Выбраныя творы  Ёган Вольфганг Гётэ

Выбраныя творы

Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 640с.
Мінск 1999
119.4 МБ

  

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР

Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Заснавана ў 1996 годзе

Серыя III. Замежная літаратура

ЁГАН ВОЛЬФГАНГ ГЁТЭ

Выбраныя творы

Мінск «Беларускі кнігазбор» 1999

УДК 830-1

ББК 84(4Гем)6-5

Г44

Укладанне і прадмова Лявона Баршчэўскага і Паўла Копанева

Каментар

Лявона Баршчэўскага і Васіля Сёмухі

ISBN 985-6318-55-6

© «Беларускі кнігазбор». 1999

© Укладанне, прадмова. Л.Баршчэўскі, П.Копанеў. 1999

© Каментар. Л.Баршчэўскі. В.Сёмуха, 1999

© Афармленне. М.Казлоў. 1996

Шаноўныя чытачы!

3 1996 года ў нашай краіне пачало ажыццяўляцца 200-томнае выданне залатой бібліятэкі Беларусі пад агульнай назвай «Беларускі кнігазбор». У яе ўвойдзе самае важнае, самае каштоўнае з нашай багатай літаратуры, што стваралася на працягу амаль тысячы гадоў.

«Беларускі кнігазбор» пачаў выходзіць у дзвюх серыях: першая — «Мастацкая літаратура», другая — «Гісторыка-літаратурныя помнікі». У іх мяркуецца ахапіць усё багацце вялікай. літаратурнай спадчыны беларускага народа, вярнуць з небыцця забытыя скарбы айчыннай культуры.

Аднатомнікам выбраных твораў Ёгана Вольфганга Гётэ распачынаецца новая, трэцяя серыя «Беларускага кнігазбору» — «Замежная літаратура», якая пазнаёміць чытача з шэдэўрамі сусветнай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову непасрэдна з мовы арыгінала. У кожным томе серыі «Замежная літаратура», як і ў дзвюх папярэдніх, будуць змяшчацца найбольш значныя творы пісьменніка, якому гэты тоя прысвечаны, а таксама грунтоўны

ўступны артыкул пра яго жыццё і творчасць, блок ілюстрацый. і неабходны каментар.

Разам з айчыннымі аўтарамі ў дом беларуса прыйдуць як свае і зоймуць ганаровае месца на паліцах сямейных і публічных бібліятэк Гамер і Вергілій, Фірдаўсі і Ду Фу, Джавані Бака ча і Джэфры Чосер, Дантэ Аліг’еры і Франчэс ка Петрарка, Франсуа Рабле і Уільям Шэкспір, Сервантэс і Мальер, Роберт Бёрнс і Шарль дэ Костэр, Даніэль Дэфо і Жан-Жак Русо, Джонатан Свіфт і Генры Філдынг, Ёган Вольфганг Гётэ і Фрыдрых Шылер, Джордж Гордан Байран і Фенімар Купер, Леў Талстой і Анарэ дэ Бальзак, Тарас Шаўчэнка і Генрых Гейнэ, Фёдар Дастаеўскі і Уолт Уітмэн, Рабіндранат Тагор і Эрнэст Хэмінгуэй, Бернард Шоў і Антуан дэ Сент-Экзюперы, Вальтэр Скот і Віктор Гюго, Акутагава Руноскэ і ШоламАлейхем, Яраслаў Гашак і Гіём Апалінэр, Генрых Сянкевіч і Уладыслаў Рэймант, Марсель Пруст і Франц Кафка, Жан-Поль Сартр і Альбер Камю, Федэрыка Гарсія Лорка і Райнер Марыя Рыльке, Хорхе Луіс Борхес і Генрых Бёль, Курт Вонегут і Чэслаў Мілаш і многія іншыя пісьменнікі розных эпох і народаў.

Упэўнены, што кожны культурны чалавек будзе рады мець у сваёіі сям’і найважнейшыя творы сусветнаіі літаратуры, якія будуць перадавацца з пакалення ў пакаленне як самы дарагі скарб.

Кастусь Цвірка, галоўны рэдактар «Беларускага кнігазбору»

ГЁТЭ Ў БЯСКОНЦАСЦІ ЧАСУ

Вечна жывое, сагрэтае ўзвышанай любоўю да свету і людзей паэтычнае слова генія нямецкай літаратуры Ёгана Вольфганга Гётэ ўжо даўно стала здабыткам усяго чалавецтва. 3 ім, з гэтым Словам, усе мы становімся іншымі. Яно запальвае нашы сэрцы чыстым агнём замілаванасці да ўсяго існага, робіць нас шчаслівейшымі, мацнейшымі, духоўна багатымі. Якраз таму творчасць Гётэ не падуладная зменліваму часу.

Без імені Гётэ нельга ўявіць гісторыю нямецкай літаратуры, перш за ўсё адзін з самых вызначальных яе перыядаў — зыход XVIII і добрую частку XIX стагоддзя. Гэта была пераломная эпоха ў гісторыі большасці еўрапейскіх краін, эпоха крушэння ў іх абсалютызму, перамогі і пашырэння дэмакратычных ідэяў. Вялікую ролю адыграла тут Асветніцтва, якое рыхтавала ідэйную глебу для кардынальных сацыяльных перамен у краінах з феадальнымі парадкамі і манархічнымі рэжымамі. Важнае месца займала ў гэтым змаганні за народную волю літаратура. Сярод прагрэсіўных дзеячаў антыфеадальнага руху Германіі якраз і вылучаецца магутная постаць Гётэ.

Ёган Вольфганг Гётэ нарадзіўся 28 жніўня 1749 года ў адным з буйнейшых гарадоў Германіі — Франкфурце-на-Майне — у забяспечанай бюргерскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. Праграму навучання для яго і ягонай сястры Карнэліі распрацаваў іх бацька, Ёган Каспар Гётэ, чалавек шырокай адукацыі і незалежных поглядаў. У праграму навучання Ёган Каспар Гётэ ўключыў гісторыю, літаратуру, замежныя мовы, прыродазнаўчыя навукі, музыку, жывапіс і нават фізкультуру.

Набыўшы пачатковыя, але даволі грунтоўныя веды ў розных галінах навук і мастацтваў, Ёган Вольфганг Гётэ ў 1765 годзе становіцца студэнтам Ляйпцыгскага універсітзта.

Нечаканая хвароба змушае яго перапыніць вучобу, ён вяртаецца ў родны горад, а стан яго доўгай дэпрэсіі пераадольваецца толькі пасля таго, як у сакавіку 1770 года яму ўдаецца прадоўжыць універсітэцкае навучанне — гэтым разам у Страсбургу. Сябры выцягваюць яго на вандроўкі па розных мясцінах Нямеччыны, у горы... Знаёмства з вы-

датным мысляром, літаратарам, пачынальнікам новай эстэтычнафіласофскай школы Ёганам Готфрыдам Гердэрам робіць велізарны ўплыў на светапогляд маладога чалавека, чые літаратурныя творы тым часам ужо маюць пэўную вядомасць.

Кастрычнік 1770 года прыносіць Гётэ першае па-сапраўднаму моцнае любоўнае перажыванне: пачынаецца рамантычная гісторыя яго адносін з малодшай дачкой пастара з гарадка Зезенгайм — Фрыдэрыкай Брыён, якая натхняе паэта на стварэнне шмат якіх шэдэўраў лірыкі. Вучоба ва універсітэце, аднак,заканчваецца:ужніўні 1771 года Гётэ абараняе ступень ліцэнцыята права і неўзабаве вяртаецца ў родны Франкфурт.

Выезд у 1772 годзе на адвакацкую практыку ў маленькі гарадок Вэцлар прыносіць новае глыбокае захапленне — Шарлотай Буф, жанчынай, якая ўжо заручана з яго сябрам Геаргам Крысціянам Кестнэрам... Калі адбываецца іх вяселле, Гётэ вымушаны выехаць з Вэцлара, каб знайсці супакаенне сваёй душы. Вынік яго чарговых інтымных перажыванняў, выкліканых знаёмствамі спачатку з Максімільянай Лярош, а потым з Лілі Шонэман, — новыя і новыя цудоўныя творы.

7 лістапада 1775 года Гётэ зрабіў крок, які істотна паўплываў на яго далейшы жыццёвы і творчы шлях: пераехаў у сталіцу адной са шматлікіх маленькіх нямецкіх дзяржаў — горад Ваймар — на запрашэнне Карла Аўгуста, нядаўна перад тым каранаванага герцага Заксен-Ваймарскага. У ліпені 1776 года Гётэ атрымлівае тытул тайнага радцы і прызначаецца членам Кіраўнічай рады (урада). У 1782 годзе ён становіцца на чале ўрада герцагства і атрымоўвае дваранскі тытул — да яго прозвішча дадаецца адпаведны прыдомак «фон». Вялікаму паэту давялося займацца дзяржаўнымі справамі, вучыцца пераадольваць «нямецкае ўбоства».

Правёўшы канецлета 1786 года ў Карлсбадзе. паэтпатаемна, пад чужым імем пакідае Нямеччыну, фактычна адмовіўшыся ад сваёй высокай дзяржаўнай пасады і ад ганаровага прыдомку «фон». Італьянскае падарожжа стала для Гётэ-паэта, мысляра і проста чалавека паваротным пунктам жыцця. Унук вясковага каваля, сын франкфурцкага заможнага бюргера, што быў даслужыўся да імперскага радцы горада-рэспублікі, Гётэ ўступае ў грамадзянскі шлюб з работніцай кветкавай майстэрні Хрысціянай Вульпіюс.

1790-я і пачатак 1800 гадоў прайшлі падзнакам сяброўства і цеснага творчага супрацоўніцтва Гётэ з Фрыдрыхам Шылерам. Гётэ бярэ актыўны ўдзел у выданнях, арганізаваных Шылерам — часопісе «Оры», «Альманаху музаў». У 1798-1800 гадах ён і сам выдае часопіс «Прапілеі», прысвечаны праблемам мастацтва. Пачатак новага стагоддзя адзначаны для Гётэ непрыемнымі хваробамі і творчым крызісам, што дасягнуў сваёй вяршыні пасля смерці Шылера (9 мая 1805 г.), якая яго моцна ўразіла. У кастрычніку 1806 года ў Ваймар уваходзяць войскі Напалеона, неўзабаве Гётэ афармляе свой шлюб з Хрысціянай. Год 1807-ы прыносіць паэту новае сардэчнае захапленне — юнай Вільгель-

мінай фон Герцліб. 2 кастрычніка 1808 г. у Эрфурце Гётэ і Напалеон мелі асабістую сустрэчу. Вялікі паэт з сімпатыяй ставіўся да вялікага палкаводца, бачыў у ім хутчэй вызваліцеля, чым акупанта, што, натуральна, неадназначна ўспрымалася некаторымі змагарамі за адзінства нямецкай нацыі.

У 1810— 1820-я гады дом Гётэ ў Ваймары на Фраўэнплане робіцца сапраўдным цэнтрам духоўнай культуры тагачаснай Еўропы. Тут, а таксама ў час непрацяглых выездаў на лячэнне ў Карлсбадзе і Тэпліцы, Гётэ сустракаецца з многімі славутасцямі, сярод якіх — Вільгельм фон Гумбальт, Людвіг ван Бетховен, Эрнст Морыц Арнт, Уільям Тэкерэй, Васіль Жукоўскі, Генрых Гейнэ, нарэшце, з нашым земляком Адамам Міцкевічам... Сталыя кантакты з еўрапейскімі інтэлектуаламі асабліва патрэбны былі для Гётэ ў складаны перыяд яго жыцця, калі пасля цяжкой хваробы ў 1816 годзе памірае спадарожніца жыцця Хрысціяна Вульпіюс. Змест гутарак Гётэ з ягонымі гасцямітворцамі дайшоў да нас найперш дзякуючы той акалічнасці, што з 1823 года літаратурным памочнікам і распарадчыкам яго спадчьіны стаў, на ўласнае запрашэнне паэта, малады і энергічны літаратар Еган Петэр Экерман. Дарэчы, у гэтым самым годзе адгарае палкая жарсць амаль 74-гадовага паэта да 19-гадовай Ульрыкі фон Леветцаў, адбываецца ягонае знаёмства з творчасцю слыннай піяністкі Марыі Шыманоўскай, маці будучай жонкі Адама Міцкевіча...

Ёган Петэр Экерман данёс да нас падрабязнасці апошніх дзён жыцця Ёгана Вольфганга Гётэ. Калі 22 сакавіка 1832 года каля паловы дванаццатай дня геніяльны паэт адышоў у Вечнасць, ён запісаў наступныя радкі: «Назаўтра пасля смерці Гётэ мяне ахапіла глыбокае жаданне яшчэ раз убачыць яго зямную абалонку. Яго адданы слуга Фрыдрых адчыніў мне пакой, дзе паклалі ягонае цела. Ён ляжаў распасцёрты на спіне, нібы спаў; глыбокае супакаенне і цвёрдасць адбіліся на рысах яго шляхетна-ўзвышанага аблічча. На магутным ілбе, здавалася, яшчэ адбіваліся яго думкі... Дасканалы чалавек ляжаў ва ўсёй сваёй велічнай прыгажосці перада мною, і захапленне, якое я праз гэта адчуў у сабе, змусіла мяне на нейкія хвілі забыцца пра тое, што неўміручы дух пакінуў гэтую абалонку. Я паклаў сваю руку яму на сэрца — паўсюды панавала абсалютная ціша — і адвярнуўся, каб даць волю слязам, якія я стрымліваў».

Літаратурная (як, зрэшты, і навуковая) творчасць Гётэ ахоплівае перыяд больш за 60 гадоў. Галоўнае месца ў творчай спадчыне Гётэ займае лірыка. Несумненна, Ёган Вольфганг Гётэ — паэт пераважна лірычны, і не толькі ў малых паэтычных формах. Яму ўдаецца глыбока пранікаць ва ўнутраны свет чалавечай асобы, заглыбляцца ў сферу ўнутраных перажыванняў чалавечай душы — індывідуальных і непаўторных. Па-свойму гэтая глыбіня выяўляецца і ў гётэўскай драматургіі (найперш, вядома, у «Фаўсце»), і ў ягонай прозе.

Літаратурныя спробы Гётэ ў духу анакрэонтыкаў — такія вершы, як «Шлюбная ноч» (1765), «Перамена», «Выратаванне» (абодва —

1768), а таксама драматургія ў стылі ракако («Сувінаватыя», 1768) — не пазбаўленыя пэўнага імітавання, але ўжо тут пазнаюцца рысы светлага гётэўскага светаўспрымання і радаснага прарыву да рэальнага жыцця. Гэта выразна пацвярджае «Ляйпцыгская кніга песень» (1769).

У 1770 годзе Гётэ ўвайшоў у кола сяброў літаратурна-грамадскага руху «Бура і націск» («Sturm und Drang»), які стаў значнай падзеяй у жыцці Германіі апошняй трэці XVIII стагоддзя. У ім знайшоў сваё ўвасабленне баявы настрой маладых нямецкіх літаратараў (іх прынята называць «шшормерамі»): індывідуалістычнай патрабавальнасці да жыцця, супрацьпастаўленнем сваёй асобы навакольнаму свету, бунтам супраць існуючага ладу. Праўда, з прычыны палітычнай абмежаванасці нямецкага бюргерства, іх бунт выяўляецца галоўным чынам у інтэлектуальнай, а зусім не ў палітычнай сферы, як гэта мела месца ў Францыі. Сярод стваральнікаў тэарэтычных асноваў гэтага руху вырашальную ролю адыгрываў вялікі мысляр і філосаф, тэарэтык новага мастацтва і перакладчык Ёган Готфрыд Гердэр (17441803). Пазней да «Буры і націску» далучыўся і малады Фрыдрых Шылер.

«Няўрымслівыя геніі» адчувалі магутны ўплыў творчасці французскіх энцыклапедыстаў Дэні Дзідро, Жана Д’Алямбэра, яны зачытваліся працамі Вальтэра, а таксама творамі Жан-Жака Русо («Грамадская дамова», «Юлія, альбо Новая Элаіза», «Роздум пра паходжанне няроўнасці», «Эміль, альбо Пра выхаванне»), дзе сцвярджаецца, што ў грамадскім жыцці суверэнам павінен выступаць народ, а дзяржава мусіць быць у народа на службе.

У літаратуры «Буры і націску» нябачаную да гэтай пары сілу гучання набывае праблема чалавечай індывідуальнасці: «шцюрмеры» канцэнтруюць сваю ўвагу на геніяльнай чалавечай натуры, імкнуцца супрацьпаставіць яе тыповай шэрасці, якой запоўнена штодзённае жыццё.

Малады Гётэ шукае галоўным чынам як мага болей індывідуальнага, характэрнага, нацыянальнага, дамагаецца дакладнага «наследавання прыродзе» і эмацыйнай выразнасці непасрэднага пачуцця. Ён знаходзіць ажыццяўленне свайго ідэалу і ў трагедыях Шэкспіра, і ў наіўным рэалізме масленічных шванкаў нюрнбергскага майстэрзінгера XVI стагоддзя Ганса Сакса. Шцюрмер Гётэ стварае новы жанр лірычнага верша, у якім галоўнае — гэта імгненні непасрэднага, яркага, палкага перажывання... Адчуванне прыроды, пачуццё кахання выяўляюцца непасрэдна ў эмацыйна-дзейснай песеннай форме.

Вядомы беларускі літаратуразнаўца і паэт Алег Лойка, перакладаючы лірыку Гётэ, адзначаў: «... Можа, самае найпершае, што я, набліжаючыся да Гётэ, адчуў — гэта роднасць Гётавага з прытоенай усмешкай слова з беларускім народным меласам. Захапляла лірыка Гётэ і тым, што ў ёй спалучаліся з народна-песеннымі вобразамі зары і зязюль вобразы антычных музаў і крылатага сімвала кахання — амура; вабіла лірыка Гётэ еднасцю народна-песеннага лірычнага героя з

барокавым духам сярэднявечча, а таксама з рамантычнай няўрымслівасцю маладога сучасніка эпохі «Буры і націску», сэрца якога насцеж адкрыта прасторам, залітым ззяннем поўні, адкрыта цішы, што сплывае з горных вяршыняў, і вусцішнай пагрозе штылю...». Найвыдатнейшым творам Гётэ-шцюрмера з поўным правам лічыцца яго раман у пісьмах «Пакуты маладога Вертэра» (1774). Гэта — рамансповедзь, раман-дзённік, раман-суд над грамадствам. Нездарма ToMac Ман, дзякуючы вастрыні паднятых у «Вертэры» сацыяльных праблем, аднёс яго да тых кніг, што «прадказалі і падрыхтавалі Французскую рэвалюцыю». На думку Аляксандра Пушкіна, галоўны герой рамана — «мученнк мятежный». 3 эстэтычнага боку, «Пакуты маладога Вертэра», дзе пачуццё выступае як фатальная, неадольная і адначасова безабаронная сіла, можна без перабольшвання лічыць вяршыняй еўрапейскага сентыменталізму. Велізарны поспех гэтага твора (а ён вельмі хутка пасля выхаду ў свет быў перакладзены на шматлікія еўрапейскія мовы і нават на кітайскую) тлумачыўся не толькі вялікай удачай пісьменніка ў стварэнні вобраза галоўнага героя, але і тым, што ў «Пакутах маладога Вертэра» знайшло сваё мастацкае ўвасабленне бунтарскае, незвычайнае адчуванне паўнаты жыцця, якому не маглі перашкодзіць усе грамадскія абмежаванні, характэрныя для тае эпохі. Маладыя еўрапейскія інтэлектуалы былі ў захапленні: яны ўбачылі ў рамане Гётэ саміх сябе. Вертэр, перажываючы вялікія расчараванні ў філістэрскім грамадстве, знаходзіць паратунак у натуральнай прыродзе, у размовах з самымі рознымі, у тым ліку простымі людзьмі. Каханая Лота прываблівае яго таксама найперш сваёй натуральнасцю, набліжанасцю да прыроды. Але Лота мусіць ісці на кампраміс з законамі ды звычаямі грамадства, і Вертэр абірае найадчайнейшую форму пратэсту супраць гэтага — самагубства...

Практычна адначасова з працай над раманам пра Вертэра Гётэ стварае драмы на тэмы сучаснасці «Клавіга» (1774) і «Стэла» (1775), а таксама значную частку сцэнаў «Пра-Фаўста» — першага, «шцюрмерскага», варыянта трагедыі «Фаўст» (1773—1775).

Галоўнымі здабыткамі першага ваймарскага дзесяцігоддзя Гётэ былі яго балады «Рыбак» (1778), «Кароль Лесавік» (1782), «Пясняр» (1783) і інш. У гэтых паэтычных шэдэўрах уплывы сентыменталізму спалучаюцца з выразнымі праявамі рамантычнага метаду адлюстравання рэчаіснасці. Так, галоўны герой балады «Пясняр» паўстае перад намі моцнай асобай, якая не баіцца адстойваць сваё права на свабоду творчасці перад тым, хто мае сілу і ўладу.

Новы ўзлёт літаратуры Асветніцтва, гэтак званы ваймарскі класіцызм, быў звязаны зноў-такі з творамі Гётэ і Шылера. У гэтай плыні, што прайшла школу сентыменталізму, успрыняла эстэтычны ідэал Ёгана Ёахіма Вінкельмана, вучэнне Готхальда Эфраіма Лесінга пра рацыянальную аснову мастацтва і нацыянальны шлях развіцця нямецкай літаратуры, утрымліваецца нямала элементаў «узвышанага

рэалізму». Як філосаф, вучоны-прыродазнаўца і мастак, Гётэ бачыць свой ідэал у адукаванай асобе, у гарманічным развіцці ўсіх яе фізічных і духоўных сіл. Чалавека ён уяўляе сабе ў гармоніі з навакольнай прыродай, у творчай дзейнасці. Гётэ-класік марыць пра мастацтва ўзвышанае і ідэальна-прыгожае, замкнёнае ў свеце гарманічных формаў, ён бачыць ажыццяўленне сваёй мары ў мастацкай творчасці антычных аўтараў, у «высакароднай прастаце і спакойнай велічы» антычнай пластыкі.

Найбольш выразна паварот Гётэ да класіцызму выявіўся ў філасофскім вершы «Боскае» (1783). Твор заканчваецца радкамі, у якіх адлюстроўваецца пошук ідэалу дабра і прыгажосці, імкненне да якога толькі й можа прывесці да адукаванага і гуманнага грамадства:

Высакародны чалавек, Самаахвярны будзь і добры! Стварай ты нястомна Карыснае, справядлівае, Будзь узорам нам тых, Пра якіх мы здагадваемся.

(Пераклад А. Лойкі)

Няшмат ад шцюрмерскага бунтарства застаецца ў творах Гётэ, напісаных у Ваймары і, пазней, у Італіі, куды паэт выязджаў на два гады, каб абнавіць свае ўражанні ад жыцця. Гаворка ідзе пра трагедыі «Эгмант» (1788) і «Тарквата Таса» (1789), вершаваную драму «Іфігенія ў Таўрыдзе» (1787), а таксама пра «Рымскія элегіі» (1790). Знаходзячыся ў Рыме, Гётэ таксама працягваў сваю працу над «Фаўстам». Новыя часткі гэтай трагедыі пад назвай «Фаўст. Фрагмент» выйшлі ўжо ў 1790 годзе, пасля вяртання паэта ў Ваймар. У адрозненне ад «Пра-Фаўста», змест якога ў асноўным паўтараў сюжэт старой нямецкай легенды пра чарнакніжніка доктара Фаўста, у «Фрагменце» Гётэ паспрабаваў даць глабальныя філасофскія абагульненні. Нездарма менавіта да гэтай рэдакцыі неўміручага твора Гётэ выявілі пазней асаблівую цікавасць выдатныя нямецкія мысляры Геарг Вільгельм Фрыдрых Гегель і Фрыдрых Вільгельм Ёзэф Шэлінг.

Нягледзячы на тое, што былому шцюрмеру былі, безумоўна, блізкія ідэі свабоды, роўнасці, братэрства, Французская рэвалюцыя не была ўспрынятая Гётэ-гуманістам. Па-першае, яго не мог не адштурхоўваць той гвалт, які гэтая рэвалюцыя (як, зрэшты, і любая іншая) несла з сабою. Па-другое, менавіта ў гэты час Гётэ знаходзіцца пад велізарным уплывам новых прыродазнаўчых ідэй пра эвалюцыйнае развіццё жывога свету: гэтаму пытанню прысвечана і яго славутая навуковая праца «Метамарфоза раслін» (1790). Грамадства, паводле Гётэ, таксама магло мець толькі адзін натуральны шлях развіцця — эвалюцыйны. Гэтай ідэяй прасякнуты яго «Венецыянскія эпіграмы» (1790), драма «Грамадзянін-генерал» (1793) і навела «Гутаркі нямецкіх эмігрантаў» (1795).

Вельмі плённы быў у Гётэ час творчага супрацоўніцтва з Фрыдрыхам Шылерам. Некаторыя творы (афарыстычныя «Ксеніі») два вялікія паэты нават пішуць у суаўтарстве, а іхняе актыўнае ліставанне і непасрэдныя, жывыя кантакты сведчаць пра узаемную творчую зацікаўленасць. Да прыкладу, Гётэ дае шматлікія творчыя парады ІЛылеру, калі той піша цыкл балад 90-х гадоў і стварае свае гістарычныя драмы. Шылер таксама натхняў Гётэ на актыўную творчую працу — у прыватнасці, падштурхваў сябра на хутчэйшае завяршэнне «Фаўста». Але «Фаўст» рухаецца вельмі павольна. Часова адкладваючы яго ўбок, Гётэ стварае асветніцкі раман «Гады вучобы Вільгельма Майстэра» (1796), класічныя балады «Карынфская нявеста», «Герман і Даратэя», «Вучань чарадзея», «Бог і баядэра», «Шукальнік скарбаў» (усе напісаныя ў 1797 годзе), дыяменты лірыкі «Штыль на моры», «Шчаслівае плаванне».

Заўчасная смерць Фрыдрыха Шылера моцна ўразіла немаладога ўжо Гётэ. Ен прыспешыў заканчэнне першай часткі «Фаўста», якая выйшла асобна, у 8-м томе яго Збору твораў, у траўні 1808 года. Самыя першыя водгукі засведчылі, што ў нямецкай і сусветнай літаратуры з’явіўся твор, глыбіня і шматпланавасць якога будуць прывабліваць новыя і новыя пакаленні чытачоў, твор, які можна паставіць побач з гамераўскай эпапеяй, дантаўскай «Боскай камедыяй» альбо шэкспіраўскім «Гамлетам».

У «Фаўсце» Ёган Вольфганг Гётэ паставіў сабе за мэту правесці чалавека праз розныя этапы ягонага жыцця: праз асабістае шчасце, імкненне да прыгажосці, спробы рэфарматарскай дзейнасці. Адпаведным чынам канцэнтруюцца і духоўныя пошукі галоўнага героя — Фаўста: у першай частцы твора — у малым свеце асабістых перажыванняў, у другой частцы — у сферы найвышэйшай духоўнасці і сацыяльных інтарэсаў.

Сам вобраз навукоўца Фаўста, які прадаў душу д’яблу, Гётэ запазычыў з нямецкай народнай кнігі XVI стагоддзя, якая мела тыповую на той час доўгую назву: «Гісторыя пра доктара Фаўста, знакамітага чарадзея і чарнакніжніка; пра тое, як ён на нейкі час падпісаў дамову з д’яблам, пра тое, якія цуды ён у той час назіраў, сам учыняў ды тварыў, аж пакуль, нарэшце, не спасцігла яго справядлівая адплата. У большасці ўзята з яго пасмяротных пісанняў і надрукавана, каб служыць прыкладам, які адпалохвае і запабягае, усім бязбожным і дзёрзкім людзям. Пасланне апостала Якава, IV: «Будзьце пакорлівыя Госпаду; змагайцеся супраць д’ябла, і апошні ўцячэ ад вас». Надрукавана ў Франкфурце-на-Майне Ёганам Шпісам. У годзе 1587-м». У гэтай назве, па сутнасці, выкладзены галоўны змест народнай кнігі. Для Гётэ сюжэт пра Фаўста быў добрай магчымасцю выказаць самыя глыбінныя і патаемныя думкі аб прыродзе чалавечай асобы і тых шляхах, якія можа выбраць чалавек у сваім развіцці. Да нашых дзён дайшоў накід, дзе Гётэ сфармуляваў найважнейшыя ідэі трагедыі «Фаўст»:

«Ідэальнае імкненне ўвайсці ў прыроду і цэласна яе адчуць.

З’яўленне духу як генія свету і дзеяння.

Спрэчка паміж формай і бясформеннасцю.

Перавага — бясформеннаму зместу.

Змест набывае форму; форма ніколі не бывае без зместу.

Замест таго, каб прымірыць гэтыя супярэчнасці, трэба зрабіць іх яшчэ болей рэзкімі.

Яснае халоднае навуковае імкненне: Вагнер.

Цьмянае халоднае навуковае імкненне: Вучань.

Поўны асалоды вонкавы разгляд жыцця асобы.

Палкая жарсць — першая частка.

Асалода ад дзейнасці, скіраванай вонкі, радасць ад свядомага сузірання прыгажосці — другая частка.

Унутраная асалода ад творчасці. Эпілог у хаосе па дарозе ў пекла».

Гётэ перакананы ў неабмежаванай здольнасці чалавека да самаўзвышэння і самаўдасканалення, што павінны дасягацца ў няспынным змаганні асобы сама з сабою, бо супакаенне вядзе да рэгрэсу, пасіўнасць — да смерці.

Ключ да разумення канфлікту «Фаўста» нам дае «Пралог на небе», у якім Гасподзь, архангелы Рафаіл, Гаўрыіл і Міхаіл вядуць спрэчку з Мефістофелем (гэта імя па-старагабрэйску азначае «знішчальнікілгун»). Ідэю распачаць гісторыю Фаўста спрэчкаю паміж Богам і сатаной вялікі нямецкі паэт запазычыў з кнігі Іова Старога Запавету. Нагадаем, што на самым пачатку гэтай кнігі Гасподзь прыводзіць сатане ў прыклад свайго раба Іова — чалавека богабаязнага, справядлівага, не сапсаванага рознымі заганамі. Сатана ж адказвае Госпаду, што Іоў гэткі толькі таму, што сам Гасподзь пазбавіў яго ад заганаў ды ва ўсім спрыяе гэтаму чалавеку. I тады Гасподзь сказаў сатане: «Вось усё, што ён мае, у руцэ тваёй. Толькі на яго жыццё не падымай рукі сваёй» (Іоў: 2, 6). Далей апавядаецца пра тое, якія няшчасці абрынуў сатана на чалавека, каб забіць у ім веру ў Боскую дабрыню, але Іоў застаўся нязломным.

Еган Вольфганг Гётэ ў «Пралогу на небе» паглядзеў на праблему крыху іначай: гаворка ідзе пра тое, што ў чалавеку мацнейшае — імкненне да дабра або схільнасць рабіць ліха. Мефістофель адмаўляе любыя добрыя якасці ў чалавеку. Нават спазнаючы Боскае святло — розум, — ён «з ім усё-такі жывёлінай жыве»*. Гасподзь жа лічыць, што, хоць чалавек здольны рабіць памылкі і часта збіваецца з дарогі, але рана ці позна ён дасягае сваёй мэты. Прыклад такога чалавека — Фаўст. Мефістофель просіць у Госпада дазволу выпрабаваць Фаўста: ён хоча давесці, што і Фаўст такі самы, як усе.

«Пралог на небе» надае трагедыі агульначалавечы маштаб і філасофскую значнасць. Здольнасць чалавека да высокіх памкненняў павінен пацвердзіць або абвергнуць Фаўст. Мефістофель жа не проста

* Тут і далей цытаты з «Фаўста» падаюцца ў перакладзе Васіля Сёмухі.

выконвае класічную ролю д’ябла-спакусніка, ён — увасабленне абсалютнага адмаўлення і, адначасова, адна з галоўных рухальных сілаў жыцця. Пра гэта сведчаць і словы Госпада:

А Фаўст слабы, бо цішыню шануе, Пакорліва жыве самотніцкі ізгой. Каб раздражніць, узбунтаваць спакой, Я сябра дам яму, што ўсё руйнуе.

Такім чынам, Фаўст і Мефістофель увасабляюць два бакі жыцця. У далейшым дзеянні акурат выяўляюцца іх галоўныя рысы. Фаўст, з аднаго боку, разумны, прагны да ведаў, поўны веры ў лепшую будучыпю, але, з іншага боку, схільны да памылак, не толькі трагічных, a часам і злачынных. Мефістофель, хоць і цынічны ў дачыненні да чалавечых пачуццяў, ідэалаў, аўтарытэтаў, але таксама разумны, здольны да аналізу, моцны характарам, па-жыццёваму цвярозы. У свой час барацьбу супярэчлівых бакоў у абодвух характарах заўважыў і Фрыдрых Шылер, які пісаў у сваім лісце да Гётэ ад 26 чэрвеня 1797 года: «Д’ябла перад розумам апраўдвае яго рэалізм. Фаўст жа апраўданы перад сэрцам. Але часам здаецца, нібыта яны мяняюцца ролямі, нібыта д’ябал бярэцца бараніць розум ад Фаўста».

Упершыню Фаўст з’яўляецца перад чытачом у сцэне «Ноч». Ён гаворыць пра сваю глыбокую расчараванасць у адцягненых, абстрактных ведах. Навукі здаюцца Фаўсту нікчэмнымі. Кніжныя веды не дазваляюць «тлумачэнне думцы даць, каб дзеянняў спазнаць асновы». I Фаўст пытаецца ў самога сябе:

Няўжо да гэтае пары He вырвуся з глухой нары, Дзе і нябеснае святло Ледзь-ледзь прасочваецца ў шкло, Дзе стосы кніг маіх пад столь — Вучоных доследаў клады — Чарвяк стачыў, паела моль За ўсе бясплённыя гады?..

А ў 4-й сцэне I часткі свае адносіны да схаластычнай навукі выказвае і Мефістофель, які звяртаецца да Фаўста:

Сусед пузаты ў вашым кабінеце Няхай вучонае зграбае смецце Ў парожнія галовы блазнюкоў...

1 далей ён вымаўляе словы, якія набылі афарыстычнае гучанне: Тэорыя — сухая, дружа мой, а дрэва Жыцця заўсёды пышна зелянее.

Трэба зазначыць, што Мефістофель выступае не проста супраць схаластычнай навукі: ён увогуле ганіць навукі гуманітарныя і абстрактныя:

Глумі навукі, веды — толькі ў іх Праклятыя вытокі сіл людскіх.

Інакш Мефістофель ставіцца да прыродазнаўчых навук — фізікі, хіміі. Ёган Вольфганг Гётэ, які сам быў вучоным-прыродазнаўцам, уклаў матэрыялістычныя ідэі, рацыяналістычную філасофію ў вусны д’ябла, змушаючы тым самым чытача задумацца. Адначасова і Фаўст выказвае сваё імкненне да прыроды, да паўнакроўнага жыцця:

Дык рынуся ж у вір падзей, прыгод, У вір жыцця, ва ўспененыя часу воды...

Фаўст ведае людскія заганы — ляноту, боязь, слабасць, бязвольнасць — і скрушліва заўважае:

Высокіх парыванняў подых свежы He замяняе рэчавых выгод — Дамогшыся будзённых асалод. He надта прагнем мы духоўнай ежы (...) А мы без сораму і без апаскі, Як твар, хаваем подласць нашу ў маскі I губім непасрэднасць пакрысе...

Мяшчанская самазадаволенасць раздражняе Фаўста. Ягоным антыподам тут выступае Вагнер, вучоны-схаласт. Фаўст дакарае яго:

Няўжо твае пергаменты — крыніца, 3 якое можна мудрасці напіцца? Патолі не здабудзеш анідзе, Калі яна сама з душы не йдзе.

Але Вагнер — зусім не адарваны ад жыцця чалавек, як гэта можа некаму падацца, ён — матэрыяліст і прагматык:

Шлях да вытокаў ісцін не кароткі — Змардуешся, пакуль сам знойдзеш сродкі, Глядзіш, прайшоў не больш як паўдарогі, Ды тут прыйшла пара працягваць ногі.

Вагнер выяўляе настроі нямецкага мяшчанства. Ён не разумее простых сялянаў, іх народнага мастацтва:

Варожыя іх песні, танцы, Іх скрыпкі, кеглі, карагод; Як чэрці ў пекле, галадранцы, А вы мне кажаце — народ!

У гэты самы час Фаўст дэкларуе:

Я ведаю — там, дзе сяляне, Жыве мой чалавечы дух.

I сапраўды, Фаўст адчувае сябе сярод просталюдзінаў досыць упэўнена — пра гэта сведчаць яго кантакт з сялянамі ў сцэне «Каля брамы» і размова з мяшчанамі ў сцэне «Піўніца Аўэрбаха ў Ляйпцыгу». Але Мефістофель у падобных сітуацыях для звычайных людзей не проста блізкі, зразумелы, ён — свой. Фаўст глядзіць на народ вачамі асветніка XVIII стагоддзя, а Мефістофель — ведае народ і імкнец-

ца патураць ягоным жаданням. Гэта асабліва яскрава выяўляецца ў сцэне «Сад».

На працягу дзеяння трагедыі побач з кантраснымі супастаўленнямі Фаўст — Мефістофель і Фаўст — Вагнер узнікаюць іншыя: Фаўст і Маргарыта (у I частцы), Фаўст і штучны чалавек Гамункул, Фаўст і Алена Прыўкрасная, Фаўст і імператар (у II частцы).

Ведучы размову пра першую частку «Фаўста», варта спыніцца на адносінах Фаўста і Маргарыты. Напачатку здаецца, што каханне і ёсць тым болем, той пяшчотай, пра якія марыў Фаўст, не знайшоўшы душэўнага задавальнення ў карчме. Востры драматычны сюжэт развіваецца ў ланцугу жывых сцэнаў, у якіх адлюстроўваюцца побыт, норавы, характары сярэднявечнай нямецкай правінцыі. Мы адчуваем атмасферу вулічных плётак, бачым заляцанні Мефістофеля да ўдавы Марты, зайздрослівасць языкатай Маргарыцінай сяброўкі Лізхен, неўтаймоўную прагу помсты брата Грэтхен Валянціна, які па-свойму бароніць годнасць сястры.

Маргарыта (Грэтхен) — адзін з самых светлых і паэтычных жаночых вобразаў, створаных Гётэ. Яна паказана як простае дзіця прыроды, цудоўны «натуральны чалавек» — ідэал асветнікаў XVIII стагоддзя. Таксама як Лота, каханая Вертэра, Маргарыта шмат працуе — гатуе ежу, прыбірае ў хаце, шые. Яна зачараваная прыродай, спявае народныя песні, варожыць. Фаўст захоплены яе непасрэднасцю:

Дальбог, такая прыгажосць Наўрад ці дзе на свеце ёсць! 3 прывабнай строгасцю — хаця Дзяўчо, амаль яшчэ дзіця...

Сюжэт паступова пачынае набываць рысы класічнай камедыі пра каханне. Мефістофель выконвае абавязкі слугі, які дапамагае свайму гаспадару і адначасова высмейвае яго палкую жарсць. Такім высмейваннем выглядаюць і грубаватыя заляцанні Мефістофеля да Марты. Але камедыя неўзабаве ператвараецца ў трагедыю. Маргарыта паддаецца Фаўставай настойлівасці, аднак іх каханне не адпавядае закаснелым норавам, што пануюць у сярэднявечным нямецкім гарадку. Ды і сама Маргарыта не можа пазбавіцца сумненняў і ваганняў. Фаўставы вальнадумства і «бязбожнасць» палохаюць яе:

О, гора мне!

О, як пазбыцца цяжкіх дум, Што пранікаюць у душу I сэрца мне вярэдзяць!

Каханне, якое здавалася Маргарыце вялікім шчасцем, робіцца прычынай яе міжвольных злачынстваў: брат Валянцін гіне ў бойцы з Фаўстам, маці памірае ад лекаў, што прынесла Маргарыта, зусім не прадбачачы небяспеку. Асуджаная людскімі пагалоскамі, зганьбаваная, выгнаная з горада мяшчанамі і служкамі царквы, Маргарыта топіць у лясным ручаі дзіця, якое яна толькі што нарадзіла. Яе кіда-

юць у вязніцу, дзе маладая жанчына чакае выканання над ёй смяротнага прысуду.

Фаўст з дапамогай Мефістофелевай звышнатуральнай сілы намагаецца ўратаваць Маргарыту, вызваліць яе з турмы, але яна не спрабуе ўцячы ад пакарання і ва ўсім вінаваціць толькі сябе:

Ісці з нячыстым, злым сумленнем Нядобра, брыдка мне, і ўрэшце, Чаго блукаць, бадзяцца ў свеце, Калі ўсё роўна не ўцячы?..

Юная Грэтхен аддае сябе Божаму суду, і калі Мефістофель прамаўляе: «Яна асуджана!» — голас зверху адказвае: «Уратаванаі». Апошняе слова ўспрымаецца як голас Г оспада, голас розуму, маральнае апраўданне гераіні.

Разлука Фаўста і Маргарыты мае свой сімвалічны сэнс: Грэтхен цесна звязаная са сваім асяроддзем, з патрыярхальнай Нямеччынай і не можа спадарожнічаць Фаўсту ў ягоным духоўным пошуку.

Першая частка «Фаўста» выйшла ў свет акурат у той час, калі ў Гётэ выспела задума стварыць працяг трагедыі, прычым у яе другой частцы прынцыпова павінны былі змяніцца і месца дзеяння і канцэпцыя падачы паэтычнага матэрыялу. Але гэтая праца адкладваецца паэтам на гады. У гэты час адзін за адным узнікаюць іншыя славутыя творы Ёгана Вольфганга Гётэ: раман «Выбраныя сваяцтвы» (1809), навукова-філасофскі трактат «Вучэнне пра колеры» (1810), аўтабіяграфічная эпапея «Паэзія і праўда» (першы том выйшаў у 1809 г.; чацвёрты — у 1831), з дапамогай якой паэт хацеў «запоўніць лакуны жыцця аўтара» (запіс ад 16 снежня 1816 года). Пад уплывам працяглага захаплення Марыянай фон Вілемер, прыёмнай дачкой даўно знаёмага Гётэ камерсанта і паэта, ствараецца непаўторны цыкл вершаў «Заходне-ўсходні дыван» (1814—1815).

Тым часам другая частка «Фаўста» існавала толькі ў кароткіх накідах. Вялікі паэт сам не верыў, што калі-небудзь завершыць галоўны твор свайго жыцця. Ужо напісана першая частка аб’ёмнага рамана «Гады вандровак Вільгельма Майстэра» (1821, закончаны ў 1829), а працяг «Фаўста» ўсё не пішацца. Штуршком для ўзнаўлення інтэнсіўнай працы над другой часткай трагедыі найперш паслужыла настойлівасць Ёгана Петэра Экермана. 3 яго дапамогай, пачынаючы з 1824 г., Гётэ павінен быў рыхтаваць для выдаўца Коты сваё «Найноўшае поўнае выданне твораў». I з 1825 года «Фаўст» ізноў вяртаецца на рабочы стол ужо сталага паэта: узнікаюць сцэна за сцэнай, удакладняюцца ацэнкі і высновы, шліфуюцца радкі. Апошнюю кропку ў другой частцы «Фаўста» Гётэ ставіць 22 ліпеня 1831 года — праз шэсць дзесяткаў гадоў пасля стварэння першых эпізодаў «Пра-Фаўста»! Незадоўга перад тым у гутарцы з Экерманам ён прызнаецца сам сабе: «Сваё далейшае жыццё я цяпер магу разглядаць чыста як падарунак, і цяпер, па сутнасці, мне абсалютна ўсё адно, ці зраблю я яшчэ што-небудзь...».

Змест другой часткі «Фаўста» надзвычай багаты; у творы пастаянна пераплятаюцца зямное і нябеснае жыццё. Гётэ смела сумяшчае розныя эпохі: Грэцыю часоў Гамера, сярэднявечную рыцарскую Ey­pony і XIX стагоддзе, увасобленае ў вобразе Эўфарыёна, сына Фаўста і Алены Прыўкраснай. Тут яшчэ выразней, чым у псршай частцы трагедыі, Мефістофель выступае носьбітам усяго адмоўнага. У другой частцы дзейнічаюць персанажы, што паходзяць з розных часоў і ад розных народаў: імператар, грацыі, штучны чалавек Гамункул, Лінкей ды іншыя. Роздум Гётэ звернуты да гісторыі, да праблемаў палітыкі і культуры, вайны і міру, да тэмы прагрэсу і сацыяльнага развіцця; паэт імкнецца спасцігнуць ролю і сэнс эстэтычнага засваення рэчаіснасці. У цэнтры ўвагі паэтычнага генія Гётэ — развагі пра лёс чалавецтва. Час дзеяння другой часткі «Фаўста» — уся гісторыя і Вечнасць, месца дзеяння — уся Зямля і Сусвет. Гётэ выкарыстаў у сваім творы і антычныя міфы, і матывы сярэднявечных паданняў, і высновы мысляроў-асветнікаў XVIII стагоддзя, і новыя ідэі ідэалістычных і рамантычных філасофскіх ды літаратурных школаў.

Пяты акт другой часткі трагедыі змяшчае развязку і яе эстэтычна-філасофскае тлумачэнне. Фаўст спрабуе на практыцы рэалізаваць сваю задуму — дамагчыся шчаслівага жыцця для ўсяго чалавецтва. Ён арганізуе асушальныя работы, змагаючыся з Галечай, Віной, Турботай, Бядой, якія паказваюцца ў творы ў абліччы чатырох сівых жанчын. Галеча, Віна і Бяда адступаюць, застаецца Турбота, што асляпляе Фаўста, і далей ён дзейнічае наўслеп. Найвышэйшая радасць для Фаўста — творчая праца.

He скорана пагібельная багна,

На плён, здабыты мною, зеўрыць прагна, Ды я каварную стыхію змушу Аддаць захопленую сушу Мільёнам рупных пасялян.

Няхай пагрозай вечнай калыхацца Ля дамбы будзе грозны акіян, Свабодны люд і радасная праца Шчаслівым зробяць гэты ўбогі край, I на зямлі яны здабудуць рай...

У сапраўднасці ўсё зусім не так. Ніякага росквіту, трыумфу свабоднай працы не прадбачыцца, і маналог Фаўста гучыць у тую самую хвілю, калі балота не асушаецца (як гэта сабе ўяўляе сляпы Фаўст). Наадварот, лемуры капаюць яму магілу. Але ў адным Фаўст бясспрэчна перамагае Мефістофеля: ён упэўнены, што паступальнага развіцця чалавецтва не спыніць, што галоўнае — гэта рух наперад, не само дасягненне мэты, а прадбачанне яе дасягнення. I нездарма анёлы адбіраюць у Мефістофеля Фаўставу душу, а дзеянне пераносіцца на неба — туды, дзе меў месца славуты Пралог. Хор анёлаў, несучы «несмяротную часціну» Фаўста, спявае:

Высокі дух з цянётаў зла Дабіўся вызвалення.

Хто жыў імкненнем да святла, Таму даём збавенне...

Такім чынам, у фінале трыумфатарам выступае ўсё ж Чалавек, у якім немагчыма знішчыць чалавечнасць, любоў, дапытлівы і амаль неабмежаваны розум.

Кампазіцыя «Фаўста» характарызуецца стракатым, а часам і штучным спалучэннем магутных сцэнаў (маскараду, вайны) са складанымі філасофскімі дыялогамі, якія ўтвараюць ідэйны стрыжань твора. Шчодра выкарыстоўваюцца як досвед традыцыйнай еўрапейскай драматургіі, так і традыцыі «шэкспірызму» «Буры і націску», драматургіі нямецкага рамантызму. У бурлівай стыхіі начы Вальпургіі выразна праглядаюцца ўплывы антычнай драматургіі. У старажытных аўтараў запазычаны хары, расповеды Вестуна пра ход ваенных дзеянняў, а таксама само дзеянне. Улічаны і досвед вялікай опернай драматургіі XVII-XVIII стагоддзяў. Ёган Вольфганг Гётэ быў захопленым знаўцам і аматарам оперы таго часу. Поўная музычнай гармоніі, паводле сваёй сутнасці, другая частка «Фаўста» набліжаецца да феерычнай оперы. Рэчытатывы, хары, арыі, шматлікія трыо (тры фурыі, трое святых айцоў і г.д.) ствараюць кампазіцыйную аснову шмат якіх сцэнаў другой часткі. Нездарма твор Гётэ прыцягваў, прыцягвае і, несумненна, будзе надалей прыцягваць увагу славутых кампазітараў. Шырокую вядомасць набыла опера «Фаўст», створаная ў сярэдзіне мінулага стагоддзя французскім кампазітарам Шарлем Гуно, якая, пачынаючы з 1928 г., не раз ставілася і беларускімі тэатрамі. Але самая першая опера паводле гётэўскага твора была створана кампазітарам беларускага паходжання, князем Антоніем Генрыкам Радзівілам (1775-1833). Першыя фрагменты музыкі да «Фаўста» Радзівіл напісаў яшчэ каля 1809 года, а пачынаючы з красавіка 1814 г. ён працаваў над лібрэта оперы разам з Гётэ. Музычная версія «Фаўста» мела поспех у Еўропе ў XIX стагоддзі: яе тады выконвалі вядомыя аркестры і тэатры Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі, Англіі. Зусім нядаўна радзівілаўскі «Фаўст» быў пастаўлены і ў Беларусі. На матывы «Фаўста» таксама пісалі музыку Людвіг ван Бетховен і Эктор Берліёз, Феранц Ліст і Рыхард Вагнер, Пётр Чайкоўскі і Альфрэд Шнітке...

Гётэўскі «Фаўст» — шэдэўр сусветнай літаратуры. Ён стаў невычэрпнай крыніцай натхнення і для самых розных майстроў выяўленчага мастацтва. Да «Фаўста» звярталіся ў сваёй творчасці нямецкі мастак Эрнст Барлах, амерыканскі — Рокуэл Кент, расійскі — Міхаіл Врубель, французскі — Эжэн Дэлакруа, беларускі — Арлен Кашкурэвіч. Ілюстрацыі Кашкурэвіча да першага выдання «Фаўста» па-беларуску (Мн., 1976) належаць да бясспрэчных здабыткаў сучаснай беларускай графікі.

Верш гётэўскай трагедыі музыкальны, надзвычай разнастайны паводле сваёй метрыкі, рыфмоўкі, мелодыкі — вядома ж, у тых межах, наколькі гэта дазвалялі асаблівасці германскай акцэнтуацыі, у якой націск фіксуецца ў асноўным на першым складзе.

Велізарны ўплыў гётэўскі «Фаўст» зрабіў на развіццё еўрапейскіх літаратур у XIX—XX стагоддзях. He выключэнне тут і беларуская літаратурная класіка. На падабенства выкарыстання ўмоўнага вобраза д'ябла ў «Фаўсце» і беларускім «Тарасе на Парнасе» меркаванага аўтара Канстанціна Вераніцына звяртае ўвагу Эдуард Садаўнічы (гл.: Садаўнічы Э. Паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», іх месца ў новай беларускай літаратуры // Роднае слова. 1998. № 10). Іван Навуменка адзначае тыпалагічныя паралелі, што выяўляюцца, калі правесці параўнанне асобных вобразаў і сцэн у «Фаўсце» і драматычных паэмах Янкі Купалы «Адвечная песня» і «Сон на кургане» (Навуменка I. Янка Купала. Духоўны воблік героя. — Мн., 1967). Валянціна Выхота даследуе тыпалогію асобных вобразаў «Фаўста» і паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (гл., напрыклад: Выхота В. Матыў зямлі ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» Н Роднае слова. 1998. № 3). Наперадзе ў сталых і маладых даследчыкаў-гётэзнаўцаў, відавочна, нямала новых цікавых высноваў ды адкрыццяў.

Геніі кшталту Гётэ — гэта нашы заўсёдныя сучаснікі. I яны будуць сучаснікамі яшчэ шмат і шмат якіх пакаленняў людзей, бо іх шэдэўры арганічна знітаваныя з папярэднім досведам чалавецтва. Калі проста таленавіты чалавек можа быць вялікім толькі ў сваім месцы і ў сваім часе, то геній высока ўздымае планку творчых магчымасцяў, што маюць на мэце ўсебакова рэалізаваць паняцце «чалавек». Бо геніям уласцівае спавяданне адзінай сапраўднай ідэалогіі — ідэалогіі працы, прафесіяналізму, дабра і любові. Яны стаяць у баку ад усяго астатняга, што не здольнае ствараць людзям паўнакроўнае жыццё і шчасце на зямлі. Усё жыццё і ўвесь велізарны творчы даробак Ёгана Вольфганга Гётэ (а поўны збор яго твораў месціцца ў аб’ёмных 143-х кнігах!) — яскравае пацвярджэнне таго, што гэты сын нямецкай зямлі акурат і належаў да такіх геніяў. 250-годдзе з дня нараджэння Гётэ — толькі адна з вехаў спасціжэння намі, ягонымі нашчадкамі, сілы і велічы ягонага духу.

* * *

Творчасць вялікага Гётэ здаўна прыцягвае ўвагу найслыннейшых майстроў беларускага мастацкага перакладу. Першапраходцам тут трэба лічыць Юрку Гаўрука, які апублікаваў падборку гётэўскай лірыкі ў самай першай беларускай анталогіі паэтычнага перакладу — «Кветкі з чужых палёў» (1928). У канцы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў пераклады вершаў Гётэ, урыўкаў з «Фаўста» робяць прадстаўнікі трагічнага пакалення беларускай літаратуры: Алесь Дудар, Юлі Таўбін, Яўген Барычэўскі, Сцяпан Ліхадзіеўскі. Прыкладна да гэтага часу належаць першыя пераклады з Гётэ, выкананыя Аляксеем Зарыцкім. У 40-х гадах з’яўляецца зроблены Віталем Вольскім з мовы арыгінала пераклад паэмы «Рэйнеке Ліс», потым надыходзіць чарга адметных паэтычных перастварэнняў гётэўскай паэзіі Натал-

ляй Арсенневай. Новы этап цікавасці беларускіх перакладчыкаў да творчасці Гётэ пачынаецца з канца 50-х -— пачатку 60-х гадоў і доўжыцца па сёння. На гэты час прыпадае самаахвярная праца Васіля Сёмухі над поўным перакладам «Фаўста», першае выданне якога выйшла ў 1976, і «Рымскіх элегій», над падрыхтоўкай беларускага тэксту лібрэта оперы «Фаўст» А.Г.Радзівіла. Алег Лойка робіць пераклады выбранай лірыкі Гётэ, якія выходзяць асобным выданнем пад назвай «Спатканне і ростань» (1981). У перыёдыцы асобныя пераклады з Гётэ друкуюць Аляксей Зарыцкі, Фелікс Баторын ды іншыя. Адмыслова для гэтага тома перакладзены адным з аўтараў гэтых радкоў раман «Пакуты маладога Вертэра».

Пераклад «Фаўста» Васіля Сёмухі практычна аднадушна называецца рэцэнзентамі і даследчыкамі сярод найвышэйшых дасягненняў нацыянальнай школы мастацкага перакладу, падмурак якой закладаўся Максімам Багдановічам ды Янкам Купалам. Так, у прадмове да першага выдання Сёмухавага перакладу Аляксей Зарыцкі адзначаў: «Мушу сказаць, што пераклад В.Сёмухі — і самабытны, і паэтычны. Геніяльны Гётэ з новай сілай загучаў на беларускай мове». Класік нашай літаратуры Уладзімір Караткевіч у 1978 годзе пісаў: «...Перакладчык дасягнуў дзіўнага: з намі гаворыць вялікі Германец, але адначасова гэта гаворыць Беларус, што выказвае думкі Гётэ, як выказваў бы іх ён, але па-беларуску. Гэта ёсць і ў самой моўнай тканіне, і ў майстэрскім перакладзе народных сцэн...». Тым не менш Васіль Сёмуха працягваў удасканальваць свой пераклад гэтага шэдэўра сусветнай літаратуры. Папраўлены і ўдасканалены пераклад «Фаўста» і падаецца ў гэтым томе.

Але шмат што нават з найгалоўнейшых твораў вялікага Гётэ яшчэ чакае свайго перастварэння па-беларуску. Новае пакаленне беларускіх перакладчыкаў можа і павінна прынесці новае прачытанне спадчыны вялікага паэта і мысляра нямецкай зямлі. Беларускае гучанне, беларускае асэнсаванне творчай спадчыны вялікага Гётэ дапамагае і будзе заўсёды дапамагаць нашай культуры і мове пачуваць сябе арганічнай часткай агульнаеўрапейскай духоўнай культуры.

Лявон Баршчэўскі, Павел Копанеў

ВЕРШЫ

IБАЛАДЫ

ЗМЕНЛІВАСЦЬ

На жвір у ручай лёг я ў сонечным бляску, Чакаючы прагна грудзьмі хваляў ласку, Разняўшы насустрач ім рукі свае, — Набегла адна — легкадумна, гулліва, За ёю — другая, каб лашчыць, як дзіва, — Іх зменлівай радасцю сэрца пяе. Навошта ж марнуеш ты ў жалі і смутку Цудоўныя хвілі, што чэзнуць так хутка, — Сышла дарагая, пайшла за другім? He вернеш, як хвалі, якая збягае!

А ведаеш ты, як цалуе другая?.. Бы першая не цалавала зусім!..

1768

МАЙСКАЯ

ПЕСНЯ

Які ўрачысты Прастор наўкруг! Зіхоча сонца!

Смяецца луг!

3 галінкі кожнай — Пялёсткаў цуд I стогалосы Птушыны гуд,

Пяшчота, радасць 3 усіх грудзей. О свет, о сонца! О ўзлёт надзей! О дарагая! Бы залаты Світальны воблак, Чаруеш ты!

Ты бласлаўляеш Даль росных ніў, I свет, што водар Пялёсткаў піў. Як ты кахаеш! Як я люблю!

Вачмі, баюся, Цябе спалю! Так жаўраночку He любы спеў, А кветцы ранняй Вясны павеў, Як я кахаю, Крывёй гару, — Ты — радасць, мужнасць, Крок у зару Да новай песні, Што ў свет памкне.

Будзь вечна шчаснай: Кахай мяне!..

1771

РУЖА КРАЙ ДУБРОВЫ

Расцвіла, нібы зара, Ружа край дубровы, Бачыць хлопец: рваць пара, Бег ён бегма са двара, Бег вясёлабровы.

Ружа, ружа, чырваней, Ружа край дубровы.

Гаварыў ёй: «Абламлю

Ружу край дубровы». Адказала: «Укалю, Ды не хмур, душой малю, На бяду мне бровы». Ружа, ружа, чырваней, Ружа край дубровы. Хлопца з розуму звяла Ружа край дубровы: Як ні колкаю была, Як ні млела, ні кляла, —Цалавала бровы.

Ружа, ружа, чырваней, Ружа край дубровы.

1771

СПАТКАННЕIРОСТАНЬ

Быў сэрца кліч: хутчэй да коней! I конь памчаў, нібы страла, Зямлю ўкалыхвала сутонне, I ноч да стромых гор паўзла. Дуб узвышаўся, нібы волат; Імгла тулілася ніжэй, I цемра з хмызняку наўкола Сачыла сотняю вачэй.

Там поўня ў мроіве свяціла Журботна з-за высокіх хмар, Вятры распасціралі крылы, Злавесна авявалі твар;

Хоць ноч гайнёй пачвар глядзела, Я ўзнёслы быў, ляцеў мой конь: Як сэрца полымем гарэла! Які па жылах цёк агонь!

I ўбачыў я цябе: пяшчота 3 вачэй струменіла тваіх: Была тваёй мая істота, Быў для цябе мой кожны ўздых. Вясны ружовы німб прыгожай Аздобай твару быў твайго, Я шчасця прагнуў — толькі, Божа! —

Усё ж... ці заслужыў яго?

А ўранні — ростань, як заўсёды, I сэрца шчэміць мне ў грудзях: Якая ў пацалунках слодыч!

I боль які ў тваіх вачах!

Пайшоў я — ў позірку адданым Ты смутак не магла схаваць: I ўсё ж, як слаўна быць каханым! Багі! як слаўна ўсё ж — кахаць!

1771

КРЫШТЭЛЬ

Нясу я змрочны сум, тугу, Таймуе кроў ад скрух, Ды Крыштэль стрэну на шляху, Святлее ўсё наўкруг.

Яна ж глядзіць ні так ні сяк, — Душа ж ані адна He знае, чым, чаму і як Мне да душы яна.

Хітрынка воч, паўколлі броў — Два чорных спарышы, — Зірну разок знячэўку зноў, He чую зноў душы.

Ды вусны — брывянят мілей, Круглей — шчок мілых гладзь, А нешта ёсць яшчэ круглей, — Вачэй не адарваць!

А ў наш, нямецкі, запрашу Вясёлы карагод. He я дзяўчо ў ім калышу, — Зямля, што быстрыць ход! А дзе прытоміцца, а дзе Грудзей гарачы жар Прытуліць да маіх грудзей, — Я — над царамі цар!

А ў вочы з ласкаю зірне, — Няхай і бачаць нас! — Прытуленая да мяне, Раз пацалуе ўраз, —

Як мурашыная сям’я, Бяжыць мне па спіне!

Я — расслабелы, моцны — я, I рад і — смутна мне!

Mary я болып, чым мог магчы: Дзень цэлы прачакаць, А ўночы пры яе плячы Ад страху — не ўміраць.

Яе я высню, як зару, Каб сустракаць не ў снах, I не памру, калі ж памру, — Дык на яе грудзях!..

1774

ВЫРАТАВАННЕ

Дзяўчо мне здрадзіла без жалю, Я ўзненавідзеў свет, сябрыну, Бег з думкаю: у хвалі рыну, — А поруч лёгка беглі хвалі. Спыніўся я тады ў адчаі, А сам ■— як перабраў хмяльное: Кругі самкнуцца нада мною, Сканаю я, і свет сканае.

Ды раптам ■— гоман, гвалт, крык збоку, Вада ж па грудзі ўжо займае, А галасок — бяда самая: «Там небяспечна! Там глыбока!.» Тут кроў ва мне як забурліла, Гляджу: анёлак, не дзяўчынка, — «А зваць як?» — «Кэтхен... Кацярынка!..» «О, Кацярынка! Як ты міла!

Прэч, смерць — няўклюдная замора, Я ведаю, каму мне ўдзячыць, Ды шчасця мне ў жыцці не бачыць, Калі не бачыць Кэтхен поруч!

Ратуй жа да канца ад згубы!..» Патупіла пагляд няземны... Я цалаваў... Яна ўзаемна, — He перад смерцю, перад шлюбам!..

ПРАМЕТЭЙ

Усцілай сваё неба, Зеўс, Параю хмар

I карай, роўны хлапчуку, Што сячэ крапіву, Дубы і вяршыні гор! Зямлю маю толькі Ты мне пакінь.

I маю хату — яе ты не збудаваў, I печку маю, 3-за агню якой

Ты мне зайздросціш. Я не ведаю бяднейшых Пад сонцам, як вы, багі’ Вы ледзьве жывіце Ахвярнымі чыншамі, I дымам імшы Вашу вялікасць, I згінулі б даўно Без жабракоў і дзяцей, Поўных надзей дурняў. I я дзіцянём быў, He ведаў, што і адкуль, Да сонца узводзіў стамлёныя вочы, Як быццам там угары

Ёсць вуха, каб пачуць мае скаргі, Ёсць сэрца, як маё, Каб злітавацца над прыгнечаным. Хто даў мне Дапамогу ўстаць на тыранаў уціск? Хто даў ад смерці ратунак мне I ад нявольніцтва?

Ці не само ты ўсё зрабіла, Палкае сэрца маё!

Ты маладое, добрае было Падманута — за гэта славіць мне Таго, хто спіць у вышыні? Мне шанаваць цябе? За што? Ці ты пакуты Зменшыў прыгнечаных?

ЦІ ты слёзы Суняў баязлівых?

Ці ў мяне не выкаваў мужнасці Усёмагутны час

I лёс вячысты, Што кіруюць табою і мною? Думаў ты, можа, Што я жыццё ўзненавіджу, Збягу ў пустэлі, Як не ўсе тыя

Лятункі, што зацвіталі, — паспелі? Тут сяджу я, людзей фармую паводле сябе самога, — Пакаленне, што будзе мне роўным Каб пакутваць, плакаць, Адчуваць асалоду і радасць I быць табе непадлеглым, Як я!

1774

ПЕСНЯ ДРУЖБЫ

Зімой, вясною, летам 3 любоўю і віном Яднай нас песня гэта, Якую мы пяём!

He жыць у паняверцы Сабраў сюды нас бог. Палайце ж зноўку, сэрцы, Што ўспалымніць ён змог! Як ззяюць урачыста Ўсе сэрцы, бы адно: За дух сяброўства чысты П’ём чыстае віно!

П’ём! Залатой часінай, Кілішак, зазвіні, — За новаю сябрынай Старое — не віні!

Прыняўшы наша крэда, Навошта хмурыш броў? Пі асалоду ведаў I вернасці сяброў!

Імкні да сэрца сэрцам,

Каб поруч быць заўжды: Нікчэмнасці, блюзнерцам Закрыты шлях сюды!

Нам богам бласлаўлёны Удумны бляск вачэй, Свет, ім апрамянёны, Як шчасце, прамяней!

He цісні меркай дробнай, Жаданні не ламай, — Красою непадробнай Шляхі перанімай!

Наперад — кожным крокам — Па бальшаку крутым, Зарчэй, зарчэй прарокам Узлунвай, зрок, над ім!

Страх, пасталы не соўгай, Дзе ўпаў хто незнарок, — Ісці нам — доўга, доўга! — I змерыць з вечным крок.

1775

РЫБАК

Балада

Вада цурчыць, вада шуміць. Схіліўшыся над ёй, Рыбак за вудаю глядзіць: У сэрцы — лад, спакой. Глядзіць ён, слухае прыбой — Тут плёскат хваляў сціх, I над аціхлаю вадой Дзяўчына ўзнікла з іх.

Да рыбака пяе яна: «Дзеля чаго знарок Ты вабіш мой народ са дна Туды, дзе пекла змрок?

Калі б ты знаў, як рыбкам там, На дне, прывольна — ты б, Каб быць здаровым зноў, і сам Сышоў да нас, у глыб.

Ці ж сонца, выйшаўшы з-за хмар, He лашчыцца ў вадзе, Ці так прыгожы твой жа твар У іншым люстры дзе?

Ці ж небасхіл не зліўся з ёй — He мкнецца да вады?

Адбітак ці не ўцягне твой Цябе ж у глыб, сюды?» Вада цурчыць, вада шуміць, А рыбаку скрозь шум, Як любай спеў, той спеў гучыць I наганяе сум...

Яна заве, яна пяе —

I лёс пачаў адлік...

Тут ён памкнуўся да яе I — назаўсёды знік.

1778

КАРОЛЬ ЛЕСАВІК

Балада

Хто едзе, хто мчыцца так позна ўначы, Малое дзіця на кані везучы?

To бацька ратуе сына свайго:

I цешыць, і лашчыць, і туліць яго.

— Сынок, што дрыжыш ты? Сынок, перастань!

— Кароль Лесавік... тата, татачка, глянь! Глядзі... у кароне, трасе барадой!..

— Сыночак, ды гэта ж туман над вадой. «Хадзі да мяне, любы хлопчык, хадзі!

Ў маіх уладаннях шмат розных дзіў: Такіх ты кветак не знойдзеш нідзе, Мая маці сярэбраны кужаль прадзе...» — Ой, татачка, тата, ты чуеш ці не? Кароль Лесавік заклікае мяне.

— Суцішся, дзіцятка! He бойся, сынок! To ў лісці сухім шалясціць вецярок.

«Сюды хадзі, хлопчык! Ты будзеш гуляць, Ля рэчкі ў дуброве вянкі завіваць.

2 Гётэ

Mae дочкі цябе ў свой палац завядуць. Mae дочкі табе калыханку спяюць». — Ой, татачка, тата, ты бачыш ці не? Кароль сваіх дочак паслаў па мяне. — He бойся, сыночак! Мне добра відаць: To вербы старыя над рэчкай стаяць. «Ты мне спадабаўся, і будзеш ты мой. Вазьму цябе сілай. За мною, за мной!» — Ой, татачка, душна! Ой, татачка, піць! Кароль Лесавік мяне хоча схапіць!.. Спалоханы бацька імчыцца наўскач, Ірве яму сэрца дзіцячы плач...

Даехаў дадому, у хату ўбег: Дзіця нежывое, сам белы, як снег.

1783

МІНЬЁН

Ты знаеш край у квецені цытрын, Дзе ў лісці залаціцца апельсін, Дзе ветрык вее цеплынёй з нябёс, Дзе мірт прыціх, карону лаўр узнёс? ■— Туды! Туды! У край вядомы той, Каханы, я хачу ісці з табой!

Ты знаеш дом? Калоны ўзнеслі дах, Раскоша залаў асвятляе гмах...

Пытаюць стоды з мармуру ў журбе: Хто гэты боль, дзіця, прынёс табе? — Туды! Туды! У край вядомы той, Мой збаўца, я хачу ісці з табой!

Ты знаеш горы, сцежку на скале? Там мул шукае шлях свой у імгле, Там цмокаў род жыве ў глыбі пячор, Паток спадае ўніз са стромых гор — Туды! Няхай туды, о бацька мой, Вядзе дарога нашая з табой!

ДРУГАЯ НАЧНАЯ ПЕСНЯ ВАНДРОЎНІКА

3 вяршынь адхонамі Сплывае ціш.

А ты пад кронамі, Стаіўшыся, стаіш — Дыханне стыне ў травах.

Гукнула птушачка апошняя ціхутка. Чакаеш, — хутка

Спачнеш і ты між дрэваў нерухавых.

1780

РЫМСКІЯ ЭЛЕГП

Пра нашы шчасныя хвіліны Дазнацца з вас усе павінны...

I

О камяні, раскажыце, і вы раскажыце, палацы!

Вуліцы, слова і вам! Геній, азвіся і ты!

Як адухоўлена ўсё тут у гэтых свяшчэнных будынках!

О вечны Рым, як адчуць моўчкі знямеласць тваю!

Хто мне падкажа, ў якім акенцы я здолею ўгледзець Постаць каханай, што ў жар кіне і ў холад мяне?

Як мне дарогу пазнаць, якою так часта, так часта

Колісь хадзіў да яе, час ахвяруючы ёй?

Зноў аглядаю я тут палацы, храмы, руіны —

Хай хоць якая карысць будзе з вандровак маіх! — Прыйдзе канец бадзянням: зноў уступлю я ў святыню, Ў храм, дзе ўладарыць Амур, там свой прытулак знайду. Хай ты — суцэльны свет, Рым непаўторііы, а толькі ж Свет без кахання — не свет; Рым без кахання — не Рым.

II

Слаўце ўлюбёнцаў сваіх! Я тут нарэшце схаваны! Свецкія дамы, паны, сфераў высокіх мужы, —

Цётак старых і дзядзькоў я вам ахвярую ахвотна, Гутаркам вашым няхай нудная ўторыць гульня.

Досыць і вы мне абрыдлі, палітыканы з салонаў, Вам абавязаны я чыстым адчаем сваім.

Што ж, і далей паўтарайце пошлыя думкі чужыя, Што па Еўропе за мной гончай гайнёю бягуць.

Гэтак вось песня «Мальбрук»

за брытам вандроўным бегла — Выдумаў песню Парыж, а падхапіў яе Рым

I перадаў у Неапаль; хай бы паплыў ён у Смірну, — У Смірне дагнаў бы «Мальбрук»,

гавань гарлала б: «Мальбрук!».

Гэтак і я, што той брыт, дзе толькі ні апынуся, Чую, як лаюць народ і каралеўскі савет.

Толькі цяпер не знайсці мяне вам у схованцы новай, Той, што мой цар, мой Амур, даў на ратунак ад вас.

Я пад ягоным крылом; мая любая, любая, ведай — Рымскага духу твайго я не баюся: я ж — гал.

Плётак не слухай, прашу; дагаджай пажаданням госця, Госця, каханне чыё ў храм асалоды ўвяло.

Уцехі прымі ад яго, ад вольнага птаха-чужынца, Хай ён раскажа пра снег, горы, драўляны дамок.

Дзеліць няхай каханне, што распаліла сама ў ім, Радуйся: прагне любові не за тугі кашалёк.

Поўная хата дароў, каштоўныя дорыць аздобы, Хочаш у оперу — едзь, вось да паслуг экіпаж.

Радуйся сэрцам, кабета, каханку з паўночнага краю — Варвар узяў у палон рымскае сэрца і плоць.

III

Мілая, не, не шкадуй, што мне аддалася адразу!

Вер, не прыніжу цябе помыслам пошлым і злым.

Стрэльі Амуравы б’юць, цаляюць па-рознаму ў сэрцы:

Часам ледзь драпне, а жарсць аж спапяляе душу;

Вострая з пёркам страла, напятая богам пругка, Меціць і ў сэрца, і ў мозг, кроў распаляе агнём.

У эру герояў, калі багі, як людзі, кахалі, Позірк пажаду пладзіў, жарсць асалодай была, —

Думаеш, доўга магла Кіпрыда палаць ад любові, Перш чым пастушкаю ў гай Іды к Анхізу прыйшла?

Луна хіба ж магла не разбудзіць Іксіёна, Каб апярэдзіць хутчэй юнай Аўроры любоў?

Аблюбавала Геро у тлуме святочным Леандра —

I закаханы за ёй кінуўся ў бурны паток;

Сільвія Рэя пайшла вады зачарпнуць у Тыбры, I ў гэты час падхапіў дзеву цнатлівую бог.

Марс так сыноў нарадзіў! I выкарміла ваўчыха Ромула й Рэма, і стаў Рым князем вялікім зямлі!

V

Шчасцем мяне адарае глеба класічнай краіны, Наш і антычны свет гучна бадзёраць мяне,

Слухаю рады сяброўскія: скрыпты старыя гартаю, Творы мінулых эпох, чэрпаю радасць я з іх.

Толькі ж Амур начамі кліча да іншых заняткаў,— Днём я навукай жыву, ноччу — у шчасці, ў любові.

Зрэшты, ці ж я не вучуся, гледзячы на дарагія

Формы грудзей ці рукой гладзячы сцёгны і стан?

Мармур ужо зразумеў я; сэнс параўнаннем раскрыты: Бачу я чуйна вачмі, чую відушча рукой.

Хоць дзеля любай марную я дзённых гадзін нямала, Ноччу затое яна сплачвае доўг мне спаўна.

Ноччу не толькі каханне, ноччу і гутарым часам, Калі ж забудзецца ў сне — роздуму час настае.

Часта ў абдымках каханай вершы складаць пачынаю, Іх на гекзаметр кладу, пальцамі стукаю рытм

Ціха па спінцы любімай. Шчасна ўсміхнецца ў дрымоце, Грудзі апаліць мае роўным дыханнем сваім.

Узносіць Амур паходню, успамінае пра службу Ўсім трыумвірам былым у храме прачыстай любві.

VIII

Кажаш, каханая, колісь людзі цябе не любілі, Дзіцем калі ты была, нелюбка ў маці сваёй;

Што ціхама падрастала і выспела, веру ахвотна:

Думаю, што і тады ты незвычайнай была;

Так вінаград не чаруе ані лазой, ані кветкай, Светлыя ж гронкі пасля — цешаць багоў і людзей.

X

Цэзар, і Аляксандр, і Генрых, і Фрыдрых Вялікі Славы здабытай сваёй мне палавіну далі б

За гэтую ноч, за паўночы шчасця на ложку кахання;

Толькі няўдальцаў, на жаль, Орк ужо ў цемру пазваў.

Радуйся, кожны жывы, каханнем сагрэтаму ложку, Перш чым абмые цябе Лета расой забыцця.

XVI

«Што ж ты, каханы, забыўся наведаць мой вінаграднік? Як абяцала, я там доўга чакала цябе».—

«Мілая, толькі я ў сад, як раптам збянтэжана бачу, Дзядзька бадзяецца твой у зарасцях тычак і лоз,—

Я паспяшаўся назад», — «О божа, як схібіў ты, мілы! Пудзіла ты, дарагі, ў садзе за дзядзьку прыняў!

Самі з табою яго мы з палак, з абноскаў рабілі.

Трэба ж — на шкоду сваю я пасабляла табе».

He, не прапаў дзядзькаў клопат: ён птушку спудзіў нарэшце, Што пагубіла даўно сад і нябогу яго.

XVII

Розныя гукі абрыдлі, але найболей мне прыкра Псіная злая скугла; звяга — як рэзь у вушах.

Толькі магу аднаго я слухаць з прыемнасцю часам — Гэта сабака, які брэша ў суседнім двары.

Неяк ён голас падаў, каханую ўчуўшы, якая

Ў дом прашмыгнула крадком, — ледзь не наклікаў бяды.

Брэх, з таго часу пачуўшы, я думаю: «Мілая, можа!» Ці ўспамінаю той час, баўлены з ёю калісь.

XVIII

Прыкрасці шмат я зведаў, толькі адна з іх заўсёды Верх над усім бярэ, дражніць і рве кожны нерв;

Прыкрасць вялікая гэта — павінен,

сябры, вам прызнацца: Ложак уночы пусты ўсёю душой не люблю.

Але найгоршая жудасць -— сустрэць на любоўнай дарозе

Раптам ліхую змяю, яду з любоўю прыняць.—

Так у святую хвіліну радасці сэрца і цела

Да галавы спакваля злосны наблізіцца шэпт.

Шчасце дае Фаўсціна, ложак ахвотна мой дзеліць, Служыць мне верна ў любві, верны ў любові і я.

Моладзь нясталая прагне розных прыгод, мне ж прыемна Чэрпаць уцеху і там, дзе ўжо няма перашкод.

Любасць мая! Пацалункі мы дорым без лішняй апаскі, Разам з дыханнем жыццё мы і бяром і даём.

Цешымся доўга начамі, слухаем — лона да лона, — Як б’юць грамы за акном, як шуміць вецер і дождж.

Вось і на золак займае, зноў нам гадзіны прыносяць Кветак духмяных красу і абнаўляюць святло.

Дайце шчаслівым пабыць, о квірыты, за гэтую долю Хай вам удзеліць гасподзь лепшых на свеце шчадрот.

XX

Моц аздабляе мужчыну — ў ім сіла свабоднага духу I таямніцы свае ўменне заўжды берагчы.

Сіла маўчання! Яна — царыца людзей і народаў! Лепшая з лепшых багінь! Шлях ты паказваеш мне.

Доля якая мне выпала? Вусны мае адмыкаюць Музы-гарэзы і ты, шэльма, пракуда Амур!

Ах, як цяжка ў душы выношваць царскую ганьбу —

Ані фрыгійскі каўпак, ані карона схаваць

Вушы Мідасу не можа; слуга іх убачыць першы —

I нараджаецца страх, тайна цару сэрца рве.

Як бы хацеў у зямлю ён тайну схаваць, для палёгкі, Толькі навошта зямлі страхі чужыя прымаць:

Вырасце скора чарот, і зашуміць наваколле:

«Гэта Мідас! Наш кароль! Гляньце на вушы яму!»

Цяжка і мне ўберагчы прыгожую нашую тайну —

3 сэрца так лёгка ляціць радасць адкрытай душы!

Іншым сяброўкам не скажаш, — бо зганяць,

аблаюць раўніва,

Другу таксама — маўчы, бо небяспечны і друг.

Можа, сказаць дуброве і скалам нямым паведаць — Толькі ж я не малады, не балбатун я даўно.

Рытмы класічныя, моўчкі вам сардэчна даверу

Тайну, бо з вамі і ўдзень шчасна мне жыць і ўначы.

Тайна, прынада мужчын, падступных пастак унікла, Тых, што хітруга і зух ставілі ёй на шляху;

Мудрая дзева мая мясціну ведае добра, Дзе ўжо чакае яе прагны да ласкі дружок.

Стой жа, Селена! Ідзе яна! Хоць бы сусед не заўважыў!

Вей у галлі, вецярок, крокі яе заглушы!

Вы ж расцвітайце, жывіце, песні мае, калышыце

Лёгка, лагодна любоў у незабыўнай начы

I раскажыце квірытам, балбатунам неадумным, Тайну дзівоснай любві, тайну яе і маю!

XXI

Перш чым паспеў пажадаць я, мяне атуліла шчасце.

Міма палацаў, руін вёў мяне хітры Амур.

Тут яму ўсё знаёмае, добра і сам я ўведаў, Што за шпалерамі гмах крые ад прагных вачэй.

Дзёрзкім, сляпым хлапчуком назавіце яго, шалапутам — Толькі ж разумны Амур, найнепадкупнейшы бог!

Велічныя фасады і зграбныя цацкі-балконы, Нават салідны карціл не спакусілі мяне.

Спешна мінуўшы прынады, у далікатную брамку

3 богам сваім я ўвайшоў, прагны да ласкі паэт.

Ен здабываць памагае мне перамогу ў каханні, Свежыя ружы штодня сее Амур на шляху.

Хіба ж не тут мой рай? — Чым, скажы,

прыгажуня Баргеза, Чым, Ніпаціна, яшчэ ўлешчыш каханка свайго?

Балі, прыёмы, музеі, опера, корса і гульні

Вечна рабуюць у нас скупа адмераны час.

Як не люблю я раскошы! Толькі ці рана, ці позна

Са сцёгнаў і шоўк ападзе і дарагая парча!

Хіба ж, калі да грудзей пяшчотна мілая туліць, Ты не хацеў бы хутчэй вызваліць іх ад украс?

Хіба ж паўней каханне ты не адчуеш без стужак, Пругкіх шнуровак альбо самых каштоўных аздоб?

Прэч усё лішняе, прэч! Вось ужо на падлогу апала

Лёгка сукенка яе з-пад маёй добрай рукі.

Вось у кашульцы нясу, нібы павітуха дзіцятка,

3 жарам красуню сваю ў цёплы суседні пакой.

Полагаў з шолку няма тут, няма вышываных матрацаў, Толькі шырокі стаіць ложак, любові прастол.

Цешся Юнонай сваёю, сагрэты шчасцем Юпітэр: Бог — ён смяротны ў любві, мне ў любві смерці няма!

Шчодра Амур адарае і чалавека і бога —

Раскалыханых спрунжын о, вечна любасны гімн!

КОПЦКАЯ ПЕСНЯ

Хай дыспутуюць вучоныя людзі, Хай на ўсе прышлыя поры-часы Самыя мудрыя, шчырыя суддзі Згодна, суладна сальюць галасы! Глупства — разлічваць на розум у дурняў, Мудрасці дзеці, скіньце з катурнаў Тых, што блазнуюцца! Так ім якраз! Ха-ха-ха-ха-ха-ха!

Мэрлін стары у пячоры блішчастай, Дзе маладым я з ім гутарыў часта, Даў мне калісьці той самы адказ. У паднябесных індыйскіх вышынях, У падзямеллях Егіпта, ў глыбінях, Храмныя слугі Ізіды, браміны, I Вішну жрацы вывучалі той сказ!

1787

СЫН МУЗАЎ

Брыду праз лес і поле, Свішчу на дудцы ўволю, Туды іду, сюды!

Ў такт дудцы выдыгаю, Ды выйду з лесу, гаю,

Дзяўчаты — хто куды!.. Дзе сад у белай пене, Спяшу я ў нецярпенні, Як рай мне, лісце, май — Іх песнямі вітаю, Ды — зноў зіма крутая, Зноў — снам зімы спявай. Пяю ім на прасторы, Дзе ў лёдзе лес і горы, — Зіма ва ўсёй красе!

Ды іней пульхны гіне, Зноў лісце на галіне, Зноў сцежачка ў pace. I зноў, дзе ліпы, клёны, Чародкай — люд зялёны, Жалеечка пяе Глухому, як пабудка, Капрызніцы, каб гнутка Ў бок гнулася яе.

Падмёткі, нібы крылы, — Гэй, даганяйце мілых, Што пырхаюць з дамоў!.. Каханак шчыры іхны, Калі ж, дзе сам прыціхну Ля іх грудзей ізноў?

1774

КНІГА КНІГ

3 «Кнігі каханняў»

Найпрыгожшых песняў песня Ты, кахання кніга;

Прачытаў цябе я ўважна: Цененькіх старонак радасць, Сшыткі тоўстыя пакуты, Доўгія разлук абзацы.

«Да сустрэчы!» — вось раздзельчык Фрагментарны. I таміны Суму, спрэчак, тлумачэнняў — Вечных, як бясконцасць.

Нізамі, о ты, нарэшце,

Усё ж знайшоў шлях найпраўдзіўшы: He разлучваць неразлучных, Бо любоў любоў зноў знойдзе.

ЗУЛЕЙКА ГАВОРЫЦЬ

3 «Кнігі сузірання»

Люстэрка шэпча мне, што я — краса, А ёсць яшчэ і старасць, і трывога...

Няхай я толькі божая раса, Бог — ува мне, абняць спяшайся бога!..

ХАТЭМ КАЖА

3 «Кнігі Зулейкі»

Кос каштанавыя змеі, Паланілі вы мяне!

He сплаціўшы доўг, нямею, Зажуроны ў сівізне.

Толькі ж сэрца поўна сілы Юным кветам расквітаць;

Снегу сівізны пастылай Выбух Этны — не суняць. Як зара, бянтэжыш бераг Стромы, што сягаюць хмар, —

Зведаць Хатэму яшчэ б раз Веснаход і лета жар!..

Гэй, шынкар, дабаў з карафкі!

За яе, што не сустрэў!..

Знойдзеш попелу аскраўкі, Скажаш: «3-за яе згарэў...»

АПОЎНАЧЫ

Апоўначы, лёс кленучы свой горка, Зусім малы, я цвінтаром хадзіў Да бацькі, да ксяндза; ля зоркі зорка Зіхцелі, ўсе прыгожыя наўздзіў Апоўначы.

Ішоў далей, і напаткаў каханне, I без яе, што вабіла, не мог, — Пад стыкам зораў і паўночных ззянняў Вяртаўся і не чуў ад шчасця ног Апоўначы.

I вось нарэшце залатая поўня,

Змрок працінаючы, так над зямлёй гарыць, Што думцы засяроджанай нароўні 3 наступным, як з мінулым, гаварыць Апоўначы.

1818

ПАКУТЫ МАЛАДОГА ВЕРТЭРА

Раман

Усё, што я толькі мог даведацца пра долю беднага Вертэра, было рупна сабрана мною; і вось яно ляжыць перад вамі, бо я ведаю, што вы за гэта будзеце мне ўдзячныя. Вы не здолееце адмовіць сабе ў вашай любові і вашым захапленні яго розумам ды характарам, вы палюбіце яго і пральяце слёзы спачування да ягонае долі.

Ты ж, добрая душа, калі патрапіш у гэткі самы цяжкі стан, як ён, знаходзь сабе ўцеху ў яго пакутах, і няхай гэтая кніжачка стане табе добрым сябрам, у выпадку калі табе не будзе наканавана, альбо з тваёй жа віны не пашчасціць знайсці іншага бліжэйшага сябра.

КНІГА ПЕРШАЯ

4 траўня 1771 г.

Як жа я рады, што ад’ехаў! Мілы дружа, што гэта за з’ява — чалавечае сэрца! Пакінуць цябе, таго, каго я так люблю, з кім быў неразлучны, — і радавацца! Ды я ведаю, што ты мне за гэта прабачыш. Хіба ж лёс не падстроіў усё так, каб маё чуллівае сэрца не вытрымала? Бедная Леанора! I ўсётакі я не вінаваты. Што я мог зрабіць, калі яе сястра цешыла мяне сваімі непераможнымі чарамі, а тым часам у бедным яе сэрцы разгаралася жарсць да мяне! I ўсё ж, ці гэтак зусім я не вінаваты? Ці не даваў я пажывы яе пачуццям? Ці не пацяшаўся я сам, бачачы шчырыя праявы яе натуры, з якіх мы часцяком пасмейваліся, хоць смяяцца і не было з чаго? Ці ж я... О, што я за чалавек, што ўвесь часвінавачу сам сябе! Мілы дружа, абяцаю табе: я выпраўлюся і не буду назаляць табе,

як заўсёды назаляў, дробнымі прыкрасцямі, якія насылае на нас наша доля; буду жыць і радавацца таму, што ёсць цяпер, а мінулае няхай застаецца ў мінулым. Напэўна, праўда твая, мой дарагі, калі ты кажаш, што людзі пакутавалі б менш, калі б — Бог ведае, чаму іх стварыў гэткімі — калі б яны гэтак катавалі сваю памяць мінулымі непрыемнасцямі, замест таго каб спакойна жыць сабе цяперашнімі праблемамі.

Зрабі ласку, перадай маёй маці, што я буду весці справы як найлепей і неўзабаве дашлю ёй вестку пра гэта. Я меў размову са сваёй цёткаю, і, на маю думку, яна не такая ўжо злая, як яе ў нас тут імкнуцца паказаць. Гэта жвавая, моцная жанчына, са шчыраю душою. Я перадаў ёй матчыны скаргі што да затрымкі належнай нам часткі спадчыны; яна назвала свае прычыны, а таксама і ўмовы, пры якіх яна была б гатова выплаціць усё, а нават і болей за тое, на што мы разлічвалі... Карацей, цяпер я не хачу пісаць пра гэта; перадай толькі маёй маці, што ўсё пойдзе як мае быць. А я, дарагі мой, на гэтай дробнай справе зноў пераканаўся, што непаразуменні і няпэўнасці могуць нарабіць болей ліха на свеце, чым хітрасць і злосць. Прынамсі, апошнія маюць месца куды радзей.

Зрэшты, я пачуваюся тут зусім няблага; самота ў гэтай райскай мясціне — быццам гаючы бальсан для майго сэрца, a тут яшчэ і вясна, гэтая юначая пара, дарэшты адагрэла маё збалелае сэрца. Кожнае дрэўца, кожны кусточак выглядаюць нібы шыкоўны букет, і хочацца зрабіцца травеньскім хрушчом, каб купацца ў моры іх водараў і жывіцца іхнім нектарам.

Сам горад не надта прыемны, затое навокал — невыказна прыгожая прырода. Гэта якраз і падштурхнула нябожчыка графа фон М. закласці сад на адным з пагоркаў, што цягнуцца і перасякаюцца тут у цудоўным бязладдзі, утвараючы расквітнелыя даліны. Сад сам па сабе звычайны, але ж, зайшоўшы ў яго, ты адразу адчуваеш, што ягоны план распрацоўваў не садоўнік-навуковец, а чалавек з чуллівым сэрцам, які сам хацеў атрымліваць у ім ціхую асалоду. Ужо нямала слёз праліў я па нябожчыку, седзячы ў занядбанай альтанцы на ягоным колішнім улюбёным месцы, што зрабілася цяпер такім і для мяне. Неўзабаве я стану гаспадаром гэтага саду; за тыя колькі дзён садоўнік адчуў да мяне прыхільнасць, ды й яму ад гэтага дрэнна не будзе.

10 траўня і г. д.

Дзіўная радасць праняла ўсю маю душу, падобная да цудоўных веснавых ранкаў, якія шчыра цешаць маё сэрца. Я тут

зусім адзін і надта рады, што жыву ў гэтых краях, створаных якраз дзеля такіх душ, як мая. Я такі шчаслівы, дарагі мой дружа, і гэтак дарэшты зацягнуты ў спакойнае быццё, што нават маё мастацтва церпіць праз гэта. Я цяпер бы не здолеў намаляваць ніводнае рысачкі, а між тым ніколі не адчуваў сябе большым мастаком-жывапісцам, як у гэтыя хвілі. Вось жа з усіх бакоў навокал мяне імгліцца прыязная даліна; сонца, што стаіць высока ў небе, асвятляе толькі самы верх майго непраглядна-цёмнага лесу і ў тую святыню прабіваюцца адно паасобныя промні; тады я ляжу ў высокай траве каля звонкай ручаіны і бачу каля сябе тысячы разнастайных былінак; я адчуваю, як каля самага сэрца майго паміж сцяблінкамі варушыцца маленькі свет незлічоных, нявывучаных стварэнняў — рознага кшталту чарвячкоў ды мошак; і яшчэ я адчуваю прысутнасць Усявышняга, які стварыў нас паводле свайго падабенства, павеў духу Усялюбнага, які ўзносіць нас і трымае трапяткімі ў вечнай мілаце. Дружа мой! калі ў мяне цямнее ўваччу, а свет навокал і неба над галавою ўваходзяць у маю душу, нібы вобраз каханай, тады я думаю ў тузе: ах, калі б можна было ўсё гэта выказаць у словах, надаць подых жыцця на паперы таму, што з гэткай цеплынёю поўніць цябе; калі б яно магло зрабіцца люстэркам спрадвечнага Бога! Дружа мой!.. але ж я проста гіну пад цяжарам гэтай прыгажосці.

12 траўня

He ведаю, ці ў гэтых краях лунаюць падманлівыя духі, ці, мажліва, у маім сэрцы пасялілася гарачая незямная фантазія, праз якую ўсё навокал здаецца мне раем. Тут, каля самага мястэчка ёсць крыніца, звычайная крыніца, якая зачаравала мяне, нібы тую Мелузіну ды яе сясцёр... Спусціўшыся з невялікага пагорка, ты трапляеш пад скляпенне; адтуль вядуць уніз сходы, якіх дваццаць прыступак; а ўнізе з мармуровай скалы б’е чыстая, як сляза, вада. Невялічкі мур, што атачае гэтую мясціну ўгары; высокія дрэвы, якімі зарасла ўся пляцоўка; прахалода — ва ўсім гэтым ёсць нешта прывабнае, нешта крыху вусцішнае. He праходзіць ніводнага дня, каб я не праседзеў тут з якую гадзіну. Сюды прыходзяць з горада дзяўчаты па ваду — гэткі найпрасцейшы і найпатрэбнейшы занятак: даўней нават каралеўскія дочкі не грэбавалі ім. I, калі я сяджу тут, перада мною нібыта ажываюць вобразы тае сівой даўніны — як нашы старажытныя продкі знаёмяцца і заляцаюцца каля гэтай крыніцы, як дабрадзейныя духі лунаюць каля

крыніц і студняў. О, хто не можа таго адчуць, той, мабыць, ніколі спякотным летам пасля цяжкой вандроўкі не піў халоднай вады з крыніцы!

13 траўня

Ты пытаешся, ці даслаць мне сюды мае кніжкі?.. Дарагі мой, Богам малю, дай мне з імі спакою! Я болей не хачу, каб мяне настаўлялі, узбадзёрвалі, натхнялі, бо сэрца і так калоціцца ўва мне! Мне патрэбная калыханка, і я яе гэтулькі, колькі трэба, знайшоў у сваім Гамеры. Як часта я намагаюся заспакоіць, залюляць сваю кіпучую кроў, бо гэткага зменлівага, гэткага неспакойнага сэрца, як гэтае, ты яшчэ не бачыў. Даражэнькі! Ці трэба табе пра гэта казаць, калі ты сам так часта цярпеў ад яго, бачачы, як хутка я пераходзіў ад смутку да нястрымнае весялосці, ад салодкае меланхоліі да згубнае жарсці? Вось жа, я абьіходжуся са сваім сэрцайкам нібы з хворым дзіцёнкам — усё яму дазваляю. Але пра гэта нікому ні слова: ёсць людзі, якія будуць мяне за гэта дакараць.

15 траўня

Простыя людзі з мястэчка ўжо ведаюць і любяць мяне, асабліва дзеці. Але напачатку, калі я хацеў далучыцца да іхняга хаўрусу і спрабаваў завесці з імі прыязную размову, сёй-той думаў, што я збіраюся пакпіць з іх і досыць груба абсякаў мяне. Ды я не крыўдаваў за гэта, а толькі яшчэ больш балюча адчуваў, як і не раз перад тым, што людзі з пэўным становішчам заўсёды халодна трымаюцца, адасоблена ад простага люду, быццам бы баяцца сябе прынізіць, наблізіўшыся да яго; а бываюць і такія легкадумныя ды злыя жартаўнікі, што нібыта і паставяцца да беднага люду са спачуваннем, але толькі дзеля таго, каб яшчэ болей задзерці нос перад ім.

Я добра ведаю, што мы не роўныя і роўнымі быць не можам; але адначасна я перакананы, што той, хто лічыць патрэбным трымацца воддаль ад гэтак званай чэрні, каб зберагчы сваю годнасць, робіць гэтаксама ганебна, як і баязлівец, які хаваецца ад свайго ворага, каб не скарыцца яму.

Неяк прыйшоў я да крыніцы і заспеў там маладую дзяўчыну, служанку, якая, паставіўшы свой збан з вадою на ніжэйшую прыступку сходаў, выглядала, ці не ідзе якая з яе сябровак, што магла б дапамагчы ёй падняць збан на галаву. Я сышоў долу і паглядзеў на яе.

— Паненка, вам дапамагчы?

Яна ўся зачырванелася.

— Ой, ды што вы, васпан! — запярэчыла яна.

— Ды не саромцеся!

Дзяўчына паправіла колца на галаве, і я дапамог ёй. Яна падзякавала і стала падымацца па сходах.

17 траўня

У мяне тут ужо нямала знаёмых, але адпаведнага сабе хаўрусу я яшчэ не знайшоў. Сам не разумею, што ёсць ува мне прывабнага для людзей: шмат хто з іх любіць мяне, прыхільна ставіцца да мяне, і мне заўсёды цяжка на душы, калі нашыя дарогі неўзабаве разыходзяцца. Калі ты спытаешся, што тут за людзі, я адкажу: «Гэткія, як усюды!» Род чалавечы ... ён паўсюдна такі самы. Бальшыня людзей амаль увесь час працуе, каб выжыць, а калі ў іх застаецца крышачку свабоды, дык яны яе так баяцца, што пачынаюць шукаць, як бы найхутчэй яе пазбыцца. О, вось яно — чалавечае наканаванне!

I ўсё-такі народ тут неблагі. Калі я часам даю сабе волю і дзялю з ім тыя ўцехі, што яшчэ дадзеныя людзям — зусім шчыра і адкрыта жартую пры шчодра сабраным стале, выбіраюся на невялікую прагулку або калі і танчу ці яшчэ нешта такое раблю, дык і сам аджываю душою, калі толькі ў галаву не прыходзіць думка, што ўва мне марнуецца гэтулькі іншых сіл, якія я мушу старанна прыхоўваць. Ах, як балюча праз гэта ў мяне сціскаецца сэрца!.. 1 ўсё ж, быць незразуметым — напэўна, такая ўжо наша доля.

Ах, трэба ж было здарыцца, што няма ўжо сяброўкі майго юнацтва! Божа, чаму ж мне было наканавана ведаць яе!.. Тады я мог бы сабе сказаць: «Дурань, ты шукаеш тое, чаго немагчыма знайсці на зямлі!» Але ж я яе меў, я адчуваў яе сэрца, яе вялікую душу і каля яе сам сабе здаваўся большым, чым у сапраўднасці, бо я тады быў сам сабою. Божа міласэрны! Хіба ж тады была змарнаваная хоць адна кропля маёй душы? Хіба перад ёй, перад маёй сяброўкаю, я не раскрываў цудоўнае здольнасці ахапляць сваім сэрцам прыроду? Хіба нашыя ўзаемныя дачыненні не спляталіся ўвесь час з найтанчэйшых пачуццяў, з самых кплівых жартаў, што заўсёды былі пазначаныя адбіткам геніяльнасці, хоць бы й нават яны даходзілі да мяжы непрыстойнасці? А цяпер... Ах! тыя гады, якіх яна мела больш за мяне звялі яе ў магілу раней за мяне. Я ніколі не забуду яе, ніколі не забуду яе мужнага сэрца, яе Боскага цярпення.

Колькі дзён таму я спаткаў пэўнага Ф., шчырага юнака, які выглядае на дзіва шчаслівым чалавекам. Ён толькі што

прыехаў з універсітэта і, хоць не ўважае сябе за вялікага мудраца, але мае ўпэўненасць, што ведае болей за іншых. 3 усяго відаць, што вучыўся ён старанна — адным словам, веды ў яго добрыя. Пачуўшы, што я шмат малюю і ведаю грэцкую мову (дзве незвычайныя рэчы ў гэтых мясцінах), ён адрэкамендаваўся мне і прадэманстраваў веданне шмат якіх аўтараў: ад Батэ да Вуда, ад Піля да Вінкельмана, — і запэўніў мяне, што прачытаў з Зульцэравай «Тэорыі» ўсю першую частку і што ў яго ёсць манускрыпт Гайнэ пра вывучэнне антычнасці. Я прыняў гэта як належнае.

Пазнаёміўся я і яшчэ з адным неблагім чалавекам — княжацкім амтманам, шчырым, адданым чалавекам. Кажуць, што асабліва ўсцешна — душу бачыць яго сярод дзетак: а ў яго іх ажно дзевяць. Асабліва ж хваляць яго старэйшую дачку. Ён запрасіў мяне да сябе, і я неўзабаве зраблю яму візіт. Ён жыве ў паляўнічай хатцы князя, адсюль паўтары гадзіны хады; ён атрымаў дазвол пераехаць туды пасля смерці сваёй жонкі, бо далейшае знаходжанне ў горадзе, ды яшчэ ў службовай кватэры, было яму нясцерпнае.

Апроч таго, спаткалася мне яшчэ некалькі блазнаватых арыгіналаў, у якіх мне ўсё падаецца агідным, а найгорш тое, што ўсе яны плоймаю шчэмяцца да мяне ў найбліжэйшыя прыяцелі.

Бывай! Гэты ліст павінен быць табе даспадобы, бо ў ім гаворка толькі пра падзеі.

22 траўня

Шмат хто з людзей ужо меў уяўленне, што чалавечае жыццё — толькі сон, а цяпер і я не магу пазбыцца такога пачуцця! Калі я гляджу на межы, у якіх замкнёныя творчыя сілы чалавека, калі бачу, як уся яго дзейнасць палягае ў тым, каб задаволіць патрэбы, што зноў-такі маюць толькі адну мэту — прадоўжыць нашае вартае жалю існаванне, а пасля, калі ўсвядомлю сабе, што супакаенне з прычыны пэўных дасягнутых вынікаў доследаў — гэта ўсяго толькі лятункі вязняў, якія размалёўваюць муры сваёй турмы рознакаляровымі фігуркамі і выразнымі краявідамі, дык я, мой Вільгельм, ад гэтага проста губляю мову. Я вяртаюся да сябе самога і знаходжу там цэлы свет! Гэты свет зноў-такі існуе больш у прадчуваннях ды невыразных жаданнях, чым у жывых паўнакроўных вобразах. Тады ў мяне ўсё пачынае плыць перад вачыма і я адно мройліва ўсміхаюся таму свету.

3 тым, што дзеці не ведаюць, чаму яны чагосьці хочуць, згодныя ўсе высокавучоныя школьныя і хатнія настаўнікі; але ў тое, што дарослыя блукаюць па ўсім свеце, нібы тыя дзеці, не ведаючы, адкуль яны прыйшлі й куды ідуць, і, нібы дзеці, не ведаючы сапраўднай мэты сваёй дзейнасці і не заўважаючы, што імі кіруюць з дапамогаю печыва, пірагоў ды розгаў, — вось у гэта ніхто не хоча верыць, а мне здаецца, што гэта зусім відавочна.

3 ахвотаю прызнаюся табе, бо твая думка мне загадзя вядомая, што самыя шчаслівыя людзі — тыя, якія жывуць бесклапотна, тыя, што, нібы дзеці, забаўляюцца сваімі лялькамі, апранаюць іх ды распранаюць і з вялікай павагай праходзяць паўз шафу, у якой мама зачыніла ласункі, а калі ўжо да іх дападуць, дык аплятаюць за абедзве шчакі і крычаць: «Дайце яшчэ!» Шчаслівыя стварэнні! Няблага жывецца і тым, хто дае сваім нікчэмным справам, а нават і прыхамацям, гучныя назвы ды падаюць іх людскому роду як грандыёзныя ўчынкі дзеля ягонага шчасця і росквіту... Добра таму, хто можа быць гэткім!

Але той, хто, маючы сціплую натуру, ведае, да чаго гэта ўсё вядзе; хто бачыць, як грунтоўна кожны мешчанін, якому добра пачуваецца, намагаецца зрабіць са свайго садочка рай, як нават няўдаліцы, нястомна несучы на плячах вялікі цяжар, адольваюць свой шлях; і ўсе аднолькава прагнуць хоць на хвілінку даўжэй бачыць сонечнае святло, — той адно маўчыць і будуе свой свет унутры самога сябе, адчуваючы сябе шчаслівым ужо таму, што ён чалавек. I яшчэ таму, што, які б ён ні быў абмежаваны, але ўсё ж мае ў сваім сэрцы салодкае пачуццё свабоды й усведамленне таго, што ён можа пакінуць сваю вязніцу, як толькі захоча.

26 траўня

Ты ўжо даўно ведаеш мае звычкі; ведаеш, што я магу прытуліцца ў якім-небудзь зацішным куточку, у якой-небудзь хацінцы і атабарыцца там, задавольваючыся самым малым. Вось і тут я натрапіў на гэткае прывабнае месцейка.

Недзе каля гадзіны язды ад горада ляжыць паселішча з назвай Вальгайм*.

Яно вельмі маляўніча раскінулася на ўзгорку, і калі ісці верхняй сцяжынкай да паселішча, відно адразу ўсю даліну.

* Няхай чытач не прыкладае намаганняў знайсці згаданыя тут мясціны, бо нам давялося змяніць сапраўдныя назвы, што стаялі ў арыгінале рукапісу. (Заўвага аўтара.)

Зычлівая шынкарка, як на свае гады дык яшчэ надта бадзёрая, падае віно, піва, каву; а што ёсць тут самае прыгожае, дык гэта дзве ліпы, што сваім разгалістым суччам акрываюць невялічкі пляц перад царквою, аточанай з усіх бакоў сялянскімі хатамі, адрынамі і дварамі.

Нялёгка знайсці гэткі прыветны й зацішны куточак; на маю просьбу з гасподы выносяць столік, крэсла, і я сяджу, п’ю сабе каву ды чытаю Гамера.

Першы раз, калі я цудоўнай паўдзённай парою выпадкова апынуўся пад ліпамі, каля царквы нікога не было. Усе былі ў полі; толькі адзін хлопчык гадоў чатырох сядзеў на зямлі й аберуч прыціскаў да грудзей, можа, паўгадовае дзіця, трымаючы яго ногі паміж сваіх; старэйшы хлопчык быў малому нібы крэслам, і хоць яго чорныя вачаняты жвава зіркалі ва ўсе бакі, сядзеў ён амаль нерухома.

Мне спадабалася гэтая карціна; я сеў на плуг, што стаяў насупраць, і з вялікім захапленнем замаляваў гэты эцюд з братамі. Да дзяцей я дамаляваў яшчэ найбліжэйшы плот, вароты ў адрыну, колы ад старога воза — усё, што стаяла наўкола; і праз якую гадзіну я ўбачыў, што атрымаўся кампазіцыйна вытрыманы й вельмі цікавы малюнак, да якога я ад сябе анічога не дадаў. Гэта ўзмацніла мае намеры — надалей трымацца толькі натуры. Адна яна бясконца багатая, адна яна стварае вялікага мастака. Шмат чаго можна сказапь на карысць усталяваных правілаў, прыблізна столькі сама, як і ў пахвалу грамадскаму ладу. Чалавек, выхаваны на гэтых правілах, ніколі не створыць чагосьці вульгарнага і безгустоўнага, гэтаксама як чалавек, які трымаецца ўзораў добрапрыстойнасці, ніколі не зробіцца невыносным суседам, ніколі не стане невыпраўным нягоднікам; затое — няхай кажуць, што хочуць — правілы забіваюць сапраўднае адчуванне прыроды й праўдзівасць яе выяўлення! Ты скажаш: «Гэта занадта сурова! Правіла толькі абмяжоўвае, падразае толькі самыя буйныя атожылкі і г. д...... Дарагі дружа, ці прывесці табе параўнанне? 3 тымі правіламі выходзіць тое самае, што і з каханнем. Юнак усім сваім сэрцам прыхінуўся да дзяўчыны; ён цэлымі днямі не адыходзіць ад яе, растрачвае ўсе свае сілы, усю сваю маёмасць, каб паказаць, як шчыра ён ёй адданы. Ажно паяўляецца пэўны мешчанін, чыноўнік, які мае афіцыйную пасаду, і кажа яму: «Дарагі юнача! Чалавеку ўласціва кахаць, але вы павінны кахаць па-чалавечы. Размяркуйце свой час: у належныя гадзіны працуйце, а вольныя гадзіны можаце

прысвяціць сваёй дзяўчыне. Падлічыце, колькі ў вас ёсць маёмасці, і тое, што застанецца ад неабходных патрэбаў, можаце ахвяраваць на падарунак каханай, ды й тое не надта часта — прыкладам, на дзень народзін або імяніны і да т.п.». Калі хлапец паслухаецца, з яго выйдзе спраўны, карысны грамадству чалавек, і я параіў бы любому князю прызначыць яго ў якуюнебудзь калегію; толькі каханню ягонаму будзе канец, а калі ён мастак, дык канец і ягонаму мастацтву. О, сябры мае! Чаму гэтак рэдка б’е струмень геніяльнасці, гэтак рэдка разліваецца паўнаводным патокам і скаланае нашы збянтэжаныя душы? Бо там, о дарагія сябры, на абодвух берагах таго патоку жывуць разважлівыя спадары, чые альтанкі, клумбы з цюльпанамі й агароды былі б знішчаныя паводкамі, калі б яны не ўмелі загадзя запабягаць небяспецы з дапамогай розных грэбляў ды адводных каналаў.

27 траўня

Я захапіўся, як бачу, параўнаннямі, гучнымі прамовамі й забыўся расказаць табе, што ж далей сталася з тымі дзецьмі. Ну дык вось, гадзіны са дзве я праседзеў на плузе, заглыбіўшыся ў роздум і прыгожыя пачуцці, што я гэтак разбэрсана апісаў табе ў маім учарашнім лісце. Ажно дзесьці пад самы вечар бачу: нейкая маладзіца з кошыкам на руцэ падыходзіць да дзетак, якія ўвесь час так і сядзелі нерухома, і здалёк гукае:

— Філіпс, які ж ты ў мяне малайчына!

Яна павіталася са мною, я падзякаваў, падняўся з месца, падышоў бліжэй і спытаў, ці гэта яе дзеці. Яна сказала, што напраўду яе, і, даўшы старэйшаму паўбулачкі, узяла меншанькага на рукі й расцалавала з усёю матчынай пяшчотай.

— Я даручыла Філіпсу паглядзець за дзіцём, — сказала яна, — а сама з самым старэйшым пайшла ў горад купіць белага хлеба, цукру ды вось, гліняную місачку пад кашу.

Усё гэта я ўбачыў у кошыку, з якога звалілася вечка.

— Я збіраюся згатаваць Гансу (так звалі самага меншага) супчыку на вячэру, а самы старэйшы, жэўжык, пабіў учора міску, пасварыўшыся з Філіпсам за паскрэбкі кашы.

Я спытаў, дзе ж той самы старэйшы, і не паспела яна мне сказаць, што ён ганяе недзе па лузе пару гусей, як прыбег і ён сам, несучы брату арэшнікавы дубец. Я яшчэ крыху паразмаўляў з маладзіцаю і даведаўся, што яна — дачка настаўніка і што яе муж паехаў у Швейцарыю атрымліваць спадчыну па стрыечным браце.

— Яго хацелі ашукаць, — сказала яна, — не адказвалі нават на допісы; вось яму і давялося ехаць самому. Каб жа толькі яму якой бяды не прычынілася! Нешта нічога пра яго не чуваць...

Мне ўжо было нялёгка ад яе і адчапіцца; я даў хлопчыкам па крэйцары, а маці яшчэ адзін, каб купіла меншаму булачку да супу, калі пойдзе ў горад; і на гэтым мы развіталіся.

Кажу табе, даражэнькі, калі я ўжо не магу стрымаць свае пачуцці, дык лепш за ўсё іхняе віраванне суцішваецца, калі ты бачыш гэткае вось стварэнне, якое ў шчаслівым спакоі ідзе па вузкім коле свайго быцця, з дня ў дзень неяк перабіваецца, глядзіць, як з дрэў падае лісце, і не думае ні пра што іншае, акрамя таго, што надыдзе зіма.

3 тае пары я часцяком бываю там. Дзеці ўжо даўно да мяне прывыклі; я, п’ючы каву, частую іх цукрам, а пры вячэры дзялюся з імі хлебам з маслам альбо кіслым малаком. У нядзелю яны заўсёды атрымліваюць па крэйцары, а калі я пасля імшы не заходжу туды, шынкарка сама дае ім грошы на мой загад.

Яны цалкам давяраюць мне, распавядаюць усякую ўсячыну, а асабліва мяне забаўляе, калі я бачу іхнія жарсці, выбухі іхніх жаданняў, калі збіраецца больш дзяцей з усяго сяла.

Мне было нялёгка супакоіць маці, якая ўсё турбавалася, што дзеці робяць мне многа клопату.

30 траўня

Усё, што я нядаўна гаварыў пра жывапіс, стасуецца, безумоўна, і з паэзіяй; трэба толькі спазнаць дасканалае і наважыцца выказаць яго, і гэтак, вядома, у колькіх словах сказана шмат. Сёння я назіраў сцэну, з якой, калі б яе добра апісаць, выйшла самая лепшая ў свеце ідылія — але пры чым тут паэзія, сцэна, ідылія? Хіба трэба абавязкова нешта выштукоўваць, калі мы мусім далучыцца да з’яў прыроды?

Калі ты пасля гэткага ўступу чакаеш чагосьці высокага, важкага, вытанчанага, дык зноўку памыляешся; гэта быў усяго толькі вясковы хлопец, які зрабіў на мяне вельмі моцнае ўражанне... Як звычайна, расказваць я буду кепска, а ты, як звычайна, будзеш, напэўна, думаць, быццам бы я перабольшваю; і гэтыя дзівосы стварае Вальгайм, зноў-такі Вальгайм.

Там, пад ліпамі, цэлая грамада сабралася піць каву. Мне гэта было не зусім даспадобы, таму я, знайшоўшы нейкую адгаворку, да яе не далучыўся.

Тым часам з суседняга дома выйшаў сялянскі хлопец і пачаў напраўляць той самы плуг, які я нядаўна замалёўваў. Хло-

пец мне спадабаўся, і я загаварыў з ім, спытаў, як яму жывецца. Неўзабаве мы пазнаёміліся бліжэй, а там, як у мяне звычайна выходзіць з такімі людзьмі, можна сказаць, што і пасябравалі. Ён расказаў мне, што служыць у аднае ўдавы, і яна дужа добра ставіцца да яго. Хлопец гэтак шмат распавядаў пра яе і гэтак яе хваліў, што я адразу заўважыў, што ён адданы ёй і целам і душою. Яна ўжо не надта маладая, казаў ён, і спазнала нямала крыўды ад першага мужа, таму і не хоча выходзіць замуж другі раз; з яго расповеду выразна вымалёўвалася, якая яна прыгожая і прывабная для яго, як ён прагне стаць яе абраннікам, каб яна здолела забыцца на правіны першага мужа; але мне б давялося пераказваць ягоны расказ слова ў слова, дзеля таго каб належным чынам апісаць шчырую прыхільнасць, каханне і адданасць гэтага чалавека. Ну і, вядома ж, я мусіў бы мець талент вялікага паэта, каб як след апісаць табе і выразнасць ягоных жэстаў, і мелодыку голаса, і прытоены агонь у яго вачах. Аніякімі словамі не выкажаш тае пяшчоты, што перапаўняла ўсю яго істоту; усё, што б я ні сказаў, гучала б няскладна і няўклюдна. Асабліва мяне кранала тое, як ён баяўся, каб я не падумаў чаго благога пра яго стасункі з ёю і не засумняваўся ў маральнасці яе паводзін. Яго кранальныя словы пра яе постаць, пра яе цела, што і без юнай прывабнасці гэтак моцна прыцягвала яго да яе ды бясконца паланіла, — гэтыя словы я магу паўтарыць толькі ўпотай, у глыбіні сваёй душы. Аніколі ў жыцці я не бачыў такой неадольнае жарсці, такой палкай пажадлівасці ў гэткай цнатліва-чыстай форме. Скажу болей, я нават не думаў і не ўяўляў сабе, што такое ўвогуле можа быць на свеце. He злуй на мяне, калі я табе скажу, што згадкі пра тую цнатлівасць і шчырасць, як агнём, паляць мне душу і што вобраз гэткай адданасці й пяшчоты скрозь мяне пераследуе, і я сам нібы гару праз гэта, пакутую і знемагаю.

Цяпер я буду імкнуцца як найхутчэй убачыць гэтую жанчыну — а можа, яно і не трэба: калі добра ўсё гэта абдумаць, дык яе хутчэй варта пазбягаць. Лепш глядзець на яе вачыма яе каханка, бо, мажліва, яна падасца мне не такою, як цяпер стаіць у мяне ўваччу? Навошта псаваць сабе той прыгожы вобраз?

16 чэрвеня

Чаму я табе не пішу? Пытаешся пра гэта, а яшчэ лічышся вучоным чалавекам! Ты й сам мог бы здагадацца, што я пачуваюся добра і нават... Карацей кажучы, я займеў тут адно зна-

ёмства, надта блізкае майму сэрцу. Здаецца... ах, не ведаю, што і сказаць.

Цяжка распавядаць табе па парадку, як яно здарылася, што я пазнаёміўся з адным з самых мілых стварэнняў... I вось цяпер я задаволены, шчаслівы, а таму апавядальнік з мяне добры не выйдзе.

Анёлак? Фі-у! Гэтак пра сваю каханую гаворыць кожны, ці не праўда? I ўсё ж такі я не здольны табе нават апісаць у словах, якая яна здольная асоба і ў чым гэта яе дасканаласць — досыць таго, што яна ўзяла ўсяго мяне ў палон.

Гэткая шчырасць і гэткі розум, гэткая дабрыня і гэткая цвёрдасць характару, душэўны спакой і жыццярадаснасць дзейнае натуры!..

Усё, што я цяпер кажу пра яе, — адно нікчэмная балбатня ды пустое мармытанне, вартая жалю адстароненасць ад жыцця, якая насамрэч не адлюстроўвае ніводнае сапраўднае рысачкі яе — такой, як яна ёсць. Няхай іншым разам... не, не іншым разам, а зараз, у гэтую самую хвілю, я хачу табе расказаць пра яе ўсё дарэшты. Калі не зраблю гэта цяпер, дык не збяруся ніколі. Бо, між намі кажучы, з таго моманту, як я пачаў пісаць табе гэты ліст, я ўжо разы са тры меў намер адкласці пяро, асядлаць каня ды паехаць туды. I ўсё ж яшчэ з самае раніцы я пакляўся сабе нікуды не выязджаць. I вось, кожную хвілю цяпер падыходжу да акна і выглядаю, а ці высока яшчэ сонца.

...Я не здолеў сябе перамагчы і ўсё-ткі паехаў да яе. Цяпер я вось вярнуўся дадому, Вільгельм, зараз з’ем хлеба з маслам і сяду пісаць табе ліст. Якая ж гэта ўцеха маёй душы — бачыць яе ў коле жвавых мілых дзетак, васьмі брацікаў ды сястрычак!.. Ну, калі я гэтак буду пісаць і надалей, дык ты нічагусенькі не зразумееш. Вось жа, слухай: я пастараюся прымусіць сябе расказаць усё падрабязна.

He так даўно я пісаў табе, як пазнаёміўся з амтманам С., які вельмі прасіў мяне завітаць да яго дамоў, ці, хутчэй, у яго маленькае царства. Я на тое запрашэнне быў зусім забыўся і, мабыць, ніколі б туды й не зазірнуў, калі б выпадкова не адкрыў таго скарбу, што прыхаваны ў гэтым ціхім куточку.

Наша моладзь задумала зладзіць загарадны баль, на які я з ахвотаю згадзіўся паехаць. Я запрасіў з сабою адну тутэйшую панну — слаўную, зграбную, хоць і невыразную дзяўчыну. Мы дамовіліся, што я з карэтай заеду па яе разам з кузінаю, а па дарозе мы забяром і Шарлоту С.

— Зараз вы пазнаёміцеся з прыгажуняй, — сказала мая спадарожніца, калі мы шырокай прасекаю пад’язджалі да паляўнічага дома.

— Глядзіце ж толькі не закахайцеся! — папярэдзіла мяне яе кузіна.

— А чаму ж?

— Бо яна ўжо заручоная, — адказала яна, — з надта добрым хлопцам, які цяпер ад’ехаў палагоджваць свае справы пасля бацькавай смерці ды ўладкоўвацца на паважную пасаду.

Я ўспрыняў сказанае досыць абыякава.

Да таго часу, калі сонца павінна было зайсці за гару, заставалася чвэрць гадзіны. Мы пад’ехалі да брамы паляўнічага дома. Стаяла задуха, і панны занепакоіліся, каб, чаго добрага, не было навальніцы, бо з усіх бакоў на даляглядзе грувасціліся цяжкія свінцова-шэрыя хмары. Я супакоіў дзяўчат, робячы выгляд, нібыта разбіраюся ў пераменах надвор’я, хоць і сам пачаў пабойвацца, што нашая пагулянка можа апынуцца пад пагрозаю.

Я выйшаў з карэты, і служанка, што адчыняла браму, папрасіла якую хвілінку пачакаць: маўляў, мамзель Лота неўзабаве павінна выйсці. Я пайшоў падвор’ем да ладнага будынка, падняўся па сходах і адчыніў дзверы — тут перад маімі вачыма паўстала відовішча, самае прывабнае з усіх, што мне калі-небудзь давялося бачыць. У пярэднім пакоі шасцёра дзяцей, узростам ад двух да адзінаццаці гадоў, роем абступілі зграбную, сярэдняга росту дзяўчыну ў простай белай сукенцы з ружовымі бантамі на грудзях ды рукавах. Яна трымала ў руках бохан жытняга хлеба, кроіла яго і з вялікай прыязнасцю давала скібкі малым, што стаялі вакол яе — кожнаму па адной, большай ці меншай, у залежнасці ад узросту ды апетыту дзяцей; і кожнае з тых малых шчыра выгуквала сваё «дзякую!», працягваючы ручаняты высока ўгору, перш чым скібка была адрэзаная; а тады — адны вясёла, з падскокам, а другія ціха, павольна, у адпаведнасці са сваім цішэйшым норавам, ляцелі або ішлі да брамы, каб падзівіцца на чужых людзей ды на карэту, у якой мелася ад’ехаць іх Лота.

— Прашу мне прабачыць, — сказала яна, — за тое, што я прымусіла вас зайсці сюды, а вашых паннаў — чакаць. Апранаючыся і даючы распараджэнні на час маёй адсутнасці, я зусім забылася даць хлеба дзецям, а яны хочуць, каб менавіта я кроіла ім скібкі.

Я сказаў ёй нейкі стандартны камплімент, а сам не адрываў ад яе сваіх вачэй, любуючыся яе постаццю, голасам, ру-

хамі, і ледзьве паспеў ачомацца ад гэткай неспадзяванкі, як ужо яна пабегла ў пакой узяць рукавічкі ды веер. Дзеці стаялі воддаль, пазіраючы на мяне. Я падышоў да самага меншага, вельмі сімпатычнага хлопчыка. Ён адхінуўся ад мяне, але ў гэтай самай хвілі ўвайшла Лота і сказала:

— Луі, дай дзядзьку ручку.

Хлопчык з ахвотай пагадзіўся, а я не мог утрымацца і шчыра яго расцалаваў, хоць у малога і цякло з носа.

— Дзядзьку? — перапытаў я, падаючы ёй руку. — Вы мяркуеце, што я варты шчасця зрабіцца вашым сваяком?

— О! — гулліва ўсміхнулася яна. — Сваякоў у нас вельмі шмат, і мне было б шкада, калі б вы былі горшы сярод іх.

Ужо ідучы да карэты, яна наказала Сафі, старэйшай пасля сябе сярод сясцёр — дзяўчынцы гадоў адзінаццаці, — каб тая пільна даглядала меншых і сустрэла тату, калі ён вернецца з праездкі верхам. Малым яна загадала слухацца сястрычкі Сафі як яе самой, што амаль усе яны й паабяцалі рабіць. Толькі адна бялявая языкатая дзяўчынка, можа, шасці год, запярэчыла:

— Гэта ж будзеш не ты, Лотачка; мы ўсё адно цябе любім больш!

Двое старэйшых хлапцоў ускараскаліся на козлы, і на маю просьбу яна дазволіла ім праехацца з намі да ўскрайку лесу, пасля таго, як яны паабяцалі не сварыцца паміж сабою і моцна трымацца.

Ледзьве мы ўладкаваліся, ледзьве панны паспелі павітацца, агледзець адна ў аднае ўбранні, а найперш капялюшыкі, ды разабраць па костачках таварыства, якое іх чакала на балі, як Лота загадала вазаку спыніцца і высадзіла сваіх братоў. Яны яшчэ раз захацелі пацалаваць ёй рукі, што старэйшы зрабіў пяшчотна, як гэта належыць пятнаццацігадоваму юнаку, а малодшы — з большай жвавасцю ды запалам. Яна яшчэ раз пераказала прывітанне меншым дзецям, і тады мы паехалі далей.

Кузіна спытала, ці Лота паспела прачытаць кніжку, якую яна ёй не так даўно даслала.

— He, — адказала Лота, — гэтая кніжка мне не падабаецца: можаце забраць яе назад. Ды й папярэдняя была не лепшая.

Калі я пацікавіўся, што гэта былі за кніжкі, то здзівіўся, пачуўшы яе адказ...* Я адчуў ва ўсім, што яна сказала, самабыт-

* Мы былі змушаныя зняць гэтае месца ў допісе, каб нікому не зрабіць крыўды, хоць, папраўдзе, ніводнага аўтара не павінна абыходзіць тое, што думаюць нейкія там дзяўчына або юнак з яшчэ несфармаванымі поглядамі пра іх творы. (Заувага аўтара.)

насць характару, бачыў усё новыя чары ў кожным яе слове, усё новыя праявы духу — у кожнай рысачцы яе аблічча, якое ўсё болей і болей яснела, бо яна адчувала, што я яе разумею.

— Калі я была маладзейшая, — сказала яна, — дык нічога гэтак моцна не любіла, як раманы. Толькі Госпад ведае, як мне было прыемна, калі ў нядзелю, прымасціўшыся дзе-небудзь у куточку, я са шчырым сэрцам спачувала якой-небудзь міс Джэні ў яе шчасці альбо няшчасці. He буду адмаўляць: такое чытанне і цяпер не страціла для мяне сваёй прывабнасці. Але цяпер я так рэдка магу сесці за кніжку, а таму яна павінна вельмі-вельмі адпавядаць майму густу. I найболей мне падабаецца той аўтар, у якога я знаходжу свой свет, у якога ўсё адбываецца гэтак, як і навокал мяне, і сюжэт у якога такі самы цікавы й кранальны, як у маім хатнім жыцці, бо, хоць яно і не райскае, але ўвогуле дае мне шмат невыказных уцех.

Я намагаўся хаваць сваё хваляванне ад пачутых слоў, але доўга трываць гэта не магло, бо, пачуўшы, якія слушныя заўвагі яна мімаходзь зрабіла пра «Святара з Уэйкфілда», пра...*, я не ўтрымаўся і вьіказаў усё, што было ў думках у мяне; адно праз нейкі час, калі Лота звярнулася да нашых спадарожніц, я заўважыў, што яны сядзелі абсалютна абыякавыя да ўсяго, гледзячы перад сабою адсутнымі позіркамі. Кузіна некалькі разоў здзекліва паглядала на мяне, моршчачы свой носік, але гэта мяне аніяк не зачапіла.

Размова перайшла на захапленне танцамі.

— Мажліва, гэта выглядае заганным, — сказала Лота, — але я ахвотна вам прызнаюся, што болей за ўсё на свеце люблю танцы. Калі, бывае, галава запоўненая нейкімі турботамі, варта толькі мне пабрынькаць на маім разладжаным фартэпіяна які-небудзь кантрданс — і ўсё зноў у парадку.

Як жа замілавана глядзеў я падчас гэтае размовы ў яе чорныя вочы! Як жа я ўсёй сваёй душою цягнуўся да яе выразных вуснаў, да яе расквітнелых шчок! Як жа я акунаўся ў сэнс яе цудоўных прамоў, часам нават не разбіраючы, не чуючы асобных словаў! Ты гэта можаш сабе ўявіць, бо ты ж ведаеш мяне. Адным словам, калі мы пад’ехалі да павільёна, дзе меўся адбыцца баль, я выйшаў з карэты, нібы ў сне, і ў тым вечаровым змроку апынуўся пад такой уладай сваіх летуценняў, што ўжо

* Тут таксама прапушчаныя некалькі імён айчынных аўтараў. Той, хто заслужыў Лоцінай пахвалы, напэўна, сам адчуе яе сэрцам, чытаючы гэтае месца. А іншым гэта ведаць зусім не трэба. (Заўвага аўтара.)

амаль не чуў музыкі, якая даносілася насустрач нам з асветленай залы.

Двое кавалераў, Аўдран і пэўны Н.Н., — хто там запомніць усе гэтыя імёны! — што меліся таньчыць з кузінай ды Лотаю, сустрэлі нас каля дзвярэй карэты, забралі сваіх паннаў, і я таксама павёў сваю наверх.

Мы перапляталіся адно з адным у менуэтах, я запрашаў на танец чарговую даму, і, як на тое ліха, самыя настойлівыя ніяк не хацелі адчапіцца ад мяне.

Лота з яе кавалерам пачалі таньчыць англез, і ты можаш сабе ўявіць, як мне было ўсцешна, калі ёй даводзілася выконваць фігуру з намі. Каб ты толькі бачыў, як яна таньчыць! Разумееш, яна ўся ў танцы — усім сэрцам, усёй душою, рухі яе цела гэткія грацыёзныя, гэткія бесклапотныя, гэткія нязмушаныя, нібы яна болей ні пра што не думае, нічога не адчувае —■ у такія хвіліны, напэўна, для яе нічога пабочнага не існуе.

Я папрасіў у яе другі кантрданс, яна паабяцала трэці й з найчароўнейшай у свеце адкрытасцю прызналася, што ўсёй душой любіць нямецкі вальс.

— Тут гэткая мода, — сказала яна, — што кожная пастаянная пара таньчыць вальс сама, але мой Chapeau* вальсуе кепска; то ён яшчэ будзе мне ўдзячны, калі я вызвалю яго ад гэтага абавязку. Вашая панна таксама не надта ахвочая да вальса, а я ў англезе бачыла, што вы вальсуеце добра; і калі вы жадаеце таньчыць са мною нямецкі вальс, дык ідзіце папрасіце дазволу ў майго кавалера, а я падыду да вашай дамы.

Я пагадзіўся, і мы дамовіліся, што яе кавалер будзе тым часам займаць маю партнёрку.

I вось пачалося! Мы нейкі час захоплена спляталіся рукамі ў розных фігурах. Як чароўна, як лёгка яна рухалася! Калі ж мы пачалі па-сапраўднаму вальсаваць і закружыліся адно каля аднаго, а да нас далучыліся іншыя пары, узнік пэўны вэрхал, бо мала хто ўмеў як след таньчыць вальс. Мы зрабілі разумна, крыху перачакаўшы, аж пакуль няўмелыя пары не павыходзілі з кола, — і толькі тады прадоўжылі таньчыць, разам з яшчэ адной парай, з Аўдранам і яго паннаю; прытым трымаліся мы вельмі някепска. Мне зроду яшчэ гэтак лёгка не таньчылася! Я ўжо не адчуваў сябе чалавечай істотаю. Трымаць у сваіх абдымках наймілейшае стварэнне, кружыцца з ім у танцы, нібы той віхор, які размятае ўсё чыста навокал, і...

* Chapeau {французск.) — кавалер (у танцах).

шчыра кажучы, Вільгельм, я там у думках пакляўся сабе, што ніколі не дазволю каханай дзяўчыне, сваёй нарачонай, таньчыць з кім-кольвечы іншым, апрача мяне, не дазволю, хоць бы й коштам свайго жыцця... ты мяне разумееш!

Каб перадыхнуць, мы некалькі разоў прайшліся па зале. Потым Лота села, і тыя апельсіны, што я з цяжкасцю здолеў раздабыць, забраўшы апошнія, выдатна нас асвяжылі; што праўда, кожная долька, якою яна ветліва дзялілася са сваёй суседкаю, была мне нібы нож у сэрца.

Трэці англез мы таньчылі ў другой пары. Калі мы йшлі па коле і я — адзін Бог ведае, з якой радасцю! — вёў яе за руку ды не мог адарвацца ад яе вачэй, у якіх было выразна відаць найшчырэйшае, найчысцейшае задавальненне,— вось тады нам давялося прайсці каля аднае дамы з прыязным, хоць ужо немаладым, абліччам, якую я паспеў заўважыць яшчэ раней. Яна, усміхаючыся, зірнула на Лоту, паківала пальцам і два разы шматзначна вымавіла нам наўздагон імя «Альберт».

— Дазвольце, калі гэта ніякая не таямніца, у вас запытацца, а хто такі Альберт? — пацікавіўся я ў Лоты.

Яна ўжо збіралася адказаць, як нам давялося разысціся, каб зрабіць вялікую «васьмёрку», а калі мы зноў сустрэліся, мне падалося, што на яе твары з’явілася пэўная задуменнасць.

— Навошта мне хаваць гэта ад вас? — прамовіла яна, падаючы мне руку для новай фігуры ў кадрылі-праменадзе. — Альберт — добры чалавек, з якім я, можна сказаць, заручоная.

