Калодзеж ў жыце  Алесь Марачкін

Калодзеж ў жыце

Алесь Марачкін
Выдавец: Логвінаў
Памер: 248с.
Мінск 2013
17.27 МБ

вершы паэмы
АЛЕСЬ MARA
КАЛОДЗЕЖ У ЖВДЕ
Алесь MaRa
КАЛОДЗЕЖ У ЖЫЦЕ
Вершы і паэмы
Мінск Выдавец Логвінаў I. П.
2013
УДК 881.161.3-1
ББК 84 (4Бен)
М25
Mapa, А.
М25 Калодзеж ў жыце / Алесь Мара (Марачкін A. А.) Мінск : I. П. Логвінаў, 2013. 248 с.
ISBN 978-985-562-028-1.
Мастак Алесь Мара (Аляксей Марачкін) прэзентуе кнігу паэзіі «Калодзеж у жыце». Увазе чытачоў прапануюцца вершы і паэмы розных гадоў, сярод твораў лірычна-пранікнёных, глыбока асабістых па настроі, значнае месца займаюць вершы і паэмы сацыяльна-грамадзянскага гучання.
УДК 881.161.3-1
ББК 84 (4Бен)
ISBN 978-985-562-028-1 © Марачкін А., 2013
© Афармленне. Выдавец Логвінаў 1. П., 2013
«ПРЫЛЮДНА, ГОДНА...»
Размовапойдзе правершы Алеся Мары. Прадстаўляць не трэба, не трэба знаёміць? Думаю, не трэба. Гэтае імя, дакладней, гэты прыгожы, паэтычны псеўданім вядомы сёння кожнаму беларусу, якому неабыякавы лёс Бацькаўшчыны. Слыннае імя, знакавая постаць. На юбілейнай выставе мастака гучалі прысвечаныя яму вершаваныя радкі:
Знак адпаведнай маркі, высокай пробы знак і знак асобы яркай: муж сталы і юнак, шукальнік — Алесь Мара, стваральнік — Аляксей. Так, ён — пасіянарны паводле сваіх дзей...
Адна з ягоных «дзей», ягонай шматграннай, натхнёнай дзейнасці — паэтычная творчасць. I вось — з прыемнасцю сведчу гэты факт! — ён выступае ў якасці паэта, аўтара зборніка вершаў і паэм «Калодзеж у жыце».
Сваю «Аўтаманаграфію» Алесь падараваў мне ў свой час з такім надпісам: «Анатолю Вярцінскаму, які першы блаславіў мяне на вершаскладанне. 3 павагай і падзякаю. 3.03.2003». Дарагі для мяне аўтограф. Хаця, здаецца, мая роля тут перабольшана. Але сапраўды меў месца наступны факт, пра які не-не ды і згадвае з усмешкай пры сустрэчах Аляксей Марачкін. Улетку восемдзесят шостага ён прыйшоў у рэдакцыю
тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», дзе я пачынаў працу галоўным рэдактарам, і не вельмі смела паказаў верш «У вянок Язэпу Драздовічу». Верш спадабаўся, неўзабаве надрукавалі яго на відным месцы. Падчас планёркі таксама хвалілі.
Так вось адбылося тое самае «дабраславенне на вершаскладанне». Тады ж, дарэчы, адбылося і наша асабістае знаёмства з Аляксеем Марачкіным (Алесем Марай). Пад добрым, зноў-такі, знакам — знакам Язэпа Драздовіча.
Пачынаючы знаёміцца з рукапісам зборніка «Калодзеж у жыце», я, натуральна, падумаў: «Ці сустрэну зараз той самы, знаёмы ўжо мне верш? Пэўна ж уключыў яго аўтар у кнігу?» Сустрэў, сустрэліся праз колькі гадоў...
Над ціхай Мнютай туманы, што вэлюм.
Валёры колераў вячэрняе палітры.
Прывід муроў... Сьцяна маўклівых сосен.
А скрозь туман
між Мнютай і Аутай Ідуць за ім не ў смутку, не ў жалобе,
Праз Млечны Шлях спасьцігнуць тайну зораў
I расчытаць графічныя узоры нябесных бегаў...
Гартаю рукапіс далей. Ідуць вершы «Вершаваная зіма...», «Слова», «Калодзеж у жыце», «Гады мае — раньнія вёсны», «Кветачкі, зёлкі — Прыдзвіньня кра-
са», «Вам» і — вершаваны аповед «Дзядзька Язэп». Ну, так, яшчэ адзін твор, прысвечаны аўтару «Нябесных бегаў». Толькі ўжо іншага стылістычнага складу. Эпіграфам да яго ўзятыя словы з дзённіка Язэпа Драздовіча — пра тое, як ён у 1921 годзе, пры польскай уладзе, спрабаваў адкрыць у роднай вёсцы беларускую школу і што з гэтага атрымалася. Алесь Мара стварае жывы, яркі вобраз змагара за беларускую школу, беларускую мову, за права беларуса «не быць скотам».
Яго касмавізій нябесныя бегі
Ніхто не адыме, ніхто не сурочыць.
I дзядзькаЯзэп сваім вучням прарочыць:
— Пярунавы стрэлы над пушчай грымелі...
Жыве Беларусь, покуль мы не зьнямелі!
Жыве! Покуль з намі адчай і адвага.
I будзе да нас, як да іншых, павага.
Жыве! Хай паўторыцца, нібы замова.
Жыве Беларусь, покуль жыць будзе мова!
Між Мнютай, Аутай
Язэп дзядзька крочыць
I кліча на веча, і вечна прарочыць...
Заўважу, што менавіта вось такі ідэйна-мастацкі і духоўны выбар тут зусім не выпадковы, іманентна ўласцівы аўтару. У той жа «Аўтаманаграфіі» Алесь
Mapa прызнаваўся, што Язэп Драздовіч адзін з першых, хто не толькі адкрываў яму «хараство і прыгажосьць Радзімы, яе багатую гісторыю», але і ўсім сваім жыццём даказаў, што «няма большага шчасьця, як аддаваць усе сілы Бацькаўшчыне».
Скажы, хто твой кумір, твой ідэал, і я скажу, хто ты. Ці не так?
Кнігу «Калодзеж у жыце» складаюць вершы розных гадоў і розныя ў жанрава-тэматычных і выяўленчых адносінах. Ад лаканічных, у некалькі радкоў, эцюдаў да разгорнутых паэтычных медытацый, ад эпіграмы, слоўнага сяброўскага шаржу да вершаванага эсэ, паэмы, ад гэтак званай грамадзянскай лірыкі да прачулых, пранікнёныхрадкоў, прысвечаныхсветлай памяці Ірыне (Ірынцы) і сыну, таксама мастаку, Ігару (Ягорку).
Кажучы словамі самога аўтара, паэзія для яго — гэта вершаваныя зімы і вёсны, вершаваныя нядоля-няволя і адначасова спадзяванне на лепшую долю, на тое, што
Сплыве, перамелецца,
Чужы выветрым мы хлам, Згіне набрыдзь, нелюдзь, Хам.
Верыцца мне.
Верыцца.
Інакш кажучы, ідзе, крочыць следам за сваім духоўным настаўнікам, прадаўжае ягоную святую справу.
Да слова сказаць, яшчэ збліжае іх — настаўніка і вернага вучня — агульнасць гістарызму ў іхняй творчасці. Вядомае азначэнне, што гісторык і паэт (мастак увогуле)
прынцыпова адрозніваюцца адзін ад аднаго, бо першы гаворыць толькі пра тое, што было калісь, а другі пра тое, што магло б быць, магло б адбыцца. Алесь Мара ў сваіх вершах (гэтак жа, дарэчы, як і ў сваіх жывапісных працах) піша не толькі пра тое, што мінула, але і пра тое, што магло б быць, магло б здзейсніцца, што нават павінна здзейсніцца, адбыцца дзеля шчасця роднай краіны.
Мой ганак... Мой ранак.
Бацькоўскі мой дом.
Што сталася зь ім?
Я прашу вас, скажыце.
Хто роднае, крэўнае вырак на злом?
Застаўся калодзеж...
Калодзеж у жыце.
Трывога за «роднае, крэўнае», непадробная беларускасць пранізваюць наскрозь кнігу Алеся Мары. Яно і зразумела. У мінуты душэўнага ўзрушэння пэндзаль просіць падмогі ў пяра, апелюе да вершаванага слова.
Чаму, калі душа баліць
I ты не нейкі там бязродны,
To хочаш вершам гаварыць Пры ўсім пры тым Прылюдна, годна?
Менавіта так і гаворыць Алесь Мара ў сваёй кнізе «Калодзеж у жыце».
’ll
.ЗАВЕІ МЯНЕ МАРАЗІЛІ
* * *
Прароцтва маё ўва мне, Люстэрка ўтойвае
цемру...
Ня спраўдзілась заўтра...
На дне —
Ня скарбы — засохлае зерне, Патрэсканай столі прамень, Між пальцаў дрыжыць павуціньне. Праз шчыліну сьвеціцца дзень.
Ператрасае начыньне.
10.01.1972
* * *
У цішы начной певень
крылы свае распускае. У цішы — змрок.
Пялёсткамі белымі зорачкі ціха вітаюць мяне.
У цішы — гул.
Гэта рэха грыміць у грудзях, Рэха сэрца майго.
5.02.1973
***
Хто можа сказаць, як пакутаваў ён?..
Хто можа сказаць?..
Пра гэта гавораць ня сьлёзы...
Пра гэта гавораць дарогі На нашым пакутлівым твары.
7.03.1980
* * *
Дзе шлях мой, паходня?
Дзе думак маіх легіёны?
Прачніцеся, воі...
Прамень ранішняга сонца Ужо навастрыў да бляску нашыя дзіды.
13.05.1980
* * *
Народы... плямёны...
люд, як той статак. Блукалі... Шукалі лепшае ежы... Хадзілі ўзад і ўперад, Другому ставілі нерат, Дзяліліся, драбіліся, дваіліся... I, рад ты гэтаму быў ці ня рад, Вылузваўся зь іх старэйшы брат, За ім — сярэдні...
I ззаду ўжо не пярэдні Малодшы, як той паўзногаць, Прыціснуты, поўз на гаць, Ка ііешта старэйшаму даць. А той толькі рукі працягваў, Ладоні пухлатыя, не ў мазалях, Лічыў даніну багатую, Рассыпаную далавах.
Народы... Люд наш ня статак,
I голаў мае, і шыю —
Хамут рабалепства і сквапнасьці
На шыю сваю не шыю.
10.06.1980
* * *
Абурэньне і бура,
Спадзеў яшчэ ў сэрцы днее.
А хмары зьбліжаюцца.
20.06.1980
* * *
— Як жыць на сьвеце? — запытаў юнак.
Малы, дзіця, пяхцерыцца на ўлоньні,
Сьмяюцца вочкі сьветлага жыцьця. Трапляю ў бездань, сінь, як у палон, я.
— Як жыць на сьвеце? — запытаў дзяцюк, Што дні растраціў,
як здрабнелы грошык... Стары глядзіць на малае дзіця, А той перабірае ягад кошык. I вочы сьвецяцца, сьмяецца ўвесь. У ягадах-вяснушках нос кірпаты. Малы шчабеча...
За сьцяною лес, Цяпло душы пад дахам роднай хаты.
23.07.1980
* * *
Ізноў я пабачыў,
як хмары зьбліжаюцца цесна I вецер галінкі разьюшана ломіць. Лагоды на небе няма.
5.02.1984
* * *
Непадзельная Айчына, Паяднаньня знак —-
Супольнасьць.
Сымбаль еднасьці — Сябрына.
Высьпявае
вольнасьць.
5.02.1984
* * *
Я іграў на струнах,
Ляцеў дадому, дзе старая хата.
Праз шырокую ваду.
Празь зялёную траву.
I пытаўся ў цябе:
— Дзе ключы ад маёй хаты?
Як адчыніць дзьверы маёй хаты?
А сястрыца сказала:
— Схавана, схавана.
Яшчэ рана, рана.
21.03.1984
* * *
Каб зьведаць пах архіваў старадаўніх,
Знайсьці вякоў загубленых сьляды, Упарта крочыў ён дарогай дальняй, Ключы знайсьці схаваных назаўжды. Як дакрануцца да сьвятой крыніцы, Што гоіць раны і бунтуе кроў, Агністыя праменіць бліскавіцы, Гартуе для Радзімы змагароў?
У сховах тых жыла яго Плянэта, Дзе цэрбэры і сотня перашкод.
А ён хацеў дазнацца пра паэта
I расчыніць замоўя моўны код.
Ён чуў, ён ведаў пра яго замала.
Людзкая памяць — што магільны звон.
У тайніках душы сваёй хавала Паэтаў жыцьцяпіс апошніх дзён.
Ён набліжаў як мог дарогі тыя, Што так заблытаў злыдзень-ліхадзей,
I клаліся старонкі залатыя У скрутак цэльных фактаў і падзей
10.02.1985
У вянок Язэпу Драздовічу
Над ціхай Мнютай туманы, што вэлюм.
Валёры колераў вячэрняе палітры.
Прывід муроў... Сьцяна маўклівых сосен.
Над рэчкай Мнютай пралятаюць зоры.
Глухую навіну хавае голас пушчы.
Заблытаўся ў сівых галінах ветах.
Самотна-белы тумановы вэлюм — самотнай постаці гаротнае наверша.
Зламаны падарожны кій...
I круг завершаны.
I не вяшчуе болей над Аутай зязюля, што яму лічыла леты.
Замкнёны куфар — ціха на плянэце.
Схіліўся на пагорку камень-жальнік.
Загублены ключы ад валатовак.
Начніц спалоханых
суцішыць толькі золак.
А праз туман
між Мнютай і Аутай
Ідуць за ім не ў смутку, не ў жалобе, Праз Млечны Шлях спасьцігнуць тайну зораў
I расчытаць графічныя узоры
нябесных бегаў...
Сьлед яшчэ ня згублены.
I не прачытана апошняя старонка. He збудаваны горад Артаполіс. Яшчэ ня ўсё ўзараў араты поле. Яшчэ ня ўсе разьмечаны ім межы. У рыштаваньнях вежы
на Трывежы.
Дарогі кужаль — сыдежкамі сатканы.
4.03.1985
Дзядзька Язэп
У1921 годзеўвёсцыСталіца, штонепадалёку ад Германавіч, залажыў беларускую школу. Ды праіснавала яна ня болый як тры месяцы. Польскія ўлады закрылі яе як «нелегальную». Шкадавалі бацькі і плакалі дзеці... Вучняў сваіх вучыў па сваёй мэтодыцы без «пастрах і кары», a па зразуменьні, што ёсьць дабро і зло, што прыгожа і непрыгожа. Слухалі мяне не як «господйна учйтеля» ці «пана», a як «дзядзьку настаўніка».
3 дзёньніка Язэпа Драздовіча
У войта Халявы
Настрой сапсаваны,
Расою азяблай блішчаць акуляры.
«Пся крэў! Зноў за свое...
Вярэдзяць мне раны.
Для чэго хамуйлам я шлю цыркуляры?
Каб чуць вашу мову Ў мястэчку, у гміне?
Дарэмна ўскрашэньне таго, што загіне».
Настрой у Халявы
задужа паганы.
Тапоршчуцца вусы...
Зьмяніўся у твары.
У крэсьле на крэсах
і мулка, і колка.
Ня ўгледзеў... Пад бокам адкрылася школка
На мове мужыцкай.
«Зь якое нагоды?
На тое ні ўказу было, ані згоды.
Пся вас! О, холера!
Што хочуць дабіцца?»
Шыбуе пан войта у вёску Сталіца.
А ў школцы ў Сталіцы На кніжнай паліцы Ластоўскі, Гарэцкі, Бядуля, Машара... Купала, Луцкевіч...
Халява як хмара.
А ў школцы ў Сталіцы Над кніжнай паліцай Абраз маляваны ў залочанай раме, Лк быццам сышоў сюды
з Вострае Брамы.
Ня вусы маршалка на ім, не пагоны.
Вой з мечам узьнятым — выява Пагоні.
I словы Максіма, самотнага Бога.
Кліч маці-Радзімы, і боль, і трывога.
А ў школцы ў Сталіцы,
У роднай крыніцы настаўнік-пагоніч,
Ён мову бароніць.
I горнуцца дзеткі...
Ён з імі нароўні.
Малююць узоры у школе-майстроўні. Падпанкаў і войтаў ня страшны набегі. Яго касмавізій нябесныя бегі Ніхто не адыме, ніхто не сурочыць.
I дзядзька Язэп сваім вучням прарочыць: — Пярунавы стрэлы над пушчай грымелі... Жыве Беларусь, покуль мы не зьнямелі! Жыве! Покуль з намі адчай і адвага.
I будзе да нас, як да іншых, павага.
Жыве! Хай паўторыцца, нібы замова.
Жыве Беларусь, покуль жыць будзе мова!
Між Мнютай, Аутай
Язэп дзядзька крочыць
1 кліча на веча, і вечна прарочыць...
А ў вёсцы Сталіца, у нашай сталіцы
Другія ўжо кніжкі
на школьных паліцах, Другія імёны, эпоха ня тая, I зерне на глебе асьцём прарастае. Здаецца ж, ня крэсы, а тыя ўсё крэслы, Відаць, яшчэ сьмецьце ня ўсё ператрэсьлі. Арудуе спраўна таварыш Халява I шле цыркуляры налева й направа...
