Як Ліса вучылася лётаць  Валянцін Лукша

Як Ліса вучылася лётаць

Валянцін Лукша
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1991
31.84 МБ

Мінск «Юнацтва» 1991

ББК84Бел7

Л 84

Рэдактар выдавецтва Ул. КАРЫЗНА

Мастак Ю. ЗАЙЦАЎ

 

4803120202— 092

Л------------ 64—91

М307(03)—91

ISBN 5-7880-0641-4

■ © В. Лукша, 1991 © Ілюстрацыі. Ю. Зайцаў, 1991

ПРЫЦЯГАЛЬНАЯ СІЛА ДАБРЫНІ

Імя пісьменніка Валянціна Лукшы добра вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі: яго творы багата перакладаліся на мовы народаў Савецкага Саюза і замежных краін. Шэраг яго вершаў кампазітары паклалі на музыку. Песня «Стаяць на рэйдзе нашы брыганціны» (музыка Лучанка) вядома ва ўсёй краіне.

У літаратуру Лукша прыйшоў не з дыпломам філолага, як гэта мае месца ў біяграфіі пераважнай болыйасці нашых пісьменнікаў. Выхаду ў свет першага паэтычнага зборніка «Гарады нараджаюцца сёння» (1964) папярэднічалі гады нялёгкай, але рамантычнай работы геолага і нафтабудаўніка. Малады аўтар паэтычным словам расказаў пра сваё пакаленне, на чыю долю выпала будаваць гарады, шукаць у зямных нетрах вугаль, нафту, газ і шукаць сябе. Неспакойнае юнацтва шасцідзесятых гадоў, якія мы сёння называем застойным часам, жыло высокімі мерамі, адчувала жар сваіх сэрцаў, энтузіязм, парыванні, горача верыла, што камунізм не за гарамі. Такім быў сам аўтар дзвюх наступных кніг ужо прозы: «Наша полацкая прафесія» (1966) і «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), куды ўвайшлі нарысы і апавяданні, прысвечаныя жыццю і працы будаўнікоў.

Славячы героіку будняў, Валянцін Лукша ніколі не быў паэтам-трубадурам, ён бачыў у нашым грамадстве, асабліва ў яго верхніх эшалонах, замаскаваную фалыйывую дабрадзейнасць, за якую сёння народ расплачваецца дарагой цаной маральных і матэрыяльнах страт. Кніжкай вершаваных фельетонаў «Радзімыя плямы» (1982) паэт нібы папярэджваў: людзі, не дайце сябе ашукаць абяцанкамі бюракратычна-чыноўніцкай партакратыі. Любоў да чалавека-творцы, чалавека-працаўніка ў паэта звязана з

любоўю da сваёй зямлі і найперш да сваёй маленькай радзімы — Полаччыны, дзе ён нарадзіўся і ўзгадаваўся. Сапраўдны паэт пачынаецца ад бацькоўскага парога, ад матчынай песні.

У сваіх творах паэт часта вяртаецца да сцяжынак маленства, да тых вытокаў, што далі яму жыццядзейную сілу, чалавечнасць і паэтычны дар.

У кожнага паэта ёсць свая галоўная тэма, свой жыццёвы пласт, мастацкае асэнсаванне якіх з асаблівай паўнатой раскрывае яго творчы патэнцыял. Паэтычны талент Лукшы выявіўся ў сваіх лепшых якасцях у творах для дзяцей. He будзе пераболыйаннем сказаць, што апошнія кнігі паэта, прынамсі «Крылаты цэх» і «Чароўны камень», займаюць адно з самых пачэсных месц у сённяшняй беларускай літаратуры.

Пісаць для дзяцей — справа ўдзячная і ў той жа час складаная і адказная. Тут мала быць паэтам, трэба быць мудрым выхавальнікам і педагогам, тонка ведаць дзіцячую псіхалогію, унутраны свет дзятвы, яе не заўсёды ўлоўную дарослым цікаўнасць і дапытлівасць да ўсяго навакольнага. Валянцін Лукша са сваім маленькім чытачом вядзе гаворку шчырую і даверлівую, не дапускаючы малейшага фальшу.

Прыцягальная сіла дзіцячых вершаў Лукшы ў тым, што ён яшчэ выступае ў ролі займальнага апавядальніка: кожны твор яго — гэта цікавае падарожжа ў свет нязнанага, таямніц прыроды. Ён умее ў звычайным, знаёмым — у раслінах, птушках, звярах — адкрыць дзецям сапраўдны цуд, неназойліва прывучае любіць, берагчы і шанаваць усё жывое на зямлі, без чаго чалавек не будзе чалавекам. Дзіцячая паэзія Лукшы прасякнута высокім духам — выхаваць у маленькім чалавеку святое пачуццё дабрыні і хараства, дабрыні да прыроды і да людзей.

Паэтычнаму плёну пісьменніка дабратворна спрыяе зварот да фальклору, ён творча выкарыстаў сюжэты і вобразы вуснай народнай паэзіі і стварыў арыгінальныя цудоўныя творы. Найболый удаліся вершаваныя казкі і міфы.

Звяртае на сябе ўвагу мова паэта. Яна вылучаецца прастатою, натуральнасцю і разам з тым гучыць жывым, срэбразвонным ручаём. Лукша ніколі не імкнецца здзівіць чытача нечаканай метафарай ці рыфмай. Але за ўсёй моўнай прастатой і натуральнасцю адчуваецца вялікая творчая работа паэта: перш чым паставіць слова

ў радок, ён доўга яго прымервае, узважвае, вывярае «на пах, на колер, на смак».

Ёсць у паэтычных кнігах Валянціна Лукшы адна рэдкая якасць, якой валодаюць нямногія дзіцячыя пісьменнікі: адрасаваныя маленькім чытачам, яго творы чытаюцца з вялікай цікавасцю дарослымі. Гэта добрая прыкмета сапраўднага таленту.

Іван ЦІШЧАНКА, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР

 

Казкі

ЧОРНЫЯ БУСЛЫ

НАРАЧАНСКАЯ ЧАЙКА

Быццам краю ляснога Крыштальная чыстая мара, Углядалася ў неба Блакітнае возера Нарач. Патыхала рыбацкае вогнішча Чыннаю юшкай, А вятрыска ў затоках Лілеі крамяныя гушкаў. Я збіраў каля берага Шчодрыя польныя краскі, I яны мне нашэптвалі Даўнюю-даўнюю казку.

...Шмат стагоддзяў сплыло, Як жыла ў гэтым краі Алёнка. Сэрцам шчодрай была, Галаском вызначалася звонкім. Песні бор ёй спяваў, 3 ёй шаптаўся гарэзлівы вецер, I здавалася, лепшай дзяўчыны He знойдзеш на свеце.

Толькі тварам Алёнку Пакрыўдзіў бязлітасны бог.

I з тутэйшых хлапцоў He глядзеў аніхто ў яе бок. Вельмі горка Алёнка Ад гэтай бяды гаравала, Ды змірылася — Сэрцам шчодрым людзей сагравала. Неяк лесам Алёнка ішла Па расянай сцяжыне I люстэрка знайшла, Што гарэла агнём у ажыне. Зазірнула ў люстэрка — To праўда ЦІ, можа, здалося?! — На яе паглядае дзяўчо Незямной прыгажосці.

I прыбегла Алёнка

3 лясною знаходкай да маці. Маці дзівіцца,

Толькі дачку не пазнаць ёй: — Голас чую, Дачушка,

А твар не пазнаю

I вочы...

Плача маці, Дачку прытуліць сваю хоча. Працягнула люстэрка Алёнка: — Яно ўсё зрабіла...

Mae гэта люстэрка, Відаць, Чарадзейную сілу...

Маці ў тое люстэрка Крадком зазірнула сама I красуняю стала, Якіх у паднеб’і няма. Пра знаходку Алёнчыну

Чуткі, як птушкі, ляцелі,— Людзі ў дзіва-люстэрка Зірнуць краем вока хацелі. Пра люстэрка дачуўся Мясцовы крумкач-багацей. He было ў наваколлі Звяругі хітрэй і люцей. Ён у вёску лясную На чорным кані прыскакаў, Ён пагрозліва бліснуў вачмі I зароў-зарыкаў: — Калі зараз люстэрка He будзе ў руках у мяне, Анікога пакутная кара Ужо не міне...

I сказала Алёнка:

— Табе я люстэрка не дам — Прынясе яно ў чорных руках Гора шмат усім нам...

I шпурнула люстэрка Алёнка У неба высока, Каб упала яно

I разбілася недзе далёка.

Аб вялізнае дрэва

Люстэрка разбілася —

Пырснула,

Быццам іскры жывыя

3  умлелага цёплага прыску.

I тады на зямлю

Паляцелі не шкельцы-асколкі — Неба спорным дажджом пралілося У ззянні вясёлкі.

Так тры ночы, Тры дні

Ліўся дождж на лугі і пагоркі. Знікла сонца, He ўспыхвалі ў небе Hi месяц,

Hi зоркі.                                                 і

Калі ж дождж перастаў, Бы адолела хмару знямога,

I палянкі,

1 -?уг

I ў трыпутніку жорсткім дарога — Знікла ўсё пад вадою.

I ўбачылі людзі за вёскай Мора-возера, Сонца на хвалях

I промні — Як вёслы. Гаварылі, што дзеля таго I ўтварылася возера-мора, Каб у ім утапіліся Беды людскія

I гора.

3  той пары багацей

He з’яўляўся у гэтых мясцінах: Утапіўся, зласлівец, У хвалях глыбокіх і сініх.

Больш не бачылі ў вёсцы I слаўнай дзяўчынкі Алёнкі. He будзіла наўколле яна Галаском сваім звонкім.

Ды над сіняй прасторай — Вяскоўцы здаўна прыкмячалі — Раніцою з’яўлялася Белая-белая чайка.

Да ўзбярэжжа, Дзе некалі

Хата Алёнкі стаяла, Тая белая чайка

He раз

I пры мне прылятала...

ЧОРНЫЯ БУСЛЫ

Асцярожна,

Крануўшы паўсоннае голле, Занялася зара

Над зялёным прыволлем. Струны-промні зіхцяць, Мілагучна іграюць — Светлы ранак

Нячутнаю песняй вітаюць.

I     плыве з перазяблай буслянкі Здалёк

Голас чорных буслоў: — Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Ледзь пачуюць буслы Сакатанне матора, Узнімаюцца

Ў сінюю неба прастору, Над густым рабаціннем Кураслепных лугоў, Над падкоўкамі старыц,

Над улоннем палёў, Над прыветнаю хатаю Лесніковай, Над пятлёй, што рачулка Звіла адмыслова.

Чорны бусел ляціць Ад цікаўных вачэй — Чорны бусел цураецца Заўжды людзей.

Пара чорных буслоў Праз якую хвіліну Ўпадабае

Мурожную лугавіну,

I на ранішнім лузе, Асмужаным, Золкім, Промні сонца Запаляць на крылах вясёлкі. Будзяць песняй буслы Лугавы астравок: — Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Вывучаў я з дзяцінства Бусліную мову.

I пачуў раніцою Такую размову.

...Шмат на нашай зямельцы Вячыстых лясоў.

Шмат было тут заўсёды Белакрылых буслоў.

Калі пара бусліная

Каля жытла Бесклапотна Ў суседстве спрадвечным Жыла, Людзі верылі шчыра: Абыдуць напасці, Бо нібыта буслы Ім прыносілі шчасце. Менавіта таму, Хоць сцвярджаць не бяруся, Любы край наш Назваўся здаўна Белай Руссю.

Ды аднойчы панадзіўся Ў ціхую вёску Нейкі злыдзень калматы — Вандроўнік-зайздроснік. На людзей шмат наклікаў Ён гора I бед, Шчасце ўсё захацеў ён Прысвоіць сабе.

Палавіў ён буслоў. I буслы з году Ў год Шчасце ў дзюбах насілі У хату яго.

Ды зайздросніка прага Душыла заўзята — Ўсё, Здавалася, Шчасця яму малавата. He даваў ён буслам Адпачыць ні на хвілю — Hi ў буслянцы паклёкаць, Вольна выпрастаць крылы.

Ледзь не ўсім ужо шчасцем Злыдзень той заўладарыў, Ды з’явіліся дзеткі У буслінае пары.

Клёкат радасны ўзвіўся Вясёлкавым ранкам

3 першым сонечным промнем Над шчаснай буслянкай.

Падрасталі-раслі

Што ні дзень бусляняты, Але гора сачыла 3 зайздросніцкай хаты. Бо выглядваў зайздроснік У акно

Зноў і зноў:

— Мне ніякай карысці Ад гэтых буслоў!..

Як да справы вярнуць Гэтых дурняў цыбатых? Вінаваты, Напэўна, Ва ўсім

Бусляняты?..

Думаў думу зайздроснік Тры дні

I тры ночы.

Да азяблай буслянкі

Уранку

Пакрочыў.

Птушанят павыкідваў 3 буслянкі зайздроснік — Бусляняты

Больш есці ў буслоў He папросяць!

Задаволены,

Прэч ад буслянкі пайшоў — Больш не будзе

Дарэмных турбот у буслоў!

Прыляцелі буслы — Нема ўсхліпвае Вецер,—

Нежывыя ляжаць Іх маленькія дзеці.

I не думаў забойца Пра помсту за згубу, Ды прынеслі вуголле Буслы ў сваіх дзюбах. Шуганула чырвонае полымя Ў неба —

Так зайздросніку й трэба! Так нелюдзю й трэба!

I заўважылі людзі, Што з дымнага пекла

Узляцелі буслы — Неба

Крылле рассекла.

I заўважылі людзі

У небе прасторным: Стала крылле ад гора He белым, А чорным.

У спрадвечную пушчу Ляцела далей Пара чорных буслоў Ад бяды, Ад людзей...

Кажуць,

Птахі з людзьмі

Жыць бы ў дружбе маглі. Каб не стала Нядобрых людзей На зямлі.

ГАНАРЫСТАЯ BAPOHA

Лета лісцік згубіла апошні Зялёны,

I пракаркала гулка сяброўкам Варона:

— He хачу разам з вамі На сметніку жыць!..

— Што ж ты будзеш,— Пытаюць сяброўкі,— Рабіць?

— Я за мора лячу,—

Ім адказвае тая.— Кажуць, Там

Аніколі зімы не бывае.

На сябровак зірнула Ганарыста і строга: — Хай мне лёгкаю будзе За мора дарога...

Доўга-доўга на поўдзень Ляцела яна.

Раптам бачыць — Зямля ў зеляніне відна, Ў кветках полымных ўся, I...

Hi плямінкі снегу.

He стрымала Варона Шчаслівага смеху.

Скіравалася ўніз На высокае дрэва, Паглядзела направа, Паглядзела налева.

— Хто ты? —

Птушкі заморскія ціха пытаюць.— Аніколі такія

Да нас не лятаюць.

Мо паўночны салоўка

Заблудзіўся і збочыў

У наш край?

Кажуць,

Песня яго —

Як званочак?..

— Ка-а-р-р-р...—

На дрэве Варона Прысела зручней.— Я той самы — Паўночны спявак Салавей!

I падумала гэтак сабе: «Хіба ж я

Горш пяю

За таго малыша Салаўя?»

Просяць птушкі Варону

Усе ў адзін голас: — Паспявай!

Чуць твой спеў —

Асалода і гонар!..

I Варона ўзняла Дзюбу горда угору. — Кар-р-р!..

— Кар-р-р!„

— Кар-р-р!..

Палілося з крыклівага горла.

Здрыгануліся ў жаху

Заморскія птушкі —

Крык Вароны Абразіў птушыныя вушы.

— Лепш не знацца,— Сказалі,—

3 такім «Салаўём».

I без песень ягоных Мы добра жывём!..

Ганарыстая зноў

Паляцела дадому:

«Як шкада, што не стала Спявачкай вядомай!..»

А на роднай зямлі Ўжо віталі вясну...

I прачнуліся сінія рэкі Ад сну.

Ды вяртацца на сметнік Варона не хоча.

Чуе —

Рэчка вірліва Унізе булькоча.

«Пасяджу ля вады, Мо злаўлю сабе ўсё-ткі Верхаводку

Ці нават бліскучую плотку».

Ды не ловіцца рыбка.

I вось небарака

Ухапіла за клюшні Нязграбнага Рака.

Толькі снедаць прысела На круты беражок, Чуе Ракаў

Танюсенькі галасок:

— У жыцці, Як нікому, Мне пашанцавала, Бо не Грак I не Галка — Варона паймала! Я красу тваю Славіць гатовы бясконца. Твае пёркі блішчаць, Як праменнае сонца, А як возьмешся

Смерць гатовы прыняць, Хто ад смерці ўцячэ?

Толькі песню тваю Мне б паслухаць яшчэ...

— Пр-р-раўда?..

Густу

У птушак заморскіх няма. Дурні, Талент

Зняславілі гэткі дарма!

Слухай, Рак!..

I Вароняе гулкае «Кар-р-р!» Абудзіла вясновы Празрысты абшар. Спеў закончыла — Снедаць пара ўжо, Аднак...

А з яе пад вадой Пасміхаецца Рак.

Давялося на сметнік Вяртацца Вароне.

Там жыве Ганарыстая, Пэўна, і сёння.

Ранкам празрыстым спяваць, На ўвесь свет

Твае шчодрыя песні чуваць. Я пра гэта, Пакінуўшы сёння нару, Можа, сотню разоў Дружбакам гавару.

ЦІКАЎНЫ БАРСУК

Па-над стромай рачной, Дзе, як жорны, віры,

Жыў занадта цікаўны Барсук У нары.

Жыў ды быў...

Над ягонай утульнаю хатаю Нахілялі яліны Галіны

Бухматыя.

Толькі з пэўнай пары Барсуку кепска спіцца — Захацела ў нары Пасяліцца Лісіца.

Думу думае, Як Барсука абхітрыць, Каб у хатцы ягонай Спакойна пажыць. Думу думае дзень, Думу думае два, Ажно кругам ідзе У Лісы галава.

I надумала:

— Слухай, Суседзе Барсук, Калі носам праб’еш Ў сухадрэвіне сук, Небывалыя дзівы Убачыць ты зможаш — Горы розных ласункаў, Барсучых шмат прыгожых. Толькі трэба сказаць,

Каб пачулі суседзі:

— He баюся Мядзведзя!

He баюся Мядзведзя!..

He падумаў Барсук Пра благія намеры I Лісіцы-хітрыцы На слова паверыў. А Лісіца тым часам Шаптала Мядзведзю: — Ты паверыш, Суседзе?

Ты паслухай, Суседзе...

Наш Барсук — Я хвастом, калі хочаш, Клянуся — На ўсю пушчу крычыць: «Мішкі я не баюся!»

Мішка Лісцы ў адказ: — Ну, пайду Пагляджу, Бо я гонарам вельмі сваім Даражу...

Падышоў касалапы Да дуба старога. Там Барсук — Ледзь жывы — Прытаміўся, нябога, Але нема крычыць, Каб пачулі суседзі: — He баюся Мядзведзя! He баюся Мядзведзя!..

Раззлаваўся Мядзведзь — Кіпцюрастаю лапай, He шкадуючы, Дурня ляснога падрапаў. Як заенчыў ад болю

Цікаўны Барсук, Тузануўся,

Аж трэснуў пракляты той сук, У лясную глушэчу Ляціць,

Быццам куля...

I свайго дамаглася Лісіца-хітруля.

Узышла каралевай яна На гару,

Заняла ў рэшце рэшт Барсукову нару.

А Барсук?

Ён прыжыўся ля новай гары. Будаваў, Майстраваў

Ад зары да зары, Каб нара

I утульнай была,

I глыбокай:

— Зайздрасць хай апякае Лісінае вока!..

Прабубніць ён такое, Вясёлы і шустры, I

Не-не

Ды зірне

У крынічнае люстра,— 3-за хітрухі лясной, 3-за праклятай Лісы На яго галаве — Светлых тры паласы...

ХІТРЫ ЖУРАВЕЛЬ

Схамянулася Зямля:

— Што за баль

У Жураўля?..

Вось дык дзіва!

I чаму

Гэтак весела Яму?..

...He пры нас

I не пры вас —

У далёкі вельмі час На вадзе, На лузе,

Ў пушчах

He чапалі людзі птушак. У суседстве

Добрым, Верным Частавалі птушак Зернем.

Ды адзін гандляр Аднойчы

Заблудзіўся ў лесе Ноччу.

Ён знямогся, Згаладаўся, Ледзь з жыццём He развітаўся.

Ды злавіўшы каля пня Выпадкова

Кураня, Згатаваў гандляр абед

I пад’еў сабе Як след.

I сцяжынка Прывяла Яго ўранні Да сяла. Расказаў, Да стравы ласы, Пра птушынае ён мяса: — Што за пах!

А што за смак! He забыць мне Аніяк...

I ўзнялося ўсё сяло Паляваць

У тое ж ранне. Хто рагатку, Хто сіло Ўзяў з сабой На паляванне.

Вецер Вецце

Ў скрусе гушкаў: — Гінуць птушкі! Гінуць птушкі!..

I заплакаў Журавель: — Ах,

А я ж —

Такая цэль!..

Хоць каменьчык, Хоць страла He мінуць Майго крыла...

Цёмна стала Уваччу: — Не!..

Я гінуць He хачу!.. Штосьці трэба Мне

Зрабіць, Каб людзей Перахітрыць!..

Ледзь трывожыў Жураўля Чалавечы крок Здаля;

Ён падняў Адну нагу I застыў На мурагу, Нібы корч Або камель, Ды ніяк He Журавель. Чалавек

Махнуў рукою: — Што за пудзіла Такое?..

I пайшоў.

А ў Жураўля — Радасць, Радасць:

— Тру-ля-ля!..

Шэры Жура На палянцы. Колькі шчасця Ў яго танцы!

БАРСУК I КУНІЦА

Барсук і Куніца

У норы ішлі на спакой.

Ім трапіўся мяса кавалак На сцежцы лясной.

— Знаходка мая! — Закрычаў тут Барсук.— He чапай!..

— Мая! — Адказала Куніца.— Ты ўжо выбачай!..

Барсук аблізнуўся:

— Я ўбачыў здабычу раней!

— He, я! — Наступала Куніца Смялей і смялей.

Спрачацца маглі б яны так Да сцюдзёнай расы, Таму за парадай Рашылі пайсці Да Лісы.

Лісіца паслухала ўважліва іх: — Калі ласка, Знаходку сваю

Падзяліце на роўныя часткі.

Адну хай Барсук забярэ, А другую —

Куніца...—

Вось так

Рассудзіла сяброў-недарэкаў Лісіца.

— Куніцы кавалак ямчэйшы! — Пярэчыць Барсук.— Дык ты падраўняй...— Папрасіў ён Рыжуху Лісу.

— А зараз,— Куніца крычыць,— Больш ужо Ў Барсука!..

— Ну што ж, Падраўняю,— Лісіца ў адказ 3-за пянька.

Так Ліска раўняла, Ды ўсё

He ўдавалася штосьці...

Ляжаць на зямлі Азалелыя белыя косці.

НАХАБНЫ ВЕРАБЕЙ

Калісьці вераб’і Маглі

He толькі лётаць — Бегаць па зямлі.

Вось трапіў Верабейка-непаседа Ў палац

На каралеўскую бяседу.

— А-ах, Што за стол! Такое смакаты He бачылі і ў сне Mae браты!..

Аж раптам бачыць: Госцейка з вулля Ля самага

Шчыруе Ка-ра-ля, Драбіначкі збірае цукру.

Ну, Будзе ёй навука!— Цыр-рыкнуў Верабей.— Смялей!

Смялей!

