-Касына, — піша Пётра Сыч, — было лірычнае: разбушаваная італійская вясна, пунсовыя макі й звар’яцелыя салаўі...»
Петра Сыч
18.1.1912, в. Батурына, цяпер Вялейскі раён —
20.6,1964, Мюнхэн, Нямеччына.
Ці ведаеце вы, што абрэвіятура БССР мае прынамсі яшчэ адну расшыфроўку — Будуйце Самі Сваё Рабства? Гэтак прачыталі яе некалькі беларускіх інтэлігентаў, што чакалі вырашэньня свайго лёсу ў камэры менскай турмы НКВД. Сярод іх быў і дваццацігадовы выпускнік пэдагагічнага тэхнікуму Аўген Калубовіч.
У вольны ад допытаў час вязьні працягвалі крамольныя практыкаваньні, складаючы «канстытуцыю» рэспублікі.
«Ганаровае права мець грамадзянства БССР належыць дзьвюм катэгорыям жыхароў: тым, хто ўжо
Аўген Калубовіч
арыштаваны, і тым, хто будзе арыштаваны. Дзяржава ўрачыста гарантуе: права на працу — у вынайдзеных Леніным і Сталіным канцлягерах; права на адпачынак — у спэцыяльна абста-
ляваных дамох адпачынку, якія капіталістычная прапаганда называе турмамі; права на сьмерць — ад кулі ў патыліцу...»
Ішоў ня 1937-ы, а «ўсяго» 1930-ы. Таму Аўген атрымаў толькі тры гады Сібіры, а вярнуўшыся ў Менск, пасьпеў скончыць пэдынстытут і нават працягнуць у наркамаце асьветы сваю пачатую ў ГУЛАГу працоўную біяграфію.
У гады нямецкай акупацыі ён быў старшынём Беларускага культурнага згуртаваньня, выступаў з асноўным рэфэратам на Другім Усебеларускім кангрэсе, які пацьвердзіў вернасьць ідэалам 25 сакавіка 1918 году.
На эміграцыі ён выкладаў у гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне, уваходзіў у склад Рады БНР, стварыў Беларускую нацыянал-дэмакратычную партыю.
Калубовіч — знаны дасьледнік беларускай мінуўшчыны, мовы й літаратуры. Ен стаў пачынальнікам вывучэньня гісторыі нашай эміграцыі, вылучыўшы восем яе хваляў. Яго пяру належаць апублікаваныя на эміграцыі кнігі «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства» ў двух
Зь сябрамі-пісьменьнікамі. Зьлева направа: Аўген Калубовіч, Рыгор Няхай, Алесь Бачыла, Пімен Панчанка. Канец 1930-х гадоў
тамах, «Айцы БССР і іхны лёс», «На крыжовай дарозе». Апошняя разам з зборнікам твораў Калубовіча «Крокі гісторыі» была выдадзеная на пачатку 1990-х і ў Менску.
Выданьні спадара Аўгена я з радасьцю пабачыў у публічнай бібліятэцы Кліўлэнду. Жыхаром гэтага амэрыканскага гораду, дзе існуе шматлікая й уплывовая калёнія эмігрантаў зь Беларусі, ён доўгі час быў — і назаўсёды застаўся на мясцовым беларускім нэкропалі.
Аўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі)
5.3.1912*, в. Ціхінічы, цяпер Рагачоўскі раён —
25.5.1987, Кліўлэнд, штат Агаё, ЗША.
Пахаваны на беларускай частцы кліўлэндзкіх могілак Рывэрсайд.
* Жонка Аўгена Калубовіча пісьменьніца Аляксандра Саковіч сьцьвярджала, што насамрэч ён нарадзіўся ў 1910 годзе. Такая ж дата на надмагільным помніку.
Пятро Бітэль
На самым досьвітку сваіх літаратурных заняткаў я надрукаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» апавяданьне «Двойка». Ягоны герой, шасьціклясьнік зь вясёлай мянушкаю Шкілет, выславіўся тым, што ў творы на зададзеную тэму — «Самы памятны дзень лета» — насуперак парадам настаўніцы напісаць пра экскурсію ў Маскву або пра касьцёр у піянэрскім лягеры, распавёў аб тым, як, выпрабоўваючы сьмеласьць, шукаў уначы на вясковых кладах магілу свайго дзеда.
У выніку ў апавяданьні Шкілет атрымаў «дваяк», а аўтар, гэта значыць я, у рэальным жыцьці быў усьцешаны перасланым з рэдакцыі дзясяткам лістоў абураных настаўнікаў, што баранілі гонар мундзіру. Самы рэзкі і, я сказаў бы, самы таленавіты з водгукаў належаў пяру выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Вішнеўскай школы з Валожыншчыны. «За такі твор я сам, не вагаючыся, паставіў бы ўладзімеру Арлову «двойку», — выносіў прысуд невядомы мне Пятро Бітэль.
Так — спачатку завочна — я й пазнаёміўся зь ім, чалавекам, у лёсе якога адбіліся многія трагічныя беларускія падзеі XX стагодзьдзя.
Пятро атрымаў добрае нацыянальнае ўзгадаваньне ў вядомай Барунскай настаўніцкай сэмінарыі.
У 1939-м афіцэр польскага войска Бітэль трапіў у савецкі палон, але трагедыя Катыні абмінула яго...
Аднак гэбісты ўсё адно прыйшлі па беларускага патрыёта, які ў паваенны час, ня маючы магчымасьці працаваць настаўнікам, быў праваслаўным сьвятаром.
Да вызваленьня ў сярэдзіне 1950-х ён пасьпеў адседзець пяць зь дзесяці адмераных савецкім судом канцлягерных гадоў. Кемерава — Омск •— Джэзказган. Лесапавал —■ будоўлі сацыялізму — медныя капальні. Але, дзе б ні цягнуў тэрмін Бітэль, паўсюль яго атулялі глыбокая павага
й любоў палітзьняволеныхбеларусаў. Сябры, часам разьлічваючыся сваёй пайкаю, здабывалі яму магчымасьць не ісьці на працу, а, седзячы ў прыцемным кутку бараку, перакладаць на беларускую мову Адама Міцкевіча. На абгортачнай паперы Бітэль перастварыў «Пана Тадэвуша», «Конра­да Валенрода» і «Гражыну». (Бітэлеў пераклад «Пана Тадэвуша» быў выдадзены Беларускім фондам культу­ры да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча.)
У Саюз пісьменьнікаў нас прымалі адначасова. Бітэль падараваў мне сваю кнігу паэмаў, што ўразілі
Пятро Бітэль з жонкаю Нінай і дочкамі Алай і Ліяй
гістарызмам мысьленьня
і напружанай пульсоўнай энэргетыкай. Я падпісаў яму сваю першую кніжку апавяданьняў і колькі дзён лавіў сябе на тым, што чакаю ліста, дзе спадар Пятро зноў паставіць мне «двойку». Але тым разам пранесла. Наступныя кнігі таксама атрымлівалі ад яго адзнакі, вышэйшыя за два балы.
Трапіўшы ў Вішнева, наведайце апошні прыстанак Пятра Бітэля, нязломнага беларуса, які нават у лягерным пекле натхнёна служыў сваёй музе.
Пятро Бітзль
19.6.1912, мяст. Радунь, цяпер Воранаўскі раён —
18.10.1991, Маладэчна.
Пахаваны ў мяст. Вішнева, Валожынскі раён.
Вельмі шкадую, што не пасьпеў пазнацца зь ім, хоць мы ня раз бывалі на адных імпрэзах і мелі, нягледзячы на саракагадовую розьніцу ў веку, агульных сяброў. Знаёмства ў нейкім сэнсе здолела замяніць ягоная мудрая разважлівая кніга «Рысы майго пакаленьня», што выйшла, калі спадара Вячаслава ўжо не было з намі.
У сярэдзіне 1930-х ён служыў у войску і вучыўся ў Маскоўскай артылерыйскай школе імя Красіна. Яго арыштавалі паводле даносу сябра юнацтва Язэпа Семяжонава (Семяжона), аб чым Шыдлоўскі даведаўся пры
Вячаслаў Шыдлоўскі
знаёмстве з сваёй справаю падчас рэабілітацыі.
На судзе Вячаслаў і два ягоныя сябры выслухалі абвінавачаньне ў тым, што ўваходзілі ў «нацдэмаўскую» групу, якая зьбірала і выву-
чала крамольную літаратуру, у тым ліку творы Максіма Багдановіча, двухтомнік якога ОГПУ канфіскавала пры арышце. Трыбунал Беларускай вайсковай акругі пазбавіў Шыдлоўскага волі на чатыры гады, што для 1937-га выглядала прысудам нечакана мяккім. Аднак месца зьняволеньня — Калыма, лягер «Камандзіроўка Чалюскін», што месьціўся побач зь вядомай тады ўсёй краіне турмой Сэрпантынкай, — было сапраўднай апраметнай. Адзін з самых страшных разьдзелаў ува ўспамінах Шыдлоўскага — «Сель з трупаў»:
«Дажджы спыніліся раптоўна... У замытых забоях вачам адкрылася жудасная карціна. На паверхні зямлі ляжала мноства голых трупаў... Дзе-нідзе тырчэла рука, нага зь біркай або галава зь дзіркай ад кулі. Здавалася, што на нейкі момант, нібы ў стоп-кадры, спынілася д’ябальская кругаверць калымскай гісторыі. Хто былі гэтыя людзі?.. А недзе ў доўгім безнадзейным чаканьні жылі іх удовы, асірацелыя дзеці, бацькі. Тым зь іх, хто вельмі настойліва дамагаўся зьвестак пра лёс зьняво-
Грахоўскім і Барысам
леных, афіцыйна адказвалі: «Осужден без права пере­писки»...
Шыдлоўскі здолеў выжыць. Ен стаў вядомым геолягам, меў сяброўскія стасункі з знакамітымі калегамі-вучонымі Гаўрылам і Радзімам Гарэцкімі, зь пісьменьнікамі Сяргеем Са-
чанкам, з прафэсарам Ада­мам Мальдзісам і Лявонам Луцкевічам... Ліставаўся з Зоськай Верас і расейскім паэтам Анатолем Жыгуліным, аўтарам вядомай аўтабіяграфічнай аповесьці «Чорныя камяні», дзе адлюстраваныя спробы моладзі супрацьстаяць сталінізму.
Спадар Вячаслаў амаль фанатычна любіў кнігу, шануючы і песьцячы яе, як немаўлятка. Эксьлібрысы для яго бібліятэкі рабілі самыя славутыя беларускія графікі. А захапленьнем Шыдлоўскага была шытарская (пераплётная) справа. У 1979-м ён зрабіў аправы для ўсяго першага нелегальнага накладу дасьледаваньня Міколы Ермаловіча «Па сьлядах аднаго міту».
Ён верыў у незалежную Беларусь і сваю кнігу — спробу гістарычнага дасьледаваньня прычынаў і наступстваў таталітарнага рэжыму — адрасаваў найперш моладзі — «як папярэджаньне і засьцярогу ад паўтарэньня ідэалягічна-палітычнага апакаліпсісу».
Вячасдаў Шыдлоўскі
12.1.1913, в. Карзуны, цяпер Чэрвеньскі раён —
23.8.1997, Менск.
Пахаваны ў в. Карзуны.
Бываючы ў нейкім горадзе, блукаючы па ягоных вуліцах, седзячы ў кавярні з кубкам капучына ці келіхам чаго мацнейшага, я маю завядзёнку згадваць зьвязаныя з гэтымі мясьцінамі імёны. У Віцебску сярод імёнаў больш гучных і знакамітых заўсёды выплывае й гэтае — Тодар Лебяда.
У дзяцінстве суседзі ведалі яго як вечна галоднага сына правадніцы Насты, што вельмі рана пахавала мужа. Выбіцца з галечы было галоўнай мараю хлопчыка. У Менскім пэдагагічным інстытуце зьявілася іншая — стаць пісьменьнікам. Тодаравы вершы й нарысы
Тодар Лебяда
пачалі зьяўляцца спачатку ў «Піонэры Беларусі», потым у «ЛіМе». Але, каб сапраўды ўвайсьці ў літаратуру, яму быў наканаваны доўгі крыжовы шлях.
Разам з адзінаццацьцю
іншымі студэнтамі — цэлая інстытуцкая група! — Тодара ў 1936-м арыштавалі за «буржуазны нацыяналізм». Вярхоўны суд БССР адмераў яму «ўсяго» пяць гадоў Сібіры. Хочацца верыць, што жонкі ўсіх зьняволеных (калі ім, жонкам, самім пашчасьціла застацца на волі) дамагаліся тады перагляду справаў сваіх сужэнцаў. Тодаравай гэта ўдалося. Паэта прывезьлі ў Беларусь, дзе яго й засьпела вайна.
Вярнуўшыся ў родны Віцебск, ён рэдагаваў газэту «Беларускае слова». Тадысама Лебяда напісаў п’есу «Загубленае жыцьцё», якую некаторыя літаратуразнаўцы называюць першым антыбальшавіцкім творам беларускай драматургіі. (У 1943-м п’еса была пастаўленая Вячаславам Селяхам-Качанскім у Менскім гарадзкім тэатры, а ў пяцідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя выйшла асобным выданьнем у Канадзе.)
У той час віленская газэта «Bielaruski hdas», якую рэдагаваў іншы драматург і таксама вязень савецкіх канцлягераў Францішак Аляхновіч, надрукавала
сібірскія ўспаміны ЛебядыШырокава. Асабліва кранаюць у іх згадкі аб прымусовых перасяленцах з «вызваленай» Заходняй Беларусі, якіх незьлічоныя эшалёны развозілі ў вагонах для скаціны па ўсёй Сібіры, кідаючы на вырак лёсу про­ста ў тайзе — нярэдка з адной толькі пілой і сякерай
на некалысі сем’яў:
«Часта паміраючая з голаду сям’я прыходзіла да нашага, асочанага плотам табарнага пункту й клалася на зямлю. «Вазьміце нас да зьняволеных, — прасілі яны ў варты, — там, бадай, паўтара літра вады з мукою даюць у дзень, а мы й тога ня бачым. Дзеці паміраюць, на літасьць Бога вазьміце». Варта кольбамі стрэльбаў разганяла іх».
У 1944-м у Менску зьявіўся першы (і адзіны) паэтычны зборнік Тодара Лебяды «Песьні выгнаньня», куды ўвайшлі ягоныя лягерныя вершы. Тэты факт біяграфіі быў улічаны на судзе ў 1947-м, калі ваенны трыбунал даў пісьменьніку 25 гадоў лягераў.
Мне лёсам вызначаны Тэтакі прымус.
Аб шчасьці с'ёнъня
Можна сънщъ і марыць.
За тое,
Што я толькі — беларус, Мне гэтакая кара!..
Тодар Лебяда (ад нараджэньня Пётар Шырокаў)
6.1.1914, Віцебск — 1970, Разанская вобл.
Пахаваны ў пае. Воршава, Пуцяцінскі раён, Разанская вобл., Расея.
Добра шапку закінуць пад лаву — хай пад лаваю лета жыве.
Людзі скажуцъ: шаўковыя травы парасыі на маёй галаве.
Добра любую мець на прыкмеце і любіць, колькі сілы стае.
Можа, будзе свавольнік-вецер мне насіць пацалункі яе.
Каб пісаць такія сонечна-бесклапотныя вершы ў 1942-м, ix аўтар мусіў мець магутны зарад аптымізму
Лявон
Случанін
й жыцьцёвай трывушчасьці. Як ні парадаксальна, тэты зарад Лявон Случанін атрымаў у лягерах на Беламорканале, куды трапіў у 1937-м.
Напярэдадні вайны яму
пашчасьціла вырвацца з жорнаў ГУЛАГу і нават два гады папрацаваць настаўнікам. Беларускае школьніцтва да­вала Лявону магчымасьць заробіць на хлеб і ў гады нямецкай акупацыі. Разам зь землякамі-паэтамі Янкам Золакам і ўладзімерам Клішэвічам ён выдаў тады зборнік «Песьняры Случчыны».
У той самы час была створаная гістарычная паэма «Рагнеда», якой пашчасьціла выходзіць кнігамі тры разы: у 1944-м — у Вілыгі, у 1958-м — у Сыднэі й у 1994-м — у Салігорску.
Апошняе выданьне было прымеркаванае да 80-годзьдзя аўтара, перад якім мы з спадаром Лявонам абмяняліся сваімі кніжкамі, і я пачуў аповед аб тым, як эміграцыйны часопіс «Шыпшына» з глыбокім жалем паведаміў пра «заўчасную сьмерць выдатнага беларускага паэта Случаніна», які па вайне безразважна вярнуўся зь Нямеччыны ў Беларусь і быў засуджаны бальшавікамі на пятнаццаць гадоў зьняволеньня і пяць гадоў пазбаўленьня правоў як беларускі
Лявон Случанін з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ма­риям Мацюкевіч і салігорскай моладзьдзю. 1990-я гады
нацыяналіст ды аўтар антысталінскіх вершаў. Усё, апрача «заўчаснай сьмерці», было праўдай, і на родную Случчыну Лявон Раманавіч здолеў пераехаць з Комі АССР толькі ў 1973-м.
«Рагнеда нас лучыць, Валодзя», —амаль вершам сказаў ён, а я дакляраваў аздобіць фрагмэнтамі ягонай паэмы разьдзел пра непакорлівую Рагвалодаву дачку ў адным з будучых перавыданьняў сваіх «Таямніцаў полацкай гісторыі». Сталася так, што абяцаньне ўдалося выканаць толькі цяпер: у пятым выданьні «Таямніцаў» на некалькіх старонках мой суаўтар — Лявон Случанін.
Лявон Случанін (ад нараджзньня Шпакоўскі) 15.10.1914, в. Лучнікі, цяпер Слуцкі раён — 25.10.1995, Салігорск.
Казімер Сьвёнтак
Вы калі-небудзь спрабавалі зьлічыць анёлаў у храме? Ен ведаў, што гэта немагчыма, бо іхні лік штохвілінна мяняецца...
«Вадзіў нас ад зялёнага дворыка з чатырох’яруснай званіцай і аж да лазаў у сьценах добры знаўца францысканскіх муроў і ўвогуле старажытнага Пінску сіваваты ўжо, харошы чалавек з усьмешлівым і разум­ным абліччам Казімер Сьвёнтак... Дужа добры фатограф, матацыкліст, кінэматаграфіст-аматар, чалавек, які здатны цэлую ноч нерухома праляжаць у лесе, каб запісаць на магнітафон такаваньне глушцоў...»
Знаўцы творчасьці ўладзімера Караткевіча, магчыма, пазналі ўжо фрагмэнт нарысу «Званы ў прадоньнях азёраў», упершыню надрукаванага ў часопісе «Маладосьць» у 1969-м.
На жаль, Караткевіч праз цэнзурныя рагаткі ня здолеў паведаміць чытачам, які ж галоўны занятак гэтага знаўцы старасьвеччыны і заядлага матацыкліста. Пагатоў ён ня мог распавесьці, што ксёндз Казімер паходзіць з польскай шляхецкай сям’і і да Другой усясьветнай вайны скончыў Пінскую духоўную каталіцкую сэмінарыю. Што ўвесну 1939-га ён распачаў душпастырскую дзейнасьць у Пружанах, але з прыходам «саветаў» быў абвінавачаны ў шпіянажы і кінуты ў турму.
Пасьля вайны яго засудзілі на дзесяць гадоў лягераў. Адтуль, зь сібірскай тундры, ён, адцягнуўшы тэрмін ад званка да званка, вярнуўся ў 1954-м у Пінск і пачаў служыць у францысканскім касьцёле. Адмовіўся выяжджаць у Полыггчу. Не атрымаўшы рэабілітацыі, усё жыцьцё пісаў у анкетах пра судзімасьць.
Ад канца XVIII стагодзьдзя беларускія католікі ня мелі сваіх кардыналаў. Бясконца доўгі перапынак скончыўся ў 1994-м, калі Ян Павал II надаў гэтуто годнасьць Казімеру Сьвёнтку. Міжнародным прызнань-
нем яго заслугаў сталася ўзнагароджаньне ў 2006-м францускім ордэнам камандора Ганаровага легіёну.
Менавіта за палякам (адзін час нават намесьнікам старшыні Саюзу палякаў Беларусі) Сьвёнткам адбывалася беларусізацыя нашага Касьцёлу. Маючы гонар быць запрошаным на 90-годзьдзе яго эмінэнцыі, я загаварыў пра гэта зь юбілярам і зразумеў, наколькі няпроста давалася вяртаньне беларускай мовы ў сьвятыні.
А вось наконт таго, што Сьвёнтак быў «кінэматаграфістам-аматарам», Караткевіч, відаць, памыляўся. Прынамсі, беларускі кінарэжысэр Юры Гарулёў лічыць, што фільмы «абсалютна прафэсійныя». Зрэшты, кожны можа сам пагадзіцца з гэтай думкаю або аспрэчыць яе, зьвярнуўшыся да выпушчанай у 2014-м выдавецтвам «Pro Christo» кнігі «Чары Палесься». Туды ўвайшлі дыскі зь фільмамі выбітнага сьвятара. Дыктарскі тэкст — поль­ская паэзія, музыка — Сьвёнткаў улюбёны Шапэн.
Казімер Сьвёнтак
21.10.1914, мяст. Валга, Эстонія — 21.7.2011, Пінск.
Пахаваны ў Пінскім катэдральным саборы Ўнебаўзяцьця Дзевы Марыі.
Карыстаючыся намаляванай лёнданскім сябрам схемай, я знайшоў на могілках Сьвятога Панкраца ў брытанскай сталіцы невялікі беларускі нэкропаль. Побач з агульным помнікам айцам Льву Гарошку й Язэпу Германовічу, вядомаму як паэт Вінцук Адважны, там спачывае прах уладыкі Часлава Сіповіча, першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа XX стагодзьдзя. На надмагільлі надпіс лацінкаю: «Kab usie byli adno».
Пакліканьне да царкоўнага жыцьця Чэсь адчуу зь дзяцінства, што і прывяло яго ў гімназію пры Друйскім кляштары беларускіх айцоў марыянаў. Як самыя ба-
Часлаў
Сіповіч
магчымасьць працягваць
гаславеныя гады прыгадваў Сіповіч час, калі слухаў у Віленскай alma mater курсы філязофіі й тэалёгіі ды жыў у доме марыянаў, якім кіраваў айцец Язэп Германовіч. Атрымаўшы навучаньне ў Рыме, Часлаў
прыняў бізантыйскі абрад. Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт ён скончыў ужо сьвятаром.
Пасьля вайны айцец Часлаў Сіповіч стаў заснаваль-
Урачыстасьць з нагоды адкрыцьця Бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Травень 1971 г.
нікам і першым рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане, дзе браў чынны ўдзел у дзейнасьці Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі й Ангельскабеларускага таварыства, шмат гадоў супрацоўнічаў з часопісам «Божым Шля­хам». Як апостальскі візытатар беларусаў-каталікоў абодвух абрадаў у эміграцыі ён зьдзейсьніў два падарож-
жы вакол сьвету, прывозячы
адусюль архівы і бібліяграфічныя рэдкасьці для фондаў будучай Лёнданскай бібліятэкі імя Скарыны, сваёй даўняй запаветнай мары.
Адкрыцьцё Скарынаўкі ў 1971-м падаравала яму адзін з самых сьветлых момантаў жыцьця. Есьць нешта сымбалічнае ў тым, што якраз у дзень адзначэньня дзесяцігодзьдзя бібліятэкі, якая зрабілася найбагацейшым беларускім кнігазборам па-за межамі Беларусі, уладыка адыйшоў у лепшы сьвет. Сіповіч толькі-толькі пасьпеў адслужыць сьвяточную літургію ў лёнданскай Беларускай царкве Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.
На пачатку гэтага стагодзьдзя выйшла кніга вядомага рэлігійнага дзеяча нашай эміграцыі, гісторыка Беларус­кай царквы айца Аляксандра Надсана «Біскуп Чэслаў Сіповіч. Сьвятар і беларус», якая адразу трапіла ў разрад рарытэтаў.
Часлаў Сіповіч
8.12.1914, в. Дзедзіна, цяпер Мёрскі раён —
4.10.1981, Лёндан, Вялікабрытанія.
Пахаваны на лёнданскіх могілках Сьвятога Панкраца.
«Кожны народ павінен маліцца ў сваёй мове». Вернасьць гэтаму крэда беларускі сьвятар Уладзіслаў Чарняўскі пранёс праз усё жыцьцё.
Ягоны зямны шлях пачаўся ў ваколіцах старажытных Гальшанаў. Гімназія пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, што знаходзілася пад уплывам беларускіх ксяндзоў, дала душы моцны нацыянальны гарт. Сваю першую імшу малады сьвятар Уладзіслаў, як і некалі яго­ны брат па духу Адам Станкевіч, адправіў па-беларуску ў касьцёле гістарычнага Крэва.
Ад сярэдзіны 1950-х амаль паўстагодзьдзя айцец
Уладзіслаў Чарняўскі
Уладзіслаў служыў у касьцё­ле Сьвятой Марыі ў Вішневе пад Валожынам.
Гэтае старажытнае мястэчка цікавае ня толькі касьцёлам—помнікам раньняга барока. Зь Вішневам
было зьвязанае жыцьцё асьветніка часоў Рэфармацыі Сымона Буднага, у гэтых мясьцінах жылі й былі паха-
ваныя паэты Канстанцыя Буйла і Пятро Бітэль.
Аднак у 70—80-я гады мінулага стагодзьдзя ў Вішнева прыяжджалі найперш да айца ўладзіслава, на той час адзінага ў Беларусі каталіцкага сьвятара, які служыў па-беларуску. У яго бывалі ўладзімер Караткевіч, Зянон Пазьняк, гісторык і літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч...
Да яго ехала па духоўную падтрымку адраджэнская моладзь. Я ведаю дзясяткі людзей, якія прынялі ў айца ўладзіслава хрост. Сярод іх — вядомы праваабаронца, кандыдат на Нобэлеўскую прэмію міру Алесь Бяляцкі.
У 1960-х рымскі папа Павал VI прапанаваў ксяндзу Чарняўскаму заняць пасаду адміністратара для ўсіх каталікоў Беларусі. Савецкія ўлады не далі на гэта дазволу, як пазьней адхілілі й просьбу Ватыкану аб прызначэньні айца ўладзіслава біскупам.
Улады некалькі разоў не дазвалялі яму паехаць
Айцец Уладзіслаў Чарняўскі (справа) на аўдыенцыі ў папы рымскага Паўла VI. Зьлева — біскуп Часлаў Сіповіч. 1968 г.
у Рым, але былі ня ў стане пахіснуць велізарны маральны аўтарытэт сьвятара.
Ён адыйшоў у Вечнасьць, ня толькі пасьпеўшы ўбачыць зьдзяйсьненьне мары пра беларускую мову ў каталіцкіх сьвятынях, але і дачакаўшыся выданьня свайго перакладу Новага Запавету.
Уладзіслаў Чарняўскі
14.1.1916, засьценак Амбружын, цяпер Ашмянскі раён —
22.12.2001, Менск.
Пахаваны ў мяст. Вішнева, Валожынскі раён.
Ён нарадзіўся ў Адэсе, што, відаць, таксама прычынілася да ягонага нязводнага — то вытанчанага, то па-народнаму грубаватага гумару, які літаратуразнаўцы назвалі калябруньёнаўскім.
Гэтым гумарам былі наскрозь прасякнутыя лісты, якія я зрэдку — кожны раз бясконца шчасьлівы — атрымліваў ад мэтра, калі Брыль заўважыў мае першыя апавяданьні.
Ён умеў пахваліць і ўвадначас па-настаўніцку пасьмяяцца з праколаў накшталт лужынкі пад нагамі ў адной маёй гераіні, што яе знаёмы прыняў за наплаканыя сьлёзы...
Я суперажываў Алесю Янка Руневічу з адзінага Брылё_ вага раману «Птушкі і гнёз-
Ьрыль ды».
Я рагатаў над старонкамі аповесьці «Ніжнія Байдуны», ідэяй якой даўні Брылёў сябар (і суаўтар у стварэньні кнігі «Я з вогненнай вёскі») літаратуразнаўца ўладзімер Калесьнік назваў «неад’емнасьць права нізоў на гістарычнае быцьцё й тварэньне свайго лёсу ў супярэчлівым сьвеце».
Але найбольш маімі ў ягонай творчасьці заўсёды былі лірычна-філязофскія мініятуры.
Зборнік «Жменя сонечных промняў» я доўгі час вазіў з сабой як настольную кнігу.
Яна, дарэчы, апрача наталеньня мудрасьцю, уратавала мяне ў жалезнаводзкім санаторыі ад бойкі з двума чачэнцамі, якія, на шчасьце, убачылі на стале ў «расейскага акупанта» «нярускую» кнігу.
Мы ўсе павінны быць удзячныя яму за падтрымку маладзейшых Уладзімера Караткевіча і Міхася Стральцова, таленты якіх станавіліся на крыло пад Брылёвай увагаю й апекай.
У сёньняшняй Беларусі ён быў больш чым выдатным пісьменьнікам.
Пасьля яго пахаваньня мне прысьнілася, што Янка Брыль выступае на тэлебачаньні. Ад нечаканасьці я прачнуўся.
Такое цяпер сапраўды можна было ўбачыць толькі ў сьне.
Адразу разгледзеўшы антынацыянальную сутнасьць цяперашняй улады, Брыль не пайшоў зь ёю ні на якія кампрамісы.
Ен не надрукаваў ні радка ў сэрвільных дзяржаўных выданьнях.
Ен у восемдзесят гадоў адкрыў выдатнай прамоваю
Кангрэс дэмакратычных сілаў.
Пасьля сыходу ў Вечнасьць Васіля Быкава менавіта Янка Брыль быў найвышэйшым маральным аўтарытэтам краіны.
Сьведчаньнем гэтага мог бы стаць і ягоны дзёньнік на пяць тысяч старонак, які, паводле запавету, мож­на было апублікаваць толькі празь пяць гадоў пасьля сьмерці аўтара.
Прыхільнікі таленту народнага пісьменьніка ўжо зачакаліся...
Янка Брыль
4.8.1917, Адэса, Украіна —
25.7.2006, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
На пачатку 1970-х я, захоплены навуковай і ненавуковай фантастыкай, разоў дзесяць глядзеў дакумэнтальны фільм заходненямецкага рэжысэра Дэнікена «ўспаміны пра будучыню», прысьвечаны нашим магчымым касьмічным братам па розуме.
У фільме — і гэта казытала пачуцьцё нацыянальнага гонару — браў удзел беларускі вучоны Вячаслаў Зайцаў, які ў кадры харызматычна даводзіў, што мы ў Сусьвеце
Вячаслаў Зайцаў
зусім не самотныя.
3 драматычным лёсам гэтага чалавека і зь ім асабіста я пазнаёміўся значна пазьней, калі пераехаў у Менск і пачаў працаваць у выдавецтве «Мастацкая літаратура», дзе Зайцаў аднойчы прачытаў бліскучую лекцыю пра тых самых іншаплянэтнікаў, амаль пераканаўшы мяне, што да іх ліку належаў, у прыватнасьці, леген­дарны шумэрскі ўладар Гільгамэш.
У біябібліяграфічным даведніку «Беларускія пісьменьнікі» гаворыцца, што Вячаслаў Зайцаў «быў паглыблены ў філязофскатэалягічныя праблемы». Насамрэч ён быў проста апантаны імі. У атэістычнай краіне гэта не абяцала
навукоўцу нічога добрага. У свой час дацэнта Зайцава за ідэалістычныя погляды практычна выслалі зь Ленінградзкага ўнівэрсытэту ў Менск.
Працуючы ў акадэмічным Інстытуце літаратуры, ён блізка сыйшоўся з Адамам Мальдзісам і ўладзімерам Караткевічам. Апошні, маючы на ўвазе галоўнае заха-
пленьне Зайцава, часам паказваў на неба і пакепліваў: «Прызнавайцеся, Вы таксама адтуль?» — але глыбока паважаў інтэлектуальнае дысыдэнцтва прыяцеля і прысьвяціў яму верш «Кал! паміраюць...».
У сярэдзіне 1960-х гадоў у сібірскім альманаху «Бай­кал» Зайцаву ўдалося надрукаваць сваю ў нейкім сэнсе праграмную працу «Багі прыходзяць з космасу». Рэдактара звольнілі, а Вячаслаў трапіў у разрад «хаўрусьнікаў заходніх багасловаў».
Абарона ягонай доктарскай дысэртацыі «Францыск Скарына і гуманістычная думка ў Беларусі XV— XVI стст.» была сарваная, а ў 1974-м, за два гады да пэнсіі, за публічную падтрымку калегаў, якіх улады перасьледавалі як нацыяналістаў, Зайцава пакінулі бяз працы.
Разгорнутая 1м у тыя гады лекцыйная дзейнасьць і выпуск некалькіх дзясяткаў улётак, якія будуць кваліфікаваныя як «рэлігійна-містычныя», прывялі Вячаслава да арышту. Дзіва што: ягоны Хрыстос, які прыйшоў з Космасу, быў яўным антысаветчыкам.
Справа закончылася экспэртызай у Інстытуце судовай псыхіятрыі, дзе вучонаму паставілі самы папулярны для іншадумцаў у СССР дыягназ — вялаплынная шызафрэнія.
Спатрэбіліся дзясяткі зваротаў мэдыкаў у «компе­тентные органы», каб праз тры гады прымусовае лекаваньне было нарэшце спыненае і Зайцава вызвалілі. Крымінальную справу закрылі толькі ў 1992-м, ужо пасьля яго сыходу ў іншы сьвет.
Вячаслаў Зайцаў
18.9.1917, в. Ахлябініна, цяпер Уфімскі раён, Башкартастан —
19.4.1992, Уладзімір, Расея.
Франціш Бартуль
На памяць пра нашае знаёмства на адной з традыцыйных сустрэч беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая тады адбывалася ў Кліўлэндзе, мне засталіся два ўспаміны: Франціш Бартуль увесь час усьміхаўся й увесь час распытваў пра Беларусь, не дазваляючы разгаварыць яго самога.
Усё ж мне гэта ўдалося, і да тых зьвестак пра спадара Франціша, што я недзе ўжо чытаў (нараджэньне на беларускім этнічным абшары, які бальшавікі аддалі Латвіі, пасьпяховы бізнэс у галіне дантыстычных тэхналёгіяў), дадаліся надзвычай яскравыя штрыхі.
У часе школьных вакацыяў юны Франціш падзарабляў цяжкай і небясьпечнай працаю аснача — ганяў па Дзьвіне плыты ў Рыгу.
На пачатку вайны ён служыў у Чырвонай Арміі й займаўся эвакуацыяй сем’яў і маёмасьці савецкага кіраўніцтва Латгаліі, якое на знак падзякі не ўзяло яго ў апошні цягнік. (Сказалі, што няма месца, і пакінулі зь няспраўным пісталетам.)
У 1944-м годзе ён зусім нядоўга павучыўся ў менскай Беларускай афіцэрскай школе і быў тэрмінова запатрабаваны на адказную пасаду перакладчыка ў штаб камандзіра нядаўна ўтворанай Беларускай Краёвай Абароны генэрала Францішка Кушаля...
Апынуўшыся зь сям’ёю ў ЗША, Бартуль заснаваў прамысловую карпарацыю «A-rite».
Ягонымі партнэрамі й сябрамі былі італіец, індус, кітаец і ямайкіец. Ен добра валодаў латыскай, польскай, расейскай, нямецкай, ангельскай і лацінскай мовамі. Але прынцып «Беларусь — перадусім» заўсёды заставаўся для яго галоўным. «Беларушчына — гэта хвароба, якой немагчыма пазбыцца ніколі», — казаў ён.
Цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў ён быў сябрам Ра­ды БНР і ўзначальваў Фундацыю імя Пётры Крачэўскага ў Нью-Ерку. Адзін з маладых эмігрантаў апошняй хвалі сказаў пра Бартуля: «Ен быў бацькам для ўсіх беларусаў, якія ня мелі бацькі».
Калі Беларусь здабыла незалежнасьць, спадар Франціш паважна разглядаў магчымасьць вяртаньня на Бацькаўшчыну.
Гэтыя пляны былі зламаныя кантранаступам антыбеларускіх сілаў у сярэдзіне 1990-х.
Вера ў хуткае Адраджэньне пахіснулася, але не зьмяніла імкненьня дапамагаць беларусам — і за акіянам, і на радзіме. Да прыкладу, Бартуль прафундаваў выданьне кніжкі свайго школьнага настаўніка Эдвар­да Вайвадзіша, пасьля чаго амаль стогадовы літаратар атрымаў пасьведчаньне сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш, зяць Бартуля, прыгадвае, як за дзень да сьмерці ён, зусім зьнясілены хваробаю, яшчэ пытаўся: «Што там на Беларусі?»
Франціш Бартуль
15.11.1918, в. Бярозкі каля Прыдруйску, цяпер Латвія —
4.12.2005, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Ці кожны зь беларусаў, якія ў цьвярозым або падвясёленым стане любяць зацягнуць папулярную песьню «Ручнікі», адкажа на пытаньне пра яе аўтараў? Ды што казаць пра шараговых пеюноў, калі нават нібыта прафэсіяналы зь Беларускага тэлебачаньня неаднойчы сьцьвярджалі, што словы і музыка «Ручнікоў» ■— народныя. Асабіста я на месцы сапраўдных аўтараў ад падобнай ацэнкі сваёй творчасьці, магчыма, і не адмовіўся б, але ж песьню стварылі ўсё ж не безыменныя таленты з народу, а паэтка Вера Вярба і кампазытар Мікалай
Пятрэнка.
Мікалай
Пятрэнка
Калі я пайшоў у першы кляс, Мікалай Макаравіч якраз пачаў настаўнічаць у Полацку. Вучыцца ў яго мне, на жаль, не пашчасьціла, а вось знаёмствам магу
ганарыцца.
У вайну ён пасьля раненьня й кантузіі трапіў у нацысцкі палон, адкуль зноў і зноў спрабаваў уцячы. Мікалай прайшоў празь некалькі лягераў сьмерці. Выжыць дапамагла мара стаць настаўнікам і ствараць песьні, якія ўжо гучалі ў душы.
Большую частку свайго жыцьця ён выкладаў у Полацкай пэдагагічнай вучэльні музыку, а таксама родную мову й літаратуру. Перакладаў на беларускую падручнікі, пісаў свае ўласныя.
Сотні, а мо й тысячы выхаванак і выхаванцаў Пятрэнкі здабылі ў яго ня толькі веды, але навучыліся галоўнаму — любіць Радзіму. Не СССР, а — Беларусь.
«Беларусь — гэта сьвятое», — казаў ён, сьцьвярджаючы сваё credo i на ўроках, і ў жыцьці, і ў песьнях — мэлядычных, багатых на інтанацыі беларускага мэлясу, «сьпеўных».
Абвяшчэньне Незалежнасьці сталася для яго сьвятам, але гэта ня значыла, што ён цалкам прымаў усе ідэі й прапановы тых лёсавызначальных гадоў. Пасьля
зьяўленьня ў «ЛіМе» складзенага Сяргеем Дубаўцом звароту, назоў якога казаў сам за сябе — «Рэпрэсаваны правапіс», — я (бо ў газэце стаяў і мой подпіс) вытрымаў зь Мікалаем Макаравічам гарачую спрэчку. Урэшце мой апанэнт перайшоў на наш бок, аднак згадзіўся толькі на мяккі варыянт вяртаньня клясычных правілаў.
Зборнік ягоных песьняў на вершы беларускіх паэтаў выйшаў празь некалькі месяцаў пасьля таго, як Пятрэнка разьвітаўся з гэтым сьветам. Ен меў назоў «Беларусі мілай» і стаўся нібы весткаю ад Мікалая Макаравіча адтуль, зь Беларусі нябеснай.
Мікалай Пятрэнка
19.12.1919, в. Барбароў, цяпер Мазырскі раён —
3.1.1997, Полацак.
Пахаваны на полацкіх Лясных могілках.
Некалі мой украінскі сябар-літаратар запытаўся: «А ў вашай культуры ёсьць свая Леся ўкраінка?» Я назваў некалькі годных імёнаў, але пытаньне ўсё ж засталося. Мне падумалася, што, напэўна, яшчэ не нарадзілася ці ня вырасла тая, якую талент і сам Бог надзеляць адвагаю ўзяць псэўданім — Беларуска. Тады я (дый наагул ніхто) ня ведаў, што ў нашай літаратуры ўжо была паэтка, якая стварала менавіта пад такім імем — Леся Беларуска, відавочна падкрэсьліваючы сваю духоўную лучнасьць з той, украінскай Лесяю, а магчыма, і кідаючы ёй творчы выклік.
Зьвесткі пра яе жыцьцё адрывістыя й фрагмэнтарЛеся ныя. У 1938-м выйшла за-
_ муж за афіцэра НКВД, які
Беларуска праз колькі месяцаў быў
расстраляны.
Неўзабаве за калючым дротам апынулася і сама паэтка. Пакараньне яна адбывала ў лягеры Эльген (у перакладзе зь якуцкай — Мёртвы) разам з расейскай пісьменьніцай Яўгеніяй Гінзбург.
...А над тайгою высьпявае гнеў і пагражае катам ён трывожна. Цьвік забівае хтосьці ў ногі мне іў галаву... і выцягнуцъ няможна.
Вершы Лесі, якую аднойчы знайіплі ў сьнезе замерзлай, сьпяваліся ў лягерах як песьні. Частку створанага ёю захаваў украінскі паэт Васіль Малагуша, таксама былы палітвязень. Толькі пры канцы мінулага стагодзьдзя вершы трапілі ў часопіс «Полымя». Дзякуючы паэтцы Валянціне Коўтун адбылася першая публікацыя.
Я ўсё стрываю і, як ты, змагу Прайсьці жыцьцё — упэўнена і прама. Ты мураваныя апекавала храмы, Я ж душы тут, як храмы, берагу...
Так, зьвяртаючыся да Сьвятой Эўфрасіньні, пісала Леся Беларуска ў сваім эльгенскім 1945-м.
У 2006 годзе ў адным з паэтычных зборнікаў Валянціны Коўтун зьявіўся разьдзел «Малітва да Ка­лымы», які склалі, паводле вызначэньня аўтаркі кнігі, «перастварэньні» вершаў Лесі Беларускі.
Але ў хуткім часе «суаўтарка» лягернай паэткі абвясьціла, што Леся — плён містыфікацыі, задуманай і зьдзейсьненай Малагушам, а творы Беларускі належаць пяру самой Коўтун.
Васіль Малагуша пацьвердзіць або абвергнуць гэтую заяву ўжо ня мог, бо ягоная зямная дарога завяршылася. Аднак людзі, якія добра яго ведалі, найперш паэтка Ала Канапелька і журналіст Леанід Екель, перакананыя, што Леся Беларуска — рэальная жанчына, і маюць важкія доказы. Ня першы год няма на сьвеце і самой Валянціны Коўтун...
Канчаткова паставіць у гэтай гісторыі кропкі над «і» абяцае маладэчанская краязнаўца Ларыса Сысун, якая больш за дзесяць гадоў дасьледуе жыцьцё і творчасьць сваёй зямлячкі й рыхтуе да друку прысьвечаную Лесі Беларусцы кнігу.
Леся Беларуска (ад нараджэньня Ларыса Марозава)
Каля 1920 (?), Маладэчна (?) —
1948, лягер Эльген, Якутыя, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Калі вам выпадзе быць на Нясьвіжчыне, запытайцеся пра Дэмуха, і вы пачуеце сапраўдныя паданьні, герой якіх прывядзе на памяць легендарнага Робіна Гуда.
Вам распавядуць пра тое, як удзень савецкі фінагент забіраў з двара апошнюю кароўку-карміцельку, а ўначы кароўка — цэлая й усьцешаная — вярталася дадому з наколатай на рогі цыдулкай: «Ад Дэмуха». Вам пакажуць дуброву, дзе Дэмух адзін выйграў бой з цэлым узводам гэбістаў, або колішні млын, дзе ён таемна сустракаўся з каханай.
Мікола
Дэмух
Мікола ваяваў з гітлераўцамі, але, прыйшоўшы з фронту, быў уражаны й абураны несправядлівасьцямі, якія новая ўлада чыніла ў былых заходнебеларускіх вёсках: бязьлітаснымі
падаткамі, арыштамі за неасьцярожнае слова, высыл­кам! тысяч сем’яў у казахстанскія стэпы.
Ен пайшоў у лес. Як сьведчаць апэратыўныя зводкі МГБ, у сваіх акцыях Дэмух вызначаўся незвычайнай адвагай.
Знаходзячыся на нелегальным становішчы, ён дзейнічаў то асобна, то ўваходзіў у склад партызанскага аддзелу Івана Раманчука, аднаго з стваральнікаў Саюзу змаганьня за незалежнасьць Беларусі*. Устаноўчы сход гэтай арганізацыі ў 1946 годзе адбыўся, дарэчы, на хутары Саска-Ліпка пад Нясьвіжам.
Аўтарытэт «нясьвіскага Робіна Гуда» быў такім, што
* Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі — падпольная арганізацыя, якая ў 1946—1949 гадах дзейнічала на заходнебеларускіх землях. Праграма СЗНБ прадугледжвала роспуск калгасаў і перадачу зямлі сялянам, а найперш — падрыхтоўку патрыятычных сілаў, якія павінны былі ў спрыяльных умовах выступіць за вызваленьне Бацькаўшчыны ад камуністычнага панаваньня.
На паваенных нясьвіскіх вуліцах гэбісты ня чуліся ў бясьпецы
людзей Раманчука і мясцовыя жыхары, і гэбісты болып ведалі як аддзел Дэмуха.
Увесну 1949-га паранены ў няроўным баі Мікола трапіў у палон. Ягоны артыкул пацягнуў на 25 гадоў канцлягераў.
Вярнуўшыся пасьля зьняволеньня ў Беларусь, Дэмух вельмі хутка памёр у часе даволі простай апэрацыі ў шпіталі.
Гэтую сьмерць можна было б растлумачыць падарваным савецкімі лягерамі здароўем, каб не адна вельмі істотная акалічнасьць: прыкладна тады ж, вярнуўшыся на волю, раптоўна сканаў і Іван Раманчук.
Прычым здарылася гэта таксама падчас нескладанай апэрацыі.
Мікола Дэмух
1920, в. Квачы, цяпер Нясьвіскі раён — 1970-я, Бабруйск (?).
Месца пахаваньня невядомае.
Ён вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі, а пасьля яе закрыцьця мусіў давучвацца ў польскай. Успамінаючы створаную там дыскрымінацыйную атмасфэру, Барыс Рагуля пазьней ггісаў: «У беларускай гімназіі я ведаў, што я беларус, а ў польскай адчуў сябе беларусам».
За год да пачатку Другой усясьветнай вайны ён здаў экзамэны на факультэт мэдыцыны Віленскага ўнівэрсытэту, але ў абход закону юнака-патрыёта забралі ў польскае войска.
Потым былі нямецкі палон і ўцёкі ў жніўні 1940-га
Барыс Рагуля
на «вызваленую» Чырвонай Арміяй радзіму, дзе Барыса напаткалі арышт і сьмяротны прысуд, ад выкананьня якога ўратаваў толысі напад Нямеччыны на СССР.
Увосень 1943 году аку-
пацыйныя ўлады прынялі пастанову пра стварэньне новага беларускага добраахвотніцкага фармаваньня — Наваградзкага коннага швадрону. Камандаваць ім прапанавалі выкладчыку Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі Барысу Рагулю. Гітлераўцы ня ведалі, што ён быў сярод заснавальнікаў Беларускай незалежніцкай партыі, якая зьбіралася змагацца і з бальшавікамі, і зь немцамі.
Рагуля даў згоду, паставіўшы цьвёрдую ўмову поўнай незалежнасьці швадрону ад мясцовай нямецкай адміністрацыі.
25 сакавіка 1944 году кавалерысты Рагулі пад сваім штандарам з Пагоняй і гербам Наваградку прынялі прысягу на вернасьць беларускаму народу. Швадрон пасьпяхова дзейнічаў як супраць савецкіх, так і супраць польскіх партызанаў з Арміі Краёвай, што забівалі беларускіх актывістаў.
Аўтар успамінаў пра байцоў Барыса Рагулі пісаў, што ў тых умовах «беларускаму народу заставалася
толькі вера ва ўласныя сілы. Гэта адзіны момант, які дамінаваў у Наваградзкім швадроне. Яго маладыя жаўнеры былі люстэркам народных пачуцьцяў».
Пасьля ванны зьдзейсьніць яшчэ дзіцячую ма­ру — стаць лекарам — Бары­су Рагулю дапамог мэдычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі.
Жывучы пазьней у Канадзе, ён стаў адным з найаўтарытэтнейшых у краіне анколягаў. Аднак прыватная практыка і навуковыя дасьледаваньні ніколі
не заміналі яму працаваць на беларускую справу: у Згуртаваньні беларусаў Канады, у Радзе БНР, у Камітэце дапамогі дзецям — ахвярам Чарнобылю.
Мы сустрэліся зь ім у сярэдзіне 1990-х гадоў на зьезьдзе беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Кліўлэндзе. Энэргічны поціск моцнай і чуйнай рукі мэдыка, глыбокі дапытлівы позірк, аўтограф на толькі што выдадзенай ягонай кнізе «Беларускае студэнцтва на чужыне»...
Уражаньні ад размовы самі сабою склаліся ў выснову: гэтаму чалавеку можна даверыць сваё здароўе, а паваяваць пад яго камандаваньнем я таксама б пагадзіўся.
Барыс Рагуля
1.1.1920, мяст. Турэц, цяпер Карэліцкі раён —
22.4.2005, Лёндан, правінцыя Антарыё, Канада.
У 1969 годзе канцылярыя ЦК КПСС атрымала сакрэтны ліст, у якім паведамлялася: «Коми­тет государственной безопасности Белоруссии распола­гает данными о политически нездоровых настроениях писателей Карпюка и Быкова... Карпюк нелегально рас­пространяет среди знакомых различные антисоветские пасквили... Отрицательно воздействует на молодежь... С санкции ЦК компартии республики готовятся меро­приятия, направленные на предотвращение возможных враждебных акций названных лиц...» Пад лістом стаяў подпіс старшыні КГБ СССР Юрыя Андропава.
Аляксей Карпюк
партызанскага аддзелу
У дачыненьні да Аляксея Карпюка плянаваныя гэбістамі захады хутка выявіліся ў допытах, ператрусах, выключэньні з партыі.
Яго, былога камандзіра імя Каліноўскага, кавале­
ра савецкіх і польскіх баявых узнагародаў, на падставе сфабрыкаваных чэкістамі Фаміным і Клімовічам дакумэнтаў абвінавацілі ў калябарацыянізьме. Два гады Карпюк ня мог уладкавацца на працу.
Потым яго адновяць у КПСС, але на самым пачатку дзевяностых ён сам выйдзе адтуль. Праўда, пры гэтым партбілет пакіне сабе, напісаўшы ў заяве, што робіць гэта «на памяць пра летуценьні маладосьці».
Але непапраўным летуценьнікам — і змагаром за свае ідэалы — ён будзе заставацца праз усё жыцьцё: і ў творчасьці, і на пасадзе сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў, і ў нязьменна вострых і дасьціпных прамовах на літарацкіх звездах і плену­мах.
Я пазнаёміўся зь ім якраз пасьля аднаго з такіх выступаў, у якім Аляксей Нічыпаравіч, абрынуўшыся на ўсеўладнасьць савецкае намэнклятуры, расказаў, як сын тагачаснага эгіпэцкага прэзыдэнта Насэра
заваліў уступныя экзамэны ва ўнівэрсытэт.
Расказаў, каб рытарычна запытацца ў залі: «Ці магчыма такое ў нас нават на ўзроўні дзяцей сакратара райкаму?»
У гады перабудовы ён уступіць у БНФ, заявіць пра сябе як пра таленавітага публіцыста, неартадаксальна трактуючы падзеі верасьня 1939 году і калектывізацыі.
Аднойчы на гарадзенскай вуліцы, ідучы амаль подбегам, каб не адстаць ад ягонай заўсёды шпаркай хады, я сказаў спадару Аляксею, што ці не найлеп-
шым творам пра Заходнюю 3 дачкой Аленай.
Беларусь лічу ягоны раман 1950-я гады «Вершалінскі рай».
Інтэрвію Зянона Пазьняка, дзе той назаве Карлюко­ву Дануту з аднайменнай аповесьці (якая, дарэчы, перавыдавалася восем разоў) самым дарагім для яго жаночым вобразам ува ўсясьветнай літаратуры, Аляксей Нічыпаравіч прачытаць ужо не пасьпеў.
У Горадні дагэтуль няма вуліцы імя Карпюка, як і вуліцы імя ягонага дарагога сябра й аднадумца Васіля
Быкава.
Аляксей Карпюк
14.4.1920, в. Страшава, Беласточчына —-
14.7.1992, Горадня.
Калісьці, на лёсавызначальнай для Беларусі
мяжы 1980—1990-х гадоў, існаваў такі адыёзны часопіс ЦК КПБ — «Политический собеседник», на старонках якога я атрымаў аднойчы аглабельны адпор за тое, што называў у сваіх публікацыях Полацкае княства першай беларускай дзяржавай.
Аўтар таго пагромнага артикулу відавочна не чытаў Язэпа Юхо, чые погляды былі значна болып радыкальныя: ён лічыў, што дзяржаўныя ўтварэньні на сучасным беларускім абшары існавалі, магчыма, яшчэ да нараджэньня Хрыстовага.
На вялікі жаль, на на­шим гістарычным факультэце БДУ ў мае студэнцкія 1970-я лекцыяў ён не чытаў.
Відаць, нас, будучых «бай-
цоў ідэалягічнага фронту», старанна бераглі ад неартадаксальных поглядаў спадара Язэпа.
Затое студэнтам юрфа­ку, дзе ён працаваў некалькі дзесяцігодзьдзяў, пашанцавала. Яны, да прикладу, маглі даведацца, што Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году быў самым дасканалым зборам законаў у тагачаснай Эўропе і што наш Статут цягам цэлага сэмэстру вывучаюць на спэцкурсе студэнты-юрысты Сарбоны.
Дзіва што! Наш Ста­тут, які дасьледаваў Язэп Юхо, ужо чатыры ста-
годзьдзі таму абвяшчаў ідэю праўнай дзяржавы, бараніў усіх яе жыхароў незалежна ад веравызнаньня, уводзіў у крымінальнае права паняцьце прэзумпцыі невінаватасьці, стаяў на абароне прыродных багацьцяў краіны значна лепей за некаторыя сучасныя законы...
Прафэсар Юхо абвяргаў высновы польскіх ды савецкіх гісторыкаў адносна Крэўскай і Люблінскай вуніяў і казаў пра канфэдэрацыйны лад Рэчы Паспалітай, у якой дзяржава нашых продкаў — Вялікае Княства Літоўскае — мела столькі сувэрэнітэту, колькі Беларускай ССР у «братняй сям’і саюзных савецкіх рэспублік» і ня сьнілася.
Юхо стаў заснавальнікам навуковай школы вывучэньня гісторыі дзяржавы і права Беларусь
Менавіта ён першым пачаў дасьледаваць жыцьцё й дзейнасьць Тадэвуша Касьцюшкі і ў выніку сваімі артыкуламі і кнігаю «За вольнасьць нашу і вашу» (1989) вярнуў імя выдатнага суайчыньніка ў гістарычную памяць беларусаў.
Незалежнасьць Бацькаўшчыны была ягонаю марай, а потым сталася штодзённым клопатам.
Язэп Юхо браў чынны ўдзел у распрацоўцы нашай Канстытуцыі 1994 году і шмат якіх іншых заканадаўчых актаў.
Ен непахісна верыў, што краіна абавязкова вернецца ў сям’ю дэмакратычных народаў і яшчэ зьдзівіць Эўропу, як некалі ўразіла яе сваім Статутам.
Язэп Юхо
19.3.1921, Менск —
29.7.2004, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
Упершыню я сустрэўся зь ім у студэнцкія гады. Дзень пры дні ў чытальнай залі беларускага аддзелу Дзяржаўнай бібліятэкі зьяўляўся й заседжваўся да закрыцьця чалавек з надзіва адметным тварам — разум­ным, прасьветлена-адухоўленым і разам з тым нейкім безабаронным.
Прычынаю апошняга быў вельмі слабы зрок: здавалася, лінзы такіх акуляраў імгненна запаляць ад сон-
ца паперу.
Мы пазнаёміліся толькі ў 1990-м, калі імя Ермаловіча ведаў кожны нацыянальна арыентаваны беларус.
Ужо выйшла кнігаю яго-
Мікола
Ермаловіч
нае славутае дасьледаваньне «Па сьлядах аднаго міту», якім мы некалі зачытваліся ў самвыдавецкім варыянце. (3 працы Міколы Іванавіча вынікала, што
аніякай, здавалася б, назаўсёды замацаванай у школь­ных і ўнівэрсытэцкіх падручніках «заваёвы літоўцамі беларускіх земляў» у гісторыі не было, а сама летапісная Літва знаходзілася на сучасным абшары Беларусі.)
Ужо было вядома, што гэта спадар Мікола пад псэўданімам Сымон Беларус нелегальна выпускаў у сярэдзіне глухіх сямідзясятых часопіс «Гутаркі», які памнажаў ягоны аднадумца мастак Яўген Кулік.
Вочы Ермаловіча амаль ня бачылі, але яго падтрымлівала шырокае прызнаньне: прыняцьце ў Саюз пісьменьнікаў, Дзяржаўная прэмія імя Кастуся Каліноўскага за кнігу «Старажытная Беларусь», мэдаль Францішка Скарыны, атрыманьне ім, маладэчанцам, менскай кватэры, што пакінула ў мінулым штодзённыя паездкі ў электрычках, дзе Мікола Іванавіч, каб не губляць часу, нярэдка чытаў пасажырам сапраўдныя натхнёныя лекцыі.
Цяпер яго называюць заснавальнікам новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
Акадэмічная навука мае да ягоных працаў шмат заўвагаў, але ніхто з крытыкаў ня можа адмовіць, што Ермаловіч у свой час зьдзейсьніў сапраўдны подзьвіг — адкінуўшы канцэпцыі несамастойнасьці гісторыі Беларусі, абудзіўшы цікавасьць да мінулага ў дзясяткаў тысяч суайчыньнікаў, спрычыніўшыся да вострых навуковых і грамадзкіх дыскусіяў за межамі краіны.
Пры канцы 1990-х ягоныя вочы маглі адно адрозь-
ніць сьвятло ад цемры.
У іншай дзяржаве чалавек з такімі заслугамі атрымаў бы й адпаведны мэдычны догляд, і аўтамабіль з кіроўцам. Між тым Ермаловіч мусіў рухацца па Менску амаль навобмацак.
Пераходзячы вуліцу, ён загінуў пад коламі таксоўкі, так і не пасьпеўшы ўзяць у рукі сваю выніковую кнігу «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».
Сьмерць Міколы Ермаловіча зь ліку тых, што застануцца на сумленьні цяперашняга рэжыму.
Мікола Ермаловіч
29.4.1921, в. Малыя Навасёлкі, цяпер Дзяржынскі раён —
5.3.2000, Менск.
Пахаваны на могілках каля в. Насілава, ускраіна
Маладэчна.
Калі ў добрыя старыя часы на пачатку 1990-х я рэдагаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ягоную кнігу паэзіі «Сны на чужыне» (яна выйшла ў 1993-м у сэрыі «Галасы беларускага замежжа»), адзін мой калега, засунуўшы нос у карэктуру, запытаўся: «Ён што — вар’ят альбо геній?»
Праз два гады я ўручыў кнігу аўтару ў царкве Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у амэрыканскім горадзе СаўтРывэр. 3 царквы, прызнаюся, мы перабраліся ў больш аддаленае ад Бога месца, дзе спадар Юхнавец замовіў сабе ірляндзкага піва, а мне — каліфарнійскага віна. Адрозна
Янка
Юхнавец
ад іншых эмігрантаў, у тым ліку і літаратараў, ён не распытваў пра палітычныя падзеі ў Беларусі. Адно што пацікавіўся, ці быў я калі ў Бягомлі, у ваколіцах якога ў вайну карнікі-літоўцы спа-
лілі ягоных бацькоў і пяцярых малых братоў.
Тыя мясьціны зноў і зноў прыходзілі да яго ў снахвершах (а вось Амэрыка так ніколі і не прысьнілася), дзе ён вёў гутаркі то зь легендарным героем Машэкам, то з Скарынам, то з таямнічым пэрсанажам, якога завуць Лесасекам і які мяркуе, што Гісторыя — гэта крушня, а потым удакладняе, што гэта — памяшканьне, дзе адбываюцца нелягічныя выпадкі.
Я расказаў спадару Янку пра тое, як на бягомальскай аўтастанцыі тамтэйшы хлопец павесіў аднойчы на Дзень Волі бел-чырвона-белы сьцяг і празь пяць хвілінаў апынуўся ў кайданках. Лесасек, відаць, назваў бы гэтую гісторыю банальнай, каб не адна дэталь: хло­пец быў глуханямы.
Але наагул усе нашы нешматлікія размовы зь Юхнаўцом былі да краёў напоўненыя шорахам моўкнасьці (менавіта так — «Шорах моўкнасьці» — называўся ягоны першы выдадзены ў Нью-Ёрку ў сярэдзіне 1950-х паэтычны зборнік), у якой засталася нявыказа-
най мая думка пра тое, што з часу Максіма Багдановіча, магчыма, ніхто не сумовіўся з космасам на такой блізкай мове, як ён. Хіба што Алесь Разанаў, чыя паэзія гэтаксама, як і ў яго, Юхнаўца, незаўважна перацякае ў філязофію.
У шораху гэтае моўкнасьці расталі так і ня вымаўленыя ўголас радкі, што ўразілі ў рукапісе «Сноў на чужыне», зрабіўшыся іх своеасаблівым эпіграфам:
...я дома зноў, ен для мяне такой. Гляджу з вакна у сад у воддалъ поля, там не відаць дарог шумлівых, а краскі на аселіцах — самі сабе, пригожая няволяі Хдчубаю: на зямлі бытую
адзінотным...
Гляджу на стол, там ліст — каму, недапісаны?
Юхнавец падпісваў мне сваіх выдадзеных у 1967-м у Нью-Ёрку «Калюмбаў», выводзіў унізе аўтографу загадкавую (магчыма, падказаную ў тэты момант Лесасекам) дату — 1968, а я чамусьці думаў: «Можа, той недапісаны ліст адрасаваны бягомальскаму хлопцу зь сьцягам?»
Янка Юхнавец
3.11.1921, в. Забродак, цяпер Докшыцкі раён —
6.1.2004, Нью-Ёрк, ЗША.
Прах разьвеяны над штатам Нью-Джэрзі.
У Вільні быў празрысты кастрычніцкі вечар. Мы спыніліся каля Вострае Брамы — там, адкуль раніцою і пачалося нашае падарожжа, падчас якога я ўпершыню даведаўся, дзе дакладна быў дом Скарынавага фундатара бурмістра Якуба Бабіча, дзе жандары арыштавалі Каліноўскага, дзе месьцілася друкарня Марціна Кухты, дзе жылі Купала і Янка Пазьняк...
Мой спадарожнік і праваднік, у сваіх заўсёдных зухаватым бэрэце і прыцемненых акулярах, працытаваў героя аўтабіяграфічнай аповесьці Максіма Гарэцкага «Мэлянхолія»: «Пішу да цябе зь Вільні, адкуль сьвяціла
Лявон
Луцкевіч
магутным сьвятлом наша старадаўняя культура...» Я выказаў думку, што мой суразмоўца павінен падтрымаць гэтае сьвятло сваёй кнігаю пра беларускую Вільню, бо, бадай, ніхто зь
беларусаў ня ведае нашую духоўную Мэку лепей за яго. Тым болып, што ягонае веданьне натхнёнае такой узьнёслай любоўю да кожнай старадаўняй мураванкі.
Я быў проста шчасьлівы, пачуўшы, што кніга ўжо
ствараецца.
Майго правадніка звалі Лявон Луцкевіч.
Сыну аднаго з «бацькоў» Беларускай Народнай Рэспублікі, Антона Луцкевіча, лёс ня мог падараваць лёгкага шляху. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, падчас Другой усясьветнай вайны ён настаўнічаў, потым стаў афіцэрам Беларускай Краёвай Абароны. Пасьля працэсу над кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай пар­ты! судзьдзі вызначылі Лявону Луцкевічу пятнаццацігадовы тэрмін за гулагаўскім дротам. На 25 гадоў калымскіх канцлягераў быў засуджаны ягоны родны брат Юрка, таксама сябра партыі.
Вярнуўшыся на волю, спадар Лявон зьвязаў жыцьцё з роднай Вільняй. Ягонай жонкаю была дачка пісьменьніцы Зоські Верас Галіна. Сям’я доўгі час жыла ў славу-
Лявон Луцкевіч І Зоська Верас з гасьцямі — мастаком Іванам Пратасенем (крайні зьлева) і гісторыкам ды літаратуразнаўцам Віталём Скалабанам (крайні справа). 1981 г.
тай «Лясной хатцы», дзе ў 1970—1980-я перабывалі ці ня ўсе тагачасныя беларускія нацыяналісты.
Лявон Луцкевіч быў адным з тых, хто адраджаў беларускае культурнае жыцьцё ў Вільні пры канцы васьмідзясятых. Ен прычыніўся да стварэньня першай беларускай суполкі «Сябрына», а затым Таварыства беларускай культуры ў Літве. Дзядзька Лявон, у той час сябра Рады БНР, вёў беларускія перадачы на Літоўскім радыё і супрацоўнічаў з Радыё Свабода, на чыіх хвалях у аўтарскім выкананьні прагучалі ўсе тэксты з будучай кнігі, пра якую мы гаварылі каля Вострае Брамы.
На жаль, спадар Лявон ужо не патрымаў у руках свае «Вандроўкі па Вільні». Яны выйшлі ў 1998 годзе ў віленскім выдавецтве «Рунь» і застаюцца найлепшай беларускай кнігаю пра нашу колішнюю сталіцу.
Лявон Луцкевіч
17.3.1922, Вільня — 28.7.1997, Вільня.
Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Ён меў мянушку Рыба, якая, між тым, ані не адпавядала ягонай натуры. Леанід Карась любіў кампанію і заўсёды гатовы быў бараніць яе ці свой асабісты гонар. Часамі, як згадваюць сябры, на яго находзіла «ахвота з кім-небудзь пабіцца».
Леанід належаў да славутай «Дванаццаткі» — суполкі з дванаццаці нашых юнакоў, якія трапілі па вайне на Захад і вырашылі «быць прыкладам самаахвярнасьці й адданасьці нацыянальнай справе, быць першымі ўсюды, дзе патрабуюць гэтага інтарэсы Народу». Яны небеспадстаўна лічылі сябе авангардам'белару-
Леанід Карась
скай моладзі на эміграцыі і праз паўстагодзьдзя сталі героямі дакумэнтальнай аповесьці аднаго зь іх, Янкі Запрудніка, што так і назваў сваю гэтую кнігу — «Дванаццатка».
Гартаючы важкую Запруднікаву таміну, я думаю пра сотні й сотні маладых беларусаў, якія пасьля гарачай вясны 2006-га і халоднай зімы 2010-га таксама трапілі за мяжу, і мне мрояцца створаныя імі сучасныя «дванаццаткі» з тымі самымі мэтамі й памкненьнямі.
Ім лягчэй. Яны ня мусяць перад унівэрсытэтам цяжка працаваць, як Лявон зь сябрамі, на шахтах. Большасьць зь іх, цяперашніх, мае магчымасьць пераведваць Бела­русь і, хочацца спадзявацца, вернецца сюды.
Лявон Карась пра такое мог толькі марыць.
Навучаючыся ў бэльгійскім Лювэне на інжынэра, ён даведаўся пра стварэньне Беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьне (Свабода) і выехаў у Мюнхэн, адкуль павінна было распачацца вяшчаньне. Апрача журналісцкіх задаткаў, ён ужо валодаў ангельскай моваю і меў ■— што для супрацоўніка радыё надзвычай важна, — прыемны зычны голас.
У траўні 1954-га беларускія перадачы пайшлі ў этэр. Галоўным «сьпікерам» быў Леанід Карась.
Леанід Карась (чацьверты зьлева) зь сябрамі-эмігрантамі з славутай «Дванаццаткі». 1948 г.
Прафэсія журналіста ўва ўсе часы была небясьпечная. Нязьмерна больш за іншых рызыкавалі супрацоўнікі радыё, што несла праўду за «жалезную заслону», туды, дзе перадачы глушыліся, а спэцслужбы рыхтавалі супраць вызваленцаў свае брутальныя акцыі.
Аднойчы ў верасьні таго самага 1954 году Леанід Карась не зьявіўся ў студыю. Праз тыдзень ягонае цела знайшлі на беразе мюнхэнскай ракі Ізар. Злачынства засталося нераскрытае, але сябры й калегі не сумняваліся, што гэта — справа камуністычных агентаў. Яшчэ праз два месяцы ў сваёй кватэры быў закатаваны шэф азэрбайджанскай рэдакцыі Аба Фаталібэй.
Радыё Свабода ішоў першы год, Леаніду Карасю — трыццаць першы...
Леанід Карась
20.11.1923, в. Дзямідзенкі, цяпер Глыбоцкі раён —
7.9.1954, Мюнхэн, Нямеччына.
У кожнага з нас ёсьць свае быкаўскія радкі, што нараджаюць у душы наймацнейшы водгук. Мяне, чалавека ня самага сэнтымэнтальнага, аднойчы да сьлёзаў на вейках уразілі некалькі сказаў з аўтабіяграфічных «Пункціраў жыцьця»:
«Тады быў яшчэ малы... Далей гародаў нікуды не хадзіў. I вось аднойчы старэйшы мой сябра Валодзя кажа: «Пайшлі на возера». Пайшлі — праз парасьнікі, цераз роў... 3 тары адкрыўся цуд: лясное возера ўнізе, за ім лес на касагоры — прыгажосьць на ўсё жыцьцё...»
Напэўна, рэч у тым, што для мяне вобраз Радзімы
Васіль
Быкаў
і хараства таксама непарыўна зьвязаны зь лясным полацкім возерам.
Як тое возера прысутнае ў маім жыцьці ад часу, калі я пачаўся як асоба, так і Васіль Быкаў, здаецца,
прысутнічаў у мяне ў сьвядомасьці заўсёды. Прынамсі, з моманту, калі я адчуў сябе беларусам.
Упершыню мы сустрэліся з Быкавым на сэмінары маладых літаратараў у 1982 годзе. Слухаючы яго словы аб тым, што яшчэ не прамоўленая ўся праўда пра мінулую вайну, я адразу ўспомніў тую полацкую вёску, якую ў 1941-м спалілі разам з жыхарамі пераапранутыя ў нямецкую форму супрацоўнікі НКВД. Але знач­ка болын за тое, што гаварыў Васіль Уладзімеравіч, мяне ўразіла тады ягонае маўчаньне падчас выступаў рознага кшталту калялітаратурных чыноўнікаў. У гэтым маўчаньні адчуваліся глыбіня й веліч асобы.
Сапраўднае адкрыцьцё Быкава як пісьменьніка глыбока нацыянальнага пачалося для мяне пасьля зьяўленьня аповесьці «Знак бяды» — твору, бясспрэчна, знакавага для нашае літаратуры.
