Кон Вершы двух стагоддзяў Уладзімір Някляеў

Кон

Вершы двух стагоддзяў
Уладзімір Някляеў
Выдавец: Лімарыус
Памер: 280с.
Мінск 2010
16.44 МБ

X □ X
Уладзімір Някляеы
вершы двух стагоддзяў
Мінск «Лімарыус» 2010
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бен)
Н 99
ISBN 978-985-6740-99-5
© Някляеў Уладзімір, 2009
© ТАА «Лімарыус», 2009
АДКРЫЦЦЕ
19Б9-1979
Што за сумныя песні спяваеш ты, Белая Русь!
Як валошкі на ўзмежку, тужліва яны прарастаюць.
«Ой, ляцеў белы гусь...» А куды ён ляцеў, белы гусь,
Калі ў небе тваім толькі шэрыя гусі лятаюць?
3 далячыняў сівых наплывае самотны напеў,
Я прадоўжыць яго — нават голас мне дай — не вазьмуся...
Дык суцешыцца б тым, што не толькі хацеў, што паспеў
Праляцець над табой, прамільгнуць над табой белым гусем...
1971
СТУДНЯ
Сасмяглай рыбай боўтнецца вядро...
Затархаціць пашчэпаная корба...
Адзін глыток — і вось яно: дабро!
I жыць на свеце хораша і добра!
Абуджан зрок: мільгне птушыны цень...
I слых: у ліпах пчолы зноў шчыруюць...
На жоўты жвір сцякае з рук струмень,
I на вадзе каменьчыкі танцуюць.
1969
НЯДЗЕЛЯ
Купі мне самую казачную кнігу.
Купі мне дождж.
Купі мне човен,
Купі маленькую малпу,
Купі гушкалкі
I гэтую крычалку, у якую крычыць Дзядзька міліцыянер...
Я купіў марожанае —
I гэтага ёй хапіла.
1970
У доме насупраць мыла жанчына акно. Мокрае сонца ў шкле зіхатлівым дымілася. Ён падышоў. I яна да яго прыхілілася.
У доме насупраць мыла жанчына акно.
Больш у той дзень анічога ў мяне не здарь/лася.
1971
Горкім дымам пацягне
Ад барвова-чырвонага лісця, Ад асенняга... Болыл не асенняга... Хто па смерці мне скажа, 3 якой ён знікае пары?
Адчуваецца ў дыме пах адмерлай кары I сапрэлага сена, —
Гэта новы наш дворнік парадак завёў: запальваць кастры...
I яшчэ абяцаў ён у нашым двары перамены.
1972
I больш сяброў — і менш... Такая справа. I зойме раптам адзінота дых, I ты вярнуць хацеў бы нават тых, Каго вяртаць даўно не маеш права.
Як на слупах пажоўклыя аб'явы, У памяці размыты рысы іх, Былых каханых і сяброў былых, 3 кім ты дзяліў вясновыя забавы, 3 кім быў вясёлы і самотны быў...
Цяпер, бадай, не ўспомніш: як любіў, Каго любіў? — яны абапал, міма, Яны праз лёс твой, быццам пілігрымы, Прайшлі, ніхто з іх не зірне назад...
Ніхто не скажа, хто ў тым вінаваты, Што ўсе мы неяк прадчуваем страты, Але ніяк не пазбягаем страт.
1972
* * *
Міколу Сідаровічу
Святкуем дзень сустрэч. Удвух святкуем. Ціха.
Спявае ў хаце печ Чырвонай салаўіхай.
3-пад чорнага крыла Выпырсквае вуголле Той песні, што прыйшла Да нашага застолля.
Відаць, яна на раз.
Усё, чаму спявацца, Згарае ў лепшы час — I нельга ўратавацца.
Дык што ж рабіць, стары? Падкінем дроў бярэмя...
Няхай агонь гарыць I кот на куфры дрэмле.
He лічачы гадзін, Давай змарнуем вечар, I моўчкі пасядзім, I вып'ем за сустрэчу.
Адну з усіх сустрэч, Калі ў сусвеце ціха...
I толькі ў хаце печ Спявае салаўіхай...
1973
3 БАДЛЕРА
He прыйдуць уначы — і катаваць
He павядуць у змрочны склеп, за краты... Злачынец, спі! Няма каму пытаць: Ты вінаваты ці не вінаваты.
Суддзя твой спіць, і спяць вартаўнікі, I спіць твой кат, бо ў ката сёння свята, Няўцям яму, што ты жывеш такі, Хай вінаваты, хай не вінаваты.
Забойца, спі! У кнігах спіць закон, Дзяржаўны пыл на літары закона Палёг...
Ты спі! Твой палахлівы сон
Ніхто не прыйдзе патрывожыць сёння, —
Дык што ж крычыш! Чаго баішся? Ты!.. Прад кім гатовы ўпасці на калені?
Перад сумленнем? Прэч яго! Сумленне — Вярыгі рознай дробнай свалаты, Аты!..
I ўсё ж не спіш...
Крычыш...
Баішся ты...
1973
Калі ваўкі збіраюцца у зграі I глуха выюць, давяцца тугой, Я вар'яцець паціху пачынаю, Нібыта пазнаю, прыпамінаю У іх выцці знаёмы голас. Мой.
Мне жудасна.
Я чую, як звярэю.
Ратуюся чакаць, калі заднее I знікне гэта ноч у небыццё...
I днём не ўспомню наваттой падзеі, Хаця пад языком і халадзее Працяглае звярынае выццё.
1973
Ты хмаркаю плыла...
Высока...
He дастаць...
Свяцілася ледзь-ледзь Над рэчкай і над борам. Ад слоў маіх плыла,
што я сказаў учора — Да слоў маіх плыла,
што заўтра меў сказаць.
Ты хмаркаю плыла...
Пад поўняй...
Над зямлёй...
Між вокладкамі дзён Наступных і мінулых Мы дзіўную з табой старонку адгарнулі:
«Дзень вашай цішыні» — напісана на ёй.
1974
ДЭЛЬФІНСКАЕ
Памяці Сямёна Кірсанава
Паэт
Сядзеў за столікам, курыў.
Сівыя валасы стаялі стрэшкай.
Кагосьці быў ён прывітаў з усмешкай.
Сядзеў...
Курыў...
Вітаў кагосьці...
Быў...
Плылі, што поўні, Да сталоў талеркі, I цёк, як над вулканам, Душны дым.
I людзі адбіваліся ў люстэрках — Адзін...
Другі...
Адзін перад адным...
Паэт сядзеў за столікам, курыў, Штось гаварыў, што быў казаць павінны. А ў гэты час блакітныя дэльфіны Плылі ў Басфорскі месячны праліў.
3-пад плаўнікоў Да зор ляцелі пырскі, I малаком кіпеў у хвалях след.
— Ты размаўляць умееш па-дэльфінску? — Спытаў паэт...
Была ўжо ноч.
Па сцішанай Маскве
Плылі праз дождж дэльфінамі машыны.
Паэт хаваў запалку ў рукаве, Шукаў манету і званіў жанчыне.
Над тэлефоннай будкай цвіў ліхтар. Узмахваў клён намоклаю чупрынай. А ў гэты час блакітныя дэльфіны Пераплывалі сіні Гібралтар.
I недзе ля Астанкінскіх ставоў Сярод садоў ужо канала лета...
Паэт званіў —
На шэпт дэльфінскіх слоў Перакладаў жанчыне гул планеты.
вынйхвдцы
ВЯТРПЎ
1979-1978
ГААУБІНАЯ ПОШТА
Блакіт галубіных палётаў.
Сінеча настыглай вады. Адчынены ў восень вароты. Засыпаны ўлета сляды.
Іржышчам, па колішнім жыце, Бяжыць басанож дзетвара...
I ўсё-ткі: хто знае — скажыце, Якая ў сусвеце пара?
Скажыце: куды і навошта Над пожняй, над полем пустым Гадоў галубіная пошта Нясе расцярэблены дым?..
1976
АБЛАЧЫНКА
Дзесьці ў Крэве, на высокіх могілках, У буянні руты і гарквы,
У зямлі змаганай, ды не зможанай, Дзед з бабуляй — тварам да царквы.
Іх жыццё падманамі і звадамі Праплыло, як месяц па вадзе.
I ляжаць Іван з Алімпіядаю...
Дзе іх душы? Невядома дзе.
У хмурынках тых вунь?.. У тумане?..
На губе крывінку прыкушу...
Як твая душа, мой дзед Іване?
Ці знайшла Алімпіну душу?
He збалела, крылы не намуліла
Над царквой маўкліваю кружыць?..
Вымытай хусцінкаю бабулінай Аблачынка сохне на крыжы.
1976
ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ БАГДАНОВІЧА
Ведаю тое, што ведаў: Вынішчу памяці сад — I паплыву, і паеду, I не паклічуць назад.
I на зямлю Беларусі, Наканаванай парой, Толькі травою вярнуся, Цёмнай магільнай травой.
1977
ГАЙ
За гаем зноў пачаўся гай. He ўспомню, што было да гаю. Усё наперад забягаю Сабе самому... А, няхай! Дальбог, нічога не шкада. Бывае вось пара такая, Калі жывеш, нібы сцякае 3 палёў напоеных вада.
Што знаць, куды яна цячэ, Гадаць, куды бяжыць дарога!.. Ніхто на свеце не ўцячэ Ад лёсу, ад сябе самога.
I мне з самім сабою жыць, Які ўжо ёсць я, дзе тут дзецца. Жыць, як шчаслівае смяецца, Жыць, як балючае баліць.
зндк дхпвы
1979-1981
ЖАНЧЫНА
Жанчына...
Каханая ўстала над цёмнай ракой.
Жанчына...
Каханая доўга глядзела ў ваду.
На поплаве дальнім
Я потым русалку знайду, Русалчыны вочы закрыю спакойнай рукой.
Пасля я — аслеплы — па беразе
Буду
Ісці.
I будуць дзве чорных гадзюкі
За мною
Паўзці.
Дагоніць адна з іх —
Ударыць маланкаю лютай.
Дагоніць другая —
I высмакча з раны атруту.
1979
ЛЕСНІЧОЎКА
Прагінае вецер кроквы.
Мёртвы снег пластае дах.
Пуста. Гулка.
Крыкі, крокі У завеяных палях.
— Мама, хто там?
— Спі. Нікога.
Вецер... Снег...
— Зірні ў акно:
Ваўкалак!
— Пабойся Бога!
— Нехта ёсць усё адно!
Крык.
— Ты чула?
— Падалося...
Стрэл.
— Ты чуеш?
— Гром.
— Зімой?..
Мама,
Мама, ён галосіць!
— Гэта сцюжа, хлопчык мой.
Кожнай дошкай стогне хата, Клямка бразгае сама.
— Мама, страшна...
Дзе наш тата?
—Тата ў горадзе...
Зіма.
Пуста. Гулка.
Крыкі. Крокі.
Зноўку стрэл. I крык.
I ціш.
Леснічоўка. Край далёкі.
Шлях далёкі. Снег глыбокі.
Дні.
Гады.
Стагоддзі.
— Спіш?
...Ён заснуў, нібыта згінуў.
Ваўкалак трубіў у рог.
Раніцою вецер кінуў Шапку бацькі на парог...
1979
He па ваду, не па дровы Маці — да скрынкі паштовай, Што да асіны за плотам Коса прывязана дротам.
Скрынку журба адчыняе — Жоўты лісток выпадае.
«Ліст прычакала ад сына?..» — Ціха пытае асіна.
1979
СЕМЯ
...I сціраўся лягчэй,
чым сціраецца след ад алоўка, На імклівай вадзе чаратамі запісаны лёс... Ён ішоў наўздагад;
да хрыбта прыкарэла ватоўка, У хусцінцы шаўковай ён семя таемнае нёс.
Як ад смерці ратуюцца,
ён ад жыцця ратаваўся,
I жыццё абмінала,
і смерць не шукала яго.
Тры разы пакідаў,
тры разы да каханай вяртаўся, На чацвёрты вярнуўся —
ды ўжо не было да каго.
Ён на полі пустым
тры начы прастаяў нерухома, На чацвёртую ноч
кінуў семя з хусцінкі ў раллю.
I зямля скаланулася,
быццам ад нізкага грому —
А адрынула семя...
Тады ён пакінуў зямлю.
У чатыры канцы
ён ляцеў у здабытай прасторы —
I нікога за ім, і нічога прад ім не было.
...На абражаным полі зраселі апалыя зоры, Iпаўночнае ззянне
паўліным хвастом расцвіло...
1980
He дазволь пайсці мне... Затрымай... Рукі на грудзях скрыжуй стамлёна... Хай сабе не варты я праклёну — Праклінай.
Праклінай, галосячы пра страты, Адзіноту, здраду і тугу.
He магу я
Быць
Невінаватым!
Чуеш, не магу.
У імя няўмольнага расстання — Над бяздоннем,
На апошнім дні —
He карай мяне ўсёдараваннем!
Злітуйся...
Даруй мне...
Пракляні...
1980
ТРУНА
...I ляжала яна, нежывая, He чужая яму, не чужая.
Адышоў, да дзвярэй прываліўся. He чужы ёй цяпер, ці чужы?
Нешта помніў — а болей забыўся. Азірнуўся назад: міражы.
Азірнуўся наперад: нікога.
Hi тугі не адчуў, ні бяды.
Толькі збітая ў камень дарога, На якой пазнікалі сляды.
Так стаяў, сам сабою замглёны, I глядзеў за абрысы зямлі, Па якой
I ўякую мільёны
Невядома і грозна прайшлі.
Толькі ў час, як выносілі з дому I калі яго ўбок павяло, Невядомае стала вядомым, А вядомага — як не было.
1980
Прызнаць віну, якой не варты вы — Адчэпка толькі для суда людскога...
Калі душа, як за сцяной астрога, I сочыш ты за ёй, як вартавы, — He абвяшчай: я вінаваты ў тым, Што ёсць мана, што пыл яе і дым Твар праўды захінае, як аблога. He словамі, а справай пачынай: Астрог паруш — і ў сэрцы паламай Нож асцярогі, зброю вартавога.
1981
Выйшаў. Хіснулася поле За небасхіл неадольны. «Любая, што гэта?» «Воля».
«Волі не ведае вольны».
Біўся. Вяртаўся дахаты.
Голаў качаў на падоле. «Любая, што гэта?» «Краты».
«Знаю. За кратамі — воля».
1981
— зз —
У САДЗЕ НАД РАКОЙ
Несупадзенне дат. Несупадзенне вех. Вяртаецца назад Даўно забыты снег. Узняў забыты дождж Крыштальнае крыло. Усё было — і ўсё ж, Што будзе — не было. I ў садзе над ракой, Чырвоным ад калін, Пружынай Пад рукой Напружанне галін. Галінку адпушчу — Мільгне за далягляд I вернецца назад, I вернецца назад.
HACKPDZb
1982-1985
НОВЫ СНЕГ
Столькі снегу, што галіны ломяцца.
Белы снег — таму і белы свет.
Чысціня. На чысціні і ловяцца.
След у след
Ты ступай за мной паміж сумётамі, Дзе слядоў не бачна нічыіх.
He сумуй былою адзінотаю —
Мы ўдваіх
Каля ўскрайку лесу вечаровага, Дзе пазёмка запыняе бег...
I нічога ў нас з табою новага — Толькі снег.
1982
КАМЕНЬ-ЖААЬНІК
На сівы быльнёг, На разбег дарог Да вясёлых ног Камень-жальнік лёг.
He ступі — згарыш! — На каменны крыж.
Калі ж смелы: кліч! Пад сырой зямлёй Залатой змяёй Звіўся Вечны Зніч.
Як не ўпадзе кліч 3 рота жабаю, Выйдзе Вечны Зніч 3 камень-жальніка.
Пабяжыць, гарун, Да Старых Барун,— Дзе згубіў Пярун Залаты бізун,—
He тварыць мальбу, He спраўляць жальбу, А ці волю гуляць Альбо неба сцябаць.
1982
РОДНАЕ
Вясновы першы гром скаціўся, як з гары, I рэха ля крыніц дубы хістае. Бусліная зямля. Азёры ды бары. Акопы ды палын. Зямля святая. Тут не забыты плач.
I не забіты смех.
He аціхае спеў чарод птушыных. Тут дождж не проста дождж.
I снег не проста снег.
Бо гэта дождж і снег над берагам Айчыны.
1982
ВОЛАТАВА ГАРА
1
Грымнуў у грудзі гары —
Пала прад волатам: «Колькі захочаш бяры Срэбра і золата».
He нахіліўся падняць.
Рушыў.
Устала
I засталася стаяць Там, дзе стаяла.
2
Шляхам зваротным ішоў, Грымнуў — не ўпала.
«Што ж ты,— спытала,— знайшоў? Сіла — і тая прапала».
Глянула — цёмна ў вачах! Страшная сіла!
«Ты засланіла мне шлях...»
3
I саступіла.
Долы адкрыла. А ён
Зноў рушыў верхам.
...Плач, што ляцеў наўздагон, Зносіла ветрам.
1982
КОСМАС
Аднойчы, прачнуўшыся ўночы, Ты ўспомніш, што ўмееш лятаць, I стане наіўныя вочы
Халодная бездань смактаць.
I зманлівай згадкай быцця Цябе працягне аж да поту,—
I роднае станеш дзіця
Вучыць не хадзе, а палёту.
1983
Пералётная птушка зламала крыло аб драты Каля бацькавай хаты.
I крычыць, як жалеза пілуе, яна:
«Гэта ты! Гэта ты!
Гэта ты вінаваты!»
Iна крык яе
кругам
вяртае важак чараду —
Што ён стане рабіць?..
Вёдры ў хаце пустыя...
Так страшна ісці па ваду,
Быццам
Будуць
Бамбіць.
1983
ПЕРАД ТАБОЙ
...Я з лёсам
Біўся на нажах, Пакуль мяне ты не любіла. Ты мне адкрыла смерці жах.. He,
Жах жыцця ты мне адкрыла. На міг
На росстанях Сусвету Любоў
Знайшла маю душу.
Я не прашу кахаць за гэта...
Я літасці тваёй Прашу.
1983
СПАДАРОЖНАЯ
...I выпадкова, плоць да плоці Нас кінула на павароце, I шляху пыльная шляя Міжліп згубілася высокіх. Зеленавокая мая!
Я не люблю зеленавокіх.
Ды асляпіла гэта сіла, Што скразнякамі ў нас гудзе. На міг адзін яна зрадніла — Яна навекі развядзе.
Ніхто не будзе вінаваты!..
А ты —
да страты, да расплаты, да развітання за вярсту — Глядзіш, нібы сястра на брата.
Як сірата на сірату.
1983
ХАДОК
Уладзіміру Караткевічу
Біклага, кульба, торба на плячах— Па нашым часе выгляд маскарадны.