Чым мне перад дзядзькам Язэпам хваліцца? Што?
Школка адкрылася ў нашай сталіцы? У матчынай роднай і вольнае мове?
Што мне расказаць пры сустрэчы-размове? Як глянуць у ясныя сінія вочы,
Адолець дух цемры
сягоньняшняй ночы?..
А дзядзька Язэп усё крочыць і крочыць.
Нябёсаў прарок,
ён між намі прарочыць.
5.02.1986
* * *
Вершаваная зіма.
Вершаваны лёс. Нядоля. Вершавана ўсё... Турма.
Я... Сьцяна... Няволя. Вершаваны мой радок. Сон... Туга... Мяцеліца. Стрэльба... Пудзіла.
Курок.
Што вакол нас дзеецца? Вершаваны ланцугі, Абцугі і лейцы.
А на плошчы — пацукі. Верце ці ня верце. Вершаваная трава, Кветкі, зёлкі, росы.
Ноч і шэрая сава, I дзяўчыны косы. Вершаваная зіма — Сыіежкі, сьнег, сумёты. Ды за ёй ідзе вясна, Клопаты й турботы. 1 нідзе ня дзецца нам, Сплыве, перамелецца, Чужы выветрым мы хлам, Згіне набрыдзь, нелюдзь, Хам.
Верыцца мне. Верыцца.
11.04.1986
Слова
Слова ня птушка, не верабей, Выпусьціш — не дагоніш.
Крыўды і зайздрасьці словы разьвей. Хай будуць чыстыя гоні.
Чыстую вопратку я апрану. Слова са мною сьвятое.
Гукаў чароўныя струны крану 1 акраплю іх вадою.
Тою, што з нашых крынічных азёр, Зь нетраў зямных і нябесных.
Слова прыму і зьвярнуся да зор, Аслабанюся з путаў я цесных. Словы-паходня
гарачым агнём Плавяць душы маёй краты. I спапяляе кудлаты залом, Зьвіты чужынцам ля хаты. Мудрым дарадцам прыходзяць ка мне, Лашчаць балесныя скроні. Словы-замовы, яны нібы ў сьне, Зьзяюць у срэбнай кароне.
А што ў канцы — напачатку было, Лепшае долі ня мела б.
Слова маё...
У нябыт не сплыло.
Ціха шапчу:
— He зьнямела б.
4.05.1986
Калодзеж у жыце
Я полем...
Я полем... Я полем іду.
Мне дальніх дарог ужо не варажыце.
На бітым шляху запаволю хаду.
I бачу калодзеж... Калодзеж у жыце.
Я проста...
Я проста... Я сьцежкай іду.
Забыты мой край. Сьлед знайсьці памажыце. Ня ведаю сам, ці наяве, ці ў сьне Зноў бачу калодзеж.
Калодзеж у жыце.
Я помню...
Я помню. Я недзе адсюль.
Мінуўшчыны знак мне з былога злажыце.
Як доўга... Я доўга ў дзяцінства іду
I бачу калодзеж...
Калодзеж у жыце.
Я тут... Побач з вамі, Ды ўжо не пазнаць
Таго, што было. Дзён вузлы разьвяжыце.
1 мроіцца мне — тут рукою падаць.
Калодзеж...
Калодзеж... Калодзеж у жыце.
Мой ганак... Мой ранак.
Бацькоўскі мой дом.
Што сталася зь ім?
Я прашу вас, скажыце.
Хто роднае, крэўнае вырак на злом?
Застаўся калодзеж...
Калодзеж у жыце.
1 дзе ж тут маё тут?
Азябла гняздо.
Хто мне адгукнецца?
Зьнямелі. маўчыце...
Маіх дзён няроўных ірвецца зьвяно. Калодзеж...
Калодзеж... Калодзеж у жыце.
А вецер...
А вецер мне сушыць сьлязу.
Сатканы абрус палажыце
На камень маўчаньня.
Іду праз мяжу...
Зьнікае... Зьнікае...
Калодзеж у жыце.
5.08.1987
***
Гады мае — раньнія вёсны...
Сьцяжынкай халоднаю роснай Бягу я, лячу, як на крылах.
Як лёгка! Спыніцца ня ў сілах.
Гады мае — дзіўныя леты — Матулінай ласкай сагрэты. Юнацтва, блакітныя мары, Купальскія, летнія чары. Гады мае — цёплае лета.
Ня выказаць словам пра гэта.
Два крылы — дзьвюх рук берагі — Адчайна мяне бераглі.
Гады мае — сталая восень,
IIIто кужаль з матуліных кросен, 3 суровае ніткі сатканы, I шлях той абрусам засланы.
Гады мае — сьнежныя зімы.
Завеі мяне маразілі.
Засьнежаны скрыўлены плот. Люстэрка разьбітага лёд.
Гады мае —
сонца на поўдзень. Здаецца, ўсё менее мой дзень. Ў цяжкія хвіліны я каюся, Ўсё болей назад аглядаюся. Гады мае —
дзён паралелі, Яшчэ не спынілісь арэлі, Гайдаюць іх вецер, бураны. Я вязень іх, лёсам абраны.
1.02.1987
* * *
Кветачкі, зёлкі —
Прыдзьвіньня краса, Як той узор адмысловы. Срэбнай вясёлкаю зьзяе раса На мурагу дывановым. Даўняга, крэўнага
нельга нам зжыць, Як і пазбавіцца роду. Нехта хацеў бы па-свойму рашыць, Нас перайначыць...
Прыроду.
Чую атрутнага пылу распад, Тут затапленьне, там стронцый. Зона. Глумленьне...
Душы заняпад, Боль і пакуты старонцы. He затапленьне — паводку ў вясну Бачыць прывык мой народзе. Мнюту, Ауту, Дзьвіну і Дзісну У плыні пявучай і згодзе.
3.06.1987
Вам
Вы атрымалі, што хацелі:
Жывеце спраўна, спраўны ў целе...
I спрасаваных дзён штаны Ня ссунеш з месца ані-ні. Ды па рубцах ірвецца сесла, Трашчыць пад мяккім месцам крэсла I мытам гоніць на скразьняк Павеваў сёньняшняга знак.
10.06.1987
* * *
Ёсьць вопыт у некага — Гладка кладзецца масьніца
На коўзкіх буграх раздарожжа. Ёсьць крылы у некага...
Праносяцца дні у віхурах, завеях.
6.04.1989
* * *
У пэрспэктыву імкнецца крывая лінія майго шляху.
Здаля яна многім здаецца залішне прамой, крывая лінія майго шляху.
Дзе пачатак яе, а дзе заканчэньне?
Гарызонт майго існаваньня — у прыцемках гушчару.
8.04.1989
* * *
Дарога імчыць налева,
Дарога імчыць направа,
А побач — лугі, сенажаці, Чужыя сьляды...
Патрава.
10.05.1989
* * *
— Што змог на сёньня ты?
— На плечы камень узваліў надзеі.
— Што змог на сёньня ты?
— Насеньне пасадзіў, якое не ўзрасло.
10.05.1989
* * *
3 кім павядзешся — ад таго набярэшся.
I набраўся — пад плотам валяўся.
А з тым пабудзеш — Прыстынеш, прыблудзіш. I прыблудзіўся...
На род свой забыўся. 3 гэтым падружыш — ІДі шмат чаго здужыш? Адзін застаўся —
дарогі пытаўся. Па ёй доўга крочыў, У ростані збочыў. Доўга ішоў.
Згубіў, не знайшоў.
3 кім я?
] дзе?
Хто павядзе?..
Як далей жыці? — Мне падкажыце.
Цмок лысы, вусаты — Мой паганяты.
11.06.1995
* * *
Зацішша перад навальніцай, Зацішша перад перуном, Зацішша... Хмары... Папялішча. Яшчэ жывём...
Ня ўдарыў гром.
Яшчэ зьбіраемся, плянуем, Пра нешта зь некім маракуем Кахаем, любім і
смуткуем.
1 вар’яцеем без пары, Усё ня так...
Усё дагары.
Зноў нанава хачу пачаць.
Зацішша — тайная пячаць.
13.04.1996
* * *
...А на гарышчы вецер сьвішча.
А на гары вар’ята трон.
Асатанелы сьмех...
ігрышча.
I здань...
I бездань...
I праклён.
28.05.1996
* * *
Цмок балотны, зь якіх балот
Пасяліўся на нашае сушы?
Цягне ўніз, як у пролубку, гнёт.
Дэфармацыя кволых...
задушша...
Ды ня дужа...
Ёсьць дзіда ў руках.
I саймуюцца нашыя людзі.
I ужо пераможаны страх.
Нешта будзе...
Адбудзецца...
Будзе!
12.03.1996
«Беларускія сыны»
Партызаны... Партызаны — Беларускія сыны...
Некалі пытаўся ў маці: — Партызаны. Хто яны? — А, што гэтыя, што тыя, Было, дзетка, ўсё адно. Незьлічоныя хатыні, Жар пякельны. Сэрца стыне. Хоць ты ў пролубку. На дно. Пракліналі тых і гэтых. Няма розьніцы... Вайна.
А што ў кніжках ды газэтах — Болей выдумкі. Мана.
Фрыцы ў вёсцы, курашчупы: «Матка, яйка... дай, гіб мір. Ахтунг! Ахтунг! Партызанэн.» Злыбядоты крутавір.
Гэтыя ж ваўкамі зь лесу, Як зладзеі, па начы.
Здалі Кіеў, Менск, Адэсу. Мыш пад венікам. Маўчы. Брэх сабак. Раве карова. Як дажыцьма да вясны?
Нехта лезе ў хлеў праз дровы... Беларускія сыны...
«Адкрывай, мамаша, дзьверы,
Дасыпайце свае сны.
Партызаны мы, ня зьверы, Беларускія сыны.
Па дарозе нам папала, Паўзьлі моўчкі праз агонь. Кладзі ў торбу хлеб і сала. Гнала мабыць самагон?
Што?.. Няма?..
Куды схавала?
А ў гляку хіба не ён?»
Я шапчу нібы замову: «Вы чужыя ці свае?
He бярыце хоць карову, Мы ж загінем без яе.»
Жылі ў страху і адчаі, Са сваёй бядой адны.
Немцы днём, ну, а начамі...
Беларускія сыны
13.03.1997
* * *
Як на сябе гляджу — анфас...
I я, і ты... I Клеафас.
Дарогі, сьцежкі — усё міма.
Зь кім разьвіталася Радзіма? На ўзьмежках цесных валуны. Сьляды былога... палыны.
Муры... Цьвіце зьдзічэлы бэз.
Гучыць самотна паланэз. Бязьлеснае маё Залесьсе.
Ды толькі памяць не закрэсьліш.
5.02.1998
Боль 1986
Палынны крык.
Мая нядоля.
Я бачу знак нябёсаў...
Поле.
На жоўтым фоне круг.
Тры плямы...
Я на краю магільнай ямы.
Плянэта — ўздыблены рэактар.
Скрабе зямлю Бульдозер-трактар.
Кладзе бетон на кветкі, Мне.
To могільнік табе і мне.
Атрутны пыл з газэт страсаю.
Камарын. Брагін...
Я згасаю.
Самотны. Ціхі,
Як бяскрылы, I воблакам мяне накрылі.
To саркафаг не фараона, А мумій сёньняшніх карона. Культурны пласт.
Эпохі веха.
Навукі нашае прарэха.
Экспэрымэнт, абарыгены!
«Працэс пайшоў...» А ў нашых генах — Атрута, цэзію навар Нам разьлівае уладар.
Нас цягне ў зону з галавою Пінжак расейскага пакрою (Яго намер відаць здаля).
У трэці Рым, да маскаля,
Я не хачу...
Я не імкнуся.
Я за руку тваю бяруся.
Прачніся, родны беларусе!
Яшчэ ня позна, і ня рана,
Яшчэ загойваецца рана...
1986-1999
* * *
Мая хата з краю, нічога ня знаю.
Язык за зубамі...
Кашу і ару.
I гэтак, і так.
Неяк звыкся, трываю.
Пад венікам мыш не адоліць гару.
Мая хата з краю, я грошыкі маю...
У вокнах сьцюдзёных Цямнеюць крыжы. Мая хата з краю, Hi пекла, ні раю.
I сам я між імі на самай мяжы.
16.07.2001
Маналог канфарміста
Я бесканфліктны, мілы чалавек, Мой лоб ня хмурыць злыбяда-навала.
Хай недзе там... і сьлёзы, боль, і зьдзек,
Заплюшчу вочы я — і ліха мінавала.
Я бесканфліктны... просты. Я такі, Ніхто мяне ніколі не павяжыць.
Я бесканфліктны...
Я ніжэй травы.
Я сьцішыўся, стаіўся — не заўважаць.
Я бесканфліктны.
Нехта рвецца ў бой, Я ж бачу цень ягоны ўкрыжаваны.
У званы ня стану біць,
У згодзе сам з сабой,
Як слуп, стаю, бето н на-за каваны.
Я бесканфліктны.
У мяне сям’я, I нада мной начальнік, яго «замы».
I для мяне яны — ахоўнікі... Сьцяна. Нібыта за сьвятымі абразамі.
Я бесканфліктны.
Просты вінцік я, Укручаны ў гняздо сваё трывала.
1 на плячах маіх
да месца галава.
I я ні з кім лепш, чымсьці з кім папала. Я далікатны...
I ў сваёй душы Я вынішчыў нязгоды дух, дракона.
I множуся пакорліва ў цішы
У рамках афіцыйнага закона.
Я бесканфліктны...
Ды чамусьці сын Глядзіць у вочы мне
з такім дакорам.
I адчуваю: вінаваты ў тым,
Што падгалоскам стаўся ў чужым хоры.
Бывае, сам сябе
не пазнаю.
Як насланьнё — душэўныя пакуты.
Пытаюся ў сябе: адкуль, куды іду?
I адчуваю: прырастаюць путы.
3.12.2001
* * *
Мірон, Мірон, Мірон...
Легенда? Міраж?
Хто ён?.. Адкуль ён? Ведама, толькі — свой, Малец наш.
Усюдны. Усіхны.
Злыднем ня ўбачаны. Лёсам абраны.
Нікім не прызначаны.
Сам па сабе
Лётае ў небе
Арханёл з плашчаніцай Хрыста.
Нам ён патрэбен.
Нам, хто зьняверыўся, Ня можа ачомацца сам, Малітву складае Чужым абразам.
— Нязломны, няўлоўны, Родны Міроне...
Ведаеш, браце, Хто сёньня на троне — Хто з гразі ды ў князі Вылез з-пад плота.
Чырвона-зялёнае наша балота.
А ў полі, полі цьвіла каліна. Зь Міронам побач Сястра Паўліна.
20.12.2001
* * *
А над Лёзнам лётае шалёная куля. Да гэтага часу лётае, шукае сваю ахвяру.
Паветра — як чадам напоена. Скруцілася, зьвяла лаза.
Самотна глядзіць цяжарная Шагалаўская каза. Счарнелая яма, выбоіна Пасткай ашчэрана грозна. Кругамі ляціць шалёная Куля з-пад самага Лёзна. Бяз дубля кінасцэнарыя, Куля зусім не дурніца. Пад колам, не задаўлены Падае нехта ніцма.
Завязана не разьвязана, Сам сабе — цырк на дроце. Гуляе каза адвязана, Камусьці замок на роце. А куля ляціць закручана, Як пуга, над вухам сьвішча. А куля ўжо зь ім заручана, I прашываецца днішча. Стоп-кадрам завісла... Адлітая — Над лысінай кропляй сьвінца.
I чырвань віна пралітая Ня выпіта да канца.
Пажэнены, як павязаны, Куля — кароны вянец.
Яна яму абавязана — Куля як сьмерці ганец.
7.03. 2002
* * *
Патрэбы жыцьця, прадметы быцьця.
Бязь іх аніяк, ані блізка.
Відэлец, стакан...
Чайнік, з коптарам жбан.
I «чарніла» крамнае ў валізцы.
Дахаты іду Ва ўсіх на віду. I сонца ня сьлепіць мне вочы.
Як хораша жыць, Пажэрці... папіць...
Ды крыху ласкі жаночай.
Нідзе не падзецца, я тутака ёсьць.
У хаце сваёй не прышэлец, ня госьць.
Мне кажуць: «Хварэе на пана».
Пад голаў сяньнік, Я тут, я не зьнік. Ляжу... ну якая загана?
7.05.2004
***
Прывітаньне вам, абруселыя...
Вольга Куртаніч
Дык праходзьце... прашу вас, Пожалуста...
Селі.
— Прывітаньне, народ абруселы. — He народ, а натоўп...
— Твая рацыя.
3 гэткім людам, прабачце, у срацы я.
Што б ні пілі мы, Што б мы ні елі, Мы надзейна з табой абруселі. Прадаўшчыца ў вясковае краме — Як карцінка ў залочанай раме. — Мне з разынкамі дайце батон. Перад ёю я — польскі шпіён. — На каком языке гаварыце? Яшчэ раз для мяне паўтарыце. У другім месцы прашу я гарбаты. He паняць...
Быццам я вінаваты.
He яна тут, А я ўжо гарбаты. Дзед з Палесься...
— Гвазды у вас е? Нам гвазды да пі... пі... РНЕ
Атрымалі, што самі хацелі.
Здрастуй, бля...
