Казкі беларускіх пісьменнікаў

Казкі беларускіх пісьменнікаў

Выдавец: Юнацтва
Памер: 206с.
Мінск 1983
35.99 МБ
3 М Е С Т
Максім Багдановіч. Мушка-Зелянушка і Камарык-насаты тварык5
Змітрок Бядуля. Скарб13
Антон Бялевіч. Мароз-партызан 17
Генадзь Бураўкін. Зай і Пеця 24
Змітрок Бяспалы. Як воўк авечкаю прыкідваўся 34
Васіль Вітка. Вавёрчына гора 36
Анатоль Вялюгін. Дзіва50
Галіна Васілеўская. Усмешка59
Сяргей Грахоўскі. Светлячкі61
Анатоль Грачанікаў. Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара66
Уладзімір Дубоўка. Мілавіца75
Аляксей Дудараў. Сінявочка81
Авяр’ян Дзеружынскі. Як кураняткі сонейка адшукалі86
Васіль Зуёнак. Хату будзе воўк стаўляць90
Вольга Іпатава. Янка-Запытанка92
Якуб Колас. Рак-вуса95
Уладзімір Караткевіч. Чортаў скарб117
Міхась Калачынскі. Мядзведзева знаходка123
Навум Кіслік. Кукарэкі126
Клаўдзія Каліна. Перасмешнік130
Алена Кобец-Філімонава. Сем мастакоў 131
Еўдакія Лось. Казка пра Ласку134
Алег Лойка. Чаму не старэе дуб138
Валянцін Лукша. Як праўду шукалі140
Уладзімір Ліпскі. Разумны пеўні146
Міхась Машара. Зязюльчыны слёзы148
Ніна Мацяш. Два браты і сякера155
Мікола Маляўка. Як зайцы з тушканчыкамі ў футбол гулялі159
Павел Місько. Старамодны заяц163
Іван Муравейка. Казка пра Мінуту і Анюту 169
Аляксей Пысін. Лясная газета171
Пятро Рунец. Як Заяц Мядзведзю памагаў174
Вера Сурская. Маладыя дубкі177
Максім Танк. Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні180
Ніна Тарас. Кот, сабака і мыш185
Раман Тармола. Тры ластаўкі187
Кастусь Цвірка. Пчолы і кветкі192
Мікола Чарняўскі. Незвычайны ўрок195
Станіслаў Шушкевіч. Пчала і Авадзень198
Іван Шуцько. Палахліўцы200
Алесь Якімовіч. Чырвоная зорка201

КАЗКІ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

 

МІНСК «ЮНАЦТВА» 1983

Бел 2

К 14

УКЛАДАННЕ I. ЧАПЛАВОДСКАЙ

МАСТАК К. ШАРАНГОВІЧ

4803010200—074

К-------- 26—83

М 307(05)—83

©Укладанне. Ілюстрацыі. Выдавецтва «Юнацтва», 1983.

КАЗКІ

БЕААРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

Максім БАГДАНОВІЧ

Мушка-зелянушка і Камарык насаты тварык

ІВлізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,

I «таўкачыкі» спяваюць і ў скокі тнуцца:

«Гэй, гоп, таўкачыкі,

Гэй, гоп, асінавы,

Ды работы Максімавы...»

А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае, Камарок за камарочкам да яго шыбае.

I пясняр з усіх найлепшы ўжо звініць ля вуха, Як камарыка наўмысна загубіла муха.

I

Захісталася сасонка баравая,

Затужыла дзяўчынанька маладая,

Жартаўлівая пяюшка-сакатушка,

A па імені — мушка-зелянушка: «Ой, чаму ж ты не судзілася мне долі, Што мяне і не сваталі ніколі!

А пасагу прабагатага я маю: Куст шыпшыны ад краю і да краю, Шчэлка ў яблыні — пры ветры каб хавацца, Ліст альховы — на ночку пакрывацца Ды да краю поўны мёдам кацялішча 3 жалудовай вялізнай скарлупішчы, Калі гэты мёд у місачку кладзецца, Ажно сліна ў роце набярэцца».

Як пачуў тыя жаласці камарык — Паскрабаў і насочак ён і тварык! «А чаму бы мне ды з ёй не пажаніцца? Пэўна, пойдзе, каб болей не журыцца. Хоць насаценькі я, шэры, хударлявы, Дык у скоках затое ж рухавы...» I схапіўся камарочак прыбірацца, Каб ля мушкі-пяюшкі ўвіхацца.

II

Прыляцела мушка дахаты,— Аж у яе камарык насаты. Сватоўя-хрушчы уссядаюць, 3 бацькам-маткай штось размаўляюць: «Мы — стральцы, шукаем куніцу, He куніцу, але дзявіцу».

Гаманілі болей гадзіны

Ды гавораць так да дзяўчыны: «Ці да смаку наш госць багаты?» — «Запытайцеся ў мамы і таты».

Тут гарэлкай усё змацавалі, А пасля і заручын даждалі. Браў жаніх ад мушкі-дзяўчыны Дарагі ручнік з павуціны, Што яна на траўцы сцяліла I на ясным сонцы бяліла.

У нядзелю будзе вяселле.

Захадзіў камар, як з пахмелля: I пяе і скача паціху, Ды як сыпне ўраз «шырсцяніху»: «Шырсцяніха, шырсцяніха мая, Пакахала камара-гультая. А камар не зважае на яе, Толькі лётае ды песні пяе».

III

Загудзела, расшумелася дубрава: Аб вяселлі у дубраве стала слава. Як вянок на муху свацейкі надзелі, Ўсе навокала аж вочы праглядзелі. А калі бацькам журылася дзяўчына, Аж заплакала жаноцкая радзіна: «Ускланяюся татачцы і матачцы, Калі ўжо апрыкрала ім у хатачцы, I чаму ж вы мяне гадавалі Ды ў чужую сямейку аддалі?» У каравайніцы улітак запрасілі, I яны дзяжу на продзіў замясілі.

Авадзень быў камаровым старшым дружкай I рассыпаўся дробным макам перад мушкай. Матылькі-баяры, пчолачкі-баяркі Спрытны, шпаркі, асабліва як да чаркі. А найстаршая баярачка-чмяліха Так спявала, аж баяр пабрала ліха: «Ой, багаты баяры, багаты, Ды забыліся ўзяць грашаняты.

Хоць не шмат грашанят яны маюць, Дык затое свой гонар трымаюць: Хто капейку дае — грыўняй ліча яе, А хто грыўню паклаў — што рубля дараваў». А як сыпнулі-урэзалі музыкі, Дык узняўся разам гоман там вялікі.

Чмель пузаты на басолі гучна грае,

А на скрыпцы ёмка пчолка падсякае. I знайшоўся мушанёнак нейкі малы, Што званіў-такі някепска у цымбалы. Лоўка конікі у скоках выціналі, Угару стрыбалі, звонка падпявалі:

«Камары скакаць Выракаюцца: Hori доўгія Паламаюцца».

Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу.

Госці спорна п’юць-ядуць ды размаўляюць, А музыкі граюць, дыхту задаваюць.

Ўмела муха на вяселле запрашаці, Ды над тое лепей ўмела частаваці, Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны. Хрушч вялізны так гарэлкі насмактаўся,

 

Што зваліўся ды ў куточку высыпаўся.

Восы ў шатах чорных з жоўтымі стракамі Проста елі мушку злоснымі вачамі, А яна ля мужа скромненька сядзела I зялёненькай спаднічкай зіхацела.

Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку. Ды як скрыкнула, як ахнула раптоўна: Ў кроплі дожджыку танула мураўёўна.

Ўсё сцямнела, кроплі шпарка застукалі, У дупло, дзе мушка жыла, пападалі.

Пахаваліся ўсе госці ў куточкі:

Так спынілася вяселле сярод ночкі.

А назаўтра ўсе, як толькі ўсталі зрання, Дык пайшлі да камара на баляванне.

I былі яшчэ нарэшце перазовы, Каб не стала аб радзіне кепскай мовы.

IV

Абляцелі кветачкі

He ў пару.

Невясёла шэраму

Камару.

Як пачаў ён параю

3 мушкай жыць — Давялося беднаму Патужаць.

He умее мушачка Працаваць.

Толькі ўмее з хлопцамі

Жартаваць;

Ані выткаць кросенкі,

Ані шыць, Ані стравы хораша Наварыць.

Паштурхаў камарычак

Галаву:

«Як я з гэткай жонкаю Пражыву?

Дзе я вочы, брацейкі, Меў свае, Як сабе за жоначку Браў яе?»

Паляцеў ён плакацца У лясок,

Сеў на дуб зялёненькі Пад лісток.

Пахіліў галованьку, Уздыхнуў, Песню сумна, жудасна            -

Зацягнуў:

«Выйду ў поле ды разважу тое гора, Гэй, гаротнае, маркотнае!

Ты шырока, маё полейка, Ад кусточка да кусточка разлягаешся, Ты глыбока, сэрца, краешся, Дзе цяпер я смерць сваю спаткаю: Ці ў моры, ці ў рэчцы, ці ў ставочку, Што капытам пры дарозе быў прабіты I да краю буйным дожджыкам наліты?»

V

— Што за шум у бары учыніўся? — А камарык там з дуба зваліўся. Грымнуў ён на зямлю з высакосці I пабіў-паламаў сабе косці.

Цеслі дошкі з дубоў пілавалі, Габлявалі, труну змайстравалі, Усю чырвонай кітайкай аббілі, Істужкай чорнай з краёў адтачылі.

Гэй, кладуць камара ў дамавіну, Сазываюць сяброў і радзіну. Камары над труной затрубілі, Светлячкі лепей зорак свяцілі. «Вы паціху, музыкі, зайграйце, Маё сэрца у край не ўражайце!» — Горка мушка-ўдава галасіла, Скорай смерці сабе прасіла: — «Мой мужочак, а мой камарочак, Ты падай мне з труны галасочак. Ах, ніхто над табой не заплача, Толькі хмарачка дробнымі дажджамі, Толькі мушачка горкімі слязамі».

Палажылі дамоўку на мары, Паняслі праз лугі ды папары. Ля дарогі магілу капалі, I ў ёй камара пахавалі, У сырую зямельку зарылі, Зверху насып вялікі зрабілі. Людзі добрыя шляхам мінаюць, Шапкі нізка здымаюць, пытаюць: «Не іначай, вяльможны вандроўнік — Генерал, ці маёр, ці палкоўнік?» — «Не, ляжыць тут камар-камарочак, У каторага з локаць насочак».

Скарб

Ля рэчкі, пад вольхай, хохлік знайшоў ракавінку. Уладзіў у ёй кузню і давай чырвонцы каваць. Праца ў яго заўсёды кіпела ўночы, калі бадай усе жывыя істоты спалі, калі спяваў адзін салоўка і месячык рэчку фарбаваў.

У кузні ў хохліка было некалькі памочнікаў. Светлячок раскладваў агонь на горне. Цвыркун працаваў малатком пры кавадле. Жаба дзьмухала кавальскімі мяхавді.

Пад карэннямі вольхі, ля рэчкі, крот выкапаў патаемныя падзямеллі, дзе хохлік хаваў свой багаты скарб — скрыні з золатам. Разнеслася вестка па ўсёй ваколіцы ля рэчкі, што хохлік вельмі багаты і мае незлічоныя скарбы пад вольхай.

— Сама сваімі вушамі чула,— казала маленькая плотачка ў рэчцы,— цэлымі начамі куе ды куе ў сваёй кузні, грукае і стукае і нам, рыбкам, проста спаць не дае.

— Сама сваімі вачыма бачыла,— казала варона,— усё там у яго ў кузні блішчыць і блішчыць. Свеціць, як маланка, ажно вочы слепіць мне, старой. I я мусіла сабе купіць цёмныя акуляры, бо доктар драч напужаў мяне, што зусім аслепну пад старасць, калі не буду асцерагацца. Адно гора з гэтым хохлікам.

— Ку-ку! Ку-ку! Раз-два! Тры-чатыры! — кукавала зязюля на вольсе. Яна ў цёплыя раніцы сядзела на дрэве ды ўсё лічыла багацце хохліка. Але зязюля ў лічбах надта някемная: лічыць-лічыць, зблытаецца ды зноў спачатку пачынае, і гэтак штодня.

— 3-з-з-м-м-м! 3-з-з-м-м-м! — гудзеў авадзень над рэчкай.— Гэта ж проста бяда, аднаму ўсё, а другому нічога. Я лётаю-лётаю, б’юся як рыба аб лёд і нічагуткі не маю, a хохлік увесь свет захапіў.

— Ш-ш-ш! — казаў чарот.— He шуміце так, не грыміце ды не зайздросце. Працуйце, дык і вы будзеце мець. Я вось сведка, як хохлік са сваёй сям’ёй працуе да поту.

— Дурань, дурань, дурань! — крыкнуў дзяцел чароту.— He лезь, куды цябе не просяць. Маўчы, ды годзе. А вось давайце, браткі, будзем дзяліць хохлікава дабро!

— Давайце! Давайце! — крыкнулі вераб’і.

— I мы, і мы да кампаніі! — загулі камары.

— Калі ўсім, дык і нам! — закудахталі куры.

Падняўся шум, гармідар, крыкі. Наляцелі з усіх бакоў звяры і птушкі, мухі і ўсе жывыя істоты, хто толькі даведаўся аб багацці хохліка. Усе рынуліся да хохліка ў кузню, каб яго абрабаваць.

Але хохліка таксама ўлегцы не возьмеш. Ён схаваў свае скарбы спрытна. Закопваў па ўсёй ваколіцы ў розных мясцінах — па лясах, па лугах, пад крушнямі, пад дрэвамі. He было лапінкі зямлі, дзе не ляжалі б яго скарбы. Але ніхто іх знайсці не можа. Грабуцца куры на сметніках. Капаюцца птушкі на палях. Порацца звяр’ё пад карчамі, рыба ў вадзе.

Шукаюць, шукаюць, але нічога з гэтага не выходзіць.

Наслухаўся малы Саўка ад свайго старога дзеда, каторы ЖЫЎ У млыне ля рэчкі, шмат баек аб багатых скарбах. Яны захаваны ў зямлі, іх усе шукаюць пад карчамі і знайсці не могуць.

«Іх трэба шукаць апоўначы ў купальскую ноч, калі кветка папараці цвіце,— казаў дзед,— тады можна іх знайсці».

Вось у купальскую ноч, калі дзед ужо спаў, малы Саўка выйшаў ціхенька з хаты. Узяў з сабою рыдлёўку і пабрыў скарбаў шукаць. Убачыў ён здалёку агеньчык, які блішчэў на полі ля крушні і вабіў да сябе.

«Гэта, пэўна, скарб!» — падумаў Саўка і пайшоў на гэты агонь. Ён да агню, а агонь ад яго далей і далей, і завёў агонь хлопчыка ў самы цёмны гушчар. Страшна і жудасна было ў гушчары. Дрэвы, як жывыя істоты, шапталіся паміж сабою і нібы дзівіліся, што такі малы хлопчык не баіцца адзін швэндацца ў лесе па начах. Тым часам агонь знік, a замест агню залаты пеўнік заблішчаў на карчы.

— Вось дзе скарб!—узрадаваўся Саўка і трах рыдлёўкай пеўнічка па галаве. Пеўнічак запяяў і знік, а замест пеўнічка паказаўся залаты зайчык. Саўка зрабіў тое самае з зайчыкам... Паказалася залатая лісічка... Затым — залаты ваўчок... Залаты мядзведзь... Але ён дзіка раўнуў і глынуў Саўку.

Ачухаўся Саўка праз некалькі хвілін. Ажно стаіць ён пад зямлёй, а на яго глядзіць і ўсміхаецца хохлік малюсенькі і тоненькі, як травінка, прыбраны ў шоўк і ядвабу. На галоўцы ў яго залатая карона з дарагімі камянямі.

— Вось ты і папаўся, Саўка, у мае рукі! —сказаў хохлік.

— А я ж цябе не баюся,— загарачыўся Саўка.— Зачэпіш мяне, дык я цябе вось адным пальцам задушу!—і паказвае хохліку свой палец. Але як глянуў сам на палец, дык адразу анямеў ад страху: палец цянюткі, як павуцінка. Тады давай Саўка аглядаць усяго сябе. Ажно ён сам такі ж маленькі, як хохлік. Тут Саўка спужаўся і заплакаў.

— He плач,— сказаў хохлік.— Давай цяпер, калі ты ростам такі, як я, будзем аглядаць мае скарбы пад зямлёю.

— На волю хачу, да дзеда! — яшчэ галасней заплакаў Саўка, бо ў яго ўжо адпала ахвота скарбы глядзець.

— Вось табе і адважны,— пачаў кпіць з яго хохлік,— звяроў страшных не баяўся, а цяпер плачаш. Сорам, а яшчэ такі хлопец! Глянь, Саўка, налева і дзівіся!

Як глянуў Саўка налева, дык адразу плакаць перастаў, бо сярэбраныя палацы замігацелі пад зямлёй. Увёў хохлік

Саўку ў палацы. Як заблішчалі залатыя сцены і дарагія камяні на сталах, дык Саўка аж засмяяўся з радасці і забыўся аб усім на свеце.

— Гэта мае палацы,— тлумачыў яму хохлік.— Я тут жыВУ з усёй маёй вялікай грамадой. Мы ўсе вельмі багатыя. Мая грамада разышлася па ўсіх кутках зямлі на працу. Кожны хохлік мае багатыя скарбы — куе і куе золата і дае багацце таму з людзей, хто шчыра працуе. Матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не знойдзеш.

Раптам пачуўся шум пад зямлёй. 3 усіх бакоў, з усіх шчылін пачалі сыпацца хохлікі, як залатыя сняжынкі, як брыльянтавы мак, як жывы каляровы дождж. Малюсенькія-малюсенькія, драбнюткія-драбнюткія і многа-многа, ажно ў вачах мігацела, гледзячы на ix. А ўсе, відаць, працаўнікі заядлыя, майстры адукаваныя: хто з сякерай, хто з рыдлёўкай, хто з малатком, хто з мяшочкам за плячыма, а хто з такім дзіўным інструментам, што Саўка і не ведаў, што гэта.

— Гэта мая сямейка на вячэру прыйшла... Гэй, ты!__________ паклікаў хохлік аднаго з кампаніі.— Як расце поле таго ратая, што раней за ўсіх у вёсцы на шнур свой выходзіць?

— Вельмі добра расце... Я сам даглядаю жытнія зярняткі, кармлю іх зямельным сокам і паю расіцай.

— А ты што сягоння зрабіў? — крыкнуў ён другому.

Я глядзеў за тым, каб сад добра расцвітаў, каб вецер без пары кветак не зрываў.

Ну, глядзі, бо гаспадар дзень і ноч у садзе капаўся, трэба, каб яблыкі былі, як гарбузы, а грушы — як кулакі.

А ты, жэўжык, што рабіў? — звярнуўся ён да трэцяга.

— Я пільнаваў агарод з агуркамі. Лічыў і лічыў, бо трэба, каб сёлета было шмат агуркоў.— I хохлік пачаў лічыць па пальцах.

— Пяць коп гаспадару; шаўцу, што яму боты шыў,— тры капы; кавалю за рыдлёўку — тры капы; хлопчыку, які ваду цягаў,— тры...

— Ах ты такі і сякі!—зазлаваўся старшы хохлік.— Чаму ты гэтакі скупы? Глядзі, каб усім было не меней як па дзесяць коп!

— Буду старацца,— пужліва сказаў працаўнік.

Падышоў новы хохлік з кнігай і пачаў чытаць аб тым, як хлопчыкі ў школах вучацца, хто стараецца і хто толькі мух ловіць. Доўга чытаў ён аб гэтым, пералічваючы ўсіх сяброў і знаёмых Саўкі.

— Рыхтаваць старанным хлопчыкам самыя найлепшыя гасцінцы, а гультаям і абібокам нічога не даваць! — загадаў старшы хохлік.

Пасля розных распытванняў працавітыя хохлікі селі вячэраць. Чаго-чаго там ні было на вячэру: самыя найлепшыя прысмакі, якія толькі ёсць на зямлі. Саўку як госцю, вядомая рэч, пападаліся найсмачнейшыя кавалкі.

Павячэраўшы сытна, Саўка заснуў і не паспеў азірнуцца, як апынуўся на ложку сваім у дзедавай хаце.

3 таго часу болей Саўка не шукаў скарбаў, бо ведаў, што матка-зямля мае іх у сябе вельмі шмат, але дае толькі тым, хто працуе. I Саўка ўзяўся за навуку, каб навучыцца працаваць.

Мароз-партызан

Н бы свацця, ў белай ваце Ёлка пышная у хаце Разлівала яркі бляск, I ладоняў чуўся пляск,

I дзіцячы смех да слёз, I кружыўся карагод.

А сівенькі дзед Мароз Адпраўляўся у паход.

Ён пайшоў ад ёлкі проста Вузкай сцежкай снегавой. Многа вёсак, многа вёрстаў Дзед пакінуў за сабой.

I ўжо кайстра апусцела, I ў паходзе ўжо знямог. Ад хады не чуе ног.

Толькі раптам — дымкай белай Слуп узняўся: — Хто б так мог?

3-пад рукі дзед пазірае, Слепіць вочы беллю гладзь: — Што за конніца такая?

Што за войска? — He пазнаць!

А снягоў, снягоў аблокі 3 ветрам мчацца ў перагон. Дзед суцішыў нават крокі, Адышоў з дарогі к боку: — Што за гул такі, за звон?

Пад нагамі дол гушкае Перазвон і грукат той. 3 белай хмары выплывае Белы танк наш са звяздой, А за ім з кустоў ракіты Танкаў цэлы карагод.

А танкісты: —Дзед, скажы ты, Ці падыме танкі лёд?

Дзед сустрэчы з імі рады, Ён дае свае парады, Праз які праскочыць брод: — Дайце сесці крыху ззаду,— Замарожу я вам лёд.

Сеў на танку між байцамі, Іх махорку курыць дзед, Іх сілкуецца харчамі: — Даспадобы ваш абед.

Танкі з броду ўжо прымкнулі,— He замёрз між лесу брод.

На ваду падзьмуў дзядуля,— На вадзе лёг цвёрды лёд.

Прынялі лёд інжынеры, Напісалі у паперы:

— Добры лёд,— звініць, як сталь. I мароза ў штаб-кватэру:

— Заслужыў ты, дзед, медаль.

I медаль чапляюць к шубе. Пышны вус

Дзед падкруціў: — Ажно глянуць неяк люба, Гэткай славы я дажыў.

I далей рванулі танкі Па раўніне снегавой. Каля Сожа сінім ранкам Завязаўся з немцам бой. Секлі немцаў кулямёты. Білі ворагаў з гармат: Танкі нашы між балота Слалі немцаў у накат.

Бой заціх, і над лясамі, Над закуткам — супакой. Развітаўся дзед з байцамі: — Шлях далёкі, хлопцы, мой.

Памахалі ўслед танкісты: — Хай шчаслівы будзе шлях! Лесам цёмным, полем чыстым Дзед Мароз ідзе ў прасцяг.

19

 

Ён пакінуў фронт далёка

I магутны гул гармат:

Пільным зрокам, дбайным вокам Азірае далягляд.

Ён усё тут прыкмячае,— Быў ён тут мінулы год. У калгасе каля гаю Жыў багата тут народ. Дзед прыносіў дзецям ёлку 3 верхавінаю густой.

Той закутак, тая горка,— Ды ні звання вёскі той.

Папялішча толькі стыне, Толькі гары горкі пах; Серабрыцца белы іней На пасохлых быльніках.

Хмурыць бровы дзед сурова, Ные сэрцам і душой, Полем, лугам, праз дуброву Крочыць сцежкай снегавой.

Зноў знаёмая сяліба I знаёмы шум прысад.

Да вакна дзед... Зірк у шыбу — Штаб нямецкі акурат.

I на сэрцы стала горка, Закіпеў у сэрцы гнеў: — Запалю, паны, вам ёлку, Каб з вас кожны спапялеў.

Каля ганку, ля парога, Замарозіў вартавога, Нерухома труп ляжыць: — Рад хоць гэткай дапамогай Я народу паслужыць.

I далей пайшоў дзядуля Полем, лесам напрамік. Немцы нават і не чулі, Як у стан да іх пранік.

Таму рукі, таму ногі, Таму нос ён ледзяніць: — Рад хоць гэткай дапамогай Я народу паслужыць.

Свішча гучна і рагоча, Сыпле снегам дзед Мароз.

Да чыгункі к немцам крочыць,— Замарозіў паравоз.

Ад чыгункі, на палянку, . Што між лесу' за ракой, Бачыць танкі, блізка танкі На раўніне снегавой.

— Будзе вам усім магіла, Будзе крышка вам усім... Размахнуўся з усёй сілы Снегавеем дзед сухім.

— Адплачу я вам за гора, I за попел родных хат... Замарозіў ён маторы,— Hi наперад, ні назад.

Коле ў вочы, коле ў вушы Дзед танкістам-чужакам. Выдзімае з подлых душы: — Адплачу за ўсё я вам.

Енчаць, бегаюць салдаты: — Напаткаў нас горкі лёс... Партызанскія гранаты Узнялі іх да нябёс.

А дзядуля стаў на лыжы

I па снезе ў далягляд...

Бачыць — повар тоўсты, рыжы Кашу варыць для салдат.

Дзед дзьмухнуў вятрамі ў кухню, I агонь у міг патух.

— Няхай чахне, няхай пухне Вораг люты з галадух.

Снег віхрыцца, снег дыміцца — Помсціць люта немцам дзед: Стрэне Ганса, стрэне Фрыца — Адпраўляе на той свет.

Дзе ён пройдзе — там магілы Скрозь з разбойніцкіх салдат. Людзі хваляць яго сілу, I сяброў ён мае шмат.

Ён разведку сваю мае,— Кожны куст укрыць гатоў. Раным-рана выйшаў з гаю I да вёскі падышоў.

Дзеці выбеглі к старому: — Дзед, атрад нямецкі ў нас, He схапілі б хаця вас?..

— Мне вядома, мне вядома, Я прыкончу іх ураз.

Дзед як хлопне ў рукавіцы,— Разгуляўся ураган,

Вымеў душы з подлых фрыцаў, На касцях намёў курган.

I далей, далей за вёску, Толькі посвіст, толькі звон, Толькі лыжаў дзве палоскі На снягу пакінуў ён.

*

Каб наблізіць перамогу, Дзед майструе нам дарогі. А чужынцам дапякае To марозам, то пургой.

Ім дарогі замятае, Ім акопы забівае I навечна іх хавае У магіле ледзяной.

Генадзь БУРАЎКІН

Зай і Пеця

Непрыкметна пад вятрамі Дрэвы скінулі убор.

3 неба зноў зляцелі самі Мухі белыя на бор.

Пакружылі ціхім роем

I паселі на галлі, За гарою, пад гарою Гурбы снегу намялі.

У зацішку верасовым, Дзе сям’я старых бяроз, Зай сабе прыгледзеў сховы, Каб адлежвацца ў мароз.

Моўчкі слухаў, як над вухам Ціша інеем трасе, Як яліны-векавўхі Уздыхаюць пакрысе.

He здзівіўся, як аднойчы Расхадзіліся вятры, I кракталі сосны ўночы, I зваліўся дуб стары...

Паміж хвой стагнала

глуха,

У вяршалінах гула, Лютавала завіруха Аж да самага святла.

Гэта снежная навала Зноў прынесла халады, Норы ўсе замуравала, Пазакрыла ўсе хады.

Прахапіўся Зай уранні — I ў яго засыпан ход.

Лапамі пабарабаніў, Ды не зрушыўся сумёт.

Свіснуў Зай ніякавата: — Вось свавольніца-зіма. Рыхтаваў сабе я хату, Атрымалася —

турма.

Мне такі спакой нямілы.

Так і з голаду памру...— I, напружваючы сілы, Зай пачаў капаць нару.

Пот з яго каціўся градам, Лапы млелі, а праз снег

Так спагадна і прынадна Заінелы дзень яснеў,

Як лісой загнаны, дыхаў, Ды, забыўшы на спачын, Прадзіраўся Зай паціху, Гурбу снежную тачыў...

I нарэшце ўцёк з палону, Выпаўз Зай на белы свет, 3 вусаў пот злізаў салёны

I аддыхаўся як след.

Паглядзеў, як бела-бела

Леглі гурбы з краю ў край, I зажмурыўся самлела I прылёг, стамлёны, Зай.

Ці то праўда, ці то сніцца —

Цішыні не чуў такой...

Ды спалохана сініцы Праляцелі талакой.

Зазвінелі таямніча:

— Цінь-цінь-цінь...

— Дзінь-дзінь-дзінь...

— Ходзіць лесам паляўнічы. Сцеражыся, Зай, глядзі...

I сарока— вось праныра! — Затрашчала на ўвесь лес. Заяц вушы натапырыў, Напружыніўся увесь.

I здалёк пачуў прывычна Брэх і смех, і грук, і звон. Значыць, ходзіць паляўнічы, He міне паляны ён.

Трэба зноў у сховы лезці I да вечара чакаць, Бо бяжыць бяда па лесе 3 мокрай пысай ганчака.

Зай схаваўся неахвотна, Ход сабраўся зачыняць

I пабачыў ля сумёта • Трох маленькіх зайчанят.

— Ой, у нас замёрзлі лапкі! —

Ціха плакалі яны.— Даганяюць нас сабакі, Засталіся мы адны...

Зай да іх падскочыў хутка: — Марш за мною, гавару! Калі ўседзіце ціхутка, Дык пушчу ў сваю нару.

Зайчанят загнаў у сховы, Рассадзіў —

і зразумеў, Што шукаць прытулак новы Трэба недзе каля дрэў.

Хоць малыя зайчаняты, А паселі—і нара

Аказалася занятай Без яе гаспадара...

Заяц ход прысыпаў снегам

I барзджэй убок пабег.

А за ім імчаўся следам

I званчэў сабачы брэх.

I здавалася— аглухне Ад яго зімовы лес. Дзе ні скочыш

снегам пульхным — Ён ляціць наперарэз.

Вось сабакам крокаў дзвесце

Засталося акурат...

Зай стараўся, каб адвесці Іх далей ад зайчанят.

Ён заманьваў іх памалу

Ад старых бяроз убок, Да выжарын і завалаў Бег, каціўся, як клубок.

Прадзіраўся да імшарын, Прагінаўся каля дрэў.

А сабакі ўслед імчалі, Ажно снежны пыл курэў.

Дзе ты іх цяпер абдурыш — Занялі з усіх бакоў.

Зай ужо на ўласнай шкуры Чуў дыханне ганчакоў.

