Колькі гусей убачыў Яўсей?  Уладзімір Паўлаў

Колькі гусей убачыў Яўсей?

Уладзімір Паўлаў
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 64с.
Мінск 1994
8.44 МБ

ЗМЕСТ

ТОПАНКІ 3
БЫВАЕ! 5
СПРЫТНЫ СМОЎЖ 5
ВО ЯКІ ВЯЛІКІ! 7
КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯЎСЕЙ? 8
БРАТ У АРМІЮ ІДЗЕ 9
КУДЫ ПАДЗЕУСЯ ДОЖДЖ I ГРОМ? 10
ПЕРАД ВЯСНОЙ 11
У ЛЕСНІЧОЎЦЫ У ЛІВЕНЬ 12
ЗАГАДКІ 13
СІНІЧКА. Казка 25
ВАДА У СТУПЕ. Казка 27
ПРА ЯНКУ, ГАНКУ I КАЗАК ВЯЗАНКУ. Паэма-Казка 33
[[if? &is=`

УЛШІМІР ПАЎЛАЎ
ВЕРШЫ, ЗАГАДКІ, КАЗКІ
Мінск «Юнацтва» 1994
I
ББК 84 (4Бел)6 П 12
УДК 882.6 93
Для малодшага школьнага ўзросту
Мастак А. П. КСЯНДЗОЎ
В сказке «О Янке, Анке н сказок вязанке* герон попадают в необычную страну, где даже деревья растут корнямн вверх.
В другой сказке «Вода в ступе» рассказывается, как зверн хотелн сварнть кашу н толклн крупу.
В кннгу вошлн также стнхн н загадкн.
8820600000—053
П 71 —93
М307(03)— 94
ISBN 5-7880-0880-8
© У. А. Паўлаў, 1994
© Афармленне. А. 11. Ксяндзоў, 1994
ТОПАНКІ
Пакуль ножкі паласкала, Пакуль красак назбірала Ды раскладвала ў радочак, Ды пляла сабе вяночак, Пакуль гусак дамоў гнала I Васільку даганяла, Што падкраўся, як каток, I схапіў з мяне вянок,—
Пад вярбой ля копанкі Я забыла топанкі.
Як тут быць і што рабіць?.. Жучка ў будцы смачна спіць. Жучку мне шкада будзіць, Каб па топанкі схадзіць.
Мама з фермы прыйдзе позна — He пашлеш па маму позву.
Тата ўсё, чутно, арэ, Ды і цёмна на дварэ. I няма чаго абуць...
Можа, самі прыбягуць?!
БЫВАЕ!
Ноччу сонейка ўзыходзіць.
— Гэтак не бывае! Вусень лісціку не шкодзіць.
— Гэтак не бывае!
Верабей пяройдзе мора.
— Гэтак не бывае! Яблыкі саспелі скора.
— Гэтак не бывае!
Кураня плыве па лужы.
— Гэтак не бывае! Шэры воўк з авечкай дружыць.
— Гэтак не бывае!
Добра птушцы жыць у клетцы.
— Гэтак не бывае! He баліць зламанай кветцы.
— Гэтак не бывае!
3 хмары дождж сухі пыліць.
— Гэтак не бывае!
Я ўпаду — мне не баліць.
— Гэтак не бывае!
Ды не плачу, хоць баліць, Каб маленькіх не ўцвяліць.
— Бы-ва-е!
СПРЫТНЫ СМОЎЖ
I упоперак і ўдоўж
Поўз па дрэве спрытны смоўж.
Поўз і год ён і другі, Аж пайшлі ў вачах кругі.
А з зямлі, нібы на ліха, Раду мовіла смаўжыха:
— He спяшайся. Хопіць дрэў. Натаміўся ты, змакрэў.
Адпачні. Уніз зірні
3 небывалай вышыні.
Смоўж зірнуў і — зрынуўся.
Аб карэнне грымнуўся.
Стогне, ловіць ён паветра, Бо ляцеў мо аж з паўметра.
I баліць усё, і млосна,— Смоўж пабіўся вельмі моцна.
Плачуць горка смаўжаняты Каля верхалаза-таты.
Тут і маці ўжо з папрокам: — А не поўзай так высока.
ВО ЯКІ ВЯЛІКІ!
Раптам гоман сціх, I смех
Змоўк у момант нейкі — Паваліў пушысты снег. Аж казыча вейкі.
Гэта падаюць зярняткі, Хлеб і булкі, і аладкі, I блінцы, і пернікі Са сняжком, як пер’ейка.
Дождж, улетку секані, Пастарайся, дружа,— Я паеду на кані Па ўскіпелых лужах.

Гэта падаюць клубніцы,
I парэчкі, і суніцы.
3 кожнай кропляй — ягадкі, Грушы або яблыкі.
Дождж лапоча за вярсту — Скінуў чаравікі.
Ўсё расце, і я расту.
Во які вялікі!
КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯЎСЕЙ?
На Беларусі Ляцелі гусі. Малы Яўсей Убачыў гусей. I столькі многа, Здзвіўся што: — Ой, гусі, гусі, Вас, мабыць, сто? — Важак малому Дае адказ:
— Правільна злічыш Усіх ты нас, Калі дадасі Да столькі Яшчэ столькі, Паўстолькі, Чвэртку столькі Ды разам з намі Сам паляціш.
Тады і будзе Што-нішто, А роўна — сто!
Колькі гусей Убачыў Яўсей?
БРАТ У АРМІЮ ІДЗЕ
Ці-ці-ці, дзе-дзе-дзе — Брат у армію ідзе.
Барані спакой і мір, Стой на варце стражам. Пра цябе хай камандзір «Малайчына» скажа.
У мішэні пападзі.
Адчакань паходку.
Як адслужыш, прывязі Мне сваю пілотку.
Ці-ці-ці, жы-жы-жы — Добра ў арміі служы!
НЕХАЦЬ
Пабудую з коўдры буду — 3 цыганамі пакачу.
— Есці будзеш?
— He, не буду.
— Малако піць?
— He хачу!
Коні мчаць, як з перапуду.
Даль стракаціцца ўваччу.
— Сыр, смятану?
— He, не буду.
— Булку з маслам?
— He хачу!
Хоць цукерак,
Хоць арэхаў
Сыпце мне, а ўсё дарма.
3 цыганамі я паехаў
I кажу ж — мяне няма!

