Край легенд Гісторыя Беларусі паводле паданняў і легендаў Кастусь Цвірка

Край легенд

Гісторыя Беларусі паводле паданняў і легендаў
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2004
139.32 МБ

 

Мінск «Беларускі кнігазбор» 2004

УДК 882.6-31

ББК 84 (4 Бен) 6

Ц 28

Цвірка К.

Ц 28 Край легенд: Гісторыя Беларусі паводле паданняў і легендаў / Кастусь Цвірка. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2004. 400 с. ISBN 985-6730-40-6.

Кнігу склалі звязаныя паміж сабой гістарычныя апавяданні, напісаныя на аснове паданняў і легендаў з самых розных крыніц. У гэтых апавяданнях прасочваецца ўся гісторыя Беларусі.

УДК 882.6-31

ББК 84 (4 Бен) 6

ISBN 985-6730-40-6

© Цвірка К., 2004

Край легенд, адвечных песень-казак, дарагая сэрцу Беларусь.

Паўлюк Трус

Герб Белыя Русн нздревле был всадннк белый в красном полн, саблю нмеюсчнй пред собою.

Васйлйй Татйіцев, 1739 г.

Беларусь мая, сонца, Дарагая і родная маці! На якіх раздарожжах Згубіла ты шчасце сваё?

Уладзімір Каратпкевіч

КРАІНА АРЫЯЎ, АЛЬБО АДКУЛЬ МЫ РОДАМ

Адкрытая ўсім вятрам без канца і краю прастора. Анідзе — ні дрэўца, ні хаціны. Нічым не стрыманы сівер гоніць па неабсяжнай раўніне шараватыя клубкі снежнага пылу. Глыбокая, непарушная цішыня.

Акурат такою ўбачылі б мы Беларусь, калі б які-небудзь фантастычны карабель часу закінуў нас у дагістарычную даўніну, за сто ці пяцьдзесят тысяч гадоў назад. Тады амаль уся наша краіна ляжала пад суцэльным ледзяным панцырам — ледавіком.

У сцюжах ды мяцеліцах ішлі-праплывалі па ёй доўгія-найдоўгія гады, стагоддзі, тысячагоддзі. Ды вось пасля далёкіх вандровак па бясконцых касмічных прасторах вярнулася да ўшчэнт астуджанай зямлі ласкава-вясёлае сонца.

I — памалу-памалу — пад яго цёплымі жыццядайнымі прамянямі велізарная, шматкіламетровая глыба ледавіка пачала падточвацца, раставаць, пакідаючы пасля сябе блакітныя люстэркі азёр ды пакручастыя стужкі рэк, шматлікія валуны ды насыпы-ўзгор’і.

Усюды зазелянела трава, у забалочаных нізінках зацвіла залатая лотаць, засінелі-засвяціліся вочкі незабудак, а па сухадолах раскрыліся насустрач сонцу бялюткія рамонкі ды ружовыя смолкі-загары.

А яшчэ праз нейкі час — куды ні глянь — зашумелі лясы. У зарослых асакой ды бела-ружовай дзятлавінкай рачных поймах пачалі збірацца ў купкі чарнастволыя вольхі, а бліжэй да вады зазалаціліся пушыстымі коцікамі раскідзістыя вербалозы, заблішчалі вастраватым серабрыстым лісцем гонкія ракітнікі. Па лагах і на ўзвышэннях зашапталіся з ветрам белагрудыя харашуні-бярозы, шыракалістыя клёны, мацакі-дубы, ясныя ясені... Сухадол занялі звонкія хваёвыя бары, што далёка струменілі духмяны пах жывіцы. 3 раніцы да вечара заліваліся ў голлі дрэў птушкі, з глыбіні лесу даносіўся трубны рык тураў, на зялёных лугавінах пасвіліся чароды зуброў, вольна разгульвалі табуны дзікіх коней-тарпанаў, скакалі лані, пад дубамі капашыліся ў леташнім лісці дзікі... Лясы вабілі ягадамі

ды грыбамі, у рэках і азярынах гуляла, жыруючы, рыба, у дуплах старадрэвін звівалі свае гнёзды няўтомныя лясныя пчолы, носячы ў залатыя шкляначкі-соты шчодры дар расквечаных разлогаў...

Хіба ж гэты цудоўны, блаславёны Богам край маглі не аблюбаваць людзі?

Толькі хто яны былі, нашы самыя далёкія продкі? Адкуль яны прыйшлі на зямлю, якая завецца цяпер — Беларусь?

Сёння, як сведчыць навука, дакладна можна сказаць адно: прыйшлі яны з Краіны арыяў. У гэтай краіне і жылі ў незапамятныя часы нашы далёкія дзяды. I не толькі нашы, не толькі славян, але і амаль усіх народаў Еўропы і значнай часткі Азіі. Тады ўсе мы былі адным народам і гаварылі прыкладна на адной, агульнай для ўсіх мове.

Дзе ж яна была, Краіна арыяў — наша першая прарадзіма?

Пра гэта з даўніх часоў гадаюць-спрачаюцца вучоныя ўсяго свету.

Спачатку сляды яе знайшлі далёка на поўдні, у перадгор’ях Гімалаяў, на абласканай сонцам Інда-Гангскай раўніне і аксамітных лугах Гіндукуша. Тут, сярод чароўных садоў і вінаграднікаў, у краі багатай расліннасці і мноства звяроў ды птушак, з самых далёкіх часоў жыло загадкавае прыгожае племя арыяў (ці арыйцаў). Арыі — азначала спачатку: высакародныя, людзі панскага паходжання. 3 цягам часу гэтае племя разгалінавалася, разраслося, пашырылася, яму не ставала ўжо месца на сваёй зямлі, таму яно пачало шукаць новыя, прыдатныя для жыцця прасторы. Адна частка арыяў засталася ў Іране, падзяліўшыся потым на персаў і мідыйцаў, другая рассялілася па Індыі. Трэцяя ж — рушыла ў Еўропу. 3 яе, з гэтай апошняй часткі арыяў, і склаліся потым новыя этнічныя супольнасці — грэкі, германцы, славяне. Усіх нашчадкаў старажытных арыяў вучоныя назвалі індаеўрапейцамі, бо здавён жывуць яны на вялікай прасторы, якая пачынаецца ў далёкай Індыі і канчаецца ў Еўропе.

Пазнейшыя ж даследчыкі, аналізуючы індаеўрапейскія мовы, пачалі аспрэчваць даўнюю версію аб прыходзе арыяў з-пад Гімалаяў. Яны даказвалі, што Краіна арыяў — першапачатковая радзіма індаеўрапейцаў — была не ў даліне Інда і Ганга, а ў Еўропе. Асобныя нямецкія мовазнаўцы і археолагі імкнуліся давесці, што першапачатковыя арыі жылі ў Паўночнай і Сярэдняй Германіі і ў некаторых суседніх абласцях. Адсюль усю сям’ю індаеўрапейскіх моў яны называлі індагерманскаю. Недастаткова абгрунтаваныя сцверджанні тых нямецкіх вучоных былі ўзяты

на ўзбраенне нямецкімі фашыстамі. Яны ж прысвоілі ў якасці сваёй эмблемы і старажытны арнаментальны матыў індаеўрапейцаў — свастыку (выяву крыжа з загнутымі пад прамым кутам канцамі). Але бальшыня вучоных схіляецца да думкі, што краіна арыяў знаходзілася ў Дунайскім басейне, у яго ўсходняй і цэнтральнай частках, і ў Паўночным Прычарнамор’і. Якраз у асаблівасцях прыроды гэтай мясцовасці знаходзяць яны «прывязку» асноўнай агульнаіндаеўрапейскай лексікі. Калі верыць гэтым вучоным, адсюль і разышліся па свеце старажытныя арыі.

Аднак ёсць яшчэ адна вельмі цікавая версія, якая здаецца нам зусім фантастычнай. Асобныя вучоныя з дапамогай вялікай колькасці самых неверагодных звестак з розных галін навукі вельмі сур’ёзна даказваюць, што першапачаткова краіна арыяў знаходзілася не каля блакітных дунайскіх хваляў, не на сонечных лугавінах і квяцістых долах Інда і Ганга, а ў зусім іншым баку — у прасвістанай сцюдзёнымі паўночнымі вятрамі, закованай у льды... Арктыцы!

Перш-наперш прыхільнікі арктычнай тэорыі паходжання арыяў запрашаюць зазірнуць у старажытныя кнігі, якія дайшлі да нас з далёкіх тысячагоддзяў. У самай даўнейшай з іх — «Авесце», свяшчэннай кнізе старажытных народаў Сярэдняй Азіі, Азербайджана і Ірана, першыя старонкі якой пісаліся яшчэ ў другой чвэрці першага тысячагоддзя да новай эры, апавядаецца пра свяшчэнную гару Хара Берзайці (Высокая гара), якая цягнецца на далёкай поўначы «па ўсёй зямлі з захаду на ўсход». Вакол гэтай гары заўсёды ходзіць сонца — Хвар, а таксама месяц і зоркі. На самай яе вяршыні жывуць багі. Непадалёку ад той гары, сярод мора, знаходзіцца цудоўны востраў, на якім жывуць людзі. Там мяккі, спрыяльны для жыцця чалавека клімат. 3 неба свеціць ласкавае цёплае сонца, павяваюць лагодныя ветрыкі. Радуюць вока расквечаныя лугі і ўкрытыя зялёнай збажыной роўныя палеткі, пасярод якіх цякуць чыстыя крынічныя рэкі. У гэтай краіне, пішацца ў «Авесце», «мужчыны і жанчыны самыя лепшыя і самыя прыгожыя... Жывёлы самыя вялікія і самыя цудоўныя... Расліны самыя высокія і самыя духмяныя». I яшчэ цікавую заўвагу знаходзім у гэтай самай старажытнай кнізе: у той краіне «дзень — гэта тое, што ёсць год». Маюцца на ўвазе, вядома ж, палярны дзень і палярная ноч, якія доўжацца па паўгода.

Вельмі падобныя згадкі ёсць і ў іншай даўнейшай кнізе — «Махабхарата», старажытнаіндыйскім гераічным эпасе, які ства-

раўся таксама задоўга да новай эры. Там зноў жа апавядаецца пра вельмі вялікую і высокую гару, якая далёка працягнулася па ўсёй паўночнай ускраіне свету. Толькі ў «Махабхараце» гэтая гара называецца — гара Меру. Прама над ёю, у самым цэнтры свету, Брахма, яго стваральнік, бог над багамі нерухома ўмацаваў Палярную зорку (Друхву), вакол якой рухаецца Вялікая Мядзведзіца і іншыя сузор’і. Бог сонца, ні на хвіліну не пакідаючы гару Меру, абходзячы вакол яе, «дае жыццё і размяркоўвае яго паміж усім рухомым і нерухомым». У «Махабхараце», як і ў «Авесце», зноў гаворыцца пра тое, што ў той цудоўнай краіне суткі цягнуцца цэлы год: паўгода — дзень, паўгода — ноч.

3 вяршыні гары Меру адкрываецца вачам цудоўнае Малочнае мора, у паўночнай частцы якога знаходзіцца вялікі востраў Шветадвіна (Белы востраў). Жывуць на ім «вельмі прыемныя... смелыя мужы, якія не ведаюць нічога ліхога... поўныя жыццёвай сілы; у іх моцныя, як алмаз, косці...». Там, гаворыцца ўслед за «Авестай», мяккі клімат — ні холадна, ні горача, зямля занята лясамі і багатая на розныя плады, усюды ходзяць статкамі антылопы, лётаюць чароды птушак. Кожны чалавек імкнецца ў гэтую шчаслівую краіну. Некаторых смельчакоў і мудрацоў пераносіла туды на крылах боская птушка Гаруда.

Вельмі цікава, што і старажытныя грэкі расказвалі ў сваіх міфах пра бласлаўлёную райскую зямлю «за скіфамі», за высокімі Рыпейскімі (ці Рыфейскімі) гарамі ў далёкай Арктыцы, дзе ўладарыць бог паўночнага ветру Барэй, у валоданнях якога жыве самы шчаслівы на свеце народ — гіпербарэі (гэта значыць людзі, што жывуць за Барэем). Гэта нібыта былі сумленныя, высакародныя людзі. Яны не ведалі золата і звязаных з ім чалавечых слабасцяў, не ўжывалі мяса — харчаваліся толькі багатымі пладамі дрэў ды зямнымі дарамі. Жылі гіпербарэі ў міры і згодзе сярод раскошных квяцістых далін і поўных птушыных пераспеваў зеленалістых гаёў. Яны былі блізкія да багоў, любілі музыку, бясконцыя банкеты, забавы, жыццё праводзілі ў спевах і весялосці. Нездарма гіпербарэі вызначаліся зайздросным даўгалеццем. Калі ж да іх прыходзіла глыбокая старасць, яны ўпрыгожвалі сябе кветкамі і самі кідаліся ў мора, дзе знаходзілі вечны спакой і радасць. У асобных міфах апавядаецца, што гіпербарэі ведалі магію, лёгка маглі знаходзіць зямныя скарбы, нават умелі лётаць у паветры.

Старажытныя грэкі лічылі, што іх багі і ўвесь людскі род паходзіць з Поўначы, з краіны гіпербарэяў. У ёй, арктычнай

краіне гіпербарэяў, паводле грэцкай міфалогіі, нарадзілася і доўгі час жыла тытаніда Лета (ці Латона), жонка Зеўса. Дабраўшыся адтуль у Грэцыю, яна знайшла прыстанак на востраве Дэлас, дзе нарадзіла блізнят — Апалона і Артэміду. Бог сонца і святла Апалон, калі падрос, вельмі ўпадабаў мацерыну радзіму — ідэальную краіну гіпербарэяў, ён часта імчаў туды на калясніцы, запрэжанай лебедзямі. У сваю чаргу гіпербарэі таксама наведваліся ў Грэцыю. Калі маці Апалона дабіралася з далёкай поўначы на востраў Дэлас, з ёю былі і дзве гіпербарэйкі — Арга і Апіда. Як апавядаецца ў міфах, кожны год дабіраліся гіпербарэі на Дэлас са свяшчэннымі дарамі. 3 аднаго такога падарожжа не вярнуліся дамоў гіпербарэйкі — Гіпероха і Лаадзіка, якіх напаткала на тым востраве смерць. Пасля гэтага гіпербарэі быццам бы перасталі выпраўляць у Грэцыю свае пасольствы.

Звычайна грэкі імкнуліся звязваць міфы з рэальнасцю. Так, старажытнагрэцкі гісторык Герадот згадваў, што ён быццам на свае вочы бачыў магілы Гіперохі і Лаадзікі на Дэласе. А ўжо ў наш час французскія археолагі нават знайшлі рэшткі каменных грабніц міфічных гіпербарэек.

3 усіх гэтых міфічных і неміфічных апавяданняў вынікае, што старажытныя грэкі мелі нейкія кантакты з «гіпербарэямі» Поўначы. Асобныя з старажытных аўтараў сцвярджалі, што гіпербарэі былі блізкія мовай і крывёй з элінамі, асабліва з афінянамі і дэлосцамі. Гэтае ж самае кажуць і міфы. Паводле іх, у Эладзе ў «залаты век» валадарыў Крон. Гэта быў бацька Зеўса. Звергнуўшы бацьку, Зеўс выслаў яго з тытанамі — самымі першымі багамі грэкаў — з Грэцыі на далёкую Поўнач, за мора, якое назвалі Кранійскім. Там, на цудоўным райскім востраве, за Рыпейскімі гарамі, і жыў Крон з іншымі багамі-тытанамі.

Так, міфы ёсць міфы. Толькі ці не занадта шмат у іх «падазронага», таго, што мяжуе з праўдай? Хіба ж не дзіўна: і індусы, і іранцы, і грэкі ў далёкай старажытнасці настойліва цвердзяць адно і тое ж: недзе за высокімі гарамі, у далёкай Арктыцы была ў незапамятныя часы вабная цудоўная зямля, дзе шчасліва жылі людзі і багі, гэтакі зямны Эдэм.

Адно толькі перашкаджала вучоным паверыць у тыя паданні: на поўначы ж і блізка няма такіх высокіх гор, пра якія ў адзін голас апавядаюць старажытныя людзі. Няма, але, аказваецца, былі такія горы! Гэтую сенсацыйную навіну паведаміла ў 1948 годзе савецкая высокашыротная паветраная экспедыцыя «Поўнач», што адшукала на дне Паўночнага Ледавітага акіяна агромністы горны хрыбет, які цягнецца з захаду на ўсход амаль на

дзве тысячы кіламетраў і якому далі імя Ламаносава. I знаходзіліся гэтыя горы некалі на паверхні. Значыць, і праўда была на поўначы зямля, пра якую з такой замілаванасцю расказвалі старажытныя людзі і якую цяпер вучоныя назвалі Арктыдай. Толькі ў выніку нейкіх геалагічных працэсаў яна апусцілася пад ваду. Калі гэта здарылася, вучоныя да канца не высветлілі. Але некаторыя з іх даказваюць, што хрыбет Ламаносава мог патануць зусім нядаўна — недзе каля трох тысяч гадоў таму! Выходзіць, міфічныя Рыпейскія горы зусім не міфічныя?

Так, але ці маглі жыць людзі ў той халоднай Арктыдзе, за тымі гарамі, сярод ільдоў, якія не растаюць ні вясной, ні летам? Аказваецца, жылі там людзі! Жылі ў часы апошняга глабальнага пацяплення на Зямлі. Спрыяла гэтаму і тое, што, як мяркуюць асобныя даследчыкі Поўначы, цяперашні падводны Паўночна-Атлантычны горны хрыбет некалі быў таксама над вадою і перагароджваў сабою шлях Гальфстрыму ў Еўропу, цёплыя ж плыні Атлантыкі ішлі ў Арктыку, саграваючы яе. Пра вельмі спрыяльныя для жыцця чалавека ўмовы на далёкай поўначы кажуць і знойдзеныя вучонымі споры раслін, характэрных нават для лесастэпавай зоны. Арктыда вылучалася некалі багатай расліннасцю, бясконцымі зялёнымі далінамі, на якіх пасвіліся незлічоныя статкі самых розных жывёл, у тым ліку і маманты.

Вольнае і шчаслівае жыццё ў блаславёнай Арктыдзе было спынена раптоўна. Прычынай было тое, што ў выніку невядомага яшчэ навуцы катаклізму касмічнага маштабу ўсю Поўнач ахапіла ў далёкія часы глабальнае пахаладанне, такое рэзкае і нечаканае, что за вельмі кароткі час павыміралі шматлікія віды жывёльнага свету, у тым ліку агромністыя маманты, якія проста замерзлі. Асобныя з іх, нібы ў халадзільніку, да сённяшняга дня амаль цалкам захаваліся ў вечнай мерзлаце, дзе іх адшукалі вучоныя.

Вядома ж, холад выгнаў з абжытай за стагоддзі шчаслівай Гіпербарэі (Арктыды) усіх яе насельнікаў. Вялікія людскія сціжмы рынулі на поўдзень, пад выратавалыіае сонца, дзе і пачалі абжываць новыя прасторы.

Ішлі стагоддзі, а можа, і тысячагоддзі. Калі на Зямлі ізноў пацяплела, калі адступіў ледавік, старажытныя арыі памалу пачалі прасоўвацца туды, на поўнач.

Такія вось версіі пачатковага месцазнаходжання нашай індаеўрапейскай супольнасці — загадкавай Краіны арыяў. Якая з гэтых версій правільная — думаецца, усё ж высветліць некалі на-

Карта фламандскага картографа Геральда Меркатара (1512—1594). У цэнтры — легендарная Арктыда (Гіпербарэя)

вука. Больш-менш дакладна пакуль што мы ведаем адно: калісьці ўсе народы індаеўрапейскай моўнай сям’і былі адным народам, адной этнічнай супольнасцю. Таямнічая Краіна арыяў, мабыць, — наша агульная прарадзіма.

Аддзяліўшыся ад свайго першапачатковага племені і аблюбаваўшы новыя землі, шматлікія адгалінайанні арыяў пачалі памалу іх абжываць, весці там гаспадарку. У кожнага з гэтых адгалінаванняў былі свае прыродныя ўмовы, свае асаблівасці жыцця, свае стасункі з суседнімі народамі, свая гісторыя. У выніку яны набылі з цягам доўгага часу свае этнічныя асаблівасці, сталі асобнымі народамі з адметнымі мовамі і звычаямі. Цяпер без перакладчыкаў гэтыя народы не могуць ужо нават паразумецца паміж сабой.

Нараджэнне любога народа — гэта вельмі вялікі і складаны гістарычны працэс. Кажучы пра нас, беларусаў, то нашы карані пасля распаду індаеўрапейскай супольнасці, як многія сцвярджаюць, трэба шукаць у новым этнічным утварэнні — балтаславянскім адгалінаванні індаеўрапейцаў, што займала шырокую прастору на поўдзень ад Балтыйскага мора. 3 гэтай супольнасці, дзе была адзіная мова, вылучыліся потым балты (літоўцы, латышы, прусы, ятвягі, куршы, земгалы, селы) і славяне. Славяне з цягам часу падзяліліся на тры вялікія групы — усходнія славяне, заходнія і паўднёвыя. У выніку новага гістарычнага этапу жыцця славян у кожнай з гэтых трох славянскіх груповак вылучыліся асобныя этнічныя супольнасці, з якіх і ўтварыліся сённяшнія народы з іх вельмі выразнымі асаблівасцямі.

3 заходняй славянскай групы вылучыліся палякі, чэхі, славакі, лужычане, кашубы; з паўднёвай — балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы, баснякі; з усходняй — рускія, украінцы і беларусы. Мы, беларусы, склаліся з розных, але вельмі блізкіх моваю і звычаямі, плямёнаў — у асноўным з крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, літвы, севяран, якія потым аб’ядналіся ў адзіны беларускі народ.

Цяпер кожны народ жыве сваімі турботамі, згодна са сваімі, адметнымі звычаямі, гаворыць на сваёй, адрознай ад іншых мове.

Але аснова — карані моў усіх індаеўрапейцаў асталіся тыя ж самыя, што былі калісьці ў старажытных арыяў. Таму і сёння ў іх мовах можна знайсці вельмі шмат падабенства, шмат агульнага для ўсіх іх. Прыгледзімся хоць бы да асобных слоў. Возьмем, да прыкладу, самае, мусіць, спрадвечнае слова — «маці». На санскрыце (мове старажытнаіндыйскага пісьменства) яно пішацца — matar, на латыні (адной з старажытных моў італійскай групы) — mater, на старажытнаірландскай — mathir, на англійскай — mother, на нямецкай — mutter, на літоўскай — mötina, на дацкай — moder, на галандскай — moeder. Усюды, не кажучы пра ўсе славянскія мовы, корань гэтага слова — адзін і той жа. Вельмі блізкае і яго гучанне. Альбо возьмем яшчэ такое ж старажытнае слова — «брат». На санскрыце яно — bhratar, на латыні — frater, на старажытнаірландскай — bräthir, на англійскай — brother, на нямецкай — bruder, на літоўскай — broelis, на латышскай — brälis, на дацкай — broder, на галандскай — broer, ці breeder і г. д. Прыкладаў такога падабенства найбольш ужывальных слоў можна прывесці безліч.

ДРЕВННЕ СУДЬБЫ СЛАВЯНСТВА.

ІІрароднна славян.

<^"^**,* Царства сколотов VI — V вв. до кл.

Направленмя славянской колоннзацнн.

Русская зсмля VI — VII вв. н.э.

Карта расійскага гісторыка Барыса Рыбакова

3 гэтага вынікае, што ўсе індаеўрапейцы — напрыклад, беларусы, рускія, украінцы, паўднёвыя і заходнія славяне, літоўцы, латышы, ірландцы, англічане, немцы, французы, італьянцы, іспанцы, партугальцы, шведы, датчане, грэкі, галандцы, іранцы, індусы — нашы пабрацімы.

Гэтак жа, як і большасць амерыканцаў, што перасяліліся на новы кантынент са Старога Свету.

Самая блізкая да арыйскай — мова «Ведаў», старажытных помнікаў літаратуры Паўночна-Заходняй Індыі, так званы санскрыт. Пісаць «Веды» спевакі-рышы пачалі прыкладна за 2500 гадоў да новай эры. «Веды» захавалі асноўныя асаблівасці мовы старажытных арыяў, іх лексіку.

У мове «Ведаў», санскрыце, і трэба шукаць самыя глыбокія карані славянскай, у тым ліку і нашай, беларускай, мовы. I даследчыкі іх знаходзяць. Ужо само санскрыцкае слова «веда» (што літаральна азначае «веды»), як бачым, нязменным захавалася ў беларускай мове. Ад яго — «ведаць», «ведаю» і інш. Карані многіх беларускіх слоў знаходзіць у санскрыце паэт, аўтар цікавых публікацый на мовазнаўчыя тэмы Станіслаў Суднік («Роднае слова», «Літаратура і мастацтва», «Наша слова»). Вось выпісаныя ім словы з санскрыту і іх беларускія адпаведнікі. Санскрыцкае слова «кавала» азначае кавалак, глыток; «свар» — сварыцца, прыдзірацца, лаяцца; «ма» — няма; «сабар» — той, хто дае (г. зн. сябар); «кара» — падаткі, даніна (што заўсёды было пакараннем для гаспадара, карай); «каара» — турма (таксама пакаранне, кара); «агіта» — агідны, злы, кепскі; «барбара» — варвар, дзікун; «шата» — прасторная вопратка; «тата» — бацька; «дэвар» — дзевер; «швагар» — швагер; «дада» — дзед.

А вось санскрыцкія лічэбнікі: эка — адзін, два — два, тры — тры, чатур — чатыры, панька — пяць, шаш — шэсць, сапта — сем, ашта — восем, нава — дзевяць, даша — дзесяць.

Згадзіцеся, не шмат змяніліся гэтыя словы за 5 тысячагоддзяў! Дакапваючыся да першаасновы беларускай мовы, Станіслаў Суднік на старонках газеты «Наша слова» публікаваў са-

праўдныя навелы пра словы. Адну з іх ён прысвячае, напрыклад, звычайнаму слову «праца». Крытыкуючы вучоных-мовазнаўцаў, якія з лёгкасцю незвычайнай адносяць яго ў шэраг запазычанняў з іншых моў, аўтар публікацыі адшуквае самыя глыбінныя яго карані ў мове арыйскай еднасці. А гэта было ў час першабытнаабшчыннага ладу, калі галоўнай «працай» людзей было збіральніцтва. Якраз збіралыііцтва, збор (напрыклад, пладоў) на санскрыце абазначаецца словам — Ргасауа (працая) або ргасауапа (працаяна). Вытворныя гэтага слова— ргасагуа — дзейнічаць, дзеянне; ргасі — збіраць, павялічваць; ргаса — рабіць, здзяйсняць. «Здаецца б, і дастаткова, — разважае аўтар. — Але, заглянуўшы ў санскрыт, даводзіцца толькі дзівіцца, якое вялікае гняздо слоў утворана тут вакол слова «праца». Пашукаўшы, удаецца знайсці і, мабыць, першаасноўнае слова ргас (праш) — яда, харч (згадаем старабеларускае слова брашно — корм і другое значэнне гэтага слова — жыць). Вось адкуль паходзіць беларускае слова «праца». Словы яда, жыць і працаваць (збіраць, рабіць) аднаго кораня...» («Наша слова», 18 сакавіка 1998 г.)

Цікавая навела С. Судніка і пра слова «грамада». Калі параўноўваць адно з вытворных гэтага слова — «грамадзянін» з расійскім «гражданнн», то абодва гэтыя словы здаюцца падобнымі, аднакарэннымі. Аднак аўтар даказвае зусім іншае. Расійскае «гражданнн» утварылася ад слова «горожаннн», прытым зусім нядаўна — у XVIII стагоддзі. Беларускі ж «грамадзянін» мае тысячагадовыя карані. Гэтае слова ўтварылася ад слова «грамада», што выводзіцца з арыйскага, зафіксаванага на санскрыце, слова «грама», якое азначае — вёска, натоўп.

Вядома ж, за шматтысячную гісторыю арыяў іх словы вельмі змяніліся. Нібы тыя каменьчыкі, што бясконца шліфуе марская хваля, абкатваліся, шліфаваліся, мяняліся — у кожнага народа па-свойму — першапачатковыя словы. А вось асобныя з іх не паддаліся гэтай шліфоўцы вякоў і тысячагоддзяў і захаваліся ў сваёй першароднай чысціні да нашых дзён. Яны — вечна жывыя помнікі тысячагоддзяў, помнікі нашай вялікай гісторыі.

ПАДАРОЖЖА Ў СТАРАЖЫТНУЮ НЯЎРЫДУ

Нашы далёкія продкі — старажытныя арыі — вельмі хутка абжылі новую зямлю, што завецца цяпер Беларусь. Сама прырода адкрывала перад імі свае дары. Яны, продкі, палявалі на дзікіх звяроў, апраналіся ў іхнія шкуры, будавалі сабе з дрэва жытло, разводзілі жывёлу, збіралі грыбы ды ягады, даставалі з дуплаў мёд дзікіх пчол, лавілі ў рэках і азёрах рыбу, абраблялі і засявалі зямлю, здабывалі жалезную руду і кавалі з яе сярпы, нажы, сякеры, наканечнікі для стрэл і дзідаў..

Але што больш канкрэтнае ведаем мы пра нашых продкаў? Хто імі верхаводзіў? Якія былі ў іх стасункі з суседнімі краінамі? 3 кім яны сябравалі? Ад каго і як абараняліся? Якія і з кім былі ў іх войны? Якіх прытрымліваліся звычаяў? Якія і як спраўлялі святы? Як называлі сябе і сваю краіну?

Як ні шкада, але на ўсе гэтыя пытанні сёння адказаць вельмі цяжка. Шчыльнай заслонай невядомасці схавана ад нас шматвяковая гісторыя краіны. Да нядаўняга часу нашы продкі маўчалі, бо не мелі пісьменства, не маглі расказаць пра свае дзеі на паперы ці на бяросце.

Канечне, у туманную далячынь найдалёкага мінулага не раз зазіралі археолагі, дастаючы ў час раскопак з кладоўкі-зямлі самыя розныя рэчы, якімі карысталіся першабытныя людзі — чарапкі збаноў, тапары, стрэлы лукаў, пацеркі, касцяныя грабяні, каменныя тачылы, жорны, скураныя вырабы і г. д. Так, шмат чаго расказваюць нам пра жыццё далёкіх продкаў гэтыя рэчы. I ўсё ж рэчы ёсць рэчы. Ці ж на ўсё могуць яны даць адказ? Як ні круці, яны — нямыя.

Вось калі б здарыўся які цуд і мы змаглі паслухаць самога старажытнага чалавека пра наша далёкае мінулае. Толькі ж хіба магчыма такое? Аказваецца, магчыма! Дзіва не дзіва, а такі чалавек знайшоўся! I не казачны, а самы сапраўдны! Гэта старажытнагрэцкі гісторык Герадот, які жыў яшчэ да новай эры, каля дзвюх з паловай тысяч гадоў назад, і апавяданні якога пра нашу зямлю дайшлі да нас у яго мнагатомнай кнізе пад назвай «Гісторыя».

Герадот. Старажытная скульптура

...Яснай сонечнай раніцай — было гэта недзе паміж 460—425 гадамі да новай эры — з берагоў Грэцыі адплыў пад туга напятымі ветразямі карабель, які праз Эгейскае мора, Дарданелы, Мармуровае мора, Басфор кіраваўся да далёкага і таямнічага Понта Эўксінскага, як называлі грэкі Чорнае мора. На карме карабля стаяў чалавек з задуменным тварам і пільна глядзеў у асмужаную далячынь. Гэта быў Герадот з горада Галікарнаса. Ён з нецярпеннем чакаў, калі ж нарэшце пакажуцца няведамыя берагі чужой зямлі. Пра яе ён ведаў толькі з міфаў пра арганаўтаў ды залатое руно, з іншых фантастычных апавяданняў. Многа ўсялякіх выдумак наслухаўся ён яшчэ ў дзяцінстве пра краіны, якія ляжалі на поўнач ад Прычарнамор’я: быццам

бы там, гэта значыць у напіых краях, жылі страшыдлы з арлінымі галовамі, а таксама сабакагаловыя людзі. Герадот сваімі вачамі хацеў пабачыць далёкія невядомыя краіны, сустрэцца з іх насельнікамі.

Высадзіўшыся на паўночным беразе Чорнага мора і асталяваўшыся ў калоніі грэкаў — рабаўладальніцкім горадзе-дзяржаве Ольвіі (паблізу цяперашняга сяла Паруціна Нікалаеўскай вобласці), славуты гісторык гіачаў з вялікай цікавасцю знаёміцца з невядо.май яму Скіфіяй, якая займала добрую частку сённяшняй Украіны. Дзе на конях, дзе на лоддзях па паўнаводных тады рэках Герадот некалькі месяцаў падарожнічаў па Скіфіі і суседніх з ёю краях, сустракаўся з людзьмі розных плямёнаў, слухаў іх апавяданні і ўсё старанна запісваў.

Сярод плямён, з якімі пазнаёміўся тады і пра якіх расказаў у сваёй «Гісторыі» Герадот, былі і неўры, што жылі на поўнач ад скіфаў-аратых, у басейне Прыпяці і далей, гэта значыць у межах сучаснай Беларусі. Інакш кажучы, Герадот першы паведаміў нам пра нашых далёкіх продкаў, якіх называлі ў той час неўрамі.

Што ж расказвае пра нашых дзядоў «бацька гісторыі», як назваў Герадота вядомы пісьменнік і палітычны дзеяч Старажытнага Рыма Марк Тулій Цыцэрон?

Расказвае, праўда, не шмат. Але ж да яго пра нас ніхто не сказаў яшчэ ні слова. Ва ўсякім разе, да нас ніякіх пісьмовых сведчанняў пра найдалёкае мінулае Беларусі не дайшло. Таму кожнае слова Герадота для нас — на вагу золата.

Дасканала пазнаёміцца з нашай краінай Герадоту перашкодзіў залішне суровы для яго клімат: «У вобласці, якая ляжыць яшчэ далей на поўнач ад зямлі скіфаў, як перадаюць, нельга нічога бачыць і туды немагчыма трапіць праз пер’е, што лётае ў паветры, — растлумачвае Герадот. — I праўда, зямля і паветра там запоўнена пер’ем, а гэта якраз і перашкаджае ўсё бачыць». Можна меркаваць, што, нягледзячы на адгаворы яго землякоўальвійцаў, Герадот усё ж выправіўся ў нашы краі ў адзін з зімовых месяцаў (летам балоты перашкодзілі б падарожжу), ды ў дарозе распачалася завіруха, якая «запоўніла» ўсё навокал тым снежным «пер’ем», і ён павярнуў сваіх коней назад.

Старажытны гісторык прызнаецца: «Пра вобласці на поўнач ад той краіны, пра якую я пачаў апавяданне (Скіфіі. — К. Ц.), ніхто нічога канкрэтнага не ведае. I я не сустракаў ніводнага чалавека, які сказаў бы, што землі гэтыя ведае сам як сведка... Зрэшты, я раскажу ў дакладнасці і як можна больш падрабязна ўсё, што мне, хоць і з чутак, удалося даведацца пра гэтыя паўночныя краі».

I Герадот усё чутае пра нашу зямлю сумленна занатоўвае ў сваю «Гісторыю». Вось яго сведчанні пра насельнікаў Скіфіі і яе суседзяў: «Бліжэй за ўсіх ад гандлёвай гавані барысфенітаў (а яна ляжыць прыкладна ў сярэдзіне ўсёй прыпанційскай зямлі скіфаў) жывуць каліпіды — элінскія скіфы, за імі ідзе другое племя пад назвай алізоны. Яны, як і каліпіды, вядуць аднолькавы лад жыцця з астатнімі скіфамі, аднак сеюць і ядуць хлеб, цыбулю, часнок, чачавіцу і проса. На Поўнач ад алізонаў жывуць скіфы-земляробы. Яны сеюць збожжа не для свайго харчавання, а на продаж. Нарэшце, яшчэ вышэй жывуць неўры, a далей на поўнач ад неўраў, наколькі я ведаю, ідзе ўжо нямая пустыня...»

У сваёй «Гісторыі» Герадот занатоўвае і апавяданні пра перасяленне неўраў з нейкай загадкавай краіны змеяў: «За адно пакаленне да нашэсця Дарыя змеі змусілі іх пакінуць сваю краіну». Вучоныя трактуюць гэтую звестку не слова ў слова, а іншасказальна: у сапраўднасці «змеямі» былі нейкія ваяўнічыя і жорсткія нападнікі, ад якіх уцякалі неўры, пасяліўшыся «разам з будзінамі», зямля якіх, г. зн., сучасная Беларусь, была «пакрыта густым лесам рознай пароды».

Імкнучыся больш падрабязна расказаць пра неўраў, Герадот паведамляе, піто ў іх «звычаі скіфскія». А гэтыя скіфскія звычаі ён апісвае ўсебакова. Ён расказвае, што скіфы жылі асобнымі плямёнамі, на чале якіх стаяў цар. Паўночныя скіфы, якіх называлі скіфамі-аратымі і якія былі самымі блізкімі суседзямі неўраў, займаліся земляробствам. Яны сеялі пшаніцу, проса, ячмень, разводзілі жывёлу, не пакідаючы і паляванне. У іх ужо развіваліся і рамёствы.

Ваявалі скіфы ў асноўным конна. Галоўнай іхнай зброяй былі лук са стрэламі, дроцікі,

Залаты грэбень са скіфскага кургана з выявай скіфскіх воінаў

палашы. Скіфскі воін насіў лук

са стрэламі ў асобным футарале, які падвешваўся на поясе з левага боку. Справа ж вісеў у ножнах жалезны меч.

Скіфы ведалі ўжо рабства. Але рабоў яны не куплялі. Імі рабілі яны палонных. Існаваў у скіфаў звычай асляпляць рабоў і прыносіць іх у ахвяру богу вайны.

Калі паміраў правадыр скіфаў, яны забівалі і хавалі разам з ім яго зброяносца, конюхаў, слуг, жонак і наложніц, а таксама коней. Усё гэта яму быццам бы патрэбна было ў замагільным

свеце. Герадотавы звесткі пацвярджаюць і археалагічныя рас-

копкі. У раскапаных скіфскіх курганах археолагі знаходзілі побач са шкілетам правадыра племені ці цара яшчэ шкілеты іншых людзей і коней.

Пра тое, што такія ж звычаі былі і на нашых землях, сведчаць старыя летапісы і хронікі. У іх мы знаходзім, напрыклад, апісанне пахавання легендарнага князя нашых зямель Свінтарога ў пачатку XII стагоддзя. Гэтае пахаванне паэтычна апісаў у адным са сваіх вершаў цыкла «Спевы пра даўніх літвінаў да 1434 года» беларускі паэт Ян Чачот, які браў матэрыял для іх у «Хровіцы...» Мацея Стрыйкоўскага і «Гісторыі літоўскага народа» Тэадора Нарбута:

Бы ў паход яго прыбралі — Шабля, лук, кап’ё пры боку. Выжлаў двух, хартоў звязалі,

3 імі — сокала звысоку, Потым ястраба з-пад неба I каня з сядлом — як трэба.

Гэта ўсё на стос — вам дзіва? —

Узвялі. 3 слугой адданым!

Падняслі агонь імкліва, Mir — і ўсё ў віры агняным! Кінулі ў агонь — да высяў — Кіпцюры мядзведзяў, рысяў.

Меркавалі: так жа будзе, Як на гэтым, на тым свеце. Так жа там ваююць людзі, Так палююць, ладзяць сеці. А караскацца на неба Па крутых гарах там трэба...*

Расказвае Герадот і пра характэрныя асаблівасці саміх неўраў. «Гэтыя людзі, — піша ён, — мусіць, чараўнікі. Скіфы, а таксама эліны, якія жывуць сярод іх, кажуць, што кожны неўр штогод на некалькі дзён ператвараецца ў воўка, а потым зноў прымае чалавечае аблічча». Герадот так каменціруе пачутае: «Мяне гэтыя выдумкі, вядома, не могуць пераканаць; тым не меней так расказваюць і нават клянуцца ў гэтым».

Тут, вядома ж, ідзе гаворка пра шырока распаўсюджанае яшчэ да нядаўняга часу сярод беларусаў вераванне ў ваўкалакаў — людзей, якія быццам бы мелі здольнасць ператварацца ў ваўкоў і іншых жывёл ды птушак. Такой здольнасцю, згодна з паданнем, валодаў герой «Слова аб палку Ігаравым» полацкі князь Усяслаў Чарадзей, які «вь ночь влькомь рыскаше...».

Шмат цікавага дазнаёмся мы пра неўраў з апавядання Герадота пра паход персідскага цара Дарыя ў Скіфію.

Паход гэты адбыўся ў 514 годзе да новай эры. Перад ім Дарый здолеў падначаліць сабе многія краіны, у тым ліку Вавілон, Фінікію, Егіпет, частку Індыі, і стаў уладаром агромністай імперыі, якая раскінулася ад ракі Анд да пустыні Афрыкі і еўрапейскага берага Міжземнага мора. Дарыя ўсюды называлі царом цароў. Увесь свет дрыжаў перад яго імем. He баяліся персідскага цара толькі ваяўнічыя скіфы, якія часам самі нападалі на яго імперыю.

* Тут і далей пераклады, пазначаныя зорачкай, — мае (К. Ц.).

Цар Дарый. Старажытная скулыгтура

Пасля аднаго такога нападу Дарый сабраў велізарнае войска і рушыў на Скіфію. Дзеля гэтага ён загадаў пабудаваць мост цераз Дунай. Калі ўсё яго войска перайшло па мосце раку, персідскі цар пакінуў там атрад ахоўнікаў, даў іхнаму камандзіру пояс з 60-ю вузламі і сказаў:

— Кожны дзень развязвай па вузлу Калі пасля ўсіх развязаных вузлоў я не вярнуся, значыць, я адолеў скіфаў і буду вяртацца праз Каўказ. Тады разбурай мост.

Скіфы, расказвае Герадот, зразумелі, што адны яны не змогуць адбіць полчышчы Дарыя, і таму выправілі сваіх паслоў да суседніх плямёнаў. I вось цары ўсіх прылеглых да Скіфіі

плямёнаў сабраліся на нараду, каб вырашыць, што ім рабіць у такім становішчы. На нараду прыехалі «цары таўраў, агафісаў, неўраў, андрафагаў, меланхленаў, гелонаў, будзінаў і саўраматаў» — усіх скіфскіх суседзяў. Прадстаўнікі скіфаў расказалі ім падрабязна пра напад Дарыя, які «хоча заваяваць усе іх землі».

— Вам зусім нельга, — казалі яны, — сядзець убаку і дапусціць нашу пагібель. Давайце выступім усе разам насустрач ворагу. Інакш нам давядзецца пакінуць сваю краіну або добраахвотна падначаліцца захопнікам. Калі вы не захочаце памагчы нам, то і вам будзе кепска. Заняволіўшы нас, персы не задаволяцца гэтым і пойдуць на вас. Калі б персідскі цар хацеў заваяваць толькі нашу краіну, каб адпомсціць нам за тое, што мы былі заняволілі персаў, то ён проста і ішоў бы на нас, не чапаючы іншыя народы. Цар жа, пераправіўшыся на наш мацярык, пачаў падначальваць усе плямёны на сваім шляху. Усе фракійскія плямёны ўжо ў яго руках, у тым ліку і суседнія з намі геты.

Выслухаўшы скіфаў, цары-суседзі не прыйшлі да агульнай згоды. Памагчы скіфам згадзіліся толькі цары гелонаў, будзінаў і саўраматаў. Цары ж агафісаў, неўраў, андрафагаў, а таксама меланхленаў і таўраў так адказалі скіфам:

— Калі б вы раней не пакрыўдзілі персаў і не пачыналі з імі вайны, тады б мы палічылі вашу просьбу правільнай і ахвотна памаглі б вам. Але ж вы без нас уварваліся ў зямлю персаў і

панавалі над ёю, пакуль Бог дапускаў гэта. Цяпер жа Бог на іх баку, персы хочуць адплаціць вам тым жа. Мы і тады не пакрыўдзілі нічым гэтых людзей і цяпер першымі не будзем сварыцца з імі. Калі ж персы ўступяць і ў нашы краі і нападуць на нас, тады мы будзем біцца з імі. Але мы пакуль што гэтага не бачым, таму будзем аставацца ў сваіх краінах і не выступаць з войскам на персаў. Нам здаецца, што персы прыйшлі ваяваць не з намі, а са сваімі крыўдзіцелямі.

He атрымаўшы падтрымкі ў суседзяў, скіфы не рашыліся ўступаць у адкрыты бой з персамі. Яны пачалі адступаць, гонячы перад сабой жывёлу, засыпаючы пасля сябе калодзежы і крыніцы, знішчаючы траву на зямлі. Каб прымусіць суседнія плямёны выступіць вайной супраць Дарыя, скіфы надумалі заманіць ворага ў іх землі. Абоз з жанчынамі і дзецьмі, са свойскай жывёлай кіраваўся на поўнач. Скіфскае ж войска паманьвала персаў куды хацела. Спачатку скіфы ўступілі ў краіну меланхленаў, потым — у вобласць андрафагаў, а адтуль — у землі неўраў. «Навёўшы страх на неўраў, — піша Герадот, — скіфы адступілі да агафісаў». Але агафісы рашуча запярэчылі скіфам і выставілі супраць іх войска, каб адбіць напад. Меланхлены ж, андрафагі і неўры не асмеліліся ваяваць з персамі і скіфамі. Яны паўцякалі далей на поўнач. Скіфы ж не пайшлі ў краіну агафісаў, паколькі тыя не хацелі іх прапускаць, а пачалі заманьваць персаў з краіны неўраў у сваю зя*млю.

Тактыка скіфаў прынесла ім поспех: персы, знясіленыя пагоняй за скіфамі, змушаны былі вярнуцца назад, так і не заваяваўшы непакорную Скіфію і яе суседзяў.

3 апавядання Іерадота мы бачым, што ў неўраў ужо ў той час была свая дзяржаўнасць. На чале гэтага, магчыма, прымітыўнага дзяржаўнага ўтварэння стаяў цар, у неўраў было немалое войска, раз скіфы на яго спадзяваліся, а іх краіна была самастойнай, ні ад каго не залежнай.

Як далёка распасціралася Няўрыда — краіна неўраў — на поўнач, Герадот не высветліў. Але можна меркаваць, што неўры засялялі немалую частку сучаснай тэрыторыі Беларусі. А, магчыма, і яе поўнач. Якраз так лічылі старажытнарымскія географы. Адзін з іх, Пліній Старэйшы, які нарадзіўся ў 23 годзе нашай эры і загінуў ад вывяржэння Везувія ў 79 годзе, у сваёй кнізе «Натуральная гісторыя» заўважаў: «Неўры, ад якіх выцякае Барысфен...» Барысфенам называлі ў старажытнасці Дняпро і яго прыток — беларускую Бярэзіну.

«Няўрыда! Таямнічая краіна першабытных лясоў, непраходных балот і сініх азёр, — піша пра нашу зямлю сучасны расійскі

гісторык В. М. Гобараў у сваёй кнізе «Предмсторня Русн» (М., 1994). — У пачатку II тысячагоддзя да н. э. якраз тут забілася адна з самых старажытных, калі не самая першая, крыніца славянскага жыцця. Паволі, велічна нясуць свае воды Заходні Буг, Прыпяць, Нараў, Гарынь, Стыр, Случ, Ясельда, Стаход, Тур'я, Цна, Сцвіга, Лань і яшчэ сотні рэк і рачулак і тысячы ручаёў. Усіх і не пералічыш. Гэтак жа не спяшаючыся, цяклі стагоддзе за стагоддзем у гэтым некранутым краі.

Некранутым таму, што яго спрадвечныя насельнікі — праславяне нібы зліліся з прыродай, растварыліся ў ёй. Яшчэ болей — зрадніліся. Нездарма ж у рэк Няўрыды такія глыбока славянскія назвы...»

У аналах гісторыі даследчыкі знаходзяць звесткі і пра змаганне неўраў са Скіфіяй. Нават называюць імя іх правадыра Таргітая. Пра яго ўпершыню расказаў зноў жа Герадот у сваёй «Гісторыі». Расказаў тое, што чуў у сваіх вандроўках. Быццам бы ён, «цар Таргітай», жыў задоўга да паходу Дарыя, але «не болей 1000 гадоў» перад гэтым, г. зн. недзе ў XV стагоддзі да н. э., і быццам бацькамі яго, у што Герадот не верыць, былі «Зеўс і дачка ракі Барысфен». Як мяркуецца, Герадот мае тут на ўвазе Прыпяць — прыток («дачку») Дняпра («Барысфена»). Як зазначае ў памянёнай кнізе В. Гобараў, якраз на берагах Прыпяці, «гэтай найстаражытнай ракі, сярод некранутых пушчаў і заліўных лугоў нарадзіўся Таргітай. Адсюль ён вывеў сваё лясное племя да магутных дняпроўскіх хваляў...».

Памяць пра сябе неўры пакінулі, як мяркуюць вучоныя, у многіх геаграфічных назвах Беларусі. Адна з такіх назваў — Нароўля, невялікі беларускі гарадок на беразе Прыпяці, у месцы найбольш верагоднага рассялення неўраў. Ці не яны і заснавалі гэтае старажытнае паселішча?

Ад неўраў, як сведчаць тапанімісты, паходзяць і такія геаграфічныя найменні, як Нарач (самае вялікае ў нас возера), вёскі Наўры на Мядзельшчыне, Нераўка на Ашмяншчыне, Нурвяны на Браслаўшчыне, рэкі Нараў, Нараўка, Нарва, Нурэц і іншыя тапонімы з коранем «нар», «нур», «нер». Асобныя даследчыкі выказваюць меркаванне, што нават слова «народ» утварылася ў выніку злучэння слоў «неўры» («норыкі») і «род».

3 іншых плямёнаў, што ўпамінае Герадот, да Беларусі, як мяркуюць вучоныя, адносяцца будзіны, да якіх перасяліліся неўры з «краіны змеяў», і, магчыма, андрафагі (амадокі). Але дзе канкрэтна было іхняе месцазнаходжанне — застаецца загадкай.

ВЯРТАННЕ РАГВАЛОДА I ТУРА

У Дзвіне, каля ўзбярэжнага чарота, стаяў падгалісты, з тонкімі, як вытачанымі, нагамі харашун-алень і піў схаладалую за ноч ваду. Напіўшыся, ён няспешна падняў галаву і павёў ва ўсе бакі вушамі — слухаў раніцу. Зусім блізка ад яго кувала зязюля. Аднекуль з прыбярэжнага лесу, нібы яха, адгукалася другая. Са свістам праляцела над ракою чарада качак. У беразе, каля вытыркнутага карча, плёхнуў сом. Усе гэтыя гукі былі для аленя прывычныя, знаёмыя, і ён прапускаў іх міма вушэй.

Але раптам да яго слыху данеслася нешта новае, незразумелае. Нібы над ракою ў белаватым тумане церлася дрэва аб дрэва і ў такт гэтаму трэнню чуўся гучны ўсплёск вады. Алень насцярожана скіраваў туды вочы. 3-за сіваватага лазняку, адкуль, выгінаючыся, ішла рака, высунулася чырвоная галава нейкага страшыдла з лупатымі вачыма. Быў то нос вялікай, з высокімі бартамі лоддзі, на якой сядзелі ў жалезных шлёмах нейкія людзі. У іхных руках былі доўгія дзіды, з-за плячэй вытыркаліся выгінастыя лукі. За першай лоддзяй сунулася другая, за ёй — трэцяя, за трэцяй яшчэ выплывалі з ранішняга туману лоддзі.

Адзін з плыўцоў пярэдняй лоддзі ўстаў і, цэлячыся ў аленя, пачаў нацягваць лук. Але яго перапыніў другі плывец, што стаяў побач. Малады, падцягнуты, у адмысловым дарагім убранні, ён прыкметна вылучаўся сярод іншых плыўцоў. Гэта быў сам князь, кіраўнік дружыны. Звалі яго Рагвалод. 3 прасветленымі вачыма глядзеў ён на аленя, які, з цікавасцю азіраючыся на прыбыпюў, як бы нехаця трухаў да лесу. Нехта з дружыннікаў свіснуў, і алень лёгкімі пружыністымі скачкамі пусціўся ў лясны схоў. Прасачыўшы за яго бегам, Рагвалод агледзеў караван лоддзяў і скамандаваў мацней падналегчы на вёслы.

Пасля доўгіх вандраванняў па чужых краях ён вяртаўся цяпер з сабранай ім дружынай паморскіх славян-варгаў дамоў, у родны Полацак, на Бацькаўшчыну.

Свой дом, свой родны Полацак Рагвалод пакінуў яшчэ малым хлапчуком. Ён назаусёды запомніў той дзень. Раніцай яго

пабудзіў незвычайны шум, грукат, тупат мноства ног. Калі ён выбег са свайго пакоя, то ўбачыў, як з дзядзінца скакаў — з лукамі за плячыма і вострымі дзідамі ў руках — атрад за атрадам конных ваяроў, кіруючыся да абарончых валоў, за якімі відаць былі вялікія людскія сціжмы. Гэта сышліся ў лютай сечы войскі нападнікаў-кіяўлян і абаронцаў-палачан. Адтуль даносіўся адзін суцэльны гул бітвы, лязгат жалеза, дзікае ржанне коней. To адзін, то другі, асядланы, але без седака, конь ляцеў адтуль як ашалелы.

Вечарам, калі незлічоныя раці добра ўзброеных нападнікаў пачалі цясніць палачан усё бліжэй да горада, маці разам са слугамі сабрала Рагвалода і чатырохгадовага Тура і, плачучы ды цалуючы, падвяла іх да атрада конных княжацкіх дружыннікаў. Рагвалод, які даўно ўжо навучыўся ездзіць верхам, сам ускочыў на загадзя асядланага для яго каня. Маленькага ж Тура пасадзіў перад сабой у падоўжанае сядло стары, з сівой барадой дружыннік. Старшы дружыннік адразу ж скамандаваў ехаць, і атрад паскакаў дарогай за горад, у ноч.

Многа дзён, з прываламі на начлег, скакаў з княжычамі па лясных ды палявых дарогах атрад княжацкіх дружыннікаў, пакуль перад вачыма не заблішчала зіхатлівая вадзяная пространь Варажскага мора. А неўзабаве паказаліся і вастраверхія камяніцы горада памаранаў.

Малых полацкіх княжычаў прывялі ў палац самога паморскага князя. Там яны нечакана трапілі ў абдымкі нейкіх бабулек, што са слязамі на вачах пачалі распытваць іх пра бацьку ды матку якіх яны, аказваецца, добра ведалі, нават былі ім раднёю. Княжычам далі прытулак у харомах, прылучылі да княжацкай сям’і.

Калі Рагвалод вырас і ўзмужнеў, князь паслаў яго на княжанне ў адзін са сваіх удзелаў. Там і прайшоў ён усю навуку кіравання. He раз даводзілася Рагвалоду хадзіць у баявыя паходы на германцаў, якія хацелі адабраць у памаран^.ў іхныя землі, а саміх заняволіць. IІе раз скрыжоўваў ён свой меч з мячамі няпрошаных гасцей.

Рагвалод быў дужы, жылісты. Усё яму ўдавалася. Але вялікай радасці не чуў: ён жа быў не дома, начамі сніўся родны Полацак, перад вачыма ўсплывалі дарагія абліччы маткі і бацькі. Ён ведаў, што адразу ж пасля яго з брацікам уцёкаў кіяўляне захапілі горад, завалодалі ўсёй Полацкай зямлёю. Параненага ў сечы бацьку яны ўзялі ў палон і павезлі з сабой. Што з ім сталася потым, ніхто з палачан не ведаў. Маці ж, як перадавалі,

асталася ў Полацку, яе быццам бы схавалі там недзе верныя князю баяры.

Але зусім нядаўна ў Полацку ўчынілася заваруха. Палачане ўзнялі паўстанне супраць кіяўлян, скінулі з трона і выгналі з горада іхнага пасадніка. Ачоліць Полацкае княства даручылі на вечы княгіні Прадславе, Рагвалодавай мацеры. Маці згадзілася з умовай, што яна будзе княжыць да таго часу пакуль не вернецца з-за мора яе сын Рагвалод: цяпер ён як законны полацкі князь-пераемнік павінен заняць бацькоўскі пасад. Веча з задаволенасцю прыняло гэтую прапанову.

Калі полацкія паслы прыджгалі да князя Рагвалода з запрашэннем на вялікае княжанне ў Полацку, ён доўга не затрымліваўся ў Памор’і. Сабраў дружыну, загадаў падрыхтаваць караблі-лоддзі і, шчыра развітаўшыся з паморскім князем ды ад душы падзякаваўшы яму за прытулак, разам з падлеткам-братам рушыў морам да вусця роднай Дзвіны.

Сонца ўжо іівло пад паўдня, калі перад вачыма дружыннікаў адкрыліся камяніцы і драўляныя пабудовы Полацка. Убачыўшы Рагвалодавы лоддзі, палачане высыпалі на бераг Дзвіны сустракаць свайго князя. Калі Рагвалод саскочыў з лоддзі і ступіў на бераг, яму насустрач выйшлі паважаныя баяры з хлебам і соллю на вышываным ручніку.

Многа было ў той дзень радасці ў князя. Перад вялікай сціжмай людзей пакляўся ён быць верны.м палачанам, бараніць Бацькаўшчыну ад ворагаў, мацаваць дзяржаву, памнажаць багацці ўсёй Полацкай зямлі.

Але самая шчаслівая была сустрэча з маткай. Слёзы радасці так і плылі з яе вачэй, калі яна абдымала ды расцалоўвала пасталелых Рагвалода і Тура, якіх так многа гадоў не бачыла, па якіх так доўга тужыла.

Заняўшы полацкі трон, князь Рагвалод сабраў усіх баяр і пачаў радзіцца з імі, як аднавіць Полацкае гаспадарства і пазабіраць у кіяўлян ды ў наўгародцаў захопленыя імі полацкія надзелы.

Некалі бацька расказваў малому Рагвалоду пра колішнюю веліч і славу Полацка. Ён жа, Полацак, быў некалі сталіцай вялікай дзяржавы Крывіі, якая распасціралася на неагляднай прасторы ад вярхоўяў Нёмана і Вяллі на захадзе і да вярхоўяў Дняпра і Волгі на ўсходзе, ад самага Чудскага возера на поўначы і да Верхняга Сажа і Дзясны на поўдні. Крывіцкімі пасяленнямі былі акрамя Полацка — Менск, Магілёў, Віцебск, Сма-

Полацкае княства.

Л. Аляксееў, Г. Штыхаў, Г. Семянчук

ленск, Ізборск, Пскоў, Крывіч-горад і шмат якія яшчэ. Але хцівыя кіеўскія ды наўгародскія князі, назбірваючы з усяго свету вялізарныя раці, сілай паадбіралі ў Полацка многія крывіцкія землі, разадраўшы на часткі калісьці вялікую Крывію.

Яму, Рагвалоду, выпала цяпер аднавіць, вярнуць яе ў свае ранейшыя межы.

Пачаў ён з бліжэйшага Пскова. Сабраў усё полацкае войска і разам са сваёй варажскай дружынай рушыў на поўнач. Рагвалод думаў, што за свае крывіцкія ўладанні — Пскоўскую зямлю — яму давядзецца многа паваяваць. Але атрьшалася інакш: пскавічане, даведаўшыся, што на іх ідзе полацкі князь Рагвалод, самі прагналі наўгародскага пасадніка ў Пскове і з радасцю адчынілі перад палачанамі крапасныя вароты. Яны хацелі ізноў вярнуцца ў сваю даўнюю крывіцкую дзяржаву — Полацкае гаспадарства.

Пасля гэтага быў адабраны ад Ноўгарада і далучаны да Полацкай зямлі крывіцкі горад Ізборск з усімі яго землямі.

Цяпер чарга была за Смаленскам — даўнім крывіцкім уладаннем, а таксама горадам Тарапец і ўсімі крывіцкімі землямі, што цягнуліся да прытока Акі — Протвы і Масквы-ракі.

Гэтакім чынам Рагвалод адновіць усю старажытную Крывію, сталіцай якой здаўна быў Полацак.

Але пакуль што гэта была толькі мара. Тым больш, што памежныя воласці часта адбіраліся ізноў, пераходзілі з рук у рукі. Рэальным яму бачылася далучэнне на першым часе роднай крывічам Дрыгавіцкай зямлі. Яна ж таксама ўваходзіла некалі ў Полацкае гаспадарства.

Туды ён намерыўся паслаць пасталелага ўжо і памужнелага брата Тура.

Малады князь Typ з радасцю згадзіўся на братаву прапанову. Ён сам хацеў гаспадарыць. I ён зробіць усё, каб асвоіць і адбудаваць Дрыгавіцкую зямлю, далучыць яе з усімі багаццямі да бацькавай спадчыны — Полацкага княства. Typ не пабаіцца ніякіх перашкод, ніякай небяспекі. Бо і ваяваць, бараніцца ад ворагаў патрапіць: ён жа добра патачыў свой меч аб варожыя шаломы ў баявых паходах разам з братам Рагвалодам.

3-за цёмнай паласы наддзвінскага лесу ўжо ўзыходзіла сонца, калі Typ з дружыннікамі адчальваў на лоддзях ад берага. Хоць і нялёгка было плысці ўверх па Дзвіне, усё ж весляры, маладыя дужыя паморцы, даволі хутка гналі ўперад лёгкія паслухмяныя лоддзі. Галоўнае — даплысці да волака, а там, па Дняпры, самі рачныя хвалі добра памогуць веслярам.

Typ стаяў на карме і з цікавасцю аглядаў новыя, раней не бачаныя прасторы, што адкрываліся перад ім. Над галавой з прарэзлівым крыкам кружылі бакасы ды кнігаўкі, высока ў хмарах луналі, ледзьве варушачы крыламі, буслы, з-за лесу чуліся працяжныя, з мілагучнымі ноткамі крыкі журавоў.

Калі праз некалькі дзён лоддзі перацягнулі волакам у Дняпро, плысці і праўда стала весялей: хуткасць падвоілася. Радавалі вока высокія, абрывістыя берагі з маленькімі ямкамі-пячорамі стрыжыных гнёздаў. Далей пайшлі лазнякі ды ракітнікі. I вось — шырокае вусце Прыпяці. Лавы ўзбярэжнага чароту, неаглядная асаковая пойма ракі. А за поймай уставалі мройныя хваёвыя бары, адкуль плыў духмяны пах жывіцы, ішлі насустрач вясёлыя беразакі, усплывалі цемнаватыя альшанікі. Там-сям кідаліся ў вочы з карэннем вывернутыя нейкай навальніцай стромкія чырванастволыя хвоі — на вываратнях вабна жаўцеў пясок.

Убачыўшы болып высокі бераг, князь Typ загадаў прычаліць да яго: яму не цярпелася бліжэй агледзець гэтую поўную шчабятлівага птаства і сініх туманоў зямлю, ступіць на яе нагой. Калі лоддзі паставілі на прычал, ён разам з дружыннікамі папраставаў на сушэйшы груд, дзе высіліся разгалістыя дубы з шырокімі парэпанымі камлямі. Хоць паўдзённае сонца добра ўжо прыпякала, тут, пад густой лістотай пераплеценых паміж сабой кронаў, быў суцэльны цень і халадок: сядзі ды адпачывай. Але князю Туру не сядзелася на месцы, і ён падаўся далей, дзе пачыналіся шырокія лугі ды верасовыя хвайнякі.

Вельмі спадабалася князю Туру Дрыгавіцкая зямля. Гэтулькі тут птушак, звяроў! Яму трапляліся сляды мядзведзяў, ласёў, казуль, тураў, a то і самі гэтыя звяры. У сваёй вандроўцы напаткаў князь Typ і некалькі дрыгавіцкіх паселішчаў. Людзі спачатку кідаліся ўцякаць ад узброеных незнаёмцаў у лес, а калі ўбачылі, што яны і не думаюць рабаваць іх падворкі ды хаты, чыніць ім піто-небудзь кепскае, пачалі не без асцярогі варочацца назад, знаёміцца з прыбышамі, расказваць ім пра сябе, пра іхны край ды абычай.

Праз нейкі час Typ з дружыннікамі ізноў вярнуўся да свайго прычалу. На зялёнай прагаліне між дубоў загадаў зрабіць прыстанак. Дружыннікі адразу пачалі высякаць у лесе стаякі ды жэрдкі, ламаць густыя яловыя лапкі і ладзіць часовае жытло. Паставілі буданы. У сярэдзіне іх змайстравалі вялікі будан для князя. Пасля заходу сонца ён, здарожаны вандроўкамі па краі, лёг на падасланую сухую траву паўзверх яловых лапак і адразу ж заснуў глыбокім сном.

Спіць князь Typ у самым цэнтры Дрыгавіцкай зямлі пад шырокімі векавымі дубамі і сніць дзівосны сон. Быццам бы ляжыць ён на высокім-высокім возе сена і бачыць перад сабой прыгожыя сасновыя дамы ды каменныя палацы, шумныя мнагалюдныя вуліцы вялікага і светлага горада. А за ім — і там і сям — раскінуліся ўдалечыні і ззяюць сонцам на сярэбраных дахах яшчэ такія ж цудоўныя, такія ж светлыя гарады.

Прачнуўся, расказаў князь Typ сябрам-дружыннікам пра свой незвычайны сон. I ўсе ў адзін голас сказалі князю, што гэта быў не просты сон, а прароцтва. Тады загадаў князь Typ будаваць на гэтым месцы сапраўдны горад. I закіпела сярод лясной глушэчы на ўзвышаным беразе Прыпяці работа. Спачатку, як кажа паданне, дружыннікі расчысцілі вялікую пляцоўку, насыпалі на ёй тоўсты пласт рачнога пяску, па ім — трохаршынны пласт дробнага вугалю ад спаленага наваколыіага лесу, а вышэй вугалю накідалі бярозавай кары, потым — бітых гаршкоў, звярыных касцей і ўсё гэта прыкрылі пластам рыбінай лускі, якую прысыпалі зямлёй. Адразу ж пасля ўсяго гэтага пачалося вялікае будаўніцтва. Дзень і ноч разносіўся па нава-

Старажытны Тураў. Рэканструкцыя

коллі гучны перастук сякер, гохканне аб зямлю падсечаных камлюкаватых хвой, людскі гоман.

Многа ці мала прайшло часу, але на ціхаплыннай Прыпяці паўстаў светлы горад са звонкімі сасновымі дамамі і цудоўнымі палацамі. Назвалі гэты горад імем самога князя Тура — Тураў-горад, або проста Тураў.

Пасярэдзіне горада быў выкапаны вялікі калодзеж, які здавён называлі людзі Тур-калодзежам. Расказвалі, што у ім былі аж тры дны: меднае, сярэбранае і залатое.

Тураў стаў сталіцай усёй Дрыгавіцкай зямлі, Тураўскага княства. Нібы спраўджваючы Тураў сон, адзін за адным уставалі ў княстве новыя гарады — Бярэсце, Пінск, Слуцак, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Капыль, Камянец, Мельнік, Драгічын, Бельск, Брагін...

Тураўскае княства хоць і было самастойным, але дзейнічала заадно з Полацкім гаспадарствам, складала з ім адно цэлае. Палачане і дрыгавічы памагалі адны адным, хадзілі ў баявыя паходы на агульных ворагаў. Нідзе ў летапісах і іншых гістарычных крыніцах мы не знойдзем аніякіх звестак пра спрэчкі паміж імі. I гэта можна зразумець: насялялі іх родныя паміж сабой плямёны, вельмі блізкія сваімі звычаямі і мовай. Нездарма ж яны разам з радзімічамі Пасожжа склалі потым адзін беларускі народ.

ІЗЯСЛАВАЎ ГОРАД

Заслаўе... Назва гэтага невялічкага, але ўжо і не зусім ціхага гарадка паблізу стольнага Мінска непасрэдна звязана з бурнымі падзеямі старажытнай беларускай дзяржавы — Полацкага княства, альбо Полацкай зямлі.

Было гэта больш за тысячу гадоў назад, недзе каля 980 года. Гаспадару дзяржавы — полацкаму князю Рагвалоду далажылі, што з далёкага Ноўгарада прыскакалі важныя паслы і чакаюць з ім сустрэчы. На хвіліну задумаўшыся, князь Рагвалод сказаў клікаць прыбышоў. Шырокія, акаваныя меддзю створкавыя дзверы расчыніліся, два стражнікі, што, нібы застылыя, стаялі па баках у сваіх бліскучых сталёвых шлёмах ды латах, разнялі доўгія скрыжаваныя дзіды, і перад князем Рагвалодам, які сядзеў у прасторнай святліцы на аздобленым дарагімі камянямі і золатам крэсле-троне, з’явіліся тры наўгародскія мужы ў багатым адзенні. Зняўшы свае вастраверхія куніцавы шапкі і нізка схіліўшыся перад уладаром Полацкай зямлі, яны адразу, хоць трохі і здалёку, пачалі тлумачыць прычыну такога раптоўнага прыезду: гаспадар Наўгародскай зямлі князь Уладзімір прыслаў іх прасіць у Рагвалода рукі ягонай дачкі — князёўны Рагнеды.

Па меры таго, як гаварылі паслы, Рагвалодаў твар усё болей і болей хмурнеў. Полацкаму князю было чаго ўстрывожыцца, моцна задумацца. Яго ж адзіная маладзенькая дачка была ўжо заручана з гаспадаром Кіеўскага княства Яраполкам. Кіеўскія сваты яшчэ зусім нядаўна пакінулі харомы полацкага князя: тут, здаецца, яшчэ чуўся сярэбраны звон чараў ды вясёлая гамана запоін. I вось табе на: другі магутны князь хоча парадніцца з Рагвалодам.

Князь добра разумеў, што гэта не проста сватанне. Як відаць, рускія князі пачалі ўжо ўмешваць у свае нязгоды і Полацкую зямлю. Падваліны пад тыя нязгоды заклаў яшчэ іх бацька — няўрымслівы кіеўскі князь Святаслаў. Надумаўшы пашырыць сваю дзяржаву за кошт паўднёвых земляў і перанесці яе сталіцу ў багатую зямнымі дарамі сонечную Балгарыю, ён перад вялікім паходам падзяліў усе ўладанні паміж сынамі: на кіеўскі

пасад прызначыў Яраполка, у Драўлянскую зямлю, у горад Чарнігаў, паслаў княжыць Алега, а ў далёкі Йоўгарад — Уладзіміра, пабочнага сына ад Малушы, простай ключніцы княгіні Вольгі. Калі, вяртаючыся з далёкіх баявых паходаў, князь Святаслаў быў забіты печанегамі, яго сыны пачалі думаць, каму з іх стаць уладаром «сабранай» бацькам дзяржавы. Першы ўзяўся падбіраць бацькаву спадчыну Яраполк. Сабраўшы вялікае войска, ён рушыў на Драўлянскую зямлю і неўзабаве заняў яе. Драўлянскі князь Алег, Яраполкаў брат, загінуў у той бітве. Дачуўшыся пра Яраполкава вераломства, князь Уладзімір пакінуў наўгародскі пасад і ўцёк да варагаў. Два гады прабыў ён у іх краіне, сабраў там вялікую дружыну і ў поўным узбраенні вярнуўся з ёю ў Ноўгарад. Уладзімір адразу паздымаў там усіх Яраполкавых пасаднікаў і, адпраўляючы іх у Кіеў, сказаў: «Ідзіце да брата майго: хай ведае, што я супраць яго ўзбройваюся, і хай рыхтуецца адбіваць мяне».

У вайне з Яраполкам Уладзімір хацеў мець сваім хаўруснікам Рагвалода з яго вялікім і добра ўзброеным войскам. Якраз у гэтым — разгадка сватання наўгародскага князя да дачкі ўладара Полацкай зямлі. Што ж тут было рабіць Рагвалоду? Ён толькі што пахаўрусаваў з Яраполкам, уладаром самага вялікага з усіх трох Кіеўскага княства. Аддаць дачку за Уладзіміра — значыць кроўна пасварыцца з Яраполкам, стаць яго ворагам. Даць жа ад варот паварот наўгародскім сватам — азначала зрабіцца ворагам Уладзіміру. Рагвалод апынуўся паміж двух агнёў. Было ад чаго князю пачухаць патыліцу.

Маўчанне полацкага ўладара аж занадта зацягнулася. Уладзіміравы сваты цярпліва чакалі, стоячы перад Рагвалодам. Нарэшце чало ў князя як бы праяснілася, і ён, каб хоць неяк выйсці са складанага становішча, аб’явіў ім сваё рашэнне: хай будзе так, як скажа сама Рагнеда. I князь загадаў паклікаць дачку.

Князёўна ўжо ведала пра наўгародскіх гасцей: ёй адразу данеслі пра ўсё ўвішныя служанкі, якія раней за князя распазналі ў прыбышах сватоў. Рагнеда засмуцілася. Яна ўжо бачыла сябе вялікай кіеўскай княгіняй, жонкай магутнага князя Яраполка, якога, яшчэ не сустрэўшы, горача пакахала, пра якога мроіла начамі, рыхтуючыся да вяселля. I во — сваты другога Святаслававіча — Яраполкавага брата Уладзіміра, народжанага рабыняй-ключніцай.

He вельмі рашуча, саромеючыся, увайшла Рагнеда ў князеву святліцу стала, схіліўшы галаву, перад бацькам і гасцямі.

Князь Рагвалод паведаміў ёй, чаго завіталі наўгародцы, і папытаў, за каго яна хоча выйсці замуж — за ўладара Наўгародскай зямлі Уладзіміра Святаслававіча ці за кіеўскага князя Яраполка, з якім ужо заручана.

Сваты з цікавасцю і стрыманым захапленнем глядзелі на прыгожую танклявую Рагвалодаву дачку і пачціва чакалі яе слова. Рагнеда ўзняла на сватоў свае сінія, як неба, вочы, тут

Князь Рагвалод. Малюнак Я. Куліка

жа перавяла іх на бацьку, рыўком пляча адкінула назад светлую, нібы з ільну, касу, што міла спадала на грудзі, і ціха, але так, каб добра чулі наўгародскія сваты, сказала:

— He хачу разуці рабыніча, а за Яраполка хачу.

Гэта былі, як потым выявілася, фатальныя словы. Для самой князёўны, для яе бацькоў і брацікаў, для ўсяго Полацкага княства. «Не хачу разуці...» — азначала адмову сватам. Згодна з тагачасным звычаем нашых продкаў, нявеста ў першую шлюбную ноч павінна была ў знак згоды разуць жаніха.

Атрымаўшы адмову, наўгародскія сваты ні з чым паскакалі назад.

У Полацку ізноў стала ціха. Але гэта была падманлівая цішыня. Рагвалод добра ведаў, што ганарлівы Уладзімір не пакіне без увагі крыўдлівыя Рагнедзіны словы: ён абавязкова прыйдзе сюды помсціцца. He думаў толькі полацкі князь, што гэта будзе так хутка. Яшчэ толькі распачаў ён рыхтаваць свае дружыны да абароны, як вартавыя ганцы данеслі, што з наўгародскага боку рухаецца вялікае войска. Пэўна ж, яно было ужо напагатове, калі пасылаліся ў Полацак сваты.

Рагвалод спешна сабраў свае дружыны і павёў іх насустрач наўгародцам. Распачалася страшная сеча. Звінелі мячы аб шчыты, кальчугі ды сталёвыя шлёмы, храплі коні, далёка разносіліся крыкі параненых вояў. Праз два дні вайны стала вядома, што верх бярэ Уладзімір: як жа, ён прывёў сюды незлічоныя раці наўгародцаў, варагаў, а таксама пскавічан, смалян, ізборцаў, чудзі, весі і меры. Здаецца, паўсвету было кінута на Полацкую зямлю. Шмат палегла ў той бітве вояў з аднаго і другога боку. Пад нечуваным напорам Уладзіміравага войска палачане пачалі адступаць к Полацку, каб схавацца ў яго сценах і трымаць там абарону.

Трагічны канец гэтай бітвы маляўніча апісвае ў сваім гістарычным рамане «Утадзімір» украінскі пісьменнік Сямён Склярэнка:

«Князь Уладзімір прыскакаў пад Полацак, калі яго воіны ўжо захапілі пасады каля Палаты і Дзвіны, падступілі к гораду і распачалі там сечу.

Дружына Рагвалода, выйшаўшы з пасадаў, заперла вароты, падняла масты, хутка стала на гарадніцах. Жанчыны і смерды ўжо рыхтавалі там гарачую смалу і камяні, усюды ляжалі ахапкі стрэл.

Пачалася лютая сеча. Наўгародцы з вялікай цяжкасцю прабіліся да агароджы з калоў і разбілі яе, перабраліся цераз насып і канавы, дабраліся да самых сцен, палезлі на іх, пачалі разбіваць вароты.

Зверху лілася смала, ляцелі камяні; стоячы за крапасной сцяной, дружына Рагвалода пасылала тысячы стрэл; зямля навокал была чырвоная ад крыві; за сценамі чуліся крыкі, іржалі коні: адбіўшы першы наступ, палачане рыхтаваліся, як відаць, апусціць мост, адчыніць вароты, каб усім разам выехаць адтуль і разбіць у полі наўгародцаў.

I ў гэтыя хвіліны на гасцінцы, што вёў з Полацка на ўсход, паднялося воблака пылу, зямля загула там ад конскіх капытоў, пачуліся крыкі.

Палачане цяпер і думаць не хацелі высоўвацца за вароты. Перагукваючыся, яны спешна пачалі рыхтаваць на сценах смалу і стрэлы, многія з іх кінуліся да варот, закідалі іх з сярэдзіны бярвеннем, засыпалі зямлёй.

Але палачане глядзелі не туды, куды трэба было, бо ў той час, як коннікі мчаліся з усходу, невядомай дарогай з другога боку, з захаду, ад берагоў Дзвіны, незаўважна падступіліся да сцяны і вылезлі на гарадніцы некалькі сот воінаў-ізборцаў. Тры-

маючы ў руках мячы і шчыты, яны пачалі пераходзіць з гарадніцы на гарадніцу, рассякаючы і скідваючы ўніз дружыннікаў Рагвалода, а тым часам коннікі былі ўжо каля сцен, яны разбілі і павалілі вароты.

Князь Уладзімір разам з першымі воінамі ўляцеў усярэдзіну. Ён убачыў страшнае відовішча: на зямлі пасярод двара ляжаў мёртвы Рагвалод, ізборцы паднялі на коп’і двух яго сыноў, усюды крычалі пакалечаныя воіны, іржалі коні, чуўся стук мячоў аб шчыты, дзверы трашчалі ў церамах, раз’юшаныя воіны выбівалі вокны.

— Досыць! — крыкнуў князь Уладзімір. — Спыніць сечу! Нядобра здзекавацца з мёртвых...»

3 усёй Рагвалодавай сям’і раз’юшаныя наўгародцы пакінулі жывою толькі Рагнеду. Князь Уладзімір у той жа дзень, не цырымонячыся, зрабіў яе сваёй жонкай. Цяпер Полацкая зямля павінна была лічыцца за ім, ён стаў яе гаспадаром.

Як паказваюць летапісы, заўсёдным дарадцам і фактычным кіраўніком маладога і нявопытнага князя Уладзіміра быў яго дзядзька, вельмі хітры і жорсткі ваявода Дабрыня, родны брат рабыні-ключніцы Малушы. Якраз ён, як мяркуюць, і арганізаваў гэты паход на Полацак.

Падначаліўшы Полацкае княства і добра папоўніўшы сваё войска за кошт палачан, князь Уладзімір рушыў на Кіеў. Там ужо яго чакалі, спешна рыхтаваліся належным чынам сустрэць ворага. Праз нейкі час дзве цёмныя хмары войскаў ішлі насустрач адна адной. Пачалася вялікая сеча. Зноў палілася рэкамі кроў. Невядома, чым скончылася б гэтая братазабойчая бітва, калі б Уладзіміру не ўдалося схіліць на свой бок Яраполкавага ваяводу Блуда, які і памог наўгародскаму князю авалодаць Кіевам.

Маладзенькая Рагнеда (некаторыя летапісы пазначалі, што ёй было тады 12 гадоў) стала, такім чынам, вялікай кіеўскай княгіняй. Мы не ведаем, як удалося князю Уладзіміру апраўдацца перад сваёй жонкай за ўчынены ім гвалт, за гібель яе бацькоў і брацікаў, за захоп Полацкай зямлі, не ведаем, як пераадолела яна сваё вялікае гора. Вядома толькі з летапісаў, што Рагнеда з таго трагічнага дня пачала звацца Гарыславай.

Рагнедзе-Гарыславе, трэба думаць, памагло неяк акрыяць шчырае каханне да яе Уладзіміра. Пра гэта можа сведчыць тое, што яна нарадзіла ад яго аж шасцёра дзяцей. Гэта — сыны Ізяслаў, Яраслаў (які потым стаў вялікім кіеўскім князем і займеў імя Мудры), Мсціслаў (княжыў у Чарнігаве, потым заснаваў

Тмутараканскае княства), Усевалад (княжыў на Валыні, заснаваў сталіцу княства Уладзімір-Валынскі), дочкі Прадслава, якую паланіў польскі князь Баляслаў пры захопе Кіева, і Праміслава (ці Дабранеза), што была жонкай польскага князя Казіміра і маткай польскіх каралёў Баляслава Храбрага і Уіадзіслава I.

Доўгі час Рагнеда была адзінай жонкай Уладзіміра. Але малады князь не мог устаяць і перад новымі спакусамі. Тым болып што ў тыя язычніцкія часы было ў звычаі мнагажонства. Карыстаючыся гэтым звычаем, Уладзімір, апрача Рагнеды, займеў яшчэ многа іншых жонак, а таксама наложніц, якіх, паводле летапісаў, было ў яго аж восемсот. «I быў ён неспатольны ў распусце, прыводзіў да сябе замужніх жанчын і псаваў дзяўчат...», расказвае летапісец. За гэтую распуснасць, жаналюбства князя Уладзіміра называлі «другім Саламонам».

Сярод усіх Уладзіміравых жонак Рагнеда займала першае месца — усё ж яна была са знакамітага роду полацкіх князёў. I ўсё роўна князь Уладзімір з часам аддаліў яе ад сябе. Ён пасяліў яе непадалёку ад Кіева, на рацэ Лыбедзь, у вёсцы, якую назваў імем сваёй старэйшай дачкі — Прадславіна. Захапіўшыся іншымі жанчынамі, Уладзімір толькі зрэдчас наведваўся да Рагнеды.

Усё гэта не магло не абражаць яе, вялікую княгіню. Да таго ж ёй усё часцей прыгадваўся той разбой, які ўчыніў у Полацку Уладзімір, сніліся начамі забітыя бацька і маці, родныя браты. I Рагнеда рашылася адпомсціць за ўсё Уладзіміру. Вось як апавядаецца пра гэта ў летапісе: «Аднаго разу, калі Уіадзімір прыйшоў да яе і заснуў, яна наважылася зарэзаць яго. I надарылася яму ў тую хвіліну прачнуцца, і схапіў ён яе за руку. I сказала яна з жалем: «Ты бацьку майго забіў і зямлю ягоную паланіў дзеля мяне, а цяпер не кахаеш мяне з гэтым дзіцем». I загадаў ёй князь прыбрацца па-царску, як перад шлюбам, і сесці ў хораме на белым ложы, а ён прыйдзе і заб’е яе. Яна зрабіла, як сказаў муж. 1 дала ў рукі сыну свайму Ізяславу аголены меч і навучыла: «Як зойдзе твой бацька, скажы яму: «Не думай, што ты адзін тут». I зрабіў так Ізяслаў. Уладзімір жа прамовіў: «А хто ведаў, што ты тут». I апусціў ён меч і, склікаўшы баяр, расказаў ім пра ўсё. Яны ж парадзілі: «Не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, а аднаві яе Бацькаўшчыну і дай ёй з сынам сваім». I пабудаваў Уладзімір горад, аддаў яго ім і назваў горад гэты Ізяслаўлем...»

Як можна меркаваць, пабудаваны быў горад не на голым месцы: нейкае паселішча тут, на беразе салаўінай Свіслачы, існавала, вядома ж, і раней. Толькі як яно называлася, мусіць, сён-

^сдЖАлнллекасі^.                          ц^^аніполіпп

Замах княгіні Рагнеды на Уладзіміра Святаслававіча і заступніцтва за яе Ізяслава. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу

ня ўжо ніхто не скажа. 3 пасяленнем тут Рагнеды і яе сына паселішча стала вядомае як Ізяславаў горад, Ізяслаў, Заслаўе.

У 988 годзе, калі князь Уладзімір пачаў уводзіць на Русі хрысціянства, Рагнеда з сынам прыняла новую веру. Хрыстова веразабараняла мнагажонства, і князь Уладзімір ажаніўся з сястрою візантыйскага імператара — Ганнай. Цяпер ён даваў поўную волю ўсім сваім ранейшым жонкам і наложніцам. Рагнедзе прыслаў такі наказ: «Цяпер, ахрысціўшыся, павінен я мець адну жонку, а ты выберы сабе мужа з маіх князёў і баяр, каго захочаш». Але гордая Рагнеда так адказала князю Уладзіміру: «Царыцай я была, царыцай і астануся, і нічыёй рабыняй не буду...» Каб быць незалежнай ні ад каго, яна выбрала сабе іншую долю: пастрыглася ў манашкі, хоць была зусім яшчэ маладая. Атрымала яна і новае імя — Анастасія.