Для мяне гэта ніякай навіною не было (бо па дарозе дзяўчаты мне пра гэта казалі), але цяпер гэтае паведамленне зрабіла на мяне зусім іншае ўражанне, з тае прычыны, што яна цяпер непасрэдна датычыла яе — той, што за гэткія кароткія хвілі стала мне надта дарагою.

Адным словам, я збянтэжыўся, разгубіўся, патрапіў не ў сваю пару — гэтак, што ўсе пазбіваліся з ладу — і толькі дзякуючы Лоціным вытрымцы й высілкам усё зноў было прыведзена ў парадак.

Танец яшчэ не дайшоў да канца, калі маланкі, што ўжо даўно паблісквалі на даляглядзе і якія я ўсё называў зарніцамі, пачалі шугаць усё мацней і мацней, а грымоты сталі заглушаць музыку. Тры дамы выбеглі з шэрагу, а за імі следам і іх кавалеры; усе замітусіліся, і музыка перастала граць. Зразумела, што калі якое-небудзь ліха ці нейкі жах напаткаюць нас падчас забавы, гэта робіць мацнейшае, чым звычайка, уражанне — часткова ў выніку кантрасту, што гэтак на нас уздзейнічае, а яшчэ

болей — праз тое, што нашыя пачуцці ў такія хвіліны болып абвостраныя і мы лягчэй паддаёмся моцным уражанням. Толькі гэтым можна растлумачыць дзіўныя паводзіны некаторых нашых жанчын. Самая разумная з іх уселася ў кутку спінаю да вакна і заткнула сабе вушы; другая ўкленчыла перад ёю, унурыўшыся галавою ў яе спадніцу. Трэцяя ўціснулася паміж імі, прыціснуўшыся да сваіх сястрыц і заліваючыся гаручымі слязьмі. Адны прасіліся дадому, іншыя ўвогуле не ведалі, што рабіць і як утаймаваць дзёрзкасць нашых маладых гарэзнікаў-хлапцоў, якія надта актыўна імкнуліся перахапіць з вуснаў збянтэжаных прыгажунь спалоханыя малітвы, скіраваныя да Госпада. Некаторыя мужчыны сышлі долу, каб магчы там спакойна выкурыць люльку, а рэшта тае грамады прыняла разумную прапанову гаспадыні пайсці ў пакой, дзе вокны мелі аканіцы ды фіранкі. He паспелі мы там сабрацца, як Лота парасстаўляла ўжо крэслы паўколам, потым папрасіла ўсіх рассесціся і прапанавала пачаць гульню. Я ўжо бачыў, як сёй-той, спадзеючыся на салодкі фант, пачынаў аблізвацца ды пацягвацца.

— Будзем гуляць у лікі, — сказала Лота. — А зараз увага! Я пайду колам справа налева, а вы павінны лічыць за мною; кожны павінен называць той лік, які на яго прыпадзе; лічыць трэба хутка, а хто запнецца альбо зробіць памылку, атрымае поўху — і гэтак пакуль я далічу да тысячы.

Гэта было вясёлае відовішча. Яна пайшла па коле з працягнутаю рукой. «Раз», — пачаў першы. «Два», — сказаў яго сусед. «Тры», — прадоўжыў трэці. I гэтак далей. А яна ішла ўсё хутчэй і хутчэй, калі раптам адзін удзельнік гульні памыліўся. «Лясь!» — ёсць аплявуха! Ад смеху зблытаўся другі — зноўку «лясь!». А яна ішла хутчэй і хутчэй. Мне самому два разы дасталося поўху, і я са шчырым задавальненнем адзначыў, што яна адвешвала мне аплявухі яшчэ больш важкія, чым каму іншаму. Гульня скончылася ўсеагульным смехам і гармідарам, не дайшоўшы да тысячы.

Закаханыя парачкі паціху адасабляліся ад астатняй грамады, навальніца сунялася, і я пайшоў следам за Лотай у залу. Ідучы, яна сказала мне:

— За аплявухамі яны пазабываліся і на навальніцу, і на ўсё на свеце!

Я не знайшоўся, што сказаць у адказ, і яна працягвала:

— Я была сярод тых, што спалохаліся больш за астатніх, але мусіла ўдаваць з сябе смелую, каб падтрымаць дух ва ўсіх прысутных, аж пакуль не пасмялела сама.

Мы падышлі да вакна. Грымела ўжо недзе далёка збоку, спорны дождж шамацеў каля самай зямлі, і мы ўдыхалі поўнымі грудзьмі цёплае паветра, напоенае рознымі свежымі водарамі. Яна стаяла, абапёршыся на локаць, яе пагляд працінаў далячынь; потым яна зірнула ў неба і на мяне, і я ўбачыў, што яе вочы поўныя слёз; яна паклала сваю руку на маю і прамовіла: «Клопштак!» Я адразу ж прыгадаў тую цудоўную оду, што прыйшла ёй у галаву, і апынуўся ў віры пачуццяў, якія яна абрынула на мяне гэтым выгукам-паролем. Я не ўтрымаўся, нахіліўся і са слязьмі ўцехі пацалаваў ёй руку. I зноў паглядзеў ёй у вочы... Шляхетны паэце! Каб ты толькі бачыў, як яна абагаўляе цябе, і я не хацеў бы надалей чуць тваё гэтак часта згадванае імя з чыіх-кольвечы іншых вуснаў!

19 чэрвеня

Я ўжо і не памятаю, на чым гэта я спыніўся мінулым разам, расказваючы табе пра падзеі таго вечара. Ведаю толькі, што была ўжо другая гадзіна начы, калі я лёг спаць, і што, калі б я мог усё табе расказаць вусна, замест таго, каб апісваць у допісе, дык затрымаў бы цябе, мажліва, да самае раніцы.

Пра тое, што з намі здарылася, калі мы вярталіся з балю дамоў, я табе яшчэ не расказаў, ды й сёння ўжо не здолею.

Захад сонца быў цудоўны. Раса капала з лясных дрэў, яе кроплі зіхцелі на пасвяжэлых палях... Нашы спадарожніцы разпораз пачыналі торкаць насамі. Лота спыталася, ці не хацеў бы я да іх далучыцца: я не павінен быў саромецца яе.

— Пакуль я бачу расплюшчанымі гэтыя вочы, — сказаў я, пільна ўзіраючыся ў яе твар, — датуль будзьце спакойная: небяспекі, што я магу задрамаць, няма.

I мы абое вытрымалі аж да самага дому. Служанка ціхенька адчыніла браму і, у адказ на Лоціна пытанне, запэўніла, што дома ўсё як мае быць, што бацька і дзеці ўжо спяць. Тады я развітаўся з Лотаю, папрасіўшы дазволу сёння ўбачыць яе яшчэ раз; дазвол я атрымаў і ўдзень ізноў пабываў у яе.

3 таго часу сонца, месяц і зоркі могуць спакойна сабе вандраваць сваімі шляхамі: я не бачу ані дня, ані начы, забыўся пра ўсё на свеце.

21 чэрвеня

Я перажываю гэткія шчаслівыя дні, якія Госпад прыберагае толькі для сваіх святых; і што б са мною надалей ні здарылася, я не наважуся сказаць, што мне не давялося спазнаць

радасцяў, найчысцейшых радасцяў жыцця... Ты ўжо ведаеш мой Вальгайм: тут я канчаткова пасяліўся, адсюль мне толькі якія паўгадзіны ехаць да Лоты, а побач з ёю я аджываю ды адчуваю ўсю паўнату дадзенага чалавеку шчасця.

Хіба ж, выбраўшы Вальгайм за мэту сваіх праходак, я мог падумаць, што ён ляжыць гэтак блізка да неба?!

Дарагі мой Вільгельм, я часцяком задумваюся над тым, чаму чалавек гэтак імкнецца да вандровак, да засваення прасторы, да новых адкрыццяў. А пасля ў яго зноў з’яўляецца цяга да самаабмежавання, імкненне быць у каляіне звычайнага жыцця і праводзіць гэтае жыццё не азіраючыся ані направа, ані налева.

Аж дзіўна робіцца: калі я сюды прыехаў і аглядаў прыгожую даліну з узгор’я, як жа ўсё яно мяне вабіла! Вось гаёчак!.. Ах, каб пасядзець там у цяньку!.. Вось вяршыня гары!.. Ах, каб паглядзець адтуль на гэтыя мясціны! Пераплеценыя ланцугі пагоркаў ды прыветныя даліны!.. О, як бы мне хацелася згубіцца сярод іх!..

Я імкнуўся туды й вяртаўся назад, не знайшоўшы таго, на што спадзяваўся. О, далеч! ты гэткая самая, як і прышласць! Перад нашай душою разлеглася неагляднае імглістае бязмежжа, нашыя пачуцці патанаюць у ім, як і нашае вока; і мы прагнем аддацца таму адзінаму, вялікаму, прыгожаму пачуццю, дарэшты растварыцца ў ім... Але — на жаль! — як толькі мы дасягнем мэты, як толькі «там» ператворыцца ў «тут», дык адразу ж усё зноўку робіцца тым, што і было раней, і мы застаёмся ў сваёй нікчэмнасці, у сваёй абмежаванасці, і душа наша прагне недасяжнае насалоды.

Гэтак самы няўрымслівы вандроўнік урэшце зноў прагне трапіць на сваю бацькаўшчыну, у сваю хату, дзе разам са сваёй жонкай, у атачэнні сваіх дзяцей, у турботах пра тое, каб іх выгадаваць, ён знаходзіць спакой, якога марна шукаў у вялікім свеце.

Калі я раніцай, падняўшыся разам з сонцам, шыбую ў Вальгайм і там, нарваўшы ў агародзе салодкага гароху, лускаю яго з кніжкаю Гамера ў руках; калі я ў маленькай кухні бяру гаршчэчак і, дадаўшы масла, стаўлю на агонь стручкі, кладу накрыўку і сядаю побач, каб раз-пораз памешваць у ім, дык перад вачыма ў мяне паўстаюць тыя сцэны, калі ганарыстыя Пенелопіны жаніхі рэжуць быкоў ды свіней, разбіраюць тушы й смажаць мяса. Нішто не выклікае ў мяне гэткага ціхага, шчырага захаплення, як гэткія вось рысы патрыярхальнага

побыту, і я, дзякаваць Богу, магу, не робячы на гэта вялікага націску, перанесці іх у сваё штодзённае жыццё.

Як жа мне прыемна, што сэрца маё можа адчуваць простую і шчырую радасць гаспадара, які кладзе на свой стол галоўку капусты, узрошчаную сваімі рукамі, і ў гэтай хвілі не толькі цешыцца з яе, а нанова перажывае ўсе шчаслівыя дні сваёй працы: і дзівосныя досвіткі, калі ён яе садзіў, і гожыя вечары, калі ён яе паліваў, радуючыся з таго, як яна расце.

29 чэрвеня

Пазаўчора з горада да амтмана прыехаў лекар і якраз заспеў мяне на падлозе сярод Лоціных дзетак: адны з іх валтузіліся на мне, іншыя мяне тузалі, а я казытаў іх, і яны ўсчыналі неймавсрны гармідар. Лекар, досыць задагматызаваны й чэрствы чалавек, які пры размове раз за разам камячыў абшлагі сваіх рукавоў і бясконца выцягваў наперад сваё жабо, напэўна, палічыў гэткія мае паводзіны недастаткова годнымі ды разважлівымі; гэта было адразу напісана ў яго на лобе. Ды я на гэта не зважаў, выслухоўваў яго надта мудрыя арацыі й зноў адбудоўваў дзецям разбураныя імі перад тым карткавыя хаткі. Пасля ён хадзіў па горадзе і абураўся: маўляў, амтманавы дзеці й так разбэшчаныя, а Вертэр сапсуе іх дарэшты.

Напраўду, дарагі мой Вільгельм, дзеці для маёй душы — найбліжэйшыя істоты. Калі я назіраю за імі й прыкмячаю ў гэткім вось маленькім стварэнні зародкі ўсіх цнотаў, усіх сіл, якія з цягам часу яму будуць надта патрэбныя, а менавіта: ва ўпартасці — будучую трываласць і непахіснасць, у гарэзлівасці — добры гумор і здольнасць лёгка абмінаць усе небяспекі ў свеце, і ўсё гэткае цэласнае, гэткае несапсаванае, — тады я часцей і часцей паўтараю залатыя словы Настаўніка роду чалавечага: «Калі вы не станеце такімі, як адно з гэтых малых». I вось, мой дружа, да тых, якія нам роўныя, якія павінны быць нам узорам, мы ставімся як да падлеглых нам. Яны не павінны мець сваёй волі!.. А хіба ж у нас волі няма? Чаму ж нам выпадае гэткі прывілей?.. Бо мы старэйшыя і разумнейшыя?!. Божа літасцівы, ты бачыш са свайго неба адно дзяцей старых і дзяцей малых, ды й годзе, і ад іх маеш большую ўцеху — гэта твой сын ужо даўно абвясціў. Але яны не вераць у яго і не слухаюцца яго — гэтак яно ёсць спрадвеку — ды выхоўваюць дзяцей паводле падабенства свайго, і... бывай, Вільгельм! He хачу болей займацца пустымі разважаннямі пра гэта.

1 ліпеня

Чым ёсць Лота для хворага, я адчуў на сваім уласным няшчасным сэрцы, якому цяпер горай, чым шмат каму з тых, хто знемагае ў ложку ад цяжкой хваробы. Яна колькі дзён прабудзе ў горадзе ў адной шаноўнай кабеты, якая, на думку лекараў, ужо ляжыць на Божай пасцелі й вось пажадала ў свае апошнія хвіліны бачыць каля сябе Лоту.

Мінулага тыдня я ездзіў з ёю да пастара ў Шт., мястэчка, што ляжыць убаку ад дарогі, у гарах, за гадзіну язды адсюль.

Мы прыбылі туды каля чацвёртай дня. Лота ўзяла з сабою меншую сястрычку. Калі мы заехалі на падвор’е, зацененае дзвюма высокімі арэшынамі, стары гаспадар сядзеў на лавачцы каля дзвярэй і, убачыўшы Лоту, адразу нібыта ажыў, забыўся на сваю сучкаватую кавеньку і закульгаў ёй насустрач. Яна падбегла да яго, прымусіла яго сесці, сама села no634, пераказала самае шчырае прывітанне ад свайго бацькі, прылашчыла яго найменшага пястунчыка-сына, замурзанага з ног да галавы. Каб ты толькі ўбачыў, як яна апекавалася старым пастарам, як намагалася гаварыць гучней, бо ведала, што той кепска чуе, як яна расказвала пра маладых, поўных сіл людзей, што памерлі раптоўнаю смерцю, пра цудоўныя курорты Карлсбада; і як яна ўхваляла намер старога паехаць туды праз год, улетку; яна запэўнівала, што ён выглядае нашмат лепей, што ён куды больш бадзёры, чым калі яна яго бачыла апошні раз. Я ж тым часам ветліва адрэкамендаваўся спадарыні пастаравай. Стары пастар зусім пажвавеў, а калі я не абмінуў пахваліць цудоўныя арэшыны, што давалі нам адмысловы халадок, ён адразу ж пачаў расказваць, хоць і з пэўнымі цяжкасцямі, іхнюю гісторыю.

— Старое дрэва, — сказаў ён, — хто яго пасадзіў, мы не ведаем: адныя кажуць, што той пастар, а другія — што іншы. А малодшая арэшына, што там расце, — равесніца маёй жонкі: у кастрычніку ім абедзвюм споўніцца па пяцьдзесят. Яе бацька пасадзіў яе раніцай, а ўвечары таго самага дня нарадзілася яна. Ён жа быў маім папярэднікам у гэтай парафіі й так любіў гэтае дрэва, што няможна выказаць у словах; ды й я яго таксама люблю не менш. Мая будучая жонка сядзела пад ім на бервяне й вязала, калі я, бедны студэнт, дваццаць сем гадоў таму першы раз паявіўся на гэтым падвор’і.

Лота запыталася пра ягоную дачку; ён адказаў, што яна пайшла разам са спадаром Шмітам да работнікаў на луг, і працягваў распавядаць пра тое, як яго папярэднік палюбіў яго, і дачка ягоная таксама; і як ён пазней стаў вікарыем, а потым

і яго пераемнікам... Расказ старога набліжаўся да канца, калі з саду выйшла пастарава дачка з тым самым спадаром Шмітам; яна дужа цёпла і сардэчна павіталася з Лотаю, і я мушу сказаць, што мне спадабалася гэтая высокая, зграбная, чарнявая дзяўчына, з якою ў вёсцы не было б сумна нікому. Яе кавалер (гэта па ім адразу было відаць), відны, але маўклівы чалавек, не азваўся нават словам, хоць Лота ўсяляк імкнулася ўцягнуць яго ў размову.

Найболей у ім мяне засмуціла тое, што ён быў гэткі замкнёны не праз сваю абмежаванасць — з выгляду ён быў зусім не дурны — а, хутчэй, праз сваю пыху ды змрочны характар. На жаль, пасля маё меркаванне пацвердзілася як найпаўней, бо, калі Фрыдэрыка падчас нашае сумеснае праходкі йшла то з Лотаю, то са мною, твар гэтага спадара, і без таго смуглявы, пацямнеў гэтак моцна, што Лота тузанула мяне за рукаў і дала зразумець, што я абыходзіўся з Фрыдэрыкаю занадта прыязна. Мне вельмі прыкра бачыць, як маладыя людзі ў росквіце жыццёвых сіл прымушаюць адно аднаго цярпець пакуты — замест таго каб усёю сваёю душою прымаць усе радасці гэтага жыцця, — як яны праз сваю дурноту псуюць адно аднаму адпушчаныя ім дні шчасця і занадта позна пачынаюць разумець, што змарнаванага часу ўжо нічым не кампенсуеш. Мяне гэта моцна зачапіла, і, калі надвячоркам мы вярнуліся ў пастараву сядзібу ды за сталом, п’ючы малако, завялі размову пра ўцехі й прыкрасці нашага жыцця, я не стрымаўся і, падхапіўшы тэму, палка і шчыра выказаўся супраць недружалюбнасці й дрэннага гумору.

— Мы, людзі, часцяком наракаем на тое, — пачаў я, — што радасных дзён нам адпушчана мала, а благіх дзён — занадта многа, ды, па-мойму, гэта — няпраўда. Калі б мы ўспрымалі шчырай душой усё тое дабро, якім Госпад штодня адорвае нас, дык у нас было б досыць сілы вытрымаць і ліха, калі яно нас напаткае.

— Але ж мы не маем улады над нашымі пачуццямі, — уступіла ў размову спадарыня пастарава, — бо вельмі моцна залежым і ад цела свайго! Калі нехта сябе кепска адчувае, дык яму ўсё здаецца не гэткім, як трэба.

Я з гэтым пагадзіўся, і працягваў свае разважанні:

— Тады мы павінны разглядаць свой стан як хваробу і дапытвацца, а ці няма на яе якой-небудзь рады.

— Добра сказана, — заўважыла Лота, — я, прынамсі, мяркую, што нямала залежыць ад нас саміх. Ведаю гэта па сабе. Калі штосьці мяне раздражняе альбо засмучае, я падхопліва-

юся, бывае, што выходжу ў сад; альбо вось — праспяваю сабе мелодыі аднаго-двух контрдансаў, і смутку — як не было.

— Якраз пра гэта я і хацеў сказаць, — прадоўжыў я размову. — 3 кепскім настроем тое самае, што і з лянотаю, бо ўсё гэта, уласна, лянота і ёсць. Усе мы надта схільныя да яе, а ўсёткі, калі мы знаходзім сілы падбадзёрваць сябе, тады праца гарыць у нас у руках.

Фрыдэрыка слухала мяне вельмі ўважліва, але яе кавалер запярэчыў мне, што чалавек — не гаспадар над самім сабою, а над сваімі пачуццямі — і пагатоў.

— Гаворка тут ідзе пра непрыемныя пачуцці, — адказаў я, — а іх кожны быў бы рады пазбыцца; і ніхто не ведае, наколькі ў яго хопіць сілы, пакуль яе сам не выпрабуе. Хто хварэе, той абыдзе ўсіх лекараў, адмовіцца ад усяго, будзе ўжываць самыя горкія лекі, абы толькі паправіць сваё здароўе.

Я згледзеў, што наш шаноўны стары напружвае слых, каб пачуць, пра што ідзе гаворка, і ўзяць у ёй удзел; таму я загаварыў гучней, звяртаючыся да яго:

— У царкоўных казаннях асуджаюцца шмат якія заганы, але я, паміж іншага, ніколі не чуў, каб з катэдры ганілі дрэнны гумор*.

—■ Няхай гэтым займаюцца гарадскія святары, — адказаў ён, — а што да сялян, дык у іх дрэннага гумору не бывае; але сяды-тады гэткая казань і ім бы таксама не зашкодзіла. Ці, прынамсі, маёй жонцы ды спадару амтману.

Усе засмяяліся, і ён разам з намі, але потым ён закашляўся і размова на нейкі час перапынілася; пасля гэтага зноў падаў голас малады кавалер:

— Вы назвалі дрэнны гумор заганаю, а мне здаецца, што вы перабольшваеце.

— I зусім я не перабольшваю, — не згадзіўся я. — Хіба ж тое, што шкодзіць і нам, і нашаму найбліжэйшаму асяроддзю, не заслугоўвае гэткай назвы? Хіба не досыць ужо таго, што мы не можам зрабіць адзін аднаго шчаслівымі, дык яшчэ і павінны пазбаўляць самі сябе ўцех, якія гады ў рады сабе знаходзіць наша душа? Назавіце мне чалавека, які, будучы не ў гуморы, мае мужнасць гэта ўтойваць, не дзяліцца гэтым з іншымі й не разбураць таго радаснага, што існуе навокал! Хіба ж дрэнны гумор часцей за ўсё не бывае праяваю нашага ўнутранага незадавальнення тым, што ў нас адсутнічае належная

* У нас цяпер ёсць цудоўная казань Лафатэра на гэтую тэму, у тым ліку і пра кнігу прарока Іоны. (Заўвага аўтара.)

годнасць, праяваю незадавальнення сабою, якое заўсёды ідзе поруч з зайздрасцю, распаленаю, у сваю чаргу, дурною пыхай? Мы бачым шчаслівых людзей, якіх гэткімі робім не мы, і мы цярпець не можам гэтага відовішча.

Лота ўсміхнулася мне, убачыўшы, з якім хваляваннем я прамаўляю, а слёзы ў Фрыдэрычыных вачах падбухторылі мяне на працяг выступу.

— Бяда таму, — сказаў я, — хто, маючы ўладу над чыімнебудзь сэрцам, гвалтоўна пазбаўляе яго тых сціплых уцех, што ў ім нараджаюцца. Аніякія падарункі, аніякія мілыя сэрцу рэчы не кампенсуюць аднаго імгнення ўнутранай радасці, атручанага зайздрослівай змрочнасцю нашага тырана.

Сэрца маё ў гэтай хвілі перапоўнілася; згадкі пра мінулае нагрувашчваліся адна на адну ў маёй душы, слёзы набягалі мне на вочы.

— Толькі ці шмат хто гаварыў сам сабе штодня, — усклікнуў я, — маўляў, ты можаш зрабіць дзеля сваіх сяброў толькі адно — не пазбаўляць іх радасці ды множыць іх шчасце, дзелячы яго з імі? Ці здолееш ты даць ім хоць малую кроплю палёгкі, калі іхнія душы спакутаваныя ад страшнаватае жарсці, зняможаныя ад засмучэнняў? 1 калі апошняя, самая жахлівая хвароба даканае жывую істоту, якой ты атруціў найлепшыя гады, і яна будзе ляжаць, бездапаможная і вартая жалю, звярнуўшы непрытомны позірк да неба, са смяртэльным потам на бледным чале, — тады табе адно застанецца стаяць каля яе пасцелі, нібы праклятаму, і ў пякельнай роспачы адчуваць, што ты не можаш нічым дапамагчы, усведамляць гэта з пакутлівым страхам, калаціцца ад жалю ды быць гатовым ахвяравацца ўсім на свеце, каб уліць гэтаму стварэнню, што канае перад табою, хоць кроплю сілы; каб удыхнуць яму хоць маленькую іскру жыцця! Прыгадка гэткае сцэны, што мела месца ў маёй прысутнасці, звалілася пры гэтых словах на мяне вялізным цяжарам. Я паднёс хустачку да вачэй і хуценька пакінуў прысутную грамаду; ачомаўся ж я толькі тады, калі Лота гукнула, што нам пара ехаць. I як жа ў дарозе яна бэсціла мяне, што я гэтак блізка бяру да сэрца кожную справу, што гэтым гублю сам сябе, казала, што я павінен сябе берагчы!..

О, мой анёлак! дзеля цябе я мушу жыць!

6 ліпеня

Яна ўсё яшчэ шмат часу праводзіць каля сваёй безнадзейна хворай сяброўкі і ўсё яшчэ такая самая лагодная, клапатлівая, такая, што як гляне — дык і боль паменшае, і чалавек

зробіцца шчаслівейшы. Учора ўвечары яна ішла з Марыянаю ды з малою Амалькаю; я пра гэта ведаў, сустрэў яе, і далей мы пайшлі разам. Пагуляўшы гадзіны з паўтары, мы вярнуліся ў горад і спыніліся каля крыніцы, што ўжо даўно была такая мілая майму сэрцу, а цяпер зрабілася ў тысячы разоў мілейшаю. Лота прысела на мураваную агароджу, а мы стаялі перад ёю. Я азірнуўся і — ах! — перад маімі вачыма зноў паўсталі тыя часы, калі маё сэрца было такое самотнае.

— Мілая крынічка, — сказаў я, — з таго часу я ніводнага разу болей не адпачываў каля тваёй прахалоды, а калі-нікалі, спяшаючыся, прамінаў цябе, нават не зірнуўшы ў твой бок.

Я глянуў уніз і ўбачыў, што малая Амалька са шклянкаю вады памалу падымаецца ўгору... Тут я зірнуў на Лоту і раптоўна адчуў, як многа яна цяпер значыць для мяне. Тым часам Амалька з вадою падышла да нас. Марыяна памкнулася ўзяць у яе шклянку.

— He! — сказала дзіця з найшчырэйшым выразам на твары, — спачатку напіся ты, Лотачка!

Я гэтак быў захоплены такою шчырасцю, такою дабрынёю, якімі павявала ад яе слоў, што не ўтрымаўся, падхапіў дзіця на рукі й палка расцалаваў; дзяўчынка сумелася, спалохалася і пачала плакаць, пачала лямантаваць.

— Вы зрабілі нядобра, — прамовіла Лота, і я збянтэжыўся.

— Хадзем, Мальхен, — сказала яна дзяўчынцы, узяла яе за руку і павяла ўніз па сходах. — Давай, вымыйся свежай вадзіцай з крынічкі, хуценька, хуценька, і нічога не будзе!

Я стаяў і глядзеў, як старанна дзяўчынка цёрла шчочкі сваёй мокраю ручкаю, цвёрда верачы, што цудадзейная крынічка зробіць яе чыстаю і што ў яе на твары болей не будзе бруду ад нячыстага дотыку маёй барады. Нарэшце Лота сказала: «Ну, ужо досыць!» Але дзіця і надалей заўзята рабіла сваё, быццам кажучы сама сабе: чым больш, тым лепш... Шчыра скажу табе, Вільгельм, нават на хрышчэнне я ніколі не глядзеў з гэткаю пашанотаю, як на гэтае ўмыванне; а калі Лота паднялася наверх, я быў гатовы ўкленчыць перад ёю, нібы перад прарокам, які адмаліў і адкупіў правіны цэлага народа.

Увечары я не стрымаўся і з радасцю на сэрцы расказаў пра гэты выпадак аднаму чалавеку, якога лічыў досыць чуйным, бо ён меў добры розум. Але ж і дасталося тут мне! Ён сказаў, што Лота зрабіла кепска, што дзяцей падманваць няможна; маўляў, усялякія прыдумкі ды байкі спрычыняюцца да ўзнікнення памылковых уяўленняў і забабонаў, ад якіх дзяцей

трэба своечасова аберагаць. Я згадаў, што ў гэтага чалавека за тыдзень перад тым адбыліся хрэсьбіны, а таму нічога яму і не сказаў у адказ; аднак у душы я застаўся перакананы, што праўда ёсць такая: мы павінны ставіцца да дзяцей так, як да нас ставіцца Бог, які падарыў нам найвялікшае шчасце, дазволіўшы цешыцца радаснымі лятункамі.

8 ліпеня

Якое ж усё-ткі я дзіцё! Як я прагну хоць аднаго ласкавага позірку! Ах, якое ж я дзіцё!

Мы выправіліся ў Вальгайм. Жаночая частка грамады паехала карэтай, і падчас нашае прагулкі мне здавалася, што ў чорных Лоціных вачах... О, які ж я дурань!.. Даруй мне, але калі б ты ўбачыў іх, гэтыя вочы! Каб доўга тут не распісваць (бо ўжо торкаю носам — гэтак хочацца спаць), скажу, што панны паселі ў карэту, а наўкола стаялі малады В., Зэльштат, Аўдран і я. Каля падножкі карэты мы вясёла і нязмушана гаманілі з імі. Я лавіў Лоцін позірк: ах, ён пераходзіў ад аднаго да другога, адно мяне, мяне, мяне, што стаяў збоку, зусім самотны і ў паняверцы, мяне гэты позірк абмінаў!.. Сэрца маё казала ёй тысячу разоў: «Бывай!» — а яна на мяне і не глянула! Карэта паехала. I слёзы выступілі ў мяне на вачах. Я глядзеў услед і бачыў у вакне Лоцін капялюшык. Яна высунула галаву, азірнулася... Ах, ці ж на мяне? Дружа мой, у гэтай няпэўнасці я застаюся да гэтае хвілі; гэта таксама і маё суцяшэнне: можа быць, яна тады азірнулася на мяне! Можа быць!

Дабранач! О, якое ж я ўсё-ткі дзіцё!

10 ліпеня

Які ў мяне бывае бязглузды выгляд, калі на людзях заходзіць гаворка пра яе — каб ты толькі бачыў! А калі яшчэ ў мяне і пытаюцца, ці падабаецца яна мне... Падабаецца! Да смерці ненавіджу гэтае слова... Што гэта быў бы за чалавек, якому б Лота адно што падабалася, а не запаўняла б яму ўсе думкі, усе пачуцці! Падабаецца! Надоечы адзін тут пытаўся ў мяне, ці падабаецца мне Асіян!..

11 ліпеня

Спадарыня М. пачуваецца вельмі кепска; малюся за яе жыццё, бо перажываю ўсё разам з Лотай. Зрэдку я сустракаюся з ёю ў аднае мае прыяцелькі, і сёння яна расказала мне адну дзіўную рэч.

Стары М. — сквапны й хцівы тып. Ён усё жыццё мучыў сваю жонку і ва ўсім яе абмяжоўваў; але яна заўсёды ўмела неяк даць сабе рады. Колькі дзён таму, калі лекар вызначыў яе стан як безнадзейны, яна загадала паклікаць мужа да сябе — Лота якраз пры гэтым была — і вось што яму сказала: «Я павінна табе прызнацца ў адным сваім учынку, бо пасля маёй смерці ён можа спрычыніцца да вялікага непаразумення і прыкрасці. Дагэтуль я гаспадарыла ў доме сумленна і ашчадна, як толькі магла; але ты мне прабач, што ўсе тыя трыццаць гадоў я мусіла цябе падманваць. Спачатку, як мы толькі пабраліся шлюбам, ты прызначыў мне нейкую драбязу на вядзенне кухні ды іншыя гаспадарчыя выдаткі. Калі наша гаспадарка стала мацнейшаю і пабольшалі прыбыткі, не было ніякае магчымасці прымусіць цябе выдаваць штотыдзень болей грошай; карацей кажучы, ты ведаеш, што і тады, калі наша гаспадарка істотна павялічылася, ты патрабаваў, каб я выдаткоўвала на яе не болей, як сем гульдэнаў на тыдзень. Я не казала ні слова, але тых грошай на цэлы тыдзень мне відавочна не хапала, таму я патаемна дабірала іх са штодзённае нашае выручкі; бо нікому не магло і ў галаву прыйсці, што гаспадарова жонка будзе красці з касы. Я нічога з таго абы-куды не распусціла і магла б не прызнавацца ды з чыстым сумленнем адысці ў вечнасць, калі б не турбавалася за тую, што прыйдзе на маё месца гаспадарыць у гэтым доме; яна не здолее абыходзіцца той сумаю, і ты будзеш заўсёды яе дакараць: маўляў, першай жонцы гэтых грошай заўсёды хапала».

Мы паразмаўлялі з Лотаю пра гэткую неверагодную слепату чалавека, які нават не мог сабе ўявіць, што нешта тут можа быць не так, калі сямі гульдэнаў бывае досыць там, дзе відавочна трэба траціць у два разы бопей. Але ж мне і самому даводзілася сустракаць людзей, якія б ані не здзівіліся, калі б у іхняй хаце, нібы ў таго прарока, з’явіўся невычэрпны збанок з алеем.

13 ліпеня

He, я сябе не падманваю! Я чытаю ў яе чорных вачах сапраўднае спачуванне мне і маёй долі. Напраўду, я адчуваю — і ў гэтым дарэшты магу даверыцца свайму сэрцу, — што яна... о, ці насмелюся я, ці здолею вымавіць гэтае боскае слова?.. што яна мяне кахае!

Кахае! Як я вырас у сваіх уласных вачах! Як... табе я, мабыць, магу ў гэтым прызнацца, ты гэткія рэчы разумееш...

як я пачаў сам сябе паважаць з таго часу, як яна мяне пакахала!

Ці гэта пустая пыха ды самаўпэўненасць, ці маё адчуванне праўдзівае? Мне здаецца, што ў яе сэрцы спадужніка я не маю. I ўсё ж такі, калі яна з цеплынёй у голасе ды з любоўю загаворвае пра свайго нарачонага, я пачынаю адчуваць сябе так, нібыта мяне пазбавілі ўсялякага гонару і годнасці, нібыта ў мяне адабралі маю шпагу.

16 ліпеня

як жа мяне бяруць дрыжыкі, калі мае пальцы незнарок датыкаюцца да яе рукі, калі нашыя ногі судакранаюцца пад сталом!.. Я адхінаюся нібы ад агню, а патаемная сіла зноў цягне мяне наперад... і ўсё ў мяне пачынае плысці перад вачыма... A яе цнатлівая чыстая душа не адчувае, як мяне мучыць гэтая звычайная даверлівасць! Калі яна падчас размовы кладзе сваю руку на маю альбо, захапіўшыся гутаркай, падсядае да мяне бліжэй, а яе цудоўнае дыханне дасягае маіх вуснаў, тады мне здаецца, што я непрытомнею, нібы заспеты нечаканай навальніцаю... Але, Вільгельм, калі я хоць раз паддамся спакусе і гэтае нябеснае стварэнне, гэтую даверлівасць... ты ж разумееш мяне! He, не, мая душа яшчэ да такой ступені не сапсаваная! Але яна слабая, вельмі слабая! А хіба ж гэта не слабіна?..

Яна для мяне святая. Усялякая пажадлівасць у яе прысутнасці спіць. Я не магу ўцяміць, што са мною робіцца, калі я побач з ёю — нібыта душа мая пераварочваецца ў клубку нерваў... Ёсць у яе адна мелодыя, якую яна грае на фартэпіяна з анёльскаю сілаю, гэтак проста і гэтак натхнёна! Гэта яе ўлюбёная песня, і як толькі яна возьме першую ноту, усе мае турботы, увесь боль ды пакуты адразу ж знікаюць без следу.

Ніводнае слова, прамоўленае пра чароўную моц старадаўняе музыкі, не здаецца мне непраўдзівым. Як жа мяне ўзрушвае гэты просты спеў! I як яна ўмее выбраць час, каб зайграць менавіта тады, калі я гатовы пусціць сабе кулю ў лоб! Неспакой і змрок у маёй душы развейваюцца, і я зноў дыхаю вальней.

18 ліпеня

Вільгельм, што ёсць для нашага сэрца свет без кахання? — Тое самае, што і чароўны ліхтар без святла! А не паспееш уставіць лямпачку, як на белай сцяне паяўляюцца стракатыя выявы! Няхай гэта будзе адно мімалётны прывід, але ён дае нам уцеху, і мы, быццам зялёныя хлапчукі, стаім перад ім і

захапляемся цудоўным відовішчам. Сёння я не мог убачыцца з Лотаю, мяне затрымалі госці, якіх я не мог не прыняць. Што ж мне было рабіць? Я паслаў да яе свайго хлапца-служку, каб мець поруч хоць аднаго чалавека, што сёння пабываў каля яе. 3 якой нецярплівасцю я яго чакаў і з якой радасцю сустрэў! Я, калі б не саромеўся, гатовы быў яго абняць і расцалаваць.

Кажуць, што банонскі камень, паляжаўшы на сонцы, убірае ў сябе сонечныя промні й свеціцца нейкі час уначы. Гэтаксама было і з маім служкам. Думка, што яе вочы глядзелі на яго аблічча, на шчокі, на гузікі ягонага сурдута, на каўнер BroHara плашча, зрабіла ўсё гэта для мяне такім дарагім, такім святым. У гэтую хвіліну я не аддаў бы гэтага маладога чалавека нікому нават за тысячу талераў. Пры ім мне было гэтак добра... Барані цябе Божа смяяцца з гэтага! Вільгельм! хіба ж гэта прывіды, калі нам ад іх робіцца так прыемна?

19 ліпеня

«Я ўбачу яе! — гукаю я штораніцы, прачнуўшыся і вясёла зірнуўшы на цудоўнае сонца. — Я ўбачу яе!» I больш на гэты цэлы дзень у мяне ўжо няма ніякіх жаданняў. Усё, усё сыходзіцца на гэтым маім намеры.

20 ліпеня

Я ніяк яшчэ не магу прыняць вашу прапанову, ці ехаць мне з пасланнікам у ***, ці не. Я не надта люблю субардынацыю, ды й мы ўсе ведаем, што гэта, апроч усяго іншага, чалавек непрыемны. Ты кажаш, што мая маці вельмі б хацела бачыць мяне пры справе. Мне аж смешна. Хіба ж я цяпер сяджу без справы? I хіба па сутнасці не адно і тое самае, што перабіраць — гарох альбо сачавіцу? Зрэшты, усё на свеце выходзіць на абы-што, і дурань той, хто бярэцца за нейкую працу не з любові да яе ці з уласнае патрэбы, а паводле жадання іншых, працуе адно дзеля грошай альбо дзеля славы.

24 ліпеня

Паколькі ты вельмі турбуешся, каб я не занядбаў маляванне, дык мне было б лепей увогуле пра гэта маўчаць, чым вось цяпер сказаць, што апошнім часам я зрабіў мала.

Ніколі яшчэ я не быў гэткі шчаслівы, ніколі гэтак поўна, усім сваім сэрцам я не адчуваў прыроды, кожнага каменьчыка, кожнае травіначкі, а ўсё-ткі... He ведаю, як тут выказацца, але сіла майго ўяўлення цяпер такая малая, усё так плыве і

мітусіцца перада мною, што я не здольны ўхапіць ніводнага абрысу; ды мне здаецца, што калі б у мяне была гліна альбо воск, дык, мажліва, я што-небудзь і стварыў бы. Калі яно будзе гэтак і надалей, я гліну, відаць, і вазьму ды буду ляпіць, хоць бы з гэтага і атрымаліся якія-небудзь піражкі!

Лоцін партрэт я пачынаў тры разы й тры разы асароміўся; гэта для мяне тым болей прыкра, што раней яна атрымлівалася на маіх малюнках вельмі ўдала. Урэшце я зрабіў яе сілуэт, і гэтым мне давядзецца задаволіцца.

25 ліпеня

Вядома ж, мілая Лота, я ўсё дастану і ўсё прывязу — абы вы толькі давалі мне як найбольш даручэнняў, і як мага часцей. Прашу толькі аднаго: не пасыпайце пяском допісаў, што вы мне дасылаеце. Сёння я адразу ж прыціснуў вашую цыдулачку да вуснаў, і ў мяне зарыпела на зубах.

26 ліпеня

Я ўжо раз-пораз даваў сабе слова не бачыцца з ёю гэтак часта. Але хіба ж яго стрымаеш! Штодня я ўрачыста наказваю сам сабе: заўтра туды не пойдзеш! А як надыходзіць тое заўтра, дык адразу ж знаходзіцца якая-небудзь неадкладная прычына — і не паспею азірнуцца, як я ўжо ў яе. Альбо і яна, бывае, скажа ўвечары: «Вы ж заўтра прыйдзеце?» Ну хто б на маім месцы мог не пайсці? Альбо яна, бывае, дасць мне якое даручэнне, і я хуценька пераканаю сябе, што мне трэба прыйсці з адказам самому; альбо стаіць надта прыгожы дзянёк, і я іду ў Вальгайм, а калі я ўжо там, дык да яе застаецца якая палова гадзіны хады! Я ўжо зусім у гэтай атмасферы... Раз! — і я зноўку там. Мая бабуля ведала адну казку пра магнітную гару: калі карабель блізка да гэтай гары падыходзіў, яна забірала з яго ўсё, што там было з жалеза, усе цвікі ляцелі ў бок гары, і няшчасная каманда гінула сярод дошак, што абрыналіся ў мора.

30 ліпеня

Прыехаў Альберт, і я павінен адысці; і хоць бы ён быў самым лепшым, найшляхетнейшым чалавекам, а я ва ўсіх дачыненнях за яго ніжэйшым, усё роўна мне было б зусім нясцерпна бачыць яго ўладальнікам гэткіх шматлікіх дасканалых якасцяў... Уладальнікам!.. Досыць, Вільгельм! Жаніх прыехаў — і ўсё тут! Шчыры, прыемны чалавек, з якім трэба ладзіць. На шчасце, я не бачыў іхняе сустрэчы! Маё сэрца б не вытрыма-

ла. Дарэчы, ён настолькі далікатны, што пры мне яе ніводнага разу не пацалаваў. Няхай яму Бог аддзячыць за гэта! Дзеля таго, што ён шануе дзяўчыну, я павінен яго палюбіць. Да мяне ён ставіцца добра, і я здагадваюся, што гэта ў большай ступені Лоцін уплыў, чым яго ўласнае адчуванне, бо жанчыны ў гэтым разбіраюцца тонка, і тут іх праўда: ім жа самім лепш, калі абодва іх кавалеры ў згодзе паміж сабою, хоць тое і бывае надта рэдка.

Усё ж такі нельга не мець павагі да Альберта. Яго вытрымка, здольнасць выглядаць спакойным моцна адрозніваюцца ад майго неспакойнага нораву, які я не ўмею ўтаймоўваць. Ён чалавек з пачуццямі й умее шанаваць Лоту. Здаецца, ён рэдка бывае не ў гуморы, а ты ж ведаеш, што гэтую загану я ненавіджу ў людзях болей за якія іншыя хібы.

Альберт бачыць ува мне разумнага чалавека, і мая прыхільнасць да Лоты, маё шчырае захапленне кожным яе рухам і кожным яе чынам толькі павялічваюць ягоны трыумф, і тым мацней ён яе любіць. He абыходзіцца, мабыць, без таго, што ён сяды-тады даймае яе сваёй рэўнасцю — прынамсі, калі б я быў на яго месцы, хто ведае, ці д’ябал і мяне б не падштурхоўваў да гэтага?

Ды няхай сабе робіць, што хоча! Уцехі, якую я сабе знаходзіў у Лоціным таварыстве, болей ужо няма. Як гэта назваць — дурнотай альбо асляпленнем? Ды й што тут называць? Трэба глядзець праўдзе ў вочы! Я ж і раней, да Альбертавага прыезду, ведаў, што так яно будзе, ведаў, што я не магу мець да яе аніякіх прэтэнзій, ды й не маю іх... гэта значыць, наколькі гэта ўвогуле магчыма — не мець да яе цягі пры гэткай яе прывабнасці... А цяпер, бачыце, нейкі прыдурак дзівіцца, што прыйшоў хтосьці іншы й сапраўды забірае ў яго дзяўчыну.

Я сціскаю зубы й здзекуюся са свайго няшчасця, але ўдвая, утрая мацней бы я здзекаваўся з таго, хто мне б сказаў: «Зрачыся яе!» — раз нічога ўжо змяніць немажліва... Ах, пазбаўце мяне ад гэтых манекенаў! Я туляюся па лесе, і калі прыходжу да Лоты й бачу іх удваіх з Альбертам у садзе, пад шатамі лістоты, а пайсці прэч мне ўжо няёмка, тады я пачынаю дурэць, роспачна прыдумляючы розныя жарты й гарэзлівыя штукі...

— Далібог, — сказала мне сёння Лота, — не трэба рабіць таго, што было ўвечары, я вас прашу! Вы робіцеся страшны, калі на вас находзіць гэткая весялосць.

Паміж намі кажучы, я імкнуся выбраць час, калі ён на працы: шусь! — і я ўжо там, і гэткі шчаслівы, калі знаходжу яе адну.

8 жніўня

Калі ласка, даруй мне, Вільгельм: гэта ж зусім не пра цябе ішла гаворка, калі я нападаў на людзей, якія патрабуюць ад нас падпарадкоўвацца няўмольнаму лёсу. Мне і ў галаву не прыходзіла, што ты мог бы гэтак разважаць. Але па сутнасці праўда твая. Скажу толькі адно, мой дружа: у жыцці надта рэдка даводзіцца рабіць выбар «альбо —альбо»; а пачуцці нашы маюць безліч адпенняў, і розніца паміж імі бывае як паміж кірпатым і гарбатым насамі. Вось жа, ты не павінен злаваць на мяне, калі я, прызнаўшы слушнасць тваіх аргументаў, усё ж такі паспрабую пралезці паміж гэтымі «альбо».

Ты кажаш мне: альбо ты маеш надзею на Лоту, альбо не маеш аніякай надзеі. Тады добра: у першым выпадку намагайся яе здабыць, дамажыся выканання сваіх жаданняў; у іншым выпадку вазьмі сябе ў рукі й паспрабуй пазбавіцца ад злашчаснага пачуцця, якое высмоктвае з цябе сілы... Дарагі мой! лепей і не скажаш, але ж словы ёсць словы.

I ці можаш ты патрабаваць ад няшчаснага чалавека, якога выпетрывае смяротная хвароба, каб ён адным ударам штылета паклаў канец сваім пакутам? I хіба хвароба, што нішчыць яго сілу, не адбірае ў яго адначасна і мужнасці пазбавіцца ад немачы?

Вядома, ты мог бы адказаць мне блізкім да гэтага параўнаннем: маўляў, лепей даць, каб табе ампутавалі руку, чым праз ваганні й нерашучасць рызыкаваць сваім жыццём... Мажліва! Ды не будзем болей дапякаць адзін аднаму параўнаннямі. Досыць!.. Вось, Вільгельм, час ад часу ў мяне бываюць прыступы гэткай мужнасці, што я гатовы падхапіцца, вырвацца і ўцячы... Каб жа толькі ведапь, куды, я ўцёк бы з ахвотаю.

Увечары

Мой дзённік, які я з пэўнага часу быў зусім занядбаў, сёння зноў трапіўся мне ў рукі; і подзіў бярэ мяне, як свядома, крок за крокам, я ўблытваўся ў гэтыя цянёты! Як выразна бачыў я сваё становішча і, нягледзячы на гэта, дзейнічаў, нібы дзіця, ды й цяпер я ўсё бачу ясна, але нават паспрабаваць неяк схамянуцца — не магу.

10 жніўня

Я мог бы жыць самым лепшым, самым шчасным жыццём, калі б не быў гэткім дурнем. Такія цудоўныя варункі, каб веся-

ліцца душою, якія я маю тут, знайсці недзе яшчэ нялёгка. Ах, гэта сапраўды так: з нашага сэрца крынічаць усе ўцехі. Тут, у гэтай прыязнай сям’і, я нібы свой: стары мяне любіць, як сына, дзеці — як бацьку, і Лоце я даспадобы! Альберт, добрая душа, аніводнаю драбніцай не перашкаджае майму шчасцю, а наадварот, атачае мяне шчырай прыязнасцю ды любіць мяне, пасля Лоты, больш за каго іншага на свеце... Вільгельм, мяне моцна ўсцешвае, калі мы разам выходзім на шпацыр і вядзём размовы пра Лоту; нічога няма смяшнейшага за гэткую сітуацыю, хоць у мяне почасту ў вачах стаяць слёзы.

Альбо калі ён пачынае расказваць пра яе маці — як гэтая шаноўная жанчына, лежачы на Божай пасцелі, даручыла Лоце дом і дзяцей, а яму — Лоту, і як з тае пары Лота пранялася зусім іншым натхненнем; як яна рупліва ўзялася за гаспадарку, стала сапраўднай маці братам і сёстрам: з якой любоўю яна іх даглядае, ні на хвіліну не прысядзе, усё робіць якуюнебудзь працу — і пры гэтым увесь час застаецца вясёлаю, у добрым гуморы.

Вось так я іду поруч з ім, ірву прыдарожныя кветкі, старанна складаю іх у букеты й... кідаю ў ручаінку, што працякае побач, і гляджу, як тыя кветкі ціха плывуць па вадзе... He ведаю, ці пісаў я калі табе, што Альберт застаецца тут, бо мае атрымаць пасаду з добрай аплатай ад двара, дзе яго вельмі паважаюць.

Бо і праўда, гэткіх працавітых, сумленных людзей, як ён, мне даводзілася бачыць рэдка.

12 жніўня

Пэўна ж, Альберт самы лепшы чалавек на свеце. Учора ў нас з ім надарылася дзівосная сцэна. Я зайшоў да яго развітацца, бо надумаў паехаць у горы, адкуль цяпер табе і пішу. Вось, хаджу я сабе сюды й туды ў ягоным пакоі, аж раптам бачу на сцяне — пістолі.

— Пазыч мне твае пістолі ў дарогу, — кажу я.

— Прашу, — адказвае ён, — калі толькі ў цябе будзе ахвота іх наладаваць. У мяне яны вісяць адно дзеля аздобы.

Я ўзяў адзін, а ён працягваў:

— 3 таго часу, калі мая неабачлівасць выйшла мне бокам, я на іх і глядзець не хачу.

Мне зрабілася цікава, што ж там такое здарылася.

— Месяцы з тры я жыў на сяле ў аднаго прыяцеля, меў там пару неналадаваных пістоляў і спаў сабе спакойна, — пачаў

ён свой расповед. — Аж неяк у даждлівы дзень пасля абеду сяджу я сабе, нуджуся і, не ведаю адкуль, у галаву мне прыходзіць думка: «А раптам на нас нападуць, дык будуць патрэбныя пістолі», таму... ну, ты сам ведаеш, як яно бывае... вось я і даў іх у рукі служку, каб ён іх пачысціў і наладаваў; a той пачаў жартаваць з дзяўчатамі, хацеў іх напужаць і, Бог ведае як, гэты пістоль бабахнуў, калі ў рулі яшчэ тырчаў шомпал. Вось той шомпал трапіў адной дзяўчыне ў вялікі палец рукі й пакалечыў яго. Я наслухаўся ляманту і праклёнаў, яшчэ і мусіў заплаціць за лячэнне; а з тае пары пакідаю ўсю зброю неналадаванаю. Вось, дарагі дружа, што такое асцярожнасць. He ведаеш, адкуль можа прыйсці небяспека! Хаця...

Ведаеш, я дужа люблю яго да той пары, пакуль ён не дойдзе да «хаця», бо ці не разумеецца пад гэтым, што кожнае правіла павінна мець выключэнні? Але ж Альберт да таго дакладны чалавек, і калі вырашыць, што выказаў нешта занадта смелае, занадта агульнае альбо не зусім слушнае, дык адразу ж пачынае рабіць агаворкі, перайначваць свае словы, нешта дадаваць, адкідаць, аж пакуль ад раней сказанага нічога не застанецца. Вось жа, гэтым разам ён таксама забраўся так далёка, што мне абрыдла яго слухаць, і я жартам падняў пістоль ды прыставіў рулю да лба над самым правым вокам.

—Цьху! — сказаў Альберт, забіраючы ў мяне пістоль. — Што гэта яшчэ за жарты?!

— Ён жа без набояў, — адказаў я.

— А хоць бы й так, — прамовіў ён незадаволена. — Навошта гэта? Я не магу сабе ўявіць, якім трэба быць дурным, каб узяць ды застрэліцца: нават сама думка пра гэта выклікае ў мяне агіду.

— Вось якія вы людзі! — усклікнуў я. — Як толькі гаворка пойдзе пра нешта канкрэтнае, вы адразу ж пачынаеце: гэта дурное, гэта разумнае, гэта добрае, гэта ліхое! А што ўсе гэтыя словы значаць? Хіба вы калі імкнуліся спазнаць глыбінны сэнс таго альбо іншага ўчынку? Ці здольныя вы як след растлумачыць, чаму ён меў месца, чаму ён мусіў адбыцца? Калі б вы гэта ведалі, дык бы не спяшаліся і са сваімі высновамі.

— Але ж ты мусіш пагадзіцца са мною, —■ сказаў Альберт, — што пэўныя ўчынкі будуць заўсёды заганнымі, незалежна ад прычын, што іх выклікалі.

Я паціснуў плячыма і пагадзіўся.

— I ўсё ж такі, дарагі мой, — прадоўжыў я размову, — і тут можна знайсці нейкія выключэнні. Напраўду, крадзеж —

гэта злачынства, але чаго заслугоўвае той, хто ідзе красці, каб уратаваць сябе ды сваю сям’ю ад галоднае смерці — спачування альбо кары? Хто першы возьме ды кіне камень у чалавека, які ў справядлівым гневе пакарае сваю няверную жонку ды яе нікчэмнага спакусніка? Альбо ўзніме руку на дзяўчыну, якая губіць сябе, паддаўшыся хвіліннаму захапленню і радасці кахання? Нават нашыя законнікі, гэтыя халодныя педанты, мякчэюць пры гэтым ды не спяшаюцца накладаць кару.

— Гэта зусім іншая рэч, — запярэчыў Альберт, — чалавек, калі яго апаноўвае жарсць, страчвае здольнасць валодаць сабою, і на яго глядзяць як на п’янага альбо як на вар’ята.

— Ах, вы, разважныя галовы! — выгукнуў я з усмешкаю. — Жарсць, ап’яненне! Вар’яцтва! Вы, добрапрыстойныя асобы, стаіцё сабе збоку. абсалютна да гэтага абыякавыя, і не ведзяце вухам! Ганьбіце п’яніцу, з пагардай гледзіцё на вар’ятаў, абмінаеце іх, як святары, і дзякуеце Богу, нібы фарысеі, за тое, што ён не стварыў вас такімі, як каторы з іх. Я не раз бываў п’яны, мае жарсці межавалі з вар’яцтвам, і я не каюся, бо зразумеў у меру сваіх магчымасцяў, чаму ўсіх выдатных людзей, якія стварылі нешта вялікае, нешта такое, што здавалася неверагодным, чаму іх здаўна абвяшчалі п’янымі й вар’ятамі; ды й у штодзённым жыцці невыносна чуць, як кожнаму, хто наважыўся зрабіць хоць крыху вальнейшы, шляхетнейшы, нечаканы ўчынак, крычаць услед: «Ды ён жа п’яны. Ды ён жа вар’ят!» Сорам вам, цвярозыя, сорам вам, мудрыя!

— Гэта зноў твае хімеры, — сказаў Альберт. — Вечна ты бярэш цераз край, а тут дык дакладна памыляешся, параўноўваючы самагубства, пра якое ў нас якраз ішла гаворка, з вялікімі ўчынкамі: яго можна лічыць адно што праявай слабасці. Бо памерці адразу, вядома, лягчэй, чым мужна вытрымліваць жыццё, поўнае розных пакут.

Я ўжо быў гатовы перапыніць нашу размову, паколькі ніякія аргументы ў спрэчках гэтак мяне не выводзяць з сябе, як неканкрэтныя фразы з прапіснымі ісцінамі, прамоўленыя ў адказ на шчырыя словы, што ідуць ад шчырага сэрца. Але я стрымаўся, бо ўжо не адзін раз чуў ад яго такое і злаваўся на гэта, ды адказаў яму досыць палка:

— I гэта ты называеш слабасцю? Прашу цябе, не паддавайся свайму чыста вонкаваму ўражанню. Калі народ, што стогне пад нясцерпным ярмом тырана, нарэшце паўстае і рве свае кайданы, дык хіба ты зможаш назваць яго слабым? Калі ў доме выбухне пажар, дык гаспадар, ахоплены жахам, напруж-

вае ўсе свае сілы й лёгка выносіць такія цяжкія рэчы, якія ў спакойным стане ён наўрад ці зрушыў бы з месца; калі абражаны чалавек у прыпадку лютасці счэпіцца з шасцю чалавекамі й пераможа ўсіх, дык хіба ты назавеш іх абодвух слабымі? I калі, мой дружа, напруга — гэта сіла, дык чаму перанапруга павінна быць яе супрацьлегласцю?

Альберт паглядзеў на мяне і сказаў:

— He злуй на мяне, але здаецца, што твае прыклады тут не да месца.

— Гэта можа быць, — адказаў я. — Мне ўжо частавата рабілі папрокі, што мой спосаб камбінавання доказаў і разваг часам моцна нагадвае пустую балбатню. Паглядзім тады з іншага боку— як пачуваецца чалавек, які наважваецца скінуць з сябе прыемны, што ні кажы, цяжар жыцця? Бо мы маем сумленнае права меркаваць толькі пра тое, што перажылі самі...

— Чалавечая натура, — працягваў я, — мае свае межы: яна можа трываць радасць, боль, пакуты толькі ў пэўнай меры й гіне, калі тая мера перакрочаная. Пытанне тут не ў тым, ці яна слабая, ці моцная, а ў тым, ці яна можа вытрымаць меру сваіх пакут... Хай сабе маральных альбо цялесных; і для мяне гэтаксама дзіўна было б сказаць: ён баязлівец, бо пазбаўляе сябе жыцця, — як і недарэчна называць баязліўцам таго, хто памірае ад ліхаманкі.

— Парадокс, сапраўды парадокс! — выгукнуў Альберт.

— He такі ўжо парадокс, як ты мяркуеш, — прамовіў я. —Ты ж пагодзішся са мною, што мы ўсе называем смяртэльнаю такую хваробу, калі ўсе сілы чалавека зусім вычарпаныя альбо ён ужо такі кволы, што ніякім дабратворным рэзкім умяшаннем ужо немагчыма аднавіць звычайны жыццёвы кругабег.

А цяпер, мой дарагі, перанясем гэта на духоўнае. Паглядзі на чалавека з ягонай абмежаванасцю — як на яго ўплываюць уражанні, як у яго выспяваюць ідэі, аж пакуль нарэшце ўсё большая жарсць не адбярэ ў яго спакойнай сілы розуму і не загубіць яго.

I не будзе аніякай карысці, калі стрыманы, разважны сябар прааналізуе стан няшчаснага, марна будзе яму нешта ўмаўляць! Гэтаксама здаровы, стоячы каля пасцелі хворага, не можа перадаць яму хоць кроплю свае сілы.

Для Альберта ўсе гэтыя выказванні былі занадта агульныя. Тады я нагадаў яму пра адну дзяўчыну, якую нядаўна знайшлі ўтопленаю, і расказаў яе гісторыю. Гэтая маладая мілая асоба гадавалася сярод хатняга клопату, штодзённай

аднастайнай працы й не ведала ніякіх іншых забаў, акрамя як, можа, у нядзелю, убраўшыся ў крыху лепшую адзежыну, заробленую цяжкой працай, пайсці з сяброўкамі на прагулку за горад альбо ў вялікія святы й патаньчыць, бо ў буднія дні ёй толькі й заставалася, што хвіліну-другую пабалбатаць з суседкаю пра якую-небудзь сварку альбо падзяліцца якімі плёткамі; і вось у гэтай палкай натуры паяўляюцца, нарэшце, больш глыбокія ўнутраныя патрэбы, што ўзрастаюць пад уплывам няшчырых мужчынскіх кампліментаў, ранейшыя забавы яе ўжо не цешаць, і нарэшце яна сустракае чалавека, да якога яе неадольна вабіць невядомае датуль пачуццё і на якога яна пакладае ўсе свае спадзяванні; яна забывае пра ўсё на свеце, нічога не чуе, нічога не бачыць. Нічога не адчувае, жыве толькі ім, адзіным, цягнецца душою толькі да яго, адзінага. He сапсаваная пустымі ўцехамі мімалётнай нікчэмнасці, яна імкнецца да свае мэты, хоча належаць яму і ў вечнай еднасці з ім знайсці ўсё тое шчасце, якога ёй не хапала, спазнаць усе тыя ўцехі, якіх яна прагнула. Новыя і новыя абяцанкі кахання, што ўзмацняюць яе спадзяванні, смелыя ласкі, якія распальваюць яе жарсць, поўняць усю яе душу; яна ходзіць, нібы агаломшаная, у прадчуванні ўсіх на свеце радасцяў; яе напружанасць даходзіць да мяжы; нарэшце яна раскрывае свае абдымкі насустрач усім сваім жаданням і... яе каханы пакідае яе... Здранцвелая, нічога не цямячы, яна стаіць перад прорваю; навокал яе адна цемра, ніякага прасвятлення наперадзе, ніякага суцяшэння — нават намёку на яго! — бо яе пакінуў той, з кім яна звязвала ўсё сваё існаванне. Яна не бачыць вялікага свету, што ляжыць перад ёю, не бачыць тых шматлікіх, што маглі б замяніць яе страту; яна адчувае сябе самотнаю, пакінутай цэлым светам, і, аслеплая, загнаная ў безвыходнасць жахлівымі пакутамі сваёй душы, яна кідаецца ў прорву, каб у абдымках смерці пахаваць увесь свой невыносны боль. Вось, Альберт, гэта — гісторыя шмат якіх людзей! I зараз скажы мне, ці гэта не тое самае, што і хвароба? Прырода не можа знайсці ніякага выйсця з заблытанага лабірынту супярэчлівых сіл, і чалавек мусіць памерці.

Бяда таму, хто будзе глядзець на ўсё гэта і скажа: «Вось дурніца, няхай бы крыху пачакала, час загаіў бы раны, роспач знікла б, і знайшоўся б хтосьці іншы, хто прынёс бы ёй суцяшэнне...» Але ж гэта тое самае, што сказаць: «Вось дурны: памірае ад ліхаманкі! Няхай бы крыху пачакаў, пакуль бы набраўся сілы, пакуль бы ачысціліся жыццёвыя сокі, пакуль

кроў перастала б гэтак моцна пульсаваць — усё выйшла б добра, і ён бы жыў да сённяшняга дня!»

Альберт, якому і гэтае параўнанне падалося недастаткова пераканальным, пачаў пярэчыць і, між іншым, сказаў, што я, маўляў, узяў для прыкладу нейкую наіўную дзяўчыну, але як можна апраўдаць чалавека разважнага і не такога абмежаванага, з шырокімі поглядамі, — таго ён уцяміць не можа.

— Дружа мой! — ускрыкнуў я. — Чалавек — гэта чалавек, і той драбок розуму, які можа ў яго быць, у разлік амаль альбо і цалкам не прымаецца, калі палаюць жарсці й межы чалавечай натуры робяцца яму занадта вузкімі. Тым больш, што... Але пра гэта іншым разам, — сказаў я і ўзяўся за капялюш.

I мы разышліся, так адзін з адным і не паразумеўшыся. Як жа часцей за ўсё нялёгка бывае людзям паразумецца на гэтым свеце!

15 жніўня

Вядома ж, нішто на свеце не робіць чалавека гэткім патрэбным, як каханне. Я адчуваю гэта па Лоце, якая не хацела б мяне страціць, і па дзецях, што нават не дапускаюць думкі, каб я, напрыклад, заўтра да іх не прыйшоў. Сёння я паявіўся, каб настроіць Лоціна фартэпіяна, ды так нічога і не зрабіў, бо малыя ад мяне не адступаліся, патрабавалі, каб я ім расказаў казку, аж пакуль Лота сама не папрасіла мяне задаволіць іх жаданне. Тады я накроіў ім хлеба на вячэру, бо ад мяне яны бяруць яго амаль што з такой самай ахвотай, як і ад Лоты, ды распавёў ім улюбёную казку пра прынцэсу, у якой за служак былі рукі. Хачу цябе запэўніць, што, забаўляючы іх, я і сам вучуся ды толькі здзіўляюся, якое вялікае ўражанне гэтая казка робіць на іх. Калі я, бывае, выдумляю якую-небудзь падрабязнасць, якую наступным разам сам забываю, дык яны адразу ж кажуць мне, што мінулы раз было інакш; і тады я намагаюся падаваць усё дакладна, як па-пісанаму, вымаўляю сказы расцягваючы, нараспеў. 3 гэтага я зрабіў выснову, што аўтар, выпускаючы сваю кнігу другім папраўленым выданнем, несумненна шкодзіць свайму твору, хоць бы й нават з літаратурнага гледзішча гэты твор значна палепшаў. Першае ўражанне наймацнейшае, а чалавек створаны так, што можа лёгка паверыць у самыя неверагодныя рэчы; яны адразу ж моцна засядуць у памяці, і бяда таму, хто зробіць спробу іх выдзерці альбо выкараніць!

18 жніўня

Няўжо ж так яно і мусіць быць, што ўсё, з чаго складаецца чалавечае шчасце, робіцца адначасна і крыніцаю яго пакут?

Глыбокая, гарачая мая любоў да жывой прыроды, што напаўняла мяне гэткаю мілатою, што ператварала ўвесь навакольны свет у рай, робіцца цяпер для мяне невыноснаю пакутай, злым духам, які на ўсіх дарогах мяне мучыць ды пераследуе. Калі, бывала, я аглядаў плодную даліну з узгор’я ды бачыў, як усё навокал пышна расцвітае і зелянее; калі я глядзеў на горы, парослыя ад падножжаў да вяршыняў высокім густым лесам, на разнастайна пакручаныя даліны, зацененыя найцудоўнейшымі гаямі, і на ціхую рэчачку, што лагодна плёскаецца сярод шапатлівых чарацін, адбіваючы ў сабе пяшчотныя аблокі, што плаваюць у небе на лёгкіх крылах вечаровага ветрыка; калі я слухаў, як лес ажывае птушыным спевам, бачыў мільённыя раі камарэчы, якія вясёла вытанцоўвалі ў чырвоных промнях позняга сонца, апошні водбліск якога выманьваў з травы жука з яго безупынным зумканнем; калі стракатанне ды мітусня вакол мяне скіроўвалі маю ўвагу да зямлі; калі мох, што здабываў сабе пажыву з цвёрдай скалы пада мною, ды кустоўе, якім парасло сухое пясчанае ўзгор’е, адкрывалі маім вачам патаемнае, гарачае, святое жыццё прыроды, — як жа я тады шчыра ўсё ўспрымаў сваім палкім сэрцам, адчуваў сябе нібы абагаўлёным сярод тае пышнае красы; і велічныя вобразы бязмежнага свету, жывыя-жывыя, паўставалі ў маёй душы. Мяне атачалі волаты-горы, перада мною ляжалі прорвы, са скалаў спадалі патокі паслянавальнічнай вады, унізе пада мною струменілі рэчкі, чутны былі галасы лесу і гор; і я бачыў, як усе тыя нязведаныя сілы дзеілі й тварылі ў глыбінях зямлі, а на зямлі ды ў паднябессі аж кішэлі найразмаіцейшыя істоты — усё-ўсё было запоўнена незлічонымі рознымі стварэннямі. А людзі вось — будуюць сабе хаткі, набіваюцца ў іх і думаюць сабе, што яны валадараць над усім светам! Няшчасны дурань! ты ўсё лічыш нікчэмным ды малазначным, бо сам такі малы... Ад непрыступных гор, цераз пустэльні, дзе не ступала чалавечая нага, аж да краю нязведанага акіяна лунае дух адвечнага Тварца, і ён рады кожнай пясчынцы, што чуе яго і жыве... Ах, як часта імкнуўся я тады паляцець на крылах жорава, які праплываў надо мною, аж да берагоў неагляднага мора, напіцца п’янкога жыццёвага шчасця з таго пеннага келіха бязмежнасці й хоць на імгненне, колькі хопіць сілы ў маіх грудзях, адчуць радасць тае істоты, што ўсё стварае ў сабе і прапускае праз сябе.

Ведаеш, браце, сама згадка пра тыя гадзіны дае мне ўцеху. Нават само па сабе намаганне выклікаць гэтае невымоўнае пачуццё, выказаць яго ў словах узвышае маю душу і прымушае мяне ўдвая мацней адчуваць жахлівасць таго становішча, у якім я цяпер знаходжуся. Перад маёю душой нібы расхінулася заслона, і відовішча бясконцага жыцця ператварылася ў мяне на вачах у бездань вечна адкрытае магілы. Ці можаш ты сказаць: «Вось яно, ёсць!» — калі ўсё прамінае, усё імчыць паўз цябе, нібы віхор, і гэтак рэдка вычэрпвае да канца ўсе свае жыццёвыя сілы, калі — ах! — бурлівы паток усё забірае з сабою ды разбіваецца аб скалы? Няма ніводнае хвілі, якая б не пажырала цябе і тваіх блізкіх, няма ніводнае хвіліны, за якую ты б чаго-небудзь не разбурыў, не мусіў разбурыць вакол сябе; самая бяскрыўдная твая праходка па дарожцы каштуе жыцця тысячам няшчасных чарвячкоў, адзін крок руйнуе пабудаваныя з такімі цяжкасцямі мурашнікі й затоптвае ў жахлівую магілу цэлы маленькі свет. Ax! He тыя вялікія, нячастыя беды свету ўражваюць мяне, не тыя паводкі, што змываюць нашыя вёскі, не землятрусы, што паглынаюць нашыя гарады, — а маё сэрца дабівае тая руйнавальная сіла, што патаемна прысутнічае ва ўсёй прыродзе: яна не стварыла нічога такога, што б не зруйнавала суседа, не зруйнавала б яе самой. I я ў жаху губляю глебу пад нагамі; навокал мяне зямля ды неба і іх жыватворныя сілы, а я не бачу нічога, апроч жахлівае пачвары, што пажырае ды перамолвае ўсё існае.

21 жніўня

Марна я працягваю свае рукі да яе, калі ўранку пракідаюся пасля цяжкога сну, марна шукаю яе ўначы каля сябе, калі ў шчасным цнатлівым сне мне прымроіцца, быццам бы мы сядзім разам з ёю на лузе і я трымаю яе руку ды цалую безліч разоў. Ах, калі я потым прачнуся, слёзы пачынаюць бегчы цурком з майго прыгнечанага сэрца, і я несуцешна плачу, прадчуваючы сваю змрочную будучыню.

22 жніўня

Гэта, Вільгельм, сапраўднае ліха! Мая працаздольнасць перайшла ў нейкую трывожную апатыю: я не магу гультаяваць, але і не здольны нічога рабіць. Знікла ўсё маё творчае ўяўленне, любоў да прыроды, ды й кніжкі зусім мне абрыдлі. Бо, калі чалавеку нечага бракуе, тады ўсё яму няміла. Клянуся табе, што часам мне хочацца быць падзённым работнікам, абы

толькі, прачнуўшыся ўранні, мець якую-небудзь мэту, якоекольвечы жаданне, хоць бы якую надзею на гэты дзень. Я часцяком зайздрошчу Альберту, калі бачу, як ён сядзіць над сваімі паперамі, па вушы заглыбіўшыся ў іх, ды ўяўляю сабе, як добра было б апынуцца на ягоным месцы. Мне ўжо колькі разоў прыходзіла ў галаву думка напісаць табе і міністру, каб атрымаць пасаду ў пасольстве, бо ты ж запэўніваеш, што ў гэткім жаданні мне б не адмовілі. Я і сам у гэта веру. Міністр здаўна ставіцца да мяне прыязна, даўно ўжо хоча, каб я прысвяціў сябе якой-небудзь працы. Ды й сам я сяды-тады бываю не супраць таго. А пасля добра сабе падумаю ды згадаю байку пра каня, які, знудзіўшыся на волі, даў сябе асядлаць і закілзаць і якога потым заездзілі мала што не да смерці — дык і не ведаю, як тут быць... А што, дарагі мой дружа, калі гэтае маё імкненне да змены стану — адно толькі ўнутраны непрыемны неспакой, што паўсюдна мяне пераследуе?

28 жніўня

Напраўду, калі б маю хваробу было мажліва вылечыць, дык гэтыя людзі тое зрабілі б. Сёння дзень маіх народзін, і ўжо з самага рання я атрымаў ад Альберта пакуначак. Развязаўшы яго, я адразу згледзеў адзін з тых ружовых бантоў, што Лота насіла на сукенцы, калі я толькі з ёю пазнаёміўся; гэткі бант я прасіў падарыць мне даўно. Там яшчэ былі дзве кніжачкі ў адну дваццатую аркуша: маленькі вэтштайнаўскі Гамер — выданне, якое я даўно хацеў мець, каб, ідучы на шпацыр, не цягаць з сабою вялікае выданне Эрнэсці. Бачыш, як яны ўмеюць наперад адгадваць мае жаданні й рабіць прыемныя драбніцы, у тысячу разоў каштоўнейшыя за тыя пышныя падарункі, што толькі нас прыніжаюць і цешаць самазадаволенасць тых, хто іх робіць. Я шмат соцень разоў цалаваў той бант, і з кожным разам у маім сэрцы ажываў успамін пра замілаванне, што перапаўняла мае пачуцці ў тыя нядоўгія, шчаслівыя і непаўторныя дні. Вільгельм, так яно ўжо ёсць, і я зусім не буркачу: кветкі жыцця — гэта адно відзежы! Колькі іх ападзе, не пакінуўшы па сабе і следу, і як мала з тых, што застануцца, дадуць завязь, і яшчэ меней з тае завязі дасць плады, а з пладоў зусім мала якія саспеюць! Ды ўсё-ткі й тых пладоў бывае досыць, ды ўсё-ткі — о, мой браце! — хіба маем мы права занядбаць, з пагардаю адкінуць, згнаіць тыя саспелыя плады?

Бывай! Стаіць выдатнае лета; я часцяком сяджу на пладаносных дрэвах у Лоціным садку і доўгай тычкай здымаю грушы з самае верхатуры. Яна стаіць унізе і прымае іх ад мяне.

30 жніўня

Небарака! А можа, ты дурань? ашукваеш сам сябе? I што значыць гэтая палкая, бясконцая жарсць? У мяне ўсе малітвы звернутыя толысі да яе; у маім уяўленні няма іншага вобраза, акрамя як яе; і ўсё, што я бачу ў навакольным свеце, мае дачыненне да яе адной. Для мяне шчаслівыя хвіліны — быць разам з ёю, да самага моманту развітання! Ах, Вільгельм, куды часам мяне заводзіць маё сэрца!.. Калі я пасяджу ў яе дзве-тры гадзіны, любуючыся яе постаццю, спосабам трымаць сябе, цудоўным гучаннем яе слоў — тады ўсе мае пачуцці пачынаюць паступова напружвацца. Мне робіцца цёмна ўваччу, я ўжо амаль што не чую сам сябе, маё горла нібыта сціскаюць пальцы падступнага забойцы, а потым маё сэрца пачынае шалёна калаціцца, імкнучыся вызваліць тыя пачуцці, што я стрымліваў — і праз гэта мая збянтэжанасць адно павялічваецца... Вільгельм! Я часцяком і сам не ведаю, ці яшчэ жыву на свеце, ці мяне ўжо няма! I калі смутак часам бярэ верх і Лота не дазваляе мне выплакаць яго, схіліўшыся над яе рукою, — вось тады я ўцякаю прэч, мушу ўцякаць! Я блукаю далёка ў полі; для мяне тады ўцеха — гэта падняцца на стромае ўзгор’е, пракласці сцежку цераз лясны гушчар, цераз нетры, дзе я атрымліваю раны, цераз церні, што раздзіраюць мяне. Тады мне робіцца крыху лягчэй. Крыху! I калі я ад стомы й смагі прылягу ў дарозе трохі адпачыць — бывае, што і сярод начы, калі ў небе стаіць поўня, — тады я сядаю на скрыўленае дрэва ў глухім лесе, каб даць пярэдых сваім ушчэнт збітым нагам, а пасля, здарожаны, на досвітку пачынаю драмаць... О, Вільгельм! Самотнае жыццё ў келлі, валасяніца ды вярыгі былі б цяпер мне тым падмацункам, якога пакутліва прагне мая душа. Бывай здароў! Канца гэтаму няшчасцю не відаць, хіба што ў магіле.

3 верасня

Я павінен з’ехаць! Дзякуй табе, Вільгельм, што ты паклаў канец маім ваганням і прымусіў мяне прыняць рашэнне. Ужо два тыдні я нашуся з думкаю, што яе трэба пакінуць. Трэба з’ехаць адсюль. Яна зноў у горадзе, у сваёй сяброўкі. А Альберт ... і ... я павінен з’ехаць!

10 верасня

Вось дык ноч была! Вільгельм! Цяпер я стрываю ўсё. Я больш яе не ўбачу! О, калі б я мог кінуцца табе на шыю, дарагі дружа, і ў радасных слязах выліць усе пачуцці майго спа-

кутаванага сэрца' Цяпер я сяджу тут, ледзьве пераводзячы дых, намагаючыся супакоіцца, ды чакаю раніцы, бо, як толькі ўзыдзе сонца, пад’едуць замоўленыя загадзя коні.

Ах, яна спіць сабе спакойна і не думае, што ніколі ўжо са мною не ўбачыцца. Я адарваўся ад яе, у мяне хапіла сіл у дзвюхгадзіннай размове не выдаць ёй свайго намеру. Божа, і ў якой размове!

Альберт паабяцаў мне зараз жа пасля вячэры выйсці з Лотаю ў садок. Я стаяў на тэрасе пад высокім каштанам і глядзеў на сонца, што заходзіла тут над мілай далінай, над ціхай рэчкай для мяне ўжо апошні раз. Гэтак часта мы сядзелі тут з ёю, любаваліся гэтым цудоўным відовішчам, а цяпер... Я пахадзіў сюды-туды па прысадах, гэткіх мне дарагіх; нейкая таямнічая сіла вабіла мяне сюды яшчэ і да сустрэчы з Лотаю, і як мы цешыліся, калі на пачатку нашага знаёмства выявілі, што мы абое любім гэтае месца, напраўду адно з самых рамантычных, што калі-небудзь былі створаныя чалавечай рукой.

Найперш паміж каштанамі адкрываецца далёкі краявід... ах, прыгадваю, я ўжо табе, здаецца, не раз пісаў, як высокія сцены букаў нарэшце сыходзяцца, а густыя кусты, што цесна спляліся каля іх падножжа, робяць прысады яшчэ цямнейшымі, аж пакуль у самым канцы яны не пераходзяць у невялічкую, аточаную з усіх бакоў дрэвамі замкнутую пустку, ад якой павявае вусцішнаю самотай. Я яшчэ і цяпер адчуваю, як мяне пачыналі браць дрыжыкі, калі я першы раз, апоўдні ўлетку, трапіў сюды; я нібы прадчуваў, колькі радасці й гора я яшчэ зазнаю тут.

Я, мабыць,з паўгадзіньі сядзеў там, аддаючыся балючым і салодкім думкам пра растанне і пра будучую сустрэчу, калі нарэшце пачуў на тэрасе іхнія крокі. Я кінуўся ім насустрач, нібы ў ліхаманцы, схапіў яе руку і пацалаваў. He паспелі мы вярнуцца наверх, як з-за кусцістага пагорка выплыў месяц. Мы йшлі, размаўляючы, і неўпрыкмет апынуліся каля паўзмрочнай альтанкі. Лота ўвайшла ў яе і села, Альберт заняў месца побач з ёю, а за ім сеў і я, але хваляванне не давала мне доўга ўседзець на месцы; я падняўся, стаў перад ёю, зноў крыху пахадзіў сюды-туды й зноў сеў: стан мой быў зусім прыгнечаны. Яна звярнула нашую з Альбертам увагу на прыгожа асветленую промнямі месяца тэрасу ў канцы букавых прысадаў — відовішча гэтае тым больш уражвала, што нас атачала поўная цемра. Мы трохі памаўчалі, потым Лота сказала:

— Калі я гуляю пры месяцы, ні разу яшчэ не бывала, каб я не ўзгадала пра нябожчыкаў, каб у мяне не ўзнікла адчування

смерці й пра тое, што будзе пасля яе. Мы не знікнем, — гаварыла яна вельмі-вельмі цёпла, — але ці знойдзем мы, ці пазнаем адно аднаго, Вертэр? Як вам здаецца? Што вы можаце на гэта сказаць?

— Лота, — адказаў я, падаючы ёй руку, з вачыма, напоўненымі слязьмі, — мы ўбачымся! Мы ўбачымся і тут, і там!

Далей гаварыць я не мог... Вільгельм, і надумалася ж яна запытацца ў мяне якраз тады, калі сэрца маё пакутліва чакала растання!

■— Ці ведаюць пра нас дарагія нябожчыкі? — гаварыла яна далей. — Ці адчуваюць, што мы, калі нам лёгка на сэрцы, з любоўю ўспамінаем пра іх? Ах! Вобраз маёй мамы заўсёды лунае перад маімі вачыма, калі я ціхім вечарам сяджу сярод яе дзяцей, сярод маіх дзяцей, а яны атачаюць мяне, як раней збіраліся каля яе. А калі я ўздымаю заплаканыя вочы да неба, мне так хочацца, каб яна магла зірнуць на нас і ўбачыць, як я стрымліваю сваё слова, дадзенае ёй у часіну яе смерці, — быць яе дзецям за маці. 3 якім хваляваннем тады я гукаю: «Прабач мне, найдаражэйшая мая, калі я была для іх не такая, як ты! Ах, я ж раблю ўсё, што магу: яны апранутыя, накормленыя, a што самае галоўнае — іх даглядаюць і любяць. Калі б ты паглядзела на нашую згоду, любая, святая, ты б горача дзякавала Госпаду, у якога перад сконам сваім з горкімі слязьмі вымольвала шчасця сваім дзецям».

Гэтак яна гаварыла! Але хіба мажліва, Вільгельм, пераказаць тое, што яна сказала? Хіба могуць халодныя, мёртвыя літары перадаць нябесную квецень яе душы?

Альберт пяшчотна перапыніў яе:

— Гэта вас надта хвалюе, дарагая Лота. Я ведаю, што вы схільная да гэткіх думак, але прашу вас...

— О, Альберт, — прамовіла яна, — я ведаю, ты не забудзеш тых вечароў, калі тата бываў у ад’ездзе, а мы ўсе, паклаўшы малых спаць, сядалі вакол маленькага круглага стала. Ты часта меў з сабою цікавую кніжку, але да чыташія даходзіла рэдка... Бо хіба ж не важней за гэта было проста цешыцца прысутнасцю жанчыны з гэткай светлай душой, жанчыны прыгожай, пяшчотнай, рухавай, заўсёды актыўнай! Бог ведае, як часта я пралівала слязу на сваёй пасцелі, молячы Яго, каб Ён зрабіў мяне падобнай да яе».

— Лота! — ускрыкнуў я, падаючы перад ёю на калені й арашаючы яе рукі слязьмі. — Лота, Боскае дабраслаўленне і дух тваёй маці сышлі на цябе!

— Калі б толькі вы ведалі яе! — сказала яна, сціскаючы маю руку. — Яна была вартая знаёмства з вамі!

Я ледзьве не страціў прытомнасць. Ніколі яшчэ ніхто не выказваў мне гэткай вялікай, гэткай ганаровай пахвалы. A яна працягвала:

— I гэтай жанчыне было наканавана памерці ў росквіце гадоў, калі яе самаму меншанькаму не было і шасці месяцаў! Яна хварэла нядоўга, была спакойная і пакорлівая, толькі турбавалася за дзяцей, асабліва за найменшага сына. Калі ўжо блізка быў канец, яна сказала: «Прывядзі іх сюды». Я прывяла і малых, якія яшчэ нічога не разумелі, і старэйшых, якія былі ледзь прытомныя ад гора; усе абступілі яе ложак, яна ўзняла руку, памалілася за іх, пацалавала кожнага і, адаслаўшы іх, прамовіла: «Будзь ім за маці!» Я дала слова, што выканаю яе волю. «Ты абяцаеш ім шмат, дачушка, — сказала яна, — ты абяцаеш ім мацярынскае сэрца і мацярынскае вока. Я не раз бачыла па тваіх удзячных слязах: ты адчуваеш, што гэта такое. Замяні ж дзецям маці, а бацьку будзь вернай ды паслухмянай, нібы жонка; будзь яму суцяшэннем». Пасля яна загадала паклікаць бацьку, які перад гэтым выйшаў, каб прыхаваць сваё несуцешнае гора; ён быў зусім разгублены.

...Ты быў тады ў пакоі, Альберт. Яна пачула твае крокі, запытала, хто там ідзе, і паклікала цябе; тады яна лагодна і спакойна паглядзела на нас з табою, упэўненая, што мы будзем шчаслівыя, будзем шчаслівыя разам...»

Альберт кінуўся Лоце на шыю, пацалаваў яе і ўсклікнуў:

— Мы й праўда шчаслівыя!.. мы будзем шчаслівыя!

Спакойны Альберт, бачыш, і той дарэшты страціў развагу, а што ўжо казаць пра мяне!

— Вертэр, — звярнулася яна да мяне, — і вось такая слаўная жанчына мусіла памерці! Божа мілы, падумаць толькі, што найдаражэйшы нам чалавек ідзе з жыцця, і ніхто гэтак востра таго не адчувае, як дзеці: яны яшчэ доўга наракалі, навошта чорныя дзядзькі вынеслі маму!

Лота паднялася з месца, а я, узрушаны й агаломшаны, сядзеў ды трымаў яе за руку.

— Хадземце ўжо, — сказала яна. — Пара!

Яна хацела вызваліць сваю руку, ды я яшчэ мацней сціснуў яе.

— Мы ўбачымся! — выгукнуў я. — Мы знойдзем адно аднаго; і ў якім бы абліччы мы ні былі, мы пазнаем адно аднаго. Я сыходжу, — працягваў я, — сыходжу добраахвотна. Але,

калі б давялося сказаць «навечна», я таго б не вытрымаў. Бывай, Лота! Бывай, Альберт! Мы яшчэ ўбачымся.

— Трэба думаць, што заўтра, — пажартавала яна.

Гэтае «заўтра» ўскалыхнула маю душу! Ах, яна ні пра што не здагадвалася, вызваляючы сваю руку з маёй... Яны пайшлі прысадамі, у месяцавым ззянні, а я стаяў, глядзеў ім услед, пасля кінуўся на зямлю, выплакаўся, потым зноў падхапіўся, пабег за імі на тэрасу і паспеў яшчэ ўгледзець, як далёка, у зацені высокіх ліп, мільганула адразу ж за садовымі веснічкамі белая Лоціна сукенка; я працягнуў рукі ў той бок, і ўсё знікла.

КНІГА ДРУГАЯ

20 кастрычніка 1771 г.

Мы прыбылі сюды ўчора. Пасланнік хварэе і колькі дзён не будзе выходзіць з дому? Калі б ён не быў гэткі змрочны, дык усё было б добра. Бачу ўжо, бачу, што лёс рыхтуе мне цяжкія выпрабаванні. Але набярыся мужнасці!

Прасцей глядзі на жыццё і ўсё вытрымаеш! Прасцей глядзець? Мне смешна, як гэта з-пад майго пяра выйшлі гэткія словы. О, быў бы я крыху легкадумнейшы, дык зрабіўся б самым шчаслівым чалавекам на свеце. I што, калі іншыя з пыхлівай самаўпэўненасцю выхваляюцца кропляю сілы й таленту перада мною, у гэты самы час я сумняваюся ў сваёй моцы духу, у сваіх здольнасцях? Божа мілы, што надзяліў мяне ўсім гэтым, лепш бы ты мне даў толькі палову ўсяго таго, а рэшту памяняў на ўпэўненасць у сабе і памяркоўнасць!

Пацярпець! Пацярпець! Усё будзе нармальна. Бо ўсё-такі, дарагі мой, праўда твая. 3 тае пары, як я цэлымі днямі пачаў сноўдацца сярод гэтай публікі, паглядзеў, што і як гэтыя людзі робяць, я стаў куды лепей ставіцца да самога сябе. Вядома, калі мы ўжо гэтак створаныя, што параўноўваем усіх з намі, a нас з усімі, дык шчасце і гора таксама залежаць ад таго атачэння, з якім мы павязаныя і няма нічога больш небяспечнага, як самота! Сіла нашага ўяўлення, маючы схільнасць да высокіх матэрыяў, жывячыся фантастычнымі карцінамі паэтычнага мастацтва, надбудоўвае цэлы шэраг стварэнняў, побач з якімі мы бачым сябе ніжэйшымі, і ўсё, апроч саміх нас, здаецца нам надзвычайным, а кожны іншы чалавек — дасканалейшым. I гэта зусім натуральна. Мы надта часта адчуваем, што нам шмат чаго бракуе, і менавіта тое, чаго нам бракуе, здаец-

ца, ёсць у іншых; але, папраўдзе, мы толькі прыпісваем ім свае якасці з пэўнымі ідэальнымі рысамі ў дадатак. I вось, шчаслівец ужо гатовы —стварэнне нас саміх.

Затое калі мы, хоць і з цяжкасцю, хоць і павольна, але ўсё ж такі цярэбім сабе дарогу наперад, дык не раз можам заўважыць, што, абыходзячы небяспечныя месцы й лавіруючы, мы здолелі апынуцца далей, чым іншыя з паднятымі ветразямі й жвава вяслуючы... I тады, параўняўшыся з імі або нават і выперадзіўшы іх, мы па-сапраўднаму адчуваем самі сябе.

26 лістапада

Я пачынаю сяк-так звыкацца. Самае лепшае тое, што працы хапае; а да таго ж новыя і новыя людзі праходзяць перад маімі вачыма нібы стракатым карагодам. Я пазнаёміўся з графам К., якога я з кожнм днём усё болей і болей паважаю; гэта вялікі, разумны чалавек з шырокай натурай, а таму і не замкнёны; у абыходжанні з ім адчуваеш, як ад яго ідзе святло прыязнасці й любові. Ён адразу ўважліва паставіўся да мяне, калі я накіраваў яму службовую справу, і з першых слоў у час Ha­mafi сустрэчы заўважыў, што мы можам паразумецца, што са мною можна размаўляць не як з кожным. I я не магу нахваліцца ягоным стаўленнем да мяне. Няма ў свеце большай, паўнейшай радасці, чым бачыць чалавека з вялікай душою, якая ўся раскрываецца перад табою.

24 снежня

Пасланнік робіць мне нямала прыкрасцяў, як я гэта і прадбачыў. Ён дурань з дурняў, педантычны, нібы старая баба, заўсёды незадаволены нават самім сабою, чалавек, якому ніхто ніколі не можа дагадзіць. Я працую з ахвотаю, у мяне ўсё гарыць у руках: калі што напішу, дык перарабляць не трэба; а ён можа вярнуць мне напісанае назад і сказаць: «Яно, вядома, добра, але перагледзьце яшчэ раз, можа, знойдзеце дзесьці лепшае слова, дзесьці сфармулюеце больш удалы зварот...» Я тады проста шалею. Ніводнага «і» ён табе не прапусціць, ніводнага злучніка, а пра інверсіі, што ў мяне часам праскокваюць, і не кажы: кожная ў яго — смяротны вораг! Калі напішаш не на яго лад, не пабудуеш складны сказ на яго густ, дык ён увогуле нічога не зразумее. Проста бяда мець справу з гзткім чалавекам.

Адзінае, што мяне стрымлівае, гэта давер графа К. Нядаўна ён зусім шчыра сказаў мне, што вельмі незадаволены марудлівасцю і нерашучасцю майго пасланніка. «Такія людзі

абцяжарваюць і сябе, і іншых, але, — сказаў ён, — даводзіцца з гэтым мірыцца, нібы таму падарожніку, што мусіць пераадолець гару; вядома ж, калі б гары не было, дарога была б нашмат лягчэйшая, ды калі ўжо яна ёсць, мусіш ісці цераз яе!..» Мой стары, відаць, сам адчувае, што граф аддае мне перавагу перад ім, і гэта яго раздражняе; ён скарыстоўвае любую нагоду, каб сказаць пры мне што-небудзь прыкрае пра графа, а я яму, натуральна, гэтага не дарую; таму нашы адносіны робяцца яшчэ горшымі. Учора я і зусім абурыўся, бо ён, ганячы графа, меў на ўвазе і мяне: граф, маўляў, добры ў велікасвецкіх справах і працуе лёгка, і пяром валодае някепска, але яму бракуе грунтоўных ведаў, як і ўсім літаратарам. Пры гэтым на пасланнікавым твары было напісана: «Ну што, дапёк я цябе?» Але гэта мяне ані не кранула; я пагарджаю людзьмі, што могуць гэтак думаць і гэтак сябе паводзіць. Я не змоўчаў і досыць рэзка абсёк яго. Сказаў, што граф — гэта той чалавек, які заслугоўвае павагі і за свой характар, і за свае веды. «Мне, — сказаў я, — яшчэ не даводзілася бачыць чалавека, якому б пашчасціла гэтак пашырыць свой светагляд, узбагаціць свае веды й застацца гэткім самым дзейным у штодзённым жыцці». Як на глузды старога, дык гэта быў невырашальны рэбус, і я адкланяўся, каб не псаваць сабе нерваў пустапарожнімі спрэчкамі й не дайсці да поўнай дурноты.

I ў гэтым вінаватыя вы ўсе, бо сваёй балбатнёю загналі мяне ў гэтае ярмо і гэтак соладка пяялі мне пра карыснасць актыўнай працы. Актыўная праца! Калі той, хто садзіць бульбу і возіць збожжа на продаж у горад, дае карысці не болей за мяне, тады я згодзен яшчэ дзесяць год канаць на той галеры, да якой я цяпер прыкуты. А гэтае духоўнае ўбоства, што хаваецца за вонкавым бляскам, гэтая нудотная мітусня брыдкіх людцаў, якіх тут поўна-поўна! Пагоня за чынам, калі ёсць толькі адно імкненне — апярэдзіць спадужніка хоць на адзін крок; вартыя жалю, нікчэмныя і ніяк не прыхаваныя жарсці. Тут ёсць, да прыкладу, адна кабета, што ўсім распавядае пра сваё арыстакратычнае паходжанне ды пра сваё майно, гэтак што любы старонні чалавек падумае сабе: «Вось дурніца, выхваляецца нейкай там кропляй арыстакратычнай крыві й славай сваіх маёнткаў...» Але горш за ўсё тое, што асоба гэтая — дачка мясцовага пісара. He магу зразумець гэтых людзей, у якіх так мала розуму, каб выстаўляць сябе на пасмешышча!

Што праўда, я з кожным днём усё болей пераконваюся, мой дарагі дружа, як неразумна мерыць іншых сваёй меркаю.

I таму, што гэтулькі ўвагі я надаю свайму ўнутранаму свету, а гэтае сэрца такое гарачае... ах, няхай яны ідуць сваёй дарогаю, каб толькі яны й мне не заміналі йсці сваёй.

Што мяне цвеліць найболып, дык гэта тыя фатальныя грамадскія адносіны. Хоць я сам ведаю не горш за іншых, якую важную ролю адыгрывае розніца саслоўяў, якія прывілеі яна дае мне самому; але ж яна не павінна быць мне перашкодаю якраз там, дзе я магу спазнаць хоць трохі ўцехі, хоць іскрынку шчасця на гэтай зямлі. Нядаўна я пазнаёміўся на шпацыры з паннай фон Б,, мілай асобай, што зберагла шчырасць і натуральнасць у гэтым чужым асяроддзі. Мы адчулі сімпатыю адно да аднаго і распачалі размову; а развітваючыся, я папрасіў дазволу наведаць яе. Яна з такім чыстым сэрцам дала мне яго, што я ледзьве дачакаўся хвіліны, калі ўзнікла зручная нагода пайсці да яе. Яна не тутэйшая, проста гасцюе тут у сваёй цёткі. Старая з самага першага погляду не прыйшлася мне даспадобы, але я быў да яе вельмі ўважлівы, у размове звяртаўся пераважна да яе і менш як за паўгадзіны зразумеў тое, пра што пазней расказала і сама панначка: што ў дарагой цётачкі на старасці гадоў бракуе ўсяго — і больш-менш саліднай маёмасці, і розуму, і якойнебудзь падтрымкі, — акрамя галерэі сваіх продкаў ды свайго арыстакратызму, за які яна хаваецца, нібы за высокі мур, і не мае інакшае ўцехі, апроч як звысоку паглядзець паверх галоваў тутэйшых мяшчан. Кажуць, што ў маладосці яна была прывабнаю, вяла вясёлае і поўнае марнатраўства жыццё, праз свой свавольны характар прынесла пакуты не аднаму няшчаснаму юнаку, а ў сталыя гады скарылася старому афіцэру, які толькі за гэткую цану, даўшы ёй сякое-такое ўтрыманне, пагадзіўся да смерці дажываць з ёю медны век. А калі ён памёр, яна засталася дажываць свой жалезны век у самоце, і ніхто б да яе не заглянуў, калі б яе пляменніца не была гэткая ласкавая.

8 студзеня 1772 г.

1 што гэта за людзі, якія дбаюць адно пра цырыманіяльныя рэчы і з году ў год мараць пра тое, каб падняцца хоць на адну прыступку ўгору! I не скажаш, каб у іх не было працы: не, яе ў іх шмат, і ўсё праз тое, што дробязныя звады прымушаюць адкладваць важнейшыя справы. На мінулым тыдні падчас прагулкі на санках узнікла сварка і ўсё задавальненне сышло на нішто.

Дурні, як яны не ўцямяць, што не месца, уласна кажучы, мае нейкае значэнне, і той, хто сядзіць на першым месцы над-

та рэдка выконвае галоўную ролю! Колькі каралёў залежыць ад сваіх міністраў, а колькі міністраў — ад сваіх сакратароў! А хто ж тады першы? Той, па-мойму, хто бачыць далей за іншых і хто мае гэтулькі ўлады альбо хітрасці дзеля ажыццяўлення сваіх планаў.

20 студзеня

Мілая Лота, я мушу пісаць вам у пакойчыку ўбогага сельскага заезду, дзе мне давялося шукаць схованкі ад непагоды. 3 тае пары, як я нуджуся ў гэтым сумным мястэчку Д. сярод чужых, абсалютна чужых майму сэрцу людзей, у мяне неяк ні разу, ніводнага разу не ўзнікала думкі напісаць вам; а вось цяпер, у гэтай хаціне, у гэтай самоце, далёка ад людзей, калі снег і град шалёна лупяць у маё акенца, самая першая згадка была пра вас. He паспеў я сюды зайсці, як ваш вобраз паўстаў у мяне перад вачыма, і ўспаміны пра вас — о Лота! — гэткім трапяткім цяплом ахінулі маю душу. Божа літасцівы, гэта ж першая шчаслівая хвіля за такі доўгі час!

Ах, калі б вы мяне бачылі, мая найдаражэйшая, у гэтым віры забаў, як высахла мая душа! Ніводнай хвілі шчырага пачуцця ў сэрцы, ніводнай шчаслівай гадзіны, нічога, нічога! Я стаю, нібы перад батлеечным домам і бачу, як перада мною гойсаюць лялькі-чалавечкі ды лялькі-конікі; і я часцяком пытаюся сам у сябе, ці гэта не падман зроку? Я гуляюся з імі, альбо, хутчэй, мною гуляюцца, нібы марыянеткаю; часам хапаюся за суседаву драўляную руку і ў жаху адхінаюся. Увечары я збіраюся палюбавацца заўтрашнім узыходам сонца, a ўранку не магу ўстаць з пасцелі; удзень я чакаю вечара, каб палюбавацца месяцавым ззяннем, і не ведаю, дзеля чаго я ўстаю і дзеля чаго кладуся спаць.

Бракуе гарту, які б уздымаў ува мне жыццёвую сілу. Зніклі чары, што ў цёмпачы не давалі мне спаць, а раннім ранкам абуджалі ад сну.

Адна-адзіная асоба, якую я тут знайшоў і якая вартая параўнання з вамі, мілая Лота, — калі ўвогуле хто можа раўняцца з вамі, — гэта панна фон Б. « Ага, — скажаце вы, — чалавек налягае на гжэчныя кампліменты!» Доля праўды ў гэтым ёсць. 3 пэўнага часу я зрабіўся надта абыходлівы —бо іншым быць тут і няможна, — вельмі дасціпны; і, як кажуць жанчыны, ніхто не ўмее гэтак вытанчана каго-небудзь падхваліць, як я (ды й схлусіць таксама, дадасцё вы, бо без гэтага не абыдзешся, вы разумееце?). Але ж я гаварыў пра панну фон Б. У яе

чуллівая душа, якая так і высвечвае з яе блакітных вачэй. Яе становішча ёй толькі ў цяжар, бо не дае ніякага задавалыіення жаданням яе сэрца. Яна прагне вырвацца з гэтай мітульгі, і мы не адну гадзіну летуценім пра вясковае жыццё, пра яго нічым не парушаную ідылічнасць... ах, і пра вас таксама! Як часта мусіць яна выказваць сваю пашаноту да вас... ды не, не мусіць, а робіць гэта добраахвотна, любіць слухаць мае расказы пра вас і з любоўю да вас ставіцца... О, як бы мне хацелася сядзець каля вашых ног, у вашым утульным, зацішным пакойчыку, і бачыць, як каля ног валтузяцца нашы мілыя малыя; а калі б вам падалося, што яны занадта расшумеліся, я сабраў бы іх вакол сябе ды ўціхамірыў страшнай казкаю.

Сонца цудоўна заходзіць; заснежаная роўнядзь паблісквае ў яго промнях; бура прайшла, а я... зноў мушу зачыніцца ў сваёй клетцы... Бывайце! Ці Альберт з вамі? I што?.. Няхай Бог даруе мне за гэтае пытанне!

8 лютага

Вось ужо тыдзень, як у нас брыдкая непагадзь, і мяне гэта толькі цешыць. Бо з тае пары, як я паявіўся тут, не было ніводнага пагоднага дня, які не быў бы мне кім-небудзь сапсаваны альбо атручаны. А цяпер, калі на дварэ дождж, слота, мароз альбо ўсё растае... о, я сабе думаю: што ж, дома не можа быць горай, чым на дварэ, ці наадварот — і гэта добра. Калі раніцай узыходзіць сонца і абяцае прыгожы дзень, я не магу ўтрымацца, каб не выгукнуць: вось людзям зноў пасланы нябесны дарунак, які яны парупяцца адно ў аднаго адабраць! Яны могуць адабраць адно ў аднаго ўсё — здароўе, добрае імя, радасць, супакаенне! I часцей за ўсё праз сваю дурноту, неўразумеласць і абмежаванасць; а калі паслухаць іх саміх — дык з самымі лепшымі намерамі. Сяды-тады я пачаў бы на каленях маліць іх гэтак зацята не корпацца ва ўласных вантробах.

17 лютага

Баюся, што мой спадар пасланнік і я разам пратрываем нядоўга. Бо гэты чалавек зрабіўся ўжо зусім невыносны. Яго манера працаваць і весці справы гэткая смешная, што я ніяк не магу ўтрымацца, каб яму не запярэчыць, і пачынаю рабіць так, як мне падказвае мой розум; старому ж гэта, натуральна, не даспадобы. Апроч усяго, ён яшчэ нядаўна і паскардзіўся на мяне пры двары, і міністр зрабіў мне заўвагу — што праўда, вельмі далікатную, але ўсё ж такі заўвагу; я ўжо збіраўся па-

даць у адстаўку, аж раптам атрымаў ад яго прыватны ліст*, ды яшчэ і такі, перад высокім, мудрым, шляхетным зместам якога можна было адно схіліць галаву ды маліцца. Як справядліва ён звяртае ўвагу на маю залішнюю крыўдлівасць, як ён, нават з пэўнай павагаю гаворачы пра мой юначы запал і мае перабольшаныя ўяўленні пра карысную дзейнасць, пра ўплыў на іншых, пра заглыбленне ў службовыя справы, усё ж такі не імкнецца гэта выкараніць, а толькі палагодзіць ды скіраваць на такі шлях, дзе б усё гэта было да месца і мела плённае ўздзеянне на стан рэчаў. Гэта дзён на восем падбадзёрыла мяне і замірыла з самім сабою. Спакой душы, задаволенасць сабою — цудоўная рэч. Каб жа толькі, дарагі мой дружа, гэты скарб не быў гэткі самы крохкі, які ён ёсць прыгожы й каштоўны.

20 лютага

Няхай дабраславіць вас Бог, дарагія мае, і дасць вам усе тыя шчасныя дні, што ён забірае ад мяне!

Дзякую табе, Альберт, што ты мяне падмануў: я чакаў, калі вы паведаміце мне пра ваша вяселле, каб у той самы дзень з усёй урачыстасцю зняць са сцяны Лоцін сілуэт ды засунуць яго ў іншыя паперы. Цяпер вы адна пара, а яе вобраз усё яшчэ на сцяне! Дык няхай ён там і застаецца! А чаму б і не? Я ж ведаю, што я таксама з вамі, што я, бясшкодна для цябе, жыву, жыву ў Лоціным сэрцы на другім месцы. Праўда, праўда, на другім месцы, і я хачу на ім утрымацца ды павінен там утрымацца. О, я звар’яцеў бы, калі б яна здолела мяне забыць... Альберт, гэтая думка для мяне — пякельная пакута. Бывай, Альберт! Бывай, нябесны анёлак! Хай табе шчасціць ва ўсім, Лота!

15 сакавіка

Я меў вялікую прыкрасць, праз якую павінен буду адсюль з’ехаць. Я ажно скрыгачу зубамі! Д’ябал! Цяпер таго ўжо ніяк не паправіш, а ва ўсім вінаватыя вы, што мяне падбівалі, падганялі й мучылі, каб я як найхутчэй заняў пасаду, якая зусім не адпавядае майму характару. I вось цяпер маю тое, што заслужыў, і вы маеце таксама! А каб ты зноў не казаў, што ўсё было сапсаванае праз мае пераболыпаныя фантазіі, дык я табе,

* 3 павагі да гэтага выдатнага чалавека мы тут прапускаем згаданы ліст і яшчэ адзін допіс, пра які гаворка пойдзе далей, бо нам здаецца, што такую смеласць няможна было б апраўдаць нават самай вялікай удзячнасцю чытацкае публікі. (Заўвага аўтара.)

шаноўны спадару, раскажу далей усё проста, дакладна і спакойна — так, як гэта зрабіў бы які-небудзь храніст.

Граф фон К. любіць мяне, шануе: гэта ўсім вядома, і табе пра гэта пісаў ужо сто разоў. I вось учора ён запрасіў мяне папалуднаваць разам — якраз у той дзень, калі ўвечары ў яго збіраецца шляхетнае таварыства спадароў і спадарыняў, пра якіх я ніколі не меў нават думкі, што ў іх разуменні мы — ніжэйшае саслоўе і тут нам месца няма. Ну, добра. Палудную я, значыцца, у графа, а пасля яды мы выходзім у вялікую залу ды прагульваемся там сюды й туды; мы размаўляем з ім, потым з палкоўнікам Б., які ў міжчассі да нас далучыўся; вось гэтак павольна да нас і наблізіўся час прыезду гасцей. Бог за сведку, я ні пра што такое і думкі ў галаве не меў. Аж раптам уваходзіць найяснейшая спадарыня фон С. са сваім мужам ды сваёй рупліва выседжанай гускай-дачкой ■— дзяўчынай з пляскатымі грудзьмі й у зграбным гарсэціку; en passant* яны вылупліваюць на мяне свае найшляхетнейшыя вочы й задзіраюць угору свае кірпатыя насы; паколькі ж гэтая занюханая шляхта выклікала ў мяне агіду, я хацеў ужо быў адкланяцца і адно чакаў, пакуль граф вызваліцца ад іхніх брыдкіх размоў-абгавораў; аж тут бачу — заходзіць мая панна Б. Заўсёды, калі я бачу яе, на сэрцы мне робіцца весялей; таму я застаўся, стаў за яе фатэлем і толькі праз нейкі час прыкмеціў, што яна са мною размаўляе не так шчыра, як звычайна, а неяк збянтэжана. Гэта я прыкмеціў дакладна. «Няўжо ж і яна такая самая, як і ўся гэтая хеўра?» — падумаў я абражана і вырашыў сысці, але ўсёткі на пэўны час затрымаўся; бо ахвотна прабачыў бы ёй за гэта, ды й не верыў, што яна гэткая самая, ну і хацеў пачуць ад яе хоць адно прыветнае слова і... думай сабе, што хочаш. Між тым, госці сабраліся: барон Ф., які ўсцягнуў на сябе ўвесь гардэроб часоў каранацыі Франца Першага; надворны радца Р„ якога тут in qualitate** тытулуюць спадаром фон Р., разам са сваёй глухой жонкаю, etc.*** — каб адно не забыцца тут узгадаць апранутага ў рызманы Й., які ўсё залаплівае свой дапатопны гарнітур латкамі... адным словам, публіка валіць валам, я заводжу гутарку то з адным, то з другім сваім знаёмым, але бачу, што ўсе яны надта ашчадныя ў словах. Я падумаў быў сабе... і надалей звяртаўся толькі да сваёй панны Б. Я

* en passant (французск.) — прамінаючы.

** in qualitate (лац.) — згодна са становішчам у грамадстве.

*** etc. (скароч. лац.) — і г.д.

ані не заўважаў, што жанчыны ў канцы залы пачалі нешта шаптаць адна адной у вуха, што мужчыны сталі рабіць тое самае, што спадарыня фон С. пра нешта загаварыла з графам (усё гэта мне пазней расказала панна Б.), аж пакуль нарэшце граф не падышоў да мяне. Адвёўшы мяне да вакна, ён кажа:

— Вы ж ведаеце нашы дзіўнаватыя норавы, — прамовіў ён. Я заўважыў, што грамада не задаволеная вашай прысутнасцю. Я ні ў якім разе не хацеў бы...

— Ваша эксцэленцыя, — перапыніў я яго, — прашу вас тысячу разоў прабачыць мне; я і сам павінен быў здагадацца; і ведаю, што вы даруеце мне гэтую някемлівасць... Я ўжо даўно хацеў адкланяцца, але нейкі злы геній мяне затрымаў, — дадаў я і, усміхаючыся, развітаўся.

Граф сціснуў мне рукі з выразам, у якім было відаць усё. Я неўпрыкмет пакінуў тое высокапастаўленае таварыства, выйшаў з дома, сеў у кабрыялет і паехаў у М., каб паглядзець з узгор’я на захад сонца ды пачытаць у сваім Гамеры чароўны спеў пра гасцяванне Адысея ў цудоўнага свінапаса. I ўсё было ў парадку. Вярнуўшыся ў заезны дом, я пайшоў вячэраць; наведнікаў у гасподзе было няшмат: адгарнуўшы абрус, яны гулялі ў косці. Аж тут паяўляецца А[дэлін], добрая душа; убачыўшы мяне, ён здымае капялюш, падыходзіць і ціхенька пытае:

— У цябе што, была непрыемнасць?

— У мяне?! — здзівіўся я.

— Кажуць, што граф цябе выставіў з прыёму.

— Ану іх усіх да д’ябла! Мне было даспадобы апынуцца на свежым паветры.

— Добра, што ты не бярэш, — сказаў ён, — усяго гэтага да галавы. Прыкра толькі што пра гэта паўсюды ўжо ідзе звяга.

Вось тут ужо я быў непрыемна ўражаны. «Выходзіць, усе, хто прыйшоў сюды вячэраць, толькі на мяне і глядзяць!» — падумаў я сабе. Гэта мяне моцна злавала.

I сёння ўжо вось, куды б я ні пайшоў, усюды мне спачуваюць, а пра тых, што ўвесь час мне зайздросцілі, і казаць няма чаго: яны, як я чуў, трыумфуюць, гаворачы: «Вось бачыце, да чаго пыха даводзіць людзей, якія лічаць сябе вышэйшымі ад іншых ды пнуцца са сваёй мізэрнай разумовай перавагай дасягнуць усяго на свеце» —ды розную іншую лухту; і калі вось гэтае ўсё пачуеш, дык хочацца загнаць сабе ў сэрца нож. Што б хто ні казаў пра незалежнасць поглядаў, але я хацеў бы паглядзець, ці хто-небудзь здолее стрываць, калі нейкі нягоднік

пачне плявузгаць пра яго, асабліва калі ён мае супраць яго які-небудзь козыр на руках; ну, а калі гэта адна пустая балбатня, тады, вядома, на яе можна не зважаць.

16 сакавіка

Усё цяпер мяне дапякае. Сёння на бульвары я спаткаў панну Б. і не ўтрымаўся, каб не загаварыць з ёю; калі ж мы трохі аддаліліся ад астатняе грамады, я сказаў ёй, што пакрыўджаны яе паводзінамі ў той вечар.

— О, Вертэр! — адказала яна прачулым голасам. — Як жа вы, ведаючы маё сэрца, маглі гэткім чынам вытлумачыць маю збянтэжанасць? Колькі я мусіла пакутаваць праз вас з тае самае хвілі, як увайшла ў залу! Я ўсё тое прадбачыла і мела вострае памкненне папярэдзіць вас пра тое, што можа адбыцца. Я ведала, што гэтыя асобы — спадарыні фон С. і Т. — хутчэй самі сыдуць разам са сваімі мужамі, але вашае прысутнасці не пацерпяць. Я ведала, што граф не можа псаваць сваіх стасункаў з імі, і вось бачыце — колькі цяпер вэрхалу ды ляманту!

— Пра што вы, фройляйн? — спытаў я, хаваючы свой раптоўны сполах, бо прыгадаў усё, што пазаўчора мне расказаў Адэлін, і мяне нібы варам абшпарыла.

— Колькі мне тое каштавала! — сказала гэтая мілая асоба, і ў яе на вачах выступілі слёзы.

Я ўжо не мог апанаваць сябе і быў гатовы ўкленчыць перад ёю.

— Дык жа растлумачце мне ўсё! — усклікнуў я.

Слёзы беглі ў яе па шчаках. Я быў сам не ў сабе, Яна, не хаваючыся, выцерла слёзы й пачала апавядаць:

— Вы ж ведаеце маю цётку: яна таксама там была, і вы можаце сабе ўявіць, якімі вачыма яна глядзела на тое, што адбывалася! Вертэр, учора ўвечары й сёння ўранні я мусіла выслухаць цэлую казань пра мае адносіны з вамі. Я вымушаная была слухайь, як вас ганьбяць, прыніжаюць, і пры гэтым надта слаба магла, ды й наважвалася, вас бараніць.

Кожнае прамоўленае ёю слова, нібы востры нож, працінала маё сэрца. Яна і не адчувала, што было б нашмат літасцівей не казаць мне ўсяго таго; наадварот, яна яшчэ і дадала, што, маўляў, цяпер пойдуць бясконцыя плёткі, што абавязкова знойдуцца пэўныя людзі, якія проста будуць трыумфаваць, уважаючы, што мяне напаткала справядлівая кара за маю пыху ды пагарду да іншых і што я даўно таго заслугоўваю. I ўсё гэта, Вільгельм, я вымушаны быў выслухаць ад яе — прычым

гаварыла яна з найшчырэйшым спачуваннем... Я быў знішчаны, і яшчэ дагэтуль усё ўва мне кіпіць. Я хацеў, каб хто-небудзь папракнуў мяне адкрыта: я працяў бы яго шпагаю наскрозь — і мне зрабілася б куды лягчэй. Ах, я сотні разоў хапаўся за нож, каб даць сваёй душы хоць маленькую палёгку! Кажуць, што існуе пэўная шляхетная парода коней, якія, калі іх надта загоняць, інстынктыўна пракусваюць сабе жылу, каб хапянуць паветра. Вось гэтак часцяком бывае і са мною: я папераразаў бы сабе жылы, калі б гэта магло даць мне вечную свабоду.

24 сакавіка

Я падаў двару прашэнне аб сваёй адстаўцы й спадзяюся яе атрымаць; а вы мне павінны дараваць, што я наперад не папрасіў на гэта вашае згоды. Я меўся абавязкова з’ехаць адсюль і загадзя ведаў, што вы будзеце намаўляць мяне застацца і, гэткім чынам... Ты перадай гэтую вестку маёй маме, толькі вельмі-вельмі далікатна; няхай яна ўжо неяк змірыцца з тым, што я ёй анічым не магу дапамагчы, бо і сабе даць рады не здольны. Вядома, ёй будзе прыкра даведацца, што яе сын pan­Ta м пакінуў гэткую цудоўную пасаду, якая адкрывала шлях у кар’еры да таемнага радцы альбо і да пасланніка, і вось — назад, нібы тая жывёліна, у сваё стойла! Рабіце цяпер з гэтым што хочаце, камбінуйце сабе, пры якіх варунках я мог бы й мусіў бы тут застацца, але ўсё адно я сыходжу; а каб вы ведалі куды, то скажу: тут ёсць адзін князь, якому я надта спадабаўся; вось жа, даведаўшыся пра мае намеры, ён запрасіў мяне ў свой маёнтак пагасцяваць на працягу ўсёй цудоўнай веснавой пары. Князь паабяцаў, што там я буду сам сабе гаспадар, a паколькі мы да пэўнай ступені адзін аднаго добра разумеем, дык я наважыўся рызыкнуць і паехаць туды.

19 красавіка

Да ведама

Дзякую за абодва твае лісты. Я напісаў адказ, але не адпраўляў яго да таго часу, пакуль не атрымаў ад двара згоды на адстаўку: я непакоіўся, што маці звернецца да самога міністра і ў мяне з гэтым могуць узнікнуць цяжкасці. Але цяпер усё нармальна, адстаўка атрыманая. He буду гаварыць, з якой неахвотай там на яе пагадзіліся, пераказваць тое, што мне піша міністр — іначай вы пачалі б наракаць і ўздымаць лямант. Прынц-спадкаемца даслаў мне на развітанне дваццаць

пяць дукатаў з прыпіскаю, што ўзрушыла мяне да слёз; гэткім чынам, мне ўжо не трэба ад маці тых грошай, пра якія я нядаўна прасіў яе ў допісе.

5 траўня

Заўтра я адсюль ад’язджаю, а паколькі мой родны кут ляжыць за нейкія шэсць міляў ад маёй дарогі, я хачу туды зазірнуць, прыгадаць даўнія шчаслівыя дні, напоўненыя юначымі марамі, увайсці ў тую самую браму, з якой маці выходзіла са мною, пакідаючы пасля бацькавай смерці мілы, прыветны куточак, каб назаўжды зачыніцца ў сваім невыносным горадзе. Adieu*, Вільгельм, я буду пісаць табе пра сваё падарожжа.

9 траўня

3 пабожнасцю сапраўднага пілігрыма я здзейсніў паломніцтва ў родныя мясціны, і там на мяне найшлі пэўныя неспадзяваныя пачуцці. Каля вялікай ліпы, што расце недалёка ад горада пры дарозе на С., я загадаў вазаку спыніцца, выйшаў з карэты й, адпусціўшы яе, пайшоў далей пехатою, каб цалкам аддацца ўспамінам ды зноў абудзіць у сваім сэрцы жывыя вобразы мінулага. 1 вось я стаяў пад ліпаю, што некалі была для мяне, малога хлапчука, мэтай і мяжой маіх праходак. I як жа ўсё памянялася! Тады, у шчаслівым няведанні я імкнуўся, я прагнуў патрапіць у невядомы свет, дзе спадзяваўся знайсці для свайго сэрца гэтулькі пажывы, гэтулькі ўцехі, спадзяваўся напоўніць новымі ўражаннямі й задаволіць сваю неспакойную, спрагнёную душу. Цяпер, о дружа мой, я вяртаюся з далёкіх светаў і нясу з сабою столькі няспраўджаных спадзяванняў, столькі зруйнаваных намераў!.. Я бачыў перад сабою горы, якія тысячу разоў былі мэтаю маіх жаданняў ды летуценняў.

Гадзінамі сядзеў я тут ды ймкнуўся думкамі туды, прагнучы зліцца душою з тымі лясамі й далінамі, што гэтак прыветна, нібы ў смузе, трымцелі перада мною, а калі надыходзіў час вяртацца назад, з якой жа неахвотай я пакідаў улюбёную мясціну!.. Я падыходзіў да горада, вітаючы ўсе старыя, знаёмыя прыгарадныя хаткі, бо новыя былі мне непрыемныя, як і ўсё іншае, што змянілася за час мае адсутнасці. Я зайшоў у браму і адразу апынуўся нібы дома. Даражэнькі мой, я не хачу ўлазіць у драбніцы: усё, што было для мяне такое цудоўнае, у допісе можа здацца сумным і аднастайным. Я вырашыў спыніцца на

* Adieu (французск.) — бывай.

рынку, каля нашага колішняга дома. Ідучы туды, я заўважыў, што ў школе, дзе нас трымала, не раўнуючы як у вязніцы, сумленная старая настаўніца, цяпер зрабілі краму. I прыгадалася мне, колькі праліў я слёз, колькі трывогі, душэўнага неспакою, звычайнага страху выцерпеў я ў гэтай дзірцы!.. На кожным кроку мне траплялася нешта прыкметнае. Ніводзін пілігрым не сустрэне ў святой зямлі гэтулькі святых месцаў, і душа яго не будзе напоўненая такой трапяткой пабожнасцю. Прывяду адзін прыклад з тысячы. Я пайшоў па-над рэчкаю да адной знаёмай мне сядзібы; калісьці я штораз хадзіў гэтай дарогаю да месца, з якога мы хлапчукамі вучыліся «выпякаць бліны» — шпурляць пляскатыя каменьчыкі так, каб яны як найбольш разоў падскочылі на вадзе. Мне так выразна згадалася, як я стаяў над рэчкаю, глядзеў на ваду і думаў сабе: a куды ж яна цячэ — напэўна, у нейкія дзівосныя краіны; і, хоць мае ўяўленні сягалі недалёка, усё ж я імкнуўся далей і далей, аж пакуль зусім не губляўся, шукаючы позіркам недасяжныя далячыні... Гэткімі, дарагі дружа, абмежаванымі й шчаслівымі былі нашы цудоўныя продкі! Такімі дзіцячымі былі іх пачуцці, іхняя паэзія! Калі Адысей гаворыць пра неабсяжнае мора, пра бясконцую зямлю, дык гэта так праўдзіва, так па-людску, так шчыра і таямніча. Якая карысць мне з таго, што я, як і кожны шкаляр, ведаю, што яна круглая? Чалавеку патрэбна зусім крыху тае зямлі, каб быць на ёй шчаслівым, і яшчэ меней — каб у ёй спачываць.

А цяпер я ўжо тут, у княжацкім паляўнічым замку. 3 гаспадаром жывецца зусім няблага: ён просты й натуральны. Ды атачаюць яго дзіўнаватыя людзі, якіх я, далібог, не разумею. Яны, напэўна, не шэльмы, але і да сумленных не надта падобныя. Часам яны здаюцца мне зусім сумленнымі людзьмі, але да канца верыць я ім чамусьці не магу. Мне робіцца прыкра яшчэ таму, што князь почасту гаворыць пра рэчы, пра якія ён адно што недзе чытаў альбо чуў ад іншых, і выказвае погляды, якія яму накінулі іншыя.

Ён паважае мой розум і таленты болей за вось гэтае сэрца, а яно ж — гэта адзінае тое, чым я ганаруся, адзіная крыніца ўсяго — маіх сіл, уцех і пакут. Ах, усё, што я ведаю, можа ведаць кожны, а сэрца маё належыць толькі мне.

25 траўня

Меў я ў галаве адну справу, пра якую не хацеў пісаць, аж пакуль яна не здзейсніцца: цяпер жа, калі з яе нічога не выйш-

ла, мне ўжо ўсё роўна. Я хацеў ісці на вайну; гэта была мая даўняя мара. Найперш з гэтае прычыны я і паехаў сюды з князем, бо ён генерал ...скага войска. Неяк падчас праходкі я сказаў яму пра свой намер, але ён мне не раіў гэтага рабіць, і калі б гэта было маё сапраўды палкае жаданне, а не прыхамаць, я яго б не паслухаўся.

11 чэрвеня

Гавары, што хочаш, а даўжэй я тут заставацца не магу. Што я буду тут рабіць? Мяне пачынае браць нудота. Князь ставіцца да мяне лепш не прыдумаеш, а ўсё-ткі я не на сваім месцы. Папраўдзе, мы й не маем з ім нічога агульнага. Ен чалавек разумны, але розум у яго звычайны; зносіны з ім мяне цікавяць не болей, як чытанне спраўна напісанай кніжкі. Яшчэ дзён восем я прабуду тут, а пасля падамся ў далейшыя блуканні. Самае лепшае, што я тут зрабіў, — гэта мае малюнкі. Князь адчувае мастацтва і адчуваў бы яго яшчэ глыбей, калі б не абмяжоўваў сябе банальнымі навуковымі дэфініцыямі ды збітаю тэрміналогіяй. Бывае, што я аж скрыгачу зубамі, калі ў шчырым захапленні спрабую адкрыць яму ўсю непаўторную прыгажосць прыроды й мастацтва, а ён, каб паказаць сваю дасведчанасць, возьме ды ўлезе ў размову з даўно зацяганымі фармулёўкамі!

16 чэрвеня

Ну што ж, я, відаць, толькі вандроўнік, валацуга на гэтай зямлі. А вы хіба нешта большае?

18 чэрвеня

Куды я сабраўся? Mary табе даверліва паведаміць. Яшчэ два тыдні я мушу правесці тут, а пасля я надумаўся наведаць ...скія капальні; але, па сутнасці, галоўнае тое, што я хачу быць зноў бліжэй да Лоты — вось і ўсё. Я смяюся са свайго ўласнага сэрца і... патураю яму.

29 ліпеня

He, усё добра, усё надта добра!.. Я — ды яе муж!.. О Божа, які стварыў мяне! Калі б ты падараваў мне такое шчасце, я маліўся б табе ўсё сваё жыццё, без супыну! Я не хачу наракаць; даруй мне мае слёзы, даруй мне мае марныя жаданні! Яна — ды мая жонка!.. Калі б я мог прытуліць да сябе гэтае наймілейшае ў свеце стварэнне... мяне пачынае калаціць ад

жаху, Вільгельм, калі я сабе ўяўляю, як Альберт абдымае яе стрункую постаць.

I... ці сказаць табе пра гэта, Вілыельм? А чаму б і не? Яна была б шчаслівейшая са мною, чым з ім! Ах, ён не той чалавек, што можа спраўдзіць усе жаданні яе сэрца. Яму бракуе чуллівасці, бракуе... ах, Вільгельм, успрымай мае словы, як хочаш, але яго сэрца — ах! — ніколі не будзе біцца ва унісон з яе сэрцам там, у якім-небудзь месцы ўлюбёнай кніжкі, дзе б маё забілася з Лоціным, як адно; ды й у безлічы іншых выпадкаў — калі нам выпадала ацэньваць паводзіны якой-небудзь трэцяй асобы. Дарагі Вільгельм!.. але ж гэта праўда, што ён яе кахае, і кахае ад шчырага сэрца, а такое каханне чагосьці ды вартае!..

Надакучлівы наведнік не дае мне дапісаць. Mae слёзы высахлі. Я крыху развеяўся. Бывай, мой дружа!

4  жніўня

Гэткае бывае не толькі са мною. Усіх людзей падманваюць спадзяванні, ва ўсіх бываюць няздзейсненыя чаканні. Я наведаў сваю знаёмую ў хаціне пад ліпаю. Старэйшы хлопчык выбег мне насустрач, на яго радасныя воклічы выйшла і маці, на выгляд вельмі прыгнечаная. Яе першымі словамі былі: «Ах, добры паночак, памёр мой Ганс!» Гэты быў найменшы яе сынок. Я не мог прамовіць і слова. «А гаспадар мой,— працягвала яна,— вярнуўся са Швейцарыі й нічога адтуль не прывёз. Калі б не дапамаглі ў дарозе добрыя людзі, дык яму б прыйшлося жабраваць, бо ён яшчэ і захварэў на ліхаманку». Я не ведаў, што тут і казаць, і даў малому нейкую дробязь; яна папрасіла мяне ўзяць у падарунак колькі яблыкаў, я гэта зрабіў і пакінуў месца сумных успамінаў.

21 жніўня

He паспею міргнуць вокам, як настрой мой, бывае, мяняецца. Часам жыццё зноў прыветна мне ўсміхаецца, але — ах! — толькі на нейкую хвілінку. А як я забудуся ў мроях, дык не магу пазбыцца аднае думкі: а што, калі б Альберт памёр? Тады б я.... тады б яна... I я чапляюся за гэтую хімеру. Аж пакуль яна не прывядзе мяне ў бездань, ад якой я з жахам адхінаюся.

Я выходжу за браму на гасцінец, якім я першы раз ехаў да Лоты, каб забраць яе на танцы: якім жа іншым было ўсё тады! Усё, усё прамінула! Ніводнага знаку таго свету, ніводнага ўдару сэрца ад пачуццяў, што былі ў мяне тады... Я адчуваю сябе гэтаксама, як, напэўна, адчуваў бы сябе дух нябожчыка, калі

б вярнуўся на папялішчы й руіны замку, які ён, князь у росквіце сваёй магутнасці, узвёў і пышна аздобіў, а паміраючы, поўны надзеяў на будучыню, завяшчаў свайму ўлюбёнцу-сыну.

3 верасня

Часам я зусім не магу ўцяміць, як гэта іншы можа яе кахаць, мае права яе кахаць, калі толькі я гэтак шчыра, гэтак палка яе люблю і, акрамя яе, нікога і нічога іншага не ведаю, не знаю, не маю!

4 верасня

Эге, вось так яно робіцца са мною. Калі прырода павярнула на восень, дык і ўва мне, і наўкол мяне таксама восень. Маё лісце жаўцее, а на суседніх дрэвах дык яно ўжо і паападала. Ці не пісаў я часам табе, адразу як толькі прыехаў сюды, пра аднаго вясковага хлопца? Цяпер я зноў запытаўся пра яго ў Вальгайме і даведаўся, што яго прагналі з працы, і болей пра яго ніхто і ведаць не хоча. Учора я неспадзявана спаткаў яго па дарозе ў іншае сяло. Я разгаварыўся з ім, і ён расказаў мне сваю гісторыю, што вельмі ўсхвалявала мяне — чаму, ты й сам зразумееш, калі я табе яе перакажу. Зрэшты, навошта гэта рабіць? Чаму я не хаваю ў сваёй душы ўсяго таго, што мяне трывожыць і мучыць? Навошта я яшчэ і засмучаю сам сябе? Навошта заўсёды ствараю нагоду шкадаваць мяне ды лаяць? Але няхай яно ўжо будзе, як будзе: можа, гзткі мой лёс!

Напачатку хлопец адно адказваў на мае пытанні ціха і засмучана, амаль што з бояззю, але потым, быццам бы лепей пазнаўшы мяне, зрабіўся смялейшы й больш адкрыты; прызнаўся ў памылках і пачаў наракаць на сваю долю. О, калі б я мог, дружа мой, кожнае яго слова аддаць на твой суд! Ён прызнаўся... і нават распавядаў мне з пэўнай асалодай, адчуваннем шчасця, як мацнела з кожным днём яго палкае каханне да гаспадыні дома, як ён урэшце зусім перастаў усведамляць, што ён робіць, і куды — як ён выказаўся — яму было падзецца з самім сабою? Ён не мог ні есці, ні піць, ні спаць; ежа не лезла яму ў горла; ён рабіў не тое, што трэба, не тое, што яму казалі, нібы нейкі ліхі дух не даваў яму спакою, — аж пакуль аднаго дня не здарылася гэтая прыгода. Ведаючы, што яна пайшла наверх у свой пакой, ён падаўся следам за ёю, хутчэй, яго пацягнула туды; паколькі яна не паддалася на ягоныя просьбы, ён вырашыў гвалтам авалодаць ёю, хоць і сам не разумее, як гэта магло з ім стацца, бо клянецца Богам, што яго намеры ў

дачыненні да яе заўсёды былі чыстыя і што ён не хацеў нічога іншага, акрамя як, каб яна выйшла за яго і была з ім да канца жыцця. Прагаварыўшы некалькі хвілін, ён раптам стаў запінацца, быццам бы хацеў сказаць яшчэ нешта, але не наважваўся гэтага зрабіць; аж нарэшце ён сарамліва прызнаўся, што гаспадыня дазваляла яму пэўныя інтымныя рэчы й што паміж імі былі досыць блізкія стасункі. Два альбо тры разы ён перапыняўся і кляўся Богам, што расказвае гэта не дзеля абгавораў, не дзеля таго, як ён выказаўся, каб зрабіць ёй кепска, што ён яе вельмі любіць і шануе, як і раней, што дрэннае слова не зляцела б у яго нават з языка: ён хоча адно пераканаць мяне, што ён зусім не які-небудзь нягоднік альбо вар’ят... I вось, дарагі мой, я зноў пачынаю сваю старую песню, якую буду спяваць вечна: калі б я толькі мог паказаць табе таго хлопца, як ён стаяў перада мною, як і дагэтуль стаіць! Калі б я толькі мог расказаць табе ўсё так, каб ты адчуў, наколькі я пераняўся ягонай доляй — і не мог не пераняцца! Але досыць ужо, ты ведаеш маю долю, ведаеш і мяне, таму добра разумееш, што мяне цягне да ўсіх няшчасных людзей, а асабліва да гэтага небаракі.

Перачытаўшы гэты допіс, я заўважыў, што зусім забыўся апісаць канец гэтай гісторыі, хоць пра яго няцяжка здагадацца і самому. Гаспадыня пачала яму супраціўляцца, ёй на дапамогу падаспеў яе брат, які даўно яго ненавідзеў і даўно хацеў выжыць з дому, бо непакоіўся, што калі бяздзетная сястра выйдзе замуж другі раз, дык яго дзеці страцяць добрую спадчыну, на якую ён спадзяваўся; брат адразу ж вытурыў яго з дому і нарабіў вакол тае справы гэтулькі вэрхалу, што гаспадыня хоць бы й хацела, але назад яго ўзяць ужо не магла. Цяпер яна мае іншага работніка і, кажуць, праз яго таксама пасварылася са сваім братам; людзі таксама кажуць з упэўненасцю, што яна хоча ўзяць з ім шлюб. Але мой хлопец сказаў, што гэтага ён аніяк не стрывае.