— А шкада,— гаворыць тата,— Думаў я з табой удвох Скалясіць шляхоў багата
I сцяжынак, і дарог.
Што ж, відаць, адзін паеду
На метро,
На электрычцы, На аўтобусе пасля...
— Гэта к дзеду, Гэта к дзеду! — Вылятаю з буды я.
— Ну, а там пасля абеду На кані у лес ступой...
— Гэта к дзеду, Гэта к дзеду!
Я — гатовы, Я — з табой!
— Неслухам жа ў лесе нашым — Шмат бярозавае кашы...
— Хай сабе там кашы поўна, А паеду я ўсё роўна!
Галавой ківае мама:
— Ну і нехаць!
Яму й «каша» — хоць бы што, Толькі б ехаць.
КУДЫ ПАДЗЕЎСЯ ДОЖДЖ I ГРОМ?
Дождж гарачы з-пад маланкі Коціць грому абаранкі.
Развязалася вясло, I рассыпалася ўсё. Бы з прыполу на падлогу, Па кутках, пад стол, пад ногі...
Так і грому кругі Раскаціліся ў лагі. Пабягу ды пазбіраю, Ды ў бразготкі пагуляю. Зірк пад куст — няма нічога. А парэчак вельмі многа. Падаў гром на луг мурожны. Там трава — схавацца можна. Ну, магчыма, дзе авёс, На лес гледзячы, парос? He, няма.
Відаць, у жыце.
Калі бачылі, скажыце.
ПЕРАД ВЯСНОЙ
Падалося мне здалёк: Сеў на былку вугалёк. Пад чырвонаю жарынкай Загайдалася былінка. Перамерзлы снег рыпучы. Шчыпле нос мароз калючы. У сумёты дрэмны лес Аж з валёнкамі залез. А снягір сняжком пыліць. Хоча, мабыць, падпаліць. Коле вочы белізна — Блізка недзе ўжо вясна. Ахінае баба плечы.
Кот рашуча скочыў з печы, Выгнуў спінку — і ў парог. Рашчыняй, баба, пірог.
Каб яго на ўсіх хапіла — Пуста ж з шынкамі насіла... Даставай, баба, рушнік, Пакуль кот нідзе не знік. За сяло няхай нясе Прывітальны хлеб вясне.
У ЛЕСНІЧОЎЦЫ Ў ЛІВЕНЬ
He схаваешся пры кусце, Калі добры дождж прыпусціць. Ды з падскокам, ды з прысядам, Аж трашчыць і стогне ляда. Так і цягне паглядзець 3 кім схапіўся там мядзведзь. Ледзьве высунуўся толкам — Абдало ўсяго патокам.
Што ж, макрэчу несці ў дом? Пастаю і пад дажджом.
Як звяры, без увяроды, Бо і я — дзіця прыроды.
ЗАГАДКІ
* * *
Хоць забіце, не скажу, Дзе жыву, з кім знаюся. Галавой уніз хаджу, Пяткаю кусаюся.
(fbufigv ft x-wh)
* * *
Toe дрэва не абняць, Крона з небам зліта. А каб назву напісаць, Хопіць і дзвюх літар.
(Qvyvvq)
* * *
Шыя доўгая ў яе, Хоць сама — як шафа. Недзе ў Афрыцы жыве, А завуць
(vepvdiqyg)

* * *
Каб нагнаць на ўсіх жуды, Страх, каб доўга помнілі, Ён іграе без дуды, Завывае ў коміне.
(•ddhag)
* * *
Гарнітур яе ў палоску.
Родзічка жывёле свойскай. Выйдзе ў цырку на манеж, Але ў воза не ўпражэш.
(■vd^ag)
* * *
Скрозь — які ўжо лес вялікі! — Паздзірана з ліпаў лыка.
Хоць бы вокам паглядзець, Як яго дзярэ
(•4£Qd9£QKJ^[)
* * *
Мабыць, ён не зведаў гора. He хадзіў ніколі голы.
Бо як лета на дварэ, Усё вопратку дзярэ.
(nvd^)
* * *
Яе ўсе баяцца трошкі.
Яна ў лесе мае
Хатку на курыных ножках
I ў ступе лятае.
(mg vgvg)
►♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦
* * *
Страж гароднага парадку Без абноў не тужыць.
Чым найгоршая апратка, Тым надзейней служыць.
(■viriEQfin)
* * *
Зранку лапкамі умыты.
Шэрстка — нібы з аксаміту.
Любіць спінкай выгінацца.
Мышы — страх! — яго баяцца.
(^)
* * *
Уздоўж хат з канца ў канец — Каляровы грабянец.
Каб зайсці ў двор без замінкі, Ёсць рухомыя шчарбінкі.
(■lHhlH039 г іоуц)
* * *
У пагодлівы дзянёк Недзе з паднябесся Пералівісты званок Славіць працу песняй.
(■yivHvddvy^)
* * *
За сябе разоў у сем Большы груз яна нясе. Запытайцеся, ці цяжка? Скажа хай сама
(■nytmvdfi^)
* * *
У яго адны турботы: Адвільнуць як ад работы. Беспрабудна суткі спіць, Ды яшчэ пра гэта сніць.
(•nvmvfij)
* * *
Карацее з узыходу, 3 сонца першага ў pace. А з паўдня і да заходу Ў адваротны бок расце.
('Wh)
* * *
Чорны сам, нібыта грак. 3 ім да трох не гавары — Цахне, быццам бы ганчак, А жыве ў вадзе ў нары.
( ^d)
* * *
Там, дзе з мухі дзьмуць слана, Ей не быць ніколі.
He шкадуючы, яна
Хлусу вока коле.
(VQfivdii)
* * *
Дрывасек ён — проста зух. Над вадою хата.
Аж да пят яго кажух, Хвост — нібы лапата.
(ddgvg)

* * *
У пагоду, на мароз — He дастаць аршынам нос. Як адліга вернецца, Ен па даху сцелецца.
(•wvmwox QVH
* * *
Калі толькі ляжа снег, На яго агледзіны 3-пад навесаў і з-пад стрэх Выплываюць лебедзі.
('IXHVQ )
* * *
Бы хто грымне палкай — Дол аж разлягаецца.
I вада ў кавалках
Па вадзе штурхаецца.
(QOXV214dx)
* * *
Колькі будзе, знатакі,—
Каб і кожны ведаў:
Два сыны і два бацькі, Дзед і ўнучак дзедаў? (aod±)