Пчалу-зладзюгу Ўзяць

I неадкладна Пакараць!..

Пчала яму ў адказ: — Ды ты Зладзюга сам якраз.

28

Рыс у сялян ты нішчыш На палях...

— А ты!..

Ты —

Цукар

У самога

Ка-ра-ля!..

— Я мёд збіраю Людзям

I сабе.

Якой,

Скажы,

Карысці ад цябе?

Тут Верабей:

— Ды я!

Ды я!..

Перахапіла

Горла

Ў Вераб’я.

Спрачацца так маглі б Увесь свой век.

Рашылі:

— Хай рассудзіць

Чалавек!..

I вось да Селяніна Прыляцелі.

Усё сказалі.

На плячо прыселі.

Ім Селянін:

— Я мушу вам Прызнацца: Багатыя жывуць Чужою працай.

А Селянін,

Што ў полі гнецца ў крук, He бачыць плёну Працы ўласных рук...

— Дык што ж,

I я,—

Цыр-рыкнуў Верабей,— Жыву, Нібыта прагны багацей?..

I аж зайшоўся: — Цыр-р-р!

Твая ўзяла!..                          Л

Ну,                                         fa

Беражыся у мяне, Пчала!..

Ды Селянін

Падаў тут голас строгі: — Каб ты не крыўдзіў пчол Звяжу табе я ногі...

I Верабей, 3 тае пары, Няйначай, He бегае больш па зямлі, А скача.

А вось калісьці вераб’і Маглі

He толькі лётаць — Бегаць па зямлі.

ЖАБРАК I ШЧАСЦЕ

Увечары ішоў

Дамоў Жабрак

I лёс свой праклінаў

I так,

I сяк:

— Няма на свеце шчасця! He відно...

Чаму мне не сустрэнецца Яно?..

Пачула Шчасце

Горкія праклёны, Прыйшло да Жабрака Вясной зялёнай: — Я —

Тваё шчасце.

Смела кроч за мной.

Ў руках, Дзівак, Ты лёс трымаеш свой.

I Шчасце

Жабрака ўзняло ў паднеб’е, Ціхутка апусціла там, Дзе трэба,

I,

Стаўшы

Ля закінутай пячоры, Сказала:

— Там, Жабрак, Багацця горы...

Вазьмі сабе што хочаш.

Ды, Вядома,

Каб здолеў ты Данесці ўсё дадому. He сквапнічай, Мяшок апусціш долу — I зноўку будзеш, Як калена, Голы...

I знікла.

А Жабрак у той пячоры Знайшоў багаццяў Казачныя горы.

Разбегліся у бедалагі Вочы —

Усё забраць

У мех жабрацкі хоча. 3 пячоры выйшаў — Стаў свінцовы крок, Бо да зямлі Прыгнуў яго мяшок. Ледзь шкандыбаў Пад ношаю Жабрак, Счарнеўшы ад натугі, Нібы грак.

Нарэшце

Каля самае хаціны Ён са спіны

Свой мех вялізны скінуў. I што ж?

Растала шчасце, Нібы дым:

Стаў мех адразу Лёгкім і пустым!

I зноў пакрочыў вуліцай Жабрак

I лёс свой праклінаў I так,

I сяк:

— Няма на свеце шчасця! He відно...

Чаму мне не сустрэнецца Яно?..

Пачула Шчасце Горкія праклёны, З’явілася, Спыніла енк ягоны: — Ты на мяне Ўсе беды хочаш скласці? Навошта Сам

Сваё ты знішчыў шчасце? Табе багаццяў Прыпадала многа — He змог ты іх данесці Да парога, Бо ўсё хапаў, Што толькі ўхопіш вокам. Няхай табе паслужыць гэта Ўрокам!

ЗЛЫ КАМАР

Адбылася гісторыя гэта

Даўно.

Так даўно,

Што з прадоння гадоў не відно.

Вось у тыя часы

Ля высокай гары

Жыла злая Змяя

Ў чорнай-чорнай нары.

А ў балоце гнілым Жыў пісклявы Камар, Што лічыў: Над усімі Ён —

Цар-уладар.

А ў падстрэшшы,

Дзе ўдосталь святла і цяпла, Птушка Ластаўка Ўвесну гняздзечка віла.

Ды сустрэліся неяк Змяя з Камаром. Палілася размова Ладком і дабром.

— П’еш ты кроў, Як і я,— Гаварыла Змяя.— А чыя саладзей?

Ты не скажаш, Чыя?..

Тут узвіўся Камар: — Жу-жу-жу! Гу-гу-гу!..

Сёння гэта сказаць Я яшчэ не магу.

Палячу, пакружу — Гу-гу-гу, Жу-жу-жу!

I тады адкажу, Адкажу, Адкажу!..

А праз некалькі дзён Зазвінеў, недарэка: — Саладзейшая кроў — Гэта кроў чалавека! Будзе ведаць Змяя, Будзе ведаць Змяя, Будзе джаліць людзей, Як і я, Як і я...

Але Ластаўка Гэтыя словы пачула, Камару напярэймы Уміг сіганула:

— I чаго ты звініш На ўвесь лес, Недарэка, Што нібы саладзейшая Кроў чалавека?

— Гэта зведаў я сам,— Пахваліўся Камар.— Слову я гаспадар — He пляткар, He званар!..

А яна:

— Верыць слову Ты сам не прывык.

Калі так, To чырвоны Твой будзе язык...

— Ах, дурніца,

Глядзі,

Каб паверыць магла...

Ой!..

Язык яму Ластаўка Ўміг аддзяўбла.

— Вось —

Адплата!

Ты болей

Ніколі

He будзеш

Зла жадаць працавітым, Даверлівым людзям.

Ажно слёзы

3 вачэй Камара пацяклі: — С-самай з-злоснай і-істотай Буду я на зямлі-і...

Да Змяі

Раззлаваны Камар паляцеў, Расказаць пра сваё адкрыццё Ёй хацеў.

Але толькі звінеў, Але толькі дудзеў...

Галавой паматляла

Старая Змяя: — Што звініш ты, Ніяк

He даўмеюся я?..

Тут і Ластаўка порстка Сюды прыляцела, На галінку танюткую Побач прысела:

— Друг твой верны Камар I звініць,

I гудзе,

Што крыві, чым у Жабы, Няма саладзей...

Тут ад злосці

Цыбаты Камар парудзеў,

Лопнуў крылцамі, Зноў

Зазвінеў, Загудзеў...

I адчула няладнае штосьці Змяя

I — да Ластаўкі: — Дзюба віною твая! Пакараць і цябе

Неадкладна                       t I

Мне трэба!..                       k

Але Ластаўка —

Шусь                                     W

У высокае неба.                ™

Чорнай кропкай растала Ў завоблачнай высі.

Толькі пёркі

Ў Змяіных зубах Засталіся.

3 той пары

Злосць Змяю з Камаром Так і душыць.

3 той пары

Хвост раздвоены

Ў ластавак-птушак.

I гняздзечкі ладуюць

Вірлівай вясною

Пад гасціннай і ветлай Людскою страхою...

Адбылася гісторыя гэта

Даўно.

Так даўно,

Што з прадоння гадоў не відно.

ДУБОК I ГРЫБ

Да пня дубовага Трухлявы Грыб Прыліп.

А побач з-пад зямлі Расточак Пусціў Дубочак.

Тут Грыб-трухля

Яму і кажа: — Мяне б хаця...

Уважыў.

Павагі б хоць крыху, Зялёны, Меў —

Ледзь-ледзь на галаву He сеў.

Мог месца б выбраць Для сябе Далей...

Там, Дзе вальней...

— А ты жыві,— Дубок яму ў адказ,— Тут хопіць Сонца яснага Для нас.

Зноў неўзабаве

Грыб бухціць з травы: — Ох-х, He стрымаць мне болей Га-ла-вы...

Яна Цяжкая...

Долу

На-хі-ля-е...

Бо цэлы дзень Мяне ад сонца Твой хавае цень...

— А ты не плач,— Дубочак у адказ,— Тут хопіць Сонца яснага Для нас...

I адхінуўся ён Памалу ўбок.

I сонца ўпала

На стары пянёк. I Грыб,

Яшчэ паенчыўшы крыху, Рассыпаўся

Ў драбнюткую труху.

ЯК ЛІСА ВУЧЫЛАСЯ ЛЁТАЦЬ

Лісе ў нары He спіцца, He ляжыцца: Надумала крылатай стаць Лісіца.

— А-ах!.. Хоць бы раз Мне паглядзець з-пад хмар На родны свой Лясны гушчар!..

I вось Ліса-разумніца Пайшла

Уранку за парадай Да Бусла:

— Паслухай, Бусел, I не рагачы...

Мяне,

Мой любы, Лётаць Навучы...

Хоць смех стрымаў, Усё ж здзівіўся Бусел: — Ды ты, Рыжуха, Звар’яцела, мусіць!..

Яна ж сваё: — He смейся, He крычы. Мяне ты, Бусел, Лётаць Навучы.

Пусці мяне, Мой дружа, He трымай! Які ў мяне Шчаслівы сёння дзень!..

А пень Стаіць сабе, Як пень...

Стаў цёмнай ноччу Для Лісіцы Дзень.

— Што ж, Для пачатку Ў неба панясу Цябе я сам.

I...

За каршэнь

Лісу

Ён ухапіў.

— А-ах, Калі ласка, Мілы...

Сінечу неба Рассякаюць крылы.

Уніз ляціць Ліса, А ўнізе — Пень. Крычыць Ліса: — Калі ён хоча жыць, Хай адбяжыць!

Вішчыць Ліса:

— Дзівіцеся, лясы, Якія крылы Выраслі ў Лісы! Цяпер змагу я

Лётаць і сама!

БАКАС-ЗАЙЗДРОСНІК

Пад шчодрым сонцам Неяк раз Засумаваў, Прыціх Бакас:

— Жыццё не клеіцца На лад — Лёс мала шле Бакасянят.

Ву-унь

У суседа Вераб’я Вялі-

іікая сям’я.

I Вераб’іха Шчыра песціць Сваіх вераб’янятак Дзесяць.

А што ў мяне? Хіба сям’я — Дзве донькі, Жонка ды сам я?!

Чым так увесь свой век Тужыць,

Мне лепш зусім ужо He жыць!..

Бакас вяслуе

Аж пад хмару: — Аб камень Сам сябе я ўдару, Каб болей не гібеў, He cox.

t

Ператваруся

У пясок.

Калі ўпаду на дрэва

Ў лесе, Няхай ляцяць наўкола Трэскі.

I з неба кінуўся

Уніз:

— Бывай,

Бывай навекі, Высь!..

Ды смеласці

Ўсё ж не хапіла,—

Ён ля зямлі

Расправіў крылы

I ў вышыню ўзляцеў, Як вецер: — He, He хачу

Ў абдымкі смерці!..

...Наканаваў за ўсё Бакасу

Лёс:

To шпарка

Узвінацца да нябёс, To долу падаць, Дзе кугі асцё.

Такое у зайздросніка Жыццё.

ВОРАН I ПАЎЛІН

Даўно-даўно, Калі Вораны Паявіліся на Зямлі, Яны белыя, Як снег, Былі.

А Паўліны ўсе, Як горкае-гора,— Чорныя-чорныя. Параіліся яны Паміж сабою: — He даспадобы Убранне такое!.. Птушкам усім На здзіўленне Давай расфарбуем Сваё адзенне!..

Раздабыў Воран Фарбаў розных: — Я за справу Бяруся сур’ёзна!..

I стрымаў Воран Гэтае слова — У Паўліна Убор адмысловы. Ён агледзеў Паўліна строга: — Н-не, Такога

He знойдзеш ні ў кога!.. Ганарыцца Паўлін — Ёсць прычына.

Трэба спрыт паказаць I Паўліну.

He хавае радасці

Воран:

— Пра мяне цяпер-р-р Загавор-р-раць!..

Раптам —

Ястрабы ў неба клічуць: — Воран,

Трэба дзяліць здабычу!..

Вочы ў Ворана Заблішчэлі: — Каб яны Маю долю He з’елі! Хопіць, Хопіць, Паўлін, Маляваць! Мне няможна Болей чакаць!..

 

Заспяшаўся Паўлін,

Г аворыць:

— Вось вядро фарбы Чорнай-чорнай.

Плёх на Ворана:

— Так ты хацеў?..

Воран крыллем

Логг-лоп —

Паляцеў

Ў паднябессе, Дзе Ястрабы клічуць Падзяліцца смачнай здабычай.

На Зямлі засталася Надзея —

Мець стракатых Паўлінаў Адзенне.

Вось чаму з той пары Усе Вораны Засталіся Чорныя-чорныя.

ПРАЛЕСКА

Сівая Зіма

Разам з Ветрам і Сцюжай Над краем

Снягамі халоднымі кружыць:

— Уладу сваю

Хоць на дзень працягну, Яшчэ хоць на дзень

Затрымаю Вясну! Усіх памарож-жу,

Хай ведаюць гэта Гарэзныя, Ветлыя

Веснія кветкі!..

Стаіліся кветкі

У стылай Зямлі —

У спрэчку з Зімой Уступіць не маглі, Бо помнілі

Лютай зладзейкі пагрозы, Што кветкі усе Як адну Памарозіць.

Ды толькі адна не здалася — Пралеска — I снег прадзяўбла На азяблым узлеску.

I хоць лютавала Віхура над ёй, Яна не скарылася Сцюжы ліхой. Спявала Пралеска: — Хай згінуць марозы! Зімы не палохаюць болей Пагрозы!..

Убачьіла Сонейка

Смелую краску:

— Прымі мае промні

3 надзеяй

I ласкай!

Цяпер кожны год На азяблым узлеску Вясной

Распускаецца першай Пралеска.

ПРА ХЛЕБ

Працаваў касец На лузе.

Дзесяцін скасіў Мо тузін. Змораны, Рашыў пад’есці, Пад кустом У цень прысесці. Толькі Торбу развязаў, Сілкавацца Распачаў — Выйшаў з лесу Шэры Воўк Ды зубамі Злосна — Шчоўк!

— Голад морыць мяне Вечна...

Што ясі ты, Чалавеча?

— Хлеб,— Адказвае касец.

— Дай крыху, A то — Канец!

Адламаў касец Кавалак.

Шэры з’еў і кажа: — Ма-ала!.. Мне б яшчэ Пасмакаваць!

Толькі дзе

Хлеба ўзяць? » Дай параду, Чалавеча,

Буду ўдзячны табе Вечна.

— Хлеб нялёгка Здабываць.

Трэба поле Узараць...

— Будзе хлеб? — Воўк

He стрымаўся.

— Пачакай,— Касец азваўся.— Потым — Забаранаваць.

— I тады Хлеб Каштаваць?..

— Пачакай...

Замясі муку,

Пасееш жыта...

Падыдзе

— I тады каштуй?..

У дзяжы прасторнай цеста

— He блытай!

Караваю ў печы

Жыта ўзыдзе,

Цесна!

Зазімуе, А налета —

Будзе хлеб!..

Закрасуе.

— Цяжкая штука...

Соку набяруць

Дзякуй, дзядзька,

Зярняты...

За навуку.

— Прыйдзе хлеб

Мо інакш

Тады

Паспрабаваць

У хату?

Хлеб

— Хуткі ты.

Мне,

Умей чакаць.

Дзядзька,

Трэба, шэры,

Здабываць?..

Жыта зжаць,

— Што ж,

Павязаць яго

Параю,

Ў снапы,

Калі трэба,

Ў бабкі ставіць,

Як разжыцца

Пад цапы

Лёгкім хлебам.

У пару

Бачыш,

На ток адвезці,

Селянін вунь выгнаў

А калі

Шпаркага каня

Прасушыць вецер...

На выган?

— Вось тады

— Бачу.

Хлеб

— Вось туды

..'Каштаваць?..«

I кроч ты,

— Хуткі ты.

Раз да працы

Умей чакаць.

Зерне ссыпеш

Неахвочы...

У мяшкі,

Воўк згадзіўся:

Ды на млын.

— Конь той

I з той мукі...

Мне б

— Будзе хлеб?..

Стаў смачнейшы

— Чакай,

I за хлеб!..

He выйдзе.

Я навуку пераняў...

I пакрочыў да каня. Зубы шчэрыць

I сапе:

— Конь,

А конь, Я з’ем цябе!

«Так мне, дурню, Пэўна, Трэба!»

На рацэ Гагочуць гусі. «Да гусей я Дабяруся».

— Гусі, Гусі, З’ем я вас!

— Што ж...

Але ў смяротны час Нам

Зрабі адну паслугу — Заспявай!

На ўсю акругу Воўк

На купіне завыў.

— Што ж, Каб зубы выпадкова He зламаў — Здыму падковы...

Шэпча Воўк: — Папаўся, любы...

Конь яму

Як лясне ў зубы, Аж узвіўся шэры Свечкай, Паляцеў хутчэй Да рэчкі.

У аўчыну Стала неба:

А гусей — I след прастыў. Воўк уперыў Вочы ў неба: «Так мне, дурню, Пэўна, Трэба!»

Воўк далей Брыдзе ў знямозе. Дзеда бачыць На дарозе: «Будзе Хоць такі абед».

— Дзед, А дзед, Я з’ем цябе!..

Дзед, Пачухаўшы за вухам:

— Добра, Дай капшук панюхаць...

— А капшук Смачней абеду?

— Паспытай

I будзеш ведаць.

Дзед

Тытунь з мяшка дастаў,

Сам нюхнуў, Ваўку падаў.

Тытунём

Воўк як дыхнуў — Чхнуў,

Вушамі трасянуў, Аж слязу

3 вачэй пусціў...

А дзядка

I след прастыў.

Воўк кляне Зямлю і неба: «Так мне, дурню, Пэўна, Трэба!»

Кажа:

— He падмануць болей...

Бачыць Воўк — Авечкі ў полі. Спіць пастух. I госць нязваны Згледзеў Тлустага барана. Падышоў пачціва, Важна, За каўнер узяў I кажа:

— Зараз з’ем цябе, Баран!

— Што ж...

Шкада цябе мне, Пан,— Mae косці, Нібы восці,— Можна зубы Паламаць.

Я хачу Параду даць: У лагчыне стань Вунь там, Табе ў рот Я ўскочу сам!

Воўк галодны Вельмі рады:

— Дзякуй, Дзякуй

За параду!

Лапы,

Як слупы, Расставіў, Пашчу чорную Разявіў.

Барана прыспешваў Страх.

Ён

Ваўка

Рагамі — Тра-а-ах!..

Воўк хістаецца, Бы ў сне:

— З’еў Барана я Ці не?..

На плячо Усклаўшы коску, Той Касец Вяртаўся ў вёску. Ён пачуў Ваўка, Прысеў, Кажа: — З’есці ты He з’еў...

Лёгкага ж панюхаў Хлеба!..

Так сяму-таму I трэба!

САМАЦВЕТЫ

АДНАГО ЛЕТА

Цэлы дзень гудзе, Як чмель, Калгатлівы Кактэбель. Дзеці дзівяцца прыбоем, Сіняй хваляю марскою. — Тата, Гэта што за гмах? — — Гэта, Таня,— Кара-Даг.

— А чаму такі высокі? Галавой працяў яблокі. Я хачу яго пакратаць. Пойдзем, тата!

Пойдзем, тата!

Крочыць берагам

Малая

Ды каменьчыкі збірае.

Зіхаціць, як шкло ЦІ сталь, Горны трапяткі крышталь.

Увабралі ўвесь блакіт Біруза

I лазурыт.

Жар ніколі не астыне

У гранаце

I ў рубіне.

Як слязінка — Халцэдон.

Шмат адценняў мае ён.

Вось драбіначка Агату —

Бы ў кашульцы паласатай.

А празрысты Хрызапрас Нібы яблычак якраз!

Рассыпае аксаміт

Яшма, Жад I малахіт.

Вось драбочак сонца Ўзнік —

Ну й прыгожы                      <

Сердалік!                              |

Аметыст — Нібы чарніла.

Мора мыла, । He адмыла.

Хвалі скачуць, Хвалі шэпчуць. Вось знайшла Бялюткі жэмчуг! Вось каб трапіўся Хоць раз Самацветаў цар — Алмаз!

Тут каменьчыкаў Багата.

— I адкуль яны ўсе, Тата?..

9

— Я пра гэта Казку чуў. Расказаць усім хачу.

...Даўно-даўно было гэта,

Калі войны не вылі над светам, Калі людзі мір шанавалі, Будавалі, Аралі, Спявалі.

Там,

Дзе цяпер Кактэбельскі заліў, Была сталіца шчаслівай зямлі. А на Кара-Дагу, Над сінім морам, Узвышаўся велічны хорам.

3 дзівосных ён складзены быў камянёў — Незямным свяціўся агнём.

Сердалікавыя калоны Упрыгожвалі фасад ягоны. Агатавыя порцікі, Аметыставыя карнізы Усіх здзіўлялі Здаля і зблізку.

Людзі ў дзіва-хорам ішлі, Каб сказаць:

— Будзе мір на зямлі!

Ды вякі за вякамі міналі, Людзі клятвы свае забывалі, Пачыналі з-за дробязных спрэчак Адзін аднаго нявечыць.

Стала жыць на зямлі неспакойна, Лютавалі крывавыя войны.

I рашыла Сонца людзей пакараць, Дзіва-хорам у іх адабраць, Бо такога хораму вартыя

Толькі мужныя, Толькі ўпартыя. Сказала Сонца: — He расстацца вам з горам, Пакуль зноў не збярэце Па каменьчыку хорам...

Страсянуліся гмахі-горы, Хорам

Стоць паляцеў у мора...

Цэлы дзень гудзе, Як чмель, Калгатлівы Кактэбель.

Дзеці дзівяцца прыбоем, Сіняй хваляю марскою. Крочыць берагам малая I каменьчыкі збірае...

ЛЯСНОЕ РЭХА

Шмат стагоддзяў сплыло, Шмат вады збегла ў сіняе мора, Як у краі Прыдзвінскім Адбылася ўся гэта гісторыя.

Лесу людзі цураліся — Там уладарылі духі.

Голас духаў лясных

Краем вуха баяліся слухаць.

Жыў-быў Янка-пастух.

Статак пасвіў штодня ён у лесе. На жалейцы іграў

Мілагучныя шчырыя песні.

Беднасць гнула яго, Аднагодкаў не ведаў вясковых.

Хоць міналі гады, He знаходзіў ён шчасця падкову.

I аднойчы, як сонца Схілілася ў лесе на вечар, Статак Янка паклікаў — Няма калгатлівых авечак.

Думаў-думаў пастух, Як адвесці бядоту такую, I пакрочыў-пайшоў

У нямую глушэчу лясную.

Доўга-доўга ішоў...

Вось і ноч.

Толькі зоркі — залевай.

Абступілі яго, Нібы волаты, грозныя дрэвы.

I ні голасу птушкі

He чулася больш са змяркання, Толькі лес, Толькі лес

Ды нямое лясное маўчанне.

Раптам чорны віхор

Застагнаў, закружыўся навокал

I спыніў пастуха —

Hi назад,

Hi наперад ні кроку.

I пастух зразумеў:

Прывяла яго сцежка якраз

У Зялёнае Царства Сівога Ляснога Цара.

Зразумеў:

Напаткала ў глушэчы

Яшчэ адно гора — Апынуўся пастух У глыбокай-глыбокай пячоры.

Зразумеў:

Тут крычы ні крычы —

Хто пачуе у лесе?

Ён жалейку узняў — Палілася чароўная песня.

Ён іграў: як над вёскаю Сонца уранку іскрыцца, Ён іграў: як бруіцца Пад стромай дзвінскою крыніца.

Сэрца ў песню укладваў, Укладваў у песню душу...