Ратаваць ніхто не стане —

Ці ты плач, ці ты крычы...

I апошнім намаганнем Зай зашыўся пад карчы.

Да спіны прыціснуў вушы, Да зямлі нібы прырос.

Хай бы іней зацярушыў, Хай бы ўсё скаваў мароз!..

А сабакі зноў скавычуць, Вужам лезуць пад карчы.

I спяшае паляўнічы — Пад нагой галлё трашчыць.

Ён высочвае па следзе Заяў шлях ад хмызнякоў. Вось ужо ён побач недзе Адганяе ганчакоў.

Праз карчы прабрацца хоча, Цягне прагную руку...

Зай расплюшчыў вочы — хлопчык

У вясковым кажушку.

Нахіліўся над карчамі,— Грознай стрэльбы

не відаць,— Стаў блакітнымі вачамі Моўчкі Зая разглядаць.

I было ў яго паглядзе Столькі светлай дабрыні, Што даў Зай сябе пагладзіць, He пярэчачы ані.

Толькі сэрца стала грукаць To часцей, a то радзей, Як ён браў яго на рукі I прытульваў да грудзей.

Зай заціх

і не прыкмеціў,

Як прывык да цёплых рук. — Гэта ж я, твой сябра Пеця,—

Гаварыў яму хлапчук.

— Мы табе і морквы многа

I капусты прынясём...—

I ад холаду ляснога Захінуў яго крысом.

Зай залез ажно пад паху

I здзівіўся, што кажух Быў не порахам прапахлы, А травой, як летні луг.

Ён зусім і не заўважыў, Як наўпрост праз нейкі час

3 палахліваю паклажай Петрусёк дамоў прымчаў.

Скочыў Зай на ложак мяккі, Глянуў скоса на акно.

Аніводнага сабакі

He відно і не чутно.

За вугламі ходзіць вецер, Тут жа —

цёпла, як наўздзіў...

Зай у кут залез, што Пеця

Для яго адгарадзіў.

Азіраецца з апаскай, Натапырыў вушы ён. А быць можа, гэта — казка? Можа, гэта — дзіўны сон?

Ды нясе Пятрусь на сподку

Моркву параную ў кут. Слінкі ў Зая так салодка, Так нястрымана цякуць...

Надакучыў голад горкі.

I, забыўшыся пра жах, Зай накінуўся на моркву, Аж пішчэла у вушах.

Ну а Пеця безупынку Падкладаў яму што мог — To капусту, то скарынку, To з брусніцамі пірог.

Час ішоў.

Стаў Зай вясёлы, Памажнеў і падабрэў, Петруся чакаў са школы, Да змяркання з ім дурэў. Быў шчаслівы...

Толькі сніцца Неадступна пачалі

I вавёрка, і сініцы, I высокіх хвой камлі. Ледзьве Зай

заплюшчыць вочы, Як здаецца—

ля акна To сарока засакоча, To загрукае жаўна.

I не мелі ўжо значэння

Hi капуста,

ні тварог, Hi салодкае пячэнне, Hi з брусніцамі пірог.

Памяняў Зай інтарэсы, Стаў прасіцца ў Петруся: — He магу пражыць без лесу, Там мая сямейка ўся.

Хоць там ходзіць воўк пракляты,

Хоць там колецца зіма, Толькі лепей роднай хаты Анідзе, відаць, няма...

Перастаў Зай піць і есці, Занудзіўся аж да слёз...

I нарэшце здаўся Пеця, Зая ў зімні лес аднёс.

Зай саскочыў на паляну: — Дзякуй, дзякуй, Петрусёк. У цябе пажыў я слаўна, Ды ўсё роўна ў лес бы ўцёк. Тут жа ўсё маё дарэшты — I ажыннік,

і карчы,

I асіннік,

і арэшнік, I мяцеліца ўначы. Хоць і ходзіць

воўк пракляты, Хоць і колецца зіма, Толькі лепей роднай хаты Анідзе, браток, няма...

Петрусёк пагладзіў Зая: — Будзе цяЯска, прыбягай.

Сцежку знаеш?

— Добра знаю. — Ну, бывай здаровы, Зай!.. I дамоў пакрочыў Пеця.

2 Зак. 3141

33

А на ўзмежку Зай лавіў Чуйным нюхам золкі вецер, Родны вецер баравы.

Слухаў звычна, як трывожна

Елка стройная рыпіць, Як варочаецца вожык

I стары мядзведзь не спіць.

I ў душы цяплела шчасце, I прыйшоў канец нудзе... Добра жыць у роднай хаце, Лепш не можа быць нідзе...

Змітрок БЯСПАЛЫ

Як воук авечкаю прыкгдваўся

  • V17»

/TV ыў у Сінім лесе воўк, які не зарэзаў ніводнай свойскай жывёліны. Аднаго разу і яму захацелася пакаштаваць авечага мяса. А як падкрасціся да авечак на полі, не ведаў. Дый пастуха пры авечках баяўся, бо той меў тоўсты кій. Агрэе кіем па спіне —усе косці паломіць.

Але не быў бы то воўк. Калі наважыцца што ўкрасці — украдзе.

Пабег воўк у вёску. Там у аднаго гаспадара сцягнуў авечую шкуру, што на плоце сушылася. Нацягнуў на сябе і стаў падобен на авечку. Выйшаў на ўзлесак і чакае. Як толькі авечкі наблізіліся, воўк скок і ўбіўся ў авечы гурт.

Авечкі нават не спалохаліся. Ходзіць воўк між авечак ды самую тлустую выбірае.

А тым часам да авечага гурту падкраўся другі воўк, які безліч авечак зарэзаў.

Як на бяду, пастух сеў каля вялікага каменя і заснуў.

Выскачыў з лесу воўк-разбойнік. Авечкі разбегліся. А воўк у авечай шкуры не ўцякае: свой свайго не будзе чапаць. Ён і забыўся, што на ім авечая шкура. Накінуўся воўк-разбойнік на ваўка ў авечай шкуры, схапіў за шыю і павалок у лес. Воўк у авечай шкуры толькі нагамі дрыгае, задыхаецца.

У лесе воўк у авечай шкуры ачомаўся, хуценька скінуў з сябе чужую шкуру і завыў ад болю. Ды так моцна, што ■ і пастух прачнуўся.

Воўк-разбойнік убачыў, каго ён прывалок, махнуў хвастом і пабег сваёй дарогаю. А воўк з пракушанай шыяй сядзіць на задніх лапах ды вые. Пастух падбег, кіем па спіне як агрэе — аж косці ў ваўка затрашчалі. Падхапіўся ён і кінуўся наўцёкі.

Падабраў пастух авечую шкуру, разаслаў каля каменя, лёг адпачываць. На авечай шкуры добра ляжаць.

А воўк доўга хварэў — пакуль шыя загаілася і косці зрасліся.

Пасля гэтага ён зарок сабе даў: ніколі не чапаць свойскай жывёлы.

Вавёрчына гора

п ра Веру-вавёрачку, Пра яе гора-горачка, Пра яе маленькіх дочак, Пра вавёрчын малаточак, Пра птушынага пасла — Даўганосага бусла, Пра жыццё-быццё лясное I яшчэ пра тое-сёе.

*

Забалелі ў вавёрачкі зубкі —

He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі.

Плача Вера-вавёрачка: — Ой, гора маё, Горачка...

Сабралася ўся вавёрчына радня.

Думаюць, гадаюць усю ноч да дня: Як тут быць, Што рабіць?

Прыкладаюць дочкі Мамачцы прымочкі, Грэюць унучкі Бабульцы анучкі.

Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі — He можа крануць арэхавай шкарлупкі. Вестку паслалі старэйшаму сыну, Той адразу ўсе справы пакінуў,

I праведаць хворую маці прыехаў, I прывёз поўны мех ёй арэхаў.

Ён не знаў, што баляць у вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць яна імі

шкарлупкі.

Госцю маці гаворыць:

—Сыночак,

Ты прывёз бы мне малаточак.

He трудзіла б я зубкі,

He верадзіла,

Малатком бы шкарлупкі

Біла.

— Што ж,— кажа сын,—

У маёй старане

Ёсць каваль — лепшы мой друг,

Ён можа скаваць для мяне, Што я захачу,— нават плуг. — Мне плуг не патрэбен, сыночак, Хай зробіць ён мне малаточак.

— Мама,—

Гаворыць ёй сын у адказ,— Я дам тэлеграму, Ён зробіць ураз.

Сарваў сынок

Дубовы лісток —

Тэлеграма гатова: «Я жывы і здаровы.

Толькі баляць у мамы зубкі —

He можа кусаць арэхавай шкарлупкі. Прашу, дружок, Зрабі малаток».

Сказалі сёстры брату:

— Навошта

Табе самому хадзіць

На пошту?

Мы самі знаем, дзе стары граб.

Даўно мы хацелі Збегаць на тэле... Даўно мы хацелі На тэле-

Граф.

— Ну, што ж, імчыце,—

Сказаў браток,— Занясіце лісток, Вазьміце квіток.

— Нясіце,— сказала мама,— Каб сёння ж

Дайшла тэлеграма,

Няхай сам начальнік на бланку Паставіць пячатку, Што гэта «маланка».

Імчацца шустрыя сёстры, Мільгаюць дрэвы

I вёрсты.

Прымчаліся

Ў самы гушчар.

Што тут такое?

Пажар!

Усё у агні — і лісцё і галіны,

Але здагадаліся сёстры, Што гэта —

Прыбеглі

На самы разгар лета,

I палаюць агнём

He галіны, А спеюць Чырвоныя арабіны.

Імчацца далей сёстры няспынна, Мінаюць гушчар

I пажар арабіны.

I вось перад імі

Новая пацеха:

Дрэва,

А на дрэве — арэхаў, арэхаў!

А спеленеча-ча-ча-чкія,

А жоўценеча-ча-ча-чкія,

А поўненеча-ча-чкія, А на вяршэча-ча-чку,— Шкада,

He ўзялі з сабою Мяшэчачка.

I тут яны ўспомнілі,

Што баляць у матулі зубкі, Што не можа яна раскусіць арэхавай Шкарлупкі.

Хутчэй жа, Хутчэй, Хутчэй туды, Туды, Дзе растуць Старыя дубы!

Лістамі сцежку Сцеле граб, Прыбеглі сёстры На тэле-

Граф.

Шматпаверхавы дом — Высознае дрэва

3 акном-дуплом, Уваход налева.

Калі ўмееш — чытай сам, Што напісана над аконцам: «Прыём тэлеграм

Да захаду сонца».

Вавёркі ў дупло

Лапкамі: стук-стук, А ім у адказ: — Хто тут?

Хто тут?

He лезьце ў дупло — Ўжо сонца зайшло!

Сталі сёстры прасіць: — Дзядзюхна начальнік, Тэлеграму трэ адбіць, Гэтак мы імчалі, Гэтак беглі

Праз гушчар,

Праз агонь, Праз пажар... Хворая ў нас маці, Дзядзюхна дзяцел...

Падабрэў начальнік, Непрыступны маўчальнік, Акуляры надзеў, На лісток паглядзеў.

— Добра,— кажа,— пашлю Заўтра ўранку кавалю.

— Як гэта заўтра ўранку? Нам загадала мама, Каб вы паслалі з маланкай Нашу тэлеграму.

— 3 маланкай? — здзівіўся дзяцел.— А дзе ж яе ўзяці?

He працуе бесперастанку У мяне

На пасылках маланка. Бывае

I яна выхадная.

— Хай тады кавалю на дом Заімчыць тэлеграму гром.

— Гром? — усміхнуўся начальнік.— Гром?

Ён толькі з работы

I спіць

Непрабудным сном.

— Хто ж перадасць тэлеграму,

Хто ж?

— Дождж,— сказаў ім начальнік,— Дождж!

I застукаў Начальнік, Непрыступны Маўчальнік, Дзюбаю: тук-тук! Тоўстаю: ток-ток!

I з лістка

Пацёк

Ручаёк....

Бягуць вавёркі дадому

I чуюць,

Як іх тэлеграму

Кроплі друкуюць:

«Тук-ток,

Кавалёк,

Прышлі маме

Малаток.

Разбалеліся ў мамачкі зубкі, He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі».

Паплыў паток, Пагнаў лісток, Панёс удаль, Дзе жыве каваль — Стары воран, Як вугаль чоран.

Прыйшла тэлеграма якраз у час, Кавалю не дае спакою заказ. Сон яго не бярэ, Яда не лезе: Як зрабіць малаток — Няма жалеза.

— Знайсці жалеза я бяруся,— Сказаў кавалю даўганосы бусел. Ён абуў чырвоныя боты I палез

У балота.

А праз гадзіну ўжо бусел Вярнуўся: — Так і так.

Ляжыць у канаве «тыгра» — Нямецкі танк.

Пайшоў каваль 3 прыладамі,— Чоран воран,— Паставіў кавадла, Распаліў горан, Скінуў кажух, Надзеў фартух, Узяў абцугі, Прайшоў раз-другі. Жалеза не відаць — Гара іржы.

— 3 чаго мне каваць Малаток — Скажы?

Падумаў бусел: «Прыйдзецца, мусіць, Самых дужых звяроў склікаць, Каб забітага «тыгра» Па костачках разабраць».

Прыйшоў мядзведзь,

Злуецца, равець, Прыйшоў воўк — Зубамі шчоўк-шчоўк, Прыйшоў бабёр — Хвастом пацёр.

Доўга так раўлі і вылі I нічога

He зрабілі.

Беглі ў гэты самы час Маленькія зайкі, Узяліся і — ураз Развінцілі гайкі.

Тады гусі і сініцы Знялі вежу, Гусеніцы.

Наскублі яны сяк-так

3 паганага «тыгра» шэрсці шматок. Вось табе і хвалёны танк — Ледзь хапіла вавёрцы На малаток.

Добра сказаць — Заказ гатовы, А як паслаць Яго ў бор сасновы?

Другі дзень вавёрка малатка чакае, Можа, яна, бедная, з голаду канае. Гэтак моцна баляць у вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць арэхавай шкарлупкі.

Апусціліся галовы ніц I ў зайцоў, I ў сініц.

Сядзяць у скрусе Бусел

I гусі.

Стаў ад гора

Воран

Яшчэ болей

Чоран.

Паўзе крот,

Зямлі повен рот: — Ду-ду-ду, ду-ду-ду, Я вашу бяду Адной лапай Развяду.

Сталі ўсе яго прасіць: — Краточак, Крот, Браточак Фядот, Ты можаш зрабіць Самалёт?

— Угу.

Я магу.

Нам трэба, браточак, Паслаць малаточак...

— Добра,— кажа ім крот,— Я зраблю самалёт.

Скідай, каваль, Свой чорны фартух, Прынясі мне Шырокі лапух, А вы, зайкі, травы нарвіце,

Вяровачкі звіце, Малаток

У вузялок Завяжыце. — А цяпер,— Кажа крот,— Я буду галоўны пілот. Мяне вы прасілі. Падымай, бусел, крыллі, Бяры ў дзюбу лапух — Павязём малаток мы Удвух: Верхам сяду ў цябе я на шыі, Паляцім мы пад хмары густыя, Будзеш ты Крыламі махаць, А я Буду табой кіраваць.

— Дзякуй,— бусел яму у адказ,— Гэта раз.

Памагла нам твая галава — Гэта два.

Ну, а болей не гавары — Гэта тры.

Памагатых такіх мне He трэба.

Калі ж хочаш Пабачыць ты неба I зайздросціш адно нам, Буслам,— Паспрабуй Узніміся Сам!

Цвёрдае слова — Слова буслова.

Узяў лапух у дзюбу ён. Варухнуў крыламі — I ляціць наш паштальён Лугамі, Лясамі.

А куды ён ляціць — Можа, боты шыць, Можа, ніткі віць? — Адкажыце Самі.

Ну, вядома,

Ляціць да вавёркі-галубкі, Вельмі ж моцна баляць яе зубачкі-зубкі.

Ён нясе ёй вузялок,

Там завязан малаток,

Каб вавёрка зубоў не трудзіла, Каб арэхі малаточкам біла...

У вавёрчынай жа хаце Поўна шуму, весялосці, Перадаў ім вестку дзяцел, Што ляціць сам бусел ў госці. Вось унучкі Сталы засцілаюць, А дачушкі

Пачостку стаўляюць, Сын

Пясочкам ля самага дома

Высыпае пляцоўку

Аэрадрома,

Каб птушыны пасол мог спусціцца, Паміж соснаў густых

Прызямліцца.

Гасця сустракаці

Выходзіла маці:

— Што на белым свеце чуваці — На балоце, На сенажаці?

— Ат, якія ў нас навіны,— Ёй адказвае бусел,— Вы ж самі ведаць павінны,

A

Што ўсе мы ў самоце і скрусе. Як прыйшла тэлеграма, Што баляць у вас зубкі, He спалі мы цэлыя суткі, He зналі шчаслівай мінуткі. Цяпер я спакойны За ваш раток,— Вось вам бранябойны Малаток.

— Ай-яй-яй! — дзівяцца сёстры.— Які ён цяжкі, Які ён востры...

Мы хацелі другую адбіць Тэлеграму, Што даўно не баліць Раток у мамы...

I няхай будзе сказана толькі між намі— Лепей грызці арэхі сваімі зубамі.

Мы хацелі, Мы вельмі хацелі Зноў збегаць На тэле... На тэле...

— Перастаньце! — на дочак Прытупнула маці.

— Малаточак

Спатрэбіцца ў хаце...

Доўга ў іх ішла бяседаГаворка.

Усе суседзі Былі

У вавёркі.

Стары дзяцел 3 сваім зяцем, Тры сініцы-сястрыцы, Цётка Гануля— Шэрая зязюля,

Пяць зайцоў-малайцоў, Удод-удавец —

Слаўны на дудзе ігрэц, Два глухія глухары Білі ў бубен Да зары.

I я там быў За тым сталом I еў і піў Разам з буслом. Што там было весялосці I смеху.

Папаелі госці

Грыбоў і арэхаў.

Былі мёд і квас там, Бульба, селядзец.

Хто праслухаў казку— Той маладзец.

Анатоль ВЯЛЮГІН

ДЗІВА

Спіць за барамі ў калысцы пясчанай сіняя Нарач — дзіцё акіяна.

Коцяцца ўдаль, набіраючы сілу, хвалі лагодныя да небасхілу.

За небасхілам запырсканы пенай хат прыбярэжных смалістыя сцены.

Мірна на тонях, нібыта лілея, ветразь рыбацкі далёка бялее.

3 песняю цягне арцель падвалокі.

3 рыбай трапечуць у сецях аблокі.

Пеніцца Нарач — рыбацкае мора.

3 берага — варта стагодняга бору.

Сеці ўздымаеш — над шумнай вадою свеціцца казка луской залатою!

*

Казка даўно пачынаецца явай: едуць з Варшавы купцы па сяляву.

Над валунамі, над верасам сонным сосен зялёных стаяць парасоны.

Дрэмлюць у соснах, як белыя яхты, вілы вяльможных і дачнае шляхты.

Хваляй абмыты бальшак камяністы,

дзе шпацыруюць, як чаплі, турысты.

Пыл на дарозе узняўся слупамі, быццам дарогу малоцяць цапамі.

Гончыя брэшуць: зялёнае жыта топча на збочынах князева світа.

Шляхта з купцамі, паненкі з панамі ветла знімаюць насустрач панамы.

На паляванне прыехаўшы нанач, князь аглядае нявольніцу Нарач;

толькі на чоўнах, што хваляй гайдае, лапленай шапкі ніхто не знімае.

Сцялі сяляне на вёслах далоні, вёсламі мора ўзараўшы, як гоні.

Князем забраны іх мора і вёслы і растаптаны іх душы і вёсны.

3 чоўнаў

багацця глыбіннага глыбы бліскаюць срэбрам і золатам рыбы.

Князь найцяжкога вугра выбірае, хваліцца цудам азёрнага краю:

«Будзе заморская закусь, панове...»

  • *

Шумная світа знікае ў дуброве.

Гончыя енчаць, Як дзікія ветры, крышаць хмызняк, уцякаючы, вепры...

Раптам, адчуўшы смяротную стому, князь павярнуў з палявання дадому.

Шыю каня абхапіў ён рукамі: цягне да долу ягдташ, нібы камень.

Аж спатыкнуўся, захропшы, стаеннік. Цёмнай сцяною навокала ельнік.

Выпаў з сядла князь у мроку зялёным, дыхае цяжка, нібы перад сконам.

Слізкі, халодны вугор, як на ліха, з ягдташа выпаўз на папараць ціха.

Чорнай вужакай віецца ды кажа: «Смерць — я.

Прыйшла

па цябе я, мой княжа...» Ледзь варухнуўшы знямелае цела, перажагнаўся князь спалатнелы:

«Смерці служу я, як пані шаноўнай.

Ходзіш хіба ты ў мяне беспрацоўнай?

Глянь на дарогі

ад места да места,— голад, астрогі

і шыбеніц лес там.

Пільна абходзіш ты хлопскія хаты, рупна махаеш касою шчарбатай.

Там, дзе я сёння ля сініх азёр быў, колькі ты душ назбірала

У торбу!

Толькі не руш мяне, шчыра прашу я;

хто ж цябе службай уцешыць, старую?

Свет не пакіну я без запавету, покуль нашчадак не зменіць мяне тут...»

Смерць, як вужака, скруціўшыся, кажа: «Добра.

Нашчадка чакай сабе, княжа.

Потым вазьму цябе, верны, з сабою...»

*

Росамі мкнецца вугор да прыбою. Спудзіўшы ў завадзях чаек і качак, князь на стаенніку берагам скача.

Стыне ў вачах яго скарга нямая; ён, пасівелы, нашчадка не мае.

Доўга лячыла яго заграніца, толькі нашчадак не змог нарадзіцца.

Чуе ён склепа сцюдзёнага подых. Хто заўладарыць на землях, на водах?

Чайка над хваляй сівой закрычала.

Чоўны паціху ідуць да прычала.

Едуць на чоўнах плячыстыя людзі; сонцу і ветру расхрыстаны грудзі.

Глянуць здалёку на постаці люба, быццам іх высеклі з дужага дуба.

Ім навальніца, што ў моры спаткала, хваль ручнікамі чало выцірала.

Глянь, пад брывамі, дзе іскры блакіта, гнеўная Нарач навекі адбіта.

Сцялі сяляне на вёслах далоні, вёсламі мора ўзараўшы, як гоні. Юшку ім варыць хлапчук на абрыве. Сцелецца дым ядлаўцовы па ніве.

Вогнішча корміць, капае акопчык шустры, як іскра, гарэзлівы хлопчык.

Тут яго школа: пад крыламі чаек мора вяслярству яго навучае.

Вецер прад ім, • быццам кнігу, гартае мора, што пеніцца да небакраю.

Хлопчык чытае хвалі-старонкі:

чоўны на хвалях, як літар калонкі.

Знікла раптоўна усё прад вачыма...

*

Страшна стаеннік захроп над хлапчынай.

Быццам прад бурай, адчуўшы трывогу, хваля да хлопца бяжыць на дарогу.

Стогнуць пад хмарай бары і даліны: «Вось ён — абшараў нашчадак адзіны...»

Зрэбнай кашуляю нос уцірае босы нашчадак азёрнага краю.

Хмарай пахмурыцца князь раззлаваны: «Скіне няўжо ён шарак даматканы?

Выедзе горда з сябрамі на кручы, Нарач забраўшы — мой келіх шыпучы?

Гэтак ніколі на свеце не будзе!

Смерць мне плітою не ляжа на грудзі.

Маю ж багата, як рыбы ў азёрах, золата, срэбра ў заморскіх канторах...

Князь на сядло падымае малога.

I —

застагнала ў галопе дарога.

Кінулі хвалі тады на падмогу з пенных прадонняў вугра на дарогу.

Шлях пераняўшы хутка і ціха, прывідам смерці варушыцца ліха.

Князь да вугра, спалатнеўшы, гавора: «Вось табе дар мой — бяры яго ў моры».

Хлопчык, як чайка з рук, вырвацца хоча. Сэрца пад зрэбнай кашуляй стукоча.

Смерць, як вужака, скруціўшыся, кажа: «Сілы не маю забраць яго, княжа.

Гэткіх мільёны навокал у вёсках — як жа скашу я мільённае войска?

Хлопака, княжа, бяры сабе — лепей хай ён марнее пад замкам у склепе.

Там ён не страшны, закуты ў кайданы, сілай ад мора свайго адарваны...»

Замка каменнага шэрая вежа неба зубцамі замшэлымі рэжа.

Брама жалезная бразнула строга, хвалі і сосны забраўшы ў малога.

Промні пагаслі ў сырым падзямеллі. Хлопчык заснуў у каменнай пасцелі.

Жнівень згінае стан спелага сада; гасне

у лужынах жар лістапада;

снежань прадзе ўжо сувеі кудзелі,—

дрэмле хлапчына ў каменнай пасцелі.

Князь нахіліўся: «Жывы ён, здаецца...» Лічачы годы, ледзь тахкае сэрца.

Быццам чакаючы сонца і волі, рэчка пад лёдам бруіцца паволі...

Спіць ён.

А ў хмарах не спіцца маланкам. Годы, як хмары, праходзяць над замкам.

Гонячы хвалі крывавыя ўдалеч, сына будзіла рыбацкая Нарач;

гнеўная Нарач, што брала на вілы замак пракляты ды панскія вілы.

Хвалі не скрышаць, не скрышаць праклёны замак, дзе спіць непрабудны палонны.

Восень у зарыве з купін нізіны цягне пад хмарамі шнур жураўліны.

Б’е не гадзіннік у замку хрыпаты — смерць ужо звоніць касою шчарбатай.

Князь палыселы не знойдзе спакою, грукае стэкам у сумных пакоях:

«Цела маё паламала знямога.

Слугі! Хутчэй пахавайце малога!»

Ды заблішчэла над вежай маланка, крышачы сцены замшэлага замка.

Хто гэта крочыць, як волат у казцы? Зорка світальная ззяе на касцы.

Вось ён спявае, выходзячы з бору. Пеніцца Нарач — рыбацкае мора;

раптам шалёную хвалю спыніла, пыльныя боты армейцу абмыла,

шэпча, калышучы ціха туманы: «Выпі блакітнай лагоды, чаканы,

ды пагасіўшы пякучую смагу, шчыра напоўні вадою біклагу.

Там, дзе сатлелая легла цямніца, брату змарнеламу дай ты напіцца».

*

Волат да брата на замчышча кроча. Сіняя Нарач у пляшцы плюскоча.

Толькі

упала на вусны малому кропля — ускочыў ён:

«Пойдзем дадому!..»—

звонка смяецца шчаслівы хлапчына.

Замка руіны

ляжаць прад вачыма.

Песня вітае братоў на дарозе. Маці страчае сыноў на парозе.

Волату слёзная

маці гавора:

«Родны, развеяў ты матчына гора.

Вырас ты дужым на вольнай радзіме. Брат жа маленькі вясла не падыме...»

*

Хлопец ступіў тады горда з парога.

I

не пазнала матуля малога.

Толькі ён выйшаў на бераг, а ветры раптам кашулю надзьмулі, як ветразь.

3 песняю цягне юнак падвалокі. Спяць на плячах, як на горах, аблокі.

Побач — барамі на румы, на згоны гаспадарамі ідуць плытагоны.

Піша араты для шчасця законы плугам на ўзятых у князя загонах.

3 чоўнаў багацця

глыбіннага глыбы бліскаюць срэбрам і золатам рыбы.

Сеці ўздымаеш над сіняй вадою, свеціцца казка луской залатою.

3 сеткі вугра брыгадзір выбірае, хваліцца цудам азёрнага краю.

Гэта не казка ўжо: землі і воды сёння належаць яму назаўсёды.

Чайка над хваляй сівой закрычала.

Чоўны паціху ідуць да прычала.

Едуць на чоўнах плячыстыя людзі.

Сонцу і ветру расхрыстаны грудзі...

Глянуць здалёку на постаці люба: быццам іх высеклі з дужага дуба.

Ім навальніца, што ў моры спаткала, хваль ручнікамі чало выцірала.

Дзень надыходзіць, як свята, жаданы — крышаць браты нашы ўсюды кайданы.

Чуючы гул, што крыляе прасторам,

слугі князёвы збялелі за морам.

Твар іх змяніўся ад страшных здагадак: прыйдзе зямлі ўсёй, па праву, Нашчадак!

Галіна ВАСІЛЕЎСКАЯ

Усмешка

У даўнія-даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Удзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іхніх дамоў лілася музыка.

Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое было ў іх прывітанне.

Пра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік. Той самы, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ён рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.

— Я ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя,— сказаў сам сабе чараўнік.— Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзін шчаслівы.

Сеў ён на свой дыван-самалёт і паляцеў. Ляцеў ноччу, бо ўсе злыя чараўнікі лётаюць толькі ноччу, калі добрыя людзі спяць і бачаць харошыя сны.

Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, што гэта і ёсць той самы казачны горад.

Пачало світаць. 3-за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. 3 комінаў пацягнуўся лёгкі дымок.

Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хтонебудзь з’явіцца на вуліцы.

Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада.. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэвах, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.

Чараўнік вылецеў з-за коміна і апынуўся перад чалавекам.

— Аддай усмешку!— крыкнуў ён страшным голасам, ад якога пасыпалася лісце з дрэў і перасталі спяваць птушкі.

Усмешка адразу знікла з твару чалавека—як яе возьмеш?

Тады чараўнік падбег да другога чалавека і гукнуў:

— Аддай усмешку!

Але зноў адабраць не змог. Яна таксама знікла.

Чараўнік паспрабаваў украсці ўсмешку, забраць яе непрыкметна, каб ніхто не бачыў. I з гэтага нічога не выйшла...

— Куплю ўсмешку,— вырашыў нарэшце чараўнік.

Але ўсе, каму ён гаварыў пра гэта, толькі паціскалі плячамі.

Чараўнік заплакаў ад крыўды. Злыя слёзы градам пакаціліся па яго шчоках.

Адзін добры чалавек пашкадаваў чараўніка, пасадзіў яго на лаўку ля блакітнага фантана і спытаў:

— Чаго ты плачаш, добры чалавек?

Ніхто ніколі не звяртаўся да чараўніка з такімі словамі, і ён заплакаў яшчэ гарчэй.

— He магу больш так жыць,— усхліпваючы, прагаварыў чараўнік,— ніхто мяне не любіць, няма ў мяне сяброў... Я хачу ўсміхацца, як усе, але не магу здабыць сабе ўсмешку.

— Усмешку не купіш і не ўкрадзеш,— сказаў жыхар казачнага горада.— Яе дораць за добрыя справы. Успомні, ці зрабіў сёння што добрае? У полі працаваў?