Нікому і ні ў чым непадуладны Хадок ідзе, таму што выбраў Шлях.
3 дубровы ў бор, з нізіны на грудок Ідзе хадок,—
а бэйбусы, барыгі
Крычаць:
«Гэй ты! Дзе крыж твой? Дзе вярыгі?» Хадок ідзе. Таму што ён
Хадок.
Ён выбраў шлях — і ўжо не зверне ўбок
Ад ісціны, вядомае спрадвеку: Амаль усё, што трэба чалавеку — Скарынка хлеба ды вады глыток,
Амаль усё. Амаль, амаль, амаль... Але не ўсё — калі камяк у горле, He ўсе, не ўсё — калі душу агорне Па незабыўным непазбыўны жаль.
Па кім? Па чым? Ці не па ўсіх і ўсім: Па наласах тых, што на ўзмежку поля, Па тым — што праўда, і па тым — што воля, Па самым любым, самым дарагім, Па ўсіх, па ўсім — да слёз, да слёз, да слёз, Па самым крэўным у чужынным свеце, Што княжым ветрам прашуміць у вецці Заслаўскіх сосен, полацкіх бяроз,
Ці паляўнічым рогам прагудзе
Ля Турава — і адгукнецца ў Крэве...
Хай шлях кружны, нібыта кольцы ўдрэве, Бясконцы шлях. Але хадок
Ідзе.
Усё сваё з сабой нясе... Яму
Таго даволі — болыл, чым неабходна, Каб зратаваць сасмяглых і галодных... Каго? — яму вядома аднаму.
Ідзе хадок.
Над ім дажджыць, сняжыць, Яму не выйсці з гэтай кругаверці: Ён ведае так мала, каб памерці.
I гэтак многа ведае, каб жыць.
1979,1984
ПЫЛ ДАРОГ
Ці пясок залаты ён, ці смецце — Пыл дарог, што круцілі па свеце?.. Мітусня!
Вызваляюся.
Вецер
Лёг ля брамы ў нядрэмны дазор, Як сабака.
Бы сховы разор, Дні спусцелыя...
I на дасвецці
Вызваляецца неба ад зор.
1984
На радасць, на радасць, на радасць Зямлі, чалавеку, былінцы Вясёлая зорка над садам, Руплівы шпачок на галінцы.
На радасць — а нехта канае,
Пакутуе хтосьці нявінна. А зорка міргае, міргае, Спявае шпачок і спявае Наіўна, наіўна, наіўна.
1984
СІТУАЦЫЯ
Дрыготкія цені чароту...
Ударыш вяслом па вадзе — I пырскі рассыплюцца шротам, I рэха кругамі ідзе
Да берага: «Што ты?.. Чаго ты?..»
He віскне сабака ў двары, Прыходзь — і што хочаш бяры, Неўскінуцца гаспадары, Бо спяць, як прадаўшы пшаніцу, Нічога ніхто не баіцца, Ніхто і нічога!..
Назад
Ад берага рэха адрыне.
...I толькі шалохнецца сад
Ды ўспудзіцца конь у адрыне...
I вуха нядрэмнае ўскіне У чуйную ноч Канакрад.
1984
Дзе голаў прытулю, Там і знайду начлег. Снег першы — На зямлю, Наступны снег — на снег. На рану — Першы боль, Наступны — на шрамы, На лёс, на стынь і золь, На першы след зімы, Што толькі пачала па снежні свой разбег.
Прыбегла. Абняла. 3 плячэй страсае снег.
ПРПШЧЙ
1985-199Б
* * *
Тая, што днем і ўначы Побач за лёкая, Блізкая
спіць на плячы — Сніцца далёкая.
Соладка сон прытулю, Колькі ў ім горычы, Як яму горача — Каля агню матылю.
1985
ЗВЕР
Помні ўсіх — і нікога не помні.
Ідучы ў нікуды,
Толькі ты, што праходзіш па полі, Засяваеш сляды.
Знай пра ўсё — і нічога не ведай. Ідучы наўздагад,
Толькі ты, што праходзіш без следу, He павернеш назад.
Пасярод мітусні і зняверу, Між бязладдзя ўсяго
Ты адзін усміхаешся зверу За самога яго.
1985
НАСЦЕЖ
Зрэшты, жыццё як жыццё. Варта было нарадзіцца.
Падае светла лісцё.
Ціха крыніца бруіцца.
Сінія градзіны сліў, Ветразь на чоўне рыбачым, — Хто не народжаны быў, Той аніколі не ўбачыць.
Радуйся! Зорныя дзверцы Насцеж — табе аднаму. Зрэшты, не страшна памерці. Незразумела, чаму.
1985
ІДАЛ
«На, — ён сказаў. — Павер — і не памрэш. Мяне і род мой ты перажывеш».
I я яму паверыў. Напавер
Злізаў атруту з далані, як звер.
«Не бойся, — ён шаптаў, — не бойся, не...» Памерці даў — і ўваскрасіў мяне.
I з той пары дапытваць стаў: чаму Паверыў не сабе я, а яму?
Штодня, штоночы, дзе б мы ні былі, Вымучваў ён мяне: а што б, калі...
«Не! — я крычаў. — Ты Богам быў маім!»
I ўсё страшней было мне побач з ім.
I ўстаў адчай між намі, як сцяна.
Тады ён зноў сказаў аднойчы: «На...»
1985
Міхасю Стральцову
Восень. Сівізна ды пазалота. Веерам раскінецца лістота, Змеценая ветрам да акна. Адзінота, друг мой, адзінота. Налівай віна.
Сядзем. Памаўчым ды пагаворым. Дзякуй Богу, тут ніхто не хворы I няма пытання: піць ці не?
Апрыёры, друг мой, апрыёры: Ісціна ў віне.
Хораша сядзім. I п'ём са смакам. За сцяной сусветнага барака Вые недарэзаны сабака
У глухія, шэрыя палі.
А на шклянках — знакі задыяка, Вершы па кутах — хоць печ палі.
Будзь.
Яктой казаў: хай скажуць дзякуй нам, што мы пілі.
1986
Добра быць ні бацькам і ні сынам, I ні дзядзькам, і ні братам быць. Анікому ні чарта не вінным Жыць у краме, у аддзеле вінным, Дзе ў чарзе — уся радня стаіць.
1986
СУЗОР'Е РЫБ
За ноч адну і тысячы начэй, Заплеценых абдымкамі ў абдымак, He наталіць да слодычы вачэй, He злашчыць губ — не сцалаваць з плячэй Рассыпаных
Сузор'ем Рыб Радзімак.
А неба, дзе плыве сузор'е Рыб, Ушыркі рассыпаецца і ўглыб Пустотамі міжгалактычных дымак, Хоць нанава нябёсы перасып, Сузор'і ўсе — абдымкамі ў абдымак.
Што нам да неба — і яму да нас?.. Так соладка, нібы ў апошні раз Ляцім у снах — абдымкамі ў абдымак, I ў валасах, не выбраныя ў час, Праменяцца сузор'і невідзімак
I сыплюцца, як срэбра на атлас.
1986
Неба застаўлена пасткамі, Глянеш — і цягне ў нябыт... Што ты згубіла ў ім, ластаўка, Бліскаўка, метэарыт?
Там, пад сінечаю цупкаю, Зор захінаючы раць, Воблакі, сшытыя дзюбкаю, У бліскавіцах гараць.
Што ты шукаеш там, мілая? Там без цябе ўсё было, Швейка мая хуткакрылая — Спаленае крыло.
1987
СВЕЧКА
Вільготныя зрэнкі начы —
На сподку
пад свечкай
парэчкі і слівы.
Маглі вы, Сюды ідучы, Прадбачыць, якім будзе ранак?
3 усіх калыханак
Я выбраўтакую, што нельга заснуць.
Снуюць
За вокнамі цені, нібы вартавыя.
Мы з вамі — не тыя.
Абняўшы калені,
Задзьмулі вы свечку, Каб зманныя словы пачуць.
1987
Здабыў я ўрэшце волю на зямлі.
Сябры былі.
Каханыя былі.
Іх стала меней.
Адзіноты — болей...
I гэта ўсё, бадай, што я займеў ад волі.
1987
АДЗІН
Чужы чужым — яны знайшлі свайго, He свой сваім — яны пайшлі з чужымі, He тузайся ні з тымі, ні з другімі.
Як ты адзін — ты больш за аднаго.
У высі птушка, Рыба ў глыбіні, Вандроўнік на фантомным небакраі, Як ты адзін — ты не змарнуеш дні На тое, каб спазнаць законы зграі.
Як ты адзін — аднойчы ўночы ты, Угледзеўшы імгненны след каметы, Уцяміш таямніцу пустаты,
3 якой Гасподзь саткаў усе Сусветы.
Як ты адзін — ты боскай тканкі ніць У вушка голкі зловіш і, быць можа, Пустое станеш ткаць, пустое шыць, — Якты адзін, Як Бог у тым паможа.
1988
СТАН
Як прывіды, як сны пра сны, як здані
Душу маю
пакінулі жаданні.
Як пры пажары выбягаюць з дому, Яны з мяне — натоўпам! прэч!
Нікому
Казаць пра тое нельга — я кажу: Нібы жабрак абкрадзены, дрыжу Сярод руін на шэрым папялішчы, Дзе ў коміне сіроцкі вецер свішча I гоніць, круціць попел, сажу, дым..
3 усімі так?..
Ці так са мной адным?..
1988
Ветраны ранак апошняга дня лістапада.
Першыя подыхі неасмялелай зімы.
Далеч наперадзе...
Сцены і лесвіцы ззаду.
He азірайся, каханая: гэта не мы!
Гэта не нас даганяе па лесвіцах здрада, Гэта не мы сярод сцен, як з нямою нямы, Гэта не з намі нянавісць засела ў засаду, — Ты не палохайся, любая: гэта не мы...
Гэта ў пару, калі мёдам набраліся соты, Згаслі маланкі, бязладна грамы адгулі, Раптам над ранкам, над ветрам, над снегам з лістотай
Прывіды нашы, спалохаўшы нас, праплылі.
1988
ЗНІЧКА
Ля самай скроні свету Слізне і прападзе.
Hi водгуку, ні следу Нідзе, нідзе, нідзе.
А свет сабе гудзе, Як перад святам пошта. Слізне — і прападзе.
Адкуль? Куды? Навошта?
Праз ніцы вербалоз — Сцяжына ў вольным полі. Адно і ёсць — што лёс. ...А што бывае болей?
1989
ЗМЕІ
Лёс як лёс: з двух бакоў — пустата. Век да веку — мастом да маста, I чытаецца драма з ліста, He дабрэе жыццё і не злее...
Бог з машыны.
Маліна з куста.
I ў малінніку любяцца змеі.
1989
KOCUb
A што твой лёс? Змаганне з Богам?
Сабаку кінутая косць?
Недасягальнасць перамогі — Усё, што ў гэтым лёсе ёсць.
1989
МАЎКЛІВЫ МІТЫНГ
Усё, што коціцца, Дакоціцца да нас...
I дакацілася.
Ля могілак якраз,
Дзе сны пра вечнасць сняць,
Ці спяць без сноў
3 усімі
Караткевіч, Куляшоў... — Маўклівы мітынг.
3 кожным, хто прыйшоў, З'явіліся і сталі побач продкі...
Маўклівыя
стаялі цені родных,
Маўклівыя
стаялі цені блізкіх:
Пад крыжам злеглых. Зоркай. Абеліскам.
Ва ўсіх Хатынях спаленых. Забітых
Пад Грунвальдам. На Калыме «прышытых».
Бясследна зніклых. Хапам пахапаных. Нікім, нідзе, ніяк не пахаваных, Ці ў Курапатах скінутых у роў...
Ад плоці плоць
I ад крывінкі кроў —
Мы ведалі, пра што маўчалі з імі.
Жывыя з мёртвымі.
I мёртвыя з жывымі.
I ўпершыню, маўкліва сцяўшы рот,
3 натоўпу глянуў люд. Амаль народ.
ГУЛЬНЯ
Ранкам неба пацямнела, а днём На дарогу ўпала чорным агнём.
Нахіліўся і падняў я агонь, Перакінуў з далані на далонь.
I на правай — прапаліў скуру ён, I на левай, як кляймо, стаў відзён.
I спытала даланя ў далані:
— Для чаго нам перакідваць агні?
Iсказала далані даланя:
— Гэта забаўка такая. Гульня.
1989
Адхінецца
вада ад зямлі — Да агню прыхінецца. Аблачынкаю стане, Растане...
Вось — каханне.
Гэты шлях мы з табою прайшлі.
1989
Тым быў час і не тым, а затым Нават часам не быў ён, затое Праступала імя залатое На пярсцёнку тваім залатым.
I калі, не ўтаіўшы імя, Ты адкрыла яго і назвала, Ты ўжо знала, што часу не мала I не многа, а проста няма.
Ён з нічога, з малітвы тваёй Узнікаў, як пустэча ў пустэчы, I яго абняла ты за плечы — I сышліся далонь з даланёй.
Ты ўжо знала: нікога няма
У абдымках тваіх,— ты ўжо знала I пустое ў пустым абдымала, I ў пустэчы блукала сама.
I збірала пустое ў пустым,
I складала пустое ў пустое, I было залатым залатое — I пустое было залатым.
1989
Прыбегла з марозу, на вейках зара —
I хрумстка, і свежа, і снежна з парогу! Яшчэ ў нас наперадзе, дзякаваць Богу, I срэбная, і залатая пара.
Яшчэ майскім мёдам гарчыш на губах, I пахне каханне пралескай пад снегам, I ў смех — раўнаваць, каб наяве і ў снах He верыць вяртанню, сачыць за пабегам.
Яшчэ не ў апёк дакрананне да болю, I лёгка наш лёс вызначаецца тым, Чаго перад чым назбіраецца болей: Пабегам адным ці вяртаннем адным.
1990
Заплакаць мне па той вясне?
Як соладка... так горка...
Там з ночы ў ноч скакала ў сне Агнём па залатой сасне Чырвоная вавёрка.
Адзін адну
гукну вясну — Hi голасу... ні рэха...
Прачнуся плакаць, зноў засну, I мне вавёрка сніць сасну У залатых арэхах.
1990
дым
Як дым —
зямное на зямлі;
Як тым, што і да нас жылі, I будуць жыць пасля.
У спраты прыбярэ зямля Наш боль, што высахне асотам, Адчай, што згоркне палыном I зорным змелецца млыном.
I ўсё. I тое ж будзе потым, Як і раней, як перад тым: Адчай і боль з крывёй і потам, — як дым.
1990
АГОНЬ
Спапяліўшы былое ў былым, Стаўшы ценямі, зданямі, снамі, Мы сабе ўспамінаемся самі, Як агню ўспамінаецца дым.
1990
КАМЕНЬ
У камень увайсці — і ў камяні Агонь раскласці, сесці пры агні, Да дыму прываліўшыся спіной,— I жыць, як за каменнаю сцяной.
1990
Шастае вецер па даху.
Гулка — як б'юць у званы.
Ноч набіраецца страху.
Зданямі поўняцца сны.
Гэтакдушы адзінока,
Скрушна — хоць крыкам крычы...
Днём яна — д'яблава вока.
Боскае вуха ўначы.
1990
МАТЫЛЁК
Замкнуў яму я горла, да таго ж Другой рукой над ім занёс я нож.
Як ён баяўся, гледзячы ў нябыт!
I плыў, і плыў з вачэй яго блакіт.
Ніхто ўжо быў ён і нішто, мярцвяк, Мой вораг, ненавіснік мой. Аднак
3 дзяцінства, з лугавіны ля ракі Блакітныя ўзляцелі матылькі.
I сеў яму на вейка матылёк.
Я кінуў нож і адпусціў замок.
1991
Глухі завулак.
Вецер.
Ноч.
Расстанне.
Я затулюся, падыму каўнер
I ўспомню мімалётнае каханне, Як паляванне ўспамінае звер.
Імя згадаю.
Плечы.
Вусны.
Вочы.
Было ж яно! Ну як я мог забыць!
I цень ягоны над прадоннем ночы, Нібы анёл ружовы праляціць.
У цені тым, знікаюча-імклівым, Што ледзьве ўзняў — і абламаў крыло, Хоць міг адзін я пражыву шчаслівым... Як звер, што п'е ружовае святло.
1991
CAI BA
Сінечаю свяціла сліва, Гулі між намі скразнякі, I ты глядзела з-пад рукі Няўцямна, мройна, палахліва У далячынь, дзе небасхіл 3 зямлёй зліваецца шчасліва, Адкуль да нас дабегла сліва Задыхана, з апошніх сіл...
— 3 апошніх сіл цябе кахаю I з ночы ў ноч, і дзень пры дні 3 апошніх сіл да небакраю Кідаю сінія агні...
На тую сліву цемра легла!
На камень, у пясок — куды
Пападалі яе плады, Пакуль да нас яна дабегла?..
1991
ПРАЗ КААІНУ
Кіну ўсё, чаго дасюль не кінуў, Пакладу стамлёна галаву
На даспелую траву Пад чырвоную каліну.
На нябёсы вольныя, на хмары Праз пажар калінавы зірну I пад ім засну
3 мараю аб тым, пра што не марыў.
1992
Бронь Божа мне ўспомніць пра тое, аб чым ты забылася,
Што з пылу ляпілася, а паўставала сцяной.
Як ты стамілася, любая, якты стамілася
Побач са мной!
I тая птушынка, што ў вокны азяблыя білася,
Таксама стамілася грэць невідушчае шкло.
Колькі было ўсяго, любая!..
Пералюбілася —
Як не было.
I тая травінка, што ў сне да мяне прытулілася,
Таксама травою стамілася быць у траве,
Ды ўсё так сплялося, звязалася, перакруцілася —
Бог разарве.
1992
ГАЛУБЯТНЯ
Над хатай галубіны дах. I ўсе нябёсы ў галубах, I брат на галубятні.
Са свістам кружаць галубы
I ніжуць круг на круг, любы —
Апошні і астатні.
I ніжуць
круг на круг гады.
Адбіўшыся ад чарады, Што свіст у небе сее, Апошні братавы галуб, Астатні —
п'е з ягоных губ I на вачах сівее.
1992
Струменіцца па жылах халадок. Сплывае час па стылых небасхілах. Завершана. Дапісаны радок.
Плачу даўгі і плачу на магілах.
Ужо надзеі белы галубок
Мяне не ўздыме на самлелых крылах. Завершана. Гасподзь глядзіць з аблок. Плачу даўгі і плачу на магілах.
Лучыць і блытаць вусце і выток Ракі быцця мне болей не па сілах. Завершана. Я сеў на беражок.
Плачудаўгі і плачу на магілах.