А юнаму Ізяславу дазволена было заняць княжацкі пасад у родным горадзе яго дзядоў — стольным Полацку. Пра полацкага князя Ізяслава так расказваецца ў Ніканаўскім летапісе: «Быў жа гэты князь ціхі і лагодны, і памяркоўны, і міласцівы, і любіў вельмі і ўшаноўваў святарскі чын манашскі, і рупліва перачытваў боскія пісанні, і пазбягаў нікчэмнай мітусяніны, і слёзны быў, і спагадны, і доўгацярплівы...».

3 імем Ізяслава гісторыкі звязваюць нараджэнне ў Полацкай зямлі пісьменства, асветніцтва. Да нас дайшла ад той пары пячатка Ізяслава з кірыліцкім надпісам — самы першы помнік пісьменства на Беларусі.

Пражыў князь Ізяслаў вельмі мала, недзе каля дваццаці трох гадоў. Памёр ён у 1001 годзе. Сярод гісторыкаў існуе меркаванне, што яго атруцілі. Атруцілі тыя, каму не хацелася аднаўлення самастойнасці і былой велічы Полацка.

Усё ж Ізяслаў паспеў ажаніцца і займець дзяцей. Ад яго засталіся два сыны — Усяслаў і Брачыслаў. Так што княжацкая дынастыя Рагвалодавічаў пасля яго не перарвалася.

Што ж да Рагнеды, то памерла яна на год раней за сына Ізяслава — у 1000 годзе. Пахавалі яе ў Заслаўі, дзе і жыла яна ўсе астатнія гады. Месцам пахавання называюць Чорную гару, дзе, як мяркуецца, і стаяў той манастыр, у якім была келля Рагнеды-Анастасіі. Памяць пра гордую княгіню, дачку ўладара Полацкай зямлі Рагвалода, захавалася ў назвах невялічкіх рачулак Княгінькі і Чарніцы, што цякуць праз Заслаўе ў Свіслач.

Ну, а самы важны след, што пакінула пасля сябе княгіня Рагнеда, — гэта яе дзеці, пра якіх гаварылася вышэй. Ад дзяцей пайшлі ўнукі, праўнукі, прапраўнукі... Як нашчадкі знакамітага роду полацкіх князёў яны звычайна бралі шлюб з князямі ды каралямі самых розных краін. Адна з Рагнедзіных унучак Ганна стала нават каралевай Францыі. Узяў яе замуж, прыгожую рыжавалосую крывічанку, французскі кароль Анры I, ад якога яна нарадзіла трох сыноў. Калі ў 1060 годзе Анры I памёр, каралём Францыі быў прызначаны яго і яе сын Філіп. Але паколькі яму ў той час было ўсяго сем гадоў, шмат гадоў кіраваць Францыяй давялося самой Рагнедзінай унучцы. Нядоўга насіла каралева Ганна і траур па мужу. Пакахаўшы аднаго з нашчадкаў Карла Вялікага — самага багатага ва ўсёй Францыі і вельмі ўплывовага графа Рауля Крэпі-і-Валуа, яна, трыццаціпяцігадовая каралева, не зважаючы на ўсялякія забароны ды шэпты-перашэпты прыдворных, звязала з ім сваю долю і нарадзіла ад яго — яшчэ чатырох сыноў. Так што ў жылах нашчадкаў французскіх каралёў, можа, і цяпер цячэ беларуская кроў.

ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ПОЛАЦКІ БРАЧЫСЛАЎ

Ужо тысячу гадоў паблісквае на сонцы маляўнічымі дахамі невысокіх дамкоў, што згрудзіліся на ўзгорыстым перашыйку паміж разлівістымі блакітнымі азёрамі, невялічкі раённы гарадок на самай поўначы Беларусі — Браслаў. Ён — вечна жывы помнік вялікаму полацкаму князю Брачыславу, што заснаваў яго як апорны пункт для заваёвы прыбалтыйскіх земляў, даўшы яму і сваё імя.

Брачыслаў заняў полацкі пасад не адразу пасля смерці бацькі — князя Ізяслава. У 1001 годзе, калі Ізяслава не стала, яго сыны былі яшчэ зусім малыя, таму ў Полацку верхаводзіў, мусіць, нехта з прыбліжаных князя, магчыма, яго жонка, пра якую мы, на жаль, нічога не ведаем. Полацкім князем паводле тагачаснага закона павінен быў стаць з пасталеннем старэйшы Ізяславаў сын — Усяслаў. Але ён, невядома з якой прычыны, памёр яшчэ дзіцем, у 1003 годзе. Таму полацкі пасад дастаўся з часам другому Ізяслававаму сыну — Брачыславу.

Звесткі пра Брачыслава данеслі да нас летапісы. Але яны, гэтыя звесткі, вельмі скупыя. Больш падрабязна расказалі пра

Браслаў.

3 акварэліД. Струкава. 1865 г.

нашага беларускага князя... старажытныя ісландцы ў сваіх славутых сагах.

На першы погляд можа здацца вельмі дзіўным: у малавядомай нам і сёння Ісландыі, на гэтым далёкім ледзяным востраве ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, ужо амаль тысячу гадоў назад ведалі і цікава расказвалі пра нашу Беларусь.

Але ўсяму ёсць тлумачэнне. У часы Брачыслава раней бязлюдны востраў Ісландыя (краіна льдоў) працягваў засяляцца скандынавамі, з якімі ў старажытнасці блізка зналіся ўсходнія славяне, у тым ліку палачане. На сваё новае селішча скандынавы прынеслі і вусныя апавяданні пра пакінутую радзіму, пра былыя слаўныя паходы сваіх конунгаў (князёў) у Гардарыкі, як называлі яны ўсходнеславянскія землі, што азначала на іх мове — «краіна гарадоў». Гэтыя паданні ісландцы любілі расказваць дзецям доўгімі зімовымі вечарамі ў сваіх цёплых утульных дамах пад мігатлівы водбліск агню ў камінах, каля якіх падоўгу праседжвала сям’я кожнага ісландца, «на агеньчык» да якога часта заяўляліся і суседзі. 3 аднаго пакалення ў другое перадавалі такім спосабам ісландцы свае паданні. Перадавалі толькі вусна, стараючыся не прапусціць ніводнага слова, не забыць і не перайначыць ніводнага імені. У такой вось вуснай форме сагі, гэтыя жывыя народныя апавяданні, захоўваліся амаль без змен ні многа ні мала трыста гадоў! Запісалі іх ісландцы на паперу параўнальна нядаўна — недзе ў канцы XIII стагоддзя, калі да іх прыйшло пісьменства.

Сённяшнія літаратуразнаўцы лічаць ісландскія сагі самымі цікавымі творамі сярэдневяковай літаратуры Еўропы. Нездарма ж значная іх частка побач з ірландскім народным эпасам склала ладны том вядомай 200-томнай «Бнблнотекн всемнрной лнтературы», якая выйшла гадоў трыццаць назад у Маскве і ў якую ўключаліся толькі шэдэўры сусветнай класікі.

Непасрэдна пра падзеі нашай далёкай гісторыі расказвае «Сага пра Эймунда».

Эймунд быў сынам уладара Упландскага ўдзельнага княства Нарвегіі — Рынга. Разам са сваім пабрацімам, сынам Харальда Алавам Тругвасонэ, што выхоўваўся ў сям’і Рынга, Эймунд з ранніх гадоў выпраўляўся на караблях у многія баявыя паходы на прыбярэжныя вобласці краін Еўропы, сягаючы часам і ў глыбіню мацерыка, як і дружыны іншых варагаў, ці вікінгаў. Вядома ж, княжычы-пабрацімы, як і ўсе нарманы, у гэтых паходах не ведалі літасці, няшчадна забіваючы сваіх праціўнікаў. Асаблівай жорсткасцю вылучаўся Эймундаў пабрацім

Алаў. Ужо ў дзевяць гадоў ён засек сякерай чалавека, які прадаў яго ў рабства.

Потым Алаў і Эймунд стварылі свае асобныя дружыны і ўжо самастойна выходзілі на караблях у мора, шукаючы ваеннай здабычы. Калі ў Алава дружына ўмацавалася шматлікімі караблямі, ён, замест таго каб нападаць на чужаземныя краіны, наважыў падначаліць сабе ўсю Нарвегію. Дзеля гэтага загадаў сваім дружыннікам пазабіваць, пакалечыць ці павыганяць з краіны ўсіх удзельных князёў, на месцы якіх паставіў сваіх пасаднікаў. Вельмі жорстка абышоўся Алаў і з сям’ёй свайго пабраціма і лепшага сябра Эймунда, нягледзячы на тое, што ён меў у гэтай сям’і прытулак. Алаў загадаў асляпіць старэйшага Эймундавага брата Рэрэка. Быў ужо загад расправіцца і з самім Эймундавым бацькам разам з малодшым сынам Дагам, але ім удалося ўцячы ў Гардарыкі.

Пра ўсё гэта Эймунду расказалі, калі ён разам з новым сваім сябрам Рагнарам пасля чарговага баявога паходу вярнуўся «з многімі караблямі» на бацькаўшчыну, у Рынгарыкі, як называлі ўдзельнае княства бацькі паводле яго імя. Даведаўшыся, што Алава паблізу не было, Эймунд сабраў усіх людзей на цінг (веча). На гэтым цінгу-вечы ён сказаў:

— 3 таго часу, як мы паехалі, у краіне адбыліся вялікія падзеі. Мы страцілі сваіх родных, а некаторыя з іх выгнаны і зведалі многа гора. Нам шкода нашых родных і крыўдна за іх. Цяпер адзін конунг у Нарвегіі, а раней іх было многа. Думаю, добра будзе краіне, якой кіруе Алаў-конунг, мой пабрацім, хоць і цяжкая яго ўлада.

На цінгу, апавядае сага, Эймунду пачалі раіць сустрэцца з конунгам Алавам, яго пабрацімам. Але Эймунд адказаў так:

— Я не падыму баявы меч супраць Алава-конунга і не буду ў варожай яму раці, але пасля тых вялікіх крыўдаў, што ён учыніў нам, не хачу аддавацца на яго міласць і папускацца сваёй вялікай годнасцю...

Растлумачыўшы ўсё, Эймунд аб’явіў на тым цінгу, што намерыўся зусім пакінуць Нарвегію:

— Я чуў пра смерць Вальдзімара (кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча, які памёр у 1015 годзе. — К. Ц.), конунга з усходу, з Гардарыкі, і ўсе ўладанні цяпер трымаюць тры яго сыны, найслаўнейшыя мужы... Ён надзяліў іх не зусім пароўну: адзін атрымаў цяпер болей, чым два астатнія. I зваць яго — Бурыцлаў (Барыс, які, паводле меркаванняў некаторых гісторыкаў, княжыў у гэты час у Кіеве. — К. Ц.). Другога завуць

Ярыцлайв (Яраслаў Мудры. — К. Ц.), а трэцяга — Варціцлаў (так вымаўлялі нарманы імя Брачыслава Ізяслававіча, які быў пляменнікам, а не братам двух папярэдніх: усе ўсходнеславянскія князі называлі адзін аднаго братамі. — К. Ц.). Бурыцлаў валодае Кэнугардам (Кіевам. — К. Ц.'), а гэта лепшае княжанне ва ўсёй Гардарыкі. Ярыцлайв валодае Хольмгардам (Ноўгарадам. — К. Ц.), а трэці — Полтэск’ю (Полацкам. — К. Ц.) і ўсёй вобласцю, што да яго адносіцца. Цяпер у іх разлад праз уладанні... I прыйшла мне цяпер думка: калі вы згодны, то адправімся туды і пабываем у кожнага з гэтых конунгаў, а болей у тых, хто хоча трымацца толькі сваіх уладанняў і задавальняцца тым, чым іх надзяліў бацька. Для нас гэта будзе добра: здабудзем багацце і славу...

На цінгу, кажа сага, «было многа людзей, якім хацелася здабыць багацця і адпомсціць за свае крыўды ў Нарвегіі. Яны гатовы былі пакінуць краіну, толькі б не заставацца там і не цярпець уціску ад конунга і сваіх непрыяцеляў».

Разам са сваім сябрам Рагнарам Эймунд сабраў з самых смелых і мужных ваяроў вялікую, з шасцісот чалавек, дружыну і аднаго дня пусціўся на караблях на ўсход, у Гардарыкі.

Праз нейкі час Эймундава дружына дабралася да Хольмгарда (Ноўгарада). Яраслаў Мудры сустрэў варагаў вельмі ветліва, запрасіў іх «на добры банкет». Там князь і яго жонка княгіня Інгігерд пачалі распытваць яго пра Нарвегію і яе ўладара Алава: ён жа, нарвежскі кароль, быў не кім іншым, як бацькам княгіні Інгігерд, а значыць, і цесцем Яраслава Мудрага. Эймунд сказаў, што Алаў быў яго пабрацімам і што ён многа робіць добрага для Нарвегіі. Але, каб не засмучаць дачку караля Нарвегіі Алава і яго зяця, Эймунд «не захацеў казаць ім пра непрыемнае...».

Потым князь Яраслаў Мудры папытаў пра мэту прыезду ў Гардарыкі варагаў.

— Мы даведаліся, гаспадар, — пачаў гаварыць Эймунд, — што ў вас могуць зменшыцца ўладанні праз вашых братоў. Паколькі нас выгналі з нашай краіны, мы прыйшлі сюды, на ўсход, у Гардарыкі да вас — трох братоў. Мы намерыліся служыць таму з вас, хто болей будзе паважаць і шанаваць нас, хто дасць нам магчымасць здабыць сабе багацце і славу. Мы падумалі, што, можа, ты захочаш мець у сябе харобрых мужоў, калі гонару твайму пагражаюць твае родзічы, тыя самыя, што сталі цяпер тваімі ворагамі. Мы цяпер прапануем стаць абаронцамі гэтага

княства, пайсці да цябе на службу, каб атрымаць за гэта золата і срэбра і добрае адзенне. Калі ты не захочаш скарыстаць нашы паслугі, то мы пойдзем з тым жа да іншых конунгаў.

Падумаўшы, наўгародскі князь адказаў:

— Нам вельмі патрэбны вашы парады, дапамога, таму што вы, нарманы, — мудрыя мужы і харобрыя. Але колькі ж вы просіце нашых грошай за вашу службу?

— Перш за ўсё, — сказаў Эймунд, — ты павінен даць нам дом і ўсёй нашай дружыне зрабіць так, каб у нас не было недахопу ні ў якіх вашых лепшых прыпасах, якія нам патрэбны.

— Я згодзен, — сказаў князь.

— Тады, — працягваў Эймунд, — ты будзеш мець права на гэтую дружыну, каб быць правадыром яе і каб яна была ўперадзе ў тваім войску і княстве. За гэта ты павінен кожнаму воіну плаціць эйрыр (27 г. — К. Ц.) срэбра, а кожнаму рулявому на караблі — яшчэ, акрамя таго, палавіну эйрыра.

— Гэтага мы не можам, — адразу адмовіў князь Яраслаў Мудры.

— Можаце, гаспадар, — запярэчыў яму Эймунд, — бо мы будзем браць гэта бабрамі і сабалямі і іншымі рэчамі, якія лёгка здабыць у вашай краіне, і будзем мераць гэта мы, а не нашы воіны, і калі будзе якая ваенная здабыча, вы нам выплаціце гэтыя грошы, а калі мы будзем сядзець спакойна, то наша доля стане меншая.

На такіх умовах Яраслаў Мудры згадзіўся трымаць у сябе Эймундаву дружыну 12 месяцаў.

Пасля гэтага пагаднення, апавядае далей сага, «Эймунд і яго таварышы выцягнулі свае караблі на сушу і добра іх уладкавалі. А Ярыцлайв-конунг загадаў пабудаваць ім каменны дом і добра аздобіць яго дарагой тканінаю. I было ім дадзена ўсё, што трэба, з самых лепшых прыпасаў. Былі яны тады кожны дзень у вялікай радасці і вясёлыя з конунгам і княгіняю».

Неўзабаве заявіліся ў Ноўгарад да Яраслава Мудрага ганцы з Кіева, якія прывезлі пісьмо ад вялікага князя Барыса: ён «просіць некалькі воласцяў і гандлёвых гарадоў у конунга, тых, што бліжэй да свайго княства — для пабораў».

Просьба даць частку зямлі «для пабораў» — азначала ў князёў аб’яўленне вайны. Атрымаўшы такую просьбу, гаспадар княства павінен быў рыхтавацца да вайны або ўцякаць.

Князь Яраслаў Мудры выбраў, як параіў яму Эймунд, вайну.

У гэтай вайне і паказаў сваё ваеннае майстэрства і мужнасць Эймунд з усёй дружынай. Сага з асаблівай гордасцю за нарманаў паведамляе не так пра іх гераізм, як пра вынаходніцтвы і хітрасць у бітвах. Калі кіеўскі князь Бурыцлаў (Барыс) падышоў пад Ноўгарад і, рыхтуючыся да бітвы, раскінуў свае шатры перад шатрамі наўгародцаў, Эймунд з дружынай непрыкметна пакінуў свае шатры і зайшоў лесам у тыл нападнікам. А як пачалася бітва, варагі нечакана напалі на кіяўлян «у адкрыты шчыт», г. зн. ззаду. «Быў тады, — расказвае сага, — вельмі жорсткі бой, і многа людзей загінула, і пасля гэтага быў прарваны строй Бурыцлава, і людзі яго пабеглі. А Эймунд-конунг прайшоў праз яго раць і пазабіваў так многа яго вояў, што было б доўга пералічаць усе іх імёны...»

Пры нападзе кіяўлян другі раз Эймунд загадаў сваім людзям навысякаць у лесе вялікіх дрэў з кронамі і прыставіць іх да сцен крэпасці, павярнуўшы голлем назад, — каб знізу нельга было страляць на гарадскія сцены. А яшчэ загадаў ён выкапаць вялікі роў каля горада, запоўніць вадой, а паверсе накласці бярвення і зрабіць так, як быццам тут зямля. А калі пачала прыбліжацца раць Бурыцлава, Эймунд загадаў жанчынам выйсці на гарадскія сцены з усімі сваімі ўпрыгожаннямі, нанізаўшы на высокія шасты вялікія залатыя кольцы — каб спакусіць кіяўлян каштоўнасцямі. Так і трапілі яны ў пастку.

Яшчэ больш цікава прыдумаў Эймунд у час трэцяга нападу кіяўлян, што прыйшлі з намнога большым войскам, у якім былі «цюркі і валохі і многія іншыя злыя народы». Дружыннікі Эймунда падкраліся ўночы пад шацёр самога кіеўскага князя і на флюгер высокага шаста, што ўзвышаўся над тым шатром, накінулі пятлю з вяроўкі, другі канец якой прывязалі да вяршыні нахіленага дрэва. Калі адпусцілі гэтае дрэва, вяроўкай высока ўверх падняло раптам шацёр Бурыцлава, што выклікала вялікі перапалох у яго самога і ўва ўсім ягоным войску. Эймунд зноў перамог кіяўлян.

Пасля гэтага ў Ноўгарадзе надоўга ўсталяваўся мір і спакой, і князь Яраслаў Мудры не стаў выплачваць нарманам жалаванне. I вось яны ў прызначаны час на самым пачатку дня прыйшлі да яго па аплату. Князь згадзіўся, што яны добра яму памаглі, а цяпер ён можа іх адпусціць.

— Што вы цяпер думаеце рабіць? — папытаў Яраслаў Мудры.

— А тое, — адказвае яму Эймунд, — чаго табе меней за ўсё хочацца.

— Ну чаго? Я не ведаю, — адказвае князь.

— А я ведаю пэўна: менш за ўсё табе хочацца, каб мы пайшлі да Варціцлава-конунга, брата твайго. Але мы ўсё роўна паедзем туды і зробім для яго ўсё, што можам. А цяпер бывай здаровы, гаспадар.

Сказаўшы гэта, Эймунд са сваімі дружыннікамі хутчэй пашыбавалі да сваіх караблёў.

Тое, што варагі намерыліся пайсці на службу да полацкага князя Брачыслава (Варціцлава), вельмі ўстрывожыла Яраслава Мудрага: гэта ж быў другі пасля кіеўскага князя яго супраціўнік.

Сваю трывогу ён выказаў жонцы Інгігерд.

— Добра было б, каб іх пазабіваць, — сказаў князь.

Але як расправіцца з моцнай дружынай Эймунда, ён не ведаў. Тады ўзялася за гэта Інгігерд: яна паслала ганцоў да Эймунда, просячы яго перагаварыць з ёй.

Эймунд пачаў раіцца са сваім сябрам і памочнікам Рагнарам, што рабіць.

— Верыць ёй не трэба, бо яна разумнейшая за конунга, але я не магу адмовіцца гаварыць з ёй.

— Тады я пайду з табой, — сказаў Рагнар.

— He, не трэба: гэта ж не ваенны паход і не прыйшла няроўная нам сіла.

Эймунд пайшоў адзін на прызначанае княгіняй Інгігерд месца.

Яны селі на ўзгорку. Княгіня і яе слуга прысунуліся да Эймунда як найбліжэй.

— Нядобра, што вы з конунгам так рассталіся. Я вельмі б хацела зрабіць так, каб паміж вамі было лепш, а не горш.

У час размовы Эймунд раптам заўважыў, што яна як бы неўпрыкмет зняла пальчатку з рукі і ўзмахнула ёю над галавой. Эймунд тут жа ўскочыў і ўбачыў, што з навакольных кустоў выскакваюць яе людзі. Скінуўшы плашч, у якім загадзя расшпіліў «раменьчык», ён ухапіўся за меч.

Гэта адразу ўбачылі яго сябры-дружыннікі на чале з Рагнарам, якія таксама былі напагатове. Яны хацелі перабіць усіх княгініных людзей. Але Эймунд перапыніў іх, сказаўшы, што гэтага рабіць не трэба. Тады Рагнар з варагамі ўзялі ў палон усіх гэтых людзей.

— Цяпер мы не дамо табе вырашаць, Эймунд, і павязём іх з сабою, — сказаў Рагнар.

— Гэта нам не падыходзіць, хай яны вернуцца дамоў з мірам, таму што я не хачу парваць так дружбу з княгіняй, — рашуча сказаў Эймунд.

Адпусціўшы няўдачлівых людзей княгіні і яе самую, варагі паспяшаліся да сваіх караблёў.

Яны адплылі і «не спыняліся, пакуль не прыбылі ў княства Варціцлава-конунга» — у Полацак.

Вялікі князь полацкі Варціцлаў (Брачыслаў) прыняў іх «добра». Эймунд расказаў, як трапілі варагі да наўгародскага князя і чаму пакінулі яго.

— Што ж вы цяпер думаеце рабіць? — пытаецца ў яго Брачыслаў.

—Я сказаў Ярыцлайву-конунгу, што мы паедзем сюды, да вас, бо мне здаецца, што ён хоча паменшыць твае ўладанні, як ягоны брат зрабіў з ім. Цяпер вырашайце самі, гаспадар, — хочаце вы, каб мы былі з вамі ці пайшлі ад вас. Ці патрэбна вам наша дапамога?

— Так, — адказаў князь Брачыслаў, — нам хацелася б вашай дапамогі, але што вы хочаце за гэта?

— Таго ж самага, што было і ў брага твайго.

— Тады дайце мне час параіцца з мужамі, — сказаў вялікі князь полацкі, — таму што яны даюць грошы, хоць выплачваю іх я.

Эймунд, вядома ж, згаджаецца пачакаць. А Брачыслаў «збірае цінг і кажа сваім мужам, што дайшлі да яго чуткі, быццам Ярыцлайв-конунг, брат яго, задумаў адняць у яго ўладанні, і што прыйшоў сюды Эймунд-конунг і прапануе ім сваю дапамогу і падтрымку. Яны вельмі пачалі ўгаворваць конунга прыняць іх. I тут заключаюць яны дамову...»

Аднаго разу завіталі ў Полацак паслы ад Яраслава Мудрага да Брачыслава — «прасіць вёсак і гарадоў». Полацкі князь паклікаў Эймунда:

— Што рабіць?

— Гэта вы павінны вырашаць, гаспадар, — адказаў Эймунд. — Мне здаецца, гаспадар, што трэба чакаць схваткі з прагавітым воўкам. Калі аддаць тое, што просяць, возьмуць яшчэ болей. Хай паслы едуць назад з мірам: пра наша рашэнне яны даведаюцца потым. Колькі часу табе трэба, каб сабраць войска?

— Паўмесяца.

— Прызнач, гаспадар, дзе сустрэцца для бою, і скажы паслам, каб яны перадалі пра гэта свайму конунгу.

Так было і зроблена, як параіў Эймунд. I сышліся ў прызначаным месцы на мяжы войскі двух супраціўнікаў. Паставілі адзін насупраць другога свае шатры і пачалі чакаць зручнага моманту.

— Дык што — будзем сядзець так, склаўшы рукі? — папытаў князь Брачыслаў у Эймунда. — Ці ж трэба выпускаць з рук перамогу?

— Дай мне права самому вырашаць гэта, бо калі складваецца не на нашу карысць, тут лепей пачакаць. Дый яшчэ няма тут княгіні Інгігерд, якая вырашае ўсё сама, хоць князь — правадыр усёй раці. Я буду сачыць за ўсім, гаспадар.

— Ну, як хочаш.

Так стаялі без руху сем дзён і начэй.

Эймунд і яго сябар Рагнар сачылі за дарогай. Аднаго разу, пакінуўшы ў цемры ночы сваю дружыну яны пайшлі лесам у тыл стану Ярыцлайва і селі каля дарогі.

Раптам пачуўся стукат колаў воза і конскі тупат. Яны заўважылі, што там сядзела жанчына, уперадзе і ззаду якой ехала яе ахова.

Эймунд загадаў дружыннікам, якія былі з ім, схавацца па абодва бакі дарогі і паланіць жанчыну.

Калі вазы параўняліся з імі, яны нечакана выскачылі і схапілі ў палон княгіню Інгігерд, а ахоўнікі паразбягаліся.

— Вы не спяшайцеся зневажаць мяне, нарманы, — сказала княгіня.

— Мы з табой, княгіня, нічога кепскага не будзем рабіць, але табе не скора давядзецца цалаваць конунга.

Эймунд з сябрамі вярнуліся ў стан Варціцлава і далажылі яму пра паланенне княгіні Інгігерд — жонкі Яраслава Мудрага.

Брачыслаў, як расказвае сага, «узрадаваўся і сам стаў яе вартаваць».

Назаўтра княгіня паклікала да сябе Эймунда і сказала яму:

— Лепш за ўсё нам трэба было б памірыцца. Давай зробім гэта паміж сабой. Але хачу адразу сказаць, што я буду вышэй за ўсё ставіць інтарэсы Ярыцлайва-конунга.

— Усё ва ўладзе конунга Варціцлава.

— Але ж твае парады больш за ўсё значаць, — гаварыла княгіня.

Тады Эймунд пайшоў да Брачыслава і папытаў у яго, ці хацеў бы ён, каб княгіня наладзіла мір паміж ім і Яраславам Мудрым.

— Але ж яна хацела паменшыць нашу долю, — засумняваўся князь.

— Ці задаволіўся б ты тым, што ёсць у цябе цяпер? — папытаў Эймунд.

— Але, задаволіўся б, — адказаў князь Брачыслаў.

— Я не думаю, што правільнае тваё рашэнне. Трэба б павялічыць тваю долю, бо па спадчыне ты павінен атрымаць гэтулькі ж, як і брат твой Ярыцлайв.

— Але табе болей хацелася б, каб я выбраў яе прапанову. Хай жа так і будзе, — сказаў князь Брачыслаў.

Эймунд пайшоў да княгіні і паведаміў ёй пра згоду князя Брачыслава на мір.

I вось затрубілі трубы, склікаючы палачан на веча. Калі ўсе сабраліся, распарадчык веча аб’явіў, што хоча гаварыць княгіня Інгігерд. Яна паведаміла «народу» свае ўмовы міру. Згодна з імі князь Яраслаў Мудры (Ярыцлайв) «будзе трымаць лепшую частку Гардарыкі — Хольмгард (Ноўгарад), а Варціцлаў (Брачыслаў) — Кенугард (Кіеў), другое лепшае княства, з данінаю і паборамі, што напалову болей, чым у яго было дагэтуль. А Полтэск’ю (Полацак) і прыналежную яму вобласць атрымае Эймунд-конунг, і будзе над ёй конунгам, і атрымае ўсе земскія паборы цалкам, бо мы не хочам, каб ён пакінуў Гардарыкі. Калі Эймунд-конунг пакіне пасля сябе нашчадкаў, то і яны застануцца тут княжыць. Калі ж ён не пакіне пасля сябе сына, то княства вернецца да цяперашніх князёў. Эймунд-конунг будзе таксаіма абараняць усю зямлю Гардарыкі, а яны павінны памагаць яму ваеннай сілай і падтрымліваць яго...».

На такія ўмовы міру «згадзіўся ўвесь народ у краіне і пацвердзіў іх. Эймунд-конунг і Інгігерд павінны былі ўсё гэта ўладзіць. I ўсе паехалі дамоў па сваіх княствах.

Цікава, што, расказваючы пра Брачыслава, аўтар сагі дае і сваю характарыстыку полацкаму князю: «Гэта быў конунг, якога любілі як нельга лепш».

Вядома, за многія вякі вуснага бытавання сагі маглі змяняцца, нешта ў іх апускалася, нешта дадавалася. I ўсё ж, як відаць, у сваёй аснове яны дайшлі да нас такімі, як іх стварылі першыя апавядальнікі — відавочцы сапраўдных падзей. Таму гэтыя старажытныя апавяданні, у прыватнасці «Сагу пра Эймунда», можна лічыць важнай крыніцай пазнання нашай найдалёкай мінуўшчыны.

Паглядзіце, як дакладна, у згодзе з летапіснымі звесткамі пададзена ў апавяданні пра Эймунда, напрыклад, «расстаноў-

ка» сіл ва Усходняй Славяншчыне XI стагоддзя, крывавыя спрэчкі паміж князямі шматвекавога трохкутніка — Ноўгарад, Полацак, Кіеў — за валоданне ўсёй Гардарыкай.

He супярэчаць летапісным звесткам і пададзеныя сагай факты пра полацкага князя Брачыслава. Няйначай, аўтар сагі сам з’яўляўся ўдзельнікам тых падзей, хутчэй за ўсё гэта быў адзін з прыбліжаных конунга Эймунда. Сага вельмі пашырае ў параўнанні з іншымі звесткамі наша ўяўленне пра князя Брачыслава, пра яго час. Напрыклад, яна добра паказвае «размежаванне ўлад» у Полацкай дзяржаве — узаемаадносіны вялікага князя і веча. Як паказваецца вышэй, князь Брачыслаў без веча не мог прыняць рашэння — узяць ці не ўзяць на службу варажскую дружыну: «Дайце мне параіцца з мужамі, таму што яны даюць грошы, хоць выплачваю іх я». Ці не таму, што Брачыслаў не ўзурпіраваў уладу, а раіўся з вечам, і паважалі яго палачане, «любілі як нельга лепш»?

Нельга абысці ўвагай і паведамленне сагі пра тое, што полацкаму князю Брачыславу аддавалася ва ўладанне Кіеўскае княства. Некаторыя гісторыкі на той падставе, што ў Кіеве быў «Двор Брачыслаўляў», сцвярджаюць, нібы Брачыслаў папраўдзе быў нейкі час, а канкрэтна ў 1019—1021 гадах вялікім кіеўскім князем. Тым больш, што ён меў на гэта поўнае права як сын Ізяслава — старэйшага сына памерлага князя Учадзіміра.

Што ж да варажскага князя (конунга) Эймунда, то ён паводле ўмоў міру, прадыктаваных паланёнай жонкай Яраслава Мудрага Інгігерд, і ў сапраўднасці мог застацца княжыць у Полацку на час, пакуль кіеўскі трон займаў князь Брачыслаў. Толькі на гэты час і пад вяршэнствам Брачыслава, бо ніякіх звестак пра княжанне ў Полацку варага Эймунда болып нідзе не захавалася.

Спрэчным лічаць гісторыкі пададзенае ў «Сазе пра Эймунда» імя кіеўскага князя Бурцылава. Паводле гучання — гэта князь Барыс, адзін з Уладзіміравых сыноў ад Ганны. У той жа час летапісы паведамляюць, што якраз тады кіеўскі пасад займаў князь Святаполк, празваны Акаянным за забойства братоў Барыса і Глеба. Але трэба мець на ўвазе, што летапісы напісаны значна пазней, чым былі складзены ісландскія сагі. I, можа, якраз ім трэба болып даць веры.

Як сагі, так і летапісы расказваюць нам пра спрэчкі Брачыслава з Яраславам Мудрым. Адной з галоўных прычын іх было імкненне Брачыслава вярнуць Полацкаму княству захопленыя

яшчэ Уладзімірам уладанні, і перш за ўсё вярхоўі Заходняй Дзвіны і Дняпра, дзе сыходзіліся важныя гандлёвыя шляхі і кудой ішлі тавары «з вараг у грэкі» і ў адваротны бок. Тым болып, што гэта ж была частка калісьці вялікай Крывіцкай зямлі, якую асобныя гісторыкі называлі Крывіцкай імперыяй.

Адным з эпізодаў саперніцтва Брачыслава з Яраславам Мудрым быў паход полацкага князя на Ноўгарад у 1021 годзе, пра што расказваецца ў летапісе. Палачане тады захапілі Ноўгарад і ўсё княства, якое вырашылі далучыць да Полацкай зямлі. Князь Брачыслаў пакінуў у Ноўгарадзе свайго намесніка і з багатай здабычай вяртаўся назад. Але па дарозе яго перастрэў на рацэ Судоме са сваім войскам Яраслаў Мудры, які ў гэты час ужо княжыў у Кіеве, і пасля жорсткай сечы вярнуў усё назад. Брачыслаў тады нібыта ўцёк са сваёй дружынай у Полацак. Але факты сведчаць, што ён не зусім быў разбіты. Як-ніяк, Яраслаў Мудры вымушаны быў пасля гэтага аддаць Брачыславу тое, чаго ўвесь час дамагаўся полацкі князь — ключавыя гарады вярхоўяў Заходняй Дзвіны і Дняпра — Віцебск і Усвяты. За ЯраславаіМ Мудрым зноў застаўся Ноўгарад. Магчыма, гэта былі ўмовы міру, які заключылі тады між сабой абодва ўладары дзяржаў-суседзяў. Згодна з гэтым пагадненнем, яны цяпер павінны былі дзейнічаць «заадно».

Пры Брачыславе былі далучаны да Полацкага княства і некаторыя новыя землі на поўначы і на ўсходзе краіны. На межах адваяваных земляў Брачыслаў будаваў свае крэпасці. Так і ўзнік горад Браслаў, а таксама вёска Браслаў каля возера Сівера на беларуска-латвійскім памежжы, паселішча Браслава ў Абрэнскім раёне Латвіі і Браслаўль на поўнач ад Оршы.

Заслугай Брачыслава было тое, што ён аднавіў, пашырыў і эканамічна ўмацаваў Полацкае княства, якое ахоплівала цяпер вялікую частку сучаснай Беларусі і стала адной з самых моцных дзяржаў тагачаснай Еўропы.

УСЯ СЛАВА УСЯСЛАВА, АБО ГЕРОЙ НАРОДНЫХ ПАДАННЯЎ, ЛЕТАПІСАЎ, БЫЛІН, ПАЭМ, РАМАНАЎ

Вецер, што з учарашняга дня клубкамі ганяў па полі снежную пацяруху, сёння супакоіўся, сціх, пакінуўшы там-сям паўкруглыя завіхрэнні-дзюны. Вынослівыя, прывычныя да ўсяго коні Усяслававай дружыны лёгка перамолвалі іх сваімі капытамі. Марознае ранішняе сонца паблісквала на шлёмах ды дзідах дружыннікаў, весела ружовіла нікім яшчэ не чапаны снег.

На белым, у чорныя крапінкі, стаенніку скакаў уперадзе сам князь Усяслаў. Плячысты, з грубымі рысамі абветранага твару, з палашом у бліскучых ножнах пры боку, ён як уліты сядзеў у сядле, зрэдчас патузваючы кароткай лейчыной. Конь чуйна лавіў кожны рух гаспадара, гатовы з першага ж знаку стаць на дыбкі ды рынуцца ўперад.

Але князь не спяшаўся, не падганяў каня: пасля цяперашняга ўдалага паходу на Новагародак можна ж даць хоць маленькую паслабку дружыне. Ды і сабе. Балазе кіраваліся не куды-небудзь, а дамоў — у Полацак.

Сёння князь Усяслаў быў задаволены, як ніколі: лічы, адным ударам адваяваў ён у кіеўскіх князёў Новагародак. У самую раннюю стынь, калі так цяжка адрываць ад падушкі галаву, калі сняцца такія салодкія сны, апушаная шэранню Усяславава конніца, як снег на галаву, абрынулася на горад, бясшумна паздымала сонную варту і яшчэ цёпленькіх, у адных сподніках ды кашулях, павязала кіеўскіх ваяроў, якія, праз сон пачуўшы страшны конскі тупат, у паніцы паўскаквалі са сваіх прыгрэтых пасцеляў і, убачыўшы прама перад сабой белыя здані — палачан у заснежаным адзенні, — толькі няўцямна лыпалі вачыма і без слова аддаваліся ў іх рукі.

Новагародак даўно, нібы той цвік, сядзеў ва Усяслававай галаве. Можна сказаць, з таго часу, як яго пабудаваў кіеўскі князь Яраслаў Мудры, што сілай зброі намерыўся падначаліць сабе Літву і Ятвягію — паўднёва-заходніх суседзяў палачан. Гэта было ў 1044 годзе, годзе смерці бацькі Брачыслава і пераходу ўлады ў Полацкім княстве да яго, Усяслава.

Яму тады ледзьве споўнілася пятнаццаць гадоў. Абураны нахабствам кіеўскага князя, неапераны яшчэ, самаўпэўнены Усяслаў з юнацкай неабачнасцю рваўся са сваімі дружыннікамі вытурыць з-пад боку няпрошаных падсуседзяў. Але полацкае веча стрымала малады імпэт новаспечанага валадара дзяржавы: распачынаць вайну з Кіевам было яшчэ надта рызыкоўна.

Ага! На сілу патрэбна была сіла. I немалая. На ўмацаванне дзяржавы, яе войска і скіраваў усю сваю маладую энергію князь Усяслаў.

Асаблівую надзею ўскладаў ён на конніцу.

Коней Усяслаў любіў з малых гадоў. Сам карміў іх, даглядаў, цэлымі днямі прападаючы ў вялікай княжацкай стайні. Потым з усяго табуна выбраў сабе маладога грацыёзнага скакуна гнядой масці з белай лысінкай на лбе і з гэтакімі ж белымі панчошкамі над капытамі. Кожнай раніцай бег княжыч да свайго ўлюбёнца, які здалёк вітаў яго нутраным радасным іржаннем. Пагладжваючы яго аксамітную, з лёгкімі дрыжыкамі шыю, Усяслаў уздзяваў аброць, ускладаў на гладкую спіну сядло і адным махам ускокваў на каня. Хвіліна — і, нібы віхор, ляцеў ён у палявую прастору. Толькі іскры пырскалі з-пад капытоў, ды слупамі курыўся ззаду пыл.

Стаўшы ўладаром дзяржавы, князь Усяслаў з усіх канцоў краіны назбіраў маладых і дужых дзецюкоў, падабраў ім добрых коней. Пачалася вялікая штодзённая вучоба вершнікаў, неаслабная трэніроўка, турніры, далёкія і блізкія выправы. Сам князь Усяслаў амаль не злазіў з каня. Усю немалую Полацкую зямлю трэба было абскакаць з канца ў канец, усюды дапасці. Толькі што мільгануўся запылены княжацкі казакін у Браслаўлі, а ужо разгарачаныя хутканогія коні неслі Усяслава з яго хаўруснікамі на Ізяслаўль, адтуль — на Менск. Назаўтра, не паспеўшы як след паснедаць, звонкакапыты княжацкі гурт ляцеў ужо ў Віцебск, з Віцебска — на Усвяты...

Мір з Кіевам дазволіў Усяславу Полацкаму добра ўмацаваць дзяржаву, адбудаваць замак у сталіцы, зрабіць яго непрыступнай крэпасцю.

Каб памножыць сілы Полацкай зямлі, малады князь з усёй настойлівасцю ўзяўся за распачатую яшчэ бацькам Брачыславам заваёву Падзвіння, дзе жылі розныя язычніцкія плямёны. 3 часам Падзвінне да самага Варажскага мора падпала пад яго ўладу.

Умацоўваючы княства, наважыў князь Усяслаў пабудаваць у Полацку велічны Божы храм — Сафійскі сабор. Хай усе ведаюць, што палачане — не цёмныя людзі, што ў іх ужо ёсць правільная вера і свая, ні ад кога не залежная, магутная дзяржава.

Князь Усяслаў, якога змалку вучылі лепшыя настаўнікі з Візантыі, ведаў, што слова «сафія» азначала ў старажытных грэкаў — прамудрасць, што так называлі і мудрую-прамудрую багіню, якая кіруе цэлым светам.

Першы храм у гонар Прамудрасці Божай — Сафіі быў пабудаваны ў візантыйскай сталіцы Царградзе пры імператару Юстыніяну ў 532—537 гадах. Вачам палачан, якія дападалі сюды на сваіх лоддзях, здалёку адкрываўся гэты велічны храм, што вабна пабліскваў сваімі залатымі купаламі на самым высокім месцы горада побач з імператарскім палацам. Ён выразна казаў людзям пра магутнасць і трываласць Візантыйскай імперыі.

Праз пяць вякоў, дзесьці ў 30-х гадах XI стагоддзя, сабор у гонар багіні Сафіі ўстаў у Кіеве, а за ім — каля 1045—1050 гадоў — у Ноўгарадзе, самай першай сталіцы Расіі. Неўзабаве зазалацелі на сонцы і купалы велічнага Сафійскага сабора ў Полацку.

Трэба адзначыць, што сама пабудова Сафіі казала пра даволі высокі ўзровень культуры Полацкай зямлі, пра пашырэнне тут хрысціянства. А яшчэ — пра «саборнасць», згуртаванасць усіх яе насельнікаў вакол адзінага цэнтра — Полацка.

Жыць бы ды жыць палачанам у міры і спакоі, араць зямлю, засяваць яе залатой збажыною, гадаваць дзяцей ды святкаваць Божыя святы. Але не хацеў доўга заседжвацца на месцы, выходзіў у свет шукаць сваёй спажывы крывавы Марс — бязлітасны бог вайны.

У 1060 годзе прыскакалі з Кіева паслы: кіеўскі князь Ізяслаў просіць палачан выступіць разам на стэпавых заваёўнікаў — торкаў, якія цёмнаю хмараю ішлі да межаў Кіеўскай зямлі. Князь Усяслаў не мог адмовіць у дапамозе кіяўлянам — паслаў на вайну сваё войска. Убачыўшы аб’яднаныя войскі кіеўскіх і полацкіх князёў, торкі кінуліся ўцякаць. 3 вялікай здабычай вярнуліся тады дамоў палачане. Як мяркуюць, за дапамогу ў сумесным паходзе кіеўскі князь вярнуў Полацкай зямлі яе спрадвечныя гарады Оршу і Копысь, што стаялі на вялікім гандлёвым шляху.

Але неўзабаве пачалі збірацца на гарызонце новыя, больш грозныя хмары. Сыны Яраслава Мудрага, якія падзялілі Кіеў-

скую зямлю на асобныя ўдзелы, узнялі паміж сабой калатнечу, пасеялі варожасць на землях усіх усходніх славян. Міжусобіцы Яраславічаў не маглі не закрануць і Полацкую зямлю, на якую кіеўскія князі заўсёды глядзелі пажадлівым вокам.

Глыбокай восенню 1065 года затрубілі ў Полацку баявыя трубы. Князь Усяслаў падымаў сваё войска ў паход — адбіраць даўнія полацкія ўладанні ад Яраславічаў. Ведаў, што яны, пакончыўшы з міжусобіцай, возьмуцца і за яго. Дык ці ж чакаць, пакуль будуць спорваць цябе з седала? He, ён возьме ініцыятыву ў свае рукі!

Спачатку Усяслаў скіраваў на Пскоў — самы бліжэйшы ад Полацка горад Наўгародскай зямлі. Першай прыскакала да гарадскіх сцен полацкая конніца. Запалалі дамы пскавічан, засвісталі з абодвух бакоў стрэлы, зазвінелі скрыжаваныя мячы, скаланулі паветра жудасныя крыкі параненых. Вайна!

Пад націскам палачан пскавічане адступілі і зачыніліся за крапаснымі варотамі. Палачане з усіх бакоў аблажылі высокія сцены замка і пачалі рыхтавацца да штурму. Але тут прыскакалі з дазору ганцы і далажылі, што з боку Ноўгарада рухаецца пад Пскоў вялікае войска — на выручку пскавічанам. Усяслаў загадаў зняць аблогу і рушыць насустрач наўгародцам.

Выйшлі недзе пасля поўначы. Дарогу значылі буйныя мігатлівыя зоркі, што ўсыпалі неба. Чуўся глухі тупат капытоў, пафыркванне коней.

Пачынала ўжо світаць, калі вярнуліся перадавыя дазорцы. Яны далажылі, што лагер наўгародцаў раскінуўся на рацэ Чарэсе. Князь Усяслаў скамандаваў імчаць уперад: ён меркаваў знянацку напасці на наўгародцаў.

Але тыя таксама не драмалі. Іхныя дазорныя ўведалі пра набліжэнне палачан. I калі князь Усяслаў дапаў да лугавіны каля ракі Чарэсы, то адразу ўбачыў перад сабой разгорнутыя да бою войскі наўгародцаў, якія прывёў сюды іхны князь Мсціслаў, сын вялікага кіеўскага князя Ізяслава. Князь Усяслаў, доўга не думаючы, прышпорыў свайго скакуна і з крыкам «За мной, хлопцы!» рынуўся ў самую гушчу наўгародцаў. Полацкія воі рвануліся ўслед за сваім уладаром і шырекай несутрымнай лавінай наваліліся на супраціўнікаў. Распачалася зацятая крывавая сеча.

Наўгародцы не вытрымалі такога дружнага націску палачан і кінуліся наўцёкі.

3 разгромам наўгародскага войска палачанам адкрылася дарога на сам Ноўгарад.

I князь Усяслаў не прамінуў замацаваць перамогу. Даўшы воям як след адпачыць і набрацца сіл, ён пастроіў сваю конніцу і скамандаваў рушыць на Вялікі Ноўгарад. Палачане без асаблівай цяжкасці захапілі горад, спалілі яго «да Нераўскага канца», як зазначыць потым летапісец, і, набраўшы вялікі палон ды наладаваўшы вазы ваеннай здабычай, скіравалі дамоў, у Полацак. Захапілі тады з сабой і некалькі званоў Наўгародскага Сафійскага сабора — для свайго такога храма.

Далучаючы Наўгародскую зямлю да Полацкай дзяржавы, як гэта звычайна рабілася тады пры заваёве новых тэрыторый, Усяслаў пакінуў у Ноўгарадзе свайго пасадніка.

Якраз пасля захопу Вялікага Ноўгарада полацкі князь і наладзіў ваенны паход на Новагародак, дзе замацаваліся кіяўляне.

3 заваёвай Ноўгарада і Новагародка Полацкае княства станавілася цяпер ці не самай магутнай ва ўсёй Усходняй Славяншчыне дзяржавай.

Ваенныя паходы Усяслава Полацкага, захоп палачанамі Ноўгарада Вялікага і невялікага, але не менш значнага для кіяўлян фарпоста на паўночным захадзе — Новагародка — вельмі ўстрывожыла рускіх князёў, сыноў Яраслава Мудрага. Яны добра разумелі, што полацкі ўладар на гэтым не спыніцца. Гэтак ён можа захапіць і далучыць да Полацкай зямлі і іншыя ўдзельныя княствы былой вялікай Кіеўскай дзяржавы, у тым ліку сам Кіеў!

Вялікая небяспека з боку Полацка прымусіла Яраславічаў памірыцца паміж сабой, аб’яднаць усе іхныя сілы і разам выступіць на грознага полацкага ваеўніка.

Аб’яднанае войска рускіх князёў на чале з вялікім кіеўскім князем Ізяславам выйшла ў баявы паход акурат у той час, калі Усяслаў Полацкі напаў на Новагародак. Ведаючы, што Усяслаў будзе варочацца з Новагародка ў Полацак праз Менск, Яраславічы і скіравалі туды свае сілы — напярэймы палачанам.

Усяславава дружына здалёк убачыла слупы дыму, іпто высока ўставалі ўперадзе, выбухаючы агнём, сыплючы ў самае неба зыркія снапы іскраў.

— Гэта ж Менск гарыць! Наш Менск! — чуліся трывожныя воклічы дружыннікаў.

— Дык хто ж гэта там арудуе? Няўжо Яраславічы?

— А хто ж яшчэ?..

Князь Усяслаў абярнуўся назад — дружына далёка расцягнулася па дарозе.

— Скажы, каб падцягнуліся, — кіўнуў ён памочніку.

Той галопам паскакаў назад, выкрыкваючы князеў загад.

Так, паслабка скончана! Праз нейкую хвіліну Усяславава конніца ляцела ўперад, проста на чорныя слупы дыму.

Неўзабаве дружыннікі ўбачылі ўперадзе конніка, што скакаў насустрач. Супынілі. Гэта быў малады хлопец. Ён цяжка дыхаў, у вачах быў спалох. Хлопец расказаў, што ўчора вялікія войскі русічаў аблажылі з усіх бакоў Менск, узяліся паліць дамы горада, забіваючы ўсіх, хто трапляўся пад руку. Менчукі паўцякалі ў замак, зачыніліся і пачалі абараняцца. Але сілы былі няроўныя. Хутка русічы праламалі замкавыя сцены, ускочылі ўсярэдзіну. Усіх мужчын і падлеткаў, якія не паспелі ўцячы, забівалі на месцы, а жанчын і дзяцей пабралі ў палон. Сам ён толькі цудам выслізнуў з рук нападнікаў, ускочыў на іхнага ж каня і, хаваючыся за дымам, выбраўся з Менска. Цяпер горад увесь у агні.

Князь Усяслаў загадаў дружыне павярнуць на горад Нямігу. Туды Яраславічы, пэўне ж, яшчэ не дапялі. Усяславава дружына ўвайшла ва ўмацаваны цэнтр горада Нямігі і пачала рыхтавацца да бою, каб не дапусціць нападнікаў у Полацак.

Спаліўшы Менск, войскі паўднёварускіх князёў услед за палачанамі рушылі на горад Нямігу. Але адразу штурмаваць умацаваны горад з моцным Усяслававым войскам не рашыліся — пасталі наўкруга лагерам і пачалі чакаць спрыяльнага моманту. Лютаваў мароз, і навокал запалалі кастры, пры якіх грэліся абложнікі. Кастры гарэлі не адзін дзень і не адну ноч: спрыяльнага моманту Яраславічы ўсё яшчэ не знаходзілі.

Тады знайшоў яго сам Усяслаў Полацкі. На самым золку ён вывеў з крэпасці сваю конніцу і абрынуўся на варожыя войскі, якія таксама ўжо не спалі. Лавіну палачан сустрэла яшчэ большая лавіна аб’яднанага войска сыноў Яраслава Мудрага, якое, ашчацініўшыся пікамі, адразу рушыла насустрач. Свіст стрэл ды пікаў, лязгат мячоў, перадсмяротныя крыкі параненых, дзікае ржанне коней зліліся ў адзін суцэльны гул.

На Нямізе галовы сцелюць снапамі, харалужнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць галаву ад цела.

Нямігі крывавыя берагі не збожжам засеяны зноў — засеяны косцьмі рускіх сыноў.

Бітва на Нямізе.

Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу

Так расказвае пра Нямігскую бітву «Слова пра паход Ігаравы». Апавядаюць пра гэтую бітву і летапісы. Праўда, вельмі скупа, «пратакольна». 3 іх мы даведваемся, іпто адбылася яна 10 сакавіка 1067 года, калі яшчэ ўсюды ляжаў снег, трашчаў моцны мароз. Што першы распачаў сечу полацкі князь Усяслаў, смела рынуўшыся са сваім войскам насустрач ворагу. Што ён «бншася крепко». Што «бысть сечазла і мнозі падіша», інакш кажучы, была лютая сеча і многа вояў пала, пала «с обе стороны».

Хоць шмат палегла палачан у Нямігскай бітве, хоць яны змушаны былі адступіць, усё ж абаранілі сваю зямлю ад раз’юшаных войскаў Яраславічаў, не пусцілі іх у Полацак. Абяссіленыя пасля лютага Нямігскага пабоішча, яны не мелі ўжо сілы ісці ўслед за Усяславам на сталіцу Полацкай дзяржавы, каб падначаліць сабе краіну. Абмежаваліся толькі тым, што па дарозе дамоў рабавалі і пляжылі падуладныя Усяславу землі, a яшчэ набралі вялікі палон.

Моцна пабіты ў Нямігскай сечы, але ўсё ж непераможаны князь Усяслаў з рэшткамі сваёй дружыны вярнуўся ў Полацак і пачаў нанова набіраць войска, каваць мячы ды дзіды.

Новая сутычка Усяслава з Яраславічамі адбылася праз чатыры месяцы пасля менска-нямігскіх падзей, 10 ліпеня 1067 года «на Ршн у Смоленска» — гэта значыць каля Оршы. Усяслаў Полацкі зноў рвануўся ў бой, каб адваяваць у кіяўлян

захопленыя землі Полацкай дзяржавы, у першую чаргу Смаленшчыну. Дзеля гэтага ён мабілізаваў баяздольных мужчын усёй Полацкай зямлі, уключаючы воінаў падуладных яму плямёнаў Сярэдняга і Ніжняга Падзвіння, нават узбярэжжа Варажскага мора — аж датуль распасціралася тады яго дзяржава.

Калі аб’яднаныя сілы Яраславічаў убачылі перад сабой вялікае, добра ўзброенае войска полацкага валадара, у іх адразу адпала жаданне біцца з гэтым Чарадзеем, як ужо тады называлі князя Усяслава рускія князі за яго ўменне выкруціцца з самай складанай сітуацыі. Але вярнуцца ні з чым дамоў, яшчэ без бою паказаць палачанам пяты — ці ж да гонару было гэта нашчадкам слаўнага Яраслава Мудрага?

Тады рускія князі змаладушнічалі, пайшлі на грэх. На вялікі грэх — клятваадступніцтва. Яны паклікалі князя Усяслава на перамовы. Калі полацкі валадар з дружыннікамі падышоў да берага Дняпра, усе Яраславічы на чале з князем кіеўскім Ізяславам, што стаялі на другім беразе, пачалі нечакана адбіваць Усяславу Полацкаму шчырыя зямныя наклоны.

— Княжа, — казаў вялікі князь кіеўскі Ізяслаў, — мы ўсе браты, усе родныя. Давай жа памірымся і не будзем праліваць кроў. Мы вернем табе твае землі без бою. Едзь да нас са сваімі сынамі — пра ўсё дамовімся мірна. Едзь смела — мы цябе не зачэпім.

— Вельмі добрыя словы кажаш ты, вялікі княжа, — адказаў князь Усяслаў. — Толькі чым ты дакажаш, што не зачэпіш нас?

— А во чым! — I князь Ізяслаў падняў вялікі, аздоблены срэбрам крыж. — На гэтым святым крыжы клянуся, што ты са сваімі сынамі вернешся назад жывы і здаровы. — I ён, прыклаўшыся вуснамі, гучна пацалаваў крыж.

Потым са словамі клятвы пацалавалі крыж адзін за адным усе Яраславічы.

Так, не хацеў праліваць кроў князь Усяслаў, верыў, што рускія князі па-добраму аддадуць яму адабраныя землі і вернуцца гаспадарыць у сваіх удзелах. I думаць не мог, што можна парушыць крыжацалаванне, падмануць самога Бога. Ен загадаў прыгнаць лодку, пасадзіў у яе двух сваіх сыноў, сам сеў на карме. Заплёскалі аб ваду вёслы, і праз якія хвіліны полацкі князь выйшаў на бераг, дзе з мілымі ўсмешкамі стаялі сыны Яраслава Мудрага. Але дзіўна: зблізку гэтыя ўсмешкі зрабіліся зусім іншыя — нейкія зларадныя, незычлівыя. Думаў, гэта яму так здалося. Ды не, не здалося: з гэтымі нядобрымі ўсмешкамі за-

Усяслаў ГІолацкі перапраўляецца з сынамі цераз Дняпро каля Оршы. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу

гадалі яны сваім дружыннікам звязаць вяроўкамі валадара Полацкай зямлі і яго сыноў. Лёгенька пераступілі праз сваю клятву. Абдурылі верніка Усяслава.

Звязаных, іх павезлі ў Кіеў. А там без лішняй важданіны апусцілі ўсіх траіх у поруб — земляную турму-яму. Без акон і дзвярэй. Без святла і сонца. Апусцілі не на дзень, не на месяц, не на год, а на многія гады, на ўсё жыццё.

Як сядзелася ў гэтым глухім падзя.меллі полацкаму валадару з сынамі, дае ўяўленне гістарычны раман Леаніда Дайнекі «След ваўкалака», які якраз і пачынаецца з гэтага моманту: «У порубе сядзелі трое. Старэйшы, бацька, быў прыкаваны ланцугом да цёмнай дубовай сцяны. Ланцуг быў кароткі, усяго тры-чатыры локці, і, калі бацька ўздымаў рукі, каб памаліцца або ўзяць карчажку з вадою, цяжка, пагрозна грымёў. На шыю бацькі быў уздзеты цесны жалезны абруч, да якога мацаваўся ланцуг, і сынам, асабліва малодша.му, Расціславу, здавалася ў змроку поруба, што не ланцуг, а жахлівая чорная гадзюка абвіла бацьку і душыць яго, смокча цёплую кроў з шыі. Сыноў не закавалі ў жалеза, і Расціслаў разам са старэйшым сваім братам Барысам час ад часу па склычанай халоднай саломе падпаўзаў да бацькі, гладзіў ягоны ланцуг. Расціслаў, як маладзейшы і мякчэйшы сэрцам, хукаў на тыя месцы, дзе ланцуг асабліва пякуча ўядаўся ў жывое цела, і пытаўся:

— Дужа баліць, бацька?

— Я мужчына, і ў мяне цвёрдая выя. Яна не баіцца жалеза, — адказваў князь Усяслаў.

Усе трое змаўкалі і прагна прыслухоўваліся да няясных слабых гукаў жыцця, што, аддзеленае тоўстымі дубовымі бярвеннямі поруба, кіпела на шумлівых вуліцах і плошчах стольнага Кіева...»

А кіеўскія вуліцы проста бурлілі ў гэты час людскімі сходкамі.

I было чаго. Нядаўна вярнулася з баявога паходу на полаўцаў дружына кіеўскага валадара, вялікага князя Ізяслава, вярнулася пабітая, пасаромленая. Многія воі так і засталіся ляжаць недзе на берагах ракі Альты, прашытыя вострымі палавецкімі стрэламі, праколатыя навылёт іхнымі пруткімі коп’ямі, пасечаныя крывымі паганскімі шаблямі. Ледзьве ногі вынеслі ад палавецкай конніцы бліжэйшыя князевы дружыннікі. А цяпер сядзяць седзьма ў Кіеве разам з князем і яго бяздарным ваяводам Касцячком і чакаюць з мора пагоды. А тым часам з усходу бягуць у Кіеў напалоханыя людзі і расказваюць, як арудуюць на Кіеўскай зямлі полаўцы: рабуюць дабро, хапаюць у палон моладзь і жанчын, з дзікай радасцю сякуць шаблямі ды колюць коп’ямі сустрэчных, гвалцяць і тут жа забіваюць маладых дзяўчат, паляць вёскі ды сёлы. Да князевага палаца натоўпамі ішлі кіяўляне і бежанцы, крычалі яму на розныя галасы:

— Княжа! Полаўцы разышліся па нашай зямлі. Дай нам зброю і коней, хочам біцца з імі!

Але князь Ізяслаў не хацеў слухаць: ён вельмі баяўся, каб гэтую зброю не павярнулі кіяўляне на яго самога.

Князева адмова яшчэ болей узбудзіла кіяўлян. Яны з усіх бакоў акружылі княжацкія харомы. Людскія галасы, што ляцелі ў вокны, вельмі трывожылі князя Ізяслава. Яны гучалі ўсё больш настойліва:

— Насланнё паганцаў — гэта кара Божая за клятваадступніцтва князя...

— Напіто было паланіць полацкага князя Усяслава пасля цалавання крыжа святога...

— Хадзем выбавім яго з поруба...

Адзін з баяр падышоў да вялікага князя Ізяслава:

— Бачыш, князь, людзі ўзвылі: пашлі дружыннікаў, каб лепей сцераглі Усяслава.

А Князевы дружыннікі шапталі яму на вуха:

— Бяда, князь! Трэба ціхенька паслаць каго да Усяслава ды закалоць яго разам з сынамі, пакуль не позна...

Але напалоханы людскім гневам вялікі князь Ізяслаў не мог рашыцца на новае злачынства. Людзям жа таксама не знаходзіў што сказаць, каб супакоіць.

Тады кіяўляне, падбухтораныя полацкімі купцамі з Брачыслававага двара, павярнулі да поруба, у якім сядзеў з сынамі князь Усяслаў. Ізяславава варта, убачыўшы раз’юшаны людскі натоўп, паўцякала хто куды. Кіяўляне з сякерамі ў руках кінуліся да поруба, пасеклі ўсе подступы да яго і, адчыніўшы цямніцу, выбавілі адтуль полацкага князя з сынамі.

Ледзьве не аслеп Усяслаў, першы раз за сем месяцаў адседкі ў цямніцы ўбачыўіпы сонца. Але доўга ачуньваць яму не давялося: кіеўскае веча пасадзіла яго на велікакняжацкі стол, і ён павінен быў неадкладна выгнаць з Кіеўскай зямлі палавецкія орды.

У хуткім часе было сабрана вялікае войска: апрача рэшткаў дружыны князя Ізяслава, які ў час паўстання кіяўлян уцёк у Польшчу, вялікі князь кіеўскі і полацкі Усяслаў загадаў мабілізаваць усіх здаровых мужчын, даць ім зброю і коней.

Яшчэ да ранішняй зары зайгралі ў Кіеве зазыўныя трубы, і полацкі князь-чарадзей павёў вялікае кіеўскае войска на ўсход, прама на палавецкія станы. Ваяўнічыя стэпавікі ўмомант былі змецены нястрымнай конніцай кіяўлян на чале з Усяславам, які, як віхор, ляцеў паперадзе.

Кіяне вызваляюць Усяслава Полацкага з поруба. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу

Вельмі задаволена была Кіеўская Русь новым валадаром. Упэўнена, умела кіраваў Усяслаў Полацкі Кіеўскай дзяржавай.

Тым часам выгнаны кіяўлянамі князь Ізяслаў не хацеў мірыцца са стратай свайго законнага трона. Ён падгаварыў польскага караля Баляслава II — унука Уладзіміра Святога (ад дачкі Марыі) — пайсці з войскам на Кіеў і вызваліць велікакняжацкі стол ад полацкага чарадзея.

Пачуўшы пра паход Ізяслава з палякамі, вялікі князь Усяслаў не стаў чакаць нападнікаў у Кіеве, а выйшаў насустрач. Кіеўскае войска па ўсіх правілах было разгорнута для рашучай бітвы.

Але князь Усяслаў упершыню спыніўся з войскам у нерашучасці. Дзеля чаго яму было тут змагацца? За кіеўскі велікакняжацкі трон? He, яго зусім не спакушала слава валадара ўсёй Русі. Ён марыў хутчэй вярнуцца дамоў, у родны Полацак, адбудоўваць сваю краіну — Полацкую зямлю.

Уночы, калі падышлі да Белгарада, ён паклікаў да сябе верных дружыннікаў — землякоў-палачан — і, пакінуўшы кіеўскае войска, паскакаў з сябрамі на поўнач, дзе на яркім ранішнім сонцы залацелі зіхатлівыя купалы полацкай Сафіі.

Тут, у стольным Полацку Усяслаў Чарадзей княжыў — з вымушанымі перапынкамі — аж да дня смерці ў 1101 годзе. У цэлым ён валадарыў у Полацкай зямлі, калі не лічыць той вымушанай адлучкі, 67 гадоў! Цяжка знайсці ў гісторыі яшчэ хоць адзін прыклад такога працяглага кіравання дзяржавай.

Дбаючы пра незалежнасць, самастойнасць першай беларускай дзяржавы — Полацкага княства, — Усяслаў змушаны быў весці амаль бесперапынную вайну з рускімі князямі — нашчадкамі Яраслава Мудрага. Асабліва зацята намагаўся авалодаць Полацкай зямлёй вялікі кіеўскі князь Ізяслаў, да таго ж ён хацеў адпомсціць Усяславу Полацкаму за яго захоп велікакняжацкага пасада ў Кіеве ў час паўстання 1068 года. Другім пасля Ізяслава галоўным праціўнікам полацкага валадара быў унук Яраслава Мудрага — Уладзімір Манамах. Нападаючы на Полацкую зямлю, ён не раз заліваў яе крывёю. У свае разбойніцкія паходы на Полацкую зямлю ён браў з сабою не толькі рускія дружыны, але і орды полаўцаў.

Нягледзячы на многія ваенныя няўдачы і страты, Усяслаў Полацкі здолеў абараніць краіну ад ворагаў, зберагчы незалежнасць першай беларускай дзяржавы.

Слава пра выдатнага дзяржаўнага дзеяча князя Усяслава, валадара адной з самых магутных краін Еўропы — Полацкага княства, — разносілася тады далёка па свеце. Яго імя не згасла

Полацак часоў Усяслава.

Рэканструкцыя В. Сташчанюка

ў народнай памяці праз стагоддзі, застаўшыся жыць у паданнях і легендах.

Многа цікавых звестак, у тым ліку легендарных, пра Усяслава Чарадзея данеслі да нас рускія і беларускія летапісы.

Арэолам таямнічасці авеяна ўжо само нараджэнне полацкага князя. На поўным сур’ёзе летапісец паведамляе, што «его же родн матн от волховання», г. зн. яго нарадзіла маці ад чарадзейства, з дапамогай нячыстай сілы, што на галаве ў яго быццам было «язвено», ці сарочка, што вешчуны сказалі мацеры навязваць яе на нованароджанага. «I носіць яе на сабе Усяслаў і сёння, — запісвае летапісец, сучаснік князя, — таму і нелітасцівы ён на кровапраліцце». Гісторыкі растлумачваюць такую непрыязную характарыстыку Усяслава Полацкага тым, што летапісец быў родам з Ноўгарада, не адзін раз спустошанага полацкім князем.

Летапісы, хоць і скупа, расказваюць пра ўсе самыя значныя падзеі, звязаныя з Усяславам Полацкім.

Легендарны полацкі князь стаў адным з герояў славутага помніка старажытнарускай літаратуры «Слова пра паход Ігаравы», прытым ён паказваецца там як таленавіты і бясстрашны палкаводзец, як чалавек, што праславіў у свеце ўсходніх славян, і ў першую чаргу палачан.

Калі ў сваім паходзе на полаўцаў у 1185 годзе ноўгарадсеверскі князь Ігар быў ушчэнт разбіты і трапіў у палон, гэта выклікала глыбокую роспач не толькі на яго радзіме, у Ноўгарад-Северскім княстве, але і ў іншых усходнеславянскіх землях. Гэты гнятлівы настрой добра перадаў невядомы аўтар «Слова», якое было напісана неўзабаве пасля няўдалага паходу ў 1187 годзе. Прычыну разгрому ноўгарад-северскага войска, увогуле аслаблення ўсёй рускай зямлі ён бачыў у страшным раз’яднанні ўсходнеславянскіх («рускіх») князёў, у міжусобіцах унукаў кіеўскага князя Яраслава Мудрага і Усяслава Полацкага. Можна толькі дзівіцца, як змог знайсці старажытны аўтар такія дакладныя, такія яркія, народжаныя ў глыбіні душы словы звароту да іхных неразумных нашчадкаў, якія праз свае асабістыя свары губілі родную зямлю і саміх сябе і развейвалі, «разбівалі» славу сваіх дзядоў:

Яраслававы ўсе ўнукі і Ўсяслававы! Абнізьце сцягі свае зрэджаныя, схавайце мячы свае вярэджаныя. Выпалі вы з дзедаўскай славы, як сокалы голыя.

Бо вы сваімі крамоламі пачалі наводзіць паганых на зямлю рускую, на Усяслававу нажыць. Вашыя ўсобіцы прывялі гвалт ад зямлі Палавецкай! На сёмым веку Траяна кінуў жэрабя Усяслаў маўкліва на любую сваю абраную (сталіцу Кіеў. — К Ц.)Ды сабраў коней хітрасці рана і скочыў да горада Кіева і дакрануўся дзідаю да залатога прастола кіеўскага. Скочыў ад іх лютым зверам апоўначы з Белгорада, сінім воблакам ахінуўся, урваў тры разы ён удачу, вароты Ноўгарад адчыніў, разбіў славу Яраслававу, скокнуў ваўком хутка да Нямігі з Дудутак.

3 Зак. 582

Далей ідзе апісанне памянёнай вышэй бітвы на Нямізе, берагі якой былі «засеяны косцьмі рускіх сыноў». Пасля гэтага расказваецца пра часы княжання Усяслава Полацкага на кіеўскім прастоле:

Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уночы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў.

Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана ў званы святое Сафіі, а ён той звон чуе ў Кіеве.

Хоць вешчую меў душу ў дзёрзкім целе, ды часта ад бедаў цярпеў ён.

Яму вешчы баян

прымаўку мудрую даўно склаў:

«ні хітраму, ні спрытнаму, ні чарадзею дасціпнаму суда Божага не мінуць»...

(Пераклад Р. Барадуліна)

Памяць пра незвычайнага полацкага князя-чарадзея, які быццам бы меў здольнасць перакідвацца ў воўка, у іншых звяроў і жывых істот, які выходзіў пераможцам з самых цяжкіх бітваў, захавалася праз стагоддзі і ў былінах рускай Поўначы, што складаліся, як відаць, перасяленцамі з поўдня, з Полацкай зямлі і з Кіеўскай Русі. Асабліва выразна вымалёўваецца вобраз Усяслава Чарадзея ў быліне «Волх Всеславьевнч», якая лічыцца адной з самых старажытных.

Пачынаецца яна з апавядання пра тое, як у маладой князёўны Марфы Усяславаўны нарадзілася ад змея дзіця — «могуч богатырь» Волх Усяслававіч:

Подрожала сыра земля,

Стряслося славно царство Нндейское, А н слнее море сколыбалося Для-радн рожденья богатырского Молада Волха Всеславьевнча.

Рыба пошла в морскую глубнну, Птнца полетела высоко в небеса, Туры да оленн за горы пошлн,

Зайцы, лнснцы no чаіцнцам, А волкл, медведн по ельннкам, Соболн, кунііцы по островам.

Праз паўтары гадзіны пасля нараджэння Волх загаварыў — нібы «гром загрымеў»:

А н гой есп, сударыня-матушка, Молода Марфа Всеславьевна! А не пеленай во пелену чреватую, А не поясн в поясья шелковыя, Пеленай меня, матушка, В крепкне латы булатные, А на буйну голову кладн злат шелом, По праву руку палнцу, А н тяжку палііцу свннцовую, А весом та палнца в трнста пуд.

Калі Волху споўнілася сем гадоў, маці аддала яго «грамоте учнться», «пером пнсать». Грамата Волху далася лёгка, і ён к дзесяці гадам навучыўся такім «премудростям»:

А н первой мудростн учнлся — Обвертываться ясным соколом; Ко другой-то мудростн учнлся он, Волх, — Обвертываться серым волком;

Ко третьей-то учнлся Волх — Обвертываться гнедым туром золотые рога.

У дванаццаць гадоў Волх пачаў ужо набіраць сабе дружыну:

Дружнну прнбнрал трп годы, Он набрал дружнны себе семь тысячей; Сам он, Волх, в пятнадцать лет, й вся дружнна по пятнадцать лет.

Акурат у пятнаццаць гадоў, калі Волх ужо набраў сабе дружыну, пачаў княжыць, згодна з летапісам, Усяслаў Полацкі. Аўтар быліны і тут, значыцца, быў дакладны.

Пазнаём мы Усяслава Полацкага і ў наступных радках быліны:

Прошла та слава велнкая Ко стольному городу Кневу. йндейскнй царь наряжается, А хвалнтся, похваляется,

Хочет Кнев-град за іцнтом весь взять, А Божьн церквн на дым спустнть Н почетны монастырн разорлть. А втапоры Волх он догадлнв был, Са своею дружнною хороброю Ко славному царству Нндейскому Тут жа с ннмн во поход пошел. Дружнна спнт, так Волх не спнт... А стал он, Волх, вражду чнннть: «А н гой есн вы, удалы добры молодцы! He много, не мало вас, семь тысячей, А н есть лн, братцы, у вас таков человек, Кто бы абвернулся гнедым туром, А сбегал бы ко царству Нндейскому, Проведал бы про царство Нндейское, Про царя Солтыка Ставрульевнча, По его буйну голову Батыевнчу?» Как бы лнст co травою прнстіілается, А вся его дружнна прпклоняется, Отвечают ему добры молодцы: «Нету у нас такога молодца, Опрочь тебя, Волха Всеславьевнча...»

Тады Волх сам абярнуўся ў тура «золотые рога» і пусціўся да царства Індзейскага:

Он первую скок за целу версту скочнл, А другой скок не моглн найтн...

Потым Волх абярнуўся ў сокала і прыляцеў у Індзейскае царства. Там ён перакінуўся ў гарнастая і

Бегал по подвалам, по погребам, По тем по высокнм теремам, У тугнх луков тетнвкн накусывал, У каленых стрел железцы повыннмал. У того ружья ведь у огненного Кременья м шомполы повыдергал, А все он в землю закапывал.

Пасля гэтага Волх ізноў абярнуўся сокалам і паляцеў да сваёй дружыны, якая па-ранейшаму спала. Волх разбудзіў яе:

«Гой есн вы, дружнна хоробрая! He время спать, пора вставать,

Пойдем мы ко царству РІндейскому!» Н прншлн онн ко стене белокаменной. Крепка стена белокаменна, Вороты у города железные, Крюкн, засовы все медные, Стоят караулы денны, ноіцны, Стонт подворотня дорог рыбнй зуб, Мудрены вырезы вырезано, А п только в вырезу мурашу пройтн. й все молодцы закручнннлнся, Закручнннляся я запечалнлнся, Говорят таково слово:

«Потерять будет головкн напрасные, А н как нам будет стена пройтн?»

Але і тут не разгубіўся Волх, ён абярнуўся ў «мурашыка» і перакінуў у мурашак усіх дружыннікаў. А калі пералезлі цераз сцяну, Волх ізноў абярнуў мурашак у воінаў з усім іхным узбраеннем. Апынуўшыся такім спосабам у варожым умацаваным замку, Волхавы дружыннікі адразу пайшлі ў бой і захапілі царства Індзейскае.

Як бачым, у быліне ў мастацкай форме пераказваецца ўсё тое, што вядома нам пра Усяслава Полацкага з летапісаў. Уся быліна будуецца на здольнасці полацкага князя перакідвацца ў жывых істот. Сюжэтнай асновай быліны паслужыў паход Усяслава на полаўцаў і бліскучая перамога над імі дзесьці ў 1068 годзе, калі ён быў вялікім князем кіеўскім. Назва Індзейскае царства, Індыя носіць тут умоўна-фантастычны характар, гэтым тэрмінам у народзе абазначаліся далёкія невядомыя краіны. Як паказваюць вучоныя, у быліне адчуваюцца таксама адгалоскі паходаў усходніх славян на Царград, у якіх быццам бы ўдзельнічаў і Волх Усяслававіч — Усяслаў Чарадзей.

ГОРАД НЯМІГА

Маці гісторыя ў сваіх аналах захавала назвы і дзеі многіх вялікіх і малых гарадоў, што квітнелі некалі на Зямлі, але потым былі сцёрты з карты свету бязлітаснымі віхурамі крывавых войнаў. Такі, да прыкладу, быў велічны і раскошны горад на беразе Туніскага заліва ў Паўночнай Афрыцы Карфаген, слава якога ў старажытнасці грымела шырока ў свеце і які пасля жорсткіх баёў захапілі рымляне, што не толькі зраўнялі яго з зямлёй, але нават забаранілі пад пагрозай смерці сяліцца на яго месцы, спраўдзіўшы крылатыя словы рымскага сенатара Катона Старэйшага, якімі ён заканчваў перад гэтым кожнае сваё выступленне ў сенаце: «А акрамя таго я лічу, што Карфаген павінен быць разбураны». Такі быў апеты ў «Іліядзе» славутым Гамерам цудоўны старажытны горад у Малой Азіі Троя (Іліён), які згодна з паданнем зруйнавалі яшчэ ў XII стагоддзі да новай эры ахейцы і рэшткі якога па сённяшні дзень адкопваюць з глыбіні зямлі археолагі. Такі быў і заснаваны ў VI стагоддзі да новай эры грэкамі-каланістамі горад-казка на беразе Бугскага канала ў Паўночным Прычарнамор’і Ольвія (Барысфен), ад якога засталіся толькі рэшткі руінаў каля сяла Паруціна Нікалаеўскай вобласці на Украіне. Такі быў горад старажытных караімаў на высокай скале Крымскага паўвострава ЧуфутКале, руіны якога маглі бачыць і многія з беларусаў у час экскурсій па Крыме і нават пахадзіць яго камяністымі вуліцамі з глыбокімі каляінамі ад арбаў, сваімі рукамі памацаць сцены напалову ўцалелых дамоў-камяніц з зашклёнымі небам прахонамі акон.

Такія гарады, можа, не менш цікавыя і раскошныя, красаваліся ў старажытнасці і на Беларусі. Бяда толькі, што яны былі ў большасці драўляныя і таму не такія даўгавечныя, як каменныя, а яшчэ — што пра іх не былі напісаны (ці мо не дайшлі да нас) свае «Іліяды» ды «Адысеі». Згадкі пра асобныя з іх занатоўваюцца толькі з пачаткам нашага летапісання.

Адзін з такіх, забытых сёння, гарадоў Беларусі — Няміга. Так, горад Няміга! I стаяў ён, свяціў сваімі слюдзянымі вок-

намі, здалёку вабіў зрок падарожнікаў зубчастымі вартавымі вежамі не дзе-небудзь у глухім кутку краіны, а ў самым цэнтры сённяшняй сталіцы Беларусі, пры ўпадзенні рэчкі Нямігі ў Свіслач.

Упершыню пра горад Нямігу ўпамянула «Аповесць мінулых гадоў» у тым месцы, дзе расказвалася пра бітву паўднёварускіх князёў, сыноў Яраслава Мудрага, з полацкім князем Усяславам у 1067 годзе. Давайце ж уважліва ўчытаемся ў тое летапіснае апавяданне: «Пачаў міжусобную вайну Усяслаў Брачыслававіч Полацкі і заняў Ноўгарад. Трое ж Яраславічаў — Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, сабраўшы воінаў, пайшлі на Усяслава ў моцную сцюжу. I падышлі к Мінску, і мяняне зачыніліся ў горадзе. Браты ж узялі Мінск і перабілі ўсіх мужчын, a жанчын і дзяцей захапілі ў палон і пайшлі к Нямізе, і Усяслаў пайшоў ім насустрач. Яны сустрэліся на Нямізе 3 сакавіка; і быў снег вялікі, і войскі пайшлі адно на адно. I была сеча лютая, і многа людзей пала, і адолелі Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад. Усяслаў жа кінуўся наўцёкі». 3 гэтага летапіснага ўрыўка відаць, што Мінск і Няміга былі розныя мясціны, што паміж імі была нейкая адлегласць. Калі б Мінск у 1067 годзе стаяў там, дзе і сёння, гаворыць у сваёй кнізе «Города Полоцкой земліі» беларускі вучоны-археолаг Г.В. Штыхаў, то Яраславічам не было б сэнсу ісці з горада к Нямізе, каб сустрэцца з войскам Усяслава, бо яны б і так знаходзіліся на Нямізе...

Якраз гэтая летапісная згадка навяла вучоных на думку, што старажытны Мінск знаходзіўся недзе ў іншым месцы, чым сёння. А там, дзе шуміць-гамоніць беларуская сталіца, стаяў горад, які меў назву — Няміга. Бо і праўда: нашто ж было накіроўвацца войскам Яраславічаў з Менска, калі рачулка Няміга ўпадала у Свіслач у самым яго цэнтры? Як мяркуецца, якраз ля крапасных сценаў горада Нямігі сустрэў тады полацкі князь Усяслаў Чарадзей сваіх ворагаў, якія ішлі сюды пасля крывавага пабоішча ў Менску.

Тое, што Няміга — гэта быў горад на аднайменнай рачулцы, паказвае, на думку вучоных, і сама летапісная фраза: «...попдоше к Немнзе...» Як заўважае ў сваёй кнізе «Возннкновенне Мннска» Э. М. Загарульскі (Мн., 1982), «летапісны выраз «пойтн к...» часцей за ўсё ўжываўся, калі гаворка ішла пра рух у напрамку да горада. I Іапрыклад, Уіадзімір Манамах, расказваючы ў «Поученнн» пра свае шматлікія паходы, заўсёды карыстаўся такой формулай: хадзіў к Смаленску, хадзіў к Менску, к Растову, к Лубне, к Прылуку, к Ромне і г. д. Затое, калі гава-

рылася пра раку, звычайна карыстаўся прыназоўнікам «на»; хадзіў на Сулу, на Дон, на Суцень, на Буг. Значыць, і выраз «пайшлі к Нямізе» болей паказвае на рух у напрамку да горада.

У той бітве, у якой, як пішацца ў «Слове пра паход Ігаравы», «Немнзе кровавм брезе не бологомь бяхуть посеянн, посеянн костьмн рускнхь сыновь», ізноў адолелі палачан Яраславічы. I, пэўна ж, пераможцы з горадам Нямігай зрабілі гэтак жа, як і з Менскам: пазнішчалі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей пазабіралі ў палон, у рабства, сам жа горад, дзе многа палегла і кіян, спалілі.

Некаторыя гісторыкі называлі старажытны горад Няміга «Нямізай». Іх завяла ў зман летапісная форма: «к Немнзе». Вядома, калі ісці за правіламі скланення ў рускай мове, то інакш і не мог называцца той горад, як Няміза. Але ўсё становіцца на месца, калі мы ўспомнім беларускую мову, дзе «Няміга» ў месным склоне будзе «Нямізе». Гэта заўважыў ужо ў сярэдзіне XIX стагоддзя беларускі паэт і гісторык Уладзіслаў Сыракомля, які ў сувязі з гэтым папраўляў і аўтара «Мсторнн государства росснйского» М. М. Карамзіна: «У «Слове пра паход Ігаравы» пішацца «на Неммзе», у той час, як па-руску павінна быць «на Немпге». Але трэба помніць, што ўвесь гэты твор напісаны царкоўнабеларускаю моваю, дзе назоўнікі жаночага роду на «га» (сярмяга, прысяга, Няміга, адвага) у месным склоне маюць канчатак «зе». Карамзін як велікарос мог не ведаць старой беларускай мовы так, як ведаю я, бо вывучыў яе ў штодзённых стасунках з людзьмі».

Які ж ён быў, старажытны горад Няміга? Вядома, гэта была абарончая крэпасць. 3 двух бакоў яе акаляла вада: рэкі Свіслач і Няміга. Тут быў і насып — пярэспа. Ад яго і месца называлася — Пярэспа. Вялікі знаўца гісторыі роднага краю Уладзіслаў Сыракомля ў тым жа тлумачэнні заўважае, што рэчка Няміга агінала «ўмацаванні старога, цяпер не існуючага замка».

Пра тое, што горад Няміга існаваў у сапраўднасці, паказвае і факт упамінання яго побач з Менскам у «Спісе рускіх гарадоў дальніх і бліжніх», складзеным недзе ў 1387—1392 гадах.

На існаванне каля ўпадзення Нямігі ў Свіслач горада Нямігі ўскосна ўказвае і традыцыйная назва гэтай часткі горада — Няміга. Нямігай лічыўся ў народзе, як заўважае даследчык тапанімікі Беларусі В. А. Жучкевіч у кнізе «Краткнй топоннмнческнй словарь Белорусснн» (Мн., 1974. С. 233), «увесь раён ад вуліцы Койданаўскай (сучасная Рэвалюцыйная) да Стара-

Рака Свіслач ля Замкавай гары. Малюнак Я. Драздовіча

мясніцкай, якая цяпер не існуе, і ад ракі Свіслачы да вуліцы Раманаўскай (цяперашняй Рэспубліканскай). На пытанне, напрыклад, дзе знаходзіцца вуліца Юр’ева-Завальная, адказвалі: «Гэта на Нямізе», разумеючы пад Нямігай не адну вуліцу, a цэлы раён горада (верагодна, былы горад Няміга). Пра гэта сведчаць і двайныя пазвы вуліц: Ракаўская і Няміга-Ракаўская, Школьная і Няміга-Школьная і інш. Характэрна і сама назва вуліцы Няміга. Калі вуліцы па імені іншых гарадоў заканчваліся на -ая (Койданаўская, Ракаўская і інш.), то Няміга захоўвала нязменна гэта імя і ніколі не называлася Нямігскай».

Упамінанне горада Няміга ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў «Слове пра паход Ігаравы», здаецца, было першым і апошнім. Крывавая бітва ў 1067 годзе паміж войскамі паўднёварускіх князёў і Усяслава Полацкага «ўвяла» горад Нямігу ў гісторыю і тут жа «вывела», бо пасля гэтай бітвы горад з такой назвай перастаў існаваць.

МЛЫНАР МЕНЕСК I ЗАСНАВАННЕ МЕНСКА

Гэты дзень назаўсёды застаўся ў памяці Менеска.