Над пячорай пачуўся Загадкавы посвіст і шум.

Азірнуўся пастух —

I убачыў Зялёнае Дзіва. У пячору ўвайшло яно — Зіркнула злосна і крыва:

— Ты адкуль і навошта Прыйшоў у Зялёнае Царства?

Хто трапляе сюды —

Таму да людзей не вяртацца.

Цар Лясны не жадае, Каб пра Царства дазналіся людзі,— Прыйдуць людзі —

Багаццяў

Ягоных ужо не прыбудзе.

I таму мяне Дзіва Багацці паслаў вартаваць I цікаўных людзей

У глыбокай пячоры хаваць...

I пастух расказаў,

Што у працы уся яго радасць, I пастух расказаў, Як згубіўся надоечы статак.

Зноў жалейку узняў — Палілася з пячоры па лесе Прыгажосці дзівоснай Зямная натхнёная песня.

Ў ёй было: як над вёскаю Сонца уранку іскрыцца, Ў ёй было: як бруіцца Пад стромай дзвінскою крыніца.

Дзіва слухала песню, У лад галавою ківала. Як аціхла мелодыя, Гэтак музыку сказала:

— Толькі чысты душою Узнёсла так здольны іграць. Шлях табе я адкрыю

3 пячоры Ляснога Цара.

Ты вяскоўцам раскажаш, Якія багацці у лесе.

Хай жа людзі спяваюць Шчаслівыя, Светлыя песні!

— Можа, разам пайсці нам? — Пытае пастух асцярожна.

— He,— адказвае Дзіва,— Пайсці да людзей мне няможна. Лёс такі мне прызначаны — Людзям адкрыю я нетры I растану адразу

У водарным мяккім паветры.

I зраблюся адразу, На гора, А можа, на ўцеху, Маладым, Трапяткім, Шматгалосым, Шматколерным Рэхам.

He змагу больш нікому Дарогу адсюль паказаць.

Я змагу толькі голасна Голас зямны паўтараць.

I пастух адказаў:

— Мне багаццяў ніякіх не трэба. Толькі б сонца убачыць, I статак, I сіняе неба.

Зноўку чорны віхор

Застагнаў,

Закружыўся навокал,

I падняўся пастух над зямлёю Высока-высока.

Ажно вочы заплюшчыў.

А як прахапіўся — Што стала! —

На зялёнай палянцы

Пад сонцам увесь яго статак.

I ад шчасця ў вачах Засвяціўся вясёлы агонь.

I ад шчасця ён крыкнуў: — Ого-го-го-го!..

— О дзіва! — Усклікнуў пастух I ніяк не згадае: Хтосьці голас яго

У глушэчы лясной паўтарае.

I пастух зразумеў: Паўтарае Зялёнае Дзіва, Каб на свеце жылі Людзі светла, Багата, Шчасліва.

3 той пары чалавек Лес як лепшага сябра вітае. Шматгалосае Дзіва Ён Рэхам Лясным Называе.

ЛЕБЯДЗІНАЯ ВЕРНАСЦЬ

Я з дзяцінства запомніў, Што край мой часінаю весняй Шмат стагоддзяў адорвалі Лебядзіныя

Шчырыя песні.

Час няўмольны не сцёр Спевакоў непадкупную славу. Бо хто песні іх чуў, Стаў заручаны з добраю справай.

Ў парку лебедзь-шыпун

Да мяне незнарок падплывае,— Тую даўнюю казку

Я з няўтоемным смуткам згадаю.

...Колькі б год ні прайшло, Толькі б лебедзяў крылы трымалі, Птушкі роднай зямлі Родных гнёздаў сваіх не міналі. I куды б ні загнаў іх Стракаты загадкавы вырай,— На знаёмых азёрах Спявалі узнёсла і шчыра.

Іх чароды Заўсёды Ў нялёгкі збіраліся шлях, Ледзь затрубіць вясна, Ручаі зазвіняць у палях. Ды аднойчы ў дарозе Сустрэліся ім халады. Як далей веславаць!

Як пазбавіцца гора-бяды! Днём і ноччу праз вецер Яны апантана ляцелі, Бо да роднай зямлі

Хоць крылом дакрануцца хацелі. Толькі сцюжа даймала

I стыла гарачая кроў. Птушкі строма ляцелі Скрозь цемру калючых снягоў. Ды ў вачах, Як прамень, Трапятала надзея жывая — Даляцяць, Давяслуюць усё ж Да жаданага краю.

— Хопіць!..

Хопіць з мяне! — Хтосьці крыкнуў.— Як вытрымаць сэрцу!..

I пакінулі лебедзі Лютай пустэльні Зняверцу.

— Хопіць! —

Крыкнуў другі.—

He магу!..

He пад сілу мне далеч!..

I стамлёныя лебедзі

Прэч

Палахліўца прагналі.

— Хопіць!..

Там, на зямлі, Нас аплачуць, напэўна, Хаўтуры!..

I пакінулі лебедзі Здрадніка

Белай віхуры.

Чарада зразумела: Хто долу нырнуў — He ўваскрэсне.

I ўсе сілы сабрала Для смелай

I сонечнай песні.

Пра радзіму спявалі.

Пра любыя тоні

I краскі,

Пра свой край, Прыгажэйшы За самыя дзіўныя казкі.

Тая песня ў палёце Вяртала адвагу I сілы, Сагравала ім кроў I наструньвала лёгкія крылы. Зноў над безданню птушкі, Крыло да крыла, Паплылі

I нарэшце абрысы убачылі Роднай зямлі.

Там буяла вясна, Там бялела чаромхава далеч. Прывітальнаю песняю Лебедзі

Край услаўлялі.

Як ніколі, Натхнёна Спявалі яны над зямлёю!..

Болей лебедзі свет

He парадуюць песняй такою, Бо як толькі крануліся Хвалі блакітнай, Вясёлай, Назаўсёды згубілі

Празрысты свой сонечны голас. Птушкі з песняю людзям Любоў да зямлі аддалі.

3 той пары Нам не ведаць зямлі, Лепш ад роднай зямлі.

КАЖАН

Кажан на дрэве

Ціха думкі гушкаў: «Усё ж, Хто буду я — Жывёліна

Ці птушка?

Звяры мяне сваім сабратам Лічаць, А птаства

У сваю сямейку кліча».

I вось,

Каб лёс не звёў раптоўна ў зман, Узважыўшы усё як след, Рашыў счакаць Кажан, Бо ёсць закон мудрэйшы: Трымайся тых заўсёды, Хто — дужэйшы!

Пайшлі вайною птушкі На звяроў.

У лесе — Шум і енк, Ліецца кроў. Кажан мікіціць:

«Пагляджу на вас, А з кім застацца, Мне пакажа час...»

I ранкам бачыць: Верх бяруць звяры,— Час пра сваю адданасць Гаварыць!

— Звярыная

Цячэ у жылах кроў.

Я ваш ад галавы Да кіпцюроў!

Я вырашыў, Што застаюся з вамі — Надзейнымі

I шчырымі сябрамі...

Ды не паспеў усмак Кажан памарыць — Птушыная насунулася Хмара.

Пайшлі у наступ птушкі На звяроў.

У лесе — Шум і енк, Ліецца кроў.

А ранкам бачыць: Птушкі верх бяруць. — Па шчырасці з сябрамі Гавару —

Птушыная цячэ у жылах Кроў.

Я ваш ад галавы Да кіпцюроў!

Я вырашыў, Што застаюся з вамі —

Надзейнымі

I шчырымі сябрамі!..

I птушкі у адказ: — Мы верым вам...

Але з дупла

Сівенькая Сава

Гудзе гугнява:

— Не-е...

Ён здрадзіць нам!

He верце чорным словам Кажана.

He бачу днём я —

Як пайсці на бой? —

Але ніколі

He была глухой.

Я чула —

Ён звярам хацеў Адкрыцца, Птушыныя ім выдаць Таямніцы, Але прыйшла

Да птушак перамога, Да вашага ён стрымгалоў Парога.

Вось мой прысуд —

Хай сведкай будзе неба! — Нам хітрых перабежчыкаў He трэба!

Кажан разважыў: «Здрадніка знявечаць!..» I паляцеў

У цёмную глушэчу.

3 тае пары

Ён лётаць днём не хоча

I крылы распраўляе Толькі ноччу.

РОЎНЫ 3 РОЎНЫМ

Крацісе неяк раз прызнаўся Крот, Што жанішкоў у дочкі — Карагод.

— Вяселле можна зладзіць Да зімы...

Краціха у адказ: — Ўсе жаніхі краты, Як мы!..

I наша шчасце, Калі шчасна дзецям. Жаніх патрэбны Самы дужы ў свеце!..

Пачухаў галаву разважны Крот — Бярэ яго Краціха ў абарот: — Пайду да Неба.

На сваім вяку

Дужэй не бачыў,—

Возьме мо дачку?

Ён Небу расказаў усё, Як ёсць.

— О, дзякуй,—

Кажа Неба.—

Толькі вось

He я за ўсіх дужэй на белым свеце — Мне Месяц з Сонцам

Днём і ноччу свецяць...

Пайшоў да Сонца ўдумны Крот

Тады:

— Скажы мне праўду — Выручы з бяды: Ці ты дужэй за ўсіх На белым свеце, Бо ты з вышынь бязмежных Ярка свеціш?

Сказала Сонца:

— He,

He я, мой друг.

Як толькі дзень

Свой завяршае круг, Ноч крылы развіне У полі, Ў лесе, Тады мяне

Перамагае Месяц...

Да Месяца тупоча Крот тады:

— Скажы мне праўду —

Выручы з бяды:

Ці ты за ўсіх дужэй На белым свеце, Бо нават ноччу Людзям ярка свеціш?

I Месяц адказаў:

— He я,

Друг мой, Бо ўсё заслоніць Воблака сабой. Да Воблака

Крот тупае тады:

— Скажы мне праўду — Выручы з бяды:

На свеце ты дужэйшае пакуль,

А калі так,

Бяры маю дачку!..

I Воблака ў адказ:

— За шчодрасць —

Дзякуй.

Ды што я перад Ветрам, Небарака?..

На стрэчу з Ветрам

Крот ідзе тады:

— Скажы мне праўду —

Выручы з бяды:

На свеце ты дужэй за ўсіх пакуль, А калі так, Бяры маю дачку!..

I кажа Вецер:

— Дужы я,

Вядома,

Ды толькі

He скрануць мне з месца

Строму!

Пайшоў да Стромы порстка Крот

I кажа:

— Дык вось дзе наша мара, Шчасце наша!

На свеце ты за ўсіх дужэй пакуль, А калі так, Бяры маю дачку!..

А Строма кажа:

— Памыліўся ты —

За ўсіх дужэй...

Звычайныя краты!

He ўдасца мне хвіліны пастаяць, Ім толькі варта Строму падкапаць!

Здзівіўся Крот:

— Ці ж праўду кажаш ты? За ўсіх дужэй — Звычайныя краты?!.

Пабег дадому, Закрычаў:

— Ура-а-а!..

Нарэшце родны дом — Яго нара.

Паслухала Краціха,

Кажа гэтак:

— Я ведала:

Краты —

Цары Сусвету!..

I выдалі дачку — От, любата! — За юнага суседскага Крата.

ЗАЯЦ I КУРАПАТКА

Сустрэўся неяк з Курапаткай Заяц:

— Ад розуму

Ледзь галаву трымаю...

Я —

Самы мудры У сям’і звяроў, Наканавана быць... Правадыром!

А Курапатка:

— Чула,

Кажуць людзі, Хто сам назваўся мудрым — Дурнем будзе!

Ну, Ведаеш! — Тут абурыўся Заяц.— Давай з табой

У жмуркі пагуляем? Мяне ты знойдзеш. Значыць, Дурань — Я.

Тады і праўда, Значыцца, Твая...

Прысела на сцяжынцы Курапатка, А Заяц лесам, Лесам без аглядкі.

Адумаўся:

Навошта так старацца —

За Курапаткай

Лепш за ўсё схавацца! Сядзіць, А Курапатка: — Кок-кок-кок!..

Я вушы бачу!

Ну,

Выходзь, дружок!

Так тройчы Заяц

У траве хаваўся

I тройчы

Круглым дурнем заставаўся.

— Та-ак, Розуму табе не пазычаць. Хавайся,

Бо мая чарга шукаць!..

У неба

Курапатка узляцела

I —

Каменем уніз.

За шэрым Зайцам села.

Ляжыць сабе

I лапкі дагары...

Шукаў касы сяброўку

Да зары.

Стаміўся.

Сеў.

На куст павесіў сумку

I кліча Курапатку Сумна-сумна: — Выходзь,

Я не таю ні кроплі зла, Бо ты мудрэй...

Бо ты перамагла...

I чуе:

— Праўда

Праўды не міне...

Здымі з куста He сумку, А мяне...

Няўважлівы!..

Ён слупам ставіць вочы — Паверыць сам сабе Ніяк не хоча!

— У словах пахвальбы — Твая натура.

Хто сам назваўся мудрым — Круглы дурань!

ЧАМУ ГУСІ ЛЁТАЮЦЬ ЛАНЦУЖКОМ

Далей ад сцежак людных, Ад дарог

Пасеяў рупны гаспадар Гарох.

Пайшоў на поле неяк

Рана-рана —

Гарох

Як ёсць

На полі здратаваны.

Хто б гэта мог такое

Учыніць?..

Пачаў начамі злыдня Ён сачыць.

Угледзеў, Што ляцяць да поля Гусі.

«Яны патраву учынілі, Мусіць?»

Ён доўга-доўга думаў, Як тут быць:

«Адну са стрэльбы можна Правучыць,

Адну са стрэльбы можна Пакараць, Астатнія ж —

Спакойна паляцяць».

Надумаў:

«Мёду я вазьму, Гарэлкі трохі, Змяшаю —

I ў карыта Ля гароху!»

Надумаў і зрабіў...

I вось чакае...

На поле гусі ранкам Прылятаюць.

Гароху падзяўблі, 3 карыта папілі — He могуць адарвацца Ад зямлі.

А гаспадар з-за плота Скочыў лоўка, Гусей адною павязаў Вяроўкай.

Расправіцца збіраўся 3 першай гускай, Ды ў крык яна, Крылом яго як лусне!

I статак раптам ускрыліў Ў паветра, А з ім і гаспадар Плыве пад ветрам.

Баіцца гаспадар.

Глядзіць — Балота.

Ад радасці усцешыўся Употай:

«Тут падаць з вышыні Мне будзе мякка».

Вяроўку упусціў

I — Ўніз, Як мячык.

Тры дні ён з багны Вырвацца не мог, Але выпадак

Гору дапамог — Прыбег зубасты воўк Яго панюхаць, Мужык яго за хвост — Хай спрахне скруха!..

А гусі з той пары Асеннім днём Вяслуюць у паднеб’і Ланцужком.

КУРЫЦА I КУРАНЯ

Жаўцюткае, як сонца, Кураня

Ніяк не можа Курыца

Суняць.

Ёй Кураня:

— Ціў-ціў,

Мне ведаць трэба,

Чаму,

Як п’еш,

Заўжды глядзіш ты ў неба?

Падумала Квактуха,

Адказала:

— Квох-квох, Было

Гадоў таму нямала, Як Курыца-Квактуха — Продак мой —

Пайшла да ручая

На вадапой.

Да гэтага асмужанага дня

Піла,

Як і уся курыная радня.

Нагнулася Квактуха да вады — О-о,

Хто наслаў тут ліхачка-бяды? —

Ударыў яблык ёй па галаве, Аж пахіснуўся

Навакольны свет.

Яна — ў сяло,

Сяброўкам расказала,

Як жорстка яе неба пакарала, Сказаўшы:

— Ўпартых

Кара не міне.

Калі п’яце, Глядзіце на мяне!.. 3 тае пары — Квох-квох — Вам ведаць трэба: Калі п’яце, Заўжды Глядзіце ў неба!

KOT I ВЕРАБЕЙ

На прыпечку адлежаўшы бакі, Кот мчыць на паляванне Напрасткі.

He цётка голад — Ён наперад кліча.

Базыль шукае смачную здабычу: — Без снедання загіну...

Бедны я...

I тут злавіў ля студні Вераб’я.

— Мяў, мяў!..

Папаўся, Скакунок-дзівак!

Табою падсілкуюся усмак!

Ды тут гаворыць Верабей Кату:

— Ці ж можна так, Шаноўны Вуркатун? Каты спакон вякоў Заўжды былі Для вераб’ёў

Узорам на зямлі. Гатовы дараваць я Гэтым раннем Вам сённяшняе Гора-паляванне...

Цыр-рыканню Базыль У такт ківае, Аслупянеў

I пашчу разяўляе.

— Ці ж можна так, Пан Кот,

За стол садзіцца?

Перш-наперш трэба вам Як след памыцца!..

Пачухаў Кот

За вухам:

— Гэта праўда...

Ты пасядзі,

А я займуся справай...

Цыр-рыкнуў Верабей

I ў голлі знік.

Базыль ад злосці

Ледзь не з’еў язык:

— Зух Верабей

Мой растаптаў давер!

Ну,

Буду разумнейшы я цяпер!..

Вы ведаеце:

Зараз

Кожным раннем Кот мыецца, Нібы перад сняданнем.

ПЯРСЦЁНАК КАРШУНА

Каршун аднойчы напаткаў Нясушку.

Прызнаўся палка кавалер дасужы: — Ты — мара!

Незямная прыгажосць!

Намер з табою ажаніцца ёсць!

Праквохтала Нясушка у адказ: — I мне б было прыемна...

Каля вас...

Каб падарунак ёй набыць,

У горад

Ляціць Каршун за стромістыя горы.

Пярсцёнак выбраў ясны,

Залаты:

— Цяпер маёй навекі будзеш ты.

— О-о, дзякуй, любы! —

Прыняла яна

Блішчасты падарунак Каршуна.

— Калі з табой, красуня, Ажанюся?

— Як толькі-толькі

Лётаць навучуся...

Каршун стралою узвінуўся ў неба — Для шчасця закаханым мала трэба!

Нясушку ж напаткаў наранку Певень: — Ад роду ты адбілася, Напэўна?

Адкуль пярсцёнак?

Кінь яго хутчэй!!!

Ці ж ёсць за Пеўня птушка Прыгажэй?..

Ты болей падарункаў не бяры, Што б ні паднеслі птушкі Ці звяры.

Клянуся

Хоць вось гэтым жытнім зернем, Што буду я табе да скону верны!

I падарунак зыркі Каршуна

У пыл дарожны кідае яна.

Зацокаў Певень:

— Гэта — перамога!

Цяпер у нас з табой адна дарога!..

Да Пеўня жыць Нясушка перайшла

У птушнік,

Што на ўскраіне сяла.

Каршун вярнуўся.

Пашукаў сяброўку.

Схавалася ў бульбоўнік тая лоўка,—

Даўмелася

Зрабіла вельмі блага.

Знайшоў Каршун нарэшце бедалагу.

— Дзе мой пярсцёнак? — Натапыршчыў крылы.

— Пярсцёнак?..

Незнарок яго згубіла...

— Вярні яго!

Хутчэй яго вярні!..

— Яго згубіла.

Буду толькі сніць...

Бо, акрамя жаўцюткіх куранят,

Няма нічога.

Што ж вярнуць назад?..

Каршун стралою узвінуўся ў неба — Для гневу закаханым мала трэба!

— Ты будзеш пыл і смецце калупаць — Усё жыццё пярсцёнак мой шукаць!

Пакуль не знойдзеш...

Мне ж прызначыў лёс

Высочваць куранятак з-пад нябёс, Нясушак забіваць —

Каб здраду пакараць!..

ПЕВЕНЬ — ЧЫРВОНЫ ГРЭБЕНЬ

У вёсцы Чараўнік жыў-быў даўно. Ён мроі здзейсніць мог Дзівосных сноў,

Ды толькі дзіва не зрабіў адзінага, Каб атуліла працалюбства сына,— Бо сын ля люстра зранку: — Божа, Божа!..

Няхай з прыгожых Буду найпрыгожы!..

Сын вопраткі стракатыя насіў, Сын прыбіраў фарсіста валасы — Каб быў на галаве яго віхор, Усім заўзятым моднікам Дакор!

Ды неяк занядужаў Чараўнік, Засумаваў

I галавой панік.

— Паспагадай мне,

Сын,—

Ён папрасіў.—

Хутчэй вадзіцы кварту прынясі!..

Тут вызверыўся сын — Гэ-эй, He чапай! Заняты я...

Ты без вады канай.. I зноў у рукі Неразлучны грэбень: — Я — Найпрыгожы самы У паднеб’і!..

Ўсе сілы Чараўнік тады сабраў

I, хворы,

3 ложка мулкага устаў: — Дык будзь жа ты пракляты На ўвесь век!..

Стань птуцгкаю, Нядобры чалавек, Бо ўвесь твой клопат — Лепшым быць у свеце...

Шукай жа сабе харч У пыльным смецці!

Ты зможаш гаварыць па-чалавечы — Вось і хвалі сябе Сябрам пры стрэчы!..

Сказаў,

I сын пакрыўся пер’ем грубым, На месцы носа — Вымкнулася дзюба.

У люстра —

Зірк! —

На галаве ягонай

Зубчасты грэбень свеціцца чырвоны. I Пеўня Чараўнік аддаў сабрату (Той поруч жыў, Шчаслівы і багаты).

Зірнуў сусед на гаваркога Пеўня: — Быць вартавым табе падыдзе, Пэўна?

Стракаты,

Будзеш ля гумна стаяць, Маё багацце пільна вартаваць!..

Сакоча Певень маладым нясушкам, Які ён прыгажун, Які дасужы.

Хоць тым

Зусім

Незразумела мова,

Затое колькі полымя у словах!

Прыйшоў сусед праз тыдзень да гумна, Там пацяруха лётае адна,— Ўсё пацягалі і звяры

I птушкі.

Раздолле ветру павуцінне гушкаць.

А Певень спіць сабе...

Сусед крычыць:

— За гэта мала лайдака забіць!..

О, пакарай жа, Літасцівы божа!..

Няхай лайдак адпеты больш не зможа Hi з кім па-чалавечы гаварыць...

Хай будзе кукарэкаць ад зары!..

I Певень крылы сонныя падняў,— Лоп-лоп,—

На ўсё ваколле заспяваў:

— Ку-ка-рэ-ку!..

Ку-ка-рэ-ку-у-у!..

Сябры, Я

Першы прахапіўся на двары!..

I Чараўнік пакінуў Пеўня людзям,— Няхай гарласты на падворку будзе Нагадваць на дасвецці кожны дзень, Што новы дзень

Прыходзіць да людзей!..

ПРА РОД САВІНЫ

На зямлі у вельмі даўні век Жыў скупы

I гнюсны чалавек.

Радасць для яго была —

He радасць.

Ён цураўся людзям

Даць параду.

Ён галодным

Сыты стол не зычыў, Шкадаваў падаць чаго, Пазычыць.

Быў яго адказ такі:

— Хоць плач...

Я паабяцаў даўно...

Прабач...

Ў адну сям’ю прыйшла бяда — Знесла хату весняя вада.

Дзе малых хоць нанач прытуліць? Чым малых галодных накарміць? Завіталі да скупога людзі:

— Можа, Хоць цяпер спагадным будзеш?

Ды адказ яго быў:

— Хоць ты плач...

Я паабяцаў даўно...

Прабач...

Дзеткам больш

He прывітаць вясну — Чорная бяда звяла ў труну. Чараўнік зайшоў у вёску раз. Пра скупога выслухаў расказ, I тады сярдзіта кінуў ён Жыхару нядобраму праклён:

— Хто скупы, Багаццю слепа служыць — Стане сёння

Чалавекам-птушкай.