Усё, што я табе тут расказваю, не пераболыпана і не прыхарошана... ды я нават магу сказаць, што аповед мой атрымаўся слабаваты й грубаваты, бо я ўжываў рафінаваныя, зацёртыя словы, адно і дазволеныя нашай мараллю.

Вось жа, гэткае каханне, гэткая адданасць, гэткая жарсць — не паэтычная выдумка. Яна жыве, япа існуе ў яе найвялікшай чысціні сярод таго класа людзей, які мы звычайна называем неадукаваным і грубым. А мы, адукаваныя, — не болей чым адукаваныя нікчэмнасці! Ты гэтую гісторыю чытай не з абыя-

кавым сэрцам, прашу цябе! Я сам сёння неяк сцішыўся, пішучы табе гэты ліст: ты бачыш нават з майго почырку, што я гэтым разам не шкрабаю, як курыца лапай. Чытай, дружа мой, ды ўяўляй сабе, што гэта — гісторыя і твайго сябра. Вядома ж, гэтаксама было і са мною, гэтаксама і будзе, а я ж і напалову не такі адважны й рашучы, як той небарака, з якім я нават не набяруся смеласці сябе параўнаць.

5  верасня

Яна напісала цыдулку свайму мужу на вёску, дзе яго затрымалі розныя справы. Цыдулка пачыналася так: «Міленькі, родненькі мой, прыязджай як найхутчэй, я чакаю цябе з вялікай-вялікай радасцю». У гэтую самую хвілю ўвайшоў адзін іхні прыяцель і паведаміў, што з прычыны пэўных абставін яе муж вернецца не вельмі хутка. Цыдулка тая засталася неадасланаю і ўвечары трапіла мне ў рукі. Я чытаў яе ды ўсміхаўся.

— Чаму вы ўсміхаецеся? — спытала яна.

— Сіла нашага ўяўлення -— гэта дар Божы! — выгукнуў я. — Я ўявіў сабе на хвілю, нібыта гэта напісана мне.

Яна перапыніла размову — здаецца, не ўпадабаўшы маіх слоў, — і я змоўк.

6 верасня

Я доўга вагаўся, перш чым наважыўся памяняць той просты сіні фрак, у якім я першы раз таньчыў з Лотаю; апошнім часам, аднак, ён зрабіўся зусім непрэзентабельны, і я замовіў сабе новы — дакладна гэткі самы, як і стары, з такімі самымі каўняром ды абшлагамі; а да яго — зноў жоўтую камізэльку ды штаны.

Усё-ткі ён мне нейкі не такі, як той, што быў раней. He ведаю, можа, з часам звыкнуся з ім лепей.

12 верасня

Яна выязджала на некалькі дзён па Альберта. Сёння я зайшоў да яе ў пакой; яна выйшла мне насустрач, і я пацалаваў ёй руку з велізарнай радасцю.

Канарэйка, што сядзела на люстэрку, порстка ўзляцела і села ёй на плячо.

— Гэтага новага сябра, — сказала яна, прыманьваючы птаха сабе на руку,— я набыла маім малым. Якая слаўная птушачка, толькі паглядзіце! Калі я даю ёй хлеб, яна гэтак міла трапеча крылцамі й так паслухмяна дзяўбе крошкі! Яна мяне таксама цалуе — зірніце!

Яна падставіла губы, і канарэечка гэтак міла прыпала да тых салодкіх вуснаў, нібыта адчувала ўсю мілату, што была ёй падараваная.

— Няхай пацалуе і вас, — прамовіла Лота і дала птушку мне.

Дзюбка ад яе губ перайшла да маіх, і калі птушачка лёгка дзеўбанула іх, мне здалося, што я адчуў подых незямной уцехі.

— Яе пацалунак — не без пэўнай прагнасці, — сказаў я. — Яна шукае пажывы й, не задаволіўшыся пустой ласкаю, вяртаецца назад.

— Яна і есць у мяне проста з рота, — сказала Лота і падала ёй некалькі крошак губамі, на якіх заззяла радасная-радасная ўсмешка цнатліва-спачувальнай любові.

Я ажно адвярнуўся. Яна не павінна гэтага рабіць! Яна не павінна цвяліць маё ўяўленне малюнкамі райскага шчасця і абуджаць маё сэрца ад сну, якім яно раз-пораз ахінаецца ад абыякавасці да жыцця! Але чаму ж не павінна? Яна гэтак мне давярае, яна ведае, як я яе люблю!

15 верасня

Можна ашалець, Вільгельм, калі падумаеш, што на свеце ёсць людзі, якія не ведаюць, што трэба берагчы й шанаваць тое добрае і каштоўнае, што яшчэ захавалася на зямлі. Ты, мабыць, памятаеш пра тыя арэшыны ў старога пастара ў Шт., пад якімі я сядзеў разам з Лотаю ў халадочку? Цудоўныя дрэвы! Божа, якою радасцю яны заўсёды поўнілі маё сэрца! Які цень, які зацішак яны давалі пастаравай сядзібе! А якія яны былі кашлатыя! I колькі ўспамінаў бераглі яны пра тых дабрадзеяў-святароў, што колісь іх пасадзілі! Школьны настаўнік шмат разоў прыгадваў аднаго з іх, аповед пра якога ён чуў яшчэ ад свайго дзеда; гэта мусіў быць цудоўны чалавек, і ўспаміны пра яго ў халадку тых арэшын былі для мяне святымі ўспамінамі. I вось, я кажу табе, слёзы стаялі ў вачах у настаўніка, калі ён учора расказваў, што тыя дрэвы ссечаныя... Ссечаныя! Я ледзьве не звар’яцеў, я забіў бы таго сабаку, які першы замахнуўся на іх сякераю! Я не знайшоў бы сабе месца ад жалю, калі б на маім панадворку раслі два-тры гэткія дрэвы й адно з іх засохла б ад старасці! А тут даводзіцца бачыць вось такое! Мілы дружа, суцяшае толькі адно: людзі да гэтага не абыякавыя. Усё сяло ўголас выказвае незадаволенасць, і я спадзяюся, што пані пастарава адчуе на масле, яйках ды іншых

прынашэннях, якую крыўду яна прычыніла свайму прыходу. Бо гэта япа вінаватая, жонка новага пастара (наш стары ўжо адышоў у іншы свет), худая, хваравітая істота, што мае прычыны злаваць на ўвесь свет, бо нікому сама прыязні не ўнушае. Дурніца, якая ўважае сябе за надта адукаваную асобу, яна спрабуе ўлазіць у пытанні канона, зацята агітуе за навамодную маральна-крытычную рэфармацыю хрысціянства і паціскае плячыма з нагоды лафатэраўскіх фантазій; сама ж мае абсалютна кволае здароўе, і не здольная атрымаць якуюнебудзь уцеху ад чаго-кольвечы на Божым свеце. Толькі гэткае стварэнне і магло загадаць ссячы мае арэшыны! Я яшчэ і дагэтуль аніяк не магу супакоіцца! Бач ты, апалае лісце засмечвала ёй двор, рабіла шмат вільгаці; лістота на дрэвах зацямняла вокны, калі ж арэхі саспявалі, хлапчукі збівалі іх камянямі, а гэта дзейнічала ёй на нервы, замінала глыбакадумна параўноўваць Кенікота з Землерам ці Міхаэлісам! Бачачы вялікае незадавальненне сярод сялян, і найперш сярод пажылых людзей, я запытаўся ў іх: «Як жа вы гэта дапусцілі?» — «У нас, калі стараста чаго захоча, — адказвалі яны, — дык ужо нічога не паробіш». Але адно ўсё-ткі выйшла на добрае. Пастар, якому жонка шмат папсавала крыві сваімі дурніцамі, вырашыў хоць гэтым разам займець ад іх які-ніякі прыбытак ды падзяліцца ім са старастам. Пра гэта даведаліся вышэйшыя ўлады й сказалі: «Ану, давайце ўсё сюды!» (Яны здаўна выстаўлялі прэтэнзіі на тую частку пастаравай сядзібы, дзе стаялі тыя дрэвы). I іх прадалі з таргоў. Вось яны ўжо ляжаць! Ах, калі б я быў князем, я ўсім ім паказаў бы — і пастаравай, і старасту, і тым уладам!.. Князем!.. Ну, калі б я валадарыў у княстве, ці быў бы ў мяне ў галаве клопат пра нейкія там дрэвы ў ім?

/0 кастрычніка

Толькі я зазірну ў яе чорныя вочы — і мне робіцца так добра! I, разумееш, чаму мне прыкра: Альберт, здаецца, не гэткі ўжо шчаслівы, як ён спадзяваўся, я ж... быў бы шчаслівы, калі б я... Я не люблю шматкроп’яў, але тут не магу выказацца іначай, і, па-мойму, выказваюся досыць зразумела.

12 кастрычніка

Асіян выцесніў з майго сэрца Гамера. Ах, што гэта за свет, куды мяне ўводзіць гэты геній! Блукаць па бязмежным полі, дзе наўкола шалее бура і пры цьмяным месяцавым святле ў

клубах туману гоніць душы продкаў; слухаць у гарах, як з цёмных пячор скрозь шум лясных патокаў даносіцца прыглушаны стогн духаў і роспачнае галашэнне дзяўчыны, якая каля чатырох заімшэлых магільных камянёў аплаквае палеглага шляхетнага героя, свайго нарачонага. Калі ж я бачу яго, сівога вандроўнага барда, што ў шырокім полі шукае сляды сваіх продкаў, ды — ах! — знаходзіць адныя толькі магілы й, тужліва плачучы, глядзіць на мілую вечаровую зару, якая заходзіць у бурлівае мора, і ў душы героя ажываюць мінулыя часы, калі прыязныя промні яшчэ свяцілі харобрым ваярам у небяспецы, а месяц асвятляў сваім ззяннем іх карабель, што, закіданы букетамі кветак, вяртаўся з пераможнага паходу; калі я чытаю на яго чале глыбокі смутак, бачу, як апошні пакінуты герой у смяротнай знямозе ідзе да магілы, як ён убірае ў сябе ўсё новыя балесна-пякучыя радасці ў бесцялеснай прысутнасці ценяў дарагіх нябожчыкаў і, гледзячы на халодную зямлю, на высокую хвалістую траву, гукае: «Прыйдзе, прыйдзе той вандроўнік, які ведаў мяне ў маёй гожасці, і запытае: дзе ж той пясняр, Фінгалаў прыўкрасны сын? Ён ступае па маёй магіле, і дарэмна шукае мяне на гэтай зямлі...» О, дружа! Тады мне хочацца, нібы таму шляхетнаму збраяносцу, выцягнуць свой меч, вызваліць майго валадара ад пакутлівых сутаргаў павольнага канання і паслаць таксама і сваю душу следам за вызваленым паўбогам.

19 кастрычніка

Ах! якую пустэчу, якую нясцерпную пустэчу адчуваю я цяпер у грудзях!.. Я часцяком думаю: калі б я хоць раз, адзінадзіны раз мог прытуліць яе да свайго сэрца, дык бы ўся пустэча знікла, была б запоўненая.

26 кастрычніка

Што ж, дарагі мой, мне зразумела і робіцца з кожным днём яшчэ больш зразумела, што існаванне аднае асобнае істоты значыць вельмі мала, амаль нічога не значыць. Да Лоты прыйшла сяброўка, і я выйшаў у суседні пакой па кніжку, але чытаць не мог і ўзяўся за пяро. Я чуў, як яны ціхенька размаўлялі міжсобку, распавядалі адна адной розныя драбніцы, навіны з горада: як адна выйшла замуж, другая захварэла, вельмі моцна захварэла — у яе сухі кашаль, а твар — адны скура ды косці; часта губляе прытомнасць. «Жыццё яе ўжо і шэляга не вартае», — прамовіла госця. — «Спадар Н. Н. таксама зусім

занядужаў», — сказала Лота. «Ён увесь распух», — дадала госця. I я выразна ўявіў сябе каля ложкаў тых небарак: бачыў, як неахвотна яны разлучаюцца з жыцпём, як яны... Вільгельм! А мае ж панначкі гаварылі пра гэта як пра звычайныя рэчы, як увогуле гавораць пра тое... пра тое, як памірае чужы чалавек. I калі я азіраюся і бачу гэты пакой, а вакол мяне Лоціну вопратку, Альбертавы паперы ды ўсе тыя рэчы, з якімі гэтак звыкся — нават з тою чарніліцай, — я тады думаю сабе: «Паглядзі: што ў гэтым доме ёсць ты\ Усё як мае быць. Твае сябры цябе шануюць! Яны маюць ад цябе нямала ўцехі, і тваё сэрца адчувае, што яны не могуць без цябе абысціся. А ўсё-ткі... калі б ты цяпер пайшоў ад іх, знік з іхняга кола, ці доўга яны адчувалі б пустэчу ў сваім жыцці, прынесеную тваёй адсутнасцю? I як доўга?» О, якая марнасць сядзіць у чалавеку, калі нават і там, дзе ён упэўнены ў неабходнасці сваёй прысутнасці, нават у памяці, у душы сваіх родных і блізкіх — і там успаміны пра яго гаснуць і знікаюць ■— і як жа хутка!

27 кастрычніка

Почасту я гатовы раздзерці сабе грудзі й выбіць мазгі з галавы праз тое, што людзі здольныя гэтак мала зрабіць адно дзеля аднаго. Ах, каханне, радасць, прыязнасць, уцеха — ніхто іх нам не дасць, калі іх няма ў нас саміх, і няхай у мяне сэрца будзе поўнае мілаты, я не магу зрабіць шчаслівым таго, хто стаіць перада мною без пачуццяў і без душэўнай моцы.

Увечары таго ж дня

Мне дадзена гэтак шмат, але пачуццё да яе паглынае ўсё; мне дадзена гэтак шмат, але без яе ўсё для мяне — нішто.

30 кастрычніка

Я ўжо сотні разоў быў за паўкроку ад таго, каб кінуцца ёй на шыю! Адзін Госпад ведае, што робіцца са мною, калі я бачу, як вакол мяне кружыцца такая чароўнасць — і я не маю права ўхапіць яе; бо хапаць — гэта ж прыродны інстынкт чалавека. Хіба ж дзеці не хапаюць і не цягнуць да сябе ўсё, што ім даспадобы?.. А што ж я?

3 лістапада

Няхай Госпад будзе за сведку! як часта я кладуся спаць з адным жаданнем, ды й нават з надзеяю — болей не прачнуцца; а ўранні расплюшчваю вочы, зноўку бачу сонца і зноў ад-

чуваю сваю бяду. О, калі б я быў капрызны, калі б я мог зваліць віну на не тое надвор’е, на некага трэцяга, на няўдачу ў якойнебудзь справе, — тады невыносны цяжар быў бы хоць напалову меншы. Гора мне! — я надта добра адчуваю, што ва ўсім вінаваты я сам... ды нават не вінаваты! Досыць таго, што цяпер пачатак усіх няшчасцяў — ува мне самім. Як некалі тут быў пачатак усіх уцех. Дык хіба я не той самы, які раней, перапоўнены пачуццямі, лётаў паўсюды, на кожным кроку знаходзіў рай і меў сэрца, здольнае абняць увесь свет? I гэтае сэрца цяпер мёртвае, яго ўжо нішто не захапляе; вочы мае сухія, а мае пачуцці, не асвяжаючыся гаючымі слязьмі, сцягваюць мой лоб у змрочныя маршчыны. Я цяжка пакутую, бо страціў адзіную ўцеху майго жыцця. Адзіную святую ажыўляльную сілу, з дапамогай якой я тварыў свет вакол сябе; яна знікла без следу!.. Калі я гляджу з вакна на далёкія ўзгор’і ды бачу, як сонца разрывае туманы над імі й асвятляе сваім ззяннем ціхія даліны, а лагодная рэчка, пятляючы, бяжыць да мяне паміж голымі вербамі... о! вось гэтая яе пышнасць не можа выціснуць нават кроплі натхнення з майго сэрца і абудзіць ёю мой мозг; і я, небарака, стаю перад абліччам Усявышняга, нібы высахлы калодзеж, нібы апарожненае вядро. У такія хвіліны я часта падаў ніцма на зямлю і маліў Госпада, каб ён даў мне слёз, не раўнуючы як той селянін вымольвае дождж, калі неба над ім пякучае, як медзь, а вакол яго ляжыць сасмяглая зямля.

Ды — ах! — я ведаю, Бог пасылае дождж і дае сонечнае святло не за нашы імпэтныя маленні, і тыя часы, успаміны пра якія мучаць мяне, ці не таму і былі такія шчаслівыя, што я цярпліва чакаў, каб на мяне сышла мілата Яго духу, якую я шчыра ўспрымаў усім сваім глыбока ўдзячным сэрцам.

8 лістапада

Яна папракнула мяне за маю нястрыманасць! Ах... але з якой ласкавай прыязнасцю! А ўся мая нястрыманасць — толькі ў тым, што я, замест шклянкі, часам вазьму ды вып’ю цэлую бутэльку віна...

— He рабіце гэтага! — сказала яна. — Думайце пра Лоту!

— «Думайце», — адказаў я. — Хіба ёсць патрэба мне пра гэта нагадваць? Я думаю!.. не, не думаю: вы заўсёды ў маёй душы. Сёння я сядзеў на тым самым месцы, дзе вы нядаўна выходзілі з карэты...

Яна перавяла нашу гаворку на іншае, каб я не заглыбляўся ў гэтую тэму. Дружа мой, я прапаў! Яна можа рабіць са мною ўсё, што захоча.

15 лістапада

Дзякуй табе, Вільгельм, за твае сардэчныя спачуванні, за зычлівую параду — і прашу цябе, не турбуйся: хоць я і моцна зняможаны, але ўсё-ткі маю досыць сілы, каб вытрываць. Я шаную рэлігію, ты гэта ведаеш, і адчуваю, што яна можа быць апірышчам зняможаным людзям і чыстай крыніцаю — сасмяглым. Але... ці мусіць, ці павінна быць тым для кожнага чалавека? I калі ты паглядзіш на шырокі свет, дык убачыш тысячы тых, каму рэлігія — ці то са споведдзю, ці то без яе — апірышчам не была і не будзе; дык чаму ж яна мусіць падмацоўваць мяне? Хіба ж не сказаў Сын Божы, што толькі тыя будуць з Ім, каго да Яго далучыць Айцец Нябесны? А што, калі я не маю быць далучаны да Яго? калі Айцец хоча пакінуць мяне для сябе? Прашу толькі, не зразумей мяне не так, як трэба; не шукай блюзнерства ў гэтых шчырых словах; у іх я раскрываю табе ўсю сваю душу, бо іначай я хутчэй... я, напэўна, маўчаў бы; я ж неахвотна выказваюся пра тое, што кожны і так ведае не менш за мяне. Што гэта, як не вызначаная кожнаму ягоным лёсам мера пакут, як не той келіх, што кожны мусіць выпіць да дна?.. I калі гэты келіх быў горкі для чалавечых вуснаў Божага Сына, дык чаму я павінен удаваць з сябе, што ён мне салодкі? I чаму я маю саромецца тае страшнае хвіліны, калі ўся мая істота калоціцца паміж быццём і не-быццём, калі мінулае, быццам тая бліскаўка, асвятляе цёмную бездань будучыні, і ўсё навокал мяне знікае, і са мною гіне цэлы свет?.. Дык хіба ж гэткая загнаная сама ў сябе, знявечаная і знявераная істота, нястрымна падаючы ў прорву, не залямантуе з усіх сілаў, што марна рвуцца на волю: «Божа мой! Божа мой! Чаму ты мяне пакінуў?!» I няўжо мне варта саромецца гэтага ляманту, баяцца гэтай хвілі, калі яе не ўнікнуў і Той, хто згортвае неба, як сувой палатна?

21 лістапада

Яна не бачыць, яна не адчувае, што сама гатуе смяротную атруту для мяне і для сябе, і я з асалодаю п’ю з келіха, які яна падае мне на маю згубу. Што павінны значыць тыя ласкавыя позіркі, якімі яна часта — а ці часта? — не, нячаста, але ўсё-такі мяне абдорвае, альбо тая прыязнасць, з якою яна ўспрымае міжвольныя праявы майго пачуцця да яе; альбо, урэшце, спачуванне да маіх пакут, якое добра праяўляецца на яе чале? Учора, калі я сыходзіў, яна сказала: «Adieu, да-

pari Вертэр!» ...Дарагі Вертэр! Гэта быў першы раз, калі яна сказала мне «дарагі», і я ўвесь ажно затрымцеў. Сотні разоў я паўтараў сабе тое слова, і ўчора позна ўвечары, кладучыся спаць і размаўляючы сам з сабою пра ўсякую ўсячыну, раптам прамовіў: «Дабранач, дарагі Вертэр!» — і потым проста смяяўся з сябе.

22 лістапада

He магу маліць Госпада: «Пакінь яе мне!» — бо ўсё ж такі мне часцяком здаецца, нібыта яна мая. He магу маліць: «Дай яе мне!» — бо яна належыць іншаму. Я кплю са сваіх пакут, бо калі б я даў сабе волю, дык ішлі б адны літанні з гэткіх антытэзаў.

24 лістапада

Яна адчувае, як я пакутую. Сёння яе пагляд глыбока працяў маё сэрца. Я заспеў яе адну: маўчаў, а яна глядзела на мяне. I я ўжо болей не бачыў яе мілай красы; на мяне не сыходзіла святло яе цудоўнай душы, усё гэта раптам знікла ў мяне перад вачыма. Мяне заваражыў куды цудоўнейшы позірк, перапоўнены самым шчырым спачуваннем і самым што ні ёсць пяшчотным жалем да мяне. Чаму мне нельга было прыпасці да яе ног? Чаму нельга было кінуцца ёй на шыю і адказаць тысячай пацалункаў? Яна знайшла сабе прыстанішча каля фартэпіяна і зайграла, напяваючы пяшчотным голасам, ціхім, нібы лёгкі подых. Ніколі яшчэ яе вусны не былі такія прывабныя; здавалася, нібыта яны напалову растуліліся, каб увабраць салодкія гукі, што ліліся з інструмента, а з яе чыстых губ злятаў толькі пяшчотны-пяшчотны адгалосак... Ды, каб жа я мог гэта табе пераказаць!.. Даўжэй трываць было немажліва, і я, нахіліўшыся, даў сабе клятву: «Ніколі я не наважуся пацалаваць вас, вусны, натхнёныя нябесным духам!»... I ўсё ж такі... я хачу... Разумееш, нібы нейкая сцяна стаіць перада мною і... велізарным шчасцем... Пераступіць, зрабіць грэх?.. Грэх?

26 лістапада

Часам я кажу сабе: «Твая доля выключная», — і называю іншых шчаслівымі: гэтак, як я, яшчэ ніхто не пакутаваў. А калі пачну чытаць якога-небудзь старадаўняга паэта, дык мне здаецца, нібыта я зазіраю ў сваё сэрца. Колькі ж мне трэба стрываць! Ах, няўжо людзі й да мяне былі гэткімі няшчаснымі?

30 лістапада

Я мушу... я немагу ачомацца! Куды б я ні пайшоў — скрозь натрапляю на з’явы, якія проста выводзяць мяне з сябе. I сёння! О, мая доля! О, людзі добрыя!

Гэтак ішоў я сабе апоўдні беражком; есці мне зусім не хацелася. Наўкола было пуста; пранізлівы й вільготны надвячоркавы вецер дзьмуў з гор, па-над далінаю цягнуліся шэрыя дажджавыя хмары. Ужо здалёк я ўгледзеў нейкага чалавека ў непаглядным зялёным сурдуце; ён лазіў па скалістых узгорках і, напэўна, шукаў нейкіх зёлак. Калі я падышоў бліжэй, ён абярнуўся, пачуўшы мае крокі, і тут я ўбачыў цікавае аблічча, адкрытае і добрае, на якім можна было прачытаць найперш ціхае засмучэнне; яго чорныя валасы былі прыколатыя з бакоў шпількамі ў дзве буклі, а ззаду заплеценыя ў тоўстую касу, якая звісала на спіну. Паколькі з яго выгляду было відаць, што гэта чалавек невысокага саслоўя, я падумаў сабе, што ён не павінен узлавацца, калі я пацікаўлюся сэнсам ягонага занятку, а таму і запытаўся, што ён робіць.

— Шукаю кветкі, — адказаў ён мне, глыбока ўздыхнуўшы, — ды іх анідзе няма.

— He час ужо на кветкі... — прамовіў я з усмешкаю.

— Ёсць дужа многа розных кветак, — патлумачыў ён, ужо спусціўшыся да мяне. — У маім садзе растуць ружы й бружмель двух гатункаў; адзін мне даў бацька: разрастаецца, нібы бур’ян; я ўжо два дні яго шукаю, ды не магу знайсці. Тут на волі шмат кветак — жоўтых, блакітных і чырвоных, ды й цвінарэй — прыгожая кветка. I вось, ніводнае не магу знайсці.

Я адчуў, што тут нешта не так, і спытаў, заходзячы крыху здалёк, навошта яму патрэбныя тыя кветкі. Па яго твары трымтліва прабегла дзівосная ўсмешка.

— Калі васпан мяне не выдасць, — адказаў ён, прыціскаючы палец да вуснаў, — я скажу, што абяцаў букет маёй каханай.

— Гэта цудоўна, — прамовіў я.

— О! — сказаў ён. — У яе ёсць безліч усяго; яна багатая.

— I ўсё-ткі букет васпана ёй даспадобы, -— заўважыў я.

— О! — працягваў ён. — У яе ёсць каштоўныя камяні й карона.

— А як жа яе завуць?

— Вось калі б Генеральныя Штаты мне заплацілі, — адказаў ён, — я быў бы зусім іншы чалавек! Быў жа, быў некалі час, калі ў мяне ўсё складвалася так добра! А цяпер са мною скончана. Цяпер я...

I ён узняў да неба павільгатнелыя вочы, у якіх можна было прачытаць усё.

— I васпан быў шчаслівы? — спытаў я.

— Ах, як бы я хацеў, каб ізноў было так! — усклікнуў ён, — Тады мне было гэтак добра: лёгка, весела, нібы той рыбіне ў вадзе!

— Гайнрых! — загукала пажылая жанчына, прастуючы да нас дарогаю. — Гайнрых, ну дзе цябе носіць?! Мы паўсюль цябе абшукаліся — хадзем есці.

— Г эта ваш сын? — запытаўся я, падыходзячы да яе бліжэй.

— А ўжо ж, гэта мой небарака-сын, — адказала жанчына. — Цяжкі крыж узваліў на мяне Госпад.

— I ці даўно з ім такое? — было маё пытанне.

— Гэткі ціхі, — сказала яна, — ён ужо з паўгода. Дзякуй Богу, што хоць такі, а раней цэлы год быў проста шалёны: у вар’ятні яго трымалі прыкутым да ланцугоў. Цяпер ён нікому ліхога не робіць, толькі ўсё такуе пра цароў ды імператараў. A які ж быў слаўны, спакойны хлопец: даваў мне на пражыццё. Цудоўна пісаў, і раптам найшла на яго меланхолія, напала гарачка, потым вар’яцтва, а цяпер вось — васпан бачыць, які ён зрабіўся. Калі б я расказала вам, васпане...

Я перапыніў паток яе слоў пытаннем:

— А што ж тое былі за часы, калі ён быў такі шчаслівы, якія ён гэтак хваліць?

— Вось дурань! — выгукнула яна са спачувальнай усмешкаю. — Гэта ён гаворыць пра тыя часы, калі сядзеў у вар’ятні й сябе не памятаў...

Мяне нібы ўдарыла маланкаю; я увапхнуў ёй у руку ManeTy і паспяшаўся прэч.

— Дык вось дзе ты быў шчаслівы! — выгукваў я, хутка ідучы ў горад. — Вось дзе табе было, нібы рыбіне ў вадзе! Божа літасціьы! Няўжо гэткая наша доля — быць шчаслівымі толькі тады, калі не маем розуму альбо страцілі яго?.. Небарака! Як я зайздрошчу твайму замутнёнаму розуму, тваёй няўцямнасці, у якой ты гібееш! Поўны надзеяў, ты выходзіш узімку па кветкі для сваёй каралевы — узімку! — і засмучаешся, што не можаш іх знайсці, і не можаш дапяць, чаму іх няма, а я... я выходжу без надзеі, без мэты, ізноў вяртаюся дадому ні з чым, як і выйшаў... Ты летуценіш, якім бы ты мог быць, калі б Генеральныя Штаты табе заплацілі. Шчаслівае стварэнне! Ты можаш прыпісаць свае няшчасці зямным перашкодам і прычынам! I ты не адчуваеш, не разумееш, што твая бяда — у тваім разбітым сэр-

цы, у тваім замутнёным розуме, і ўсе каралі на свеце ні ў чым табе не дапамогуць.

Няхай памрэ без споведзі той, хто пасмяецца з нямоглага, які, спадзеючыся вылечыцца, пойдзе і да самай далёкай крыніцы, а яна толькі пагоршыць яго хваробу і зробіць яго канец яшчэ больш пакутлівым! Няхай загіне той, хто з пагардай паставіцца да небаракі, які са скрушлівым сэрцам выпраўляецца ў паломніцтва да Гасподняе Труны. Кожны крок, што раніць яму ногі на няходжанай дарозе, пралівае кроплю палёгкі ў яго збалелую душу, і кожны цяжкі дзень падарожжа істотна памяншае цяжар на ягоным сэрцы. I вы, пустабрэхі, ці маеце вы права, валяючыся на сваіх пярынах, называць гэта вар’яцтвам?.. Вар’яцтва? О, Госпадзе! Ты бачыш мае слёзы! Навошта ж ты, стварыўшы чалавека і без таго вартага жалю, даў яму яшчэ і такіх братоў, што забіраюць у яго апошнія драбкі й апошнія спадзяванні, якія ён ускладае на цябе, на цябе, Усялюбны! Бо надзея на гаючы корань, на слёзы вінаградных пладоў — хіба гэта не давер да Цябе, таго, хто даў усяму, што нас атачае, гаючыя сілы, якія штодня патрэбныя нам? Ойча, не вядомы мне! Ойча, які даўней напаўняў усю маю душу, а цяпер адвярнуў ад мяне сваё аблічча! Пакліч мяне да сябе! He маўчы болей! Тваё маўчанне не стрымае маёй спрагнёнай душы. Хіба можа якінебудзь чалавек, які-небудзь бацька злаваць, калі да яго неспадзявана вернецца сын ды кінецца яму на шыю з крыкам: «Я вярнуўся, мой бацька, не злуй, што я перапыніў вандроўку, у якой меўся быць з твае волі даўжэй. Свет паўсюды аднолькавы: у ім рупнасць і праца, узнагарода і радасць. Але што мне з усяго таго? Мне добра толькі там, дзе ты, і перад тваім абліччам хачу я пакутаваць і атрымліваць уцеху». А ты, найдаражэйшы Ойча Нябесны, няўжо ты адрынуў бы сына Твайго?

1 снежня

Вільгельм! Чалавек, пра якога я табе пісаў, той шчаслівы нешчаслівец, служыў пісарам у Лоцінага бацькі й напачатку хаваў сваё палкае каханне да Лоты, аж калі ён, нарэшце, адкрыўся, дык быў звольнены з пасады, пасля чаго і звар’яцеў. Ці адчуваеш ты ў гэтых сухіх словах, як страшэнна я быў уражаны, калі Альберт расказаў мне гэтую гісторыю гэтаксама абыякава, як ты, мажліва, будзеш яе чытаць у гэтым лісце.

4 снежня

Прашу цябе... ты бачыш, са мною скончана, болей я не вытрымаю. Сёння я сядзеў у яе... сядзеў, а яна грала на фартэ-

піяна розныя мелодыі, выліваючы ў іх усе свае пачуцці... Усеўсе! Што тут скажаш! Яе сястрычка апранала ў мяне на каленях сваю ляльку. Слёзы выступілі ў мяне на вачах. Я нахіліўся і раптам угледзеў яе заручальны пярсцёнак... Слёзы пацяклі ў мяне цурком... I тут яна перайшла на даўнюю, па-нябеснаму чароўную мелодыю, і ў душу маю ўвайшло суцяшэнне; я згадаў мінулыя часы, калі першы раз пачуў гэтую песню, паласу дзён тугі, нрыкрасцяў, няспраўджаных спадзяванняў. А потым... Я пачаў хадзіць у пакоі туды й сюды; маё сэрца сціскалася ад навалы пачуццяў...

— Богам вас малю! — усклікнуў я, кідаючыся да яе ў бурлівым парыве. — Малю вас Богам, не грайце болей!

— Вертэр, — сказала яна з усмешкаю, якая працяла маё сэрца, — Вертэр, вы вельмі хворы. Вам ужо не падабаецца тое, што раней было вам уцехай. Ідзіце ўжо. I, прашу вас, супакойцеся!

Я кінуўся ад яе ўпрочкі, і... Божа, ты бачыш мае пакуты й пакладзеш ім канец.

6 снежня

Яе вобраз — як ён пераследуе мяне! Ці наяве, ці ў сне ён запаўняе ўсю маю душу! He паспею я замружыць вейкі, як вось тут, адразу за чалом, дзе засяроджаны мой нутраны зрок, узнікаюць яе чорныя вочы. Вось тут! He магу табе нават выказаць. Як толькі заплюшчу вочы — і яны ўжо тут; нібы мора, як бездань, раскрываюцца яны перада мною, ува мне, напаўняюць усе мае пачуцці, увесь мой розум.

I што такое чалавек, гэты праслаўлены паўбог? Хіба ж яму не бракуе сілы якраз там, дзе яна найболей яму патрэбная? I калі ён акрылены радасцю альбо ахоплены журбою, хіба штосьці не спыняе яго і не вяртае да халоднай, цвярозай прытомнасці менавіта тады, калі ён прагне згубіцца ў бясконцасці?

АД ВЫДАЎЦА ДА ЧЫТАЧА

Мне так шчыра хацелася б, каб пра апошнія, адметныя дні нашага сябра захавалася як найбольш яго ўласнаручных сведчанняў і каб не трэба было перапыняць маім расказам паслядоўнасць пакінутых ім лістоў.

Таму я пастараўся дакладна распытаць тых, хто павінен быў ведаць гэтую гісторыю; яна была вельмі простая: усе расказвалі аднолькава, акрамя нешматлікіх драбніц; думкі разы-

ходзяцца толькі там, дзе характарызуюцца дзейныя асобы й даюцца пэўныя ацэнкі.

Вось жа нам толькі й застаецца сумленна расказаць тое, пра што мы даведаліся, сутыкаючыся з новымі й новымі цяжкасцямі; далучыць да гэтага пакінутыя нябожчыкам допісы, не пакідаючы па-за ўвагаю і маленькіх цыдулачак, бо надта цяжка выявіць сапраўдныя прычыны таго ці іншага ўчынку, калі такое адбываецца з людзьмі незвычайнымі.

Безнадзейнасць і туга ўсё больш пускалі карані ў Вертэравай душы, усё мацней перапляталіся паміж сабою і няўхільна апаноўвалі ўсю яго істоту. Гармонія яго духу цалкам была разбураная, гарачкавая ўзбуджанасць скаланала ўсю ягоную натуру і згубна ўплывала на яго, давёўшы ўрэшце да поўнае знямогі, з якой ён імкнуўся выбрацца яшчэ больш роспачна, чым з папярэдняй бяды. Балючая трывога высмоктвала з яго рэшткі духоўных сіл, яго жыццярадаснасць і дасціпнасць; ён зрабіўся невясёлым удзельнікам сябрыны, усё болей пачуваў сябе нешчаслівым — і тым болей несправядлівейшы рабіўся да іншых. Гэтак, прынамсі, кажуць Альбертавы сябры; яны сцвярджаюць, што Вертэр не мог належным чынам ацаніць паводзіны гэтага прыстойнага, спакойнага чалавека, які дасягнуў доўгачаканага шчасця ды імкнуўся захаваць гэтае шчасце і ў будучыні — у той час, як Вертэр за адзін дзень марнаваў усе свае здабыткі, каб увечары пакутаваць, застаўшыся ні з чым. Альберт, кажуць яны, за такі кароткі час ані не змяніўся: ён быў гэткі самы, якім з самага пачатку іх знаёмства яго ведаў і шанаваў Вертэр. Ён любіў Лоту перадусім, ганарыўся ёю і жадаў, каб і кожны лічыў яе найцудоўнейшым стварэннем на свеце. Хіба можна дакараць яго за тое, што ён хацеў абараніць яе нават ад ценю падазрэнняў, што ён не жадаў ні на хвілю і ні ў чым, нават самым бязвінным чынам, дзяліцца з кім-кольвечы сваім каштоўным скарбам? Хоць яны й прызнаюць, што Альберт часта выходзіў з пакоя сваёй жонкі, калі Вертэр бываў у яе, але не са злосці або нянавісці да свайго сябра, а толькі таму, што адчуваў, як прыгнятала Вертэра яго прысутнасць.

Лоцін бацька захварэў і не выходзіў з дому; ён паслаў па яе карэту, і яна паехала да яго. Быў цудоўны зімовы дзень, добры першы снег засыпаў усё навокал.

Назаўтра з раніцы Вертэр пайшоў туды, каб прывесці Лоту назад, калі Альберт па яе не прыедзе. Пагодны дзянёк не надта паўплываў на яго змрочны настрой; вялікі цяжар ляжаў у яго на сэрцы; адны сумныя карціны, як звычайна, стаялі ў яго

ўваччу, свядомасць ягоную ўзрушвалі толькі тыя думкі, што цвялілі яго душу больш і больш.

Застаючыся ў вечнай нязгодзе з самім сабою, ён думаў, што й іншыя знаходзяцца ў такім самым стане няпэўнасці й збянтэжанасці; яму здавалася, што ён парушыў добрыя стасункі паміж Альбертам і яго жонкаю, і дакараў сябе за гэта, хоць у глыбіні ягонай душы існавала незадавалыіенне Лоціным мужам. Вось жа і цяпер у дарозе яго апанавалі гэткія самыя думкі. «Так, так, — гаварыў ён сам сабе, мала што не скрыгочучы зубамі, — вось табе і даверлівае, шчырае, прыязнае, спачувальнае стаўленне, вось табе і спакойная, трывалая вернасць! Перасычанасць ды абыякавасць — болей анічога! Хіба ж любая абсалютна мізэрная справа не вабіць яго больш, чым верная, цудоўная жонка? Ці ведае ён вартасць свайго шчасця? Ці шануе яе так, як яна таго заслугоўвае? Ён яе мае, ну і няхай, мае... і няхай радуецца... Я гэта ведаю, ведаю і сёе-тое іншае; я ўжо нібы звыкся з гэтай думкаю, хоць яна, здаецца, давядзе мяне да вар’яцтва, даб’е мяне... I хіба яго сяброўства са мною вытрымала гэтыя выпрабаванні? Хіба ён не бачыць у маёй прыхільнасці да Лоты замаху на ягоныя правы, у маёй уважлівасці да яе — ціхі дакор сабе? Я добра ведаю, я адчуваю, што ён не можа мяне трываць і хацеў бы, каб я адсюль з’ехаў; мая прысутнасць для яго цяжар».

Ён то імкліва ішоў наперад, то супыняўся, быццам бы хацеў вярнуцца, але ногі неслі яго далей і далей, аж пакуль нарэшце, апанаваны сваімі думкамі, размаўляючы сам з сабою, ён не апынуўся насуперак сваёй волі каля паляўнічага дома.

Ён увайшоў, спытаўся пра старога ды пра Лоту і заўважыў нейкую ўсхваляванасць у доме. Старэйшы хлапец сказаў яму, што ў Вальгайме здарылася няшчасце: забілі нейкага селяніна! Напачатку гэтае паведамленне не зрабіла на Вертэра ніякага ўражання. Ён зайшоў у пакой, дзе ўбачыў, як Лота спрачаецца з бацькам, бо той, не зважаючы на сваю хваробу, хоча ісці й на месцы расследаваць тую справу. Злачынца дагэтуль не схоплены; забітага знайшлі ўранні каля хатніх дзвярэй; ёсць падазрэнні, што забіты быў наёмным работнікам у аднае ўдавы, а яна перад тым мела іншага работніка, які мусіў пакінуць той дом праз нейкія непрыемнасці.

Пачуўшы гэткае, Вертэр ажно пачаў бегаць узад і ўперад. «Ці мажліва гэта?! — выгукнуў ён. — Я мушу быць там, няможна губляць ні хвіліны!» Ён паляцеў у Вальгайм; усё, нібы жыўцом, паўстала ў яго перад вачыма, бо не было ніякага сум-

неву, што злачынства зрабіў той самы хлопец, з якім ён колькі разоў размаўляў і якому гэтак спачуваў.

Яму давялося прайсці пад ліпамі, каб трапіць у заезд, куды аднеслі цела забітага, і яго літаральна ахапіў жах, калі ён цяпер глянуў не некалі прыязны куточак. Парог, каля якога так часта гулялі суседскія дзеці, быў заліты крывёю. Каханне і вернасць — найпрыгажэйшыя чалавечыя пачуцці — прывялі да гвалту і забойства. Волаты-дрэвы былі моцна зацярушаныя снегам; густы жываплот, што ўздымаўся па-над высокім цвінтарным мурам, стаяў голы, без лісця, і скрозь яго вецце былі відаць заснежаныя надмагільныя пліты.

Адразу ж пасля Вертэравага прыходу ў заезд, куды пазбягаліся і старыя, і малыя, там усчаўся лямант. Удалечыні ўсе ўбачылі ўзброеных людзей і пачалі крычаць, што вядуць забойцу. Вертэр кінуў позірк у той бок — сумнявацца не выпадала: гэта быў той самы работнік, што так кахаў сваю гаспадыню-ўдаву. Перад тым ён сустракаў таго хлопца: з ціхім гневам і прытоенай роспаччу блукаў той часцяком па навакольных дарогах.

— Што ж ты нарабіў, небарака! — ускрыкнуў Вертэр, падышоўшы да арыштаванага бліжэй.

Хлопец спакойна паглядзеў на яго, памаўчаў і нарэшце з абыякавасцю ў голасе сказаў:

— Ёй ніхто ўжо не дастанецца, і яна нікому.

Арыштаванага павялі ў заезд, а Вертэр паспяшаўся прэч.

Жахлівае, наймацнейшае ўражанне ад гэтай падзеі скаланула ўсю яго істоту. На нейкі час ён быў вырваны са свайго засмучэння, свайго расчаравання, сваёй пакутлівай абякавасці; ён так праняўся невыказным спачуваннем да хлопца, так глыбока адчуваў яго няшчасце і спачуваў яму, што ім авалодала проста неадольнае жаданне выратаваць гэтага чалавека. Вертэр дарэшты ўвайшоў у становішча небаракі й цвёрда верыў, што яму пашчасціць пераканаць у гэтым і іншых. Яму ўжо моцна хацелася як найхутчэй заступіцца за няшчаснага; палкія словы самі прасіліся на вусны; ён паспяшаўся да паляўнічага дома і яшчэ дарогаю не мог утрымацца, каб не выказаць хоць напаўголаса ўсе тыя довады, з якімі ён меўся выступіць перад амтманам.

Зайшоўшы ў пакой, ён заспеў там Альберта і на нейкую хвілю разгубіўся; потым усё ж такі хутка ўзяў сябе ў рукі й адразу пачаў палымяна выкладаць старому амтману свае думкі пра тое, што адбылося. Амтман некалькі разоў хітаў галавою

і — хоць Вертэр эмацыйна, палка, шчыра выказваў усё, што толькі мажліва сказаць у апраўданне чалавека — анітрохі, як лёгка здагадацца, не быў узрушаны ягонымі словамі. Наадварот, ён нават не даў нашаму сябру дагаварыць да канца, рэзка запярэчыў і пачаў ганіць яго за тое, што ён бароніць забойцу, што ў гэткі спосаб можна звесці нанішто ўсе законы, падарваць падмурак бяспекі дзяржавы, а на заканчэнне дадаў, што ў гэткай справе ён анічога не можа зрабіць, не ўзяўшы на сябе вялікую адказнасць, і таму ўсё павінна ісці ў парадку, прадугледжаным законам.

Вертэр не саступаў і прасіў толькі аб адным: каб амтман паглядзеў скрозь пальцы, калі хлопцу дапамогуць уцячы... Альберт, які нарэшце далучыўся да размовы, прыняў бок старога; Вертэр жа, убачыўшы, што застаўся ў меншыні, глыбока прыгнечаны адправіўся дадому — пасля таго як амтман яшчэ колькі разоў яму патлумачыў: «Не, яго ўжо ўратаваць няможна!»

Як моцна ўразілі Вертэра гэтыя словы, відаць з маленькай цыдулкі, знойдзенай сярод яго папер, якая, напэўна, была напісаная ў той самы дзень: «Небарака, цябе ўжо няможна ўратаваць! Я добра бачу, што нам з табою паратунку няма».

Усё, што Альберт напрыканцы ў прысутнасці амтмана сказаў пра справу арыштаванага, выклікала ў Вертэра найвялікшую агіду: яму здалося, што ён заўважыў у тым пэўную крыўду на яго самога. I, хоць, добра ўсё абдумаўшы, ён такі мусіў прызнаць, што меркаванні абодвух былі слушныя, наш сябар усё адно меў адчуванне, што прызнаўшы гэта і пагадзіўшыся з імі, ён быццам бы выракаецца сваёй натуральнай унутранай існасці.

У ягоных паперах мы знайшлі цыдулачку, якая, мажліва, у поўнай меры выяўляе яго стаўленне да Альберта: «Хіба гэта дапаможа, калі я ўвесь час буду дзяўбці сам сабе, што ён і слаўны й добры, у той самы час як у мяне ўся душа ажно пераварочваецца? Я не магу быць справядлівым да яго».

Вечар быў цёплы, бралася на адлігу, таму Лота з Альбертам вярталіся дадому пешшу. Дарогаю яна азіралася, нібыта чакаючы, што Вертэр далучыцца да іх. Альберт пачаў гаварыць пра яго, дакараў яго, хоць і аддаваў па справядлівасці яму належнае. Ён закрануў тэму яго няшчаснай жарсці й выказаў жаданне, што было б добра, калі б Вертэр ад’ехаў.

— Я хачу гэтага дзеля нас абаіх, — сказаў ён, — і прашу цябе, пастарайся даць іншы кірунак яго стаўленню да цябе;

няхай ён не ходзіць да нас гэтак часта, бо ўжо на гэта пачынаюць звяртаць увагу, я ведаю, што сям-там ужо ідуць пагалоскі.

Лота прамаўчала, а Альберта гэтае маўчанне, здаецца, крыху зачапіла; прынамсі, з тае пары ён пры ёй болей не гаварыў пра Вертэра, а калі яна сама згадвала пра яго, ён імкнуўся не падтрымліваць гэткай размовы або скіроўваў яе на іншае.

Вертэрава марная спроба выратаваць няшчаснага сялянскага хлопца была апошнім сполахам прыгаслага агню; з таго часу пакуты й бяздзейнасць яшчэ болей апанавалі яго; асабліва ён раз’юшыўся, калі пачуў, што яго, мажліва, паклічуць за сведку супраць забойцы, які цяпер вырашыў усё адмаўляць.

Усе непрыемнасці, якія яму давялося вытрываць у жыцці, прыкрасці падчас службы ў пасольстве, іншыя няўдачы й крыўды — усё завіравала ў ягонай душы. Яму здавалася, што ўсё гэта і спрычынілася да яго бяздзейнасці; не бачачы аніякіх перспектыў на будучыню, ён уважаў сябе няздатным да штодзённай звычайнай працы; і, гэткім чынам, дарэшты аддаўшыся гэтым думкам і сваёй бязмежнай жарсці, церпячы пакуты ад аднастайнага знаходжання каля мілай і каханай жанчыны, парушаючы яе спакой, напружваючы свае сілы й марнуючы іх без усялякай мэты й перспектывы, ён усё болей і болей набліжаўся да свайго сумнага канца.

Пра яго збянтэжанасць і пакутлівыя жаданні, пра тое, як ён роспачна кідаўся ва ўсе бакі, як стаміўся ад жыцця, Haftne­neft могуць засведчыць тыя некалькі пакінутых ім лістоў, якія мы й хочам тут падаць:

12 снежня

Дарагі Вільгельм, цяпер я знаходжуся ў такім стане, нібы тыя няшчасныя, пра якіх гаварылі, што яны апантаныя нячыстаю сілаю. Раз-пораз на мяне находзіць... не, не страх, не пажадлівасць, а нейкае невядомае ўнутранае шаленства, якое мала што не разрывае мне грудзі, мала што не хапае мяне за горла! Бяда мне! Бяда! Тады я пускаюся ў вандроўкі сярод жудасных начных краявідаў у гэткую непрыязную да людзей пару года.

Учора ўвечары мне закарцела выйсці. Раптоўна пачалася навальная адліга; раней мне казалі, што рэчка выйшла з берагоў, усе ручаі паразліваліся і маю ўлюбёную даліну затапіла аж да самага Вальгайма! Уначы, пасля адзінаццатай, я паляцеў туды. Ажно страшна было глядзець пры месяцавым ззянні са скалы, як віравалі бурлівыя патокі, заліваючы палі, папла-

вы й агароды; уся, як кінуць вокам, вялікая даліна зрабілася суцэльным бурлівым морам, што шумела пад ветрам! А калі месяц выплываў з-за чорных хмараў і перада мною пагрозліва і велічна каціліся і шумелі хвалі бурлівага патоку, — я ўвесь ажно трымцеў і зноўку імкнуўся невядома куды! Распасцёршы рукі, я стаяў над прорваю, і мяне цягнула: уніз! уніз! Ах, якая гэта ўцеха — скінуць увесь свой боль, усе пакуты туды, уніз, і паімчаць разам з хвалямі прэч! Ох! але я не мог скрануцца з месца, не мог нават паьарушыцца, каб адным махам пакласці канец маім пакутам!.. Мая часіна яшчэ не прыйшла—я адчуваю гэта! О, Вільгельм! 3 якой ахвотаю я аддаў бы сваё жыццё, каб толькі разам з гэтым буравеем разганяць хмары, утаймоўваць вадзяныя патокі! Ах! ды няўжо на долю вязня можа выпасці гэткая радасць?.. I з якою тугой глядзеў я зверху на тую мясціну, дзе мы, гуляючы ў спёку, разам з Лотаю мелі пярэдых пад вярбою; я ледзьве пазнаў гэтае дрэва, бо яно таксама было затопленае, Вільгельм! I паплавы, і ўсё навокал паляўнічага дома! «Як, напэўна, пацярпела, — падумаў я, — ад гэтай паводкі наша альтанка». I ясны прамень мінулага бліснуў у маёй душы, гэтак як бы вязню прымроіліся статкі, паплавы ды розныя ўганараванні! Я ўсё стаяў... Я не дакараю сябе, у мяне хопіць мужнасці памерці... Я мог бы... А цяпер вось — сяджу тут, быццам старая жабрачка, якая збірае на дровы трэскі пад плотам і вымольвае пад вокнамі кавалачак хлеба, каб хоць на імгненне прадоўжыць і аблегчыць сваё нікчэмнае бязрадаснае існаванне.

14 снежня

Што ж гэта такое, дружа мой? Я пачынаю баяцца самога сябе! Хіба ж маё каханне да яе не самае братэрскае, не самае святое, не самае чыстае? Хіба ж я калі меў у сваёй душы злачыннае жаданне? Я не магу паклясціся... I яшчэ гэтыя сны! О, якое праўдзівае адчуванне мелі людзі, калі прыпісвалі гэткія супярэчнасці ўплывам варожых сіл! А гэтай ноччу! Я ўвесь дрыжу, не магу слова вымавіць, але я трымаў яе ў абдымках, моцна прыціскаў да грудзей і цалаваў, і цалаваў яе губы, якія шапталі словы кахання; мой позірк патанаў у яе замглёным позірку! О, Божа! хіба ж я заслугоўваю кары толькі за тое, што яшчэ і цяпер раблюся бязмежна шчаслівы, калі згадваю тую палкую радасць і зноў перажываю яе ўсёй сваёй існасцю? Лота! Лота! А са мною ўсё скончана! Mae думкі блытаюцца, ужо больш як тыдзень я нібы сам не ў сабе, мае вочы поўныя

слёз. Мне ўсюды кепска і ўсюды добра. Я нічога не жадаю і нічога не патрабую. Мне было б лепей адысці зусім.

Намер пакінуць свет у гэтых варунках усё болей мацнеў у Вертэравай душы. 3 таго часу, як ён вярнуўся да Лоты, гэта зрабілася для яго апошняй надзеяй і апошнім выйсцем; аднак ён сказаў сабе, што гэта не павінен быць нейкі паспешлівы, нейкі неабдуманы крок: ён наважыцца зрабіць яго з цвёрдым перакананнем і як найспакайнейшай рашучасцю.

Яго сумненні, яго змаганне з самім сабою найлепш можна ўбачыць з цыдулачкі без даты, знойдзенай сярод ягоных папер. Гэта, відаць, быў пачатак ліста да Вільгельма:

«Яе прысутнасць, яе доля, яе спачуванне да майго лёсу яшчэ выціскаюць апошнія слёзы з маёй выпаленай душы.

Падняць заслону і ступіць за яе! Вось і ўсё! Навошта цягнуць і марудзіць? Хіба толькі таму, што нам невядома, як там за ёю? ды таму, што адтуль не вяртаюцца? А можа, — праз уласцівасць нашага духу прадчуваць бязладдзе і цемру там, дзе нам нічога пэўнага не вядома?..»

Патроху гэтая сумная думка рабілася яму ўсё болей звыклай і свойскай, і ён канчаткова ўмацаваўся ў сваім намеры, пра што сведчыць наступны двухсэнсоўны ліст, які ён напісаў свайму сябру.

20 снежня

Дзякуй табе, Вільгельм, за тую любоў, з якою тваё сэрца адгукнулася на мае словы. Вядома ж, твая праўда: мне было б лепей зусім з’ехаць адсюль. Твая прапанова вярнуцца да вас мне не надта даспадобы; хацелася б дарогаю зрабіць яшчэ нейкі крук, балазе ёсць спадзяванне, што неўзабаве будуць устойлівыя маразы й добрыя дарогі. Мне таксама дужа прыемна, што ты збіраешся прыехаць па мяне; няхай пройдзе яшчэ з два тыдні й ты атрымаеш ад мяне яшчэ адзін ліст з выкладам маіх далейшых планаў. Кожны плод, перш чым яго сарваць, павінен даспець. А за два тыдні так ці йначай можа шмат што змяніцца. Маёй маці скажы, няхай моліцца за свайго сына і хай прабачыць мне за ўсе тыя прыкрасці, якія я ёй прычыніў. Гэткая ўжо мая доля — засмучаць тых, каму я абавязаны прыносіць радасці. Бывай, найдаражэйшы мой сябра! Няхай сыдзе на цябе багаслаўленне нябеснае! Бывай!

Што ў гэты час рабілася ў Лоцінай душы, якія былі яе пачуцці да мужа, да яе няшчаснага сябра, гэта мы наўрад ці наважымся выказваць словамі, аднак, ведаючы яе характар, можам

хоць пра сёе-тое ды здагадацца, а добрае жаночае сэрца, зазірнуўшы ёй у душу, магло б яе спасцігнуць ды паспачуваць ёй.

Напэўна вядома адно — яна цвёрда вырашыла зрабіць усё, каб Вертэр з’ехаў, і калі яна яшчэ неяк марудзіла, дык толькі таму, што шчыра яго шкадавала, бо ведала, якая гэта будзе для яго цяжкая, ды нават амаль што немагчымая ахвяра. Аднак акалічнасці прымушалі яе дзейнічаць больш рашуча; яе муж, што праўда, не казаў нічога, гэтаксама, як і яна, пра сітуацыю, што склалася, але ёй тым больш хацелася насамрэч паказаць, што яна ў гэтым пытанні мае тыя самыя, што і ён, думкі й пачуцці.

Таго самага дня, калі Вертэр напісаў свайму сябру прыведзены крыху вышэй ліст, у нядзелю перад Калядамі, ён прыйшоў увечары да Лоты й заспеў яе адну. Яна корпалася з цацкамі, якія яна падрыхтавала ў падарунак малодшым братам ды сёстрам. Ён загаварыў пра тое, як павінны будуць узрадавацца малыя, і узгадаў, як ён у маленстве сам перажываў проста райскае захапленне, калі нечакана адчыняліся дзверы і з’яўлялася ялінка, аздобленая васковымі свечкамі, цукеркамі, яблыкамі.

— Вы таксама, — прамовіла Лота, хаваючы сваю збянтэжанасць за лагоднай усмешкай, — вы таксама атрымаеце падаруначак, калі будзеце сябе добра паводзіць: васковую свечачку і сёе-тое яшчэ.

— А што значыць па-вашаму — добра сябе паводзіць? якім мне трэба быць? якім мне можна быць, дарагая Лота?!

— У чацвер будзе Святы вечар, ■— сказала яна, — прыйдуць дзеці, і мой бацька таксама; там кожны атрымае свой падарунак. Тады прыходзьце і вы... але не раней... — Вертэр быў агаломшаны. — Прашу вас, — працягвала яна, — паслухайце мяне дзеля майго спакою, гэтак далей... гэтак далей трываць не можа...

Ён адвёў ад яе вочы й пачаў хадзіць сюды й туды ў пакоі, мармычучы сабе пад нос: «Гэтак далей трываць не можа». Лота, адчуваючы, як жахліва ўразілі яго гэтыя словы, намагалася рознымі роспытамі скіраваць яго думкі ў іншьі бок, але дарэмна.

— He, Лота, — ускрыкнуў ён, — я вас болей ужо не ўбачу!

— А чаму ж? — запярэчыла яна. — Вертэр, вы павінны, вы мусіце з намі бачыцца, толькі будзьце разважны! О, чаму вы нарадзіліся гэткім у гарачай вадзе купаным, чаму вы берацеся за кожную справу з гэткай неўтаймоўнай палкасцю? Прашу

вас, — працягвала яна, беручы яго за руку, — будзьце разважны! Ваш розум, вашы веды, вашыя таленты даюць вам гэтулькі найразнастайнейшых асалод. Будзьце мужны! Адужайце сваю тужлівую прыхільнасць да асобы, якая не можа нічога, акрамя як шкадаваць вас.

Ён заскрыгатаў зубамі й змрочна паглядзеў на яе. А яна, трымаючы яго за руку, працягвала:

— Супакойце сябе хоць на адно імгненне, Вертэр. Хіба вы не адчуваеце, што ашукваеце самі сябе і свядома сябе знішчаеце?! Навошта вам патрэбная я, менавіта я, уласнасць іншага чалавека? Навошта? Ох, баюся, баюся, што толькі немагчымасць валодаць мною робіць мяне гэткай прывабнаю для вас.

Ён вырваў з яе рукі сваю і, утаропіўшы ў яе свой абураны позірк, выгукнуў:

— Мудра! Вельмі мудра! Гэта, напэўна, Альбертава навука? Хітра! Надта хітра!

— Кожны зрабіў бы такую выснову, — адказала яна. — Хіба ў цэлым свеце не знойдзецца дзяўчыны, якая была б вам па сэрцы? Пераадолейце сябе, пашукайце такую, і, клянуся вам, вы яе знойдзеце; бо я ўжо даўно баюся таго замкнёнага кола, у якое вы загналі сябе апошнім часам; гэта страшна і для вас, і для нас. Пераадолейце сябе! Падарожжа дасць магчымасць вам развеяцца. Пашукайце, знайдзіце асобу, вартую вашага кахання, а тады вяртайцеся назад, і мы разам будзем цешыцца нашым шчырым сяброўствам.

— Гэта можна было б надрукаваць, — сказаў ён з халоднай усмешкай, — і парэкамендаваць усім дарэктарам і гувернёрам. Дарагая Лота! дайце мне крыху спакою, і ўсё будзе ў парадку!

— Толькі ж памятайце, Вертэр, што вы павінны прыйсці не раней, як у Святы вечар!

Ён збіраўся адказаць, але тут у пакой увайшоў Альберт. Яны халодна сказалі адзін аднаму «добры вечар» і пачалі збянтэжана хадзіць узад і ўперад. Вертэр завёў нейкую нязначную размову, але неўзабаве яна перапынілася; гэтаксамд скончылася і Альбертава спроба; ён запытаўся ў жонкі, ці выканала яна пэўныя яго даручэнні, і калі пачуў, што не, дык сказаў некалькі слоў, якія падаліся Вертэру халоднымі, ды нават жорсткімі. Ён хацеў пайсці, але вагаўся і прабыў там аж да восьмай гадзіны, а ягоныя прыкрасць і незадавальненне яшчэ пабольшалі; нарэшце, калі на стол была сабраная вячэра, ён узяў капялюш і кій. Альберт запрасіў яго застацца на вячэру,

але ён, угледзеўшы ў гэтым адно даніну ветлівасці, халодна падзякаваў і сышоў.

Вярнуўшыся дадому, ён узяў у служкі свечку, якою той хацеў яму пасвяціць, і, зайшоўшы ў свой пакой, пачаў голасна рыдаць, потым раз’юшана гаварыў сам з сабою, кідаўся з кута ў кут і, урэшце, не раздзяваючыся, паваліўся на ложак; там яго і знайшоў служка, які каля адзінаццатай наважыўся ўвайсці й спытацца, ці не трэба зняць са спадара боты; гэта яму было дазволена зрабіць, але служка атрымаў загад уранку ў пакой не заходзіць, аж пакуль яго не паклічуць.

Раніцай у панядзелак, дваццаць першага снежня, ён напісаў Лоце прыведзены ніжэй ліст, які пасля яго смерці быў знойдзены ў заклееным канверце на ягоным пісьмовым стале і ўручаны ёй; ліст, як відаць з усіх акалічнасцяў, пісаўся ўрыўкамі, таму і я падаю яго абзацамі, захоўваючы той самы парадак.

«Усё вырашана, Лота: я павінен памерці, і пішу гэта спакойна, без усялякай рамантычнай экзальтацыі, ранкам таго самага дня, калі ўбачу цябе апошні раз. Мая найдаражэйшая, калі ты будзеш чытаць гэтыя радкі, халодная магіла ўжо схавае знікомыя вечныя парэшткі неспакойнага небаракі, што ў астатнія хвіліны свайго жыцця не знайшоў большай уцехі, апроч як размаўляць з табою. Я правёў жахлівую і — ах! — дабратворную ноч. Менавіта яна ўзмацніла і канчаткова вызначыла: я хачу памерці! Калі я ўчора вырваўся ад цябе з узбуранымі пачуццямі, калі ўсё змяшалася ў маім сэрцы й ад майго безнадзейнага, бязрадаснага існавання патыхнула агідным холадам, — тады я ледзьве дацягнуўся да свайго пакоя, амаль што непрытомны ўкленчыў, і ты, о Госпадзе! даў мне апошняе суцяшэнне ў горкіх слязах! Тысячы намераў, тысячы спадзяванняў вярэдзілі маю душу, аж пакуль у ёй трывала і канчаткова сцвердзілася адна-адзіная думка: я хачу памерці! Я лёг спаць, і сёння ўралні, калі прачнуўся, гэтая думка засталася цвёрдай і непахіснай у маёй душы: я хачу памерці! Гэта не роспач, гэта ўпэўненасць у тым, што я адпакутаваў і прыношу сябе ў ахвяру дзеля цябе. Дзеля цябе, Лота, навошта гэта хаваць? Адзін з нас траіх мусіць сысці з дарогі, і гэтым трэцім хачу быць я! О, мая найдаражэйшая! У маім збалелым сэрцы не раз узнікала думка забіць твайго мужа!.. Цябе!.. Сябе!.. To няхай так і будзе! Калі ты цудоўным летнім вечарам узыдзеш на гару, тады згадай мяне, згадай, што і я часцяком падымаўся туды далінаю, а тады зірні ўніз на цвінтар, на маю магілу, дзе вецер у апошніх вечаровых промнях сонца калыша высо-

кую траву... Я быў спакойны, калі пачынаў пісаць, а цяпер усё гэтак яскрава паўстала ў мяне перад вачыма, што я плачу, нібы дзіця...»

Каля дзесятай гадзіны Вертэр паклікаў служку і, апранаючыся, сказаў яму, што праз некалькі дзён мае выехаць, а таму трэба пачысціць вопратку і падрыхтаваць усё ў дарогу. Ён таксама загадаў пазбіраць усе рахункі, паадносіць пазычаныя кніжкі, а беднякам, якім ён прывык штотыдня даваць пэўную дробную суму, выдаць усё, што ім належала, за два месяцы наперад.

Пасля ён папрасіў прынесці абед да сябе ў пакой, а папалуднаваўшы, паехаў да амтмана, аднак не заспеў таго дома. Ён пачаў у задуменні хадзіць па садзе, нібы хочучы на развітанне яшчэ раз узяць на свае плечы ўвесь цяжар журботных успамінаў. Дзеці вельмі хутка парушылі яго спакой, яны бегалі, куды ён, туды й яны, ускоквалі й віселі на ім, адзін паперадзе аднаго расказвалі, што як пройдзе заўтра ды паслязаўтра, ды яшчэ пасля-паслязаўтра, то яны пойдуць да Лоты спраўляць Святы вечар і атрымаюць Хрыстовы падарункі; пасля гэтага яны ўсяляк распісвалі дзівосы, якія ім малявала іх няхітрае ўяўленне.

— Заўтра! — усклікнуў ён. — I паслязаўтра, і пасля-паслязаўтра!

Пяшчотна іх пацалаваўшы, ён ужо намерыўся пайсці ад іх, калі самы меншы захацеў сказаць яму штосьці на вуха. Ён не выцерпеў і расказаў, што старэйшыя дзеці панапісвалі прыгожыя навагоднія віншаванні — во-ось гэткія вялікія! — па адным для таты, Альберта і Лоты, а адно таксама і для спадара Вертэра. Яны маюць уручыць іх уранні пад Новы год. Гэта было вышэй ад яго сіл; ён даў кожнаму дзіцяці па манеце, сеў на каня, папрасіў кланяцца тату і са слязьмі ў вачах паехаў прэч.

Каля пятай ён вярнуўся дадому, загадаў пакаёўцы запаліць у грубцы й падтрымліваць агонь да начы. Служку ён наказаў на самае дно куфра пакласці кніжкі й бялізну, а адзенне зашыць у чахол. Пасля гэтага ён, відаць, напісаў наступны ўрывак свайго апошняга ліста да Лоты:

«Ты не чакаеш мяне! Ты думаеш, што я паслухаюся і пабачуся з табою толькі ў Святы вечар. О, Лота! Сёння, альбо ніколі болей. У Святы вечар ты будзеш трымаць гэты аркуш у руках і заросіш яго сваімі дарагімі слязьмі. Я хачу, я павінен! О, як жа добра, што я цвёрда вырашыў!..»

Тым часам з Лотаю адбывалася нешта дзіўнае. Пасля апошняе размовы з Вертэрам яна адчула, як цяжка ёй будзе з ім разлучыцца, як ён спакутуецца, калі змушаны будзе ад яе паехаць.

Яна сказала мімаходзь у Альбертавай прысутнасці, што Вертэр не прыйдзе аж да Святога вечара, і Альберт паехаў па справах да аднаго суседа-чыноўніка ды меўся ў таго заначаваць.

Вось жа, яна сядзела адна, нікога з братоў і сясцёр побач не было, і яе апанавалі розныя думкі пра ўласнае становішча. Яна назаўсёды звязаная з чалавекам, чыю любоў і вернасць ведае, каму яна шчыра адданая, чые грунтоўнасць і надзейнасць нібыта створаныя дзеля таго, каб сумленная жанчына магла збудаваць на іх шчасце свайго жыцця, яна адчувала, чым ён будзе назаўжды для яе ды для яе дзяцей. 3 другога боку, Вертэр стаў ёй такі дарагі ад першае хвіліны іхняга знаёмства, так выдатна праявілася роднаснасць іхніх душ, доўгае сяброўства з ім і шмат што з перажытага пакінулі ў яе сэрцы незабыўныя ўражанні. Усім новым і цікавым, пра што яна думала і што адчувала, яна прывыкла дзяліцца менавіта з ім, і ягоны магчымы ад’езд пагражаў тым, што ў яе душы магла б узнікнуць такая пустка, запоўніць якую б не было як. О, калі б яна магла ў гэтую хвілю ператварыць яго ў свайго брата — якая б яна была шчаслівая! Або калі б яна магла пажаніць яго з адной са сваіх сябровак, тады б можна было спадзявацца, што адновяцца яго добрыя ўзаеміны з Альбертам!

Яна перабрала ў думках усіх сваіх сябровак і ў кожнай знаходзіла якія-небудзь хібы, і не бачыла ніводнай вартай пары для яго.

Разважаючы над усім гэтым, яна ўпершыню глыбока адчула, хоць і не ўсведамляючы выразна, што найшчырэйшае, найпатаемнейшае яе жаданне было — утрымаць яго каля сябе; і адначасна яна казала сама сабе, што яна не можа, не мае права яго ўтрымліваць; яе чыстую, прыўкрасную душу, якая заўсёды лёгка спраўлялася з вялікімі хваляваннямі, цяпер ахапіла цяжкая трывога, бо шлях да шчасця быў закрыты. Яе сэрца было прыгнечанае, і цёмная хмара засціла яе зрок.

Ужо была палова на сёмую, калі яна пачула крокі на сходах і адразу пазнала Вертэраву хаду і голас, што пытаўся яе. Як забілася яе сэрца — можна амаль што ўпэўнена сказаць, упершыню, як ён прыходзіў! Яна з ахвотай адмовілася б прымаць яго, ды, калі Вертэр увайшоў, яна з нейкай запальчывай збянтэжанасцю ўсклікнула:

— Вы не датрымалі слова!

— Я нічога не абяцаў, — быў яго адказ.

— To маглі б хоць прыслухацца да маёй просьбы, — запярэчыла яна, — дзеля спакою нас абаіх.

Яна сама ўжо не ведала, што казала і што рабіла, пасылаючы па сябровак, каб не заставацца сам-насам з Вертэрам. Ён выклаў некалькі прынесеных кніжак, пра нешта спытаў, а яна то жадала, каб як найхутчэй прыйшлі сяброўкі, то — каб яны не прыходзілі. Пакаёўка вярнулася і сказала, што абедзве не могуць прыйсці.

Яна хацела была загадаць дзяўчыне сесці ў суседнім пакоі з шыццём, пасля перадумала. Вертэр хадзіў у пакоі сюды й туды, яна села за фартэпіяна і зайграла менуэт, але штосьці йшло не так, як трэба. Яна здолела нарэшце авалодаць сабою і спакойна села каля Вертэра, які перад тым заняў сваё звыклае месца на канапе.

— Ці няма ў вас чаго пачытаць? — спыталася яна, але ён нічога не меў.

— Там у маёй стальніцы, — сказала яна, — ляжыць ваш пераклад Асіянавых песень; я іх яшчэ не чытала, бо ўсё спадзявалася пачуць ваша чытанне, але дагэтуль такой нагоды нешта ўсё не выпадала, не траплялася.

Ён усміхнуўся, дастаў песні, але, калі ўзяў іх у рукі, ажно закалаціўся ад жаху; вочы яго напоўніліся слязьмі. Тады ён сеў і пачаў чытаць:

«Зорка вечаровая, як чароўна ты ззяеш на захадзе, тваё прамяністае аблічча ўздымаецца над хмараю, і велічна плывеш ты да сваіх узгор’яў. Чаго шукаеш ты на роўным полі? Улягліся моцныя вятры, здалёк чутно булькатанне патоку, шумлівыя хвалі разбіваюцца аб скалы; над полем разносіцца гуд вечаровай машкары. Што ж ты там бачыш, прыўкраснае свяціла? Але, усміхнуўшыся, ты сыходзіш, радасна атачаюць цябе хвалі й палошчуць твае прыгожыя косы. Бывай, спакойны прамень. З’явіся, цудоўнае святло Асіянавай душы!

1 вось яно з’яўляецца ва ўсёй сваёй моцы. Я бачу маіх памерлых сяброў; яны ўсе збіраюцца на Лоры, як і ў тыя дні, што даўно прамінулі... Нібы слуп імглы, ідзе Фінгал; яго атачаюць ягоныя героі ды — зірні! — барды спеваў: сівы Улін! мажны Рына! Альпін, чароўны пясняр! I ты, лагодна-журботная Мінона!.. Як вы змяніліся, сябры мае, з часоў тых фэстаў, што мы ладзілі на Сэльме ды спаборнічалі ў спевах, якія луналі, нібы парывы веснавога ветру, што калыша на ўзгор’і ледзьве шаматлівую траву.

Тут выйшла Мінона ў сваёй красе, апусціўшы долу вочы, поўныя слёз; цяжкімі хвалямі развяваліся яе валасы ад парывістага горнага ветру... Журбота напоўніла душы герояў, калі загучаў яе чароўны голас, бо шмат разоў даводзілася ім бачыць магілу Сальгара і шмат разоў бачылі яны змрочнае жытло белае Кольмы. Кольмы, пакінутай на ўзгор’і, салодкаспеўнае Кольмы. Сальгар абяцаў прыйсці, але навокал лягла ноч. Паслухайце ж голас Кольмы, што самотна сядзела на ўзгор’і:

КОЛЬМА:

Ноч!.. I я адна, усімі забытая, сяджу на буравейным ўзгор’і! Вецер свішча ў гарах. Раве над скалою паток. Няма прытулку мне ад дажджу, мне, пакінутай на буравейным ўзгор’і.

Выйдзі, о месяц, з-за хмараў, заззяйце зоры ўначы! Завядзі мяне, светлы прамень, на тое месца, дзе мой каханы спачывае пасля цяжкае працы на ловах; поруч з ім ляжыць спушчаны лук, вакол яго задыханыя выжлы! A я мушу сядзець тут, на скале, над патокам, зарослым дрэвамі. Раве бура, шуміць паток, і не чутно голасу майго каханага.

Чаму марудзіць мой Сальгар? Ці ён забыўся на сваё слова?.. Вось скала і дрэва, і шумлівы паток! Ты абяцаў прыйсці, як толькі надыдзе ноч; ах! дзе ж ты заблукаў, мой Сальгар? 3 табою хацела б я ўцячы, пакінуць ганарлівых бацьку і брата! Ужо даўно варагуюць паміж сабою нашыя радзіны, але мы не ворагі сабе, о Сальгар!

О, вецер, суніміся на хвілю! Заціхні толькі на хвілю, паток! Няхаіі мой голас прагучыць у даліне, каб мой вандроўнік мог яго пачуць. Сальгар, гэта я клічу цябе! Вось тут гэтае дрэва і гэтая скала. Сальгар! Каханы мой! Я тут, чаму ж ты марудзіш прыйсці?

Паглядзі, узышоў месяц, у даліне зіхціць паток, скалы шэрымі постацямі абступаюць узгор’е, але я не бачу яго тут, у высі, сабакі не бягуць паперадзе яго, не звястуюць, што ён ідзе. Я мушу тут сядзець адна.

А хто ж гэта там ляжыць унізе, у полі?.. Мой каханы? Мой брат?.. Адгукніцеся, сябры мае! Адказу няма. Як жа вусцішна на маёй душы!..Ах, яны мёртвыя! Мячы. іх акрываўленыя ў бойцы! О, мой браце, мой браце! Навошта забіў ты майго Сальгара? О, Сальгар, навошта забіў ты майго брата? Я ж так любіла вас абодвух! О, ты быў цудоўны сярод тысяч людзей каля ўзгор’я! А ён

быў няўмольны ў бітве. Адкажыце мне! Пачуйце мой голас, каханыя мае! Але — ах! — яны знямелі! Знямелі навечна! Халодныя, нібы лёд, іхнія грудзі!

О, духі мёртвых! Азавіцеся ж з гэтых каменных скал, з буравейных гор! Азавіцеся! Мне страшна не будзе!.. Куды ж вы пайшлі на спачын? У якіх магілах горных пячор мне вас шукаць?.. He чуваць наеат слабага голасу, ані павеву ветру ў адказ на гэтым буравейным узгор’і.

Сяджу я ў горы і чакаю ў слязах новага дня. Капайце магілу, сябры памерлых, але не засыпайце яе, пакуль я не прыйду. Маё жыццё растае, нібы сон, то хіба я магу заставацца з жывымі? Хачу быць з маімі сябрамі тут, паблізу патоку пад гучнагалосымі скаламі... Калі ноч апусціцца на ўзгор’е і вецер завые над полем, няхай мой дух паўстане ў ягоным подыху і няхай аплаквае смерць маіх сяброў. Паляўнічы ў сеаім будане пачуе мой голас і спалохаецца яго, і будзе чуць яго з радасцю; і голас мой так салодка будзе гучаць над маімі сябрамі, бо я надта моцна любіла іх абодвух!

Гэткі быў спеў твой, Мінона, Торманава сарамлівая і пяшчотная дачка. Мы пралівалі слёзы над Кольмаю, і пазмрачнелі нашы душы.

Тады з арфаю выступіў Улін і заспяваў нам Альпінаў спеў... Лагодна гучаў Альпінаў голас, а Рынава душа — нібы вогненны сполах. Але ўжо спачываюць яны ў цеснай дамавіне, і ўжо адгучалі іхнія галасы ў Сэльме. Аднаго разу вярнуўся Улін з ловаў — яшчэ калі жылі тыя героі. Ён пачуў, як яны спаборнічалі ў спевах на ўзгор’і. Іхняя песня была пяшчотнаю, але сумнаю. Яны аплаквалі смерць Марара, першага сярод герояў. Яго душа была гэткая самая, як Фінгалава, яго меч — як Оскараў меч... Але ён загінуў, і яго бацька гараваў, і поўныя слёз былі вочы яго сястры — вочы Міноны, сястры слаўнага Марара, былі поўныя слёз. Перш чым загучаў Улінаў спеў, яна знікла, гэтаксама як у прадчуванні буры знікае на захадзе месяц, хаваючы за хмарамі сваё прыўкраснае аблічча...! разам з Улінам мы ўдарылі па струнах арфы й падхапілі жалобны спеў.

РЫНА:

Аціхла навальніца, перайшоў дождж, зіхціць паўдзённае неба, разыходзяцца хмары. Зменлівае сонца беглымі позіркамі асвятляе ўзгор’е. Горны ручай, чырванаваты, бяжыць па даліне. Салодкае тваё цурчанне, ручай ручаю, але яшчэ саладзейшы голас чуецца мне. Гэта голас Аль-

піна, у якім смутак па нябожчыку.. Галава яго пахілілася пад цяжарам гадоў, пачырванелі яго заплаканыя вочы. Альпіне! Цудоўны пясняру! Чаму ж ты сядзіш адзін на маўклівым узгор’і? Чаму ты галосіш, нібы вецер у лесе, нібы хваля каля далёкага марскога берага?

АЛЬПІН:

Mae слёзы, Рына, звернутыя да нябожчыка, мой голас — да насельнікаў магіл. Які ты зграбны на ўзгор’і, які прыгожы паміж сыноў шырокага поля. Але і ты паляжаш, як Марар, і на тваёй магіле будзе сядзець жалобніца. Узгор’і забудуць цябе, і твой спушчаны лук будзе ляжаць у пячоры.

Ты быў імклівы, Марар, нібы. горны алень, і страшны, нібы заранка ў начным небе. Твой гнеў быў бураю, а меч у бітве — бліскавіцай над полем. Твой голас грымеў, быццам лясны паток пасля залевы, быццам грымоты на далёкіх узгор’ях. Шмат хто палёг ад тваёй рукі, полымя твайго гневу знішчыла тых людзей. А калі ты пасля бітвы вяртаўся дадому, чало тваё было гэткае мірнае! Аблічча тваё было, нібы сонца пасля навальніцы, нібы поўня ў ціхую ноч; твае грудзі былі спакойныя, як возера, калі над ім аціхне вецер.

Цеснае цяпер жытло тваё! Цёмныя твае пакоі! Тры мае крокі — вось памеры магілы тваёй, дзе ляжыш ты — той, хто колісь уражваў гэткай веліччу! Чатыры замшэлыя камяні — вось і ўся памяць па табе. Бязлістае дрэва ды высокая трава, што шэпчацца з ветрам, пакажуць паляўнічым магілу магутнага Марара. Маці не аплача цябе, бо ты яе не маеш; няма і дзяўчыны, каб праліла над табою слёзы любові. Памерла тая, што цябе нарадзіла, загінула Моргланава дачка.

Хто там ідзе з кавялою? Хто ён, чыя галава сівая ад пражытых гадоў, чые вочы — чырвоныя ад слёз? Гэта ж твой бацька, о Марару! Бацька, у якога няма іншых сыноў. Ён чуў пра твой геройскі чын у бітве, ён чуў, як ты дашчэнту знішчыў ворагаў, ён чуў пра славу Марараву! Ax, a пра рану тваю ён не чуў нічога? Плач, Марараў бацька, плач! Ды сын твой цябе ўжо не ўчуе. Глыбокі бо сон памерлых, і тонкая падушка з праху ў іх у галавах. He ўчуе ніколі ён голасу твайго і на твой покліч болей ніколі не прачнецца. О, калі ж надыдзе світанак у магілах, каб сказаць тым, хто спіць: «Прачніцеся!»

Бывай! найшляхетнейшы. з людзей, пераможца на полі бітвы! Цябе ўжо ніколі не ўбачаць на тым полі. Ніколі ўжо ў цёмным лесе не заблішчыць сталь твайго мяча. He пакінуў ты сына па сабе, але імя тваё зберажэцца ў спевах, прышлыя часы пачуюць пра цябе, пачуюць пра Марара, што палёг у бітве.

Далёка чутны былі галашэнні герояў, але галаснеіі за ўсіх рыдаў Армін. Ён успомніў пра смерць свайго сына, што загінуў у росквіце маладых гадоў. Каля героя сядзеў Кармор, уладар шумнага Галмала. «Чаму поўняцца жалобай Армінавы рыданні? — ён спытаў. — Навошта нам тут плакаць? Ці не на тое ёсць спевы, ці не на тое песні, каб кранаць ды цешыць душы? Яны — нібы лёгкі туман, што ўздымаецца з возера і сцелецца над далінаю, наталяючы вільгаццю краскі ў цвіценні; але сонца ўзыдзе, убярэцца ў сілу, і туман знікае. Чаму такі вялікі смутак твой,Арміне, уладар Гормы, аточанай морам?»

«Мой смутак вялікі! Гэта плачу я, бо немалая прычына гора майго... Кармор, ты не страціў сына, і дачкі ты не страціў у росквіце маладосці; твой Кольгар, харобры юнак, жыве, і жыее Аміра, найпрыгажэйшая з дзяўчат. Атожылкі дома твайго квітнеюць, о Кармор; Армін жа быў апошні ў нашым родзе. У цемры тваё ложа, Даўра, цяжкі твой сон у магіле... Калі ж ты прачнешся, калі ж залунае твой спеў, загучыць меладычны твой голас? Задзьміце, вятры асеннія, задзьміце! Завіруйце над змрочным полем! Забушуйце, лясныя патокі, зашуміце, буры, над вершалінамі дубоў! I ты, о месяц, плыві паміж разарваных хмараў, няхай выглядае з-за іх тваё бледнае аблічча! Нагадай жа мне тую жахлівую ноч, калі загінулі дзеці мае, калі палёг магутны Арындаль і сканала дарагая Даўра!

Даўра, дачушка мая, ты была прыўкрасная! Прыўкрасная, нібы зорка над Фурскімі ўзгор’ямі, белая, нібы першы снег, пяшчотная, нібы подых летняга ветрыка! Арындаль, тугі быў твой лук, імклівая твая дзіда на полі бітвы, твой погляд — як імгла над морам, твой шчыт — як навальнічная маланка!

Армар, слаўны ў бітвах, прыйшоў дамагацца Даўрынага кахання; яна вагалася нядоўга, і добрымі былі спадзяванні іх сяброў.

Эрат, Одгалаў сын, зацяўся ў злосці на яго, бо яго брат палёг, забіты Армараеай рукою. Ён прыйшоў, апрануў-

шыся чаўнаром. Прыгожы быў яго човен на хвалях; яго кучары былі сівыя, яго суровае аблічча — спакойнае. «Найпрыгажэйшая з дзяўчат, — сказаў ён, — чароўная Армінава дачка, там, каля скалы, недалёка ад мора, дзе чырванеюць на дрэвах плады, там чакае Армар Даўру; я прыйшоў, каб перавезці яго каханую па бурлівым моры».

Яна пайшла за ім і стала клікаць Армара; але адказам ёй быў адно голас скалаў.

— Армар, каханы мой, каханы! Навошта ты мяне гэтак пужаеш? Слухай, сыне Арнатаў, слухай! Гэта Даўра кліча цябе!

А Эрат, здраднік, смеючыся, уцёк на сушу. Яна закрычала галасней, клічучы бацьку ды брата:

— Арындале! Арміне! Няўжо ніхто не прыйдзе ратаваць сваю Даўру?

Голас яе прагучаў над морам. Арындаль, мой сын, сышоў з узгор’я долу; пагрозлівы быў выгляд яго з паляўнічай здабычаю, стрэлы. бразгаталі на баку ў калчане, у руцэ ён нёс свой лук, пяць шэра-чорных выжлаў скакалі вакол яго. Ён убачыў ганарлівага Эрата на беразе, схапіў яго ды прывязаў да дуба, моцна абкруціўшы яму сцёгны: вятры далёка разносілі яго лямант.

Арындаль паплыў у сваім чоўне па хвалях, каб перавезці Даўру назад. Тут паявіўся раз’юшаны Армар; ён пусціў стралу з шэрым апярэннем: страла зазвінела і ўцялася табе ў сэрца, о Арындале, мой сыне! Замест dpama, падступнага здрадніка, загінуў ты...

Човен прыбіла да скалаў: ён упаў на іх і памёр.

... Цяжкае было тваё гора, Даўра, калі братава кроў пралілася да тваіх ног!

Хвалі разбілі човен. Армар кінуўся ў мора ратаваць сваю Даўру альбо памерці. 3 узгор’я наляцеў магутны вецер, узняў хвалі, што паглынулі яго, і ён болей не паявіўся з-пад вады.

А я стаяў на скале адзін, аточаны морам і слухаў жаласны лямант сваёй дачкі. Голасна і доўга крычала яна, але бацька не мог уратаваць яе. Усю ноч стаяў я на беразе і бачыў яе пры цьмяным месяцавым святле; цэлую ноч я чуў яе лямант; вецер шумеў, і дождж з усяе сілы лупіў па схіле гары. На досвітку яе голас зрабіўся цішэйшы; яна сканала і заціхла, нібы вечаровы вецер у траве на скалах. Абцяжараная горам, памерла яна і па-

кінула Арміна ў самоце! Знікла маё апірышча ў бітвах, загінула гордасць мая сярод дзяўчат.

Калі з гор налятаюць буры, калі паўночны вецер уздымае высокія хвалі, я сяджу на шумлівым беразе і гляджу на жахлівую скалу. He раз пры захадзе месяца бачу я цені маіх дзяцей — як яны сумна блукаюць у сутонні».

Слёзы патокам паліліся з Лоціных вачэй, робячы палёгку яе збалеламу сэрцу, і перапынілі Вертэрава чытанне. Вертэр адкінуў аркушы, схапіў Лоту за руку і заплакаў горкімі-горкімі слязьмі. Лота абаперлася на другую руку і затуліла вочы хусцінкаю. Абое былі глыбока ўзрушаныя. У долі шляхетных герояў яны адчувалі сваё ўласнае гора, адчувалі яго разам, і іх слёзы перамяшаліся. Вертэравы губы й вочы пяклі Лоце скуру на руцэ; яе ахапіў жах, і яна хацела выйсці; ды боль і жаль да яго нібы волавам ляглі ёй на сэрца і скавалі яе ўсю. Яна перавяла дых і, усхліпваючы, пачала незямным голасам прасіць яго чытаць далей. Вертэр трымцеў, яго сэрца ажно рвалася на часткі; ён падняў аркуш і, амаль што задыхаючыся, стаў чытаць:

«Навошта ты будзіш мяне, ветру веснавы? Ты лашчышся і мовіш: «Я зарошваю нябеснаю расою!» Але блізкі ўжо час, калі я звяну, блізкія ўжо буры, што паабрываюць маю лістоту! Прыйдзе заўтра вандроўнік, прыйдзе той, хто бачыў мяне ў пышнай красе, ён будзе ўсюды шукаць мяне сваім позіркам, але не знойдзе мяне...»

Уся моц гэтых слоў абрынулася на няшчаснага Вертэра. У бязмежнай роспачы кінуўся ён перад Лотаю на калені, схапіў яе рукі, прыціснуў іх сабе да вачэй, да лоба, і ў яе душы нібы прамільгнула прадчуванне ягонага жахлівага намеру. Яе пачуцці памуціліся, яна сціснула яго рукі, прытуліла іх да сваіх грудзей; праз імгненне, уся ў журботнай узрушанасці, яна нахілілася да яго, і іхнія, нібы ахопленыя полымем, шчокі судакрануліся. Свет навокал быццам перастаў існаваць. Ён сціснуў яе ў абдымках, моцна прытуліў да сваіх грудзей і пачаў шалёна цалаваць яе трымтлівыя вусны, якія намагаліся штосьці вымавіць.

— Вертэр! — ускрыкнула яна здушаным голасам, адварочваючыся ад яго. — Вертэр! — і кволаю рукою яна паспрабавала адхінуць яго. — Вертэр! — усклікнула яна тонам шляхетнай рашучасці. Ён не супраціўляўся, выпусціў яе са сваіх абдымкаў і, нібы непрытомны, упаў перад ёю. Яна падхапілася з месца і ў нерашучай збянтэжанасці, дрыжачы ад перамяша-

нага пачуцця любові й гневу, сказала: — Гэта апошні раз, Вертэр! Вы болей мяне не ўбачыце. — I, кінуўшы на няшчаснага погляд, поўны любові, выбегла ў суседні пакой і зачынілася там на ключ. Вертэр працягнуў рукі ўслед за ёю, не наважваючыся яе затрымаць. 3 паўгадзіны ён ляжаў на падлозе, паклаўшы галаву на канапу, пакуль яго не прывёў да прытомнасці нейкі шоргат. Гэта пакаёўка прыйшла збіраць на стол. Ён стаў хадзіць у пакоі сюды й туды, а калі зноў застаўся адзін, падышоў да дзвярэй у кабінет і ціхенька паклікаў:

— Лота! Лота! Яшчэ адно-адзінае слоўца! На развітанне! — Яна маўчала. Ён чакаў, упрошваў і зноў чакаў; пасля кінуўся прэч, крыкнуўшы ўжо на хаду:

— Бывай, Лота! Лота! Бывай на векі вечныя!

Ён пайшоў да гарадской брамы. Вартаўнікі, што добра ведалі Вертэра, прапусцілі яго моўчкі. Сыпаў дождж са снегам, а ён толькі каля адзінаццатай гадзіны зноў пастукаў у браму. Калі ён нарэшце вярнуўся дадому, служка заўважыў, што Вертэр згубіў свой капялюш, але, распранаючы яго, мокрага да ніткі, не наважыўся пра тое згадаць. Капялюш той пасля знайшлі на скале, на стромым схіле ўзгор’я, з боку даліны; проста неверагодна, як ён здолеў цёмначы ў дождж ускараскацца туды, не сарваўшыся.

Ён лёг у ложак і доўга спаў. А калі назаўтра ўранні служка прынёс на яго покліч каву, дык заспеў яго за пісьмовым сталом. У лісце да Лоты ён напісаў наступныя радкі:

«Вось, апошні раз, апошні раз я расплюшчваю вочы. Ах, яны ўжо ніколі не ўбачаць сонца: пахмурная імгла закрыла яго. Сумуй жа, прырода! Твой сын, твой сябар, твой улюбёнец набліжаецца да свайго канца. Лота, гэтае адчуванне няма з чым параўнаць — хіба што з якім-будзь сном або летуценнем, калі кажаш сам сабе: гэта твой апошні ранак. Апошні! Лота, я не магу зразумець гэтае слова — «апошні»! Быць сёння ў росквіце гадоў, а назаўтра ляжаць застылым і нерухомым. Памерці! Што гэта значыць? Зірні: гэта ж адны мройлівыя ўяўленні, калі мы гаворым пра смерць. Я бачыў, як паміраюць людзі; але чалавек гэтак абмежаваны сваёй прыродаю, што не здольны спасцігнуць ані пачатку, ані канца свайго існавання. Цяпер я яшчэ належу сабе, табе! Табе, о каханая! А праз імгненне... разлучаны, адарваны... можа, навечна? He, Лота, не... Як я магу знікнуць? Як можаш знікнуць ты? Мы ж існуем!.. Знікнуць!.. Што гэта значыць? Ізноў-такі гэта — толькі словаі пусты гук!.. які не выклікае ў маім сэрцы й ценю пачуц-

ця... Мёртвы, Лота! Закалянелы ў халоднай зямлі, у гэткай цеснай і цёмнай магіле!.. Я некалі меў сяброўку, што была для мяне ўсім у маім нясмелым юнацтве; яна памерла, а я праводзіў у апошнюю дарогу яе парэшткі й стаяў каля магілы, калі туды апускалі труну, потым з шоргатам з-пад яе выцягвалі вяроўкі; пасля ў яму паляцела першая рыдлёўка зямлі, глуха ўдарыўшы па веку дамавіны, а потым удары ўсё цішэлі й цішэлі, аж пакуль нарэшце не засыпалі яе ўсю!.. Я кінуўся на зямлю каля магілы — прыгнечаны, усхваляваны, спалоханы, уражаны да глыбіні душы — і не ведаў, што сталася... што станецца са мною... Смерць! Магіла! Гэтых слоў я спасцігнуць не магу!

О, даруй мне! Даруй! Учора!.. Гэта мусіла быць апошняе імгненне майго жыцця! О, мой анёлак! Першы раз, без усялякага сумневу, першы раз усю маю істоту, нібы агонь, апаліла пачуццё ўсеабдымнае радасці: яна кахае мяне! яна мяне кахае! На маіх вуснах яшчэ палае святы агонь, што сыходзіў ад тваіх вуснаў, і новая палкая ўцеха запаўняе маё сэрца. Даруй мне, даруй!

Ах, я ведаў, што ты кахаеш мяне, ведаў, як толькі ўбачыў твой першы шчыры позірк, як толькі адчуў твой першы поціск рукі; ды ўсё-ткі, калі я не быў каля цябе, калі бачыў Альберта побач з табою, мяне ліхаманкава бралі сумненні.

Ці помніш, як ты даслала мне кветкі, калі мы былі ў той фатальнай кампаніі, дзе ты не магла нават падаць мне руку альбо сказаць слова? О, я палову начы прастаяў на каленях перад імі, бо яны ж былі для мяне знакам тваёй любові. Але тыя пачуцці міналіся, гэтаксама як у душы верніка паволі гасне пачуццё Божай ласкі, што ва ўсёй нябеснай паўнаце дадзеная яму ў святых і ясных знаках.

Усё гэта прамінае, але ніякая вечнасць не астудзіць таго полымнага жыцця, што я ўчора піў з тваіх вуснаў і ўсёй сваёй істотай адчуваю цяпер! Яна мяне кахае! Вось гэтыя мае рукі абдымалі яе, вось гэтыя губы трымцелі на яе губах. Яна — мая!..Ты — мая!.. мая, Лота, навечна!

I што з таго, што Альберт — твой муж? Муж! Гэта ж толькі на гэтым свеце, вось жа, толькі на гэтым свеце грэх, што я цябе кахаю, што я прагну вырваць цябе з яго абдоймаў ды прытуліць да сябе. Грэх? Добра, вось гэты свой грэх я і адпакутую. Я зазнаў усю зямную ўцеху гэтага граху, з ім увабраў у сябе жыццядайны гаючы трунак ды ўсю моц. I ад гэтае хвілі ты — мая! мая, о Лота! Я іду першы! іду да майго бацькі, да твайго бацькі. Яму я вылію ўвесь мой смутак, і ён будзе мяне

суцяшаць, аж пакуль не прыйдзеш ты; і я тады палячу табе насустрач, я вазьму цябе моцна ў свае абдымкі й застануся з табою назаўжды перад абліччам Спрадвечнага.

Гэта не мроі-лятункі й не вар’яцтва. На краі магілы ўсё выглядае для мяне куды яснейшым. Мы будзем! Мы зноў убачымся! Убачым тваю маці! Я знайду яе, пазнаю і раскрыю перад ёю сваё сэрца — перад тваёй маці, тваім падабенствам...»

Каля адзінаццатай Вертэр спытаўся ў свайго служкі, ці вярнуўся Альберт. Служка адказаў, што вярнуўся, што ён сам бачыў, як вялі яго каня. Тады гаспадар даў яму цыдулку наступнага зместу:

«Ці не пазычылі б вы мне сваіх пістоляў для падарожжа, у якое я маю выправіцца? Бывайце, хай вам добра жывецца!»

Мілай Лоце кепска спалася ў тую ноч. Тое, чаго яна баялася, адбылося, і адбылося ў такі спосаб, якога яна не магла ані прадчуваць, ані прадбачыць. Яе кроў, што дагэтуль цякла ў жылах так лёгка і спакойна, цяпер узбуджана віравала; тысячы супярэчлівых пачуццяў дратавалі яе цудоўнае сэрца. Ці гэта быў агонь Вертэравых абдымкаў, які яна адчувала ў сваіх грудзях? Ці — абурэнне ягонай дзёрзкасцю? Ці, можа, яна злавалася, параўноўваючы свой цяперашні стан з мінулымі днямі шчырай, прастадушнай нявіннасці й бестурботнай упэўненасці ў сабе? I як яна мае цяпер сустрэць свайго мужа? Ці расказаць яму пра здарэнне, у якім ёй няма чаго хаваць і ў якім усё ж гэтак цяжка прызнавацца? Яны надта доўга маўчалі пра гэта адно перад адным, і што — цяпер ёй першай давядзецца парушыць гэтае маўчанне, каб у такі неадпаведны час уразіць мужа сваімі нечаканымі прызнаннямі? Яна баялася, што сама навіна пра гэты Вертэраў прыход будзе яму непрыемная, а тут яшчэ гэтая неспадзяваная прыгода! Ці магла яна быць упэўненая, што яе муж зразумеў бы гэта як трэба і ўспрыняў бы, не забіваючы сабе галаву рознымі неадпаведнымі думкамі? Ці магла яна жадаць, каб ён зазірнуў ёй у душу? I зноў-такі, ці магла яна хітраваць з чалавекам, перад якім яе душа заўсёды была адкрытая ды чыстая, нібы крышталь? I ад якога яна не хавала ды й не ўмела хаваць сваіх пачуццяў? Усё гэта яе надта турбавала ды бянтэжыла. I думкі яе раз-пораз вярталіся да Вертэра — ён быў для яе страчаны, а яна не магла яго пакінуць ды — на жаль! — мусіла пакінуць яго самому сабе; ён жа, страціўшы яе, траціў усё.

Яна не ўсведамляла сама, якім цяжарам на яе лягло тое здарэнне, якое яно прынесла адчужэнне паміж ёй і мужам. Та-

кія разумныя, такія добрыя людзі праз нейкае патаемнае непаразуменне раптам пачыналі замыкацца ў сабе: кожны лічыў, што праўда толькі на яго баку, і ўрэшце абставіны так заблыталіся і ўскладніліся, што калі надышла вырашальная хвіліна, ад якой усё залежала, то развязаць вузел ужо не было як. Калі б іх ізноў зблізіла шчаслівая ўзаемная даверлівасць і згода, калі б любоў ды паблажлівасць ізноў ажылі паміж імі й раскрылі іх сэрцы, дык, магчыма, наш сябар і быў бы ўратаваны.

Да гэтага далучылася яшчэ адна дзіўная акалічнасць. Вертэр, як мы ведаем з яго лістоў, ніколі не рабіў таямніцы з таго, што хоча пакінуць гэты свет. Альберт нярэдка з ім спрачаўся, ды й з Лотаю яны часам размаўлялі пра гэта. Ён адчуваў агіду да падобных учынкаў і вельмі часта з нейкім раздражненнем, неўласцівым яго натуры, даваў зразумець, што мае важкія падставы сумнявацца ў сур’ёзнасці гэткага намеру; сядытады ён нават дазваляў сабе пэўныя жарты з тае нагоды й перадаў сваё нявер’е таксама і Лоце. 3 аднаго боку, гэта яе крыху заспакойвала, калі ў яе думках узнікалі сумныя вобразы, але з іншага — перашкаджала ёй падзяліцца з мужам тымі трывогамі, што мучылі яе цяпер.

Калі Альберт вярнуўся, Лота таропка-збянтэжана выйшла яму насустрач; ён быў невясёлы: нічога не атрымалася ў справах, бо чыноўнік-сусед выявіў сябе чалавекам упартым і дробязным. А дрэнная дарога толькі збольшыла яго раздражненне.

Ён запытаўся, ці чаго не здарылася, і яна паспяшалася паведаміць, што ўчора прыходзіў Вертэр. Тады Альберт спытаў, ці не было якіх-небудзь лістоў, і, пачуўшы ў адказ, што ліст і некалькі пакетаў ляжаць у ягоным пакоі, выйшаў, а Лота засталася адна. Прысутнасць мужа, якога яна любіла і паважала, выклікала ў яе сэрцы новыя пачуцці. Думка пра яго шляхетнасць, пра яго любоў і дабрыню крыху супакоіла яе душу; яе пацягнула да яго, і, узяўшы сваё шыццё, яна пайшла ў ягоны кабінет, як гэта бывала і раней. Альберт распячатваў і пераглядаў пакеты. Некаторыя з іх, здавалася, былі не надта прыемныя для яго. Яна некалькі разоў спыталася ў яго пра розныя рэчы, ён коратка адказаў ёй, потым падышоў да канторкі й пачаў пісаць.

Гэтак яны разам прабылі з гадзіну, і на душы ў Лоты рабілася ўсё цяжэй. Яна адчувала, як ёй нялёгка будзе адкрыць мужу тое, што цяжарам ляжыць у яе на сэрцы, няхай бы ён быў і ў самым гуморы — і яе агарнула яшчэ большая туга ад таго, што яна мусіла таіцца і стрьімліваць свае слёзы.

Прыход Вертэравага хлапца-служкі моцна збянтэжыў яе. Ён перадаў Альберту цыдулку, і той спакойна павярнуўся да жонкі й сказаў:

— Дай яму пістолі. Зычу яму шчаслівага падарожжа, — дадаў ён, звяртаючыся да хлапца.

Яе нібы ўдарыла маланкай, яна паднялася, хістаючыся і не цямячы, што адбываецца. Павольна падышла яна да сцяны, дрыготкімі рукамі зняла зброю, абцерла з яе пыл, але вагалася аддаваць і, мабыць, вагалася б яшчэ доўга, калі б Альбертаў запытальны позірк яе не падагнаў. Яна аддала хлапцу злашчасную зброю, не здолыіая вымавіць ніводнага слова, і, калі той пайшоў, згарнула сваё шыццё і ў неймавернай трывозе сышла ў пакой да сябе. Сэрца прадказвала ёй усялякія жахлівыя рэчы. Неўзабаве яна ўжо была гатовая кінуцца мужу ў ногі ды ўсё яму адкрыць — здарэнні ўчарашняга вечара, сваю віну, свае прадчуванні. Але тут жа ёй бачылася безвыходнасць становішча, бо менш за ўсё яна спадзявалася на тое, што муж яе паслухаецца і пойдзе да Вертэра. Было сабрана на стол, прыйшла адна з сябровак, каб толькі пра нешта запытацца і адразу сысці — але яна затрымалася і ажывіла размову за сталом; хочаш — не хочаш, але давялося пра нешта гаварыць, пра нешта расказваць і хоць крыху забыцца.

Служка прынёс Вертэру пістолі, і той прыняў іх з захапленнем, калі пачуў, што іх дала сама Лота. Ён загадаў прынесці сабе хлеба і віна, пасля адпусціў хлапца абедаць. А сам сеў пісаць:

«Ты іх трымала ў сваіх руках, выцірала на іх пыл, і я тысячу разоў іх цалую, бо ты дакраналася да іх, і гэта ты, радасць нябесная, спрыяеш маім намерам! гэта ты, Лота, падаеш мне зброю, ты, з чыіх рук я прагнуў прыняць смерць і — ах! — цяпер яе прыму. О, я пра ўсё распытаў свайго служку. Ты трымцела, падаючы мне пістолі, ты не сказала: бывай! Ліха мне, ліха! ты не сказала: бывай! Няўжо тваё сэрца замкнёнае для мяне толькі праз тое імгненне, што навечна звязала мяне з табою? Лота, ніякія тысячагоддзі не здолеюць сцерці гэты след! і, я адчуваю, ты не можаш ненавідзець таго, хто гэтак палка цябе кахае...»

Па абедзе ён загадаў служку спакаваць усе-ўсе рэчы, парваў шмат якія паперы, выйшаў з дому, каб разлічыцца з дробнымі пазыкамі. Пасля ён вярнуўся дадому, потым, не зважаючы на дождж, зноў выйшаў пагуляць за гарадской брамаю ў графскім парку; паблукаў па ваколіцах, а пад вечар вярнуўся і сеў пісаць:

«Вільгельм, я апошні раз бачыў поле, лес і неба. Бывай і ты, мой дружа! Дарагая матуля, даруйце мне! Суцеш яе, Вільгельм! Няхай будзе з вамі дабраслаўленне Гасподняе! Mae справы ўсе ў парадку. Бывайце -— да новага, больш радаснага пабачэння...»

«Я кепска аддзячыў табе, Альберт, але ты мне прабачыш. Я парушыў мір у тваім доме, я пасеяў недавер паміж вамі. Бывай! я хачу пакласці гэтаму канец. О, няхай бы праз маю смерць вы былі шчаслівыя! Альберт! Альберт! Дай гэтаму анёлку шчасце! I няхай сыдзе на цябе дабраслаўленне Гасподняе!..»

Ён цэлы вечар яшчэ корпаўся ў сваіх паперах, шмат што парваў і кінуў у грубку, запячатаў колькі пакетаў і надпісаў на іх Вільгельмаў адрас. Там былі дробныя нататкі, урыўкавыя думкі — сёе-тое з гэтага мне давялося бачыць. А дзесятай гадзіне, загадаўшы падкласці ў грубку дроў ды прынесці бутэльку віна, ён адаслаў служку спаць у яго камору, што, як і спальні гаспадароў, выходзіла на задні двор; служка лёг спаць не распранаючыся, каб уранні быць напагатове, бо гаспадар сказаў яму, што паштовыя коні маюць быць пададзеныя перад шостай гадзінаю.

Пасля адзінаццатай

«Наўкола мяне так ціха, і душа мая такая спакойная. Дзякуй табе, Госпадзе, што ты падарыў мне ў гэтыя апошнія хвілі гэтае цяпло і сілу.

Я падыходжу да акна, мая найдаражэйшая, і бачу... і яшчэ бачу скрозь штармавыя хмары, што імкліва лятуць угары, самотныя зоркі вечнага неба! He, вы не ўпадзеце! Спрадвечны нясе і вас на сваім улонні, і мяне. Я бачу дышаль Вялікага Воза, найулюбёнейшага з усіх сузор’яў. Калі я ўвечары выходзіў ад цябе, яно стаяла якраз над тваёй брамаю. Я часцяком проста п’янеў, сузіраючы яго! я працягваў рукі, нібы да святога знака, сімвала сваёй даброці!.. 1... о Лота! Хіба тут ёсць што-небудзь, што б не нагадвала мне пра цябе?! Хіба гэта не ты атачаеш мяне з усіх бакоў?! I хіба гэта не я, нібы малое дзіця, прагна цягнуў да сябе ўсялякія драбніцы, да якіх ты, о святая, дакраналася сваёй рукою?!

Дарагі сілуэт! Я завяшчаю яго табе, Лота, і прашу берагчы й шанаваць. Тысячы, тысячы разоў я цалаваў яго, тысячы разоў ківаў яму галавою, калі выходзіў з дома і калі вяртаўся. Я напісаў твайму бацьку цыдулку, у якой папрасіў яго пакла-

паціцца пра мой прах. На цвінтары ў кутку з боку поля стаяць дзве ліпы. Там я хацеў бы спачыць. Ён можа... ён зробіць гэта дзеля свайго сябра. I ты папрасі яго пра гэта. Я не буду навязваць пабожным хрысціянам, каб іх прах ляжаў побач з прахам няшчаснага небаракі. Ах, як бы я хацеў, каб вы пахавалі мяне пры дарозе альбо ў зацішнай даліне, каб пастар і левіт, перажагнаўшыся, прайшлі каля надмагільнага каменя, а самарыцянін-жаласлівец праліў над ім слязу.

Вось, Лота, і ўсё! Я не ўздрыгваю, беручы ў рукі гэты халодны, жахлівы келіх, каб выпіць з яго трунак смерці! Ты дала яго мне, і я не завагаюся. Увесь, да дна! Гэтак здзейсніліся ўсе мае жаданні й спадзяванні! Гэтак халодна, гэтак цвёрда стукацца ў мядзяную браму смерці!

О, калі б на маю долю выпала памерці за цябе, Лота! аддаць сябе за цябе. Я хацеў бы памерці адважна, хацеў бы памерці радасна, абы толькі зноў вярнуць табе спакой і жыццярадаснасць. Ды — на жаль! — мала каму са шляхетных людзей было дадзена праліць сваю кроў дзеля блізкіх сваіх і смерцю сваёй запаліць у сваіх сябрах стакротнае жыццё.

Лота, я хачу, каб мяне ў гэтым убранні й пахавалі: ты дакраналася да яго, ты яго асвяціла — я прасіў пра гэта і твайго бацьку. Душа мая лунае над дамавінаю. Няхай маіх кішэняў не абшукваюць. Вось гэты ружовы бант быў на тваіх грудзях, калі я цябе ўпершыню ўбачыў сярод малых... О, пацалуй іх тысячу разоў і раскажы ім пра долю іх нешчаслівага сябра. Мілыя мае! яны й цяпер атачаюць мяне. Ах, як мяне адразу прывабіла да цябе! 3 самай першай хвіліны я не мог ад цябе адарвацца!.. Гэты бант няхай будзе пахаваны разам са мною. Ты падарыла яго мне на мой дзень народзін. Як прагна паглынаў я гэткія ўцехі! Ох, я ж зусім не думаў, што мой шлях прывядзе мяне сюды!

...Будзь спакойная! малю цябе, будзь спакойная!..

Яны наладаваныя... б’е дванаццаць! Няхай яно станецца! Лота! Лота! Бывай! Бывай!..»

Адзін сусед бачыў, як палыхнуў порах, і чуў стрэл; але ўсё зноў сціхла, і ён далей не ўслухоўваўся.

А шостай раніцы ўваходзіць служка са свечкай і бачыць на падлозе свайго гаспадара, бачыць пістоль і кроў. Ён крычыць, тузае яго — ніякага адказу, той адно хрыпіць. Ён бяжыць па доктара, па Альберта. Лота чуе званочак, і ўсё яе цела праймаюць дрыжыкі. Яна будзіць мужа, абое ўстаюць;

захлынаючыся слязьмі, служка расказвае пра здарэнне. Лота падае непрытомная да Альбертавых ног.

Калі да небаракі Вертэра прыйшоў лекар, дык заспеў таго ўжо ў безнадзейным стане; пульс яшчэ біўся, але ўсё цела было спаралізаванае. Ён прастрэліў сабе галаву над правым вокам, ажно пырснулі мазгі. Яму адкрылі жылу на руцэ, пайшла кроў, ён усё яшчэ дыхаў.

Страляў ён, як было відаць, седзячы ў крэсле за пісьмовым сталом — бо на спінцы была кроў — а потым ссунуўся на падлогу і біўся ў сутарзе каля крэсла. Ён ляжаў, знясілены, тварам угору, апрануты, у ботах, у блакітным фраку і жоўтай камізэльцы. Увесь дом, суседзі, горад — усе былі ў моцным хваляванні. Прыйшоў Альберт. Вертэра паклалі на ложак і перавязалі яму галаву. Аблічча ў яго было, як у мёртвага, ён не варушыўся. У лёгкіх яшчэ чулася жахлівае хрыпенне — то цішэйшае, то мацнейшае. Чакалі канца.

3 прынесенай бутэлькі віна ён адпіў толькі адну шклянку. На століку ляжала разгорнутая «Эмілія Галоці».

Пра тое, як жахліва быў прыгаломшаны Альберт, у якім горы была Лота — і казаць не выпадае.

Стары амтман, як толькі пра ўсё даведаўся, прыімчаў на кані; ён цалаваў паміраючага, абліваючыся гаручымі слязьмі. Следам за ім прыбеглі яго старэйшыя сыны, яны ўкленчылі каля ложка і ў несуцешным смутку цалавалі яму рукі ды твар, а самы старэйшы, якога Вертэр любіў найболей, прыпаў да ягоных вуснаў, пакуль ён не адышоў; тады хлопца адарвалі ад яго сілаю. Апоўдні Вертэр сканаў. Прысутнасць амтмана і зробленыя ім захады ўціхамірылі ўсхваляваны натоўп. Увечары каля адзінаццатай ён загадаў пахаваць Вертэра на тым самым месцы, якое ён сабе выбраў. Стары йшоў за труною разам з сынамі. Альберт ісці не змог. Баяліся за Лоціна жыццё. Цела неслі рамеснікі. Святароў у працэсіі не было.

1774

ФАЎСТ

Трагедыя

ПРЫСВЯЧЭННЕ

Вы зноў са мною, дарагія здані, Зноў вабіце ў мінулае мой зрок, Яно мне мроіцца, нібы ў тумане, — Але ці здольны я на дзёрзкі крок? Ці мне даступны вашыя ўладанні? Смялей плывіце да мяне здалёк — Сустрэча з вамі абуджае штосьці 3 былых надзей, з парываў маладосці.

Юнацкіх дзён вы асвяжылі краскі, I вось я ўгледзеў колішняе зноў, Перада мной цяпер, нібыта з казкі, Паўстала дружба, першая любоў, Успомніў скруху зноў я, слодыч ласкі 1 тых маіх няўдачлівых сяброў, Хто, шчасце ловячы, растраціў сілы I ўжо не вернецца назад з магілы.

Майго не ўчуюць голасу ніколі Сябры, якіх калісь мой лашчыў спеў, — Распаўся цесны наш гурток паволі, Які мяне так добра разумеў.

Сярод чужых я — птушачка ў няволі, Іх воплескі страшнейшыя за гнеў — А тых, каго я часта цешыў лірай, Няма са мной, даўно зляцелі ў вырай.

I зноў душа мая нястрымна рвецца.

У край маўклівых вобразаў імкне, I ціхі шэпт няяснай песняй льецца, Уторачы эолавай струне;

Хоць душаць слёзы, страх сціскае сэрца, Але пяшчота грэе грудзі мне.

Што маю — мроіцца нібы здалёку, Што страціў — тое зноў навідавоку.

ПРАЛОГ У ТЭАТРЫ

Дырэктар. Паэт. Камічны актор.

Дырэктар

Абодва вы, што ў часе сумятні Са мной дзялілі скруху і нягоду, — Скажыце, што павінен даць народу Тэатр нямецкі ў нашы дні?

Хачу людзей пацешыць: жывучы, Яны і мне, і вам даюць дарогу.

Пара! Гатова сцэна, дзякуй богу, — Збіраюцца на свята гледачы.

Садзяцца моўчкі і, падняўшы бровы, Дзівосы нашы спажываць гатовы.

Каб дагадзіць іх густу, сродак ёсць — I ўсё ж баюся іхніх лаўраў, кветак: Хоць не распесціла іх прыгажосць, Аднак начытаныя — божа, мне б так! Што ж нам прыдумаць, каб гучала I кожнаму да густу каб прыпала? Душа і сэрца цешацца не ў меру, Калі я ўгледжу, як людскія хвалі, Што двор аблогай шчыльнаю абклалі, Да нас прарвацца хочуць на прэм’еру, Або калі на золку ў самы холад Натоўп аматараў чакае каля кас, Як жабракі каля пякарні ў голад, Каб толькі той білет купіць да нас. Ствары мне цуд! Так абуджаць імпэт Умееш толькі ты, мой друг, паэт!

П а э т

Маўчы пра тлум; калі прызнацца шчыра, Ён мне натхненне тушыць у душы, Ён мне здаецца небяспечным вірам — Схавай мяне, укрый і зберажы, Таемны свет, дзе быў бы я кумірам, Дзе радасна паэту — пакажы, Дзе дружба і любоў чаруюць сэрца, Дзе шчасце прыгажосцю адгукнецца. Што ў глыбіні сардэчнай прарастае 1 што на вусны просіцца з нутра — Усё ў будзённай марнасці растане, Як толькі-толькі выйдзе з-пад пяра. Хай лепш гадамі думка выспявае — На ўсё павінна быць свая пара, Наносны бляск нашчадак можа сцерці, А прыгажосць не пад уладай смерці.

Камічны актор

Мне, смертнаму, ахвоты больш няма Перад нашчадкамі выслужвацца дарма ■— Сучасніку саступім месца! — Яму не трэба вечнасці і славы: Няхай павесяліцца, пасмяецца, Бо ён не ў меру ласы на забавы!

Хто смеху, жарту ведае сакрэт, Таму не страшны чэрні перасуды, Ён мае поспех у натоўпу і як след Паспее дагадзіць усім і ўсюды. Няхай жа смеласць добры прыклад дасць, Няхай фантазія нас не пакіне, Хай розум з адчуваннямі, і страсць, I пал юнацкі ў сэрцы не астыне.

Дырэктар

Давайце болей дзеяння, падзей, Бо толькі гэтым мы збяром людзей. Калі, раззявіўшы ў здзіўленні рот, Натоўп усмак нагледзіцца, дасыта I прывітае ўголас фаварыта, Дык п’есу, значыцца, прызнаў народ.

Патрэбы масы задаволіце вы масай, 3 яе кавалак свой хай кожны рве. Што ж тут мудрыць разумнай галаве — Падшпорвай толькі рэзвага Пегаса! Крышыце п’есы! Рэжце без разліку! Навошта цэласць тая гледачу?

Я збыць тавар, пардон, ваш твор хачу — 3 разумным лёгка збіцца з панталыку. Бо ўжо ўвайшло ў характар чалавечы Усё вымерваць па сабе:

Глядач не разумее цэльнай рэчы — Яе на шмоцце паскубе.

П а э т

Дык гэта ж, пане, рамяство й падман, Яны мастацтву добраму на шкоду! У вас, відаць, партач і графаман Пашану заслужыў, стаў выбівацца ў моду.

Дырэктар

He крыўджуся, хоць думаю не так, Бо толькі той сапраўдны майстар і мастак, Хто дагаджае публіцы заўжды.

Адзін да нас прыходзіць ад нуды, Другі, укормлены, паважны пан. Ідзе шукаць духоўнага наедку, А трэці — крытык-шарлатан — 3 гатовай думкай прыхапіў газетку; Збіраюцца да нас, як на пацеху, Цікаўныя да плётак, шуму, смеху. Спектакль у зале, дзе радамі Сядзяць адзетыя па модзе дамы I, пышныя паказваючы ўборы, Бясплатна йграюць лепей, чым акторы. Вам эмпірэі толькі ў галаве? — Вам ложы перапоўненыя любы? Хто вашыя мудроты спажыве? Той абыякавы, а гэты — грубы.

Адзін пасля ідзе на прэферанс, Другі шукае ласнае спакусы. Навошта ж дзеля гэтага у транс Уводзіць светлыя, святыя музы?

Скажу: пішыце многа, складна, важка — Тады і дойдзеце хутчэй да мэты, Смялей ашуквайце людзей, паэты, Бо задаволіць іх заўсёды цяжка! Ды што такое з вамі? Зноў надрыў? Ці ў сэрцы свежы боль загаварыў?

П а э т

Ідзі шукай сабе другіх рабоў! He на паэта ваша паняверка, Паэту бо вышэйшае з правоў — 3 народам быць — не голая паперка. Скажы, чым сэрцы ён кранае? Стыхіі чым перамагае?

Гармонію бароніць хто ад бед? Чыя душа змяшчае цэлы свет?

Калі прырода круціць часу калаўрот I раўнадушна нітку вечнасці прадзе, Калі бязладны гурт жывых істот Рознагалоса навакол гудзе, Хто ж у хаосе, у стыхійным моры Парадак стройны навядзе, Каб загучалі ў маналітным хоры Усе адзінкі сілаю з’яднанай?

Хто буру выявіць у страсці апантанай: А зладнасць дум — у сполахах зары? Хто кветкі пакладзе да ног каханай? Хто за каханне згіне без пары? Хто сімвалам геройскіх перамог Зрабіў нязначных лаўраў вецце?

Хто аб’яднаць багоў Алімпа змог? — Паэт — пясняр вялікіх спраў у свеце!

Камічны актор

Няхай тады ўсіх чарадзеяў сілы Натхняць твае, паэце, крылы. Мой прынцып вось: любоўны хмель, Залёты смелыя, дуэль, Сардэчны боль, пажадлівы падман, Пакуты рэўнасці — і ёсць раман. Спектакль павінен быць такім, Каб бушавалі вірам страсці ў ім,

Бо ў п’есе важна толькі тое, Што слухачоў хапае за жывое. Дык прыгатуем жа, сябры, піццё, Якое б нам падкрасіла жыццё! Хай дзеянне пануе ў п’есе.

А праўда ў выдумцы й мане Імгненнай іскаркай мільгне — I гэта лепш людзям у сэрца ўлезе. Тады спектакль прывабны наш Рассуне моладзі у свет шырокі межы, Папоўніць вопытам яе багаж, Пяшчоткам дасць меланхалічнай ежы, Яшчэ і вочы кожнаму адкрые На той інтым, што ціха ў сэрцы ные. Яны прымаюць мішуру на «брава», Іх вабяць подзвігі, любоў і слава.

Хто вопытны — таму не дагадзіць, Падзякуе — хто пачынае жыць.

П а э т

Вярні ж, вярні мне тыя леты, Калі я быў зусім другі, Спяваў вясёлыя куплеты I ад любоўнай млеў тугі, Калі я жыў у свеце казкі, Калі ў бутоне бачыў цуд, Калі збіраў на лузе краскі I верыў толькі ў божы суд, Калі ў грудзях я сэрца меў, Да праўды прагаю кіпеў; Вярні, вярні мне парыванні, I жар нянавісці ў крыві, I моц юнацкую ў каханні, I шчасцем зноў мяне спаві;

I летуценніцкія дні, I пэўнасць у сябе вярні.

Камічны актор Калі, здараецца, прыцісне У лютай бойцы супастат Альбо на шыі дзеўка вісне, Тады юнацтва ў акурат, —

I для парываў на прыволле, I для застолляў у шынку, Для танцаў, славы і сваволля, Для славы гордай у вянку.

А струны ціхія гітары Перабіраць і лашчыць слых, Аплакваць страчаныя мары — Хай будзе доляю старых, Пачэсным абавязкам вашым, А мы заўсёды вас уважым;

He верце, ў старасці наш розум не здае, Нас толькі старасць дзецьмі застае.

Дырэктар Але, панове, ад дыскусій Да справы перайсці пара, Бо ў кампліментнай пацярусе Няма ні каліўца дабра.

Чаго спрачацца пра натхненне! — Калі вагаешся — прапаў!

А ты, паэце, у імкненне Укладвай свой святы запал I, маючы нядрэнны вопыт, Згатуй нам моцнага пітва, He адкладаючы свой клопат, — Бо ясна ўсё як двойчы два! He прапускай ні дня дарэмна, Хапай магчымасць за каўнер, I тое, што табе прыемна, Бяры не потым, а цяпер. Вы можаце на нашай сцэне Тварыць без лішніх дай прычын, He шкадаваць на прадстаўленне Hi дэкарацый, ні машын.

Хай будзе ўсё, нібы жывое: Аблокі, зоркі, небакрай, Святло вялікае, малое, Вада і скалы, пекла, рай. У цесныя ўмясціце рамы Жывёльны свет і свет людскі I праз дзівосы напрасткі Ідзіце да пякельнай брамы.

ПРАЛОГ HA НЕБЕ

Гасподзь, нябеснае воінства. Пасля Мефістофель.

Наперад выходзяць тры архангелы.

Р а ф а і л

Гучыць грымотнай песняй сонца У дружным хоры братніх сфер, Спрадвеку кружыцца бясконца На свой прадпісаны манер. Магутнасць творчага гарэння Нам прыбаўляе свежых сіл, I, нібы ў першы дзень тварэння, Уражвае палёт свяціл.

Г а ў р ы і л

3 шалёнай хуткасцю ў прасторы Адвечна кружыць шар зямны, I ўсё змяняецца ў пакоры: I светлы дзень, і змрок начны. Бушуе мора, мкне на бераг, Б’е ў скалы пеністы прыбой.

Зямля і мора, хваляў шэраг Праходзяць тут перада мной.

М і х а і л

На сушу рвуцца хваль чароды, Ныраюць скалы ў бездань вод. Узаемадзеяння прыроды — Загадкавы кругаварот!

Хай пекла страшыць спусташэннем, Зямлю бічуе грозны гром — Паслы твае тваім натхненнем, Тваім, Гасподзь, жывуць дабром.

Усе утрох

Святло Гасподняга гарэння Апору, веру нам дае.

1,      нібы ў першы дзень тварэння, Магутныя дары твае.

Мефістофель

О Божа, зноў падаўся ты ў візіты, Свае ўладанні сузіраеш зноў.

I я прымазаўся да світы, Бо ацаніў тваю любоў. Я не анёл, не дурань блазнаваты, Каб кампліментамі вастрыць язык. Ты б з пафасу смяяўся, як наняты, Калі б даўно смяяцца не адвык. Я памаўчу пра сонца, пра сусветы — Мне рупіць пра насельнікаў планеты: Зямны бажок нязменны, тая ж плоць, Якою ты стварыў яе, Гасподзь. Адна бяда — не задзіраў бы носа, Калі б не ведаў ён святла нябёсаў. Ён розумам святло тваё заве I з ім усё-такі жывёлінай жыве, Ён, як цыбаты конік той, 3 дазволу кажучы, — цвіркоча I скача ўверх з травы густой I ў шыр нябесную падняцца хоча. А жыў бы добра, калі б з проса, Як той казаў, не соваў носа.

Гасп одзь

I гэта ўсё? I больш нічога? Ты ўсё з даносамі ідзеш да Бога. Чаго ты так злуешся на зямлю?

Мефістофель

Зямной гароты не люблю: Там столькі слёз, што беднага народа 1 чорту нават стала шкода.

Гасподзь

Ты знаеш Фаўста?

Мефістофель

Доктара?

Г асподзь

Майго слугу!

Мефістофель

О, гэта асаблівы служка Бога —

He любіць харчу ён падножнага, зямнога;

Ці то яго апанаваў які паморак, Ці думкі ў нетры завялі — Ен патрабуе з неба лепшых зорак I асалодаў лепшых на зямлі, Ды ні зямля, ні далечы сусвету Ніяк душу не задаволяць гэту.

Гасподзь

Хай мой слуга цяпер упоцемках блукае, — Я з часам выбаўлю яго ад дробязных турбот: Садоўнік загадзя, па кветках знае, Які на дрэве выспеліцца плод.

Мефістофель

Іду ў заклад — не скажа «дзякуй Богу»! Я толькі ў вас дазволу папрашу Павесці Фаўста на маю дарогу.

Г асподзь

Пакуль жыве ён, за яго душу

I без майго дазволу можаш ты змагацца: Пакуль імкнецца, можа памыляцца!

Мефістофель

Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца — Здаровыя, разумныя мне любы.

Чым варушыць у пекле трупы, Лепш пашукаць другіх выгод, 3 жывым гуляць, як з мышкай кот.

Г асподзь

Калі да грэху ад святой крыніцы За чортам кінецца стары, Дык пашырай тады свае граніцы I ўладу поўную над ім бяры. Але на кару сам гатовы будзь, Калі свайго ты не стрымаеш слова I не патрапіш Фаўста павярнуць.

Мефістофель

Я згодзен. He пужае ўмова.

Калі жаданая у рукі дасца мэта, Узнагародай будзе мне за гэта Бязмежны мой трыумф і твой давер — I ўжо тады яго прымушу я, Каб ён зямлю сырую жэр, Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.

Гасподзь

Люблю такіх, як ты, аблуда-чорт. Калі знагодзіцца, заўжды заходзь 1 ведай — ад сваіх шчадрот Цябе адорыць ласкаю Гасподзь. А Фаўст слабы, бо цішыню шануе, Пакорліва жыве самотніцкі ізгой. Каб раздражніць, узбунтаваць спакой, Я сябра дам яму, што ўсё руйнуе.

(Да архайгелаў.) А вас, сыноў сапраўдных рая, Няхай уцешыць прыгажосць святая, I вечна творчы дух нябёс Любоўнай лучнасцю няхай павяжа, А ўсё няпэўнае, няяснае, як лёс, Няхай ахопіць думка ваша.

Неба зачыняецца. Архангелы разыходзяцца.

Мефістофель (адзін )

А мне ў дзядка штораз мілей! Чаго сварыцца з ім! — Стары I чорту шчодры на дары, Аж з вуснаў капае ялей!

6 Гётэ

ПЕРШАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ

ноч

Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем. На крэсле за сталом устрывожаны Ф а ў с т.

Ф а ў с т

Я філасофію вучыў, і права, I тэалогію, і медыцыну. Здаецца, бачу ўсё яскрава, А ў галаве калі прыкіну, Дык хоць чытаў я процьму кніг, А глузду не набраўся з іх. Магістр я, доктар — а між тым Гібею ў склепе пыльным і пустым I дзесяць год наўпрост-наўскос Ваджу людзей даверлівых за нос, Хоць і падказвае мне сэрца, Што нельга да ўсяго даўмецца. Прафанаў я ў навуках абышоў: Магістраў розных, дактароў, папоў, He ведаю сумненняў я, адчаю I перад пеклам боязі не маю, А ўсё ж без радасці жыву — не знаю, Ці ключ да ісціны трымаю, Ці ў тайны вучням адчыняю дзверы, Ці далучаю іх да шчырай веры. He маю ні набыткаў я, ні грошай, I славы гэтак жа няма харошай — Сабака так не мог бы жыць!

I вось пачаў я варажыць, Спадзеючыся, што адвечны дух Мне разамкне таемнасці ланцуг, Каб ведаў я, што гавару, — Ці злу служу я, ці дабру, — Каб сувязь рэчаў разгадаць I тлумачэнне думцы даць, Каб дзеянняў спазнаць асновы, I перакласці іх дакладна ў словы.

О, на пакуты з вышыні, Мой месячык, хоць раз зірні:

Як я над кнігамі ўсю ноч Нядрэмных не заплюшчыў воч. Зірні і сумны свой прывет Пашлі ў абрыдлы кабінет! О, каб узняцца мне да гор, Лунаць, як дух, каля пячор, Турбот няпэўнасці пазбыцца, Расой гаючаю абмыцца I вызваліць душу і рукі Ад марнасці пустой навукі!

Няўжо да гэтае пары He вырвуся з глухой нары, Дзе і нябеснае святло Ледзь-ледзь прасочваецца ў шкло, Дзе стосы кніг маіх пад столь — Вучоных доследаў плады — Чарвяк стачыў, паела моль За ўсе бясплённыя гады.

Сядзіць, як здань, убогі дзед, А на стале прабірак строй, Прылады складзены гарой. Такі твой свет! I гэта свет?!

Пытаешся, чаму туга I роспач у душы расце, Чаму няпэўнасці смуга Бадзёрасць гасіць, дух гняце? — Твая стыхія не цяпло, Якім Гасподзь сагрэў людзей, А павуціна, пыл і тло I холад нежывых касцей.

Бяжы на волю! Кінь бярлог! Ці ж таямнічы Нострадам Табе парадай не памог? He стаў апораю? Ты там Спазнаеш без усіх свяціл I выверыш прыродны рух, Духоўных набярэшся сіл I будзеш з духамі, як дух. Наш чэрствы розум тых радкоў

Святых не растлумачыць, не! Вы, духі, тут, з усіх бакоў! — Прашу вас, адкажыце мне!

( Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму.) Га! Знак чароўны раптам зноў Усімі думкамі і сэрцам авалодаў, I кроў застылая, старая кроў Юнацкіх прагне асалодаў.

Той, пэўна, — бог, хто склаў радкі, Што бунт унутраны таймуюць, Уцехай сэрца беднае чаруюць; Мне знакі геніяльнае рукі Па-свойму сэнс жыцця трактуюць! Ці сам я бог? Мне ж ясны да канца Аб дзейнасці прыроднай сілы словы, Я разумею праўду мудраца I споведзі ягонай сэнс суровы: «Для нас свет духаў не замкнуты, Але на розуме ў нас путы;

Стань, вучань, і пунсом зары Зямныя грудзі абатры!»

f Разглядвае знак.) Нішто адвольна цэласці не рве, Усё ўзаемнай еднасцю жыве! Нябеснай сілай свецяцца паўсюды Быцця крыштальныя сасуды. I сіле той няма запруды — На крылах у гармоніі чароўнай Усе часцінкі і сасуды роўны.

Які спектакль! У шклянцы бура!

Дзе ж я схаплю цябе, бясконцая натура? Дзе ж я знайду цябе, жыцця крыніца, Што моц дае і небу, і зямлі?

Калі ж таму, хто п’е з цябе, прыпаўшы ніцма, Астудзіш вусны смяглыя, калі?

(Нецярпліва перагортвае старонкі, бачыць знак Духа Зямлі.) Другая ў знаку моц відна!