Пачынаўся ён, як звычайна. Над раскіданымі па зялёным узгорку хацінамі ціхага сялянскага паселішча ўзыходзіла з-за лесу краснае сонца. Абуджаныя яго чырвонымі промнямі, выходзілі ў двары людзі, запрагалі ў свае простыя калёсы белых ды гнядых коней, спакойна, не спяшаючыся выязджалі па пясчанай дарозе ў недалёкае поле, удоўж і ўпоперак застаўленае жаўтаватымі бабкамі жыта. Мужчыны ў доўгіх белых кашулях, падпяразаных чырвонымі паскамі, і ў такіх жа белых нагавіцах бралі з бабак азораныя сонцам снапы і адзін за адным клалі на вазы, уціскалі выгладжанымі да бляску яловымі рублямі і везлі ў свае двары, у загадзя прыбраныя, гатовыя для новага ўраджаю шырокія гумны з гладкімі, чыста падмеценымі глінабітнымі такамі. У дварах звонка гарлапанілі агніста-рыжыя пеўні, мірна гагалі чырванадзюбыя гусі. 3 вуліцы да зялёнага аксамітнага выгану павольна цягнулася чарада пярэстых кароў, беглі хапаткія авечкі, што з прагнасцю прыпадалі да сакаўной расянай муравы і белых, як снег, лапінак квяцістай дзятлавіны.

I вось якраз у самы разгар працы да сялян-хлебаробаў данесліся з-за лесу трывожныя гукі жалезнага набату. Бяда!

У адзін момант усё навокал закруцілася, забегала, замітусілася. Мужчыны, кідаючы сярод поля вазы са снапамі, ускоквалі на адпрэжаных коней і ляцелі пад свае двары. Борзда сядлалі там сваіх коней, хапалі баявыя сякеры ды лукі са стрэламі, што ляжалі напагатове ў сенцах і кладоўках, і наўгалоп скакалі на вызначанае раней месца збору. Але не паспелі хлебаробы-воі яшчэ выстраіцца як след да бою, як дарога з боку лесу загула, загаварыла ад частага тупату конскіх капытоў, ад шалёнага гікання і ўлюлюкання ўзброеных мячамі і доўгімі коп’ямі невядомых коннікаў у расхрыстаных кашулях і чырвоных нагавіцах, падпяразаных шырознымі паясамі. Нібы нястрымная лавіна, уляцела варожая конніца ў паселішча. Мужна кінуліся насустрач ёй хлебаробы-воі, узняўшы ўверх свае вастрадзюбыя сякеры ды асаджаныя старчма косы. Але што магла зрабіць кучка сялян з гэтай цёмнай хмарай чужацкага войска? Б’ючыся з чу-

жаземцамі, адзін за адным падалі яны ў няроўнай бітве. Звон жалеза, стогны параненых, крыкі дзяцей, галашэнне жанчын доўга разносіліся па наваколлі.

Чужаземцы ж, перабіўшы сялян-воінаў, кінуліся да двароў, хапаючы ўсё, што толькі ім жадалася. Яны выцягвалі з куфраў трубкі палатна, лепшае адзенне, узорыстыя посцілкі і ручнікі, налівалі ў свае скураныя торбы знойдзены ў барылах мёд. Рабаўнікі лавілі лепшых коней, хапалі курэй, свіней, авечак, кароў. А потым пачалі накідвацца на маладых дзяўчат і хлопцаў, звязвалі іх і кідалі на вазы, каб адвезці ў рабства. Ну а старых з дзікім рогатам пратыкалі наскрозь пікамі, секлі мячамі.

Усё гэта на свае вочы бачыў дзевяцігадовы сын тутэйшага млынара — белавалосы Менеск. На яго вачах разбойнікі засеклі мячом бацьку, схапілі ў палон дзвюх старэйшых яго сястрычак. Менеск хацеў адабраць іх. Ён схапіў з-пад лавы сякеру і ўжо бег з ёю ў двор, дзе звязвалі іх вяроўкамі, але высокі чырванашчокі чужак убачыў гэта і, падскочыўшы да хлопца ззаду, вырваў яе з рук, а самога нечаканым ударам кулака пад рабрыну зваліў вобзем. Падскочылі іншыя нападнікі, памаглі высокаму моцна звязаць Менеска. He згледзеў Менеск, як апынуўся ўжо на кані: яго прывязалі да сядла, высокі ўскочыў на каня і тузануў ляйчыну. Менеск не помніць, як доўга тросся ён на конскім хрыбце. Але на адным прывале, калі каня з прывязаным да яго Менескам пусцілі пахадзіць па траве, хлопец агледзеўся і пачаў пробаваць рукамі і плячамі вяроўкі. Быў ён моцны, жылісты, прырода надзяліла яго незвычайнай сілай: усіх сваіх аднагодкаў ды і сталых мужчын ён заўсёды, калі пробавалі борацца, вельмі лёгка клаў на лапаткі. Ад таго і празвалі яго: асілак. Цяпер ён напружыў усе свае сілы, і вяроўка не вытрымала, лопнула. Менеск асцярожна выблытаўся з яе, ускочыў на сядло і што ёсць духу пагнаў каня к лесу.

Доўга блукаў ён па лесе. Начаваў пад густымі елкамі, падсцілаючы пад сябе калючыя лапкі і сушэйшую траву. Па зорах і сонцы ён вярнуўся праз нейкі час у родныя мясціны. Ад ягонай вёскі засталіся адны галавешкі. Сярод галавешак сваёй хаты ён ледзьве распазнаў абгарэлыя трупы бацькі і маткі.

Ад агню ацалеў толькі бацькаў млын, што быў воддаль ад вёскі, на самым беразе ракі. Сюды і прыбіўся хлопец, тут знайшоў прытулак, зрабіў сабе ложа з саломы ды сена. Знайшоў там у мяшках і рэшткі жыта.

Менеск добра ўжо ўмеў малоць збожжа: навучыўся ад бацькі. Да Менеска пачалі прыходзіць людзі з навакольных вёсак, куды

не дапялі чужынцы, прасілі ў яго змалоць жыта. 3 вялікай ахвотай узяўся хлопец за гэтую працу.

Працуючы дзень пры дні ў млыне, Менеск хутка рос, шырыўся ў плячах, страйнеў, набіраўся зямной сілы. Праз некалькі гадоў не пазнаць было хлопца: высокі, плячысты, з моцнай жылістай шыяй, з магутнымі ўчэпістымі рукамі, якія маглі вырваць з коранем дуб. Праўдзівы асілак!

Заняты паўсядзённаю працай, Менеск заўсёды бачыў перад сабою страшную карціну таго варожага набегу. Хто можа сказаць, што такое болей не паўторыцца? Як тады бараніцца ад жорсткіх бязлітасных рабаўнікоў?

Днямі і начамі думаў пра гэта Менеск. I надумаўся ён пабудаваць новы, зусім інакшы млын, такі, на якім можна б было і збожжа малоць і, калі трэба, бараніцца ад ворага.

Праз некаторы час на зялёным беразе ціхаплыннай Свіслачы загулі ў дужых руках хлопца-асілка цяжкія молаты, пасыпаліся вогненныя іскры ад вялізных камянёў, сабраных на палях. He год і не два працаваў так Менеск. I мала-памалу вырас там дзівосны каменны млын. Быў ён на сямі колах. Той, хто праязджаў міма млына, доўга не мог надзівіцца на гэтае дзіўнае дзіва.

Да славутага млына пачалі з’язджацца, каб змалоць збожжа, людзі з самых далёкіх паселішчаў. А малоў Менеск найцудоўна! Якое б ні сыпаў у млын зерне — ці бурштынавае жыта, ці цвёрды, як жалеззе, боб — усё размолвалася на мяккую, як пух, і белую, як снег, муку. Пра яго казалі, што ён чараўнік, што нават каменне на муку меле.

Ад зары да зары працаваў бесперапынку незвычайны млын. А ўночы, калі прымоўклую зямлю ахінаў украдлівы змрок, a ў глыбокім небе высыпалі буйныя зоры, адчэпліваў Менеск прымацаванымі жалезнымі ланцугамі да прыкола свой млын, садзіўся ў змайстраваную ім кабіну-будку, тузаў туды-сюды доўгімі рычагамі, і млын раптоўна зрываўся з месца і ляцеў на ўсіх сваіх сямі колах па далінах і ўзгорках соннай зямлі.

Аб’язджаючы на дзівосным млыне навакольныя паселішчы, Менеск шукаў самых смелых і самых дужых маладых людзей і клікаў іх да сябе, у сваю баявую дружыну, якую надумаў сабраць для абароны роднай зямлі ад ворагаў. Вясковыя хлопцы ахвотна ішлі ў яго дружыну Яна расла і расла. Калі дружына была цалка.м сабрана, Менеск прапанаваў сваім сябрам паставіць вакол млына, на беразе Свіслачы, цёплыя і ўтульныя буданы і ўстанавіць пастаянную варту.

Неўзабаве, калі было пабудавана паселішча з буданоў, ціхім захмараным днём ізноў зазваніў нечакана набат — знак баявой трывогі. Але гэтым разам Менескава дружына не спала ў шапку. Праз самы кароткі час уся яна была ў зборы.

Калі на дарозе закурэў пыл ад варожай конніцы, Менеск сеў у будку-кабіну свайго млына, парассаджваў на ім усіх сваіх вояў, загадаў адчапіць яго з прыкола і скіраваў прама на чужакоў.

Незнаёмыя коннікі, што з гікам ды свістам ляцелі на новае Менескава паселішча, пачалі міжволі нацягваць лейцы, анямеўшы ад здзіўлення і страху. Прама на іх са страшэнным грукатам кацілася незвычайнае каменнае страшыдла. He паспелі варожыя коннікі апомніцца і павярнуць назад, як тое дзіва на колах урэзалася ў самую іх гушчу, падмінаючы пад свае каменныя колы ўсіх, хто трапляўся на дарозе.

Чутка пра непераможную дружыну асілка Менеска і яго дзівосны млын на сямі колах разнеслася па ўсім краі. 3 блізкіх і далёкіх паселішчаў ехалі да Менеска сялянскія хлопцы, прасілі ўзяць іх у яго баявую дружыну. Усё больш і больш станавілася вакол Менескавага млына буданоў, якія паступова пачалі замяняцца звонкімі сасновымі хатамі.

Ішлі гады. На месцы тых буданоў і першых хат з часам вырас вялікі звонкагалосы горад. I хоць дзівосны Менескаў млын хутка згубіўся сярод высокіх палацаў і цэркваў, але памяць пра яго гаспадара — працавітага млынара, вялікага вынаходніка і непераможнага ваяра-асілка Менеска захавалася ў народзе. Яго імем быў празваны і гэты прыгожы горад на беразе Свіслачы, які ён заснаваў у незапамятныя часы — Менеск, Менск, Мінск.

Паданне пра Менеска, пра заснаванне Мінска ажывіў у сваіх паэтычных строфах Рыгор Барадулін:

Ссівеў маркотны сын — палын

На ўсіх шляхах расстайных.

Над Свіслаччу грукоча млын, Аж берагі хістае.

Сем грозных колаў у млыне (Хоць трохі сцішыў гул бы!), Каменняў кола заглыне — Намеле пытлю гурбы...

3                          ног валіць дужы хлебны пах,

3                          гаёў убор зрывае.

Ды чужакам не па зубах

Паўшар’і караваяў

Млынар — асілак і вядзьмар, Дыхне — шумяць прысады. Ён ліўні і грымоты з хмар Маланкай выкрасае.

Разлогі цемра заглыне, Сцішэе над барамі — Мянеск імчыцца на млыне, Дружыну набірае...

На рэках чуюць асначы Каменных колаў скрогат. 3-за сцен каменных уначы Грыміць каменны рогат...

...Нудліва Свіслачы ў трысці, Русалкам проста гора.

На сонца гледзячы, расці Пачаў вясёлы горад.

Сінеліся вачэй ільны, Звінелі слоў крыніцы. Запас Мянескаў — валуны Пайшлі на камяніцы.

Гарэла ціхая зара

I задыхаўся горан.

Няма Мянеска-млынара —

Назваўся Менскам горад!..

Паданне пра ўзнікненне нашага Менска дайшло да нас з незапамятных часоў. Хто можа адказаць, дзе тут праўда, а дзе людская выдумка?

Нічога дакладнага не можа сказаць пра гэта і навука. Бясспрэчна адно: горад Менеск узнік у вельмі далёкія часы. Яшчэ задоўга да таго, як пад 1067 годам яго першы раз успамянулі летапісы.

Тое, што горад мог быць названы іменем яго заснавальніка, вельмі верагодна. Як вядома з гісторыі, шмат якія паселішчы атрымлівалі сваю назву ад імені яго першага насельніка ці заснавальніка. Як скажам нашы беларускія гарады Мсціслаў, Браслаў, Барысаў, Багушэўск, Іванава, Петрыкаў, Асіповічы, вёскі

Гарадская брама старажытнага Менска.

Мастпацкая рэканструкцыя У. Кульваноўскага

Ждановічы, Яськавічы, Міцькавічы, Юр'евічы, Цімкавічы, Аляксандраўка, Паўлаўка і іншыя.

Але былі і іншыя тлумачэнні паходжання назвы Менск. Адно з тлумачэнняў звязана з версіяй іншага месцазнаходжання першапачатковага Менска. Шмат хто з вучоных выказвае меркаванне, што першапачатковы Менск знаходзіўся за дванаццаць кіламетраў ад старога цэнтра Менска на захад — на маленькай рачулцы Менка, прытоку Пцічы, каля вёскі з «падазронай» назвай Гарадзішча. Пра гэта пісала нават «Малая советская энцнклопедня» 1937 года. Там, каля Гарадзішча, і напраўду да сённяшняга дня захаваліся рэшткі гіейкага горада — земляныя ўмацаванні, акружаныя глыбокім ровам. Ад гэтай рачулкі Менкі, сцвярджаюць вучоныя, і ўзяў назву стары Менск. У гісторыі не раз здаралася, што вялікія гарады называліся іменем маленькай рачулкі, каля якой яны вырасталі. Акурат ад маленькай, а не ад вялікай, бо на вялікай будуецца нямала розных паселішчаў, і ўсе яны не могуць называцца аднолькава. Маленькія рачулкі, часцей за ўсё пры ўпадзенні іх у болыпыя рэкі, далі назвы шмат якім гарадам Беларусі: Палата — Полацку, Віцьба — Віцебску, Піна — Пінску, Случ — Слуцку, Аршыца — Оршы, Бабруйка — Бабруйску, Чачэра — Чачэрску, Друць — Друцку і іншыя. А бывала і наадварот: ад паселішча ўтваралася назва рачулкі, на якой яно месцілася. Так, горад Ігумен (сучасны Чэрвень) даў назву рэчцы Ігуменка, Брагін — Брагінцы, Жодзіна — Паджодзінцы і г. д.

Гарадзішчам на Менцы даўно зацікавіліся археолагі. Тут вялі раскопкі А. Мітрафанаў, Э. Загарульскі, А. Ляўданскі, А. Кава-

леня, М. Ткачоў, Г. Штыхаў, якія знайшлі там мноства цікавых рэчаў — наканечнікі стрэлаў, пярсцёнкі, бронзавыя званкі, пацеркі, фібулы, жорны, сярпы, долаты, матыкі, наральнікі, ключы, спружыны замкоў, красалы, нажы, бронзавыя наканечнікі ножнаў, падковы, страмёны, бронзавыя бранзалеты, керамічныя вырабы. Недалёка ад гарадзішча на Менцы знойдзены ў розных месцах і вялікія скарбонкі даўнейшых манет, што гаворыць пра існаванне тут у X—XI стагоддзях, мяркуючы па датаванні манет, важнага гандлёвага цэнтра. Як кажа ў згаданай вышэй кнізе «Возннкновенме Мннска» Э. М. Загарульскі, паселішча на Менцы «ўяўляе з сябе вялікую навуковую цікавасць», таму што гэта «помнік адносна ранняга часу, ён папярэднічаў многім гарадам. Яго ўнушальныя памеры і значныя маштабы праведзеных археалагічных пошукаў узмацняюць гэтую цікавасць. Дастаткова сказаць, што ў Беларусі пакуль няма другога аб’екта, які можна б было параўнаць з ім па гэтых паказчыках» (с. 33).

Гэта якраз яго, першапачатковы Менск на Менцы, захапілі ў 1067 годзе паўднёварускія князі, перабілі, як кажа летапісец, «усіх мужчын, а жанчын і дзяцей узялі ў палон і пайшлі да Нямігі». Відаць, нямала спалілі русічы і пабудоў у Менску, як звычайна рабілі тады захопнікі. Але горад усё ж уцалеў. He ўсе, вядома, былі перабіты мужчыны: шмат каму з іх удалося ўцячы, як і палоненым жанчынам з дзецьмі.

Пасля адыходу рускіх князёў уцалелыя «мяняне» зноў вярнуліся ў свой горад на Менцы, зноў пачалі яго абжываць.

Ды не прайшло і двух дзесяткаў гадоў, як на Менск навалілася новая, яшчэ болын страшная бяда. Ведучы амаль несупынную вайну з Усяславам Полацкім, зацяты ўнук Яраслава Мудрага ваяўнічы Уладзімір Манамах вырашыў дарэшты знішчыць гэты важны фарпост Полацкай зямлі на поўдні. Сабраўшы вялікія сілы, у тым ліку стэпавікоў, ён зусім нечакана, па-разбойніцку напаў на Менск. Пра свой жорсткі напад на Менск Уладзімір Манамах сам расказаў у сваім «Павучанні»: «Н на ту осень ндохом с черннговцн н с половцн, с чнтеевпчн к Меньску: нзьехахом (г. зн. знянацку захапіў і абрабаваў. — К. Ц.) город н не оставнхом у него нн челяднна, нн скотнны». Інакш кажучы, усе менчукі, якія не паспелі ўцячы, былі пазабіваны. Князь Усяслаў мог бы не дапусціць такога разбою, але ён проста не паспеў прыскакаць са сваім войскам на падмогу менчукам — такі раптоўны быў гэты напад полчышчаў Уладзіміра Манамаха.

Трэба думаць, што мяняне (так называлі мінчан летапісы), якім удалося тады ўратавацца ад Манамахавых ваяроў, не захацелі ўжо сяліцца ізноў на папялішчы свайго горада, а «селі» ў іншым месцы — на ўзгорыстым беразе Свіслачы.

Абарончы вал на рацэ Менцы

Вядома ж, назву свайго горада яны ўзялі з сабой. Прыкладаў, калі перасяленцы на новае месца пераносілі і назвы свайго горада ці вёскі, можна знайсці нямала. Так, некалі жыхары вёскі Дрычын (цяперашняга Пухавіцкага раёна), пераехаўшы на новае селішча на Пцічы (цяперашні Асіповіцкі раён), далі яму назву сваёй вёскі — Дрычын. Цяпер, як бачым, існуюць два Дрычыны. Гэтак жа зрабілі і жыхары мястэчка Даўгінава цяперашняга Вілейскага раёна, перасяліўшыся калісьці ў межы Карэліцкага раёна: хоць іх новае селішча злілося з вялікай, «сельсавецкага значэння» вёскай Малюшычы, яны ўсё роўна захоўваюць сваю старую назву. А перасяленцы ў далёкія краіны як часцінку радзімы, як жывы пра яе напахМІнак амаль заўсёды везлі з сабой і найменне роднага селішча. Так у далёкай Амерыцы з’явіліся некалі і сёння існуюць гарады і пасёлкі з беларускімі назвамі Менск, Полацак, Слуцак і іншыя. У Сібіры таксама можна сустрэць назвы беларускіх гарадоў і вёсак, якія занеслі туды нашы перасяленцы.

Выказвалася навукоўцамі і яшчэ адно тлумачэнне назвы Менск. Быццам утварылася яна ад слова мена. Меркавалася, што некалі быў тут абменны пункт тавараў. Але гэта нічым не абгрунтаванае меркаванне: у кожным горадзе былі свае рынкі, свае «мены».

Дык хто ж напраўду даў імя сталіцы Беларусі? Сапраўдную гісторыю назвы напіай сталіцы будуць яшчэ высвятляць вучоныя. Нам жа пакуль што астаюцца толькі паданні. I іх, думаецца, не варта забываць. Асабліва прыгожае паданне пра млынара Менеска. Як-ніяк, у гэтым паданні адчуваецца водгалас нашага далетапіснага мінулага.

Асобныя краязнаўцы, паверыўшы ў рэальнасць існавання Менеска, імкнуліся нават адшукаць месца яго славутага млына і селішча Менескавых дружыннікаў. Беларускі падарожнік і

пісьменнік Павел Шпілеўскі ў кнізе «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі», упершыню апублікаванай у 1853 годзе ў часопісе «Современнмк», знаходзіць Менескава селішча «Паміж Татарскім канцом і Пярэспінскім мосцікам каля самай цяперашняй віленскай паштовай дарогі». Пераказваючы народнае паданне пра Менеска, Павел Шпілеўскі піша: «Вядома, гэтае паданне падобна да беларускай казкі; але хто ведае, ці не мае яно адносін да якой-небудзь дагістарычнай падзеі, не запісанай у летапісах? Ці не змененае гэта сказанне пра якога-небудзь крывіцкага князя Менеска, які збіраў моцных людзей для павелічэння свайго войска і засялення імі новапабудаванага свайго гарадка на берагах Свіслачы? Чаму б не дапусціць хаця б існавання гэтага Менеска, калі пра яго да сённяшняга дня захавалася прымаўка ў Мінскім павеце: «Не пайду я да Менска па шляху Віленскім; а (калі) пайду па шляху Віленскім — спаткаюся з Менескам». Да гэтай прымаўкі я дадам заўвагу, што простанароддзе Мінскай губерні па сёння называе Мінск Менскам. Мне здаецца, можна дапусціць, што цяперашні Мінск атрымаў сваю назву ад імені Менеска ці Менскага (альбо гэтага знахара), таму што ў Старажытных граматах, актах, запісах і інвентарах замест «Мінск» усюды гаворыцца «Менск» ці «Менскі», акрамя таго, Гваньіні ў апісанні Старажытнай Русі Мінск называе Menskum.

У кожным разе паданне пра Менеска замяняе першапачатковую гісторыю старажытнага Мінска, закладка якога і звядзенне на ступень горада не ўказана ніводным са старажытных летапісцаў ці гісторыкаў...»

Павел Шпілеўскі выказвае меркаванне, што на праваслаўных могілках на Пярэспе, старадаўняй менскай слабадзе, «можа быць, сатлелі косці першага заснавальніка Мінска».

Вельмі хацелася б, каб вобраз легендарнага Менеска натхніў нашых скульптараў і на беразе Свіслачы ці на яе сярэдзіне калінебудзь горда стаў адліты ў бронзе створаны народнай фантазіяй велічны заснавальнік сталіцы Беларусі разам з яго дзівосным млынам. Ён быў бы выдатным сімвалам Мінска з яго тысячагадовай гісторыяй. Як сімвалам Рыма стала выява легендарнай ваўчыцы, што выкарміла некалі Ромула і Рэма — заснавальнікаў «вечнага горада». Ці як сімвалам сталіцы Украіны зрабілася скульптура трох братоў на чале з Кіем — легендарных заснавальнікаў Кіева — на сярэдзіне Дняпра.

ЯТВЯГІ

Karo з нас не хвалявалі ў свой час кнігі ды кінафільмы пра старажытныя цывілізацыі Паўднёвай Амерыкі, Азіі, пра даўно зніклыя народы, якія пакінулі пасля сябе цудоўныя гарады і велічныя палацы, што яшчэ сёння адкопваюць археолагі ў нетрах зямлі, хто не зачытваўся пра загадкавых этрускаў, шумераў, інкаў... Але ці ведаем мы, што і на нашай беларускай зямлі жылі некалі вельмі самабытныя і цікавыя народы (дакладней, па-вучонаму — этнічныя супольнасці), у якіх была свая непаўторная культура, свая адметная мова, свае звычаі, урэшце, свая гісторыя?

Такім народам былі ятвягі.

Самыя відавочныя сляды ятвягаў на нашай зямлі — гейграфічныя назвы, што пакінулі яны пасля сябе: вёскі Ятвяск (Свіслацкі і Шчучынскі раёны), Ятвязь (Баранавіцкі, Гродзенскі, Івацэвіцкі, Карэліцкі раёны), рэчка Ятвязь (прыток верхняй Свіслачы) і інш. Усяго на Беларусі іх налічваецца больш за дваццаць. Па селішчах ятвягаў можна нават вычарціць на карце тэрыторыю старажытнай Ятвягіі, якая займала добрую частку цяперашняй Гродзеншчыны, поўначы Брэсцкай вобласці, а таксама Беласточчыны.

Ятвяжскімі былі і вёскі з назвамі Дайнова, Дайнава, Дайноўка, Дайнаўка ў Валожынскім, Воранаўскім, Лідскім, Ашмянскім і іншых раёнах. Утварыліся гэтыя назвы ад этноніма дайнова (дайнава). Якраз так называлі некалі ятвягаў суседзі. У XII—XIV стагоддзях іславала нават паміж Нё-

Ятвяг.

Рэканструкцыя Чаквіна па чэрапу з могільніка Вензаушчына Шчучынскага р-на. Канец X — пачатак XI cm. Скульптар Л. Яшчанка

манам пры ўпадзенні ў яго Дзітвы і Гаўі і Віліяй Дайноўскае княства, якое ўпершыню ўпаміналася ў грамаце Міндоўга пад 1259 годам. На Слонімшчыне ёсць дарога, якая называлася (а мо цяпер называецца) «Дайноўская дарога».

Палякі называлі ятвягаў яшчэ палясяне — бо жылі яны ў лясах, у Белавежскай пушчы. Адсюль нібыта і назва Брэсцкага Палесся — Падлессе (Падляшша), частка даўняй Ятвягіі. Ятвяжскіх перасяленцаў пад Сувалкі (Полыпча) называлі таксама судовамі, судзінамі.

Жылі ятвягі сярод лясоў і балот, іхным спрадвечным селішчам была Белавежская пушча. Лес карміў і адзяваў ятвягаў. У лясных нетрах вадзіліся туры, зубры, дзікія коні-тарпаны, дзікі, мядзвездзі, ласі, алені, рысі, барсукі, козы, вавёркі, ваўкі, куніцы, на якіх здаўна палявалі ятвягі. У чысцюткіх лясных і лугавых рэках і рэчках лавілі яны рыбу высочвалі баброў, выдраў, у самых глухіх мясцінах ставілі сіло на гусей, качак, цецерукоў ды іншае птаства, якім проста кішэлі лясы і балоты. Ведалі ўжо ятвягі і земляробства. Яны выпальвалі лясныя дзялянкі, сохамі ды вострымі яловымі смыкамі абраблялі зямлю, засявалі яе жытам, просам, лёнам. Навучыліся ятвягі таксама прыручаць дзікіх звяроў, гадаваць свіней, авечак, кароў, коз. Пашыраліся ў іх і рамёствы — кавальства, ганчарства, ткацтва, нават гутніцтва.

Жыллём ятвягаў былі паўзямлянкі, буданы, буды, а ў апошнія часы яны ставілі са звонкіх хваёвых ды асінавых бярвенняў хаты, хлявы для жывёлы, свірны, ёўні, лазні. Сяліліся то асобнымі хутарамі, то вёскамі, асабліва калі трэба было абараняцца ад розных нападнікаў. Дзеля гэтага яны агароджвалі свае селішчы, а ў пачатку і ў канцы вуліц ставілі вароты, якія зачынялі нанач на завалы.

Пра ятвягаў упершыню, хоць і скупа, паведалі нам летапісцы.

Першая са згадак пра ятвягаў датуецца 983 годам. Згадка вельмі скупая: «Нде Володнмнр (кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч. — К. Ц.) на ятвягы. 14 взя землю нх». Пад 1038 годам у летапісе паведамляецца яшчэ: «йде Ярослав на ятвягн н победп нх». Але хоць Яраслаў Мудры і перамог тады ятвягаў, праз год ён ізноў выпраўляецца з войскам на гэтае непакорлівае племя. Потым былі новыя паходы кіеўскіх князёў на ятвягаў. I не толькі кіеўскіх. Амаль бесперапынную вайну з ятвягамі вялі таксама крыжакі, палякі.

Асабліва зацятая вайна ўзгарэлася з канца XII стагоддзя паміж ятвягамі і галіцка-валынскімі князямі. Шмат ятвяжскай крыві праліў галіцкі князь Раман Мсціслававіч Вялікі, які ў дачыненні да сваіх ворагаў казаў: «Не перадушыўшы пчол, мёду не есці». Выправіўшыся ў 1196 годзе на Ятвягію, ён бязлітасна знішчаў ятвягаў, паліў іх паселішчы. Вярнуўся дамоў з вялікім палонам. Як паведамляюць летапісы, палонных ятвягаў ён упрагаў у плугі і прымушаў выворваць укаранелыя пні дрэў на лядах.

Пасля гэтага паходу Раман Вялікі неўзабаве памёр, на Валыні пачаліся міжусобіцы. Выкарыстаўшы сваркі паміж яго нашчадкамі, ятвягі разам з літвой пачалі нападаць на валынскія і галіцкія землі. «Бяда была ў зямлі Уладзімірскай (г. зн. Валынскай. —К.Ц.) ад ваявання літоўскага і ятвяжскага», пісаў летапісец. У 1227 годзе ятвягі падышлі пад Брэст. Толькі недзе праз год сынам Рамана Вялікага Мсціслававіча — галіцкаму князю Данілу і валынскаму князю Васільку ўдалося разбіць ятвягаў у ваколіцах Брэста. У летапісе паведамляецца, што Васілька Раманавіч яшчэ раз, у 1248 годзе пад Драгічынам, разбіў ятвягаў, якія страцілі там быццам бы «сорак князькоў» — відаць, уладароў сваіх гасподаў.

Для паходаў на ятвягаў Раманавічы бралі з сабой у якасці падмацавання ў саюзнікі палякаў і нават полаўцаў. 3 такім падмацаваным войскам Даніла і Васілька пайшлі на ятвягаў у 1251 годзе. Выправіліся войскі з Драгічына, перайшлі раку Нараў і, адолеўшы балота, уварваліся ў Ятвягію. Але палякі, угледзеўшы першую ятвяжскую вёску, адразу падпалілі яе. Раманавічы былі ў гневе на палякаў, якія гэтакім чынам паведамілі ятвягам пра напад чужынцаў. Ятвягі хутка ўзняліся на абарону сваёй краіны. Перад бітвай яны выправілі да князя Данілы пасланца з такой прапановай: «Пакінь нам палякаў, а сам з мірам ідзі ад нашай зямлі». Але Даніла не згадзіўся. Тады ятвягі сярод ночы раптоўна напалі на ўмацаваны стан палякаў. Польскі князь Семавіт паслаў прасіць дапамогі ў Раманавічаў. Князь Даніла падаслаў яму падмацаванне. Цэлую ноч ятвягі біліся з нападнікамі і адступілі. Мяркуючы, што ятвягі ўціхамірыліся, Даніла на другі дзень пасля бітвы рушыў з асноўнымі войскамі ў глыбіню Ятвягіі. Васілька ж і Семавіт пад прыкрыццём палавецкага атрада засталіся на месцы. Улучыўшы момант, ятвягі раптоўна напалі на полаўцаў, аднялі ў іх харугву і змусілі ўцякаць, а самі кінуліся на войскі Васількі і Семавіта. Сеча была лютая,

кажа летапісец, з абодвух бакоў загінула многа людзей. Толькі пасля таго, як па просьбе Васількі вярнуўся назад Даніла, удалося адбіцца ад ятвягаў. «I гналі русь і ляхі ятвягаў, — піша летапісец, — многія князі ятвяжскія забітыя былі. I гналі іх да ракі Ольга (цяперашняй Лэнкі на Беласточчыне. — К. Ц.) і пачалася там бітва...» Калі ятвягі ізноў адступілі, воі Раманавічаў пайшлі пустошыць зямлю ятвягаў, паліць іх паселішчы, набіраць палон. Але нечакана на падмогу ятвягам падаспелі прусы і борты. Вось як маляўніча апісвае бітву з імі рускі летапісец: «Рускія і палякі сышлі з коней і пеша рушылі насустрач ворагам. Шчыты іх ззялі, як зара, шлёмы — як узыходнае сонца, коп’і здаваліся густым чаротам. Князь Даніла раз’язджаў на кані сярод палкоў і кіраваў войскам. Тады прусы сказалі ятвягам: «Ці зможаце дрэва падтрымаць суліцамі і асмеліцца пайсці на гэтую раць?» Ятвягі адступілі. Даніла ж таксама вярнуўся ў сваю зямлю, выбавіўшы з палону многіх хрысціян, якія пелі пераможцам песні славы...»

Праз нейкі час, у 1255 годзе, як апавядаецца ў летапісе, князь Даніла разам з сынам Львом і сваім хаўруснікам — польскім князем Семавітам ізноў выступіў на ятвягаў. У сутычках з імі вызначыўся малады князь Леў Данілавіч. Калі яму данеслі, што адзін з ятвяжскіх князёў «асекся» (умацаваўся ссечанымі дрэвамі) у недалёкім лесе, Леў падаўся да яго са сваім атрадам, прарваў абарону ятвягаў, забіў іх правадыра Секінта, параніў яго брата, а астатніх змусіў уцякаць. У доказ сваёй удачы малады Леў прынёс бацьку зброю Секінта і ягонага брата.

Цяжкім для ятвягаў быў і 1264 год. 3 вялікім войскам напаў на іх польскі князь Баляслаў Сарамлівы. Мужна выступілі на абарону роднай зямлі ятвягі пад кіраўніцтвам свайго правадыра Комата. У жорсткай і крывавай бітве няўрымслівы бясстрашны Комат, які кідаўся на сваім верным кані ў самую гушчу ворагаў, быў засечаны палякамі. Але і пасля гэтага ятвягі не здаліся. Яны біліся да канца, пакуль не загінулі ў той бітве. Як пісалі польскія храністы, якраз у гэты час пралятала над польскай зямлёй камета (кома), ад якой быццам бы пачаўся ва ўсёй Польшчы мор. Казалі, што гэта была Божая кара за знішчэнне ятвягаў. Пра бітву ятвягаў з палякамі і пра выдатнага ятвяжскага правадыра Комата цікава расказаў у адным са сваіх «спеваў пра даўніх літвінаў да 1434 года» Ян Чачот, які ўславіў мужнага ятвяжскага правадыра Комата.

Былі паміж ятвягамі і суседзямі і добрыя стасункі. Калі ў 1279 годзе прыйшоў, як піша летапісец, на рускую, польскую,

літоўскую і ятвяжскую землі голад, ятвяжскія паслы прыехалі да валынскага князя Уладзіміра з такой просьбай: «Гаспадар князь Уіадзімір! Прыехалі мы да цябе ад усіх ятвягаў, паспадзяваўшыся на Бога і на тваё здароўе. Гаспадар! He памары нас, а пракармі. Пашлі нам жыта сваё на продаж, мы з радасцю будзем яго купляць. Што хочаш, тое і будзем табе даваць: воск, вавёрак, баброў, чорных куніц, срэбра». I Уладзімір зжаліўся над ятвягамі — паслаў ім у лодках па Бугу і Нараву жыта.

Але такіх «светлых» згадак у летапісах не шмат. Больш за ўсё там паведамляецца пра бясконцыя войны з гэтымі «варварамі» і «паганымі».

Пад канец XIII стагоддзя ятвягаў згуртаваў вельмі таленавіты і харобры іх правадыр Скоманд. Ен паспяхова адбіваў многія набегі ворагаў. Але сквапныя іншаземцы намерыліся да канца знішчыць вольналюбівых ятвягаў. Неўзабаве ятвягі апынуліся ў цесным акружэнні варожых суседзяў. Нібы спаборнічаючы паміж сабой, на ятвягаў з агнём і мечам хадзілі з аднаго боку рускія князі, з другога — палякі, з трэцяга — крыжакі-прусы. Канчаткова яны былі разбіты польскім каралём Лешкам Чорным. Трагічным для ятвягаў аказаўся 1283 год, калі польскія войскі з усіх бакоў аблажылі Ятвягію. Ятвягі змагаліся да апошняга воіна. Усе яны палеглі ў крывавых бітвах. 3 гэтага часу ятвягі сыходзяць з гістарычнай сцэны. Ацалелая частка ятвягаў растварылася сярод беларусаў і, магчыма, мазаўшан, частка ж перасялілася, як кажуць гісторыкі, у Самбію. Паводле сведчання вядомага рускага гісторыка Сяргея Салаўёва (1820—1899), рэшткі ятвягаў засталіся на Скідзельшчыне. «Яны, — піша гэты аўтар мнагатомнай «Нсторнн Росснн с древнейшнх времен», — рэзка адрозніваюцца ад беларусаў і літоўцаў смуглым абліччам, чорнай вопраткай, норавамі і звычаямі, хаця ўсе ўжо гавораць на беларускай мове з літоўскім акцэнтам. У беларусаў Падляшша існуе прымаўка: «Глядзіць ятвягам (выглядае ядзвінгам)» у значэнні: глядзіць разбойнікам.

Калі знаёмішся з трагічнай гісторыяй ятвягаў, якія, «верачы ў перасяленне душ... у бітвах не кідаліся наўцёкі, але гінулі разам з жонкамі» (С. Салаўёў), самі сабой ажываюць карціны змагання гэтага мужнага народа за сваю волю і незалежнасць:

Дзеці лесу, мы воляй гордыя — віся, восеньскіх лісцяў рой! Колькі раз чужацкія орды край капыцілі пад зарой!

Нам багоў сваіх неслі і ёрмы, Ды праз вываратні і равы Гналі прэч іх ад нашых зор мы: мы — ятвягі, мы — не рабы!

Сойкі сокат ускрай дарогі...

Граюць сосны па-над грудом... Пушчы звонкія, пералогі — гэта наша Радзіма, наш дом.

I яго мы, яго мы, яго мы, покуль жывы — ведай любы! — адабраць не дадзім нікому: мы — ятвягі, мы — не рабы!

Неба чорным услана дымам, нашы хаты гараць і ёўні: у аблозе чужацкай Радзіма, вораг хіжы лютуе сёння.

Лсталася нас жменька толькі ад крывавае малацьбы, ды ізноў мы шукаем бойкі: мы — ятвягі, мы — не рабьі!

Станем зорамі. Як паходні, будзем з неба свяціць заўжды. Ад Драгічына да Гародні Пашукайце нашы сляды!

Завірыць хай завея над імі, ды ў вякі панясуць, сцяг нібы, рэкі чыстыя наша імя: мы — ятвягі, мы — не рабы!

Гэты верш пра ятвягаў пасля напісання, недзе ў 70-х гадах, я занёс у наш «ЛіМ». Тагачасны галоўны рэдактар газеты, вельмі паважаны мной чалавек і пісьменнік Алесь Асіпенка, вярнуў яго назад:

— Нічога не маю наконт мастацкасці верша, — растлумачыў мне Алесь Харытонавіч, — але ж гэта з намі змагаліся тады ятвягі...

Так, свая логіка ў паважанага пісьменніка была: ці ж трэба ўслаўляць нашых супраціўнікаў? Але ж, кіруючыся гэтай логікай, можна апраўдваць і імперскую пазіцыю таго ж Сяргея Салаўёва, які ў сваёй «Нсторіш Росснн с древнейшнх времен» называў ятвягаў «варварамі», «паганымі» і сцвярджаў, што «торжество галнцкого князя над ятвягамп было торжеством гражданственностн над варварством в Восточной Европе, н торжество это тем замечательнее, что в опнсываемое время цнвнлнзуюіцее племя находллось под гнетом азлатсклх варваров», г. зн. татараў. Цікавае тут само слова — «цлвлллзуюіцее». Чытай: тое, што агнём і мячом нясе «цывілізацыю», г. зн. хрысціянства ятвягам. Згодна з гэтай логікай трэба б апраўдваць і шматвекавую экспансію крыжакоў на нашу краіну, якім зусім не грэшна было забіваць няхрышчаных «варвараў» (нашых продкаў-язычнікаў) дзеля той жа «цывілізацыі». Як і іспанскіх канкістадораў, што пад корань знішчалі амерыканскіх індзейцаў дзеля ўсталявання на новым мацерыку сваёй «цывілізацыі».

Знішчыўшы цэлы народ ятвягаў, «цывілізатары»-суседзі знішчылі і адну з самабытных старажытных культур самага цэнтра Еўропы, знішчылі да каранёў непаўторную цывілізацыю. Вялікае недаравальнае злачынства!

Што мы ведаем сёння пра ятвягаў, апрача тых скупых звестак, якія данеслі да нас летапісы? Вельмі і вельмі мала. Галоўнае — мы не ведаем ятвяжскай мовы. Паколькі ў ятвягаў не было яшчэ пісьменства, ніякіх пісьмовых помнікаў яны пасля сябе не пакінулі. Адна з самых дарагіх культурных каштоўнасцяў — мова цэлага еўрапейскага народа — была беззваротна страчана. Чалавецтва пабяднела на адну мову. Асабліва вялікая гэта страта для нас, беларусаў. Ведаючы мову ятвягаў, што жылі побач з намі, мы шмат што маглі б растлумачыць і ў нашай беларускай мове. Пэўне ж, у абедзвюх гэтых мовах было нямала агульнага.

Ятвягі былі асобным, хоць і не вольным ад розных уплываў народам. Яны мелі свае звычаі і абрады, пра якія захаваліся толькі скупыя звесткі. Да нас дайшло, напрыклад, цікавае апісанне дажынак судоваў, ятвяжскіх перасяленцаў. Яно было ўзята з рукапісу ХУІ стагоддзя польскім гісторыкам Аляксандрам Каменскім і апублікавана ў яго кнізе «Ятвягія», што выйшла ў 1953 годзе на польскай мове ў Лодзі: «Па сканчэнні жніва збіраліся ў гурт жыхары асобных вёсак... Ахвярнік — стары ча-

лавек з каласяным вянком на галаве — клаў рукі на казла і клікаў судоўскіх багоў. Пасля гэтага ўдзельнікі ўрачыстасці абыходзілі карагодам вакол месца ахвяравання, несучы казла і спяваючы песні. Потым слухалі прамовы ахвярніка, які клікаў выконваць урачысты абрад дзеля ўшанавання традыцыі бацькоў. Урэшце ахвярнік забіваў казла і крапіў прысутных сабранай у пасудзіне крывёй...» Як растлумачвае аўтар кнігі, «выбар плоднай жывёлы (казла) паказвае на тое, што гэтакім спосабам хацелі падзякаваць боству за наступны багаты ўраджай...». Ці не гэтая ж роля казла была і ў нашай беларускай каляднай абраднасці, калі валачобнікі-калядоўшчыкі хадзілі па хатах з «казой»? Успомнім беларускія народныя песні: «Дзе казёл (каза) рогам, там жыта стогам...». Ускладаць жа гаспадару на галаву вянок з каласоў у час святкавання дажынак — таксама было ў звычаях беларусаў.

He чужы нам быў у старажытнасці і абрад ахвярапрынашэння язычніцкім багам. Адгалосак гэтага абраду можна ўбачыць, напрыклад, у паэтычным апісанні старажытнага свята Купалы ў вершы «Купала» беларускага польскамоўнага паэтафіламата Ануфрыя Петрашкевіча. Абрад гэты ён назіраў на мяжы XVIII—XIX стагоддзяў у ваколіцах яго роднага Шчучына, які знаходзіўся недзе ў межах старажытнай Ятвягіі. Паэт расказвае, як «на ўзгорак пакаты з вянкамі збягаюцца з вёсак дзяўчаты». Там —

Пры стосе галля, каля блізкага гаю, Сівенькі дзядок жар святы зберагае. Жазло яго зёлкамі ўвіта. Агню ён Ад ранку ахвяры старанна рыхтуе...

Ці не такі самы гэта ахвярнік, як і ў ятвяжскім абрадзе дажынак?

Далей Ануфры Петрашкевіч расказвае, як у агонь у якасці ахвяры богу Купалу дзяўчына кідае зялёны пук каласоў, каб за гэту «ахвяру» бог «паспрыяў» ратаю, потым яна са збана вылівае ў агонь малако, спяваючы:

Дар гавяды мы прыносім — Хай жа мор яе абходзіць, Зберагчы каровак просім — Хай нішто ім не пашкодзіць...

Пры гэтым усе кружацца вакол агню ў вясёлым карагодзе. У разгар гулянкі прыходзіць хлопец Аніска з ахвярным бараном:

Каляднікі. Акварэль М. Андрыёлі. Другая палова XIX cm.

Падвёў пад агонь барана ён тым часам

I тут жа дастаў нож свой востры з-пад паса. Хацеў для Купалы, надзей добрых поўны, Крывёй зарумяніць бель снежную воўны...*

На жаль, мы сёння можам параўноўваць з нашай беларускай абраднасці толькі скупыя рэшткі выпадкова ўцалелых і данесеных да нас ятвяжскіх звычаяў і абрадаў. Але і яны яскрава гавораць пра блізкасць традыцыйнай культуры ятвягаў і беларусаў.

I гэта не дзіўна — ятвягі і беларусы (тады крывічы і дрыгавічы) былі народамі-суседзямі. Вядома, цалкам мірпымі дачыненні паміж імі назваць нельга: у тыя далёкія часы не існавала нейкіх прававых нормаў, і разбойніцкія набегі адных на другіх былі тады ў звычаі ўсюды. Гандлюючы і ваюючы паміж сабой, беручы палон і засяляючы ім неабжытыя мясціны, беларусы і ятвягі пераймалі адзін у аднаго звычаі і абрады, а таксама асаблівасці мовы абедзвюх народнасцяў. Паступова збліжаючыся і роднячыся, яны часта разам абараняліся ад розных прыхадняў, ласых пажывіцца чужым дабром.

ПАМЯТКІ КНЯЗЯ БАРЫСА УСЯСЛАВАВІЧА

На зялёнай, аздобленай жоўтым дзьмухаўцовым буйнаквеццем палянцы ўздоўж падступнага да яе лесу выстраіўся доўгі шэраг буданоў, накрытых густым яловым лапнікам. Каля іх, на выцерабленым ад лесу шырокім гале на беразе спакойнай Бярэзіны, кіпела работа: адны работнікі, прывязаўшы вяроўкамі, тралявалі коньмі тоўстыя сасновыя камлі, другія перасякалі іх на роўныя бярвёны, трэція акорвалі і ачэсвалі цяжкімі вострымі сякерамі, чацвёртыя, кладучы ў выдзеўбаныя пазы мох, складвалі гатовыя бярвёны ў вянцы. Там і сям падымліся ўжо над зямлёй смольныя вясёлыя зрубы. Пачалі праглядвацца ўжо і роўныя, як струны, вуліцы. Адразу відаць было, што тут, на свежым пацяробе, на беразе ракі, будаваўся новы горад.

Закласці яго тут загадаў сам полацкі князь Барыс, якога бацька, славуты Усяслаў Чарадзей, надзяліў яшчэ адным імем — Рагвалод, у гонар свайго дзеда. Час ад часу ён, Барыс Рагвалод, аб’язджаў на сваім белым з чорнымі плямкамі жарабку вялікі пляц, расчышчаны пад горад. Ужо немалады, з акруглым лагодным тварам і блакітнымі вачамі, у сваім звычайным вайсковым убранні, ён быў давольны працай будаўнікоў.

Будавалі новы горад нядаўна палоненыя Барысавым войскам ятвягі.

Тыя самыя ятвягі, якія не давалі спакою палачанам, нападаючы на іх гарады, аддаючы агню іхнія хаты, набіраючы палон. Усяслаў Полацкі быў уціхамірыў, прымусіў іх плаціць палачанам даніну. Пачуўшы пра яго смерць, яны асмялелі, зноў пачалі рабіць свае крывавыя набегі на Полацкую зямлю. Палачане склікалі на дзядзінцы веча, пастанавілі ісці вайной на Ятвягію. Цёплым майскім днём вялікае войска палачанаў на чале з князем Барысам рушыла на Панямонне, дзе рассяліліся ятвягі. Паход быў нечаканы для ятвягаў, і яны не паспелі падрыхтавацца да абароны. 3 гіканнем, з гучнымі выкрыкамі ўрываліся палачане ў ціхія лясныя селішчы ятвягаў, падпальвалі іх хаціны, падміналі пад конскія капыты ўсіх, хто трапляўся на іх дарозе. Заняўшы добрую частку Ятвягіі і набраўшы вялікі па-

лон, князь Барыс накіраваў іх да дняпроўскай Бярэзіны, дзе намерыўся збудаваць горад і пасяліць там заняволеных ятвягаў.

Цэлае лета не змаўкаў там стук сякер, перагукванні цесляроў, загадныя крыкі княскіх дружыннікаў ды посвіст іх бічоў. К восені ўсе распачатыя дамы былі гатовы. На Полацкай зямлі з’явіўся яшчэ адзін горад. Назвалі яго імем князя — Барысаў. Першыя абжывалі яго самі будаўнікі-ятвягі з жонкамі і дзецьмі. Вядома ж, на чале з княскімі намеснікамі і прыданай дружынай.

Апрача горада Барысава ад князя Барыса Рагвалода засталіся яшчэ вельмі цікавыя памяткі — так званыя Барысавы камяні. Гэта — вялізныя валуны з выбітымі на іх шасціканцовымі крыжамі і надпісамі на стараславянскай мове. Усіх іх было сем: пяць — у самой Заходняй Дзвіне (па адным — каля вёскі Падкасельцы за пяць кіламетраў ад Полацка і каля гарадскога пасёлка Друя, тры— каля горада Дзісна) і два на сушы — каля вёскі Дзятлаўка Аршанскага раёна і каля вёскі Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. Чатыры з гэтых важных манументальных помнікаў эпіграфікі (навукі пра даўныя надпісы на камені, метале, гліне) былі ў розны час знішчаны нашым невуцтвам і варварствам. Захаваліся толькі тры: адзін дзісненскі (падняты ў канцы XIX стагоддзя з дна ракі Заходняй Дзвіны, цяпер знаходзіцца ў Маскве, у музеі-запаведніку «Каломенскае»), другі — з вёскі Падкасельцы; ён быў перавезены ў 1981 годзе з Заход-

Барысаў камень у Дзвіне паблізу Дзісны. Гравюра XIX cm.

няй Дзвіны і ўстаноўлены каля Сафійскага сабора ў Полацку, і камень каля Друі. Як кажуць вучоныя, крыжы і надпісы на камянях высечаны загадам князя Барыса Усяслававіча і гучалі так: «Господя помозн рабу своему Борнсу».

Якой жа дапамогі прасіў у Бога гаспадар Полацкай зямлі? Як мяркуе Мікола Ермаловіч у сваёй «Старажытнай Беларусі», надпісы на дзвінскіх камянях былі звязаны з ваеннымі паходамі князя Барыса на ятвягаў у 1102 годзе і на земгалаў у 1106 годзе: ён прасіў у Бога перамогі над сваімі балцкімі суседзямі, якія яшчэ маліліся даўным язычніцкім багам.

Але калі паход на ятвягаў быў удалым для палачан, то ў нападзе на земгалаў, адным з жмудскіх (жамойцкіх) плямёнаў, наадварот: сабранае ад усіх удзелаў, дзе сядзелі сыны Усяслава Чарадзея, Усяслававічы, вялікае войска, што ўзначальваў князь Барыс як гаспадар усёй Полацкай зямлі было нашчэнт разбіта: земгалы зрабілі «засекі» (лясныя завалы), устроілі там засаду і з усіх бакоў напалі на полацкае войска. Вялікае мноства палачан палегла ў той нечаканай для іх бітве, астатнім удалося ўцячы назад.

Пра паходжанне надпісаў на Барысавых камянях вучоныя выказвалі шмат іншых меркаванняў. Адно з іх: просьба палачан засцерагчы іх ад голаду які трываў на Полацкай зямлі ў 1127—1128 гадах, два гады запар. Людзі елі ліпавае лісце, мох, кару дрэў. Мор кожны дзень забіраў мноства людзей. Каб выратаваць ад галоднай смерці сваіх дзяцей, маткі самі аддавалі іх у рабства іншаземцам. «Ово нх нзомроша, а друзнн разодашеся по чужнм землям. Н тако по грехам нашнм погнбе земля наша», — апавядае Наўгародскі летапіс пра той голад, які ахапіў як Полацкую зямлю, так і землі яе суседзяў.

Князь Барыс не дачакаўся дапамогі ад Бога. Ён памёр у самы разгар голаду, у 1128 годзе.

Мяркуюць, што Барыс Усяслававіч быў вельмі набожны і рабіў усё, каб пашырыць хрысціянства. Яго паход на язычнікаў ятвягаў асобныя гісторыкі растлумачваюць імкненнем князя Барыса ахрысціць іх, перавярнуць у новую веру. Гаспадар дзяржавы, як відаць, валодаў граматай, быў на свой час даволі адукаваным чалавекам. У кожным разе, умеў і чытаць, і пісаць, раз загадваў рабіць надпісы на камянях.

ГОДНЫ СЫН УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ

Глеб Менскі

Калі, выпраўляючыся ў паход, ён выязджаў на сваім гарачым, грацыёзным жарабку да выстраенай ваяводам коннай дружыпы, уся яна адразу сцішвалася, застывала на месцы, скіраваўшы на яго тысячы вачэй. Нават коні паварочвалі на яго свае галовы. He, дружыннікі не баяліся, што князь папракне іх за што-небудзь, асароміць перад строем. Іх проста зачароўвала яго выпраўка, строгая стройнасць, тое, як ён лёгка і ўпэўнена кіруе сваім нецярплівым скакуном, што так і гуляе пад ім, прыгожа вытанцоўваючы сваімі танклявымі нагамі. Ад старых людзей чулі дружыннікі, што князь Глеб на выгляд — «выліты бацька», што ён «кропелькі пабраў» славутага Усяслава Чарадзея: гэтакі ж прадаўгаваты твар, прамы нос, ясныя і ў той жа час учэпістыя вочы, якія проста прыкоўваюць усіх да сябе. Казалі, што ад бацькі ўзяў ёп і чарадзейныя здольнасці.

У кожным разе, што б ён ні казаў, што б ні прарочыў, — збывалася. Любы яго загад выконваўся імгненна, нібы сам сабой. I дакладна, цюцельку ў цюцельку. Воля князя Глеба была законам.

Глеб быў любімым сынам Усяслава Полацкага. He было такога выпадку, каб бацька не браў яго з сабой у свае баявыя паходы. Пазбаўлены страху, надзіва вынослівы, Глеб са сваёй конніцай, не задумваючыся, кідаўся ў самы вір

бою, не хаваючыся за чужымі спінамі. Ад яго ніяк не маглі адставаць усе дружыннікі, якіх ён сам падбіраў і з якімі праводзіў бясконцыя турніры ды трэніроўкі.

3 юных гадоў Глеб добра разумеў бацьку, які хацеў толькі аднаго: вярнуць Полацкай дзяржаве адабраныя ў яе русічамі крывіцкія землі, абараніць краіну ад кіеўскіх князёў, якія ўвесь час імкнуліся падпарадкаваць яе сабе ды абкласці палачан данінай.

Гэтую ж бацькаву лінію ён павёў і пасля смерці Усяслава Чарадзея.

Хоць ён спачатку не атрымаў свайго ўдзела, ды быў задаволены, бо дзейнічаў разам з братам Барысам Рагвалодам, які стаў пасля бацькі вялікім князем полацкім.

Першае, за што ўзяліся браты, стаўшы на чале дзяржавы, — гэта ўмацаванне яе межаў. I ў першую чаргу — на поўдні краіны. Бо якраз адтуль, з боку Кіева, ішла самая большая пагроза для Полацкай зямлі. Калі кіеўскія верхаводы ўбачаць, што яна дробіцца на асобныя ўдзелы, аслабляецца, то не згадаеш, як пакоцяць сюды, запыляць па ўсіх дарогах конныя лавіны русічаў з іх лютымі стэпавымі памагатымі.

Вялікая надзея палачан ускладалася тут на паўднёвы фарпост дзяржавы — Менск. А ў Менску якраз і было не ўсё ладна. Там рабілася так, што Менскае княства зусім магло адкалоцца ад Полацка, трапіць у гарачыя абдоймы прагавітага Кіева.

Галоўную скрыпку іграў тут сам менскі князь Давыд Усяслававіч. Надта ж ахвотна пачаў скакаць ён пад кіеўскую дудку, абдымацца ды цалавацца з паўднёварускімі князямі.

— Брат Барыс, — сказаў пры сустрэчы Глеб вялікаму князю, — вельмі баюся я за брата Давыда: каб не папаўся ён на кручок сваіх паўднёвых сяброў. Давай скажам яму, каб асцерагаўся, не надта братаўся з кіеўскімі князямі. He аглянецца, як глынуць яго разам з трыбухамі, возьмуць ды і далучаць Менскую зямлю да Кіева. Яны ж звеку спяць і сняць пра гэта. Са стратай Менска мы можам страціць і ўсю Полацкую зямлю. Бацька заўсёды казаў асцерагацца кіянаў.

Князь Барыс добра разумеў свайго малодшага брата: абодва ж яны на ўласнай скуры зведалі ласку кіеўскіх князёў, сем месяцаў адседзеўшы ў сырым і змрочным іхным порубе ў Кіеве. Асабліва запомніўся гэты страшны поруб тады яшчэ зусім малому Глебу (якраз яго, а не Расціслава, як цвердзяць асобныя гісторыкі, зняволілі тады з бацькам і братам Барысам). Адсюль і зацятасць, непрымірымасць у Глеба да русічаў.

— Праўду кажаш, Глеб, — сказаў князь Барыс, — сёння ж пашлём ганцоў да брата Давыда.

Хоць Барыс быў вялікім князем полацкім, аднак заўсёды слухаў Глеба, раіўся з ім, бо ведаў яго незвычайную прадбачлівасць, востры розум, кемлівасць, яго бескарыслівую адданасць Полацкай зямлі, ну і бездакорную сумленнасць, шчырасць. Па сутнасці, яны ўдвух кіравалі Полацкай дзяржавай.

Перамовы з Давыдам ні да чаго добрага не прывялі: менскі князь не захацеў паслухаць свайго брата — полацкага ўладара, даўшы зразумець, што ў яго свая галава на плячах. Нібы ў адказ на выказаную трывогу з Полацка, ён пайшоў выконваць волю сваіх кіеўскіх сяброў — далучыў сваю дружыну да аб’яднанага войска рускіх князёў, што стваралася для паходу на далёкіх полаўцаў, хоць яны нічым не пагражалі Менску. Значыць, ён пачынае служыць Кіеву пагарджае інтарэсамі роднай Полацкай зямлі і фактычна адлучаецца ад яе.

Барыс з Глебам сабралі ў Полацку веча і вынеслі на яго адно пытанне: што рабіць са здраднікам Давыдам? Веча аднагалосна пастанавіла: выгнаць Давыда з Менска і вярнуць Полацкай зямлі Менскі ўдзел.

Дзесьці каля 1104 года добра ўзброенае полацкае войска пакіравала на Менск. Калі ганцы далажылі пра яго набліжэнне, князь Давыд нават не супраціўляўся, бо ведаў, што будзе пераможаны. Таму ён сам пакінуў Менск і ўцёк у Ноўгарад-Северскі, дзе княжыў адзін з яго рускіх сяброў Алег Святаслававіч. Менскі ўдзел, як самы важны пасля Полацкага, быў перададзены князю Глебу.

Стаўшы менскім князем, Глеб па-ранейшаму дзейнічаў заадно з братам Барысам. Абодва яны планавалі аднавіць старажытную Крывію, аб’яднаць усе крывіцкія землі вакол Полацка. Усю ініцыятыву ў здзяйсненні задуманага ўзяў на сябе няўрымслівы і мэтанакіраваны Глеб пры іюўнай падтрымцы вялікага князя Барыса.

Усе гэтыя землі трымалі цяпер у сваіх руках кіеўскія князі, русічы. Таму вайна з імі была непазбежнай.

Але да яе бескампрамісны Глеб мусіў яшчэ добра падрыхтавацца.

Найперш належала ўмацаваць заходнія межы Полацкай зямлі. Таму разам з братам Барысам і ён павёў сваё менскае войска на ятвягаў і земгалаў на пачатку 1100-х гадоў. Ен, Глеб, быў завадатарам тых паходаў. I вельмі перажываў за няўдалую

выправу на земгалаў, калі полацкае войска панесла страшэнныя страты. Для Глеба гэта быў надзвычай адчувальны ўдар па яго планах. Ён бачыў у той няўдачы не проста пагібель мноства полацкіх воінаў. Гэта была страта далучанага бацькам да Полацкай зямлі вельмі важнага для дзяржавы Ніжняга Падзвіння, якое адкрывала палачанам выхад у Варажскае мора. Занадта даверыўся ён тады брату Барысу, які павінен быў належным чынам падрыхтаваць паход, прадугледзець усе хітрыкі земгалаў. Князь Глеб падказваў брату, што не трэба было ісці ўсім войскам адразу праз лясы ды балоты Земгаліі’, а раздзяліць яго на два ці тры рукавы ды пастаянна высылаць уперад разведвальныя аддзелы. He паслухаў яго занадта ўпэўнены ў сваіх сілах брат Барыс Рагвалод, рушыў усім войскам напралом на земгальскую зямлю і — трапіў у жорсткую пастку. Як тых бездапаможных сляпых кацянят, білі палачан земгалы, білі з усіх бакоў, з блізкага ляснога гушчару. Калі б не Глебавы воі, якія на чале са сваім князем не разгубіліся, кінуўшыся раскідваць завалы «засекаў», адзіным вострым клінам урэзаўшыся ў заселых земгалаў, мала хто, мусіць, вынес бы адтуль свае ногі.

Заваёўніцкія мроі менскага князя адкладваліся ў далёкі кут, цяпер яму нічога не заставалася, як ціхенька сядзець, як мыш пад венікам, пакуль Полацкая зямля не набярэцца новых сіл. Што ж да яго самога, то ён, не складваючы рук, узяўся паступова павялічваць сваё войска, каваць зброю ды ўзносіць новыя ўмацаванні вакол удзельнай сталіцы — Менска.

Так прайшло каля дзесяці гадоў.

Як след акрыяўшы, пачуўшы моц ды сілу ў руках і бунтоўную кроў у венах, заручыўшыся падтрымкай Полацка, князь Глеб загадаў нарэшце трубіць у баявы рог.

Спачатку энергічны менскі князь рушыў сваё войска на захад. Паходам праз Літву, якая, як відаць, здаўна была пад уладай ці ўплывам Менска, Глеб вярнуў у лона сваёй дзяржавы Новагародскую зямлю, што ізноў былі адабралі кіеўскія князі.

Пасля гэтага сваю вострую дзіду ён скіраваў на ўсход, на кіеўскіх князёў, якія валадарылі на крывіцкіх землях.

Па дарогах, што вялі ў бок Падняпроўя, людзі маглі бачыць тады агромністыя воблакі пылу што ўставалі аж да неба, засланяючы сонца. Гэта несутрымнай віхурай кацілася ашчаціненая пікамі ваяўнічая Глебава конніца.

'Земгалія сярэдняя частка сучаснай Латвіі.

Як ішла распачатая Глебам вайна, летапісы не даносяць. 3 іх мы толькі можам даведацца, што ў руках у Глеба апынуліся такія стратэгічна важныя крывіцкія гарады, як Копысь, Орша, Друцк і нават Смаленск, хоць наконт заваёвы гэтага старажытнага горада крывічоў некаторыя гісторыкі выказваюць сумненне. Ёсць таксама меркаванне, што названыя гарады Глеб вярнуў Полацкай зямлі дыпламатычным шляхам, дзякуючы парадненню яго з кіеўскім князем Святаполкам.

Як бы там ні было, важная частка Глебавага плана была здзейснена.

Пасля ўмацавання заходніх і ўсходніх межаў Полацкай зямлі Глеб прыступіў да адваёвы дрыгавіцкіх зямель на поўдні краіны, каб потым далучыць і Пасожжа радзімічаў. Мэта ў Глеба Менскага была выразна акрэсленая: аб’яднаць у адной магутнай дзяржаве роднасныя крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкія плямёны, якія ў далёкія часы жылі адзінай вялікай сям’ёй, гаварылі на адной і той жа, зразумелай для ўсіх іх мове, што потым назвалася беларускай.

Думка пра аб’яднанне ўсіх іх зямель глыбока засела ў галаве Глеба яшчэ з маленства. Асабліва калі ён пачуў ад аднае служанкі паданне пра Траян-дуб. Быццам у колішняга валадара нашай краіны былі тры сыны — Крывіч, Другавіт і Радзім. Калі яны аддзяліліся ад бацькі, на іхныя ўдзелы пачалі нападаць шматлікія ворагі, якія проста не давалі ім жыцця. Тады сабраліся браты на раду і дамовіліся аб’яднаць свае землі пад рукой аднаго агульнага для ўсіх гаспадара. Пасля гэтага краіна іх стала мацнейшая ўтрая, і ворагі ўжо баяліся сюды патыкацца. Тая рада трох братоў адбылася пад магутным тысячагадовым дубам, які назвалі людзі — Траян-дуб1.

У 1116 годзе менскае войска перасекла межы кіеўскіх уладанняў і папраставала ў глыбіню дрыгавіцкай зямлі. He спыняючыся ні на хвіліну, князь Глеб з ходу ўзяў штурмам дрыгавіцкі горад Слуцак і спаліў яго, тым самым ліквідаваўшы паўночны фарпост Кіеўскай Русі, які заўсёды пагражаў Менску. Случакоў жа Глеб адправіў у межы Менскага княства для пасялення. Ну а ўся Случчына з яе вёскамі і сёламі станавілася падуладнаю Менску.

1 Паданне пра Траян-дуб расказаў мне пісьменнік Іван Шальманаў. Ён запісаў яго ў роднай вёсцы Каромка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У ваколіцах гэтай вёскі ёсць урочышча Траян-дуб, з якім і звязваецца паданне.

Уладзімір Манамах вельмі ўстрывожыўся, калі даведаўся пра захоп менскім князем Случчыны і зруйнаванне Слуцка. Ён адразу ж выправіў да Глеба сваіх паслоў на перамовы. Праз іх вялікі князь кіеўскі строга папярэджваў менскага князя спыніць захоп кіеўскіх уладанняў. Аднак Глеб усчаў гарачую спрэчку з пасламі Уладзіміра Манамаха, прама заяўляючы, што Кіеў павінен вярнуць дрыгавіцкаму Менску адабраныя ў яго калісьці кіеўскімі князямі дрыгавіцкія землі. Калі ж Кіеў гэтага не зробіць, Глеб не спыніць сваіх паходаў на іх. Па сутнасці, ён аб’явіў вайну Кіеўскай Русі.

Убачыўшы, што ваяўнічы менскі князь не з палахлівых, Уладзімір Манамах пайшоў прасіць дапамогі ў кіеўскага мітрапаліта, каб той уціхамірыў Глеба сваімі сродкамі. Вялікі князь ведаў набожнасць Глеба, які прыносіў ахвяры Кіева-Пячэрскай лаўры. Мітрапаліт праз сваіх паслоў загадваў менскаму князю спыніць вайну з Кіеўскай Руссю, пагражаючы праклясці яго. Але князь Глеб не пабаяўся і высокіх мітрапалітавых праклёнаў. Ён быў упэўнены, што вызваляць свае землі і ўмацоўваць Бацькаўшчыну — гэта ніякі не грэх, а яго святы сыноўскі абавязак.

Вялікаму князю кіеўскаму нічога не заставалася, як падымаць усе рускія княствы на вайну з Глебам Менскім: аднаму Уладзіміру Манамаху справіцца з ім было не пад сілу.

Пасля крывавых бітваў рускія князі адабралі ў Глеба Смаленск, Оршу, Копысь і Друцк. Рабуючы крывіцкія гарады, русічы бралі ў палон, як звычайна, маладых і здаровых хлопцаў, a таксама дзяцей і жанчын, воінаў жа забівалі. Так, пераяслаўскі князь Яраполк перасяліў у сваё княства паланёных ім дручан, збудаваўшы спецыяльна для іх горад Жэлні на поўдні ад Кіева.

Адрэзаўшы Менскае княства ад Падняпроўя і ад сталічнай Полацкай зямлі, Уладзімір Манамах 28 студзеня 1117 года скіраваў сваё войска на Менск. Узяць штурмам умацаваны цэнтр уладару Кіеўскай Русі не ўдалося. Тады ён узяў яго ў аблогу. Вакол Менска пачалі вырастаць добра ўмацаваныя і ўцепленыя збудаванні з дрэва. Быў пабудаваны дом і для самога Уладзіміра Манамаха. Па ўсім было відаць, што русічы сабраліся доўга трымаць менчукоў у аблозе.

Маразы ж тым часам мацнелі. Усюды задымілі кастры, вакол якіх грэліся кіеўскія воіны. Многія і спалі каля кастроў, падлажыўшы пад бакі яловыя лапкі.

Так пацягнуліся доўгія дні, месяцы. Пачыналася вясновае разводдзе. Уладзімір Манамах, якому надакучыла доўгае тап-

танне перад непрыступнымі сценамі Менска, пачаў перамовы з князем Глебам, што таксама баяўся доўгай аблогі. Вялікі князь кіеўскі згаджаўся зняць аблогу і не забіраць Менска, калі Глеб запэўніць яго, што болей не будзе выступаць супраць Кіева, што сам папросіць у яго міру. Каб выратаваць Менск, Глеб даў на гэта згоду. Задаволены Ўіадзімір Манамах запрасіў менскага князя з яго сям’ёй у свой часовы дом. Пры мігатлівым святле каміна і пад звон хмельных келіхаў правадыры абодвух войскаў Уладзімір Манамах і Глеб Менскі дамовіліся цяпер сябраваць паміж сабой і ў выпадку вайны дзейнічаць разам, толькі пад верхавенствам Кіева.

Ды няўрымслівы князь Глеб не мог доўга трымаць свайго абяцання, дадзенага, па сутнасці, пад прымусам. He мог таму, што не хацеў мірыцца з захопам кіеўскімі князямі жыццёва важных удзелаў Полацкай зямлі. Ужо праз два гады пасля прымірэння менскі князь разам з палачанамі ізноў, як паведамляе В. Тацішчаў у сваёй «Нсторнн Росснйской», «почал воевать областн Владнмнровых детей», г. зн. сыноў Уладзіміра Манамаха, што трымалі падняпроўскія ўдзелы.

Каб пакончыць з непакорным менскім князем, Уладзімір Манамах сабраў цяпер значна большае войска, уключыўшы сюды як сілы сваіх «дзяцей», так і падпарадкаваных Кіеву стэпавікоў. Ізноў кіеўскія войскі сталі пад сценамі Менска. Цаной вялікай крыві ім на гэты раз удалося авалодаць Менскам і паланіць князя Глеба.

Звязанага па руках і нагах менскага непакору кінулі на просты сялянскі воз і павезлі ў Кіеў. Перад яго вачамі праплывалі родныя менскія разлогі, векавечныя бары і дубровы, вясёлыя беластволыя беразнякі і змрачнаватыя алешнікі каля ціхаплынных рачулак і зялёных балацін. Князь ведаў, што бачыць іх апошні раз. Балела сэрца, што гэта будзе забрана цяпер кіеўскімі князямі, што ён так і не здолеў здзейсніць сваю вялікую мэту, аб’яднаць свой народ у адной вялікай дзяржаве. Што ж, такая, мусіць, была воля Бога. Ён, Глеб, зрабіў усё, што мог. I цяпер быў спакойны.

У Кіеве яго кінулі ў такі ж самы поруб, у якім некалі марнаваўся ён з бацькам Усяславам Чарадзеем і братам Барысам.

Мы не ведаем, што думаў князь Глеб у тым порубе цяпер, як абыходзіліся там з ім. Летапісы пакінулі нам толькі скупую вестку: 13 верасня таго ж самага 1119 года менскі князь Глеб Усяслававіч памёр. Вядома ж, памёр поўны сіл і маладой энергіі гаспадар найважнейшага ў Полацкай зямлі Менскага ўдзела не

Войска кіеўскіх князёў бярэ ў палон жыхароў захопленага Менска. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу

сваёй смерцю: кіеўскія ўладары не захацелі паўтарыць памылку з яго бацькам Усяславам Полацкім, якога на сваю галаву трымалі ў порубе жывым, пакуль яго не вызвалілі кіеўскія паўстанцы.

Менскі князь Глеб — адна з самых гераічных постацяў старажытнай Беларусі. Сваё жыццё ён цалкам аддаў сваёй Бацькаўшчыне, змагаючыся, як вельмі правільна заўважыў у сваёй «Старажытнай Беларусі» Мікола Ермаловіч, «за аднаўленне адзінства крывіцкай і дрыгавіцка-прыпяцкай земляў, парушанае яшчэ ў часы Аскольда і Дзіра, часова адноўленае Рагвалодам і страчанае зноў пры Уладзіміру Святаслававічу. Гэта імкненне да адзінства выяўлялася не толькі з боку Полацка, але і з боку дрыгавічоў, што бачыў не толькі Глеб, але, як пакажуць далейшыя падзеі, і самі кіеўскія князі. А гэта значыць, што ў дзеянні Глеба Менскага па далучэнні да свайго княства нёманскіх, дняпроўскіх і прыпяцкіх земляў добра выяўляюцца контуры будучай Беларусі і цэнтральнае значэнне ў ёй Менска. Ажыццяўленне гэтай ідэі праз восем стагоддзяў выдатна пацвердзіла выключную палітычную праніклівасць Глеба Менскага».

Справу князя Глеба прадоўжылі, хоць ужо ў больш складаных умовах, яго сыны: Расціслаў, Усевалад і асабліва Валадар.

ПОДЗВІГ ПРАДСЛАВЫ

ІОны княжыч, сын валадара Кіеўскай зямлі, сустрэў яе на полацкім дзядзінцы. Ён толькі што выйшаў разам з пасольствам ад полацкага князя, з якім вяліся важныя дзяржаўныя перамовы, і, ускочыўшы на каня, памалу, з цікавасцю аглядаючы раскошныя княжацкія палацы, ехаў услед за пасламі да шырокай мураванай брамы з вартавымі вежамі абапал. Дзяўчына вырасла перад яго вачыма так неспадзявана, што княжыч міжволі нацягнуў лейчыну, каб супыніць свайго скакуна. Маладзенькая, з блакітнымі, як цвет лёну, вялікімі вачыма ды з даўгою светла-русай касою на левым плячы, яна здавалася яму нейкай чароўнай незямной феяй.

— Ты хто? — само сабой вырвалася ў княжыча.

— Прадслава, — спакойна адказала яна, прама гледзячы на танклявага маладзёна з першьш, яшчэ не зусім пацямнелым пушком на месцы вусоў. Пры гэтым дзяўчына ледзь прыкметна павяла плечуком, і яе каса легла між двума мілымі ўзгорачкамі грудзей, што напіналі тонкую кужэльную сукенку з чырвонай акаймоўкай.

— Дык гэта ад твайго бацькі князя Барыса я еду? — Яму хацелася і далей гаварыць з ёй, чуць яе мілы і пяшчотны голас.

— He, ад майго дзядзькі. Мой бацька — Святаслаў-Георгі Усяслававіч.

— О, усё роўна — ты ўнучка слаўнага на ўвесь свет князя Усяслава! Ён жа і на кіеўскім стале быў.

— Толькі я ніколі не бачыла свайго дзеда, бо мама радзіла мяне, як яго ўжо не было...

Княжыч так загаварыўся з гожаю Прадславай, што забыўся пра ўсё на свеце. Толькі калі з-за брамы пачалі клікаць паслыкіяне, ён апомніўся. Развітваючыся з дзяўчынай, княжыч з вялікай гарачнасцю сказаў:

— Прадслава, я прышлю да цябе сватоў, добра?

— He, — адказала Прадслава, трошкі нахмурыўшы бровы. — He трэба: ты добры, ты самы харошы з усіх княжычаў, якіх я ведаю, але не змагу разуць цябе. Даруй мне, харошы княжыч...

Гэтак жа адмаўляла Прадслава і ўсім іншым жаніхам, якія, убачыўшы незвычайную красу дзяўчыны, сваталіся да яе.

Прадславу вабіла зусім іншае, незямное. 3 самых малых гадоў, калі яна навучылася грамаце ад манахаў-настаўнікаў, дзяўчына вельмі захапілася навукай, кнігамі, Святым Пісьмом, напоўніла душу сваю Духам Святым. У кнігах гэтак хораша і ясна гаварылася, як трэба жыць на свеце: служыць Небу, рабіць усім дабро, не ваяваць, вучыць людзей шанаваць адно аднаго. Калі б усе людзі былі добрыя, душэўныя, верныя Боскаму вучэнню, ніколі б не было на свеце гэтых страшных войнаў, бязглуздай людской калатнечы. Спакой і шчасце панавалі б тады на зямлі.

Калі Прадслава пасталела, бацькі пачалі казаць ёй пра замуства. Але яна даўно ўсё гэта прадумала, таму адказала ім такімі мудрымі словамі:

— Што ж добрага зрабілі нашы дзяды? Яны жаніліся і выходзілі замуж, але не вечна жылі. Жыццё іх праплыло, і загінула іхная слава, быццам прах, быццам павуцінне. А тыя жанчыны, што пайшлі на пакуты за дабро людское, што адрынулі ад сябе плоцкія асалоды, аддаўшыся пасту, малітвам, выратаванню душ людскіх ад ганебных учынкаў, назаўсёды застануцца ў памяці людской, іх імёны запісаны на нябёсах, дзе яны разам з анёламі ўслаўляюць Бога. А слава свецкая — гэта пыл і попел, яна, нібы дым, развейваецца на ветры і, нібы водная пара, гіне.

I маці, і бацька расказвалі ёй пра тое, як будзе ёй добра, калі яна выйдзе замуж за важнага князя: яна стане гаспадыняй прыгожых княжацкіх харомаў, дзе весела загучаць звонкія галасы яе дзетак, дзе адкрыюцца ёй усе даброты зямнога жыцця.

Але гэтыя гаворкі не пераканалі Прадславу, і яна ўпотай ад бацькоў пайшла ў манастыр да ігуменні — удавы князя Рамана Усяслававіча, сваёй роднай цёткі, і сказала ёй:

— Я прыйшла пастрыгчыся ў манашкі.

Манахіня-цётка, гледзячы на чароўную прыгажосць сваёй пляменніцы, як расказваецца ў старадаўнім «Жыццяпісе святой Еўфрасінні Полацкай», «сумелася і стала пакутаваць целам, і сэрцам жахнулася, і схіліла твар да зямлі, і надоўга ўкленчыла, і нахілілася, і ўбачыла маладосць яе, уздыхнула і, плачучы, гэтак сказала: «Дзіця! Як магу я такое ўчыніць? Твой бацька даведаецца і гнеў свой абрыне на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам, каб несці цяжар манаскага жыцця. I як здолееш ты пакінуць княжанне і славу гэтага свету?» I адказала шчасная тая дзяўчына: «Спадарыня і маці! Усё відочнае на гэтым свеце прыгожае і слаўнае, але хутка мінае, як сон, альбо вяне, бы квет; вечнае і невідочнае ў вяках жыве, як кажа Пісанне. Вока не бачыць і вуха не чуе, і на сэрца чалавеку не прыйдзе,

Найпадобнейшая Еўфрасіння, ігумення Полацкая.

Гравюра XIX cm. паводле старажытнага абраза

што рыхтуе Бог тым, хто любіць Яго. Ці дзеля бацькі майго не хочаш пастрыгчы мяне? He яго бойся, спадарыня мая, а Бога пабойся, Які ўладарыць над усімі стварэннямі; не пазбаў мяне анёльскага чыну!»

Ігумення вельмі здзівілася нечуванаму розуму дзяўчыны і яе набожнасці і тут жа загадала выканаць яе волю. Іерэй астрыг прыгожыя светла-русыя валасы Прадславы, даў ёй новае імя — Еўфрасіння і апрануў у чорнае, а ігумення блаславіла яе і павяла ў келлю.

Дачуўшыся пра гэта, бацька кінуўся ў манастыр і, як расказваецца ў «Жыццяпісе», «рваў на сабе валасы і цалаваў дачку замілавана», так кажучы да яе:

— Гора мне, дзіця маё! Што

ж учыніла ты мне, прынёсшы душы маёй смутак! Што ж раней не сказала ты мне намеру свайго? Дзіця маё салодкае, жаль напаўняе сэрца маё! О гора мне, дзіця маё мілае! Як абміне тваё хараство спакусы варожыя? Ужо трэба мне плакаць душою маёю атрупянелаю да Госпада Бога майго, каб увайшла ты ў Царства Яго!

Доўга выказваў свой смутак яе бацька Святаслаў-Георгі, просячы дачку вярнуцца дамоў, льючы горкія слёзы. Але Прадслава, цяпер ужо Еўфрасіння, была няўмольная: яна цвёрда выбрала сабе жыццёвую дарогу.

Недзе каля 1116 года Еўфрасіння атрымала ад епіскапа Іллі дазвол перабрацца ў мураваную келлю Сафійскага сабора. Тут яна вывучае царкоўныя і гістарычныя кнігі, што былі ў саборнай бібліятэцы, і, як паведамляецца ў «Жыццяпісе», пачала «кнлгы плсатл сволмл рукамл». Як мяркуюць вучоныя, яна не толькі лерапісвала кнігі, але і сама складала і дапаўняла летапісы, што даставаліся ёй. Вельмі верагодна, што якраз яна пісала і Полацкі летапіс, пра які не раз згадвалі даследчыкі гісторыі, але які, на жаль, не дайшоў да нас. Каб данесці слова Божае да сваіх суайчыннікаў, яна сама перакладала святыя кнігі з грэцкай і лацінскай моў, якім яе навучылі яшчэ ў маленстве.

За шчырую службу Богу епіскап Ілля вырашыў падараваць Еўфрасінні невялікую драўляную царкву Святога Спаса ў Сяльцы — прыгарадзе Полацка. Пры ўрачыстай цырымоніі ўваходзін маладой манашкі ў Спасаўскую царкву прысутнічаў сам вялікі князь полацкі яе дзядзька Барыс, а таксама бацька СвятаслаўГеоргі і ўсе знатныя палачане. Адчыніўшы дзверы ў царкву Святога Спаса, яна памалілася і так сказала Богу:

— Ты, Гасподзь, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла на гэтае месца, нічога не ўзяўшы з сабою, маючы ў сабе толькі слова Тваё: Госпадзі, памілуй! А з маёмасці ўсяе са мной адно гэтыя кнігі, з якіх цешыцца душа і радуецца сэрца...

Яшчэ шырэй разгарнула тут сваю асветніцкую дзейнасць Еўфрасіння Полацкая. У Сяльцы яна заснавала жаночы манастыр Святога Спаса, а потым — пры царкве Багародзіцы — і мужчынскі. У гэтых манастырах Еўфрасіння арганізавала перапісванне кніг, якія потым адсылаліся па ўсёй Полацкай зямлі і па якіх дзеці вучыліся грамаце. У адным з манастыроў яна стварыла яшчэ іканапісную майстэрню, дзе маляваліся святыя абразы для Божых храмаў і вернікаў. Тут жа нехта з манахаў, што добра ведаў падзвіжніцкую дзейнасць полацкай асветніцы і яе асабіста, яшчэ ў тым жа 12 стагоддзі, напісаў на стараславянскай мове «Жыццяпіс святой Еўфрасінні Полацкай». Поўная яго назва гучала так: «Месяца маня в 24 день. Повесть жнтня н преставлення святыя н блаженныя н преподобныя Еуфросннші, нгуменыі монастыря святаго Спаса н пречнстыя Его MaTepe, нже в Полотьсце граде. Благословн, Отче!» Гэты «Жыццяпіс» і данёс да нас звесткі пра духоўны подзвіг вялікай беларускай асветніцы.

Заснаванне Еўфрасінняй Полацкай манастыроў садзейнічала пашырэнню асветы ў Полацкай зямлі, адкрыццю новых школ. Дзякуючы ёй у школах выкладаўся ўвесь комплекс тагачасных дысцыплін — чытанне, пісьмо, нотная грамата, вывучаліся царкоўнаславянская, грэцкая і лацінская мовы, а таксама гісторыя, у тым ліку, вядома ж, і Полацкай зямлі. Святло асветы, якое несла Еўфрасіння Полацкая людзям, не прапала марна. Нездарма ж з Полацка і Полацкай зямлі выйшлі многія славутыя людзі, якія праславілі нашу Бацькаўшчыну шырока ў свеце — Францішак Скарына, Сімяон Полацкі і іншыя.

Прысвяціўшы сваё жыццё Богу і людзям, Еўфрасіння Полацкая заўсёды марыла пабываць у святых мясцінах Палесці-

Пачатак хроснага ходу з мошчамі Еўфрасінні.

Полацак. Травень 1910 г.

ны, у Іерусаліме. Ранняй вясной 1167 года, калі так хораша свяціла з неба вясёлае сонца, яна пусцілася ў паломніцтва. I хоць вельмі цяжкая гэта была дарога для пажылой ужо жанчыны, яна здолела ўсё ж дайсці да Іерусаліма, дзе мела шчасце пакланіцца вялікім святыням. Там яе прыняў нават сам патрыярх Лука, з якім яна доўга гутарыла. Але падарожжа вельмі знясіліла пажылую

жанчыну, і там, у Іерусаліме, яна адышла ў іншы свет.

Вялікая беларуская асветніца была пахавана непадалёку ад Іерусаліма ў манастыры Святога Феадосія. У 1187 годзе, калі ўшаноўваліся 20-я ўгодкі з дня смерці Еўфрасінні Полацкай, яе перазахавалі ў Феадосіевай пячоры Кіеўскай лаўры, дзе яна праляжала больш за семсот гадоў.