Васіль Уладзімеравіч ня раз казаў, што яму блізкі экзыстэнцыялізм, асабліва раман Альбэра Камю «Чума». Адрозна ад францускага калегі, Быкаў, нягле-
дзячы на моцную падтрымку Вацлава Гаўла і Чэслава Мілаша, ня быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй. Але ці была б гэтая ўзнагарода зь яе сёньняшнім пахіснутым аўтарытэтам вартая Быкава?
Ен быў увасабленьнем Адраджэньня Беларусі й сымбалем змаганьня з дыктатурай. Свае ўчынкі мы выпрабоўвалі пытаньнем: «А што скажа Быкаў?» Пасьля яго пахаваньня за-
межныя калегі казалі мне, што ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў нідзе ў Эўропе разьвітаньне народу зь пісьменьнікам не было такім грандыёзна-шматтысячным.
Адзін з заходніх крытыкаў назваў сыход Быкава апошнім уздыхам экзыстэнцыялізму. Мэтафара небездакорная: сьвет працягвае чуць магутнае дыханьне быкаўскае прозы.
Улада заўсёды больш любіць не жывых, а мёртвых геніяў. Цяперашняя няздатная нават на гэта. У Менску, як і ў Горадні або Віцебску, няма помніку Быкаву. Ягонае імя не ўшанаванае нават у назовах вуліцаў.
У нашай апошняй размове Быкаў паўтарыў фінальныя словы з сваёй «Доўгай дарогі дадому»: «Мой лёгас пэсымістычны, хаця душа мая прагне аптымізму».
Быкаў быў з намі ў сакавіку 2006-га на менскім пляцы, якому абаронцы гэтай выспы свабоды надалі імя Каліноўскага: у намётавым мястэчку я бачыў Яго кнігі.
Васіль Быкаў
19.6.1924, в. Бычкі, Вушацкі раён — 22.6.2003, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Я не служыў на флёце, але добра ўяўляю, якая выбітная роля належыць на караблі боцману. А калі даць волю фантазіі й уявіць маю верагодную марскую службу, я хацеў бы, каб нашага боцмана звалі Артурам Вольскім.
Частку сваіх дзесяці флёцкіх, у тым ліку і баявых, гадоў спадар Артур насамрэч выконваў боцманскія абавязкі, што, здаецца, зусім ня горшым чынам паўплывала на ягоны далейшы лёс — і літаратурны, і кар’ерны. А трапіў ён на Ціхі акіян у 1942-м. Артуру толькі што споўнілася васямнаццаць, і ён ужо лічыў сябе ня толысі мараком, але і пісьменьнікам, бо першае апавяданьне надрукаваў ажно ў трынаццаць гадоў.
Найбольш поўна шматстайныя таленты Вольскага
Артур Вольскі
раскрыліся, калі ён паўтара дзесяцігодзьдзя працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача — спачатку загадчыкам літаратурнай часткі, а затым дырэктарам. Якраз тады разам з шматлікімі паэтычнымі й празаічнымі зборнікамі для дзяцей і дарослых была створаная п’еса-казка «Сьцяпан — вялікі пан», што —• пакладзеная на музыку кампазытарам Юрыем Семянякам — сталася першай беларускай дзіцячай апэрэтай.
Парадак панаваў на ўсіх палубах і тады, калі спадар Артур быў дырэктарам менскага Дому літаратара.
Шмат каму жыцьцё Вольскага падавалася ўва ўсіх сэнсах камфортным і бясхмарным. Але пад ягоным нацельнікам, што почасту выглядваў з-пад моднай кашулі, білася сэрца, якое прывяло пісьменьніка
ў кастрычніку 1988-га ў шэрагі стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
Вольскі ўваходзіў у склад некалькіх Соймаў БНФ, узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне вэтэранаў вайны. Некалькі разоў я быў сьведкам таго, як на акцыях дэмакратычных сілаў сваім уладным позіркам і зычным голасам спадар Артур спыняў і прымушаў адступаць чорныя шэрагі гэтых званых «ахоўнікаў правапарадку».
Ягоны бацыса Віталь, аўтар славутага «Несьцеркі», пражыў восемдзесят сем гадоў, маці — дзевяноста чатыры. Генатып і магутнае здароўе абяцалі спадару Ар­туру доўгае жыцьцё. Аднак умяшаўся выпадак, а найверагодней — загадзя сплянаваная акцыя. Пасьля вечаровага выступу перад школьнікамі Вольскага запыніла вялікая агрэсіўная кампанія. Яго ня проста жорстка зьбілі, але і распранулі, пакінуўшы непрытомным ляжаць на халоднай лістападаўскай зямлі. Перажыты тады шок, на думку мэдыкаў, і справакаваў анкалягічнае захворваньне...
У ліку ягоных найлепшых паэтычных твораў апошніх гадоў многія называюць верш «Калі гучыць «Магутны Божа»:
Калі гучыць «Магутны Божа», гатоу я ўпасьці на калені.
Бог — толькі Бог! — нам дапаможа знайсьці шляхі да вызваленьня...
Таленавіты род Вольскіх доўжыцца ў Артуравым сыне Лявоне — адным з найпапулярнейшых у краіне рок-музыкаў.
Артур Вольскі
23.9.1924, Койданава — 5.9.2002, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
У ягонай душы заўсёды жыў вольналюбівы дух продкаў-ліцьвінаў з роднае вёскі Шляхецкая Ваколіца, назоў якой бальшавікі сьцёрлі з мапаў.
Пры канцы 1942-га васямнаццацігадовы юнак пераходзіць лінію фронту, каб дабрацца да Саратава. Там у эвакуацыі знаходзіўся Гомельскі тэхнікум, куды Рыгор паступіў перад самай вайной. Падчас вандровак па Расеі Клімовіча паводле абвінавачаньня ў шпіёнстве схапіла НКВД. Пачынаюцца яго блуканьні па пакутах, якія зацягнуліся на паўтара дзясятка гадоў.
За напісаныя пасьля арышту антысталінскія вершы
Клімовіча накіроўваюць пад Нарыльск, у Гарляг, што меў неафіцыйную рэпутацыю лягеру сьмерці. У 1950-м яго паўторна асуджаюць на дзесяць гадоў зьняволеньня.
Пасьля таго як «бацька ўсіх народаў» выправіўся на той сьвет і ў СССР пачаліся масавыя амністыі, у Гарлягу рэжым, наадварот, зрабіўся яшчэ больш жорсткім. Ахова атрымала дазвол расстрэльваць зьняволеных без суду й сьледзтва.
Калі колькасьць забітых наблізілася да дваццацёх, цярпеньне вязьняў высілілася: 25 траўня 1953 году над лягерам быў узьняты сьцяг паўстаньня.
На чале яго стаў беларус Рыгор Клімовіч.
Ен жа пазьней склаў гімн паўстаньня «Ня страшны нам тыранствы бальшавізму», які зьняволеныя сьпявалі на мэлёдыю песьні ўкраінскай паўстанцкай арміі «Мов той олень, що загнаній в болото».
Паўстанцы патрабавалі прыезду з Масквы камісіі ЦК КПСС, рэабілітацыі іншадумцаў і вязьняў, якія да 1939 году не былі грамадзянамі СССР. Выступ зьняволеных доўжыўся сорак дзён, пасьля чаго ўнутраныя войскі атрымалі загад увайсьці на тэрыторыю Гарлягу й адкрыць агонь на зьнішчэньне з усіх відаў зброі.
За тры дні налегла болей за тысячу вязьняў, але крывавыя ахвяры не пайшлі намарна. Гарляг быў расфармаваны, і гэта ўратавала мноства іншых жыцьцяў.
Да канца васьмідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя Клімовіч заставаўся пад наглядам КГБ, але і ў той пэрыяд не пакідаў супраціву: наладжваў сувязі паміж былымі палітвязьнямі, працаваў над успамінамі, якія пад назовам «Канец Гарлягу» выйшлі асобнай кнігаю ў 1999-м.
На той час імя правадыра легендарнага паўстаньня было добра вядомае ня толькі ў Беларусі. Клімовіч выступаў на міжнародных канфэрэнцыях і на мітынгах, актыўна супрацоўнічаў з расейскім «Мэмарыялам» і «Мартыралёгам Беларусі». Ен палымяна й доказна абвяргаў культываваную за савецкім часам дый пазьней думку аб «пакорліва-талерантным» няўдзеле беларусаў у антысталінскім супраціве.
Найяскравейшым у арсэнале яго доказаў было Нарыльскае паўстаньне, у якім бралі ўдзел болей за пяць тысяч беларусаў, чацьвёра зь якіх узначальвалі паўстанцкія камітэты.
Створаны Рыгорам Клімовічам паўстанцкі гімн, перакладзены на ўкраінскую, польскую, літоўскую і нямецкую мовы, гучыць на міжнародных сустрэчах вязьняў ГУЛАГу.
Рыгор Кяімовіч
3.10.1924, в. Шляхецкая Ваколіца, цяпер в. Цярэшкавічы.
Гомельскі раён — 1.7.2000, Гомель.
Уладзімер Салавей
«Свабодны розум ня можа трываць няволі», — было сказана яшчэ ў антычным сьвеце.
На пачатку 1946-га настаўнікі і моладзь Слонімшчыны заснавалі падпольную беларускую арганізацыю з кансьпірацыйным назовам «Чайка». Гэта было адказам на «татальныя зачысткі» гэбістамі «варожых элемэнтаў» і на хвалю русіфікацыі, што абрынулася па вайне на былыя заходнебеларускія землі, дзе на ўсе болып-менш значныя пасады пачалі ставіць людзей, варожых да беларушчыны. «Чайка» мела на мэце змаганьне за нацыянальныя правы беларусаў і ўрэшце — стварэньне незалежнай дзяржавы. Слонімскія патрыёты імкнуліся пашыраць свае ідэі ў іншых рэгіёнах.
У Баранавічах філію арганізацыі стварыў студэнт гістарычна-філялягічнага факультэту мясцовага настаўніцкага інстытуту ўладзімер Салавей, які ўвайшоў у кіроўны орган «Чайкі» — Цэнтар беларускага вызваленчага руху.
Калі ў 1947-м распачаліся арышты сяброў, Уладзімер здолеў перайсьці на нелегальнае становііпча. Ен быў, мяркуючы па ўсім, добры кансьпіратар: МГБ некалькі гадоў не магло схапіць маладога настаўніка, які ня толькі хаваўся на бацысоўскім хутары, але й езьдзіў, узброены наганам, па рэспубліцы.
Яго арыштавалі на пачатку 1950-х. У той час, калі я немаўлёнкам смактаў маміну цыцу, майго аднайменьніка жудасна катавалі. Нечакана ўладзімераву бацьку «органы» загадалі зьявіцца ажно ў Казань. Дадому той вярнуўся з вусьцішнай навіной: у гэбісцкіх катоўнях Валодзю ня толькі адбілі ныркі. Ягоны розум не перанёс няволі...
Можна толькі здагадвацца, якія думкі апаноўвалі яго ў хвіліны прасьвятленьняў, калі ўладзімер бачыў краты на вокнах і з жахам глядзеў на санітараў. Праз колькі
гадоў свалкам дазволілі забраць яго дахаты, але, калі ён убачыў жыцьцё тагачаснай, загнанай у калгасны прыгон, вёскі, розум Салаўя зноў ня вытрымаў, гэтым разам — фатальна.
Сорак гадоў — цэлае жыцьцё — ён знаходзіўся ў вар’ятні пад Горадняй, а ў 1996-м, нават не напісаўшы і не патэлефанаваўшы родным, Уладзімера перавялі ў псыхічную лякарню ў вёсцы Казлоўшчына на Дзятлаўшчыне.
Неўзабаве сям’і паведамілі, што Уладзімер нібыта заблукаў узімку ў лесе, за­мёрз і быў знойдзены, толькі калі растаў сьнег. Труну на хаўтурах не адчынялі...
Але самае страшнае для мяне ў лёсе Салаўя ня тэта. Самае страшнае, што сваякі
Уладзімер Салавей (у цэнтры) зь сябрамі. Справа — будучи кіраўнік «Чайкі» Васіль Супрун. 1943 г.
патрыёта анічога ня ведалі аб прычынах ягонага арышту, ніколі ня чулі пра «Чайку»... Для іх ён быў проста няшчасным вар’ятам, на магіле якога доўгі час не было на­
ват сьціплага помніку.
Уладзімер Салавей
1925, в. Гуменікі, цяпер Слонімскі раён — 1996, в. Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён. Пахаваны ў в. Жыровічы, Слонімскі раён.
Алесь
Усюкевіч
У чэрвені 1947 году міністар дзяржбясьпекі БССР Лаўрэнці Цанава вырашыў асабіста дапытаць сакратара нелегальнага Саюзу вызваленьня Беларусі, які дзейнічаў у Наваградку.
Магчыма, «беларускі Берыя» спадзяваўся ўбачыць перад сабой зламанага арыштам юнака, якога лёгка будзе раскалоць, але адразу адчуў, што перад ім чалавек іншага гарту.
Міністар чытаў паперы: франтавік, мэдалі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцьце Кёнігсбэргу»... Арыштант раптам рэзка адштурхнуў канваіра й, схапіўшы цяжкі столак, кінуўся на Цанаву.
Вымуштраваным гэбісцкім ахоўнікам. удалося скруціць вязьня, якога адразу ж пачалі жорстка зьбіваць...
Непрытомнага скрываўленага юнака вынесьлі з кабінэту на руках. Яго звалі Алесем Усюкевічам.
Некалькі месяцаў таму, пры канцы 1946-га, ён стварыў зь сябрамі падпольную арганізацыю, чыёй канчатковай мэтаю быў выхад Беларусі з СССР (што, між іншым, не пярэчыла савецкай Канстытуцыі). Паводле правілаў кансьпірацыі, кожны ўдзельнік Саюзу вызва­леньня не павінен быў ведаць больш за двух сяброў.
У паваенным Менску ў ліку першых новых будынкаў было ўзьведзенае правае крыло міністэрства дзяржаўнай бясьпекі. Канец 1940-х гадоў
Упершыню ўсе васямнаццаць патрыётаў, зь якіх складаўся Саюз, сустрэліся на закрытым судовым паседжаньні.
На лаве падсудных не было толькі правакатара. Актыўна ўдзельнічаў у спра­вах арганізацыі супрацоўнік баранавіцкай абласной газэты Алесь Бажко. Ён ня быў арыштаваны і засуджаны, а пазьней зрабіў кар’еру
літаратара, нястомна выкры-
ваючы ў сваіх публікацыях
антысавецкія падкопы нацыяналістаў, імпэрыялістаў
і клерыкалаў.
Усюкевіч атрымаў дзесяць гадоў канцлягеру.
Яму ішоў дваццаць трэці год.
Зьняволеньне ён адбываў у Казахстане, дзе і застаўся
пасьля вызваленьня.
Там дачакаўся таго, за што змагаўся ў юнацтве, — незалежнасьці Беларусі. Праўда, Беларусь хутка ператварылася зусім ня ў тую краіну, пра якую марылі маладыя патрыёты.
Напэўна, таму спадар Усюкевіч так і не вярнуўся на Бацькаўшчыну.
Цяпер з васямнаццаці сяброў Саюзу вызваленьня Беларусі на гэтым сьвеце не засталося ўжо ніводнага. Ніхто зь іх так і не прычакаў рэабілітацыі.
Алесь Усюкевіч
Люты 1925, в. Хадасы, цяпер Наваградзкі раён — 10.1.2004, Паўладар, Казахстан.
Галоўныя вехі жыцьця Янкі Сурвілы я ве­даю дзякуючы знаёмству зь ягонай жонкаю Івонкай.
У чатыры гады ён ужо чытаў па-беларуску і ведаў на памяць Купалаву паэму «Курган».
У 1942-м сямнаццацігадовы Янка — дырэктар пачатковай беларускай школкі, спаленай партизанам!
Па вайне ў беларускім лягеры для перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце ён засноўвае й рэдагуе часопіс «Шляхам жыцьця».
Потым — эміграцыя ў Францию. Там у 1948-м, на Першым зьезьдзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, ад-
Янка
Сурвіла
бываецца рамантычнае Янкава знаёмства з зусім яшчэ юнай Івонкаю Шыманец, якая празь дзесяць гадоў стане ягонай жонкаю.
Атрымаўшы стыпэндыю Мадрыдзкага ўнівэрсытэту,
Старшыня Рады ВНР Івонка Сурвіла
Сурвіла вывучае эканоміку і робіць захады, каб арганізаваць беларускамоўныя праграмы Гішпанскага радыё. 25 сакавіка 1952 году ён выходзіць у этэр зь першай скіраванай на Беларусь перадачаю. У 1958—1965 га­дах Янка вядзе з Гішпаніі штодзённыя беларускія радыёперадачы.
Пасьля пераезду Сурвілаў у Канаду наша заакіянская дыяспара атрымала ў асобе Янкі чалавека, які, паводле словаў Барыса Рагулі, «быў прычынны да вытокаў усіх пачынаньняў на бела-
рускай палітычнай і грамадзкай ніве, што зарадзіліся і рэалізаваліся ў Атаве».
Зь дзіцячых гадоў, калі сам змайстраваў свой першы фотаапарат, ён захаваў захапленьне мастацкай фатаграфіяй, пакінуўшы, у прыватнасьці, цэлую галерэю партрэтаў нашых літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт Натальлі Арсеньневай, зьмешчаны ў менскай кнізе яе вершаў «Яшчэ адна вясна» (1996).
У вечнасьць Янка адыйшоў, як і жыў, грамадзянінам Беларускай Народнай Рэспублікі, Раду якой ад 1997 году ўзначальвае Івонка Сурвіла.
Янка Сурвіла
20.6.1925, в. Бялевічы, цяпер Смаргонскі раён —
3.6.1997, Атава, Канада.
Пахаваны ў Олд-Чэлсі паблізу Атавы.
Кастусь Акула быў для мяне адным з увасабленьняў беларускай эміграцыі — той, якая, на паўстагодзьдзя адарваная ад Бацькаўшчыны, захоўвала мову, культуру, незалежніцкія ідэі.
Знаёмства са спадаром Кастусём пачалося на пачатку 1980-х, калі да маіх рук патрапілі ягоная канадыйская кніжка «Усякая ўсячына», а неўзабаве і колькі нумароў часопісу «Зважай», які Акула больш за дваццаць гадоў выдаваў у Таронта. Часопіс паведамляў пра тое, аб чым нашая прэса яшчэ доўга маўчала: пра жыцьцё дыяспары, пра вайсковыя базы зь ядзернай зброяй, якімі была нашпігаваная Беларусь, пра лёс беларускага дысыдэнта
Кастусь Міхала Кукабакі...
. У час нацысцкай акупа-
Акула цыі будучы пісьменьнік здаў іспыты ў апошні, восьмы, кляс Віленскай беларускай гімназіі, але скончыць яе не пашчасьціла: падчас адной з паездак дадому трапіў у Менску ў аблаву. Вучэньне перапынілася трыма месяцамі нямецкай вязьніцы
і месяцам канцлягеру.
У чэрвені 1944-га ён паступіў добраахвотнікам у Менскую школу камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны, якая афіцыйна так і не пасьпела адчыніцца. Потым былі чыгуначныя эшалёны, пешыя маршы па дарогах Эўропы.
Пры канцы жніўня краёвыя абаронцы арганізавана перайшлі да францускіх партызанаў. Пазьней Кастусь уступіў у 8-ю брытанскую армію, браў удзел у баях з гітлераўцамі на Апэнінскай паўвысьпе, памяткаю пра што засталіся ўзнагароды — ангельскі «Мэдаль за вайну» і «Зорка Італіі».
За акіянам Кастусь стаў першым старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады, рэдагаваў газэту «Беларускі эмігрант», супрацоўнічаў з славутым парыскім «Конти­
нентом».
У 1962-м пабачыў сьвет першы раман Кастуся Аку­лы «Змагарныя дарогі», які ў 1994-м быў перавыдадзены ў Беларусі і некалькі месяцаў займаў найвышэйшыя радкі ў сьпісах айчынных бэстсэлераў, адкуль потым перавандраваў у складзены «Нашай Нівай» пералік 100 найбольш папулярных беларускіх кнігаў XX стагодзьдзя. Пяру Ка­стуся Акулы належыць цэлая бібліятэка, дзе адметная месца займае аўтабіяграфічная трылёгія «Гараватка».
Ен шчодра падтрымліваў нашы незалежныя выдань-
ні. Любіў рабіць падарункі,
прычым гэта заўсёды былі карысныя й патрэбныя рэчы. Чаравікі зь неверагодна трывалай валовай скуры, прывезеныя мне на пачатку 1990-х, я абуваю й цяпер.
Прыяжджаючы ў Беларусь, ён казаў што памяняў бы ўсіх канадыйскіх птушак на родных беларускіх сарокаў, якія ў таронцкіх ваколіцах чамусьці не вяліся, а таму здаваліся яму неверагодна экзатычнымі.
У кожным зь лістоў да мяне ён маляваў птушку ў палёце.
Ягоная душа імкнулася да роднага неба.
Кастусь Акула (ад нараджзньня Аляксандар Качан)
16.11.1925, в. Верацеі, цяпер Докшыцкі раён — 29.1.2008, Таронта, Канада.
Пахаваны на могілках Пайн Хіл у таронцкім прыгарадзе Скарбара.
Мне хочацца напісаць апавяданьне пра
закаханую ў Янку Філістовіча францужанку — ягоную аднакурсьніцу з гістарычнага факультэту Сарбоны.
Пра тое, як дзякуючы высокаму цёмна-русаму хлоп­цу, якога сябры зь любасьцю, а магчыма, і зь лёгкай зайздрасьцю называлі Напалеонам, дзяўчына даведалася пра невядомую ёй краіну паміж Польшчай і Расеяй і нават вывучыла на роднай Янкавай мове два словы, якія памятае дагэтуль, — «Жыве Беларусь!».
Янка выдаваў часопіс зь няпростым для францускага вуха назовам «Моладзь», быў адным зь лідэраў згур-
Янка Філістовіч
таваньня сваіх маладых суайчыньнікаў.
Потым ён паехаў вучыцца ў Лювэнскі ўнівэрсытэт у Бэльгіі, і дзяўчына зрэдку атрымлівала пра Янку зьвесткі ад агульнага знаё-
мага — мастака Міхася Навумовіча.
Яна ганарылася, калі пачула, што ў дваццаць пяць гадоў Філістовіч стаў сябрам Рады БНР — ураду сваёй краіны ў выгнаньні.
А тады Янка зьнік.
Толькі празь пяцьдзясят гадоў гераіня майго аповеду зноў сустрэне мэсье Навумовіча і даведаецца, што ў 1951-м Філістовіч на парашуце дэсантаваўся на родную зямлю і стварыў партызанскую трупу, мэтаю змаганьня якой была вольная эўрапейская Беларусь.
Праз год, калі Янка будзе выходзіць з акружэньня, школьны сябар падсыпле яму ў гарбату снатворнага... У 1953-м Філістовіча прысудзяць да расстрэлу...
Гэта быў год майго нараджэньня.
Калі я вазьмуся за свой аповед, мне дапаможа дакумэнтальная кніга Аляксандра Лукашука «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста», дзякуючы якой у 1990-я гады Янкава імя вярнулася ў гістарычную памяць беларусаў.
Ён загінуў ва ўзросьце Каліноўскага, зь якім Янку часта параўноўвалі.
Сьледчы Рыгор Транш, які вёў справу Філістовіча, праз сорак гадоў засьведчыў, што Янка не ўчыняў тэрарыстычных актаў і не дазволіў людзям з сваёй тру­пы ніводнага рабунку і забойства. Паводле Трапша, на ягоным падсьледным не было крыві і за часы вайны.
Калі краіна здабыла незалежнасьць, у друку гучалі прапановы ўлучыць імя Філістовіча ў сьпіс ста найвыдатнейшых асобаў Беларусі за ўсе дзесяць вякоў яе гісторыі. Але сёньня артыкулу
пра яго вы ня знойдзеце нават у гістарычнай энцыкляпэдыі...
Малодшая сястра Філістовіча Галіна захоўвае ягонае прысланае з Захаду ў 1950-м фота.
На адвароце Янкавай рукою напісаныя радкі
Максіма Багдановіча:
Усё праходзіць, мінае, як дым, Съветлы ж сьлед будзе вечна жывым!
Янка Філістовіч
14.1.1926, в. Паняцічы, цяпер Вялейскі раён —
1953, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
«У чалавечых характараў, як і ў некаторых будынкаў, некалькі фасадаў, прычым ня ўсе яны прыемныя на выгляд», — заўважыў францускі афарыст Франсуа дэ Лярошфуко. Характар пісьменьніцы і кінасцэнарысткі Лідзіі Вакулоўскай належаў якраз да такіх. Аднак галоўнай рысаю ў ім была незьнішчальная
вальнадумнасьць.
Аднойчы пры канцы 1980-х на зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў мне паказалі немаладую прыгожую жанчыну з нумарам «Нового мира» ў руках. «Вакулоўская, дысыдэнтка», — з захапленьнем сказаў знаёмы.
Кватэра Лідзіі Аляксандраўны на вуліцы Берасьцянскай у сярэдзіне 1960-х сапраўды была менскім клюбам інтэлектуальнай фронды (гэтаму спрыялі й ганарары гаспадыні, якая пісала па-расейску і часта друкавалася ў Маскве).
Як згадвае ў сваёй кнізе «На высьпе ўспамінаў» адзін з блізкіх знаёмых Вакулоўскай, пісьменьнік Валянцін Тарас, у той вялікай стракатай кампаніі літаратараў, журналістаў, актораў, мастакоў закраналіся самыя рызыкоўныя тэмы. Дарагога Леаніда Ільліча нехта зь вясёлай застоліцы мог назваць «траглядытам», яго галоўнага ідэоляга Суслава — «сушанай воблай», а ўсіх крамлёўскіх старцаў — «тупарылай шарагай».
Калі я гасьцяваў у Бэрліне ў вядомага нямецкага беларусіста і колішняга палітвязьня Норбэрта Рандава, той паказаў мне некалькі сотняў старонак, ксэракапіяваных ім з адкрытых пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны архіваў штазі.
Добры Норбэртаў прыяцель, апрача ўсяго астатняга, пісаў падрабязныя справаздачы пра дні нараджэньня «аб’екта» ўлучна з плянам стала і пералікам тостаў.
Падобныя госьці наведваліся і да Вакулоўскай. Адну, Зоечку, потым вылічылі, але яна пасьпела ўжо «напісаць опэру».
Лідзію зь сябрамі пацягнулі ў КГБ. Валянціна Тара­са прымусілі звольніцца з рэдакцыі «Нёману», а ягоную жонку адхілілі ад этэру на Беларускім тэлебачаньні. Саму Вакулоўскую, якая была на вольных хлябах, абвінавачвалі ў пашырэньні забароненай літаратуры, спробах перадаць на Захад для публікацыі свае аповесьці й нават у закліках да тэрору.
Выступаючы тады на рэспубліканскім партактыве, першы сакратар ЦК КПБ П. Машэраў хваліў «органы» за тое, што ўскрылі «антысавецкі нарыў на кватэры чле­на Саюзу пісьменьнікаў Вакулоўскай».
Пасьля тых падзеяў Лідзія Аляксандраўна пражыла яшчэ чвэрць стагодзьдзя й выдала паўтара дзясятка кніг сваёй жывой чытэльнай прозы. Яна памерла ў жніўні 1991-га, калі «шарага» пучыстаў спрабавала павярнуць кола гісторыі назад.
Адным зь яе апошніх твораў стала аповесьць «Вальфрам — мэтал цьвёрды», прысьвечаная часам сталінскага тэрору.
Лідзія Вакулоўская
20.2.1926, Шчорс, Чарнігаўская вобл., Украіна —
28.8.1991, Шчорс, Украіна.
У вялікай сялянскай сям’і Кулажанкаў бацькі былі ня толькі добрымі гаспадарамі, але і пэдагогамі. Яны здолелі выхаваць у дзяцей працавітасьць, мэтанакіраванасьць, павагу да роднага, спрадвечнага. Усе дзявяцера атрымалі вышэйшую адукацыю і дасягнулі жыцьцёвага посьпеху. Гонарам сям’і стаў Уладзімер.
Ен быў бацькам майго найлепшага сябра Генадзя, чыё кароткае яркае жыцьцё пазьней абарвалася ў Аўганістане, і першым сапраўдным беларускім інтэлігентам, якога я сустрэў. Кулажанка-старэйшы памятаецца мне ня проста чалавекам, бліскуча дасьведчаным у абранай сфэры — эканоміцы. Ен выдатна
Уладзімер ведаў беларускую літаратуру т 1 і гісторыю. I — што ў тыя
кулажанка глухія для беларушчыны 1970-я найбольш уражвала — Уладзімер Андрэевіч і ў сям’і, і на ўнівэрсытэцкай катэдры, і ў кнігарні,
і ў кавярні, паўсюль пасьлядоўна гаварыў па-беларуску. Тады для гэтага патрабавалася не абы-якая мужнасьць, бо ў Менску маіх студэнцкіх гадоў мова вельмі часта выклікала ў абываталя агрэсію, абразы — «дзярэўня», «калгасьнік», а то й «нацыст».
У той далёкі час ён ужо быў беларускім незалежнікам. Ад яго мы з Генадзем ня раз чулі: усе імпэрыі разваліліся, сканае й савецкая. «За гэта і вып’ем!» — казаў ён за сваім заўсёды шчодрым сталом, дзе падкормліваў галаднаватых студэнтаў.
Ад яго мы даведаліся пра выгнаньне Аляксандра Салжаніцына. Кулажанка-старэйшы пракамэнтаваў навіну так: «Аднаго з апошніх сумленных людзей выкінулі з краіны». Тое самае ён сказаў назаўтра і на паседжаньні катэдры, пра што хтосьці з калегаў рупліва данёс у органы...
Калі мы з Генадзем пачалі выпускаць у нас на гістфаку БДУ самвыдавецкі альманах «Мілавіца», Кулажанка-
старэйшы быў адным зь першых нашых чытачоў.
Свае інтэлігентнасьць і беларускасьць ён перадаў і дочкам Людміле й Вользе. Яны разам з бацькам дачакаліся, калі зьдзейсьнілася ягоная мара і Бе­ларусь стала незалежнай. Спадару Уладзімеру было ўжо далёка за шэсьцьдзесят, але да яго прыйшло доўгае й моцнае другое дыханьне.
Доктар эканамічных навук Кулажанка стаў першым беларускім вучоным, які
пачаў прапагандаваць перавагі рынкавай эканомікі. Ен меў сталую рубрыку ў газэце «Народная Воля», вёў адмысловую перадачу на Радыё Свабода. У 1993—1996 га­дах спадар Уладзімер уваходзіў у склад ценявога кабінэту апазыцыі БНФ, а на першых прэзыдэнцкіх выбарах працаваў у камандзе Пазьняка.
Ягоныя вучні — а сярод іх адзін доктар і 36 кандыдатаў навук — згадваюць, што Кулажанка вучыў адчуваць асалоду ад навуковага пошуку, аддаваць, нічога не чакаючы ўзамен. На чале з самім прафэсарам яго студэнты ня раз хадзілі на Плошчу.
Апошні раз мы бачыліся ў менскай Цэнтральнай кнігарні. Уладзімер Андрэевіч з пакункам ужо набытых беларускіх кніг дапытваўся ў дзяўчыны-прадавачкі, дзе ў іх поўны збор твораў Васіля Быкава.
Уладзімер Кулажанка
10.6.1926, в. Косель (Косаль), Кармянскі раён —
2.11.2013, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Упершыню мы сустрэліся ў зэльвенскай хаце Ларысы Геніюш. Празь некалькі дзён знаёмы, пачуўшы імя Церашчатавай, акругліў вочы: «Ніякіх кантактаў!.. Ты ведаеш, што яна служыла ў выведцы? Цяпер разумеет, чаму яе ў Зэльву так цягне?»
Яна сапраўды служыла ў савецкай выведцы. Сямнаццацігадовую Вольту немцы мабілізавалі капаць акопы. Дзяўчыне ўдалося зьбегчы, перайсьці лінію фронту і запісацца ў школу радыстак. На пачатку 1950-х гадоў, праходзячы каля Акадэміі навук, яна зайшла ў аддзел кадраў запытацца наконт якой-небудзь працы. «Бая-
Вольга
Церашчатава
вое мінулае» адыграла сваю ролю, і яе залічылі сакратаркай.
Для беларускай мастацтвазнаўчай навукі гэта быў шчасьлівы момант.
Вольга Церашчатава (крайняя справа) з калегамі на гасьцінах у Ларысы Геніюш (другая справа). 1970-я гады
У 1968-м супрацоўніца Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру Церашчатава абараніла дысэртацыю па даваеннай беларускай графіцы. Але зорны час быў наперадзе...
У тыя гады фізык Юры Хадыка і гісторык Эле­анора Вецер запалілі дзясяткі два гэткіх самых апантаных навукоўцаў сваёй ідэяй стварыць Музэй старажытнабеларускай культуры. Аднак у 1973-м у рэспубліцы разгарнулася змаганьне з нацыяналізмам. Перастрахоўваючыся, акадэмічнае начальства пазбавілася ад пяцісот першых экспанатаў будучага музэю. Тады яго стваральнікі прыйшлі ў кабінэт да Церашчатавай і знайшлі ў ёй неацэннага паплечніка.
Вольга Васілеўна сама езьдзіла ў экспэдыцыі, дзе лёт­ка знаходзіла агульную мову й з раённымі начальнікамі, і зь сьвятарамі, і з простым! сялянамі. Яна ўмела браць на сябе адказнасьць. Яна была здольная на фантастычныя рэчы. Немагчыма зразумець, як яна змагла пераканаць міністра культуры Літвы перадаць Беларусі калекцыю з тысячы твораў нашага народнага мастацтва канца XIX стагодзьдзя, што, вядома ж, паводле завядзёнкі нашых суседзяў, лічыліся «літоўскімі».
У 1979-м Музэй старажытнабеларускай культуры адчыніўся. Загадчыцай стала Вольга Церашчатава. Яе хапіла і на тое, каб празь некалькі гадоў выдаць сваю манаграфію «Старажытнабеларускі манумэнтальны жывапіс XI—XVIII стст.».
Астатні раз мы бачыліся зь ёю таксама ў Зэльве. Вось толькі спадарыня Ларыса не сустрэла нас і ня выйшла правесьці. Тады мы праводзілі яе ў апошні шлях.
Я глядзеў на Церашчатаву і бачыў, якая гэта для яе цяжкая страта.
Вольга Церашчатава
24.7.1926, Поеў — 30.3.1992, Менск.
Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.
Мы пазнаёміліся пры канцы васьмідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя ў Маскве на паседжаньні Савету па беларускай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў СССР, куды запрасілі з тузін айчынных літмаладзёнаў. Абмеркаваньне нашай творчасьці пачалося з таго, што адзін з сталічных крытыкаў публічна паведаміў: чытаючы творы гасьцей, учора раптам зразумеў, што беларуская мова, аказваецца, сапраўды
існуе.
Адамовіч крыху спазьніўся і, пачуўшы ад нас пра зробленае «старэйшым братам» адкрыцьцё, толькі пагардліва махнуў рукой, дадаўшы пару моцных слоў.
Алесь Потым ён першы падпісаў . . складзены намі зварот
Д аМОВІЧ у высокія інстанцыі з просьбаю стварыць у Менску музэй Уладзімера Караткевіча. Праўда, адразу ж упэўнена заўважыў: «Нічога, хлопцы, у вас не атрымаецца».
Ягоныя (на шчасьце, ня толькі пэсымістычныя) прагнозы зьдзяйсьняліся й у маштабах нязьмерна большых. Адамовіч прадказаў крывавыя падзеі ў Вільні, а на пачатку лета таго самага гістарычнага 1991 году пайшоў у заклад з славутым палітолягам Генры Кісынджэрам, сьцьвярджаючы, што КПСС кутка сыйдзе з арэны.
Ен усё сваё жыцьцё ваяваў за справядлівасьць: у партизанах, куды трапіў падлеткам; у Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце, дзе працаваў на катэдры нацыянальных літаратураў і адкуль быў выгнаны ў сувязі з справаю пісьменьнікаў-дысыдэнтаў Сіняўскага і Даніэля; у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, дзе адраджаў мэтадалягічныя прынцыпы праўдзівасьці й гістарызму...
Рэзкі канфлікт зь беларускім кіраўніцтвам пасьля чарнобыльскай катастрофы, праўду пра якую ён імкнуўся данесьці любымі шляхамі, прывёў да пераезду ў Маскву.
Там Адамовіч быў адным з выбітных удзельнікаў перабудовы і далейшых вірлівых палітычных падзеяў.
Ен стаў аўтарам сямнаццаці прыжыцьцёвых кнігаў, у тым ліку раману «Карнікі» і «Хатынскай аповесьці», паводле матываў якой зьняты фільм «Ідзі і глядзі».
Аднак Алесь Адамовіч належаў да тых творцаў, асоба якіх вышэйшая за іх
кнігі.
Напэўна, ён і сам разумеў гэта, адважна рынуўшыся ў палітыку й грамадзкую дзейнасьць: быў на­родным дэпутатам, працаваў у «Мэмарыяле», выступаў з палымянымі прамовамі на мітынгах. Ня раз прыяжджаў у Менск на Чарнобыльскі шлях...
Ягоная сьмерць сталася сымбалічнай: падчас суду, пасьля выступу ў абарону інтарэсаў Міжнароднага літаратурнага фонду. У 1997-м, пасьмяротна, яго назвалі ляўрэатам прэміі гэтага Фонду «За гонар і годнасьць таленту».
Імя Адамовіча мае адна з прэміяў, якую прысуджае Беларускі ПЭН-цэнтар.
Алесь Адамовіч
3.8.1926*, в. Канюхі, Капыльскі раён —
26.1.1994, Масква, Расея.
Пахаваны ў в. Глуша, Бабруйскі раён.
* Афіцыйная дата нараджэньня Алеся Адамовіча, 3.9.1927, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў часе вайны маці болып як на год «падмаладзіла» сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну.
Увесну 1983-га мы зь сябрам Вінцэсем Мудровым ехалі на пахаваньне Ларысы Геніюш. У ва­гоне дызэлю з Баранавічаў на Ваўкавыск, відавочна зрэагаваўшы на беларускую мову, да нас пачаў прыглядацца высокі станісты мужчына. Мы насьцярожыліся й замоўклі. Але ў Зэльве падазроны пасажыр выйшаў сьледам, і мы, убачыўшы ягоную выпраўку, ужо амаль не сумняваліся, з кім маем справу.
Як жа прыемна было памыліцца, калі даведаліся, што наш нежаданы спадарожнік — сулягернік спадарыні Ларысы, якому яе вершы дапамаглі вытрымаць тыя
Мікола Канаш
нечалавечыя ўмовы. Іх, вершы, перапісаныя на папяроснай паперы, перадавалі з жаночай зоны ў мужчынскую, выкарыстоўваючы са­
мыя розныя вынаходкі. Адной з найбольш надзейных
схованак быў кавалак вугалю з сакрэтам.
Свае 25 гадоў Мікола Канаш атрымаў за тое, што вучыўся пры немцах у Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі й уступіў там у Саюз беларускай моладзі. Яго арыштавалі падчас службы ў войску: выпісалі камандзіроўку й пазнаёмілі зь яшчэ адным «камандзіраваным». Мікола ўсё зразумеў, калі пайшоў у цягніку ў прыбіральню, а той, другі, адразу рвануўся за ім.
Канцлягер у Інце толысі загартаваў яго беларускі патрыятызм. Аднойчы, ужо праз шмат гадоў пасьля вызваленьня, Канашу за «выдатную працу» ў шахтах прапанавалі ключы ад кватэры й пуцёўку ў Карлавы Вары. Але трэба было выканаць адну «фармальнасьць»: пакаяцца ў мясцовай газэце за грахі маладосьці. Новай кватэры, як і славутага курорту, Мікола Імполевіч так і не пабачыў.
Там, у Комі АССР, адкуль і на «волі» не дазвалялі вярнуцца на Бацькаўшчыну, ён сустрэў сваё шчасьце — украінку Соф’ю, таксама асуджаную на 25 гадоў
за нацыяналізм, у прыватнасьці за тое, што падняла зь зямлі ліст, кінуты на дол адным з палонных байцоў Украінскай паўстанцкай арміі, калёну якіх гналі па вуліцы. Міколу і Соф’ю таемна павянчаў украінскі вуніяцкі сьвятар, былы зьняволены.
Усё жыцьцё яны, не дамаўляючыся, гаварылі ў сям’і кожны на сваёй мове.
Я пераканаўся ў гэтым, гасьцюючы ў Канашаў у іхняй каапэратыўнай кватэрцы ў Жлобіне, куды ім удалося пераехаць з Поўначы
адно ў 1970-я. Жытло месьцілася на першым паверсе шматпавярховіку, і, калі на стале скончыліся салёныя гуркі, гаспадар зьлёгку пасунуў ходнічак, падчапіў шахтарскім мезенцам уштукаванае ў масьнічыну непрыкметнае колца, і маім вачам адкрыўся ўваход у глыбачэзнае сутарэньне, дзе можна было б схаваць цэлы ўзвод.
У дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя дзядзька Мікола не ўступаў ні ў якія арганізацыі, але ў Жлобіне сваім лічылі яго і тэбээмаўцы, і фронтаўцы. Для моладзі ён быў легендай і разам з тым — зусім рэальным узо­рам непахіснага беларускага патрыёта.
Мікола Канаш
15.11.1926, в. Озерава, цяпер Браслаўскі раён —
29.10.2006, Жлобін.
Кастусь Рамановіч
Ён меў кансьпірацыйную мянушку Сокал. Яго мараю з раньніх гадоў была вольная Беларусь.
Падчас вайны Кастусь Рамановіч вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, быў сябрам Саюзу беларускай моладзі, а потым — курсантам афіцэрскай шко­лы Беларускай Краёвай Абароны ў Менску. Ён адмовіўся ісьці на Захад.
Сокал хацеў лётаць толькі над Беларусьсю, але якраз такім, як ён — сьветлым і апантаным, — лёс наканоўваў далёкія нябёсы. А найчасьцей — не нябёсы, а клеткі.
Першы арышт у 1944-м. Рамановічу ўсяго сямнаццаць.
Вяртаючыся праз два га­ды з варкуцінскіх лягераў, ён, не баючыся, сказаў сустрэтаму на баранавіцкім вакзале знаёмаму: «Ня ду­май, што мяне запалохалі. Я прыехаў, каб змагацца з гэтай уладай за нашу незалежнасьць».
У роднай хаце на Наваградчыне малодшы брацік схаваўся ад незнаёмага дзядзькі пад ложак. Бацька толькі кіўнуў Кастусю й адвярнуўся, зрабіўшы выгляд, што не пазнае «блуднага» сына.
У 1946-м Рамановіч з аднадумцамі заснаваў у Наваградку нелегальны Саюз вызваленьня Беларусі ды стаў кіраўніком яго фінансавага аддзелу. Мэтаю Саю­зу было стварэньне самастойнай беларускай дзяржавы. Сымбалямі арганізацыі сталі бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоня, а гімнам — «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Асноўным мэтадам змаганьня патрыёты лічылі антысавецкую агітацыю, але пры гэтым не выключал! й збройнага супраціву.
Іх выдаў правакатар. Рамановіч быў засуджаны на дзесяць гадоў лягераў і пяць гадоў паразы ў правах.
У перасыльнай турме ў Воршы Кастуся з паплечнікамі кінулі ў адмысловы барак да ўзброеных нажамі
й кінжаламі блатных. Зброяю нашых хлопцаў сталі брусы ад зламаных нараў. Тую лютую бойку, інсьпіраваную дзеля фізычнага зьнішчэньня палітвязьняў, Рамановіч назаве ў сваіх мэмуарах Аршанскаю перамогай.
Пасьля вяртаньня ў Бела­русь Кастусь Рамановіч жыў у Пінску.
Калі над краінаю падзьмулі вятры пераменаў,
ён адразу далучыўся да незалежніцкага руху. Стаў сябрам Таварыства беларускай мовы і Беларускай сацыялдэмакратычнай Грамады, ствараў на Палесьсі дэмакратычную вэтэра некую арганізацыю.
Ганаруся тым, што ў ягонай бібліятэцы засталіся мае кнігі з аўтографамі.
Падчас нашай сустрэчы мне падумалася, што з такімі, як Рамановіч, было б нястрашна і на этапе, і ў лягерным бараку.
Спадар Кастусь не дачакаўся ад сёньняшніх уладаў рэабілітацыі, як не пасьпеў узяць у рукі й кнігу сваіх успамінаў «За волю Беларусі», што пабачыла сьвет празь некалькі месяцаў пасьля таго, як ён разлучыўся з ду­шой.
Няхай Сокалу будзе ўтульна там, у нябеснай Беларусі!
Кастусь Рамановіч
1.1.1927, в. Позкі, цяпер Наваградзкі раён —
31.1.2005, Пінск.
У дзяцінстве заходнебеларускі хлопчык Міхал стаў сьведкам таго, як увосень 1939-га чырвонаармейцы, што патрабавалі называць іх «вызваліцелямі», расклалі каля школы вогнішча з кнігаў. Савецкі афіцэр кідаў у полымя ўсё, што было надрукавана «не по-
русски».
Напэўна, тое вогнішча і запраграмавала стаўленьне Дубянецкага да новай улады. Тым больш, што неўзабаве НКВД арыштавала за антысавецкую агітацыю ягонага бацьку.
На першы погляд, Міхал Дубянецкі рабіў пась-
Міхал
Дубянецкі
пяховую кар еру: скончыу Рэспубліканскую партыйную школу і Вышэйшую партшколу ў Маскве, працаваў на адказных пасадах у менскіх выдавецтвах, з посьпехам займаўся літаратурнымі перакладамі, быў прызначаны інструктарам сэктару друку ЦК КПБ... Яму зайздросьцілі, але Міхал Хведаравіч не лічыў, што жыцьцё ўдалося. Ен быў з тых, хто ня про­ста разумеў антычалавечую сутнасьць таталітарызму, але і рыхтаваўся кінуць яму выклік.
Шчодра надзелены арганізатарскімі здольнасьцямі, Дубянецкі шмат зрабіў для разьвіцьця ў Беларусі энцыкляпэдычнай справы. Калегі сьцьвярджаюць, што менавіта ён быў ініцыятарам шматтомнага выданьня твораў беларускага фальклёру. Ягоны талент кнігавыдаўца найбольш поўна раскрыўся на пасадзе дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Прымаючы на працу новага супрацоўніка, Дубянецкі
зазвычай казаў: «Запомніце, Вы прыйшлі працаваць рэдактарам, а ня цэнзарам». Добра ведаючы «кухню» савецкай цэнзуры, ён здолеў давесьці да сустрэчы з чытачом шмат сумнеўных з гледзішча ўлады кнігаў, у тым ліку чатырохтомнік Васіля Быкава, уключыўшы туды крамольную аповесьць «Мёртвым не баліць».
Уся лёгіка жыцьця Дубянецкага прывяла яго ў шэрагі тых, хто пры канцы 1980-х узяў на сябе адказнасьць за будучыню Беларусі. Ен быў сярод ініцыятараў стварэньня Камітэту-58, што падрыхтаваў Устаноўчы сход «Мартыралёгу Беларусі» 19 кастрычніка 1988 году. На тым гістарычным сходзе, дзе спадар Міхал старшыняваў, быў утвораны аргкамітэт БНФ «Адраджэньне».
Дубянецкі стаў адным з найактыўнейшых сябраў як Грамадзкай рады «Мартыралёгу», так і Аргкамітэту (а затым і першага Сойму) БНФ. Ён умеў трымаць удар. Ен быў побач з намі на векапомных агульнабеларускіх Дзядах 30 кастрычніка 1988-га. Ягоны нягучны, але прасякнуты вераю ў сваю праўду голас прымушаў заціхаць шматтысячныя мітынгі.
Дубянецкага пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам, якому заставаўся яшчэ год да таго, каб стаць дзяржаўным.
Пасьмяротную публікацыю ягоных мэмуараў «Трэба рызыкаваць...» (дзе фігуравала размаітая нечысьць ад загадчыкаў аддзелаў ЦК да шараговага стукача М.), распачатую ў часопісе «Полымя» Сяргеем Законьнікавым, помсьліва спыніў прызначаны ўладамі новы галоўны рэдактар М. Мятліцкі. Успаміны спадара Міхала ўрэшце надрукаваў незалежны часопіс «Дзеяслоў».
Кажуць, стукач М. кусаў сабе локці.
Міхал Дубянецкі
4.3.1927, в. Востраў, цяпер Пінскі раён —
3.9.1990, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Зора з тых людзей, зь сьмерцю якіх я дагэтуль не магу зьмірыцца. Нашу падараваны ёю швэдар, пішу «ейнымі» асадкамі, заўсёды чакаю водгуку на новую кнігу...
Яна нарадзілася ў сям’і менскіх інтэлігентаў у гады беларусізацыі. Яе маці Апалёнія працавала настаўніцай і была блізка знаёмая з Уладзіславаю Луцэвіч, жонкаю Купалы. Бацька, Лявон Савёнак, які меў вядомасьць як здольны рэпартэр і фэльетаніст, у 1933-м траггіў у махавік рэпрэсіяў і быў адпраўлены ў высылку.
Навуку Зора здабывала ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне,
У ў
У
Зора
Капель
Лювэнскім унівэрсытэце Бэльгіі й Ратгерскім ЗША.
Там, у Амэрыцы, яна
пражыла большую частку жыцьця. Там выйшла за­муж за школьнага сябра, аднаго зь сёньняшніх лідэраў нашай эміграцыі Вітаўта Кіпеля. Там нарадзіла і выхавала беларусамі дачку Алесю й сына Юрку.
Сваім другім домам спадарыня Кіпель называла НьюЕрскую публічную бібліятэку, дзе працавала амаль чатыры дзесяцігодзьдзі. Дзякуючы ёй значна пашырыўся беларускі кнігазбор бібліятэкі, былі наладжаныя дзясяткі тэматычна зьвязаных зь Беларусьсю выставаў, сэмінараў і канфэрэнцый.
Разам зь Вітаўтам Зора ўклала такія фундамэнтальныя кнігі, як «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе», «Беларуская дзяржаўнасьць», «Беларуси і беларусаведны друк на Захадзе». Яна колькі гадоў рэдагавала газэту «Беларус».
Зорынаму пяру належыць надрукаваны ў ЗША ангельскі пераклад беларускае вэрсіі знакамітай рыцарскай «Аповесьці пра Трышчана».
Яе імя было з шэрагу тых, што служылі своеасаблівымі візытоўкамі Беларусі ў вольным сьвеце.
Ад пачатку 1990-х Зора і Вітаўт штогод прыяжджалі на Бацькаўшчыну. Мы шмат вандравалі разам па Беларусі, і ў гэтых паездках — у Полацку, Віцебску, Магілеве, Рэчыцы, Крычаве — Кіпелі заўсёды пачуваліся не гасьцямі, а гаспадарамі, ня раз даючы прыклад тым, хто ўсё жыцьцё жыве на сваёй зямлі, нібыта прыхадзень — ня ведаючы ні яе мовы, ні гісторыі, ні сьвятаў і традыцыяў.
У адказ на мой віншавальны ліст з нагоды прыняцьця яе й Вітаўта ў ганаровыя сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў спадарыня Зора пісала: «Мы ўсё сваё жыцьцё аддалі Беларускасьці».
Цяпер у Беларусь зноў і зноў вяртаецца Зорына душа.
Зора Кіпепь
1.7.1927, Менск —
14.4.2003, Гаварт, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Тая чэрвеньская раніца 1947 году была вельмі кінэматаграфічная. Міхась касіў луг каля бацькоўскае сялібы. Прыклаўшыся да барылкі зь бярозавікам, ён пачуў вуркатаньне машыны.
На жаль, гэта было не кіно...
Ен папрасіў у гэбіста дазволу прайсьці пракос да канца. Адказам быў зьдзеклівы рогат. У хаце ўжо рабілі ператрус, забіралі фатаздымкі й паперы. «Сыночак!» — галасіла маці.
Міхасю Ракевічу ішоў дваццаты год. У дзяцінстве вялікі ўплыў на яго мелі аповеды бацькі пра Амэрыку,
Міхась
Ракевіч
дзе той быў у заробках і адкуль прывёз перакананьне, што там, за акіянам, чалавек — сапраўды вольны гаспадар свайго лёсу.
Бацькавы прыгады дапаўняў у дзіцячай сьвядомасьці дзядзька Мікола, студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту, які казаў, што прыйдзе час і Беларусь таксама будзе вольнай — без паноў, без камуны.
Выгнаньне немцаў у 1944-м Міхась не ўспрыняў як вызваленьне. Прадстаўнікі савецкай улады, сярод якіх было шмат прыежджых, сьмяяліся зь беларускай мовы, абяцалі
хутка пазачыняць цэрквы і касьцёлы ды палохалі аповедамі пра шчасьлівае жыцьцё ў калгасе.
У 1946-м на Слонімшчыне ўтварылася нелегаль­ная антысавецкая арганізацыя «Чайка». Правай ру­кой яе кіраўніка Васіля Супруна стаў Ракевіч, якога прызначылі адказным за вайсковыя пытаньні. На той
час Міхась быў студентам Берасьцейскага чыгуначнага тэхнікуму, дзе стварыў падпольную трупу й выдаваў зь сябрамі антысавецкія ўлёткі. Хлопцы выразалі з гумы літары, складалі словы і рабілі адбіткі на паперы. За год існаваньня «Чайкі» яе філіі ўзьніклі, апрача Слоніму й Берасьця, у Баранавічах, Ганцавічах, на Піншчыне й Маладэчаншчыне.
Суд адмераў Ракевічу па максимуме: чвэрць стагодзьдзя зьняволеньня і пяць гадоў высылкі. Ен здабываў вугаль у жудасных, сырых і загазаваных шахтах Варкуты й Інты, дзе мусіў на доўгія гады застацца і пасьля вызваленьня.
Усе спробы ўладкавацца на радзіме, у шахтарскім Салігорску, сканчваліся адмовай. Беларускі патрыёт да пэнсіі мусіў працаваць на расейскай Поўначы. Ягоная карэспандэнцыя й у васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя праглядалася гэбісцкімі куратарамі.
Абвінавачаньні ў нацыяналізьме выклікалі нават дзяржаўныя беларускія газэты й часопісы, што Ракевіч выпісваў сабе ў Інту.
Міхась ня толькі пакутліва доўга ня мог вярнуцца на Бацькаўшчыну. Амаль дваццаць гадоў ён даглядаў прыкутую хваробай да ложка жонку. Аднак ніколі не наракаў на лёс, а казаў, што нават удзячны яму, бо адукаваных, разумных і сумленных людзей пабачыў у лягерах значна больш, чым на волі.
На ягонай магіле побач з помнікам гарыць агеньчык шахтарскае лямпы.
Міхась Ракевіч
19.11.1927, в. Ваўчкі, цяпер Слонімскі раён —
8.3.1992, Слонім.
Пахаваны на могілках у в. Клепаны, Слонімскі раён.
дужасьці й спрыту.
Міхась Лічко
Ён ня быў героем, але ягонае імя вартае памяці, бо лёс Міхася Лічко стаўся типовым для тысячаў беларускіх юнакоў. Пра яго я пачуў ад спадарыні Надзеі Дземідовіч — Міхасёвай аднаклясьніцы, былой сяброўкі Саюзу беларускай моладзі, лягерніцы й удзельніцы Кенгірскага паўстаньня палітзьняволеных у 1954 годзе.
У Слонімскай беларускай прагімназіі ён, сын праваслаўнага сьвятара, вылучаўся сярод вучняў і прыгажосьцю, і вопраткай, і здольнасьцямі. Многія дзяўчаты былі закаханыя ў Міхася, а хлопцы зайздросьцілі ягонай
Ішла вайна. У 1943-м усе навучэнцы прагімназіі зрабіліся сябрамі СБМ. Праз колькі месяцаў, калі вярнулася савецкая ўлада, удзел у Саюзе беларускай моладзі, куды запісвалі зь дзесяці гадоў, стаў адназначна кваліфікавацца як судзейнічаньне акупантам і здрада Радзіме.
Міхась Лічко апынуўся на Захадзе: уладкаваўся на
Пасьля арышту Міхась Лічко бачыў горад свайго юнацтва — Слонім —толькі ў снах
працу, а вечарамі вучыўся. Аднаго разу на вуліцы зь ім загаварыў хлопец, які няблага валодаў беларускай мовай.
На чужыне чалавек можа хутка прасякнуцца даверам да земляка. Новы знаёмы зноў і зноў заводзіў размову пра тое, іпто трэба вяртацца на Радзіму і працаваць дзеля яе. Такіх, як Міхась, там, маўляў, чакаюць інстытуты, кватэры ды іншыя даброты.
Міхась паддаўся на ўгаворы. Увосень 1946-га ён паступіў у адзін з гарадзенскіх тэхнікумаў, а ўвесну, перад Вялікаднем, яго арыштавалі й прысудзілі дзесяць гадоў канцлягераў.
На пахаваньні Васіля Быкава да Надзеі Дземідовіч падыйшоў чалавек, які памятаў яе з Слоніму. Ад яго Надзея даведалася, што Міхася Лічка даўно няма на сьвеце. У лягеры яго зьмясьцілі ў адным бараку з хворымі на сухоты, і неўзабаве ён сканаў ад гэтае невылечнае тады хваробы.
Пад уражаньнем запозьненай на паўстагодзьдзя страшнай навіны спадарыня Надзея напісала верш «Лёсы»:
У двагщацъ год цябе, юнак, ня стала
У дзікім краі, дзе наўсьцяж лясы...
Чахотка ў ГУЛАГу лютавала
У час твае вясновае красы.
Высокі ўзьл'ёт, хапала волі, сілы
Узьняцца ўвысь, дзе шорхалі арлы...
Ды тую рунь чужынцы пакасілі,
Забраліў край, дзе не жывуць буслы...
Міхась Лічко
1928, мяст. Мір, цяпер Карэліцкі раён — 1948.
Месцы сьмерці й пахаваньня невядомыя.
Сярод безьлічы стандартных помнікаў зь ня менш стандартным! расейскамоўнымі надпісамі ёсьць на полацкіх Лясных могілках дагледжанае надмагільле з словамі, што прымушаюць спыніцца: «Хай сьняцца сны аб Беларусі...» Тут знайшоў свой веч­ны спачын Васіль Мядзелец — адзін з кіраўнікоў Саюзу беларускіх патрыётаў, падпольнай моладзевай арганізацыі, што дзейнічала на Пастаўшчыне і Глыбоччыне ў 1945—1947 гадах.
«Як ні дзіўна, але якраз школа зь яе ваяўнічай, надакучлівай пальшчызнай дала мне першыя ўрокі на-
Васіль Мядзелец
цыянальнага пачуцьця.
Настаўнікі патрабавалі, каб мы «мувілі» толькі на іхняй «гжэчнай» польскай мове, пазьбягаючы ўжываць тутэйшыя «брыдкія» словы. Тым самым яны абуджалі ў нас пратэст на такі гвалт», — пісаў ён у сваіх успамінах.
Родны беларускі дух запанаваў у школе, адчыненай мясцовымі патрыётамі ў гады нямецкай акупацыі. «Вучылі нас любіць Бела­русь і служыць ёй. Настаўнікі й вучні гаварылі заўсёды толькі па-беларуску», — згадваў спадар Васіль.
Аднак нават ува ўмовах вайны Масква, памятаючы русіфікатарскія запаветы Мураўёва-вешальніка, бязьлітасна змагалася зь беларускім школьніцтвам.
Гэта рабілася рукамі савецкіх партызанаў, якія палілі нашыя школы і «ліквідоўвалі» настаўнікаў. (Сюжэт апавяданьня Вячаслава Адамчыка «Прылёт кажана», дзе гэ-
так званыя «народный мсьціўцы», а ў іх ліку і нядаўні вучань гэтае школы, гвалцяць і забіваюць маладую настаўніцу, на жаль, зусім ня быў нейкім выняткам.)
Сумны лёс напаткаў і Язьненскую школу, дзе вучыўся Васіль.
Па вайне, у Глыбоцкай пэдвучэльні, Мядзельца зь сябрамі Антосем Фурсам, Львом Бялевічам, Алесем Юршэвічам пад пагрозаю выключэньня загналі ў камсамол. Усе дысцыпліны ў вучэльні выкладаліся парасейску.
Беларуская мова зноў, як і за палякамі, трапіла ў становішча непажаданай і падазронай падчаркі. Моладзь адказала стварэньнем свайго нелегальнага Саюзу, мэтаю якога была незалежная Беларусь.
Іх, маладых, рамантычных, наіўных, выдаў правакатар.
Дзевятнаццацігадовы Васіль як заснавальнік антысавецкай арганізацыі быў асуджаны да расстрэлу, які ў сувязі з часовай адменаю ў СССР сьмяротнага пакараньня замянілі на 25 гадоў зьняволеньня.
На радзіму ён здолеў вярнуцца толькі ў 1985-м. У дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя напісаў цікавыя і дасьціпныя мэмуары для кнігі «Гарт. 3 успамінаў пра Саюз беларускіх патрыётаў».
Да Васіля Мядзельца і сёньня прыходзяць аднадумцы — і сталыя, і полацкая моладзь.
На ягонай магіле зноў і зноў зьяўляюцца жывыя сьцяжкі зь бел-чырвона-белых гвазьдзікоў.
Васіль Мядзелвц
1928, в. Ружанпольле, цяпер Мёрскі раён — 20.12.2004, Полацак.
Пахаваны на полацкіх Лясных могілках.
«Присягаю перад Бацькаўшчынай і беларускім народам, што заўсёды буду верны ідэалам свабоды і незалежнасьці Беларусь Калі ж па слабасьці сваёй або па злым намеры я парушу гэтую прысягу і вы­дам тайну сяброў, хай пакарае мяне Бог ганебнай сьмерцю здрадніка Радзімы...»
Гэта словы прысягі, якую давалі ўдзельнікі Саюзу беларускіх патрыётаў — нелегальнай паваеннай арганізацыі пастаўскай і глыбоцкай моладзі, якая ма-
рыла пра вольную Беларусь. Тэкст прысягі склаў адзін з найактыўнейшых сяброў СБП Алесь Юршэвіч.
Алесь
Юршэвіч
Патрыётам ён стаў вельмі рана.
Дырэктарам беларускай школы, адчыненай у гады нямецкай акупацыі ў мястэчку Язна на Мёршчыне, быў Ігнат Мятла — брат вядомага дзеяча нашага нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутата Польскага сойму Пятра Мятлы. Вучні грунтоўна знаёміліся з гісторыяй і роднай літаратурай. На ўроках ім расказвалі пра рэпрэсіі 1930-х у савецкай Беларусі, пра расстраляных і забароненых пісьменьнікаў і навукоўцаў.
У зусім іншай сытуацыі Алесь апынуўся пасьля вайны. У 1-й глыбоцкай школе дзесяціклясьніку Юршэвічу растлумачылі, што «в СССР государственный язык — русский, а бедная крестьянская «мова» за ненадобно­
стью скоро отомрет».
Асабліва абурала Алеся зь сябрамі тое, што іхнія нацыянальныя пачуцьці зноў і зноў абражаў падобнымі
«прароцтвамі» ня хто-небудзь, а выкладчык гісторыі, ад якога яны чакалі ўрокаў, дзе выхоўваліся б годнасьць і гонар за сваю зямлю, яе культуру й мову.
У сяброўскім коле высьпеў ня проста пратэст, а ідэя стварэньня падпольнай беларускай арганізацыі. Юршэвіч прапанаваў узяць за ўзор таварыства філяматаў што дзейнічала на пачатку XIX стагодзьдзя ў Віленскім унівэрсытэце. Гэта надзвычай красамоўны факт, які сьведчыць, што ў неперапынным змаганьні за незалежнасьць, якое трывала ад моманту захопу беларускіх земляў царскай імпэрыяй, новыя пакаленьні патрыётаў заўсёды адчувалі духоўную лучнасьць з папярэднікамі.
Разам з Васілём Мядзельцам і Антосем Фурсам, зь якімі вучыўся за немцамі ў Язьненскай школе, Алесь Юршэвіч напісаў праграму і статут Саюзу беларускіх патрыётаў, арганізаваў 25 сакавіка 1946 году ўрачыстую цырымонію прысягі сяброў СБП. Іхняя дзейнасьць, скіраваная на супраціў русіфікацыі і прапаганду незалежніцкіх ідэяў, трывала паўтара году...
Паводле пастановы ваеннага трибуналу, які судзіў патрыётаў, тагачаснага студэнта БДУ Юршэвіча чакаў расстрэл. Прысуд зьмянілі на 25-гадовае зьняволеньне і пяць гадоў паразы ў правах.
Спадар Алесь зноў удыхнуў п’янкога вольнага паветра ў 1956-м, у часе хрушчоўскай адлігі.
Вярнуўшыся ў Беларусь, ён жыў у Мёрах і, разумеючы, што сыстэма не дазволіць зрабіць ніякай прафэсійнай кар’еры, працаваў будаўніком.
3 наших размоваў зь Юршэвічам я не магу прыгадаць, каб ён прасіў нечага для сябе. Ягоным вечным клопатам была дапамога былым сябрам СБП. У 2006-м у ix гонар ён пасадзіў у Курапатах каштанавую алею.
Алесь Юршэвіч
1 .1.1928, в. Курылавічы, цяпер Шаркоўшчынскі раён —
26.3.2007, Меры.
Аўтары ўсяго толькі пішуць кнігі, робяць іх — рэдактары.
У нас мноства помнікаў пісьменыгікам, і ніводнага — рэдактару. Калі гэтая несправядлівасьць будзе нарэшце выпраўленая, я хацеў бы ўбачыць у вобразе бронзавага Рэдактара незабыўнага ўладзімера Дамашэвіча.
Часам здаецца, што ён быў рэдактарам ледзь ня ўсёй сучаснай беларускай літаратуры, прынамсі, той, якая чытаецца й перачытваецца, — пачынаючы ад Быкава, Караткевіча, Адамчыка...
Мне таксама выпала шчасьлівая карта: Дамашэвіч
Уладзімер
Дамашэвіч
яшчэ з «маладосьцеўскіх» ў полі сваёй цёплай увагі /
стаў рэдактарам маіх першых опусаў і, адрозна ад болынасьці сваіх тагачасных калегаў, ніколі ня браў на сябе цэнзарскіх паўнамоцтваў. Як пісьменьнік ён сам ня раз рабіўся ахвяраю цэнзарскіх нажніцаў, а дакладней — сякеры, што высякала цэлыя выпакутаваныя кнігі. Дастаткова згадаць мужны раман Дамашэвіча «Ка­мень з тары», які ня мог дакаціцца да чытача цэлыя два дзесяцігодзьдзі.
Праз розніцу гадоў і досьведаў я ня меў магчымасьці зрабіцца ягоным сябрам, але ўдзячны лёсу, што Максімавіч, як ён дазваляў сябе называць часоў, заўсёды трымаў мяне ы ветлівай цікавасьці.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ён патэлефанаваў мне з прапановаю тэрмінова сустрэцца. «Не начуйце дома. Будуць браць, — папярэдзіў
Максімавіч у адным глухім двары. — Зьвесткі з дакладных крыніц. Усюды ёсьць нашы людзі». Я сказаў, што буду адбівацца. Дамашэвіч не падтрымаў легкаважнага тону і на разьвітаньне паказаў сьпіс людзей, якіх ён яшчэ павінен быў засьцерагчы ад арышту.
Трэба сказа ць, што я не паслухаўся і начаваў дома. Праз колькі дзён узялі падчас разгрому намётавага мястэчка на плошчы Каліноўскага майго сына Багдана, які ў выніку прайшоў «школу» ў менскай турме на вуліцы Акрэсьціна, вярнуўшыся адтуль зь ^лепленымі з хлебнага мякішу шахматамі.
Браць на кватэрах пачалі праз чатыры гады — у сьнежні 2010-га.
У 1980-я гады дый раней на пісьменьніцкіх звез­дах і сходах Дамашэвіч востра выступаў супроць русіфікацыі.
А яшчэ — быў час — ён ваяваў з сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Іванам Чыгрынавым, адказным за працу з маладымі літаратарамі. Максімавіч некалькі разоў публічна прапаноўваў Чыгрынаву зьняць з выдавецкіх плянаў шматлікія ўласныя выданьні й перавыданьні — на карысьць першых кніг маладых калегаў, а затым выклікаў яго за адмову на дуэль.
Усё, здаецца, скончылася прыкладна так, як гісторыя з выклікам на двубой, пасланым у гады Інфлянцкай вайны вялікім князем і каралём Сьцяпанам Батурам Івану Жахліваму.
Але, як бы там ні было, Уладзімер Дамашэвіч, апрача ўсяго іншага, застаўся ў гісторыі й як апошні дуэлянт беларускай літаратуры.
Уяадзімер Дамашэвіч
17.2.1928, в. Вадзяціна, Ляхавіцкі раён —
30.4.2014, Менск.
Павал
Жук
Напэўна, усе, хто быў знаёмы з Паўлам Антонавічам Жуком, пагадзіліся б, што вызначальнаю рысаю ягонага характару была непахісная вера ў справядлівасьць.
Гэта асабліва ўражвала, калі ты ведаў, што некалі Павал твар у твар сутыкнуўся зь лютай несправядлівасьцю, якая магла перакрэсьліць усё жыцьцё юнака з Браслаўшчыны.
Па вайне ў будынку пошты, дзе ён працаваў бухгальтарам, здарыўся пажар.
Затрымаць падпалыпчыкаў не ўдалося, але «органы» мелі загад паказаць народу яго «клясавага ворага».
На допыце сьледчы спакойна, нават весела, сказаў Паўлу: «Ты, хлопец, не вінаваты, але ня выкруцісься ад расстрэлу, калі не падпішаш прызнаньня. Тады з улікам малалецтва атрымаеш якіхнебудзь гадоў дзесяць».
Ваенны трыбунал войскаў МГБ і сапраўды адмераў яму ўсяго дзесяцігодзьдзе лягераў.
Салікамск, Караганда, Енісейск, Дудзінка...
У Нарыльску Павал удзельнічаў у паўстаньні, калі пад кулямётным агнём палеглі сотні палітвязьняў.
Ен вытрымаў усе кругі пекла.
Вярнуўшыся праз восем гадоў на волю, Па­вал скончыў дзесяцігодку і працаваў на сьціплых па-
садах. Разумеў, што для гэтай улады ён заўсёды будзе «ворагам народу».
Але, чакаючы лепшага часу, у ім жыла нязгасная Прага справядлівасьці.
У 1990-м абласная гарадзенская газэта надрукавала артикул Паўла Жука пра лёсы палітзьняволеных. Публікацыя, у якой пульсаваў живы чалавечы і грамадзянскі боль, выклікала велізарны рэзананс.
Неўзабаве аўтара аднагалосна абралі старшынём абласной Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Спадар Павал здолеў згуртаваць у арганізацыі болып за триста сяброў.
Ён высьветліў, што ў архіве гарадзенскага ўпраўленьня КГБ пад грыфам «Захоўваць вечна» знаходзяцца 15 ты­
сяч справаў грамадзян, засуджаных у гады сталіншчыны паводле палітычных артыкулаў.