— He,— адказаў чараўнік.

— Дом будаваў?

— He.

— Хлеб пёк? Адзежу шыў? Можа, дзяцей добраму вучыў?

— He, не, не,— і чараўнік нізка апусціў галаву.

Чалавек уздыхнуў:

Дрэнныя твае справы. Але ты можаш памагчы сабе сам. Рабі дабро.

I жыхар казачнага горада пайшоў на працу.

А чараўнік сядзеў і ўсхліпваў, бо не ведаў, як яно робіцца, дабро.

Маленькая дзяўчынка бегла ў садзік, спатыкнулася аб каменьчык і ўпала.

Чараўнік падхапіўся, падняў дзяўчынку і стаў дзьмуць на яе пабітае каленца, каб не балела.

Дзяўчынка, якая толькі што хацела заплакаць, раптам усміхнулася так прыветна, што і яго губы кранула ўсмешка. Першы раз у жыцці!

Яму стала так лёгка, так весела, што ён пацалаваў дзяўчынку ў абедзве шчакі, сеў на свой дыван-самалёт і паляцеў рабіць добрыя справы. Цяпер ён, напэўна, стаў шчаслівым, добрым чараўніком і сам доэыць людзям усмешкі.

Сяргей ГРАХОЎСКІ

Светлячкі

Ох і цёмна ж ноччу ў пушчы: Ельнік стаў яшчэ гусцей, Лось галлё сухое трушчыць I чапляецца часцей

To за пень, то за калоду, To за вострыя сукі,— He былі такія зроду паздзіраныя бакі.

А малое Ваўчаня Пагукала маму

I ўпоцемку ля пня Паляцела ў яму.

А ў ракітавым кусце Заяц плача ў цемнаце. Кінуў цёплую бярлогу I пабег на дапамогу, Пералазячы ледзь-ледзь Праз ламачыны, Мядзведзь.

Зайца выцягнуў за вушы — I прайшоў адразу страх.

— Толькі больш ніколі, дружа, He сланяйся па начах,— Ушчуваў Мядзведзь касога,— Вось твая дамоў дарога, Там даўно бядуе маці.

Я ж пайду да Ваўчаняці, Бо яго бацькам да рання He вярнуцца з палявання. Можа, Ваўчаня ўратую, Толькі трэба паглядзець...

Але як залямантуе

I завойкае Мядзведзь: — Ой, скрануцца не магу, Бо ўпіваецца ў нагу, Быццам тысяча іголак, Дрот калючы ў дзесяць столак. Касавокі, не бяжы, Мне хутчэй дапамажы!

Але раптам з-пад нагі Голас чуецца другі:

— Хто там прэцца, як мядзведзь, I крычыць без толку?

Ці ж няможна разглядзець, Што на мне іголкі?

— Адурэў, напэўна, Вожык! Хто ж на сцежцы ставіць ложак?

— Я не ложак, а лагчынку Паміж лісцікаў і траў Для начнога адпачынку Сам сабе аблюбаваў.

У мяне цяпер, сябры, Тры зламаныя рабры.

— Ну, а я ўжо не змагу Стаць на правую нагу! — I Мядзведзь узяў у зяпу Акрываўленую лапу.

Толькі ў пушчы сярод ночы 3 кожнага Сава рагоча, Бо яна з усіх адна Добра бачыць давідна.

А Мядзведзь раве ад болю, Стогне, лапаю трасе.

I на крык па добрай волі Збегліся амаль усе.

За увагу і за ласку

Заяц робіць перавязку: Берасцінаю ў тры рэдзі Закруціў нагу Мядзведзю.

Раптам крыкнула Сарока:

— Колькі ж нам блукаць у змроку? Mae кожнае сяло

Электрычнае святло.

Просіць слова Воўк стары: — Толькі выхад ёсць адзіны — Можа, згодзяцца бабры Збудаваць для нас плаціну.

Дык няхай да іх дахаты Сходзяць нашы дэлегаты I папросяць, каб бабры На Чаромхавым віры Добра рэчку загацілі I па дроце ток пусцілі.

А назаўтра ўсе з ахвотай Захапіліся работай.

Ад зары і да зары Завіхаюцца бабры — Валяць елкі і асіны Для галоўнае плаціны.

Ад світання да змяркання Дзік з кратамі — ў катлаване, А Мядзведзь, хоць і кульгае,

Кожнаму дапамагае: Прыкаціў на бераг прама Ён турбіну і дынаму.

Дрот чапляюць павукі На галіны і сукі. Завіхаюцца да зморы Даўганогія манцёры I пад вечар пішуць зводку, Што закончылі праводку.

Каля рэчкі за-гу-ло... Закруцілася дынама. «Ёсць і ў нас цяпер святло»,— Паляцела тэлеграма Да пушчанскага цара — Белавежскага Зубра.

На галінкі і сучкі Дружна селі светлячкі.

3 Зак. 3141                 .                                                                ßß

А Лісіца, цётка Ліза, Каб усюды быў прагрэс, Каляровы тэлевізар Прыцягнула з крамы ў лес. Весела, святочна ў пушчы.

А было ж наадварот.

I адразу стаў відушчы Нават самы цёмны крот I жадае: —Каб было На зямлі заўжды святло!

Анатоль ГРАЧАНІКАЎ

Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара

«VT/»

/IV ыў-быў у нейкім царстве цар —

Усемагутнейшы ўладар.

Цар як цар:

Адных любіў,

Тых, хто супраць быў,—

Забіў.

У гэтым царстве кожны пан

Па тры скуры драў з сялян.

Тлусцелі сытыя вяльможы,

Крычалі:

— Цар у нас харошы!

Хоць і навокал жабракоў

Было, як летам камароў.

Штогод касіў прыгонных мор, Ды весяліўся царскі двор.

Музыкі гралі.

Танцавалі

Там і паненкі, і панкі.

I на ўвесь свет Цара ўслаўлялі Прыдворныя пісарчукі.

I кожны ў дрыжыках глядзеў На церам, дзе сам цар сядзеў. Але «намеснік бога» — цар Нікому не паказваў твар. Ніхто з вяльможнага двара He бачыў у жыцці цара.

He зналі нават плеткары: ЦІ малады ён, Ці стары?

Хацеў пранырлівец аднойчы Спазнаць:

Каму ж пяюць хвалу?

Дык ранкам на гандлёвай плошчы Знайшлі, нябогу, на калу.

Прыціхлі тлустыя вяльможы, Шапталі:

— Цар у нас харошы!

Ніхто асмеліцца не мог

Убачыць:

Хто ж зямны іх бог?

На свеце, што ні гавары, Старэюць нават і цары.

I вось, як цар пачаў старэць

I ўсё часцей прыгадваць смерць, Рашыў займець ён свой партрэт, Перш чым пакінуць гэты свет.

 

Каб на яго маліўся люд • У царстве вечна там і тут.

Усемагутны цар зароў: — А ну, падаць мне мастакоў! Пара нахлебнікам, пара Намаляваць свайго цара!

I стражнікі цягнулі іх, Каму урэзаўшы пад дых, Karo агрэўшы бізуном. Пад царскім стоячы акном, Чакаў, гадаў прыдворны люд: Які ім вынес цар прысуд?

Ды ад вышэйшага указу — Намаляваць цара партрэт — Яны ўсе пачалі адразу Смялей глядзець на белы свет.

I кожны думаў: «Мо мяне

Вялікі шанец не міне?

У царскай міласці і ласцы Я буду жыць тады, Бы ў казцы...»

I выбар ганаровы паў На мастака што маляваў Вяльмож, іх жонак і сынкоў, Паслоў заморскіх і купцоў. Яшчэ—ён гэтым ганарыцца — Намаляваў саму царыцу.

На люд зірнуў ён пераможна I — юрк у церам асцярожна. Нібы з вясновага загону Чарвяк які, але шпарчэй Падпоўз лісліва ён да трону,

Нат не ўзнімаючы вачэй.

А калі глянуў, то заенчыў: — О, божа!

Хто ж цябе скалечыў?!

Была ў цара адна нага, Нібы зламаная дуга.

I вока выперла на лоб... He цар, крый божа, А цыклоп!

Сжазаў пагрозна цар, Усемагутнейшы ўладар.

— Я намалюю, намалюю, Цара ад сораму ўратую.

Ці ж можа быць пачварай цар, Нам богам дадзены ўладар?

Ці мала-доўга маляваў — I вось партрэт цару падаў.

Быў на партрэце гэтым цар — Hi даць ні ўзяць — Намеснік бога.

I вочы, ажывіўшы твар, Глядзелі ўзвышана і строга. Яго кульгавая нага— He паламаная дуга, А трону добрая падпорка. Адразу бачна: Калі дзе

Хто пад пяту ёй Пападзе —

Таму навекі Стане горка...

Ды цар пазелянеў ад злосці, Аж затрашчалі ў целе косці: — Ты не мастак!

Ты — хлус, лайдак!

Дык вось ты марыш пра якога Усемагутнага цара!

Ну, што ж, Ідзі служыць да бога!

I кат, пакліканы з двара, Рукой нядрогкай— Раз і два! —

I паляцела галава...

Пасля — у дрыжыках ад страху, Больш не хаваючы тугі, Папоўз да трона, як на плаху, 3 прыдворных мастакоў — другі.

Прыкінуў ён і так і сяк, Лічыўся ж неблагі мастак, I ледзь не выкрыкнуў: — Ура! — Рашыўшы маляваць цара Такім, як ёсць на самай справе: Пачвару хіжага ў няславе.

Зрабіў адно суровым вока, А сапсаванае бяльмом Прыўзняў ён трошкі над ілбом, Каб людзі бачылі здалёку,

Што цар і цешыць, і карае, Што ласку ён і сілу мае. А той, засохлаю нагою, Нібыта косткаю якою, Ён можа кожнага агрэць, Ды так, што можна адубець...

' • . < .

Калі ж

Зірнуў цар на малюнак Адным крывавым вокам коса, Мастак адчуў, што паратуняк. Яго чакае на нябёсах: Ці ж можа быць пачварай цсо. Усемагутнейшы ўладар?

Цар скалануўся ўвесь ад гневу, Нібыта ў навальніцу дрэва. Вяльможаў трэсла, як чарот... Ад замка ў розныя канцы 3 шырокіх крапасных варот Ляцелі стражнікі-ганцы.

— Хто намалюе з вас цара? — Амаль у кожнага пыталі.

I людзі ў жудасці маўчалі. Ганцы далей, Далей скакалі: — Хто намалюе з вас цара?

— А што, мо паміраць пара Яго вялікасці?

To трэба

Старога падсадзіць на неба,— Сказаў хлапец, Ганчар Іван.

— Чакайце, Дамайструю збан, Сваёй нявесце падару, Тады вядзіце ўжо к цару. Ганцы раней, вядома, хлопца Цягнулі б сілай на вяроўцы, Паддаўшы добрага ляшча. Цяпер жа, нібы паніча, Ды на каня — за рукі, ногі, А ўсім астатнім — Прэч з дарогі!

I быў прывезены Іван У замак, як заморскі пан. — Ты будзеш цар? Здароў, здароў!

Ты, мабыць, Як дзіцёнак роў. Бач, твар распух. Ці хворы мо? Тады адвар травы дамо. Пап’еш яго ты дзень ці два, I прасвятлее галава.

Чаму нягеглы ты, худы? I з вокам, бачу, нелады. I нешта левая нага, Нібы зламаная дуга.

Ты, кажуць,

Хочаш мець партрэт, Які б уславіў на ўвесь свет Цябе, цара-уладара? ■

Цар здрыгануўся, як гара, I на Івана так зірнуў, Нібы стралой яго праткнуў.

А што Іван?

Іван — не пан.

Да справы прыступіў Іван. Цара круціў ён так і сяк, Нібы ў сваёй ганчарні гляк.

— Дакруцішся! — Аж буркнуў цар, Усемагутнейшы ўладар.

«Калі ўжо ўзяўся, як тут быць, Які з цябе партрэт зрабіць? — Стаяў у одуме Іван:

Усё-ткі цар жа, а не збан...—

Што гэта?

На падлозе кроў.

Відаць, галовы мастакоў Ляцелі тут, як качаны...

Ці ж вінаватыя яны?»

I думы хлопца залуналі, Што з веку ў век

I з году ў год

Цары народ свой абіралі

I прыгняталі свой народ.

I цараванне, Панаванне, Твая вялікасць, дабрадзей, Па сутнасці, ёсць паляванне, Ёсць паляванне на людзей.

Ганчар так думаў, Маляваў.

А сярод залы — чорным ліхам Цар на адной назе стаяў •

I злосна соп, і цяжка дыхаў.

— Ну, вось і ўсё! —

Сказаў ганчар.—

Прымай, гатовы мой тавар.

Зірнуў цар коса.

I ажыў.

Малюнак незвычайны быў.

Цар выглядаў на тым малюнку, Як бог

Адменнага гатунку.

На кургане стаяў там цар, Усемагутнейшы ўладар.

Прыжмурыўшы сляпое вока, Ён з лука цэліўся высока

У неба, дзе жывая цэль, Плыў урачыста журавель.

А той засохлаю нагою, Што выпіналася дугою, Ён абапёрся на валун... Быў грозны цар, Нібы Пярун.

He дзеля царскага вар’яцтва Іван карціну маляваў.

Усёю сілаю мастацтва Ганчар з пачварай ваяваў.

Аслупянеў і ўбачыў цар, Што у мастацтве цар — ганчар. У царстве побач два цары?! — Памры!—усклікнуў цар. Памры!

I са сцяны свой лук схапіў. Але Івана не забіў, Сам пасінеў, замармытаў, Упаў ад злосці

I сканаў.

Цары трухнеюць і царкі.

Ды ўсемагутна, несціхана Легендамі цераз вякі Сягае слава Пра Івана.

Уладзімір ДУБОУКА

Мілавіца

Ехаў Бай па сцяне У чырвоным каптане.

Казак вёз повен воз.

Запытаўся ў дзяцей: — Што вам, дзеткі, цікавей:

Зайчык, лісічка?

Братка, сястрычка?

Можа, пчолка? Матылёк? Ці мядзведзь?

Ці шэры воўк?

Адказалі дзеткі хорам: — Мы пра гэта чулі ўчора!

Ты сягоння раскажы нам пра цудоўныя машыны, што з паветра зробяць ежу і тканіну на адзежу, а з пяску і торфу зробяць гаспадарчую ўсю дробязь...

Нам давай пра самалёт, што на Марс вязе народ, пра савецкую ракету, што людзей вязе над светам

аж да Месяца, да зор, праз нябесны ўвесь прастор...

Бай спыніўся. Стаў ля воза. Рукавом ён выцер слёзы.

— Разумею,— кажа,— дзеткі, што у вас кірунак гэткі.

Мне адно і засталося — на матор мяняць калёсы.

Возяць мой старэнькі возік толькі зайчыкі і козлік.

He раўня яны матору! 3 імі часам смех і гора!

Але можа так здарыцца, што й на Марсе ёсць лісіцы,

або вожык, або зайцы.

Каб іх часам не злякацца,

мы сваіх раней пазнаем, а пасля да тых злятаем...

Пра пясок я казку знаю, ёсць адна ў мяне такая.

Раскажу яе сягоння, адпачнуць мае хай «коні».

1

За гарамі, за даламі, за сыпучымі пяскамі

жыў даўней адзін хлапчына з васільковымі вачыма.

Сам высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны.

Ён у лесе ці на полі гультаём не быў ніколі...

Адбылося неяк дзіва: сонца ход свой прыпыніла.

Прастаяла тры гадзіны з невядомае прычыны.

Задзівіліся ўсе людзі: «Нешта ёсць у гэтым цудзе!»

А чаму стаяла сонца — невядома ўсёй старонцы...

Вось тады сказаў хлапчына з васільковымі вачыма:

— Хоць нялёгкая дарога, хоць ісці, напэўна, доўга, пабываю ў той старонцы, над якой стаяла сонца нерухома тры гадзіны, і дазнаюся прычыны.

— Так яно няхай і будзе! — ухвалілі хлопца людзі.

Ён узяў з прыпасам торбу, развітаўся словам добрым

і з бацькамі, і з сябрамі, і з усімі землякамі,

а пасля пайшоў услед ён за высокім сонцам светлым.

Многа ён ішоў ці мала,— у шляху ўсяго бывала.

Нам з маленства ўсім вядома:

«Што ў дарозе — то не дома».

Да Палесся так прыйшоў ён. Там дзівос усякіх поўна:

і імшары, і балоты, і высокія чароты. Пушча там не мае краю, пекната ж у ёй такая, што нідзе няма на свеце, хоць усюды

сонца свеціць.

Там дубы свае вяршыні ў небасхіл узносяць сіні,

а лістамі зоры крыюць нашы волаты старыя.

Явар шле духмяны водар на паляны, цераз воды.

На палянах тых і водах незлічоных кветак подых...

Вось у гэтай пушчы хата. Каля хаты дзед вусаты.

Павітаўся хлопец з дзедам. Пачалася ў іх бяседа:

— Ты адкуль, сынок?

Куды ты? Адказаў хлапец адкрыта:

— Маю пільную я справу, мне даведацца цікава,

ад якой падзеі дзіўнай сонца роўна тры гадзіны прастаяла тут, над вамі, над палескімі барамі...

Дзед пачаў смяяцца з хлопца: — Пастаяла мала сонца!

Калі б ты пабачыў тое, пастаяў бы больш удвое!

Я скажу табе прычыну: тут жыве адна дзяўчына

па найменню Мілавіца, а на выгляд — як зарніца!

Як блакіт на небе — вочы, зіхаціць убор дзявочы.

Аж да пят тугія косы у дзяўчыны той дзівоснай.

Вышывана ўся сарочка у мядункі, васілёчкі.

Толькі кіне сінім зрокам — закрасуе ўсё навокал,

а калі ніяк не гляне — засумуе кветка. звяне...

Лепш ідзі, сынок, дадому, покуль з ёй ты незнаёмы,

бо журба ўпадзе на сэрца і не выйдзе аж да смерці...

— He, дзядуля, так не кіну, сам пабачу я дзяўчыну!

I пайшоў далей хлапчына з васільковымі вачыма...

Да ракі, на Прыпяць, выйшаў, вецер хвалі ў ёй калыша.

Бачыць — човен на рацэ там, Залатым вядзе вясельцам гэны човен МілавіЦа, а сама, як зараніца.

Глянуў хлопец на дзяўчыну васільковымі вачыма

I спазнаў, што вельмі мала сонца ў небе прастаяла.

Заглядзеўшыся на дзіва, ён і сам стаяў маўкліва.

Човен борзда ўдаль імкнецца, зіхаціць пры ім вясельца.

Хлопец просіць: — Мілавіца!

He магла б ты супыніцца?

Супынілася, пытае: — А бяда ў цябе якая?

Ён сказаў усё аб цудзе, як яго паслалі людзі, як знайшоў яе, дзяўчыну, а цяпер, напэўна, згіне, бо журба ўпадзе на сэрца і не выйдзе аж да смерці...

Мілавіцу хлопец просіць на сваю радзіму ў госці:

— Хай пабачаць свет і людзі што такой няма й не будзе.

Дай у сэрца мне надзею." He забуду век цябе я...

А яна яму на гэта адказала словам ветлым:

— Маім ножкам будзе зімна. Чаравічкі прынясі мне.

Ты зрабі з пясочку мне іх, выйду я тады на бераг. Як на ножкі іх абую, да цябе і павандрую.

А цяпер ізноў паеду, не шукай майго ты следу.

У руцэ яе вясельца, а журба ў хлапцовым сэрцы..

2

Сумны, ён прыйшоў дахаты. Расказаў суседзям, тату, расказаў і маці роднай аб дзяўчыне той цудоўнай.

Расказаў пра чаравікі I пра смутак свой вялікі, што яго ніяк не кіне.

А пасля узяў начынне,

начасаў сухога клёну, абчасаў калодкі роўна

і зрабіў два капылочкі на дзяўчыніны слядочкі.

Хвошч узяўшы жменяй поўнай, капылочкі тыя цёр ён, аж пакуль зазіхацелі з клёну добрага мадэлі.

Адшукаў пясочак чысты. Самы дробны пазлацісты.

Перасеяў у начоўкі ён пясочак сітам тонкім.

Тут пайшла ўжо не работа, а вялікая турбота.

Як паставіць капылочкі ў пазлацістым ён пясочку, дык стаяць зусім нядрэнна, а падыме—ўсё дарэмна!

Абсыпаецца пясочак — не трымае капылочак.

Прыціскаў яго рукою, паліваў пясок вадою,— як падыме капылочак — абсыпаецца пясочак...

Задала яна задачу!

Хлопец ледзьве не заплача.

Прыкра стала, горка стала: за жыццё рабіў нямала,

а з пяску зрабіць не можа чаравічак ён прыгожых...

Просіць хлопец дапамогу аж у сонейка самога:

— Бачыш, сонца, ясным зрокам ты сусвет увесь шырокі.

Бачыш мора, бачыш горы, а майго не бачыш гора, хоць яно да хмар узнята, хоць ім сэрца ўсё працята...

Ты стаяла тры гадзіны, задзівіўшыся з дзяўчыны,

а мне сохнуць тры гадочкі каля гэтых капылочкаў.

Супыніся ж хоць на хвілю на высокім небасхіле,

растапі пясочак чысты сваёй сілай прамяністай...

Адбылося раптам дзіва: сонца ход свой прыпыніла

і сваёй магутнай сілай той пясочак растапіла.

Стаў пясочак, як вадзіца у люстранае крыніцы.

Абліліся капылочкі тым растопленым пясочкам,

той люстранаю вадзіцай для чароўнай Мілавіцы...

Як пясочак стаў крышталем — развітаўся хлопец з жалем.

Хоць і клопат быў вялікі, усё ж зрабіў ён чаравікі

з пазлацістага пясочку на дзяўчыніны слядочкі...

Пахадзіўшы ля камення, адшукаў ён моцны крэмень

і нарэзаў ім узоры, а яны — зіхцяць, як зоры.

Зноў пайшоў у падарожжа з падарункам тым прыгожым.

Зноў да Прыпяці прыйшоў ён і сказаў красе цудоўнай:

— Падарунак я прынёс свой. Выкідай на бераг вёслы!

Ты стрымаць павінна слова. Пойдзем мы цераз дубровы, краем пушчы задумённай на прыгожы, сіні Нёман...

Прыняла яна дарунак, што прыгожы, як лятунак.

Падала яму вясельца, аддала яму і сэрца.

Усміхалася вясёла— заспявала ўсё наўкола:

і дубровы, і крыніцы — ад усмешкі Мілавіцы.

Зазванілі у званочкі ўсе мядункі, васілёчкі.

I цяпер яны ўсё звоняць, Мілавіцу як успомняць...

3

А яе павёў хлапчына з васільковымі вачыма

аж да Нёмна, на радзіму. Сонца ўсё ішло над імі,

асвятляла ім дарогу, адганяла прэч трывогу.

Як прыйшлі яны у вёску, паляцела пагалоска

па акрузе, па наўколлю, цераз пушчу, цераз поле

пра дзяўчыну Мілавіцу, што як зорка-зараніца.

I вяселле неўзабаве бацька сыну свайму справіў.

Танцавалі і спявалі пад вясёлы спеў цымбальны.

Усе віталі там хлапчыну з васільковымі вачыма,

ўсе віталі Мілавіцу, тую зорку-зараніцу.

На крыштальных чаравічках васількі і медунічкі

прамяніста зіхацелі...

Ўсё было на тым вяселлі!..

4

Век мінуў, другі і трэці...

Ўсё зыначылася ў свеце.

Там, дзе казачны хлапчына для цудоўнае дзяўчыны

лаштаваў з пяску абутак, там цяпер шкляная гута.

Мые ёй пясочак Нёман. На ўвесь свет яна вядома!

Мілавіцыны патомкі там крышталь рыхтуюць тонкі —

падарунак свой чароўны для сям’і усёй працоўнай.

Аляксей ДУДАРАЎ

Сгнявочка

O' ціхай лагчыне, пад старой разгалістай вярбой, жыла маленькая чыстая крынічка. Яе звалі Сінявочка. Крыштальная вадзіца ўдзень і ўночы, улетку і ўзімку бруілася

з Сінявочкі, бы нітачка-ручаінка, і збягала ў Зялёную Сажалку, што жыла па суседству. Пухнатыя воблакі кожную раніцу, бы ў люстэрка, пазіралі ў Сінявочку, прыхарошваліся і, перш чым плыць у свае далёкія падарожжы,

заўсёды гаварылі:

— Ах, якая прыгажуня гэта Сінявочка! Такая цудоўная, такая празрыстая!

У спякотныя летнія дні ў крынічцы купалася Сонейка, ноччу на паверхні вады разам з зорачкамі адпачываў вастрарогі Месяц. Сінявочка была вельмі добрая, яна з усімі сябравала, і кожны, хто толькі захоча, мог пыдысці і напіцца яе срэбнай халоднай вадзіцы... За гэта ўсе птушкі і звяры, што жылі ў лагчыне, любілі Сінявочку. I яшчэ яе любілі за тое, што ў начны супакой сваім звонкім голасам крынічка спявала песні... Нават самы дзі-

восны спявак — салавей і той прылятаў да крынічкі, садзіўся на ніжнюю галінку старой вярбы і слухаў, як Сінявочка спявае:

Цюр-лі, цюр-лі ля лоз Струменіцца вадзіца, У спёку і ў мароз Прыходзь сюды напіцца...

Вось толькі адна Зялёная Сажалка не любіла Сінявочку. Яна злавала на крынічку за тое, што да яе ўсе прыходзяць, з ёю сябруюць, а Зялёную Сажалку і не заўважаюць нават... Ды і не любяць!

— Ква-ква-ква! —зарагатала вясёлае Жабяня, калі Зялёная Сажалка паскардзілася яму.— За што цябе любіць? Сама вунь нікога не любіш!

— Мала што! — адказала капрызная Зялёная Сажалка.— He люблю, а мяне хай любяць...

— Гэтак не бывае,— сказала Жабяня.— I не будзе! Сінявочка дык вунь добрая і ласкавая... Спявае для ўсіх, усіх у госці запрашае. А ты? Зялёнае слізкае павуцінне апранула на сябе, ваду схавала, усіх сваіх жыхароў прагнала прэч... Стары Карась і той уцёк ад цябе.

— Змоўкні, плюгаўка! — злосна закрычала на яго Сажалка.— Расквакалася тут! Я ўсё роўна лепшая за вашу мізэрную Сінявочку. У мяне вада цёплая, а яна лядзяш...

— Ква-ква-ква!— зноў зарагатала Жабяня.— Гэта яна летам, у спёку, халодная, а зімой — цёплая... А з цябе вунь бурбалкі ідуць... Ква-ква-ква!

Зялёная Сажалка ўсхадзілася не на жарт.

— Калі захачу,— пагрозліва прамовіла яна,— то ад вашай Сінявочкі і знаку не застанецца.

— Дурніца! Сінявочка з Сонейкам сябруе. Яно цябе як прыпячэ, дык за адзін дзень высахнеш ушчэнт.

— He высахну! Я вялікая!

— Высахнеш... Ты вялікая таму, што цябе вадой Сінявочка поіць, а так бы... Ква-ква!

— Ідзі адсюль! — сярдзіта булькнула на яго Сажалка. — Ква на цябе! — адказала Жабяня і паскакала далей. А злая Зялёная Сажалка задумала чорную справу.

Цёмнай ноччу, калі Сінявочка праспявала сваю песеньку і задрамала, Зялёная Сажалка ўзяла сваё слізкае павуцінне, спляла з яго цяжкі нерат, употайкі падкралася да крынічкі і ўскінула на яе... Апляла і заблытала. У гэтую ноч над лагчынай вісеў густы туман, і ўсе сябры Сінявочкі не бачылі таго, што зрабіла Сажалка, і не змаглі прыйсці на дапамогу крынічцы.

Ранкам, калі сонейка прагнала прэч туман, калі прачнуліся звяры і птушкі, усе здзівіліся, што ў лагчыне не чутно песенькі Сінявочкі... Белыя воблакі шукалі сваю сяброўку, шукаў спявак Салавей, шукала вясёлае Жабяня, але Сінявочкі нідзе не было відно. Зелёнае павуцінне Сажалкі прыціснула яе да зямлі і схавала...

Як ні білася крынічка, як ні спрабавала выбрацца з-пад нерата да сваіх сяброў, але ўсё было марна. Толькі некалькі кропелек прасачылася праз слізкае павуцінне, але ўсе палічылі гэтыя кропелькі за расу.

I вось Сонейка паднялося высока і таксама пачало шукаць сваю сяброўку. Яно так пільна ўглядалася ў лагчыну, што берагі Зялёнай Сажалкі адразу ж пачалі сохнуць, a яна сама мялець проста на вачах...

— Вой! — залямантавала Зялёная Сажалка.— Вой, ратуйце! Паміраю! Дапамажыце! He буду больш! Даруйце!

Але ніхто яе не слухаў і ніхто не ішоў на дапамогу фанабэрыстай і нядобрай Сажалцы. Усе шукалі крынічку і не маглі знайсці.

На шчасце, тым цёплым ранкам ішлі паўз лагчыну ў лес па грыбы хлопчык і дзяўчынка.

— Дзіўна! — сказаў хлопчык, калі яны праходзілі каля Сінявочкі.— Тут жа, ля вярбы, павінна быць крынічка, а яе чамусьці няма...

— Гэта тая, якую завуць Сінявочкай? — спытала дзяўчынка.

— Тая. Але дзе ж яна?

— Давай пашукаем.

Яны паставілі на сцяжынцы свае кошыкі і пачалі шукаць крынічку. Абышлі вакол старой вярбы.

— Вось! Вось яна! — радасна запляскала ў ладкі дзяўчынка.— Бачыш кропелькі? Зарасла толькі...

— А мы зараз яе вызвалім! — сказаў хлопчык і ўчапіўся за слізкі нерат Зялёнай Сажалкі.— Фу, брыдота нейкая... Дапамагай...

I яны разам пачалі аддзіраць ад беднай крынічкі брыдкі нерат... Той супраціўляўся, чапляўся за берагі Сінявочкі, але ўрэшце затрашчаў, і крынічка вызвалілася.

Блакітная свежая вадзічка зноў заіскрылася пад Сонейкам... Хлопчык і дзяўчынка кінулі слізкае павуцінне назад у перасохлую Сажалку, выцерлі аб траву рукі, напіліся з Сінявочкі чысценькай вадзічкі, узялі свае кошыкі і пайшлі ў лес...

А вольная Сінявочка зноў заспявала сваю вясёлую песеньку.