Пасля шматгадовых намаганняў святарам Полацка і ўсёй Расійскай імперыі ўдалося схіліць улады на дазвол перавезці мошчы «нябеснай апякункі Беларусі», як называлі Еўфрасінню Полацкую духоўнікі, з Кіева на яе радзіму. Адбылося гэта ў 1910 годзе.

Калі з Лаўры выносілі р* ку (спецыяльны куфар) з мошчамі вялікай асветніцы, там сабралася больш за дваццаць тысяч багамольцаў. Вуліцы Кіева, што вялі да Дняпра, былі запоўнены натоўпам людзей, якія сабраліся праводзіць полацкую князёўну. Для перавозу мошчаў у Полацк цар Мікалай II дазволіў даць тры параходы — «Галавачоў», «Кіеў» і «Аляксандраўск». На першым з іх стаяла на карме рака з мошчамі святой Еўфрасінні. Па ўсёй дарозе да Полацка яе праводзілі тысячы вернікаў. У Полацку ў хросным ходзе пры пераносе мошчаў вялікай апякункі Беларусі ў храм Святога Спаса ўдзельнічаў прадстаўнік імператара — яго брат вялікі князь Канстанцін, а таксама каралева Грэцыі Вольга Канстанцінаўна і сястра царыцы вялікая княгіня Елізавета Фёдараўна.

«Жыццяпіс Еўфрасінні Полацкай». Рукапіс XVI cm.

У 1984 годзе Еўфрасіння Полацкая была залічана да Сабора Беларускіх Святых, яе імем назвалі цэрквы ў горадзе Саўт-Рывер (ЗША) іўсталіцы Канады Таронта.

Дух святой Еўфрасінні і сёння жыве ў Сафійскім саборы ў Полацку, дзе нейкі час жыла яна ў келлі, і ў пабудаванай полацкім дойлідам Іаа-

нам па яе заказе Спаскай царкве, у якой вяла асветніца сваю дзейнасць і якая сёння вядома як Спаса-Еўфрасіннеўская царква.

Да нядаўняга часу ў Беларусі захоўвалася таксама адна з самых каштоўных айчынных рэліквій — велічны шасціканцовы крыж, створаны ў 1161 годзе полацкім майстрам Богшам на заказ ігуменні Еўфрасінні, які з поўным правам называюць жыватворным сімвалам Беларусі. На крыжы з пярэдняга і тыльнага боку было прымацавана па 11 залатых пласцін, аздобленых каляровымі эмалямі з выявамі святых, арнаментальнымі кампазіцыямі, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа былі абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх высечаны дата стварэння рэліквіі і імя майстра. Надзвычай цікавы для нас і вялікі надпіс на крыжы. Тэкст яго, вядома ж, быў складзены самой асветніцай. Надпіс Еўфрасінні Полацкай — каштоўны помнік беларускага пісьменства 12 стагоддзя.

Гэтую унікальную рэліквію старажытнасці маглі бачыць на свае вочы нашы сучаснікі: крыж да 1941 года захоўваўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі. Паводле адной з версій, нямецкафашысцкія захопнікі адразу ўбачылі вялікую мастацкую каштоўнасць крыжа і вывезлі яго з Беларусі. Дзе дзеўся гэты шэдэўр беларускага мастацтва, пакуль што мы не ведаем. Пошукі рэліквіі вядуцца даўно, але пакуль што безвынікова.

У 1997 годзе мастак Мікола Кузьміч пры падтрымцы шырокай грамадскасці дакладна ўзнавіў старажытны Крыж Еўфрасінні Полацкай. 6 жніўня таго ж года ён быў урачыста перанесены на яго спрадвечнае месца — у храм Спаса.

ПОЛАЦКІЯ КНЯЗІ Ў ВІЗАНТЫІ

У Полацку, у асветленым летнім сонцам замку вялікага князя Барыса Рагвалода сабраліся ўсе сыны і сталейшыя ўнукі Усяслава Чарадзея — удзельныя князі Полацкай зямлі.

Гаспадар, седзячы на сваім высокім крэсле-троне, паведаў, што вялікі князь кіеўскі Мсціслаў прыслаў ганцом наказ прыйсці з войскам у Кіеў, каб аб’яднанымі сіламі кіеўскіх і полацкіх князёў выступіць са зброяй на полаўцаў.

— Што будзем рабіць? Паслухаем кіянаў? — павёў вачыма Барыс-Рагвалод па тварах удзельных князёў, што стаялі перад ім роўным шэрагам.

Князі маўчалі, панурыўшы галовы.

— А што мы будзем мець з таго паходу? — папытаўся князь Святаслаў-Георгі.

— Русічы абяцаюць ваенную здабычу, — адказаў Барыс-Рагвалод.

— Што нам з той здабычы, — загаварыў князь Расціслаў. — Хай лепш аддадуць нашы землі, якія яны гвалтам адабралі ад нас. Тады б можна было дапамагчы ім прагнаць полаўцаў.

— Дулю з макам яны аддадуць, — сказаў адзін з князёў.

— Значыць, не пасылаем, — падвёў вынікі перамоваў вялікі князь Барыс-Рагвалод. — Так ім і скажам.

Пасля перамоваў Барыс-Рагвалод паклікаў ганцоў вялікага князя кіеўскага Мсціслава, сына памерлага тры гады назад Уладзіміра Манамаха, і сказаў:

— Прашу перадаць вялікаму князю кіеўскаму глыбокашаноўнаму Мсціславу такія словы: «Ты, княжа, з Баняком Шалудзяком1 жывіце сабе абодва і ўпраўляйцеся самі, а ў нас і дома ёсць што рабіць».

— Гэта ўсё? — папытаў старэйшы пасол.

1 Б а н я к — адзін з самых жорсткіх і хітрых палавецкіх ханаў, якога русічы называлі шалудзівым разбойнікам. У адмове палачан відаць намёк на парадненне з ім Манамахавічаў, асобныя з якіх жаніліся з дочкамі хана Баняка.

— Усё, — коратка адказаў вялікі князь полацкі і ўстаў.

Дзёрзкая адмова Полацка была парушэннем год назад дасягнутага пагаднення пра вайсковую дапамогу палачан Кіеву ў выпадку вайны з іншаземцамі ці са сваімі непакорнымі князямі і пра васальную залежнасць.

Тады новы вялікі князь кіеўскі Мсціслаў, які яшчэ больш умацаваў вярхоўную ўладу над усімі рускімі княствамі, з іх дапамогай намерыўся назаўсёды пакончыць з незалежнасцю Полацкай зя.млі, падначаліць яе Кіеву. Непасрэднай зачэпкай ваенных дзеянняў супраць Полацка былі яго пастаянныя наскокі і вялікія паходы на кіеўскія ўладанні: полацкія князі не хацелі мірыцца з захопам кіяўлянамі Менска і іншых зямель краіны.

На вайну з палачанамі вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч мабілізаваў войскі амаль усіх удзельных князёў вялікай Кіеўскай імперыі — Вячаслава з Турава, Андрэя з Уладзіміра Валынскага, Ізяслава з Курска, Расціслава са Смаленска, Усеваладка з Гародна (мястэчка Пінскага павета), Вячаслава з Клецка, Давыда з Чарнігава, Усевалада з Вялікага Ноўгарада і іншых. Паход быў добра прадуманы, загадзя спланаваны. Пачаўся ён, як і дамовіліся падначаленыя Кіеву князі, 4 жніўня 1127 года. 3 розных бакоў — з поўдня, усходу, поўначы і захаду — пайшлі кіеўскія князі «воеватн» Полацкую зямлю. Упарта абараняючыся, адзін за адным здавалі палачане аб’яднаным войскам свае гарады — Лагожаск, Ізяслаўль, Стрэжаў...

Мсціслаў мерыўся захапіць сталіцу дзяржавы Полацк. Вайна магла зацягнуцца надоўга, было б праліта мора крыві. Таму палачане запрасілі міру. Абодва бакі пайшлі на кампраміс. Палачане абавязаліся падначаліцца, нарэшце, Кіеву, стаць у васальную ад яго залежнасць і пры першым жа клічы з войскам прыняць удзел у ваенных паходах рускіх князёў. Вялікі князь кіеўскі згадзіўся не прысылаць у Полацак сваіх пасаднікаў, a пакінуць трон за полацкімі князямі. Пагадненне змацавалі крыжацалаваннем.

I во на табе — года не прайшло, як палачане забылі сваю клятву, зноў пачалі нападаць на кіеўскія ўладанні, забіраць адабранае Кіевам. А цяпер і ў паход на полаўцаў ісці з кіеўскімі князямі адмовіліся. Ды яшчэ і пакпілі, пасмяяліся з вялікага князя Мсціслава.

Кплівую адмову палачан не прапусцілі міма вушэй кіяўляне. Расправіўшыся з полаўцамі, кіеўскі валадар паслаў свае войскі на Полацак. У гэтым паходзе былі і войскі палавецкіх ханаў, воіны якіх не ведалі літасці.

Сафійскі сабор у Полацку. Першапачатковы выгляд. Малюнак В. Сташчанюка

Наказам вялікага князя Мсціслава яго ваяводы, ступіўшы з войскамі на Полацкую зямлю, аб’явілі палачанам, кажучы пасучаснаму, ультыматум: альбо яны выдадуць Кіеву ўсіх сваіх князёў з сем’ямі, або кіеўскія войскі пойдуць спусташаць і знішчаць Полацкую зямлю, пройдуць па ёй з агнём і мячом, беручы на шчыт усіх, хто паспрабуе супраціўляцца.

Да гэтага часу памёр вялікі князь полацкі Барыс-Рагвалод. Уся ўлада ў Полацку перайшла ў рукі баярства, якое самыя важныя пытанні вырашала на вечы. Яшчэ пры жыцці БарысРагвалод падняў ролю полацкага веча. Пра гэта ёсць згадка ў «Хроніцы Быхаўца», дзе так характарызуецца князь БарысРагвалод: «I валадарачы ў Полацку, быў ласкавы да падданых сваіх, і даў ім вольнасці, і дазволіў веча мець, і ў звон званіць (склікаць веча. — К. Ц.), а потым і самім кіраваць, як у Вялікім Ноўгарадзе і Пскове...»

Вось і цяпер полацкія баяры склікалі веча. Яны ведалі, як аслабілі Полацкую зямлю нядаўнія паходы кіеўскіх князёў, a яшчэ страшэнны голад ад неўраджаяў апошніх двух гадоў. Улічваючы безнадзейнасць становішча, веча згадзілася задаволіць патрабаванне вялікага князя кіеўскага Мсціслава адправіць у яго распараджэнне полацкіх князёў. Толькі з адной умовай: што полацкія князі застануцца жывыя і не будуць пасаджаны ў турмы.

Полацкія баяры добра разумелі намер Мсціслава: пазбавіўшы палачан іхнай славутай княжацкай дынастыі, ім нялёгка будзе вярнуць сваю незалежнасць. Таму баяры высылалі ў Кіеў не ўсіх князёў, некаторых з іх, унукаў Усяслава Полацкага, яны патаемна адправілі ў падуладную ім Літву, за Нёман. Палачане верылі, што вельмі хутка Полацкая дзяржава пазбавіцца сваіх апекуноў і адновіцца яе заўсёднае незалежнае становішча.

У Кіеў былі высланы пяць полацкіх князёў — сыноў і ўнукаў легендарнага князя Усяслава: Давыд, Расціслаў, СвятаслаўГеоргі, Іван, Рагвалод-Васіль з іхнымі сем’ямі. Гэта быў вялікі ўдар для Полацкай зямлі, якую кіяўляне наважылі адным махам абезгаловіць. Памяць пра паланенне сваіх князёў беларускі народ захаваў у горкай прымаўцы: «Мсціслаў не аднаго сціснуў».

У Кіеве не доўга трымалі полацкіх князёў. Дамовіўшыся са сваім шваграм, візантыйскім імператарам Іаанам, князь Мсціслаў выслаў іх у сталіцу Візантыі Царград (Канстанцінопаль). Болыпага пакарання кіеўскі валадар не мог прызначыць полацкім князям. Высылка ў Царград лічылася ганаровай. Тым больш, што Візантыя тады была звязана і з Кіевам, і з Полацкам многімі повязямі. Адтуль жа ішло на нашы землі святло хрысціянскай веры, Царград быў, па сутнасці, апостальскай сталіцай праваслаўя.

Для адпраўкі ў Царград палачанам былі выдзелены тры вялікія лоддзі, якія чакалі іх у кіеўскай прыстані на Дняпры. Светлай летняй раніцай пад прарэзлівыя крыкі чаек паплылі нашчадкі славутага Усяслава Полацкага на далёкую чужыну. Ці магло яму калі прысніцца ў самым цяжкім сне, якая доля чакае яго сыноў і ўнукаў, што станецца з яго гаспадарствам?

Царград сустрэў іх бляскам залатых купалоў велічнага Сафійскага сабора, сляпучай белізной палацаў ды мнагалюддзем вуліц, па якіх туды-сюды каціліся запрэжаныя муламі вазкі і карэты, снавалі на вушастых осліках седакі ў шырокіх шараварах і з чалмою на галовах.

Прывезлі Усяслававічаў у самы цэнтр Царграда, да вельмі паглядных мураваных харомаў, і сказалі, што яны тут будуць жыць пад аховай візантыйскіх вояў. Потым усіх пецярых полацкіх князёў павялі ў раскошны імператарскі палац, да самога валадара Візантыі Іаана, які сядзеў на сваім зіхоткім ад аздоб троне ў вялікай прыёмнай зале, усланай узорыстымі дыванамі.

— Я многа чуў пра вашага вялікага продка — князя Усяслава Полацкага, гаспадара Крывіі, — казаў пасля цырымоніі прыёму гасцей візантыйскі імператар. — Вы — князі знатнага роду. 3 вашым родам параднёны і наш род. Мы з вамі блізкія па знатнасці і па крыві. Таму я бяру вас пад сваю апеку. I не дам вас у крыўду. — Ірохі памаўчаўшы, імператар Іаан пачаў казаць далей: — Я хачу даручыць вам вельмі важную ганаровую службу. Мы з вамі адной, хрысціянскай веры, аднаго абраду. Мы молімся сыну Божаму Ісусу Хрысту. У Палесціну, дзе захоўваюцца памяткі сына Божага, заўсёды хадзілі паломнікі пакланіцца святой зямлі. Але цяпер Палесціну захапілі сарацыны, няверныя, і нікога туды не хочуць пускаць. Хіба ж можам мы цярпець, як яны здзекуюцца са святых мясцін, з хрысціян? На сарацынаў ідуць верныя хрысціяне з усіх канцоў свету. Трэба адабраць ад сарацынаў і далучыць да Візантыі захопленыя імі святыя землі. Гэта будзе ваша вялікая задача. Выканаеце яе — будзеце як трэба ўзнагароджаны. Я дам вам многа вояў, хрысціянскіх рыцараў, сярод іх многа і вашых суайчыннікаў, славян, якія прагнуць біцца з нявернымі. Вы як князі слаўнай полацкай дынастыі Рагвалодавічаў будзеце ўзначальваць крыжовыя паходы Візантыйскай імперыі на сарацынаў.

I вось полацкія князі апранулі рыцарскія даспехі і, напэўна, белыя плашчы з чырвонымі крыжамі. Кожны атрымаў па вынослівым арабскім скакуне і ў поўным узбраенні дружыны рыцараў. Полацкія князі сталі, такім чынам, крыжакамі. I не простымі крыжакамі, а іхнымі военачальнікамі.

Пералівісты гук баявога рога, і візантыйская конніца на чале з палачанамі-Усяслававічамі рушыла ўперад, туды, дзе пад гарачым сонцам Палесціны гаспадарылі сарацыны.

Дзесяць гадоў ваявалі з сарацынамі і іншымі ворагамі Візантыйскай імперыі полацкія князі. За адвагу і трываласць яны, як сведчыць у сваёй «Нсторнн Росснйской» В. Тацішчаў, мелі ўзнагароды ад самога імператара.

Але нішто не радавала палачан на чужыне. Яны рваліся дамоў, на Радзіму. На жаль, толькі асобныя з іх змаглі пасля дзесяцігадовага выгпання вярнуцца ў родны Полацак. Сярод іх

былі два сыны Барыса-Рагвалода Васіль-Рагвалод і Іван і два малыя сыны князя Расціслава — Давіл і Маўкольд.

Вярнуліся яны ўжо ў вольную, незалежную ад Кіева родную Полацкую зямлю.

Вызваленне краіны палачан сталася ў 1132 годзе пасля смерці вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча. Яго пераемнік на кіеўскім троне брат Яраполк Уладзіміравіч замест князя Ізяслава Мсціслававіча пасадзіў на велікакняжацкім полацкім стале трэцяга Мсціслававага сына — Святаполка. Гэтае прызначэнне полацкія баяры выкарысталі як зачэпку для выступлення супраць Кіева. Неўзабаве пасля прыезду Святаполка на вялікае княжанне пад Полацкам зазыўна панесліся гукі званоў Сафійскага сабора. Вялікі гарадскі пляц запоўнілі палачане. Пасля нядоўгіх, але гарачых прамоў аднагалосна пастанавілі адправіць прысланага князя Святаполка назад у Кіеў.

Вялікім князем полацкім выбралі ўнука Усяслава Полацкага, сына сасланага ў Візантыю Святласлава-Георгія, роднага брата святой Еўфрасінні, маладога і энергічнага Васільку, якога палачане прадбачліва збераглі ад высылкі, часова адправіўшы ў Літву, дзе ён з дапамогай полацкіх баяраў патаемна сабраў моцную баяздольную дружыну добра ўзброеных вояў, гатовых у любую хвіліну пачаць вызваленне роднай зямлі ад кіеўскага гаспадарання.

Падчас гэтага веча дружына князя Васількі хуткім маршам падышла з Літвы да Полацка, беручы яго ў аблогу. Князю Святаполку нічога не заставалася, як уступіць палачанам велікакняжацкі стол. Пад насмешлівымі позіркамі і абразлівымі воклічамі палачан кіяўляне назаўсёды пакідалі стольны крывіцкі горад Полацак.

А ў гэты ж самы час наперадзе сваёй баявой дружыны скакаў на кані да пляца толькі што выбраны палачанамі вялікі князь полацкі Васілька. Радаснымі воклічамі і ўрачыстымі гукамі рога сустрэла яго мнагалюднае веча. А калі ён саскочыў з каня, яго падхапілі на рукі, пачалі падкідаць угору, а потым на руках панеслі ў княжацкі замак.

Доўга не разыходзіліся палачане, святкуючы сваю бяскроўную перамогу. Як правільна заўважае Мікола Ермаловіч у «Старажытнай Беларусі», «аднаўленне Полаччыны не было выпадковай гістарычнай з’явай. Гэта гістарычная заканамернасць, якая неаднойчы паўтаралася ў дзяржаўным жыцці Полаччыны. He раз было, калі здавалася, што яна загінула і больш не ўваскрэсне, апынуўшыся перад палітычнай безданню. Аднак яна зноў

паўставала, як з нябыту, кожны раз пацвярджаючы сваю незвычайную жыццяздольнасць. Вядома, такое не магло б адбыцца, калі б палачане не ўсвядомілі сваю этнічную і палітычную асобнасць і свае эканамічныя інтарэсы і ўсё гэта гераічна не адстойвалі. Але, добра ведаючы пра вайсковую перавагу Кіева і Ноўгарада і часта церпячы паражэнне ад іх, палачане павінны былі спадзявацца не толькі на збройную сілу, але і на празорлівую палітыку, на здольнасць бачыць, куды скіроўваецца плынь гісторыі, і ў згодзе з гэтым умець цярпліва перачакаць нягоды. Менавіта гэтыя апошнія фактары і абумовілі палітыку палачан у час 1127—1135 гг.».

Пасля выгнання кіеўскага стаўленіка Святаполка Кіеў ужо ніколі не адважваўся ваяваць з палачанамі. Бо са смерцю апантанага «аб’яднальніка» Мсціслава Уладзіміравіча ён назаўсёды страціў ужо сваё значэнне аб’яднаўчага цэнтра рускіх зямель. Кіеўская Русь, гэтая вялікая, вельмі няўстойлівая імперыя русічаў, распалася на самастойныя, не падуладныя Кіеву дзяржавы-княствы. Тэрыторыю Усходняй Славяншчыны складалі цяпер такія самастойныя краіны-землі: Кіеўская, Чарнігаўская, Пераяслаўская, Смаленская, Растова-Суздальская, МурамаРазанская, Ноўгарадская, Галіцка-Валынская і, нарэшце, Полацкая зямля. 3 іх вылучыліся ў розны час яшчэ новыя княствы, такія, як Тураўскае, Пскоўскае, Маскоўскае, і іншыя. Дэцэнтрабежныя сілы часамі бударажылі і Полацкую дзяржаву, але дзякуючы дамінуючай ролі веча ўдавалася захаваць яе ад раздрабнення. Наадварот, палачане здолелі вярнуць у лона сваёй краіны раней адабраныя ў іх землі — Менск, Друцк і іншыя. А яшчэ ўцягнулі ў сферу свайго ўплыву суседнюю Літву, якая ў летапісны час была заселена дрыгавіцка-крывіцкім насельніцтвам і дзейнічала заадно з Полацкай зямлёй.

ПАЯДЫНАК 3 КРЫЖАКАМІ

У святліцу, дзе сядзеў вялікі князь полацкі Валодша, ён зайшоў са служкаМ-перагаворшчыкам. Прыбыш — сівы, ужо ў шаноўным веку падгалісты мужчына — быў у даўгім белым балахоне з вялікім чырвоным крыжам на грудзях. Пераступіўшы парог, ён схіліўся ў нізкім паклоне перад валадаром Полацкай зямлі і гэтак стаяў сагнуты, пакуль князь не загаварыў з ім і не прапанаваў сесці.

— Вельмі шаноўны кароль, — пачаў казаць прыбыш. — Я — святар ордэна святога Аўгустына Мейнард, мірны місіянер. Прапаведую веру Хрыстову. У падуладнай табе Лівоніі цёмны люд яшчэ пакланяецца сваім паганскім ідалам і нават не ведае пра святло нашай веры. За яе ж і твае суродзічы склалі галовы на святой зямлі, б’ючыся з нявернымі. Калі мы дапаможам лівам прыняць хрысціянскую веру, калі яны будуць верыць адзінаму нашаму Госпаду Богу, гэта будзе на карысць і табе, вельмі шаноўны кароль вялікага Полацкага гаспадарства. Бо тады люд Лівоніі будзе шчыра, з пакорай служыць табе і не трэба будзе прымусам спаганяць з яго патрэбную для моцы твайго гаспадарства даніну. Я прыехаў да цябе, вельмі шаноўны кароль Вальдэмар, прасіць дазволу прапаведаваць веру Хрыстову ў тваёй Лівоніі і пабудаваць храм Божы ў сяленні Ікескюлі.

Гаварыў ён ціхім, лагодным голасам, з пакорай гледзячы на князя Валодшу сваімі сіняватымі, не зусім паблеклымі яшчэ вачамі.

Князь Валодша з усёй гасціннасцю прыняў тады, у 1186 годзе, ціхага манаха з Нямеччыны Мейнарда і не толькі даў дазвол на прапаведніцтва ў Лівоніі, але і шчодра адарыў яго пры развітанні, пажадаўшы поспеху ў хрышчэнні ліваў і іншых народаў падуладнай Полацку часткі Прыбалтыкі: нават і блізка не падазраваў добры і даверлівы князь Валодша, што прымаў ён у сваіх харомах і шчодра адорваў зусім не рахманую авечку, a самага праўдзівага воўка, які ўздзеў на сябе авечую скуру і вельмі добра прыхаваў свае іклы.

Ціхмяны манах Мейнард быў з той самай хцівай хеўры «божых рыцараў», якія пад выглядам пашырэння Хрыстовай веры

намерыліся заваяваць свет, падпарадкаваць сваёй уладзе як можна болей чужых зямель. Гэтых апантаных заваёўнікаў, апранутых пераважна ў белыя плашчы з вышытымі на іх вялікімі чырвонымі крыжамі, людзі назвалі крыжаносцамі, ці крыжакамі.

Адкуль жа яны ўзяліся? Калі і як распачалі свае заваёўніцкія крыжовыя паходы, якія вяліся ў розных маштабах цягам многіх стагоддзяў, бударажачы добрую частку Еўропы, Азіі і нават Афрыкі? Спарадзіў іх царкоўны сабор 1095 года — вялікі сход хрысціян Заходняй Еўропы, што праходзіў у прадмесці горада Клермона на поўдні Францыі. Сюды, у маляўнічую зялёную даліну, з далёкіх і блізкіх краёў з’ехаліся самыя высокія святары і тысячы простых вернікаў. Многагалосая людская сціжма, што запоўніла даліну, адразу сцішылася, калі на спецыяльна збудаванае ўзвышэнне ступіў у бляску залатых рызаў сам папа рымскі Урбан П.

— Я хачу сказаць вам, верныя хрысціяне, пра вялікую несправядлівасць у свеце, — казаў папа. — Зямля, якую вы, хрысціяне, займаеце, даўно стала цеснай для вас. Вам няма як разгарнуцца на ёй. Вы церпіце голад і нястачы, у вас не хапае хлеба. Таму я клічу вас сабрацца і ісці ў вялікую дарогу да Магілы Гасподняй, якая апынулася сярод няверных, ідзіце і адбярыце ў паганых забраную імі зямлю, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос, вазьміце яе сабе і валодайце ёю, бо вы — верныя слугі Хрыстовы. Той, хто сёння жыве ў нястачы і горы — будзе багаты і шчаслівы. Гэтага хоча сам Іоспад наш Бог. I не бойцеся прымяняць зброю супраць няверных — Бог вам даруе гэта, даруе ўсе грахі. Смела ідзіце і адбярыце ў няверных сваё. Досыць несправядлівасці! Досыць!

Хрысціяне Заходняй Еўропы з вялікім энтузіязмам і надзеяй адгукнуліся на зманлівы кліч папы і, не марудзячы, рынуліся на Усход.

Спачатку гэта было неарганізаванае паломніцтва беднаты, якая выпраўлялася на новыя землі цэлымі сем’ямі. Ды іхны гарачы запал быў там адразу астуджаны зусім не ласкавымі арабскімі доўбнямі.

Затое болып арганізаваліся і добра ўзброіліся феадалы. Згуртаваўшыся ў баявыя атрады, феадальнае рыцарства ў жніўні 1096 года рушыла на няверных пад кіраўніцтвам графаў ды герцагаў, якія добра ведалі вайсковую справу.

Гэта быў першы крыжовы паход, у выніку якога «божыя рыцары» захапілі многія землі на Блізкім Усходзе і ўтварылі цэлыя крыжацкія дзяржавы. Крыжаносцы заваявалі Іерусалім,

які стаў сталіцай заснаванага імі Іерусалімскага каралеўства. За першым крыжовым паходам аб’яўляліся на працягу XII— XIII стагоддзяў новыя, мэтай якіх была тая ж — захоп усё новых зямель і ўтварэнне там сваіх дзяржаў. Да прыкладу, на захопленай крыжакамі частцы Візантыі яны ўтварылі Лацінскую імперыю.

3 сярэдзіны XII стагоддзя крыжаносцы ўзяліся «асвойваць» «нехрышчоныя» землі і ў Еўропе, найперш у язычніцкай Прыбалтыцы. Спачатку рабілі гэта вельмі асцярожна, «ціхай сапай», пад выглядам місіянерскай дзейнасці.

Такім вось «місіянерам» быў і хітры святар Мейнард, які заявіўся ў харомы полацкага «караля Вальдэмара», вялікага князя Валодшы (або Уладзіміра, як яго назвалі гісторыкі), яшчэ не зусім вопытнага палітыка: ён толькі што заняў полацкі стол.

3 дазволу князя Валодшы Мейнард пабудаваў у Ікескюлі не храм, а праўдзівую крэпасць. Каб паспяхова хрысціць ліваў, ён дабіўся ў брэменскага архібіскупа стварэння тут самастойнага біскупства, якое сам і ўзначаліў.

Ды лівы не надта кідаліся хрысціцца, выракацца сваіх спрадвечных багоў, у якіх верылі іх дзяды і прадзеды. He дабіўшыся поспеху ў мірным хрышчэнні упартых язычнікаў, святар Мейнард вырашыў ужыць болын надзейны сродак падпарадкавання сабе Лівоніі — ваяўнічы меч. Найперш ён адправіў свайго

пасла ў Рым, да самога папы з лістом, у якім расказаў, што на

Поўначы, каля самога Варажскага мора ёсць вялікі прыгожы

край — Лівонія, заселеная нявернымі — паганцамі-язычнікамі, што яны ўпарта працівяцца хрышчэнню. Калі б іх ахрысціць прымусам, увесь гэты край быў бы падуладны Рыму. У адказ папа рымскі Цэлестын III у 1192 годзе загадаў абвясціць усім верным хрысціянам, што склікаецца новы крыжовы паход — на Лівонію!

Крыжакі.

Сярэднявечная мініяцюра

Цэлыя сціжмы рыцараў, ахвочых пажы-

віцца за чужы кошт, рынуліся ў Прыбалтыку. У асноўным гэта былі немцы, якія ўжо добра ведалі пра недалёкую Лівонію і якім было цесна ў сваёй Нямеччыне.

Лівы пачалі ўзбройвацца лукамі, дзідамі, баявымі сякерамі, косамі ды абараняцца, робячы перад крыжацкімі аддзеламі засекі ў лясах, нападаючы на іх стаянкі ды прывалы. Нямецкія рыцары палілі іх вёскі, бязлітасна забіваючы ўсіх, хто трапляўся ім пад руку. Пачыналася доўгая — не на адно стагоддзе — вайна.

Пасля смерці Мейнарда «хрышчэннем» Лівоніі кіраваў біскуп Бертольд, якога ў адным з баёў вострая страла «нехрысцяў» звяла ў магілу. Бертольда замяніў яшчэ больш жорсткі і хітрэйшы біскуп Альберт. Пра яго «подзвігі» падрабязна расказаў відавочца тых падзеяў крыжацкі гісторык Генрых Латвійскі ў кнізе «Хроніка Лівоніі», расказаў пра тое, як крыжакі «залівалі крывёю паганцаў усе дарогі і сёлы».

Сапраўдную мэту нямецкіх прапаведнікаў Хрыстовай веры на падуладнай Полацку Лівоніі вялікі князь Валодша разгадаў тады, калі ўжо было позна.

Увосень 1201 года да яго прыйшла дэлегацыя ад полацкіх купцоў.

— Вялікі княжа, — пачціва трымаючы ў руках шапкі, пасталі перад Валодшам купцы-палачане. — Мы прыйшлі са скаргай на немцаў: яны без твайго дазволу збудавалі на нашай зямлі крэпасць Рыгу і не пускаюць ужо нас з таварамі да Варажскага мора.

Дык вось да чаго прывяло «мірнае» прапаведніцтва нямецкіх святароў!

Лівонія да самага Варажскага мора была занята палачанамі яшчэ ў X стагоддзі, a то і раней. Разам з Латгаліяй і землямі селаў і летаў яна ўваходзіла ў вялікае Полацкае гаспадарства, плаціла яму даніну. Для таго, каб утрымліваць за сабой гэтыя землі з выхадам у Варажскае мора, палачане пабудавалі там шэраг апорных крэпасцяў. Самымі важнымі былі з іх Герцыке і Кукенойс, пабудаваныя на Дзвіне.

У старажытнасці так рабілі ўсе, хто імкнуўся далучыць да сваёй дзяржавы новыя землі. Напрыклад, апорным пунктам полацкага князя Брачыслава была пабудаваная ім крэпасць, якая займела потым яго імя — Браслаў. Апорным пунктам для заваявання Кіевам Літвы-Беларусі стаў узведзены Яраславам Мудрым горад Наваградак — будучая сталіца сярэдневяковай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Такія ж апор-

ныя пункты будавалі кіеўскія князі на поўночны ўсход ад Украіны. Кіравалі ўсімі гэтымі ўмацаванымі цэнтрамі пастаўленыя князямі пасаднікі, якія забяспечвалі своечасовы збор даніны і пастаўку пры неабходнасці войскаў.

I вось цяпер нямецкія рыцары пабудавалі сабе ў Лівоніі сваю крэпасць, апорны пункт для яе заваёвы — Рыгу, замкнуўшы ёю палачанам выхад да Варажскага мора.

Князь Валодша ўзбуджана хадзіў з кута ў кут па святліцы і не мог супакоіцца: гэта ж так праваронілі палачане вусце Дзвіны — вароты ў Варажскае мора!

Цяпер трэба збіраць сілы і адваёўваць назад гэтыя жыццёва важныя для Полацкай дзяржавы вароты.

Але немцы не драмалі. Біскуп Альберт, збудаваўшы крэпасць Рыгу, дапяў да Рыма і атрымаў у самога папы Інакенція III згоду стварыць у Лівоніі асобнае крыжацкае ваеннае згуртаванне — Ордэн рыцараў Хрыста, які займеў яшчэ назву Ордэна мечаносцаў (на белых плашчах яго хаўруснікаў была нашыта побач з крыжам выява меча). Болып вядомы гэты крыжацкі хаўрус стаў пад назвай Лівонскі ордэн. Сваю агрэсіўную дзейнасць распачаў ён ужо ў 1202 годзе.

Валадар Полацкага гаспадарства князь Валодша цвёрда намерыўся спыніць заваёўніцкія прыгатаванні немцаў і вытурыць іх з падуладных яму зямель.

У 1203 годзе ў Полацку затрубілі збор. У хуткім часе ўзброеная дзідамі, лукамі і мячамі полацкая конніца, падымаючы на дарогах хмары пылу, ляцела пад Варажскае мора. Адначасова з полацкай прыстані паплылі ўніз па Дзвіне баявыя стругі і плыты з воямі і харчовымі прыпасамі. Вёў войска сам вялікі полацкі князь Валодша. Па дарозе да полацкага войска далучыліся баявыя дружыны з Герцыке і Кукенойса.

Найперш конніца палачан скіравала на Ікескюль. Ужо здалёк убачылі палачане высокія сцены і вузенькія вокны-байніцы замка. Вось які «Божы храм» будаваў тут святы айцец Мейнард!

Палачане з ходу аблажылі Ікескюльскі замак. Абаранялі замак самі лівы, перавернутыя нямецкімі місіянерамі з язычнікаў у хрысціян. Палачане маглі лёгка ўзяць замак, бо яго гаспадары і абаронцы не чакалі прыходу полацкага войска і не падрыхтаваліся да абароны, але тут лівы выйшлі насустрач з белымі сцягамі і папрасілі не знішчаць замак, за што яны абавязваліся адкупіцца данінай. Палачане згадзіліся і скіравалі пад

болып важны нямецкі замак — Гольм, што знаходзіўся непадалёку ад Рыгі.

Але немцы, даведаўшыся пра наступ палачанаў на чале з іх «каралём Вальдэмарам», сабралі ў Гольме вялікія сілы і падрыхтаваліся да абароны. Калі полацкае войска падышло да Дзвіны, за якой узвышаўся Гольмскі замак, і збіраліся перапраўляцца, каб штурмаваць крэпасць, немцы пачалі біць адтуль з прыдуманых імі самастрэлаў і за кароткі час падбілі многа коней. Палачане, напужаныя невядомай ім нямецкай зброяй, адступілі. He змаглі адолець яны і нямецкую крэпасць — Рыгу. Як расказваецца ў згаданай кнізе Генрыха Латвійскага, пасланы туды полацкім уладаром Валодшам «кароль Герцыке» Усевалад змог толькі захапіць жывёлу гараджан, якая пасвілася ў прыгарадзе, ды ўзяць у палон двух нямецкіх місіянераў, адзін з якіх быў забіты.

Гэта было першае сутыкненне палачан з крыжакамі.

Палачане зразумелі, які небяспечны вораг з’явіўся на падуладнай ім зямлі. Каб адолець яго, патрэбна было сабраць значна большае войска. I князь Валодша, вярнуўіпыся з першай выправы ў Лівонію, пачаў рыхтавацца да новага, рашучага паходу супраць крыжакоў.

Паскорылі выступленне палачан лівы, якія ў 1206 годзе патаемна ад немцаў накіравалі ў Полацак сваё пасольства з просьбай выгнаць нямецкіх рыцараў.

Да прыходу крыжакоў лівы жылі болын-менш спакойна. Яны плацілі даніну Полацку, давалі палачанам у час ваенных паходаў сваіх вояў. На гэтым улада Полацка канчалася. Што ж да крыжакоў, то яны паказалі сябе як жорсткія заваёўнікі.

Князь Валодша з радасцю прыняў пасольства ад ліваў: з іх падтрымкай яму лягчэй будзе выгнаць крыжакоў з Ніжняга Падзвіння. Ён адразу ж загадаў рыхтавацца да паходу: збіраць з усіх падуладных яму зямель войскі, прасмальваць караблі, рабіць плыты, каб на іх як найхутчэй падплысці Дзвіною да Рыгі.

Але не паспела ад’ехаць назад пасольства ад ліваў, як да полацкага валадара заявілася пасольства ад біскупа Альберта на чале з абатам Тэадорыхам. Біскуп хацеў задобрыць полацкага караля і прапанаваць хаўрус з ім хрысціцеляў Лівоніі. Ён пасылаў нават князю Валодшу дарункі — баявога каня ў поўным узбраенні, каштоўнасці. Праўда, па дарозе іх адабралі ў крыжакоў летоны, якія напалі на пасольства.

— Мы прыйшлі ў Лівонію з дабром, — казалі паслы «каралю Вальдэмару», пасеўшы перад ім і з пачцівасцю гледзячы яму

ў вочы. — Мы хочам, каб святло Хрыстовай веры не абышло ліваў, каб на ўсіх тваіх землях быў мір і спакой...

— Але ж вы прынеслі ў нашы землі вайну і разбой! — перабіў паслоў князь Валодша.

— Гэта нехта пускае пра нас такія нядобрыя плёткі.

— Плёткі? — падхапіў князь Валодша. — Тады паслухаем саміх ліваў. — I ён загадаў паклікаць іхных паслоў, балазе яны затрымаліся яшчэ ў Полацку.

Калі паслы ад ліваў зноў увайшлі ў гасцёўню, князь Валодша папрасіў іх пераказаць усё тое, пра што расказвалі яму аб крыжацкім разбоі перад гэтым.

Слухаючы пра зверствы сваіх супляменнікаў у Лівоніі, нямецкія паслы толькі схілілі галовы і нічога не маглі сказаць у адказ.

Абату Тэадорыху ўдалося выведаць у Полацку пра падрыхтоўку палачан да паходу на крыжакоў. Каб як найхутчэй паведаміць пра гэта біскупу Альберту, абат адорвае сустрэтага тут жабрака з Гольма і пасылае яго з лістом да галоўнага «хрысціцеля» ліваў. Ганец прыскакаў вельмі своечасова: многія крыжакі ці пілігрымы якраз збіраліся караблямі паўз бераг Варажскага мора вяртацца з багатымі лупамі да сябе ў Нямеччыну. Біскуп Альберт затрымаў іх.

Спадзеючыся на палачан, лівы, арганізаваўшыся, самі выступілі супраць крыжакоў. Яны захапілі замак Гольм і хацелі ісці на Рыгу, але нямецкія рыцары, сабраўшы ўсе свае сілы, выбілі адтуль ліваў, якіх многа там загінула. Сярод забітых быў і іхны старэйшына Ако, які узначальваў пасольства ліваў да полацкага караля.

Як знак вялікай перамогі над лівамі немцы паслалі адсечаную галаву Ако біскупу Альберту.

У гэты крытычны момант лівы паслалі ганцоў у Полацк, каб прыспешыць паход палачан. Кароль Вальдэмар, як расказвае Генрых Латвійскі, сабраў войска «з усяго свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў, сваіх сяброў, і з вялікай храбрасцю пусціўся на караблях уніз па Дзвіне».

Спачатку палачане высадзіліся каля крэпасці Ікескюль, намерыўшыся авалодаць ёю. Але крыжакі пачалі біць адтуль з балістаў — новай нямецкай тэхнікі. Каб не траціць свае сілы на другарадны ўмацаваны пункт крыжакоў, якім быў Ікескюльскі замак, палачане скіравалі на захоплены зноў немцамі замак Гольм і акружылі яго. Нямецкія балістарыі ўзышлі на валы і пачалі зусіх бакоў страляць па палачанах, многія з якіх пачалі па-

даць. Але полацкія воі не адступалі. У адказ яны паслалі свае вострыя стрэлы з лукаў, якімі вельмі добра валодалі. Перастрэлка працягвалася многа дзён. Каб вытурыць немцаў з замка, палачане нанасілі пад яго сцяну вялікіх бярвенняў і хацелі іх падпаліць, але немцы не далі ім гэта зрабіць, закідаўшы іх камянямі.

Справіцца палачанам з крыжакамі перашкаджала тое, што тутэйшыя лівы самі не змаглі арганізавацца і прыйсці ім на дапамогу. Адны паўцякалі ад крыжакоў у лес, а другія пайшлі да іх на службу ў замак, каб адтуль патаемна памагаць палачанам, што было вельмі не лёгка. Таму князь Валодша паслаў ганцоў да ўсіх старэйшын Лівоніі і заклікаў іх сабраць войскі і прыйсці разам выганяць крыжакоў. Многія лівы з ахвотай адгукнуліся на заклік полацкага караля, які ўзначальваў барацьбу з нямецкімі рыцарамі, і прыйшлі да яго пад Гольм. Праўда, у іх не было зброі, таму князь Валодша загадаў ім назбіраць дроў і падпаліць замак, але немцы ізноў патушылі агонь. Пры гэтым многа ліваў загінула ад нямецкіх камянёў.

Каб неяк усё ж узяць замак, палачане пачалі рабіць сваю балісту на ўзор нямецкіх. 3 горам папалам яна была збудавана, але калі новаспечаныя полацкія балістарыі пачалі страляць з яе, яна кідала каменне куды папала і часта трапляла ў сваіх жа вояў. Была яшчэ надзея на ліваў, якія рыхтаваліся звязаць крыжакоў у замку і перадаць іх у рукі палачан.

Але крыжакі адчувалі гэта, таму пільна сачылі за лівамі, і ўдзень і ўначы застаючыся на валах каля сваіх баліст, гатовыя да любых нечаканасцяў.

He здымаючы аблогі Гольма, князь Валодша рыхтаваўся ісці з часткай войска на Рыгу. Найперш ён паслаў туды сваіх віжоў. Вярнуўшыся, віжы далажылі, што вакол Рыгі крыжакі нарабілі розных умацаванняў і панакідалі трохзубых жалезных шыпоў. Разведчыкі нават захапілі іх з сабой для паказу князю. Аб гэтыя шыпы так пакалоліся іх коні, што ўжо не маглі стаць на ногі. А тут заявіліся лівы з іхнай вобласці Тарэйды і паведалі полацкаму каралю, што морам прыбылі ў Рыгу з Нямеччыны караблі з новымі рыцарамі. Да князя Валодпіы дайшла яшчэ чутка пра тое, што са сваім вялікім войскам высадзіўся каля Рыгі дацкі кароль Вальдэмар, які намерыўся памагаць немцам.

Убачыўшы перавагу варожых сіл, князь Валодша даў каманду зняць адзінаццацідзённую аблогу Гольма і варочацца назад, у Полацак. Забраўшы параненых і забітых, палачане вярнуліся дамоў.

Гэтая перамога акрыліла крыжакоў. Яны з яшчэ большай напорыстасцю пайшлі ў наступ на «няверных». Пад 1207 год нямецкія «хрысціцелі» захапілі ўсю Лівонію і дайшлі да мяжы Кукенойскага княства.

У Кукенойсе ўладарыў полацкі стаўленік князь Вячка. Ён добра бачыў паболыпаную сілу крыжакоў, таму вёў з імі асцярожную палітыку, заключыў нават з гэтымі небяспечнымі сваімі суседзямі мір. У 1207 годзе гаспадар Кукенойса некалькі дзён гасцяваў у Рыжскім доме біскупа Альберта, які прымаў яго з усёй пашанай і ветлівасцю.

Мір з крыжакамі патрэбен быў Вячку, каб адцягнуць ix Ha­nafl на Кукенойс і лепей падрыхтавацца да абароны. He вельмі трымаліся гэтага міру і немцы. Неўзабаве пасля заключэння міру атрад крыжакоў на чале з нейкім Данілам ціха падышоў на досвітку пад Кукенойскі замак. Вартавыя, якія не чакалі ніякай небяспекі, дазволілі сабе прыдрамнуць. Крыжакі цішком узышлі на вал і без бою авалодалі замкам. Абаронцаў замка, што не ўспелі ўцячы, захапілі ў палон. Паланёны быў і сам князь Вячка.

Даведаўшыся пра гэта, біскуп Альберт выказаў рыцарам Ордэна мечаносцаў сваё незадавальненне, што самавольна, paHeft часу напалі на Кукенойс і парушылі яго стратэгічныя планы па заваёве падуладных Полацку зямель. Ен загадаў вызваліць князя Вячку і вярнуць яму Кукенойскае княства. Адарыўшы яго багатымі дарамі, ён даў Вячку атрад добра ўзброеных крыжакоў з балістамі — быццам бы для абароны ад летонаў. У сапраўднасці ж біскуп Альберт праз гэтых рыцараў меркаваў трымаць у сваіх руках князя Вячку і адначасова не паказваць пакуль што Полацку свой агрэсіўны план.

Князь Вячка добра разумеў яго хітрыкі. Таму, дачакаўшыся, калі добрая частка рыцараў Лівоніі, адслужыўшы свой тэрмін, адплыла караблямі ў Нямеччыну разам з біскупам Альбертам, які мерыўся завербаваць там новае папаўненне для Ордэна мечаносцаў, гаспадар Кукенойса вырашыў адным ударам пазбавіцца ад ягонай вайсковай «дапамогі». Загадам Вячкі нямецкія рыцары былі пасланы абчэсваць камяні для новых умацаванняў замка. Яны склалі на краі рова ўсю сваю зброю і даспехі і ўзяліся за працу. Вячкавы дружыннікі, знянацку захапіўшы гэтае іх узбраенне, акружылі крыжакоў і тут жа пачалі іх забіваць. Толькі траім з іх удалося ўцячы. Усе трупы крыжакоў былі дэманстратыўна кінуты ў Дзвіну, каб яны плылі ў Рыгу.

Усё ўзбраенне рыцараў, у тым ліку балісты, тэўтонскіх коней і панцыры, князь Вячка тут жа адаслаў у Полацк вялікаму

князю Валодшу. Пры гэтым перадаў яму ганцамі, каб збіраў войска і ішоў хутчэй на Рыгу, у якой амаль не было рыцараў і якую можна ўзяць. Але не паспеў князь Валодша сабрацца ў дарогу, як да яго прыскакаў новы ганец і расказаў, што біскуп Альберт, даведаўшыся пра забойства рыцараў у Кукенойсе, вярнуў назад усіх крыжакоў, што адплывалі ў Нямеччыну, і разам з імі арганізаваў вялікі паход на Кукенойс. Што да князя Вячкі, то ён добра разумеў, што цяпер ад вялікай крыжацкай навалы не абаронішся, таму загадаў спаліць замак Кукенойс, падзяліць паміж сабой усю маёмасць і коней і хутчэй прабірацца да сваіх.

Для Полацкай зямлі гэта была вялікая няўдача: страта заходняга фарпоста гаспадарства яшчэ больш умацоўвала пазіцыі нямецкіх рыцараў, якія праглі захапіць найбольш чужых зямель. Яны не прамінулі гэта скарыстаць. На руінах Кукенойскага замка біскуп Альберт вельмі хутка збудаваў новы, яшчэ больш моцны замак. Так Кукенойс, які быў апорай барацьбы Полацка з Ордэнам, стаў крыжацкай апорай у іх барацьбе супраць Полацка.

Галоўнай задачай пасля Кукенойса было для крыжакоў авалоданне другім важным фарпостам беларускай дзяржавы ў ніжнім Падзвінні — крэпасцю Герцыке, дзе сядзеў полацкі пасаднік князь Усевалад. Біскуп Альберт сабраў вялікае войска з падуладных яму зямель і нямецкіх рыцараў Ордэна мечаносцаў і ў 1209 годзе пайшоў на Герцыке. Сілай зброі яны хутка авалодалі замкам і, забраўшы ўсё дабро і палонных, падпалілі яго. Князь Усевалад, які не даўся ў рукі ворагам, з вялікім жалем глядзеў на пажар з другога берага Дзвіны. Словы яго тугі перадаў у «Хроніцы Лівоніі» Генрых Латвійскі: «О Герцыке, мілы горад! О мая бацькаўшчына! О нечаканая пагібель майго народа! Гора мне! Навошта я нарадзіўся на свет, каб бачыць пажар майго горада і смерць майго народа!»

Але тактыка біскупа Альберта была ў тым, каб не толькі заваяваць новую зямлю, але і моцна трымаць яе ў сваіх руках. Ён разумее, што без апоры на само насельніцтва заваяваных зямель, без схілення яго на свой бок яму нельга было там утрымацца. Таму Альберт заключыў з «каралём Герцыке» Усеваладам мір. Князю Усеваладу надарылася магчымасць адбудаваць наноў спалены крыжакамі замак у родным Герцыке. Хоць ён паабяцаў быць заадно з біскупам, усё ж у сапраўднасці праводзіў сваю, хоць і асцярожную палітыку, накіраваную супраць нямецкіх рыцараў. Ён скрыта, але актыўна падтрымліваў барацьбу з імі ліваў і летонаў. А гэтая барацьба ўсё больш разгаралася: прыбалты не хацелі цярпець прыгнёт чужынцаў. Каб

зламаць іх супраціўленне, трэба было хаця б нейтралізаваць Полацкую дзяржаву. Таму ў 1210 годзе ў Полацак да «караля Вальдэмара» заявілася пасольства з Рыгі. Крыжакі прасілі міру і дазволу пускаць іхных купцоў у полацкія ўладанні. Пры гэтым крыжакі абавязваліся сыскваць даніну з ліваў і выплачваць яе пэўную частку палачанам. Полацку мір быў карысны і тым, што палачане таксама маглі цяпер больш свабодна гандляваць з далёкімі і блізкімі краінамі.

Што ж да крыжакоў, то мір з Полацкам развязваў ім рукі для заваявання эстаў. Ўсе свае сілы яны скіравалі на іх краіну.

Умацаваўшы свае пазіцыі, крыжакі пачалі смела парушаць мірныя пагадненні з Полацкам. Адкінуўшы цяпер нямецкія хітрыкі, яны найперш напалі ў 1214 годзе на замак Герцыке і захапілі яго. Гэта быў для Полацка новы цяжкі ўдар. Палачане страцілі другі па значэнні пасля Кукенойса фарпост у Ніжнім Падзвінні, дзе ўладарылі цяпер нямецкія рыцары.

Народы Прыбалтыкі сваё вызваленне ад ненавісных «хрысціцеляў» па-ранейшаму звязвалі з Полацкім гаспадарствам. У 1216 годзе пасольства эстаў прыехала ў Полацак прасіць караля Валодшу прыйсці з войскам на Рыгу і знішчыць гэты асяродак нямецкай агрэсіі. Самі эсты браліся істотна памагчы палачанам, намаляваўшы яму план акружэння Рыгі.

Князь Валодша, які сабраў цяпер вялікае войска, бачыў рэальную магчымасць раз і назаўсёды пакончыць з нямецкімі агрэсарамі. Ён даў сігнал усім сваім дружынам рушыць у паход. Сам князь Валодша ўжо ўзышоў быў на карабель, каб узначаліць гэтае рашаючае выступленне. Але раптам яму зрабілася кепска, і ён упаў мёртвы на дошкі палубы. Як мяркуюць гісторыкі, яго атруцілі нямецкія лазутчыкі, якія ўбачылі ў гэтым паходзе палачан канец крыжацкаму панаванню ў Прыбалтыцы.

Смерць вялікага князя полацкага перапыніла паход на крыжакоў. Апошні шанц вызваліць здавён падуладныя Полацку землі не быў скарыстаны палачанамі. I вайна з крыжацкай агрэсіяй расцягнулася на многія стагоддзі.

У гэтую вайну былі потым уцягнуты і іншыя славяне. На жаль, яны спачатку не разглядзелі смяротнай небяспекі, якая навісла над імі з захаду ў абліччы крыжакоў. Адна Полацкая дзяржава цэлы.мі дзесяцігоддзямі процістаяла акутай у жалеза, значна лепш узброенай крыжацкай навале. Але хоць палачане страцілі ў гэтым трагічным паядынку Ніжняе Падзвінне, пазбавіліся вельмі важнага выхаду ў Балтыйскае (Варажскае) мора, усё ж яны не дапусцілі чужаземцаў у свае карэнныя, крывіцкія землі і збераглі, абаранілі сваю дзяржаву.

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА

Кіеў, Полацак, Ноўгарад. Тры самыя буйныя старажытныя гарады ўсходніх славян, тры сталіцы першых, вядомых у гісторыі дзяржаў трох народаў — украінскага, беларускага, рускага. У рускіх і беларускіх летапісах і хроніках, у ісландскіх сагах, у нататках заходнееўрапейскіх пісьменнікаў, што пабывалі некалі ў нашых краях, больш за ўсё мільгацяць акурат гэтыя стольныя гарады ўсходняй Славяншчыны.

Але жыццё тут не стаяла на месцы. Усходнія славяне засялялі і абжывалі новыя землі, значна пашыраючы свае межы. Узнікалі і ўзвышаліся новыя гарады, якія рабіліся новымі цэнтрамі земляў і княстваў. Ранейшыя ж сталіцы ўсходнеславянскіх дзяржаў трацілі сваё значэнне, адыходзілі ў цень Гісторыі.

На пярэдні план у XII—XIII стагоддзях выступаюць у продкаў рускіх — Уладзімір на Клязьме, украінцаў — Галіч, беларусаў — Новагародак (сучасны Наваградак, або, на польскі лад, Навагрудак).

У межах сучаснай тэрыторыі Беларусі напрыканцы XVIII стагоддзя існавалі тры самастойныя дзяржавы, ці, як асцярожна кажуць навукоўцы, дзяржаўныя ўтварэнні: Полацкае княства (галоўныя гарады — Полацак, Менск, Віцебск, Барысаў, Брачыслаўль, Лагожаск, Ізяслаўль, Друцеск), Тураўскае княства (Тураў, Пінск, Случаск, Копыль), Новагародскае княства (Новагародак, Гародня, Ваўкавыйск, Слонім).

Калі першыя дзве ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і паказалі сваю жыццяздольнасць у барацьбе з галоўным прэтэндэнтам на іхныя землі — Кіевам, то Новагародскае княства ўтварылася значна пазней: недзе пасля таго, як у 1044 годзе Яраслаў Мудры заснаваў Новагародак, што стаў важным фарпостам Кіеўскай Русі на паўночным захадзе ад яе, ну, і асобным, вядома ж, падпарадкаваным Кіеву княскім удзелам.

Як паказваюць раскопкі археолагаў, Новагародскі край меў у старажытнасці моцную гаспадарку, у эканамічным развіцці ён абганяў нават Полацкае і Тураўскае княствы. Гэтаму спрыялі шмат якія чыннікі: высокая ўрадлівасць глебы, што давала

магчымасць падняць узровень сельскай гаспадаркі, шырокія гандлёвыя сувязі з іншаземнымі краінамі, багатыя паклады балотнай жалезнай руды, так патрэбнай для вырабу гаспадарчых прылад, для ўзбраення войска.

У Новагародку шырока развіваліся рамёствы, была наладжана апрацоўка каштоўных металаў, аздобы з якіх ішлі на продаж. Даволі развітай архітэктурай вылучаліся пабудовы ў Новагародку і яго ваколіцах. Дамы будаваліся высокія, прасторныя, часам двухпавярховыя. Пры раскопках у пластах XII— XIII стагоддзяў археолагі знаходзілі рэшткі шкла, з якога ўжо ў той час рабілі шыбы для вокан, што сведчыла пра даволі высокую культуру Новагародчыны, бо ў Маскоўскай Русі, да прыкладу, яшчэ праз тры стагоддзі зашклёныя вокны можна было сустрэць толькі ў вельмі багатых людзей і ў знаці. Пра эканамічную моц і высокую матэрыяльную культуру краю ў старажытнасці пераканаўча паказала ў сваёй кнізе «Древннй Новогрудок» В. Ф. Гурэвіч.

Яшчэ большай моцы пачала набываць Новагародская зямля з адваёвай недзе ў сярэдзіне XII стагоддзя незалежнасці ад Кіева, што акурат у гэты час страціў ужо сваю ролю аб’яднальнага цэнтра Русі і верхавенства над рускімі княствямі, а ў 1167 годзе зусім быў бязлітасна зруйнаваны суздальскім князем Андрэем Багалюбскім, які перанёс вялікае рускае княжанне ў заснаваны яшчэ Уладзімірам Манамахам звычайны горад Суздальскай зямлі — Уладзімір на Клязьме, намерыўшыся зрабіць яго «другім Кіевам».

Але ў заходнім кутку Кіеўскай Русі збіраннем паўднёварускіх (украінскіх) зямель узяло на сябе новае дзяржаўнае ўтварэнне — Галіцкае княства, якое ўзнікла ў 1144 годзе з аб’яднання некалькіх княскіх удзелаў. У 1199 годзе галіцкі стол збройнай сілай з дапамогай палякаў заняў валынскі князь Раман Мсціслававіч. Гэта быў жорсткі і ваяўнічы ўладар. Ен нават адабраў у паўночных «адшчапенцаў» Кіеўскай Русі «маці гарадоў рускіх» старажытны Кіеў і падначаліў яго сабе з усімі землямі. Новы вялікі князь галіцкі не мог змірыцца з адасабленнем былога кіеўскага ўладання — Новагародскай зямлі і вярнуў яе да сваёй дзяржавы, якая займала ўжо добрую частку цяперашняй тэрыторыі Украіны. А каб мацней трымаць пад сваёй рукой новагародцаў, ён пайшоў вайной і на іхных суседзяў — літву, з якой звычайна яны разам хадзілі ў свае ваенныя паходы. Набіраючы з літвы палон, Раман Мсціслававіч, як кажа паданне, упрагаў

яе ў плугі і араў зямлю. 3 таго часу ва ўкраінцаў засталася прымаўка: «Рамане, Рамане, пагана жывеш — літвою арэш».

У 1205 годзе люты галіцкі князь загінуў, і за велікакняскі стол у Галічы пачалася працяглая калатнеча паўднёварускіх князёў, якім, вядома ж, было не да Новагародскай зямлі, што і скарысталі новагародцы. Ды і новы галіцкі князь Мсціслаў Мсціслававіч Удалой, які валадарыў з 1214 па 1228 год, быў памяркоўнага характару, набожны, нават перад смерцю пастрыгся ў схіму. Так што Новагародскае княства зноў мела магчымасць праводзіць сваю ўласную палітыку. 3 прыходам да ўлады ў Галічы больш жорсткага князя Данілы, сына Рамана Мсціслававіча, Новагародскае княства падпала пад яго васальную залежнасць.

Нашэсце мангола-татарскіх ордаў на Украіну ў 1240 годзе вельмі аслабіла Галіцкае (ці Галіцка-Валынскае) княства, у той час як Новагародская зямля, што шчасліва пазбегла гэтай страшнай навалы, яшчэ больш умацавалася і згуртавалася пад пагрозай смяротнай небяспекі з Усходу. Яе ўмацаванню садзейнічаў і вялікі наплыў амаль з усёй Русі бежанцаў, якія знаходзілі тут паратунак ад татарскай лютасці. 1х сілы і здольнасці добра прыдаліся Новагародчыне.

У той жа час старажытнае Полацкае княства, якое аб’яднала вакол сябе добрую палову беларускіх зямель, апынулася ў даволі цяжкім становішчы. Наступ закаваных у браню рыцараў Ордэна мечаносцаў патрабаваў многа сіл для яго адпору. Адначасова Полацкаму княству неабходна было астуджаць імпэт смаленскіх князёў, якія мерыліся далучыць полацкія землі да сваіх уладанняў. Ды і ўдзельным князькам Полацкай зямлі не сядзелася спакойна ў сваіх драўляных замках, і яны ішлі ў ваяўнічыя паходы на братоў-суседзяў, каб за іхны кошт пашырыць свае ўладанні. Усё гэта не магло не падрываць сілы першай беларускай дзяржавы — Полацкага княства. I тут наўрад ці трэба згадзіцца з сцверджаннем Міколы Ермаловіча,быццам Полацкае княства на перавале XII і XIII стагоддзяў заставалася такім жа магутным, як і раней. Так, яно яшчэ не ўступала ў моцы іншым найбольш значным княствам усходніх славян. Тым не менш на захадзе з’явіўся вельмі сур’ёзны сапернік Полацкаму княству ў збіранні беларускіх зямель — Новагародскае княства з яго вялікім экнамічным патэнцыялам.

Звычайна вялікая роля ў стварэнні дзяржавы належыць моцным асобам, іх арганізацыйнаму таленту і напорыстасці. Між тым мы амаль нічога не ведаем пра князёў Новагародскай зямлі.

Летапісцы абышлі іх увагай з той простай прычыны, што Новагародскае княства знаходзілася ўбаку ад магістральных шляхоў гісторыі. I доўгі час не выходзіла на яе арэну. Новагародцы працай сваіх рук мацавалі дзяржаву, бралі, нібы той Антэй, сілы з уласнай зямлі. А «працоўныя подзвігі» летапісцы абыходзілі.

Аднаму толькі князю Ізяславу Новагародскаму пашчаслівіла трапіць у аналы гісторыі.

Яго імя данёс да нас адзін-адзіны запіс у Іпацьеўскім летапісе пад 1235 годам, дзе гаворыцца, што «па том же лете Данннл же возведе ка Конрада лнтву Мендога Нзяслава Новогородского».

Гэты запіс усебакова разгледзелі і пракаментавалі гісторыкі. Галоўная яго каштоўнасць, што ён не даў згубіцца ў леце імені ўладара аднаго з найважнейшых дзяржаўных утварэнняў старажытнай Беларусі — князя Ізяслава. 3 гэтага запісу вынікала, што ў той час Новагародскае княства было яшчэ ў нейкай ступені залежнае ад Паўднёвай Русі, дзе тады валадарыў Даніла Галіцкі, і што новагародскі князь дзейнічаў заадно з літвінам Міндоўгам у паходзе на мазавецкага князя Конрада.

Пра Ізяслава Новагародскага можа гаварыць са станоўчага боку росквіт яго княства, у чым, вядома ж, была немалая заслуга гаспадара краіны.

Акурат такім дбайным гаспадаром і вялікім патрыётам сваёй Новагародскай зямлі паказаў яго пісьменнік Генрых Далідовіч у гістарычным рамане-хроніцы «Кліч роднага звона». Варта прывесці тут хаця б момант, калі новагародскі ваявода Усяслаў зайшоў у княскую спальню, дзе паміраў Ізяслаў: «Усяслаў узяў лёгкую, худую і халодную князеву руку і, пацалаваўшы яе, паўтарыў сваю ранейшую клятву:

— Што ні будзе пагражаць мне, але я ніколі і ні перад кім не адступлюся ад таго, што ты наказваеш нам...

— Ведаю, таму і паміраць мне не страшна. Такой бяды, што мяне хутка забудуць.

— He забудуць, княжа.

— Забудуць. Помняць доўга таго, хто пачаў, выйграў ці прайграў вайну, праліў мора чалавечай крыві. Хто не толькі адбіваўся ад ворагаў, але і нападаў на суседзяў, дадаваў да сваіх зямель чужыя. Такія ціхія, памяркоўныя, як я, у людской памяці доўга не застаюцца.

— He гавары так пра сябе, князь, — папрасіў Усяслаў.— Ты развагай, мірам, дбайнай гаспадарлівасцю ды мудрай палітыкай з дужымі і хіжымі суседзямі зрабіў тое, чаго не ўдалося б

дабіцца мячом. Ты спрытна спажыў зацішны шанец, што выпаў нам адзін раз на стагоддзе.

— Я не пра сябе думаю, Усяслаў. Пра іншую памяць...

Ён аж здзівіўся і ад цяперашняй свядомасці і розуму князя Ізяслава.

— Спажыць шанец — яшчэ не ўсё. Гэты шанец яшчэ трэба спраўдзіць, адстаяць. I ўжо, непазбежна, мячом. Хутка, можа, нават і вельмі хутка пасля маёй смерці наш зацішак, мір сярод войнаў, што палыхаюць вакол, закончыцца і сюды таксама прыйдзе вайна. Каб забіць наш шанец...

— Што ж, прыйдуць на нас з мячом — возьмем у рукі мячы і мы.

— Дык вось калі будзе памяць пра слаўнае былое і прага лепшага новага, то ворагу будзе нялёгка скарыць вас. Устоіце, будзеце гаспадарамі на нашай зямлі, дзяржаваю сярод дзяржаў — усцешыце нас там, на тым свеце. Мы не будзем плакаць, адракацца ад нашчадкаў, што не занядбалі нас, наш запавет, сябе, будзем спрыяць адтуль. Калі ж, не дай Бог, нашчадкі змаладушнічаюць, забудуць нас, зганьбуюць сябе, то іхны род пачне выміраць. I заўладараць чужыя. I завядуць свой лад, дзе ўсё будзе няправеднае, хіжае, нявечнае, абы ўхапіць сваё ды дзень гэты пражыць...»

Вядома, пісьменнікам пры вельмі скупых звестках пра той далёкі час нічога не застаецца, як толькі самім дадумваць вобраз новагародскага князя Ізяслава. Пэўне ж, была ў яго і сям’я, дзеці. Але можна меркаваць, што сыноў ён не пакінуў пасля сябе, раз яны не занялі яго месца.

Пасля смерці вялікага князя Ізяслава новагародскае баярства сабралася на раду. Пытанне стаяла на ёй адно: каго выбраць на месца князя Ізяслава, каму даць у рукі жазло ўладара Новагародскага гаспадарства?

Да позняй ночы меркавалі-спрачаліся новагародскія баяры. Нарэшце, усё добра ўзважыўшы, прагаласавалі за тое, каб запрасіць на княжацкі пасад літоўскага князя Міндоўга. Прытым з умовай, што ён прыме хрост паводле ўсходняга абраду і далучыць да Новагародскай зямлі сваю Літву.

Ён уцёк са сваёй Літвы ў Новагародак, калі яшчэ жыў князь Ізяслаў.

Была глыбокая восень, і Міндоўг са сваёй дружынай прыскакаў сюды па раскіслых ад дажджу дарогах яшчэ цёмначы. Калі ён, скінуўшы ў пачакальні апырсканы гразёю свой плашч-

Міндоўг.

Гравюра XVI cm.

корзна, адчыніў дзверы ў княжацкія пакоі, валадар Новагародскай зямлі, папярэджаны ўжо аб яго прыездзе, з ветлівай усмешкай падаўся яму насустрач і абняў за плечы:

— Ну, садзіся, дружа, расказвай, што прыгнала цябе такою хлюпотаю ў маю хату, — сказаў князь Ізяслаў, паказваючы на крэсла каля цёплай грубкі, з якой мірна і вабна памільгвалі вясёлыя языкі агню.

Князь Ізяслаў даўно ведаў Міндоўга, ён наймаў яго дружыну («літву») для змушаных ваенных дзеянняў, хадзіў з ім у баявыя паходы і ўпадабаў літоўскага князя за смеласць, рашучасць, вынослівасць.

— Хачу прасіцца пад тваё крыло, князь, — пачаў Міндоўг, калі абодва селі ў мяккія глыбокія крэслы каля агню. — На мяне пайшлі вайною мае родныя пляменнікі, я ледзьве адбіўся ад іх сваім востром мечам. Яны гвалтам захапілі маю зямлю, занялі Руту, пабілі маю чэлядзь...

— He разумею, князь, як яны асмеліліся падняць меч на такога мацака, як ты, — не хаваў свайго здзіўлення князь Ізяслаў.

— Падлавілі момант, гадзюкі... Гэта ж мяне папрасілі куршы памагчы ім адбіцца ад немчуры. Як жа не памагчы: яна ж і на нас ужо точыць зубы, увесь свет хоча падгрэбці пад сябе. Я падняў усё сваё войска і пайшоў на нямецкую цвярдыню Абэтон — з яе трэба было пачынаць разгром. Падышлі пад яе — немцы барзжджэй за сцены замка і давай лупіць па нас стрэламі ды камянямі. Я з усіх бакоў аблажыў цвярдыню, не даём стрэламі носа высунуць немцу з яго сценаў. Пяць тыдняў трымалі так крыжакоў у пастцы. Потым зрабілі такі да адной сцяны подступ, узяліся прыстаўляць драбіны, каб барзджэй ускочыць усярэдзіну, у самае гняздо асінае. Я павёў ужо хлопцаў на штурм. Адзін міг — і ўсё было б гатова! Ды тут па наіпых спінах — хмары стрэлаў! Правароніла варта — крыжакі падкраліся з лесу і давай сячы ззаду! Мы павярнулі на іх, а па нашых задніцах ужо з цвярдыні засвісталі стрэлы асмялелай немчуры. Мы апынуліся ў мяшку — як тыя кацяняты. Цяжка ўспамінаць, князь, як там нас малацілі крыжастыя, колькі палегла маіх адборных вояў, славян-літвінаў ад нямецкіх стрэлаў, пікаў, а потым і мечаў...

Князь Міндоўг схіліў галаву, прымоўк, не хаваючы смутку.

— Добра, што хоць сам уцалеў, князь.

— Уцалеў. Мой скакун Люты вынес. Ды і жалеза во гэта абараніла. Стрэламі корзна толькі зрашэціла. А меч нямецкі кальчугу пагнуў. — Князь Міндоўг расхінуў жупан і паказаў прадаўгаватую ўмяціну на грудзіне.

— Бачу, з якога пераплёту ты вылузаўся.

— He многа вырвалася нас з той пасткі. А калі, хто як мог, выносілі адтуль ногі, крыжакі гналіся за намі аж да маёй Руты — лоўка яны ўсё прадумалі, гады. Гэтак абвесці нас вакол пальца! Я з ацалелай дружынай зачыніўся ў Руце. Але крыжакі не хацелі губляць сілы і час на штурм маёй цвярдыні. Яны кінуліся рабаваць нашу зямлю, набіраць палон. А калі адышлі і мы пачалі аглядваць ды залечваць свае раны, прыляцеў вартавы і далажыў, што пасля немцаў ідзе сюды новае вялікае войска, паліць ды руйнуе літвінскія селішчы. Гэта мае надта разумныя пляменнікі Таўцівіл ды Эдзівід, даведаўшыся, што нас пабілі, захацелі пакарыстацца нашай бядой, дабіць ляжачага, ды яшчэ свайго. Таўцівіл даўно марыць стаць адзіным уладаром усёй Літвы, спіць і сніць пра гэта. Але я адзін быў яму косткай у горле. Цяпер ён убачыў, што лёгка можна вырваць гэтую кост-

ку. Ды я не жадаў аддавацца яму ў рукі. Хто-хто, а ён бы мяне не пашкадаваў. Таму і ў цябе я цяпер, князь. Калі прымеш, буду верна служыць. Табе, тваёй зямлі, бо яна таксама ж літвінская адвеку зямля, толькі русічы прысвоілі яе, назвалі Руссю, Чорнай Руссю. Раней жа яна таксама называлася — Літва...

— Ці прыму я цябе? Яшчэ як прыму! — сказаў князь Ізяслаў.— А што табе рабіць у нас, я абгавару з сваімі баярамі. А мо і на вечы...

Князь Ізяслаў, абапіраючыся рукой аб біла крэсла, з цяжкасцю ўстаў. Толькі цяпер, пры святле свечкі, Міндоўг угледзеў, як змізарнеў князь Ізяслаў — стаў нейкі бледны, худы, прыгорблены.

«Што з табой, князь?» — ледзь не вырвалася ў Міндоўга, ды ён стрымаўся, баючыся пакрыўдзіць гаспадара.

Баяры таксама прыхільна сустрэлі князя Міндоўга, якога ўжо ведалі. Яму даручылі адно: мацаваць сваю дружыну служыць з ёю новагародцам, заўсёды быць гатовым да бою на выпадак варожага нападу. Уладкавалі і яго сям’ю, далі асобны хорам.

Што праўда, то праўда, служыў ён Новагародскай зямлі шчыра і аддана. 3 усёй удзячнасцю за прытулак і давер. Калі нападалі на княства разбойныя чужацкія дружыны, віхурай налятаў на іх са сваёй літвой, біўся з ім, «жывата» свайго не шкадуючы, а потым імчаўся ў пагоню адбіваць палон. Спакойна і надзейна былося новагародцам з Міндоўгавай літвою.

Таму і не вельмі вагаліся, калі выбіралі літоўскага князя на новагародскі пасад.

Выконваючы патрабаванне новагародцаў, князь Міндоўг, перш чым заступіць на новагародскі пасад, прыняў хрышчэнне паводле ўсходняга, праваслаўнага абраду. I ўся яго сям’я прыняла. I ягоныя баяры, і ўсе да аднаго дружыннікі. Яны зраўняліся такім чынам з новагародцамі, сталі яшчэ больш сваімі.

Цяпер новагародскаму князю заставалася здзейсніць самае важнае, самае галоўнае: далучыць да Новагародскага княства Літву.

Два гады кавалася ў майстэрнях зброя, папаўнялася і абучалася новагародскае войска, пашыралася і мацавалася гаспадарства.

Намер новагародцаў заваяваць Літву хаваўся ў строгім сакрэце. Асабліва таіў Міндоўг задуманае ад сваіх пляменнікаў —

удзельных князёў Літвы, нават пастараўся памірыцца і пахаўрусаваць з імі, усяляк паказваючы ім, што ён забыў сваю крыўду за выгнанне з бацькаўшчыны.

Для хутчэйшай заваёвы Літвы Міндоўг склаў у галаве свой план.

Ен падбухторыў пляменнікаў Таўцівіла і Эдзівіда, а таксама жамойцкага князя Вікінта паваяваць разам Смаленскую зямлю, якая была аслаблена ўдзельнай міжусобіцай.

— Што хто захопіць, тое будзе яго, — сказаў ім князь Міндоўг.

У прызначаны час дружыны Таўцівіла, Эдзівіда, Вікінта і Міндоўга прыскакалі на месца збору. Без асаблівых спрэчак камандаваць аб’яднаным войскам згадзіліся даручыць князю Міндоўгу як старэйшаму і самаму вопытнаму военачальніку, які шмат разоў хадзіў у такія паходы. Даўшы воям добра адпачыць, на світанні Міндоўг загадаў трубіць у рог.

Неўзабаве па дарозе, што вяла на ўсход, запылілі дружыны аб’яднагага войска.

He ведалі князі-хаўруснікі, Міндоўгавы сваякі, што другая, прытым самая вялікая частка новагародскага войска засталася за іхнай спіной. Камандаваць ёю князь Міндоўг прызначыў новагародскага ваяводу Астафія Канстанцінавіча, які ў 1242 годзе ўцёк сюды з Русі ад мангола-татарскіх ордаў. Загад быў для ваяводы адзін: заняць усе гарады Літвы і пакінуць там новагародскіх пасаднікаў.

Спачатку ўсё ішло ў Міндоўга так, як ён і задумаў з новагародскімі баярамі.

Калі аб’яднанае войска далёка адышлося ад літоўскіх межаў, новагародцы на чале з ваяводам Астафіем Канстанцінавічам рынуліся на літоўскія гарады.

У гэты ж час Міндоўг, які ішоў са сваёй дружынай ззаду, патаемна паслаў услед сваім пляменнікам цэлы атрад лазутчыкаў з наказам забіць іх, а заадно і Вікінта. На адным з начных прывадаў лазутчыкі, зняўшы нажамі ахову пралезлі ў Таўцівілаў шалаш. Але, пачуўшы падазроны шум, князь мігам прахапіўся, ускочыў з пасланага на яловых лапках сена і, гукнуўшы сваіх, схапіўся за меч. Двух лазутчыкаў удалося затрымаць, астатнія ўцяклі. 3 допыту лазутчыкаў Таўцівіл зразумеў намер дзядзькі Міндоўга. Ён тут жа паклікаў брата Эдзівіда і Вікінта і пачаў з імі раіцца, іпто рабіць. Ды ў гэты час у шалаш ускочыў Таўцівілаў дружыннік:

— Князь, здрада! Нас акружаюць!..

Таўцівілу, Эдзівіду і Вікінту нічога не заставалася, як уцякаць: яны добра ведалі, што хітры і жорсткі Міндоўг жартаваць з імі не будзе. Як не жартаваў з князямі Булевічамі, якіх ён адправіў на той свет, бо стаялі на яго шляху. I праўда: неўзабаве ўцекачы пры месячным святле ўбачылі за сабой пагоню. Каля іхных вушэй ужо засвісталі першыя стрэлы. Ледзьве ўдалося ўцячы тады ўдзельным князям Літвы і Жамойці. Міндоўгавы пляменнікі зразумелі, што дзядзька абхітрыў іх, адабраў іхныя землі, пакінуўшы іх абодвух з носам.

Выгнаўшы пляменнікаў, Міндоўг вярнуўся з войскам назад. Літва цяпер была ў яго руках, князь Міндоўг далучыў яе да Новагародскай зямлі, значна пашырыўшы межы сваёй дзяржавы.

Калі Міндоўг з дружынаю вярнуўся ў Новагародак, яго сустрэлі там урачыстымі гукамі баявых сурмаў новагародцы, што сабраліся на гарадскім пляцы. Гэта была вялікая перамога: уся Літва стала цяпер новагародскай. He маглі абмінуць гэтую значную падзею і летапісы. Расказваючы пра выгнанне Міндоўгам з Літвы яго пляменнікаў, аўтар Галіцка-Валынскага летапісу адзначаў, што новагародскі князь, варагуючы з пляменнікамі, «вераломна завалодаў Літвою, захапіў усю зямлю Літоўскую і шматлікае дабро іх і прысвоіў іх набытак».

Новагародак стаў сталіцай вялікай дзяржавы. Яе першапачатковую тэрыторыю склалі амаль уся цяперашняя Гродзенская вобласць, усходняя частка Міншчыны і ці не ўся Віленшчына — этнічна беларускія землі, асяродак якіх здаўна называлі Літвой. Таму і сваю дзяржаву нашы продкі назвалі — Вялікае Княства Літоўскае.

Але ў тыя далёкія часы лягчэй было заваяваць якую-небудзь зямлю, чым утрымаць яе ў руках.

Далучэнне Літвы да Новагародскага княства выклікала рашучае пярэчанне ўдзельных літоўскіх князёў і вялікую трывогу ў суседзяў, якія ўбачылі для сябе сур’ёзную пагрозу ад узвышэння Новагародка.

Міндоўг яшчэ спаў, калі ў браму яго палаца ў Новагародку нехта гучна і настойліва загрукаў. Праз фортку брамы стражнік убачыў у ранішнім прыцемку знаёмага дружынніка з паўднёвага памежжа дзяржавы. Ён толькі што саскочыў з каня, які стаяў тут жа пад сядлом і бакі якога хадзілі, як кавальскія мяхі пры распальванні агню ў кузні.

— Што здарылася? — запытаў стражнік, адсоўваючы завалу брамы.

— Будзі князя: вайна!

Праз лічаныя хвіліны ганец ужо стаяў перад князем у гасцёўні.

— Кажы пра ўсё па парадку, — прамовіў князь, зашпільваючы свой пазалочаны жупан і сядаючы ў крэсла.

Ганец, малады хлопец з расчырванелым ад хуткай язды тварам, стоячы перад вялікім князем са спічастым шлёмам у руках, пачаў не без хвалявання расказваць пра тое, што на Ваўкавыйск наляцела вялікае войска Чырвонай Русі. Ваўкавыйская дружына пачала абараняцца. Насустрач паўднёвым прыхадням пасыпаўся град стрэлаў, але шматлікая руская конніца змяла ваўкавыйсцаў. Дружыннікі разбегліся хто куды, бо зразумелі, што біцца з руссю бескарысна: ніколі такога вялікага войска ваўкавыйсцы не бачылі. Ад Ваўкавыйска рускае войска скіравала на Слонім.

«Значыць, не спіцца, не ляжыцца Данілу Галіцкаму, замуляла яму ўзмацненне Новагародскага княства», — падумаў Міндоўг і, адпусціўшы хлопца, паклікаў ваяводу.

«Ага, разумею цябе, чырванарускі князь Даніла, — тупаючы па гасцёўні і чакаючы ваяводу, гаварыў у думках да Данілы Раманавіча князь Міндоўг. — Як жа не занепакоіцца табе: твая спадчына — Яраславаў Новагародак — выплывае з рук тваіх. Разам з такой багатай і вабнай Новагародскай зямлёй, якую вы, рускія князі, падгрэблі пад сябе сілай, агнём ды мечам. Баішся страціць нарабаванае. А яшчэ ж, пэўне, убачыў у маёй асобе, у новагародцах канкурэнтаў. Да каго цяпер пабягуць хутчэй рускія княствы, каб бараніцца ад розных злыдняў? Да заняволенай татарамі Чырвонай Русі, іхнай данніцы, ці да вольнай, таксама ж славянскай Літвы, Літоўскай Русі? Ведама ж, да яе, да Новагародка, да вольнай Новагародскай зямлі».

Калі ўвайшоў новагародскі ваявода, Міндоўг, расказаўшы пра сітуацыю, пачаў раіцца з ім, як лепш і хутчэй адпрэчыць Данілавы войскі. Гаворка была не доўгая: трэба было спяшацца.

Вельмі хутка князь Міндоўг з ваяводам сядзелі на конях. Яны павялі Новагародскую конніцу на поўдзень краіны, туды, дзе неба чарнела дымам пажараў. Ляцелі несутрымнай лавінай, гатовыя да ўсяго.

Такой рашучасці, такога напору новагародцаў не чакалі чырванарусы. Падзяліўшыся на вельмі мабільныя аддзелы, Міндоў-

гавы дружыннікі з ходу нападалі на воінаў князя Данілы. I тыя не вытрымалі, кінуліся ўцякаць. Першы напад русічаў быў адбіты.

Але на гэтым вайна не скончылася. Даніла Галіцкі неўзабаве яшчэ з большымі сіламі пайшоў у наступ на Новагародскую зямлю. Ды і цяпер узяць сталіцу новай дзяржавы — Новагародак — яму не ўдалося. Новагародцы біліся за сваю радзіму да канца, з вялікай мужнасцю адстойваючы незалежнасць краіны.

Пра адзін з эпізодаў гэтай вайны паміж новагародцамі і Чырвонай Руссю цікава расказаў у сваёй славутай баладзе «Свіцязь» ураджэнец Наваградчыны Адам Міцкевіч. Паэт напісаў яе на аснове народнога падання пра затапленне легендарнага горада Свіцязь паблізу Наваградка, ці колішняга Новагародка. Старыя людзі расказвалі паэту, быццам з дна возера Свіцязь яны не раз чулі глухую людскую гамонку, жаночыя крыкі, гукі званоў ды грукат бою. Адзін багаты пан з прысвіцязьскага маёнтка Плужыны наважыў разгадаць тайну ўсіх гэтых гукаў і запусціў у самую глыбіню возера спецыяльна зроблены вялізны невад. Калі яго выцягнулі, усе з вялікім здзіўленнем і страхам убачылі ў невадзе невыказнай прыгажосці маладую жанчыну, якая выйшла на бераг і прыемным, заспакаяльным голасам паведала гісторыю Свіцязі:

«...Дзе ў тонях цар-кветкі блішчаць, як каралі, Дзе дрэмле чарот той бязмоўны, Дзе рэжа вясло ваша гэтыя хвалі, Стаяў колісь горад чароўны.

Шмат меў ён красунь, вабны быў розным ханам, Ды тут што ні муж — быў як віцязь.

Закладзены некалі князем Туганам, Квітнеў праз вякі горад Свіцязь.

Тады не шумелі тут пушчы з вятрамі, Жаўцелі скрозь жыта, пшаніца, Наваградак з даляў маячыў мурамі — Літвы тагачаснай сталіца.

Ды ў год нейкі з войскам вялізным цар з Русі Яе аблажыў быў надоўга.

Прыціхла Літва ўся: паддацца б не змусіў Ен сілай сваёю Міндоўга.

Міндоўг, што вёў войска з далёкай граніцы, Пісаў майму бацьку — Тугану: «Мой друг, на табе— абарона сталіцы, Дай бой тут жа царскаму стану!»

Князь Туган сабраў усіх вояў Свіцязі і накіраваўся з імі абараняць Наваградак. А ў гэты час войскі Данілы Галіцкага падышлі пад сцены горада Свіцязі, дзе засталіся адны жанчыны, дзеці ды старыя. Свіцязяне вырашылі развітацца з жыццём, але не здавацца русічам. Пра гэта яны малілі ў Неба: «Хай гром лепей спаліць наш горад, о Божа, ці возьме зямля нас жывымі». Неба паслухала свіцязянак, і чароўны горад Свіцязь праваліўся ў зямлю, а на яго месцы заплёскалі азёрныя хвалі. На беразе ж возера адразу расцвілі прыгожыя кветкі-цары. Гэта былі жанчыны Свіцязі, якіх Бог ператварыў у зёлкі:

Цнатлівасць жаночая ў кветках тых чыстых He знікне ужо аніколі.

У вольнай цішы між дуброваў цяністых Ніхто не кранецца іх болей.

Папробаваў цар і ягоныя зграі Іх рваць пасля той перамогі — Хто грудзі чароўнымі кветкамі маіў, Хто шлём аздабляў імі строгі.

Ды кожны, хто кветак рукамі кранаўся — Была ў іх нябачная сіла, —

У крук ад страшэнных пакутаў згінаўся, I смерць яго тут жа валіла...»