Ён лічыў сваім абавязкам несьці праўду пра тыя падзеі ў школьны я клясы й студэнцкія аўдыторыі.
Помнікам Паўлу Жуку сталася выдадзеная яго Асацыяцыяй кніга ўспамінаў былых палітвязьняў «Ніколі болей».
Павал Жук
15.4.1928, в. Рацюны, цяпер Браслаўскі раён —
26.1.2006, Горадня.
Яшчэ й сёньня ў родных мясьцінах пра яго ходзяць паданьні. Мне вядомыя прыклады, калі, атрымаўшы на ўроку вольную тэму пра героя, на якога яны хацелі 6 стаць падобнымі, вучні пісалі пра Расьціслава Лапіцкага.
У паваенныя 1940-я ў Мядзельскай дзесяцігодцы не было вучня, таленавіцейшага за Расьціслава.
Ен сьпяваў і граў на тузіне інструмэнтаў, майстраваў ровары і радыёпрыймачы, зрабіў электрамашыну, якой спрабаваў лекаваць людзей ад розных хваробаў, маляваў плякаты для ўрокаў батанікі й заалёгіі...
Расьціслаў Лапіцкі
Аднак большасьць настаўнікаў не ганарылася Расьціславам, а трымалася зь ім насьцярожана. I ня толькі таму, што ён быў сы­нам сьвятара.
У школе ведалі, што
яшчэ раней, у сямігодцы, Лапіцкага арыштоўвалі за сувязь з падпольнай арганізацыяй навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі й Віленскай сэмінарыі. Шаснаццацігадовы Расьціслаў быў асуджаны на тры гады, выйшаў на волю ў 1945-м паводле амністыі, але антысавецкіх поглядаў не зьмяніў, прычым адстойваў іх нават на занятках.
Калі Лапіцкія пераехалі
ў Смаргонь, дзе Расьціслаў пайшоў у дзясяты кляс, занепакоілася ўжо кіраўніцтва тамтэйшай школы.
Пагатоў, новы вучань на ўроку адмовіўся пісаць твор пра «моладагвардзейцаў», абвясьціўшы, што ў іх ёсьць свая «Гвардыя», якая змагаецца за Беларусь.
У словах Расьціслава не было перабольшаньня: ён сапраўды стварыў арганізацыю зь пятнаццаці чалавек.
Юнакі не бяз посьпеху вялі агітацыю на школь­ных вечарынках і ў клюбе, дзе іхні кіраўнік граў на піяніна. А неўзабаве ў Смаргоні зьявіліся сотні антыкамуністычных улётак...
Расьціслаў мусіў перайсьці на нелегальнае становішча. Партызаны Арміі Краёвай абяцалі пераправіць яго за мяжу, ды перашкодзіла цяжкая хвароба.
Яго арыштавалі ў Кабыльніку на Нарачы. На допытах у Вялейскай турме Расьціслава так зьбівалі, што знаёмы арыштант не пазнаў яго, прыняўшы за старога дзеда.
Выступ на судзе Лапіцкі выкарыстаў не на апраўданьні, а дзеля абвінавачаньня камуністычнага рэжыму ў антынароднай палітыцы — непамерных падатках, калгасным прымусе, закрыцьці храмаў.
Трыбунал Беларускай вайсковай акругі прысудзіў яго да расстрэлу. Расьціслаў адмовіўся прасіць памілаваньня.
Біёграфам Лапіцкага стаў вядомы гісторык Міхась Чарняўскі, што паходзіць з тых самых мясьцінаў. «Як пошуг маланкі» — назваў ён сваю кнігу, якая пабачыла сьвет у 2007 годзе ў папулярнай сэрыі «Нашы славутыя землякі».
На месцы расстрэлу героя ў 2008-м вялейская грамадзкасьць усталявала помнік, які неўзабаве быў зьнішчаны ідэйнымі спадкаемцамі сталінскіх катаў.
У 2010-м на тэлеканале «Белсат» адбылася прэм'ера дакумэнтальнага фільму «Як пошуг маланкі», зьнятага рэжысэрам Валерыем Мазынскім.
Расьціслаў Лапіцкі
1.9.1928, в. Касута, цяпер Вялейскі раён —
28.10.1950, урочышча Красны Беражок(?), ваколіцы
Вялейкі.
Сымбалічна пахаваны ў Гіжыцку, Вармінска-Мазурскае ваяводзтва, Польшча.
Здаецца, я ўсё жыцьцё быў знаёмы зь ім, — прынамсі, з таго часу, як адчуў сябе беларусам, — спачатку па кнігах, потым і асабіста.
Мы жылі па суседзтве, і мне часта даводзілася бываць у Анатоля Пятровіча дома, у ягоным кабінэце — цар­стве кніг, манускрыптаў і гістарычных артэфактаў, якія штораз дарылі госьцю няхай маленькае, але адкрыцьцё: старадаўні дакумэнт, рарытэтнае выданьне, радавод Грыцкевічаў, прасочаны на глыбіню пяці стагодзьдзяў. Мы гутарылі, і да нас прыхільна прыслухоўвалася сама
муза Кліё.
Анатоль
Грыцкевіч
Ён стаў першым чытачом і рэцэнзэнтам вельмі важных для мяне кніг ілюстраванай гісторыі — «Краіна Беларусь» і «Вялікае Княства Літоўскае», якім аддадзены не адзін год жыць-
ця. Памятаю, як шчыра цешыўся мэтар, калі ўзяў у рукі «Вялікае Княства Літоўскае» й англамоўны пераклад «Краіны Беларусі».
Стаўшы доктарам навук у 1986-м, калі павеяла пераменамі, Грыцкевіч годна рэпрэзэнтаваў беларускую гістарычную навуку ў Эўропе і сьвеце. Ен увёў у гістарыяграфію азначэньне Рэчы Паспалітай як фэдэрацыі дзьвюх раўнапраўных дзяржаваў — Вялікага Княства Літоўскага й Польшчы. Ен ня раз выступаў нашым «амбасадарам» на міжнародных канфэрэнцыях у Лёндане, Рыме, Парыжы, Будапэшце, Санкт-Пецярбурзе...
Шэсьць ягоных манаграфій і болып за тысячу публікацый — сапраўдны скарб.
У 2012 годзе ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» выйшаў том яго выбраных твораў, а апошнім выданьнем, над якім мы працавалі разам, стала прысьвечаная 500-годзьдзю перамогі над маскоўскімі захопнікамі кніжка «Сьцягі Воршы», што адкрыла сэрыю «Славу-
тыя бітвы». Ён быў аўтарам, а я — рэдактарам і аўтарам прадмовы, у якой ня мог не згадаць, што далёкі про­дак спадара Анатоля баярын Юхно Грыцкевіч, як сьведчыць Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага, «вярнуўся з Аршанскай баталіі пераможцам».
Анатоль Пятровіч таксама быў рыцарам і ваяром — і ў навуцы, і ў грамадзка-палітычным жыцьці краіны: шмат гадоў уваходзіў у Сойм БНФ, узначальваў Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», займаў ганаровую пасаду Вялікага маршалка Згуртаваньня беларускай шляхты... Да канца сваіх дзён спадар Анатоль заставаўся сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ.
У пранікнёным слове папскага нунцыя ў Беларусі Кляўдыё Гуджэроці, якім той адгукнуўся на сыход Ана­толя Грыцкевіча, праца выбітнага гісторыка была назва­ная сакральным служэньнем ісьціне, што «дапамагло беларусам адкрыць частку сваёй душы».
Яму вельмі пашанцавала з братам Валянцінам, аднадумцам і паплечнікам у змаганьні за гістарычную праўду.
Паводле сваёй першай вышэйшай адукацыі браты Грыцкевічы былі дактарамі, скончылі мэдінстытут і нейкі час працавалі па спэцыяльнасьці. Але, як некалі доктар лекарскіх навук Францішак Скарына, яны вырашылі даць суайчыньнікам «броні духоўныя» й прысьвяцілі жыцьцё лекаваньню беларусаў ад бяспамяцтва.
Анатоль Грыцкевіч
31.1.1929, Менск — 20.1.2015, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Лявон Баразна — чалавек, зь якім я не пасыіеў пазнаёміцца, але які стаў сапраўдным героем майго юнацтва.
Па прафэсіі Лявон быў мастак і мастацтвазнаўца. Ен стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню і беларускім арнамэнтам. Ен, па сутнасьці, заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму й «апрануў» дзясяткі фальклёрных ансамбляў. Ягоная кніга «Гравюры Францыска Скарыны» сталася важкім даробкам у Скарыніяну.
Ягоныя талент і майстэрства гарантавалі спакойнае
Лявон Баразна
й заможнае жыцьцё. Аднак паводле духу Баразна быў змагар. Ен ня мог зьмірыцца з русіфікацыяй, скіраванай ня толькі супраць мовы, але і супраць народнага мастацтва й гістарычнай спадчыны. У сваім асяродзьдзі ён, не баючыся сексотаў, казаў пра неабходнасьць выхаду Беларусі з СССР. Сябры згадваюць, што «з гэтай ідэяй ён падымаўся і клаўся спаць».
Менавіта Лявон Бараз­на разам зь Зянонам Пазьняком распачаў змаганьне з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Няміга. Артыкул у яе абарону сябрам
удалося надрукаваць у газэце «Правда», што ў вачах тутэйшага чынавенства рабіла іх асобамі небясыіечнымі.
У жніўні 1972-га Баразна рыхтаваў першую грамадзкую акцыю пратэсту супраць дзейнасьці менскіх герастратаў. У адзін з тых вечароў ён кінуўся на вуліцы
ратаваць жанчыну, на якую напалі бандиты. Жанчына імгненна зьнікла, а Лявон атрымаў нанесены спрактыкаванай рукой сьмяротны ўдар. Блізкія Баразны ўпэўненыя: дзейнічала рука спэцслужбаў.
У 1975-м, калі я вучыўся на пятым курсе БДУ, Лявонавы сябры наладзілі ў Менску ягоную пэрсанальную выставу. Яна мела велізарны рэзананс. Да кнігі водгукаў нязьменна цягнулася чарга. Там людзі пісалі й чыталі пра тое самае, чым жыў Баразна.
Старадаўняя менская Няміга. 1967 г.
Гэта быў выбух зьняважаных пачуцьцяў нацыянальнай і чалавечай годнасьці.
Памятаю, адна старон-
ка проста крычала вялікімі літарамі: «Спыніць русіфікацыю! Тут — Беларусь!»
Я хадзіў на выставу кожны дзень. Кніга водгукаў заўсёды была новая (учорашнюю, як хадзілі чуткі, забіралі ў КГБ), але яна ўмацоўвала веру: нас — шмат, і тут — сапраўды Беларусь.
Лявон Баразна
4.2.1929, в. Новае Сяло, Талачынскі раён —
15.8.1972, Менск.
Пахаваны ў Талачыне.
Калі б мне выпала магчымасьць зьдзейсьніць падарожжа ў часы Гая Юліюса Цэзара або Нэрона, якому так падабаўся дым Айчыны, і я меў бы права выбраць сабе перакладчыка, то ні імгненьня не сумняваўся б — Уладзімер Шатон.
У нашу першую сустрэчу ён, яўна пераацаніўшы валоданьне лацінаю колішняга выпускніка гістарычнага факультэту БДУ зьвярнуўся да мяне на мове Гарацыя. Наш трэці, невідочны, суразмоўнік, безумоўна, таксама пашкадаваў невука. Трэцім быў Мікола Гусоўскі.
Уладзімер Шатон тады якраз падрыхтаваў да дру-
Уладзімер
Шатон
ку сваё беларускае прачытаньне знакамітай «Песьні пра зубра», наступнае пасьля зробленых Натальляй Арсеньневай і Язэпам Семяжонам і, дарэчы, адзінае на сёньняшні дзень, якое захоўвае вершаваны памер арыгіналу — элегічны двуверш. Часам я параўноўваю гэтыя пераклады й уяўляю Шатона ў складзе той самай дыпляматычнай місіі Вялікага Княства Літоўскага ў Рым, якую ўзначальваў мэцэнат Гусоўскага біскуп Эразм Вітэліюс.
Спадар Уладзімер, якога ягоны калега і блізкі знаёмы Пятро Садоўскі назваў чалавекам «абсалютна не савецкім», ведаў дваццаць моваў, але ягонай любоўю ўсё жыцьцё заставалася вывучаная самастойна лаціна.
На ёй ён размаўляў і судзіў тэнісныя сустрэчы сяброў. Зь яе пераклаў на беларускую «Пахвалу дурасьці» Эраз­ма Ратэрдамскага і трактат «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе» нашага Андрэя Воляна, а на яе зрабіў пераклад вялікіх фрагмэнтаў «Новай зямлі» Яку-
ба Коласа, надрукаваных у замежных лацінамоўных выданьнях.
Шатона бязьмежна любілі ягоныя студэнты Лінгвістычнага ўнівэрсытэту й Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Любілі ня толысі за бліскучы талент лінгвіста і выкладчыка. За неверагодную эрудыцыю й нязводную іранічнасьць, што хавалася ў прымружаных вачах. За тое, што быў вялікім жыцьцялюбам і ня менш вялікім дзіваком. I на дзявятым дзясятку гадоў ён нечым нагадваў бяскрыўднае бескарысьлівае дзіця, якое ўадначас і зьдзіўленае гэтым сьветам, і разумее яго лепей за дарослых.
Ен да апошніх гадоў быў у выдатнай інтэлектуальнай форме. Вывучаў новыя мовы і мог нечакана запытацца ў кампаніі: «Тут хто-небудзь гаворыць па-кітайску? А паяпонску?» У тэты момант душа Акутагавы магла адгукнуцца падзякаю за пераклад нізкі ягоных навэляў.
Сябры сьцьвярджаюць, што, жывучы паводле нейкіх сваіх унутраных законаў, ён нязьменна быў па-за ўсялякімі інтрыгамі, ідэалёгімі, рухамі й партыямі. Я не зусім згодны.
Шатон балюча перажываў, калі ўлада распачала небясьпечныя гульні ў «союзное государство». Яму падабалася выслоўе пра тое, што мова ахоўвае межы дзяржавы мацней за армію.
Ірляндцы кажуць, што ў іхняй краіне нават атэіст абавязкова павінен вырашыць, хто ён: каталік або пратэстант.
Уладзімер Шатон заўсёды ведаў, на чыім ён баку.
Уладзімер Шатон
26.4.1929, Рэчыца — 4.8.2009, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
ла яшчэ больш жорсткаю.
Алег Табола
Пасьля вызваленьня Беларуси ад гітлераўцаў пятнаццацігадовы Алег Табола прыйшоў давучвацца ў адну з глыбоцкіх школаў. На шыльдзе было напісана, што школа — беларуская, але ўсё выкладаньне ў ёй (як гэта зазвычай бывае й сёньня) ішло па-расейску.
Для юнакоў і дзяўчат, якія ў гады нямецкай акупацыі вучыліся сапраўды ў беларускіх школах, такое становішча было дзікім і незразумелым. Яно наводзіла на дум­ку, што акупацыя зьмянілася не на свабоду, а на новую няволю, якая ў стаўленьні да ўсяго беларускага выгляда-
Аднойчы на ўроку гісторыі Алег зь сябрамі запытаўся ў настаўніка, чаму беларусы павінны вучыцца на мове іншага народу. «Что здесь непонятно? — ня про­ста зьдзівіўся, але абурыўся настаўнік. — Зачем ваш белорусский язык, если местное население хорошо понимает по-русски? Ведь и сами бе­лорусы согласны, что их наречие излишне».
Але згодныя з гэтым былі зусім ня ўсе беларусы. Праз год, ужо ў Глыбоцкай пэдвучэльні, дзе таксама поўным ходам праводзілася русіфікацыя, Алег Табола ўступіў у нелегальны Саюз беларускіх патрыётаў. Асноўным пун­ктам яго праграмы была не дэкляратыўная, а рэальная незалежнасьць Беларусі зь дзяржаўнай беларускай моваю, бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня».
Кансьпірацыйныя сустрэчы, прысяга перад нацыянальнымі сымбалямі, аб’яднаньне з аднадумцамі з пастаўскай трупы «За Беларусь» — усё гэта адпрэчвала безнадзейнасьць і напаўняла жыцьцё сэнсам. Але ў арганізацыі ўжо дзейнічаў правакатар Алег Стахоўскі. У лютым 1947-га пачаліся арышты, допыты з выкарыстаньнем сэансаў гіпнозу, катаваньні...
Табола быў асуджаны на восем гадоў лягераў і пяць гадоў пазбаўленьня грамадзянскіх правоў. Пасьля вы­
зваленьня ён здолеў вярнуцца ў Беларусь, дачакаўся рэабілітацыі й стаў адным з герояў прысьвечанай Саюзу беларускіх патрыётаў кнігі «Гарт», выдадзенай у 1990-я Архівам найноўшай гісторыі.
У той час Табола быў ужо інвалідам, але паранейшаму імкнуўся служыць ідэалам маладосьці. Ен знайшоў сябе ў праваабарончай дзейнасьці, быў абраны ў склад выканкаму Лігі правоў чалавека.
Ужо амаль на Бо-
жай пасьцелі спадар Алег
завяршыў кароткія, але надзвычай насычаныя мэмуары пад назовам «Мой жыцьцяпіс». Есьць у ix згадка пра немаладога сулягерніка, які, каб умацоўваць беларускі дух землякоў —• сяброў па няволі, чытаў ім на памяць клясыку айчыннай паэзіі. Гэта прыносіла добры плён, але, як піша Табола: «Былі сярод нас і такія, што не хацелі звацца беларусамі, а імкнуліся далучыцца да расейцаў. Аднак расейцы, палічыўшы іх ненадзейнымі людзьмі, у сваю групоўку ня бралі. Такія беларусы ёсьць сярод нас і сёньня. Ніяк яны ня хочуць усьвядоміць, што ў расейцаў заўсёды будуць людзьмі другога гатунку».
Алег Табола
18.5.1929, в. Заазёрцы, цяпер Шаркоўшчынскі раён —
3.4.2003, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Адзін з найвыдатнейшых беларускіх кампазытараў XX стагодзьдзя Яўген Глебаў нарадзіўся ў Рославе. Толькі зусім недасьведчаныя ў гісторыі маглі называць яго «рускім чалавекам, які ўнёс вялікі ўклад у мастацтва Беларусі». Паходзячы зь беларускага этнічнага абшару, Глебаў быў шчодра надзелены найлепшымі рысамі нашай мэнтальнасьці, што выяўляліся як у творчасьці, так і ў паўсядзённым жыцьці.
У школе Жэня марыў пра мора і выправіўся паступаць у бакінскую мараходку. Адтуль, перапалохаўшы родных, ён вярнуўся з чорным, як у мурына, тварам: ад
Яўген Глебаў
самага Баку ехаў на вагон­ных дахах. Няпройдзены конкурс стаўся шчасьцем для беларускае музыкі.
Ягоныя эмацыйныя, інтанацыйна багатыя, нетрадыцыйныя сымфоніі й канцэрты, сюіты й араторыі, ба­леты «Курган», «Альпійская баляда», «Тыль Уленшпи­гель», «Маленьга прынц», опэра «Майстар і Маргарыта» заўсёды рабіліся падзеямі.
Відаць, кожнаму жыхару краіны знаёмыя глебаўскія п’есы для эстраднага аркестру «Залатая восень» і «Начны дыліжанс», якія тысячы разоў гучалі й працягваюць гучаць на нашым радыё.
Сцэна з балету Яўгена
Глебава «Тыль Уленшпігель» у пастаноўцы Фінскай нацыянальнай опэры. 1977 г.
Уляўраны й адзначаны самымі высокімі званьнямі й прэміямі, Глебаў ніколі ня быў кампазытарам при­дворным.
Ен сябраваў з Быкавым, кнігі якога ня раз рабіліся для Яўгена Аляксандравіча літаратурнай асноваю музычных твораў.
Студэнты зь Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, калегі й сябры захапляліся ня толькі яго магутным талентам і працавітасьцю, але і адметным гумарам.
Кажуць, ён працаваў на-
ступным чынам: сымфонію — за два месяцы, балет — за паўгоду, а пра песьні казаў: «Не пасьпеў да абеду, то ня трэба й выседжваць — ня яйка ж!»
Стаўленьне народнага артиста да сёньняшняй улады цудоўна адлюстравалася ў гісторыі пра яго віншаваньне з 70-годзьдзем, калі з букетам да Глебава (які пасьля інсульту страціў зрок, але не пачуцьцё гумару) заявіўся тагачасны намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Іван Пашкевіч.
— Прэзыдэнт цэніць Вас!
— I я яго цаню!
— Прэзыдэнт паважае Вас!
— I я яго паважаю.
— Прэзыдэнт любіць Вашы балеты!
— I я яго балеты люблю, — рэзюмаваў маэстра.
Яўген Глебаў
10.9.1929, Рослаў, Смаленшчына— 13.1.2000, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Аднойчы вельмі даўно мы гулялі з сынам Раманам па беразе возера ў ваколіцах Нясьвіскага замку. «Тата, тата! — захоплена крычаў Ромусь. — Глядзі, качкі!» Неўзабаве да нас падыйшла прыгожая шляхетная пара: «Вы гаворыце па-беларуску?..» Так пачалося знаёмства з геніяльным айчынным графікам.
Было вялікім шчасьцем бываць у Кашкурэвічаў дома і — падняўшыся на некалькі паверхаў — у майстэрні мэ­тра на вуліцы Сурганава. Я слухаў мудрыя маналёгі пра беларускія абразы, пра даваенны і пасьляваенны Менск (у сучасным ён адчуваў сябе чужаніцай), пра тое, што
Арлен Кашкурэвіч
мастацтва кнігі памірае, пра більярд, у які ён некалі гуляў (уваччу адразу паўстае самотны більярдыст на адным зь ягоных графічных аркушаў, які я назваў бы пранізьліва-бязьлітасным)...
Рэчаіснасьцю для яго была ня столькі сучаснасьць, колькі мінулае, ажно да біблійных часоў. А таксама — мастацкая рэальнасьць літаратурных твораў. Ён ня про­ста ўжываўся ўва ўсе гэтыя сьветы, а — жыў там.
Ды іначай ён і ня стаў бы аўтарам знакамітых сэрыяў
«Купаліяна», «Асьветнікі», «Сьвятыя зямлі Беларускай». На «віялянчэльны», неверагодна энэргетычны і эратычны «Concerto Grosso», які гучаў на галерэі Нацыянальнага мастацкага музэю, я гатовы быў хадзіць кожны дзень.
Каб ня тыя падарожжы ў прасторы й часе, -— не нарадзіліся б непаўторныя, адразу клясычныя ілюстрацыі да «Фаўста» Гётэ, «Песьні пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Найвышэйшай песьні Саламонавай»...
Сваімі ілюстрацыямі да нашай клясыкі Кашкурэвіч упэўнена ствараў для беларускай літаратуры эўрапейскі кантэкст. Гэта пра такіх творцаў кажуць, што яны ілюструюць ня тэкст, а падтэкст. Я дадаў бы, што ён і сам уносіў у літаратурны твор новыя нечаканыя сэнсы.
Ён блізка сябраваў з такім самым арыстакратам духу Караткевічам. Той сказаў пра сябра: «Мастак суровы, паўночны. I адначасова мяккі, добры, наш».
Плёнам супрацы двух выдатных майстроў сталася бліскучае афармленьне «Дзікага паляваньня караля Стаха», «Чазеніі», «Ладзьдзі роспачы», «Каласоў пад сярпом тваім». Машынапісны арыгінал «Каласоў» — з рэдактарскімі заўвагамі й дасьціпнымі адказамі аўтара на палях — спадар Арлен некалькі дзесяцігодзьдяў захоўваў у сваёй майстэрні і за пару месяцаў да сыходу перадаў празь мяне ў аршанскі музэй пісьменьніка.
Ен быў шчасьлівы з жонкаю Людмілай, адоранай мастачкай, якая сярод іншага стварыла выдатныя лялькіпатрэты гістарычных асобаў. Яго сыны Ігар і Тодар — таксама мастакі. Другі вядомы і як этнакультуроляг, пачынальнік у Беларусі сучаснага дударскага руху.
Спадар Арлен са мною штодня: над кампутарам малюнкі да маёй кнігі «Рандэву на манэўрах» і — дапытлівы суровы позірк ягонай «Сьвятой Эўфрасіньні».
Арлен (Арсен) Кашкурэвіч
15.9.1929, Менск — 26.8.2013, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Уявіце, што да вас у кляс ці аўдыторыю зайшоў дырэктар і абвясьціў, што ад сёньня ўсё выкладаньне пераводзіцца на расейскую мову, а за адказы пабеларуску будуць аўтаматычна зьніжацца адзнакі.
Менавіта гэтыя словы пачулі ўвосень 1945 году будучыя настаўнікі з Пастаўскай пэдвучэльні ад новага дырэктара таварыша Фішкіна.
Пратэстуючы супраць русіфікацыі, група студэнтаў стварыла нелегальную арганізацыю «За Беларусь». Яна мела на мэре «бараніць родную мову, беларускую куль­туру, нацыянальныя традыцыі й самабытнасьць».
Сярод заснавальнікаў была Ніна Асіненка, якая Ніна ўзяла сабе кансьпірацый-
. . ную мянушку Незабудка.
/\ClHCHKcl У яе на кватэры ў сакавіку
1946-га і адбылася моладзевая вечарына, на якой урачыста абвясьцілі пра існаваньне арганізацыі. Зрабіў гэта нарачоны Незабудкі Мікола Асіненка. (Сяброўкі зайздросьцілі Ніне: нават прозьвішча мяняць ня трэба.)
Праз два тыдні ў роднай Міколавай хаце ў вёсцы Рамелькі Пастаўскага раёну перад бел-чырвона-белым сьцягам і выяваю Пагоні маладыя нелегалы прынялі прысягу. Неўзабаве яны аб’ядналіся з глыбоцкімі студэнтамі-аднадумцамі ў Саюз беларускіх патрыётаў.
Ім заставаўся ўсяго адзін год волі.
На судовым працэсе ў Менску Мікола Асіненка (мянушка Крывіч), каб выратаваць каханую, адмаўляў яе ўдзел у СБП, ды Незабудка заявіла, што была ў арганізацыі й хоча разьдзяліць зь сябрамі іхні лёс.
Найсправядлівейшы ў сьвеце суд адмераў ёй дзесяць гадоў зьняволеньня. Ды самае страшнае было ня гэта. Сустрэча зь любым Міколам адтэрміноўвалася на цэлую вечнасьць: нарачонага прысудзілі да расстрэлу, які замянілі 25 гадамі няволі.
Сьмерць Сталіна скараціла расстаньне дзьвюх родных душаў. Аднак балыпавіцкія канцлягеры, якія ў сваёй жорсткасьці не саступалі нацысцкім, падарвалі Нініна здароўе.
Яе жыцьцё заўчасна дагарэла. Ня маючы змогі забыць сваю Незабудку, Miкола падаўся на будаўніцтва БАМу і назусім зьнік з поля зроку сяброў.
Сэрца заходзіцца, калі думает пра тое, колькі іх, сьветлых, чыстых, адданых Радзіме, не пасьпелі зрабіць на пачатку 1990-х глытку свабоды.
Русіфікатарская палітыніна Асіненка з мамай ка цяперашняй улады — у тым ліку, і найперш, у сфэ-
ры адукацыі — стварае падставы для ўзьнікненьня арганізацыяў кшталту той, што паўстала ў паваенныя 1940-я ў Паставах. Вось толысі назовы ў іх будуць іншыя.
Заклік «За Беларусь!» цынічна прысабечаны рэжымам. Іхняя Беларусь — гэта Беларусь безь беларускае мовы й культуры, а значыць, урэшце, і безь беларусаў. Але, як казаў адзін клясык (дарэчы, расейскі), пабачым, што скажуць самі беларусы.
Ніна Асіненка
Каля 1930, Пастаўшчына.
Дата і месцы сьмерці й пахаваньня невядомыя.
У лютым 1943-га, у трынаццаць гадоў, ён пайшоў у партызанскі лес.
Мне ўяўляецца, што своеасаблівым партызанам Валянцін Тарас заставаўся ўсё жыцьцё.
I тады, калі працаваў у часопісе «Нёман», адкуль мусіў у 1968 годзе звольніцца «па ўласным жаданьні», а насамрэч па жаданьні КГБ, які ў той час займаўся справаю Валянцінавай прыяцелькі пісьменьніцы Лідзіі Вакулоўскай, на кватэры якой зьбіраліся дысыдэнтыінтэлектуалы. I тады, калі Тараса доўгімі гадамі не друкавалі. I тады, калі ў брэжнеўскі застой ён пераклаў
Валянцін Тарас
разам з Карласам Шарма­нам раман Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха». I ўжо ў новыя часы, калі спадар Валянцін працаваў у Беларускім Хэльсынскім камітэце і ў кіраўніцтве Бе-
ларускага Фонду Сораса, калі стаў адным з стваральнікаў Хартыі-1997.
Да апошніх дзён Тарас заставаўся намесьнікам старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру і — зь бясцэнным жыцьцёвым досьведам і мудрасьцю — быў там бясспрэчным аўтарытэтам. Памятаю, купка досыць вядомых айчынных пісьменьнікаў, паквапіўшыся на вялікі ганарар і, вядома, не афішуючы сваёй натхнёнай дзейнасьці, «пераклала» на замову амбасады Туркмэніі кнігу тамтэйшага дыктатара Ніязава «Рухнама», якую ледзь не на памяць мусіў ведаць кожны яго падданы. Сярод «перакладчыкаў з туркмэнскай» апынуўся й адзін зь сябраў ПЭНу. На паседжаньні Рады прагучала прапанова выключыць калегу за маральную непераборлівасьць. Валянцін Яфімавіч ня менш рашуча выступіў супраць. «У гэтага чалавека, — сказаў ён, — засталося сумленьне». Вось яно, маўляў, няхай і судзіць «перакладчыка».
Ен пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Асабіста для мяне галоўная ягоная кніга — мэмуары «На высь-
пе ўспамінаў» — сумленныя і дасьціпныя, без уздыманьня самога сябе на катурны, сагрэтыя гумарам і падсьвечаныя філязафічнасьцю. Менавіта Тарасу Васіль Быкаў даверыў перакласьці на расейскую мову сваю знакамітую кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому».
Аднадумцам і паплечнікам Валянціна Тараса быў
сын Віталь — журналіст і публіцыст, ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, супрацоўнік Радыё Свабода й газэты «Наша Ніва», на старонках якой ён, ужо безнадзейна хворы, амаль да астатняга дня друкаваў бліску-
чыя артыкулы.
Адразу пасьля Віталевага сыходу адбыўся дзікі вы­падах, ад якога скалануліся ўсе яго родныя і блізкія. Склаўшы паперу пра тое, што прычынаю сьмерці сталася анкалягічнае захворваньне, супрацоўнік міліцыі, нягледзячы на пратэсты сваякоў, зьняў у нябожчыка адбіткі пальцаў.
Сын перажыў бацьку ўсяго на два гады, той яшчэ пасьпеў прачытаць Віталёву кнігу эсэ «Звыклае зло», дзе, як зазначыў аўтар прадмовы Сяргей Дубавец, «ты кожны раз пераконваесься, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі».
Мяне не пакідае надзея, што літаратурную дынастыю Тарасаў працягне сын Віталя Антось.
Валянцін Тарас
9.2.1930. Менск — 13.2.2009, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Нас пазнаёміў акадэмік Дзьмітры Ліхачоў, якога тады называла «сумленьнем расейскай інтэлігенцыі». Была вечарына ў менскім Доме літаратара, на якой я казаў, што і самыя сумленныя «старэйшыя браты», калі заходзіць гаворка пра беларускую або ўкраінскую незалежнасьць, імгненна мяняюцца. У пацьверджаньне згадаў некалькі выказваньняў Ліхачова. Напрыклад, пра тое, што «не радея о единстве Русской зем­ли, полоцкий князь Всеслав провел свою жизнь в бес­
путных походах».
Пасьля вечарыны мяне спыніў высокі і высакало-
Алесь Петрашкевіч
бы чалавек з уважлівым позіркам. «Намесьнік галоўнага рэдактара «Беларускай Энцыкляпэдыі» Алесь Петрашкевіч, — адрэкамэндаваўся ён. — Пра Ліхачова — цалкам
згодны...»
Выдавецтва тады яшчэ называлася «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя». Мне спадабалася, што новы знаёмы прапусьціў другое слова.
Дарэчы, ён разам з галоўным рэдактарам Петрусём Броўкам некалі і ствараў гэтае выдавецтва — займаўся і падборам супрацоўнікаў, і ўзьвядзеньнем бу-
дынку, які быў пазьней забраны цяперашняй уладай і ператвораны ў суд, дзе, у прыватнасьці, судзяць неза­лежных беларускіх выдаўцоў.
У 1992-м, калі савецкая імпэрыя ўжо канула ў Лету, кіраўнікі СНД падпісалі ў Менску пагадненьне аб
вяртаньні гістарычных каштоўнасьцяў дзяржавам іх па-
ходжаньня. Масква агучыла заяву, што не прызнле гэтага дакумэнту, бо ён супярэчыць інтарэсам Pacei. У вы­пусках навінаў круцілі выступ Ліхачова, які запальчыва заклікаў не дапусьціць «расьцягваньня агульных скарбаў па нацыянальных кватэрах». Пры сустрэчы Петрашкевіч пацікавіўся: «Чулі голас расейскага сумленьня?»
Я ня схільны ідэалізаваць яго. У свой час ён працаваў у апараце ЦК КПБ, пісаў п’есы «ў духу патрабаваньняў», да прыкладу, пазмагаўся сваім пяром з рэлігіяй. Але Петрашкевіч, па-першае, заўсёды заставаўся беларусам, а па-другое, яго вабіла не апаратная дзейнасьць, а гісторыя і літаратура.
Ен пісаў сцэнары мастацкіх фільмаў, апавяданьні, лібрэта, але найбольш цікавае й вартае стварыў у жан­ры гістарычнай драматурги, з дапамогаю якой імкнуўся адлюстраваць увесь шлях народу — ад часоў Рагвалода да нашых дзён.
Найбольш ярка Петрашкевіч-драматург раскрыўся ў прысьвечанай Скарыну дылёгіі «Напісанае застанецца» і «Прарок для Айчыны». У першай п’есе разам з гуманістам-першадрукаром дзейнымі асобамі сталі Мікола Гусоўскі, Пётра Мсьціславец, Марцін Лютэр, Мікалай Капэрнік, што стварае пераканаўчы кантэкст эўрапейскага Рэнэсансу, аванпостам якога была Беларусь. Другі твор, як вынікае ўжо зь ягонае назвы, ставіць вечнае пытаньне лёсу прарока ў сваёй Айчыне.
Нязьменна застаючыся і навукоўцам, Алесь Петрашкевіч пакінуў нам сваю нязьдзейсьненую мару — выдаць энцыкляпэдычны даведнік «Беларуская Народ­ная Рэспубліка».
Хто зьдзейсьніць гэтую задуму?
Алесь Петрашкевіч
1.5.1930, в. Пярэвалачня, Талачынскі раён —
24.8.2012, Менск.
Пахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
У яе доме, дзе я на некалькі дзён спыняўся ў сваім падарожжы па «беларускай» Амэрыцы, мяне найперш уразіла калекцыя індзейскае керамікі.
Тады й зрабілася зразумелым, адкуль у карцінах спадарыні Галіны, нават у выявах беларускіх сьвятых, гэтыя нязвычныя эўрапейскаму воку дэкаратыўныя матывы.
Я ня даў волі фантазіі й ня стаў уяўляць, якія думкі й аналёгіі маглі ўзьнікаць у беларускай мастачкі падчас шматлікіх вандровак па архіпэлягу індзейскіх рэзэрвацыяў.
Галіна
Наваградчанка Галіна Ру­сак у дзевятнаццаць гадоў апынулася ў ЗША. Там
яна з ступеням! магістра Русак бібліятэчных навук і гісто-
рыі мастацтва скончыла
заснаваны яшчэ ў каляніяльны пэрыяд Ратгерскі ўнівэрсытэт, дзе пазьней была дырэктаркай мастацкай бібліятэкі. (Дарэчы, у той самай alma mater пачынаў навуковую кар’еру біяхімік беларус Аўген Вярбіцкі,
спэцыяліст у захаваньні ежы, які быў адказны за харчаваньне першай амэрыканскай экспэдыцыі на Месяц.)
Яна сталася вядомай дзяячкай нашай дыяспары, а таксама агульнаамэрыканскага руху за роўныя пра­вы жанчынаў.
Але яе сапраўдным пакліканьнем было мастацтва — жывапіс і графіка, у якіх Галіна працавала ў імпрэсіяністычнай манеры. Беларусь прысутная ў многіх ейных пэйзажах («Буслы ў палёце», «Курган», «Папарацькветка»), нават калі там, на першы погляд, адлюстраваная Амэрыка.
Згукі далёкае Радзімы магутна гучаць у ейных творах «Эўфрасіньня Полацкая», «Голас продкаў», «Пагоня»...
«Я глыбока зацікаўленая ў багатай сымбалічнай мове, у звычаях і ў сваім, адметным і непаўторным мастацкім выяўленьні беларускага народу, — пісала Галіна Русак. — Сымбалізм заўсёды быў важнай часткаю беларускага жыцьця. Як мастачка, я зацікаўленая ў перахоўваньні сымбалічнай мовы Беларусі, а таксама ў пашырэньні яе сродкамі сучаснай мастацкай тэхнікі паміж гледачоў замежжа».
3 усіх сваіх шматлікіх выставаў у ЗША ды іншых краінах найдаражэйшаю спадарыня Галіна да апошніх дзён лічыла адзіную пэрсанальную выставу 1992 году ў незалежнай Беларусь
Яе няма, але ў небе над Наваградчынай кружляюць ейныя буслы.
Гапіна Русак (ад нараджзньня Родзька)
24.5.1930, Наваградак—-
14.9.2000, Сомэрсэт, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Крыху вандраваўшы па плянэце і адзначыўшыся ў пары дзясяткаў блізкіх і далёкіх краінаў, я канчаткова пераканаўся ў тым, што беларускі, незалежна ад узросту — найпрыгажэйшыя жанчыны ў сьвеце.
Гэтая аптымістычная выснова канчаткова сфармулявалася ў мяне ў беларускай царкве Маці Божай Жыровіцкай у гарадку Гайлэнд-Парк, штат Нью-Джэрзі, дзе я сустрэў неверагодную, фантастычна высокую для Амэрыкі канцэнтрацыю прыгожых дзяўчатак, дзяўчат, кабетаў і бабулек.
Адным з увасабленьняў красы беларусак была Вера Вера Бартуль, я кую, пра што я х потым даведаўся, у свой час Ьартуль абралі каралеваю хараства нашае эміграцыі.
Яна ня толькі сама была красуняю, але і дапамагала зрабіцца прыгажэйшымі іншым.
Калісьці ў Бартулёў кватаравала амэрыканская акторка. Яна й параіла Веры пайсьці ў школу дэманстрацыі моды. Закончыўшы яе, Вера Бартуль пачала пасьпяхова працаваць мадэльлю і кансультантам-кутур’е.
Яе працы дэманстраваліся ў найлепшых крамах Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесу, Чыкага...
Вера стварыла сцэнічныя ўборы для славутага на эміграцыі танцавальнага гурта «Васілёк», разам зь якім упершыню пасьля доўгага расстаньня наведала Бела­русь.
Потым яна шмат разоў прыяжджала на Бацькаўшчыну як сябра арганізацыі «CitiHope», што дапама­гала ахвярам Чарнобылю.
Дабрачыннай гуманітарнай дзейнасьцю спадарыня Вера займалася праз усё жыцьцё.
У маладосьці яна зьбірала сродкі на падтрымку вяртанцам з ГУЛАГу. Сярод тых, хто атрымліваў гэтую да-
Вера і Франціш БартулІ з дачкой Ганнай. 1950-я гады
памогу, быді Ларыса й Янка Геніюшы, Юрка і Лявон Луцкевічы.
За сабраныя ёю грошы выходзілі кружэлкі Данчыка, набываліся экспанаты ў Беларускі музэй у Гайнаўцы на Беласточчыне.
Да апошніх сваіх дзён Вера ўзначальвала нью-ёрскую суполку Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Яна перажыла свайго мужа, вядомага дзеяча нашай эміграцыі Франціша Бартуля толькі на некалькі месяцаў.
Вера Бартуль (ад нараджэньня Касьцюкевіч)
22.11.1930, в. Губічы, цяпер Буда-Кашалёўскі раён —
24.4.2006, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Акт ад яго з водгукам на адно зь першых маіх апавяданьняў — самая дарагая «адзінка захоўваньня» ў хатнім архіве.
Дзякуючы таму, поўнаму авансаў лісту, мая пер­шая кніжка была без ваганьняў названая па адрэцэнзаваным мэтрам юначым опусе — «Добры дзень, мая Шыпшына».
На жаль, я ўжо ня змог падпісаць яму аўтарскага асобніку.
Пахаваньне запомнілася вострым да фізычнага болю адчуваньнем велізарнай страты — ня толькі выдатнага
пісьменьніка, але і асабіста
Уладзімер Караткевіч
блізкага чалавека. У разьвітальным слове паэт Генадзь Бураўкін назваў Караткевіча апосталам нацыі, і ў гэтым не пачулася ніякага перабольшаньня.
Памятаю, калі ў продажы зьявіўся новы зборнік ягонае прозы, у нас на ист­факу БДУ сарвалася лекцыя, бо амаль увесь курс, не згаворваючыся, рушыў у кнігарню.
Творы Караткевіча ня проста вярталі нам эўрапейскае мінулае нашае зямлі. Караткевіч вяртаў Радзіму, падводзіў да «моманту ісьціны».
Мы пачыналі разумець,
што з народам, пазбаўленым памяці, можна рабіць самыя злачынныя сацыяльныя і палітычныя экспэрымэнты.
А потым адбылося ўсьцешлівае адкрыцьцё ягонай паэзіі. Томік «Маёй Іліяды», каб ён заўсёды быў са мною,
я вывучыў на памяць. Гэтая кніга і сёньня гучыць ува мне: «О Радзіма, мой сьветач цудоўны, адзіны, / Явар мой, мой агністы сьнягір на сасьне, / Ледзь цябе не забьгў я з чужою жанчынай...» («Сьнягір»), «За што галаву ты згубіла, / Якую праўду сказала?» («Безгаловая Вэнэра»), «Дзяўчына ад шчасьця сьпявала... / Стронцый быў у дажджы...» (прарочая «Дзяўчына пад дажджом»).
На сьвяткаваньні 75-годзьдзя Караткевіча ў Воршы, у музэі пісьменьніка (створаным, дарэчы, у колішняй радзільні, дзе той зьявіўся на сьвет) да мяне падыйшоў чалавек зь някідкім абліччам. «Вы — Орлов», — сказаў ён, і я мусіў пагадзіцца. «Я уже два дня наблюдаю за вами, и вы постоянно чем-то недовольны».
Я сапраўды быў незадаволены: да прыкладу, тым, што шмат каго з жывых сяброў і добрых знаёмых Караткевіча на ягоны юбілей проста не паклікалі, а калі й запрасілі, дык не давалі слова. «Я — Арлоў. А хто Вы такі?» — у сваю чаргу пацікавіўся я. «Участник юбилейных торжеств», — не змаргнуўшы вокам, адказаў мой суразмоўца.
Думаю, што яны, гэтыя «участники торжеств», як і я сам, ані не сумняваліся, з кім, зь якой Беларусьсю, быў бы ўладзімер Караткевіч, каб дажыў да сёньняшніх дзён.
Адзін з замежных гасьцей-навукоўцаў выказаў тады, у Воршы, думку, што, каб Бог не паслаў беларусам Караткевіча, на мапе сьвету магло б быць цяпер на адну краіну меней. Тут можна падыскутаваць, але не падлягае сумневу, што безь яго мы былі б іншыя.
3 «аўгусьцейшых» вуснаў зноў і зноў гучаць зьвернутыя да пісьменьнікаў патрабаваньні стварыць беларускую «Вайну і мір». У маім уяўленьні, мы даўно маем яе — Караткевічавы «Каласы пад сярпом тваім».
Уладзімер Караткевіч
26.11.1930, Ворша — 25.7.1984, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Улетку 1947-га непаўналетняя беларуска Ліна Бароўка слухала выстаўленае ёй абвінавачаньне:
«Будучи варожа настроеная да савецкай улады, устушла ў падпольную арганізацыю, для якой зрабіла бел-чырвона-белы сьцяг... Аддавала кватэру для неле­гальных зборышчаў... Зьбірала ў арганізацыі сяброўскія складкі... Намервалася набыць друкавальную машынку... Дзеля кансьпірацыі ўзяла мянушку Таполя... Захоўвала антысавецкую літаратуру...»
У Менску ішоў працэс над сябрамі Саюзу беларускіх патрыётаў, створанага глыбоцкай і пастаўскай моладзь-
Ангеліна
Бароўка
У камэры ў чаканьні
дзю ў адказ на палітыку русіфікацыі.
Ліна была скарбніцай СБП. Знойдзеная ў яе гэтак званая антысавецкая літаратура ўяўляла сабой знакамітую «Беларускую граматыку» Браніслава Тарашкевіча.
Шаснаццацігадовую Бароўку-Таполю засудзілі на дзесяць гадоў канцлягераў. Але ў параўнаньні зь некалькімі пякельнымі меся­цам! сьледзтва гэта ўспрымалася ёю як велізарная палёгка.
Цяпер яе прынамсі ня білі рукамі й нагамі.
хуткага этапу можна было
сядзець, а не ляжаць, не варушачыся, пры сьцяне, як бесчалавечныя ахоўнікі загадвалі ім пасьля арышту ў халодных і сырых, населеных пацукамі сутарэньнях пастаўскай плябаніі.
Пэрсанажамі вусьцішнага сну здаваліся цяпер сьледчы, які на кожным допыце торкаў ліпучымі пальцамі
ў вочы, і ягоны падручны старшина Авілаў, што на до­питы зьняволеных вёў, а назад ужо прыносіў.
Спачатку Ліну трымалі ў Менскай дзіцячай калёніі, затым этапавалі ў мардоўскія канцлягеры.
Былыя сябры Саюзу беларускіх патрыётаў расказвалі мне, што, ставячы подпіс у паперах на вызваленьне, ста­ры лягерны доктар толькі спачувальна пахітаў галавой: савецкая карная сыстэма выканала сваю ролю, ушчэнт падарваўшы здароўе яшчэ зусім маладой прыгожай жанчыны.
Калі Ліна падыходзіла цяпер да люстэрка і бачыла сябе — украй схуднелую, спакутаваную, з прыгаслымі вачыма, — яе юначая мянушка Таполя начинала здавацца зьдзеклівай.
На радзіме Бароўка сустрэла пільную ўвагу «органаў» і савецкіх актывістаў, ды страх або, у лепшым разе, насьцярожанасьць абываталяў.
Ратуючыся ад штодзённага псыхалягічнага ціску, яна пераехала ў Ригу, дзе й абарваўся жыцьцёвы шлях патрыёткі.
Ліну й яе сяброў выдаў спрактыкаваны правакатар Алег Стахоўскі, укаранёны ў Саюз беларускіх патрыётаў афіцэр МГБ.
Магчыма, ён і сёньня ходзіць па вуліцах, сядзіць у прэзыдыюмах і вучыць моладзь любіць Беларусь, не захапляючыся такімі небясьпечнымі рэчамі, як беларуская граматыка.
Ангеліна Бароўка
1931 (?), Пастаўшчына — 11.11.1999, Рыга, Латвія.
Дзьве кнігі асьвятлялі мой шлях у нацыянальны космас — раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча і томік гістарычных нарысаў «3 думай пра Беларусь» Генадзя Кісялёва. Насупор лекцыям на нашым гістфаку БДУ гэтыя кнігі сьцьвярджалі крамолу: гісторыю робіць не народ, а — асобы. I калі ў Караткевіча гэта былі літаратурныя пэрсанажы, якія дарасталі да будучых дзеяў, то са старонак Кісялёва да нас прыходзілі рэальныя героі — з імёнамі й адрасамі. Было вялікай нечаканкаю даведацца, што Генадзь Кісялёў нарадзіўся не ў Беларусі, а ў Падмаскоўі, і што
Генадзь
Кісялёў
яго бацька-расеец амаль усё жыцьцё праслужыў у «орга­нах». Гэтыя аргумэнты ня раз выкарыстоўвалі рэдактары кніг Кісялёва, каб абараніць аўтара ад абвінавачваньняў у нацыяналізьме. Toe, што
ён атрымаў дыплём Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту, было аргумэнтам слабейшым, бо гісторыкі з вайсковымі званьнямі ведалі гэтую навучальную ўстанову як «рассаднік вальнадумства».
Паўтара дзесяцігодзьдзя, праведзеныя Кісялёвым пасьля інстытуту на пасадзе супрацоўніка Дзяржаўнага гістарычнага архіву Літвы, сталіся для нашай гісторыі і літаратуразнаўства шчасьцем. Сама атмасфэра старажытнай сталіцы й яе архіўныя скарбы, памножаныя на талент і апантанасьць сваёй справаю, зрабілі Генадзя Кісялёва яшчэ да пераезду ў 1971-м у Менск выдатнай постацьцю айчыннай навукі й культуры.
Менавіта ён высьветліў, што славутыя паэмы «Тарас на Парнасе» й «Энэіда навыварат» зусім не ананімныя: першую стварыў Канстанцін Вераніцын, а другую — Вікенці Равінскі.
На пачатку 1990-х Кісялёў прынёс да нас у выдавецтва «Мастацкая літаратура» дзьве важкія тэчкі, на якіх было напісана: «Кастусь Каліноўскі» — яго публікацыі,
лісты, дакумэнты паўстаньня, сьведчаньні сучасыгікаў.
Я разьвязаў тасёмкі і прачытаў эпіграф.
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Так узаемна!
Пароль паўстанцаў 1863 году.
У>ко ў новым стагодзьдзі мне выпала інтэлектуальная раскоша супрацоўнічаць з Генадзем Кісялёвым у часе падрыхтоўкі першага выданьня «Імёнаў Свабоды». Дзясяткі яго старонак, азораных імёнамі паўстанцаў 1863-га, былі напісаныя з блаславеньня мэтра.
Падпісаць яму «Імёны» я яшчэ пасьпеў... А празь пяць гадоў выпаў гонар пісаць прадмову да ўжо ня першай пасьмяротнай кнігі Кісялёва «Смак Беларушчыны».
Цяпер ён сам навекі далучыўся да сваіх сейбітаў вечнага. Да тых, хто стаяў ля вытокаў нацыянальнай ідэі, хто вучыў беларусаў жыць у нацыянальных каардынатах, — каб зьдзейсьніцца. Хто ведаў адказ на пытаньне, якое ня страціла вострай надзённасьці: «Каго любіш?»
Генадзь Кісялёў
19.3.1931, Каломна, Расея — 14.11.2008, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Ужо даўно я жыву зусім недалёка ад Нацыянальнага мастацкага музэю, дзе ён дваццаць гадоў працаваў дырэктарам. Безьліч разоў мы сустракаліся на вуліцы ці ў музэйных залях, віталіся й казалі адзін адному колькі ветлівых словаў.
Я дзякаваў за запрашэньне на чарговы вэрнісаж, ён чытаў нешта маё. За ягонай магутнай постацьцю адчувалася найперш не фізычная дужасьць, а інтэлект і духоўная глыбіня, што натхнялі на больш блізкае знаёмства.
Ды, як гэта, на жаль, нярэдка бывае, калі я нарэшце
Юры Карачун
вырашыў зьдзейсьніць даўні намер, падпісаў Юрыю Карачуну кнігу і сабраўся зайсьці да яго, ён зірнуў на мяне з газэтнай калёнкі ў жалобнай рамцы.
3 таго дня прамінулі
гады, якія толькі дапамаглі ацаніць маштаб постаці Карачуна.
Ен, бясспрэчна, быў чалавекам дзяржаўнага мысьленьня, у якім талент мастака шчасьліва спалучаўся з бліскучымі арганізацыйнымі здольнасьцямі. Досыць сказаць, што найперш дзякуючы ягонай настойлівасьці пачалася рэальная рэстаўрацыя Мірскага замку, які ня толькі зрабіўся філіялам Мастацкага музэю, але і быў улучаны ва ўсясьветны сьпіс спадчыны ЮНЭСКА. Калі ўжо зайшла гаворка пра філіялы, дык яны зьявіліся ў музэю таксама ў Раўбічах, Галыпанах, Магілеве, Менску (Дом Ваньковічаў, сядзіба ў Лошыцы...).
За часамі дырэктарства Карачуна ў ягоным музэі, апрача безьлічы іншых, адбыліся выставы мастакоў нашага замежжа — Міколы Пашкевіча, Галіны Дакальскай, Галіны Русак...
У прадмове да каталёгу спадарыні Галіны Русак Юры Аляксандравіч пісаў: «Надзвычай цікавым і каштоўным уяўляецца тое, што разьвіцьцё творчасьці нашых
землякоў за мяжою ішло натуральна, яны ня зьвеАалі ўціску таталітарных умоваў і традыцыяў».
Такіх поглядаў, я к і шмат чаго іншага, Кара­чуну не даравалі — і сёйтой з калегаў, і чынавенства ад культуры, што на­чало правіць баль пасьля 1994-га.
У апошнія гады яму зь ягонай беларусацэнтрычнасьцю жыць было няпроста.
Спадар Юры ратаваўся ўласнай творчасьцю, працуючы ў кніжнай графіцы,
ствараючы сонечныя аква-
рэльныя краявіды, у якія хочацца хоць на колысі хвілінаў патрапіць, каб пазбыцца шэрага цяжару будзённасьці.
Карачуна няма, але ягоныя ідэі працягваюць урэчаісьнівацца.
Пры канцы 2006-га прыняў наведнікаў новы будынак Мастацкага музэю з творамі беларускіх мастакоў. Вось толькі наўрад ці Юры Карачун, ініцыятар будаўніцтва гэтак званай «другой чаргі», пагадзіўся б з тым, што ра­ней (чамусьці якраз у старых, добра знаёмых менчукам мурах) адчынілі экспазыцыю расейскага мастацтва.
Цяжка ўявіць і тое, каб ён ухваліў новую экспазы­цыю, дзе няма твораў вядомых сучасных мастакоў, якія «правінаваціліся» перад уладай.
Юры Карачун
27.12.1931, Менск — 11.6.1997, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Мікола Прашковіч
Ад агульных знаёмых я чуў пра яго шмат — і сьветлага, узьнёслага, і, далікатна кажучы, прыземлена-жаласьлівага...
Ен сябраваў з Уладзімерам Караткевічам і Адамам Мальдзісам. Ен часта браў квіток да Зэльвы, дзе жыла грамадзянка ВНР Ларыса Геніюш, якая ў сярэдзіне шасьцідзясятых амаль штотыдзень пісала яму вялікія цёплыя лісты, называючы «дарагім Міколам».
Ен абараніў дысэртацыю па творчасьці Сімяона Полацкага. Ен пісаў пра Францішка Скарыну й Афанасія Філіповіча, пра традыцыі нашай дзяржаўнасьці і ро­лю царкоўнай Вуніі ў захаваньні беларускай ідэнтычнасьці.
Ен не баяўся казаць пра каляніяльнае становішча Беларусі ў складзе СССР і вынішчэньне ўсяго нацыянальнага.
На пачатку 1970-х ён пашыраў самвыдавецкую працу вядомага ўкраінскага дысыдэнта Івана Дзюбы «Інтэрнацыяналізм або русіфікацыя?» і зьбіраў грошы пацярпелым ад рэпрэсіяў калегам ува Украіне.
Пасьля адной з надрукаваных у «Полымі» рэцэнзіяў газэта «Советская Белорус­сия» абвінаваціла Міколу Прашковіча ў нацыяналізьме.
Над той публікацыяй, дарэчы, стаяў подпіс асьпіранта Я. Трашчанка, буду-
чага выкладчыка першага прэзыдэнта й аўтара нашумелага калісьці навучальнага дапаможніка па гісторыі, таго самага, дзе беларуская дзяржаўнасьць пачынаецца ад 1917 году, а сталінскія рэпрэсіі падаюцца амаль як народнае шчасьце.
Можна ўявіць радасьць тых гэбістаў, каму даручылі «курыраваць» Прашковіча — чалавека надзіва, амаль па-дзіцячаму даверлівага, шчырага, эмацыйнага, які гатовы быў любога, хто загаворыць па-беларуску, адразу запрасіць у сваю аднапакаёвую кватэрку на вуліцы Куйбышава.
У 1973 годзе КГБ шчыльна заняўся так званым «акадэмічным асяродкам» — групай навукоўцаў дэмакратычных перакананьняў, да якой належаў і Прашковіч. Разам зь Зянонам Пазьняком, Міхасём Чарняўскім ды іншымі асабліва небясьпечнымі нацыяналістамі (якія, апрача ўсіх астатніх грахоў, яшчэ нібыта меліся адабраць у Расеі Смаленшчыну й Браншчыну) Міколу звольнілі з працы. Віжы не адставалі ад падапечных ні на крок — нават станавіліся сьледам у чаргу ў гастраноме.
Праз свой характар асабліва цяжка перажываў такі стан Прашковіч: доўга быў беспрацоўным, потым працаваў грузчыкам і нарэшце здолеў уладкавацца карэктарам. Здаралася, каб пад’есьці, ён прыходзіў да Караткевіча.
Жыцьцёвы фінал Прашковіча стаўся трагічна вусьцішным.
Душэўны надлом прывёў да паралюшу ног, і Мікола згарэў у бацькоўскай хаце, ня здолеўшы выбрацца з агню падчас пажару.
Мікола Прашковіч
4.5.1932, в. Гарадзішча, Бярэзінскі раён —
2.2.1983, в. Гарадзішча.
Вячаслаў Адамчык
На паліцы, што расейскі пісьменьнік Юры Алеша назваў «залатой» (гэта значыць — той, кнігі зь якой зноў і зноў гартаюцца й перачытваюцца), у маёй бібліятэцы стаяць два выданьні Вячаслава Адамчыка: раман «Чужая бацькаўшчына» і томік апавяданьняў «Нязрушаны камень».
Першая кніга, напісаная, як сьцьвярджаюць сыны пісьменьніка, звычайнай школьнай асадкаю з сталёвым пяром, адкрыла мне некалі ня толысі й ня столькі вобраз заходнебеларускае вёскі, аб чым гаварылася ў падручніках. Яна адкрывала душу беларускага народу, наканаваньнем якога сталася быць жывой і пакутнай мяжой паміж Захадам і Усходам.
Невыпадкова фільм «Чужая бацькаўшчына», што выйшаў на экраны ў 1982 годзе, успрыняўся як абяцаньне сапраўды нацыянальнага кінэматографу (якое так і засталося абяцаньнем.)
Другая кніга Адамчыка з маёй «залатой» паліцы выйшла пасьля ягонага сыходу ў Вечнасьць. Апошнія гады мы, па сутнасьці, жылі ў адным двары, і ў дзёньніках ён замілавана апісваў дрэвы, якія я таксама бачыў з сваіх вокнаў, і птушак на іх, што для мяне часта былі проста птушкамі, а ён адрозьніваў кожную па назьве й звычках.
Пра многіх людзей ён, наадварот, выказваўся ў дзёньнікавых запісах з успышкамі проста інфэрнальнай нянавісьці, у выніку чаго некаторыя з гэтых Адамчыкавых «герояў» абвясьцілі яго мізантропам.
Калі казаць наагул, то таленавіты мізантроп для мяне пераважыць безьліч чалавекалюбівых пасрэднасьцяў. Аднак я перакананы, што Вячаслаў Адамчык больш за ўсё ненавідзеў тых і таго, хто перакрываў нашым душам вольнае беларускае паветра.
Памятаю, зь якой роспаччу й болем на адным з паседжаньняў Рады Саюзу пісьменьнікаў ён сказаў, што ўжо некалькі тыдняў ня бачыў над цэнтральным сталічным праспэктам аніводнай беларускамоўнай расьцяжкі. I дадаў: «Хочацца памерці...»
Незадоўга да разьвітаньня з гэтым сьветам, які ён,
як мала хто іншы, бачыў, здаецца, з усімі фарбамі й адценьнямі — і ў прыродзе, і ў людзкіх стасунках — Адамчык стварыў і апублікаваў выдатныя апавяданьні «Прылёт кажана» («Леанарда») і «Ноч на Галавасека», дзе ад узроўню праўды амаль задыхаесься.
Яго сыны ўладзімер і Міраслаў, больш вядомыя як пісьменьнікі Адам Глобус і Міраслаў Шайбак, сваім коштам усталявалі ў гонар бацькі на доме № 12 на цяперашнім праспэкце Незалежнасьці мэмарыяльную дошку.
На ёй аўтар «Чужой бацькаўшчыны» падобны ў профіль да Мікалая Гогаля.
Але ён ня быў нашым Гогалем.
Ен стаў нашым Адамчыкам.
Вячаслаў Адамчык
1.11.1933, в. Варакомшчына, цяпер Дзятлаўскі раён —
5.8.2001, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Яшчэ пры жыцьці ён здабыў сабе славу фоталетапісца БНФ і ўсёй апошняй хвалі беларускага Адраджэньня. У дзень нараджэньня за сталом у спадара Кармілкіна можна было сустрэць Васіля Быкава, вучонага і палітыка Юрыя Хадыку, вядомых мастакоў, літаратараў, музыкаў. Іхнія клопаты й памкненьні былі
і справаю яго жыцьця.
Безь ягонай рухавай цыбатай постаці я не магу згадаць, здаецца, ніводнай вулічнай акцыі, дзе ён заўсёды
апынаўся ў самым небясьпечным месцы.
Памятаю, як на Чарнобыльскім шляху 1996 году
Уладзімер
Кармілкін
ён адарваўся ад аб’ектыву, каб перавязаць параненага, і сам атрымаў жорсткі ўдар па галаве.
Кармілкін ня меў найсучасьнейшай оптыкі, але гэта
заўсёды кампэнсавалася ягонай шалёнай, проста фантастычнай нястомнасьцю.
Ен зрабіў тысячы здымкаў, многія сотні зь якіх застануцца для наших насту пнікаў у газэтных падшыўках і кнігах.
Аднак Уладзімер глядзеў на сьвет ня толькі праз фотааб’ектыў. Неверагодна прыемна было ўбачыць у яго сваю новую кнігу з закладкай. Ён прасіў мяне напісаць раманы пра гетмана Астроскага й Станіслава Аўгуста Панятоўскага, нашага апошняга манарха.
Сваёй дачцэ, якая стала мастачкай, ён даў рэдкае й прыгожае імя — Міліта (Мядовая).
Былы вайсковец, ён быў надзелены нечакана чуйнай душою і талентам сябраваць з многімі, але з асабліва трапяткім пачуцьцём ставіўся да Быкава. Ад’яжджаючы за мяжу, Васіль Уладзімеравіч атрымаў ад Кармілкіна ў падарунак Пагоню й бел-чырвона-белы сьцяжок, зь якімі не расставаўся да апошніх дзён.
У пасьведчаньне аб сьмерці спадара ўладзімера запісалі ўмоўную дату. Яго знайшлі ў кватэры толькі празь некалькі дзён пасьля таго, як спынілася ягонае беларускае сэрца. Балюча, што ён не пасьпеў зафіксаваць на стужку хроніку будучай перамогі, у якую так верыў.
Не пагаджайцеся з тымі, хто кажа, нібыта незаменных людзей не існуе. Уладзімера Кармілкіна няма з намі ўжо даўно, а яго месца фоталетапісца змаганьня за дэмакратычную Беларусь па-ранейшаму застаецца вакантным...
Уладзімер Кармілкін
15.2.1934, Смаленск, Расея —
14.7.2002, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Падчас сьледзтва яго ня білі. Сьледчы вучыўся ў вячэрняй школе, і Аляксей рашаў яму матэматычныя задачы.
Сямнаццацігадовым ён атрымаў дзесяць гадоў канцлягераў.
Астатнім, паўналетнім, суд адмераў чвэрць стагодзьдзя.
3 гледзішча савецкага правасудзьдзя яны зьдзейсьнілі жудаснае злачынства — стварылі падпольную школьную арганізацыю на чале з камсоргам.
Аляксей Логвін і яго сябры, гэтыя яшчэ хлапчукі зь
Аляксей
Логвін
Ліды, не выступал! супраць савецкай улады і Леніна лічылі амаль што сьвятым. Але іхнія душы не маглі прыняць рэчаіснасьці зь яе хлусьнёй пра шчасьлівае жыцьцё, за якой хаваліся
калгасны прыгон і арышты знаёмых і сваякоў.
Юныя нелегалы ставілі задачу выхоўваць моладзь у антысталінскім духу. Плянавалася наладзіць сувязь зь мясцовым ксяндзом, а таксама зь Югаславіяй, бо яе кіраўніцтва начало праводзіць незалежную ад Масквы палітыку.
На адпаведным узроўні знаходзілася і кансьпірацыя. Сярод сяброў арганізацыі былі два хлопцы, чые бацькі, як потым выявілася, мелі беспасярэднія сувязі з МГБ. Гэтая «двойка» трымала «органы» ў курсе ўсіх справаў (а пазьней, дарэчы, хлопцы і самі сталі афіцэрамі ўсёмагутнага ведамства).
У першым лягеры для непаўналетніх у Мардовіі ён зьвярнуў увагу на тое, што сядзяць адны палітычныя і зусім мала расейцаў.
Сьмерць Сталіна зьняволеныя, як згадваў Аляксей, адзначалі, як сапраўднае сьвята.
Аднак першая амністыя закранула адно тых, хто меў тэрміны, меншыя за пяць гадоў. Логвіна перавялі
Аляксей Логвін (зьлева) зь сябрам. Канец 1940-х гадоў
ў сібірскі Камышляг на будаўніцтва нафтаперапрацоўчага заводу.
Праз тыдзень працы ён ужо ня мог хадзіць, і карцэр здаваўся паратункам. У 1954-м Аляксей адседзеў у карцэры пяцьдзясят чатыры дні й ночы...
На схіле дзён ён прызнаваўся, што як не шкадаваў пра свой удзел у падпольнай арганізацыі пры арышце, так ані не раскаяўся і пасьля ўсяго перажытага.
Знаёмыя згадваюць яго ціхмяным, маўклівым чалавекам, які цудоўна сьпяваў беларускія песьні й рамансы, маючы асаблівы сантымэнт да Багдановічавай «Зоркі Вэнэры». Відаць, гэтая любоў была зьвязаная з памяцьцю пра тое, як чакала й дачакалася яго зь лягеру нарачоная Марыя.
Аляксей Логвін
26.2.1934, в. Збляны, цяпер Лідзкі раён —
12.1.2004, Ліда.
Некалькі гадоў мы жылі са спадаром Уладзімерам у суседніх дварах менскай Серабранкі. Зрэдку сустракаліся на вечаровых прагулянках, і да нас далучалася «дама» — прыручаная ім (неверагодная рэч!) гарадзкая куніца-беладушка, што гаспадарыла ў сутарэньнях ягонага дому.
Побач зь ім я зазвычай адчуваў лёгкую вусьціш: маім суразмоўцам быў чалавек фантастычных ведаў і фанта-
стычнага складу розуму.
Нібыта легендарны Гільгамэш, ён сілаю сваёй заўсёды маладой думкі ўздымаўся зь серабранкаўскай кватэры ў касьмічныя вышыні,
Уладзімер Конан
вызначаючы адтуль месца Беларусі ў прасторы і часе.
У той прадзьмутай усімі вятрамі аднапакаёўцы на ягоным апошнім па-
версе самага высокага серабранкаўскага шматпавярховіку пад сьціплую вячэру ды кілішак зусім зямнога напою — айчыннага джыну «Ведрыч» з даўніх і, трэба сказаць, паважных прафэсарскіх запасаў — мне была прачытаная не адна лекцыя зь філязофіі, літаратуразнаўства, гісторыі.
Калі гаспадар замаўкаў, я мэтафізычна і фізычна адчуваў, што над намі — толькі неба.
Вяртаючыся дадому, я пракручваў у памяці пачутае яшчэ раз, доўга шпацыраваў па набярэжнай нашага каналу — натхняўся, рыхтаваўся да бяссоннай ночы за пісьмовым сталом.
Бывала — сустракаў у двары іншага суседа, сяржанта спэцназу, які неяк пахваліўся, што заробак у яго большы, чым у гэтага дзівака-прафэсара.
На той час Конан працаваў загадчыкам аддзелу ў Нацыянальным навукова-асьветным цэнтры імя Францішка Скарыны.
У цэнтры сабралася цэлае сузор’е бліскучых дасьледчыкаў і сапраўдных асьветнікаў, што ўрэшце, у новай
палітычнай сытуацыі дру­гой паловы 1990-х, і прадвызначыла лёс цэнтру.
Скарынаўскі цэнтар быў зьнішчаны, хоць у іншых умовах меў бы магчымасьць ператварыцца ў Інстытут Беларусі з сваімі прадстаўніцтвамі ў іншых
краінах •— накшталт до­
бра вядомых нам Польскага інстытуту альбо Інстытуту Гётэ.
Конан так і ня стаў ні акадэмікам, ні членам-карэспандэнтам. Але я ўяўляю, колькі гэтых самых членаў пякуча зайздросьцілі ягоным шматлікім манаграфіям, ты­сячам бліскучых энцыкляпэдычных артыкулаў, заўсёды глыбокім, доказным і дасьціпным рэцэнзіям у пэрыё-
дыцы.
Вазьміце ў рукі, да прыкладу, выдадзеную яшчэ ў 1976-м кніжку Уладзімера Конана пра нашага выбітнага літаратурнага крытыка Адама Бабарэку.
У сваім разьвітальным слове пасьля канчатковага сыходу вучонага ў захмарныя вышыні ягоны малодшы ка­лета філёзаф Валянцін Акудовіч сказаў, што, прачытаўшы менавіта тую кніжыцу, ён яшчэ за савецкай уладай зразумеў: «Няма іншага часу, акрамя таго, які выбіраеш для сябе сам. I Конан, беларускі Дон Кіхот, абраў сабе час духу, у якім застанецца навечна».
Ён сапраўды там, у беларускай Вечнасьці.
Уладзімер Конан
23.4.1934, в. Вераскава, цяпер Наваградзкі раён —
6.6.2011, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Пры канцы 1980-х у менскім Палацы
спорту дэманстравалася выстава амэрыканскай тэхнікі. Больш за экспанаты многіх наведнікаў уражваў амэрыканец, які выдатна гаварыў па-беларуску.
Як я пазьней даведаўся, магчыма, менавіта з гэтае прычыны яму, Васілю Мельяновічу, так і не дазволілі тады наведаць родную палескую вёску.
Па-сапраўднаму мы пазнаёміліся ўжо ў Амэрыцы, праехаўшы з Васілём зь дзясятак штатаў — ад Вашынгтону да Кліўлэнду.
Пра чалавека вельмі шмат могуць сказаць драбніцы:
Васіль Мельяновіч
у майго спадарожніка на гадзіньніку былі два цыфэрбляты, стрэлкі якіх паказвалі час з разьбежкаю на сем гадзінаў, што існавала паміж Менскам і Нью-Ёркам.
Нумар ягонага аўтама-
білю таксама быў адметны: «BELARUS» (амэрыканскія законы такое дазваляюць).