Мне галасы гукаюцца здалёк — I памяць на астылых небасхілах To пырхае, нібыта матылёк, To круціцца, нібы змяя на вілах.
1992
ВАР'ЯТ
«Што робіш, брат?» «Грудок капаю брату.
Прасіўся пахаваць каля царквы».
He замінайце вар'яцець вар'яту.
Тым больш, што ён капае, а не вы.
Тым больш — нікога: ні сястры, ні брата
Няма ў яго, ніколі не было.
He набягайце шкадаваць вар'ята — Яму няўцям, што розум адняло.
He з вамі ён,
Ягоны брат не з вамі.
Вялікаму ў дзіцячым паліто
Яму баліць над зрослымі брывамі, — Бог ведае, з чаго баліць і што.
Бог ведае, каго якія страты
Пільнуюць — і да страты не дапяць:
Хто ў немачы, хто ў розуме
вар'яты,
Хто брату брат — адно грудок капаць.
1993
У сферных люстрах плаўных небасхілаў Абвалы зор і роўны рух снягоў Пад поўняю, што вёслаў не згубіла Над водамі, што выйшлі з берагоў.
Свет шырыцца да незанятых ніш
I пустату закідвае насеннем, Што прарасце маланкамі паміж
Самаз'яўленнем і самазнікненнем.
Бясконцае ствараецца бясконца — To скручваецца ў ніць на верацёнца, To рвецца на спіралі і кругі,
Як гэта высь халодная, нямая, Як гэта плынь, што берагоў не мае I шырыцца — шукае берагі.
1993
РАДОК
Намацваць pyx радка, які у зачыне, Як шыць туман ці аблачыну ткаць...
I ўсё ж пачаць — хоць напачатку знаць, Што слоў, напісаных на аблачыне, Ніколі і нікому не чытаць.
1993
Малітвы.
Клятвы.
Споведзі.
Законы.
I неназваным
Бог дае імёны,
Каб доўжыць род, асуджаны на звод.
Чытаюцца, але наадварот Нябёсаўтаямнічыя пісьмёны На стылай плыні раўнадушных вод.
Пракляцці.
Здрады.
Вераломствы.
Бітвы.
Хай Страшны суд, нібы да шыі брытва
Усё бліжэй —
што будзе на Судзе?..
Калі па плыні
сам Гасподзь ідзе, Калі ўсе клятвы, споведзі, малітвы На хуткаплыннай пішуцца вадзе.
1993
He названых
нас няма.
Колькі слоў-званоў ні гушкай — He здабыўшыя імя Абыходзяцца мянушкай.
Рот кармілі — род звялі. Значавалі лёс пад плотам.
He здабыўшыя зямлі Абыходзяцца балотам.
He названых
нас няма.
Над Радзімай мы, як вырай. А на ўсход і захад выбар — Толькі воля ці турма.
Толькі цьмяны бунт крыві Ў скроні кінецца раптоўна: Назавіся. Назаві.
Безназоўным. Безназоўна.
1993
He з тымі пайшоў і дарогай не той.
Дарэмна дарога прасіла: «Чакай.
Азірніся.
Падумай.
Пастой».
Вяла невядомая сіла.
Дарозе казаў: «Ты не тая. Маўчы».
Hi д'яблу не верыў, ні Богу —
I крочыў, і крочыў удзень і ўначы, Пакуль не адолеў дарогу.
I рушыўдалей — на цалік, і сляды Пакінуў, што сцежкаю сталі.
А тыя, што з ім не пайшлі, хто куды
Пазбочвалі і заблукалі.
Глядзелі яны — хто з дупла, хто з нары, Аброслыя мохам з карою —
Як ён пад гарою, як ён на гары, як знік
і прапаў за гарою.
1993
У нашых снах было каму прысніцца.
Перад тваім партрэтам на стале Дыміцца цыгарэта ў папяльніцы, I кава ў філіжанцы астые.
Сто сноў яшчэ да несаснёнай страты, А ўжо ў адхіст, як травы ад касы, Зламаны жэст, якім бакал падняты, I рух, што папраўляе валасы.
Нібы па ветры мроіва сняжынак —
Усё ў адхіст!..
Нічога неўтрымаць.
Застацца жыць. Глядзець на фотаздымак. Паліць цыгарку. Каву дапіваць.
1993
Выйшаў летам.
Вярнуўся зімой.
«Дзе ты быў?»
Ён маўчаў, як з партрэта.
«Дзе ты быў?»
Раптам ён:
— Божа мой, He давайце мне плакаць пра гэта!
Павялі на магілы: «Тут брат.
Тут сястра. Ці за гэта не плацяць?
Дзе ты быў?!»
А ён зноў, як вар'ят: — He давайце пра гэта мне плакаць!
«Хоць падробныя слёзы сатры, Хоць адну
па сястры ці па браце, А пасля хоць жыві, хоць памры, Дзе ты быў?!»
А ён зноў: — He давайце...
Адракліся яго. Ён прадаў, Што было на падворку і ў хаце I прапіў, і пайшоў, і прапаў, I ніхто не жалобіўся ў страце.
Летам плакаў туман па сястры, А зімою завея па браце, Захлыналіся плачам вятры: «Не дава... не дава... не давайце».
Точыць стачонае моль — Хопіць трухі на запас.
Ператрываць — гэты боль. Перамаўчаць — гэты час.
Вырваўшы пальцы з вузлоў Локці не даць бы звязаць.
Некалі ж выпадзе зноў Голасу голасам стаць.
Ну, а не выпадзе — што ж: Зменаю знакаў і вех Хай сабе цупае дождж, Хай сабе шорхае снег.
1994
Хто па чым маркоціцца ў журбе, Да жніва дапесціўшы сяўбу.
Я сумую па самім сабе, Па сваім жыцці спялю журбу.
I па ўсім, чым я не даражыў, Што касіў, як ля дарог траву, Я смуткую так, нібы не жыў, Толькі бачыў сон, нібы жыву.
Гэты сон мне нанава не сніць. Незабудкай ён засне са мной.
Я спакойны ўжо, калі шуміць Несаснёны вецер за спіной.
Мне журбу дакошваць і сушыць, Мне маркоту спелую збіраць.
Божа мой, якая стома — жыць I да самай смерці паміраць.
1994
«ЗІМОВЫЯ МРОІ»
Надпіс на карйіне А. МАРАЧКІНА
Гэта жыццё — быццам жыць я не ўмею: Злое, крывое.
Разбагацею — куплю ў Аляксея Зімовыя мроі.
Іх пасялю я не ў хату, не ў клець —
У прасторную пушчу,
Каб неспатольна і вольна глядзець На саснёную птушку...
...Перад вачыма — хоць акасей! — Крамы, праграмы.
Жах, як крычыць твая птушка, Ляксей! Б'ецца аб рамы.
1994
Што затужылі, воі, мужчыны?
Волі ўдыхнулі — і дух заняло?
Як там і што там ні стане з Айчынай — Горай не будзе, бо лепш не было.
Шлях свой зблукала Айчына ў трох соснах, Збегала шлях чаўнаком, нібы ў кроснах, Кідаючы невідушчы народ
3 пасткі на захадзе ў пастку на ўсход.
Можа, відушчымі стануць нашчадкі? Шляху няма. Hi канца, ні пачатку. Прывідам — у пустату з пустаты — Рвецца Пагоня з дзяржаўнай пячаткі, Непадкаваныя б'е капыты.
1995
У Баранавічах снег.
Праз дарогу — змеі: Нізкі, роўны, доўгі бег Белае завеі.
Анікога тут няма 3 тых, хто быў бы любы.
Ды забытае імя Вышапталі губы.
I забыты твар узнік Прывідна — да рання У акно глядзеў двайнік Юнага кахання.
Там яно — на тым баку Змушанай разлукі На расстайным скразняку Прасцірала рукі.
Там пытала — з нематы, 3 даўніны, з нябыту: «Да каго вярнуўся ты, Калі ўсё забыта?».
«Да цябе»,— азваўся я Так, каб не пачула He чужая, не свая, Што са мной заснула.
Вечар у ветраным Віцебску — Ды не падмануць цябе
Спёзы, што вецер мне выціснуў У развітальнай журбе.
Я з тваіх рук вырываюся, Як крыгалом па Дзвіне! Роспач, якой захлынаюся, Ды не падмане мяне.
Хай мы ўдваіх не падманемся Мройным імгненнем адным, Ценем, з якім абдымаемся I застаёмся ў якім.
Мы застаёмся ў ім, скрушныя, 3 тым, што прыснілася нам, 3 горадам, з храмам парушаным, 3 небам, што ўпала на храм.
Божа! Малюся ды каюся: Перад Тваім алтаром
3 рук Тваіх я вырываюся, Як па Дзвіне крыгалом!
3 ёй застаюся, знікаючы Зманлівым ценем начным, Роспачных слёз не хаваючы, Слёз невядома па чым.
СТАЎ
Басанож прайду па пожні Да мяжы, дзе цёмны стаў... Так настане дзень апошні, Як і кожны наставаў.
I ў замежнай той старонцы, Дзе я страчу ўсё і ўсіх, He заплачу я па жонцы, Па каханках па сваіх.
А па кім жа я заплачу На мяжы, дзе цёмны стаў?
А па Той, якой не бачыў, Той, што ў свеце не застаў.
Па адной, нецалаванай, Той, якой не цалаваць, Па адзінай, неспатканай,
Той, што Бог не даў спаткаць.
тдк
НАД ВАДОЙ
Ігару Шклярэўскаму
Святая, запаветная,
Уся ў сабе сама, Вада
такая светлая, Нібы яе няма.
I да святла празрыстая,
Уся сама ў сабе,
Душа
такая чыстая, Нібы няма яе.
1996
Я Богу ўсё перамаўчаў, Як сіла слабла,
I кнігу шостую пачаў... — Да д'ябла!
Ён спакусіў узняць кулак На самым нізе —
I праступіў ягоны знак На шостай кнізе.
Каб зноў я ў мораку начы Глядзеў, здзіўлёны, На строгія, як на мячы, Пісьмёны...
1996
Пацалавала ў чало
I засмяялася...
Гэта амаль што было Тым, чым здавалася.
Што, як са срэбрам эмаль, Музыка з голасам, 3 лёсам зраслося амаль — I раскалолася.
Што заблукала, як боль, Сэрца паблізу, He паўтарыўшыся больш Нават прыблізна.
1996
Усё, што ўбірае пагляд, Напрамку не мае: Сад-Верасень... Дым-Лістапад... I дым застаецца, і сад — Пагляд прападае.
Знікае.
Душу ледзяніць
Над дымам, над садам...
I вецер сустрэчна глядзіць Тым самым паглядам.
1996
КРЫВІНКА
Журбую — помнішся ў журбе. Святкую — у святочнай скрусе. О, Украіна! Я табе
I за гарою пакланюся.
Наканавана помніцьдвум, Што па нялюбых не сумуюць, Што зберагае толькі сум He памяць рэчы — рэч самую.
I калі б'юць наводмаш страты — Каб нешта зберагчы, Цябе
Прыкусваю, саланаватую, Нібы крывінку на губе.
1996
П'ЯНКА
У пакоі, замглёным ад дыму, Непрытомным амаль ад віна, Трое поўныя шклянкі падымуць I налітае вып'юць да дна.
Утаропяцца ў сцены. Запаляць. Вочы ў вочы няўтульна зірнуць. Hi за што не зачэпіцца памяць — I яны наліваюць і п'юць.
Трое — з Менску, з Бярэсця, з Гародні — Ледзьве знаюць адзін аднаго, Дык з чаго яны п'юць так гаротна? Проста так.
Проста п'юць.
Hi з чаго.
Бо пакуль на абшарах Айчыны, Што ўсё толькі збіраецца быць, Аніводнай не знойдзеш прычыны, Каб не піць.
1996
Нервова накіну кашнэ (Французскае нешта). — Ты прыйдзеш яшчэ да мяне? — Канешне.
Глядзіць, як русалка ў ваду.
— Сагрэць яшчэ чаю?
Я ведаю, што не прыду.
Яна адчувае.
Паводле законаў гульні, Абняўшы за плечы, Пакорліва кажа: «Звані.
Пакуль. Да сустрэчы».
3 двара азірнуся ў акно — Рукой памахае...
За ёй тэлевізар міргае.
Французскае сёння кіно.
1997
Чакаць
гэтых дзесяць хвілін Няведама колькі! 3 нізін Падняцца паспеюць туманы На вішні, на бэз, на язьмін — Насыпала іх, нечаканых, Запозненых дзесяць хвілін!..
Ды во ты мільгнула ў вагоне, I во мы бяжым па пероне, Мілуемся, — дзесяць хвілін Наперадзе!..
Ззаду ўсё тоне:
і вішні...
і бэз...
і язьмін...
1997
Вазьму ў далонь лязо калянае I кроплю выцісну з ляза...
Агню — агнём наканаванае, Вадзе — сляза.
У цемру болем перакулены, Па-азіяцку торгну скуламі, Зглыну слязу...
А па лязе
3 вады ў агонь
Змяя паўзе.
1997
ЗМЯІНЫ БОГ
Усё, што ёсць — ёсць назва. Ёсць палова Таго, што ёсць...
У цэлае не сшыць
Змяю — і рух — і рукі змеялова —
I шып, які шыпіць...
1997
YUEKI
«Я ўцёк з Радзімы...» Адам Міцкевіч
Прасцяг нябёс зацьмілі крумкачы, I страшна стала — хоць ты ў ноч крычы, I ён з Літвы надумаўся ўцячы, I выбіраў краіну межавую, А ўцёк ён — мову выбраўшы чужую.
За выбарам адным паўстаў другі: Жытло чужое, не свае даўгі,
I ўрэшце — на чужой зямлі магіла... Хіба яго Радзіма не любіла, Ён быў не крэўны ёй, не дарагі?..
Дык за свае ці продкавы грахі, Альбо па нечай патаемнай змове
3 Радзімай развялі яго шляхі
У неадольным — у радзінным слове?
I да якой мужыцкае страхі
Яму вяртацца на памежнай мове
3 малітваю: «Літво! Ойчызно моя...»
1998
Быў я — як і ўсе былі. Жыў — за што плачу. Гнеў нябёс і спеў зямлі Зведаў. Бачыў. Чуў.
I нібыта меў свой лёс — I не меў яго...
Спеў зямлі і гнеў нябёс Быў ні для чаго.
1998
ЭМІГРАНТЫ
Hi тэарэм. Hi аксіём. Спажыўнае ў цане. Што Бог пашле — ядзім і п'ём, А не пашле — дык не.
Учора — склеп, сягоння — дах, А заўтра без жытла,
I ўсюды горка-кіслы пах Прыгарку, пылу, тла.
Hi аксіём. Hi тэарэм. Цыбуля. Хлеб. Алей.
Як добра ўсё ж, што мы памрэм Прад тым, як жыць далей.
1999
ВЕРАБЕЙКА
На рабіне золак стыне. «Верабейка, як жывеш? Што ты робіш на рабіне, Як рабіны не дзяўбеш?»
Верабейку на мякіне, Чык-чырык, не правядзеш: «Што ты робіш на чужыне, Як жывеш і сэрца рвеш?
Як няма на ёй нічога, Да чаго душой прывык?..»
Верабейка, птушка Бога, скок ды скок, чырык-чырык.
1999
Зламаўся лёс... Ну, што ж, не ў першы раз, Жыццё не да капейчыны прайграна, I кажа пакаёўка: «Проша пана, Я сёння зноў малілася за вас...»
Яна таропка накрывае стол, Бялее тварам, быццам на марозе... — Малілася? Чаму?
— А тут касцёл
Ад нас да вас якраз на паўдарозе.
1999
BYAIUA ВАРШАЎСКАЙ БІТВЫ
«Зялёная вода, Вада зеляная», — Спявае ў застоллі сябрына хмяльная, Што мае прыгоду,
бо мае нагоду:
Сягоння дзень бітвы дваццатага года.
Варшаўская бітва дваццатага года! Скрываўлены шаблі за шчасце народа! Пасеклі налева!
Пасеклі направа!
Чарга за табою, паненка Варшава!
Жалезнай рукою — да шчасця тутэйшых!
Танцуе на белым кані Тухачэўскі!
Чатыры ў адзін у яго перавага, He лічачы сілы чырвонага сцяга!
А сцяг бел-чырвоны нічый і ніякі.
Якая там Польшча! Якія палякі!?
А тыя, якія насмерць тут паўсталі, Чаго не даруе «пілсудчыкам» Сталін.
He, кроў гэтай бітвы не хутка астыне: Напоўніцца роў да краёў у Катыні, Прадасць яшчэ Сталін варшаўскіх паўстанцаў, — Прыпомняцца ўсім Тухачэўскага танцы.
I сам камандарм, што не знае пра гэта, Які зваяваць яшчэ марыць паўсвета,
Чырвонаму сцягу аддаўшы ўсе сілы, Ужо недалёка ад краю магілы...
О, колькі пабітых!
Агнём і віхурай
Касіла іх рэвалюцыйная бздура!..
Жылі б — дык спявалі б:
«Зялёная вода...» —
На вуліцы бітвы дваццатага года,
Дзе іх памінае ў застоллі,
Спявае
Сябрына хмяльная, уся маладая, Якая не знае, што свет залівае Раз-пораз то кроў, то вада зеляная.
1999
BYAIUA 3 МАЯ
Генерал Ерузельскі аспрэчвае права свабоды бунтаваць сярод тых, хто яе не прымае.
Мы ідзём пад дажджом праз Варшаву па вуліцы 3 Мая.
Генерал Ерузельскі падобны на гальштук, што з моды хоць і выйшаў, а вузел трымае.
1999
СКАРЫШЭЎСКІ ПАРК
На Скарышэўскі парк за лета ўсё не ўпала Hi кропелькі дажджу, а ўсё адно раса На скурчаным лісці крыштальна высыпала, I ззяла ў Боскі свет адчайная краса.
Ты ў Скарышэўскі парк ні разу не ступала Hi летам, ні зімой, а ўсё адно відно, Як дрогкую расу, блукаючы, збівала 3 вясельных нашых руж, што высахлі даўно.
Каханая, даруй!.. Але не ўсё прапала, Калі я помню ўсё... Калі я плачу так...
Ах, як яно было! Ах, як яго не стала!.. Прабегла па pace праз Скарышэўскі парк.
1999
ЛАЗЕНКІ
Toe ўсё, што назвалася Зося I паклалася ў лёсе, як знак, Я не ведаю, як пачалося, I не думаю, скончыцца як.
Проста гэтак яно выпадае, Праступае кляймом на ілбе...
Прастытутка мая маладая, Дай за ўсіх пашкадую цябе!
Адкіпела і збегла, як пена, Адбыло, што было... Перадых.