* * *
Каб ніхто не адабраў, За кожную шчочку Непрыкметна ён схаваў Зерня па мяшочку.
(xkwvx)

* * *
Пасля таты, пасля мамы
I людзей старэйшых Яна — ваш дарадца самы, Самы наймудрэйшы.
(•пггнуі)
* * *
Хоць увесь перадрыжыць За зіму вялікую, Але дома любіць жыць Друг наш Чык-Чырыкавіч. (•nagvdaq)
* * *
Хто на поплаве з нары Горы цэлыя нарыў, Сад скапаў і агарод? Ну, вядома, гэта — ....
(■j-odyi)

* * *
Шасцігранныя гаршчочкі.
Залацістыя радочкі.
Што ў іх? Гэта — шыта-крыта.
Воскам зверху ўсё заліта.
(■paw ‘nioj)
* * *
Так нядоўга й да бяды:
Мора цэлае вады I ў прыдачу — акіян, А яшчэ ў ім б’е фантан.
СЧУІ)
* * *
На пагорку за сялом,
Дзе дарогі стужка,
3 дошак, з бёрнаў — а не дом,
3 крыллем — а не птушка.
("HvdiKg)
* * *
Пасярэдзіне двара Раскацілася гара. А малыя гараняткі — Пятачкамі — каля маткі. (•mKovdvu г khhiq'J)
* * *
Доктар Стук на дрэва ўзлез...
Ведама й дзіцяці:
Гэта лечыць хворы лес Даўгадзюбы
'(ГЭ’П'НЕ^)
* * *

Між лісця ў лясным лагу Цуды не звяліся.
Вельмі тоўстую нагу Завяршае міса.
CQefidj)
* * *
Паімчалі ў паплавы Стрымгалоў наўпрост Шэсць ног, дзве галавы
I ў дадатак — хвост.
('гнпл vh nsvxdag)
* * *
Пішуся я першая з левага краю.
Сабраты ж, як слушна заўважылі людзі, Хоць колькі за мною чаргі не займаюць, А правага краю ніколі не будзе.
Qvd i4HWvdfuvH ‘vhhieqy)
* * *
Круглая, ды не антэна, Каб сусветы слухаць. Аж дрыжыць, звініць нязменна, Калі трапіць муха.
(■пнг'пГідяц)
* * *
Без аглядкі не вылазь 3 глею, цёмнага, карась.
Бо стаіць зусім не так За карчагаю
(•yivudh[[j)
* * *
Палахлівы ён без меры.
Можа, гэтак, дзеці, й тут?
Сонца ў хату — ён за дзверы, Сонца з хаты — ён на кут.
(■d'nvx fl 4HdYl)
* * *
Ну, рабіце адкрыццё: Толькі калі родзіцца, Адзін раз на ўсё жыццё Той матор заводзіцца.
(vdde^))

* * *
Тут няцяжка здагадацца, Што за домік, што за хатка.
3 ветрам хоча ў неба ўзняцца Лёгкакрылая
(&яіп№ц)
* * *
У яловіку кашлатым Запішчалі птушаняты. Ды зімой, ды ў маразы! Што за птушка? Адкажы!
(^gcн£QvжndyJ)
СІНІЧКА
Казка
\х, сінічка-невялічка, Трапяткая, Нібы знічка.
На галінку, На сучок — Скок ды скок, Скок ды скок. А пасля Як асмялела, Дык у фортку заляцела. (Асмялееш тут, няўжо ж, Бо мароз задужа гож!) Пакружылася з хвіліну Ды ўчапілася ў гардзіну. Неспакойная, сядзіць I ў мой бок усё глядзіць. Пачакай, ката прагонім — Накармлю цябе з далоні. Ну, давай душу суцеш:

Крошкі клюй, сілкуйся, еш!
Мы з табою — дружбакі... Што, не хочаш браць з рукі? Трэба, мабыць, на галінку Начапіць пайсці скарынку. Госця тут затрапятала I паўз самага мяне Ў фортку фыркнула ў акне. Ды сказаць паспела птушка Па сакрэту мне на вушка, Што сама з’еш хоць вала, Будзе ўсё адна хвала.
Дзе ты бачыў, каб сініца Ды не ўмела падзяліцца?! He, няма сярод сініц Hi чужых, ні чужаніц.
I яны не знаюць чэсці, Каб крадком ад іншых есці...
Ля зімовае кармушкі У чаканні скачуць птушкі. I — відаць па выразу — Згадваюць, што
вы-
ня- су, Ці даслухаў да канца Просьбу іхняга ганца?
Так, даслухаў. Што хлусіць. Госця паляцела.
А прасіць — ужо ж прасіць! — Я хвалю за смеласць...
Ах, сінічка-невялічка, Трапяткая,
Нібы знічка!
Каб сініц траскун мароз He даймаў ажно да слёз, Як яна й сказала, Я выношу...
Сала.
ВАДА Ў СТУПЕ
Казка
Захацелася Валу Зарабіць пахвалу.
Вол зароў На ўвесь хлеў: — Слухай, Воўк, Слухай, Леў, I Ліса, I Янот,— Пашаноўны народ! Слухай, Дзік, I Барсук, Слухай, Заяц, I Крук. Кошка, Мышка, Каза
Ды іншая драбяза! Пакідайце гняздо, I бярлог, і нару. Пакуль дзень ды відно, Я вам кашы звару.
Толькі позва прайшла Праз лясы і гоні,
»
I пабеглі да Вала — Хто каго абгоніць. Шмат набегла гасцей, Знаных і жаданых.
А між іх, як і ў людзей, Болып было нязваных.
Хто дзе мог, Там і сеў Без лішняе свары. — Ціха, ўсе!—кажа Леў,—• Хай Вол кашу варыць...
А тым часам з хлява Вол выносіць ступу, Бо каб каша была, Трэба стаўчы крупы. Шустры Заяц наўскач Валачэ за ім таўкач. А хітрыца Ліса Сыпле ў ступу аўса.
Размахнуўся Вол — Загуло наўкол!
У старанні сапе,— Бо ён жа — не труцень! Пасабляе сабе, Аж рагамі круціць. Кошка трошкі вады Падлівае ў ступу, Бо так робяць заўжды, Як таўкуцца крупы. Вылятае на дол Тады меней зерня. He турбуецца Вол — Працу сілай верне. Замахнецца з-за вушэй — Зерне ўскіне слупам Над сабою вышэй, А тым больш — над ступай.
Што ні ўдар — Стратаў воз!
Вось і скончыўся авёс.
Тоўк Вол без упынку, А хоць бы крупінка.
— Буду я,— кажа Ліса,— Падсыпаць па жмені Замест лёгкага аўса Цяжкага ячменю...
Дый ячменю мяшок Вол рассыпаў, не стоўк.
Знемаглася Ліса, Кажа:
— Выйшла сіла ўся... Каля ступы не стаяць Болей як. пабочныя — Узяліся памагаць Новыя памочнікі.
Сыпле грэчку Барсук, А Воўк сыпле проса.
Пасміхнуўся чорны Крук, Заяц лыпнуў коса.
Што за цуд за такі, Тут чыя нядбайнасць, Што зярнят — як на таку, Як пасля камбайна?
Што за цуд за такі?..
А тым часам нішкам Зерня поўныя мяшкі Насыпае мышка.
Наляцелі вераб’і, Шуму нарабілі, Смачна ўпохапкі дзяўблі Ды Вала хвалілі.
I пабачылася ўсім,
Кожны добра ўзважыў: Круп не будзе зусім, А тым болей — кашы. Тут і выступіў Асёл, Хоць хавайся пад стол. Кажа:
— Ўсім давяду,
I ты, Вол, павер мне, Калі ў ступу льюць ваду, To навошта зерне?! — Галаву Асёл узняў.
Ён бязмерна рады, Да Вала пашыбаваў — Даць Валу параду.
Тупу, Тупу, Тупу!
— Налі вады ў ступу. На муку яе стаўчы — Калачоў хаця б спячы.
Сам Асёл за вёдры ўзяўся. Вол як з прывязі сарваўся. Так што каля ступы скора Клекатала пенай мора, Ўсё кіпела і гуло.
Адно — толку не было.
Краўся вечар пакрысе — У чаканні звялі ўсе.
He адна была б хвала, Кожны з’еў бы і вала. Але што паробіш тут, Трэба шыцца ў свой закут.
Па адным, па двое, гуртам У бярлог і да нары Павалілі з рэю густа Ашуканыя звяры.
Дзік Валу крутнуў лычом I прамовіў строга:
— Каб не быць скрозь таўкачом, He рабі дурнога!
Працу ў гонары трымай, Каб не брала скруха.
Свой заўсёды розум май I разумных слухай.
ПРА ЯНКУ, ГАНКУ
I КАЗАК ВЯЗАНКУ
Паэма-казка
ПЕРАД ПАЛЁТАМ
Цудаў шмат на белым свеце, Хочаш — вер, хочаш — правер. Хто гатоў паслухаць, дзеці, Хай паслухае цяпер.
Гэта казка з кутасамі Для аздобы і красы.
Калі ёсць тут хто з вусамі, Хай матае на вусы.
Чалавек — даўно магчыма! —- Вунь па Месяцы хадзіў.
I касмічная машына
Хіба сёння дзіва з дзіў?
Цудаў шмат на белым свеце.
Іх нікому не злічыць. Іх як зораў у сусвеце, Што між зорамі ляціць.
Млечны Шлях гукае з неба. (To чумацкі шлях стары.) У дзівосы верыць трэба, Каб самому іх тварыць.
Як паверылі аднойчы
Янка з Ганкай, іх сябры: Свеціць недзе сонца ўночы, Зорка недзе ўдзень гарыць.
Янка з Ганкаю — блізняты, А па ўзросту — во як вы.
Любяць маму, любяць тату, Свой занятак селавы.
Зелле выпалаць з загона, Хлеў прыбраць, сагнаць гусей.
У ваду нырнуць з разгону,— Прыгажэй каб і глыбей.
На вяршаліну залезці, Каб да космасу бліжэй.
Знаць пра ўсё хацелі дзеці I расці, расці барзджэй!
A то справы ўсе паробяць На зямлі і над зямлёй.
Калі хочаш чым пасобіць,— Варушыся, а не стой!..
Янка з Ганкаю любілі Завітаць у цёмны бор.
3 імі іх сябры хадзілі: Ясь, і Стася, і Рыгор.
Лугавою сцежкай блізка.
Хоць яна — не твань і гразь, Але лужыну папліскаць Сябрукоў
Знаходзіў Ясь.
Хлопцу — мора па калена.
Пырскаў пырсне — не злічыць. Падбярэцца патаемна
I па лужыне ляціць.
Ну, чакай жа! Зараз зловім.
Грымакоў пападаём.
Але Яська знае сховы За кустамі, за галлём.
Ды пагоня сунялася.
He дагнала ж ледзьве-ледзь. А чаго там плача Стася?
Трэба выйсці, паглядзець.
«А ў нашае бабкі
Былі-жылі жабкі!» —
За шкадобу з даўніх пор Дражніць Стасю так Рыгор.
Каля цёплай ручаінкі Бусел грозна тупае. Жабянятачка дзяўчынка У далоньках хукае.
Янка з Ганкай суцяшаюць.
Во, здаецца, ўцешылі.
— Ну, паедзем. Нас чакаюць У бары арэшыны,—
Так Рыгор сябрам гаворыць Усур’ёз, не смехам.
Пазіраюць на Рыгора: — А на чым жа ехаць?
He збянтэжыўся нічуць, Адказаў нябога:
— Куды хочаш завязуць Чалавека ногі.
Першы кінуўся праз луг. Адступіся, змора!
Аж займае ў горле дух Гнацца за Рыгорам.
Тут ён быў, і тут — няма, Прамільгнуў за ясень.
Гнацца гэтак жа дарма За Стасяй і Ясем.
Нібы тысячы спружын У сіўцы палеглым.
Чорна ў лесе ад ажын, Што насустрач беглі.
He збаяўся цар грыбоў Выйсці ўскрай дарогі I няўважлівых сяброў Зачапляць за ногі.
Крычма ледзьве не крычаў: — Вы куды ляціце?!
Грыба лепш, нібы карча, Годна падыміце.
Хай даспеліцца арэх, Возьме корка зерне. Размінацца з грыбам грэх. Грыб вам лета верне.
Скажам, недзе ў маразы У вясковай хаце Селі вы пад абразы На абед да маці.
Покуль скокне качар-князь, Смажаны і тлусты, На засланы стол падасць Маці вам капусты.
Хай рабрынка там сабе, А ці іншы скорам, Але ўсё грыб пераб’е — I запахне борам.
I жыві, не памірай! Зімні сон з’іначыцца. Дык чаму ж дарогі ўскрай Вы мяне не бачыце?
Леціцё, як на пажар, Быццам стуль гукалі.— Так грыбны прамовіў цар I развёў рукамі.
Да паклонаў ён прывык. Ну а тут — о дзіва! — Ссунуў шапку баравік I замоўк крыўдліва.
Пагубіліся сябры, Быццам бы расталі.
Янка з Ганкай у бары Доўга іх гукалі.
Ясь, і Стася, і Рыгор, Адкажыце, дзе вы?!
Быў маўклівы думны бор, Як пасля залевы.
На святло ступі з сянец — Вочы ажно зойдуцца. Рушыць казка пад канец, Там яны і знойдуцца.
ПАЛЁТ У АДВАРОТНЫ СВЕТ
Бор. Арэшнік ля палянкі Выспеў — толькі стрэсвай. Ходзіць Янка, Ходзіць Ганка — Заблудзілі ў лесе.
— Янка, я хачу дамоў,— Ганка кажа братку.
Рэха коціць між ствалоў, Гоцае ўпрысядку.
— Янка, мы зайшлі куды? Людзі, памажыце!..
Рэха ж ім крычыць: — Сюды, Вы сюды бяжыце!
Больш ніхто ляшчын не трос. Хіба да арэхаў!
I пайшлі яны наўпрост, Наўздагон за рэхам.
Ганка кліча: — Пачакай!
Недзе тут развілка.—
Янка дражніць: — Даганяй!
Эх ты, баязліўка!
Лог прабеглі, мокры гай. Стоена, бы ў нераце.
Рэха, як ні даганяй, Увесь час наперадзе.
Прабіраюцца ўдваіх, Бы ў глыбокай ночы. Раптам певень каля іх Кукарэкнуў тройчы.