Едучы па спадзістых, як дзе-небудзь пад Наваградкам, пэнсыльванскіх пагорках пад музыку нашых фальклёрных гуртоў, я лавіў сябе на адчуваньні, што знаходжуся ў нейкай ідэальнай Беларусь
У доме Мельяновіча ілюзія адно мацнела: беларуская бібліятэка, калекцыя ручнікоў, прывезеная з пошты пульхная капэрта айчыннай пэрыёдыкі...
Васіль любіў жыцьцё ва ўсіх ягоных праявах. Ён быў нястомным падарожнікам, цаніў жаночую прыгажосьць, азартна ўдзельнічаў у аўкцыёнах. Але найбольш любіў Беларусь.
Ён проста мроіў сваю вёску, моцны й вялікі бацькоўскі дом, дзе цяпер месьціцца школа.
Ён зьбіраўся вярнуцца на Радзіму: прыцэньваўся да менскіх кватэраў, месяцам! жыў у Беларусі, доўга наймаў двухпакаёўку насупраць колішняй рэстарацыі «Патсдам».
Пасьля выхаду на пэнсію Васіль цалкам аддаўся беларускай справе. Дзеля спрыяньня кантактам ЗША зь Беларусьсю ён заснаваў Беларуска-амэрыканскую інфармацыйную службу.
Асабіста знаёмы з прэзыдэнтамі Рональдам Рэйганам і Джорджам Бушам-старэйшым, узброены шматгадовым досьведам удзелу ў прэзыдэнцкіх ды іншых выбарчых кампаніях, Мельяновіч заўсёды прапаноўваў нашай апазыцыі свае паслугі й глыбока перажываў, калі ягоныя веды заставаліся на Бацькаўшчыне незапатрабаванымі.
Яго вяртаньне дадому
ўсё ж зьдзейсьнілася, няхай сабе й пасьля сыходу з гэ-
тага сьвету.
Ягоная жонка Тацяна Антонава-Мельяновіч, вядомая ў Беларусі журналістка, пахавала урну з Васілёвым прахам у палескай Азярніцы, побач з магілаю яго дзеда.
Васіль Мельяновіч
28.8.1934, в. Азярніца, цяпер Лунінецкі раён —
6.10.2004, Брансўік, штат Агаё, ЗША.
Пахаваны ў в. Азярніца.
Месца яго нарадзінаў для беларускага літаратара ня самае звычайнае. У выходныя дні Карласаў бацька Рыгор — заходнебеларускі габрэй-эмігрант — рыбаліў у Ля-Плаце і, прывозячы дадому тамтэйшых двухмэтровых рыбін, у адказ на захопленыя крыкі малога пагардліва азываўся: «Хіба гэта рыба! Гаўно! Вось у нас у Прыпяці — там рыба!»
У далёкую й загадкавую Беларусь Карлас зь сям’ёю прыехаў у сярэдзіне 1950-х. Дваццацідвухгадовы юнак пасыіеў ужо закончыць Нацыянальны інстытут імя М. Марэна ў Буэнас-Айрэсе й пабыць галоўным рэдактарам левай газэты...
Краіна саветаў, якая
Карлас ўяўлялася Карласу ледзьт т т х ве не зямлёй запаветнай,
Шэрман падаравала бязьлітасны крах ілюзіяў. На прычале ў вяртанцаў першым чынам забралі пашпарты. 3 сотняў рэпатрыянтаў, якія сыйшлі разам з Шэрманамі з аргентынскага цеплаходу ў адэскім порце, практычна ўсе праўдамі й няпраўдамі вярнуліся ў Амэрыку. Карлас застаўся. Вырашальную ролю адыграла знаёмства з Рыгорам Барадуліным, Уладзімерам Караткевічам і Валянцінам Тарасам.
Дзякуючы Шэрману па-гішпанску загучала беларуская клясыка — ад Купалы да Васіля Быкава. У тандэме з Барадуліным Карлас паставіў на нашыя паліцы цэлую бібліятэку з твораў Фэдэрыка Гарсія Лёркі, Габрыелі Містраль, Нікаляса Гільена... Улетку 1977-га самым папулярным часопісам у СССР нечакана зрабіўся наш «Нёман». Там друкаваўся зроблены Шэрманам у суаўтарстве з Валянцінам Тарасам пераклад раману Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха», зьяўленьне якога ў гады росквіту брэжнеўскага застою было падзеяй, што выходзіла за межы літаратуры.
Свае вершы й паэмы Карлас пісаў па-гішпанску, эсэ — па-беларуску. Ягоная апошняя прыжыцьцёвая
кніга паэзіі мае назоў «Накірункі сьвету». Для Шэрмана яны не абмяжоўваліся захадам і ўсходам, поўначчу й поўднем. Галоўным для яго заўсёды быў кірунак углыб.
Углыб творчасьці таго, каго ён перакладаў. Углыб душы таго, з кім сябраваў. Углыб справы, якой займаўся.
Дзесяцігадовая праца віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру зрабіла Шэрмана вядомым у сьвеце праваабаронцам. Тут яму вельмі прыдаўся юначы досьвед удзелу ў барацьбе з дыктатурай Пэрона ў Аргентыне.
Змагаючыся зь цяжкай хваробай, ён мусіў зьехаць у Нарвэгію, але сэрцам заставаўся тут. Мой тэлефон па-ранейшаму раз-пораз гаварыў Карласавым голасам зь ягоным нязводным цёплым акцэнтам. У адным з апошніх лістоў Карлас пісаў, што «страшэнна сумуе па дзіўным жыцьці ў Беларусі».
Ен памёр у Осьлё падчас трынаццатай апэрацыі.
Разам з праха м Карласа яго жонка Тамара прывезла ў Беларусь мэмуары «Блуканец» і зборнік вершаў «Вока дня», упершыню напісаных не па-гішпанску, як раней, а па-беларуску.
Карлас Шарман
25.10.1934, Мантэвідэо, Уругвай —
4.3.2005, Осьлё, Нарвэгія.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Служачы ў савецкай арміі, афіцэр-беларус Яўген Лугін узяўся складаць праект канстытуцыі свабоднай краіны.
За гэта — бо падзяліўся запаветным зь сябрамі — і мусіў разьвітацца з вайсковай формай.
Аднак гонар афіцэра былы падпалкоўнік інжынэрнасапэрных войскаў захаваў праз усё жыцьцё — гэтаксама, як і веру ў эўрапейскую прышласьць роднай краіны.
Спадар Яўген быў з тых, хто выпраменьвае перакананасьць у сваёй праўдзе.
Менавіта такім я запамятаў яго на ўстаноўчым
Яўген Лугін
зьезьдзе БНФ у Вільні, на сьвяткаваньнях Дня Волі й Чарнобыльскіх шляхах, на іншых акцыях дэмакратычнае апазыцыі, пасьля якіх ён ня раз трапляў за краты.
Ен стаў адным з найактыўнейшых сяброў Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, дзе адстойваў ідэю стварэньня прафэсійнае арміі й нэўтральнасьці Беларусь
Лугін любіў нашую зямлю і ў першасным значэньні гэтага слова.
Пераадолеўшы дзясяткі бюракратычных бар’ераў, Яўген здолеў стварыць на бацькоўскай Глушчыне адну зь першых у краіне приват­ных фэрмаў.
У Беларусі яго ведалі як заснавальніка й кіраўніка Сялянскай партыі, што мела на мэце абарону эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў вяскоўцаў. Адрозна ад некаторых паплечнікаў з дэмакратычнага лягеру,
Плошча Леніна (цяпер Незалежнасьці) у дні жнівеньскага пучу 1991 г.
Аугін імкнуўся не да асабістай улады, а да шырокага аб’яднаньня партыяў і рухаў.
У адным з аўтографаў я напісаў яму, што ён, Лугін, зь ягонымі зацятасьцю й зычлівасьцю, з талерантнасьцю й непахіснасьцю, з натуральнай багатай моваю, ёсьць для мяне ўвасабленьнем беларускага нацыянальнага характару.
Гэта выявілася й у яго жаданьні быць пахаваным у роднай глускай зямлі.
Яўген Лугін
23.2.1935, в. Барбарова, Глускі раён — 16.10.2006, Менск.
Пахаваны ў в. Барбарова.
Нашая першая сустрэча здарылася безьліч гадоў таму ў маім родным, дый яму блізкім і дарагім Полацку, што Рыгор Іванавіч называў «цемечкам нацыі», па якім ворагі Беларусі заўсёды імкнуліся ўдарыць як наймацней.
Тады на разьвітаньне Барадулін, на якога я, амаль яшчэ бязвусы і безбароды аўтар трох вершаў і двух апавяданьняў, глядзеў, быццам на Бога, неспадзявана падараваў мне капялюш. Ці то знойдзены ў гатэльным нумары, ці то свой — зразумець гэта зь бясконцых жартаў дзядзькі Рыгора было немагчыма. «Насіце, Вало-
Рыгор Барадулін
дзечка, на добрае здароўе ды на добрае натхненьне», — даў наказ дзядзька Рыгор.
Можа, і жыцьцё склалася б іначай, каб ня тэты капя­люш, які я насіў, пакуль ня выдаў свой дэбютны зборнік прозы.
...Уладзімер Някляеў у прадмове да адной з апопініх прыжыцьцёвых кніг Майстра даў яму бліскучую, на мой погляд, характарыстыку: «Роўных Рыгору Барадуліну няма сярод сучасьнікаў. Хрышчоны ва ўніяцтве, ён называе сябе крывічом і кшчоным паганцам. Называе нездарма, бо ўвабраў у сябе жыцьцядайны крывіцкі дух, удыхнуўшы зь ім усю нашу мову. Ен —
адзіны беларускі паэт, які існуе толькі ў мове і выключна ў ёй. Існуе гэткім жа цудам, якім сама мова існуе ў пабураным — або дасюль ня створаным •— беларускім
сьвеце».
Калі прыляцела чорная вестка пра сыход народнага паэта ў іншы сьвет, мне — балюча памятаю — як ніколі, хацелася плакаць.
Але я не заплакаў.
Не дазволіла боская Барадулінская ўсьмешка, што сьвеціцца й будзе сьвяціцца ўва мне давеку.
Не дазволілі ягоныя геніяльныя вершы, што несьціхана гучаць, пульсуюць, здаецца, даўно ўжо зрабіўшыся ня толысі залатым запасам душы, але і часткаю маёй фізычнай істоты.
Млею млявы плёс люляе...
Ад «ня трэда, ня трэба», да «сьвятло патушы»...
Ноч — пасланая Богам ісьціца...
У кнізе «Таямніцы полацкай гісторыі» я напісаў прозаю пра адметны полацкі мэнталітэт. Барадулін імгненна адгукнуўся аднайменным вершам. Радкі зь яго ўвекавечаныя цяпер у Полацку на матэрыяльным увасабленьні нашай непаўторнай літары «У»:
Ад Буфрасіньні, ад Скарыны, Ад Полацка начался сьвет...
У тым вершы Рыгор Барадулін назваў нашых знакамітых папярэднікаў, продкаў цэлай беларускай нацыі, «небачолымі».
Ён і сам — з гэтых небачолых, што будуць з намі, пакуль будзе Беларусь.
А яна будзе.
Бо былі й будуць яны.
Рыгор Барадулін
24.2.1935, в. Верасоўка, цяпер Гарадок, Ушацкі раён —
2.3.2014, Менск.
Пахаваны ва Ўшачах.
Акалічнасьці нашага знаёмства афарбаваныя ў трагічныя кодеры.
Гэта здарылася на пахаваньні Ларысы Геніюш, куды я прыехаў з Полацку, а ён, сын нашай выдатнай паэткі й сам таленавіты паэт, — зь Беластоку.
Увечары перад хаўтурамі мы стаялі ў прыцемку на ганку зэльвенскага дому Геніюшаў, і Юрка па памяці чытаў мне й Вінцэсю Мудрову свой верш у прозе «Афрыка».
Чаму я чорны, чаму я чорны, мамо, хоць белы маю твар?
\оўгае бу ха ўсюды — і тут, і там, новым адкуль не падзьме, кожны подых пачуе, і дакладна прасочыць, якім крокам хто крочыцъ. ўсё ловщъ, хапае, усё на нітку матае,
Юрка Геніюш
павуціну наснавала ўкруг...
Ільвы і сланы, глянь, на волі — бяз крат...
J нават арлу — і таму неўздагад, што тут — рэзэрват...
I толькі гіены гагочуцъ. I шакалы сьмяюцца...
Пакуль Юрка прыцішана, але расхвалявана й нэрвова прамаўляў свае балючыя радкі, зь цемры выйшлі й, прыслухоўваючыся, амаль усутыч наблізіліся да нас людзі ў цывільным, тыя самыя, з «доўгім вухам», якіх у Зэльву папрыяжджала тады ня менш за сяброў і сулягернікаў спадарыні Ларысы. «Намекает...» ■— шматзначна і так, каб мы пачулі, прамовіў адзін з гэбістаў.
Калі ў 1948-м Ларысу з мужам Янкам арыштавалі ў Чэхаславаччыне, малога Юрку пераправілі да сваякоў у Польшчу. Ен вучыўся ў Мэдычнай акадэміі ў Беласто­ку, здабыў вядомасьць як літаратар, але пры жыцьці апублікаваў у перакладзе на польскую ўсяго адну кнігу паэтычнае прозы «На пачатку было толькі слова».
Юрка Геніюш з маці і сынам Міхасём
Як і бацькі, ён увесь час адчуваў пільную ўвагу спэцслужбаў і загінуў пры нявысьветленых абставінах праз два з паловаю гады пасьля матчынае сьмерці. У 1990-я гады ў Беластоку выйшаў ягоны паэтычны зборнік «3 маёй званіцы», якому, як і ўсёй Юркавай творчасьці, уласьцівае — што пры такім лёсе цалкам зразумела — абвострана драматычнае сьветаўспрыманьне.
Зацьвіла калінай родная зямля.
Белай, белай, белай — сувой палатна. Каб пад восенъ, нечакана, Дасьпяваць крывавай ранай.
Зьвісаць чырванъню караляў.
Згусткамі сплываць з гальля.
Юрка Геніюш
21.10.1935, Зэльва —
21.11.1985, Беласток.
Калі я згадваю Маладэчна, заўсёды ўзьнікае імя — Генадзь Каханоўскі.
Памятаю сябе студэнтам, які зачаравана стаіць у музэі перад скрыпкаю Міхала Клеафаса Агінскага. Я яшчэ не заўважаю, што з-за вітрыны з слуцкім пасам на мяне глядзіць чалавек зь нейкім надзіва ўтульным прымругам вачэй. Праз хвіліну мы знаёмімся. Месца — Менскі абласны краязнаўчы музэй у Маладэчне. Чалавек — намесьнік дырэктара музэю па навуцы Каханоўскі.
Празь дзесяць гадоў ён будзе рэцэнзэнтам маіх кні-
Генадзь Каханоўскі
гаў. Тады знаёмства з Генадзем Каханоўскім станецца бліжэйшым, і мне адкрыецца няпросты шлях гэтага самаадданага слугі Кліё.
Юначыя гады ў Маскве, дзе будучы гісторык
Каханоўскі ачольваў беларускае студэнцкае зямляцтва. Сустрэчы з Уладзімерам Дубоўкам і Міколам Улашчыкам, які стаў для Генадзя ўзорам служэньня навуцы і Радзіме. Вяртаньне ў Маладэчна й праца ў абласным краязнаўчым музэі, дзе, найперш дзякуючы Каханоўскаму, была створаная экспазыцыя, якая, адрозна ад шмат якіх замшэлых сталічных, працавала на беларускую нацыянальную ідэю.
Але гэтак званыя кампэтэнтныя органы таксама не драмалі. У 1969-м адмыслова скліканая атэстацыйная камісія прызнала працу маладога гісторыка шкоднай для камуністычнага выхаваньня савецкіх людзей.
Ен быў абвінавачаны ў нацыяналізьме нават за тое, што казаў пра страту Беларусьсю ў Другой усясьветнай вайне кожнага чацьвертага, а значыць «штучна завышаў ролю беларускага народу».
Звольненага Каханоўскага аднавілі на працы дзя­куючы заступніцтву Максіма Танка й Янкі Бры­ля, але нападкі на вучонага не спыняліся. Яго, які так
любіў падарожнічаць, не выпускалі за мяжу. Мне здаецца, што якраз сваю тугу па нязьдзейсьненых вандраваньнях ён увасобіў ва ўнікальным помніку Віленскаму шляху паблізу вёскі Мясата на Маладэчаншчыне.
Калі над краінай падзьмулі новыя вятры, Каханоўскі пасьпеў зрабіць неверагодна шмат.
У 1989-м спрычыніўся да заснаваньня Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым старшынём.
У 1992-м абараніў пер­шую ў Беларусі доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную крыніцазнаўству матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Адна за адной выходзілі
яго кнігі ў галінах фаль-
клярыстыкі й археалёгіі, дасьледаваньні, прысьвечаныя Яўстаху Тышкевічу, Адаму Кіркору...
Разам з сваёй навуковай спадчынай ён пакінуў нам і мару, якой у сямідзясятыя — васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя дзяліўся з блізкімі сябрамі: аднойчы прачнуцца, а Беларусь — вольная!
Генадзь Каханоўскі
8.1.1936, в. Дамашы, цяпер Маладэчанскі раён —
15.1.1994, Маладэчна.
Пахаваны на могілках каля в. Насілава, ускраіна Маладэчна.
Працуючы разам зь ім у выдавецтве «Мастацкая літаратура», чаго толькі я ні наслухаўся: і таго, што Сачанка — палкоўнік КГБ, і таго, што ў кожнай рэдакцыі дзейнічае ягоная агентура... Ня буду сьцьвярджаць, што ўсё гэта толькі чуткі й міты. Ня ведаю.
Але ведаю іншае.
Канец вайны засьпеў дзевяцігадовага Барыса ў Нямеччыне. Адзін Сачанкаў зласьлівец любіў казаць: «Лепей бы ён застаўся!»
Аумаю, што асабіста Сачанку ў такім выпадку, можа, і сапраўды было б лепей, а вось беларускай культуры — відавочна, не. Тады нехта іншы мусіў бы Барыс стаць аўтарам зьмешчаг нага ім у 1957-м у «ЛіМе» С>аЧаНКа артикулу «Шанаваць родную мову», што выклікаў дыскусію, перадрукоўваўся ў эміграцыйнай прэсе і, натуральна, зацікавіў гэбістаў. Праўда, Сачанка нейкім чынам атрымаў дараваньне «грахоў», бо пазьней працаваў у часопісе «Полымя», у Саюзе пісьменьнікаў, езьдзіў дэлегатам ад Беларускай ССР на сэсію ААН у Нью-Ёрк.
Выдаючы кнігу за кнігай і нават атрымліваючы за іх прэміі, Барыс Іванавіч, мне здаецца, і сам з гадамі ўсё больш разумеў, што ягоная місія ў нашай культуры палягае ў іншым.
Загадваючы ў выдавецтве рэдакцыяй перакладной замежнай літаратуры, ён вытрымаў змаганьне на нейкіх узроўнях у Маскве і распачаў выпуск беларускамоўных зборнікаў дэтэктываў і фантастыкі, а таксама сэрыі «Скарбы сусьветнай літаратуры», кнігі зь якой зьбіралі 10—15-тысячныя наклады.
Як толькі гэта сталася магчымым, Сачанка ўзяўся друкаваць артыкулы й укладаць зборнікі, якія легалізоўвалі дзясяткі забароненых раней імёнаў і твораў — літаратараў, зьнішчаных у гады сталінізму, і пісь-
меньнікаў-эмігрантаў. Ці ня ён першы сказаў слова праўды пра сьмерць Янкі Купалы?
Вядома, ішлі размовы пра тое, што ўсё гэта адбываецца з дазволу КГБ, пагатоў дома ў Барыса Іванавіча была цэлая бібліятэка яшчэ нядаўна крамольнай літаратуры — сапраўдны філіял спэцсховаў. Але факт застаецца фактам: некалькі
гадоў ён адзін працаваў, як цэлы інстытут.
Ягоны пераход у 1993-м на пасаду галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» быў цал-
кам заканамерны.
У 1995-м пабачыў сьвет таўшчэзны энцыкляпэдычны даведнік «Беларусь» — дзе, як дакладна адзначыў у сваім водгуку Сяргей Дубавец, «упершыню за ўсю гісторыю наша легальнае і дазволенае было аб’яднанае з нашим нелегальным, забароненым і забытым —■ у адно
цэлае».
Апантаны працаю на карысьць нацыянальнай ідэі, Барыс Сачанка стаўся для ўлады асобаю нязручнай.
Неўзабаве пасьля рэфэрэндуму 1995-га ён, не дажыўшы і да шасьцідзесяці, раптоўна памёр у працоўным кабінэце.
Энцыкляпэдычны даведнік «Беларусь» больш не перавыдаваўся.
Барыс Сачанка
15.5.1936, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён — 5.7.1995, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Генадзь Бураўкін
Ён меў рэдкае полацкае прозьвішча. Рэдкае і вельмі гаваркое. У ім чуліся і бура з буранам, і зацяты магутны бур, што дасьледуе цьвёрдыя пароды, і паэтычныя буравей з бурапеннасьцю.
Характар Бураўкіна быў адпаведны прозьвішчу, і гэта выяўлялася ўва ўсіх ягоных іпастасях — паэта, палітыка, дыплямата, мужа...
Полацкая душа схільная да веры ў дзівосы. Аднак ён ня толькі верыў у дзівы, але і сам ствараў іх — і словам залатой пробы, і ўчынкамі, што застануцца ў найноўшай нацыянальнай гісторыі.
Для мяне — сяміклясьніка той самай 1-й полацкай школы, якую скончыў і Бураўкін, — сапраўдным дзівам стаўся яго верш «Юнацтва сінія арэлі» з прысьвячэньнем Юлі:
Яны прыглушана рыпелі
Сярод старых кашлатых ліп.
Мы тыя сінія арэлі
Зламаць нікому не далі б...
Гэта быў верш пра тыя самыя арэлі за школай, якія дагэтуль прыцішана рыпяць у маёй памяці.
А хіба ня дзіва — стварэньне Бураўкіным сапраўды нацыянальнага — не паводле назвы, а паводле духу — тэлебачаньня? Якім шчасьцем было для нас, маладых заўзятараў, глядзець беларускамоўныя рэпартажы з гульняў менскага «Дынама», якое тады перажывала сваю залатую пару!
Праяваю Божай волі бачыцца тое, што якраз Бураўкін быў прадстаўніком Беларусі ў ААН у той гістарычны час, калі нашая краіна вярнулася на палітычную мапу сьвету. Ён, дарэчы, згадваў, як, прыехаўшы ў Нью-Ёрк, высьветліў, што беларуская місія ня мае нават друкавальнай машынкі зь беларускім шрыфтам...
Веру ў дзівосы і здольнасьць дзяліцца ёю ён захоўваў усё жыцьцё.
Колькі гадоў таму мы выступал! разам перад полацкімі школьнікамі. Пры канцы спадар Генадзь сказаў, што па гэтай зямлі трэба як мага часьцей хадзіць басанож —
каб падзараджацца ейнай жыцьцядайнай, стваральнаю энэргіяй. «I зьявяцца сярод вас тады і новы Скарына, і новая Эўфрасіньня», — паабяцаў Бураўкін. Выходзячы са школы, мы ўбачылі на ганку гурму хлопцаў і дзяўчатак, якія відавочна чакалі пісьменьнікаў. Усе ўжо былі басаногія й, шматзначна зірнуўшы на нас, рушылі ў бок блізкай Дзьвіны. На шчасьце, у Прыдзвіньні тады валадарыла бабіна лета.
Магчыма, гэта занадта лірычнае сьведчаньне таго, што Генадзь Бураўкін быў і застаецца ў шэрагу тых, хто вызначаў каардынаты нашага нацыянальнага быцьця...
У маіх нататніках захаваліся словы аднаго зь літаратурных мэтраў пра тое, што, маўляў, такім, як Бураўкін, «сяброў не паложана па штаце». Разьвітаньне са спадаром Генадзем засьведчыла, што мэтар ані ня меў рацыі.
Бураўкіна пахавалі разам з кнігаю «Нагаварыцца з зоркамі», чаканьне якой апошнія дні й трымала яго на гэтым сьвеце.
Цяпер ён гаворыць з зоркамі. А анёлы сьпяваюць яму ягоную «Калыханку».
Генадзь Бураўкін
28.8.1936. в. Тродавічы, Расонскі раён —
30.5.2014, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Ягоную зьнятую паводле аповесьці расейскага пісьменьніка Паўла Ніліна лірычна-паэтычную стужку «Праз могілкі» ЮНЭСКА ў 1994-м улучыла ў лік найлепшых ста фільмаў сьвету.
Але для мяне вяршыняю творчасьці Віктара Турава сталася экранізацыя мележаўскіх «Людзей на балоце». Я глядзеў яе тры разы з інтэрвалам у адзін дзень. «Вінаватыя» былі ня толькі рэжысэрскае майстэр-
ства, бліскучы склад актораў і літаратурная аснова, але і тое, што героі фільму гаварылі па-беларуску. Усё ра­
зам гэта нараджала мары
Віктар Тураў
пра нацыянальны беларускі кінэматограф.
Фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР і прызы некалькіх міжнародных кінафэстываляў. Працяг — «Подых навальніцы» — быў
як гэта нярэдка здараецца, слабейшы, хоць для кагосьці іншага лічыўся б вялікім посыіехам.
У 1989-м я меў радасьць рэдагаваць у выдавецтве «Мастацкая літаратура» зроблены Міколам Хаўстовічам першы поўны пераклад «Шляхціча Завальні» Яна Баршчэўскага. Праз год, амаль адначасова з кнігаю, зьявіўся і тураўскі «Шляхціч» — на жаль, ужо адзін з апошніх яго значных
фільмаў.
На першы погляд, ён не канфліктаваў з уладамі: быў народным артыстам, першым сакратаром праўленьня Саюзу кінэматаграфістаў рэспублікі, езьдзіў па сьвеце. Аднак Віктар, які скончыў Усесаюзны інстытут
Сябрамі Віктара Турава былі Ўладзімер Высоцкі й Марына Ўладзі
кінэматаграфіі ў 1960-м, а потым у той самы час яшчэ й займаўся ў творчай майстэрні Аляксандра Даўжэнкі, назаўсёды застаўся шасьцідзясятнікам — чалавекам, які зрабіў глыток свабоды і ня выдыхнуў яе з душы. Пра тэта сьведчыла й яго шматгадовае сяброўства з Уладзімерам Высоцкім і Марынай Уладзі.
Сваё 60-годзьдзе ён адзначаў у Тэатры кінаактора, а потым у рэстаране гатэлю «Кастрычніцкі» пад пільным кантролем мэдыкаў, ужо безнадзейна хворы. Роўна праз тыдзень у той самай залі адбываліся памінкі, на якіх вядомы калега, Міхаіл Пташук, сказаў, што Тураў — першы ў беларускай кінэматаграфіі чалавек, які вывеў «людзей з балота» на міжнародны экран.
Віктар Тураў
25.10.1936, Магілеў —
31.10.1996, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Мне згадваецца даўні сэмінар маладых літаратараў у Віцебску.
Адзін з старэйшых калегаў, запрошаных у якасьці настаўнікаў, цэлы перапынак нэрвова і расхвалявана курыў цыгарэту за цыгарэтай, а потым з малой сцэны Коласаўскага тэатру раптам запытаўся, ці вядома нам, як даказаць, што вушы ў павукоў растуць не дзе-небудзь, а — на нагах.
Мы былі заінтрыгаваныя, а прысутны прадстаўнік аддзелу прапаганды й агітацыі абкаму партыі імгненна насьцярожыўся.
«Павука садзяць на стол і кажуць: «Бяжы!» — Яўген працягваў наш акулярысты т т т — настаўнік. — Ен слухаецца. 1 I ІЯ.ОЯ УТ Тады яму адрываюць ногі і зноў загадваюць бегчы. Ен ня можа. Адсюль робіцца выснова, што вушы ў небаракі знаходзяцца якраз на нагах...»
«Гэта Вы да чаго?» — у запалым маўчаньні запытаўся нехта з сэмінарыстаў.
«А да таго, што ў народу можна забраць гісторыю, прымусіць забыць мінулае, а потым запытацца, а што ў вас, даражэнькія, апроч балотаў, было, а дзе вашыя гісторыкі. Той самы прынцып доказу... А возьмем сытуацыю з мовай...»
Пра сытуацыю з мовай партыйны «прапагандыст і агітатар» вырашыў ужо ня слухаць і на ўсялякі выпадак пакінуў залю.
Акулярыстага звалі Яўген Шабан.
На той час ён быў ужо вядомым паэтам і яшчэ больш знаным драматургам, адна з п’есаў якога — «Шрамы», пастаўленая ў 1977-м купалаўцамі, ішла ў трыццаці тэатрах краіны.
Дэманструючы бездакорны літаратурны густ, ён рабіў для тэлебачаньня п’есы паводле твораў Васіля Бы-
кава, Рыгора Барадуліна, Міхася Стральцова, Івана Пташнікава...
Ягоныя ўласныя найлепшыя рэчы былі вострыя й багатыя на падтэксты й алюзіі, невыпадкова іх (да прыкладу, «Чахарду») выключал! з рэпэртуарных зборнікаў або бязьлітасна рэдагавалі.
У «Шрамах», дзе ішла гаворка аб сацыяльных вытоках падлеткавай злачыннасьці, ідэолягі з ЦК
КПБ угледзелі антыпартыйныя настроі й паклёп на савецкую рэчаіснасьць.
Выпускнік акторскага факультэту Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, Яўген сыграў шмат роляў у сваіх і чужых пёсах.
Тэты досьвед дапамог яму потым у працы памочнікам галоўнага рэжысэра па літчастцы ў Купалаўскім і Коласаўскім тэатрах, а таксама ў перакладах на беларускую мову драматургіі В. Шукшына, А. Арбузава, Н. Думбадзэ...
Яўгенава сэрца, не далічыўшы і сарака шасьці гадоў, спынілася ў дзень прэм’еры спэктаклю паводле ягонай п’есы «Востраў Алены» ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Якуба Коласа.
Яўген Шабан
29.12.1936, в. Калодзіна, цяпер Мядзельскі раён —
30.7.1982, Віцебск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Таленавітыя кнігі зусім не заўсёды пішуць добрыя й сьветлыя людзі. Таму я ніколі не набіваўся ў сябры да пісьменьнікаў, творчасьць якіх люблю. Але, калі ўсё ж наважваўся на бліжэйшае знаёмства, Бог пакуль бярог мяне ад памылак. Так здарылася й у выпадку зь Міхасём Стральцовым.
Але спачатку, яшчэ ў студэнцкія гады, адбываліся радасныя адкрыцьці ягоных твораў.
Аповесьці-эсэ «Загадка Багдановіча» з балючым разуменьнем, што ў паэта не біяграфія, а — лёс, і з тужлівым прадчуваньнем уласнага лёсу.
Міхась
Стральцоў
Апавяданьня «Сьвет Іванавіч, былы донжуан», што пачынаецца маёй улюбёнай фразай: «У тэлефоннай будцы былі двое, і я ненавідзеў іх», — фразай, зь якой, маг­чыма, нарадзіўся наш літаратурны мадэрнізм.
Потым было шэдэўральнае «Смаленьне вепрука» з пранізьлівым подыхам вусьцішнасьці жыцьця...
«Есьць, на жаль, рэчы непадуладныя нам, але ж ёсьць і суцяшэньне, ёсьць і надзея. У таго, хто бярэ ў рукі пяро, надзея ёсьць таксама. О, паэт да таго ж бывае крыху забабонным. Наіўны, ён хоча перамагчы сапраўднасьць, ён хоча верыць: я засьцярогся ад бяды — бо сказаў. Дабро
і надзея тут накрэсьлілі свой круг».
Ен і ў прозе, і ў паэзіі (але ў прозе ўсё ж найболып) быў вытанчаны, аднак гранічна шчыры. Іранічны
і самаіранічны, але з такім прыхаваным болем, што ча­сам заходзілася душа.
У тыя задушлівыя гады ягоныя кнігі азонава дыхалі неўтаймоўнай інтэлектуальнай свабодай.
За гэта трэба было разьлічвацца.
У 1981-м Стральцоў быў зьняволены ў лячэбнапрацоўны прафілякторый.
«Жыву, як выгнаны патрыцый...» •— пісаў ён, гледзячы на сьвет праз закратаваныя вокны.
...Згадваю яго ў Полацку ў глыбокім экзыстэнцыяльным здумленьні каля фрэскі зь верагодным партрэтам Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.
Згадваю вясёлым і артыстычным на цэнтральным пляцы ў Наваполацку: «Валодзя, дзе Ленін? Куды помнік падзеўся? Здаецца ж, учора не пілі».
Згадваю на маім улюбёным возеры з халаднаватапрыцемным назовам Люхава. Стральцоў стаяў на асноведзі вечаровага неба з каханай жанчынаю, а ўва мне гучала ягонае нібыта не напісанае, проста выдыхнутае:
Імгненьні ёсъцъ пакутлівага шчасъця — Брвуцца ўвысь і слова, і душа, Лы толькі тое ўсё ў радок ня ўкласьці, Як ты яго, радок, ні падвышай.
Бо адмыслова, самадастаткова Само сабой гаворыцъ пачуцъцё...
На маёй першай кніжцы «Добры дзень, мая Шыпшына» пазначана: «Адрэдагаваў на грамадзкіх пачатках Міхась Стральцоў».
Мне хочацца дадаць: «Вечны патрыцый нашай літаратуры».
Міхась Страяьцоў
14.2.1937, в. Сычын, Слаўгарадзкі раён —
23.8.1987, Менск.
Пахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
Ёсьць у мяне здавён такі крытэр ацэнкі паэзіі: калі з кніжкі ўразіць хоць адзін радок, запамінаю імя аўтара і чакаю наступнае сустрэчы.
Калісьці, на пачатку 1970-х, дзякуючы сябру-аднакурсьніку да маіх рук патрапіў паэтычны зборнік, які пачынаўся неяк нязвыкла-даверліва: «Я хацеў вам сказаць...»
Кніжка называлася «Непазьбежнасьць». Яна была ў папяровай вокладцы, выдадзеная абы-як, але затое — абцёрханая і з загнутымі сям-там краямі старонак, бо відавочна мела нямала чытачоў.
Мікола
Купрэеў
Да іх ліку далучыўся яшчэ адзін, пагатоў, акрамя першага радка, мяне (можа, нейкім эпічным размахам?) зачапілі й іншыя:
Стаю над ^няпром.
На сьлядах сваіх продкаў Стаю...
Аўтара зборніка звалі Мікола Купрэеў. Год прамінаў за годам, яго даўнія радкі ня вялі ў памяці, а новых кніжак усё не зьяўлялася.
Другая — «Правінцыйныя фантазіі» — выйшла амаль праз трыццаць гадоў, у 1995-м, і адразу была вылучаная на Дзяржаўную прэмію імя Янкі Купалы. Камісія па прэміях аднагалосна выказалася «за», але знайшліся рупліўцы, якія настукалі куды трэба, што Купрэеў зганьбіць годнасьць ляўрэата, бо ён — «бомж», ды, апрача ўсяго, у адным з сваіх нібыта таленавітых вершаў згадаў неласкавым словам самога прэзыдэнта...
Саюз пісьменьнікаў даў Купрэеву сваю прэмію — імя Аркадзя Куляшова, а абласное начальства ў выглядзе своеасаблівай кампэнсацыі пастанавіла адшкадаваць паэту кватэру-аднапакаёўку ў Пружанах. На званок зь Берасьця ў райцэнтры адказалі, што Купрэеў — валацуга й алькаголік, але найвышэйшы абласны начальнік суро-
ва запытаўся ў чыноўніка, ці напісаў той сам хоць адзін верш, каб судзіць паэта...
У той час Купрэеў у бясконцых бадзяньнях па Беларусі раз-пораз заяўляўся ў часопіс «Крыніца», дзе я меў палову рэдактарскай стаўкі. Мой калега паэт і крытык Леанід Галубовіч заўсёды апекаваўся госьцем: сачыў, каб той быў сыты, памыты, па сэзоне апрануты. Але — галоўнае — «Крыніца» друкавала прак-
тычна ўсё, што тады пісаў
Мікола. Узровень шчырасьці да сябе і самых блізкіх людзей у ягоных аўтабіяграфічных аповесьцях шакаваў. Прачытаўшы «Дзіцячыя гульні...», бацька вандроўнага паэта адмовіўся пускаць таго ў хату.
Пасьля кожнага Міколавага візыту ў рэдакцыю я доўга ня мог дасягнуць душэўнага спакою, спрабуючы ўявіць, як ён жыве — хворы, незразуметы й адрынуты сваякамі, маючы недзе ўласных дзяцей, якіх калісьці, абраўшы лёс вечнага вандроўніка, пакінуў без падтрымкі... Не маглі супакоіць і ягоныя вершы:
Колькі яшчэ мне, высокі Гасподзь, па съвеце насщъ паку ту?..
На ягоным надмагільлі выбітыя словы: «О, я многа хацеў вам сказаць...»
МІкола Купрэеў
25.5.1937, в. Ямнае, Рагачоўскі раён —
19.8.2004, в. Лясная, Баранавіцкі раён.
Пахаваны ў Міхнавічах, прыгарад Івацэвічаў.
Ён быў сябрам і аднадумцам Уладзімера Караткевіча, ягоным спадарожнікам у апошняй вандроўцы па Палесьсі. «Увесь час Караткевіч як бы паказвае, куды ісьці, як ісьці. I, мне здаецца, так будзе ўсё жыцьцё», — казаў ён у адным з інтэрвію.
Многія з тых, хто ня ведае імя Пятра Драчова, насамрэч добра знаёмыя зь ягонай творчасьцю, бо чыталі бліскуча аформленыя ім Караткевічавы кнігі «Зямля пад белымі крыламі» і «Чорны замак Алыпанскі», бачылі ягоныя панарамы і дыярамы ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры («Гандаль у Полацку», «Пажар Магілева ў Паўночную вайну»), Музэі гісторыі мэдыцыны («Францыск Скарына трымае экзамэн у Падуанскім унівэрсытэце») і Музэі Максіма Багдановіча («Менск у 1890 годзе»). Яшчэ студэнтам я захапляўся ягонымі літаграфіямі на тэмы беларускай гісторыі, якую Драчоў ведаў і адчуваў, як мала хто іншы з нашых мастакоў.
Пятро Драчоў
Чвэрць стагодзьдзя ён адпрацаваў мастацкім рэдактарам часопісу «Бярозка», падпісаўшы ў сьвет триста яго нумароў, а затым ягоным клопатам стаў мастацкі твар «Беларускага гістарычнага часопісу».
Гонар быць аформленым таленавітай рукою Драчова выпаў майму першаму зборніку гістарычнае прозы «Дзень, калі ўпала страла». Асабліва ўдалай, дарма што вельмі ляканічнай у вобразных сродках, атрымалася вокладка: белае вакно на чорнай асноведзі перацінала чырвоная страла.
Кнігу пачалі прадаваць у кнігарнях, і раптам яна зьнікла. Высьветлілася, што вінаватая якраз вокладка зь бел-чырвона-белым вакном. Я быў у роспачы: яшчэ не задаўнілася гісторыя зь дзіцячай кніжкаю народных ка­зак, увесь наклад якой адправілі пад нож толькі за тое, што мастак намаляваў на замкавай вежы маленькі нацыянальны сьцяжок.
Драчоў, здаецца, перажываў ня менш за мяне.
Але на дварэ ўжо стаяў 1989-ы. У нейкіх інстанцыях, дзе разглядаўся данос маіх «добразычліўцаў», прынялі пастанову ў духу абвешчанай Міхаілам Гарбачовым перабудовы: кнігу ня рэзаць, але вокладку неадкладна перафарбаваць.
Беручы своеасаблівы рэванш, Драчоў у тых самых колерах аформіў мой новы зборнік прозы «Пяць мужчын у лесьнічоўцы». Праўда, тады наш сьцяг ужо быў дзяржаўным.
Пад ім, зноў «крамольным», над магілаю Драчова гучалі разьвітальныя прамовы.
Пятро Драчоў
6.7.1937, Пенінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расея —
8.5.2005, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Георгі Таразевіч
Пасьля Дзядоў 1988 году, якія адгукнуліся далёка за межамі Беларусі, старшыню Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Георгія Таразевіча прызначылі кіраўніком камісіі ў расьсьледаваньні тых падзеяў.
Назаўтра ж ён накіраваўся на агульны сход нашага Саюзу пісьменьнікаў.
Сход быў надзвычай бурны. Высокі госьць шчодра раздаваў абяцаньні ўва ўсім разабрацца, абы толькі не пасылалі тэлеграфнага звароту да Гарбачова.
Сярод выступоўцаў апынуўся й я: пасьля прамовы на Дзядах цягам двух дзён на мяне склалі два пратаколы за пражываньне ў сталіцы без прапіскі а, аформіўшы трэці, абяцалі арыштаваць. «Даю слова, таварыш Арлоў, што міліцыя да Вас болып ня прыйдзе», — сказаў Таразевіч.
Назаўтра людзі ў фор­ме сапраўды пакінулі мяне ў спакоі.
Гэта асабліва ўражвала таму, што ўчора — не пасьпеў скончыцца сход — Таразевічу даклалі: пісьменьніцкая тэлеграма ў Маскву адпраўленая яшчэ да ягонага візыту...
Ен бьгў ня вельмі тыно­вым функцыянэрам высокага рангу. Атрымаўшы ў Львоўскім політэхнічным
інстытуце дыплём інжынэра-геадэзіста, Георгі Таразевіч аб’ехаў з геалягічнымі экспэдыцыямі ўвесь Савецкі Саюз.
На пасадзе старшыні Менгарвыканкаму ён вызначаўся публічнымі выступамі па-беларуску.
Стаўшы ў 1989-м народным дэпутатам СССР, узначаліў камісію па міжнацыянальных дачыненьнях і наведаў усе тагачасныя «гарачыя кропкі», пачынаючы з Нагорнага Карабаху.
Галоўныя рашэньні, вядома, прымаліся не Таразевічам, але і ад армянаў, і ад літоўцаў мне даводзілася чуць пра ягоную мудрую разважлівасьць.
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі гістарычнага 12-га скліканьня Пятро Садоўскі апавядаў мне, што падчас разгляду пытаньня пра сымболіку менавіта дзякуючы спакойнаму й аргумэнтаванаму выступу Таразевіча, які ўгамаваў устрывожаную намэнклятурную болыпасьць, галасаваньне завяршылася зацьверджаньнем Пагоні і бел-чырвона-белага сьцягу.
У гады незалежнасьці ён быў першым намесьнікам міністра замежных справаў, а затым паслом Беларусі ў Польшчы, адкуль Таразевіча адклікалі пасьля яго адкрытых рэзкіх выказваньняў супраць рэфэрэндуму 1995-га.
Перайшоўшы ў дэмакратычны лягер, Георгі Таразевіч увайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт (ценявы ўрад), дзе кіраваў камісіяй у нацыянальных і рэлігійных дачыненьнях.
Аднойчы мы сустрэліся на сьвяткаваньні Дня Волі. Хітравата прымружыўшы вочы, Таразевіч нечакана запытаўся: «Спадар Арлоў, а вы памятаеце той сход у Саюзе пісьменьнікаў?»
Георгі Таразевіч
17.7.1937, в. Слабада, цяпер Мядзельскі раён —
21.3.2003, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
У 1980-м рэспубліканскі камітэт дзяржбясьпекі — кажуць, у складзе цэлага аддзелу — шукаў аўтара растыражаванай на Захадзе паштоўкі да 1000-годзьдзя Беларусі. Гэбісты ня ведалі, што пракляты нацыяналіст, за якога яны атрымалі не адну прачуханку, засеў не ў далёкіх сутарэньнях, а ўсяго толькі на другім баку праспэкту, насупраць іхняга жоўтага дому, з бэльвэдэру якога тады яшчэ можна было ўбачыць Калыму.
3 вокнаў майстэрні Яўгена Куліка таксама адкрываліся далёкія краявіды. Адтуль па-над куродымам савецкага ідэалягічнага дурману відаць была Беларусь: ад пракаветных часоў Рагвалода да, здавалася, яшчэ далёкай Яўген прышласьці, калі краіна . здабудзе незалежнасьць.
Кулік У гэта верыў кожны з тых, хто зьбіраўся на паддашку ў спадара Яўгена. Бо «На Паддашку» — так неафіцыйна і называўся гэты апазыцыйны інтэлігенцкі асяродак, створаны ў сярэдзіне 1960-х, — сыходзіліся Лявон Баразна і Зянон Пазьняк, Міхась Чарняўскі й Алесь Разанаў, Зьміцер Санько, Аляксей Марачкін, Алесь Лабанок...
Там нараджаліся ідэі спачатку культурніцка-асьветных, а потым і палітычных акцыяў і праектаў, генэратарам многіх зь якіх быў Кулік. Сябры і калегі згадваюць, што якраз ён натхніў іх на правядзеньне мастацкіх выставаў да 100-годзьдзя з дня нараджэньня паэткі Цёткі і 500-годзьдзя Міколы Гусоўскага, якія прагучалі як выклік афіцыйнаму «мастацтву». Менавіта выстава, прысьвечаная аўтару «Песьні пра зубра», разам з самой паэмай, выдатна праілюстраванай Куліком, і натхнілі мяне на аповесьць «Час чумы».
У тыя 1970—1980-я гады Кулік стварыў найболып значныя й вядомыя свае графічныя сэрыі «Помнікі Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», аркушы паводле забароненай паэмы Янкі Купалы «На Куцьцю».
У маладосьці ён быў амаль двухмэтровым волатампрыгажуном. Цяжкая хвароба фізычна скалечыла Яўгена, але толькі загартавала ягоны дух.
Кулік стаў адным з ідэолягаў нацыянальнага Адраджэньня. Яго біёграф Пётра Васілеўскі падкрэсьлівае, што, застаўшыся ў мастацтве кансэрватыўным нацыяналістам, у палітыцы Яўген быў прыхільнікам нацыяналізму радыкальнага. У 1991-м ён браў удзел у стварэньні графічнага эталёну Пагоні — Дзяржаўнага гербу Беларусі. Якім шчасьцем сьвяціліся тады звычайна змучаныя болем Яўгенавы вочы!
Ен быў ініцыятарам стварэньня аднайменнай мастакоўскай суполкі. «Беларусь — мой сьвет», — назвалі сябры «Пагоні» мэмарыяльную выставу твораў Куліка. Так сказаць пра сябе і Радзіму ён меў права, як мала хто іншы.
Яўген Кулік
31.10.1937, Менск — 12.1.2002, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Калі выдатная асоба пакідае гэты сьвет, у яе раптам знаходзіцца шмат сяброў, колькасьць якіх з гадамі толькі павялічваецца. Згадваецца адна зь юбілейных вечарынаў да 75-годзьдзя ўладзімера Караткевіча, калі нехта з такіх «сяброў» захоплена апавядаў, як пісьменьнік цудоўна граў на гітары й яны сьпявалі дуэтам, хоць насамрэч Уладзімер Сямёнавіч, сапраўды маючы выдатныя голас і слых, гітары ў рукі ніколі ня браў.
Журналіст і фотамастак Валянцін Ждановіч быў адным зь нешматлікіх сапраўдных сяброў Каратке-
Валянцін
Ждановіч
віча. Яны зблізіліся у 1960-я, у творчай экспэдыцыі на Палесьсе, і потым безьліч разоў вандравалі разам, ажно да апошняй выправы на ўлюбёную Прыпяць у ліпені 1984 году.
Амаль усё жыцьцё ён, адукаваны, дасьведчаны ў гісторыі патомны беларускамоўны мянчук з надзіва цёплай утульнай аўрай, працаваў фотакарэспандэнтам часопісу «Маладосць». Мноства зробленых ім здымкаў увайшлі ў энцыкляпэдыі й альбомы, зрабіліся клясыкай беларускага фотамастацтва. Ждановіч адным зь першых у Беларусі пачаў займацца фатаграфікай. Падзеяй стаў тады ягоны альбом «Бераг белых буслоў».
Ен вельмі цяжка перажываў сьмерць Караткевіча, заўсёды кажучы пра долю сваёй віны, хоць ініцыятарам той іх трагічнай вандроўкі быў сам пісьменьнік. Аднойчы мы доўга гаварылі пра гэта ў Валянцінавай маладосьцеўскай фотамайстэрні.
Майстэрня была ягоным другім домам. Там ён і разьвітаўся з жыцьцём. Не выключаю, што гэта быў абдуманы крок, бо неяк у размове Валянцін працытаваў Сэнэку: «Дзьверы адчыненыя, можаш пайсьці».
Дачка Валерыя лічыць, што бацька проста стаміўся ад тагачаснай незапатрабаванасьці й безграшоўя. Але кале-
ri не выключаюць і іншых вэрсіяў, зьвязаных з тым, што Ждановіч ня толькі таленавіта фатаграфаваў, але часам браўся за складаныя журналісцкія расьсьледаваньні. Да прыкладу, даказаў, што адзін прыгрэты ўладамі народны мастак ствараў свае «шэдэўры», займаючыся плягіятам.
Валянцін, маючы потым непрыемнасьці, здолеў зьняць памятнае Гукань-
не вясны ў сталічным Траецкім прадмесьці ў 1986 годзе, калі на навучэнцаў Менскай мастацкай вучэльні і школы-інтэрнату імя I. Ахрэмчыка напалі нацкаваныя гаркамам камсамолу і КГБ вэтэраны аўганскай вайны.
Незадоўга да сыходу Валянцін, які меў і бясспрэчныя літаратурныя здольнасьці, напісаў прысьвечанае Караткевічу бліскучае эсэ «Белы човен».
Ён быў ПАДАРОЖНІК.
Ён валодаў талентам падарожжа...
Бывала — колькі бывала! — вецер дзьмуў супраціўны, зрываліся ветразі, ламаліся в'ёслы, лодку шпурляла на камяні. Бывала, ён радаваўся чэрстваму хлебу, а часам хлеб здараўся горкі...
Валянцін Ждановіч таксама быў Падарожнікам і зьдзейсьніў сваю вандроўку ў прасторы й часе таленавіта і годна.
Вапянцін Ждановіч
7.1.1938, Менск — 20.7.1992, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Ягоныя публікацыі абмяркоўвалі ў курылках і ў тралейбусах. Аднойчы я сам быў сьведкам і ўдзельнікам такой дыскусіі й з гэтае прычыны праехаў некалькі лішніх прыпынкаў. Артыкул называўся «Аброць на Беларусь, або Пра што мы гаварылі з прэзыдэнтам у маёй хаце з вока на вока».
А гаварылі пра тое, што за апошнія гады Бела­русь ператварылася ў краіну анамальных зьяваў — ад становішча з мовай да зьдзеку зь вясковых жыхароў, якія ў XXI стагодзьдзі нярэдка вымушаныя жыць амаль у сярэднявечных умовах. Размова аўтара з прэзыдэнтам
Васіль
Гроднікаў
была віртуальнай, ды я не сумняюся, што тэты барадач з праніклівымі мудрымі вачыма адкрыта сказаў бы прэзыдэнту пра ўсё набалелае й у рэальнасьці.
Хтосьці, пераадолеўшы
пэнсійны рубеж, дае сабе адпачынак і засяроджваецца на клопатах, зьвязаных зь лецішчам.
Магчыма, такі намер меў і колішні журналіст «Чырвонай змены» і галоўны рэдактар кінастудыі «Летапіс» Васіль Гроднікаў. Сваімі рукамі ён адбудаваў двухпавярховы дом у вёсцы з калярытнай назваю Мазалі на Маладэчаншчыне.
Здавалася б, можна спакойна набываць «Каляндар садавода й агародніка» й жыць у сваё задавальненьне. Але тое, што чынілася ў краіне, зноў змусіла Васіля ўзяцца за пяро.
На старонках «Народнай волі» пачалі адзін за адным зьяўляцца ягоныя вострыя, аналітычныя, з адразу пазнавальнымі стылем і мовай артыкулы. Найлепшыя зь іх — «Грахі нашы цяжкія», «Асьцярожна: пя­тая калёна», ужо згаданая «Аброць на Беларусь» — былі публіцыстыкай высокай пробы.
Да Гроднікава прыйшло магутнае «другое дыханьне», якое прынесла вядомасьць і ўвагу — як пры-
хільнікаў і аднадумцаў, так і тых, для каго Беларусь была не радзімай, а толькі тэрыторыяй, дзе яны пакуль адчувалі сябе беспакарана. Родны Васілёў брат пісьменьнік Мікола Гроднеў (розьніца ў прозьвішчах — вынік памылкі сельсаветаўскага пісарчука) згадвае, што ягоны сусед па лецішчы літаратуразнавец Дзьмітры Бугаёў неяк сказаў: «Як тэта твой Васіль так сьмела піша? Яго ж забіць могуць». Пачуўшы братаў аповед, Гроднікаў толысі засьмяяўся.
Яго знайшлі дома мёрт­
вым. На сьценах і падлозе налічылі дзевятнаццаць крывавых плямаў. Сьледзтва прыйшло да высновы, што сьмерць была выпадковай, і крымінальную справу хутка закрылі.
Цікава, што ў падтрымку афіцыйнай вэрсіі гібелі журналіста матэрыял пад назовам «Роковой угол паде­ния» апэратыўна зьмясьціла «Советская Белоруссия».
Разгортваючы сьвежы нумар «Народнай волі», я яшчэ доўга міжволі шукаў там новы Васілёў матэрыял, чые радкі, як заўсёды, павінны былі загаварыць ягоным ад-
метным мужным голасам.
Васіль Гроднікаў
13.1.1938, в. Старая Алешня, цяпер Рагачоўскі раён —
17.10.2005, Заслаўе, Менскі раён.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Ён быў вогнепаклоньнікам, сябрам PacaMaxi й чалавекам-інстытутам.
Мы пазнаёміліся ў 1974-м, калі спадар Міхась, ужо вядомы археоляг, кандидат гістарычных навук і ўдзельнік клюбу патрыятычнай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», быў выгнаны з Інстытуту гісторыі і зарабляў на хлеб грунтоўшчыкам палатна на вытворча-мастацкім камбінаце Саюзу мастакоў. Пра новую «пасаду» ён гаварыў з мудрым гумарам чалавека, непахісна ўпэўненага і ў сваёй праўдзе, і нават у тым, што ўсё будзе добра й мы да гэтага дажывем.
Міхась
Чарняўскі
Чарняўскі не памыліўся: імпэрыя, як ён і прадказваў нам, студэнтам-гісторыкам, калі эсэсэсэраўскі гмах яшчэ здаваўся непахісным, ляснулася, і мы дажылі да неза-
лежнай Беларусь
Ён ня проста прарочыў, а набліжаў гэты дзень. Зьбіраў, здавалася б, ужо не патрэбныя нікому аскепкі гісторыі, выхоўваў — ня толькі ў навуцы — вучняў, шукаў і падтрымліваў аднадумцаў.
Кладучы цаглінку за цаглінкай у падмурак нова-
га Адраджэньня, Чарняўскі працаваў, як цэлая ўстанова. Дасьледаваў каменны і бронзавы век у Беларусь Вывучаў сярэднявечны Мядзел. Пісаў манаграфіі й кнігі для дзяцей (памятаю, як мае сыны Раман і Багдан упадабалі «Вогнепаклоньнікаў» і «Стралу Расамахі»). Рызыкуючы патрапіць за краты, вывез з Зэльвы і захоўваў да лепшых часоў «Споведзь» Ларысы Геніюш. Ствараў «Мартыралёг» і БНФ. Адраджаў нацыянальную сацыял-дэмакратыю...
3 прыходам незалежнасьці справаў адно паболела.
Спадар Міхась браў удзел у падрыхтоўцы энцыкляпэдыяў, працягваў пісаць дзіцячыя кнігі, змагаўся за беларускамоўнасьць гістфаку БДУ, засноўваў арганізацыю «Вэтэраны Адраджэньня», адкрываў праўду пра антысавецкае падпольле на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне...
Ягоны сыход стаўся агульнанацыянальнай стратаю.
Калі на пахаваньні заплакала дуда Зьмітра Сасноўскага, а ўсьлед за ёю не стрымаў сьлёзаў і сам славуты му­зыка, і загартаваныя, вядомыя ўсёй Беларусі людзі, — гэтая страта адчулася яшчэ глыбей...
Клічучы замуж будучую жонку Сьвятлану, Міхась папярэдзіў: «Давядзецца выбіраць, выберу не цябе, а — Беларусь.»
«I выберу Радзіму» — назваў свой прысьвечаны Чарняўскаму фільм ягоны сябар рэжысэр Вале­ры Мазынскі. У фільме гучыць песьня «Ах, якія былі Пагоні», прысьвечаная лісоўчыкам — лёгкай ліцьвінскай кавалерыі, што праславілася ў войнах з Расеяй на пачатку XVII стагодзьдя. Тэкст і мэлёдыя створаныя Міхасём Чарняўскім, якому хапала таленту і на песьні.
Ах, якія былі Пагоні!
Ах, якія былі баі'.
Быццам птушкі, ляцелі коні
На чатыры канцы зямлі!
Мы Масковію шабляй мерылі, Дзідай мерылі ціхі Дунай.
Даляцелі б і да Дмэрыкі, Толькі вельмі ж далёкі край... Дх, якія былі Пагоні...
Ах, якія былі Пагоні!..
Міхась Чарняўскі
7.3.1938, в. Круці, цяпер Мядзельскі раён —
20.1.2013, Менск.
Пахаваны ў в. Круці.
Вы заўважалі, што прозьвішчы нярэдка надзіва адпавядаюць іх уладальнікам? Так было і зь ім, Барысам, якога шмат хто з знаёмых сапраўды ўспрымаў як чалавека ня толькі блізкага ў перакананьнях, але і роднага па крыві. Усё, што я ведаю пра яго, пераконвае: мне б хацелася мець такога старэйшага брата.
Барыс Родзіч арганічна ня мог трываць несправядлівасьці й хлусьні.
Неяк на самым пачатку 1990-х маскоўская газэта «Правда» зьмясьціла паскудную «стацейку» свайго карэспандэнта ў Беларусі Алега Сьцепаненкі «Мама, возь­
Барыс Родзіч
ми гадильник».
Гэтую зьдзеклівую, пачынаючы з назову, пісаніну, скіраваную супраць вывучэньня беларускай мовы ў пачатковых клясах, дый наагул супраць нашае мовы, хуценька перадрукавала «Советская Белоруссия».
Напісаны Барысам і ягоным сябрам адказ «Кле­вета — не аргумент» там, натуральна, друкаваць адмовіліся. Але артыкул ужо на наступны дзень апублікавала тагачасная «Народ­ная газета» на чале зь Есіфам Сярэдзічам.
Барыса хапала, здаецца, на ўсё.
Ен засноўваў разам зь Міхасём Ткачовым, Алегам Трусавым, Міхасём Чарняўскім Беларускую сацыялдэмакратычную Грамаду. Ствараў на сваім заводзе суполкі Таварыства беларускай мовы і Свабодны прафсаюз. Стаў адным з заснавальнікаў мэмарыяльнага фонАУ «Трасьцянец»... Яшчэ за савецкім часам у яго можна
было разжыцца «Расійска-крыўскім слоўнікам» Вацлава Ластоўскага і выдадзеным замежнымі суайчыньнікамі «Кароткім аглядам гісторыі Беларусі», што разбураў савецкія гістарыяграфічныя міты.
Родзіч вельмі даражыў суседзтвам і знаёмствам з Васілём Быкавым, зь якім быў у адной суполцы Беларускага Народнага Фронту.
На Барысавым 55-годзьдзі ягоны сябар і паплечнік Мікола Лавіцкі прачытаў акраверш «Родзіч», апошні радок якога гучаў, як тады здалося, занадта трывожна: «Час паляваньня на родзіча».
Але за вакном была вясна 1994-га, і тэты час ужо няўхільна набліжаўся...
Барыс ніколі ня скардзіўся на здароўе й абяцаў, што пражыве да ста гадоў. Аднак пасьля рэфэрэндуму 1995 году, які ён успрыняў як асабістую трагедыю, Родзіча апанавалі хваробы.
Яго паклалі ў шпіталь лекаваць ад язвы, а праз колькі дзён сям’і сказа лі: памёр ад сардэчнай недастатковасьці. Міжволі згадваецца, што менавіта такі дыягназ паведамлялі ў сталінскі час родным расстраляных «ворагаў народу».
Родзіча хавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам і пад пільным вокам некалькіх незнаёмых нікому людзей. Аўтамабіль зь імі зьехаў толькі тады, калі над магілаю людзі засьпявалі «Магутны Божа» — як быццам сам наш хрысьціянскі гімн адпрэчыў сатанінскую сілу.
Барыс Родзіч
9.4.1939, Барысаў —
6.5.1996, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Калі ў сярэдзіне 1990-х ён папрасіў у мяне рэкамэндацыю ў Саюз пісьменьнікаў, а неўзабаве і ў Беларуси! ПЭН-цэнтар, я крыху зьніякавеў, бо значна лягічнейшай выглядала б ситуация адваротная.
I рэч ня толькі ў тым, што Анатоль нарадзіўся на пятнаццаць гадоў раней.
Якраз тады я рэдагаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» (адкуль праз пару гадоў мяне звольняць зь непаўторнай фармулёўкаю — «за выпуск исторической и другой сомнительной литературы») том «Анталёгіі беларускай паэзіі», сярод аўтараў якой быў Анатоль Кана-
Анатоль Канапелька
пелька.
Ягоныя верши запомніліся мне сьвежасьцю й нейкім кранальным наівам, а адзін, што ў сьвядомасьці адразу зьвязаўся з 25 сакавіка, я вывучыў на памяць.
Яшчэ шалее ветравік асьнежаным крылом, ды наступае сакавік, і рушыў крыгалом.
I ўжо ня будзе лютых съцюж... Ад самага відна, як ачышчэнъне наших душ, да нас ідзе Вясна...
Верш тэты, дарэчы, я цытаваў у інтэрвію, якія даваў у сакавіку 2006 году на пляцы імя Кастуся Каліноўскага.
Сам паэт ужо ня мог быць там разам з намі, але ў намётавым мястэчку я пазнаёміўся зь дзьвюма ягонымі былымі студэнткамі зь філфаку Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе дацэнт Канапелька выхоўваў адданых сваёй справе выкладчыкаў і выкладчыц беларускай мовы й літаратуры, якія цяпер запрашаюць мяне на сустрэчы з вучнямі.
Анатоль таксама ня раз запрашаў да сваіх гадаванцаў, але ў апошнія гады заўсёды сутыкаўся з катэгарычнай рэктарскай забаронай, што таксама не спрыяла ягонаму ня надта моцнаму здароўю.
Ен быў бязьмежна закаханы ў творчасьць аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага.
Дзякуючы Канапельку загучалі па-беларуску шмат якія польскамоўныя творы нашага зь ім знакамітага
земляка.
У выніку Анатолевых намаганьняў ладзіліся міжнародныя навуковыя чытаньні, прысьвечаныя аўтару «Шляхціча Завальні», а на яго радзіме, у Мурагах, на беразе нашага самага таямнічага возера Нешчарда, зьявіўся помнік.
Акружаны ўлетку лугавымі званочкамі й сьлёзкамі, гвазьдзікамі й рамонкамі, ён здаецца мне помнікам і са­мому Анатолю Канапельку, што, як і калярытны герой Яна Баршчэўскага, штовечар запальваў на вакне сьвечку, каб паказаць заблукалым вандроўнікам шлях.
Анатоль Канапелька 16.11.1939, Расоны — 18.12.2002, Віцебск.
Мы — толькі нечая памяць пра нас. Прысьвечаных Алесю Каралёву артыкулаў вы ня знойдзеце ў энцыкляпэдыях, але памятаюць пра яго многія.
Алесевы душа і розум прайшлі загартоўку ў Навабеліцкім дзіцячым доме, а потым у Ленінградзкім авіяпрыборабудаўнічым інстытуце. Займаючыся ў гэтай напалову засакрэчанай навучальнай установе, само паступленьне куды беларускага дзятдомаўца, няхай і з залатым школьным мэдалём, было дзівам, Каралёў трапіў у багемна-дысыдэнцкае піцерскае асяродзьдзе, якое шмат у чым вызначыла далейшае жыцьцё.
Алесь Каралёў
Безь невысокай падхорцістай постаці Алеся, заўсёды густоўна апранутага, усьмешлівага, гаваркога, зь нездымальным белчырвона-белым значком на штрыфэлі, немагчыма
ўявіць ніводнай нашай дэмакратычнай акцыі — пачынаючы з гістарычных Дзядоў 1988 году. Пасьля першага Маршу Свабоды ён стаў знаходкаю для не­залежных журналістаў, дасьціпна распавёўшы, як кіраўніцтва ягонага авіярэмзаводу палохала працоўных на палітынфармацыях вусьцішнымі гісторыямі пра адмарозкаў з БНФ, што, пашыхтаваўшыся ў чэргі, гвалцілі ў спыненых трамваях маладзенькіх вагонаважатых.
Алесь Карпавіч умеў сдбраваць. У ягонай кавалерскай аднапакаёўцы перабывала добрая частка Саюзу пісьменьнікаў і Саюзу мастакоў. Дзьве паліцы ў шыкоўнай бібліятэцы займалі кнігі з аўтографамі, а сьцены ганарыліся творамі жывапісцаў Аляксея Марачкіна й Уладзімера Сулкоўскага, ювэліра Міколы Кузьміча, графікаў Міколы Купавы й Яўгена Куліка... Стасункі з Куліком у Алеся былі асаблівыя. Ен у самым сапраўдным сэнсе гэтага слова падкормліваў нашага славутага мастака й грамадзкага дзеяча, які, невылечна хворы,
Алесь Каралёў зь сястрой Любай
жыў, як птушка нябесная, у сваёй майстэрні-гарышчы і адыйшоў у Вечнасьць зусім хутка пасьдя Карадёва.
А яшчэ Алеся лічылі адным з найлепшых няштатных супрацоўнікаў Менскага бюро падарожжаў. Удзячныя лісты пасьдя праведзеных ім экскурсіяў прыходзілі некалі з усяго СССР. «А мы думалі, што беларусы — гэта рускія», — пісаў аўтар адной з такіх падзякаў з Эрэвану.
Алеся напаткала жудасная сьмерць ува ўласнай кватэры. У гаспадара, на целе якога забойцы пакінулі дзясяткі ранаў, ім удалося знайсьці пару сотняў нямецкіх марак...
Адзін з злачынцаў не дажыў да суду. Другі, якому дапамаглі ледзь ня ўсё сьпісаць на суўдзельніка, атрымаў чатырохгадовы тэрмін і ўжо даўно на волі.
Алесь Каралёў
8.8.1940, в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі раён —
30.4.2001, Менск.
Пахаваны ў в. Старыя Цярэшкавічы.
На пачатку XXI стагодзьдзя Кастусь Тарасаў атрымаў унікальны пашпарт. Старонку, дзе ставілася адзнака аб прапісцы, аздабляла адно назва краіны. Больш нічога: ні вуліцы, ні нумароў дому й кватэры. Проста — Рэспубліка Беларусь. Прычыну такой анамаліі можна, вядома, лічыць чыста бюракратычнай. Але мне бачыцца тут рука вышэйшых сілаў. Тарасаў сапраўды быў (і застаецца) прапісаны ня ў нейкім канкрэтным месцы і годзе, а ўва ўсёй Беларусь Дакладней —
у беларускай гісторыі...
Аднойчы мы, яшчэ
Кастусь
Тарасаў
незнаёмыя, павінны былі спаткацца ў маім Полацку. Каб не разьмінуцца, прызначылі сустрэчу каля помніку Скарыну. Спадара Кастуся я пазнаў адразу. Ен выглядаў абсалютна нетутэйшым. Падазраю, што такім самым Тарасаў мог падацца і бронзаваму першадрукару.
Вецер гісторыі гартаў каляндар 1984-га. Якраз у той год Тарасаў аднае раніцы прачнуўся знакамітым. Ягоная «Памяць пра легенды» выйшла 30 ты­сячам! асобнікаў, імкліва зрабіўшыся культавым выданьнем. Дасьведчаныя людзі казалі, нібыта кніга са-
брала 300 000 заявак, ды таварышы з ЦК цыкнулі на выдаўцоў, і адзін нуль тыя паслухмяна «згубілі». Аднак і скарочаны ў дзесяць разоў наклад узводзіў пісьменьніка ў ранг нацыянальнага асьветніка.
«Памяць пра легенды» ў маім кнігазборы ўладкавалася поруч зь «Зямлёй пад белымі крыламі» Караткевіча.
Караткевіч і Тарасаў не канкуруюць, а — дзякуючы розным ракурсам і розным мэтадам мастацкага дасьледаваньня гісторыі — цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Першы — вандроўнік, які глядзіць на мінулае, праплываючы над ім на мангальф’еры. Другі — падарожнік, які ступае па зямлі й можа ахапіць вокам меншы абсяг, затое здольны зблізку пачуць і распазнаць патаемныя шолахі, рухі, прыкметы.
Ен ведаў, што гісторыя — ня толькі перамогі й узьлёты чалавечага духу, але — ці не часьцей — горкія паразы, рэнэгацтва, чорныя здрады з падзеньнем у пекла безь ніякага спадзяваньня на прыпынак у чыстцы. Ен, магчыма, як ніхто іншы, адчуваў (і прадчуваў!) трагізм беларускай гісторыі, дзе краіна зноў і зноў апынаецца перад мяжой, за якой —• нацыянальнае небыцьцё.
Аднак Тарасаў ня быў бесстароннім сузіральнікамфаталістам і ніколі не зачыняўся ў кабінэце. Ен ня раз пакідаў пісьмовы стол, каб выступіць на мітынгу. Ен не адзін год захоплена працаваў у часопісе «Спадчына», быў намесьнікам галоўнага рэдактара незалежных газэтаў «Навіны» і «Наша Свабода». Пазьней стаў адным з заснавальнікаў газэты «Новы час».
На мяжы стагодзьдзяў, у новым палітычным клімаце, Тарасаў выдаў аповесьць «Апошняе каханьне Міндоўга», якая ўяўляецца мне найлепшым у нашай гістарычнай літаратуры творам пра дачыненьні ўладара й улады.
3 надмагільнага помніку глядзіць такі самы, як і некалі даўно, у Полацку, чалавек з адбіткам нетутэйшасьці на твары.
Гэты самотны рыцар і цяпер у падарожжы — у мінулых ці ў будучых стагодзьдзях. Там, дзе мы некалі сустрэнемся.
Кастусь Тарасаў
10.10.1940, Менск— 20.3.2010, Менск.
Пахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
Калі я вучыўся ў дзясятым клясе, у наш Полацак прыехалі «Песьняры» (тады яшчэ «Лявоны»), Маімі кумірамі ўжо былі «Бітлы» і «Ролінгі», і перад канцэртам я меў настрой досыць скептичны. Апрача ўсяго, і сам канцэрт апынуўся пад пагрозаю. Як стала вядома, у гаркаме партыі, убачыўшы «Лявонаў», выставілі ім ультиматум: або «дзікабразы» ідуць у цырульню, або гастролі адмяняюцца.
На маё велізарнае шчасьце, Уладзімер Мулявін выбраў цырульню.
Пасьля таго канцэрту я некалькі тыдняў напяваў «Александрыну», адчуваю-
Уладзімер Мулявін
чы, як ува мне прачынаецца зусім іншая істота.