Дам я крылы —

Лётаць мо захоча,— Дам, Нібы у чалавека, Вочы, Каб з людзьмі

I птушкамі не знацца,

Будзе толькі ноччу харчавацца... Каб пра чорны грэх He забываць, Па-дзіцячы

Будзе век крычаць...

3 хаты той,

Дзе жыў ліхвяр вясковы, I пайшлі па белым свеце совы.

НАСТЫРНЫ МУРАШ

У траве на ўскраіне паляны Жыў Мураш.

Ды гэткі ж неслухмяны, Што ўжо ранкам, Каб не збег гуляць, Маці пачынала усчуваць: — Зараз золка.

I усім вядома — Можна прастудзіцца. Будзь жа дома...

Сын дарослых слухаць не прывык: — He баюся роснае травы!..

I Мураш з дамка свайго стралой Паімчаў сцяжынаю крутой.

Спатыкнуўся аб крышталь расы I нагу пашкодзіў неслух-сын.

Маці паківала галавой: — Ну вось бачыш, Неслухмяны мой...

А Мураш укленчыў: — Як тут быць?.. Вельмі ж, вельмі Ножанька баліць... — Сонейка, сыночак, Папрасі, Хай падсушыць Кропелькі расы... — Сонца, сонца, Высушы расу,— Праз яе пакутны боль Нясу.

— Словы, дарагі, Твае няўцям, Бо ў бядзе Ты вінаваты сам...

I Мураш да Хмары паімчаў, I Мураш умольна закрычаў: — Хмара, Хмара, Сонца заслані, Бо мяне не слухае

Ані...

— He магу табе Паспагадаць,— Мне навошта Сонца засланяць?

— Бо яно не знішчыла расу,— Праз яе пакутны боль нясу... — О-о ты маніш...

3 неба бачна нам, Што ва ўсім ты вінаваты сам.

I Мураш дагнаў імклівы Вецер: — Ты, відаць, Дабрэй за ўсіх на свеце.

Вецер, Вецер,

Хмару прагані, Бо мяне не слухае ані... — He магу табе паспагадаць,— Дзе прычына, Каб яе прагнаць?

— Сонейка яна не засланіла, Бо яно расу не прасушыла, Тую, Ад якой у полі Золь, Праз яе нясу пакутны боль... — Ўсё вядома добра нам,

Вятрам,—

У бядзе ты вінаваты сам.

I Мураш пакрочыў да Гары, I пачаў умольна гаварыць, Каб Гара спыніла вольны Вецер. А Гара:

— Ты —

Неслух першы ў свеце!..

I Мураш пакрочыў да Вады, Каб Гары наклікала бяды, Каб Гару-няўклюду правучыла, Плыткая,

Да раніцы падмыла.

Ды яму адказвае Вада:

— Ў тым, што неслухмяны, Ўся бяда...

I Мураш той да Агню ідзе:

— Ты мне дапаможаш у бядзе? Трэба хутка гатаваць Ваду,— Пакараць за горкую бяду.

— А навошта, дружа, мне Вада?

— Ад яе, Яе адной бяда.

А яшчэ ад Ветру-ветравею,— Ён у горы падтрымаць не ўмее, А яшчэ бяда ад грознай Хмары,— Бо яна у горы не таварыш, А яшчэ ад Сонейка бяда,— He хацела мне паспагадаць.

Я прасіў яго, Ажно асіп,— He жадала высушыць расы... — Ну, не плач,

Я падзялю бяду, Я згатую для цябе Ваду... Толькі дроў ты нацягай паболей, Хай асвеціць полымя ваколле!..

Загудзела полымя як след, I Вада вірыцца у катле, Ды праз край, Ды проста на Агонь — Вокамгненна заліла яго. Доўганька Мураш Агонь шукаў I яго ў запалках напаткаў.

— Ты чаму хаваешся, Дружбак?

He, Mae сябры не робяць так!.. — Быў дапамагчы я рад старацца,— Вымушаны сам цяпер хавацца У запалках, Крэмні Ад бяды,—

Бо цяпер баюся я Вады...

I Мураш хутчэй пабег дахаты: — Я ва ўсім, матуля, вінаваты. Я Агонь з Вадою пасварыў, Бо заўсёды неслухмяны быў. Як, парай, цяпер мне, маці, быць? Як давер, Павагу заслужыць?..

ЧАМУ ЗАЯЦ КАСАЛАПЫ?

Жылі стары са старой У цёмным лесе За гарой.

Сорак год яны жылі, А дзяцей не набылі.

I каб бавіць час Як след, Паляўнічым стаў той дзед. Дзед сіло зрабіў

I раннем —

У тайгу на паляванне.

Зайчаня ў сіло злавіў, Нібы сына, Прытуліў.

Абагрэў яго, Вядома,

Да старой прынёс дадому: — Хай у хаце пажыве,— Упрыгожыць горкі век!.. — Хай жыве,— Старая кажа.— Мо сагрэе старасць нашу, Наша горкае жыццё?.. Будзе Зай нам, Як дзіцё!..

Зай на ўслончыку сядзеў, Зай на вуліцу глядзеў. Пагуляць Зай папрасіўся. Дзед падумаў, Пагадзіўся.

Даў абутак свой стары: — He загульвайся Ў бары!..

Час мінуў.

I кліча дзед: — Зай, Спяшайся на абед!

Ну, а шэры Ў цёмны бор Паімчаўся Як віхор.

За жывое дзед крануты: — Зай, Вярні мне мой абутак! Мне цяпер без тарбасоў He прывезці з лесу дроў! Дый абутак мой стаптаны, Ён не да твайго каптана...

Дзедаў бас даносіць вецер: — Будуць касалапіць дзеці!

Дзед са зла бяду наклікаў,— След ва ўсіх зайцоў вялікі. Быццам бы усе яны Зая дочкі і сыны.

Круцяць петлі так старанна У абутку растаптаным.

КАНЯ НАД ДЗВІНОЙ

Было такое:

3 даўняе пары

He зналі ладу птушкі і звяры.

He мог ніхто іх спрэчак астудзіць Ці падказаць, Як жыць далей, Як быць.

I вось пракаркаў з сухадрэва Воран: — Я ведаю,

Як збавіцца ад гора!

Нарэшце,

Каб канец пакласці спрэчкам, Хай птушкі і звяры капаюць рэчку. Як папрацуюць з ранку да цямна, To будзе ў нас паўнюткая Дзвіна... — Чаму... Дзвіна?..

— Я чуў адно паданне...

Хай не турбуе пра імя пытанне!..

I вось звяры і птушкі разам

Зрання

Працуюць.

А над імі свішча Каня:

— Мне працаваць?..

Хі-і-іць!..

He было бяды,

Бо і нябеснай хопіць мне вады...

Сказалі Кані:

— Раз чакаеш з неба, Нам гэтакай памочніцы He трэба!

За працу узяліся дружна, Спорна,—

Дзвіну вядуць шырокую да мора.

Дарогу вызначае шэры Заяц,— Таму і сёння так рака пятляе.

Ліса хвастом выводзіць берагі,— Адзін —

Як строма, Нізенькі —

Другі-

А рэчышча капаць узяўся Крот,— Раскідвае пясок

I жвір, як шрот.

За ім Барсук,—

Ён рэчышча шырокім

Рабіў, Каб рэчка радавала вока.

Мядзведзь зямлю выносіў у мяхах, Шмат валатовак

Спіць па берагах.

Нарэшце ўсе закончылі работу, Усіх здружылі добрыя турботы. Крот і Мядзведзь не стрэслі пыл: — 3 нас годзе!..

3 тых дзён

У чорна-бурых Футрах ходзяць. Воўк не памыўся — Ў лес за касалапым. Таму і зяпа чорная, I лапы.

А па вадзе — Чародкі качак.

Гусі...

I крык і крэкт плыве па Беларусі...

Памкнулася і Каня да ракі, Ды не ўзялі лайдачку ў дружбакі. Так і наканавана ёй прасіць Над хвалямі Дзвіны:

— Пі-іць!..

Пі-іць!..

ПАЎЛІН I ЖУРАВЕЛЬ

Паўлін стракаты, Стаўшы ля камля, Уранні пасміхаўся

3 Жураўля:

— Каб шэранькія меў такія Крылы,

Мяне б зямля, Напэўна, He насіла...

Зірні ты, Журавель, На мой убор —

I славу мне

Ускрыліш ты да зор.

Такога бляску

I шукаць дарма, Бо у паднеб’і Роўных мне няма. Чым крылы шэрым-шэрыя насіць, На белым свеце Лепш зусім не жыць!..

Падумаў Журавель, Сказаў спакойна: — Мне брыдка слухаць Мліва вось такое.

Як б’ецца сэрца у палёце Горда, Калі унізе I лясы, I горы, Калі адчуеш радасць Бачыць неба, Табе спакою, Цішыні He трэба.

Твая ж стыхія — Пыльная дарога... I не крыўдуй, Што асуджаю строга, Бо павучаць другіх Той права мае, Хто ўласным сэрцам Вышыню Кранае.

УСЕМАГУТНЫ ЛІС

Аднойчы трапіў Ліс Да Тыгра ў кіпцюры. Галодны Тыгр — Канец! — Засвоілі звяры.

Сабраўся Ліса цар звяроў задраць,— Той лаяцца пачаў, Давай крычаць: — Ты —

Дурань невыносны!

Збан пусты!..

Расправіцца са мной жадаеш ты? Ты толькі дакраніся да мяне, I кара цябе, дурня, He міне!..

Быў дурнаваты Тыгр

I легкаверны.

Ён словам Ліса вырашыў паверыць.

— У чым сакрэт магутнасці тваёй? — Спытаў.

А Ліс:

— У лес бяжы са мной!..

I тэлеграф лясны адбіў уранні: «Галодны Тыгр ідзе на паляванне. Хавайцеся, звяругі, хто куды, Бо недалёка ад ліхой бяды!»

Бягуць Ліс з Тыграм...

I стрыгун-алень

У засень скочыў хутка, нібы цень.

У багну шпарка рынуўся Вяпрук:

— Схавай, трыснёг, Схавай надзейна, друг!..

Таропка вастраногая Касуля Ад сцежкі у глушэчу мільганула.

— Цяпер пераканаўся, Цар звяроў?..

Са мною лепш не сустракацца зноў!..

— Так, праўда, Ліс, Вось толькі не хапіла Мазгоў Даўмецца:

Ў чым жа твая сіла?..

Тыгр цяжка апусціўся на траву, У роспачы пачухаў галаву.

А Ліс нару пад стромай адшукаў —

Да слёз

Над дурнем Тыграм

Рагатаў.

ЧЫРВОНАЯ ВАДА

3 лянотай хто сваю заручыць долю — He будзе ведаць шчасця аніколі. Той Ястрабам падымецца у неба — На свеце горш бяды жадаць не трэба: Ён смагаю пакутуе свой век, Хаця пад крыллем шмат азёр і рэк, Бо толькі прыпадае над вадою,

Яна ў вачах — Чырвонаю крывёю.

...Было таму ўсё гэта шмат вякоў. Зямля акамянела без дажджоў. Ад спёкі зніклі

Ручаі і рэкі, Жывое цікавала небяспека.

I птушак пазбіраў Птушыны Цар I кажа:

— Кожны — Лёсу уладар. Ляціце, птушкі, Там — Вада ў даліне. Інакш усе ад смагі мы загінем. Нам нельга птушанят не напаіць, Нам немагчыма без вады пражыць.

I па ваду ўсе птушкі паляцелі — Патомства шчыра ратаваць хацелі.

А Ястраб у гняздзе: — Мне тут да дня Пагушкаць неабходна птушаня... Падумалася ім:

«Як так пагушкаць, Калі ад смагі паміраюць птушкі? Як так сядзець ён можа бестурботна, Заручаны з дрымучаю лянотай?»

Вярнуліся крылатыя з вадою, Частуюць птушанят гарластых ёю. Глядзяць:

Пустое Ястраба гняздо

I толькі пер’е падае на дол.

Злачынства птушкі разгадалі тое — Напіўся Ястраб птушаня крывёю. I пакаралі птушкі крывасмока — Пагналі ў неба сіняе высока: Хай смагаю пакутуе свой век, Хаця пад крыллем шмат азёр і рэк, Ды спусціцца ён толькі над вадою, Яна здаецца Цёплаю крывёю.

ЖЫВЫ АГОНЬ

Як мара або плынь без берагоў, Нас змалку зачароўвае агонь, Што ў бездані сляпой вякоў глухіх Захоўваўся ў пячоры духаў злых. Сказалі духі, што агонь не будзе Служыць ужо ніколі рупным людзям,— Як будзе ім памочнікам агонь, Дужэй адразу стануць за багоў. Хаця агонь пякучы, як асцё, Ён, як святло, дае зямлі жыццё.

Вякі прайшлі...

I вось адзін герой

За той агонь жывы пайшоў на бой. Сабаку, і ката, і пеўня ўзяў, Каня, нібыта вецер, асядлаў

I па крутых узвалках, па палях У небяспечны выправіўся шлях. Адолелі сябры усе турботы

I вось прыходзяць у палац зіхоткі. Да трона мужна чалавек ідзе, Агню жывога просіць ддя людзей. Гарыць, шугае полымна агонь, А духі нуль увагі на яго.

I песняй ён падаў сігнал сябрам, Стаіўся спешна за калонай сам. Пачулі духі шум, зірнулі з неба, А чалавеку гэтага і трэба.

Схапіў рукой вугельчык і бягом,— Хутчэй бы на зямлю, у родны дом. Ляцяць па небе вогненныя коні — To злыя духі зладзілі пагоню.

А чалавек усё бяжыць, Бяжыць —

Жывы агеньчык у руцэ дрыжыць. Дай, усявышні, казачныя крылы!.. Ды чалавека пакідаюць сілы.

— На, друг, бяры, Бяры жывы агонь I на зямлю Нясі хутчэй яго!

I падхапіў агонь Надзейны конь, Далей, Далей панёс жывы агонь.

Імчаць па небе вогненныя коні — To злыя духі зладзілі пагоню.

Але стаміўся вараны ушчэнт. Сабака ад пагоні мо ўцячэ?

— На, друг, бяры, Бяры жывы агонь I на зямлю Нясі хутчэй яго!

Імчаць па небе вогненныя коні — Усё бліжэй, усё бліжэй пагоня. Ды стома, як каменне, на нагах. Кату з агнём ляцець прыйшла чарга.

— На, друг, бяры, Бяры жывы агонь I на зямлю Нясі хутчэй яго!

Імчаць па небе вогненныя коні — Усё бліжэй,

Усё бліжэй пагоня.

Ды выдыхся ушчэнт адданы кот. А хто ж агонь перанясе за плот?

— На, друг, бяры, Бяры жывы агонь I ў родны дом Нясі хутчэй яго!

I певень крыллем лопнуў, Паляцеў, На прыпечак халодны певень сеў I запаліў жывы агонь у хаце, Каб там жыло цяпло, Жыло багацце.

3 РАДНІ УЛАДАРА НЕБА

На купіне замшэлай у дрыгве Квакуха Жаба векавала век. Жыла сабе без тлуму, Без турбот

У застарэлай нерушы балот.

Ёй квакнуць нават не было ахвоты — Рапуха заручылася з лянотай.

Ды неяк выпадкова на зары

Угневілі квакуху камары: — Скажы,

Чаму не размаўляеш з намі — Балотнымі рудымі камарамі? Маўчыш?

Глядзі, бо возьме ў абарот Цябе увесь балотны дружны род. Мы сваім лёсам злучаны з дрыгвою... Ці мо ў цябе паходжанне другое?..

Ад гэтых слоў зацялася Квакуха, Сабралася уся нарэшце з духам: — Цыбатым пасміхацца з жаб не трэба,— Наш род Уладаром прызнаны Неба.

А вы даўмецца нават не змаглі — Намеснікі яго мы на зямлі...

Смяяліся над выспаю мурожнай Да ікаўкі і камары, I мошкі.

Зайшлася Чапля, дзюбаю матляе:

— Штодня я Жаб па тузіну каўтаю... А камары і мошкі: — Рас-с-скаж-ж-жы, Квакуха, праўду, Без якой не ж-ж-жыць!..

На купіну Квакуха узнялася I песняю высокай залілася:

— Вякоў з тае пары прайшло нямала, Як засуха усю зямлю скавала.

I дзень і ноч яна гарэла жарам, Жывое прахла ў полымі пажараў. У гэты час Квакуху выбраў лёс Спытаць пра дождж Уладара Нябёс. Каб не спяшацца да нябёс адной, У доўгі шлях пайшла яна з раднёй. I па дарозе прыхапілі Пеўня, Бо дзюба там спатрэбіцца, напэўна.

I па дарозе прыхапілі пчолаў, Бо джалаў іх баяцца ўсе наўкола.

I Тыгра,

I Мядзведзя узялі —

Магутных самых, смелых на зямлі.

I вось па ўзлесках дымных, па палях Да Ўладара Нябёс трымаюць шлях. Нраз безліч вёрст

I безліч цяжкіх дзён — Палац Уладара Нябёс відзён. Ды тут ані ніхто іх не страчае I брамы залатой не адчыняе. Тады Мядзведзь ба-бах у барабан,— Хай за сцяной трымціць варожы стан! Ўладар Нябёс і кажа Духу Грому: — Мне гэткія сігналы невядомы.

3 размовамі ты доўга не цягні I ггрэч гасцей нязваных прагані. Ды Пчолы Духа Грому пакусалі, А войска па аблоках разагналі.

Разгрому Уладар Нябёс не верыць, Ён шле на бой страшыдлу Скалапендру.

He ведаў Уладар Нябёс, напэўна,— He ўратавацца ёй ад дзюбы Пеўня.

Тады на бой ён варту ўсю паслаў, Ды Тыгр умомант варту пашматаў.

Падумаў Уладар Нябёс і кажа:

— Няхай сюды прыходзіць самы важны!..

Вось скача Жаба.

Ён яе пытае:

— А просьба ў пераможцы ўсё ж якая?

— Палі зямлю сасмяглую дажджом, Інакш усе у пекле мы памром.

— Ты па ваду?

Вяртайся на зямлю —

Я зараз жыццядайны дождж пашлю.

Зірнулі госці ўніз —

He,

He зманіў:

Па ўсіх абшарах шчодры лівень ліў.

I Пчолы загулі,

Азваўся Певень —

Выратаванне ўсё ж прыйшло, напэўна.

Тыгр зарыкаў —

Лясны ўладарны пан,—

I Мішка тройчы бумкнуў ў барабан.

— О, дзякуй!..

Калі ж засуха на нас

Абрынецца,

Як адпіхнуць той час?

— Ты прапануй,— тады Ўладар гаворыць.

— Брэ-ке-ке-ке! — квакуха на ўсё горла.— Прыдумала!

«Брэ-ке-ке-ке!»,—сказала,—

Хай будзе для дажджу маім сігналам...

Ёй варта «Брэ-ке-ке-ке!» пракрычаць, I дожджык пачынае накрапаць.

I кажуць людзі, пэўна, з таго дня, Што Жаба Ўладара Нябёс радня, He крыўдзіць жаб ніколі

I нідзе

Гавораць дзецям —

Быць інакш бядзе!

МЯНТУЗ I ЛІСІЦА

Жыў-быў Мянтуз пад пакручастай стромай У цёмнай, Выдрай кінутай нары.

У Ліскі —

Лапатунні ўсім вядомай — Была нара

Ля згорбленай гары.

He ведалі суседзі горкай долі — Сябры заўсёды ў злагадзе жывуць...

Лісе спакою мірнага даволі — Хоць чымсьці ды павінна фарсануць. Аднойчы ранкам, Асядлаўшы строму, Сабрала рыб, звяроў, лісіц-рыжух: — Што прыгажуня я — Усім вядома, А што я спрынтэр лепшы — Дакажу!

Мянтуз бакамі лена паварочаў, Зірнуў — Хвалько-Лісіца хвост дудой: — Я балбатаць не вельмі і ахвочы, А паспрачацца б зараз мог і з ёй...

Хай берагам ля возера Лісіца Бяжыць,

А я ля берага —

Вадой.

Каму хутчэйшым сярод нас лічыцца? Звяры і рыбы будуць хай суддзёй... Бяжыць Ліса ўздоўж берага крутога Да мыса, Што нібыта родны кут.

Стамілася,

Знядужала нябога, А з-пад карча Мянтуз: — А я ўжо Тут!..

I крута павярнулася Рыжуха

I зноў стралою вогненнай ляціць Наколькі сіл хапае ёй

I духу.

— Я тут! —

Мянтуз з-пад берага крычыць.

Прабегла так Лісіца разоў сорак, А вынікі не на яе карысць...

I вочы Лісцы засцілае сорам,

I сэрца гневам поўніцца,

Гарыць.

I вось пайшла на суд звяроў Лісіца: — Я заклінаю сведкамі багоў! Магчыма,

Я магла перахваліцца, Але на трасе штосьці... He таго.

Шчупак яе паслухаў і гаворыць:

— Пазыч, Рыжуха, вочы ў Шчупака,

Тады даўмецца зможаш, у чым гора, Тады на лёс не будзеш наракаць... Табе Мянтуз паднёс урок суровы — He будзеш выхваляцца цэлы дзень! А што да праўды — Служкі Ментузовы

Праз кожны крок сядзелі у вадзе. Мянтуз драмаў пад купінай зялёнай, 3 тваіх дарэмных рагатаў пакут.

Ты падбягаеш, А дружбак ягоны 3 вады табе крычыць: — А я ўжо Тут!..

Суд вырашыў, каб праўда красавала, «Хвалько» —

Лісе мянушку прычапіць,

А Ментузу адмераць дзесяць палак, Каб болей не намерваўся маніць.

3 тае пары Лісіца больш не хоча Навыперадкі бегаць ля вады.

Мянтуз з вады вылазіць неахвочы — Бакі адбілі палкамі тады.

Так і застаўся сплюшчаным навекі — Хвост, галава ды сціплыя вусы.

Затое пасмяяўся з недарэкі — Заўсёды фанабэрыстай Лісы.

ГУСАК I ЖУРАВЕЛЬ

Пры беразе умлелым, Нібы прысак,

Цялёпаўся Гусак на схіле дня. Укормлены,

Дзівіўся сіняй высі, Шыпеў:

— Навошта небу вышыня?

Такая вышыня навошта птушкам? Каб каламуціць хмары?.. Лепей нам

Тут У бузе Свае памкненні гушкаць,—

Нябёсы не патрэбны гусакам! Нам, Таўстунам, He да крыла такое. Нам, Аблянелым,— Рэчка б Ды трава,

Бо з яйка мы імкнемся да спакою, А ў паднябессі —

Кругам галава...

Паблізу Журавель ступіў на бераг

I з крылаў строс цяжкі дарожны пыл. Гусак падплыў і папытаў з даверам: — Што,

Нават гагатнуць не маеш сіл?

Які ты,

Браце,

Вечна хударлявы —

He птушка,

A cyxix касцей мяшок.

Па ўсім відно — Благія твае справы. Так лёгка можна трапіць пад курок...

А Журавель ускінуў дзюбу ліха

I кажа,

Азірнуўшыся вакол:

— Я ведаў індыка з такой жа пыхай, Дык трапіў ён залетась у кацёл...

Нас дакараў,

Нібыта пан шаноўны,

Што не паспелі нагуляць вагі,

Што постаці не маем мы шыкоўнай, Што ўсталі мы, відаць, He з той нагі...