О Дух Зямлі! Ты мне бліжэйшы! Здаецца — сам я стаў дужэйшы, Палаю, нібы ад віна, I мужнасць маю ў свет ісці,

Дзяліць і сум, і радасці, Цяпер мне стала ўсё адно — Перамагчы

Ці з караблём — на дно!

Гусцеюць хмары...

Закрылі месяца святло...

Мігае лямпа... чад...

Праменні скачуць

Над галавой... і дзьме

Са столі жудасць на мяне, Агортвае, хапае!

Я чую — Дух жаданы тут!

Адкрыйся мне!

А сэрца рвецца, рвецца з пут!

Да адчуванняў новых

Душой і сэрцам я гатовы!

Я прагну адкрыцця! — З’явіся, Дух! З’явіся, Дух! Мне не шкада ні сэрца, ні жыцця!

(Бярэ кнігу і вымаўляе таямнічае заклінанне Духа.)

Успыхвае барвовае полымя. У полымі з’яўляецца Дух Зямлі.

Д у х 3 я м л і

Хто зваў мяне?

Ф аўст (адварочваецца)

Жахлівы твар!

Дух Зямлі

Маіх ты прагнуў сфер, з маіх піў чар! Нашто ж благаў, нашто прасіў, Калі цяпер...

Ф а ў с т

О боль! Глядзець нясіл!

Дух Зямлі

Здзівіўся я: хто так упарта кліча? Хто хоча глянуць мне ў аблічча? Дай, думаю, прыму яго капрыз.

I вось я тут, а Фаўст — раскіс!

Цябе, звышчалавек, скруціў мізэрны страх. Дзе кліч душы? Няўжо зачах Той свет, які за доўгія гады У сэрцы выпеставаў ты, Каб потым цешыцца заўзята, Што з духамі ты стаў запанібрата! Дзе Фаўст наш горды, чый язык Данёс душы збалелай крык?

Як разумець, што раптам ты Майго агню спалохаўся і твару I ўжо не хочаш стаць са мною ў пару, А толькі, знішчаны, трасешся ад жуды, Нібы чарвяк! О гэты вечны страх!

Ф аўст

He страшна мне! Агонь мой не патух! Я — Фаўст! 3 табою роўны, Дух!

Дух Зямлі

У бурах падзей, у жыццёвых вірах To — упаду, то — узлячу, To — назад, то — наперад імчу! Імкнуся я ўдаль!

I жыццё, і смерць, I мора, і цвердзь — Як зменлівасць хваль! Так тчэцца на кроснах прыродных кругоў Жывое адзенне багоў.

Фаўст

Ты маеш свет і тчэш адзенне Бога, Які ж, Дух дзейны, блізкі я табе!

Дух Зямлі

Ты блізкі Духу, свет якога Уразумеў! He мне!..

(Знікае.)

Фаўст (узрушана, з адчаем)

Табе не блізкі я?. Каму ж тады?..

Богападобны вобраз я! — Табе не блізкі, не?..

Стук у дзверы.

О ліха!..

Лабарант мой — фамулюс, Прыйшоў, каб галаву мне затлуміць

I ў жылы зноў атруты ўліць — Сухі праныра і падступны хлус!

Уваходзіць В а г н е р у начным каўпаку і ў шлафроку з лямпай у руцэ. Фаўст з прыкрасцю паварочваецца да яго.

В а г н е р

Прабачце, вы дэкламавалі нешта

3 трагедый грэчаскіх, відаць!

I я не супраць у мастацтве, зрэшты, Каронаю трыумфу заўладаць.

Камедыянт, хай грае вельмі ўдала, He пераплюне кардынала.

Фаўст

Калі, канечне, non ваш не са сцэны — Такія ў нас здараюцца падмены.

В а г н е р

Ах, ці не лепш утульны кабінет!

3 яго ў акенца мы глядзім у свет.

Нібы ў падзорную трубу на неба.

Дык як жа нам вучыць людзей як трэба?

Ф а ўст

Мастацтва без душы — не адмыслова. Калі ў яго я ўкладваю душу, To шчырым і сардэчным словам Людзям я сэрцы ўзварушу.

А вы! Сядзіце, выбірайце з місак Чужыя недаедкі на булён

I дзьмухайце ў даўно астылы прысак — А мо жарынкай выблісне вам ён.

He дзіва, што не адрыгнецца Такая страва смачная, ані —

I вы не злучыце ніколі з сэрцам сэрца Сваёй няшчырасцю і поліўкай з хлусні.

В а гн е р Ах, толькі казань шчасце нам дае, Ды жаль, мне красамоўства не стае.

Ф аўст

А ты адразу хочаш у куміры!

Навошта пераймаць табе аслоў?

Будзь просты, будзь заўсёды шчыры, Зрачыся звышразумных слоў.

Сур’ёзнае паслухаць кожны рады, Калі яно без трэску, без бравады. А вашых фраз бліскучых — ані блізка! — Ад іх аскома і настрой ліхі, Шумяць, бы ўвосень з поўначы вятрыска, Калі па лузе гоніць ліст сухі.

В а г н е р

Мой бог! Мастацтва без мяжы, без краю — Жыццё ж кароткае занадта ў нас.

Вось мне, калі крытычна разважаю, Аж неяк страшна робіцца падчас.

Шлях да вытокаў ісцін не кароткі — Змардуешся, пакуль сам знойдзеш сродкі, Глядзіш, прайшоў не больш як паўдарогі, Ды тут пара прыйшла выцягваць ногі.

Ф аўст

Няўжо твае пергаменты — крыніца, 3 якое можна мудрасці напіцца?

Патолі не здабудзеш анідзе, Калі яна сама з душы не йдзе.

В а г н е р

А як прыемна часам на самоце Абмераць духам даўняе стагоддзе, Здаволена скептычным кінуць вокам На ўяўны розум колішніх прарокаў?

Фаўст

О так! Удаль! Вышэй! Да зор!

Мой друг, часоў былых прастор —

Ёсць кніга пры сямі пячацях. А што вы духам часу завяцё,— Ёсць сам ваш дух, які жыццё Перадае ў людскіх паняццях. Як не заплакаць ад сумоты нуднай, Як не зняверыцца ў сваёй душы! — Пакажуць п’есу модную на кірмашы Сярод галечы, нэндзы і старызны бруднай — Фарс на дзяржаву, пошлыя маралькі, — Нібыта цешацца на сцэне лялькі!

В а гне р

А дух, а сэрца, а вялікі свет — Цікава ж вывучыць такі прадмет!

Ф а ўст

Ах, у пазнанні чалавек няўтольны, А сам імя дзіцяці даць няздольны. Нямногіх тых, што нешта зналі, Дарогу думкам смелым адкрывалі,— Палілі, білі іх і крыжавалі.

Але, шаноўны, цёмна стала, Пара наш дыспут перарваць.

В а гн е р

Каб па-вучонаму дыспутаваць, Мне й да світання часу мала. А на вялікдзень, заўтра, ўранні Да вас прыйду, — ў мяне пытанні. Усё ў навуках знаю дасканала — Ды я такі, ўсяго мне вечна мала.

( Выходзіць.)

Ф аўст (адзін)

Жыве няшчасны, верыць цуду!

Каб запаветны скарб прыдбаць сабе, Рукамі прагнымі ён хлам грабе I рады, чарвяка здабыўшы з бруду.

Як вусны грэшныя адважыцца маглі Блюзнерыць тут, дзе Дух лунаў у позні час? Але, няшчасны сын зямлі, Я дзякую табе на гэты раз.

Я тут стаяў, амаль зусім бязрадны, — I вось цяпер мне стала ўсе відней. Дух быў такі магутны і ўсёўладны, А я быў побач з ім, нібы пігмей. Аслеплены лятункамі пазнання, Я, падабенства божае, сябе прыўзнёс, Узняў сябе амаль што да нябёс I не хацеў зямнога існавання.

Як херувім святы я быў у марах, Хацеў, як Бог, трымаць стырно улады I сілай творчай даць прыродзе рады. I вось цяпер прыняць павінен кару: Зазнаць магутнасць грамавога ўдару. Мне, Дух, з табою не зраўняцца, Бо я слабы; я мог цябе дазвацца, А затрымаць ужо й не мару.

Вялікі і малы быў я адначасова. Ты адштурхнуў мяне сурова У чалавечы быт недасканалы I веру падарваў у ідэалы.

Ці ж аддавацца марам варта? I хто падкажа, дзе шукаць уцех, Калі мы самі слепа, ўпарта Свайго жыцця затрымліваем бег? Высокіх парыванняў подых свежы He замяняе рэчавых выгод — Дамогшыся будзённых асалод, He надта прагнем мы духоўнай ежы. Надзеі, мары, шчырасць пачуцця Гібеюць, чэзнуць у віры жыцця. Фантазію, што кіравала ўгору лёт, Што нашы далягляды пашырала, Прыб’е, задушыць марнасці прыгнёт, Утопіць вечнасці навала.

Турбота сэрца точыць і грызе, А мы без сораму і без апаскі, Як твар, хаваем подласць нашу ў маскі I губім непасрэднасць пакрысе. Нас нож палохае, пажар і краты,

Дрыжым за жонку, за дзяцей, ачаг I з ціхім сумам у пустых вачах Аплакваем прыдуманыя страты.

He, з Богам не зраўняцца мне ніяк! — Гаротнае стварэнне я, чарвяк, Што брудам корміцца і пад абцасам, Прыціснуты, здыхае часам.

Я не ўтаймую свой нікчэмны боль. Хіба не сушыць думку склеп мой цесны? Ці ж не мадзею ў пыле я і ў плесні I мудрасцю тупой ці не пладжу я моль? Хіба павінен я, да ведаў прагны, Карпець над процьмай нудных кніг, Каб ісціну старую вычытаць у іх, Што чалавеку доўга трэба лезці з багны, Што на зямлі няма шчаслівых, Што і цяпер паўсюль, як і спрадвеку, Усе мы пад уладай хцівых Законаў невуцтва, галечы, здзеку?..

...Што з’едліва так, чэрап, шчэрыш зубы? Блукаў упоцемках, як здань, як цень, Як я, шукаючы свой светлы дзень, Твой мудры валадар да дня загубы.

I вы, рэторты, колбы, стойкі, рамы, He насміхайцеся, пакіньце кпіць. Ключы шукаў я да пазнання брамы, Аднак не здолеў браму адчыніць. Калі ўначы пад непраглядным змрокам Схаваных таямніц не выкраў ты Hi розумам сваім, ні сэрцам і ні зрокам, — Навошта тыя рычагі, вінты, Якія бацьку прывялі ў труну, I фаліянтаў закурэлых кучы, Якіх даўно ўжо цвілі дух крануў.

Чаму ж не кінуў я абрыдлы свой катух? He прамантачыў, кінуўшыся ў вір кіпучы, Маёмасці, што ў спадчыну даецца, Каб выпасвіць на старасці трыбух I грэць ва ўцехах бестурботных сэрца? — У крук сагне ашчаджаная тхліна — Жыві лепш тым, што дасць табе хвіліна.

Але чаму, нібы магніт, у змроку ночы Флакон так вабіць мае вочы, I светлым робіцца начны абшар, Нібыта месяц выглянуў з-за хмар. Вітаю я цябе, адзіны мой фіял, Здымаючы з паліцы трапяткой рукою! Цябе, увасабленне міру і спакою, Чый змест глыбокі многім — ідэал, Цябе, плён розуму людскога свету, Крыніцу творчага, смяротнага імпэту — Цябе прашу, не адмаўляйся другу Зрабіць апошнюю паслугу.

Цябе пабачыўшы, пакуты забываю, Таймую буру я, калі цябе трымаю. На моры, што ў душы, мне ўжо адліў відзён. Прасторы чыстых сініх вод Мяне завуць, імкнуць і вабяць у паход Да новых берагоў, да новых дзён.

Злятае агнявая калясніца Да ног маіх. I ад зямной хімеры Гатовы я ў эфір на ёй узвіцца У новыя нязведаныя сферы. Высокае жыццё, нябёсаў дух лагодны! Але, чарвяк, ці варт яго, ці годны? Так, варты! Дык рашуча, смела Ад сонца адвярніся, што зямлю прыгрэла, I браму адамкні, адолеўшы свой страх, Якога ўнікнуць кожны быў бы рад, I дакажы, што ты не сцерты ў прах, Што дзейнасць чалавека з Божай стане ў рад, Што ты скарыць фантазію нарэшце змог, Што ні агонь пякельны, ні ўяўленні He скаланулі вусцішна твае калені I ты пераступіў таемнасці парог, Што весела, спакойна робіш гэты крок Перад пагрозай адысці ў адвечны змрок! Пакінь свой футарал, святы сасуд, — Хай спраўдзіцца апошні мой прысуд! Забыў я пра цябе ў сваіх мурах.

А некалі ж ты быў лякарствам ад дакукі I ззяў раскошаю на дзедаўскіх пірах, Калі цябе перадавалі з рук у рукі,

Дзівосны ўзор мастацкае разьбы — (Па звычаю, хто п’е, павінен на пацеху Тлумачыць так, каб клаліся ад смеху) Напомніў дні юнацкае гульбы. Цяпер цябе не перадам суседу, Дасціпнасцю сваёй не ажыўлю бяседу. Прыму ж пітво смяротнае, якое Абраў я спрагненай душою, I ў полымі яго згару.

Апошні раз я п’ю. Вітаю новую зару. (Падносіць чашу да вуснаў.)

Званы і харальнае песнапенне.

Хор анёлаў Уваскрэс Хрыстос! Мір вам, самотныя, Целам смяротныя, Духам гаротныя, 3 неба прынёс!

Ф аўст Але чаму, якая раптам сіла Фіял, да губ паднесены, спыніла I адвяла мяне ад чорнае труны? Ці не ўваскрэсення імгненне Вяшчаюць медныя званы I пра маё другое нараджэнне Над плашчаніцаю гудуць яны?

Хор жанчын Пахкім бальзамам Масцілі і палівалі, Цела ягонае самі Саванам мы спавівалі. Мы клалі святыню У дамавіну.

Як, Сыне мілы, Ты ўзнёсся з магілы?

Хор анёлаў Уваскрэс Хрыстос! Добраславёны

Той, хто ягоны Богам цалёны Ушаноўвае лёс!

Ф аўст

О гукі божыя магутнасці, лагоды, Навошта прыляцелі вы ў закутак шэры? Лунайце там, дзе ёсць пачуцці згоды — Я чую вестуноў, але не маю веры. Усякі цуд — ёсць веры любае дзіця. Я не магу ўзляцець у тыя сферы, Адкуль гучыць прызыўны кліч жыцця, 3 маленства мне знаёмы гэты звон, I сёння зноў мяне чаруе ён!

Хацеў я ўпіцца пацалункамі нябёс, Суцішыць плоць у засені суботы, I вось парушаны мае турботы: Званы мне прадказалі іншы лёс — Сум непазбыўны па гарачым леце, Лугах у россыпе крыштальных рос, I праз смугу нявыплаканых слёз Угледзеў я сябе ў інакшым свеце. У мне раптоўна песня абудзіла Юнацкай радасці паток, I неадольных успамінаў сіла Цяпер загубны стрымлівае крок. Я плачу! Дык гучы, хвала харала! Зноў да зямлі мяне ты прыкавала!

Хор вучняў Дух яго й цела Узнёс Гасподзь. У неба ўзляцела Крылатая плоць. Цудам нябёсы Ты акрылі! Горка нам слёзы Ліць на зямлі. Мы астаёмся Тут у журбе. Божа, імкнёмся Мы да цябе!

Хор а н ё л а ў Тлен пераможаны! Слаўце Хрыста! Краты астрожныя Скіньце з Хрыста! Вам, знемагаючым, Бога благаючым, Міру жадаючым, Блізкі Хрыстос 3 чыстых нябёс!

КАЛЯ БРАМЫ

Шпацыр. Л ю д з і выходзяць з брамы.

Некалькі рамеснікаў Куды сабраліся такім гуртом?

Другія

А вы куды? Мы ў Паляўнічы дом!

П е р ш ы я

Ды вось надумалі пайсці да млына.

Адзін рамеснік Хадземце, хлопцы, да ракі.

Другі рамеснік Дарога кепская, раскісла гліна.

Другая група рамеснікаў А ты?

Трэці рамеснік

Мне ўсё адно —■ на ўсе бакі.

Чацвёрты рамеснік У Бургдорф лепей рушым, дзецюкі, Там дзеўкі — во! Там вараць піва густа, I там пачэшам кулакі!

Пяты рамеснік

Свярбіць кулак? Наўме — распуста!

I вечна вабіць да крыві! — Я не пайду з табою, не заві!

Служанка

Давай лепш вернемся дамоў.

ДРУгая

Ай, не! — ён нас чакае пад таполяй.

П е р ш а я

Што мне за ўцеха? — будзе зноў

Ён ля цябе круціцца болей:

To ціхім крокам, то падскокам, А мне ваш флірт вылазіць бокам!

ДРУгая

He бойся, будзеш не адна ты — 3 ім прыйдзе той другі, чубаты.

Студэнт

Глядзі! Эх, чорт — вось дык дзяўчаткі!

Дагонім іх! Наступім ім на пяткі!

Мне што падай? — Табакі нюх ды куфаль піва I — цёхкай з дзеўчынай юрліва!

Дзяўчына-мяшчанка

Аслеплі хлопцы! Ганьбяць шпацыр!

Аж сорамна глядзець на іх, калі Так да кухарак ліпнуць, а маглі 3 дастойнымі, з больш вартымі кахацца.

Другі студэнт (першаму)

Чакай, там ззаду дзве паненкі,

Надзеўшы новыя сукенкі, Перабіраюць ножкамі; адна — Мая суседачка, яна — Тугі маёй прадмет, майго запалу — Прыстроімся да іх памалу?

П е р ш ы

Памалу? He! Давай хутчэй! Бяжым! Бо красачка ўцячэ Рука, якая ў працы агрубела, I лашчыць лепш, і горне больш умела.

М е ш ч а н і н

Я бургамістру нашаму не рады. Як толькі ён дарваўся да пасады, Парадкі новыя, свае, завёў, Падаткі новыя прыдумаў. Людзі, Палёгкі не было вам і не будзе: Маўчы, плаці, бо ўкінуць бізуноў.

Ж а б р а к (спявае)

Шаноўныя паны і пані, Ніхто ў галечы з вас не рос. Хай вас крануць мае рыданні, Хай вас кране мой горкі лёс! Хай чэрствасць сэрца не астудзіць, Хто дасць — здабудзе болей той. Дзень свята гэтага абудзіць Шчадроты ўсе душы людской.

Другі мешчанін

На свята ці ў нядзелю мне прыемна Паслухаць гутарку аб сварках, войнах, Што ў Турцыі тамтэйшай неспакойна, Што людзі недзе рэжуцца ўзаемна. Сядзіш сабе з тым куфлем пад акном, Глядзіш — па рэчцы праплываюць баржы, А ўвечары ідзеш да жонкі ў дом, Спакойны, мірны і спаважны.

Трэці мешчанін

Якраз і я так думаю, суседзе: Хай б’юцца, душацца наліха, Хай дагары нагамі ўсё паедзе, Абы — у нас было ўсё гладка, ціха.

С т а р а я (дзяўчатам-мяшчанкам )

Ай, расфуфыры, ай, чапуры, — Ад кавалераў горда вернуць пысу, А самі ледзь не вылезуць са скуры: He non — не прыбірайся ў рызу.

Дзяўчына-мяшчанка Бяжым адсюль! Баюся я, Агата, Каб не ўракла вядзьмарка спадціха, Хоць мне яна яшчэ да свята Наваражыла жаніха.

Другая

I мне майго паказвала ў крышталь — He хто-які ён — станісты ваенны!

Я ўсё яго шукала, ды, на жаль, Увесь мой клопат марны і дарэмны.

С а л д а т ы

Вежы высокія, Вымураваныя. Чуйныя, зоркія Мы — чараваныя. Крэпасці цвёрдыя Войскам узяты! Хочуць салдаты Славай упіцца!

Гучнымі трубамі У бітвы зазваныя.

Цяжкімі згубамі Мы гартаваныя. Ласкі жаноцкія, Бітвы і страты, Радасці плоцкія — Знаюць салдаты. Хочуць салдаты Славай упіцца, Замкі, дзяўчаты Мусяць скарыцца!

Фаўст. Вагнер.

Ф а ўст

Сплылі па рацэ крыгі шумнай паводкі Пад ветразем добрй красуні-вясны — Даліны рунеюць, п’яніць пах лясны. Сівая зіма баль спраўляе кароткі Між горных уцёсаў і змрочных цяснін. Адтуль яна, лютая, злосна яшчэ Вятрыскамі, колкаю снежнай парошай Па ніве ўзрунелай і пашы сачэ, Ды сонца ўжо лашчыць праменнай раскошай. Бягуць ручаіны, гамоняць заўзята, Прыродзе і людзям аднолькава — свята.

I хоць не цвітуць ні лугі, ні палі, Дык людзі затое паўсюль расцвілі.

Глянеш з гэтае гары На вароты, на муры — Як са змрочных тых варот Валам валіцца народ!

Сагрэцца пара, разгавецца з паста, Ўваскрэсенне адсвяткаваўшы Хрыста. 1 самі ўсе людзі ўваскрэслі нібыта.

3 хацінак закураных, нізкіх, гнілых, 3 майстэрань і крам, ад катла і карыта, 3 гарышчаў, скляпоў, ад памрочышчаў злых, Ад працы натужнай, халоднай галечы, Ад нудных, уедлівых хатніх турбот, Ад змрочна-ўрачыстай царкоўнай пустэчы Спяшае на ўлонне прыроды народ!

Ты бачыш, як люд па раздольнай даліне Расплыўся — гуляюць, танцуюць, пяюць — 1 як на рачной на паводкавай плыні Вясёлыя лодкі гарэзна снуюць.

Апошняй лодка адплывае, Нагружаная цераз верх. I на сцяжынках гор лунае Залівісты, свавольны смех. Бруіцца гоман на паляне, I залівае радасць луг;

Я ведаю, — там, дзе сяляне, Жыве мой чалавечы дух.

Вагнер

Мне, пане доктар, не на шкоду Вандроўкі нашыя пяшком;

Але, на вашым месцы, зроду He знаўся б з грубым мужыком. Варожыя іх песні, танцы, Іх скрыпкі, кеглі, карагод; Як чэрці ў пекле галадранцы, А вы мне кажаце — народ!

Сяляне

(пад ліпаю; песні, гулянка)

На фэст прыбраўся раз пастух: Надзеў каптан і капялюх — Апошні шык, дый годзе! Пад ліпаю людзей-людзей!.. Музыкі, смех — аж дол гудзе! А смык той чортам ходзе!

Вух-ха! Юх-ха!

Вух-ха! I га-га-га!

Хлапчына ў гурт бачком-бачком — I дзеўку злёгку плечуком Штурхель! — а сам не лысы. Яна зірнула строга: «Ах!

А каб ты скіс, а каб ты спрах!

He адварочвай пысы!» Вух-ха! Юх-ха!

Вух-ха! I го-го-го!

Адразу спетрыў спрытны зух, Пад пахі дзеўку, скок — у круг! I — дайце ж рады пары!

Гараць іх шчокі, нібы мак, Рука ў руцэ — агонь юнак! ...Сукенкі, локці, твары... Вух-ха! Юх-ха!

Вух-ха! I гы-гы-гы!

«Вам толькі б грэцца ля спадніц, Я знаю вас — шукай дурніц!

Чаго тут заляцацца!»

Ён ціха ўбок! — пад струнны зык —

Ад ліпы, смеху і музык! А ўподручкі з ім... цаца! Вух-ха! Юх-ха!

Вух-ха! 1 хі-хі-хі!

Стары селянін

Пан доктар, вы вучоны муж, — Тым болей радуемся мы, Што не пагрэбавалі зноў Прыйсці да нашае гурмы. Найлепшы кубак падаём: I асвяжальны наш напой Няхай патоліць смагу вам, Няхай у сэрца лье спакой, — I кропель колькі ў гэтым шкле, Хай столькі дзён вам бог пашле!

Ф аўст

За гонар дзякую. Я п’ю За вашу дружную сям’ю.

Людзі збіраюцца навокал яго.

Стары. селянін

Дальбог, мы рады ад душы, Што вы прыйшлі ў святочны час, Хоць, праўда, і ў благія дні Наведвалі вы часта нас!

Нямала тут стаіць людзей, Якім калісь жыццё збярог Нябожчык бацька ваш, калі Прагнаць паморак дапамог; Яшчэ тады, бывала, з ім Хадзіў да хворых і юнак! Ах, колькі згінула ў той час, — Вас бараніў Гасподзь, аднак.

3 нягод ліхіх, цяжкіх вы цэлы выйшлі, Збярог нам Збаўцу Збаўца вышні.

У се

Няхай здароўе ваша, пане, Зарукай дапамогі стане!

Фаўст

Маліцеся Таму, які ўгары! — За веды, розум і дары!

(Ідзе з Вагнерам далей.)

Вагнер

Што адчуваеце вы, муж вялікі, Калі вітаюць вас натоўпу крыкі? Шчаслівы, хто пасля ліхіх турбацый Дажыў да гэтакіх авацый!

Усе бягуць, нібыта ў ліхаманцы, Таўкуцца, з любасцю на вас глядзяць, Угору шапкі скрозь ляцяць, Змаўкае скрыпка, ціхнуць танцы. Народ на шпацыры, на пагулянцы Каб трохі — у святым маленні Прад вамі стаў бы на калені.

Фаўст

Давайце, дружа мой, з дарогі Мы адпачнём на тым каменні, Дзе ў пост галодны, пост убогі Я кленчыў часта ў задуменні, 3 надзеяй верачы Яму, Маліўся, слёзна ўзносіў рукі, Благаў, каб вызнаў нашы мукі I адагнаў ад нас чуму.

Хвала натоўпу мне — дакор! Бо сэрца кажа: тая слава, Якою цешуся да гэтых пор, Мне так дасталася без права. Мой добры бацька праблукаў Каля таемнасці натуры, Свядома нішчыў дух пануры I думак строй ра-свойму ткаў; Ён у кампаніі адэптаў На чорнай кухні мудраваў I ўедліва шукаў рэцэптаў, Як спрэчнае з’яднаць у сплаў. Лілея і залётнік — леў чырвоны, Вянчаныя ў купелі тут, Загнаныя ў агонь шалёны, Для шлюбнай тайнасці шукалі кут.

I вось у фарбах дзіўных з’яў 3 рэторты юная царыца На пошасць выйшла падзівіцца. Тым часам люд сабе канаў.

I эліксірам тым пякельным мы Сярод лугоў, сярод тутэйшых гор Людзей лячылі ад чумы — Але атрутай не спынілі мор.

I вось мяне, забойцу, славіць хор!

В а г н е р

Нашто ўдавацца ў смутак і змартвенне? Няўжо, выдатны муж, таго вам мала, Што вы ў свой спрыт, які жыццё паслала, Уклалі добрае сумленне?

Вы ў маладосці бацьку шанавалі — Навошта ж катаваць сябе за гэта. Цяпер, калі вы сутнасць распазналі, Няхай вас іншая турбуе мэта.

Ф аўст

Шчаслівы, хто не выракся надзеі 3 балот маны зірнуць на свет! Ад вечных бед шукаем панацэі, Хоць дасягнуць не ўмеем блізкіх мэт. Аднак гадзіну шчасця і дабра Хай не азмрочыць недарэчны смутак! Глядзі, ужо вячэрняя зара Пазалаціла дахі хат і будак.

Дзень згас. Скаціўся з неба сонца скрыль, Каб недзе там свяціць жыццёвым сілам. Чаму, чаму не даў, Гасподзь, мне крыл, Каб мог ляцець я следам за сцяцілам!

У вечных промнях радасных хвілін Пабачыў бы ля ног я свет шырокі, I ззянне гор, і ціхі змрок далін, I ў срэбры й золаце аблокі.

I не спынілі б мой бунтарскі чын Hi горы дзікія, ні змрок, ні скалы — I вось ужо блакіт ласкавы Марскую песціць далячынь...

Сышоў магутны бог з нябёс у край імглісты. Мая мацнее прага, знішчыўшы жуду, —

Спяшаюся, каб піць прамень вячысты, Пакінуў ноч і ў новы дзень іду, У ззянні зор пад гоман хваль чароўных.

Як мара, мой прыгожы сон!

Але, на жаль, На крылах плоцкіх чалавеку ўдаль Плыць нельга з духамі на роўных. Такі ўжо род наш чалавечы, Што мы імкнёмся ўгору без прынук, Калі над намі, знікнуўшы ў сінечы, Рулады звонкія вядзе жаўрук, Калі над стромымі гарамі Арлы лунаюць і калі Па-над палямі і марамі Ляцяць у вырай жураўлі.

В а г н е р

I я, бывае, ў роспач упадаю — Але такіх дзівосных думак не прымаю. Абрыдне лес і луг, мне з імі цяжка ўжыцца, I не зайздросны мне ў палёце птах, Затое ж як чаруе кніжная паліца — Гартаць старонкі, корпацца ў тамах! Зімовай ночы мала мне, калі шукаю, I млосць такая ў целе, галаве;

A то стары пергамент раскапаю — I літарка да літаркі пльіве.

Ф аўст

Адным парывам ты жывеш заўжды. О, каб мне толькі той бяды!

Ах, дзве душы ў грудзях зацяты бой Вядуць і варагуюць між сабой. Адна ўсё млее ад пажады, Трымаецца за свет зямны, Другая болып імкнецца да прынады 3 тых сфер, куды ідуць з труны. Калі, о духі, ёсць вы, — ёсць і лад, Калі між небам і зямлёй ляціце, Прыйдзіце з залатых сваіх палат I прэч мяне ў стракаты свет нясіце! О, каб мой плашч быў падуладны чарам

I каб памчаў мяне ў нязнаны край, Другой адзежыны не ўзяў бы дарам — He трэба мне і царскі гарнастай.

В а гн е р

He выклікай знаёмай чарады, Што над зямлёй лунае ў пасмах чаду. Са злымі духамі не знойдзеш зладу — He знаеш сам, адкуль чакаць бяды: Ці з поўначы — вятры сцюдзёнымі зубамі Кусаюць нас, халодзяць нетры душ; Ці то з усходу — ліжуць языкамі, Нясуць людзям сухоты, смагу, суш;

Ці з поўдня — з перасмажаных пустынь Дыхнуць спякотай, жарам і духотай;

Ці з захаду — нясуць імжу яны і стынь I захінаюць неба шэрай слотай.

Такія духі гэтыя: на зовы, На шкоду тут жа з’явяцца яны. Хоць склад анёльскі іхняй мовы, Аднак усе — адроддзе сатаны. Але хадзем! Бо лёгкі змрок і мгла Заткалі далячынь, і стома падпаўзла. У берлагу нам толькі ноччу міла. Чаго вы сталі, што вас так здзівіла, Чым вас уразіў морак надвячорны?

Ф аўст

Бяжыць па руні цюцька чорны!

В а г н е р Няхай сабе. А што ж у тым такога?

Ф а ўст

1   не сабака, не! Прыгледзься да яго!

В а г н е р

Звычайны пудлік, больш, бадай, нічога — Згубіў, відаць, гаспадара свайго.

Ф аўст

Ды не — пятляючы, да нас бяжыць. Я нават бачу хіжы выскал,

I з поўсці сыплюцца пад ногі іскры, I ўвесь ад хцівасці дрыжыць.

В а гнер

Вас змрок падманвае заўчасна — Сабака чорны — бачу ясна.

Ф а ў с т

Здаецца мне, вядзьмарскі круг Ён робіць, бегучы па полі.

В а гн е р

Блазнуе, скачучы ў сваволі — Гаспадароў угледзеў двух.

Фаўст

Вузее кола, вось ён тут!

В агнер

Дальбог! сабака, не вядзьмарскі чмут. А прывідаў ні знаку; служыць так, Як гэта водзіцца ў сабак.

Фаўст

Ну што ж! Цю-цю! Хадзі сюды!

В а г н е р

Ай, пудлік! Бач, — бярэ сляды! Цікуе, глянь! — да нас бяжыць. Слухмяны пёс, гатовы паслужыць. Згубі чаго — адразу знойдзе.

Ён і ў ваду па кій твой пойдзе.

Ф а ў ст

Твая тут праўда, марны ўсякі страх, Hi звання духу, ўсё — адна муштра.

Вагнер

Вучоны пудзель псінай штукі Да пары доктару навукі.

Так, ласкі варты нашай бакаляр, Бо ён студэнцкай вывучкі шкаляр.

Ідуць пад гарадскую браму.

КАБІНЕТ

Уваходзіць Фаўст з пудзелем.

Ф а ў с т Пакінуў нівы я, паляны У цемрыве глухой начы, Каб, жудасным адчаем гнаны, Самому ад сябе ўцячы.

Усе спакусы і ўсе звады 3 сваёй я вытруціў крыві, Любві нябеснай зноў я рады I рады зноў зямной любві.

Пакінь скуголіць, пудзель, супакойся! Чаго ты ўздыбіў хіб, грызеш парог? Ідзі за печ прыляж, не бойся, Пазбудзься й ты сваіх трывог. Калі за горадам дарэчы дужа Твая была мне весялосць, Дык тут, няўрымслівы мой дружа, Будзь як жаданы і спакойны госць.

Калі ў пакоі цесным гэтым Праменьчык цемру разграбе, Узняты ў высі духам светлым, Ты быццам спазнаеш сябе, — Выходзіць розум з укрыцця.

I я тады, цяплом сагрэты, Няўтольна п’ю з крыніц жыцця!

Дык не скуголь, прашу! Святыя гукі, Якія сэрца грэюць, не павінны Заглухнуць у выцці звярыным.

Мы ведаем, што людзі ад дакукі 3 вялікіх ісцін строяць кпіны I вельмі часта могуць самі На іх накідвацца ліхімі псамі,

Ой гора мне! Хоць маю сілу волі, Але ці ж гэтага даволі?

Чаму павінна высахнуць крыніца? Чаму, сасмяглы, мушу адступіцца?

He! я дасведчаны няблага: Каб недастачу ў шчасці замяніць, Мы звышзямное вучымся цаніць; Наканавана ж нам да чыстай праўды прага, Што выяўляецца на гэтым свеце — I толькі ў Новым Запавеце.

Дык разгарну ж той кнігі першароднай Святы арыгінал

I, ўклаўшы ў працу ўвесь запал, Яго ўключу ў здабытак мовы роднай.

(Разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.) Напісана: «Было спачатку С л о в а!» Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова? Лічу, для С л о в а гонару зашмат, — Перакладу я лепш на іншы лад, Натхнёны згадкаю магічнай.

«Была спачатку Д у м к а!» — Так лагічней. Але без спеху толькі, з першых фраз Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз, — Бо хіба ж Д у м к а што-небудзь тварыла? Скажу ясней: «Была спачатку С і л а!» Пішу, а сэрца кроіць пачуццё, Што не, не С і л а й творыцца быццё.

Чакай, — мо В о л я, Р о з у м, Дзеянне, Парыў?

Так, «Д з е я н н е м сусвет пачаты быў!»

Пудзель, калі застаешся са мною, He скавычы, дай спакою;

He пераношу сабачай скуглы — Вельмі настырны ты, хоць і малы. Ты дакучаеш мне ў часе работы. Я, хоць і без асаблівай ахвоты, — Мушу сказаць — не хавайся за печ, Дзверы адчынены — прэч!

Што раптам бачу тут?

Нібыта здань залезла ў кут.

Ці праўда гэта? Сон?

Расце мой пудзель, страшны ён!

Ён пухне ўгору, у бакі. Ён велізарны стаў такі, Што бегемота перарос!

Паслаў мне ваўкалака лёс!

У зрэнках — вогненная злосць. О! Я пазнаў цябе, мой госць! Пабачым, спадабаецца ці не Ключ Саламона напаўсатане!

Духі (на калідоры)

3 нашай хеўры чорт У пастку ўлез, як хорт! Мы ж каля дзвярэй стаім: Нельга нам ісці за ім. Пільна сочым мы!

Тут снуём і там, Каб хітругу нам Выбавіць з турмы, Каб дапамагчы Сябруку ўцячы; Ён таксама нас Вызваляў не раз!

Ф аўст

Скручу я злыдня ў рог Замовай Чатырох! Саламандра — палай! Ундзіна — віруй! Сільфіда — лунай! Гном — працуй!

Той, хто стыхіі He заклінае, Той і не мае Ніякай апоры, Духаў пакоры.

Агнём згары, Саламандра! Круціся ў віры, Ундзіна!

Зоркай ляці, Сільфіда!

У дом свяці,

Iqcubus! Incubus!

Выходзьце, — змацуем саюз!

Сіла не выйшла 3 клятага выжла. Выскаліў іклы, целам распух. Так і не здаўся мне чортаў дух. Моцы закляцця Мусіш падацца!

А можа, з пекла, Пачварына збегла? Глянь і суйміся, Знаку скарыся, Змрочны уладца!

Шчэцце тапырыцца, вырачыў зеўры! Пахіба, страшыдла, Пякельнае быдла!

Той знак — Хрыстовы, Той знак — суровы, Знак Божае ўлады, Святое спагады!

Думаў, што пудзель, аж ён Вырас, раздаўся, як слон, Кут засланіўшы і печ, Хоча туманам расплыцца, Сіліцца вырвацца прэч. He, я прымушу пачвару скарыцца! Гнеў мой — магутны, пагрозы — не жарты! Полымем знішчу, шаленец упарты! He чакай —

Агню, небам тройчы ўладарна ўславёнага!

He чакай —

Пакуль буду змушаны я да сабакі шалёнага Найлепшы з усіх маіх сродкаў ужыць!

Туман рассейваецца, і з запечка выходзіць Мефістофель, апрануты вандроўным шкаляром.

Мефістофель

Навошта гвалт? Я рады вам служыць!

Ф аўст

Дык вось дзе сутнасць пса! Шкаляр Вандроўны! Казус смеху варты!

Мефістофель

Салют, васпане! Проста ў жар Мяне кідаюць вашы жарты.

Ф аўст

Скажы імя сваё.

Мефістофель

Як можа той, Хто пагарджае думкай, словам, Хто зазірае ў сутнасць, верачы замовам, Цікавіцца такой лухтой?

Ф аўст

Імя звычайна добра кажа, Дзе крыецца ўся сутнасць ваша: I вельзевул, і загубіцель душ, мой пане, I проста шарлатан з яго прагляне.

Дык хто ж ты?

Мефістофель

Частка сілы той ліхой, Дабро ўтвараецца з якой.

Ф а ў с т

А сэнс які? Утойваць недарэчна!

Мефістофель

Я — дух, што адмаўляе вечна!

I маю рацыю, бо ўсё жывое у свеце Ператвараецца ж у смецце, To лепш няхай яго б і не было.

А што для вас — грахі ліхія, Знішчэнне, страта, проста зло — Ёсць родная мая стыхія.

Ф а ў с т

Назваўся часткай, а стаіш р'Т '-цэлы.

Мефістофель

Сказаў вам праўду я; ваш свет здурнелы, Ваш недарэчны чалавечы род Вы лічыце за цэласць і аплот.

Я частка часткі, што калісь Усім была,

Я частка цемрадзі — прычыннасці святла, Святла пыхлівага, што з самага пачатку Перамагчы імкнецца цемру-матку, Ды ўсё ж не знае, колькі б ні хацела, Адмежавацца як ад цела;

Яму заўсёды цела стрэміць шлях, Паверхня цел і іх адбітак — Яго аснова і здабытак, А цела смерць — ягоны крах.

Ф аўст

Цяпер мне прынцып твой даволі ясны: Скрывавіўшы дарма на цэлым дзясны, Пачаў кусаць кавалкамі яго.

Мефістофель

I праўда, ў цэлым не здабьіў свайго. Дурное Нешта — свет і людзі ў ім, — Спрадвек ваюючы з Нічым, Зважаць не хоча на ліхоты, жахі, Пад корань рэжа ўсе мае замахі. Пажары, буры, перуны грымяць, А мора і зямля стаялі і стаяць! Праклятаму людскому зброду Усе мае наскокі не на шкоду. Здаецца, столькі я ў магілу звёў, Ды новыя народжваюцца зноў. Жыццё цячэ! (А я дрыжу ад шалу!) I парасткі жыцця растуць памалу 3 зямлі, з паветра і з вады, Ім на карысць і холад, і цяпло.

Калі б агню ў мяне і пекла не было, Прапаў бы я зусім тады.

Фаўст

На свет гармоніі, які Кіруе ўсім жывым здаўна,

Дарэмна, чэрствы сатана, Узносіш грозна кулакі! Шукаў бы іншае задачы, Хаосу выпладак лядачы!

Мефістофель

Падумаю над вашым сказам, Але пра тое іншым разам!

Цяпер дазвольце кінуць вас.

Ф аўст

Нашто пытацца, ў добры час! Знаёмства я не пазбягаю.

Наведвай, маючы патрэбу, Акон, дзвярэй не замыкаю — А не — і комінам не грэбуй!

Мефістофель

Прызнацца мушу — не пускае Мяне з пакоя вашага ніяк Чароўны на парозе знак.

Фаўст

А, пентаграма сыну тла Балюча кіпці апякла? Тады скажы мне, калі ласка, Як сатану ўшчаміла пастка?

Мефістофель

Прыгледзься сам, накрэслен тут Няроўна ў пентаграме кут.

Прадзерціся — не трэба спрыту многа.

Ф аўст

To ж бач! — нянаджаная ўдача! Злавіў я раптам духа злога — I ў пастцы хітры д’ябал скача!

Мефістофель

He ўбачыў пудзель анічога; Лічы, так склаліся ўжо рэчы, Што д’яблу з дома нельга збегчы.

7 Гётэ

Фаўст

Чаму ж тады не скарыстаць акон?

Мефістофель

У зданяў і чарцей такі закон: Як увайшоў, так і выходзь мусова. У першым вольны, у другім я скуты.

Ф а ўст

Ты бач! I ў пекле ёсць свае статуты! Дык мо, дарэчы, звяжа й нас умова Ці пакт які, шаноўны пане?

Мефістофель

Трымацца пакту — д’яблава аснова,

I ён умоваў парушаць не стане;

А з вамі я параіцца гатоў, Сустрэўшыся асобна дзеля справы. Цяпер жа я хачу, мой пан ласкавы, Сказаць: «Дабранач, будзь здароў!»

Фаўст

Пастой, спяшацца, чорт, няма куды — Хачу спытаць што-колечы сам-насам.

Мефістофель

Пусці, вярнуся зноў я лепшым часам, Распытвай — колькі хоч тады!

Ф а ў ст

Цябе не клікаў я, ты сам наўпрост, Самохаць трапіў здуру ў сець.

Злавіўшы сатану, трымай за хвост — Другога выпадку не будзеш мець.

Мефістофель

Ну што ж, калі запал яшчэ не згас, Кампанію прымаю вашу, 3 умовай, што прыемна час Дасціпамі сваімі скрашу.

Фаўст

Калі на штукі здатны, чорт, смяшы, Абы — каб радасць на душы!

Мефістофель

За час кароценькай прыгоды Мець будзеш болей асалоды, Чым за гады, што тут пражыў; Павер, пяшчотных духаў песні, I хараство, і водар весні — To не чароўная гульня. Душа тут радасці нап’ецца, Лагодай сэрца абальецца, Агорне цела цеплыня. Залішнія падрыхтаванні — Гатова ўсё. Спявайце, здані!

Духі

Знікні, сыдзі ты, Морак скляпення! Неба блакіты, Клічце ў эфір! Прэч пранясуцца Хмары, завеі, Зоры ўсміхнуцца. Хай нас сагрэе Сонца і мір! Духаў чароды, Снуйце заўсёды, Песні спявайце, Лётайце, грайце, Чмур навявайце! Воблакаў шаты Духам крылатым Звесьце на хаты. Мірныя хаты Краю людскога, Раю каханых Шчасцем абраных Выбранцаў Бога! Вінныя гронкі Кіньма ў сасуды! Хай сок салодкі

Пырскае ўсюды — Поўняцца плыні Сокамі тымі;

Льецца струменне Цераз каменне, Мыючы тыя Кручы святыя. Плыні кідаюць Стромкія горы, Плыні ўпадаюць Плыўна ў азёры. Там ля падножжа Краскі прыгожа Завадзі ўкрылі. Птушкі ў іх крылы Гояць ад зморы, Потым у горы, К сонцу, пад зоры, К выспам у моры Хутка ляцяць. Бурныя хвалі, Хвалі —каралі Там зіхацяць.

Там нашы чары — У песнях гуллівых, Там нашы пары — У танцах чуллівых, Там нашы мары, Нашы натхненні, Нашы памкненні I летуценні.

У пазахмар’і Там наш палац! Там вып’ем з рога Кахання святога.

Мефістофель

Заснуў! Удзячны вам, сыны эфіру, Настроілі сваю цудоўна ліру! — Вам у хвалу скажу пасля я тост. He па табе, мой Фаўсце, чортаў хвост! Навейце мар салодкіх, хай у сне Стары глыбей у вір нырне.

А мне, каб выйсці з-пад замка, Патрэбны зубы пацука.

Адзін прыбег ужо і, бачу, Гатоў рашыць маю задачу.

Я — цар мышэй і пацукоў, Мух, вошай, жаб і павукоў, Загадваю — падлезь ці падпаўзі I пентаграму абгрызі.

Грызі хутчэй, грызі смялей Там, дзе накапаны алей. Ражок, што выйсце замыкае, 3 таго вунь краю выпірае. Яшчэ грызні! Даволі, каб мне збегчы. Дабранач, Фаўсце! Да сустрэчы!

Ф аўст ( прачнуўшыся )

Няўжо ўсё гэта зман і смех? Аж неяк сам сабе не веру, Што я сасніў усю хімеру.

Зноў я адзін, і пудзель збег.

КАБІНЕТ

Фаўст. Мефістофель.

Ф аўст

Хто там? Karo там носіць супраць ночы?

Мефістофель Зноў я!

Ф аўст Заходзьце!

Мефістофель Чорта просяць тройчы.

Фаўст Тады заходзь!

Мефістофель

Цяпер зайду. He бойся, я не падвяду. Твой скептыцызм, тваю хандру Умомант з твару я сатру.

Глядзі: ядвабны плашч, штыблеты, Чырвоны ў золаце каптан, Плюмаж і белыя манжэты, 1 шпага ёсць — чым я не пан, Чым не шыкоўны кавалер? Цікуй і пераймай. Павер — Чым мардавацца ў кабінеце, Шукай уцех на гэтым свеце. Вальней жыві і смела шпар Без летуценняў розных там і мар.

Фаўст

О не, зямную злыбяду забыць Ніякае не дасць убранне.

Я ўжо стары занадта, каб франціць, I юны, каб не мець жадання!

Што мне шукаць у гэтым свеце! «Не патрабуйце многа! Верце!» Вось наша песня, наш закон. Аж вушы рве ад нудных нот. Гучыць заўсёды гэты звон, I дзень, і ноч, і круглы год. Адчай даўно грызе мяне, I горка плачу я — не праз грахі, Але таму, што й гэты дзень міне, Да просьбаў немачна глухі, Што нават хараства шчадроты Тупая крытыка звядзе, Натхнення творчага палёты У жыццёвай зглумяцца брыдзе. А прыйдзе ноч — туга адна: Уцехі не прыносяць мары; Калі ж засну, аж да відна Душу вымаюць мне кашмары. 1 нават бог душы мае

Мой свет унутраны бунтуе, Ад паняверкі не ратуе I волі сэрцу не дае. Абрыдла ўсё: жыццё і праца — Пара ўжо ў вырай мне збірацца.

Мефістофель Я ў справах смерці вам не радца.

Фаўст

Шчаслівы той, каму ў зіхценні славы Акрые скроні лаўр крывавы, Хто з перамогаю закончыць бой Альбо ў любові скон прымае свой! Чаму ж, чаму, як дух з’явіўся, Я не памёр і не спыніў пакуты.

Мефістофель

Але, здаецца ж, нехта не рашыўся Прыняць смяротнае атруты.

Фаўст А ты шпіён, чужыя любіш тайны.

Мефістофель

Хоць не ўсёведны я, але цікаўны.

Фаўст

Калі жуду ліхой хвіліны Царкоўны звон з душы адвёў, Mae пачуцці і ўспаміны Міраж падсунулі мне зноў. Кляну я ўсё, што спакушае, Душой кіруючы пахілай, Што светлы розум заглушае Прывабнаю, падманнай сілай; Кляну сляпую нашу пыху, Якой сябе дарэмна губім, Амбіцыю, якую любім, 3 якой жывём без зроку й слыху. Праклён таму, што цешыць снамі, Што песціць мару аб узлёце,

Праклён таму, што разам з намі, — Сям’і, маёмасці, рабоце!

Пракляты будзь і ты, Мамон, Што сэрцы нам забрудзіў сажай, За тое, што распусце нашай Падушкі падкладаў спакон! Праклён гаючым сокам гронаў, Праклён любоўнаму ўтрапенню, Надзеі, веры — сто праклёнаў I болып за ўсё — майму цярпенню!

Хор духаў (нябачна)

О гораЮ гора! Ты знішчыў яго, Разбурыў яго — Прыгожы, прыемны, Свой свет патаемны. Паўбог, ты яго Праклёнам паверг. Мы хочам

Узнесці руіны наверх! Мы плачам.

Наймагутнейшы 3 мужных сыноў, Найцудоўнейшы, — Зладзь яго зноў! Новы свет узвядзі У сэрцы сваім! Ідзі

Новым шляхам па ім! Уваскрэсні

У лепшым жыцці, Мы новаю песняй Паможам ісці.

Мефістофель

Малая малеча, А клёку паўнеча! — Чуеш, завуць да прыгоды, Радасці і асалоды.

3 гэтай нары, Дзе чэзнуць сокі,

Выйдзі, стары, У свет шырокі. Даволі няньчыцца з сваёй журбою, Што каршуном твае вантробы рве; Адкрыта ўсё перад табою, Цябе Наступнае заве, Табе цяпер з быдлячым збродам, Што называецца народам, Дзяліць няма чаго зусім! Я не герой, не стану ім, Але ж, калі на тое будзе згода I выйдзеш ты з каморы шэрай, Служыць пачну я праўдай, верай, Парадай добрай пасабляць, Варожы націск паслабляць, Плаціць за згоду поўнай мерай.

Ф а ўст А чым жа я сплачу табе?

Мефістофель

Дарэмны клопат, пачакаю.

Ф а ў с т

Карыслівасць чарцей я добра знаю — He зробіць ласкі мне ваш брат.

Якая ўмова? Балазе, Даверыцца гатовы я слузе, Які нікому не наробіць страт.

Мефістофель

Хачу быць т у т табе слугою, Тваіх загадаў слухацца заўжды, Калі ж мы т а м спаткаемся з табою — Дык там паслужыш мне ўжо ты.

Ф аўст

Што будзе там, мне клопаты малыя. Калі жыццё зруйнуецца, тады я Перасялюся ў новы свет.

Тым часам мне зямля падорыць радасць, А сонца абагрэе старасць;

Калі ж Яна на мой натрапіць след, Ей і ўручу сябе і запавет. Навошта ведаць, кім я стану, Ці ёсць каханне там, ці залячу там рану, Нашто мне знаць, цікаўны госць, Ці ёсць там верх і ніз ці ёсць.

Мефістофель

Калі ты з рызыкай такой, Дык дай распіску — і за мной! Я пакажу табе такія рэчы, Якіх не ўявіць розум чалавечы.

Фаўст

Чым можаш, чорт, мне быць карысны? Хіба ж такім, як ты, памысны Узлёт і веліч нашых спраў? Ты можаш даць пітва і страў Ці золата мяшок вялізны, Якое з рук плыве, бы ртуць, Гульню, ў якой не выйграюць, I дзеўку, што цалуе ўсмак, Вачыма даючы суседу знак, Мішурнай славы па шынках, Імгненнай, нібы метэор, Ці плод, які згніе ў руках, Ці дрэва, што мяняе ўбор На дзень па дзесяць раз.

Мефістофель He страшны мне такі заказ, Дзе толькі мой патрэбен спрыт, Але, мой прыяцель, надыдзе час — 1 разгарыцца апетыт.

Ф аўст

Калі мяне знясіліць гэта ноша, Хай будзе смерць — апошняя раскоша. Калі ты зможаш, — дагаджай

I падмані спакусай прагную вантробу: Тады ў хвіліну шчасця поўнага няхай Апошні раз дыхну, спатоліўшы жадобу. Іду ў заклад.

Мефістофель Давай!

Фаўст

Прашу!

Калі імгненню я скажу: «Цудоўнае, спыніся! — панясу 3 сабой у вечнасць я тваю красу!» Хай гэта будзе мой апошні кліч! Тады я твой! Закуй у кайданы!

I пад хаўтурныя званы Пі сатанінскі магарыч, Са службы звольнены ў мяне. Апошні раз гадзіннік мой праб’е I спыніць пошукі мае.

Мефістофель

Падумай лепш, бо чорт не абміне Умовы нагадаць твае.

Фаўст

Рабі сваё, а мне ўжо не да жарту, Бо вераломствам я не ўмею жыць.

Калі на рост не выстарчыць мне гарту, — Тады і чорту я гатоў служыць.

Мефістофель

Ад сёння я, мой любы эскулап, На ўсіх тваіх гулянках верны раб. Але для пэўнасці слугі Скрамзоль пісульку, дарагі.

Ф аўст

Педант! Яму кляніся на паперы, А слову гонару — ніякай веры! Між тым цыдулкі мне — не ўказ, Калі я сам ахвотна лезу ў нерат. Жыццё цячэ сабе наперад, Дык, можа, сплыў даўно распісак час? I, можа, слова — дурасці прыкмета? Фармальнасцю здаецца мне ўсё гэта.

Шчаслівы той, хто мае ў вернасці апору, Каму не боязна з ахвяр пачаць: Людзей палохае не вынік дагавору, — Палохаюць пергамент і пячаць.

3 пяра зляцеўшы, слова памірае, Яно — як плоць бяздушная, нямая, А сілу толькі воск ці скура мае.

Кажы, злы дух, што ты хацеў бы мець? — Паперу, мармур, скуру, медзь?

Я грыфелем і долатам пісаць умею I права выбару табе даю.

М ефістофель

Як можаш ты такую ахінею У балбатню ўплятаць сваю? Любы шматок паперы адарві I падпішыся кропелькай крыві.

Ф а ў с т

Ну, добра, пане чорт, уважу Цялячую датклівасць вашу.

Мефістофель

Кроў — гэта ж адмысловы сок.

Ф аў ст

За пакт не бойся, ім я даражу, Майго жыцця ён вынік, слушны крок, I я не каюся, што прадаю душу. Дарма паказваў нораў я амбітны, Бо ўсё адно з жыцця нічога я не ўзяў. Абразіў Дух мяне, не выслухаў малітвы I не адкрыў сакрэт прыродных з’яў. Разладжаны строй думак і разбіты, I я навукамі па горла сыты.

Цяпер абраў я іншы шлях жыццёвы: Я свой запал суцішваць буду, Да чараў сквапны і гатовы Таемнаму аддацца цуду.

Дык рынуся ж у вір падзей, прыгод, У вір жыцця, ва ўспененыя часу воды, Няхай і боль, і радасці турбот,

Няхай удачы і нягоды Плывуць бурліваю ракою! Шукальніку — няма спакою!

Мефістофель

He буду абмяжоўваць вашых мэт, Ласуйцеся, чым хочаце, ў ахвоту, Лавіце момант асалоды з лёту, Бярыце ўсё, што пасылае свет, — He трэба толькі быць раззявай.

Фаўст

He мне здавольвацца імгненнай славай, Я не жадаю танных асалод.

Нянавісці хачу, пакутлівых згрызот. Я не замкну сваіх грудзей для болю, Што гадавалі прагу да пазнання, I перажыць сабе дазволю

Усе нечаканасці наканавання, I чалавецтва змеру ўласным духам, Аддаўшыся і радасцям яго і скрухам, Зліюся з ім, спазнаю сутнасць ладу I разам з ім пайду да заняпаду.

Мефістофель

Я гэты харч ем, чалавеча мілы, Тысячагоддзямі — дай веры мне: Ніхто яшчэ з калыскі да магілы Той хлеб ацеслівы не пракаўтне. Суцэльнасць тая, што цябе чаруе, — Уласнасць Бога аднаго.

У вечным бляску ён адзін кіруе, Нам — вечны змрок дастаўся ад яго, А вам — без вечнасці дзень з ноччу.

Ф а ў с т

I ўсё ж ад мэты я сваёй не збочу!

Мефістофель

А што ж, я вам ахвотна веру, Хоць страх турбуе ўсё адно: Жыццё кароткае не ў меру,

Мастацтву ж краю не відно — Пара вам гэта знаць даўно. Такія мары толькі для паэтаў. Няхай пясняр лунае як найвышай I значнасць слынных запаветаў На вашым гордым чэрапе запіша: Адвагу львоў, Імпэт і грацыю аленя, Іспанца агнявую кроў

I скандынаўскую настойлівасць імкнення. Няхай дабро з падступніцтвам ён звяжа, Хай таямніцы вам пакажа, Як згодна з планам трэба жыць — Karo кахаць, а з кім дружыць. Каб я такога рызыканта знаў, Яго б я Мікракосмам зваў.

Ф аўст

Тады хто ж я, калі карона Маіх жаданняў і надзей На галаву маю ўпадзе 3 ласкавай волі спрытнага патрона?

Мефістофель

Ты быў і будзеш сам сабою. Хай ты вясёлы, хай ты хмурны, Надзень парык, абуй катурны — Усё адно ты будзеш сам сабою.

Ф аўст

Людскога духу скарбы я збіраў дарма, Стараўся марна імі ўсцешыць сэрца — Імпэту новага ў душы няма, I сіла свежая ў грудзях не б’ецца: He ўзнёсся розумам вышэй, Hi да бясконцасці бліжэй.

Мефістофель

Але ж не бачыце вы ў рэчы Сапраўднай вартасці яе. А трэба розумам далегчы — I ўжо яна карысць дае.

Ты маеш ногі, рукі, зад, Жыві, паплёўваючы ўгору, I карыстайся ўсім падрад, Сабе не робячы дакору. Тры пары жарабцоў запрог — Іх сілай ці ж не я ўладаю? Два тузіны здаровых ног Замест сваіх уласных маю. Глядзі на рэчы весялей! Развагі прэч! За мной смялей! Скажу табе: разумнікі ўсе вашы — Як тое быдла; ўлева-ўправа Злы дух іх водзіць па стаптанай пашы, Хоць вунь! — рунее свежая атава.

Фаўст

3 чаго ж пачаць мне?

Мефістофель

Свет багаты.

Хадзем, пакінь свае пенаты: He бачу сэнсу ў тым, каб ты Капаўся ў сметніку лухты. Сусед пузаты ў вашым кабінеце Няхай вучонае зграбае смецце Ў парожнія галовы блазнюкоў. Адзін такі ў размовах споры — Таўчэцца, чую, тут на калідоры.

Фаўст

Я да сустрэчы гэтай не гатоў.

Мефістофель

Чакаў так доўга ён. Хлапца Шкада пакінуць без слаўца. Ану, давай сваю мне шапку і хламіду, Адзенуся — і за цябе я выйду.

(Пераапранаецца.) Цяпер майму даверся спрыту! Спектакль наладзіць — мне не праца! Займу яго, а ты ідзі збірацца.

Ф а ў с т выходзіць.

(Мефістофель у адзенні Фаўста.) Глумі навукі, веды — толькі ў іх Праклятыя вытокі сіл людскіх. Дух адмаўлення, тлену і хлусні, 3 дарогі розуму ахвяру адкасні Прынадамі зласлівасці і здрады. Сюды да Фаўста лёсам я пасланы; Малым уцехам ён не рады, Удалячынь імкне, як апантаны. Што ж, пагружу цябе ў жыцця глыбіні, У свет мізэрны, пошлы, ніклы, Каб, ненажэрны, пазбіваў ты іклы, Каб плыў, ныраў і захлынаўся ў плыні, Каб ты, дзівак несамавіты, Уяўнай ежаю быў сыты;

Каб, як апошняй літасці, благаў Збавіцельніцу-смерць і не канаў. Ты, Фаўсце, чалавек зусім прапашчы — Ці тут канец табе, ці ў чорта ў пашчы.

Уваходзіць в у ч а н ь.

В у ч а н ь

Прабачце, што прыходжу рана 3 павагай шчыраю да пана, Турбуючы для кансультацый Асобу, вартую авацый.

Мефістофель Я вашай ветлівасці рад, Такіх, як вы, у нас няшмат. Ці выпадала вам вучыцца?

В у ч а н ь

О, я хачу да вас прасіцца. 3 сабою я прынёс здалёк Натхненне, розум, кашалёк; Бацькі мне дома не давалі волі — Хачу вучьіцца ў вашай школе.

Мефістофель Тады візіт як нельга больш дарэчы.

В у ч а н ь

Сказаўшы праўду, хочацца мне збегчы 3 муроў глухіх і з гэтае каморкі, 3 двара, што без травы, без дрэў, Дзе праклінаў бы лёс я горкі Альбо праз дзень-другі здурэў.

Пустыя сцены, цвіль і змрок Мне думкі душаць, гасяць зрок.

Мефістофель

Нішто, прывыклі б пакрысе.

Ці ж бо не гэтак цяжка і дзіцяці Прывыкнуць з першых дзён да маці? Пасля, глядзіш, са смакам, прагна ссе. — Так ад грудзей навукі, прыйдзе час, Ніхто не адарве і гвалтам вас.

В у ч а н ь

Прыпаў бы я да мудрасці грудзей, Але парайце мне, шукаць іх дзе?

Мефістофель

Кіруючыся ў навуковы свет, Які ж сабе абралі факультэт?

В у ч а н ь

Мне імпануе тып універсала

I прыдалася б ваша дапамога: Хачу, каб думка меж не знала, — Навукі знаць хачу, прыроду, Бога.

Мефістофель

Тады знайшлі вы ўсё на вашы густы. Аднак прашу — без гуляў, без распусты.

В у ч а н ь

Вучобе я аддам і дух і плоць, Сябе трымаць гатовы ў чорным целе. Вы ж, думаю, не будзеце супроць Вакацый летніх, свята і нядзелі?

Мефістофель

Цаніце час найболей з усяго! Карысць бярыце поўніцай з яго. Таму ваш першы крок у людзі Collegium logicum хай будзе.

Там духу вашаму дадуць работы: Душу ў гішпанскія абуюць боты, Каб вы пасля абачліва маглі Ступаць па сцежках думкі і зямлі, Навучаць вас, што і такі працэс, Як есці, піць, усякі траціць сэнс, Калі камандай «раз-два-тры» здавён He вымуштроўваецца ён, He кажучы пра думак цёмны лес, Бо фабрыкуюць іх усё адно, Як ткач на кроснах палатно, Калі сюды-туды чаўнок пускае I ніткі бердам падціскае.

Так і філосаф вам дакажа, Як знітавана думка наша: Як першая спрычыніла другую, Другая — трэцюю, а тую Як у чацвёртай адшукаць, Каб вывады лагічна ткаць, I што без першай і другой He мае сэнсу ўвесь навой.

Так вучні ўсе на кроснах ткалі, Але не ўсе ткачамі сталі, Бо іншы рэч жывую спазнае — I выганяе дух жывы з яе, Усе канцы ў руках сваіх трымае, А як у вузел іх звязаць — не знае. У хіміі encheiresis naturae то завецца — Так хімія сама з сябе смяецца.

В у ч а н ь

He ўсё мне ў думках вашых ясна.

Мефістофель

О, не бянтэжцеся заўчасна: Навучаць вас рэдукаваць, Па нормах класіфікаваць.

Вучань

Вам гэта ўсё як «раз-два-тры», А мне — спрабуй перавары.

Мефістофель

Каб мела добры вынік ваша праца, За метафізіку патрэбна ўзяцца, Навукай гэтай мудрай, дарагі, Вы найвастрэй адточыце мазгі. Бязглуздзіцу ці сэнс яна адразу Адзець умее ў слова альбо фразу. Але хацеў бы я, каб вы спачатку Прыладзіліся да майго парадку: Пяць лекцый кожны дзень у нас, I па званку з’яўляцца трэба ў клас, I ўвесь зададзены дамоў урок Павінны знаць вы назубок, Настаўніку глядзіце ў рот, не ўбок, I ўсё, што ў кнізе, слова ў слова, Уголас паўтарайце адмыслова I перапісвайце з яе лісты, Нібы дыктуе Бог ці Дух Святы.

В у ч а н ь

Лічу ўсё гэта зразумелым I бачу ўжо карысць умоў: Усё, што чорным запішу на белым, Спакойна панясу дамоў.

Мефістофель

Дык выбірайце ж факультэт!

В у ч а н ь Юрыспрудэнцыя мяне не вабіць.

Мефістофель

Я дастаткова ведаю прадмет, Каб у віну вам гэтага не ставіць. Законы прававой маралі Мы ад эпох мінулых атрымалі У спадчыну, нібы хваробу, Што з роду ў род усім грызе вантробу.

I мы чужыя сплачваем падаткі, Грахоў бацькоўскіх кволыя нашчадкі. Дурнота мудрай стала, зло — з дабра, А што прыродным правам жыць пара, Забылі мы пра гэта, ані згадкі.

В у ч а н ь

Умацавалі вы мяне ў агідзе.

Шчаслівы той, хто ў школу вашу прыйдзе! За тэалогію, магчыма, лепш узяцца?

Мефістофель

Баюся, тут я вам не лепшы радца. Прадмет складаны і славуты, Дзе заблудзіць за ўсё прасцей — Адрозніць лекі ад атруты Ніхто не ўмее між людзей.

Вы слухайце настаўніка свайго

1        прысягайце словамі яго, Бо толькі слову адамкнецца брама Таго загадкавага храма, Дзе ёсць і пэўнасць і аплот.

В у ч а н ь

Аднак ва ўсякага жывога слова Павінна быць рэальная аснова!

Мефістофель

Магчыма! Толькі — што шукаць турбот! Бо, зрэшты, там, дзе сэнсу мала, Мы круцім словам дасканала;

Са слоў складаюцца ідэі, тэмы, Са слоў будуюцца сістэмы, Нам слова трэба паважаць, Hi ў якім разе не скажаць.

В у ч а н ь

Даруйце, што настырна прыстаю, Але прасіць асмельваюся вас Мне думку выказаць сваю Пра медыцыну — пару фраз.

За тры гады збярэш няшмат —

He абысціся, знаю, без парад, Тут без падказкі не ўладкуеш справы, Наперад ні на крок не рушыш.

Мефістофель fсам сабе)

Ну, годзе, у мараль залезлі мы па вушы ж, Вярнуся да будзённае забавы.

(Уголас.)

Дух медыцыны просты, ясны: Вялікі і малы спазнайце свет, I хай усё ідзе на лад уласны, На богам вызначаны ступіць след. Свой арганізм навукаю глуміць Няма чаго, дапытлівы мой друг, Хто ўмее момант ухапіць — Той і мастак і зух!

У вас пастава ёсць, манеры, Вы храбры, спрытны, далікатны, А хто ў сябе паверыць здатны, Той стане ідалам чужое веры. Адметны такт патрэбен да кабет — Жанчынам трэба ж кавалеры! На ўсе іх «вохі», «ахі», енкі Заўсёды медык знойдзе лекі: Ім дапаможа тытул ваш, дыплом, Хоць будзьце вы асёл аслом.

А ў вас ёсць нейкі ўсё ж запас. Тут нават дурню карты ў рукі: Вы возьмеце сваё за раз I з пацыенткі і з навукі — Праверце пульсік у паненкі, Пасля абстукайце каленкі, А там, прыветлівы, паслужлівы, прывабны, Абвіце спрытна станік зграбны: «Ах, ясачка, анёл нябесны, На вас гарсэцік ці не цесны?»

Вучань

Якраз, што трэба мне. Наш брат умее...

Мефістофель

Тэорыя — сухая, дружа мой, а дрэва Жыцця заўсёды пышна зелянее.

В у ч а н ь

Я нібы ў сне! To ж гэта трэба! А ці не можа пан згадзіцца, Каб я прыйшоў яшчэ раз павучыцца?

Мефістофель

Усім, што маю, рады падзяліцца.

В у ч а н ь

Я не магу пакінуць гэты дом, He папрасіўшы, мне ў альбом, Каб лепш адзначыць першую сустрэчу, Што-колечы ўпісаць.

Мефістофель

Я не пярэчу.

(Піша і аддае.)

В у ч а н ь ( чытае )

Eritis sicut Deus, scientes bonum et malum. (Пачціва складвае альбом і развітваецца.)

Мефістофель

Парадай цётухны-змяі кіруючыся, ты Адкінеш цырымоніі і німб святы.

Уваходзіць Ф а ў с т.

Фаўст

Куды ж ісці?

Мефістофель

А гэта не сакрэт.

У свет малы, пасля ў вялікі свет. Скажу — набытак будзеш мець вялізны, Са мной прайшоўшы курс карысны.

Ф а ў ст

Куды ўжо мне з сівою барадой У гэтым мерацца з табой, Тут спроба пойдзе надарма.

Адзін бы я не вытрымаў ярма, Бо я губляюся, людзей баюся I сам сабе нікчэмнасцю здаюся.

Мефістофель

Адвага прыйдзе з вопыту жывога, Абы меў веру ты ў сябе самога.

Фаўст

А як жа нам мае пакінуць нетры Без слуг, без коней, без карэты?

Мефістофель

Нічога! Толькі плашч раскіну гэты — I мы, васпане, у паветры!

Адно прашу: пакінь ты на зямлі Куфэркі, клункі, хатулі.

Агнём дыхну на развітанне —

I паляцім у неба тым хутчэй, Чым будзе на плячах лягчэй! Ну, з новым вас жыццём! Маё вітанне!

ПІЎНІЦА АЎЭРБАХА Ў ЛЯЙПЦЫГУ

Гуляе вяселая кампанія.

Фрош

Што з вамі, хлопцы? Ўцяміць не магу! Hi ў скач, ні ў плач, гарэлка вас не грэе; Бывала, кожны чортам ходзіць і дурэе, I раптам — на! Што куры ў катуху!

Брандэр

Ты сам спаганіў гумар свой, Быў зух, а стаў свіння свіннёй.

Ф р о ш

(вылівае яму на галаву шклянку віна) Дык вось табе!

Брандэр

Дурны свінтух!

Фрош

А каб табе язык апух!

3 і б е л ь

Зноў гвалт? Няма на вас халеры! Заткніцеся, бо выпру ў дзверы!

Чым так, за дзякуй горла драць, Давайце песеньку спяваць! — Маэстра! Гоп-ля-гоп!

Альтмаер

А хай ты трэсні, — Аж вушы рвуць твае мне песні!

3 і б е л ь

Ха-ха! Каб тут я ўзяў на поўны бас, Скляпенне рухнула б на вас.

Фрош

Каму не ў лад, таго ганіце ў карак! А-тара-лара-там!

Альтмаер

А-тара-лара-там!

Фрош

Цяпер пачну без лішніх сварак!

( Спявае.) Свяшчэнны Рым, чаму ты He заняпаў ад смуты!

Брандэр

Цьфу! — дрэнь.

Палітыка не для карчмы! Далоў яе! Каму якая справа, На чым трымаецца дзяржава.

Падзякуемце лепей мы, Што па ласкавай волі Бога

He нас датычыцца трывога За канцлерскі, за папскі трон. 3 нас кожны папа, кожны ўдалы: Давайце ж выберам, адно каб ён Меў пры сабе святыя прычындалы!

Фрош (спявае)

Узвіся, салавейка, ранкам рана, Сто тысяч прывітанняў занясі каханай.

3 і б ел ь

Вітаць каханак? К чорту! К богу ў рай!

Фрош

I пацалунак! — He перабівай!

( Спявае.)

Замкі далоў! Прыйду я ноччу. Замкі далоў! Вазьму красу дзявочу. Замкні пад ранак на пацямочкі, Бывай, каханка! Бывай да ночкі!

3 і б е л ь

Ну-ну! Спявай, хвалі, грымі ў званы — Яшчэ ад рогату парву бакі я!

Каханкі нашы — ўсе яны такія: He могуць жыць без здрады і маны. Хай бабай цешыцца лясун, Няхай казёл — да коз ласун — На скрыжаванні для яе «Дабранач, бубачка!» — бляе. Бо дзеўцы хлопец бравы, шустры Кавалак ці не надта тлусты? Ёй лепш з вітаннем заадно Шалёхнуць камень у акно.

Б р а н д э р (грукаючы кулаком па спіале) Фу! як вульгарна! Мілы збродзе, Крыху пагрызліся — і годзе!

3 каханкай вам не навіна Тырчаць пад плотам давідна.

Паслухайце, я вам сваю Таксама песеньку спяю, На модны крой яна. А вы як след За мной падцягвайце куплет.

( Спявае.)

Улез пацук аднойчы ў клець, Жывіўся салам, здорам, Распасвіў чэрава, што мець I Лютэру не сорам.

Яму атруты да нары — Кладзі хоць лапкі дагары, Як бабніку якому.

X о р (натхнёна )

Як бабніку якому!

Брандэр

Забегаў ён угору, ўніз, Ваду піў з кожнай лужы, Падлогу скроб і сцены грыз, Звярэў, як чорт за душы, Шалеў, пішчаў ён, як вар’ят, — Жыццё яму — ну, акурат Як бабніку якому.

X о р

Як бабніку якому.

Брандэр

Адчуў — прыходзіць здыхата, I шусь! — на кухню шпарка, Ляціць кулём, а тут пліта.

I крыкнула кухарка: «Ага, ласунчык дарагі, Такі табе канец благі, Як бабніку якому!»

Хор

Як бабніку якому!

Зібель

He баіцеся кары лютай! Хіба няма вам іншых штук, Як пацукоў марыць атрутай!

Брандэр За кума стаў табе пацук?

Альтмаер

Што возьмеш з лысіны дурнога! Яму, бач, песня не ў руку, Бо ўбачыў сам сябе самога У гэтым здохлым пацуку.

Уваходзяць Фаўст і Мефістофель.

Мефістофель

Найперш, каб звыкнуцца памалу, Прыгледзься лепей да кагалу: Жывуць без лішніцы заўзята, Народу гэтаму што дзень — то свята, Да жартаў толькі ім ахвота.

I круцяцца яны гуртом, Бы кацяняты за хвастом, У скоках гойсае галота. Далі па чарцы напавер, Дык на зямлі ім рай цяпер.

Брандэр

Тулягам, думаю, наўме 3 дарогі доўгай адпачыць За кубкам піва добрага ў карчме?

Фрош

I праўда! Як наш Лейпцыг не любіць, Парыж малы — на ўсіх людзях тут свой адбітак.

Зібель

А хто яны? Чаго ім трэба ў нас?

Фрош

Дазвольце толькі мне! Я пуншу папрашу. Па шкляначцы і ўраз

Ім хітра выверну душу.

Відаць, блакітнае крыві паны, Бо надта ж фанабэрацца яны.

Б р а н д э р

Ат, пустабрэхі, трапачы?

Альтмаер

Магчыма!

Фрош

Зараз ім расклею рот!

Мефістофель ( Фаўсту )

He чуе чорта гэты зброд, Хоць іх рагамі казычы.

Фаўст

Салют, панове!

3 і б е л ь

Наш паклон!

(Аглядаючы Мефістофеля, ціха.) Здаецца мне, кульгавы ён.

Мефістофель

Падсесці нам кампанія дазволіць? Віна тут добрага не вып’еш век, Але нам смагу гумар ваш натоліць.

Альтмаер

Вы спешчаны, мяркую, чалавек.

Ф р о ш

Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі, Вы з панам Гансам там не выпівалі?

Мефістофель

Ах, не было калі. А вось мінулы раз Адведалі, пілі. Ён так нам вас, Братоў сваіх, расхвальваў. I, дарэчы, Вітанне шле і марыць аб сустрэчы.

(Кланяецца Фрошу.)

Альтмаер ( ціха )

Што, з’еў? Здагадлівы, аднак!

Фрош

Яшчэ наскачацца ў мяне лайдак.

Мефістофель

Здалёк пачуў я песнапенні — Выдатны хор, выдатны гук. Вядома, у пустым скляпенні Магутна аддаецца грук!

Фрош

А вы, бадай што, віртуоз?

М ефістофель

Я б не сказаў, што ўжо дарос!

Альтмаер

Дык заспявайце нам!

Мефістофель

3 ахвотай, з усім сэрцам.

Зібель

Але каб новую, каб з перцам!

Мефістофель

Мы тут з Гішпаніі. Яна — Чароўны край гітары і віна.

( Спявае.)

Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго.

Ф р о ш

Бач ты! Блыха! У кожнага свая! Блыху ахвотна прытуліў бы я!

Мефістофель (спявае)

Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго.

Любіў яе і песціў Больш, як сынка свайго. Краўцоў сазваў. Спяшылі 3 усіх канцоў краўцы — Памералі, пашылі Каптанік і штанцы.

Брандэр

Краўцам хай скажуць, напрамілы бог, Каб абмяралі з галавы да ног, Бо то ж за штонікі за тыя Пасля адказваць будзе шыя.

Мефістофель

Убраў яе ў каралі — Зіхціць, як той брыльянт. Манарх любімай кралі Павесіў крыж на бант. Блыха міністрам стала — На ўсё глядзіць згары, Сваіх сясцёр ці мала Прыстроіла ў двары.

Няма ў палацы спасу Ад фаварытак-блох; Але паводле ўказу Ніхто іх біць не мог. Скрабуцца не ў самохаць — Ад свербу пухнуць аж! А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!

Хор (натхйёна )

А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!

Ф р о ш

Ай брава! Брава! Гэтак спець!

3 і б е л ь

Блысе — блышыная і смерць!

Брандэр

Пара блох вынішчыць даўно!

Альтмаер

Няхай жывуць свабода і віно!

Мефістофель

Ушанаваць свабоду мы віном павінны, Але, на жаль, нясмачныя ў вас віны.

3 і б ел ь

Які разборлівы! Яму не ўсё адно!

Мефістофель

Каб гаспадар не крыўдаваў, баюся, — А то б шаноўных грамадзян тым часам Пачаставалі б мы сваім запасам.

3 і б е л ь

Давай! Гаспадаром я сам займуся.

Ф р о ш

Налі, цікава, як на смак.

Я, брат, цаніць — ого! мастак!

I вырак мой тады грунтоўны, Калі жывот, бы кухаль, поўны.

Альтмаер ( ЦІха )

Няйначай з Рэйна гэтыя дзядзькі.

Мефістофель

Падайце свердзел мне.

Брандэр

Пра свердзел нам вярзе, — А бочкі дзе твае, а бурдзюкі?

Альтмаер

Усё карчмар, што трэба, прынясе.

Мефістофель (бярэ свердзел; да Фроійа)

Чым вас пачаставаць, якой вам маркі?

Фрош

На выбар? Я не разумею вас.

Мефістофель

Прыму ўсялякі ваш заказ.

Альтмаер ( Фрошу )

Ага! Ужо аблізвацца пачаў без чаркі.

Фрош

Налі рэйнвейну мне! Бо як на Фроша — Яму айчыннае — раскоша!

Мефістофель

(свідруе дзірку ў стале перад Фрошам)

Дастаньце воску і заткніце дзірку!

Альтмаер

Тут нейкі фокус. Як у цырку!

Мефістофель ( Брандэру )

А вам?

Брандэр

А мне з-пад каранца Шампанскага, іскрыстага вінца.

Мефістофель свідруе; Фрош тым часам зрабіў з воску корак і заткнуў дзірку ў стале перад сабою.

Чужынца ў нас не вельмі просяць, Чужынец з нас вяроўкі ўе.

Французаў добры немец не выносіць, А іх віно ў тры горлы п’е.

3 і б ел ь

(да Мефістофеля, які набліжаецца да яго) А я, папраўдзе, не аматар квасу, Салодкага прыгублю, так і быць.

Мефістофель (свідруе)

Такайскага?

Альтмаер Панове, ён з нас кпіць! — Дасціпны ўсякі жарт да часу!

Мефістофель

Ай-яй! Ну што вы, што вы, без падману! Як можна нас судзіць так строга?

Але прашу — што смачна пану?

Альтмаер Без лішніх выбараў — любога.

Мефістофель

(пасля таго як усе дзіркі прасвідраваны і заткнуты, з дзіунымі рухамі) Вінаград на лазе!

Рогі на казе!

Лазу прырода нам дала!

Віно хай пырсне са стала!

Глыбей глядзі ў прыроду!

З’явіся, цуд, народу!

Вымай затычкі — піць пара!

У се

(вымаюць карайцы: заказанае кожным віно льецца ў чаркі) Цудоўная крыніца! Рай! Ура!

Мефістофель Прашу не праліваць майго дабра!

Сабутэльнікі п’юць зноў.

8 Гётэ

У с е ( спяваюць )

Тут нам, як свінням, рай! —

Што хочаш выбірай!

Мефістофель ( Фаўсту )

Як цешыцца, як бавіцца свабодны люд!

Ф аў ст

Хадзем, хай банкетуюць самі.

Мефістофель

Чакай, іх скоцтва перад вамі Ва ўсёй красе хай выявіцца тут.

Зібель (п’е неасцярожйа; війо праліваецца на падлогу і ўспыхвае)

Агонь! Гару ўжо ў пекле за грахі я!

Мефістофель (загаворваючы полымя)

Скарыся, родная стыхія!

(Да сабутэлыіікаў.) To вам чысцец быў дзеля пробы.

3 і б е л ь

Чакайце ж! Выб’ю вам вантробы — Падайце, дзецюкі, мне кія!

Ф р о ш Мне ты заплаціш за абразу.

Альтмаер

Пара канчаць, пара прагнаць заразу.

Зібель

He, дзядзька! 3 лыткамі тваімі У крапіву няварта лезці!

Мефістофель

Маўчы, мяшок!

3 і б е л ь

Прэч, гад! He з тымі Намерыўся інтрыгу сплесці!

Брандэр

Гані яго!

Альтмаер (выцягвае корак,у твар шугае полымя)

Гару! Гару!

3 і б е л ь

Ён чарадзей!

Хапайце злыдня, ворага людзей!

Усе дастаюць нажы і кідаюцца да Мефістофеля.

Мефістофель (сур ’ёзна і строга) Розум, зблытай словы, Дай ім відзеж новы, Рух вярні ў аковы?

Усе спыняюцца, здзіўленыя, і глядзяць адзін на аднога.

Альтмаер

Што гэта? Край, цудоўны край!

Ф р о ш

Што бачу! Вінаград?

3 і б е л ь

I ягад —хоць збірай!

Брандэр

Які цудоўны вінаград!

Ён, як райскі сад, Мне вабіць вока!

(Хапае Зібеля за нос.)

Усе хапаюць адзін аднаго за насы і падымаюць нажы.

Мефістофель

Кладу канец замовам, чарам! — Хай вам урок не пройдзе дарам!

Мефістофель з Фаўстам знікаюць, сабутэльнікі адпускаюць адзін аднаго.

3 і б е Л ь

Што?

Альтмаер Як?

Ф р о ш

Дык гэта быў твой нос?

Брандэр (Зібелю)

А я тваю насіну трос?

Альтмаер

Вось гэта ўдар; душа ў штаны залезла! Трымайце, падаю — падайце крэсла!

Ф р о ш

Што з вамі, хлопцы, што за страхі?

3 і б е л ь

А дзе той шэльма? Я яго пратуру! Злуплю з жывога гіцля скуру!

Альтмаер

У дзверы бачыў я — пад пахі лахі, На бочку сеў — і прэч з бярлогі!

Але ж — не слухаюцца ногі.

А, зрэшты, дайце мне яшчэ віна!

3 і б е л ь

Тут ашуканства чыстае, мана.

Ф р о ш

А мне здавалася — віно. О богі!

Брандэр

Адкуль тады ўзяліся сад і лозы?

Альтмаер

Цяпер паверу ў цуды і цвярозы!

КУХНЯ ВЕДЗЬМЫ

На нізкім ачагу — кацёл. У пары, што высока падымаецца над катлом, узнікаюць розныя вобразы.

Малпа-самка сядзіць ля катла, збірае шум і сочыць, каб варыва не пабегла. Малпа-самец з дзецьмі сядзіць побач і грэецца. Сцены і столь увешаны рознымі дзіўнымі вядзьмачымі прыладамі. Фаўст. Мефістофель.

Ф а ў с т

Нашто прывёў мяне ты ў гэту яму, Дзе столькі дзікасці і столькі хламу? Няўжо твая клыбатая вядзьмарка Паможа скінуць лішнія гады, I зноў я стану малады, I зноў каханне ў сэрцы ўспыхне ярка? Калі ў табе юнацкі пал патух, 3 нямогласці не выберашся сам, Бо ані злы, ані святы прачысты дух He дасць патрэбны мне бальзам.

Мефістофель

Мой дружа, зноў разумна кажаш ты! Я сродак ведаю — каб толькі згода, — А ён запісаны у кандуіт святы — Яго падказвае сама прырода.

Ф аў ст Хутчэй кажы.

Мефістофель

Я даць рэцэпт гатоў — Памаладзееш так, што будзь здароў. Спяшайся ў поле ці на луг, У рукі серп вазьмі ці плуг, Практычны розум свой He замыкай у цесны круг, Карміся сам, паруш душы спакой, Сабе за ганьбу не лічы ніколі Рабіць як вол і брудны гной Вывозіць на сабе на поле.

Калі ты зробіш гэта ўсё, тады — I ў восемдзесят будзеш малады.

Ф аўст

Я не прывык, з рыдлёўкаю тым болей, На досвітку хадзіць у поле, За ўшчэрбным я жыццём не паганюся.

Мефістофель

Вось тут якраз паможа нам бабуся.

Ф аўст

Няўжо ты сам, без гэтага страшыдла, He падасі, што трэба, мне на стол?

Мефістофель

Разменьвацца на дробязі абрыдла.

Я лепш збудую тысячу мастоў: У нашай справе мала ўмення, Патрэбна тут і бабскае цярпенне. А чорту гэта дробязь, не работа, Таму гадамі корпацца ля печы He дазваляе мне мая істота — Мне дай размах, дай разгарнуць мне плечы, Я знаю тонкасці вядзьмарскай кухні — He пералічыш іх, язык апухне;

Ды сам не ўпраўлюся, вядома.

(Убачыў звяроў.) Глянь, колькі любасці — уга! Служанка вось! А вось — слуга!

(Да звяроў.)

А дзе ж сама? Васпані прыме?

3 в я р ы

У дыме Гаспадыня Праз комін — шуга!

Мефістофель

I доўга там яна лунае?

3 в я р ы

Пакуль мы лапкі саграваем.

Мефістофель (Фаўсту) А праўда? Сімпатычныя звяры?

Ф аўст Глядзець агідна на брыдоту.

Мефістофель

Такія дыскурсы ў ахвоту Я вёў бы з імі да зары.

(Да звяроў.)

Кажыце ўжо, што кодла ваша Гатуе нам, якой бурды?

3 в я р ы

Жабрачая пацеха — каша!

Мефістофель

О, збярэцца публікі сюды!

Самец (падпаўзае і лашчыцца да Мефістофеля)

Са мной пагуляй, I грошык дай — Дай выйграць мне, пане. Дурны — хто жабрак, 3 грашмі ж, аднак — Мудрэц я, ў пашане.

Мефістофель

Ад шчасця б малпачка самлела, Каб у лато гуляць умела.

Тым часам малпяняты, гуляючы з вялізным шарам, выкацілі яго наперад.

Самец

Такі ўжо свет! Пусты эфект, Няма ў ім згоды; Звініць, як шкло, Бо ўсё ў ім — тло. Было заўсёды.

Блішчыць, мігціць, Звініць, трымціць, А я прыродны! Мой мілы сын,

Будзь сам, адзін!

Век кароткі!

Кранеш і — дзын!

I — чаропкі.

Мефістофель А сіта — што?

С а м е ц (здымае сіта) Будзь злодзей хто, За тры вярсты пазнаем. Глянь сам і ты!

(Бяжыць да самкі і дае ёй глянуць у сіта. J Хто злодзей тут? — Ты.

Цябе і трымаем.

Мефістофель (набліжаецца да агню) А той кацёл?

Самец і самка

Прайдоха, асёл! Ды гэта ж кацёл, Вядзьмачы кацёлак!

Мефістофель Няветлівы чмут!

С а м е ц

А ты, баламут, Займіся прастолам!

(Прымушае Мефістофеля сесці.)

Ф аўст

(які тым часам глядзеў у люстэрка, то набліжаючыся да яго, то аддаляючыся) Што бачу я! Ў чароўным шкле Лунае цьмяна вобраз мілы!

Каханне, дай хутчэй мне крылы Дагнаць чароўную ў імгле!

Ах, каб жа ўбачыць вобраз не ў тумане, Хутчэй пакінуць гэты кут!

Чароўны вобраз любасных пакут Хай прыгажосцю яўнай стане! Няўжо краса зямная тут?

Няўжо ж у дзівародным целе трэба Нябесны мне пабачыць сёння цуд? Няўжо такое родзіць глеба?

Мефістофель

Калі сам Бог па шэсць пацее дзён, I, кончыўшы работу, брава! кажа ён, Дык пэўна ж, выйдзе нешта неблагое. Красой любуйся аж да слёз, — Дастаць яе не цяжка чорту-хвату. Шчаслівы той, на чый прыпала лёс За жонку золатка прывесці ў хату.

Фаўст усё глядзіць у люстра.

Мефістофель (седзячы на крэсле і пакручваючы венікам)

Вось, як кароль, дарую гонар трону, — Трымаю скіпетр я, падайце і карону!

3 в я р ы (якія да гэтага рабілі розныя дзіўныя рухі, з шумам і крыкам падносяць Мефістофелю карону)

О, з ласкі тваёй Ты потам, крывёй Карону змацуй нам!

(Яны неасцярожна разламалі карону ііа дзве часткі і скачуць з імі.)

Ну вось, акурат! Мы скажам у лад, Мы складна зрыфмуем!

Ф а ў ст (перад люстэркам)

Вой не, мой пане, — мне ўжо аж!

Мефістофель

I мне іх выбрыкаў ці не замнога.

3 в я р ы

Калі ў нас кураж, — Калі шанец наш, Дык мы мыслім строга!

Ф аўст (як вышэй)

Мне нават грудзі распірае, — Пакінем лепш смярдзючы зброд.

Мефістофель

Ну ж, хай кожны з нас прызнае, Што малпы — самы паэтычны род.

3 катла, які малпа пакінула без дагляду, пабегла варыва. Падымаецца вялікае полымя і шугае ў комін.

3 полымя з дзікім лямантам вылятае в е д з ь м а.

Ведзьма

Пракляты склют, ай-ёй! Ай-ёй, свіння-свіннёй! Праспаў мне кашу, Спаліў, а-ёй!

(Убачыўшы Фаўста і Мефістофеля.) Што трэба вам?

Хто гэта тут?

Калоціць нам Святы куток? Вось зараз дам Вам трасцы ў бок!

(Чэрпае лыжкаю з катла і пырскае полымем на Фаўста, Мефістофеля і на звяроў.)

Звяры скуголяць.

Мефістофель (падымае венік, які трымаў у руцэ, б’е шклянкі і гаршкі)

Шарах! Шарах! — Па ўсіх гаршках, Каб загуло Тваё кубло!

Пасля, карга, Твая чарга!

Ведзьма ў злосці з жахам адступае.

Ну што, старое пудзіла, пазнала Свайго вялікага гаспадара?

Паб’ю, патрушчу, каб прапала Хлам’ё тваё і ўся нара!

Забыла мой убор, крывая морда? На капялюш з пяром зірнула б хоць! Гляджу, задрала нос завельмі горда, Што без візіткі ўжо і не заходзь!

В едз ь м a

Даруй, васпане, старасць улічы, Дала я маху, спудлавала ў злосці. Дзе ж капыты твае, дзе хвост у ягамосці? I дзе абодва крумкачы?

Мефістофель

Дарую, добра! Сапраўды, Сплыло ці мала ўжо вады, Як не прыходзіў да цябе на госці. Цяпер культура на зямлі, прагрэс — He дзіва, што і чорт туды пралез. Забыты ён, паўночны наш фантом; He мода ўжо з рагамі і хвастом.

А капыты, — пардон, мадам, не вінават, Бо з імі я на людзях надта брыдкі, Таму красуюся, як свецкі фат, Фальшывыя прывязваючы лыткі.

Ведзьма (скача )

Дай абдыму і пацалую ў губы! Мой кавалер, ах, сатана мой любы!

Мефістофель

He кліч мяне, старая, сатаною!

Ведзьма

Чаму? He ў свеце ж ты, — са мною?

Мефістофель

Спаганена імя няславай і лухтою. Нутро людское брудам зарасло:

Бягуць ад ліха, а квітнее зло.

Лепш называй мяне ты — пан барон.

Дарамі я надзелены звыш меры —

I кроў блакітная, і маладзён, Вось герб мой...

Глянь і дай мне веры.

(Робіць непрыстойныя рухі.)

В е д зь м a (рагоча на ўсё горла)

Га-га! Усё ў вас на стары манер.

Раней быў шэльма, шэльма і цяпер.

Мефістофель ( Фаўсту)

Вучыся, сябар мой, раззяві рот! — Такія штучкі любіць ведзьмін род.

В е д з ь м a

Чым паслужыць? Хацелі б мо чаго?

Мефістофель

Пітва чароўнага твайго.

Але прашу старога, каб штогод

Ставала больш жыццёвага імпэту.

Ведзьма

Ахвотна. Вось бяры бутэльку гэту. Сама пітво я жлукціла не раз.

Смурод прапаў за доўгі час,

Дык шкляначку чаму ж і не ўдружыць.

(Ціха.)

Але калі твой друг яшчэ не ўмее піць, To праз гадзіну ўжо не будзе жыць.

Мефістофель

За сябра не ў адказе ты — давай! Налівак самых лепшых не шкадуй, Шапчы свае закляцці, круг малюй, Да берагоў у шклянку налівай.

Ведзьма з дзіўнымі рухамі малюе чароўнае кола і ставіць у яго розныя прадметы.Тым часам пачынаюць звінець шклянкі, загуў

кацёл — гукі пераходзяць у музыку. Нарэшце ведзьма прыносіць вялізную кнігу, расстаўляе малпаў так, што спіны іх служаць ёй пультам. Малпы трымаюць паходні.

Ведзьма дае Фаўсту знак падысці.

Фаўст ( Мефістофелю ) Навошта гэта прыкрая хлусня? Навошта кніга, выдумка пустая? Старой вядзьмачкі балбатня У горле мне ўжо косткай стала.

Мефістофель

Для болыпай важнасці. Мы памаўчым, Шануючы амбіцыю жанчын. Пітву прыбавіць моцы хоча, Дык хай сабе паскача, пабалбоча.

(Прымушае Фаўста ўвайсці ў кола.)

Ведзьма (напышліва і важна дэкламуе па кнізе) Пачну чаўпці Да дзесяці: Адзін — паставім, А два — прыбавім, А тры — сатры, Чацвёрку — ўторкну, А пяць — прыладзь, А шэсць — прымець, А сем — знясем, А восем — зносім, А дзевяць — дзеляць, Дзесяткі соль — Адзінка й ноль.

I вось у вас Вядзьмачы раз на раз!

Ф а ў ст Яна лухту ці не з гарачкі пора!

Мефістофель

Цярпі, цярпі, убачыш скора, — Лухты ў свяшчэннай кнізе — мора:

Там супярэчлівыя сказы Разумнаму і дурню скруцяць вязы. Сядзі над імі, галаву дуры.

Прыёмчык гэты — новы і стары: На свеце нам даўно не прывыкаць Праз тры й адзін, адзін і тры Хлусню за праўду выдаваць. — Так і было, і гэтак будзе, Абдурваюць, бадай што, ўсіх, Бо, словы ўчуўшы, вераць людзі, Што нейкі сэнс начуе ў іх.

В едз ь м a (чытае далей) Адным было Навук святло Бясконцай таямніцай. А хто дурны, Таму яны Гатовы ўраз адкрыцца.

Ф аўст

Вярзе пустое так заўзята, Аж галава трашчыць, гудзе, Як быццам бы язык вар’ята Пляце, што ў галаву ўзбрыдзе!

Мефістофель

Ну, годзе, мудрая Сівіла!

Налі пітва, каб кроў жывіла — Яно не ў шкоду. Мой таварыш Прайшоў агонь, ваду і трубы I вып’е, не скрывіўшы губы, Усё, што ты яму заварыш.

Ведзьма з рознымі цырымоніямі налівае ў кубак пітво; калі Фаўст падносіць яго да вуснаў, успыхвае полымя.

Да дна! Каб кубак стаў пусты! — Жадаю радасці набрацца.

Калі ўжо з чортам ты на «ты», Няма чаго агню баяцца.

Ведзьма размыкае кола. Фаўст выходзіць.

Мефістофель

Цяпер хадзем. Дарога нас чакае.

Ведзьма

Хай эліксір вам шчасціць дні!

Мефістофель (ведзьме)

Калі патрэба выпадзе якая, Ты мне на шабасе шапні!

В е д з ь м a

А вось замова. Паўтарай яе — Яна напітку моцы дадае.

Мефістофель ( Фаўсту)

Хадзем хутчэй, каб цела Сагрэлася і прапацела, Тады падымецца жыццёвы тон, Адчуеш млосць і шал кахання, Табе параніць сэрца Купідон, Я ж здзейсню кожнае тваё жаданне.

Ф а ў с т

Дай люстра, гляну ёй у вочы, О, дзе яна, душы царыца?

Мефістофель

На пекны твар, на твар жаночы Ты скора зможаш надзівіцца.

(Ціха, убок.) Чакай, праз сілу нашага пітва У бабе ўбачыш ты багіню хараства.

ВУЛІЦА

Ф а ў с т малады. Праходзіць Маргарыта.

Ф аўст

Хачу красуню папрасіць Паненцы праважатым быць.

Маргарыта

Красунь, паненак тут няма — Дайду дадому і сама.

(Вырываецца і выходзіць.)

Ф аўст

Дальбог, такая прыгажосць Наўрад ці дзе на свеце ёсць!

3 прывабнай строгасцю — хаця Дзяўчо, амаль яшчэ дзіця.

О, як мне вобраз гэты люб!

Румянец шчочак, чырвань губ, Бляск гэтых вочак з-пад павек Мне не забыць ужо вавек!

Адно ўжо тое вельмі міла, Як лёгка мой наскок адбіла.

Уваходзіць Мефістофель.

Глядзі, каб дзеўку мне дастаў!

Мефістофель

Якую?

Ф аўст Ёй я дарогу заступаў.

Мефістофель

Ах вось! У пробашча яна была I ачышчалася ад зла, Грахі яму нявінная насіла.

Падгледзеў я — ля спавядальнай будкі Стаяла, як анёл чысцюткі — А гэтакіх мая не пераможа сіла.

Ф аўст

За чатырнаццаць ёй пераваліла.

Мефістофель

Ты — як распуснік пошлы, гадкі, Што хціва кветачкі кахання рве, Якому толькі ў галаве — Залёты і нявінныя дзяўчаткі.

Ці не завельмі ты, мой пане, спрытны?

Фаўст

Дарма! Пакінь, магістр амбітны, Свае маралі, трапныя здагадкі — Абрыдлі мне яны. Без лішніх слоў: Калі я гэтай ноччу зноў Дзяўчыну мілую не ўбачу, Лічы — ў табе партнёра трачу!

Мефістофель

He ўсё ж наскокам, дарагі! — Патрэбен тыдзень мне, другі, Каб я аказію мець мог.

Ф а ў с т

Мне б толькі вольных сем гадзін, Дык і без чорта, сам, адзін Я б спакусіў і перамог.

Мефістофель

Ого! Цяпер я слухаю француза! Прашу, не гневайся, ну годзе, годзе! Але ж які той смак у асалодзе, Калі табе падорана спакуса!

Круці, фліртуй, шукай зацішак, А там, як дойдзе да пары, Ты, як герой замежных кніжак, Сам на цугундар лялечку бяры.

Ф аўст

Мой апетыт здаволіцца малым.

Мефістофель

Ты рызыкант, мой пане, а між тым, Скажу без смеху, да дзяўчыны Пад’ехаць хітра мы павінны, Бо штурмаваць паненку ў лоб Пустою дурасцю было б.

Ф аўст

Вядзі мяне ў яе святліцу Або дастань на памяць паясок,

Хусцінку, стужку, завушніцу, Падвязку з ножкі, матузок.

Мефістофель

Каб даказаць, як спачуваю Твайму вялікаму адчаю, Гатовы сёння ж я з табой Прабрацца да яе ў пакой.

Ф а ў с т

Убачу? Авалодаю?

Мефістофель

He, не! Ў адведкі Красуня пойдзе да суседкі, А ты чакай пакуль, сядзі рахмана I мар пра ўцехі вашага рамана.

Фаўст

Дык пойдзем!

Мефістофель

He, пакуль што рана!

Фаўст

Рыхтуй дарунак з лёгкае рукі. (Выходзіць.)

Мефістофель

Ужо дарыць? Ай маладзён!

Але — ці не пара наведаць тайнікі, Ці не пара дастаць і скарб які, Каб поспех быў адразу нам відзён.

(Выходзіць.)

ВЕЧАР

Невялікі ўтульны пакой. Маргарыта заплятае і падвязвае косы

Маргарыта

Як бы хацелася мне знаць, Хто ён такі, той дзіўны пан?

Рухавы, статны і, відаць, He з простых родам, а з дваран. Я ўмомант гэта зразумела, — Трымаўся годна так і смела.

(Выходзіць.)

Мефістофель. Фаўст.

Мефістофель

Заходзьце ціха, ні шу —шу!

Ф а ў с т ( памаўчаўшы ) Хачу пабыць адзін, прашу!

Мефістофель (агледзеўшы пакой) Такі парадачак не ў кожнай... Але спяшу!

(Выходзіць.)

Ф аўст (азіраючыся ) Вячэрні морак, салодкі змрок, Акрый, акрый святыню гэту! Закуй мне розум на замок, Каб я забыць уцехі мог! Пакінь мне толькі крылы волі, Дай мне спазнаць пакуты й болі! Які спакой, якая ціша, — Ва ўсім парадак і дагляд! Дастаткам тут і ўбогасць дыша — Утульнасць у каморцы, лад.

(Смела садзіцца ў скураное крэсла каля ложка.) Прымі ж мяне! Як і другіх прымала На трон бацькоўскі з радасцю, з журбой! Як часта дзетвары гарэзны рой Сваволіў колісь тут, бывала! Дзядулю тут каляднаю парой За падарункі ўдзячна цалавала. Я знаю, мілая, душой спрыяла Ты гэтаму парадку; не дакор Матулін тут кіруе, не прымусам

Ты засцілаеш стол абрусам, Ты прыцярушваеш пясочкам жоўтым двор 3 руплівасцю сапраўднай гаспадыні!

О мілая рука! Рука багіні!

Ты здольная у хатцы цеснай

Зрабіць сапраўдны рай нябесны!

А тут?

(Падымае палог ложка.) Святы мяне сцінае страх!

Як тут спакойна, як тут міла!

Прырода! У чароўных лёгкіх снах Анёлка ты ўскарміла!

Яна! Яна — мая дзяўчына — На гэтым ложку спала тут; — У гэтай хатцы дабрачынна Саткаўся чысты божы цуд!

(Сам сабе.)

Што ж ты прынёс, нязваны госць, Сюды? Любоў, пашану, злосць?

Чаго тут прагнеш? Што ў душы пануе? Цябе, о Фаўст, ужо не пазнаю я!

Мо проста выпадак занёс Цябе на шлях такой прыгоды, Калі аж млееш ты ад асалоды? — Няўжо так лёгка намі правіць лёс?

Каб увайшла, дык што было б?

Чым апраўдаў бы свой учынак? — Ты, асталоп,

Укленчыў бы перад дзяўчынай!

Мефістофель (уваходзячы)

Яна ідзе! Бяжым адгэтуль прэч!

Фаўст

Далей з чароўнага прытулку!

Мефістофель

Вазьміце гэтую шкатулку — Патрэбная, скажу вам, рэч.

Пастаўце ў першую шуфляду. Даю вам голаў без закладу, Што, ўбачыўшы такую лусту, Любая дзеўка з’едзе з глузду, — Расчуляць цацачкі да слёз.

Ф аўст Ці зручна мне?

Мефістофель

Вы што, ўсур’ёз? Мо самі возьмеце? А дзеўцы — чары? Пры вашым вытанчаным спрыце Лепш розумам сваім жывіце 1 не рабіце мне турбот, Каб я праз прыхамаці скнары He надрываў сабе жывот...

(Ставіць шкатулку ў куфар і замыкае.) Цяпер мы лататы дамо! Дзіцятка ж хай сабе само Тут спакушаецца для вас. Ды нешта ў пана кіслы выгляд, Нібы на лекцыю вам час Рабіць метафізічны выклад Перад дзесяткамі вачэй. Аднак бяжым адсюль хутчэй.

Выходзяць.

Маргарыта (уваходзячы з лямпай) Тут горача і душна так...

(Адчыняе акно.)

А на дварэ — не тое, што ўжо ў хаце. Мне неяк так... не знаю як...

Чаму няма так доўга маці, Глядзі, і немарасць прысніцца. Якая ж я, аднак, дурніца...

(Раздзеючыся, спявае.)

Уладца Фулы слаўнай Меў кубак для бясед, Каханай дар, што рана Сышла у лепшы свет.

3 яго гаючы трунак Піў на пірах кароль, Глядзеў на падарунак, — Стаіўшы ў сэрцы боль.

Усім зычліўцам трона Раздаў ён гарады, А пры сабе да скону Меў кубак залаты.

Сазваў на пір наказам Ён рыцараў зямлі I ў зале продкаў разам Апошні раз пілі.

I прывітаў гасціну Сардэчна валадар, I выпіў і ў пучыну Ён кінуў мілы дар.

Прыбой у золкім змроччы Той кубак падхапіў.

Кароль заплюшчыў вочы

I больш ужо не піў.

(Адчыняе куфар, каб пакласці адзежу, бачыць шкатулку.) Адкуль шкатулка тут?

Я ж зачыніла куфар на замок. Якія рэчы ў ёй? Ды гэта ж цуд! I хто яе паставіць мог?

Нашто тут доўга варажыць — Прынеслі, пэўна, залажыць, А мама — ў скрыню даччыну! Ах! Вось і ключык! Адчыню? А божа, колькі тут аздоб! А божа, колькі тут акрас! А ўсё-такі чый гэта скарб? Любой дваранцы ў самы раз He сорамна насіць было б!

(Прыбіраецца і глядзіцца ў люстэрка.) А вось і пара завушніц Іграе пералівам фарб, Як срэбра чыстае крыніц, Надзела і — не тая Грэта! Прыгожа, здатна, ў акурат!

Яно, бач, добра, ды ці шмат Цяпер такіх, што цэняць гэта? Што хараство? Тут кожны скажа: Без залатоўкі

Няма сяброўкі!

Ах, бедны свет! Ах, доля наша!

НА ШПАЦЫРЫ

Задуменны Ф а ў с т. Падыходзіць Мефістофель.

Мефістофель

Каб я з кахання сох!

Каб я ў смале кіпеў! — Залаяўся б мацней, калі б умеў!

Ф аўст

Чаго ты так гарыш? Чаго такі шалёны? Упершыню я чую ад цябе праклёны!

Мефістофель

Пайшоў бы зараз жа да чорта, Калі б я чортам сам не быў.

Фаўст

Заўсёды ходзіш проста, горда, А сёння сам сябе забыў.

Мефістофель

Падумай сам, плюгавы нейкі non Ужо бразготкі Грэтхен згроб. Старая, ўнюхаўшы, па звычцы Адразу скеміла: злы дух!

Пасецца, як аўца, ў кантычцы, Вось і прыдбала тонкі нюх. Глядзіць, каб свецкага, крый бог, He прапусціць цераз парог. «Дзіця, — сказала, —■ цёмны дар Бязгрэшным душам у цяжар, Лепш Багародзіцы святой

3 малітвай скарб прысвецім твой». Скрывіла пысак Маргарытка Глядзець ёй, бачыш, вельмі брыдка Каню дарованаму ў зубы. Бо хто дае, той богу любы. Тут мамачка папа гукнула. Той лезе ў хату, нібы скула, Угледзеў: «Утаймуйце плоць! — Хто не шкадуе, з тым Гасподзь!» Маўляў, ахвотна падарункі Царква прымае з ласкі божай, Яна не скардзіцца на шлункі, Лыкнула, дзякаваць, паўсвету, А колькі, колькі яшчэ можа! Нястраўнасці ж пакуль не мае. Царква адна — ці чыста гэта, Mae вы чады? — не спытае.

Фаўст

Закон няпісаны: прымае дар Кароль, царква, яўрэй-ліхвяр.

Мефістофель

Пярсцёнкі, пацеркі, шнурочкі Ён потым хап! — і з хаты ўпрочкі. I нават «дзякуй» не сказаў, Нібы арэхаў кош панёс, Ён рай старой паабяцаў, А баба — радая да слёз.

Ф аўст

А Грэтхен як?

Мефістофель

Адна ў тузе.

He знае, што рабіць у горы: Ёй скруха сэрцайка грызе Па рыцары і страчаным уборы.

Ф а ў с т

Шкада, пакутуе праз нас. Дастань лепш новых дзе акрас! Бо першыя — яе не варты!

Мефістофель

А вам усё гульня, мой пане, жарты.

Фаўст

Што я загадваю, рабі!

Спярша суседачку падбі,

А там, ты ж д’ябал спрытны, лоўкі, Здабудзеш ключ і да сяброўкі.

Мефістофель

Служыць гатовы, пан ласкавы.

Ф а ў с т выходзіць.

Каханак — ён дурны як бот: Павесіць сонейка на плот Сваёй каханцы на забавы.

(Выходзіць.)

ДОМ СУСЕДКІ

М а р т a (адна)

Мой любы муж, — Гасподзь няхай Яму адчыніць дзверы ў рай, —

Пакінуў нашу старану

I тут мяне адным адну;

Бог сведка — я яго кахала, Нічым яго не засмучала.

(Плача.)

Відаць, загінуў дзесь у чыстым полі, А я без сведак не здабуду волі.

Уваходзіць М а р г а р ы т а.

Маргарыта

Ах, пані Марта!

М а р т a

Грэтхен, што з табою?

Маргарыта

Ніяк сябе не супакою: Такога не было ніколі ў нас — Знайшла я зноў шкатулку ўчора У скрыні. Колькі ў ёй акрас, Аздоб усякіх, пацерак да ўбораў — Аж расказаць я не магу!

М а р т a

Пра гэта матцы ні гу-гу, Бо зноў папу якому ўпора.

Маргарыта

Ах, як прыгожа! Як удала!

М а р т a (убіраючы яе)

Табе, дзяўчо, пашанцавала.

Маргарыта

А што з таго, нічога ж не надзену На шпацыр, у царкву ў нядзелю.

М а р т a

Ну, і няхай, суседачка, няхай — Ты да мяне і ў будні забягай: Надзенеш тут — нам радасць будзе. Пасля пакажашся на людзі Пры выпадку — на фэсце ці на балі За рэччу рэч пакажаш па чарзе: To бранзалетку, то каралі, А матка хай сабе грызе, Бо нам бліжэй свае рахубы, А ёй мы неяк загаворым зубы.

Маргарыта

Але адно мне ўсё ж — загадка; Хто шчодры так на дабрыню?

Стук у дзверы.

Прапала! Божа! Гзта ж матка!

М а р т a (глядзіць пад фіранку) Там незнаёмы — адчыню!

Уваходзіць Мефістофель.

Мефістофель

Прашу пакорна дараваць, Што вас пасмеў патурбаваць.

(3 павагай адступае перад Маргарытай.) Паклон прыміце, пані Швертляйн, і пашану.

М а р т a

Я гаспадыня тут! Што трэба пану?

Мефістофель (ціха да яе)

Прабачце мне, што я не ў час:

3 візітам дама ў вас якраз.

3 дазволу пані я гатоў Зайсці пасля абеду зноў.

М а р т a (уголас Маргарыце) Пан далучыў цябе да знаці — А гэта гонар беднаму дзіцяці!

Маргарыта

О, я не знатная асоба, Пан вельмі добры ці ў гуморы — На мне не ўласная аздоба.

Мефістофель

Ах, я мяркую не па ўборы — Манеры вашы і пагляды... Дык мне застацца? Вельмі рады.

М а р т a

А з чым прыйшлі вы ў хату нашу?

Мефістофель

Благая вестка, і к таму ж

Баюся я, што вас уражу:

Сканаў ваш небарака муж.

М а р т a

Памёр? Каханенькі! Мой мілы! Няма яго! О Божа, дай мне сілы!

Маргарыта

Уцешцеся, Гасподзь не кіне вас.

Мефістофель

Дазвольце ж, я пачну мой сумны сказ.

Маргарыта

Я б не жыла і не любіла, Мяне б няшчасце загубіла.

Мефістофель

Ай кіньце, гояцца любыя раны.

М а р т a

Расказвайце ж, дзе мілы пахаваны.

Мефістофель

У Падуі паклаў ён голаў На крылы лёгкія анёлаў I з храма ўгодніка Антона Узнёсся да святога трона.

М а р т a

I гэта ўсё? Усё дачыста?

Мефістофель

Навошта, кажа, енкі, плач, Закажаце малебнаў трыста — I больш ніякіх перадач!

М а р т a

He можа быць! Такі даход!

Жабрак які і той пад спод У торбу лепшае кладзе, Ці мала з кіем вёрст ідзе, I недапіць ён рады і пасціцца, А ў дом не прыйдзе без гасцінца!

Мефістофель

Мадам, я спачуваю шчыра.

Ваш муж ашчадны быў мужчына, Пра жонку ўспамінаў сваю 1 наракаў ён на няўдачу.

Маргарыта

Ах, людзі бедныя, я плачу! Я рэквіем яму спяю, Маліцца буду кожны ранак.

Мефістофель

У вас, дзіця, не кроў, а пунш...

Хай вам дастанецца прыгожы муж...

Маргарыта

Ах, што вы!

Мефістофель

...рыцар верны і каханак. Хто не сп’янее ў млосным дыме, Калі такую ясачку абдыме?

Маргарыта

Парушыць звычай нам — не можна.

Мефістофель

Так, гэта робяць асцярожна...

М а р т a

Расказвайце ж!

Мефістофель

Вясёлага тут мала: He на радзіме і не ў родным доме — Сярод чужых людзей ды на гнілой саломе 3 малітвай смерць сустрэў. Жыў як папала, А паміраў у шчырай веры.

«Як ненавіджу, — скардзіўся, — хімеры Свайго мінулага і подлую душонку,

Што занядбаў ганебна дом і жонку; He перажыць мне гэтага ўспаміну — Даруй, даруй, што я цябе пакіну».

М а р т a

Мой добры муж, я даравала!

Мефістофель

Казаў: «Бог сведка! Грэшніца яна!»

М а р т a

I гэта ў смертны час казаць! Мана!

Мефістофель

Напэўна ж, смерць апанавала, Дык сам не ведаў, што пляце, Казаў: «Падумаць пра дзяцей, Пра чорны хлеб падумаць трэба, А там яшчэ ім даць да хлеба, — Самому — што перападзе».

М а р т a

Змяняў любоў маю, душы ад’яда, I ўрэшце — пакарана здрада.

Мефістофель

О не — набожны быў абраннік ваш, Кахаў вас шчыра і аддана, Казаў: «Як з Мальты адплылі, Я памаліўся за сям’ю.

Малітву Бог пачуў маю, Бо мы ўзялі на абардаж Фрэгат турэцкага султана, Што скарбы вёз з чужой зямлі. I я за храбрасць атрымаў...»

М а р т a

Ага! Дык, можа, недзе закапаў?

Мефістофель

Развеяў вецер; ля прычала Яго ў Неапалі страчала

Паненка здатная. Любоўнай ласкі Яму хапіла па завязкі.

Шкада, вядома, што расплата Прыйшла, бадай што, ранавата.

М а р т a

Ах, шэльма! Злодзей! Хітры хлус! Мяне тут гне галеча, гора, А ён не можа без спакус.

Мефістофель

Таму, як бачыце. загінуў скора.

А я дык не тужыў бы дужа, Ў жалобе пахадзіў бы год, А там — прыгледзеў бы другога мужа.

М а р т a

He ўлічыш загадзя выгод!

Яно б няблага, толькі, дружа, Мужчын свабодных не відно. А мой па свеце швэндаўся чагосьці, Любіў чужое піць віно, Чужых жанок і гульні ў косці.

Мефістофель

А вы адно ў адно, што клін да кліна! Калі не заступаў дарогі вам Да ўцех, якімі ласаваўся сам, Вам не жыццё было — маліна.

3 такой умовай, маладзіца, 1 мы патрапілі б згадзіцца.

М а р т a

А пан, па-мойму, з добрым перцам.

Мефістофель (сам сабе)

Пара ўцякаць. А бабка — ліха фунт: Паставіць чорта — у хамут!

(Маргарыце.)

А што ў паненкі? Як там з сэрцам?

Маргарыта

Пра што вы?

Мефістофель (сам сабе)

О дзіця, дзіця!

(Уголас.) Бывайце ж!

Маргарыта 3 богам, пан!

М а р т a

Хаця — Я 6 мець пасведчанне хацела, Калі і як мой муж пакінуў свет I дзе ўпакоілася цела,

Усё, каб як належыць, каб як след, Каб некралогі, выразкі з газет...

Мефістофель

Ды што прасцей! Бо праўда — гэта ж тое, За што выказваюцца двое.

Дарэчы, прыяцель мой тут, Я разам з ім прыйду на суд У сведкі.

М а р т a

Я ўжо вам аддзячу!

Мефістофель

А ці паненку тут убачу?.. Ён хлопец бравы, а з манер Галантны рыцар, кавалер.

Маргарыта

Пачырванею. Ах, ну што вы!

Мефістофель

Трымайце нораў! I нахмурце бровы!

Ёган Вольфганг Гётэ

Юны Ё. В. Гётэ

Бацькоўскі дом Ё. В. Гётэ ў Франкфурце-на-Майне

Лілі Шэнэман

Марыяна фон Вілемэр

Ёган Готфрыд Гердэр

Фрыдрых Шылер

Ваймар, домік Гётэ ў парку

Пахавальня Ё. В. Гётэ і Ф. Шыллера

М а р т a Сягоння мы, як сонца сядзе, Чакаць вас будзем тут у садзе.

ВУЛІЦА

Фаўст. Мефістофель.

Ф аўст Ну што? Якія ў вас навіны?

Мефістофель

Во! як палае наш герой!

Лічыце Грэтхен загадзя сваёй.

Мы ў садзе ў Марты сёння быць павінны. А Марта — зводніца і скнара, Сказаць па праўдзе — чорту пара.

Ф а ў ст Выдатна!

Мефістофель Просіць платы Марта.

Ф аўст За гэта ёй аддзячыць варта.

Мефістофель

Мы прысягнуць павінны, я і вы, Што муж няшчаснай — нежывы I пахаваны ў Падуі ў саборы.

Ф аўст

У Падую? Дарога зноў, турботы, зборы?

Мефістофель

Sancta simplicitas! Дзівак!

Мы можам сведчыць проста так!

9 Гётэ

Фаўст

Я вам не хлус!

Мефістофель

Змагар за праўду! Мо ніколі Вы людзям глупства не малолі?

Хіба пра Бога, рух свяціл, планет, Пра чалавека і яго духоўны свет He гаварылі смела і глыбока 3 апломбам знаўцы і прарока? Але ж сабе прызнайцеся хаця, Што тайны сэнс і змест жыцця Вы знаеце, мой друг упарты, He больш, чым долю мужа Марты.

Фаўст

He бачыў век такога я сафіста.

Мефістофель

I ў чорта інтэлект узрос.

Mary быць пэўны, што за нос Паводзіш Грэтхен, урачыста Ёй будзеш клясціся ў каханні, Спяваць ёй будзеш на світанні.

Фаўст Ад сэрца, шчыра.

Мефістофель He смяшы!

Пачнеш трубіць пра вобраз мілы, Пра вернасць сэрцаў да магілы — I гэта шчыра, ад душы?

Фаўст

Пакінь! Скажу адно я — вер не вер: Калі ўсяму, што ў сэрцы маю, Я назвы правільнай не знаю, Калі дапытліва цяпер У белы свет іду блукаць, Каб словы ісціны шукаць, Калі агонь, якім палаю,

Бясконцым, вечным называю, — Дык хіба ж гэта — прыдур, бзік?

Мефістофель

Па-мойму -— так!

Ф а ўст

Нашто надсаджваць грудзі! Той, у каго даўгі язык

I хто дурыць лаўчэй прывык, — Той — слушны будзе.

Хадзем! Здаюся моўчкі сатане, Бо так выгоды болей мне!

САД

Маргарыта пад руку з Фаўстам, Марта з Мефістофелем прагульваюцца.

Маргарыта

Пан з далікатнасці гатовы Да буднай знізіцца размовы. Павандравалі вы па свеце шмат, Жыццёвы вопыт за плячыма, — Ці ж можа простая дзяўчына Патрапіць вам у акурат?

Ф аўст

Ад мудрасці зямной мне горка — Чаруе толькі позірк твой, гаворка.

(Цалуе ёй у руку.)

Маргарыта

Як можна цалаваць руку, Шурпатую ад хатняй працы, Бо я ж гатую, мыю, тку — Усё раблю, што скажа маці.

Праходзяць.

М а р т a

Дык пан заўсёды на калёсах?

Мефістофель

Што зробіш, лёсу я не ўладца! 3 тугой бярэш у рукі посах, А так хацелася б застацца.

М а р т a

Калі ты малады, то добра ўсяк: I пасядзець, і ў свеце пабадзяцца. А пераспелы халасцяк, Самотнік горкі без апоры — Ён і памрэ ў галечы й горы!

Мефістофель

Пра гэта й думаць цяжка, млосна!

М а р т a

А вы падумайце, пакуль не позна.

Праходзяць.

Маргарыта

Як той казаў: пайшоў — забыў імя. А вы пачцівы пан, лагодны, Разумны і высакародны — Навошта вам спатрэбілася я?

Фаўст

Павер мне, мілая, што ўся асвета — To пустата і слепата.

Маргарыта

Ну, што вы?

Ф аўст

Ах, нявіннасць, прастата Сама сабе не ведае цаны, Бо, можа, лепшае на свеце — гэта Цнатлівая пакорнасць, без маны...

Маргарыта

Ці ўспомніце мяне сяды-тады? А я запомню пана назаўжды.

Фаўст

Вы, пэўна, часта на самоце?

Маргарыта

Пра гаспадарку трэба дбаць I думаць толькі аб рабоце. Сама ўсё мушу гатаваць, I шыць і мыць — і ўсё адна, Штодзень кручуся дацямна. Хай не харомы, не палаты, Пакінуў тата нам гарод, Садок каля старэнькай хаты. Жыць можна сціпла, мець даход, Калі парадак весці строга. Падаўся брат мой у салдаты, Сястрычка адышла да Бога. Хоць з ёю клопату было, Ды перанесла б я іх зноў спачатку: Так спагадала я дзіцятку — Як тая красачка расло.

Ф а ў с т Анёл, — калі як ты!

Маргарыта

Любіла я дзіцятка мілаты.

Рабіла ўсё сама без мамы, брата, А тут якраз памёр мой тата, Звяла матулю немач з ног, I ёй ужо ратункам быць мог толькі Бог. I не магла тады ўжо маці Карміць няшчаснага дзіцяці.

I давялося мне самой Дзіцю быць мамай і сястрой. Вось так з намогі маіх сіл Дзіця расло на ўцеху ўсім.

Ф аў ст

Якое чыстае ты мела шчасце!

Маргарыта

Ах, не зусім! Было і ліхашчасце! Пастаўлю я паблізку

Ўзбоч сябе калыску: Паварухнецца — я ўстаю, Кладу дзіця ў пасцель сваю, Кармлю і ціха калышу, Альбо ад вечара да ранку, Калі не спіць яно, нашу, Спяваю калыханку I кожны рух бяру на вочы, А раніцою зноў — за ночвы, Пасля на рынак і да печы — Дзень цэлы не разгорбіш плечы. Нялёгка, пане мой, нам жыць вось так; Затое спіш усмак, і ежа ўсмак.

Праходзяць.

М а р т a

Халасцяка старога выправіць магіла — Жаночая яго не возьме сіла.

Мефістофель

Ну, каб такая вось, як вы, Ды, закасаўшы рукавы, Мяне да сэрца прыгарнула, Ураз бы смак жыцця вярнула.

М а р т a

Ці ёсць у вас хто на прыкмеце? Прытулак маеце на свеце?

Мефістофель

Скажу вам шчыра: жонка й печ — Найдаражэйшая на свеце рэч.

М а р т a Ды не — я пра каханку, даму сэрца.

Мефістофель О, ўсюды сэрцам я да месца.

М а р т a

Ах, божа, я ў тым сэнсе, што жанчыны...

Мефістофель

На жарты з дамаю свае прычыны.

М а р т a

He, вамі я не зразумета!

Мефістофель

Вы проста ягадка, а не кабета!

Праходзяць.

Ф а ўст

А ці мяне адразу ты пазнала, Калі ўвайшоў я сёння ў сад?

Маргарыта

Я так збянтэжана стаяла I апусціла вочы.

Ф а ўст

Дазволіў я сабе зашмат Фрывольнасці каля сабора. Прашу мне вольнасць дараваць.

Маргарыта

Узрушанасць сваю няскора Змагла я ў сэрцы ўтаймаваць. He чула я яшчэ дакораў, Што я лядашчая, благая. Ах, думала, няўжо твой нораў Такі, што ўжо няма і спасу, Ці не падумаў ён, што я такая... Што можна ўзяць мяне адразу? Прызнаюся: чаму, не знаю, Прыхільнасць я да вас у сэрцы маю. Але сябе тым часам дакарала, Што крыху вас пашкадавала.

Ф аў ст Каханая!

Маргарыта Хвіліначку!

(Зрывае рамонак, ірве пялёсткі.)

Ф а ў ст

He рвіце.

Маргарыта

Гульня!

Ф а ў с т

Ды ну?

Маргарыта

Прашу, з мяне не кпіце! (Абрывае пялёсткі і шэпча.)

Ф аўст

Што шэпчаш ты?

Маргарыта (напаўголаса)

Кахае — не!

Ф а ўст

Анёлак мой!

Маргарыта ( шэпча)

Кахае — не! Кахае — не!

(Зрываючы апошні пялёстак, радасна.) Кахае!

Ф а ўст

Так, дзіця, няхай рамонка мова Прысудам Божым будзе: ён кахае!

(Бярэ за абедзве рукі.)

Маргарыта

Я так усхвалявана!

Ф аўст

О, не дрыжы! Хай позірк мой, Хай поціск рук табе раскажа, Што словамі сказаць не ўмею! Аддацца б цалкам! Асалодай Упіцца я бясконцай прагну!

Бясконцай! Бо канец — адчаем быў бы! Бясконцай! He хачу канца!

Маргарыта паціскае яму рукі, вырываецца і ўцякае. Фаўст стаіць хвіліну задуменны, пасля ідзе за ёю.

М а р т a (уваходзячы)

Сцямнела, ноч!

Мефістофель

Ісці пара!

М а р т a

Вас не пусціла б я з двара,

Ды наш завулак — зборышча ўсялякіх бед: Нібы ва ўсіх адна турбота — Дацікаваць паціхеньку з-за плота, Што з’еў, чым закусіў сусед, Што ні зрабі — адразу плёткі.

Дзе ж пара наша?

Мефістофель

П’юць нектар салодкі, Як пчолкі.

М а р т a

Блізіцца да згоды.

Мефістофель

Каханне скрозь!

Такі закон прыроды!

АЛЬТАНКА

Убягае Маргарыта, хаваецца за дзвярыма, прыкладае палец да вуснаў і глядзіць у шчыліну.

Маргарыта

Ідзе!

Ф аўст (уваходзячы)

Ах, дражнішся! Чакай, злаўлю!

(Цалуе яе.)

Маргарыта (абдымае яго і вяртае пацалунак)

Каханы мой! Люблю! Люблю!

Стукае Мефістофель.

Ф аўст (тупае нагой)

Хто там?

Мефістофель

Твой друг!

Ф аўст

Скаціна!

Мефістофель

Развітацца час!

М а р т a (уваходзячы)

Так, позна ўжо!

Ф а ў с т

Дазвольце мне правесці вас?

Маргарыта

А маці? He, не трэба!

Ф аўст

Цяжкі час расстання! Бывайце ўсе!

М а р т a Ад’ё! Бывайце!

Маргар ы т a

Да спаткання!

Фаўст і Мефістофель выходзяць.

О, як натхнёна, мілы божа, Мужчына гэты мысліць можа! Я ж перад ім стаю, дурніца, Стаю, гатова праваліцца. Ах, Грэтхен бедная, чаму Ты спадабалася яму?

(Выходзіць.)

ЛЕС I ПЯЧОРА

Фаўст (адзін )

Магутны, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё, Чаго ў цябе прасіў. Ты нездарма, Аблічча ў полымі сваё явіўшы, Усю прыроду мне пад ногі кінуў I сілу даў, каб здолеў я жыццё He толькі подзівам халодным мераць, Але й заглядваць у яго глыбіні, Нібыта ў сэрца сябра дарагога.

Ты паўз мяне правёў жывых чароды, Ты навучыў мяне шукаць братоў У ціхім лесе, у вадзе й паветры! Калі раве, лютуе ў пушчы бура, I хвоя-волат, падаючы долу, Сасоннік трушчыць малады, і глуха Падзенне рэхам горы абуджае, — Тады вядзеш мяне ты ў ціхую пячору, Каб я, сябе пазнаючы, ўсе цуды Таемнага нутра свайго пабачыў! Калі ўстае пяшчотна чысты месяц На небе, — о, тады насустрач мне Плывуць са скал крутых і з гушчару, Як здані, постаці часоў мінулых, Лагодзячы натхнёную душу.

Я ведаю, нішто не дасканаласць! Аднак ты шчодра шчасцем надзяліў,

Якое зблізіла мяне з багамі, Даў спадарожніка, які ўжо стаў Патрэбны мне, хоць холадна і дзёрзка Мяне ў маіх вачах шальмуе, бэсціць I з дзікім рогатам на глум і здзек Дары твае і шчодрасць выстаўляе, Распальвае ў душы маёй агонь, Агонь кахання абуджае зноў. Ад прагі рвуся я да асалоды, А ў асалодзе мару ўпіцца прагай.

Уваходзіць Мефістофель.

Мефістофель

Ці не абрыдла вам яшчэ? Ці, можа, досыць той забавы? Нядрэнна скаштаваць любоўнай стравы, Ды нам далей пара, жыццё ж цячэ.

Фаўст

Няма ў цябе другой турботы, бачу, Як ліпнуць да мяне ўвесь час смалою?

Мефістофель

Ну-ну! Пайду сабе — і не заплачу! — Я так не раю жартаваць са мною. Калі ты гэткі грубіян, дзікун, To, кінуўшы цябе, не шмат я страчу. Ты дзень у дзень служы яму, цікуй, Насі, вазі, шукай яму дзяўчат, — А ўсё не так табе, не ў акурат.

Фаўст

Ты што? Чакаеш ад мяне падзякі За кожны выбрык свой, фартэль усякі?

Мефістофель

А як жа ты, зямлі гаротнай сын, Прабавіў бы жыццё сваё адзін? Хіба не я, хіба не чорт Цябе пазбавіў ад згрызот? Каб не стараўся я і не штукарыў, Даўно б ты, пане мой, зямельку парыў;

Чаго ж бо ты, нібы сава ў дупле, He на дажджы сядзіш, але ў цяпле, Сядзіш, як жаба сярод багны, I смокчаш гразь, да ежы прагны, — А планаў маеш колькі ў галаве! — He, доктар у табе яшчэ жыве.

Ф аўст

Каб ведаў ты — як ачуняў я скора I колькі сіл дала мне гэтая пячора, Вярнуўшы дар шчаслівай маладосці! Каб ведаў ты, дык пазайздросціў!

М ефістофель

Прыемнасці, відаць, нямала — Вылежвацца ў траве, нагульваць сала, I заадно ў нябёсы ад зямнога Ляцець на крылах мар, ляцець да Бога, I думкай працінаць зямлю і цвердзь, I Божыя тварэнні ўразумець, I асалодай незямной упіцца, Ў любові зноў расчулена забыцца, Турботы будныя забыць

I свой парыў...

(Робіць непрыстойны жэст.) маўчу... вось гэтым завяршыць.

Фаўст

Цьфу на цябе!

Мефістофель

Ай-ай! He даспадобы — Яму варочае вантробы!

Ханжам заўсёды вянуць вушы Ад рэчаў, да якіх імкнуцца душы, Я ж толькі даў магчымасць вольна жыць. Сябе самога часам пачмурыць, А ты адразу — на дыбкі.

Калі характарам такі,

Дык можаш розумам звіхнуцца, Зноў у віры шалёным апынуцца.

Пра тое годзе! Грэтхен там — адна. Вядро наплакала з тугі, I мроіцца ёй вобраз дарагі — Па вушы закахалася яна.

Твая любоў нядаўна бушавала, Нібы вясною горная рака, I да грудзей яе дапала, — Ды з той ракі цяпер не вып’еш і глытка. Па мне, чым тут бадзяцца па балоце, To лепш было б вярнуцца зноў, Каб у салодкай, радаснай пяшчоце Аддзякаваць красуні за любоў.

Гадзіна днём, дзень тыднем ёй стае, Сядзіць, глядзіць, як за акном Заткалі неба хмары шэрым палатном, «Чаму не птушка я?» -— пяе.

Туга дзяўчыне сэрца разрывае.

To падбадзёрыцца, то зноў на твар Кладзецца роспачы цяжар, To моўчкі пацеркі перабірае, Імя тваё з журботай паўтарае, To зноў у слёзы, зноў у плач — А ты тырчыш тут, як таўкач.