Мой народ абруселы.
8.05.2005
* * *
Метраполія... Метраполія. Ты на ісьціну манаполія. На балоце пень.
Жабы ква-ква-ква. Гэта трэці Рым, Гэта тут Масква.
Метраполія... Метраполія. He адзіны вой тут
у полі я.
Шабелькай махну, як у песьні той.
Прачынайся, люд!
Цішыня... Спакой. Метраполія... Метраполія. Дзе ты, Нестар наш
з Гуляй-полія. Беражэ сябе.
Для каго? Куды? Ты старэеш, брат.
Дні лятуць... гады.
Нехта ўспомне так: Быў калісь Пазьняк.
Ах, браточак мой,
позна... Познаяк.
21.03.2009
* * *
Нагбом... Нагбом піла мае сокі.
Зямля аддавала...
Высокі
Хадзіў я між сосен увосень.
Яблык каціўся з гары.
Мы кожны дзень лепшага просім.
Благое у печы згары!
13 05 2009
* * *
А нехтатам сядзіць, пыхціць, Уласным дням вядзе рахунак. Недалічыўся сваіх клунак. Ня той узяў ён накірунак.
15.05.2009
* * *
Каменьне на падмурак збудаваньня,
Ахвярнікі на капішчы
гары.
Камусьці славы хочацца, прызваньня.
Спадзевам на казённыя
харчы.
Ад вашых рук
ня хочацца мне званьня.
Данайцаў не прымаю я дары. На Бога, на сябе ёсьць
спадзяваньне.
Гары ў сузор'і зорачка, гары.
2.01.2010
Хатняя замалёўка далёкага дзяцінства.
Я задуменны, трывожны
і палахлівы...
I нецярплівы.
Нешта ня тое творыцца
ў маёй галаве.
Сэрца трапеча...
Сяджу я на печы.
Маці на вуліцы крыкам заве.
Ногі у столь упіраюцца.
Брацік раве.
А ў кутку за газэтай прыклеенай шоргат мышэй.
Згіньце з вачэй!
Ссохлы ванюча-карычневы клоп.
Ну й ну!
Як цьвік іржавы, забіты ў сьцяну.
Нешта трывожыцца мне... не да сну.
5.02.2030
* * *
Усё нешта ня так.
1 душой ледзь трываю. Сэрца б’ецца... зрываю Струны песьні
ня ў такт.
5.02.2010
* * *
I ў цемры, і пры сафіце
Бэтонных старонак муроў
Твае расчытаю графіці
Ультрамарынавых сноў. I Іапісанае застаецца, Нікуды нішто не дзяецца. Прарочае і славаблуд Астанецца ці сатрэцца? Пакажа Усявышняга суд.
5.02.2011
* * *
У нашай прасторы
русізм — што расізм. Цябе і мяне не мінае.
Прасуе жыцьцё —
дзьвюх моваў зьліцьцё Ня ў наскае нас апранае. На нашай дзялянцы Ня тое ўзышло.
I сейбіт ня той...
I улада.
Гуголь і быльлё.
А нешта ж было...
Хтось шэпча на вуха:
«Так надо».
Абапал дарогі замшэлыя пні,
1 цмок-павадыр
на калодзе
Цярэбіць свой вус... — Я чэсны, ня хлус.
I дужа ня гідкі вам, «вроде».
У нашай прасторы палітсатанізм.
Сувораў, Калінін,
Дзяржынскі...
Цень Кобы злавесны, камунафашызм.
Ідзем па дарозе мы сьлізкай.
12.03.2010
* * *
Пішыце, людцы, пішыце!
На сьценах... У ліфце, метро.
Сьпяшайце хутчэй абазначыць
Свайго існаваньня нутро.
I ў цемры і днём He прасьпіце, Пішыце, людцы, пішыце!
11.02.2011.
* * *
Іванька, вароты...
У вароты бяжы.
А я пастаю тут адна на мяжы.
Іванька!Іванька! — я тута стаю.
Сюды, мой дзяцёнак...
Падушку кладу.
09.04.2011
* * *
I адбылося...
3 гэтага трэба было пачынаць. Некаму, можа, камусьці здалося. Я не пра гэта хачу расказаць.
3 раніцы ўчора ляцела машына — Сілаў конскіх цяжка зьлічыць, Узорчаты сьлед пакідала шына, Хтосьці кагосьці... Імкнуўся дагнаць. Гул аўтабану... Ляціць авіятар, Скрыгат матора, я карбюратар, Па жылах аорты струменіць бэнзін, Стрэл не кіношны. Хлапок — нешта — дзын!
Колы чатыры — ужо не двухногі. Мытня, мяжа...
Збочу з дарогі.
Там за парогам зламаныя рогі. He далічыўся свайго багажа... Топчацца кілер каля гаража.
3.04.2011
* * *
Толькі словы...
Толькі словы.
На лузе пасуцца каровы.
Кульгае вясковая баба.
А ў каляіне жаба.
Толькі словы...
Толькі словы.
У шкоду пайшлі каровы.
Няма ў каляіне жабы.
Насустрач нейкія бабы, Тоўстыя, што баабабы.
7.04.2011
***
Як нічога не лясьнецца, размалюю я прасьніцу.
He хапае паперы —
размалюю я дзьверы. А на плот, не на плыт,
Неба фарбы — блакіт. Квецень. Сонца і хмара. Ўнізе подпіс мой —
MARA.
2001
***
А ў асінавым балоце — Сімерга.
Сядзіць яна на калодзе — Сімерга.
I шыпіць, і хрыпіць — Сімерга.
Хоча мяне задушыць — Сімерга.
А я гэтую калоду — Сімергу —
У балоце утаплю — за нагу.
2001
***
Знакі на небе.
Жыцьцё на зямлі. Што гэта?
Шэпчуцца людзі.
Вочы у вочы. Рука на плячы. Нешта адбудзецца, будзе!
2002
Як замова
Да чыстаіі паперы, да сьветлага дня, да чыстай лужыны
Папера, прымі сьлед ад мяне і маіх думак.
Дзень, сьвяціся і тады, калі хмары засланяюць неба. Вецер, вымеці сьмецьце зла і засей поле чалавечай душы дабрынёй і ласкай.
Лужына, абярніся чыстай крыніцай і наталі смагу маю.
2002
***
На «полацкай» зямлі
ў Амерыцы
Пад самае неба ўзьведзены храм. Што тут я — ажно ня верыцца. Што будзе, ня ведаю сам.
На «полацкай» зямлі
ў Амерыцы — Людзей зьнітаваны сувой. Усім хай сваё адмерыцца, Нікуды нішто ня дзенецца. Апотым... Пасьля... На спакой.
2002, Кліўленд, Амерыка
Верш на «СВАБОДУ»
У хаце сякера пад лавай. Ў чалесьніку — качарга. На покуці цмок вусаты I цмакалятаў чарга.
Бяззубыя, шэрыя здані Паўзуць да яго, вусача.
Праз шчыліны тэлескрыні Даверлівага гледача.
На печы кажух заспаны. Пад печчу сваяк-дамавік.
Цмок з багны — у хаце за пана, Звыкся ў ёй жыць, прывык. Штодзень ён прарочыць, вяшчуе
Рагатае пекла — ня рай.
Усім, хто чуе й ня чуе, Даводзіць:
— Мяне выбірай.
Мяпе. Маю чэлядзь...
Навечна.
Хоць з багны — ды ваш я кумір. Я шчыры... Я сьціплы.
Сардэчны.
Са мной будзе згода і мір.
Ад роспачы і адчаю Пад лавай сякеру шукаю. Я ведаю... Зноў ашукае. Трымаюся як мага.
Як стрэльба, стаіць качарга.
10 жніўня 2001 г.
* * *
Штодня цягну я мох з балота, Празь пень-калоду
валаку, Змакрэлы ад вады і поту, Адзін... Ня клічу талаку.
Цягну й цягну.
Мая работа.
А хтосьці скажа — не пара.
Расьце ля плоту мох з балота.
Як выспа, высіцца гара.
Кладу да неба піраміду.
Манумэнтальны твор вяршу.
Як сьцяг, дзіравую хляміду На пік павешу-завяршу.
3 гары, з птушынага палёту
У мроіве сьпякотных дзён Здалёку бачны мох балота,
Ён за дзясятак вёрст відзён.
Праз гэты мох
Я не заўважны.
Хавае лес мяне...
Карчы.
Сам для сябе я дужа важны.
А над балотам — крумкачы.
2001
* * *
Я сёньня ўстаў уначы, Я давідна прачнуўся.
А ў галаве — таўкачы. Паціху, памалу абуўся.
Сьвятога Міколы абраз Глядзіць на мяне сурова.
Грахі адпускаў ня раз, А я ўсё грашу нанова.
[ду да стала...
Там хлеб.
Скарынка ўчарашняй бяседы. Заходзіўся быў сусед.
Нязваны...
Мяне адведаў.
Сусед не сусед... а так — Мазоль на назе ці скулка.
А безь яго мне ніяк, I горка, і колка, і мулка.
Напэўна, мы выпілі гляк. Сусед мой як той прыліпала.
Праз кожнае слова:
— Дык «как»
Мы вас у мяшок завязалі?
Я нешта яму неўпапад, У нечым яму пярэчыў.
Пра мову... калгас... заняпад...
А ён:
— Это, братец, наречье.
Мы русскне. Разве не так? Везде мы, куда ты нн глянеш.
I зноўку ўсё тое:
— Дык «как», По-русскн меня поннмаешь?
Ў абдымках душыў як сваяк.
I чулася мне — задыхаюся.
А ён да мяне ўсё:
— Дык «как»?
А я на нагах ледзь трымаюся.
2001
3 «АНГЕЛЬСКАГА СШЫТКУ»
Колькі разоў, праходзячы беларускую мытню, адчуваў, што на мяне глядзяць як на нейкага злачынца, наркамана альбо тэрарыста.
I зноў дарога... Дзе ж там ён — Мой туманны Альбіён? Лёндан, Тэмза і Біг Бэн I бамбіза-паліцмэн... Я лячу у сьвет няблізкі. Сэр, налі мне крыху віскі.
Як праходзіў нашу мытню — He жадаю нават злыдню.
— Што вязеш туды, мой мілы, Ў край далёкі, не пастылы Прэш праз мытню і кантроль? Хто? Адкуль ты? Твой пароль. Незабыўная кантора. Як пазнаць мне, Зь іх каторы Больш лагодней і прасьцей?
— Еду ў госьці і з гасьцей. Отто, шэльмы, марадзёры. Тут карціны... Mae творы.
Пашкадуйце, кантралёры. Пхнуся ў дзірку, як прарэху, Толькі б далей мне ад грэху. Хто ёсьць хто — я добра знаю... 1 для іх у торбе маю «Двух буслоў» і «Чарадзея» — Зь імі большая надзея. Заглядаюць — ім цікава, Што ў валізе: спірт ці кава? Што ў маіх схавана клунках? Пры другіх, бадай, варунках Была б іншая размова.
Віза. Штэмпэль... Едзь! Гатова. Гэтых хлопцаў не суняць, Ад іх вока не схаваць У капіцы сена голку.
Просьбы ім мае — без толку. — Разгарні... Надне, унізе, Што схавана ў гэтай кнізе? Партрэт “бацькі”. Как паняць? Чаму ў касцы? Адабраць! Што за зьдзекі? Авантура. Сьцяг, значкі, літаратура. У бялізьне во, дыскета. А што гэта за газэта?
Стала мне ніякавата. Я стаю як вінаваты. Завярнуць мяне дахаты Ці ў казённы дом за краты? Усё можа наша мытня.
Яны ў гэтых справах спрытны.
He глядзяць — ты з гэтых, тых, 3 шараговых ці крутых, 3 БНФ ці з лукамола, У іх, браце, свая школа. Штосьці й ім перападзе. Глянь, начальнічак ідзе, Каб забраць «нзлншек груза». Спраўны дзядзька — долу пуза. Во дзе груз! Падходзіць мерна, Калі б лёг — дальбог, цыстэрна! На халяву й воцат — мёд. Раззяўляй, начальнік, рот.
I, нібы князьку, даніну Я кладу яму ў карзіну. Мне ж зялёнае сьвятло! Дзякуй Богу... Пранясло.
Ну іх зь іх халяваю. He люблю «Белавію»!
2001
***
Бессардэчны.
Сардэчны недахоп... Чаго не хапае?
Хто каго зьнішчае?
Табе кажуць: «Не вытыркайся. Стоп!»
У гэтага й таго
Сардэчны недахоп. Твой — утаймаваны. Разрываюся на часткі, 1 — не склеіць.
1 я ўжо ў пастцы. He пераскочыўшы, He гавары — гоп! Гучыць як апраўданьне: Сардэчны недахоп.
Хто абдзелены Богам — Я сардэчнасьць аддам. Чую чэрствасьць глухую: Ай, нашто яна нам...
2002
***
Касі, каса, пакуль раса.
Раса далоў — касец дамоў.
Я напаю касу вадою.
Са смагі вып’ю
сырадою.
Духмяна-цёплы летні дзень.
Гудзе над вухам авадзень.
Учэпісты зялёны
хмель
Паўзе на куст, дзе тоўсты чмель Ляніва, звыкла
топча кветку.
А яў цянёк ад сонца ўлетку.
2002
***
Зарапад... Зарапад. Зарапад.
Усё нешта не так, неўпапад.
Спатыкаюся йду пад гару I згасае агонь не ў пару.
Зарапад... Зарапад. Заняпад.
He дажджы тут малоцяць, а град.
I няма ўжо куды павярнуць. Засьцяць вочы брыда, каламуць.
Менск... Варшава, а ззаду Масква. Мова прышлых — чужая царква.
Лог ваўчыны — там краты, сіло.
Вазьму кол і пайду за сяло.
Зарапад... Зарапад. Зор парад.
I хоць сілаў няроўны расклад Абаронім Бацькоўскі наш кут! Нас нямала — мы ёсьць там і тут.
19.02.2012
ПАД ЗОРКАЙ ІРЫНЫ
* * *
Я атрымаў, гаротніца, твой ліст,
Здаецца, жыцьма без цябе ня хочацца.
Абрыдла ўсё тут...
Хамства, д’ябла сьвіст, А за сьцяною ветрам бэз палошчацца.
Што тут я — не мая віна, Мне сьніцца Віцебск, дзе цячэ Дзьвіна...
Бяжым адсюль!
Бяжым як найхутчэй!
Забудзем разам, што перашкаджала. Брытагаловых лоў...
Камандаў грубых джала.
Абрынем гэтыя звыродныя пакуты.
Дзе пот салдацкі, верныя рэкруты.
Далей, далей ад гэтае атруты!
Казармы хлеў, сяржанта лай сабачы.
Няўжо я волю болей не убачу?
Хачу сьвятла! Хачу пабачыць сонца Любові сьветлай, вернай і бясконцай!
Ну то хутчэй! За мною ў край вядомы. ...Так доўга разам не былі
мы дома.
5.10.1961 Печыв/ч 02375
* * *
Я з табою...
Ці чуеш мяне?
Я салодкі твой сон не парушу.
Як далёка яшчэ давідна.
Ты сягоньня са мной не адна.
I прызнацца ў каханьні я мушу.
Я прыйшоў так нячутна адзін.
Праз сьцюдзёную восень, праз холад.
Я з табою такі малады, Сьвеціць месяц — сьмяюн залаты, Я з табой — нібы казачны волат. Пратаптаных сьцяжынак сьляды... Спавядаюся як перад Богам.
Ціхім ветрыкам лашчу цябе, А трава так іскрыцца ў pace.
Усе пакуты мае за парогам.
Ноч-спакусьніца ценем прайшла,
Твае вусны усьмешкай кранула,
Ночка днела вясёлкаю дня.
Ты цяпер не адна...
не адна.
Мне надзею на заўтра вярнула.
3.01.1963
Печы в/ч 02375
* * *
...Кожнае лета малы Ягорка са сваёіі маці выяжджаў з горада ў вёсачку Барсукі да сваіх дзядоў. У гэпгы райскі куточак на беразе Мнюты.
Гляджу на цябе
з вышыні, як з пагорка,
Які ты шчасьлівы,
мой хлопчык Ягорка!
Аблашчаны, ўсьцешаны ласкаю
маці,
3 табою так хораша, сьветла у хаце.
Хто ведае, што напярод нас чакае?..
Травінкаю кволай
зямля прарастае.
Імкнецца на волю, да неба, да сонца.
Усё, як учора, як заўтра...
Бясконца.
7.06.1966
* * *
Каханьне, любоў — Яно лечыць.
I болей ніхто і нішто. Твой лік, твае вусны і плечы.
Я гэтаму не супярэчу...
Што кроў, чырванее віно.
Каханьне, любоў... Усё ня вечна.
Вось так, як прыйшло, адышло...
3 пяпічотай і ласкай сардэчнай
Сваё саграваем жытло.
8.05.1978
* * *
He любі ты мяне, не любі,
He шануй, не шкадуй, я ня варты.
Камянём прарасту на зямлі
Ці засохлай сьцяблінкай ў ральлі.
Я такі безнадзейна упарты.
3.04.1979
* * *
Цяжка мне быць аднаму. 3 гэткай нязвыклай
тугою...
А ты ўсё пытаеш: — Чаму?
Чаму я пайшоў за другою?
Сэрца ня ные, баліць.