Гусак гагакнуў: — Мудра, Мудра кажаш, Але і мудрых стрэл не абміне. Што ж да парад, To, як хваробе кашаль, Яны патрэбны, даўгадзюбы, мне... Пакуль яны вялі заўзята спрэчкі, Сіло паставіў рупны гаспадар, I трапіў той Гусак-няўклюда...

Ў печку,

А Журавель —

Вяслуе каля хмар.

ВУГОР I КАРАСЬ

Ля стромых гор

У рэчцы чыстай-чыстай

Вугор вадзіўся бела-залацісты.

Ён славіўся

Ад рання да змяркання

Сваім дзівосна-прывідным убраннем. Непадалёк Карась у глеі жыў, Драмаў на дне, Па плыні не кружыў...

Хто ведае,

Дзе стрэнеш шчасце з ліхам?

Карась убачыў неяк Карасіху. Прывабную, Акруглую з бакоў,—

За ёй вірыла плойма карасёў. I кожны выхваляўся, Хто як можа, Які ён смелы, Мудры

I прыгожы.

Карась з адчаю ў вір нырнуў глыбока,— На бляклага яна не кіне вокам.

Ён папрасіў:

— Вугор, ты на спатканне

Дазволь хоць раз адзець тваё убранне, Каб ганарліўку змог прываражыць, Бо без яе мне ўжо зусім не жыць...

Вугор падумаў: — Што ж, Бяры, сусед, Ды толькі беражы яго Як след...

I вось ва ўборы, Што агнём зіхціць, Да Карасіхі наш герой імчыць: — Прэч у бузу, Няклюды карасі, Я прыгажэй

I разумней за ўсіх!..

А Карасіха ўжо тапыршчыць пёркі,— Цяпер яна ля самай першай зоркі.

I дзень кружылі так,

I два,

I тры,—

Час Карасю вяртацца да гары, Час Карасю вярнуць вугроў убор — Адроддзю карасёваму дакор.

Ды сэрцу яго, пэўна, не хапіла Hi роздуму сумленнага, Hi сілы...

Вугор жа у сваім адзенні сціплым Да норкі, Нібы бедны родзіч, ліпне.

Як падмануў Карась, Аж смех прызнацца. Як быць цяпер?

Як рыбам паказацца?..

I ён напяў фантазію усю, Каб як бальней адпомсціць Карасю. Да карасёвых тоняў цягне нерат,— Сам праз ячэйкі, Бы прамень у дзверы.

Глядзіць Карась — нібыта дзіўны сон. Праз нерат праляцець памкнуўся ён, Ды так у шчыльнай сетцы і засеў, Паторгаўся

I тут жа акалеў.

Тады і зразумела Карасіха —

Лёс заручыў яе з бядою-ліхам.

Для карасёў стаў дзень той чорнай ноччу, I доўга слёзы засцілалі вочы...

3 тае далёкай-даўняе пары,

Як вугаль, чорным-чорныя вугры,

У карасёў,

Што носяць іх убранне, Пачырванелі вочы ад рыдання.

ЖАЎРУКОВА ПЕСНЯ

Ледзь саракі паскручваюць сувоі Снягоў,

Што азалелі ў доўгіх снах,—

Над шчодраю, рупліваю зямлёю Вясёлкай заірдзеецца вясна.

I рошчынаю патыхне ваколле,

I захлынецца радасцю Сусвет,

I песня жаўрука над чыстым полем Прызнаннем самым шчырым паплыве. У ёй —

Парыў узрушанага сэрца,

У ёй —

Любоў да роднага кутка, Зусім не зразумелая зняверцу I блізкая душы працаўніка.

Бо праца і каханне поруч крочаць,

Іх не разлучыць лёс, Як ноч і дзень...

Прымружваю прытомленыя вочы — Жаўрук сваю мелодыю вядзе.

Тут,

Ма узмежку разамлелым веснім, Дзе прыпыніў на хвілю рупны крок, Я жаўруковай векавечнай песні, Свяшчэннай песні згадваю выток...

Стагоддзяў шмат таму у нашым краі Жылі-былі прыгажуны браты.

Браты збіралі дзіва-ураджаі, Вылузвалі цяжкія нераты.

I хоць бацькоў забрала ліхалецце, Браты у светлай злагадзе жылі... Ды так ужо прыдумана на свеце — Каханне напаткалі на зямлі.

За рэчкай гаваркой над кручай стромай Краса-дзяўчына ружаю цвіла.

Ды вось зрабіць хоць крок адзін ад дому Нявеста маладая не магла, Бо краску варажбітка вартавала.

Hi паспяваць,

Hi збегаць да людзей...

На жаніхоў пагібель насылала, Быў ноччу цёмнай для красуні дзень. Запомнілі браты:

Старая знішчыць Таго,

Хто збудзіць нерушны спакой...

Гайня вятроў над бурнай рэчкай свішча, I хвошча строму голую прыбой.

Старэйшы брат шыбуе плыткай плынню. Быў з варажбіткай бой, Смяротны бой...

I каменем ляжыць ён у даліне, Па камені паўзе сляпы павой. Тады малодшы брат паплыў ракою, I абмінуў злавесныя віры, I давідна з красуняй незямною Аб самым запаветным гаварыў. Дамовіліся аб усім нібыта Два закаханых сэрцы, I тады, Бы з-пад зямлі, узнікла варажбітка — Клубок людскога гора і бяды: — Вам тры хвіліны радасці дару я,— Ад лёсу не ўцячэш свайго цяпер,— Спачатку краску знішчу дарагую, А потым і цябе чакае смерць...

Каханую юнак узяў на рукі I заспяваў над сцішанай ракой,— Сардэчныя загадкавыя гукі Ўзнімалі закаханых над зямлёй. Яны ляцелі над узлескам росным, Яны плылі на незямных вятрах, Пакуль не зніклі ў сонечных нябёсах Маленькай кропкай, Як вясновы птах...

А варажбітка лютая шалела

He ў сілах здзейсніць свой крывавы план I на азяблым лузе акалела, Сплыла туманам у глухі бур’ян...

I кожны год цяпер дасвеццем веснім, Ледзь поле прачынаецца ад сну, Я зноўку чую жаўрукову песню — To славіць птах Каханне

I вясну.

ХТО ДАЎЖЭЙ

ЖЫВЕ НА СВЕЦЕ?

Днём пагодным

Каля рэчкі

Раптам

Усчаліся спрэчкі.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? — Высветліць не могуць дзеці.

У каго пытацца?

Дзе?

Бачаць —

Мятлік на вадзе.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? —

У яго

Спыталі дзеці.

— Век кароткі мой — Гадзіны...

Мышка

Болей жыць павінна.

Пасля гэткае

Гаворкі

Дзеці

Рушылі да норкі.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? — Запыталі ў мышкі

Дзеці.

— Тры гадочкі —

Ўвесь мой век.

Можа,

Пчолка больш жыве?..

Чуюць

Пчолак гуд здаля —

Дзеці

Крочаць да вулля.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? — У пчалы Спыталі дзеці.

— Хто даўжэй?..

He знаю я.

Лепш спытайце Ў салаўя.

Зноў дзяцей

Чакае шлях Па лагчынах, Па палях.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? — Ў салаўя

Спыталі дзеці.

— Год дванаццаць

Я пяю

Песню звонкую сваю.

Што яшчэ магу сказаць?..

Лепш

Сабаку папытаць...

Адшукалі

I сабаку, Напужалі Небараку.

— Хто

Даўжэй жыве У яго

на свеце? —

Спыталі дзеці.

— Дваццаць год Мне ўжо мінула, Як кароткі міг адзін. Хто даўжэй жыве? Акула, А магчыма, I дэльфін...

— Мы не пойдзем Да акулы, Каб яшчэ He праглынула!.. Дружбакі На моры сінім

Сустракаюцца 3 дэльфінам.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? —

У яго

Спыталі дзеці.

— Трыццаць маю...

Ды...

Аднак вы...

Лепш спытайцеся ў вужакі..

Зноўку клопаты,

Турботы —

Дзеці

Крочаць на балота.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? —

У змяі

Спыталі дзеці.

— Трыццаць тры

Жыву гады...

А хто больш?..

Мо конь гняды?..

Дзеці выбеглі

На луг.

Вось ён —

Конь —

Надзейны друг.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? — У каня

Спыталі дзеці.

— Мне за пяцьдзесят...

Стары... Ды пугач, Што ў гушчары Лес вартуе, Той — Старэй...

Дзеці Ў лес Бягуць Хутчэй.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? — Ў пугача Спыталі дзеці.

— Семдзесят гадоў Жыву...

А старэй хто?..

Лебедзь вунь...

У дзяцей

Ізноў запарка — Да стаўка бягуць, Што ў парку.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? — Ў лебедзя Спыталі дзеці.

— Мне гадоў ужо За сто...

Хто старэй?

I праўда,

ф — -

Хто?..

Ці не тая Чарапашка, Што паўзе па сушы Цяжка?

He далі малыя Маху — Адшукалі Чарапаху.

— Хто

Даўжэй жыве на свеце? — У яе

Спыталі дзеці.

— Дзвесце год — Такі мой век.

Ды скажу Сур’ёзна вам: Самы вечны — Ча-

лавек,— Ён жыве У слаўных справах. Справу добрую Зрабіў — Памяць добрую Здабыў.

I яна жыве Стагоддзі У народзе, У народзе!..

На адным сышліся дзеці: — Каб даўжэй

Пражыць на свеце, Працавітым Трэба Быць, Справы добрыя Рабіць!

ТРЫ МАЙСТРЫ

Неяк Мудрэц

На будоўлю прыйшоў веснім раннем.

Мулярам тром

Па чарзе задаваў ён пытанне: «Што ты будуеш?..

А ці даспадобы прафесія?..»

Першы сказаў,

Быццам бомкнуў нятрапна у песні: — Сэрца маё

Ад світання кіпіць неспакоем.

Што я раблю?

He параю і злыдню такое.

Гліну на цэглу намазваць, Ці ж гэта работа?

Толькі ад нас і чакаюць —

Салёнага поту!..

Моўчкі Мудрэц

Паглядзеў на сівыя нябёсы: — Ты, чалавек, 3 недарэчным заручаны лёсам!

Той,

Каму мір невядомы, Гаротнікам будзе.

Мір —

Як святло, Што душа выпраменьвае людзям.

Слова другі ўзяў:

— Давайце не будзем спрачацца. Пэўна,

3 нялёгкаю працай

Мне век свой прызначана знацца.

Гмах,

Што будую, Другі атрымае пад восень. Гэта не зайздрасць, Ды толькі пакутую штосьці.

Хмура Мудрэц

Паглядзеў на сівыя нябёсы:

— О, чалавек, Ты з нялёгкім заручаны лёсам!

Шчасця не бачыць —

Зняверцам струхнелым паслуга.

Мір —

Гэта ўсё, Што аддаць мы гатовы для друга.

Трэці сказаў:

— Як я рады з мудрэйшым сустрэчы! Вось —

Наш палац!

I ён будзе цудоўны і вечны!

Мара — святая!

I шчасце на свеце якое — Стаць ажыццёўленай

Светлаю

Марай людскою!

Шчасна Мудрэц

Паківаў галавою сівою: — Мера багацця ў Майстрах, Што акрылены марай сваёю.

Мір —

Гэта радасць,

Якой перапоўнена сэрца,

Гэта агонь, Ля якога усім нам сагрэцца!

ЯК ПРАЎДУ ШУКАЛІ

У даўні час жылі браты У ціхай вёсцы Чараты. Панскае ўраблялі поле, Пракліналі сваю долю, Бо і ўвосень Колькі трэба

He было у хаце хлеба. Плата — кухталі ў спіну. Лёс бязлітасна іх гнуў.

Год за годам і жылі Так на бацькавай зямлі. Ды абрыдла бедаваць — Трэба шчасця пашукаць! Мо яно за сіняй сінню

Стрэне цеплынёй, Як сына?

Падаліся ў свет браты 3 ціхай вёскі Чараты.

За спіной шмат вёрст сплыло. Бачаць — Звонкае сяло, I царква,

I панскі дом.

«Мо з дарогі адпачнём?

Хай нас абмінуць напасці. Мы шукаем праўды, Шчасця!»

Крочаць вёскаю браты.

Пан насустрач, Як святы:

— Ідзяце вы ад каго-о?..

Вы шукаеце чаго-о?..

— Ў вёсцы Чараты адвечна Ў горы мы жылі, Ў галечы.

Хай нас абмінуць напасці. Мы шукаем праўды, Шчасця.

I сагнуліся ў дугу.

— Добра, Я дапамагу. Праўда вас не абміне — Папрацуйце у мяне.

Зноўку волаты-браты

3 ціхай вёскі Чараты

Панскае ўраблялі поле, Пракліналі сваю долю. Стала неба у аўчыну. — Знайсці праўду Навучы нас!

Дулю пан скруціў і кажа: — Вось, галота, Праўда ваша!

Працаваць вам

Зноў і зноў На падпанкаў I паноў...

Плюнулі браты, пайшлі Шукаць праўду на зямлі. Бачаць,

Як крывавы клоп, На узмежку — Грозны non.

— Ў вёсцы Чараты адвечна Ў горы мы жылі, Ў галечы.

Хай нас абмінуць напасці. Мы шукаем праўды, Шчасця.

Поп пагладзіў бараду: — Добра, Адвяду бяду.

Праўда вас не абміне — Папрацуйце у мяне.

Зноўку волаты-браты 3 ціхай вёскі Чараты Ля царквы ўраблялі поле,

Пракліналі сваю долю. Стала неба у аўчыну. — Знайсці праўду навучы нас!

Крыж папок узняў і кажа: — Вось яна, Ўся праўда ваша!

Працаваць вам зноў і зноў На паноў

I на папоў.

Плюнулі браты, Пайшлі

Шукаць праўду на зямлі.

Сустракае іх купец Тоўсты, Нібыта капец.

— Ў вёсцы Чараты адвечна Ў горы мы жылі, Ў галечы.

Хай нас абмінуць напасці. Мы шукаем праўды, Шчасця.

Той пакратаў бараду:

— Добра, Адвяду бяду.

Праўда вас не абміне — Папрацуйце у мяне.

Зноўку волаты-браты 3 ціхай вёскі Чараты Працавалі, Працавалі, Мазалёў панажывалі.

I сказаў малодшы:

— He,

Крукам гнуцца годзе мне.

Шчасце тут не знойдзем, брат.

Я вяртаюся назад.

Праўды ў свеце не знайсці.

Трэба мне дамоў ісці...

I вярнуўся зноў у вёску.

Брат старэйшы безліч вёснаў Праўду на зямлі шукаў, Лёс свой з фабрыкай звязаў. Працаваў і год, I два —

Кругам ходзіць галава:

— Век гібець няўжо ў нудзе? Дзе ты, праўда, Ўрэшце,

Дзе?

Зноў і год

I два працуе, Чуе

Гутарку такую:

— Ёсць на свеце чалавек... Ўсіх гаротных ў шчасны век Чалавек той прывядзе.

I не быць, He быць бядзе!.. Дасць ён мудрую параду, Адшукаць як шчасце, Праўду.

Брат старэйшы зноў з ахвотай Па лясах

I па балотах

Крочыў шмат начэй і дзён — Горад над ракой відзён.

Пот з ілба, знямоглы, выцер: — Пэўна, гэта будзе Піцер?

Дзе тут Леніна знайсці?..

— Трэба ўслед за мной ісці,— Адказаў яму рабочы

I наперадзе пакрочыў.

Ў сціплы увайшлі пакой.

Ленін паказаў рукой

Сесці

I пытае ціха:

— Радасць прывяла вас?

Ліха?

Брат старэйшы адказаў:

— Праўду доўга я шукаў

Ў пана,

У купца, Ў папа.

Ледзьве-ледзьве не прапаў.

I на фабрыцы —

Вось радасць! —

Чую:

Ленін —

Гэта праўда!

Ленін сеў —

Агонь ў вачах:

— Праўда?..

Вось яна —

Ў руках...

У руках сялян, Рабочых...

Грамадой за ёй пакрочым!

Знішчым ўсіх цароў, Паноў,

Ім не піць працоўных кроў!

Брат на фабрыцы ізноў. Сонца Ільічовых слоў Перадаў сябрам-рабочым, Ўсім, Хто праўды, Шчасця хоча.

Праўда ў гарады і вёскі Паплыла на светлых вёслах, I ў семнаццатым народ 3 ёю выйшаў у паход.

Вёў мільёны за сабой Ленін

На апошні бой.

Сцягам для усіх бяспраўных Стала

Ленінская праўда!

КЛАРНЕТ

АРКЕСТР

— Калі ласка, Слова мне,— Першы выгукнуў Кларнет.— Я за ўсіх, Сябры, Жвавей.

Я за ўсіх, Сябры, Жывей! Недарэмна Хлапчаняты Называюць Языкатым. Калі шчыра Вам прызнацца — Са мной флейце I раўняцца.

У аркестры Шум

Ды звон — Запазніўся Камертон. Хоць на месцы Інструменты, Толькі не пачнеш Канцэрта, Бо усім Тон

Задае Камертон.

I нструментам He сядзіцца, Між сабой Давай хваліцца.

КСІЛАФОН

— Я — Лесвічка Званчастая, Прыступачкі Частыя, Мілагучны Мой звон,— Празвінеў Ксілафон.

АРГАН

ДУДА

— Гэта што За бяда? — Прадудзела Дуда.— Каб развесці Бяду — Папрасіце Дуду, Што нам той Камертон! Мы, Як кажуць, Самі Гэтак жа 3 вусамі.

Як зайграе

Дудар —

Замірае Абшар.

— Мне чакаць Няма прычыны — Спраўлюся за ўсіх Адзін я.

I ні кроплі He зманю — Karo хочаш замяню. Я, як толькі Пажадаю,

I за ўвесь аркестр Сыграю.

ГІТАРА

— Я не крыўджуся На старасць,— He стрымалася Гітара,— I мяне Высока цэняць Ў кожным доме I на сцэне, А турысты Кожны год Запрашаюць У паход.

I са мною Песня У хаўрусе Цесным.

ФАГОТ

— У аркестры He «зялёны». Зроблен з лепшага я Клёну.

Я ніколі

He змаўчу: Ўсё бурчу, Бурчу, Бурчу...

ЗВАНЫ

— Мы вядомы 3 даўніны,— Раззваніліся Званы.— Дружна разам Як пачнём: Бом! Бом! Бом! Бом!

ГУСЛІ

ФЛЕЙТА

— Хоць вы чуеце He часта Гуслі струнныя, Званчастыя — He раскажаце Без нас Hi быліну вы, Hi сказ.

Птушкай песня Узнялася — Гэта

Флейта Залілася: — Як падобна

Я

На самога Салаўя.

ЗВАНОЧКІ

ПІЯНІНА

— Як званочкі Пад дугой, Мы звінім Наперабой. Выступаем Часта мы На праводзінах Зімы.

Звон наш Людзі Палюбілі

— He хваліся ты Замнога,— Піяніна

Кажа строга.— Карыстаюся Даверам — Хто мне пара Па памеры. Гучных струн Хто столькі мае? Мяне кожны

I ў аркестр Нас Запрасілі.

Паважае.

ТРОХВУГОЛЬНІК

ГАБОЙ

— Добра знае Кожны школьнік, Што такое Трохвугольнік. Ды, Відаць, He кожны знае Трохвугольнік Той, Што грае.

ЦЫМБАЛЫ

— Мы паездзілі Нямала — Беларускія Цымбалы.

Песняй Сонечных бароў Частавалі Слухачоў.

I вітаюць

Ва ўсім свеце Нас дарослыя I дзеці.

— Мусіць, Сто разоў Мяне Вы прымалі За кларнет. Крыўдна стала мне, Канечне,— Я ж падобны Толькі знешне.

Той пяе Высока, Жвава, Рэзкі голас мой, Г нусавы.

БАЛАЛАЙКА

АРФА

ЧАЛЕСТА

— Прыглядзіцеся

Старанна —

Мне радня Фартэпіяна. Называюся Чалеста, Гук мой чысты, Гук нябесны.

ВАЛТОРНА

— Непаўторны, Знаю, Голас

— Тры струны Я толькі маю, Ды мяне ўсе Добра знаюць — Запрашаюць На дажынкі, На вясёлкі, Вечарынкі.

— Хто, Скажыце, He зайздросціць Маёй дзіўнай Прыгажосці? Толькі чую

Справа, Злева: — Каралева! Ка-ра-ле-ва!..

Маю.

To прыўзняты ён, To строгі — Праўнучкай лічуся Рога.

I стагоддзі

Пра валторну Толькі добрае Гавораць.

ЖАЛЕЙКА

ГАРМОНІК

— На дасвецці Заспяваю — Статак на мурог Склікаю.

Голас маю Канарэйкі, А завуся я Жалейка.

— Эх, Замнога Тут гамоняць! Забываюць Пра гармонік. Гавару Перад усімі: Я пакуль Незамянімы. Без мяне ж Хто I дзе Карагод Павядзе?

ДОМРА

— Хто я? Домра, Граю Добра, Граю добра Ў тры струны. Голас мой Чаруе сэрцы, Як мелодыя Вясны.

ЛІТАЎРЫ

— Мы заўсёды — Пара.

Разам

Як ударым — Загрукоча Гром, Скаланецца Дом!

ТРАМБОН

САКСАФОН

— Кажуць, Дзятла любяць За доўгую Дзюбу.

Пахвала He абміне, Бо такая I ў мяне.

— Вось трамбон Дык трамбон, Як гудзе Злавесна ён,— Гэтак кажуць Пра мяне.

Я ж зусім не злосны, He.

TAMTAM

— To не шум, To не гам — Граю, Граю

Я, Тамтам.

Гэта трэба Ўмець, Пра што граю, Зразумець. Ў Афрыцы Заўсёды быў Я набатам Барацьбы.

БУБЕН

— Хопіць Загаворваць Зубы,— Тут азваўся Злосна бубен.— Гукну скрыпку I цымбалы — Будзе ў нас Аркестр удалы.

КАСТАНЬЕТЫ

— Родны край — За дальняй даллю. Мы

3 Іспаніі Прымчалі. Падыграем танцу — «Брава!», Мы заручаны Са славай.

ІОНІКА

— Граць умею, Як гармонік,— Залілася тут Іоніка.—

Іграю Старанна Ўпоравень 3 арганам.

МАЛЫ БАРАБАН

— Я маленькі, Ды ўдаленькі, Піянеры На парад — Я заўсёды Ў першы рад!

ТУБА

— Ту-ба,

Ту-ба,

Ту-ба, Ту-ба,— Прабасіла раптам Туба,— Ды ці ёсць Сярод нас Гэткі ж гучны, Як мой, Бас?

ВЯЛІКІ БАРАБАН

— Голас мой — Раскаты грому — Добра кожнаму Вядомы.

Загрымлю Заўзята, Быццам стрэл Гарматы.

— Шчыра вам, Браткі, Кажу, Сваёй славай Даражу.

СКРЫПКА

ГОРН

— Першы Прачынаюся, 3 сонейкам Вітаюся. Як зайграю, Загуджу — Піянераў Разбуджу.

ТРУБА

ВІЯЛАНЧЭЛЬ

Як жа мне

He ганарыцца: Скрыпка — Музыкі царыца!

— Больш я скрыпкі, Больш альта, Мяне слухаць — Лю-ба-та!

— Баявы сігнал Трубы Школьнік ведае Любы.

Канкурэнт жа мой Адвечны — Толькі голас Чалавечы.

ТАЛЕРКІ

— Да ласункаў Хто лас, He крыўдуйце На нас — Мы не можам Частаваць,

Бо прызванне наша — Граць.

КАНТРАБАС

— Слова даць Даўно мне час,— Гулка крэкнуў Кантрабас.—

Я,

Як струнных дзед, Параю: Камертона Пачакаем!