Як жа гэта, пеўнік, ты Заляцеў далёка?
Твой грабеньчык залаты
I каса пры боку.
— Чуеш, Янка,
I каса.
Вострая, напэўна.
— Кінь ты, Ганка, To ж ліса
Недзе душыць пеўня.
Так гавораць між сабой Брацік і сястрычка.
Тут у іх над галавой Заіскрыла знічка.
Дуб стары, ажно сівы, Ля зарослай сцежкі Варухнуўся, як жывы, I пайшоў няспешкі.
He паспеў з’явіцца страх У сястрычкі з браткам,— Дуб стары ў іх на вачах Стаў пад дзеда брацца.
Ног не блытала трава, Што пайшлі з камлюкі.
Верхавіна — галава, А галіны — рукі.
Крок насустрач. Зноўку крок, Па-старэчы дробны.
Вось ужо й зусім — дзядок.
I абліччам добры.
— Чарадзей Дабрадзей,— Гэтак я завуся.
Падышоў да дзяцей
I ўсміхнуўся ў вусы.
Па галоўках абаіх Дзетак ён пагладзіў. Прамянілася да іх Цеплыня ў паглядзе.
Праяснела раптам даль.
Стала гожа, люба. I забылася амаль, Што дзед выйшаў з дуба.
Падпяразан паяском Слуцкае работы.
Кій, кашуля з касніком, Юхтавыя боты.
Дайце рады, Без маны
Дзеці хочуць ведаць:
3 Дабрадзеем яны Ці з уласным дзедам?
Так падобныя дзяды: Рукі, голас, бровы.
I ўжо з кожным хоць куды, I на ўсё гатовы.
О, каб меўся дзівалёт У дзядка, што стрэціў, Паляцелі б у палёт Без аглядкі дзеці.
Задаволься, душа, Пажадай нямоднага: Паглядзелі б спярша Свету Адваротнага.
А пасля хай нясе Праз туману космы. Паляцелі б, як і ўсе, У адкрыты космас.

На гадзіну першы раз.
Толькі завіхнуцца.
Каб застаўся у іх час
I назад вярнуцца.
Каб прапаўшых раптам іх, Верачы — не верачы, Тата з мамай, як малых, He шукалі ўвечары.
Гэтак кожнае з дзяцей Маму, тату згадвае.
А дзядуля Дабрадзей Думкі іх адгадвае.
— Што ж,— лагодна кажа ім,— На гадзіну можна.
Зараз во і паляцім
У звышпадарожжа.
Кіем стукнуў тры разы. Дол азваўся гудам.
Стала з сонцавай красы Вырабляцца цуда.
Пералівіста хістаў Шар, нібы парожні. Аж пакуль ля іх не стаў Цвёрда на трыножнік.
— Адчыняйся, светлалёт! — Дзед распарадзіўся.
Шар, празрысты навылёт, Шоргнуў, адчыніўся,
Небывалая з падзей — Светлалёт на старце! Кажа дзецям Дабрадзей: — Ля мяне пастаньце.

He марудзіць доўга каб
I не мець дакору,
Сталі,
I нябачны трап Іх узняў угору.
Дзед далей дае загад: — Каб вас меней трэсла, Паўз мяне сядайце ў рад У круцёлкі-крэслы.
He з жалеза, а з зіхоцця, Мяккія і чыстыя, Як і ўсё на светлалёце, I яны празрыстыя.
Дзед і Янка — Па баках.
Ганка — пасярэдзіне...
Неба ў воблаках-клубках, Вецер у бярэзіне.
На паляне дрэмны стог, Шыпулле рудое, Кожны ўзяў бы, калі б мог, У палёт з сабою.
Гэтак шкода пакідаць Роднае і блізкае.
Ды ўжо трэба стартаваць — Шар бакамі бліскае.
I трыножнік падагнуў
I завіс над логам.
Кіем Дабрадзей крануў: — Ну, то рушым з Богам!
Паляцеў імкліва шар, Паслухмяны дзеду,
Што ад воблакаў і хмар — Ніякога следу!
I зямлі ўжо не відаць, Роднае, гаротнае.
Але ўжо рукой падаць Свету Адваротнага.
Светлалёт, дзед, падвядзі, Звісні невысока.
На тамтэйшы цуд глядзі, He стамляйся, вока.
Цвердзь падобна да зямной. Бы нічога лішняга.
Паглядзі, аднак, пастой — Тут парадкі іншыя.
Сонца з захаду ўзышло — I паехала-пайшло.
Мышы дружна за хваста Валакуць кудысь ката.
У валёнкі жук абуўся. Жаба гоніцца за буслам. Воран — хоць асалавей! — Заспяваў, як салавей.
Што за гоман не ў пару, Што там за ігрышча?
Рак забраўся на гару
I ў два пальцы свішча.
I звяры там ці не ўсе.
I на гэты вэрхал
На пакорлівай лісе Едзе певень верхам.
Дрэвы з воблакаў растуць — Верхавіны знізу.
♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦♦◄