Авяр ян ДЗЕРУЖЫНСКІ

Як кураняткі сонейка адшукалг

С умавалі кураняткі, Сумавалі нездарма: Хмара неба засланіла, Сонейка тры дні няма. — Маці, маці, He ўтрываць, Пойдзем сонейка шукаць. — А куды вы, а куды? He наклікайце бяды! Дзе жыве свяціла тое — Вы ж не знаеце ўсе трое. — Знаем, маці, ці не знаем, Але сонца пашукаем.

Палажыла кураняткам Маці ў торбачку зярняткі. I ад роднага парога Ў свет іх вывела дарога.

Вось ідуць яны паволі Сцежкай, што віецца ў полі, Раптам каля ручайка Сустракаюць куліка. — Можа, знаеш, Родненькі, Як знайсці нам сонейка?

— He, не знаю. Ды сарока Тут стракоча недалёка. А яна заўсёды рада Ўсім даваць свае парады.

Белабока, Бы чакала, У той жа міг залапатала: — А куды вы, кураняткі, Ідзіцё адны, Без маткі?

Дзе былі вы, Дзе хадзілі, Можа, часам заблудзілі?

— Мы ідзём па белым свеце — Сонейка тры дні не свеціць. Ці не можаш падказаць, Дзе яго нам адшукаць?

— Дзе шукаць?

I я не знаю.

Запытацца, можа, ў зая?..

Касавокі выйшаў з хаткі: — Што вам трэба, кураняткі? — Ці не можаш ты сказаць, Дзе нам сонейка шукаць?

— Я не ведаю, He знаю, Вось у качкі запытаю: — Гэй, суседка,— Крыкнуў шэры,— He хавайся ты ў аеры. Падкажы, дзе сонейка — Ў рэчцы ці ў ’сасонніку?

Качка выйшла тут з двара I сказала:

— Кра-кра-кра, Пакуль сонца не відно, Я не знаю, дзе яно.

Можа, ў вожыка спытаць, Дзе яго вам адшукаць?..

Пад старой бярозай вожык Засцілаў старанна ложак.

Але раптам чуе: — Братка!

Заяц, качка, кураняткі I сарока-белабока Да цябе прыйшлі здалёку. Ці не можаш ты сказаць, Дзе нам сонца адшукаць? Кажа вожык:

— За гарой,

Дзе абрыў навіс круты, Вечароваю парой Ходзіць месяц залаты. Ён бывае ў той старонцы, Дзе шукаць вам трэба сонца. I сам тут жа з ложка — скок. Сукаваты ўзяў кіёк Ды, напяўшы капялюшык, У дарогу першы рушыў. А за ім услед сябры Падаліся да гары.

А вяршыня — Гэта ж трэба! — Узвышалася да неба. Вось насустрач ім плыве Месяц ясны ў сіняве.

— Месяц, месяц светлавокі, Мы прайшлі ўжо шлях далёкі. He па службе-абавязку Ты зрабі нам, браце, ласку.

Дзе, скажы, Ў якой старонцы Адшукаць мы можам сонца? Месяц бліснуў у адказ: — Вы паспелі ў самы раз. Той знаходзіць, Хто шукае —

Сонца ў хмары спачывае...

I сарока ўжо лапоча, Вожык —

Той кійком грукоча, Заяц б’е штосілы ў ладкі, I сакочуць кураняткі.

Качка-крачка: — Кра-кра-кра, Уставаць даўно пара!..

— Хто крычыць тут пад акном, Хто грукоча тут кійком?! — Запытала сонейка.— Спаць хачу сягоннейка!

— Сонца, Ты ж не абібок! Мы прыйшлі к табе здалёк. Вельмі просім, уставай I цяпло-святло нам дай.

На дварэ ўжо раніца, Чаго ж табе бавіцца?!

Лена сонца адказала: — Хмара чорная хавала Ад усіх мяне тры дні.

I гайдала, I люляла, I казала: «Спі-засні». Спаць мне хочацца яшчэ. Як жа сон сагнаць з вачэй?..

Зай, пачуўшы пра бяду, За вядро— I па ваду.

Кожны ведаў, што рабіць: Качка стала Сонца мыць, Вожык шчоткай Шураваць, Кураняткі — Выціраць.

Памагала ўсім сарока, Лапатала белабока.

Выйшла сонейка з-за хмары, Асвяціла скрозь абшары Пушчаў цёмных і лясоў.

Кураняткі Рады зноў.

...Сонца весела смяецца, Выйшла курыца пагрэцца, Аглянулася чубатка, Бачыць —

Дзеткі-кураняткі

Бегаюць,

Дзяўбуць зярняткі, Як нідзе

I не бывалі.

Толькі ь?аці як пазналі, To адразу закрычалі: — Сонейка мы адшукалі!

Васіль ЗУЕНАК

Хату будзе воўк стаўляць...

Семгадоў,                                     А звер — зверу:

А можа, й дзесяць—                   — Точыць, ладзіць воўк сякеру..

Пра адно гамонка ў лесе: — А навошта?

Птушка — птушцы,                      — Як не знаць —

Хату будзе

Воўк стаўляць:

Сцены новыя Ды сасновыя, Аканіцы выразаныя — У настой кары альховай Фарбаваныя, На падлозе

Блішчастыя масніцы, Націраныя смалою-жывіцай. Будзе ўзімку На чарэні, На ляжанцы, Як улетку

На сонечнай палянцы:

I прыемна,

Хоць спякотна, Неяк

Соладка-дрымотна,— Грэй сабе бакі старыя... ...А пакуль што — Вецер вые, Вецер плача, вецер тужыць, Вецер носіць золь ды сцюжу. Сціхла, Знікла ўсё жывое: Хто ў дупле, Хто пад зямлёю...

Ну а воўк?

А воўк — без хаты.

Сеў пад елкаю кашлатай, Точыць, ладзіць аоўк сякеру, На язык лязо прабуе

I клянецца цесля шэры: — Летам —

Хату пабудую!

...Дні за днямі прамінулі... Ў лесе птушкі ладзяць гулі,

Лета цёплае ў разгары.

Сонца грэе,

Сонца жарыць, Па дзялянках воўк сігае,— Дрэвы шэры выбірае: Абухом па ліпе — Бух!

Ліпа мяккая, Як пух... «Не, не дурань я стаўляць Хату новую з гнілля».

А сасна — як тая печ,— «Двое сутак будзеш сеч...» Дуб стары і сукаваты... «Не падыдзе ён для хаты». Ад асіны — горкі дух... «Лепш куплю к зіме кажух». Сонца жарыць, Смаліць з неба...

«Хата мне Зусім He трэба...»

Замарыўся цесля шэры, Ад знямогі зубы шчэрыць... А язык—

Бы стужка тая, Што з-пад гэбля вылятае.

...Сем гадоў, А можа, й дзесяць — Пра адно гамонка ў лесе: Птушка — птушцы, А звер — зверу:

— Точыць, ладзіць воўк сякеру... — А навошта?

— Як не знаць —

Хату будзе

Воўк стаўляць...

Ледзь паснедаўшы, ад ранку

Да начы бесперастанку Задае пытанні Янка, Па мянушцы Запытанка:

— Мама, а чаму, скажы, Цеста ходзіць у дзяжы?

А чаму ў каровы рогі?

А куды вядуць дарогі?

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

— А чаму гурок зялёны? Клён чаму завецца клёнам? Хата дзятла на — сасне?

Воўк адзін жыве ці не?

Толькі ўспомніў пра Ваўка — Скок аднекуль шэры, I схапіў ён хлапчука:

— Будзе мне вячэра!

Хоць прыйшла бяда такая, Ды хлапец усё пытае:

А чаму бяжыш, як сонны? А ці мыў ты вушы сёння?

Воўк ад злосці аж засоп, За каўнер хлапчыну згроб, Да нары не дацягнуў, Бо адразу ж праглынуў.

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

Рады, сыты, Воўк смяецца. Толькі што гэта — Здаецца,

Янкі хоць і не відаць, Ды ён зноў пачаў пытаць: — А чаму трасешся ты? А нашто звярам хвасты? А нашто мне цёмны кут? А спяваць ці можна тут?

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

Воўк — дадому. Ды дарма.

Там Ваўчыца кажа: Цішыні з табой няма. Хто пры шуме ляжа?

Воўк — у госці. Але не!

Усе праходзяць міма: Паляўнічы не міне Праз цябе нас, мілы!

I паплёўся Воўк удаль, У абласны лясны шпіталь, Да ўрача ўваліўся Воўк, Трошачкі павыў

I змоўк.

Саслабелы, Воўк ляжыць. Янка сцежкаю бяжыць Ды усё пытаецца...

А звяры кідаюцца

 

Рак-вусач

Uy, пачнём мы казку так: Жыў ды быў на свеце рак 3 доўгімі вусішчамі, 3 чорнымі вачышчамі, Зыркімі, лупатымі, 3 лапамі разгатымі, Шырачэзны ў шыі, Клешні — во якія!

А як вусам павядзе— Страшна зробіцца ў вадзе!

Рыбкі хвосцікам мяльнуць Ды галоўкамі кіўнуць I барзджэй наўцекача Ад рачышчы-вусача.

А ён шыішчай трэп-трэп! Жабка ў бераг — і ні шэп!

Страшны рак быў, грозны рак, Як ушчэміць — будзе знак.

I баяліся яго, Як няведама каго.

Пад карэннямі ракіты Жыў той рак, вусач сярдзіты. I ёсць загадка такая: Hi смяецца, ні гукае, Жыве ў бухце пад ракітай, На ім світа, Ды не сшыта,

Хоць кравец, ды не Мікіта, Ідзе ў лазню камінарам, А выходзіць — пыша жарам.

*

Ну ж і слаўна каля рэчкі! I чаго на ёй няма!

Сітнякі стаяць, бы свечкі, Тут маліна і парэчкі — Розных ягад проста цьма; Тут і лозы, і ракіты, I чарот, і асака,— Ну, як тыя аксаміты, Вабяць вока рыбака.

А тых птушак і не злічыш: Качкі, кнігаўкі, драчы, I сам бусел-паляўнічы Вас у госці тут пакліча, Жабу ў дзюбе несучы.

Тут жыве званар-камар, Як балотны гаспадар, Даўганосы, даўганогі, Голас тонкі, а сам строгі. У траве між чаратоў— Колькі розных матылёў, Бабак сініх і чырвоных: Іх сукеначкі ў фальбонах, Іх убор — іду ў заклад — Закасуе ўсіх дзяўчат.

Весела на рэчцы I траве, і кветцы, I крылатым пташкам, Мошкам і букашкам, I крыклівым дзеткам, Асабліва леткам: Ў рачулцы купаюцца, Ў пясочку качаюцца.

*

Ой, бяда, бяда! Мутная вада — Спахмурнела рэчка: Засмуціўся рак, Стаў ён, небарак, Ціхі, як авечка.

He варушыць вусам, Лёг на дно ён брусам

I ляжыць дзён тры; Растапырыў клешні I не есць яешні, Жабінай ікры.

He вылазіць з норкі.

— Лёс мой, кажа,— горкі — Цяжка ў свеце жыць! — Вось падплыў акуньчык: — Вылезь, рак-гарунчык, Годзе табе ныць.

He смуціся дужа, Развяселься, дружа, Пашкадуй ты нас! Зойдзешся ад голаду, Прападзеш ты змоладу Ды ў вясновы час. А як свеціць сонейка, Грэе рэчкі лонейка, Песціць лес і гай, Грэе так гарачанька. Развяселься, рачанька,

Нас не пакідай!

Ты сядзіш нахмураны, Злосны і абураны I не бачыш дня.— Апусціў рак вочы, Нават і не хоча Слухаць акуня.

Плотка падплывае, 3 ракам размаўляе: — Адпусціся, мілы! Чым цябе ўлагодзіць? Што табе абходзіць, Поўніць сумам жылы? I нам, рыбам, трудна, Жыць часамі нудна, Проста ох-ох-ох!

Гоняць нас усюды, Ловяць нас на вуды, Надзяць на гарох, Ловяць невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком. Ох, жыццё—не свята, Горачка багата, Але ж мы жывём. Адпусціся, рача! Нават рэчка плача Над сваім сынком... Рак маўчыць зацята, Вусам не пакратаў...

*

Грозны сом дае наказ: — Склікаць сход у той жа час I на ім абмеркаваць, Як нам лепей рады даць, Як усцешыць чорнага Рака непакорнага?— Com наказ канчае так: — Будзь ты старастам, шчупак! Каб хутчэй ва ўсе канцы Рассылаліся ганцы! — Тут шчупак мяльнуў хвастом, Плотак спудзіў пад кустом, А маруднага ліна Выгнаў з саменькага дна. Усім холаду задаў I нарэшце загадаў: — Гэй вы, плоткі-верхаводкі! Паслужыце справе, цёткі! Заклікайце рыбу ўсю: Накажыце карасю, Няхай вылезе з гразі, Хай плывуць сюды язі,

— Шаноўныя сябры, Ляшчы і асятры, Ліны і ментузы, Паслы ад драбязы I іншыя асобы!

Ментузы, яршы, кялбы I акунь, той гад рабы. Ды сказаць яму прытым Словам старасты маім, Каб спаткаўшыся са мною, Да мяне стаў галавою! Плоткі старасце — паклон, I ўсе рынулі ў разгон.

У глыбознай бухце Між карчоў дубовых Пачыналі рыбы Важныя размовы. Com адкрыў нараду, Выступіў з дакладам, А язь сакратарыў, Сеўшы з сомам радам.

У нашай рэчцы — гора: Смуткуе рак і ўчора Ад гэтакай жалобы Прыйшоў да заключэння: Жыццё — адно мучэнне, I згінуць хоча ў цвеце, Бо кажа ён, дзівак:

Найбольш няшчасны — рак Ва ўсім вакольным свеце.

I толькі з той пары Ён вылезе з нары I смутак свой пакіне, Калі хто давядзе, Што ёсць яшчэ ў вадзе Ці проста абы-дзе Пакутнік яшчэ большы, Чый лёс за рачы горшы,— Іначай рак загіне.

I вось цяпер, браткі, Аблазьце ўсе куткі, Знайдзіце кандыдата I дайце мне адказ. Я запэўняю вас, Пакутнікаў такіх, Сапраўдных і цяжкіх, Налічыцца багата. Зашумелі рыбы: — Назавем без хібы! Імі гаць гаці, Лёгка іх знайсці.' — Цішэй, сябры, увага! — Азваўся сакратар.— Тут ёсць такая пляга, Што кіне ўсіх у жар: Калі хто сапраўды Сябе няшчасным лічыць болей, Чым наш пакутнік-рак, Тады

Ён добрай воляй, Без вагання Аддасца раку на сняданне. Так, так!

Іначай рак не дасць нам веры.— Сказаў ды зноў сеў за паперы. Вось сказаў, дык сказануў! Як сякерай секануў!

о

Прыкусілі языкі

I мянькі, і акунькі, А маруда той, лінок, Віль хвастом — ды пад кусток! Хвілін не меней пяць «Пакутнікі» маўчаць.

— На свеце жыць не так ужо

і горка,— Сказала краснапёрка.— Плывеш сабе туды-сюды Без гора, без бяды;

Пад кусцік зазірнеш, Ну, часам і ўздыхнеш, Ды больш ужо з прывычкі, Чым з клопату якога,— Ці так кажу, сястрычкі?

— А так! Жывецца нам — нічога! Хапае ўсім вадзічкі, I плаваем па волі, I жыру ёсць даволі.

А гэта нараканне

I ракава жалоба —

Пустое выдумлянне Ці панская хвароба.

— Гум! — тады прамовіў сом.— Што ж мы раку паднясём?

Хай, выходзіць, гіне рак?

Ці ў няшчасных стаўся брак?

— Дайце слоўка мне сказаць! — Ялец стаў хвастом віляць.— Я скажу вам праўду ўсю: Жыць найгорай карасю.

I ўсе грымнулі: — Так, так!

Ён — няшчаснейшы бядак!

Ён жыве ў балоце, У такой брудоце! Ён непаваротны, Ён такі гаротны,— Збоку глянуць — жах бярэ, Як ён з гора не памрэ!

— А дзе карась?

— Зашыўся ў гразь, I сход яму нямілы, Прыйсці не мае сілы!

I кажа com:—Заклікаць гаруна! Шчупак, пазавіхайся!

У момант я спалю, як з перуна! А ты, карась, трымайся!

*

Прывялі карася пад канвоем, Абступілі яго шчыльным роем. Плотачка, як глянула, Ледзь на дно не канула: Такі ж ён няшчасненькі, Кругленькі, блішчасценькі.

Лін паплыў пад лозы Выцерці там слёзы. Нават сом крануўся, Хвост яго сагнуўся, Вусы задрыжалі Ад такога жалю.

Пытае сом лагодна, Быццам бацька родны:

— Ну, як жывеш, карась?

— А так сабе, нядрэнна: Качаюся, як князь, Прысмакі ем штодзенна. Здзівілася тут грамада: — Вось выпаліў, дык выпаліў, брыда! — Цікава,— кажа сом,— цікава!

Здзівіў ты нас, карась, яй-права!..

Ну, а скажы, ты смуцішся ці не? — Чаго смуціцца мне?

He ведаю такога пачуцця —

Цярпець я не магу ні смутку, ні ныцця! I часу не хачу на глупства траціць: За гэта мне ніхто нічога не заплаціць.

Здзівіўся com:

— He хочаш траціць часу? На што ж ты траціш час? — А вось які мой сказ: Люблю паэзію, жыцця майго акрасу, I з ёю я не ведаю згрызот: Паэзіяй я смутак адганяю, Зашыюся ў чарот I вершы там складаю.

Здзівіўся сом, ускінуў вочы язь

I кажа карасю:

— Паэце наш, карась! Гаворыш складна ты, Паслухаць нават люба, Мы слухалі, разявіўшы раты, Хоць ты адказваў досыць груба. Аднак хачу цябе спытаць: Што будзеш ты спяваць, Як часам кульганеш Ды на патэльню пападзеш? Папаўся, брат карась!

Паэзія тут — лясь!

— He згодзен з вамі, грамадзяне! Калі той час настане I лягу я ў скавараду, Дык вусам там не павяду: Люблю я песціцца ў смятане!

Com смяецца:

— Няхай ты згары!

Дзівакі, як відаць, песняры, Мабыць, розум у іх слабаваты. Падавайся, карась, ты дахаты. Пачакай! Ці не чуў ты, нябога, Хто ж гаруе, пакутуе многа? — Пра пакуты чарот мне шумеў, Але слухаць я часу не меў.

Паслалі дэлегацыю: — Плывіце вы ў чарот!

Пра гора хай раскажа нам,— Паслухаць хоча сход.

Прыгожых пара плотачак, Акуньчык і кялбок Чароту пакланіліся

I кажуць:

— Галубок!

Паслалі нас, чароцейка, Ад рыб’яй грамады Прасіць цябе і кланяцца, Каб вызваліў з бяды Пакутніка няшчаснага, Што ўздумаў паміраць — На сонейка на яснае He хоча пазіраць!

Скажы яму па шчырасці, Як цяжка табе жыць, Што раку сорам скардзіцца, Смуціцца і тужыць.

Дык будзь жа ласкаў, міленькі, Паслухай, паслужы:

I мудрасць сваю ты яму

I гора пакажы.

— Ша-ша! Шу-шу!

Упартасць я скрышу Рачыную, зацятую: Нягодамі багатую Я долю раскажу — Зражу! Шу-шу! Сшу-шу! Ша-ша! І-ша!

Рак сядзіць у нары, Высунуўшы клешні, I не есць ні ікры, Hi тае яешні.

Ну, чакай жа, брат рак, Вунь ідзе чароцік!

Рыба валіць пад гак, Расчыніўшы роцік.

Плёх стаіць на вадзе, Няма месца нідзе.

Стаў чарот у позу Супраць вербалозу: — Ша-ша! Шуш-шу!

Увагі, рача, я прашу...

Рача, рача! Ёсць на свеце

Многа нешчаслівых;

Вылезь з норкі, рача-квеце:

Смутак твой — не дзіва. Я — гаротнік, якіх мала,

Ты паслухай толькі:

Я на грунце нетрывалым Распускаю голькі.

Распускаю іх вясною:

Вее халадэча, Выюць ветры нада мною, Ломяць мае плечы.

Я адзін, няма заслоны,

He затуляць лозы, А мой лісцік, мой зялёны,

Смокча тля, стракозы.

Я б хацеў стаць, як калода,— Быць магутным люба.

He судзіла ж мне прырода

Стаць мацней ад дуба.

Рача, рача! Ой, кароткі

Век мой чараціны!

Як жыву я ў час паводкі — He відно чупрыны.

Прыйдзе восень, пажаўцею, Быццам бы з жаўтачкі.

Вось увага, дабрадзею, Долі той, лайдачкі!

I на лёдзе на падсцілку Палажу я косці.

А хто прыйдзе на магілку, Што на тым пагосце?

Рача, рача! Ёсць на свеце

Многа нешчаслівых...

Вылезь з норкі, рача-квеце,— Смутак твой — не дзіва.

I заплакаў тут Наш чароцік горды. Рак-вусач — ані шэп! Быццам камень, цвёрды!

*

Вось бяда, дык бяда!

Што ты скажаш, грамада?Справіцца з бядою Можна грамадою.

Трэба рукі прылажыць, Каб наш рак застаўся жыць.

Каб не траціць лішніх слоў, Зноў хацелі слаць паслоў, Ды, на шчасцейка, якраз Плыла качачка ў той час. Выклікаецца яна Абразуміць гаруна.

— Дзякуй табе, качанька! Патурбуйся, мілая!

Памірае рачанька, Клешня ён двухвілая, Галава упартая, Нікуды не вартая.

Разважалі яго мы — Ён ні слова, як нямы! Весяліў і акунёк, Весяліў і чараток, Весяліла плотачка,— Паспрабуй ты, цётачка!

*

Рак сядзіць у нары, Высунуўшы клешні, I не есць ні ікры, Hi тае яешні.

Сцеражыся ж ты, рак, Вунь ідзе, брат, качка! Рыба валіць пад гак, Там цяпер гарачка. Плёх усцяж па вадзе, Няма месца нідзе.

I залапатала Крыллямі тут качка, Ды вось так сказала Гаруну бядачка: — Рыбка непакоіцца 3 гэтакага суму, Сэрца яе кроіцца, Бо што ты надумаў?

Ой, занадта многа ты Носішся з сабою!

Справа варта рогату,

Параўнай з маёю. Я хоць і жанатая,

А жыву ўдавою.

Ой, жыццё праклятае

He дае развою!

Ранняю вясенькаю, Як сяляне ў поле Выедуць з сявенькаю, Я адна-адненькая Шворуся па доле I шукаю купінкі

Зацішной і дзікай. Аглядаю рупненька 3 бояззю вялікай Кожную мясціначку, Кожненькую гатку, Дзе б мелі спачыначак Дзеткі-качаняткі.

Без мужчынскай помачы Я майструю хатку, Галовачку ломячы

I дзюбок-лапатку. А мой качар шэранькі Знаць мяне не знае: Б’е, скубе мне перанькі, Я ж цярплю — адна я! А як дзетак выведу, Клікну іх на воду, Дык сустрэну злыбеду, Гора-перашкоду.

На жыццё качынае Робяцца замахі.

Век трасуся, гіну я! Мучаць сэрца страхі...

Ой, ды няма ліку ім, Горкім тым падзеям!

Ды не робім крыку мы, Скардзіцца не ўмеем.

Дык уваж ты клопаты,

Рыбіны заходы.

Гэта расшалопай ты, Кінь згрызоты-зводы!

Нарабіў грамадзе

Клопату па вушы. Вусам рак не вядзе, Хоць бы клешняй рушыў.

*

Ах, бадай жа ён скіс, Гэты рак вусаты!

Па-над берагам звіс Сум яго зацяты!

I няўжо ж, грамада, He дасі ты рады? Проста смех і бяда 3 гэтакае звады!

Слухаў бусел, маўчаў, Думаў, а нарэшце Чаплі штось прабурчаў, Нібы зяць да цешчы.

Чапля крыллем лоп-лоп —

I ляціць да рыбы.

Мусіць, бусел на троп Тут навёў без хібы.

Даюць чаплі слова, Вось яе прамова: — Сябры! Рэчка — наша агульная справа.

Ды пайшла ўжо нядобрая слава, Што рыбы, птушкі і травы I матылі над гакам

He справяцца з тым ракам. Паспрабуем заклікаць жыта,

 

Прывяду яго сама і — квіта. Калі рак і яго не паслухае, Тады кія занюхае!

Рыба, збіўшыся пад мосцікам, Папляскала чаплі хвосцікам. — Дзякуй табе, чапленька! Патурбуйся, родная!

Памірае рачанька, Галава нягодная!

*

Рак панура сядзіць I на свет не глядзіць. Сцеражыся ж ты, рак, Вунь ідзе, брат, жыта! Рыба валіць пад гак, Com храпе сярдзіта. Плёх усцяж па вадзе, Няма месца нідзе.

Каліва ржаное, Спелае, буйное Стала над вадою I сказала: —Рача! Скрыўджан ты, няйначай, Нейкаю бядою.

Але ты паслухай, дружа: Ой, па свеце ходзіць сцюжа, Ой, халодзіць яна дужа! Ветрам дыша, снегам сцеле, Ледзь душа трывае ў целе. Надыходзіць старасць-восень, 3 воч знікае неба просінь, Віснуць ніці з хмарных кросен, А мяне нясуць у поле, Рассыпаюць ды на ролі 3 саламянае сявенькі У халодны дол пусценькі.

Усё чыста з поля знята — Там адны мае зярняты. А той вецер дзікім свістам Дзьме па полі, полі чыстым, Усцілае жоўтым лістам Mae шоўкі, мае руні Ды халодных хмар насуне. Золкасць, зыркасць і плюхота, Безлюдзь, смутак, адзінота. Скубуць мае руні-шоўкі I авечкі і кароўкі, Бо няма ім больш спажывы, Бо сабраны травы, нівы.

А там сівер дыхне злосна! Ой, як страшна стане, млосна! Ткуць марозы кужаль белы, Засцілаюць ім свет цэлы, Убіраюць дол змярцвелы, Mae шоўкі, мае руні Крышыць злы мароз-дзядуня.

Пад абрусам тым кужэльным, Пад тым холадам пякельным Я ляжу, сплю сном смяртэльным. Ды надыдзе зноў вясенька, Маладзічка весяленька, Шумным спевам пройдуць воды, Зноў павее ветрык згоды, Маім шоўкам, маім руням Дасць жыццё вясна-красуня.

Як зязюлька ж крыкне ў гаю, Я на сонцы заіграю I пучочкі выганяю.

Вецер бегам несупынным Гоніць хвалі срэбрам плынным, Шоўкам сцеле на загоны, А я толькі б’ю паклоны

На мяжы траве-кудзельцы, Ветру, сонцу і зямельцы. Ой, падыдзе ж тое лета — Жоўтым шоўкам я адзета. Прыйдуць жнейкі-маладзічкі I дзяўчаты-чараўнічкі, Зрэжуць колас мой буйненькі Пад звон песень галасненькі: «Пара зямлю адмыкаці, Пара росу выпускаці».

Як мост, лягу я на просце. Вязуць з поля, ды не ў госці, Паб’юць цэпам мае косці, Mae зерняткі пасушаць, Камянямі іх падушаць. Ой, мае ж вы шоўкі-руні! Ой, пабілі ж мяне ў клуні! Пакрышылі, памалолі, He далі мне жыць на волі! У той дзежачцы дубовай 3 жоўтай клёпачкай альховай Рашчыняюць хлябок новы, Рашчыняюць на вадзіцы 3 беленькай мае мучыцы. Мяне ў дзежцы месяць-месяць, Перавернуць разоў дзесяць Ды настольнічкам завесяць.

А печ паляць дачырвона, Гляджу ў страсе я здзіўлёна. Ой, ды чым я вінавата? Кіне ў печ мяне лапата, Дзе агнём усё пранята.

Я ў агні тым абамлею, Пажаўцею, учарнею.

I вось толькі як вадзіцай, He вадзіцай, а жывіцай

Мяне ўмые маладзіца, Тады толькі свет пабачу... Каму ж горай з нас, мой рача? I сказаў тут рак-вусач: — Грамада! Ты мне прабач! Мая журба ў прах пабіта — Зваявала мяне жыта, I ад гэтае пары Прападай, мой сум стары!

*

Рыба з радасці такой Пайшла ў скокі талакой, А за ёю пташкі, Наварыўшы кашкі 3 спеленькіх пурышак I з малінак— пышак;

А за птаствам — мошкі, Падабраўшы крошкі;

За мошкамі — дрэвы, Распачаўшы спевы; За дрэвамі — травы Ладзяць баль цікавы.

I прыйшлі музыкі Чарадой вялікай.

Граў на скрыпачцы камар, На дудачцы — чмель-дудар, Хрушч узяў басэтлю, Задае там пэтлю.

Шэршань барабаніць, Камарыка ганіць: «Пайшоў вон! Пайшоў вон! Ты не гэты бярэш тон!» Муха на цымбалах Струны калыхала, Авадзень на леры Выцінаў без меры,

 

А чырвоны конік Жарыў у гармонік. Сеў цвіркун На чыгун Ды тне на кларнеце, А жучок-чарнячок Пачаў песні пеці. I так хораша спяваў, Што зусім прычараваў Тую бабку Гапку, Што надзела шапку. Выскачыў журавель, Як Піліп з канапель, Напалохаў жабку, Адтаптаў ёй лапку. Пайшлі ў скокі сотні пар, А за імі і камар Бусла спрытна падхапіў, Буслу ногу зачапіў, На мазоль наступіў.

Драчык песняй скончыў баль I дашчэнту знішчыў жаль. Тут дайшлі мы да канца, Дайце ж чарачку вінца, А не,— Дык папляскайце хоць мне!

Чортаў скарб

У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата.

А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. 3 чатырма лапамі. 3 адным хвастом.

Араў Янка зямлю, пасвіў каровы і хмары. I жыў бы зусім добра, каб не звалілася на яго бяда.

Было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. I ў кожнага з тых чарцей было сваё месца працы.

Адзін жыў у вадзе, пасвіў шчупакоў, лінёў ды акунёў. Быў зялёны і калматы, вельмі падобны на купу твані. Звалі яго Вадзянік.

Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш. Звалі яго Лесавік.

Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыркуноў. Гэты быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо.

I аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. I не тое, каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольст-

ваў Янку аж плакаць хацелася. Дзіва што! Ты ж таксама не ад злосці сваволіш? Ну вось, а бацькі часам плачуць. Кепска!

He стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў. Вяршкі з малака зліжа, а думаюць на бедную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры, і страшна на двор выходзіць. Ці забярэцца ў комін, з’едзе па ім і насыпле ў капусту сажы.

A то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу.

Зусім не стала жыцця. Янка ішоў начаваць, нават у хо• лад, на сена ў адрыну. Ледзь бедных дзяцей не памарозіў.

I вырашыў урэшце, праз гэтыя чортавы выбрыкі, забіць хату дошкамі і падавацца з дзецьмі, коньмі, валамі і кошкай некуды за свет. Кінуўшы сваю радзіму, цёмныя пушчы, светлыя рэкі ды чыстыя воды. I стала б на Беларусі меней яшчэ адной сялянскай хатай, каб не пачуліся аднойчы вечарам на дарозе цяжкія крокі.

Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу. У ступе ўперамешку Цукар і арэшкі, Разынкі й цукеркі У залатой паперцы. Па шляхах, палетках Нясе Мішка дзеткам Салодкую ступу. Тупу-тупу-тупу...

Ішоў павадыр з мядзведзем. Хадзілі яны ад сяла да сяла. Павадыр песні спяваў і граў на цымбалах. А мядзведзь паказваў, як бабы ваду носяць ды як дзеці гарох крадуць. I гэтым яны з мядзведзем карміліся.

— Здароў, Янка. Ці не пусціш нас з Мішкам пераначаваць? — спытаў павадыр.

— Мне што! Начуйце,— адказаў Янка.— Толькі ж я сам на сене сплю.

— А што такое?

— Ды чорт у мяне ў хаце завёўся. Так сваволіць, што ратунку няма. Верыш, на пірагах адпачывае. У коміне вые.

I часам, y цёмныя ночы, нешта ў падпеччы, як жар, гарыць. Страшна.

— Гэ-э,— сказаў павадыр.— He ўсе ж такія неразумныя, як твайго бацькі дзеці. Каб гэта павадыр, ды яшчэ з мядзведзем, нейкага там чорта спалохаўся? He бывала яшчэ такога на свеце.

— To ідзі. Капусты пад’еш. Там яшчэ гаршчок з паранай рэпай ёсць, дык калі нічога за ноч не здарыцца, то раніцай падсілкуешся. А я на сена. Як сцямнее, я ў хату ісці баюся.

Ну вось, пасёрбаў павадыр капусты, пакарміў Мішку ды заваліўся дрыхнуць на лаве. А мядзведзь прымасціўся ля печы і таксама засоп на ўсе насавыя загорткі.

Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць каму—не павераць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. I вось спіць павадыр і сніць, як ён заўтра смачна будзе рэпай снедаць.

Толькі глухая ноч запала — чорт тут як тут. Скаціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць, ты за парог, а ён за пірог. Узняў накрыўку. Павеяла сытым духам.

«Ага, рэпа. Вось гэта якраз тое, што мне трэба. Я люблю рэпу».

Але ж у печы цёмна, як... у печы. To чорт адсунуў засланку, вывалак гаршчок на прыпечак, сеў, звесіўшы ногі, і пачаў ласавацца салодкай паранай рэпай, а лушпайкі ўніз кідаць.

«Нічога, гаспадыня заўтра падмяце. Трэба ж, каб і ёй работа была».

Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той прачнуўся. Злізнуў з носа — салодка. I пачаў Мішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лушпінне ды чмякаць. ,

Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. I вось нейкая там кошка чмякае ды сапе, і не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад’есці.

Развярнуўся ён ды і піхнуў кошку нагой.

— Апсік! Апсік, гадасць такая!

Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. I я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.

Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць, як сідараву казу, ды дзерці смяротным боем.

Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдымкаў. Узляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз комін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў далей ад хаты. У пушчу, як ашалелы.

А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў заснуў як пшаніцу прадаўшы.

Раніцаю ўсе ўсталі і падумалі, што гэта мядзведзь рэпу еў. Здзівіліся, што не пабаяўся лезці ў гарачую печ, і ўзрадаваліся, што з’еў зусім мала. Што ж, мядзведзь не першы і не апошні ў свеце адказваў за чужыя грахі.

Пасля ўсе даелі тое, што заставалася ў гаршку. Мядзведзь нават яшчэ паскакаў дзецям. I пайшлі яны з павадыром зноў, ад мястэчка да мястэчка, ад сяла да сяла. Пад сонцам і дажджом.

Тупу-тупу-тупу,

Нясе Мішка ступу...

Але з таго часу чортава гарэзаванне як нажом адрэзала. Коні здаровыя, сажы ў капусце няма, на пірагах ніхто не адпачывае. У коміне, праўда, нехта часам вые, і з падпечку часта нешта свеціць, але гэта ўжо цярпець можна. Раздумаў Янка кідаць сваю хату.

Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не думайце. Неяк пад восень араў Янка свой клін пад азіміну. Мокра, касы дождж, нізкія чорныя хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму нехта ідзе да яго па раллі. Прыглядзеўся — ага, стары знаёмы, чорт.

Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай.На кожным капыце па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забудзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў.

— Ты куды гэта?

— А так,— сказаў чорт.— У свет.

Памаўчалі. Пасля чорт пытае:

— А скажы ты мне, ці ўсё яшчэ ў цябе тая кошка?

Янка быў чалавек не AyMa мудры ды і не ведаў, пра якую кошку размова:

— А нягож,— кажа.—Ясна, што ў мяне. Ды яшчэ і шасцёра кацянят прынесла.

— I ўсе ў матку?

— Ага. Усе пярэстыя, з чатырма лапамі, з адным хвастом.

— 3 лапамі, з лапамі,— сказаў чорт.— Даліся мне тыя лапы.

— Дальбог, аж шасцёра!

— Ну, то я, мабыць, ніколі да цябе не прыйду,— уздыхнуў чорт.— А трэба было б. Дужа трэба.

— Гэта чаму?

— Ат! Закапаў я ў цябе ў падпеччы казан з золатам. Скарб. I трэба было б выкапаць, але як тваю кошку ўспомню— бр-р-р!—ну яго. Хай прападае.

— Ты, як зусім змерзнеш, прыхрдзь. Глядзіш, рэпу зварыш, дзяцей пакалышаш.

— Н-не. Кошкі баюся. A рэпы я цяпер да самай смерці ў вочы бачыць не магу.

Ды і пайшоў сабе полем, пад дождж, ледзь цягнучы пудовыя ногі. Такі гаротны небарака.

А Янка даараў клін і пайшоў дахаты. I толькі там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла і чорт пра нейкі скарб казаў.

Пачалі капаць у падпеччы і — на табе! — выкапалі вялізны закураны казан з золатам і чырвонцамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце.

Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца пачалі.

Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж прыходзіў. Толькі прасіў кошку ў камору выкідаць. Капусту Янку варыў і дзяцей калыхаў. 3 таго часу і пайшла прыказка, што «шчасліваму і чорт дзяцей калыша».

А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стайні. Сады пасадзіў, млын паставіў.

Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па сорак коней ды валоў. I ўсе хаты як звон. I ў кожнай хаце на акне, на сонейку, кошык. А ў кожным кошыку кошка. I ў кожнай кошкі па шасцёра кацянят. Во шчасце дык шчасце!

I таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ніколі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кошку не тое што каменем, а нават мяккай грудкай зямлі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога нічым не кідай і нікога не дражні.

Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зямлі што ляжыць крышку бліжэй Сонца і крышку далей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі будуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе і ўсім іншым дзецям салодкія ступы...

Тупу-тупу-тупу.

Міхась КАЛАЧЫНСКІ

Мядзведзева знаходка

Тады, як таполі

Вятрам аддавалі свой пух, Згубіў недзе ў лесе Трубу-берасцянку пастух.

Труба ў глухамані, Пад навіссю сосен, на пні Ляжала, марнела Бясконцыя ночы і дні.

Жыла ўсё надзеяй, Што нехта — ці молад, ці стар — 3 дарогі загляне

Сюды, ў непралазны гушчар.

Яе, весялуху,

Як людзі цікаўныя ўсе,

У рукі ён возьме, Да вуснаў сваіх паднясе.

Чакаючы прагна

Дзянёк той з вясенніх часін, Труба пераймала Лясоў і гаёў галасы.

Падслухала шэпты

Ялін

і дзяўчынак-бяроз

I гоманы сосен

Пад сінню высокіх нябёс.

Злавіла няўлоўны Світальнай расы перазвон I срэбныя песні

Ракі ў навальнічны сезон.

3 галін пазбірала Ціліканне жоўтых сініц, Зязюль кукаванне

I спеў салаўёў ля крыніц.

Даўно ўжо ў чаромхах

Усе салаўі адгулі,

I лета адпела, I верасень паліць гаі.

Але не прыходзіць

Ніхто ў глухамань па трубу. Ляжыць яна, тоіць

У сэрцы пявучым журбу.

* * *

Парой тою клыпаў Сцяжынкаю ціха Вандроўны мядзведзь Па мянушцы — Бурыга.

Дагэтуль ён жыў сабе Недзе ў глыбінцы, Займаўся чым можна, Каб смутку пазбыцца.

Пасля буралому Калоды варочаў, Аж пот засцілаў Медзвядзіныя вочы.

На бліжняй рачулцы

3 абрыву крутога

Спускаўся к вірам, Дзе разгульвае стронга.

Вясной латашыў Недаспелкі суніцы, А летам — маліны, Драбочкі зарніцы.

Збіраў і арэхі, Што гронкамі віснуць, I нават лясушак Зялёную кіслядзь.

За працаю час Працякаў непрыкметна.

Вясна адшугала, Адгрукала лета.

Кляновай завеяй Павеяла восень, Зімы яна позвы 3 лістотай разносіць.

Што ёй аддавалі Гаі і лясы.

Па позвах тых гусі 3 лясоў і балот Сабраліся: хутка У вырай-адлёт.

Бурыга маўкліва

На іх пазіраў I сеў на паляне — Няма болей спраў.

Пачуў, як над лесам Разносіцца шум

I крадзецца з нетраў Няпрошаны сум.

«Нічога не зробіш,— Ён шэпча,— відаць, Бурызе старому Пара паміраць...»

Па цёмных закутках Блукаў цэлы дзень, След смерці адшукваў — He ўбачыў нідзе.

На золаку новага Яснага дня Пад навіссю сосен Спыніўся ля пня.

Сядзіць ён, смуткуе I бачыць — труба, Узяў і паднёс яе Лапай к губам.

I ўраз ажылі У трубе галасы,

Вярнула аднекуль Былое яна: Загрукала лета, Запела вясна.

У погуках звонкіх Прачнуліся ўсе: I птушкі, і ліўні, I травы ў pace. Калматы знаходку Сціскае дужэй, I гукі плывуць, Гоняць смутак з грудзей.

Ён грае, I шэпча бярозавы гай: — He памірай!

Ён грае,

I звоніць за гаем ручай: — He памірай!

Ён грае,

I вецер шуміць на ўвесь край: — He памірай!

I як паміраць, Калі музыка зноў Аб шчасці наткала Шмат думак і сноў!

* * *

Спіць буры ў бярлозе Пад посвіст завей, I думак аб смерці Няма ў галаве.

Навум КІСЛІК

Кукарэкг

Ах, Зарэчча — Кукарэчча, хатка, плот, садок, гарод, кукарэкае аб нечым кукарэчанскі народ.

Там гуляюць за ракой каля хат і паміж град Кукарэк з Кукаракой, з вывадкам кукаранят.

I ўвесь дзень па-кукарэцку таратораць на свой лад.

Гутараць па-кукарэцку, і маўчаць па-кукарэцку, і крычаць па-кукарэцку Кукарэчча жыхары.

Гэта песня па-суседску будзіць цішу без пары.

Ноту верхнюю бярэ кожны на сваім грудку: — Ку-ка-рэ-ку, ку-ка-рэ, ку-ка-ко, ку-ка-ра-ку!

I тады, вядома, дома больш не спіцца анікому, ані ў будзе на дварэ— грозна будзіць нота «рэ».

I рудому шчанюку не ляжыцца на баку.

Шустрыя кукараняткі, Кукарэк з Кукаракой замест ранішняй зарадкі рыхляць градкі за ракой.

Самі знаюць кукарэчкі, дзе парэчкі каля рэчкі...

Задзіракі — шуму рады, неўступакі, крыкуны: ані дня няма без звады, ані тыдня без вайны.

3 незнаёмым Кукарэкам сварыцца так Кукарэк, як з паганым чалавекам

вельмі кепскі чалавек: — Уцякай хутчэй, нягоднік, гнеў не згас — бунтуе нас! Мы высака-ку-кародней у сто тысяч раз якраз.

— Ах, пустая галава! Аскубу, павалаку!

Ку-ка — раз, ку-ка — два, ку-ка — тры, ку-ка-ра-ку!

— Ну, а я як дзюбну ў вуха, будзе дзірка, як нара!

— Я ні пер’я, ані пуху

не пакіну: знаць пара!

I абодва што ёсць духу раптам грымнулі: — Ура!

— Дзеўбануў мяне падонак,

Я ж вяду адменна рэй, я ж, а гэта ўсім вядома, і мацней, і кукарней!

I пабеглі мы ў Зарэчча цераз рэчку проста ўброд,— гэта што за недарэчча, гэта што за Кукарэчча, што там за такі народ?

А ў Зарэччы,. ля варот сустракае шэры кот, лапай чухае за вухам і смяецца на ўвесь рот: — Недарэкі чалавекі, дзівакі і дзікуны!

Трэба ведаць: Кукарэкі — гэта пеўні, ПеВУ-

НЫ!

Клаўдзія КАЛІНА

Перасмешнгк

-Ходзіць Май па гаі ды на скрыпачцы грае, а вакол яго птушкі на розныя галасы спяваюць. Радасна ім, што вярнуліся з выраю на радзіму, што ўсё вакол цвіце, зелянее... Адзін дрозд маўчыць.      ~

— А ты чаму не спяваеш? — здзівіўся Май.

— Я спяваў бы...— сумна адказаў дрозд.— Ды песня мая непрыгожая: цінь-цілінь — і ўсё. Можа, мне ў другіх птушак павучыцца?             w

— Што ж, павучыцца можна. Ды толькі глядзі, каб сваёй песні не забыў.                                                                                                    ~                  u

Але дрозд ужо не чуў таго, что сказаў Май. Паляцеў да шпакоўні.

— Шпачок-браток, навучы мяне спяваць!

— Калі ласка, паўтарай за мной.

Паўтарыў дрозд шпачыную песню і паляцеў далей.

Высока ў небе жаўрук вызвоньвае. Дрозд — да яго:

— Братка, навучы мяне спяваць па-твойму!

— Калі ласка, вучыся, як маеш ахвоту!

Праспяваў дрозд услед за жаўруком некалькі яго пераліваў — добра выходзіць!

Чуе— ластаўка шчабеча. Ды так звонка, так залівіста...

Пераняў дрозд і ластаўчын спеў.

Пасля да салаўя паляцеў.

А салавей на ўвесь гай расспяваўся. Дрозд сеў побач на

чаромсе, слухаў, слухаў — і раптам як зацухкае сам! Ну зусім як салавей.

— Навучыўся! — Зарадаваўся дрозд.— Калі я ўжо і салаўём пяю, дык мне больш вучыцца не трэба!

Прыляцеў ён да сваёй вербалозіны, пакалыхаўся на ёй і давай спяваць. Што гэта быў за спеў! To шпаком пасвішча, то жаўранкам зазвініць, то ластаўкай зашчабеча, то салаўём зацухкае, а сваёй песні і не ўспомніў.

Паслухаў дразда Май і кажа:

— Ох і майстар! Чужое пераняў, а сваё дзе? Забыўся?

Так і спявае дрозд з таго часу на ўсе птушыныя галасы і ўсё чужыя песні... I завуць яго людзі за гэта драздомперасмешнікам.

Алена КОБЕЦ-ФІЛІМОНАВА

Сем мастакоу

адным горадзе жылі-былі сем мастакоў. Горад, у якім яны жылі, быў вельмі змрочны. Таму што над ім віселі шэрыя хмары. I ад іх на ўвесь горад падаў шэры цень. 3-за хмар не было відаць аранжавага сонца. He было відаць зялёнай лістоты. He было відаць блакітных нябёс.

I ўсё, што малявалі мастакі, было шэрым і непрыгожым. Яны ж думалі, што неба можа быць толькі шэрага колеру. I лісце толькі шэрага колеру. I ўсё наўкол — толькі шэрага колеру. Таму і фарбы ў іх былі толькі шэрыя. Яны не маглі маляваць іначай.

Аднойчы ў горад прыляцеў вецер і разагнаў хмары. Мастакі выбеглі на вуліцу — і не паверылі сваім вачам.

— Ой, якое прыгожае неба! — сказалі яны.

— Ой, якое прыгожае сонца! — сказалі яны.

— Ой, якое прыгожае лісце! — сказалі яны.

I адразу ж пачалі маляваць. Але атрымалася непрыгожа. Таму што ў іх была толькі шэрая фарба.

Сем мастакоў цяжка ўздыхнулі. Што ж ім рабіць? Як навучыцца добра маляваць? Тады адзін з іх сказаў:

— Сябры! Пойдзем фарбы шукаць.

Узялі мастакі сем пэндзлікаў і сем вядзерцаў і пайшлі фарбы шукаць. Доўга вандравалі яны па белым свеце і ўсяму дзівіліся. А дзівіцца было чаму. Яны ж усё жыццё пражылі ў змрочным горадзе і не ведалі, што ёсць бялюткі рамонак з залацістай сярэдзінкай; што сонца ўдзень аранжавае, а ўвечары — малінавае. Яны любаваліся прыродай, многае спазнавалі і ўсё запаміналі.

Аднойчы мастакі падняліся на вяршыню самай высокай гары. Адтуль было відаць усё наўкол: і рэкі, і лясы, і лугі — увесь шлях, які яны прайшлі. Залюбаваліся мастакі і пачалі марыць:

— Ах, як бы я хацеў намаляваць мак!— сказаў адзін.

— А я сонца! — сказаў другі.

— А я дзьмухавец! — сказаў трэці.

— А я лісточак! — сказаў чацвёрты.

— А я неба! — сказаў пяты.

— А я званочак! — сказаў шосты.

— А я фіялку! —сказаў сёмы.

I як толькі яны гэта сказалі, на небе ўзнікла вясёлка. Убачылі мастакі вясёлку— і вачам сваім не паверылі. — Ах, якія фарбы! — уздыхнулі яны.

— Я бачу фарбу, як мак! — сказаў адзін.

— А я, як сонца!—сказаў другі.

— А я, як дзьмухавец! — сказаў трэці.

— А я, як лісточак! — сказаў чацвёрты.

— А я, як неба! — сказаў пяты.

— А я, як званочак! — сказаў шосты.

— А я, як фіялку! — сказаў сёмы.

I раптам адзін канец вясёлкі апусціўся ля самых ног мастакоў. I яны ўбачылі сем каляровых дарожак.

Чырвоную, як мак.

Аранжавую, як сонца.

Жоўтую, як дзьмухавец.

Зялёную, як лісточак.

Блакітную, як неба.

Сінюю, як званочак.

Фіялетавую, як фіялка.

— Ура! — закрычалі мастакі.— Нарэшце мы знайшлі фарбы!

Кожны выбраў сабе любімую дарожку і пайшоў па ёй.

Прайшлі мастакі па ўсёй вясёлцы. I адразу ж пачалі маляваць. Ім не цярпелася даведацца, якога колеру фарбы ў іх вядзерцах.

Узялі мастакі вялікі ліст паперы і кожны па чарзе правёў па ім лінію сваім пэндзлікам. Атрымалася яркая, сямі колераў, вясёлка. Мастакі былі шчаслівыя. Цяпер яны маглі намаляваць усё, аб чым марылі.

А што з вясёлкай? Яна знікла. Таму што аддала ўсе свае фарбы. А калі пойдуць яе шукаць іншыя мастакі, яна зноў паявіцца і аддасць ім свае новыя фарбы.

Еўдакія ЛОСЬ

Казка пра Ласку

Ціха, дзеці, Паслухайце казку Пра дзяўчынку харошую Ласку!

Дзе жыве яна,

Як выглядае, 3 кім сябруе, Каму памагае.

* * *

Неяк Ласку угледзеў Сяргейка, Хоць і слёзы блішчалі На вейках.

Захварэў неўспадзеўкі Хлапчына.

Сінява залягла

Пад вачыма.

Парашкі ён глытаў I пілюлі,

Смеху хлопчыка Доўга не чулі!

I тады да ягонага Ложка

Падышла, нібы цень, Басаножка.

Падышла неўзаметку Малая, За плячамі— Каса залатая.

— Ты Сяргейка? — Пытае ласкава

I плыве каля ложка, Як пава.

— Ты хварэеш? Замучылі лекі? Пацярпі, He хвалюйся, маленькі!

Хочаш— коўдру тваю Я папраўлю!

Хочаш — кветак у шклянку Пастаўлю!

Каля хворага

Без адпачынку

Завіхаецца

Тая дзяўчынка.

Лоб малога пагладзіла, Бровы,—

I Сяргейка заснуў, Як здаровы.

I у сне ўжо,

Што быў нібы казка,

Ён пытае:

— Скажы, калі ласка, Хто ты?

— Ласка.

— Якая?

— Такая, Што маленькім Заснуць памагае.

— Дык застанься са мной, Мая Ласка!

— Я спяшаю ў калгас, Да Тараскі!

I, махнуўшы хусцінкаю Белай, Неўпрыкметку пайшла, Паляцела.

Ціхі хлопчык

Ажно засмяяўся: Ён з хваробай сваёй Развітаўся!

* * *

Пасварылася з Надзяй Ларыска.

I за што?

3-за малочнай ірыскі!

Да дзяўчынак Прыходзіла цёця. Надарыла цукерак Блазноце.

I дражэ,

I «падушак»,

I «мішак»...

Немалое багацце Ў малышак!

Адно цешся з салодкіх I еш,

Ды сябровак частуй ты... Дык не ж! •

Стала крыўдна старэйшай — Ларысцы,

Што ў Надзеі —

Яшчэ і ірыскі!

Вось старэйшая, Каб не журыцца, Адабрала ірыскі Ў сястрыцы!

Хто паможа

Надзейцы ціхманай?

Хто ёй верне

Прысмак адабраны?

Можа, цёця? Яна на рабоце.

Можа, мама? На працы таксама. Памагла ёй Дзяўчынка-краса, За плячмі— Залатая каса.

I адкуль яна толькі Ўзялася?

Як пазнала, Што спрэчка ўзнялася?

На маленькіх нагах Неабутых Падышла да дзяўчынак Надзьмутых.

Белай хусткаю Твар абмахнула, На сястрычак Лагодна зірнула.

— Я завуся,— гаворыць ім,— Ласкай.

Вы паслухайце Простую казку!

— Я прыйшла Ад СяргейкіХварэйкі, Я прыйшла Ад Тараскі-Падпаска.

Сумаваў той без ласкі За статкам, Калі ў поле падаўся За таткам.

А пасля пабыла я За морам, За бязмежным Блакітным прасторам.

Там чакаў мяне, Бедны, пануры Хлопчык з чорнаюЧорнаю скурай.

У краіне, Дзе сонца багата,

Гэты хлопчык • Застаўся без таты.

Тату ворагі злыя

Забілі,

Бо змагаўся ён Супраць насілля.

Супраць гора змагаўся

Адважна, Клікаў волю Ў свой край неабсяжны...

Пацямнелі,

Як быццам ад ночы, Васільковыя Ласчыны вочы.

Залатую касу

Запляла, Пацішэлых сястрыц Адняла.

I тады запытала

Ларыса:

— А як хлопчыка клічуць? — Патрысам.

I ўжо шэпчуцца ціха Дзяўчынкі...

Ім цяпер

He да прыкрых учынкаў!

Трэба другу

Пісьмо напісаць, Падарунак яму Пераслаць.

I пачула тут госця: «Патрысік!

Шлём табе мы салодкіх Ірысак,

I дражэ,

I «падушак»-малышак. Толькі з’елі мы Некалькі «мішак».

3 падарункам прымі, Калі ласка, Нашу светлую Шчырую Ласку!

He гаруй,

Мы цябе не забудзем, I пра татку

Раскажам мы людзям.

Будзем дружныя мы Між сабою

I навек

Пасябруем з табою!..

* * *

Вось вам, дзеці, I ўся мая казка Пра дзяўчынку харошую — Ласку.

Ласка ўсіх вас

Пабачыць жадала, Але часу ў яе Дужа мала.

А таму, покуль стрэнецца 3 вамі, Будзьце, дзеці, Ласкавыя самі!

Алег ЛОЙКА

Чаму не старэе дуб

ПІтп за дуб, слаўны дуб — Зелянюткі чуб, Ён здалёку відзён, На гары вырас ён.

А ля той гары

Мосцяць шлях брукары, Мосцяць Дзень, мосцяць Ноч, Сходзяць Суткі наўзбоч.

Дзень выходзіць на шлях — Носіць сонца ў руках, Ноч выходзіць — вакол Сыпле зоры на дол, Пройдзе Дзень, Пройдзе Ноч,—

Сходзяць Суткі наўзбоч!..

Зажурыўся дубок, Ападае лісток:

Што ні Суткі — набок Зелянюткі лісток, Сем лісточкаў апала, Тыдня — як не бывала!..

Затрывожыўся дуб, Вецер скуб яго, скуб: Першы Тыдзень — сем лісткоў, Зноўку Тыдзень — сем ізноў, I на трэці — сем, На чацвёрты — сем,— Стаў сябе дубок тым цешыць, Што чатыры Тыдні — Месяц, Як тут што ні гавары, А зусім я не стары, Я падрос на месяц толькі, На адзін!..

А вы на колькі?..

Што за дуб, слаўны дуб, Вецер скуб яго, скуб, Першы Месяц—скуб, I другі — зноў скуб, I дванаццаты скуб,— Прызадумаўся дуб: «Пастарэю без пары, Застануся без кары!..» I рашыў сабе тады: «Стану я лічыць Гады: Хай дванаццаць Месяцаў У адзін Год месцяцца!.. Як тут што ні гавары, А зусім я не стары, Я падрос на Годзік толькі, На адзін!..

А вы на колькі?..»

Год прайшоў адзін, другі, Рос дубочак без тугі, Дзесяць, дваццаць, трыццаць год

Ніна Мацяш. Два браты і сякера..................... 155

Мікола Маляўка. Як зайцы з тушканчыкамг ў футбол гулялг            159

Павел Місько. Старамодны заяц..................... 163

Іван Муравейка. Казка пра Мінутуі Анюту . . . 169

Аляксей Пысін. Лясная газета......................... 171

Пятро Рунец. Як Заяц Мядзведзю памагаў . . .174

Вера Сурская. Маладыя дубкг........................ 177

Максім Танк. Былгна пра касмічнае падарожжа

Мураша Бадзгнг.............................................. 180

Ніна Тарас. Кот, сабака і мыш......................... 185

Раман Тармола. Тры ластаўкг........................ 187

Кастусь Цвірка. Пчолы г кветкі........................ 192

Мікола Чарняўскі. Незвычайны ўрок............... 195

Станіслаў Шушкевіч. Пчала і Авадзень .... 198

Іван Шуцько. Палахліўцы................................. 200

Алесь Якімовіч. Чырвоная зорка..................... 201

Составленне Прнны ( таннславовны Чепловодской СКАЗКЙ БЕЛОРУССКМХ ПНСАТЕЛЕЙ Для детей дошкольного u младшего школьного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке

Рэдактар Ул. I. Карызна

Мастацкі рэдактар А. Ул. Ружо Тэхнічны рэдактар Г. М. Шашко Карэктар Л. I. Саўчанка ІБ № 145

Здадзена ў набор 12.11.82. Падп. да друку 14.03.83. Фармат 70Х90'/ібПапера афс. № 1. Гарнітура часопісная. Афс. друк. Ум. друк. арк. 15,21. Ум. фарб.-адб. 31,30. Ул.-выд. арк.

12,09. Тыраж 80 000 экз. Зак. 3141. Цана 85 к.

Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Колькі трэба, He было ў іх хаце хлеба. Плата— кухталі ў спіну. Лёс бязлітасна сагнуў.

Год за годам і жылі Так на бацькавай зямлі. Ды абрыдла бедаваць — Трэба шчасця пашукаць! Мо яно за сіняй сінню Стрэне цеплынёй, Як сына?

Падаліся ў свет браты 3 ціхай вёскі Чараты.

За спіной шмат вёрст сплыло. Бачаць — Звонкае сяло, I царква,

I панскі дом —

Мо з дарогі адпачнём?

Хай нас абмінуць напасці. Мы шукаем праўды, Шчасця!

Крочаць вёскаю браты.

Пан насустрач, Як святы:

— Ідзяце вы ад каго-о?.. Вы шукаеце чаго-о?..

— Ў вёсцы Чараты адвечна Ў горы мы жылі, Галечы.

Хай нас абмінуць напасці. Мы шукаем праўды, Шчасця.

I сагнуліся ў дугу.

Ніна Мацяш. Два браты і сякера..................... 155

Мікола Маляўка. Як зайцы з тушканчыкамг ў футбол гулялг            159

Павел Місько. Старамодны заяц..................... 163

Іван Муравейка. Казка пра Мінутуі Анюту . . . 169

Аляксей Пысін. Лясная газета......................... 171

Пятро Рунец. Як Заяц Мядзведзю памагаў . . .174

Вера Сурская. Маладыя дубкг........................ 177

Максім Танк. Былгна пра касмічнае падарожжа

Мураша Бадзгнг.............................................. 180

Ніна Тарас. Кот, сабака і мыш......................... 185

Раман Тармола. Тры ластаўкг........................ 187

Кастусь Цвірка. Пчолы г кветкі........................ 192

Мікола Чарняўскі. Незвычайны ўрок............... 195

Станіслаў Шушкевіч. Пчала і Авадзень .... 198

Іван Шуцько. Палахліўцы................................. 200

Алесь Якімовіч. Чырвоная зорка..................... 201

Составленне Прнны ( таннславовны Чепловодской СКАЗКЙ БЕЛОРУССКМХ ПНСАТЕЛЕЙ Для детей дошкольного u младшего школьного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке

Рэдактар Ул. I. Карызна

Мастацкі рэдактар А. Ул. Ружо Тэхнічны рэдактар Г. М. Шашко Карэктар Л. I. Саўчанка ІБ № 145

Здадзена ў набор 12.11.82. Падп. да друку 14.03.83. Фармат 70Х90'/ібПапера афс. № 1. Гарнітура часопісная. Афс. друк. Ум. друк. арк. 15,21. Ум. фарб.-адб. 31,30. Ул.-выд. арк.