...Слаўна слухаць, як граюць Шапэна А дванаццатай па выхадных.
Слаўна з Зосяй бадзяцца ў Лазенках, Забываючы, хто ты такі...
На яе сінякі на каленьках, Як на кветкі, ляцяць матылькі.
1999
Устаць. Прыбрацца. Выпіць каву. Пісаць і кінуць. Праз Варшаву Ісці, не знаючы, куды.
Купіць цыгаркі, піва. Злоты Падаць жабрачцы. 3 павароту Вярнуцца на свае сляды.
Так пражываеш адзіноту.
1999
САМАЛЁТ
Першы раз за ўсё жыццё Новы год у адзіноце —
I такое пачуццё, Як адзін у самалёце.
Што ж, і так яно бывае...
Iнябёсаў пасярод 3 пляшкі корак выбіваю: — 3 Новым годам, самалёт!
1999
Перайначыць, парваць, папаліць — Божа мой, колькі попелу ў лёсе!
I нічога ўжо не засталося, Iняма — а баліць.
Дык няхай бы застаўся, не тух Сам агонь, што мы ў ночы расклалі, Сон пра той, што над рэчкаю, луг, Сон пра тыя — за рэчкаю — далі...
Сон пра сны... Пра той бераг лясны, Дзе нічога майго не ўцалела, Дзе ў мяне і былі толькі сны...
Што ж тады там згарэла?
2000
* * *
Да Бога дрогкая дарога... Здарожаны, сабой самім
Зняможаны, шукаў я Бога Ва ўсім, бо Ён і быў ва ўсім.
Яго ў спакусах прагла цела, I дух быў з целам заадно...
А неба ямінай цямнела — I праступала ў небе дно.
Над ямай неба стаўшы з краю
I ўбачыўшы сябе на дне, Спытаўся я: «Каго шукаю?..»
I выдыхнула дно: — Мяне.
2000
АНЁЛЫ
Як час настаў — і рушыў я да Бога, Анёлы — тры — мне перайшлі дарогу.
Адзін спытаўся: «Ты куды ідзеш?..»
Другі спытаўся: «Што з сабой нясеш?..»
А трэці не спытаўся анічога.
Ці быў нямы — ці знаў, што я да Бога.
2000
АПОСТАЛ
Ступіў апостал з неба на зямлю I першае, што ёй сказаў: «Люблю».
Другое, што сказаў апостал ёй: «Усё тут стане некалі зямлёй».
А трэцяе, што ён сказаць бы мог, Ён не сказаў, бо тое скажа Бог.
2000
ЛАСТАЎКА
1
Айчына. А чаму?..
Глядзіш услед пытанню —
Як ластаўчынаму
Палёту, шчабятанню...
2
Дарагое і ёсць дарагое.
Ува мне —
там, дзе сэрца тугое
Ад скразной, невыноснай тугі —
Б'ецца
ластаўкай берагавою
Беларусь аб свае берагі.
2000
Вечаровыя цені плывуць ад акна, Пагаворым пад вечар He аб вечным, аб нечым, Хоць пра тое, што хутка вясна.
Як даўно я табе не казаў пра вясну!
Прабачаюся, чуеш:
Ты са мной вясною начуеш, He баішся, што я не засну.
Усміхаешся ў сне, як глядзішся ў ваду, He баішся, што ў ноч нечакана сыйду — I не страшна да рання
I чакаць, і баяцца вяртання...
2000
ААЎГІ
Жыццю, што займета ў пазыку, Нібыта сплаціў я даўгі, I рэчкай з паводкі вялікай Шукаю свае берагі.
Даволі.
У роднай краіне,
Калі я камусьці і вінны, Дык тым, хто ўскапае і скіне Зямлю
на маю дамавіну.
2001
* * *
У сваім народзе ты жывеш, У чужым народзе пражываеш, Як ідзеш сабе самому ўсцеж I хады сваёй не адчуваеш...
2001
ДЗЕВЯТЫ ПЛАЧ
Васілю Быкаву
Калі з вайны вярнуліся салдаты: «Дайшлі, — сказаў ім маршал. — Дажылі. Па восьмым плачы будзе плач дзевяты. Яшчэ вам доўга плакаць на зямлі.
Віна вайны і жах яе, і страты
На мне адным, бо вы за мной ішлі.
Па восьмым плачы будзе плач дзевяты.
Яшчэ вам доўга плакаць на зямлі.
Кідайце зброю і стаўляйце хаты, Бярыце баб, каб роду не звялі. Па восьмым плачы будзе плач дзевяты. Яшчэ вам доўга плакаць на зямлі».
«Пра што ён кажа? — думалі салдаты. — Пра што ён плача?!. Мы перамаглі!..»
Па восьмым плачы будзе плач дзевяты. Яшчэ нам доўга плакаць на зямлі.
2001
Яшчэ нічога не было, I ўсё ўжо сталася — Дрыготка, Як па вадзе азяблай лодка, Завеславала, паплыло...
Такое ў лодцы той са мной, Што невыносна, немагчыма!.. Адна Айчына за плячыма — I анікога за спіной.
2001
Ноч — і д'ябал грае на трубе, Пацяшае ведзьмаў-бессаромніц...
Анікому — і найперш табе Я ўжо не расказваю бяссонніц.
He маню, што на тваім плячы Сніў-лічыў радзімкі залатыя...
Ах, як граюць!.. Скачуць уначы!..
Д'ябал гэты... Ведзьмы маладыя...
2001
воля
Зянону Пазьняку
Рака крыві за волю — праз вякі...
Калі і хто той волі меў даволі?
Зацятыя рабы зацятай волі He лепей, чым яе рабаўнікі.
Ніхто не змог, як воля, волыным стаць...
Хоць абдымайся з воляю аберуч — Паэту вольнай птушкай не спяваць, He паляваць тырану вольным зверам.
А вольны, можа, толькі плач сірочы, Няўцямны крык у прадсмяротны час, — I кожны з нас здабудзе волю двойчы, I двойчы згубіць волю кожны з нас.
Усім на волю Бог дае іспыт —
I не займець збавення ад іспыту: Адзін раз воля — калі ты з нябыту, Другі раз воля — калі ты ў нябыт.
2002
УСПАМІН ПРА БЕААРУСЬ НАД МАГІААЙ МАНЕРГЕЙМА
Геній Купалы і Коласа геній
Дзякуй, што даў нам... Але заклінаю:
Госпадзі! Сіла твая незямная!
Дай ты нам хоць аднаго Манергейма!..
Хай у чатыры бакі пастраляе.
2002
Знаю: любая дарога вядзе ў бездарожжа, Ды прамінаю агні і паўстанкаў, і станцый...
Толькі таму, хто нідзе заставацца не можа, Лёс дазваляе аднойчы дзе-небудзь застацца.
2002
Голкай зноўку сэрца мецяць! — Хто забойца?.. Дзе жыве?.
Анікога...
Востры месяц Шые воблакі, Плыве.
— Дзе забойца?.. Што за ліха!..
Hi гу-гу. Маўчаць усе... Вар'яцею ціха-ціха. Так, як трэба. Пакрысе.
2002
На ўскрайку самым, на краёчку Таго ўсяго, чым даражу, Я даначую гэту ночку, Тваю падушку даляжу.
Мы родныя крывёй і духам, Мы — духу і крыві зліццё...
А страсць падушку рве з-пад вуха, Пераварочвае жыццё.
2002
ЛАНЦУГ
3 пустоі і разрываў нябесны каваль Ланцуг адкаваў і наважыў мой лёс... I ўсё ж
між пустотаў з разрывамі сталь —
I па ланцугу прабягае мароз...
2003
КОШКА
Людміле
He пачую водгуку ў мальбе, Пракрычу ў прасцяг глухі: «Ісусе!..»
Божа мой, я плачу без цябе, Божа мой, я без цябе смяюся.
3 чым я рушыў з лёсу ў лёс наўпрост? Для чаго? Каб у чужым заглушку Скруха кошкай выгінала хвост, Кіпцюрамі драпала падушку?
Каб у бок, дзе ты, напружваць зрок Так, што ў вокнах выгінае шыбы?..
Вораг не прыдумаў бы знарок Кары той, што сам сабе я выбраў.
Любая!..
Але паклаўся шлях
Незваротны прадлюбой мальбою...
Кошка ліжа кроў на кіпцюрах. Шчэрыць іклы. Дыбіць хвост трубою.
2003
ЧАЙКА
Вользе
На Фінскім заліве адтайвае лёд.
Ускрыкваюць чайкі над Фінскім залівам. На міг мне здалося шчаслівых сярод, Што я паміж імі таксама шчаслівы.
Ды вецер, як чайку, ускрыліў тугу 3 паводкавай Віслы, з дрыготкай Варшавы, Дзе я ўсё — па лёдзе — на бераг бягу, Налева — на левы, направа — на правы.
Плыве пад нагамі і трушчыцца лёд —
Плыву — і бягу — дзень за днём, год за годам — I дыбіцца лёс, як сцяной — крыгаход, Упёршыся ў мост — і ламаецца лёдам!
Як страшна ён падае ў цемень вады!..
Як дна там няма!..
Як паводка не пройдзе!..
I я ўжо — не знаю, па што і куды? —
Па лёдзе — па лёдзе — па лёдзе — па лёдзе...
Направа, налева — адна старана —
Налева! — направа! — па крыгах! — адчайна!.. А ледзь прыпынюся — палонка без дна, А ледзь азірнуся — ускрыквае чайка.
2003
доля
Наталлі
Вецер коціцца па полі — У зямлі шукае долі.
Доля рвецца з цёмных нетраў I сябе шукае ў ветры.
Вецер. Поле. Доля. Дым — Скрозь пустое у пустым.
Мы ў жыцці сваім зямным Возьмем толькі ў дыме дым. Тое возьмем мы ў агні, Што сякера ў камяні.
2003
МАГЧЫМА
Маім было, а не чужым Усё ўжыцці маім.
А што было? А як? А з кім?..
Адзін туман і дым.
Магчыма, у канцы жыцця Пракруціцца, бы ў сне, Усё пра ўсё наноў, — хаця, Магчыма, што і не.
2004
ПАЛАНЭЗ Паэма
1
Бывай, Яблонская, бывай!
Прабегла восень па фальварку — I графіка такая ў парку, Хоць парк у раму забірай...
Бывай, Яблонская, бывай!
Я застаюся па-за рамай
Карціны, што праз дождж відна: Раяль, камін — і ты адна, Стамлёная любоўнай драмай, 3 бакалам белага віна...
Апошні раз прыгубіць дай — Заторгні на карціне шторы!
Я кінуў твой пякельны рай, Грукоча ў ночы поезд скоры: Бывай, Яблонская, бывай!
He стаў бакал на самы край!
Святло і цень дрыжаць падманна — I ўсё разрывіста, туманна...
Цалую рукі, ясна панна, Бывай, Яблонская, бывай!
Ад клавіш рук не адрывай! У свеце, дзе вішчыць жалеза, Пранізліва гучыць няхай Акорд апошні паланэза — Бывай!
2
«Ja kocham сі^...»
Ba ўсіх краях, Спрасоння блытаючы мовы, Я гэтыя пустыя словы Знаходзіў лёгка на губах: «I love you», «Я люблю вас»,
«Ах!» —
I галаву кружыла п'яна, I новаю парфумай пах Сюжэт банальнага рамана.
Я выдумляў яго, як мог... А тут прыйшлі, каб выдумляцца, Усе...
I плыў паркет з-пад ног, I глухла зала ад авацый!..
Яблонская! He дай нам Бог Хоць раз яшчэ ў жыцці спаткацца!
3
«Я рада вас спаткаць...» «Вы рады?..»
Прэм'ера.
Вайдаў фільм без Вайды. Міцкевіч з Францыі лісты Чытае Польшчы ўсёй... Масты У часе зводзяцца...
На сцэне
Акторы... Кветкі Тэлімэне, Якую не сыграла ты — Саперніцы яе прайграла...
Як на цябе зірнула зала! Яблонская! Як ты стаяла
Супроць усіх!..
Саперніц мала
Табе на сцэне і ў жыцці...
Руку маю, што спагадала, 3 пляча ты скінула: «Пусці!»
4
— Як «Пан Тадэуш» вам?
— Ніяк.
Пустых размоў пусты скразняк.
— Вы не паляк?
— Літвін.
— Вы з Вільна?
Бамонд. Ківае фраку фрак —
I звоніць тэлефон мабільны: «Не, сёння не...
Чаму так спешна?..»
Мы ўжо ўдваіх сярод усіх, Мы ўжо адчулі млосны міг Спаткання двух жаданняў грэшных...
«Аліцыя чытае вершы
Грудзьмі. Нібыта корміць іх».
/\х, мы акторы! Брава, брава! Як ні хітруй, а праўда ў тым, Што ўсе мы хворыя адным: Нам едкі дым — чужая слава, Ну, а свая — салодкі дым.
5
— Пайшлі.
Тут скрозь на тварах грым...
— Я тут свая...
— Але з чужым.
— Я не збягаю ад паразы!
«У, ганарыстая, зараза...»
А трэба йсці было адразу, Пакуль, як рыбіну ў траву, He кінула мяне ад фразы: «Пра Польшчу фільм, а не Літву, I мог Літву не згадваць Вайда», — I ў бок мой — зырк!..
Iвадаспадам
Шаленства ў скроні: «Ну, ка-злы!»
Ска-а-ндал...
— Сказаць, на што ты злы, 3 чаго твой форс, адкуль бравада?.. Нідзе Літвы тваёй няма!
А Польшча ёсць! I гэта праўда, Бо Польшча ёсць — як я сама!
— Няма Літвы!?.
Мяне няма?..
— Я рада быць з табой!
— Ты рада?..
На сцежку восеньскага сада Ступіла першая зіма.
6
— Я думаю, што вы вар'яты... — Хто — мы?
— Літвіны. Род пракляты, Дух страчаны праз вас жыве... Калі няма сапраўднай страты, Дык вы ствараеце яе.
Ты молішся, як прад абразам, Прад тым, што спалена да тла... Калі ёсць я, калі мы разам, Скажы: нашто табе Літва?
Ну гэта ж прывід...
Здань...
Трызненне...
Ну што — Літва твая? Скляпенні? Руіны? Замчышчы? Крыжы?
— А Польшча — што табе, скажы?
7
«О, Польшча!..»
Акрыліла рукі —
I да раяля...
«Польшча — гукі:
Накцюрн... мазурка... паланэз...
О, Польшча!.. Па фальварках бэз... Варшава... Кракаў... Ясна Гура...»
Ляцелі над клавіятурай Вякі, нібыта матылькі...
«О, Польшча!.. Скрозь усе вякі Звон зброі — і харал касцёльны, I РУХ,
ірух,
і рух няўмолыны
3 нічога —
Да сябе самой...»
А восень пахла ўжо зімой, Лядком пацягвалася рэчка, Сняжынкі пырхалі ў акне,
I цень Яблонскай, нібы ў сне, Хістаўся, як пад ветрам свечка, To да мяне, то ад мяне.
8
Як светхістаецца!..
Ад краю
Да краю...
To ляціць да нас —
To зноў ад нас...
— Я паміраю, Яблонская...
— He ў час... не ў час...
— Якраз у час! Ад асалоды Кахання, музыкі, свабоды, Ад страсці, а не ад хвароб!..
— Ты што:
маёй чакаеш згоды?
Дык страсць у Польшчы выйшла з моды, Смерць холадна цалуе ў лоб.
— Якая смерць! Гасподзь абраных Музык, Паэтаў, Закаханых
На неба забірае ўсіх
У страсны міг, каб засталіся Навечна ў ім!..
— I мы ўтым спісе?
I гэта мой апошні міг?
— He выдумляйся... будзь маёю...
— Я рада быць тваёй Літвою... Ты праўда ў ёй усёй крывёю — Так, што шаленства ў скроні б'е?..
— Жыву я, каб любіць яе.
Ды час Літвы яшчэ не выспеў — I я Літву прыдумаў, высніў, I ў гэтым сне, нібы на выспе, Згубіўшы ўсё і ўсіх, стаю...
Віна, Яблонская! Ці вып'ю Я кроў блакітную тваю!
9
Літва! Ад слёз у горле горка, Як назву вымаўлю тваю: Літва! Па ўсёй зямлі стаю Я на святых тваіх пагорках.
Дзеля чаго ўва мне ты будзіш Надзею голасам крыві?
Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
Калі жывая, дык жыві!
I калі ты не ў праху вояў, He ў мройным часе залатым, А ў духу тым, што прагне волі, — Тады ты ёсць, калі ты ў тым!
10
Літва мне снілася... Па Нальшы Скакалі вершнікі... Дзве чашы Віселі ў небе —
Hi адна
На вагах не пераважала
Над краем, дзе адна вайна 3 другой вайною межавала.
Трох вершнікаў на ўзгорках Нальшы He распазнаць:
Чужыя?..
Нашы?..
Я ў чашы зазірнуў:
Мячы,
Штандары ў чашах, Прах ды косці...
Я ўзяў мячы — і па плячы
Ударыў нехта: «Што за госці?» —
I павярнуў — да твару твар...
Тварэц Літвы, яе ўладар
Міндоўг паўстаў перада мною...
— А, гэта ты, — сказаў. — 3 Літвою
Даўно не бачыўся?.. Глядзі... Вось гэты край з яго людзьмі, Якім свой дух далі валоты, I ёсць Літва. Далей балоты I Жмудзь. Яе пад крыжакоў Аддаў я, каб не ліць там кроў — I кінуць костку лацінянам...
Так проста ўсё! — а ў часе цьмяным Зрабілася праз вас, бо вы Забыліся, што Бог Літвы Агонь, а дух літоўскі — воля, А праўда — воўк!..
— Я маю доўг
Перад табой? — спытаў я воя.
— Перад Літвой, — сказаў Міндоўг.
11
— Прачніся, зноў праспіш дзяржаву... Літоўскую былую славу Найлепей каваю запіць... — Яблонская, да д'ябла каву! — Цішэй... цішэй... Варшава спіць... Мой Бог, як я люблю Варшаву!
Жыву я, каб яе любіць.
А ты ўлюбёны ў міф... Найгорай Жыць у былым... Там пуста... гола... — Я не баюся пустаты.
— Таму і край свой кінуў ты, I зараз тут і там чужы Сабе і ўсім... Скажы, скажы,
Дзеля чаго зрабіў ты гэта?..
— Найперш, каб зратаваць паэта.
— Якога?
— Можа, не благога.
Я забывацца стаў, якога.
Ён у апошнія гады
Адчуў, што ўжо не малады, Што ўсё спазнаў: каханне... славу...
Надзеў хамут, улрогся ў справу — I паміраць пачаў...
— Тады
Прыдумаў сам сабе забаву?