Калі не баяцца высокіх словаў, можна сказаць, што менавіта «Песьняры» далучылі мяне, савецкага хлопчыка, да нацыянальнага космасу.
На маю думку, дзеля вяртаньня беларусам Беларусі ўладзімер Мулявін у музыцы зрабіў ня менш, чым Уладзімер Караткевіч — у літаратуры.
Дзякуючы Мулявіну беларускую песьню засьпявалі мільёны нашых суайчыньнікаў.
Яе пачулі ў шасьцідзесяці краінах на абедзьвюх зям-
ных паўкулях. Падчас гастроляў у ЗША «Песьняры» атрымалі прапанову на сусьветны гастрольны тур. Са-
вецкае чынавенства ад культуры не дазволіла музыкам канчаткова скарыць сваім майстэрствам сьвет.
Талент і геніяльная інтуіцыя Мулявіна прынесьлі
ў велізарныя перапоўненыя залі ня толькі народны мэляс, але і нацыянальную паэзію •— Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш... Вы памятаеце, як на пачатку 1990-х гучала песьняроўская «Пагоня»?
Творчасьць «Песьняроў» на чале з Мулявіным зрабіла сапраўдную сьпеўную рэвалюцыю, якая, рызыкну сказаць, у краіне зь іншым мэнталітэтам мела б шан­цы перарасьці ў рэвалюцыю палітычную...
Аднойчы я сустрэўся за
калядным сталом з дву Зорны склад «Песьняроў». ма «песьнярамі» зь іх 1978 г.
першага, зорнага складу.
Адзін прыехаў на сьвяты з
Амэрыкі, другі з Кёльну і — хоць і не забыў беларускай мовы — з прыемнасьцю і, як мне падалося, зь відавочнай палёгкаю загаварыў з адным з прысутных па-нямецку.
Абодва колішнія паплечнікі Мулявіна не пакінулі музыкі, але разьвіталіся з Радзімай.
Ен —• застаўся.
Калі краіна праводзіла яго ў апошні шлях, ніхто ўжо не сумняваўся, што Уладзімер Мулявін назаўсёды застанецца ў нацыянальным Пантэоне.
Уладзімер Мулявін
12.1.1941, Сьвярдлоўск, цяпер Екацерынбург, Расея —
26.1.2003, Масква, Расея.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Няма ні тут, ні там, за дымкай, Няма ў дзьвярах, няма ў акне, Няма мяне ў тваіх абдымках, Няма мяне, няма мяне...
I толькі там, пазьней, з палёгкай У сьне, што прыйдзе незнарок, Убачыш, як душа далёка Да зор ляціць, як матылёк...
Пачуўшы гэтыя радкі, чытачы філёзафа й літаратуразнаўцы Валянціна Акудовіча непазьбежна згада-
Анатоль Сербантовіч
юць ягонае славутае эсэ «Мяне няма» і, відаць, падумаюць: ці ня вырашыў шаноўны аўтар сьцьвердзіць сваё credo яшчэ і з дапамогаю рыфмаў.
Аднак верш належыць
іншаму творцу й іншаму часу.
Я цытую яго так, як пачуў у студэнцкія гады ад сябра, які, здаецца, ведаючы цэлую кніжку гэтага паэта на памяць, працягваў тады захоплена дэклямаваць:
Расту і пачынаю я сталецъ,
I, забываючы мадэрныя напевы, Я ў музыку ўваходжу, нібы ў лес, I гукі расступаюцца, як дрэвы...
Вершы сапраўды былі вартыя: пранізьлівыя, чыстыя, нейкія азонавыя... «Хто гэта?» — пацікавіўся я. «Анатоль Сербантовіч, — адказаў сябар. — Наш Яўтух. У сэнсе — Еўтушэнка». Мы ня ведалі, што якраз у той год, калі нам выдалі студэнцкія залікоўкі, жыцьцё «нашага Еўтуха» трагічна абарвалася.
Ен быў упарты і вальналюбны. Ен жыў у прадчуваньні цуду. Ен меў выключнае пачуцьцё мовы і талент, прызнаны ды падтрыманы мэтрамі.
Школьнікам, перамагаючы ў вэлягонцы, ён трапіў у звалку, параніўся, але, закінуўшы ровар на плечы, усё ж першым дабег да фінішу.
За яшчэ падлеткавыя вершыкі ён атрымаў мянушку Броўка, а праз колькі гадоў публічна спаліў кнігу старэйшага «цёзкі», за якую Пятрусь Усьцінавіч быў адзначаны Дзяржпрэміяй.
У дваццаць сем Анатоль выдаў ужо другую кнігу — не па гадах сьпелую й бязьлітасную да сябе. Яна называлася трывожна — «Міннае поле». У кнізе былі й такія — ня лепшыя, але шчырыя — радкі: «Сяджу і ду­маю цьвяроза: / Як быць далей і як мне жыць. / Ъосъ я прап’ю апошні розум, / А што тады ягйчэ прапіць?»
Аднойчы ўвечары ён, атрымаўшы неблагі ганарар і «замачыўшы» гэтую падзею, ішоў па менскай вуліцы. На просьбу сустрэчнай кампаніі даць закурыць выцягнуў з кішэні пачак грошай: «Вось вам на цыгарэты!»
Яго завалілі на ходнік і доўга білі нагамі. Потым былі шпіталь, жорсткія приступы галаўнога болю, інсульт і адыход туды, дзе паэту, магчыма, удалося зьдзейсьніць выказаную ў адным зь вершаў мару і разгадаць «Тайну музыкі, / Тайну крыкаў, / Тайну гукаў і нематы...
Анатоль Сербантовіч
13.5.1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён — 21.3.1970, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Я дагэтуль памятаю поціск ягонай моцнай і шурпатай, нібыта й не пісьменьніцкай рукі.
Памятаю таўшчэзныя тэчкі зь ягоным дагэтуль ненадрукаваным 750-старонкавым дасьледаваньнем пра ўдзел фіна-вуграў у нашым этнагенэзе. Відаць, ня толькі ў мяне ў памяці неадназначны розгалас пасьля публікацыі ягонага артикулу на гэтую ж тэму — «Пле­мя пяці родаў».
Скончыўшы хімічны факультэт БДУ і маскоўскі Літаратурны інстытут, Іван Ласкоў, здавалася б, надзейна атабарыўся на жончынай радзіме ў Якутыі.
Іван
Ласкоў
Ён пісаў па-расейску, друкаваўся ў самых прэстыжных маскоўскіх часопісах — ад «Юности» да «Нового мира», выпусьціў дзьве прыхільна заўважаныя крытыкай паэтычныя кнігі...
I раптам вярнуўся да беларускай мовы, на якой пачынаў вершаваць у школе.
Жывая плынь чужое мовы!
Я сам ня ведаю, калі Яе канчаткі і асновы Мяне падманам аплялі. Ды я ня зьведаў зъ імі шчасьця, Не прасьвятліў замерлы змрок, Не прычасьціўся тьех причастий, Хлаголом сэрцы не апек.
Трэцяя кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1969-м па-беларуску. Моцна й сьвежа прагучала пазьней ягоная паэма «Кульга» зь нечаканым для айчыннай літаратуры героем — сярэднявечным заваёўнікам Тамэрлянам.
Іван быў чалавекам прынцыповым і бескампрамісным.
Расказваюць, што гэта менавіта ён вывеў на чи­стую ваду аднаго нашага даволі вядомага літаратара, які пераклаў і выдаў над сваім імем цэлую кніжку апавяданьняў калегі з расейскай глыбінкі.
Шукаючы ў якуцкіх ар­хивах беларушчыну, Ласкоў неспадзявана выявіў і зрабіў здабыткам грамадзкасьці тое, што адзін з «бацькоў» якуцкай літаратуры Платон
Аюнскі быў інфарматарам НКВД.
Рэакцыя была нечаканай і жорсткай.
Саюз пісьменьнікаў Якутыі абвінаваціў Ласкова ў на­клёпе.
Яму забаранілі друкавацца.
Газэты, радыё і тэлебачаньне распачалі кампанію цкаваньня пісьменьніка. Працягам сталіся пагрозы фізычнай расправы, якія гучалі праз тэлефон, ад незнаёмых сустрэчных на вуліцы.
Ласкоў, жонку якога таксама зрабілі беспрацоўнай, па сутнасьці, застаўся бяз сродкаў да існаваньня.
Проста немагчыма было даць веры, што на кален­дарь! 1994-ы.
Ен стаўся апоіпнім годам Іванавага жыцьця.
Іван Паскоў
19.6.1941, Гомель —
29.6.1994*, Якуцк, Расея.
* Беларускія энцыкляпэдыі падаюць недакладную дату сьмерці I. Ласкова.
Яшчэ й цяпер, праз колькі гадоў пасьля яе сыходу ў нябесную Беларусь, позірк міжволі шукае Веру Церлюкевіч на Дзень Волі, на Чарнобыльскім шля­ху або на Дзяды.
Знайсьці яе зазвычай можна было наперадзе — усьмешлівую, упэўненую, зь бел-чырвона-белым сьцяжком або з кветкамі гэткіх жа колераў.
Яна нарадзілася на Магілеўшчыне, у вёсцы, якая пась­ля чарнобыльскай катастрофы зьнікла з мапаў.
Доўгія гады гэтая сялянская дачка зусім ня волатаўскага целаскладу працавала там, дзе не заўсёды
Церлкжевіч
вытрымліваюць і муж­чины, — кранаўшчыцай у ліцейным цэху Менскага трактарнага заводу.
У першы ж дзень рабо­чих красавіцкіх страйкаў 1991-га Вера Церлюкевіч зь
яе абвостраным пачуцьцём справядлівасьці зрабілася адным з галоўных арганізатараў пратэстаў на трактарным.
Гэта быў паваротны момант яе жыцьця.
У другой палове 1990-х Вера Максімаўна Церлюкевіч напоўніцу зьведала тое, што й тысячи наших суайчыньнікаў, якія адкрыта сталі на шлях змаганьня з рэжымам, — звальненьне з працы, арышты, правакацыі й зьбіцьцё тымі, каго ўлада называв ахоўнікамі правапарадку.
Падчас вулічных дэмакратычных акцыяў яна нязьменна апыналася ў самых гарачых месцах і звычайна выратоўвала кагосьці проста з рук разьятраных спэцназаўцаў.
Чалавеку зь яе бескампрамісным характарам у на­шим грамадзтве было няпроста зарабіць сабе на хлеб. 3 палітычных матываў Веру звольнілі нават з пасады прыбіральшчыцы ў кавярні, уладальнік якой быў зацятым лукашыстам.
Пасьля гэтага яна мыла вокны ў мэблевай краме й аднойчы, упаўшы зь верхатуры, зламала сабе абедзьве рукі.
Але Церлюкевіч была з тых, каго не маглі перайначыць ні зьняволеньні, ні вечныя хваробы, ні нястача.
Яе суседка, літаратарка й архівістка Вольга Бабкова, адзначае і такія адметныя Верыны якасьці, як нязводны альтруізм і бяссрэбніцтва. 3 сваіх проста мізэрных заробкаў яна купляла дзецям знаёмых цукеркі й цестачкі.
Веру Максімаўну хавалі пад бел-чырвона-белымі
сьцягамі.
У вялікай жалобнай працэсіі ішлі ня толькі сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту, да якой яна належала, але і многія іншыя — тыя, каму простая работніца Церлюкевіч дала яскравы прыклад ахвярнасьці й непераможнай веры ў Беларусь.
Вера Церлюкевіч
13.10.1941, в. Новы Барок, Краснапольскі раён —
31.12.2000, Менск.
Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.
Аднойчы на пачатку 1980-х я за адну ноч прачытаў кніжку пад назваю, ад якой адразу дыхнула нечым сьвежым і прытульным — «Ня плач, душа мая». Калі гэта сацрэалізм, падумалася мне, то я — японскі імпэратар.
Галоўны герой Анцюха быў пэрсанажам, безумоўна, станоўчым, але, відавочна, не савецкім. Ягоныя «цыганскі» лад жыцьця, нязводны гумар, авантурнасьць нагадвалі пэрсанажаў Твэна й О. Генры. Імя аўтара кнігі таксама спадабалася й надзейна легла ў памяць — Вячаслаў Дубінка.
Вячаслаў Дубінка
Калі пасьля выступу на Дзядах 1988 году ў мяне ўзьніклі непаразуменьні зь міліцыяй і трэба было часова зьнікнуць з далягляду, Дубінка сам знайшоў мяне і прапанаваў, колькі
спатрэбіцца, жыць у яго ў майстэрні.
Пра тыя тры месяцы побач з чалавекам, што так нагадваў свайго героя Анцюху, можна напісаць яшчэ адну аповесьць.
Народжанаму ў вальналюбным Слуцку хлапчуку зь юных гадоў праглася рассунуць межы ўласнага сьвету. У сёмым клясе ён абтрос у суседа яблыньку, атрымаў на сокавыціскальным заводзіку чырвонец, купіў білет на цягнік, дакуль хапіла грошай, а далей на даху вагону даехаў да Адэсы, — каб убачыць мора і гэткім самым чынам ірвануць назад •— насустрач матуліным кухталям.
Колішні заўсёднік сустрэчаў у нонканфармісцкім інтэлігенцкім асяродку «На Паддашку», Дубінка застанецца ўнікальным для Беларусі творцам. За тое, каб выдаць яму пасьведчаньне сябра сваёй суполкі, галасавалі прыёмныя камісіі чатырох творчых саюзаў — журналістаў, пісьменьнікаў, мастакоў і народных майстроў.
Ягоныя вандроўныя нарысы прыводзяць на памяць
творы славутага Рышарда Капусьцінскага. Прасякнутыя незьнішчальнай іроніяй кнігі «Браты сьвятой ночы» і «Сындыкат Мані Дулі», як І «Ня плач, душа мая», маглі б стаць літаратурным грунтам для авантурных сэрыялаў.
Але найбольшую сла­ву прынесла Дубінку старадаўняе беларускае мастацтва выцінанкі, якое менавіта ён вярнуў зь нябыту. Выцінанкі Вячаслава Дубінкі ілюструюць многія беларускія кніжкі, дапа-
магаюць мультыплікатарам здабываць міжнародныя прэміі, проста захапляюць сваёй сьціплай геніяльнасьцю. Знайдзіце, да прыкладу, у альбомах твор пад назовам «Пеўні ловяць сэрцам дух прыгожы»...
Міліцыя колькі разоў затрымлівала «ненармальнага» з нажніцамі і паперай на вакзалах і ў аэрапортах. А пісаць, ізноў прыцягваючы ўвагу пільных ахоўнікаў парадку, ён найбольш любіў на менскім паштамце.
Ягонае сэрца спынілася на паўдарозе, на паўслове, на паўсправе. Рыхтаваў да друку кнігу прозы. Шукаў дакумэнты пра «другое слуцкае паўстаньне», што выбухнула ў 1967-м супраць няправеднага савецкага суду...
Заходзячы на паштамт, я дагэтуль чакаю дзіва: а раптам у чалавечым тлуме сустрэну ўважлівы цёплы позірк ягоных неверагодна жывых вачэй?..
Вячаслаў Дубінка
17.12.1941, Слуцак — 10.8.2010, Менск
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Выпускнік правінцыйнай расейскамоўнай школы Міхась Ткачоў да паступленьня на гістарычны факультэт БДУ рыхтаваўся паводле беларускіх падручнікаў, бо быў перакананы, што ў сталіцы БССР усё па-беларуску. Пагарду да роднай мовы ён сустрэне ўжо ў прыёмнай камісіі, але студэнцкія гады толькі ўмацуюць яго нацыянальнае пачуцьцё.
Мая першая сустрэча з Ткачовым адбылася падчас археалягічных раскопак, якія ён вёў у род­ным Амсьціславе. Ад таго дня засталося адчуваньне ўпэўненасьці й камфортнасьці, якія потым заўсёды апа-
Міхась
Ткачоў
ноўвалі побач зь ім. Вялікі, дужы, чарнявы, ён, здавалася, проста выпраменьваў гэтую ўпэўненасьць. Я ду­маю, што прычынаю была ягоная нязьменная вера ў сваю праўду, у эўрапейс-
кую гісторыю нашай краіны, у вартасьць справы, якой прысьвяціў жыцьцё.
Вынікам яго дасьледаваньняў абарончага дойлідзтва сталі кандыдацкая й доктарская дысэртацыі на гэтую тэму, а таксама кнігі «Замкі Беларусі», «Замкі і людзі», «Старажытны Амсьціслаў»...
Працуючы загадчыкам катэдры ў Гарадзенскім унівэрсытэце, ён бескампрамісна бараніў ад мясцовых чыноўнікаў гістарычную забудову гораду. Даходзіла да зваротаў у Саўмін СССР, пасьля чаго Ткачова спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за «клевету на органы Советской власти».
Пільную ўвагу КГБ выклікаў і заснаваны зь непасрэдным уд зелам Ткачова гарадзенскі гістарычна-культурны клюб «Паходня», які зьбіраў сотні людзей на свае асьветніцкія вечарыны, што ўсё часьцей ператвараліся ў палітычныя дыскусіі.
Вяртаньне ў 1989 годзе Ткачова ў Менск (як, дарэчы, і мой пераезд у сталіцу) адыёзная газэтка «Славян­
ский набат» пазьней назаве акцыяй, сплянаванай ЦРУ Такім чинам амэрыканская выведка далучылася, у прыватнасьці, да выпуску Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі, што было галоўным клопатам Міхася на пасадзе галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя».
«Варожы агент» гаварыў пра сваю місію наступным чынам:
«Мы пакажам і вернем імёны тых, хто не шкадаваў
свайго здароўя і жыцьця, ішоў гэтым цяжкім торам дзеля будучыні нашай. Мы вернем народу тыя імёны, якія доўга ганьбілі, плямілі, трымалі ў спэцсховах».
У тыя вызначальныя для будучыні краіны гады Ткачоў быў у авангардзе нацыянальна-дэмакратычных сілаў: браў удзел у стварэньні «Мартыралёгу Беларусі», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, стаў ініцыятарам аднаўленьня ў Беларусі сацыял-дэмакратычнага руху і ўзначаліў Цэнтральную раду Грамады (БСДГ).
Незадоўга да сваёй трагічна раньняй сьмерці ён казаў у інтэрвію:
«Нягледзячы ні на якія адкаты, працягваю верыць у наш народ, у яго рашучасьць у крытычныя моманты гісторыі, калі на карту ставіцца лёс нацыі».
Міхась Ткачоў
10.3.1942, Амсьціслаў — 31.10.1992, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Мой пульхны нататнік з тэлефонамі ды адрасамі сяброў і знаёмых пачынаецца з эпіграфу — вершу Ніны Мацяш:
Намарозіць радня па крыві...
Адагрэе радня па долі.
У дзяцінстве яна была, на першы погляд, звычайнай дзяўчынкай. Ну, можа, крыху больш засяроджанай, чым раўналеткі. Заглыбленай у сябе. Душа ўжо прадчувала хваробу, што таілася ў генах.
Сямнаццацігадовая
Ніна
Мацяш
вясковая дзяўчына перажыла сапраўднае шчасьце, даведаўшыся, што залічаная на «францускі» факультэт Менскага інстытуту замежных моваў. Але зусім хут-
ка, яшчэ на першым курсе, грымнула бяда... У інстытут Ніна вярнулася толькі праз чатыры гады, за шэсьць сэмэстраў здаўшы экзамэны экстэрнам. Атрымаўшы дыплём, выдатна ведала францускую й нямецкую. Ан­гельскую й польскую вывучыла самастойна.
Невылечная хвароба на ўсё астатняе жыцьцё прыкула Ніну да інваліднага вазка. Але яна ўспрыняла гэта не як свой крыж, а як сваю адзначанасьць, і здолела зьдзейсьніцца ў некалькіх іпастасях.
Яна ўзьнялася ў шэраг нашых выдатных паэтак, атрымаўшы высокія літаратурныя ўзнагароды і галоўную зь іх — чытацкую любоў. Зрабілася прызнанай перакладчыцай, пераўвасобіўшы па-беларуску паэзію нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай, «Маленькага прынца» Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры, паэтаў францускай «Пляяды»...
Яна зь дзяцінства марыла падарожнічаць, каб пабачыць сьвет, і ўрэчаісьніла мроі, пабываўшы ў Варшаве, Бэрліне, Парыжы.
Ніна Мацяш стала бясспрэчным маральным аўтарытэтам краіны. Пры ўсёй розьніцы лёсаў я паставіў бы яе ў адзін шэраг з Ларысай Геніюш. Я асабіста ве­даю дзясяткі людзей, якія прыйшлі да Беларусі дзякуючы Ніне. А іх былі сотні, а мо і тысячы.
Ці трэба казаць, як Ніна Мацяш ставілася да цяперашняй улады? Афіцыйныя сымбалі, зацьверджаныя пасьля рэфэрэндуму 1995 году, Ніна публічна называ­ла «сымболікай часовага ўраду». Калі недзе «наверсе» яе выкрасьлілі з кандыдатаў на Дзяржаўную прэмію, я адразу падумаў, што Ніна ўсё адно адмовілася б прыняць
узнагароду ад рэжыму, які пагарджае нацыянальнымі каштоўнасьцямі, і найперш самай сьвятой —■ моваю.
Яна ўжо не пасьпела пакарміць мяне сваёй неверагодна смачнай гарбузовай кашай, як абяцала падчас апошняй сустрэчы.
Калі скончылася дзяцінства, я рэдка плакаў, але, пачуўшы горкую навіну пра
Нінін сыход, ня здолеў стрымаць сьлёз.
Наша мудрая пісьменьніца і крытык Альбіна Сямёнава ў тыя дні назвала Мацяш чалавекам эўрапейскага кшталту, асобаю зь ліку абраньнікаў Божых, якія жывуць у рытме гэтага абраньніцтва. Сапраўды, за два дні да адыходу Ніна яшчэ выступала перад чытачамі.
У нашым беларускім космасе зьвініць яе радокзапавет: «Аддавайся жыцьцю сьветланосна!»
Ніна Мацяш
20.9.1943, в. Нівы, цяпер Бярозаўскі раён —
19.12.2008, Белаазёрск.
Калі хтосьці лічыць, што мае дачыненьне да беларускай культуры, і пры гэтым ня ведае імя Міхася Раманюка, значыць, гэты хтосьці насамрэч — чалавек ад нашае культуры бясконца далёкі.
Тое, што рабіў Раманюк — мастацтвазнаўца, мастак і этнограф у адной асобе, — мне хочацца назваць сло­вам «подзьвіг».
Чвэрць стагодзьдзя выкладчыцкай працы ў Беларус­кай акадэміі мастацтваў.
Заснаваньне часопісу «Мастацтва Беларусі», першым галоўным рэдактарам якога ён быў.
Міхась
Раманюк
Стварэньне сцэнічных строяў для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі.
Выданьне кшг, паштовак, марак з творамі народнага мастацтва...
Читаю радкі энцыкляпэдыяў і бачу за імі спадара Міхася ў нязьменным саламяным капелюши то на яго роднай Брапншчыне, то на беразе Дрысьвятаў, то над маёй Дзьвіной...
Велізарная частка яго да крыўды кароткага жыцьця прайшла ў вандроўках па бясконцых беларускіх дарогах.
Плёнам гэтых экспэдыцыяў, заўсёды ладжаных за ўласныя грошы, сталі амаль сто пяцьдзясят рэканструкцыяў традыцыйных строяў наших продкаў Без Раманюковага альбому «Беларускае народнае адзеньне» любая бібліятэка па беларусазнаўстве будзе катастрафічна няпоўнай.
На ягоных выставах нацыянальных строяў у Менску мы адкрывалі для сябе духоўны сьвет прадзедаў.
Жыхары Парижу, Ліёну ды іншых эўрапейскіх гарадоў, дзе таксама зь вялікім посьпехам экспанаваліся гэтыя выстави, адкрывалі для сябе цэлую невядомую краіну...
Астатні раз я сустрэў Раманюка ў 1997-м на менскім паштамце і ледзызе пазнаў яго, бо гэта быў ужо зусім не Раманюк, а ягоны цень.
Спадар Міхась зразумеў мае пачуцьці й спакойна патлумачыў, што невылечна хворы і адпраўляе апошнія лісты. «Завяршаю зямныя справы», ■—пачуў я ціхія мужныя словы.
Галоўным зямным клопатам Раманюка працягваюць займацца вучні, сын Дзяніс — таленавіты фотамастак і выдавец. Дзякуючы яму выйшла бліскучая бацькава праца «Беларускія народныя крыжы».
На прэзэнтацыі ў менскім касьцёле Сьвятога Роха сябры і калегі казалі пра тое, што тэты ўнікальны альбом яшчэ раз засьведчыў: на будучыні народу, якому служыў Раманюк, крыж ня здолее паставіць ніхто.
Дзяніс перавыдаў і клясычны бацькаў альбом «Беларускае народнае адзеньне». Яго выхад шчасьліва супаў з усплёскам цікавасьці да беларускіх вышыванак. Міхась Раманюк прапанаваў іх аматарам невычэрпную, як на­родная душа, крыніцу ўзораў.
Жыве яго справа!
Міхась Раманюк
3.1.1944, в. Кавалі, Брагінскі раён —
4.9.1997, Менск.
Пахаваны ў в. Старынкі, Дзяржынскі раён.
Калі я задаў сабе пытаньне, каго зь літаратурных пэрсанажаў нагадвае мне Яўген, адказ выплыў адразу — ралянаўскага Кала Бруньёна. На гэтае параўнаньне спрацавала нават прысьвячэньне раману сьвятому Марціну. Яўген, праўда, анічым не нагадваў сьвятога. Хіба што сваёй фантастычнай стваральнай энэргіяй.
Нам вельмі пашанцавала, што сын літоўскага камуніста, колішняга рэвалюцыйнага камісара Жамойці, пагойсаўшы па савецкай імпэрыі ад Масквы да Цюмені, прыбіўся ўрэшце да беларускага берагу, пачаў працаваць
Яўген Будзінас
у журналістыцы і ў 1980-я стаў адным зь вядучых айчынных публіцыстаў.
Новыя часы дазволілі Будзільніку, як яго клікалі сябры, «зазьвінець» на поўную
сілу.
«Будзі нас, Будзінас!» — напісаў яму тады ў вершаванцы на дзень нараджэньня Рыгор Барадулін.
Не пакідаючы літаратуры і публіцыстыкі (шмат хто ўзгадае, да прыкладу, раман «Дураки»), ён стаў старшынём праўленьня фірмывыдавецтва «Паліфакт», якое зьдзейсьніла запатра-
баваны на ўсёй постсавецкай прасторы праект «Итоги века» — выпусьціла цэлую бібліятэку важкіх буйнафарматных тамоў зь вершамі, казкамі, дэтэктывамі, самвыдатам XX стагодзьдзя...
Улюбёным ягоным дзіцём стаў музэйны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгіяў «Дудуткі» каля вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёну. Яны, паводле непахіснага перакананьня Будзінаса, былі якраз тымі
Дудуткамі з «Слова пра паход Ігаравы», дзе ў свой час адзначыўся полацкі князь Усяслаў Чарадзей.
У 1994-м у Дудутках задыхаў кавальскі горан, закруціліся ганчарныя колы, азваліся ткацкія варштаты, пацягнула дымком ад бровару... На ладжаных Яўгенам шматлюдных сьвятах зь іхняй непаўторнай куражнай атмасфэраю вакол славутага тамтэйшага самагоннага агрэгату ўперамешку раіліся, нібы пчолы, дыпляматы й літаратары, журналісты й музыкі.
Уяўлялася, што Будзінаса любілі ўсе. Аднак знайшліся й тыя, каму Яўген, ягоныя таленты, вальнадумства, посьпех, яго афарызм, што «палітыка — гэта задворкі розуму», сталі ўсё больш замінаць...
Надыйшоў дзень, калі ён ня змог прыехаць у Дудуткі як гаспадар.
...На самым схіле жыцьця, безнадзейна хворы на рак, Будзінас напісаў і пасьпеў выдаць кнігу пра каханьне «Давайте, девочки». У пакінутым мне аўтографе ён у сваім стылі выказваў веру ў тое, што мы іхусіх (меліся на ўвазе зусім не дзяўчаткі) перапішам, пераплюнем, перакрычым, пера... Далей ішла экспрэсіўная нецэнзурная лексыка.
Гэтыя ўсе ў апошні момант — ужо і арэнда была аплочаная — подла сарвалі прэзэнтацыю «Дево­чек» у менскім Доме літаратара, які ўжо належаў не літаратарам, а тым, каму чытаць кнігі «нету ўрэмені». Але Яўген усё адно прэзэнтаваў кнігу — у Дудутках, каля свайго загараднага дому.
Наступны раз мы сустрэліся там, калі ў садзе зьявіўся надмагільны камень.
Яўген Будзінас
18.2.1944, Масква —
4.10.2007, Менск.
Пахаваны ў Дудутках, Пухавіцкі раён.
Ніколі ня мог пахваліцца шырокімі знаёмствамі ў акторскім асяродзьдзі. Напэўна, таму, што баюся расчараваньня: а раптам па-за магічнымі межамі сцэны чалавек, якім захапляўся, зноў выявіцца нецікавым і пуставата-абыякавым да таго, чым ты жы-
веш.
Алесь Лабанок ня быў ні маім блізкім знаёмым, ні, пагатоў, сябрам, але кожная зь нячастых сустрэчаў зь ім не расчароўвала, а рабілася падзеяй.
У 1970-я гады нас зьвёў паэт і актор Коласаўскага тэ-
атру Пятро Ламан.
Алесь Лабанок
Я прызнаўся, што ўжо тройчы прыяжджаў на «Званы Віцебску» паводле Караткевіча, дзе Лаба­нок выконваў ролю завадатара віцебскага паўстаньня 1623 году Сьцяпана Пасіёры.
Памятаецца, пасьля шкляначкі чырвонага я загаварыў пра гістарычную дакладнасьць і Алесеву бліскучую схільнасьць да імправізацыі. Ен тактоўна, але рашуча абарваў: «Давай я лепей пачытаю Купалу».
Вершы гучалі незнаёма:
Адзін, адзін раз толькі ў год Зьбірацца можна з ласкі рока, Каб год іржавы карагод
Зганяць зь мінуўшчыны далёкай...
Ягоны голас пакрысе набіраў сілу і браў у палон — і майстэрствам дэклямацыі, і сэнсам Купалавых радкоў:
За мною ўсьцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «кддайце песьню нашу намі Нашто схавалі-расхапалі?»
Ня ўмруць, ня умруцъ ужо яны, Раз хочуць сонца, славы, песьні...
Гэта была паэма «На Куцьцю», якая апошні раз друкавалася ў сярэдзіне 1930-х, а потым трапіла пад забарону, як і другая паэма — «На Дзяды», што я таксама пачуў у той вечар.
Мянчук Лабанок, які ў студэнцкія гады прайшоў загартоўку сваіх поглядаў у створаным Яўгенам Куліком нацыянальным асяродку «На Паддашку», пасьля Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту прыехаў у Віцебск. Усё наступнае жыцьцё — амаль сорак гадоў — ён працаваў у тэатры імя Якуба Коласа. Ен выканаў дзясяткі роляў: Хорста ў «Гісторыі граху» паводле С. Жаромскага, Сьвятара ў Брэхтавай «Матухне Кураж», Старога ў «Крэслах» А. Камю...
Тэатар усё жыцьцё замяняў Алесю сям’ю.
Ен быў нячастым прыкладам беларускага актора, які і на сцэне, і ў жыцьці гаварыў на адной мове.
Гэта ён прывёз у Вільню і пазнаёміў з тамтэйшымі беларусамі мала дога Алеся Разанава.
Ен заўсёды быў непахісным незалежнікам.
Ен сыйшоў у Вечнасьць, але на Дзяды й на Куцьцю будзе зноў і зноў вяртацца да нас.
Алесь Лабанок
13.9.1944, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён* —
19.9.2005, Віцебск.
Пахаваны ў Марчнай Горцы, Пухавіцкі раён.
* Энцыкляпэдычны даведнік «Тэатральная Беларусь» падае недакладныя зьвесткі пра месца нараджэньня Алеся Лабанка.
У маёй памяці ён неадлучны ад старажытных полацкіх храмаў, якія ў 1980-я былі адрэстаўраваныя паводле Валеравых таленавітых праектаў і набылі знаёмае нам сёньня велічнае аблічча. Найперш — гэта Сафія, якую Караткевіч назваў «белым караблём над Дзьвіною», ня без уплыву знаёмства з Валерам.
На сэмінары творчае моладзі пісьменьнік быў уражаны працамі студэнта архітэктурнага факультэту Менскага палітэху Сьлюнчанкі, а потым падтрымаў яго цёплым і мудрым лістом, калі Валера, пакутуючы ад казённай факультэцкай атмасфэры, вырашыў кінуць інстытут.
Валеры Сьлюнчанка
Сафійскі сабор, лёс якога быў давераны Сьлюнчанку, стаўся адным зь першых аб’ектаў рэспубліканскіх рэстаўрацыйных майстэр-
няў. Дапамагаючы спэцыялістам, полацкая інтэлі-
генцыя ладзіла ў мурах Сафійкі суботнікі, пасьля якіх Валера чытаў нам лекцыі пра беларускія рэнэсанс і барока, дэклямаваў вершы Буніна і дасьціпна рэагаваў на рэплікі будучага празаіка Вінцэся Мудрова кшталту: «Хо­рошие стишата, вот только автор — белоэмигрант».
Валера й сам пісаў цікавыя вершы: пра жанчын і пра восень — па-расейску, а пра маці — па-беларуску. Ен бясконца перачытваў японца Басё й гішпанца ўнамуна. Ен любіў параўноўваць грамадзтва з слоеным пірагом, дзе пячорныя людзі складаюць зусім ня самую тонкую праслойку. Насуперак тагачасным прапагандысцкім заклікам ня жыць адным днём, ён вучыў мяне, што якраз адным днём і трэба жыць — так, каб у ім заўсёды было месца каханьню, сяброўству, музыцы, паэзіі...
Відаць, таму, што менавіта так Валера жыў сам, ён пасьпеў зрабіць неверагодна шмат: праекты рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Полацку й ягоных Богаяўленскага і Крыжаўзьвіжанскага сабораў, кармеліцкага касьцёлу ў Амсьціславе і касьцёлу Сьвя-
тога Станіслава ў Магілеве, Калоскай царквы ў Горадні, сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах... Гэтыя помнікі стваралі падмурак, на якім адраджалася гістарычная памяць.
Калі ў 1983-м у адноўленай Сафійцы адчынялі канцэртную залю, Валера адзіны прамаўляў па-беларуску. Гэта выклікала відавочнае незадавальненьне мясцовага й наежджага начальства, якое, выступаючы па паперцы, блытала стагодзьдзі, а сябе называла «благород­ными потомками».
Валера меў хворае сэрца, якое не па чутках веда­ла, што такое хірургічны скальпэль. Калі мы купаліся ў полацкіх азёрах, ён зь вінаватаю ўсьмешкаю станавіўся на дно, не праплыўшы і дзясятка мэтраў.
Сьлюнчанка бязьмежна любіў Полацак, які стаў для яго родным горадам.
Доўгі час наведнікаў Сафійскага сабору сустракаў Валераў фотапартрэт, зь якога глядзелі ўважлівыя вочы чалавека, што зазіраў у недаступныя многім глыбіні.
Хочацца верыць, што на месцы партрэту нарэшце зьявіцца мэмарыяльная дошка ў гонар майстра, які адрадзіў полацкія сьвятыні.
Валеры Сьлюнчанка
25.8.1945, Старадуб, Бранская вобл., Расея —
19.6.1992, Менск.
Пахаваны на могілках каля в. Слабада паблізу Плешчаніцаў, Лагойскі раён.
Яго называлі «галоўным бандытам раёну». Такім Кастусь Мысьлівец быў у вачах драгічынскай намэнклятуры.
Для сяброў і паплечнікаў ён да апошніх дзён заставаўся ці ня самым адданым патрыётам Беларусі ў палескім краі.
Пры канцы 1980-х Кастусь стаў актывістам грамадзка-культурнага згуртаваньня «Полісьсе», але неўзабаве рашуча выступіў сугграць яго кіраўнікоў. Тыя прапанавалі ідэю стварэньня Беларуска-Палескай фэдэрацыі, і Мысьлівец адразу ўбачыў тут пагрозу дзяржаўнай
Кастусь Мысьлівец
цэласьці краіны.
3 ініцыятывы спадара Кастуся й ягоных аднадумцаў тры чвэрткі сяброў «Полісься», што жылі на Берасьцейшчыне, далучыліся да структураў БНФ. Сам ён
стаў адным зь лідэраў Драгічынскай арганізацыі.
Кастусёў голас гучаў на пікетах і мітынгах, дзе ён патрабаваў паведаміць драгічынцам праўду пра іх накрытыя чарнобыльскімі хмарамі вёскі. Мысьлівец змагаўся супраць будаўніцтва ў райцэнтры экалягічна небясьпечнага біяхімзаводу.
Ворагі звальнялі яго з працы, сябры папярэджвалі, каб позна не хадзіў адзін па вуліцах. Але ён заставаўся самім сабой і па-ранейшаму казаў у вочы тое, што думаў, і вэртыкалыпчыкам, і дэмакратам, якія не маглі адкінуць уласныя амбіцыі й аб’яднацца.
Ен прывёз з Рэспублікі Комі жонку Галіну і навучыў яе беларускай мове. Ен сябраваў зь Юрыем Хадыкам. Ен ня раз сустракаў на сваім падворку лідэраў дэмакратычнага руху — кветкамі, нацыянальнымі сьцягамі, сталамі з палескімі абрусамі і прысмакамі. Побач з бацькам быў сын Кірыл на чале скаўцкага аддзелу.
У прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 году па колькасьці подпісаў, сабраных за лідэра аб’яднаных дэма-
Кастусь Мысьлівец з драгічынскімі скаўтамі
кратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, Драгічын стаў упоравень з значна болынымі Баранавічамі і Пінскам.
Тады, на нагах, Кастусь перажыў першы інфаркт. Другі стаўся фатальным.
Яго пахавалі побач з маці ў роднай вёсцы, мужчыны якой з зброяй у руках змагаліся супроць «саветаў» у нацыянальнай партызанцы пасьля Другой усясьветнай вайны.
Зь людзей гэткага самага гарту быў і Кастусь Мысьлівец.
Кастусь Мысьлівец
15.12.1945, Драгічын —
7.4.2006, Драгічын.
Пахаваны ў в. Вулька Сіманаўская, Драгічынскі раён.
Ён быў творцам, што ішоў да прызнаньня ўпэўнена й імкліва. Яшчэ студэнтам тэты паляшук з прымружана-пільнымі й заўсёды крыху зьдзіўленымі вачыма браў удзел у маскоўскіх і кіеўскіх выставах. У трыццаць чатыры — першая пэрсанальная выстава ў Маскве. Пражыўшы два дзесяцігодзьдзі ў Расеі, Яўген меў добрыя магчымасьці заякарыцца дзе-небудзь у Ма­скве або Пецярбурзе, зрабіўшыся вядомым расейскім графікам беларускага паходжаньня. Але ён меў не беларускае паходжаньне, а беларускае пакліканьне.
Таленавітыя пераклады свайго захапленьня беларус-
Яўген Шатохін
кім космасам на мову алоўка й пэндзлю прынесьлі Шатохіну міжнароднае прызнаньне. Ен працуе і выстаўляецца ў Нямеччыне і Полыпчы, мае болын за дзясятак пэрсанальных
выставаў у Францыі. Яўгенава мастацтва было ацэненае некалькімі францускімі ўзнагародамі, у тым ліку прызам Нацыянальнай асамблеі. Ен стаў ганаровым грамадзянінам гораду Альбэр.
У той самы час у Пінску Яўгена з палітычных прычынаў звальнялі з пасады дырэктара заснаванай ім у 1988-м дзіцячай мастацкай школы.
Ен быў чалавекам непахісных перакананьняў. Гэта могуць засьведчыць аднапартыйцы з КХП-БНФ, сябрымастакі з суполкі «Пагоня», удзельнікі пленэраў у род­ных мясьцінах Быкава, Язэпа Драздовіча, Напалеона Орды, куды Яўген, бывала, прыяжджаў ажно з Францыі. Ад 1990-га да 1999-га ён быў дэпутатам Пінскага гарсавету, выклікаючы сваёй пазыцыяй шалёную нянавісьць у апанэнтаў-лукашыстаў.
Менш вядомыя падзеі зь Яўгенавага юнацтва, калі ён, не жадаючы з ідэйных меркаваньняў служыць у савецкай арміі, нейкі час вёў паўгалоднае і небясьпечнае жыцьцё таёжнага самотніка. У выніку Шатохіна ўзяліся «привлекать за тунеядство». «Ты дзе працуеш? Дзе тваё працоўнае месца?» — роў на яго чалавек у форме. «Я — мастак. А мы на працы ўдзень і ўначы». I раптам разьятраны архангельскі мент астыў і нават крыху разгублена прамовіў: «Амаль, як я». Справа не атрымала ходу.
Яўген заўсёды сьветла сябраваў з намі, пісьменьнікамі. Ганарыўся, што ў Сойме БНФ працаваў разам з Васілём Быкавым. Стварыў выдатны партрэт Барадуліна.
Але для мяне Жэня быў ня толькі мастаком, але яшчэ й капітанам. Ці, можа, лепей так — Капітанам.
Калісьці даўно недзе пад Піцерам ён купіў стары вельбот. Дадому, у Пінск, Яўген вярнуўся з сваёй яхтай. У 2011-м мы сяброўскай кампаніяй зьдзейсьнілі на гэтай яхце, якая завецца «Сакавік 25», вандроўку ад Пінску да Турава. Дагэтуль сьняцца белыя чаплі, прыбярэжныя вячыстыя дубровы, сонныя вужы на цёплым пяску...
Мы ішлі пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Пад ім Яўген адплываў і ў апошняе падарожжа.
Яўген Шатохін
25.2.1947, Пінск —22.1.2012, Пінск.
Яе імя ў маёй памяці найперш зьвязанае з трыма падзеямі найноўшай беларускай гісторыі.
25 жніўня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету, што сабралася пасьля правалу маскоўскага антыдэмакратычнага пучу, дэпутатка Галіна Сямдзянава (а не касманаўт і не дырэктар саўгасу, як дагэтуль можна там-сям прачытаць) заносіць у Авальную залю Дому ўраду, дзе праходзіць паседжаньне, бел-чырвонабелы сьцяг.
Празь некалькі гадзін яна зганяе з трибуны першага сакратара ЦК кампартыі А. Малафеева, які падтрымаў пучыстаў. Камуністычная большасьць Вярхоўнага СаГаліна вету разгубілася.
Дзейнасьць КПБСЯМДЗЯНаВЯ КПСС была прыпыненая, а ўвечары на плошчы абдымаліся і цалаваліся тысячы шчасьлівых людзей: Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала канстытуцыйную сілу, Бела­русь — незалежная!
Такія дні назаўсёды застаюцца ў гісторыі нацыі. Ня згубіцца ў ёй і дзень 8 верасьня 1992-га. Тады, на чарговыя ўгодкі Аршанскай перамогі над маскоўскімі захопнікамі, тысячы беларусаў на чале з дэмакратычнымі дэпутатамі й сябрамі БЗВ — Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў ужо на плошчы Незалежнасьці прымалі прысягу на вернасьць Беларусі. Галіна стаяла побач з Васілём Быкавым, старшынём БЗВ Міколам Статкевічам і гісторыкам Міхасём Ткачовым, і я бачыў на вачах у яе сьлёзы.
Яна нарадзілася ў сям’і савецкага афіцэра далёка ад Беларусі, скончыла інстытут у Куйбышаве, працавала ў абароннай прамысловасьці, а перад абраньнем у Вярхоўны Савет знаходзілася на намэнклятурнай пасадзе старшыні Наваградзкага раённага камітэту народнага кантролю. Як згадвае адзін з кіраўнікоў парля-
мэнцкай апазыцыі Сяргей Навумчык, зрабіўшыся дэпутаткай, Сямдзянава пе­ра д першай сэсіяй крытычна ставілася да БНФ.
Калі імкненьне да справядлівасьці й разуменьне, за кім гістарычная праўда, лічыць фэномэнам, то тут мы маем справу якраз зь ім.
Зрабіўшы свой выбар, Галіна хутка апынулася ў шэрагу лідэраў незалежніцкай дэмакратычнай апазыцыі запатрабаваных дэпутатаў. Яна была суаўтаркай канцэпцыі пераходу рэспублікі да рынкавай эканомікі, удзельніцай распрацоўкі Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Стала аўтаркаю заканадаўчых прапановаў, скіраваных на стварэньне Беларускай арміі. Пра яе пачыналі гаварыць як пра магчымага міністра абароны.
Як старшыня Беларускай асацыяцыі вайскоўцаў «Вяртаньне» Галіна дапамагла зноў ступіць на родную зямлю болын, чым чатыром тысячам нашых суайчыньнікаў у форме.
Да 2010-га, дзесяць вельмі нялёгкіх для Беларускага Народнага Фронту гадоў, Сямдзянава працавала ў кіраўніцтве партыі БНФ, у тым ліку палову гэтага часу — намесьніцай старшыні.
Калі міністрам абароны нэўтральнай і бязьядзернай Беларусі стане жанчына, у яе кабінэце павінен вісець партрэт Галіны Сямдзянавай.
Галіна Сямдзянава
28.2.1947, Гдыня Польшча — 18.9.2011, Менск.
Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.
Апынуўшыся на Адрыятычным узьбярэжжы, я кожны раз, заходзячы ў неверагодна чистую смарагдавую ваду, мусіў пераадольваць псыхалягічны бар’ер: з другога боку Апэнінскага «батфорту» такое самае цёплае ласкавае мора забрала жыцьцё майго добрага знаёмага Міколы Селешчука — мастака зь вечна затоенай у нібыта вясёлых вачах тугою.
Нейкі час мы жылі зь ім у суседніх панэльных дамах у менскай Серабранцы, і Мікола часта падвозіў мяне на сваёй «волзе» ў «горад».
Ен меў ненашмат больш гадоў, але мне здава-
Мікола
Селяшчук
лася, што ягоныя творы, прынамсі, фантасмагарычныя ілюстрацыі да народ­ных казак, я памятаю ад школы.
Селяшчук, Селя, быў і застаецца для мяне мэтрам, адным з самых улюбёных беларускіх мастакоў.
Думаю, што ня толькі для мяне: на выставах каля ягоных карцінаў заўсёды клубілася публіка.
Я й цяпер бязь цяжкасьці — быццам перагортваю старонкі альбо­му рэпрадукцыяў — бачу яго палотны: «Наведваньне сядзібы Агінскага ў Залесьсі», «Матылькі тут не жывуць», «Гучаньне музыкі нябёсаў», «Люблю цябе сустракаць»...
Мікола быў адным з тых, каму яшчэ за савецкім ча­сам пашчасьціла вырвацца
за мяжу. Гэта давала шырыню погляду, разьняволенасьць. Прагна адкрываючы для сябе сьвет, ён і сам імкнуўся адкрыцца сьвету сваім мастацтвам.
Ягоныя падкрэсьлена далёкія ад апавядальнасьці працы, што ўдала спалучаюць сюррэалістычную ма­неру з адметнымі вобразамі беларускага фальклёру й гісторыі, можна ўбачыць у галерэях розных краінаў і кантынэнтаў — ад Фінляндыі ажно да Экватарыяльнай Гвінэі.
Апошні раз мы сустрэліся зь Селем на Чарнобыльскім шляху 1996-га. Ен апынуўся ў самым эпіцэнтры гарачых падзеяў на плошчы Якуба Коласа і потым шмат разоў мільгаў на тэлеэкранах, зь якіх краіну страшылі нацыяналістамі, экстрэмістамі ды іншымі «дэструктыўнымі элемэнтамі». Гэта зусім не стасавалася зь ягоным характарам, і калі Селю казалі, што ўчора той зноў учыняў у тэлевізары беспарадкі й перакульваў машыны, ён страшэнна бянтэжыўся.
Сталася так, што Мікола пакінуў тэты сьвет у тым самым годзе.
Есьць меркаваньне, што літаратуру ад бэлетрыстыкі адрозьнівае наяўнасьць мэтафізыкі. Магчыма, такі крытэр вызначэньня «сапраўднасьці» мастацтва можа прэтэндаваць на ўнівэрсальнасьць.
У творах Селешчука мэтафізыка заўсёды прысутнічала. Не абыйшлося безь яе і ў ягонай сьмерці.
Толькі раніцой ён вярнуўся ў курортны італійскі гарадок з Рыму, які марыў убачыць з маленства.
Падступная хваля падпільнавала яго каля самага берагу. Кажуць, у лёгкіх нават не было вады.
Мікола Селяшчух
4.8.1947, в. Вялікарыта, Маларыцкі раён —
25.9.1996, Сабаўдыя, Італія.
Пахаваны ў Берасьці.
Калі Нацыянальны архіў знаходзіўся ў са­мым цэнтры Менску, мы раз-пораз сустракаліся на лавачцы ў Аляксандраўскім сквэры. Каля Купалы, казаў ён. Разам з прывітаньнем спадар Віталь заўсёды дарыў сваю адметную ўсьмешку чалавека, якому вядома неверагод­на шмат, а празь вялікія веды, як заначана яшчэ ў Кнізе кніг, душу бярэ ў палон і вялікі смутак.
Аднойчы я ўзгадаў у размове показку савецкіх часоў. Пісьменьнікі падзяляюцца на дзьве часткі: тых, хто садзіцца і піша, і тых, хто піша й садзіцца. Ен адразу ўдакладніў, што існавала і трэцяя катэгорыя — хто
Віталь Скалабан
садзіўся й пісаў, каб садзіць іншых. У той час Скалабан працаваў з адпаведнымі фондамі дваццатыхтрыццатых гадоў XX стагодзьдзя, ня проста вяртаючы імёны, факты і падзеі,
але аднаўляючы панараму тагачаснага літаратурнага жыцьця.
Ягонае адметнае прозьвішча магло здавацца вясёлым. А вось мне ў ім найперш чулася скала. Ен і быў такім — магутным фізычна і стакроць мацнейшым інтэлектуальна.
Адзін з найлепшых айчынных архівістаў, які адкрыў мноства таямніцаў беларускага нацыянальнага руху, нашае культуры двух мінулых стагодзьдзяў, які на роўных вёў свае маўклівыя гаворкі зь Мітрафанам Доўнар-Запольскім, Усеваладам Ігнатоўскім, Максімам Гарэцкім...
Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, які сам не па чутках знаёмы з архіўнымі сховішчамі, дакладна заўважыў, што многія іх дасьледнікі хварэюць на сындром «скупога рыцара». Скалабан жа сапраўды быў рыцарам неверагодна шчодрым: з сваёй нязьменнай хітрынкаю ў вачах падказваў маладзейшым калегам шляхі пошукаў, выступаў на
вечарынах, пісаў сцэнары, зьяўляўся ў «свабодаўскіх» праграмах «Беларуская Атлянтыда», «Вострая Брама», «Вольная студия», што для чалавека на афіцыйнай пасадзе было яшчэ і рызыкай.
У ягоных публікацыях гісторыя набы вала плоць і кроў і пачынала прамаўляць, крычаць, сьмяяцца, стагнаць і плакаць галасамі живых рэальных людзей.
Разам зь Людмілай Рублеўскай ён напісаў п’есу «Людвіка і Фабіян», прысьвечаную каханьню Зоські Верас (у віленскім доме якой Скалабан ня раз бываў) і расстралянага ў 1920-м Фабіяна Шантыра — таксама пісьменьніка, першага наркама нацыянальных справаў БССР і першай ахвяры бальшавіцкага тэрору і ў беларускай палітыцы, і ў нашай літаратуры.
П’еса ўражвала. Цікавы літаратурны вынік абяцаў працяг. Мне ўяўлялася ўжо цэлая кніга драматургічных твораў, з старонак якой загавораць тыя катаваныя, зломленыя і нязломныя, на доўгія дзесяцігодзьдзі забароненыя, каго Віталь Скалабан ведаў, відаць, леней за ўсіх.
Ен быў у самым росквіце сіл. Яго сыход, бясспрэчна, быў стратаю агульнанацыянальнага маштабу.
Без дапамогі Віталя Скалабана два папярэднія выданьні маёй кнігі «Імёны Свабоды» былі б нашмат бяднейшымі.
Віталь Скалабан
5.8.1947. в. Шылавічы, Слонімскі раён — 20.8.2011, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Пасьля Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту ён скончыў Вышэйшыя рэжысэрскія кур­сы ў тэатры на Малой Броннай у Маскве, дзе займаўся ў майстэрні Анатоля Эфраса.
Ён атрымліваў прэстыжныя ролі ў Беларускім тэа­тры імя Якуба Коласа і Тэатры юнага гледача, а потым ставіў на розных сцэнах рэспублікі п’есы Янкі Купалы, Уладзімера Караткевіча, Андрэя Макаёнка...
Але Мікола Трухан меў запаветную мару пра большае.
Ен лічыў абсалютна ненармальным, што двухмільённы Менск мае ўсяго дзясятак тэатральных каМікола лектываў.
r-p Дзякуючы Міколу, яко-
ірухан му дапамагаў шырока вядомы сёньня рэжысэр Віталь Баркоўскі, нашая сталіца й уся краіна ў 1990-я атрымалі новы тэатар. Ужо сама яго назва — «Дзе-Я?» — змушала гледача не шамацець цукерачнымі абгорткамі, а — думаць.
У гэтым тэатры на ўскраіне гораду ўзімку заўсёды было — хоць ваўкоў ганяй.
Аднойчы падчас спэктаклю нехта з гледачоў ня вытрымаў і накінуў на пасінелую ад холаду акторку сваю куртку.
Але, не ўважаючы на праблемы зь фінансаваньнем, «Дзе-Я?» мела сваю адданую публіку, якую вабілі Труханава рэжысэрская сьмеласьць і неардынарнасьць, філязофская заглыбленасьць у таямніцы чалавечага быцьця і нейкая непаўторная сардэчнасьць.
Разам з сваімі акторамі-аднадумцамі ён па-новаму перачытваў Шэксьпіра, Рогаля, Чэхава.
Ен вярнуў на беларускую сцэну драматургію францішка Аляхновіча, паставіўшы паводле ягоных п’есаў спэктаклі «Чорт і Баба», «Здань» і «Круці не круці — трэба памярці».
Зьдзейсьніўшы своеасаблівы прарыў, тэатар «Дзе-Я?» некалькі разоў зь нязьменным посьпехам выступаў на ўсясьветна вядомых фэстах тэатральнага мастацтва ў Эдынбургу, дзе ў 1996 годзе пастаноўка «Круці не круці...» атрымала найвышэйшую адзнаку крытыкаў.
Аднак чыноўнікі ад куль­туры ды іхнія куратары наверсе ставіліся да посьпехаў Міколы Трухана насьцярожана.
Двойчы без уцямных тлумачэньняў былі адхіленыя хадайніцтвы аб наданьні яму званьня заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
Трухан памёр у часе аднаго з айчынных фэстываляў: проста своечасова ня выйшаў з гатэльнага нумару. «Няхай адсыпаецца», — вырашылі акторы...
У ягоным раньнім сыходзе таксама было штосьці тэатральнае.
Безь Міколы Трухана Менскі драматычны тэатар «Дзе-Я?» ціха кануў у Лету.
Мікола Трухан
18.8.1947, мяст. Плешчаніцы, Лагойскі раён —
20.3.1999, Маладэчна.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Філёзафы сьцьвярджаюць, што свабода ніколі не прыходзіць да таго, хто яе не чакае. Уладзімер Плешчанка ня проста чакаў свабоду — ён набліжаў яе приход.
У Віцебску — без усякага перабольшаньня — яго ведалі ўсе. Болей за пятнаццаць гадоў Уладзімер у ма­разм і сьпёку, у дождж і завеі не радзей, чым кожны панядзелак і чацьвер, а часам амаль штодня выходзіў на самы шматлюдны ў горадзе тралейбусны прыпынак каля гэтак званага Сіняга дому і разгортваў бел-
чырвона-белы сьцяг.
Уладзімер Плешчанка
Хтосьці лічыў ці, дакладней, спрабаваў абвясьціць яго блазнам. Але большасьць віцяблянаў ставіліся да Плешчанкі калі не з разуменьнем, дык, прынамсі, з павагаю.
Каля Сіняга дому можна было атрымаць незалежныя газэты й улёткі, паставіць подпіс за свайго кандыдата на выбарах, параіцца і паспрачацца. Зянон Пазьняк назваў змаганьне Плешчанкі найбольш блізкім да мэтаду Гандзі.
Калі ўладзімер на звыклым месцы некалькі дзён адсутнічаў, увесь горад ведаў: ягоны несанкцыянаваны пікет зноў разагналі, а адзін з старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў, а ў апошнія гады — старшыня абласной рады КХП БНФ сядзіць пад чарговым арыштам.
Аднойчы яго не было цэлыя сем месяцаў: быў зьняволены ў зьвязку зь вядомай справай зьнікненьня бюсту Аляксандра Суворава, які патапіў у крыві паўстаньне Касьцюшкі. Айчынныя пінкертоны палічылі, што чалавек з хворым сэрцам здолеў перацягнуць трохсоткіляграмовы бюст генэралісымуса ў суседні двор.
Зрэшты, з увагі на тое, што інжынэр Уладзімер Плешчанка некалі быў вядомым на ўвесь Савецкі Саюз рацыяналізатарам, такія высновы не выглядаюць фантастычнымі.
3 гэтае ж прычыны наўрад ці быў чыста сымбалічным удзел Плешчанкі ў групе легендарнага Мірона, што вывешвае нацыянальныя сьцягі ў месцах, даступных, здавалася б, толькі анёлам.
Дарэчы, седзячы за кратамі, Уладзімер сваімі нястомнымі зваротамі ў розныя інстанцыі здолеў дамагчыся вызваленьня маладога вязьня Ігара Мацьвеева, якога асудзілі на вялікі тэрмін за забойства, хоць насамрэч непаўналетні хлопец нікога не забіваў.
Свой апошні сямідзённы арышт за акцыю, прысьвечаную Дню Волі, Плешчанка адбываў у гарачую вясну 2006-га.
У траўні яго сэрца, што раней перажыло два інфаркты, ужо ня вытрымала.
На саракавы дзень, як яго душа адляцела ў Вечнасьць, сябры ўладзімера паставілі на віцебскай Усьпенскай гор­цы мэмарыяльны крыж з надпісам: «Ахвярам нялюдзкага рэжыму».
Уладзімер Плешчанка
25.7.1948, в. Вароны, Віцебскі раён —
20.5.2006, в. Вароны.
Пахаваны на могілках каля в. Друкава, Віцебскі раён.
Наагул я даволі скептична стаўлюся да астролягаў і ўсякіх прадказаньняў. Але ёсьць сярод зьвездароў, як называл! адмыслоўцаў гэтае дакладнае навукі продкі, асоба, што выклікае ў мяне толькі ўдзячныя пачуцьці. Гаворка ідзе пра Васіля Нямчына, які, жывучы шэсьцьсот гадоў таму, паабяцаў нашаму зь ім роднаму Полацку ў XXI стагодзьдзі зноў зрабіцца
сталічным горадам.
Я ведаю яшчэ аднаго чалавека, якому гэтае прароцтва надзвычай падабалася. Але, нават калі б яго, прароцтва, і не было, Мікалай Ільніцкі, безумоўна, зрабіў бы для
Мікалай Ільніцкі
Полацку ня менш.
Можна любіць нашу пер­шую сталіцу па-рознаму. Зьбіраць пра яе паштоўкі. Прывозіць туды сяброў на экскурсіі. Здымаць пра калыску беларускай гісторыі
фільмы і пісаць кнігі. Любоў Мікалая Ільніцкага была ці ня самая складаная ў сваім ажыцьцяўленьні.
Пятнаццаць гадоў ён узначальваў Полацкі нацыянальны гістарычна-культурны запаведнік. Немагчыма нават уявіць, колькі за тэты час яму давялося пераадолець бюракратычных рагатак, колькіх чыноўнікаў рознага рангу пераканаць, колькі людзей зрабіць сваімі аднадумцамі...
Я з вусьцішшу думаю, што здарылася б, каб у 1991-м на гэтую пасаду прыйшоў ня ён. Ці пабагацеў бы горад на помнікі Эўфрасіньні і Сімяону Полацкаму? Ці атрымала б краіна створаную ў адрэстаўраваных мурах Полацкай акадэміі мастацкую галерэю? Ці мелі б мы міжнародны фэстываль арганнай музыкі «Званы Сафіі»? Верагодна, нешта з гэтага толькі пачатага пераліку і зьявілася б без Ільніцкага, але ўсяго разам — упэўнены ■— не было б.
Шмат у чым дзякуючы менавіта яму даўняе прадбачаньне Нямчына начало зьдзяйсьняцца: наш зь ім родны горад зь яго запаведнікам, Сафійскім саборам, СпасаЭўфрасіньнеўскім манастыром, больш чым дзясяткам музэяў, зь яго ўнівэрсытэтам, няўхільна становіцца адным з культурных і духоўных цэнтраў краіны. У 2010-м Полацак быў абвешчаны культурнай сталіцай Беларусь
Мікалай з паўслова разумеў нас з фотамастаком Сяргеем Плыткевічам у часе працы над кнігаю «Ад Полацку пачаўся сьвет». На яе прэзэнтацыі мы бачыліся апошні раз — у той цудоўнай залі Музэю-бібліятэкі Сімяона Полацкага, дзе ўжо ў час пісаных і няпісаных забаронаў выступалі рэдактары «Нашае Нівы» і часопісу «ARCHE», сьпявалі Зьміцер Бартосік і Віктар Шалкевіч...
Для яго сьвет таксама пачынаўся ад Полацку. Ен не пасьпеў сустрэцца з бронзавым Усяславам Чарадзеем. Не прайшоў па праспэкце Скарыны. Ня ўбачыў зьдзяйсьненьня сваіх мараў пра музэі гісторыі гораду й археалёгіі... Найлепшай памяцьцю пра Ільніцкага будзе працяг яго справы.
Мікалай Ільніцкі
11.10.1948*, в. Баранава, Полацкі раён —
6.11.2006, Полацак.
Пахаваны на полацкіх Лясных могілках.
* Дата нараджэньня падаецца паводле зьвестак, атрыманых ад сваякоў, і не супадае з афіцыйнай.
Магчыма, ён выратаваў мне жыцьцё.
Увесну 1991-га, пасьля крывавай карнай акцыі савецкіх войскаў каля Віленскага тэлецэнтру, я разам з Уладзімерам прыехаў у блякадную Літву на вечары-
ну салідарнасьці з суседзямі, што першымі вырываліся з камуністычнай імпэрыі. Па дарозе да тары Гедзіміна мы ўбачылі наперадзе вайсковы патруль. Я безразважна зьняў з пляча Пузыні ягоную знакамітую сурму і, стаўшы на калена, навёў інструмэнт на патрульных. Тыя ўскінулі аўтаматы. Гэтак жа імгненна мой спадарожнік штурхнуў мяне на газон і прыкрыў сваім целам...
Уладзімер Пузыня
Такіх, як Уладзімер Пузыня, неба пасылае на зямлю тады, калі трэба зьдзейсьніць унікальнае і непаўторнае — зьвязаць парваныя ніці, не дазволіць перапыніцца традыцыі.
У 1970-я ён бярэцца за аднаўленьне нашых старажытных музычных інструмэнтаў, якія ўжо, здавалася б, канулі ў Лету. Дзякуючы яму ў нас зноў загучалі
ліры, жалейкі, чароткі, хорум, згаданы ў Радзівілаўскім летапісе ХІП стагодзьдзя, які высушваецца з гарбуза.
У 1981-м газэта «ЛіМ» паведаміла, што Пузыня вярнуў да жыцьця турыны рог, або сурму. Тую самую, голас якой цягам стагодзьдзяў клікаў ліцьвінаў на бітву.
Малады паэт Алег Мінкін адгукнуўся на навіну вер­шам «Сурма», што потым даў назоў яго першай кнізе:
Прарочыце вы крыкам хіжым, тлумным Засільле вечнай сьцюжы і зімы, \ы скрозь ваш гвалт мне чуцен звон забыты Званоў Сафіі і прызыўна-сумны, Працяглы сьпеў абуджанай сурмы.
Ад канца 1980-х, здаецца, кожная агульнанацыянальная дэмакратычная ўрачыстасьць пачыналася з вы­ступу ўладзімера Пузыні, які пяшчотна падносіў да вуснаў сваю неразлучную сяброўку. Яго сурма гучала і на разьвітаньні з Васілём Быкавым...
Створаная Пузынем у Менскім інстытуце куль­туры лябараторыя адраджэньня і вырабу народных інструмэнтаў «Беларуская хатка» сталася месцам паломніцтва маладых музыкаў. Тут бывалі хлопцы зь цяперашняга праслаўленага гурту «Стары Ольса». Вядомы кожнаму беларусу «Палац» дагэтуль грае на адмыслова створаных для яго Пузынем ліры й жалейцы.
Калі б мая воля, я ўзнагародзіў бы Пузыню самым! высокімі дзяржаўнымі адзнакамі.
Вікіпэдыя называе ўладзімера Пузыню музыкам і майстрам-рэстаўратарам. Але сказаць, што ён даваў другое жыцьцё забытым інструмэнтам, — толькі частка праўды.
Ён аднаўляў беларускую душу.
Уладзімер Пузыня
26.2.1949, в. Суцін, Любанскі раён — 18.9.2012, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Шэсьць з гакам стагодзьдзяў таму Вітаўт запрасіў у Вялікае Княства Літоўскае Тахтамыша, якога ў Залатой Ардзе пазбавілі ўлады. Ад таго часу на нашых землях і пасяліліся татары, для якіх Беларусь ста­ла радзімай, а яе мова •— настолькі роднай, што пабеларуску арабскай вязьзю пісаліся ix мусульманская рэлігійна-маральныя кнігі — кітабы.
Гісторык Ібрагім Канапацкі лічыў сябе нашчадкам аднаго з татарскіх кавалерыстаў, якія поруч з нашымі продкамі бралі ўдзел у разгроме тэўтонцаў пад Грун-
вальдам.
Ібрагім Канапацкі
Справаю жыцьця ён абраў адраджэньне багатай і прыгожай культу­ры беларускіх татараў, даведзенай савецкай уладай амаль да поўнага занядбань-
Мячэт у Сьмілавічах, збудаваны з ініцыятывы Ібрагіма Канапацкага
ня. Свой Татарскі Дом ён адбудоўваў на глебе агульнабеларускай, пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі. На часам паблажлівае пытаньне: «Ну колькі вас тут, гэтых татараў?» — Канапацкі заўсёды адказваў: «Нас зь беларусамі 10 мільёнаў».
Ібрагім працаваў, як до­брая ўстанова. Безь ягоных эрудыцыі, энэргіі, зацятасьці, безь яго магутнай ваярскай постаці й густой бела-
рускай мовы немагчыма ўявіць ні дзейнасьці згуртаваньня «Аль-Кітаб», ні квартальніку «Байрам», ні татарскага культурнага цэнтру ў Іўі, ні адбудовы мячэтаў у Наваградку, Слоніме, Клецку, у ягоных родных Сьмілавічах на Чэрвеныпчыне.
Я міжволі шукаю твар Ібрагіма на прэзэнтацыях сваіх новых кніг. Мне яшчэ хочацца патэлефанаваць яму, каб удакладніць склад татарскіх аддзелаў у войску Вялікага Княства або жыцьцяпіс выхаванца Полацкага кадэцкага корпусу, вядомага дзеяча беларускага руху Гасана Канапацкага. Цяпер на мае пытаньні адказвае Ібрагімава дачка Зарына, якая працягвае бацькаву спра­ву, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Та­тары ў Беларусі й ix культура. XIV—XVII стст.».
Мусульманин для выратаваньня душы капае калодзеж. Алаг ацэніць Ібрагімаў «калодзеж» у сябе на нябёсах. Мы мусім зрабіць гэта на зямлі, якую ён так любіў.
Ібрагім Канапацкі
28.2.1949, мяст. Сьмілавічы, Чэрвеньскі раён —
9.9.2005, Менск.
Пахаваны на мусульманским мізары ў Сьмілавічах.
Аднойчы на сустрэчы з чытачамі мне прыйшло дзіўнаватае пытаньне: «Ці ведаеце Вы, які сёньня дзень?»
«21 сьнежня», — адказаў я і ня здолеў анічога ўдакладніць.
Тады сярод публікі паднялася прывабная русявая жанчына: «Дзень нараджэньня Сталіна». Заля зьнячэўлена прыціхла, потым па ёй прашамацеў зьдзіўлена-абураны шумок.
Але жанчына эмацыйна працягвала: «Вы ўяўляеце, якое шчасьце, што мы пра такое ўжо ня памятаем?!»
Марыя Мацюкевіч
Гэта была Марыя Мацюкевіч, выкладчыца беларускай мовы й літаратуры, якая і запрасіла нас з Вольгай Іпатавай і Сержуком Сокалавым-Воюшам на тую сустрэчу ў яе Салігорск.
У 1990-я ў асяродзьдзі беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі Марыю ведаў кожны.
Безь яе немагчыма ўявіць гісторыю Таварыства бе­ларускай мовы, салігорскую арганізацыю якой Марыя Мацюкевіч узначальвала болей за дзесяць гадоў, зрабіўшы яе, відаць, найактыўнейшай у цэлай краіне.
Яна правяла для сваіх вучняў і землякоў сотні сустрэчаў зь літаратарамі, гісторыкамі, мастакамі, прычым кожная мела таленавіты сцэнар і пакідала перакананьне, што твая праца — патрэбная.
Уласным коштам Марыя выпускала папулярную ў шахтарскім горадзе газэту «Рагнеда» зь літаратурным дадаткам. Дзякуючы ёй была перавыдадзеная асобнай кніжкай паэма Лявона Случаніна «Рагнеда».
Вакол сваёй улюбёнай настаўніцы заўсёды віравала моладзь...
Зьмянілася ўлада, прайпілі рэфэрэндумы 1995 і 1996 гадоў, а Марыя заставалася ранейшай — апантанай вераю ў сваю Беларусь.
Марыя Мацюкевіч з унучкай
Ці трэба казаць, што з кожным годам жыць ёй рабілася ўсё складаней?..
Марыя была ўпэўненая: вулічную бойку, у якой загінуў сын, справакавалі яе «куратары».
Дарэчы, крымінальная справа паводле факту сынавай сьмерці была распачатая толькі пад ціскам няўцешнае маці.
Мацярынскае сэрца ня вытрымала гэтае страшнае страты.
Кажуць, хтосьці з дактароў вельмі дзівіўся, што настаўніца і на Божай пасьцелі таксама гаварыла пабеларуску.
Марыя Мацюкевіч
26.7.1949, в. Заўшыцы, Салігорскі раён —
7.1.2003, Салігорск.
У Генадзя Карпенкі атрымлівалася ўсё ці амаль усё.
Ен бліскуча абараніў доктарскую, зрабіў пяцьдзясят вынаходніцтваў, укаранёных у пятнаццаці краінах, быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук і ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй.
У 1987-м стаў дырэктарам Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі й вывеў яго ў лік найлепшых прадпрыемстваў рэспублікі.
Атрымаў пасьведчаньне дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, дзе кіраваў камісіяй па навуцы й навукова-тэхнічным прагрэсе.