Хто яго ведае, колькі, Колькі мне як набяжыць
У карагодзе з табою.
Любае імя тваё
Я ўсё жыцьцё паўтараю.
Выбраў ня пекла, ня рай.
Імёны другіх забываю.
4.03.1980
* * *
]•
Адчуў, хто я і навошта, Навошта і для чаго...
А калі стаўся зусім нямоглым, Адчуў, што я адолею...
Значыць, шлях мой быў пакутлівы
I задужа доўгі,
Каб на самым прыканцы нешта адкрылася.
1.02.1981
***
Каб ня гэта асачына, Я была б яшчэ дзяўчына. Разьлілася ўшыркі Мнюта. Я зь Ірынкай сёньня тута. Барсукі ці Барсучына, Тутака — адна прычына: Вінавата асачына.
1981
* * *
Як... Нашто ж я на сьвет нарадзіўся?
Каб забыцца, што меў?..
He забыўся.
I, як сьвечка ўначы, дагараю, Слоў на вецер ані не кідаю. Ты — мой вецер... Ты мной абагрэты.
Адгукніся на вокліч мой гэты.
Сьмецьце выветры з хаты, абсягу,
На каленях прыношу прысягу, Што як будзе чысьцюткаю хата,
Будзе сьветлай і будзе багата.
Злыдні засьціць ня будуць мне далі...
I ня здраджу на гэтае хвалі.
Ціха ветры галінкі гайдалі, Між сабою аб нечым шапталі.
15.03.1982
* * *
У кожнага свой шлях, Свая масьніца, Свой посах, кладка, таямніца...
He высыхай, мая крыніца.
Мінулае вяртаньне сьніцца.
Ня буду наракаць, прарочыць, Каб не нашкодзіць, не сурочыць.
За і іягляд ідзем мы пехатою
Сваёю звыклаю хадою.
9.04.1985
* * *
I. М.
Родная, мілая, любая, Ты праз рачулачку йшла. Радасьць мая ты нязгубная, Як жа мяне ты знайшла?
Ветры наўсьцяж, як шалёныя, Травы да долу прымнуць.
Мы ж маладыя, зялёныя...
Сэрца сваё не замкнуць.
Наша любоў — мова шчырасьці, Гэтага нам не забыць.
Кветкам надзеі яшчэ расьці, Мару сваю не згубіць.
Родная, мілая, любая, Краскі на лузе цьвітуць.
1 мы з табой грэхалюбныя, Дні нашы птушкай лятуць.
I не спыніць іх, ня сьцішыць нам. Дзе наш юнацкі той ўздым?
Кожнай хвілінаю цешыцца Тым, што растане, як дым.
13.12.1986
Лазьня
Лазьня, парог, качарга, Дым засьціць вочы.
Жар у душы, Жар уначы Стан працінае дзявочы. Лазьня, вада, чысьціня, Вохкаюць камні на печы. Вару на дно, Бела лайно, Венік гарачы на плечы. Лазьня, настоены дух, Пекла сыходзіцца з раем. Пара ўгары, Сьнег на двары Пахнуць бярозавым гаем.
9.07.1987
* * *
Гарадзец, Станулі, Варганы... Як адзежына даўняга строя, Старажытныя курганы — Рэха, памятка прашчураў-вояў. Адгукнуцца праз тоўшчу вякоў Дым стажараў, гул стольнага веча, Устрывожаны цокат падкоў, Звон набатны, звон цяжкага меча. Кавалі, Верацеі, Вялец.
Коціць воды празрыстая Мнюта. Мчыць па полі ўзмакрэлы ганец, Асыпаецца квеценем рута.
Камаі, Навасельцы, Лужкі — Майго роду адметная рыска, Баўтрамеі, Лугі, Барсукі — Маіх продкаў былая калыска. Скрыжаваньні забытыхдарог Парасьлі хмызьняком верасовым. Як настольнік, квяцісты мурог Адбівае узор адмысловы.
Стогне вецер у лапах ялін, Дрэвы-волаты ціха гайдае.
Памяць продкаў, трывожных часін Смутак, радасьць і боль нагадае. Курганы... Усяслава шалом
Узвышае купчастыя сосны.
Зьнітаваных стагоддзяў сувой.
Ткуць узорысты летапіс кросны.
8.02.1987
На востраве воўчых харомаў
Твой востраў зусім не бязьлюдны. Ая... яктой карабель, Праз рыфы мэрыдыянаў Шукаю тваю паралель.
Твой востраў тугі і каханьня. Плыву, спатыкаюся — мель. Трашчыць абшыўкай туману Магутны мой карабель.
Запозьнена сьветлы ранак Сплывае ў ружовы нябыт. На хвалі каханьня і здрады Кідае, як трэску, мой плыт. Кідае наш плыт на бераг — Часьцінку майго карабля. На востраў зусім не зьдзічэлы 3 каронаю караля.
А ты — мая каралева. Пены марской вуаль. Зусім не бязгрэшная дзева, I я запрашаю набаль...
На востраў воўчых харомаў, У логава без сьвятла...
У бездань ляціць карона Шаленства і забыцьця.
4.02.1989
* * *
Чаму, калі душа баліць I ты не нейкі там бязродны, To хочаш вершам гаварыць Пры ўсім пры тым прылюдна, годна.
Чаму ж, калі душа гарыць I ўжо ня хочацца спакою, Няма пытаньня:
быць, ня быць — Ляціш у бездань з галавою. Я так люблю цябе, вясна, Люблю і лета, і марозы, I мне тады ўжо не да сна, I мне тады ўжо не да прозы.
5.0J.1989
* * *
I я сказаў табе: «Бывай...» Лагодна, ціха, без усьмешкі. Мяне як хочаш называй, He зацярушу тваёй сьцежкі.
I я сказаў табе: «Пакуль...» Ня трэба сьлёз, ня трэба плачу.
Я не вярнуся ўжо адтуль, I будзе ўсё ў цябе іначай. Анёл мой крылы апусьціў, I сьлёзы капаюць ў сумёты.
Я хмаркай сьветлаю праплыў. На гэтай сумнай скончу ноце.
6.07.1989
Ірынцы
Ах, Ірынка мая, Мая любая пчолка, Ад відна да цямна Ты на працы штодня. Прачынаешся золкам. Ах, Ірынка мая, Мая мілая зёлка, Безь цябе я не я, Як той птах без гнязда, — Сумна, мулка і колка.
Ах, Ірынка мая, Ручаёк з-пад ляшчыны, Ты — праменьчык сьвятла, Горыч, слодыч віна I лязо асачыны.
Ах, Ірынка мая, Азярцо і балотца, Параўнаньняў няма. Ты са мной, не адна, У разгушканай лодцы.
23.01.1997, Менск
* * *
А потым быў дзень...
I было сьветла
і спакойна.
Бог дараваў яшчэ
адно імгненьне жыцьця, Якое доўжылася, дзялілася
на хвіліны і мікрахвіліны. А сэрца адмервала
сваё жыцьцё, свае гады. I я ня мог падзяліць
удары сэрца на хвіліны
і мікрахвіліны.
27.01.1997
* * *
Тут дыхаць няможна, Тут пахне чужым. Патухлі паходні... Дзень цэлы ляжым. Тут сьцены —
ня сьцены, Тут нейкі бядлам... На сотні адценьняў — Адна бяда нам.
6.02.1997
* * *
Усё будзе, павер.
Зацьвітуць твае вішні. Райскі сад...
У вачах тваіх поўні спалоханы птах.
Грэхалюд непазьбежнасьці бачыць Усявышні.
Мудры зьмей зьвіў гняздо
У балоце, ў карчах.
Усё будзе ня так, Як табой сплянавана.
Добры Бог...
Набрынялая восень Дажджом сьвенціць сад.
Я сягоньня адзін, і самотны, і скрушны.
Затуманены скрозь сінявы далягляд.
3.01.1999
* * *
Ты не сумуй, Марына, — Зьбіўся з дарогі хлапец. Дай мне руку, Арына, — 3 намі карона, вянец.
Ты не шкадуй, Аліна, — Выпіты келіх да дна. Вусны твае — маліны. Зь вечара п’ю й давідна. Ах ты, мая Гануся, Боязна йсьці па лязу. Я да цябе вярнуся. Высушу ветрам сьлязу. Дзе ж ты, мая Паўліна, Ці ж я табе не відзён? Зноў расьцьвіла каліна Як напамін даўніх дзён.
10.02.1999
* * *
Гусі ляцелі.
Гусі ляцелі...
Ваду замуцілі.
Ваду замуцілі.
А ў небе як трэба — Сінь і блакіт, Вецер гуляе, Такі ў яго спрыт. Хмары завісьлі, Гухкае гром.
А гусі нясуцца Туды, дзе іх дом.
11.04.2000
* * *
Сёньня ад’ехаў Ягорка, Сёньня ад’ехаў сынок.
I на душы стала горка: Ці ўбачу яшчэ разок?
Бога малю, каб сустрэцца Зь ім, з маім родным дзіцём. Мы ж па сьцяжыначцы разам Так неразлучна ідзём.
Сёньня адзін я...
Пустэча, Сьцены ня грэюць мяне. Як гэта ўсё недарэчы, Як не наяве, а ў сьне. Можа, яшчэ пагляджу я, Дзе ён блукае адзін? Думка не пакідае... Родны... любімы мой сын.
9.11.2000, Кліўленд, Амерыка
* * *
Яшчэ адзін ранак, Яшчэ адзін дзень.
I дзьверы... I ганак.
1 вочы, і цень.
Яшчэ ж не на вечар, Ды сонца на схіле. Зьбірайся на веча, Хоць страчаны сілы. Апошнім дзяліся.
3 апошняй надзеяй, 3 малітвай кладзіся. Жывеш, не мадзееш.
14.11.2000
* * *
Каб душою не зьбяднець —
He змарнелася...
У прадоньне наскрозь не сплыло.
Найчасьцей ўспамінай
дзень, як днелася.
Каб нікуды нішто ня дзелася.
Той пачатак — любові сьвятло.
7.01.2001
* * *
Пагляд на рэчы...
Усё дарэчы.
He супярэчу.
За кожнай зьявай Жыцьця праявы. Зямля і неба. Сьвятло і цень. Скарынка хлеба... Шчасьлівы дзень.
5.02.2001
* * *
Раздарожжа. Бачу дзьве сьцяжынкі.
Доўгая і кароткая.
Якая зь іх мая?
51 бачу дзьве сьлязінкі.
Горкая і салёная — Гэта нашыя.
5.02.2001
* * *
Так хочаццаў край той... на міг. Як прачнуцца, Убачыць цябе там I там апынуцца...
У лецейка чабаровага паху.
Пачуць верабейку — вольную птаху.
Навек разьвязаць, скінуць цяжкія путы.
I кінуцца ў хвалі пяшчотныя Мнюты.
5.04.2002
* * *
Я так даўно цябе ня бачыў, Што вось цяпер язык праглынуў. Ня ведаю, што й сказаць.
Аб чым і пра што...
Мы абодва такія маўклівыя.
У нечым задужа цярплівыя.
I золата маўчаньня Ператвараецца ў срэбра Замкнёных вуснаў.
7.03.2002
* * *
Белая, белая квецень густая
Ціха на дол матылькамі зьлятае. Чую — зязюля у садзе кувае, А ў кішані маім вецер...
і пуста.
I на стале, і ў каморы ня густа.
Шэра зязюленька, што ты вяшчуеш?
Дзе цябе носіць? Дзе ты начуеш? Хлопчык малы
нос былінкай казыча.
Дзетак зязюля ніяк не дакліча.
6.05.2002
* * *
У небе белыя аўчыны. Аблачыны, аблачыны... Над зямлёй маёй Айчыны.
На аблоках пранясуся над возерам, Зачаплюся за дах сваёй хаты.
3-пад карча з рэчкі Мнюты Вадзянік утравелы, гарбаты Выпаўзае, вачыма лыпае. Вожык самотны
Па дарожцы ледзь клыпае.
А ў стагу, у нары, сьпіць лісіца. Палявала ўсю ноч, не насьпіцца.
Чуваць: недзе кудахтаюць куры, Брэх малога сабачкі Пірата — Хоць малы, але брэша заўзята, Аж вылазіць са скуры.
8.07.2002
* * *
Сінь... Сон.
I рэчка сіняя.
А недзе між тым і гэтым — яна.
I крылы — як у анёла.
1 твар напісаны, Што лік сьвяты ў алтары. Сінь... Сон.
1 васількі на ўзьмежках сінеюць.
I рукі твае такія пяшчотныя, Ласкава-ціхія.
— Хадзем... ідзем.
Ты вочы сарамліва апускаеш долу. Сінь... Сон.
10.07.2002
* * *
Я заўтра ключы прынясу...
Ад неба... Рассыпана зерне. Цябе на руках пранясу.
Праз зорны абсяг — Як празь церні.
На гэтым кавалку зямлі Чорныя сілы сабраныя. Я заўтра ключы прынясу, I зноў залячу твае раны я. Пульсуючай кропкі адлік. Ня радзіць радзімая рада. Пакутна-прасьветлены лік. Бетонна-скаваная здрада.
Ключы правіселі ўсю ноч,
На доўгай жалезнай пярэмчыне. Мяне не кляні, не суроч.
Трымай на кароткай лейчыне. Любоў — спадарожніца дзён, Каханьне і жарсьць тваёй ласкі. Анёлаў ня вабіць праклён.
Чароўныя зёлкі і краскі.
Ад шчасьця ключы не знайшоў. Парваны ланцуг пярэмчыны. Сьляза пакацілася ў роў.
I косы расплецены ў дзеўчыны.
6.08.2003
* * *
Любы мой, дзякуй за вестачку. Холадна мне, адзінока.
Зябне адна ў полі кветачка. Ты ад мяне так далёка.
Любы мой, родны, адзіны мой. Што ж ты зрабіў са мною? Вяну... Нібы за глухой сьцяной. Ты — за высокай гарою.
Як мы хадзілі, нам шчасьціла. Весела, міла... Так дружна. Хмарка нам сонца ня засьціла. Зараз і зябка, і сьцюжна. Любы... Зязюляй, стралой ляту. Апошні ты мой паратунак. А злыя чары на лес, на ваду. Халодны, чужы пацалунак...
4.05.2006 г.
* * *
Паміраю не я...
Памірае Радзіма. Нібы саван зіма, I дарога йдзе міма, I сьляды ўжо вядуць У лагчыну да ямы, I цябе ўжо нясуць... I партрэт твой у раме. I гады не гады.
Так... Хвіліны трымценьня. I трымаемся мы,
і губляем насеньне...
4.01.2007
* * *
Я нешта сказаў вам ня так. Вы ў нечым адчулі зьнявагу. У «пабе» піў з вамі каньяк, Піў нейкую з вамі брагу.
А на «пікадзіле» завыў, Як воўк у Піліпаўку, нема.
Як зваць вас...
Я нешта забыў.
Даруй мне, прачыстае неба. Саплівы амур!
Мяне чур!
Ужо не бяруць твае стрэлы. Няўжо пройдуць міма мяне Эльжбеты, Карыны і Стэлы?
8.09.2008, Лёндан
* * *
Ах, як многа спакус на сьвеце!
Немагчыма... Бязвольны я раб.
А каб тая...
каб ты, ды ня гэта...
За падол учапіўся, што краб.
«Ну бяры мяне...
Я не кусаюся.
Я твая... з ног і да галавы».
О, я грэшны, Мой Божухна, каюся. Што рабіць мне?
Ратуй, памажы...
Ах, якая спакуса на сьвеце, Кволы я і слабы чалавек.
Гэта... тая
яшчэ на прыкмеце — He жыцьцё,
а пакуты і зьдзек.
17.11.2008. Венгрова, Полыйча
* * *
«Поценг» Варшава Масква. Брэст — пагранічны горад. Рай... Жыцьця лепей няма. Нязнаны тут голад і холад. На гэтым кавалку зямлі Ніхто не абдзелены шчасьцем. Цуд! Што ні кінь у ральлю — Вырасьце...
Дзякаваць «власьці». У спальным вагоне Прыўкрасна...
А на вакзале гляджу: Сьцягтам зялёна-красны. Неяк было ж...
Як-ніяк.
Народ абудзіўся сьмела, I кажуць, што першым Пазьняк Cray бела-чырвона-белым.
Як было тое даўно.
Колькі? Сказаць не бяруся.
Хто на плаву...
Хто на дно.
Зваліся так — беларусы.
У Старых Дарогах... Дык там Помнік стаіць роднай мове.
У Менску сталіцы — важдзям, А ў Шклове — Мілцы карове.
P.S.
Наверша гэтага верша Бадай што ня ўспрыме ніхто. Ірынка мая ўжо ня перша Сказаць хоча: «Сам ты
на дно...»
I сочыць ейнае вока, I бачыць далёка-дадёка. «Ня тое, ня ў тыя вароты, Ляксейка, ты пішаш...
Маўчы.
Навокад у нас — далакопы, і здраднікі, і стукачы.
Ды ўсё ж не губляем надзею, Хай сэрцайка не халадзее. Днём сонца, а зоркі ўначы. I рэхам узвысіцца голас.
I з намі Купала і Колас,
1 Цётка, і мужны Кастусь, To наша з табой Беларусь».
2009, Варшава Менск
Эцюд I
Мэлёдыя радыё, радыёрок.
А на экране хтось цісьне курок.