— Лічы, што так... Яшчэ з ваўкамі He захацеў па-воўчы выць, Хоць быў абкладзены сцяжкамі...
— I што цяпер? Літва за намі?.. — Маёй Літвою хочаш быць?
— Я рада быць тваёй...
— Ты рада?..
12
На ўзгоркі Нальшы коса падаў Срабрысты дождж, і ў срэбры тым Стаяў Міндоўг, а поруч з ім — Ягайла, пяты сын Альгерда...
— Калі не ведаеш, дык ведай, — Прамовіў ён, —
Я крыжакам
Пацвердзіў Жмудзь пасля Міндоўга, Бо не яна Айчына нам —
I ў нас няма прад ёю доўга.
А доўг ва ўсіх у нас адзін: Перад Літвою доўг вялікі Яшчэ з пары, як Гедзімін Заваяваў сталіцу вількаў.
Праз гэты доўг — супроць Масквы —
Я з Польшчай ажаніцца мусіў, Каб адстаяць Літвы правы, Каб лёс ВялікаеЛітвы Нестаўся лесам Беларусі.
Ды ўсё дарма... Вы лес апелі. Згубілі ўсё, што продкі мелі, Ператварылі край ваўкоў У край зайцоў...
Я маю права
Спытацца з глыбіні вякоў:
Вы хто — народ?
Вы што — дзяржава?
Адкуль, калі няма слядоў?
Пазнаўшы зайца па губе,
Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю, Як Беларусь вы на сябе, На край літвінаў нацягнулі.
Вы разлучылі дух з крывёю I, абрусеўшы пад Масквою, Пад назвай, дадзенай Масквой, He сталі нават маскалямі, А толькі назваю адной — I тая назва стала вамі.
Вы — беларусы? Хто такія?
Ёсць Польшча,
Жмудзь,
Літва,
Расія —
Як вы ўшчаміліся сярод?
Адкуль з'явіліся? 3 балот?
3 чаго зляпіліся? 3 туманаў?..
Такіх падмен, Такіх падманаў
He ведаў ні адзін народ.
I што цяпер? Хай так і будзе, Абы не горш? Вы што за людзі: Вам звацца хочацца людзьмі, Ці імі быць,
Ці біцца ў грудзі —
Ці ўстаць за крэўны край грудзьмі?
13
— Згарае свечка ўжо.
— Задзьмі.
— Яблонская, гары ўсё гарам, Каб не было па чым тужыць!.. Радзіма сталася таварам!
Як на такой Радзіме жыць?
— He піць, калі Варшава спіць.
Ёй да Літвы якая справа?
— Літву і прадала Варшава!
— Хай так. He мне яе судзіць.
Жыву я, каб яе любіць.
Сагрэй мяне. Акаляваю.
— Сканаю я праз польскіх краль... — А што за прозвішча: Ня-кля-еў?
— Расейскае.
— Дык ты маскаль?
Ты не літвін?
— Я ўжо амаль Спалячыўся з табой... — Адказвай: Ты хто — маскаль?!
— Я гэткай назвы He ведаю.
— Маскаль! Маскаль! I я — з табой?
— На жаль...
— На жаль?!
Ты жалішся?!. Ды продкі ў трунах Перавярнуліся!..
Са мной,
3 Яблонскай быць табе?.. 3 Матрунай! — На сене ў хлеве быў з адной.
— Ты хам!!!
— Я знаю тое, хто я!
А што ў цябе за патайное Двайное дно?.. Які палёт! Якая страсць! Скуль што ўзялося? — 3 таго, што ў кроў маю ўжылося, Што дзікуны — ад нас на ўсход! — А вы для немцаў не народ!
А немцы — хамы для ангельцаў!.. Ну колькі праз пагарды шкельца Глядзець адзін на аднаго?! — I ты яшчэ вучыць! Каго? Яблонскую?! Ды род мой...
— Знаю!
Праз род свой ты, як сучка, злая. Шалееш з пыхі і дурнот.
— Ты што сказаў?.. Яблонскіх род... — Што за размова ў нас дурная!
— Перапрашай за дурасць! Кленч! He дакранайся! He пярэч!
Хто-небудзь, дайце хаму рады!..
14
Пайшла зіма другая прэч Па сцежцы восеньскага сада.
— Я рада быць з табой...
— Ты рада?..
— Даруй... He знаю, што найшло.
Ты праўду мне сказаў пра шкло: Мы — вас, а нас — яны... Пагарда Спрадвек жыве... Яна ў крыві...
Ты болей сучкай не заві Яблонскую!
— Даруй.
— Дарую.
— Дык, можа, вып'ем міравую?
— 0, Божухна!... Маскаль... п'янтос... Яблонскую за грудзі трос...
— Дый ты —
як чорт цябе панёс...
— Я маю права! 3 каралямі Мой род на роўных...
— Зноў пра род?
— Мне што: вады набраць у рот? Мой род пабіты маскалямі Амаль на скон! Дык я адплаты Mary жадаць?
— Калі ўсе страты,
Былыя крыўды ўсе лічыць, Як жыць? Што будзе нас лучыць? Пара на гэта ўсё забыцца...
— Hi з кім я не хачу лучыцца! Там Азія! Там вечна зло Жыло!
— А ў Польшчы што жыло?
Адно дабро? Хадзілі ляхі
На маскалёў?
— Якія страхі!
— Цяпер, канечне, страх які!
А з двух бакоў ва ўсе вякі Тапталі Беларусь, палілі, He род —
Народ на скон пабілі, Дык я ж маўчу!
— Ну і маўчы!
Скачы жанглёрам на мячы!
I што вы там, дальбог, за людзі? Вайна з вас выбіла мужчын? Яблонскіх род скакаць не будзе Hi перад кім, ні перад чым!
За Богам у палякаў — гонар.
I не бывае долі горай
Як жыць без гонару! А вы?..
Вам ад Масквы б — за лес, за горы, А вы лясамі — да Масквы.
— А лепш было б, каб да Варшавы? — Hi да каго! 3 літоўскай славы Чаму вы гонар не ўзялі?
Бог даў вам месца на зямлі —
Дык стойце там належным чынам!..
За гонарам ідзе Айчына.
— Даволі. Мы не ў польскай школе. — Народы б'юцца ўсе за волю — А вас у волю не ўпіхнуць...
У лес збягуць — і ў ім жывуць, Жывуць, жывуць...
— Мы партызаны...
— Жартуй сабе... Занадта рана Сабраўся ты ўсіх нас лучыць...
I як! Міцкевіча лічыць За беларускага паэта!.. Якая бздура ў галаве!
— Яблонская! Сцячэ, сплыве
Усё нязлучанае ў Лету, Як пыл пасля дажджу з дарог... — Касцёл з царквой не злучыць Бог! — Адкуль ты можаш ведаць гэта?
— Пайшлі ў касцёл! Прамовіш крэда?.. Калі злучацца, дык злучыся Малітваю...
I возьмем шлюб! —
...I зноў пагардліва сыйшліся Маршчынкі па краёчках губ.
«Ах, ты...» — Пайшлі!
— У Ясну Гуру
Паедзем?
— Хоць у Ватыкан,
Калі ўжо бздура прэ на бздуру!..
Дарогу засцілаў туман.
— Дай я паеду.
Ты нервова
Тапіла ўсё глыбей педаль...
— Дык ты спалячыўся амаль? Праз тры гадзіны адмыслова Спалячышся... На ўсё жыццё...
Прымерзла мокрае лісцё
Да шкла.
— Дай скіну.
— Здзьме ў дарозе.
Нібы на хуткай дапамозе Кагосьці везла ратаваць, Ты гнала.
— Кінь ты гэтак гнаць, A то й каталіком не стану...
Насустрач рваліся з туману, Сляпілі колкія агні...
— Яблонская, ну не гані!
— Няўжо баішся, праваслаўны?
Чапляешся за гэты свет?..
Сюжэт мы закруцілі слаўны: Раман!.. Акторка і паэт!..
Класічны ў нас з табой сюжэт — I ўжо фатальны, непапраўны.
— Дай руль!
— He дам.
Дакладна ролі Распісаны.
Табе — твая.
— Яблонская, пад хвост шляя Табе папала?..
Прапаролі!
Прабілі кола!..
Слізгата...
— Газ скідвай!
Завішчэлі шыны!..
— Нетармазі!
Удар!
Машына
Сустрэчная — уніз з маста.
Звон у вушах і пустата.
16
I Вітаўт з пустаты і звону
Сказаў:
— Няма ў Хрысце Хрыста, Калі ягонага закону Няма ў табе. Прымі закон.
Сівы, як кургановы сон, Стаяў з Міндоўгам поруч ён, Абодва — даўніна сівая...
— Па белым снезе кроў сцякае, — Казаў далей ён, — Гэта — шлях.
Яго пачаў я пад Дуброўнай.
Самой сабе там стала роўнай Літва — і прырасла на Жмудзь.
Шлях не даваў мне Жмудзь вярнуць Зноў крыжакам.Так перамога Паразай стала. Жартам Бога.
Так Жмудзь Літвою прырасла. —
Туга ў вачах яго плыла...
— Ты плыў, як човен без вясла, — Працягваў Вітаўт, — і заблытаў Сябе і ўсіх... Цяпер забіты Паўстане на шляху тваім...
Ты ведаеш, што будзеш з ім Рабіць?..
He ўсе пра тое знаюць... Шлях можа стаць зусім пустым. Забітымі не прырастаюць.
Забітых дух — атрута ў целе.
Абедзьве чашы апусцелі, Як ты ў іх зазірнуў... Згарні Штандары, а мячы вярні.
— Каму вярнуць?.. Вы здані, міты... На вас кальчугі ўсе прабіты, Вы ў ранах з галавы да ног!..
— Вярні мне меч! — закончыў Вітаўт.
— Вярні мне меч! — пачаў Міндоўг. — До слоў!
За зброю зноў бяруся. Скажу адно —
што ў той раз мусіў Сказаць, але забыўся ў скрусе, Бо ўжо сівая галава...
Няма ніякай Белай Русі, А ёсць Вялікая Літва!
I хітрая Літва малая, Былая Жмудзь, пра тое знае, Вялікая — не хоча знаць...
3 чаго ты польку ў жонкі ўзяць Надумаў?..
Вітаўт праваслаўным Пражыў жыццё — і беспадстаўна Надзеі меў на польскі трон... Ты чуеш пустату і звон?..
«Цудоўны цяг імкне вышэй, — Шапталі мне два сны сівыя, — Літоўскі Зьніч гарыць ярчэй, Чым крыж на полацкай Сафіі, Чым на любым касцёле крыж...»
— Князі Вялікія! Спарыш — Адзін арэх, ці два? — спытаў я. — Каталіцызм і праваслаўе — He той жа шлях?
«Наш шлях — паміж, — Шапталі сны, — не берагамі, А рэчышчам, ракой самой. Пакінь усё і кроч за намі...»
...I нахіляўся паміж снамі, I плыў са снамі нада мной Яблонскай твар... Бялей, чым белы...
— Ты цэлая?
— Ты цэлы?
— Цэлы, пайшлі...
Абрыў.
Рака ў тумане.
Разбіты «Паланэз».
«Канец!..»
Мужчына малады ў сутане.
— О, Божухна!.. Святы айцец...
— Ты ведаеш яго?..
Сталёва
Шарэў твой твар...
— Ён з Чанстахова...
На Яснай Гуры меў служыць...
Мы да яго...
— He можа быць...
— Паслаў яму Гасподзь збавенне
Ад нас...
Што ж мы ўчынілі?..
Жах!..
Ён жыў яшчэ... He страх — здзіўленне, Як шкло, плыло ў яго вачах.
«Так быць не можа, бо не можа Так быць ніяк, ніяк, ніяк!..
Ну што ж гэта такое, Божа?!.
Ну што за знак?.. Ну што за знак?..»
Паліцыя.
— Вы разам?
— Так.
— Хто за рулём быў?
— Я.
— Няпраўда!
Я за рулём была.
— Ну, што ж...
— Мы ўсё зрабілі як найгорш —
I ўсё ж, і ўсё ж, і ўсё ж, і ўсё ж Я рада быць з табой...
— Ты рада?..
3 нябёс
на лёс, на аўтастраду — Са снегам дождж, Са снегам дождж.
18
Ксёндз Караль Корсак, я без скуры... Крані. Глядзі: на пальцах кроў. Звіняць званы на Яснай Гуры: Радзіны... Хрэсьбіны... Хаўтуры...
Сюды ідуць з усіх краёў, Каб памаліцца, пілігрымы, А я тут — хто? А я — чаго? Мне б міма Яснай Гуры, міма Канстанцінопаля і Рыма, Што маюць Бога аднаго,
А служаць так яму, нібыта
Іх два — і нейкі большы з двух!
I колькі вернікаў пабіта, Каб правіў каталіцкі дух, Альбо, каб правіў праваслаўны!
А ў тым, які з іх болей слаўны, He разабрацца без вайны!
I б'юцца веры абаронцы, — I гора, гібель той старонцы, Дзе ў бітве сходзяцца яны!
Хто злічыць бітваў гэтых страты?..
— Вы хто такія? Уніяты?
Палі давай! Тут рускі край! — Тут польскі край! Палі давай!
I кроў на кроў, і брат на брата...
Як Бог даруе, дык няхай.
Тады, апроч зіхоткіх зорак, Нічога ў небе.
Вечнасць. Смерць, 3 якой злучыўся Караль Корсак Празтое, што не зразумець.
19
Зіма ў Варшаве. Трэці снег Ляжыць на ружах, як газета...
He думаў я, што мой пабег Перабяжыць за межы лета.
Раман акторкі і паэта Яшчэ не скончаны. Але
Працяг ягонага сюжэта — Чарнавікамі на стале.
Усё, што ў ім было прарочым, Ужо звяршылася. Далей Так можа быць, як мы захочам, Ці, як прыдумаем, але...
20
Слізнуўся лёс па трасе коўзкай — I развяліся ўсе масты...
Прад Боскай Маці Чанстахоўскай Каменная стаяла ты.
Пра што малілася?.. Каб кара Цябе мінула?.. Стала сном Усё, што стала?..
Корсак Караль Хістаў сусвет над абразом.
21
Як свет хістаецца!.. Ад краю Да краю — і ад нас, ад нас...
— He дакарай...
— He дакараю...
— А помніш?..
— Помню...
Кожны раз
Праз сілу і скрозь слёзы — ласкі...
—Яблонская, ну, калі ласка, Вярніся жыць!..
— Як жыць?.. Канец
Жыцця... Канец любоўнай казкі...
Святы айцец... Святы айцец...
— He мучайся... Жыцця пракосы Зноў зарастуць... Жыві травой...
I ты ківала галавой, Як завадная лялька...
Корсак!..
22
Ён цікаваў цябе. Паўсюдна Ён быў з табой, як з целам цень, Як з духам здань... Яму падсуднай Ва ўсім была ты... Кожны дзень Насіла на магілу кветкі...
23
Банальныя ў сюжэце меткі: — Ты не кахаў мяне!
— У сведкі
Я клічу Бога, што кахаў!..
— Ты бавіў час! Ты забаўляў Сябе!.. —
I мяўся край сурвэткі, I кубак каву праліваў.
24
Ты плакала... Саперніц мала Табе ва ўсім — і не ставала Для плачаў слёз... вачэй саміх... Да донца выплакаўшы іх, Ты прашаптала так не ўслых, Ты моўчкі так даруй сказала, Што больш сказала, чым бывай...
— Бывай! Я пакідаю край, Дзе стаў табой смяротна хворы!.. — Бывай! Чакай! Мы ўсе акторы!.. Бывай... Даруй! He пакідай!..
I так да немачы, да зморы: Як ноч: даруй...
Як дзень: бывай...
3 двух галасоў — які прарочы?.. Ці той, які мне чуўся ўночы, Ці той, што ўдзень?..
Ды ўсё на злом,
Як з ночы ў дзень, як дзень за днём Касцёл... малітвы...
Дом сірочы
Нам гэты свет, дзе мы жывём.
26
Фальварка гулкія пакоі Палохалі — такім пустым Здаваўся дом, нібыта ў ім Жывуць два цені, зданяў двое...
Глухому чуецца глухое. Сляпое бачыцца сляпым.
27
Я пакідаў... Вяртаўся зноў... Зіма марнела ад дажджоў, Плылі, цяклі сляпыя хмары...
Ты ўсё чакала помсты. Кары
Ты ўсё шукала — я знайшоў Яе... Ты мне сказала:
— Караль...
28
Так паміраюць... Я ўжо блытаў
Сябе і Караля, нібыта
3 ім чаргаваўся...
«Ты з забітым
Як будзеш жыць?..» — штоноч, штодзень
З'яўляўся і пытаўся Вітаўт...
I я сачыў то здань, то цень — To цікаваў сябе самога!..
«Вазьмі мой слых, — маліў я Бога, — Мой зрок вазьмі — і ёй вярні!..»
29
— Як змрочна! Запалі агні...
— Гараць...
— Гараць?.. Чаму так цёмна?!.
Ён там! За імі!!.
— He крычы...
— Як глуха!.. Музыку ўключы... «Каханая, мы непрытомна Жывём...»
30
«Каханы, мне ўжо сілы, Каб жыць на яве, не стае...»
— Давай адыйдзем ад магілы, Яблонская! На край яе Каханне ставіць рызыкоўна — Цікуюць мёртвыя жывых!..
— Жывы ён!!.
— Мёртвы!!!
Зрок і слых
Замгліліся ўва мне раптоўна.
31
Сляпы, глухі ў чужой краіне...
«Ты ж сам маліў...»
Яна пакіне
Мяне!..
«Кінь першы...»
Як?.. He стыне
У жылах кроў — пульсуе, б'е!
Рука Яблонскай на ілбе Дрыжыць, і на губах салёна — Сляза!..
Няўжо яна па мне?..
За што мне — так кахаць шалёна? Так слепа! Глуха!
32
Сон у сне! —
I сон за сном вяроўкай звітай...
— Яблонская, мы здані?.. Міты?..
Зноў скачуць па дарозе збітай На снежна-белых конях Вітаўт,
Міндоўг, Ягайла... He спыніць Пагоні — і яна ляціць, I дыбіць, гоніць, сцеліць коней, I не суняць яе па сконе Маім, тваім!.. Яна з грамамі, з маланкамі у чарадзе!..
Яна
блішчыць, грыміць, гудзе!..
«Яблонская! Літва за намі!»
33
— Ты дзе, Яблонская, ты дзе?.. Я бачыў! Чуў я лёт Пагоні!..
Я не сляпы! Я не глухі!..
«Я тут» — паклаліся далоні На лоб гарачы і сухі.
«Агонь!..»
34
«Я тут, з табой...»
У доме
Палаў агонь, быў дом агнём
I домам, яваю і сном Адначасова — і суомі Пачуў я слова...