Смоўж ад рэчкі за вярсту Возіць мыць бялізну.
Завялі тут, мусіць, лад Гультаі з няўмекамі.
Певень водзіць куранят, Куры кукарэкаюць.
Апусціла дзюбу рабка, Нібы ў чым яе паслабка.
I напраўду, то не байка: Курку-рабку вучыць яйка.
He даў веры б іншы раз, Ды паверыць змушан: На вярбе, як напаказ, Выраслі ігрушы.
У гняздзечка на лужку Плотка з лёту села.
У блішчастым кажушку Выдра косіць сена.
Стагаваць прыйшлі бабры, Зладжана ўзяліся.
За парканам зубр стары Мераў боты рысі...
Грак грыміць у барабан. Заяц выпіў лішку.
У цяньку ляжыць баран
I чытае кніжку.
Тут бязрогія ласі.
Чарапахі бегаюць. Чайкі чорныя зусім, А вароны — белыя.
Тут удзень лятаюць совы. Тут аслу жыць весела —
Ў акадэміі мясцовай Служыць за прафесара.
Скрозь усё наперакос — Кожны крок і сажань.
Падзівуюцца з дзівос, Як сябрам раскажам.
Бура ў лужы, бы цунамі, Раптам узнялася.
Можа, й добра, што не з намі Ясь, Рыгор і Стася.
Пакрысе тамтэйшы дзень Хіліцца к абеду.
Дзеці просяць: — Ты людзей Пакажы нам, дзеду.
— Людзі тут, мае браткі, He жылі ніколі.
3-за парадкаў з-за такіх Ім не мець бы волі,—
Так гаворыць Дабрадзей, Важна і культурна.
— Сумна, дзе няма людзей, Сумна і няўтульна.
— Згодзен я, мае браткі, Праўду вы сказалі.
А на свет вы на такі Паглядзіце далей.
Дождж з зямлі пайшоў уверх, Каля поля грэчкі
3 воўкам разам — проста смех! — Пасвяцца авечкі.
Калі статку кагадзе Убрыкне гарэзнасць,
To авечкі па чарзе На ваўку тым ездзяць.
А каб слухаўся васпан, Стомлены не ўпарцеў, Крутарогі стаў баран 3 пугаю на старце.
Перахлябіла бакі Ад нялёгкай жыткі.
Павырваныя клыкі, Хвост прышыты ніткай.
Дзе такі парадак ёсць
I такое права, Каб ягнятам воўчы хвост Лепшай быў забавай?!
Выбіваюць воўчы дух, Вольны і гарачы,— Пасадзілі на ланцуг У катух сабачы.
Воўк, стары ці малады, He трывае псіны.
Ахінуцца ў халады He даюць аўчыны.
Воўк згадаў, каго задраў У часы былыя.
Галаву ўгару задраў I на месяц вые.
Непрыкметна дзень бяжыць. Трэба ў шлях зваротны.
He, не сталі б дзеці жыць У Свеце Адваротным.
Во паспеў і нават дзед Добра вытаміцца.
Адваротны гэты Свет — Пераблытаніца.
— Пакажы нам, Дабрадзей, Космасу прастору, Бо вяртацца да людзей, Мабыць, ужо скора.
— Што ж, хай так, мае браткі. Пажадайма ўдачы.
Карабель у нас такі — Заляцім як бачыш.
Страпянуўся светлалёт, Нібы бант у косах, I праз воблакаў сумёт Паляцеў у космас.
У КОСМАСЕ
Дабрадзееў светлалёт Думка мо абгоніць.
Хоць празрысты навылёт, А жалезам звоніць.
Ен і мяккі разам з тым. Плаўны, як мядуза, Можна якарыць на ім, Хоць не бачна клюза.
Ліст дадому напішы: Дальняя дарога.
Кіем дзед паварушыў, I пачуўся шоргат.
Хтосьці звітую струну Зачапіў нібыта.