А за вакном нема вые сірэна.
Побач сядзіць,
нешта піша Ірэна.
Коцік клубочкам...
Спадзевы... надзеі.
Так і мадзеем,
не маладзеем.
— Кінь! He дуры!
Яшчэ ня зломак,
Чарку вазьмі!
Яшчэ багатая
Будзе Куцьця.
Вып’ем да кроплі, Да забыцьця.
А ў гэты час раздаецца трывожны тэлефонны званок. Чую незнаёмы голас: «Вас вызывает Петербург».
10.12.2008
* * *
Аперацыя... столь...
Двазажымы... аорта... Палажылі на стол, Зашываюць намёртва Сэрца... Мыліцы стук. Перазвон... перагуды... Ўспамінаеш выток.
Людзі кажуць — прастуда.
3.02.2009
Эцюд II
Гусіныя лапкі — адбіткі на сьнезе.
Узоры даўняга ручніка.
Крыло белае валачэцца — сігнатура майго палатна.
У неба крыло падымае.
А ўнізе лайно бельлю сьцелецца.
Вароны крычаць звыклым хорам.
Без паўзы, без перапынку Вядуць харавод свой сьняжынкі.
5.01.2010
* * *
Я сьніў цябе,
мой непрывід, Мая салодкая надзея, Раскошны зь Мнютай
краявід.
Ды лес парэзаны радзее...
Няўжо і праўда даўніна, I навізна, і старына, 1 вёска з назваю Панданы' За так будуць камусь праданы?
7.05.2011
'Вёска Панданы ненадалёк ад Барсукоў Шаркоўшчынскага раёна была пераішенавана ў Чаромушкі, і запусыіелыя хаты сёныія прадаюцца за так, за бясцэнак.
* * *
Як сталася?..
Што адбылося?
Па тоненькай нітачцы йду. Па павуцінцы, масьцінцы.
I з жалем, бяз плачу сыду.
08.08.2011
* * *
Мясьціны, мястэчка
і рэчка...
Бляе, заблудзіўшы, авечка.
Якія назовы!
Якія імёны!
Грышка, Антон, Алёна, Прахор, Паўліна, Надзя...
Жылі вы пры ўсякай уладзе. Радня мая, блізкія людзі, Бліжэй няма і не будзе.
...Рагаліна, Вербіж, Усохі...
Клюшняк.
За печчу разьбіты валяецца гляк.
4.05.2012
* * *
Ірына... Ірынка...
Што ў нас за лёс? Што дзень — то пакуты Нязнана прынёс. Загляну у вочы — Сьляза, як бурштын, 3 пагорка кацілася На века-тын.
4.05.2012
* * *
А грэх на арэх той, ня болей.
3 такою пабраўся я доляй...
Куды там да ліку сьвятога.
I справа, і зьлева аблога.
Патрушчаны пацеры. Німб пачарнелы... А сьвечка гарэла — Запазуху грэла.
6.05.2012
* * *
He пытайся ў мяне, як жыву...
Я дадолу схілю галаву,
Заўтра хмаркай да вас прыплыву, Нада мной твая
сьветлая зорка...
Як ты там безь мяне?
Як Ягорка?..
5.01.2012
***
Дзе ж ты, мой,
Дзе ж ты, мой
Родны мой Лёшка?
Дзе ж ты блукаеш там па начох?
Можа, я гнёт на плячах тваіх, ношка
Ці тая стрэмка ў вачох.
Ты ж мой адзіны, не другі, не трэці.
Мне без цябе нібы ўсё у пясок.
У хаце адна, што замкненая ў клеці.
Дзе ж ты, мой родны?
Падай галасок.
5.02.2012
***
He мінеш на шляху
ты гару крутую, 1 другім ты не замінай. Прыйдзе час — я цябе уратую, Дзе б ня быў, я цябе пачую, Жыць па-новаму
пачынай.
Я ня так ад цябе
далёка, Цёмны дух не адолее нас.
Узьнялася высока, высока —
Поле белае як кінуць вокам.
Мы сустрэнемся — прыйдзе шчэ час.
6.03.2012
* * *
Яна адплыла ў вечнасьць, Як быццам і не была са мною. Дзень хуткаплынны і хуткацечны, А думаў, гадзіньнік без збою, Што будзе так, як і ўчора. Любіў, спатыкаўся... падаў. Ах, горачка ты маё, гора, Ня ўбачу твайго пагляду, Ня чую ласкавых ручак, Трымценьне і стук твайго сэрца. А гэта, з касой, ужо ззаду Маё сьцеражэ цяпельца.
He перажыла дзянёчка, Рушыла ў ноч адразу, Пайшла да бацькоў сваіх дочка, Hi слоўца мне, ні адказу...
4.04.2012
* * *
Ты мне сёньня зрабіла балюча, Як жа мне перажыць гэты боль?
Як на рану сыпнула мне соль, Так балюча... і так пякуча. Мучыў, родная, я цябе мучыў. Нехта ж лучыў нас. Потым разлучыў.
Мне пакуты, і путы, і мукі.
За вакном хмараў сьлёзная золь.
3.04.2012
* * *
Прывыкай, прывыкай, прывыкай...
На двары ў белай квецені май.
Прывыкай безь мяне, прывыкай, Разьвітаўся са мной родны край.
Прывыкай, прывыкай, прывыкай, Адлятаю на неба, там рай.
Прывыкай безь мяне, прывыкай
1 даруй, толькі не наракай.
Прывыкай, прывыкай, прывыкай, Успамінам мяне пакарай. Паяднаны былі спарышы.
Даражы... гэтым ты даражы.
Прывыкай, прывыкай, прывыкай.
Як жа далей
мне жыці, парай?
Безь цябе... я адзін... безь цябе. Стала больш сівізны ў барадзе.
5.04.2012
Рэквіем
Няпраўда твая...
Вочы ў вочы гляджу.
У мокрую восень, у сьлёзы дажджу.
Прашу, не гані ты мяне, не гані...
Старонку дзянёчка яшчэ адгарні.
Няпраўда, што гэтак Ты кветку сарвала... Зязюля апошні гадок пракувала. Ня бачна, ня чутна цябе ўжо нідзе. Пялёхкае качар па чорнай вадзе. Няпраўда, няпраўда, Табе не паверу.
I гэта, і тое адыдзе, міне.
Кладуцца ўспаміны радком на паперу.
Няўжо будзеш толькі зьяўляцца мне ў сьне?
Няпраўда... Няпраўда, зманіла, зманіла,
Што шчэ дажывем да прасьветлага дня.
I белыя ручкі крыж-накрыж злажыла,
Маўкліва стаялі сябры і радня.
I. .. на зламаным крыле — Адляцела ты ўвысь.
Я крычу: «Што ты робіш?
Куды ты? Вярнісь!» Ўзаранае поле... Ня сеянажыта... Колькі ж гадочкаў
разам пражыта...
10.04.2012
* * *
Аляксандру Казуліну
Усё разьвеецца, як дым, —
Удача, набыткі, кар’еры ўздым...
Нязьменныя ўсё ж — гонар,вартасьць
Твая, мая, яго упартасьць.
1 вернасць тым, зь кім па жыцьці Наканавана было йсьці.
Жалобны гук плыве з карыны. Былі на сьвеце дзьве Ірыны, Твая й мая...
Такая доля.
Душыць сьляза.
Усё... Даволі.
10.05.2012
* * *
He пакідай мяне, мой светлы сум.
Ніл Гілевіч
He пакідай мяне, мой сьветлы сум.
He пакідай... мне сёньня гэтак трэба Мне надакучыў шэрых будняў тлум, Вазьмі й мяне з сабой у тваё неба.
He пакідай мяне, мой сьветлы сум, Нясі на крылах мрой да родных хатаў, Дзе пад вятрыскам дрэў зялёны шум Мне не парушыць сон зялёных шатаў.
He пакідай мяне, мой сьветлы сум, 3 табой заручаны, як паяднаны.
Ужо прывык да невясёлых дум, He загаіць балючае мне раны.
He пакідай мяне, мой сьветлы сум.
Грай мне на струнах рэквіем жалобы. Сплывае плыт надзей
I валяць лес на рум.
Такі ўжо лёс лясоў высокай пробы.
5.09.2012
* * *
Паводле Булата Акуджавы «Он, наконец, явнлся в дом...»
Дзе тыя дзянёчкі, калі мы, узяўшыся за рукі, хадзілі ўздоўж Сьвіслачы і сьпявалі нашыя песенькі?... Дэкламавалі па памяці вершы нашых паэтаў. Сягоньня я адзін хаджу ў самоце. Гэты пераклад прысьвячаю памяці маёй Ірынкі.
I ён нарэшце зьявіўся ў дом, Дзе квітнеючы бэз за высокім платом. Дзе яна сто гадоў у чаканьні была... 1х любоўная лодка за туманам плыла. I ён сто гадоў да яе доўга плыў. Яна гэтак хацела, I ён так рашыў.
I я клянусь, што гэта была любоў.
Наламала любоў, як заўжды, столькі дроў! Паглядзіце вы на яе плён, Што зрабіла яна, а што ён.
I позна ўначы стукаў ён у вакно.
Было гэта так даўна — Было гэта даўно.
Зваў на стук,
Як на ўвесь сьвет крычаў.
I яна маўчала,
I ён замаўчаў.
I ён павярнуў назад, без надзей.
I яна не прыпала да ягоных грудзей.
I куды ты? Куды ты? Вярніся назад!
I стаяў у маўчаньні белы сад, белы сад.
I я клянусь, што гэта была любоў. He раскажаш пра гэта, Няма болей слоў.
I як прывід, хадзіў ён па цёмнай начы, I было аніяк яму ўжо памагчы.
Клянусь, што гэта была любоў.
Паўтараю я зноўку...
Паўтараю я зноў: To каханьне было, Была гэта любоў.
10.07.2012
* * *
1 на экватары ёсьць узурпатары.
На шыраце нашай
сядзім ля парашы. Трохі лявей
яшчэ горай і зьлей. На ўсходнім мерыдыяне Праз пень-калоду, абы-як, па п’яні. А на другой паралелі
уладары падурэлі.
Я тут за нішто ў пастарунку — Тым болей няма паратунку.
4.07.2012
ІШОЎ НА ШЧЫТАНОСЦАЎ, НА СЬЦЯНУ...
Там, ля Траецкае гары...
Паэма
За шэсьць дзен да чарнобыльскага выбуху, пад час правядзеньня выставы аднаго дня, у Траецкім прадмесьці горада Менска адбыўся выбух духоўнага чарнобыля...
Арганізаваны гаркамам атрад былых воінаў што служылі ў Аўганістане, накінуўся на школьнікаў якія наўзьбярэжжы Сьвіслачы сьпявалі беларускія песьні, ладзілі вясновы карагод, гукалі Вясну. Дзяцей зьневажалі і білі за іх родную мову Ідэолагі і чыноўнікі ад культуры пасьля апраўдваліся і афіцыйна тлумачылі, што так званым Антэрнацыяналістам ” здалося нібыта школьнікі сьвяткавалі дзень нараджэньня Гітлера.
***
Затоены падзеяў цень...
I ўжо душа мая ня зьмесьціць Той роспачы, пакутны дзень I боль Траецкага прадмесьця.
Неспадзявана... Чутак рой,
Смакуе плёткі здрайцаў зграя, За праўду хтось стаіць гарой, А нехта рукі пацірае.
Хлусьні разлітая рака.
Хлусьня з маною карагодзяць, I дырыжорская рука
Па лабірынтах цьмяных водзіць.
Ах, дырыжоры-махляры, «Бугры» казённага карыта, У вашай цёплае нары Да праўды доступ перакрыты.
У тайных сховах як знайсьці Дарогу, што адкрые вочы, Як мне упоцемках ісьці Без ліхтара насупраць ночы?
Ды толькі сьцежачка вяла Наверх... Праз вузкія каналы. Навалу поскудзь навяла
3 маўклівай згоды «Кардынала».
Сяло маё, ты ў два канцы: Адзін балюе, другі ў скрусе. «Іван ды Мар’я», падкажы, Хто шчыры сын для Беларусі?
Чаму як злыдню — то ўсяго: Літаўраў медзь, узнагароды Яму на гладкае чало, А нам — каменьне ў агароды.
А нам на ўсё адзін адказ:
Ты зьлезеш там, дзе мусіў сесьці...
Ды ўсё ж убачанае раз Праўдзівей чутак аб прадмесьці.
Былі дні сонечнай красы, 3 нас кожны ладзіў сваю ліру Мастацтва свята і вясны, Прысьвечаную году міру.
He ведаў я у гэты год, Якія нас чакаюць страты, А на прадмесьце йшоў народ, Назло чыноўнікам-кастратам.
I мы ішлі на «Тыдзень» свой, I не з прычыны нейкай «даты» Мастацтва ладзілі сувой, Быў кожны сейбіт і араты.
Там, ля Траецкае гары, Максіма слаўнае калыскі На золку ранішняй зары Адчуў трывогу сэрцам блізка.
За мову, песьню, за народ, За лёс сыноў маёй Айчыны, Калі над ім глуміўся зброд Пад «перст» гаркамаўскага чыну.
Адчуў балюча: як змаглі Таптаць, нявечыць нашы гоні? А мы ж з надзеяй туды йшлі Пад звон Максімавай «Пагоні».
Гукалі, як даўней, Вясну — Яе прыходу кожны рады, Паклоны слалі Перуну — To звычай даўняга абраду,
To повязь сёньняшняга дня Зь мінулым, прашчура замова, Струмень крынічнага сьвятла Яго душы, ягонай мовы.
Ды толькі хто пра тое знаў, Што не Пярун... Без яго грому Гаркам старанна рыхтаваў Атрад манкуртаў для пагрому.
Гатовы нас на дзіды ўзьняць. Прылюдна, дзённа — брат на брата. Сябе ж героямі назваць
Кабула, Балха і Герата.
Хто бачыў — тое не забыць. Сьляды разбою не замесьці.
Відаць, хацелі зарабіць
Медаль «За взятне Предместья».
О, ветэранаў юных раць,
Зь якога племені вы, роду, Што вас так проста нацкаваць Супроць дзяцей свайго ж народу?
Якой атруты налілі? Адбілася якое рэха,
Каб ў песьні «Ручнікі плылі...» Адчуць злавесны подых Рэйху?
Фантазіі не пазычаць.
Памяты крылы ў птушкі Лёлі. Па-беларуску размаўляць — Для вас страшней, чым крыж у полі.
Куды ідзем, каго спытаць?
Як дажылі да такой явы, Што намі стала кіраваць Я. Бэ. Юферава-Халява?
I позна лозунгі крычаць, Глушыць нас стрэльбай халастою. Што ёсьць — нікому не схаваць: Вось плён струхнелага застою!
I я прыму за ўсё адказ, Бо сам у гэтым вінаваты, Хоць прысягаў сабе ня раз, Што сьмецьце вымету я з хаты.
Як шмат чаго я не зьбярог.
Чаму ж гляджу ў спакойнай дрэме, Калі паскудзіць мой парог Тых злыдняў цэлае бярэма?
Я бачыў іх не за гарой:
Яны крышылі мае храмы, Пасля вяроўкаю даўгой Пітво чакалі каля крамы.
Даваў прытулак ім і дах.
Чаму вучыў? Спытай асьвету.
3 падрэзаным крылом — не птах, Калекам шоргацца па сьвету.
I дзе, каго тут запытаць, Дзе мудрых навукоўцаў кола, Каб нам сумела адказаць, Куды зьнікае наша школа?
Ад мовы роднай вызваляць Нас пачалі, як ад палону, I на руінах узьнімаць Шавіністычную калону.
На ёй — ты можаш распазнаць —Імёнаў — поўна галерэя: Забранзавелай плоймы раць Ад Мураўёва да Круглея.
Якія важныя чыны!
Якія важкія заслугі!
А мы, як пасынкі сыны, У сваёй роднай хаце — слугі.
Па нашай памяці лязом Бульдозеры, стальныя краны. 3 зацятым злом маё на злом... О, як смыляць балюча раны!
Дзе ты, Няміга? Сьпіць яна. Тэатр наш першы, адгукніся.
Крычу ў пустэчу — цішыня. Ніхто ня чуе, як ні пніся.
Нібы пранёсься ураган Праз засеў наш і нашы пожні. Ўтрапёна кружыцца груган I плён вяшчуе мне парожні.
Зацьміла сонца вараньнё, Заслала з захаду, усходу. За што ж такое насланьнё, Што не дае жыцьця мне, ходу?!
Я змайстраваў на іх сіло, Шалёны крык мяне не страшыць!
Устань, збудзісь, маё сяло, Дай на падмогу вояў-стражаў.
Багаты спадчыны вузьляк, Хай некаму яна старына, Ды мне не страціць аніяк Таго, што ў рукі даў Скарына.
Я лекі у яго знайшоў, Тых слоў, што сілу, моц трымаюць: «Дзе ўзросься хто, адкуль пайшоў, Да таго месца ласку маець».
Сьляды няпройдзеных дарог Гукаюць нас у сінеч далі.
Матулін не забыць парог
I мудрыя дзядоў скрыжалі.
Вяртае памяць зноў і зноў: Наканаванае — пранесьці.
1 не забыць праз будзень слоў, Як папярэджаньне, — Прадмесьце.
Дзень напярэдадні бяды, Той першы выбух у старонцы...