Паведаўшы ўсё, пані зноў адступае, За ёй — тонуць баты і чоўны.

Б’е хваля аб бераг, чароты гайдае, I лесам пабег шум няроўны.

I вось раздалася вада да глыбіняў, Красуню ў абдымкі прымае, Навек закрываючы хваляю сіняй... 3 тых дзён — цішыня тут нямая*.

Але тады да цішыні і спакою ў Наваградскім краі было яшчэ вельмі далёка.

Самымі першымі падбухторшчыкамі Паўднёвай Русі да вайны былі выгнаныя Міндоўгам з Літвы яе ўдзельныя князі, асаб-

ліва няўрымслівы Таўцівіл. Адразу пасля выгнання яны ўцяклі на Валынь да вялікага князя Данілы Галіцкага і яго брата і паплечніка Васількі. Галіцка-валынскія князі не маглі не адгукнуцца на іх гарачыя заклікі, бо інтарэсы абодвух бакоў тут супадалі.

Пасля першых няўдалых паходаў на Новагародак Даніла завінуўся гуртаваць супраць Міндоўга вялікую кааліцыю войскаў: усіх падпарадкаваных яму паўднёварускіх удзельных княстваў, а таксама суседзяў — полаўцаў, жамойтаў, ятвягаў. У першым паходзе галіцка-валынскі князь упершыню выкарыстаў і невялікі аддзел нямецкіх рыцараў Ордэна мечаносцаў. Убачыўшы іхную моцную экіпіроўку і ўменне ваяваць, Даніла намерыўся атрымаць ад Ордэна болып значную дапамогу. Дарэчы, ці не першы гэта быў выпадак выкарыстання крыжацкіх сіл ва ўнутранай барацьбе ўсходніх славян? Потым прыцягненне нямецкіх рыцараў стане ў іх звычайнай з’явай. Дамаўляцца з крыжакамі галіцка-валынскі ўладар паслаў свайго швагра Таўцівіла (яго сястра была Данілавай жонкай). Ордэнскія ўлады выставілі перад ім умову: ахрысціцца. I Таўцівіл мусіў быў пайсці на хрост, толькі б атрымаць адборнае нямецкае войска супраць ненавіснага Міндоўга.

Даведаўшыся, што «божыя дваране», як называлі нямецкіх рыцараў у народзе, і біскуп, і ўсе рыжскія воі ўзяліся дапамагаць Таўцівілу, Міндоўг, як паведамляе летапіс, «спалохаўся» і выправіў сваё пасольства ў Рыгу, да магістра Андрэя Сцірланда. Яно прывезла з сабой ад Міндоўга багатыя новагародскія дары, шмат золата і срэбра, «і прыгожых срэбных і залатых сасудаў, і шмат коней», як падае летапіс. Міндоўг праз сваіх паслоў перадаваў рыжскаму магістру яшчэ такія словы: «Калі ты заб’еш ці прагоніш Таўцівіла, атрымаеш яшчэ больш». Магістр жа загадаў паслам перадаць Міндоўгу: «Не пазбавішся ты ад гэтага. калі не пашлеш да папы і не прымеш хрышчэння — не адолееш ворага. Я ж да цябе дружалюбнасць маю...»

Міндоўг апынуўся перад нялёгкім выбарам. Перахрышчвацца ў каталіцтва азначала здрадзіць праваслаўным новагародцам, якія і паставілі яго з умовай, што ён прыме іхную праваслаўную «рускую» веру. 3 другога ж боку — адмовіцца ад каталіцкага хросту — немцы пойдуць у кааліцыю паўднёварускіх князёў, каб заняволіць Новагародскую зямлю.

Пастаўлены перад такой сур’ёзнай задачай, Міндоўг не мог, не меў права вырашаць яе адзін. Вядома ж, ён сабраў новагародскае баярства на раду, дзе і расказаў пра сітуацыю.

— Што вы, баяры, скажаце, тое і буду рабіць, — сказаў ён проста.

Баяры прыйшлі да аднаго: дазволіць Міндоўгу перахрышчвацца ў каталіцтва, але з абавязковай умовай: пры першай жа магчымасці ён зноў прыме «рускую веру», парве з каталіцкай.

Пасля хрышчэння летам 1253 года адбылася каранацыя Міндоўга. Правесці гэтую ўрачыстую цырымонію рымскі папа прыслаў спецыяльнага прадстаўніка апостальскай сталіцы. Прыехалі на ўрачыстасць таксама высокія рыжскія святары.

Такога яшчэ не бачылі новагародцы. На вуліцу з паўночнага боку ўязджаў незвычайны картэж. Уперадзе ў некалькі шэрагаў на конях у зіхатлівай пазалочанай збруі скакалі рыцары ў белых плашчах з чырвонымі вялікімі крыжамі на грудзях. За імі, запрэжаныя ў шасцёркі коней, адна за адной каціліся па гарадскім бруку таксама раззалочаныя вялізныя карэты з вокнамі. Спераду з высокіх адмысловых лавак надзьмутымі гусакамі пазіралі на сустрэчных разявак багата разадзетыя фурманы з шырокімі лейцамі ў руках. За карэтамі яшчэ скакалі коннікі.

На шырокім пляцы перад княжацкім замкам увесь картэж супыніўся. 3 карэтаў павылазілі нейкія важныя паны ў дарагіх убраннях і няспешнай ганарыстай хадою накіраваліся да расчыненых перад імі насцеж замкавых варот. Ці не ўвесь Новагародак высыпаў на пляц паглядзець на гэтае дзіўнае дзіва.

Што гэта за паны?

Наваградка званы

Чаму ім звоняць доўга?

Ах, гэта ж крыжакі Ідуць, каталікі, Каранаваць Міндоўга!

Усё на іх блішчыць Ды золатам зіхціць. Ад іх — ваўкол святлее!

Увесь твой строй, крывіч, Крывэ-Крывэйтаў зніч Прад бляскам тым бляднее...

Гэтак паэтычна апісаў прыезд высокай дэлегацыі папы рымскага на ўрачыстую каранацыю новагародскага князя Міндоўга Ян Чачот у вершы «Каранацыя Міндоўга» з яго цыкла «Спевы пра даўніх літвінаў».

Міндоўг стаў цяпер каралём, першым і, здаецца, апошнім беларускім каралём. Але ён не надта цешыўся такім высокім званнем. Хаўрус з чужынцамі-крыжакамі, яго хрышчэнне і каранацыя — гэта быў толькі вымушаны ход у змаганні з тымі, каму бяльмом на воку стала новае вялікае гаспадарства ў цэнтры Еўропы. I акаталічваць сваю краіну ён нават не збіраўся. Як кажа далей Ян Чачот,

Міндоўг не верыць, не!

Сваю карысць тут гне — Ён сам кіруе лёсам.

Ён будзе каралём!

Тры дні — каталіком...

Крыжак жа будзе з носам!*

Так яно потым і сталася.

Пакуль жа хаўрус з немцамі дапамог Міндоўгу ўтрымацца ва ўладзе ў Новагародку.

Але яго ворагі не спалі. Асабліва актыўнічаў Таўцівіл, які збіраў новыя і новыя сілы для барацьбы з Міндоўгам. Ён дабіўся падтрымкі рыжскага біскупа і пробашча Віржана, «якія шкадавалі аб ім, бо ведалі, калі б Таўцівіла не выгналі, — як даносіць летапіс, — то Літоўская зямля была б у іх руках і нехаця прыняла б хрышчэнне». Магістра ж Андрэя Сцірланда за дапамогу Міндоўгу Ордэн нават пазбавіў сану. Значыць, Міндоўгу, урэшце, не дапамаглі ні хрышчэнне, ні высокі каралеўскі тытул. Дамогшыся значнай перавагі над Новагародкам, набраўшы новых войсковых сіл у Жамойці, Таўцівіл паслаў да швагра Данілы ганца Роўбу з наказам: «Ідзі к Новагародку». I Даніла з братам Васількам і сынам Львом, добра зразумеўшы Таўцівіла, рушылі з усёй сваёй раццю на Новагародскую зямлю. Па дарозе яны падышлі пад Пінск і прымусілі ісці з імі ў паход і турава-пінскіх князёў. Але спачатку Данілава войска сустрэлася з няўдачай. Каля возера З’яце яго перадавыя аддзелы былі ўшчэнт разбіты высланай уперад Міндоўгавай літвою. Рэшткі чырванарусаў кінуліся праз балота ўцякаць да ракі Шчары. Калі пра гэта даведаўся Даніла, ён сказаў у злосці сваім военачальнікам: «Срамоту нмеем от Лнтвы н от всех земель, аіце не дойдем н вратнмся».

Войскі Данілы з дапамогай дружыны Таўцівіла, які прыйшоў да яго на злучэнне з поўначы, урэшце дамагліся свайго: «пленнша всю землю Новогородьскую», як зазначае летапіс.

Пасля паланення Новагародскай зямлі вялікай, сабранай з войскаў поўдня, усходу і поўначы шматпляменнай раццю пе-

рад новагародскімі баярамі ўстала вельмі складаная задача: як найлепей выйсці ім з незайздроснага становішча пераможаных. Праўда, за баярствам стаяў народ, і гэта ведаў Даніла Галіцкі, якому трэба было ўтрымаць у сваіх руках заваяваную Новагародскую зямлю. Без новагародскіх баяраў зрабіць гэта было немагчыма. Таму надта сварыцца з імі не выпадала. Новагародцы ж таксама цяпер не маглі поўнасцю дыктаваць свае ўмовы. Тут патрэбен быў кампраміс. Новагародцы са свайго боку, дагаджаючы Данілу і Таўцівілу, вымушаны былі зняць са свайго пасада князя Міндоўга, а на яго месца паставіць князевага сына Вайшэлка, якога ведалі здаўна, які гадаваўся ў Новагародку і быў тут сваім. Што ж да Міндоўга, то яго паслалі княжыць у заваяванай ім Літве. Пэўна ж, разлік у новагародцаў палягаў у тым, што ў недалёкім будучым сітуацыя памяняецца, і бацька з сынам ізноў аб’яднаюцца, адновяць вялікую дзяржаву з цэнтрам у Новагародку.

Цяпер новагародцам трэба было толькі заключыць з Данілам Галіцкім разумны, выгадны для іх мір. Зрабіць гэта мог толькі новы князь Вайшэлк, якога ведалі як разважлівага і разумнага кіраўніка, прытым да канца адданага Новагародскай зямлі. Яго і паслалі ў Холм на перамовы з Данілам Галіцкім.

3 невясёлымі думкамі ехаў у Холм, рэзідэнцыю Данілы Галіцкага, новы новагародскі князь Вайшэлк. Ён добра разумеў, у якім складаным становішчы апынулася Новагародская зямля. Па сутнасці, Чырвоная Русь зноў вярнула яе ў сваё лона. Праўда, перад Данілам Галіцкім стаяла цяпер не зусім лёгкая задача: утрымаць яе ў сваіх руках. Гэты Данілаў клопат — ці не адзіны для Вайшэлка будзе козыр на перамовах. Яго толькі як след патрэбна выкарыстаць.

Вайшэлк быў яшчэ маладым хлапчуком, калі бацька заняў новагародскі пасад. Тут, у Новагародку, прайшлі лепшыя гады яго жыцця, ён палюбіў свой ціхі, у цяністых прысадах гарадок, яго зялёныя ўзгорыстыя ваколіцы, якія не раз аб’язджаў верхам на сваім добрым слухмяным скакуне. Разам з бацькам прыняў ён тут і святы хрост паводле ўсходняга абраду. I не проста прыняў, ён адразу зацікавіўся хрысціянскай верай, пачаў збіраць і чытаць кнігі Святога Пісання. Ён зразумеў важнасць хрысціянства для палепшання людскіх нораваў, для яднання ўсіх плямёнаў вакол Новагародка, для ўмацавання адзінства дзяржавы. Прыняўшы праваслаўную веру, веру, якую вызнавалі новагародцы, Вайшэлк не перамяніў яе на каталіцкую, як зрабіў гэта

бацька, каб дагадзіць крыжакам, а быў верны ёй да канца, стаўшы нават, як заўважылі гісторыкі, праваслаўным фанатыкам.

Новагародскія баяры бачылі ў асобе Вайшэлка такога кіраўніка краіны, які цалкам адпавядаў іхным інтарэсам. Галоўнае, ён дбаў пра родны Новагародак, думаў пра яго як цэнтр збірання ўсіх крывіцка-радзіміцка-дрыгавіцкіх плямёнаў. Да таго ж Вайшэлк слыў «вучоным», разумным і сур’ёзным каралевічам. Новагародскае баярства глядзела на яго як на сваю надзею. Таму, калі надышоў час, без вагання і замяніла Міндоўга на яго, Вайшэлка.

Мінуўся роўны шэраг прыдарожных таполяў, і Вайшэлк здалёк убачыў на вялікім узгорыстым пляцы пазалочаныя цыбуліны-купалы цэркваў з крыжамі наверсе і белыя камяніцы палацаў. Гэта быў ужо Холм — новая сталіца Чырвонай Русі. Калі ён з усім сваім пасольствам пад’ехаў у карэце да вартавой брамы, вартаўнікі, даведаўшыся, хто і чаго едзе, прапусцілі новагародцаў у горад. Але да караля Чырвонай Русі ў той дзень князя Вайшэлка не пусцілі. He пусцілі і ў наступныя некалькі дзён. Новагародскаму пасольству адвялі памяшканнне на пасадзе, і там паслы на чале з князем Вайшэлкам марнавалі час, нудзіліся, чакаючы прыёму ў караля Данілы.

Спачатку Вайшэлка гэтае нудотнае чаканне абурала. Але потым ён успомніў, што гэтак жа прымусіў чакаць — здаецца, ці не адзін месяц — у Сараеве татарскі вярхоўны хан самога князя Данілу. Адно ўжо чаканне было для галіцкага валадара вялікім прыніжэннем, не кажучы пра іншыя знявагі, што давялося яму выцерпець тады ад хана, які потым, зрэшты, змазаў глухое Данілава абурэнне аж залішне ласкавым прыёмам. Ага, дык гэта ж Даніла ад татар пераняў спосаб як наймацней прынізіць пераможанага, але патрэбнага яшчэ васала. Ну што ж, ён, Вайшэлк, выцерпіць, перажыве гэтае прыніжэнне. Будзе цярпець і большае, пакуль не настане яго час. Тады... О, тады ён адплоціць за ўсё! Галоўнае, здзейсніць задуманае. А задумаў ён вельмі тонкія і далёкасяжныя хады, каб вярнуць незалежнасць сваёй дзяржаве.

Недзе праз тыдзень змушанага чакання князя Вайшэлка паклікалі да караля.

— Ну што, панове новагародцы, будзем далей варагаваць ці памірымся, га? — паставіў пытанне рубам перад новагародскім пасольствам на чале з Вайшэлкам падлагоджаны нечым галіцкі кароль, калі ўсе паселі насупраць яго на засланых дыванамі канапах.

— Мы прыехалі сатварыць мір, — гледзячы проста ў вочы Данілу, спакойна адказаў князь Вайшэлк.

— Велымі добра! Я таксама хачу, каб мы жылі мірна, каб вы болей не браліся за лукі ды сякеры. Вы ж ведаеце, што Новагародская зямля — гэта вотчына рускіх князёў, спярша Кіева, а цяпер Галіцкай дзяржавы. Спадчына маіх продкаў. I мы не выпусцім яе з рук.

— Мы ЗГОДНЫ 3 гэтым, кароль Даніла, і гатовы падпарадкавацца Галіцкаму каралеўству — сказаў князь Вайшэлк. — I болей... не бунтаваць.

— Ха-ха-ха!

Сваім смехам Даніла Раманавіч паказваў, што вельмі сумняваецца ў Вайшэлкавай шчырасці.

— Калі Ваша каралеўская вялікасць сумняваецца ў шчырасці гэтых слоў, то іх можна падмацаваць. Я прапаную нам парадніцца. У мяне ёсць сястра, Міндоўгава дачка. Наш род

Вялікі князь Вайшэлк.

3 выявы на абкладзе Лаўрышаўскага Евангелля

згодны аддаць яе замуж за сына Вашай каралеўскай вялікасці Шварна. Тады ён будзе мець права заняць новагародскі стол.

— Права заняць і... права не заняць? Так жа? Ці не слабаватая гэта будзе зарука трывалага міру, князь Вайшэлк?

— Другая мая прапанова, можа, будзе болып доказная, — нібы не чуючы Данілавага пытання, гэтак жа спакойна і разважліва казаў новагародскі князь. — Я дабраволыіа ўступаю свой велікакняжацкі стол у Новагародку аднаму з сыноў Вашай каралеўскай вялікасці. Толькі пад зверхнасцю караля Літвы Міндоўга. Тады і Новагародак і ўся Літва будзе заадно з Русіяй.

Паблажлівая вясёласць, з якой галіцкі кароль пачынаў перамовы, сышла з яго твару. Шырокія чорныя бровы злучыліся над пераносіцай. 3 хвіліну ён маўкліва глядзеў на спакойнага, ураўнаважанага новагародскага князя, які гаварыў сваім роўным, трохі расцягнутым голасам, не збіваючыся і не папраўляючы самога сябе: відаць было, што ён усё загадзя добра абдумаў.

— Як? Дабравольна адракаешся ад такога важнага новагародскага княжання? — не хаваючы здзіўлення, казаў пасур’ёзнелым голасам кароль Даніла. — А сам жа куды?

— А сам хачу служыць аднаму нашаму Госпаду Богу. Я ўжо спасціг яго вучэнне і думаю перадаць людзям Божае слова. Каб усе, хто яшчэ астаецца ў цямноце паганства, адкрылі вочы на нашу святую праваслаўную веру і азарыліся яе святлом. Буду толькі прасіць дазволу Вашай каралеўскай вялікасці пастрыгчыся ў манастыр, тут, у праваслаўнай Русіі, у сяле Палоніна.

— Пахвальна, вельмі пахвальна, княжа, — сказаў, не хаваючы задаволенасці, Даніла. — Я не магу не быць згодны з тваімі ўмовамі. Мой сын Шварн возьме ў жонкі тваю сястру, мы пароднімся. Вельмі добра. Ён жа і будзе княжыць у Новагародку. Як прымак. Пад зверхнасцю караля Літвы Міндоўга? Я згодны.

— Але яшчэ адна ўмова, Ваша каралеўская вялікасць. Каб княжанне ў Новагародку заняў не Шварн, а Раман. Гэтага сына Вашай каралеўскай вялікасці выбрала на вечы Новагародскае баярства. Яно просіць задаволіць гэтую просьбу.

— Ну што ж, для мяне вялікай розніцы няма: хай будзе Раман.

Для Вайшэлка ж розніца была. I не малая. Шварн, ажаніўшыся з дачкой Міндоўга, мог бы адразу на «законных» асновах уладарыць у Новагародку і гэтак жа «законна» аб’яднацца з бацькам. Раман жа будзе для новагародцаў «чужаком», а значыць, яны ў любы час могуць зноў жа «законна» папрасіць яго з высокага трона.

Добраахвотную перадачу Новагародскай зямлі сыну Данілы Галіцкага Раману гісторыкі растлумачвалі адным: рэлігійным фанатызмам князя Вайшэлка. Скрупулёзна вывучыўшы і супаставіўшы скупыя гістарычныя звесткі, Мікола Ермаловіч у сваёй кнізе «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» даволі абгрунтавана аспрэчыў гэта. Ён паказаў, што «здача» дзяржавы і пастрыжэнне Вайшэлка ў манахі «быў вельмі тонкі і дальнабачны палітычны ход». Вайшэлк разумеў, што

Чырвоная Русь, якая трапіла ў кіпцюры золатаардынскіх ханаў, не зможа доўга ўтрымліваць у сваіх руках Чорную Русь, што татары не дадуць ёй як след разгарнуцца. Новагародская ж зямля, калі цяпер забяспечыць яе мірам, наадварот, займее добрую магчымасць назапасіць новых сіл. Трэба толькі дачакацца спрыяльнага часу, не ўпусціць яго. Тады — далоў манаскую расу і за меч!

Тры гады насіў Вайшэлк гэтую манаскую расу, атрымаўшы келлю ў Палонінскім манастыры. Тры гады шчыраваў над Святым Пісаннем, задумаўшы абавязкова ахрысціць Літву, каб лягчэй было далучыць яе да Новагародскага княства. Дзеля наступнага хрышчэння Літвы ён тут, у манастыры, падбіраў манахаў-хрысціцеляў. Ён нават намерыўся пусціцца ў пілігрымку ў далёкую Грэцыю, у Афонскі манастыр, дзе думаў завербаваць і тамтэйшых манахаў для хрышчэння Літвы. Праўда, дайшоў ён толькі да Балгарыі, адкуль яго вярнулі назад, у Палонінскі манастыр, ваенныя завіхрэнні на Балканах.

Сваёй шчырай манаскай дзейнасцю Вайшэлк настолькі ўвайшоў у давер Данілу Галіцкаму, што той урэшце даў яму згоду на пабудову манастыра на радзіме — у Новагародку. Дзеля хрышчэння Літвы. Гэты манастыр і быў пабудаваны Вайшэлкам паміж Літвой і Новагародкам. Гэта вядомы Лаўрышаўскі манастыр.

Толькі ён быў ужо не просты манастыр, а асяродак для падрыхтоўкі перавароту ў Новагародскім княстве. Кіраваў змовай сам Вайшэлк. Ён падабраў вельмі спрыяльны для гэтага момант, калі Галіцкае княства знясільвалі апекуны-татары, а новагародцы былі незадаволены палітыкай князя-чужака Рамана, які пасылаў новагародскую дружыну ў дапамогу бацьку для яго паходаў на ятвягаў і на землі іншых плямёнаў. Да Вайшэлка ў манастыр цішком заходзілі баяры: яны гатовыя былі хоць цяпер «умыкнуць» Данілавага сына-пасадніка Рамана. Ды князь-манах казаў ім трохі загадкава: яшчэ не ўпрэла гуска ў печы, хай пабулькае трохі ў тлушчы за засланкай. Зрабіць пераварот будзе не цяжка. Але як будзе ўтрымаць уладу, калі Даніла пашле сюды ўсю сваю русь ды яшчэ татарву пад’южыць? He, для перавароту трэба падрыхтаваць яшчэ трывалы грунт. А грунт гэты — вялікае, добра ўзброенае войска. Каб займець яго, трэба падключыць Літву і Полацак. 3 Літвой праблем не будзе: яна падтрымае — унь колькі бедстваў прыносілі ёй галіцкія разбойныя дружыны! Галоўнае, дамовіцца з Полацкам, дзе княжыў Міндоўгаў праціўнік Таўцівіл. Палачане ўзялі яго на

свой стол з мэтай далучыць да свайго княства «Таўцівілаву Літву», а пры магчымасці і ўсю Літву. Так, як меркавалі і новагародцы, беручы на сваё княжанне Міндоўга і жадаючы забраць пад сваю руку яго, Міндоўгаву Літву.

Вайшэлк паслаў ганцоў у Полацак і даручыў ім дамовіцца з Таўцівілам на сустрэчу. Абодва князі сустрэліся ў патаемным месцы. Размова была адкрытая, шчырая. У асобе Таўцівіла Вайшэлк бачыў вельмі добрага хаўрусніка ў спрэчцы з галіцкавалынскімі князямі, з якімі той пасварыўся, нават пачаў варагаваць. Як зазначаў летапісец, Даніла на Таўцівіла «гнев ммеюШу». Таўцівілу таксама вельмі патрэбны быў хаўрус з Новагародскай зямлёй дзеля абароны ад ворагаў. Акрамя таго, Вайшэлк запэўніў, і, здаецца, шчыра, полацкага князя, што, калі ён дапаможа Новагародскай зямлі адваяваць незалежнасць, яны аб’яднаюць Новагародскую і Полацкую землі і Літву ў адзінай дзяржаве. На чале гэтай аб’яднанай дзяржавы стане тады Таўцівіл. Сам жа Вайшэлк зноў вернецца ў манастыр. Таўцівіла, вядома ж, вельмі прываблівала такая перспектыва.

Заручыўшыся падтрымкай Полацка, Вайшэлк нарэшце адкідае забрала і пачынае дзейнічаць. На яго знак новагародскія баяры распраўляюцца з князем-чужаком Раманам і ставяць на яго месца свайго князя — Вайшэлка.

Даніла Галіцкі, як і чакалася, не мог змірыцца з пераваротам у Новагародку, тым больш, што з пасада скінуты яго сын Раман, які невядома дзе пасля гэтага дзеўся. Трэба думаць, баяры цішком забілі яго.

I вось Данілава конніца капыціць дарогі новагародскай зямлі, віхурай улятае ў вёскі і мястэчкі. Зноў кроў, пажары. Вайна!

— Вярніце мне сына, іначай я спалю ўсю вашу зямлю! — перадае ганцамі Даніла сваю пагрозу новагародцам.

Але Данілавым дружынам не ўдалося захапіць Новагародак: Вайшэлк з баярамі добра падрыхтаваліся да вайны. Паўднёварусы вымушаны былі адступіць і ні з чым вярнуцца дамоў. Гэта была сапраўдная перамога Вайшэлка. Ён здзейсніў задуманае. Новагародская зямля нарэшце вызвалілася ад паўднёварускіх князёў, новагародцы сталі паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі.

ТАТАРЫ НА БЕЛАРУСІ

Увесь узмылены конь упаў на пярэднія ногі акурат перад брамай каралеўскага палаца ў Руце, і ганец з разгону пераляцеў цераз конскую галаву, але тут жа падняўся і кінуўся да вартавой вежы:

— Татары ідуць! Перадайце каралю! На мяжы татары!

Караля Міндоўга ў палацы не было. Ён бавіўся на паляванні: якраз прайіпоў уночы ціхі камкаваты снег, і кароль верхам на кані з егерамі, якія адвязалі ў псярні сваіх лепшых ганчакоў, пагарцаваў на недалёкія паплавы на зайцоў. Ён любіў прыкласціся з лука на ўзнятага з лежбішча сабакамі ачмурэлага шарака.

Адвёўшы душу ўдачлівымі ловамі, кароль Міндоўг саскочыў з каня і захацеў прайсціся ўскрайкам лесу па свежым сняжку. Снег ляжаў і на калматых хваінах, на чорным голлі вольхаў. He парушаныя аніякім ветрам, дрэвы стаялі зусім нерухома. Цішыня і спакой панавалі ў прыродзе.

Але не паспеў Міндоўг як след наталіцца свежасцю ціхага зімовага дня, як з Руты прыскакаў стражнік і перадаў прынесеную ганцом вестку пра татар.

О, хіба што татар тут яшчэ не хапала! 3 кім толькі не ваяваў, ад каго толькі не адбіваўся Міндоўг! Моц яго меча добра зведалі і чырванарусы, і полаўцы, і палякі, і нямецкія рыцары. I во цяпер — татарва!

Пра татар, якіх называлі яшчэ манголамі або татара-манголамі, многа страшнага наслухаўся Міндоўг ад уцекачоў, якія рынулі да яго ў Літву-Беларусь ратавацца ад ваяўнічых дзікуноў. Расказвалі, што недзе на ўсходзе сонца іх аб’яднаў у адну вялікую дзяржаву бязлітасны крыважэрац Цемучын, празваны Чынгісханам — вялікім ханам. Калі ў самым пачатку яго ўладарання нейкая вобласць адмовілася плаціць яму даніну, малады ўладар — а яму было тады ўсяго трынаццаць гадоў — загадаў прывесці да яго ўсіх завадатараў бунту. Расправа з імі была жудасная: загадам Цемучына паставілі на кастры семдзесят вялізных катлоў з вадой і, калі яна закіпела, туды жывымі кінулі

ўсіх бунтаўнікоў. Бязлітаснай жорсткасцю Чынгісхан заваяваў Сібір, Паўночны Кітай, Сярэднюю Азію. У 1223 годзе татараманголы ўварваліся ў паўднёварускія стэпы. Ім насустрач выйшлі войскі паўднёварусаў. На рацэ Калка, што цячэ ў Азоўскае мора, у жорсткай сечы татары разбілі рускіх. Уцячы з таго пабоішча змаглі толькі параненыя Мсціслаў Галіцкі і Даніла Валынскі. Усіх жа астатніх рускіх князёў татары захапілі ў палон, звязалі іх, палажылі адзін каля аднаго, а зверху паклалі дошкі. На гэтым жывым памосце наладзілі вялікі банкет у гонар сваёй перамогі і датуль танцавалі і гулялі там, пакуль не падушылі ўсіх князёў. Аднак пасля гэтай пераможнай бітвы татары, апустошыўшы заваяваныя землі і пазабіваўшы ўсіх, хто трапіўся ім пад руку, вярнуліся назад у Азію. Больш за дзесяць гадоў пасля гэтага жаху зноў было ціха на Русі, калі не лічыць грызню паміж сабой удзельных рускіх князёў.

I вось у 1237 годзе унук Чынгісхана Батый павёў вялікае войска на рускія землі. Спачатку ён узяў прыгожы горад Балгар Вялікі, сталіцу волжскіх балгараў. Уся старажытная Балгарыя была аддадзена агню, а яе насельніцтва перабіта. 3 волжскай Балгарыі Батый рушыў сваё войска на Разань, якую пасля адчайнага супраціўлення русічаў татары залілі крывёю абаронцаў і спалілі датла. Гэтае ж самае ўчынілі яны і з гарадамі Разанскай зямлі. Потым яны захапілі і спустошылі ўсю Паўночна-ўсходнюю Русь, бязлітасна папаліўшы ці не ўсе яе гарады — Суздаль, Растоў, Яраслаўль і многія іншыя, а таксама шматлікія вёскі і сёлы. He дайшлі яны толькі да Ноўгарада, бо якраз разліліся рэкі (была вясна), ды і спудзілі іх балоты, што ляжалі на шляху.

Праз два гады татары скіравалі на Паўднёвую Русь. Спачатку яны спалілі Пераяслаўль і Чарнігаў, а потым рушылі на Кіеў. Войскі Батыя абступілі горад з усіх бакоў. Як расказвае летапісец, ад рыпу незлічоных татарскіх вазоў, ад рову вярблюдаў, іржання коней, крыкаў татар кіяўляне ў размовах не чулі саміх сябе. 3 раніцы да вечара змагаліся абаронцы Кіева з цёмнымі хмарамі татарскіх войск, але тыя праламалі сцены і ўварваліся ў горад. Адны руіны пакінулі татары ад былой цудоўнай сталіцы Паўднёвай Русі, чырвоныя ад крыві рэкі цяклі па яе нядаўных вуліцах.

Пасля зруйнавання Кіева і амаль усіх іншых гарадоў Украіны, апустошыўшы яе вёскі і сёлы, Батыева войска пайшло пляжыць і дратаваць Заходнюю Еўропу. За кароткі час ён заняў і разрабаваў Польшчу, Венгрыю, балцкія землі.

Што ж да Беларусі, то татары абышлі яе тады бокам. Праўда, адным крылом яны захапілі наш Брэст. Калі князь валынскі Даніла з братам Васількам, вяртаючыся з Польшчы, хацелі па дарозе адпачыць у Брэсце, то не маглі туды падступіцца: такі стаяў там смурод ад людскіх і конскіх трупаў.

Невядома, што сталася б з астатнімі краінамі Еўропы, калі б хану Батыю не данеслі ганцы вестку пра смерць татара-мангольскага імператара Агадая. Вестка гэтая прымусіла Батыя павярнуць сваё войска назад, на усход. Спыніўся ён на Волзе, дзе непадалёку ад сучаснай Астрахані заснаваў сабе горад Сарай (замак), зрабіўшы яго сталіцай агромністай татарскай імперыі Залатая Арда, што раскінулася ад Урала і Каспійскага мора да вусця Дуная, уключыўшы ў сябе ўсе землі Паўночна-Усходняй Русі і Украіны.

Князі падуладных Залатой Ардзе ўдзелаў павінны былі атрымаць ад вялікага хана ярлык на княжанне. Дзеля гэтага ўсе яны мусілі прайсці ў яго рэзідэнцыі цэлы шэраг зневажальных працэдур, стаяць перад ханам на каленях, рэгулярна плаціць татарам даніну, пастаўляць узброеных воінаў для задуманых ханам ваенных паходаў. Для кантролю над выкананнем павіннасцяў па ўсіх заваяваных землях пасылаліся вайсковыя аддзелы на чале з баскакамі, якія паводзілі сябе там як гаспадары-заваёўнікі, як бязлітасныя карнікі.

Усе землі Беларусі, за выключэннем некаторых паўднёвазаходніх раёнаў, пазбеглі татара-мангольскага нашэсця. Але залатаардынскія ханы і нашу зямлю не думалі пакідаць у спакоі, іх таксама вельмі вабілі яе багацці. Беларускі кароль Міндоўг пільна сачыў за ўсімі дзеямі татара-манголаў. 3 вялікай насцярогай даведаўся ён пра смерць у 1256 годзе ўладара Залатой Арды састарэлага вялікага хана Батыя і пра ўзыход на велікаханскі трон яшчэ больш жорсткага яго малодшага барата BepKe. Новы хан адразу ўзяўся будаваць на Ніжняй Волзе новую сталіцу Залатой Арды — Сарай-Берке. На будаўніцтва патрэбны былі вялікія сродкі. Таму ён увёў жорсткі «парадак» збору падаткаў з падуладных земляў. Ва ўсе канцы імперыі раз’ехаліся ханскія перапісчыкі даннікаў, каб ахапіць выплатай падаткаў усё насельніцтва.

ІІе абмінуў новы хан сваёй «увагай» і Паўднёвую Русь, якая імкнулася скінуць ці хоць аслабіць татарскае ярмо. Замест больш-менш «памяркоўнага» военачальніка Куламасы вялікі хан Берке паслаў сюды вялікае войска на чале з лепшым сваім палкаводцам Бурундаем. Данілу Галіцкаму нічога не застава-

Стажар. Гістарычны сігнальны агнявы лучнік на Беларусі.

лася, як ісці на паклон усходняму прыхадню, бо яму не хацелася ні самому быць заарканеным, ні аддаць пад бязлітасныя капыты татарскай конніцы ўсю краіну.

Глыбока ўсадзіўшы свае кіпцюры ў цела Паўднёвай Русі, здзіраючы сем шкур з яе насельніцтва, Бурундай прагавіта глядзеў на поўнач, туды, дзе ляжалі нятоптаныя

Малюнак Я. Драздовіча          яшчэ татарскімі чу-

нямі землі вольнай, Белай Русі. Колькі золата ды срэбра паплыве ў казну Залатой Арды і як узвысіцца Бурундай у вачах вялікага хана, калі ён возьме ў свае рукі гэтую нескароную Літву-Беларусь!

Паход на Белую Русь Бурундай узначаліў сам, падзяліўшы сваё войска на некалькі вялікіх палкоў. Да татарскіх вайсковых аддзелаўёнзагадаўдалучыцьідружыны Паўднёвай Русі. Даніла Галіцкі вельмі не хацеў ісці на Літву-Беларусь, бо і яго сын валадарыў тады ў Новагародку, але не выканаць загад татарскага палкаводца ён не мог. Каб неяк згладзіць сваё няёмкае становішча, ён прыкінуўся хворым і паслаў у дапамогу татарам брата Васільку з войскам.

Салома стрэх ад паднесеных да яе зыркіх галавешак успыхвала імгненна. Хвіліна-другая, і ўсе хаты з хлявамі ды гумнамі палалі адной вялізнай сцяною агню, зарыва ад якога далёка відаць было ў начной цемені. А ўдзень доўга вісеў у паднябессі, засланяючы сонца, ружовы вэлюм дыму.

He паспяваў ён развеяцца, апасці долу, як у другім баку зноў высока ў неба ўздымаўся, пагрозліва выбухаючы іскрамі, шырокі чорны слуп.

Іарэлі вёскі, засценкі, гарэлі мястэчкі і гарады-месты. Гарэла — каторы ўжо раз — беларуская зямля.

Запрудзіўшы ўсе дарогі, як ненажэрная саранча, татара-мангольскае войска пайшло рабаваць і пляжыць усё, што толькі траплялася на яго шляху. Як няма сродку спыніць хмары саранчы, так бескарысна было спыняць у адкрытым баі гэтую навалу.

I ўсё ж літвіны-беларусы не чакалі склаўшы рукі, пакуль іх перарэжуць кінжаламі ды папаляць у хатах татары. Яны знайшлі спосаб абараніцца, не аддаць сваю зямлю ў рабства. Добра памагалі ім у гэтым густыя, часта непраходныя лясы. I не толькі! Галоўнае — вялікае жаданне быць вольнымі, нікому, у тым ліку і ўсемагутнаму татара-мангольскаму хану, не кланяцца, не поўзаць на каленях перад варожай сілай.

Летапісы не данеслі да нас, як здолеў беларускі кароль Міндоўг арганізаваць абарону краіны, якія былі тут бітвы, колькі пала ў іх вояў, якія і чым вызначыліся палкаводцы. Можна толькі здагадвацца, як лютавалі на непакорнай Літве-Беларусі чужынцы, з якой асатанеласцю палілі разам з людзьмі вялікія і малыя селішчы. Ці не таму сёння мы не можам знайсці нават і знаку Міндоўгавай сталіцы — Руты? He цяжка таксама ўявіць, з якой звярынай помслівасцю руйнавалі яе ашалелыя прыхадні, не заспеўшы там гаспадара.

Вайна з татарамі, як і звычайна для Беларусі, была ўсенародная, бо людзі не маглі цярпець разбою і разбурэння. Лясныя завалы — «засекі», засады на глухіх дарогах, нечаканыя налёты на варожыя стойбішчы — гэтыя выпрабаваныя партызанскія спосабы вайны нашых продкаў з чужацкай навалай і тут памаглі ім перамагчы непераможнага ворага, таго ворага, перад якім леглі ніц многія краіны Еўропы і Азіі.

Памяць пра гераічнае змаганне нашых продкаў з татара-мангольскімі прыхаднямі захавалася ў беларускіх народных паданнях і легендах. Адно з такіх паданняў расказвае пра бітву з татарскім ханам Койданам ці Каданам, магчыма, аднаго з татарамангольскіх военачальнікаў, пад сялом Крутагор’е на Міншчыне, дзе ў жорсткай сечы было разбіта яго войска. У памяць пра гэтую пераможную бітву над татарамі народ пераназваў Крутагор’е Койданавам (цяперашні Дзяржынск). А селішча, каля якога той жа хан Койдан, уцякаючы ад беларускіх вояў, згубіў аброць (па-татарску — узда), людзі так і назвалі — Узда. Другое паселішча, каля якога яшчэ адзін татарскі хан згубіў толькі ўжо не аброць, а ўласную галаву і дзе было закапана яго цела, народ так і назваў — Целяханы.

ЗМАГАННЕ ЗА ЛІТВУ

Пасля вызвалення Новагародскай зямлі ад Чырвонай Русі падзеі на Беларусі разгортваліся, як у вострасюжэтным дэтэктыўным рамане.

У стольны горад Руту да караля Міндоўга прыскакаў са сваімі дружыннікамі яго пляменнік (сястрын сын) жамойцкі князь Транята. Калі Міндоўгу далажылі пра гэта, ён адразу ж паклікаў госця да сябе.

— Расказвай падрабязна, што там у вас каля мора здарылася, — папрасіў ён Траняту, калі той увайшоў у княжацкі пакой.

Транята, сеўшы ў прапанаванае яму крэсла, пачаў хутка, трохі збіваючыся, расказваць пра апошнія падзеі на поўначы.

Яшчэ з канца мінулага 1261 года крыжаносцы ўзяліся за падрыхтоўку заваёвы Жамойці. I вось нядаўна яны ўчынілі вялікі крыжовы паход на яе землі. Узначаліў яго шведскі прынц Карл. У паходзе ўдзельнічалі як нямецкія рыцары, так і завербаваныя добраахвотнікі з Даніі і Швецыі. Асноўную ж сілу склалі прымусам мабілізаваныя крыжакамі прусы, куршы і эсты. Ён, жамойцкі князь Транята, узначаліў супраціўленне «жалезабрухім». У Курляндыі, каля возера Дурбе, ён сустрэў крыжакоў са сваім войскам і апалчэннем. Распачалася вялікая шматгадзінная бітва. Дзякуючы таму, што эсты, падлавіўшы спрыяльны момант, паўцякалі ад крыжакоў, а куршам удалося перайсці на бок жамойтаў, крыжацкія планы былі моцна парушаныя. Скарыстаўшы значную перавагу ў сіле, жамойты пайшлі ў рашучы наступ, і крыжакі не вытрымалі іх націску, пачалі ўцякаць, пакідаючы на полі бою сваіх пранізаных паганскімі дзідамі ды аглушаных доўбнямі «братоў». У гэтай крывавай бітве загінуў сам прынц Карл, а з ім — лівонскі магістр Горнхаўзен, маршалак Тэўтонскага ордэна Боцель ды важныя прускія калабарацыяністы. Засталося на полі бою і паўтараста радавых рыцараў.

Вестка пра небывалы разгром крыжакоў пад Дурбе вельмі акрыліла заняволеныя імі плямёны Прыбалтыкі. Супраць «божых рыцараў» успыхнула там паўстанне. А гэта значыць, што

крыжакі будуць сцягваць сюды новыя сілы. Задушыўшы паўстанне і заняўшы Прыбалтыку, яны без сумнення пойдуць і далей на поўдзень, адкінуўшы ўсе дамоўленасці з Міндоўгам.

— Таму, кароль Міндоўг, — заканчваючы сваё апавяданне і пільна гледзячы яму ў вочы, прамовіў князь Транята, — прыйшла пара сказаць, з кім ты: з крыжакамі ці з намі, жамойтамі? Ты магутны і моцны, ты нават разбіў непераможных татараў. Але жамойты вельмі незадаволены табой, што ты звязаўся з крыжакамі, пераняў іхную веру, дазваляеш ім займаць нашы землі. Жамойты прыслалі мяне прасіць у цябе, каб ты забыў крыжацкую веру, вярнуўся да веры сваіх бацькоў і дзядоў. Калі ты гэта зробіш, жамойты пойдуць за табой. Толькі трэба адвязацца ад крыжакоў і пайсці разам з намі вызваляць ад іх Лівонію і Латгалію. Дапаможаш вызваліць гэтыя землі, яны будуць пад тваёй рукой. 1 Жамойць будзе твая. Ты станеш уладаром вялікай краіны аж да самага Варажскага мора. Я ж згодны застацца ўдзельным князем Жамойці, пад тваёй зверхнасцю, быць тваім васалам, дзядзька.

Так, падумаць Міндоўгу было пра што. Гэта ж з хаўруснікаў яму трэба зрабіць крыжакоў ворагамі! Але ж затое ён далучыў бы да сваёй зямлі ўсе прыморскія краі, адчыніў бы вароты ў Варажскае мора. Інакш кажучы, стварыў бы вялікую і моцную дзяржаву, якой не былі б страшныя ні крыжакі, ні татары.

Нарэшце Міндоўг падняў вочы на пляменніка:

— Я згодны, Транята. Толькі з адной умовай: каб усе выконвалі мае загады, падначальваліся аднаму мне, а хто не захоча слухацца — смерць!

Транята, невысокі, вёрткі, з вялікімі навыкат вачыма, з радасцю працягнуў руку Міндоўгу:

— Давай руку, дзядзька Міндоўг, кароль вялікай краіны! Кожнаму твайму слову гатовы слухацца жамойты. Яны так мне казалі.

Рваць з крыжакамі дык рваць: Міндоўг аддаў загад ваяводу — не адкладваючы, заўтра ж выступіць на іх у вялікі паход!

Калі Міндоўг вечарам расказаў пра ўсё жонцы Марце, яна ўскінула на яго ўстрывожаныя вочы:

— He вер, Міндоўг, гэтай малпе Траняту: ён заўсёды носіць за пазухай камень. I не адступай ад Хрыстовай веры. Папомніш маё слова: твой пляменнічак яшчэ пакажа зубкі! От папомніш!

— Позна, Марта: усё ўжо завязана! — Міндоўг трохі нахмурыў свае густыя бровы. — Назад мне дарогі ў католікі няма. Таму лепш памаўчы цяпер, жолка. Хто ведае, можа, і праўда я

раблю не так. I не адгадаеш, якім бокам усё гэта павернецца. Але што зроблена, тое зроблена! Усё! Кончым пра гэта!

I вось ашчаціненая пікамі Міндоўгава конніца патупацела на поўнач — на селішчы і замкі нямецкіх рыцараў, учарашніх хаўруснікаў. 3 налёту літвіны-беларусы захапілі крыжацкія цвярдыні ў Куроніі — Сіцэліс, Георгенбург, Добен. Тых крыжакоў, што пускаліся ўцякаць, наганяла вострая літвінская дзіда.

Вайна з нямецкімі прыхаднямі разгаралася. Міндоўгавы дружыны, гонячы непажаданых гасцей, дапялі аж да Мазовіі, хаўрусніцы крыжакоў, якія хацелі там знайсці сабе схоў. Беларускае войска захапіла і спустошыла нават мазавецкую сталіцу — Плоцк.

Ачомаўшыся ад імклівага нападу грозных Міндоўгавых дружыннікаў, крыжакі разам з войскам мазавецкага валадара Земавіта нечакана ўварваліся ў межы Беларусі. Але Міндоўг прадугледзеў гэта. Заманіўшы немцаў ды мазаўшан у лясныя засекі, яго трапныя лучнікі засыпалі іх роем стрэлаў, а мужыкіапалчэнцы пачалі малаціць па крыжацкіх галовах і даспехах цапамі, доўбнямі ды сякерамі. Крыжацкі напад быў адбіты.

Але Міндоўг добра ведаў, што пазіцыі крыжакоў яшчэ вельмі моцныя ў Прыбалтыцы, яны глыбока запусцілі там свае карані. Куды ні кінься, напаткаеш іх каменныя цвярдыні, якіх яны густа панастаўлялі на ўсіх захопленых землях. Толькі вельмі вялікім куродымам можна іх адтуль выкурыць.

А выкурваць трэба, бо рыцары не супакояцца, пакуль не падпарадкуюць сабе ўсе землі, на якія даўно разявілі свой рот. He марудзячы, Міндоўг пачаў гуртаваць сілы для вялікага паходу на крыжакоў, каб канчаткова вытурыць іх з захопленых зямель, вызваліць ад іх узбярэжжа Варажскага мора. Дзеля гэтага ён добра падрыхтаваў і ўзброіў свае войскі, дабіўся згоды далучыць да іх дружыны Новагародскай зямлі, Полацкага і Віцебскага княстваў і Жамойці. Сваю падтрымку абяцалі таксама заняволеныя крыжакамі плямёны.

У антыкрыжацкую кааліцыю вельмі важна было ўключыць і войска Паўночнай Русі, зацікаўленай у разгроме нямецкіх рыцараў. Дзеля гэтага Міндоўг паслаў сваіх ганцоў да Аляксандра Неўскага, які праславіўся ў лёдавым пабоішчы немцаў на Чудскім возеры дзевятнаццаць гадоў назад.

Пастарэлы, ужо не зусім здаровы Аляксандр Неўскі гасцінна прыняў Міндоўгавых паслоў у сваёй святліцы.

— Высокі княжа, — казалі паслы, — мы добра ведаем, як ты ў 1242 годзе біў нямецкіх рыцараў. Нашы воі з Полацкага княст-

ва таксама добра памаглі табе. Сёння чарга за табой — памагчы нам выгнаць крыжакоў. Бо не вытурым іх з нашых зямель — зноў палезуць яны і ў тваію краіну.

— Вельмі правільна кажаце вы, — уважліва выслухаўшы паслоў з Літоўскай Русі, сказаў Аляксандр Неўскі. — Толькі разам мы зможам абараніць свае землі ад нямецкіх псоў-рыцараў. Мы ж з вамі, літвінамі, блізкія людзі. I размаўляем блізкімі, славянскімі мовамі. Ды і сам я параднёны з вашымі, полацкімі князямі: мая жонка — з іхнага роду. Я абавязкова прышлю ў дапамогу вам свае дружыны.

Сваё слова Аляксандр Неўскі стрымаў. У дапамогу беларусам ён паслаў дружыны добра ўзброеных вояў на чале са сваімі сынамі.

У добрым настроі, упэўнены ў сваіх сілах выпраўляўся цяпер беларускі кароль Міндоўг на вайну з крыжакамі. Уперадзе ўжо, здавалася, свяціла яму зорка перамогі над нямецкімі рыцарамі, бачылася вызваленая аж да самага Варажскага мора ад крыжацкай навалачы зямля.

Спачатку і праўда ўсё ішло так, як і задумаў Міндоўг. Ды калі ў прызначаны час ён з усімі сваімі войскамі прыйшоў на месца збору, чамусьці не дачакаўся рускіх палкоў, на якія вельмі спадзяваўся. He ўбачыў там і апалчэнняў тутэйшых плямёнаў, найперш ліваў і латгалаў, якія абяцалі яго падтрымаць. Як высветлілася потым, нехта пераблытаў час і месца сустрэчы. У выніку — усё разладзілася, паход быў сарваны. Як паказваюць гісторыкі, гэта наўмысна зрабіў жамойцкі князь Транята: ён пабаяўся ўмацавання ўлады Міндоўга над усімі прыбалтыйскімі землямі, у тым ліку і над Жамойцю, што пагражала ўласнаму там княжанню. Траняту дастаткова было таго, што Міндоўг дапамог яму выгнаць крыжакоў з Жамойці. Ды і жамойцкія феадалы не хацелі ўлады над сабой славянскага караля.

Мала таго, што жамойты сарвалі антыкрыжацкі паход Міндоўга, супраць яго пачала сярод іх выспяваць змова. Яны намерыліся забіць Міндоўга, а яго Літву і ўсе іншыя ягоныя землі далучыць да Жамойці. Галоўным завадатарам змовы быў Транята, які сам хацеў кіраваць аб’яднанай дзяржавай.

Неўзабаве знайшлася і добрая зачэпка. Зусім нечакана памерла ў Міндоўга жонка, маладая і прыгожая Марта, якую ён па-сапраўднаму кахаў і з якой дзяліўся ўсімі сваімі турботамі. На яго руках засталіся два малыя сыны. Міндоўг паслаў ганцоў у сталіцу Нальшчанскай зямлі Крэва, дзе княжыў Даў-

монт, жонкай якога была сястра Марты. Кароль наказваў ёй прыехаць развітацца з сястрой і прыняць яе дзяцей.

Даўмонтава жонка была вельмі падобная да сястры Марты, гэтакая ж прыгожая і вабная, толькі яшчэ маладзейшая. Міндоўг адразу закахаўся ў яе. Калі праз дні два пасля пахавання сястры яна збіралася вяртацца дамоў у Крэва, Міндоўг не адпусціў яе:

— Паміраючы, твая сястра Марта сказала мне, каб ты стала маёй жонкай і другой маткай яе дзяцей.

Князь Нальшчанскі Даўмонт быў вельмі абураны гэтым нахабствам усемагутнага швагра і затаіў на яго гнеў. Яго незадаволенасць і скарыстаў Транята. Ён падгаварыў яго забіць гэтага нахабніка і самадзержца Міндоўга.

У сваю чаргу Міндоўг сам намерыўся расправіцца з імі: як і раней, ён не цярпеў занадта самастойных удзельных князёў. Дзеля гэтага ён задумаў ваенны паход на Бранск і загадаў абодвум як сваім васалам далучыцца да выправы. Калі тыя ішлі са сваімі войскамі на Бранск, Міндоўг услед за імі, як некалі за Таўцівілам, Эдзівідам і Вікінтам, паслаў забойцаў. Але Даўмонт з Транятам, здзяйсняючы сваю ўласную змову, цішком вярнуліся з паўдарогі, прабраліся ўночы ў Міндоўгаў палац і забілі яго разам з двума малымі сынамі.

Уладу «во всей земле Лнтовской н Жемойтн», як зазначае летапіс, захапіў жамойцкі князь Транята. Даўная мара Траняты збылася!

Але цяпер яму трэба зрабіць усё, каб не выпусціць з рук гэтую жаданую птушку ўлады. Бо добра ведаў князь Транята, што і Полацк, і Новагародак не будуць спакойненька назіраць за ўсім збоку: захоп жамойтамі славянскай Літвы не пацерпяць ні полацкі князь Таўцівіл, ні Новагародскі князь Вайшэлк. Значыць, Траняту трэба перш за ўсё расправіцца з імі.

Пачаць надумаў ён з «саюзніка» Таўцівіла. Дзеля гэтага праз ганцоў наказаў яму прыехаць дзяліць «землю н добыток Мнндовгов», як пішацца ў летапісе. Транятаў план быў такі: забіць Таўцівіла і далучыць Полацкае княства да заваяванай вялікай дзяржавы. Таўцівіл жа быў вельмі ўстрывожаны захопам Транятам Літвы, таму ён згадзіўся прыехаць да яго, прыехаць з такой жа самай мэтай: забіць гэтага выскачку і далучыць Літву і Жамойць да Полацкай зямлі. Як бачым, на карту было пастаўлена вельмі многае: валоданне вялікім гаспадарствам. Завязалася даволі цікавая і драматычная інтрыга, вартая пяра добрага раманіста: хто каго апярэдзіць?

Апярэдзіў «малпа» Транята: Таўцівілаў намер чамусьці выдаў яму полацкі баярын Пракоп, што ехаў з князем на «дзяльбу» таго «добытка Мнндовгова». Забіўшы Таўцівіла, Транятавы паслугачы кінуліся шукаць і яго сына. Але палачане схавалі яго і дапамаглі ўцячы ў Ноўгарад. Пасаднікам сваім у Полацку Транята паставіў (а магчыма, гэта зрабіла веча) князя Гердзеня, сына полацкага князя Давыда Расціслававіча.

Пра ўсе гэтыя падзеі князю Вайшэлку адразу даносілі яго ганцы-віжы. Пачуўшы пра забойства бацькі, ён, як кажа летапіс, «убоявся того же н бежа до Пнньска н ту жнвяшеть». Вайшэлк думаў перачакаць гэты неспакойны час у пінянаў, якія даўно жадалі вызваліцца ад князёў Чырвонай Русі і сваю долю звязвалі з Новагародскай зямлёй. Новагародскі князь-манах ведаў, што літоўскія феадалы ніколі не змірацца з панаваннем неславянскай Жамойці, і чакаў толькі моманту, калі яны выступяць супраць Траняты. А гэты момант настаў вельмі хутка. Ужо ў тым жа 1264 годзе да яго прынеслі вестку: парабкі-конюхі Міндоўга, помсцячы за свайго гаспадара, забілі Траняту, калі ён ішоў у лазню.

Ёсць меркаванне, што іх рукамі дзейнічаў тут Вайшэлк. У кожным разе князь-манах зразумеў, што прыйшла яго пара здзяйсняць сваю вялікую задуму стварэння адзінай крывіцкадрыгавіцкай дзяржавы. Цяпер яму бачылася рэальная магчымасць далучыць да Новагародскай зямлі Літву з яе славянскім насельніцтвам. I Вайшэлк не ўпусціў гэтай магчымасці. Ён заключае саюз з Пінскім княствам і з яго войскам варочаецца ў Новагародак, дзе людзі ўсіх саслоўяў з радасцю сустракаюць свайго князя. Адтуль з новагародскімі і пінскімі дружынамі ён кіруецца на Літву. Як сведчыць летапіс, Літва таксама з прыхільнасцю сустрэла «своего господнна». Але не ўсе літвіныязычнікі хацелі далучаць Літву да Новагародка, многія з іх, перш за ўсё феадалы, пачалі супраціўляцца. Вайшэлк, адкінуўшы прэч біблейскія запаветы пра цярпімасць ды любоў да бліжняга, пайшоў на сваіх непрыяцеляў з агнём ды мячом. Летапісец так паведамляе пра гэта: «Войшелк же нача княжнтн во всей земле Лнтовской н поча ворогн свон убнватн, нзбі-і нх бесчнсленное множество, а друзнн разбегошося камо кто вндя».

Заваёва Літвы была другім пасля вызвалення Новагародскай зямлі ад галіцка-валынскага панавання важным крокам Вайшэлка ў стварэнні асобнай крывіцка-дрыгавіцкай дзяржавы.

Але ён добра бачыў, што з далучэннем да Новагародскай зямлі Літвы і Пінскага княства яго дзяржава, хоць і значна

ўмацавалася, ды не настолькі, каб можна было абараніцца ад больш моцных ахвотнікаў да чужых зямель, у першую чаргу ад Чырвонай Русі.

Таму ён зноў прымае незвычайнае рашэнне: прапаноўвае малодшаму брату Данілы Галіцкага — князю Васільку ўзяць пад сваю апеку новую дзяржаву, згадзіўшыся лічыць другую асобу Галіцка-Валынскага княства «отцом себя н господнном». Так, Вайшэлк папускаўся ў нейкай ступені ўласным гонарам і славай, ды ўлады ўсё ж не выпускаў з рук: ён станавіўся фактычна намінальным васалам пастарэлага ўжо князя Васількі — правай рукі Данілы Галіцкага.

Які ж выйгрыш меў Вайшэлк ад такога пагаднення з князем Васількам? Выйгрыш быў немалы: пагадненне не толькі забяспечвала мір паміж Новагародкам і Чырвонай Руссю, а давала Вайшэлку дадатковую вайсковую сілу ў яго палітыцы пашырэння сваёй дзяржавы. Якраз пры вайсковай дапамозе галіцкавалынскіх князёў Вайшэлк заваяваў і падначаліў сабе крывіцкія землі на поўначы — Нальшчаны і Дзяволтву. Як заўважыў Мікола Ермаловіч, хітры Вайшэлк тут паспяхова «заграбаў жар чужымі рукамі».

Вакол Новагародка аб’ядналіся такім чынам Літва, Пінскае княства, Нальшчаны і Дзяволтва, а потым і полацкія ды віцебскія землі — болыпая частка сучаснай Беларусі. Мікола Ермаловіч лічыць гэтае аб’яднанне крывіцка-дрыгавіцкіх зямель пачаткам утварэння сярэдневяковай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Названа яна была гэтак таму, што ўтварылася ў Новагародку, які стаяў у самым цэнтры краю, што здаўна называўся Літвою.

Дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага стаў старажытны герб Новагародка як першай яго сталіцы — Пагоня: выява белага конніка з шабляй над галавою на чырвоным полі. Дзяржаўнай жа мовай Вялікага Княства Літоўскага стала ўласная мова яго асноўнага крывіцка-дрыгавіцкага насельніцтва — тагачасная беларуская мова.

Такім чынам, галоўная задача, якую паставіў перад сабой Вайшэлк, была здзейснена.

Цяпер ён мог купацца ў праменнях славы, спакойна валадарыць у створанай ім беларускай дзяржаве, у раззалочаных пакоях прымаць самых высокіх замежных гасцей, радавацца жыццю. Але Вайшэлка не вабілі мірскія радасці.

У ягонай галаве выспявала яшчэ адна вялікая задума: далучыць да Вялікага Княства Літоўскага дрыгавіцкія землі, якія

даўно падграблі пад сябе галіцка-валынскія князі, а потым заваяваць і самую Валынь ды і ўсю Паўднёвую Русь, адарваўшы яе ад мангола-татарскіх ханаў.

Дзеля гэтага Вайшэлк распрацоўвае сабе складаныя дыпламатычныя хады. 3 аднаго боку, ён усяляк распальвае разлад і варожасць паміж нашчадкамі памерлага галіцка-валынскага караля Данілы Раманавіча, а з другога — імкнецца зблізіцца з асобнымі з іх, увайсці да іх у давер, каб у спрыяльны момант узяць уладу ў Паўднёвай Русі ў свае рукі.

Першае, што ён робіць дзеля ажыццяўлення свайго плана, — гэта добраахвотна аддае ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім свайму бяздзетнаму швагру — сыну Данілы Галіцкага Шварну. Шварн для Вайшэлка — свой чалавек. He толькі таму, што ён швагер, сястрын муж, але і надзейны сябра. Гэта відаць і з летапісу, дзе расказваецца, як Шварн шчыра адгаворвае Вайшэлка ісці ў манастыр і аддаваць яму цэлую дзяржаву. Вайшэлк жа ўсё добра абдумаў, рашэнне яго цвёрдае. Ён так адказвае Шварну:

— Согрешнл есмь много перед Богом н человекн, ты княжн, а земля ть опасена.

Гарантыю таго, што Шварн будзе да канца абараняць інтарэсы і незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага, Вайшэлк бачыў яшчэ ў напрымірымай варожасці Шварна да свайго брата і саперніка Льва, які спрабаваў быў вайсковай сілай адабраць у яго бацькаву спадчыну — Драгічынскую зямлю. Шварну дапамог тады Вайшэлк адбіць напад Льва Данілавіча, вярнуць яго ўдзел. Цяпер Шварнавы ўдзелы — Драгічынская і Берасцейская землі — з яго прыходам да ўлады ў Новагародку ўліваліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Далучэнне такім чынам да беларускай дзяржавы паўднёвых дрыгавіцкіх зямель было яшчэ адным станоўчым момантам уступлення на велікакняжацкі пасад у Новагародку паўднёварускага князя Шварна.

Як бачым, інтарэсы дзяржавы ў Вайшэлка стаялі на першым месцы. Паставіўшы на новагародскі пасад надзейнага Шварна, ён спакойна ўздзеў на сябе клабук і чорную pacy. He, не дзеля таго, каб замольваць грахі за вялікія кровапраліцці пры заваёве Літвы, Налывчанаў і Дзяволтвы ды ў час ваенных паходаў са Шварнам на польскія землі ішоў у манастыр Вайшэлк. Дзеля гэтага ён мог бы спакойна зачыніцца ў сваім, Лаўрышаўскім манастыры. Аднак ён пайшоў у Галіцкую зямлю, ва Угроўскі манастыр. Вядома ж, знутры сачыць за падзеямі, якія тут меліся разгортвацца. Ды і прымаць у іх удзел. Ён жа, як

відаць, па-ранейшаму трымаў за сабой вярхоўную уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім, Шварн быў у васальнай залежнасці ад яго.

Леў Раманавіч, відавочна, разгадаў далёкасяжныя планы Вайшэлка. Прынамсі, ён бачыў ў асобе Вайшэлка ворага, які падтрымлівае яго саперніка ў авалоданні бацькавай спадчыны — брата Шварна. Таму ён і вырашыў забіць Вайшэлка.

Пра гэта так расказваецца ў летапісе: «У той час Леў прыслаў да Васількі сказаць: «Я хацеў бы з табою сустрэцца, але каб і Вайшэлк тут быў». Васілька паслаў па Вайшэлка ў перадвелікодны тыдзень, так сказаўшы: «Прыслаў да мяне Леў, каб мы сустрэліся. Прыязджай, не бойся нічога». Вайшэлк жа пабаяўся Льва і не хацеў ехаць, але паехаў на заруку Васількі. Ён прыехаў ва Уладзімір у святую нядзелю і спыніўся ў манастыры святога Міхаіла Вялікага. Немец Маркольт паклікаў усіх князёў на абед: Васільку, Льва. Вайшэлка. I пачалі яны абедаць, піць і весяліцца. Васілька, напіўшыся, паехаў дамоў спаць. Вайшэлк жа паехаў у манастыр, дзе спыніўся. Пасля прыехаў да яго ў манастыр Леў і сказаў Вайшэлку: «Куме, вып’ем яшчэ!» I пачалі яны зноў піць. Д’ябал, які заўсёды не хоча дабра чалавечаму роду, падбухторыў Льва, і забіў ён Вайшэлка ад зайздрасці, што той аддаў Літоўскую зямлю яго брату Шварну. Так учынілася забойства Вайшэлка. Прыбралі цела яго і пахавалі ў царкве святога Міхаіла Вялікага».

Але са смерцю вярхоўнага князя Вайшэлка Вялікае Княства Літоўскае не перастала існаваць: беларуская дзяржава ўжо моцна стаяла на сваіх нагах. Хто б яе цяпер ні ўзначальваў — ці свой, ці паўднёварускі князь, ён мусіў клапаціцца пра інтарэсы гэтай дзяржавы, абараняць яе самастойнасць. Надзейным гарантам незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага было беларускае баярства, што згуртавалася ў сталічным Новагародку, і прадстаўнічае веча, без якога не маглі вырашацца найважнейшыя дзяржаўныя пытанні.

ТРЫ ФРАНТЫ КНЯЗЯ ТРАЙДЗЕНЯ

Шварн Данілавіч не доўга ўтрымаўся на княжацкім пасадзе ў Новагародку. Тутэйшыя баяры скінулі яго як чужака і замянілі сваім, «чарнарускім» князем Трайдзенем. Як мяркуюць гісторыкі, да гэтага ён княжыў у Гародні, а потым у Ятвягіі. Гэта Трайдзень збудаваў там на рацэ Бобр горад з прыгожай беларускай назвай — Райгарад.

Хто ж ён быў такі, Трайдзень?

Ад характарыстыкі, якую дае яму летапіс, можна жахнуцца: «У год 6778 (1270). Пачаў княжыць у Літве злачынны, беззаконны, пракляты, бязлітасны Трайдзень. Злачынствы яго не можам апісаць: такія яны ганебныя. Ён быў такі злачынец, як Антыёх Сірыйскі, Ірад Іерусалімскі, Нерон Рымскі і шмат іншых, яшчэ горшых, чым яны, злачынстваў учыніў. Пракняжыўшы 12 гадоў, памёр злачынец...»

Прыгадаем, што Антыёх Сірыйскі — гэта цар Сірыі ў 175 — 164 гадах да новай эры Антыёх IV Епіфан, які сваёй жорсткасцю выклікаў паўстанне іудзеяў у 167 годзе; Ірад Іерусалімскі — цар Галілеі ў 37 — 4 гадах да н.э., які ў 37 годзе з дапамогай рымлян захапіў Іерусалім, за што рымскі сенат абвясціў яго царом Іудзеі, быў чалавеканенавіснікам, аддаваў смерці не толькі сваіх падуладных, але нават блізкіх родзічаў, паводле біблейскага падання, ён, каб знайсці і пазбавіць жыцця нованароджанага Ісуса Хрыста, загадаў пазабіваць у Іудзеі ўсіх маленькіх хлопчыкаў; Нерон — рымскі імператар у 54 — 68 гадах, быў ці не самым крывавым тыранам старажытнасці, які праліў мора крыві сваіх суайчыннікаў, ён не пашкадаваў нават родную матку, аддаў смерці філосафа Сенеку, пісьменніка Петронія, многіх славутых і заслужаных людзей, а потым і сам налажыў на сябе рукі.

Што ж падобнае, як гэтыя тыраны, учыніў беларускі князь Трайдзень?

Нічога канкрэтнага летапісец не паведамляе. У яго словах адчуваецца нейкая асабістая непрыязнасць да гаспадара Вялікага Княства Літоўскага, свайго сучасніка. I летапісца можна зразумець: ён жа быў з Чырвонай Русі; гэта — аўтар Галіцка-

Валынскага летапісу, што захаваўся ў Іпацьеўскім, украінскім летапісным зводзе канца XIII стагоддзя. Якраз з галіцка-валынскімі князямі вёў вайну за незалежнасць беларускай дзяржавы князь Трайдзень. А на вайне як на вайне: крыві і жорсткасці там — хоць адбаўляй. Спачатку галоўным праціўнікам Трайдзеня быў валадар суседняга Валынскага княства Уладзімір Васількавіч. У зацятай вайне паміж імі загінулі тры Трайдзеневы браты.

А ў 1274 годзе Трайдзень яшчэ аднаго брата, гарадзенскага князя Серпуція пасылае з войскам на прыбужскі гарад Драгічын (цяпер на тэрыторыі Польшчы) — апорны пункт галіцкага князя Льва Данілавіча, з якім дагэтуль быў у хаўрусе. Мэта ў Трайдзеня, як відаць, была адна: ліквідаваць гэты плацдарм паўднёварускіх князёў для нападу на беларускае гаспадарства. 3 Серпуціем быў жыхар Драгічына Трыд, які расказаў, як авалодаць горадам. Серпуцій выступіў уночы, акурат на Вялікдзень. Гарадняне захапілі горад і, як паведамляе летапіс, усіх перабілі — «от велнка до мала». Леў Данілавіч пачаў рыхтавацца да вайны з Вялікім Княствам Літоўскім.

Супраць беларускага войска ён выставіў вялікія сілы, сабраўшы іх амаль з ўсёй Чырвонай Русі. Але гэтага яму здалося мала, і ён паслаў ганцоў у Залатую Арду — прасіць дапамогі ў татар. Тагачасны вярхоўны хан Менгу-Цімур не мог адмовіць у ёй свайму васалу: гэта ж Трайдзень асмеліўся адваёўваць падуладныя Залатой Ардзе галіцка-валынскія землі, паквапіўся на тэрыторыю вялікай і непарушнай татара-мангольскай імперыі!

Узначаліць ваенны паход на «нахабных» літвінаў-беларусаў вярхоўны золатаардынскі хан даручыў свайму вопытнаму палкаводцу Ягурчыну. Той сабраў вялікае татарскае войска, загадаўшы папоўніць яго, як кажа летапіс, дружынамі «ўсіх задняпроўскіх князёў: Рамана Бранскага з сынам Алегам, і Глеба, князя смаленскага, і шмат іншых князёў. Былі ж тады ўсе князі ў волі татарскай».

Ужо наступіла зіма, калі татарскія і рускія войскі пайшлі з розных канцоў на Вялікае Княства Літоўскае.

Каля Слуцка вялікае войска Ягурчына аб’ядналася з войскамі галіцка-валынскіх князёў Льва, Мсціслава і Уладзіміра.

Усім гэтым велізарным зборышчам войск пайшлі на Новагародак. Непадалёку ад ракі Сэрвач спыніліся на начлег. Назаўтра яшчэ цёмначы армада перайшла раку Сэрвач. Дачакаўшыся світання, рушылі далей. На ўзыходзе сонца падышлі да

Новагародка. «Татары ішлі справа сваім палком, побач з імі ішоў Леў са сваім палком, а злева ад яго ішоў Уладзімір са сваім палком», паведамляе летапіс.

На нейкі час татар спыніў туман, які яны ўбачылі каля Новагародка. Паслалі ганцоў да Льва і Уладзіміра:

— Нашыя маладыя воі бачылі, што раць стаіць за гарою: пара ідзе ад коней, — перадалі яны трывогу военачальніка. — Пашліце верных людзей з нашымі татарамі, няхай паглядзяць, што там такое.

I галіцка-валынскія князі паслалі з татарамі сваіх людзей, тыя паехалі і ўбачылі, што там няма ніякай раці, што гэта проста ідзе ад крыніц пара з прычыны раптоўнага марозу.

Першымі падышлі да Новагародка татары і галіцкія дружыны Льва Данілавіча. Яны адразу ж узяліся рабаваць вольны горад.

Даведаўшыся пра гэта яшчэ на падыходзе да Новагародка, рускія князі Раман Бранскі, Глеб Смаленскі, браты Мсціслаў і Уладзімір і «шмат іншых» вельмі абурыліся на сваіх «хаўруснікаў», якія не дачакаліся іх і самі абрабавалі Новагарадок. Раззлаваныя князі павярнулі свае войскі назад.

Так расказваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе. Але летапісец-чырванарус як патрыёт сваёй зямлі мог «прыхаваць» сапраўдную прычыну адыходу татарска-рускага войска, якому так і не ўдалося авалодаць Новагародскім замкам, а Льву Данілавічу вярнуць Драгічын. Па ўсім відаць, што Трайдзень здолеў абараніць сваю краіну ад варожых полчышчаў. Трэба думаць, беларускія палкі на чале са сваім энергічным і смелым князем задалі добрага перцу гэтай вялікай ваеннай навале, вымелі прыхадняў з роднай зямлі.

Татары яшчэ рабілі спробы заняволіць вольную Белую Русь. Ды нашы продкі і тады абаранілі краіну. Як яны біліся з варожымі рацямі, летапісы перадаюць зусім скупа. Вельмі глухія звесткі дайвілі да нас пра бітву каля прынёманскай вёскі Магільна, дзе беларускае войска нагалаву разбіла татарскую арду. Пра гэтую пераможную бітву так пісаў у адным з вершаў Ян Чачот:

Кроў цякла ракой, ды йшла там

Зноў на сілу сіла.

Дзень сканаў — Літва ў той сечы Bopara разбіла.

Бітвы той сляды ля Нёмна:

Сыпаныя шчыльна

Курганы ды вёскі імя Даўняе — Магільна*.

He паспеў Трайдзень аддыхацца ў Новагародку ад разбуральнай вайны з татарамі ды галіцка-валынскімі князямі, адпрэчыць навалу з поўдня, як згусціліся хмары на поўначы Беларусі. Першымі «ластаўкамі» новай пагрозы былі бежанцыпрусы, яны расказалі, што ў Прыбалтыцы актывізаваліся нямецкія рыцары, заваёўваючы ўсё новыя і новыя землі, набліжаючыся да Літвы.

Дачуўшыся, што ў 1278 годзе крыжакі на Заходняй Дзвіне пабудавалі крэпасць Дынабург (цяперашні Даўгаўпілс), вялікі князь Трайдзень занепакоіўся: па сутнасці, гэта ж узнік нямецкі фарпост на самай мяжы Вялікага Княства Літоўскага! Беларускі ўладар зноў збірае войска. Поўная рашучасці, добра ўзброеная беларуская раць рушыла на поўнач. Але крыжацкі замак аказаўся зусім непрыступны: стаяў ён на высознай кручы над самай Дзвіной. Усё ж Трайдзень даў каманду ўзяць цвярдыню ў аблогу. Каля яго сцен узнеслі спецыяльныя вежы для кідання камянёў — балісты. Камяні і трапныя стрэлы хаўруснікаў-палачан не змусілі крыжакоў здаць замак. Hi многа, ні мала — чатыры тыдні трымалі беларусы цвярдыню Дынабург у аблозе. Але ўрэшце Трайдзень даў загад зняць аблогу і вяртацца назад: трэба было адбіваць новы напад паўднёварускіх князёў, якія ніяк не маглі змірыцца з узвышэннем Новагародка і яго незалежнасцю.

Адпрэчыўшы нечаканым ударам няпрошаных гасцей з поўдня, Трайдзень, амаль не даючы перадыху сваім дружынам, ізноў кінуў іх на поўнач. Іржавым цвіком сядзеў у яго галаве крыжацкі Дынабург: не адабраць яго ў крыжакоў — значыць даць немцу ўсе шанцы ў заваёве беларускай дзяржавы.

Трайдзень з першай аблогі Дынабурга зразумеў, што штурмам узяць гэтую непрыступную цвярдыню не ўдасца. Цяпер вырашыў зрабіць іначай. Свае вайсковыя сілы ён накіраваў у абход Дынабурга — на адабраную некалі крыжакамі ў палачанаў крэпасць Герцыке. Нямецкія рыцары, якія ўсе сілы кінулі для абароны Дынабурга, зусім не чакалі тут Трайдзеня, і ён здапамогай сценабітных машын даволі хутка адкрыў дарогу ў замак. Над старажытным крывіцкім Герцыке ўзвіўся новагародскі сцяг.

Для нямецкіх рыцараў гэта сталася амаль катастрофай: захопам крэпасці Герцыке беларусы перакрывалі крыжакам да-

рогу да сваіх уладанняў у Лівоніі, адразалі Дынабург ад Балтыйскага мора, інакш кажучы, новая нямецкая цвярдыня апынулася ў пастцы.

3 Дынабурга да Трайдзеня паскакалі ганцы: нямецкія рыцары прасілі пачаць перамовы. Трайдзень спачатку адправіў іх без адказу: хай патузаюцца «жалезабрухія» у наладжанай беларускім валадаром пастцы, хай добра падумаюць, як вылузацца адтуль. Ды без чалабіцця ў ногі ненавіснага «чарнаруса» ніякага спосабу вылезці з пасткі яны не бачылі.

Вялікі князь Трайдзень згадзіўся пайсці на абмен: немцы здаюць яму Дынабург, а ён вяртае ім Герцыке. Як ні шкада было крыжакам разлучацца з так добра збудаванай цвярдыняй, якая адкрывала ім прамую дарогу на Літву-Беларусь, яны мусілі даць згоду на такія ўмовы. Дынабург стаў цяпер для беларусаў вельмі зручным фарпостам на поўначы іхнай краіны. Выдатны падаруначак ад крыжакоў! Цяпер яны баяліся і нос сюды паткнуць.

Ды пакідаць у спакоі нашу краіну нямецкія рыцары ўсё роўна не збіраліся. Яны знаходзілі іншыя шляхі для нападу на землі Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве крыжацкая раць, у якую апрача нямецкіх і дацкіх рыцараў уваходзілі дружыны прымусам мабілізаваных ліваў, летаў, земгалаў, куршаў і іншых плямёнаў Лівоніі, шырокім фронтам рушыла ў напрамку Аўкштаціі. Пакуль Трайдзень збіраў сілы для адпору, крыжакі і іх памагатыя дружна ўзяліся рабаваць і пляжыць землі Вялікага Княства. Калі з вялікім палонам і ваеннай здабычай крыжацкія войскі падаліся назад, дарогу ім нечакана перагарадзіў пад Ашэрадэнам няўрымслівы Трайдзень, і адразу ж рынуўся ўсімі сваімі сіламі ў бой. Ашаломленыя такім нечаканым нападам ліцвінаў-беларусаў ужо на тэрыторыі самой Лівоніі, крыжакі кінуліся ўцякаць, але іх даганялі трапныя стрэлы Трайдзеневых вояў. Увесь палон і нарабаванае дабро было адбіта. У гэтай бітве многія рыцары засталіся ляжаць на полі бою. Загінуў сам магістр Лівонскага ордэна Эрнэст, страцілі свайго важака Эйларта і датчане, якія ледзь вырваліся з акружэння. Пераможная бітва беларускага войска з крыжакамі пад Ашэрадэнам падняла заняпалы дух заняволеных плямёнаў Прыбалтыкі, якія паднялі паўстанне супраць «божых рыцараў».

Але больш за ўсё непакоіў Трайдзеня Тэўтонскі ордэн, каб не даць яму як след разгарнуцца, уладар беларускай дзяржавы скіраваў свае сілы на саюзную крыжакам Полыпчу. Гэта быў трэці «фронт» Трайдзеня.

Паход на польскія землі адбыўся ў 1278 годзе. Войскі Трайдзеня, сярод якіх былі і ятвяжскія дружыны, занялі Мазовію, потым рушылі ў глыбіню польскіх зямель, дайшоўшы аж да Любліна.

Гэтым паходам Трайдзень адсек Мазовію ад Польшчы і прымусіў мазавецкіх князёў разарваць хаўрус з Тэўтонскім ордэнам. Паміж Мазовіяй і Вялікім Княствам Літоўскім усталяваліся мір і згода, утварыўся антыкрыжацкі хаўрус. Каб замацаваць гэты хаўрус, мазавецкі князь Баляслаў узяў

у жонкі Трайдзеневу дачку Гайдамунду, якая пасля хрышчэння паводле ўсходняга абраду атрымала новае імя — Софія. Прыкладна ў гэты ж час беларускі князь сам нечакана ажаніўся з сястрой мазавецкага князя Конрада Земавітавіча — Ганнай.

Пра гэту жаніцьбу да нас дайшло цікавае паданне, якое прывёў у сваёй «Хроніцы» Мацей Стрыйкоўскі. Гэта было тады, калі Трайдзенева войска захапіла ў Мазовіі крэпасць Бабін, рэзідэнцыю князя Конрада. Мазавецкі валадар якраз бавіўся на паляванні. Вялікі князь Трайдзень ішоў аглядаць заняты яго дружынай Бабінскі замак. У адным з пакояў яму сустрэлася невыказнай прыгажосці дзяўчына, якая аказалася сястрой князя Конрада Ганнай. Трайдзень стаў перад ёй як аслупянелы. Ён закахаўся ў яе з першага позірку і, не раздумваючы, тут жа прапанаваў ёй выйсці за яго замуж. Князёўна адказала, што гаварыць пра шлюб яна зможа толькі тады, калі яго дружына спыніць рабаванне замка, а сам князь зойдзе для магчымага блаславення ў пакой яе хворай маткі без зброі. Князь выканаў усе просьбы мазавецкай красуні. Якраз у той момант, калі ён стаяў перад яе маткай, каб прасіць у яе згоду на шлюб, у пакой увайшоў князь Конрад, які толькі што вярнуўся з лесу. У яго прысутнасці вялікі князь Трайдзень і атрымаў блаславенне Ганнінай мацеры на шлюб.

На аснове гэтага падання Уладзіслаў Сыракомля напісаў вельмі паэтычную баладу «Дачка Пястаў». Спачатку ён расказаў пра выправу войска Трайдзеня на Польшчу, паказаўшы ў даволі прывабным святле воблік беларускага князя:

Гукнуў Трайдзень у свой рог зубрыны, I ўжо віхураю пад зарою Ляцяць на конях яго дружыны.

Вядзе літву князь Трайдзень да бою.

Сам моцны, стройны, а зрок — арліны, У бляску сонца — высокі шолам. Няўзнак віецца за ім няўпынны Плюмаж, адданы вятрам вясёлым.

Без латаў — з лёну яго адзенне, Затое вольна руцэ на ўзмахі. На князю толькі — кальчугі звенне Ды на плечуках — па лісціне бляхі.

Улады знак, праз плячо звісае Аздобны рог на раменным пасе, Пры ім — сякера яго стальная, Што прагна кроў п’е на злым папасе.

Яшчэ — меч доўгі паверх адзежы, Раззалачоны, вісіць пры боку.

Скакун — на спіне чапрак мядзведжы — Іржэ, хрыпіць: чуе бой здалёку!..*

Тут жа Уладзіслаў Сыракомля падае і «Песню паходу літвінаў» на чале з Трайдзенем:

Сёння пець нам самы раз:

Князь гукнуў да бою нас. Хай жа ў неба песня рвецца, Заўтра хваляй кроў пальецца — Наш пачаўся час!

Смела, смела, конь, у бой! Ты — таварыш добры мой!

Закіпіць навокал сеча, He палохайся ты меча, Рвіся ў кіпень той!

Зачыніўся ў замку лях, У грудзях у ляха — страх. У разгоне мы праз хвілі Цвержу ляхаву прабілі, Захапілі гмах!

Немцаў край знаёмы нам, Шмат дзяўчатак красных там! Немцаў мы ў баі паклалі, А красунь з сабой пабралі Ад іх брам, ад мам!

Як ляцелі праз абшар

Мы на Гданьскі мур між хмар 3 гучным спевам заліхвацкім, Задрыжаў магістр крыжацкі, Мура валадар*.

Беларуская дзяржава ў час княжання Трайдзеня была з усіх бакоў акружана ворагамі, якія рваліся захапіць яе землі. Таму вялікі князь амаль не злазіў з сядла і не выпускаў з рук зброі. Час Трайдзеня — гэта бесперапынныя войны на некалькі франтоў. Толькі дзякуючы мужнасці і непахіснасці валадара беларускай дзяржавы ўдалося абараніць яе незалежнасць, не аддаць краіну ў палон хцівым суседзям, галоўным чынам з поўдня, захаду і поўначы.

Пры Трайдзене былі далучаны да беларускай дзяржавы новыя землі, сярод якіх — Ятвягія. Праўда, амбітныя князі асобных земляў імкнуліся ўставіць Трайдзеню палку ў колы, адкрыта варагавалі з ім, каб вярнуць свой пасад. Асабліва актыўнічаў тут сын нальшчанскага князя Даўмонта, Міндоўгавага забойцы, князь Полюш, імкнучыся адваяваць ад Вялікага Княства Літоўскага Нальшчаны. Дзеля гэтага ён перайшоў на бок крыжакоў, разам з імі ўдзельнічаў у ваенных паходах на беларускія землі. He здолеўшы перамагчы такім чынам Трайдзеня, ён надумаў забіць яго, як раней ягоны бацька Міндоўга. Дзеля гэтага ён падкупіў нальшчанцаў Стуманда і Гірдзела, якія ў 1282 годзе і ўчынілі забойства вялікага князя Трайдзеня.

Толькі адарваць Нальшчаны ад Вялікага Княства — усё роўна здрадніку Полюшу не ўдалося: новагародскае баярства здолела знайсці годную замену таленавітаму дзяржаўнаму дзеячу і выдатнаму палкаводцу Трайдзеню і не дапусціць раздраблення беларускай дзяржавы.

РЫЦАР ЗБРОЙНЫ

У 1280 годзе тэўтонскі летапісец Пётр Дусбург, апісваючы дзень за днём падзеі свайго часу, вывеў гусіным пяром на новым аркушы чарговага раздзела «Хронікі Лівоніі»: «Канец вайны ў Прусіі. Пачатак вайны літоўскай».

Храніст канстатаваў той факт, што крыжакі Тэўтонскага ордэна пасля шматгадовай вайны канчаткова падначалілі сабе Прусію, часткова знішчыўшы, а часткова анямечыўшы яе народ.

Цяпер вастрыё іхнай экспансіі было скіравана на нашу зямлю, каб гэтак жа знішчыць фізічна або анямечыць беларускі і прыбалтыйскія народы.

Асабліва актывізаваліся нямецкія рыцары пасля смерці грознага і няўрымслівага Трайдзеня. Адзетыя ў браню крыжацкія войскі пайшлі дратаваць землі Вялікага Княства Літоўскага. На Беларусь насоўвалася вялікая бяда.

Ордэн той, што меч крывавы Нёс на ўласных дабрачынцаў, Што ў набегах нішчыў Польшчу, Што біў прусаў, бы злачынцаў,

Што ішоў вайной на ўласных Светароў ды на рыжанаў, Жыў рабункамі. Таму так Шчыраваў «для хрысціянаў».

Мечам злым хрысціў Літву ён, Пляжыў Жмудзь, знёс мур Рамновы. На пажарышчах тых ставіў Ён за замкам замак новы.