Снежны слуп
Паўстаў у самай сэрцавіне Агню...
«Яна мяне пакіне?..» —
Спытаў я ціха, і да губ
Той слуп — манах у белым — палец Прыклаў. «Табу... Табу... Табу...
Вам трэба Польшчу іЛітву Пакінуць, вас тут спаліць памяць... Тут кроў і слёзы... Прах і тлен...» — Аўдоме што?..
«Імёны паляць.
За іх тры веданні ўзамен
Даюцца з таямніцы Та о...»
Яблонская ўвайшла і стала Каля сцяны агню. Яна Была ўся ў белым.
— Ты спаліла
Імя? — спытаў я. Як сцяна, Яна маўчала.
«Тайнай сіла
Павінна быць, каб сілай стаць, — Пачуў з агню я. — Напісаць
I ўсё спаліць — вось сілы тайна...» — Цябе прымусілі?.. — спытаў я. — Таму імя ў цябе няма?!.
3 агню сказалі: «Не, сама...»
Я напісаў — Маё імя Спаліў манах...
Спазнаў я Тао.
«Ты тыя веданні спасціг, Якіх спасцігнуць нельга з кніг — Для веданняў няма пісьмёнаў...
Шэсць дзён міне, і ты на сёмы Народзішся з трызненняў, сноў, Каб помніць пяць магічных слоў, Чытаць іх вогненныя знакі...»
— А сёння дзень які?..
«Ніякі.
Апошніўаніякіх днях, Табой пражытых. Пыл і прах.
Страсі іх. Кіньусё. Ідзі...»
36
I дом гукнуўся мне людзьмі, Якімі поўны быў...
— Глядзі, —
Яблонская сказала. — Слухай...
Я чуў і бачыў. Мне на вуха Шапнуў манах у белым: — Сёмы
Сягоння дзень...
Ён быў знаёмы
Аднекуль мне. Ягоны твар
Усмешка залівала.
— Сёмы
Сягоння дзень...
Нібыта вар,
Сінечаю кіпелі вочы
На смуглым твары.
— Той, хто хоча Спазнаць — спазнае...
Ён прарочыў,
I мне, няведама чаму, Быў зразумелы сэнс замглёны Прароцтва... Я чытаў імёны Усіх, хто быў тут, — у агні...
Пераствараў на сёмым дні Недасканалую прыроду Агонь...
I — як апёк! — свабоду адчуўя...
Вольны стаў ад той Жанчыны, што была Літвой, I ад Літвы самой, ад праху,
Крывёй залітага, слязьмі!..
Манах падаў агонь: — Вазьмі!.. —
I ўзяў агонь я з рук манаха.
37
«Свабода ў таямніцы — тое Адзінае, што не пустое, Што стрыжань, а не абалонь, He бляск агню, а сам агонь, 3 якім ты ўжо не прападзеш У безданях міжгалактычных, Дзе ў вочы Бога зазірнеш
I вымавіш пяць слоў магічных...»
Гары, палай, святы агонь!.. Сцяжына тайны — бакавая... Яблонскай лёгкая далонь У валасах маіх блукае, I мы, зблуканыя, удвох, Удвох, бо нас кахае Бог, I нам, пакуль агонь не згас, Сцяжынай тайны не спыніцца... — Бывай, Яблонская... Мне час...
Мы з ёй пасвечаныя, нас Агонь яднае. Таямніца.
Там слупам снег. Там тайны знак Расстання. Гэтак выпадае...
Каханне не яднала так, Як таямніца нас яднае,
I тайна таямніцы той У глыбіні не разгадана: Каханне ўсё ж схавана ў ёй, Ці таямніца ў ім схавана?
39
Я пакідаў Варшаву. Снег Ляжаў на ружах, як газета...
О, пыл газетны!.. Прах уцех Юрлівых, хуткіх... Цьфу на гэта! Мышам усё ды пацукам!..
Што там было — мінула там, Прапала. Толькі пыл віруе...
Дарую і былым сябрам — I ворагам былым дарую.
I забываю, забываю...
Ідзе жыццё... Гарыць агонь...
I ў валасах маіх блукае Яблонскай лёгкая далонь.
40
Бывай, Варшава! Як шчыміць!..
I слёзы выціскае вецер... Калі Варшаву не любіць, Дык што тады любіць на свеце?
Ёсць нешта ў ёй ад каралеў 3 крывёй блакітнай, ганарлівай...
I міласць зведаў я — і гнеў
Твой каралеўскі... Будзь шчаслівай.
Бывай! Бывай!.. Усё міне, Але і на краі магілы Згадаю я, што ты мяне Прылашчыла і прытуліла У скрутны час...
Той час прайшоў —
I пуста там, нібы на пожні...
Кружу па плошчы Трох Крыжоў, Шукаю сіл на круг апошні,
А стуль, дзе каралеўскі парк, Дрыготка музыка ўсплывае, Такая музыка, такая,
Што як жа так?!. Што як жа так — Расстацца з ёй?!.
Ды што ж, ды што ж —
Пара!.. Над Віслай слепне дождж, Смуга над Скарышэўскім садам —
I мроіцца: «I ўсё ж, і ўсё ж
Я рада быць з табой...»
Ты рада, Варшава?..
Спеў апошніх нот
Згасае рэхам...
Пераправа,
Налева мост — і мост направа,
I невідушча Жыгімонт
Глядзіць услед...
Бывай, Варшава!
Снежань 1999 — сакавік 2000,
Варшава
KDH
Нпвдя кніга
* * *
Божа, у тваіх руках
He грамы, не бліскавіцы: Бел-чырвона-белы сцяг — Кроў Хрыста на плашчаніцы...
2003
UEPHI
1
Божа з цернем на ілбе, Мой Ісусе!
Ты мне снішся, а табе
Я ці снюся?
Я ўсю ноч з гасцямі піў, Меў каханку.
Ці мянеТы не прысніў Хоць на ранку?
Правяду сваіх гасцей На дарогу.
Мне б хацелася часцей Сніцца Богу.
11.01.2008, 14:30
2
Я спытаўся ўчора ў Бога, Ці не сніць мяне Гасподзь? Ды з нябёс — ніхто нічога. Хоць бы слоўца.
Знак бы хоць.
Сёння ж з раніцы на ўсходзе надпіс
з белых бліскавіц:
«Ты не снішся мне, Валодзя. Бог не спіць».
12.01.2008, 15:30
СНЫ НА ГОТЛАНДЗЕ
Рыгору Барадуліну
На Готландзе ў лялечным Вісбу, Дзе крокусы ў красавіку, Я быццам бы нанава высніў Усё, што прысніў на вяку.
Ахутваўся Готланд туманам, Гукаліся здані ў мурах...
I ўсё мне здалося падманам Ва ўсіх, пераснёных мной, снах.
Апроч скразняку, што ўсе ночы Хістаў на газніцы агонь...
Апроч матылька, што аднойчы Малому мне сеў на далонь.
Готланд, 17.03.2008
ЛЁН
Анатолю Сысу
Дом мой дом на чатыры вакны Лён мой лён на чатыры вятры Рваў я рваў лён з чатырох старон Выбіраў лёс з чатырох вакон
Лён мой лён вырваны вырваны Лёс мой лёс выбраны выбраны Праў я лён з нітамі зрэбнымі Браў я лёс біты цярэблены
Я аддам лён мой вятрам вятрам А сябрам лёс мой аддам аддам Нешта ў ім я не дарабіў
Калі рваў біў ды церабіў
На сяброў я не пажалюся
У вятроў толькі спытаюся
Што ж я што ж не дарабіў забыў Ды каго ж не далюбіў згубіў
31.03.2009
КАЛІ niCAUb
Лырысе Геніюш
На вуліцы Царкоўнай пасяліцца Напроць царквы, каб блізка — памаліцца, Хоць Бог паўсюль... А дзе яго няма — Царква не дапаможа. Там турма.
Там — чорная на белым — Варкута, Кругоў Гулагу драцяная повязь, Снягоў вечнанямая мерзлата, Цвіком на ёй надрапаная Споведзь.
Там — над зямным — нябесны храм паўстаў Гатычным, кіпарысавым абрысам, I ў ім не служка Божы спавядаў, А сам Гасподзь Пакутніцу Ларысу.
«Ты даў мне, Божа, волю і турму, Я прыняла... і ўсё прыму, што будзе», — Яна казала аднаму Яму, Каб праз Яго хоць нешта ўчулі людзі
Хай свет людскі сам ад сябе аглух, Няхай ніхто нікога ўжо не чуе, — А Бог пачуў.
I пасцяліў ёй пух
На тых аблоках, дзе яна начуе.
Хай спіць, хай спіць... — і сніць сябе царквой, I Зэльваю, што патанае ў бэзе, I — чорнаю на белым — Варкутой 3 чырвонымі пісьмёнамі на снезе.
Хай спіць, хай спіць... Як немагчыма жыць, Яна жыла — і Бог па ёй заплакаў...
На тых нябёсах, дзе яна ляжыць, Крыж, воблакі чапляючы, надрапаў:
Калі пісаць, дык толькі так пісаць, Як бліскавіцу доўжыць бліскавіцай, Як з вены ў вену кроў пераліваць... Пісаць, як спавядацца і маліцца.
6.08.2005. Зэльва
ЕВАНГЕЛЛЕ
Ірдзеедзень над Юр'явай гарой, Вясновыя над ёй плывуць аблокі... Анёл з нябёс злятае сінявокі На яблыню, што набірае сокі У жылкі, што пульсуюць пад карой.
Мне мроіцца, як моліцца, вітае Анёла дзед і запрашае ў дом. Гайдае ў доме свечку скразняком, Евангелле ляжыць пад абразом Разгорнутае — і псалом чытае У вечнай кнізе пчолка залатая.
6.03 2009
СКАРГА
Волые
Там, дзе я з табой начую, Зорны плешча акіян. Хочаш ведаць, што я чую Абдымаючы твой стан?..
Чую з неба Скрозь пустога Скразяную Скаргу Бога:
«Ці ўсяго На свеце Многа, Ці замала Усяго — Дык жа ў Бога Анічога, Апроч неба Скрозь пустога, Апрача Яго самога Аднаго».
20.03.2007
што?
Генадзю Бураўкіну
Забярэзіла ад Варкуты
I на поўдзень далей... Гук пусты,
Гук паветраны ў небе хіснуўся, Рэха хрумснула:
«Ты не вярнуўся».
3 небыцця не бывае назад.
Заімглёны ў акне далягляд,
Замутнёная поўніцца шклянка, Зап'янелая паліць каханка.
Выпадковае ўсё выпадкова:
I каханка, і шклянка...
Hi слова
Hi пра лёс, ні пра жарсць, ні пра смерць He магу зразумець.
Адзінотны над тундраю птах...
Што вядзе мяне? Выбраны шлях, Ці сцяжына вядзе бакавая?
Ці пра тое, чаго не бывае, Сны ў начных цягніках?..
28.08.2006
Азірацца на дыму клубы, На царкву, над якой галубы Дзіры ў небе працёрлі, —
I вяртацца ў былое, нібы Набівацца ў сяброўства да мёртвых.
2007
Вяртацца на Радзіму — ды куды?!. Нікуды ўжо. Палёту дзве гадзіны.
Агні па нізе. Вёскі, гарады — Яктут, яктам... Нідзе няма Радзімы.
2007
Спявае маці — я не чую слоў... Вятрыскамі да нашых вокнаў зноў Прыбіла ліст кляновы — пра любоў, Прыбіла ліст дубовы — пра журбу, Рабіны ліст прыбіла — пра вайну.
2007
XIX СТАГОДДЗЕ
Чытала — і кусала Сцябліначку, рамонак... Адклала — і рамонак Бялеў паміж старонак.
2007
* * *
На змярканні, на змярканні Заставальнік заставальны, На світанні, на світанні Развітальнік развітальны,
3 ямы ў яму, з вежы ў вежу Перабежчык перабежны, Перабегам прыналежу, Сам сабе не прыналежны...
2007
* * *
Ані царквы ў крыжох, Ані хаціны боскай...
Так і жывуць удвох: Богам забытая вёска, Вёскай забыты Бог.
2007
ЧАРВЯК
Рассечаны чарвяк Змагаецца з зямлёю, Як не адзін, а двое...
Усё маё ніяк
He звязана са мною.
2007
МУРАШ
Задраўшы галаву, Падскочыш: «Я жыву!..»
Нахілешся — і бачыш, На кім жывеш і скачаш.
2007
HA РАЗВІТАННЕ
3 МАЙКААМ ЛЖЭКСАНАМ
— Майкл, а якія ў вас творчыя планы?..
Быццам
Шагалам
Намаляваны,
Плаўна ляцяць у чырвоным паветры Чорны хлапчук
У бялюткіх шкарпэтках.
2009
* * *
Пакуль Абаму не забілі, Яшчэ мы шанец не згубілі Грахі прад Богам замаліць, I ўсіх, каго мы не любілі, Пакуль Абаму не забілі, Яшчэ мы можам палюбіць.
Пакуль, як на клавіятуры, Свет беласкуры, чорнаскуры (Чаму і музыка гучыць), Мы можам не спраўляць хаўтуры Па Богу, і псалмы і суры Адной малітваю лучыць.
Пакуль Абаму не забілі, Яшчэ мы шанец не згубілі У храмах свечкі запаліць. Заб'юць Абаму — рухнуць храмы, I Бог памрэ, I цень Абамы Над Богам будзе галасіць.
2009
* * *
Стогадовай габрэйцы на «ІЛы» — Хоць куды, каб памерці хутчэй. I габрэй не адводзіць вачэй, Смутных, быццам занесеных ілам, I на позірк мой кажа габрэй: «Перавозім жывыя магілы».
2005
НАДПІС HA КОАЕ
.. .дзе ахрошчаны — там адпяяны, дзе народжаны — там пахаваны...
2005
НАДПІС НА КІНЖАЛЕ
Воўк нараджаецца ваўком, Каб быць ваўком, а не шакалам. Калі ты цар — дык будзь царом. Калі кінжал — дык будзь кінжалам.
2005
КУРСКАЯ ДУГА
Трагедыя расійскай субмарыны...
«Як гэта так?..» — дапытваюцца фіны, Нібыта я расійскі адмірал...
Яшчэ жыве, як здань, Саюз адзіны, Яго легенды і яго быліны, I доўжыцца жахлівы серыял.
Хай рухнуў Рым — стаяць яго руіны: Афганістан, Чачня, Чарнобыль... Міны Раскіданы сярод пяскоў і скал.
Імперыя ўсё шчэрыць зуб звярыны —
I на шляху расійскай субмарыны Паўсюль яе скарожаны метал.
Смерць не страсеш, як страшны сон з пярыны... Як рускаму, мне спачуваюць фіны, I ўсюды клін — куды сябе ні кінь...
За маракоў расійскай субмарыны Памолімся. Ва ўсіх нас Бог адзіны — Амінь.
23.08.2000,
Хельсінкі
* * *
Ува ўсім, што ёсць, было і будзе — Ані ў чым цябе магло не быць. Цуды ўсе ў адным-адзіным цудзе: У неверагодным цудзе Жыць.
2006
* * *
Я шмат чаго Зрабіў дарма. Найбольш таго, Чаго няма.
2006
* * *
Кола ўсяго беларускага свету Коціцца так, нібы скручана з ветру: Грукае, рыпае столькі вякоў — А на дарозе ніякіх слядоў.
2005
ПАДЗЕМНЫЯ КОНІ
Падземныя коні мацней за зямных і нябесных... Чаму ж пасяліў іх Гасподзь Там, дзе цёмна і цесна,
Дзе скачуць яны не скрозь вецер, А рыюцца праз камяні, Што скуру здзіраюць!.. Хіба не баліць ім ані?
Баліць! Яшчэ як! I таму землятрусы па свеце, Таму акіяны падземны ўскалыхвае вецер, I рушацца горы, і душацца дымам вулканы!..
I грады ў гародзе загублены, перакапаны.
2007
Я сад жыцця люблю!.. Хаця, Калі падумаю, Дык гэты сад жыцця 3 аднымі дулямі...
2004
ЗГАДКА ПРА БАМ
Ува мне, нібыта ў снах фанатыка, Будучыні велічнай каркасы... Сацыяльна значная тэматыка — Міма касы.
Што ж, бывай, былое. Так здараецца. Змена вех. Па сем разоў на тыдні.
А душа ніяк не развітаецца 3 рэйкамі з'інелымі нараніцы, Са світальнай хустачкаю Тынды.
2004
CAABA
У славы ёсць хітрасць такая: Навекі яна ці на міг — Вялікай
на двух не хапае, Маленькай хапае на ўсіх.
18.11.2009
АРФА
Яна на арфе ў маладосці грала...
У шапіку цяпер (каля вакзала) Гандлюе цацкамі... Я самалёцік «ЯК» Купляю і пытаюся: «Ну як Жывеш?..»
(Яна): «Ды ўсяк бывала...
Перажыла...»
(Сям'я... I муж байбак
I п'яніца... I дзеці...)
— Колькі?
— Двое.
Ды нешта ў ёй скразное, незямное, Як арфы гук!..
— Ты знакаміты стаў...
Я не чакала...
— Сам я не чакаў...
Шыкоўна выглядаеш...
— Што ты!.. Што ты!..
Па ўсёй размове...
Соль... До, рэ... Фа, мі...
Глядзім у неба. Бачым самалёты, Хоць там ляцяць анёлы з арфамі.
2005
АДАЖЫА
Памяці Яўгена Глебава
Яўген Аляксандравіч Глебаў, Калі б не было ў мяне хлеба — Зайшоў бы да вас, папрасіў бы кавалак Ці то на вячэру, ці то на сняданак, Ды хлеб, дзякуй Богу, я маю, Дык, можа, праз гэта дарогу да вас забываю?..
Яўген Аляксандравіч Глебаў, Калі б не было ў мяне неба — Зайшоў бы да вас, папрасіў аблачынку Ці то на кашулю, ці то на хусцінку, Да неба маё нада мной, дзякуй Богу, Дык, можа, праз гэта да вас забываю дарогу?..
Яўген Аляксандравіч Глебаў, Даруйце! — прашу я малебна, Калі вінаваты!..
Хто ж ведаў Пра страты?...
Як вам сёння там?.. 3 таго боку, Дзе зоры пасеены?..
Вы Богам
Нармальна паселены?..
He горай, чым тут, дзе іскрыцца
Крыштальна
Каньяк на раялі?...
3 «Маленькага прынца» Адажыа Богу сыгралі?..
Яўген Аляксандравіч Глебаў, Вунь колькіх Віхураю згрэбла
I носіць, як пыл над зямлёю, I мала хто знае пра тое, Дзе ўрэшце акажацца, А вы — на нябёсах, Хоць вам — Без патрэбы...