Ф аўст 3мяя!3мяя!

Мефістофель (сам сабе)

Ну вось, падсек цябе ўжо я!

Ф а ў с т

He спакушай жа, дух паганы, He развярэджвай, д’ябале, раны, He трэба мне падступныя парады, — Яны распальваюць агонь пажады.

Мефістофель

Дзяўчына думае цяпер, Што ўцёк падступны кавалер...

Ф аўст

Дзе б я ні быў, куды б я ні прыстаў, Забыць яе, пакінуць — не змагу я. Зайздрошчу целу Госпада Хрыста, — Яго ж на споведзі яна цалуе.

Мефістофель

I я зайздросціў, гледзячы на вас, Калі між ружаў ты блізнятак пас.

Ф аўст

Прэч, зводнік!

Мефістофель

Смех з такога гневу! Сам бог, ствараючы Адама й Еву, Чыніў святую справу першы, Хвілінку вольную займеўшы!

Хадзем! Чаго разводзіць нам нуду, Я ж у пакой да Грэтхен павяду, He на пагібель, не на кару.

Ф аўст

У палкіх пацалунках — рай! О, на грудзях яе памерці дай! Я не забыў пакут яе, сустрэцца мару. Ці ж не пачвара я, дурны, няўдалы, Ці не ўцякач, які пакінуў дом 1 горнай рэчкай падае на скалы Ды мчыць далей да прорвы, напралом? А там унізе, недзе, у даліне, У хатцы, мілае дзіця — яна Ў турботах хатніх не спачыне, У свет малы замкнутая, адна.

Няўжо таго было мне мала, Што, божы нелюб, я хапаў Рукамі скалы як папала, I іх крышыў, і разбіваў?

Я на спакой яе наклікаў хмары, Ты ж, пекла, прагнула ахвяры! Але, што нам наканавана, — не міне! Дык скараці мне, д’ябале, час жуды,

Хай лёс яе спасцігне і мяне, Каб разам знікнуць назаўжды.

Мефістофель Ён зноў гарыць, ён зноў палае! Ідзі, ідзі ж суцеш яе, дурны. Дзе недарэка выйсця добрага не мае, Там горнецца адразу да труны. Смялей! Адкінь адчай і горды гнеў — Ля чорта сам ты трохі ссатанеў. Бяда, калі ўжо чорт пачне тужыць, Тады няма чаго і жыць.

ПАКОЙ ГРЭТХЕН

Г рэтхен (адна, за калаўроткам)

Мой спакой прапаў, Спакой пагас.

Ужо не вернецца Шчаслівы час.

Мінуў мой час, Страшыць труна. Свет мой пагас, Я ў ім адна.

Душу маю Агораў сум, Завяла я Ад горкіх дум.

У сэрцы боль, Запал пагас, He вернецца Шчаслівы час.

Каб да мяне Прыйсці ён мог, Як выбегла б Я на парог.

Крок і хада, I сіла плячэй, Мілая ўсмешка, Промні палкіх вачэй!

Вабная ласка, Голас, далонь, Вуснаў яго Святы агонь!

Мой спакой прапаў, Спакой пагас.

He вернецца Шчаслівы час.

Жаль грудзі рве — Болып не ўтрываць: О, каб магла Яго ўтрымаць.

1 цалаваць

Усё жыццё,

3 любоўю — ў смерць, У небыццё!

САД МАРТЫ

Маргарыта. Фаўст.

Маргарыта

Скажы мне, Генрых мой!

Ф аўст

Скажу!

Маргарыта

Скажы, як ставішся да Бога? За добрую тваю душу Мяне ўвесь час грызе трывога.

Ф а ў ст

Пакінь, дзіця, маё ты знаеш пачуццё, Я за яго гатоў аддаць жыццё, He ганячы царквы і неба.

Маргарыта

Нядобра так, нам верыць трэба!

Ф аўст

Чаму?

Маргарыта

Ну, як цябе пераканаць! Дары святыя трэба шанаваць.

Ф аўст

Дары шаную.

Маргарыта

Трэба іх прымаць.

He молішся, не ходзіш ты да мшы — Ці маеш веру ты ў душы?

Ф аў ст

Каханая, не сустракаў такога, Каб хто сказаў: «Я веру ў Бога».

Спытайся ў мудраца

Ці ў дабрачыннага айца — Адказам будзе смех.

Маргарыта

Дык, значыць, не?

Ф аўст

Анёлак, зразумей мяне!

Хто назаве яго,

Хто прызаве яго, Хто скажа: «У яго я веру»?

Або адкрыта, Зусім адкрыта Прызнае: «Не, не веру»?

Усёмагутны, Усёўладны Ці ж не акрые ласкай Цябе, мяне, сябе? Над намі ці ж не купал неба? Ці ж пад нагамі не зямля? Ці ж зоркі мякка і лагодна He мчаць у высі, высі, высі? Ці ж не гляджу ў аблічча я табе, Ці ж гэта ўсё не пранікае У галаву, ў душу табе, Ці не лунае ў вечнай таямніцы Нябачна, бачна навакол цябе? Напоўні шчодра гэтым сэрца! Як адчуванне шчасцем адзавецца, To называй яго, як хочаш!

Каханнем! Шчасцем! Сэрцам! Богам! А я не маю назвы!

Я пачуццём жыву;

Бо назва — гук і дым, Што спавівае полымя ў нябеснай мгле.

Маргарыта

He суцяшай нічым. Казаў і пробашч гэта мне, Адно — зусім другія словы.

Ф аўст

У кожнага лад роднай мовы Сугучны думкам і настрою — Чаму ж тады і мне сваёю He гаварыць, чаму?

Maprapыта

Гатова верыць я ўсяму, Але адно мяне гняце — Што вы — усё ж не ва Хрысце.

Ф аўст

Дзіця!

Маргарыта

I вельмі моцна прыгнятае, Што ў вас кампанія не тая.

Ф аўст

Чаму?

Маргарыта

Мне сябар ваш харошы Да глыбіні душы варожы. Скажу, за ўсе свае гады Другой такой не бачыла брыды, — Ягоны твар такі страшэнны.

Ф аўст Твой страх, каханая, дарэмны.

Маргарыта

Яго прысутнасць мне бунтуе кроў. Я ўсіх шаную, ўсім мая любоў; — I як цябе пабачыць прагна мару, Так ад ягонага дрыжу я твару. Здаецца мне, ён шэльма, пустабрэх, Калі не так — даруй мне, Божа, грэх!

Ф аўст

Хіба на свеце блазнам нельга быць?

Маргарыта

3 такім я не хацела б побач жыць! Як толькі ўвойдзе ён у дзверы, Яго падступныя намеры, 1 здзеклівасць, і злосць відны; Напэўна, мерцвякі адны Яму на свеце гэтым любы. Пагардліва ён крывіць губы, I я чытаю з твару злога — He можа ён любіць жывога.

3 табой так добра, так лагодна, 3 табой я дыхаю свабодна, А ён агідны, ён зласлівы.

Ф аўст

О, мой анёлак баязлівы.

Маргарыта

Падыдзе толькі да цябе, — Я ўся ад страху калачуся, Здаецца, не люблю цябе. Пры ім я стыну, не малюся, Трывожна, цяжка мне тады. Ах, Генрых мой, каб не было бяды.

Ф а ў ст

Ну, непрыгожы ён, ну, брыдкі з твару.

Маргарыта

Пара мне ўжо.

Ф а ў с т

Ах, мілая, як мару Я хоць гадзінку лішнюю пабыць, Душу з душой і сэрца з сэрцам зліць.

Маргарыта

Калі б адна я ў хаце спала, Дык я б дзвярэй не замыкала, Ды мама чуйная мая;

Каб нас яна ўдваіх застала, Ад сораму памерла б я.

Ф аўст

Анёлак мой, вазьмі флакон, Падай тры кропелькі з вадой, I прыйдзе сон, здаровы сон I матцы прынясе спакой.

Маргарыта

Дзеля цябе на ўсё я згодна! Скажы, а гэта ёй не шкодна?

Ф аўст

Навошта мне шукаць падману?

Маргарыта

Як толькі на цябе я гляну, Слабею ўраз і трачу волю,

Нічым душы не задаволю.

Зрабіла столькі я табе. Здаецца, Нічога больш рабіць не застаецца.

(Выходзіць.)

Мефістофель (уваходзячы)

Як малпачка? Пайшла?

Фаўст

Шпіёніў зноў?

Мефістофель

Урок закону божага і мілаты? — Я чуў ваш дыспут да апошніх слоў — Маралізатар недалужны ты, А дзеўчанё дарма не траціць часу. Калі ты ў Бога верыш, — будзь гатоў, Што прыбярэ цябе да рук адразу.

Фаўст

Пачвара, ці не бачыш ты, — яна Баіцца пакахаць,

I чыстай вераю святой

Сама, адна

Душу ад зла спрабуе ўратаваць, 1 за мяне убольвае душой.

Мефістофель

О кавалер звышпачуццёвы, Паддацца ты дзяўчу гатовы.

Фаўст

Паскробак полымя і гною!

Мефістофель

Яна здаецца недурною: Дзе недабачыць, носам чуе I грэбуе прысутнасцю маёй, Мая ўжо морда, бач, не імпануе;

Адчула, бач, што перад ёй

He чалавек, а геній, сіла, Відаць, і чорта раскусіла. Дык ноччу?..

Фаўст

Што табе да гэтай справы?

Мефістофель

Ва ўсім ёсць частачка маёй забавы.

КАЛЯ СТУДНІ

Грэтхен і Лізхен са збанамі.

Л і з х е н

Ты чула, што Барбару напаткала!

Грэтхен

He, я з людзьмі бываю мала.

Л і з х е н

Сівілачка шапнула мне на вушка, Што ўжо ў круцёлкі нашай пухне брушка, — Так ёй і трэба!

Грэтхен He!

Л ізхен

Яно ж бо тое —

Ужо і есць і п’е на двое!

Г р э т х е н

Ах! Ах!

Л ізхен

Якая ж гэта навіна?

Што заслужыла, тое — на!

Штоноч спраўляла пагулянку,

Любошчы з вечара да ранку, Усюды першай лезла смела, Віно піла, лагодкі ела, Каб дагадзіць свайму каханку. Дзе сорам? Страх? Наўме адно: Гулянкі, хлопцы і віно!

Лізалася ў распуснай млосці I вось... чакае бусла ў госці.

Г р э т х е н Няшчасная.

Л і з х е н

Твая спагада — не для шлюхі! Вось мы з табою, папрадухі, Сядзім, прадзём, на вуліцу —• каб крок, Яна ж каханку горнецца пад бок, На прызбу цягне, ў сенцы і за плот — Шукае ўцех любоўных і прыгод. Дык хай жа гадаўка пакіне гулі, Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі.

Г рэтхен

Ён, пэўна, з ёй ажэніцца цяпер?

Л і з х е н

Трымай кішэнь напагатоў — Да лепшае зашле сватоў;

Дарэчы, ўцёк і кавалер.

Г рэтхен

Які падман жахлівы, бо-жухны!

Л і з х е н

А нават каб пабраліся яны, Вянок сарвалі б ёй мужчыны, А мы пад весніцы насыпалі б мякіны. (Выходзіць.)

Гр этхе н (ідучы дахаты )

I я калісьці кпіла ў горкай злосці 3 дурных памылак іншага кагосьці,

Сукала плётак брудныя вяроўкі 3 грахоў няшчаснае сяброўкі!

I прававала, і кляла, Счарніла б спрэс, калі б змагла — I вось цяпер якраз мне пара Дурная грэшніца Барбара!

Ды ўсё, што ў грэх мяне ўвяло, Мне столькі-столькі радасці дало.

ГАРАДСКІ МУР

У нішы вобраз Mater Dolorosa, перад ім вазы з кветкамі.

Г рэтхен

(ставіць свежыя кветкі) Заступніца, Пакутніца, Нясі мой боль да Бога.

У сэрцы рана. Ты так аддана Аплакваеш сына свайго.

Пакуты зносіш I слёзна просіш, Каб Бог не пакінуў яго.

Душа палае. Хто гэта знае? Хто мне ў бядзе паспагадае? Як збалела сэрца, Як дрыжыць, з грудзей ірвецца Знаеш ты адна.

О маці святая, He маю патолі, He маю шчасця-долі,

Жыву, як у турме! Ратунку не бачу

I плачу, плачу, плачу, Ах, боль мне грудзі рве!

Калі сягоння кветкі Табе збірала я, — Гарачая лілася На дол сляза мая.

Калі ў маю камору Ў акно прамень зірнуў, Мяне застаў у горы, Мяне застаў адну.

Ратуй ад ганьбы, лёсу злога, Заступніца, Пакутніца, Нясі мой боль да Бога.

ноч

Вуліца перад домам Грэтхен. Салдат В а л я н ц і н, брат Грэтхэн

В а л я н ц і н

Акружаны з усіх бакоў Ардою п’яных дружбакоў, Сяджу, бывала, у карчме, Дзе кожнаму адно наўме — Каханку выхваліць сваю, Я слухаю і моўчкі п’ю, Кручу, падбочыўшыся, вус, — Бо не хвалько я і не хлус. Укіну чарку за сяброў, Скажу: «У кожнага свой густ, Кахай, гуляй і будзь здароў! Але знайдзіце мне дзяўчат Такіх, каб з Грэтхен сталі ў рад!» Тут шум, тут вэрхал, стукат, грук: «Ен праўду кажа, наш сябрук! Такой нідзе няма красы, Такая ўсім утрэ насы!» Хвалькам адразу як затне,

Як ні круці — што не, то не!

...А тут •— насмешкі, жарты, кпіны, Атрута плётак, пырскі сліны;

Калі на плечы ўзлезе гора, Лайдак апошні ў вочы пора. Сяджу ўвесь час напагатове, Лаўлю намёк у кожным слове. Тут нават хоць касцямі ляжаш, Хлусам нічога не дакажаш. Алеі.. Karo нясе там ліха?

Аж двое нават... Ціха! Ціха! — Калі панадзіліся госці, Пераламаю гіцлям косці.

Фаўст і Мефістофель.

Ф аўст

Як там, святло лампадкі праз акно Цячэ ў густую цемру ночы, Чым ён жыве, яе спакой дзявочы, Праз шыбу з цемры не відно. Душа мая ў зачараванай багне.

Мефістофель

Ну, а ў мяне настрой, нібы ў ката, Калі на дах яго пацягне Чароўнай кошачкі цната, А ў думках толькі дабрата: Душа гульбы марцовай прагне, Аж загадзя каўтаю сліну.

Праз дзень пазбаўлюся ярма — I вуды ўжо на шабасе закіну: Там недаспіш — дык недарма!

Фаўст

Ці бачыш, скарб свіціцца з лёха? Дастань яго -— чарцям так лёгка.

Мефістофель

Дастану, добра. Скарбаў тых Я знаю безліч; асабліва Адзін каштоўны, з дзіваў дзіва Паўнюткі горшчык залатых.

Фаўст Каб то пярсцёначак які, Дык падарыць я быў бы рады.

Мефістофель О, там на выпадак такі Каралькі — чыстыя смарагды.

Фаўст

A то ж! Я не магу згадзіцца Ісці да мілай без гасцінца.

Мефістофель Чаго саромецца быць скнарам! Абы далі — бяры задарам! Пры бляску месяца я кралі Спяю начную серэнаду Ці песню, поўную маралі, Каб лепей брала на прынаду.

(Спявае пад цытру.) Скажы, чаго Чакаць яго, Хлапца свайго, Ля дома з ночкі ў ночку?

На ноч, на дзве Гукне цябе, Вянок сарве — He выйдзеш у вяночку.

Твой мілы друг Хлапчына — зух, Ён мае нюх, Умее заляцацца.

Спявай, кахай, Цалуй, гуляй — Цябе ж ён, знай, He павядзе вянчацца.

Валянцін ( выходзячы ) Karo ты надзіш, госць нязваны, Сабачы хвост, пацукалоў! Зламаю інструмент паганы! Шпурну да д’ябла спевакоў!

Мефістофель

Разбіў нягоднік цытру нашу.

В а л я н ц і н

Ды я вам чарапы распляжу!

Мефістофель ( Фаўсту )

Ну, пане доктар, вам уважу —

За вас у бойцы пастаю!

Вымай жалезіну сваю, Калі смялей — я адаб’ю!

В а л я н ц і н

Дык адбівай!

Мефістофель

Чаму ж бы не!

В а л я н ц і н

Яшчэ!

Мефістофель

Адбіў.

В а л я н ц і н

Тут спрыт па сатане!

Ды што такое? Слабне ўжо рука.

Мефістофель

( Фаўспіу)

Калі!

В а л я н ц і н (падае)

Канец!

Мефістофель

Утаймавалі блазнюка!

Цяпер бяжым, пакуль не позна, прэч —

Падымуць шум. Хутчэй! Ты не пярэч — 3 паліцыяй управіўся б я тут, Але нам пагражае суд.

М а р т a (з акна)

Сюды! Сюды!

Гр этхен (з акна)

Агню! Авой!

М а р т a (з акна)

Ратуйце! Тут разня! Разбой!

Л юдзі

Адзін забіты! Людзі — гвалт!

М а р т a ( выходзячы )

Лавіце іх, зладзеяў, ды вяжыце!

Грэтхен (выходзячы)

Няўжо забіты хто?

Л юдзі

Твой брат!..

Г р э т х е н О божа! Людзі! Памажыце!

В аля н ці н

Канаю ўжо! Сказаў — аж бач, 3 касою смерць адразу тут.

Пакіньце, бабы, енк і плач — Скажу я слова, добры люд.

Усе абступаюць яго.

Сястрыца, розум твой дзіцячы, — Ты, ўцех шукаючы і ўдачы, Ліхія выбрала шляхі.

Скажу адно, а ты паслухай: Калі зрабілася ўжо шлюхай, Дык адкрывай свае грахі.

Г рэтхен

Браточак! Што ты! Божа мой!

В а л я н ц і н

Маўчы, хоць Богу дай спакой. Ты добра ведаеш сама: Што страчана, таго няма. 3 адным круціла ты залёты, Дайшлі другія да ахвоты, А як за тузін запаўзе, Ўвесь горад будзе на чарзе.

Складаныя шляхі аблуды: Употай крадзецца яна, Хаваючы свой твар усюды, Заўжды, з відна і да цямна. Спярша яшчэ ў ёй сілы мала; Пасля ж расце і, як назло, Выходзіць голай на святло, Хоць прыгажэйшаю не стала. I чым страшнейшая з аблічча, Тым бессаромней яна кліча.

I прыйдзе, прыйдзе час той хутка, Калі табе сумленны люд За твой падман і брудны блуд У вочы плюне, прастытутка! Пашэрхне сэрца, як кара, Калі хто гляне, і адмовяць Насіць каралькі, і на споведзь He пойдзеш больш да алтара,

He пакрасуешся сукенкай, He будзеш мілаю паненкай — Юродкаю паміж калек Ганебна дажывеш свой век;

Хай Богам ты і не праклята, Але прымі пракляцце брата!

М а р т a

He праклінай, пабойся Бога, Твая ўжо смерць каля парога.

Валянцін

Каб растаптаць я толькі мог Цябе, распусная гадзюка, Была б то лепшая зарука, Што мне грахі даруе Бог.

Г рэтхен

Якая мука! Братка мой!

В а л я н ц і н

Паплач, паплач за сорам свой! Яго ты ўжо даўно згубіла I брата ганьбаю забіла.

Салдацкі гонар я збярог, I мне суддзёй — хай будзе Бог.

(Памірае.)

САБОР

Набажэнства, арган, спевы.

Г р э т х е н сярод парафіян. За ёю 3 л ы Д у х.

3 л ы Д у х

Зусім інакш ты, Грэтхен, Да алтара Нявіннаю хадзіла.

3 зачытанае кніжкі Малітвы ты шаптала.

Гульня дзіцячая

I Бог у сэрцы!

Грэтхен!

Дзе галава твая?

Якая скруха

Ляжыць на сэрцы?

Ці молішся за матчыну душу, Што па віне тваёй асуджана на мукі? А на тваім парозе кроў. Чыя яна?

...Што пад трывожным сэрцам Варушыцца, жыве?..

Ці не палохае цябе яно

Грахоўнаю прысутнасцю сваёю?

Г р э т х е н

О, гора мне!

О, як пазбыцца цяжкіх дум, Што пранікаюць у душу I сэрца мне вярэдзяць!

X о р

Dies irae, dies ilia

Solvet saeclum in favilla.

Акорды аргана.

Злы Дух

Гучыць труба!

Дрыжаць магілы!

Душа твая

3 агню і тлену Да мук пякельных Са страхам паўстае.

Г р э т х е н

Навошта я прыйшла?

Здаецца, сам арган Дыханне мне сціскае.

А спеў глыбока У сэрца западае.

X о р

Judex ergo cum sedebit, Quidquid latet adparebit, Nil inultum remanebit.

10 Гётэ

Грэтхен Як страшна мне! Муры вакол Гнятуць, гнятуць; Скляпенні душаць, Душна мне. — Паветра!

Злы Дух Хавайся! А грэх і ганьбу Куды схаваеш?

Святла? Паветра хочаш? Лепш кайся!

X о р Quid sum miser tunc dicturus? Quem patronum rogaturus, Cum vis justus sit securus?

Злы Дух Святыя гідзяць табою, Бо грэх на габе.

I рукі працягнуць Баяцца чыстыя! О гора!

X о р Quid sum miser tunc dicturus?

Грэтхен

Суседка! Дайце ваш флакон! (Падае непрытомная.)

НОЧ ВАЛЬПУРГІІ

Гарц. Ваколіцы. Шырке і Эленда. Фаўст. Мефістофель.

Мефістофель

Каб вам мятла ці ступа хоць якая! Я ж сеў бы на смярдзючага казла! — Бо нас дарога доўгая чакае.

Фаўст

Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі, He бачу ў тым я ні бяды, ні зла — Пяшэчкам вымяраць дарогі;

Казёл нам тут не дапаможа.

Блукаць па лабірынце ў бездарожжа, Узлазіць на вяршыню па скале, 3 якой ручай сгрумені лье — У гэтым бачу слодыч падарожжа! Вясна ідзе, бярозка сок пускае, Цяпло адчула і сасна;

He дзіва, што і наша кроў іграе.

Мефістофель

Няхай сабе ідзе вясна —

Больш даспадобы мне зіма з вятрыскам. Я сцюжу і глыбокі снег люблю!

Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскам Падсвечвае, самотнік, нам зямлю, — Аднак усё ж на кожным кроку Расквасіць лоб тут можна ў цемнаце. Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку, Хай светлячок нас правядзе!

Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам!

Блакітны светлячок

3 ахвотаю! Сваім панам

Гатоў служыць, змяню сваю прыроду: У траўцы поўзаць — звычай наш.

Мефістофель

Ты пераняў сабе людскую моду?

Хай людзі поўзаюць, а ты — наперад марш! Бо ўраз жыцця агеньчык патушу.

Блакітны светлячок

Вы гаспадар, і вам я паслужу, Што загадалі, давяду да ладу. Але тут сёння шабас, аж зямля гудзе, Дык і святляк, магчыма, дрэнна правядзе, 1 вы ўжо майце да яго спагаду.

Фаўст, Мефістофель, Блакітны светлячок (спяваюць па чарзе)

Вось у сферу сноў і чараў Мы ўвайшлі, як мне здаецца: Дык праводзь нас між абшараў. Кожны з нас даўно імкнецца Зведаць край пусты і дзікі.

Глянь, як гэты лес вялікі Міма нас назад сплывае, I гара свой горб схіляе, Скал грувасткія насы Чмышуць сонна на лясы.

I гарамі і лясамі Ручаіна ўслед віецца. Ці то спеў, ці хто смяецца, Можа, радасць, можа, скруха Ці ўспаміны душаць глуха, Можа, цьмяны вобраз духа Мчыцца ўдалеч лёгкім ценем За каханнем-летуценнем? Шалясціць трывожна хвойка... Сыч, і кнігаўка, і сойка Правяць у начы маленні: У карчах сядзяць рапухі — Даўгалыгі-таўстабрухі — Лезе змеямі карэнне Праз пясок і праз каменне Пад калені і пад локаць, Каб сурочыць, каб спалохаць, Смокчуць сокі з дрэваў чагі, На дарогу пруць карчагі, Ад стагноты пухнуць нетры, Гул праносіцца ў паветры. Баль спраўляюць пацукі. Замільгалі светлякі

Прад вачмі хімерным роем, Заступаюць шлях героям. Ці мы збіліся з дарогі, Ці сумеліся з трывогі?

Стогне ўсё, шалее, вые:

Дрэвы, горы, кручы, скалы. Як пачвары-зубаскалы, Здані, прывіды начныя.

Мефістофель

Дык ідзі ж за мной пакорна. Мы ў гарах, дзе бляск і звон, Дзе навокал змрочна, чорна, Дзе пануе цар Мамон.

Фаўст

Як дзіўна льсніцца праз даліны Унізе цьмяная зара, Зганяе морак у цясніны, Як прывід кожная гара.

Тут вецер чадны хмары пеніць, Там промень вырваўся з імглы, To тоненькім цурком струменіць, To б’е крыніцай са скалы, To мноствам жылачак барвяных Лагчыну краскамі затчэ, To зноў у прорве гор крамяных Ракой магутнаю цячэ, Тут пырскі іскраў пад нябёсы Пясочкам сыпле залатым, А там узносяцца уцёсы, Румяняцца рабром крутым.

Мефістофель

Напэўна, к святу ягамосьці Раззалаціў Мамон палац? Шчаслівы той, хто зведаў Гарц! Але я чую — блізка госці.

Ф аўст

А вецер, вецер так і б’е, Лупцуе ў плечы бізунамі.

Мефістофель

За рэбры скал дзвюма рукамі Трымайся, бо змяце цябе. Вакол клубіцца ўжо туман,

Дубровы трушчыць ураган, Лапоча сыч, як утрапёны. Ты чуеш? — Крышацца калоны Палацаў, гай гудзе зялёны, Скрыгоча сучча і галлё.

I стогны волатаў-камлёў,

I енкі дзікія карэння,

I лямант-гвалт жывых стварэнняў, I векавечныя кражы Трашчаць, бы ссохлыя лаўжы;

I валіцца каменне ўпокат, Пад сковыт дзікі і пад ёкат, I ў прорвах заягліў, завіскаў Шалёны продзімень вятрыскаў. Чуеш крык — далей, бліжэй? Чуеш енк — вышэй, ніжэй? Там на схілах дзікіх гор Заспяваў вядзьмарскі хор.

Хор ведзьмаў

На Брокен, ведзьмы, на папас! Там рунь ужо чакае нас!

Там Урыян у карагод Сабраў увесь нячысты зброд. Хутчэй туды на мётлах едзьма! — Казёл смярдзіць, смярдзіць і ведзьма!

Гол ас

Старая Баўба з храпай грознай Імчыцца на свінні пароснай.

X о р

Хвала таму, каму хвала! Няхай бы Баўба нас вяла! Вядзі, старая Баўба, рэй — На Брокен заляцім хутчэй!

Голас

А ты адкуль?

Гол ас

Праз Ільзенштайн, жыве там Сава знаёмая з прыветам — Сядзіць лупатая...

Гол ас

Каб ты згарэла; Бяжыш, ад спешкі ашалела?

Голас

Сава мне здуру Злупіла скуру.

Хор ведзьмаў Шырокі шлях, усім праход, А мы стаўкліся на скале! Хто з віламі, хто на мятле — Цяжарнай раздушылі плод.

Чарадзеі (палавіііа хору)

Паўзуць мужчыны, як смаўжы, За бабамі брыдуць мужы.

Як што да чорта ці да зла, Жанчына б ракам дапаўзла.

Чарадзеі

(другая палавіна хору) Ды не зусім дакладна гэта, Хай зробіць крокаў сто кабета, Мужчына ж можа ў адзін скок Паабганяць усіх жанок.

Голас (згары)

Хадзем за намі вы, з азёр!

Г а л а с ы (знізу)

Мы б рады вырвацца да гор — Тут мыемся мы круглы год, Ды не завязваецца плод.

Абодва хоры Віхуры сціхлі, змоўклі ледзь, Завылі дзесь ваўкі ў гарах, Імчыцца гурт распусных ведзьм, А следам іскры, серкі пах...

Г о л а с (знізу) Чакайце! Стойце! He бягом!

Голас (знізу) Хто гэта енчыць наўздагон?

Гол ас (знізу)

Прашу, вазьміце ў карагод! Сяджу я ў прорве трыста год I не магу ўслужыцца чорту I ўбіцца ў вашую кагорту.

Абодва хоры На вілах едзь, на памяле, Ці на ражне, ці на казле, Хто не дагодзіць сатане, Taro балота праглыне.

Паўведзьма^ знізу ) Трушком бягу, трушком бягу, Але дагнаць вас не магу.

Я выйшла першая, аднак — He паспяваю аніяк.

Хор ведзьмаў Мазь нам дае запал кіпучы, Стварае ветразі з анучы, 3 балеі робіць карабель — Прапаў, хто сёння сеў на мель.

Абодва хоры Каб абляцець гару ўначы, Нам трэба сілы зберагчы. Тады натоўпы нашых зграй Збяруцца ў чарадзейскі гай.

(Апускаюцца.)

Мефістофель Глядзі, якая калатня, I енк, і піск, і балбатня! Таўкуцца, крэкчуць, пхаюць, пруць,

Рагочуць, харкаюць, плююць, Ляціць рыззё, вядзьмацкі пух! — Пануе скрозь чартоўскі дух! Сачы, каб нас не разлучылі! Ды дзе ж ты?

Фаўст (здалёк)

Тут!

Мефістофель

Цябе не задушылі?

Бяруся за правы гаспадара!

Дарогі Фоланду! Дарогі, смерды!

Сюды, мой доктар, бо не толькі смертны, Але і я ўжо бачу, што пара Занудам гэтым даць дарогу.

Там збоку ў зарасніку глогу

Агеньчык дзіўны скача праз кусты — Хадземце лепей, дружа мой, туды.

Ф а ўст

Дух адмаўлення! Ці ж не ты Цягнуў мяне на чортаву гару? Я ўвесь дрыжу, я ўвесь гару, А ты мне кажаш лезці пад кусты?

Мефістофель

Глядзі, ля вогнішча на траўцы Таўкуцца спрытна марнатраўцы. Між іх нам будзе весялей.

Фаўст

А можа, пойдзем лепш далей: Там жар гарыць, там дым руды, Натоўпы пруць да сатаны, Бо ўсе разгадкі там. Туды!

Мефістофель

Там больш загадак і маны. Хай свет вялікі весяліцца, Нам лепей збоку прымасціцца.

Заўжды адно: цяпер і ў час былы

Вялікі свет стварае свет малы. Там бачу голенькіх дзяўчат, Старыя ж захінаюць цела;

Будзь ветлівы, трымайся смела — Турбот не вельмі, толку шмат.

Я чую інструмента голас зычны — Пракляты скрып! Назойлівы, нязвычны. Хадзем са мной у грамаду, I я ў хаўрус цябе ўвяду —

Ты будзеш свой на шабаснай гары! Глядзі і радуйся: паўсюль кастры, Абдымкі, скокі, выпіўка, жратва —Павер, што лепш бывае чорта з два!

Ф аўст

Чыё аблічча прымеш ты ў іх коле — Ці чарнакніжніка, ці сатаны?

Мефістофель

Інкогніта з’яўляцца звыкся болей, Аднак жа ў свята носяць ордэны. «Падвязка» з моды выйшла, не нашу, Дык я капыццем конскім пафаршу. Ты бачыш слімака? Прыпоўз, наставіў рогі, Глядзіць, аж зрэнкі вылупіў слімак, Mae ўжо паабнюхваў ногі — Пад маскай не схаваешся ніяк.

Хадзем са мной! Трымайся хватам!

Ты будзеш маладым, а я, вядома, сватам.

( Падыходзячы да групы старых, якія сядзяць каля вогнішча.) Чаго тут панства бавіцца ў нудзе, Чаму яно ў хаўрус да ўсіх не йдзе?

Г е н е р а л

Любіў я нацыі, народы, Дарыў усім дабра плады! Натоўп — жанчына, бо заўсёды Яго абраннік — малады.

М і н і ст р

Забыў жа праўду чалавек, Дабро ўжо стала забывацца,

Той час, калі я быў дарадца, Быў залаты, шчаслівы век.

Выскачка

I мы былі ў свой час майстры, Шчаслівы міг лавіць умелі, Пайшло нагамі дагары, Прапала ўсё, што колісь мелі.

Аўтар

У нашы дні хіба вар’ят Глыбакадумнае чытае.

I моладзі ж усё не ў лад — Маіх тварэнняў не прымае.

Мефістофель (раптам робіцца вельмі стары) Народ чакае! Скора суд у сатаны, На Брокен я іду апошні раз; Уломак я стары, агонь крыві пагас, — Да заняпаду блізкі свет зямны.

Ведзьма-старызніца Панове, годзе крыку, свар! На выбар вам прынесла транты! Хоць вокам кіньце на тавар — Гэй, налятайце, рызыканты! He бойцеся па-чалавечы Старога хламу, барахла — Няма такой у торбе рэчы, Каб не рабіла людзям зла: Кап’я — каб кроў не пралівала, 1 чаш, з якіх прыняўшы яд, Ахвяра здрады не канала, Няма ніводнае з прынад, Каб маладых не спакушала, Мяча, які б не сек галоў Ці ў плечы сябра не калоў.

Мефістофель Неразуменне духу часу ў цёткі. Няхай старызна спрахне ўся ў казне.

He пры на торжышча старыя шмоткі, Давай дарогу навізне!

Ф аўст

Кіпіць, бушуе Брокен ваш — Вось гэта гандаль, вось кірмаш!

Мефістофель Дзе ж тут прапхнуцца, дзе праткнуцца, Калі ўсе толькі ўгору пруцца.

Ф а ў ст Хто гэта там?

Мефістофель

Прыгледзься, гэта дама — Ліліт!

Ф а ў с т

Хто? Хто?

Мефістофель

Ну — жонка першая Адама. Прыгожых бойся валасоў — Яны чароўныя ў яе, Кранеш — умомант прыкуе I волю дасць няскора зноў.

Ф аў ст

А тыя дзве: малодка і бабуся? Натанцаваліся і адышліся ўбок.

Мефістофель

А нешта сёння я не разбяруся: Самога пацягнула ў скок!

Ф аўст (скача з маладою) Дзівосы змучылі мяне: Угледзеў яблыньку я ў сне — На ёй два яблычкі гараць, I я палез, каб іх сарваць.

Прыгажуня Вы перабралі цераз край, Таму не трапіць вам у рай. Я рада за даспелы сад, За яблычкі маіх прынад.

Мефістофель (скача са старою)

Дзівосы змучылі мяне:

Я дрэва бачыў сёння ў сне — А ў дрэве чорнае дупло, Што даспадобы мне было!

Старая 3 паклонам бусяю ў руку Дуплістых дрэваў знатаку. Мяркую, рыцар капытоў Заткнуць дупло заўжды гатоў!

Проктафантасміст Як смелі вы наладзіць баль такі! Ці ж не даказваюць мае трактаты — Цялесных ног не мае дух пракляты! А вы тут скачаце, як мужыкі!

Прыгажуня (у танцы)

А гэта хто, чаго прыйшоў сюды?

Ф а ў с т (у танцы) Ён там, дзе шкода, круціцца заўжды. Калі хто скача, ён цаніць бярэцца, Наш кожны крок, наш кожны скок Яму стаіць у горле папярок.

Калі наперад пойдзеце — злуецца, Калі ж на месцы будзеце таптацца, Як гэта вечна робіць ён, Калі яшчэ адвесіце паклон, — Тады віватаў можна дачакацца.

Проктафантасміст

Вы тут яшчэ? He, сіл маіх няма!

Прэч! Прэч! Тлумачыў вам, а ўсё дарма, Нячысцікі, трымайцеся свайго напрамку, — А вы прыматкабожыліся ў замку!

Ах, столькі чорта ганьбіў я, а ўсё дарма!

Балюе чорт! He, сілы больш няма!

Прыгажуня

Ты нам абрыд, назола, кінь бурчаць.

Проктафантасміст

А я скажу, няма чаго маўчаць — Мне духаў дэспатызм не даспадобы, Ён мне, як немач у вактробы.

Скокі не спыняюцца.

Вас, пэўна, не схілю служыць дабру, Але я веру ў поспех гэтай справы, Я веру — прыйдзе час трыумфу, славы, Калі паэтаў і чарцей угавару.

Мефістофель

Вось у калюгу зараз сядзе зноў —

Так ён усе свае хваробы лечыць: Пасмокчуць п’яўкі тоўстае гузно, I выйдзе дух з яго, і выйдзе нечысць.

(Фаўсту, які выйшау з кола.)

У дзеўкі на любоў ахвота — Чаго ж упрочкі ты бяжыш?

Ф аўст

Калі яна спявала, з рота Чырвоная пабегла мыш.

Мефістофель

I толькі той бяды і зла?

Абы каб мыш не шэрая была, — На драбязу ў любові не глядзіш!

Ф аў ст

Пасля ж убачыў...

Мефістофель Што?

Ф аўст

Ты толькі глянь:

Дзіця прыгожае ў няяснай далі Павольна праплывае, нібы здань, Нібы яго ў калодкі закавалі.

Паведаю тугу сваю: Я ў здані Грэтхен пазнаю.

Мефістофель

Забудзь — не Грэтхен гэтае дзіця;

Там прывід, цень — у ім няма жыцця.

Хто з ім сустрэнецца, адразу згіне: Зірне — у жылах кроў застыне, Акамянее чалавек уміг — Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.

Фаўст

Нібы шкляныя вочы, нежывыя, Рука каханага іх не закрыла ёй, Усё яе — пастава, грудзі, шыя I цела Грэтхен, што была маёй...

Мефістофель

He вер, не вер! Бо гэта ўсё мана — Здаецца кожнаму каханкаю яна.

Ф аўст

О, слодыч мукі, слодыч болю!

О, дай нагледзецца на вобраз мілы ўволю. Дзівосна шыйку абвівае Шнурок чырвоны, ззяе, грае Танюсенькі, нібы лязо нажа.

Мефістофель

Усім здаецца так спярша.

Але яна падчас пад пахаю нясе I галаву, што ёй адсек Персей.

Аднак ад зданяў нам няма карысці —

Пара ўжо на лужок зялёны выйсці: Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр. Ды, зрэшты, тут, здаецца, пад аншлаг Спектаклі публіцы дае тэатр.

Што сёння?

Servibilis

П’еса шэсць разоў прайшла, Якую напісаў паэт-аматар. Звычайна сем разоў дае тэатр. Хоць граюць там аматары-акторы, Аднак жа грэх паскардзіцца на зборы. Панове, мне пара, прашу пардону: Аматар тут і я — ўздымаць заслону.

Мефістофель

Ну што ж, калі знайшлі на Блоксберг лаз, — Вам гэтая мясціна ў самы раз.

СОН У НОЧ ВАЛЬПУРГП, АЛЬБО ЗАЛАТОЕ ВЯСЕЛЛЕ АБЕРОНА I ТЫТАНП

ІНТЭРМЕДЫЯ

Дырэктар тэатра Сёння вы свабодны дзень, Сыны Мідынга, майце. На лугі, пад скалы ў цень Ідзіце, там іграйце.

Герольд

Пяцьдзесят гадоў чакай Вяселля залатога, Ды лепей згода будзе хай I да любові змога.

Аберон

Духам прыклад падаём: Любоў — сям’і аснова.

Каралева з каралём Пабраліся нанова.

Пук

Пук у звычаі сваім: Ідзе ўпадскок, спявае.

I бяжыць услед за ім Вясёлых духаў зграя.

А р ы е л ь

Арыель — паэт-пясняр — Чыстай песняй радзіць;

Вабіць спевамі пачвар I прыгожых надзіць.

А бер он Хто не знае, як любіць, Хай прыйдзе павучыцца. Каб у згодзе век пражыць, Перш трэба разлучыцца.

Т ы т а н і я

Ён бурчыць, яна злуе — Развод у справе помач: Поўдзень — месца для яе, Яго ж астудзіць поўнач.

Аркестр tutti (fortissimo )

Мухі, блохі і жукі I ўвесь іх род шматлікі, Цвыркуны і слімакі — Выдатныя музыкі.

Сола

Зноў катрынкі чуцен зык — Пузыр катрынкі з мыла: Слухай жа «трумзык-трумзык», Кірпатае дурыла.

Дух, які толькі фарміруецца Жабін рот, павучы зад, I шчэлепы, і крылы:

Як не выйдзе звер ці гад, Выйдзе вершык мілы.

П р а ч к a

Дробны бег, павольны крок Нагамі топчам росы, Але, ходзячы ўпадскок, He ўзнімемся ў нябёсы.

Цікаўны падарожнік Хто б вачам паверыць мог, Што тут не маскарады, Аберон, чароўны бог, Наладжвае парады.

Артадокс

Аберон хоць без рагоў, А ходзіць чартавата.

3 ім і грэчаскіх багоў Лічыць чарцямі варта.

Паўночны мастак Натуры вартае шукай, Хай будзе сэрца рада. Найболей вабяць мастака Італія, Элада.

П у р ы с т Няшчасце прывяло сюды, Дзе брудныя лахудры. Толькі дзве з усёй арды Тут дараслі да пудры.

Маладая ведзьма

Старым і пудра ў акурат, — Я ж на казлішча села I еду голая да пят, Глядзі — якое цела!

М атр о н a Нам старасць мудрасці дае — Спрачацца я не буду.

Усе прынаднасці твае Згніюць у яме бруду.

Капельмайстр

Мухі, блохі і жукі, На голых не зважайце! Цвыркуны і слімакі, У такт і ў лад іграйце!

Ф л ю г е р (у адзін бок)

Які, аднак, цудоўны з’езд

I каскад манераў! — Як ззяе зала ад нявест I ад кавалераў.

Флюгер (у другі бок)

Няхай зямля іх праглыне, Хай дзень ім стане ноччу — Каб не паганілі мяне, Я сам у пекла ўскочу.

Ксеніі

Роем мы ляцім на пір, Нясём з сабой нажніцы — Каб сам д’ябал, наш кумір, Мог намі ганарыцца.

Г е н і н г с

Глядзі, падцкоўваюцца там Наіўна і зласліва,

А ўрэшце раптам скажуць нам, Што любяць нас чулліва.

М у з а г е т

3 вядзьмачай арміяй хаўрус Прыемна мне завесці.

Між ведзьмаў лепш, чым паміж муз, Сябе да славы ўзнесці.

Ci-devant геній часу (Музагету)

Праславіцца на доўгі час, Хто знае нораў немца. Наш Брокен — гэта не Парнас, Усім не хопіць месца.

Цікаўны падарожнік Скажы, чый там схіліўся стан? Як ён сюды прыблытаў? Вынюхвае, шукае пан Між намі — езуітаў.

Журавель

У чыстай я лаўлю вадзе, Лавіць і ў бруднай рады; Падчас і сам святы ідзе Туды, дзе чэрці й гады.

Дзіця свету

Ханжам — і сродкі на падбор, Сваёй паслужаць мэце.

На Брокене святы сабор Яны ўзвядуць, паверце.

Т а н ц о р

Ах, новы хор! Ах, спеў які! Як гучна бубен грае!

Ды гэта, пэўна, шулякі — Бубніць, буркоча зграя.

Танцмайстр

Нахрапам лезуць, пруцца ў скок, Каб спадабацца даме: Глюгасты ўверх, клыбаты ўбок, Віхляючы задамі.

С к р ы п а ч

Гуляе зброд — і віск, і роў, Ну ж гадаўё ўцінае!

Як ліраю Арфей звяроў, Катрынка ўсіх яднае.

Дагматык

He дасць мне крытыка пажыць, He дасць спакойнай смерці — Павінен чорт жа чортам быць, Інакш навошта чэрці?

Ідэаліст

Заўжды фантазія мая He ведае граніцы.

Аднак калі ўсё гэта — я, Дык дурань я дурніца.

Рэаліст

Рэальнасць гэтая падчас Даводзіць да знямогі.

Дальбог, не чую першы раз Я пад сабой падлогі.

Супернатураліст Гуляю тут між весялух, Свае забыўшы скрухі;

Калі на свеце ёсць злы дух, — To й добрыя ёсць духі.

Скептык

Агеньчык вабіць — ды ражна Усім вам, а не скарбаў, Бо рыфма «сатана —мана» He мае ікшых фарбаў.

Капельмайстр Цвыркуны і слімакі — Проста дылетанты Мухі, блохі і жукі — Гэта музыканты!

С п р ы т н ы я Мы без турбот, мы sanssousi, Нікому не нашкодзім, На ножках дыбаць не прасі — Бо на галовах ходзім!

Няўвішныя

Мы раявалі без турбот, Дык пашкадуй нас, неба, Апошні ў скоках збілі бот, Басотай бегаць трэба.

Вандроўныя агеньчыкі

А мы прыйшлі сюды з балот — Мы шляхціцы, мы пані, У параўнанні з вамі, зброд, Мы чыстыя і ў твані.

3 н і ч к a

Я з нябёс у гэты свет Зляцела разгарацца, А ляжу вось у траве — Дазвольце мне падняцца.

М а с і ў н ы я

Гэй, з дарогі прэч, назад — Саштурхнём са смехам.

Мець вялікі тоўсты зад Мы не лічым грэхам.

Пук

Шум і тупат, гвалт і грук, — Слановая манера, Тут і сам няўклюда Пук, Як сонная цяцера.

А р ы е л ь

Духі крылле вам далі, Мудрая прырода — Мчыце разам на палі, Ружы там, свабода.

Аркестр (pianissimo )

Хмары ў небе, мгла між дрэў I раптам ясна стала.

Дзьмухнуў ветрыку павеў, I ўраз усё прапала.

ПАХМУРНЫ ДЗЕНЬ. ПОЛЕ

Фаўст. Мефістофель.

Фаўст

У галечы! У роспачы! Няшчасная на зямлі, яна доўга пакутавала — і вось у цямніцы! Нібы злачынец, замкнута ў турме, яна, мілае, пяшчотнае стварэнне! Вось да чаго дайшло! Вось да чаго! Здрадлівы, нікчэмны дух, — ты ўтойваў гэта ад мяне! Стой цяпер, стой! Д’ябальскімі вачыма варочай! Стой і дражні мяне сваёю прысутнасцю! У цямніцы! У беспрасветнай галечы! Ва ўладзе духаў і нячулых, бязлітасных людзей! А мяне ты ўлешчваеш пошлымі асалодамі, утойваеш ад мяне яе бязмернае гора, каб яна загінула без дапамогі.

Мефістофель

Яна не першая.

Ф аўст

Сабака! Пачвара агідная! Ператвары яго зноў, о дух бясконца ўсёўладны, ператвары чарвяка ў вобраз сабачы, які ён звычайна прымае начамі, трушком бегучы перада мною, бяскрыўдным падарожнікам, і кідаючыся на таго, хто ўпаў. Надай яму зноў яго любімае аблічча, каб поўзаў на чэраве перада мной па зямлі, каб яго, подлага, я штурхаў нагамі.

He першая!.. Гора мне! Гора мне! Hi ўявіць, ні прыдумаць! He адно стварэнне загінула ў прорве глыбокай пакуты, не першая не акупіла яна віны ўсіх астатніх перад абліччам Усёдаравальнага ў гадзіну свайго смяротнага гора! Мозг мой і цела маё жахаюцца перад пакутамі гэтай самотнай, пакінутай, a ты выскаляешся, раўнадушна кпіш з цяжкага лёсу тысяч ёй падобных.

Мефістофель

Цяпер мы зноў на мяжы тых жартаў, дзе вы, людзі, траціце цвярозы розум. Навошта шукаеш ты са мной хаўрусу, калі жадання няма на гэта? Лётаць хочаш і баішся, каб галава не закруцілася? Хто ж каму навязваўся? Мы табе ці ты нам — успомні?

Ф аўст

He шчэр на мяне сваіх пражорлівых іклаў! Мне агідна і брыдка!.. О вялікі, уладарны Дух, які зняў перада мною засло-

ну з свайго аблічча, ты, хто ведае маё сэрца і маю душу, навошта мяне прыкаваў да ганебнага спадарожніка, які асалоду чэрпае ў зле, а ў разбурэнні -— забаву.

Мефістофель

Ці скора скончыш ты?

Ф аўст

Уратуй яе, інакш — гора табе! Найстрашнейшыя перуны на тваю галаву на тысячы гадоў!

Мефістофель

He магу паслабіць ланцугоў помсты, не магу зняць завалы. Ратуй яе сам! Хто зрынуў яе на пагібель? -— я ці ты?

Фаўст дзіка азіраецца.

Да перуноў звяртаешся? Шчасце, што яны не вам, убогім смяротным, дадзены! Знішчыць нязгоднага — звычай тыранаў адказваць на неаспрэчныя аргументы.

Ф аўст

Перанясі мяне туды! Яна павінна быць на волі!

Мефістофель

А небяспека, якая цябе падпільноўвае? Ведай, гараджане яшчэ не забыліся крывавага злачынства тваіх рук. Над месцам забойства лунаюць помслівыя духі, чакаючы твайго прыходу.

Ф аўст

Яшчэ і гэтым дакараеш! Забойства і смерць — твая справа, страшыдла! Вядзі мяне туды, загадваю табе — вызвалі яе!

Мефістофель

Я правяду цябе. Але што я зрабіць магу? Хіба я маю поўную ўладу на небе і на зямлі? Я магу затуманіць розум турэмшчыку, а ты завалодай ключамі і выведзі яе чалавечай рукою! Я ж буду стаяць на варце. Толькі гэта я магу.

Ф аўст

Вядзі! Вядзі! Хутчэй!

НОЧ. АДКРЫТАЕ ПОЛЕ

Фаўст і Мефістофель імчацца на вараных конях.

Ф аўст

Чаго яны гэтак снуюць каля плахі?

Мефістофель He ведаю; нешта гатуюць, рыхтуюць.

Ф а ўст

Лунаюпь, сядаюць, ізноў узлятаюць.

Мефістофель Там чортава котлішча.

Фаўст Варожаць, вядзьмараць.

Мефістофель Наперад! Хутчэй!

ЦЯМНІЦА

Ф аўст

(са звязкай ключоў і лямпай перад дзвярыма) Зрабіўся я зняверлівым, панурым, Боль чалавецтва ува мне, Вось тут яна, за гэтым мокрым мурам, Адна ў бядзе, хоць не злачынка, не! Баішся ты акоў?

Баішся ты яе пабачыць зноў?

Смялей! Бо смерць ёй дзверы адамкне! (Бярэцца за замок.)

3 сярэдзіны чуецца спеў.

Голас

Шлюха маці мая, Мардавала мяне!

А мой бацька — лайдак, З’еў жывую мяне!

За чужую віну Mae косці сястра Паклала ў труну. А я ў свет палячу, Я на волю хачу!

Ф аўст (адмыкаючы) Каханага не бачыць. А тым часам ён Саломы шолах чуе і ланцужны звон. (Уваходзіць.)

Маргарыта (хаваючыся ў салому) О гора! Ужо ідуць. Там смерць ідзе.

Ф а ў с т (ціха)

Цішэй! Цішэй! Я вызвалю з турмы.

Маргарыта fкідаючыся яму да ног) Калі ты чалавек, паспачувай бядзе!

Ф а ў ст

Цішэй! Разбудзіш варту, згінем мы! (Бярэ кайданы, каб адамкнуць іх.)

Маргарыта (на калепях) Хто ўладу даў табе, злы кат, Над беднай сіратою?

Чаму спраўляеш ноччу свой абрад?

Няўжо ты раніцою

He можаш па мяне прыйсці?

He падыходзь! Я жыць хачу! Пусці!

(Устае.)

Я маладая, нібы квет, Пакінуць мушу гэты свет? Была прыгожая — і ў тым мая віна,

Быў блізка друг, цяпер адна. Вянок сарваны, кветка адцвіла. Што цягнеш гвалтам ты, кацюга люты. Будзь літасцівы, Я ніколі зла Нікому не рабіла. За мае пакуты Мне стала выракам пракляцце.

Ф а ў с т Бяды такой не выцерпіць душа!

Маргарыта Цяпер я ўся ў тваёй уладзе. Дазволь дзіцятка накарміць спярша. Яго ўсю ноч да сэрца я туліла. Дзіця ўзялі. Мяне за краты.

I кажуць, я дзіця забіла. Ах, больш не дам сабе я рады. He зальюся смехам.

«Паехаў мілы ў свет за рэхам» — Спяваюць пра дзяўчыну людзі! А хто тлумачыць песню будзе?

Ф аўст (кідаецца на калені) Ён тут, ля ног тваіх, каханы. Прыйшоў, каб разарваць твае кайданы.

Маргарыта

(падае побач з ім на калені) Папросім заступніцтва ў Бога! Глянь! Вось тут, каля парога — Чортава логва, Пекла віруе, Злыдзень кіруе, Лютуе звяруга.

Ф аўст (уголас) Грэтхен! Грэтхен!

Маргарыта ( прыслухоўваеца)

Гэта голас друга?

(Ускоквае.)

Кайданы спадаюць.

Так ён заве! Я чую голас мілы! Я вольная! Няма турмы, магілы! Я палячу да мілага на волю, Забуду злую долю.

Зваў «Грэтхен» мяне ён з-за гэтай сцяны. Праз лямант геены, выццё сатаны, Праз рогат і пошчак, праз вусцішны грук Пачула салодкі і мілы мне гук.

Ф аўст

Я тут!

Маргарыта

Ты тут! Яшчэ скажы мне раз. (Абдымае яго.)

Ен тут! Ён тут! Агонь пякельны згас! Дзе страх перад турмой! Дзе ланцугі! Прыйшоў забраць мяне, мой дарагі! Вярнуўся зноў шчаслівы час! Вось той сабор каля завулка, I наша першая прагулка, I сад, дзе я, адрокшыся ўсяго, Чакала з Мартай любага свайго.

Фаўст (хоча яе вывесці) Хадзем! Хадзем!

Маргарыта

Хвілінку хоць! Мне добра там, дзе ты!

(Туліцца да яго.)

Фаўст

Выходзь!

Калі цямніцу не пакінем, Абое разам тут загінем.

Маргар ы т a

Як? Ты больш не ўмееш цалаваць, мой любы? Жылі ў разлуцы мы, здаецца, мала, А ўжо твае зусім не тыя губы.

Чаму з табой мне сёння страшна стала?

Раней пяшчотаў прагнула тваіх, Здавалася, як быццам я ў раі, I на грудзях тваіх адпачывала.

Дык пацалуй мяне.

He, я цябе.

(Абдымае яго.)

О божа! Халодныя губы —

Чаго?

Былога кахання

Нізвання...

Хто вьікраў яго?..

(А дварочваецца.)

Ф а ўст

Хадзем, каханая! Хадзем з няволі!

Люблю цябе, як не любіў ніколі.

Прашу адно — ідзі за мной.

Маргарыта (павярнуўшыся да яго)

Дык гэта ты! О... ты... каханы мой?..

Фаўст

Я, я! Хадзем!

Маргарыта

Там на свабодзе

Жыць будзем у любові мы і ў згодзе, Няўжо табе не страшна быць пры мне, Няўжо не бачыш ты, што я ў турме?

Ф аў ст

Хадзем! Зарою неба запалала!

Маргарыта

Сваю я маму змардавала,

Сваё ўтапіла я дзіця,

Маё дзіця, тваё дзіця. Тваё! Ах, божа, гэта ж ён!.. Падай руку!.. He сон, не сон... Вільготная рука твая...

О, вытры, вытры! Здаецца мне, што бачу я Густую кроў...

Karo ты закалоў? Чыю ты загубіў душу? Схавай свой страшны нож, прашу!

Ф аўст

Мінулае ў мінулым застанецца! He муч мяне, не крой мне сэрца.

Маргарыта Застанься, мілы.

Я раскажу пра тры магілы, Што заўтра будзеш ты капаць. Матуля ў першай будзе спаць, А побач ляжа родны брат, А я наўзбоч ад іх, не ў рад, Але не надта каб далёка, Каб не было мне адзінока, 1 на грудзях я прыгарну Маё дзіця і з ім засну, Бо дзе ж яшчэ яму ляжаць? О, як хачу я зноў абняць Цябе, мой любы, як бывала, Ды ўсё мінула, ўсё прапала: Сілком тулюся, ты ж не рад, Чамусьці хілішся назад. — Як рада я, што разам мы.

Фаўст

Тады пайшлі хутчэй з турмы.

Маргарыта Куды?

Фаўст

На волю!

Маргар ыта Ў дамавіну!

На смерць пайду, турму пакіну, На адпачынак вечны, на спакой Пайду хоць зараз я з табой.

О, Генрых! —

Далей ні кроку, мілы мой.

Ф аўст

Ты можаш! Адчыніў я дзверы!

Маргарыта

О не! Няма ўжо больш надзеі, веры. Чаго ўцякаць? За сутарэннем Чакае варта — мне не збегчы. Павесіць торбачку за плечы, Ісці з нячыстым, злым сумленнем Нядобра, брыдка мне, і ўрэшце, Чаго блукаць, бадзяцца ў свеце, Калі ўсё роўна не ўцячы?

Ф аўст

Я застаюся!

Маргарыта

Ах, маўчы! Маўчы! Мяне пашкадуй — Дзіцятка ратуй.

Там, дзе ручай бяжыць У бары...

У сажалцы ляжыць,

У віры...

Пад кладкай...

Галоўкай дагары... Яно жывенькае яшчэ. Бяры яго хутчэй! Ратуй дзіцятка!

Яно жыве!

Ратуй! Ратуй!

Ф аўст

Адумайся, няўжо не хочаш волі?

Маргарыта

Каб толькі нам мінуць гару на полі!

Сядзіць на камені матуля.

Ах, як страшна мне з табою...

Сядзіць на камені матуля...

I мне ківае галавою...

Панікла ўся...

Васковае аблічча...

1                           не заве яна мяне... не кліча...

Каб добра нам было, яна заснула...

Але мінула шчасце... ўсё мінула...

Ф а ў с т

Ніякай просьбаю не ўзрушу, Цябе я сілай весці мушу.

Маргарыта

Я не люблю ні гвалту, ні падману. Пусці мяне, пусці, забойца, He развярэджвай рану.

Ф а ў ci

Каханая, ўзыходзіць сонца.

Маргарыта

Узыдзе сонца!

Дзень настане... дзень маіх пакут — Ён днём вяселля будзе...

Ты ж не кажы нікому, што пабачыў туг Сваю каханую ў цямніцы й брудзе...

Сарвалі мой вянец!

Ах, што рабіць? Канец...

Нам суджана сустрэцца

He ў танцы...

He ў альтанцы...

Народ таўчэцца,

Ужо няма на плошчы месца...

I рынак поўны... ён...

Змясціць усіх не можа...

Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон, Натоўп знямеў ад жаху...

Мяне хапаюць... вяжуць... Божа...

І ўжо вядуць на плаху... Ўсе дотык вострага ляза Нібы адчулі самі.

Пацякла... з вачэй спагадлівых сляза. I свет нямее... цішыня ў труне...

Ф а ўст Ах, лепш бы не радзіцца мне.

Мефістофель

(з ’яўляецца ў дзвярах) Ідзем. Альбо дваім турма! Вы не вагайцеся дарма! Чакаюць коні на двары, Прачнецца варта на зары.

Маргарыта Хто гэта вылез з цемнаты? Ён! Ён! Гані яго!..

Што хоча ён у міг святы? Жыцця майго?..

Ф аўст Жыць павінна ты!

Маргарыта Я аддалася Божаму суду!

Мефістофель ( Фаўсту)

За мной, інакш адзін пайду!

Маргарыта Іду, Гасподзь, іду! Ратуй мяне! Анёлы, вы пры Божым троне He адмаўляйце ў абароне! Ты, Генрых, страшны мне.

Мефістофель Яна асуджана!

11 Гётэ

Голас зверху Уратавана!

Мефістофель ( Фаўсту)

За мною!

(Знікае з Фаўстам.)

Голас з цямніцы ( заціхаючы J

Генрых! Генрых!

ДРУГАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ

У пяці актах

AKT ПЕРШЫ

ПРЫГОЖАЯ МЯСЦІНА

Ф а ў с т ляжыць на лузе сярод кветак, стомлены, неспакойны; хоча заснуць. Досвітак.

Навокал кружацца грацыёзныя духі-эльфы.

А р ы е л ь (спявае пад эолаву арфу)

Па зіме, як толькі кветкі Амалодзяць стылы свет, Нашы пашьг і палеткі Зноў адзенуцца як след, — Зноўку лёткія малыя Эльфы роем наляцяць, Людзі добрыя і злыя Могуць ласку іх прыняць.

Вы, што лунаеце над Фаўстам сонным Чароўна-эльфаўскім надземным сонмам, Суцішце боль агорклае нуды, Развейце ў сэрцы роспач ад дакору,

Злагодзьце дух яго, здыміце змору, Каб ён забыў былое назаўжды. Закалышыце ласкай і пяшчотай, Скрапіце забыццёваю вадой, Каб сіл набраўся ён душой, істотай Да новай рызыкі, да маладой. Зрабіце дзіва з чараў і дзівос, Каб Фаўст нарэшце сон атрос.

Э л ь ф ы (паасобку, па двое, хорам) Цёплы ветрык ціха вее, Дзень згасае, вечарэе, Лёг на поле волкі змрок. Накальішам сон на вочы, Каб турбота адплыла, I зачынім браму ночы Ад праменнага святла.

На бязмежжы, на прасторы Чорнай поўначы пячаць.

У бяздонным небе зоры Запаліліся, зіхцяць 1 на луг, на гай чароўны Сыплюць іскры, прамяні. I плыве ўрачыста поўны Месяц горды ў вышыні.

Адышлі ў нябыт суровы Шчасце, боль і пачуццё. Будзь бадзёры і здаровы, Вер у новае жыццё.

На прыгорках, у далінах — Квецень, свежасць, пышны май: I калышацца на нівах, Даспявае ўраджай.

Каб убачыць лёс жаданы, Глянь у ясную вясну, Прэч шпурні свае кайданы I адкінь лушпінне сну.

Уставай жа, неўтаймоўны, Будзь нядрэмны між людзей

I ваюй, натхнення поўны, За трыумф сваіх надзей!

Гучны грукат абвяшчае ўзыход сонца.

А р ы е л ь

Чуйце, як спяваюць Оры! Абвяшчаюць духаў хоры Узыход свяціла скоры. Ўжо грукоча брама неба, Ўжо туркочуць колы Феба, Сонца нам яны вязуць! Граюць трубы, барабаны Гімн узнёслы, нечуваны — Хоць не ўсім яго пачуць.

Шпарка, шпарка, эльфы-дзеткі, Пахавайцеся за кветкі, Хто ў траве, хто пад скалой! — Хто змарудзіць, згіне той!

Фаўст

Ты зноў, жыццё, мне сілы ўзварушыла, Мяне лагодная вітае ціша!

Зямля! Ты боль мой горкі патушыла, I ўжо душа мая вальготна дыша, I я адчуў прыліў натхнення свежы: Яно мае імкненні раскалыша I пазаве ў жыццёвыя бязмежы. Прачнуўся свет, адолеў морак цесны, Акрыў туманам гор наўкольных вежы, Развесіў мглы срабрыстыя павесмы На шумны бор, на вольныя даліны; Праменіцца ў святле ўвесь край нябесны, — Вось п’юць жыццё лісточкі і галіны, I ўжо блішчаць наўкол расы каралі, I досвітак яснее штохвіліны, Прадметы ўсе з імглы павыплывалі... Дзівосная карціна! Рай! Світае!

Угору глянь! — Вяршыні горда ўсталі, На схілах іх святло іскрыста грае. Вы, кручы і заснежаныя пікі, Вы першыя, хто сонца сустракае I адбівае радасныя блікі Адвечнага нябеснага свяціла

На край нізін, прыцішаны, вялікі. Яно ўзышло! Мне вочы асляпіла! Я не магу глядзець на зыркасць гэту!

Вось так і ў нас не раз палала сіла I асвятляла велічную мэту.

Ды раптам, адчыніўшы мараў дзверы, Ты спынішся, бо іскарка імпэту, Разгубленасці, страху, марнай веры He можа распаліць агонь жыццёвы, Калі наўкол агністыя хімеры!

Любоў? Нянавісць гэта? Гнеў суровы? — Баліць ад шчасця нам і ад пакуты У моры вогненным, і мы гатовы Зноў на сябе надзець зямныя путы, — I мара новая нас прывітае.

Зірну навокал я: жыццё усюды! Вось вадаспад, грукочучы, спадае. Я радасна гляджу, як ён з разгону Распырскваецца, скалы залівае I рве каменныя муры палону, Грымучы, люты, пеністы, шыпучы, У ярасці нястрыманага звону!

У пырсках перагнулася на кручы Вясёлка яркая: то загарыцца, To зноў рассеецца, як пыл бліскучы, To фарбамі празрыстымі зальсніцца, Рассыпле каляровыя асколкі.

Угледзься лепш: вось так жыццё іскрыцца, Як гэты водбліск радасны вясёлкі.

ІМПЕРАТАРСКІ ПАЛАЦ

Тронная зала. Дзяржаўная рада чакае імператара.

Трубы. Уваходзіць імператар, заім світа з прыдворных.

Імператар садзіцца на трон; справа ад яго — астролаг.

Імператар

Вітаю вас, паны-дарадцы, На асамблеях у палацы.

Мудрэц-астролаг тут, а дзе Хітруга блазан, што не йдзе?

Прыдворны кавалер

Ён плёўся недзе ззаду світы

I раптам неяк з ганка ўпаў. Відаць, гарэлкі перабраў, Падаўся ў рай рабіць візіты.

Другі кавалер

He будзе месца доўга не занята, Была б пасада — знойдзем кандыдата. Тут пан адзін вынюхвае, як хорт: Такі дасціпнік ён упарты — Прад ім крыж-накрыж алебарды, А ён пралез-такі ў эскорт!

М е ф і ст о ф е л ь (укленчыўшы перад тронам)

Што ўсім агідна і жадана?

Karo завуць, каго клянуць?

Што людзі клічуць на васпана?

I да каго, ўзлаваўшы, шлюць?

Хто недарэчны ля прастола?

Хто чэлядзі і слугам друг?

Хто твой учэпісты назола?

Хто сам набіўся да паслуг?

Імператар

Цяпер замоўкні і не кленчы!

Твае выслоўі недарэчы!

Няхай загадваюць паны, А ты разгадвай, ты ж — дурны.

Пайшоў служыць мой блазен сатане — Займай пасаду ты пры мне.

Мефістофель займае месца злева.

Гоман натоўпу

Якім нам ветрам замяло Так хутка новае трапло? Нябожчык тлусты быў, як кот. А гэты — высах, нібы кнот.

Імператар

Дык я вітаю вас, мае дарадцы! Сабраў вас тут я, у палацы, Пад зоркаю спрыяльнаю з’яднаных, Вялікасці маёй вернападданых! Аднак нашго, з якой вальготы, Калі найлепш бы ў гэтай зале Гуляць на пышным карнавале, Павінны мы шукаць турботы 1 мардавацца з нейкай радай?

Вы кажаце, вас точыць млосць? Ну што ж, давай тады выкладвай, Што ў кожнага на сэрцы ёсць.

К а н ц л е р

Як зоры над тваім чалом, Нябесным ззяюць нам святлом Твае шчадроты; тут явіла Дабра і розуму свяціла Нам справядлівы абсалют... Але глухі да ласк няўдзячны люд! Пагразнуў ён у багнішчы аблуд, У ерэтычным глумішчы й дрыгве, Яму душэўны шчыр — не ў галаве! Краіна б’ецца ў ліхаманцы, — Якія ж думкі тут пра танцы? Зірні, вялікі, з гэтай троннай залы На родны край, што ўвесь у мглістым чадзе, Дзе ўсё дабро тваё са злом звязалі I дзе няпісаны закон — бязладдзе.

Той у суседа коні крадзе, Той цягне чашы з алтара, Той дзевак гвалціць і жанок, А той апошні цвік з двара Занесці мерыцца ў шынок; А нашы праўдалюбцы суддзі Распустай бавяцца. У блудзе Жарсцвеюць норавы; усюды смуты, Галодны край, раздзеты і разуты, Рай для грабежнікаў, зладзюг, А над сумленнымі вісіць абух; Бо там, дзе кат бароніць ката,

Адна нявіннасць вінавата.

Вось так і бавіцца дзяржава, Налева нішчыць і направа. Якая ж будзе тут управа, Калі і самавіты муж На хабар ласы і на куш, Калі суддзі і пракурору Пара паслухаць прыгавору.

Згушчаю фарбы, скажаце? Няма чаго, Калі карціна чорная і без таго.

Паўза.

I нам нявыкрутка без карных мер. Бо чалавек разбэсціўся, як звер, I ўсё дваранства па краіне Ад псоты і распусты гіне.

Военачальнік

Перажываем дні зусім ліхія:

Куды ні глянь — кішаць, лютуюць банды, Куды ні глянь — анархія, стыхія, Салдат не слухае каманды, За прывілею нас прадасць сеньёр, Хаваецца філістэр за сцяну, Ражном не выпраш на вайну Адважных рыцараў з іх нор — Ісці не хочуць ад гнязда;

Найміту ж трэба толькі мзда I ласкі сквапнай куртызанкі. За грошы ён штурмуе замкі, За грошы дасць найміт прысягу I нам, і вам — любому сцягу Змагацца і служыць аддана. Спустошана і растаптана Імперыя іх службай, як халерай: Двары пустыя — вецер свішча. Спрабуй, ушчуй крутою мерай, Дык разварушыш вос гняздзішча. Саюзніка альбо ж васала Трывожыць наша гора мала.

С к a р б н і к

Саюзнік сёння з галавою: Наабяцае мех пазык На свой інтэрас і разлік, А ты сядзі з пустой казною. He дачакацца нам субсідый, На чынш, аброк благія віды, Бо ўладу новыя паны ўзялі, Якім ты сам нараздаваў зямлі. А партыі, а блокі, а групоўкі Грызуцца, як у лесе воўкі, Бо гібелін не любіць гвэльфа, I памагчы нічым тут нельга! Сядзяць, адседжваюцца ціха, А выручкі ўзаемнай — ані следу; Хто ж спагадае ў цяжкі час суседу, Калі паўсюль усіх заела ліха. А кожны ж дбае пра сябе.

Сабе і цягне і грабе -— Да скарбніцы ўсялякі лезе, Нібыта ў борць мядзведзь у лесе.

Кашталян

Гаркота ўжо і мне праела душу: На медзяках я эканоміць мушу, Бо він салодкіх, смачных страў Разбіся — а на стол пастаў... А кухар што! Ён не заплача, Яму пляваць, што ў нас нястача. Хоць куры, гусі, індыкі, Ягняткі, сарны, вепрукі — Той натуральны наш падатак — Яшчэ ідуць з сялянскіх хатак, Затое віны ўсе папіты.

Бывала, бочкамі быў склеп набіты, I мы на тысячу персон Спраўлялі пышныя банкеты.

Усё прайшло, як дзіўны сон, Усе ўтрубілі мы бюджэты.

I ратуша ў падвал адкрыла дзверы, — Ды што запас, калі мы п’ём без меры. Ліхвяр жа ўмее ставіць нерат, Яму за ўсё плаці наперад.

Хлявы пусцеюць і адрыны, Ужо ў ламбардах коўдры і пярыны, На стол — хоць перамый аб’едкі.

Імператар (пасля роздуму, Мефістофелю) Што скажаш ты? Ідзі у сведкі.

Мефістофель

Што я скажу? Аслеп ад бляску, Прымаючы тваю, манарша, ласку. He веру я, што гэтакую ўладу Давесці можаш ты да заняпаду, А розум твой і войска ў акурат Заўсёды падтрымаюць добры лад. О не, як можа пахіснуцца сіла, Калі рулюе божае свяціла!

Гоман натоўпу

Вось дык трапло, знайшоўся зух! Ён блазен спрытны, не лапух!

Ён ашуканец, хітры ліс — Падсуне нам рэформаў спіс.

Мефістофель

Усім сваё баліць на белым свеце!

I вас, напэўна, грошы падвялі? Хай не валяюцца яны, як смецце, Разумны іх дастане з-пад зямлі. У тайніках, у рудах залатых Багацця хопіць вам на ўсіх.

Ды толькі хто яго ў казну паложыць?

Мудрэц, што сілу духам і прыродай множыць.

К а н ц л е р

Прырода, дух — пад’юджвае нячысты! Заплацяць нам за гэта атэісты! — Занадта распладзіліся яны.

Прырода — грэх, а дух — ад сатаны!

I ў плод яднання іх уліта Сумненняў зло, бы кроў гермафрадыта. А ў нас ёсць, дзякуй богу, свой закон.

Ёсць дзве апоры пад дзяржаўны трон — Царква і рыцарства; ад шкоды Яны ўбароняць нас заўсёды;

He дзіва, што законы нашы і правы Шануюць гонар ордэна й царквы. А мудрацы, як чэрнь, ім волю дай — Ідэямі ўзбунтуюць цэлы край. Яны — адступнікі і ведзьмары, Уладу ганяць, бэсцяць алтары; Ты — блазен толькі, не раўня нам, Жартуй сабе, ды будзь рахманы, Ты блізкі і душой і сэрцам Схізматыкам, плебеям, іншаверцам.

Мефістофель

Фантанам плешча ваша мудрасць, пан! Чаго не ведаеце — тое зман, Чаго не мацалі —■ без ліку тое, Чаго не схопіце — усё пустое, Чаго не ўзважылі — усё мана, А хто без грошай — грош таму цана.

Імператар

Нам казань і велікапосны плач He кампенсуюць стратаў і нястач. Абрыдла мне спрадвечнае пытанне — He радца той, хто грошай не дастане!

Мефістофель

Зраблю, што ўмею: гэтай ношай Я не намуляю плячэй — Такую штуку ўрэзаць найлягчэй, Але без працы не дастанеш грошай. Вось уявіце: ў час вайны, бывала, Калі чужынец сеяў смерць і жах, Усе, каго навала ўпрочкі гнала, Сваё дабро хавалі ў тайніках. He кожны змог да лепшых дзён дажыць. А скарб сабе цалюсенькі ляжыць 3 часоў старога, спаленага Рыма — Належыць Вашаці зямля з грашыма.

С к а р б н і к

Хоць дурань, а сказаць разумна ўмее! — I сапраўды ж — царова прывілея!

Канцлер

Намовы сатаны амаль у кожным слове! Нядобра, брыдка думаць так, панове.

Кашталян

Мне ўсё адно, ў каго браць грошы — Ці то ў нячыстага, ці то ў святошы.

Военачальнік

Разумны дурань бачыць сутнасць свету: Салдату горш за ўсіх — гані манету!

Мефістофель

Вы мне не верыце? Ну што ж, тады — Спытайцеся ў вучонай барады: Астролаг тут жа вычытае з зорак Багацце вам, галечу і паморак.

Гоман натоўпу

I той, і гэты — звадыяш. Як бобам сыпле дурань наш! Адзін у песенькі канец — Ля трона дурань і мудрэц.

Астролаг

(гаворыць з падказкі Мефістофеля) Найбольшы скарб — то Сонца залатое; Вястун Меркурый — прагны; ды затое Венера не жадае людзям злога, Уцешыць і старога, й маладога; Цнатлівы Месяц спакушае нас; Ваеннай сілай пагражае Марс; Юпітэр прыгажосцю цешыць вока; Сатурн халодны ад душы далёка: Ён як метал, не надта дарагі — Хоць вельмі цяжкае вагі.

Найлепш, як Сонца з Месяцам да пары!

Тады хутчэй збліжаемся да мары, Бо двор, сады, жанчын, палац з дабром Аплаціш золатам і серабром

I гэтым ключыкам адчыніш дзверы Ва ўсе замкнёныя кругі і сферы.

Імператар

Падвойны голас! Толькі ж — не, He пераконвае мяне!

Гоман натоўпу

Што нам з таго? 3 пустой яго I траскатні, і балбатні?

He першы раз дурылі нас I звездачот, і абармот.

Мефістофель

Стаяць, бы дурні, — як давесці Ім шчырасць добрых прапаноў? Адразу пра альруны плесці, Пра цэрбера, пра груганоў Бяруцца ўсе. Што тут рабіць, Калі за ўсё — чарцям пагана: Ці пятка раптам засвярбіць, Ці хто спаткнецца нечакана.

А гэта ж пульс жыцця прыроды, Яе ўладарныя штуршкі, Яны ідуць наверх заўсёды 3 глыбінь зямлі. Калі такі

Яна вам знак сама дае, Капайце смела і рашуча, Вы словы ўспомніце мае — Вас там чакае грошай куча.

Гоман натоўпу

Заныла цела, коле ў бок, Да горла падступіў клубок, Свярбіць пазногаць на назе, I холад па спіне паўзе, — Няўжо прырода намякае, Што скарбы тут яна трымае.

Імператар

Навошта нам пустая казань — Хутчэй паказвай месца, хітры блазан! Вядзі да скарбаў, мудры мой дарадца! Я за рыдлёўкі ўсіх прымушу ўзяцца. Калі ж зманіў, дурны няздара, Цябе чакае ў пекле кара.

Мефістофель

Дарогу ў пекла знае кожны. Аднак не варта біць у лоб, Бо губіць крок неасцярожны. Вось доказ: баразну халоп Вядзе і раптам з чорных нетраў Сахою выверне гаршчок. Загляне, Спачатку думае — з салетрай, Пасля памацае — а мой ты пане! — Ды гэта ж золата, манеты!

А ў той зямлі гаршчок ці ж толькі гэты? А колькі, колькі ёсць скляпоў, Пячор, праходаў, паграбоў, Дзе многа скарбу залатога, — Туды ж таксама ёсць дарога.

У глыбіні падземных нор Стаяць дагэтуль з даўніх пор Талеркі, з чашамі паліца Алмазамі, рубінамі іскрыцца, У камянях каштоўных збруя, зброя, А ў бочках ля сцяны віно старое. Даўно ўжо клёпкі пагнілі, Ды камень вінны лепш трывае. Ці мала золата і перлаў у зямлі Ашчадны час дасюль яшчэ хавае. Чакаюць скарбы нас, каб мы ўзялі. Мы кпім удзень з таго, што ўночы Чаруе нас і лашчыць вочы.

Імператар

Пакінь містэрыі. У змроку I рэч каштоўная без толку, Бо не адрозніш скарбаў ад хімеры, — I белы кот уночы — шэры.

Ты ж мне падай на божы свет Алмазаў бляск і звон манет.

Мефістофель

Э не! Ты сам бярыся за лапату! — Бо іншага не знаю сродку.

I ўмомант будзеш ты багаты, Як залатых цяльцоў чародку Здабудзеш. Справіш сам сабе абноўку. Аздобіш з галавы да ног сяброўку. Метал каштоўны ж уласцівасць мае: Ён і высокіх узвышае.

Імператар

Хутчэй! Канчай свае пустыя ўрокі!

Астролаг (як раней)

Таймуй, манарх, паспешлівыя крокі! Навошта нам карысць уцех і страсці У маскараднае забавы красці?

Здабудзь спярша добраславенне Бэга На атрыманне золата зямнога: Дабра ты хочаш — добры будзь, Уцехі хочаш — гнеў забудзь, Віна — умей вырошчваць лозы, Чакаеш цудаў — вер і будзь цвярозы.

Імператар

Каб не наклікаць нам бяды, Лепш пачакаць да серады, А каб не страціўся запал, Наладзім пышны карнавал.

Трубы. Exeunt.

Мефістофель

Калі ўжо ўдаўся асталоп, Яму і доўбняй не ўваб’еш, Хоць на кавалачкі парэж, Хоць камень мудрасці — у лоб.

ШЫРОКАЯ ЗАЛА 3 ПРЫБУДОВАМІ, УБРАНАЯ ДА МАСКАРАДУ.

Герольд

He думайце, што мы, германцы, Шануем толькі д’ябальскія танцы, — Мы любім смех, забавы, карнавалы. Калісь руплівец наш за перавалы Альпійскіх гор паходамі хадзіў, Там на карысць сабе, ■— і нам з ім рай — Ён добра папе дагадзіў, Здабыў карону і вясёлы край, А нам жа блазенскі каўпак прыпас.

I мы пасля такой узнагароды Вяльможы ўсе, як дурні напаказ, Фарсім у каўпаках апошняй моды. Калі ж па шчырасці, дык, можа, He гэтакі ён дурань, наш вяльможа. Ужо збіраюцца ў палац памалу — Хто парамі, хто так адзін ідзе, Альбо плывуць гуртамі ў залу, I зала ўжо хвалюецца, гудзе, — Снуюць, таўкуцца, гоман, смех... Ну што ж, палац — заўжды палац I свет з мільёнамі пацех — Як той пакеплівы паяц!

Садоўніцы (спяваюць пад мандаліны) Лепшая акраса свята — Фларэнцінак юных хор. Упрыгожыць ён багата Велічны германскі двор.

Перавіты чорны локан Кветкамі палёў, лясоў, Зіхацім каштоўным шоўкам, Кутасамі паясоў.

Толькі з нашай дбайнай працай Выспявае штучны плод.

Тут у барвах красавацца Кветкі могуць цэлы год.

Кветкі ззяюць на абновах, Кожны лісцік трапяткі, Са шматочкаў каляровых 1 пялёсткі і лісткі.

Шык і моду не адкіне Маладая прыгажосць;

I ў мастацтве, і ў жанчыне Артыстызм прыродны ёсць.

Герольд

Ну, паказвайце кашы, — Што захочуць, купяць госці На ўзвясельванне душы Бляскам штучнай прыгажосці. Зала ўся і пераходы Зацвілі, як райскі сад, Кветкі — тут не дар прыроды, Тут квятняркам кожны рад.

Садоўніцы

Што прыцэньвацца дарэмна, Тут вам баль, а не базар;

А каб выбралі нядрэнна, Назавём сябе й тавар.

Галінка з алівамі

He зайздрошчу пышнай флоры, Ненавіджу я раздоры — Мір люблю, люблю спакой. Сімвал спеласці ў прыродзе, Я служу дабру і згодзе — Шчырасць я нясу з сабой.

Можа, й сёння ў гэта свята Я ўвянчаю лаўрэата.

Залаты вянок з каласкоў

Дар Цэрэры лепей кветак Вам дадасць яшчэ акрас.

3 каласкоў людзям наедак I аздоба ў самы раз.

Фантастычны вянок

Я на выгляд фантастычны, А прыгледзься — мох сухі;

У прыродзе — сціплы, звычны, Але ў модзе — дарагі.

Фантастычны букет

Нават і навука ваша Нашай назвы вам не скажа. Хай не ўсе, сёй-той эстэт Купіць дзіўны наш букет Ці дзяўчо дзеля красы Возьме ўплесці ў валасы, А яшчэ прыгожа будзе Прышпіліць мяне на грудзі.

Група ружовых пупышкаў Хай буяе пышным цветам Мода і зімой, і летам, Хай прыроду абражае, Хай густоўных зневажае, Хай з-пад кудзеркаў званочкі Лашчаць мяккай фарбай вочкі. Зеляніна...

Другая група (з выклікам) нас хавае, Хто нас знойдзе, шчасце мае. Радасным, вясёлым летам Расхінецца ружа кветам.

Лета — час кахання, мар, Час прызнанняў і ахвяр, Час, калі жывуць у лад Сэрца, розум і пагляд.

У зялёных алеях садоўніцы з густам развешваюць свой тавар.

С ад о ўн і к і (пад акампанемент тэорбаў)

Нашы кветкі — радасць воку, Хваляць іх таму заўжды.

А пахваліце плады, Як скаштуеце з іх соку.

Вішню, персік, яблык спелы Выбірайце не на вока, Бо яно ж і схібіць лёгка, Тут язык — дарадца ўмелы.

Кветкі могуць быць апеты, Можна з іх вяночкі плесці, — А румяны плод паэты Пераважна любяць есці.

Аб’яднаемся, кабеткі, Будзе шмат прыгожых пар!

Прадамо плады і кветкі — Разам збудзем наш тавар.

У зацішачку ў альтанцы, Адышоўшы трошкі ўбок, Кожны можа ўзяць каханцы Кветку, плод або вянок.

Пад гукі гітар і тэорбаў абедзве групы з песнямі раскладваюць і развешваюць тавар. Маці і дачка.

М а ц і

Ты прыйшла на белы свет

I чапец надзела;

Хараство ў табе, імпэт, Пешчанае цела.

Як цябе я спавіла, Так у думках аддала За каго хацела!

Дні цяклі, цяклі гады, Добрыя, благія;

Разбрыліся хто куды Жаніхі былыя.

3 тым у танец, з тым у скок, Таму локцікам пад бок — Клопаты пустыя.

I залёты, і лато Марнай тратай выйшлі, He прыбіўся аніхто, Нават трэці лішні.

Сёння дурняў хоць касі, Ты ўжо шчасця не ўпусці, Mir удачы ўвішны.

Да маці і дачкі падыходзяць сяброўкі, маладыя і прыгожыя; гучная задушэўная гутарка.

Уваходзяць р ы б а к і і птушкаловы з нератамі, сіламі, вудамі і галінкамі, памазанымі завабным клеем на птушак, і ўліваюцца ў натоўп жанчын. Пачынаецца гульня ў даганялкі; вясёлы смех, жарты, намёкі.

Дрывасекі (уваходзяць груба і развязна) Ану, з дарогі, Малодкі, дзевы! Мы валім дрэвы — Дубы, яліны, Трашчаць галіны! — Адтопчам ногі!

Павагу майце Да працы чорнай I нас не лайце.

Паўсюль падзелы: Той круціць жорны, Той хлебец белы Жарэ ў тры горлы. I мы пацеем: Сячом вам дровы — А вы здаровы, Бо мы вас грэем.

Полішынелі (блазнавата, амаль прыдуркавата) Дурному праца Якраз прыдасца,

А мы мазгуем 1 не працуем. Мы — рызыканты: Пантофлі, транты Спакойна носім, Выгод не просім — Нам каб крыўляцца I выскаляцца. Усе навіны Мы знаць павінны. Наробім крыку На вашым рынку; У нас разлікі — Жыць у прытыкі. На вашы светы, На этыкеты, На ўсе маралі Панасядзелі I паначхалі Полішынелі!

Дармаеды (лісліва і карысліва) Ах, лесарубы, Як вы нам любы, I вуглякопы, 1 вы, халопы, Бо выдыганні I спачуванні He грэюць цела. Калі б сягоння У нас дрывотня Ўраз апусцела, Дык нам і з неба Агню не трэба: Ён недарэчы, Бо ў вашай печы Ужо і смажаць, Пякуць і пражаць На густ усякі Гасцям прысмакі. I блюдалізы

Рыхтуюць місы, Ядуць вяндліну На дармаўшчыну I п’юць у пост За тостам тост.

П ’ я н і ц а (мармыча) 3 глузду я яшчэ не з’ехаў — Сам сабе і цар і бог; Розных песень, розных смехаў Вам ці мала прыбярог. П’ю гарэліцу з падсёрбам I назло і насупор вам — Гэй, падсусед, падыходзь! Вып’ем! Што нам! — хоць бы хоць!

Баба ў румзы, баба ные, Аж заходзіцца ад слёз, Ушчувае, просіць, вые — Каб яе пярун разнёс!

А я п’ю сабе з падхлістам, He сцялюся гладкім лістам, Весялю душу і плоць — Што мне, зрэшты? — хоць бы хоць!

П’ю, каб поўнілася чарка!

Каб пілося, як цяпер!

He раздобрыцца карчмарка, Дасць служанка напавер!

I я вып’ю зноў з падсмоктам 3 карчмаром і з лысым чортам Вашым пацерам супроць — Мне ж бо, хлопцы, — хоць бы хоць!

Нешта млосна, млява нешта, I язык стаіць калом, — Вам з таго якая рэшта, Што ляжу я пад сталом?

Хор

За здароўечка, за ваша Кіньма чарку ў горла наша!

3 п’яным спрэчкі не заводзь! — П’яным свары — хоць бы хоць!

Герольд абвяшчае прыход паэтаў розных напрамкаў: пеюноў прыроды, прыдворных начотчыкаў і мінезінгераў, пяшчотных лірыкаў і одапісцаў. У штурхатні і валтузні ніхто не дае другому вымавіць слова. Толькі адзін праціскаецца наперад.

С а т ы р ы к

Адно мне грэе сэрца — Што маю нюх і хватку, Дзе толькі давядзецца, Я рэжу праўду-матку.

Пеюны могілак і ночы просяць прабачэння, бо яны якраз занятыя цікавай гутаркай з модным вампірам — можа, у будучым з яе ўзнікне новы напрамак паэзіі. Герольд адыходзіць ад іх і выклікае грэчаскую міфалогію, якая і ў сучасных масках захоўвае адметную самабытнасць.

Г Р А Ц Ы 1

А гл ая 3 ласкай у жыццё ідзіце I пяшчотна дар дарыце.

Гегемона

3 ласкаю прымаць прыемна I адорваць узаемна.

Еўфрасіна

А найлепш ад ласкі ўсякай Адарыць усіх падзякай.

П АРКІ

А т р о п a

Я старэйшая, мне спрасці Трэба нітку долі вашай, Шмат умельства трэба ўкласці, Каб хваліцца добрай пражай.

Каб вілася нітка роўна, Трэба добра лён прыладзіць, Каб ён мяккі быў, як воўна, Трэба пальцамі прыгладзіць.

Куралесьце ў буры танца — Hi на што ніякай скідкі: Толькі помніце, -— парвацца Могуць тоненькія ніткі.

Клота

Мне давераны нажніцы, Каб падрэзаць дзе-нідзе, Памагчы старой сястрыцы, Дзе яна не так спрадзе.

Бо яна ў мяне — майстрыха 3 валакон гнілых сукаць, Бо яна ж умее ціха Крылы марам падсякаць.

Ды і я не раз псавала Маладым любоўны пал, I таму цяпер схавала Я нажніцы ў футарал.

Сёння хай ляжыць кудзеля — Абыдуся без сясцёр.

Колькі радасных падзеяў! Як бушуе шумны двор!

Лахезіс

Я, мудрэйшая, павінна Ў нітках бачыць палатно. Хай жа круціцца няспынна У сястры верацяно.

Чашку ў чашку я паволі Навіваю на клубок, Пераблытаць іх ніколі He павінен мой юрок.

А спынюся ў час рабочы, Смерцю ўласнай заплачу;

Наматаўшы дні на ночы, Аддаю клубок ткачу.

Герольд

А гэтых трох не распазнаць натуры, Хоць вы антычныя чыталі скрыпты, Пад маскай ветлівасці ўяўнай скрыты Вядзьмарскі нораў і пагляд пануры,

Заўжды іх выгляд чысты і нявінны. To фурыі — я сам не даў бы веры, Што пад такою маскаю — пантэры I кобры ўлезлі ў вобраз галубіны.

А зрэшты, сёння тут, калі наўкола Усе распустай хваляцца, дурнотай, Навошта лютасцю ўпівацца ўпотай, Удаючы пры ўсіх з сябе анёла?

ФУРЫІ

Алекта

Даверлівасць мы шчыра вашу любім; Нам, фурыям ліслівым, вельмі проста Ашальмаваць каханка, як прахвоста, — Нашэпчам, наплявузгаем, загубім.

Мы толькі скажам хлопцу, што нявеста 3 другімі бавіцца, другім міргае;

Ды каб хоць людская была — худая, Як той казаў — ні рошчына, ні цеста.

А ёй нашэпчам: «Твой каханы хлопец Перад другой дзяўчынай чапурыцца, Яшчэ й пакепвае з цябе, дурніца». — I будзе свара, і ўсяго там хопіць.

М е г е р a

Калі ж яны асмеляцца пабрацца, Дык столькі я ў іх шлюб улью атруты, Пякучай жоўці і сямейнай смуты, Што праз жыццё ім будзе адрыгацца.

Што знаю я ў людскім метамарфозе? Няма граніцы чалавечым марам: Здабыты скарб аддаць вам могуць дарам, Пагрэўшыся, сумуюць па марозе.

Найбольш за ўсё люблю губіць людзей я, Калі яны адно другому ў пару, Бо тут не цяжка напусціць кашмару Ад дэманічнай страсці Асмадзея.

Т ы с і ф о н a

Што атрута? Злыя пашчы? Здрады напушчу заразу! Хто кахае дзвюх адразу, Той ужо зусім прапашчы.

За пацехі і забавы

Прыйдзе, прыйдзе час расплаты — Будзе гонар твой распяты Горкай славаю няславы.

Хто даруе зло, падманы Або выкажа спагаду?

Нават рэха ганіць здраду: Паўтарае: «Згінь, паганы!»

Герольд

Рассуньцеся! Яшчэ адной грамадзе Дарогу высцелем на маскарадзе, Вунь слон ідзе — сапраўдная гара. Якія вушы, біўні, ногі-ступы!

Я дам вам ключ разгадкі гэтай групы: На спіне пасярэдзіне шатра

Сядзіць жанчына, незалежна, ўладна, I тоненькім кіёчкам далікатна Дарогу ўказвае; між тым другая Рукою ўсіх гасцей вітае.

А па баках, закутыя ў кайданах, Дзве паланянкі крочаць на арканах; Адна, як пліска, спуджана трасецца, Другая страху не бярэ да сэрца. Дык, можа, самі пані зробяць ласку I ўрэшце здымуць з твару маску?

Апаска

Лямпы, свечкі і паходні Мігацяць ужо з смугі. Уцякла б я з гэтай сходні, — He пускаюць ланцугі.

Блазны, дурні, скіньце маску! Прэч адгэтуль! Я дрыжу! Рупіць вам забіць Апаску, Загубіць маю душу.

Тут злачынцаў цэлы табар; — Глянеш — проста зубаскал, Нават твой, здаецца, сябар, А пад маскаю фіскал.

Як пабегла б я з палаца, Ды трымаюць кайданы, — I нідзе не ўратавацца Ад пагроз і ад труны!

Н адз ея

А як скончыцца гулянне, Як уранні сонца ўстане, Я і сёстры здымем маску, Каб паўстаць у поўным бляску. Мы тады па добрай волі Пагуляем на прыволлі, Будзем цешыцца, смяяцца, Красавацца, мілавацца, Будзем песціцца, кахацца Без турбот за маскарады — Будуць людзі ўсе нам рады, Будуць мары ўсе збывацца. Верыцца заўсёды мне — Шчасце нас не абміне.

М удрасць

Ад Надзеі і Апаскі Ўсе няшчасці і заганы, Бо і ў масцы і без маскі Нам яны касуюць планы.

За слана-калоса з ношай Непакоюся я мала, А сясцёр з душой варожай Кайданамі я скавала.

У шатры ў слана на спіне Едзе, горда ўзняўшы крылы, Найсвятлейшая багіня, Ў німбе смеласці і сілы.

Бляск — яе вянчае справы, Хто яна — спытай любога: Барацьбы багіня, славы, А імя ёй — Перамога.

Заіла-Тэрсіт

О, як дарэчы! Зараз вам Брыдотнай лаянкі паддам. Той Перамозе на слане Паддам я нават удвайне. Заганарылася, задрала нос: Я ж бо Вікторыя, калос! — Жадаючы, каб люд усіх дзяржаў Прад ёю кленчыў і дрыжаў! Ахвотніц славы, перамог — У воз саміх бы я запрог.

Адно мне толькі па нутры: Карціць — нагамі дагары Перавярнуць усё падрад: I лоск, і пыху, і парад — Вось гэта быў бы маскарад!

Г е р о л ь д

Я на цябе, пракляты сметнік зла, He пашкадую і свайго жазла! Дзе ж гэты гад? Ён сціснуўся ў камяк. Стуліўся, ссунуўся, абмяк — Няма... вось толькі яйка... Яйка тое Расце і пухне, як жывое...

I на вачах збялелых дам

Са шкарлупы палезлі блізнюкі: Кажан і змей. I нацянькі — Кажан на крылах, змей уплаз —

Хутчэй пакінулі палац, Каб зліцца зноў і разам жыць. Я б не хацеў там трэцім быць!

Гоман натоўпу

Зала ходырам... Шум, гром... Прэч, ану яго з дваром... Разгуляліся ў двары Нечысці, нетапыры...

Нейкі свіст над галавой... Храбусценне пад нагой... Кажаны ляцяць з акна... Страшна... Ціхне гамана... He да ўцех цяпер гасцям... Што тут робіцца?.. Няўцям...

Герольд

Тут на святах год у год Я вартую уваход, Каб ніякі госць нязваны He пранёс якой заганы, Каб нячысцік без білета He пралез на свята гэта. Сёння ж раптам, як на грэх, Іх налезла поўны мех.

3 тым Заілам шмат марокі! А ўжо зноў я чую крокі, Дзіва новае зноў бачу!

Як яго я растлумачу? У герольда абавязкі — Прадстаўляць на бале маскі, Быць разгадчыкам задач! А вось сёння хоць ты плач — He магу! Вось калясніца Праз натоўп у залу мчыцца, Едзе плаўна, едзе смела. Жарабцоў кіруе ўмела, Спрытна, стоячы, вазніца. Збруя ззяе, серабрыцца, Ліхтары мігцяць магічна — Ўсё так дзіўна, непрывычна. Сціх гармідар карнавала, Вочы вырачыла зала.

He, не быць ужо дабру... Страшна мне... Дарогі...

Хлопчык-каляснічы

Тпру! Стойце, коні, не шалейце. Папускае цуглі, лейцы I загадвае вазніца Вам у зале прыпыніцца. Бачыце, якая ўхвала Нам на долю тут прыпала. Тут не дзіва дзіву дацца.

Дай, герольдзе-распарадца, Як таму і след спачатку, Алегорыям разгадку.

Г ерольд

Ну й задаў ты мне задачу! Апішу табе, што бачу.

Хлопчык-каляснічы Апішы!

Гер ольд

Скажу тады: Ты прыгожы, малады, Свежы, ўдалы і, аднак, He зусім яшчэ юнак. Ды праз колькі зім і лет Пры тваім запасе чараў — Станеш мараю кабет, Лепшай кветкай будуараў.

Хлопчык-каляснічы

Ну-ну, давай! Малюнак гладкі. Цяпер — да сутнасці загадкі.

Г ерольд

Па бляску і гуллівасці вачэй, Па схільнасці да яркіх стужак, нітак, Па тозе, што цячэ з тваіх плячэй,

Аздобленай узорамі ля лытак, Ты — як дзяўчо, ты — як дзіця, Хоць у каханні экзерсісы Прайшоў, спазнаў азы жыцця I ўжо ў навуцы гэтай лысы.

Хлопчык-каляснічы

А гэта хто? У пышнай рызе Ўрачыста едзе на квадрызе?

Герольд

Здаецца ён царом дабра, Багатым, шчодрым і рахманым. Якое шчасце быць падданым Такога добрага цара!

Ён з большай радасцю дае, Чым тоіць скарбішчы свае.

Хлопчык-каляснічы

He шчыра адказаў, не ад душы — Ты больш дакладна апішы.

Г ерольд

А хто вам гожасць лепш апіша! Як месяц — твар, здароўем пыша, Румянец шчок, прыпухласць губ, Густы смаліста-чорны чуб, Што выглядае з-пад цюрбана, Пастава, стан і рухі пана. Адразу ясна — ён вядомы!

Хлопчык-каляснічы

Так, ён — Плутон, багаццяў бог! Чацвёрку лепшую запрог — Да імператара ў харомы!

Г ерольд

Але ж і ты нам незнаёмы.

Хлопчык-каляснічы

Паэт я, творца хараства!

Высокі сэнс такога рамяства —

Каб жыць, раздаючы свае ідэі. Што той Плутон? Паэты — багацеі. Чаго Плутон не мае пры двары, Ёсць у мяне; уладары Паэтамі ўпрыгожваюць піры.

Г ерольд

Хваліцца — майстар на ўсе рукі, Лепш пакажы свае нам штукі.

Хлопчык-каляснічы

Вось пстрыкну пальцамі, адразу Усім вам будзе па алмазу.

(Пстрыкае.)

Бач, спражкі, брошкі, перлаў ніткі, Карона залатая, срэбра зліткі, Пярсцёнкі, шпількі, бранзалеты. I феерверкам на бакі Я рассыпаю светлякі, — Вось так агонь распальваюць паэты.

Г ерольд

Як прагна рынулася зала I да каштоўнасцяў дапала! А каляснічы ў цэнтры маскараду Кідае жменямі прынаду, Як рыбам кашу на падкорм. Гармідар, валтузня! — Садом! Але я знаю фокусы паэтаў, Цану іх штучных бранзалетаў. Той думае, што мае кашалёк, А гэта проста матылёк, Другі хапае медальён, Глядзіць — вачам не верыць ён: Варушыцца ў далоні жук I раптам — пырх! угору з рук! Без лішняй рызыкі і слоў Усіх на смех падняў хлапчук — Дарослых дурняў і аслоў.

Хлопчык-каляснічы

Тлумачыў маскі добра ты, аднак Заглянуць у нутро не змог ніяк.

Бо сутнасць рэчаў, з’яў, падзей — He для герольдавых вачэй. Але даволі гэтага! Пара Звярнуцца нам да ўладара!

(Да Плутона.) Скажы, чаму, з якой прычыны Ласкава ты даверыў мне ляйчыны Фурманкі гэтай і хіба Ты недзе знойдзеш лепшага раба, Які хутчэй бы коні ўпрог I мчаў цябе да перамог?

Хіба не я адважна зброю браў, I бараніў цябе, і славу здабываў? I ці не здольнасцю паэта-хлапчука Дамогся ты лаўровага вянка?

Плутон

Калі ты хочаш сведчання, — скажу: Майго ты духу дух, і я табой I ганаруся, й шчыра даражу.

Мой скарб — нішто! Багацце — розум твой! Найдаражэйшая карона — твой вянок! Перад усімі сёння прызнаю, Што ўсю любоў бацькоўскую сваю Табе адпісваю, сынок.

Хлопчык-каляснічы (da натоўпу)

Як шчодра я вам раздаю Прыязнасць і любоў сваю. Агонь свяшчэнны тых дароў To ззяе навакол галоў, To ўгору раптам шугане, To іскрай чэзлай мільгане, Тут загараецца, там не; He знаю сам, ці варта мне На гэты тлум дурны, прасмердлы Растрачваць прыгажосці перлы.

Бабская балбатня

Яшчэ адзін рассеўся пан. О, ён, напэўна, шарлатан!

12 Гётэ

Такая ссохлая машчына — Адно і званне, што мужчына, Шкілет і скура! Ушчыкні — He забаліць яму ані!

С к н а р a

Вы, бабы, ліпкая кароста! Вам дагадзіць зусім няпроста. Пакуль таўкліся каля печы, Быў я Скупы; яшчэ галечы Тады не знала гаспадарка, — Наедак быў, звінела чарка, I поўны быў сундук жаночы — Цяпер за гэта колюць вочы. Цяпер з двара нясуць жанкі Набытак наш у дзве рукі. Нібы ў банкрута, у кабеты Цяпер больш пыхі, чым манеты. А муж сачы, вядзі разлікі, Куды ні кінься — скрозь пазыкі: Угоніць баба ў сем патоў Праз тых каханкаў і сватоў. Візіты, моды, шуры-муры, Парфума, транты, крэм на скуру... А мне і грош не дасца дарам — Быў я Скупы, а стаўся Скнарам.

Завадатарка

Шукай з драконам барышоў, А мы тут, зрэшты, ні пры чым. Ён падбухторвае мужоў, Каб нас не слухалі, жанчын.

Жанчыны гуртам

Па мордзе дайце і — за дзверы! Ганіце пудзіла чарцям!

Скрывіўся — ах, як страшна нам! Драконы гэтыя — з паперы. Паддайце выспятка такім гасцям!

Герольд

Спакойна! He ў маёй натуры Цярпець скандалы, авантуры.

He... позна ўжо... двайныя крылы Дракон узняў, і з вогненнае зяпы Пачварныя палезлі рылы, Заварушыліся драпежна лапы...

Адразу вымелася зала, Збязлюдзела і ціха стала.

Плутон сыходзіць з калясніцы.

А вось і ён! Сапраўдны бог!

I зняць загадвае драконам Вялікі куфар з царскіх дрог, Набіты золатам чырвонным, I гэты скарб паднесці Скнары. Дальбог, тут дзейнічаюць чары!

Плутон (да каляснічага)

Цяпер ты цалкам вольны; твой намер Узняцца да вышэйшых сфер Павінен сёння спраўдзіцца; твой свет He тут сярод маіх вазоў, карэт;

Там, толькі там, свабодна зможаш ты Зірнуць у яснасць пекнаты.

Там на самоце ты сабе стварай Дабра і прыгажосці светлы край.

Хлопчык-каляснічы

I там тваім паслом надзейным буду, Твайго дабра ніколі не забуду, Бо добра ведаю, — дзе ты, там ёсць Дастатак, сытасць, здавальненне, Дзе я — там праца цяжкая, натхненне, Але і шчасце, радасць, прыгажосць.

3 табою жыць — не мець нястач, бядоты, Са мной — бясконцыя турботы, Але я з радасцю прымаю гэту долю. Бывай! Цяпер ужо я мецьму волю, Аднак, на першы почут позвы Я буду рады сесці зноў на козлы.

(Знікае так, як і з ’явіўся.)

Плутон

Цяпер пара са скарбаў зняць замкі, Жазлом герольд адчыніць сундукі,

Каштоўнасцяў тут розных проста горы! Каралі рдзеюць, ззяюць, нібы зоры, Як перлы, нанізаныя на ніткі.

Усё гарыць і ззяе ўвачавідкі.

Бязладныя крыкі натоўпу Глядзіце! Залаты пясок Праз край ужо на дол пацёк!

Здаецца, плавяцца сасуды, Манетны звон чуваць усюды — Чаканкі новенькай дукаты Пад колер ранішняй зары. Падлога ўсыпана. Бяры Нагніся і — ужо багаты.

А лепш, бадай, прыбраць да рук He дробязь гэту, а сундук.

Г ерольд

Ах, ёлупы! Які сундук! He бачаць маскарадных штук. Усё блізір! Дукат ламаны Цана вам, сквапныя галганы. I хто, за клопаты якія, Вам даў бы горы залатыя? Вам толькі б з поўнай прагнай жмені У торбы пхаць, пхаць у кішэні.

На словах кожны тут прыхільнік ісцін, А паглядзіш: галоўнае — карысць ім! О зграя псоў! О крумкачы!

Гані, Плутоне, іх, таўчы!

Плуто н

Работы дам твайму жазлу — Пазыч на час які; ў смалу Канец ягоны я ўмачу I рэбры ўсім пералічу;

Блішчыць, трашчыць! Жазло ў агні — Вам не ўцячы ад калатні.

Жазлом гарачым апяку, Хто першы трапіць пад руку!

Лямант і вэрхал

Гарым! Ратуйцеся з бяды!.. Агонь! Бяжымце хто куды!..

Назад! Там іскры, там пажар!.. Дыхнула полымя ўжо ў твар! Мяне заціснулі ў куток!..

Назад!.. Бурліць людскі паток!.. О, дайце крылы — палячу!

Згарэць у пекле не хачу.

П л у т о н

Усе адціснуты назад;

Хаця няма ахвяр і страт, — Арда дрыжыць, Арда бяжыць.

А каб не трапіць у бяду, Я круг нябачны абвяду.

Герольд

Плутоне, дзякую за раду! Ты мудрасць паказаў і ўладу!

Плутон

Цярпенне, друг, сюрпрызы ўсе Яшчэ пакуль што на чарзе.

С к а н а р a

Цяпер агледзімся памалу: Збягуцца зараз дамы ў залу, — Бо дзе разжыцца можна, там Няма адбою ад настырных дам. А я між тым пастаўлю нос па ветры. Пакуль яшчэ не парахно I ў бабах нештачкі ж я петру, Шчыкнуць патраплю за сцягно. Але баюся я, — ў штурхнечы Mae залёты будуць недарэчы, I кампліменты пройдуць міма, Тут больш патрэбна пантаміма. Калі ж задарміцца і мова жэстаў, Тады я з золата, нібыта з цеста, Зляплю прывабы і прынады, — Жанчынкі, пэўна, будуць рады.

Герольд

Худы наш дурань з жартаў-смехаў Да пошлых выбрыкаў даехаў:

Бярэ ён золата і гне, Ламае, крышыць, месіць, мне, 1, нібы ў дзежачцы з рашчыны, Ен спрытна лепіць камякі I брыд паказвае такі, Што пухнуць з сораму мужчыны. У дам гарыць румянец шчок — Хутчэй выводзяць прэч дачок... А дурань рады, ён рагоча, Пагнюсіць нас распустай хоча. He, ўсё-такі я блазнюку Жазлом у карак натаўку.

Плутон

Бяды не прадчувае, не баіцца, Але няхай штукарыць баламут. He будзе ён выдурнівацца тут, Як час настане ўгаманіцца.

Грамадар і спевы 3 далін і з гор яшчэ Арда, віруючы, цячэ. Выходзіць велічна на круг Вялікі Пан у гурце слуг, Яны на чары не зважаюць, Чароўны круг пераступаюць.

Плутон

Я ведаю, хто ў масцы Пана. Прыйшлі і смела вы і нечакана, Я знаю вашу тайну, й не адну, — Ахвотна круг чароўны разамкну. Няхай вам радасць усміхнецца, Хай ваша дзіва цешыць люд. А часам вам ці не здаецца, Што не патрэбен гэты цуд?

Спевы дзікуноў Смяюцца, скачуць дзікуны — Як утрапёныя яны, Зямля пад імі хадыром, Бо кожны йдзе багатыром.

Ф а ў н ы

Ану ж, браткі, Спляцём вянкі — У скоках фаўны Заўсёды спраўны. Дык разбірайцеся ж на пары! Хай вушы з кудзеркаў тарчма, Хай і кірпаты нос на твары — Нам, фаўнам, гэта ўсё дарма! — Працягне фаўн капыт абранцы I ўжо трасецца ў дзікім танцы.

С а т ы р

А следам скача зух Сатыр, Казёл пажадлівы, бабздыр, Як сарна, спрытны ён, імклівы, Паджары, жылісты, смяшлівы, Упіты водарам свабоды, Ён дзікі, вольны сын прыроды, Глядзіць з пагардай на пыхлівы, Хімерны люд, пусты народ — Ад іх жыцця адзін смурод.

А ён, Сатыр, — прыроды цар, Палян і пушчаў уладар.

Г н о м ы

За ўсімі борздзенька, бягом, Трушком, трушком шыбуе гном. Замест адзежы — мох, сучкі, Пад імі лямпы-светлячкі.

Сярод бясклопатнай гурмы Снуём, нібы мурашкі, мы. Адным мы — духі дамавыя, Другім мы — слугі дармавыя, Бо з нетраў і багатых скал Руду бяром, з руды — метал. Заўжды вітаюць людзі нас: «У добры час! У добры час!»

Хоць выдаём мы на-гара Багата рознага дабра, Ды йдуць металы з той руды

У рукі рознае брыды: Купцам, зладзеям, махлярам, Яшчэ й — заплечных спраў майстрам, Усім, хто божы запавет Знядбаў за прыгаршчы манет. Віны ў тым нашае няма, — Як мы, цярпіце ціск ярма!

В о л а т ы

I ў Гарцы ёсць свае паны, I мы для іх — як дзікуны. Прыйшлі к вам голыя мы ўсе — У найпершароднейшай красе, — Галінкі-лапачкі ў руках, Вяночкі з красак на баках, 3 лісткоў, з галінак фартушкі — Ці ў папы ёсць эскорт такі!

Хор німфаў (абступіўшы вялікага Пана)

Вось бог палян, Лясоў, імшар, Вялікі Пан — Прыроды цар! Мы танцам радасным сваім Уладара развесялім.

He шле спакою, свежых сіл Яму блакітны небасхіл, Хоць добры ён, за нас гарой. I толькі плёскат вод парой Навеяць можа моцны сон. Калі засне на траўцы ён, Рака суцішвае свой плыў, I зеляніна паш і ніў Ляніва цэдзіць гойны пах;

I не сваволіць вертапрах — Гарэзны вольны вецярок, Каб не ўстрывожыць незнарок. Дрымота і санлівы чад Атуляць вочы німф, наяд.

У час, калі з лясных харом Пакоціцца, нібыта гром.

Кліч Пана па гарах, палях, — Агорне ўсіх панічны страх, I дрогнуць воіны ў баях.

Дык слаўся ж, пасланец вясны, Вялікі Пан, кумір лясны!

Дэпутацыя гномаў (з дарамі вялікаму Пану)

Нібы нітка ў лабірынце, Нас вядзе праз поўны змрок Ў жылы золата ў граніце Наш чароўны пасашок.

Мы шукаем пад зямлёю Скарбы ў цемры, як краты, Каб іх шчодраю рукою Раздаваў падданым ты.

Нам адкрылася крыніца Золата і серабра, Да канца нам не прабіцца, Ўсё не выдаць на-гара. Толькі ты, вялікі Пане, Можаш золата здабыць, I тады багацце стане Ўсім аднолькава служыць.

Плутон (герольду)

Без патурання лішнім перашкодам Падзеі пусцім натуральным ходам — Турбацый колькі будзе навакол!

Усе тут клясціся пачнуць зацята, Што, бачыце, іх з краю хата, — А ты усё натуй у пратакол.

Герольд ( дакрануўшыся да жазла, якое Плутон не выпускае з рук)

У коле гномаў крочыць Пан Туды, дзе вогненны фантан. Шугаюць, рвуцца з глыбіні

Агністай лавы струмяні. А Пан, нагнуўшыся, стаіць, Глядзіць, як зеўра зіхаціць, I злева, й справа вадаспад 3 агню віруе; Пан пагляд, Схіліўшыся, кіруе ўніз... О, гэты ўладароў капрыз! Як часта ад цябе бяда!

Упала ў жэрла барада. А ён, наставіўшы далонь, Усё ўзіраецца ў агонь. Аж тут назад віхор узнёс Клубок распаленых валос — I ў Пана ўжо на галаве Другі клубок агню раве. Гармідар, вэрхал, дым і чад, Хто лезе ўперад, хто назад, У шале маскі ў дзверы пруць, Адзенне Пана топчуць, рвуць. А ў віхры гэтым, у жудзе Кудзеля полымем гудзе.

О ноч няшчасцяў, бед і скрух! Якіх жа новых заварух, Выпрабаванняў, слёз і зла Ты нам яшчэ прызапасла? О, што я чую! Жах, кашмар! — «Пад маскай Пана — валадар!» Прапала ўсё, агнём пайшло — I цар, і царскае жытло!

Пагібель нам! А мой ты бог! — Бадай, таму язык адсох, Хто апрануцца ў ліст і мох Яму параіў і памог, Хто падштурхоўваў да агню, I ўзняў гармідар, калатню! Калі ж ты, маладосць, калі З’яднаеш пал з нутром цвярозым?! Калі ж, уладнасць, ты калі З’яднаеш разам моц і розум?

Заняўся парк, палае сад. Шалёны агнявы каскад,

Як бура, ўсё змятае прэч, Бушуе, круціцца, як смерч. He знаю, хто ў такой начы Нам змог бы тут дапамагчы; За ноч багаты, пышны гмах У друз рассыплецца і ў прах!

Плутон

Годзе страху і агню, Зараз я пажар спыню. Грымні, ўладнае жазло, Каб харомы затрасло!

Вецер, вільгаццю дыхні, Полымя далоў змахні;

Туманы і хвалі пары, Супакойце ўсе пажары; Прахалода хмар, акрый Месца нашых феерый I суціш разгул стыхій.

У маланку абярні Апантаныя агні.

Там, дзе духі вельмі шкодзяць, Чараваннем іх лагодзяць.

ПАРК

Сонечны ранак. Імператар, прыдворныя. Фаўст, Мефістофель, убраныя сціпла, як тутэйшыя, кленчаць перад тронам.

Фаўст

Даруйце нам бяскрыўдны феерверк.

Імператар (загадвае ўстаць)

Глядзеў бы вашы прадстаўленні век. Агнішча, полымя вакол шугала, Нібы ў Аідзе, царстве цемрашала, Зямля цякла, як вадкая смала, Стагнала нетрышчам, гула, Ашчэрваючы вогненныя іклы,

Якія ў дыме непраглядным ніклі, — Нібыта велічны ствараўся храм, To вырастаў, то разбураўся ў хлам. I праз агніска той хімерны Угледзеў я свой люд, манарху верны, I кожны лез наперад напралом, Каб быць у цяжкі час з уладаром — Здавалася, што нават саламандры Выконваюць усе мае каманды!

Мефістофель

He дзіва — ты ж стыхіяў цар, Таму агонь пайшоў пад твой штандар, Таму тваёй уладзе стаў пад даны — Перанясі яе на моры, акіяны:

У хвалі пеністыя кінься і смялей Ступай на дно, ступай на мяккі глей. Цябе атуляць тоўшчы вод празрыстых, Карона ў перлах зазіхціць іскрыстых, Палац крыштальны пад вадой Заўсёды будзе рухацца з табой;

I нават сцены гэтага палаца, Нібы жывыя, будуць калыхацца. Але ў празрысты твой чартог He уварвецца страшны асьміног, У пашчы спрута, хцівага дракона 3 усмешкаю глядзець ты будзеш з трона. Сярод зямных прыгод не ўгледзіш ты Нязвыкласці такой і дзіўнаты, He будзеш мець такой цудоўнай світы: Сплывуцца прыгажуні-нерэіды, Як рыбкі, рэзвыя каханкі.

Старэйшых возьмеш у служанкі. Сама Фетыда гонарам палічыць Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць I на Алімп цябе ўзвядзе круты.

Імператар

Царуй у водных сферах ты — He ўседжу я на зыбкім троне.

Мефістофель

Зямля і так твая, усё ў законе.

Імператар

Як добра мець такога фаварыта, Што з «Тысячы адной начы» нібыта — Ты, як сапраўдная Шэхеразада;

Служы, табе я шчодра заплачу, Ад галавы да ног азалачу, — Мне трэба знаўца, трэба мне парада.

Кашталян (паспешліва ўваходзячы) Мой уладар вялікі, колькі ні служу, He думаў, што такое далажу: Якая вестка радасная, божа мой, Ці сню, ці, можа, нешта з галавой? Звялі рахункі мы і ўсе разлікі, 3 ліхвярскіх вырваліся лап, усе пазыкі Мы заплацілі разам — быццам лёс Спрыяў нам стаць абранцамі нябёс.

Военачальнік (таксама спяшаючыся)

V войску дух высока ўзняты, Прысягу зноў даюць салдаты. Перамяніў нібыта нехта I маркітанку, і ландскнехта!

Імператар

Гасцінец добры вы прынеслі.

Ад радасці памаладзелі I акрыялі, бы ўваскрэслі.

Скарбнік (уваходзячы і паказваючы на Фаўста і Мефістофеля)

Падзяка ім, — яны без працы не сядзелі.

Ф а ў с т

Хай канцлер вам усё раскажа.

Канцлер (важна выступае наперад) Я маю гонар далажыць, манарша! Дзівуйцеся — вось гэтая цыдула

Нягоду на карысць нам абярнула.

(Чытае.)

«Наступным абвяшчаецца закон: Адна папера — тысяча карон; Забеспячэнне — скарбы, што былі Ў свой час схаваныя ў зямлі.

Мяняць дазволена паперу гэту Па цвёрдым курсе на манету».

Імператар

Тут пахне хітрай навізной — Хто рызыкнуў сфальшывіць подпіс мой? Злачынства будзе пакарана!

С к а р б н і к

Які ж падман? Калі ты быў у масцы Пана На карнавале паміж нас, Табе прыносіў канцлер гэты ўказ: «Адзнач, — сказаў, — наш фэрст дабром, Для шчасця слуг тваіх чыркні пяром». Ты падпісаў: мы ж подпіс гасудараў Размножылі — сто тысяч экземпляраў. А каб нікому не было турботы, Надрукавалі розныя банкноты: Па дзесяць, трыццаць, пяцьдзесят — I кожны сёння мае, кожны рад.

Зірні на горад: людзі там галелі, Цяпер ад шчасця нібы пашалелі; Тваё імя і так вядома ўсім даўно, Цяпер на цэлы свет грыміць яно. Твой подпіс — новы ўклад у алфавіт, Сімвалізуе шчасце ён і дабрабыт.

Імператар

I за ашмотак гэты папяровы Даюць вам золата? Ці вы здаровы?

He бачыў свет такіх дзівос!

Кашталян

Нібы віхор паперачкі разнёс Па ўсёй краіне; за паперку мець Ты можаш срэбра, золата ці медзь.

Мяняй цяпер у банках свой барыш: Мяняй туды-сюды — не прагарыш. Дае багацця ўсім закон такі: Звіхнулася паўцарства на адзежы, Паўцарства сытае ад конскай ежы, I працвітаюць крамы і шынкі, Брынчаць у корчмах лыжкі, міскі. «Ура манарху!» — Тупат, рогат, віскі...

Мефістофель

Самотна ходзячы паміж тэрас, Красуню напаткаеш ты не раз, Што вочкамі з-пад веера стрыжэ I ўсё наровіць вам у пратэжэ.

Рахунак просты: бо за грошы Ты і каханы, і прыгожы.

За пазухай з пісулькамі дружкоў Надзейны грошам будзе схоў. Айцы-царкоўнікі па даўняй звычцы Насіць пачнуць банкноцікі ў кантычцы, Салдату ўвогуле яшчэ лаўчэй: Папера не намуляе плячэй.

Прабач, калі наш акт магутны, Магчыма, у дэталях трошкі будны.

Ф а ў с т

Ці мала грошай, што ў зямлі Ад доўгага няўжытку пацвілі! Няма такое думкі, каб магла Абняць усё, што тайна зберагла, Няма фантазіі такое, каб

Хоць бы прыблізна змерыла той скарб. А мудрасці вялікай празарліўца Адкрыецца любая таямніца.

Мефістофель

Папера нам зручней: усё, што маеш, На ёй адразу прачытаеш, Hi фальшу тут табе, ніякай пробы — Плаці і еж на поўныя вантробы, Захочаш золата — ідзі к мяняйлу, А ён не дасць, тады з зямлі металу

Якога хочаш можна накапаць, Алмазы нават можаш абмяняць. Забудзецца сумненне й паняверка, Калі ў цане ўмацуецца паперка, I ты пабачыш сам, як неўзабаве Багата будзе грошай у дзяржаве.

Iмператар

За шчасце, што далі краіне і народу, Вы ад мяне прыміце ўзнагароду: 3 хвіліны гэтай прызначаю вас Ахоўваць нетраў залаты запас, Кантраляваць усякія знаходкі, Бо вы і месцы знаеце і сродкі. З’яднайце сілы вашыя ў адну — I золатам напоўніце казну, Каб нам вялікая карысць была Ад царстваў цемры і святла.

С ка рб нік ( Фаўсту)

Я абяцаю тут пры ўсім народзе 3 калегам чарадзеем жыць у згодзе.

(Выходзіць з Фаўстам.)

Імператар

Я дам усім, — адно хачу я знаць, Як будзеце вы грошы спажываць.

П а ж (прымаючы )

Пачну гуляць, і піць, і есці.

Дру гі (прымаючы)

Я накуплю дабра нявесце.

К а м о р н і к (бярэ)

Віно піць буду з поўнай кварты.

Другі (бярэ) Найграюся і ў косці я і ў карты.

Васал (падумаўшы )

Я замак выкуплю, пазыкі аплачу.

Другі (падумаўшы )

Я гэты скарб да ўласных далучу.

Імператар

Пара і чэлядзі за розум брацца, А вам бы піць, гуляць і аб’яднацца, Каб прамантачыць скарбы ўсёй зямлі — Дурному разумнець няма калі.

Б л а з а н

To дай і мне, усім жа раздаеш.

Імператар

Ах, ты жывы яшчэ? Ты ўсе прап’еш.

Б л а з а н

Што тут такое? Нейкія паперкі?

Імператар

На вецер пусціш — на цукеркі.

Б л а з а н

Чорт ведае! Падман ці не!

Імператар

Даюць — бяры і дзякуй мне. (Выходзіць.)

Блазан

Якое дзіва! Мне пяць тысяч крон.

Мефістофель

Ужо ўваскрэс, прыдворны пустазвон?

Б л а з а н

Мне ўваскрасаць не навіна.

Мефістофель

Сп’янеў, не выпіўшы віна!

Б л а з а н

I гэта грошы? Смецце гэта? Цьфу!

Мефістофель

Купляй і еж да стогну ў трыбуху!

Б л а з а н

Няўжо куплю я быдла, хату, хлеў?

Мефістофель

А ўжо ж! Абы ты ўдосталь грошай меў!

Б л а з а н

I лес, і ворыва, і ўлоў рачны?

Мефістофель

Глядзі, а мне казалі — ён дурны!

Б л а з а н

Куплю маёнтак — і пайду з двара!

(Выходзіць.)

Мефістофель (адзін )

Ого! Яго ж на трон садзіць пара!

ЦЁМНАЯ ГАЛЕРЭЯ

Фаўст. Мефістофель.

Мефістофель

Чаго вядзеш у змрочныя праходы? Няўжо ў прыдворнай мітусні He можаш ты знайсці нагоды Для трапных жартаў і хлусні?

Ф аўст Пакінь малоць. Раней, бывала, Што ні скажу — табе ўсё мала; Цяпер жа ты хаваешся за фразу I не даеш мне яснага адказу. Між тым не трэба ўводзіць двор у зман. Мне ўжо і так нагадваў кашталян Пра імператарскі капрыз: Ён хоча, каб Алена і Парыс Красы антычнай яркі цуд Яму явілі сёння тут.

Рабі! Я слова даў! Чарга твая!

Мефістофель На словах ты заўсёды — што-та я!

Ф аўст

Дык гэта ж я з табою, кампаньён, Да выбрыкаў такіх даехаў. Спярша азалацілі трон — Цяпер жывых шукаем смехаў.

Мефістофель

Дарма спрашчаеш мой намер: Прад намі высачэзныя драбіны — Мы, ідучы да новых сфер, Лічыцца з цяжкасцю павінны: Алену выклікаць, мой пан харошы, Цяжэй, чым штампаваць пустыя грошы. I ты шышыг, кікімар, чараўніц, Маіх вядзьмачак і блудніц Забудзь, ты іх раўняць пакінь Да старажытных гераінь.

Ф аўст

Пайшла катрынка зноў дуднець! 3 табой ніяк не вылезеш з нягод, Навыдумляў уяўных перашкод, Каб за парады плату мець. He скавычы. Дастань. Ты ж, балазе, Спраўляцца ўмееш на адной назе.

Мефістофель

Паганцам я не ўказ, прыход не мой — Свае там Зеўсы ў іх, Люцыпар свой. А выйсце ёсць.

Фаўст

Хутчэй кажы!

Мефістофель

Адкрыю тайну, хоць не ад душы: У адзіноце недзе царствуюць багіні. Няма ні часу, ні прасторы ў іхняй сферы. Сказаць баюся, слова ў горле стыне — To — М а ц е р ы.

Ф а ў с т (уражаны)

Як? Мацеры?

Мефістофель

Дай веры!

Ф а ў с т

О Мацеры! — Дзівосныя хімеры!

Мефістофель

Так, так! Дзівосна! Мацеры! Смяротна Зямная плоць, таму і неахвотна Табе таемнасць адкрываю.

Смяротным не спасцігнуць іх глыбіні, Ды хочаш ты — і мы зрабіць павінны.

Фаўст

А як прайсці туды, калі спытаю?

Мефістофель Да іх няма дарогі! Недаступны Іх свет для сутных! Непадсудны Іх свет для судных! У той прасторы

Няма канкрэтных катэгорый.

Якая ж можа быць дарога Туды, дзе ёсць адно Нічога. Там, зразумей, суцэльны вакуум.

Ф а ў с т

Зноў кухняй пахне, мілы кум, А мы ж не ў ведзьмы ля пліты, Няма чаго малоць лухты!

Я сам у штуках добра налаўчыўся: Вучыў пустому, пустаце вучыўся, I чым глыбей я свой прадмет тлумачыў, Тым болей супярэчнага ў ім бачыў. Ці не мяркуеш часам ты, што мушу Пра тое толькі я і дбаць, Каб чорту найхутчэй аддаць Сваю цалюсенькую душу?

Мефістофель

Той, хто памёр і акіян пустэчы Пераплывае, — бачыць рэчы, Як ёсць яны ў жыцці: у ціхім моры Дэльфінаў рэзвыя падскокі, У небе — сонца, месяц, зоры 1 ўсцяж чародкамі аблокі.

А ў той пустой, парожняй зеўры He ўбачыш яснасці, не ўбачыш цемры. На цвердзь нагой не ступіш ты У свеце вечнай пустаты.

Ф а ў ст

Як містагог гаворыш ты, нібыта Табе дурыць патрэбна неафіта! Я — Фаўст, а не прыслужнік паслухмяны, He буду з полымя цягаць каштаны.

Што б ні было, ў пустэчу я тваю пайду I, страху шіюнуўшы бясстрашна ў твар, Сваю памножу сілу там і гарт.

Наперад! У Нічым я Ўсё знайду!

Мефістофель

Хвалю за рызыку! Ідзі адважна, горда, Бо добра ўцяміў ты навуку чорта. Вось ключ

Ф а ўст

Навошта рэч у вечнасць несці?

Мефістофель

А ты бяры, яна не просіць есці!

Ф аўст

Расце ў руцэ! Блішчыць, як сонца ззяе.

Мефістофель

Пасля пабачыш, што ён адчыняе

I да якіх прызначаны дзвярэй!

Ідзі! Ён завядзе да Мацярэй!

Фаўст (жахаецца )

О Мацеры! Ад грамавога слова Усё ў маёй душы застыць гатова.

Мефістофель

Баішся новых слоў і з’яў? Навошта? Перажаваную ты любіш казань, 3 якое сокі павысмоктваў блазан? — Пара цаніць дзівосы поўным коштам.

Ф аўст

Здранцвеласцю — сябе не задаволю, Жаханне — вось што трэба мне на долю! Нам свет пачуцці даў, мы сэрца маем;

Жахаючыся, вечнасць адчуваем.

Мефістофель

Ляці ж уніз! Сказаў бы лепш — угору!

Пакінь наш свет, дзе з тлену ўсё паўстала.

I там сярод спрадвечнага прастору Суцешся тым, чаго ўжо тут не стала. Узвысся й небыццёвае пабач!

Ідзі і ключ бяры. Жадаю ўдач!

Ф аўст ( натхнёна )

Трымаю ключ! 1 новых сіл парыў Напоўніў грудзі мне і новы шлях адкрыў.

Мефістофель

Распаленая скажа там трывога, Што скончылася ўжо твая дарога. Каля агню ахвярнага, дарэчы, Ты ўбачыш Мацярэй, багінь пустэчы. Сядзяць, стаяць і ходзяць, як жывыя, Стварэнне і пераўтварэнне — іх стыхія, I ў пустаце, ў маўклівасці натуры Лунаюць цені нейкія і крэатуры.

Там бачаць толькі схемы сутнасці. I ты He бойся там ніякае бяды.

Ідзі рашуча, боязь адгані, Ключом ахвярнік той — крані.

Фаўст робіць энергічны рух ключом.

Так, правільна! Далей здабыча — Цябе сама на роўны шлях пакліча. Пакуль яны спахопяцца, дык ты, вядома, Павінен быць з трыногай гэтай дома. А тут пасля, разбіўшы чары тлену, Ты выклічаш Парыса і Алену — У фіміяльным дыме і тумане Любы герой антычнасці паўстане. Пішу на твой рахунак гэты чын — Ты першы подзвіг зробіш. Ты — адзін.

Фаўст А што цяпер?

Мефістофель

Нагою тупні. Там унізе Таксама тупні і назад вярніся.

Фаўст тупае нагою і апускаецца.

Каб хоць з ключом усё пайшло на лад Цікава мне, ці вернецца назад?

ЯРКА АСВЕТЛЕНЫЯ ЗАЛЫ

Імператар і васалы. Двор у хваляванні.

С к а р б н і к

Спяшайцеся, прыйшла пара Пацешыць духамі гаспадара!

Кашталян

Паслаў спытацца ён, чаго вы Яшчэ дагэтуль не гатовы?..

Мефістофель

Вось-вось вярнуцца мае кампаньён: Калі, і што, і як — на гэта ён, Супольнік мой, вам дасць адказ;

Бо ён рыхтуе духаў на паказ — Каб адрадзіць красу антычнай гераіні, Заглянуць трэба ў чарнакніжныя глыбіні.

Кашталян

Я вам наказваю, не кнігам, — Выконвайце загады мігам.

Бялявая ( Мефістофелю )

Адно слаўцо! Прашу я вашых чар — Глядзіце, чысценькі мой твар, А як вясна настане -— канапаты, Што мне рабіць з ім? Дайце рады!

Мефістофель

Ай-яй! Канфузная хімера — У плямах, ясачка, нібы пантэра. Найлепшы вынік дасць ужытак Гаючай выцяжкі з жабіных лытак. Патрыце маззю моднаю па скуры, I чыста будзе з першай працэдуры.

Чарнявая

Дапамажыце і ў маёй бядзе: Мне курч скруціў і высушыў нагу, 1 я цяпер нязграбная ў хадзе, I выдыгацца нават не магу.

Мефістофель

Дазвольце наступіць на ножку, пані.

Чарнявая

Ой, што вы, знак такі ў каханні...

Мефістофель

Мой дотык мае большае значэнне,

На ўсякую хваробу ёсць лячэнне:

Клін клінам б’юць, мы ж ножку ножкай лечым, Як у каханні нешта нечым.

Чарнявая (ускрыкнуўшы )

Авой! Авой! Як жарабец!

Баліць!

Мефістофель

Ну, вось і той бядзе канец!

Гарцуй, красунечка, ляці ў танок

I не шкадуй цяпер ні рук, ні ног.

Д а м a ( прыціскаючыся )

Пусціце! Што мне вашы ногі.