Ды на трон Літвы сеў Віцень, Князь рашучы, мудры, смелы. Крыжакоў ён біў у сечах, Ад Літвы адвёў іх стрэлы*.

Так у вершы «Віцень» паказаў Ян Чачот ролю новага беларускага князя ў абароне краіны ад крыжацкай навалы.

Вялікі князь Віцень.

Гравюра XVI cm.

Для барацьбы з крыжакамі Віцень, які заступіў на велікакняжацкі пасад у Новагародку дзесьці ў 1295 годзе, сабраў усе магчымыя сілы краіны, узяўся будаваць на паўночных яе межах умацаваныя абарончыя замкі — Вялона, Вількія, Коўна.

Беларускі валадар умела выкарыстаў у сваіх інтарэсах і варажнечу паміж Лівонскім ордэнам і рыжскім архібіскупам, на баку якога стаялі і гараджане. Ен наладзіў з рыжанамі цесны хаўрус супраць нямецкіх рыцараў.

Надзвычай важным кро-

кам Віценя было больш цеснае аб’яднанне пад яго рукой Вялікага Княства Літоўскага з адзінакроўнай Полацкай зямлёй. На гэта пайшло само полацкае баярства перад тварам смяротнай небяспекі з боку крыжакоў. Віценевым пасаднікам у Полацку стаў яго сын Воін. Два самыя моцныя беларускія гаспадарствы цяпер аб’ядноўваліся ў адну вялікую дзяржаву. Вялікае Княства Літоўскае стала прыцягальным для іншых беларускіх зямель, якія маглі разам бараніцца ад знешняй небяспекі.

Умацаванню ВКЛ садзейнічала і ўтварэнне ў Новагародку праваслаўнай мітраполіі, што прыцягвала сюда ўсіх праваслаўных хрысціян абедзвюх частак краіны, надавала яшчэ болыпы аўтарытэт беларускай дзяржаве.

Разумная і мэтанакіраваная ўнутраная палітыка Віценя давала яму магчымасць забяспечыць тылы краіны і паспяхова змагацца са знешнімі ворагамі.

У зацятай вайне з крыжакамі былі ў Віценя і перамогі і няўдачы.

У 1298 годзе князь Віцень адгукнуўся на просьбу рыжскага архібіскупства дапамагчы яму ў барацьбе з нямецкімі рыцарамі і выступіў да вусця Дзвіны з вялікім войскам. 3 дапамогай рыжскага апалчэння Віцень узяў штурмам рыцарскі замак у Рызе і цвярдыню Корнус. Каб пакараць «нахабнага» беларускага князя і ўзбунтаваных рыжан, насустрач Віценеваму войску пайшла ў наступ вялікая раць Лівонскага Ордэна на чале з магістрам Брунам. Напад крыжакоў быў так добра арганіза-

ваны і такі раптоўны, што літвіны-беларусы і іх саюзнікі рыжане пачалі ў паніцы адступаць і разбягацца хто куды. На месцы бою засталося каля 800 воінаў, засечаных крыжацкімі мячамі. Нямецкае войска распачало дзікую пагоню на аб’яднаныя сілы ВКЛ і рыжан.

Здавалася, гэта была катастрофа, канец. Але ад канчатковага разгрому антыкрыжацкай кааліцыі выратавала асабістая мужнасць вялікага князя Віценя. На сваім баявым стаенніку ён выскачыў наперарэз адступленцам, супыніў іх, на хаду перастроіў і, улучыўшы момант, першы кінуўся насустрач адзетаму ў браню рыцарскаму войску.

Крыжакі, якія ўжо збіраліся святкаваць перамогу, не вытрымалі такога нечаканага і арганізаванага контрудару і самі павярнулі назад.

Як падлічылі храністы, у той сакрушальнай для немцаў бітве засталося ляжаць на полі бою дваццаць два знатныя рыцары Лівонскага ордэна і болыд за паўтары тысячы радавых крыжакоў. Склаў там галаву і сам ордэнскі магістр Бруна.

Пасля гэтай пераможнай бітвы ўся Лівонія да самага Балтыйскага мора апынулася ў руках беларускага валадара Віценя. Але катастрафічная няўдача не спыніла нямецкую агрэсію на нашы землі. Наадварот, разгром у Лівоніі прымусіў немцаў узяцца за стварэнне яшчэ болып мабільнага і баяздольнага войска. Дзеля гэтага яны спешна пачалі вербаваць новыя крыжацкія сілы.

Разумеючы, што крыжакі-лівонцы не адступяць ад свайго, Віцень пайшоў на прымірэнне з уваскрэслым Лівонскім ордэнам. Гэты мір трываў аж да 1330 года, што дало магчымасць Віценю перакінуць свае вайсковыя сілы на барацьбу з другім крыжацкім аб’яднаннем — Прускім ордэнам.

Крыжакі гэтага Ордэна асабліва ўзмацнілі свае набегі на Вялікае Княства Літоўскае пасля заваёвы Прусіі. Ратуючыся ад крыжацкай няволі, на Гарадзеншчыну і на Аўкштайцію вялікімі сціжмамі рынулі прускія бежанцы. Вольналюбівы гаспадар-прус, каб не дацца ў крыжацкае ярмо, кідаў свой дом, увесь свой пажытак і, як пісаў у «Конрадзе Валенродзе» Адам Міцкевіч, «бег з душой адною» куды толькі вочы глядзяць, a

За ім, каб паланіць і заярэміць, Аж да мяжы літоўскай гнаўся немец.

Асабліва жорсткі напад на Гародню ўчынілі нямецкія рыцары ў 1284 годзе, калі яны авалодалі вакольным горадам, перабілі многа яго насельнікаў і захапілі вялікі палон. Пажарамі

і крывёю, пралітаю крыжацкімі мячамі, пазначаны ў гісторыі Гародні і Гарадзенскай зямлі 1295, 1296, 1305, 1306 (двойчы), ІЗП(тройчы), 1314, 1324 і 1328 гады.

Але і крыжакі не заўсёды беспакарана вярталіся назад. Многія з іх назаўсёды засталіся ляжаць у гарадзенскай і аўкштайцкай зямлі, пранізаныя стрэламі тутэйшых лучнікаў або пасечаных мячамі коннікаў. Вельмі многа страт панеслі крыжакі, калі старастам, ці ўдзельным князем у Гародні князь Віцень прызначыў Давыда Даўмонтавіча, ці Давыда Гарадзенскага, які з поспехам абараняў беларускае гаспадарства на захадзе краіны.

Цэлых дваццаць гадоў валадарыў у стольным Наваградку вялікі князь Віцень. He злічыць бітваў, у якіх удзельнічаў беларускі валадар. I пераважная большасць іх — з нямецкімі рыцарамі ды з іх хаўруснікамі ў суседняй Польшчы, у якой сілу яго зброі зведалі такія гарады, як Браўнсберг (Бранева), Каліш, Добжын і іншыя. Як і яго выдатны папярэднік Трайдзень, вялікі князь Віцень не толькі абараніў ад шматлікіх ворагаў беларускую дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае, але і пашырыў яе за кошт іншых беларускіх зямель, у першую чаргу Полацкага княства і Берасцейскай зямлі.

Князь Віцень быў яшчэ ў поўнай сіле, калі яго не стала. Валадара вялікай дзяржавы забіла громам. Такая яго неспадзяваная смерць нарадзіла розныя легенды. Расказвалі, што пасля гэтага яго быццам бы бачылі ў воблаках — як заўсёды, на кані з ускінутым над галавой мечам. Цюцелька ў цюцельку такім, як на старажытным наваградскім гербе «Пагоня», які быццам бы князь Віцень зрабіў дзяржаўным у Вялікім Княстве Літоўскім.

Гэтую легенду скарыстаў і Ян Чачот у цытаваным вышэй вершы, які закончыў такімі радкамі:

Пад Браўнсберг, Каліш і Добжын Ён хадзіў з сваёй літвою, Праслаўляў наш край у свеце Зброяй праведнай сваёю.

Нездарма ж і смерць да князя He магла ўсё падступіцца. Сам пярун яго ў нябёсы Ўзяў пад вобліск бліскавіцаў.

Шмат хто ў час той, кажуць, бачыў,

Як між хмар, дзе золак мройны, На кані, бы месяц, белым, Пралятаў ён, рыцар збройны*.

БАЯВЫ ЭКЗАМЕН ГЕДЫМІНА

Пасля першага, лёгкага снедання дакладна ў вызначаны час вялікі магістр Лівонскага ордэна Карл Тырскі ўвайшоў у свой рабочы кабінет і сеў насупраць памочніка, які ўжо чакаў яго са звычайным штодзённым дакладам.

Расхінуўшы па звычцы папку, але не гледзячы ў яе, сухарлявы, заўсёды сур’ёзны, хоць і не стары яшчэ, памочнік пачаў з самай важнай навіны:

— Учора гром забіў князя Віценя.

Вялікі магістр вылупіў ад здзіўлення свае пукатыя вочы:

— Гром? Нашага галоўнага праціўніка забіў нябесны гром? Значыць нам спрыяе Бог! Ён падае знак, каб мы не спалі ў шапку, як кажуць літвіны. Хто ж замяніў князя Віценя на Новагародскім пасадзе?

— Яго сын Гедымін.

— Той, што праліваў кроў нашых братоў у Хрысце?! Хто не дапусціў нас у Аўкштацію?! Хоць малады ваўчок, а ўжо з ікламі. Дармо: мы іх абламаем! Пакуль ён не агледзеўся на сваім вялікім княжанні ў Новагародку, пакуль не разабраўся, што да чаго, мы бурай наляцім на Літву. У нас жа ёсць козыр: мы выступаем, каб пасадзіць на Новагародскім пасадзе такога ж законнага яго спадкаемца — князя Полюша, Даўмонтавага сына. Хоць ён літвін, але наш літвін. Зараз жа склікай ваенную раду!

Карл Тырскі даўно шукаў спосабу памагчы нальшчанскаму князю Полюшу вярнуць велікакняжацкі пасад у Літве. Гэта ж яго людзі забілі ваяўнічага праціўніка Ордэна вялікага князя Трайдзеня, каб узвесці на высокі трон свайго пана. Князь Полюш (ці Пялюза) не прамарудзіў заняць велікакняжацкі пасад у Новагародку. Невядома, як склаліся б стасункі паміж ім і Ордэнам, каб ён застаўся там княжыць. Але новагародскае баярства адразу ж неўзлюбіла ганарыстага і самаўпэўненага князя з Нальшчанаў і наказала яму ад варот паварот. Яго мерыліся ўзяць за шкіркі, калі даведаліся пра яго ролю ў забойстве Трайдзеня, але князь-самазванец паспеў выслізгнуць з падрыхтаванай яму пасткі і ўцячы ў святы Ордэн. Гэта было ў 1286 годзе. 3 таго часу ён верна служыць Лівонскаму ордэну, перад ім у

яго заслуг хоць адбаўляй. Колькі разоў з ордэнскім войскам рабіў ён аж занадта паспяховыя набегі на сваю ж радзіму, паліў айчынныя вёскі, забіваў сваіх землякоў, набіраў палон для Ордэна, цалкам прадаўшыся немцам. Аднаго разу ў сваіх Нальшчанах, у Крэве, пачуў ён пра вяселле, якое спраўляў высокі нальшчанскі пан. Князь Полюш з немцамі акружыў вясельны дом і загадаў сваім памагатым справіць сваё крывавае вяселле: пасекчы мячамі ўсіх да аднаго вясельнікаў — маладых і старых. Адных старэйшын было забіта там ажно семдзесят чалавек! Варта б і крыжаносцам павучыцца ў яго бязлітаснасці і жорсткасці да сваіх ворагаў. Калі б паставіць Полюша на велікакняжацкі пасад у Новагародку, лічы, уся магутная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае была б у руках Ордэна. Тут бы князь Полюш нідзе не дзеўся: пасля такіх разбояў і зверстваў над суайчыннікамі за многія гады ён і дня не мог бы ўтрымацца на высокім пасадзе без падтрымкі Лівонскага ордэна. Толькі б не прамарудзіць, паспець узнесці яго на той трон!

Вайсковая рада выказалася аднагалосна: выступаць! Прычым пастанавілі сабраць усе, якія толькі ёсць, сілы: на карту ж ставілася вялікая літвінская дзяржава! Быць ёй ордэнскай, сваёй ці варожай, з якой ох колькі трэба яшчэ павалтузіцца, праліць сваёй высакароднай крыві, каб урэшце прыбраць яе да рук!

Конскі тупат і ржанне, гучны лязгат зброі і даспехаў — гэта пакацілася з Лівоніі ў напрамку Літвы-Беларусі цёмная хмара крыжацкага войска. Апрача нямецкіх рыцараў былі тут і шматлікія воіны падуладных крыжакам народаў Прыбалтыкі. Паспрабуй не саступі ёй, гэтай жалезнай лавіне, дарогу — уміг будзеш змяты, растоптаны, раскрыжаваны! Узначальваў крыжацкую арду вялікі маршал Ордэна Генрых фон Процкі.

У гэты паход нямецкія рыцары ўзялі з сабой і свайго вернага служку князя Полюша. Толькі гэтым разам яны не пасылалі яго ўперад, у гушчу бітваў, а везлі ў абозе пад аховай крыжацкай дружыны. Вялікі магістр загадаў давезці яго ў сталіцу беларускай дзяржавы жывога і здаровага, каб адразу ж абвясціць вялікім князем.

Князь Гедымін сядзеў у шумным, хоць стрымана-пачцівым застоллі, якое ён наладзіў у княжацкім палацы стольнага Новагародка з нагоды заступлення на высокі сталец. У самы разгар бяседы яму паведамілі, што на Вялікае Княства Літоўскае насоўваецца новая крыжацкая навала. Князь выйшаў з-за стала і

гукнуў у свой асобны пакой военачальнікаў, што былі ў застоллі, распачаў з імі раду, балазе госці не паспелі яшчэ як след захмялець.

На гэтай радзе арганізаваць адпор крыжакам даручылі ваяводу Гаштольду. Так і не даседзеўшы на ўрачыстасці, Гаштольд загадаў трубіць паходны збор. У той жа дзень імклівая конніца на чале з ваяводам па-

Вялікі князь Гедымін Малюнак У. Кіслага

скакала насустрач ворагу, да паўночнага фарпоста краіны — цвярдыні Коўна, куды найперш і кіраваліся крыжакі.

Ваявода Гаштольд са сваёй конніцай прыскакаў пад Коўна акурат у той час, як рыцары пачалі браць у аблогу замак. Ён ледзьве паспеў ускочыць з воямі праз перакідны мост у сярэдзіну цвярдыні. Пачалася крыжацкая аблога. Многа дзён і начэй абараняліся літвіны-беларусы ў замку, але сілы былі не роўныя, і добра ўзброенаму, намнога большаму крыжацкаму войску ўдалося прабіць адну з крапасных сценаў і ўварвацца ў замак. Крывавая сеча ў замку цягнулася ад паўдня да позняй ночы. Крыжакі, якія ўсё прыбывалі і прыбывалі, зламалі ўрэшце супраціўленне абаронцаў і жорстка расправіліся з імі, забіваючы ўсіх без разбору. Разрабаваны замак аддалі агню. Нямецкія рыцары ўзялі ў палон і звязалі параненага ў баі самога ваяводу Гаштольда (потым Гедымін выкупіў яго).

Хоць бітва за паўночны фарпост Вялікага Княства і скончылася няўдачай, але яна не была дарэмнай. Абаронцы цвярдыні надоўга затрымалі ворага і тым самым далі магчымасць Гедыміну сабраць вялікае войска, рушыць з ім насустрач крыжацкай раці. Дзве сілы — літвінская (беларуская) і нямецкая — сустрэліся каля мястэчка Жэймы. Пра гэтую бітву даволі падрабязна расказваецца ў «Кроннцы лнтовской н жмойтской», помніку беларускага летапісання XVII стагоддзя. Вельмі ціка-

ва ўчытвацца нам сёння ў гэты, напісаны на старой беларускай мове «аповед» летапісца: «А гды так кряжаком в Лйтве іцастйло ся й Жомойтскую землю тяжкйм ярмом окрутне обтяжнлн. Кгеднмнн зась, велнкнй князь лйтовскйй, любо мел не последнее войско з лйтвы, з русн н татар зобраное, с которым межй Юрборком й Куносом, або Ковном, обозо*м лежал, еднак же уважал потужность й сялу частокрот досведченую войск немецкнх збройных, поневаж вся реша Немецкая крнжаком помагала, чекал на помочь болшого войска, потым, гды все войска лнтовскйе м новгородскйе с полочаны до него стягнуляся, на той час обачлл Геднмнн потужность, тягнул охочо далей: в землю Жомойтскую протав крнжаком, которые также войско мелй в поготовю. А так Геднмнн положнлся обозом над рекою Земядою, з другое стороны от Земов мйль две; там жомойтов до лйтовсгого войска уставнчне прйбывало з волостей околнчных й з немецкого обозу, даючя певную справу о йх шнках й поступках военных. Обачіівшй то, гетман немецкяй Генрык тягнул на войска лнтовскйе, певное свойм немцем звнтязство обецуючн, а гды обедве войска яко на двое стрелене з лука, над Земллою рекою до бнтвы стягнулйся, зараз з велйкйм крйком обедве войска запалчнве до себе скочіілй. Немцы с копйямй, выстреліівшй с кйлкось ручнлц (которые до того часу быля вымышленын), на татаре прятерлй, а татаре зась звычайным таяцем й закрнвленым шйком, розно ростреляляся утечку яко есть йх обычай змышляючй, а непрнятелем гонячйм умыслне шйкй мешаючн. А так, гды немцы за татарамй розумеючй, же утекалн, розно охочо скочйлй, а татаре зараз до нйх вернуляся прудко, барзо густо стреляючй з луков, немцов лсовалн, а Гедямйн зас з лйтвою велнкйм пудом ударнл на валный полк немецклй. А так немцы зброею, а лнтва хнбкостью перемагала, копйямй, мечамй, потнскамй срогую бйтву з обу сторон ведучй, крнк людей, громот збройных, рзане коней, звук труб н бубнов. 3 обу сторон долго бйтва на день трвала з ровною надеею звіітязства, аж потым жомойть, которой было о кллка тйсячйй в войску яемецком, вспомневшя на першне водностй свой, а маючн час й погоду до скнненя ярма немецкого, гды бятва найболшая з обу сторон запалйлася, все едностайне на немцов, панов свойх, ударялй, а йж в посродку войска немецкого стоялй, еіце войною не былн спрадованьш, снадней спрацованых й несподеваючнхся в такой в той час такой хнтрой отменвостй, веллкую поражку в немцах учйннлй. Замешаляся немцы зараз, обачнвшн несподеваную зраду, подалй тыл, а лйт-

ва, жомойт, русь за нлмл, а татаре з боков л с переду утекаючлм а, зброею обтяжоным, на легклх конех заходячн л з луков стреляючн, лнтве немцов як в сеть загонялл, а болшей нх полягло утекаючлх, нлж на месцу бнтвы, бо утекаючнх немцов ллтва аж до Ошлалл рекн гонлла, блючл, стлнаючл, колючл, стреляючн, топячл н лмаючп так, ііж на кнлканадцеть млль по дорогах л полях трупу немецкого полно было. Наветь мужлкн з лесов выходячл перелмалл немцов, зблвалл с коней л заблвалл...»

3 гэтага летапіснага ўрыўка відаць, што ў Гедымінавым паходзе апрача беларусаў (літва, палачане) удзельнічалі наёмныя татары і наўгародскія дружыны. Што ж да крыжакоў, то яны папаўнялі сваё войска заняволенымі жамойтамі (продкамі сучасных літоўцаў), якія пры першай жа магчымасці не толькі паўцякалі ад сваіх «паноў», але, далучыўшыся да Гедыміна, павярнулі на іх сваю зброю.

У выніку крыжакі ў бітве пры Жэймах пацярпелі сакрушальную «паражку», сапраўдную катастрофу, не меншую, чым у «лёдавым пабоішчы» 1242 года на Чудскім возеры.

Разграміўшы полчышча лівонскіх рыцараў, князь Гедымін, амаль не даючы свайму войску перадыху, скіраваў яго на Прусію — выкурваць крыжакоў з пабудаваных там замкаў у гарадах Рагніт і Тыльзіт, адкуль яны вялі свае разбойныя нашэсці на беларускія землі.

У адной з бітваў Гедымінавы воі захапілі ў палон крыжацкага ўлюбёнца налыпчанскага князя Полюша. Загадам вялікага князя ён быў пакараны смерцю як здраднік Радзімы.

Першы экзамен валадара Вялікага Княства Літоўскага быў вытрыманы бліскуча. Беларуская дзяржава яшчэ раз паказала

сваю моц.

АПОШНІ ПАХОД БЕЛАРУСКАГА ПАЛКАВОДЦА

Калі вялікі князь Гедымін сказаў яму збірацца ў далёкі паход на крыжакоў, Давыд Гарадзенскі не хаваў сваёй задаволенасці:

— Нарэшце! — вырвалася ў яго.

Нарэшце ён напоўніцу можа паквітацца з нямецкімі рыцарамі. За сям’ю, за ўсё.

Гэта было вясной 1324 года. Давыд Гарадзенскі сядзеў якраз у Гародні, у сваім княжацкім палацы, дзе займаўся штодзённымі турботамі. Раніцай, калі ляжаў яшчэ ў пасцелі, яму ў дзверы пастукаў прыслужнік. Князь голасна сказаў уваходзіць.

— Бяда, княжа, — упалым, сцішаным голасам прамовіў прыслужнік, схіліўшы галаву перад князем. — На ваш маёнтак напалі нямецкія рыцары.

Князь мігам ускочыў з пасцелі: там жа жонка з дзецьмі!

— Кліч дружыну! — загадаў ён, спехам апранаючыся.

Загарадны маёнтак князя Давыда Гарадзенскага быў не далёка, але і не блізка ад Гародні, у чароўным куточку на беразе Нёмана.

Маланкай прыляцеў туды Давыд Гарадзенскі з хуткай на пад’ём ягонай коннай дружынай.

Ды не паспеў: на месцы вялікага дома і прыбудовак ужо дагаралі галавешкі. Сярод іх убачыў князь Давыд і абгарэлыя да непазнавальнасці людскія трупы. Многа трупаў. Тут жа, апрача сям’і, была ахова, прыслуга. Дзе цяпер пазнаеш косці яго любай жонкі Біруты, сынкоў, дачушкі?

— У пагоню! — не помнячы сябе, крыкнуў Давыд Гарадзенскі і, асатанела б’ючы да баках каня жалезнымі страмёнамі, пусціўся наўгалапа к дарозе, што вяла на захад. За ім, пырскаючы перамешаным з гразёю, не расталым яшчэ снегам, пагрукацела ўся дружына.

Да самай Мазовіі шалёнай віхурай неслася Давыдава конніца. Ды крыжакоў і след прастыў. Толькі пазней даведаўся князь Давыд Гарадзенскі, што крыжакі, прадчуваючы літвінскую па-

гоню, збочылі з галоўнай дарогі і, прыхапіўшы праваднікоў з тутэйшых сялян, спакойненька падаліся малапрыкметнымі ляснымі дарогамі ў свае замкі-сховы. Абхітрыла яго тады немчура.

Вярнуўшыся з няўдачнай пагоні, Давыд Гарадзенскі памчаў да вялікага князя Гедыміна, свайго цесця:

— Пасылай, вялікі князь, на крыжастых злыдняў: хачу помсціцца. За жонку Біруту — тваю дачку, за дзяцей — тваіх унукаў!

— He пары гарачкі, князь Давыд, — сказаў яму ў адказ тады Гедымін, узбуджана ходзячы туды-сюды па святліцы. — Ты ж ведаеш, што гэта і маё гора. I мая душа плача па Біруце, па ўнуках. Але ж мы з табой дзяржаўныя людзі, князь. Уся краіна на нашых плячах. Цяпер я пасылаю цябе на Мазовію. Яна зноў знюхалася з крыжакамі.

— Усё! Я трублю паход!..

На крыжацкіх хаўрусніках мазурах спагнаў тады сваю лютасць Давыд Гарадзенскі.

Але ў яго свярбелі рукі на саміх крыжакоў. 3 імі Давыд Гарадзенскі пазнаўся яшчэ пры Віцені, у 1305 годзе, адразу, калі стаў княжыць у Гародні: гэта ж былі вароты ордэнцаў да сэрца Вялікага Княства Літоўскага — Новагародка. Якраз Нёманам праз Гародню чынілі яны свае набегі на крывіцка-дрыгавіцкую дзяржаву.

Князь Віцень не адразу прызначыў туды Даўмонтавага сына — князя Давыда. У яго перад вачамі стаяў другі сын Даўмонта — князь Полюш, здраднік. Ці не пойдзе і гэты Даўмонтаў сын той жа дарожкай, ці не стане спадцішка памагаць свайму браціку караскацца на высокі трон з дапамогай зацятых ворагаў краіны? А што, калі выпадзе сутыкнуцца з ім у баі, ці пойдзе брат на брата? Але пры першай жа размове ўсе Віценевы сумненні развеяліся, як дым. На яго глядзеў яснымі, адкрытымі вачамі высокі і прамы чалавек з тых, што не ўмеюць і не жадаюць віляць, як лісіца хвастом, казаць адно, а рабіць зусім другое.

— Я вярнуўся сюды з Пскова на радзіму сваіх продкаў і хачу толькі ёй служыць, — сказаў цвёрда князь Давыд. — Хачу, каб наш славянскі літвінскі народ жыў сам сабой і не быў падарэкам у чужакоў. I за гэта я не пашкадую жывата свайго. Я ўсё сказаў, вялікі князь Віцень. Свае словы я падмацую ў бітвах во гэтым мячом, — дакрануўся ён да ручкі свайго аздобленага насечкамі мяча пры боку.

Даспадобы прыйшоўся малады пскоўскі князь вялікаму князю Віценю. У той жа дзень Давыд заняў гарадзенскі ўдзел.

Праверыць моц свайго слова ў чыне яму доўга не давялося. Зімой 1305 года перад сценамі гарадзенскага замка заблішчалі сталёвыя даспехі ды вострыя пікі нямецкіх рыцараў. Прывёу іх сюды вопытны военачальнік комтур Конрад Ліхтэнхатэн.

Немцы ведалі, што гарадзенскі замак з каменным стаўпомвежай на высокай нёманскай строме — даволі моцная цвярдыня, таму прыцягнулі з сабой таксама высокія вежы-вышкі на колах, сценабітнае прыладдзе. I вось са свістам паляцелі з тых вежаў-вышак камяні ды атрутныя стрэлы, з усіх бакоў палезла, нібы тыя мурашкі, па прыстаўных драбінах немчура. Але і князь Давыд загадзя падрыхтаваў для няпрошаных гасцей добрыя гасцінцы. Расплаўленая смала, нагрэтыя да калення камяні ды гарачыя галавешкі паляцелі са сцен на рыцарскія галовы. У вельмі нечаканых месцах былі пастаўлены гарадзенскія лучнікі.

Многа перапалоху нарабіла нечаканая начная вылазка адборнага коннага атрада гарадзенцаў з самім князем Давыдам наперадзе. Нібы нейкія страшныя начныя здані ў белых — пад снег — плашчах-насовах, на белых, спецыяльна падабраных конях, наляцелі яны з начной цемры на крыжацкія шатры, на буданы, на раскладзеныя агні, пры якіх, падстаўляючы бакі, спалі нямецкія ваяры. Добра тады пашкамуталі гарадзенцы крыжакоў. Але галоўнае — пашкодзілі, вывелі са строю іх вежывышкі. Адбылося ўсё так хутка, што нават пасля таго, як гарадзенцы вярнуліся назад, у замак, немцы доўга не маглі апомніцца і даўмецца, што гэта за насланнё было такое?

Два дні пратрымаліся гарадзенцы, адбіваючы шалёны наступ адзетых у браню нямецкіх рыцараў. А на трэці дзень падаспеў з Новагародка са сваёй дружынай вялікі князь Віцень. 3 ходу пусціў ён сваіх верных коннікаў на крыжацкі лагераблогу. Угледзеўшы Віценевы харугвы з выявай Пагоні, вывеў з замкавых варот сваю баявую дружыну і князь Давыд. Цяпер яны разам, Віцень і Давыд, дабівалі крыжакоў, гонячыся за імі па лясных дарогах і заледзянелых балотах.

Але крыжакі не супакоіліся. Праз год яны зноў загрукацелі сваім жалеззем перад гарадзенскім замкам. Цяпер наважыў паспрабаваць тут сваё шчасце кралявецкі (кёнігсбергскі) комтур Эбехарт фон Вірненбург разам з сотняй адборных рыцараў і шасцю тысячамі шэраговых крыжацкіх жаўнераў. Немцы зноў аблажылі з усіх бакоў цвярдыню. Давыд Гарадзенскі, выкарыс-

таўшы сваю тактыку нечаканага нападу на абложнікаў, і гэтым разам выправадзіў разгарачаных заваёўнікаў — часткова туды, адкуль прыйшлі, а пераважную бальшыню — у іншы, болып спакойны свет.

Потым моц гарадзенскага замка і вастрыню мяча князя Давыда паспрабаваў праверыць і вядомы многімі пераможнымі бітвамі вялікі нямецкі маршал, нядаўні магістр Лівонскага ордэна Генрых фон Процкі. Ды ён ледзьве вынес з гарачага пекла бою свае ногі, пакінуўшы на беларускай зямлі безліч забітых і параненых, і толькі з рэшткай вялікага войска даплёўся да свайго парога.

Падмочаны гонар вялікага ордэнскага военачальніка, якім лічыў сябе Генрых фон Процкі, не даваў яму адлежвацца ў мяккіх пярынах пасля добрай лупцоўкі ў Гародні, ускідваў яго сярод ночы ў кашмарным сне, чарвяком тачыў усярэдзіне.

I вось наважыў Генрых ачысціць сваё слаўнае імя, гэтак заплямленае нейкімі гарадзенцамі, даказаць ім, хто ён такі.

Цяпер ён сабраў намнога болыпае войска і з усёй рашучасцю папёр на праклятых літвінаў-беларусаў. Нямецкі стратэг наважыўся пабурыць гэтым разам само іх гняздо — стольны Новагародак: каб у зародку прыдушыць нехрысцяў. Толькі вельмі не хацелася яму зноў сустракацца з гэтым гарадзенскім чортам князем Давыдам, ад аднаго імя якога ў крыжацкага маршала чамусьці аж халадзела ўсярэдзіне.

Таму цяпер ён накіраваў сваё войска ў абход Гародні. Палова войска прабіралася караблямі па Нёмане, а другую палову Генрых фон ГІроцкі павёў лясамі ўздоўж ракі. Капыты нямецкіх коней з лопатам мясілі застаялую твань беларускіх балот і балацявін.

Але шырокамаштабнае лапаценне жалезных рыцараў па балотнай гразі дайшло нейкім чынам да Віценевай варты. Праўда, доўга гадала яна, што там за гусі спусціліся на журавінавыя імшары. А калі разгадала, адразу данесла князю Віценю пра тых жалезных «гусей».

Вялікі князь Віцень намерыўся годна сустрэць далёкіх гасцей. Наладзіць сустрэчу ён загадаў якраз таму самаму «гарадзенскаму чорту», якога за трыдзевяць зямель хацеў бы абысці крыжацкі правадыр Генрых фон Процкі. Давыд Гарадзенскі са сваёй мабільнай дружынай загадзя прыскакаў з Гародні ў Новагародак.

Нямала давялося яму, майстру на ўсялякія выдумкі, паламаць галаву, каб найлепшым чынам сустрэць гасцей.

Неўзабаве крыжакі і зведалі штукарствы Давыда Гарадзенскага. Ужо на подступах да Новагародка з нямецкімі рыцарамі пачало рабіцца нешта незразумелае. To там, то сям яны адзін за адным пачалі раптам... правальвацца скрозь зямлю!

Калі пра першы такі выпадак далажылі вялікаму маршалу, ён падняў «дакладчыкаў» на смех: хто можа паверыць у такія дзіцячыя байкі? Але калі з розных бакоў пасыпаліся такія паведамленні, Генрых фон Процкі збялеў. Ён здагадаўся, што не скрозь зямлю правальваюцца яго доблесныя рыцары, а ў спецыяльна падрыхтаваныя гэтымі дзікімі літвінамі-русамі воўчыя ямы, дзе яны з лёту нанізваліся на вострае колле або траплялі проста ў раскрытыя пашчы раз’ятраных галодных ваўкоў ды мядзведзяў. Ды і не толькі ад гэтага кепска стала вялікаму маршалу. А яшчэ ад таго, што пра яго патайныя шляхі-дарогі праведалі такі літвіны-беларусы. Гэта быў для яго кепскі, вельмі кепскі знак!

Ды ці ж так адразу і паварочваць аглоблі назад? Генрых фон Процкі даў каманду наступаць на літвінскую сталіцу, штурмаваць замак. Але пры першым жа раптоўным штурме немцы атрымалі такі моцны пачастунак ад дзікіх літвінаў-русаў, што вельмі хутка адкаціліся далей ад ашчэраных пікамі ды ахутаных пахкім смаловым дымам высокіх сценаў.

Тады, перашыхтаваўшыся, крыжакі з усіх бакоў аблажылі Новагародак, узялі яго ў шчыльнае кола. Генрых фон Процкі намерыўся ўзяць новагародскую цвярдыню зморам.

Ды князь Давыд Гарадзенскі, прадчуваючы такую перспектыву, не замкнуўся са сваёй дружынай у замкавых сценах. Абаронай замка застаўся камандаваць вялікі князь Віцень, а ён, Давыд Гарадзенскі, прабраўся ў тыл праціўніка, шнырачы са сваёй дружынай па навакольных лясах, каб нечаканымі нападамі падарваць крыжацкія сілы.

Найперш ён паставіў перад сабой задачу перагарадзіць дарогу нямецкаму флоту, што рухаўся Нёманам пад Новагародак. Гарадзенскі князь наладзіў пастаянны нагляд за рухам крыжацкіх караблёў.

Калі на адной з прыстаняў крыжакі паставілі іх на начную стаянку, Давыд Гарадзенскі нечакана наляцеў з дружынай на рыцарскі лагер. Ва ўзніклай паніцы і неразбярысе падрыхтаваныя ягоныя людзі неўпрыкмет пракраліся на караблі, перабілі варту і, распаліўшы на палубах агонь, пасеклі на дровы матчы, барты і ўсё, што гарыць, спапялілі ўсю ордэнскую флатылію.

Крыжакі пад Новагародкам. Малюнак В. Сташчанюка

Самі нямецкія рыцары, ратуючыся ад літвінскіх дзідаў ды мечаў, кінуліся ўцякаць у бліжэйшыя лазовыя зараснікі.

Тым часам пранырлівыя Давыдавы віжы данеслі, піто асноўнае крыжацкае войска, ідучы на Новагародак, прыхавала ў лясных нетрах свае харчовыя прыпасы. Там пакінута і крыжацкая варта, якая грэецца пры агні. Князь Давыд тут жа пасылае туды сваіх дружыннікаў. Пакончыўшы знянацку з атрадамі вартаўнікоў, яны пазабіралі ўсе нямецкія прыпасы і зброю для свайго войска.

Прарабіўшы такую «работу» ў варожым тыле, князь Давыд Гарадзенскі наспяшаўся пад абложаны крыжакамі Новагаро-

дак. Адзін з сваіх аддзелаў ён апрануў з ног да галавы ў захопленыя ў лясных сховах ды караблях рыцарскія даспехі, пааддаваўшы ваярам-гарадзенцам лепшую крыжацкую зброю. «Крыжацкі» аддзел, падкраўшыся на світанку ў варожы стан перад Новагародкам, пачаў мясіць паўсонных рыцараў іхнай ж зброяй. Тэўтоны доўга не маглі даўмецца, хто гэта так спрытна і беспакарана сячэ іхныя галовы. Пакуль ачмурэлыя ад нечаканага нападу «сваіх» крыжакі, нібы аслеплыя, мітусіліся тудысюды па лагеры, падаспеў на дапамогу сваім «крыжакам» сам Давыд Гарадзенскі з усёй дружынаю. Да сёмага лоту давялося тут «папрацаваць» гарадзенцам. Вялікаму крыжацкаму маршалу нічога не заставалася, як здымаць аблогу і падмазваць пяты.

Так-сяк прывёўшы ў парадак добра пашкуматанае тэўтонскае войска, Генрых фон Процкі, які аддаваў цяпер загады з дрэнна схаванай дрыжынкай у голасе, сеў урэшце ў свой маршальскі вазок і, едучы ўперадзе адступленцаў, моцна задумаўся: ці, перастроіўшыся, зноў рынуцца на штурм літвінскай сталіцы, каб годна выйсці з гэтага пекла, ці, пакуль не позна, браць лахі пад пахі ды зусім даваць адсюль лататы. Перад ім была дылема: змірыцца з ты*м неадчэпным чарвяком, што будзе дагрызаць яго ганарыстае нутро, ці па-рыцарску біцца да таго часу, пакуль які-небудзь дзікі славянскі мужык-хамула не накіне на яго радавітую шыю грубы вераўчаны аркан з канаплянай кудзелі і на поўным скаку не пацягне яго, вялікага маршала, услед за конскім хвастом. Яму вельмі выразна ўявілася, як ягонае далікатнае панскае цела будзе шмаргацець тады па каменнях ды карэннях, чапляючыся за вострыя яловыя сукі ды злосныя ажыннікі, біцца аб кожны пень ды калоду. А ўявіўшы, ціхенька, без голасу сказаў сабе: не, лепш чарвяк у кішках, чым аркан на шыі!

Пасля такога глыбокага роздуму вялікі маршал аддаў адну толькі каманду: стройнымі радамі — назад! Туды, адкуль прыйшлі!

I гэта была вельмі мудрая каманда, бо ў крыжакоў пад іхнымі жалезнымі латамі ўжо і кішкі марша гралі. He разлічваючы на доўгае стаянне каля новагародскіх сценаў, нямецкія рыцары павыскрабалі ўжо са сваіх ванзэлкаў ды скрыняў усе прыпасы і, маркотна слухаючы глухія пературбацыі ў жыватах, пачыналі класці зубы на паліцы.

Словам, каманда прыйшла вельмі своечасова. Галодныя крыжацкія ваяры найперш кінуліся ласінымі сцежкамі шукаць пакінутыя ў ямах пад калючымі елкамі свой брут ды шпэк. Вось і тыя ратоўныя густазялёныя яліны. Толькі дзе падзелася ахо-

ва? Няма аховы! Дзе тады ямы? Вунь яны! Ужо сабраліся рыцары рассесціся, як некалі дома каля агульнай місы — каля ямы ўсе з кіямі. Ды лыжкі-кіі ёсць, а ў ямах — хоць бы скурка ад шпэка! Нібы мядзведзі ўсе, як адну, выпатрашылі!

Для крыжакоў гэта была катастрофа. Karo з іх не дастаў літвінскі меч, таго даканаў голад. Мала хто з іх даплёўся тады дамоў.

Пасля такога прачасону крыжакі доўгі час і носа не патыкалі на Беларусь.

Але ў 1319 годзе яны зноў пачалі падымаць галаву. Ужо збіралі вялікія раці для паходу, праўда, не на Беларусь, а на саюзную ёй Жамойць. Ганцы данеслі пра гэта новаму гаспадару беларускай дзяржавы вялікаму князю Гедыміну. Гедымін паклікаў да сябе славутага Давыда Гарадзенскага, якога ён, як і Віцень, высока цаніў за мужнасць і палкаводчы талент і за якога нават аддаў сваю дачку Біруту.

— Ізноў нешта не сядзіцца рыцарам, — сказаў ён. — Ці не супакоіў бы ты іх і гэты раз, князь Давыд?

— Раз трэба, то трэба, — адказаў коратка Давыд Гарадзенскі.

I амаль тысячная конніца з князем Давыдам наперадзе без перадыху паскакала ў бок Прусіі. Перасягнуўшы яе межы, пачала дратаваць ды паліць самае крыжацкае логава. Немцы ў паніцы кінуліся ўрассыпную. Усе іх падрыхтаванні да новага паходу на жамойцкія і беларускія землі былі перапынеы спусташальным набегам Давыда Гарадзенскага.

Сваім абаронцам лічылі Давыда Гарадзенскага, сына пскоўскага князя Даўмонта, названага Святым, і пскавічы. У часы грознай небяспекі з боку крыжакоў яны прасілі ў яго дапамогі. I Давыд Гарадзенскі не раз гнаў крыжакоў у каршэнь і ад Пскова. У адной пагоні за крыжакамі яго вершнікі захапілі Рэвель — сённяшні Талін.

He здолеўшы ў адкрытым баі перамагчы князя Давыда, нямецкія рыцары пайшлі ў 1324 годзе на подласць — толькі б адпомсціць «гарадзенскаму чорту». Яны прабраліся патайнымі дарогамі ў ваколіцы Гародні і ўчынілі напад на загарадны маёнтак Давыда Гарадзенскага, па-зверску расправіўшыся з усёй яго сям’ёй.

* * *

Сонца, якое толькі што выкацілася з-за далёкай паласы лесу, было за спіной у князя Давыда. Спачатку яно асвяціла роўны шэраг высокіх камлюкаватых ліпаў перад нейкай панскай ся-

дзібай, а потым яго чырванаватае яшчэ святло заліло ўсе шырокія прасторы палёў, што адкрываліся перад вачыма.

Разам з сонцам у пыле дарог кацілася польскай зямлёю, далей на захад, і Давыдава конніца.

Глядзеў князь Давыд на акуратныя палосы палеткаў, на дагледжаныя сады ды агароды раскіданых там і сям панскіх сядзібаў, часцей каля блакітных азярын і ціхаплынных рэк і рачулак, і ў галаву зноў і зноў закрадвалася думка, што яму надакучылі ўжо гэтыя жалезныя даспехі, гэтае бясконцае гоцанне ў сядле, сечы, кроў, людскія енкі і плач. Жыць бы ціха, пад заспакаяльным шэптам разгалістых яблынь, у зялёнай аздобе вішань ды сліў, у радасным галасе сям’і і нічога гэтага не знаць і не ведаць. Ён даўно марыў пра спакой, ужо адштукаваў быў сабе маёнтак над серабранай нёманскай хваляй, перавёз туды Біруту з дзецьмі, кожную вольную хвіліну ляцеў у свой зялёны куточак, у свой зямны рай, дзе адпачываў душой і целам. Думаў з цягам часу зусім там асесці, жыць-пажываць да старасці год. He далі крыжакі. He даюць спакойна жыць і ўсёй роднай зямлі.

Як ні круці, застаецца князю Давыду адно: бараніць ад іх сваю дзяржаву, як мага далей гнаць ад яе межаў ворага, які не хоча пакідаць яе ў спакоі, біцца з ім не на жыццё, а на смерць.

Абышоўшы небам сваё паўкола, сонца апускалася за далёкі далягляд ужо ўперадзе Давыдавай дружыны. А бліжэй, на ўзбярэжжы люстранай ракі, князь Давыд убачыў шатры з чырвонабелымі польскімі штандарамі над імі.

Калі князь Давыд саскочыў з каня і ішоў разам з прыбліжанымі дружыннікамі пад каралеўскі шацёр, яго зычна віталі спеўныя польскія сурмы.

У шатры сярод іншых важных асоб Давыд Гарадзенскі не адразу распазнаў караля: быў ён непрыкметны, зусім малога росту. Папраўдзе — лакетак, локцік. Асабліва кідалася гэта, мусіць, у вочы ў параўнанні з магутнай постаццю князя Давыда Гарадзенскага.

Але кароль адразу спадабаўся гарадзенскаму старасту: быў ён унутрана і знешне сабраны, упэўнены ў рухах, з цвёрдымі ноткамі ў голасе.

Цёпла прывітаўшы князя Давыда, Уладзіслаў Лакетак пасадзіў яго побач са сваімі вяльможамі за стол і адразу ж распачаў нараду.

На радзе гаворка ішла пра адно: пра сумесны паход палякаў і беларусаў на крыжацкі Брандэнбург. Узначаліць паход палякі

Давыд Гарадзенскі. Малюнак У. Кіслага

згадзіліся даручыць гіраслаўленаму военачальніку Давыду Гарадзенскаму: яго катэгарычнасць у меркаваннях, упэўненасць у непераможнасці, урэшце, уся яго вельмі ўнушальная постаць неяк само сабой схілілі на гэта ўсіх, хто там быў. Ды палякі раней і на сваёй спіне зведалі моц Давыдавага меча, калі гарадзенскі стараста некалі пляжыў Добрынскую зямлю.

3 мінулай варажнечай валадары дзвюх краін — Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы — цяпер пакончылі: у іх быў

адзіны вораг — крыжакі. Сам Уладзіслаў Лакетак прапанаваў Гедыміну паяднанне для барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна. Гедымін даў згоду: крыжацкая ж пагроза была галоўным клопатам гаспадара беларускай дзяржавы. Пагадненне змацавалі шлюбам Лакеткавага сына Казіміра з Гедымінавай дачкой Альдонай. Незвычайным пасагам за Альдонай было вяртанне дадому 20 тысяч палякаў, захопленых у палон Давыдам Гарадзенскім. Змушана была пайсці на мірнае пагадненне з ВКЛ і Мазовія, якая памірылася з Полынчай і, значыць, таксама пачала варагаваць з крыжакамі, якіх некалі гасцінна прывяла ў свой дом, каб тыя памаглі ёй у вайне з Прусіяй. Мір з Мазовіяй таксама быў змацаваны шлюбам мазавецкага князя Трайдзеня з другой Гедымінавай дачкой — Марыяй.

Сумеснае беларуска-польскае войска выступіла ў паход яшчэ апоўначы. Дасведчаныя праваднікі вялі яго патайнымі, малапрыкметнымі дарогамі.

На досвітку паказаліся першыя вартавыя вышкі германцаў. Наперадзеляжала бязлесая раўніна. Давыд Гарадзенскі першы выскачыў на сваім баявым кані наперад войска і, скаманадаваўшы імчаць за ім, на ўсю моц прышпорыў свайго скакуна.

Нібы шырокая лавіна, што часам зрываецца з высокай стромы, імкліва кацілася аб’яднаная конніца на чале з Давыдам Гарадзенскім па Брандэнбургскай зямлі. Пра гэта адразу данеслі сыну Людвіка Баварскага, уладару Брандэнбурга. Спешна былі падняты нямецкія войскі, якія тут жа выйшлі насустрач Давыду Гарадзенскаму. Але як нельга спыніць горную лавіну, так

нішто ўжо не магло перагарадзіць дарогу яго магутнай конніцы. Усё, што траплялася ёй па дарозе, уміг перамолвалася вострымі конскімі капытамі, бязлітасна знішчалася грознай зброяй.

Аж да Франкфурта-на-Одэры — усходняга фарпоста германцаў — даскакаў тады Давыд Гарадзенскі з войскам, руйнуючы нямецкія селішчы, усцілаючы поле бітваў трупамі тэўтонаў, наводзячы жах на ўсе германскія землі.

3 перамогай і багатай ваеннай здабычай вяртаўся Давыд Гарадзенскі дадому. Цэлых шэсць тысяч нямецкіх палонных у пыле дарог і ў дыме пажараў гналі да сябе воіны-гарадзенцы.

Але даскакаць дадому Давыду Гарадзенскаму ўжо не было суджана. На адным з прывалаў у яго шацёр прабраўся адзін з удзельнікаў паходу — мазавецкі рыцар Андрэй Гасцінскі і працяў яго навылёт кінжалам.

Некаторыя гісторыкі выказваюць меркаванне, што гэты рыцар быў падкуплены крыжакамі, якія такім чынам захацелі расправіцца з іхным самым першым праціўнікам.

Нямецкія ж хронікі прычынай забойства называюць спрэчку мазавецкага рыцара з князем Давыдам за маладзенькую прыгожую паланянку. Абодвум яна вельмі прыйшлася даспадобы. Але ніхто з іх не хацеў аддаваць яе другому. Каб пакончыць з гэтай спрэчкай, князь Давыд Гарадзенскі выхапіў з похвы свой востры меч і з усяго размаху рассек папалам ні ў чым не вінаватую панну.

— Я раздзяліў яе на дзве палавінкі, — спакойна сказаў ён пры гэтым. — Хай жа кожны з нас возьме тую, якая яму падабаецца.

За гэта быццам і забіў князя Давыда абражаны мазавецкі рыцар.

Хутчэй за ўсё — такі «падзел здабычы» не што іншае, як цікавая легенда. Пра вялікіх, славутых людзей заўсёды хадзілі ў народзе самыя неверагодныя легенды і выдумкі. На тое ж яны і вялікія.

ГЕДЫМІНАЎ СОН

Хоць па зямлі ішла ўжо восень, але дзень выдаўся цёплы, сонечны. Як падарунак неба яму, Гедыміну.

Ён прыскакаў сюды з вернымі дружыннікамі і прыбліжанымі — на ловы. Балазе мір і спакой панавалі цяпер у краіне. Ловы былі ўдачлівыя. Князь Гедымін удосталь наскакаўся ды настраляўся з лука, як ніколі, набіў зверыны. Ён падумваў ужо варочацца ў Трокі, дзе запыніўся апошнім часам. Ды тут падскочыў на кані Андрэй, лоўчы:

— Княжа, свежы тураў след!

— Дзе? — адразу ўзгарэўся князь Гедымін.

— А вуньдзека вунь! — паказаў лоўчы ў бок ракі Вільні. — На прырэчным пяску.

Праз хвіліну князь, нагінаючыся, ужо разглядваў шырокія сляды-капыты, выразна адбітыя на роўным, нібы пакачаны качалкай абрус, жаўтаватым пяску, намытым рачнымі хвалямі. Ад ракі, куды, відаць, падыходзіў тур на вадапой, сляды вялі проста на зарослую хвойнікам стромкую гару, што ўзвышалася амаль побач, за кустоўем лагчынкі.

Князь Гедымін мацнуў калчан са стрэламі пры боку, паправіў на плячы ўпорысты дубовы лук і рашуча махнуў рукою Андрэю:

— Пускай сабак!

Андрэй, рослы цемнатвары ад загару мужык-крапак, саскочыў з каня, навязаў яго да бліжэйшай вербалозіны і, павёўшы вачыма на сабак, што мышкавалі паблізу, не адбягаючы ад гаспадароў, гукнуў:

— Тарка, сюды!

Да яго тут жа падбегла падгалістая, спрэс абсыпаная густымі белымі крапінкамі на чорнай скуры сука з дапытлівымі, разумнымі вачыма. Андрэй узяў яе за ашыйнік і, падвёўшы да туравага следу, загадаў:

— Узяць след!

Тарка, не спяшаючыся, з усіх бакоў абнюхала след і, амаль не адрываючы ад зямлі пысы, памчала ўперад. За ёю кінуліся былі і астатнія сабакі. Ды Андрэй воклічам прыпыніў іх:

— Ім пакуль рана, — растлумачыў лоўчы князю Гедыміну. — Толькі спужаюць звера.

Рабая спіна Таркі мільгала ў кустах, за якімі падымалася ўверх залесеная гара.

— Ён там, на гары, — упэўнена сказаў лоўчы Андрэй. — Туды можна ісці толькі пеша.

— Ідзём! — сказаў князь Гедымін. Яму ўжо надакучыла гоцанне ў сядле, хацелася проста пахадзіць па зямлі сваімі нагамі.

Князь Гедымін з лоўчым узбіраліся на гару ўдвух. Следам ішлі толькі яго ахоўнік і збраяносец. Астатняя князева хеўра асталася ўнізе: так сказаў сам Гедымін.

Ішлі скапычанымі рознай зверыной сцежкамі, што пятлялі між чырванастволых хвой ды зараснікаў высакалістага, удубелага ўжо скрыпеню.

Вось уперадзе, зусім недалёка, пачуўся Тарчын брэх: значыць, яна ўжо знайшла тура і гоніць перад сабой. I лоўчы, і князь Гедымін ведалі: раз яна зачапілася за звера, то ўжо не адпусціць. Брэхам жа будзе паказваць, дзе ідзе гонка.

— Я пайду лявей, пад схіл гары. Каб не выпусціць яго адсюль, — казаў Андрэй. — А ты, княжа, ідзі са сваім Босым во так, правей. Там будзе палянка. Пасачы за ёй.

— Шнуруй, Андрэй! — у знак згоды сказаў князь Гедымін, які ведаў, што яго вопытны лоўчы робіць усё, як трэба, і таму на ловах слухаў яго.

Брэх мацнеў, набліжаўся. Князь Гедымін зняў лук, прыклаў стралу на цеціву і пайшоў на брэх. Босы, які без каманды гаспадара не мог туды кінуцца, толькі неспакойна мітусіўся паблізу ды пагрозліва гірчаў.

Раптам збоку затрашчала ламачча, і Гедымін убачыў цемнаватую спіну тура, які праставаў паўз яго на гару. Спіна толькі на адно імгеннне мільганула перад князем. Гедымін нацкаваў Босага на звера і сам падаўся за сабакам, які заліўся гучным брэхам. Трэск ламачча ды сабачы брэх чуліся то ў адным, то ўдругім баку — відаць, тур адганяўся ад сабак, не ведаючы, куды ўцякаць.

Князь Гедымін доўга такі ішоў на брэх, які то аддаляўся, то зноў набліжаўся. Нарэшце ён выйшаў на куп’істую лясную палянку, пра якую казаў Андрэй. Амаль адначасова на яе выскачыў і тур. Як па заказу! Іедымін аж залюбаваўся зверам: такі ён быў вялізны, паглядны, з шырокімі рагамі. Нават у яго часы гэта быў рэдкі звер. Тураў амаль звялі і свае паляўнічыя,

Ліздзейка разгадвае Гедымінаў сон. Гравюра М. Андрыёлі

і розныя чужаземныя прыхадні. Асабліва шмат іх забівалі падчас ваенных паходаў, калі для войска нарыхтоўвалася многа прыпасаў.

Тура з усіх бакоў аблажылі сабакі. Яны падскоквалі да яго з залівістым брэхам і віскатам, мецячы скубянуць за сцягно ці бок. Адбіваючыся ад іх, тур ледзь спраўляўся махаць то ўлева, то ўправа сваімі вострымі рагамі. А гэта стрымлівала яго бег.

Улучыўшы момант, Гедымін пусціў першую стралу. Яна са свістам урэзалася ў бок звера. Typ аж закруціўся вакол сябе, стараючыся вырваць

зубамі стралу, ды не мог да яе дацягнуцца. Князь пусціў другую, трэцюю. Хутка тур быў абтыканы яго трапнымі стрэламі, але не падаў — усё яшчэ круціўся вакол сябе ў аблозе сабак, якія аж шалелі ў сваім брэху. Тут падбег Казёл, і Гедымін выхапіў у яго вострую дзіду, з размаху пусціў у тура, які быў ужо зусім блізка. Дзіда трапіла ў самую грудзіну звера. Typ кінуўся быў уперад, ды раптам абмяк, сеў на пярэднія ногі і праз хвіліну рухнуў вобзем.

Хутка падбег на палянку і асочнік Андрэй, за ім іншыя князевы хаўруснікі.

Typ, яшчэ зрэдчас уздрыгваючы, ляжаў сярод паляны, як гара. Усе абступілі звера і дзівіліся з яго магутнасці.

— Я першы раз бачу такога велікана, княжа, — сказаў немнагаслоўны Андрэй. — На цэлую дружыну мяса.

— Заначуем тут, у святой даліне Свінтарога, — сказаў князь Гедымін.

Спусціўшыся ў даліну, паставілі наўкруга буданы, расклалі між імі, якраз пасярэдзіне, агонь.

А на агонь паставілі вялікі кацёл са свежай дзічынай.

Доўга гаманілі паляўнічыя вакол агню, частуючыся свежанінай, успамінаючы ловы, хвалячы ўмельства князя Гедыміна.

Усцешаны паляўнічаю ўдачаю, натомлены за дзень ловаў, князь Гедымін ледзь толькі зайшоў у свой будан і лёг на зялёную пасцель з яловых лапак, як тут жа заснуў моцным, непрабудным сном.

I прысніўся ў тую ноч князю Гедыміну дзівосны сон. Нібыта бачыць ён на гары, што завецца Крывая, жалезнага воўка. Стаіць там незвычайны жалезны воўк, а ў яго сярэдзіне вые сто, не менш, ваўкоў.

Прачнуўшыся, князь расказаў сваім прыбліжаным пра свой незвычайны сон.

Толькі што ён азначае? Каб раскрыць загадку гэтага сна, князь Гедымін пасылае ганцоў па вярхоўнага язычніцкага святара і прарока Літвы-Беларусі Ліздзейку, які, паводле падання, нарадзіўся ў арліным гняздзе на высокай хвоі.

Уважліва паслухаў жрэц Ліздзейка пераказ Гедымінавага сна і, унурыўшыся ў сябе, пачаў рабіць рукамі нейкія заклінанні. Потым так адказаў князю Гедыміну:

— Княжа вялікі! Багі сказалі мне, што жалезны воўк азначае вялікі горад: ён вырасце акурат тут, дзе мы сядзім і стане сталі-

Вільня. Руіны палаца і замка вялікіх князёў у Вільні

цай усяго нашага гаспадарства. А выццё ста ваўкоў усярэдзіне жалезнага воўка азначае, што слава пра гэты сталічны горад разнясецца па ўсім свеце.

Такую разгадку Гедымінавага сна данесла да нас і летапіснае паданне.

Паэтычна пераказаў яго ў сваёй баладзе «Радзівіл, або Заснаванне Вільні» Ян Чачот:

Сон гэты гаворыць, што замак тут будзе

I горад цудоўны ў Закрэце.

Ён звяжа Літву ўсю, устаўшы на грудзе,

I хутка праславіцца ў свеце.

Літвы ўсёй сталіцаю звонкаю стане,

I ў ёй заквітнеюць навукі.

Таму ж, хто яго заснаваў, шанаванне

Складуць тут унукаў унукі...*

Паданне расказвае, што князь Гедымін паверыў у Ліздзейкава прароцтва і пабудаваў тут горад, даўшы яму імя тутэйшай ракі — Вільня. А пабудаваўшы, перанёс сюды з Новагародка і сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Вільня папраўдзе стала вядомым ва ўсім свеце стольным горадам беларускай сярэдневяковай дзяржавы.

Аналізуючы паданне пра заснаванне Вільні, гісторыкі пагаджаюцца, што Гедымін, перанёсшы сюды сталіцу Вялікага Княства Літоўскага, пабудаваў тут на Крывой (ці Лысай) гары замак. Праўда і тое, што горад назвалі імем ракі Вільня, вакол якой ён пачаў расці. Але, як адзначаюць археолагі, горад узнік на гэтым месцы яшчэ задоўга да Гедыміна, прыкладна ў 7 стагоддзі. А заснавалі яго нашы продкі — крывічы. I называўся ён некалі іх імем — Крывы горад, або Крывіч-горад.

Якраз таму, што гэта быў свой, крывіцкі горад, заселены пераважна славянамі, продкамі беларусаў, Гедымін і перанёс сюды смела сталіцу беларускай дзяржавы.

Асноўнай жа прычынай пераносу з Новагародка ў Вільню сталіцы Вялікага Княства Літоўскага была неабходнасць больш эфектыўна змагацца з крыжакамі, якія нападалі на Беларусь з паўночнага захаду.

Тым больш, што Новагародак як сталіца Княства сваю ролю ў гісторыі адыграў: ён быў надзейным фарпостам краіны перад пагрозай з поўдня — ад галіцка-валынскіх князёў. Цяпер гэтая пагроза адпала: Валынь жа была поўнасцю падпарадкавана Беларусі.

АПОШНІ БОЙ ГЕДЫМІНА

Калі Гедымін прачнуўся, вокны княскага замка ўжо ружовіла сонца. Князь не адразу зразумеў, дзе ён: матаючыся па свеце, ён амаль адвык ад дому. I сёння ўпершыню за многія тыдні спаў па-чалавечы, у сваёй мяккай і цёплай пасцелі. Ды і добра намарыўся за ўчарашні дзень: гэта ж ажно ад Смаленскай зямлі тросся ён, не малады ўжо чалавек, у сядле, спяшаючыся сюды, у Вільню.

Наспех паснедаўшы, паклікаў ваяводу з баярамі. Калі ўсе сабраліся, сеў на свой разьбяны трон і рукой паказаў на вялікую, таксама аздобленую разьбою канапу, насупраць, запрашаючы садзіцца.

— Ну, што новага ў нас, баяры? Кажыце.

Вочы ў вялікага князя пільныя, вострыя.

— Ды новае — тое, што і старое, вялікі княжа, — сказаў старэйшына баяраў, добры князеў памочнік і дарадца. — Ізноў лезуць крыжакі.

Гедымін так і думаў: крыжакі не супакоіліся і не супакояцца. Трэба выкурваць гадаўё з дому, адганяць як найдалей ад межаў краіны. Іузаніна з маскоўскім князем, спрэчкі з Залескай Руссю адцягнулі ўвагу Гедыміна ад крыжакоў — самага галоўнага і небяспечнага ворага.

А яны, бач, не дрэмлюць. Усё бліжэй і бліжэй лепяць свае замкі, падсоўваюцца і падсоўваюцца да літвінскіх зямель. Паставілі замак — лічы, ужо ордэнская зямля наўкруга, на добрыя мілі ўперад.

Пасля паходаў Давыда Гарадзенскага і Гедымінавага сына Альгерда ў самае крыжацкае лагво, пад Брандэнбург, нямецкія рыцары былі прыціхлі. Але некалькі гадоў назад яны ўзнавілі свае разбойніцкія набегі на Вялікае Княства. У 1333 годзе рыцары Лівонскага ордэна пайшлі на Полацак і шмат ліха нарабілі ў яго ваколіцах. Праз год злавесны бляск іх панцыраў ізноў убачылі палачане, ізноў палілася кроў у гэтым удзельным княстве беларускай дзяржавы. Праўда, адтуль вытурыў іх Гедымінаў брат князь Воін — полацкі пасаднік.

Гады чатыры назад Гедыміна скаланула вестка пра трагедыю Пулена. Пулен — крывіцкі замак у Нальшчанскай зямлі (у Нарачанскім краі). Гэта быў адзін з найважнейшых апорных пунктаў абароны ад крыжакоў. Літвіны-крывічы як адзін выйшлі на замкавыя сцены і ўсім, чым толькі можна было, адбіваліся ад неадступнай сціжмы нападнікаў. Але немцы, не зважаючы на вялікія страты, на перадсмяротныя крыкі параненых і ашпараных смалой супляменнікаў, не толькі не аслаблялі, але яшчэ больш узмацнялі напор і нарэшце прабілі сваімі парокамі сцяну.

Тады абаронцы крэпасці, каб не трапіць у рукі раз’юшанай крыжацкай навалачы, сабраліся на пляцы і згаварыліся загубіць сябе, але не здацца ворагу. Яны ў адчаі пачалі забіваць адзін аднаго і саміх сябе. Калі немцы ўварваліся ў замак, то ўжо не знайшлі там ніводнага жывога чалавека: усе абаронцы, старыя і малыя, мужчыны і жанчыны ляжалі ў лужынах крыві забітыя. Нечуванае самапабоішча!

Ганцы далажылі тады Гедьшіну пра напад крыжакоў на Пулен занадта позна. Пасланая ім дружына падаспела туды, калі ўсё было скончана.

Шукаючы спосабу пазбавіцца ад крыжакоў, Гедымін яшчэ да гэтага звярнуўся быў да самога папы рымскага, якому паведамляў у лісце пра злачынствы «божых рыцараў» на літоўскай (беларускай) зямлі: «Найвышэйшаму айцу, папу Яну, першасвятару рымскага пасаду, Гедымін, кароль літвшаў і многіх рускіх.

Мы ўжо даўно чулі, што ўсе паслядоўнікі хрысціянскай веры павінны падначальвацца вашай волі і бацькоўскай уладзе і што сама каталіцкая вера накіроўваецца клопатам рымскай царквы, таму гэтым пасланнем мы паведамляем вашай міласці, што наш папярэднік кароль Міндоўг з усім каралеўствам прыняў хрыцсціянскую веру, але з-за абуральных несправядлівасцяў ды шматлікіх здрад братоў Тэўтонскага ордэна ўсе адступіліся ад веры, так і мы з-за крыўд, што нам чыняць, да сённяшняга дня знаходзімся ў памылках нашых продкаў. Нашы папярэднікі неаднойчы накіроўвалі для заключэння міру да паноў рыжскіх архібіскупаў сваіх паслоў, якіх яны (тэўтоны) бязлітасна забівалі, як гэта сведчыць выпадак у часы пана Ісарна, што ад асобы папы Баніфацыя садзейнічаў устанаўленню міру паміж намі і братамі Тэўтонскага ордэна і адправіў нам сваё пасланне; але калі паслы ад пана Ісарна вярталіся, дык па дарозе адных забілі, другіх павесілі ці вымусілі ўтапіцца.

Таксама папярэднік наш, кароль Віцень, накіраваў пасланне пану легату Францыску, архібіскупу Фрэдэрыку з просьбаю прыслаць яму двух братоў Ордэна мінарытаў, даючы ім месца і пабудаваную царкву. Даведаўшыся пра гэта, браты прускія Тэўтонскага ордэна паслалі вакольнымі шляхамі атрад і спалілі гэтую царкву.

Таксама яны захопліваюць паноў архібіскупаў і біскупаў, і клерыкаў, як сведчыць выпадак з панам Янам, якога забілі ў курыі ў часы папы Баніфацыя, і з панам архібіскупам Фрэдэрыкам, якога яны падманам выгналі з царквы; і з выпадку з адным клерыкам панам Бертольдам, якога яны ў горадзе Рызе бязлітасна забілі ў яго доме.

Таксама яны спусташаюць землі, як сведчыць прыклад Земгаліі і многіх іншых. Але кажуць яны, што робяць для таго, каб абараніць хрысціян.

Святы і паважаны айцец, мы з хрысціянамі вялі барацьбу не дзеля таго, каб знішчыць каталіцкую веру, але каб супрацьстаяць несправядлівасці, якую чыняць каралі і князі хрысціянскія; гэта відавочна, паколькі ў нас жывуць браты Ордэна мінарытаў і Ордэна праведнікаў, якім мы далі поўную свабоду хрышчэння іншых абрадаў.

Мы, паважаны айцец, напісалі вам гэта таму, каб вы ведалі, чаму пашы продкі ўпалі ў грэх нявернасці і паняверкі. Але цяпер, святы і паважаны айцец, мы дбайна молімся, каб вы звярнулі ўвагу на нашае бядотнае становішча, паколькі мы гатовы, як і іншыя хрысціянскія каралі, за вамі ва ўсіч ісці і прыняць каталіцкую веру, толькі б нас ні ў чым не прыцяснялі нагаданыя каты, a менавіта магістры і браты». (В. Чаропка. Імя ў летапісе. С. 188— 189).

Ліст гэты князь Гедымін прадыктаваў рыжскім манахамфранцысканцам, якія таксама варагавалі з крыжакамі. Яны пераклалі яго на лацінскую мову і памаглі даставіць папу Яну Дваццаць Другому.

Толькі праз год заявіліся з Рыма папскія легаты, каб пачаць хрышчэнне Літвы (Беларусі) і Жамойці (сучаснай Літвы) паводле каталіцкага абраду. Але Гедымін перадумаў і адмовіў ім у хрышчэнні. Прычынай было нежаданне жамойтаў адмовіцца ад старажытнай, язычніцкай веры сваіх продкаў і прыняць хрысціянства, а таксама адмова літвінаў (беларусаў) мяняць сваю праваслаўную веру, з якой яны ўжо зжыліся, на чужую ім каталіцкую, веру немцаў-крыжакоў. Спрабаваў Гедымін таксама наладзіць з нямецкімі рыцарамі мір, але тыя не хацелі прытрымлівацца мірных пагадненняў, бо мір звязваў ім рукі, пе-

рашкаджаў весці захопніцкую вайну. Толькі тады прыціхалі яны, калі бачылі перад сабой сілу.

У апошні час, убачыўшы, што самы галоўны іх вораг — вялікі князь літоўскі Гедымін павёў спрэчкі з маскоўцамі, крыжакі паціхеньку пачалі пасоўвацца далей на падуладныя яму землі, будаваць замкі — фарпосты для нападу на Вялікае Княства Літоўскае.

Яны захапілі ў Жамойці замак Вялона, зруйнавалі яго і на тым месцы адбудавалі свой, мураваны, непрыступны, назваўшы ў гонар караля Фрыдрыха II Барбаросы — Фрыдбургам. А непадалёку ад яго, на правым беразе Нёмана, згрукалі новую цвярдыню — Баербург. Цяпер толькі чакай адтуль крыжастых гасцей.

— Ну, што будзем рабіць, літвіны? — абвёў вачыма баяраў вялікі князь Гедымін. — Мо папросім лівонцаў адступіць ад нашых межаў, дарамі задобрым?

— Надта вялікі дар ім трэба, вялікі княжа, — сказаў старэйшына.

Які ж?

— Уся зямля наша. Яе «падараваў» ужо рыцарам Людовік Баварскі, імператар германцаў. Грахі ім адпускае за гвалт над намі, за рабаўніцтва і забойства людзей нашых. Ідзіце, заваёўвайце, кажа, — усё будзе ваша. 3 ўсёй Нямеччыны збіраюцца паломнікі, бандыты і забойцы — ідуць у крыжацкія войскі.

— Тады мо пачакаем? Можа, немцы здаволяцца, уціхамірацца. — Зноў пільнымі вачыма вадзіў па баярскіх тварах Гедымін.

— He ўціхамірацца, вялікі княжа. He на тое яны так умацоўваюцца на нашых межах. I чаканне тут — смерці падобна.

— Добра кажаце, літвіны, — выслухаўшы ўсіх, сказаў сур’ёзным тонам Гедымін. Сілай, толькі сілай будзем вытурваць адсюль божых рыцараў. Рыхтуй, ваявода, парокі. Сцены там моцныя, з каменю. Збіраем войска! 3 усіх удзелаў! I жамойтам наказаць, гэта ж у іх доме сабраўся немец гаспадарыць. Досыць чакаць з мора пагоды! Рыхтуем паход! Я сам павяду войска!

I вось ён ізноў у сядле. Вечны яго дом. Колькі нагоцаўся на ім за век свой! Толькі нацешыўся ў цяпле ды ў жончыных абдымках у сваіх раскошных замкавых пакоях, як зноў трэба ў дарогу. А цяпер, на старасці год, і плечы пагрэць бы хацелася пры грубцы ці на чарэне печы, на ляжанцы паваляцца перад няспешным агнём на камінку, пагладзіць свайго Мурлыковіча па гойнай поўсці. Ды мала чаго хацелася б! Але — няма калі, няма як!

Апошнія вёрсты скакалі ўначы. Спярша было цёмна, толькі зоркі ярка паміргвалі з чорнага неба.

На адной лясной дарозе конь раптам быў шарахнуўся ўбок. «Мусіць, звер які», — падумаў Гедымін. А праз хвіліну збоку, зусім блізка пачуўся падобны на дзіцячы крык. Сава! Толькі што б гэта азначала? Няўжо няўдачу прадракае? Згінь-прападзі, нячыстая сіла! Гедымін перажагнаўся — на свой, праваслаўны манер — і паехаў далей.

Калі пад’язджалі пад Баербург, на неба выплыў месяц. Ён нейкі час свяціў-мільгаў між хваёвых камлёў, а калі яны зусім расступіліся, Гедымін убачыў перад сабой шырокае, усё ў срэбным тумане гала, за якім на ўзвышэнні чарнеў у месячным бляску велізарны замак. Дах яго адсвечваў нечым белым, а ў вузенькіх акенцах-байніцах відаць было цьмянае святло. Значыць, ужо ведалі немцы пра набліжэнне Гедымінавага войска, рыхтаваліся да абароны. Таму, надта не тоячыся, вялікі князь скамандаваў уперад.

Срэбнае ад месячнага сяйва поле ажыло, укрылася цёмнай хмарай Гедымінавай конніцы, якая нястрымнай віхурай панеслася да замка. Перад яго подступам яна раздвоілася, беручы цвярдыню ў шчыльнае кола.

Замак быў умацаваны вельмі дасканала, па-нямецку. Сцены — адзіны непрыступны мур. Але ўзяць яго Гедымін намерыўся любой цаной. Ен не здыме аблогі, пакуль яго ваяры не перакінуцца за яго сцены, пакуль на самай высокай вежы не ўзаўецца яго горды сцяг з Пагоняй. Іначай — бяда для дзяржавы.

Ен сам сачыў за бітвай, аддаваў каманды, каму што і дзе рабіць. I ўвесь час шукаў тую ахілесаву пяту, якая дазволіць яму прарваць нямецкую абарону.

Але раптам ён убачыў, як з замкавых байніц пад нечуваны грукат на шчыльныя рады яго вояў са свістам паляцелі распаленыя ядры. Гедымін і думаць не думаў, што так далёка могуць ляцець камяні. Ды такія вялікія. Адкуль было яму ведаць, што немцы толькі цяпер прыдумалі такія магутныя гарматы.

Ядры ляцелі і ляцелі ў самыя гушчы Гедымінавага войска, валячы ўсіх, хто трапляўся на іхным шляху. Сярод воінаў усчалася паніка, яны ніяк не маглі ўцяміць, адкуль гэтая нечуваная напасць. Гедымін зразумеў, што немцы прыдумалі нейкія вельмі магутныя камнямёты, здольныя так далёка пускаць круглыя ядры. Воінам, якія мітусіліся, не ведаючы куды бегчы, ён загад-

ваў лажыцца. Сам жа не мог легчы доле, бо трэба было ратаваць становішча.

Ва ўсеагульнай мітусяніне і неразбярысе толькі адзін Гедымін стаяў непахісны, як скала. Гэтую яго непахіснасць, яго спакой убачылі ваяры і самі ўрэшце супакоіліся, пачалі перастройвацца, лажыцца падалей адзін ад аднаго і цаляць з лукаў на замкавыя вежы, туды, адкуль ляцелі смертаносныя ядры.

Сам Гедымін так і не лёг на зямлю, хоць ядры са свістам праносіліся зусім блізка ад яго. Ён чамусьці верыў, што яны не крануць яго. Ды князь памыліўся. Адно з ядраў — ён чуў гэта ўсім нутром — з неверагоднай хуткасцю ляцела проста на яго. Гедымін нават прыгнуцца не здагадаўся. Ядро трапіла прама ў князевы грудзі, прабіла іх навылёт. Смерць наступіла імгненна.

Нямецкае каменнае ядро паставіла кропку на 25-гадовым княжанні Гедыміна, выдатнага беларускага дзяржаўнага дзеяча. Як пачаў ён гэтае княжанне са змагання з нямецкімі рыцарамі, так і скончыў яго, па-геройску б’ючыся за незалежнасць роднага беларускага гаспадарства Вялікае Княства Літоўскае.

Трагічнаму канцу Гедыміна прысвяціў адзін са «спеваў» Ян Чачот, у якім пісаў:

Плач, Літва — такая страта.

У цябе сягоння:

Твайго князя Гедыміна

Смерць знайшла ў Вялоне.

Бараніў ад зграй крыжацкіх Нас ён па-геройску.

Сёння сам ад рук тых хіжых

Паў ва ўласным войску.

Дзіва ў немца: б’е здалёку

Жудасная зброя!

Гром, маланка — і няма ўжо, Гляньце, князя-воя!

Кроў струменем палілася 3 тых грудзей трывалых, Што Літву ўсю засланялі Ад ліхой навалы...*

Але Гедымінавы сыны, падхапіўшы выслізгнуты з бацькавых рук змагарны сцяг, здолелі абараніць сваю родную Беларусь, якую тады яшчэ звалі Літвой, ад іншаземных заваёўнікаў.

ЗМОВА БРАТОЎ

У шыкоўным кафляным каміне, з прагнасцю накінуўшыся на падкладзеныя каторы ўжо раз сухія бярозавыя круглякі, ярка палаў агонь. Ад яго, а яшчэ ад свечак, што ціхенька патрэсквалі ў мядзяных падсвечніках па кутах і сценах княжацкага пакоя, было светла і ўтульна. У гэты мяцелісты зімовы вечар усё схіляла тут да адпачынку, клікала спакойна пасядзець перад жывым мігатлівым полымем, памарыць пра добрае і прыгожае. Але двум братам Гедымінавічам — гаспадару гэтага агню, віцебскаму і крэўскаму князю Алыерду і ягонаму госцю, валадару Трокскага ўдзела князю Кейстуту не сядзелася на засланай рысінымі шкурамі дубовай канапе з фігурыстай паўкруглай спінкай і выштукаванымі падлакотнікамі, што выступалі ўперад прадаўгаватымі выдрынымі галовамі. Абодва ў вялікай заклапочанасці хадзілі туды-сюды па пакоі і ціха размаўлялі паміж сабой, нават не гледзячы на той камін. Толькі зрэдчас, калі там зусім ападала полымя і ў пакоі станавілася цямней, хто-небудзь з іх няўцямна браў з-за каміна два-тры палены і падкладваў у агонь.

He, не проста пагасцяваць-пабавіцца ў брата прыскакаў сюды, у Віцебск, з няблізкіх Трокаў па вушы заняты княжацкімі турботамі гаспадарлівы князь Кейстут. Зусім не проста.

Прыгнала яго сюды вялікая трывога: на межах краіны ізноў заварушыліся даўныя «сябры» літвінаў — крыжакі. Калі пры Баербургу забіла Гедыміна, літвіны знялі аблогу крыжацкага замка і вярнуліся дамоў, везучы цела вялікага князя. Пахаваўшы бацьку, браты адразу наладзілі ваенную выправу на крыжакоў на чале з самым старэйшым сынам Гедыміна, слонімскім і кернаўскім князем Манівідам. Перш за ўсё аб’яднаныя войскі ўсіх сямі Гедымінавічаў рушылі на пракляты Баербург, які быў узяты штурмам. Пасля жорсткай расправы з нямецкімі рыцарамі — абаронцамі крэпасці, беларускія войскі пайшлі спусташаць прускія і іншыя землі, дзе атабарыліся крыжакі. Убачыўшы моц і рашучасць беларусаў, крыжацкія верхаводы папрасілі ў іх міру. Гедымінавічы далі згоду, і пагаджальная грамата была падпісана абодвума бакамі. Але ад сваіх заваёўніцкіх намераў

крыжакі не адмовіліся. Да заваявання Беларусі і падуладных ёй зямель крыжакі рыхтаваліся даўно. Першае, што яны зрабілі, — гэта падначалілі сабе важны апорны пункт у Падзвінні — Рыгу. Потым памірыліся з усімі суседзямі, якія маглі б перашкодзіць у іхнай выправе на «няверных», пабраталіся з каралём Даніі, адкупіўшы ў яго Эстонію, падпісалі мір з Польшчай, з якой дагэтуль шмат ваявалі за спрэчныя землі. Мір з ранейшымі ворагамі дазволіў крыжакам скіраваць свой позірк на краіну Гедымінавічаў. Пасланцы Лівонскага ордэна ездзілі па ўсёй Германіі, вярбуючы новых і новых ахвотнікаў да лёгкай нажывы ў землях «нехрысцяў» ды «схізматыкаў». Балазе на рыцарскія подзвігі заахвочваў іх і сам германскі імператар, «даруючы» ім усе землі жамойтаў, літвы і русі і загадзя адпускаючы ім грахі за ўсе злачынствы. Тысячы і тысячы «хрыстовых рыцараў» з нямецкіх гарадоў і сёл кіраваліся на ўсход, у распараджэнне крыжацкіх правадыроў. Як відаць, крыжакі канчаткова намерыліся паставіць нарэшце на калені непакорных літвінаў-беларусаў.

— Калі мы будзем дзейнічаць кожны сам па сабе, усіх нас па чарзе перадушаць лівонцы, — казаў князь Кейстут. — Трэба нам хутчэй аб’ядноўвацца пад адным скіпетрам.

— Чыім? Яўнутавым? — папытаў Альгерд.

— Ці ж здольны Яўнут кіраваць усімі намі? He смяшы, брат. Сядзіць у Вільні на бацькавым пасадзе і ні аб чым не дбае. Малакасос. He бачыць, што крыжастыя абкладваюць нас з усіх бакоў. Калі жыла яшчэ яго маці, княгіня Ева, тая ўсім распараджалася, казала яму, што і як рабіць. Без маткі ён і разу ступіць не можа. Сам сябе загубіць і нас усіх загубіць.

— Што ж рабіць, Кейстут?

— Трэба замяніць яго, пакуль не позна..

— Кім?

— Табой, Альгерд.

Вялікі князь Гедымін пакінуў пасля сябе ад двух шлюбаў даволі вялікае патомства: сем сыноў і пяць дачок. Сваім паўналетнім сынам ён пры жыцці ўжо вылучыў асобныя ўдзелы. Старэйшы Манівід атрымаў Слонім і Кернаў. Другі сын Нарымонт княжыў у Пінску. Трэцяга сына Карыята вялікі князь Гедымін пасадзіў у былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Новагародку. Князь Альгерд, чацвёрты Гедымінаў сын, атрымаў Крэва. Ажаніўшыся з дачкой віцебскага князя Яраслава Васільевіча Марыяй, Альгерд у хуткім часе авалодаў і Віцебскім княствам як жончынай спадчынай. Трокскае княства, у якое

уваходзілі таксама Горадня і Берасце, было аддадзена пятаму сыну — Кейстуту. Шосты сын Любарт сеў у Луцку, на Валыні. Самы ж малодшы з сыноў Гедыміна Яўнут заставаўся ў Вільні, бо быў яшчэ непаўналетні. Калі загінуў бацька, ён аўтаматычна стаў віленскім, а значыць вялікім князем. Гедымін, каб так раптоўна не загінуў, пэўне ж, паставіў бы пасля сябе вялікім князем аднаго з старэйшых сыноў, як казаў звычай. Такі выпадковы, зусім несправядлівы стан рэчаў трэба было папраўляць.

Дзеля гэтага і сустрэліся Альгерд з Кейстутам — самыя ўплывовыя Гедымінавічы, у чыіх руках былі найбольш важныя землі ВКЛ. Апрача Вільні. Сустрэліся, калі над краінай навісла смяртэльная небяспека з боку нямецкага рыцарства, якое, як паведамілі Кейстуту, ужо ўступіла ў Жамойць.

Прапанова Кейстута заняць велікакняжацкі трон замест бязвольнага і нявопытнага Яўнута не была для Альгерда неспадзяванкай. Яшчэ бацька намякаў яму пра гэта. Князь Гедымін добра бачыў здольнасці і ваяўнічыя вартасці сына. Нядарам жа пасылаў яго ў самыя цяжкія і адказныя паходы — на немцаў, на маскоўцаў. Па ўсім было відаць, што Гедымін меціў Альгерда сабе ў замену, рыхтаваў яго на вялікае княжанне. Але раптоўная смерць не дала бацьку аб’явіць пра гэта ўсім сынам.

— Раз мяне ты хочаш бачыць на вялікім княжанні замест Яўнута, то я хацеў бы, каб мы разам з табой дзялілі ўладу, Кейстут, — суняўшыся і гледзячы брату ў вочы, цвёрда сказаў Альгерд. — Ці можам мы з табой загадзя дамовіцца пра гэта?

— Чаму ж не. Я буду вельмі рады памагаць табе, Альгерд. — Калі мы дамовімся, то са свайго боку я цябе ніколі не падвяду, да канца стрымаю сваё слова. Мы з табой разам гадаваліся. I ты цвёрдасць майго слова ведаеш.

— Тады паклянёмся дзейнічаць разам, заадно, — сказаў Альгерд, узяўшы брата за рукі. — I ніколі не здраджваць адзін аднаму дзеля нашай дзяржавы.

— Паклянёмся іменем бацькі нашага Гедыміна.

Пасля гэтага браты пачалі строіць план адхілення Яўнута ад улады. Да цёмнай ночы тупалі яны па пакоі, абдумваючы ўвесь ход паўстання, дамаўляючыся, што каму рабіць. Кіраваць чынам згадзіўся князь Кейстут.

Здзяйсняць задуманае ўзяліся адразу пасля дамоўленасці. Князь Альгерд пакіраваў з Віцебска сваю дружыну на Крэва, каб узмацніць яе новымі воямі і адтуль ісці на Яўнута. А князь Кейстут памчаў у свае Трокі. Як, відаць, і было дамоўлена, ён першы выступіў са сваім войскам на Вільню.

Ноч была цёмная, без зорак, і варта не адразу заўважыла Кейстутаву дружыну. Толькі калі яна неўпрыкметку прабралася да замкавых сценаў, стражнікі затрубілі трывогу. Ды было позна: Кейстутавы воі па прыстаўных лесках узбіраліся ўжо на сцены цвярдыні. Падраздзел дружыннікаў, якому было даручана арыштаваць князя, вельмі хутка ўварваўся ў яго пакоі, a потым і ў спалыію. Ды Яўнута там ужо не было. Заспелі толькі яго яшчэ цёплую пасцель. Абшукалі ўсе куткі і закуткі, ды князя ўжо і след прастыў.

Далажылі Кейстуту, што Яўнута на месцы не аказалася. Князь загадаў усёй дружыне ісці на пошукі і як найхутчэй знайсці барта ды прывесці да яго. Уся рэшта ночы прайшла ў беспаспяховых пошуках. He памаглі і агні, якія палілі ва ўсіх канцах Вільні.