Хай слухае Бог вас, Яўген Аляксандравіч Глебаў, I доўжыцца, доўжыцца, доўжыцца ваша адажыа...
10.09.2004
Тым часам, як час прабягае, Пытаюся з часам сам-насам: «Скажы мне, мая дарагая, Ці ты не самоцішся часам Па часе, які пралятае, Як пыл залаты скрозь праменні, Скрозь сны нашы, мары, трызненні, Скрозь тое, што назвы не мае?..»
2004
Непрыхаваны ў паглядзе тваім Стромы абрыў, на якім мы стаім. Скочыш — і я цябе там не злаўлю...
Ластаўка ўнізе ніжэй за зямлю.
20.10.09
To вышэй — ад зямлі,
To ніжэй — да вады
Тая птушка. Адна. Бо не любіць чароды.
«Ты адкуль і куды? Ты адкуль і куды?» «Адусюль назаўсёды».
Я таксама ў чародах лятаць не люблю, Я адзін пад нябёсамі голы і босы...
Толькі як мне пакінуць ваду і зямлю, Калі страшна: а раптам не прымуць нябёсы?
Калі ў свеце — нічога, апроч той вады, Той зямлі, у якой — пад вякамі — народы, Надякой мнеляцець невядома куды, Невядома адкуль...
Адусюль назаўсёды.
2009
Ішлі адсюль туды — Нікуды не дайшлі...
Дзе людзям — край зямлі, Там рыбам — край вады.
2007
He па ваду, не па дровы Маці — да скрынкі паштовай, Што да асіны за плотам Коса прывязана дротам.
Скрынку журба адчыняе — Жоўты лісток выпадае.
«Ліст прычакала ад сына?..» — Ціха пытае асіна.
1979
Я марыў даць радасць матулі I бацькава шчасце знайсці, А потым
па вёсцы у белай кашулі
Апошнім парадам прайсці.
Ды позна!.. Парваліся лёскі Між імі і мной! — і ў жыцці Адно засталося: па вёсцы
У белай кашулі прайсці.
1993
СМАРГОНСКІ КРАЙ
Смаргонскі край!.. Святой зямлі куток!.. Я над табой, як журавель над пожняй, Над полем, дзе дарог маіх выток, Глыток паветра першы і апошні.
Усё, што стала, пачалося тут, I скончыцца ўсётут, дзе пачалося... А ты жыві, мой родны, крэўны люд! Красуй на полі новае калоссе!
Хай праплывае пад маім крылом
Усё, што я любіў на Беларусі, I да чаго нябесным жураўлём 3 нябыту я, як з выраю, вярнуся.
15.ХІ.2007, Смаргонь
ЗАПАВЕТ
Па-над Юр'явай гарой, Па -над Магеравым полем, Па-над крэўнай стараной 3 неба мой развейце попел.
Па-над Крэвам, дзе святыя Для мяне пагоркі ўсе...
Ціха лягу я на тыя, Куда вецер занясе.
16.XI.2007, Крэва
ПРОСЬБА
3 цемры ў цемру.
3 гліны ў гліну.
Гэты бераг я пакіну —
Тым
гукнуся берагам...
He штурхайце толькі ў спіну.
Дабяруся ціха сам.
17.ХІ.2007,
Менск
Такі празрысты, ціхі вечар 3 аблокаў сплыў на сенажаць, Што ў небе велічным чуваць, Якмерна рухаецца Вечнасць...
Куды той Вечнасці спяшаць?
2007
Ці ў сне, ці ў небе — там, Дзе быць мяне не можа, Ёсць мой высозны храм I мой у храме Божа.
А тут, дзе я, дзе шлях, Дзе камяні ды сосны — Мой снег, мой дождж, мой жах, Мой сон пра храм высозны.
2006
Усё, што ты сніць не хацела, Прыснілася мне, як знарок: Уночы пчала прыляцела — Маланкай ударыла ў змрок!
I я не прачнуўся на ранку... Я зблытаў парою начной Пчалу, што не стала маланкай, 3 маланкай, што стала пчалой.
2008
Паселішча Вялікія Брады.
Старая не пускае ў хату:
«Хто ты?»
«Я той, хто памірае ад спякоты —
Падай вады...»
«На воцату. I губы не крыві!»
«А я ў каго вады прашу?..»
«У смерці».
«Канаю я ад раны ў самым сэрцы —
Падай крыві...»
2006
Гарыць агонь за камянём. Цямнее камень за агнём. Даўно на месцы тым Мы з двух бакоў стаім.
2006
Люляюцца вербы на ветры, Ці вецер люляецца ў вербах — Паводле закону зямнога He можа адно без аднога.
Чаму ж я цябе не люляю I лёс мой з тваім не спрадаю На бліскаўках дзён-верацён?..
Парушыўся, мусіць, закон.
2007
«Ты Бог?..» — запытаў ён аднойчы, Адказ не пачуў, і па ночы, Па полі, па дыме над ім Пайшоў са сабой маладым, За сталым і за пастарэлым — У чорным, у шэрым, у белым...
2008
Мне прысніўся Хрыстос паднябеснага росту, Сінявокі, русявы — расчэсаны месяцам чуб.
Побач з ім сінявокі, русявы, нябеснага росту апостал —
I ў абодвух усмешка не сыходзіла з губ.
Яны крочылі разам па друзе, па Менску згарэлым, Збамбаваным ушчэнт грамадзянскай вайной, I Хрыстом нёс сувоі чырвонага з белым, А апостал — чырвона-зялёны сувой.
Як сцяна прад сцяной, яшчэ людзі на плошчах стаялі, Але ўжо і ў Хрысце, і ў апостале пазнавалі адзін аднаго
I чырвоным, зялёным і белым Скалечаны Менск бінтавалі, I зацягвалі шнары, загойвалі раны Яго.
I ўставала чырвонае сонца, і белыя птахі луналі,
I сцялілася лета зялёнай травой на зямлю,
I сляпыя з відушчымі абдымалі адзін аднаго, пазнавалі, Цалавалі адзін аднаго і казалі: — Люблю.
Даравальная нядзеля, 2009
ВЯСЁЛЫ БОГ
Станіславу Шушкевічу
Сярод асколкаў, друзу, камянёў Траве б не ўстаць без моцы каранёў, А карані б углыб не прараслі He ўзяўшы сілы ў мацеркі-зямлі. Ідыліі няма ні ў чым, нідзе: Сякуць маланкі па сляпой вадзе, Лютуюць смерчы, зеўрацца віры, — А дзесь на самым версе, на гары Вясёлы Бог сам для сябе жыве, Увесь у белым ходзіць па траве...
15.12.2009
ДЗЕНЬ СТВАРЭННЯ
На сёмы дзень Бог адпачыў спаўна, Каб сіл набрацца на рашучы ўчынак, I ў восьмы дзень Ён смерць стварыў — Яна
Задумана, як вечны адпачынак.
2006
ПІРАТЫ
I дзень, падараваны на зямлі, I ноч, падараваная ў нябёсах, За небасхіл сплылі, як караблі, Спякотны сум пакінуўшы ў матросах, Што падымалі ветразі на іх
I ў шале страсці кіравалі ў хвалі, I так былі шчаслівыя ў той міг, Як ні раней, ні потым не бывалі, Бо ні раней, ні потым не плылі, He баючыся, каб не патапілі, Забыўшыся зусім, што караблі Яны, нібы піраты, захапілі, I ўжо спяшаць эскадры наўздагон, I ставяцца ва ўсіх марах мярэжы, Каб спраўдзіць справядлівасці закон, Ва ўсім пакласці рубяжы і межы, Каб тых дваіх злавіць, вярнуць да ўсіх, Вяроўкамі спавіць, парваўшы снасці, На ўсіх пароўну падзяліць той міг, Што двое ў страсці рызыкнулі ўкрасці, —
Але пакуль шчаслівых не знайшлі, Схаваных недзе на Галапагосах, Ім дзень падараваны на зямлі, Ім ноч падараваная ў нябёсах.
2005
БРНО
На Мінарыцкай вуліцы, што ў Брно, He быў даўно. А, можа, і ніколі He быў я там, куды па ўласнай волі He рушыў бы. У Брно канцэрн Рэно Гандлюе, як і скрозь. 3 Катрын з канцэрну Хадзіў я ў замак Шпілберк на канцэрты Мараўскай музыкі. Але аднойчы плаўна Мы абыйшлі касцёл Пятра і Паўла I развіталіся. Ну вось і ўсё, відаць, Што ў Брно было, калі паўспамінаць.
27.07.2007
ТАРТУ
Я помню Тарту... I Наталлю Татур На лецішчы ў Самойлава, і татуіроўку на плячы Таццяны Бек Фламастарам, як крыж:
В
XX
Е К
I з панадворку нейкі чалавек Спытаў, ці тут жыве паэт Самойлаў?..
I пахла жніўнем, свежаю саломай, Натрэсенай камбайнам на шашы...
«Хто-небудзь, — я ўзмаліўся, — напішы Пра тое, як саломай пахла лета, Як чалавек, спытаўшы пра паэта, Адказу не чакаючы, пайшоў...»
Але ні ў кога потым не знайшоў, Як ні шукаў, я ні радка пра гэта...
2007
Я не знаю, хто яна такая, Тая, што на ранку прылятае На ружовым воблаку, пяе... «3 галасамі лярвы ўсе твае!»— Уздыхае жонка і ўстае, і фіранкай неба прыкрывае...
13.10.2007
3 ДРАНЬКО-МАЙСЮКА
Там, дзе ўжо ноч, там спяць, альбо крадуцца Да куртызанак, што таксама спяць, Укрытыя пялёсткамі настурцый, I матылькі ў альковы іх ляцяць, Каб кветкі пацалункаў рассыпаць На губы палюбоўнікаў, на вочы, На грудзі, што, як свечкі дзве, гараць I паляць крыльцы матыльковай ночы...
Пад страсны шэпт спалёных бліскавіц Сусвет начны ў любоўным ложку тоне... Так у часы і свечак, і газніц Было
і засталося пры неоне, I будзе, я не ведаю, пры чым?.. Таксама, як не ведаю прычын, Каб не аддаць — хай з кім заўгодна ў змове! — Усё, што ёсць — за ноч адну ў алькове...
2003
Ты там мяне спаткала, дзе світала, Дзе золата цадзілася скрозь шкло, Калі нябёсы поўніла святло, I ты, святлом тым поўнячыся, спала I залатую нітачку трымала... Як потым аказалася: сіло.
2008
Ператвары жанчыну ў гліну I з гліны выляпі жанчыну, Якая стане ўся твая —
I будзеш сніць да самай смерці, Як па руцэ тваёй да сэрца Паўзе гліняная змяя.
2008
ПАВОДЛЕ БЁРНСА
Ёй хачацца,каб я сканаў У маладых яе абдымках, Каб потым плакаць на памінках, Казаць, як я яе кахаў, I як яна мяне кахае —
Так, што нежыць цяпер адной...
Стаць несуцешнаю ўдавой — Усё, чаго ёй не хапае.
2003
* * *
Сумясціць несумяшчальнае Намагаешся... Жывеш... Быццам воблака світальнае Каля ветаху плывеш...
2003
ІНФАНТА
Яна ні там, ні тут, яна адгэтуль воддаль, Бо брошкай на плячы апалены спарыш, Бо ў рыцарскім баі загінулі абодва: I рыцар — Белы Крыж, I рыцар — Чорны Крыж.
Яна ні з тым, ні з тым, бо страціла абраных, Бо іх на люты бой заклікала сама!..
Цяпер, калі няма ніводнага з каханых, Ёй выбіраць паміж
Нялюбымі двума.
Сыйшліся ўжо яны ў турніры тэатральным — Драўляныя шчыты, драўляныя мячы:
Як смешна, Божа мой! Нібыта знак астральны, Апалены спарыш
Дыміцца на плячы.
Усмешкі матылёк прыкрыў апёк балючы, He ўбачаць боль яе ні ў лахманах рабы, Hi рыцары ў плашчах, падобных на анучы, Што б'юцца за яе — Пярэсты і Рабы.
Пярэсты перамог! Зламаўся меч Рабога! — Як смешна, Божа мой!.. Яна цалуе крыж На вернасць аднаму, прымроіўшы другога... Дыміцца на плячы Апалены спарыш.
2004
МАСТЫ
Левыя і Правыя Масты.
Сонны Нёман вусцішна пусты.
I трымціць апошнімі лістамі Стомленая восень над Мастамі.
Я прайду на Правыя Масты.
Нешта з Левых пракрычыш мне ты. Птушку таямнічую, начную, Я не распазнаю, не пачую.
Цераз Нёман, поўны цемнаты, Рынуся на Левыя Масты.
I няўцямна, як вада на дне, Нешта з Правых пракрычыш ты мне.
Я спытаю: «Ты не там жывеш, Скуль падманны голас падаеш?..» I тады гукнешся з двух бакоў, 3 двух-абодвух цёмных берагоў.
2004
He азірайся, не глядзі назад.
Ці попел там, ці расквітнелы сад — Там пройдзена. Пакінута. Спалёна...
.. .Там я з табой яшчэ танцую пад Пашчэрбленыя гукі патэфона.
21.11.2007
Забыта былое.
Аб'яўлены заўтра палёты...
Апошнія спробы пад звон залатое Лістоты...
22.11.2007
Здрабнела, згоркла, парадзела Усё, на што я меў спадзеў... Жыццё мяне не даглядзела, Ці я яго не даглядзеў?
2005
UAUA
Ax, цаца якая знікае!
Абрыдлая праўда людская, Нясцерпнага свету мана — Яна!
Яна, што ўвайшла нечакана, Як фінка пад рэбры. Зарана Кульчуга мной кінута ў кут!
He тут,
He тут мне расхрыстана-голым, П'ючы з недаспаным манголам, Да ранку яму спавядацца: «Была ў мяне цаца...»
Манголу на споведзь пляваць. Ён звык сярод стэпу знікаць. Глядзіць скрозь мяне, як у стэп, I фінкай накройвае хлеб.
2007
ПАКАШГАРОШАК
«3 Гарошкава я і Пакацігарошак». 3 паштоўкі А. Сыса з Гарошкава.
«Як ты там, мой найгаротны, Найхарошы мой, На баку на адваротным Ад Гарошкава?
Дзе ты там? I робіш што там?» Да каго запрошаны?..»
«Мы з басотай тут пад плотам
3 Пакацігарошакам.
У мяне маліны кош, Я малінай снедаю.
Ты мне даў быў медны грош — Як аддаць, не ведаю».
«Так і ходзіш голы, босы, 3 медным грошыкам?..» «Што ж рабіць яшчэ ў нябёсах Над Гарошкавым?».
«Дык ці ў небе, ці пад плотам Ты туляешся?»
«Даў мядзяк мне, а не злоты, Шчэ й пытаешся».
«Ты гібееш у галечы?
Пуста ў кошыку?..»
«Я ў галечы быў на печы
У Гарошкаве.
А сярод басотных душ
У раскошы я.
Нават маю капялюш, Ветрам ношаны».
«Ты лятаеш там, як дух? Ці ляжыш, як скошаны?..»
«Капялюш у нас на двух 3 Пакацігарошакам».
26.10.2007
БЕЛАРУСЫ
Што б ні казалі, ні плялі — Мы не ў зямлі, а на зямлі.
2003
Ён кажа: «Браце мой, туга! Абрыдла мне свабода!.. Мне не хапае ланцуга, Намазанага мёдам».
2004
TOK
I слава, i грошы — вадою ў пясок.
I горы ў нізіны, і вусце ў выток.
I ўсё-ткі жыццё — як на свята квіток.
I жар ва ўсіх жылах.
Напружанне.
Ток.
2007
Усё адно: смяротны ты, ці неўміручы —
Ты зорны вецер пустаты, ты дым лятучы.
Сабе самому ўслед — адзін — зірнеш са спіны,
I ветрам з дымам — успамін пра ўсе ўспаміны.
На гэтым свеце і на тым, на ўсякім свеце,
Усё, што ёсць — лятучы дым ды вечны вецер.
2007
АПОШНІ ПАЭТ
Ён нарадзіўся на белы свет Пад канец стагоддзя (і тысячагоддзя), I ягоны хросны выкінуў партбілет У навакольнае асяроддзе.
На хрэсьбіны пасцялілі белы абрус,
А пасярэдзіне — чырвоная стужка. I ён закрычаў: «Жыве Беларусь!» — Калі маці яго, накарміўшы, загушкала.
Быў ягонай чытанкай Масей Сяднёў (Плюс эсэмэскі і абрэвіятуры), I не ў школу пайшоў ён у сем гадоў, А на свой першы мітынг супраць дыктатуры.
Hi школа, ні вуліца яго не разбэсцілі, Ён у сэрцы спяліў да Зянона павагу, I ў сямнаццаць гадоў ён сем сутак адбыў на Акрэсціна, А ў васемнаццаць быў выпраўлены на гранту Прагу.
He паспеў ён стаць ні п'янтосам, ні валацугам, Hi сексотам, як бацька, ні бамжом, як старэйшы брат, I калі прагрымеў
ягоны цягнік над Бугам, Ён нават
не азірнуўся назад.
Яму плакалі ўслед берасцейскія вербы, Белая вежа
нема
глядзела ўслед,
А ён смяяўся ў будучыню, дзе ніхто не ведаў, Што ён апошні беларускі паэт.
11.08.2009
ЗАЛАТАЯ СЦЕЖКА
I быў той ранні верасень у Берасці, I мы не зналі, што рабіць з тым вераснем, Які ўжо ледзьве пераводзіў дух
У кутнім нумарку гатэлю «Буг», Дзе пахла танным тытунём і кавай, Дзе пад адным акном: «Я быў тут з Клавай» — Напісана было... А за другім акном Быў парк з дэкарацыйным ветраком Ды гіпсавымі лебедзем і дзевай
Над сцежкаю, засланай туманом, Якую пазалочаным лісцём
Ужо паціху засыпалі дрэвы, I ключніца сварылася: «Ну дзе вы Бадзяецеся?..» — калі мы ўначы Яе будзілі, каб узяць ключы, Вярнуўшыся са станцыі, дзе зноў He села ты ў цягнік...
Праз сто гадоў
Вярнуўся я ў той верасень, у той
Парк, дзе пусцелі вязы, клёны, вербы, Дзе азірнуўся я — і не паверыў:
Жыццё прайшло па сцежцы залатой.
9.09.2009
БОСКІ ПАДАРУНАК
За спінай мех, пад пахаю пакунак — Прыйшоў Гасподзь, як дзед-Мароз: «Давай
Чытай свой верш, як хочаш падарунак». «А што чытаць?..» «Не ведаю. Чытай, Што напісаў...»
Дзяцей у Бога многа...