Яшчэ ня ведалі яны, Што будзе потым... Цэзій, стронцый...
Яшчэ няўцям. А ўжо ўсім нам 3 гары партыйнага амвона, Рэспублікам і гарадам Рыхтуюць рыцараў «АМОНа».
Да волі цяжкая хада, За волю — дарагая плата. Калі той платы не шкада — Чакай, сапёрная «лапата»
Ды ўсё ж праз немату трывог, Праз безнадзейнасьць дзён цяжару Прашу я: о магутны Бог, He заслані нам сонца хмарай.
He праміні чужы — наш! — боль.
Устрывожана людское мора.
1 асьвяці нам хлеб і соль.
Хай мінуць пошасьці і гора.
1986
...Асобна хочацца сказаііь пра паэму знакамітага беларускага мастака Аляксея Марачкіна (Алеся Мары), напісаную ў жывым народным стылі накшталт «Паэмы пра Лысую гару». Бясспрэчна, паэма «Акрэсьціна» яму ўдалася. Там ёсыіь і жывы народны гумар, узяты ў спадчыну з «Тараса на Парнасе», ёсыіь асацыяцыі з вядомай «антысавецкай» песызяю «Товарйіц Сталйн, вы болыаой учёный». I калі вязень у песьні «па совесьці» ня ведае, за што сядзіць, дык шаноўны Марачкін сьцьвярджае адваротчае: «Назаўтра наш “гуманны суд” судзіў мяне. За шпю?.. Я знаю!»
Алесь Бяляцкі, праваабарон ца, пісьменьнік, літаратурны крытык (з уступу да кніжкі «Акрэсірнскія будні»)
Акрэсьціна
Паэма
I
Прымаў бяз правілаў гульню Дыктатара, мянта, АМАПУ... Я бачу д’ябла... Сатану.
Дзве дзюркі ў носе. Рогі, ляпа.
Прымаў бяз правілаў гульню.
Незамутнёнымі вачыма
Гляджу на іх. 1 не ганю...
Нібы скарыўся гэткім чынам. Зачыстка. Арышты. Разгон... Маё тут топчуць далакопы. Замоўк. Зьнямеў Свабоды звон. Мы заляглі ў свае акопы. Такое нам не навіна.
Я ў эпіцэнтры калатэчы. Ідзе сапраўдная вайна. He адсядзісься, дзед, на печы.
II
Майстэрня — мой агітплакат, А за сьпіной ня брат, а хват Ў маім апірышчы сьвятым. А я стаю між гэтым, тым.
Дзень Волі — Ўгодкі БНР.
Спадзеў на заўтра...
А цяпер
Мяне сьвідруюць злыя вочы, Ня дужа зь імі я ахвочы Размовы весьці. Дыялог... Мне нецікава. Бачыць Бог, Я не герой. I я ня «трус». Ў маёй майстэрні ператрус. Учэпісты гэбіста Штазі Па лесьвіцы кудысь залазіць. Хапае кніжку Пазьняка, I далей цягнецца рука. He даспадобы яму «Плошча», Дождж за вакном, што ўвосень, хвошча.
Хапун брутальны... Бруд, мана.
I гэта, браце, не гульня...
Ня рады я нязваным госьцям.
А мент паганы піша штосьці У казённы ліст словы ня тыя, Аднекуль побач панятыя.
Ш
Абрабавалі як маглі: Бярэмя лозунгаў, плакатаў, У пастарунак павязьлі I кінулі мяне за краты.
Назаўтра наш «гуманны суд» Судзіў мяне.
За што?.. Я знаю!
Наверсе моцны перапуд — Для шэсьця нешта я трымаю.
Пра мову пэнзлем напісаў, Што БНР для нас як свята. Людзей на плошчу заклікаў. Намаляваў дужа багата.
Партрэты нашых дзеячоў: Купала, Колас, Гартны, Цётка... Луцкевіч, Тамаш Грыб, Ткачоў... Была ад некага наводка.
Яна ў майстэрню прывяла.
Дубы сьпецназу. Тры «ствала».
Хоць падай, хоць калом ты стой — I ззаду, й сьпераду канвой.
За мною варанок зь мігалкай, Тры мусары з дубінкай-палкай.
IV
— Мы МУС. Закон.
Мы харашы.
Працуем тут не за грашы. Чытай, мазіла...
Падпішы
I далей болей не грашы!
... А ў пратаколе тым праклятым Напісана, што крыў іх матам. Пяхцерыў падлу, гламазду.
Сарваў пагон... зь яго — зьвязду. У галаве якой тут коні?
Навошта вашы мне пагоны.
Мой сімвал — вольная «Пагоня» I бел-чырвона-белы сьцяг.
Чытайма далей... Так.
Працяг.
V
Снапамі сьцелюць на Нямізе. Метро праносіцца унізе.
На плошчы класіка Якуба Малоцяць нашых.
Жорстка. Груба.
Сядзіць задумліва наш Колас, I чуцен нам ягоны голас:
— Браточкі мілыя!
Сымонка! Хопіць граць.
Няўжо вусатага ніяк вам He суняць, Каб гэта каля ног маіх Вас гналі і тапталі?
Няўжо ТАКОГА вы асьлепла
Выбіралі?
1 гэта вы?
Шаноўны мой народзе!
Адкуль чужынцы тут, На вашым агародзе?
Сьляды варожыя!
Прыблуды топчуць гоні!
Зьдзек з нашых сімвалаў
I нашае «Пагоні».
Міколка! Дзе твая за пазухай Граната?
Што, хлопча, кажаш ты?
Няшмат нас. Малавата...
Нічога. Справімся.
Абыдземся без НАТА.
Талаш! Цягні з патронамі Сваю цяжкую скрыню!
Хутчэй гукай ты Цётку!
Каліноўскага! Скарыну!
До! Хопіць гнуць перад дурнотай Сьпіну!
Ня бойцеся! Ня страшцеся дарма.
Схаваўся у Дразды.
Ты глянь! Яго няма!
Мне, дзеткі, бачна ўсё тут зьверху, 3 п’едэсталу.
Хоць нема закрычы.
Жыцьцё і вас дастала!
Страх — ён ня птах.
Ня вольная жар-птушка.
Нехта залез на дах.
У руках граната, «пушка».
VI
Запозна... Ночанька закрэсьлена, Мяне прывезьлі на Акрэсьціна. Прытулак нашай апазіцыі.
Твар да сьцяны — мая пазіцыя. Гатовы я тут жыць і спаць.
Ня гэтак страшна — сутак пяць Тут есьці кашу, баланду... Ганяць па камеры балду. Жыцьцё ня дужа мяне песьціла. О! гэта «мілае» Акрэсьціна! У іх вачах я брыдкі, гадкі. Спазнаў Акрэсьціна парадкі. Навокал краты і мянты. Нарэшце апынуўся ты У тым шматзоркавым гатэлі. Як нас кармілі!
Што мы елі!
Як тыя парсюкі ў загоне.
Вусач галоўны, хто на троне, Баюн РБ, наш дырыжор — У жыцьці такога ён ня жор. От. каб да нас яго сюды!
Хоць бы натры якіх гады...
VII
Я сёньня ў гэтай рэзервацыі.
Ня трэба, «жэншчыны», авацыяў. Ня Шчукін я. Тут першы раз. Сьцяна. Параша-унітаз.
Катлетадзень — што працадзень. Хаджу туды-сюды
Як цень.
Ня дні лічу — лічу гадзіны...
Задумы для маёй карціны...
Была «Сьцяна». Малюю «Дзверы». Перада мною ліст паперы.
Накрэсьлю ўсё як мае быць.
1 каб, канечне, не забыць Графіці, надпісы, імёны. Хто ў гэтай камеры.
Праклёны.
VIII
He заракайцеся дарма: Сустрэне кожнага турма На волі, хто рассуне краты, I калі ты змагар заўзяты, Свабода ў сэрцы — Наша слоўка.
He абміне цябе Мянтоўка.
***
Пад галаву кулак, далонь.
Ты не пытайся пра мой сон.
Які там сон? Параша —трон. Навошта нам адэкалон.
Маіх трызьненьняў калажы — Ў абдымках побач ўсе бамжы. На лёс ня дужа наракай, Ня пекла гэта і ня рай, Ня Уганда, не Заір, Аўган.
Мне сьніцца «Сьцінгер». Ён... наган.
Над намі лямпа Ільіча.
Я вызначаю стукача.
Ён тут, ён побач. Недзе збоку За мною сочыць яго вока, Я безь яго ані-ні кроку.
Ён недзе тут, ён недалёка.
Знаёмы сьмех... Прыколы, жарты. He адкрывае свае карты Мой летапісец-інфарматар.
Відаць, што профі, не аматар. Нічога супраць я ня маю, Амаль за сябра ўжо прымаю. Мая адсідка — ён за працай. Такі ўжо лёс.
А як іначай?
А каб было да месца, ладу, Кляне ЯГО, мянтоў, уладу...
Мой «мілы друг», ты мне прабач, Цябе я вылічыў, стукач.
Мая пазіцыя: маўчы.
Прысьніцца падла уначы.
IX
Я бачыў шмат чаго
I расскажу вам шмат.
Мяне судзілі за расейскі мат, За мой «язык», за «брань», За «сквернословня».
Расейскай мовы
He ўжываў ні слова я.
У мове нашай іншы ёсьць праклён:
— Каб цябе пранцы!
— Згінь ты, д’ябла! Вон!
— Каб цябе качка, хлопча, убрыкнула!
— Ахты нягоднік! Йітык... Валацуга!
— А каб цябе зараза, валянтоўка! Калі у шкоду Маньчына кароўка Паперлася наўпрост, як блуданула, Ня чуў, каб што-небудзь расейскае загнула. — А каб табе ні імені, ні званьня, — На некага крычала бабця зраньня, — Біць тваю медзь! Каса не пакляпана! Ты што, Ляксейка, захварэў на пана? Яшчэ пачуў — пазычылі мо ў ляха.
— Куды майго зьвяла!
Падсьцілка, курва, бляха!
Йідрытгвой корань! Дрэнь тут качаны. Клялі, ня гледзячы на званьні і чыны.
— Маць пройбу з зайбаю! — (У гневе быў Антон).
У нашай лаянкі Такі адметны тон. Свой каларыт. Свой шарм. Свая адмеціна.
...Расейскі матў расейцаў Запазычыў я, Калі вусаты узаконіў «Двуязычыя».
1 я, бязмоўны, стаў языкаватым
I на чым сьвет стаіць Сьпецназ, мянтоў — Крыў матам.
***
На сэрцы шнар, Зарубіна.
Нячутае ўпісалі.
Праўда наскрозь Загублена.
За гэта ім медалі...
Чацьвёрты дзень... Тэрмін малы.
Нарэшце я
Вам апішу, хто побач
У Акрэсьціна.
Сусед-падзельнік. Мілы твар.
Да часу гэтага нязнаны.
Хлапец з Баранавіч.
Кашкар.
Мянтамі хутка апазнаны.
На . утак пяць — ягона «хата».
Ёіі для мяне нібы за брата.
Так есьць. Было...
Так павялося.
Моіі хвост. Мой цень...
Мне так здалося.
Халодна, зябка, вузка «хата».
За дэмакратыю мне плата.
А недзе ж блізка Вільня.
НАТА.
***
Цыгаркаю Кашкар дыміў,
Смактаў, цягнуў, як тую соску. Быў далікатны, не хаміў.
Жыцьця ня сьветлая палоска.
Два алкашы, Сінюгі два Сюды патрапілі за п’янку. Як родны дом для іх турма. Чыфір глытаюць гэтак зранку. Яшчэ адзін — завуць Талян. Канфуцый, Бэндэр, Казанова... Ён тут як свой. Дружбан пацан. I болей пра яго ні слова.
X
Мы ў камеры другой. Нас лічаць зноў і зноў. Тут восем братаноў, Шаснаццаць рук і ног У інвентарнай кнізе. Наверсе подпіс мой, Начальнікаў — унізе. Адных адсюль вязуць у ЛТП, Хто вёдрамі гарэлку хлешча, п’е. Хто там, на волі, гэтакі бязвольны. Ня можа жыць бяз пойла, гары горкай. Другіх сюды за бойку пасадзілі, Былі ня буйныя. Ня хныкалі, ня нылі. Курылі «Прыму», жорстка гумарылі.
XI
Каб не забыць,
Сказаць мне дужа варта:
Тут у палоне я Турэмнага фолк-арту. Здарэньні, факты, анекдоты. Наперад знаюць, скуль ты, Хто ты.
3 газеты зробяць «аўтамат». Соль з перцам там Турэмны мат.
Як без запалак запаліць Цыгарку. Расьпілоўваць краты. Як суткамі ня есьці
I ня піць,
Быць да канца невінаватым, Па блату трапіць у шпіталь, На волю выслаць тэлеграму. Зрабіць з цыгаркі нож, Што сталь,
I, не выходзячы, у краме Купіць вадзяру...
Сок. Пітва.
О, то сябры, О, то братва!
Во, Акадэмія навук!
Якая мудрасьць!
Воля, хватка!
О, колькі прападае рук — I за нішто!
Вось так, мой братка.
XII
Акрэсьціна.
Ахрысьцілі цябе.
Маршрут знаёмы — Проста на Прылукі.
Каго яшчэ у гэтай Барацьбе
Павяжуць...
I навыкрут рукі.
Тут на сьцяне мемарыяльны Бляск
Забранзавелых шыльдаў Нашых вязьняў.
I чуецца нязвыклы, Тупы ляск.
I нехта нечым аб падлогу Бразнуў.
За кратамі там Сэрцы змагароў.
Юначы дух нязломных Маладзёнаў.
Хай цмок балотны Пляжыць зноў і зноў. Рунь зелянее...
1 на квецень гоні.
Мы ўсіх успомнім —
He забудзем тых
Юначых, мудрых, сталых, Маладых, хто тут за Беларусь Прымаў пакуты.
Ірваў накінутыя хватам Путы.
Вас не забыць...
Пра вас ідзе гаворка... Вінцук, Бяляцкі, зух
Франак Вячорка.
Нязломны духам Віктар Івашкевіч
I малады — зусім юнак — Зьмітрук Дашкевіч.
Той сьцежкаю прайшоў
I наш «адзіны»
А. Мілінкевіч, неразлучнік Іны. Я без метафараў, Кручастых загагулін Скажу як ёсьць — Пакутнік А. Казулін.
Ішоў на шчытаносцаў, На сьцяну,
Ня мог прыняць падман, Хлусьню, ману.
Яшчэ ня ўсе:
Яшчэ наш вернік Паша.
Надзея сьветлая
I персьпектыва наша.
Халодны сівер Севярынца He зьлютуе.
Малітву Паўла Беларусь пачуе.
Хто там ня быў — Ну, ведама, Шчасьліўчык.
Галадаваў Хадыка Юра, Сіўчык.
Адчайна разам йшлі Бязь ляманту і крыку.
Давайце прывітаем мы I Славу, і Хадыку.
хш
Як «любяць» Шчукіна мянты! 3 ГБ, сьпецназам ён на ты. Яны таксама не ў даўгу.
На Камсамольскай, на рагу Залегла «Паўліка» засада. Ёй на падмогу тры атрады. — Алё... Алё... Я «Астра 7». — Аб’ект на месьце?
— He саўсем!
Ён не адзін. Народ. Паслы...
Во ўжо калёнаю пайшлі!
— Бярыце жорстка Бараду! Хватайце з шэсьця на хаду. Как слышно? Так...
Пасьля ўваліце.
Пры сьведках дужа вы ня біце.
Ірвуць кашулю На анучкі.
Узялі Шчукіна Пад ручкі.
О, колькі нашага
Народу
У «гатэлі» гэтым Кантавалі.
На дошкі голыя Кідалі.
Мазынскі ставіў там «На дне».
Ах, не пашчасьціла Так мне!
Куды пазьней спазнаў Няволю.
А мог бы й Мара Сыграць ролю. Дарогу перабег Кішкурна.
Ён за мяне куды «Гламурны».
Як пераскочыш, Скажаш — гоп!
Ў «Тутэйшых» быў Сапраўдны non.
Хоць зьлеплены He з маскаля.
Фэйс не такі, Відаць здаля.
XIV
Сумленьне... Ісьціна — Сьвятое.
Пі' ў і седзячы, і стоймя.
Па памяці. Было й з натуры.
Ханала рознай кліентуры.
Якія вусы і насы!
На іысіне тры валасы!
I ты пабачыць гэта хочаш?..
Як глянеш, братка, — Зарагочаш.
Сьмяемся — значыць, ёсьць надзея.
I сэрца ўжо не халадзее.
***
Вясна...
Акрэсьціна як сон, Дзяжурны да мяне: — Свабодны, Мара.
1 я, не захапіўшы парасон, Iду праз град паклёпаў. Вецер, хмара...
Лшчэ я тут.
Ды ўжо мяне няма.
Я разьдзяліў на хвілю 3 тымі долю, Каго «прылашчыла» Суворая турма.
Наеўся кашы тут. На волю, брат, На волю!
24-29 сакавіка 2008 г. Менск, Акрэсьціча
СЬ^ -20^.
* * *
Памяці Анатоля Сыса
Дыптых
Падарунак нясу я Сысу.
Недапісаных кніжак бярэма.
Затуманеную красу
П’янай музы зь яго гарэму. Падарунак нясу я Сысу.