I толькі раніцай, калі добра развіднела, Кейстутавы дру-

жыннікі заўважылі на адлежным снезе выразны ланцуг слядоў босых ног, які вёў ад тыльнай сцяны княжацкага замка на Тураву гару ў лес. Кінуліся па следзе і праз нейкі час убачылі пад елкай скурчанага чалавека, што сядзеў у накінутым паверх сподняй кашулі кароткім кажупіку, зусім босага. Ен увесь дрыжаў і гучнамалаціўадхоладузубамі. Гэта быў князь Яўнут. Ягопрывялі ў замак, адагрэлі. Доўга церлі снегам ногі, якія князь ледзь

не адмарозіў. Кейстут загадаў замкнуць яго да пары да часу ў вязніцы. Пасля гэтага князь Кейстут паслаў ганцоў у Крэва — абвясціць пра ўсё князю Альгерду.

Калі князь Альгерд прыскакаў са сваёй дружынай у Вільню, князь Кейстут перад усёй літвінскай знаццю аб’явіў аб адхіленні ўлады князя Яўнута і перадачы яе ў рукі князя Альгерда. Адбылося гэта ў студзені 1345 года. Летапісцы данеслі да нас такія словы Кейстута падчас урачыстай цырымоніі ўступлен-

Вялікі князь Альгерд

ня князя Альгерда на вялікае княжанне: «Табе належыць быць вялікім князем у Вільні, ты нам старэйшы брат, а я з табою буду разам».

Так пачалося вялікае княжанне Альгерда.

Першае, што па дамоўленасці з Кейстутам зрабіў Альгерд, заняўшы бацькаў трон, — гэта апавясціў усіх братоў пра сваё вялікае княжанне і пра непарушнасць замацаваных за імі ўладанняў. Пры гэтым ён, як даносяць летапісы, заявіў Гедымінавічам, што дзеля цэласнасці і магутнасці дзяржавы ўсе яны павінны «паслушны бытм» яму, Альгерду, каб не варагавалі паміж сабой і з цэнтрам, «а бытп нм до жнвота в любвн, во велнкой мнлостн; а правду межн себе на том далн: не мыслнтн лнхом ннкому же. Тако же бытн н до жнвота своего вь той правде».

Большасць Гедымінавічаў прызналі Алыерда вялікім князем краіны. He хацелі напачатку прызнаваць яго толькі два з іх — Нарымонт і Яўнут. Вядома, згодна з законам вялікае княжанне належала Нарымонту як старэйшаму сыну Гедыміна. Яму і захацелася цяпер скарыстаць сваё права. 3 гэтай мэтай ён падаўся аж у Залатую Арду прасіць дапамогі. Але мангола-татарскія ханы не рашыліся ісці вайной на магутную беларускую дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае, і Нарымонт вярнуўся на сваё пінскае княжанне. Яўнут жа, які пасядзеў ужо на высокім троне, хацеў вярнуць яго з дапамогай Масквы, куды ён уцёк з-пад варты, але таксама не атрымаў там падтрымкі. Калі гады праз два ён вярнуўся на радзіму, Альгерд з Кейстутам не толькі не пакаралі яго, а далі яму асобны Ізяслаўскі ўдзел, дзе ён княжыў да канца жыцця.

КНЯЗЬ КЕЙСТУТ ВЯЗЕНЬ МАРЫЕНБУРГСКАГА ЗАМКА

Звонка цокаюць па зледзянелай дарозе падкаваныя капыты мнагатысячнай конніцы, паціху пабразгваюць схаваныя ў похвах мячы ды палашы вершнікаў. Промні сонца, што прабіваюцца часам скрозь суцэльнае покрыва воблакаў, мірна гуляюць на баявой сталі.

Уперадзе, пусціўшы перад сабой разведвальна-ахоўную дружыну, едуць побач два статныя, у поўнай баявой экіпіроўцы вершнікі. Гэта — Альгерд і Кейстут.

Цяпер, калі вярхоўная ўлада Вялікага Княства апынулася ў іх руках, браты з усёй рашучасцю ўзяліся бараніць Бацькаўшчыну ад несутрымнага нямецкага рыцарства. У адказ на ўварванне немцаў у падуладныя беларускай дзяржаве Жамойць і Аўкштацію, войскі Альгерда і Кейстута агнём і мячом прайшлі па крыжацкіх уладаннях Прусіі і Лівоніі, «поля немецкне кровмю облнвшн», як зазначаюць летапісы.

Але крыжакі не думалі адступацца ад сваіх мэт. У студзені 1348 года вялікі магістр прускага ордэна Генрых Дусмер з паломнікаў Германіі, Францыі, Англіі і іншых краін сабраў 40тысячную раць і пайшоў з ёю да межаў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Рабуючы і спальваючы сустрэтыя на шляху жамойцкія селішчы, крыжакі набліжаліся да Трок. Князь Кейстут паслаў ганцоў да Альгерда ў Вільню. Войскі двух братоў пайшлі насустрач захопнікам. 2 лютага на рацэ Стрэве адбылася крывавая бітва, у якой палеглі і затанулі ў ледзяной вадзе Стрэвы тысячы літвінаў. Загінуў там і пінскі князь Нарымонт Гедымінавіч. Але, нягледзячы на вялікія страты, Альгерд з Кейстутам не пусцілі ў глыбіню краіны крыжакоў, якія таксама пакінулі на полі бою не адну тысячу сваіх ратнікаў.

Жорская і крывавая для абодвух бакоў бітва на Стрэве паказала крыжакам моц і непераможнасць вялікага беларускага гаспадарства. Таму яны з гэтага часу адмовіліся выступаць на нашы землі вялікімі, мнагатысячнымі войскамі, а перайшлі да тактыкі кароткачасовых набегаў-рэйзаў. Такім спосабам яны хацелі аслабіць нашу краіну, каб потым нанесці ёй сакрушаль-

ны ўдар. Але беларусы таксама не спалі ў шапку і ў адказ на крыжацкія рэйзы наладжвалі свае спусташальныя набегі на прускія ды лівонскія землі.

Праз пятнаццаць гадоў пасля бітвы на Стрэве, убачыўшы, што вялікі князь Альгерд з галавой заняўся на ўсходзе збіраннем беларускіх зямель, крыжакі пачалі зноў пераходзіць ад дробных рэйзаў да буйных ваенных выправаў на Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Вясной 1361 года крыжацкія полчышчы ўварваліся на Берасцейшчыну. Зноў запылалі беларускія вёскі і сёлы, палілася людская кроў. Ды князь Кейстут даволі хутка падняў сваё акрэплае за апошнія гады войска і разам з адборнай конніцай вялікага князя Альгерда, які ў самы раз падаспеў на дапамогу брату, з усёй рашучасцю абрынуўся на ворага. Крыжакам, што не чакалі такога магутнага адпору, давялося падмазаць пяты. Альгерд з Кейстутам пусціліся ў пагоню, адбіраючы вялікі палон і шматлікія вазы лупу, усцілаючы долы забітымі рыцарамі.

Расправіўшыся з няпрошанымі гасцямі, Альгерд з Кейстутам захацелі пазабаўляцца паляваннем у Белавежскай пушчы. Княжацкія асочнікі загадзя высачылі мядзведзяў і не спускалі з іх воч, чакаючы шаноўных паляўнічых. Калі шумная княжацкая кавалькада прыскакала ва ўмоўленае месца, Кейстутаў лоўчы ўзяўся расстаўляць дзе трэба паляўнічых. Альгерд і Кейстут пад аховай сваіх ваяроў пасталі з вострымі дзідамі напагатове ў розных канцах вялікай утравелай паляны, па якой асочнікі меркавалі гнаць звяроў. Чуйна лавілі браты кожны гук з таго боку лесу, адкуль павінны былі па бураломе ды ламаччы прабірацца мядзведзі.

Чакалі князі з засады сваю паляўнічую ўдачу і думаць не думалі ў гэтай глушы пра небяспеку. Але дарэмна. I тут прысачыла іх чужацкае вока. Здарылася так, што якраз у гэтай пушчы засталася рэшта нямецкіх рыцараў, якіх не дагнала ў час пагоні літвінская дзіда. Яны даўно ўжо былі б дома, у сваёй Прусіі, але дарогу ім перагарадзіў наравісты Нараў, які ад расталага снегу выйшаў з берагоў. Пятляючы па пушчы, крыжакі шукалі месца, дзе б можна было перабрацца на той бок ракі. I нечакана згледзелі паляўнічых. Ды не абы-якіх! Саміх всрхаводаў Вялікага Княства Літоўскага! Ціхенька выбавіўшыся з гушчару і адшукаўшы, нарэшце, дарогу, немцы прышпорылі коней і на ўвесь дых паляцелі да бліжэйшай крыжацкай цвярдыні Экерсберг.

Сабраўшы ладны атрад рыцараў, крыжацкі камандізр Генрых Краніхфельд патаемнымі сцежкамі непрыкметна падкраўся з тылу да самых галоўных паляўнічых. Крыжакі з ходу накінуліся на іх. Князь Альгерд паспеў адскочыць ад нападнікаў, а яго ахоўнікі хутка адцяснілі немцаў. Кейстута ж раптоўным ударам выбілі з сядла і, звязаўшы яму рукі і ногі, ускінулі на каня. Кейстутаў сын Патрыкій ірвануўся быў на выручку бацьку, але яго самога выбілі з сядла. Крыжакі далі пад бакі коням і падаліся прэч са сваёй незвычайнай здабычай. Усё гэта адбылося так імгненна, што паляўнічыя і ахоўнікі не адразу зразумелі, якая сталася тут неспадзяванка.

Крыжакі адвезлі князя Кейстута ў галоўную іхную цвярдыню Марыенбург, ці Мальборк, і адразу прывялі да вялікага магістра крыжацкага ордэна Вінрыха фон Кніпродэ.

Вельмі задаволены быў вялікі магістр, што ў яго рукі трапіла такая рэдкая птушка. О, як важна пахаджваў ён перад такім грозным усяго дзень назад і такім бездапаможным цяпер, хоць гордазацятым, з пагрозлівымі іскрамі ў вачах сваім галоўным праціўнікам!

Пасадзілі князя Кейстута ў самую надзейную камеру ў высокай вежы замка. Чатыры таўшчэзныя каменныя сцяны, жалезныя дзверы, што замыкаліся на некалькі замкоў. I думаць не думай выбавіцца з гэтай змрочнай клеткі, што ледзь-ледзь асвятлялася вузенькім, запавуціненым акенцам пры самай столі, перакрыжаваным жалезнымі кратамі.

He дзень і не два сядзеў у крыжацкай вязніцы літвінскі князь. Прайшоў месяц, другі, пацягнуліся новыя месяцы, а ён, і праўда, як тая злоўленая птушка, біўся крыламі-думамі ў гэтых чатырох сценах. Больш за ўсё думалася пра свой край: хто яго абароніць цяпер ад хіжай нямецкай навалачы? Каб неяк адагнаць маркотныя думкі, гнятлівую турэмную аднастайнасць, ён пачаў гаварыць уголас, гаварыць сам з сабой. I, як заўсёды, па-свойму, па-беларуску. Аднаго разу ў яго камеры-клетцы больш чым належала затрымаўся заўсёды пануры немнагаслоўны наглядчык, які прынёс яму вячэру. Гэта быў яшчэ малады чалавек, здаецца такіх жа, як і Кейстут, гадоў.

— Я чуў праз дзверы, што ты гаварыў па-русінску, — ціха, як бы палагаднелым голасам, гледзячы вязню ў вочы, сказаў наглядчык. — Хто ты?

— Я — літоўскі князь Кейстут, — гэтак жа ціха, з нейкай надзеяй у сэрцы адказаў вязень. — У нас у Літве, якую яшчэ

клічуць Белая Русь, усе так гавораць — па-русінску, а болып правільна — па-беларусінску. I ўсе дакуманты пішуцца гэтай мовай.

— Я ведаў, што сярод вязняў сядзіць у замку літоўскі князь Кейстут, але, у якой камеры, мне не сказалі. Наглядчыку паложана ведаць толькі нумар каморы. Я здагадаўся, хто тут сядзіць, калі ты загаварыў... па-беларусінску. Ён выглянуў у калідор і, шчыльна прычыніўшы жалезныя дзверы, сказаў прама:

— Я таксама літвін... Калі пачуў ад цябе беларусінскую мову, мне здалося, што я вярнуўся дамоў, у сваё селішча, дзе ўсе так гутараць... Толькі я не помню, дзе гэта было. Бо я быў яіпчэ малым, калі мяне схапілі немцы і павезлі з сабой... Нават імя мацеры і бацькі не помню, толькі помню, як ласкалі яны мяне. Бацька на гершках любіў мяне насіць. Ды што казаць, я і сваё імя забыў... Мяне прымусілі яго забыць. Назвалі Альфам. Альф — толькі так мяне тут і клічуць... Усё, што я табе сказаў, хай будзе толькі між намі... Лічы, што я табе нічога не гаварыў.

— Я нікому не скажу, — запэўніў яго Кейстут, калі наглядчык ішоў к дзвярам.

Другім разам, калі наглядчыку спатрэбілася зайсці ў камору, Кейстут запыніў яго і ціха сказаў:

— Альф! Памажы мне ўцячы адсюль... Давай разам уцячом... У нашу Літву... Для мяне ты станеш тады першым чалавекам...

Але Альф нічога не адказаў. Ён моўчкі зачыніў за сабой дзверы каморы.

А вечарам, калі ўсё сціхла ў вязніцы, Альф зноў нечакана заявіўся да Кейстута.

— Я даўно хачу ўцячы ў сваю Літву, князь, — гарачкава загаварыў ён. — Вярнуцца ў нашу Белую Русь. На Бацькаўшчыну. Можа, знайду сваё селішча, мо пазнаў бы нашы мясціны...

— Мы можам уцячы толькі разам, Альф. Ты паможаш мне, a я табе. Давай падумаем, як гэта зрабіць.

— А я падумаў ужо. Толькі слухай мяне...

Назаўтра Альф непрыкметна прынёс князю Кейстуту разам з ежай і ўкручаную ў анучу кірку. Аддаючы яе, ён паказаў на сцяну:

— Во тут табе трэба прабіць лаз. Толькі стукай пасля паўночы і не надта гучна. А каб якое начальства не ўбачыла, засланяй дзірку нарамі.

— Ці ж можна без груку прабіць такі мур, Альф?

— Захочаш — праб’еш, — сказаў наглядчык і зачыніў дзверы.

Замак у сталіцы крыжакоў Мальборку

Болып за месяц дзяўбаў князь Кейстут непадатны таўшчэзны мур нямецкай цвярдыні.

Калі лаз быў гатовы, Альф прынёс у камору разам з вячэрай нейкі скрутак. У ім была тоўстая вялікая вяроўка.

Па гэтай вяроўцы ва ўмоўлены час, далёка за поўнач вязень Кейстут спусціўся па высознай тыльнай сцяне ўніз. Там яго чакаў ужо Альф з двума асядланымі коньмі. Апрануты ён быў у белы рыцарскі плашч з вялікім крыжам. Гэткі ж плашч падаў Альф і Кейстуту. А з плашчом і рыцарскае ўзбраенне.

Прывычным рухам князь ускочыў у сядло.

Каля ўязной брамы двух «рыцараў» запыніла варта. Альф сказаў пароль, і брама расчынілася перад імі.

Ад брамы нейкі час ехалі павольна, каб не выклікаць падазрэння. Калі ж чорны гмах Марыенбургскага замка пачаў ужо злівацца з начной цемрай, так прышпорылі коней, што аж пырскі ляцелі з-пад капытоў ды шалёна лапацелі за спінамі крыжас-

тыя рыцарскія плашчы.

Прыскакаўшы ў межы свайго Трокскага княства, да сваёй старожы, Кейстут сказаў спыніць коней. «Рыцары» скінуліз сябе

крыжацкія плашчы і апрануліся ў звычайнае адзенне. Плашчы скруцілі ў скруткі, прывязалі да сёдлаў, і князь Кейстут загадаў воям са старожы адвесці коней з усёй экіпіроўкай нямецкай варце з наказам адаслаць іх вялікаму магістру крыжацкага Ордэна. Пры гэтым ён папрасіў перадаць яму ліст, у якім напісаў: «Вялікі магістр! Дзякуй за прытулак! Я не злодзей, таму вяртаю табе назад коней з тваёй стайні і плашчы тваіх рыцараў. Хачу яшчэ запэўніць цябе: калі ты трапіш у мае рукі, я болып надзейна буду цябе ахоўваць. Князь Кейстут».

Гэты выпадак з гісторыі не прамінуў апісаць у сваіх «Спевах пра даўных літвінаў» Ян Чачот (верш «Уцёкі Кейстута з Мальборга»):

О, быў мулярам наш Кейстут, Як яго прыгнула доля:

У Мальборгу мур вязніцы

Малатком прабіць ён здолеў!

Разам з Альфам, што служыў там, Дзёўб той мур штоноч зацята, Толькі б з сцен крыжацкіх воля Зоркай бліснула крылата.

О, наш Кейстут крыжаком быў!

Дзякуй Альфу — з ім праз гоні Князя ў белым з крыжам чорным

Проста ў зоры неслі коні!..*

А Чачотаў сябра Адам Міцкевіч на аснове гэтага гістарычнага факта напісаў гістарычную паэму «Конрад Валенрод», у цэнтры якой ён паставіў уцекача-літвіна Альфа, даўшы яму яшчэ імёны Вальтэр і Конрад Валенрод. Праўда, вялікі паэт творча падышоў да гэтага вобраза. Зрабіўшы яго кіраўніком крыжацкага Ордэна. Вельмі пераканаўча паказаў Адам Міцкевіч тут унутраныя матывы, якія схілілі Альфа ўцячы на сваю Бацькаўшчыну. Вось як расказвае князю Кейстуту сам Альф:

— Сам не ведаю, хто я,

Нават імя не помню: дзіцем я немцамі ўзяты.

Помню толькі, што недзе ў месце вялікім літоўскім

Дом стаяў наш бацькоўскі. 3 цэглы чырвонай, прасторны. Места ж было ўсё драўляным. Помню, на ўзгорках стаяла. А навокал узгоркаў цёмная пушча шумела.

У лясах тых бясконцых возера светла блішчала.

Шум аднойчы страшэнны нас пабудзіў сярод ночы.

Дзень у вокнах агністы ўбачыў я, покалі шыбы, Дым клубіўся па гмаху, мы ўсе выбеглі з дому. У агні ўвесь быў горад, іскры ляцелі пад неба. Зычны крык тут пачуў я: «Немцы ў месце! Да зброі!» Выбег бацька мой з мечам, выбег і больш не вярнуўся. Немцы ў дом уляцелі. Коннік пагнаўся за мною I ухапіў мяне з долу. Потым што стала, не знаю.

Толькі крык маёй маткі доўга йшчэ, доўга мне чуўся. He глушыў яго зброі бразгат, шуганне пажараў.

У вушах маіх немы крык той стаіць і па сёння. I цяпер, калі ўбачу я дзе пажар, шум пачую, Рэхам грому ў пячоры зноў адгукаецца крык той У душы, уваскросшы. Вось што я толькі помню ГІра Літву і радзіну. Часам я хіба ў трызненнях Бачу любую постаць маткі, і бацькі, і браццяў. Ды ўсё далей іх твары ўжо ад мяне адыходзяць I ўсё цямнейшай імглою іх засланяюцца рысы. Дні дзяцінства ляцелі, жыў я між немцаў як немец. Далі імя мне — Вальтэр, прозвішча Альфа ў прыдачу. Ды пад імем нямецкім білася сэрца літвіна, ІІа сям’і ў ім застаўся жаль і да немцаў нянавісць. Ды сябе мяне ўзяў быў Вінрых, магістр крыжаносцаў, Ахрысціў мяне потым, песціў, як роднага сына.

Я ж тужыў у палацах і ўсё уцякаў ад магістра К вайдэлоту старому. Ён, вайдэлот наш, літоўскі, Жыў даўно ўжо між немцаў, імі калісь паланёны. Перагаворшчыкам быў ён у крыжакоў, у іх войску, 1 калі ён дазнаўся, што сірата і літвін я, Да сябе мяне клікаў, пра Літву мне расказваў. Мне душу, што балела, пераварочваў тады ён Словам мовы айчыннай, гукамі роднае песні...*

Што ж да князя Кейстута, то яго неверагодныя ўцёкі з Марыенбургскага замка вельмі ўзрадавалі вялікага князя Альгерда. Цяпер ён зноў быў спакойны за заходнія межы Беларусі.

БЕЛАРУСЫ ВЫЗВАЛЯЮЦЬ УКРАІНУ АД ТАТАР

Альгерд быў кругом беларускім князем, беларускім дзяржаўным дзеячам, беларускім патрыётам. Яшчэ пры жыцці Гедыміна ён валодаў беларускімі ўдзеламі — Крэўскім і Віцебскім княствамі. Калі Альгерд стаў вялікім князем, пад яго вярхоўнай уладай апынуліся і ўсе іншыя беларускія землі, якія складалі Вялікае Княства Літоўскае. 3 небеларускіх зямель у той час у Княства ўваходзіла толькі Жамойць (этнаграфічная Літва ў сучасным значэнні слова), якая часта рабілася разменнай манетай у спрэчках паміж літвінамі-беларусамі і крыжакамі. I крывёю, і духам Альгерд чуўся беларусам, сваёю, роднаю была для яго тагачасная беларуская мова, якую называлі русінскай або літоўска-русінскай і на якой размаўлялі ў сям’і Гедыміна ды і ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім, апроч Жамойці. Цесна звязана з беларускасцю было і яго веравызнанне. Вызнаваў ён праваслаўе. Гэтак жа, як і яго жонкі — Марыя, дачка віцебскага князя, і Юльяна, дачка цвярскога князя Аляксандра Міхайлавіча, якога татары па даносе Івана Каліты абезгаловілі ў Залатой Ардзе.

Стаўшы вялікім князем, Альгерд наважыў далучыць да сваёй беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага — і ўсе іншыя беларускія землі. Ён марыў, каб усе яго суродзічы згуртаваліся ў адну дзяржаву, у сваю дзяржаву. Гэта была мэта яго жыцця. I ён поўнасцю здзейсніў яе. Да Беларусі Альгерд далучыў спрадвечныя крывіцкія, дрыгавіцкія і радзіміцкія землі з удзельнымі цэнтрамі Смаленск, Бранск, Гомель, Мсціслаў і іншымі. Усе беларусы ці не ўпершыню за многавекавую гісторыю зажылі ў сваёй уласнай дзяржаве, не падпарадкуючыся нічыёй волі. Ім адкрыўся шырокі прастор для выяўлення сваіх прыродных здольнасцяў, свайго таленту, для росквіту сваёй культуры і мовы.

Ды Альгерд не абмежаваўся далучэннем да Вялікага Княства Літоўскага этнічна беларускіх зямель. Ці ж мог «русін» Альгерд спакойна глядзець, як ужо другое стагоддзе цягае на сваёй шыі цяжкое ярмо мангола-татарскай няволі братняя Русь? Як на поўдні, так на поўначы і ўсходзе? Як уладар вялікай

вольнай краіны Альгерд лічыў сваім абавязкам дапамагчы братнім народам скінуць з шыі жорсткіх і ненажэрных ханаў Залатой Арды і іхных стаўленікаў — рускіх князёў, вызваліць ад татар усю рускую зямлю.

— Русь павінна быць пад рукой Літвы, — гаварыў Альгерд. — Бо Літва — гэта тая ж Русь. Белая Русь, Вольная Русь. Толькі з ёй могуць знайсці ўсе русічы волю ад татар.

Спачатку ён кінуў свой зрок на Украіну, што, нібы тая рыба ў сетцы, білася ў татарскай няволі ўжо другое стагоддзе.

Для ваеннага паходу на заходні улус Залатой Арды, якім з’яўлялася Украіна, Альгерд сабраў ваяроў амаль з усіх беларускіх зямель. Войска для гэтай выправы склалася з полацкіх, віцебскіх, менскіх, пінскіх, тураўскіх, нальшчанскіх, віленскіх, заслаўскіх, гомельскіх, бранскіх і іншых харугваў. Самыя большыя сілы далі аб’яднанаму войску сыны Новагародскага князя Карыята — Альгердавы пляменнікі Аляксандр, Юры, Канстанцін і Фёдар, якія і былі галоўнымі завадатарамі выправы.

3 іхнага роднага Новагародка — нядаўнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — і распачаўся сумесны паход беларускіх князёў.

Кіраваліся на Падолле, на Дзікае поле. Ішлі туды праз Валынь, якая ўжо была пад рукой Вялікага Княства. Княжыў там адзін з Альгердавых братоў — Любарт Гедымінавіч. Папоўніўшы войска русічамі-валынянамі, пайшлі да межаў Падолля.

Татары і іх памагатыя, убачыўшы беларускія харугвы, пакідалі свае заставы і ўцякалі хто куды. Вядома ж, яны адразу даносілі сваім гаспадарам пра набліжэнне агромністага войска з поўначы і там спешна рыхтаваліся да сустрэчы з ім. Таму Альгерд загадаў рухацца як мага хутчэй.

Вечарам спыніліся на начлег у адным з падольскіх сёл. Спачатку людзі пры набліжэнні войска кідаліся наўцёкі, хаваліся ў садах ды агародах. Але, убачыўшы, што за імі ніхто не гоніцца, памалу вярталіся ў свае хаты-мазанкі. Вельмі здзівіла іх, што і рабаваць вайскоўцы не кідаліся.

А ўсё таму, што гэтак замысліў князь Альгерд. У іншых ваенных паходах, паходах на чужынцаў, на ворагаў, і ён, як гэта звычайна рабілася пры захопе селішчаў праціўніка, дазваляў сваім воінам «пагуляць». Але тут было інакш. Альгерд ішоў вызваляць блізкіх па крыві русічаў-украінцаў. Таму ён загадзя забяспечыў войска харчовымі прыпасамі і загадаў нічога самавольна не браць у насельніцтва.

У сяле Альгерду з яго ахоўнікамі падшукалі самую лепшую хату — чыстую, прасторную. Уладкаваўшыся, ён загаварыў з гаспадыняй. Гэта была не старая яшчэ, але ўжо сівая, з нейкім глыбокім смуткам у вачах жанчына. Альгерд папытаў, чаму яна адна ў такой вялікай хаце. Адчуўшы спагаду ў голасе гэтага вялікага начальніка, жанчына не ўтрымалася, заплакала. Раз за разам выціраючы ражком хусткі слёзы, якія так і каціліся з вачэй, яна расказала, як пабудавала разам з сваім «чоловікам» гэтую хату, як яны выгадавалі ў ёй трох сыноў і дзвюх дочак. Ды сталася вялікая бяда. Усіх траіх сыноў разам з бацькам забралі ў сваё войска татары. Hi ад сыноў, ні ад «чоловіка» даўно ўжо ні слуху, ні духу. Адзінай яе ўцехай былі дзве дочкі — прыгожыя, чарнавокія. Але аднаго разу наляцеў на сяло атрад баскакаў, што спаганяў даніну. I трэба ж было яе Аксане і Грыпінцы трапіцца на вочы татараў. He згадала маці, як, уварваўшыся ў хату, два скуластыя татарыны схапілі яе дочак, прывязалі да сёдлаў і, завязаўшы ім раты, каб не крычалі, паскакалі прэч. Доўга бегла яна з немым крыкам за татарамі, пакуль не звалілася на дарогу, страціўшы прытомнасць.

Як ні хацелася, але нічога суцяшальнага сказаць жанчыне князь Альгерд не мог. Паабяцаў толькі выгнаць з Украіны татар.

Раніцай Алыерду далажылі, што насустрач ідзе вялікая татарская раць. Затрубілі трубы, і неўзабаве Альгердава войска рушыла далей.

Быў жнівень месяц, і ў чыстым сінім небе ярка свяціла ўсё яшчэ гарачае сонца. Сёл па дарозе сустракалася не шмат — болын старых, зарослых травою гарадзішчаў: гэта тут прайшла, і не адзін раз, бязлітасная татарская арда, не пакідаючы пасля сябе ні кала, ні двара. Куды вокам ні кінь — стэп ды стэп. Толькі вецер гуляе па сівых палынах ды паблеклых купінках кавылю.

Спераду прыскакалі дазорныя і далажылі, што татары ўжо зусім блізка, яны стаяць лагерам на невялікай рачулцы Сіняя Вада, прытоку Паўднёвага Буга, рыхтуюцца да бою: як відаць, іхныя дазорныя ўвесь час дакладваюць сваім правадырам пра рух Альгердавага войска.

Беларускі князь добра ведаў, што татары ваююць больш хітрасцю, чым сілай. Калі яны бачаць перад сабой вялікае войска, то дзеляцца на асобныя вялікія аддзелы і моцнымі ўдарамі стараюцца раз’яднаць яго на часткі, якія акружаюць і сціскаюць з усіх бакоў. Таму Альгерд, як піша ў сваёй «Хроніцы...» Мацей Стрыйкоўскі, «разшпковал войско свое на шесть гуфов

закрнвленных з боков н на чоло розсаднвшн, абы нх татаре танцамн звыклымн огорнутн н стреламн шкоднтн не моглн». Гэтым самым Альгерд змяшаў планы татарскіх военачальнікаў.

Татары, якія звычайна імкнуліся пачынаць бітву першымі, каб сваім імклівым наступам не даць праціўніку пастроіць свае шэрагі («разшнковать войско»), і цяпер вырашылі зрабіць гэтак. Іхная «велнкая орда» пайшла насустрач трыма войскамі, на чале якіх стаялі «царыкі»: Кутлубай — сын намесніка валадара Крыма, Кіцібей-Бекер — валадар Перакопскай арды і Паўночнага Прычарнамор’я і Дзімітр-Солтан — валадар вялікай часткі Залатой Арды ад Дняпра да Карпацкіх гор і Ніжняга Падунаўя. Калі татары ўбачылі, што беларускае войска ўжо было «расшнковано» на шэсць гуфаў (палкоў), яны спачатку разгубіліся. Усё ж, на хаду перастрайваючыся, «з велнкою запалчнвостью татаре град железный з луков на лнтву густо пустнлн». Але, працягвае свой расказ М. Стрыйкоўскі, літвінам «стрэлбою не зашкоднлн, для порядного ушнкованпя н прудкого розступеня. Лнтва зас скочнла зараз з копнямн м шаблямм, потыкаючнся, чоло нм прорвалн н танцы помешалн, другне зас з куш белтамн, а звлаша новогорожане з Корнятовнчамн н валнлн нх з коней натнраючн на нмх з боков, леталн не нначе як снопы от гвалтовного ветру татаре разбурены, а не могучн болш лнтвь на чоль вытрватн, почалн мешатнся н утекатн по шнрокнх полях». Хоць цяпер нам цяжкавата расчытваць старабеларускія словы, з гэтага вельмі лапідарнага апавядання летапісца можна зразумець, як выйгравалі бітву беларусы, асабліва новагародцы Карыятавічы, якія, ціснучы ворагаў з бакоў, сцягвалі іх з коней, і тыя ляцелі вобзем, нібы снапы ад раптоўнага ветру, і як, не вытрымаўшы націску Альгердавага войска, татары пачалі «ўцякаці па шырокіх палях».

Далей летапісец паведамляе, што ў гэтай бітве загінулі ўсе тры татарскія «царыкі», што было «мурзов н уланов побнто велмн много, трупов теж татарскнх полны поля н рекн былн, стад кнлкадесять верблюдов, обозы нх, в которых всю маетность звыклн свою татаре з пашіі на пашу вознтіі...».

Рэшткі разгромленых беларусамі каля Сіняй Вады татарскіх ордаў кінуліся ратавацца ўцёкамі. Каб не даць ім апомніцца і «перашыхавацца», князь Альгерд загадаў сваёй конніцы даганяць іх і не пакідаць жывымі. Аж да самага Чорнага мора гнала беларуская конніца распатрошаныя татарскія орды, усцілаючы стэпы варожымі трупамі. Альгердавы дружыны, як паведамляе летапісец, занялі Таргавіцу, Белую Царкву, Звянігарад «н всн

поля аж за Очаков, от Кнева, а от Путнвля аж до устя Дону от татаров волно учнннлн н отстрапшлн аж до Волгн, а другнх в Кафу н ку Азову н Крнму загналн... снадно Олгерд потлумнл, выбнл роспорошмл м выстрашнл с Подольскнх краев, нж ледво часть нх през Днепр утекла на Черное море н до Перекопу...».

Ратуючыся ад неадступнай беларускай конніцы, татары на сваіх зняможаных конях заскаквалі за крапасныя сцены падуладных ім гарадоў і замыкаліся там на ўсе завалы. Ды Альгердавы ваяры выкурвалі іх і адтуль. Выбіваючы татар, беларускае войска захапіла і спустошыла тады на сваім шляху многія гарады Паўночнага Прычарнамор’я, у тым ліку Ачакаў і Херсон.

Гэта быў нечуваны разгром мангола-татарскіх ордаў, разгром, падобнага якому яны не ведалі з часу іхнага нашэсця на Еўропу. Беларусы паказалі ўсяму свету, як трэба біць і перамагаць дагэтуль непераможных татар.

Разграміўшы татарскія орды і выгнаўшы іх з Украіны, вялікі князь Альгерд далучыў вызваленыя Кіеўскую, Чарнігаўскую, Ноўгарад-Северскую землі і Падолле да Вялікага Княства Літоўскага. Старажытная Кіеўская Русь стала цяпер часткай вялікай беларускай дзяржавы.

Ва ўсе адваяваныя ад татар удзелы Паўднёвай Русі Альгерд паслаў сваіх пасаднікаў. У Кіеве замест татарскага прыслужніка князя Фёдара цяпер стаў княжыць Альгердаў сын Уладзімір. Сынам свайго брата, новагародскага князя Карыята — Аляксандру, Юрыю, Канстанціну і Фёдару, якія выявілі выключную актыўнасць і мужнасць у вызваленні Украіны, Альгерд аддаў Падолле. Гэта яны заснавалі там пасля вядомыя ўкраінскія гарады — Смотрыч, Камянец Падольскі, Вінніцу, Церабоўлю, Бэкат і іншыя.

3 вялікай радасцю вітаў украінскі народ сваіх вызваліцеляў. Альгерд надзяліў украінцаў такімі ж правамі, якія мелі і беларусы. У знак замацавання гэтай роўнасці ён і дзяржаве даў новую назву. Цяпер яна называлася Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, дзе слова «літоўскае» — азначала «беларускае», «рускае» — украінскае, «жамойцкае» — літоўскае ў сучасным значэнні слова. Станоўча ацанілі вызваленчую місію літоўскага (беларускага) вялікага князя Альгерда і ўкраінскія гісторыкі. Адзін з іх — Мікола Аркас так пісаў у сваёй кнізе «Історія Украіны-Русі», якая выйшла ў 1906 годзе і была перавыдадзена толькі ў 1993 годзе ў Кіеве: «У 1362 годзе Альгерд разбіў татар і загнаў іх далёка на ўсход, у задняпроўскія стэпы.

Украінскія землі з ахвотаю ішлі пад літоўскую руку, бо гэтым вызваляліся з-пад татарскай рукі, — тады як Паўночная, або Маскоўская Русь, была яшчэ й далей пад татарскім прыгнётам; яшчэ не хутка пасля гэтага — аж у пачатку XVI ст. — Маскоўскае царства скінула яго з сябе».

Перамога беларусаў над татарамі на рацэ Сіняя Вада — несумненна самая значная падзея ў гісторыі ўсходняй, ды і не толькі ўсходняй Еўропы XIV стагоддзя. Яна паклала сабой пачатак заняпаду яшчэ нядаўна магутнай мангола-татарскай імперыі, якая трымала ў страху і прыгнечанні многія народы Еўропы і Азіі.

Бліскучая перамога нашых продкаў на Сіняй Вадзе дала добры прыклад Маскоўскай Русі ў яе змаганні за вызваленне ад татарскага ярма. Праз 17 гадоў свет даведаўся пра другую пераможную бітву з татарамі, бітву рускіх войск на чале з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам на Куліковым полі, пры рацэ Дон.

Але калі пра Кулікоўскую бітву прыгожа распісвалася ва ўсіх расійскіх падручніках па гісторыі для школ і вышэйшых навучальных устаноў, то пра бітву беларусаў на Сіняй Вадзе не гаварылася ні слова. Мы цяпер добра разумеем, што такая была вялікадзяржаўная палітыка — спачатку царскай, а потым і савецкай Расіі: адсоўваць у цень, замоўчваць адны, «нявыгадныя» гістарычныя факты і падзеі і выпукляць, узносіць да нябёс другія, тыя, якія найболып адпавядалі гэтай палітыцы. Калі казаць аб’ектыўна, то абедзве бітвы — важныя вехі ў гісторыі беларускага і ўкраінскага народаў з аднаго боку і рускага — з другога. А ўвогуле — усяго ўсходняга Славянства ў цэлым. Ацэньваючы іх, параўноўваючы адну з адной, мусіць, трэба зыходзіць з той ролі, якую яны адыгралі ў нашай гісторыі. Значэнне Кулікоўскай бітвы ў тым, што яна ўзняла дух рускага народа, дала яму веру ў вызваленне ад векавога чужынскага прыгнечання. На жаль, не больш за гэта. Бо Дзмітрыю Данскому не ўдалося замацаваць сваю перамогу утрымаць адваяваную Маскоўскую Русь. Вельмі хутка ачомаўшыся, татары ўжо ў 1382 годзе, роўна праз год, ізноў занялі Маскву і яшчэ на цэлае стагоддзе ўстанавілі ў Паўночнай Русі сваю ўладу. Што ж да бітвы на Сіняй Вадзе, то пасля яе Украіна назаўсёды была вызвалена ад мангола-татарскага панавання. Змірыўшыся са стратай ці не самага большага свайго «улуса» — Украіны, татары сюды не патыкалі ўжо і носа. Бо добра бачылі моц беларускай дзяржавы, якая была здольна пастаяць і за сябе, і за сваіх братоў-украінцаў.

ПАХОДЫ БЕЛАРУСКІХ ВОЙСКАЎ НА МАСКВУ

Пасля вызвалення Украіны ад татараў і далучэння яе да Вялікага Княства Літоўскага Альгерд скіраваў свой позірк на Паўночную Русь, якая ўсё яшчэ стагнала пад пятой золатаардынскіх ханаў. Вырваць яе з учэпістых татарскіх кіпцюроў і аб’яднаць з вольнымі беларускімі і паўднёварускімі землямі — стала цяпер яго першачарговай задачай.

Перашкодай на гэтым шляху была Масква, якая яшчэ з часоў Івана Каліты імкнулася сама аб’яднаць вакол сябе ўсе рускія княствы. Альгерд лічыў стварэнне другога пасля Вільні аб’яднаўчага цэнтра рускіх зямель вельмі шкодным для вызвалення рускага народа ад татар. Бо два цэнтры толькі раздраблялі сілы русі, як па традыцыі называлі тады ўсіх усходніх славян. Альгерд настойліва заклікаў рускіх князёў аб’ядноўвацца вакол Літвы — Белай Русі, самай магутнай і цалкам незалежнай дзяржавы, якая паспяхова сапернічала з Залатой Ардой і якая прыняла ўжо пад сваё крыло старажытную Кіеўскую Русь.

Гэта быў на той час адзіны шлях вызвалення Паўночнай Русі ад мангола-татарскага ярма. Заманлівая мара маскоўскіх князёў сабраць вакол Масквы ўсе рускія землі была тады зусім ілюзорнай, неажыццявімай. Ханы Залатой Арды не маглі дапусціць узмацнення Масквы, ваеннай перавагі яе над манголататарскай імперыяй. Гэтак жа, як у 1260 годзе татары не дапусцілі ўзмацнення Галіцка-Валынскай Русі, загадаўшы яе ўладару Данілу Раманавічу зруйнаваць пабудаваныя ім крэпасці ў Львове, Луцку, Крамянцы, Уладзіміры і іншых гарадах, параскопваць вакол іх абарончыя насыпы ды пазасыпаць равы. Сваёй варожасцю да Літоўскай Русі, як называлі яшчэ Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, нежаданнем аб’ядноўвацца з ёй маскоўскія князі толькі зацягвалі, затрымлівалі вызваленне рускага народа ад татарскага прыгнечання.

3 імі як стаўленікамі і вернымі служкамі-даннікамі Залатой Арды і павёў вайну беларускі князь Альгерд. Ён верыў, што «яго перамога над Масквой, як правільна заўважыў у сваёй кнізе «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» Мікола Ермаловіч, сапраўды можа стаць канчатковай перамогай і над

Ардой». Але ўладныя амбіцыі маскоўскіх князёў былі вышэйшыя за кроўныя інтарэсы свайго рускага народа.

У сваім змаганні з маскоўскімі князямі Альгерд абапіраўся на даўняга саперніка Масквы за вяршэнства ў Паўночнай Русі — Цвярское княства.

Цвярскія князі здаўна варагавалі з маскоўскімі, спрачаючыся за велікакняжацкі сталец, што знаходзіўся ва Уладзіміры. Калі вялікім князем Уладзіміра-Суздальскай Русі стаў цвярскі князь Міхаіл Яраслававіч, з ім павёў барацьбу маскоўскі князь Юрый Данілавіч, каб самому сесці на велікакняжацкі трон. Дзеля гэтага ён напаклёпнічаў на цвярскога князя залатаардынскаму хану, з дачкой якога быў жанаты, і той загадаў забіць Міхаіла Яраслававіча. Старэйшы сын забітага князя, помсцячы за бацьку, закалоў Юрыя Данілавіча мячом, за што ханскім загадам і сам паплаціўся жыццём. Золатаардынскі хан Узбек, які цяпер валадарыў у Сараеве, выдаў ярлык на вялікае княжанне ў Паўночнай Русі Дзмітрыеваму брату Аляксандру Міхайлавічу. Такім чынам зноў верхавенства засталося тут за цверычанамі. Ды неўзабаве гараджане Цверы, абураныя гвалтам і здзекамі татар, паднялі супраць іх паўстанне. Яны акружылі дом галоўнага ханскага баскака, спалілі яго і перабілі ўсіх татар. Аляксандр Міхайлавіч не толькі не задушыў паўстанне як вялікі князь, а, наадварот, падтрымаў паўстанцаў. Хан Залатой Арды Узбек не мог яму гэтага дараваць. Ён пакляўся разграміць і заліць крывёю ўсё Цвярское княства. Выканаць пакаранне ён даручыў маскоўскаму князю Івану Данілавічу, паабяцаўшы яму за гэта ярлык на вялікае княжанне ў Паўночнай Русі. Дзеля гэтага хан прыслаў яму 50-тысячнае татарскае войска. Вялікае жаданне Івана Данілавіча ўзвысіцца над усімі рускімі князямі перамагло пакуты сумлення, і ён паслаў падуладныя яму войскі на вялікае кровапраліцце. Галоўныя гарады княства Цвер, Кашын, Таржок і ўсе прылеглыя да іх паселішчы былі аддадзены на пагром і рабаванне. Усе яны былі разрабаваны і спалены, a людзі пасечаны мячамі ды шаблямі або захоплены ў палон. Так на моры крыві сваіх суродзічаў-русічаў уступіў на велікакняжацкі трон Іван Данілавіч, празваны потым Калітой.

Аляксандру Міхайлавічу ўдалося ўцячы ў падуладны Вялікаму Княству Літоўскаму Пскоў, дзе ён знайшоў прытулак і ахову. Ды ён вельмі сумаваў па сваёй радзіме, таму пакаяўшыся перад ханам Узбекам, праз дзесяць гадоў адлучкі вярнуўся княжыць у родны горад Цвер. Гэта вельмі ўстрывожыла вялікага князя Паўночнай Русі Івана Каліту. Баючыся новага ўма-

цавання Цвярскога княства, ён наважыў пазбавіцца ад магчымага прэтэндэнта на вялікае княжанне — Аляксандра Цвярскога. Іван Каліта выкарыстаў тут самы надзейны сродак: паклёп і задобрыванне хана дарамі. Гэты «сродак» і тут «спрацаваў»: хан Узбек паверыў паклёпу Івана Данілавіча на цвярскога князя, і ў 1339 годзе ханскім загадам Аляксандр Міхайлавіч Цвярскі быў абезгалоўлены ў Сараеве разам з сынам Фёдарам.

За ўсё гэта цвярскія князі не маглі дараваць маскоўскім князям і, вядо.ма ж, Залатой Ардзе. Таму яны заўсёды хінуліся да праціўніцы Залатой Арды і яе памагатых — першай збіральніцы рускіх зямель Белай Русі, што звалася Літвой, тым больш што цверычане ўсведамлялі сябе нашчадкамі крывічоў, якія некалі засялілі іхную зямлю.

Асабліва зблізіліся цвярскія князі з Вялікім Княствам Літоўскім пры Альгердзе, які быў жанаты з дачкой пакаранага золатаардынскім ханам князя Аляксандра Міхайлавіча Юльянай. У 1360 годзе беларускі валадар памог у міжусобіцы Юльянінаму брату Усеваладу вярнуць адабраную маскоўскімі паслугачамі яго Холмскую воласць. Калі цвярскі пасад заняў другі Юльянін брат — Міхаіл Аляксандравіч, маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч пачаў з ім непрымірымую варажнечу, імкнучыся выгнаць яго з Цверы і далучыць Цвярское княства да Масквы. Міхаіл Аляксандравіч Цвярскі павёў перамовы са сваім шваграм, беларускім валадаром Альгердам Гедымінавічам, просячы ў яго дапамогі.

Вялікі князь Альгерд убачыў тут добрую нагоду пакончыць нарэшце з Масквой як другім аб’яднаўчым цэнтрам рускіх зямель, паставіць там свайго намесніка і пачаць вызваленне Паўночнай Русі ад татар. Як відаць, з гэтым былі поўнасцю згодны і цвярскія князі.

Адгукнуўшыся на просьбу Міхаіла Аляксандравіча Цвярскога, Альгерд зімой 1368 года пайшоў са сваім шматлікім войскам на Маскву. Прытым пра свой намер ён не казаў нікому, і войска ішло не ведаючы куды. Таму з’яўленне яго каля маскоўскіх межаў было поўнай нечаканасцю для вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча, празванага потым Данскім. Гэты тактычны прыём Алыерда, мусіць, спарадзіў і летапіснае паданне пра яго паход на Маскву. Варта прывесці яго цалкам, каб уважліва прыгледзецца да пададзеных у ім звестак:

«У тыя часы князь вялікі літоўскі і рускі Альгерд Гедымінавіч, справуючы ўмела гаспадарства сваё, немалы час панаваў у Вялікім Княстве Літоўскім. I быў ён у міры і ў добрай пры-

язні з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам, які без усякае прычыны, пераступіўшы дагавор і прыязнасць, прыслаў да вялікага князя Альгерда пасла свайго з агнём ды шабляю, даючы яму зразумець, што «буду ў зямлі тваёй па краснай вясне, па ціхім леце».

I князь вялікі Альгерд выняў крэсіва, губку і крэмень і, запаліўшы губку, даў паслу і сказаў так: «Дай гэта гаспадару і паведамі яму, што ў нас у Літве агонь ёсць, бо ён кажа мне, што хоча быць у маёй зямлі па краснай вясне ды па ціхім леце. А я, дасць Бог, буду ў яго на Вялікдзень, ды пацалую яго чырвоным яйкам цераз шчыт суліцаю, ды з Божай дапамогаю к гораду ягонаму Маскве дзіду сваю прысланю; бо не той ваяр, хто чакае часу зручнага, каб ваяваць, але той, хто і ў нязручны час над сваім непрыяцелем зверхнасць даводзіць». I, адпусціўшы пасла і сабраўшы ўсе свае войскі літоўскія і рускія, пайшоў з Віцебска проста на Маскву. I на самы Вялікдзень ранкам князь вялікі Дзмітрый Іванавіч ішоў з баярамі і з князямі з ютрані, a князь вялікі Альгерд з усімі сваімі сіламі, разгарнуўшы харугвы свае, з’явіўся на Паклоннай гары.

Вялікі князь маскоўскі вельмі спалохаўся і жахнуўся, убачыўшы вялікага князя Альгерда, што прыйшоў паводле слова свайго з такою вялікаю сілай. I не мог вялікі князь маскоўскі ніякага адпору яму ўчыніць і паслаў да вялікага князя Альгерда, просячы яго ды вялікія дары яму абяцаючы, каб яго з бацькаўшчыны ягонае, з Масквы, не выганяў, а гнеў свой пакінуў бы і ўзяў бы ў яго, што хацеў.

I князь вялікі Альгерд злітаваўся, і ласку сваю ўчыніў, і з Масквы князя Дмітрыя Іванавіча не выганяў, і мір з ім заключыў. А потым, дамову ўчыніўшы, сам вялікі князь маскоўскі да Альгерда выехаў, і з ім бачыўся, і дарамі незлічонымі, золатам, срэбрам, і дарагімі перламі і сабалямі ды іншым футрам, дарагім ды дзіўным, князя вялікага Альгерда адарыў, і выдаткі, якія Альгерд меў, у зямлю ягоную ідучы, яму пакрыў. Потым князь вялікі Альгерд сказаў вялікаму князю маскоўскаму: «Хоць я з табою змірыўся, але мне іначай учыніць не выпадае, бо мушу да горада твайго Масквы дзіду сваю прысланіць ды тую славу ўчыніць, што вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Альгерд дзіду тут сваю прысланіў». I сам, на каня сеўшы, дзіду ўзяўшы ў рукі і прыехаўшы да горада, дзіду тую да сцяны прысланіў і, едучы назад, сказаў голасна: «Княжа вялікі маскоўскі! Памятай пра тое, што дзіда літоўская стаяла пад Масквою».

Пасля таго князь вялікі Альгерд з усімі сваімі войскамі, і з вялікай пашанаю, і з вялікім палонам, і з невыказным здабыт-

кам, заваяваўшы ды пабраўшы шмат гарадоў, багата людзей паланіўшы, мяжу ўчыніў па Мажайск і Каломну і з усімі людзьмі сваімі, у цэласці да сябе адышоў».

Вядома ж, гэта не што іншае, як мастацкае апавяданне старажытнага аўтара пра адзін з паходаў беларускага князя Альгерда на Маскву.

Але ён, аўтар, імкнуўся, як відаць, праўдзіва апісаць гэтую гістарычную падзею.

Згодна з летапіснымі звесткамі, для маскоўскай выправы Альгерд сабраў войска з усіх беларускіх зямель, пачынаючы ад самай заходняй, Берасцейскай зямлі (яе харугвы прывёў брат Кейстут са сваім сынам Вітаўтам) і канчаючы Смаленшчынай на ўсходзе. Асноўную ж частку войска складалі, вядома ж, харугвы са спадчынных Альгердавых удзелаў — крэўскага, віцебскага, віленскага, а таксама з полацкага, менскага, новагародскага, пінскага, гомельскага і іншых.

Беларускае войска з’явілася на межах Маскоўскага княства зусім нечакана. Але на межах, а не ў самой Маскве, як кажа летапіснае паданне. Вялікі князь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч (Данскі), каб спыніць Альгердавы дружыны, выслаў насустрач свае палкі на чале з ваяводамі Дзмітрыем Мініным і Іякінфам Шубам. Ды сілы былі не роўныя, бо маскоўскі князь не паспеў сабраць войскі з падуладных яму ўдзелаў. Эмацыянальна апісвае ўварванне беларускага войска ў Маскоўскую зямлю М. М. Карамзін у сваёй «Йсторнн государства Россіійского»: «Альгерд, як леў, лютаваў у расійскіх уладаннях: не ўступаючы маголам у жорсткасці, хапаў бяззбройных у палон, паліў гарады; забіў князя старадубскага Сімяона Дзмітрыевіча Крапіву, a ў Абаленску — князя Канстанціна Юр’евіча, з роду св. Міхаіла Чарнігаўскага, і паблізу Трасценскага возера ўдарыў усімі сіламі на ваяводу Мініна. Многія нашы князі, баяры палеглі на Mee­uw, і палкі маскоўскія былі знішчаны поўнасцю...»

Пасля гэтай бітвы шлях на Маскву для беларускага войска быў адкрыты. Ратуючыся ад яго, Дзмітрый Іванавіч Данскі разам з князем Уладзімірам Андрэевічам, мітрапалітам Аляксеем, з усімі баярамі і прыдворнымі зачыніўся ў Крамлі. А ўцякаючы туды, загадаў спаліць усе вакольныя будынкі. I правільна зрабіў. Бо Альгердавым ваярам, якія з усіх бакоў аблажылі высокія мураваныя сцены маскоўскага Крамля, толькі трое сутак хапіла цярпення таптацца на марозе, дапальваючы на кастрах галавешкі ад спапялелых будынкаў. Уварвацца ж усярэдзіну сілай Альгерд не мог: толькі два гады назад абнесены му-

Беларускае войска пад Масквой. 3 летапіснай мініяцюры

раванымі сценамі Крэмль быў проста непрыступны. Да таго ж Альгердава войска не прыхапілазсабой ніякай сценабітнай тэхнікі. Хоцькі-няхоцькі, яму давялося здымаць аблогу.

Беларускаму валадару заставалася толькі цешыцца, што ён сваё «літоўскае кап’ё прысланіў да крамлёўскай сцяны».

Пакінуўшы Крэмль, Альгердава войска пачало спусташаць MacKey і яе ваколіцы. Яно рабавала маёмасць маскавітаў, захапіла вялікі палон і той жа дарогай рушыла назад. Пра страшнае спусташэнне Маскоўскага княства «паганай літвою» не мог абысці ўвагай і рускі летапісец, які зазначыў, што

Альгерд «остаток посада пожже, н монастырн, н церквн, н волостн, н села попалн, а Хрнстнаны нзсече, а нны в полон поведе, нже не успелн разбежатнся, нменне же нх пограбн, н скотнну всю с собою отогнаша... Сеже первое зло от Лнтвы створнлося окаянно н всегубнтелыю».

Як мяркуюць гісторыкі, такое спусташэнне быдо ўчынена дзеля таго, каб аслабіць Маскоўскае княства і не даць яму магчымасці пашыраць сваю ўладу на інвіыя рускія землі.

Але гэта быў не апошні паход Альгерда на Маскву. Ен зрабіў яшчэ дзве спробы — у 1370 і ў 1372 гадах — завалодаць ёю. I хоць беларускі князь яшчэ раз да крамлёўскай сцяны «дзіду сваю прысланіў», хоць зноў многа спусташэнняў учыніў Маскоўскай зямлі, але ўзяць Крэмль, а значыць і Маскву не здолеў

і вымушаны быў наладзіць з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам Данскім мір.

Калі б беларускаму князю Альгерду ўдалося тады захапіць Маскву, невядома як павярнулася б кола гісторыі. Усё пайшло б так, як і планаваў Альгерд: ён далучыў бы Маскоўскае княства да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, пакінуўшы на княжанне ў Маскве свайго намесніка — хутчэй за ўсё сына Андрэя Полацкага. Падпарадкаваў бы таксама сваёй уладзе другое найбольш уплывовае ў Залескай Русі дзяржаўнае ўтварэнне — Цвярское княства на чале з сваім шваграм Міхаілам Аляксандравічам. А разам з гэтымі двума мацнейшымі княствамі вельмі лёгка і проста далучыліся б да беларускай дзяржавы і іншыя рускія княствы. Крывіцкая Вільня стала б цэнтрам усёй Усходняй Славяншчыны. Гэтай аб’яднанай Русі былі б не страшныя ні татары, ярмо якіх яна скінула б адразу і назаўсёды, ні крыжакі, ні палякі.

I яшчэ. Аб’яднанне ўсходніх славян вакол аднаго цэнтра пазбавіла б іх многавекавога супрацьстаяння паміж Вільняй і Масквой, бясконцых спрэчак аб праве збірання рускіх зямель, у выніку чаго пралілося з абодвух бакоў мора крыві. Па сутнасці, праз непатрэбныя людзям спрэчкі цэлых 700 гадоў замест мірнага добрасуседскага суіснавання нашы народы варагавалі, вялі бясконцыя войны паміж сабой.

Прытым мы не ведаем, які з цэнтраў быў бы лепшы для нашых народаў — Масква ці Вільня. Уявім, што гэтым цэнтрам стала Вільня. Паколькі яна бліжэй да Еўропы, гэта спрыяла б хутчэйшаму пашырэнню сярод усходніх славян каштоўнасцяў заходняй культуры, дасягненняў еўрапейскай цывілізацыі, у тым ліку ўсталяванню на нашых землях дэмакратыі. А пры дэмакратыі тры братнія народы — беларускі, рускі і ўкраінскі — мірным, цывілізаваным шляхам прыйшлі б да ўзаемаразумення, кожны да сваёй дзяржаўнасці.

Але ўсё гэта варыяцыі разважанняў на тэму «калі б». Гісторыя ж пайшла дарогай, якая, мусіць, была ёй прадвызначана.

Прычына няўдачы Альгерда з заваёвай Масквы і Залескай Русі палягала ў тым, што Вялікаму Княству Літоўскаму, Рускаму і Жамойцкаму даводзілася весці вайну адначасова на некалькі франтоў: на паўночным захадзе — з крыжаносцамі, якія не спынялі свае ваенныя паходы на Беларусь, на паўднёвым захадзе — з Польшчай, якая прэтэндавала на галіцка-валынскія землі, і на паўднёвым усходзе з татарамі.

Можна толькі дзівіцца энергіі і напорыстасці састарэлага ўжо вялікага князя Альгерда (у час маскоўскіх паходаў ён размяняў восьмы дзесятак), якому даводзілася кідацца ад адной да другой мяжы сваёй агромністай краіны, што распасціралася ад Заходняга Буга і Карпацкіх гор да межаў рускіх княстваў з захаду на ўсход і ад Балтыйскага да Чорнага мора — з поўначы на поўдзень.

Імя Альгерда Гедымінавіча было ў свой час шырока вядомае ва ўсёй Еўропе. Як сябры, так і недругі не маглі не дзівіцца ім як таленавітым і бясстрашным палкаводцам, выдатным палітычным і дзяржаўным дзеячам. А яшчэ — як абаяльным на выгляд чалавекам, якога паважалі многія. Вось як бачыўся беларускі князь вачамі немца, аўтара адной з даўнейшых хронік, якія шчасліва дайшлі да нашага часу: «Князь мае велічны выгляд, твар яго румяны, прадаўгаваты, нос вялікі, вочы блакітныя, вельмі вострыя, бровы густыя, светлыя, валасы і барада светла-русыя з сівізной, лоб высокі, росту ён вышэйшага за сярэдні, не тоўсты, не худы, гаворыць голасам гучным, разборлівым і прыемным, ён выдатна ездзіць верхам, але ходзіць накульгваючы на правую нагу, таму звычайна апіраецца на кій ці на отрака; па-нямецку разумее выдатна, можа свабодна гаварыць, аднак заўсёды гаворыць з намі праз перакладчыка» (цытата паводле выд.: Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. Мн., 2000. С. 195).

Як бачым, вялікі князь Альгерд меў уласны гонар і прынцыпова гаварыў з замежнымі пасламі на сваёй, на беларускай мове, мове роднай зямлі, дзяржаўнай мове Вялікага Княства Літоўскага.

Надзвычай цікавая і велічная постаць славутага сына беларускай зямлі доўгі час засланялася ад беларусаў, фарбавалася замежнымі лжэгісторыкамі і палітыканамі адной толькі чорнай фарбай. Яго нястомнае змаганне за росквіт і моц Беларусі, за ўз’яднане з беларускай дзяржавай усіх рускіх зямель з мэтай вызвалення іх ад мангола-татарскага панавання — удзячная тэма для пяра пісьменнікаў. Ды пра гэтага неадназначнага палітыка і палкаводца, валадара вялікай дзяржавы, неардынарнага чалавека напісана надзіва мала. Мне помняцца пра яго пакуль што толькі два вершы Яна Чачота са «Спеваў пра даўных літвінаў» ды нядаўна апублікаваны раман Вольгі Іпатавай «Альгердава дзіда». Між тым вельмі каларытная постаць славутага беларускага князя варта намнога большай увагі.

ЯГАЙЛА ВЯЛІКІ КНЯЗЬ БЕЛАРУСКАГА ГАСПАДАРСТВА

Вялікі князь Альгерд, які дагэтуль ніколі не хварэў, апошнімі днямі занядужаў. Ён раптам адчуў, што сілы пакідаюць яго. Галава так і цягнулася да падушкі. Нейкая неадольная стома, нібы той камень-валун, навалілася на князя. Ён сам разумеў: гады. Як-ніяк, яму ўжо 83, стары дзед. Пара мядзведзю і ў бярлогу.

— Юльяна, — падазваў ён да сябе ў спачывальню жонку. — Збірай дзяцей. На раду. Усіх. Але перш пакліч Кейстута.

Княгіня Юльяна ўсё зразумела. Няўжо і праўда канец? У яе сціснулася сэрца, на вочы набеглі слёзы. Лічы, трыццаць гадоў пражыла з Альгердам, прывыкла да яго, душой прыкіпела. Хоць часам і жорсткі ён быў, упарты, але не злы. Душэўны, кахаў яе, любіў няньчыць дзяцей, як былі малыя. А іх жа аж сямёра падаравала яму Юльяна Цвярская.

He паказваючы сваёй узрушанасці, яна крадком змахнула слязіну з шчакі, ціха выйшла з спачывальні, асцярожненька прычыніла за сабой дзверы.

Брат Кейстут не забавіўся доўга, даволі хутка прыджгаў са сваіх Трокаў. Таксама не малады, пасівелы ўжо, але ўсё яшчэ падцягнуты, дужы, ён увайшоў у князеву спачывальню, прысеў на крэсла каля ложка, дзе ляжаў з заплюшчанымі вачамі Альгерд. Вялікі князь пачуў, як зайшоў брат, але нейкі час ляжаў моўчкі. Потым павярнуў галаву на госця.

— Кейстут, я запрасіў цябе не проста так, — пачаў ён казаць прыкметна аслабелым, але ўсё яшчэ ўпэўненым голасам. — Мяне клічуць да сябе дзяды. He сёння-заўтра я сустрэнуся з імі. Таму давай падумаем пра наша гаспадарства. Мы з табой упершыню злучылі ў адной дзяржаве ўсе нашы плямёны — крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Вялікае Княства — гэта іхная дзяржава. Цяпер яны нікому не будуць кланяцца ды прыслугоўваць. Апроч таго, мы значна пашырылі нашы межы за кошт іншых зямель. Да нашага літоўскага гаспадарства, якое пачынаюць называць яшчэ беларускім, мы з табой далучылі многія рускія землі — Валынь, Падолле, Чарнігава-Северскае княства, Кіеў-

скую зямлю — амаль што ўсю Малую Русь. Аж да самага HopHara мора аслабанілі мы адзінакроўных нам славян-русічаў з-пад татарскай рукі. Адно мы не здолелі: вызваліць ад татар Масковію, усе рускія землі на ўсходзе сонца і на поўначы. Іх трымаюць пад сваёй рукой рускія князі, гэтыя татарскія прыслужнікі, што на каленях поўзаюць перад золатаардынскімі ханамі. Зубамі і рукамі трымаюцца за свае княжанні, толькі пра сябе, а не пра люд рускі дбаюць... Мы не паспелі з табой выслабаніць ад іх русічаў. Можа, нашы сыны гэта зробяць. Памогуць кроўным нам русічам вытурыць з рускай зямлі і татар, і іх прыслужнікаў. Каб вызваліцца ад татар, трэба сабраць усю Русь у адно гаспадарства. У наша гаспадарства. Яно ж цяпер — самае вялікае, самае моцнае ва ўсёй Еўропе. 3 намі не зраўняецца ні Угоршчына, ні Польшча, ні Масковія, ні якая іншая краіна. Па сіле мы цяпер роўныя Залатой Ардзе, а можа, і мацнейшыя. Недарэмна ж яна баіцца нас. Трэба толькі моцнай рукой трымаць наша вялікае гаспадарства. Моцнай. Каб не распалася яно, крый Божа, пасля нас, Кейстут. Вось пра што трэба нам добра галаву паламаць.

Ён замаўчаў, нібы хацеў перадыхнуць. Даючы брату адпачыць, Кейстут таксама нейкі час маўчаў. Потым асцярожна кінуў слова:

— Пакуль што мы ўсё ж трымалі, Алыерд.

— Але, трымалі, — як бы ажывіўся вялікі князь. — I добра такі трымалі. Бо мы дзейнічалі з табой заадно, брат. Бо не пра сябе дбалі, а пра наша крывіцкае гаспадарства. Мая дума пра тое, ці будзе такая згода пасля нас. — I, памаўчаўшы, сказаў: — На добры лад, трэба б было табе заступіць на маё месца, на вялікае княжанне. Але сам падумай: табе ўжо восем дзесяткаў. Трэба маладым даць дарогу сынам нашым. Я мяркую так: пасадзіць на вялікае княжанне майго сына Ягайлу. Ён смелы — ты сам бачыў, як біўся ён з маскавітамі і жалезабрухімі. Ты застаешся княжыць у Троках. Дай частку свайго ўдзела свайму сыну Вітаўту. Хай ён будзе паблізу цябе. Каб потым аддаць яму ўвесь твой удзел. Ён гэтакі ж баявы і разумны, як і мой Ягайла. Пасля нас яны будуць трымаць у сваіх руках усё гаспадарства. Так, як мы з табой. Яны ж з самага дзяцінства сябруюць, цалкам давяраюць адзін аднаму, вадой іх не разліць. Трывожуся я толькі за свайго Андрэя. Ён валодае нашай Полацкай зямлёй, вялікай часткай дзяржавы. Ці не вельмі будзе крыўдаваць, што я не паставіў яго на вялікім княжанні: яго ж першае тут права, бо ён самы старэйшы мой сын. Ад першай маёй жонкі, ад светлай

памяці Марыі Віцебскай. Ён таксама смелы і мудры князь. Але я баюся, каб Полацкая зямля без яго не адышла ад нас. Што ты думаеш пра ўсё гэта, Кейстут?

— Я думаю, што для карысці нашага гаспадарства так будзе найлепш. Як ты кажаш, брат. Я згодзен. I гатоў пераканаць у гэтым твайго сына Андрэя, гаспадара Полацкага ўдзела.

— Тады дзейнічай, брат Кейстут, як мы і дамовіліся. Прашу толькі памагаць вялікаму князю Ягайлу. У цябе ж унь які вопыт!

— Усё будзе так, як ты і сказаў.

He адпускаючы ад сябе Кейстута, Альгерд загадаў паклікаць сына Ягайлу.

Ягайла, маладжавы, асаністы, крыху вышэйшы за сярэдні рост, увайшоў у Альгердаву спачывальню і сеў на крэсле побач з Кейстутам насупраць бацькі.

Пра бацькава рашэнне перадаць яму велікакняжацкі пасад Ягайла ўжо ведаў ад сваёй маткі, таму хацеў цяпер толькі пачуць пацверджанне радаснай навіны. Вялікі князь Альгерд пераказаў сыну тое, што гаварыў брату Кейстуту і блаславіў на вялікае княжанне.

— Слухай парады князя Кейстута, — сказаў ён напаследак. — Жыві ў згодзе з братамі. He крыўдзі іх, але і не дапускай свавольстваў. Галоўнае, каб не распалася наша вялікая дзяржава. Каб яна яшчэ больш умацоўвалася, магла абараніцца ад усякіх ворагаў. Беражы яе...

Гэта былі апошнія словы вялікага князя Альгерда. Назаўтра раніцай ён аддаў сваю душу Богу.

Адразу пасля памінак у княжацкай рэзідэнцыі сабраліся на раду ўсе ўдзельныя князі Вялікага Княства Літоўскага. Яны прадстаўлялі часткі беларускай дзяржавы: сам Ягайла — Віленскі край з Крэўскім і Віцебскім княствамі, што пераходзілі яму ў спадчыну ад бацькі, Андрэй — Полацкую зямлю, Кейстут — Берасцейскую і Гарадзенскую землі, а яшчэ Жамойць, Карыбут-Дзмітрый — Бранскае і Ноўгарад-Северскае княствы, Уладзімір — Кіеўскую зямлю, Канстанцін — Чарнігаўшчыну, Любарт — Валынь...

Калі ўсе паселі на аздобленых крэслах і канапах прасторнай гасцёўні, падняўся са свайго месца князь Кейстут. Ён расказаў пра апошнюю размову з вялікім князем Альгердам і пра яго волю прызначыць Ягайлу на вялікае княжанне. Князь Кейстут заклікаў усіх падначаліцца волі нябожчыка і аб’яднацца вакол Ягайлы.

Пад канец устаў сам Ягайла, які пакляўся верна служыць Вялікаму Княству Літоўскаму, Рускаму і Жамойцкаму, умацоўваць і пашыраць яго межы. Ну, і запрасіў усіх на ўрачыстую вячэру з нагоды ўступлення яго на велікакняжацкі трон.

На вячэры ўсе віншавалі новага гаспадара беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага Ягайлу Альгердавіча, пілі хмельны мёд за яго здароўе.

Ягайлаз радасцю пры-         Вялікі князь Ягайла

маў гэтыя віншаванні, дзякаваў за іх. Але радасць у яго не была поўная: ён не дачакаўся на вячэру свайго старэйвіага брата — полацкага князя Андрэя. Тое, што ён не прыйшоў на ўрачыстасць, вельмі ясна казала: не згодны старэйшы брат з прызначэннем Ягайлы на вялікае княжанне, якое паводле закону належыць толькі яму, князю Андрэю. He згодны, не задаволены, пакрыўджаны. Вельмі кепскі знак! Асабліва калі ўважаць на аўтарытэт і славу полацкага князя, уладара адной з самых важных частак усяго беларускага гаспадарства.

Старэйшы Альгердаў сын Андрэй праславіў сваё імя, калі яму было япічэ семнаццаць гадоў. Тады на саюзны Пскоў напалі крыжаносцы. На дапамогу пскавічам падаспелі Альгердавы дружыны з Віцебска. Цэлы дзень іпіла жорсткая сеча. Крыжакі пачалі ўжо браць верх над абаронцамі, якія змушаны былі адступаць. I тут, нават нечакана для пскавічоў, як нейкі парыўны вецер, у самую гушчу крыжацкага войска наляцела дружына княжыча Андрэя, у якую ён сам падбіраў хлопцаў, такіх жа маладых і дужых, і якую цяпер трымаў у засадзе. Сваім віхурным нападам Альгердаў сын змяшаў крыжакам усе карты, пачаў з сваімі хаў]5уснікамі дубасіць тэўтонскіх рыцараў направа

і налева. Так выратаваў княжыч Андрэй ад крыжацкай навалы Пскоў і ўсё Пскоўскае княства.

За гэта ў тым жа 1342 годзе пскавічы выбралі маладога Андрэя Альгердавіча сваім князем. А неўзабаве бацька з дзедам Гедымінам паставілі яго на Полацкае княжанне.

У гэтай новай якасці князю Андрэю давялося не раз скрыжоўваць свой меч з мячамі нямецкіх рыцараў, што ішлі вайной на Полацак. У адказ на іхныя напады Андрэй Полацкі два разы разбураў крыжацкае гняздо — цвярдыню Дынабург. Баявое ўмельства і мужнасць паказаў ён, калі разам з бацькам заваяваў у 1358 годзе горад Ржэў, а ў 1368 годзе авалодаў смаленскімі гарадамі Хоўрачам і Рудняй. Вастрыню яго мяча спазналі і маскоўцы, калі ён са зброяй у руках хадзіў на іх з бацькам.

Апошні раз хадзіў ён на Маскву з бацькавым войскам і войскам цвярскога князя Міхаіла Александравіча ў 1372 годзе. Усюды паказваў Андрэй Полацкі сваё ваеннае ўмельства і храбрасць.

He, не хацелася, вельмі не хацелася Ягайлу сварыцца з Андрэем Полацкім. Ды аддзяляць Полацкую зямлю ад усёй беларускай дзяржавы ніяк было нельга.

Каб не раздрабніць на ўдзелы вялікае гаспадарства, іх князі павінны былі даць прысягу вялікаму князю Ягайлу. Усе ўдзельныя князі, якія былі ў яго на ўрачыстай вячэры, прылюдна далі такую прысягу. I гэта не былі пустыя словы. Парушыць іх — азначала выгнанне парушальніка-непаслушэнца з удзельнага княжання збройнай сілай усяго Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Параіўшыся з князем Кейстутам, Ягайла накіраваў у Полацак пасольства, якое прапанавала ўдзельнаму князю Андрэю даць прысягу вялікаму князю. Але полацкі князь адправіў паслоў ні з чым. Значыць, Андрэй Полацкі наважыў не падпарадкоўвацца Ягайлу, аддзяліць Полацкую зямлю ад Вялікага Княства! Мусіць, меркаваў, што не адважыцца маладзейшы брат пачынаць з ім вайну, з такім магутным княствам, як Полацкае. Але Андрэй Полацкі памыліўся: Ягайла паказаў тут рашучасць, непрымірымасць. Ён сабраў з усіх удзелаў вялікую раць і, не адкладваючы, рушыў на Полацк, узяўшы яго ў аблогу. Ягайлу цалкам падтрымаў тут і князь Кейстут.

Андрэй Полацкі намерыўся абараняцца. Праўда, сваіх сіл на гэта яму не ставала, і ён вымушан быў прасіць дапамогі ў сваіх заклятых ворагаў — крыжакоў, якія і не прамарудзілі

прыйсці пад Полацк. 3 іх дапамогай Андрэю Полацкаму ўдалося адбіць напад войскаў брата Ягайлы.

Але Ягайла не мог змірыцца з адасабленнем Полацкай зямлі ад усёй беларускай дзяржавы. Ён пачаў збіраць новыя сілы для паходу на Полацак.

Убачыўшы бескампрамісную рашучасць Ягайлы, якога падтрымалі ўсе ўдзельныя княствы, Андрэй Полацкі ўцёк у Пскоў. Ды Пскоў, які быў пад рукой уладароў Вялікага Княства Літоўскага, не захацеў з імі варагаваць, падтрымліваючы ўцекача. Полацкаму князю аставалася толькі шукаць падтрымкі ў Маскве, якую ён раней спусташаў і паліў з бацькам. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч Данскі з ахвотай прыняў такога важнага перабежчыка. Але пайсці з ім вайной на магутную беларускую дзяржаву, якой з’яўлялася Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, яму не хапала сілы. Ды і не да таго было цяпер маскоўскаму князю. Ён думаў у гэты час аб адным: як вызваліць рускую зямлю ад татарскай няволі.

БЕЛАРУСЫ Ў КУЛІКОЎСКАЙ БІТВЕ

Андрэй Полацкі трапіў у Маскву, калі вялікі князь Дзмітрый Іванавіч (Данскі) якраз збіраў сілы для вызвалення Паўночнай Русі ад паўтаравекавога татарскага панавання. Дзеля гэтага ён здолеў падпарадкаваць пад сваёй рукой амаль усе паўночнарускія княствы. У тым ліку даўняга саперніка па збіранні Русі — Цвярское княства.

Калі Дзмітрыю Іванавічу далажылі пра ўцёкі ў Маскву князя з «Літвы» Андрэя Альгердавіча, ён узрадаваўся і загадаў добра прыняць і размясціць яго дружыну а самога перабежчыка запрасіў да сябе ў Крэмль.

Полацкі князь разам з дружыннікамі-ахоўнікамі ехаў вярхом на кані па Маскве і не мог надзівіцца, як хутка яна адбудавалася пасля таго спусташэння, што ўчыніў ён з бацькам усяго некалькі гадоў назад. Амаль уся Масква была аддадзена тады агню. Адны галавешкі пакінула пасля свайго нашэсця беларускае войска, па-варварску расправіўшыся з братамі-русічамі.

Новыя, яшчэ больш прасторныя, з адборных сасновых бярвенняў дамы выстраіліся цяпер уздоўж прамых вуліц. Намнога шырэйшых за ранейшыя. Там-сям сустракаліся і мураванкі.

А вунь і забаролы Крамля. Каля якога і ён стаяў са сваёй дружынай у час аблогі і да чырвонай сцяны якога прысланіў сваё кап’ё яго бацька Альгерд. Прысланяючы, ганарысты князь з Белай Русі нават шчарбануў кончыкам кап’я цагліну крамлёўскай сцяны.

Стражнікі правялі полацкага князя праз вароты на крамлёўскі дзядзінец. На той дзядзінец, на які так і не маглі яго воі прарвацца ў час маскоўскіх паходаў. Як, аказваецца, проста сюды прайсці, калі адмыкаць крамлёўскія вароты не збройным ключом.

У вялікім, аздобленым золатам пакоі княжацкіх палатаў, куды Андрэю Полацкаму адчынілі дзверы, сядзелі ўжо госці — князі бліжэйшых да Масквы ўдзелаў і баяры. Вялікі князь маскоўскі, малады і статны, падняўся са свайго крэсла-трона і пайшоў насустрач госцю з «Літвы». Сардэчна павітаў яго і, пазнаё-

міўшы з ім прысутных, пасадзіў паблізу сябе. Нібы і не было ранейшай варожасці паміж імі.

— Ты заявіўся да нас у самую пару, князь, — казаў Дзмітрый Іванавіч як роўны роўнаму, хоць і ўдвая старэйшаму за яго Андрэю Альгердавічу. — На нас ідуць татары. За непаслушэнства. Мы пачалі гнаць у карак баскакаў, што ясак збіралі. От іхны вярхоўны хан Мамай і ўз’еўся на нас, шле войска, каб правучыць неслухаў. Дык мы разважаем, як сустрэць гасцей.

— Мая дружына хоць сёння гатова на тую сустрэчу, — сказаў Андрэй Полацкі.

— Добра, вельмі добра! Гэта дасць вялікую перавагу нашаму войску над татарскім! — узрадаваўся вялікі князь маскоўскі. — Ды не толькі гэтым ты можаш памагчы нам. Мы ведаем, як ты з бацькам лупашыў татар на Сіняй Вадзе. Белая Русь добра паказала там , як трэба біць мурзаў. От мы і хацелі б, каб ты падрабязна расказаў нам пра тую бітву, павучыў нас, як выганяць татараў з рускай зямлі.

Князь Андрэй Полацкі з ахвотай пачаў расказваць пра вайну Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага з татарамі ў Паўднёвай Русі, пра тактыку Альгерда ў бітве на Сіняй Вадзе, пра тое, як беларускае войска ачысціла ад татар Кіеўскую Русь, як вымела іх аж за Волгу і выпхнула ў Чорнае мора.

Вельмі падбадзёрыў рускіх князёў Андрэй Полацкі сваім расказам. Яны пачалі раіцца з ім, як і тут даць адпор татарскай ардзе, што выправілася цяпер на Залескую Русь.

Андрэй Полацкі выказаў свае меркаванні, як трэба падрыхтавацца да бітвы, як пастроіць войскі, якія ўлічыць татарскія хітрыкі, што самім прыдумаць.

— Ды што тут загадзя загадваць, — сказаў пад канец полацкі князь. — Будзем усё глядзець на полі бою.

Сустрэча двух войскаў — маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча і пасланага ардынскім ханам Мамаем яго палкаводца Бегіча — адбылася летам 1378 года на рацэ Вожы, на Разанскай зямлі. Вось тут вельмі прыдалася баявая, добра ўзброеная дружына Андрэя Полацкага, загартаваная ў бітвах з крыжакамі, з татарамі і... з маскоўцамі. Як даносіць Ніканаўскі летапіс, на татар ударылі «з аднаго боку князь Андрэй Полацкі, а з другога боку Даніла Пронскі». Татарскае войска было разбіта ўшчэнт. Як самаму блізкаму сябру ціснуў тады Дзмітрый Данскі руку Андрэю Полацкаму які на практыцы лепш, чым на словах, паказаў са сваёй дружынай, як трэба біць татар.

Бітва на Вожы акрыліла Маскоўскую Русь, ёй упершыню за сто з лішнім гадоў засвяціла зорка волі.

— Адступіў час ад татараў, — сказаў тады вялікі князь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч. — Гасподзь цяпер з намі!

Золатаардынскі хан Мамай быў вельмі ўстрывожаны разгромам войска свайго палкаводца Бегіча. Ён адразу ж узяўся рыхтаваць вялікі паход на дзёрзкую Маскву, якая асмелілася ўзняць меч на сваіх гаспадароў.

Ды Залатая Арда была ўжо не такая, як напачатку. Шмат якія ўлусы адхапілі ад яе сапернікі Мамая, яго супляменнікі. Асабліва зменшыліся яе сілы з адваёвай беларускім князем Альгердам Кіеўскай Русі і суседніх з ёю зямель. I ўсё ж золатаардынская імперыя заставался яшчэ адной з магутнейшых дзяржаў.

Два гады рыхтаваўся вялікі хан Мамай да паходу на Маскву. Ён сабраў нарэшце вялікую раць з татараў, турак, полаўцаў, чаркесаў, ясаў, буртанаў і іншых народнасцяў. Але Мамай усё роўна лічыў гэтае войска не дастатковым, каб адолець узмацнелую Масковію, паставіць яе зноў на калені.

Тады свой позірк ён скіраваў на «Літву». Яму ўжо далажылі пра разлад Ягайлы з Андрэем Полацкш, які перайшоў на бок Масквы, пра ваенныя сутычкі Вялікага Княства Літоўскага з Масковіяй, у выніку якіх да яе адышла частка смаленскіх зямель.

У Вільню ад Мамая паляцелі ганцы. Праз іх вярхоўны хан Залатой Арды прапанаваў Ягайлу разам пайсці на Маскву. За гэта ён абяцаў далучыць да беларускай дзяржавы добрую частку Паўночнай Русі.

Прапанова Мамая здалася вельмі спакуслівай для Ягайлы. Саперніца па збіранні рускіх зямель Масква, з якой змагаўся яго бацька, была б цяпер канчаткова пакладзена на лапаткі. Да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага перайшлі б бліжэйшыя да яго рускія землі на ўсходзе, а з часам і ўсе астатнія. Уся вялікая Русь апынулася б пад адной рукой, пад рукой вялікага князя Ягайлы. А гэта вельмі ўзмацніла б яго дзяржаву, што дало б ёй магчымасць перайсці ў наступ на самую Залатую Арду.

Такія думкі віравалі ў галаве Ягайлы пасля гутаркі з золатаардынскімі пасламі, якія чакалі адказу. Урэшце ён сказаў ім пра згоду выступіць разам з татарамі на Маскву. Было заключана і пагадненне паміж абодвума бакамі, саюз Ягайлы з Мамаем.

I вось Ягайлава войска выйшла на злучэнне з войскам MaMaa. «Два калосы», паводле выразу М.М. Карамзіна, пагадзіліся аб’яднаць свае сілы супраць Масквы. Ды Масква не збаялася. Аб’яднаныя вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам войскі падуладных яму паўночнарускіх княстваў з поўнай рашучасцю перамагчы выйшлі насустрач татарам.

Між тым Мамай марудзіў. Ён чакаў свайго саюзніка — беларускага князя Ягайлу з войскам. Ужо сышлі ўсе тэрміны сустрэчы абодвух войскаў ва ўмоўленым месцы, а Ягайлы ўсё не было. Золатаардынскі хан пачаў нервавацца: ён вельмі спадзяваўся на сілы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. А тым часам маскоўскае войска няўхільна набліжалася. Дарэмна прамарнаваўшыся са сваім войскам аж тры тыдні на месцы, Мамай нарэшце даў сігнал ісці насустрач русічам. Ён і так упусціў шмат дарагога часу, што дазволіла маскавітам заняць больш выгадную пазіцыю для бітвы.

Дзе ж дзелася Ягайлава войска? Яно спынілася за дваццаць вёрст ад Куліковага поля і далей не рухалася. Імклівая беларуская конніца мігам магла б туды даскакаць. Ды яна стала на месцы як укапаная. Коні спакойна скублі сівыя купінкі кавылю, а ваяры-беларусы вылежвалі бакі на ўгрэтай за лета, патрэсканай ад спёкі стэпавай зямлі.

Па-рознаму растлумачваюць гісторыкі гэты факт. Хутчэй за ўсё трэба даць веры тым, хто прычыну такога стаяння бачыць у настроях Ягайлавага войска: не хацелі беларусы ваяваць на баку татар супраць блізкіх па крыві русічаў, прытым сваіх аднаверцаў, што вызнавалі тую ж, як і яны, праваслаўную «рускую» веру. Да таго ж яны ўжо ведалі, што з маскоўскім войскам Дзмітрыя Іванавіча ідуць на татар і беларускія дружыны братоў-Альгердавічаў — Андрэя Полацкага і Дзмітрыя Бранскага.

I яшчэ адна, даволі праўдападобная версія, чаму спыніўся на паўдарозе Ягайла. Ён проста хацеў падбухторыць, справакаваць на гэтую бітву татар. Бо яна, не ўважаючы на зыход, выгадная была Ягайлу выгадная тым, што аслабляла сілы абодвух яго праціўнікаў. Даверыўшыся беларускаму князю, Мамай і пайшоў на Масковію. Інакш ён яшчэ не распачынаў бы вайну, шукаў бы іншых хаўруснікаў ці наёмнікаў. Атрымліваецца, што хітры Ягайла падвёў вярхоўнага хана Залатой Арды пад манастыр. Але адступаць Мамаю ўжо было позна: кола вайны закруцілася.

У той час, калі Мамай тыя тры тыдні чакаў у Задоншчыне Ягайлу, маскоўскае войска паспела падысці да самага Дона.

Па дарозе, недалёка ад Дона, да раці вялікага князя маскоўскага далучыліся войскі Андрэя і Дмітрыя Альгердавічаў, якія добраахвотна прыйшлі са сваіх удзельных княстваў на дапамогу рускім сябрам. Князь Андрэй, па ўсім відаць, пасля бітвы на Вожы ізноў вярнуўся на полацкае княжанне. Убачыўшы конніцы Альгердавічаў, Дзмітрый Іванавіч, як паведамляе «Хроняка Лйтовская й Жмойтская», «возрадовался велмя». Вялікі князь маскоўскі «прлнял йх с честью й велйкнмй ударовал дарункамн, мовячй: «Не мене радя прншлнсте ко мне, но сам Господь Бог послал вас к нам на помочь хрнстнаном протнв поганых, як негдысь Авраама Лоту, которому й вы подобны есть ныне».