Чаго ж Ён да мяне тады? Чаму?
За што мне гэткі падарунак Бога?..
Я не знайшоў, што прачытаць Яму.
25.12.2009
ВЯЛІКДЗЕНЬ
Крэўскае паданне
Крэўскай Свята-АляксандраНеўскай царкве,уякой хрысціліся і адпяваліся бацькі мае, дзяды і прадзеды, ахвярую
У воя — меч,
У змея — джала,
I — хто хутчэй!.. Hi слёз, ні жалю.
Запісанае на скрыжалі Паданне гэтае самой Паганскай даўніной сівой,
Той, што ваўчыцаю Начамі
Ля Крэва выла, ля Барун, Дзе панаваў над крывічамі, Глядзеў каменнымі вачамі Без слёз і жалю
Бог Пярун,
Дзе ўдзень сляпіў Ярыла вочы, Караў Вялес без дай віны, I страшылі шашыгі ўночы, Хіхітуны, шчылікуны, У доле — Дох, улесе— Лешы,
I ці ты вершнік, ці ты пешы, Калі дужэйшы — дык жывы, Слабейшы — мёртвы...
Скрозь у Кона
Адны правы, адны законы I для людзей, і для травы.
Паганскі свет — свет грубы, люты, Свет без сумневаў, свет без смуты, Такі, які ён быў здавён, Калі зямлю ў нябёсах гушкаў I ўсім багам даваў закон
Жыцця і смерці толькі ён:
I чалавек, і звер, і птушка, Сам бог
і бог у бозе — Кон.
Закон адвечны даўшы свету, Ён спачываў — і вечны гэты Закон ніхто не парушаў...
Кон і ў агні, і ў дыме спаў, Ён спаў ва ўсім, паўсюль: у пушчы, Палях і рэках, там, дзе цвердзь, I дзе вада, Каб зразумець
Мог чалавек і звер, і птушка:
Усе
Народжаны На смерць.
«На несмяроцце праз пакуты...» — Як знітаваны са святла,
Прачнуўся голас, ледзь пачуты 3 хаціны, дзе з рабой Бірутай Любава ўбогая жыла.
I зварухнуўся Кон у нетрах,
I цвердзі і ў вадзе, і ў ветрах, Расплюшчыў вочы, скінуў сон: «Хто мог парушыць мой закон?..»
«Ніхто не мог! Ніхто не мог!» — Бірута ўжаху ніцма ўпала...
Любава стала на парог, Ваду і цвердзь перажагнала I выдыхнула:
«Кон — не Бог».
He бог — у кім такая сіла?..
He бог — хто ўчора богам быў?..
Каму паклоны біў Ярыла!
Каму Пярун паклоны біў!
Прад кім Вялес сцяліўся ветрам!
Хто Пуду дыбіў валасы!..
I зноўку зрушыліся нетры, Хіснуўшы горы і лясы.
«Хто ж Бог?.. — Пярун праляскаў. — Ты?!.» «Бог — Бацька, Сын і Дух Святы».
«А Кон?..»
«А кон — мой шлях да Бога, Мой лёс, мой знак, мая дарога
3 зямнога у нябесны сад...»
«Вар'ятка!» — Кон усклікнуў. «Кат!..» — Пярун паклікаў, бо занятак
He для багоў: караць вар'ятак.
На смерць гатовая за слова, Што ўславіла імя Хрыстова, Любава ўкленчыла...
Сурова
У твар яе ўзіраўся кат...
«Бывай, — яна сказала, — брат... Даруйце мне, браты і сёстры...»
I меч упаў на шыю востры!
Пасля з Бірутаю рабой Гуляў і піў аж да ікоты Кат, задаволены сабой, Бо файна спраўлена работа.
Ён і ў любові люты, грубы 3 Бірутай быў...
Каханкі ж губы
Шапталі:
«Любы... любы... любы...» — I ў жыццедайны міг, на ранку, Калі ён соладка завыў, Крывёй уліўшыся ў каханку, 3 нябёс світальны голас сплыў:
«Ты загубіў душу святую...»
I кат
адчуў Л юбаву.. .Тую
Убогую... Яна плыла
Нібыта ў ім... I болем страты Быў раптам кат наскрозь працяты, Бы ў сэрца ўдарыла страла! —
I смерць для ката Стала святам...
I нарадзіліся блізняты: Сястра і брат.
Ды не на брата Сястра падобая была, А на Любаву, на вар'ятку...
Каб па крыві і па занятку Прадоўжыць слаўны катаў род, Брат катам стаў...
За годам год Час прамінаў...
Расла сястра,
Біруты з катам кроў —
Марыя,
I дух ахвярнага кастра, Паганскія багі старыя Яе багамі не былі...
«Ёсць Бог адзіны на зямлі I на нябёсах, Ён не смерці — Любові прагне ад людзей» —
Яна шаптала... I люцей
Пярун грамамі біў, і вецер
Закручваўся над Крэвам смерчам, He даючы прабіцца дню Скрозь пыл, Iпадаў слуп агню —
Пярун не шкадаваў нікога!..
Паслаў да дзевы Кон Сварога,
Каб прыняла яго, як Бога, Яна сказала: «Ты, Сварог, Каменны ідал, а не Бог».
Наслаў Сварог патоп на Крэва: I дзень, і ноч ліла залева — Аж камень стаў зямлёй сырой...
Марыю ў дождж начной парой Прагналі з хаты маці з братам.
Яе стары пусціў у хату, Што над Крэўлянкаю-ракой Жыў пад гарой...
Ён зваўся Юр'я,
Жыў у хаціне цёмнай, курнай,
Даўно аслеп, меў лёс сірочы, Адзін на свеце бедаваў...
Яна пацалавала вочы
Сляпога — і відушчым стаў Сляпы!
I раптам на парозе
Хаціны, што скрозь дождж плыла, Любава ўзнікла і дала
Марыі крыж: «Шчыруй у Бозе...»
I пацягнуліся ў знямозе
Убогія з усіх дарог Да хаты той...
Марыі Бог
Дапамагаў, і цуд за цудам Вяршыўся тут, і сотні люду Збаўляліся ад слепаты, Ад нематы — і крыж святы Паўстаў над рэчкай пад гарою, Названай Юр'явай гарой, Над хатаю — ужо святою — Што стала
Крэўскаю царквой.
I сталі ў ёй маліцца людзі...
I ў нетрах Кон прачнуўся ў спудзе: «Вялес!
Пярун!
Сварог!
Гэй, дзе вы?..
У лес схаваліся ад дзевы? Дзе гром з агнём?
Дзе ваша сіла?..»
I полымем ускаласіла Зямля пад сценамі царквы, Дзе праз імгненне ні травы, Hi дрэў жывых не засталося, Адно агністае калоссе, Якое гнула ветрам голым Да сцен святых...
Паўсюль вуголле Ды попел пакідаў Пярун, Грымеў ад Крэва да Барун, Сусвет страсаючы...
Гарэла Царква, і Крэва ўсё глядзела, Як небам і зямлёй паміж, Над попелам з вуголлем горкім Вісеў, праменіўся, як зорка, Сам па сабе ў паветры Крыж!
I ўпала Крэва на калені... Пярун грувасціў пні, паленні На папялішча...
Вайдэлоты
Увішна справілі работу Спрадвечную — і на касцёр
ахвярны
узвялі Марыю
Жрацы паганскія старыя, I шугануў агонь да зор!..
Быў жар нясцерпны!..
У Крэўлянцы
Вада ўскіпела, і паганцы Упалі ў ногі Перуну, Што з неба за адной адну Слаў за навалаю навалу...
А калі вогненнага шалу Сцяна апала — як здрацвеў Народ: на прысаку стаяла
У белым сярод чорных дрэў Марыя...
Волас не згарэў!
«Жывая! —
выдыхнула Крэва. — Ані патоп, ані залева, Ані агонь яе не ўзяў! Напэўна, ведзьма!..
Шат, напэўна!..»
Яна ж ішла, як каралеўна, I крыж над ёю плыў і ззяў.
«Святая!» — выдыхнуў народ...
Над Крэвам з захаду на ўсход Маланка неба жыганула, Зямля напоўнілася гулам — I ўстаў гарою
Кон над Крэвам, На вейках хмыз, на бровах дрэвы, Якімі вочы засціў ён, Каб іх не асляпіла ззянне, I крыкнуў на ўсё Крэва Кон: «Гэй, кат! Ты выракся прызвання?!.»
«0, не, усемагутны Кон! — Азваўся кат. — I твой закон Я помню, і наканаванне Сваё... Але яна — сястра мне, Адна
у жылах нашых кроў:
Кроў бацькі...»
«Ката!.. — Кон узроў. — Ты кат! Нікому ты не брат, He сын нікому, толькі кат!»
«I меч!..» — ператварыўшы ката У меч, Пярун праскрыгатаў Зубамі, калі меч спытаў:
«А ў чым Марыя вінавата?..»
«Ва ўсім!..» — ускрыліла Бірута Варонай,
пырснула атрутай
На меч і крыкнула: «Сячы!..»
I стала цёмна, бы ўначы,
Iў цемры
Сярод дня
Галовы
Са свістам меч лятучы сек, I клаліся на дол, як дровы, За чалавекам чалавек: Жанкі, малыя і старыя...
«Даволі!.. — ўкленчыла Марыя. — Рабі сваю работу, брат...»
I перакінуўся назад
У ката
меч...
Стаяў, крывавы, Ракі крывавай пасярод...
Ён катавай не зганьбіў славы, He зганіў род...
Маўчаў народ,
Чакаючы, калі на страту Сястру ўзвядуць на эшафот — I гляне страта ў вочы брату!
«Бывай, — яна сказала, — брат...
Даруйце мне, браты і сёстры...»
I меч упаў на шыю востры! — Зрабіў
сваю работу кат.
Пасля ён галаву сястры Падняў, пацалаваў у губы
I крыкнуў: «Госпадзі!..»
Кастры
Паганскія гарэлі, груба
I люта доўжыла жыццё
Свой шлях ад страты і да страты Скрозь жыццедайнае выццё Святых вар'ятак і вар'ятаў...
He плакаў кат, не кляў свой лёс, He каяўся, але на ката
Ужо глядзеў, як брат на брата, 3 нябёс сыходзячы, Хрыстос.
16-19.01.2009, Крэва, Смаргонь, Менск
ZMECT
АДКРЫййЁ
1969-1975
«Што за сумныя песні...» 5
Студня 6
Нядзеля 7
«У доме насупраць мыла жанчына акно...» 8
«Горкім дымам пацягне...» 9
«I больш сяброў — і менш...» 10
«Святкуем дзень сустрэч...» 11
3 Бадлера 12
«Калі ваўкі збіраюцца у зграі...» 13
«Ты хмаркаю плыла...» 14
Дэльфінскае 15
ВЫНАХОДЦЫ ВЯТРОЎ
1976-1978
Галубіная пошта 19
Аблачынка 20
Перачытваючы Багдановіча 21
Гай 22
ЗНАК АХОВЫ 1979-1981 Жанчына 25
Леснічоўка 26
«Не па ваду, не па дровы...» 28
Семя 29
«Не дазволь пайсці мне...» 30
Труна 31
«Прызнаць віну, якой не варты вы...» 32
«Выйшаў. Хіснулася поле...» 33
У садзе над ракой 34
НАСКРОЗЬ
1982-1985
Новы снег 37
Камень-жальнік 38
Роднае 39
Волатава гара 40
Космас 41
«Пералётная птушка зламала крыло аб драты...» 42
Перад табой 43
Спадарожная 44
Хадок 45
Пыл дарог 47
«На радасць, на радасць, на радасць...» 48
Сітуацыя 49
«Дзе голаў прытулю...» 50
ПРОШЧА
1985-1996
«Тая, што днем і ўначы...» 53
Звер 54
Насцеж 55
Ідал 56
«Восень. Сівізна ды пазалота...» 57
«Добра быць ні бацькам і ні сынам...» 58
Сузоріе рыб 59
«Неба застаўлена пасткамі...» 60
Свечка 61
«Здабыў я ўрэшце волю на зямлі...» 62
Адзін 63
Стан 64
«Ветраны ранак апошняга дня лістапада...» 65
Знічка 66
Змеі 67
Косць 68
Маўклівы мітынг 69
Гульня 70
«Адхінецца вада ад зямлі...» 71
«Тым быў час і не тым, а затым...» 72
«Прыбегла з марозу, на вейках зара...» 73
«Заплакаць мне...» 74
Дым 75
Агонь 76
Камень 77
«Шастае вецер па даху...» 78
Матылёк 79
«Глухі завулак...» 80
Сліва 81
Праз каліну 82
«Бронь Божа мне ўспомніць пра тое...» 83
Галубятня 84
«Струменіцца па жылах халадок...» 85
Вар’ят 86
«У сферных люстрах плаўных небасхілаў...» 87
Радок 88
«Малітвы...» 89
«Не названых нас няма...» 90
«Не з тымі пайшоў і дарогай не той...» 91
«У нашых снах было каму прысніцца...» 92
«Выйшаў летам...» 93
«Точыць стачонае моль...» 94
«Хто па чым маркоціцца ў журбе...» 95
«Зімовыя мроі» (Надпіс на карцше А. Марачкіна) 96
«Што затужылі...» 97
«У Баранавічах снег...» 98
«Вечар у ветраным Віцебску...» 99
Стаў 100
TAK 1997-2004 Над вадой 103
«Я Богу ўсё перамаўчаў...» 104
«Пацалавала ў чало...» 105
«Усё, што ўбірае пагляд...» 106
Крывінка 107
П’янка 108
«Нервова накіну кашнэ...» 109
«Чакаць гэтых дзесяць хвілін...» 110
«Вазьму ў далонь лязо калянае...» 111
Змяіны Бог 112
Уцёкі 113
«Быў я — як і ўсе былі...» 114
Эмігранты 115
Верабейка 116
«Зламаўся лёс... Ну, што ж, не ў першы раз...» 117
Вуліца Варшаўскай бітвы 118
Вуліца 3 мая 120
Скарышэўскі парк 121
Лазенкі 122
«Устаць. Прыбрацца. Выніць каву...» 123
Самалёт 124
«Перайначыць, парваць, папаліць...» 125
«Да Бога дрогкая дарога...» 126
Анёлы 127
Апостал 128
Ластаўка 129
«Вечаровыя цені плывуць ад акна...» 130
Даўгі 131
«У сваім народзе ты жывеш...» 132
Дзевяты плач 133
«Яшчэ нічога не было...» 134
«Ноч — і д’ябал грае на трубе...» 135
Воля 136
Успамін пра Беларусь над магілай Манергейма 137
«Знаю: любая дарога вядзе ў бездарожжа...» 138
«Голкай зноўку сэрца мецяць!..» 139
«На ўскрайку самым, на краёчку...» 140
Ланцуг 141
Кошка 142
Чайка 143
Доля 144
Магчыма 145
Паланэз (Паэма) 146
кон
Новая кніга
«Божа, у тваіх руках...» 183
Церні 184
Сны на Готландзе 185
Лён 186
Калі пісаць 187
Евангелле 189
Скарга 190
Што? 191
«Азірацца на дыму клубы...» 192
«Вяртацца на Радзіму— ды куды?!.» 193
«Спявае маці — я не чую слоў...» 194
XIX стагоддзе 195
«На змярканні, на змярканні...» 196
«Ані царквы ў крыжох...» 197
Чарвяк 198
Мураш 199
На развітанне з Майклам Джэксанам 200
«Пакуль Абаму не забілі...» 201
«Сгогадовай габрэйцы на “ІЛы”...» 202
Надпіс на коле 203
Надпіс на кінжале 204
Курская дуга 205
«Ува ўсім, што ёсць, было і будзе...» 206
«Я шмат чаго...» 207
«Кола ўсяго беларускага свету...» 208
Падземныя коні 209
«Я сад жыцця люблю!.. Хаця...» 210
Згадка пра БАМ 211
Слава 212
Арфа 213
Адажыа 214
«Тым часам, як час прабягае...» 216
«Непрыхаваны ў паглядзе тваім...» 217
«То вышэй — адзямлі...» 218
«Ішлі адсюль туды...» 219
«Не па ваду, не па дровы...» 220
«Я марыў даць радасць матулі...» 221
Смаргонскі край 222
Запавет 223
Просьба 224
«Такі празрысты, ціхі вечар...» 225
«Ці ў сне, ці ў небе — там...» 226
«Усё, што ты сніць не хацела...» 227
«Паселішча Вялікія Брады...» 228
«Гарыць агонь за камянём...» 229
«Люляюцца вербы на ветры...» 230
«“Ты Бог?..” — запытаў ён аднойчы...» 231
«Мне прысніўся Хрыстос паднябеснага росту...» 232
Вясёлы Бог 233
Дзень стварэння 234
Піраты 235
Брно 236
Тарту 237
«51 не знаю, хто яна такая...» 238
3 Дранько-Майсюка 239
«Ты там мяне спаткала, дзе світала...» 240
«Ператвары жанчыну ў гліну...» 241
Паводле Бёрнса 242
«Сумясціць несумяшчальнае...» 243
Інфанта 244
Масты 245
«Не азірайся, не глядзі назад...» 246
«Забыта былое...» 247
«Здрабнела, згоркла, парадзела...» 248
Цаца 249
Пакацігарошак 250
Беларусы 252
«Ён кажа: “Браце мой, туга!..”» 253
Ток 254
«Усё адно: смяротны ты...» 255
Апошні паэт 256
Залатая сцежка 258
Боскі падарунак 259
Вялікдзень (Крэўскае паданне) 260
Някляеў, Уладзімір
Н 99 КОН : Вершы двух стагоддзяў / Някляеў Ул. П. Мінск : Лімарыус, 2010. — 280 с .
ISBN 978-985-6740-99-5.
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бем)
Л ітаратурна-мастацкас выданнс
Някляеў Уладзімір Пракопавіч
кон
Всршы двух стагоддзяў
Адказны за выпуск М. Шыбко Вокладка мастака Г. Мацур Фота на вокладцы 1. Міско
Вёрстка В. Нога Карэктар Т. Мікалаева
Падпісапа ў друк з арыгіпала-макета заказчыка 10.02.2010.
Фармат 84x108 1/32. Папера афсетпая. Афсетпы друк.
Гарнітура Myriad Pro. Ум. друк. арк. 14,7.
Ул.-выд. арк. 6,3. Наклад 1000 асоб. Заказ 1661.
Выдавецтва ТАА «Лімарыус».
ЛВ № 023300/0494401 ад 16.03.2009.
Вул. Стралковая. 14, 220030, г. Мінск.
Надрукавана ў друкарні ТДА «НоваПрыпт».
ЛП № 02330/0150476 ад 25.02.2009.
Вул. Купрэвіча, 2, 220047, г. Мінск.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.