Бачу ў прыцемках чорныя твары. Пане лес абтрасае расу.
Пошчак нелюдзяў... крыкі пачвараў. У палоне гаротны паэт.
Корч балотны замшэласьцю дыбіць.
А на купіне галава
Ідыёцкай усьмешкаю лыбіць. Сьлязаточа ў Гарошках абраз, Плача ў скрусе сястра Анатоля. «Мой браток... Я ж малілась ня раз: Абміні цябе горкая доля».
А над нівай кружэліць груган, He на добрае нам вяшчуе.
Я крычу:
«Дзе ты, лес?
Дзе ты, пан?» Цішыня...
Як аглухлы, ня чуе.
Я ведаю:
Яў карты прагуляны
Зайздроснымі паэтамі.
Малю:
Калі заб ’еце — не смакчыце з раны
Барвовую паэзііо маю.
Анатоль Сыс
А, ты грошы даваў Анатолю на прапой? Камэнтар з інтэрнэту
Каяньне
...Ты даваў грошы
Сысу на гарэлку?
Плаціў за вершы якою меркай?
Пытаньне рубам — б’е напавал.
I ты. Брут, разам зь ім «вупіваў»?
I ты, і ён забівалі паэта...
Маўчу... Ня просты адказ
на гэта.
Маё ты хочаш пачуць прызнаньне?
Адказ такі, якое пытаньне.
I я скажу за сябе і за тых —
He шкадаваў сваіх залатых.
Да дому свайго
Л іта-та-таратара
Паэты ішлі з напоўненай тарай.
Ў кішэні даляр, «заяц», марка ці літа.
Па поўнай, па венчык было ўсім наліта.
1 ў кожнага свой быў наседжаны столік.
Галоўны сярод іх
з Гарошкава Толік.
Рукаўся з паэтам мастак і артыст.
Касіў пад сваіх у куточку гэбіст.
Калі ж у кагосьці пусты быў кішэнь,
He выганялі... ня гналі ў каршэнь.
Народу, што вулей у «пабе» тым, зале.
Чуваліся дома, не як на вакзале.
Было — як сплыло...
Ўжо ня вернеш ніяк.
Заходзілі зрэдку Кулік і Пазьняк.
Былі ўсе на роўных, Яднала нас воля.
I выглядалі ня слаба, ня квола.
Якімі былі! Як мы дружна сядзелі!
I да пазна з Анатолем гудзелі.
Ды каб жа знацьцё...
і каб тое я знаў.
Я б міма стакана
яму наліваў.
...А корак з бутэлькі у сэрца цаляе, Старая з касою
ў начоўках люляе.
I з цмокам зялёным прайграў ён двубой...
Я быў, сядзеў разам — чамусь не з табой.
А ён — як ваўчо... Як паранены зьвер.
Давай пашкадуем, паплачам цяпер.
Па таленце жыў і па таленце піў.
Зь ягоных «сяброў» нехтацешыўся... кпіў.
Капец... Нічагуткі ўжо ён не напіша.
I нс ўзьляціць, не падымецца вышай.
I з бара выносяць п’янога кліента.
За-да-ва-лёны...
няма канкурэнта.
I я вінаваты — даваў на пітво...
Пакаюся, грэшны. А ты, гэта во...
Дзе быў?.. Што рабіў? Пазабыўся нагладка?
Так, я вінаваты...
Мне скрушна і гадка. Ня сквапны —даваў яму лішнюю сотку, Дык гэта ж ня тое, каб мучыў я котку... Закопвалі талент глыбока, глыбока.
Ды выйшла ня так...
Усё вылезла бокам. Пасеяна зерне...
Ня страчаны плён. «Вянок» у Максіма, у Толіка — «Лён».
Так цесна... Задушна.
Якое халеры?
Куды ня кінь вока — усюды Сальеры.
Зайздросыіікі... хціўцы, I кожны з нас хлус. Рассыпаны зьвёны...
Такі беларус.
Пігмеям далёка расьці да Калоса. Глядзяць на яго скасавурана, коса.
I я сярод іх у аблуднай гаморы, За ўсім назіраў чалавечак з «канторы», Кроў з раны смакталі і рэзалі жылы, Пасьля на магілу цьвяты палажылі.
О, край мой! О, людзі... Якія пакуты.
Хто насьцеж аголены,
насьцеж раскуты, Хто вольны, як вецер, I прагне свабоды, I не шукае выгоды і броды. О, людзі... паплечнікі, родныя брацьці, Ня шлю на сябе
і на вас я пракляцьці. Ня б’ю я ў званы...
He крычу ў паняверцы, А ціха шапчу:
«Вы паверце, паверце... За ім паэт будзе —
паэта ня біце.
Любіце сябе і яго вы любіце».
13.04.2001-6.02.2011
* * *
...Ідзём няведама куды, Вусаты цмок — наш паганяты.
Туды-сюды,
сюды-туды, Пакорлівыя, што ягняты.
4.02.1998
HA PA30PAX
O . .

***
Ha кожнага ў нашым Няроўным такім атачэньні He то эпіграмы пішу. He то прысьвячэньні.
7.02.2012
Юрасю Герасіменку
Сьлед ад алоўка...
Гляджу і дзіўлюся: — А лоўка!
Твары я — творы Ляплю сьветлаценем, Адценьнем.
Сваё — не чужое.
3 маўклівым цярпеньнем.
I зь белай паперы Паўсталі, як далі, Маіх сноў скрыжалі.
4.02.1975
Талакоўцам
Гэй вы, хлопцыталакоўцы!
Вам на шчасьце па падкоўцы, А дзяўчатам-талакоўкам, Такім спрытным, такім лоўкім, Ад суроцаў дам вады На ўсе дні і ўсе гады.
Тым, хто пляжыць, — каланіцы... А ня чыстае вадзіцы.
I хто рые, як дзікі,
Супраць вас...
як «зьвязьдзюкі», He паможа
«Мінск вячэрні», Хай ня пнуцца — не ачэрняць.
Ім ня будзе ўжо спакою, Руіпым, хлопцы, талакою!
Хай ім будзе сорам, горка.
Ўсіх наперадзе Вячорка.
4.02.1980
Паўлюку Багрыму
Хто там
стук ды грым, Зьвініць молатам? To Паўлюк Багрым, Яго доля там.
Яго доля там...
Стаіць волатам.
У вачах сьлёзы, дым...
Тук-тук-стук ды грым. Кузьня — дом і храм, Горан полымем Адбіваецца, Нібы золатам.
Ой, як жар гарыць
На далонях рук!
I ў сінеч ляціць
Паўлюкоў жаўрук.
3.05.1985
***
Разанаў, Барадулін, Быкаў...
Нам Нобэль прэмію заныкаў.
У іх другая, мусіць, фішка. Такой бяды! Прарвёмся, Грышка!
7.02.2009
Георгу Скрыпнічэнку
Для нас ён проста
Жора Скрыпка. Яшчэ рэзак!
Да дзевак ліпкі! Ня пройдзе міма добрай лыткі. Па ўсяму відна — не манах, Бо нешта дыбіцца ў штанах.
Ня зломак Жора!
Яшчэ можа, Калі хто збоку дапаможа. Палотны глянеш — адзін «сюр». Пінжак і гальштук ад куцюр. Ён не народны, не «засрак» Ён простаЖора...
Ён мастак.
14.05.2001
'Заслужаны работнік культуры
Аляксею Кузьмічу
Палотнаў у майстэрні тоны,
1 тут, і там — адны мадонны.
На тле палотнаў «целеса»,
Ну проста божая краса!
Глядач глядзіць — не наглядзіцца:
Ці ў блуд пайсьці, ці памаліцца.
10.05.2003
Ул. A.
— А што такое ўлада? — Запытаў мяне Уладзя.
Кажу, што не быў пры ўладзе.
А хто быў — нагадзіў.
Дроў наламаў груду.
Ды лепш пра яе не буду.
— Дзякуй,—
кажа Ўладзя. —
Пайду да сваёй я Надзі.
7.03.2011
Арлену Кашкурэвічу
Ніяк не паставіш яго на калені, За гэта я ўдзячны маэстру Арлену.
Ён з гэткіх народных, што разам з народам, Нязломны... Мацуе свой дух з кожным годам.
У драбязе, пустаслоўі ня тоне.
Ніколі ня здрадзіць сьвятой нам «Пагоні».
10.03.1980
Васілю Шаранговічу
Я для цябе зусім ня пстрычка, Ня шпунт... Ня шворан, не затычка. Бываю часам дужа колак, Дык дзякуй, дзядзька, за сьвярдзёлак.
5.06.1990
Міколу Купаве
Яго пісаць я не бярусь — Этнаграфічны беларус.
Мікола сярод нас што пава —
Паважны, мудры наш Купава.
7.02.1995
Міколу Ісаёнку
Штодня малюю хмызьнякі I застаюся на вякі.
А вы...
Мазілы, «гаўнюкі».
9.03.1995
Яўгену Шунейку
Ня абы-хто...
Ня нехта нейкі
У Акадэміі Шунейка.
Каторы год у сваім крэсьле Ўсё нешта піша,
Нешта крэсьле.
Дзяўбе навуку, як той шпак. Яшчэ адзін Барыс Крапак!
2.04.1996
Рыгору Батальёнку
За небасхілам — прасьцяг.
У вечнасьць штодня
з табой крочым. Асьвечаны Богам наш Край, I чуецца голас прарочы. «Шукайма ў душы сваёй рай, Прасьветлена-сьветлыя вочы!» Зязюля, кувай нам, кувай Да самае цёмнае ночы.
1.02.1997
Лёву Талбузіну
Наш Талбузье —
не Карбузье, Ня зблытаеш... Талбузін Лёва Ня з Клецка I не з Магілёва. 3 расійскіх
«дальннх берегов», Ды варты толькі добрых слоў. Мастак ад Бога, Знаны майстра, Як шмат чаго
ў ягонай кайстры.
Ня нройдзе міма
старых рэчаў.
Усё для справы...
Усё дарэчы.
Ніхто ад нас яго
ня гоне.
Наіп Лёва лідар
у «Пагоні».
4.03.1995
Алесю Шатэрніку
Нам з гэтае ўлады Ані... ні шыша. Я пру ў Барсукі, Ты ляціш у ЗША I недзе ўжо збоку Ландон, Рым, Парыж. На плечы ўзваліў Ты цяжкі сонца-крыж. Радзіме, бацькам сваім Сплачваеш доўг — Рагнеда... Кірыла, Гусоўскі, Міндоўг...
15.11.2012
Паўлу Севярынцу
Нязломна праўдзівы.
I гэта ня дзіва, Бо ў сэрцы яго жыве Бог. Малюся, каб Ён засьцярог Ад злога, бяды, ад спакусы, надлому.
Чакайма цябе...
Ты патрэбен тут, дома.
А ён у адказ нам: — Я дома, вядома. Выходжу на вас я Праз нумар Velcom’a.
5.07.2011
Уладзшіру Сулкоўскаму
... Хто па чарку,
а хто ў блуды... Ды я гэтым не грашу. Лепей новыя эцюды Я з натуры напішу. Зь першых дзён
лічы ў «Пагоні», I ня трэба мне пагоны, Бранзалеткі, медалі. Гэтаму й таму далі... Каму званьні,
каму грошы. Я й бяз гэтага харошы.
9.05.2008
Рыгору Барадуліну
Пад нос дулю —
ня бэру з дуліны — Атрымаў я ад Барадуліна 3 пальцаў трох і той адтуліны. He пытай, адкуль...
скуль яны.
Але мне ня рэжа вуха Дзядзькі Грышкі аплявуха.
3.04.2009
Анатолю Вярцінскаму
За нашую Волю, За нашую Долю Удзячны ў змаганьні яму — Анатолю.
2.01.2012
Вінцуку Вячорку
Якая б ні была гара ці горка, Яе адолее Вячорка.
6.02.2012
Юрыю Хашчавацкаму
Хлусьня... Падман.
У бруд карась.
Яшчэ глыбей капай,
Юрась,
Пакуль ня сыдзе мудазвон, Будзі, звані ў Свабоды звон. Па вушы, братка, мы
ў гаўне —
Мы бачым у тваім кіне.
7.08.2010
Кастусю Харашэвічу
Маўклівыя цёмныя вежы —
Нябёсаў і зор вартавыя, Разоры пазначаных межаў I фарбы палітры жывыя. Да сябра іду, Канстанціна... У залочанай раме — карціна.
9.08.2010
Яўгену Гучку
«Сядзіць варона на сучку» — Радок я прысьвяціў Гучку.
Нештатакое... Нескладуху, На большае ня стала духу. «Зламаны, крохкі быў сучок».
Вітаю вас, паэт Гучок.
Паэта з Божай вышняй ласкі, Ў радках, што бісэр, зьзяюць краскі.
Ён бачыць тое, што схавана, Ёсць толькі ў яго загана: Хоць дужа любіць ён жанчын, Ды бабылём жыве адзін.
Чаму адзін? Дзе яго муза? Ды высвятляць не будзем дужа.
10.07.2011
Віктару Маркаўцу
Бяжыць зьвяруга на лаўца.
А я — да Віці Маркаўца.
I я зусім яго ня ганю, Што парукаўся з сваёй Таняй.
I як старому сябруку. Пацісну Маркаўцу руку. Я для яго старэйшы брат. — Няхай жыве яйкаквадрат! Накачвай мышцы, Мацуй прэс.
Ня сьпіць у шапку МТС.
13.01.2010
Арловым — пісьменьніку і кінарэжысёру
I мне, і табе не зрабіць і паловы
Таго, што зрабілі Валодзькі Арловы.
Адзін піша кнігі,
другі ўжо на здымках.
Нахабная муза іх душыць ў абдымках.
Стары воўк у пушчы раве, нема вые...
I той, і другі пад апекаю Кліё.
Адзін з барадою, другі дужа гладкі.
На іхніх прэм’ерах я пляскаю ў ладкі.
6.04.2011
Уладзіміру Басалыгу
Ён для мяне не толькі мастак.
He толькі сябра, але і сваяк.
Ягорка мой, яго ірына: Выйшла такая ў нас сябрына.
А вось і поўны сямейны лад: Дзядуля, Хрысьціна-Ціна і Злат.
3.02.2010
Генадзю Бураўкіну
На панадворку нашым сьцюжа...
Адолеем яе, мой дружа. Перажывем і гарачае лета 1 дружна падымем чарку за гэта.
9.02.2010
Аляксандру Надсану
У Лёндане меў вялікі гонар бліжэй пазнаёміцца з айцом Аляксандрам Надсанам. Трымаў у руках першадрукі Францішка Скарыны. У айца Надсана вялікая калекцыя рэдкіх кніг, якія ён зьбіраў на працягу ўсяго жыцьця. Ля ягонай хаціны ёсьць невялічкая царква-каплічка, куды мы кожным ранкам хадзілі памаліцца. Было гэта ў 2007 годзе
Псалмы сьпяваем ва ўнісон.
Уніят айцец Надсон
Служыць Богу,
Служыць шчыра.
Зь дзідай арханёл Гаўрыла,
Маці Божая сьвятая,
Сыіежка ў храм не
зарастае.
He мінаюць Божы дом, Хто прыехаў у Ландон.
У Менску мне мая Ірына
Так казала: «Там Скарына,
Беларускі той Парнас
Паяднае усіх нас».
2007
Паўлу Шрубу
Дом літаратара мне люб, Ён родны дом і ён жа «клюб». Пасьля Сыса тут Павел Шруб У гэтым доме гаспадар.
Рыфмы капрызнай уладар.
На генэральскія пагоны Чаканіць крыж сьвятой «Пагоні», А нехта гэтаму ня рады, На плошчу сьцягвае «отряды» I міліцэйскія шыхты.
Навошта?
Знаеш, Паўлік, ты?
11.09.1994
У гонар БЗВ — Міколу Статкевічу
Труба трубіць, гудзе, заве!
Шыхты гуртуй у БЗВ Нязломных духам, моцных целам —
Назло прыблудам агалцелым.
Падумай кожны з нас цьвяроза:
Дзе для рэспублікі пагроза?
9.06.1988
Ліст да Ўладзімера Крукоўскага
Даруй, мой сябра,
Ўладзя Крук, На ўсё ўжо не хапае рук. Праблема з жонкай...
ёсьць унук.
Нешта гняце мяне у крук.
Там БэНээФ, тут ТэБээМ.
Куды пасьпець...
Ня сьплю, ня ем, Толькі ратуюць Барсукі, Там, каля Мнюты...
ля ракі, Я адчуваю, што жыву... Ёсьць козачка,
скубе траву.
Сусед харошы — зваць Талян.
Хоць часам і бывае п’ян, Ды вядзе добра гаспадарку. Ёсьць на стале і скварка, й чарка...
Я б так сказаў:
сусед надзейны. Цьвярозых бачыў сёньня?
Дзе йны?
Дый хто на гэта не слабы?..
Дажыць да вечара абы.
Зімою доўгаю і ўлетку
Я тэлескрыню — у разэтку, У вёсцы нашай скрозь БэТэ, калі яшчэ футбол
БАТЭ,
1 там ня пойдзе на касяк, Глядзець шчэ
можна так і сяк.
А калі гэты цмок-вусач...
Ну, хоць ты з хаты... хоць ты плач.
Куды... куды
схавацца, дзе?..
Куды нас, ёлупняў, вядзе?