12,09. Тыраж 80 000 экз. Зак. 3141. Цана 85 к.

Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Зноўку волаты-браты 3 ціхай вёскі Чараты Ля царквы ўраблялі поле, Пракліналі сваю долю. Стала неба ім з аўчыну. — Знайсці праўду навучы нас! Крыж папок узняў і кажа: — Вось яна, Ўся праўда ваша!

Працаваць вам зноў і зноў На папоў, I на паноў.

Плюнулі браты, Пайшлі

Шукаць праўду на зямлі.

Сустракае іх купец Тоўсты, Быццам бы капец.

— Ў вёсцы Чараты адвечна Ў горы мы жылі, Галечы.

Хай нас абмінуць напасці.

Мы шукаем праўды, Шчасця.

Той пакратаў бараду: — Добра, Адвяду бяду.

Праўда вас не абміне — Папрацуйце вы ў мяне.

Зноўку волаты-браты 3 ціхай вёскі Чараты Працавалі, Працавалі, Мазалёў панажывалі. I сказаў малодшы:

Hy, 3 мяне годзе гнуць спіну!

I дадаў малодшы брат: — Падаюся я назад — Праўды ў свеце не знайсці. Трэба мне дамоў ісці...

I вярнуўся зноў у вёску.

Брат старэйшы безліч вёснаў Праўду на зямлі шукаў, Лёс свой з фабрыкай звязаў. Працаваў і год

I два —

Кругам ходзіць галава:

— Век гібець няўжо ў нудзе? Праўда,

Ў рэшце рэшт, Ты дзе?

Зноў і год,

I два працуе,

Чуе                                                                  *

Гутарку такую:

— Ёсць на свеце чалавек... Ён галоту ў шчасны век Неўзабаве прывядзе.

I не быць, He быць бядзе!.. Дасць ён мудрую параду, Адшукаць як шчасце, Праўду.

Брат старэйшы зноў з ахвотай Па лясах

I па балотах

Крочыў шмат начэй і дзён — Горад над ракой відзён.

Пот з ілба, знямоглы, выцер: — Пэўна, гэта будзе Піцер? Дзе тут Леніна знайсці?..

— Трэба ўслед за мной ісці,— Адказаў яму рабочы

I наперадзе пакрочыў.

Увайшлі яны ў пакой.

Ленін паказаў рукой

Сесці,

I пытае ціха:

— Радасць прывяла вас?

Ліха?..

Брат старэйшы адказаў: — Праўду доўга я шукаў У пана,

У купца,

У папа...

Ледзьве-ледзьве не прапаў.

I на фабрыцы —

Вось радасць! —

Чую:

Ленін — гэта праўда!

Ленін сеў —

Святло ў вачах:

— Праўда?..

Вось яна —

Ў руках...

У руках сялян, Рабочых...

Грамадой за ёй пакрочым!

Знішчым мы цароў,

Паноў,

Ім не піць працоўных кроў!

Брат на фабрыцы ізноў.

Сонца Ільічовых слоў

  • 6 Зак. 3141

145

Перадаў сябрам-рабочым, Тым, хто праўды, Шчасця хоча.

Праўда ў гарады і вёскі Паплыла на светлых вёслах, I ў семнаццатым народ 3 ёю выйшаў у паход. Вёў мільёны за сабой Ленін

На апошні бой.

Сцягам для усіх бяспраўных Стала

Ленінская праўда!

Уладзімір ЛІПСКІ

Разумны пеўнік

ХІЬылі-былі дзядуля і пеўнік. Дружна жылі, у згодзе. Дзядуля каля хаты завіхаўся ды грэўся на сонейку, а пеўнік збіраў зярняткі ды весела спяваў.

Аднойчы пайшоў пеўнік пагуляць. Ішоў, ішоў і апынуўся ў лесе. Цікава там: трава высокая, дрэвы вялікія, жучкоў і казюлек розных не злічыць.

Загуляўся пеўнік, аж раптам чуе: туп-туп... Прыгледзеўся, а гэта бягуць па сцежцы воўк і ліс. Бягуць і пра нешта паміж сабой размаўляюць.

Пеўнік пад корч схаваўся, лістком накрыўся, слухае.

— Вой, як есці хочацца! — стогне воўк.

— I ў мяне жывот пусты,— скардзіцца ліс.— Нічога з учарашняга дня не еў.

— Чуў я, браце ліс, што недзе на ўзлеску хатка стаіць, а ў ёй певень і дзядуля жывуць.

— Вось бы нам да іх! — аблізнуўся ліс.— Мне б і пеўніка хапіла. Толькі дзе ж тая хатка?

— Вунь воблака плыве. Можа, яно ведае? Давай спытаем,— прапанаваў воўк.

— Давай,— згадзіўся ліс.

Воўк сеў на заднія лапы, закінуў галаву ўверх і завыў:

— Во-облака, во-облака, скажы, дзе жыву-уць дзядууля і пеўнік?

Але воблака не сказала, дзе шукаць дзядулю і пеўніка, хаця і ведала. Яно нахмурылася і пралілося на злыдняў халодным дажджом. Воўк з лісам — пад выварацень. Сядзяць на мокрых хвастах і скавычуць.

Перастаў дождж, сонейка выглянула. Падумаў пеўнік, што ваўка з лісам і блізка няма, вылез са сваёй схованкі. Ускочыў на пянёк ды ад радасці я-як закрычыць на ўвесь лес:

— Ку-ка-рэ-ку!

Пачулі воўк з лісам — і да пеўніка. А той наўцёкі!

— Стой, певень! — хрыпатым голасам закрычаў воўк.

— Пеўнік, пачакай,— просіць ліс.

Бяжыць пеўнік па сцежцы хутка-хутка, крыламі лапоча, нагам памагае. А воўк — напрасткі, праз гушчар, каб спеваку дарогу адрэзаць.

Выскачыў пеўнік на ўскраек лесу — хата дзядулева ўжо відна, а ратунку няма: апярэдзіў яго воўк.

— Стой, певень! — крычыць.— Ад мяне не ўцячэш! З’ем цябе зараз! I дзядулю праглыну!

Задрыжаў пеўнік, аж прысеў ад страху і вочы заплюшчыў: не жыць яму болей на свеце.

Тут і ліс падбег:

— Адступіся, воўк, гэта мой абед!

— Чаму твой? — раззлаваўся воўк.

— Певень малы, худы, якраз мне аднаму,— сказаў ліс.

— А я галодны застануся? — зароў воўк.

Пеўнік тым часам крыху ачомаўся ад страху.

— He злуйся, воўк,— сказаў ён ціхім голасам,— паблізу мой дзядуля жыве. Вунь ягоная хатка пад чорным дахам. Адпусці мяне, дык я папрашу, каб ён вам добрую вячэру падрыхтаваў.                 . .         „

Падумалі-падумалі воўк з лісам і адпусцілі пеўніка.

А вечарам прыйшлі да дзядулевай хаткі, грукаюць у акно:

— Дзед, вынось вячэру!

— Але, але,— пачуўся з хаты дзядулеў голас, — расхінайце мех, я ўкіну туды барана.

Воўк і ліс расхінулі пад акном вялікі мех. Акно расчынілася, і нешта жывое бух туды! Воўк закінуў мех на плечы і бягом у лес. Ліс за ім ледзь паспяваў.

Спыніліся, развязалі матузок. А з меха — я-як выскачыць сабака! Ды вялізны-вялізны! Злосны-злосны! Сабака як загыркаў, як забрахаў на ўвесь лес! Воўк з лісам ад нечаканасці ледзь не пападалі. Ім падалося, што на іх нападае страшэнны звярына.

__  Вой! Вой! Ратуйце! — закрычалі яны ў два галасы і далі дзёру.  .

А дзядуля з тае пары стаў яшчэ больш любіць і шанаваць свайго пеўніка, бо ён жа не толькі галасісты, але і разумны.

Зязюльчыны слёзы

Цралятаюць зноў думы, як ляцелі не раз, і прынеслі мне сумны пра мінулае сказ.

Чырванее ўжо лісце, восень блізка зусім... ...Чалавек жыў калісьці, называўся Максім.

Як ты, бедны Максіме, было многа такіх, толькі казкі з іх імем не прайшлі праз вякі.

Гэту ж казку-быліну людзі склалі ў свой час, а яна з той часіны і дайшла аж да нас.

I

Жыў Максіме на свеце, ён не жыў, а гібеў, ні зярнятка — у клеці, і жывёлы не меў.

На здзічэлым палетку рос адзін толькі мох.

Чым карміць было дзетак, а яны — як гарох.

Меў сястру ён багачку, не Максіму раўня.

Жабраку нат падачкі шкадавала яна.

У харомах прыгожых панавала сястра: клеці поўныя збожжа, а каморы — дабра.

Ля харомаў зялёны сад духмянасць разліў; не злічыць у ім плёнаў: грушаў, яблыкаў, сліў.

I жылі так на свеце брат з сястрою калісь.

Казка мае на мэце расказаць, як жылі.

II

Вось прыйшоў год галодны, і прыйшло гора з ім, і Максім наш гаротны галадае зусім.

3 жонкай елі травіцу: шчавялёк, лебяду, чым жа дзеткам карміцца?

А іх пяць — на бяду.

I з іх кожны маленькі, хоць скарынку, а дай.

Колькі слёзаў і енку, хоць ты сам памірай.

Тут сапраўднае гора на Максіма лягло, навалілася зморай ды і душыць яго.

— Дзе ратунак тут знойдзеш? Памірае сям’я.

Куды з просьбаю пойдзеш?

Эх ты, доля мая!

III

Максім ведаў замашку сястры роднай сваёй, у яе дастаць цяжка нават снегу зімой...

I скупы яе нораў, і шкада ёй дабра,

ды што зробіш у горы-------- яна ўсё ж ткі сястра.

— Сэрца ёй, можа, ўзрушу... Я знямог ад пакут.

Накарміць дзетак мушу, не да гонару тут.

I Максім наш убогі, торбы ўзяўшы са тры, павалокся дарогай да багатай сястры.

IV

Максім крочыць павольна, а навокал вясна, шчодра кветкі ў прыволле рассыпае яна.

Наняла хор птушыны, каб зямлю весяліў, каб звінеў несупынна салаўёў пераліў.

Лісцік кволенькі новы пакрывае галлё, а на руні зімовай промень сонца залёг.

Каля гнёздаў у птушак Надта многа клапот, ды, відаць, шчабятушкі вельмі спраўны народ.

Сонца ззяе на небе, жаўрукі не маўчаць, там дзе трэба—не трэба заквітнеў малачай.

Наш Максім усміхнуўся, гэта бачачы ўсё, навакол аглянуўся, зноў адчуўшы жыццё.

Да сястры ён у госці паспяшае хутчэй.

На ім — скура ды косці... Думкі поўны надзей.

V

— He адмовіць сястрыца, пашкадуе мяне.

Ў сэрцы радасць іскрыцца, ён наперад імкне.

I шпарчэй крочаць ногі, Максім бедны наш рад. Дасць сястра дапамогу,— ён жа родны ёй брат.

VI

Вось і двор той, харомы, як карункі, разьба.

Брату ўсё тут знаёма, ён не раз тут бываў.

Сад шуміць веснім шумам, з клёнам шэпчуць вятры; толькі брат тут падумаў: «Не відаць штось сястры».

VII

Пышнай паняй да брата выйшла ўрэшце сястра.

He паклікала ў хату, было шкода дабра.

Пазаві ж — пачастунак, як не хочаш, а дай.

Потым трэба і ў клунак, усё давай ды давай.

I, нахмурыўшы бровы, позірк кінуўшы ў сад, не сказаўшы ні слова, павярнула назад.

Ля харом, нерухомы, зноў застаўся Максім. Было цяжка, вядома,— абяссілеў зусім.

У грудзях стала млосна ад нярадасных дум.

Сэрца сціснулі моцна гора, крыўда і сум.

Колькі ён у адчаі прастаяў тут адзін, ніхто нават не знае — не лічылі гадзін.

VIII

Толькі вось на змярканні сястра выйшла ізноў: — Ты не стой тут да рання, не знайшла я ключоў...

I пайшла у харомы зноў у гневе яна.

А на дрэвах ля дома засынала вясна.

 

У блакіце над садам патухала зара.

Да пакутніка брата больш не выйшла сястра.

Аж да самага ранку прастаяў бедны тут. На світанні ля ганку ён не вынес пакут.

Паміраючы ў муках, штось шаптаў ціха ён. Гэтых слоў былі гукі — брата страшны праклён...

— Я прыйшоў папрасіць, пакланіцца, за жыццё маіх дочак, сыноў.

Абрасло тваё сэрца, сястрыца, шэрсцю дзікай драпежных звяроў.

Ты адмовіла роднаму брату, не знайшла цеплыні для малых. Будзь за гэта, сястрыца, праклята, каб не мела век дзетак сваіх,

Каб ты птахам блукала бяздомным без прытулку па роднай зямлі, каб не мела ты блізкіх і родных і утульнасці цёплай — сям’і.

IX

Толькі промнямі сонца азарыла прастор, адчыніла аконца і сястра у свой двор.

Пазірае спрасоння на курэй, парасят,

а ля ганку, пад клёнам, бачыць,— спіць яшчэ брат.

Ён ляжыць нерухома, сціснуў шапку ў руках.

I, дасюль невядомы, скалануў яе жах.

Яна выбегла раптам, як стаяла, на двор. Варушыць стала брата, тармасіць рукаво.

Нават думка мільгнула: прытварыўся, ці што?

Потым ясна адчула: згінуў брат ні за што.

Зашчыміла боль сэрца, зразумела, аднак, што у братавай смерці вінавата яна.

X

I адчула боль страты усім сэрцам да дна. Над нябожчыкам братам галасіла яна:

— Вось памёр брат галодны, я прычына таму.

Гаварыла жалобна, гаварыла яму:

Брат, Максімка, вярніся, бо ключы ўжо знайшліся, і я дам, колькі трэба, для дзяцей тваіх хлеба.

Але брату — не трэба, задаволен усім.

Hi спагады, ні хлеба больш не просіць Максім.

XI

I не знала, як стала дзіва дзіўнае тут. Сказ вякі захавалі пра вялікі той цуд.

Казкі — вер ці не вер ім (ёсць часамі хлусня), толькі кажуць, што шэрым парасла сястра пер’ем за хвіліну уся.

У бязвольным бяссіллі ўся здрабнела сама, рукі склаліся крыллем — стала птахам яна.

Позірк вочаў вялікіх... Крылаў шэрых узмах, узляцела — і з крыкам дзесьці знікла ў лясах.

XII

I дасюль птушка гэта, з той далёкай пары, паўвясны і паўлета кліча брата ў бары:

— Максімка, вярніся, ключы ўжо знайшліся!

Па садах і па ўзлессі адна песня ў яе. Сэрца сумам той песні хоць якое кране:

— Максімка, вярніся, ключы ўжо знайшліся!

He бярэ яе роздум і над лёсам дзяцей. Яйкі птушкам у гнёзды, крадучыся, кладзе.

Птушкі іншыя ў лесе кормяць дзетачак ёй, а яна з сваёй песняй носіць сум над зямлёй...

і над соннай, заціхшай зямлёю ў небе яркія зоры гараць, пралятае зязюля над полем, не ўзнімаючы крыламі шум, горкім слёзам дае яна волю, вылівае бяздомны свой сум.

3 гэтых слёзаў, цяжкіх і праклять вырастае тады раніцой многа кветак высокіх, стракатых з нейкай кволай журботнай красоі

Пра дзівосныя гэтыя краскі колісЬ песню народ нават склаў і на памяць нашчадкам у казцы іх — зязюльчыны слёзы назваў.

А часамі бывае такое, калі гасне за лесам зара

Ніна МАЦЯШ

Два браты і сякера

(паводле беларускай народнай казкі)

Мо даўно, а мо нядаўна — Казкам-байкам што гады? — У адной палескай вёсцы Два жылі-былі браты.

I адзін з іх быў багаты, Ненажэрлівы такі, Замыкаў свой скарб вялікі На чатыры аж замкі.

А ў другога толькі й скарбу Усяго таго было, Што старэнькая сякера Пад залатанай палой.

Ён бандарыў і цяслярыў, Сек лазу на кашалі.

Бедны быў, ды пакланяўся Толькі працы і зямлі.

3 мазаля і хлеб, і песня. А зямля вучыла быць

I нясквапным, і цярплівым У нягодах у любых.

Тым і жыў.

Ды вось аднойчы, Ходзячы каля ракі, Незнарок сваю сякеру Выпусціў, бядак, з рукі. Падхапіць хацеў — ды дзе там Прагна плюхнула вада...

Закрычаў ён у адчаі: — Ах ты, горкая бяда!

Як цяпер на свеце жыць мне Без карміцелькі маёй?

Хоць ты кідайся самому У вір гэты галавой...

Сеў дзяцюк і аж заплакаў, Бо гарчэй ад усяго

Знаць было, што не паможа Hi на волас брат яго.

Але што гэта?!

Hi ветру— Хвалі ж, хвалі па вадзе... Вынырае, падплывае Да яго сівенькі дзед.

Позірк мяккі і прыветны, Голас дабрынёй гучыць: — Што з табою, чалавеча, Мо змагу чым памагчы?

Расказаў сваё няшчасце, А ў адказ дзядок: — Чакай! —

Ціха, шчыра ён прамовіў

I нырнуў

Праз міг:

— Трымай!

I сякеру залатую, Вынырнуўшы, падае.

Бляск такі ад той сякеры, Што аж глянуць не дае.

Але дзядзька: — He, такога Зроду я не меў дабра...

Дастае тады другую Дзед сякеру — з серабра.

Зіхаціць вада, збягае Срэбнай хваляй з вастрыя. Уздыхае, бедалага:

— He, і гэта не мая.

Шмат сплыло ці мала часу, Толькі і багаты брат Нейк дачуўся пра дарункі 3 золата і серабра.

А бядняк і не таіўся, Што за дзіва з ім было. Ад зайздрошчаў багацею Аж дыханне заняло.

Вось бяжыць і ён на бераг Тое самае ракі

I сякеру выпускае — Быццам незнарок — з рукі.

Трэці раз на дно рачное Апускаецца стары

I жалезную сякеру

Падае:

— Твая? Бяры.

А на памяць аб сустрэчы Забірай і гэтых дзве.

I кладзе да ног мужычых Тры сякеры на траве...

Сам качаецца па доле, Енчыць, бараду скубе: — Ой, карміцелька-сякера, Як пражыць мне без цябе?!

А рака ўсё неспакойней, Хвалі, хвалі па вадзе...

Вынырае, падплывае Да' яго сівенькі дзед.

Позірк мяккі і прыветны, Голас дабрынёй гучыць: — Што з табою, чалавеча, Мо змагу чым памагчы?

А пачуўшы, што за гора, Моўчкі ён нырца дае

I — жалезную сякеру Багацею падае.

Той аж замахаў рукамі: — Што ты, гэта не мая!

Па такому недаломку He перажываў бы я!

Хмурыць бровы дзед — і ў хвалі,—

Хвалі б’юцца ўсё круцей,— I з’яўляецца з сякерай Срэбра чыстага ў руцэ.

— He мая, о не, і гэта He мая! — Багач у крык.— У мяне была сякера

3 золата... Дастань, стары!

I без слова трэцім разам

У бурлівай той вадзе

3 залатой цяпер сякерай Паказаўся сівы дзед.

— Вось цяпер мая! Ну што ть He марудзь — давай хутчэй!

Скочыў скнара сам за ёю

У ваду і — Знік з вачэй.

I рака адразу стала Ціхаплыннай, як была...

Сёння ж мне вось нашаптала, Пра ўсё гэта расказала.

I легенд яшчэ нямала Наша памяць зберагла.

Мікола МАЛЯЎКА

Як зайцы з тушканчыкамг ў футбол гулялі

I

С/амалёт над пушчаю Ніжай звузіў круг, Сеў вялізнай птушкаю На паляну-луг.

Першы раз тушканчыкі Ў глыб лясную трапілі. 3 чамаданчыкамі

Ледзьве сходзяць з трапа, Аж хістае слабых: Блага ім, няйначай, Футбалістам слаўным 3 Афрыкі гарачай.

— Дзе ў вас душ, скажыце,— Просіць трэнер-госць.

— Вунь ён, у блакіце, Хмарка — душ і ёсць! — Кажа Зубр лагодны, Зняўшы капялюш.— Калі ласка, госці, Пад блакітны душ!.. Бачаць, мох іскрыцца, Бачаць, сапраўды Б’юць праз хмаркі сітца

Кропелькі вады.

Пад блакітным душам Скачуць, скачуць дружна, Скачуць

Голыя,

Вясёлыя,

Скачуць, як у танцы, Госці-афрыканцы.

Дождж і сонца прамяністае

Памаглі, няйначай,— Акрыялі футбалісты

3 Афрыкі гарачай.

II

Ліс-суддзя апоўдні Выбег, даў свісток, I ажыў на полі Ігракоў паток.

Афрыканцы мажуць Запар два разы,— Жоўценькія майкі,

Сінія трусы.

Мажуць, ды не падаюць Духам ад няўдач— Пасамі дакладнымі Адрасуюць мяч. Стадыён падказвае, Стадыён гудзе: Заяц у падкаце .

Мяч забраў, Вядзе, Сам ударыць, мабыць, Вырашыў касы — Беленькая майка, Чорныя трусы.

На футбольным полі Шум, перапалох — Афрыканцы потырч Зайца збілі з ног. Пры варотах зараз Тоўпяцца гусцей: Ліс штрафным ударам Пакараў гасцей.

— Гол!..—

Равуць трыбуны, Тупат навакол: Капітан трыгубы He прамазаў— Гол!..

Мяч вядуць тушканчыкі, Мяч вядуць утрох.

Б’юць пяску фантанчыкі 3-пад імклівых ног.

Mir — і госці, ззяючы, Аж ляцяць наўскач: Нападаючыя Адквіталі мяч.

Плача, твар закрыўшы, Заяц-варатар: Аступіўся крышку

I — не лёг на ўдар.

Поле пыльнае Выбіта, як ток. Ліс на перапынак,

Чуюць, даў свісток. Кагадзе ўстрывожаны Стадыён прыціх.

У ларках марожанае Расхапілі ўміг.

Зноў віраць трыбуны, Гул з усіх бакоў — Прывячаюць бурна Лепшых ігракоў.

Мяч вядуць тушканчыкі, Мяч вядуць утрох.

Б’юць пяску фантанчыкі 3-пад імклівых ног.

Да зайцоў са злосцю Ліс бяжыць наўпрост: Абаронца госцю Наступіў на хвост. Вінаваты каецца, Ды няўмольны Ліс — Афрыканцы Маюць шанцы Павялічыць лік.

Б’юць трыбуны ў ладкі,

Воплескі — як дар: Мяч дастаў з дзевяткі Заяц-варатар.

Выбіў мяч някепска — Ігракам на ход, 3 твару змятай кепкай Выцірае пот.

А зайцы населі, А зайцы як бач У чужую сетку Закацілі мяч.

На футбольным полі Пал атак не згас, Ды свісток апошні Даў суддзя якраз.

Воўк рахманы вые: — Малайцы, зайцы! — Аж дрыжаць на выхадзе Тыя малайцы.

Скача зайчанятка—

Капітанаў сын:

— 3 перамогай, татка! Два — адзін!

Ill

Провады ўрачыстыя — Пушча ўся галёкае: Адлятаюць футбалісты Ў Афрыку далёкую. I зайцы камандзе Пажадалі ўдач, Падарылі майкі I шчаслівы мяч! Ліс-суддзя з наказам Аддае свісток: Зычыць, каб не мазаў

Hi адзін ігрок.

Зубр стары ўсміхаецца, Дорыць капялюш, Пад якім схаваецца Ўся каманда ў суш. Госці ціснуць лапкі На хаду зайцам, Запрашаюць з трапа: — Прылятайце к нам!.. Круг зрабіў над пушчаю, Лёг на курс хутчэй, Знік маленькай птушкаю Самалёт з вачэй.

Павел МІСЬКО

Старамодны заяц

Вельмі даўно гэта было. Тады яшчэ ў нашым краі зусім не было зімы, а ўсё лета і лета.

I вось прайшла чутка, што ўжо вечнага лета не будзе, а так: палавіна года цёплая, палавіна халодная. I што нібыта ў некаторых краях даўно так заведзена, і ніхто не крыўдуе. Нават радуюцца марозу, спраўляюць сабе на зіму абноўкі — белыя, пад колер снегу, футры.

На ўзлеску, пад узгоркам-абрывам, жыла сям’я Зайцакраўца. Звычайная сям’я: тата, мама, пяцёра зайчанят. Бедна жылі, бо рэдка хто са звяроў заказваў Зайцу абновы — бегалі ў лёгкай летняй вопратцы. Толькі калі прашмуляе хто локці, падзярэ калені — ідуць да Зайца, каб наклаў латку.

Дачуўся аднойЧы Заяц, што будуць такія перамены ў прыродзе, прыбег дадому.

— Чула, Зайчыха? I хто б мог прыдумаць такое! Во калі зажывём! Во калі заказаў будзе!

Паскакалі з радасці, пабегалі, пакуляліся.

Спраўдзіліся чуткі: прыйшлі халады, закружыліся ў паветры белыя-белыя сняжынкі. Заяц паспешліва выграб пад абрывам нару, уставіў дзверы, вокны — зацішна зрабілася, цёпла. Зайчыха з зайчанятамі падмяла, прыбрала ў хаце, панесла выкінуць смецце.

I раптам прыбягае ў хату, ад страху зуб на зуб не пападае.

— Там!.. Там!..

А ў вокнах пацямнела ўжо, як перад навальніцай. Спалохаўся Заяц, за капялюш — і за дзверы. Бачыць: навіс над ім, як цёмная хмара, Мядзведзь, спрабуе ў вокны зазірнуць.

— Тут... гэты самы жыве... шавец?

— Тут, тут! Я і ёсць... Толькі не шавец, а кравец, кажушнік,— пакланіўся Заяц, капелюшом перад сабою памахаў.

— Ну — той, што шые і пора...— Мядзведзь гэпнуў вобзем цяжкі мех.— Пашый мне гэта самае... Як яго... Футра, во! 3 матэрыялу заказчыка.

Заглянуў Заяц у мех: шыкоўны матэрыял, нятканы, поўсць белая, густая і доўгая.

— Добра пашыеш — добра заплачу. Сапсуеш — з самога шкуру спушчу! Го-го-го! — зарагатаў Мядзведзь, задаволены сваім досціпам, і ўлёгся.— Вымервайце!

Хоць і лёг Мядзведзь, але як быў аграмадзінай, так аграмадзінай і застаўся. Прывалок Заяц лесвіцу, прыставіў да яго. I Зайчыха з зайчанятамі асмялелі, высыпалі на помач. Усім хапіла работы: Заяц Мядзведзеву галаву абмяраў, Зайчыха — тулава, зайчаняты — лапы. Самае малое зайчаня мерала Мядзведзеў хвост і не ўтрывала:

— Хі-хі! Такі сам вялікі, а хвосцік маленькі!

Паварочаўся незадаволена Мядзведзь.

— Ты, гэта... як цябе... шпінгалет, маўчы. А ў самога які?

Намералі ўдоўжкі, ад носа да хваста, паўтара метра.

— Як гэта паўтара?! — узвіўся Мядзведзь на дыбы.— Як паўтара, калі я два метры важу?! He важу, а гэта... як яго. Даўжыню такую маю! Забраў у Зайца цыратовы метр, прыклаў, стоячы, да носа.— Ну-у?

I праўда — два метры.

— Праз месяц прыйду па шкуру. Го-го-го! — зарагатаў і павалюхаў у лес, нават не развітаўся.

Ох і было шэрым работы! Пакуль раскроілі’—семдзесят сем патоў сышло. А машын швейных тады не было, усё ўручную, усё іголкай трэба было шыць. Зайчыха ніткі ссуквала, а Заяц ведаў адно: шыў і шыў, шыў і шыў ды ўсё зайчанят хваліў, што добра ніткі навашчылі, трывалыя

будуць, моцна футра сшыецца. На сон і на яду забыўся. Заяц схуднеў, небарака, як шкілет...

Прыйшоў Мядзведзь праз дваццаць дзён на прымерку, a футра ўжо гатовае.

Назбягалася ўсякіх звяроў, як у тэатр, пасталі кругам: хочуць паглядзець на Мядзведзя ў новым футры. I ў кожнага ў лапах пад пахаю торбачка або клунак, таксама заказы прынеслі.

Апрануў Мядзведзь футра — як на ім і было! Быў буры, а стаў белы ад носа да кончыка хваста. Загаманіла, заскакала звярыная грамада: «Ура Зайцу-краўцу! Ура!»

— Душна! Дзе той, як яго... снег? Душна ў новым футры! — зароў Мядзведзь, хоча скінуць абноўку.— Памажыце расшпіліць... гэтыя... як іх!!! О-о-о!!!

Сіганулі звяры ад страху ў розныя бакі, баяцца трапіць Мядзведзю пад гарачую лапу. А Заяц з Зайчыхаю і зайчанятамі ў хату схаваліся ды дзверы калом падперлі.

— Душна-а-а-а-а-а-а-а!!! — яшчэ страшней зароў Мядзведзь і памчаўся на Поўнач. Боўць з крыгі ў ледзяную Bafly: «А-ах, добранька!»

I застаўся там жыць.

— Тата, а ён жа нам за работу не заплаціў! — вылезла з-пад ложка самае малое Зайчаня.

— Ліха з ім, хай яму на памяць будзе,— уздыхнуў Заяц і вылез з-пад другога ложка.— Добра, што самі ўцалелі.

— Добранькі знайшоўся,— пачала папікаць Зайчыха.— А дзяцей чым карміць? Бяры хоць наперад плату!

— Пасаромейся... толькі і паспеў сказаць Заяц. Бо ў дзверы пастукалі, і ў шчыліну прасунулася галава Лісы.

— Добры вам дзянёк!

— Каму добры, а каму і не,— буркнула Зайчыха.— Калі прынесла шытво — плату наперад!

— Зайчыха, пасаромейся!..— зніякавеў Заяц, прабачліва развёў перад Лісою лапамі: маўляў, даруйце ёй, яна ў нас у гарачай вадзе купаная.

— Ды я такое моркаўкі навыбірала! Адна ў адну! I намыла, і ў торбу склала! А сало-о-д-кая — ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць! — спявала-залівалася Ліса.— Але ж самі падумайце: аддам наперад — схрумстаеце, а пра футра і за-

будзеце. Дый нашто вам спяшацца? Зіма ж, кажуць, доўгая будзе, паспееце з’есці.