Зноў у зале

«ля»

Узялі!

Па-

Шум

I звон —

Выцер пот Камертон.

Вельмі важны Ён —

чалі!

Паляцела птушкай Песня.

Задае аркестру

Тон:

— Ўсе на месцы

Стала песні Ў зале цесна.

Інструменты? Ўсё гатова Да канцэрта?

Дружна

Сонца над зямлёй Палае,

Песня над зямлёй

Лунае!

10 В. А. Лукша

Пераклады

САЛАУІНАЯ

КРЫНІЦА

Карней Чукоўскі

БЛЫТАНІНА

Замяўкалі кацяняты: «Мяўкаць годзе адзінока! Хочам мы, як парасяты, Рохкаць!»

А за імі — качаняты:

«Не жадаем болей кракаць! Хочам мы, як жабяняты, Квакаць!»

Свіначкі замяўкалі: Мяў-мяў!

Кошачкі зарохкалі: Рох, рох, рох!

Качачкі заквакалі: Ква, ква, ква!

Курачкі закракалі: Кра, кра, кра!

Верабейка прыскакаў, Як карова, замычаў:

Му-у-у!

А прыбег мядзведзь I роўма раве:

Ку-ка-рэ-ку!

А зязюля на суку: «Не хачу крычаць ку-ку, Як сабака, забрашу:

Гаў, гаў, гаў!»

Толькі зайчык

Быў разумны: Ён не мяўкаў

I не рохкаў —

Пад капустаю ляжаў, Па-заечы лапатаў, Зверанятак неразумных Ушчуваў:

«Хто закліканы цырыкаць —

To не муркайце!

А закліканы хто муркаць —

He цырыкайце!

He бываць вароне кароваю,

He лятаць жабянятам пад хмараю!»

Смяхунчыкі-звераняты —

Парсючкі, медзведзяняты —

Больш сваволяць, што ёсць духу —

Зайку не жадаюць слухаць.

Рыбы ў полі ўсё гуляюць,

Жабы ў неба узлятаюць,

Мышы котачку злавілі, Ў мышалоўку пасадзілі.

Ліскі у запале

Узялі запалкі

I да мора паспяшылі, Мора — р-раз — і падпалілі.

Мора полымем гарыць, Выбягае з мора кіт: «Гэй, пажарнікі, бяжыце! Нам хутчэй дапамажыце!»

Доўга, доўга кракадзіл Мора сіняе тушыў Пірагамі і блінцамі, Сушанымі нат грыбамі.

Кураняткі, квокчучы, Палівалі з бочачкі.

Прыплывалі два яршы, I пайшлі у ход каўшы.

Прыбягалі жабяняты

3 цэбара лілі багата.

Тушаць, тушаць — не патушаць, Заліваюць — не зальюць.

Матылёк тут прылятаў

I крылцамі памахаў, Стала мора патухаць — I патухла.

Узрадаваліся звяры! Смех пачуўся, заспявалі,

Вушкамі заляскалі, Ножкамі затупалі.

Гусі сталі гагатаць, Па-гусінаму крычаць: Га-га-га!

Кошачкі замуркалі:

  • Мур-мур-мур!

Птушкі зачырыкалі: Чык-чырык!

Коні заіржалі: І-і-і!

*

Мухі загудзелі: Ж-ж-ж!

Жабяняты квакаюць: Ква-ква-ква!

Качаняты кракаюць: Кра-кра-кра!

Парасяты рохкаюць: Рох-рох-рох!

Мурачку люляюць, Міленькай спяваюць: Люлечкі-люлі! Люлечкі-люлі!

Дзмітро Чараднічэнка

МЫ БУДУЕМ ДОМ

Рэчка блакітная,

Зялёны мурог, Тут сядзіба будзе I наш парог.

Навозім мы гліны,

Цэглы, пяску,

Жэрдак духмяных

I стрункіх — з ляску. Пракладзём канавы

Роўным шнурам

I закладзём мы Каменны падмурак. Галя будзе

Ваду насіць, Конь — Гліну мясіць, Іванка —

Сцены мураваць, Бусел —

Цэглу падаваць, Пеўнік залаценькі На скрыпачцы граць,

А коцік — танцаваць.

Ox, і вясёлая работа будзе!..

Мы будуем дом, Каму будзе ён жытлом? He пусцім мядзведзя У новым доме жыць, Бо мядзведзь-няўклюда Нічога не ўмее рабіць: Hi мураваць, Hi стругаць, Hi сякеры Ў руках трымаць, Hi абцугоў, ні малатка, Нават у дошку He заб’е цвіка.

А мы сцены змуравалі, У іх вялізныя вокны — Да сонца, I дзверы — Для сябра і брата, Дый пачалі дах Шыферам накрываць, Конік падаё, Іванка накрывае, Коцік цвікі забівае, Пеўнічак грае.

А бусел ходзіць, ходзіць, Электрычнасць праводзіць. Галя ўсімі любуецца I спявае.

Ох, вясёлая работа ў нас!

Мы будуем дом, Каму будзе ён жытлом?

He пусцім ваўчыцу У новым доме жыць. Ваўчыца зубастая Нічога не ўмее рабіць: Hi шыць, Hi вышываць, Hi пасцель паслаць, Hi хату падмятаць, Hi рукавічкі вязаць.

А мы дом пабудавалі Дый у доме прыбралі. Галя шые, вышывае, Ручнікамі хату ўбірае, Галя хату падмятае, Рукавічкі вяжа.

Ўсім знайшлася справа, Працавалі спраўна.

А бусел вакол хаты Кветкі высявае Дый спявае.

Ох, вясёлая работа ў нас!

Мы будуем дом, Каму будзе ён жытлом?

He пусцім лісіцу

У нашым доме жыць.

Лісіца хвастатая Нічога не ўмее рабіць:

Hi Hi

Hi Hi

Hi

ў печы паліць, стол накрываць, гасцей склікаць, гасцей прывітаць, з імі пагаварыць.

А мы хату прыбіралі, Наваселле рыхтавалі. Галя печ паліла, Напякла, наварыла, Ды так добра, Ды так шчодра Стол накрыла, Гасцей пасклікала. А Іванка з конікам Сад пасадзілі, А коцік з пеўнікам Сцежкі падмялі, Залатым пясочкам пасыпалі. А бусел на варотах У чырвоных ботах: — Ласкава запрашаем, Добрыя госці!

Ох, вясёлая работа ў нас!

Мы пабудавалі дом. Каму будзе ён жытлом?

Дзяўчынка-сяміспраўка, Іванка-сямібранка, Конік-сямігрыўка, Коцік-сямівуска, Пеўнік-сяміструнка, Кветка-сяміполка, Сёмая сядміца — Сонцава сястрыца, Вясёлая вясёлка. А на самім доме, На коле старым, Добры гаспадар — Бусел.

Пасклікалі гасцей 3 усіх абласцей. Пачалося наваселле — Песні зазвінелі.

Галя налівае, Іванка запрашае, Пеўнік стукоча нагамі, Коцік варушыць вусамі, Кветка ззяе-ззяе, Конік танец выцінае. А бусел з-пад хмары У дымар: Дзінь-дзінь-дон, Хай шчаслівы будзе дом! Ох, і вясёлая хата, I наспявана, I натанцавана у ёй, I багата!

БЕЛЫ ЧАІЧ

1

Мы з татам

Спускалі на ваду

параход.

I яшчэ шмат-шмат людзей было:

Усе, хто рабіў яго.

Паставілі мы параход

На каткі,

I паехаў ён,

Як на самакаце,

У саменькі Дняпро.

Пазляталіся белыя чайкі,

Вітаюцца з параходам

I радуюцца:

— Вось цяпер будзе з кім Купацца!

2

А параход

Плюхнуўся у Дняпро.

Сцюдзёная вада Яму бакі казыча, Ён ажно падскоквае: — Ххо-о-ох, халодная вада,

Ххо-о-ох, халодная вада! —

А потым белай дзюбай: — Хлюп-хлюп-сёрб, Хлюп-хлюп-сёрб...

— He бойся, не бойся,— Кажуць яму белыя чайкі. Узялі яны белы

параход Дый павялі На быстрыню.

3

— У-у-у-у-у, якая глыбіня! — Закрычаў параход.

— У-у-у-у-у! —

Спыніўся пасярэдзіне

Дняпра, Азірнуўся наўкола — I быццам не стала

парахода, А з’явіўся белы чаіч-птах! — У-у-у-у-у, якая

глыбіня! — Загудзеў белы птах.

— У-у-у-у-у!

4

А чайкі Вакол белага птаха Белы карагод Павялі: — Хадзі, пташа, Белы славічу, Да нашай чарады, Дый паляцім Сіняю дарогаю Па ясным краі, Дый паляцім, Свет павесялім, Па моры пагуляем, Дзетак пазабаўляем.

5

Прыбыў белы птах Да нас, Да крутога берага,

Дый пытае: — А хто тут сын Таго, хто рабіў

параход?

— Я-я-я,— абзываюся,— А гэта вось сябры мае.

— Пакліч сваіх сяброў, Ды сядайце на мае

крылы.

Ёсць у мяне слаўны капітан, Ён усе дарогі ведае, 3 ім Дняпро гаворыць, Зоры размаўляюць.

Нясе мяне белы птах I сяброў маіх На крылах белых. А свет такі сіні, А свет такі ясны, А свет такі прыгожы. А навокал белыя чайкі Песні спяваюць Ды ад берага ад крутога, Ад таткі майго, Ад усіх-усіх людзей Белыя вітанні прыносяць. Нясе мяне белы чаіч-птах I сяброў маіх На крылах белых: А свет такі сіні, А свет такі ясны, А свет такі прыгожы!

КРАЦЯНЯ

У цёмных нетрах зямлі, У мудрагелістых норах Крот з Краціхай жылі Без бяды, Без гора.

Ім спрадвеку карціць — Лёс крацінага роду — Больш лічынак злавіць Прагавітых I шкодных. Іх сынок — Крацяня — I жыццё, I дыханне, Падсыпае штодня, Быццам з рога, Пытанні.

Дзе у норках лужок? Што ў глыбінях пад намі? Чаму мяккі пясок

I чаму цвёрды камень? Бок дзе свету які?

Чаму дожджык лапоча?

Адкуль плынь у ракі? Адкуль цемра у ночы? Чаму голы чарвяк? He спявае карэнне I не поўзае так, Як Краты, Ў сутарэнні?..

Тата ў чорнай нары, У зацішку прагорклым, Сыну шмат гаварыў Пра далёкія зоркі, Бок дзе свету які, Чаму дожджык лапоча, Адкуль плынь у ракі, Адкуль цемра у ночы, Чаму голы чарвяк, He спявае карэнне I не поўзае так, Як Краты, Ў сутарэнні...

II

Ды аднойчы, калі тата, Стомлены, адпачываў, Падышоў сынок, Заўзята

Ля яго залапатаў: — Быць у невуках бясконца Мне не дасць душа мая. Тата, мне пра свет, Пра Сонца Раскажы ад А да Я. Выслухаў цярпліва гэта Крот.

Тлумачыць распачаў

II В. А. Лукша

Пра бясконцасць дзіва-свету, Пра бязмежнасць сноў і спраў. He суняць, аднак, сыночка, Тату не дае маўчаць — Зведаць вельмі-вельмі хоча Свет, Святло бліжэй спазнаць.

— Пах святла які, нарэшце? Бегае яно ці не?

Ці пішчыць, Ці джаліць?

Смешна,

Што цікавіць ўсё мяне?.. Раўнавагу страціў тата I сыночку адказаў:

— Ведаць хочаш ты багата Пра бязмежнасць сноў і спраў. Толькі ты ніяк не ўцяміш — Немагчыма, Каб святло Бегла, Джаліла, Пішчала...

Так ніколі не было! Вось нара на луг прамая. Паглядзі на белы свет — Сам Усё тады спазнаеш — Mae свет Які сакрэт...

Ill

Час, як па смале, ішоў, Болем адгукнуўся.

Ўрэшце сын любімы зноў У нару вярнуўся.

— Ты няпраўду мне казаў,— Кінуў тату горка.— Свет святла душой спазнаў Сёння я на золку. Пахне мятай, Палыном Свет, Які наўкола.

Ён лунае матылём I звініць, вясёлы. Там было б цудоўна нам,— 3 цемры вечнай ночы,— Ды святло — Бяда —

Кратам

Вельмі джаліць вочы.

I вярнуўся я сюды Ад святла, Ад той бяды.

Так адкрыўся мне сакрэт Пра цудоўны белы свет!

Я сасню цяпер не раз Матылёў

I мяту.

I ўспамінкам, Хоць на час, Буду я багаты!..

Пулат Мумін

САЛАЎІНАЯ КРЫНІЦА

У Мірзачуле,

У Мірзачуле,

Нібы ў казцы — церамы,

У Мірзачуле, У Мірзачуле Узнімаюцца дамы.

— У Мірзачуле?

— У Мірзачуле!

— Там жа стэп?

— Прайшлі гады:

У Мірзачуле, У Мірзачуле Вырас горад малады.

Клён там ціха плешча ў ладкі, Ён падняўся на вачах.

Ветрык, быццам жарабятка, Ходзіць з сонцам па садах. Навасёл працуе шчыра — Мые вокны і балкон.

Поўдзень.

Жар, нібы ў тандыры1.

1 Т а н д ы р — печка ддя выпечкі хлеба, ляпёшак.

Горад сонечны відзён. Абляцеў я, нібы птушка, Паркі, вуліцы, сады, 3 ручая, што промні гушкаў, Захацеў папіць вады.

Дзіва дзіўнае ў арыку: Сонца мые ў ім прамень, Проста ў твар Страляюць блікі — Салаўіны б’е струмень!

Вось якое бачу дзіва! Тварам да вады прынік, П’ю і думаю: «Імклівы, Казачны адкуль арык?» Калі я напіўся ўволю, Рэчышча след мяне вёў За апошні дом у поле. Да вытоку не дайшоў.

Думкі ў даўні дзень вярнулі: Людзі ў казках бой вялі I крынічаньку цягнулі 3-пад сасмяглае зямлі. Паддавацца не хацела: Пад зямлёй утульна ёй. Але потым затрымцела I — памчалася стралой!

Пырскі пырснулі, як знічкі, Ў твары, ў вокны, у пясок! I пачуў я тут крынічкі Ціхі-ціхі галасок:

«Я была ракой калісьці, Велічнай была рака, Жыццядайнаю калыскай, Несла шчасце кішлакам.

Хай жа людзям шчасна будзе — Больш не ведаюць бяды.

Да мяне хадзілі людзі, Каб схіліцца да вады.

Без вады не жыць раслінам, Уладарыць будзе пыл...

Днём спякотным без сцяжынаў Па зямлі ідзе гармсіль'.

Як дракон з пякучым джалам, Ў хмарах пылу і пяску, Ён дыхнуў страшэнным жарам — I ў пясок схаваў раку.

Пачарнеў зялёны бераг Без вады маёй жывой, I навек сышлася цемра Векавая нада мной.

У каменным тым падземным Царстве вечнай цішыні Сніліся сады і серны, Дзень зімы і дзень вясны. Як вясна-красуня крочыць! Ночвы сніліся, хауз1. Снілася: купаўся ў бочцы Загарэлы карапуз.

А прачнуўся — толькі камень, Цемра, холад — назаўжды! Вось такім было вякамі Горкае Жыццё вады.

3 марай цяжка развітацца, Паклялася я вякам, Што да кроплі ўсё багацце

1 Гармсіль — сухмень.

2 X а у з — вадаём.

Я збавіцелю аддам. Акружу яго садамі, Зелянінаю, пладамі, Ў поўдзень смагу наталю I ні-ні не разлюблю!

А далей было, бы ў казцы, Ты пра гэта чуў і сам: Буравік у жоўтай касцы Крыкнуў молада: «Салам!» I, не верачы ў збавенне, Ў сон, Што сніўся безліч год, Пырснула сваім струменем Я ў шчаслівы твар яго.

Я цяпер бягу па стэпе Тым, што марыў сто вякоў Аб бавоўне і аб хлебе Сярод спёкі і пяскоў.

Вось прыйшла і ў новы горад, Чысты, малады, без гора!

3 сумам не ў хаўрусе я, Лёгкая душа мая...»

3 асалодаю вялікай Слухаў я крынічкі спеў. Дзіва дзіўнае ў арыку — Салавей у ім звінеў, Сонцам пырскаў цэлы дзень Салаўіны той струмень!

На зямліцу я прылёг I адпіў яшчэ глыток.

Каюм Тангрыкуліеў

ХЛЕБ I ХАН

Нямала летаў адплыло, Ды і нямала зім, 3 часоў,

Калі здзіўляў сяло Адзін суседскі сын. Хан —

Гэткае імя насіў

Той хлопчык-абібок.

Адно —

Паспаць усмак любіў.

Да працы ж — ні на крок!

Бацькі схіляліся над ім: — Ты — лепшы на зямлі! Хлапчыне-гультаю

Hi ў чым

Адмовіць не маглі.

А хан — прасі ці не прасі —

I не зірне ў той бок.

— Гэй, маці,

Хлеба прынясі! —

Загадвае сынок.

Да хана

Цётка Айгерэк

Зайшла уранку раз: — Пляменнік, Праляжыш свой век, За справы брацца час! Ты дзесяць год (то не сакрэт) Ў глыбокім сне гібеў.

Працуй! Дагнаць не зможаш Хлеб —

Збяжыць ён ад цябе.

— Што-што, хлеб даганю Каб хны,— Гультай тут не змаўчаў,— Патрэбны ён He раз на дні I нават па начах!

— Гультай, нахабнік, Замаўчы! — Крычала Айгерэк.

...Тут з печы — скок! — I уцячы Надумаў хлеб-чурэк — I прама да дзвярэй, Затым у двор — Дзе сто дарог.

Хан прахапіўся I за ім 3 усіх памчаўся ног. Крычыць: — Трымай яго! Трымай! А хлеб бяжыць, Бяжыць, бяжыць 3 гары Цераз пясок...

Гультай тут чаравікі зняў, Зусім прыцішыў крок. А хлеб

Знікае ўжо з вачэй.

— He маю болей сіл! — Хан задыхнуўся, Пастаяў, На сцежцы лёг у пыл. Траву скуб побач белы конь: — Відаць, нялёгка жыць? — Мне цяжка...

У душы агонь!..

Будзь другам, услужы!

Я з дому хлеб-чурэк ўпусціў, Ніяк не даганю.

Мо б дапамог яго знайсці,— Гаворыць Хан каню.

— He, хлопчык,— Храпу конь падняў,— Ніколі хлеб не даганяў. Вось канюшына б Ці авёс — Яны мае сябры, Іх мігам бы табе прынёс, А хлеб — не гавары.

Шукай таго, хто хлебу друг! — I конь пайшоў сабе на луг. На лузе, На сваім шляху, Авечак бачыць Хан, I ён

Чапану-пастуху Рукою памахаў: — Мне дапаможаш, Друг-чапан?

Хлеб збег. Цяпер як жыць? Ён з печкі скочыў — I прапаў, Як на пажар ляціць!

Ад дома я за ім бягу, А заарканіць не магу.

Прасіў я белага каня — He захацеў хлеб даганяць:

«Ты, хлопча, пашукай таго,

Хто хлебу лепшы друг...» — Знайшоў бы я Табе яго,

Ды справы шмат для рук.

He адысці ад ручая: Павінен статак пасвіць я. Пастой,— сказаў ён,— друг. Таго, хто з працай дружыць, Знай,

Няшчасце не кране...

А ты, пакуль прыйду, працуй

Падпаскам у мяне.

— О, дзякуй, дзядзька, Буду я

Авечак пасвіць тут, А хлеб знайсці, Што ў шлях пайшоў, Хай дапаможа друг. — Тады бывай! — Пайшоў чапан.

Пачаў авечак пасвіць Хан. Ад злых ваўкоў аберагаў, На пашу новую ганяў.

He мог схавацца ў цень I дзень, I ноч,

I зноўку дзень.

Спагады не прасіў.

I адчуваў,

Каб хлеб дагнаць,

Цяпер хапіла б сіл.

Ды пастуху Ён слова даў He пакідаць ягнят...

На пяты дзень Убачыў ён: Чапан ідзе назад. I ледзь ад шчасця не аслеп,— Канец яго бядзе! — За пастухом Румяны хлеб Па пятах сам ідзе. Як сонейка, Румяны круг Ля ног падпаска быў. — Ты зразумеў, Як хлеб здабыць?

Што праца — хлеба друг.

У працы He спазнаць бяды — Ўсё падуладна ёй. I хлеб сумленны Назаўжды Застанецца з табой. Як хлеб убачу — Кожны раз Прыгадваецца Той расказ.

Убайд Раджаб

ЧАРОЎНЫЯ БОТЫ

Там, дзе ў неба ўздымаюцца горы, Ў самым сэрцы дрымучага бору Расхінулася дзіва-зямля.

Ды не проста знайсці туды шлях. Калі пройдзеш сцяжынкаю строгай, Стане тая сцяжынка дарогай.

Паварот і яшчэ паварот, I адкрыты табе уваход Ў дзіва-край аксамітна-зялёны. Ты убачыш, што будзень ягоны Упрыгожваюць краскі, іскрыцца, Як чароўныя струны, крыніца. Вінаграднікам край ганарыцца, Перазовамі чыстай крыніцы, Ды з багаццяў за ўсё даражэй Нам майстэрства і праца людзей.

Ў гэтым краі майстроў не злічыць! Ім у славе і гонары жыць.

Кожны майстар па праву любімы. Ды адзін ёсць!.. Ён лепшы між імі!

Хто ён?..

Доўга пытацца не трэба.

Вось хаціна пад выцвілым небам, Тут дзівосныя ружы у рад, Гаспадар песціць свой вінаград, Над лазою схіліўся няспешна... He бяда, што крыху ён пахмурны... Ты спытай, ён адкажа з усмешкай: — Хто ўсіх лепшы?.. Дзядуля наш Нур! Нур-бабо — чалавек паважаны!

Першы ў працы ён, першы і ў жартах! 3 ім не справіцца волату. Дзе там! Нур-бабо — чалавек самы светлы! Ён не любіць без справы хадзіць.

Як працуе ён, ты паглядзі, Падзівіся!

— Мастак ён, ці так?

— Ён шавец... А ў рабоце — мастак! Непрыкметны сівенькі дзядок Ў рамястве стаць вяршыняю змог.

— Што, прыгожыя боцікі?

— Надта! Боты зроблены казачна, ладна! Тыя боты, што шые наш дзед, Змайстраваны навечна, як след, Хоць насі іх зімою і летам...

Толькі дзіва не ў гэтым, не ў гэтым! — Ў чым жа?..

— Думкі мае не гані. Пасядзі хоць крыху ў цішыні. Вінаград еш і мёд, калі ласка, I паслухай праўдзівую казку. Дні імчаць і злятаюцца ў тыдні, Потым тыдні сплываюць, як крыгі... Пераменлівасць маюць часы.

Ды ў адным тут няма перамены: Сонца выблісне ў кроплях расы, Нур-бабо, майстар першы, адметны,

Цяжкі мех падымае тавару I прастуе да брамы базару. Хоць аснежылі скроні гады, Барада пабялела, як дым, Ён ідзе, каб на радасць гасцей Той раскласці тавар як хутчэй. Каб прыезджы — юнак ці стары — Завітаў у акругу не марна, Каб узнёсла заўжды гаварыў Пра набыткі такога базару. Нур-бабо, паважаны усімі, Зберажэ час рукамі сваімі.  х

Лішніх грошай ніколі не браў. Да дзядулі народ шыбаваў, Каб набыць у дзядулі абнову I паслухаць душэўныя словы: — He шкадуй сваіх грошай, сынок, Лепшых ботаў знайсці ты б не змог Хоць вакол абыдзі ты гару!.. Абувайся!.. Табе гавару.