Пералічыць ня хопіць пальцаў...
Ліван... Расея... Тут кітайцы...
Карэя... Куба... Чавес Уга.
У руках ягоных пернік, пуга...
Ат, выключу я гэту скрыню
Ды абдыму сваю Ірыну.
7.04.2011
Памяці Міколы Ермаловіча
Яшчэ ня ўсіх ён разбудзіў,
Яшчэ ня ўсіх ён вывеў з ночы
Да запаветных скарбаў-дзіў,
У глыб стагодзьдзяў сьмела крочыў. Край крывічоў, ліцьвінскі род.
Мінуласьць... На Нямізе сеча.
3 натоўпу вырастаў народ,
Зьбіраўся, як раней, на веча.
Як цяжка, цяжка аднаму
Шлях церабіць, шукаць вытокі
Праз падазрэньні і ману
1 марыць: ты не адзінокі.
А ён ішоў, наш павадыр.
Вёў за сабою невідушчых Да нашых вояў і муроў, I перуном грымелі пушчы. А ён ішоў...
Уноч і ўдзень
Пісаў свой летапіс — Старонцы.
Будзіў свой край,
адпрэчваў цень.
I шлях здаваўся той бясконцым.
Ды абрываюцца
ніты.
Вясна... Адзін.
Дарога... Колы ...
Радзіма, ведай, з намі ты — Ад Ермаловіча Міколы.
10.12.2000
* * *
Мой дзень мяне
нязьведана трывожыць, Дзякло сваё у прорву
не кладу.
Мяжа маёй разоры
мне варожыць,
1 я іду сабе... іду, іду...
14.12.2000
Пад знакам расейскага паэта Рубцова
Чытаю Міколавы страсьці, Зелені лісьця, лес... Адхрэшчваюся ад напасьці. Паэзія — тонкі зрэз.
I жудасна...
He выпадкова Гартае старонкі дзень. Чытаю Міколу Рубцова. Славеснасьці чарадзей. Для вас — «Ннколай», нам — Мікола, Расквечаны ім лугі, Лахматыя сосны наўкола Мацуюць свае берагі. Чытаю яго — Мікалая, Пралітая кроў віна... Расія — што мачыха злая, Ён выпіў свой келіх да дна. Аі ручанай рыфмай паэта Ві но не разбавіць вадой. I ровар яго, і Лета на «кладбніце под Вологдой».
2010-2011
Максіму
Максім... Даруй.
Яшчэ жыву...
Твой конь — Пегас.
Мой — проста кляча.
Ты напісаў. Ая... Злажыў.
Твая Пагоня й сёньня скача.
А мой жа конік без сядла.
Бязь лейцаў. Мной не зацугляны.
I хвост, і грыва як мятла. Зьнясілены, не нагуляны. На ім пахалі дзень і ноч. I ўсё было ім мала, мала.
У роў кацілася сьляза, Душа трымцела, ледзь трывала. А потым, потым...
зноў падман.
Зганялі ў стойла, паганялі.
I клаўся туманом дурман, 1 край забраны абылгалі. Максімка, родны, мне даруй.
Мой доўгі дзень цяпер кароткі.
Імчы, мой час, гудзі, віруй.
Паклон табе, Купалу, Цётцы.
7.08.2010
A. B.
Дзякуй табе, жанчына.
Гэткім сягоньння чынам На гэтае ёсьць прычына, Можа, з самоты, ці то адчаю Слоўца табе прысьвячаю.
Ты мне кажаш:
— Любові няма.
Толькі словы...
Пустыя словы.
Адна гамана.
Паўтараеш:
— Я вольная птушка.
He рабыня твая,
А тым болей не служка.
Я такая на сьвеце адна.
Словы, словы... Адна гамана.
Непрытульная... Вечна ў дарозе Летам жаркім, зімой пры марозе. На маім прыпынілась парозе. Ах, любоў... Дзе там праўда? А дзе там мана?
Словы, словы. Адна гамана...
Прытулюся да жоўтага клёна. Хто цябе так зняверыў, Алёна?
15.09.2012
* * *
Я ліст атрымаў ад Шніткі.
Вестачка доўга ішла
Абрыўкам з нотнага сшытка.
Плыла, не сплыла... прыплыла.
Шнітка — музыкі зьлітка.
Я голаў схіляю нізка.
Далёкі ты...
і такі блізкі.
Шнітка — ня тое, што нітка. Шнітка — зялёная сьнітка. Шнітка — трава знаёмая. Шнітка — трава зялёная.
Шнітка... Цябе няма.
А сёньня я чую, нібыта праз сон:
У вечнасьць ад нас адышоў Харысон.
30.11.2001
Сашу Родзіну
У нашым творчым агародзе Непараўнальны Саша Родзін.
Хто б мог падумаць?
Саша, блін,
Узяў без бою той Берлін.
Гадамі цягне туды більды.
Рэкляма grop.
Und grope шыльды.
Gut morgen Maier!
Wieviel koste?
He прадаю — Fiir mich.
Навошта?
Ды ўсё ж здаюць у Сашы нервы.
Sehr gut. Даляры...
Можна еўры.
2011
* * *
Ня веру сам: універсам... Заходзіш сам, выходзіш сам. Вяроўкай доўгай каля касы — Стаяць у хваляваньні масы.
Бяруць віно... ікру... кілбасы.
Хапай! Бяры! Насталі часы.
Я міма йду — чаргі фрагмент, Яе дэталь — інтэлігент.
3.02.1984
Іспыты
Хлапец неяк мне прыгадаўся Са Случчыны, Старых Дарог, Ў Маскву, небарака, падаўся, Бацькоўскі пакінуў парог.
I быў ён нішто, зухаваты.
Як ёсьць на далоні відно.
Набыў сабе гальштук стракаты,
Рашыў стаць акторам кіно.
I слава яго заманіла
У горад, далёкі ад нас.
Пра тое сяло гаманіла...
Палез на Парнас, як Тарас.
Іспыты дзядзькі там прымалі,
Стараўся хлапец наш, як мог.
За школку ня меў ён мэдаля, Хлапец наш са Старых
Дарог.
Ды вершы на памяць з запалам
Ён сыпаў, нібы той гарох.
Ня Цётку, не Янку Купалу...
Верш родны чытацьма не мог.
А ўсё пра Муму
ды пра Моську, Пратройку... расійскіх
дарог...
Пра нашага з вамі
Савоську
Забыўся наскрозь...
Бы аглох.
Дзядзькі яму ў вочы глядзелі, На гэткае дзіва з сяла.
I нешта пісалі... Пацелі.
Круцілі... Ды Бог
не цяля.
Галоўны пачаў —
нос кірпаты:
— Прослушалн прозу н стнх. Скажу вам: акцент грязноватый.
1 хлопец раптоўна наш сьціх.
— Куды ж мне падацца і дзецца?
Карысьці зь мяне ні на цэнт.
Зь дзяцінства такое «калецтва» — Ва ўсім вінаваты акцэнт.
07.04.1996
Сырожны час ...Бязьмежна суровы.
Сьпіць народ нібы зернеў зямлі...
Ул. Караткевіч
Суровы... Суворы... Сувораў.
Усё паўтараецца зноўку і зноў.
На шыю пакутнаму, нашаму люду зьвівае пятлю Мураўёў.
Лінія Сталіна... Лінія Берыя.
Нехта вяроўку на шыю прымервае.
А падкапытная ў ладкі эліта, На стале скварка і чарка наліта, I сьвінапас з бізуном ля карыта. Зерне ў зямлі...
Зоры на небе.
Што табе трэба?
Што табе трэба?
Мне прарасьці не пустым каласом.
Як зьберагчы ад навалы наш дом?
Лінія Сталіна — цень Джугашвілі.
Цэрберы нема ваўкамі завылі...
He прачынаецца люд.
Ну, ня хоча...
А за карчамі рагаты рагоча.
Соладка сьпіцца пад сьпеў баюна.
Абы ўсё ціха...
Абы не вайна.
А перад гэтым было воііска. Барысаў. Печы, Жодзіна і... перфоманс мастака-пацыфіста — спалены танк.
***
Замяло. Загуло...
Зазімела.
Сьнег. Дарога...
Па шыю сумёты.
Птаху вольнаму
Войска — турма.
Цісьне дзяга...
Казённыя боты.
Скураты.
Судабоўка.
Вуглы...
Сосны.
Чорныя галкі
і Печы.
Палігон як загон.
Вугальлём
панцыр танка, такі недарэчны.
Ненажэрная пашча вайны.
Лёд хрумсьціць
зацярушана-сьлізкі.
На закланьне
чатыры сыны.
Потым будуць курган...
Абяліскі...
Ha Багуславым полі — кар’ер.
А на мапе пажоўклай накрэсьлена — вкл...
А што зараз, цяпер?
Сёньня маем сваё тут Акрэсьціна.
Грукат колаў...
Сьляды ад ляза.
Город слаўны: героі, вандалы...
На парэзанай «Цётцы»1 — сьляза.
Гэта водгук на твор мой няўдалы?
Шнар на ліку па сёньня смыліць
Сьлед ляза ў пазалочанай раме.
Абраз новы2 ў сьвятыні вісіць. Маці Божая зь дзіцем у храме...
Кастрычнік 2007 г.
‘У канцы 70-х гадоў Мастацкі музэй Беларусі арганізаваў выставу твораў жывапісу ў Палацы культуры БелАЗа. Шмат палотнаў былі парэзаны вандаламі. Сярод пашкоджаных твораў было і палатно «Цётка (Алаіза Пашкевіч)». Такое здарылася ў Беларусі ўперйіыню, але гэты «подзьвіг» гегемонаў у тыя гады ўсяляк замоўчваўся.
2Абраз «Маці Божая ахвяраў Чарнобыля» сёньня месьціцца ў цэнтры іканастаса Жодзінскай Сьвята-Архангела-Міхаіілаўскай царквы.
ЗЬМЕСТ
«Прылюдна, годна...» 5
...ЗАВЕІ МЯНЕ МАРАЗІЛІ
Прароцтва маё ўва мне 13
У цішы начной певень 14
Хто можа сказаць 15
Дзе шлях мой 16
Народы... плямёны 17
Абурэньне і бура 18
Як жыць на сьвеце? 19
Ізноў я пабачыў 20
Непадзельная Айчына 21
Я іграў на струнах 22
Каб зьведаць пах 23
У вянок Язэпу Драздовічу 25
Дзядзька Язэп 27
Вершаваная зіма 31
Слова 32
Калодзеж у жыце 35
Гады мае 37
Кветачкі, зёлкі 39
Вам 40
Ёсьць вопыт у некага 41
У пэрспэктыву імкнецца 42
Дарога імчыць 43
Што змог на сёньня ты? 44
3 кім павядзешся 45
Зацішша перад навальніцай 46
...А на гарышчы 47
Цмок балотны 48
«Беларускія сыны» 49
Як на сябе гляджу 51
Боль 1986 52
Мая хата з краю 54
Маналог канфарміста 55
Мірон, Мірон, Мірон 58
Паветра — як чадам напоена 60
Патрэбы жыцьця, прадметы быцьця 62
Дык праходзьце... прашу вас 64
Метраполія... Метраполія 66
Нагбом... Нагбом 67
А нехта там сядзіць, пыхціць 67
Каменьне на падмурак 68
Хатняя замалёўка далёкага дзяцінства 69
Усё нешта ня так 70
I ў цемры, і пры сафіце 71
У нашай прасторы 72
Пішыце, людцы, пішыце! 74
Іванька, вароты 75
I адбылося 76
Толькі словы 77
Як нічога не лясьнецца 78
А ў асінавым балоце — Сімерга 79
Знакі на небе 80
Як замова 81
На «полацкай» зямлі 82
Верш на «СВАБОДУ» 83
Штодня цягну я мох з балота 85
Я сёньня ўстаў уначы 87
3 «АНГЕЛЬСКАГА СШЫТКУ» 89
Бессардэчны 92
Касі, каса, пакуль раса 93
Зарапад 94
ПАД ЗОРКАЙ ІРЫНЫ
Я атрымаў, гаротніца, твой ліст 97
Я з табою 98
Гляджу на цябе 100
Каханьне, любоў 101
He любі ты мяне 102
Цяжка мне быць аднаму 103
Адчуў, хто я і навошта 104
Каб ня гэта асачына 105
Як... Нашто ж я на сьвет нарадзіўся? 106
У кожнага свой шлях 107
Родная, мілая, любая 108
Лазьня 109
Гарадзец, Станулі, Варганы 110
На востраве воўчых харомаў 112
Чаму, калі душа баліць 113
I я сказаў табе: «Бывай...» 114
Ірынцы 115
А потым быўдзень 116
Тутдыхаць няможна 117
Усё будзе, павер 118
Ты не сумуй, Марына 119
Гусі ляцелі 120
Сёньня ад’ехаў Ягорка 121
Яшчэ адзін ранак 122
Каб душою не зьбяднець 123
Пагляд на рэчы 124
Раздарожжа 125
Так хочацца ў край той... на міг 126
Я так даўно цябе ня бачыў 127
Белая, белая квецень густая 128
У небе белыя аўчыны 129
Сінь... Сон 130
Я заўтра ключы прынясу. 131
Любы мой, дзякуй за вестачку 132
Паміраю не я 133
Я нешта сказаў вам ня так 134
Ах, як многа спакус на сьвеце! 136
«Поценг» Варшава Масква 137
Эцюд 1 139
Аперацыя... столь 140
Эцюд II 141
Я сьніў цябе 142
Як сталася? 143
Мясьціны, мястэчка і рэчка 144
Ірына... Ірынка 145
А грэх на арэх той 146
He пытайся ў мяне, як жыву 147
Дзе ж ты, мой 148
He мінеш на шляху ты гару крутую 149
Яна адплыла ў вечнасьць 150
Ты мне сёньня зрабіла балюча 151
Прывыкай, прывыкай 152
Рэквіем 154
Усё разьвееппа, якдым 156
He пакідаіі мяне, мой сьветлы сум 157
Паводле Булата Акуджавы «Он, наконсц, явнлся в дом...» 158
I на экватары ёсьць узурпатары 160
ІШОЎ НА ІПЧЫТАНОСЦАЎ, НА СЬЦЯНУ...
Там, ля Траецкае гары 163
Акрэсьціна 172
Памяці Ана голяСыса 190
.. .Ідзём няведама куды 196
HA РАЗОРАХ
На кожнага ў нашым 199
Юрасю Герасіменку 200
Талакоўцам 201
Паўлюку Багрыму 202
Разанаў, Барадулін, Быкаў 203
Георгу Скрыпнічэнку 204
Аляксею Кузьмічу 205
А што такое ўлада? 206
Арлену Кашкурэвічу 207
Васілю Шаранговічу 208
Міколу Купаве 208
Міколу Ісаёнку 209
Яўгену Шунейку 209
Рыгору Батальёнку 210
Лёву Талбузіну 211
Алесю Шатэрніку 212
Паўлу Севярынцу 213
Уладзіміру Сулкоўскаму 214
Рыгору Барадуліну 215
Анатолю Вярцінскаму 216
Вінцуку Вячорку 216
Юрыю Хашчавацкаму 217
Кастусю Харашэвічу 218
Яўгену Гучку 219
Віктару Маркаўцу 220
Арловым — пісьменьніку і кінарэжысёру 221
Уладзіміру Басалыгу 222
Генадзю Бураўкіну 222
Аляксандру Надсану 223
Паўлу Шрубу 224
У гонар БЗВ — Міколу Статкевічу 225
Ліст да Ўладзімера Крукоўскага 226
Памяці Міколы Ермаловіча 228
Мой дзень мяне нязьведана трывожыць 230
Пад знакам расейскага паэта Рубцова 231
Максіму 232
A. В 233
Я ліст атрымаў ад Шніткі 234
Сашу Родзіну 235
Ня веру сам 236
Іспыты 237
Суровы 239
Замяло. Загуло 240
Літаратурна-мастацкае выданне
Алесь Мара
(Марачкін Аляксей Антонавіч)
Калодзеж у жыце
Рэдактар А. Вярцінскі
Карэктар В. Аскерка Вёрстка і дызайн I. Марачкін
Канцэпцыя і ўкладанне Алеся Мары У кнізе выкарыстаны малюнкі Алеся Мары
Падпісана да друку 10.01.2013
Фармат 60x84 1/16. Папера афсетная. Друк лічбавы Ум. друк. арк. 14,47 Ул.-выд. арк. 2.26 Наклад 250 асоб.
Замова №421
Выдавец 1. П. Логвінаў.
ЛН 02330/0494468 ад 8.04.2009.
Пр-т Незалежнасці, 19-5, 220050, г. Мінск.
logvinovpress@mail.ru
Надрукавана на капіравальна-памнажальным абсталяванні I. П. Логвінава.
Алесь Mara (Аляксей Марачкін)
Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 года ў вёсцы Новая Слабада (былая Папоўшчына, цяпер зыіішчаная Чарнобыльскай навалай) Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут мастацка-графічны факультэт (1962), Беларускі дзяржаўны тэатралыіамастацкі інстытут (1972). Сябра Беларускага сюза мастакоў з 1977 года. Адзін з арганізатараў і першы кіраўнік творчай суполкі “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў розных жанрах жывапісу і і рафіцы. Як паэт друкаваўся ў розных перыядычных выданыінях на Беларусі. “Калодзеж у жыце” — періпая кніжка

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.