— Тады ідзі са сваім заказам куды хочаш! Нас саміх Заяц будзе абшываць, самі вунь у чым ходзім! — спрабавала сваё права правіць Зайчыха.

Але Заяц ужо працягнуў лапу да Лісінае торбы:

— Паказвай матэрыял...

Агледзеў і абмераў Заяц матэрыял, абмераў Лісу.

— Праз два тыдні прыходзь. А Зайчыха зноў пілуе Зайца:

— Лапавухі ты быў, лапавухі і застаўся! Хто ж гэта вымервае цюцелька ў цюцельку? 3 Мядзведжага і Лісінага матэрыялу можна было яшчэ і мне на футра выштукаваць. Зусім пра сям’ю не думаеш!

— Адчапіся! — Заяц прачыніў дзверы.— Наступны хто?

I ў хату порстка ўскочыў Гарнастай. А няўрымслівы, a вёрткі!

— I ў мяне новае футрачка будзе! — радуецца, як дзіця.

— Ды пастой ты, бо іголкаю ўкалю,— нібыта сярдуе на яго Заяц. А сам мерае, прыколвае дзе трэба, усміхаецца: і яму ўцешна — столькі шчасця ў малога!

Вымераў яго Заяц — не хапае матэрыялу, самы кончык хваста чорны застанецца.

— Такое бяды — не перажывай! Гэтак нават прыгажэй— з чорным кончыкам,— суцяшае Зайца Гарнастай.— Самі сябе знойдзем у белым снезе! — I шмыг за дзверы.

Выглянуў за Гарнастаем Заяц — бацюхны, а снегу ўваліла! Усё белае... I цэлая чарга зайцоў-шаракоў: каторыя сядзяць, як пянькі, каторыя падскакваюць, грэюцца. А маладзейшыя коўзанку зрабілі — скочваюцца бокам з абрыву, з’язджаюць на спінах і хвосціках —віску, рогату!

— Заўтра прыходзьце! — крычыць ім Заяц.

— Як — заўтра? А футрачкі? Бессаромны ты! Чужым шыеш, а сваякам — не! — кінуліся зайцы да краўца, ледзь за вушы яго не валтузяць.

— Ну — добра! Ну — ціха! Ну — чакайце! — ледзь адцерабіўся Заяц — і ў хату.— Зайчыха, ідзі знімай меркі!

I пачаў шыць.

Шые Заяц, завіхаецца, шые-завіхаецца. А Зайчыха ўсё мерае і мерае. Па-свойму мерае: каб большыя абрэзкі былі. А зайчаняты кроіць налаўчыліся — толькі нажнічкі ляскаюць... Дзень і ноч, дзень і ноч — арцель-карусель!

А тут і Ліса прыйшла па футра. А моркаўкі не прынесла!

— Мне сёстры сказалі, каб прыйшла ў футры ім паказацца! Калі яны пахваляць работу — у дзвюх торбах плату прынясём! — Апранулася ў новае белае футра і пайшла.

I па сённяшні дзень яе няма. Кажуць, каб не спаткацца з Зайцам-краўцом, ажно ў тундру заджгала, на Поўнач. I нават імя памяняла, каб не пазналі. Пясцом стала звацца.

Тры месяцы ўжо прайшло, зіма канчаецца. А чарга каля Зайцавай хаты не меншае. I ўсё зайцы, адны зайцы!

— Калі ты ўжо сабе пашыеш? Калі нам? — гневаецца Зайчыха.

— Хутка ўжо! Вось-вось... Нам у хаце і так цёпла, а яны вунь па снезе бегаюць,— адгаворваецца Заяц.

— Хто па снезе? Аслеп ты ад гэтай работы... Снегу ўжо нідзе няма. Вясна прыйшла.

— Калі вясна, дык нашто нам тыя новыя футры? Будзем у старамодных хадзіць — адмахнуўся Заяц.

...Шмат гадоў прайшло з таго часу. А як было многа зайцоў-шаракоў, так многа і засталося. Толькі прыгледзьцеся: у некаторых на жываце, на хвасце бялеюць латкі, што паспела прышыць сабе і сваім дзецям Зайчыха з абрэзкаў. А каго абшыў Заяц-кравец, тыя ўбіраюцца на зіму ў белыя футрачкі, фарсяць: «Мы белякі!»

А футрачкі добрыя, зносу ім няма. Перадаюць іх дзяды бацькам, бацькі — дзецям. I гэтак з пакалення ў пакаленне перадаецца і памяць пра добрага Зайца-краўца.

А пра Зайчыху забылі начыста.

Казка пра Мгнуту

^^днойчы Анюта Сустрэла Мінуту. Сказала Анютка: — Якая малютка, Ты, мабыць, нічога He ўмееш рабіць: Hi бліна спячы, Hi схадзіць у грыбы. I рэчку, напэўна, He пераплывеш, I нават на памяць He вывучыш верш.

Сказала Мінута: — Дзяўчынка Анюта, Ты толькі не думай, Што я — ленаватая, Для гэтай работы Я — малаватая.

Адной мне не справіцца, Хочаш — паклічу На дапамогу Любімых сястрычак. У мамы Гадзіны Нас — шэсцьдзесят.

Вялікай работы

Іван МУРАВЕЙКА

г Анюту

Робім мы шмат.

I маленькая Мінута Павяла далей Анюту.

Лясы, пералескі, Лугі і палі...

У горад вялікі Мігам прыйшлі.

Труб цэлы лес Узнімаецца ўвысь. Гаворыць Мінута: — Гэта — наш Мінск.

Прыходзяць на трактарны Слаўны завод...

Анюта ў здзіўленні Стаіць ля варот.

Дзве працаўніцы — Малюты-Мінуты — 3 цэха выводзяць Трактар магутны.

Дзіўнае дзіва Анюта адкрыла:

— Якая ў Мінуты Вялікая сіла!

Я еду ў далёкі Нязведаны край.

3 завода ідуць I ідуць трактары. Аж рэха грыміць У палях, у бары.

I маленькая Мінута Павяла далей Анюту.

Анюта ў здзіўленні Стаіць ля варот.

I маленькая Мінута

Павяла далей Анюту.

Мінута адна, Без падмогі сясцёр,

Цераз дарогу— Аўтазавод.

Анюта ў здзіўленні Стаіць ля варот.

Чатыры «Арлёнкі» Выводзіць у двор.

Дзіўнае дзіва

Адкрыла Анюта:

Чацвёра ўвішных Мінутак-сясцёр Аўтамашыну Выводзяць у двор.

— Чатыры машыны Зрабіла мінута!

...Аўтамашыны імчацца Па тракту,

Чатыры Мінуты Рабілі яе.

Анюта ўрачыста Салют аддае.

Веласіпеды імчацца

Па тракту,

Ходзіць па полю бязмежнаму

Трактар...

Гудзе грузавік:

I маленькая Мінута

— Дзяўчынка, бывай!

Павяла далей Анюту...

Аляксей ПЫСІН

Лясная газета

Што за стукат і грукат У бары-гушчары?

To газета друкуецца На сасновай кары.

У берэце чырвоным, Што зіхціць, нібы жар, Завіхаецца дзяцел— Ён галоўны друкар.

Выбівае ўсе знакі — За радочкам радок, Ставіць коскі і кропкі, Толькі чутна: чок-чок!

А маленькія птушкі — Пасыльныя ў яго, Весткі-чуткі прыносяць 3 наваколля ўсяго.

Вось апошняя кропка — Самы звонкі удар:

Сваю справу закончыў Працавіты друкар.

Абвяшчаюць з сасны на сасну Пасыльныя:

— Калі ласка, чытайце «Навіны лясныя»!

Сыч ціхутка прыляцеў, У дупле ён не ўсядзеў. Развітаўся ён са сном, Ужо бачыць сыч і днём. Бо ў аптэцы на базары Падабраў ён акуляры.

Просьба птушак тут усіх: — Ты чытай нам, сыч, услых! — Ёсць умова, каб мяне He перабівалі.

I чытае гучна сыч Пра мядзведзевы цымбалы.

Пашчапаў сасну пярун, Нарабіў ён многа струн. Струны новенькія, Струны тоненькія, Ёсць пявучыя, 3 сонца вітыя, Ёсць грымучыя, Басавітыя.

Прыйшоў мішка таўстапалы: — Вельмі здатныя цымбалы! Б’е па струнах, а ў бары Падпяваюць камары.

Усміхнуўся сыч ледзь-ледзь: — Вынаходлівы мядзведзь. Хай жа гукі звонка льюцца, Паглядзім, якія

люцікі — Кураняткі жаўтаротыя Выйшлі, бестурботныя, Да рачулкі на лужок, На зялёны муражок. А з-за рэчкі шух-шух, Вылятае каршук.

Ой, бяда, ой, бяда, Толькі луг ды вада,

Дзе схавацца?

Кураняткі не ўцякалі, Люцікамі сталі, He баяцца.

Заўважаюць гэта птушкі, Шчабятушкі і пяюшкі. — Малайчыны, кураняткі! — Што далей?

Кратовы хаткі

На паляне, дзе палаткі,— Пад зямлёй кратовы хаткі. Тут няма ніколі сонца, Бо — ніводнага аконца. Павукі з маткамі ходзяць, Правады свае наводзяць, Каб на тых на правадах Пад дзірван — таўшчэзны дах — Электрычнае святло Паплыло.

Значыць, будзе святлей I у падзямеллі.

Сыч чытае далей Паведамленні. У вавёркі Веры — Рамонт кватэры: Змяніла шпалеры, Вокны і дзверы.

Ёсць на кладоўках Новыя стрэхі, Каб не намоклі Грыбы і арэхі.

* * *

Праз густыя лясы Да Трох Калод Пракладаюць ласі Вадаправод.

* * *

Сёння ў аленя Дзень нараджэння. На імянінах— Статак ласіны.

* * *

Браканьер на паляванне Выйшаў з стрэльбай на паляну, А зайцы напалі, Стрэльбу адабралі.

* * *

Выхваляецца дзік, Што ён з’есць маладзік.

* * *

Весткі з базара: Сыч купіў акуляры. Сыч ажно ўсміхнуўся: — Жонцы пахвалюся, Бо не жарты гэта — Трапіў я ў газету.

Зноў звініць кара сасновая, Стукат не змаўкае.

To друкуецца новая Газета лясная.

Пятро РУНЕЦ

 

Як Заяц Мядзведзю памагаў

. У адным лесе ваяводам быў Мядзведзь, паважаны Міхайла Іванавіч. Ён быў сумленны, дбайны гаспадар і ўважліва сачыў за парадкам у сваіх уладаннях. Аднойчы ён рашыў праверыць, ці дружна жывуць між сабою лясныя жыхары, ці не крыўдзяць вялікія і дужыя малых і слабых. Паклікаў Зайца, растлумачыў, пра што хоча даведацца, і сказаў:

— Ты бегаеш шпарчэй за ўсіх, таму я даручаю табе гэту работу. Зразумеў заданне?

— Зразумеў,— адказаў Заяц.

— Ну то бяжы і выконвай.

I Заяц з усіх ног кінуўся ў лес.

Першая яму напаткалася Вавёрка. Заяц пахваліўся, што яго паслаў з даручэннем сам Мядзведзь, і спытаў, ці не крыўдзіць хто яе. Вавёрка адказала, што пакрыўдзіць яе ніхто не зможа, каб і хацеў, бо ніводзін звер не пераскоквае з дрэва на дрэва так спрытна, як яна.

He пачуў Заяц скаргаў і ад іншых звяроў. Так ён дамчаў да Барсуковай нары. Але замест Барсука сустрэў Лісіцу — Барсукову суседку. Яна якраз вылезла са сваёй нары і ліслівым галаском спытала:

— Што ты тут робіш, мілы Зайчык?

Заяц расказаў ёй пра заданне ваяводы і папрасіў паведаміць, ці не крыўдзіць Барсук меншых звяроў і птушак. Лісіца азірнулася па баках і зашаптала:

— Сама не ведаю, што здарылася з маім суседам. Раней 174

жыў ціха, мірна, а цяпер... Выйдзе раніцай і давай гойсаць па паляне. А потым, патрэніраваўшыся, ляціць у вёску і хапае там курэй, гусей, качак.— I яна паказала кучу пер’я, што ляжала недалёка ад яе нары.— А самае непрыемнае: усе думаюць, быццам гэта мая работа. А я ж з вясны пачала карміцца адной зелянінай. Праўда, часам схаплю мышпалёўку, дык жа гэта шкоднік... Так і скажы Мядзведзю. Няхай пакарае злодзея Барсука.

— Абавязкова скажу!—паабяцаў Заяц.

Міхайла Іванавіч, выслухаўшы Зайца, паклікаў да сябе Барсука.

— Ты, Барсук, як паводзіш сябе? — сказаў ён.— Ганьбіш усіх лясных жыхароў.

— А што такое? — не зразумеў Барсук.

— Як што? Бегаеш у вёску, крадзеш там курэй, качак, гусей...

— Гэта няпраўда! —закрычаў Барсук.— Хіба вы не ведаеце, што я ем толькі чарвякоў ды жукоў, а яшчэ ахвотней — грыбы, ягады ды розныя карэньчыкі? — стары Барсук заплакаў ад крыўды. Мядзведзь супакоіў яго. Сказаў, што паклёпніка сурова пакарае.

Назаўтра Міхайла Іванавіч зноў паклікаў да сябе Зайца.

— Навошта ты зняславіў сумленнага Барсука? — пагрозліва спытаў ён.— Навошта назваў яго злодзеем? Ён жа ніколі нічога не краў! Ён жа не есць мяса! Р-ра-зарву цябе!

У Зайца ад страху пачалі дрыжаць вушы.

— Я нічога не выдумляў. Мне Лісіца сказала... Там і пер’е ляжала...

— А-а, Лісіца?.. Цяпер мне ўсё зразумела,— крыху супакоіўся Мядзведзь.— Зараз жа знайдзі Барсука і папрасі ў яго прабачэння. А Лісіцы перадай, каб прыйшла да мяне.

Заяц ад радасці, што застаўся цэлы, кульнуўся і памчаў да пакрыўджанага Барсука. Але яго не было дома. Сарокабелабока, якая заўсёды ўсё ведала, сказала, што Барсук не захацеў больш бачыць паклёпніцу-суседку і перасяліўся ў другі лес. He знайшоў Заяц і Лісіцы: яна прачула, што ваявода ведае праўду, і таксама паджгала немаведама куды...

I пабег далей бедны Заяц — шукаць Барсука і Лісіцу. Так ён бегае і дагэтуль. I хаты не будуе. I ніякіх запасаў на зіму не робіць. He мае часу.

Вера СУРСКАЯ

Маладыя дубкі

V                                                  ...

V засушлівым стэпе, на поўдні нашай Радзімы, людзі пасадзілі шырокую і доўгую лясную паласу. Людзі клапатліва даглядалі маленькія дрэўцы, каб раслі яны як мага хутчэй і абаранялі хлебныя палі ад засухі.

I вось лясок падрос і ўзмужнеў. Маладыя дубкі пасталі тварамі да стэпу, плячо ў плячо, як байцы.

А лета было спякотнае.

3 далёкай пустыні, уволю накупаўшыся ў гарачых пясках, прыляцеў у стэп разбойнік Сухавей.

О-го-го! крычаў ён, летучы.— Насушу цяпер у лузе травы! Напалю цяпер збожжа ў полі! Ёсць дзе маёй сіле разгуляцца!

Разбегся, разляцеўся... і раптам — перад ім войска! Маладое зялёнае войска — баец ля байца, маладзец ля малайца — стаіць, не пускае яго да хлебных палёў.

. Што гэта? — адскочыў Сухавей:—адкуль яны ўзяліся? Як пасмелі вы ўстаць на маім шляху?

Зашалясцелі дубкі, але нічога не захацелі адказаць.

— Расступіцеся! — зароў Сухавей, і рыжая барада яго затрэслася ад злосці.— Пусціце мяне да лугоў і да збожжа!

— He пусцім! — адказалі дубкі, і цесна сплялося іх моцнае галлё.

— А-а, дык вы яшчэ і спрачацца са мной, з самім Сухавеем!—зароў разбойнік яшчэ суровей.— А ці ведаеце вы, што я з вамі зраблю? Я вас смагай спалю, на салому вас высушу!

7 Зак. 3141

— He баімся цябе, стары разбойнік! — адказалі дубкі і глыбей учапіліся карэннем за родную зямлю.

Ашалеў Сухавей ад гневу. Раскідалася па стэпе яго кудлатая барада, задыхала зяпа яго страшэннай спякотай. Рьінуўся ён на дубкі, апальваючы іх лісце, абхапіў іх стройныя ствалы сваімі ўчэпістымі лапамі і з лютасцю пачаў трэсці.                                                                   

Але дубкі трымаліся моцна і моцна хвасталі разбойніка сваімі пругкімі галінкамі. Ды толькі з кожнай новай схваткай бурэла іх свежая зелень: Сухавей скручваў, мяў і зрываў іх прыгожы ўбор.

Каля пярэдняга краю стаяў сярод братоў наймалодшы, яшчэ неўзмацнелы Дубок. Яму было цяжэй за ўсіх, бо на яго найбольш насядаў Сухавей. Прыхінуўся Дубок да старэйшага брата.

— Трымайся, трымайся мацней! — адказвалі браты-дубкі.— Нас тут паставілі людзі, і мы павінны выстаяць усю навальніцу да канца, інакш мы адкрыем шлях у палі, і ўсё збожжа загіне.

Маленькі Дубок страсянуў галавой і падрыхтаваўся да новых удараў. 3 новай лютасцю накінуўся на дубкі Сухавей — мяў, ламаў, пляваў ім у твар распаленым пяском.

Маленькі Дубок пахіснуўся.

— Памру... Больш не магу...— зноў шапнуў ён старэйшым братам.

— Трымайся! — адказалі браты.— Калі ты скажаш сабе: «Не магу»,— ты нічога не зможаш, загінеш. Калі ж ты скажаш сабе: «Магу»,— ты зможаш усё. I ты пераможаш!

I яны засланялі малодшага брата галлём, апаленым у цяжкай бітве.

А Дубок пачаў шаптаць сам сабе:

— Мне не баліць! Мне не душна! Я вытрымаю! Мы пераможам!

Ён так упарта паўтараў гэта сам сабе, што яму здалося, нібы і боль сціхае, і дыхаць робіцца лягчэй.

— А-а, вы яшчэ стаіце! — шалеў Сухавей, адчуваючы, што траціць сілы ў барацьбе.— Ды ўсё ж такі я прабяруся туды, куды хачу.

— Паспрабуй! — адказалі дубкі.

Паляцеў Сухавей усцяж лесу. Ён думаў яго абысці. Але дарэмна!

Вакол усіх палёў стаяла на варце такое ж зялёнае войска і не зламаць было старому разбойніку яго геройскага супраціўлення.

Тады вырашыў Сухавей прабрацца хітрасцю.

Прыціснуўся ён да зямлі і стаў паўзці паміж дубкоў. Пралез паміж першымі радамі, а насустрач яму выйшлі новыя. Праціснуўся паміж імі,— і зноў наткнуўся на свежых байцоў.

Нездарма пасадзілі людзі шырокую лясную паласу!

Хвошчуць дубкі разбойніка галлём, а ён ні выпрастацца, ні ўдарыць на поўную сілу не можа,— цесна... А дубкі шалясцяць:

Нас многа! Нас многа! He пройдзеш! He пройдзеш!

I хвошчуць яго па касцістых руках.

Замітусіўся Сухавей па лесе. Зачапілася за сучча яго даўжэзная барада.

А ўжо ад лесу, ад рэчкі прыйшоў байцам на дапамогу Лясны Халадок, за ім яго войска — туманы ды росы. I накінуліся яны на ворага.

Адступіў Сухавей. Бо вільгаць для яго — смерць!.. ІрванУЎся ён з апошніх сіл, толькі клочча ад барады паляцела, і кінуўся наўцёкі, спатыкаючыся і падаючы на кожным кроку.

А Лясны Халадок падвёў сваё войска да пярэдняга краю дубкоў, і вось абнялі іх туманы, асыпалі перламі росы.

Аджылі дубкі. Паднялі свае гордыя галовы, распрасталі зняможанае галлё. Аджыў і маленькі Дубок, уздыхнуў на ўсе грудзі і радасна зашалясцеў:

— Перамаглі! Мы перамаглі!

А хлебныя палі, якія дубкі абаранялі, радасна пераліваліся пазалотай спелага збожжа. Нізка кланялася дубкампераможцам цяжкое калоссе і шуршала:

— Дзякуем! Дзякуем!..

I людзі, што працавалі ў полі, склалі прыгожую песню пра герояў дубкоў, пра дружбу людзей і лясоў, пра спелую збажыну і таго Вялікага чалавека, дзякуючы якому ў засушлівых стэпах на поўдні нашай краіны ўсталі сцяной зялёныя абаронцы хлебных палёў.

Максім ТАНК

Быліна пра касмгчнае падарожжа Мураша Бадзгнг

Прыгнаў аднойчы вецер Газету, што згубілі Ля пералеску дзеці, Калі ў грыбы хадзілі.

Знайшоў яе пад елкай Неспадзявана вожык. Адна бяда: газеты Сам прачытаць не можа.

Паклікаў ён лісіцу 3 мядзведзем-дабрадзеем, Ды і яны не вельмі Ў чытанні разумеюць.

Звярнуліся да бусла, Што гнездаваў на школе, Які, чуваць, кумекаў У грамаце найболей.

I той праклекатаў ім, Што з Байканура скора Ў ракеце касманаўты Адправяцца да зораў.

I вось па цёмнай пушчы, Па пералесках хутка Пайшла, загаманіла Пра гэта дзіва чутка.

Шмат хто ў яе не верыў, Але было нямала Адважных, што да зораў Ляцець паспрабавала б.

I сярод іх — хто б думаў! — Быў і Мураш Бадзіня, Які любіў залазіць На стромкія хваіны.

I з вышыні паднебнай Глядзець на сонца, зоры Ды марыць пра вандроўку Ў захмарныя прасторы.

I хоць ніхто не раіў 3 дарадцаў мурашыных Рызыкаваць дарэмна За свет ляцець Бадзіні —

Нікога ён не слухаў, I праз лясы, разлогі, Узяўшы кій ды компас, Падаўся у дарогу.

Блукаў-ішоў ён доўга Па нетрах невядомых, Пакуль не апынуўся Каля аэрадрома.

Ды тут ён схамянуўся: — А як ляцець адгэтуль, Калі няма ў Бадзіні Ніякага білета?

Аж чуе, каля касы

Гавораць пасажыры: — Лячу ў Арджанікідзе. — А я — ў тайгу Сібіры...

— А я — да Байканура, Там — мой сыночак мілы...

I тут ідэя раптам Бадзіню асяніла:

А што, калі забрацца

У кошык да бабулі?

I вось ужо сядзіць ён, Схаваўшыся пад дуляй,

Сярод гасцінцаў розных, Што везла маці сыну.

— Хаця б хто не заўважыў,— Хвалюецца Бадзіня.

Але прайшла пасадка,

I адлягло на сэрцы. I самалёт узняўся, Як легкакрылы вецер.

Хацеў зірнуць Бадзіня, Ці карабель харошы, Ды ўбачыў сцюардэсу I зноў схаваўся ў кошык.

А там і не заўважыў, Як ахінула стома.

I ён заснуў, нібыта У роднай пушчы дома.

Ці доўга спаў, ці мала — Таго і сам не знае.

Прачнуўся толькі, помніць, За новым небакраем,

Калі матораў змоўкла Грымець грымуча рэха, Калі да самалёта Высокі трап пад’ехаў.

Гурмою пасажыры Пайшлі ў вясёлым гуле, За імі падалася

3 гасцінцамі бабуля

I трапіла адразу

Ў абдымкі свайго сына: — Ну, як здарова, мама? Хутчэй ідзі ў машыну!

— Вось, бачыш, сынку, жыва, Хаця і пастарэла...

— Як добра, што ты ў госці Нарэшце прыляцела...

Пакуль ішла гамонка, Вандроўнік наш Бадзіня Паспеў прыхарашыцца, Прад тым як кош пакіне.

Ён выйшаў і падаўся Туды, дзе ззяла сонца I нейкі слуп вялізны Гарэў на гарызонце.

Мо лепш сядзеў бы дома, A то аж неяк млосна Ад думкі, што сабраўся Ляцець у сцюжны космас.

Такое ўпершыню ён Убачыў. Няўжо гэта, Здзівіўшыся, падумаў, Касмічная ракета?

Але ж і адступаць як, Калі ўсе ў родным краі Пра гэта падарожжа На кожнай сцежцы знаюць.

I ўпершыню страх нейкі Ў сабе адчуў Бадзіня: Малюсенькі які ён Прад гэткаю махінай!

Ды і карціць самому Пабачыць дзівы свету Памалу абышоў ён Касмічную ракету,

Якую да палёту, Знаць, людзі рыхтавалі I правяралі ўважна Ўсе часткі і дэталі.

Таму мо не звярнулі

I ўвагі на Бадзіню.

А той, па мачтах скрытна, Дабраўся да кабіны.

Нырнуў у глыб ракеты, Дзе між дратоў, утулак, Дзівосных апаратаў Знайшоў сабе прытулак.

Прылёг. Але не спіцца Яму ад хвалявання.

Прыйшлі два касманаўты Ў кабіну на світанні.

Праверылі прыборы. — Гатова ўсё як трэба!.. I гул маланкагромны Узняў ракету ў неба.

I тут адчуў Бадзіня Груз перагрузкі цяжкі, А потым наступіла Дзівосная бязважкасць.

Каб не ўчапіўся добра За нейкую там скрыню, Напэўна, стаў бы плаваць Ці лётаць па кабіне.

Праз нейкі час абвыкся.

Гучалі тэлехвалі.

Ён чуў, як касманаўты Зямлі рапартавалі,

Што ў іх усё ў парадку, Да працы прыступілі, Салют касмічна-зорны Ўсім перадаць прасілі.

Калі ж іх сном глыбокім, Стамлёных, агарнула, Бадзіня асцярожна Пакінуў свой прытулак.

Знайшоў запасы ежы, Падсілкаваўся, потым Праз люк палюбаваўся Нябёсаў пазалотай.

А ў тэлескоп як глянуў Ён на зямлі прасторы, Убачыў акіяны, Даліны, рэкі, горы,

Знаёмыя мясціны — Баравіковы ельнік, Сярод густой ажыны Свой родны муравейнік.

Ад радасці, здзіўлення Пра ўсё забыў Бадзіня. — Глядзіце, як лячу я! Гукнуў ён у кабіне, Нібыта яго голас Мог даляцець да дому, Да нарачанскіх нетраў, Да блізкіх і знаёмых.

Ён толькі касманаўтаў Збудзіў, якія, дужа Здзівіўшыся, спыталі: — Адкуль ,ты ўзяўся, дружа?

Ды ты ўжо не хавайся. Цяпер нас будзе трое. Работу падшукаем I для цябе, героя.

Пра тое, што ты з намі, У рапарце адзначым.

Нат можаш інтэрв’ю даць Па тэлеперадачы...

Цяпер, як паўнапраўны Ўжо касманаўт, Бадзіня Даследаваў з усімі Падзорныя глыбіні.

Шырот паўночных ззянне, Камет агністых грывы, Дзівосных, серабрыстых Аблокаў пералівы.

Нагледзеўся ён столькі Ў палёце дзіўным гэтым, Што нат сябрам не змог бы Ўсё расказаць за лета.

Таму, калі палёт іх Праграмны завяршыўся, I карабель касмічны Дзе трэба прызямліўся,

I касманаўтаў гучна Віталі ўсе,— Бадзіня

Кабіну непрыкметна Ў той мітусні пакінуў.

Калі ж яго адсутнасць Заўважылі, далёка Ужо ішоў ён стэпам Квітнеючым, шырокім.

Ішоў і ехаў доўга Ў дажджы і сухавеі... Ды хто ўсю прыгадае Бадзіні адысею!

Адно калі вярнуўся У свой стажок жывічны, Ўсе жыхары лясныя Яго сустрэлі зычна.

Сустрэлі як героя.

I расказаў усім ён Пра ўсе свае прыгоды У падарожжы дзіўным.

I сёння, калі часам Заглыбіцеся ў нетры, Дзе векавыя хвоі Шумяць пад веснім ветрам,

Дзе Нарач хвалі сініць I звон стаіць птушыны, Пачуеце вы гэту Пра Мураша быліну.

Ніна ТАРАС

Кот, сабака i мыш п райшло таму нямала год, Калі сабака, мыш і кот Жылі у згодзе, разам елі, Скакалі, нават песні пелі, Дзялілі косці пад сталом I весялілі цэлы дом.

Ды вось аднойчы гаспадар Задумаў ехаць на базар. Ён загадаў сабаку строга: — He адыходзься ад парога, Сядзі, для пэўнасці, пры хаце, Пільнуй усё маё багацце.

I, можа, мала, можа, многа Сядзеў сабака ля парога, Ды захацеў ён паскакаць, Крыху пагаўкаць, пабрахаць.

I кажа ён кату:

— У дружбу

Ты саслужы адну мне службу I за мяне пільнуй у хаце Гаспадаровае багацце.

— Ну што ж,— яму прамовіў кот,— Каб большых не было турбот!

3 ахвотай пасяджу ля ганка, А ты бяжы сабе пагаўкай.

I можа, мала, можа, многа Той кот праседзеў ля парога— Паклікаў мыш і кажа: — Ў дружбу

Ты саслужы адну мне службу I за мяне пільнуй у хаце Гаспадаровае багацце, Бо тут ад ветру на парозе Я дужа лапкі памарозіў.

— Ну, добра,— кажа мыш,— скарэй Скачы на печ ды лапкі грэй.

I можа, мала, можа, многа Сядзела мышка ля парога, Ды раптам чуе — ў гушчы траў Цвыркун на скрыпачцы зайграў. Тут мышка, ўзяўшы лапкі ў бокі, Пусцілася хутчэй у скокі.

Вярнуўся гаспадар — а ў хаце Ужо няма яго багацця.

Хацеў сабаку ён прагнаць, Ды той пачаў яго лізаць, Прасіць, маліць гаспадара: — He праганяй мяне з двара, За гэта цэлы век нязменна Я праслужу табе сумленна, Я за табой пайду заўсёды, А трэба — кінуся і ў воду.— Тут гаспадар сказаў лагодна: — Ну, добра, я на гэта згодны,— Служы ды верны будзь, як друг... Аднак ідзі, брат, на ланцуг. Сабака, бедны, з той пары Сядзіць навязан на двары. За крыўду за сваю гатоў Ён разарваць усіх катоў.