Дарогі дайце мне хутчэй, дарогі!

Люблю яго, душа палае, А ён сабе і не шманае.

Мефістофель

Ну што ж, лічыце — ўсё ў парадку;

Вось вугалёк вам; у віхуры танца

Вы абніміце вашага абранца

I чырканіце спрытна па азадку —

А гэты вугалёк тады

Лыкніце, толькі без вады — Каханак будзе ноч у ноч запар, Як цюцька, вартаваць ваш будуар.

Д а м a

А не атрута?

Мефістофель (абурана) Што вы, пані!

Вялікая ёсць моц у вугалька — Ён з вогнішча ерэтыка!

Хто ж вам яшчэ такі дастане?

П а ж

He вераць мне, што я даўно кахаю.

Мефістофель (убок)

Karo тут слухаць першага, не знаю. (Пажу.)

He лезь у рунь, пачні любоў 3 кабет дасведчаных, з удоў.

Праціскаюцца іншыя.

Вой, колькі вас! Прыняць усю грамаду? Сказаць ім праўду? Даць параду?

Але ж куды заедзеш ты на праўдзе? О Мацеры! Вы Фаўста мне адпраўце!

(Азіраючыся.) Ліхтарыкі гараць; у дзверы Манерным цугам, як на рэй, 3 пакрытых змрокам галерэй Плывуць паненкі, кавалеры, Займаюць цырымонна лавы Каля штандараў воінскае славы. Па ўсім відаць, што рыцарская зала Дагэтуль бляскам гэтакім не ззяла. Навошта, Фаўсце, марныя старанні — I без таго ўжо ўсе сабраны здані!

РЫЦАРСКАЯ ЗАЛА

Цьмянае святло. Імператар і прыдворныя рассаджваюцца.

Г ерольд

Стары мой сціплы абавязак —

Сцэнічныя падзеі абвяшчаць

Даецца цяжка: здані з казак Навокал лётаюць і верашчаць. Зусім дарма, з вядомых вам прычын, Шукаў бы я разгадак прыгажосці. Усе гатовы крэслы; гледачы У зале ўжо сабраліся і госці, Сам імператар сеў каля сцяны — Разглядвае рэгаліі вайны.

А ззаду ўсіх, ахутаныя змрокам, Паны міністры з панямі пад бокам, Сядзяць, цікуючы на сцэну. Гатова ўсё! Давай хутчэй Алену!

Трубы.

Астролаг

Пачніся, драма, — гэта мой загад! Адсуньцеся, муры, далей назад, Каб даць прасторы магіі і чарам!

1 вось кілім, як скручаны пажарам, Узвіўся, мур рассунуўся, памост Перад вачамі ўзнік у глыбіні, I я займаю свой пачэсны пост На авансцэне

Мефістофель (з суфлёрскай будкі) 3 інтарэсу

I я пачну падбрэхваць п’есу! (Астролагу.) Звяздар! Ты чуеш голас зор, — Пачуй жа, што падказвае суфлёр.

Астролаг

Па чарадзейнай волі на вачах Палац узнік. Як неба на плячах Трымаў Атлас, так тут калонаў рад Падпёр надзейна велічны фасад.

Яны б стрымаць маглі, прынамсі, горы, Бо храму й дзвюх даволі для апоры.

Архітэктар

I гэта мне антычнасць? Грубасць гэта Як эталон красы апета?

Мне больш да густу гонкасць нашых вежаў, Дзе кожны шпіль, здаецца, мкне ў бязмежы, Спічастыя скляпенні, базілікі — Які тут стыль, які размах вялікі!

Астролаг

Адзначце ўвагай цуды ў гэты час! Таймуйце свой запал крытычны — Хай лёт фантазіі, хай дух антычны Чаруе дзёрзка і ўладарна вас!

Вы ўсё гатовы вашай мерай мерыць, — А трэба ў немагчымае паверыць.

Ф а ў с т падымаецца на сцэну з другога боку.

А вось і маг у вопратцы жраца; Ён давядзе падзеі да канца I выкліча багіню вам і бога, — Глядзіце, з ім ахвярная трынога, Цішком замовы жрэц мармыча, Да нас на сцэну духаў кліча.

Ф а ў с т (узнёсла)

О Мацеры з бязмежнасці, якія Пануюць там, дзе вечнасці стыхія! Паможа мне цяпер ваш свет самотны. Я ж ведаю, — жыццепадобны Свет духаў, казачных істот.

Лунаюць летуценна цені тыя — Прайшлі яны свае шляхі зямныя I ўжо да вас вядуць апошні лёт, Каб каля вас аж да сканчэння веку Прымаць бяссмерце, ласку і апеку — Даў ім прытулак цемры гмах.

Цяпер іх мужны выклікае маг.

Каб кожны ў мроіве бясцелых ценяў Убачыць тое мог, аб чым ён летуценіў.

Астролаг

Ключом агністым Фаўст крануўся шалі I сцэну пасмы дымныя заслалі, Сплятаючыся ў дзіўныя аблокі, Ствараючы адзінае сугучча хору,

Якое ўзносіцца ўрачыста ўгору.

Гучыць, звініць увесь палац высокі, Трымцяць, пяюць калоны і трыгліф — Сімфонія, жывы антычны міф...

Туман рассеяўся... Антракт...

I вось прыгожы станісты юнак Нячутным крокам выйшаў з-за кулісаў... Тут змоўкну я, бо ўсе ў прыціхлай зале Без каментарыяў маіх пазналі Прыгажуна траянскага Парыса.

Уваходзіць П а р ы с.

Д а м a

О яркі бляск юначай бурнай сілы!

ДРУгая

Румяны персік, спелы, свежы, мілы.

Т р э ц я я

Прыпухлая, нібыта банцік, губка.

Чацвёртая

Ты, мусіць, выпіла б з такога кубка?

П я т а я

Які прыгожы ён і далікатны.

Ш остая

3 усіх мужчын на свеце самы здатны!

Р ы ц а р

Пастух і ёсць пастух — не з нашай сферы, — Ці ж гэта вам прыдворныя манеры?

Д ругі

Прыгожы ён, бо голы і кудлаты, — Ці будзе ён такі, калі надзене латы?

Д а м a

Садзіцца — божухна, я ў захапленні!

Р ы ц а р

I вам карціць Парысу на калені?

Другая

О грацыёзны, мяккі, плаўны рух!

Камергер

Разлёгся, бачыце, дзікун-пастух!

Д а м a

Наўме вам толькі здзекі, кпіны, свары.

Камергер Так нельга вольнічаць пры гасудары!

Д а м a

Дык гэта ж толькі ў п’есе, хто ж не знае.

Камергер

Нідзе прыстойнасць лішняй не бывае.

Д а м a

Заснуў. Пяшчотна так усё, кранальна.

Камергер Так, ён храпе на сцэне натуральна.

П а н е н к a (замілавана ) He чараўнічы дым і фіміям, А іншы пах лагодзіць сэрца нам.

Маладзіца

Нібы цячэ амброзія з памосту, Душу вярэдзіць нават.

Старая пані

Кветкі ўзросту, Нектар і мёд у гожым юнаку, I я такому аддала б руку.

Уваходзіць А л е н а.

Мефістофель (сам сабе)

Царыца прыгажосці! —

Аднак спакойны я, — не вабіць штосьці.

Астролаг

Якое хараство, не выбраць слова — Усё ў ёй дасканала, адмыслова!

Няма, не будзе ўжо красы, як гэта, Што лепшымі паэтамі апета!

1 шчасця болыпага не прыгадаць, Як шчасце гэтым цудам уладаць.

Фаўст

Ці бачу я, ці, можа, толькі сніцца Красы адвечнай чыстая крыніца? Чым быў мне свет? Убогі і нікчэмны! Цяпер, калі я стаў красы жрацом, Які ён радасны, які прыемны!

Хай расплывуся дымам, хай жыўцом Мяне ў зямлю кладуць, у дамавіну, He адракуся ад цябе, не кіну.

Той вобраз хараства, што ў лёгкай мгле Калісьці бачыў я ў чароўным шкле, Пабляк цяпер. О чысты ідэал!

Імпэт душы і весняй страсці шал, Трывогі, радасці і болі, Замілаванне і пяшчотны жар Узношу я на твой алтар.

Мефістофель (з будкі)

Адумайся, вярніся ў рамкі ролі.

Маладзіца

Нішто, няблага скроена. Аднак Занадта дробная галоўка.

П а н е н к a

Не-не, на ногі гляньце толькі, — як Ідзе нязграбна і нялоўка.

Дыпламат

He бачыў я, блукаючы па свеце, Такога хараства ў кабеце.

Прыдворны

Павольненька да соннага ідзе.

Д а м a

Як не пасуе ён такой брыдзе!

П а э т

У прамянях яе красуе ён!

Д а м a

Селена і Эндыміён!

П а э т

Багіня! Нахілілася... крананне...

А вось і п’е яго дыханне...

Цалуе!.. Шчасце! О, як мне зайздросна!

Дуэнья

Публічны сорам! Ганьба! Бачыць млосна!

Фаўст

Які вялікі, чысты дар!

Мефістофель

Ну годзе, Хай цешацца любоўю на свабодзе.

Прыдворны

Прачнуўся ён... Яна паводдаль стала...

Д а м a

I азірнулася... я так і знала...

Прыдворны

Уражаны! Як гэта дзіўна юнаку!

Д а м a

Каму-каму, а ёй — не навіна.

Прыдворны

I далікатна падае руку.

Д а м a

Яго навучыць нечаму яна!

А ваш наіўны брат жыве да плешы, А ўсё ж упэўнены, што першы...

Р ы ц а р

Які ў ёй такт! А вытанчанасць руху!

Д а м a

На погляд мой, мы бачым шлюху!

П а ж

Каб гэта я быў тым Парысам!

Прыдворны

Я праз такую і змарнеў бы й высах!

Д а м a

He штука, што сатрэцца пазалота, Бо лапалі яе, каму ахвота!

Другая

Яно, канечне, так — няма тут дзіва, Алена змалку па руках хадзіла.

Р ы ц а р

Хай нават многім перапала нешта, Мяне здаволіла б і рэшта.

В у ч о н ы

А я не ведаю, ці тут Алена, Ці, можа, гэта іншая царыца. На сцэне ўсё — уяўнае, падмена; А праўду скажа нам першакрыніца. Я веру толькі сведчанню Гамера: «Была яна да сэрца старцам Троі». Аналагічна ўсё: краса, манеры. Дык вось за што змагаліся героі!

13 Гётэ

Уломак я сівы, аднак і мне Душу яна сагрэе й скалыхне.

Астролаг Ён не хлапчук. Уладнаю рукою Падняў яе. Працівіцца герою Яна не можа. I герой Выкрадвае красуню.

Ф аў ст

Злодзей, стой! Я не дазволю, не аддам ніколі!

Мефістофель Зусім заблытаўся няшчасны ў ролі.

Астролаг

Як можна добра бачыць з гэтай сцэны, To быў фрагмент з «Выкрадвання Алены».

Фаўст

Выкрадванне? А я? Ці ж я не варты Ключом абараніць царыцу Спарты? Ен вёў мяне праз жудасць і туман, Праз пустату ў адвечны акіян.

Вярнуўся я, каб з духамі змагацца — Бо на зямлі над імі я — уладца!

Цяпер, калі зазнаў прыгод я многа, — Яна тым больш мая! О ключ, трынога, — О Мацеры, мне без яе не жыць! — Дапамажыце ідэал здабыць.

Астролаг

Апамятайся, Фаўст! Ты ж не малы! Схапіў... Наплыў густы клубок імглы... Махнуў ключом... Парыс туманам тае... Бяда! Якое ліха нас чакае!

Грымоты. Фаўст падае. Духі расплываюцца.

Мефістофель^несучы Фаўста) Нішто спектакль! За дурня паручыўся, Дык сам у дурні і пашыўся.

Цемра. Замяшанне.

AKT ДРУГІ

ЦЕСНЫ ГАТЫЧНЫ ПАКОЙ 3 ВЫСОКІМ СКЛЯПЕННЕМ, БЫЛЫ КАБІНЕТ ФАЎСТА, ТАКІ, ЯКІМ ЯГО ПАКІНУЛІ.

Мефістофель (выходзіць з-за шырмы)

Калі ён падымае яе і азіраецца, відзён Ф а ў с т, распасцёрты на старадаўнім дзедаўскім ложку.

Ляжы, гаротны Фаўст! Любві страла Пацэліла якраз у сэрца.

Karo ў палон Алена узяла, He скора той на розум узаб’ецца. (Азіраецца.)

Гляджу навокал я — без перамены: Падлога, столь, куты і сцены, Усё на месцы, як было, Хоць пацямнела ў вокнах шкло, Хоць павуціння й пылу болей стала. Ляжаць паперы як папала.

Атрамант высах. Вось пяро, якім Пісаў распіску мне. На ім Засохла кроў маёй ахвяры — Пабіліся б за рэч такую антыквары! А вось на вешалцы старое футра, — У ім я колісь вучня мудра, Яшчэ наіўнага наўздзіў, Як блазнючка за нос вадзіў.

Нябось і сёння ён грызе маю навуку! Адпалім жа яшчэ раз нашу штуку!

Надзену зноў сатлелую хітону — I вось я ўжо — дацэнт, крыніца ведаў. Пара задаць ілбам вучоным тону I павучыць прамудрых караедаў. Ім што! Яны руцінай зараслі, А чорту бавіцца няма калі.

(Здымае футра са сцяны і трасе яго.)

3 футра ляцяць цвыркуны, жукі і моль.

Хор казурак

Дзень добры, дзень добры, Шаноўны патрон! Цябе мы пазналі, Табе наш паклон! Ты некалькі штучак Пусціў мімаходзь, А сёння нас процьма — Варушыцца поўсць. Гняздзіцца хітрына Глыбока ў грудзях, А вошка адкрыта Жыве на людзях.

Мефістофель

Уцешылі старога сатану! — Ну што ж, пасеяў добра, добра жну! Яшчэ разок хламіду страсяну — Паўзіце, мілыя казуркі, У скрынкі, шчыліны, мензуркі, Ва ўсе адтуліны і дзюркі, У кнігі, манускрыпты на паліцы, У чэрап гэты праз вачніцы — Бо дзе ж, як не ў гніллі і брудзе, Чарвяк і моль пладзіцца будзе!

(Апранае футра.)

Акрый жа зноў мне стан і плечы — 1 вось я ўжо настаўнік, прынцыпал. Але нашто мне званне без сустрэчы — Дзе слухачы мае? Дзе хор пахвал?

Звоніць у званок, які гучыць рэзка і пранозліва — ад гэтага звону ў будынку дрыжаць сцены і адчыняюцца дзверы.

Ф а М у Л Ю С (ідзе, хістаючыся, па доўгім цёмным калідоры) Колькі грукату і жаху!

Ад падмурку аж да даху Ўсё дрыжыць, як з ліхаманкі — Зырка бліскаюць маланкі, Гнуцца дошкі, і ў будынку Пыл ад скрышанага тынку, Невядомая мне сіла

Раптам дзверы адчыніла.

Нешта страшнае такое Пасярэдзіне пакоя У футры Фаўста... Мне ківае... Страх калені падгінае...

Што рабіць мне? Уцячы?.. Божа моцны, навучы!..

Мефістофель (ківаючы яму)

Заходзьце, дружа Нікадэмус!

Ф а м у л ю с

Шаноўны пане мой! Oremus!

Мефістофель

Пакінем гэта!

Ф а м у л ю с

Рады я, мой пане, Што вам знаёмы.

Мефістофель

Ну, маё вітанне! Вы ўсё яшчэ студэнт, хоць і сівы, Замшэлы пан! Вось так, як вы, Вучоны муж і гнецца крукам, Аддаючы сябе навукам, Штудзіруе за томам том I картачны будуе дом.

Ды хай ён лобам будзе на тры пядзі, А дзе стаіць, там, братачка, і сядзе. Адзін з усіх, бадай што, толькі цягне — Шаноўны мэтр, што праўды прагне, Наш доктар Вагнер. У сябе ўвабраў Ён веды і плады вялікіх спраў. Сярод вучоных — першы стоўп! Святло вучэння ён распасцірае Вакол сябе на спрагнены натоўп; Нібы Пятро, нябесны ключнік раю, Ён адмыкае высь нябёс, падземны змрок I ўсё наперад бачыць, як прарок!

He параўнаецца ніхто з ім — дзе там! Зацьміў і Фаўста ён сваім аўтарытэтам.

Ф а м у л ю с

Прабачце, што ў гаворку дзёрзка лезу, Але аспрэчыць мушу вашу тэзу: Ён ветлы, сціплы ў абыходзе, I ён не ведае, куды

Знік Фаўст; і Вагнер на самоце Яго чакае доўгія гады

I шчыра моліцца, каб Бог Вярнуцца доктару памог. А кабінет ягоны з той мінуты Стаіць цалюткі і замкнуты, Ніхто не стаў і на парог. Што зорная гадзіна шле ў пакой? Замкі сарваны, ў страху сцены — У прадчуванні перамены.

I вы тут стрэліся са мной.

Мефістофель

А дзе ж настаўнік ваш? Чаго Вы не паклічаце яго?

Чаму ён сам не прыйдзе?

Фамулюс

Наказаў He адрываць яго ад важных спраў. Каторы месяц на самоце Сядзіць, аддаўшыся рабоце.

Чысцёха быў, вучоны ад папер, — Як вуглякоп замурзаны цяпер.

У сажы рукі, вочы, твар, — А ўсё ён дзьмухае на жар I совае ў вуголле клешчы. У бразгаце ён чуе голас вешчы! Чакае адкрыцця

Мефістофель

Шкада! Дарэчы, Яму пасобіць мог бы каля печы.

Ф а м у л ю с выходзіць. Мефістофель важна садзіцца.

Я толькі сеў, як у харомы Другі ідзе! Стары знаёмы! Ну, гэты з новых, з тых прайдох, Што на хаду ірвуць падноскі з ног.

Бакалаўр (шумна ідзе па калідоры) Дзверы насцеж, прэч з дарогі! Ну, цяпер я пэўны трохі, Што і ў цвілі, што і ў пыле, У захламленай магіле Чалавек не задыхнецца I жывому адгукнецца. Сцены тоўстыя, скляпенні, Як руіны ў запусценні — Трэба тут ступаць памалу, Каб не выклікаць абвалу. He баяўся я ніколі, Сёння ж страх у сэрца коле.

Чым я тут памножу веды? Колісь я ў будынак гэты Першакурснікам прыдыбаў, Слухаў і вачыма лыпаў, Верыў блазнам барадатым, Іх парадам дурнаватым.

Кніжнай мудрасцю дурылі, Глупства вучням гаварылі, Далучалі да маралі Той, што самі не прымалі. Вось адзін з іх, барадаты, Сцеражэ свае пенаты.

Як і некалісь, старэча У аблезлым футры крэкча. Быў упраўны ён тады, Помню, мне ўпраўляў глузды! Ён чмурыў мяне бывала, Бо тады я кеміў мала, Сёння й самі мы з вусамі, Сталі знанымі тузамі!

Мой пан, калі патокі мутнай Леты 3-пад лысіны ў вас розуму не змылі, Пазнаеце, — я той, якога вы вучылі, Я перарос руцінныя прадметы. Вы не змяніліся за доўгі час ніяк, А я даўно ўжо не юнак.

Мефістофель

Я рады, што прыйшлі на мой званок. Яшчэ тады прадрок я вам удачу — Бо я па вусені, па хрызалідзе бачу, Які ўжо выкукліцца матылёк.

Вы ў маладосці кудзеркі любілі, Каўнерыкі з карункамі насілі, Цяпер у модзе — шведскія зачосы, Парык, прыпудраныя косы.

Вы рэзалютны, гэта ўсё ж загана, He ўзводзьце ў абсалют сябе зарана.

Бакалаўр

Мы на ранейшым месцы, мой дзядуся, Але змяніўся час ужо даўно.

Двухсэнсіц вашых не баюся, Мне ўсё цяпер вядома і відно. Збіць з панталыку маладога — На гэта розуму ў вас многа — А вось вы нам утрыце хвігай нос.

Мефістофель

Заўсёды думае малакасос, Што сам да ісціны дарос, Хоць з вопыту старых яму ці мала Крупінак мудрых ісцін перапала, Крычыць, што сам дайшоў да ўсіх навук I што настаўнік быў — блазнюк.

Бакалаўр

Шальмец! Любы настаўнік неахвочы Выкладваць вучням шчыра праўду ў вочы. Адзін дадасць, другі крыху адкіне, Каб гадаваць цікаўных на мякіне.

Мефістофель

Мы маем час на ўсё; ці так даўно вы Вучыліся, а ўжо вучыць гатовы.

Паспелі вы за некалькі гадоў Набрацца вопыту ад нас — дзядоў.

Бакалаўр

Нашто нам вопыт ваш! Адна мана! — Мы дужыя сваім дыхтоўным духам.

А вашым намаганням, вашым зрухам He больш як пстрычка ў лоб — цана.

Мефістофель ( памаўчаўшы )

Бадай што, так. Здаецца мне парою, Што я з пустою галавою.

Бакалаўр

Хвалю цябе, крытычны дзед, За тое, што прызнаўся напаслед.

Мефістофель

Збіраў рупліва золата крупіцы, Знайшоў, выходзіць, — парахно.

Бакалаўр

Згадзіся, чэрап твой усё адно — Што той парожні на паліцы?

Мефістофель

He знаеш, дружа мой, які ты грубы.

Бакалаўр

У немцаў толькі лгун салодзіць губы.

Мефістофель

(пад ’язджаючы на крэсле ўсё бліжэй да авансцэны; звяртаецца да публікі ў партэры)

Тут мне ўжо не прабіцца ў дзверы —Дык, можа, месца знойдзецца ў партэры?

Бакалаўр

Глядзі, — такі ашмот старызны, А думае, што ўсё яшчэ карысны. У кім бруіцца кроў, як свежы сок? Ці ў тым, хто ў маладой, кіпучай моцы, Ці ў тым, з каго ўжо сыплецца пясок? Юнак — імпэт і страсць, напал эмоцый, А на старых павінен быць закок: Гарні з дарогі смецце пад адхон! Мы сілай колькі ўжо зямель скарылі, А вы тым часам бавіліся чым? — Мудрылі, лбіны зморшчыўшы, і нылі, He выпускаючы з рукі ляйчын, I слухалі старое славы пошчак.

Адна марока з гэтакімі жыць. У трыццаць ты — жывы нябожчык! I ўжо не грэх цябе даўбнёй дабіць.

Мефістофель

I чорту дзецца тут няма куды!

Бакалаўр

Спатрэбіцца — і чорта к чорту я пашлю!

Мефістофель (убок)

Ну не, тут я табе не саступлю.

Бакалаўр

Стварае толькі той, хто малады: Стварыў я свет і сонца, месяц, зоры, Зямную цвердзь, паветра, неба, горы, Усё жывое я стварыў, I дзень святлом я азарыў, Даў небу зорную красу, Траве — халодную расу, I па маёй рашучай волі Цвітуць і сохнуць кветкі ў полі. Я дзёрзка думку вызваліў з пакут, А сам, як бог, у німбе гордых дум, Іду ўгару, і светач і прарок, Нясу я сонца, а не змрок!

(Выходзіць.)

Мефістофель

Арыгінал! Ідзі ты, знаеш... Маладзён! 3 сябе яшчэ ён строіць нешта!

Усё мне гэта толькі смешна, Бо ўжо вядома з даўніх-даўніх дзён. Аднак, бадай жа, з усяго відно, Што кроў у ім яшчэ не згусла;

Ды, як бы ні брадзіла сусла, А будзе брага ці віно.

(Да моладзі ў партэры, якая не апладзіруе.) Я дараваць заўжды гатовы Няспеласць і душэўны лёд.

Mae ацэніце вы словы, Да чортавых дажыўшы год.

ЛАБАРАТОРЫЯ

ў сярэдневяковым стылі. Вялікія нязручныя прылады для фантастычных мэт.

В а г н е р (каля ачага) Гучыць ужо шчымліва звон, Дрыжаць пашэрхлыя муры, I ў гэтым бачу я закон. Працэс у колбе, унутры, He можа доўжыцца бясконца. А вось ужо блішчыць і донца, Вось бачу, вугалёк чырвоны Пунсовай іскраю мігае, I зыркі аганёк ягоны Цямноцце ночы разганяе. Каб толькі не пагасла ў печы! Ах божа, ходзіць нехта... Голас нечы...

Мефістофель (уваходзячы)

Вітаю вас і вашу ўдачу!

В а гн е р (спалохана)

Вітанне! 3 радасцю вас бачу!

(Ціха.)

Прашу цішэй, у колбе тут Здзяйсняецца вялікі цуд.

Стварэнне Жывога чалавека.

Мефістофель

Ну?! Якую ж пару Запхнулі вы ў шкляную тару.

В а г н е р

Вялікім, пошлым прыніжэннем Істотна ўзятых прынцыпаў расплоду Лічу струхлелую методу.

Пяшчотка-плоць, што ўсім жыццё дае, I той імпэт жывы, што з плоці б’е, Каб зноў у новым целе паўтарыцца I па-старому з іншым целам зліцца, — Дагмат абсурдны, не для новай школы! Так плодзяцца няхай бязмозглыя жывёлы. А чалавек вышэй! Пачатак чалавечы Павінен адмысловым стаць. Дарэчы, (Да ачага.)

Блішчыць! Глядзі! У гэтай чаднай печы Надзеі скора спраўдзяцца мае.

Я ведаю, што сумесь розных рэчыў (А толькі гэта змест жывы дае) Складзе і цела, і шкілет.

Я разгадаў даўно жыцця сакрэт:

I плоць, жывую плоць, без родавых пакут Спакойненька ствару я ў колбе тут.

(Зноў da ачага.)

О! Творыцца! I згустак чорны Паволі складваецца ў формы. Мая работа марна не прапала — Бо што прырода арганізавала, To наша воля цвёрдая і сіла Цяпер даследчым розумам стварыла.

Мефістофель

Хто доўга жыў, той знае вашы цуды, Нічога новага не ўбачыць ён: I я, вандруючы спакон, На штучных людцаў наглядзеўся ўсюды.

В а г н е р (уважліва сочыць за колбай) Блішчыць субстанцыя... плыве... Яшчэ хвіліна... міг... і ажыве! Няхай мой план на выгляд дзікі, Аднак у будучым наш мозг вялікі Утворыць дасканалы, невантробны Мозг-сінтэз, нашаму падобны.

(3 захапленнем разглядвае колбу.) Звініць, блішчыць чароўна шкло I выпраменьвае святло, А ў колбе вырасла да вечка Жывое цельца чалавечка. Прыроды тайна паддалася мне! Жыцця ўжо мной уведана аснова. Вы чуеце? Ужо на дне Гучыць... Гучыць жывая мова!

Г амункул (з колбы Вагнеру)

А вось і я! Дзень добры, татка! Бязгрэшнага зачацця я дзіцятка! Дык пацалуй, дай буські ад душы! He цісні гэтак! Шкла не раздушы: Прыроднае — ў бязмежжы і імкненні, А штучнае — ў граніцах і замкненні.

(Мефістофелю.) Karo я бачу! Дзядзечка-шальмец! Як ты дарэчы. Проста маладзец! Калі ўжо выпадак цябе ці лёс У палестыны нашыя занёс, Парай ад сэрца мне, як карацей Знайсці шляхі да працы і людзей.

В а г н е р Дай мне сказаць! Даўно наспела, Усіх турбуючы, праблема, як жа так

Дапасаваліся душа і цела, Што не разлучацца ў жыцці ніяк? Між тым вядома — недарзмна Яны варожыя ўзаемна.

Мефістофель

Душу пяшчотную не руш.

Спытай: чаму не ладзяць жонка й муж? Чаго вас, пане, ў эмпірэі цягне?

Тут справа ёсць — дзіцятка працы прагне.

Г амункул Што ж мне рабіць?

Мефістофель (паказвае на бакавыя дзверы)

Спяшай хутчэй углыб жыцця.

Вагнер (замілавана гледзячы на колбу)

Якое абаяльнае дзіця!

Дзверы адчыняюцца — Ф а ў с т на ложку.

Гамункул (здзіўлена) Аб’ект цудоўны.

Колба выслізгвае з рук Вагнера, лётае над Фаўстам і асвятляе яго.

Чысты рай! Цяністы гай, лясны ручай! Купальшчыцам раздолле! — Чароўнасць, свежасць, хараство. I вось адна ў бліскучым коле — Дачка герояў слаўных, бажаство, Нагою лёгкаю нясмела Ступае з берага ва ўлонне хваль, Каб полымя яе святога цела Лагодна астудзіў вады крышталь. Аж раптам плёскат, шум на воднай гладзі! Бягуць, спалохана схапіўшы плацці, Дзяўчаты мілыя. Адна царыца Стаіць спакойная і не баіцца —

Як рада ласцы ўладніцкая веліч!

I кволіцца пяшчотна лебедзь-каралевіч Ля ног яе... Смялее ён...

I тут ад скал

Туман, як вэлюм белы, наплывае

I ад маіх вачэй хавае

Салодкі, радасны фінал...

Мефістофель

Такі малы, а з рызыкай хлапчук, Навыдумляе розных штук...

He бачу я...

Г амункул

Вядома! Ты ж узрос На поўначы, дзе морак і мароз, Дзе рыцарства з папоўшчынай спрадвеку Мазгі туманяць чалавеку.

Адкуль табе мець вольны зрок? — Ты дома там, дзе чад і змрок.

(Азіраючыся.) Як тут усё панура й груба, Пачнецца ён — і дасць адразу дуба. Гаі і лебедзі, лясы і воды, Жанчыны голыя сярод прыроды — Вось той гаюча-мілы сон, Што ў непрытомнасці пабачыў ён; Ці ж ачуняе Фаўст у вашым склепе, Дзе нават я не выжыву? He, лепей Хадзем адсюль!

Мефістофель Я рады бегчы.

Г амункул

Салдата шлі на поле сечы, А ў карагод вядзі нявест. Бо кожнаму сваё. Дарэчы, Цяпер якраз на поўдні фэст Вальпургіі класічнай, гэта — Якраз што трэба Фаўсту: лекі й мэта,

Мефістофель He чуў такога свята.

Гамункул

А, нічога! Вялікі свет, дзівосаў многа. Ты знаеш рамантычныя фантомы, А з класікай антычнай не знаёмы.

Мефістофель

Куды ж ляцець? Якога ляду Мяняць мне Брокен на Эладу?

Г амункул

Паўночны захад, мілы сатана, Табе прыстанішчам служыў здаўна. Ляцім на ўсход паўднёвы!

Праз дубровы Цячэ Пеней там у цяснінах скал, Туды, дзе высіцца заўсёды новы Сярод раўніны велічны Фарсал.

Мефістофель

Ляцім! Але не трэба мне прамоў Пра барацьбу тыранаў і рабоў. Нуда бярэ ад той неразбярыхі: Спрачаюцца, не знаюць, што інтрыгі I свары ў стойбішча людзей Уносіць падбухторшчык Асмадзей. На словах — за свабоду барацьба, А ў сутнасці — лупцуе раб раба.

Г амункул

Пакінь людзей!

У барацьбе няспыннай Малы хлапчук становіцца мужчынай. А ў нас свае турботы і трывогі — Хутчэй паставіць доктара на ногі. Калі ты маеш сродак — дай, а не, Дык даручы лячэнне мне.

Мефістофель

Каб то на Брокене, клубок я гэты Разблытаў бы. А тут паганец-грэк, Варожы духам, вольнасцю сагрэты, Такі салодкі тут, панадны грэх, А мы, па сутнасці, — аскеты. Дык што рабіць?

Гамункул

Здаецца мне, He лішне будзе зуху-сатане Да фесалійскіх ведзьм пазаляцацца.

Мефістофель ( пажадліва )

\ што? Даўно хацеў да іх дабрацца — Такіх вось прыгажух — ды мне! Хоць я не надта каб ахвочы Ў амуры бавіцца штоночы, Ды як жа чорт не рызыкне Дзеля знаёмства, для спадобы, Як той казаў, для першай пробы...

Г амункул

Тады здымай свой плашч з плячэй I ахіні ім Фаўста! I хутчэй Ляцімце ў элінскі вясёлы край! Я буду вам свяціць!

В а г н е р ( спалохана)

А я?

Гамункул

А ты бывай! Твары, даследуй, вывучай пачаткі, Накладвай на пергаменты пячаткі, Абдумай Як, абдумай Што як след, А я пайду ў шырокі свет Шукаць прыгод сабе, тады Пастаўлю кропачку над «і» I дасягну сваёй вышэйшай мэты.

За працу гэтую, за ўчынак гэты Здабуду славу, шмат дабра, Ступень вучоную. Ну, нам пара! Бывай!

Вагнер ( скрушліва )

Бывай! Ці скора ўбачу Цябе я зноў? Мне цяжка, сэрцам плачу.

Мефістофель

Хутчэй к Пенею! Пан жаніх — Пад’едзе к паням з кутасамі.

(Ad special ores)

Так мы залежым кожны міг Ад крэатур, якіх стварылі самі.

КЛАСІЧНАЯ НОЧ ВАЛЬПУРГІІ

Фарсальскія лугі. Цемра.

Э р ы х т a

Ізноў на фэст начны, на свята жудасці Прыйшла і я сюды, Эрыхта змрочная; Аднак не гэткая ўжо я злавесная, Як незычлівымі людзьмі апісана, Якія меж у пахвале не ведаюць 1 ў лаянцы... Гляджу, ужо бялеюцца Намёты ўнізе ў лагеры ваенныя, Бы пробліскі ў начы хімернай, прывіднай. Як часта ўсё, як часта паўтараецца 1 часта паўтарацца будзе ў вечнасці!

Ніхто ніколі сілаю здабытую Уладу не аддасць самохаць іншаму, Ен з ёю не расстанецца, ён мерыцца Падмяць суседа і над ім узвысіцца. Тут бой кіпеў, ён стаў найлепшым прыкладам Таго, як гвалт гвалтаўніка адольвае, Як са свабоды рвуць вянец расквечаны, Як лаўр святы карону ўлады ўвенчвае.

Калісь Пампей тут прагнуў славы — Велічны, I Цэзар з ім за ўладу сілай дужаўся.

Мы вынікі змагання добра ведаем.

Агні гараць бівачныя... барвяняцца...

I дыхае зямля крывёй пралітаю.

I звабленыя ззяннем ночы змрочнае, Злятаюцца істоты міфаў элінскіх, Героі бітваў колішніх збіраюцца, Ад вогнішча праносяцца да вогнішча.

I месячык, над полем бітвы ззяючы, Лагодны бляск навокал распраменьвае; Намёты чэзнуць... Стыне жар на вогнішчах.

А нада мною?.. Метэор праносіцца. Ён асвятляе штось целападобнае.

Жыццём павеяла! Цяпер няварта мне Жывых вітаць, бо я нясу пагібель ім;

I так я ўжо наганамі зняслаўлена... Пайду... Зніжаецца яно... нязнанае...

(Знікае.)

У вышыні аэранаўты.

Г амункул

Абляцім, панаглядаем Вогнішчы, прастору свята: Над шырокім гэтым краем Духі бавяцца заўзята.

Мефістофель

Дома я, у родным Гарцы, Шмат нагледзеўся ўсяго, I тутэйшыя паганцы, Можа, прымуць за свайго.

Г амункул

Бачыш, хтось даўгі, як посах. Бегчы кінуўся ў кусты.

Мефістофель

Нас угледзеўшы ў нябёсах, Даў са страху — лататы.

Гамун кул Хай бяжыць, калі баіцца. Ты лепш рыцара спускай — Марыў ён перарадзіцца, Зведаўшы антычны край.

Фаўст (дакрануўшыся да зямлі) Дык дзе ж яна?

Г амункул

I сам не знаю,

Але ў тубыльцаў распытаю. Калі ў душу табе запала, Дык сам шукай з усім запалам, Бо ўсякі страх адолеў ты, Пабыўшы ў царстве пустаты.

Мефістофель

Ну, тут я маю свой інтэрас. Давайце лепей праз і цераз Мясціну паасобку пройдзем, Глядзіш, прыгод якіх і знойдзем. Калі ж абрыдне ўсім Фарсал, Падасць Гамункул нам сігнал.

Г амункул

Вось так я пасігналю ў шкліну.

Шкло звініць і свеціцца.

Ну, рушылі, прыгоднічкі, ў даліну.

Ф а ў с т (адзін )

О, дзе ж яна? He ўведаю ніколі! Няхай яна па гэтым не хадзіла полі, Няхай у хвалях ручаін Фарсала Прыгожых ног сваіх не абмывала, — Затое мова тут яе гучала.

Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю, Душой і целам чую моц сваю.

He наракай, што зноў адзін ты, — Ідзі смялей у лабірынты.

(Ідзе.)

КАЛЯ ВЫТОКАЎ ПЕНЕЯ

Мефістофель ( прьшюхваючыся )

Блукаючы між вогнішчаў паганцаў, Дзівуюся з іх звычаяў і танцаў: Вось гэта моды, этыкеты — Той напаўголы, той раздзеты;

А сфінксы й грыфы — не па нас: Hi грацыі няма, ні складу, Павыстаўлялі напаказ Брыдоту спераду і ззаду.

Пачвары ўсе! Народзец цёрты!

На што ўжо ў нас заўжды бедлам, ■— Ды антыка пабіла ўсе рэкорды.

Аднак я госць, — і сама ўраз Паклон мой грывам і дзядам, Бо тут не Брокен, а Парнас.

Г р ы ф (гугніва)

He крыўдзі нас! Мы грыфы, а не грывы.

У карнясловах сэнс ёсць асаблівы: Этымалогіі-штукаркі беражыся — Наборам слоў вам пафарбуе ліса; Між тым «гаргара», «грыф», «гара», «герой» He ставяцца ў адзін карэнны строй.

Мефістофель

Тут можна вывесці і лепшы рад: «Грыф — граф — грабі — грабежнік — град».

Г р ы ф (у ранейшым тоне)

Калі і гэты рад мы даказалі, Пакрыўджаныя нам хвасты ўразалі. Грабі, гарні дзяўчат і скарбаў горы. Грабежнікі ў фартуны — у фаворы!

Мурашкі-волаты

Вы кажаце пра тыя «скарбаў горы», Што мы панапіхалі ў нашы норы? Ды арымаспы ж высачылі нас, I скарбы зніклі, знік увесь запас.

Г р ы ф ы

Мы іх паклічам да адказу.

А р ы м а с п ы

He сёння толькі, сёння — свята; А нам да заўтра хопіць часу Перахаваць усё, што ўзята.

Мефістофель (седзячы паміж сфінксамі)

У вас так проста ўсё, што мне міжволі Паразумецца з вамі закарцела.

С фі н кс

Мы выдыхаем гукі і ніколі, Як вы, не апранаем іх у цела. Але скажы ўсё ж словам, хто ты?

Мефістофель

Усяк завуць мяне. Няма ахвоты Лічыць імёны. А ці ёсць тут брыты? Цікаўны люд! Вандроўкам вельмі рады; Без іх руіны вашы, вадаспады Напэўна ж, не былі б адкрыты.

Мяне брытанцы ў нейкім вадэвілі The old Iniquity аб’явілі.

С ф і н к с

Але чаму?

Мефістофель

Па-свойму, бач, цвяроза.

Сфінкс

Ну, добра, кінем — гэта ж проза. Скажы, калі ты добры звездачот, Што сёння нам вяшчае зорак лёт?

Мефістофель (гледзячы на неба)

У небе ззяюць зоры, месячык рагаты — I я прыйшоў сюды, нібы дахаты: Сяджу, тваёю поўсцю абагрэты.

Нашто ж глядзець на зоркі і планеты? Дай мне шараду ці загадку.

Сфінкс

Ты сам шарада, дзіўны госць!

Вазьмі хоць гэту напачатку: «Усе яго скубуць за поўсць, Святошы ён замест пластрона, Зладзею — кампаньён, заслона, А Зеўсу — як забава проста».

Першы грыф (гугніва)

Ён вораг мне,

Другі грыф (яшчэ больш гугніва) Гані прахвоста,

Абодва

Чужынец ён.

Мефістофель)' груба) Ты думаеш, відаць, Што госць не можа здачы даць? Спрабуй!

Сфінкс (мякка, лагодна)

He паддавайся лепш запалу! Тут сам ты знудзішся памалу, Бо як ні радуе чужое свята, А ўсё ж свая нас кліча хата.

Мефістофель

Ты апетытны верхняй палавінай I страшны ніжняю, звярынай.

С ф і н кс

Ты мелеш зноў сваю лухту! Мы ўдзячны лапам і хвасту — У іх і сіла наша й спрыт.

I нам не страшны твой капыт!

У вышыні сірэны заводзяць прэлюдыю.

Мефістофель

Адкуль сюды да вас пад шаты Занесла раптам хор крылаты?

Сфінкс

He слухай лепш! Ужо ці мала Ад спеваў іх людзей сканала.

С і р э н ы

Ці вам блытацца ахвота Там, дзе гэтая мярзота? Наша зычная капэла Дух расчульвае і цела — Да сірэн ідзіце смела.

С ф і н к с ы (перадражніваюць сірэн)

Вось зашыліся на дрэвы Нашы ўчэпістыя дзевы. Будуць слухаць толькі дурні Вашы гімны і накцюрны. Спеў сірэн — фалыпывы, чмурны.

С і р э н ы

Мы лагоды ціхай дочкі! — Гонім гнеў і злосць упрочкі!

Мы — суладдзе дабраты!

Мы на сушы, мы на моры, Мы ў паветранай прасторы Сёстры — вам, вы нам — браты!

Мефістофель Прыгожы голас маюць дзевы, Лагодна льюцца іх напевы

Пад струн суладны, стройны зык; 1 хоць іх спеў так лашчыць вушы, Але мяне той спеў не ўзрушыў I ў сэрца мне ён не пранік.

С ф і н к с ы

Нішто ў тваіх грудзях не б’ецца! Там кашалёк альбо ляднік, Бясчулы камень, а не сэрца!

Ф аўст (падыходзячы)

Як велічна!

Тут нават і ў пачвары Угадваюцца моц і чары. Здаецца, ўсё, што ні пабачу, Прадказвае мне толькі ўдачу.

( Паказваючы на сфінксаў.) Эдып калісьці з імі гаварыў.

(Паказваючы на сірэн.) А іх Уліс перахітрыў.

(Паказваючы на мурашак. J Мурашкі золата хавалі.

(Паказваючы на грыфаў.) \ грыфы сховы вартавалі.

О, як я светлым згадкам рады, Я духам пранікаюся Элады!

Мефістофель Раней ты б не пайшоў на фэст Класічнай грэчаскае ночы — Цяпер шукальніка нявест Ужо не страшаць патароччы.

Ф а ў с т (сфінксам) Гібрыды звера і жанчыны, Алену ведаць вы павінны.

С ф і н к с ы Мы не засталі ўжо Аленін час, Бо Геркулес забіў апошніх з нас: Прасі парады ты ў Хірона —

Ён сёння недзе тут якраз — Кіруйся ўказкаю ягонай.

С і р э н ы

Што Хірон! Ссівелы ўломак. Нас наведаўшы калісь, Шмат чаго сказаў Уліс, Шмат задаў галаваломак, I сягоння мы гатовы Паўтарыць Уліса словы. Кінься толькі сам у мора.

Сфінкс

He слухайся — зазнаеш гора! He паддавайся! Сцеражыся, I, як вяроўкай Адысей, Парадай нашай абвяжыся I да Хірона йдзі смялей.

Ф а ў с т выходзіць.

Мефістофель (з прыкрасцю )

Які вісклівы брыдкі рой Лапоча крыллем нада мной! Ляціць так шпарка, што стралой He ўцэліў бы і сам Алкід.

Сфінкс

Які палёт, які імпэт!

To зграя шумных стымфалід, Што на ляту шле свой прывет, Бо, пэўна, лічыць за сваячак.

У іх сцярвятніцкія дзюбы, А лапы ў іх, нібыта ў качак, I нораў іхні дзікі, грубы.

Мефістофель (з удаваным страхам)

Зноў нейкі свіст, сіпенне, гукі?

Сфінкс

Хай не палохаюць галовы Лернейскай вычварнай гадзюкі. Яны адсечаны, а ўсё гатовы Сіпець на ўсіх. Што лупіш вочы? Ідзі ў юрлівы гурт дзявочы, Прыгрэйся ля прыгожых парак — Ды не скруці тым часам карак. Там ламіі — гурток распусты На ўсе прэтэнзіі і густы, Каханкі палкія сатыраў, Яны пяшчотна й без прынукі Усе табе пакажуць штукі — Дык ты б сабе з іх пару выбраў.

Мефістофель Вярнуўшыся, я, пэўна, вас убачу?

Сфінкс

О так! Змяшайся з гэтым збродам I дзейнічай сабе на ўдачу!

А нам нішто — з Егіпта родам, Прывыклі да ўсяго, здавён Кіруючы раскладам дзён.

Мы сядзім ля піраміды — Суд людскі мы, суд Феміды, — Войны, мір, спакой, кашмары He мяркоцяць нашы твары.

КАЛЯ ВУСЦЯ ПЕНЕЯ

П е н е й, акружаны ручаямі і н і м ф а м і.

Пеней

Пашапчыся, мой чарот, Шапачы трывожна, голле, Вербалознік і таполя.

Забушуй, вадаварот.

Недаспаў я; ў грозным гудзе,

У далёкім гуле рэха Чую: будзе, нешта будзе — Будзе нейкая пацеха.

Ф аўст (выходзячы да ракі)

Што такое! 3-за лістоты, Праз наплыў лясной дрымоты Чую голас нейкай мовы, Замагільны і суровы.

Вецер шастае ўначы, Плешчуць хвалі аб карчы.

Н і м ф ы ( Фаўсту )

Там лепшы спачынак Ад спеваў сірэны, — Дзе ў лесе плюскоча Ручай задуменны.

Удосталь не меў ты Спакою спакон, А мы табе песняй Навеем тут сон.

Ф аўст

О, я не сплю! 3 якой прычыны Наяве сняцца мне жанчыны, Што водзяць вольны карагод? Ці мара гэта, ці ўспаміны 3 маіх далёкіх юных год? Плывуць у зарасці пад шаты Красуні вабныя, дзяўчаты, — Увасабленне чараўніц.

Нібы царыцы ў німбах славы, Чароўны позірк, стан рухавы У яснай чыстасці крыніц. Плывуць у завадзь, дзе патокі Стварылі плёс рачны шырокі; I вось ажыў цяністы гай, Лунае смех, сваволяць віскі, Звініць вада, іскрацца пырскі, — Кіпіць гарэзны вадаграй

I разліваецца далёка. Ці ж задаволю гэтым вока? О не! Дапытлівы мой зрок Праз навесь голля, мглу і змрок Царыца надзіць, што на троне Сядзіць у велічнай кароне.

Цуд! Дзівосная затока! Пышна, велічна, шырока Па ўлагоджанай вадзе, Шыі выгнуўшы дзяржаўна, Самаўпэўнена і плаўна — Лебедзі — у чарадзе. Іх важак раскінуў крылы, Хвалі гоніць з поўнай сілы — Да царыцы. Чарада, Як па знаку тайнай змовы, Рассыпаецца на ловы — Шумна пеніцца вада. Ад раптоўнае развязкі Дзевы службу, абавязкі Ах! забылі і з вады

Без сваёй царыцы з шумам, 3 крыкам і спалошным тлумам Уцякаюць хто куды.

Н і м ф ы

Прыкладзіце, сёстры, вушы Да зямлі, да гулкай сушы: Чую — удалечыні Нехта мчыцца на кані I ляціць парой начной 3 нейкай важнай навіной.

Фаўст

To не мара!

Хірон жа гэта;

Ідзе гара Да Магамета! Імчыць скакун, як на турніры. Магутны ён, адважны ён, Славуты, мудры сын Філіры. Спыніся ж! Памажы, Хірон!

X і р о н

Чаго табе?

Ф аўст

Свой бег стрымай!

X і р о н

Няма калі!

Фаўст

Чакай, чакай! Вазьмі з сабой.

X і р о н

На крыж сядай!

Куды ідзеш? Дамчу імкліва Цябе праз рэчку да заліва.

Фаўст (сядаючы )

Мне ўсё адно. Удзячны я навек Табе, вялікі чалавек, Высакародны педагог, Што ўзгадаваў для перамог Герояў мужныя кагорты, — Апеты ўжо твой подзвіг горды!

X і р о н

Які настаўнік? Нават у Палады Ужо ніхто не просіць больш парады, Цяпер і вучань стаў другі, Ен сам управіць Ментару мазгі.

Фаўст

Тады ўрачу, які адзін Спазнаў сакрэты ўсіх раслін I немач лечыць, моц дае, — Вітанні выкажу свае!

Хірон

О, колісь быў я моцны духам, Умеў залечваць раны сам,

Цяпер свой дар аддаў шаптухам, Знахаркам розным і папам.

Ф аўст

Як муж вялікі, муж бывалы, He любіш слухаць ты пахвалы I ўсім даруеш без аддачы Свае заслугі, славу, ўдачы.

X і р о н

I ўладару, і жабраку ты кум — Такі падлізнік і шаркун.

Ф аў ст

Згадзіся сам: багі, героі, дзікуны — 3 тваёй эпохі ўсе яны;

Ты поруч з імі як паўбог

Жыў доўга і, вядома, ўведаць мог, Хто з іх, герояў, носьбітаў адвагі, Найболей варты быў тваёй павагі.

Хірон

Усе славутыя яны, Элады мужныя сыны: У сіле рук, красе натуры — На першым месцы Дыяскуры;

Дзе памагчы, дзе трэба даць парады — Там першынство трымалі Барэяды; Разважнасць, мудрасць, справядлівы чын Увасабляў Язон, пястун жанчын;

Арфей сардэчны быў, лагодны, шчыры, Спяваў чароўна, звонка граў на лірьі; Ну, а ў Лінкея карабель

He сеў на рыф ні разу і на мель —

I ў перамозе, і ў бядзе

Было ім добра ў дружнай грамадзе.

Ф а ў с т

А Геркулес, чым ён быў адмысловы?

X і р о н

He крой мне сэрца.

Што тут словы!

На жаль, не бачыў я Гермеса, He бачыў Феба і Арэса, Затое ён, зямны, перада мной — I бог, і волат, і герой!

Юнак прыгожы, царскі сын, Заўжды аддана і заўзята Старэйшага ён слухаў брата I найлюбімейшых жанчын. Такога больш не родзіць Гея, I не ўзнясе на неба Гера. He ўславяць міф і эпапея: He хопіць фарбаў у Гамера!

Ф аўст

Такую ты падаў карціну, — Што і мастак не папракне ні ў чым. Намаляваў найлепшага мужчыну, Цяпер чарга найлепшае з жанчын.

X і р о н

Чаго расхвальваць прыгажосць, Калі ў ёй толькі холад ёсць. Я жыццярадасных жанчын цаню, Люблю за палкасць іх агню. Краса — чаруе толькі вока, Прывабнасць — пранікае ў нас глыбока. Вось так запаланіла і Алена, Калі я вёз яе.

Ф а ў с т Ты вёз?

X і р о н

Так, вёз!

Фаўст

Хіроне! О божа, як спрыяе лёс — Сяджу на тым жа самым троне!

X і р о н Як ты цяпер, трымалася за грыву!

Ф аўст

Паспачувай майму парыву, Намеры ж — чыстыя мае! Хутчэй расказвай, не цягні — Куды і як ты вёз яе?

X і р о н

Прыгода дзіўная. У тыя дні Яе з палону вырвалі браткі. Хто ж так аддасць ім скарб такі: Разбойнікі за імі наўздагон! Вось тут і дапамог якраз Хірон. Была б мо іншая карціна, Калі б не багны Элеўсіна — Уброд браты, а я з дачкою бостваў Наўпрост балотам ушалёстваў. Уратаваўшыся, яна з пяшчотай Па грыве гладзіла мяне сярдэчна, міла: I я, стары, сабе прызнаўся ўпотай, — Яна маё юнацтва абудзіла.

Ф аўст

I гэта ў дзесяць год!

X і р о н

3 цябе пісакі Паспелі вытруціць разлік усякі: Міфічныя жанчыны і паўбогі — He догмы вашых філалогій, Тым больш Алена; ўплывы часу Ёй не пашкодзілі ні разу. Паэт ёй сам дае красу, узрост, Прывабу і каханкаў доўгі хвост, Раздоры ў вечнай каруселі, To выкраданні, то вяселлі — Усё, што так здзіўляе вас. Тварцоў не звязвае ніякі час.

Фаўст

Хай старасць і яе міне!

Ну што ж, калі Ахіл у Ферах

Знайшоў Алену ў пазачасных сферах, —

14 Гётэ

Хай рызыка й мяне памкне Шукаць — з удачай ці няўдачай — Прадмет маёй любві гарачай.

Няўжо яе, яе адну

Я да жыцця любоўю не вярну?

Ты бачыў багароўную даўно, Я ж толькі сёння. I цяпер відно, Што без жанчыны гэтай мне ніколі He мець ратунку, шчасця, долі.

Хірон

Чужынец! 3 гэтым дзіўным пастулатам Здаешся ты жывым вар’ятам.

Аднак твой довад не пабіты.

Якраз сягоння я ў візіты Да Манта выбраўся; адна Самоту ў модлах скрашвае яна I Эскулапа просіць памагчы Даць розум лекарам, бо ўсе ўрачы Нічым не лепшыя за канавалаў. Я ўпэўнены, што мудрая Сівіла Табе б якое зелле прыпісала, Мазгі паправіла б, карэннем падкурыла, Бо, як гляджу, з цябе ўжо толку мала.

Фаўст

Каб прыпадобніцца ад лекаў Манта Да подлага ханжы альбо педанта?

X і р о н

Прымі парады, выцяжкі і мазь, He ўпарціся. Прыехалі. Ну, злазь!

Фаўст

Скажы, куды мяне прывёз, Мінуўшы скалы, гоні, плёс?

X і р о н

Алімп налева, а Пеней направа.

3 Эладай білася тут рымская дзяржава. Тут бой кіпеў крывавы й люты — I рымлянін цара абуў у путы.

Глядзі ўгару! Узнёсся ўладна там У ззянні месяца вячысты храм.

М а н т a (трызніць у храме) Ша!..

Тупат ног Каля парога. У мой чартог Шле лёс паўбога!

X і р о н

Прывет, бабуся! Шанаванне!

М а н т a (ачуняўшы ) Дык гэта ты? Заходзь, мой пане!

Хірон

Ну, як твой храм, твае пенаты?

М а н т a

Стаіць. А ты ўсё гойсаеш па свеце, Як той малойчык нежанаты?

Хірон

Ат, кожны бо ў сваёй карэце! Ты любіш седала, цяпло і смецце, А я, бач, гойсаю па свеце.

М а н т a

Ды мой ужо мінуўся час. А гэта хто?

X і р о н

Любві экстаз, Паўночных мар і чараў ветры Яго загналі ў нашы нетры. Алену хоча мець! Ац гэтых баб Няшчасны розумам аслаб; Дык ты ўжо ім заапякуйся, Пра зёлкі-траўкі патурбуйся.

М а н т a

Заходзь, гасцінна прыме Манта

К е н т а ў р тым часам імкліва пабег далей.

Такога хлопца-рызыканта, Што парушае строгія законы Царыцы царства ценяў — Персефоны. Аднойчы ўжо я схібіла была, Калі ў Аід Арфея цемрай правяла.

Дык ты ўжо не губляйся, як Арфей, — Наперад кроч! Ідзі смялей!

Яны апускаюцца ўглыб.

КАЛЯ ВЫТОКАЎ ПЕНЕЯ, як раней.

С і р э н ы

Кінемся з гары ў Пеней, Шумна-бурна ўспенім хвалі, Песню песняю пахвалім, Каб было тут весялей.

Нам жыцця няма без вод — Выплывайма на прасторы I ў Эгейскім бурным моры — Пашукаем асалод.

Землетрасенне.

Паўстае за валам вал, Б’е з разгону ў грудзі скал — Дно дрыжыць, шалее вір, I дыміць гарачы жвір;

Страх! Бяжым адгэтуль прэч! Да нябёс падняўся смерч, Чорны, грозны і вялізны — Пачаліся катаклізмы.

Гэта месца •— як заклята!

Дык хутчэй плывём на свята, Да кіпучага прыбою 3 шумнай, цёплаю вадою,

Там, дзе ўзнята наша круча, Дзе два месяцы бліскуча 3 неба і з глыбінь прадоння Ззянне сеюць у сутонне.

Хто разумны, той з Пенея Паплыве на фэст Эгея.

Сейсмас (бурчыць і варочаецца пад зямлёй) Трохі плечы паднатужу, Горы й долы з месца зрушу, Паднацісну, паднапну I зямліцу ўскалыхну.

С ф і н к с ы

Як дрыжыць і як грукоча, Як глынуць усіх нас хоча, Як бушуе, як шалее, Як гарачым ветрам вее, Як нас кідае, хістае, Як трывога нарастае, Прыкра, цяжка, сэрца млее. Хай жа нават пекла згіне, А сфінкс месца не пакіне. Творца дзіўнага калоса, Дойлід слыннага Дэлоса Выспу высунуў з вады, Леду выбавіў з бяды.

Гэта Сейсмас, ён гігант, — Моцны, быццам той Атлант Жартам ён гару падкіне I ў ваду яе абрыне, Ці старчма ў зямлю ўвапрэ, Разадзьме агонь у горне, Пераверне, перагорне, Перамеле, ператрэ Кварц, пясок, метал і гліну. To гару шпурне ў даліну I адрэжа шлях да мора, To прывольную раўніну Ён і ўздыбіць і распора — Пад зямлёю з ім не мерся, Мы ж — царуем тут, наверсе.

С е й с м а с

Трызвоніць гэтак вам нягожа, Бо ўсім валодае Сейсмос — Ці на зямлі было б прыгожа, Каб я зямлю як след не трос? Бо ці задумаўся каторы, Як нагрувасціліся б горы, Калі б з глыбіняў я не ўзнёс Іх у эфірны край нябёс?

Хай Ноч засведчыць і Хаос, Як я, скідаючы тытанаў, I Пеліён-гару, і Осу

3 падземных вызваліў кайданаў, Як дзень рабіў я паначы, Як падганяў уцёс да ўцёсу, Як іх шпурляў, нібы мячы.

Калі ж стамілі ўрэшце бавы нас, — Мы дзве гары ўсцягнулі на Парнас. I там цяпер прыстанак Апалона I радасны прытулак муз.

I Зеўсу я Алімп узнёс пад тронам — I сёння я ў вялікі землятрус Стварыў тут новых гор грамады Гасцям і жыхарам Элады.

С ф і н к с ы

Уявіць уцёсы, горы Мы б адвечнымі маглі, Каб не бачылі, як творы На вачах растуць з зямлі.

Шуміць ужо зялёны рай, Сям-там яшчэ скала трасецца — Усё разбурыцца няхай, А сфінксы не крануцца з месца.

Г р ы ф ы

Гляньце ў шчыліны, у лазы — Іскры золата ў граніце.

Эй, мурашкі, не драміце, Папаўняйце вашы касы.

Хор мурашак Там, дзе расколата Скала ці глеба, Туды па золата Спяшацца трэба. Дзе толькі шчыліна, Там і спажыва: Пясок ці жыліна — Збіраю жыва.

Драбка апошняга Я не ўпускаю, 3 куточка кожнага Здабычу маю.

3 руплівай працаю Я скрозь паспею: Дабро намацаю, Пясок адсею.

Г р ы ф ы

Нясіце скарб! Нясіце, каб — Ляжаў ён каля нашых лап: Няма замкоў, няма муроў Мацней ад нашых пазуроў.

П і г м е і

Мы ўжо збегліся ў гурму, Як — не ўцямім нават самі. He пытайцеся, чаму Захацелася быць з вамі. Без прэтэнзій да жытла Жыць усюды мы гатовы — Дасць нам кожная скала I прыстанішча і сховы. Карл і карліца ў сям’і Выгадуюць дзеці. Невядома, ці ў раі Лепей, ці на гэтым свеце. Жыць патроху, спакваля Будзем тут у поўнай згодзе — Маці шчодрая зямля 1 на захадзе, й на ўсходзе.

Д а к т ы л і

Калі за ноч зямля пігмея Змагла стварыць, то, пэўна, ўмее Узгадаваць і меншы плод;

Мы ж — самы дробненькі народ.

Старшыя над пігмеямі

Спрытна спяшайце, Месца займайце: Спорыцца праца — Сілы дадасца.

Кузню будуем — Потым ваюем;

Выкуем зброю У часе спакою!

Трушчыце скалы —

У іх металы.

Рыйце, капайце, Ўсё даставайце.

Гэй вы, драбнота! — Есць вам работа.

Зносьце да кучы Голле і сучча, 3 сучча і голля Будзе вуголле.

Г енералісімус

Стрэлы і лукі Хутчэй у рукі!

Чапліны крылы

Рэчку закрылі;

Вір закруцілі, Ваду замуцілі!

Славу памножым! — Пагібель цяпер ім.

Чапліным пер’ем

Шаломы ўпрыгожым.

Мурашкі і Дактылі

Грабяць паны!

3 нашае сталі Нам кайданы

Яны скавалі!

Прыйдзе наш час, Папомняць і нас!

Івікавы жураўлі

Крык забойцаў, стогны птах, Лопат крылаў, енкі з плёсаў, Жудасць і смяротны жах Далятаюць да нябёсаў.

Птушкі чаплі перабіты, Іх крывёю жвір заліты; Крыважэрныя зладзеі — Таўстапузыя пігмеі Увайшлі ў дзікунскі раж, Рвуць іх пер’е на плюмаж! О чароды журавоў!

Кліча вас забітых кроў, — Дык збірайся ж, род крылаты, На адпомсту, на расплату!

He шкадуй, аддай сябе Векавечнай барацьбе!

(3 крыкам разлятаіоцца.)

Мефістофель (на раўніне)

Да ведзьмаў я на поўначы ахвочы, А тут нядобра мне — бяруць у пугі. О мілы Брокен! Твае ночы У сто раз лепш чужых Вальпургій. Там Ільза з каменя глядзіць чароўна, На варце Г е н р ы х там, і С а п у н ы На Э л е н д скаляцца — усе яны Стаяць стагоддзямі, грунтоўна.

А тут ідзеш, цікуеш спакваля, Каб пад табой не трэснула зямля Альбо гара якая ці скала Убок з дарогі не звяла, Во так пасля і ў чыстым полі Я сфінксаў не знайду ніколі. Агні гараць! Іскрыцца дол, Лунаюць здані навакол. Вось гурт дзяўчат плыве I да сябе прывабліва заве.

Да іх! Дзе толькі асалсду ўбачу, Туды іду лавіць удачу.

Ламіі

(вабячы Мефістофеля) Бяжым, дзяўчаткі! He без аглядкі Спяшайма прэч! Бо нам пацешна, Нам вельмі смешна Дурыць старэч! Такі рухавы, Хоць і кульгавы, — Прастуе ўслед! Ах, сэрцаед! — To спатыкнецца, To падвядзецца, I наўздагон Шыбуе ён!

Мефістофель (апамяпгаўшыся ) Мужчын з часоў, як жыў Адам, Ачмурыць кожная мадам. Бо розуму як кот наплакаў У закаханых небаракаў.

I ведаю ж: інтэрас у кабет — Памада, пудра ды гарсэт, Аж часам не відаць з-пад тынку, Ці файную ўхапіў жанчынку. Ох, і набраўся з імі я марокі... А файная міргне, — пацягне ў скокі.

Л а м і і (спыніўшыся) Спыніўся, думае, не рады. Дамо яму яшчэ прынады.

Мефістофель (прастуючы да іх) Смялей ідзі на абардаж, За кудлы дзеўку — і на борт.

Які ж я, зрэшты, буду чорт: Без ведзьмы — траціць чорт кураж!

Л а м і і (завабліва )

He цурайцеся, дзяўчаты, Наш герой — нішто сабе, I напісана на лбе, Што яшчэ ён не пачаты.

Мефістофель

У прыцемках спакусніцы — што трэба, Нібыта дочкі бога Феба.

Э м п у з a (уварваўшыся )

А вось і я! Вясёлыя галузы, Ці ёсць у вас тут месца для Эмпузы?

Л а м і і

Сыдзі з дарогі, брыдкае страшыдла, He прыставай, ты нам абрыдла.

Э м п у з a

( Мефістофелю )

Табе сваячкаю карга: Ў мяне ж асліная нага, Ты з капытом — а ўжо ж такі 3 табой, кумок, мы сваякі.

Мефістофель Бадзяюся ў чужых краях, А ўсюды ўсё ж радня мая. Адно і ў Гарцы, і ў Эладзе — Усюды з чортам чорт у ладзе.

Эмпуза

Ад вас, пляменнічак, не ўтою, Што я люблю пераўтварацца: Вось каб да вас падтасавацца, Прыйшла з аслінай галавою.

Мефістофель

Гляджу, прыкінуўшы на вока, Сваяцтва цэняць тут высока, — Аднак, асліха, чорта з два Твая мне трэба галава.

Л аміі

Ты плюнь! Ад гэтакай брыды Чакай адно — чакай бяды!

Заўсёды ад Эмпузы мы Бяжым, як людзі ад чумы.

Мефістофель

Якія твары ў вас і галасы — He бачыў я такой красы!

Вы дзевы сноў маіх і крозаў, — Але баюся я метамарфозаў.

Л а м і і

Ты паспрабуй! Лаві хвілінку! Нас многа тут; бяры ў палон Найпрыгажэйшую дзяўчынку! Хоць сам — зусім не Апалон, А ходзіш з форсам, сэрцаед, Як знаўца дзевак і кабет...

Вось увайшоў у наша кола ён.

Цяпер мы скінем маскі, каб наш госць Убачыў сам, хто з нас што ёсць.

Мефістофель

Вось гэту ясачку люблю я палка!

(Абдымае адну.) О чорт! Худая, нібы палка.

(Хапае другую.) А гэтая? — Старая кляча!

Л аміі

Які жаніх — такая ўдача!

Мефістофель

Маленькая — то ўжо мая! Ды, бач, вільнулася змяя!

А мо да гэтых весялух Пад’еду, як чапурны зух? Ды гэта, быццам кій, худая, Як венік, высахлая тая. Тут сухарэбрыцы... і дошкі!.. Хай лепш пухнаценькая котка Мяне прыгрэе ў лапках трошкі — Гарэму гэткая — знаходка, Такія цэняцца на ўсходзе...

Ат, спрахні! Порхаўка, дый годзе!

Л а м і і

Бяжым, дзяўчаты! Шумным роем Лунайма, як нетапыры, Над прыгаломшаным героем!

Што, пекла выпладак паганы, — Паквапіўся на марцыпаны, Дык на вось, клыгай сухары!

Мефістофель ( апамятаўшыся )

Цяпер я сам — асёл адпеты.

I Грэцыя, і Гарц — адзін абсурд!

I там, і тут — вядзьмацкі гурт,

I там, і тут — псеўдапаэты,

I там, і тут — блазнуе люд I танным асалодам рад! — Паўсюль суцэльны маскарад! Схапіў, здавалася, дзяўчыну, Аж — абдымаю, бач, дубіну; Чаго ж я гэта, баламут, Без дай прычыны б’ю ў хамут? (Заблудзіўшыся сярод камення.) Дзе ж гэта я? Які сюрпрыз! — 3 дарогі збіўся і раскіс.

Дарма блукаў між камяніскаў, Дзе ж я знайду цяпер тых сфінксаў? Так трэба ўмець за ноч адну Згрувасціць гэткую сцяну!

Такое цяжка зразумець мне, Тут Брокен свой пры кожнай ведзьме.

Арэяда (з уцёса )

Сюды залазь Майму уцёсу Гады лічы яшчэ з хаосу;

Наведай скалы, стромы, кручы: Яны — як свет наш неўміручы — Я ўсё стаю з тых пор, калі Пампея войскі тут ішлі.

А свята гэтае ў тумане Бясследна мроівам растане, I здані знікнуць, і гара — Усё пунсом залье зара.

Мефістофель

Цябе я слаўлю, німфа гор, 1 твой зялёны пышны ўбор. Тут нават месячны прамень He можа ажывіць глухмень... Што гэта?.. Нейкае святло У змроку цьміцца пачало... Ну, дзе ты быў? Які ж ты хуткі!

Гамункул Аблётаў тут я ўсе закуткі. Хачу я ў поўным сэнсе нарадзіцца — Разбіць пасудзіну сваю і ўліцца У вір жыцця, але калі б да гэтай прагі Крыху дадаць яшчэ адвагі...

У лесе я падслухаў двух мужоў, — Гарачы дыспут там ішоў

Аб сутнасці субстанцый. Мудраца Даслухаць варта да канца: Філосаф добра мусіць знаць Зямную сутнасць, даць параду, Як да назначанага ладу Дайсці і чым магу я стаць.

Мефістофель

Ты па сваёй, па ўласнай волі стань. Філосаф, ён фактычна — здань, I ён другім такім во зданям Мільён прыдумае пытанняў.

Напрыклад, памыліўся ты, залез у путы — Разумны, значыцца; бо розум нарадзіцца Павінен толькі праз пакуты.

Г амункул

Парадай добрай варта пажывіцца.

Мефістофель

Ну што ж, ляці! He траць дарма й мінуты.

Развітваюцца.

Анаксагор ( Фалесу)

Якія довады я мушу ўжыць, Каб ісціне і ты мог паслужыць!

Фалес

Па волі ветру воды хваль Бягуць ад цвёрдых скал удаль!

Анаксагор

К агню вядуць жыцця сляды.

Ф ал ес

He, ўсе пачаткі ад вады.

Гамункул (паміж імі)

Дазвольце ў дыспут умяшацца — I мне хацелася б пачацца.

Анаксагор

Скажы, Фалес, а ты ці ў стане Гару за ноч узвесці з твані?

Фалес

Прырода ў руху, вольным ад руціны, He замыкаецца ж у ночы, дні, гадзіны.

На ўсё законы ёсць, ва ўсім свой лад, Пераўтварэнням не патрэбен гвалт.

Анаксагор

А выбух? А зямны агонь пякучы? Плутон жа выбухам падкінуў кручы, Эол зарадам сціснутага газу Перамалоў усю зямную масу.

Фалес

Ды што з таго? — Стаіць сабе гара I добра, што стаіць. А нам пара Пакінуць спрэчкі пра адвечны цуд, Час марнаваць, дурыць цярплівы люд.

Анаксагор

Ужо кішаць па скалах мірмідоны, Мурашкі, дактылі, пігмеі — Народ руплівасцю вядомы, Сяліцца ў шчылінах малеча ўмее.

(Да Гамункула.) He марыў ты, каб панаваць над светам, Жывеш у посудзе анахарэтам;

А хочаш, я табе, тутэйшаму цару, Ва ўладу горы падару?

Г амункул А што параіць мне Фалес?

Ф ал ес

Маленькаму і траўка — лес. Сярод малых ты станеш дробны, Сярод вялікіх — волатападобны. Ты бачыш хмары журавоў? — Пігмеяў, дактыляў і іх цароў. Яны панішчаць табе ўміг, Яны без жалю абскубуць I задзяўбуць усіх малых. Яны ўжо ім праклёны шлюць За перабітых сваякоў.

За мёртвых чапляў, за іх кроў Адказваць мусяць паразіты, Пігмеі, дактылі. Hi дзіды, Hi шаблі вострыя, ні латы Іх не ўбароняць ад расплаты, Ім паратунку не дадуць.

Радзеюць дактьріяў рады, Пігмеі ў сполаху бягуць, Згубіўшы зброю, хто куды.

Анаксагор

(памаўчаўшы, урачыстаў Раней падземныя хваліў я сілы, Цяпер імкнуся ўславіць небасхілы. Ты на нябёсах, вечная, натхнёная, Трохвобразная, трохімённая — Дыяна, Луна і Геката, Народ мой уратуй ад супастата. Ціхапраменная, усюдыісная, Ты летуценная, ты непахісная, Моц пакажы сваю, бо час прыспеў На ворагаў абрушыць грозны гнеў.

Маўчанне.

Пачута ўжо мальба гаротнага раба: Геката ў гонар згоды Мяняе рух прыроды.

Бліжэй, бліжэй — о, ўжо і блізка Срабрысты бляск начнога дыска, Багіні прамяністай трон — Як сімвал гневу ззяе ён.

He набліжайся, грозна-ўладны шар: Зямлю і мора спаліць твой пажар. Вядома ўсім, як часта чары, скокі Фесальскіх ведзьмаў, чарадзеяў Уніз скіроўвалі твой лёт высокі Да спраў ліхіх, нядобрых дзеяў. Цямнее шар... яшчэ... яшчэ...

I раптам — іскры, гром і стрэлы, Штось па зямной кары сячэ! —Чаго ж я стаў, нібы здранцвелы? — У ногі, раб! — ты вінаваты: Бяду наклікаў іменем Гекаты.

(Падае ніцма.)

Фалес

Што не прымарыцца Анаксагору? Што з ім такое? Ўпаў. Глядзіць угору. Па-рознаму на ўсё глядзім мы

У гэтыя вар’яцкія гадзіны: Ён бачыць шар, а мне здаецца, Што месяц не крануўся з месца.

Гамункул

Зірні на месца, дзе было Нядаўна карлікаў жытло. Упала з месяца скала, I ўжо не стала там жытла. Сам бачыў я, як са свяціла Ляцела глыбіна і як змясіла Сяброў і ворагаў яна.

Мяне, аднак, хвалюе гая сіла, Якая ў творчых дзеяннях відна I воляю зямлі й нябёсаў Будуе тысячы уцёсаў Вякі ў вякі, і дні, і ночы.

Ф ал ес

Тут толькі здані, патароччы! Няхай іх прыме пыл і гразь! I добра, што не ты іх князь. А ці не лепей нам замест Пустых дыскусій зведаць фэст.

Выходзяць.

Мефістофель (прадзіраецца з другога боку)

Як цяжка па крутых гарах цягацца, Як хочацца ўдыхаць смалісты водар Гарца! Ах, мілы Гарц, туды адкрыта Я сцебануў бы наўскапыта;

Аднак я ўведаць быў бы рады, На чым усё ж сыны Элады, He маючы ні серкі, ні смалы, Патэльні грэюць і катлы.

Д р ы я д a

Магчыма, дома ўвішны ты і ўпарты, А ў нас дык проста смеху варты.

Чым выгаворваць злосныя намовы, Святыя ўшанаваў бы ў нас дубровы.

Мефістофель

Пакінуты аднойчы родны край I чорту дарагі, як Богу рай.

Што за пачвара там гняздзіцца Трайная? Мо ў вачах траіцца?

Д р ы я д a

Там фаркіяды! Падыдзі! Кабеты Ў эстэтыку ўвядуць і ў этыкеты.

Мефістофель

Чаму б і не? Мне хараство ўласціва! Эге! Тут болей дзіва чымся піва, Агіда сутаргай мне зводзіць пысак. Лепш здохнуць, чым яшчэ хоць раз Такіх убачыць адалісак, Такіх страшыдлаў і зараз.

Ды гэта проста — як кашмар! Падумаць толькі — тых пачвар Яшчэ й антычнымі завуць!

Мы выспяткамі з пекла прэч Прагналі б гэтакіх старэч! — Бы кажаны, пішчаць, сапуць.

Фаркіяда

Падайце вока мне, зірну я, Хто гэта ў госці ўжо шыбуе.

Мефістофель

Шаноўныя!

Прыміце мой трайны паклон! Вам не знаёмы я, але спакон Я родзіч ваш з пабочных ліній. Наведаўшыся ў вашыя святыні, Багіням Опс і Рэі біў чалом, Сустрэў дачок Хаоса — німф і парак — Сябровак вашых і таварак.

I хоць багата вартых скрозь было, Аднак не бачыў вам раўні ні разу. He маю слоў на паўнату расказу.

Ф а р к і я д ы

А ён не дурань — дэман гэты.

Мефістофель

Адно здзіўляе, — што паэты He склалі гімнаў, што партрэты Яшчэ не пісаны ў натуры — Бо мастаку і твары вашы і манеры Дадуць натхнення болей, чым амуры, Чым хараство захваленай Венеры.

Ф а р к і я д ы

Самоце ночы і цямна Забыта існая цана.

Мефістофель

Як можна ў змрочышчы пячор Глуміць адзіны ў свеце ўзор Красы, пасланай вам з нябёс?

Я на алтар мастацтва вас бы ўзнёс I ўвекавечыў бы ў скульптуры Прынады вашае натуры.

Ф а р к і я д ы

Маўчы, навошта нам спакусы, Якімі цешацца какоткі музы.

Мы — дзеці ночы; у антычным клане Трымаемся на заднім плане.

Мефістофель

Тым больш патрэба і ў рэкламе! На трох па зубу маеце, па воку. Без шкоды смаку вашаму і зроку Узмоцнім мы міфічны дух, Істоты трох злучыўшы ў дзвюх, Аддаўшы трэці мне партрэт На дасягненне гэтых мэт.

Адна фаркіяда

Ну, як ідэя?

Дзве другія Толькі без пазык!

Мефістофель

А мой ты д’ябле, — ўвесь разлік — Якраз на вашым зубе.

Адна фаркіяда

Мілы кавалер, Заплюшчы вока, зуб ашчэр, Зацісні ці заклей наздру, Падобны будзеш на сястру — У профіль станеш акурат, Бы наш адзінакроўны брат.

Мефістофель

Хай так!

Ф а р к і я д ы Няхай!

М ефістофель (у абліччы фаркіяды, у профіль)

Прымай жа позу! — Найлепшы з лепшых, сын Хаосу!

Ф а р к і я д ы

Мы дочкі, сёстры, ў нас жаночы від!

Мефістофель

Якая ганьба! Я — гермафрадыт!

Ф а р к і я д ы

Цяпер мы знаем тайну хараства! Цяпер у нас усё — на двух па два!

Мефістофель

Жывое пудзіла! Баюся, што браты Дадуць ад страху з пекпа лататы.

Выходзіць.

СКАЛІСТЫЯ ЗАТОКІ ЭГЕЙСКАГА МОРА

Нерухомы месяц у зеніце.

С і р э н ы (атабарыўшыся на скалах, спяваюць пад флейты)

Памятаеш, як вядзьмаркі, Фасалійкі-недавяркі

Трон царыцын подла ў хвалі 3 неба скінуць спрабавалі?

Нас не крыўдзі: глянь, царыца, Як затока ў ззянні льсніцца У паўзмроку пад табою Пад нязмоўчны шум прыбою. Услужыць табе прыемна, О прыхільная Селена.

Нэрэіды і Трытоны (у вобразе марскіх дзіваў) I пад гімн салодказвонны Нерэіды і трытоны Выплываюць з пенных вод I ў затоцы з гладдзю чыстай Пад апекай Прамяністай Пачынаюць карагод.

На ўрачысты фэст у моры Мы святочныя уборы, Бранзалеты і каралі На сябе панадзявалі.

Розных шмат у нас аздоб. Каб не вы, марскія дзевы, Каб не зваблівыя спевы — Дык і скарбаў не было б.

С і р э н ы Добра знаем, пад вадою Ходзяць рыбкі чарадою — To наверх ідуць, то ўглыб. To гуляюць зноў на хвалі. Пэўна, ў світу вы папалі, Бо значнейшыя ад рыб.

Нэрэіды і Трытоны

Выплываючы з пучыны, Зразумелі мы прычыны, ІІІто дурніцамі былі б, Каб нырцамі, плывам спорым He даказвалі, што ў моры Мы значнейшыя за рыб.

(Адплываюць.)

С і р э н ы

Імгненна ўцяклі!

Гуртом паплылі Яны ў Самафракію Далей ад вампіраў Да добрых кабіраў На гожасць усякую, На дальнія рыфы. Ёсць даўнія міфы, Што плодзяцца боствы Там самі з сябе, He могучы проста Стрымацца ў пладзьбе.

He гасні, свяціла, Да ранішняй золі, Дай нашай сваволі Нацешыцца міла.

Фалес

(на беразе, Гамункулу)

Я б мог цябе правесці да дзвярэй, Пячоры той, дзе песціцца Нерэй. Але ён стаў такі дзікун, Такі прыдзірлівы буркун, Нібы цячэ ў ягоных жылах жоўць — Яго цяпер і не заводзь.

Жыве самотна, як анахарэт, Відаць, яму нямілы белы свет. А зрэшты, што ні гавары, А шмат каму памог стары.

Г амункул Пастукаем. Я не баюся, Што, можа, стукну й разаб’юся.

Н е р э й

О, галасы людскія на дварэ. Мяне адразу ўжо і злосць бярэ, — 3 багамі чэрнь надумала раўняцца, He могучы і над сабой падняцца. Мне, богу, адпачыць даўно пара, Ды не магу я не рабіць дабра.

Ці не таму мне так несамавіта, Што ўсё дабро маё людзьмі забыта.

Фалес

I ўсё ж адказам нас не абыходзь; Вось гэты дух, увязнены ў сасудзе, Агеньчык-чалавек, удзячны будзе, Калі параіш, як ужыцца ў плоць.

Н е р э й

Народ сваім стаў розумам багаты, — He будзе ён маім указкам рады.

Ці ж то не я асцерагаў Парыса: Пакінь, казаў, нашто табе здаліся Жанкі чужыя? Слухаў ён парады? — Вайну траянцаў, элінскі паход, Аблогу доўгую на дзесяць год, Трэск бэлек, грукат, шал агню, Знішчэнне, страшную разню, Герояў мужных марны скон

I судны дзень, калі загінуў Іліён, — Прынц гэта на алтар усклаў Сваіх сумніцельных любоўных спраў. I гэта непазбыўная хімера, На страх патомкам ліраю Гамера Апетая, -— прадказана ж была. He слухаўся Парыс, не ўнікнуў зла. I колькі слаўных дочак і сыноў Здабычай сталі піндавых арлоў! Ці не дарма чакала Пенелопа?

А я ж казаў герою Адысею

Пра хітрую, падступную Цырцэю, Пра аднавокага казаў Цыклопа, Пра неабачлівасць яго сяброў. Што ж ён? Паслухаўся разумных слоў? Ды не! — ён рынуўся ў віры трывог I толькі выпадкам жыццё збярог.

Ф а л ес

Забудзь хутчэй гарачнасць маладых — Ці мала ўдзячных знойдзецца між іх; Удзячнасць пераважвае заўжды Няўдзячнасці і чэрствасці плады. Парай, вялікі старац і мудрэц, Як можа волю атрымаць хлапец?

Н е р э й

He псуйце мне мой радасны настрой — На ўсё свой час, ва ўсім парадак свой. На фэст чакаю дочак-нерэід, Марскіх кудзесніц — грацый і дарыд. Такіх стварэнняў дзіўных, як у нас, Алімп не бачыў і Парнас — Гарэзуюць у ярасці буруна, I чуецца крыштальных кропель звон, — Калі імчацца скакуны Нептуна, Калі імчыцца вадзяны дракон.

Усё ў вадавароце — бог і світа — 3 марской стыхіяй непарыўна зліта. Ужо ляціць па хвалях калясніца, Венерына квадрыга-бліскавіца!

Там першая красуня Галатэя На ярка-чыстай роўнядзі Эгея Картэжам правіць. Ёй пасля Кіпрыды Прыпала ездзіць на святочным возе. Дарыды служаць ёй і нерэіды, Яна цяпер багіняй у Пафосе;

Ідзіце да Пратэя — мудры дзед Параду дасць, раскажа ўсё як след.

(Ідзе да мора.)

Ф а л е с

Казаў жа я, што цвёрды мае лоб Стары Нерэй, пустэльнік-мізантроп.

Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя.

Есць хібы і ў яго — ды іншага парадку: Дзядок таемнасць любіць і загадку;

Па-свойму кожны з нас дурэе.

Выходзяць.

С і р э н ы (на вяршынях скал)

Што гэта там у далях Калышацца на хвалях, Дзе парус мкне крылаты? Вясёлыя дзяўчаты, Русалачкі марскія.

Вада — то іх стыхія.

Са скал сыходзьма, дзевы, Паслухайма іх спевы.

Нэрэіды і Трытоны Хай дзівяцца нябёсы На дзіўныя дзівосы.

Кабірам шчыт Хілоны — Як сімвал абароны.

Кабіраў сустракайце I гімны ім спявайце!

С і р э н ы

Вы ростам — няўдалыя, Вы сілай — трывалыя, Надзея апошняя Тапельца кожнага.

Нэрэіды і Трытоны Хай з намі і кабіры Спраўляюць фэст у міры. Калі кабір гуляе, Нептун адпачывае.

С і р э н ы Наткнуўшыся на мель, Патоне карабель. Кабір жа мараку Заўжды падасць руку.

Нэрэіды і Трытоны 3 намі трое, а чацвёрты, Вельмі важны, вельмі горды, He прыстаў да іх траіх, — Кажа: «Думаю за ўсіх».

С і р э н ы

Хай бог смяецца з бога, 3 таго ім анічога.

А ў нас да ўсіх павага, Таму й жывём няблага.

Нэрэіды і Трытоны Сямёра ўсіх было.

С і р э н ы А трох куды сплыло?

Нэрэіды і Трытоны Гэта адкуль нам знаць? Лепш на Алімпе спытаць.

He ведаем вось мы, Адкуль там восьмы.

Прыйсці абяцаюцца, Заўсёды спазняюцца.

Вечна спяшаюцца Непараўнальныя, Зведаць стараюцца Непазнавальнае.

С і р э н ы Малітвай ім, Багам усім — Чужым, сваім — Ты ж дагадзі.

Нэрэіды і Трытоны Свята пышнае мы справім I саміх сябе праславім.

С і р э н ы

Герояў Элады Уславіць мы рады — Руно здабылі I славу знайшлі!

I вас мы славім шчыра, Бо вы знайшлі кабіра!

Агульны хор

I вас мы славім і

I нас праслаўце J

шчыра,

Бо вы і                                                     .

г энаншлі кабіра!

Бо мы/

Нерэіды і трытоны плывуць далей.

Г амункул 3 такога прымітыву Даюся проста дзіву —

У ім вучоныя бароды Шукаюць завязі прыроды.

Ф ал ес

Стары мядзяк не йдзе ў раміз, Іржа ж — каштоўнейшая з рыс.

П р а т э й (нябачна) Я люблю ва ўсім і ўсюды Рэспектабельнасць і цуды.

Фалес Дзе ж ты, Пратэй?

П р а т э й (чэрававяшчалыіа, то здаецца зблізку, то здаецца здалёк)

I там, і тут!

Фалес

Ты ўсё штукарыш, баламут? Я твой таварыш, я — Фалес, Выходзь ужо, куды залез?

П р а т э й (нібыта здалёк)

Бывай тады!

Ф ал ес (нішкам Гамункулу)

Ён недзе блізка.

Каб гэта ты ярчэй забліскаў —

На ўсё цікаўны ён, як рыба, — Ці там дабро, ці там пахіба.

Гамункул

Я ўжо нагрэўся дабяла — Баюся я, каб не расплавіць шкла.

П р а т э й

(у вобразе вялізнай чарапахі)

Што там блішчыць, мігціць, іскрыцца?

Фалес

(засціць Гамункула)

Выходзь, каб добра падзівіцца.

А хочаш знаць, якія рэчы

Мы ад цябе хаваем, ты

Прымі лепш вобраз чалавечы Без розных штук і смехаты.

П р атэ й

(у высакароднай чалавечай паставе)

А ты і ў хітрыках мудрэц!

Ф а лес

Табе ж патрапіць трэба ўмець! (Адкрывае Гамункула.)

П р а т э й (здзіўлепа) Бліскучы карлік! Проста дзіва!

Фалес

Парады просіць ён пачціва.

Адкрыў сваю мне мару, свой сакрэт,

Што хоча цалкам выпладзіцца ў свет. У ім духоўнага паўнютка-поўна, А плоцкае ў ім выяўлена ўмоўна.

Даўно б загінуў, каб не берагло Яго істоту колбы гэтай шкло. Вось мы і думаем — ты не супроць, Каб гэты дух ды ўжыўся ў плоць?

Пратэй

I, беззаганнага зачацця плод, He нарадзіўшыся, ты рынуўся ў палёт?

Ф ал ес ( ціха)

Здаецца мне, дзіцёнак голы Яшчэ ў дадатак і двухполы.

П р а т э й (да Фалеса)

Тым лепей, бо ён выбраць можа, Што больш яго істоце гожа.

(Да Гамункула.) Няма чаго круціць глузды — Пачні жыццё сваё з вады. Жыві, расці, нагульвай тлушч, Малых, слабых глытай і плюшч. Уведаўшы законы мора, Удасканалішся ты скора.

Гамункул

Які прыемны пах духмяны — Я нібы ў млосці нейкай, п’яны.

П р а т э й

Ты маеш рацыю, малы, Хадзем хутчэй на водмель, там Марскія пенныя валы I пах гаючы, як бальзам.

Пільней углядвайся ў бязмеж — Марскі паявіцца картэж.

Хадзем туды.

Ф ал ec I я з табою!

Г амункул

Трайною духі йдуць хадою!

Радоскія Тэльхіны з трызубцам Нептуна падплываюць на марскіх конях і драконах.

X о р

Мы гэты трызубец Нептуну скавалі, Каб ён таймаваў ім бурлівыя хвалі. Нептун ім адказвае Зеўсу старому — На грозныя грукаты страшнага грому; Ён хвалі сярдзіта ўздымае да хмар — На кожнай маланкі пагібельнай ўдар. А ўсё, што між імі трапеча, — загіне У чорнай, як прорва, бяздоннай пучыне. Таму ён сягоння аддаў нам жазло, Каб слаўнае свята без буры прайшло.

С і р э н ы

Вас, жрацоў у храме Феба, Дзетак сонечнага неба, Мы, прыхільніцы Гекаты, Прывітаць сардэчна рады.

Т э л ь х і н ы

Багіня начная, красуня Геката, Зычліва і прыязна славіш ты брата, Жадаеш, каб песціў яго акіян, Каб Фебу радосцы спявалі пеан. Пачаўшы ўзыход свой з начной глыбіні, Ён шле нам пяшчоты і ласк прамяні. Бог сонца глядзіць на палі, берагі, I парастак кожны яму дарагі.

Калі ж наплыве на наш востраў імгла, Імглу разганяе ён ззяннем святла I з неба глядзіць на скульптуры Радоса: На Феба Лагоднага, Феба-Калоса.

Мы перпіыя ў свеце ўвасобілі бога У абліччы жывым чалавека зямнога.

П ратэй

Няхай яны пяюць пеаны Праменням Феба і Дыяны, Будуюць ім высокі храм, Хай ідалаў шукаюць новых, Багоў ствараюць мармуровых — А мёртвы хлам ёсць мёртвы хлам. I прастаіць тут патарочча, Пакуль не здарыцца канфуз I не стаўчэцца ў пыл і друз, Калі ў глыбінях загрукоча.

Засушаць сэрцы, ссушаць душы Гады жыцця на ўбогай сушы. Найлепшы побыт у вадзе, Там светлы дух не прападзе. Пратэй-дэльфін я, дай памчу ( Ператвараецца ў дэльфіна.) Цябе на воды і на волю.

Тваю там прагу задаволю 1 з Акіянам спалучу.

Фалес

Параду мудрую дае Фалес: Стварэння новага працэс Пачні з азоў, пачні з калыскі, Правер усе спачатку нормы, Прайдзі шматтысячныя формы — Да чалавека шлях не блізкі.

Гамункул сядае на Пратэя-дэльфіна.

П р а т э й

Спяшайся ў мора, дух без плоці! Жыві ў яго вадавароце, Дазнай уласнай паўнаты, Але не ўзлазь багам на плечы, Захоўвай вобраз чалавечы — Далей ісці няма куды.

Ф ал ес

I нам з табою, бедалагам, Пабыць людзьмі было б няблага.

П р а т э й ( Фалесу)

А ён твайго, бадай што, складу! I ты свой час пакінуў ззаду — Як здань, хоць тысячу гадоў Па фэстах гойсаць ты гатоў.

С і р э н ы (йа скалах)

Распасцерлі мякка крылы Галубіцы ў чарадзе, Лёгкім вэлюмам закрылі Срэбны месяц на вадзе. Аж з Пафоса прыляцелі На вясёлы фэст начны, Асалоды захацелі I любоўных ласк яны.

Н е р э й (падыходзячы да Фа.чеса)

Што над морам серабрыцца, — He пазнае просты госць.

А ў мяне, у празарліўца, Думка правільная ёсць: Гэта служкі Афрадыты, Галубіцы з пышнай світы Галатэі; з бегам год Прыгажэе іх палёт.

Ф а лес

Слухаць я люблю старога, Бо нясе з сабою ён Шмат жывога і святога, Жыццядайны песціць плён.

Псілы і Марсы (плывучы йа марскіх быках, цялятах і баранах)

Далёка ад мора — у норах, На Кіпры ў падземных пячорах Жывём мы і не баімося Нептуна і дзеда Сейсмоса.

Шануем, як вока зяніцу,

15 Гётэ

Багіні марской калясніцу. Калі ж мы парою начною Пад плёскат і гоман прыбою Маўкліва-трывожнай гурмою Ўсплываем наверх весяліцца 3 дачкой Акіяна, тады ўжо царыца Hi льва, ні паўмесяца больш не баіцца, Hi крьіжа, ні нават арла, — Яны не шкадуюць людзей і жытла, Знішчаюць, руйнуюць дашчэнту, датла I сеюць варожасць усюды заўжды. Ды толькі не могуць яны перашкодзіць На хвалях красуням марскім карагодзіць I везці царыцу сюды.

С і р э н ы

Рушыць плаўна ў шуме, ў пене За царыцай світа слуг — Ззяе, грае атачэнне;

Замыкаюць доўгі цуг Фаварыткі-нерэіды. А ў святочным тым святле — Сёстры мілыя дарыды 3 Галатэяй на чале — Бессмяротнай, багароўнай, Што красуе, нібы квет, Прыгажуняю чароўнай —■ Самай першай на ўвесь свет.

Д а р ы д ы

(плывучы на дэльфінах міма Нерэя, хорам) Асмужы срабрыстым глянцам, О Селена, гэты фэст, Каб наш бацька мог абранцам Памагчы абраць нявест.

f Нерэю.) Гэтых гордых мараходаў Ратавалі, бераглі.

Між камення, скал і гротаў Даглядалі як маглі.

1                       цяпер мы плату возьмем Пацалункамі любві, Ты ж уваж пачцівым просьбам

I саюз наш блаславі.

(Нерэю.)

Двайны здабытак ваш у дабраце, 3 якою вы ў суладдзі жывяце.

Д а р ы д ы

Стаўся ты такім сардэчным, Новы цуд яшчэ ствары — Каб каханне стала вечным, Іх — бяссмерцем адары.

Нерэй

Упіцеся сваёю доляй, Любіце смелых юнакоў, — Ды я не Зеўс і ўласнай воляй He абяссмерчу маракоў. Хістаюць хвалі вас і месяць — Вось так хістае і любоў; Калі міне мядовы месяц, На бераг іх вярніце зноў.

Д а р ы д ы

I тут разлука, хоць ты плач, I межы, й берагі.

Кахання вечнага і ўдач He хочуць даць багі.

Ю н а к і

Каб вы ў наканаваны час Любілі гэтак міла — He трэба вечнасці, хай нас Пасля бярэ магіла.

Г а л а т э я набліжаецца на ракавіне-калясніцы.

Н е р э й

Ты тут, мая радасць!

Г алатэя

О бацька! О лёс! Спыніся, дэльфіне. мяне ты прывёз.

Н е р э Й

Мінулі нас, плывуць далей Шумлівай чарадою.

Бо што ім бацька іх Нерэй 3 бясконцаю журбою;

Адна хвілінная сустрэча — I ўжо суцешыўся старэча!

Ф а л ес

Пашана, хвала вам і слава! Душу маю ўцехай заслала. I радасна помніць заўжды: Паходзіць усё ад вады! У ёй анішто не завяне. Пануй жа, царуй, Акіяне!

Каб не ты з вятрыскамі, 3 дажджавымі пырскамі, Рэкамі, патокамі, Росамі і сокамі, Амярцвела б зямля назаўсёды! Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!

Р э х a (хор з усіх кругоў)

Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!

Н е р э й

Плывуць яны ўдалечыні, На мора сеюць прамяні, — Чароўная пярэзва.

Гулліва, весела і рэзва Сваволіць гурма. А трон-калясніца Па хвалях імчыцца; На троне сама, Галатэя — дачка, Як зорка.

Любімае бачыцца, сніцца Блізка, далёка...

Гамункул

У хвалістым разгоне, На хуткаплынным троне Пануе прыгажосць!

П р а т э й

У жыватворным цудзе Твой прагны дух здабудзе Усё, што ў свеце ёсць!

Нерэй

Які там агеньчык у свіце царыцы Успыхнуў раптоўна і зырка свіціцца? Іскрыцца ўжо ракавіна-каравела, Агеньчык гарэзуе, кружыцца смела, Нібыта яго прыняла Галатэя.

Ф а л е с

А гэта ж Гамункул; паслухаў Пратэя I кінуўся ў хвалі шукальнік-нябога, Адважны шукальнік, ён прагнуў так многа, Ох, каб не наскочыў знячэўку ііа трон!

Вось так я і ведаў — ён зыркнуў і...

звон.

С і р э н ы

На хвалях у іскрах, агнях акіяна Вялікае дзіва прыйшло нечакана. Гайдаюцца ў цемрыве ночы і вод Праменныя целы ўлюбёных істот, Абнятыя полымем радаснай тайны... Хай славіцца вечна Эрос жыццядайны!

Слава цуду! Слава мору, Што ўздымае хвалі ўгору! Слава полымю і водам!

Слава рэдкасным прыгодам!

Агульны хор

Слава вольным, мяккім ветрам!

Слава таямнічым нетрам! Хай гучыць, як зычны гром, Гімн стыхіям чатыром!

AKT ТРЭЦІ

ПЕРАД ПАЛАЦАМ МЕНЕЛАЯ Ў СПАРЦЕ

Уваходзяць Алена і х о р палонных траянак з Панталідай на чале.

А л е н a

На цэлы свет праслаўлена, зняслаўлена! Сюды Алена з карабля з’явілася, Ад калыхання бурнай хвалі п’яная, Што ў родньі край яе прынесла з Фрыгіі Па волі Пасейдона Эўра сілаю.

I Менелай, і ратнікі на беразе Піруюць з выпадку вяртання ўдалага. Прымі ж мяне ласкава, дом прыветлівы, На ўзвышшы гордым каля мора ўзведзены У час, калі, наведаўшы Палады храм, Вярнуўся бацька Тындарэй. Прымі ж мяне! У доме гэтым я дзяцінства бавіла, 3 братамі і сястрой расла бясклопатна — 3 Касторам, Полуксам і Клітэмнестраю. Парог вітаю й браму векавечную, Што прапусцілі ў дом гасцінна некалі Майго абранца, Менелая мужнага! Дык адчыніся ж, каб магла я выканаць Гаспадароў наказ, загад цара майго! Наканавання ўрок няхай забудзецца!

3 часой, калі ў Цытэры храм даверліва Пайшла святы абрад я выканаць

I ўкрадзена была фрыгійскім злоснікам, — Сплыло так шмат падзей, людскімі вуснамі Удосталь абгавораных; пакутныя, Яны — выток легенд пра лёс гаротны мой.

X ор

О, не пагарджай царыца, красой. Шчасцем надзелена рэдкасным ты. Адзначана лёсам веліч твая — Веліч адзінай з смяротных дачок. Героя на бітву слава вядзе —

Таму ён і горды заўжды. Ды самы адважны храбрэц на зямлі Схіляецца перад уладай красы.

А л е н a

Даволі! 3 мужам прыплыла здалёку я I ў горад уступаю, ім пасланая, Задум загадкавых не разумеючы. Ці жонкай я іду? Ці йду царыцаю? Альбо ахвяраю журботы царскае I злога лёсу, што дастаўся элінам? Ці я свабодная, ці паланянка я — He ведаю, бо ў позірках ахоўнікаў Я двухсэнсоўнасць хітрую пабачыла: Глядзяць яны з варожасцю пагрозлівай. Яшчэ на караблі слаўца пяшчотнага Мой муж не вымавіў, глядзеў сурова ён, Нібыта сам супроць мяне падступніцкі I злы намер выношваў ён употайкі. Калі ж у завадзях Эўрота ціхага Прыязна караблі з зямлёй сустрэліся, Прамовіў ён, бы волю бога вызнаўшы: «На сушу выйдуць ваяры тут слаўныя, А ты ідзі далей, мая ўладарніца, Па пладаносных берагах Эўротавых, Мурожнымі лугамі коні правячы, Пакуль вачам даліна не адкрыецца, Дзе некалі, гарамі атачоныя, Палі ўрадлівыя ўраджай выспельвалі, А сёння наш Лакедэмон узвысіўся.

Пасля, ўступіўшы ў царскі дом мой вежысты, Ты скліч служанак мне, якіх пакінуў я 3 разумнаю старою ахмістрыняю.

1 хай яны табе пакажуць скарбішчы, Якія я ад бацькі ўзяў у спадчыну, Сабраў, у міры і вайне памножыўшы. Іх знойдзеш ты ў парадку найдакладнейшым, Бо па адвечных, па святых правах сваіх Усю маёмасць, лад, здаўна заведзены, Цар заставаць павінен непарушнымі, Наш царскі лад мяняць рабу не дадзена».

X о р

I вочы, і сэрца, царыца царыц, Усцеш нам відовішчам скарбаў сваіх; Ірдзеннем караляў, святлом дыядэм, Што горда пакояцца ў строгай цішы. Адно пажадай — і ўсё для цябе Адразу паслужліва будзе гарэць.

I ў паядынак уступіць тады 3 красою алмазаў твая прыгажосць.

А л е н a

А ў заключэнне мне ўладар паведаміў: «Агледзеўшы палац мой і валоданні, Вазьмі пасля найлепшыя трыножнікі, Сасуды, — ўсё, што трэба для выконвання Абраду даўняга, ахвяравальнага.

I шалі ты вазьмі, катлы і келіхі, 3 крыніц зямных налі вады чысцюткае У срэбны збан і падрыхтуй найлепшых мне Смалістых дроў на полымнае вогнішча, 1 востры нож з тугім лязом, бязлітасным, А ўсё астатняе на ўласны густ рабі». Так ён сказаў пры расставанні, ўтоіўшы, Хто воляй царскай быў прызначаны Істотаю сваёй ахвяраванаю Узнесці на Алімп пашану шчырую. Загадкава! Аднак цару вялікаму Відней, чым нам, каго ахвярай вызначыць, Каб за спагадлівасць багам аддзякаваць. Дабро задумана ці зло — не ўтоіцца Ад празарлівых іх вачэй праніклівых. А мне судзіць жаданні іх не дадзена! He раз ужо жраца сякера цяжкая, Над шыяй тленнае істоты ўзнятая, He апускалася, бо перашкоджвала Альбо ўмяшанне бога, альбо ворага.

X о р

Хто можа ведаць, які яго лёс! Мужна, царыца, Ідзі ў гэты дом!

Зло і дабро

Застаюць нечакана.

I прадракаць іх не дадзена нам. Троя гарэла — перад вачамі Бачылі смерць, жудасць, жах. Тут жа з табою Слугі твае, Сонцам сагрэтыя, бачаць святло I славу пяюць Твайму хараству.

А л е н a

Хай будзе, што наканавана! Я ўвайду У царскія скляпенні векавечныя;

Жаданы, любы і амаль забыты дом!

I зноў ты лёсам мне зычліва вернуты.

I цяжка так парог пераступаю я, Які ў маленстве я ўпадскок адольвала.

( Уваходзіць у палац.)

X о р

Сёстры бяздольныя, Супаланянкі, Скруху давайце адкінем! Шчасце з царыцаю Разам падзелім, Шчасце вяртання дадому. Позна яна Ачаг свой убачыла, Ды ўпэўнена ў дом увайшла.

Слаўце пеанамі — Нашых заступнікаў Багоў, акрыленых шчасцем! Мы раскаваныя, Радасці поўныя, — Гэтак і вязень, Сцены пакінуўшы, Вежы астрожныя, Птушкай раскрыльвае рукі.

Алену багі ўратавалі!

I з краю чужога,

3 руінаў разбуранай Троі

У дом старавечны, Найдаражэйшы, Зноў перанеслі. Хай шматпакутная Радасцю поўніцца, Шчасцем былога маленства.

Панталіда (кіраўніца хоруj Сыдзіце, сёстры, з песенных шляхоў сваіх, На дзверы накіруйце вашы позіркі! Што, сёстры, бачу я! Назад царыца йдзе, Усхваляванымі спяшае крокамі. Што там было, царыца? Чым, скажы, цябе Ачаг твой родны ўразіў нечакана так, Чым болесна апёк? Ад нас не тойся ж ты! Бо я агіду бачу на чале тваім, — Здзіўленнем і жудой яна народжана.

Алена

(узбуджаная, не зачыніўшы дзверы)

He красіць страх дачку Зевеса ўладнага, 1 сполах лёгкі нават не да твару ёй. Аднак той жах, дрыготкі шматаблічны жах, Жудою вечнае начы народжаны! Як вогненная хмара вулканічная Ў цяснінах гор займае подых волату — Так мне стыгійцы вычварныя шлях у дом Адзначылі жудою і памрочышчам, I я з двара, нібыта госць няпрошаны, Пабегчы мусіла. I вельмі рада я, Што выйшла на святло! Цяпер я вольная, Я не ўцяку цяпер, о сілы цёмныяі Я асвячу мой дом, — ачаг ачышчаны Сустрэне радасна цара з царыцаю!

Панталіда

Адкрый рабыням паслухмяным смутак свой. Што ўразіла цябе, што там збянтэжыла?

Алена

Што ўбачыла, і вы пабачыць можаце, Калі яшчэ ў глыбіні патаемныя

Глухая ноч не прыняла пачварыну. Аднак усё ж я раскажу вам словамі: У дом цара ўваходзячы паспешліва, Каб выканаць загад, я ўраз здзівілася Несамавітай цішыні, спакойнасці: He ўбачыла слядоў работы рупнае, Hi шолахаў не ўчуў мой слых напружаны, Hi служкі не сустрэлі там, ні ключніца, Гасцям заўсёды радасна-прыветныя.

Калі ж далей, да ачага я рушыла, Ля прыску недатлелага заўважыла Бабулі нейкай постаць незнаёмую. Уладным голасам старую клічу я, За ахмістрьіню царскую прымаючы, Пакінутую кіраваць гасподаю, — Старая моўчкі слухае, няўзрушная, Пасля, нібы не зразумеўшы слоў маіх, Загадвае ісці мне прэч. Разгневана Ад дзёрзкасці такой, хутчэй спяшаюся Угору я да лесвіцы разбёнае, Якая ў скарбніцу вядзе дзяржаўную. Але пачвара раптам падхапілася I ўмомант заступіла шлях рашуча мне, Як гаспадыня страшная, агідная, 3 агнём крывавым у вачах бясколерных, Абрыдлівая з выгляду, смярдзючая.

He, слоў адных не хопіць мне, каб я змагла Дакладна апісаць партрэт страшылішча. Але глядзіце! Вось яна і выпаўзла!

Пакуль прыедзе цар — мы гаспадыні тут! Яе ж цар выселіць у апраметную — Мой любамудры Феб, наш друг цудоўнага.

На парозе Ф а р к і я д а.

X о р

Многа пакут і цяжкіх нягод Я, маладая, уведала рана, Жудасць і слёзы, жорсткасць і мукі; У полымі, дыме мой Іліён У бітве паў.

У гуле шалёным Войнаў няспынных

Чула, як зыкам утробным багі Сверб распалялі да славы ваеннай, I голас жалезны свары крывавай, Братазабойчай, Біў у муры.

Ах! Муры Іліёна, яны

Стаялі яшчэ, а грозны агонь Паглынаў, сакрушаючы ўшчэнт За вуліцай вуліцу, жах наганяючы, Агнявы ураган закружыў Горад у цемры начной.

Уцякаючы, бачыла я праз чад, Праз куродым і пасмы агню Над сабой валатоўскія постаці Гнеўных багоў алімпійскіх; Грозна, уладна ступалі яны У зыркіх сполахах зарыва. He знаю, ці бачыла ўсё я наяве, Ці дух мой, ахоплены страхам, прытрызніў Гэта жахоцце? He ведаю

I не скажу! Толькі ж цяпер я Бачу пачвару сваімі вачыма — Нешта жахліва-агіднае.

Нават рукой дакрануцца магла б Да страшыдла, —

Ды жудасць мяне працінае!

3 Форкава роду Ты несумненна, Толькі каторая 3 дочак ягоных? Пэўна, пачвара, з кодлішча граяў, Страшных граяў, што зуб адзін Маюць на ўсіх, папераменна Носяць вока на ўсіх адно.

Як ты, агідніца, Побач з красою З’явішся сёння Фебу на вочы? Знікні, гадаўка! Прэч!

Хай не азмрочыць цар Менелай У часе сустрэчы з дзіцем красы

Вочы свае нават ценем мярзоты такой. Нас, смяротных, на жаль, прымушае Няўмольная жорсткая доля Глядзець на мярзоту цярпліва.

Горка, пакутліва нам, красалюбным, Вочы свае брыдой абражаць.

Ты, што сустрэла нас дзёрзка, Слухай праклёны, Слухай пагрозы

3 разгневаных вуснаў шчаслівіц, Створаных воляй багоў бессмяротных.

Ф а р к і я д a

Старая ісціна — ды сэнс глыбокі у ёй: Што прыгажосць ніколі разам з сорамам He крочыла, не йшла адной дарогаю, Нянавісць узаемная ад веку ў іх. Сустрэўшыся, абое, на адным шляху, 3 пагардай несхаванай вечна крывяцца I потым ворагамі разыходзяцца.

Смуткуе сорам і краса гарэзуе, Пакуль нарэшце старасць не ўтаймуе іх, Пакуль не праглыне іх цемра Оркава. Сюды, нахабніцы, вы пазляталіся 3 крыклівым шумам чарадой бязладнаю, Нібыта жураўлі вясною з выраю, Што вабяць з вышыні сваім курлыканнем Вандроўніка — зірнуць у высь нябесную, Дзе іх шляхі нязменныя пракладзены, — Ды чалавек ідзе сваёй дарогаго.

Дык хто ж вы і адкуль, чаму харомы ўсе, Як дзікія менады, запаланілі ўжо, Старую ахмістрыню ўраз абгаўкалі, Нібы гайня сабак уночы месячык? Вы думаеце, што я вас не ведаю? Пабоішчаў насенне, войнаў выпладкі, Блудніцы апантаныя, зайздросніцы, Што абкрадаюць грамадзян і воінаў! Вы хмара саранчы, казурак роішча — Зляцеліся сюды на рунь зялёную. Вы жараце плады чужой руплівасці, Чужой заможнасці й дабра знішчальніцы, — Палонніцы, тавар прадажны, рыначны.

А л е н a

Хто лае слуг, той права гаспадыніна Прысвойвае нахабна, неабачліва, Бо толькі ёй адной хваліць дазволена Або караць таго, хто варты гэтага. А службай слуг сваіх я задаволена. Яны і ў Троі, зморанай аблогаю, — I вераю, і праўдаю служылі мне He меней, чым падчас вандроўкі стомнае, Са мной нягоды і турботы дзелячы;

Я тут на вернасць слуг сваіх разлічваю; He хто слуга, пытае пан, a -— служыць як. Замоўкні ж і не выскаляйся з’едліва. Калі ты дом цара майго дагледзела Замест законнай гаспадыні, ўдзячна я. Цяпер сыдзі ж убок, бо я вярнулася, — Сыдзі, бо ўдзячнасць у гнеў абернецца.

Фаркіяда

Караць слугу — ёсць права несумненнае, Якога ты, царова жонка гордая, За шмат гадоў замужжа заслугоўваеш. Цяпер, калі дамоў ты зноў вярнулася, Прыйшла царыцаю і гаспадыняю, Прымі ж кляйноды ў рукі і сама кіруй — Будзь чэлядзі і скарбам уладаркаю.

Яшчэ прашу, абарані старэнькую Ад гэтых балбатух, што побач з лебедзем Красы тваёй, мне выдаюцца качкамі!

Панталід a

3 красою побач недарэчы брыдкае!

Фаркіяда

А побач з розумам дурнота горш яшчэ!

Далей харэтыды выходзяць з хору і адказваюць паасобку.

Першая Харэтыда

Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак?

Фаркіяда

Скажы пра Сцылу родную сястру сваю!

Другая Харэтыда

Тож твой лядашчы род радзіў страшылішча.

Ф а р к і я д a

Сама ты з кодла Оркава, ён родзіч твой.

Трэцяя Харэтыда

Ты нават і для Оркі стараватая.

Фаркіяда

А ты якраз з Цірэзіем кахалася б!

Чацвёртая Харэтыда

Табе за ўнучку мамка Арыёнава.

Фаркіяда

Цябе ж кармілі гарпіі аб’едкамі!

Пятая Харэтыда

А ты, худобіна, чым ты кармілася?

Фаркіяда

Ды толькі ж не крывёй, якую смокчаш ты.

Шостая Харэтыда

Жарэш здыхляціну й сама здыхляціна.

Ф а р к і я д a

Табе ж вампір аддаў і пашчу з ікламі.

Панталіда

Імя тваё скажу, каб ты заткнулася.

Ф а р к і я д a

Ану, скажы, цікава! Назаві ж сябе!

Алена

Бязгнеўна я стаю, забараняючы

Заводзіць свары, звады неразумныя: Няма на свеце злыбяды больш горкае,

Як калатня бязглуздая між чэляддзю, Калі загады болей не вяртаюцца Да ўладцы рэхам выканання спраўнага I праца занядбана ў марнай лаянцы. Яшчэ не ўсё. Зласлоўем неразумным вы Сюды наклікалі нядобрых прывідаў. Яны зляцеліся й аблогай шчыльнаю Стаяць вакол мяне, нібыта я сама Цяпер у царстве Орка апынулася. Ці праўда гэта ўсё, ці мне прыснілася, Ці я была, ці ёсць, ці буду жахам тым, Знішчальніцаю гарадоў фатальнаю? Дзяўчаты ў жудасці, аднак жа ты, старэйшая. Стаіш спакойна — гавары разважліва!

Ф а р к і я д a

Хто доўгіх год былое шчасце згадвае, Таму здаецца сном і ласка божая.

Ты ж, доляю спрыяльнаю ўлагоджана, Прымала ты ў жыцці любоў салодкую Герояў тых, што за цябе на рызыку He раз ішлі, на подзвігі вялікія.

Яшчэ дзіця — Тэзея ты прынадзіла, Асілка мужнага, Гераклу роўнага.

Алена

Узяў мяне Тэзей, падлетка-козачку. Схаваў мяне ў Афідне, аж у Атыцы.

Фаркіяда

Але й пасля твайго вяртання ў дом братоў Героі за табою ўсё ўвіваліся.

Ал е н a

Быў першы ласкаю маёй адзначаны Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын.

Ф а р к і я д a

Ды бацькам Менелаю ты аддадзена — I дамалюб, і смелы мараплавец ён.

А л е н a

Аддаў яму дачку і царства ўсё, I ў шлюбе Герміёна нарадзілася.

Ф а р к і я д a

Калі ж за Крыт твой муж змагаўся ярасна, Прыгожы госць цябе ўцяшаў, сумленніца.

Алена

He ўспамінай удоўства вымушанага, Якое шмат бяды пасля прынесла мне.

Фаркіяда

Чаму ж павінна я забыць той час ліхі, Калі і я зрабілася рабыняю?

А л е н a

Паставіўшы ў палацы ахмістрыняю, Да скарбніцы табе ж ён ключ аддаў.

Ф а р к і я д a

А ты ж дзеля Парыса мужа кінула, Кахання асалодамі ўпівалася.

Алена

He асалодамі, але пакутамі, Якіх ці мала-многа ў Троі зведала.

Фаркіяда

Казалі, й там ты двайніком яўлялася, — Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі.

Ал ена

He трэба паўтараць пустыя выдумкі, Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю.

Фаркіяда

Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікам Прыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл, Які ў жыцці кахаў цябе без памяці.

Алена

Як цень да ценю, да яго тулілася, — Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная?

Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася?

(Падае непрытомная на рукі харэтыд.)

X о р

Змоўкніце, змоўкніце, Вусны злавесныя!

Што з адназубае пашчы язык

Можа сказаць лагоднае нам?

Злосніца, знешне да ўсіх дабрачынная, Воўчую лютасць хаваеш пад мяккім руном.

Твой язык нам страшнейшы, чым трохгаловага Цэрбера зяпы жахлівыя.

Страхам агорнуты мы

У прадчуванні,

Што вусны падступніцы

Ікламі страшнай пачвары абернуцца.

Ты замест прыязна-ўсцешнай спагады,

Што адсылае ў Лету трывогі і жах, Наша мінулае зноў выклікаеш, Злое бярэш, адкідаеш дабро

I азмрочваеш глянцам сучаснага, Будучага —

Мякка-праменнае сонца надзей!

Змоўкні, змоўкні!

Хай жа душа царыцына,

Ужо адляцець гатовая,

У целе яе ўтрымаецца,

Душа найпрыгажэйшай красуні, Першай і, пэўна, апошняй на свеце.

Алена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.

Фаркіяда

Выйдзі, сонца, з хмар лятучых,

сонца радаснага дня, I ўрачыста з паднябесся свет зямны

наш азары.

Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне, Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства.

А л е н a

Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў, Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам, Бо належыць і царыцам

жыць, як людзі ўсе жывуць.

Сіл набрацца, каб пагрозам

смела ў твар пасля глядзець.

Ф а р к і я д a

Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй красы! Бачу твой пагляд загадны.

Што ты хочаш? Загадай!

А л е н a

Будзь гатова дзёрзкай звадкі

хутка згладзіць прыкры след!

Бездакорна падрыхтуйся

справіць наш стары абрад.

Ф а р к і я д a

Усё гатова: шалі, місы, нож, сякера

і трыног — Для краплення і ўскурэння.

Хто ж ахвяра? Назаві!

А л е н a

Цар ахвяру не назваў мне.

Ф а р к і я д a

He назваў? О, гора ўсім!

А л е н a

Што за гора? Што за жахі?

Фаркіяда

О, ахвяра гэта — ты!

А л е н a

Я?

Ф а р к і я д a

I гэтыя.

X о р

О гора!

Ф ар к і яд a

Пад сякерай прымеш смерць.

А л е н a

Жудасна! Я прадчувала!

Ф ар к іядa

Непазбежны горкі лёс!

X о р

Ax! А мы? Што будзе з намі?

Фаркіяда

Смерць пачэсная — не вам!

Крокваў царскага палаца вашай хопіць чарадзе, Затрапечаце вы ў петлях, як дразды ў тугіх сілах.

Алена і хор стаяць ашаломленыя і спалоханыя ў маляўнічых групах.

О прывіды! У спалоху застылі вы, Баіцеся пакінуць свет, не ваш ужо, Прыціхлі, нібы здані, хоць не здані вы;

А зрэшты, людзі ўсе — такія ж прывіды — He хочуць пакідаць яны свет сонечны.

Няма ратунку ад наканаванага! —

Усе знаюць гэта, ды не ўсе скараюцца.

Ды што казаць: пара за справу брацца нам.

(Пляскае ў далоні.)

У дзвярах з’яўляюцца ў масках к а р л і к і, яны хутка і спрытна выконваюць усе загады.

Збягайцеся хутчэй сюды, нячысцікі! — Здавольце свой запал знішчальніцкі!

Алтар ахвярны стаўце, не марудзячы, I срэбную сякеру з краю ўскладвайце,

А каб крывава-чорны след з трыногі змыць, Напоўніце вадой збаны ахвярныя, Зямлю ўсцяліце дыванамі ўсходнімі.

Каб царственна на іх царыца ўкленчыла, Каб мы маглі з пашанай агарнуць яе I пахаваць з усёй належнай пышнасцю.

П анталіда

Царыца адышлася задуменная, Паніклі дзевы, як трава пакосная — Але павінна я, сястра старэйшая, 3 табою, найстарэйшая, параіцца. Ты мудрая, ты добрая, зычлівая, Хоць хор зласліва бэсціў, зневажаў цябе, — Скажы, ці бачыш ты, які ратунак нам?

Ф а р к і я д a

Параіць мне не цяжка, бо ратунак ваш, Збавенне лёгкае — ў руках царыцыных. Яна ж — няхай рашэнне прыме хуткае.

X о р

Парка літасцівая, Сівіла любамудрая, Ніць жыцця не абрывай!

He адбірай святло жыцця! Мы ўжо чуем калыханне і жахлівае гайданне Нашых цел, якім прыемней

калыхацца ў лёткіх танцах, У абдымках спачываць.

Алена

Як страшна ім! А мне дык толькі — горасна! Для іх ратунак прыняла б з удзячнасцю, Скажы! Хай немагчымае абернецца Магчымай яваю. Скажы! Чакаем мы.

X о р

He марудзь, скажы хутчэй жа, як пятлі пазбегнуць нам

Шорсткіх, брыдкіх тых караляў, што ўжо шыю абвілі?

Смерці жах мы адчуваем, задыхаемся мы ўжо.

Злітуйся з няшчасных, Рэя, маці чыстая багоў, Уратуй нас, памажы!

Фаркіяда

Ці хопіць вам цярпення сказ мой выслухаць 3 парадаю маёй? У ім шмат важнага!

X о р

Хопіць, хопіць! Мы з увагай будзем слухаць, будзем жыць!

Фаркіяда

Хто дома даглядае скарб сямейны свой, Хто беражэ ад злому мур жытла свайго, Хто сочыць, каб у навальніцу дах не цёк, — Той доўга будзе жыць у доме ў радасці. А хто пакіне свой ачаг і з лёгкасцю

У белы свет самохаць пойдзе швэндацца, — Жытло старое знойдзе ён, вярнуўшыся, Ужо не гэткім, як было, — разбураным.

А л е н a

Навошта прытча мне, даўно вядомая? Ты гавары, а раны не раз’ятрывай.

Фаркіяда

Без гневу сказана і без дакору вам! У бухтах і на астравах рабуючы, Твой слаўны Менелай гуляў ці мала год, Вяртаючыся кожны раз з захопленым. Праваяваў ён дзесяць год пад Трояю, А колькі плыў назад — сама не ведаю! Між тым што з домам Тындарэя сталася? Што сталася з дзяржавай Менелаевай?

А л е н a

Ты ўжо не скажаш слова, каб не лаяцца, Як толькі рот разявіш, — сыплеш кленічы.

Фаркіяда

Жылі мы доўгія гады у марнасці.

Забыты горы, што паводдаль высяцца

На поўначы ад Спарты — Тайгет велічны, — Адкуль бадзёра ўніз Эўрот струменіцца Праз зарасці ў даліну прамяністую, Дзе ў чаратах гняздзяцца вольна лебедзі. Там на адхонах племя пасялілася, Яно да нас прыйшло з далёкай поўначы.

I збудаваўшы крэпасць непрыступную, На ўласны лад здаўна кіруе Спартаю.

Алена

Ах, дзёрзкія! I як маглі асмеліцца!

Ф арк ія да

Бо мелі часу шмат — аж цэлых дваццаць год!

А л е н a

А хто ўзначальвае ліхіх грабежнікаў?

Ф арк ія д a

Грабежнікі ліхія? He, не ганю я Начальніка чужынцаў; не суровы ён: Забраць усё ён мог бы, а здаволіўся Дарамі небагатымі, ды шчырымі.

А л е н a

А з твару ён які?

Ф а р к і я д a

Прыгожы. Здатны муж! Адукаваны, статны ён паставаю, Няма такіх разумных паміж элінаў.

Хоць племя прышлае завецца варварскім, Ды з іх ніхто не здольны быў на жорсткасці, Што натварылі эліны пад Трояю.

Яго шаную шчырасць і велікадушнасць я.

А крэпасць іх, пабачыце, пастаўлена Зусім не так, як продкі ў нас грувасцілі Нязграбныя цыклопскія будыніны.

Калі раўняць са Спартаю прыземістай, — У іх усё інакш: адвесна, гонкасна, Размерана, грунтоўна і надзейна ўсё, Муры, палацы, вежы ў іх спічастыя,

Усё імкнецца ўгору, ў высь нябесную, Прасторныя дамы ў іх з прыбудовамі, Калоны і калонкі, аркі, арачкі, Альтанкі ўтульныя, гербы над брамамі.

Хор

Які ў іх герб, расказвай!

Фаркіяда

Знак Аяксавы! Гадзюка на шчыце; шчыты падобныя Былі яшчэ і ў семярых пад Фівамі, I кожны шчыт памечаны быў знакамі: Праменным месяцам, яшчэ і зоркамі, Мячамі, маскамі альбо паходнямі.

Усё на іх было, што страх узбуджвае, Што пагражае смерцю люду мірнаму. I ў нашага героя герб пагрозлівы: Ільвы, арлы і крылы каршуновыя, I буйвалавы рогі, й хвост паўлінавы, Блакітныя палосы, срэбныя.

I колькі зброі ў залах панавешана, А ў залах так прасторна і так весела, Што хоць да танца йдзі...

Хор

Там і танцоры ёсць?

Ф а р к і я д a

Танцоры — як на подзіў! Сінявокія! Юнацтва поўныя! Бадай, Парыс адзін Раўня ім быў, калі сустрэў царыцу ён.

А л е н a

He адыходзь ад сутнасці, канчай хутчэй!

Фаркіяда

Канчаць павінна ты, адкажаш згодаю — Дык будзеш у палацы.

X о р

О, цудоўная, Дай згоду, мудрая, і ўсіх нас выратуй!

А л е н a

Хіба павінна я збаяцца гнеўнага Цара? Няўжо ён крыўду ўчыніць жорсткую?

Фаркіяда

Хіба забыла ты, як Дэіфоба ён, Парысавага брата, мучыў ярасна, Які цябе, ўдавіцу, ўзяў наложніцай? Спаганіў плоць яго, адрэзаў нос яму. А бэсціў як! Жахлівае відовішча!

Алена

Ён за мяне так жорстка пакараў яго.

Фаркіяда

Ён можа і з табою так расправіцца.

Красу дзяліць шкада: хто меў усю яе, — Хутчэй ушчэнт загубіць, чым падзеліцца!

Гучаць далёкія трубы, хор жахаецца.

Як трубны зык нутро і слых уражвае, Па сэрцы рэжа, так і рэўнасць мужава Нагадвае, чым ён валодаў некалі, Што страціў ён, чаго не мае ўжо.

X о р

Чуеш, чуеш трубны рокат?

Бачыш, бачыш зброі бляск?

Ф а р к і я д a

Калі ласка, гаспадар мой!

Здам табе рахункі я!

X ор

Як жа з намі?

Фаркіяда

Вам, вядома, паратунку ўжо няма.

Перш памрэ царыца ваша, а за ёю следам — вы.

Паўза.

А л е н a

Я ведаю — рашучы крок павінна я Зрабіць цяпер перад абліччам дэмана, Які дабро аберне ў зло з прыемнасцю. Найперш, аднак, ісці у крэпасць мушу я. Ды не скажу я, што ў грудзях царыцыных 3 трывогаю глыбокаю затоена.

Хадземце ўсе! Ну што ж, вядзі, старая, нас!

X о р

О, як ахвотна з табой

Хадою таропкаю

Пойдзем, царыца, ад смерці.

Перад намі муры

Непрыступнага замка Грозна ўзвышаюцца. Нас яны абароняць, Быццам муры Іліёна, — Толькі ад хітрасці подлай Ён нарэшце паў.

Туман расплываецца і завалакае задні план сцэны.

Што гэта, што? Што, сёстры, бачу?

Азірніцеся, сёстры!

Дзень быў пагодны, вясёлы!

Раптам пасмы туману

Наплылі пяшчотна з Эўрота.

Зніклі з вачэй

Мілыя бухты, чаротам парослыя, I вольныя, гордыя лебедзі, Якія плылі чарадою.

Я нічога не бачу? Нічога!

Толькі ўсё чуюцца, Гукі ўсё чуюцца трубныя. Чуюцца гукі суровыя — Смерць яны нам прадракаюць.

Ах, ратунку чакалі мы, —

Што ж цяпер станецца?

Гукі далёкія гэтыя

Зноў пагражаюць

Нам, прыгажуням,

Лябёдачцы нашай, царыцы, Статнай красе белагрудай... Гора нам, гора!

Усё абвалок непраглядны туман.

Мы самі сябе ўжо не бачым.

Што адбываецца?

Ці мы ідзём?

Ці стаім, ці лунаем?

Бачыш, плыве перад намі

Постаць Гермеса, як прывід?

Бачыш, жазлом залатым

Нас пасланнік багоў запыняе.

Нас заварочвае ён

Да панурага,

Поўнага ценяў празрыстых, Ненасытнага, Вечна пустога Аіда.

Пачарнелі, пацямнелі нас акрылыя туманы, Стала змрочна, бы ў магіле.

Вольны позірк сустракае Скрозь злавесныя муры.

Што такое? Двор? Магіла?

Страшна, жудасна, сястрыца!

Мы — у пастцы, у палоне, Нам не вырвацца адсюль!

ДВОР ЗАМКА, акружаны багатымі фантастычнымі сярэдневяковымі пабудовамі.

Панталіда

Цярпення, розуму ў жанчын — ні каліва! Вы лёсу забаўкі, ахвяры моманту.

Hi ў долі, ні ў нядолі вы не ўмееце

3 належнай годнасцю явіць характар свой. Прывыклі супярэчыць вы адна адной, I ў шчасці, і ў няшчасці толькі плачаце. Заціхніце! Чакайце мудрай уладарніцы.

Алена

О, дзе ты, Піфаніса, будзь прыхільная! He пакідай нас у памроччы замкавым! Калі правадыру чужынцаў з поўначы Пайшла сказаць, шт мы сюды з’явіліся, Тады я дзякую! Вядзі ж палонніцу — Хачу спакою я, канца вандроўніцтву.

Панталіда

Дарэмна ты, царыца, азіраешся, Старая знікла: можа, засталася там У мгле, з якой мы выйшлі так загадкава На гэтае дварышча незнаёмае, Альбо блукае ў лабірынце замкавым, Са многіх дзіўных прыбудоў утвораным, Шукаючы на учту ганаровую Гаспадара. Глядзі, ўгары пад вокнамі, На галерэях і ў шматлікіх порціках Натоўпы слуг ужо замітусіліся, Прыём належны нам, відаць, рыхтуючы.

X о р

Сэрца б’ецца вальней!

О, зірніце туды! Як па лесвіцы ўніз крокам лёгкім да нас Рад у рад юнакі роўным цугам ідуць. Чый спаўняюць загад, хто паслаў юнакоў? I каго сустракаць урачыста яны У адзенні святочным спяшаюць сюды? Як узрушана я! Як прыгожа ідуць, На падбор малайцы, кучаравыя ўсе, Шчочкі-персікі, мяккі пушок на губах — Адкусіла б, здаецца, кавалачак я. Адкусіла б, ды страх: як бывала не раз — Раптам попелам возьмуцца вусны.

Хлопцы прыгожыя Ужо набліжаюцца,

Моўчкі прыносяць Трон і ступені, Сцелюць дыван, Ставяць над тронам Балдахін каляровы — Воблачкам над галавою Царыцынай Ён урачыста плыве. Самавіта ўзыходзіць! Станьма, сёстры, і мы Поруч з царыцай! Слаўся, о слаўся тройчы, Ушанавання дастойнага час!

Усё, што абвяшчае хор, паступова выконваецца.

Пасля таго як доўгі цуг пажаў і збраяносцаў сышоў уніз, угары на лесвіцы паказваецца Ф а ў с т у сярэдневяковым рыцарскім убранні і павольна, з годнасцю таксама сыходзіць уніз.

Панталіда (уважліва яго разглядваючы) Калі яму паставу зграбную, Прывабнасць і манеры далікатныя He на кароткі нейкі час пазычылі, А назусім далі, на векі вечныя, Тады з удачай будзе неразлучны ён: На полі бою пераможа воіна, А ў бітве сэрцаў — прыгажуню першую.

Я ўпэўнена, ніколі не зраўняецца Ніхто з мужчын, якіх я толькі ведала, 3 мужчынам гэтым. Вось ён набліжаецца, Пачціва, велічна. Вось князь наблізіўся. Царыца, азірніся на дастойнага!

Ф а ў с т

(падыходзячы з закаваным Лінкеем) Царыца! Я замест прыветных слоў, Якімі твой прыход адзначыць трэба, Прывёў у кайданах раба, які Забыў пра абавязак свой і гэтым Мяне магчымасці пазбавіў ён Гаспадара свяшчэнны абавязак

Належна споўніць. Стань, нікчэмны раб, Перад царыцай светлай на калені I павініся перад ёй. Царыца, Слуга, надзелены выдатным зрокам, Пастаўлены на вежу аглядаць Палі, лясы, бязмежны схіл нябёс I ўсё, што толькі з’явіцца ў даліне, На схілах гор, на беразе ракі, — Што йдзе да крэпасці — няхай то статак, Няхай то войска. Статак мы захопім, А ворага паб’ём. Вялікі грэх!

Ты — тут, а ён, злачынны, — не даносіць! I па яго віне мы не сустрэлі высокай госці. Смерць ён заслужыў! Карай яго ці літуй, о царыца!

А л е н a

Вялікай годнасцю суддзі, царыцы Мяне ты адараеш, хоць, магчыма, Выпрабаванне хочаш мне зрабіць. Але судзейскі абавязак споўню I з допыту няшчаснага пачну.

Л і нк ей

(вежавы дазорца)

Загадай, краса-царыца, — Кару ўсякую прыму, Каб і ў смерці пакарыцца Слову першаму твайму.

Золак ранішняй парою Шле з усходу нам святло, Раптам, — дзіва! Прада мною — 3 поўдня сонейка ўзышло.

Я не ўбачыў край бясконцы, — Сініх гор, зялёных ніў, Я на гэтым ясным сонцы Позірк здзіўлены спыніў.