Светлалёт гэта крануў Нечую арбіту.
Метэораў касякі.
Зор — што па заказу.
Ды шкада, ва ўсе бакі He зірнеш адразу.
Ды і блізіцца якраз, I пячэ бясконца Сама бліжняя ад нас Зорка.
Гэта — Сонца.
— He, дзядуля, павярні, A то спалім скуру.
Паглядзім з далечыні, Што там за Меркурый?
Гэта што за маладзец, Што й за дальняй даляй Падарожнік і купец Хвалам яго хваляць?
Тройчы стукнуў кій падрад У падлогу-донца.
I панесла ўсіх назад Спінамі ад Сонца.
Кажа дзецям добры дзед: — Покуль той Меркурый, Вам пра Сонца знаць як след Трэба, я мяркую.
Сонца ў зорах — што ў муцэ, Ведаем усе мы.
Між тым Сонца — самы цэнтр Сонечнай сістэмы.
He сышоўся клінам свет. Мірна космас дзеляць
Тысячы Малых планет
I асноўных дзевяць:
МЕРКУРЫЙ,
МІЛАВІЦА (ВЕНЕРА), ЗЯМЛЯ, МАРС,
ЮПІТЭР,
САТУРН,
УРАН (ТЫТАН), НЕПТУН, ПЛУТОН.
Уявіце хоць на міг.
Гэта не абраза!
Сонца большае за ўсіх, Хоць з’яднай іх разам.
Без матулі, без сваіх Чалавек прапашчы. Толькі Сонца можа ўсіх Абагрэць, аблашчыць.
Зоры неба занялі.
Пульсам промніць стронцый. Усё, што маем на Зямлі,— Ад яго, ад Сонца.
А тым часам, бы хацеў Выслізнуць са скуры, Узапрэлы праляцеў Міма іх Меркурый.
Ён спяшаўся на базар.
Ен званіў чырвонцам.
Зорны выкупіць тавар Ен хацеў да сонца.
I ён быў не адзінец... На зямлі, як змоўнік,
He заспаць хацеў купец, Рупіўся вандроўнік.
I Меркурый тым вядом На Сажы і Гайне, Што турысту ўкажа дом, Паспрыяе ў гандлі.
Ну а тут што за краса, Хоць укленч маліцца?
Ці то жэмчуг, ці раса Слепіць, аж іскрыцца.
Вочы крышачку прымруж, Каб змагло ўявіцца: У пялёстках яркіх руж Зорка Мілавіца.
Пара круціць кіпятнёй Без дыхання ветру.
Тоўшча воблакаў над ёй — Сорак кіламетраў.
Трэцяю Зямля з планет Ходзіць вакол Сонца.
У бяскрайні божы свет Сіняе аконца.
Прапякае Дабрадзей Што таўром-знамёнам: — Болыпасць думае людзей, Ім Зямля знаёма.
Ператруцілі вакол.
Паспрамлялі рэкі.
Дождж кіслотны бурыць дол. Родзяцца калекі.
Ды пра гэта дома хай Доўжыцца гаворка...
Збройным шчытам памахаў Марс, ваяка-зорка.
Ён любіў пажараў дым, Войнаў грозных шалы. Мёртвыя цяпер на ім Т рэшчыны-каналы.
Спадарожнікі ў палёт Выпусціў Юпітэр.
Ухіляйся, светлалёт, Будзь увішны спрынтэр.
I ў Сатурна іх — што круп, Аж лічыць не рупіць.
Сам жа ў танцы хулахуп Абручамі круціць.
Вырываецца «ура!» У дзяцей няпрошана.
Яйкам бачыцца Уран Ля Зямлі-гарошыны.
Веліч горам і лясам Хай аддасць фартуна.
Здаўся макаўкаю сам Ён супроць Нептуна.
А Нептун,
Нібы шаптун,
Змоўк, калі пабачыў:
Ён — у бочцы толькі шпунт У Плутона з дачы.
За Плутонам даль, што дым, I планет ні следу.
Але свеціць штось за ім, Як акно ў суседа.
Раз на свеце мы жывём. Дык ці трэба плакаць?!

Паляцім на круг жывёл, Пояс задыяка.
Каб сузор’яў круг не слаб, 3 імі Сонца ходзіць.
Пазнаёміцца хаця б Дзецям не пашкодзіць.
— Гэй, дзядуля Дабрадзей, Мы ў сваёй старонцы.
Паварочвайма хутчэй Прама на круг Сонца.
— Што ж, хай так, мае браткі,— Дзед адказ трымае.
I на заклік на такі Кій свой уздымае.
Крэн заклаў ён на хаду, Аж кальнула ў вочы. Штось сказаў у бараду, Стукнуў кіем тройчы.
3 караблём быў дзед душой, Як дарослы з дзіцем.
А на круг калі ўзышоў, Мовіў:
— Ну, глядзіце!..
Ў задыяка зор было, Што пяску на ўзмор’і.
3 кожным месяцам плыло I яго сузор’е.
Калектыў такі быў іх, Хоць і невялічкі, А ўсе справы — на дваіх Да апошняй знічкі.
Месяц студзень — Вадаліў — Намарозіў глыбы.
Люты — Рыб сузор’ем быў, Хоць не вудзіў рыбы.
У чаканні перамен, Руху крыг па рэках Сакавік — малы Авен — Каля мамы бэкаў.
Як зіме прыйійоў канец, Выбег з подбрыкам Цялец.
А ў маі Блізняты Тэпалі ля хаты.
Чэрвень-Рак і ліпень-Леў, За стагамі дзе вы?
Серп у жніўні ў працы млеў У сузор’я Дзевы.
Вераснёвы шампіньён Сам узлез на Шалі.
А кастрычнік-Скарпіён Пазалочваў далі.
Лістапад-Стралец любіў Згрэбці лісця многа.
А ўжо ў дзверы снежань біў Рогам Казярога.
Круг закончыўся на тым...
Самы край сусвету.
Але што гэта за ім Прыімглёна свеціць?
— Там,— гаворыць Дабрадзей,— Як вядома з практыкі I ад вўчаных людзей — Новыя галактыкі.
Сам туды не вёў я трас
I не рваў там лотаць.

Ды калі мы маем час, To чаму б не злётаць?!
Янка з Ганкай гоняць страх Ад неспадзяванкі.
У гарэзлівых вачах Бліснулі маланкі.
Чырван-зораў вухналі Рдзяцца за плячыма.
Ці надарыцца калі Гэткая магчымасць?!
Новы свет — рукой падаць.
Хоць пратупай пешшу. Хто адмовіцца злятаць, Каб пабыць там першым?
У людзей нязводна крыл, Як нязводна мары.
Космас рускі ўсім адкрыў — Слаўся век, Гагарын!
А на Месяцы быў рад Армстранг, слаўны янкі. Ці папоўняць гэты рад Ганка з братам Янкам?
Стукнуў кіем Дабрадзей, Светлалёт заякарыў.
Гістарычная з падзей — Можа быць усякае.
Кажа ім:
— Mae браткі, Ведайце адразу: Космас, дзе мы, у маткі He матае часу.
Часу тут не існуе — Проста на здзіўленне!
Дайце ж мне, браткі мае, Мудрае рашэнне.
Запыліўся светлалёт, Зморана хістаецца. Ды й гадзіна на палёт У сусвет канчаецца.
Новы ж свет нібы курыць Бульбаю на блюдзе.
Ах, як хочацца пабыць, Людзі не былі дзе!
Светлалёт можа стрываць, Ды і дзед гатовы.
Ах, няпроста як трымаць Дадзенае слова!
Ясь, і Стася, і Рыгор, Можа, вы параіце?
На зямлі аж стогне бор, Гэтак нас гукаеце.
Гуртам пырхнулі шпакі.
Воз павёз салому.
Так што, дзед, бяры свой кій,— Паляцім дадому.
Для адкрыццяў важны спрыт. Людзям то не нова.
Але больш чым свет адкрыць,— He парушыць слова.
Усміхнуўся ў вусы дзед: — Будзе так, як сказана!..
Да спаткання, новы свет, Да сустрэчы, квазары!
ВЯРТАННЕ
Дзед к экрану кій узняў — Праз касмічны іней Загарэлася Зямля Кропачкаю сіняй.
Напрамкі і ў абыход, Ды каб курс не зносіла, Паімчаўся светлалёт, I яна ўсё большала.
Метэораў б’ецца рой — Іх бы круп з абдзіркі.
Абляцелі стараной Зеўру чорнай дзіркі.
To не выдумка, не сон. Хай нявера ўзважыць.
3 чорнай дзіркі мільён тон Лыжка масы важыць.
Веры дасць няхай сяло, Горад не спасуе.
Ціск страшэнны там святло У брыкет прасуе.
Дабрадзею, курс трымай, He паблытай лейцы.
За касмічныя няма Болей сіл мацнейшых.
Дзед паміж арбіт-дарог Вокам торыць трасу.
У абдымкі не дай Бог Чорнай дзірцы трапіць.
Між людзьмі ў нас на зямлі He заўжды сардэчна.
А ў міжзорным караблі Болей небяспечна.
Добра дзед і светлалёт Чарамі надзелены... Завяршаецца палёт, Будзіцца надзеямі: Лузакоў натрэсці шмат... Час — амаль што рана. Хоць Зямля ўжо акурат Аж на паўэкрана.
Сірыус вітанне шле Ім падвойным вокам. Нібы Сонца ён, але Надта ўжо далёка.
Зоркі Вега, Альтаір... Дзе знайсці ўгамону ім?! Ходзіць космас, нібы вір, Але ўсё ў гармоніі.
У яго такі замес, Столькі ладу многа, Што ні кропелькі — замест, Лішняга — нічога!
Непаўторны ён.
Адзін
Бацька наш і маці. Ен жывое спарадзіў, I яму ўпраўляць ім.
Космас зоркамі дрыжыць, Як на лёдзе босы.
Колькі людзі будуць жыць,— Ім разгадваць космас.
Ад яго і крыс, і стрэс, I загойнасць ране...