А кот хадзіць пачаў цішэй, Каб палавіць усіх мышэй.

А мыш, схаваўшыся ў падмосце, Грызе падлогу там са злосці.

* * *

Вядома, гэта толькі казка, Але над ёй падумаць раю Я тым, свае хто абавязкі Выконваць іншым даручае.

Раман ТАРМОЛА

Тры ластаўкг Т ры птушаняці ластаўкі Жылі ў нас пад акном.

I вырашылі ластаўкі Пакінуць родны дом.

Хацелі хоць хвілінку Над садам пакружыць.

Там, кажуць, на галінках He вусені — вужы.

I сонца вельмі яркае Высока там жыве. Казюркі там няшпаркія Пасуцца на траве.

Там ягадкі-гарошыны, Як росы, зіхацяць, Там камары харошыя, Бо самі ў рот ляцяць.

Ды што паробіш з мамаю, He хоча іх пусціць.

Штодзённа тое ж самае: — Патрэбна падрасці!

Каб вы, дачушкі любыя, Пабольшалі ўдвая,

Каб крыламі і дзюбамі Валодалі, як я.

Сястрычкі сумна глянулі,

Заплакалі ў адказ:

— I неба ў нас цаглянае, I цеснавата ў нас.

Ад раніцы да вечара

Чуваць было ў гняздзе:

— Слабеча я...

— Малеча я...

— Вось вырасці б за дзень!

I раніцаю раз такі —

Хто ж ведаў ці гадаў —

He вытрымалі ластаўкі

I пырхнулі з гнязда.

Імчацца ў неба сіняе, Ажно займае дух.

Над садам, над хацінамі                                                              .1

За кругам робяць круг.

Лятаюць, волі радыя,

У сіняй цішыні.

I раптам—птушкі падаюць 3 такое вышыні!

Першая ачнулася

На высачэзным стозе:                                                    ';

— Лячу я ўсё? Лячу я ўсё? —

Мроіла ў знямозе

I зноў ляцела-охала Са стога на зямлю.

Ваду ён чэрпаў жменькаю

I ластаўку паіў:

— Ой, гэтак напалохала! Я думаў, не злаўлю. Маленечкую пташачку Хлапчук туліў і гушкаў. — Маленькая, дурненькая, He бойся рук маіх.

Ты ледзь-ледзь не патрапіла На дзедаву касу.

Ой, лапка твая ў драпінках!.. Дадому занясу.

А ластаўка другая

3 палёгкаю ўздыхае: — Ох, не ўпала на зямлю, Мабыць, сплю?

Адкрыла вочы — мяккая Падушачка пад ёй.

Чаму ж падушка мяўкае? Зірнула — ой-ё-ёй!

Пад ёю кот вялізарны! Хутчэй адсюль, хутчэй Ад лап яго прылізаных, Ад вогненных вачэй.

I кіпцюры вялікія Стаў выпускаць кот... Цяпер адно мурлыкае, Цікуючы праз плот.

А трэцяя смялейшая, Няма бяды пакуль. Ляжыць сабе ў лілеі, Нібыта ў гамаку.

I сцены свайго доміка Разглядвае знутры, I слухае, як тоненька

Спяваюць камары.

— Жыў-жыў,— хтось крыкнуў поблізу,— Ці ёсць тут хто жывы?

I ластавачка боязна

Азвалася:

— А-а-а-вы,

Мяне вы не пакрыўдзіпе, Ве-ра-бей?

— Як прыйдзецца, як прыйдзецца, Ты ж за мяне слабей?!

He думала аб стрэчы?

Улезла ў мой гарод, Палохае, шчабеча — He закрывае рот.

Ляжыш, на сонцы парышся, Вылазь адсюль, ану!

Бо ў момант з кветкі звалішся, Як дзюбай дзеўбану!

I ластаўка з лілеі

Гукаць тут пачала:

— Ратуйце, птушкі, млею!

Ратуй мяне, пчала!

Ратуйце ад нягодніка Зладзюгі-агародніка...

Шпакі тут наляцелі, Пашкуматаць хацелі Ве-раб’-я.

Пчала хацела ўджаліць, Ды ён панёсся з жалем: — Ледзь жыў я...

Калі нарэшце ластаўкі

Сабраліся ў гняздзе, Як зубы, дзюбы ляскалі Ад страху цэлы дзень.

Ад гора нацярпеліся. Пяць дзён усім траім He пелася, не елася — Навука будзе ім!

Хіба яны не ведаюць — Вядома ж усім вам: Каб не знацца з бедамі, Патрэбна слухаць мам.

Кастусь ЦВІРКА

Пчолы і кветкг

Выйдзі ў луг ці ў поле Летам — Колькі там Дзівосных кветак! Жоўтыя, Ліловыя, Белыя, Ружовыя, Сінія, як вочкі, Васількі, Званочкі, Лотаць, Скрыпень гонкі, Скакункі, Рамонкі...

Дзе ж набралі фарбаў Кветкі?

Дзе красы дасталі Рэдкай?

Вось пра гэта, Калі ласка, I паслухайце Вы казку.

To было даўно. Інакшым Быў і луг, I поле наша. Дзе ні глянеш — Злева, справа — Ані кветкі —

Травы, травы...

У буйных травах

Васількі,

He заўважыла іх нават.

Чабор,

На лугах, палях,

Рамонкі,

На ўзгорках

Ружы,

Стала кветкам

Браткі,

Горка-горка:

Скрыпень гонкі,

Іх не любіць

Слёзкі,

Пчолка тая,

Зоркаўка,

Пчолка —

Румянак

Ножка залатая.

У траве

Толькі ўсё ж каля балота

Былі схаваны.

Гараваць не стала

Іх глушылі

Лотаць.

У ахвоту

Шчыра

Злы асот,

Траўку расхінала,

Круглец,

Твар свой

Чароты.

Сонцу падстаўляла,

Бедавалі,

Промні ясныя

Чэзлі кветкі:

Лавіла,

Як ім жыць

У зары

Пад ценем гэткім?

Пялёсткі мыла.

У траве ж ніхто,

Пралятала зноў

Няйначай,

Ад гаю

Нават зблізку

Пчолка —

Іх не ўбачыць.

Ножка залатая.

Іх ніхто не пашкадуе

Зірк —

I вясной не апылкуе.

Ажно каля балота

Пралятала неяк

Ззяе

3 гаю

Жоўценькая лотаць.

Пчолка —

У здзіўленні

Ножка залатая.

Села проста

Кветкі з радасці запелі,

На прыгожанькі пялёстак.

Загукалі,

Пакупалася ў пылку,

Зашумелі.

Паляцела за раку.

Скрозь паўскаквалі з цянёчку

I ярчэй каля балота

Скакункі,

Расцвіла ад шчДсця

Зазванілі ўсе званочкі

Лотаць.

У званкі.

Небывалы росквіт кветкі

Ды пчала

Добра бачылі

Суседкі.

I сказалі:

— Трэба, мабыць, I да нас пчалу Завабіць.

I ўзяліся піць Рамонкі Туманы Світанкам звонкім, А канваліі ўсе чыста Мыцца ў росах Серабрыстых.

Фарбаваліся на ўзлеску У блакіт нябёс Пралескі.

Кожным ранкам Канюшынкі

Сонца бралі праз тычынкі. Ціха чэрпалі званочкі Сінь крыніцы У збаночкі.

А гарлачыкі да змроку Мылі твар свой У затоках.

Прыляцела зноўку з гаю Пчолка —

Ножка залатая.

Паглядзела краем вока: He пазнаць зямлі навокал! На лугах і на палетках, Дзе ні глянеш —

Кветкі, кветкі...

Жоўтыя,

Ліловыя,

Як зара, барвовыя,

Белыя, як іней, Як нябёсы,

Сінія...

Кветкі пчолка абляцела — Заспявала, Зазвінела.

Прыляцелі ўраз другія

Пчолкі —

Ножкі залатыя.

3 той пары ў лугах-палетках

I сябруюць

Пчолы й кветкі.

Пчолы

3 кветак мёд збіраюць, Кветкі болей расцвітаюць.

Мікола ЧАРНЯЎСКІ

Незвычайны ўрок

.А.ддаць Пушка ў навуку, Каб ён вучыўся, рос, Аддаць любімца-ўнука Рашыў стары Барбос.

Казаў дзядуля басам: — Палёгкі не прасі!

Хоць будзе цяжка часам — Навуку ўсё ж грызі!

I да альтанкі ўвішна Трушком пабег Пушок: Пявун-настаўнік зычна Пазваў малых на ўрок.

Пушок сяброў у класе, Равеснікаў спаткаў: Жучка, Трызорку, Ваську —

Суседскага катка.

Каб клопату пазбыцца, Таўстунчык парсючок I ранец, і карытца У школу прывалок.

Чародкай кураняткі Пішчалі ўсё дружней: — Мы ў школу на заняткі Прыйшлі за ўсіх раней...

Калі ж урок пачаўся, Адразу клас прыціх, Ніхто ўжо не шаптаўся — Настаўнік жа пры іх!

Спярша буквар гарталі, Чыталі пакрысе, Бо алфавіт не зналі, Чытаць маглі не ўсе.

Пушок чытацкай хваткаю Сяброў ажно здзівіў.

...Урокам матэматыкі Урок наступны быў.

Трымаў настаўнік кніжку, Чытаў працяжна крышку: — Рашыце мне задачу.

Хто кемны з вас,— пабачу.

«Курка на рынак схадзіла, Жменьку зярнят купіла. Жменьку зярнят купіла, Дзеткам іх падзяліла.

Дзевяці кураняткам Папала па два зярняткі.

Адно ад чародкі адбілася — I на дзяльбу спазнілася.

Колькі было зярнятак?

Колькі было куранятак?..»

Шапнуў Трызорка ў злосці: — Задачкі не зраблю!

Hi слова ў ёй пра косці, А іх я так люблю...

I Васька скоса глянуў: — Задачка — не мая!

Чаму не пра смятану? — Люблю смятану я...

і                '    '

Чамусьці хмура зіркнуў

I парсючок тады:

— А я люблю зацірку, Смачней няма яды...

I толькі кураняткі У куртачках рабых Падлічвалі зярняткі Наперабой, услых.

I спачувалі: — Мала Зярнят малым папала!..

А дзе ж Пушок? Ён моўчкі Стараўся, шчыраваў, На чысценькім лісточку Складаў і адымаў.

I чуў дзядулеў бас ён: «Палёгкі не прасі.

Хоць будзе цяжка часам — Навуку ўсё ж — грызі!..»

Ён спасцігаў заўзята Сакрэт задачкі той. — Ты чым, Пушок, заняты? А дзе ж

Аловак твой?..

Пушок панік, Аж сцяўся, Адразу — вочкі ўніз. — Даруйце... Я стараўся — I... і... аловак... згрыз...

Станіслаў ШУШКЕВІЧ

Пчала г Авадзень

п чала ляцела ў свой вулей дадому, а Авадзень — куды вочы глядзяць. У яго ніякай хаціны няма. Па дарозе яны ўбачылі квяцістую ліпу. Пчала прысела на кветку, а Авадзень учапіўся за лісток і ад няма чаго рабіць пачаў гушкацца і брынькаць. У гэты час крапянуў дожджык. I Пчала і Авадзень схаваліся пад шырокі ліпавы лісток, прымасціліся побач.

— Для чаго ты збіраеш пылок і нектар з кветак? — пытае Авадзень у Пчалы.

— Каб сябе і сям’ю карміць, каб і чалавеку аддаць лішкі,— адказала Пчала.

Авадзень зарагатаў. Яму смешна стала, што пчала частуе і чалавека, якога ён не раз збіраўся ўкусіць.

— А за што ж ты чалавека корміш мёдам?— спытаў Авадзень.

— Чалавек пабудаваў нам вуллі, у якіх мы жывём. Чалавек абгарадзіў нашы вуллі плотам, каб да іх не падышла жывёла. Чалавек пасадзіў вакол нашых вулляў яблыні, грушы, вішні і слівы. 3 кветак гэтых дрэў мы збіраем мёд.

— Няўжо яблыні і грушы цвітуць? А я і не ведаў,— пакруціў галавою Авадзень.

— Хіба не бываў вясною ў нашых мясцінах? — пацікавілася Пчала.

— А я жыву ўсяго трэці дзень. Мне ніхто пра сады не расказваў. Авадні жывуць нядоўга, іх век кароткі, усяго

пяць дзён. Праўда, ёсць сярод нас і такія, што дажываюць і да дваццаці дзён.

— Гэта таму, што вы гультаі, дык і недаўгавечныя,— сказала Пчала.— Мы жывём па некалькі год. Ёсць і ў нашых сем’ях абібокі, трутні. Іх век таксама кароткі. Вясна, лета,

а як прыйдзе халодная восень, мы іх выганяем з вулля, і яны паміраюць ад холаду і голаду.

— I вам іх не шкада?                                        .

— Хто не працуе, той не мае права на яду,— загула Пчала.

— А можа, у вашай сям’і гэта толькі ты такая строгая, а ўсе астатнія добрыя і лагодныя? — пацікавіўся Авадзень.

— У нашым вуллі ажно сто тысяч такіх, як я. I ўсе любяць працаваць. Мы ад раніцы да вечара збіраем пылок і нектар, робім мёд,— яшчэ мацней загула Пчала.

— Ой, не гудзі так моцна,— папрасіў Авадзень.— Ужо дожджык сціхае, пачуе нашу размову Верабей, прыляціць і задзяўбе нас.

— Пчол Верабей не есць,— адказала Пчала.— Мне няма часу з табой размаўляць, палячу хутчэй у вулей.

— I мне трэба ляцець, бо есці хочацца. Вунь на пагорку каровы пасуцца, можа, з якой-небудзь крыві насмакчуся,— дзынкнуў Авадзень.

— Ого-го! Дык ты не толькі гультай, а і крывасмок! — сказала Пчала і вылецела з-пад лістка. За ёй, нібы наўздагонкі, паляцеў Авадзень.

3 ліпы яго ўбачыў Верабей і куляю кінуўся за ім. На ляту злавіў ён Авадня, на ляту і праглынуў яго. Пчала бачыла гэта. Мо і пашкадавала яна свайго нядаўняга суседа, з якім некалькі хвілін пасядзела пад ліпавым лістком, бо чуваць было, як жаласліва загула:

— Няўжо гэты гультай-крывасмок жыў усяго тры дні? I за гэтыя тры дні ані розуму не набраўся...

Іван ШУЦЬКО

Палахліўцы

Х^адзіла неяк курачка Чубатка па дровах, што былі складзены пад паветкай. Хадзіла, хадзіла, а дровы раптам разваліліся. Ледзь не забілі Чубатку. Спалохалася курачка, кінулася прэч з-пад паветкі і крычыць:

— Ой, куд-куды!.. Ой, куд-куды!..

— Што такое? Што здарылася? — запытаўся ў яе Певень, які важна пахаджваў па двары.

— Неба ўпала!.. Неба ўпала! — закрычала Чубатка.

— Хто табе сказаў? Ад каго ты чула?

— Сама бачыла, сама чула!..

Спалохаўся Певень і пабег услед за Чубаткай. Бягуць яны і крычаць:

— Неба ўпала!.. Неба ўпала!..

Беглі, беглі ды трапілі ў яму. Залямантавалі абое: — Ой, ой... Неба ўпала, і зямля правалілася!

Нездарма кажуць: у страха вочы вялікія!

Алесь ЯКІМОВІЧ

Чырвоная зорка

ІСалі гэта было, у якіх краях, пры якіх царах,— не будзем казаць. Той, хто казку паслухае,— сам даведаецца.

Ну, дык слухайце.

Жыў на свеце адзін чалавек. Ніхто не зваў яго ні па імені, ні па прозвішчу, а звалі ўсе па становішчу: Цярпігора. I праўда: шмат ён гора цярпеў, шмат бяды меў. 3 гаспадаркі ўсяго і было ў таго чалавека, што лапіна зямлі на ўзгорку, хатка гнілая ды кабылка сляпая.

А самым большым багаццем яго былі тры сыны: Сымон, Рыгор і Клім. Такіх, як кажуць, пашукаць — не знойдзеш: і розумам, і красою, і спрытам — малайцы як на падбор.

Гадаваў бацька сыноў і цешыўся: вось, думае, падмога на старасць будзе. 3 імі любую бяду перамагу.

Толькі не давялося бацьку дачакацца шчаслівага жыцця. Падкасіла яго хвароба ліхая, адабрала сілу жытуха цяжкая.

Ляжыць стары на печы і думае — відаць, смерць не за гарамі. Паклікаў ён сыноў і кажа ім:

— Вось што, дзеці мае ненаглядныя, хачу вам даць сваё

благаславенне ды параду бацькоўскую. Цяжка мне было жыць на белым свеце, нялёгка і вам будзе, калі не будзеце трымацца адзін аднаго, дапамагаць адзін аднаму...

Уздыхнуў стары бацька, благаславіў сыноў і выняў з-за пазухі вузельчык. Развязаў, а ў ім — чырвоная зорка блішчыць.

— Нічога,— кажа бацька сынам,— з багацця я вам у спадчыну не пакідаю, бо нічога не маю. Даю вам толькі адну гэтую чырвоную зорку. Вялікую сілу яна мае. Але тады яна пакажа сілу сваю, калі вы тры ісціны пазнаеце. Першая ісціна — у чым зло людское, другая ісціна — у чым сіла народная, а трэцяя ісціна — у чым шчасце чалавечае...

Хацеў стары і яшчэ нешта сказаць, ды мову адняло — ён і сканаў. .

Пахавалі сыны бацьку і пачалі жыць адны. Жылі добра, у згодзе, як бацька навучаў.

Ды вось неўзабаве давялося братам разлучыцца. Малодшаму, Кліму, павестку ад цара прыслалі, каб у салдаты служыць ішоў. Ну, цару пярэчыць не будзеш. Пабедавалі старэйшыя браты ды выправілі Кліма ў далёкую дарогу. А каб не сумаваў ён на чужой старане, далі з сабою бацькаў дар — чырвоную зорку!

— Насі яе,— кажуць,— пры сабе, можа, цябе бяда міне, можа, табе шчасце будзе. А мы ўжо дома як-небудзь пражывём.

Узяў Клім чырвоную зорку, падзякаваў братам ды рушыў у дарогу.

А праз які год і сярэдні брат, Рыгор, бацькаву хату пакінуў.

— Хлеба,— кажа,— на бацькавай зямлі і аднаму мала, лепш пайду ў свет свайго шчасця шукаць.

— Што ж,— адказаў старэйшы брат,— ідзі, калі такая твая воля. Буду я адзін на бацькавай зямлі разжывацца.

Сабраўся Рыгор і пайшоў куды вочы глядзяць. Доўга хадзіў па свеце, а шчасця так нідзе і няма. Дзе толькі не працаваў — і ў купцоў, і ў паноў, і на фабрыках-заводах усялякіх. Ды ўсюды адно: робіць да знямогі, ночы не дасыпае, а разлік прыйдзе — атрымлівае грош шчарбаты.

He стрымаўся аднаго разу Рыгор ды як стукне кулаком 202

па стале перад самым носам гаспадара-заводчыка:

— Дакуль жа вы, крывасмокі, кроў нашу піць будзеце!

Гаспадар нарабіў крыку, паклікаў гарадавых. Тыя як бач закруцілі Рыгору рукі назад, звязалі вяроўкамі і кінулі ў турму.

I вось у турме сустрэўся Рыгор з адным чалавекам, які яму вочы на ўсё адкрыў.

— Я,— кажа той чалавек,— не разбойнік і не душагуб. Я — балыпавік, пасланец Леніна. Праўду рабочаму люду тлумачу. За гэта і ў турму трапіў. Дык ведай, браце: не відаць ні табе, ні такім, як ты, беднякам дабра да таго часу, пакуль цар і багацеі ўсім будуць уладаць і ў сваіх руках уладу трымаць. Адабраць у іх багацце і ўладу не так і цяжка. Трэба толькі рабочаму люду разам сабрацца ды разам змагацца. На кожнага пана і фабрыканта нас тысячы прыходзіцца. Вось і разваж цяпер, хто дужэйшы.

Сядзіць Рыгор у турме і думае пра словы бальшавіка, ленінскага пасланца. I так прыкіне, і гэтак разважыць — і выходзіць: праўду кажа бальшавік!

Выйшаў Рыгор з турмы ды зноў на завод падаўся. Дзеля выгляду на заводзе старанна працуе, а сам цішком бальшавіцкую праўду таварышам расказвае. I стаў ён з таго часу ў рабочых за важака.

He лепшым было жыццё і ў старэйшага брата, Сымона. Ажаніўся ён, сям’я вялікая. Але як ні б’ецца ён на бацькоўскай палосцы — усё без хлеба, усё ў нястачы жыць даводзіцца. А тут і сляпая кабылка здохла. Што рабіць? Пайшоў Сымон да пана.

— Памажы, панок, каня нажыць. Пазыч грошай...

— Добра,— кажа пан,— памагу табе каня нажыць. Але раней папрацуй на мяне з год.

Што ж, прыйшлося Сымону згадзіцца. Папрацаваў ён у пана год. Прыйшоў па разлік. Пан кажа:

— Зараз разлічуся...

Выняў з кішэні нейкую кніжачку і пачаў чытаць:

— На полі працаваў кепска, многа еў, у маім доме жыў, маю вопратку насіў, па маёй зямлі хадзіў... Лыжкі мае, міскі мае... За ўсё гэта трэба грошы плаціць. Так што табе нічога не застаецца. Яшчэ ты мне вінен...

— Несправядліва пан лічыць,— запярэчыў Сымон. He можа таго быць, каб за год цяжкай працы я нічога не зарабіў!                                     „

— Ах, дык ты яшчэ вучыць мяне хочаш! — закрычаў пан.— Гэй, лёкаі, дайце гэтаму мужыку бізуноў!

Схапілі панскія лёкаі Сымона, збілі бізунамі і паслалі сена вазіць — пану доўг адрабляць.

Вязе Сымон панскае сена і думае пра сваё горкае жыццё. Аж бачыць — бяжыць да яго чалавек нейкі. Бяжыць — з сілы выбіваецца. Падбег да цоза і просіцца:                                                                                                      ~

— Ратуй мяне, добры чалавек. Схавай ад пагоні. За мной ураднік з жандарамі гоніцца.

Узяў Сымон і схаваў таго чалавека ў сена. А жандары з ураднікам тут як тут.                                                            ч .

— Ці не бачыў ты,— пытаюцца ■ ў Сымона,— чалавека аднаго?

— He,— адказвае Сымон,— нікога не бачыў...

— Як гэта не бачыў, такі-сякі!..— закрычаў ураднік. — Нікуды ён падзецца не мог! Звальвай сена!

Напалохаўся Сымон, бачыць — справа дрэнная.

— Сена гэтае,— кажа ён,— не маё, а панскае. Скажыце мне, як вас зваць-велічаць, дык я перадам пану, хто яго воз затрымаў, хто загадаў яго сена па дарозе растрасаць.

Пабаяўся ўраднік панскай няміласці. Узяў толькі выняў шашку і пачаў ёю сена пароць. Парне, паглядзіць на шашку, ці няма крыві, і ў другім месцы пора. Трапіў гэтак і ў руку схаванаму чалавеку. Хоць і забалела таму, але ён голасу не падаў, абцёр толькі рукавом кроў з шашкі.

Папароў ураднік сена ды так ні з чым і пайшоў.

Выцягнуў тады Сымон чалавека з сена, руку яму перавязаў.

— Хто ты такі? — пытаецца ў яго.

— Я, братка,— адказвае чалавек,— не разбойнік і не душагуб, я — балыпавік, пасланец Леніна. Супраць несправядлівасці змагаюся. За гэта і ганяюцца за мною жандары. Вось падумай сам: паны не працуюць, а дабра ў іх усялякага — цераз край, а вы, сяляне, гаруеце і дзень і ноч, а што маеце? Адбярыце ў паноў зямлю, і ніякай сілы яны мець не будуць. Толькі рабіць трэба гэта гуртам, усім разам... 204

Бачыць Сымон — праўду кажа бальшавік! 3 таго часу ён і сам пачаў бальшавіцкую праўду ўсім пераказваць. I ўсе парабкі ды сяляне-беднякі любілі яго за гэта. Сымон у іх важаком стаў.

Нялёгкае жыццё выпала і на долю малодшага брата, Кліма. Дзень і ноч — усё на нагах. Адною муштрой замучылі. А тут неўзабаве і вайна з немцамі пачалася. Колькі голаДУ Ды холаду нацярпеліся салдаты, колькі народу палягл°, — сказаць нельга. Але ў гэты час і пазнаў Клім ісціны, пра якія ім некалі бацька казаў.

Служыў у іхнім палку салдат адзін. Бывалы, відаць, чалавек ён быў. Як пачне расказваць пра сябе, пра жыццё людзей, дык усе слухаюць яго, не наслухаюцца. I скакаць, і жартаваць умеў. За ўсё гэта моцна любілі яго салдаты.

Ды вось здарылася з гэтым салдатам бяда. Даведаліся начальнікі, што ён супраць вайны выступае, цара ды багацеяў лае. Схапілі яны яго і перад усім палком на расстрэл паставілі: нямецкі шпіён, кажуць. Адапхнуў ён ад сябе афіцэраў і крыкнуў на ўвесь голас да салдат:

— He верце ім, браткі! He шпіён я, не здраднік, а бальшавік — пасланец Леніна. За што мы ваюем? Каму патрэбна гэтая вайна? Царам ды багацеям. А нам, беднаце, заваюй хоць увесь свет — і пядзі лішняй зямлі не дадуць. Чым дарэмна галовы лажыць, жанок з дзецьмі жабракамі па свеце пускаць, давайце лепш пакончым з царом і багацеямі.

Пераглянуліся салдаты паміж сабою і думаюць: праўду кажа бальшавік! Апусцілі яны стрэльбы, топчуцца на месцы.

Тут наперад выйшаў Клім і кажа да сяброў:

— He балыпавік наш вораг, а яны,—паказаў ён на афіЦэраў,— служкі царскія! Яны нас за людзей не лічаць, пад кулі гоняць...

— Правільна! — загаманілі салдаты.

Накінуліся яны на сваіх ворагаў — павязалі іх.

Развітаўся салдат-бальшавік са сваімі сябрамі і пайшоў у другія палкі. А Кліма салдаты сваім камандзірам паставілі.

I толькі здарылася гэта, як успомніў Клім бацькавы словы пра тры ісціны. «Цяпер я іх ведаю!» —радасна сказаў ён сам сабе. Дастаў чырвоную зорку, прышпіліў да шапкі, каб

усе бачылі, і павёў сваё войска ў вялікі паход — на цара ды на паноў-буржуяў. Глядзіць, а тут і брат яго, Рыгор, ідзе, рабочую раць вядзе, а за Рыгорам — Сымон ідзе, сялянскую раць вядзе...                               u

Вялікая была бітва, ды працоўны народ перамог у гэтай бітве. Перамог таму, што ён за ленінскай праўдай пад чырвонай зоркай ішоў, таму, што пазнаў ён тры ісціны: зло людское — у багацеях, сіла народная — у згодзе рабочых, сялян і салдат, а шчасце чалавечае — у працы для ўсіх працоўных.

ЗМЕСТ

Максім Багдановіч. Мушка-Зелянушка і Камарык-насаты тварык         5

Змітрок Бядуля. Скарб...................................... 13

Антон Бялевіч. Мароз-партызан........................ 17

Генадзь Бураўкін. Зай г Пеця............................ 24

Змітрок Бяспалы. Як воўк авечкаю прыкгдваўся. 34

Васіль Вітка. Вавёрчына гора............................ 36

Анатоль Вялюгін. Дзгва..................................... 50

Галіна Васілеўская. Усмешка............................ 59

Сяргей Грахоўскі. Светлячкі....................... ....... 61

Анатоль Грачанікаў. Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара    66

Уладзімір Дубоўка. Мглавіца............................. 75

Аляксей Дудараў. Сінявочка............................. 81

Авяр’ян Дзеружынскі. Як кураняткі сонейка адшукалі      86

Васіль Зуёнак. Хату будзе воўк стаўляць......... 90

Вольга Іпатава. Янка-Запытанка....................... 92

Якуб Колас. Рак-вусач...................................... 95

Уладзімір Караткевіч. Чортаў скарб................ 117

Міхась Калачынскі. Мядзведзева знаходка . . . 123

Навум Кіслік. Кукарэкг.................................... 126

Клаўдзія Каліна. Перасмешнгк........................ 130

Алена Кобец-Філімонава. Сем мастакоў .... 131

Еўдакія Лось. Казка пра Ласку........................ 134

Алег Лойка. Чаму не старэе дуб...................... 138

Валянцін Лукша. Як праўду шукалг................. 140

Уладзімір Ліпскі. Разумны пеўнгк.................... 146

Міхась Машара. Зязюльчыны слёзы............... 148

Ніна Мацяш. Два браты і сякера............................................ 155

Мікола Маляўка. Як зайцы з тушканчыкамг ў футбол гулялг 159

Павел Місько. Старамодны заяц........................................... 163

Іван Муравейка. Казка пра Мінутуі Анюту . . . 169

Аляксей Пысін. Лясная газета............................................... 171

Пятро Рунец. Як Заяц Мядзведзю памагаў . . .174

Вера Сурская. Маладыя дубкг............................................... 177

Максім Танк. Былгна пра касмічнае падарожжа

Мураша Бадзгнг..................................................................... 180

Ніна Тарас. Кот, сабака і мыш............................................... 185

Раман Тармола. Тры ластаўкг............................................... 187

Кастусь Цвірка. Пчолы г кветкі.............................................. 192

Мікола Чарняўскі. Незвычайны ўрок..................................... 195

Станіслаў Шушкевіч. Пчала і Авадзень .... 198

Іван Шуцько. Палахліўцы....................................................... 200

Алесь Якімовіч. Чырвоная зорка........................................... 201

Составленне Прнны ( таннславовны Чепловодской СКАЗКЙ БЕЛОРУССКМХ ПНСАТЕЛЕЙ Для детей дошкольного u младшего школьного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке

Рэдактар Ул. I. Карызна

Мастацкі рэдактар А. Ул. Ружо Тэхнічны рэдактар Г. М. Шашко Карэктар Л. I. Саўчанка ІБ № 145

Здадзена ў набор 12.11.82. Падп. да друку 14.03.83. Фармат 70Х90'/ібПапера афс. № 1. Гарнітура часопісная. Афс. друк. Ум. друк. арк. 15,21. Ум. фарб.-адб. 31,30. Ул.-выд. арк.

12,09. Тыраж 80 000 экз. Зак. 3141. Цана 85 к.

Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.