Генадзь У 1992-м узначаліў Маладэчанскі гарвыканкам і за карпенка два гады пасьпеў правесьці ў горадзе эканамічныя рэ-
Генадзь Карпенка (справа) і Ніл Плевіч
формы, запачаткаваць музычны і тэатральны фэстывалі, карэнным чынам (адзіны ў краіне прыклад!) зьмяніць гарадзкую тапаніміку, ператварыўшы яе з убогай стандартна-савецкай у беларускую — з вуліцамі Вялікі Гасьцінец (замест Леніна), Грамадоўскай, імя Францішка Скарыны, Язэпа Драздовіча...
У 1996-м Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, накіроўваў працэс імпічмэнту прэзыдэнта.
У 1998-м ён стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту (ценявога ўраду), створанага перад заканчэньнем легітымнага тэрміну кіраваньня прэзыдэнта.
Ен быў чалавекам утульным і камфортным, але ўмеў быць і бескампрамісным.
Генадзь Карпенка мысьліў у агульнанацыянальных катэгорыях.
Ен быў адным з самых таленавітых лідэраў апазыцыі.
Ен мог стаць другім прэзыдэнтам краіны і разьвярнуць яе да дэмакратычнага сьвету.
Таму яго й няма сёньня з намі.
Ен, хоць ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе, раптоўна й загадкава памёр, выпіўшы кавы зь нейкай нікому невядомай журналісткай.
Празь месяц бясьсьледна зьнік адзін зь яго найбліжэйшых паплечнікаў — Юры Захаранка, яшчэ праз паўгоду другі — Віктар Ганчар.
Генадзю Карпенку іпіоў усяго пяцідзясяты...
Генадзь Карпенка
17.9.1949, Менск — 6.4.1999, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Ёсьць людзі, якія тлеюць, і людзі, якія га-
раць.
Аляксей Філіпчанка належаў да другіх, і, на вялікі жаль, у дадзеным выпадку ў гэтых словах няма аніякай банальнай мэтафары: аднойчы ён пстрыкнуў запальнічкай і ператварыў сябе ў жывую паходню...
Пачаўшы ў 1978-м прафэсійную кар’еру ў адной з раённых пракуратураў, Аляксей вельмі хутка стаў «важняком» — абласным сьледчым у асабліва важных спра­вах.
Ён спэцыялізаваўся на гэтак званых «пярэварат-
Аляксей Філіпчанка
нях» — злачынцах у мундзірах: пракурорах, судзьдзях, міліцыянтах.
Аляксей быў удзельнікам адмысловай групы пракуратуры СССР, што ў дру­гой палове 1980-х займала-
ся шырокавядомай справай віцебскага маньяка Міхасевіча, які пятнаццаць гадоў заставаўся няўлоўным, у той час, калі за ягоныя вусьцішныя злачынствы зноў і зноў саджалі і нават расстрэльвалі абсалютна бязьвінных людзей.
Відаць, якраз з таго часу Філіпчанка і нажыў сабе сярод некаторых віцебскіх «законьнікаў» заклятых ворагаў. Тым больш што
з прыходам да ўлады першага прэзыдэнта ён ня раз публічна заяўляў, што ў Беларусі, як некалі і за савецкім часам, праваахоўныя органы выйшлі з-пад кантролю
грамадзтва.
Аляксееў калега Леанід Сапранецкі называе яго ня
толькі сьледчым найвышэйшага клясу, але і чалавекам з крыштальным сумленьнем.
У новай іпастасі праваабаронцы Філіпчанка дапамагаў адстойваць свае інтарэсы свабодным прафсаюзам ды іншым грамадзкім структурам, якія былі ня ў ласцы ва ўлады.
Знаёмыя кажуць, што ён нагадваў «мужыцкага адваката» Францішка Багушэвіча — з гатовасьцю браўся за складаныя справы простых людзей.
Адна з такіх справаў сталася для яго фатальнай. У жанчыны-пэнсіянэркі, заслужанага будаўніка Беларусі, у абход закону забралі пакой у двухпакаёвай кватэры. Філіпчанка дабіваўся адмены гэтай пастановы два гады.
Вычарпаўшы ўсе сродкі змаганьня зь беззаконьнем, Аляксей у роспачы адважыўся на крайні крок: пісьмова паведаміў, што, калі судовыя чыноўнікі не скасуюць рашэньня, ён публічна спаліць сябе. Улады нічога не зрабілі, каб прадухіліць трагедыю.
Гэта здарылася 8 ліпеня 1998 году.
Яшчэ бясконцыя дваццаць тры дні Аляксей жыў у рэанімацыі, амаль увесь час знаходзячыся ў прытомнасьці.
Ягоны брат па духу праваабаронца Валеры Шчукін, які нёс на пахаваньні крыж, сказаў, што не ўхваляе ўчынку Філіпчанкі, бо апошнюю кулю трэба пакідаць для ворага, але дадаў, што бясконца захапляецца асабістай мужнасьцю калегі.
«Хартыя-97» пасьмяротна прысудзіла Аляксею сваю першую прэмію за праваабарончую дзейнасьць.
Аляксей Філіпчанка
6.11.1949, Расея —
31.7.1998, Наваполацак.
Ці лёгка чвэрць стагодзьдзя быць своеасаблівай візытоўкаю дзяржавы ў дзясятках краінаў? Асабліва калі вы ня проста мільгаеце на самітах, канфэрэнцыях і фэстывалях, а — шукаеце дапамогу мільёнам людзей, што трапілі ў бяду.
Адказ на гэтае пытаньне мог даць Генадзь Грушавы, чалавек, імя якога ў нашай краіне ведаў, бадай, кожны.
Ён быў філёзафам, доктарам навук, дасьледаваў гісторыю філязофіі й грамадзка-палітычнай думкі часоў Адраджэньня й Асьветніцтва, больш за сорак гадоў выкладаў у альма-матэр — Беларускім дзяржаўным
Генадзь
Грушавы
унівэрсытэце. Але сталася так, што ў беларускай гісторыі Генадзь застанецца не сваімі навуковымі штудыямі, а дзякуючы таму, што, адклаўшы іх, узяўся ратаваць цэлую нацыю. У гэ-
тым для яго палягала найвышэйшая філязофія.
У 1989-м ён узначаліў «чарнобыльскі» камітэт Беларускага Народнага Фронту, адным з арганізатараў якога быў. Праз год Грушавы, ужо дэпутат Вярхоўнага Савету і сябра Апазыцыі БНФ, ператварыў камітэт у дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобылю».
Есьць людзі роздуму (датычна філёзафа лепей сказаць — здумленьня), людзі дзеяньня і людзі выніку. Ге­надзь адпавядаў усім гэтым характарыстыкам, але найперш ён, замяняючы сабой цэлыя міністэрствы, камісіі ды камітэты, быў чалавекам фантастычнага выніку.
Ня мэдыкі, а філёзаф Грушавы зьвярнуў увагу сьвету на маштабы чарнобыльскай катастрофы і неабходнасьць ратаваць генафонд найбольш пацярпелай краіны.
За пэрыяд дзейнасьці Фонду дапамогу ад яго атрымалі больш за 2 мільёны жыхароў Беларусі. Толькі за першыя дзесяць гадоў у краіну было ўвезена на паўмільёну даляраў мэдыкамэнтаў.
Сотні тысяч дзяцей прайшлі рэабілітацыю й азда-
раўленьне за мяжой, пабачыўшы, апрача лекаваньня, і жыцьцё ў вольным сьвеце.
Мо якраз з гэтае прычыны дзяржаўныя структуры паглядалі на Фонд як на канкурэнта. У другой палове 1990-х праз пагрозу арышту і сам Генадзь мусіў на цэлы год зьехаць «на аздараўленьне» ў Нямеччыну.
На прэс-канфэрэнцыі, якую Грушавы склікаў у сьнежні 2012-га (акурат у той дзень, калі дваццаць тры гады таму першая трупа дзяцей паляцела лекавацца за мяжу), ён паведаміў, што Фонд спыняе працу: «Мы павінны былі падняць гэтае правінцыйнае грамадзтва на дзейнасьць, зьвязаную з самадапамогай, з тым, каб ратаваць сваіх дзяцей уласнымі сіламі, і мы таго дасягнулі. Прыйшоў час іншых дзеяньняў і іншых праектаў».
Апошні раз мы бачыліся зь ім у вузкім коле, дзе абмяркоўвалася ідэя скліканьня Другога кангрэсу ў абарону незалежнасьці. Я ня ведаў, што ўжо некалькі гадоў Генадзь хворы на лейкемію...
Генадзь Грушавы
27.7.1950, Менск — 28.1.2014, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Уявіце сабе, што вы зайшлі ў школу, а там усё па-беларуску. шыльдачкі на кабінэтах, абвесткі, клясныя насьценгазэты, расклад урокаў... Па-беларуску гавораць і сустрэтыя ў калідоры дзяўчаткі, і выкладчыкі ў настаўніцкай, і, вядома, сам дырэктар, які радасна паціскае вам руку ды запрашае перад выступам на гарбату з свойскімі прысмакамі. Такая вось выспачка той Беларусі, якой яна магла б стаць.
Магла б... А сярэдняя школа № 3 у Глыбокім та­кою і стала. I заставалася, пакуль дырэктарам там быў ён, Віталь Гарановіч. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры, паэт, патрыёт гораду і краіны, які Віталь ганарыўся, што ягоныя . выхаванцы былі ў 2006-м іарановіч і ў 2010-м на Плошчы, сядзелі потым «на сутках», выходзілі адтуль яшчэ больш перакананымі ў сваёй праўдзе.
Я тройчы выступаў у яго школе і заўсёды вяртаўся дадому з адчуваньнем ня проста недарэмна пражытага дня, а з тым пачуцьцём, якое грэе душу, напрыклад, пасьля новага напісанага апавяданьня.
Бывае — каб разварушыць санлівую аўдыторыю — даводзіцца абвяшчаць конкурс на самае цікавае пытаньне, а калі і гэта не дапамагае, выдумляць гэтыя пытаньні самому. У Глыбокім усё было наадварот: каб паспрабаваў там правесьці яшчэ і свой выратавальны конкурс, ніколі не пасьпеў бы на апошні менскі аўтобус.
Апошняя, відаць, ува ўсёй Віцебскай вобласьці сапраўды беларуская гарадзкая школа (ды яшчэ з паглыбленым вывучэньнем ангельскай, францускай і, натураль­на, беларускай моваў, а таксама матэматыкі) зрабілася бяльмом на воку «обрусителям» рознага рангу.
Дырэктару была абвешчаная вайна. Пачаліся праверкі. Аднекуль зьявіліся бацькі, якія патрабавалі стварыць у СШ № 3 расейскамоўныя клясы, нібыта ўсе
астатнія глыбоцкія школы не былі расейскімі. Пра многае Гарановіч не хацеў казаць нават сябрам.
Калі ён напісаў заяву пра сыход паводле ўласнага жаданьня, у гэтае жаданьне ніхто не паверыў.
Школу хуценька перарабілі на расейскую.
Былога дырэктара, які працаваў у раённым прафсаюзе работнікаў адукацыі, змушалі напісаць яшчэ адну заяву — пра выхад з падазронага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і пераход у саюз надзейны і правільны, што падкрэсьлівала кіраваньне ў ім былога міліцэйскага генэрала. Гарановіч наадрэз адмовіўся.
За некалькі дзён да яго сьмерці каля школы сьпілавалі вячыстыя таполі, пад якімі прызначалі спатканьні многія пакаленьні выпускнікоў...
Ці гучаць цяпер на школьных вечарынах напісаныя на вершы Віталя Гарановіча «Глыбоцкі вальс» і «Глыбоцкае танга»? Ці адбылася ў школе прэзэнтацыя прысьвечанай яго памяці кнігі «Пагавары са мной»?
Віталь Гарановіч
7.1.1952, в. Ермакі, Маладэчанскі раён —
17.4.2012, Глыбокае.
Пахаваны ў в. Рабунь, Вілейскі раён.
У Алеся быў моцны поціск рукі. Ды й самога яго нельга назваць чалавекам слабым. У нашую гістарычную восень 1988-га Емяльянаў ня проста стаў сябрам Арганізацыйнага камітэту БНФ «Адраджэньне». На маю думку, яму ў тыя тыдні належала адна з ключавых роляў. Тагачасны літкансультант Саюзу пісьменьнікаў, Алесь выдатна зразумеў стратэгічныя магчымасьці сваёй пасады і напоўніцу выкарыстоўваў ix.
Праз тыдзень пасьля векапомных Дзядоў «Звязда» разам зь іншымі афіцыйнымі выданьнямі зьмясьціла нататку пад назваю «Прыйшла ў рэдакцыю лістоўк'а».
Галоўным у публікацыі быў не камэнтар, а сама інфармацыя пра тое, што рэгістрацыя створаных на месцы працы ці жыхарства групаў падтрымкі БНФ адбываецца па адрасе: Менск, вул. Фрунзэ, 5, Саюз пісьменьнікаў, Алесь Емяльянаў.
Ужо ў дзень зьяўленьня нататкі Алесеў кабінэт
Алесь Емяльянаў
ператварыўся ў штаб-кватэру Аргкамітэту. За дзень там бывалі сотні людзей, якія ехалі з усёй Беларусі: прывозілі дакумэнты й сьпісы, атрымлівалі ўлёткі й праграмы, хавалі ў дыпляматы і заплечнікі нацыянальныя сьцягі. Тамсама, у нашым Саюзе, з дапамогаю Алеся праходзілі й першыя паседжаньні фронтаўскага Аргкамітэту...
Нейкім дзівам у тыя дні ён яшчэ пасьпяваў пісаць вершы.
Прычакала — у нямым прасьцягу дзідамі ўзрастае сьмела рунь, і пад бел-чырвона-белым сьцягам крылы разьвінае Беларусь.
У сваёй кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» Быкаў згадвае, як паэт Алесь Емяльянаў публічна прызнаўся, што яго вэрбаваў КГБ. «Пісьменьніцкая грамадзкасьць, ■— піша Васіль Уладзімеравіч, — падвергла яго астракізму, хоць было невядома — за што: за тое, што вэрбавалі, ці за тое, што ён прызнаўся». Ня выключана, што найболып выступалі супраць Алеся якраз тыя, што насамрэч супрацоўнічалі з «органамі», але не пакаяліся.
Емяльянаў меў разьвітае пачуцьцё гумару, а таму, відаць, толькі пасьмяяўся б з гісторыі, якая адбылася падчас гэтак званых прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Алесева дачка Міхаліна, прыйшоўшы на свой участак, даведалася, што яе бацька-нябожчык ужо прагаласаў датэрмінова і нават здолеў сам расьпісацца.
Алесь Емяльянаў
20.3.1952, в. Забалоцьце, Чавускі раён —
6.10.2005, в. Рубяжэвічы, Стаўпецкі раён.
Пахаваны ў в. Буцявічы, Менскі раён.
Ён быў першым у маім жыцьці гарадзкім хлопцам, які гаварыў па-беларуску. Не з тэлеэкрану, ня з сцэны, не для публікі, а проста ў жыцьці.
Ягоную мову я пачуў на перапынку паміж першымі лекцыямі на гістфаку БДУ, куды мы паступілі ў 1970-м, каб неўзабаве зрабіцца найлепшымі сябрамі, каб разам бадзяцца па Беларусі, езьдзіць у будатрады, зачытвацца Караткевічам (тэта Генадзь даў мне «Каласы пад сярпом тваім», адкрыўшы невядомага раней пісьменьніка і — цэлы сьвет), і марыць пра тое, чаго, здавалася, мелі ша­нец дачакацца толькі будучыя дзеці і ўнукі, — пра Не-
Генадзь
Кулажанка
залежнасьць.
Нашыя погляды не былі таямніцаю для факультэцкага начальства — асабліва пасьля таго, як мы стварылі Клюб аматараў піва ды яшчэ з Генадзевай ініцыятывы
пачалі выдаваць літаратурны альманах «Мілавіца», што стаўся пераемнікам сканфіскаванага гэбістамі наваполацкага «Блакітнага ліхтара».
На дзяржаўным экзамэне па навуковым камунізьме прафэсар Круцько вынес нам, маючы на ўвазе сваю са­мую перадавую «навуку», аднолькавы вэрдыкт: «Вы ўва ўсё гэта ня верыце». Я атрымаў у дыплёме адзіны «траяк», а Генадзь мусіў колькі разоў хадзіць на пераздачу.
Кулажанка быў начыста пазбаўлены генаў сэрвільнасьці й лёкайства, а вось генамі авантурнасьці быў на­дзелены занадта шчодра. Ен лічыў, што на вышэйшай пасадзе чалавек здольны больш пасьпяхова ажыцьцяўляць свае ідэі. Дзеля кар’ернага росту пайшоў працаваць у камсамол, а потым папрасіўся ў Аўганістан •— дарадцам у справах моладзі. Неўзабаве я атрымаў ліст з прызнаньнем зробленага ўчынку памылкай. Карыстаючыся недасьведчанасьцю армейскага цэнзара, Генадзь пытаўся ў мяне, што рабілі б продкі, каб у час Грунвальду хтосьці прыехаў да іх на танках будаваць сацыялізм.
Аднойчы ён. парушыўшы інструкцыю, сеў у аўганскую таксоўку...
Празь некалысі дзён да Генадзевага бацькі, вядомага эканаміста ўладзімера Кулажанкі, приехала цэлая дэлегацыя: спачатку мэдсястра зрабіла прафэсару, каб не памёр ад стрэсу, укол, а потым яму паведамілі, што сын гераічна загінуў.
Але ўсё было, верагодна, зусім ня так. Іначай — чаму не прывезьлі родным стандартнай дамавіны хаця б з сымбалічнымі парэшткамі?
Чаму пад выглядам маскоўскага карэспандэнта да мяне прыяжджаў гэбіст, які задаваў пытаньні, што аніяк не маглі спатрэбіцца для газэтнага нарысу? 3-за мяжы на адрас Генадзевага дзеда, якога ўжо даўно не было на сьвеце, прыйшла загадкавая бандэроля зь Бібліяй. А потым, ужо пасьля вываду савецкіх войскаў з Аўгану, у прэсу пратачыліся скупыя зьвесткі пра бязьлітасна расстралянае цяжкой артылерыяй паўстаньне ваеннапалонных у турме каля аўганска-пакістанскае мяжы, сярод удзельнікаў і кіраўнікоў якога мог быць Генадзь.
Маці, сёстры Вольга і Людміла, жонка Ліда й сын Уладзя дагэтуль ня страчваюць надзеі. Мне таксама сьніцца мая сустрэча з Генадзем — чалавекам, зь якім я ўпершыню загаварыў па-беларуску, маім да сёньня найдаражэйшым сябрам.
Генадзь Кулажанка
26.7.1952, Менск —
у ліпені 1981 зьнік бязь вестак у Аўганістане.
Мы не былі сябрамі. Ён, старэйшы ўсяго на некалькі месяцаў, рана пачаў друкавацца і — калі я яшчэ толькі марыў пра першую публікацыю — ужо працаваў у часопісе «Полымя», галоўным на той час літаратурным выданьні рэспублікі.
Уладзіслаў пісаў «правільныя» апавяданьні, якія нярэдка друкаваліся ў сьвяточных нумарах «ЛіМу». Іхнімі героямі рабіліся то вэтэраны, то, як тады пісалі ў роз­ных ідэалягічных пастановах, «людзі працы». Адзіным, што мяне прываблівала ў ягоных творах, была добрая
беларуская мова.
Уладзіслаў Рубанаў
Нашыя стасункі ня сталі бліжэйшымі і тады, калі я ў 1988-м стаў супрацоўнікам выдавецтва «Мастацкая літаратура», дзе Рубанаў загадваў аддзелам прозы і быў сакратаром партыйнай арганізацыі.
Але пасьля Дзядоў таго году штосьці ў нашых стасунках зрушылася. Не, яго не было тады ні на ўсходніх могілках, ні ў полі каля Курапатаў, аднак, калі мяне за выступ на мітынгу 30 кастрычніка пачалі назаўтра ж звальняць з працы, Уладзіслаў цалкам нечакана апынуўся сярод маіх актыўных абаронцаў.
Якраз тады мне да рук
трапіў часопіс «Крыніца» з апавяданьнем Рубанава «Артыстка», і я з радасным зьдзіўленьнем убачыў, піто ён можа пісаць зусім іначай — нязмушана-лёгка, з празрыстай глыбінёю, з гульнёй падтэкстаў і імкненьнем спасьцігнуць парадоксы жыцьця.
Уладзіслаў Рубанаў стаўся яскравым прыкладам таго, як вольнае паветра тых гадоў разьнявольвала людзей мастацтва.
Ен на вачах рабіўся чалавекам унутрана свабодным, захопленым зусім іншымі ідэямі, героямі й сюжэтамі. 3 шэрага вопрадня зьяўляўся на сьвет новы, цікавы й арыгінальны пісьменьнік, што засьведчыла публікацыя ў першых нумарах «Маладосці» за 1994 год ягонага раману «Не аднойчы забіты».
У творы сутыкаліся тры сьветы: фізычная паўсядзённасьць, рэальнасьць сноў і сьвет душаў тых, хто ўжо прайшоў свой зямны шлях.
На думку аўтара, менавіта гэты, трэці сьвет, дзе сілы згоды, любові і гармоніі знаходзяцца ў жорсткім супрацьстаяньні зь сіламі хаосу і разбурэньня, і кіруе нашым быцьцём.
Раман вельмі паўплываў на Рубанава. Нязвыкла маўклівы і засяроджана-заглыблены, ён, здавалася, сапраўды здолеў зазірнуць у сфэры забароненыя і небясьпечныя.
Магчыма, так і было, бо празь некалькі месяцаў Уладзіслаў раптоўна і невытлумачальна памёр на сорак другім годзе жыцьця.
На пахаваньні мы гаварылі, што яго сыход — страта для нашай літаратуры, і гэтыя словы не былі дзяжурнымі.
Уладзіслаў Рубанаў
15.12.1952, в. Аляксандраўка-1, Слаўгарадзкі раён —
21.7.1994, Менск.
Пахаваны на могілках у в. Міханавічы, Менскі раён.
Валеры Масьлюк — адзін з найбольш цікавых і сьмелых тэатральных рэжысэраў Беларусі 1980—1990-х гадоў.
Ен зьявіўся на сьвет у адзін з мною год у прыгараднай полацкай вёсцы. У дзяцінстве мы бегалі па адных сьцежках, купаліся ў адной Дзьвіне і, магчыма, разам удзельнічалі ў бойках «гарадзкіх» зь «дзеравенскімі», але нашыя дарогі сыйшліся толькі ў 1980-м. Тады ён, нядаўні выпускнік рэжысэрскага факультэту менскай «тэатралкі», паставіў на сцэне Беларускага тэатру імя Якуба Коласа спэктакаль «Клемэнс» паводле п’есы
Валеры Масьлюк
літоўца Казіса Cai. Я езьдзіў на гэтую пастаноўку пяць разоў. Прыпавесьць Cai ў Валеравым прачытаньні поўнілася рызыкоўнымі падтэкстамі. Яна дыхала свабодай і ўспрымалася як
выклік ціхай барталямэеўскай ночы брэжнеўскага за­стою. У адной зь песьняў на вершы Алеся Разанава, што гучалі ў спэктаклі, сьпявалася:
I гэты час, і гэты лад — не назаўсёды...
Потым Масьлюк ставіў Шэксьпіра й Гогаля, Дзюрэнмата і Уільямза... За пастаноўку быкаўскага «Зна­ку бяды» ён у 1986 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Ягоныя яркія відовішчныя спэктаклі былі мэтафарычнымі й асацыятыўнымі, народжанымі сучаснай тэатральнай эстэтыкай.
Шмат хто перакананы, што Купалавы «Тутэйшыя» прыйшлі на сцэну дзякуючы Міколу Пінігіну, але насамрэч першую пастаноўку ажыцьцявіў у 1982-м на сцэне Магілеўскага абласнога тэатру Валеры Масьлюк, які, дарэчы, сам выконваў ролю Янкі Здольніка.
У яго былі прэстыжныя прэміі й высокія тэатраль-
Валеры Масьлюк (крайні справа) з акторамі-коласаўцамі. 1981 г.
ныя пасады. Ён пісаў таленавітыя п’есы і трапяткія вершы, падобныя да ягоных графічных малюнкаў.
Ягонае жыцьцё, якое Генадзь Бураўкін у прадмове да пасьмяротнай Валеравай кнігі паэзіі, графікі й драматурги назваў «палетам у нязьведанае», раптоўна абарвалася. На маю думку, да гэтай раньняй сьмерці найперш прычыніўся глыбокі душэўны разлад, выкліканы беларускай рэчаіснасьцю канца 1990-х, якая бязьлітасна перакрэсьліла мары й ідэалы.
У апошніх Валеравых вершах вытанчаную паэзію ча­ста замянялі боль і смутак:
Мы завемся — Беларуси, Б’ем у грудзі, нібы ў звон, I скарыліся примусу, Узьвялі яго на трон...
Валеры Масьлюк
30.3.1953, в. Ропна, Полацкі раён —
26.8.2001, Віцебск.
Пахаваны ў Вушачах.
Сяргей Кавалёў
Зь Сяргеем мы вучыліся на гістфаку БДУ.
Ён друкаваў расейскамоўныя вершы ў нашым самвыдавецкім альманаху «Мілавіца», якім цікавілася ня толькі факультэцкае начальства, але і літаратуразнаўцы з КГБ.
Ад нас Сяргея адрозьнівалі неюначая сур’ёзнасьць і стрыманасьць.
Хвароба ўжо трымала яго ў сваіх, тады яшчэ не сьмяротных, кіпцюрах.
Пасьля ўнівэрсытэту нашыя дарогі разыйшліся. Сяргей абараніў дысэртацыю, выкладаў гісторыю ў Віцебскім тэхналягічным інстытуце.
Цяпер я ведаю, што гэ­та было ня проста выкладаньне, а — заглыбленьне ў мінуласьць, прага спасьцігнуць адметнасьць тысячагадовага шляху беларусаў, каб убачыць іх гістарычную пэрспэктыву.
Ягонае вяртаньне да Беларусі было доўгім і пакутлівым. Але яно адбылося.
Сяргей Кавалёў стаў прыхільнікам БНФ, рашуча і назаўсёды перайшоў на беларускую мову ў сваіх лекцыях і ў вершах.
У 1999-м яго з палітычных матываў адхілілі ад выкладчыцкай працы. Гэта сталася фатальным ударам для Сяргеевага здароўя.
Замест узнагародаў за ахвярную працу й удзел у міжнародных навуковых канфэрэнцыях таленавіты лектар і дасьледнік атрымаў пасьведчаньне інваліда дру­гой, а потым і першай групы.
Але Кавалёў ня здаўся.
Катастрафічна хутка страчваючы слых, зрок, каардынацыю рухаў, ён усё ж здолеў завяршыць галоўную працу свайго жыцьця, якой даў назоў «Шлях: твары, думкі, галасы».
Жанр гэтага твору на многія тысячи радкоў Сяргей вызначыў як «рыфмаваная гісторыя ў адценьнях беларускага духу».
«Шлях» ужо пасьля сьмерці аўтара з нумару ў нумар друкавала газэта «Наша слова». Яе чытачам Кавалёў вядомы як С. Квіцень. Сваім псэўданімам Сяргей падкрэсьліваў імкненьне паквітацца з тымі, хто пазбаўляў беларусаў іх гісторыі, а значыць, хацеў пазбавіць і будучыні.
Зямны шлях майго аднакурсьніка абарваўся якраз у дзень яго 50-годзьдзя.
На надмагільным помніку Сяргея Кавалёва паводле ягонага запавету выбітая Пагоня.
Сяргей Кавапёў
24.7.1953, Віцебск —
24.7.2003, Віцебск.
Ён быў маім аднакурсьнікам і сябрам, зь якім мы гаварылі на адной мове.
Ён нярэдка станавіўся першым чытачом маіх тэкстаў.
Нас збліжала й агульная прага вандраваньняў. Мы разам блукалі па вуліцах Полацку і Рыгі, сядзелі за гасьцінным стадом у зэльвенскай хаце Ларысы Геніюш, палохаючы сьвіцязянак, плавалі ў таямнічай начной Сьвіцязі й сустрэліся на берагах Гарыні зь мядзьведзем, які кіраваўся на блізкі пчальнік, а таму паставіўся да нас амаль па-сяброўску.
Нават сваё вясельле з На-
Валеры
Шаблюк
тальляй, таксама гісторыкам, Валера гуляў не ў рэстарацыі, а на маляўнічым поплаве, там, дзе пачына-
: ецца Нёман. У той вечар мясцовыя бабры ўражана назіралі за нашым з Шаблюком сьвяточным заплывам і расьпіваньнем пляшкі шампанскага проста на нёманскай строме.
Пасьля гістарычнага факультэту БДУ ён працаваў
у школе.
Вучні бязьмежна любілі яго й за цікавыя ўрокі, і за іхні працяг — падарожжы ў Полацак, Наваградак, Нясьвіж, Вільню, туды, дзе чутны голас самой беларускай Гісторыі.
Сотні юных душаў Валера вучыў любіць сваё і зацята бараніць яго яшчэ тады, калі вынаходнікі гэтых папулярных сёньня слоганаў яшчэ не нарадзіліся.
Муза Кліё прывяла Шаблюка ў акадэмічны Інстытут гісторыі, зрабіла археолягам — дасьледнікам старадаўніх паселішчаў у басэйне ягонага ўлюбёнага Нёману й аўтарам некалькіх кніжак, прысьвечаных тым адметным мясьцінам.
Ён быў зь ліку гісторыкаў, якія не хаваліся ад сучаснасьці ў сваіх кабінэтах ці ў раскопах. He pa-
дзей, чым у сяброўскім коле, мы сустракаліся зь ім у сярэдзіне дзевяностых гадоў на дэмакратычных акцыях. Ен балюча перажываў рэфэрэндум 1995-га, але, адрозна ад некаторых калегаў, ня кідаўся ў роспач і не лічыў, што ўсё страчана.
Валера загінуў страшна й недарэчна — на пешаходнай зэбры пад уласнымі вокнамі яго зьбіла службовая машына генэральнага пракурора Беларусі, кіроўца якога катаўся ў сьвяточны дзень па горадзе з прыяцелькамі.
Майму сябру не хапіла часу абараніць доктарскую дысэртацыю й напісаць свае гістарычныя аповесьці.
Але Валерава прысутнасьць доўжыцца — у дочках Насьці й Вераніцы, у вучнях, у яго артыкулах, якіх толькі ў Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі блізу сотні. (Артыкул пра самога Шаблюка «энцыкляпэдысты» зьмясьціць забыліся.)
Сястра Валеры Тацяна, якая ўжо даўно жыве ў Аўстраліі, піша мне лісты па-беларуску. Мовы яна вучылася ад брата.
Валеры Шаблюк
3.8.1953, Узда —
2.5.1997, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Алесь Асташонак
Адны жывуць розумам і таму ўспрымаюць жыцьцё як камэдыю.
Другія жывуць пачуцьцямі, і для ix зямны шлях — трагедыя.
Алесь Асташонак жыў пачуцьцямі. Зь ім бывала ўдумна, бывала весела, бывала нясьцерпна, але ніколі не бывала сумна.
Кім толькі ён ні працаваў!
Перакладчыкам у Альжыры, выхавальнікам у ПТВ, выкладчыкам францускае мовы, рэдактарам часопісу «Крыніца», асыстэнтам псыхіятра й асыстэнтам нарколяга... Але на сваім месцы Алесь быў адно за пісьмовым стадом.
Ен цікава й імкліва пачынаў. Прадмову да яго першай кнігі прозы «Фарбы душы» напісаў Алесь Адамовіч.
Асташонкава п’еса «Камэдыянт» пасьля сцэнічнага ўвасабленьня зьявілася ў вэрсіі мастацкага тэлефільму, а іншы фільм паводле Алесевага сцэнару — «Сон» — атрымаў першую прэмію на міжнародным конкурсе ў Гішпаніі. Нашыя дзеці чыталі ў ягоных таленавітых перакладах на беларускую мову «Востраў скарбаў» Стывэнсана й «Плянэту малпаў» Пёра Буля.
Ён быў ня з тых літаратараў, што хаваюцца пад пісьмовым сталом ад падзеяў у краіне.
Яго адметнае аблічча памятаюць удзельнікі менскіх Дзядоў 1988-га, пасьля якіх Асташонак доўга ачуньваў ад атрыманага каля ўсходніх могілак хрыбеталомнага ўдару прафэсіянала ў цывільным. Я быў сьведкам Алесевых пакутаў, бо пасьля тых падзеяў на мяне палявала міліцыя і кватэра Асташонка на некалькі тыдняў сталася маім прытулкам.
Ды нязьмерна цяжэйшымі для яго заўсёды былі пакуты душы — па-дзіцячаму даверлівай і безабароннай. Аднойчы, начытаўшыся газэтаў, Алесь прыйшоў у бар Дому літаратара і прапанаваў мне й астатнім прысутным неадкладна абвясьціць бестэрміновую галадоўку пратэсту ў адказ на нейкую заяву прэм’ера Вячаслава Кебіча.
Што б прапанаваў Асташонак, пагартаўшы сёньняшнія незалежныя газэты ды пачытаўшы навіны на сайтах?
У сярэдзіне 1990-х ён мусіў пакінуць Беларусь — не з палітычных прычынаў (быў уцягнуты блізкім чалавекам у фінансавую авантуру), але, як сам лічыў, без магчымасьці вярнуцца. Гэтае расстаньне сталася фа­тальным.
Я стаю каля вакна, нібы герой Алесевай пасьмяротнай кнігі «Жоўты колер белага сьнегу», і ўяўляю, як недзе там, можа, зусім побач, Алесь таксама стаіць пры вакне І, магчыма, чуе, як я ціха прамаўляю ягонае ўлюбёнае: «Vita brevis, Patria aeterna» — «Жыцьцё кароткае, Радзіма вечная».
Алесь Асташонак
1.6.1954, Менск —
7.9.2004, Кіеў, Украіна.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Пры канцы 1980-х ксёндз Пятрайціс у нас у Полацку быў чалавекам-легендай. Калі ўсіх, хто сьвядома гаварыў па-беларуску, яшчэ можна было зьлічыць па пальцах, калі мой старэйшы сын пытаўся, чаму на нашай мове размаўляюць толысі нашыя знаёмыя, пранеслася чутка, што ў блізкім навакольлі зьявіўся беларускамоўны каталіцкі сьвятар, прычым літовец...
Скончыўшы Ковенскую духоўную сэмінарыю й атрымаўшы сьвятарскае пасьвячэньне, малады ксёндз Уладас Пятрайціс прыехаў служыць у Мёры. Тамтэйпіы касьцёл, як, зрэшты, практычна ўсе тагачасныя беларускія касьцёлы, быў польскамоўны. Айцец Ула­дас мог прыняць «традыцыю» і мець, як бальшыня тутэйшага клеру, адносна спакойнае жыцьцё, бо па-
Уладзіслаў Пятрайціс
водле савецкага календару пачыналася перабудова.
Аднак здарылася іншае.
Аналёгія з «Марсіянскімі хронікамі» Рэя Брэдбэры будзе занадта сьмелай, але беларуская стыхія ваколіц і самога невялікага гарадка колішняй Віленскай губэрні пачала мяняць сьветапогляд сьвятара й ягоную мову.
Калі ў Полацку асьвячалі крыж ахвярам сталінскага тэрору, прысутныя ўпершыню ў жыцьці пачулі беларускамоўныя малітвы.
Пісьменьніца ІрынаЖарнасек узялася выдаваць ра­зам зь Пятрайцісам газэту «Голас душы» — адно зь пер-
шых каталіцкіх выданьняў. Ірына напаўжартам паставіла ўмову: возьмецца за гэтую справу толькі тады, калі «калега» дасканала авалодае беларускай моваю. Падчас маёй першай сустрэчы з айцом Уладзіславам, якая адбылася неўзабаве, ён ужо гаварыў па-беларуску, прынамсі, лепей за двух маіх знаёмых народных пісьменьнікаў Беларусі.
Шмат хто памятае Ка­зань Пятрайціса пасьля рэфэрэндуму 1995 году. Сьвя-
Касьцёл Унебаўзяцьця Дзевы Марыі ў Мёрах, дзе служыў ксёндз Уладзіслаў Пятрайціс
тар з гневам казаў з амбону, што Пагоня з крыжам Хрыста зьмененая на зорку сатаны. Ен пытаўся: што робяць у касьцёле людзі, якія
галасавалі супроць Крыжа, за сьцяг, пад якім зачынялі храмы і вывозілі сьвятароў у Сібір? Некаторыя верніцы разгублена плакалі.
Пятрайціс многае зрабіў упершыню. Запачаткаваў пілігрымкі сваіх парафіянаў да Будслаўскай Божай Маці. Паставіў першы на той час у Эўропе помнік ненароджанаму дзіцяці. Пакінуў пасьля сябе ў Слабодцы на Браслаўшчыне помнік Эўфрасіньні Полацкай.
Праяжджаючы празь Мёры, я заўсёды пытаюся каля касьцёлу, дзе вуліца імя ўладзіслава Пятрайціса?
Уладзіслаў Пятрайціс
20.1.1955, в. Пацэнуляй, Радзьвіліскі раён, Літва —
9.5.2012, в. Іказьнь, Браслаўскі раён.
Пахаваны ў Мёрах.
Уладзімер Емяльянчык
Адна зь яго кнігаў, прысьвечаная Касьцюшку, называецца словамі нашага знакамітага суайчыньніка: «Нарадзіўся я ліцьвінам». Усьлед за правадыром паўстанцаў тое самае мог сказаць пра сябе й Емяльянчык. I абліччам, і характарам ён быў падобны да іх — тых, хто ў мінулыя стагодзьдзі браў у рукі зброю, ня верачы ў перамогу, але ведаючы, што свабода стане на некалькі крокаў бліжэйшая.
Уладзімер нарадзіўся побач з старажытным шасьцісотгадовым мястэчкам Мыш пад Баранавічамі, тым са­мым, дзе прайшло маленства аднаго з найвыбітнейшых эўрапейскіх палкаводцаў XVII стагодзьдзя гетмана Яна Караля Хадкевіча. Здаецца, якраз гэтая акалічнасьць прадвызначыла тое, што Емяльянчык абраў сваёй музаю Кліё.
Ён стаў адным з аўтараў выдадзеных у першай палове 1990-х «Нарысаў гісторыі Беларусі», якія неўзабаве трапілі ў разрад «нацыяналістычных».
Студэнты БДУ і навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю нават пасьля бяссонных начэй, прабаўленых у кампаніі сяброў ці каханых, не маглі задрамаць на ягоных лекцыях, дзе заўсёды было месца і досьціпам, і показкам, і паэзіі, бо ўладзімер і сам пісаў вершы:
Мы зьбіраліся столькі гадоў у паход па каханьне вялікае... Давяралі пяшчотныя слабы нават чорным баронам на сьнезе...
Адзін зь ліцэйскіх кіраўнікоў Лявон Баршчэўскі згадвае, якую непаўторную атмасфэру адзінства й аптымізму Емяльянчык мог усяго некалькімі словам! стварыць у настаўніцкай. Гэта было асабліва важна ў той час, калі існаваньне Ліцэю апынулася пад пагрозай.
3 Валодзем было заўсёды цікава — і на кніжнай прэзэнтацыі ягонага «Палянэзу для касінераў», і ў застоліцы, дзе ён цудоўна сьпяваў народныя песьні, і проста ў сумоўі. Неяк мы выпілі зь ім за тое, «каб дзеўка кахала, куля мінала й шабля ня брала», а потым — узяліся рэдагаваць гэты старадаўні ліцьвінскі тост у духу сучаснасьці ды ўласных заняткаў і памкненьняў: «каб пяро пісала, каб цэнзура ня брала, каб дубінка мінала»...
Верылася ў тое, што наперадзе ва ўладзімера і абарона доктарскай дысэртацыі, і новыя кнігі. У сорак зь нечым гадоў яшчэ можна адчуваць сябе неўміручым...
Ен памёр раптоўна, на пачатку лета 2003 году, у самыя гарачыя дні змаганьня за Ліцэй, калі выкладчыкі, вучні і бацькі стаялі ў пікетах.
Напэўна, у нябеснай Беларусі ўладзімерава душа знаходзіць суцяшэньне ў тым, што зачынены ўладамі Ліцэй — жыве!
Уладзімер Емяльянчык
9.5.1955, в. Вялікія Лукі, Баранавіцкі раён —
5.6.2003, Менск.
Пахаваны на менскіх Пятроўшчынскіх могілках.
шматслоевы
Сяргей Войчанка
У свой час яго адлічвалі зь Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, а потым аднаўлялі. Адлічвалі за тое, што пабіўся з сакратаром камітэту камсамолу, калі той узяўся чытаць Сяргею мараль. Аднаўлялі — за тое, што ён быў мастаком ад Бога.
Ен працаваў у жанры плякату, кніжнай графікі, жывапісу і, за што б ні браўся, імкнуўся да ўзроўню шэдэўру. Вельмі часта гэта атрымлівалася. Паглядзіце жывапісныя кампазыцыі «Чарапаха», «Чынгісхан», «Насарог», што твораць свой, ненадобны ні на чый іншы, сьвет.
Яшчэ ад студэнцкіх гадоў у Сяргея склаўся творчы тандэм з Уладзімерам Цэсьлерам. Сёй-той нават лічыў, што Войчанка-Цэсьлер — гэта адзін мастак з падвойным прозьвішчам. Усё лепшае — і ў жывапісе, і ў плякаце — яны стварылі разам. У 2006-м на Міжнародны дзень музэяў чарга ахвотнікаў трапіць у Нацыянальны мастацкі музэй на аднадзённую (дакладней, аднаночную) выставу іхніх плякатаў, многія зь якіх сталі ўжо клясыкай жанру, выцягнулася ледзь не да праспэкту Незалежнасьці.
Іхняя майстэрня ў доме на рагу ўльянаўскай і Чырвонаармейскай сталася менскай славутасьцю. Сяр­гея з Уладзімерам называлі самымі пасьпяховымі дызайнэрамі постсавецкай прасторы. Чуткі пра іх нібыта фантастычныя ганарары кідалі зайздросьлівых калегаў у роспач. Тыя маглі б супакоіцца, даведаўшыся, што аднойчы за стварэньне дзьвюх паштовых марак Міністэрства сувязі заплаціла Войчанку й Цэсьлеру шаснаццаць тысяч беларускіх рублёў, або чатыры даляры на брата, у той самы час калі ix знаёмай беларускай масгачцы, што жыве ў Гішпаніі, за такую самую працу заплацілі таксама шаснаццаць тысяч, але эўра.
Да 50-годзьдзя перамогі над нацысцкай Нямеччы-
най яны рабілі плякат на замову ўраду Масквы. Тагачасны мэр расейскае сталіцы Лужкоў, сказаўшы ветлівыя словы пра арыгінальнае вырашэньне тэмы, працу забракаваў. На плякаце вэтэран трымаў у выцягнутай руцэ фуражку, а ў ёй жабрацкай міласьцінай паблісквалі баявыя ўзнагароды.
Сяргей не любіў пінжа-
коў і наагул гарнітураў як зьяву. Больш за іх ён не трываў толькі гальштукі.
У труне Войчанка ляжаў у сваім улюбёным швэдры і выглядаў зусім не нябожчыкам — быццам прылёг адпачыць або вырашыў зладзіць экстравагантны пэрфор-
манс.
Мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі адгукнуўся на Сяргееў сыход грунтоўнымі артыкуламі пра вялікую страту нашага мастацтва. А пісьменьнік і мастак Адам Глобус напісаў верш:
Мы малявалі, балявалі, Пілі гарэлку, разважалі Пра зоркі Чапліна з Шагалам. Гарэлкі ўсё было замала. Жыцьцё прайшло, і ты памёр. Цябе занесьлі на касъцёр, У родны менскі крэматорый. Такая простая гісторыя 3 Шагалам, Чапліным і зоркамі Над беларускімі пагоркамі...
Сяргей Войчанка
5.11.1955, Марыюпаль, Украіна — 9.12.2004, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Хто ведае, можа, ён стаў бы другім Мак­симам Багдановічам?..
Народжаны на Урале хлопчык, аднаклясьнік маёй сястры, які ў пятнаццаць гадоў пісаў:
Рушу па Беларуси.. У небе маланка палае.
Пад прыгнётам усходнім стогне наша зямля.
Песьні жальбы лунаюць ад краю да краю...
Андрэи Грабаў быў самым юным i, верагодна, наибольш таленавітым паэтам самвыдавецкага літаратур-
нага альманаху «Блакітны
Андрэй Грабаў
ліхтар», які ў 1971—1974 га­дах выпускаў у Наваполацку Вінцэсь Мудроў зь сябрамі.
Усе пятнаццаць яго нумароў былі сканфіскаваныя гэбістамі ды так і не вярнуліся з архіваў «канто­
ры» нават у першыя гады незалежнасьці.
Адной канфіскацыяй, вядома, не абыйшлося. Былі й гэтак званыя «прафіляктычныя гутаркі», пагрозы і запалохваньні.
Жыцьцё аўтараў «Блакітнага ліхтара» склалася парознаму, а ў Андрэя — зусім рана завяршылася трагедыяй.
Ен быў таленавітым у многім — у сяброўстве, у спорце, дзе займаўся воднымі лыжамі, у любові да старэйшай сястры Наташы, якой зь першай стыпэндыі на ўсе грошы купіў у падарунак яшчэ вельмі рэдкую ў той час рэч — фэн.
Ен ледзь пасьпеў скончыць Наваполацкі політэхнічны інстытут і адразу быў забраны на службу ў савецкае войска.
Там Грабавым, як беларускім нацыяналістам, разпораз цікавіліся «асабісты», якія зноў праводзілі зь ім «прафіляктычныя гутаркі», раячы трымацца ад колішніх старэйшых таварышаў з «Блакітнага ліхтара» падалей.
У лістападзе 1981-га, за два дні да ягонага дваццаціпяцігодзьдзя, Андрэя Грабава, што суправаджаў вайсковы груз з Мурманску ў Кіеў, знайшлі ў эшалёне, расстралянага разам зь некалькімі суслужбоўцамі з аўтамату.
У такіх выпадках цяжка казаць пра творчую спадчыну.
Калі-небудзь юначыя вершы Грабава вырвуцца з спэцсховішчаў КГБ.
Магчыма, сваякі паго-
дзяцца надрукаваць лірыку з Андрэевага нататніку, цалкам прысьвечанага дзяўчыне Paice — ягонаму адзінаму і непадзеленаму каханьню.
«Ен быў прыкольны хлопец», — сказала ў дзень 50-годзьдзя ўлюбёнага брата сястра Наташа, якая дагэтуль лічыць Андрэйку найраднейшым для яе чалаве-
кам на сьвеце.
А я ў той дзень яшчэ раз згадаў ягоныя напісаныя на пачатку далёкіх і зусім не аптымістычных 1970-х жыцьцесьцьвярджальныя радкі:
Але хутка — ходзяцъ чуткі — Паў стане моладзі атрад'.
Андрэй Грабаў
5.11.1956, Чусавой, Пермская вобл., Расея —
3.11.1981, чыгуначны перагон Мурманск — Кіеў.
Пахаваны ў Наваполацку.
Часы пераменаў ствараюць складаныя жыцьцёвыя траекторыі.
Адны сучасьнікі — і кожны з нас згадае нямала прыкладаў з найноўшай айчыннай гісторыі — з рознай хуткасьцю сасьлізгвалі ўніз, у беспрынцыповасьць і маральную непераборлівасьць. Другія ж, наадварот, пакутліва, але няўхільна падымаліся: ад мітусьні ва ўласных праблемах да разуменьня асабістай адказнасьці за лёс краіны.
Анатоль неяк заявіўся ў мой выдавецкі кабінэт і, сказаўшы пару камплімэнтаў апошняй кніжцы,
Анатоль
Майсеня
з крываватай усьмешкай прапанаваў перакласьці на беларускую мову некалькі ягоных тэкстаў. Я мусіў нагадаць візытанту, што ён нарадзіўся ў нясьвіскай вёс-
цы...
Але Майсеня стаў тым, хто падымаўся: ад аўтара за­казных артыкулаў у «Советской Белоруссии» — пасьля самых першых, праведзеных каля помніку Янку Купалу ў Менску і ўжо прызабытых Дзядоў 1987-га, арганізатараў якіх ён спрабаваў выкрыць у няведаньні сэнсу слова «генацыд», да публіцыста й палітоляга, які кінуў адкрыты выклік рэжыму (і, дарэчы, пачаў пісаць па-беларуску).
Ен знайшоў у сабе мужнасьць публічна прызнацца, што зьвязваў з прыходам да ўлады першага прэзыдэнта пэўныя надзеі. Але ён жа стаў аўтарам ідэі правядзеньня Кангрэсу супраць дыктатуры ў абарону Канстытуцыі й напісаў бязьлітасны артыкул «Беларусь у імгле», дзе падвёў вынікі першых двух гадоў прэзыдэнцкага кіраваньня.
У 1996-м за гэтую публікацыю Беларуская асацыяцыя журналістаў прысудзіла Анатолю прэмію ў намінацыі «найлепшы аналітычны матэрыял».
Прысудзіла пасьмяротна.
У апошнія гады жыцьця галоўнай справаю Майсені быў створаны ім Нацыянальны цэнтар стратэгічных ініцыятываў «Усход — Захад», адна зь першых у кра­ше «фабрыкаў думкі».
Ен шмат езьдзіў па сьвеце, але пакідаць Беларусі не зьбіраўся.
У 1996-м ён вяртаўся ў Менск з канфэрэнцыі ў Рыме: ехаў па берасьцейскай трасе І, магчыма,
згадваў словы знакамітага нарвэжца Фрыцьёфа Нансэна пра тое, што вяртаньне — прыз любога падарожжа. Зусім недалёка ад роднай Анатолевай вёскі ягоны джып урэзаўся ў грузавік...
Яму было трыццаць сем, што зноў пацьвердзіла мэтафізычна-фатальны характар гэтага веку для творчых асобаў.
Лепшыя зь ягоных публікацыяў, на жаль, дагэтуль ня страцілі свае актуальнасьці, гэтаксама як не заціхлі спрэчкі вакол самога яго імя й Анатолевай гібелі. Сястра Людміла і сёньня згадвае апошнюю размову з братам, калі той сказаў: «Хутка рэжым пойдзе ва-банк, і ў мяне ёсьць дакладныя зьвесткі, што першым, каго яны зьнішчаць, буду я...»
Анатоль Майсеня
4.1.1959, в. Вялікая Ліпа, Нясьвіскі раён —
12.11.1996, шаша Берасьце — Масква.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Прафэсія журналіста — адна з са­мых небясьпечных у сьвеце. Незалежная айчынная журналістыка цягам апошніх гадоў нясе цяжкія стра­ты — Ігар Гермянчук, Зьміцер Завадзкі, Васіль Гроднікаў, Вераніка Чаркасава, Алег Бябенін...
Вераніку, супрацоўніцу незалежнай газэты «Салідарнасць», забілі ў яе кватэры. Злачынца зрабіў больш за сорак удараў нажом.
Мы зь ёй не былі блізка знаёмыя, але за некалькі тыдняў да зьверскага забойства Вераніка брала ў мяне інтэрвію пра беларуска-расейскія дачыненьні
Вераніка
Чаркасава
ў гістарычнай рэтраспэктыве. (Дагэтуль памятаю дакладныя й не заўсёды «камфортныя» пытаньні, скажам, пра нязводную веру часткі нашых продкаў у добрага маскоўскага цара.) Мой нумар тэлефону знайшлі ў яе ў нататніку, і я апынуўся на допыце.
Сьледчы пацікавіўся маёй вэрсіяй трагедыі. «Мяркую, што прычына — прафэсійная дзейнасьць», — адказаў я. — «Напрыклад?» — «Напрыклад, публікацыі кшталту «КГБ усё яшчэ сочыць за табой». Сьледчы забегаў па кабінэце, пераконваючы
мяне, што забойства — самая банальная «бытавуха»,
якую яны хутка раскрыюць.
Вярнуўшыся дадому, я зьняў з паліцы тэчку з публікацыямі Чаркасавай. Сабраныя разам, яны ператвараліся ў своеасаблівы гіпэртэкст, дзе адлюстравалася ўся наша найноўшая гісторыя — зь яе перамогамі,
трансфармаванымі ў паразы, і паразамі, якія дзіўным чынам запальвалі сьвятло ў канцы тунэлю...
Героямі Веранікі былі дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Навумчык, вядомы ўва ўсім сьвеце беларускі мастак зь Беласточчыны Лёнік Тарасэвіч, геніяльны майстар Сьцяпан Яфімчык, які стварыў адзіны на плянэце цалкам драўляны, прычым «жывы», а не дэкаратыўны гадзіньнік...
У адным з апошніх сваіх эсэ — «Чырвоным па бе­лым» — Вераніка пісала пра лёс нацыянальнага сьцягу. Пра паталягічную нянавісьць да яго з боку цяперашняга рэжыму, найболып красамоўна выяўленую ў паводзінах колішняга прэзыдэнцкага дружбана Івана Ціцянкова, які пасьля рэфэрэндуму 1995 году па-нэандэртальску рваў галоўны сымбаль дзяржавы на шматкі, пакідаючы на іх аўтографы.
Але фінал эсэ ня дыхаў безнадзейнасьцю: «Тое, што склалася цягам стагодзьдзяў, усё адно будзе прарастаць у народзе знутры. Змагацца за свабоду і незалежнасьць ідуць пад сьцягам, за які паміралі продкі, бо ён — як намоленая ікона...»
Менавіта гэты тэкст даў назву кнізе выбраных публікацыяў Веранікі, выдадзенай сябрамі пасьля яе сьмерці.
«Справу Чаркасавай» не ўдалося раскрыць, і яна была прыпыненая. Правёўшы ўласнае расьсьледаваньне, журналіст Сяргей Сацук прыйшоў да высновы, што на Вераніку была замова, і прафэсійны кілер інсцэнаваў бытавое забойства.
Нядаўна я сустрэў сьледчага, што так непахісна верыў у «бытавуху». Як прафэсіянал, ён відавочна пазнаў мяне, а таму адвярнуўся і паскорыў крок...
Вераніка Чаркасава
12.1.1959, Менск — 20.10.2004, Менск.
Пахаваная на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Нас прывезьлі ў міліцэйскі ўчастак, і сяржант узяўся зрываць у мяне з шыі керамічны мэдальён. Другі служака ў форме заняўся Віктарам. Баронячыся адной рукой, другой я спрабаваў выцягнуць з кішэні пісьменьніцкае пасьведчаньне. Віктар абараняўся абедзьвюма рукамі. «Вы ведаеце, што вам сьвеціць за супраціў міліцыі!» — роў сяржант. I тут мне нарэшце ўдалося тыцнуць яму ў твар чырвоную кніжачку з надпісам «Союз писателей СССР».
Тады такія дакумэнты дзейнічалі. Мы былі вызваленыя і нават пасьпелі на дзьвінскі бераг да старту ладжана-
Віктар Івашкевіч
га моладзьдзю воднага ралі «Дзьвіна — Даугава», што было пратэстам супроць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС. Мэдальёны ўдзельнікаў акцыі засталіся пры нас, як і чырвоныя пісягі на шыях,
якія потым доўга мянялі свае кодеры.
Гэта было нашае зь Віктарам першае затрыманьне. Ішоў 1987 год.
Потым, калі ён, журналіст паводле адукацыі, канчаткова абраў палітыку, у яго гэтых затрыманьняў было ў дзясяткі разоў болей. I ня проста затрыманьняў, але судоў, адседак у турме на вуліцы Акрэсьціна.
У 1988-м Віктар займаўся арганізацыяй адной зь першых чарнобыльскіх акцыяў пратэсту — экалягічнага маршу па Прыпяці. Праз год ладзіў забастоўку кіроўцаў менскіх гарадзкіх аўтобусаў. У гарачую вясну 1991-га ён ствараў страйкамы. Ужо існаваў БНФ, у якім Івашкевіч ад самага пачатку быў у ліку прызнаных лідэраў.
Да 1996 году ён працаваў сакратаром фронтаўскай управы на тагачаснай вуліцы Варвашэні і кожны дзень уздымаў над уваходам бел-чырвона-белы сьцяг. Віктар адказваў за масавыя акцыі й фінансавае забесьпячэньне Фронту. Станіслаў Шушкевіч сьцьвярджае, што лепшага арганізатара, чым Івашкевіч, ён проста ня ведае. Не
ўяўляю чалавека дэмакратычных перакананьняў, які б тут не пагадзіўся з Шушкевічам. Дый сярод «апанэнтаў» у форме ды ў цывільным, бясспрэчна, хапае людзей, якія таксама былі б з гэтым згодныя: працу ім Віктар падкідваў рэгулярна.
Пяць гадоў ён рэдагаваў газэту «Рабочы», дзе быў апублікаваны артикул «Злодзей павінен сядзець у турме», за які рэдактар атрымаў у 2002-м два гады «хіміі» па абвінавачваньні ў паклёпе на «аўгусьцейшую» асобу.
2007—2009-я гады Івашкевіч аддаў пасадзе намесьніка старшыні партыі БНФ, потым кіраваў яе менскай гарадзкой арганізацыяй. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году стаў даверанай асобай кандидата ад «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Саньнікава.
У апошнія гады міліцыя не забірала яго з вулічных акцыяў або з дому толькі з адной прычыны: там ведалі, што Івашкевіч сьмяротна хворы і можа памерці про­ста ў «варанку»...
Віктар Івашкевіч
21.9.1959, Менск — 3.10.2013, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Мы пазнаёміліся ў 1984-м у Вінцука Вячоркі. Анатоль Сыс, цьвярозы, як сьлязінка немаўляці, усю ноч чытаў вершы — улюбёныя й уласныя. Ягоныя часта гучалі мацней: у іх, хоць яшчэ i не заўсёды дасканала схопленая словамі, пульсавала стыхія сапраўднай паэзіі. Усьцешаны гэтым адкрыцьцём, пад раніцу я заснуў, але Толя далікатна пабудзіў мяне і працягваў дэклямацыю.
Ён толькі што вярнуўся з вайсковай службы, якую адбываў у Польшчы часоў «Салідарнасьці» і надзвычайнага становішча, што, безумоўна, абвастрыла ў яго і гра-
Анатоль
мадзянскае, і нацыянальнае пачуцьцё.
Сыс увайшоў у нашую паэзію і наагул у беларускае жыцьцё ўпэўнена і харызматычна. Ен стаў адным з стваральнікаў Таварыства
маладых літаратараў «Тутэйшыя» й арганізатарам першых Дзядоў у 1987-м. Ен зьбіраў на сваіх вечарынах паўнюткія залі. Ягоныя кніжкі «Агмень» і «Пан Лес» імгненна разьляцеліся. Трэцяя — «Сыс» — выйшла толькі ў 2002 годзе дзякуючы эмігрантцы Валянціне Якімовіч.
Яго цытавалі студэнты і дактары навук:
...і стам дружна, шчыра, шчылъна, як на касьбе ці на сяўбе, паэт сказаў: п’ем за Айчыну!
I кожны выпіў: за сябе...
Сяброўства зь ім, бясспрэчна знакавай асобай таго часу, шукалі ня толькі літаратары, аде і міністры, да прыкладу, першы міністар замежных справаў незалежнае Беларусі Пятро Краўчанка. А ягонаму маскоўскаму калегу Андрэю Козыраву Сыс аднойчы прачытаў верш пра «мядзьведзя расейскага», публічна нагадаўшы, што тут — Беларусь, якая ніколі ня будзе Расеяй.
Ён быў непрадказальны і таленавіты ўва ўсім. Міталягізаваў родную вёску Гарошкаў. У 1990-м з крыкам «Акупанты, прэч!» спыніў разам зь сябрамі на сталічным праспэкце калёну бронетэхнікі, што рыхтавалася да кастрычніцкага параду. Анатоль падаваў усім менскім жабракам (а аднаго прывёў у кавярню Дому літаратара і нагадаваў, выдаючы за свайго бацьку), пакуль сам вонкава не ператварыўся амаль што ў аднаго зь іх.
Я папрасіў некалысіх знаёмых даць асобе Сыса ацэнку ў адным слове. Адказы можна вышыхтаваць так: Мужчына. Беларус. Паэт. Клясык. Геній. Яго пяро насамрэч да апошніх дзён магло нараджаць вершы на мяжы геніяльнасьці. Такія, як вось гэты, «Пчаліная матка»:
Начаваў я ў вульлі
Пад крылом у пчалінае маткі
Пчолы казкі гулі
Трутні ноч
Казыталі мне пяткі...
Ён паміраў пакутліва, адзін: ня мог, а мо і не хацеў нікога клікаць на дапамогу. Але ён верыў, што застанецца ў сваіх вершах, і не памыляўся. Гэта засьведчылі Анатолевы пасьмяротныя кнігі.
Анатоль Сыс
26.10.1959, в. Гарошкаў, Рэчыцкі раён — пачатак траўня 2005, Менск.
Пахаваны 10.5.2005 у в. Гарошкаў.
Ня кожны і вельмі адораны мастак здольны стварыць свой космас. Гэта — не пра Цімохава.
Ягоны мастацкі сусьвет, які нарадзіўся з апантанага дасьледаваньня нашай дахрысьціянскай, далетапіснай мінуўшчыны, уладна вабіць, а часам — палохае. Перад палотнамі зь ценямі Ярылы і Вялеса, з вусьцішнатаямнічымі стодамі, з далёкімі згукамі паганскіх абрадаў і сьвятаў можа ўзьнікнуць адчуваньне, падобнае да прыцягненьня бездані. Так твораць геніі.
Мы сустрэліся ў Полацку, куды Цімохаў зь сям’ёй прыехаў у 1986-м, каб затрымацца ў Прыдзьвіньні на дванаццаць гадоў. Першай убачанай мною Сержуковай працай быў партрэт аднаго з «бацькоў» нацыянальнага адраджэньня Івана Луцкевіча. Ужо адно тэта абяцала працяг знаёмства.
Выбар гораду, адкуль пачыналіся беларускія гісторыя й культура, безумоўна, таксама быў невыпадковым. Бяз полацкага пэрыяду мы б ведалі мастака Цімохава зусім іншым. Але і сам Сяржук, які проста іскрыў ідэямі й задумкамі, стаўся Полацку шчасьлівым падарункам.
Сяржук Цімохаў
Ён стварыў галерэю «Рыса», дзе лічылі за гонар выстаўляцца найвядомейшыя майстры. Неверагодна шмат ён здолеў зрабіць для гораду як галоўны мастак.
Дагэтуль у памяці ягоная пэрсанальная выстава ў толькі што адчыненай «Рисе». На падлозе — разгорнутыя папяровыя скруткі з магічнымі знакамі-кодамі і размаляваныя валуны, якія расстаўляюць у экспазыцыі моцныя і абсалютна нечаканыя акцэнты. Творы на сьценах — напоўненыя алюзіямі і шматлікімі сэнсамі, — хтосьці з мастацтвазнаўцаў назваў харугвамі.
У сталіцу пры канцы 1990-х гадоў Цімохаў пераехаў ужо прызнаным і на радзіме, і за мяжой майстрам. Мастацтвазнаўцы пісалі пра незвычайнага калярыста, які ўмее празь нюанс ці кантраст дасягнуць тонкага суладнага гучаньня, завабіўшы як быццам празрыстай канструкцыяй, якая раптам прымушае разблытваць сапраўдную павуціну сымбаляў.
Працягваючы натхнёна працаваць у сваёй галоўнай тэме, Цімохаў ужо ў новым стагодзьдзі захапіўся графікай і адкрыўся як вытанчаны лірык. Графічныя аркушы зь ню прынесьлі Гран-пры на біенале «Залатое пяро Бялграду».
...Адзін зь сяброў-мастакоў адгукнуўся на сьмерць Цімохава прыпавесьцю пра тое, як Уладар ходзіць па райскім садзе і зьбірае ў кошык залатыя яблыкі, зрываючы адно самыя сьпелыя. Слабое суцяшэньне...
Апрача створанага ім дзівоснага сьвету, Сяргей пакінуў жонку Рыту, дачку Вальжыну і сына Глеба. Усе яны — мастакі.
Сярод маіх улюбёных яго працаў — мэтафізычныя сэрыі над агульным назовам «Рытуальнае шэсьце». Цяпер у гэтым вечным шэсьці заняў сваё месца й ён сам.
Сяржук Цімохаў
8.9.1960, в. Кротаў, Калінкавіцкі раён — 9.10.2012, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Думаючы пра Ігара Герменчука, я найперш згадваю ягоныя вочы — дапытліва-засяроджаныя, але разам з тым нязьменна ўсьмешлівыя і сагрэтыя іроніяй. Вочы ўнутрана свабоднага чалавека.
Упершыню я сустрэў яго, студэнта факультэту журналістыкі БДУ, на пачатку 1980-х у цяпер ужо легендарнай Беларускай сьпеўна-драматычнай майстроўні. Я яшчэ ня ведаў, што Ігар ня толькі бярэ ўдзел у фальклёрных сьвятах ды адказвае на экзамэнах па-беларуску. Працуючы на паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа, ён выносіў адтуль наборныя літары для нелегальнай друкарні, якую марыў стварыць зь сябрамі.
Ігар Незалежная Беларусь
—у х сталася мэтаю і зьместам
гермянчук ягонага жыцьця зь юначых гадоў.
У 1990-м Гермянчук, якому ня споўнілася яшчэ й трыццаці, быў абраны ў Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня. Адзін з самых маладых дэпутатаў, ён з калегамі з фракцыі БНФ вяртаў нашую краіну на палітычную мапу сьвету.
У красавіку 1995-га Ігар разам зь іншымі дэпутатамі ад апазыцыі абвясьціў галадоўку пратэсту супраць рэфэрэндуму пра дзяржаўную мову і сымболіку. Уначы ў залю Вярхоўнага Савету ўварваліся галаварэзы ў чор-
ных масках...
Трыццацігадовым Ігар узначаліў газэту «Свабода», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і найпапулярнейшым незалежным выданьнем краіны.
Ен, магчыма, як ніхто іншы з рэдактараў, разумеў магутную стваральную сілу нацыянальнай памяці. Даведаўшыся, што дзяржаўныя выдавецтвы адмовіліся друкаваць нашыя з Генадзем Сагановічам «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі», Гермянчук прапанаваў цалкам апублікаваць кнігу на старонках «Свабоды».
Пазьней «Дзесяць вякоў...» чатыры разы выходзілі
ў кніжным фармаце, але для мяне найдаражэйшым застаецца тое першае, газэтнае выданьне, якое ў суботніх нумарах чыталі дзясяткі тысяч людзей.
За антыпрэзыдэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара крымінальныя справы. Невядомыя прыцэльна стралялі па вокнах ягонага дому.
Пры канцы 1997-га газэта «Свабода» была забароненая, але празь лічаныя месяцы Ігар здолеў адрадзіць яе пад назовам «Навіны»...
Дактары сьцьвярджаюць, што ягонае сэрца спыніла невылечная хвароба. А мне здаецца, ён проста задыхнуўся ад вострага недахопу Свабоды.
У Беларускай энцыкляпэдыі месца для артикулу пра Ігара Герменчука не знайшлося. Але ў той Беларусі, дзеля якой ён жыў, выйдуць іншыя энцыкляпэдыі.
Ігар Гермянчук
1.1.1961, в. Стракавічы, Сьветлагорскі раён —
29.4.2002, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
У беларускай мове слова «рыцар» ня мае жаночага роду. Але ёсьць, прынамсі, дзьве нашыя суайчыньніцы, якіх я бяз ваганьняў назваў бы рыцаркамі.
Першая — паўстанка 1831 году Эмілія Плятэр, якая стварыла й узначаліла аддзел зь некалькіх сотняў ваяроў. Другая — Арына Вячорка.
I рэч ня толькі ў тым, што Арына была заснавальніцай сучаснага рыцарскага руху ў Беларусі ды кіраўніцаю (!) рыцарскага клюбу «Вялікае Княства», арганізатаркаю дзіцячага летніку «Грунвальд», першага рыцарскага турніру ў Лошыцкім пар­ку, першых выправаў на Арына турніры ў Польшчу і Чэхію.
„ 1 Рыцаркаю я ўспрымаў
вячорка яе з тых даўніх часоў, калі, прыяжджаючы з Полацку ў Менск, начаваў у Арыны і Вінцука Вячорак і гаспадыня частавала мяне на дэсэрт нязьменнаю, але заўсёды зь нейкімі новымі нюансамі шарлёткаю.
Арыну ўжо тады ведалі, відаць, усе, чые сэрцы біліся па-беларуску. I дзякуючы ёй гэтых сэрцаў рабілася ўсё больш.
Матэматык паводле адукацыі, яна разам з купкаю сяброў і аднадумцаў стварала першае нацыянальнае незалежнае згуртаваньне новага часу — «Беларускую сьпеўна-драматычную майстроўню», а затым яе спадкаеміцу «Талаку», ладзіла дзясяткі імпрэзаў, адраджала беларускае школьніцтва...
У XXI стагодзьдзі Арына мужна й натхнёна ўзялася за справу, якая, здавалася, па сілах адно магутным мужчынскім плячам — за адраджэньне нашай даўняй музычнай культуры. Безь Вячоркі не зьявіліся б пэрлінкі маёй (ды хіба толькі маёй!) фанатэкі — альбомы «Ле­генды Вялікага Княства», «Старажытная зямля», «Му­зыка Вялікага Княства Літоўскага».
Яна стала прадусарам знакамітага сёньня гурту «Ста­ры Ольса» і музычнага праекту «Вір», кансультантам фільму «Старадаўнія музычныя інструмэнты Беларусі» й праекту «Гістарычны эпас», арганізоўвала ў Менску і Наваградку нацыянальныя конкурсы маладых выканаўцаў «У гонар каралевы Боны». Удумаемся і ў гэтую лічбу: 100 зладжаных ёю канцэртаў старадаўняй і фальклёрнай музыкі.
А былі ж яшчэ клопаты пра дзяцей — Радаславу, Францішка і Ружану. Імя сына Вячоркаў ведае цяпер усё незалежнае беларускае грамадзтва, а фільм «Жыве Беларусь!», адзін з аўтараў якога — Франак, заваяваў ужо зь дзясятак узнагародаў на міжнародных кінафэстывалях.
...Мне бачыцца зусім невыпадковым, што зямны шлях Арыны, род якой паходзіць зь Вяліжу, зь беларускай Смаленшчыны, завяршыўся ў нашай рыцарскай і адраджэнскай сталіцы — Вільні.
Яе душа адлятала ў нябёсы пад ціхую музыку Вялікага Княства.
Арына Вячорка
14.4.1961, Менок — 9.4.2012, Вільня.
Пахаваная на могілках у в. Міханавічы, Менскі раён.
Юры Завадзкі быў з тых дзясяткаў, а мо й сотняў тысяч беларусаў, чыё жыцьцё зьмянілі падзеі сакавіка 2006 году. Праўда, жыць Юрыю, што таксама адчуў сябе грамадзянінам будучай вольнае краіны, заставалася лічаныя дні.
Маладэчанец Завадзкі займаўся бізнэсам у Pacei, аднак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў адмыслова прыехаў на Радзіму. 19 сакавіка ён з старэйшай дачкой Ірынай ня змог дабрацца да Менску, бо ўсе электрычкі, як і іншы транспарт, былі адмененыя.