Вось ужо й знаёмы лес Выплыў на экране.
На паляне шмат людзей, Свята бы якое.
— Растлумач нам, Дабрадзей, Што гэта такое?
Паварушвае стары Кіем, каб прычаліць. — Гэта вас, мае сябры, 3 космасу страчаюць.
Вестку даў я на прылёт.
Загадзя, вядома.
Навакольны ўвесь народ Вас страчае дома.
Вы ў бясчассі пабылі Міг, што — кукарэку!
А мінула на зямлі За той міг паўвеку.
Вас прыйшлі сябры страчаць 3 дальняе дарогі.
Іх самім вам не пазнаць, Мілыя нябогі.
Той, што будзе адмірал
I стаяцьме блізка,— Гэта Ясь, што ведаў шал 3 лужыны папліскаць.
Доктарка глядзіць увысь, Б’е павольна ў ладкі.
Гэта Стася, што калісь Шкадавала жабкі.
Вас з паляны, ад ляшчын He ў сяло ўжо, ў горад
Павязе картэж машын На чале з Рыгорам...
У грудзях заказытаў Халадок трывожны. Светлалёт тым часам стаў Моцна на трыножнік.
Выслізнуў нячутна трап.
Загучала гранне.
На зямлю, нага, патрап. Знікні, хваляванне.
На зямлі нібы аўрал — Спешная работа.
Сустракаў іх адмірал, Абліваўся потам.
Вось ускінуў ён руку К пасівелай скроні.
Мовіў:
— Гонар земляку Вас вітаць сягоння.
I прыемна мне згадаць, Як былі мы дзецьмі, I хацелі пабываць
У прасторах дзесьці.
Кашлянуў, адняў руку. Што казаць — не ведаў. Бо дзяўчынцы й хлапчуку Па гадах быў дзедам.
Разам некалі яны Лазілі па дрэвах.
Нічые няма віны, Але дзецям дрэнна.
Хто без слёз перанясе, Што яны — малыя?!

Аднагодкі ж іх усе Як адзін сівыя.
3 іх унукамі ісці Ім цяпер у школу. Жарт які у іх жыцці — Сумны ці вясёлы?
Калі іней на зямлю, He цвіце каліна.
Вельмі дрэнна жураўлю, Што адстаў ад кліна.
Тайны космасу — цалік. Іх ніхто не зведаў...
Светлалёт кудысьці знік, I не бачна дзеда.
Толькі дуб стары, сівы За палянай тлумнай Варухнуўся, як жывы, I застыў задумна.
ЗМЕСТ
ТОПАНКІ — 3
БЫВАЕ! — 5
СПРЫТНЫ СМОЎЖ — 5
ВО ЯКІ ВЯЛІКІ! — 7
КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯЎСЕЙ? — 8
БРАТ У АРМІЮ ІДЗЕ — 9
НЕХАЦЬ — 9
КУДЫ ПАДЗЕЎСЯ ДОЖДЖ I ГРОМ? — 10 ПЕРАД ВЯСНОЙ — 11
У ЛЕСНІЧОЎЦЫ Ў ЛІВЕНЬ — 12
ЗАГАДКІ — 13
СІНІЧКА. Казка — 25
ВАДА Ў СТУПЕ. Казка —27 ПРА ЯНКУ, ГАНКУ I КАЗАК ВЯЗАНКУ.
Паэма-Казка — 33
Лнтературно-художественное нзданне ПАВЛОВ Владнмнр Андреевнч СКОЛЬКО ГУСЕЙ УВйДЕЛ ЕВСЕЙ? Стнхн, загадкн, сказкн
Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне ПАЎЛАЎ Уладзімір Андрэевіч КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯЎСЕЙ? Вершы, загадкі, казкі Рэдактар У. М. Мазго Мастацкі рэдактар У. М. Жук Тэхнічны рэдактар A. В. Русецкая Карэктар Л. К. Паплаўская ІБ № 1883
Здадзена ў набор 20.01.93. Падпісана да друку 5.04.94. Фармат 60X90'/|6.
Папера кн.-журнальная. Гарнітура Кудрашэўская Энцыклапедычная.
Афсетны друк. Ум. друк. арк. 4,0. Ум. фарб.-адб. 16,25. Ул-выд. арк. 2,99. Тыраж 20 000 экз. Зак. 37.
Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 7. 220600, Мінск, Машэрава, 11
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат імя Я. Ко- ласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

:=:` &then=`` &else=`

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
`]]
[[SplitText? &file=`` &display=`10000`]]