Мой рысіны зрок і ўночы He падманвае мяне. Сення ж днём аслаблі вочы — Я ўсё бачыў, нібы ў сне.

Замільгалі ў мглістай плыні Вежы, хмары, горны стан, — Раптам светлы твар багіні Выплывае праз туман.

I сумеўся я, дазорны, Знепрытомнены, без сіл — Вобраз дзіўны, непаўторны Асляпіў мяне зусім.

I, знядбаўшы службу, грэшны, Затрубіць забыў я ў рог.

Пакарай мяне! Няўцешны Ля тваіх сканаю ног.

Алена

Ці маю права я караць правіны, Якім сама прычынай?

Гора мне!

Навошта мне прадвыракла планіда — Бянтэжыць самых годнейшых мужчын? Прымусам, зманам, хітрасцю, палонам Багі, героі, дэманы, паўбогі Мяне паўсюль вадзілі за сабой.

Я ў першым твары нарабіла ліха, Пасля ў другім падвоіла бяду, Памножыла і ў трэцім, і ў чацвёртым, — He, права пакарання я не маю.

Раскуй няшчаснага! Нявінны той, Karo багі раптоўна асляпілі!

Ф аўст

Я здзіўлены, царыца, што і ён, Тваёй стралой пацэлены, упаў. Ты, пругкую напяўшы цеціву, О лучніца, пускаеш стрэлы трапна У сэрца мне. А колькі тых ахвяр, Калі ты ў замку сядзеш на прастол I хмары стрэл засвішчуць, запяюць, Тут будзе! Ты ўзбунтуеш цэлы двор, I воіны мае, што служаць мне, Непераможнай прынясуць прысягу. Што застанецца мне, як не аддаць

Сябе і край мой пад тваю апеку?

Дазволь і мне, твайму рабу, прасіць Цябе, каму мы ўсе цяпер належым, Быць нам царыцай і заняць прастол.

Л і н к е й

(са скрынкаю на чале некалькіх мужчын з такой самай ііошай)

За твой спагадлівы пагляд Багач жабрачыць будзе рад, Жабрак зірне царыцы ў твар — 1 ўжо багаты ён, як цар.

Чым быў я? Кім паспеў я стаць?

Што мне рабіць? Чаго жадаць?

Мой востры зрок? — Нашто мне ён, — Яго ж бо твой заслепіць трон.

3 усходу мы ў паход пайшлі На захад, аж на край зямлі.

Усіх разбіла наша раць — Нідзе нам роўных не відаць.

Адзін загіне ў громе сеч, Другі вымае з похваў меч, За кожным паўставала сто, Забітых не лічыў ніхто.

У чадзе вогненнай жуды Знікалі вёскі, гарады — 1 кожны з бою браў дабро: I золата, і серабро.

Дзе ўчора я здабычу браў, Другі там сёння панам стаў: Рабуе сёлы, у палон Бярэ красунь найлепшых ён.

Як знаўца самых тонкіх спраў Я толькі рэдкаснае браў, I долі большае сабе

Я не выгадваў пры дзяльбе.

Угледзець скарб? — Ды што лягчэй, Нішто не ўкрыецца з вачэй! — Хай у замкнутых сундуках, Хай у глыбокіх тайніках...

Найбольш любіў я камяні.

Адно смарагдаў прамяні Аздобяць прыгажосць тваю — Табе смарагды аддаю.

Прымі, царыца ўсіх царыц, Жамчужных пару завушніц, — Рубін дык той паблякне ўміг Перад румянцам шчок тваіх.

Вазьмі ж увесь багаты скарб, Што йграе тысячамі фарб — Ўраджай крывавых перамог Я да тваіх прыношу ног.

Бяры каштоўныя дары: Напоўню імі ўсе куфры. Адно скажы мне слова ты — Палац збудую залаты.

Як толькі ты ўзышла на трон, Дык сіла, розум і закон Адразу ў гэты светлы міг Схіліліся да ног тваіх.

На хараства твайго алтар Я ўсё дабро прыношу ў дар.

Раней дабро было мне ўсім, Цяпер не бачу шчасця з ім.

Усё, што дарагім было, Панікла, як у суш быллё, Але мяне за горыч страт Узнагародзіць твой пагляд.

Ф аўст

Нясі назад здабыты ў бітвах скарб, Бо ўсё, што ёсць у скарбніцах у нас, — Належыць ёй; адасабляць дары

16 Гётэ

Нягожа нам; ідзі і занясі

Куфры свае ў агульны склеп; няхай Ва ўсім адзін парадак будзе, каб Скляпенне ззяла, быццам неба; ты ж Рай з безжыццёвага жыцця ствары! Скрозь дываны, кілімы пасцялі

I кветкамі асып, нага яе

Няхай адно па мякенькім ступае, Каб акружаў царыцу бляск такі, Што не аслепіць толькі бажаство.

Л і н к е й

He бывае, пане, каб Твой загад не споўніў раб! Толькі ж дух і кроў сваю Ёй цяпер я аддаю.

Прад красою наша раць Больш не можа устаяць.

Нам адзін яе прамень, Быццам сонца ў ясны дзень, А яе прыгожы твар Даражэй за ўсякі дар.

(Выходзіць.)

А л е н a ( Фаўсту)

Хачу пагутарыць з табою я.

Займі на троне месца ўладара, — Займі і стань апораю маёй.

Ф а ў с т

Спачатку на каленях, гаспадыня, Дазволь падзякаваць табе! Руку Тваю — рабу пацалаваць дазволь I суправіцелем тваёй дзяржавы Мяне прызнач; прымі ў адной асобе Твайго прыхільніка, ахоўніка, слугу!

А л е н a

Дзівотаў розных многа бачу я. Уражана! I хочацца спытацца, Чаму прамова вернага слугі Гучала так нязвыкла і так дзіўна? —

Да гука гук прыстройваўся суладна, Сугучна слова клалася да слова, Лагодна, трапна, песціла мой слых.

Ф аўст

Калі ты нашу мову ўпадабала, To з радасцю і нашу песню прымеш, Здаволіш слых і розум наталіш. Я вельмі рады. Лепш, аднак, калі Табе я мовы ўрок практычны дам, Бо слова складнае чаруе, вабіць.

Алена

Мне складнасці наўчыцца памажы.

Ф а ў с т

He цяжка, толькі б словы йшлі з душы. Калі ад страсці ные сэрца наша, Шукаем...

Ал ена ...хто ўзаемнасцю адкажа.

Фаўст

Што будзе, што было — не бачыць дух, Бо толькі ж у сучасным...

Алена ...шчасце двух.

Ф аўст

У ім цяпер жывём і ты, і я; Зарукай лучнасці...

Алена ...рука мая!

X о р

Хто царыцу папракне, Што зычліва так прымае Уладцу крэпасці яна! Мы палонніцы —

I ўжо не ўпершыню, — 3 часу пагібелі ганебнай Іліёна; з пачатку нашых Страшэнных бадзянняў па свеце.

Звыклыя да кахання жанчыны Ведаюць, хто чаго варты, Ды права на выбар не маюць.

I пастушок кучаравы, I чорнашчаціністы фаўн, — Кожны, хто выпадак зловіць, — На цела крамянае Права аднолькава маюць.

Садзяцца бліжэй, Адно аднаму Плячо да пляча, Калена ў калена, Рука ў руку

I песцяцца замілавана На тронных падушках, На мяккіх і пышных.

Манарх не адмовіцца ад

Радасцей тайных Нават пры ўсіх, На віду.

А л е н a

Далёка я і блізка — нейкі цуд! Ды лёгка я скажу табе: я тут!

Ф аўст

Я сёння, нібы ў сне, я стаў нямы, Ці я жыву, ці не, — дзе ж гэта мы?

А л е н a

Ты абнавіў мяне, ўваскрэсла я, Я ўся ў любві цяпер, я ўся твая.

Фаўст

3 любві вазьмі, што толькі можаш ты, — Жыццё ёсць міг — яно наш доўг святы.

Ф аркіяд a (энергічна ўмешваецца) На абдымкі, гулі, ласкі, На любоўныя папаскі, На ўсе казані і казкі — Мушу вам сказаць — не час! He ўзварушаць гэтай пары Нават трубы і фанфары. Ды ўжо рушыла на нас У паход ліхая зграя Ваўкарэзаў Менелая — Зараз будзе тут якраз! Пераможа — вам няволя. Дэіфоба злая доля, Я мяркую — не для вас. Годзе цешыцца; а зрэшты, Мне ўсё роўна, як памрэш ты — Толькі ж ён тапор прыпас.

Ф аўст

Зноў непрыемнасці і перашкоды зноў! Я ў небяспецы не люблю гарачнасці. Благая вестка брыдзіць і прыгожага, А ты — ганец-брыда, ды дрэннай весткаю He ўдасца сапсаваць мне самы лепшы дзень Пустое кажаш ты, няма пагрозы нам, Калі ж і ёсць яна, — зусім не страшна мне.

Сігналы, стрэлы з веж, барабаны, гукі рога, ваенная музыка; чуецца набліжэнне вялікага войска.

На бітву, слаўныя дружыны, Герояў непахісных раць! Бо варты толькі той жанчыны, Хто йдзе яе абараняць!

(Да военачальнікаў, якія выходзяць з каланады і набліжаюцца да яго)

Вы — поўначы і ўсходу сіла! Вымайце ж вострыя мячы! На тое вас зямля ўскарміла, Каб ворага перамагчы.

Сябры, і воіны, і слугі — Раскаты чуюцца грымот.

Настаў наш час надзець кальчугі I рушыць у святы паход.

Чый, як не ваш, імпэт геройскі, Нам дапамог скарыць Пілос?

I ці не доблесныя войскі Звалілі элінскі калос?

Цяпер адкіньце Менелая

Ад нашых сцен да мора прэч — Хай там удачы ён шукае, Аматар рабаўнічых сеч.

Вам, герцагі, царыцу Спарты

Даверу я і ўсе правы

Даю на землі, калі варты Іх у баі адстойваць вы.

Карынфа берагі, затокі Германец сцеражэ няхай, А готу аддаю шырокі Ахеі вольнай горны край.

Хай возьме франк сабе Эліду, Месенію сакс возьме ў лен, Дару нарману Аргаліду, Я ж над усімі — сюзерэн.

Як толькі вораг пакарыцца, Уводзьце кожны свой закон, — Але адная ў вас царыца, Адзін у вас — Лакедэмон.

Дапамагчы яна вам рада, Вам сілы дасць для перамог.

А трэба рада ці спагада — Вы да яе ўпадзіце ног.

(Фаўст сыходзіць з трона.)

Князі абступаюць яго, каб лепш пачуць яго загады і распараджэнні.

X о р

Хто хоча прыгожую мець, Хай за зброю бярэцца. Калі ён узяў прыгажосць, Роўнай якой на свеце няма, — Ёю спакойна валодаць не будзе: Бо хітры праныра ўкрасці гатовы яе, А дзёрзкі разбойнік вырваць сілаю з рук, — Гэтым замахам рыхтуй адпор!

Князя за гэта хвалю я.

Князя за гэта шаную — Смела, разумна паводзіць сябе, Нават моцныя перад ім, Схіліўшы галовы, пакорна стаяць, Ловячы кожны загад на паўслове. I хай сабе за мізэрную плату, Але славу князю здабудуць I сілу памножаць яго.

Хто ж яе адбярэ

У магутнага ўладцы, Хто з рук яго вырве царыцу? Дык хай жа валодае ёю адзін, — Мы ўдвайне яго ўладу шануем, Бо ён абароніць і нас Мурам высокім і войскам магутным.

Ф а ў с т

Для ўлады нашае — не страта Такія шчодрыя дары: Хай войска йдзе на супастата, А мы застанемся ў шатры.

Яны ўбароняць ад захопу Умацаваны царскі двор, I гэты край, і ўсю Еўропу, Спалучаныя стужкай гор.

Шчаслівы край! Усе плямёны Тут у раі жывуць здаўна!

Алены край багаславёны. Тут нарадзілася яна.

Сястру, братоў і ўсіх у родзе

Красой яна пераўзышла, Калі ў чароце на Эўроце, Як лебядзёўна, ў свет пайшла.

I краю ў яркім пышным цвеце, Табе пакорліваму зноў, Адзінаму на белым свеце Ты аддавай сваю любоў.

Няхай праменне і не вельмі грэе Крутой гары сівую галаву, Але сям-там на схілах зелянее, — I козачка паскубвае траву.

Ніжэй — цурчаць крыніцы, стужкі рэчак Іскрацца ў зелені густой травы, I тысячагаловы гурт авечак Спяшаецца на выпас лугавы.

Пасуцца быдла свойскага атары Над прорвамі на кручах вольных гор — Хлявы ім не патрэбны і кашары, Калі навокал тысячы пячор.

Тут храм прыродны Пана, тут раздолле Гарэзам-німфам ў дзікім гушчары, Дзе дрэваў векавых густое голле Калышацца шумліва на вятры.

Адвечны дрэмле лес сівы, дрымучы! Лагодзіць сэрца мяккі халадок Дубровы водарнай на дзікай кручы; Зямных крыніц бруіць гаючы сок.

Плыве пад шатамі лясной дрымоты Малочных ручаінак сырадой...

Ніжэй — сады цяністыя, гароды Мядзвянаю прапахлі смакатой.

Народ здаровы тут; на белым свеце Няма нідзе такіх румяных шчок,

Нібы ашчасціла само бяссмерце

Усіх сыноў тутэйшых і дачок.

Тут чалавек, як бацька клапатлівы, Заўсёды ў дзецях вечніць сваю кроў, I я не ведаю, ці на зямлі вы, Ці, можа, вы сышлі пад райскі схоў.

I          Апалон тут пасвіў коз чароды, Сам — дасканаласць ён і прыгажосць;

У харастве і чысціні прыроды Заўсёды лучнасць чыстых сэрцаў ёсць.

(Садзіцца поруч з Аленай.)

Багі ў адзнаку ўзнагароды Табе прывабнасць аддалі, Каб ты няшчасці і нягоды Магла нам скрашваць на зямлі.

Ганебна ў замкавым палоне Няволіць гордую газель!

Табе — Аркадзіі улонне!

Табе — нектарная купель!

Нас клічуць вольныя паляны У край бясхмарнай пекнаты, Там у лясны шацёр лісцвяны Царыцай шчасця ўвойдзеш ты!

СЦЭНА ЗУСІМ МЯНЯЕЦЦА

Да чарады гротаў і пячор туляцца закрытыя альтанкі. Цяністы гай прасціраецца аж да навакольных стромых скал.

Фаўста і Алены не відаць. Дзяўчаты з хору спяць на паляне, падзяліўшыся на групкі.

Ф а р к і я д a

Як спяць мае дзяўчаты доўга й соладка — Ці сніцца ім той цуд, які надоечы Наяве я пабачыла, — не ведаю.

Пара будзіць, пара: няхай падзівяцца.

I вы, барадачы, мужы шаноўныя,

Што седзіцё ў чаканні дзіва дзіўнага, Выходзьце! Атрасайце вашы кучары, Пратрыце вочы і мяне паслухайце.

X о р

О, адкрый жа, Фаркіяда, нам прычыны хвалявання.

Мы заўсёды рады слухаць незвычайныя легенды,

Бо даўно ўжо ўсім абрыдла гэтых скал крутых маўчанне.

Фаркіяда

Вочы ледзь папрадзіралі, а ўжо вас грызе нудота?

Слухайце ж: у гэтых гротах, у альтанках і пячорах —

У зацішку ідылічным

наша пані з нашым панам Для любві знайшлі прытулак.

X о р

Што знайшлі?

Фаркіяда

Прытул самотны!

Толькі мне адной з даверам даручылі быць служанкай.

Я давер іх апраўдала

і прыслужвала рупліва.

Потым трохі адьішлася, каб сабраць карэння, моху, —

Разумеючы, што трэба

маладых адных пакінуць.

I пакінула я іх.

X о р

Кажаш так, нібы ў пячоры

цэлы свет, нам невядомы, Лес і луг, азёры, рэкі —

ах, пустое ты пляцеш!

Фаркіяда

He маню, кажу вам праўду!

Там бясконцыя прасторы!

Так праходзячы па залах, я пачула са здзіўленнем —

Смех дзіцячы гучным рэхам

пад скляпеннем аддаецца.

Азірнулася, гляджу я:

хлопчык рэзвы і свавольны

На каленях у Алены;

потым скок! — і ён у бацькі!

Што ўсчалося! Пацалункі,

ласкі матчыны, пяшчоты,

Звонкі смех, і гулі-гушкі,

і гарэзлівыя жарты

Аглушылі ўраз мяне.

Голы і бяскрылы геній,

як той фаўн, але не дзікі,

На зямлю з каленяў скача, а зямля паверхняй пругкай

Падкідае зноў угору,

раз, другі; гляджу — анёлак

Скача ўжо з зямлі пад столь.

У трывозе маці кліча:

ты скачы сабе, падскоквай —

Ды ўнікай свабодных лётаў,

лёт не суджаны табе.

Ушчувае сына бацька:

у зямлі схавана сіла, —

Што табе скакаць угору?

Пальцам толькі дакраніся

Да зямлі, і, як Антзю, дасць яна табе мацунак.

А хлапчук нібы не чуе,

скача з каменя на камень,

Быццам мячык; толькі раптам ён знікае ў прорве дзікай.

Маці ў роспачы галосіць,

бацька ціха суцяшае,

Я ад страху памярцвела.

Толькі — бач! якое шчасце! —

Мо схаваныя там скарбы?

Бо ў ядвабе, ў яркіх кветках

Ён з’яўляецца ізноў!

Ветрык грае кутасамі, рдзеюць стужкі і каралі —

Залатая ліра ў ручках,

сам ён стройны, нібы Феб, На скалу дзіця ўзыходзіць.

Мы ў шчаслівым захапленні! Маці радасная мужа

абдымае і цалуе.

А над імі ззяюць німбы!

А навокал азарэнне, Зіхаценне і здзіўленне — звышмагутнай сілай духа!

А хлапчук сваёй паставай

выдае ў сабе суцэльнасць Незвычайнай прыгажосці, ён і ў рухах грацыёзных —

I гармонія, і песня;

самі ўбачыце вы гэта — Дзіва дзіўнае ён, цуд!

X о р

Цудам ты гэта завеш, Крыцянка-палонніца?

Хіба не чула легенд, Падобных на дзіва?

Песень Іоніі,

Песень Элады, Складзеных некалі ў гонар Грэчаскіх мужных герояў?

Усё нам памяць прыгадвае.

Усё, што было, што здаралася, — Водгулле сумных эпох, Водгулле цудаў былых.

He дараўняецца твой расказ Да песняў і казак Maxi, Неверагодных і дзіўных Песняў Maxi пра сына.

Сыночак яе Гермес, Прыгожы і дужы;

Нянькі яго спавілі Рупліва ў пялюшкі, Як толькі ён нарадзіўся. Толькі свавольнік Ручкамі, ножкамі, цельцам Скінуў пялюшкі, Скінуў прыгнёт пурпуровых адзежын, Нібы матылёк

Непатрэбную абалонку лічынкі; Жвава расправіў ён крылцы I ў паднябессе, У эфірную высь Смела ён паляцеў.

Гэты, гарэзлівы, Змалку быў сябрам Злодзеям і скамарохам, Дэманам цёмным і хцівым. Хітрыкамі ў Пасейдона Трызубец ён выдабыў, Меч у Арэса ўкрасці асмеліўся; А ў Феба — Стрэлы з калчанам, Клешчы ў Гефеста спрытна ён згроб. Выкраў бы ён і маланкі ў Зеўса, Ды абпаліцца баяўся.

Даў ён падножку Эросу У адзінаборстве. Венеру мілуючы, Украў яе пояс.

3 пячоры чуецца чароўная струнная музыка. Усе слухаюць, глыбока ўзрушаныя.

Да абазначанай паўзы дзеянне ідзе пад музыку.

Ф а р к і я д a

Слухайце, якія гукі, Што за дзіўная ігра! Жарты вашыя і штукі Вам даўно забыць пара. Мудрагелістай здаецца Наша песня нездарма. Трэба, каб яна ад сэрца, Ад душы ішла сама.

(Адыходзіць да скалы.)

X о р

Бачце, нават Фаркіяда Зачарована стаіць.

Як жа гэтых чар улада Нас павінна паланіць!

Бо ярчэй, цяплей, адменней,

Чым святло зямной зары, Тое шчодрае праменне, Што народжана ўнутры!

Алена, Фаўст, Эўфарыён у апісаных раней уборах.

Эўфарыён

Песні, танцы, радасць сына — Гэта шчасце для бацькоў.

I суладна, і адзіна

Зноў пульсуе ў сэрцах кроў.

Алена

Божай лучнасцю каханне Паядноўвае дваіх.

А найлепшае з’яднанне — Згода шчырая траіх.

Ф аўст

Шчасце зноў цяпер са мною — Я ўвесь твой, а ты мая.

Мы ў саюзе між сабою — Іншага й не прагну я.

X о р

У прыгожым іх дзіцяці — Мары светлай яркі квет. Хай яны жывуць у шчасці Многа зім і многа лет.

Эўфарыён

Пабегаць дайце, Павесяліцца:

У высі неба

Хачу я ўзвіцца.

Мой дух не стыне, — Хачу акрас.

Ф аўст Спакойна, хлопча, He зарывайся, Падзення потырч Асцерагайся. Мой мілы сыне, He кідай нас.

Эўфарыён Турмой мне стала Зямная нэндза. Пусціце рукі, Пусціце сэрца, На волю думкі Ляцяць мае!

Алена

Падумай, мілы, Karo ты кінеш, Чые ты сілы У смерць абрынеш? Mae загубіш, Яго, свае!

X о р I еднасць вашу Ён разаб’е!

Алена і Фаўст Страснасць запалу, Мілы наш сыне, Зведай памалу.

Шал твой астыне Тут, на прыволлі Ціхіх далін.

Эўфарыён 3 вашае волі — He выйдзе ваш сын.

(Уецца паміж хорам, парываючы ўсіх да танца.) На карагоды я Майстар і зух, — Толькі б мелодыя, Жвавасць і рух.

Алена

Добра, сыночак, скачы, Танцам красунь вучы. Ты карагодзь, іграй.

Ф аўст

He падабаецца, не — Гэты іх танец мне. Скончыцца лепш няхай!

Эўфарыён і хор карагодзяць, танцуючы і спяваючы.

X о р

Ручкай рухаваю, Плаўнай і гнуткай, Ножкаю жваваю, Спрытнай і хуткай, Вабячы вока нам Станам дзіцячым, Пасмаю-локанам, Рухам гарачым, Зачаравала Гэта дзіця.

Сэрца ўспалала Ад пачуцця!

Паўза.

Эўфарыён Вы ўсе, дзяўчаты, Як тыя лані, Хутчэй пад шаты, А я з вамі.

Я — паляўнічы, Дзічына — вы!

X op

У скокі-ловы Пачнём гуляць мы, Усе гатовы Цябе абняць мы. Бяжым, красунчык, На паплавы!

Э ў ф а р ы ё н Ляцім, лунаем Над лугам, гаем. Рахманай мілай Я не лаўлю, — Узяўшы сілай, Мацней люблю.

Алена і Фаўст

Шал які! Які тут вэрхал! — Hi канца і ні супыну.

Праз лугі, праз гоні рэхам Трубны гуд ляціць над долам! Гоман, грукат, віск і крык!

X о р (хутка ўваходзячы па адной)

Ганарысты жартаўнік ён — He спыніўся перад колам, Усярэдзіну пранік ён, Падхапіў дзяўчо — і знік!

Э ў ф а р ы ё н (несучы маладую дзяўчыну)

На забаву я красу Правам дужага нясу Грудзі пругкія я ўпешчу, Губкі пухлыя я ўлешчу, Моц сваю, запал і волю Перамогай задаволю.

Дзяўчына Адпусці! У гэтай плоці Вольны дух і сіла ёсць,

I тваёй юрні, ахвоце He аддасца прыгажосць. Замахнулася замнога Самаўпэўненасць твая, Ой, глядзі, з цябе, дурнога, Пасмяюся ўволю я. (Успалымняецца і ўзносіцца.)

Ну, саколік, дагані!

У эфірнай вышыні Дагарыць краса мая!

Эўфарыён (атрасаючы рэшткі полымя)

Тут навокал граніт, Тут лясны гушчар, А юначы мой спрыт Прагне ўзвіцца да хмар, Ветру парыўнага свісту, Хваляў буруннага хлісту. Я на прастор палячу — Вольна дыхнуць хачу!

fСкача ўсё вышэй і вышэй са скалы на скалу.)

Алена, Фаўст, хор

Хочаш з козачкай зраўняцца, — He сарвіся з гонкіх круч.

Эўфарыён

Мне б угору толькі ўзняцца, Разарваць тугі абруч!

Бачу я і пазнаў: Тут Пелопсаў край — Край абмыты марамі, Край з крутымі гарамі.

X о р

Можа, цябе гнятуць Лес і ўцёсы?

Глянь: доле ў нас растуць 3 гронкамі лозы, Смоквы, нібы ў раі — Розныя ёсць плады.

У добраславёным краі Добраславёны і ты.

Эўфарыён

Ваша адна трызня: Мірнага ўведаць дня.

Перамога і бой — Вось дэвіз мой!

Хор

Хто парываецца прагна Да ваяўнічых дзей, Той губіць марна Шчасце надзей.

Эўфарыён

Роджаны гэтай зямлёй — Ведае бой,

Праліць у змаганні кроў Заўсёды гатоў.

I не скарыць нічым Чыстых душой, Шчасце хай дасць усім Пераможны бой!

Хор

Гляньце, ўгору ён імкнецца, Прагне ўвысь ужо смяльчак, — He дзіця ён, не сагнецца У баі герой-юнак.

Э ў ф а р ы ё н

Што мне хвалі, што муры мне, Я ж упэўнены ў сабе!

Сіла, моц мая абрыне Перашкоды ў барацьбе. Меч скую са сталі звонкай, Каб не сеў на горб тыран. Будзь, жанчына, амазонкай, А дзіця будзь, як тытан!

X о р

Слава паэзіі, Дзіўнай кудзесіі!

Зоркай яна Ззяе з цямна, Грудзі лагодзіць, Дух наш малодзіць — Сэрцаў вясна!

Эўфарыён

He, я не хлопчык кучаравы — Юнак узброены ідзе.

На бой святы, на бой крывавы Ен за сабой братоў вядзе.

На бой, Герой! Там слава і трыумф надзей!

Алена і Фаўст

Толькі да жыцця прызваны, Толькі ўбачыў ты святло, Як цябе на подзвіг ратны, На пакуты павяло.

Ты наш адзін, Адзіны сын! Хіба саюз наш — сон і тло?

Эўфарыён

Вы з мора чуеце грымоты, Вам поля бітвы гром чуваць — Там на апошнія аплоты На сечу йдзе за раццю раць!

Я прызнаю

У баі смерць сваю, Інакш навошта паміраць!

Алена, Фаўст, хор

Жудасць! Жах! Так прагнуць смерці? Хіба ж ты для смерці ўзрос?

Эўфарыён He на тое ўзрос я, верце, Каб такі спалохаў лёс!

Алена, Фаўст, хор Там прорвішча жуды, Пагібель там!

Эўфарыён

Няхай! Лячу туды!

Лячу к братам!

Лячу да іхняй раці На крылах мар!

Кідаецца ў паветра, нейкі момант адзенне нясе юнака, яго галава ззяе, за ім цягнецца светлы след.

X о р

Канец! Канец дзіцяці!

Ікар! Ікар!

Прыгожы юнак падае да ног бацькоў; у ім нібы пазнаецца іншы знаёмы вобраз; аднак цялеснае адразу знікае, німб каметаю ўзносіцца ў неба, застаюцца толькі туніка, плашч і ліра.

Алена і Фаўст

Радасці нашай на змену — Гора, адчай.

Эўфарыён (голас з глыбіні)

Мяне ў царстве тлену, Маці, не пакідай!

Паўза.

X о р (жалобны спеў) He пакінем! — дзе б ні быў ты, He парушым нашай згоды; Расстаёмся мы без крыўды, Сэрцам бо з табой заўсёды. He патрэбен плач хаўтурны! Нам бы гэткі слаўны лёс:

Ты ў жыцці быў светлы, бурны, Песню з мужнасцю пранёс.

Слаўны родам, непагрэшны, Шчасце ты ў жыцці любіў. Толькі, мужны і мяцежны, Рана ты жыццё згубіў.

Быў з людзьмі заўсёды шчыры, Востры, ясны меў пагляд, Ты спяваў, іграў на ліры I кахаў красунь дзяўчат.

Ты памчаў, як утрапёны, Прагнучы вялікіх спраў, Нашы звычаі й законы Ты міжволі занядбаў. Сцвердзіў мужнасць і адвагу Чыстым розумам юнак. Найвышэйшага ты прагнуў, Ды здабыць не змог ніяк.

Хто ж здабудзе? Хто закрые Браму гора і пакут? — Акрываўлены тут ные Пад ярмом уціску люд.

Песня, ў сэрцы зноў ўваскрэсні! — Годзе скрушліва рыдаць!

Як зямля раджала песні, Так і будзе іх раджаць!

Доўгая паўза. Музыка заціхае.

Алена ( Фаўсту)

На мне стары прысуд якраз збываецца: Што не жыве з красою шчасце доўгае. Кахання і жыцця слабеюць повязі.

Даруй мне, я кажу, свой лёс аплакаўшы, I абдыму цябе яшчэ — на жаль! — апошні раз. Прымі ж мяне, о Персефона, з дзіцеткам.

(Абдымае Фаўста, цялеснае знікае, а плацце і пакрывала застаюцца ў яго ў руках.)

Фаркіяда ( Фаўсту )

Адну сукеначку ад шчасця маеш! He выпускай яе, мацней трымай, Бо дэманы раптоўна вырвуць з рук I панясуць у царства небыцця; Няма тваёй багіні, не шукай!

Але хавай заўжды яе адзенне — Царыцын дар цябе ўзнясе ў эфір I над зямным узвысіць, там лунай — Мы там пазней сустрэнемся з табой.

Адзенне Алены расплываецца ў воблака, ахінае Фаўста, падымае яго і адплывае разам з ім. Фаркіяда падымае мантыю і ліру Эўфарыёна, і, патрасаючы імі, ідзе на авансцэну і гаворыць.

Нішто знаходачка для нас! Святы агонь даўно пагас — He буду мучыцца са светам, Пакіну вопратку паэтам, Каб не звялася іх забава I лірных песень гуд і слава. Хай талентаў іх не ўваскрэшу, Дык хоць пазычу ім адзежу.

(Садзіцца на авансцэне каля калоны.)

Панталіда

Спяшайцеся, дзяўчаты! Чары ўпалі з нас, Закляцце знята фесалійскай злосніцы, Гучанне знікла сказаў, хітра сплеценых, Што розум зацямнялі й слых бянтэжылі. Чакае нас Аід! Мы з царыцаю Таропка паляцім; няхай Прыгожую Служанак хор суправаджае, верны ёй, Ля трона Недаступнай з ёй сустрэнемся.

X о р

Усюды царыцам прыстанішча ёсць: Нават у змрочным Аідзе Роўныя з роўнымі сыдуцца там I з Персефонай кампанію водзяць. Нам жа бавіць свой час На палях асфадэльных,

Між таполяў пасохлых. Як кажаны, як сляпыя, Будзем шаптацца мы безнадзейна.

Панталіда

Хто не здабыў сабе імя шаноўнага, Хто не імкнецца да высакароднага — Той раб стыхіі! Знікніце ж цяпер усе!

Мяне мой лёс заве з царыцай разам быць, — 3 усіх заслуг найболей вернасць узвялічвае.

( Выходзіць )

Першая частка хору Шалахценнем дрэў галлістых, шумам і павевам ветру Галасы свае прыглушым;

і з зямлі карэннем сокі Жыццядайныя пагонім

у раскошную лістоту. Пругкім калівам узыдзем, кветкамі цвісці пачнём.

А плады нальюцца сокам, — адусюль збяруцца людзі, Каб спажыць зямны ласунак, каб сабраць багаты плён.

Перад намі, як багамі, кожны схіліцца тады.

Другая частка хору Мы прытулімся лагодна

да паверхні скал адвесных

I пачуем шчэбет птушак, шум далёкі чаратовы I жахлівы покліч Пана.

I на ўсё мы ўраз адкажам: На цурчанне вод цурчаннем, на грымоты грозным громам, 3 сілай новаю, падвойнай,

з сілай тройчы болып магутнай Мы абрынемся адразу,

заглушаючы грымоты.

Трэцяя частка хору

Мы, імклівыя сястрычкі, ручаямі пабяжым, Бо чаруюць нас і вабяць далячыні і пагоркі, Паплывём да долаў дольных, арашаючы палеткі, Пашы, градкі, і загоны, і сады вакол сядзібаў.

Кіпарысы, ясакары нашы рэчышчы абступяць, Уздымаючыся ў неба роўным строем паабапал.

Чацвертая частка хору Вы гуляйце, дзе вам люба.

Мы абступім і абвеем Кожны схіл і кожны ўзгорак, дзе на лозах спеюць гронкі — Плён руплівых рук і сэрца вінаградара, якому

Злая суш заўсёды сніцца, што ўраджай яго знішчае.

Ён акучвае, капае, падразае лозам голле I падвязвае да тычак, і з малітваю да бога Ён звяртаецца заўсёды.

Толькі Бахус бесклапотны Пра слугу свайго зямнога мала думае і дбае, —

Ён ляжыць у халадочку, з маладым жартуе фаўнам, Каб навеяць сон і мару, пахмяліцца з асалодай.

Бурдзюкоў ён мае многа, розных чарак і глякоў.

Гэта ўсё ахвяраванні, гэта дар людзей, удзячных За спагаду і прыхільнасць бога хмелю і віна.

Ды калі багі памогуць, першы Геліёс праменны,

I напоўняць вінаграду гронкі сокам і святлом, Ажыве і сад зялёны, і старанны вінаградар — Зашуміць лістота ў садзе, лозы дружна зашумяць.

Загучаць тады бадзёра песні зборшчыц-мададзічак

Каля цэбраў, дзе дзяўчаты, басаногія танцоркі, Сок гаючы вінаграду выціскаюць з гронак спелых;

Пырскае, шумуе пенай у густой чавільні ён.

I грымяць тады тымпаны ў лад усім чароўным гукам, I тады заслону тайны

і містэрый адкрывае, Адкідае Дыянісій

і здымае з твару маску.

Следам хеўра казланогіх

і вушасты звер — Сіленій. Тут законы прэч з дарогі!

Цноту прэч з дарогі! Прэч!

У гармідары шалёным вушы глухнуць, кроў кіпіць!

П’яныя ўздымаюць чаркі, жываты — як гарбузякі.

Некаторыя марудзяць, але ж трэба выпіць рэшту, Каб віно ўліць маладое — у парожнія мяхі.

Заслона апускаецца.

Фаркіяда на авансцэне выпростваецца на ўвесь магутны рост, здымае маску і пакрывала, сыходзіць з катурнаў і аказваецца Мефістофелем, які гатовы, калі спатрэбіцца, пракаменціраваць эпілог сцэны.

AKT ЧАЦВЁРТЫ

НАГОР’Е

Вострыя, спічастыя ўцёсы. Наплывае воблака, апускаецца на выступ. 3 воблака выходзіць Ф а ў с т.

Фаўст

Падняўшыся на скалы з думай светлаю, Гляджу задумліва на кручы горныя. Вось з хмары я выходжу, на якой ляцеў Над морам неаглядным і над сушаю. 1 вось яна павольна аддзяляецца Ад круч і ціха ўдаль плыве, пакінуўшы Мяне на выступе скалы; захоплена Услед гляджу, вітанне пасылаючы. Плыве яна, хвалюецца, мяняецца, Прымае формы самыя дзівосныя, — Здаецца, што на хмары плыўнахвалістай Паводдаль паўстае ў зіхценні сонечным Жанчыны незабыўнай вобраз прывідны Ці то Юнона, Леда ці Прыгожая? — Як зачароўвае мяне відовішча!

Ах, як шкада! Той вобраз расплываецца, Зліваецца са снежнымі вяршынямі, Мяне тут з успамінамі пакінуўшы...

А навакол мяне пяшчотна марыва, Праменнямі асветленае, зыбіцца, Лагодзіць грудзі мне... Яно ўздымаецца, У воблачка згушчаецца і робіцца Юначых кроз маіх чароўным вобразам... Няўжо крынічыць сэрца зноў па-весняму, Няўжо цяпер паўсталі зноў у памяці Жыццёвы золак, і любоў юнацкая, I першы позірк, колісь ледзь улоўлены, Які цяпер мне скарбам стаў над скарбамі? Імкнецца ўвысь, як хараство душэўнае, Прывабны гэты прывід, забіраючы Усё, што ў сэрцы ёсць маім найлепшае.

Ступае сямімільны бот, за ім другі.

3 ботаў сыходзіць Мефістофель. Боты бягуць далей.

Мефістофель

Фу! Як змарылі праменады! Скажы, чаму сярод пячор Спыніўся? Скальныя грамады Я ведаю з тых даўніх пор, Калі ў клубах геенскай пары Тут балявалі чэрці і пачвары.

Ф аўст

Табе легенду дай у рукі, I ты прымаешся за штукі.

М ефістофель (сур’ёзна)

Калі Гасподзь за нейкі дробны грэх У апраметную наш род паверг, Няўтульна жыць нам стала і нясыта, Бурчала ў чэраве несамавіта.

I нейк прыпёрла ўсім чарцям адразу, — Мы як далі! — хоць з пекла прэч ад газу? Той серны газ як грымнуў угару, Ушчэнт зямную трушчачы кару!

Дзе спод тады быў, пад нябёсы Цяпер спічастыя імкнуцца ўцёсы. А дзе быў верх, цяпер там спод — I там жыве чарцячы наш народ. Пазней мужы вучоныя з грымотаў Вам вывелі тэорыю пераваротаў... Вось так прарвалі чэрці пекла нетры I ўжо гуляюць вольна на паветры. А тайну вызвалення нашага пазней Адкрыў апостал Павел для людзей.

(Пасланне да эфесян, 6, 12.)

Ф аўст

Я асаблівага не бачу дзіва, Што высяцца тут горы ганарліва. Прырода склалася з сябе сама Разумна, мэтазгодна. Нездарма Гара з гарою зводзіцца — у горы, Рака з ракой зліваецца — у моры. Заканамерна, што адхоны гор

Нахілены да рэчак і азёр.

На перамены творчыя прыродзе Няма патрэбы ў чортавым смуродзе.

Мефістофель

Заўсёды ясна вам усё, аднак Я сам пабачыў, што было і як — Я добра помню, як смала Кіпела тут, як кузня тут гула, Калі Малох у вогненным гарніле Каваў камлыгі ў тысячы пудоў. I валуны дасюль яшчэ ў пяску і ў пыле Ляжаць як сведкі тых гадоў.

Чаму? Хто скажа вам талкова — Ці з пэўнай мэтаю, ці выпадкова Напісана вучоных прац без ліку? Вось толькі просты, цёмны люд He проста збіць, мой пане, з панталыку, Люд ісціну даўно спазнаў: яна — Hi больш ні менш як яркі цуд, Які стварыў калісьці сатана;

He без прычыны ж кажуць: «ведзьмін хвост», «Чарцячы палец», «чортаў мост».

Ф а ў с т

Карысна ўведаць і спадсподу Твой самабытны погляд на прыроду.

Мефістофель

Ды што мне на яе глядзець! — Галоўнае, што чорт быў маладзец! У нас, чарцей, наогул — вечна так. Мы любім выдумку і кавардак.

А ты? Няўжо, спазнаўшы таямніцы, Яшчэ не маеш яснасці пазіцый?

Няўжо твае вандроўкі па зямлі

Табе нічога так і не далі?

Ты ж зведаў без уплываў нічыіх «Зямныя царствы ўсе і веліч іх».

(Матв., 4, 8.)

Так, ты з няўрымслівых! Урваўшы дробку, He мог на пошуках паставіць кропку.

Фаўст

Я маю мэту! А якую, Сам адгадай!

Мефістофель

Што ж, паспрабую. Каб мог сабой ты ганарыцца, Табе спатрэбіцца сталіца: Крывыя вулічкі, бажніца, Дамы, пастаўленыя густа, Базар — цыбуля і капуста — I яткі — там мясныя тушы, Гудзенне мух, аж глухнуць вушы, — У гэтым тлуме дзень пры дні Смуроду шмат і штурхатні.

Далей — багатыя кварталы: Палацы пышныя, парталы, Шырокія бульвары, храмы. А дальш ад гарадское брамы, Там, дзе ўзвышаецца сцяна, — Прадмесцяў людных гамана... Замілавана будзеш ты Глядзець на брычкі і карэты, На люд, які сюды-туды Снуе па вуліцах без мэты. А варта там табе з’явіцца, Няхай сабе гады ў рады, I будуць тысячы дзівіцца Пачціва на цябе тады.

Фаўст

Як можна думаць так, ну што ты! Хто вам аддзячыць за турботы? Народ вучы, кармі, а ён за будзь здароў Табе замест узнагароды Наплодзіць клятых бунтароў.

Мефістофель

Пасля б ты замак да нябёс У маляўнічым месцы ўзнёс, Каб удыхаць там водар свежы I сузіраць зямлі бязмежжы.

I гэты лес, і гэты гай Ператварыў бы ў Божы рай. Зрабіў бы ставы, вадаспады, Газоны, сцежкі і каскады I тысячы другіх драбніц — Альтаначкі для маладзіц, Каб бавіцца бясконцым часам У халадочку не сам-насам Самазабыўна і карысна.

Я «маладзіц» сказаў наўмысна — Яны, красуні, паяліку, Больш ідэальныя у множным ліку.

Ф а ўст Брыда! Тыран Сарданапал!

Мефістофель Ці адгадаў твой ідэал? Яшчэ хай сонца, зоры, месяц Твае імкненні больш падкрэсляць.

Ф а ў ст

О не! Пад месяцам абшары I так даюць прастору мары. Яшчэ і тут цябе й зямлю Я смелым подзвігам здзіўлю!

Мефістофель Ого! Ён хоча славы, ўлады, Пабыўшы ў гераінь Элады!

Фаўст

Улада трэба мне й магутнасць

He ў славе — ў дзейнасці ўся сутнасць!

Мефістофель Ці будуць подзвіг твой паэты Перад нашчадкамі хваліць, Каб глупствам дурасць распаліць?

Фаўст

Людскія думкі не апеты!

Ці можаш ты, прайдоха, знаць, Кім чалавек хацеў бы стаць? Ты скептык без жыццёвай глебы — He зразумець табе людзей патрэбы!

Мефістофель Хоць не даеш ты чорту веры, Ды ўсё ж адкрый свае намеры.

Ф а ў ст

Міжвольна ў мора позірк мой імклівы Прыцягваюць бясконцыя прылівы: Яно ўздымаецца, расце ў памерах I ўпарта сунецца, плыве на бераг.

I залівае поймы, топіць поле.

Мне стала крыўдна. Гэта самаволле Сляпой стыхіі мой свабодны дух Абразіла. А мора дзёрзкі рух Карысным можа стаць для нас: Яно ж на берагі праз пэўны час, Нібыта знаючы і моц сваю, і сілу, Нясе ўсё новыя наплывы ілу.

Мефістофель (ad spectatores)

Ён мне адкрыў быцця адвечны ход! — Я гэта ведаю сто тысяч год!

Ф а ў с т (натхнёна)

I гэтыя спрадвечныя прылівы Нашэсцямі знішчальніцкімі хваль Зняплоджваюць палетак урадлівы I зноў вяртаюцца ў марскую даль. He ўтаймаваная нікім стыхія Без сэнсу моц сваю марнуе, Бязмэтна над абшарамі пануе.

I вось мой творчы дух, які я Збярог, праз церні ідучы, Заве мяне — утаймаваць, перамагчы.

Па сіле дзёрзкі подзвіг мне! Я б мог Дзірван падступны векавых аблог Аберагчы. Управу я знайду на воды — Пагоркі ім працівяцца заўсёды; А я гляджу на гэта ўсё, і планы Раяцца ўжо ў маім мазгу — I адабраць у мора поймы, ланы Я дзейнасцю працоўнаю змагу, Адгараджу ад мора сушу I злой стыхіі межы звужу.

Ды тут узважыць трэба кожны крок.

А ты мне пасабляй, ты ж, д’ябал, даў зарок.

3 правага боку, з-за публікі, з далечыні, чуюцца барабаны і ваенная музыка.

Мефістофель Як проста ўсё! Ці чуеш крыкі, трубы?

Ф аўст

Ах, зноў вайна, і гвалт, і націск грубы!

Мефістофель

Вайна ці мір — чаго пазногці грызці, Мудрэц павінен ведаць смак карысці. Сачы адно, фартуну не ўпускай. Ну, Фаўсце, дзейнічай, давай!

Ф аўст

На прыгаворкі ты лаўкач — Прасцей, даходлівей тлумач.

Мефістофель

Дазнаўся я, што добры наш царок У клопат даўся незнарок;

Калісь яму і прагнай знаці Мы аддалі фальшывыя багацці. 3 вялікай лёгкасцю здабыўшы трон, На свет паквапіўся няўдала ён, Рашыў, што з гэтакай нагоды Ён можа царствам кіраваць 1 пра палітыку не дбаць, А дбаць адно — пра асалоды.

17 Гётэ

Фаўст

Як неразумна!

Бо сама ж улада —

Найлепшы слодыч і прынада.

Шапнуў слаўцо, ці мала гэта, многа, А ўсё табе гатова, быццам з рога.

I свет дзівуецца, і свет глядзіць, Як, дзе і чым манарху дагадзіць. А лішак, непатрэбная раскоша, Яна ж зглуміць усю магутнасць можа.

Мефістофель

Раскошы, лішкаў меў царок нямала.

А край грызня тым часам раздзірала, — Стары з малым і з братам родны брат Зацята б’юцца ўсе падрад.

На горад — горад, вёска з вёскай, Парафінянін з цэрквай боскай, 3 дваранствам смердзь, і голь, і чэлядзь Рахункі зводзяць, крыўды дзеляць.

Пайшла такая калатня,

Што ў ясны дзень не ўбачыш дня — Спакою ні хвіліны не было.

Жыць — значыць бараніцца. Так і йшло.

Фаўст

Ішло, кульгала, падала, ўставала, I раптам потырч пляснулася, ўпала.

Мефістофель

Становішча ў найлепшы акурат, Бо кожны сам сабе і кум і сват; Падняўся смерд на поўны рост, Гізуе, прэ, задраўшы хвост. Ды ўжо абрыдла многім свара тая. Крычаць: «Дзе ж трон, дзе ты, царква святая?» Спакой і лад у край вярнуць пара!

Калі замала розуму ў цара, Пасадзім іншага; любоў народа Яму здабудуць мір і згода».

Ф аўст

Папоўшчына!

Мефістофель

А хто, як не сутаны, Маліцца любяць на трыбух напханы? Яны найбольш пілі і жэрлі, Цяпер, глядзі, з ражном паперлі: I вось кіроўца наш набожны Ідзе на бой, на бой апошні.

Ф аўст

Шкада, ён добры быў і мілы.

Мефістофель

He траць надзеі да магілы.

Хадзем і выцягнем за вушы

Вялікасць гэтую з калужы. Хто ведае, ці будзе лёс удалы, Калі пашчасціць — вернуцца васалы.

Яны выходзяць на ўзгор’е і аглядаюць войска ў даліне. Знізу чуецца барабанны бой і ваенная музыка.

Мефістофель

Нішто пазіцыя, каб выйграць бой, Няма там толькі нас с табой.

Фаўст

Пра перамогу не кажы. Ты ж любіш толькі міражы.

Мефістофель

Ты лепей слёзы страху вытры, — Перамагае той, хто хітры!

А я ўжо сам сваё ўтрасу.

Разбіўшы ворага дашчэнту, Ахвотна здасць табе ў арэнду Манарх прымор’я паласу.

Фаўст

Служыць ты хочаш? — што ж, служы, Хітруй, чаруй, перамажы!

Мефістофел ь

Я стану пад тваё начала, Будзь ты за обергенерала.

Ф а ў с т

Мо завялікі гонар, дабрадзею, •— Я ж і камандаваць не ўмею.

Мефістофель

Калі мазгуе генеральны штаб, Патрапіць даць каманду эскулап. Я план даўно давёў да ладу I маю ўжо для гэтай мэты раду 3 чароўных сіл і духаў гор. Цяпер пара трубіць ім збор.

Фаўст

О, бачу, зброя іх блішчыць на сонцы. Відаць, пайшлі з табою горцы?

Мефістофель

Як Пітэр Сквенц, я сёння склікаў Найлепшых з лепшых — трох асілкаў!

Уваходзяць Трое Дужых (Кн. царстваў, II, 23,8.)

Мефістофель

Глядзі, ідуць мае героі;

Апрануты як след яны, У новых латах і пры зброі — Як роджаныя для вайны.

(Ad spectatores)

Якраз і мода настае

На рыцараў, турніры, латы — Дык прыдадуцца і мае Алегарычныя салдаты.

Даўбайла

(малады, лёгка ўзброены, страката апрануты) Хто паглядзіць мне ў вочы дзёрзка, Таму — у карак і у морду,

А хто наўцёкі ўдарыць порстка, Таго адпраўлю ў пекла к чорту.

X a п а й л a

(у сярэдніх гадах, добра ўзброены, багата ўбраны) Марнота — вашы бітвы, сечы, Інтрыгі вашы — смехата.

Хапай у торбу і — на плечы, А ўсё астатняе ■— лухта!

Трымайла

(у добрым веку, увешаны зброяй, проста апрануты) Бывае, што за нюх табакі Дабро сплыве ад небаракі, Як бы яго і не было.

Узяць — не штука, утрымаць — задача. Па-мойму, ўдача ёсць удача, Калі напоўнена кубло!

Усе сыходзяць у даліну.

ПРАДГОР’Е

Знізу чуюцца бой барабанаў і ваенная музыка. Імператарскі шацёр. Імператар. Галоўнакамандуючы. Світа.

Г алоўнакамандуючы

Намер адвесці нашы войскі 3 цяснін і гор — адзнакі варты, Бо нам такі манеўр геройскі Дае бяспройгрышныя карты.

Імператар

Наступнае наглядна нам пакажа,

Якую выгаду дае рашэнне наша.

Г алоўнакамандуючы

На правы фланг дзівіцеся, сеньёр, — Узор пазіцый нашых — воку любы, На ўмацаваных кручах, схілах гор Усякі злыдзень скрышыць зубы.

Нам хоць бы што, а іх райтарам Набег ніяк не пройдзе дарам.

Імператар

Хвалю стратэгію. Няблага Праявіць тут сябе адвага.

Галоўнакамандуючы Замацаваўшы на пагорках флангі, Пашлём у цэнтр адборныя фалангі — Глядзі: праз дым густы, праз чад Пабліскваюць іх дзіды і булаты, Ды войска наша спраўна — рад у рад, Ужо стварае грозныя квадраты. Групоўка наша ворагу ўвапрэ Смяротны клін у роўнае карэ.

Імператар Тут кожны воін варты двух, Якая моц, які здаровы дух!

Г алоўнакамандуючы

I левы фланг як нельга больш удалы: Героі нашыя, забраўшы скалы, Уцёсы стромыя, уступы, гроты, Абараняюць важныя праходы.

Я разлічыў, што ў самы акурат Спаткнецца там драпежны супастат.

Імператар

Варожы стан: лісліўцы, ілгуны — Браты, братанічы, дзядзькі. Яны — Падступна, хітра, лоўка і ўмудрона Вядуць падкопы пад апоры трона, Яны ў калёсы мне ўтыркалі палкі, Цяпер краіну рэжуць на кавалкі. Народ вагаецца. Паток падзей Заўжды нясе няўстойлівых людзей.

Г алоўнакамандуючы Ідзе выведнік наш. Павінны Мы зараз выслухаць навіны.

Першы выведнік

Мне, бадай, усё спрыяла Хітра тайны выяўляць, Толькі ж радаснага мала Я магу вам расказаць. Рассыпаюць шчодра церні На твае шляхі сябры; Небяспека ўся ад чэрні — Ад бражэнняў унутры.

Імператар

He гонар, не падзяка, не любоў, А эгаізм дыктуе змест умоў —■ Бо хто спакойны на сваім дварэ, Калі пажар суседаў дом жарэ.

Галоўнакамандуючы

Другі ганец — у целе змора, На твары смутак, страх і гора.

Другі выведнік

Толькі здолеў я дазнацца, Хто ўсю кашу заварыў. Гэта войска самазванца, Ён усіх падгаварыў.

Падтрымана злая здрада:

Голь — хто з мечам, хто з ражном, — Як дурных авечак стада, Прэ за першым бараном.

Імператар

Вось і прычына — шлях адкрыць вайне I даказаць, што трон належыць мне, Што ў бітве гэтай я — салдат, Які сустрэчы з ворагамі рад, Які адважна прыме бой I пераможа, як герой.

Калі б я радцаў занядбаў падказку, Ужо цяпер я ззяў бы ў німбе бляску! Бо так прадвыракла мая планіда, Што мне дарога к подзвігу адкрыта, Што разграмлю я ворагаў ушчэнт,

I мне — не страшны гэты прэтэндэнт. He, я не вьшушчу цяпер удачу — Пачатак шляху подзвігам адзначу, Раней я сніў аб славе на вайне, 1 вось яна даецца ў рукі мне!

(Пасылае герольдаў выклікаць на бой самазванца).

Уваходзіпь Фаўст у латах і ў шаломе з прыспушчаным забралам. ТроеДужых, узброеныя і апранутыя, як у папярэдняй сцэне.

Ф аўст

Пачатак добры маем — з ласкі Бога! I пэўнай справе трэба засцярога. Душой і сэрцам горцы — мастакі, Таму і лёгка ім чытаць прыроду, I што цяжар раўніннаму народу, Дык горцам — як само ідзе з рукі. Сярод уцёсаў горных і правалаў Яны адкрылі залежы металаў I ў кузнях, неўтаймоўныя заўжды, 3 расплаўленай на вогнішчы руды Гатуюць сумесі, рыхтуюць газ, Каб новае адкрыць. He першы раз Гаспадары пячор і скалаў Ствараюць цуды з рэдкіх мінералаў I праз крышталь празрысты і маўклівы Усе на свеце бачаць цуды й дзівы.

Імператар

Я чуў, адважны муж, што ты сказаў, Але ўжо час нам перайсці да спраў.

Ф аўст

Твой прыяцель — нурсійскі некрамант — Ён твой слуга надзейны і гарант.

Згадай: калі агонь смаліў паленні I ўжо лізаў варажбіту калені, Тады не бог альбо нячысты дух, А ты яму рассек пакут ланцуг. Дык хай вялікасць ваша прыме Падзяку за выратаванне ў Рыме. Забыў сябе ён з той гадзіны, I клопат у яго цяпер адзіны,

Каб ты не быў ніколі ў горы, Каб дзеянням тваім спрыялі зоры. Паслаў ён нас крывёй служыць і потам I быць табе апорай і аплотам.

Павер, што тупасць цэрквы меж не знае, — Разумны чын вядзьмарствам называе.

Імператар

Вітаць бы мы жадалі найчасцей У радасныя дні гасцей.

Але стакроць хай будзе пахвалёны, Хто з дапамогаю у час шалёны, Каб не пакінуць у ліхой бядзе, Як лепшы прыяцель ідзе, Той, хто без страху і вагання За нас ідзе ў агонь змагання.

Але прашу пакуль не агаляць мячы — Яшчэ паспеем ворагаў сячы, Расправіцца са здраднікам паганым. Павінен я ацэнку даць вайсковым планам. Я так хачу! Вам гэта кажа цар — Ваш палкаводзец і ўладар!

А самазванца, што ўзмуціў народ, Я растапчу, а з ім — ягоны зброд! Каб ведалі наперад — не дазволю Васалам папіраць царову волю.

Ф аўст

Прыемна ворагу адсекчы галаву, А падстаўляць сваю пад булаву Ці ёсць, мой пане, рацыя, рахуба? — Яна ж нам цэлая куды больш люба. Навошта цела нам без галавы? Яна засне — тады і цела спіць, Яна баліць — і ў целс ўсё баліць, Яна здаровая — здаровы й вы! Вось тут якраз рука сваё вяршыць: Падыме шчыт, каб сэрца засланіць, Пасля ж ускіне грозны меч, Удар! — і галава злятае з плеч.

I вось ужо здаволены герой На грудзі ворагу ступіў нагой!

Імператар

Такі ўжо ў гневе я ўтрапёны, Што растаптаў бы труп ягоны.

Герольды^ вярнуўшыся )

На змаганне выклік горды Быў бясплённы і пусты. Кпінамі сустрэлі орды, Гады рвалі жываты: «Ваш каролік, — нам са смехам Адказала гэта голь, — Ад раскошы з глузду з’ехаў, Толькі й звання, што кароль!»

Ф а ў с т

Што выклік супастатам не прыняты, На руку нам — наплачацца пракляты! Спрыяльны час. Аддай загад, I будзе біты дзёрзкі гад.

Імператар

Мой обергенерал тут слова скажа! (Галоўнакамандуючаму.)

Выконвай доўг, камандуй, княжа!

Галоўнакамандуючы Увага! Правае крыло — у бой! Хай левы фланг праціўніка спасуе Перад напорам сілы маладой, Якая ворага з зямлёй здрасуе.

Ф а ў с т

Герою мужнаму дазволь тады Умацаваць сабой адважныя рады: Хай ён памножыць воінскую славу I знойдзе на мяцежнікаў управу.

(Паказвае на правага.)

Д у б а й л a (выступаючы наперад) Хто твар у твар прымае бой, Накрыецца нагамі той,

Павернецца ж каторы тылам. Накорміцца зямлёй і пылам, А следам слаўныя жаўнеры Давершаць справу ў поўнай меры — I ворагі сплывуць крывёй I захлынуцца ў ёй...

(Адыходзіць.)

Галоўнакамандуючы Удар у цэнтры будзе нечаканы, Ён дасца штабу ворагаў у знакі, Іх стратэгічныя парушыць планы I папярэдзіць, пэўна, контратакі.

Ф аўст

(паказваючы на сярэдняга) I гэты паслужыць табе гатовы! Лаўкач! Ён на бягу сарве падковы!

X a п а й л a (выступаючы наперад) Адвагу царская дружына 3 рабункам спалучаць павінна. Хай мэтай стануцца галоце Куфры ў мяцежніцкім намёце. Стаяць нядоўга будзе ён — Сам павяду я легіён.

Заграбуха (маркітантка, тулячыся да Хапайлы) Хоць і не жонка я яму, Але другога не прыму, Бо я і ноччу, я і ўдзень Хаджу ў баях за ім як цень!

Калі жанчына грабіць, — то 3 ёй не зраўняецца ніхто! Я — самы жорсткі марадзёр! Наперад, войска! На шацёр!

Абое адыходзяйь.

Г алоўнакамандуючы На левы фланг, відаць, мяркуе вораг Абрушыць моцны ўдар. Але

I ў нас яшчэ не мокры порах — Мы горнае трымаем дэфіле.

Ф а ў ст (паказваючы на левага) Мой трэці доблесную раць Пасобіць вам падмацаваць.

Трымайла (выступаючы наперад) За левы фланг свой будзь спакойны, — Са мною толькі й весці войны: Калі ўжо нешта мы бяром, Таго не выб’е з рук і гром.

(Адыходзіць.)

Мефістофель (апускаючыся з гары) Рэзервы ёсць у нашым тыле. Глядзіце, вунь на горным схіле Зіхцяць кальчугі і мячы. Нам раць ідзе дапамагчы. У новым войску пікі ўгору Ужо ўзняліся да адпору. Удараць, толькі загадайце!

(Ціха дасведчаным.) Скуль гэта сіла — не пытайце? He спаў, вядома, я, не снедаў, А замкі рыцараў наведаў. Я рэквізіты каралёў Са сцен на поле бітвы змёў — Хай службу служыць і яно, Сярэднявечча парахно. Сабраў я дзіды, алебарды, Мушкеты, панцыраў камплект, — Нічога гэты хлам не варты, Ды ў чорта дасць і ён эфект!

(Уголас.) На свежым ветры, нібы хмары, Харугвы рэюць і штандары, — Праслаўленыя барацьбой Салдаты рвуцца ў люты бой.

Грознае гучанне фанфараў зверху, у варожым войску прыкметная разгубленасць.

Ф аўст

Цямнее небакрай. Ледзь-ледзь Сям-там блішчыць даспехаў медзь, У сполахах зарніц мігоча даль, Крывава свеціцца шаломаў сталь... Здаецца, ўсе стыхіі свету Гатовы весці бітву гэту.

Мефістофель

Ужо далося самазванцу крута: Ты бачыш, як на правым флангу люта Даўбайла топча ўсіх падрад — У калатні яму сам чорт не брат!

Імператар

Спярша адна рука рубала, Гляджу, а ўжо іх там — навала. Няйначай чарамі тут пахне.

Ф аў ст

Ці чуў ты пра туманны жах На сіцылійскіх берагах, Дзе чалавек ад смагі прахне? Там мроіва ў спякотны дзень Калышацца і наплывае, I ў мільгаценні гэтым узнікае To постаць нейкая, то нейкі цень, — I акрывае вэлюм палахлівы Сады, паселішчы і нівы.

Імператар

I тут загадкі і хімеры: Зіхцяць і дзіды, і сякеры.

I кожны шчыт, і кожны панцыр Мігціць у прамяністым танцы. Вядзьмарства тут ці зман які?

Ф аўст

Даруй! У прывіднай віхуры Нам знак спрыяльнае натуры Даюць героі-Дыяскуры, — Нам дапамогуць юнакі.

Імператар

А хто ён той, якога роду, Што на падмогу шле прыроду, Той некрамант, хто ён такі?

Мефістофель

Стары мудрэц, што не баіцца Прыняць да сэрца клопат твой, I першы злога супраціўца Заўсёды выкліча на бой, Каб паслужыць табе, патроне, Жыццё сваё аддаць кароне.

Імператар

У дзень, калі прыняў кляйноды ўлады, Я скарыстаў найпершую нагоду 1, не звярнуўшы ўвагі на парады, Даў нейкаму ерэтыку свабоду.

Я гэтым сапсаваў папам пацеху, Сабе прывабіўшы нягод і грэху. Няўжо праз столькі год, падзеяў Пажну я плён з таго, што сеяў?

Ф аўст

Мой цар, да неба вочы ўзводзь: Глядзі, там вешчая прыкмета Нам прадракае ўдачу гэта — Дабро адплаціцца ўстакроць.

Імператар

Арол узвіўся пад нябёсы,

I грыф за ім, ганец пагрозы.

Ф аўст

He бачу зла ў палёце грыфа, Бо грыф, наогул — птушка з міфа, I не з яго слабым крылом 3 сапраўдным дужацца арлом.

Імператар

Кругамі водзяцца, плывуць I вось ужо ў клубок спляліся,

У горлы кіпцюры ўпіліся, Вось пер’е глюгамі скубуць.

Ф аў ст

Глядзі, як гэты носьбіт зла Падцяў аблезлы хвост ільвіны I пад ударамі арла У лес упаў, на верхавіны.

Імператар

О шчасны міг! Хай будзе так, Як нам вяшчае дзіўны знак.

Мефістофель (праваруч)

He, у нас яшчэ ёсць порах! Адступае подлы вораг, Левы фланг падаўся, слабне, Наш ваяка помсты прагне. Наступ ён вядзе геройскі На збянтэжаныя войскі. Клін загубны ў віры бою Ён убіў у цэнтр іх строю, Флангавым манеўрам нашым Ворагаў дашчэнту спляжым. Сёння гэты бой крывавы Вырашае лёс дзяржавы. Богу ўдзячную малітву Час тварыць за гэту бітву.

Імператар (злева, да Фаўста) Глянь! Там нашы легіёны, He ўтрымаўшы абароны, Адкаціліся назад.

Камянёў для прашчаў мала? Ці адвагі нам не стала? Ці не ясны наш загад?

Вораг лезе ўжо на скалы. Захапіў і перавалы...

3 вашых чар няма карысці — Давядзецца локці грызці.

Мефістофель

Ляцяць пасыльныя вароны 3 якімі весткамі? Ці плённы Быў рэйд па войсках і тылах.

Імператар

3 нядобрай весткаю нібыта? У крылах іх адчай і страх — Аж неяк мне несамавіта.

Мефістофель (да крумкачоў)

Падсядзьце, птушачкі, бліжэй да вуха! Хто з вамі раіцца гатоў, Таго не страшыць заваруха.

Ф аўст (да імператара)

Ты чуў пра верных галубоў, Пра тое, як ляцяць дамоў 3 чужое далечы яны?

I гэтым служаць нам заўсёды, Нясуць бо весткі міру, згоды. А вораны — ганцы вайны.

Мефістофель

Як той казаў, хоць лезь у шворку. Глядзіце! Вунь на тым пагорку Бушуе бітва, быццам шквал.

Нялёгка ў гэтакай прыгодзе Тваёй, вялікі цар, пяхоце Абараніць той перавал.

Імператар

Вось так мяне вы падманулі. Каварна ў пастку зацягнулі — Ратунку ўжо цяпер няма.

Мефістофель

Прашу без панікі! Дарма! Канец заўжды бывае цяжкі. Цярпенне й хітрасць на вайне —

Таксама козыр вельмі важкі. А ў нас з табой сяброў — гурма, Дык ты даверся ім і мне.

Г алоўнакамандуючы Я сумняваўся і баяўся, Што з імі ты схаўрусаваўся, Прыняўшы помач мне назло. Цяпер я бачу слабасць вашу I не хачу расхлёбваць кашу — Я аддаю сваё жазло.

Імператар Схавай, бо можа і прыдацца, Калі ўсміхнецца шчасце зноў.

(Да Мефістофеля.) He трэба мне цябе, дарадца, Тваіх не трэба груганоў. He дам жазла на авантуры, Ты — ненадзейны чалавек. Рабі што хочаш, лезь са скуры — I так ужо мне дроў насек.

(Ідзе ў намёт з Галоўнакамандуючым.)

Мефістофель

Няхай цябе й твайго падпанка Хрышчоная бароніць палка, А мне з яе не лыка драць!

Фаўст Дык што ж рабіць?

Мефістофель

Надзей не траць! Гэй, крумкачы! Без важданіны Ляціце шпарка да Ундзіны На возера за горны краж.

Без бабскай хітраснай управы Тут будзе вынік нецікавы — Пара пускаць у ход міраж.

Фаўст

Відаць, азёрнай маладзіцы Паспелі птахі пакланіцца, Бо ўжо струменіцца вада. Дзе быў сухі кустарнік ніцы, Раптоўна сталі біць крыніцы, — Ідзе на ворага бяда.

Мефістофель

Ад гэтых штук і ў смельчака Са страху задрыжыць рука.

Ф а ў с т

Ужо вада зліваецца ў патокі, 3 цяснін плыве на дол шырокі, Клубіцца, стогне і раве, На скалы пырскае ашмоццем пены Ці праз круты парог каменны Каскадам рушыцца і глебу рве. Цяпер няма патрэбы ў абароне, Бо ў гэтай прорве ўсё патоне! — Я сам ад страху аж трымчу.

Мефістофель

Спалохаўся? Відовішчы такія Заўсёды душы ўражваюць людскія, — А я гляджу і рагачу.

Скрозь мітусня, гайсанне без канца, А хто й на сушы ўжо дае нырца, Бо думаюць, што тонуць у вадзе — Варожы стан у жудасці гудзе. Хоць ты бяры і мры ад смеху.

(Крумкачы вяртаюцца.) Хвалю за службу, крумкачы! Вы зноў павінны памагчы: Хутчэй у кузні! Там ля горна, Дзе ад куродыму ўсё чорна, Куюць метал і камень карлы, Над імі вогненныя барвы. Няхай яны агонь бліскучы Скуюць, траскучы і пякучы, Скуюць няхай мне прамяні!

Хоць бо дрыготкія зарніцы, Падучых зорак бліскавіцы Улетку — невялікі цуд, Аднак жа светлякоў мігценне I знічак на зямлі сіпенне Усё-такі памогуць тут! Здабудзьце вы мне гэта просьбай, А ў крайнім выпадку і — грозьбай.

Крумкачы ляцяць. Усё робіцца, як загадана.

Заслала цемра стан варожы, Заселі войскі ў бездарожжы, А светлякі ў цямноцці ночы Мігцяць і пырскаюць у вочы. Цяпер для поўнага разгрому Нам не хапае толькі грому.

Ф аўст

Старая зброя з рыцарскіх скляпоў Цяпер няхай паслужыць зноў, — Няхай гудзе, бразгоча і трызвоніць 1 ў зман праціўнікаў угоніць!

Мефістофель

Як добра ўсё і як дарэчы У міжусобнай калатнечы! Нібы ў далёкай даўніне, Калі, сустрэўшыся ў чарговай сечы, Шукалі гвэльфы й гібеліны Рашэння спрэчак у вайне, Так сёння рыцары павінны Рахункі зводзіць і рахубы На полі марнае загубы, А ўсе інтрыгі, спрэчкі партый Даюць чарцям у рукі карты. Бо сатана ж усім на злосць Дурных пад’юджвае, як хоча. Дурныя б’юцца, ён рагоча — Вось гэта ісціна і ёсць.

У аркестры баявітае бязладдзе, якое паступова пераходзіць у бадзёрыя маршавыя матывы.

НАМЁТ САМАЗВАНЦА

Трон, багатае ўбранне. Хапайла. Заграбуха.

Заграбуха

Мы першыя ўзялі шацёр.

X a п а й л a

Ніхто нас бокам не адцёр.

Заграбуха

Якія скарбішчы ляжаць! 3 чаго пачаць і чым канчаць!

Хапайла

Паўнютка-поўна — зброя, крам! Што браць, не ведаю і сам!

Заграбуха

На цвёрдым мы ў паходах спім, Дык я вазьму сабе кілім.

Хапайла

Вось булава; калі абрушу, Адразу выб’ю ўпрочкі душу.

Заграбуха

Вось тонкі шоўк, а вунь сает — Якраз што трэба для кабет.

X a п а й л a (бярэ булаву)

3 такою цацкай весялей! Агаламашыў — і далей!

А баба аж дрыжыць уся Каля ашмоцця і рыззя.

Дурніца, кінь пустыя рэчы, Лепш гэту скрынку ўскінь на плечы.

3 райтарскай платай: бляск манет — Табе не шоўк і не сает!

Заграбуха Hi з месца, цяжка, не па мне — Такі цяжар мяне сагне.

X a п а й л a Ану, прыгніся на хвілінку, Паддам табе я гэту скрынку.

Заграбуха Вой-вой! Здымі хутчэй, здымі ж, Скручу я карак, трэсне крыж.

Скрынка падае і адчыняецца.

X a п а й л a Ах золатка, ах залаціска! Грабі, пакуль нікога блізка.

Заграбуха (прысеўшы на кукішкі)

Шырэй прыпол, хапай, збірай — Жыццё пачнецца — чысты рай!

X a п а й л a Даволі! Годзе! Нам пара!

Заграбуха (устае) Авой! У падале дзіра.

Пакуль дахаты занясу, Дык па дарозе растрасу.

Целаахоўнікі Імператара-пераможцы Вы што тут робіце ў намёце? То ж — імператарава шмоцце.

X a п а й л a

I мы за рызыку ў вайне Павінны браць сваё ўдвайне.

Такі спрадвеку ў войску звычай — Салдаты кормяцца здабычай.

Целаахоўнікі

У нас такое не ў залік, Бо наш салдат не рабаўнік; Служыць узяўся, дык служы, Салдацкі гонар беражы.

Хапайлa

Сумленнасць знаю вашу я — Ёй кантрыбуцыя імя.

Усіх адзін хрысціў вас non;

I той герой, хто больш нагроб.

(Да Заграбухі.) Нясі, і ўсё! Бо іх, як гразі, Сумленнікаў, што пнуцца ў князі.

Выходзяць.

Першы целаахоўнік Але чаму ты недавярку He ўрэзаў ад душы па карку?

Другі целаахоўнік У ім такое штось было, Што ўраз мне сілу адняло.

Трэці целаахоўнік

I мне — аж зелена ўваччу. Дык дзе ж яго я правучу.

Чацвёрты целаахоўнік Адно скажу, бо знаю сам — Дзянёк гарачы выпаў нам: Гармідар, вэрхал, сумятня, Наўкол крывавая разня. Плыла перад вачамі мгла, Зямля стагнала і гула.

Цяпер варожае карэ Насамі ўжо зямлю арэ. Спрыяла, пэўна, неба нам: Перамаглі, а як — няўцям.

Уваходзіць імператар з чатырма князямі. Целаахоўнікі выходзяць.

Імператар

I як бы ні было, а наша перамога. Разбіты супастат — туды яму дарога. Стаіць вунь трон пусты ў пакінутым шатры, Навокал дываны, куфэркі і куфры.

Як пераможца тут, манарх з пачэснай світай, Пакору і дары ад арміі разбітай Прыму ўрачыста я; дарэчы, весткі з меж Найлепшыя ідуць — задушаны мяцеж. Звязаліся спярша былі з чараўнікамі, Аднак вяршылі мы і ўправіліся самі.

У бітве аднаму дасць неба прамяні, Другому ў той жа час — патоп і камяні, Нябёсы загудуць ад страшнай сілы грому, Падымуць дух у нас і прыгнятуць другому. Павержаны ляжыць зняможаны, у тле, А пераможцаў хор — падзяку небу шле. Як моцна загучыць святая сіла ў гімне, Калі «Алі-лу-я!» сто тысяч глотак грымне. Аднак у час святы скірую свой пагляд У царскую душу, у царскі дух і склад. Няхай вясёлы прынц без сэнсу дні марнуе, Манархам стане і — хвіліну ўжо шануе. Таму шукаў і я альянсу недарма, Каб правіць і судзіць з князямі —

з чатырма.

(Да першага.)

Ты, княжа, свой загад аддаўшы, ў міг крытычны

Разважны, мудры быў, твой подзвіг — гераічны.

Героем будзь заўжды, фельдмаршале ты наш, 3 началеннем прымі мой імянны палаш!

Фельдмаршал

Адданыя палкі табе вярнулі ўладу I будуць ацаляць твой трон ад заняпаду. Па ўсёй дзяржаве мы скрозь усталюем мір I ў замку продкавым гарой закацім пір, I з гэтым палашом у свіце ўладаровай, Я стану ўзбоч цябе на варце ганаровай.

Імператар (да другога)

Ты смелы чалавек, табе аддам давер, Ласкавы й рупны ты — будзь оберкамергер. Кіруй дваром, умей урымсціць чэлядзь, Уведай нораў слуг: кагось заўсёды цвеляць. Ты прыкладам сваім пакажаш, як цару Патрэбна дагаджаць, карысным быць двару.

Оберкамергер

Служыць пачну цяпер, твайму адданы слову, Спрыяю я дабру, не патураю злому, Без хітрыкаў, маны, са шчыраю душой, Каб не зняверыўся манарх вялікі мой.

He пашкадую ўжо для трапезы фантазій — Падам вады табе ў чырваназлотым тазе, Пярсцёнкі паднясу; крыштальнаю вадой Ты рукі асвяжыш, я свой пагляд — табой.

Імператар

Хоць у мяне цяпер дзяржаўных спраў багата, Аднак, мяркую я, нам не пашкодзіць свята.

(Да трэцяга.)

Ты будзь за стольніка! Пад свой нагляд бяры 1 ловы царскія і жыўнасць пры двары!

Я буду сам даваць на смачнае заказы, — Тыж загадзя рыхтуй усякія запасы.

Стольнік

Гатоў пасціцца я цалюткі божы год, Каб толькі мой манарх прыемнасць меў

з дагод.

Мы з кухарам тваім здаволім густ усякі, —Я сам табе падам найлепшыя прысмакі. Заморскіх він і страў не надта любіш ты, Бо ў ежы і ў жыцці — прыхільнік прастаты.

Імператар

Калі ўжо тут у нас пра святы завялося, Будзь чашнікам, герой;

глядзі мне, каб лілося У нас віно ракой у залатыя чашы.

Каб поўныя былі заўсёды бочкі нашы, Каб меру ты сабе заўсёды добра ведаў, Каб сам цвярозы быў у час усіх банкетаў.

Ч а ш н і к

Пачэсны твой давер і шчодрая рука Ператварылі ўжо ў мужчыну юнака! На царскіх трапезах я буду спраўны й скоры — Найлепшыя падам сервізы і прыборы.

I забяспечу я належны этыкет.

Манарху падбяру я келіх для бясед — Венецыянскае, адменнае работы, Каб, не п’янеючы, уволю піў з яго ты. Заўсёды можаш ты даверыцца яму, Ды стрыманасць тваю зарукаю прыму.

Імператар

Усё, што я сказаў, як бацька справядлівы, 3 даверам дарагім да сэрца прынялі вы, Манарха слова бо — надзейная пячаць. Аднак жа трэба нам з закона распачаць: Указ накрэслім мы — і хто яго аспрэчыць? Саноўны муж ідзе, і ён усё засведчыць.

Уваходзіць арцыбіскуп-канцлер.

Калі апорны камень у скляпенне ўрос, Лічы, што гэты гмах ты ўжо навечна ўзнёс. Я вас, князі, сабраў на важную нараду, — Як справы пры двары давесці нам да ладу, А для палітыкі і для дзяржаўных спраў Назначыў я савет і ўжо ўказанні даў.

Каб ззялі ў свеце вы, я даў вам сёння званні, Цяпер пашыру я і вашыя ўладанні, I землі здраднікаў навечна падару, I да багацця вам дарогу пратару.

Валоданняў сваіх пабольшвайце памеры Абменам, гандлем ці на іншыя манеры. На прывілеі, суд, на ўдзельныя правы Ад сённяшняга дня гарантаваны вы: Падданым ваш прысуд хай будзе канчатковы Без апеляцыі ў вышэйшыя ўстановы.

Падушша, чынш, аброк —на дым, на быдла, двор

Уводзьце; і руду здабудзьце самі з гор.

За службу вам як след падзякую і ўзычу — Яшчэ вас адару, яшчэ вас узвялічу.

Арцыбіскуп

Удзячны мы табе за гэты шчодры дар, Умацаваўшы нас, — ты тройчы гасудар.

Імператар

Яшчэ адзін наказ паведаць гонар маю: Дзеля ідэй жыву і жыць далей жадаю, А давядзецца ўсё ж з утульнае зямлі На Елісейскія мне выбрацца палі, Апошняе «бывай» прыспешнікам сказаўшы, А вы, мае князі, наступніка абраўшы, Ахоўвайце прастол, каб не выцягваў меч Увенчаны ўладар для ўдзельных калатнеч.

Арцыбіскуп

3 вялікім гонарам і з выглядам сур’ёзным Князі стаяць пачціва перад венцаносным; Пакуль у жылах кроў, не стынучы, плыве, Мы — цела, дзе душа манаршая жыве.

Імператар

Няхай наш дагавор непарушальны будзе — На вечныя часы запішам у статуце: 3 маёмасцю сваёй вы вольны ўсё рабіць 3 адной умоваю — надзелу не дзяліць.

Каб кожны спадчыну пасля сябе пакінуў Старэйшаму з дзяцей ці спадкаемцу сыну.

Арцыбіскуп

Я на пергаменце накрэслю гэты ўказ: Ен на карысць дзяржаве, ён мацуе нас. Хай канцылярыя рыхтуе тэкст уставы, Ты ж подпісам сваім усе змацуеш справы.

Імператар

Цяпер ідзіце і прачуйце глыбіню, I змест, і сэнс таго, што я чыню.

Свецкія к н я з і выходзяць, архіепіскап, як асоба духоўная, застаецца і гаворыць з пафасам.

Арцыбіскуп

Твой канцлер прэч пайшоў, а біскуп тут застаўся. Я сёння праз цябе, ўладар, усхваляваўся, Трывога ўслед за мной ідзе, нібыта цень.

Імператар

Трывога ў гэты дзень, у пераможны дзень?

Арцыбіскуп

На мой вялікі жаль, трыумф і перамога У змове з сатаной — адступніцтва ад Бога. Ты ўмацаваў прастол, аднак жа не навек! Якой цаной! Аддаў ты госпада на здзек. А ці ўяўляеш гнеў, з якім свяцейшы папа Карае за грахі нявернага сатрапа?

Ён не забыў яшчэ, як светлы дзень надзей, Дзень каранацыі, зняславіў чарадзей, Як промень міласці твае ў дзень урачысты Перахапіў вядзьмар, пракляты і нячьісты. Ты вызваліў яго, забыўшы Божы суд, — Цяпер катуй сябе, уведай боль пакут! Яшчэ ты маеш час паслабіць повязь збродні, Аддаўшы за віну трафей на храм гасподні. На тым узвышшы, дзе князь цемры і маны На добрых хрысціян выкоўваў кайданы, Дзе сатана збіраў на шабасныя сходы Прыслужнікаў сваіх нячыстае пароды, — Там дабрачынна ты ўзвядзі высокі храм. Ды не забудзь пасля святым аддаць айцам I пашы, і лясы, і рыбныя азёры, Багатыя рудой яшчэ аддай ім горы, Дубровы і лугі, дзе звонкі плёск крыніц, На збудаванне там бажнічак і капліц. Дар бескарыслівы акупіць грэх дазвання, I зможаш вымаліць ты ўрэшце дараванне.

Імператар

Ва ўсім я каюся, убогі Божы раб, Вялікі грэх мой змер на свой святы маштаб.

Арцыбіскуп

Ачысцім перш зямлю ад грэшняга насення, Святы збудуем храм у гонар узнясення!

Хай сонечны прамень, праглянуўшы з-за гор, Сустрэне першы ён. Я чую ўжо, як хор Тварцу хвалу пяе, і бачу вокам пільным, Як пад скляпенні ўжо ўсплывае дым кадзільны, Як абуджае ўсю парафію званар, Як божых чадаў тлум ступае на цвінтар. Ты дабрачынны люд найболей ашчаслівіш, Калі царкву сваёй прысутнасцю ўпачцівіш.

Імператар

Няхай заўжды хвалой вяшчаюцца з амбона Жаданні ўсе мае на знак вяртання ў лона! О божа! Чую ўжо — мой дух імкнецца ў неба!

Арцыбіскуп

Яшчэ як канцлеру мне акт фармальны трэба.

Імператар

Фармальны дакумент? Угоддзяў перадачу Царкве святой цяпер пячаткаю адзначу.

Арцыбіскуп

(быў развітаўся, але каля дзвярэй паварочваецца) Пасля яшчэ адно: зрабі і ўдзячны крок — На дзесяціну, чынш, шарварак і аброк Навечна дай правы! Узорныя парадкі Павінны ж уключаць артыкул на выдаткі. Каб збудаваць хутчэй, каб збудаваць як след, 3 трафеяў удзялі нам залатых манет.

Ды зноў жа... апрача... —

чаго тут мне таіцца — Патрэбны цэгла нам, бярвенне, чарапіца; Фурманкі дасць халоп, фураж — вялікасць ваша! Царква ўшануе слуг і вас богапамажа!

(Выходзіць.)

Імператар

Цяжар грахоў маіх і чортава падмога Каштуюць дорага, ўчыняюць шкоды многа.

Арцыбіскуп

(вярнуўшыся, з глыбокім паклонам) Зламысніку таму і ўсёй ягонай плойме Ты абяцаўся даць зямлю ў прыбрэжнай пойме, Дазволь жа нам, царкве, каб успраменіць змрок — I там падаткі браць, і чыншы, і аброк.

Імператар

Зямлі няма яшчэ, яна ж, зямля, у моры.

Арцыбіскуп

Абы нам права мець — не ўсякі вынік скоры! He отрецыся бо словесем вес творнть.

Імператар (адзін)

Я так дзяржаву ўсю патраплю раздарыць.

AKT ПЯТЫ

АДКРЫТАЯ МЯСЦІНА

Вандроўнік

Вось яна навокал хаты Ліпак дружная сям’я;

I пад іх густыя шаты Зноў вярнуцца рады я. Вось прытулак той шчаслівы, Што мне даў калісьці лёс. Тут я жыў, калі бурлівы Вал марскі мяне прынёс. Ці гаспадары жывыя? Бо яны ж былі старыя, Як іх стрэў я першы раз. Людзі шчырыя! Мо ў дзверы Ціха стукнуць? Завітаць? Мо яшчэ ў святым даверы Рады вы дабром прыняць?

Баўкіда (вельмі старая бабулька) Ціха, не будзі яго ты, Хай стары мой адпачне, Ад нялёгкае работы Набярэцца сілы ў сне.

Вандроўнік Помніш? Ты мяне калісьці 3 мужам разам, як магла, He шукаючы карысці, Даглядала, берагла. О Баўкіда! Ледзь жывога Адхадзіла ты мяне.

Уваходзіць д з е д.

Філемон! Твая падмога Скарб вярнула з мора мне. Ваша ўгледзеў я акенца I пачуў званы царквы.

Ратавальнікі тапельца — Вы адны і толькі вы.

Дайце ж зноў мне падзівіцца На ўзбярэжжа і прыбой, Пакланіцца, памаліцца, Мір адчуць усёй душой.

(Ідзе па дзюне.)

Ф і л е м о н

(да Баўкліды)

Ты рыхтуй ідзі ў камору — Стол накрый і прыбяры. А мы вернемся да мора, Паглядзім на цуд згары.

(Стоячы поруч з вандроўнікам.) Глянь: дзе хвалі ў бераг білі, Там цяпер пад небакрай Скрозь садоў панасадзілі I зрабілі чысты рай. Ратаваць ужо нязмога, Адышлі мае гады, Моц пакінула старога,

I няма ўжо больш вады. Клалі грэблю тут, капалі Чэлядзь рупная і пан, Са стыхіяй ваявалі — I скарыўся акіян.

Бачыш вёску, ніву, пашу, Там лясок, тут хутарок. Ну, хадзем жа ў хату нашу, Бо ўжо сыра, бо ўжо змрок, Ужо ў небе ззяюць зоры. Завітаў ты ў дзіўны час: Нібы лебедзі, па моры Ветразі плывуць да нас. Мора, бач, ужо далёка Ад хаціны адышло, А вакол, як бачыць вока — Чалавечае жытло.

ЗА СТАЛОМ УТРОХ У САДЗЕ

Б а ў к і д a (da вандроўніка)

Што панурыўся? маўклівы? Пачастуйся, выпі, з’еж!

Ф і л е м о н

Хоча ведаць ён пра дзівы, Пра дзівосы нашых меж.

Баўкіда

Можа, гэта воля неба, Кара за грахі мае — Нешта ўсё не так, як трэба.

Нечага тут не стае.

Ф і л е м о н

Калі веры даць герольду, Што загад усім чытаў, Бераг як узнагароду Імператар пану даў.

Тут пры нашым узбярэжжы

Пан прычаліў караблі. 1 адразу людзі вежы, Замак і муры ўзвялі.

Баўкіда

Днём не праца — мардаванне, Нудна людзям рыдляваць; Ноччу — іскры, грук, а ўранні Зірк — гатовенькая гаць! Колькі тут людзей прапала! Ноччу — роў за валам вал, 3 мора полымя шугала, Раннем глянь — гатоў канал! Робіць пан не з волі Бога, Прыбірае ўсё да рук. У падсуседа такога, Пэўна, прыяцель — кадук.

Ф і л е м о н

Пан жа нам паабяцаўся: Колькі хоч зямелькі мер.

Баўкіда Лепш бы ты сваёй трымаўся, А марскому дну не вер.

Філемон

Можа, пойдзем да капліцы, Час вячэрні — Божы час, Пазваніць і памаліцца, Каб Бог злітаваўся з нас.

ПАЛАЦ

Вялікі дэкаратыўны сад, шырокі канал. Ф а ў с т, састарэлы, задумлівы.

Дазорца Лінкей (урупар)

Садзіцца сонца, і памалу Плывуць да гавані чаўны.

Баркас вялікі да каналу Плыве з заморскай стараны. Штандары ўсіх краёў, народаў 3 высокіх мачтаў славяць нас, Усіх адважных мараходаў Вітаем шчыра — ў добры час.

На дзюне ў капліцы звоніць звон.

Ф а ў с т (з прыкрасцю) Пракляты звон! Як стрэл у спіну! Пухір на целе, на душы.

Усё маё як вокам скіну, А за плячмі — надзел чужы. 1 гэта — горкая нагадка, Што ўлады я не распасцёр: Бо не мае царква і хатка, — Старых тубыльцаў ціхі двор. Ён не дае спачыць ад працы, Перада мной, як чорны цень, Бяльмо на воку, стрэмка ў пятцы — I так бясконца, дзень у дзень!

Л і н к е й (як вышэй)

Як лёгка падышоў да нас Дабром нагружаны баркас, Нібы яму і не цяжар Гарой накладзены тавар.

Вялікі карабель, даверху загружаны заморскімі таварамі. Мефістофель. Трое Дужых.

X о р

Прывезлі мы Гару дабра. Вітаем пана Уладара!

Сыходзяць на сушу, выгружаюць дабро.

Мефістофель Набытак гэты не малы — Чакаем панскай пахвалы.

18 Гётэ

Ўзялі з сабой два караблі, Да пірса ж дваццаць прывялі. Няхай засведчыць вам багаж, Чаго быў варты абардаж. На вольным моры вольны дух, I трэба мець здаровы нюх. Бяры, што трапіцца, падрад — Хай гэта шхуна, хай фрэгат. Бяры адзін, другі бяры, А здолееш, — бяры і тры, Чацвёрты здасца сам, самохаць, Бо сілай можна запалохаць! Няважна Я к! а важна Ш т о! Судзіць не будзе вас ніхто. Пірацтва, гандаль і вайна — Заўсёды сутнасць іх адна!

Трое дужых

Ані хвалы, Ані падзяк! Дарунак наш Яму не ў смак. Нахмурыў пан Сярдзіта твар, He па душы Яму тавар.

Мефістофель

Плаціць не будзе Годны муж. Бо вы ўзялі Ужо свой куш.

Тр о е

Лухта, не хныч, Ён, як усе.

I магарыч Нам паднясе.

Мефістофель

Спярша здабычу У склеп знясі,

А магарыч Пасля прасі. Разгледзіць ён Як найпільней, Пасля падлічыць Найдакладней, He будзе скнарам Каля куфроў I пачастуе Ён маракоў, А райскіх птушак сябрукам Я падбяру сягоння сам.

Груз выносяць.

Мефістофель^ Фаўсту)

He моршчы лоб, вачэй не мруж;

Усё выдатна, спрытны муж. Усё ты мудрасцю скарыў — 3 вадою сушу прымірыў, Ахвотна мора ад зямлі Твае прымае караблі. Цяпер і друг і супастат Пад твой пастаўлены дыктат. Вось тут, дзе колісь быў дзірван, Стаяў найпершы наш будан, Дзе першы выкапалі роў, Цяпер прастор для весляроў.

I чуецца хвала наўкруг У гонар спраў тваіх, заслуг.

Ф аўст

Пракляцце т у т! — Яно мой нішчыць абсалют.

Табе, бываламу, адкрыю: Турбуе клопат дзень і ноч, Ад прыкрага адчаю выю — Хоць ты крычы ці ў шворку ўскоч! Няма карысці з той улады, Калі падсуседаў-старэч Ніяк не выганю з іх хаты, 3 іх ліпняку, з іх цэрквы прэч.

Узвёў бы вежу там высока

I цешыў бы парою вока 3 вышынь птушынага палёту Магутнасцю майго аплоту. Адтуль адкрылася б прастора 3 усім, што чалавек стварыў. 3 усім, што я забраў у мора I чым народы адарыў.

Які ж нясцерпны боль, аднак, — Калі ў багацці бачыш брак. Царкоўны звон і ліпак пах — Яны мне, як магільны прах, Няўжо ж праз хатку ў ліпняку Я волю дужую стаўку?

Што мне рабіць — не разумею, Пачую звон — і сатанею.

Мефістофель

Вядома, гэткая пакута, Яна табе нібы атрута.

I звон, і пацеры старых

I мой, прызнацца, рэжуць слых, Бо гэты гнюсны дзілінь-бом Нібы гаворыць — стань рабом. Ён ад хрысцінаў да хаўтур Ва ўсё прыўносіць зман і чмур, Нібы між «дзілінь» і між «бом» Жыццё было суцэльным сном.

Фаўст

Упартасць гэтых дзівакоў Псуе настрой, псуе мне кроў, I я ад злосці і ад мукі Сам на сябе наклаў бы рукі.

Мефістофель

Чаго ж цярпець? Каланізуй — Тубыльцаў тых перасялі.

Фаўст

Ідзі ж і ўсё арганізуй! Я ўдосыць дам старым зямлі.

Мефістофель

Я не забаўлюся, ў хвіліну Перасялю і перакіну.

У новай хаце спакваля Забудзецца прымус пасля. (Залівіста свішча.)

Уваходзяць Трое Дужых.

Хадзем, яшчэ адзін наказ — На брагу заўтра будзе час.

Т р о е

Мы заслужылі выпівон, Ды стрэў няласкава патрон.

Мефістофель (ad spectators)

Так ёсць і так было раней — Меў вінаграднік Навуфей. (Кн. царстваў, III, 21.)

ГЛЫБОКАЯ НОЧ

Дазорца Лінкей (спявае на варце)

Стаю на дазоры. Гляджу я ў бязмеж I свету прасторы Аглядваю з веж: Мільгаюць, калесяць I далеч, і блізь, I зоры, і месяц, I долы, і высь.

Панаднасці свету Спрадвеку, як свет, Прыгожасць паэту Пракладвае след. Шчаслівыя вочы: Пабачаць красу. Праз дні і праз ночы Яе пранясу.

Паўза.

3 вежы ўсё вачам адкрыта, I —не толькі пекната.

Стала жудасна, нібыта Страхам зеўрыць цемната.

Іскры сыплюцца, і хіжа

У суседавым двары

Злы агніска стрэхі ліжа

I віхурыцца ўгары.

Ах, пажар у беднай хатцы, — Загарэлася ўначы.

Трэба бегчы, паспяшацца, Толькі ўжо не памагчы.

Дзе ж на старасці прыткнуцца?

Дзе цяпер знайсці цяпла?

Хто ў бядзе пасобіць людцам? — Ах, згарыць усё датла.

He, агонь не дасць патолі — Бурыць столь і рушыць сцены. Дзе ж старыя? Ці на волі?

Ці ўцяклі яны з геены?

Занялося лісце, голле, Жарам пыша ў наваколле.

Па камлях угору жвава Зырка рвуцца языкі... I нашто мне тая слава!

I нашто мне зрок такі!

Аж да самага карэння Жарам пышуць стаўбуры.

Доўгая паўза. Спеў.

Плён руплівага стварэння Гіне марна без пары.

Ф аўст (на балцоне супраць дзюны) Хто там спявае так тужліва? Лінкея ўзрушыла жуда?

Нашто рабіў так нецярпліва? — Самому ўжо цяпер шкада.

Няхай жа пойдзе на вуголле Ліпняк і хатка, хай гараць;

Адтуль бязмежнае раздолле Я з вежы буду сузіраць.

Забудуць горыч і нястачу На новым месцы бедакі, Багаццем шчодра ім аддзячу — Хай радасць ім нясуць дзянькі.

Мефістофель і Трое дужых (унізе)

Прабач! — благая навіна, Аж кроіць сэрца нам яна. Мы ў хатку грук, мы ў хатку бразь, — Замкнута! — хоць вужом падлазь. Мы далікатненька, з пляча, Шукаем рады без ключа.

Мы просім іх учатырох — А тым — што аб сцяну гарох, Такія ўпартыя карчы, Што хоць ты там крычма крычы. Тады, каб часу не губляць — Давай сілком іх умаўляць! Ну, умаўлялі, умаўлялі — Аж тыя ў страху і сканалі.

Там быў вандроўнік, кіем трос — Мы і яму падцерлі нос.

Пакуль ішла там калатня, — Ад іскры нейкай парахня Узялася ўраз, і ў нейкі міг Агніска праглынуў усіх.

Фаўст

Ці вы маіх не чулі слоў.

Хацеў я мены — не разбою. Я вас кляну за гвалт і кроў. Праклён дзяліце між сабою.

X о р

Старыя словы зноў збыліся: Вялікай сіле пакарыся, Калі ж ты з ёй ідзеш на бой, To домам рызыкні й сабой.

(Выходзяць.)

Фаўст (на балконе) На небе блякне высеў зор, Агонь прытух, курыцца двор. Вятрэц дыхнуў, і ў ноздры мне Куродымам і чадам тхне.

Мы ўсё зглумілі тым разбоем! Ах, што там мроіцца такое?..

АПОЎНАЧЫ

З’яўляюцца чатыры сівыя жанчыны.

Першая Завуся Галечай.

Другая

Завуся Віной.

Трэцяя Завуся Турботай.

Чацвёртая

Завуся Бядой.

Галеча, Віна, Бяда Няма да багатага ў дом нам хады: Жыве без Галечы, Віны і Бяды.

Г ал е ч a Зраблюся я ценем.

В і н a

Нябачна прайду.

Бяд a

Распешчаны пан праганяе Бяду.

Т у р б о т a

Вам, сёстры, дарогі ў багацце няма, Турбота ж і ў шчылінку ўлезе сама!

Г а л е ч a

Дык пойдзем, сястрыцы, адгэтуль далей!

В і н a

Дзе ты, там і я, мне з табой весялей!

Бяда

А з вамі заўсёды Бядзе ў самы раз!

У т р о х

Грувасцяцца хмары. He свецяцца зоры, Глядзіце, глядзіце! 3 прасторы, з прасторы Сястра наша Смерць падлятае да нас.

Фаўст (у палацы)

Ці ўчатырох яны, ці ўтрох, Я з іхніх слоў пазнаць не змог. «Бяда» — пачуў мой слабы слых, I «смерць» — данёсся шэпат іх, Прыглушана, як голас духаў. А ў нас пакуль ніякіх зрухаў — He ўмею змесці пыл з дарог Hi нават скінуць путы з ног. Калі не ведаў я ніякіх чар, Я жыў з прыродай твар у твар I чалавекам зваўся недарма, Дзе тая воля? Навакол — турма. Куды ні гляну — прывіды і здані, I сам заграз я ўжо ў балотнай твані. Бывае, дзень развее ўсё, змяце, А ноч ізноў кашмараў сець пляце. Іду на шпацыр я, а ўжо крумкач Мне прадракае новы круг няўдач. Так чалавек у прымхах скрозь заграз, Дабра агонь у ім даўно пагас —

I вось стаю, стуліўшыся ў жудзе.

Там дзверы скрыпнулі... Там нехта йдзе...

(Уражана.) Ці ёсць тут хто?

Тур б о та

Вядома, ёсць!

Фаўст А хто ж ты, хто?

Ту р б о т a

Звычайны госць.

Ф а ў ст Ідзі адсюль!

Ту р б ота Адгэтуль не пайду!

Фаўст fспачатку разгневаны, потым супакоены, сам сабе) He заклінай! Бо выклічаш бяду!

Турбота

Падпаўзаю я нячутна, Уладару я магутна I па-рознаму чыню Сваркі, бойкі, калатню. На палях, у моры, лесе Мой праклён у сэрца ўлезе. Я не пешчу, не лагоджу I да ўсіх сама прыходжу. Ты што, не ведаеш турботы?

Фаўст

Я ўсё жыццё імчаў бягом, Хапаў з налёту асалоды, Пустыя абмінаў прыгоды, Нектар кахання піў нагбом. Што ўзяць не мог, таго не браў!

Жадаў, задавальняў свае жаданні, I зноў жадаў, і ў бурным парыванні Шукаў вялікіх, важных спраў, Па свеце бег як апантаны — Цяпер я стаў разважлівы, рахманы. I хоць прайшоў я цалкам круг зямны, Але ж яшчэ не горне да труны.

Дурны, хто марыць, што туды ён пойдзе I там братоў сваіх духоўных знойдзе! Калі дапытліва пражыць, Дык гэтым светам можна даражыць, Бо ўсё спазнанае мы можам уяўляць, А вечнасць нам не дадзена спазнаць. Мудрэц адлічвае гады свае, Яго з дарогі вечнасць не саб’е.

I ён у руху гэтым і трывозе

He спыніцца здаволены на паўдарозе.

Т у р б о т a

Хто супроць маёй улады — Свету беламу не рады, Бо таго я днём і ноччу Цемрай вечнаю марочу, Вочы й зоркаму я выем. Хай ён скарбамі ўладае, Хай ён талент рэдкі мае, — Ў шчасці ўцехі ён не знойдзе, Пры багацці — з торбай пойдзе, Пільным справам і работам Ён заўсёды скажа: «потым». Пройдзе часу — мала-многа, Бач, не зроблена нічога.

Ф аўст

Чаўпеш пустое без канца; Пакінь! Твой знаю нораў подлы! Задураць нават мудраца Твае літаніі і модлы.

Т у р б о т a

Што рабіць? Куды падацца? — Сам не можа дапытацца.

Ходзіць лесам, ходзіць полем,

Кожны крок даецца з болем, Ён правальваецца ў багну, Траціць ён, чаго так прагнуў, Захліпаецца ў той багне, За сабою іншых цягне, Сам сабе і людзям лішні, I нядужы, і няўвішны, Дажывае ўжо свой век, Як руіна, чалавек. А бязмэтныя блуканні, Ды бясконцыя ваганні, Ды благія прадчуванні — Гоняць грэшнага яны Проста ў пашчу сатаны.

Ф аўст

Злавесны прывід! Ты людскі наш род Грызеш, і мучыш, і куеш нам путы, I дзень пры дні за годам год Пляцеш нам сетку гора і пакуты. Ад дэманаў не лёгка мне ўцячы: Знаходзяць нас усюды дзеці смуты, Табе ж, Турбота, не перамагчы — Мой дух, мой розум, мой пачын раскуты!

Турбота

Ну, мне пара, а ты сваё пляці. Цябе пакіну я з праклёнам; Звычайна слепнуць пры жыцці, А ты аслепні перад сконам.

(Дзьмухае на яго.)

Ф а ў с г ( аслеплены )

Глыбее ноч, няма ўжо ёй упыну, Але ў душы гарыць мая зара. Перад сабою бачу цемрадзь, дамавіну. Аднак не ў цемры думка ўладара. Паўстаньце, слугі, тут, рука ў руку, Збірайцеся на талку, Рыдлёўкі ўзяўшы і ламы, Намечанае мусім скончыць мы.

I пакажыце працу мне сваю, А я за платаю не пастаю.

Дзе дух адзінства й сотні рупных рук — Там план вялікі здзейсняць без прынук.

ВЯЛІКІ ДВОР ПЕРАД ПАЛАЦАМ

Паходні. Наперадзе Мефістофель як наглядчык работ.

Мефістофель

Станоўцеся напагатоў, Нягеглыя лемуры, 3 касцей і жыл, валос, храсткоў Сатканыя натуры.

Л е м у р ы (хорам )

Бяжым, ляцім на голас твой, Нясуць нас борзда ножкі. Ты надзяліў бы нас зямлёй, Дай нам зямліцы трошкі. Мы збегліся, каб дагадзіць, 3 рыдлёўкамі, з каламі, А што рабіць, а што чыніць — Скажы, камандуй намі.

Мефістофель

Рабіце ўсё на свой капыл, Рыдлюйце, не шкадуйце сілы, Даўжэйшы ніцма ляж у пыл, — Ты будзеш меркай для магілы. Капайце дол так, як спрадвеку Яго капаюць чалавеку — Бо, як ты ні круці, з палаца Пара ў зямлю перабірацца.

Л е м у р ы (капаюць з крыўляннем і выкрутасамі)

Калісь і я прыўдала жыў I бавіўся заўзята,

Кахаў, сваволіў, не тужыў — Жыццё ішло, як свята.

Ды старасць подлая цішком Падставіла кульбаку, I спатыкнуўся я, і ўжо — Магіла небараку.

Ф а ў ст (выходзіць вобмацкам з палаца, трымаючыся за плот) Як стук рыдлёвак лашчыць слых!

Як спорна праца йдзе! Тут скора Вялікі мол разрэжа мора I спыніць гвалт стыхіяў злых — Ён будзе міратворчаю мяжой.

Мефістофель (убок)

Калі тут выйгрыш чый, дык толькі мой! Твой мол, канал, твае палацы He варты ўкладзенае працы — Нептун зруйнуе ўсё, бо ён жа чорт!

Як ні стварай, а вынікі благія, Тут з пеклам заадно стыхія, I пойдзе прахам свет, як гэты порт.

Ф а ў с т

Наглядчык!

Мефістофель

Тут!

Ф аўст

Сачы і дбай, Працоўнай сілы здабывай, Грашыма, ласкай заахвоць, Прынукаю ці іншым ладам, I да мяне штодзень з даклалам Аб выніках работ прыходзь.

Мефістофель (напаўголаса)

Гатовыя і дамба, і канал, Чакаю толькі я — каб ты сканаў.

Ф аўст

He скорана пагібельная багна,

На плён, здабыты мною, зеўрыць прагна, Ды я падступную стыхію змушу Аддаць захопленую сушу Мільёнам рупных пасялян.

Няхай пагрозай вечнай калыхацца Ля дамбы будзе грозны акіян, Свабодны люд і радасная праца Шчаслівым зробяць гэты ўбогі край, I на зямлі яны здабудуць рай.

Няхай раз’юшаны марскі прыбой

Аб дамбу хвошча, люта б’е — Народ з’яднанаю сям’ёй Стыхію грозную скуе.

На запавет мой гэты скіраваны Усе мае зямныя справы, планы, Увесь цялесны і духоўны гарт.

Дык вось канечны вынік мудрасці людской Што толькі той жыцця і волі варт, Хто кожны дзень за іх ідзе на бой.

Хай так жыве стары і малады.

Калі б у працы ўбачыў я заўсёднай Народ свабодны на зямлі свабоднай, Імгненню б я сказаў тады: «Цудоўнае, спыніся! — панясу 3 сабой у вечнасць я тваю красу». He можа ў вечнасці прапасці

Усё, што я паспеў зрабіць для шчасця. Я, прадчуваючы трыумф надзей маіх, Жыцця перажываю лепшы міг.

(Фаўст падае.)

Лемуры падхопліваюць яго і кладуць на зямлю.

Мефістофель

Глядзіце, ўжо здаволіўся зямным, Ён — прах, ён — прывідны зыбучы дым! Хацеў цудоўны міг спыніць!

I сам жыцця парваў ён ніць!

Змагаўся ён са мною, траціў сілы — I вось фінал: упаў каля магілы.

Гадзіннік стаў!..

X ор Маўчыць гадзіннік на сцяне, Упала стрэлка.

Мефістофель

Нарэшце! Добра мне.

X о р Жыццё прайшло!

Мефістофель

Прайшло? Нікчэмны гук! Як гэта так прайшло?

Прайшло — дык значыць, як і не было! Нашто ж тады ўвесь час ствараць?

Каб створанае разбураць?

«Прайшло!» Што значыць гэта? Ўсё адно Як бы не існавала ўвогуле яно, А мроілася яваю жывой.

Я ж бачу сэнс у вечнасці пустой.

ПАКЛАДЗІНЫ Ў ТРУНУ

Лемур (сола) Хто збудаваў такі дамок? Хто тут капаў лапаткай?

Л е м у р ы (хор) У саване ляжы, кумок, I здавальняйся хаткай.

Лемур (сола) Пакой без мэблі. А чаму? Чаму ўсё так убога?

Лемуры (хор) Бо напавер далі яму, Вярнуць прыйшлося многа.

Мефістофель

Усё! Душа вось-вось пакіне плоць! Распіску прад’яўлю — магчыма, будзе ўдача. Падставіць ножку чорту — не задача. Перахапіць душу шмат сродкаў ёсць, Цяпер плююць на важны дакумент. Шляхі старыя з’езджаныя ўшчэнт, На новую ж не пусцяць нас дарогу. Дажыў! Павінен зваць на дапамогу!

Нядобра нам! Цяпер што ні бяры: Старое права і закон стары — Апоры не даюць, не маюць сілы. Раней я не дзяжурыў ля магілы, He меў ні клопату я, ні трывог. Калісь душа была сумленнай, з цела 3 апошнім стогнам прэч яна ляцела, — Я ж гэту мышку лёгка цупнуць мог. Цяпер душу дачасна і не руш — Яна трымаецца за цела і за косці, Пакуль стыхіі ў барацьбе і ў злосці. Ці то ў старое Смерці сілы мала, Ці мо яна касу не адкляпала?

Глядзіш на труп: усё, застыла кроў, — Аж не — ужо заварушыўся зноў!

(Заклінае дзіўнымі фантастычнымі рухамі, раскідваючы рукі, як крылы.)

Ну, рыцары рагоў, на падстрахоўкі Цяпер і вы падайце чорту лапу. Вядзіце служку д’ябальскай гартоўкі, Вядзіце пекла найвыдатнейшую зяпу! Хаця на рангі ўсе і на ранжыры Распісаны ў нас кожны чортаў рог, На гэты ж раз мне трэба служка самы шчыры, Каб завяршыць дастойна эпілог.

Злева раззеўрылася жудасная геенская пашча.

Як іклы ляскаюць! Паток крывавы Плыве павольна ў невыносным сквары, Тыз устае з агню пякельнай лавы. Над ім клубы клубяцца едкай пары, Смала клякоча ў горле; і няма канца Пакутам грэшнікаў, што ў марнай веры

Ратунак вынайсці ў кіпучай серы To вынырнуць, то зноў даюць нырца. He ўратавацца ім ад жудаснай пачвары, I паглынае пашча ўсе надзеі іх, Патолі ўжо не знойдуць тут ахвяры, Іх лёс — гібець у рэках агнявых. Хай гэта страшыць грэшнікаў усіх, Хай пакарае за хлусню й ліхія мары.

(Да тоўстых д’яблаў з кароткімі прамымірагамі.) Сачыце, тлустыя праныры, цмокі, Дзе фосфар свеціцца, дык там яна, Крылатая Псіхея, нам відна, Зяўнёце — кінецца душа наўцёкі, Глядзіце мне, каб хітрая не збегла. Дастаўце мне. Я крылцы ёй скручу, Прышлёпну ўраз пячаткай пекла I ў тартарскі агонь яе памчу.

Глядзіце, не спускаючы вачэй

3 так званых ніжніх сфер. Хто знае —• Магчыма, там яна і пажывае.

Праз пуп ёй выскачыць лягчэй, — Тады ўжо злуйся ці не злуйся. А дагані і пацалуйся!

(Да худых д'яблаў з доўгімі закручанымі рагамі.) Вы, лайдакі крылатыя і бабздыры, Удзень цікуйце пільна і ўначы, Напагатоў трымайце пазуры, He дайце ў рай душы ўцячы. Яна пакіне цёмную нару, Бо геній-дух заўсёды мкне ўгару.

Прамяністае ззянне ўгары справа.

Нябеснае воінства

Сіла нябесная, Раць бесцялесная, Рынь у палёт. Грэх выкупляем, Прах ажыўляем. Ціха, рахмана, Богу аддана Веру ўшануем — Божы аплот!

Мефістофель

Заўсёды прыкрасць абуджае й гнеў Бязладны хор прыгожанькіх анёлаў, Святош бясполых саладжавы спеў Адно псуе настрой і тлуміць голаў. Мне так карцела гэты род людскі Парваць, падраць на дробныя кускі, •— Ды вось яны, анёлы, план вялікі мой Закрэсліць хочуць ханжаскай гурмой, Святошы тыя ходзяць мякка, плаўна I нашай зброяй нас лупцуюць спраўна; Яны ж — таксама чэрці, ды з апаскі Надзелі на сябе прытворнай цноты маскі. Тут правароніць — не пакрыць віны, Хаўрусам шчыльным станьма ля труны.

Хор анёлаў (сеючы ружы) Ружы агністыя, Ружы іскрыстыя, Лёгкія-лёткія, Жыццесалодкія, Водару поўныя; Кветкі цудоўныя Квецяцца хай! 3 птушкамі, з пошчакам Блізіцца май, Разам з нябожчыкам Вернемся ў рай!

Мефістофель (да д’яблаў)

Чаго паніклі, ўціснулі хвасты? He ў звычках чорта кідацца ў кусты. Хай сеюць, адрабляюць свой шарварак, А мы сваё на ўласны возьмем карак. Анёлкі думаюць, што ружамі яны Злагодзяць гадаванцаў сатаны. Дык дзьмухайце ж, занудлівыя косткі, Няхай пажухнуць райскія пялёсткі. Ну, годзе ўжо, перабаршчыць вы рады — Аж пер’ечка ляціць ад іх армады;

Цішэй, цішэй, раты заткніце й ноздры — Занадта ж кожны з вас у службе борзды! Усё вы звесці рады недарма — I без таго жывое кветачкі няма.

Пільнуйцеся! Свае патройце сілы I ні на пядзю ад магілы!

Дзе ваш імпэт? He веру я, каб руж лісткі Маім чарцям падсмажылі бакі!

А н ё л ы

Ружы духмяныя, Ружы румяныя, Любасцю веючы I лагаднеючы. Сцвердзіце мір! Славай парфірнаю, Плынню эфірнаю, Музыкай лірнаю — Поўніцца шыр!

Мефістофель

О, ганьба і праклён вам, выхвалякі! Кулём ляцяць мае ваякі!

Няўжо мой смелы план — кату пад хвост? Што ж, хай задамі плюхаюцца ў лаву, Л нейк перажыву сваю няславу I не пакіну свой пачэсны пост!

(Адбіваецца ад пялёсткаў).

Прэч, не свяці дарэмна, светлячок, Ля твару не кружыся, як паперка. Цябе ўхапі — ты слізкі камячок.

А ружы так пякуць — горш, як смала

і серка.

А н ё л ы

У неналежнае He пранікайце, Марнае, грэшнае Прэч адкідайце! Толькі лагодаю Высушыш слёзы, Толькі пяшчотаю Усцешыш нябёсы.

Мефістофель

Пячэ мяне анёльскай ласкі сіла Мацней за сатанінскае гарніла! Бягуць мае! На страту сатаны 3 тугою азіраюцца яны.

Услед любві сваёй такімі вось вачыма Глядзіць пакінуты мужчына.

А я? Як ненавідзеў я анёлаў раць, А сёння вочы аж гараць!

Чым так яны скарылі сатану, Чым так яны мяне прычаравалі, Што ворагі нібы і даспадобы сталі, Што я гляджу на іх і не кляну? Дазнаўшыся, што мне яны па мыслі, У пекле ўсе б ад рогату аж кіслі.

Ды я, прызнацца, палюбіў такіх дзяцей — Вунь як патурылі маіх чарцей!

(Да анёлаў.)

He бойцеся мяне, ідзіце смела, Люцыпаравы дзетачкі, — я знаю вас. Пацалаваць радню мне вельмі закарцела, I вы тут сёння ў самы раз!

Любіць бясконца вас гатовы, Нібыта мы — адна сям’я.

Гляджу на вас, як кот марцовы, Аддаць вам сэрца рады я.

Ідзіце ж, дзеткі, весялей.

А н ё л ы

Мы падышлі, ты адступіў далей. He бойся, не пакрыўдзім сатану!

Мефістофель (адціснуты на авайсцэну)

Усе грахі на нас вы валіце заўсёды, А самі ведзьмары высокай пробы, Бо сееце сярод людзей адну ману. Дык вось які ён, гэты ваш адказ! — А я ж хачу любві і ласкі, Мяне вы надзіце; калі пабачу вас, Дык прагну я шчаслівае развязкі. Што ж, апускайцеся — я буду рад.

Хоць вам сур’ёзнасць і да твару, Аднак я свецкасць вашу ўбачыць мару, Усмешачка вам будзе ў акурат, Яна б мяне адразу паланіла, Калі б залётнай рысачкаю міла Свяцілася ў цябе праз губы.

Вось ты, вышэйшанькі, мне вельмі ж любы, Ты без папоўшчыны, без гэтай расы Любому быў бы вабны й ласы.

Паадзяваліся зусім без ладу, А дэкальтэ вам болей прыстае. Вы сімпатычныя мне нават ззаду!.. Ах вы, спакуснічкі мае!..

А н ё л ы

Полымя любасці, Яснае мудрасці Грэх утаймуе, Праўду ўшануе, Лютасць адвее, Ласкай сагрэе — Знойдзеш свой дах У райскіх садах.

М ефістофель ( спахапіўшыся )

А як жа я? — А я ў струпах, бы Йоў, Сябе самога азірнуць жахліва. Агледзеўшыся, трыумфую зноў, Бо з заварухі выйшаў я шчасліва. На скуры след пакінула любоў, А больш нідзе няма ні знаку.

Цяпер, калі прыцьміўся бляск агнёў, Я шлю праклён вам у падзяку!

А н ё л ы

Хто ачышчаецца Полымем чыстым, Той прычашчаецца Раем вячыстым.

Эфір улагоджаны, Нас закалыхвае,

Хай дух адроджаны Вольнасцю дыхае!

(Узносяцца з несмяротнай часцінай Фаўста).

Мефістофель (азіраючыся )

Віселі над магілай, бы крукі — I што? — Здабычу верную маю Так спрытна вырвалі з рукі, Каб вы ўдавіліся ў сваім раю Няшчаснай гэтаю душой!

А я, аддаўшы скарб законны свой, Самотны над магілаю стаю.

Каму паскардзіцца? — Вакол няслава! Хто дагаворнае прызнае права?

Так ашукаць! Правесці чорта подла! Ды што ж анёльскае паганіць кодла, Калі ты сам, як пень, дурны.

О нечуваны сорам сатаны!

Такі меў план, хадзіў так горда, Так спрытна плёў каханне, ставіў сець I на табе — падсеклі чорта!

To ж трзба ведаць, трэба ўмець!

А ўжо ж! — дурнейшай дурасці няма, Калі абдурвае сябе сама!

ГОРНЫЯ ЦЯСНІНЫ, ЛЕС, СКАЛЫ, ПУСТКА

Святыя пустэльнікі групамі адпачываюць на скалах над прадоннямі.

X о р і рэха

Кручы глядзяць на дол, Сосны шумяць вакол, Пнуцца карчы з зямлі, Пахнуць смалой камлі, Льюцца крыніцы з гор Міма глухіх пячор.

Лашчацца ўжо ільвы На дыванах травы.

Тут не ліецца кроў, Тут царуе любоў.

Pater Ecstaticus Айцец экзальтаваны (лунаючы ў павепіры) Жар недаступнасці, Жар вечнай любасці.

Сэрца закутае Болем спакутуе!

Стрэлы, прабіце мяне, Дзіды, каліце мяне, Латы, душыце мяне, Маланкі, паліце мяне! Тло ўсё адвеецца, Праўда ўспраменіцца, Пройдзе пакут пара, Ўзыдзе любві зара.

Pater Profundus Айцец паглыблены (ля ніжніх сфер)

Вяршыні высяцца маўкліва Па-над прадоннямі цяснін, 3-пад хмарных скал і круч бурліва Збягаюць сотні ручаін.

I гамана дубровы дальняй, I ручая праменны цуд, — Усё любоўю жыццядайнай Натхнёна выпешчана тут.

Любоў — дзівосны дар прыроды,

Я перад ёй хілюся ніц.

3 любоўю ўніз імкнуцца воды У час грымотных навальніц 1 там даліну арашаюць.

Маланкі крэсляць далягляд, Паветра чысцяць, асвяжаюць I разганяюць дым і чад.

I гэта звестуны любові, Яе адвечны, творчы рух. У весняй радаснай абнове

Прачніся, мой застылы дух. Абмежаваны ты і скуты I боль хаваеш, і дакор.

О Божа! вызвалі з пакуты, Душы і сэрцу дай прастор!

Pater Seraphicus Айцец анёлападобны (сярэдняя сфера)

Што за хмарка праплывае Над лясістаю гарой?

Здагадаўся — там лунае Юных духаў светлы рой!

Хор шчасных хлопчыкаў

Край нязнаны, невядомы Спадабаўся назусім.

Дзе мы, дзе мы? Хто мы, хто мы? Адкажы нам, ойча, ўсім.

Pater Seraphicus

Ноччу роджаныя, скора Узляцелі вы увысь

Родным, блізкім на сум-гора, А Эдэму на карысць.

Дадзена любві ахвярнасць Вам здалёку адчуваць.

Шчасце, што зямную марнасць He паспелі вы спазнаць.

Будзьце ж тут са мной, як дома, Уваходзьце ў вочы мне, I на белы свет свядома Кожны з вас няхай зірне.

(Прымае іх у сябе.)

Вунь лясок, вунь пыл лятучы, Вунь ручай шуміць, грыміць, Абрываецца ён з кручы, Каб дарогу скараціць.

Шчасныя хлопчыкі (з сярэдзіны)

Выгляд велічны; ды цесны, Вельмі змрочны гэты край,

Нас пужае ён, злавесны. Адпусці нас, не трымай.

Pater Seraphicus

У сферы вышніх вам дарога;

Пад эдэмаўскім шатром Там вялікай ласкай Бога Прасякайцеся нутром.

Вы, бязгрэшныя, ў эфіры, Што гасподняй сілы поўны, У любові, ў вечным міры Знойдзеце спакой духоўны.

Шчасныя хлопчыкі (кружацца над самай высокай вяршыняй) Ручкі падымем, Вянком іх спляцём, Госпада гімнам Славіць пачнём.

Шчыры, ласкавы Той, каго славім, З’явіцца нам.

А н ё л ы (лунаюць у верхняй апшасферы, несучы несмяротную часціну Фаўста) Высокі дух з цянётаў зла Дабіўся вызвалення.

Хто жыў з імкненнем да святла, Таму даём збавенне, 3 любоўю шчыраю каго Мы радасна вітаем, У сонм анёлаў мы таго Сардэчна запрашаем!

Анёлы малодшыя Ружамі з рук тых пакорных, Што пакаяліся Богу, Здабылі мы перамогу Над саюзам сіл тлятворных I забралі скарб духоўны.

Там гучаў харал чароўны. Мы там песні распявалі, Мы там ружы рассявалі, —• I ўцякалі ў пекла чэрці, He здабыўшы плёну ў смерці. Боль любві спазналі духі. Сэрца рвалася ад скрухі I ў самога Сатаны.

Анёлы больш дасканалыя Парэшткі на руках Узносіць цяжка,

Будзь хоць з азбесту прах — Ён — тлену частка.

Было з’яднана цесным У ім саюзам Духоўнае з цялесным. He можа вузаў Падвойнае прыроды Рваць сіла наша. Любоў іх назаўсёды Адна развяжа.

Анёлы малодшыя

Нешта нявіннае Зыблецца, тоіцца I над вяршыняю Марывам мроіцца. Хмаркі празрыстыя Скрасілі смутак, Рэюць там чыстыя Душы малютак. Клопаты марныя Іх не кранулі, Душы бясхмарныя Шчасця ўдыхнулі. Хай жа і гэты дух Зведае вечны рух, Ў сферах свяшчэнных Хай прабывае, 3 сонмам нятленных Хай адлятае.

Шчасныя хлопчыкі

Прымем ласкава к нам — У наша кола.

Бачым пад саванам Мы ў ім анёла.

Будзе ён вольны, Будзе раскуты, Дух яго здольны Вырвацца з путаў.

Doctor Marianus (у найвышэйшай, найчысцейшай келлі) Угору ўзносіцца дух, Да сфераў празрыстых.

Дзевы лунаюць наўкруг Воблакам чыстым.

Велічны зорны вянок Там залаціцца — Гэта ж у коле жанок Неба царыца.

(У экстазе.) О ўладарка вышыні, Райскага блакіту! Дзверы ў тайну адчыні I пачуй малітву!

Лепшыя з усіх дароў — Парыванні сэрца, — Іх прымі. Мая любоў Да цябе імкнецца.

Вучыш нас, тваіх дзяцей, Мудрасцю сваёю.

Паслабляеш пал страсцей Вераю святою.

Славім мы цябе, нябёс

I зямлі царыца!

Выпаў нам шчаслівы лёс На цябе маліцца.

Лёгкія хмаркі Кружаць, віюцца,

Грэшныя душы Да Дзевы імкнуцца, Просячы шчыра Зноў заступіцца, Ёй абяцаюць Вечна маліцца.

Ты, беззаганная, Ўсё ім даруеш, Сэрцам рахманая, Спогаддзю ўшчуеш.

Дух нячысты нашу плоць Спакушаў спрадвеку, Слабасць плоці пабароць Цяжка чалавеку.

Цяжка праз жыццё прайсці — Коўзкая дарога, Шмат спакусаў у жыцці — Спакушэнняў многа.

У вышыні Mater Gloriosa (Маці божая ў славе нябеснай) плыве, лунаючы, насустрач.

Хор пакаянных грэшніц О Маці Божая, Заўжды зычлівая, Прымі, прыгожая I літасцівая, Прымі маленне, Наша ўслаўленне!

Magna Peccatrix (St. Lucae VII, 36) Вялікая Грэшніца (Лукаш, 7, 36)

Дзеля слёз, якімі сыну Колісь нагі абмывала, Горка плачучы ад кпінаў Фарысея-цемрашала, I збанка, з якога міра Ты ліла Хрысту на цела,

Дзеля кос, якімі шчыра Ты распятага абцерла, —

Mulier Samaritana (St. Joh. IV)

Жанчына Самарыйская (Ян, 4)

Дзеля статку, што з крыніцы Напаіў Абрам вадою, I вядра, ў якім вадзіцы Падала яму святое, Там, дзе чыстыя патокі 3 волі Божай пачаліся I ў далёкі свет шырокі Падаліся, паліліся, —

Maria Aegyptiaca (Acta Sanctorum)

Марыя Егіпецкая (Жыці святых)

Дзеля той святой грабніцы, Дзе ляжаў распяты Бог.

I рукі, якой блудніцу Ен калісьці засцярог, Дзеля каяння ў пустыні, Запавету жыць у тле, Што я словамі святымі Напісала на скале, —

У т р о х

Ты, якая дапускаеш Да свайго аблічча грэшніц, Ты, якая дазваляеш

Да святых прыходзіць весніц, Пашкадуй душу пакутнай, Што любіла і тужыла, Што з-за той любві магутнай Гэтак цяжка саграшыла.

Una Poenitentium

(адна з грэшніц, якая раііей называлася Грэтхен, тулячыся da ix J

Дзева прачыстая, Ў славе вячыстая, Твар свой схілі над шчасцем маім! Тут мой каханы, Доўгачаканы, Больш не расстануся з ім.

Шчасныя хлопчыкі (йабліжаючыся кругамі) Ён перарос усіх, Высокі, сільны.

Ён ад шчадрот сваіх За догляд пільны Удзеліць долю нам, — 3 зямлёю злучыць.

Ён сам вучыўся там, Нас тут навучыць.

Адна з грэшніц, колішняя Грэтхен

У сонме духаў, у нябесным, Ён сам сябе не пазнае, 3 жыццём расстаўшыся цялесным, Святым між намі паўстае. Глядзі, ён прахлыя аковы Зямной будзёншчыны паверг, У мантыі анёльскай — новы, 3 юнацкай сілай мкне наверх.

Дазволь, заступніца святая, Яго адвесці ў светлы рай.

Mater Gloriosa

Маці Божая ў славе Вядзі, пакутніца былая, I браму ў сферу адчыняй.

Doctor Marianus (моліцца, прыпаўшы ніцма)

Душы грэшныя, ў эфір Мкніце без вагання. Ёсць жа верны павадыр На шляху вяртання.

Ты прымі дзяцей сваіх, Дай ім прыхіліцца, Будзь заступніцаю іх, Маці і царыца!

Chorus Mysticus Містычны хор

Даўняе дальняе Сніцца і мроіцца, Недасягальнае Явай узновіцца. Нас заахвочвае, Творыць, жыве. Вечна-Жаночае Вечна заве!

Finis

1769—1831

19 Гётэ

ДАДАТАК

Опера ў 2-х дзеях

Лібрэта Ё. В. Гётэ, музыка А. Г. Радзівіла.

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ: ГРЭТХЕН:сапрана МАРТА — ДЗЯЎЧЫНА-МЯШЧАНКА: мэца-сапрана Ф АЎСТ: тэнар ФАЎСТ: чытальнік

МЕФІСТОФЕЛЬ, МЕФІСТОФЕЛЬ — ЖАБРАК, МЕФІСТОФЕЛЬ — МАЛАДЫ СЕЛЯНІН, МЕФІСТОФЕЛЬ — ГОЛАС:тэнар

МЕФІСТОФЕЛ Ь: барытон МЕФІСТОФЕЛЬ: чытальнік МЕФІСТОФЕЛЬ — НЯБАЧНЫЯ ГАЛАСЫ: насавы тэнар альт (мужчынскі голас спявае фальцэтам) гарлавы бас ФРОШ: тэнар АЛ ЬТМАЕР: тэнар ГОЛАС 3 АЛТАРА:тэнар ЗЛЫ ДУХ:тэнар ЗІБЕЛЬ: барытон ДУХ ЗЯМЛІ:бас БРАНДЭР:бас В А Г Н Е Р: чытальнік ГОЛАС ЗГАРЫ: чытальнік ГОЛАС 3 СЯРЭДЗІНЫ: чытальнік ХОР У САБОРЫ SOLI, ДУХІ SOLI: soprano I, soprano II alto tenore I, tenore II basso АНЁЛЫ, ДУХІ, XOP У САБОРЫ: змешаныхор Ж A H Ч Ы H Ы: жаночы xop

ВУЧНІ, САЛДАТЫ, СЯЛЯНЕ, НЯБАЧНЫЯ ДУХІ, ЗЛЫЯ ДУХІ, СТУДЭНТЫ: мужчынскіхор

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

ENTRATA (АРКЕСТРАВЫ ЎСТУП)

Фаўст

Бяжы на волю! Кінь бярлог! Ці ж таямнічы Нострадам Табе парадай не памог? He стаў апораю? Ты там Спазнаеш бег усіх свяціл I выверыш прыродны рух, Духоўных набярэшся сіл I будзеш з духамі, як дух. Наш чэрствы розум тых радкоў Святых не растлумачыць, не!

№ L МЕЛАДРАМА

Ф а ў ст

Вы, духі, тут, з усіх бакоў!— Прашу вас, адкажыце мне!

(Ён разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму.)

Га! Знак чароўны раптам зноў Усімі думкамі і сэрцам авалодаў, I кроў застылая, старая кроў Юнацкіх прагне асалодаў.

Той, пэўна — бог, хто склаў радкі, Што бунт унутраны таймуюць, Уцехай сэрца беднае чаруюць; Мне знакі геніяльнае рукі Па-свойму сэнс жыцця трактуюць! Ці сам я бог? Мне ж ясны да канца Аб дзейнасці прыроднай сілы словы, Я разумею праўду мудраца I споведзі ягонай сэнс суровы: «Для нас свет духаў не замкнуты, Але на розуме ў нас путы! Стань, вучань, і пунсом зары Зямныя грудзі абатры!» ( Разглядвае знак.)

Нішто адвольна цэласці не рве, Усё ўзаемнай еднасцю жыве! Нябеснай сілай свецяцца

паўсюды Быцця крыштальныя сасуды.

I сіле той няма запруды — На крылах у гармоніі чароўнай Усе часцінкі і сасуды роўны. Які спектакль! У шклянцы бура! Дзе ж я схаплю цябе,

бясконцая натура? Дзе ж я знайду цябе,

жыцця крыніца, Што моц дае і небу, і зямлі? Калі ж таму, хто п’е з цябе, прыпаўшы ніцма, Астудзіш вусны смяглыя, калі?

(Нецярпліва перагортвае старонкі,

бачыць знак Духа Зямлі.) Другая ў знаку моц відна! О Дух Зямлі! Ты мне бліжэйшы! Здаецца — сам я стаў дужэйшы, Палаю, нібы ад віна, I мужнасць маю ў свет ісці, Дзяліць і сум, і радасці, Цяпер мне стала ўсё адно — Перамагчы

Ці з караблём — на дно! Гусцеюць хмары...

Закрылі месяца святло... Мігае лямпа... чад...

Праменні скачуць Над галавой... і дзьме Са столі жудасць на мяне, Агортвае, хапае!

Я чую — Дух жаданы тут! Адкрыйся мне!

А сэрца рвецца, рвецца з пут! Да адчуванняў новых Душой і сэрцам я гатовы!

Я прагну адкрыцця! — З’явіся, Дух! З’явіся, Дух! Мне не шкада ні сэрца, ні жыцця! (Бярэ кнігу і вымаўляе таямнічае заклінанне Духа.)

Успыхвае барвовае полымя. У полымі з’яўляецца Д у х Зямлі.

Дух Зямлі

Хто зваў мяне?

Фаўст ( адвярнуўшыся )

Жахлівы твар!

Д у х 3 я м л і

Маіх ты прагнуў сфер, з маіх піў чар!

I вось...

Ф а ў с т

О боль! Глядзець нясіл!

Дух Зямлі

Здзівіўся я: хто так упарта кліча? Хто хоча глянуць мне ў аблічча Дай, думаю, прыму яго капрыз. I вось я тут, а Фаўст раскіс!

Цябе, звышчалавек, скруціў мізэрны страх.

Дзе кліч душы? Няўжо зачах Той свет, які за доўгія гады У сэрцы выпеставаў ты, Каб потым цешыцца заўзята, Што з духамі ты стаў запанібрата! Дзе Фаўст наш горды, чый язык Данёс душы збалелай крык? Як разумець, што раптам ты Майго агню спалохаўся і твару, Нібы чарвяк! О гэты вечны страх!

Ф аўст

He страшна мне!

Агонь мой не патух! Я — Фаўст! 3 табою роўны, Дух!

Д у х 3 я м л і

У бурах я, у вірах упаду I ўзлячу увысь, To назад імчу. To імкнуся ўдаль!

У бурнасць хваль!

Жыццё і смерць, і мора, Цвердзь і прастора!

Тчэцца на кроснах

прыродных кругоў У духоўнай сферы жывое

адзенне багоў.