Ірына, студэнтка аддзяленьня фатаграфіі Менска-
Юры Завадзкі
га тэхналяпчнага каледжу, зьявілася ў Менску назаўтра і засталася ў намётавым мястэчку.
Два дні на гэтай тэрыторыі свабоды, якую яе абаронцы назвалі пляцам Каліноўскага, быў і спадар Юры — падвозіў харчы і цёплыя рэчы, шчасьлівымі вачыма глядзеў на дачку й яе сяброў.
Пасьля ліквідацыі намётавага лягеру спэцназам Ірына Завадзкая апынулася сярод сотняў арыштаваных. Так званае беларускае тэлебачаньне перадало, што ўсіх жанчын вызвалілі. Гэта быў той выпадак, калі
людзі, найперш блізкія схопленых, гатовыя былі паверыць нават БТ.
Але дачкі не было двое сутак, і Юры, які ніколі не наракаў на здароўе, перажыў першы сардэчны прыступ. Ен знайшоў Ірыну, прарваўся на суд, дзе адкрыта сказаў, што думае пра рэжым і яго абаронцаў у судзейскіх ман-
Менская вясна — 2006
тыях. Потым насіў у турму перадачы, сустракаў Ірыну як гераіню, перажываў, калі яе за бел-чырвона-белы значок затрымлівалі людзі ў форме і ў цывільным.
Неўзабаве Юрыя выклікаў на размову дырэктар доччынага каледжу Аляксандар Гайдукевіч. Высьветлілася, што Ірына — яшчэ ўчора выдатніца, здольная фотамастачка, удзельніца й пераможца выставаў і конкурсаў — «ужасно опозорила учебное заведение». Завадзкі адмовіўся «хорошо повлиять на правонарушительницу» і заявіў, што ганарыцца дачкой.
Гэтым разам ягонае сэрца ня вытрымала.
Юры ўжо не прышле адлічанай з каледжу дачцэ sms-ку, як рабіў гэта штодзень усе апошнія гады. Яны не паедуць разам на рыбалку. Але Ірына перакананая, што яна з сваімі малодшым братам Жэнем і сястрой Марынай будуць жыць у іншай Беларусі. Той, якой не пасьпеў убачыць ix бацька.
Юры Завадзкі
9.11.1961, Маладэчна — 17.4.2006, Маладэчна.
У Менску пакуль што ёсьць вуліца Маркса, на якой я жыву й якую пасьля сьмерці Габриеля Гарсія Маркеса перайменаваў для сябе і сяброў у вуліцу Мар­кеса. Але часам мне хочацца назваць яе і вуліцай Марцава. Асабліва калі праходжу паўзь вядомую кавярню «News Cafe».
Раней там дзень при дні можна было ўбачыць журналіста, рэдактара і выдаўца Пятра Марцава. На маладых клёнах распускаліся першыя лісьцікі або вецер гнаў па ходніках срэбную дуйку, а Марцаў — то за вулічным столікам, то за шклом, звычайна ў атачэньні прыгожых жанчын — быў
Пётар Марцаў
там прысутны, здавалася, заўсёды. Ен сядзеў з лэпто­пам і кубкам кавы або нечым крыху мацнейшым, і гэтае відовішча дзіўным чынам нараджала ў душы спакой і раўнавагу.
Ен ужо быў легендай.
Пасьля ўдзелу ў гістарычных «Дзядах» 1988 году Пётар мусіў разьвітацца з працай у Беларускім тэлеграфным агенцтве.
У адыёзным часопісе «Политический собесед­ник», друкаваным органе ЦК КПБ, тады зьявіўся ар-
тыкул, які палохаў чытача сваёй адметнаю назвай «Кто он, П. Марцев?».
Прайшоўшы добрую школу карэспандэнта, а за-
тым дырэктара карпункту тыднёвіка «Коммерсантъ» у Беларусі й агенцтва «Постфактум», Марцаў у 1992-м пачаў выдаваць «Белорусскую деловую газету» (БДГ), а затым штотыднёвік «Имя» ды штомесячнік «БДГ. Для
служебного пользования». Думаю, ня я адзін бачыў, як
у шапіках «Белсаюздруку» сьвежыя нумары гэтых газэт разьляталіся, як гарачыя піражкі.
Гэта былі сапраўды зорныя выданьні, дзе працавалі журналісты з Божай іскрай, живое слова якіх уплы­вала не адно на чытачоў, на дзелавыя, палітычныя й культурніцкія колы, але і на сытуацыю ў краіне...
Пералік тэмаў, артыкулаў, інтэрвію, журналісцкіх расьсьледаваньняў, якія я й цяпер добра памятаю, атрымаўся б занадта доўгім. Асабіста я ўдзячны Марцаву за фантастичную па колысасьці ўдзельнікаў тэлефонную «жывую лінію», якую мы вялі з адным з найталенавіцейшых супрацоўнікаў «БДГ» Сяргеем Шапранам. За маю пэрсанальную рубрыку «С истори­ей на «Вы». За публікацыю газэтнай вэрсіі нашай з Генадзем Сагановічам кнігі «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі».
Узровень газэт Пятра Марцава быў такім, што ва ўмовах, калі ўлада ня проста спыніла час, а павярнула яго назад, выхад БДГ жывіў надзею на перамены.
Быў момант, калі Пятра папярэдзілі, што рыхтуецца яго зьнікненьне-забойства. Марцаў, купіўшы квіток на самалёт у Нямеччыну, наняў на ўскраіне Менску кватэру і на месяц лёг на дно...
Увесну 2006-га выпуск «БДГ» быў спынены. Марцаву прыпомнілі, відаць, і ўдзел у стварэньні вядомага фільму «Звычайны прэзыдэнт»...
У пяцьдзесят два гады ён за лічаныя дні згарэў ад вострага лейкозу.
На пахаваньні старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна назвала Марцава і ўсё зьвязанае зь ім «самай яркай старонкай найноўшай белару­скай журналістыкі».
Пётар Марцаў
14.4.1962, Менск — 13.9.2014, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Мы былі знаёмыя вельмі даўно, хоць (гэта, як зазвычай, разумееш, калі ўжо нічога нельга зьмяніць) маглі б сустракацца часьцей. Тым ня менш я меў адмысловы зварот да яе, на які Тацяна заўсёды весела адгука­лася, — «ветраная жанчына». У тлумачальным слоўніку беларускай мовы вы знойдзеце два значэньні гэтага сло­ва. Другое ў дадзеным выпадку аніяк не пасавала.
Цяпер, калі пабачылі сьвет вельмі раньнія Таніны вершы, бачыш, што іх аўтарка ўжо тады ведала ці прадчувала, у якую гавань плыве.
Студэнткаю журфаку БДУ дзе яна вучылася на «зор-
Тацяна Сапач
ным» курсе — разам з Барысам Пятровічам, Ігарам Герменчуком, Сяргеем Навумчыкам, будучым мужам Сяргеем Дубаўцом, — Тацяна завіхалася ў легендарнай «Майстроўні».
Прыехаўшы працаваць па разьмеркаваньні ў Гомель (дагэтуль памятаю ейныя гомельскія блінцы), засноўвала там з мужам моладзевую суполку «Талака».
Зьявіўшыся ў Менску на радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у 1987-м стварыла праграму «Альбаросіка», якая ня толькі адгукалася на тагачасныя зьмены ў грамадзтве, але і імкнулася паскараць ix.
Потым быў пераезд Дубаўцоў у Вільню. Разам зь сябрамі яны ехалі адраджаць у нашай старажытнай сталіцы беларускае жыцьцё. Аднак напачатку апынуліся ў самым віры змаганьня літоўцаў за незалежнасьць. Таня, стаўшы сваёй на нелегальным радыё, якое выходзіла ў этэр з гарышча Палаца спорту, заклікала беларусаў Літвы падтрымаць імкненьне да выхаду з імпэрыі. Toe самае яна рабіла на незалежным тэлебачаньні, перадачы якога запісваліся на кватэрах, а вяшчаньне ішло з Коўні...
Ад 1991-га і да аўтакатастрофы, вестка пра якую працяла сэрцы ўсіх, хто ведаў Тацяну, яна дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак».
А было ж яшчэ і супрацоўніцтва з Радыё Свабода і радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі», арганізацыя беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Сьвятога Мікалая...
Але найперш Таня была і застанецца паэткай.
У напісаным ёю немагчыма знайсьці выпадковыя радкі. Будзённае, штохвіліннае, мімалётнае яе талент нязьменна ператвараў у нябеснае й касьмічнае.
Вядуцъ усе гасьцінцы і сьцяжыны туды, дзе цераз рэчку гразкі брод. Там па калена.
Там раней прайшлі.
А я умею плавацъ адмыслова...
На яе дзень нараджэньня ў роднай вёсцы штогод адбываюцца прысьвечаныя Тані чытаныгі. А з-за пагоркаў, над якімі, паводле няпісанага запавету, была разьвеяная частка праху, плыве срэбнае рэха яе голасу...
Тацяна Сапач (у замужжы Дубавец)
26.8.1962, в. Маркава, Маладэчанскі раён —
27.12.2010, паблізу г. Алітуса, Літва.
Пахаваная ў в. Маркава.
Ен быў з тых, пра каго кажуць: як ня з гэтага смету. Гаворачы зь ім у бібліятэцы, за каваю або на кіназдымках, я ня раз лавіў сябе на адчуваньні, што ён тут, недзе побач са мной, і ў той самы момант недзе ў іншым вымярэньні.
Мы пазнаёміліся з Аляксеем падчас працы над фільмам «Эўфрасіньня Полацкая», які ў 1989-м паводле майго сцэнару здымала ў Полацку і Кіеве кінастудыя «Летапіс». Мельнікава, які толькі што пераехаў у Менск і стаў супрацоўнікам акадэмічнага Інстытуту літаратуры, запрасілі навуковым кансультантам. Лепшай канды-
Аляксей
Мельнікаў
датуры нельга было і ўявіць. Аляксей якраз падрыхтаваў да абароны дысэртацыю, прысьвечаную жыцьцяпісам беларускіх сьвятых. Дзякуючы яму ўпершыню загучалі па-беларуску «Жыцьцяпісы» Эўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрама і Мэркура Смаленскіх.
Аляксей быў глыбокім дасьледнікам і ня менш глыбокім хрысьціянінам. Нягледзячы на сваю навуковасьць, яго рукапісы й кнігі, якіх Аляксей ужо не пасьпеў убачыць — «Найпадобнейшая Эўфрасіньня Полацкая» і «Кірыл, япіскап Тураўскі: жыцьцё, спадчына, сьветапогляд» — чытаюцца лёгка й захапляльна. За імі паўстае высакародны элегантны вобраз маладога вучонага, бліскучага
палеміста, вытанчанага эстэта. Адна з наших агульных знаёмых напісала ва ўспамінах пра Аляксеева ўменьне апранацца, як «лёнданскі дэндзі». Насамрэч тэты дэндзі быў менскі — у белым гарнітуры і сьнежнай кашулі зь яркім чырвоным гальштукам.
Неяк у маёй зь ім спрэчцы Аляксей урэшце пагадзіўся з думкаю, што маральнага прагрэсу не існуе. Я, памятаецца, казаў пра матрыцу гісторыі, якая ўдрукоўвае адны й тыя ж сытуацыі ў розныя эпохі, а чалавек, што апынаецца перад маральным выбарам, — той самы.
Ужо па сыходзе Аляксея ў іншасьвет я адшукаў у адным зь ягоных тэкстаў афарыстычнае рэзюмэ да той нашай размовы: «Сапраўды, гісторыя — гэта мы самі, толькі вельмі даўно».
У Хрыстовым веку яго знайшлі забітым у сьценах уласнай кватэры.
Сьвятло таленту Аляксея працягвае ісьці да нас. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» выпусьціла важкі том «Зь неапублікаванай спадчыны», куды, апрача манаграфій і артыкулаў, увайшлі ягоныя пранізьлівыя, напоўненыя прадчуваньнем трагедыі вершы:
Госпад ішоў супакоеным горадам, сіняю замецьцю, шляхам нябачным: небам, азораным зорамі, зорамі;
сьветам, асьвечаным плачамі, плачамі.
Позьні вандроўнік, вар’ят і паэта, гнаны ў бяссонъне натхн'ёнаю марай, убачыў, адзіны, пайшоў за ім съледам, сьветла ўздыхнуўшы: «Нарэшце, уладару!»
Аляксей Мельнікаў
9.11.1962, Гомель — 13.8.1995, Менск.
Пахаваны ў Гомелі.
Быў канец 1980-х. Купальле ў лесе пад Менскам — шматлюднае, з магутным вогнішчам, карагодамі, скокамі цераз агонь, зь сьпевамі і вянкамі. 3 атмасфэраю сапраўднага сьвята, напоенай чаканьнем дзівосаў — і ад гэтае ночы, і ад блізкае будучыні, у якую ўступала Беларусь.
Рэй вёў ён, Сяржук: завіхаўся каля купальскіх колаў, распараджаўся наконт дроваў, выбіраў Купалінку і, здавалася, зусім не зважаў на дзясяткі захопленых дзявочых позіркаў. Малады, прыгожы, з румянцам на шчоках. Кроў з малаком. Хто мог падумаць, што гэты румя-
Сяржук Вітушка
нец — сьведчаньне ягонае цукроўкі...
Студэнт гістфаку БДУ Сяржук Вітушка тады старшыняваў у моладзевым гістарычна-культурным клюбе «Талака».
Калі «Талака» спыніла існаваньне, бо балыпыня яе сяброў уступіла ў Беларускі Народны Фронт (які разам з старэйшымі аднадумцамі і стварала), Сяржук пераехаў у любую ягонаму сэрцу Вільню, у якой меркавалася адрадзіць беларускае жыцьцё.
На ягоных уроках вучні віленскай беларускай школы імя Францішка Скарыны спасьцігалі таямніцы гісторыі. Вітушка займаўся аднаўленьнем Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча і выдаваў газэту «Vilnia і kraj», пісаў для «Нашай Нівы» і газэты віленскіх беларусаў «Рунь»...
А бязьлітасныя абдымкі хваробы рабіліся ўсё мацнейшымі. Кожная справа давалася Сержуку шматкроць цяжэй, чым сябрам.
Надыйшоў дзень, калі для яго назусім пагасла сьвятло.
Памятаю, я сказаў яму пра свайго ўлюбёнага Борхэса, які пятнаццаць гадоў жыў і ствараў у цемры. Але Сяржук і сам быў неверагодна моцны духам, хоць тады яшчэ ня ведаў, што наперадзе ампутацыя нагі й інвалідны вазок.
Страціўшы зрок, ён не разгубіўся, застаўся ў сваёй сыстэме каардынатаў.
Ен вынайшаў «сьляпыя экскурсіі» па Вільні для прыежджых беларусаў. Ен навучыўся наўсьлеп кулінарыць. Пачаў пісаць казкі, п’есы і беларускія
тэксты на папулярныя мэлёдыі.
Усе апошнія гады Сяржук пакутліва шукаў асабісты шлях да Бога і казаў, што ня можа зразумець, чаму абедзьве галоўныя хрысьціянскія канфэсіі Беларусі не падымаюць голасу супроць перасьледу нязгодных з уладай, супроць зьнішчэньня мовы, якое вядзе нацыю ў нябыт.
Душу закутага ў вечную ноч пакутніка пасьпеў асьвятліць прамень радасьці ад выхаду ягонай першай кніжкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі», неўзабаве паўторанай у аўдыёвэрсіі.
Другая кніга — «Тэатар Сержука Вітушкі» пабачыла гэты сьвет, калі ён ужо бачыў іншы. Выданьне нездарма назвалі цудам.
Калі ў вас у сям’і ёсьць дзеткі, гэтая кніжка — з пальчыкавым тэатрыкам для маленькіх, з тэатрам ценяў, з пантамімамі, гульнямі, забаўлянкамі й казкамі-пірамідкамі — можа стаць проста незаменнай.
3 сыходам Сержука Вільня доўга здавалася мне апусьцелай.
Сяржук Вітушка
10.4.1965, мястэчка Чысьць, Маладэчанскі раён —
2.7.2012, Вільня.
Пахаваны ў в. Рагава, Менскі раён.
Вы ведаеце, што такое Камэлот? Так, слушна, гэта замак караля Артура, дзе знаходзіўся ягоны кру­глы стол, за якім зьбіраліся найвядомейшыя рыцары Эўропы. Але ўсьлед за гэтым чалавек, абазнаны ў нашай сучаснай музыцы, адразу скажа: а яшчэ «Камэлот» — папулярны ў першай палове 1990-х этна-рок-гурт.
Яго лідэрам быў Зьміцер Сідаровіч, асоба, якая спалучала ў сабе рэчы амаль несумяшчальныя. Атрымаўшы дыплём Беларускага політэхнічнага інстытуту, інжынэрбудаўнік Сідаровіч абараніў дысэртацыю й да апошняга працаваў па спэцыяльнасьці, але заўсёды пісаў песьні.
Зьміцер
Сідаровіч
У сярэдзіне 1980-х, пасьля паездкі на Беласточчыну і сустрэч з тамтэйшымі беларусамі, ён, ужо даволі вядомы бард, перайшоў на мову і праславіўся немудрагеліста-шчыраю
песьняй «Які ж я беларус?», якую натхнёна сыіявала ўся адраджэнская моладзь: Якіжябеларус, / скажыце мне, Панове, / кам я гавару паусюлъ на рускай мобе?...
Але ён быў створаны для песьняў іншага кшталту. Зьмітра вабілі Сярэднявечча, Вялікае Княства Літоўскае, вольны дух рыцарства. Разам з такімі ж маладымі музыкамі Ігарам Войнічам, Валянцінам Агеевым і Алесем Кішкіным, які захапляўся Толкінам, што было якраз у тэму, Зьміцер і стварыў «Камэлот».
Яны гралі выключна акустычную музыку — на гітарах, флейтах, бубнах, віялянчэлі, скрыпках, клявэсыне, дудзе, чэлесьце... Заплюшчыўілы на канцэрце вочы, можна было ўявіць, што ты ў віленскім вялікакняскім палацы Жыгімонта Аўгуста.
«Камэлот» выпусьціў усяго адзін альбом «У Краіне талераў», затое песьні зь яго хутка пачалі ўспрымацца як сучасныя апрацоўкі старадаўніх народных, створаных у асяродзьдзі жаўнераў або месьцічаў — «Грай, дудар!», «А дзе ж тыя ваяры?», «Ясна панна мая».
Вы, напэўна, таксама іх слухалі, а мо й сьпявалі: Ясна панна мая, / сонцу час прачынацца...
Пасьля рэфэрэндуму 1996 году гурт, па сутнасьці, распаўся. Сябры прыгадваюць, што тыя падзеі выклікалі ў Зьмітра глыбокі і доўгі крызіс.
Але ён вярнуўся да творчага жыцьця і, быццам прадчуваючы, што часу няшмат, зьяўляўся «на людзях» у розных іпастасях. Запісваў песьні з гуртом «Стары Ольса». Дасьледаваў гісторыю музыкі і складаў даведнік «Вялікія музыкі
XX стагодзьдзя». Разам зь сьпявачкай Тацянай Грыневіч выпусьціў два «Дзіцячыя альбомы». Выдаў кнігу вершаў «Тры жалуды». Тысячы гледачоў, якія хутка рабіліся ўдзельнікамі, прайшлі праз ладжаныя ім «Шляхецкія фольк-вечарыны» і штотыднёвыя вечары народных танцаў у менскай кавярні «Жар-птушка».
На 49-м годзе жыцьця Зьміцер сыйшоў у сваю «Краіну талераў»: яго знайшлі ў кватэры нежывым.
Есьць зьвесткі, што ён пакінуў вялікі архіў песьняў, якія яшчэ трэба давесьці да сустрэчы з публікай. I, вядома, неабходна перавыдаць славуты альбом «Камэлота», які заслужана прылічаюць да клясыкі сучаснай беларускай музыкі.
Зьміцер Сідаровіч
2.10.1965, Менск — 17.5.2014, Менск.
Пахаваны на менскіх Заходніх могілках.
Сябры казалі, што вялікае й мізэрнае, вы-
сокае й нізкае, прарочае й аблуднае спалучаліся ў ім — паэце ад Бога — неверагодна арганічна. Я сустракаўся зь ім усяго тройчы, і першае ўражаньне — о, як шмат зацятасьці, вальналюбнасьці й бунтоўнасьці ў гэтым, нечым падобным да дзядка-лесавічка худзенькім юна­ку з хворым сэрцам — з кожным разам рабілася ўсё мацнейшым.
Тыя навіны пра Андрэя, што я чуў ад агульных сяброў з Таварыства вольных літаратараў, стваралі жыцьцяпіс, падобны да легенды.
Андрэй Пяткевіч
У 1989-м на вечарыне ў Гарадзенскім унівэрсытэце студэнт Пяткевіч, вядомы як адзін з стваралыгікаў сумнеўнай з гледзішча ўладаў суполкі «Верш-гурт Дыяген», прадэклямаваў свой
паэтычны твор «Над нашай краінаю свастыкай зор­ка...». Вынікам гэбісцкіх допытаў сталася публікацыя ў газэце «Пагоня» скандальнага Андрэевага артыкулу «Паэт і камітэт».
Працягваць навучаньне пасьля тых падзеяў ён ня здолеў і вярнуўся ў родную наваградзкую вёску, дзе жыў на інвалідную пэнсію й сродкі ад зьбіраньня зёлак. У вольны ад гэтага грамадзка карыснага занятку час Андрэй пісаў.
Хто мяне чакае ўночы? Можа, д’ябал, мо Хрыстос?
Тыя гады былі для яго пэрыядам своеасаблівага богашукальніцтва. «Я хаця лічу сябе поствернікам, але «Бог» заўсёды пішу зь вялікай літары», — прызнаваўся Андрэй.
Заўзята і вынаходліва змагаючыся з хлусьнёй у роз­ных яе іпастасях, Пяткевіч зарэкамэндаваў сябе ўмелым
ды вясёлым кансьпіратарам і містыфікатарам. 14 ліпеня 1990 году сьвіслацкая раёнка «Заветы Ильича» надрукавала ягоную бяскрыўдную, на першы погляд, рыфмаванку, што, як неўзабаве выявілася, была шкодніцкім акравершам «КПСС — наш вораг».
Асаблівую пікантнасьць публікацыі надавала тое, што верш зьявіўся ў тым нумары, дзе паведамлялася пра XXVIII зьезд кампартыі
Савецкага Саюзу.
Пазьней Андрэю прапаноўвалі аднавіцца ва ўнівэрсытэце. Ен адказаў вершам:
Мая бочка — калгас, А я сам — Дыяген. Не вярнуся да вас, Не схілю я кален!
Дзень ягонага разьвітаньня з гэтым сьветам невыпадкова зусім побач з датай першага ініцыяванага рэжымам рэфэрэндуму. Андрэй зацята спрачаўся з аднавяскоўцамі ды з бацькамі. Аднойчы сэрца канчаткова стамілася. Усе ягоныя дзёньнікі й сшыткі зь вершамі бацька спаліў...
А я, напэўна, застануся з птушкамі, Пакіну людзям непатрэбны тлум. /узе ветрык раніцай туманы гушкае, Я адзіноту зноў сваю нясу...
Андрэй Пяткевіч
13.6.1966, в. Уселюб, Наваградзкі раён —
29.4.1995, в. Уселюб.
Сталася так, што тэкст пра Юру пачаў нараджацца ў сьне.
Я пісаў яму ліст. У кожнага з нас пра цябе свае ўспаміны, гаварылася ў ім. Але ўсе мы ведаем, што ты — найперш паэт, і калі твой сябар Анджэй Пачобут сказаў цяпер, што ты — зорка сучаснай беларускай літаратуры, якая выбухнула на пачатку 1990-х, ніхто й ня думаў яму пярэчыць. Але я здагадваўся пра гэта і раней, бо чытаў усё, што ты друкаваў, пачынаючы ад выдадзеных калісьці ўжо даўно ў Полацку «Водару цела» ды «Твару Тутанхамона» і да тваёй гарадзенскай кнігі вершаў
Юры Гумянюк
«Назаві мяне геніем», якая ў мяне зараз на стале й якая яшчэ пахне друкарняй, але ты ўжо не ўдыхнеш гэтага цудоўнага паху. Хаця, хто ведае, бо ты — паэт і ў цябе іншая форма душы...
Прачнуўшыся, я перапісаў свой прысьнёны ліст і зразумеў, што галоўнае пра Юрыя Гуменюка ў ім ужо сказанае.
Безумоўна, можна пералічваць ягоныя іншыя кнігі й дзіцячыя п’есы, пастаўленыя Гарадзенскім тэатрам лялек. Можна згадаць дакумэнтальную сагу «Прывід даўніх крэсаў», няскончаны раман «Апосталы нірваны», два тузіны песьняў, напісаных на Юра-
вы вершы беларускімі рок-гуртамі. Калегі-журналісты пакрыўдзяцца, калі я забуду аб шматгадовай працы Гу­менюка ў газэце «Пагоня», на радыё «Рацыя» і Белару­скай службе Польскага радыё для замежжа.
Ен быў у ліку заснавальнікаў Таварыства воль­ных літаратараў (ТВЛ) і — сурэдактарам знакамітага тэвээлаўскага часопісу «Калосьсе».
У адным з інтэрвію Юры агучыў асноўную мэту ТВЛ: «Мы нічога не зьбіраемся адмаўляць і разбураць. Наша задача — максымальна рэалізавацца ў дадзеным часе й прасторы».
Ужо ў нашы дні — дзякуючы Алесю Аркушу — Гумянюк апынуўся сярод галоўных герояў раману «Мясцовы час», дзе ажываюць асобы і зьявы канца васьмідзясятых — пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя.
Пасьля апетых Аркушам часоў надыйшлі іншыя... Стаўленьне да новай рэчаіснасьці, якую Юра ня мог прыняць, ён сфармуляваў у вядомым вершы-баевіку «Спэрма прэзыдэнта». Гэта быў адказ тым, хто імкнуўся загнаць у сутарэньні андэграўнду тое, чым ён жыў, — літаратуру, мову, на якой яна ствараецца, незалежнае мастацтва...
Яму назаўсёды засталося 43. Тэты век, як і 37, лічыцца для творчай асобы небясьпечным.
Таямніцу свайго сыходу ён забраў з сабой. Хадзілі глухія чуткі пра вярбоўку. Шмат каму ў астатнія меся­цы ён казаў, што яго хутка заб’юць. Яшчэ раней Юра чамусьці спаліў усе лісты ад сяброў.
I ўсё ж, калі я спрабую ўявіць ягоны палёт зь дзявятага наверху, то думаю менавіта пра палёт, а не пра падзеньне. I чую, чую Юраў голас:
Рассачыцца ў нябеснай сінечы, Як мэтафары ў плыні радкоў?..
На маім стале другая Юрава пасьмяротная кніга — «Краіна нязьдзейсьненых мараў».
Так называлася краіна, у якой ён жыў.
Юры Гумянюк
24.9.1969, Горадня — 19.1.2013, Горадня.
Палітолягу, выдатнаму аналітыку Віталю Сіліцкаму заўсёды будзе трыццаць восем.
Адказваючы за некалькі гадоў да свайго такога раньняга сыходу на пытаньне анкеты: «Што значыць быць беларусам?» — ён напісаў: жыць у Беларусі, размаўляць пабеларуску, любіць Беларусь, дбаць пра Беларусь. Любіць для яго й азначала — дбаць.
У васямнаццаць ён з дакладам, прысьвечаным дэмакратычным зьменам ува ўсходняй Эўропе, стаў пераможцам усесаюзнай алімпіяды юных сацыёлягаў. Надыходзіў час самому прысьпешваць гэтыя зьмены
Віталь
Сіліцкі
ўчынкамі й навуковымі штудыямі.
У яго ўсё атрымлівалася на «выдатна». БДУ — дыплём сацыёляга. Цэнтральнаэўрапейскі ўнівэрсытэт у Будапэшце — магістар
паліталёгіі. Ратгэрскі ўнівэрсытэт у ЗША — ужо доктар. Супрацоўніцтва ў інтэрнэт-газэце Naviny.by і «На­тай Ніве». Заснаваньне адной з самых аўтарытэтных аналітычных структураў краіны — Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.
Ен пакінуў тэты сьвет у чорнае лета 2011 году, калі мы ледзь ня кожны тыдзень разьвітваліся з тымі, хто, як і ён, плённа працаваў дзеля той Беларусі, якая нам пакуль толькі сьніцца. Філёзаф Уладзімер Конан, гісторыкархівіст Віталь Скалабан, зусім маладыя — бліскучы гістарычны картограф Віктар Цемушаў, гісторык і паэт Эдуард Мазько, мастацтвазнаўца Юрась Малаш, гісторык Вольга Рамановіч, што пераклала два тамы францускамоўных мэмуараў Міхала Клеафаса Агінскага, Васіль Храмцоў, адзін з тых, на кім трымалася беларушчына на Полаччыне... Кожны быў непаўторны, а хтосьці — незаменны.
Пасьля ўсяго, што здарылася зь Беларусьсю ў XX стагодзьдзі, слой натай інтэлігенцыі застаец-
ца вельмі тонкім. Гэта значыць, давоАЗІцца ўскладаць на сябе абавязкі і справы, прызначаныя не для аднаго чалавека. Ня кожны здольны несьці такую ношу бясконца...
«Я паміраю. Прашу: зрабіце ўсё, каб жылі тыя ідэі, якімі я жыў», — сказаў ён сябрам у адзін з апошніх дзён.
У Цэнтральнаэўрапейскім унівэрсытэце заснаваная стыпэндыя яго імя
для беларускіх студэнтаў. Інстытут эўрапейскіх навук у Славаччыне й Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў стварылі сваю стыпэндыяльную праграму імя Сіліцкага.
Сябры заснавалі Фонд Сіліцкага, выдалі ягоную кнігу «Адкладзеная свабода» і падрыхтавалі наступную — «Доўгая дарога ад тыраніі».
Калегі і вучні называлі яго лідэрам навуковага аналізу, які вывучаў Беларусь у кантэксьце ўсясьветнай паліталягічнай навукі, нязьменна прапускаючы праблемы ня толькі праз розум навукоўца, але і праз сэрца патрыёта.
А для мяне Віталь быў яшчэ й апантаным футболь­ным заўзятарам. Ці здолеў ён пабачыць гістарычную гульню БАТЭ зь мюнхэнскай «Баварыяй», калі нашы выйгралі 3:1?..
Віталь Сіліцкі
25.12.1972, Менск — 11.6.2011, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
У той вечар я глядзеў у Купалаўскім тэатры спэктакль «Офіс». Там, у офісе, і адбывалася дзеяньне. Супрацоўнікі бясконца прыходзілі на працу, і з сцэны гучала: «Добрай раніцы! Добрай раніцы». Няма, падумалася мне, на іх Юры Бушлякова, які пераканаўча давёў, што ў нашым моўным этыкеце гэтае вітаньне не традыцыйнае, а — калька савецкіх часоў.
У тэты момант і прыйшла эсэмэска пра Юраву
Юрась Бушлякоў
сьмерць.
Калі б у беларускім мовазнаўстве, як у спорце або палітыцы, таксама існавалі рэйтынгі, Бушлякоў, у маім уяўленьні, заўсёды знаходзіўся б, калі не на са­мым высокім месцы, то, прынамсі, не ніжэй за пер­шую тройку.
Ен наогул быў зор-
ным — спачатку хлопчыкам, потым мужчынам. Скончыў з чырвоным дыплёмам філфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе ў 1990-м стаў, па словах сябра й аднагрупніка Валерыя Булгакава, амбасадарам беларушчыны. Абараніў бліскучую дысэртацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча».
Пералік месцаў, дзе Бушлякоў працаваў, уражвае: Белдзяржунівэрсытэт, Беларускі гуманітарны ліцэй, Радыё 101,2 і Радыё «Рацыя», газэта «Наша Ніва», Радыё Свабода, Карлаў унівэрсытэт у Празе...
Хтосьці зь недасьведчаных раптам падумае: «лятун». Для такіх тлумачу: незалежнае Радыё 101,2 «часова», што азначала назаўсёды, пазбавілі этэру (узятае Юрам
у мяне інтэрвію патрапіла ў лік апошніх перадачаў), ліцэй афіцыйна зачынілі...
Ягоны талент журналіста і мовазнаўцы ў адной асобе, ды яшчэ разам зь непаўторным «аксамітным» голасам, стаў для Беларускай службы Радыё Свабода шчасьлівым і дарагім падарункам. Праграму Бушлякова «Жывая мова» я таксама не магу назваць іначай, чым зорнай.
Юрась нічым не нагадваў чалавека, цалкам зацыкленага на сваім асноўным занятку.
Ен знаходзіў час на клясныя літаратурныя пераклады — Эдгара Алана По, Чэслава Мілаша, Зьбігнева Гэрбэрта, Вітальда Гамбровіча, Яраслава Сэйфэрта. Быў жывой спартовай энцыкляпэдыяй, заўсёды беспамылкова ўзгадваючы ня толысі чэмпіёнаў і прызёраў, але і пераможцаў у асобных футбольных гульнях, агульны лік і аўтараў галоў.
3 старэйшых клясаў, калі Юрась лічыўся найлепшым вучнем на уроках фізкультуры і натхнёна «цягаў жалеза», ён быў увасабленьнем чалавека вельмі моцнага фізычна.
I тут — тая радзімка, што змусіла зьвярнуцца да мэдыкаў...
Пэсымістычны прагноз адводзіў яму ўсяго год. Юра змагаўся чатыры. I як ваяваў! Менавіта ў тэты час каханая жанчына Тацяна нарадзіла яму сына Яна Міхала.
Жыцьцё Юрася Бушлякова працягваецца і ў кнізе «Жывая мова», якую ён дасканаліў да сваіх астатніх дзён.
Кажуць, любой моваю можна авалодаць за тры ме­сяцы, адно родную трэба вучыць усё жыцьцё. Цяпер я займаюся гэтым зь Юравай кнігай.
Юрась Бушлякоў
29.5.1973, Менск —4.6.2013, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Калі ў менскім Доме літаратара туч­на адзначалася 10-годзьдзе творчага руху «Бум-БамЛіт», вечарыну пачалі з ушанаваньня памяці Дзяніса Хвастоўскага.
Як ляціш — ня сьпі —
Зорачку схапі...
— напісаў ён аднойчы. Гэтыя вясёлыя й, на першы погляд, легкадумныя словы можна лічыць жыцьцёвым credo паэта.
Дзяніс Хвастоўскі
У школе Дзяніс, выклікаючы энтузіязм зусім ня ў кожнага настаўніка, зацята карыстаўся нерэфармаваным беларускім правапісам.
Палітыкі, ня лезьце да Бісторыі.
Бо вы Яе ня варты.
Запхніце свае карты сабе ў лябараторыід.
— заклікаў Хвастоўскі, калі вучыўся на гістарычным факультэце БДУ дзе выдаваў рукапісную газэту «Пан Панк». Адначасова з удзелам у вечарынах і пэрформансах «Бум-Бам-Літу» ён уваходзіў тады ў моладзевую суполку «Выбранецкія шыхты», якая прычынілася да пачатку масавага цяпер у Беларусі рыцарскага руху.
Дзяніс быў чалавек разьняволены і надзвычай іранічны.
Ен захапляўся беларускім, кельцкім і проста дзіцячым фальклёрам. Аднойчы ён прыдумаў сабе старадаўні шатляндзкі радавод.
У яго былі свае прыхільнікі й зласьліўцы. Адзін з апошніх напісаў у сеціве, што ён не аматар вершаў кшталту:
Я стары рагаты лось, Ты мяне прапыласосъ.
Мяркуючы з інтэрнэт-водгукаў, аматараў было ўсё ж больш. У чаканьні іхніх лістоў Дзяніс у адным зь вершаў падаў свой адрас:
А каб лістом маім сагрэцца, Для Вас мой адрас вось такі: Краіна Спаленага сэрца, Сяло Старыя мастакі.
Яму было толысі дваццаць пяць...
Ен памёр у рэанімацыі пасьля падзеяў, пра якія сваякі дагэтуль адмаўляюцца гаварыць.
Літаратуразнаўца Акса­на Бязьлепкіна піша, што Хвастоўскі, «вершы якога можна лічыць своеасаблівым сынтэзам фальклёрнай паэтыкі з іранічным «патасам» сучаснасьці, пасеяў у беларускай літаратуры свае ўчэпістыя радкі».
Празь пяць гадоў пась­ля таго, як ён адыйшоў у «краіну Спаленага сэр­ца», у незалежным выдавецтве «Логвінаў» выйшла Дзянісава кніга «Лугназад».
Дзяніс Хвастоўскі
13.1.1976, Менск — 25.7.2001, Менск.
Пахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
Выдатныя здольнасьці й неверагодная працавітасьць, памножаныя на апантанасьць новымі інфармацыйнымі тэхналёгіямі, прывялі яго спачатку на студэнцкую стажыроўку ў ЗША, а потым у Амэрыканскі ўнівэрсытэт у баўгарскім Благоеўградзе. Там Каткоўскі вывучаў кампутарнае праграмаваньне й журналістыку.
У сяброўскіх размовах пра Каткоўскага і ў ягоных афіцыйных характарыстыках нельга абыйсьціся бяз слова «першы». Ен стаў адным зь першых айчынных інтэрнаўтаў і адным зь першых беларускамоўных
Уладзімер Каткоўскі
блогераў. Першым узяўся за беларусізацыю пошукавіку Google. Яго называл! пер­шым інтэрнэт-амбасадарам Беларусі. I сапраўды ў роз­ных кутках сьвету я сустракаў людзей, якія першае ўяўленьне пра нашую краіну атрымалі дзякуючы Каткоўскаму, вядомаму ў Сеціве як ridel23 і BR23.
Уладзя быў самым маладым супрацоўнікам Беларускай службы Радыё Свабода і першым у яе гісторыі вэб-майстрам, якога ўзялі на працу выключна ў та­кой ролі.
Дырэктар беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук кажа, што ўладзевы праекты часта апярэджвалі
магчымасьці тэхнічнага аддзелу, і такім чынам Каткоўскі прымушаў усіх рухацца наперад. Вынікам сталася бясспрэчнае лідэрства сайту нашага радыё сярод двух дзясяткаў рэдакцыяў. У сакавіку 2006 году, падчас пратэстаў на менскай плошчы Каліноўскага, сайт Сва­боды наведала чвэрць мільёну чалавек.
Уладзевым клопатам былі таксама беларуская Вікіпэдыя, сайты «Мартыралёгу Беларусі» і Pravapis.org. Ен радаваў сваімі перакладамі, сярод якіх — фрагмэнты «Кнігі Сьмеху й Забыцьця» Мілана Кундэры.
Мне выпала двойчы на пару з Уладзем удзельнічаць у радыйных анлайнавых канфэрэнцыях. У памяці і сёньня жывое аблічча прыгожага юнака з набрынялымі анталягічнай сумотаю вачыма інтравэрта, якія зьнячэўку маглі зазьзяць адкрытасьцю й неверагоднай прыязнасьцю. Я сказаў бы, што ён валодаў кампутарам ня проста дасканала, ён абыходзіўся зь ім элегантна і віртуёзна. Здавалася, я толькі фармулюю адказ, а ён ужо сканчваў яго набор...
У 2006-м партал TUT.BY прысудзіў Каткоўскаму Гран-пры конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў. Гэта быў заслужаны падарунак да 30-годзьдзя «патрыярха» Белнэту.
Уладзя не пасьпеў атрымаць узнагароду. За тры дні да круглай даты ён трапіў на праскай вуліцы ў катастрофу й апынуўся ў коме.
Ягонае існаваньне доўжылася яшчэ амаль цэлы год. Хочацца верыць, што ўвесь тэты час Уладзя быў тут.
Шмат распавяла мне ўбачаная праз колькі месяцаў старонка зь яго нататніку з контравэрсійнымі парамі словаў: Эўразія — Эўропа / Рускае праваслаўе — Свабодарэлігіяў / Манаполія — Канкурэнцыя / Пародыя — Аўтэнтыка / Абыякавасъцъ — Талерантнасъць / Самагон — Крамбамбуля / Аэпрэсія — Аптымізм / Страх — Мужнасьць / Краты — Воля...
Калі я выходжу ў Сеціва, у мяне кожны раз узьнікае адчуваньне сустрэчы з Уладзем.
Уладзімер Каткоўскі
19.6.1976, Менск — 25.5.2007, Прага.
Пахаваны на менскіх Пятроўшчынскіх могілках.
Адно з маіх наймацнейшых уражаньняў ад летніх вандровак па Беларусі зьвязанае з прынарачанскім возерам Глубля.
Мы ішлі па беразе, і раптам побач са сьцежкаю сярод папараці вырас камень з словамі, што паведамлялі вусьцішную зьвестку: тут, атруціўшыся цыкутай, памёр зусім малады хлопец Міхал.
Надпіс на гэтым незвычайным лясным помніку зьвяртаўся да падарожнікаў: «Памаліцеся за яго і беражыце сябе».
На мяне павеяла антычнасьцю і больш блізкай, сва-
Міхал
Шарамет
ёй гісторыяй — згадаліся сыход Сакрата й запаветы вальнадумцаў Каспара Бе­кеша й Казімера Лышчынскага.
Але я ведаў і гэтае імя — Міхал Шарамет.
Я памятаў Міхала на чале маладафронтаўскай дружыны.
Ен стварыў вайсковапатрыятычую арганізацыю «Ваяр», якая сталася спадкаеміцай «Краю» і з канца 1990-х да сярэдзіны 2000-х абараняла моладзь на масавых акцыях.
Колішні кіраўнік Маладога Фронту Павал Севярынец распавядае, што Шара­
мет быў сапраўдным прафэсіяналам сваёй справы: выдатна ладзіў летнікі, вышкалы з палосамі перашкодаў, спартовыя турніры...
Іншага ягонага паплечніка — Сержука Бахуна — уражвала высокая Міхалава эрудыцыя, асабліва ў гісторыі й мове.
Кажуць, Шарамет пасьпяхова замяняў кампутарнага рэдактара: глянуўшы на беларускамоўны тэкст, адразу лавіў усе артаграфічныя й стылёвыя памылкі.
Міхал займаўся прамысловым альпінізмам, гэта значыць, выконваў заданью
Помнік на месцы гібелі
Міхала Шарамета
на вышыні.
У свой час ён працаваў у міністэрстве надзвычайных сытуацыяў. Ня раз
выносіў людзей з полымя, але не любіў гаварыць пра
гэта.
Калегі-выратавальнікі не здагадваліся, што побач зь імі выяжджае на выклікі адзін зь легендарных няўлоўных Міронаў, якія зноў і зноў адважна ўздымалі нашы нацыянальныя сьцягі ў самых, здавалася б, недаступных месцах.
Выратаваўшы многіх іншых, Шарамет ня змог уратавацца сам...
Ен быў зь сябрамі ў паходзе на байдарках. Прыхільнік мэтадаў экстрэмальнага выжываньня, Міхал заўсёды шукаў ядомыя расьліны. У ручаіне ўбачыў некалькі каранёў, якія здаліся яму знаёмым вадзяным тапінамбурам.
Праз гадзіну яго беларускае сэрца спынілася.
Краіну, дзеля якой ён жыў, павінен убачыць Міхалаў сын Алесь.
Міхал Шарамет
27.2.1982, Менск —
21.4.2013, бераг возера Глубля, Мядзельскі раён.
Пахаваны на могілках у в. Захарычы, Менскі раён.
Анойчы ў філёзафа запыталіся, што та­кое шчасьце. «Памерці за Радзіму», — адказаў філёзаф. Потым, крыху падумаўшы, дадаў: «Шчасьце — гэта пражыць жыцьцё ў дастатку й памерці з годнасьцю». Філёзаф быў шасьцігадовай беларускай дзяўчынкай Ганначкай Уланавай.
Настольнаю кнігай сямігадовай дзяўчынкі была Біблія...
Ганьніны бацькі згадваюць, што вельмі часта ўзьнікалі сытуацыі, калі не яны выхоўвалі дзяўчынку, а, наадварот, тая, зноў і зноў уражваючы недзіцячым погля-
дам на рэчы, давала урокі дарослым. Дзякуючы Ганьне яе расейскамоўная сям’я вывучыла беларускую мову й сур’ёзна зацікавілася нацыянальнай гісторыяй.
Падцягвала ўланава й сваё гімназічнае атачэньне. I ня толькі ведамі — стаўленьнем да роднага сло­ва, да веры, да хрысьціянскіх каштоўнасьцяў. Погляды й прынцыпы ўланавай падабалася ня ўсім.
Яе мама Тацяна з болем згадвае, як Ганусі на школьных вечарах не дазвалялі сьпяваць са сцэны. Рэч была не ў адсутнасьці здольнасьцяў: дзяўчынка сьпявала ў хоры Чырвонага касьцёлу, у намінацыі «музычны твор» стала дыпляманткай конкурсу «Маці Божая Будслаўская ў маім жыцьці й жыцьці
Бацькаўшчыны». Причина забароны палягала ў іншым: Ганна хацела сьпяваць па-беларуску. У вачах дырэкцыі гэтае жаданьне разам зь бел-чырвона-белым значком, які насіла дзяўчынка, выглядала амаль злачынствам.
Ганначка сама складала сцэнар уласнага жыцьця. Таму ў ім цяжка знайсьці нешта выпадковае.
Дзяўчына ня проста думала па-беларуску. Яна дума­ла па-беларуску ў нацыянальным маштабе.
Зьбіралася напісаць сцэнар мастацкага фільму паводле «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча. Плянавала ўзяцца за кнігу, прысьвечаную змаганьню за свабоду Беларусі ў найноўшай гісторыі. Мела запаветную мару пра незалежны беларускі тэлеканал.
Але найперш Ганна марыла выдаваць духоўны часопіс для моладзі, у руках якой будучыня Беларусі. Яшчэ гімназісткай яна абрала месца далейшага навучаньня — Варшаўскі ўнівэрсытэт Стэфана Вышынскага.
Атрымаўшы атэстат сталасьці, паехала з мамай у Вар­шаву, каб трапіць на размову да рэктара. Пасьля сустрэчы зь ім Ганна пачула, што залічаная без экзамэнаў.
А перад тым была выпускная гімназічная вечарына, дзе Ганна — у белай сукенцы, аздобленай чырвонымі ружамі — усё ж прасьпявала па-беларуску палянэз Агінскага «Разьвітаньне з Радзімай». Але шэрасьць ды подласьць і тут паказалі твар: настаўніца музыкі, зь якой усё было дамоўлена, у апошні момант ня выканала абяцаньня і не ўключыла музычнае суправаджэньне...
Ганна ўланава пакутавала ад іншай хваробы, але памерла таму, што яе зраненаму і збалеламу сэрцу хранічна неставала кіслароду мовы і свабоды.
Quem Deus amat, iuvenis moritur ■— той, каго любіць Бог, памірае маладым...
Ганна Ўланава
20.5.1985, Менск— 30.08.2004, Менск.
Пахаваная на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Жыць дзеля высокай ідэі цяжэй, чым за яе памерці. Магчыма, я цалкам пагадзіўся б з такой думкаю, каб не адно але. Псторыя сьведчыць, што — каб жыла сама ідэя — за яе хтосьці павінен паміраць.
Гаворка пра свабоду.
Мы не былі знаёмыя зь Міхалам, хоць ён зь ягонай цікавасьцю да гісторыі мог бываць на маіх сустрэчах з гомельскімі чытачамі.
Пасьля школы хлопец вучыўся на газазваршчыка, рэканструяваў сярэднявечныя панцыры ў рыцарскім
клюбе, займаўся каратэ L.
Міхал
Жызьнеўскі
дапамагаў свайму духоўнаму настаўніку айцу ўладзімеру падчас набажэнстваў у царкве. Міхал не хаваў плянаў пасьля службы ў войску пайсьці ў Жыровіцкі манастыр. Усё сьведчыла пра неардынарнасьць асобы й абяцала нешараговы лёс.
I раптам сямнаццацігадовы Міхал загадкава зьнік. Родныя спрабавалі знайсьці яго нават праз тэлеперадачу «Чакай мяне». Наконт таго, чаму ён пакінуў родны дом, існуюць розныя вэрсіі. Можа, я і памыляюся, думаючы, што юнак шукаў свой шлях. Або
шлях — яго.
Але яны знайшлі адзін аднаго.
Бацькі даведаліся, што сын ува ўкраіне. Міхал уступіў у вядомую радыкальную арганізацыю ЎНА-ЎНСО. Сябры кажуць, што Жызьнеўскі, які ў гонар героя скандынаўскай міталёгіі ўзяў сабе мянушку Локі, быў сапраўдным байцом, аднак ніколі не выкарыстоўваў сілу без патрэбы і меў абвостранае пачуцьцё справядлівасьці.
А яшчэ ўсе згадваюць, што ён меў улюбёную ўкраінскую песьню — «Гэй, плыве кача па Тйсйні».
У падзеях украінскай рэвалюцыі, што застануцца ў гісторыі як Эўрамайдан, Міхал браў удзел ад першых дзён. Ен ахоўваў занятыя пратэстоўцамі будынкі, дзяжурыў у намётах, зьбіраў самую сьвежую інфармацыю для газэты «Соборна КиТвщина».
Пасьля жорсткага разгону і зьбіцьця студэнтаў сіламі спэцназу атмасфэра Майдану, якую раней параўноўвалі з карнавальнай, рэзка зьмянілася.
...Беларус Жызьнеўскі стаўся другой ахвяраю ў ліку тых, каго ўкраінцы назавуць «Нябеснай сотняй». На шасьцідзясяты дзень пратэстаў, у часе сутыкненьняў зь «Беркутам» на вуліцы Грушэўскага, куля снайпэра, прабіўшы драўляны шчыт, трапіла Міхалу ў сэрца.
Кіеў разьвітваўся зь ім на 26-ы дзень нараджэньня. Паэт і палітык Уладзімер Някляеў, які ішоў у жалобнай працэсіі, казаў пра 100 тысяч удзельнікаў, якія раз-пораз пачыналі скандаваць: «Дзякуй, Беларусь!»
Пахаваньне Міхала Жызьнеўскага ў роднай беларускай зямлі сабрала блізу пяцідзесяці чалавек. Ягонае цела накрылі сьцягам УНА-УНСО, а труну — белчырвона-белым палотнішчам. Прэзыдэнт Пятро Пара­шэнка асабіста ўручыў Міхалавым бацькам ордэн Ге­роя Нябеснай сотні.
Побач зь месцам гібелі Міхала адкрыты помнік. Пад вечна маладым абліччам героя высечаныя словы:
По серце в крові ^кра'іна.
По очі в сълозах Білорусь...
Коли убиваютъ сипа — Тоді оживав дух...
Міхал Жызьнеўскі
26.1.1988, Гомель — 22.1.2014, Кіеў, Украіна.
Пахаваны ў в. Сьцяг Працы, Гомельскі раён.
Яна была добрай вядзьмаркай: вучыла мяне ня спаць, калі сядае сонца, і не любіцца зь дзеўкамі ў жыце і ў красках, бо колькі каласоў зломіш — столькі людзей ад голаду сканае, а колькі красак зьвяне — столькі дзетак на сьвет не народзіцца.
Яна таемна ахрысьціла нас зь сястрычкай Таняй, дзяцей пракурора і настаўніцы, у Копыскай царкве (той самай, дзе чамусьці не пахрысьцілі аднаго вядомага цяпер Сашу) і купіла нам крыжыкі, якія скрала, ад’яжджаючы па камсамольскай пуцёўцы на цаліну, нашая нянька.
Яна казала, што няможна хлусіць, бо пачуе сьвяты
Аўгіньня
Дзянісава
Мікола з абразоў — і будзеш сікацца ўначы. А калі раённы начальник, кватаруючы ў бабулі, загадаў зьняць «иконы», то пачуў рашучы, з намёкам адказ: «Яны ў цябе есьці ня просяць».
Бабуля Аўгіньня была мамінай мамай і ўдавой дзеда Максіма — «ворага народу», расстралянага ў 1933-м у магілеўскіх кар’ерах за ўдзел у контрарэвалюцыйнай арганізацыі, хоць пра гэта я тады нічога ня ведаў. Яна, непісьменная, усё жыцьцё ставіла ў калгасных ведамасьцях крыжыкі, але мне здаецца, што я сустракаў на сваім шляху няшмат людзей, адукаванейшых за яе.
Бабуля была маёй першай і найлепшаю настаўніцай беларускай мовы.
I першай настаўніцай гісторыі.
Яна расказвала пра добрага пана з суседняе вёскі, у якога служыла ў маладосьці пакаёўкай і які меў вясёлае ці то прозьвішча, ці то мянушку — Брынка. I пра першых старшыняў тамтэйшага калгасу, якіх «па-вулічнаму» называл! Раўло і, перапрашаю, Галасрака. Яна апавядала пра партызанаў, што прыходзілі забіраць схаваную ў сене бабуліну і маміну зь сястрычкамі кароўкукарміцельку, але тая, усё разумеючы, стаіла дыханьне й ня выдала сябе.
Ад бабы Аўгіньні я атрымаў першую, яшчэ неўсьвядомленую, прышчэпку праўды і вальнадумства. Менавіта бабуля нарадзіла ў маёй душы здаровы скепсіс да таго, што ад відна да відна гучала тады з прыбітага на слупе каля яе хаты хрыпатага радыёрэпрадуктару. «Дагонім, дагонім... — казала бабуля, чуючы бясконцае зьвяганьне пра неабходнасьць дагнаць і перагнаць Амэрыку. — Босым бегчы лягчэй».
Яна ўпершыню пазнаёміла мяне, сямігадовага, зь сьмерцю. Калі бабуліна сэрца спынілася, я пабег на поле па цётак. «Бабушка за­
снула? Бабушка заснула?» — перапытвалі яны, а я скрозь сьлёзы, але цьвёрда сказаў: «Не заснула, а памерла».
Таемную бабуліну сілу я адчуваю і цяпер. У любы момант магу лёгка выклікаць з памяці ня толысі яе твар, але і голас, хаду, адчуваньне ейнай сухой моцнай рукі, што выводзіла ўнука ў вялікі, дзівосны і страшны сьвет.
Безь яе не было б мяне — вандроўніка ў прасторы й часе.
Безь яе не было б пісьменьніка ўладзімера Арлова. А значыць — і гэтае кнігі.
Аўгіньня Дзянісава
1882, в. Капысіца, цяпер Шклоўскі раён — 1.6.1961, в. Капысіца.
Паказьнік асобаў
A
Абрамчык Базыль, прадзед Міколы Абрамчыка 258
Абрамчык Мікола, палітык, дзеяч даваеннай і паваеннай эміграцыі ў Чэхаславаччыне й Францыі, у 1947—1970 гг. прэзыдэнт Рады БНР 107, 258—259
Абрамчык Янка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., дзед Міколы Абрамчыка 258
Абуховіч Алыерд, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацы­янальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг, палітвысланец 76—77
Абуховіч Міхал, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст 76
Абуховіч Піліп, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст 76
Абуховіч Тодар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст 76
Абуховіч Юзаф, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1794 г., дзед Альгерда Абуховіча 76
Абэцэдарскі Лаўрэнці, савецкі гісторык 116, 278, 282
Авілаў, супрацоўнік савецкіх карных органаў 437
Агееў Валянцін, музыка 594
Агінскі Міхал Клеафас, кампазытар, дыплямат, удзельнік вызволь­нага паўстаньня 1794 г. 462, 524, 600, 611
Адамовіч Алесь, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзе­яч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху кан. XX ст. 388—389, 423, 560
Адамовіч Аляксандар, дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў палітыкі беларусізацыі 1920-х у БССР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 234—235
Адамовіч Антон, гісторык, літаратуразнаўца й пісьменьнік, палітвысланец 1930-х, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеч­чыне й ЗША, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 286, 302-303
Адамовіч Язэп, дзяржаўны дзеяч, ахвяра перасьледу савецкімі спэцслужбамі 222—223
Адамчык Вячаслаў, пісьменьнік 402, 406, 444— 445
Ажэшка Эліза, польская пісьменьніца, удзельніца нацыянальнавызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг. 59
Акіншэвіч Леў, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст.; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі; дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША 228—229
Акудовіч Валянцін, філёзаф, літаратар, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 451, 498
Акула Кастусь, пісьменьнік, журналіст, грамадзка-культурніцкі дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі й Канадзе 378— 379
Акутагава Руноскэ, японскі пісьменьнік 417
Алеша Юры, расейскі пісьменьнік 444
Аляксандар II, расейскі імпэратар 86
Аляксандар III, папа рымскі 76
Аляхновіч Францішак, пісьменьнік і тэатральны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., вязень ГУЛАГу, ахвяра нераскрытага забойства 130—131, 143, 188, 211, 274, 330, 528
Андропаў Юры, старшыня КГБ, кіраўнік СССР 354
Андрыёлі Міхал, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., палітэмігрант і палітвысланец 61, 68—69
Андэрс Уладзіслаў, генэрал, камандзір Польскай арміі ў Другой усясьветнай вайне 155, 310, 322
Антонава-Мельяновіч Тацяна, журналістка, жонка Васіля Мельяновіча 453
Арбузаў Аляксей, расейскі драматург 471
Аркуш (Козік) Алесь, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 599
Арлова (Аксак) Валянціна, паэтка, журналістка, жонка ўладзімера
Арлова 54
Арлова Тацяна, сястра ўладзімера Арлова 614
Арлоў Аляксей, юрыст, бацька Уладзімера Арлова 220
Арлоў Арцём, дзед Уладзімера Арлова, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
162
Арлоў Багдан, сын Уладзімера й Валянціны Арловых 407, 486
Арлоў Раман, сын Уладзімера й Валянціны Арловых 422, 486
Арлоўскі Кірыла, супрацоўнік савецкіх карных органаў, партызанскі камандзір 232
Арсеньнева Натальля, паэтка й перакладчыца, палітычная высланка 1940—1941 гг., дзяячка паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША, аўтарка вершу-гімну «Магутны Божа» 146, 155, 190, 209, 260—261, 266, 282, 308, 313, 377, 416
Артур, кароль, легендарны правадыр брытаў 594
Асіненка Мікола, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву, вязень ГУЛАГу, муж Ніны Асіненка 424, 425
Асіненка Ніна, удзельніца паваеннага антысавецкага Сугграціву 1940-х, вязень ГУЛАГу 424—425
Астапенка Зьмітрок, паэт, вязень ГУЛАГу 314—315
Асташонак Алесь, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 560—561
Астрамовіч Аляксандар (Андрэй Зязюля), сьвятар, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 89
Астраўцоў Алесь, перакладчык 245
Астроскі Канстанцін, палкаводзец, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага 447
Астроўскі Радаслаў, палітык, пэдагог, дзеяч нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст., удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 142
Аўрам Смаленскі, асьветнік, сьвяты 590
Афанасі Філіповіч, пісьменьнік, рэлігійны дзеяч, сьвяты 442
Аюнскі Платон, якуцкі пісьменьнік 501
Б
Бабарэка Адам, пісьменьнік і літаратуразнаўца, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 451
Бабіч Якуб, віленскі бурмістар, фундатар Францішка Скарыны 362
Бабкова Вольга, пісьменьніца, гісторык 503
Багдановіч Максім, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 88, 121, 141, 162, 178-179, 190, 203, 213, 308, 328, 361, 381, 449, 472, 476, 497, 568
Багрым Паўлюк, паэт 47, 238
Багушэвіч Станіслаў, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай, змагар супраць захопу земляў Вялікага Княства Літоўскага Расеяй 17
Багушэвіч Францііпак, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., пачынальнік нацыянальнага Адраджэньня 61, 102, 120, 182, 254, 255, 517, 543
Бадунова Палута, палітык, удзельніца нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. XX ст., вязень польскіх балыпавіцкіх турмаў, палітэмігрантка, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 138—139
Бажко Алесь, правакатар 375
Байкоў Мікола, лінгвіст, літаратуразнаўца, палітвязень 225
Байран Джордж, ангельскі паэт 84, 240, 299
Бакунін Міхаіл, расейскі рэвалюцыянэр 82
Баліцкі Антон, дзяржаўны дзеяч, адзін з ініцыятараў і кіраўнікоў палітыкі беларусізацыі 1920-х у БССР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 170—171
Бандынэлі Вача, італьянскі скульптар 76
Банольдзі Ахіла, сьпявак і танцмайстар, удзельнік нацыянальнавызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., палітэмігрант 56— 57,68
Барадулін Рыгор, народны паэт Беларусі 108, 158, 454, 458—459, 471, 512, 521
Баразна Лявон, мастак, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1970-х, ахвяра таямнічага забойства 414—415, 480
Бараноўскі Андрэй, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 104
Баркоўскі Віталь, тэатральны рэжысэр 528
Бароўка Ангеліна, удзельніца паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу 436—437
Бартосік Зьміцер, бард, літаратар, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст., супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 533
Бартуль Вера, дзяячка паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі й ЗША 432-433
Бартуль (Сокалава) Ганна, дачка Веры й Франціша Бартулёў 433
Бартуль Франціш, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі й ЗША 344—345, 413
Баршчэўскі Лявон, палітык, перакладчык, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 564 Баршчэўскі Ян, пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў новай белару­скай літаратуры 26—27, 34, 84, 158, 468, 491
Басё, японскі паэт 516
Ватура Сьцяпан, вялікі князь літоўскі і кароль польскі 407
Бахун Сяржук, грамадзкі актывіст, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 608
Бачыла Алесь, паэт 325
Бекеш Каспар, палітычны дзеяч, мысьляр 608
Беларуска Леся, паэтка, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 348—349
Берыя Лаўрэнці, кіраўнік савецкіх карных органаў 183, 374
Бітэль Ала, дачка Пятра Бітэля 327
Бітэль Лія, дачка Пятра Бітэля 327
Бітэль Ніна, жонка Пятра Бітэля 327
Бітэль Пятро, паэт і перакладчык, вязень ГУЛАГу 326—327, 338
Бобрык Янка, паэт, кінакрытык, муж Натальлі Вішнеўскай 287 Борык Антон, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст.