Іх раса не прамочыць начамі, Пра такія ты мог толькі сніць,— Боты, вер, маё незвычайныя, А вазьму я з цябе паўцаны. Ты купіў — на здароўе насі, Толькі б помніць словы прасіў, Ты заўсёды іх паўтарай, А інакш — на сябе наракай!

Я адметна імкнуўся пашыць Для людзей самай чыстай душы. Хто жыве і працуе старанна, Дзіва-боты маё без падману. Калі можаш ты чэсна дружыць, Будуць верай і праўдай служыць, Хоць насі цэлы век, не здымай, Добрым словам мяне ўспамінай.

Калі ж — слухай, хлапчына гарачы! — Будзеш хіжы ты і няўдзячны Ці ману падасі за праўду, А бяду уславіш, як радасць, Абгаворыш кагосьці ахвотна, Яго справы, яго турботы, Дзень ніколі не будзе твой светлы, А жыццё ператворыцца ў пекла. Як бляшанкі — жорсткай бядой,— Стануць боты у момант той, I крычы ты або не крычы, Стануць мучыць цябе і пячы, А дзе выйсце — не знойдзеш сакрэту... I ад болю не ўбачыш ты свету!

Ў нашым краі — зялёным, струменным — Ўсе займаюцца працай сумленнай. Жыхары нашай сціплай зямлі Настаўленнямі Нура жылі, Справу добра рабілі, дружылі, Ім і боты сумленна служылі.

Ды аднойчы вясною іскрыстай, Днём вясёлым, базарным, празрыстым Нур-бабо, ледзь прыйшоў на базар, За гадзіну прадаў свой тавар,— Велізарную вязку тавару.

He прадаў ён апошнюю пару Яркіх-яркіх саф’янавых ботаў... Тут да Нура хлапец бесклапотны Падышоў, не вітаецца:

— Дзед!

А тавар незайздросны твой дзе?— Нур-бабо яму боты падаў, Той абуў іх, з усмешкай дадаў: — Хай мне лёгкаю будзе дарога! Нур-бабо адказаў яму строга:

— Ведай, добра носіць той боты, Хто працуе з душой, у турботах. Для таго, хто не любіць падману, Mae боты паслужаць старанна. Калі можаш ты верна дружыць, Будуць верай і праўдай служыць, Хоць насі цэлы век, не здымай... Незвычайныя боты ўслаўляй!

Калі ж — слухай, хлапчына гарачы! — Будзеш хіжы ты, будзеш няўдзячны Ці ману падасі за праўду, А бяду уславіш, як радасць, Абгаворыш кагосьці ахвотна, Яго справы, яго турботы, Дзень ніколі не будзе твой светлы, А жыццё ператворыцца ў пекла. Як бляшанкі — жорсткай бядой,— Стануць боты у момант той, I крычы ты або не крычы, Будуць мучыць цябе і пячы, А дзе выйсце — не знойдзеш сакрэту... I ад болю не ўбачыш ты свету!

Хлопец слухаць людзей не прывык: «Глупства меле дзядулеў язык!» Ён паспешліва грошы падаў, Прэч з базару пашыбаваў.

А назаўтра падняўся з зарой Выхваляцца абновай сваёй: Ў цюбецейцы расшытай ліловай Ды у ботах сваіх адмысловых — Гэткіх ботаў не меў у жыцці!

He паспеў ён далёка прайсці, Бо яму ля суседскага дома Напаткаўся добры знаёмы I, абняўшы яго, закрычаў: — Дзе такую абнову прыдбаў?

Хто пашыў табе боцікі, братка?

Пэўна ж Нур — гэты майстар выдатны!

Хлопец тупнуў сярдзіта нагой: — Я зрабіў!.. I цяпер вось са мной Анікому больш не зраўняцца, Твайму Нуру за мной не ўгнацца! He абыдзе мяне ні на крок... Гэткіх ботаў не зробіць дзядок!.. Толькі гэта сказаў вертапрах, У манюкі — туман у вачах. Прыпякаюць і муляюць боты, Раптам сталі яны, як калоды, Пачалі яны мучыць, пячы, Бы на под ён ступае пячны, Быццам полымя ліжа ў нябогі Да знямогі разутыя ногі. Ён стаіць — ні туды ні сюды! — Смерць прыйшла!

Выручайце з бяды! — I завыў-заскуголіў міжволі

I свядомасць ён страціў ад болю.

* * *

I гавораць дзяды: з той пары Ўсе манюкі і ўсе плеткары, Ўсе, хто злосныя плёткі разводзіць, Ў горны край наш баяцца заходзіць.

Уцякаюць далёка з краіны, Калі часам і трапяцца здуру Ілгуны, мастакі горкіх кпінаў... Слава майстру вялікаму Нуру!

Абдзікарым Ахметаў

 

ХАЛІБЕК

Унукаў прытуліўшы з ласкай, Ажэ малых адорваў казкай: Аднойчы хлопчык Халібек У цёмным лесе заблудзіўся. Быў Халібек не кволы чалавек, А вось, глядзі ж,— з прамой дарогі збіўся. Пакуль ён сцежку ў хмызняку шукаў (А ў лес па кветкі выпраўляўся часта I маці іх дарыў — хай будзе шчаснай!), Стаміўся, сеў і ледзь не задрамаў...

I раптам бачыць: птушанё-сляпец Дрыжыць ў гняздзе, А над гняздом — гадзюка! Нацэлілася на малое пругка, Імгненне — прыйдзе птушаню канец! Ды храбры Халібек, хоць і жахнуўся (Так стала птушаня яму шкада!), Кіёк узяў — адступіць хай бяда — I на змяюку смела замахнуўся. Раздзьмуўшы шыю, шэрая змяя На Халібека ўпарта наступала, Нацэлілася вокамгненна джалам (У гадаўкі ёсць тактыка свая!) I кінулася ніцма з вышыні...

Ды смелы Халібек не разгубіўся — Ён са змяюкай па-геройску біўся, Пра чорны страх не помнячы ані... Ура! Ура! Наш хлопчык перамог — Забіў змяюку, выратаваў друга, I светлай песняй абудзіць акругу Клубочак цёплы ў гэты момант змог... А Халібек стамлёна задрамаў, Заснуў салодка хлопчык у цяньку На дыване шаўковых цёплых траў, Ад сонечнага зайчыка ў баку...

Ды прахапіўся раптам,— бо над ім Вялізныя раскрыла крылы птушка... Якое дзіва, думаў,— будзе гушкаць. Прачнуся — знікне птушка, нібы дым... Зірнула птушка светла на прасцяг, Па-чалавечы з ім загаварыла: — Ледзь птушаня змяя не загубіла. О, дзякуй, друг!

Збірайся ў доўгі шлях! Табе хачу я, доблесны, аддзячыць, Садзіся на маю спіну хутчэй, Мы паімчымся гор крутых вышэй У край, дзе шчасце кожны дзень адзначыць...

I не паспеў падумаць Халібек, Як апынуўся паміж моцных крылаў, Як птушка над зямлёю ускрыліла, Ў палёце набіраючы разбег. Вось азярко плюскоча пад крылом, Ляглі камчою кінутаю горы...

I Халібеку сцяла горам горла — Ён раптам маці прыгадаў, свой дом.

I ледзь паспеў падумаць: «Як там дома?» — Паспела ў садзе птушка апусціцца...

У садзе-казцы ёсць чым падзівіцца — Сярэбраны палац, нібыта строма,

Заззяў: былі там залатыя дзверы, I Халібек вачам сваім не верыў — Там ява з казкай сонечнай была У добрай згодзе, крылы два.

I так сказала Халібеку птушка:

— Ты можаш у палацы шчасце гушкаць! Вось сціплы падарунак мой табе. Навошта ў хатцы смеламу гібець!

Ты знойдзеш там багаццяў з каптуром: Бяры ўсё.

Смачна еш і пі нагбом.

Ты гаспадар адзіны у палацы...

Даволі, дарагі, перамінацца.

I зноў палёт праз ветры-непакоры, Над Сінім морам і Зялёным морам, Вялікія міналі гарады,— Хто і калі згадае іх сляды!

На луг прасторны хутка прыляцелі I асцярожна на мурог прыселі.

Убачылі — пасуцца табуны, Нібы ў дзівоснай казцы скакуны,— Вакол, як аблачыначкі, атары, Віруюць, быццам дым над самаварам, Буяюць травы, а ў рацэ вадзіца Струменнай чысцінёю серабрыцца.

Сказала птушка: — Мілы Халібек, Ты вельмі смелы юны чалавек, Ты ўзнагароду чэсна заслужыў, Табе гатова шчыра паслужыць. Мо ў гэтым, роўным казцы, дзіўным краі Ты жыць багата, шчасна пажадаеш?

Тут круглы год красуе квецень лета — Зямля пяшчотным сонейкам сагрэта. Тут не спазнаць табе ліхой бяды — Шчаслівы будзь, застанься назаўжды!..

Ды Халібек глухі да прапановы, I птушка зразумела ўсё без слова I Халібека раз ужо каторы Панесла цераз моры, цераз горы. Вось возера пад берагам крутым, I хмаркай гусі-лебедзі на ім, I птушка зноў загаварыла важна: — Мо тут нарэшце ты спыніцца скажаш I пракаўтнеш жывой вады глыток?..

3 бяссмерцем будзеш крочыць крок у крок...

Ды Халібек адказваць не жадае, Адмоўна хлопчык галавой ківае — Маўляў, я не прашу зусім нічога, У родны дом адзіная дарога!

I зноўку птушка ўдалеч веславала

I пра дзівосы розныя спявала: — Здароўя яблык маецца ў мяне. Калі хвароба стрэнецца з табою, Хваробу здыме ён адной рукою, Бяда цябе навекі абміне...

Маўчаў хлапчук. А птушка гаварыла: — Жывой вады глыток табе дарыла, I бессмяротнасць я табе дарыла, Здароўя яблык я табе дарыла, Каб дужы быў, каб не спазнаў няўдачы... Ды ўсё табе нялюба і няміла.

Чым, адкажы, магу табе аддзячыць?!

I хлопчык праўду ёй сказаў такую: — У родным доме быць даўно хачу я! Матулю пасівелую абняць!..

— Няўжо,— не можа птушка не здзіўляцца,— Тваё жаданне можа параўнацца 3 дарункамі, што мушу шчыра даць? Падумай, бо да шчасця толькі крок. Хай розум твой адказ святлом асвеціць...

— Нічога даражэй няма на свеце, Чым родны край, чым родны мой куток!..

Адказ быў просты на усе пытанні.

Для птушкі ясна хлопчыка жаданне,— Яна хутчэй памчала ўсіх вятроў, Далёкія краіны пралятала, Даліны, горы стромкія мінала, Прывезла ў рэшце рэшт яго дамоў! Яна паціху на пагорку села, Паклон адбіла, прэчкі паляцела... Абняў матулю моцна Халібек, Абняў сястрычак і братоў сваіх, I быў ён зараз шчаслівей за ўсіх, Багаты самы ў свеце чалавек!..

3 кесюшкі чай бабуля дапіла, Ўсміхнулася і адказала ў лад Сваім унукам любым, дарагім: — Нічога даражэй няма на свеце Айчыны роднай, дарагія дзеці! Так лічыць Халібек!

I ўсе мы згодны з ім.

Дзеранік Дземірчан

МЫШАНЯ ПУЙ-ПУЙ

Ёсць сярод краін заморскіх Індастан. О край дзівосны! Лепшай не знайсці красы — Пальмаў велічных лясы. Там не так гарачыня Душыць сэрца сярод дня, Там і норка ёсць ля пня: Мышаня Пуй-Пуй у ёй. Мяккае гняздо. Спакой.

Наш герой гуляць прывык, He прысядзе ні на міг; Зерне лапачкі нясуць, Потым п’е з лістка расу. Сядзе муха — не праспіць, Муха ў кіпцюрах трымціць.

Мышаня ўсім даражыла. Словам, надта не тужыла. Калі ж марна дзень прамчыць, Дзень праскача, He ляжыць.

Раз, скруціўшыся ў клубок, Наш задумаўся звярок: — Што я мухамі кармлюся, Ці ж благі мышыны густ мой? Дом пад пальмай у мяне, Смаката не абміне,— Мне б какосавы арэх Сёння паспытаць не грэх — Так Пуй-Пуй падумаў. Раптам I арэх на дол патрапіў.

Вось Вось

дык шар. дык удар!

Наш

Пуй-Пуй заняты працай,

Сэрца б’ецца — рад старацца. Толькі марна ўсё, няпроста, Бо арэх ў лушпайцы тоўстай! Занудзіў звярок зусім. Бачыць — шчылінку у ім! «Гэта,— думае звярок,— Пры падзенні лопнуў бок, Ды і тут мне не шанцуе...»

Лае шчылінку малую. Гора нашаму Пуй-Пую — He залезці у такую, He прапхнуцца аніяк, Як ні б’ецца наш дзівак. Бедны, страціў столькі сіл, Запішчаў, загаласіў, Аж укленчваць ён пачаў,— Просіць смачнага душа! Там ядро, нібыта мёд, Слінькі напаўняюць рот! Наш Пуй-Пуй балюча плача, Пыска у слязах гарачых, I, нібыта лёд у спёку,

 

Ён пры ўсіх — паверце воку — Стаў маленечкі, ўздыхнуў,— Смела ў шчылінку нырнуў. Дзіва здзейснілася як!

Я на выдумкі — мастак!

Гэта ж дзіва — не жыццё! — Тут і ежа і піццё.

I спяваць прыйшла пара, I скакаць — та-ра-ра-ра! — He бядуй, гасцюй, Пуй-Пуй! He сумуй, спявай, Пуй-Пуй! — Тупнуў, грукнуў — і, вядома, Стала весела малому.

To паскача,

To пап’е, To спявае, To паесць. Поўсць — у пот. Пагляд патух. Сціх да ночы Тапатун.

Ноч мінула, дзень настаў, Наш герой ледзь-ледзь устаў. Рэшту ён даеў ядра, Вырашыў — дамоў пара, Ў шчылінку спрабуй пралезь — Тлушчам зацягнуўся ўвесь!

I арэх яму, вядома, Стаў турмой — не родным домам! I ласун наш слёзы ліў: «Выберуся я калі-і-і?» Ён ад слёз зусім прамок, Стаў вяртлявы, як клубок. 3 шчылінкі маленькай ён Проста выкаціўся вон.

— I ні сценак, і ні дна! — Дзіва дзіўнае ля нас. Вось арэх, а вось нара,

Зноў спяваць, гуляць пара. — Гэй, Пуй-Пуй, давай скачы, Гэй, Пуй-Пуй, давай пішчы! — У бакі — лясны народ! Хай жыве мышыны род. Левай! Правай! Паварот. Тупне ён, сашчэрыць рот. Трай-рара, тарай-нана! Цесна на палянцы нам! To прысядзе, To падскочыць, Бісер — вочкі, Поўсць — атлас. Дзіва-мышаня У нас!

Давід Аванес

МАЛЕНЬКІ, ДЫ ЎДАЛЕНЬКІ

I

Калі Бекі са светам прывітаўся

I калі пераканаўся,

Што ён не адзін, Што акрамя яго

Ёсць жывёлы розных масцей і парод, Ёсць звяры і птушыны народ,—

На танюсенькіх лапках шчанюк устаў

I злосна гаўкнуў:

— Гаў-гаў!

Чаму, маўляў, так дрэнна вітаеце?

Ці ж вы мяне не прыкмячаеце?

I ўсе ў двары у нас

Зірнулі ў той жа час

Са здзіўленнем, неахвотна: Гэта што яшчэ за істота?

Ростам з вяршок, Пісклявы брэх.

Замест поўсці — пушок, А хвост — не хвост, а смех!

Вочкі жмурацца, прытуманеныя...

— Фі! — сказала нясушка раннем.

— Саступі з дарожкі,— Мяўкнула кошка.

190

— Хру-хру-хрук,— Прабурчаў мурзаты парсюк.— Здзіўлены я, аднак, Бо хто бачыў падобных сабак? А ганарлівы певень, Седзячы горда на дрэве:

— Кукарэку!

Я табе, малы, дапамагу! Ідзі пад маё крыло, Каб цяжка табе не было. Ты маленькі, без сілы, Без дапамогі памрэш, А са мною, мой мілы, He прападзеш!

II

Ды хай наш Бекі Зусім малады, I вельмі слабы ён, I вельмі худы, I невялічкага росту,— Яго напалохаць няпроста!

Ён завурчаў сярдзіта, Ён загырчаў сярдзіта I так забрахаў адважна, Што певень, пыхлівы і важны, Непераможнае цуда, 3 дрэва зляцеў з перапуду.

— Паслухайце вы, навастрыце слых,— Кажа Бекі,— так, я малы, Ды разгадаў я адзін сакрэт — Вы раней прыйшлі на гэты свет I расхапалі ўсе жываты, Галовы, вушы, рогі, хвасты.

Дык наматайце, хто трэба, на вус:

Я ні кропелькі не баюся!

Я буду есці, сіл набяруся

I вырасту, стану такім жа, як вы, А можа, і большы нават, чым вы.

I зноўку ў двор наш я смела выйду

I ўжо тады

Я вас правучу за крыўду...

Будзе бяды!..

III

I пачаў Бекі сілкавацца, Сілы-моцы набірацца. Ўсё, што траплялася, ён вынішчаў, Зноў і зноў скавытаў, Хай гэта тлушч ці звычайная костка, 3 ежай спраўляўся ён проста. Сыру еў круглякі, Нат спрабаваў шашлыкі, Хлеб з баклажаннай ікрой, Кілбасы ў скуры тугой, Ён еў марожанае днём, Чай выпіваў перад сном, А калі прачынаўся, Зноў і зноў сілкаваўся To яблыкам, грушай смачнай, A то і кашай гарачай.

Ды толькі начамі спаў ён блага — Слаба вячэраў, відаць, бедалага. I я не ведаю, колькі дзён Так сілкаваўся упарта ён, Еў і піў, што трапляла,— Ажно за вушамі трашчала! Бо так ён стараўся, Бо так сілкаваўся,

Але быў малым, Малым і застаўся!

IV

Задумаў наш Бекі Ўсё правільна быццам. У чым жа тут справа? Ў пародзе нібыта! Ніяк здагадацца не мог, Бедалага, Што ён не аўчарка, не дог, А дварняга

I, значыць, застанецца, небарака, Маленькім-маленькім сабакам. «Маленькім? Слабым?» — Так падумаў ён з болем.

He будзе наш Бекі Палахліўцам ніколі. Хоць ён не з пароды вялікіх сабак, Яго не спалохаць нікому ніяк!

I больш не крыўдзіў ніхто яго, He адштурхоўваў з агідай нагой. I жылі яны як вялікая сям’я — Кошка і Бекі, Певень і Свіння.

I калі, здаралася, хтосьці чужы Ў двор прасторны наш забяжыць I Бекі пачне зневажаць, Дрэннымі словамі абражаць — Бекі кідаўся На чужака, I гнеў яго Вірыў, як рака, Чужак уцякаў без аглядкі, Ды так, што блішчалі пяткі!

Гісторыя гэта — Хай кожны згадае — Гаворыць пра што I на што намякае? Бо хоць і малы ты I ростам і целам, А важна, каб стаў ты Адважным I смелым!

194

Філіп Міронаў

КАСАРЫ

На дасвецці, На дасвецці Адплывае ў неба Сон.

На дасвецці, На дасвецці Устаў Зайчык Агафон.

Ўзяў касу

I з добрай песняй Хуценька падаўся 3 лесу

Ля крынічак цераз луг Прама ў поле — Туп-туп-туп!

Ніва, як паркаль, Іскрыцца — Звон навокал:

Касавіца! А расіца 3-пад касы — Як бурштын! Ах, касы, Ну, касы,— У-ух ты! Сонца яркае Дугой У калоссі Свеціць... Узмах — Валок, Узмах — Другі, Зноў узмах — I трэці!

Каласок, Каласок — Залаты і гладкі! Hoc казыча, Коле ў бок I казыча пяткі! Зайчыку Адразу, з маху, Забіраецца Пад паху.

Як спружыначка — 3-пад лап,

I за хвосцік потым — Цап!

А над полем — Стук ды рык, Полем шастае Індык, Голаў выцер Ручніком, Бабку выцяў Малатком.

Ну, а зайчык Вельмі важны, Адбіваў касу Мянташкай!

А па сцежках вожыкі Коцяць,— Сцежкі маслам,— Сцелюць, сцелюць Вожыкі

Лоўка перавяслы. Зайцам не даюць Яны Перадышкі,

Ну, ані!

I кладуць ля сцежкі Дрофы Сноп ды сноп, Сноп ды сноп. Перапёлкі Маюць клопат — Складваюць выдатна Копы.

Падбіраюць каласкі Качачкі-сяброўкі, Зацягнулі паяскі Дзве індычкі лоўка I, сабраўшы Сілы, Ў ход пусцілі Вілы!

Два бараны — Прэчкі сны — Пазакасвалі штаны, Потам Пасцякалі, Сцірты Паскладалі!

I спусцелыя Калёсы

Пацягнуў у поле Вослік — Ён няўклюдную

Арбу Пацягнуў На малацьбу. А авечкі Ўсё баяцца Навальніцы Дачакацца,— Каб хлеб He праспаць, Трэба зерне Ачышчаць.

Вось прынеслі сіта, Ўсё пайшло нібыта!

Зерне-золата Як шухне, Ля мяхоў ужо Квахтухі, Цяля — Мяхі на вагі, Шчанюк

Махае штэмпелем — Хапіла адвагі.

А кот — Рахункавод, Бярэ лічбы

Ў абарот...

Пыхціць мядзведзь: Ён шмат гадзін Нясе Мяхі на млын.

Рыпяць Калёсы-дошчачкі! Мяшкі

Ссыпаюць козачкі. Млынар — Старэнечкі казёл. — Выда-а-атны,— прабляяў,— Памо-о-ол!.. А хахлатка He крычыць — Лепшай гаспадыняй,— Ўсім паспела Напячы Булак Скрыні: Піражкі, Ватрушкі, Пернікі I плюшкі... А певень 3 карзінаю Лесам Ды нізінаю Едзе, едзе Ва ўвесь дух, Над карзінай — Дзіва-дух: — Пачастункі, Касары, Адпачніце Да зары!..

Джорджэ Менюк

У САРОКІ БАЛЬ

На паляне пад гарой — У сарокі баль гарой.

Ой, пялёсткаў жар пунсовы, Ў лесе кажуць, што такога — Вы паверце мне на слова — Ад часоў стварэння свету He бывала заяфету'.

Граў аркестр цвыркуноў Уверцюру ў сто смычкоў, I вялі над люстрам вод Стрэлкі дзіўны карагод.

На паляне пад гарой — У сарокі баль гарой.

Ў фаэтоне — коні цугам — Праімчаў удод акругай, Запрашэнне ад сарокі Падаваў ён ненарокам Белагрудаму стрыжу,

1 3 а я ф е т (малд.) — баль, шумнае вяселле.

Вожыку — прашу, прашу,— Запрашэнне вось для сойкі, Снегіра, што ў новай «тройцы», Запрашэнне для вавёркі, Для галубкі з лёсам горкім, Даўгадзюбая бусліха...

Хай прыедзе і шчыгліха... Ўсім звярам, якія ёсць, Птушкам... Кожны будзе госць!

На паляне пад гарой — У сарокі баль гарой.