Ф а ўст Ты маеш свет і тчэш адзенне бога, Які ж, Дух дзейны, блізкі я табе!

Дух Зямлі

Свайму ты духу дух і брат — не мне!..

(Знікае.)

Фаўст

He брат? Каму ж я брат? Богападобны вобраз я!— Але табе не брат!

Пакінь свой футарал, святы сасуд, — Хай спраўдзіцца апошні

мой прысуд!

Забыў я пра цябе ў сваіх мурах. А некалі ж ты быў лякарствам ад дакукі

I ззяў раскошаю на дзедаўскіх пірах, Калі цябе перадавалі з рук у рукі; Дзівосны ўзор мастацкае

разьбы — (Па звычаі, хто п’е, павінен на пацеху Тлумачыць так, каб ездзілі

ад смеху) Напомніў дні юнацкае гульбы. Цяпер цябе не перадам суседу, Дасціпнасцю сваёй

не ажыўлю бяседу. Прыму ж пітво смяротнае, якое Абраў я спрагненай душою, I ў полымі яго згару.

Апошні раз я п’ю.

Вітаю новую зару.

(Падносіць чашу да вуснаў.) Званы і харальнае песнапенне.

№ II.

ХОР АНЁЛАЎ

А н ё л ы

Хрыстос васкрэсе! Хрыстос васкрэсе! Мір вам, самотныя, Целам смяротныя, Духам гаротныя! Грэх наш закрэслен!

Хрыстос васкрэсе!

Фаўст

О гукі божыя магутнасці, лагоды, Навошта прыляцелі вы

ў закутак шэры? Лунайце там, дзе ёсць

пачуцці згоды — Я чую вестуноў,

але не маю всры... Я плачу! Дык гучы, хвала харала! Зноў да зямлі мяне ты прыкавала!

Ж а н ч ы н ы

Пахкім бальзамам Мы яго палілі, Цела яго мы Саванам спавілі. У дамавіне Прах яго супакоілі. Ax! а святыня Дзе ж на зямлі?

А н ё л ы

3 намі Сын Божы!

3 намі Сын Божы! Дабраславёныя — Хто ўселюбёныя Чыны ягоныя Сэрцам памножыў!

3 намі сын Божы!

Вучні

Тло пераможана!

Ісус у высях, Дух Сына Божага Злу не скарыўся;

Ён сярод творчых сіл Радасна творыць там! Ax, а зямны наш пыл Тут на пакуты нам. Мы застаемся ў горы, Ў горы ты бачыш нас. Ах, мы аплачам, Шчасце Хрыста!

А н ё л ы

3 намі Сын Божы!

3 намі Сын Божы! Тлен пераможаны, 3 намі Хрыстос! Вам, знемагаючым, Брацтва жадаючым, Бога благаючым, Слова вяшчаючым, Лёс праслаўляючым, Блізкі вам Бог Хрыстос 3 чыстых нябёс!

Блізкі вам Бог Хрыстос — 3 намі Хрыстос!

№ III.

ПЕСНЯ ЖАБРАКА

Ж а б р а к Шаноўныя паны і пані, Ніхто ў галечы з вас не рос, Хай вас крануць мае рыданні, Хай вас кране мой горкі лёс! Чэрствасць сэрца хай

не астудзіць, Хто дасць — здабудзе болей той! Дзень свята гэтага абудзіць Шчадроты ўсе душы людской.

№ IV.

ІМКЛІВЫ МАРШ

Дзяўчына-мяшчанка Я ўсё яго шукала, ды, на жаль, Увесь мой клопат марны

і дарэмны.

Хор салдатаў Замак з мурамі, Замак зубчаты Штурмам бяру я! Здатных паненак, Гожых дзяўчатак Штурмам бяру я!

Штурм пераможны, Слаўны наш плён! Клічуць салдата Гучныя трубы Да перамогі I да загубы!

Смела штурмуем! Плён наш багаты!

Замкі, дзяўчаты Павінны здацца!

Штурм пераможны, Слаўны наш плён! — Гэта салдату I ёсць закон!

№ V.

СЯЛЯНЕ ПАД ЛІПАЙ, ПЕСНЯ I СКОКІ

Малады селянін

На фэст прыбраўся раз пастух: Каптан надзеў і капялюх — Ну, проста шык, дый годзе! Пад ліпаю людзей-людзей!.. Музыкі, смех — аж дол гудзе!

С я л я н е

Вух-ха! Юх-ха!

І-юх-ха-ха! Ха-ха!

Малады селянін

А смык той чортам ходзе! Хлапчына ў гурт бачком-бачком —

I дзеўку лёгка плечуком ІПтурхель! — а сам не лысы. Яна зірнула строга: «Ах!

А каб ты скіс, а каб ты спрах!»

Сяляне

Вух-ха! Юх-ха! І-юх-ха-ха! Ха-ха!

Малады селянін «Не адварочвай пысы!» Адразу спетрыў спрытны зух, Пад пахі дзеўку, скок — і ў круг! I — дайце ж рады пары! А шчокі іх гараць, як мак, Рука ў руцэ — агонь юнак!

Сяляне

Вух-ха! Юх-ха! І-юх-ха-ха! Ха-ха!

Малады селянін ...Сукенкі, локці, твары... «Адно вам — грэцца ля спадніц, Ідзі — шукай сабе дурніц! Чаго тут заляцацца!» Ён ціха ўбок — пад струнны зык, Ад ліпы, смеху і музык!

С я л я н е

Вух-ха! Юха-ха! І-юх-ха-ха! Ха-ха!

Малады селянін А з ім пад ручку... цаца!

Сяляне і малады селянін

А з ім пад ручку... цаца! Вух-ха! Юха-ха!

І-юх-ха-ха! Ха-ха! А з ім, а з ім, А з ім пад ручку... цаца!

№ VI. МЕЛАДРАМА

В а г н е р Увечары нам толькі мілы дом. (гаворыць павольна і раздумліва)

Чаго вы сталі, што вас так здзівіла?

Чым вас уразіў морак надвячорны?

Ф аўст

(гаворыць ажыўлена, у такт) Глянь! Вунь бяжыць па пожні Нейкі цуцык чорны!

Вагнер

Няхай бяжыць сваёй дарогай,— Што ж такога?

Фаўст Вузее кола, вось ён тут!

В а г н е р

Дальбог! сабака, не вядзьмарскі чмут. А прывідаў ні знаку;

служыць так, Як гэта водзіцца ў сабак.

Фаўст

Фаўст Прыгледзься лепш! Бо ён... звер!.. Ці не звер?

В аг нер Звычайны пудлік, больш, бадай, нічога — Згубіў гаспадара свайго.

Фаўст

Ён петлямі бяжыць...

I хіжы выскал...

Ты бачыш, іскрыцца нават поўсць яго?

В а г н е р

Адно мне ясна будзе — He звер які, а чорны пудзель.

Фаўст

Але здаецца мне, вядзьмарскі круг Ён робіць, замыкаючы ланцуг.

В агнер

Вас зрок падманвае заўчасна — Сабака чорны — бачу ясна.

Ф аўст

А мне здаецца, хлус Нам робіць новы вядзьмарскі круг, На будучы хаўрус.

В а г н е р Блазнуе, скачучы ў сваволі, Гаспадароў угледзеў двух.

Ну што ж! Цю-цю! Хадзі сюды!

Вагнер

Ай, пудлік! Бач, — бярэ сляды! Цікуе, глянь!—да нас бяжыць. Слухмяны пёс, гатовы паслужыць.

Згубі чаго — адразу знойдзе, Ён і ў ваду па кій твой пойдзе.

Ф а ў с т

Твая тут праўда, марны ўсякі страх,

Hi звання духу, ўсё — адна муштра.

Вагнер

Вучоны пудзель псінай штукі Да пары доктару навукі.

Так, ласкі варты нашай бакаляр, Бо ён студэнцкай вывучкі шкаляр.

№ VII. ХАРАЛ У ЦАРКВЕ

Фаўст

Пакінуў нівы я, паляны

У цемрыве глухой начы, Каб, жудасным адчаем гнаны, Самому ад сябе ўцячы.

Усе спакусы і ўсе звады 3 сваёй я вытруціў крыві, Любві нябеснай зноў я рады

I рады зноў зямной любві. Пакінь скуголіць, пудзель, супакойся!

Чаго ты ўздыбіў хіб, грызеш парог?

Ідзі за печ прыляж, не бойся, Пазбудзься й ты сваіх трывог. Калі за горадам дарэчы дужа Твая была мне весялосць, Дык тут, няўрымслівы

мой дружа, Будзь як жаданы

і спакойны госць. Калі ў пакоі цесным гэтым Праменьчык цемру разграбе, Узняты ў высі духам светлым, Ты быццам спазнаеш сябе,— Выходзіць розум з укрыцця. I я тады, святлом сагрэты, Няўтольна п’ю з крыніц жыцця! Дык не скуголь, прашу!

Святыя гукі, Якія сэрца грэюць, не павінны Заглухнуць у выцці звярыным. Мы ведаем, што людзі ад дакукі 3 вялікіх ісцін строяць кпіны I вельмі часта могуць самі На іх накідвацца ліхімі псамі. Вой гора мне! Хоць маю сілу волі, Але ж ці гэтага даволі?

Чаму павінна высахнуць крыніца?

Чаму, сасмяглы, мушу адступіцца?

He! я дасведчаны няблага: Каб недастачу ў шчасці замяніць, Мы звышзямное вучымся цаніць; Наканавана ж нам да чыстай праўды прага, Што выяўляецца на гэтым

свеце — I толькі ў Новым Запавеце.

Дык разгарну ж той кнігі

першароднай Евангелля святы арыгінал

I  , ўклаўшы ў працу ўвесь запал, Яго ўключу ў здабытак

мовы роднай.

(Ён разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.) Напісана: «Было спачатку

С л о в а!» Ці так? Ці ясна?

Ці не памылкова? Лічу, для Слова гонару

зашмат,—Перакладу я лепш на іншы лад, Натхнёны згадкаю магічнай. Напісана: «Была спачатку

Д у м к а!» — Так лагічней. Але без спеху толькі,

з першых фраз Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз,—Бо хіба ж Думка што-небудзь тварыла? Скажу ясней: «Была спачатку

С і л а!» Пішу, а сэрца кроіць пачуццё, Што не, не С і л а й творыцца быццё. Чакай, — мо В о л я, Р о з у м, Дзеянне, Парыў? Так, «Д з е я н н е м сусвет пачаты быў!» Пудзель, калі хочаш быць

са мною, He скавычы, дай спакою;

He люблю скуглы я — А памочнікі мне такія Толькі марны запуст работы. He рабі турботы — Мушу без ахвоты Гасціннасць сваю прыпыніць — Дзверы адчынены насцеж — выйдзь! Што раптам бачу тут?

Нібыта здань залезла ў кут. Ці праўда гэта? Ці мо сон? Расце мой пудзель, страшны ён! Ён пухне ўгору, у бакі,

Ён велізарны стаў такі, Што бегемота перарос! Паслаў мне ваўкалака лёс! У зрэнках — вогненная злосць. О! Я пазнаў цябе, мой госць! Пабачым, спадабаецца ці не Ключ Саламона напаўсатане!

(Крэсліць на дзвярах пяціраговую зорку — пентаграму Саламона.)

Хор злых духаў Князь наш у палоне, вой дзеткі! Вой, не лезьце, ў доме сеткі! Як жа хітранькі ліс He дагледзеў і раскіс! Праныра, князь наш ліс! Стойма ж тут мы! Снуйма тут, снуйма ўсюды, Каб з турмы заблуду нам уратаваць, Верныя службай мы, Возьмемся, вызвалім дружна — Бо і нам нямала Выгоды прыпала.

Ф аўст Скручу я злыдня ў рог Замовай Чатырох! Саламандра — палай! Ундзіна — віруй! Сільфіда — лунай! Гном — працуй! Той, хто стыхіі He заклінае, Той і не мае Ніякай апоры, Духаў пакоры. Агнём згары, Саламандра! Круціся ў віры, Ундзіна!

Зоркай ляці, Сільфіда!

У дом свяці, Incubus! Incubus! Выходзьце, — змацуем саюз!

Сіла не выйшла 3 клятага выжла. Выскаліў іклы, целам распух. Так і не здаўся мне чортаў дух. Моцы закляцця Мусіш паддацца!

А можа, з пекла Пачварына збегла?

Глянь і суйміся, Знаку скарыся, Змрочны уладца! Шчэцце тапырыцца, вырачыў зеўры, Пахіба, страшыдла!

Той знак — Хрыстовы, Той знак — суровы, Знак Божае ўлады, Святое спагады!

Думаў, што пудзель, аж ён Вырас, раздаўся, як слон, Кут засланіўшы і печ, Хоча туманам расплыцца, Сіліцца вырвацца прэч. He, я прымушу пачвару скарыцца!

Гнеў мой — магутны, пагрозы — не жарты!

Полымем знішчу, шаленец упарты!

He чакай найлепшага сродку майго!

Мефістофель Навошта гвалт? Я рады вам служыць!

№ VIII. ХОР ДУХАЎ

Мефістофель Залішнія прыгатаванні,— Гатова ўсё. Спявайце, здані!

Духі

Знікні, пануры Морак скляпення. Знікні, знікні!

Радасці снення, Крозы імкнення, Клічце ў эфір! Прэч пранясуцца Хмары, завеі, Зоркі ўсміхнуцца, Хай нас сагрэе Сонца і мір! Духаў чароды, Снуйце заўсёды, Лётайце, грайце, Песні спявайце, Чмур навявайце; Воблакаў шаты Духам крылатым Звесьце на хаты Краю людскога, Раю каханых, Шчасцем абраных, Выбранцаў Бога! Вінныя гронкі Кіньма ў сасуды! Хай сок салодкі Пырскае ўсюды — Поўняцца плыні Сокамі тымі, Чысцячы тыя Плыні святыя. Плыні кідаюць Стромыя горы, Плыні ўпадаюць Плыўна ў азёры. Там ля падножжа Краскі прыгожа Завадзі ўкрылі. Птушкі ў іх крылы Гояць ад зморы, Потым у горы, К сонцу, пад зоры, К выспам у моры Злятаюць лётка. Бурныя хвалі, Хвалі-каралі Там іх вітаюць.

Там нашы чары — Ў песнях гуллівых,

Там нашы пары — Ў танцах чуллівых. Там нашы мары, Нашы натхненні, Нашы памкненні I летуценні.

Там нашы крозы У пазахмар’і, Там наш палац! Там нашы крозы I летуценні Шлём у нябёсы, Там наш палац!

Мефістофель

Заснуў! Удзячны вам, сыны эфіру, Настроілі сваю цудоўна ліру!— Вам на хвалу скажу пасля я тост. He па табе, мой Фаўсце, чортаў хвост!

Навейце мар салодкіх, хай у сне Стары глыбей у вір нырне.

А мне, каб выйсці з-пад замка, Патрэбны зубы пацука.

Адзін прыбег ужо і, бачу, Гатоў рашыць маю задачу.

№ IX.

ЗАКЛІНАННЕ МЕФІСТОФЕЛЯ

Мефістофель і Голас Я — цар мышэй і пацукоў, Мух, вошай, жаб і павукоў — Загадваю вам: падпаўзіце I пентаграму абгрызіце. Грызі хутчэй, грызі смялей Там, дзе накапаны алей.

Згрызі той край, Што выйсце замыкае. Яшчэ грызні, каб лепей збегчы. Даволі мне, бягу хутчэй. Дабранач, Фаўсце! Сустрэнемся яшчэ!

№ X. ХОР ДУХАЎ

Духі

Жаль! Ты знішчыў яго, Прыгожы свет.

Рукой сваёй

Разбурыў, паверг!

Паўбог ты — яго разбурыў! Руіны узносім наверх, угору, I плачам па страчанай прыгажосці.

Велічны зямны наш волат, 3 немачы вядзі нас ўгору.

Свет новы ў сэрцы Ты узвядзі!

Новы шлях вядзі на волю, 3 каморы цеснай —

I новай песняй шлях асвяці!

№ XI a. ХОР ДУХАЎ

Духі

Ці падпіша?

Ён падпіша.

Ён не падпіша!

Ён падпіша!

Сок адмысловы — гэта кроў, Адновіць сілы зноў і зноў, Раны загоіць, дух спатоліць, Выйдзе вонкі немач, Дух лагоды прыйдзе, Немач сыдзе.

Сок адмысловы — гэта кроў.

Мефістофель

Кроў — гэта адмысловы сок.

№ XI b. ХОР ДУХАЎ

Духі

Угору, ўніз — смела, мужна!

To мы ўнізе, то ўгары, To коцімся долу!

Уніз, уверх, марш наперад!

To мы ўнізе, то ўгары. To мчымся мы долу!

Угору, ўніз — смела, мужна!

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

№ XII. УСТУП I СЦЭНА Ў ПІЎНІЦЫ АЎЭРБАХА

Ў ЛЯЙПЦЫГУ

Ф р о ш Скажы, свяшчэнны Рым, чаму ты Ўсе выносіш смуты?

Брандэр

Цьфу! — дрэнь.

Палітыка не для карчмы! Далоў яе! Каму якая справа, На чым трымаецца дзяржава. Падзякуемце лепей мы, Што па ласкавай волі бога He нас датычыцца трывога За канцлерскі, за папскі трон. 3 нас кожны папа, кожны ўдалы: Давайце ж выберам, адно — каб ён

Меў пры сабе святыя прычындалы!

Ф р о ш

Салавейка, салавей мой, Прывітанне каханай спой.

3 і б е л ь

Вітаць каханку? К чорту! К богу ў рай!

Ф р о ш

I пацалуначак! He стой, не заважай! Прэч замкі! Глухая ноч. Прэч замкі! He зводзіць воч. Мілка спі! А рана ўстань, Зноў замкні! Зноў замкні!

3 і б е л ь Ну-ну! Спявай, хвалі, грымі ў званы — Яшчэ ад рогату парву бакі я! Каханкі нашы — ўсе яны такія: He могуць жыць без здрады

і маны. Хай бабай цешыцца лясун, Няхай казёл — да коз ласун — На скрыжаванні для яе «Дабранач, бубачка!»— бляе. Бо дзеўцы хлопец бравы, шустры Кавалак ці не надта тлусты? Ёй лепш з вітаннем заадно Шалёхнуць камень у акно!

Брандэр (стукаючы па стале) Фу! як вульгарна! Мілы збродзе, Крыху пагрызліся — і годзе! 3 каханкай вам не навіна Тырчаць пад плотам давідна. Паслухайце, я вам сваю Таксама песеньку спяю, На модны крой яна. А вы як след За мной падцягвайце куплет!

№ XIII.

ПЕСНЯ БРАНДЭРА ПРА ПАЦУКА

Брандэр

Улез пацук аднойчы ў клець, Жывіўся салам, здорам: Распасвіў чэрава, што мець I Лютэру не сорам.

Яму атруты да нары — Кладзі хоць лапкі дагары, Як бабніку якому.

Студэнты Як бабніку якому!

Брандэр

Забегаў ён угору, ўніз, Ваду піў з кожнай лужы, Падлогу скроб і сцены грыз, Звярэў, як чорт за душы!

Шалеў, пішчаў ён, як вар’ят,— Жыццё яму — ну, акурат Як бабніку якому.

С т у д э н т ы

Як бабніку якому!

Б р а н д э р

Адчуў — прыходзіць здыхата, I шусь! — на кухню шпарка, Ляціць кулём, а тут пліта.

I крыкнула кухарка: «Ага, ласунчык дарагі, Такі табе канец благі, Як бабніку якому!»

Студэнты

Як бабніку якому!

№ XIV. ПЕСНЯ

МЕФІСТОФЕЛЯ ПРА БЛЫХУ

Мефістофель

Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго...

Ф р о ш

Бач ты! Блыха! У кожнага свая! Блыху ахвотна прытуліў бы й я!

Мефістофель

Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго.

Любіў яе і песціў

Больш, як сынка свайго. Краўцоў сазваў. Спяшылі 3 усіх канцоў краўцы — Памералі, пашылі Каптанік і штанцы.

Студэнты Памералі, пашылі Каптанік і штанцы.

Брандэр

Краўцам хай скажуць, напрамілы бог,

Каб абмяралі з галавы да ног — Бо то ж за штонікі за тыя Пасля адказваць будзе шыя.

Мефістофель

Убраў яе ў каралі — Зіхціць, як той брыльянт. Манарх любімай кралі Павесіў крыж на бант. Блыха міністрам стала — На ўсё глядзіць згары, Сваіх сясцёр ці мала Прыстроіла ў двары.

Студэнты

Сваіх сясцёр ці мала Прыстроіла ў двары.

Мефістофель

Няма ў палацы спасу Ад фаварытак-блох; Але паводле ўказу Ніхто іх біць не мог. Скрабуцца не ў самохаць — Ад свербу пухнуць аж! А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!

Студэнты

А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і •— шабаш!

№ XV. ЗАКЛЁН МЕФІСТОФЕЛЯ

Мефістофель (з дзіўпымі рухамі)

Вінаград на лозах! Рогі на козах!

Бо нам дала віна прырода, Віном хай жа пырсне стол народу. Глыбей глядзі ў прыроду тут! Вось вам і дзіва, Вось вам цуд!

Вымай затычкі — піць пара!

Фрош, Альтмаер, Зібель, Брандэр (вымаючы каранцы: заказанае кожным віно льецца ў чаркі) Цудоўная крыніца! Рай! Ура!

Мефістофель

Прашу не праліваць майго дабра! (Сабутэльнікі п’юць зноў.)

Фрош, Альтмаер, Зібель, Брандэр

Нам тут, як канібалам добра, Тут, як свінням, рай нам!

Мефістофель Як цешыцца, як бавіцца свабодны люд!

Ф а ўст Хадзем, хай банкетуюць самі.

Мефістофель Чакай, іх скоцтва перад вамі Ва ўсёй красе хай выявіцца тут.

3 і б е л ь

(п’е неасцярожна; віно праліваецца на падлогу і ўспыхвае)

Агонь! Гару ўжо ў пекле за грахі я!

Мефістофель (загаворчаючы полымя) Скарыся, родная стыхія! (да сабутэлыіікаў ) To вам чысцец быў дзеля пробы.

3 і б е л ь

Чакайце ж! Выб’ю вам вантробы —

Падайце, дзецюкі, мне кія!

Ф р о ш

Мне ты заплаціш за абразу!

Альтмаер

Пара канчаць, пара прагнаць заразу!

3 і б е л ь

He, дзядзька! 3 лыткамі тваімі У крапіву няварта лезці!

Мефістофель

Маўчы, мяшок!

Зібель

Прэч, гад! He з тымі Намерыўся інтрыгу сплесці!

Брандэр

Гані яго!

Альтмаер (выцягвае корак, у твар шугае полымя j

Гару! Гару!

3 і б е л ь

Ён чарадзей!

Хапайце злыдня, ворага людзей! (Усе дастаюць нажы і кідаюцца да Мефістофеля.)

Мефістофель (сур’ёзна і строга)

Розум, зблытай словы, Дай ім відзеж новы, Рух вярні ў аковы!

Альтмаер

Што гэта? Край, цудоўны край?

Ф р о ш

Што бачу! Вінаград?

3 і б е л ь

I ягад — хоць збірай!

Брандэр

Які цудоўны вінаград, Ён, як райскі сад, Мне вабіць вока!

(Усе хапаюць адзін аднаго за насы і падымаюць нажы)

Мефістофель (з сур’ёзнымі жэстамі)

Кладу канец замовам, чарам!— Хай вам урок не пройдзе дарам! (Мефістофель знікае з Фаўстам)

Хор нябачных духаў Хай вам урок не пройдзе дарам!

3 і б е л ь

Як? Што?

Альтмаер і Фрош Як? Твой трымаю нос я?

Брандэр (Зібелю)

Я твой трымаю у руцэ!

№ XVI. МЕЛАДРАМА

Г р э т х е н

Як бы хацелася мне знаць, Хто ён такі, той дзіўны пан? Рухавы, статны і, відаць, He з простых родам, а з дваран. Я ўмомант гэта зразумела,— Трымаўся так дастойна, смела.

( Выходзіць.)

Мефістофель Заходзьце ціха, ні шу-шу!

Ф а ўст

Хачу пабыць адзін, прашу!

Мефістофель

Такі парадачак не ў кожнай... Але спяшу!

(Выходзіць, Фаўст разглядаецца вакол.)

Арыя Фаўста

Фаўст

Вячэрні змрок, салодкі змрок, Акрый, акрый святыню гэту! Закуй, прашу, мне розум на замок, Каб я забыць уцехі мог.

Які спакой, якая ціша,— Ва ўсім парадак і дагляд! Дастаткам тут і ўбогасць дыша — Ў каморцы той утульнасць, добры лад!

(Садзіцца ў скураное крэсла каля ложка.)

Прымі ж мяне! Як і другіх прымала На трон бацькоўскі з радасцю, з журбой!

Як часта дзетвары гарэзны рой Сваволіў колісь тут бывала! Дзядулю тут каляднаю парой За падарункі ўдзячна цалавала! Я знаю, мілая, душой спрыяла Ты гэтаму парадку; не дакор Матулін тут кіруе, не прымусам Ты засцілаеш стол абрусам 3 руплівасцю сапраўднай гаспадыні.

О мілая рука! Рука багіні! У гэтай хатцы цеснай Сапраўдны рай нябесны! А тут!

Святы мяне сцінае страх!

Як тут спакойна, як тут міла! Прырода! У зачараваных снах Анёлка ты ўскарміла!

Тут спала ты, мая дзяўчына, На гэтым ложку спала ты;— У гэтай хатцы дабрачынна Саткаўся вобраз пеккаты!

А ты!

Што ты прынёс, нязваны госць? Любоў, пашану, сваю злосць? Чаго тут прагнеш?

Што ў душы пануе? Мой бедны Фаўст, цябе не пазнаю я! Мо проста выпадак занёс Цябе на шлях прыгоды, Калі аж млееш ты ад асалоды? Няўжо так правіць намі лёс? Каб увайшла, дык што было б? Чым апраўдаў бы свой учынак?— Ты, асталоп, Укленчыў бы перад дзяўчынай!

Мефістофель Хутчэй! Хутчэй! Ідзе!

Бяжымце прэч!

Фаўст Прэч! Прэч! Далей з яе прытулку!

Мефістофель Вось вам — шкатулку! Патрэбная, скажу вам, рэч. Пастаўце ў першую шуфляду; Іду ў заклад я: Убачыўшы такую лусту, Дзяўчына з’едзе з глузду,— Расчуляць цацачкі да слёз. (Дзіця дзіцём, гульня гульнёй!)

Фаўст Але ці ёмка мне?

Мефістофель

Вы што, ўсур’ёз?

Мо самі возьмеце? А дзеўцы — чары?

Пры вашым спрыце Лепш розумам сваім жывіце I не рабіце мне турбот, Каб я за прыхамаці жмінды He надрываў сабе жывот... Ну! — лататы дамо!

Дзіцятка ж хай сабе само Тут спакушаецца для вас. Ды нешта ў пана кіслы выгляд, Нібы на лекцыю вам час На метафізічны выклад. Бяжым!

(Выходзяць.)

Арыя Грэтхен

Г рэтхен (уваходзіць з лямпаю)

Тут горача і душна так... А на дварэ не тое, што ўжо ў хаце... Мпе неяк так... не знаю як... Чаму няма так доўга маці, Глядзі, і немарасць прысніцца. Якая ж я, аднак, дурніца...

Уладца Фулы слаўнай Меў кубак для бясед, Каханай дар, што рана Сышла у лепшы свет. 3 яго гаючы трунак Піў на пірах кароль, Глядзеў на падарунак, Стаіўшы ў сэрцы боль. Усім зычліўцам трона Раздаў ён гарады, А пры сабе да скону Меў кубак залаты. Сазваў на пір наказам Ён рыцараў зямлі I ў зале продкаў разам Апошні раз пілі.

I прывітаў гасціну Сардэчна валадар, I выпіў, і ў пучыну Ён кінуў мілай дар. Прыбой у золкім змроччы Той кубак падхапіў.

Кароль заплюшчыў вочы I больш ужо не піў.

Адкуль шкатулка тут?

Я ж зачыніла куфар на замок. Ды гэта ж цуд!

Якія рэчы ў ёй?

I хто яе паставіць мог?

Нашто тут доўга варажыць— Прынеслі пэўна залажыць, А вось і ключык! Адчыню? А божа, колькі тут аздоб! А божа мой! Такіх не бачыла акрас!

Любой дваранцы ў самы раз He сорамна насіць было б! А вось і пара завушніц Іграе пералівам фарб! Ах! срэбра чыстае крыніц, Надзела і — зусім не тая Грэта! Здатна, прыгожа, ў акурат! Вельмі прыгожа, ды няшмат У нас такіх, што цэняць гэта! Сёння кожны мне скажа: Калі за грошы —

Ты любы ды й прыгожы! Наша доля! Ах, доля!

№ XVII.

АРЫЁЗА ФАЎСТА

Фаўст Пакінь! Пакінь!

Скажу адно я:

Калі ўсяму, што ў сэрцы маю, Назвы адпаведнай не знайду, Калі у белы свет дапытліва іду — Каб словы ісціны шукаць Іду у белы свет блукаць,— Калі агонь, якім палаю, Бясконцым, вечным называю,— Ці ж гэта — д’ябальскі падман? Няўжо усё — яго падман?

№ XVIII. СЦЭНА Ў САДЗЕ

Грэтхен

Пан з далікатнасці гатовы Да буднай знізіцца размовы. Павандравалі вы па свеце шмат, Жыццёвы вопыт за плячыма,—

Ці ж можа простая дзяўчына Патрапіць вам у акурат?

Ф аўст

Ад мудрасці зямной мне горка — Чаруе толькі позірк твой,

гаворка...

(Цалуе ёй у руку)

Г рэтхен

Як можна цалаваць руку, Згрубелую ад хатняй працы!

Бо ж я гатую, мыю, тку — Раблю усё, што кажа маці.

М а р т a

Дык пан заўсёды на калёсах?

Мефістофель

Што зробіш, лёсу я не ўладца! 3 тугой бярэш у рукі посах, А так хацелася б застацца.

М арта

Калі ты малады, то добра ўсяк: I пасядзець і ў свеце пабадзяцца. А пераспелы халасцяк, Самотнік горкі без апоры — Ён і памрэ ў галечы й горы!

Мефістофель Пра гэта і падумаць цяжка, млосна!

М а р т a

А вы падумайце, пакуль не позна.

Г р э т х е н

Як той казаў: пайшоў — забыў імя.

А вы лагодны пан, Пачцівы і высакародны — Навошта вам спатрэбілася я?

Ф аўст

Павер мне, мілая, што ўся асвета —

To пустата і слепата.

Г рэтхен

Што вы?

Фаўст

Ах, нявіннасць, прастата — Сама сабе не ведае цаны, Бо, можа, лепшае на свеце — гэта Цнатлівая пакорнасць, без маны.

Г р э т х е н

Ці ўспомніце мяне сяды-тады? А я запомню пана назаўжды.

Ф а ў с т

Вы часта на самоце?

Г р э т х е н

Так!

Пра гаспадарку трэба дбаць I думаць толькі аб рабоце. Сама ўсё мушу гатаваць, I мыць, і шыць — і ўсё адна; Штодзень кручуся да цямна, А мама — акуратная яна! Хай не харомы, не палаты, Пакінуў тата нам гарод, Садок каля старэнькай хаты. Жыць можна сціпла, мець даход, Калі парадак весці строга. Падаўся брат мой у салдаты, Сястрычка адышла да Бога. Хоць з ёю клопату было, Ды перанесла б я іх зноў

спачатку: Так спагадала я дзіцятку — Як тая красачка расло.

Ф аўст

Анёл — калі як ты!

Грэтхен

Песціла я дзіцятка мілаты. Рабіла ўсё сама без мамы, брата, А тут якраз памёр мой тата, Звяла матулю немач з ног,

I ёй ужо ратункам быць мог толькі бог.

I не магла тады ўжо маці Карміць няшчаснага дзіцяці. I давялося мне самой Дзіцю быць мамай і сястрой. Вось так з намогі маіх сіл Дзіця расло на ўцеху ўсім.

Грэтхен (гаворыць )

Здаецца мне, пан далікатны;

шмат Адшкадаваўся на размовы. Вандроўнік за ласку дзяўчат Прыкінуцца мілым гатовы.

Я добра ведаю: шляхетны пан He ўпішацца у просценькі раман.

Фаўст

Якое чыстае ты мела шчасце!

Г р э т х е н

Ах, не зусім! Было і ліхашчасце! Пастаўлю я паблізку

Узбоч сябе калыску: Паварухнецца — я ўстаю, Кладу дзіця ў пасцель сваю, Кармлю і ціха калышу, Альбо ад вечара да ранку, Калі не спіць яно, нашу, Спяваю калыханку.

Кожны рух бяру на вочы, А раніцою зноў — за ночвы, Пасля на рынак і да печы — Дзень цэлы не разгорбіш плечы. Нялёгка, пане мой,

нам жыць вось так; Затое спіш усмак, і ежа ўсмак.

М арта

Халасцяка старога выправіць магіла:

Жаночая яго не возьме сіла.

Мефістофель

Каб гэта вы

Ды засукала рукавы, Ды прыгарнула — Мне жыццё ты вярнула б.

М а рта

Скажыце шчыра: хто ў вас на прыкмеце?

I дзе прытулак ваш у белым свеце?

Мефістофель

Скажу вам шчыра: жонка й печ —

Найдаражэйшая на свеце рэч.

М а р т a

Ды не — я пра каханку, даму сэрца?

Мефістофель

О, а сэрцам я усюды быў да рэчы й месца.

М а р т a

Ах, божа мілы, я ў тым сэнсе, што жанчыны...

Мефістофель

На жарты з дамаю заўсёды ёсць прычыны.

М арта

He, вамі я не зразумета!

Мефістофель

Нішто! А спетрыў я, Што вы, жанчынка,— ягадка мая!

Ф а ў с т

А ці пазнала ты мяне, Анёлак мой, калі я сёння увайшоў у гэты сад

Гр э т х е н

Я так стаяла

Апусціўшы вочы долу...

Фаўст

Дазволіў я сабе зашмат Фрывольнасці, каля сабора Вас сустрэўшы;

Даруйце мне такую вольнасць.

Г рэтхен

Узрушанасць сваю тады няскора Змагла я ўтаймаваць у сэрцы.

He чула я дакораў, Што я лядашчая, благая.

Ах, я думала, няўжо твой такі нораў

Што ўжо няма і спасу, Ці не падумаў ён, што можна Цябе узяць адразу?

I вось прызнаюся: чаму — не знаю,

Я да вас вялікую прыхільнасць маю.

Сябе ж я часта моцна дакарала, Што я вас тады пашкадавала.

Дуэт Грэпіхен і Фаўста

Ф а ўс т

Каханая! Каханая!

Грэтхен

Пачакай!

Ф а ўс т

Што гэта ў вас? Букет?

Грэтхен

Ах, гэта толькі гульня!

Фаўст

Што...

Грэтхен

Ой, не трэба кпіць!

Фаўст ...шэпчаш ты?

Г рэтхен

He, не трэба кпіць!

Ён любіць — не любіць ён, He любіць, не...

Ф аўст

Што шэпчаш ты?

Г р э т х е н Ён любіць — не любіць ён...

Ф аўст

Што шэпчаш ты?

Г рэтхен Ён любіць — не любіць ён, Любіць — не любіць ён...

Фаўст

О, святое хараство!

О, нябесны светлы вобраз твой!

Г рэтхен

Ён любіць — не любіць ён.

Ён любіць, ён любіць!

Ах! Ён любіць!

Ф а ўст

Так, дзіця. О, не дрыжы, дзіця! Позірк і поціск рук раскажа, На што і слоў няма.

Г рэтхен

Ен любіць!

Ф аўст

Люблю я!

Г рэтхен

Кахае ён!

Фаўст

О, не дрыжы, дзіця маё!

Хай позірк мой

I поціск рук раскажа,

На што і слоў няма.

Упіцца асалодаю я прагну бясконца!

Хай будзе бясконцай яна!

Грэтхен

Хай будзе бясконцай яна!

Р а з а м

Кахання прагну бясконцага, Хай бясконцым будзе каханне!

№ XIX.

ПРАЦЯГ СЦЭНЫ Ў САДЗЕ

М а р т a

Сцямнела ўжо.

Мефістофель

Так, нам ісці пара.

Марта

Вас не пусціла б я з двара, Ды завулак наш — прытулак розных бед:

Нібы ў суседзяў ўсіх адна турбота —

Дацікавацца з-за плота, Што з’еў, чым перакусіў сусед. Што ні зрабі — адразу Гатовы погудкі.

Дзе ж парачка?

Мефістофель

П’юць нектар салодкі, Нібыта мілыя пчолкі!

М а рта

Блізіцца да згоды.

Мефістофель

У згодзе ўсё!

Марта і Мефістофель Такі прыроды ход!

Сцэна ў алыпанцы

Грэтхен

Ідзе, сюды ідзе! Мяне шукае.

А на дварэ ўжо дзень, а на дварэ світае.

Ф а ў с т

Гарэза, не дражні! Мяне спытаеш —

У любоўным я агні, сама ты гэта знаеш.

Грэтхен

I я гару уся. Навошта я табе?

Фаўст

Хачу цябе, каханая, Хачу цябе!

Г рэтхен

Ах! Зноў просіш ты таго, што ўзяў.

Фаўст

Хачу, хачу цябе!

Грэтхен

Зноў патрабуеш ты?

Ідзі да сэрца мне, ты мне жаданы!

Зноў просіш ты, што ўзяў ужо, каханы?

Фаўст

Ах, скарб які салодкі ўзяў, жаданы!

Грэтхен

Сэрцам да сэрца прытуліцца прагну!

Фаўст

Ах, прытулі да сэрца Сэрцам палкім, прагным!

Грэтхен

Сэрцам да сэрца палкім я прагну!

Фаўст Ах, скарб які салодкі ўзяў, Твой палкі, жаданы!

Г' р э т х е н Сэрцам да сэрца прагну я!

Сцэна і квартэт

Марта і Мефістофель Жонка-зух і мудры друг Знаюць жарсці часам.

А пакуль той друг — не зух, Хай не ходзяць разам!

(Мефістофель стукаецца.)

Фаўст Хто там?

Мефістофель Твой друг!

Фаўст

О звер!

Мефістофель

Добра, вось ты зух цяпер! Хто нагоду нам даруе, Хай шчыруе, хай шчыруе!

М арта

Хто з нагоды не жанаты, Той пракляты. той пракляты!

Грэтхен і Фаўст

Хто, скажы, нам даў шал жарсці? Хто даў шчасце, гэта шчасце?

Вечна будзе нам багата наша свята!

Мефістофель Хто нагоду нам даруе, хай шчыруе!

М а р т a Хто з нагоды не жанаты, той пракляты!

Ф аўст

Мне час ужо!

М арта He час, яшчэ не час!

Г рэтхен

Бывай! Бывай!

Мефістофель

Час, мой пан, прыйшла пара расстацца.

Ф а ў с т Мне час настаў.

Грэтхен і Фаўст Бывай! Да скорай, скорай стрэчы зноў!

Г рэтхен

О мілы бог! Мой бог! Яшчэ такі юнец, А мысліць, як стары мудрэц. А я стаю, стаю, стаю, I сорам есць душу маю.

Ах, Грэтхен, бедная, чаму Спадабалася яму?

Бывай! Да скорай стрэчы зноў!

Ф аўст

Які салодкі скарб, якая шата! Саюз нашых сэрц хай будзе святам!

О, ты сэрца, кветка шчасця ты! Бывай! Да скорай стрэчы зноў!

Марта і Мефістофель Жонка-зух і мудры друг Знаюць шалы жарсці часам. А пакуль той друг — не зух, Дык не дайце быць ім разам!

Мефістофель Хто нагоду нам даруе, хай шчыруе!

Марта і Мефістофель

Хто з нагоды не жанаты, той пракляты!

Пара растацца — час позні ўжо, Пара растацца!

Грэтхен Што ж, бывай!

Ф а ўст Што ж, бывай!

Г рэтхен Бывай!

Фаўст Бывай!

Г рэтхен Ах, сорам есць душу маю!

№ XX.

ПЕСНЯ ГРЭТХЕН ЗА КАЛАЎРОТАМ

Арыя

Г рэтхен Мой спакой прапаў, Спакой пагас.

Ужо не вернецца Шчаслівы час. Мінуў мой час, Страшыць труна. Свет мой пагас, Я ў ім адна. Душу маю Агораў сум, Завяла я Ад горкіх дум. He вернецца Шчаслівы час. Толькі яго Я чакаю даўно, Ўсё выглядаю

Я ў акно. Крок і хада, I сіла плячэй, Мілая ўсмешка, Промні палкіх вачэй! Вабная ласка, Голас, далонь, Вуснаў яго Святы агонь!

Мой спакой прапаў, Спакой пагас.

He вернецца Шчаслівы час.

Жаль сэрца рве — Больш не стрываць: О, каб магла Яго ўтрымаць.

I цалаваць Усё жыццё, 3 любоўю — У небыццё! Душу маю Агораў сум, Завяла я Ад горкіх дум. Мой спакой прапаў, Мой спакой пагас.

№ XXI.

СЦЭНА КАЛЯ ГАРАДСКОГА МУРА

Г рэтхен

(ставіць свежыя кветкі перад вобразам Mater Dolorosa)

Ах! Маці, схілі, заступніца, Свой мілажальны твар, Прымі мой боль.

Ах, Маці, схілі, пакутніца, Свой твар і прымі мой боль. У сэрцы рана.

Ты так аддана Боль да Айца узносіш

I за сына просіш.

Нясі мой боль увысь — Мой боль, як свой Да Бога ўзвысь!

Схілі твар свой мілажальны, Заступніца, Прымі мой боль.

Адчуй жа, пачуй жа Мой боль, што ў душы. Хто чуе мой боль, што ў душы? Як збалела сэрца, Як дрыжыць і рвецца — Знаеш толькі ты адна.

Як збалела сэрца, Як дрыжыць яно, Куды імкнецца — Знаеш ты, пакутніца. Хто боль мой пачуе? — Той боль, што ў душы. Хто чуе мой боль, Што бушуе ў душы? Ратунку, спасу прапгу, О, гора, гора, гора мне! Боль мой хто чуе, што ў душы? Ратунку я не бачу, Усё плачу, плачу, плачу I душыць боль мяне.

I кветкі я палівала Слязою гарачай — Ах! Калі я раніцой Кветкі рвала для цябе. Калі ў каморцы ўстала — Зара мяне застала у слязах. Ратуй мяне! Спасу мне! Спасу дай!!! Ратуй мяне! Заступніца, Схілі свой твар, Свой мілажальны твар; Прымі мой боль.

Ах! Скрушнай і пакутнай Душы яві свой твар, яві!

№ XXII.

СЕРЭНАДА МЕФІСТОФЕЛЯ

Мефістофель

Скажы, чаго Чакаць яго, Хлапца свайго Ля дома з ночкі ў ночку? На ноч, на дзве Гукне цябе, Вянок сарве — He выйдзеш у вяночку. Твой мілы друг Хлапчына — зух, Ен мае нюх, Умее заляцацца.

Спявай, кахай, Цалуй, гуляй — Цябе ж ён, знай, He павядзе вянчацца.

№ XXIII.

ПАНІХІДА Ў САБОРЫ

X о р

Requiem aeternam Dona eis, Domine! Et lux perpetua luceat eis! Requiem aeternam Dona eis, Domine!

3 л ы Д y x Зусім іначай ты, Грэтхен, Да алтара нявіннаю хадзіла. I з зачытанае кніжкі Ты шаптала малітвы. Гульня і Бог у сэрцы! Грэтхен!

Дзе розум твой? Якая скруха Томіць сэрцайка?

Голас з алтара (насупраць хору)

Те decet hymnus Deus! in Sion, Tibi reddetur votum in Jerusalem. Exaudi orationem meam!

Ad te omnis caro veniet.

3 л ы Д y x

(разам 3 Голасам з алтара) Моліш за матчыную душу, Што праз вас навек На мукі ўжо асуджана?

Парог заліты чыёй крывёй?

X о р

Et lux perpetua luceat eis. Requiem aeternam Dona eis, Domine!

3 л ы Д y x

I што пад грэшным сэрцам Цепліцца жывое?

Ці не палохае

Яно цябе прысутнасцю?

X о р

Dies irae, dies ilia Solvet saeclum in favilla, Teste David cum Sibilla.

Г p э t x e h

Ax! Боль!

O, як мне пазбыцца дум, Горасных, цяжкіх, Што вярэдзяць так сэрца мне!

X о р Quantus tremor est futurus, Злы Дух Твой грэх, твой!

X о р Quando judex est venturus, Nunota stride discussurus.

Г рэтхен Ax! Як збыць мне грэх!

Злы Дух Твой, грэх твой! Грае ўжо труба!

X о р

Tuba mirum spargens sonum, Per sepulchra regionum, Coget omnes ante thronum,

Злы Дух Дрыжаць магілы! Кайся!!!

X о р

Mors stupebit, et natura. Cum resurget creatura Judicanti responsura.

3 л ы Д y x

Як душа з агню — попелу са страхам Да пякельнай мукі паўстае!

X о р

Liber, liber, liber...

Г рэтхен Як збыць мне грэх?

X о р

Liber scriptus proferetur, In quo totum continetur, Unde mundus judicetur.

Г p 3 t x e h i 3 л ы Д y x Мроіцца мне, што сам арган Дыханне спірае, А спеў у сэрца западае. О, як мне пазбыцца дум?

X о р

Judex ergo cum sedebit, Quidquid latet, adparebit, Nil inultum remanebit.

Грэтхен і Злы Дух Тут страшна мне! (табе!) Калоны, мур прыгнятаюць тут! Жах скляпення душыць! Душна! Душна!

X о р Quid sum, miser, tunc dicturus? Quem patronum rogaturus? Cum vix justus sit securus?

Злы Дух Хавайся!

Грэх і ганьбу як ты схаваеш? Душна? Душна?

Лепш кайся!

Голас з алтара Requiem aeternam Dona eis, Domine, Et lux perpetua.

Luceat eis cum sanctis tuis In aeternum, quia pius es.

3 л ы Д y x

(разам 3 Голасам з алтара) Святыя гідзяць табою, Бо грэх твой;

Рукой цябе не крыюць, Жудасць у чыстых! Вой!

X о р

Quid sum, miser, tunc dicturus? Quem patronum rogaturus? Cum vix justus sit securus?

Г рэтхен Мне страшна тут! Жах скляпення душыць! Душна!..

...Душна!

Дайце мне... ...флакончык!

(падае ў непрытомнасці)

X о р

Justus, sit securus?

№ XXIV.

СЦЭНА Ў ЦЯМНІЦЫ

Грэтхен (звар 'яцелая )

Ведзьма маці мая, Мардавала мяне!

Мой бацька — лайдак, З’еў жыўцом мяне!

Малая сястра паклала Косці ў склепе ў труну. Я птушкай прыгожай, вольнаю стала,

Птушкай прыгожаю я палячу, палячу!

Ф аўст (адчыняе дзверы)

Каханага не бачыць. А тым часам ён

Саломы шолах чуе і ланцужны звон. (Уваходзіць )

Г рэтхен

О гора! Ўжо ідуць. Там смерць ідзе!

Ф а ў с т

Цішэй! Цішэй! Я вызвалю 3 турмы.

Г рэтхен

Калі ты чалавек, паспачувай бядзе.

Ф а ўст

Цішэй! Разбудзіш варту!

Згінем мы. (Бярэ ланцугі, каб разамкнуць іх.)

Г р э т х е н Хто ўладу даў табе, злы кат, Над беднай сіратою? Чаму спраўляеш ноччу свой абрад? Няўжо ты раніцою He можаш па мяне прыйсці? Я жыць хачу! Пусці! Пусці! Я маладая, нібы квет, і мушу кінуць свет! Была прыгожая — і ў тым мая віна, Быў блізка друг, цяпер адна; Вянок сарваны, кветка адцвіла. О, не цягні, кацюга люты! Май літасць! Я ж ніколі зла Нікому не рабіла. За мае пакуты Мне стала выракам пракляцце.

Фаўст Бяды такой не выцерпіць душа!

Г рэтхен Цяпер я ўся ў тваёй уладзе. Дазволь дзіцятка накарміць спярша. Яго ўсю ноч да сэрца я туліла. Дзіця ўзялі. Мяне за краты. I кажуць, я дзіця забіла.

Ах, больш не дам сабе я рады. He зальюся смехам.

«Паехаў мілы у свет Па нішто» — пяюць людзі! А хто мне словы песні той Тлумачыць будзе?

Фаўст (кідаецца на калені) Ён тут, ля ног тваіх, каханы. Прыйшоў, каб разарваць твае кайданы.

Грэтхен О, папросім заступніцтва ў Бога! Глянь! Вось тут, каля парога — Чортава логва,

Пекла віруе, Злыдзень кіруе, Лютуе, звяруга!

Ф а ў с т

Грэтхен! Грэтхен!

Грэтхен (прыслухоўваецца )

Ах! Гэта голас друга!

Так ён заве! Я чую голас мілы. Я вольная! Няма турмы, магілы! Я палячу да мілага на волю, Забуду злую долю!

Зваў «Грэтхен!» мяне ён з-за гэтай сцяны.

Праз лямант геены, выццё сатаны, Праз рогат і пошчак, праз вусцішны грук Пачула салодкі і мілы мне гук.

Фаўст

Я тут!

Г рэтхен

Ты тут?! Яшчэ скажы хоць раз! (Абдымаючы яго)

Ён тут! Ён тут! Агонь пякельны згас!

Дзе страх перад турмой?

Дзе ланцугі? Ты тут! Прыйшоў забраць мяне! Мой дарагі!

Вярнуўся зноў шчаслівы час! Вось той сабор каля завулка, I наша першая прагулка, I сад дзе я, адрокшыся ўсяго Чакала з Мартай любага свайго!

Ф аўст

Хадзем! Хадзем!

Грэтхен

Хвілінку хоць! Мне добра там, дзе ты!

Фаўст

Выходзь!

Калі цямніцу не пакінем, Абое разам тут загінем.

Грэтхен

Як? Ты больш не ўмееш цалаваць, мой любы?

Жылі ў разлуцы мы, здаецца, мала, А ўжо зусім не тыя губы!

Чаму з табой мне сёння страшна стала?

Раней пяшчотаў прагнула тваіх, Здавалася, як быццам я ў раі, I на грудзях тваіх адпачывала. Дык пацалуй мяне!

He, я цябе!

О Божа! Халодныя губы — чаго? Былога кахання

He засталося ні звання...

Хто выкраў яго?..

Ф а ў с т

Хадзем, каханая! Хадзем з няволі! Люблю цябе, як не любіў ніколі. Прашу адно — ідзі за мной.

Грэтхен

Дык гэта ты!.. О... ты...

каханы мой?..

Фаўст

Я, я! Хадзем!

Г р этхе н

Там на свабодзе Жыць будзем у згодзе, Няўжо табе не страшна быць пры мне?

Няўжо не бачыш ты, што я ў турме?

Ф а ўст

Хадзем! Зарою неба запалала!

Г рэтхен

Сваю я маму змардавала, Сваё ўтапіла я дзіця, Маё дзіця — тваё дзіця. Тваё! Ах Божа, гэта ж ён!.. Падай руку!.. He сон, рука... не сон...

Вільготная рука твая...

О, вытры, вытры!

Здаецца мне, што бачу я Густую кроў...

Karo ты закалоў?

Чыю ты загубіў душу?

Схавай свой страшны нож, прашу!

Фаўст

Мінулае ў мінулым застаецца! He муч мяне, не крой мне сэрца.

Г рэтхен

He, застанься, мілы. Я раскажу пра тры магілы, Што заўтра будзеш ты капаць; У першай мама будзе спаць, А побач ляжа родны брат, А я наўзбоч ад іх, не ў рад!

I на грудзях я прыгарну Маё дзіця і з ім засну. Бо дзе ж яшчэ яму ляжаць? О, як хачу я зноў абняць Цябе, мой любы, як бывала! Ды ўсё мінула, ўсё прапала: Сілком тулюся, ты ж не рад, Чамусьці хілішся назад.— Як рада я, што мы, што разам мы.

Ф аўст

Тады пайшлі хутчэй з турмы!

Г рэтхен Ку...ку...ды?

Фаўст

На волю!

Г рэтхен

У дамавіну!

На смерць пайду! Турму пакіну На адпачынак вечны, на спакой Пайду хоць зараз я з табой!

О, Генрых!

Далей ні кроку, мілы мой!

Фаўст

Ты можаш! Адчыніў я дзверы!

Г рэтхен

О не! Няма ўжо больш надзеі, веры.

Чаго ўцякаць? За сутарэннем Чакае варта — мне не збегчы. Павесіць торбачку за плечы, Ісці з нячыстым, злым сумленнем Нядобра, брыдка мне, і ўрэшце, Чаго блукаць, бадзяцца ў свеце, Калі ўсё роўна не ўцячы?

Ф а ў с т

Я застаюся!

Г р э т х е н

Ах, маўчы, маўчы!

Дзіцятка ратуй!

Там, дзе ручай бяжыць

У бары...

У сажалцы ляжыць,

У віры...

Пад кладкай...

Галоўкай дагары...

Яно жывенькае яшчэ.

Бяры яго хутчэй!

Ратуй дзіцятка! Яно жыве!

Ратуй! Ратуй!

Ф а ў с т

Адумайся, няўжо не хочаш волі?

Г р э т х е н ( спалохана) Каб толькі нам мінуць гару на полі! Сядзіць на камені матуля...

Ах, як страшна мне з табою...

Сядзіць на камені матуля...

I мне ківае галавою...

Панікла ўся...

Васковае аблічча...

I не заве яна мяне... не кліча... Каб добра нам было, яна заснула...

Але мінула шчасце... ўсё мінула!

Фаўст

Ніякай просьбаю не ўзрушу, Цябе я сілай весці мушу.

Г рэтхен

Я не люблю ні гвалту, ні падману.

Пусці мяне, пусці, забойца, He развярэджвай рану.

Ф а ў ст Каханая, ўзыходзіць сонца!

Г р э т х е н (узнёсла)

Узыдзе сонца!

Дзень настане... дзень маіх

пакут — Ён днём вяселля будзе...

Ты ж не кажы нікому, што пабачыў тут Сваю каханую ў турме,

у брудзе... Сарвалі мой вянец!

Ах, што рабіць? Канец...

Сустрэцца нам... суджана не ў танцы...

Народ таўчэцца, Ужо няма на плошчы месца... I рынак поўны...

Ударыў звон, Зламаў свой кій суддзя. Народ знямеў ад жаху... Мяне хапаюць... вяжуць!

I ўжо вядуць на плаху...

Ўсе дотык вострага ляза Нібы адчулі самі.

Пацякла... з вачэй сляза...

I свет нямее... цішыня ў труне...

Ф а ў с т

О, лепш бы не радзіцца мне!

Мефістофель

Ідзем. Альбо дваім турма. Вы не вагайцеся дарма!

Чакаюць коні на двары, Прачнецца варта на зары.

Г р э т х е н

Хто гэта вылез з цемнаты?

Ён! Ён! Гані яго!..

Што хоча ён у міг святы? Жыцця майго?..

Ф а ўст

Жыць павінна ты!

Грэтхен

Аддаюся божаму суду!

Мефістофель

За мной, інакш адзін пайду.

Г р э т х е н

Іду, Гасподзь, іду! Ратуй мяне! Анёлы, вы пры божым троне He адмаўляйце ў абароне!

Ты, Генрых, страшны мне!

Мефістофель

За мной! За мной! Яна асуджана!

Хор Анёлаў

Gloria, gloria excelsis Deo Ёй Госпад даруе ратунак!

Голас з гары

Яна ўратавана!

Голас с сярэдзіны ( заціхаючы)

Генрых! Генрых!

КАМЕНТАР

ВЕРШЫ I БАЛАДЫ

Памеры гэтага тома дазволілі ўкладальнікам уключыць у яго толькі невялікую частку багатай лірычнай спадчыны Гётэ.

Першая публікацыя вершаў Гётэ — зборнік «Новыя песні, пакладзеныя на музыку Бернгардам Тэадорам Брайткопфам», які выйшаў у 1769 г. (на тытульным лісце выдання пазначаны 1770 г.) і на якім імя аўтара ўказана не было. Далейшыя публікацыі асобных вершаў рабіліся ў розных часопісах і альманахах. Т олькі ў 1789 г. у восьмы том свайго першага Збору твораў (1787—1790) Гётэ сам адабраў значную колькасць сваіх вершаў. У апошнім прыжыццёвым выданні Твораў (1827—1830) лірыка займала пяць тамоў. Але ў XIX стагоддзі даследчыкі знайшлі ў розных архівах і ліставанні яшчэ досыць шмат невялікіх паэтычных твораў, што былі ўключаныя ў пазнейшыя выданні.

ЗМЕНЛІВАСЦЬ (с. 25 )

Верш апублікаваны ў першым зборніку паэта (1769) пад назвай «Непастаянства». 3 1789 г. (Творы Гётэ, т.8, Ляйпцыг) друкаваўся ў перапрацаваным выглядзе.

МАЙСКАЯ ПЕСНЯ (с. 25)

Напісаны ў траўні 1771 г. Пад назвай «Майскі фэст» упершыню апублікаваны ў студзені 1775 г. у часопісе «Iris».

РУЖА КРАЙ ДУБРОВЫ (с. 26 )

Балада напісана ў 1771 г. у ліку іншых балад, што прызначаліся для спеву. Першая публікацыя ў 8-м томе Твораў Гётэ (Ляйпцыг, 1789). Узяўшы за аснову запісаную Ё. Г. Гердэрам народную песню «Ружакветка ў полі», Гётэ асучасніў яе мову і надаў ёй рэгулярны рытм.

СПАТКАННЕIРОСТАНЬ (с.27)

Напісаны ўвесну 1771 г., упершыню апублікаваны ў сакавіку 1775 г. у часопісе «Iris». Верш перакладзены на беларускую мову таксама Алегам Лойкам.

КРЫШТЭЛЬ (с. 28)

Верш напісаны ў 1773—1774 гадах, апублікаваны (без назвы) у «Teutscher Merkur», 1776 г. Пад гэтай назвай публікуецца з 1815 г. (т.1 Твораў Гётэ. Штутгарт і Цюбінген).

ВЫРАТАВАННЕ (с. 29 )

Верш напісаны ў 1774 г. Упершыню апублікаваны ў 8-м томе Твораў Гётэ (Ляйпцыг, 1789).

ПРАМЕТЭЙ (с. 30)

Верш напісаны, відаць, увосень 1774 г. Паводле першапачатковай задумы ён павінен быў увайсці ў тэкст аднайменнай драмы, якую, аднак, Гётэ так і не напісаў. Апублікаваны ўпершыню ў 1785 г. Фрыдрыхам Якобі без згоды аўтара і без яго подпісу. Верш перакладзены на беларускую мову таксама Аляксеем Зарыцкім, Алегам Лойкам.

ПЕСНЯ ДРУЖБЫ (с. 31)

Верш напісаны ў 1775 г. Упершыню апублікаваны (у дапрацаваным выглядзе) у 8-м томе Твораў Гётэ (Ляйпцыг, 1789).

РЫБАК (с. 32)

Калі ў баладах Гётэ ранейшага часу дамінавалі любоўныя матывы, то ў новым цыкле паэт гаворыць пра рэчы, не спасцігальныя праз розум, пра таямніцы, якія нясе ў сабе прырода, пра тое, што поўнае зліццё паэта з прыродай вядзе да трагічнага канца.

Балада «Рыбак» напісана ў першыя месяцы 1778 г. Упершыню апублікаваная ў зборніку песень на музыку 3. фон Зэкендорфа (BaftMap, 1779). На беларускую мову яе пераклаў таксама Сцяпан Ліхадзіеўскі.

КАРОЛЬ ЛЕСАВІК (с. 33)

Балада «Кароль Лесавік» узнікла ў 1782 г., упершыню надрукавана ў асобным выданні музычнай п’есы «Рыбачка» (Ваймар, 1782). Яе перакладалі на беларускую мову таксама Алег Лойка, Лявон Баршчэўскі.

МІНЬЁН (с. 34 )

Верш напісаны, хутчэй за ўсё, у 1783 г. Упершыню апублікаваны ў пачатку 3-й кнігі рамана «Гадывучобы Вільгельма Майстэра» (1796). На беларускую мову верш таксама пераклаў Сцяпан Ліхадзіеўскі.

ДРУГАЯ НАЧНАЯ ПЕСНЯ ВАНДРОЎНІКА (с. 35 )

Верш напісаны Гётэ ў ноч з 6 на 7 верасня 1780 г. на сцяне паляўнічай хаткі ў гарах каля г.Ільменаў. Упершыню апублікавана ў 1-м томе Твораў Гётэ (Штутгарт і Цюбінген, 1815). На беларускую мову яго таксама перакладалі Юрка Гаўрук, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Алег Мінкін.

РЫМСКІЯ ЭЛЕГІІ (с. 35)

«Рымскія элегіі» былі створаныя ў выніку падарожжа Гётэ ў Італію, у 1789—1790 гг. У болыпасці былі апублікаваныя ў 1795 г. у часопісе Шылера «Оры», поўная публікацыя зроблена ў 1-м томе Твораў Гётэ (Штутгарт і Цюбінген, 1815). Некаторыя з «Рымскіх элегій» перастварыў па-беларуску таксама Алег Лойка.

КОПЦКАЯ ПЕСНЯ (с. 41)

Гэты верш быў напісаны ў 1787 г. для п’есы са спевамі, матэрыял для якой Гётэ пазней апрацаваў у камедыі «Вялікі Копта» (1791), дзе пад імем Копты выведзены славуты маг-шарлатан граф Каліёстра. Верш быў апублікаваны асобна ў шылераўскім «Musenalmanach» на 1796 г.; яго пазней паклаў на музыку Антоні Генрык Радзівіл.

СЫН МУЗАЎ (с. 41)

Верш напісаны, хутчэй за ўсё, увосень 1799 г., упершыню апублікаваны ў «Новых творах Гётэ» (Берлін, 1800).

КНІГА КНІГ (3 «КНІГІКАХАННЯ» ). (с. 42) ЗУЛЕЙКА ГАВОРЫЦЬ (3 «КНІГІСУЗІРАННЯ» ). (с. 43)

ХАТЭМ КАЖА (3 «КНІГІЗУЛЕЙКІ» ) (с. 43)

Гэтыя вершы былі ўключаны аўтарам у зборнік «Заходне-ўсходні дыван», які выйшаў у 1819 г. Творчым імпульсам для яго стварэння стаўся апублікаваны венскім філолагам-усходазнаўцам Езэфам Гамэрам у 1812— 1813 гг. нямецкі пераклад выбранай паэзіі выдатнага персідскага паэта Сярэднявечча Гафіза (к.1325—1390). Акрамя «Кнігі кахання» (Ушк-намэ), «Кнігі сузірання» (Тэфкір-намэ) і «Кнігі Зулейкі» (Зулейка-намэ), у зборнік увайшлі «Кніга песняра» (Магані-намэ), «Кніга Гафіза» (Гафіз-намэ), «Кніга незадаволенасці» (Рэнш-намэ), «Кніга выслоўяў» (Хікмэт-намэ), «Кніга Цімура» (Цімур-намэ), «Кніга віначэрпа» (Сакі-намэ), «Кніга прыпавесцяў» (Матхаль-намэ), «Кніга парса» (Парсі-намэ), «Кніга раю» (Хульд-намэ), а таксама шэраг празаічных артыкулаў.

Сюжэт «Кнігі кніг» Гётэ запазычыў у турэцкага паэта Нішані, які тут і маецца на ўвазе пад імем Нізамі. Імем Зулейкі ў Гётэ названая Марыяна фон Вілемер (1784—1860), а сябе ён называе Хатэмам. Вершы ад імя Зулейкі ў цыкле напісаныя самой Марыянай і толькі крыху дапрацаваныя Гётэ.

АПОЎНАЧЫ (с. 44)

Песня напісана 13 лютага 1818 г. Упершыню апублікавана ў 1821 г. з нотамі кампазітара Карла Фрыдрыха Цэльтэра (1758—1832), блізкага сябра Гётэ.

ПАКУТЫ МАЛАДОГА ВЕРТЭРА

РАМАН (с.45)

Раман быў напісаны Гётэ на працягу прыкладна чатырох тыдняў увесну 1774 г. У тым самым годзе ён выйшаў асобнай кнігай, а дапрацаваная версія твора ўбачыла свет у 1 -м томе першага Збору твораў Гётэ (Goethes Schriften. Bd.l. — Leipzig, bei G.J.Goeschen, 1787).

Пераклад рамана для гэтага тома зроблены паводле выдання: Goethe J.W. Die Leiden des jungen Werthers. — Leipzig: Reclam, 1959, — 104 S.

1 ...ты адразу адчуваеш, што ягоны man распрацоўваў не садоўнік-навуковец, а чалавек з чуллівым сэрцам, які сам хацеў атрымліваць у ш ціхую асалоду. — Тут апісваецца англійскі сад ландшафтавага тыпу — шырока распаўсюджаная з’ява ў Еўропе другой паловы XVIII стагоддзя, у эпоху сентыменталізму і ранняга рамантызму.

2      Мелузіна — русалка (вобраз французскага фальклору).

3  ...перада мною нібыта ажываюць вобразы тае сівой даўніііы — як йашы старажытныя продкі знаёмяцца і заляцаюцца каля гэтай крыіііцы..—Тут відавочны намёк аўтара на біблійныя гісторыі пошуку нявесты для Ісаака, пазнейшага сватання яго сына Якуба да Рахілі (Кн.Роду. 24:11; 29:10).

4  ...ён адрэкамендаваўся мне іпрадэманстраваў веданнешмат якіх аўтараў: ад Батэ да Вуда... і г.д. — Батэ Шарль (1713—1780), Вуд Роберт (1716—1771), дэ Піль Ражэ (1635—1709), Вінкельман Ёган Ёахім (1717—1768), Зульцэр Ёган Геарг (1720—1779), Гайнэ Хрысціян Готлаб (1729—1812) — заходнееўрапейскія тэарэтыкі літаратуры і мастацтва класіцыстычнага напрамку, да якіх у перыяд «Буры й націску» Гётэ ставіўся досыць крытычна.

5 Ампіман — У нямецкіх дзяржавах-княствах XVIII стагоддзя адміністрацыйны кіраўнік і суддзя на тэрыторыі ўладання.

6 Міс Джэні... — Гэтае імя мелі гераіні папулярных у той час і перакладзеных на нямецкую мову сентыментальных раманаў англічаніна I. Т. Хэрмса «Гісторыя міс Фанні Уілкс» і французскай пісьменніцы М.-Ж. Рыкабоні «Гісторыя міс Джэні Гленфіл».

7 «Святар з Уэйкфілда» — назва вядомага рамана англійскага пісьменніка Олівера Голдсміта (1728 — 1774), чыя творчасць у той час прываблівала Гётэ.

8  ...яна паклала сваюруку намаю і прамовіла: «Клопштак!» Яадразу ж прыгадаў тую цудоўную оду, што прыйшла ёй у галаву... — Гаворка, напэўна, ідзе пра оду аднаго з самых вядомых на той час нямецкіх паэтаў Фрыдрыха Готліба Клопштака (1724—1803) «Веснавое свята», у якой паэтычна паказана прырода пасля навальніцы.

9 ...перад вачыма ў мяне паўстаюць тыя сцзны, калі ганарыстыя Пенелопіны жаніхі рэжуць быкоў ды свіней... — Тут згадваецца адна са сцэн XX песні Гамеравай «Адысеі».

10 ...я часцей і часцей паўтараю залатыя словы Настаўніка роду чалавечага... Маюцца на ўвазе словы Хрыста: «Запраўды кажу вам: калі не навернецеся і не будзеце, як дзеці, не ўвойдзеце ў Царства Нябеснае» (Мц. 18:3).

11 ...У нас цяпер ёсць цудоўная казань Лафаітра на гэтую тэму... — Лафатэр Ёган Каспар (1741) — швейцарскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар вядомай у той час працы «Фізіягнамічныя фрагменты». Гётэ мае тут на ўвазе Лафатэраву казань «Сродкі супрацьдзеяння незадаволенасці й кепскаму настрою».

12 Асіян (больш правільна: Ойсін) — легендарны кельцкі бард. У 1765 г. шатландскі паэт Джэймс Макферсан (1736—1796) выдаў кніжку паэм «Песні Асіяна», нібыта перакладзеных ім з гэльскай мовы. У сапраўднасці гэта была літаратурная фальсіфікацыя, што высветлілася, аднак, значна пазней.

13 ...калі б у іхняй хаце, нібы ў таго прарока, з’явіўся невычэрпны збанок з алеем... — Паводле Бібліі, збанок з алеем, дар прарока Іллі, ніколі не пусцеў (I Царств. 17:12—16).

14 Банонскі (больш правільна: балонскі) камень — камень, які мае ўласцівасць свяціцца. Адкрыты Кашаролусам з Балоньі ў 1602 г. Гётэ пазней апісаў гэты камень у сваім «Італьянскім падарожжы».

15 ...Мая бабуля ведала адну казку пра магнітную гару... — Падобная казка ёсць у зборніку сярэднявечных арабскіх казак «Тысячы і адной ночы», а таксама ў нямецкай народнай кнізе герцага Эрнста.

16 ... дзякуеце Богу, нібы фарысеі, за тое, што ён не стварыў вас такімі, як каторы з іх... — Вертэр мае тут на ўвазе тое месца з Новага Запавету, дзе перакананы ў сваёй праўдзівасці фарысей дзякуе Госпаду, што ён «не такі, як другія людзі» і супрацьпастаўляецца дзяржаўнаму чыноўніку-мытніку, які сябе ўвесь час прыніжае, аббіраючы іншых(Лк. 18:10—14). Фарысей тут — той.хто належыцьда палітычна-рэлігійнай партыі, заснаванай у II ст. да н.э.: сябры гэтай партыі імкнуліся выглядаць перад Богам як найбольш добрапрыстойна, што нярэдка рабілася толькі вонкава.

17 ...я... распавёў імулюбёную казку пра прынцэсу, у якой за служак былі рукі... — Гаворка ідзе пра нямецкую народную казку пра прынцэсу, якой прыслугоўвалі рукі, што выраслі са столі.

18 ...маленькі вэтштайнаўскі Гамер — выданйе, якое я даўно хацеў мець, каб, ідучы на прагулку, не цягаць з сабою вялікае выданне Эрнэсці... — Тут згадваюцца: двухмоўнае (грэцкае і лацінскае) выданне

Гамера нсвялікага фармату, надрукаванае ў Амстэрдаме ў 1707 г. Ёганам Гайнрыхам Вэтштайнам, і пяцітомнае, таксама двухмоўнае і грунтоўна пракаментаванае выданне Гамера, падрыхтаванае філолагам Ёганам Аўгустам Эрнэсці (Ляйпцыг, 1759—1764).

19 ...медны век... жалезны век... — Тут абыгрываюцца пэўныя антычныя ўяўленні пра чатыры эпохі ў жыцці чалавецтва — ад росквіту да заняпаду. У пераносным сэнсе «медным векам», г.зн. векам войнаў, называюцца гады замуства старой дамы, а «жалезным векам», г.зн. векам заняпаду, — гады яе ўдовага жыцця.

20 ... барон Ф., які ўсцягнуў на сябе ўвесь гардэроб часоў каранацыі Франца Першага... — Імператар Франц I каранаваўся ў Франкфурце ў 1745 г.

21 ... чароўны спеў пра гасцяванне Адысея ў цудоўнага свіпапаса...— Маецца на ўвазе эпізод з Гамеравай «Адысеі» (XIII і XV песні), дзе Адысей, прыбыўшы на родны востраў, знаходзіць прытулак у свінапаса Эўмея. Гётэ ўжывае лацінскую форму імя Адысей — Уліс.

22 ... Гэткімі, дарагідружа, абмежаванымій шчаслівымібылінашы цудоўныя продкі!— Вертэр, напэўна, разумее пад гэтымі словамі сваіх улюбёных паэтаў антычнасці, найперш Гамера.

23 ...гэта дзейнічала ёй йа нервы, замінала глыбакадумна параўйоўваць Кенікота з Землерам ці Міхаэлісам!..— Кенікот Беньямін (1718— 1783) — англійскі багаслоў і вучоны-гебраіст; Землер Ёган Саламон (1725—1791) і Міхаэліс Давід Міхаэль (1717—1791) — нямецкія пратэстанцкія тэолагі-рацыяналісты.

24 ... дзе ж той пясняр, Фінгалаў прыўкрасны сынЗ.. — Тут маецца на ўвазе Асіян (гл.заўв. 12), сын легендарнага караля кельцкага племя моруаў Фінгала (III ст.).

25 ... калі гэты келіх быў горкі для чалавечых вуснаў Божага Chi­na... — Згодна Новаму Запавету, перад сваім укрыжаваннем Ісус Хрыстос прамаўляе да Бога-Айца: «Айцец Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне чара гэтая; аднак, не як Я хачу, але як Ты» (Мц. 26:39).

26 Вось калі б Генералыіыя Штаты мне заплацілі... — Генеральнымі Штатамі тут называецца Галандыя, якая лічылася асабліва багатай у Цэнтральнай Еўропе ў выніку сваіх каланіяльных заваёў.

27 ...дышаль Вялікага Воза... — Маецца на ўвазе сузор’е Вялікай Мядзведзіцы.

28 ...каб пастар і левіт, перажагйаўшыся, прайшлі каля надмагілыіага каменя, а самарыцянін-жаласлівец праліў над ім слязу... — Тут вобразы пастара і левіта сімвалізуюць цвёрдых прыхільнікаў веры; самарыцянін (чалавек з горада Самарыі) — чуллівага і MinacapHara хрысціяніна: у Новым Запавеце яны па-рознаму паводзяць сябе, бачачы пакуты пацярпелага ад рабаўнікоў чалавека (гл.: Лк. 10:30—33).

29 ... На століку ляжала разгорнутая «Эмілія Галоці»... — У трагедыі «Эмілія Галоці» вядомага нямецкага драматурга і тэарэтыка мастацтва Готхальда Эфраіма Лесінга (1729—1781), творчасць якога

вельмі высока ацэньваў Гётэ, сярод іншых тэм закранаецца і тэма добраахвотнага сыходу галоўнай гераіні з жыцця.

ФАЎСТ

ТРАГЕДЫЯ

ПРЫСВЯЧЭННЕ (с. 151)

Напісанаў 1797 г., калі Гётэ пасля шматгадовага перапынку зноў вярнуўся да працы над «Фаўстам». Прысвячэнне звернута да прызабытых вобразаў трагедыі, якія акружалі яго ў гады маладосці і зноў авалодалі ўвагаю паэта.

ПРАЛОГ У ТЭАТРЫ (с. 152)

Пралог напісаны ў 1797 г., як лічаць, пад уплывам драмы старажытнаіндускага паэта Калідасы «Сакунтала». У «Пралогу» знайшоў адлюстраванне вопыт Гётэ як тэатральнага дырэктара, а таксама яго погляды на мастацтва наогул. У той час Гётэ лічыў, што сапраўдны сцэнічны твор вынікае з узаемадзеяння трох сіл: генія (паэт), мастацтва як здольнасці (камічны акцёр) і мастацтва як рамяства (дырэктар).

1 Святло вялікае, малое. — Сонца і Месяц. Паводле «Старога Запавету», Кн. I. Майсея, 1, 16: «...свяціла большае для кіравання днём і свяціла меншае для кіравання ноччу».

ПРАЛОГ НА НЕБЕ(с. 158)

Пралог напісаны ў 1797-1800 гг. Ідэя сцэны запазычана непасрэдна з біблейскай кнігі Йова, дзе д’ябал спакушае чалавека з дазволу Бога. Імя Мефістофеля запазычана з народнай легенды, этымалогія яго няясная. Прапаноўваліся тлумачэнні: mephiztophel (стар.-яўр.) — знішчальнік-ілгун; me-photo-philes (стар.-гр.) — той, які не любіць святла; me-phausto-philes (стар.-гр.) — той, які не любіць Фаўста.

1 Нябеснае воінства. Рафаіл, Гаўрыіл, Міхаіл — старэйшыя архангелы са світы Бога.

2 Гучыць грымотнай песняй сонца / У дружным хоры братніх сфер. — Паняцце «гармоніі сфер» запазычана з вучэння піфагарэйцаў, згодна з якім зоркі і планеты маюць кожная сваё гучанне. Для параўнання: у першай сцэне другой часткі трагедыі грымоты абвяшчаюць узыход сонца.

3 Каб ён зямлю сырую жэр, / Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.) — Паводле біблейскай легенды, д’ябал спакусіў Еву і Адама, прыняўшы вобраз змея, і Бог асудзіў іх «поўзаць на чэраве і есці зямлю праз усё жыццё».

ПЕРШАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ

Н о ч (с. 162)

Раздзел напісаны ў розныя гады. Пачатак — крытыка універсітэцкай дзейнасці—датуецца прыблізна 1771 г., выкліканне Духа Зямлі і дыялог з Вагнерам — 1774-1775 гг., канец сцэны — 1797-1801 гг.

1 Ці ж таямнічы Нострадам... — Нострадам (Мішэль дэ НотрДам, 1503-1566) ■—лейб-медык і астролаг французскага караля Карла IX, аўтар кнігі прароцтваў.

2 Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму -— Макракосм — разумна ўпарадкаваны свет. Згодна з містычна-кабалістычным вучэннем, існуюць тры светы: элементарны (стыхійны, матэрыяльны), нябесны і наднябесны (духоўны), якія складаюць свет, макракосм. Што ёсць у адным свеце, тое мае аналогіі і ў астатніх. Знак Макракосму — шасцікутная зорка.

3  Я разумею праўду мудраца.../3ямныя грудзі абатры! — Пакладзеная на вершы цытата з Сведэнборга, шведскага містыка і натураліста (1688-1772). Паводле яго вучэння, замагільны свет складаецца з аб’яднання духаў; духапразарліўцы могуць зносіцца з духамі толькі пэўнай, даступнай ім сферы і толькі пасля таго, як дасягнулі найвышэйшай ступені маральнай дасканаласці. Гётэ выкарыстоўвае многія палажэнні спірытызму Сведэнборга як паэтычныя вобразы.

4 Богападобны вобразя. —Дух Зямлі стаіць ніжэй за Бога. А чалавек — «вобраз і падабенства Бога» (Кн. I Майсея), таму, на думку Фаўста, чалавек вышэйшы за Духа Зямлі.

5 О ліха!.. Лабарайт мой. — фамулюс. — Фамулюс: тут — сакратар, звычайна з ліку студэнтаў.

6 Камедыянт хай грае вельмі ўдала,/Не пераплюпе кардынала. — Магчыма, намёк на вучонага тэолага Карла Фрыдрыха Барта, які ў 1773 г. выступіў з прапановай, каб будучыя свяшчэннікі бралі ўрокі ў акцёраў.

7 Хор анёлаў. Хор жанчын. Хор вучняў. — Хор у саборы. Сцэна вытрымана ў форме папераменных спеваў свяшчэнніка і хору. Строфы перадаюць біблейскія тэксты з Евангелля паводле Мацвея (27 і 28 — I хор анёлаў), Лукі (24 — хор жанчын і II хор анёлаў), Іаана (19 і 20 — хор вучняў і III хор анёлаў).

8 Had плашчаніцаю гудуць яны. — Плашчаніца — покрыва з вобразам Ісуса Хрыста. Выстаўляецца ў царкве за два дні да вялікадня, у «вялікую пятніцу».

Каля брамы (с. 175)

Раздзел напісаны прыблізна ў 1798-1801 гг.

8 Мой добры бацька праблукаў.../На поіаасць выйшла падзівіцца. — Расказваючы пра лекарскую практыку бацькі, Фаўст мае на ўвазе апісанне доследаў алхімікаў па здабыцці «каменя мудрасці», які павінен даць золата, мудрасць і вечнае жыццё. У лабараторыі (чорная кухня) спалучаюцца (вянчаюцца) сера (чырвоны леў) з вокісам ртуці (лілея — срэбра або саляная кіслата) у гарачай вадзе (купель) на слабым агні. Доследы паўтараюцца з ужываннем розных рэактываў (для шлюбнай тайнасці шукалі кут). Юная царыца — дэстылат, «амалоджаная зямля», дачка цара Льва і царыцы Лілеі. Адэпт — алхімік, залатароб; прыхільнік, супольнік, уведзены ў тайны алхіміі. Юная царыца — таксама камень мудрасці.

9      Духі поўначы, поўдня, усходу і захаду. — Розныя вятры.

Кабінет (с. 187)

Раздзел напісаны прыблізна ў 1800 г.

10 «Было спачатку Слова!» — Пачатак Евангелля паводле Іаана, які выклікаў шмат спрэчак і тлумачэнняў у теолагаў. Шматзначнае грэчаскае «логос» — слова, паняцце, розум, дзеянне.

" Ключ Саламона. — Старажытная яўрэйская кніга заклінанняў элементарных духаў, аўтарства якой прыпісвалася цару Саламону (лац. Clavicula Salomonis). Ключом Саламона закліналі гномаў, эльфаў, дамавікоў, вадзенікоў, лесавікоў, г.зн. духаў стыхій, названых Фаўстам «напаўсатанінскімі». «Чатырох закляццяў», аднак, у гэтай кнізе няма.

п3амова Чатырох. — Для заклінання чатырох элементарных стыхій, з якіх, паводле старажытных вераванняў, складаецца свет: агню, зямлі, вады і паветра. Кожная стыхія мае свайго духа. Саламандра — земнаводнае з чырвонымі плямамі, сімвал духу агню, Ундзіна — дух вады (лац. unda — хваля), Сільфіда — дух паветра, Кобальд або лац. Incubus — дух зямлі.

Знак гэты паможа. — Крыж з вобразам Збаўцы (Хрыста) і надпісам JNRJ (Jesus Nazarenus Rex Judaeorum — Icyc Назарыцянін Цар Іудзейскі).

14 He чакай -/Агню, небам тройчы ўладарна ўславёнага. — Заклінанне знакам святой тройцы (Бацькі, Сына, Святога Духа).

15 А, пентаграма сыну тла... — Пентаграма, ці пентальфа — старадаўні містычны знак у выглядзе пяціраговай зоркі, якая пяць разоў

паўтарае літару А; усходняга паходжання, пасля была запазычана піфагарэйцамі, потым стала сімвалам Ісуса Хрыста, менавіта таму таймуе д’ябла.

16 Я— цар мышэй і пацукоў,/Мух, вошай, жаб і павукоў. — Чорт, вельзевул. Уяўленне пра князя цемры як пра цара ўсякай нечысці ўласцівае хрысціянскай дэманалогіі.

Кабінет (с. 197)

Сцэна напісана ў розныя гады; сцэна з вучнем — у 1769 г., перапрацавана ў 1788 г., сцэна заключэння пакта — у 1800 г.

17 Пракляты будзь і ты, Мамон. —Мамон, мамона—скарб, сімвал багацця і скупасці.

18 Collegium logicum (лац.) — курс логікі, з якога пачыналася вучоба ў тагачасных універсітэтах.

'чДушу ў гішпанскія абуюць боты. — Гішпанскія боты — сарэдневяковая прылада для катаванняў, якою драбілі косці ахвяры.

20 Encheiresis naturae (лац.) — сіла, спосаб дзеяння прыроды; грэчаскі тэрмін старой хіміі.

21 Навучаць вас рэдукаваць./Па нормах класіфікаваць. — Рэдукцыя — лагічная аперацыя звядзення паняццяў да асноўных катэгорый, класіфікацыя — падзел лагічных паняццяў на класы; — тэрміны логікі.

22 Eritis sicut Deus, scientes honum et malum (лац.) — Будзеце, як Бог, ведаць дабро і зло. Гэтымі словамі змей спакушаў Адама і Еву.

23 У свет малы, пасля ў вялікі свет. — Мяшчанскі свет невялікага мястэчка ў першай частцы трагедыі — малы свет, і дзяржаўна-палітычная, сусветна-гістарычная, навукова-мастацкая арэна ў другой частцы — вялікі свет.

Піўніца Аўэрбаха ў Ляйпцыгу (с. 215)

Сцэна напісана ў 70-я гады і ўваходзіць у «Прафаўст». Піўніца Аўэрбаха была месцам студэнцкіх вечарынак. У часы Гётэ там былі дзве фрэскі, на адной з якіх быў паказаны студэнцкі банкет з удзелам доктара Фаўста, на другой Фаўст, які ляціць вярхом на бочцы.

24 Свяшчэнны Рым. — Маецца на ўвазе Свяшчэнная Рымская Імперыя Германскай Нацыі.

25 3 нас кожны nana.../..святыя прычындалы! — Жартоўны абрад нямецкіх буршаў, які высмейвае ўрачысты цырыманіял выбрання папы з асяроддзя кардыналаў з праверкай мужчынскай годнасці кандыдата.

26 Узвіся, салавейка... — вольная апрацоўка нямецкай народнай песні.

27 Здаецца мне, кульгавы ён. — Паводле хрысціянскай легенды, чорт пачаў кульгаць пасля таго, як Бог скінуў яго з неба ў пекла.

28 Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі, / Вы з панам Гансам там не выпівалі?—Ганс з Рыпаха (вёска паміж Ляйпцыгам і Наўмбургам) — нязграба, вісус, недарэка — герой непрыстойных анекдотаў.

Кухня ведзьмы (с. 229 )

Сцэна напісана ў 1788 г. Кухня абмалявана паводле вядомых у той час карцін Брэйгеля, Тэнье і Гера. Згодна з сярэдневяковымі вераваннямі, чорныя каты і малпы былі спадарожнікамі ведзьмаў.

29 Я лепш збудую тысячу мастоў. — Паводле народных вераванняў, чэрці будавалі масты (адсюль «чортаў мост»).

у'Лунае цьмяна вобраз мілы... — Магчыма, Фаўст убачыў вобраз Алены (успамін пра гэту сцэну ў раздзеле «Рыцарская зала»),

31 Вядзьмачы раз на раз. — Высмейванне містычнай сімволікі лічбаў.

32 Праз тры й адзін, адзін і тры. — Высмейванне хрысціянскага дагмату «трыадзінай сутнасці Бога — святой тройцы».

33 Ну, годзе, мудрая Сівіла. — Сівіла — легендарная празарлівіца антычнага свету, якая нібыта прадказала прышэсце Ісуса Хрыста.

Вуліца (с. 239)

Сцэна напісана да 1775 г.

*Хачу красуню папрасіць/Пайенцы праважатым быць. —Паненка (ням. Fräulein) — так называлі толькі дваранскіх дзяўчат. Фаўст падлабуньваецца да Маргарыты, называючы яе, мяшчанку, паненкай.

Вечар (с. 242)

Сцэна напісана да 1775 г.

35 ...Уладца Фулы слаўнай. — Раманс баладнага тыпу напісаны ў 1774 г. незалежна ад «Фаўста». Фула (Ultima Thule) — рымская назва нейкай краіны на поўнач ад Брытаніі, магчыма, Ісландыі.

На шпацыры (с.247)

Сцэна напісана да 1775 г.

36 Лыкнула, дзякаваць, паўсвету./А колькі, колькі яшчэ можа! — Сатырычны намёк на прэтэнзіі царквы.

Дом суседкі (с. 249)

Сцэна напісана да 1775 г.

37 У Падуі паклаў ён голаў.../І з храма ўгодніка Антона... — Падуанскі сабор св. Антонія, пабудаваны Нікола Пізані ў XIII ст.

38 Яго ў Неапалі страчала.../Прыйшла, бадай што, ранавата. — Пасля крыжацкіх паходаў у Еўропе пашырыўся сіфіліс, які ў той час называўся «неапалітанскай хваробай».

^Кабнекралогі, выразкізгазет... — Таксама як і іншыя згадкі пра газеты: у XVI ст. у Еўропе яшчэ не было ні метрык, ні газет, ні пасведчанняў пра смерць.

40 Пpay da — гэта ж тое/За што выказваюцца двое. — Царкоўны догмат, паводле якога прызнавалася праўдзівай любая заява, пацверджаная двума сведкамі.

Вуліца (с.257)

Сцэна напісана да 1775 г.

41 Sanda simplicitas! (лац.) — святая прастата! — Словы чэшскага рэфарматара Яна Гуса (1369-1415), сказаныя на вогнішчы, калі нейкая бабуля падкінула ў агонь дроў, думаючы, што робіць богаспадобную справу.

Сад (с. 259)

Сцэна напісана да 1775 г.

Алыпанка (с. 265)

Сцэна напісана да 1775 г.

42Л<) e7(Adeau — фр.) — да пабачэння!

Лес і пячора (с. 267)

Сцэна напісана да 1778 г. У «Фрагменце» яна размяшчалася паміж сцэнамі «Каля студні» і «Сабор».

43 Магутпы, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё. — Маецца на ўвазе Дух Зямлі. Яго ўплыву Фаўст прыпісвае сваё пантэістычнае разуменне прыроды. Ты навучыў мяне шукаць братоў/У ціхім лесе, у вадзе й паветры!

** Калі міжружаў ты блізнятак пас. — Вобраз жаночых грудзей, запазычаны з Саламонавай «Найвышэйшай песні» — сказана з пошлым намёкам.

Пакой Грэтхен (с.272)

Сцэна напісана да 1775 г.

Сад Марты (с.273)

Сцэна напісана да 1775 г. У ёй адлюстравана пантэістычная споведзь юнага Гётэ эпохі «буры і націску».

Каля студні (с. 279)

Сцэна напісана да 1775 г.

45 Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі. — Г рэшніц выстаўлялі ў царкве ў зрэбнай кашулі. Гётэ дабіўся забароны гэтага звычаю ў Ваймарскім герцагстве ў 1786 г.

Гарадскі мур (с. 281)

Сцэна напісана да 1775 г.

46 Mater Dolorosa (лац.) — маці-пакутніца — вобраз Багародзіцы Марыі з прабітымі мячом грудзямі.

Ноч (с. 282)

Сцэна закончана ў 1806 г., пачатак — у 1775 г.

471 вуды ўжо на шабасе закіну. — Маецца на ўвазе ноч Вальпургіі. Вульпургія (Вальпурга) — ігумення аднаго баварскага манастыра ў VIII ст.; свята, звязанае з гэтым імем, прыпадае на першае мая. Яно злілося з паганскімі вясеннімі святамі. У гэтую ноч ведзьмы і чэрці нібыта спраўляюць шабас, тады ж адкрываюцца і скарбы, схаваныя ў зямлі. У рускіх перакладах «Фаўста» традыцыйна замацавалася назва «Вальпургнева ночь», але такое словаўтварэнне магчыма толькі ад мужчынскага імя Вальпургій.

48С кажы, чаго... — Серэнада напісана пад уражаннемпесні Афеліі з шэкспіраўскага «Гамлета». Пачатак цалкам запазычаны ў Шэкспіра.

49 Сабачы хвост, пацукалоў. — Пацукалоў (Rattenfänger von Hameln) — персанаж з нямецкай народнай казкі, які сваімі спевамі і ігрою завабліваў мышэй і пацукоў, а аднаго разу ў Гамельне завабіў дзяцей гараджан за тое, што яму не заплацілі за вынішчэнне пацукоў.

“Яле нам пагражае суд. — Мефістофель баіцца і суду, бо прыгаворы ў ім выносіліся імем Бога, з якім ён не мог змагацца.

Сабор (с. 279)

Сцэна напісана да 1775 г.

51 Dies irae, dies illa/Solvet saeclum in favilla (лац.) — «Дзень гневу, гэты дзень спапяліць увесь свет». Гэтыя і далейшыя лацінскія спевы — з царкоўнага гімна пра страшны суд.

52 Judex ergo cum sedebit,/Quidquid latet adparebit,/Nil inultum remanebit (лац.). — «Калі ўссядзе вышэйшы суддзя, усё патаемнае выявіцца, і нішто не застанецца без пакарання».

53 Quid sum miser tunc dicturus?!/Quem patronum rogaturus? (лац.). — «Што скажу я тады, няшчасны? Да якога заступніка прыпаду, калі нават праведнік не ўпэўнены ў ратунку?»

Ноч Вальпургіі (с. 291)

Сцэна напісана ў 1799-1801 гг.

^Шырке і Эленд — вёскі пад гарою Брокен, якая яшчэ называецца Блоксбергам (гл. «Піўніца Аўэрбаха ў Ляйпцыгу»).

55 Аай светлячок нас правядзе' — Светлячкі, лічылася, трымаюцца злых духаў і заводзяць людзей у бяду.

56 Скал грувасткія насы/Чмышуць сонна на лясы. — Дзве скалы каля Шырке, якія называюцца Храпунамі (Schnarrcher).

57     Урыян — паўночнагерманская назва чорта.

58 Старая Баўба з храпай грознай. — Баўба — міфічная карміцелька багіні Дэметры (Цэрэры), забаўляла багіню непрыстойнымі жартамі.

59 Праз Ільзенштайн... — Скала над ракой Ільзай каля Брокена; паводле падання, у ёй жыве прынцэса Ільза, каханая германскага імператара Генрыха II.

60 Дарогі Фоланду!— Фоланд (Poland, Volland) — правадыр злых духаў, чарадзей, чорт; сярэдневяковая назва.

61 Прыгледзься, гэта дама — /Ліліт/ — Ліліт — паводле кабалістычнага міфа, першая, яшчэ да Евы, жонка Адама, створаная Богам разам з Адамам. Яна забіла народжаных ад Адама дзяцей, за што была ператворана ў дэманічную істоту, апанаваную ненасытнай німфаманіяй.

62 Прокпшфантасміспі — «задапразарлівец» (ад гр. proctos — зад і phantasma — бачанне). Гэтым персанажам Гётэ высмеяў свайго літаратурнага праціўніка, выдаўца і даследчыка-натураліста Хрысціяна Фрыдрыха Нікалаі (1733-1811). На пасяджэнні Берлінскай акадэміі навук Нікалаі заявіў, што вылечыўся ад галюцынацый пры дапамозе п’явак, якіх ставіў сабе на ягадзіцы.

63 А вы прыматкабожыліся ў замку. -— Маецца на ўвазе замак Тэгель — маёнтак вядомага нямецкага лінгвіста Вільгельма Гумбальта (1767-1835), у якім нібыта вадзіліся прывіды. Нікалаі нават апісаў, як гэтыя здані даймалі яго ў 1797 г.

64 Чырвоная пабегла мыш. — Гётэ запазычыў гэты вобраз з «Антрападэмуса» Прэторыя: «У ведзьмы, калі яна спіць, з рота выскоквае чырвоная мыш», калі памірае — выскоквае шэрая мыш.

65 Напэўна, чуў ты пра Медузу міф. — Медуза Гаргона — у антычнай міфалогіі істота, якая сваім поглядам ператварала людзей у камечь. Персей адсек ёй галаву, гледзячы ў люстэрка.

66 Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр. — Пратэр — славуты гарадскі парк у Вене.

67 Servibilis (лац. servis — слуга) — чалавек, які навязваецца са сваімі паслугамі.

Сон у ноч Вальпургіі, альбо Залатое вяселле Аберона і Тытаніі (с. 304)

Інтэрмедыя напісана ў 1797 г. Яна вынікла як працяг напісаных разам з Фрыдрыхам Шылерам сатырычных эпіграм «Ксеніі», якія выклікалі вялікі перапалох у лагеры літаратурнай рэакцыі. «Сон у ноч Вальпургіі» нагадвае шэкспіраўскі «Сон у летнюю ноч» (адсюль узяты і некаторыя персанажы: Аберон і Тытанія — цар і царыца эль-

фаў, Пук — эльф, смяшлівы дух; Арыель — светлы дух паветра, паходзіць з драмы Шэкспіра «Бура»).

68 Сыны Мідынга. — Мідынг (1725-1782) — рэжысёр ваймарскага тэатра, на смерць якога Гётэ адгукнуўся элегіяй.

69Аркестр tutti (fortissimo) (іт.) — увесь аркестр, вельмі гучна.

70     Дух, які толькі фармуецца. — Паэт, які не мае свайго голасу.

71     Парачка — сааўтары-няўдальцы.

72 Цікаўны падарожнік. — Маецца на ўвазе Хрысціян Фрыдрых Нікалаі.

п  Артадокс — «прававерны», рэакцыйны пісьменнік Фрыдрых Леапольд Штольберг (1750-1819), які з пазіцый каталіцызму рэзка выступаў супраць верша Фрыдрыха Шылера «Багі Грэцыі».

74     Паўночны мастак — відаць, сам Гётэ.

75 Пурыст — «захавальнік чысціні», прыхільнік псеўдакласіцызму.

76 Флюгер. — Пад Флюгерам розныя каментатары разумеюць графа Фрыдрыха Леапольда Штольберга і кампазітара Егана Фрыдрыха Рэйхарта (1752-1814).

77 Гепінгс. — Аўтуст Генінгс (1746-1826) — пісьменнік і выдавец, літаратурны праціўнік Гётэ і Шылера.

78 Музагет. — «Правадыр муз», мянушка Апалона — назва альманаха, які выдаваўся Генінгсам.

79 Ci-devant гепій часу. — Генінгс выдаваў часопіс «Геній часу», у якім выступаў супраць «чужой духу хрысціянства» класічнай эстэтыкі Гётэ і Шылера і супраць іх «Ксеній».

тЖ уравель — Ёган Каспар Лафатэр (1741-1801), з якім Гётэ спачатку быў у дружбе, а пасля парваў адносіны, таму што Лафатэр падупаў уплывам ханжаскай набожнасці.

^Дзіця свету — сам Гётэ; чалавек без псеўданавуковых прымхаў.

Дагматык — паслядоўнік дакантаўскай метафізікі, які разглядаў з’явы як ізаляваныя адна ад адной і нязменныя.

83 Ідэаліст — нямецкі філосаф Ёган Готліб Фіхтэ (1762-1814), які, зыходзячы з прымата ідэі, разглядаў рэалыіы свет як эманацыю свайго «я».

84 Рэаліспг — філосаф-эмпірык, які лічыць рэальным толькі тое, што ён можа ўспрымаць праз адчуванне.

85 Супернатураліст — філосаф, які прызнае існаванне надпачуццёвага свету, надпрыродных сіл, недасягальных чалавеку. Маецца на ўвазе Фрыдрых Генрых Якобі (1743-1819).

86 Скептык—паслядоўнік філосафа-агностыка Давіда Юма (17111776). Скептык адмаўляе «скарб», г.зн. сапраўднае пазнанне наогул. У яго застаецца толькі вера ў чорта і сумненне.

87 Няўвішныя — маюцца на ўвазе бездапаможныя палітыкі, французскія эмігранты.

88 Вандроўныя агеньчыкі — падразумяваюцца французскія арыстакраты, якія ўцяклі ў час рэвалюцыі ў Германію, розныя выскачкі.

т3нічка —дэмагог, звергнутая палітычная зорка.

90 Масіўныя — відаць, рэвалюцыйныя масы, якія хочуць змесці названых вышэй палітыкаў і філосафаў; стаўленне Гётэ да масіўных — негатыўнае.

Пахмурны дзень. Поле (с.311)

Сцэна напісана прыкладна ў 1772 г.

Ноч. Адкрытае поле (с. 313)

Сцэна напісана да 1775 г.

Цямніца (с. 313)

Першы варыянт сцэны быў напісаны ў прозе («Прафаўст») пасля 1772 г. У вершаванай форме ўпершыню надрукаваны ў 1808 г.

91 Шлюха маці мая. — Песня з нямецкай народнай казкі пра злую мачаху.

п3ламаў свой кій суддзя, ударыў звон.../Нібы адчулі самі. — Падчас пакарання злачынцаў званілі ў званы і над галавой асуджанага суддзя ламаў палачку; перш чым адсячы галаву, кат дакранаўся сякераю да шыі ахвяры.

ДРУГАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ

Да работы над другой часткай «Фаўста» Гётэ прыступіў у 1824 г. Да гэтага часу ў яго былі толькі некалькі фрагментаў асобных сцэн, у прыватнасці, трэцяга акта. Цалкам трагедыя была закончана ў 1831 годзе.

AKT ПЕРШЫ

Схема першага акта была ў Гётэ ў 1816 г. Першыя сцэны былі напісаны ў 1808 г. Канчаткова акт апрацаваны ў 1828-1830 гг.

Прыгожая мясціна (с. 322)

1 Чуйце, як спяваюць Оры. — Оры — у грэка-рымскай міфалогіі багіні часу, якія вартуюць нябесную браму. Адчыняюць яе з грукатам, прапускаючы калясніцу бога сонца Феба (Геліёса).

Імператарскі палац (с. 325)

2  Illто ўсім агідна і жадана?../Хто сам набіўся да паслуг?— Адгадка загадкі Мефістофеля — д’ябал.

'Кайцлер — ён жа і архіепіскап. У Свяшчэннай Рымскай Імперыі канцлерам, як правіла, быў архіепіскап Майнцкі.

4 Бо гібелін не любіць гвэльфа. — Гвэльфы і гібеліны — асноўныя палітычныя партыі ў італійскіх землях у XII-XV стст.; першыя — прыхільнікі ўлады папы, другія — улады імператара.

5 Належыць Вашаці зямля з грашыма. — Паводле закона Карла Вялікага («Швабскае люстра»), «усе скарбы, якія ляжаць у зямлі глыбей, чым дастае плуг, належаць каралю».

6  Найболыйы скарб—то Сонца залатое. —У астралогіі таго часу былі вядомы сем планет, кожная са сваім значэннем, кожнай адпавядаў свой метал: Соііцу — золата, Меркурыю — ртуць, Венеры — медзь, Месяцу — срэбра, Марсу — жалеза, Юпітэру — волава, Сатурну — свінец.

7 Адразу пра альруны плесці... — Альруны (альраўны) — містычныя фігуркі з кораня мандрагоры, якія нібыта мелі цудадзейную ўласцівасць паказваць месцы захавання скарбаў.

*Лепш пачакаць да серады. — Маецца на ўвазе «пакаянная серада», серада першага тыдня вялікага посту, калі канчаецца масленіца.

9      Exeunt (лац.) — усе выходзяць.

Шырокая зала з прыбудовамі (с. 336)

'° Ён добра папе дагадзіў. — Маецца на ўвазе абрад цалавання папскай пантофлі на знак прызнання верхавенства царквы над свецкай уладаю.

11 Дар Цэрэры лепшы кветак. — Цэрэра (Дэметра) — багіня земляробства ў грэка-рымскай міфалогіі.

'2Полішынелі (Polcinello) — вясёлыя маскі ў сярэдневяковай камедыі дэль-артэ.

" Грацыі (харыты) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні грацыёзнасці, прыгажосці, радасці, песты —дочкі Зеўса і Эрыміны. Еўфрасіна ўвасабляе радасць, Аглая — бляск, Тамія (Гегемона) — квітнеючае жыццё.

14 Паркі (мойры) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні лёсу, дочкі бога Хаоса. Яны пралі нітку чалавечай долі: Клота — сукала нітку. Лахезіс — круціла калаўротак, Атропа — абцінала нітку нажніцамі. У Гётэ Атропа і Клота памяняліся функцыямі.

15 Фурыі (эрыніі) — Алекта, Мегера, Тысіфона — міфічныя дэманы падземнага царства, багіні помсты і дакораў сумлення. У Гётэ яны выступаюць як ворагі шчасця і кахання: Алекта — злосніца, Мегера — вораг, Тысіфойа — помсніца.

'ьАсмадзей — у персідскай міфалогіі д’ябал, які разрывае шлюбныя саюзы.

1  7Заіла-Тэрсіт. — Спалучэнне імёнаў двух зайздроснікаў: Заіла — грэчаскага граматыка (IV-IlI ст. да г.э.), які злосна крытыкаваў Гамера, і Тэрсіта — баязліўца і паклёпніка з «Іліяды».

1  8Хлопчык-каляснічы— алегорыя паэзіі, як Эўфарыён (гл. Ill акт). У рукапісе 1827 г. у гэтай сцэне быў Эўфарыёй.

19 Плутон (Плутус) —у грэчаскай міфалогіі бог падземнага царства. У феерыі Фаўста Плутон выступае як бог золата і багацця.

гйПан — у грэчаскай міфалогіі бог статкаў, пастухоў, паш і лясоў.

21 Фаўны і сатыры — у грэка-рымскай міфалогіі напаўчалавекінапаўжывёлы з казлінымі нагамі ў свіце бога віна Вакха (Бахуса, Дыяніса).

Гномы — карлікі з германскіх міфаў; прыязныя да людзей, жывуць у рудніках, выплаўляюць металы, ахоўваюць скарбы.

2}  Ншфы — персанажы антычнай міфалогіі, боствы сіл і з’яў прыроды. Німфы марскіх і рачных вод, ручаёў, крыніц — акіяніды, нерэіды, наяды; німфы гор — арэяды; німфы далін — напеі, німфы лугоў — ліманіяды, німфы дрэў — дрыяды (гл. таксама «Класічную ноч Вальпургіі»),

Парк (с. 363 )

24 Сама Фепгыда гонарам палічыць/Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць. — Фетыда — марская німфа, Пелей — яе муж, бацька героя «Іліяды» Ахіла.

Цёмная галерэя (с. 370)

25 Багіні Мацеры. — Міф пра Мацярэй створаны самім Гётэ. Мацеры мысляцца паэтам як праформы, правобразы ўсіх істот і рэчаў.

26 Як містагог гаворыш ты, нібыта/Табе дурыць патрэбна неафіта. — Містагог — жрэц, які ўводзіў навічка (навіцыя) у містэрыі, таемнасці культур. Неафіт — чалавек, які ўведзены ў культ.

Рыцарская зала (с. 378)

27 Селена і Эндыміён. — Селена (Дыяна, Луна, Геката) — багіня Месяца і палявання. Эндыміён — яе каханак, малады прыгожы паляўнічы, сын Зеўса.

АКТДРУГІ

Напісаны ў 1826-1830 гт.

Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем (с. 387)

28 Заходзьце, дружа Нікадэмус!/..Oremus! — Нікадэмус (Нікадзім) — імя фарысея з Евангелля паводле Іаана. Oremus\ (лац.) — памолімся!

29 Мой nan, калі патокі мутнай Леты... — Лета — адна з рэк міфічнага Аіда, падземнага царства. Выпіўшы вады з Леты, душа чалавека забывае пра зямное жыццё.

Лабараторыя (с. 395)

30 Гамупкул (лац. homunculus — чалавек, чалавечак) — штучная чалавекападобная істота. Алхімікі лічылі магчымым ствараць жывыя істоты падборам патрэбных элементаў у пэўнай прапорцыі.

31 «Пастаўлю кропачку над «і». — Маецца на ўвазе чалавечы цялесны вобраз, які Гамункул імкнецца набыць.

32    Ad spectatores (лац.) — да гледачоў.

Класічная ноч Вальпургіі (с. 402)

33 Фарсальскія лугі — раўніна ў Фесаліі. Эрыхта — фесалійская чараўніца, якая нібыта прадказала рымскаму палкаводцу Пампею (107-48 да н.э.) паражэнне ў барацьбе за ўладу ад Юлія Цэзара (100— 44 да н.э.).

34 Яў Грэцыі і, як Антэй, стаю. — Антэй — сын зямлі (Геі) і мора (Пасейдона), які чэрпаў сілу, дакрануўшыся да зямлі.

Каля вытокаў Пенея (с. 405)

35 А сфінксы й грыфы — пе па нас... — Сфінксы — казачныя істоты з лапамі льва, тулавам сабакі, галавою і грудзьмі жанчыны. Грыфы — міфічныя звяры з арлінымі крыламі і галавою, з тулавам льва; ахоўнікі скарбаў.

36 Мурашкі-волаты — міфічныя золаташукальнікі, будавалі з золата падземныя палацы. Упамінаюцца ў Герадота (485-425 да н.э.).

37 Ды арымаспы ж высачылі пас. — Арымаспы — легендарныя аднавокія людзі скіфскага племені, яны нібыта выкрадалі назапашанае грыфамі золата.

38 The old Iniquity (англ.) — старая крыўда; назва д’ябла ў англійскай пратэстанцкай літаратуры.

39 Дай мпе шараду.../А Зеўсу — як забава проста. — Напамін пра фіванскага сфінкса, які загадваў падарожніку загадкі і забіваў яго, калі той не адгадваў. Адгадка загадкі Мефістофеля —д’ябал. Зеўс, як найвышэйшае боства, стаіць над дабром і злом.

40 Сірэны — паўптушкі-паўжанчыны, якія занаджвалі людзей сваімі спевамі.

41 Эдып калісьці з імі гаварыў. — Эдып — міфічны фіванскі цар, які разгадаў загадку сфінкса.

42 А іх Уліс перахітрыў. — Уліс (Адысей) — гамераўскі герой, воін, падарожнік.

43 Бо Геркулес забіў апошніх з нас. — Геркулес (Геракл) — міфічны герой, які здзейсніў дванаццаць подзвігаў.

44 Прасі парады ты ў Хірона. — Хірон — мудры кентаўр (паўчалавек-паўконь).

45 To зграя шумных стымфалід. -— Стымфаліды — міфічныя птушкі з меднымі крыламі, пер’ем і дзюбамі, якія жылі над Стымфалійскім возерам у Аркадзіі; іх знішчыў Геркулес.

46 Äaü не палохаюць галовы/Лернейскай вычварнай гадзюкі. —Лернейская гідра — міфічная пачвара, дзевяцігаловая змяя; яе забіў Геркулес.

47 Там ламіі — гурток распусты... —Ламіі ■— міфічныя вампіры, пажыральніцы дзяцей.

48 Прывыклі да ўсяго, здавён/Кіруючы раскладам дзён. — Сфінксы былі ў Егіпце сімваламі месяцаў ліпеня (знак Льва) і жніўня (знак Дзевы).

49 Суд людскімі, суд Феміды. — Феміда (Тэміда, Тэміс) — міфічная багіня права, законнага парадку і прадказанняў. Пераносна Феміда — правасуддзе, закон.

Каля вусця Пенея (с.411)

50    Пеней — рака ў Фесаліі; тут — бог рэк.

51 Славуты, мудры сын Філіры. — Філіра — німфа, якая нарадзіла кентаўра Хірона.

52 Нават у Палады.../Ен сам управіць Ментару мазгі. — Палада Афіна — багіня мудрасці; у вобразе сябра-дарадцы Ментара Афіна суправаджала Тэлемаха, які адправіўся шукаць бацьку Адысея.

53 Ахіл у Ферах/Знайшоў Алену... — Заручыны Ахіла з Аленай адбыліся паводле міфа на востраве Лука; Гётэ перанёс падзею ў Феры, дзе нібыта быў уваход у падземнае царства.

54 Да Манта выбраўся... — Манта — дачка Цірэзія, фіванскага вешчуна (у Гётэ — дачка Эскулапа, бога лячэння).

55 3 Эладай білася тут рымская дзяржава. — Маецца на ўвазе бітва пры Піндзе, дзе рымскі консул Люцый Эмілій Паўлюс разграміў войска македонскага цара Персея (168 да н.э.). — Адсюль далейшае — I рымлянін цара абуў у путы.

Каля вытокаў Пенея (с. 420)

56    Сейсмас — увасабленне землетрасенняў.

57I Пеліён-гару і Осу/3 падземных вызваліў кайданаў. — Пеліён і Оса — горы ў Фесаліі.

П  ігмеі і дактылі—казачныя плямёны карлікаў, якія варагавалі з жураўлямі.

59І  вікавы жураўлі. —Івік — грэчаскі паэт, забіты грабежнікамі па дарозе на істмейскія гульні; жураўлі, якія бачылі злачынства, выдалі забойцаў.

шЭмпуза — міфічная аднаногая пачвара, спадарожніца багіні Гекаты, магла пераўвасабляцца.

ы Анаксагор (500^128 да н.э.) і Фалес (640-545 да н.э.) — грэчаскія філосафы. У іх спрэчцы пра паходжанне зямлі адлюстраваны сучасныя Гётэ напрамкі ў геалагічнай навуцы: барацьба нептуністаў і вулканістаў (плутаністаў). Першыя лічылі, што горныя пароды ўзніклі як вадзяныя асадкі, другія — што пароды створаны дзеяннем «унутранага агню».

62 ... Вечная, натхнёная./Трохвобразная, трохімённая —/Дыяна, Луна і Геката... — Багіня Месяца, якая паказваецца ў трох абліччах, як маладзік, поўня і ветах. Багіня мела і тры імені ў залежнасці ад таго, дзе яна з’яўлялася. Геката: на зямлі ■—Дыяна (Артэміда), пад зямлёй — Празерпіна (Персефона), на небе — Селена (Луна).

63 Фаркіяды — тры дочкі марскога бога Форкіса (Форка, Морака) і Кето (бяздонне). На траіх яны мелі адно вока і адзін зуб. Сімвалізавалі старасць і брыдоту.

ы  Багіням One і Рэі біў чалом. — One (Опа) — міфічная рымская багіня пасеваў і ўрадлівасці.

Скалістыя затокі Эгейскага мора (с. 438)

65 Трытопы — міфічныя марскія істоты з чалавечым торсам і хвастом дэльфіна, абаронцы мараходаў.

66 Гуртом паплылі/Яны ў Самафракію.../Да добрых кабіраў. — Самафракія — востраў у Эгейскім моры, кабіры (яўр. «кабірым» — магутныя) — таямнічыя боствы, культ якіх быў на востраве Самафракія.

67 Нерэй — бог Эгейскага мора; нерэіды ■— яго дочкі, марскія німфы.

68 Там першая красуня Галатэя. — Галатэя — дачка Нерэя, саперніца Афрадзіты. Кіпрыда -— Афрадзіта (Венера). Пафос — горад на Кіпры, дзе быў храм Афрадзіты.

69 Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя. — Пратэй — сын Акіяна і Фетыды, мудры марскі старац, які мог пераўтварацца.

70 Кабірам шчыт Хілоны. — Хілона — німфа, была ператворана Гермесам у чарапаху.

713 йамі mpue, а чацвёрты.../Сямёра ўсіх было. — Іранічны намёк на розныя «звесткі» пра колькасць кабіраў — у працах даследчыкаў міфаў.

72 Трайною духі йдуць хадою. — Маюцца на ўвазе Гамункул, Фалес і Пратэй.

73 Тэльхіны (радоскія) — марскія дэманы, што выйшлі з мора на востраў Радос; у Гётэ яны абаронцы Галатэі.

74 Псілы і Марсы — міфічныя заклінальнікі змеяў, лівійскі народ (псілы), марсы — італійскі народ, ведалі лекавыя расліны. Тут — абаронцы Галатэі.

75 Hi льва ні паўмесяца больш не баіцца,/.. ні нават арла. — Арол — гербавы знак рымскай дзяржавы, крылаты леў — герб Венецыі, крыж — эмблема рыцараў-крыжакоў, паўмесяц — эмблема мусульман, герб Атаманскай імперыі. Маецца на ўвазе паслядоўнае панаванне на Эгейскім моры Рыма, Венецыі, крыжакоў і Турцыі.

AKT ТРЭЦІ

Пачаты ў 1800-1801 г., закончаны ў 1827 г.

Перад палацам Менелая ў Спарце (с. 454)

76 Што ў родйы край яе прынесла з Фрыгіі./..Л ўкрадзена была фрыгійскім злоснікам. — Фрыгія — старажытная дзяржава ў Малой Азіі, сталіца яе Троя (Іліён); Пасейдон — бог мора, Эўр — усходні вецер, Тыпдарэй — цар Спарты, муж Леды •— маці Алены, Клітэмнестра — дачка Тындарэя, Цытэры храм — паводле легенды, Алена была выкрадзена Парысам (фрыгійскім злоснікам), калі яна прыйшла ў храм Цытэры паглядзець на Парыса.

77 Калі ж у завадзях Эўрота ціхага. — Эўрот — рака ў Спарце (Лаконіі). Сталіца дзяржавы — Спарта (Лакедэмон).

78 Так мне стыгійцы вычварныя шлях у дом... — Стыгійцы — міфічныя боствы падземнай ракі Стыкс, варожыя людзям.

™ Пэўйа, пачвара, з кодлішча граяў. — Граі і Гаргоны — дочкі Форка, бога цемры.

80 Пакуль не праглыне іх цемра Оркава... — Орк (Оркус) ■— бог падземнага свету.

81      Як дзікія менады. — Менады — вакханкі, жрыцы Вакха.

82 Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак? — Эрэб — самая страшная частка падземнага царства.

83 Скажы пра Сцылу... — Сцыла — марская пачвара, якая брахала па-сабачы.

84 А ты якраз з Цірэзіем кахалася б! — Цірэзій — сляпы вяшчун, персанаж з «Адысеі».

85 Табе за ўнучку мамка Арыёнава. — Арыён — адзін з самых старых гігантаў.

86 Цябе ж кармілі гарпіі. — Гарпіі — міфічныя крылатыя страшыдлы.

87      Тэзея ты прынадзіла. — Тэзей — афінскі цар.

88 Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын. —Патрокл — сябар Ахілеса.

тЦябе ж і ў Троі і Егіпце бачылі. — Паводле пазнейшай легенды, Парыс прывёз у Трою толькі цень Алены, а сама яна тым часам жыла ў Егіпце.

90 На поўначы ад Спарты — Тайгет велічны. — Тайгет — горны хрыбет у Лаконіі.

91 Знак Аяксавы. ■— На шчыце Аякса, сябра Ахіла, героя траянскай вайны, быў паказаны дракон.

92 Былі яшчэ і ў семярых пад Фівамі. — Міфічныя правадыры войска аргавянаў, героі паходу супраць Фіваў.

93 Хіба забыла ты, як Дэіфоба ён... (Дэйфабус) — брат Парыса, сын траянскага цара Прыама. Паводле легенды, пасля смерці Парыса ён ажаніўся з Аленай. Загінуў пакутніцкай смерцю ад рукі Менелая...

Двор замка (с.475)

94 О, дзе ты, Піфаніса... — Піфаніса (Піфія) — імя дэльфійскай вяшчункі.

95 Яў першым твары нарабіла ліха.../...i ў чацвёртым. — Паводле міфаў, Алена мела некалькі жыццяў: у першым жыцці (твары) яна была жонкай Менелая, у другім — была адначасова ў Троі і ў Егіпце, у трэцім — выйшла замуж пасля смерці за Ахіла, цяпер яна ў чацвёртым — вярнулася з Аіда.

^Нам дапамог скарыуь Пілос. — Пілос ■— горад у Месеніі.

97 Карынфа берагі.../Дару нарману Аргаліду. — Фаўст звяртаецца да германцаў, французаў (франк), саксаў (англічан) і нарманаў; у феадальных княствах, заснаваных у Грэцыі крыжакамі, рыцарскія маёнткі былі падзелены паміж прадстаўнікамі пералічаных народаў.

98 Калі ў чароце на Эўроце,/Як лебядзёўна, ў свет пайшла. — Паводле аднаго з міфаў, Алена выйшла з яйка, аплодненага лебедзем Зеўсам.

Сцэна зусім мяняецца (с. 489)

99 Песііяў Maxi пра сына. — Маха (Мая) — міфічная грэчаская плеяда, німфа гор, маці Гермеса.

100 Эўфарыён — сын Фаўста і Алены (паводле міфа — Алены і Ахіла). Рысы Эўфарыёна навеяны асобай Байрана, які загінуў, прымаючы ўдзел у вызваленчай вайне грэчаскага народа.

101 Тут Пелопсаў край. — Пелопс — паводле грэчаскай міфалогіі, унук Зеўса і ўладар Пелапанеса.

1112            На палях асфадэльных. — Паводле грэчаскага міфа, шырокі луг у падземным царстве, на якім расце падобная на лілею кветка асфадэліі, сімвал неўрадлівай зямлі.

103 Следам хеўра казланогіх і. сіленій. — Сіленій — настаўнік Вакха, бога віна; меў асла, які сваім крыкам палохаў нават і веліканаў.

AKT ЧАЦВЁРТЫ

Напісаны ў 1830-1831 гг.

Нагор’е (с. 507)

'мЮнона — рымскае імя багіні Геры.

Ю5 Адкрыў апостал Павел для людзей. — Пасланне св. Паўла да эфесянаў, 6. 12: «Бо наша змаганне не супраць крыві і плоці, а супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць светаўпраўцаў цэлага свету цемры, супраць духаў злосці паднябесных».

106 «Зямныя царствы ўсе і веліч іх». — Цытата з Евангелля паводле Мацвея, дзе расказваецца, як д’ябал спакушаў Хрыста.

107 Брыда! Тыран Сарданапал! — Сарданапал — легендарны асірыйскі цар Ашурбаніпал (668-626 да н.э.), які любіў раскошу.

108 Як Пітэр Сквеііц, я сёння склікаў... — Пітэр Сквенц -— персанаж з шэкспіраўскага «Сна ў летнюю ноч».

109 Уваходзяць ТроеДужых. — Вобразы Трох Дужых запазычаны з біблейскай «Другой кнігі царстваў», дзе называюцца героі войска Давіда (Кн. царстваў, 11, 23, 8).

Прадгор’е (с.517)

110 Твой прыяцель — нурсійскі некрамапт. — Нурсійскі некрамант — прыдуманы Гётэ персанаж. Некрамант — варажбіт, які выклікае душы мёртвых і выпытвае ад іх усё, што хоча ведаць. Нурсія — горад у Сярэдняй Італіі.

AKT ПЯТЫ

Некаторыя сцэны былі напісаны ў 1798-1800 гг. Канчатковая рэдакцыя — у 1830 г.

Палац (с. 546)

111 Меў вінаграднік Навуфей. — У Бібліі расказваецца пра тое, як Самарыйскі цар Ахаў пры ўдзеле сваёй жонкі Іезавелі адабраў вінаграднік у Навуфея, які адмовіўся прадаць яго.

Вялікі двор перад палацам (с.557)

"2Лемуры — замагільныя здані, якія, паводле павер’яў, блукаюць каля магіл.

Пакладзіны ў труну (с. 560 )

113    Крылатая Псіхея — увасабленне душы ў грэка-рымскіх міфах.

Горныя цясніны, лес, скалы, пустка (с.567)

114 Pater Ecstaticus (лац.) — айцец экзальтаваны, Pater Profundus (лац.) — айцец паглыблены, Pater Seraphicus (лац.) — айцец анёлападобны. Гётэ дае замест імёнаў святых пустэльнікаў-анахарэтаў толькі іх тытулы: пустэльнікі ў творы з’яўляюцца толькі каментарам да думкі аўтара — прасвятленне праз чыстую любоў.

115  Doctor Marianus (лац.) — «марыінскі доктар», аскет, заглыблены ў сузіранне дзевы Марыі.

116    Mater Gloriosa (лац.) — божая маці ў ззянні нябеснай славы.

Magna Peccatrix (лац.) — вялікая грэшніца Марыя Магдаліна.

Malier Samaritana (лац.) — Марыя Егіпецкая («Жыці святых») — блудніца, якая раскаялася пасля таго, як нябачная рука засланіла ёй дарогу ў храм; рэшту жыцця пражыла ў пустыні ў малітвах і пастах.

119  Una Poenitentium (лац.) — адна з пакаянных грэшніц, якая раней называлася Грэтхен.

120    Chorus Mysticus (лац.) — містычных хор.

121  Вечна-Жапочае / Нас прызаве! — Вечна-Жаночае — сімвал нараджэння і смерці, пачатак, які абнаўляе людзей і перадае з роду ў род найлепшыя парыванні людзей.

122    Finis (лац.) — канец.

ДАДАТАК

ФАЎСТ

Лібрэта оперы на музыку кн.А. Г. Радзівіла (с. 577)

У 1814 годзе адбылася першая сустрэча Ёгана Вольфганга Гётэ з князем Антоніем Генрыкам Радзівілам (1775-1833), ардынатарам нясвіжскім і алыцкім, заснавальнікам «прускай лініі Радзівілаў», кампазітарам і вядомым мецанатам, чый салон быў адным з цэнтраў артыстычнага жыцця Берліна. Адразу пасля выхаду ў свет першай часткі «Фаўста» (1808) Радзівіл, захоплены геніяльным творам, пачаў ствараць на тэкст «Фаўста» оперу і прысвяціў ёй увесь астатак свайго жыцця.

Гётэ сам згадзіўся на супрацоўніцтва, убачыўша ў музыцы Радзівіла адпаведнасць канцэпцыі «Фаўста» і далейшым творчым задумам. Пра сваю сустрэчу з Радзівілам Гётэ напісаў у мемуарах: «Візіт князя Радзівіла абудзіў тугу, якую цяжка суцішыць, яго геніяльная парывістая кампазіцыя да «Фаўста» дала нам далёкую яшчэ надзею

на пастаноўку гэтага твора ў тэатры». Надзея спраўдзілася пасля смерці і Гётэ і Радзівіла.

Пачынаючы з Берлінскай пастаноўкі 1835 года, опера шмат десяцігоддзяў з поспехам ішла на сцэнах Германіі, Польшчы, Чэхіі, Англіі...Спроба Станіслава Манюшкі паставіць оперу ў тэатры на радзіме кампазітара не ўдалася, але асобныя партыі з «Фаўста» Манюшка выдаў у сваёй клавірнай рэдакцыі ў 1844 годзе ў Віленскім музычным выдавецтве Ю. Завадскага. Прыход оперы на радзіму можна датаваць траўнем 1997 года, калі сіламі музычнай і літаратурнай грамадскасці беларускай сталіцы быў здзейснены канцэртны паказ оперы ў зале мінскай філармоніі.

Тэкст лібрэта значна адрозніваецца ад адпаведнага тэксту трагедыі. Найперш — кампазіцыйна. Адна з ідэй Гётэ (прыблізна сфармулюем яе як — выратаванне праз пакаянне) сталася галоўнай апорай оперы. Пазней яна была сфармулявана Гётэ ў заключнай сцэне другой часткі «Фаўста» як духоўнае адраджэнне чалавека, як ісціна і мэта ўсіх яго зямных пошукаў — Царства Нябеснае — «хто жыў з імкненнем да святла, таму даём збаўленне».

Многія партыі оперы (хоры Анёлаў, Жанчын, Вучняў, Салдатаў, Духаў, песні Жабрака, Пра блыху, Пра пацука, Фульская балада, Серэнада Мефістофеля і інш.), якія ў трагедыі з’яўляюцца свайго роду ўстаўкамі ў сюжэт, у оперы набываюць вызначальны характар у выяўленні філасофіі твора, галоўны герой якога — Грэтхен.

Мы называем Гётэ аўтарам тэксту лібрэта не толькі таму, што ён згадзіўся на такую пераакцэнтацыю, але і таму, што, згодна з ёю, зрабіў для оперы шматлікія ўстаўкі, скарачэнні, адпаведна з законамі жанру пашырыў тэкст некаторых сцэн, якія не ўвайшлі ў асноўны кананічны тэкст трагедыі.

Як на прыклад выдатнага творчага супрацоўніцтва двух геніяў, як на прыклад судакранання культур двух народаў, нямецкага і беларускага, мы спасылаемся, упершыню друкуючы поўны беларускі тэкст лібрэта оперы «Фаўст».

 

ЗМЕСТ

Гётэ ў бясконцасці часу. Л. Баршчэўскі, П. Копанеў          7

ВЕРШЫ I БАЛАДЫ

Зменлівасць. Пераклаў Алег Лойка.................. 25

Майская песня. Пераклаў Алег Лойка.............. 25

Ружа край дубровы. Пераклаў Алег Лойка....... 26

Спатканне і ростань. Пераклаў Лявон Баршчэўскі 27

Крыштэль. Пераклаў Алег Лойка...................... 28

Выратаванне. Пераклаў Алег Лойка................. 29

Праметэй. Пераклаў Юлі Таўбін....................... 30

Песня дружбы. Пераклаў Алег Лойка............... 31

Рыбак. Балада. Пераклаў Лявон Баршчэўскі... 32

Кароль Лесавік. Балада. Пераклаў Юрка Гаўрук 33

Міньён. Пераклаў Лявон Баршчэўскі................ 34

Другая начная песня вандроўніка. Пераклаў Алег Лойка 35

Рымскія элегіі. Пераклаў Васіль Сёмуха.......... 35

Копцкая песня. Пераклаў Васіль Сёмуха......... 41

Сын музаў. Пераклаў Алег Лойка..................... 41

Кніга кніг (3 «Кнігі каханняў»), Пераклаў Алег Лойка        42

Зулейка гаворыць (3 «Кнігі сузірання»), Пераклаў Алег Лойка 43

Хатэм кажа (3 «Кнігі Зулейкі»), Пераклаў Алег Лойка       43

Апоўначы. Пераклаў Алег Лойка...................... 44

ПАКУТЫ МАЛАДОГА ВЕРТЭРА

Раман. Пераклаў Лявон Баршчэўскі................. 45

Кніга першая............................................... 47

Кніга другая................................................. 93

Ад выдаўца да чытача............................... 121

ФАЎСТ Трагедыя. Пераклаў Васіль Сёмуха... 149

Прысвячэнне.............................................. 151

Пралог у тэатры......................................... 152

Пралог на небе.......................................... 158

Частка першая.......................................... 162

Частка другая............................................ 322

ДАДАТАК

ФАЎСТ. Лібрэта оперы на музыку кн. А.Г.Радзівіла. Пераклаў Васіль Сёмуха............................................................ 577

КАМЕНТАР

Л.Баршчэўскі, В.Сёмуха................................... 607

ZUSAMMENFASSUNG

Ausgewählte Werke von J.W.Goethe in Belarussisch werden zum 250. Jahrestag des grossen deutschen Dichters und Denkers herausgegeben. Dieser Band enthält Goethes beste lyrische Gedichte (aus: Frühe Lyrik, Lyrik der Sturm-und-Drang-Periode, Römische Elegien, Vermischte Gedichte, West-Östlicher Divan, Spaete Lyrik), Balladen {Der Fischer, Erlkoenig, Mignon), den bekanntesten Roman Die Leiden des jungen Werthers, die Fat/V-Tragoedie sowie das FaustLibretto für die Oper vom geborenen Belarussen Anton Heinrich Radziwill. Die Werke wurden von den bekannten Literaten Jurka Hauruk, Juli Taubin, Aleh Lojka, Vasil Siomucha, Ljawon Bar­schtschewski nachgedichtet und übersetzt. Die Auswahl ist herausgegeben und eingeleitet von Prof. Pawel Kopanew und Dr. Ljawon Barschtschewski.

SUMMARY

The Selected Works by J.W.Goethe in Belarusian is a publication inspired by the 250th anniversary of the greatest German poet and thinker. This volume contains Goethe’s best lyrics (from: Early Lyrics, Poems of the Storm and Stress period, Roman Elegies, Mixed Poems, The Divan, Later Lyrics), ballads {The Fisherman, The Earl King, Mignon), the most famous Goethe’s novel, The Sorrows of Young Werther, the Faust dramatic poem as well as the text of the Faust opera libretto composed by the native Belarusian A.H.Radziwill. The works were translated by the well-known Belarusian poets and translators Jurka Hauruk, Juli Taubin, Aleh Lojka, Vasil Siomucha, Lavon Barsceuski. The selection is compiled and introduced by Prof. Pavel Kopanev and Dr. Lavon Barsceuski.

Кніга выдадзена з дапамогай Дзяржаўнага камітэта па справахрэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь (старшыняА. М. Білык) і Інстытута імя Гётэ ў Мінску

(дырэктар — Хайке Э. Мюллер), за што МФ «Беларускі кнігазбор» выказвае ім шчырую падзяку

Гётэ Ё.-В.

Г 44 Выбраныя творы / Уклад., прадм. Л. Баршчэўскага і П. Копанева, камент. Л. Баршчэўскага і В. Сёмухі — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 1999. 640 с., [2] л. іл.-(Беларускі кнігазбор: БК. Серыя 3, Замежная літаратура).

Гэта — найбольш поўнае выданне твораў класіка нямецкай літаратуры Ё.-В. Гётэ (1749—1832) у перакладзе на беларускую мову. У кнігу ўвайшлі вершы і балады. раман «Пакуты маладога Вертэра», трагедыя «Фаўст», лібрэта оперы «Фаўст» напісанае вялікім паэтам адмыслова для беларускага кампазітара А. Г. Радзівіла.

«Выбранныя творы» Ё.-В. Гётэ —дзевяты том «Беларускага кнігазбору».

ISBN 985-6318-55-6

УДК 830-1

ББК 84 (4 Гем) 6-5

9 789856 3 1 85 5 2

ЁГАН ВОЛЬФГАНГ ГЁТЭ

Выбраныя творы

Рэдактар М. У. Скобла

Мастак М. Р. Казлоў

Тэ.хнічны рэдактар Н. Я. Гарбар

Карэктар В. I. Саламевіч Вёрстка A. А Глекава

Падпісана да друку 7.09.1999 г.

Фармат 84x108 '/3,. Папера афсетная.

Гарнітура Times New Roman.

Друк афсетны. Ум. друк. арк. 24.36+0,21 укл.

Ум. фарб. адб. 26,46. Ул.-выд. арк. 29,21.

Тыраж 3500 асобнікаў. Зак. № 3499.

Міжнародны фонд «Беларускі кнігазбор» 220034. г. Мінск. вул. Фрунзе. 5. Ліцэнзія ЛВ № 105 ад 31.12.1997 г.

Надрукавана з дыяпазітываў заказчыка на ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінаце ВПП імя Я.Коласа. 220005. Мінск. вул. Чырвоная. 23.

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР

 

He прамарудзьце з набыццём тамоў «Беларускага кнігазбору» — тыр а ж іх абмеж аваны!

Па ўсіх пытаннях набыцця кніг гэтай залатой бібліятэкі Беларусі, а таксама з прапановамі наконт іх выдання і заўвагамі просім звяртацца на адрас: 220005, Мінск, а/с 185, тэл/факс: (017) 220-70-27, E-mail: kniha@bk.lingvo.minsk.by

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.