і Слуцкага паўстаньня 1920 г. 185
Боцеў Хрыста, баўгарскі рэвалюцыянэр, паэт 82
Броўка Пятрусь, паэт 428, 499
Брыль Янка, народны пісьменьнік Беларусь 310, 311, 340—341, 462
Брэдбэры Рэй, амэрыканскі пісьменьнік 153, 562
Брэжнеў Леанід, кіраўнік СССР 241, 382, 454, 554
Бугаёў Дзьмітры, літаратуразнаўца 485
Будзінас Яўген, пісьменьнік, выдавец, прадпрымальнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 512—513
Будны Сымон, асьветнік эпохі Рэфармацыі 338
Буйла Канстанцыя, паэтка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 146, 192—193, 282, 338
Буйніцкі Ігнат, тэатральны дзеяч, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст., стваральнік беларускага прафэсійнага тэатру 90—91, 103
Булак-Балаховіч Станіслаў, вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з балыпавікамі ў 1918—1920 гг., ахвяра нацысцкай расправы 128—129
Булгакаў Валеры, філёзаф, рэдактар часопісу «ARCHE», удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 602
Буль П’ер, францускі пісьменьнік 560
Бунін Іван, расейскі пісьменьнік 309, 516
Бураўкін Генадзь, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 434, 466— 467, 555
Бутрамееў Уладзімер, пісьменьнік 275
Буш Джордж (старэйшы), прэзыдэнт ЗША 453
Бушлякоў Юрась, мовазнавец, журналіст, перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст., супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 602—603
Бушлякоў Ян Міхал, сын Юрася Бушлякова й Тацяны Шаламіцкай 603
Быкаў Васіль, народны пісьменьнік Беларусь 108, 341, 354, 355, 366—367, 385, 395, 401, 406, 421, 427, 446, 447, 454, 471, 489, 521, 522, 535, 549, 554
Бэндэ Лукаш, савецкь льтаратурны крытык, адзін з арганізатараў рэпрэсіяў супраць нацыянальнай інтэлігенцыь 240, 241
Бэнкендорф Аляксандар, генэрал, шэф жандараў III аддзяленьня 28
Бябеньн Алег, журнальст, удзельньк нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 572
Бядуля Зьмітрок, пісьменьніьс 302, 304
Бязьлепкьна Аксана, літаратуразнаўца 605
Бялевіч Леў, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву, вязень ГУЛАГу 403
Бяляцкі Алесь, праваабаронца, літаратар 338
В
Вайвадзіш Эдвард, пісьменьнік 200, 345
Вайніловіч Алена, дачка Эдварда Вайніловіча 81
Вайніловіч Сымон, сын Эдварда Вайніловіча 81
Вайніловіч Эдвард, гаспадарчы дзеяч, палітык, мэцэнат, прыхільнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 80—81
Вакулоўская Лідзія, пісьменьніца, перасьледаваная савецкімі спэцслужбамі 382—383, 426
Валовіч Міхал, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 г., ахвяра царскіх рэпрэсіяў 36—37
Вальфсон Сямён, навуковец, адзін з арганізатараў рэпрэсіяў супраць нацыянальнай інтэлігенцыі 215
Ван Эльвін, галяндзкі вынаходнік 28
Ваньковіч Валенці, мастак, прыхільнік вызвольнага руху 1820-х
34—35
Варонка Язэп, журналіст, палітык, старшыня першага Ураду БНР, дзеяч даваеннай і паваеннай эміграцыі ў Літве й ЗША 166—167
Васілёк Міхась, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі 185
Васілеўскі Даніла, краязнаўца й пэдагог, вязень ГУЛАГу 158— 159
Васілеўскі Пётра, мастацтвазнаўца, журналіст 481, 567
Васьняцоў Апалінары, расейскі мастак 69
Васьняцоў Віктар, расейскі мастак 69
Васючэнка Пятро, пісьменьнік, літаратуразнаўца 158
Ваўжэцкі Тамаш, палітык, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г. 20—21, 128
Вашынгтон Джордж, прэзыдэнт ЗША 45
Вераніцын Канстанцін, пісьменьнік 438
Верас Зоська, пісьменьніца, грамадзка-культурніцкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі й нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1980-х 150, 190—191,282, 329, 362, 363
Верашчагін Васіль, расейскі мастак 99
Вецер Элеанора, гісторык 387
Вітан-Дубейкаўская Юліяна, пісьменьніца, удзельніца нацыя­нальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 97, 144—145
Вітан-Дубейкаўскі Лявон, архітэктар, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі 96—97, 145, 187
Вітаўт, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага 536
Вітушка Міхал, вайсковы дзеяч, палітык, кіраўнік паваеннага збройнага антысавецкага Супраціву 1944—1950-х 290—291
Вітушка Сяржук, гісторык, літаратар, пэдагог, удзельнік нацыянадьна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 592—593
Вітэліюс Эразм, рэлігійны дзеяч, дыплямат 416
Віцьбіч Юрка, пісьменьнік і гісторык, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 142, 231, 276—277
Вішнеўская Натальля, паэтка; перасьледаваная савецкімі спэцслужбамі 286—287
Войкаў Пётар, расейскі рэвалюцыянэр 288, 289
Войніч Ігар, музыка, навуковец, пэдагог, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 594
Войцік Галіна, грамадзка-культурніцкая дзяячка, дачка Зоські Верас, жонка Лявона Луцкевіча 362
Войчанка Сяргей, мастак 566—567
Вольскі Артур, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 368—369
Вольскі Віталь, пісьменьнік 369
Вольскі Лявон, рок-музыка, літаратар, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., сын Артура Вольскага 369
Волян Андрэй, палітык, філёзаф, пісьменьнік 416
Высоцкі Уладзімер, расейскі сьпявак, актор, дітаратар 469
Вышынскі Стэфан, польскі рэлігійны дзеяч 611
Вэрдзі Джузэпэ, італьянскі кампазытар 310
Вярба Вера, паэтка 346
Вярбіцкі Аўген, біяхімік, эмігрант 430
Вярцінскі Анатоль, паэт, удзедьнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 298
Вярыга-Дарэўская Габрыеля, дачка Арцёма Вярыгі-Дарэўскага
53
Вярыга-Дарэўскі Арцём, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнавызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., палітвысланец 52— 53
Вячорка Арына, гісторык, пэдагог, удзельніца нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 582—583
Вячорка Вінцук, палітык, мовазнаўца, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 576, 582
Вячорка Радаслава, дачка Арыны й Вінцука Вячоркаў 583
Вячорка Ружана, дачка Арыны й Вінцука Вячоркаў 583
Вячорка Францішак, сын Арыны й Вінцука Вячоркаў, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху пач. XXI ст., супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 583
г
Гавэл Вацлаў, палітык-дысыдэнт, пісьменьнік, прэзыдэнт Чэхіі 367
Гадлеўскі Вінцэнт, сьвятар, палітык, перакладчык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. і нацыянальнавызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, дзеяч нацыянальнага руху 1-й пал. 1940-х, ахвяра нацысцкай рас­правы 125, 154—155
Гайдукевіч Аляксандар, дырэктар каледжу, дзе вучылася Ірына Завадзкая 585
Гайнэ Генрых, нямецкі паэт 84, 314
Галубовіч Леанід, пісьменьнік 475
Галубок Уладзіслаў, тэатральны дзеяч, пісьменьнік, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., першы народны артыст Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 122— 123, 143, 190, 269
Гамбровіч Вітальд, польскі пісьменьнік 603
Гандзі Махандас, індыйскі палітык 530
Ганчар Віктар, палітык, бясьсьледна зьнік у 1999 г. 247, 541
Гарановіч Віталь, паэт, пэдагог 546—547
Гарацыюс, Квінт Гарацыюс Флак, рымскі паэт 416
Гарбачоў Міхаіл, палітык, прэзыдэнт СССР 476, 478
Гарошка Леў, рэлігійны й грамадзкі дзеяч, гісторык; перасьледаваны польскімі ўладамі ў 1930-х; дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне, Францыі, Італіі й Вялікабрытаніі 320—321, 336
Гарсія Лёрка Фэдэрыка, гішпанскі паэт 454
Гарсія Маркес Габрыель, калюмбійскі пісьменьнік 426, 586
Гарулёў Юры, кінарэжысэр 335
Гарун Алесь, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., палітвысланец 134, 206
Гарыбальдзі Джузэпэ, нацыянальны герой Італіі 45
Гарэцкая Галіна, дачка Максіма Гарэцкага 205
Гарэцкая Эўфрасіньня, маці Максіма й Гаўрыла Гарэцкіх 195
Гарэцкі Гаўрыла, геоляг, географ, грамадзкі дзеяч, вязень ГУЛАГу
329
Гарэцкі Іван, бацька Максіма й Гаўрылы Гарэцкіх 195
Гарэцкі Леанід, сын Максіма Гарэцкага 205
Гарэцкі Максім, пісьменьнік і літаратуразнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 130, 168, 176, 196, 194—195, 204, 205, 216, 234, 267, 302, 304, 362, 526
Гарэцкі Радзім, геоляг, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 195, 329
Геніюш Ларыса, паэтка, дзяячка даваеннай эміграцыі ў Чэхаславаччыне, вязень сталінскіх лягераў, маральны лідэр незалежнага беларускага грамадзтва 1960—1980-х 107, 132, 138, 250, 251, 259, 312-313, 316, 386, 387, 390, 432, 442, 460, 461, 486, 497, 509
Геніюш Міхась, сын Юркі Геніюша 461
Геніюш Юрка, пісьменьнік, аб’ект увагі польскіх і савецкіх спэцслужбаў 460—461
Геніюш Янка, мэдык, вязень ГУЛАГу 250—251, 312, 432, 460
Герасіменка Вольга, сястра Генадзя Кулажанкі 551
Германовіч Язэп (Вінцук Адважны), сьвятар, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі 336
Гермянчук Ігар, журналіст, палітык, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст.; у 2-й пал. 1990-х перасьледаваны ўладамі 572, 580—581, 588
Герцэн Аляксандар, расейскі рэвалюцыянэр, пісьменьнік, філёзаф
55, 72, 92
Гётэ Еган Вольфганг, нямецкі пісьменьнік 423
Гілевіч Ніл, народны паэт Беларусі 540
Гільен Нікаляс, кубінскі паэт 454
Гінзбург Яўгенія, расейская пісьменьніца 348
Глебаў Яўген, кампазытар, народны артыст Беларусі 420—421
Глебка Пятро, пісьменьнік 286
Глобус Адам, пісьменьнік, мастак, выдавец, удзельнік нацыяналь­на-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 445, 567
Гогаль Мікалай, расейскі пісьменьнік 445, 528, 554
Горкі Максім, расейскі пісьменьнік 299
Горын Павал, савецкі гісторык, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 117
Горын Рыгор, расейскі пісьменьнік 275
Грабава Натальля, сястра Андрэя Грабава 568, 569
Грабаў Андрэй, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі; загадкава загінуў 568—569
Грабоўскі Стафан, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г. 24—25
Грахоўскі Сяргей, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу 287, 300, 329
Гроднеў Мікола, пісьменьнік, брат Васіля Гроднікава 485
Гроднікаў Васіль, журналіст, ахвяра нераскрытага забойства
484—485, 572
Грубэр Габрыель, вучоны-энцыкляпэдыст XVIII — пач. XIX ст. 34
Грушавы Генадзь, філёзаф, палітык, старшыня дабрачыннага фон­ду «Дзецям Чарнобылю», удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 544—545
Грыб Тамаш, палітык, публіцыст, удзельнік нацыянальнавызвольнага й сацыялістычнага руху пач. XX ст., дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве й Чэхаславаччыне 156, 203, 210— 211,215
Грын Аляксандар, расейскі пісьменьнік 158
Грыневіч Тацяна, сьпявачка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху пач. XXI ст. 595
Грынеўскі Стафан, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., палітвысланец, бацька Аляксандра Грына 158
Грынявіцкі Ігнат, беларускі рэвалюцыянэр-народаволец 86—87
Грыцкевіч Анатоль, гісторык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 412—413
Грыцкевіч Валянцін, гісторык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 413
Грыцкевіч Юхно, рыцар, продак Анатоля й Валянціна Грыцкевічаў
413
Грышкевіч Франпішак, культурніцкі дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 215
Гуджэроці Кляўдыё, папскі нунцый 413
Гумянюк Юры, пісьменьнік, журналіст, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 598—599
Гуно Шарль, францускі кампазытар 310
Гурко (Шаблюк) Тацяна, эмігрантка, сястра Валерыя Шаблюка 559
Гусоўскі Мікола, паэт-гуманіст 416, 423, 429, 481
Гэмінгўэй Эрнэст, амэрыканскі пісьменьнік 194
Гэрбэрт Зьбігнеў, польскі паэт 603
д
Дакальская Галіна, мастачка-эмігрантка 440
Дамашэвіч Уладзімер, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 406—407
Дамейка Ігнат, геоляг, мінэроляг, удзельнік вызвольнага руху 1820-х I нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітэмігрант, нацыянальны герой Чылі 32
Даніэль Юлі, расейскі пісьменьнік-дысыдэнт, палітвязень 388
Даноўскі Флярыян, удзельнік вызвольнага руху 1840-х і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., паліткатаржанін і палітвысланец 62—63
Данчык (Багдан Андрусішын), сьпявак, журналіст, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 190, 280, 308, 309, 433
Даргамыскі Аляксандар, расейскі кампазытар 142
Даўжэнка Аляксандар, савецкі кінарэжысэр і драматург 469
Джэфэрсан Томас, прэзыдэнт ЗША 18, 44
Дземідовіч Надзея, вязень ГУЛАГу 400, 401
Дзюба Іван, украінскі літаратуразнаўца, дысыдэнт, палітвязень
442
Дзюрэнмат Фрыдрых, швайцарскі пісьменьнік 554
Дзягілева Галіна, акторка, рэжысэрка 145
Дзям’янка Антоні, рэлігійны дзеяч, біскуп 253
Дзянікін Антон, расейскі генэрал, адзін з кіраўнікоў белагвардзейскага руху 186
Дзянісава Аўгіньня, сялянка, удава расстралянага ў 1930-х «ворага народу», бабуля аўтара кнігі 614—615
Дзянісава Марыя, пэдагог, маці ўладзімера Арлова 198
Дзянісаў Максім, дзед Уладзімера Арлова, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 149, 162, 614
Дзянісаў Тамаш, дзядзька ўладзімера Арлова 211
Дзяргач (Вячка Адамовіч), удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., літаратар 244
Дмахоўскі Генрык, скулыітар, палітэмігрант, удзельнік вызвольных паўстаньняў 1831 і 1863—1864 гг. 44—45
Доўнар-Запольскі Мітрафан, гісторык, адзін з заснавальнікаў бела­рускай нацыянальнай гістарыяграфіі, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст.; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі 92—93, 282, 526
Драздовіч Язэп, мастак, пісьменьнік, этнограф і археоляг, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. і нацыянальнавызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларуси 152— 153, 192, 521, 541
Драчоў Пятро, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 476—477
Дубавец Сяргей, літаратар, журналіст, выдавец, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 347, 427, 465, 588
Дубінка Вячаслаў, мастак, пісьменьнік, журналіст, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1980-х і нацыяналь­на-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 504—505
Дубоўка ўладзімер, паэт і перакладчык, вязень ГўЛАГу 146, 234, ’ 235, 240-241, 268, 302, 304, 462
Дубянецкі Міхал, кнігавыдавец і перакладчык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 394—395
Дудар Алесь, паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 234, 268—269, 286
Дудзіцкі ўладзімер, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне, Вэнэсуэле й ЗША, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода; бясьсьледна зьнік у 1970-я 318-319, 323
Дуж-Душэўскі Клаўдзі, палітык, дзеяч руху пач. XX ст, стваральнік эскізу нацыянальнага сьцягу, дзеяч даваеннай эміграцыі, вя­зень польскіх, нацысцкіх і савецкіх турмаў і канцлягераў 164—165
Думбадзэ Надар, грузінскі пісьменьнік 471
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, удзельнік нацыянальнавызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг. 53, 70, 84, 120, 143, 148
Дыкінсан Эмілі, амэрыканская паэтка 299
Дыла Язэп, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, палітвысланец 77, 151
Дэ Кастэр Шарль, бэльгійскі пісьменьнік 205
Дэмух Мікола, удзельнік паваеннага збройнага антысавецкага Супраціву 1940-х 350—351
Дэнікен Эрых, нямецкі рэжысэр 342
Е
Езавітаў Кастусь, палітык, вайсковы й грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., дзеяч даваеннай эміграцыі ў Латвіі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 197, 200— 201, 313
Екель Леанід, журналіст 349
Емяльянава Міхаліна, дачка Алеся Емяльянава 549
Емяльянаў Алесь, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 548—549
Емяльянчык Павал, сын Уладзімера Емяльянчыка 565
Емяльянчык Уладзімер, гісторык, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 564—565
Ермаловіч Мікола, гісторык, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960— 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 329, 358 — 359
Еўтушэнка Яўген, расейскі паэт 498
Ё
Ёрш Сяргей, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 291
Ж
Жанна д’Арк, народная гераіня Францыі 38, 39
Жарнасек Ірына, пісьменьніца, удзельніца нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 161, 562
Жаромскі Стэфан, польскі пісьменьнік 515
Ждановіч Валерыя, дачка Валянціна Ждановіча 482
Ждановіч Валянцін, журналіст і фотамастак, удзельнік нацыя­нальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 482—483
Жмачынскі Ян, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., ахвяра царскіх рэпрэсіяў 71
Жук Павал, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратыч­нага руху 1980-х — пач. XXI ст. 408—409
Жук-Грышкевіч Вінцэнт, палітык, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі й Канадзе, у 1970—1982 гг. старшыня Рады ВНР 323
Жук-Грышкевіч Раіса, дзяячка паваеннай эміграцыі ў Канадзе
316, 317
Журба Янка, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 118—119
Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі 594
Жыгулін Анатоль, расейскі пісьменьнік 329
Жызьнеўскі Міхал, герой Эўрапейскай рэвалюцыі ва ўкраіне
612-613
Жылка Уладзімер, паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 230
Жэрар П’ер, францускі мастак 40
3
Забэйда-Суміцкі Міхал, сьпявак, аб’ект увагі савецкіх спэцслужбаў
107, 110, 236—237, 267
Завадзкая Ірына, удзельніца «Менскай вясны — 2006», дачка Юрыя Завадзкага 584, 585
Завадзкі Зьміцер, журналіст, ахвяра нераскрытага забойства
249, 572
Завадзкі Юры, прадпрымальнік, удзельнік «Менскай вясны — 2006» 584—585
Завальнюк Уладзіслаў, сьвятар, грамадзка-культурніцкі дзеяч 81
Завіша Артур, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1831 г. 37
Завіша Ян, археоляг 88
Зайцаў Вячаслаў, літаратуразнаўца, касмоляг, удзельнік інтэлектуальнай апазыцыі 1960-х — пач. 1990-х; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі; прымусова зьмяшчаўся ў псыхіятрычны шпіталь 342—343
Законьнікаў Сяргей, паэт, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 306, 307, 395
Заліўскі Юзаф, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітвязень 44
Зан Тамаш, паэт, вучоны, удзельнік вызвольнага руху 1820-х 32— 33
Запруднік Янка, гісторык і літаратар, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі, Вялікабрытаніі й ЗША, супрацоўнік беларускай службы Радыё Свабода 364
Зарэцкі Міхась, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 248— 249, 269
Захаранка Юры, генэрал міліцыі, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 2-й пал. 1990-х, бясьсьледна зьнік у 1999 г. 249, 541
Захарка Васіль, палітык, удзельнік нацыяльнальна-вызвольнага руху пач. XX ст., дзеяч даваеннай эміграцыі ў Чэхаславаччыне, у 1928—1943 гг. старшыня Рады ВНР 106—107, ПО, 237, 258, 259, 313
Звонак Алесь, паэт, вязень ГУЛАГу 287
Золак Янка, паэт-эмігрант 332
Зьвяждоўскі Людвік, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг. 56
I
Іван Жахлівы, вялікі князь маскоўскі 407
Іваноў Сяргей, камандзір савецкіх партызанаў 272
Іваноўскі Вацлаў, палітык, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. і нацыянальнага руху 1-й пал. 1940-х; ахвяра нераскрытага забойства 114—115, 225
Іваноўскі Станіслаў, брат Вацлава Іваноўскага 114
Іваноўскі Тадэвуш, брат Вацлава Іваноўскага 114
Іваноўскі Юры, брат Вацлава Іваноўскага 114
Івашкевіч Віктар, журналіст, палітык, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 574—575
Ігельстром Канстанцін, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, паліткатаржанін 31
Ігнатоўскі Валянцін, сын Усевалада Ігнатоўскага, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 117
Ігнатоўскі ўсевалад, гісторык, палітык і грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., адзін з ініцыятараў і кіраўнікоў палітыкі беларусізацыі 1920-х у БССР, першы прэзыдэнт Беларускай Акадэміі навук, ахвяра перасьледу савецкіх спэцслужбаў 108, 116—117, 135, 142, 258, 259, 282, 526
Ігнатоўскі Юры, сын Усевалада Ігнатоўскага, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 117
Ізмайловіч Аляксандра, рэвалюцыянэрка, паліткатаржанка, ах­вяра сталінскіх рэпрэсіяў 112, 113
Ільніцкі Мікалай, гісторык, культурніцкі дзеяч 1990-х — пач. XXI ст. 532—533
Ільяшэвіч Хведар, паэт, гісторык, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Ня­меччыне 323
Іпатава Вольга, пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 538
К
Кавалёў Сяргей, гісторык, пэдагог, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 556—557
Кавыль Міхась, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 302
Кавэрда Барыс, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-х у Заходняй Беларусі; палітэмігрант 288—289
Кавэрда Ганна, маці Барыса Кавэрды 288
Кавэрда Сапрон, бацька Барыса Кавэрды 289
Каганец Карусь, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., палітвязень 91
Казак Ігар, сын Рыгора Крушыны 293
Казак Мікола, брат Рыгора Крушыны 292
Калесьнік Уладзімер, літаратуразнаўца 340
Каліноўскі Кастусь, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг, нацыянальны герой Беларусі 43, 56, 58, 59, 60, 64, 66, 68, 73, 74—75, 88, 143, 170, 182, 238, 283, 354, 358, 362, 367, 381, 407, 438, 490, 584, 606
Калубовіч Аўген, гісторык і літаратуразнаўца, палітык, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 283, 324—325
Калышка Баляслаў, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг, ахвяра царскіх рэпрэсіяў 72—73
Калюга Лукаш, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 304— 305
Камю Альбэр, францускі пісьменьнік 366, 515
Канапацкая Зарына, гісторык, дачка Ібрагіма Канапацкага 537
Канапацкі Гасан, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920— 1930-х у Заходняй Беларусі 537
Канапацкі Ібрагім, гісторык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., адраджальнік нацыянальна-культурнага жыцьця беларускіх татараў 536—537
Канапелька Ала, паэтка 349
Канапелька Анатоль, паэт і перакладчык, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 490—491
Канарскі Сымон, дзеяч вызвольнага руху 1830-х, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1831 г., ахвяра царскіх рэпрэсіяў 42—43, 50
Канаш Мікола, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэма­кратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 390—391
Канаш Соф’я, вязень ГУЛАГу, жонка Міколы Канаша 391
Канчэўскі Ігнат, філёзаф, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 216—217
Капусьцінскі Рышард, польскі пісьменьнік, журналіст 505
Капэрнік Мікалай, польскі астраном 429
Каралёў Алесь, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 492—493
Карась Леанід, журналіст, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода, ахвяра нераскрытага забойства 323, 364— 365
Караткевіч Уладзімер, пісьменьнік 84, 152, 334, 335, 338, 340, 342, 388, 406, 423, 434—435, 438, 442, 443, 454, 476, 482, 483, 494, 495, 496, 514, 528, 550, 611
Каратынскі Вінцэсь, пісьменьнік 52
Карачун Юры, мастак і мастацтвазнаўца, удзельнік нацыяналь­на-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 440—441
Кар’ер Жан-Клёд, францускі пісьменьнік 275
Карловіч Ян, лінгвіст, фалыслярыст 56
Кармілкін Уладзімер, журналіст, фатограф, удзельнік нацыяналь­на-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 446—447
Кармілкіна Міліта, дачка ўладзімера Кармілкіна 447
Карпенка Генадзь, дзяржаўны дзеяч, вучоны, удзельнік нацыя­нальна-дэмакратычнага руху 1990-х; загадкава памёр 540— 541
Карповіч Пятро, удзельнік рэвалюцыйнага руху пач. XX ст. 77
Карпюк Аляксей, пісьменьнік і грамадзкі дзеяч; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі 354—355
Касьцюшка Тадэвуш, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 г., нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША 18—19,21,22,23, 25, 39, 41, 42, 44, 76, 128, 357, 531, 564
Каткоўскі ўладзімер, вэб-майстар, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст., супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 606—607
Каханоўская Яніна, дзяячка паваеннай эміграцыі ў ЗША 190, 261, 308—309
Каханоўскі Генадзь, гісторык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1970-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі 279, 462-463
Кацярына II, расейская імпэратрыца 21
Кашкурэвіч Арлен, народны мастак Беларусі 422—423
Кашкурэвіч Ігар, мастак, сын Арлена й Людмілы Кашкурэвічаў
423
Кашкурэвіч Людміла, пэдагог, мастачка, жонка Арлена Кашкурэвіча 423
Кашкурэвіч Тодар, мастак, сын Арлена й Людмілы Кашкурэвічаў
423
Каіпыра Юры, сьвятар, ахвяра нацысцкай расправы 160, 161, 296
Кебіч Вячаслаў, дзяржаўны дзеяч 561
Кіпель Алеся, дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША, дачка Зоры й Вітаўта Кіпеляў 396
Кіпель Вітаўт, бібліёграф, гісторык, дзеяч паваеннай беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі й ЗША, муж Зоры Кіпель 147, 231, 247, 264, 265, 396, 397
Кіпель Зора, літаратуразнаўца, перакладчыца, грамадзкакультурніцкая дзяячка паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі й ЗША 226, 247, 265, 396—397
Кіпель Марыя, пэдагог, дзяячка паваеннай эміграцыі ў Нямеч­чыне й ЗША 264—265
Кіпель Юрка, сын Зоры й Вітаўта Кіпеляў 396
Кіпель Яўхім, навуковец, палітык, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 230—231, 264, 265
Кіплінг Рэд’ярд, ангельскі пісьменьнік 205
Кіркор Адам, гісторык, выдавец, грамадзкі дзеяч 52, 463
Кірыла Тураўскі, асьветнік, сьвяты 320, 590
Кісынджэр Генры, амэрыканскі палітык 388
Кісялёў Генадзь, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 438-439
Кішкін Алесь, музыка 594
Клімаў Іван, партыйны й савецкі работнік 137
Клімовіч Адольф, грамадзка-культурніцкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі 1920— 1930-х, вязень ГУЛАГу 215
Клімовіч Рыгор, вязень ГУЛАГу, кіраўнік Нарыльскага паўстаньня палітзьняволеных 1953 г., удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980—1990-х 370—371
Клімовіч, супрацоўнік КГБ 354
Клішэвіч Уладзімер, паэт, палітвысланец і палітэмігрант 332
Кляшторная Мая, грамадзкая дзяячка, удзельніца нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст, дачка Тодара Кляшторнага 254, 255
Кляшторны Тодар, паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 256—257
Кожыч Міхась, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву, вязень ГУЛАГу 375
Козыраў Андрэй, расейскі міністар замежных справаў 576
Колас Якуб, народны паэт Веларусі, ідэоляг нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст. 84, 126—127, 134, 152, 184, 225, 234, 254, 286, 318, 396, 417, 471, 515, 525, 528, 554, 580
Конан Уладзімер, філёзаф, літаратуразнаўца 84, 216, 450—451, 600
Конюх Пятро, сьпявак, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША й Канадзе 310—311
Корсак Самуэль, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай, змагар супраць захопу земляў Вялікага Княства Літоўскага Расеяй 17
Коўтун Валянціна, паэтка 348, 349
Крапіўніцкі Марка, украінскі драматург і тэатральны дзеяч 91
Красінскі Людвік, польскі арыстакрат 88
Красоўскі Анатоль, бізнэсовец, бясьсьледна зьнік у 1999 г. 249
Краўцоў Макар, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыя­нальна-вызвольнага руху пач. XX ст. і нацыянальна-вызволь­нага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, аўтар вершугімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 168—169
Краўчанка Пятро, палітык 576
Крачэўскі Петра, палітык, пісьменьнік і гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, у 1919—1928 гг. старшыня Рады ВНР 107, 110—111, 148, 237, 258, 345
Крупская Надзея, жонка ўладзімера Леніна 39
Круцько Мікалай, выкладчык навуковага камунізму 550
Крушына Рыгор, пісьменьнік і журналіст, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША, супрацоўнік Беларускай служ­бы Радыё Свабода 272, 292—293
Кузьміч Мікола, мастак-ювэлір 492
Кузьняцова Галіна, расейская пісьменьніца 309
Кукабака Міхал, палітзьняволены, праваабаронца 378
Кулажанка Вольга, дачка ўладзімера Андрэевіча Кулажанкі 385, 551
Кулажанка Генадзь, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х 384, 550—551
Кулажанка Лідзія, гісторык, жонка Генадзя Кулажанкі 551
Кулажанка ўладзімер Андрэевіч, эканаміст, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст, бацька Генадзя Кулажанкі 384—385, 551
Кулажанка ўладзімер, сын Генадзя Кулажанкі 551
Кулік Яўген, мастак, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 239, 358, 480-481, 492, 515
Куляшоў Аркадзь, народны паэт Беларуси 298, 315, 474
Кундэра Мілан, чэскі пісьменьнік 607
Купава Мікола, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 239, 492
Купала Янка, народны паэт Беларусі, ідэоляг нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст., ахвяра нераскрытага забойства 84, 100, 111, 124—125, 126, 130, 142, 152, 156, 163, 176, 192, 202, 203, 228, 234, 250, 274, 284, 285, 300, 306, 318, 324, 362, 376, 396, 454, 465, 474, 481, 497, 514, 528, 554
Купрэеў Мікола, пісьменьнік 474—475
• Курлоў Пётар, менскі губэрнатар 112, 120
Кухта Марцін, кнігавыдавец 362
Кучар Айзік, савецкі літаратурны крытык, адзін з арганізатараў рэпрэсіяў супраць нацыянальнай інтэлігенцыі 261
Купіаль Уладзімер, эмігрант, сын Натальлі Арсеньневай 260
Кушаль Францішак, вайсковы дзеяч, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст., дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 208—209, 260, 344
Кюхельбэкер Вільгельм, расейскі рэвалюцыянэр 31
л
Лабанок Алесь, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 481, 514—515
Лавіцкі Мікола, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 489
Ламан Пятро, актор, паэт 514
Лао-цзы, кітайскі філёзаф 208
Лапіцкая Лёля (Алена), эмігрантка, дачка Мікалая Лапіцкага 295
Лапіцкі Жорж, эмігрант, сын Мікалая Лапіцкага 295
Лапіцкі Мікалай, сьвятар, гісторык, прыхільнік аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы; перасьледаваны польскімі ўладамі ў 1930-х; дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 294—295
Лапіцкі Расьціслаў, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 410—411
Ласкоў Іван, пісьменьнік і перакладчык, навуковец, ахвяра палітычнага перасьледу пач. 1990-х 500—501
Ластоўскі Вацлаў, палітык, пісьменьнік, культурніцкі дзеяч, адзін з ідэолягаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 152—155, 152, 165, 176, 228, 489
Латышонак Алег, гісторык 121
Лаўроў Пётар, расейскі рэвалюцыянэр 82
Лаўскі Вячаслаў, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920— 1930-х у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 215
Лебяда Тодар, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу 550—551
Ленін Уладзімер, расейскі рэвалюцыянэр, арганізатар камуністычнага тэрору 59, 270, 524, 457
Леўчык Гальляш, пісьменыгік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 190
Лёсік Алеся, дачка Язэпа Лёсіка 215
Лёсік Люцыя, дачка Язэпа Лёсіка 215
Лёсік Юры, сын Язэпа Лёсіка 215
Лёсік Язэп, палітык, мовазнаўца, пісьменьнік і пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. XX ст., вязень царскіх турмаў і палітвысланец, адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР, у 1918—1919 гг. старшыня Рады ВНР, дзе­яч палітыкі беларусізацыі 1920-х у БССР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 154—135, 215, 225, 264
Ліст Фэрэнц, вугорскі кампазытар 70
Лістапад Юрка, пэдагог, палітык, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г. і антыбальшавіцкага Супраціву 1920-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 127, 224—225, 272, 275, 292
Літвіна Жанна, журналістка, грамадзкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 587
Ліхачоў Дзьмітры. расейскі вучоны 428, 429
Ліцьвінава Людміла, грамадзкая актывістка 115
Лічко Міхась, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 400—401
Логвін Аляксей, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу 448—449
Логвіна Марыя, жонка Аляксея Логвіна 449
Лондан Джэк, амэрыканскі пісьменьнік 299
Лугін Яўген, палітык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 456—457
hjTKAnm Максім, пісьменьнік, палітвысланец 286, 298, 299
Лужкоў Юры, расейскі палітык 567
Лукашук Аляксандар, журналіст, пісьменьнік, удзельнік нацы­янальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода 380, 526, 606
Лукашэнка Аляксандар, прэзыдэнт Беларусі 443, 541, 542, 570, 614
Лунін Міхаіл, расейскі рэвалюцыянэр 55
Луцкевіч Антон, палітык і культурніцкі дзеяч, адзін з ідэолягаў беларускага нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. XX ст., ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці ВНР, дзе­яч нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 114, 120, 121, 136—137, 152, 169, 176, 179, 208, 308, 362
Луцкевіч Іван, палітык і культурніцкі дзеяч, адзін з ідэолягаў бе­ларускага нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., удзельнік абвяпгчэньня незалежнасьці ВНР 97, 120—121, 136, 144, 145, 152, 176, 179, 191, 238, 308, 316, 578, 592
Луцкевіч Лявон, грамадзка-культурніцкі дзеяч, вязень сталінскіх лягераў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960— 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 145, 329, 362—363, 432
Луцкевіч Юрка, удзельнік нацыянальнага руху 1-й пал. 1940-х, вязень ГУЛАГу, брат Лявона Луцкевіча 362, 432
Луцэвіч Бянігна, маці Янкі Купалы 125
Луцэвіч Уладзіслава, культурніцкая дзяячка, жонка Янкі Купа­лы 396
Лучына Янка, паэт 84—85
Лынькоў Міхась, народны пісьменьнік Беларусі 119
Лышчынскі Казімер, філёзаф, грамадзкі дзеяч 608
Люксэмбург Роза, нямецкая рэвалюцыянэрка 39
Лютэр Марцін, рэлігійны дзеяч 429
Лявіцкая Ванда, пісьменьніца, удзельніца нацыянальна-выз­вольнага руху пач. XX ст.; у 1930-х выехала да мужа-палітвысланца Язэпа Лёсіка 135, 212—213
Лялевель Яўхім, гісторык, палітык, удзельнік вызвольнага руху 1820-х і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1831 г. 42
Ляпеха Міхал, рабочы, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1980-х 254—255
Лярошфуко Франсуа дэ, францускі пісьменьнік 382
Ляўданскі Аляксандар, археоляг, гісторык, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 198—199
Ляшчэвіч Антоні, сьвятар, пакутнік за веру, ахвяра нацысцкай расправы 160—161, 296
Ляшчэвіч Караліна, маці Антонія Ляшчэвіча 160
Ляшчэвіч Ян, бацька Антонія Ляшчэвіча 160
м
Мазураў Кірыла, савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч 127
Мазынскі Валеры, рэжысэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 411, 487
Мазько Эдуард, гісторык, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 600
Майсеня Анатоль, журналіст, палітоляг, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х 570—571
Майсеня Людміла, навуковец, дзяячка нацыянальна-дэмакратычнага руху кан. 1980-х — пач. XXI ст., сястра Анатоля Майсені 571
Макаёнак Андрэй, народны пісьменьнік Беларусі 528
Малагуша Васіль, украінскі паэт, вязень ГУЛАГу 348, 349
Малафееў Анатоль, партыйны дзеяч 522
Малаш Юрась, мастацтвазнаўца, мастак, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 600
Мальдзіс Адам, літаратуразнаўца, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 46, 47, 67, 329, 342. 442
Мамонька Язэп, палітык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 139, 156—157
Манюшка Станіслаў, кампазытар 40, 56, 70
Маракоў Валеры, паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 300—301
Маракоў Дзьмітры, бацька Валерыя Маракова, вязень ГУЛАГу 301
Маракоў Леанід Дзьмітрыевіч, брат Валерыя Маракова 301
Маракоў Леанід Уладзімеравіч, пісьменьнік, гісторык 301, 305
Маракоў Уладзімер, брат Валерыя Маракова, вязень ГУЛАГу
301
Марачкін Аляксей, мастак, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970—1980-х і нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 138, 153, 239, 481, 492
Маркавец Віктар, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 239
Маркс Карл, філёзаф 270, 586
Марцінкевіч Каміла, піяністка, сьпявачка і кампазытарка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х 70—71
Марцаў Пётар, журналіст, выдавец, прадпрымальнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 586—587
Масьлюк Валеры, тэатральны рэжысэр, паэт, удзельнік нацыя­нальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 554—555
Матукоўскі Мікалай, пісьменьнік і журналіст 275
Матулевіч Юры, рэлігійны дзеяч 180
Мацкевіч Юзаф, польскі пісьменьнік 245
Мацьвееў Ігар, незаконна асуджаны 531
Мацюкевіч Марыя, пэдагог, удзельніца нацыянальна-дэма­кратычнага руху 1980—1990-х 333, 538—539
Мацяш Ніна, паэтка, перакладчыца, удзельніца нацыянальнакультурніцкага руху 1970—1980-х і нацыянальна-дэма­кратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 508—509
Машара Міхась, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, палітвязень 190, 261
Машэраў Пётар, кіраўнік савецкай Беларусі 80, 383
Мельнікаў Аляксей, літаратуразнаўца, гісторык 590—591
Мельяновіч Васіль, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША 44, 452— 453
Мікалай I, расейскі імпэратар 28, 31, 60
Мікалай II, расейскі імпэратар 288
Мілаш Чэслаў, польскі пісьменьнік 367, 603
Мілінкевіч Аляксандар, палітык, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 519
Міндоўг, вялікі князь літоўскі 495
Мінкін Алег, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 535
Мірон, легендарны ўдзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 531
Містраль Габрыеля, чылійская паэтка 454
Міхасевіч Генадзь, крымінальны злачынца 542
Міцкевіч Адам, паэт, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, палітвысланец і палітэмігрант 26, 32, 33, 34, 35, 39, 40, 41, 42, 53, 69, 314, 327
Міцкевіч Міхал, бацька Якуба Коласа 126
Міцкевіч Юзік (Ёсіф), брат Якуба Коласа 254
Міцютэ Она, літоўская пісьменьніца, жонка Янкі Шутовіча 267
Мсьціславец Пётра, друкар 429
Мудроў Вінцэсь, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 158, 178, 179, 390, 460, 514, 568
Мулявін Уладзімер, кампазытар, народны артыст Беларусі 496— 467
Мураўёў Міхаіл, расейскі генэрал-губэрнатар, душыцель нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг. 48, 66, 79, 402
Мусарскі Мадэст, расейскі кампазытар 310
Мысьлівец Галіна, жонка Кастуся Мысьліўца 518
Мысьлівец Кастусь, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 518-519
Мысьлівец Кірыл, сын Кастуся Мысьліўца 518
Мэльхісэдэк, рэлігійны дзеяч, мітрапаліт Менскі й Беларускі, прыхільнік аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі; загадкава памёр 105, 108—109
Мэркур Смаленскі, легендарны ваяр, сьвяты 590
Мядзелец Васіль, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратыч­нага руху 1980-х — пач. XXI ст. 402—403, 405
Мядзёлка Паўліна, культурніцкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., палітвысланка 202—203
Мятла Ігнат, брат Пятра Мятлы 404
Мятла Пётар, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху 1920— 1930-х у Заходняй Беларусі, палітзьняволены, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 226, 404
Мятліцкі Мікола, літаратар 395
Мяцельскі Нічыпар, пэдагог, удзельнік антыбальшавіцкага руху 1920-х, вязень сталінскіх турмаў; ахвяра савецкіх партызанаў 272—273
н
Набокаў Уладзімер, расейскі пісьменьнік 110
Навумовіч Міхась, мастак, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Францыі 380
Навумчык Іван, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г., палітэмігрант 142
Навумчык Сяргей, палітык, журналіст, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980—1990-х, палітэмігрант, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 523, 573, 588
Надсан Аляксандар, сьвятар, гісторык, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі 337
Назімаў Уладзімер, расейскі генэрал-губэрнатар 60
Нансэн Фрыцьёф, нарвэскі вучоны, падарожнік 571
Напалеон Банапарт, палкаводзец, францускі імпэратар 25, 30, 35,40
Нарбут Амэлія, жонка Людвіка Нарбута 60
Нарбут Людвік, удзельнік вызвольнага руху 1840-х, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863— 1864 гг. 60—61, 68, 69
Нарбут Тэадор, гісторык 60
Насэр Гамаль Абдэль, прэзыдэнт Эгіпту 354
Незабытоўскі Аляксандар, пісьменьнік, філёзаф і гісторык, удзельнік вызвольнага руху 1840-х, ахвяра царскіх рэпрэсіяў 54—55
Нілін Павал, расейскі пісьменьнік 468
Ніязаў Сапармурат, прэзыдэнт Туркмэніі 426
Новік-Пяюн Сяргей, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-выз­вольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх і савецкіх турмаў і канцлягераў 280—281
Нораў Дзьмітры, менскі паліцмайстар 113
Нэрон, старажытнарымскі імпэратар 416
Някляеў Уладзімер, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 458
Нямчын Васіль, астроляг 532, 533
Няхай Рыгор, паэт 325
0
О. Генры, амэрыканскі пісьменьнік 504
Орда Напалеон, мастак, піяніст і кампазытар, удзельнік вы­звольнага руху 1820-х і вызвольнага паўстаньня 1831 г. 40— 41, 152, 521
Орса Аляксандар, пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі; перасьледаваны польскімі ўладамі; дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 218—219
Орса Натальля, пэдагог, жонка Аляксандра Орсы 218
Орса-Рамана Ала, навуковец, дзяячка паваеннай эміграцыі ў ЗША, дачка Аляксандра й Натальлі Орсаў 219
п
Павал VI, папа рымскі 338, 339
Пазьняк Зянон, палітык, мастацтвазнаўца, археоляг, фотамастак, літаратар, адзін зь лідэраў інтэлектуальнай антыкамуністычнай апазыцыі ў 1960—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х, палітэмігрант, дзеяч эміграцыі ў Польшчы і ЗША 20, 338, 355, 414, 443, 481, 530
Пазьняк Янка, палітык, культурніцкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., адзін зь лідэраў нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 169, 358
Палуян Сяргей, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 162—163
Пальчэўскі Алесь, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу 262, 263
Панамарэнка Панцеляймон, кіраўнік савецкай Беларусі 184, 272
Панчанка Пімен, народны паэт Беларусі 325
Парашэнка Пятро, прэзыдэнт ўкраіны 613
Парфіяновіч Вітаўт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; здраднік, які выдаў Кастуся Каліноўскага 74
Пасіёра Сьцяпан, завадатар Віцебскага паўстаньня 1623 г. 514
Паскевіч Іван, расейскі военачальник 54
Пачобут Анджэй, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху пач. XXI ст. 598
Пашкевіч Алесь, пісьменьнік і літаратуразнаўца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 241
Пашкевіч Іван, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі 421
Пашкевіч Мікола, мастак-эмігрант 440
Петрашкевіч Алесь, пісьменьнік, гісторык 428—429
Пётар I, расейскі імпэратар 16
Пікарда Гай дэ, ангельска-францускі вучоны-беларусіст 46, 47
Пілсудзкі Юзаф, палітык, военачальнік, кіраўнік Польскай дзяржавы 42, 108, 129
Пільштынова Саламея, авантурніца, мэмуарыстка 202, 203
Пінігін Мікола, тэатральны рэжысэр 554
Пічэта ўладзімер, гісторык, палітвысланец 282
Плешчанка ўладзімер, інжынэр, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х —■ пач. XXI ст. 530—531
Плыткевіч Сяргей, фотамастак, выдавец 533
Плятэр Эмілія, фальклярыстка і паэтка, удзельніца вызвольнага паўстаньня 1831 г. 38—39
По Эдгар Алан, амэрыканскі пісьменьнік 603
Пракаповіч Любоў, сястра Алеся Каралёва 493
Пракулевіч ўладзімер, палітык, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., палітэмігрант, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 148-149
Пратасеня Іван, мастак 363
Прашковіч Мікола, літаратуразнаўца, удзельнік нацыянальнакультурніцкага руху 1960—1970-х 442—443
Процька Тацяна, гісторык, праваабаронца 109
Прусьліна Хася, пэдагог, удзельніца антынацысцкага падпольля ў менскім гета 242—243
Прушынскі Антон, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х 70
Прышчэпаў Зьміцер, дзяржаўны дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 220—221
Пташнікаў Іван, пісьменьнік 471
Пташук Міхаіл, кінарэжысэр, народны артыст Беларусі 469
Пузыня ўладзімер, музыка, майстар-рэстаўратар, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 534— 535
Пуліхаў Іван, рэвалюцыянэр пач. XX ст.; ахвяра царскіх рэпрэсіяў
112—113
Пуслоўская Эвэліна, маці Адама Пуслоўскага 79
Пуслоўскі Адам, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ’ 1863—1864 гг. 78—79
Пфляўмбаўм Яўгенія, паэтка й перакладчыца; у 1930-х выехала да мужа-палітвысланца Максіма Лужаніна 298—299
Пэрон Хуан, прэзыдэнт Аргентыны 455
Пянткоўскі Вацлаў, сьвятар, стваральнік падпольнай духоўнай сэмінарыі, палітвязень 1950-х 252—252
Пясецкі Сяргей, авантурнік, пісьменьнік, удзельнік антынацысц­кага Супраціву 244—245
Пяткевіч Андрэй, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі 596—597
Пяткун Апалёнія, манашка, змагарка за веру ў 1940—1980-х; перасьледаваная савецкімі спэцслужбамі 181, 296—297
Пятрайціс Уладзіслаў, сьвятар, удзельнік нацыянальна-дэма­кратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 562—563
Пятрэнка Мікалай, кампазытар І пэдагог, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980—1990-х 346—347
Р
Равенскі Антон, брат Міколы Равенскага 146
Равенскі Мікола, кампазытар, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й Бэльгіі, аўтар музыкі гімну «Магутны Божа» 146— 147, 192, 225
Равінскі Вікенці, пісьменьнік 438
Рагвалод, полацкі князь 480
Рагнеда Рагвалодаўна, полацкая князёўна 102, 249, 260, 333
Рагойша Вячаслаў, літаратуразнаўца 244
Рагуля Барыс, вайсковы дзеяч, мэдык, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі й Канадзе 352—353, 377
Радзівіл Магдалена, мэцэнатка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 88—89, 203
Радзівіл Мікалай, арыстакрат 88
Разанаў Алесь, паэт, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1970-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—• 1990-х 361, 481, 515
Раіса, каханая Андрэя Грабава 569
Райчонак Ада, грамадзка-культурніцкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 153
Ракевіч Мікола, дзядзька Міхася Ракевіча 398
Ракевіч Міхась, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу 398—399
Ракіта Сяргей, паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 306—307
Ракіцкі Вячаслаў, тэатральны крытык, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 274
Рак-Міхайлоўскі Сымон, палітык, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў, ах­вяра сталінскіх рэпрэсіяў 140—141, 225, 226
Рамановіч Вольга, гісторык, перакладчыца 600
Рамановіч Кастусь, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратыч­нага руху 1980—1990-х 392—393
Раманчук Іван, адзін з кіраўнікоў антысавецкага збройнага Супраціву 1940-х 350, 351
Раманюк Дзяніс, фотамастак, выдавец 511
Раманюк Міхась, мастацтвазнаўца, мастак, этнограф, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 510—511
Рандаў Норбэрт, нямецкі перакладчык, вучоны-беларусіст, палітвязень 383
Распуцін Валянцін, расейскі пісьменьнік 275
Родзіч Барыс, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 488—489
Ромэр Альфрэд, мастак 63
Рубанаў Уладзіслаў, пісьменьнік 552—553
Рублеўская (Шніп) Людміла, пісьменьніца 527
Рубэнс Пітэр Паўль, мастак 27
Руды, партызанскі камандзір у Заходняй Беларусі пач. 1920-х
232
Ружанцоў Аляксандар, вайсковы дзеяч, паэт і гісторык, дзеяч даваеннай і паваеннай эміграцыі ў Літве, Нямеччыне й ЗША 196—197
Рукевіч Міхал, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, паліткатаржанін 30—31
Русак Васіль, палітык і прадпрымальнік, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г, дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 107, 214—215
Русак Галіна, мастачка, дзяячка паваеннай эміграцыі ў ЗША 430— 431, 440, 410—411, 418
Руставэлі Шата, грузінскі паэт 262
Рустэм Ян, мастак 34
Рушчыц Фэрдынанд, мастак 238
Рыдлеўскі Лявон, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзеяч даваеннай і паваеннай беларускай эміграцыі ў Чэхаславаччыне й Францыі 259
Рыпінскі Аляксандар, паэт, фальклярыст, мастак і выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітэмігрант 46—47
Рэйган Рональд, прэзыдэнт ЗША 453
Рэйтан Тадэвуш, палітык, змагар за незалежнасьць Вялікага Княства Літоўскага на пач. 1770-х 16—17
Рэйхарт, жандарскі палкоўнік 78
Рэмарк Эрых Марыя, нямецкі пісьменьнік 194
с
Савёнак Апалёнія, пэдагог, дзяячка паваеннай эміграцыі ў Ня­меччыне й ЗША 226, 246—247, 396
Савёнак Лявон, журналіст, пісьменьнік, палітвысланец 1930-х, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 226—227, 246, 396
Савіч Францішак, паэт і публіцыст, удзельнік вызвольнага руху 1830—1840-х; высланы ў салдаты 50—51
Сагановіч Генадзь, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 580
Садоўскі Пятро, мовазнаўца, палітык, дыплямат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 416, 479
Саковіч Аляксандра, пісьменьніца, дзяячка паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 282—283, 325
Сакрат, антычны філёзаф 608
Салавей Уладзімер, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940—1950-х, вязень ГУЛАГу 372—373
Саланевіч Іван, спартовец, журналіст і выдавец, вязень ГУЛАГу, палітэмігрант 174—175
Салаўёў Уладзімер, расейскі філёзаф 216
Салжаніцын Аляксандар, расейскі пісьменьнік 130, 384
Санько Зьміцер, выдавец, мовазнаўца, удзельнік нацыянальнакультурніцкага руху 1970—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 481
Саньнікаў Андрэй, палітык, палітвязень, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 575
Сапач (Дубавец) Тацяна, паэтка, журналистка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 588—589
Сапега Леў, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага 176, 196, 279
Сапранецкі Леанід, праваабаронца 542
Сарбеўскі Мацей Казімер, паэт і філёзаф 34
Сасноўская Людвіка, каханая Тадэвуша Касьцюшкі 18
Сасноўскі Зьміцер, музыка, гісторык, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 487
Сацу к Сяргей, журналіст 573
Сачанка Барыс (Барыс Пятровіч), пісьменьнік, удзельнік на­цыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 588
Сачанка Барыс, пісьменьнік, культурніцкі дзеяч 329, 464— 465
Сая Казіс, літоўскі пісьменьнік 554
Севярынец Павал, палітык, пісьменьнік, палітвязень, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 608
Селях-Качанскі Вячаслаў, сьпявак, тэатральны дзеяч, пэдагог, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 142—143, 330
Селяшчук Мікола, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1980—1990-х 524-525
Семяжонаў (Семяжон) Язэп, перакладчык 328, 416
Семяняка Юры, кампазытар, народны артыст Беларусі 368
Серакоўскі Зыгмунт, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., ахвяра царскіх рэпрэсіяў 73
Сербантовіч Анатоль, паэт 498—499
Сергіевіч Пётра, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі і нацыянальнакультурніцкага руху 1960—1980-х 238—239, 280
Сеўрук Дамінік, муж Аляксандры Саковіч, вязень ГУЛАГу 283
Сідаровіч Зьміцер, музыка, удзельнік нацыянальна-дэмакратыч­нага руху 1980-х — пач. XXI ст. 594—595
Сідарэвіч Анатоль, гісторык, літаратуразнаўца, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1980-х і нацыяналь­на-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст.; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі; прымусова зьмяшчаўся ў псыхіятрычны піпіталь 338
Сіліцкі Віталь, палітоляг, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 600-601
Сіманавічус (Пятрайціс) Ёзас, савецкі партызан, забойца Францішка Аляхновіча 131
Сімяон Полацкі, пісьменьнік, асьветнік 442, 533
Сіняўскі Андрэй, расейскі пісьменьнік-дысыдэнт, палітвязень
388
Сіповіч Часлаў, першы беларускі грэка-каталіцкі біскуп XX ст., дзеяч паваеннай эміграцыі ў Італіі й Вялікабрытаніі 321, 336-337, 339
Скалабан Віталь, гісторык, архівіст, літаратар, удзельнік нацыя­нальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 363, 526— 527, 600
Скарына Францішак, асьветнік, беларускі й усходнеславянскі перпіадрукар 46, 100,106,111, 136,154,158,182, 238, 279, 317, 320, 336, 337, 343, 358, 360, 413, 414, 429, 433, 442, 450, 459, 467, 476, 494, 533, 541, 592
Скірмунт Раман, палітык, мэцэнат, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст., ахвяра балыпавіцкай распра­вы 94—95
Скрыган Ян, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу 314, 315
Случанін Лявон, паэт, вязень ГУЛАГу 332—333, 538
Смоліч Аркадзь, палітык, вучоны, дзеяч нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. XX ст., дзеяч палітыкі беларусізацыі 1920-х у БССР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 172—173, 208, 234
Смулька Казімер, сьвятар; у 1920—1930-х перасьледаваны бальшавіцкімі й польскімі ўдадамі 206—207
Содаль Уладзімер, літаратуразнаўца 254
Сокалаў-Воюш Сяржук, пісьменьнік, бард, удзельнік нацыя­нальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. 1990-х 280, 313, 345, 538
Сокал-Кутылоўскі Антон, вайсковы й грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., вязень ГУЛАГу 186— 187
Сорас Джордж, амэрыканскі фінансіст 426
Стаброўскі Есіф, археоляг і краязнаўца 98—99
Сталін Ёсіф, кіраўнік СССР, арганізатар масавых рэпрэсіяў 59, 324, 448, 538
Сталыпін Пётар, расейскі дзяржаўны дзеяч 81
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, вялікі князь літоўскі й кароль польскі 17, 447
Станкевіч Адам, рэлігійны дзеяч, гісторык, выдавец і публіцыст, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 182—183, 266, 267, 284, 338
Станкевіч Зінаіда, жонка Станіслава Язэпавіча Станкевіча 285
Станкевіч Караль, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., палітвязень 71
Станкевіч Раіса, дачка Станіслава Язэпавіча Станкевіча 285
Станкевіч Станіслаў Лявонавіч, выдавец, літаратар, вязень ГУЛАГу
284
Станкевіч Станіслаў Язэпавіч, літаратуразнаўца, філёляг, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 284—285
Станкевіч Юрка, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Чэхіі, сын Янкі Станкевіча 177
Станкевіч Янка, гісторык і філёляг, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 176—177, 208, 266, 284, 602
Станюта Стэфанія, акторка, народная артыстка Беларусі 274— 275
Старыцкі Міхайла, украінскі тэатральны дзеяч 84
Статкевіч Мікола, палітык, палітвязень, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 522
Стахоўскі Алег, супрацоўнік спэцслужбаў, правакатар 418, 437
Стральцоў Міхась, пісьменьнік 340, 471, 472— 473
Стужынская Ніна, гісторык, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 289
Стукаліч Ганна, жонка Юркі Віцьбіча, эмігрантка 276
Стывэнсан Робэрт Льюіс, ангельскі пісьменьнік 560
Сувораў Аляксандар, расейскі палкаводзец, кіраўнік задушэньня вызвольнага паўстаньня 1794 г. 19, 23, 531
Судзілоўскі Мікалай, дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, вучоны-прыродазнаўца, палітэмігрант 82—83
Сулкоўскі ўладзімер, мастак 492
Супрун Васіль, пісьменьнік, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву, вязень ГУЛАГу 373, 398
Сурвіла Івонка, палітык, старшыня Рады БНР, жонка Янкі Сурвілы 376, 377
Сурвіла Янка, журналіст, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччы­не, Францыі, Гішпаніі й Канадзе 376— 377
Суслаў Міхаіл, адзін з кіраўнікоў камуністычнай партыі СССР
382
Сыракомдя ўладзіслаў, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень 49, 52
Сыс Анатоль, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 576—577
Сысун Ларыса, краязнаўца 349
Сыч Пётра, пісьменьнік, журналіст, вязень ГУЛАГу, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 322— 323
Сьвёнтак Казімер, рэлігійны дзеяч, вязень ГУЛАГу 334—335
Сьлюнчанка Валеры, архітэктар, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 516—517
Сьцепаненка Алег, журналіст 488
Сэйфэрт Яраслаў, чэскі пісьменьнік 1 журналіст 603
Сэнт-Экзюпэры Антуан, францускі пісьменьнік 508
Сэнэка Люцыюс Анэй, старажытнарымскі філёзаф, пісьменьнік
482
Сэтан-Томпсан Эрнэст, канадыйскі пісьменьнік, мастак 205
Сямдзянава Галіна, палітык, удзельніца нацыянальна-дэма­кратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 522—523
Сямёнава Альбіна, пісьменьніца, літаратуразнаўца 508
Сярэдзіч Есіф, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 488
т
Табола Алег, праваабаронца, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 418—419
Тавянскі Андрэй, польскі філёзаф 35
Талерчык Аляксандар, краязнаўца, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 37
Талстой Леў, расейскі пісьменьнік 216
Тамэрлян (Тымур), сярэднявечны палкаводзец, дзяржаўны дзе­яч 500
Танк Максім, народны паэт Беларусі, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, палітвязень 184, 261, 266, 316, 462
Таразевіч Георгі, палітык і дзяржаўны дзеяч, удзельнік нацыянальнай сацыял-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 478—479
Тарас Антось, журналіст, літаратар, сын Віталя й унук ВалянцінаТарасаў 427
Тарас Валянцін, пісьменьнік, удзельнік інтэлектуальнай апазыцыі 1960—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст.; перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі 382, 383, 426-427, 454
Тарас Віталь, журналіст, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода 427
Тарасаў Кастусь, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэма­кратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 494—495
Тарасэвіч Лёнік, мастак, удзельнік беларускага нацыянальнакультурніцкага руху 1980-х — пач. XXI ст. у Полыпчы 573
Тарашкевіч Браніслаў, мовазнаўца, палітычны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, палітвязень, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 131, 208, 250, 438
Тахтамыш, татарскі хан 536
Твэн Марк, амэрыканскі пісьменьнік 504
Ткачоў Міхась, гісторык, палітык; грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 278, 488, 506-507, 522
Тойнбі Арнольд, ангельскі гісторык, філёзаф 229
Толкін Джон Рональд Руэл, ангельскі пісьменьнік 594
Транш Рыгор, сьледчы 381
Траўгут Рамуальд, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; ахвяра царскіх рэпрэсіяў 58—59
Трашчанок Якаў, выкладчык 442
Трусаў Алег, гісторык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 278, 488
Трухан Мікола, тэатральны рэжысэр 131, 528—529
Тувім Юліян, польскі паэт 271
Тумаш Вітаўт, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1930-х у Заходняй Беларусі, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША 316—317
Тураў Віктар, кінарэжысэр, народны артыст Беларусі 468—469
Тышкевіч Канстанцін, гісторык 34
Тышкевіч Яўстах, гісторык, прыхільнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х; перасьледаваны царскімі ўладамі 48—49, 463
Тэраўскі ўладзімер, дырыгент, кампазытар, удзельнік нацыя­нальна-вызвольнага руху пач. XX ст., ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 169, 264
Тэрэза, рэлігійная дзяячка 297
У
Уільямс Тэнэсі, амэрыканскі драматург 554
Украінка Леся, украінская пісьменьніца, дзяячка культуры 348
Уладзі Марына, француская кінаакторка 469
Уладзімер, япіскап 82
Уланава Ганна, літаратарка, сьпявачка, удзельніца нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 610—611
Уласаў Аляксандар, выдавец і публіцыст, палітык, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, вязень царскіх і польскіх турмаў, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 100—101, 121, 185
Улашчык Мікола, гісторык і літаратар, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960—1980-х 278—279, 282, 462
Унамуна Мігель дэ, гішпанскі пісьменьнік, філёзаф 516
Урублеўскі Валер, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., палітэмігрант 57, 64, 68, 238
Усюкевіч Алесь, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу 374—375
Усяслаў Чарадзей, полацкі князь 238, 513, 533
Фальскі ўсевалад, тэатральны дзеяч, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст., палітвязень 151
Фамін, супрацоўнік спэцслужбаў 354
Фаталібэй Аба, журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода, ахвяра палітычнага забойства 365
Філіпчанка Аляксей, юрыст, праваабаронца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х, ахвяра палітычнага перасьледу 542—543
Філістовіч Галіна, сястра Янкі Філістовіча 381
Філістовіч Янка, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Францыі й Бэльгіі, удзельнік антысавецкага збройнага Супраціву пач. 1950-х 380—381
Фішкін, дырэктар пэдвучэльні, дзе вучылася Ніна Асіненка 428
Франка Баамондэ Франсіска, гішпанскі вайсковы й дзяржаўны дзеяч 129
Франклін Бэнджамін, вучоны, пісьменьнік, прэзыдэнт ЗША 45
Фурс Антось, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву, вя­зень ГУЛАГу 403, 405
X
Хадкевіч Ян Караль, палкаводзец, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага 564
Хадыка Юры, фізык, мастацтвазнаўца, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 387, 446, 518
Харэўскі Якуб, удзельнік збройнага Супраціву 1920-х у Заходняй Беларусі, адзін з кіраўнікоў антысавецкага збройнага Супраціву 1940-х 232—233
Хаўстовіч Мікола, перакладчык, літаратуразнаўца 468
Хвастоўскі Дзяніс, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 604—605
Хігінс Колін, амэрыканскі драматург 275
Хлапоўскі Дэзыдэры, генэрал, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1831 г. 42
Хмара Сяргей, партызанскі камандзір у Заходняй Беларусі пач. 1920-х 232, 233
Холадаў, савецкі камісар 95
Храмцоў Васіль, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 600
Хрушчоў Мікіта, кіраўнік СССР 243
Хрышчановіч Людміла, філёляг, пэдагог, дачка Уладзімера Андрэевіча Кулажанкі й сястра Генадзя Кулажанкі 385, 551
ц
Цанава Лаўрэнці, кіраўнік карных органаў БССР 374
Цемушаў Віктар, гісторык, картограф 600
Церашчатава Вольга, мастацтвазнаўца, удзельніца нацыянальнакультурніцкага руху 1970—1980-х і нацыянальна-дэма­кратычнага руху 1980-х — пач. 1990-х 386—387
Церлюкевіч Вера, рабочая, удзельніца нацыянальна-дэмакратыч­нага руху 1990-х 502—503
Цётка (Алаіза Пашкевіч), паэтка, палітэмігрантка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. XX ст. 38, 102—103, 138, 144, 192, 212, 481
Цікота Андрэй, рэлігійны дзеяч, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху пач. XX ст.; перасьледаваны польскімі ўладамі ў 1920—1930-х; ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 180—181, 297
Цімохава Вальжына, мастачка, дачка Сяргея й Рыты Цімохавых
579
Цімохава Рыта, мастачка, удзельніца нацыянальна-дэмакратыч­нага руху 1980-х — пач. XXI ст. 579
Цімохаў Глеб, мастак, сын Сяргея й Рыты Цімохавых 579
Цімохаў Сяргей, мастак, удзедьнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 578—579
Ціцянкоў Іван, супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі 573
Цулукідзэ Тамара, акторка, пісьменьніца й перакладчыца, вязень ГУЛАГу 262—263
Цыркуноў Алесь, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 63
Цыцэрон Марк Туліюс, старажытнарымскі палітык, прамоўца і пісьменьнік 60
Цьвірка Кастусь, пісьменьнік і перакладчык, выдавец 30
Цэзар Гай Юліюс, старажытнарымскі дзяржаўны й палітычны дзеяч, палкаводзец, пісьменьнік 416
Цэлеш Мікола, пісьменьнік-эмігрант, бясьсьледна зьнік у 1970-я 323
Цэсьлер Уладзімер, мастак 566
Цэткін Кляра, рэвалюцыянэрка 39
Цэханоўскі Цэлястын, мэдык, адзін з кіраўнікоў нацыянальнавызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., паліткатаржанін 64-65
Цюндзявіцкі Віктар, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст. 67
Цюндзявіцкі Міхал, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг., ахвяра царскіх рэпрэсіяў 66—67
Цюндзявіцкі Мэльхіёр, павятовы маршалак, бацька Міхала Цюндзявіцкага 66
Цяпінскі Васіль, пісьменьнік, выдавец 196
ч
Чарвякоў Аляксандар, дзяржаўны дзеяч, адзін з ініцыятараў і кіраўнікоў палітыкі беларусізацыі 1920-х у БССР, ахвяра перасьледу спэцслужбаў 188—189
Чаркасава Вераніка, журналістка, ахвяра нераскрытага забойства 572—573
Чарноў Віктар, расейскі рэвалюцыянэр 211
Чарноўскі Казімер, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, палітвязень, вынаходнік 28—29, 212
Чарняўская Леаніла, пісьменьніца й перакладчыца; удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст.; у 1930-я выехала да мужа-палітвысланца Максіма Гарэцкага 204—205
Чарняўская Сьвятлана, мэдык, жонка Міхася Чарняўскага, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 487
Чарняўскі Міхась, гісторык, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнакультурніцкага руху 1960—1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 237, 411, 443, 481, 486—487, 488
Чарняўскі Уладзіслаў, сьвятар, перакладчык, прыхільнік увядзеньня ў Касьцёл беларускай мовы 338—339
Чарот Міхась, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 226
Чачот Ян, паэт, фальклярыст, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, палітвязень 32, 57
Чорны Кузьма, пісьменьнік, палітвязень 302, 304
Чыгрынаў Іван, пісьменьнік 407
Чэрскі Ян, вучоны, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг., палітвысланец 65
Чэхаў Антон, расейскі пісьменьнік 299, 528
ш
Шабан Яўген, пісьменьнік, актор і рэжысэр 470—471
Шаблюк Вадеры, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 558—559
Шаблюк Вераніка, дачка Валерыя Шаблюка 559
Шаблюк Натальля, гісторык, жонка Валерыя Шаблюка 558
Шаблюк Настасься, дачка Валерыя Шаблюка 559
Шабуня (Луцкевіч) Эмілія, маці Яніны Каханоўскай, сястра Івана й Антона Луцкевічаў 308
Шайбак Міраслаў, пісьменьнік, выдавец 445
Шаламіцкая Тацяна, каханая Юрася Бушлякова 603
Шалей Поль, францускі сьвятар, вязень ГУЛАГу 181
Шалкевіч Віктар, сьпявак, літаратар, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 533
Шаляпін Фёдар, расейскі сьпявак 142
Шаміль, кіраўнік вызвольнага руху каўкаскіх народаў 53
Шамяціла Мікалай, рэлігійны дзеяч, прыхільнік аўтакефаліі Бе­ларускай праваслаўнай царквы, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 104—105
Шантыр Фабіян, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., ахвяра бальшавіцкага тэрору 150-151, 527
Шапран Сяргей, журналіст, літаратуразнавец 587
Шапэн Фрыдэрык, польскі кампазытар 40, 70, 335
Шарамет Алесь, сын Міхала Шарамета 609
Шарамет Міхал, грамадзкі актывіст, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху пач. XXI ст. 608—609
Шаранда Ганна, народная лекарка 158
Шатон Уладзімер, мовазнавец, перакладчык, пэдагог 416—417
Шатохін Яўген, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 520—521
Шатэрнік Алесь, скульптар, удзельнік нацыянальна-дэмакратыч­нага руху 1980-х ■— пач. XXI ст. 19
Шаўчэнка Тарас, украінскі пісьменьнік 92
Шукайла Паўлкж, паэт, культурніцкі дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў 270—271
Шукшын Васіль, расейскі пісьменьнік, актор, кінарэжысэр 471
Шутовіч Янка, культурніцкі дзеяч, удзельнік нацыянальнавызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў і ГУЛАГу 266—267
Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч, палітык, дзяржаўны дзеяч
574, 575
Шушкевіч Станіслаў, паэт, вязень ГУЛАГу 300
Шчарбакоў Васіль, савецкі гісторык, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
117
Шчукін Валеры, праваабаронца, удзельнік нацыянальна-дэма­кратычнага руху 1990-х — пач. XXI ст. 543
Шыдлоўскі Вячаслаў, вязень ГУЛАГу, вучоны-геоляг, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х 328—329
Шымборска Віслава, польская паэтка 508
Шырма Рыгор, дырыгент I фальклярыст, дзеяч нацыянальнавызвольнага руху 1920—1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і савецкіх турмаў, народны артыст Беларусі 184— 185, 280, 310
Шырокава Наста, маці Тодара Лебяды 330
Шышкін Іван, расейскі мастак 153
Шэксьпір ўільям, ангельскі пісьменьнік 241, 528, 554
Шэрман Карлас, пісьменьнік і перакладчык, праваабарон­ца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 426, 454—455
Шэрман Рыгор, бацька Карласа Шэрмана 454
Шэрман Тамара, жонка Карласа Шэрмана 455
3
Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст, філёзаф, пісьменьнік
416
Эркень Іштван, вугорскі пісьменьнік 275
Эўфрасіньня Полацкая, асьветніца, сьвятая 27, 133, 147, 260, 277, ' 295, 311, 321, 349, 360, 431, 458, 467, 473, 533, 563, 590
Эфрас Анатоль, расейскі тэатральны рэжысэр 528
Ю
Юдзеніч Мікалай, расейскі генэрал, адзін з кіраўнікоў белагвардзейскага руху 186
Юршэвіч Алесь, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву, вязень ГУЛАГу 403, 404—405
Юрэвіч Лявон, літаратуразнаўца, эмігрант 226, 300, 319
Юхнавец Янка, пісьменьнік-эмігрант 360—361
Юхо Язэп, юрыст, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст. 356—357
Я
Ягайла ўладыслаў, вялікі князь літоўскі й кароль польскі 294
Ядвігін Ш., пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. XX ст., палітвязень 190, 212
Якабсон, фабрыкант 120
Якімовіч Валянціна, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980—1990-х, эмігрантка 576
Ямант Марыя, нарачоная Кастуся Каліноўскага 74
Ян Павал II, папа рымскі 161, 334
Ясінскі Якуб, вайсковы дзеяч, палітык, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 г. на землях Вялікага Княства Літоўскага 22—23, 25
Яфімчык Сьцяпан, народны майстар 573
Summary
Names of Freedom — An anthology of 300 portraits of the heroes of Belarusian history, renowned as well as unheralded, from the leaders of 18th century uprisings against foreign domination to 21st century prisoners of conscience. This tome is a handy reference tool for historical novelists, film directors, city planners, doctoral candidates — and all those interested in regime change.
Uladzimier Arlou is one of Belarus’ most popular contemporary writers, whose oeuvre of some 30 volumes of prose and poetry has been translated into more than 20 languages. A teacher, journalist and editor, in 1997 Arlou was fired as editor in the state-run “Mastackaja Litaratura” publishing house for “publishing works of historical and other dubious merit”. He lives in Minsk.
“Liberty Library” is a repository of selected programs produced by Radio Liberty/Radio Free Europe’s Belarus Service.
Пра аўтара
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календару й у год сьмерці Сталіна
паводле календару савецкага У дзяцінстве марыў
стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналистам, шпіёнам.
Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.
Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх
Фота Джона Кунстатэра
самвыдавецкіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца», пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь «літаратуразнаўцамі» ў цывільным.
Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», адкуль у 1997 годзе быў звольнены «за выпуск исторической и другой сомнительной литературы».
Дэбютны празаічны зборнік «Добры дзень, мая Шыпшына» выдаў у 1986-м, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку «Таямніцы полацкай гісторыі», «Адкуль наш род», «Ордэн Белай Мышы», «Час чумы», «Каханак яе вялікасьці», «Сланы Ганібала», «Адкусі галаву вароне», «Фаўна сноў», «Краіна Беларусь», «Паром празь ЛяМанш» (Міжнародная прэмія «Эўрапейскі паэт свабоды», Гданьск, 2010 г.).
Марыць, каб ягонае эсэ «Незалежнасьць — гэта..», напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.
Аўтар шчыра ўдзячны
Валянціне Аксак
Лідзіі Кулажанцы
Уладзімеру Аляксандравічу
Міколу Лавіцкаму
Арлову
Пятру Ламану
Ларысе Андросік
Лёлі Лапіцкай
Алесю Аркушу
Алесю Ліпаю
Алесі Бабарэцы
Ігару Логвінаву
Вользе Бабковай
Аляксандру Лукашуку
Петру Васілеўскаму
Арцёму Ляву
Алегу Гардзіенку
Уладзімеру Аяхоўскаму
Кацярыне Гарэлік
Аляксандры Макавік
Радзіму Гарэцкаму
Леаніду Маракову
Іне Герасімавай
Генадзю Мацуру
Зьмітру Герасімовічу
Міколу Міхноўскаму
Алесі Гесь
Сяргею Навумчыку
Алегу Глекаву
Гальяшу Патаповічу
Аляксандру Глоду
Але Орсе Рамана
біскупу Антонію
Пятру Рагойшу
Дзям’янку
Антону Сабалеўскаму
Сяргею Дубаўцу
Лідзіі Савік
Ірыне Жарнасек
Зьмітру Санько
Віктару Жыбулю
Натальлі Сергіенцы
Іне Жызьнеўскай
Анатолю Сідарэвічу
Валерыю Задалю
Віталю Скалабану
Ганьне Запартыцы
Алесю Смаленчуку
Міхасю Казлоўскаму
Івонцы Сурвіле
Алесю Калошу
Міхасю Талочку
Зарыне Канапацкай
Тацяне ўланавай
Максіму Капрану
Сяргею Харэўскаму
Людвіцы Кардзіс
Людміле Хрышчановіч
Алесю Квіткевічу
Міхасю Чарняўскаму
Вітаўту Кіпелю
Захару Шыбеку
Генадзю Кісялёву
Сяргею Яршу
«Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» — кніжны праект
Беларускай службы Радыё Свабода. Чытайце ў інтэрнэце: www.svaboda.org
Верш на Свабоду. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2002.— 464 с.
Дарога праз Курапаты.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2002. — 464 с.: іл.
Poems on Liberty: Reflections for Belarus.
Пераклады Веры Рыч.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004. — 312 с.
Быкаў на Свабодзе.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004.— 536 с.: іл.
Быкаў на Свабодзе.
Збор выступаў клясыка беларускай літаратурыўэтэры Радыё Свабода. Аўдыёдыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004.
Дуліна ад Барадуліна.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004. — 254 с.: іл.
Аляксандар Лукашук.
Прыгоды АРА ў Беларусь
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005.— 500 с.: іл.
Быкаў на Свабодзе.
2-е выд., дапоўненае. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005.— 662 с.: іл.
Сяргей Дубавец.
Вострая Брама.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005. — 520 с.
Вячаслаў Ракіцкі.
Беларуская Атлянтыда.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006. — 504 с.: іл.
Плошча, 19.03— 25.03.2006.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006. — 400 с.: іл.
Вінцэсь Мудроў.
Альбом сямейны.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007. — 232 с.: іл.
Начная чытанка. 50 аўтараў з этзру Радыё Свабода.
Мультымэдыйны дыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007.
Уладзімер Арлоў.
Імёны Свабоды.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007. — 576 с.: іл.
Івонка Сурвіла.
Дарога. Стоўпцы КапэнгагенПарыж Мадрыд Атава Менск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2008. — 144 с.: іл.
Пётра Садоўскі.
Мой шыбалет.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2008. — 426 с.: іл.
Начная чытанка 2. 50 аўтараў з этэру Радыё Свабода.
Мультымэдыйны дыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009.
Адзін дзень палітвязьня.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 364 с.: іл.
Юры Дракахруст.
Акценты Свабоды.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 430 с.: іл.
Сяргей Дубавец.
Як? Азбука паводзінаў.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 252 с.: ІЛ.
Міхась Скобла.
Вольная студыя.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 554 с.: іл.
Барды Свабоды.
Зборнік гутарак І песень 50 удзельнікаў аднайменнай перадачы Радыё Свабода. Мультымэдыйны DVD-дыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2010.
Васіль Быкаў.
Доўгая дарога дадому.
Чытае аўтар. Мультымэдыйны дыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2010.
Вячаслаў Ракіцкі.
Беларуская Атлянтыда.
Кніга другая.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2010. — 352 с.: іл.
Сто бардаўСвабоды. Зборнік гутарак і песень100 удзельнікаў перадачы «Барды Свабоды». Мультымэдыйны DVD-дыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011.
галасы салідарнасьці
ГалIна Руднік.
Птушкі пералётныя.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011. — 192 с.: іл.
Галасы Салідарнасьці. Міжнародная падтрымка беларускай дэмакратыі. Мультымэдыйны DVD-дыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011.
Вячаслаў Ракіцкі.
Сто адрасоў Свабоды.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011.— 330 с.
Саўка ды Грышка. Год першы.
Калекцыя 50 песьняў — падзеі годуўсатырычным дуэце Лявона Вольскагаз самім сабой на Радыё Свабода.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011.
Альгерд Бахарэвіч.
Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарзвіча.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011. — 320 с.: іл.
с т а г с х э *х а а НИЧВГ?чл л . immi * 1|®М5.Та(* ” »ИКЛИЯЯ : "ЧЕ.ті« in« ш? ажм : адзін : дзень « палітвязьня 2009-2011
Аляксандар Лукашук.
Сьлед матылька. Освальд у Менску.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011. — 390 с.: іл.
Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011. — 328 с.: іл.
Уладзімер Арлоў.
Пакуль ляціць страла.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012. — 400 с.: іл.
ело
Уладзімер Арлоў.
Імёны Свабоды.
Аўдыёкніга.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012.
СяргейДубавец.
Майстроўня.
Псторыя аднаго ДУДУ-
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012. — 464 с.: іл.
Слоўнік свабоды.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012. — 516 с.
Саўка ды Грышка. Сто песень. 2010-2012.
Поўны збор запісаў сатырычнага дуэту Лявона Вольскага з самім сабой на Радыё Свабода. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012
Альгерд Бахарэвіч.
Гамбурскі рахунак Бахарэвіча.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012. — 428 с.: іл.
Валер Каліноўскі.
Справа Бяляцкага.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012. — 364 с.: іл.
Юры Бандажэўскі.
Турма і здароўе.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2013. — 250 с.: in.
Ал er Грузьдзіловіч.
Хто ўзарваў менскае мэтро?
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2013. — 354 с.: іл.
Юрась Бушлякоў.
Жывая мова.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2013. — 294 с.: іл.
: дзён :|іначэй : ц засьценнах : НДБ
Сяргей Навумчык.
Дзевяноста першы.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2013. — 536 с.: іл.
Анатоль Лябедзька.
108 дзён іначэй у засьценках КДБ.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2013. — 434 с.: іл.
Валянцін Ждан ко.
Лісты на Свабоду.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2014. — 428 с.
Альгерд Бахарэвіч.
Каляндар Бахарэвіча.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё
Свабода, 2014. — 464 с.: іл.
Лісты пра Свабоду.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2014. — 314 с.
Жыцьцё пасьля раку.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2014. — 220 с.
Юры Драках руст.
Сем худых гадоў.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2014. — 406 с.
Сяргей Навумчык.
Дзевяноста чацьверты.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2015. — 350 с.: іл.
(НЕ:) вясёлыя карцінкі.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё
Свабода, 2014. — 64 с.: іл.
Ill
стагодзьдзе
S
и імёны свабоды
о
с
d
p:
d
M m
e-
W
•H
ЧЭ
•H
XD
«Імёны Свабоды» — гэта 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў вуліц, плошчаў і гарадоў.
«Бібліятэку Свабоды» складаюць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
ISBN 978-0-929849-71-3

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.