Ліст зялёны, ліст фасолі, Зранку працавалі ў полі. Выйшлі зайцы-касары На уборку да зары, Хлеб зайчыхі падбіралі, А буслы ў стагі складалі. Маладыя перапёлкі Частавалі ўсіх з кашолкі, А з каромыслам даўгім Падавалі кварты ўсім Два алені-рагачы — Просім горла прамачыць. Толькі месяц з неба глянуў — Серабром гараць паляны, Кожны стрымгалоў імчыцца, Каб за стол не прыпазніцца.

На паляне пад гарой — У сарокі баль гарой.

Ліст зялёнага пачатка, Толькі курыца-хахлатка Свой задрала хахалок,— Крыўдзілася на сарок.

Я, маўляў, ў саку, у сіле, А мяне не запрасілі: — Кот-кад-ак! Кот-кадак! Ім не пройдзе гэта так! — Узарваўся певень-зух, Нашашэрыўся супруг: — He хадзі на баль, мой друг, Я ім, мілая, не веру, У цябе расцягнуць пер’е, Здымуць дзіўны твой убор, He хадзі ў нялюбы двор.

Ў крыўдзе на сароку воран — Гэтулькі прынесла гора. Каркнуў жонцы ён, вароне: — Мы з табой, кар-кар, ў загоне — Дзікунамі, пэўна, лічаць, У застолле не паклічуць!

На паляне пад гарой — У сарокі баль гарой.

Ліст зялёны, бергамот, Прастафіля скрывіць рот, Грушы ў рот, як пыл праз плот, Я ў застоллі пазяхаў — Толькі груш не каштаваў, Ды пачуў у момант нейкі Ад мянташкі-канарэйкі Казкі — пара тры капейкі.

КАЗКА ПРА РАТАЯ

У клопатнай працы Ратай цэлы год. Пад вечар ля дома Страчаў яго Кот. Мурлыкаў прыветна I цёрся ля ног. Ратай адзінока Пражыць бы не мог. Галеча лягчэй, I бяда — не бяда. Ратай палюбіў Усім сэрцам Ката.

А Кот... Я б такога Прагнаў як хутчэй: Па праўдзе сказаць, He лавіў ён мышэй, На розум быў сціплы, На лапу нячысты, I масцю не вельмі, I хвост не пушысты. Любіў, памаўза, I вяршкі і тварог.

На ніву Ратай, А вусач — за парог. I колькі разоў — Нават цяжка сказаць — Той клаўся Ратай He вячэраўшы спаць. Аднойчы ён з рынку Прынёс куранят: Няхай падрастуць Каля шумных прысад. А свята надыдзе — Адна любата — Ратай пачастуе Пячонкай Ката.

3 работы вярнуўся назаўтра — Хоць плач — Вакол пух і пер’е, На печы вусач.

На носе пушынка — Зладзюгу дакор. Ката гаспадар за каршэнь I — на двор.

He біў і кашулю He рваў на грудзях, А ціха сказаў:

— 3 воч далоў! Каб ты спрах!

Па праўдзе сказаць, У жалобе быў дом — Ратай перажыў Развітанне з Катом. А Кот пагражаў: — He магу дараваць! Надыдзе пара За усё адказаць!

Па свеце бадзяўся ён

3 марай сваёй Аб доме багатым 3 адной смакатой. 3-пад плота Ката Хто ж пацягне з сабой — I родам не вельмі, I ростам не той. На кухні, куды Ён употай залез, Патрапіў у вар I ледзь-ледзь уваскрэс. На службу у краму Наняцца хацеў — Адскочыць з-пад ножыка Ледзьве паспеў. Калі ж ад сабак Ён імчаў стрымгалоў,

Смяяўся дзесятак 3 яго гультаёў.

Ён свет праклінаў I варожа вурчэў.

Ад злосці і гора Зусім адзічэў. Начамі сцюдзёнымі Ў норах лясных Усіх вінаваціў У бедах сваіх.

Чым больш яму голад Падцягваў жывот, Ратаю прыдумваў Круты абарот.

Што сталася б хутка 3 бадзягам Катом, Каб раптам не трапіўся

Тыгр пад кустом: Лясны гаспадар

He прывык галадаць,— Напэўна, алах Пасылае Ката.

Як кошка за мятлікам, Тыгр за Катом: Дагнаў яго лёгка Вялізным скачком.

Хацеў недарэку Зусім прыдушыць, Ды шкурай бадзяга Умеў даражыць:

— Пабойся алаха, Зірні на мяне!

Ты, пэўна, мой дзядзька I нават радней!

3 дзяцінства цябе Ўсёй душою любіў,— I Тыгр Ката

3 кіпцюроў адпусціў: Хоць дробны — падобны На Тыгра, хоць рэж.

— Здарова, пляменнік, Куды ж ты ідзеш?

Тут Кот ачуняў, Мех брыдоты наплёў: — Нібы сірацінка, Я ў людзі пайшоў. Мяне лупцавалі — Як выжыў, нябога? Ланцуг ды бізун — Больш не бачыў нічога. О, колькі я зведаў Нуды і бяды.

Пакінуў бізун

На хрыбціне сляды, Бо варта было Кураня паспытаць,— Адразу ў каршэнь Ды на вуліцу гнаць!

На пысе Тыгровай — Іскрынкі слязы, Хістаюцца нават Ад рову лясы:

— За што ж на пакуты Ратай асудзіў?

Ды дзе гаспадар твой?! Хутчэй жа вядзі!

Даўно разлічыцца Наспела з людзьмі. За нашы пакуты Шайтан іх вазьмі!

За Тыграм хітруга Імкнецца ў паход, Дзе плаўма плыве, Дзе вышуквае брод. Над стромай крутой, Нібы ў казачным сне, Наперад імчаў На Тыгрынай спіне. Вось тыдзень мінуў, Праляцеў цэлы год — У родную вёску Вяртаецца Кот.

Наранку Ратай Выязджае на луг. Валы ледзьве цягнуць Затуплены плуг. Барозны раўнютка

За плугам ляглі Тыгрынаю шкурай На плечы зямлі.          (

I згадкі вярэдзілі Сэрца Ката.    \

Вясковыя далі — Адна любата.

Ды толькі агонь У Тыгрыных вачах, Кінжалы блішчаць У Тыгрыных вусах. I Кот асцярожна: — Пабуду я тут,— 3 Ратаем жа сорамна Біцца Кату.— A то каб не выйшла Такога чаго...— Драпежнік зласліва Зірнуў на яго.

Праз цёплае поле Прамчаўся стралой I лапай Ратая Падняў над зямлёй.

— Пляменніка біў?! — — He! — матнуў галавой. — Круціў ланцугамі?! — He! — шамкае той.

— Бізун дзе схаваў? — Той рукамі развёў.

— Прыйшла твая смерць! — Лепш бы міма прДйшоў. Нясмачны я, Тыгр,— Каб зямля не насіла!

Мо хочаш са мною Памерацца сілай?

Драпежнік дзядка Апусціў сярод поля: — Нахабнікаў гэткіх He бачыў ніколі!

Ды як ты надумаў Мяне зваяваць?

— Даўмеешся — выпадзе Пот праліваць.

Калі ты магутны, He дурань, як слуп, Са свежай раллі Мой ты выцягні зуб Ды зубам тады Падымі баразну,— Я ж следам яшчэ Прашнурую адну. Хто болей прагоніць — Таго і ўзяла! Залезь у хамут, Каб работа пайшла.

Валоў адпусціў На расяны мурог I Тыгра ў ярмо, Як скаціну, запрог. Узяўся за плуг. — Хош! — у голасе гнеў. Напялася збруя, Бразготка — у спеў.

Нялёгкая справа, Нялёгкі хамут: Аброць і папруга Дыхнуць не даюць. Здавіла ярмо.

Стогн плыве на вярсту,

.1»»

Цяжэй з кожным крокам. О, дзякуй Кату!

Кот дома надумаў Дзесятак прычын, Каб чыстым застацца: «Я тут ні пры чым.

Мне родзіч такі, Нібы леташні снег. Абы гаспадар Дараваў толькі мне!» Драпежнік зусім ужо Выбіўся з сіл, Хвастом заматляў I вады папрасіў, Хацеў адпачыць — Слёзы, слёзы з вачэй, Бо збрую не скінуць 3 балючых плячэй! 3 хітрынкай Ратай: — He паддайся ты сну, Бо толькі, бо толькі Пачаў баразну.

Даў слова — няможна Яго парушаць! — I зноўку Ката Тыгр пачаў праклінаць. I плуг пацягнуў — Слёзы ўпалі на дол, Hi птушак, ні макаў He бачыць вакол.

I раптам: — Мяў-мяў! — Над раллёю гучыць.— Патрэбна Ратаю Сябе берагчы!

Скаціну ж пара Частаваць бізуном! — I Кот замахнуўся На Тыгра прутом. Ад злосці у Тыгра Нямее язык, I чуе Ратая Ён радасны крык: — Вярнуўся! Як сумна Было без цябе.

Ката гаспадар Прытуліў да сябе. А звер паласаты Заплакаў, завыў: На свеце да гэтакай Ганьбы дажыў! Каму ён надумаў Свой лёс давяраць! Ён плача-рыдае, Бразготкі звіняць. I Тыгра шкадуе Руплівы Ратай. 3 усмешкай дадому Адправіў Ката.

3 драпежніка — клятву: Сюды — ні нагой!

Ён збрую здымаў I ківаў галавой: — Кату дарагі я,— Так верыць хачу!..— А Тыгр нічога Ужо не пачуў. Патэпаў ён, хвост Пацягнуў па траве, I свет закружыўся Ў яго галаве:

«Разумны Ратай, Ды і я не прастак, А Кот разумнейшы. Выходзіць, што так. Эх, людзі! Гатовы сказаць Сто разоў:

Ўсе вашы няшчасці — Ад хітрых Катоў!

Мяне на дзянёчак Запрог чалавек. А Кот чалавека Запрог на ўвесь век!»

Абзій Кадыраў

ЯК САБАКА

СТАЎ СЯБРАМ ЧАЛАВЕКА

Жыў-быў бесклапотна Сабака, Турбот і гора не спазнаў.

Са страху, бедны небарака, Заўсёды голасна брахаў.

«Калі б я не адзін, а з другам, 3 надзейным другам-сябрам жыў, Мяне б баялася акруга, Я б сябру верна паслужыў!»

Аднойчы напаткаў Шакала,— Язык, што ботал, заматляла: — Шукаю сябра я сабе, Каб выстаяць у барацьбе!

Гатовы лапу я падаць, Каб шчыра сябра прывітаць.

— Я згодны! — правішчэў Шакал I знік сярод пахмурных скал.

А хутка травы затрымцелі — Шакалы хмарай наляцелі, Рыканне, віск з усіх бакоў, Ды скрыгат вогненных зубоў. — Чаму да нас прыйшоў, Сабака?!

I зноўку бой. Крыві багата. Шакал пра дружбу не згадаў,— Зубамі ўсё жывое драў... Сабака адступіў памалу: «Не трэба сябра мне Шакала». I хуткія памчалі ногі Прэч ад Шакалавай дарогі.

I вось ідзе Сабака схілам, Удары свішчуць там і тут, Ды цецярук спявае мілай, Кеклікі шустрыя бягуць. Мясціны добрыя. Сабака I кажа: — Можна жыць, гуляць. I думае: «I тут, аднак, мне Так з кімсьці трэба сябраваць. О, каб я сябра напаткаў, Які б ад страху не ўцякаў».

Аднойчы рыжую Лісіцу Сабака стрэў. Сказаў: — Сястрыца, На дружбу лапу мне падай I сябра вернага вітай!

Манюка шчыра паклялася, У цень прыветны уляглася: — Дагнала, друг, мяне няўдача. Я захварэла — лоб гарачы. Мне птушку прынясі хутчэй, Ты клопатам мяне сагрэй!

Сабака спешна трох кеклікаў Лісе-падманшчыцы прынёс.

Ліса пахрумствае іх ліха I думае: «Вось — дар нябёс!» Ляжыць, пасміхваецца ціха — Які шчаслівы выпаў лёс. Ноч на маёй зямлі прастуе,

Звініць нямая цішыня.

Сабака дрэмле чуйна-чуйна — На варце верны друг да дня.

Ды хтосьці крокам сцежку мерыць,— Там хтосьці вынырае з цемры.

Брахаць Сабака тут пачаў

I Ліску хітрую падняў.

Паспела пацягнуцца Ліска,— Шусь у хмызняк, што рос паблізу. Крычыць Сабака: — He бяжы!

Патрэбна дружбай даражыць.

Там — хтосьці... Трэба пачакаць, He можна пост свой пакідаць.

А Ліска сябра ушчувае: — Ад злосці ўся душа палае! He разумееш ты нічога — Гатовы пабрахаць на бога!

А раптам прыйдзе хто на брэх Ды нас убачыць, як на грэх? Напрыклад — Воўк!

I быць бядзе!

Ты лепш бы ціха пасядзеў, Брашы, мой дружа, ты тады, Калі пяць крокаў ад бяды.

«Друг-палахлівец мне не трэба. Адзін застаўся — бачыць неба».

I горкі боль апёк Сабаку, У лес падаўся небарака. Друг-палахлівец! Вось шкада! Больш, чым шкада, бо з ім — бяда. Друг-палахлівец мне навошта, Такога хай не бачаць вочы.

3 ім небяспечная дарога, He, лепш не трэба мне нікога!

Сабака зноў адзін, як грэшнік.

Ваўка ён напаткаў нарэшце.

Сабака радасць не хаваў. — Салам алейкум! — закрычаў.

Ды гыркнуў Воўк: — Ну-у, здароў, Адкуль ты і за кім прыйшоў? — Я сябра вернага шукаю, Бо ў адзіноце паміраю.

Падай мне лапу, Воўк, на дружбу,— Без дружбы сэрца горыч сушыць! — Ну-у, добра, згодзен,— Воўк сказаў, Сабаку зубы паказаў.

I цэлы дзень яны блукалі — У лесе разам палявалі, I вось шчаслівы час прабіў — Архара шэры задушыў. Ноч надышла. Сабака верна Вартуе. Чуе пошум з цемры. Брахаць як мае быць пачаў I сябра новага падняў.

Падскочыў Воўк і гыркнуў строга: — Маўчы! А раптам тут бярлога? А раптам выскачыць Мядзведзь? Тады — бяда. He ацалець.

Гатовы стрымгалоў імчаць, Каб бурага не напаткаць, Бо ведаю яго натуру,— Садраць з жывога можа шкуру! Маўчы! Маўчы! Наклічаш ліха! Умей сядзець у цемры ціха. Брашы, брашы сабе тады, Калі пяць крокаў ад бяды!

«Ён — палахлівец! — Ў горле — ком.— Навошта стрэўся я з Ваўком?» I горкі боль апёк Сабаку, У лес падаўся небарака.

Ды вось за сцежкаю увішнай Сабаку напаткаўся Мішка. Сабака радасць не хаваў.

— Салам алейкум! — закрычаў. «3 такім мне можна сябраваць, Такі не будзе дакараць».

Спытаў Мядзведзь:

— Ну, як здароў, Навошта ў гэты край прыйшоў? — Я сябра вернага шукаю, Без сябра вернага згасаю. Багата сцежак я прайшоў, Ды сябра так і не знайшоў, Бо палахліўцы ўсе навокал. Такі сябрук — крывое вока.

Падай жа мне на дружбу лапу, Лясны асілак касалапы!

— Ну, што ж, ударылі па лапах! — I усміхнуўся касалапы.— Ты стаў цара ляснога другам,— Мне падуладна ўся акруга, Я волатам здаўна лічуся, Звяроў ніколькі не баюся!

Баюся аднаго спрадвеку,— Скажу на вуха,— Чалавека!

Хоць Чалавек не надта дужы, Разумны вельмі і дасужы!

Злуецца — не чакай спагады,

Бо забівае ён з засады, Ад Чалавека не ўцячы, Ён зловіць, хоць бяжы ў карчы!

Ноч надышла. Сябры заснулі.

3 паднеб’я зорачкі зірнулі.

He знойдзеш лепшай пекнаты, Ды зашумелі чараты.

Сабака раскаціўся брэхам, Схапіў, як кажуць, на арэхі.

— Маўчы! Маўчы! — Мядзведзь крычаў.— Цябе на гора напаткаў?

He разумееш ты нічога, Ды замаўчы, пабойся бога! Бо чалавек твой брэх пачуе I непрыкметна падпільнуе! Павер, з ім лепш не сустракацца. Знайшоў ты момант разбрахацца! Брашы, брашы сабе тады, Калі пяць крокаў ад бяды!

«I гэты — палахлівец. Крукам Сагнуўся. Вось мне і навука». I горкі боль апёк Сабаку, У лес падаўся небарака.

I зноў сцяжынкі, перавалы, Каменне, стромы і завалы, Зноў брод халодны і пракос — Які няўдзячны выпаў лёс.

На перавале днём гарачым Сабака Чалавека ўбачыў. «Раз напаткаўся Чалавек, Мне б з ім пасябраваць навек! Хачу я з ім душою зліцца, Бо ён Мядзведзя не баіцца, Ён мноства ведае навук, Ёсць у яго страла і лук, He, страх такога не зняверыць, Яму я буду сябрам верным». Сабака гучна забрахаў,

Да Чалавека паімчаў.

А Чалавек падаў чурэк,— Частуе хлебам Чалавек! Спытаў яго: — Куды ідзеш? Karo сустрэў? I як жывеш?

Яму Сабака адказаў: — Я сябра вернага шукаю, Таму і сум мяне з’ядае.

Я зведаў гора, зведаў кпіны, Лясамі крочыў і далінай, Адолеў брод, прайшоў пракос, А сябра ўсё не дорыць лёс. 3 табой хачу пасябраваць, Каб вернасць у жыцці спазнаць, Я абяцаю, што сумею Ахоўваць ўсё тваё надзейна. Мне можаш даручаць любое: Mary я паляваць з табою, Ганяць на пашу статак ранкам, Mary цябе катаць на санках!

— Са мною можаш ты ісці. Друг правяраецца ў жыцці. Яны пайшлі. Сабака рады, Што ўсё так стала ладам-складам. Паслаў яму нарэшце лёс Спагаду, сябра і жытло.

Сцямнела. I яны заснулі. 3 паднеб’я зорачкі зірнулі. I раптам — тупат за сялом, Упрысядку пусціўся дом. Сабака, як заўжды, на варце, Даверу Чалавека варты, Ускочыў і брахаць пачаў I сябра новага падняў.

He думаў Чалавек злавацца, Пачаў лагодна усміхацца: — Будзь тонкім, слых, і вострым, вока, Я спаць магу цяпер глыбока, Бо я за дом спакойны свой, Ты варты пахвалы маёй.

Ўсю ноч не падымаўся ён, Сабака-друг ахоўваў сон.

Ляцяць над светам век за векам. Заўжды Сабака з Чалавекам. Ён папярэдзіць аб бядзе — Надзейны друг не падвядзе. Жыве ён разам з ім, не тужыць I, як раней, надзейна дружыць, He ведае ніколі спрэчак.

Хай будзе гэта дружба вечнай!

ЗМЕСТ

Прыцягальная сіла дабрыні. I. Цішчанка — 3

  1. ЧОРНЫЯ БУСЛЫ

Казкі

Нарачанская чайка — 8

Чорныя буслы — 12

Ганарыстая Варона — 17

Цікаўны Барсук — 21

Хітры Журавель — 24

Барсук і Куніца — 26

Нахабны Верабей — 28

Жабрак і Шчасце — 31

Злы Камар — 34

Дубок і Грыб — 38

Як Ліса вучылася лётаць — 40

Бакас-зайздроснік — 42

Воран і Паўлін — 43

Пралеска — 45

Пра хлеб — 47

Самацветы аднаго лета — 52

Лясное Рэха — 55

Лебядзіная вернасць — 62

Кажан — 65

Роўны з роўным — 68

Заяц і Курапатка — 72

Чаму гусі лётаюць ланцужком — 74

Курыца і Кураня — 77

Кот і Верабей — 78

Пярсцёнак Каршуна — 80

Певень — Чырвоны грэбень — 82

Пра род савіны — 85

Настырны Мураш — 87

Чаму заяц касалапы? — 91

Каня над Дзвіной — 93

Паўлін і Журавель — 95

Усемагутны Ліс — 97

Чырвоная вада — 99

Жывы агонь — 101

3 радні Уладара Неба — 105

Мянтуз і Лісіца — 108

Гусак і Журавель — 111

Вугор і Карась — 113

Жаўрукова песня — 115

Хто даўжэй жыве на свеце? — 119

Тры Майстры — 125

Як праўду шукалі — 127

Аркестр — 135

  1. САЛАЎІНАЯ КРЫНІЦА

Пераклады

Карней Чукоўскі. Блытаніна. 3 рускай — 147 Дзмітро Чараднічэнка. Мы будуем дом — 152 Белы чаіч. 3 украінскай — 156

Юозас Марцінкявічус. Крацяня. 3 літоўскай — 160 Пулат Мумін. Салаўіная крыніца. 3 узбекскай — 164 Каюм Тангрыкуліеў. Хлеб іХан. 3 туркменскай — 168 Убайд Раджаб. Чароўныя боты. 3 таджыкскай — 173 Абдзікарым Ахметаў. Халібек. 3 казахскай — 179 Дзеранік Дземірчан. Мышаня Пуй-Пуй.

3 армянскай — 185

Давід Аванес. Маленькі, ды ўдаленькі.

3 армянскай — 189

Філіп Міронаў. Касары. 3 малдаўскай — 195 Джорджэ Менюк. У Сарокі баль. Змалдаўскай — 198 Захід Халіл. Казка пра Ратая.

3 азербайджанскай — 202 Абзій Кадыраў. Як Сабака стаў сябрам Чалавека.

3 кіргізскай — 212

Лнтературно-художественное нзданне

ЛУКША Валентнн Антоновнч

КАК ЛНСА УЧЙЛАСЬ ЛЕТАТЬ

Сказкн, переводы

Для дошкольного н младшего школьного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке

Літаратурна-мастацкае выданне

ЛУКША Валянцін Антонавіч

ЯК ЛІСА ВУЧЫЛАСЯ ЛЁТАЦЬ

Казкі, пераклады

Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка

Тэхнічны рэдактар

Н. П. Дасаева Карэктары Л. С. Мануленка, Д. Р. Лосік

ІБ № 1470

Здадзена ў набор 14.02.91. Падпісана да друку 24.07.91. Фармат 60Х90'/іб. Папера кн.-часоп. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 14,0. Ум. фарб.-адб. 56,75. Ул.-выд. арк. 12,33. Тыраж 120 000 экз. Зак. 1045. Цана 2 р. 30 к.

Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Лукша В. A.

Л 84 Як Ліса вучылася лётаць: Казкі, пераклады. Для дашк. і малод. шк. узросту/Маст. Ю. Зайцаў.— Мн.: Юнацтва, 1991.— 222 с.: каляр. іл.

ISBN 5-7880-0641-4.

Лукша В. А. Как Лмса учнлась летать: Сказкн, переводы.

У чароўны свет казак запрашае юнага чытача аўтар. У кнігу ўвайшлі шырока вядомыя і любімыя творы пра загадкавых чорных буслоў і цікаўнага Барсука, пра белакрылую нарачанскую Чайку і хітруна Жураўля, пра тое, як Ліса лётаць вучылася і... Усяго не перакажаш.

У зборніку змешчаны таксама пераклады казак вядучых дзіцячых пісьменнікаў з савецкіх рэспублік.

4803120202—092

Л----------------- 64—91                                   ББК84Бел7

М 307(03)—91

 

9

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.