На беразе Дона Дзмітрый Іванавіч сабраў раду военачальнікаў. Распачаліся спрэчкі: ісці далей насустрач Мамаю ці сустрэць яго тут, на Доне. Думкі рускіх палкаводцаў раздзяліліся. Тады Дзмітрый Іванавіч папрасіў парады ў братоў Альгердавічаў. Андрэй Полацкі і Дзмітрый Бранскі, яшчэ раз прыгадаўшы бітву беларусаў з татарамі на рацэ Сіняя Вада, схілілі рускіх князёў да таго, каб даць бой татарам на Доне. Яшчэ яны параілі Дзмітрыю Іванавічу размясціць палкі на другім беразе ракі.

— Гды хочеш войска крепка, — гаварылі браты Альгердавічы маскоўскаму ўладару (тут падаюцца словы з «Хронлкй Лйтовской й Жмойтской»), — кажя чрез Дон возйтйся, to нйхто не помыслйт назад утекатй, а о веллкостй войска Мамаева не боймося, йбо Бог не в снле человечестей, но в правде благоволйт. Ярослав переправйлся през реку, Святополка победй; прадед твой князь веллкйй Александр Невскнй реку Неву перешол, короля немецкого зблл з войском его, так же й тобе трэба УЧйнйтй, господа Бога на помочь прнзываючй, а хочай й умрем за веру святую, то даянйе вечное й венцы мученнчестйй от Бога прйймем, а так й войско свое укрепляй й сам мужайся, гды ж маеш рыцеров добрых много.

Вялікі князь маскоўскі паслухаўся старога і вопытнага ваяра Андрэя Полацкага і таксама загартаванага ў бітвах Дзмітрыя Бранскага і загадаў перапраўляцца цераз Дон.

— Час суда Божага настае! — сказаў ён.

Наступнай раніцай усё рускае войска пераправілася на другі бераг Дона. Пачалося пастраенне палкоў. Тут зноў прыдаўся вопыт беларусаў. Ведаючы тактыку татар абыходзіць войскі праціўніка з флангаў, Андрэй Полацкі з Дзмітрыем Іванавічам уздоўж рэчкі Непрадвы, прытона Дона, так размясцілі палкі, каб перашкодзіць гэтаму манеўру. I яшчэ беларускі князь падзяліўся вопытам засад, прыхоўвання да пары, да часу асобных мабільных палкоў, што мела рашаючае значэнне ў бітве.

Але не толькі адным вопытам падзяліліся з маскоўскімі сябрамі браты Альгердавічы. Яны самі са сваімі дружынамі сталі ў цэнтр разгорнутага да бою рускага войска, твар у твар да Bo­para, і біліся да канца, паказаўшы прыклад мужнасці і вытрымкі. Недарэмна так узнёсла апеў іх подзвіг аўтар тагачаснай рускай аповесці «Задоншчына», напісанай па гарачых слядах падзей на Куліковым полі: «О соловей, летняя птнца, что бы ты, Соловей, выіцекотал славу велнкому князю Дмнтрею Нвановнчю н брату его князю Владнмеру Андреевнчю н землн Лнтовской дву братом Олгордовнчем, Андрею н брату его Дмнтрею, да Дмнтрею Волынскому. Те бо суть сынове храбры, кречеты в ратном временн н ведомы полководцы, под трубамн повнтн, под шеломы взлелеены, конец копня вскормлены, с востраго меча поены в Лнтовской земліі...»

Ці ж не паказальна, што ў сваім пахвальным слове адразу ўслед за завадатарамі Кулікоўскай бітвы вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам, празваным за яе Данскім, і яго стрыечным братам серпухаўскім князем Уладзімірам Андрэевічам аўтар «Задоншчыны» называе беларускіх палкаводцаў Андрэя і Дзмітрыя Альгердавічаў, а яшчэ іх стрыечнага брата Дзмітрыя Валынскага (Баброка), таксама з «Літвы». Аналізуючы ход бітвы на Куліковым полі, можна, не хвалячыся, сказаць, што беларусы сыгралі ў ёй вельмі важную, калі не рашаючую ролю. Сыгралі вельмі актыўным удзелам у ёй, сваёй вопытнасцю і асабістай мужнасцю. А яшчэ, як гэта ні парадаксальна... «здрадай» Мамаю беларускага ўладара Ягайлы.

Убачыўшы поўны разгром свайго войска, Мамай з рэшткамі татарскіх палкоў уцёк з Куліковага поля ў стэп. Праз год у міжусобнай барацьбе яго перамог нашчадак Чынгісхана Тахтамыш, які стаў вярхоўным ханам Залатой Арды.

Тахтамыш не мог змірыцца са стартай вялікага «Маскоўскага улуса» і адразу ж узяўся рыхтаваць ваенны паход на Маскву. У 1382 годзе, праз год пасля Кулікоўскай бітвы, вялікая татарская раць рушыла на Залескую Русь. Але гэтым разам Дзмітрый Данскі, не здолеўшы арганізаваць абарону Масквы, уцёк у Кастраму, дзе схаваўся ў крэпасці. Тахтамыш заняў Маскву і ўвайшоў у Крэмль. Татары жорстка адпомсцілі маскавітам за Кулікоўскую бітву, не шкадуючы ні малых, ні старых, якіх забівалі без разбору. Расправіўшыся з маскавітамі і захапіўшы з сабой нарабаванае дабро, татары пры адыходзе спалілі Маскву. Зноў Паўночная Русь апынулася пад пятой золатаардынскіх ханаў. Яшчэ цэлае стагоддзе яна вымушана была цягаць цяжкае ярмо татарскай няволі.

ВЯРТАННЕ КНЯЗЯ АНДРЭЯ Ў ПОЛАЦАК

Ужо залацела ўсімі сваімі барвамі восень, калі Андрэй Полацкі з дружынай варочаўся з Масквы ў родны Полацак.

Пасля кулікоўскай сечы разам з маскоўскімі пабрацімамі яго коннікі гналі татарскіх недабіткаў аж да берагоў Чорнага мора. Другі раз пасля бітвы на Сіняй Вадзе ўбачыў старэйшы Альгердаў сын лагодныя чарнаморскія хвалі.

А потым было трыумфальнае шэсце пераможцаў Кулікоўскай бітвы па Маскве. Усюды ліліся-разліваліся ўрачыстыя гукі царкоўных званоў, на вуліцы і пляцы збягаліся людзі, маладыя чырванашчокія красуні-русічкі падбягалі да коннікаў, каб падаць ім букеты кветак, падараваць свае адданыя ўсмешкі. Як жа сустрэнуць князя Андрэя з яго дружыннікамі ў Полацку? Вядома ж, сустрэнуць са слязамі радасці на вачах, а больш — з пякучымі слязамі нязбыўнага гора. Бо толькі невялікая частачка полацкіх вояў варочалася дамоў. Бальшыня — асталася ляжаць там, за сінім Донам, на крывавым полі Куліковым. Адных полацкіх баяраў-военачальнікаў навекі легла там ні многа, ні мала — трыццаць чалавек. Самых харобрых, самых слаўных. Так запісалі ў свае вечныя кнігі летапісцы.

Вестка пра вяртанне пасля доўгай адлучкі полацкага войска маланкай даляцела да Полацка. На маскоўскую дарогу насустрач ваярам беглі іх жонкі і маладыя дзяўчаты. Ім не цярпелася даведацца: ці вярнуліся іх гаспадары. Іх жаніхі-каханкі?

Вунь, паказаліся запыленыя вастраверхія шлёмы полацкіх коннікаў, заблішчалі іхныя дзіды ды баявыя сякеры. Стомленыя вочы ваяроў таксама выглядвалі здалёку сваіх блізкіх і нарачоных, а прыкмеціўшы — блішчалі слязамі радасці і шчасця.

А магло б гэтай сустрэчы і не быць. Маглі б перагарадзіць ім дарогу ашчаціненыя пікамі старожы.

Калі пачалася Кулікоўская бітва, Андрэеў брат, гаспадар Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Ягайла доўга не затрымліваўся паблізу. Даведаўшыся ад ганцоў, што верх бяруць маскоўцы, ён адразу ж павярнуў сваю раць назад.

Вялікі князь зразумеў, што ён цяпер сам, без чыёйсьці дапамогі павінен навесці парадак у сваёй краіне. Сілай і жорсткасцю. Найперш трэба абламаць рогі непакорлівым палачанам. He хочуць трымаць на сваім стале Ягайлавага пасадніка — ён іх прымусіць сілай.

Вялікі князь паклікаў брата Скіргайлу, якому давяраў як сабе.

— Скіргайла, збірай дружыну і едзь у Полацак, — сказаў старэйшы брат. — Гэта наважнейшы наш удзел. Ты, а не хто іншы, будзеш там княжыць!

Скіргайла не толькі не пярэчыў, а быў рады гэтаму прызначэнню: як-ніяк, Полацак — самае старажытнае княства іхнай крывіцкай краіны. Тут і яго з Ягайлам карані, хоць па мацерынай лініі яны абодва — напалову русічы. 3 цвярскіх князёў.

3 вялікай ахвотай узяўся княжыць у Полацку князь Скіргайла. Хацеў навесці там свой парадак.

Ды раптам палачане стукнулі ў званы: на веча!

Як растрывожаны вулей, гуў вялікі, запоўнены людам пляц напроці княжацкага церама. Панесліся гучныя воклічы:

— He трэба нам паганіна Скіргайлу!

— У нас ёсць свой, законны князь — Андрэй Алыердавіч!

— Ён заўсёды абараняў нас ад чужынцаў! Вытурыў з Полацка тэўтонаў!

— I няверных бусурманаў біў на Сіняй Вадзе, на Вожы і на Доне!

— За веру нашу праваслаўную жывата не шкадуе!

— Вернем князя Андрэя!

— Прэч нехрысця Скіргайлу!

Палачане павалілі пад княжацкі церам. Умомант ён быў абкружаны. Напіраючы адзін на аднаго, разламалі дзверы і ўварваліся ў пакоі. Схапілі збялелага, як палатно, князя Скіргайлу і выштурхнулі на дзядзінец.

— Толькі не біць, хрысціяне! — стаў перад раз’юшаным натоўпам старэйшы баярын. — Мы зробім інакш! Нясіце вяроўку і падвядзіце каня!

Загадам старэйшыны палачане пасадзілі князя Скіргайлу на старую, дзе-нідзе аблезлую кабылу, прытым задам наперад, моцна прывязалі вяроўкай і пад смех і галёканне пагналі да брата Ягайлы ў Вільню — туды, адкуль прыйшоў.

Андрэй Альгердавіч зноў заняў сваё княжанне ў Полацку.

КЕЙСТУТ ГАСПАДАР БЕЛАЙ РУСІ

Бура, вялікая бура наспявала ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім: пасеелася зерне недаверу і падазронасці паміж двума самымі першымі асобамі дзяржавы — Ягайлам і Кейстутам.

Пляменніку даўно астабрыдлі бясконцыя павучанні дзядзькі, яго старэчае бурчанне ды ўшчуванні за тое ды гэта, самавольнае ўмепіванне ў кіраванне гаспадарствам.

Спачатку Ягайла цярпеў, не выказваў сваёй незадаволенасці. Тым больш, што нямала і карысных парад даваў яму вопытны палітык князь Кейстут, наязджаючы ў Вільню са сваіх Трокаў. Гэта ж ён настойваў астудзіць раскольніцкія памкненні Андрэя Полацкага, збройнай сілай памагаў Ягайлу паставіць яго на месца. Гэта ён, Кейстут, настройваў вялікага князя на жорсткае супрацьстаянне з Масквой, ад якой нічога добрага ён не чакаў. Таму і параіў пайсці на часовы хаўрус з ханам Мамаем. Хаўрус, які, зрэшты, ледзь не пасадзіў Ягайлу ў галошу.

Слухаўся Ягайла Кейстута, як недаростак бацьку, глядзеў, як усё больш падграбае дзядзька пад сябе ўладу, цярпеў яго аж занадта шчырае апекаванне, пакуль не лопнула тое цярпенне.

Пачалося ўсё з таго, што Ягайла наважыў выдаць замуж сваю сястру, а значыць, Кейстутаву пляменніцу Марыю за Вайдылу.

Вайдыла быў Альгердавым прыслужнікам. Вельмі добрым прыслужнікам. Спачатку, як перадаюць летапісцы, ён служыў пекарам у вялікага князя, потым прызначыў яго Алыерд «пасцель слаць і ваду піць падаваць». Вельмі дагаджаў Вайдыла свайму гаспадару, лістам слаўся перад ім. Ён так за гэта палюбіўся Альгерду, што той нават горад Ліду даў яму ва ўтрыманне, вывеўшы такім чынам лёкая ў людзі.

Князь Кейстут быў вельмі незадаволены такім узвышэннем «халопа». Ён у вочы казаў пра гэта брату Альгерду. Але брат толькі пасмейваўся з Кейстутавых перажыткаў. Кейстут мусіў змірыцца тады: усё ж Ліда — невялікі ўдзел. А цяпер Ягайла, аддаючы Альгердаву дачку за таго лёкая Вайдылу, яшчэ больш узвышае яго, а тым самым ганьбіць увесь княжацкі род!

Вось тут упершыню і не паслухаўся Ягайла свайго апекуна. А не паслухаўся, мусіць, таму, што свайго чалавека, сваё вуха хацеў мець на захадзе краіны. Бо даўно яго пачыналі апаноўваць падазрэнні, што дзядзька толькі шукае моманту, каб спіхнуць яго з трона і самому туды ўскочыць разам з сынам Вітаўтам.

Якраз пра гэта намякнуў Ягайлу пры сустрэчы Вайдыла, які, гэтак жа як раней і бацьку, заўсёды дагаджаў яму, дзяліўся з ім усімі сакрэтамі. Намякнуў як бы мімаходзь, проста так. Але гэтае «проста так» яшчэ больш распаляла Ягайлаву фантазію. He разумеў, не мог разумець вялікі князь хітрыкаў Вайдылы, якому прывык давяраць з малых гадоў.

Вайдыла ж спакваля і вельмі асцярожна снаваў свае сеткіпавуціны. Ніхто пра іх і ведаць не ведаў, бо рабіў ён усё так, каб камар і носа не падтачыў. Адзін толькі стары воўк Кейстут з нейкай падазронасцю глядзеў на княжацкага прыслужніка і лідскага намесніка. Ловячы пры сустрэчах пільныя Кейстутавы позіркі, якія, здаецца, навылёт прасвечвалі-праціналі яго, ён сказаў сабе: пакуль будзе ацірацца пры Ягайлу гэты ягоны ненавіснік, не мець яму, Вайдылу, ходу. А ён жа даўно намеціў сабе дарогу з гразі ў князі. О, як бы магла дапамагчы яму ў гэтым жаніцьба з аўдавелай Альгердавай дачкой Марыляй! Вайдыла са скуры вылузваўся, каб заслужыць яе прыхільнасць і атрымаць у вялікага князя Ягайлы дазвол на шлюб з ягонай сястрой. I вось, нарэшце, — чаканая згода! Ён парадніцца з Альгердавічамі! Будзе з імі як роўны з роўнымі!

Вяселле, якое гуло тыдзень — спярша ў Вільні, а потым у Лідзе, — было сапраўдным трыумфам для Вайдылы.

Князь Кейстут не прыехаў на вяселле. Ён прама сказаў пляменніку Ягайлу, што вельмі не ўхваляе гэты ганебны шлюб.

Але Кейстутава нязгода яшчэ больш зблізіла Ягайлу з Вайдылам, стварыла як бы хаўрус швагроў, накіраваны супраць ганарыстага трокскага князя.

Цяпер Вайдыла пачаў круціцца, каб «зваліць» Кейстута. Вядома, голымі рукамі яго не возьмеш: пад рукой у князя — увесь захад краіны і Жамойць. Канечне, можна б было падгаварыць Ягайлу, каб ён сілай прымусіў ягонага дзядзьку сысці з дарогі. Ды ці ж згодзяцца ўдзельныя князі выставіць войскі супраць такога паважанага і слаўнага князя, як Кейстут, піто быў правай рукой Альгерда? Тут трэба было шукаць сілы ў іншым месцы. I Вайдыла знайшоў іх у крыжакоў, у тэўтонаў. Ён пачаў з імі патайныя перамовы, каб схіліць немцаў да хаў-

русу ў змаганні з Кейстутам. Ад імя вялікага князя лідскі намеснік падпісаў з імі дамову, згодна з якой Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім аддавалася крыжакам «на паваяванне» падпарадкаваная Кейстуту Жамойць.

Але, як аказалася, у Кейстута была свая рука ў тэўтонаў. Гэта яго кум, аструдскі комтур Лебястын, які хрысціў Кейстутаву дачку. Са свайго замка Аструда (цяпер горад у Ольштынскім ваяводстве Польшчы) ён спешна паслаў ганца ў Трокі. Зайшоўшы ў княжацкую святліцу, ганец папрасіў князя шчыльна зачыніць дзверы і слова ў слова пераказаў патайное паведамленне кума:

— Ты таго не ведаеш, што князь вялікі Ягайла часта пасылае да нас Вайдылу і ўжо змовіўся з намі, каб спіхнуць цябе з княжання і адабраць твае ўладанні ды перадаць іх яму і жонцы — сястры вялікага князя.

Вельмі ўстрывожыла гэта старога Кейстута. Ён тут жа паслаў у Гародню да свайго сына Вітаўта ганца з такім наказам:

— Вітаўт, ты сябруеш з Ягайлам, а таго не ведаеш, што ён супраць нас з табой хаўрус учыніў з немцамі.

— He вер гэтаму, бацька, — адказаў князь Вітаўт праз ганцапаштара, — гэта хлусня: ён жа добра са мною жыве і сам паведаміў бы мне пра ўсё. Такога быць не можа, я ж добра ведаю яго!

Трохі заспакоіў сын бацьку. Хоць не прайшла ў Кейстута трывога.

А неўзабаве Ягайла, ваюючы супраць брата Андрэя Полацкага, паслаў у Полацак свае войскі. I яму ў дапамогу прыйшоў са сваім войскам сам магістр лівонскі.

Гэта яшчэ больш устрывожыла князя Кейстута: значыць, праўду казаў кум, што Ягайла змовіўся з немцамі. Праз сваіх ганцоў ён наказаў свайму сыну прыехаць да яго не адкладваючы.

— Я табе казаў, што Ягайла пляце супроць нас змову, а ты не верыў, — казаў князь Кейстут свайму сыну, які прыскакаў у Трокі са сваёй Гародні. — А ён ужо з немцамі Полацак адваёўвае. 3 тымі немцамі, з якімі мы ўвесь час ваюем, з нашымі ворагамі!

— А ўсё ж не магу я паверыць, бацька, што Ягайла можа пайсці на нас. Мы ж раслі разам, гадаваліся з ім, усё давяралі адзін аднаму. He можа быць, каб мой лепшы сябар і брат здрадзіў мне!

— He можа не быць, сын,а ўжо ёсць! Рыхтуй сваю дружыну і давай адваюем у Ягайлы вялікі стол, бо капцы будуць краіне, усім нам капцы.

— He, бацька, трэба яшчэ пачакаць.

— Няможна чакаць! Позна будзе! — I замаўчаўшы, пачаў у роздуме хадзіць па гасцёўні, потым спыніўся перад сынам і ўжо больш спакойным тонам сказаў: — Зрэшты, табе трэба быць проста напагатове, сын. Я сам усё зраблю. Знайду спосаб. Будзь толькі напагатове.

Стаяла глыбокая восень, і ноч доўга не пакідала зямлю. Ахутаная цямнотай, Вільня прачыналася марудна і неахвотна. Толькі там-сям засвяціліся вокны. 3 каміноў бярвенных гарадскіх дамоў і хат пачыналі выплываць уверх белаватыя на чорным бяззорным небе дымы, якія адразу ж ападалі ўніз, лёгкімі шалямі сцелючыся па драначных дахах і саламяных стрэхах, рассейваючыся па дварах і вуліцах: гэтак ціснулі зверху абложныя хмары, з якіх ляніва цадзіўся дробны, ледзь заўважны імжак.

Памалу ажывалі вуліцы. Асабліва тыя, што вялі да рынку. Па адным, па двое кіраваліся туды людзі. Тарахцелі па камяністым бруку вазы з таварамі. Сёння прахожыя маглі заўважыць асабліва многа вазоў. Яны сунуліся ў змроку адзін за адным. Чамусьці больш за ўсё было вазоў з сенам і са шкурамі. Гэтыя вазы супыняліся не даязджаючы да рынку — непадалёку ад княжацкага замка. He злічыў бы, колькі іх там выстраілася. Калі да гэтага шэрагу пад’ехалі астатнія, сена вазоў раптам заварушылася, і адтуль павыскоквалі ўзброеныя людзі. Гэтак жа заварушыліся і пакладзеныя на вазах горкамі скуры розных звяроў, нібы падрыхтаваныя на продаж. 3-пад іх таксама вынырнулі людзі з палашамі ды баявымі сякерамі ў руках. Камандаваў імі мажны рухавы стары з сівой барадой, які першы вылез з-пад мядзведжай скуры пярэдняга воза. Гэта быў васьмідзесяцігадовы князь Кейстут.

Прыглушаным, але цвёрдым голасам ён даў каманду ісці за ім. Кейстут павёў сваіх ваяроў пад княжацкі замак. Цямнота асенняй раніцы памагла ім прайсці туды зусім незаўважна.

Напад быў такі раптоўны і нечаканы, што стража не паспела нават і рота адкрыць, як была ўся звязана і пакладзена каля плота з кляпамі ў роце.

Князь Кейстут да драбніц ведаў тут усе хады і выхады. Таму замак з вялікім князем і прыслугай быў заняты без бою.

Кейстутавы воі проста з пасцелі паднялі Ягайлу, які спрасонку доўга не мог уцяміць, што здарылася. Паланёная была ўся яго сям’я, у тым ліку маці Юльяна Цвярская, удава Альгерда.

— Дзе граматы? — першае, што папытаў Кейстут у Ягайлы,

калі таго, апранутага ўжо і апрытомненага, прывялі са спальні ў гасцёўню, дзе пахаджваў дзядзька, рашучы і строгі.

— Якія граматы? — паставіў на Кейстута свае няўцямныя вочы Ягайла.

— А тыя, што ты з немцамі падпісваў.

— Няма ў мяне такіх граматаў.

— Есць у цябе такія граматы! — амаль крыкнуў князь Кейстут і, павярнуўшыся да двух сваіх рослых дружыннікаў, загадаў: — Ану, памажыце князю пашукаць іх!

Дружыннікі ўшчыльную падышлі да Ягайлы і сталі пры ім з абодвух бакоў, палажыўшы рукі на эфесы сваіх палашоў, што вытыркаліся з похваў у іх пры боку.

Ягайла збялеў.

— Там яны, — паказаў ён на камоду з разьбянымі ўзорамі і, падышоўшы, адчыніў шуфляду.

Калі падаваў дзядзьку тыя граматы, яны дрыжалі ў яго ру-

ках.

Князь Кейстут прачытаў граматы і скіраваў свае грозныя вочы на Ягайлу:

— Значыць, немцам узяўся нас прадаваць, так?

Ягайла апусціў вочы і маўчаў.

— У вязніцу князя! — загадаў князь Кейстут дружыннікам, і калі тыя, узяўшы Ягайлу пад рукі, выводзілі яго з гасцёўні, дадаў услед: — I ключы прынесці мне!

Князь Кейстут, бацька Вітаўта. Гравюра пачатку XIX cm.

Бледны і апанураны ішоў падручкі з Кейстутавымі дружыннікамі зрынуты з вялікага княжання Ягайла.

Усю ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім узяў цяпер у свае рукі князь Кейстут. Вялікі князь. He адкладваючы, ён адразу ж паслаў ганцоў у Гародню — паведаміць пра ўсё сыну Вітаўту.

Князь Вітаўт за дзень прыскакаў у Вільню. Бацька ўсё расказаў яму, паказаў падпісаныя Ягайлам і немцамі граматы.

— А ты не верыў мне. Цяпер чытай і пераконвайся. Ці не ка-

заў я табе, што Ягайла змовіўся з немцамі супраць нас з табой. Дзякуй Госпаду Богу, што збярог нас ад расправы.

— Бачу, што твая праўда была, бацька, — адказаў Вітаўт, — але ж Ягайла — брат мой. Дзе ён?

— Там, дзе і павінен быць — у вязніцы. Пад замком.

— Ці не шкода табе, бацька, трымаць там свайго крэўнага? Я вельмі шкадую брата Ягайлу. Пакліч яго сюды — давай пагутарым з ім.

— Пагутарыць можна. Зараз скажу, каб прывялі, калі ўжо ты так хочаш. Паглядзім, што ён скажа.

Пануры, прыгорблены ўвайшоў зняволены князь пад BapTaft Кейстутавых дружыннікаў у святліцу.

Убачыўшы Вітаўта, ён ажывіўся, павесялеў, водсвет надзеі мільгнуў на яго твары.

— Я прызнаюся, што рабіў нядобра, — упалым, вінаватым голасам апраўдваўся Ягайла. — Мне напаклёпнічалі на вас. Быццам вы збіраеце сілы, каб напасці на мяне і забіць. От я і ратаваўся. Адпусціце мяне — клянуся, што буду верна служыць вам.

Гаворка трывала доўга. Ягайла шчыра кляўся ў вернасці новаму вялікаму князю Кейстуту і яго правай руцэ Вітаўту ніколі не выступаць супраць іх, быць у іх волі, памагаць ім.

I вялікі князь Кейстут, паслухаўшы Вітаўта, зжаліўся над Ягайлам. Ён згадзіўся вызваліць пляменніка з маткай Юльянай Цвярской, якая таксама была пад вартай. I аддаць яму бацькаўшчыну — крэўскі і віцебскі ўдзелы.

Хоць з вялікага князя Ягайла станавіўся цяпер толькі ўдзельным князем, праўда, двух важных удзелаў, ён быў на сёмым небе ад шчасця. Калі вялікі князь Кейстут аб’явіў яму пра гэта, ён ад расшчуленасці кінуўся на калені і ў самыя ногі пакланіўся дзядзьку.

Дараваў вялікі князь Кейстут Ягайлу. Але не дараваў інтрыгану Вайдылу, якога лічыў галоўным віноўнікам варажнечы з пляменнікам і які заманіў у Княства тэўтонаў. Кейстут загадаў павесіць Вайдылу. На яго спісаліся і Ягайлавы грахі.

ВЕРХ УЗЯЎ КЛЯТВААДСТУПНІК ЯГАЙЛА

Зноў у сядле пасівелы Кейстут. Зноў нясе яго палямі ды лясамі верны буцэфал. He прывык князь за доўгае жыццё сядзець дома. He спіцца на мяккай падушцы вечнаму ваяру.

Цяпер, стаўшы валадаром Вялікага Княства, Кейстут узяўся адбіраць назад, вяртаць у лона сваёй дзяржавы расцярушаныя з ласкі Ягайлы беларускія землі.

Найперш вярнуў ён Полацак, на які квапіўся Ягайлаў брат Скіргайла. 3 усіх бакоў аблажыў Скіргайла разам з немцамі старажытную сталіцу беларускай зямлі. Потым каршуном наляцеў са сваім войскам на абложнікаў Полацка вялікі князь Кейстут. Загрымелі сталёвыя мячы Кейстутавых коннікаў аб крыжацкія латы ды ілбы. Мусіла ўцёкамі ратавацца немчура. Ледзьве вынес ногі адтуль і Скіргайла, уцёк услед за немцамі ў іхную Лівонію.

Зняўшы аблогу, Кейстут пайшоў на сустрэчу з Андрэем Полацкім. Няпростая была гаворка дзядзькі з пляменнікам. Ведаў Андрэй Альгердавіч, што князь Кейстут быў заадно з Ягайлам. Але што было, тое было. Цяпер галоўны Андрэеў супраціўнік Ягайла скінуты з трона. Вялікі князь Кейстут просіць быць цяпер з ім заадно. Разам трымаць сваю вялікую дзяржаву. Вельмі пераканаўча казаў дзядзька, не мог не згадзіцца з ім пляменнік. 3 ворага стаў цяпер Андрэй Полацкі сябрам і паплечнікам вялікаму князю. Вось толькі Дзмітрый Альгердавіч упарціцца, з маскавітамі звязаўся. Хоча з іх дапамогай сам-адзін валадарыць у Ноўгарад-Северскай зямлі, канчаткова адкалоць яе ад вялікага беларускага гаспадарства. Ці ж можа змірыцца з гэтым вялікі князь Кейстут? He, трэба паставіць на месца адшчапенца!

Ва ўсе канцы краіны паскакалі ганцы. Збіраць ратную сілу. Калі прыйшлі харугвы з удзелаў, Кейстут, пакінуўшы на сваім месцы ў Вільні сына Вітаўта, рушыў з войскам на ўсход.

Па дарозе да яго павінна было далучыцца з Віцебска яшчэ войска Ягайлы, удзельнага князя. He на словах, а на справе кляўся ён цяпер паказаць вернасць вялікаму князю Кейстуту.

Кейстутава раць падышла нарэшце да ўмоўленага месца. Прылажыўшы да вачэй брылем далонь, з нецярпеннем углядаўся вялікі князь у прытуманеную далячынь. Дзе ж яны, Ягайлавы харугвы? Ды пустое поле бачыў перад сабой князь Кейстут. Няўжо падвёў Ягайла? Старога вераб’я на мякіне правесці захацеў? Галаву затлуміць надумаў дзядзьку? Гэтак жа, як не так даўно затлуміў Мамаю, прымусіўшы грознага татарскага хана не адзін тыдзень марна таптацца ў Задоншчыне, чакаючы Ягайлавай падмогі?

Ды не, ён, Кейстут, не будзе і дня чакаць пляменніка. Без яго здолее вярнуць на Бацькаўшчыну адшчапенца Дзмітрыя Карыбута, другога сына Альгердавага. А вярнуўшыся з выправы, як след разбярэцца з Ягайлам, прыпомніць яму гэтае непаслушэнства ці спазненне!

Ды гэта было не простае непаслушэнства і зусім не спазненне! Карыстаючыся далёкай ваеннай выправай вялікага князя Кейстута, а таксама ад’ездам у Трокі Вітаўта, Ягайла ўпотай паслаў у Вільню сваіх верных прыслужнікаў, якія падгаварылі каменданта горада рыжскага немца Ганса, празванага Ганулем, ачысціць сталіцу Вялікага Княства ад Кейстутавай варты і захапіць велікакняжацкі замак. Паслухаў Гануль былога свайго верхавода і з нямецкай дакладнасцю выканаў Ягайлаў загад.

Сам Ягайла таксама паспяшаўся з войскам у Вільню, з тым войскам, якога чакаў і не дачакаўся Кейстут. Адначасова ён гукнуў сваім сябрам-немцам, каб прыйшлі яму на дапамогу. Немцы не прамарудзілі і выйшлі на сустрэчу з Ягайлавым войскам, якое з Вільні накіравалася пад Трокі, каб захапіць і рэзідэнцыю Вітаўта. Даведаўшыся, што на Трокі ідуць з двух бакоў немцы і Ягайла, Вітаўт паслаў да бацькі ганцоў, каб паведаміць пра мяцеж пляменніка, а сам адышоў з войскам у Гародню.

Вялікаму князю Кейстуту давялося пакінуць у спакоі Дзмітрыя Ноўгарад-Северскага і паспяшацца на злучэнне з сынавымі харугвамі.

У Гародні бацька і сын не доўга радзіліся, як задушыць Ягайлаў мяцеж: галоўнае, трэба было сабраць як мага большае войска. Пакінуўшы Вітаўта з яго войскам у Гародні, сам вялікі князь Кейстут пайшоў з дружынай у сваю вотчыну Жамойць, дзе мабілізаваў усіх на вайну з мяцежнікамі.

Цяпер два войскі — бацькі і сына — пайшлі на злучэнне, да ракі Віліі. Сышліся яны за дзве мілі вышэй Жамойцкага горада Коўна. Адтуль аб’яднанае, значна пабольшанае войска на чале

з Кейстутам накіравалася на захопленыя Ягайлам Трокі. Неўзабаве яны былі абложаны.

Ягайла, які быў у гэты час у Вільні, сабраў усе свае вайсковыя сілы і разам з нямецкім войскам таксама рушыў на Трокі.

Князь Кейстут, пакінуўшы частку войскаў каля Трок, каб трымаць іх у аблозе, пайшоў з асноўнымі войскамі насустрач Ягайлу.

Чакалася вялікая і крывавая сеча. Сеча паміж сваімі, калі не лічыць Ягайлавых хаўруснікаў — немцаў. Зыход яе цяжка было прадугледзець.

Калі да сутыкнення войскаў заставалася адлегласць у тры ці чатыры стралы, нервы ў Ягайлы не вытрымалі: ён ведаў, што Кейстут з Вітаўтам будуць біцца з ім да канца. Таму ён, як перадае летапісец, паслаў ганцоў — сваіх давераных баяраў — на перамовы да Вітаўта, якога ўжо не раз абдурваў.

— Паслаў нас да цябе князь вялікі Ягайла, — казалі яму Ягайлавы баяры, — каб ты памірыў нас са сваім бацькам, каб мы валодалі сваім, а вы сваім і каб бітву мы не пачыналі, дарэмна не пралівалі тут сваю кроў. Вялікі князь Ягайла просіць цябе прыехаць да яго. Мы табе прысягаем, што нічога кепскага табе там не зробяць, ты адразу ж, як толькі захочаш, вернешся ў сваё войска.

— Ну што ж, я вашу прысягу прымаю, — адказаў ім расчулены князь Вітаўт. — Але я магу тады паехаць да Ягайлы, калі да мяне пад’едзе яго самы блізкі брат Скіргайла і гэтак жа шчыра паклянецца.

Баяры паслалі ганца да князя Скіргайлы, які быў тут жа, у Ягайлавым войку. Прыскакаўшы на сваім кані да Вітаўта, князь Скіргайла гэтак жа, як і баяры, пакляўся яму у добрых намерах.

Да Ягайлавых харугваў ад Кейстутавага войска — рукой падаць. Здалёку відаць, як нецярпліва перабіраюць нагамі іхныя коні, як бліскаюць на сонцы панцыры тэўтонаў.

— Што будзе, то будзе, — сказаў сабе Вітаўт і паскакаў у Ягайлаў стан.

Брат прыняў яго ласкава, пасадзіў на паходную лаўку, сам сеў поруч.

— Брат, давай не будзем біцца, кроў сваю праліваць, — горача, нават як бы збіваючыся, казаў Ягайла; у вачах яго быў спалох і разгубленасць.

— Дык ты ж сам кашу заварыў.

— Чаму я?

— A хто ж?

—Твой бацька Кейстут. Гэта ж ён адабраў у мяне вялікае княжанне. Я мусіў вярнуць яго назад. I толькі таго.

— Ты ж ведаеш, што ён адабраў у цябе вялікае княжанне за тое, што ты змову ўчыніў з немцамі супраць нас.

— Я ўжо растлумачваў табе і бацьку, што мне напаклёнічалі на вас. Так што давай не будзем пра гэта. Давай раз і наўзаўсёды памірымся цяпер. Хай прыедзе сюды твой бацька. Я даю прысягу табе і яму што ён будзе тут у бяспецы.

— Я прымаю тваю прысягу, брат, — сказаў даверлівы Вітаўт. — Толькі пашлі яшчэ Скіргайлу, каб мы разам з ім прысягу далі майму бацьку, што нічога кепскага тут яму не ўчыняць.

Князь Вітаўт з князем Скіргайлам прыскакалі да князя Кейстута і прысягнулі яму, што ўсё будзе добра. Перадалі яны і Ягайлаву прысягу.

I яшчэ раз паверыў стары Кейстут маладому Ягайлу. На сваю галаву паверыў.

Калі бацька з сынам пад’ехалі да Ягайлы, ён нізка пакланіўся ім, падзякаваў за давер і сказаў:

— Давайце паедзем у Вільню і канчаткова там дамовіліся.

Нічога не падазраючы, Кейстут і Вітаўт паехалі разам з Ягайлам і яго дружыннікамі ў Вільню.

I калі яны зайшлі ў княжацкі замак, да князя Кейстута і яго сына Вітаўта падскочылі дужыя Ягайлавы дружыннікі і ўмомант звязалі іх.

— Ягайла! — дарэмна вырываючыся, крыкнуў князь Вітаўт. — Пабойся Бога, ты ж пакляўся!

— У вязніцу іх, — як бы не чуючы Вітаўта, загадаў Ягайла дружыннікам. — Старога — у Крэва, а маладога — у цямніцу гэтага замка!

Так праз клятваадступніцтва Ягайла зноў стаў уладаром усяго Вялікага Княства Літоўскага. Цяпер ніхто не перашкаджаў яму ўладарыць.

КНЯЗЬ ВІТАЎГ ЗНОЎ HA КАНІ

Сядзеў нядаўні вялікі князь вялікай краіны Кейстут Альгердавіч у цёмным, як бяззорная ноч, і душным ад цвілі склепе пад магутным Крэўскім замкам і ў роспачы хацеў кусаць уласныя локці: гэтак абдурыў яго, старога вераб’я, родны пляменнік!

Ды надзея не пакідала яго: з якіх толькі пераплётаў не вылузваўся князь! Нават з нямецкіх кіпцюроў не адзін раз змог ён шчасліва выбавіцца. Нядаўжо ж і тут не знойдзе ён якую шчыліну?

Раз за разам хадзіў князь у цемры ўздоўж сцен, абмацваючы іх жорсткія, пашчэрбленыя камяні: не, нічым не ўгрызеш гэтыя таўшчэразныя муры. Ён у клетцы, у надзейным схове. Толькі цуд можа яго ўратаваць. Ды цуд не здарыўся. Зусім хутка дзверы цямніцы адчыніліся і да Кейстута падскочылі Ягайлавы прыслужнікі, сярод якіх ён пазнаў Прокшу, Мосцера, Кучука ды Лісіцу Жыбянцея. He кажучы ні слова, яны абхапілі з усіх бакоў старога князя, накінулі на яго шыю вераўчаную пятлю з двума канцамі і, цягнучы з абодвух бакоў, задушылі. Так трагічна загінуў таленавіты дзяржаўны дзеяч і палкаводзец, праслаўлены ў шматлікіх бітвах з нямецкімі рыцарамі-крыжакамі і іншымі ворагамі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Вялікі князь Ягайла ўсё зрабіў, каб паказаць, што злачынаства гэтае ўчынена без яго ведама, што ён шкадуе свайго дзядзьку. Дзеля гэтага ён наладзіў багатае і пышнае пахаванне князя Кейстута.

Князь Вітаўт адразу даведаўся пра смерць бацькі. Толькі цяпер зразумеў ён, што Ягайла не жартуе. Што ён ідзе на ўсё, каб утрымаць у сваіх руках уладу ў Княстве. Хоць Вітаўт без бацькі не такая ўжо і вялікая пагроза для Ягайлы, усё ж і з ім ён можа гэтак жа хутка расправіцца: як жа, Кейстутаў сын не можа цяпер не помсціцца за бацьку, ды і ці ж змірыцца ён са стратай сваіх уладанняў? Мо таму і перавёў яго сюды ж, у Крэўскі замак, Ягайла? Значыць, і яго чакае смерць.

Цяпер думкі яго круціліся вакол аднаго: як выбавіцца з замка. Вітаўта засадзілі не ў такую страшную вязніцу, як больш не-

бяспечнага князя Кейстута: гэта быў невялікі пакой у вежы. 3 вузкім акенцам-байніцай, праз якое пад вечар заглядвала нават сонца. Паслабка была і ў тым, што да Вітаўта дазвалялі пускаць служанку і жонку.

Ды ўцячы з камяніцы-вежы замка, дзе такая строгая і шматлікая варта, Вітаўт не бачыў аніякага спосабу.

3 немагчымага зрабіла магчымым каханне. Каханне яго другой жонкі Ганны.

Першай Вітаўтавай жонкай была Марыля Лукомская. Яна памерла ў 1376 годзе, калі раджала дачку, якую назвалі Соф’яй. Ганну знайшоў Вітаўт у Гальшанах, куды яна прыязджала з маткай, жонкай Смаленскага князя Святаслава, народжанай у сям’і князя Івана Гальшанскага.

Ганна шчыра кахала Вітаўта. Калі ён апынуўся ў вязніцы, яна ночы не спала, усё думала, як выратаваць свайго каханага мужа. I прыдумала.

Сваімі планамі яна падзялілася са служанкай Аленай Амуліч, нарачонай Кейстутавага слугі Рыгора Амуліча, засечанага Ягайлавымі катамі за тое, што ратаваў свайго гаспадара, калі тыя прыйшлі яго душыць. Алена папрасілася сама памагчы ёй вырваць князя Вітаўта, як яна казала, з рук «Ягайлавых жывадзёраў», якіх ненавідзела за забойства яе Рыгора.

Як заўсёды, жанчыны — княгіня Ганна і служанка Алена — зайшлі да Вітаўта ў замак.

Алена, як даносіць паданне, так загаварыла да князя Вітаўта:

— Князь, табе трэба як найхутчэй уцякаць адсюль. Бо Ягайла загубіць цябе тут, як ён загубіў твайго бацьку. На апрані маё верхняе адзенне і ідзі адсюль разам з княгіняй Ганнай. А я астануся тут. Ужо цёмна, і ніхто не пазнае цябе.

— Ты што, Алена, — сказаў князь Вітаўт. — Хіба ты не ведаеш, што табе будзе за гэта?

— Ведаю, але што зменіцца з маёй смерцю? Нічога! А твая смерць стане няшчасцем для нашай Літвы, для нашай роднай Белай Русі!

— He, Алена, я не магу аддаць цябе ў ахвяру.

— Князь, я прашу цябе: дай і мне паслужыць сваёй Радзіме. Я буду рада памерці за яе. Калі ты вызвалішся, зробіш дзеля яе вельмі многа добрага, хай жа і мая будзе ў гэтым хоць маленькая доля. Калі ты папраўдзе любіш нашу Беларусь, дык паслухай мяне! Я ж пакладаюся на волю Госпада Бога. Як ён дасць, так і будзе.

Хоць з неахвотай, але князь Вітаўт накінуў на сябе адзенне жончынай служанкі Алены. Быў ён нізкага росту, без барады, і Ягайлава варта нічога не западозрыла.

Княгіня Ганна перад гэтым паклапацілася пра тое, каб на ўскраіне Крэва яе служба падрыхтавала асядланых коней. Сюды і прывяла Ганна свайго мужа. Скінуўшы Аленіна адзенне і моцна абняўшы на развітанне сваю жонку Ганну, князь Вітаўт ускочыў на каня і сказаў:

— Я за ўсё адпомшчу Ягайлу! Чакай мяне, Ганна!

I разам з прысланымі Ганнай дружыннікамі знік у змроку ночы.

У Крэўскім замку толькі праз тры дні заўважылі знікненне князя Вітаўта. Раз’юшаныя Ягайлавы паслугачы схапілі Алену Амуліч і павялі на допыт. Алена нічога не таіла, расказала ўсё, як было.

— Я сама вызваліла князя Вітаўта, — горда сказала яна. — Бо толькі ён варты быць вялікім князем на Белай Русі, а не клятваадступнік і забойца Ягайла!

У лютай злосці стражнікі засеклі зусім яшчэ маладую і прыгожую Алену Амуліч. Яе подзвіг уславіў у адным са «спеваў пра даўніх літвінаў» Ян Чачот, які лічыў учынак дзяўчыны вартым вялікага ўганаравання.

Вялікі князь Вітаўт

Даведаўшыся пра ўцёкі Вітаўта, Ягайла паслаў услед за ім пагоню. Ды Вітаўт быў ужо далёка ад Крэва.

Спачатку князь накіраваўся ў Мазовію, да сястры Дануты Кейстутаўны, якая была замужам за ўладаром краіны Янушам Мазавецкім. Ды падтрымкі ў свайго півагра ён не знайшоў.

Вітаўту заставалася адно: ісці на паклон да сваіх заклятых ворагаў — крыжаносцаў. Тыя, убачыўшы немалую карысць для сябе ад саюза

з князем-ізгоем, згадзіліся памагчы яму адваяваць ягоныя землі. Вітаўт абяцаў аддаць немцам сваё Трокскае княства, а таксама ахрысціць у рымскую веру насельніцтва ўсіх астатніх яго ўладанняў. Сам ён ва ўгоду рыцарам прыняў каталіцтва і абавязаўся стаць васалам Тэўтонскага ордэна.

I вось разам з крыжацкім войскам пайшоў князь Вітаўт вайной на родную Літву-Беларусь, на Ягайлу.

Убачыўшы настойлівасць Вітаўта ў адваёве сваіх зямель, Ягайла наважыў памірыцца з браценікам. Дзеля гэтага ён аддаваў яму добрую частку бацькоўскай спадчыны: Гародню, Ваўкавыск з землямі, Падляшша, Берасцейскую зямлю з Камянецкім замкам і Луцк на Валыні — увесь паўднёвы захад Вялікага Княства. Вітаўтаваму брату Таўцівілу Ягайла перадаваў Новагародскую зямлю.

Вітаўт апынуўся перад выбарам: далей хаўрусаваць з ненавіснымі немцамі, з ласкі якіх у Кёнігсбергскім замку былі атручаны яго два сыны-малалеткі Іван і Юрка, ці пайсці на мір з забойцам бацькі. I Вітаўт выбраў апошняе. Бо хацеў служыць роднай зямлі.

Спальваючы за сабой усе масты, Вітаўт з чытырма сотнямі верных яму коннікаў захапіў па дарозе дамоў крыжацкія замкі ў Жамойці Юрбарг і Баербург, знішчыўшы іх гарнізоны. Болып хаўрусаваць з крыжакамі Вітаўт не думаў. Ворагі засталіся ворагамі.

Яго рэзідэнцыяй стала цяпер бацькоўская Гародня. Вярнуўшыся дамоў, Вітаўт адразу ж адрокся ад навязанай яму немцамі рымскай веры і зноў перахрысціўся ў праваслаўе, якое спавядалі яго падданыя.

КРЭЎСКАЯ УНІЯ

Над Крэўскім замкам грувасціліся, засланяючы свет, нізкія хмары. Потым наляцеў вецер, зашумела, забушавала навальніца. Пацямнелае неба раз за разам паласавалі маланкі. Гром грукатаў так блізка, што, здавалася, ён вось-вось расколе напал вастраверхую замкавую вежу, разваліць увесь гмах.

«Што б гэта значыла?» — з трывогай падумаў Ягайла, які чакаў у сваім цераме вельмі важных гасцей з польскай сталіцы Кракава.

Сустрэча з імі павінна была змяніць вельмі многае. I ў дзяржаве, і ў ягоным жыцці.

3 самага пачатку вялікага княжання Ягайла толькі і думаў, як наладзіць спакой у Вялікім Княстве, падпарадкаваць сваёй уладзе ўсе ўдзельныя княствы, утрымаць ад развалу агульнае для ўсіх іх беларускае Гаспадарства.

Апошнім часам становішча Ягайлы палепшылася. Асабліва пасля замірэння з Вітаўтам. Галоўнае, перасталі пакуль што дакучаць крыжакі. Пакуль што. Каб замірыцца з немцамі, Ягайла мусіў аддаць ім Жамойць. Кінуў, як сабаку костку, частку сваіх уладанняў. Нібыта для хрышчэння ў каталіцкую веру бязбожнікаў-паганцаў. Што ж, хай сабе хрысцяць, толькі б пацішэлі, далі перадышку Вялікаму Княству Літоўскаму і Рускаму (цяпер ужо не Жамойцкаму).

У самім Княстве Ягайла да сваіх спадчынных зямель з цэнтрамі ў Крэве і Віцебску моцна прывязаў пакуль што толькі Трокскае княства, дзе пасадзіў адданага яму брата Скіргайлу. Ну і Берасцейскую, Гарадзенскую землі, куды накіраваў Вітаўта, які павінен цяпер верна яму служыць.

I яшчэ. Пасля разгрому Тахтамышам Масквы можна ўжо не баяцца і маскоўскіх князёў. Вельмі добра, што адтуль вярнуўся ў Княства праваслаўны мітрапаліт Кіпрыян. He будзе цяпер прыцягваць да сябе Маскоўская дзяржава праваслаўных вернікаў з Белай Русі. Няхай ужо маскавіты пускаюцца сюды ў паломніцтва, няхай у Вялікім Княстве Літоўскім і Рускім шукаюць супакаення сваім душам. Тут павінен быць цэнтр Русі і праваслаўя. Паладзіў Ягайла і з Андрэем Гарбатым, як празвалі

полацкага князя. I з Дзмітрыем Карыбутам Ноўгарад-Северскім знайшоў паразуменне. He кідаўся выходзіць з-пад улады вялікага князя беларускага гаспадарства і валадар Кіеўскага княства брат Уладзімір Альгердавіч. Усе яны добра бачылі тую небяспеку, якая сыходзіла ад Залатой Арды. Асабліва цяпер, калі значна аслабела ад новага мангола-татарскага нашэсця Маскоўскае княства і прыкметна ўзмацнела пад вяршэнствам хана Тахтамыша ардынская дзяржава.

Але Ягайла добра разумеў, што спакой у краіне не вечны, стабільнасць вельмі няўстойлівая. I крыжакі, і татары, і маскавіты, і палякі толькі чакаюць выпадку, каб рынуцца на Вялікае Княства. I тады невядома, на чый бок схіляцца ўдзельныя князі адзінай пакуль што дзяржавы. Ці прыйдуць яму на падмогу Ў завіруху.

Ягайлава маці, вялікая княгіня Юльяна Цвярская, якая яшчэ пры Альгердзе ўнікала ва ўсё, што робіцца ў краіне і вакол яе, раіла сыну палепшыць яго становішча як вярхоўнага валадара вялікай дзяржавы праз жаніцьбу. Балазе яму даўно пара завесці сям’ю: як-ніяк, чацвёрты дзесятак пачаў разменьваць вялікі князь. Дый які ж гэта валадар дзяржавы без сям’і, без нашчадкаў?

Спачатку Ягайла намерыўся парадніцца з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Данскім: узяць у жонкі ягоную дачку. Перамовы з Дзмітрыем Данскім вяла на гэты конт Ягайлава маці. Вялікі князь маскоўскі таксама рад быў парадніцца з магутным суседам. Толькі з той умовай, калі Ягайла будзе васалам, «малодшым братам» Дзмітрыя Данскога. Такія ўмовы беларускі ўладар палічыў зневажальнымі і не згадзіўся на шлюб з маскоўскай князёўнай, застаўся халасцяком.

Але неўзабаве Ягайлу прыйшла новая цікавая прапанова: ажаніцца з польскай каралевай Ядвігай, што паходзіла са славутай каралеўскай дынастыі Анжуйскіх, прадстаўнікі якой займалі ў розны час каралеўскія троны ў Англіі, Правансе, Сіцыліі, Венгрыі, Польшчы. Ядвіга была дачкою караля Венгрыі і Польшчы Людовіка Анжуйскага, які не пакінуў пасля сябе наследніка: былі толькі дзве дачкі. На каралеву Польшчы палякі каранавалі малодшую з іх — Ядвігу. Яшчэ пры жыцці бацькі яна была заручана з прынцам Вільгельмам Аўстрыйскім. Але бальшыня польскіх баяраў, як і ўдава Людовіка Венгерскага каралева Альжбета Баснячка, баяліся нямецкага панавання, таму наважылі аддаць малалетнюю Ядвігу за беларускага валадара, вялікага князя літоўскага Ягайлу Альгердавіча. Жаніцьбе Ягай-

лы з польскай каралевай садзейнічала і яго маці Юльяна Цвярская, якая непасрэдна перамаўлялася пра гэта з Альжбетай Баснячкай. Як жа! Ажаніўшыся з Ядвігай, Ягайла аўтаматычна станавіўся каралём Польшчы!

«Тады хоць ваяваць з палякамі не трэба будзе», — першае, што падумаў Ягайла, убачыўшы такую магчымасць.

Ды і самі палякі, мусіць, пры выбары Ягайлы мелі на ўвазе ваяўнічасць усходняга суседа, які яшчэ зусім нядаўна добра даўся ім у знакі.

А было гэта ў 1364 годзе. Вялікі князь Ягайла пайшоў вайною на Мазовію, каб адабраць захопленыя мазавецкім князем з дапамогай палякаў заходнія ўладанні Вялікага Княства Літоўскага і Рускага — Дарагічын і Мельнік. Спусташаючы польскія землі, аж да Віслы дайшоў тады князь Ягайла са сваёй літвою. Пра пераправу цераз гэтую польскую раку Ягайлавага войска маляўніча расказвае «Хроніка Быхаўца». Суняўшы харугвы насупраць зарэчнага горада, Ягайла пачаў радзіцца з ваярамі, як лепей перабрацца на той бераг. Немнагаслоўны ваяр Радзівіл сказаў коратка:

— Вельмі проста. Рабіце, як я.

I ён саскочыў з каня, абкруціў конскі хвост вакол левай рукі, а правай сцебануў свайго скакуна пугай. Конь мігам вынес гаспадара на другі бераг Віслы. Услед за ім гэтакім жа спосабам пераправіліся і ўсе астатнія воіны. Адсюль горад быццам і займеў сваю назву — Завіхвост.

Калі беларускае войска падышло пад Завіхвосцкі замак, Ягайла загадаў кожнаму воіну запаліць па кію і кінуць за сцены цвярдыні. Спаліўшы такім спосабам Завіхвост, Ягайла рушыў са сваім войскам далей і спаліў яшчэ адзін польскі горад — Апатаў. Ягайлава конніца была ўжо блізка ад сталіцы Полыпчы. Але Кракаў беларускі князь браць не захацеў. 3 вялікай здабычай і мноствам палонных ён вярнуўся назад.

Магчыма, Ягайла хацеў паказаць гэтым сваю сілу палякам, якія якраз спрачаліся, за каго аддаць замуж каралеву Ядвігу — за Вільгельма Аўстрыйскага ці за яго, беларускага гаспадара.

Калі б Ягайла стаў польскім каралём, адпалі б усялякія войны паміж Польшчай і Вялікім Княствам, самі сабой уладзіліся б спрэчкі пра Падляшша і Галіцкую Русь.

Але галоўнае — аб’яднаная дзяржава непараўнана памацнела б. Яна змагла б тады абараніцца ад грознай крыжацкай навалы. Ды і Масква, і Залатая Арда пабаяліся б ужо сюды патыкацца. Што ж да ўдзельных князёў, то яны сядзелі б у сябе і не

рыпаліся, бо хто ж захоча іначай браць іх у выпадку чаго пад збаўнае крыло, адрываць іх землі ад моцнага аб’яднанага гаспадарства? Адразу б атрымаў такі ахвотнік па заслугах. Так, карысць відавочная. Вось толькі што запяюць палякі, якія ў іх будуць умовы шлюбу? Ды якія б ні былі, у яго руках апынуцца лейцы, ён, кароль, будзе камандаваць.

Хаця б не перадумалі палякі. Ужо хутка вечар, а паслы ўсё не едуць. Мо навальніца затрымала?

Ягайла нецярпліва хадзіў па святліцы, прыслухоўваючыся, ці не пачуецца конскі тупат, тарахценне польскай буды?

Навальніца гэтак жа раптоўна, як пачалася, неўзабаве сціхла. У акне бліснула сонца, яго прамень доўгай паласой лёг на падлогу.

I тут Ягайла ўбачыў праз акно раззалочаны польскі паязд. Яны, паслы!

14 жніўня 1385 года ў вялікай гасцёўні Крэўскага замка за доўгім сталом, засланым дарагім замежным абрусам, расселіся пасольствы дзвюх краін — Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага і Рускага. Адны — па адзін бок, другія — па другі. Вочы ў вочы. 3 польскага боку тут былі кракаўскі чэснік Уладак

Крэва. Руіны замка. Мастак Н. Орда

з Агродзенца, завіхостаўскі кашталян Мікалай з Асаліна, дзяржаўны службовец Крысцін з Астровы, а таксама венгерскія паслы Стэфан і Уладзіслаў з Патока. 3 боку Вялікага Княства за сталом сядзелі на сваёй лаве вялікі князь Ягайла, яго родныя браты князі Скіргайла, Карыбут, Лігвен і стрыечны брат Вітаўт.

Перамовы ішлі не доўга, бо ўсе ўмовы пагаднення былі абгавораны і ўзгоднены раней, калі беларускае пасольства на чале з князем Скіргайлам спецыяльна ездзіла ў Кракаў.

Пасля звычайных цырымоній устаў кракаўскі чэснік Уладак з Агродзенца і, трымаючы перад сабой доўгі ліст пергамена, гучным і цвёрдым голасам пачаў паволі, выразна выгаворваючы кожнае слова, чытаць напісаны па латыні акт пагаднення. Адразу ж пры ім стаў літвін-перагаворшчык, які пасля прачытання кожнага сказа пераказваў яго па-беларуску, на мове літоўскіх (беларускіх) князёў.

Умовы уніі былі такія:

1) вялікі князь літоўскі (беларускі) з усімі яго падданымі прымае хрысціянства рымскага абраду;

2) перавозіць у сталіцу Польшчы скарб Вялікага Княства Літоўскага і Рускага;

3) выплачвае Вільгельму Аўстрыйскаму кампенсацыю за скасаванне яго шлюбу з каралевай Ядвігай у памеры 200 тысяч флорынаў;

4)     вяртае Польшы ўсе захопленыя літвінамі землі;

5)     вызваляе ўсіх польскіх палонных;

6) далучае да Польшчы свае літоўскія (беларускія) і падуладныя ВКЛ рускія (украінскія) землі (жамойцкія, г. зн. літоўскія ў сучасным значэнні ў пагадненні не ўпаміналіся, бо яны ў той час апынуліся ў сваёй бальшыні ў лапах крыжакоў).

Калі чытанне акта закончылася, аб’явілі перапынак — каб яшчэ раз узважыць пачутае і потым прыняць канчатковае рашэнне.

— Брат Ягайла, — звярнуўся да вялікага князя адзін з братоў, калі беларускае пасольства сабралася асобна для абмеркавання акта, — дык гэта ж здача палякам нашага Гаспадарства!

— Важна не тое, што там напісана, а хто будзе гэта выконваць, — хітра ўсміхаючыся, сказаў Ягайла. — Улада ж будзе ў нашых руках.

— А калі потым адбяруць гэту ўладу?

— He адбяруць. Мы самі знойдзем, каму яе перадаць.

— I ўсё ж нам трэба добра падумаць, перш чым падпісваць акт. Лёгка зайцу ўсадзіць у пятлю галаву, а як адтуль выбавіц-

Вянчанне Ягайлы з Ядвігаю ў Кракаве

ца, калі пятля зашмаргнулася на шыі? Тут — вельмі вялікая рызыка.

— Значыць, будзем рызыкаваць, — закончыў спрэчку Ягайла.

Пасля перапынку Крэўская унія была падпісана. 3 беларускага боку яе падпісалі апрача Ягайлы ўсе прысутныя там браты, у тым ліку і князь Вітаўт.

Але пагадненне набыло сілу толькі пасля таго, як каралеве Ядвізе споўнілася дванаццаць гадоў і 35-гадовы Ягайла абвянчаўся з ёю. Беларускі валадар стаў польскім каралём. Пачынальнікам новай каралеўскай дынастыі Польшчы — Ягелонаў.

Якія б ні строілі Ягайла і яго браты планы, але паводле пагаднення ў Крэве Беларусь з усімі падуладнымі ёй землямі, у тым ліку ўкраінскімі, далучалася цяпер да Польшчы, трапіўшы ў яе ў васальную залежнасць. Палякі без вайны захапілі амаль удвая большае за сваю краіну Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. Захапілі нашу Бацькаўшчыну.

Ізноў у старажытным Полацку зазвінелі званы. Ізноў зашумела-загаманіла на галоўным пляцы горада многагалосае веча.

Перад вялікім людскім натоўпам стаў, падняўшы руку, каб слухалі, сам князь полацкі Андрэй. Ён расказаў палачанам пра Крэўскую унію, пра фактычнае далучэнне Вялікага Княства Літоўскага і Рускага да Польшчы.

— Здрада! — закрычалі палачане. — Ягайла — здраднік! За высокае каралеўскае крэсла прадаў Бацькаўшчыну!

— He аддадзім ляхам нашай Белай Русі!

— I не патрэбна нам лацінства! У нас ёсць свая, праваслаўная вера!

Веча пастанавіла: сабраць усе сілы і ісці на Вільню, каб адабраць сталіцу Княства ад Ягайлы.

Проста з веча паскакалі ганцы ва ўсе куткі Полацкай зямлі — збіраць войска.

Адначасова Андрэй Гарбаты звязаўся з Лівонскім ордэнам, просячы ў яго дапамогі. Вядома ж, не за так. Ды крыжаносцаў доўга прасіць не трэба было: яны самі вельмі не хацелі аб’яднання Вялікага Княства з Польшчай, бо намнога ўзмацнелая аб’яднаная дзяржава станавілася для іх вялікай пагрозай: яна не толькі перашкаджала ім заваёўваць новыя землі, а магла адабраць назад і ўжо заваёваныя як у адной, так і ў другой краіне. Немцаў трывожыла яшчэ тое месца пагаднення, паводле якога ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рускім уводзілася каталіцкая вера. А гэта ж выбівала з іх рук галоўную зачэпку для захопу земляў язычнікаў ды схізматыкаў-праваслаўных.

Таму Лівонскі ордэн з ахвотаю адгукнуўся на просьбу полацкага князя. Тым болей, што Андрэй Гарбаты ішоў нават на тое, каб стаць у васальную залежнасць ад крыжакоў. Ён лічыў Крэўскую унію больш небяспечнай для Беларусі, чым хаўрус з крыжацкім ордэнам.

На дапамогу Андрэю Полацкаму прыйшоў таксама князь Святаслаў Смаленскі.

У пачатку 1386 года полацкія і смаленскія харугвы пайшлі ў наступ на падуладныя Ягайлу землі, пачаўшы з Падняпроўя. На злучэнне з імі ішлі з поуначы крыжакі.

Ізноў запалалі беларускія гарады і сёлы, ізноў палілася кроў. Летапісы расказваюць пра асаблівую жорсткасць у гэтай братазабойчай вайне смаленскага князя.

Пачуўшы пра мяцеж, кароль Ягайла паслаў на яго задушэнне вялікае войска на чале з братам Скіргайлам. Пайшлі з ім таксама харугвы князёў Карыбута, Лугвена і Вітаўта.

Спачатку Ягайлава войска накіравалася на Мсціслаў, які ўзяў у аблогу Святаслаў Смаленскі — ён хацеў вярнуць яго ў лона свайго княства. Калі старожа данесла яму пра набліжэнне праціўніка, ён, зняўшы аблогу, выйшаў насустрач і каля ракі Віхры, як расказвае летапісец, «удармл на лнтву з велнкнм окрнком». Але Скіргайла і Вітаўт контрударам адкінулі яго назад. Князь Святаслаў узяўся наноў выстройваць для абароны «шнкн свон разорваньш», але «копнем еднного лнтвнна зостал на вылнот пробнтым, спал с коня н взял заплату за своего окрутенства». Убачыўшы, што князь Святаслаў забіты, яго «розорваное» войска кінулася ўцякаць. Пры ўцёках быў паранены і ўзяты ў палон сын князя Святаслава Юры. Скіргайла, якому ён пакляўся ў вернасці, адпусціў яго на княжанне ў Смаленск — на месца бацькі.

Вызваліўшы ад мяцежнікаў Мсціслаў, Скіргайла і Вітаўт скіравалі свае харугвы на Полацак. Але палачане ўпарта супраціўляліся Ягайлаваму войску, у якім былі і польскія воіны. Пасля мнагамесячнай вайны Скіргайлу і яго памагатым удалося нарэшце захапіць Полацак і паланіць галоўнага бунтаўніка — Андрэя Гарбатага. Полацкага князя пад канвоем адвезлі ў Польшчу і пасадзілі ў Хэнцінскі замак за краты.

Мяцеж Андрэя Полацкага быў першым у шэрагу выступленняў беларускіх патрыётаў супраць уваходжання іх радзімы Беларусі з падуладнымі землямі ў склад іншаземнай дзяржавы. Полацкі князь першы ўбачыў вялікую небяспеку аб’яднання сваёй краіны з Польшчай пад вяршэнствам яе караля, няхай на першым часе і беларускага паходжання. Як паказала далейшая гісторыя, трывога Андрэя Полацкага была не беспадстаўная.

ВАЙНА ВІТАЎТА ЗА НЕЗАПЕЖНАСЦЬ БЕЛАРУСІ

Напрыканцы 1388 года па ўмерзлых, але не аснежаных яшчэ дарогах патаемна, без лішняга галасу з’язджаліся ў Гародню да Вітаўтавага хораму на беразе Нёмана багата разадзетыя госці. Князева служба адразу ж расчыняла перад імі вароты, запрашала ў гаспадаровы пакоі і тут жа адводзіла ў стайню іхных коней.

Да Вітаўта на яго кліч з’ехаліся самыя блізкія людзі і прыхільнікі — браты-князі Таўцівіл і Жыгімонт, князь Юры Бэлзскі, князь Іван Гальшанскі, баярын Судзімонт Вейшышскі і іншыя князі і баяры Вялікага Княства.

Усіх прыветліва сустракаў ля парога і запрашаў рассаджвацца на дубовых літвінскіх канапах ды на мудрагелістых нямецкіх крэслах з точанымі ножкамі сам князь Вітаўт.

— Вельмі добра, што мы сабраліся разам, — пачаў казаць князь Вітаўт, прысеўшы бліжэй да гасцей. — Трэба моцна падумаць, што нам рабіць. Вы ўсе добра ведаеце, як ладзілася ў Крэве унія. Я таксама яе падпісваў, бо паверыў брату Ягайлу, што ён не будзе выконваць тое, што не выгадна Княству, а рабіць усё на карысць нашу. Што ён не дапусціць, каб ляхі камандавалі намі. А што цяпер ён чыніць? У Вільні, сталіцы нашай, паставіў ужо за свайго намесніка ляха Яцака Алясніцкага. Што, у нас сваіх князёў ды баяраў мала? А яшчэ дружыну з сабой ляшскую прывёў Яцак. Потым — катэдру біскупскую ўчыніў Ягайла ў Вільні. А біскупа зноў жа з Польшчы прыслаў, з Гнезна, Андрэя Васілу. Праваслаўных адхіляць адусюль пачаў, абражаць. Адных католікаў узвышае ды ўлешчвае. Хоць так жа мы не дагаворваліся з ім.

— Ужо і землі, што пад угорцамі былі, пачаў далучаць да Польшчы, — уставіў сваё слова князь Юры Бэлзскі. — Валынь прыхапіў, Галіцыю русінскую ляхам падараваў.

— Гэта толькі пачатак, а што будзе далей? — сказаў яму ў тон Вітаўтаў брат Таўцівіл. — Чаму толькі не пярэчыць такому разбою Скіргайла?

— Скіргайла толькі робіць адно: выконвае загады Ягайлы, — загаварыў князь Іван Гальшанскі. — Аднаму яму служыць.

I болей ні пра што дбаць не хоча. Яму наўме толькі забавы ды гульні. Я быў у яго на бяседзе. Дык так хмелю набраўся, што палашом пачаў размахваць направа і налева. Аднаму баярыну вуха адсек, другому руку пакалечыў. Ды і ў Вільні абураюцца ім за сваволле... Я лічу, трэба яго замяніць сваім князем. Які б пра наш край, пра Вялікае Княства дбаў, а не прыслужнічаў Ягайлу ды ляхам. Ён гэтак і зямлю нашу распрадасць ім.

— Я пра ўсё гэта казаў Ягайлу, але ён і слухаць ужо мяне не хоча, — сказаў князь Вітаўт. — Нават паслоў маіх у цямніцу запраторыў. А кіроўцу пасольства баярына Кучку катам аддалі на пакуты. Усё дапытваліся, ці з Масквой я змовіўся.

Прысутныя на радзе князі і баяры сышліся на адным: трэба як найхутчэй скінуць Скіргайлу з вялікага княжання і паставіць замест яго князя Вітаўта. А для гэтага трэба яму памагчы заняць стольную Вільню.

Ісці вайной на сталіцу вельмі не хацелася князю Вітаўту: пральецца кроў. Тады ён успомніў, як захапіў Вільню бацька, князь Кейстут, схаваўшы сваіх вояў у вазы з таварамі. Вітаўт сам у тым нападзе быў, сядзеў пад сенам. Чаму б і цяпер не зрабіць так? I ён узяўся рыхтаваць патайны абоз. Толькі гэтым разам Вітаўт прыхаваў сваіх ваяроў пад дрыўмі, якія быццам вёз на рынак. Сам пераапрануўся ў селяніна-вазака, схаваўшы палаш пад світку і ўзяўшы ў рукі дубец — не быў ганарысты. Каб менш было падазрэнняў, абоз з дрыўмі ехаў сярод белага дня. Ды Вітаўта ўдаў яго даўні паплечнік баярын Судзімонт, які захацеў гэтакім спосабам выслужыцца перад Скіргайлам ды Ягайлам. Калі абоз уехаў у віленскую вуліцу, яго знянацку акружылі Скіргайлавы дружыннікі. Вітаўтавы воі павыскаквалі з-пад дроў і пачалі на жах прахожым адбівацца. Князю Вітаўту цудам удалося ўцячы з той калатнечы. Вельмі шкадаваў ён, што забыўся ўрокі дзядзькі: нікому і ніколі не кажы, на каго ідзеш з войскам.

У вайне з Ягайлам Вітаўту ізноў, як пяць гадоў назад, давялося кланяцца сваім ворагам крыжакам, якім тады добра насаліў пры развітанні, спапяліўшы іх замкі разам з абаронцамі. Як жа цяпер сустрэнуць Вітаўта немцы? Будуць помсціцца за ўчыненае? Пасадзяць як вязня ў замак? Наўрад! Ён жа для іх і цяпер будзе ўнь якая добрая знаходка! Выдатны струмант для разладу такога небяспечнага для іх хаўрусу паміж Княствам і Польшчай. He, яны не прамінуць яго скарыстаць!

Як і думаў Вітаўт, немцы з радасцю сустрэлі ўцекача, які паабяцаў быць іх васалам, замацаваць за крыжакамі Жамойць. Толькі цяпер немцы паразумнелі. He паверыўшы яму на слова, яны ўзялі ад яго заложнікаў — жонку, двух сыноў і брата Жыгімонта. А яшчэ Івана Гальшанскага і Юрыя Бэлзскага. Самых дарагіх Вітаўту людзей.

Крыжацкія валадары далі князю Вітаўту добра ўзброенае войска, і ён з гэтым войскам, як апавядае летапісец, «нача воеватн лнтовскую землю с немецкою помочю, н уже взял был лнтовской землн по Велню реку, а н Польтескь вдася ему».

А калі немцы прыслалі яшчэ свежае падмацаванне — войска рыцараў-добраахвотнікаў з розных краін Заходняй Еўропы (сярод іх быў нават будучы кароль Англіі Генрых IV) Вітаўт пайшоў з імі ў наступ на Вільню. Князь Скіргайла рушыў яму насустрач, ды быў разбіты. У бойцы загінуў Ягайлаў брат Карыгайла Казімір Мсціслаўскі. У палон да Вітаўта трапілі военачальнікі харугваў з Заслаўя, Смаленска і шэраг іншых князёу і баяраў, што былі на баку Ягайлы. Пры штурме Крывога замка многа палегла воінаў і з боку Вітаўта. Сярод іх загінуў яго родны брат Таўцівіл. Усё ж Вільню узяць тады не ўдалося.

Вітаўт з крыжакамі зрабіў пасля яшчэ адну спробу авалодаць сталіцай Вялікага Княства. Крыжацкае войска вёў на Вільню новы вялікі магістр Конрад Валенрод (той, што паслужыў прататыпам паэтычнай аповесці Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод»). Але і гэты раз авалодаць Вільняй не ўдалося. Тады Конрад Валенрод даў Вітаўту войска для паходу на Гародню, якую ён і захапіў, перабіўшы ў замку палякаў, што яго абаранялі.

3 захопам Гарадзенскай зямлі пазіцыя Вітаўта ўзмацнілася. Яго падтрымалі незадаволеныя Ягайлам князі і баяры іншых удзелаў Вялікага Княства. На Вітаўтаў бок перайшоў і Полацак.

Умацаванню Вітаўта паслужыў таксама шлюб яго дачкі Соф’і з сынам вялікага князя масжоўскага Дзмітрыя Данскога Васіліем, які пасля смерці бацькі заняў вялікае княжанне ў Маскве.

Убачыўшы, што Вітаўт не збіраецца супакойвацца, што яго сілы растуць з кожным днём і што ён можа неўзабаве адабраць Княства, Ягайла вырашыў ізноў памірыцца з ім. Кароль паслаў для патайных перамоў з Вітаўтам аднаго з мазавецкіх князёў Генрыха, які перадаў яму Ягайлаву грамату. Вітаўт вачам сваім не паверыў: Ягайла аддаваў яму ўсё Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае! Польскі кароль хацеў толькі аднаго:

Соф’я Вітаўтаўна, жонка вялікага князя маскоўскага Васілія I, сына Дзмітрыя Данскога

каб Вітаўт заставаўся яго васалам. Няхай так, але ж ён усё роўна будзе тут гаспадаром. Значыць, калі захоча, то і гэтай залежнасці пазбавіцца.

Але радасць Вітаўта адразу азмрочылася, калі ён успомніў пра заложнікаў.

— Нічога не атрымаецца, Генрых, — сказаў ён паныла. — Я звязаны з немцамі. У іх жа руках — уся мая сям’я. Калі я ўцяку ад іх, што будзе з сям’ёю?

— Я ўсё ўладжу, князь, — рашуча сказаў Генрых.

Спачатку мазавецкі князь паехаў у Крэмінтэнскі замак, дзе немцы трымалі як заложнікаў Вітаўтаву жонку Ганну і сятру Рынгалу. Асталяваўшыся ў крыжацкай цвярдыні, ён пачаў вы-

вучаць сітуацыю. Спачатку захацеў распытаць пра ўсё саміх заложнікаў. Убачыўшы маладую і прыгожую Вітаўтаву сястру, князь Генрых адразу закахаўся ў яе. А што, калі жаніцца з ёй? Тады ён можа вызваліць Рынгалу як сваю жонку, а з ёй і ўсіх астатніх. Калі ён прапанаваў Рынгале руку, яна не пярэчыла. Маладыя абвянчаліся. Такім спосабам Генрых вызваліў спачатку Вітаўтаву сястру, а потым, увайшоўшы ў давер вялікаму магістру папрасіў яго адпусціць і астатніх заложнікаў. Конрад Валенрод, які ўжо давяраў Вітаўту, без асаблівых ваганняў адпусціў з Рынгалай княгіню Ганну, а таксама Глеба Смаленскага і Юрыя Бэлзскага. Затрымаў толькі — для страхоўкі — малых Вітаўтавых сыноў Юрку і Івана, а таксама яго брата Жыгімонта.

Ізноў задумаўся князь Вітаўт. Вельмі баяўся ён за сваіх сынкоў, якіх бачыў сваімі пераемнікамі. Але няўжо ў хрысціян падымецца рука забіваць бязвінных малалетак? Ды і з братам што яны могуць зрабіць: Жыгімонт жа таксама ні ў чым перад крыжакамі не правінаваціўся?

Паспадзяваўшыся на волю Бога, Вітаўт нарэшце рашыўся ўцякаць ад немцаў. На карту ж ставілася ўся Айчына: яе ніяк нельга было аддаваць у няволю палякам.

А калі Вітаўт што наважваў, то наважваў заўсёды цвёрда і беспаваротна. Уцякаючы, ён, як і першы раз, спальвае на сваім шляху ўсе крыжацкія замкі і бесперашкодна ўязджае ў сталіцу Вялікага Княства Вільню. Усё! Цяпер ён гаспадар вялікай дзяржавы, сваёй, беларускай дзяржавы.

Але мала яшчэ ўскочыць у высокае крэсла, якое завецца тронам. Трэба ўмець і ўтрымацца ў ім перад неспадзяванымі бурамі, якія больш за ўсё здараюцца якраз на самым пачатку высокага сядзення.

Вітаўту доўга чакаць першых віхур не давялося. Іх узнялі яго нядаўнія сябры крыжакі. Помсцячы яму за здраду, немцы спачатку спагналі сваю злосць на Вітаўтавых сынах — малых княжычах Юрку і Івану. Вядома ж, яны не кінуліся забіваць іх, каб не праслыць дзетазабойцамі. Божыя рыцары незаўважна атруцілі іх, застаўшыся чыстымі. Ну а Вітаўтавага брата Жыгімонта засадзілі ў турэмныя сцены.

Потым крыжакі распачалі сапраўдную вайну з Вітаўтам. Яны нападалі на гарады і сёлы Вялікага Княства, палілі дамы і хаты, забівалі або забіралі ў палон іх гаспадароў. А ў 1394 годзе вялікае крыжацкае войска на чале з новым вялікім магістрам Ордэна Конрадам фон Юнінгенам, што замяніў памерлага Конра-

да Валенрода, пайшло ў наступ на сталіцу беларускай дзяржавы — Вільню. Цаной тысячаў жыццяў воінаў і мірных вільнянаў Вітаўту ўдалося абараніць горад і адагнаць немцаў за межы краіны.

Ваюючы са знешнімі ворагамі, вялікі князь Вітаўт адначасова пачаў весці рашучую вайну з непаслухмянымі ўдзельнымі князямі, якія разрывалі на часткі вялікую дзяржаву. Ён добра разумеў, што без моцнай цэнтралізаванай улады Вялікае Княства не зможа абараніць сваю самастойнасць: яно або стане ахвярай крыжацкай хцівасці, або яго прыгорнуць да сябе зайздросныя лапы палякаў з тым жа Ягайлам на чале.

Найперш Вітаўт узяў пад сваю руку Віцебскае княства. Тут якраз памерла Альгердава жонка Юльяна Цвярская, якая трымала гэты спадчынны ўдзел мужа. Вітаўт накіраваў туды свайго намесніка — праваслаўнага баярына Фёдара Вясну. Але гэта вельмі абурыла малодшага сына Альгерда і Юльяны — князя Свідрыгайлу (ахрышчанага ў праваслаўі Якавам), які меўся гаспадарыць тут сам, на сваёй бацькаўшчыне, дзе і жыў ўвесь час з маткай. Падгаварыўшы аршанскага і друцкага ўдзельных гаспадароў, ён учыніў мяцеж, у якім Вітаўтаў намеснік Фёдар Вясна быў забіты. 3 дапамогай Ягайлы, які ў цэнтралізатарскай палітыцы Вітаўта стаяў на яго баку, мяцеж хутка быў ліквідаваны. У Віцебск беларускі валадар паслаў новага свайго намесніка. Гэтак жа падначаліў сабе Вітаўт мяцежныя Друцк і Оршу.

Сваіх намеснікаў прызначыў вялікі князь таксама ў Ноўгарад-Северскім, Кіеве, Чарнігаве, Смаленску і іншых сталіцах удзельных княстваў.

У васальную залежнасць ад валадара беларускага гаспадарства трапілі таксама многія землі Паўночнай Русі ў вярхоўях Акі — Карачаў, Казельск, Звянігарад, Мезецк, Адоеў і іншыя. Моўчкі глядзеў на падпарадкаванне Вітаўту рускіх княстваў вялікі князь маскоўскі Васілій Дзмітравіч, які пасля смерці бацькі — Дзмітрыя Данскога — заняў вялікае княжанне. I не таму маўчаў ён, што Вітаўт — яго цесць, а таму, што Маскоўскае княства не мела такой сілы, каб адваяваць у Вялікага Княства Літоўскага і Рускага паўночнарускія землі, насельніцтва якіх, зрэшты, было задаволена гэтым, бо ў складзе беларускага гаспадарства яно пазбаўлялася ад цяжкага мангола-татарскага ярма.

ПАХОД НА КРЫМ

Вялікі князь Вітаўт скакаў са сваёй дружынай з Вільні ў Пінск. Гаспадар Вялікага Княства намерыўся агледзець войска тамашняга ўдзела.

Над галавой свяціла вясёлае веснавое сонца. На палях сеялі ярыну. Вітаўт, суцішваючы гарачага каня, любаваўся, як чорнымі палосамі слаліся ўслед за сялянскімі сохамі падатныя скібы яшчэ не прасохлай ад зімы глебы, як яны баранаваліся, раўняліся яловымі смыкамі. Там і сям ішлі па раллі ў доўгіх палатняных кашулях, беручы з падвешаных на грудзях лубяных сявенек і веерам рассыпаючы перад сабою зерне, руплівыя сейбіты.

Жыць бы вось гэтак людзям, сеяць жыта ды пшаніцу, працаваць на карысць сабе і дзяржаве. Аж не, ім трэба — і даволі часта — кідаць гэтыя сохі ды смыкі-бароны і браць у рукі зброю, каб бараніць сваю зямлю ад розных ахвотнікаў да чужога дабра. Вось і цяпер вялікі князь пачаў раз’язджаць па краіне, каб сабраць войска на крыжацкую навалу. Хочаш не хочаш, трэба адрываць людзей ад сяўбы.

У Пінску Вітаўтаў намеснік вывеў свае харугвы на гарадскі пляц. Пад урачыстую музыку сустракалі вялікага князя піняне. He спяшаючыся праехаў Вітаўт на сваім кані паўз выстраенае войска. Што ж, войска як войска. I ў латы былі адзеты воі, і ў простыя, толькі падкарочаныя, сялянскія світкі. Многія нават у лапцях — у іх жа добра і лёгка нагам. А зброя — у каго якая. Лукі, дзіды, палашы, оаявыя сякеры, даўгія мячы. У іншых — простыя дубовыя доўбні з цяжкой булавой на канцы: ёю так можа аглушыць паляшук-крапак закаванага ў браню рыцара, што наўрад ці ўседзіць той у сядле.

Вечарам у хорам Вітаўтавага намесніка сабралася рада. Меркавалі, як і калі выходзіць пінянам на злучэнне з харугвамі іншых удзелаў, каб разам рушыць у вялікі паход на крыжацкія замкі, адкуль немцы ўсё часцей учыняюць свае разбойніцкія напады на Вялікае Княства.

Намарыўшыся за дзень, Вітаўтяк лёг у адведзенай яму спачывальні, так і праваліўся ў сон, як у яму. А калі раніцай прачнуўся, да яго адразу ж пастукаўся памочнік:

— Вялікі княжа, да вас ганцы татарскія. Яшчэ ўночы прыскакалі. Па Вашых слядах імчаліся. Я не даў будзіць вас...

— Значыць, нешта важнае ў іх. Давай кліч у святліцу, — сказаў Вітаўт апранаючыся.

Увайшлі трое татар, нізка пакланіліся вялікаму князю.

— Найсвятлейшы кароль, нас паслаў вялікі хан Залатой Арды Тахтамыш, — загаварыў адзін з іх на ламанай рускай мове. — Ён просіць у вашай міласці прыняць яго з дружынаю у вашу краіну, бо яго выгналі з Залатой Арды супраціўнікі...

Ганцы падрабязна расказалі Вітаўту пра шматгадовую вайну Тахтамыша з магутным заваёўнікам азіяцкіх краін вялікім эмірам Цімурам, або Тамерланам, вайну за валоданне закаўказкімі землямі. Сабраўшы агромністую раць, Цімур нарэшце вырашыў назаўсёды расправіцца з Тахтамышам. Руйнуючы датла золатаардынскія гарады, заліваючы іх крывёю, жорсткі і бязлітасны Цімур падначаліў сваёй уладзе Залатую Арду, дзе пасадзіў на трон свайго намесніка Цімур-Кутлая.

Вітаўт адразу скеміў, што разлад у Залатой Ардзе можна скарыстаць для ўмацавання Вялікага Княства. Трэба толькі не ўпусціць спрыяльны момант. Надта не раздумваючы, ён сказаў татарскім паслам:

— Перадайце вялікаму хану, што я згодзен прыняць яго. Хай цяпер жа і едзе ў Кіеў, мой удзел. Я сёння ж таксама выеду туды, спецыяльна на сустрэчу з ханам.

Адначасова Вітаўт паслаў у Кіеў сваіх ганцоў — каб перадалі кіеўскаму намесніку Івану Галыпанскаму, якога ён паставіў там на месцы памерлага Скіргайлы, загад падрыхтаваць высокую сустрэчу.

I вось у кіеўскім княжацкім палацы гаспадар Вялікага Княства чакае незвычайнага госця. Ва ўмоўлены час пазалочаныя дзверы святліцы расчыніліся і, пабліскваючы дарагімі аздобамі свайго адзення, увайшоў вядомы ўсёй Еўропе і Азіі яшчэ ўчора магутны і грозны хан Тахтамыш. Прыклаўшы руку да грудзей, ён прывітаў Вітаўта нізкім паклонам. Вітаўт дагэтуль уяўляў валадара Залатой Арды мажным веліканам, а перад ім стаяў шчуплы, з вострымі чорнымі вачамі і рэдзенькай, сівой ужо, бародкай прыгорблены татарын. Няўжо гэта ён з такой бязлітаснай жорсткасцю расправіўся пасля Кулікоўскай бітвы з мяцежнай Масквой, спаліўшы яе датла і заліўшы крывёю? Няўжо гэты прыбеднены, нічым, акрамя багатага адзення, не адметны чалавечак трымаў у пакоры і страху многія народы велі-

зарнай золатаардынскай імперыі? Ды, вядома ж, не ў знешнасці была ягоная сіла.

На перамовах Тахтамыш прапанаваў Вітаўту выступіць разам на хана Цімур-Кутлая, каб адабраць ад яго золатаардынскі трон. За дапамогу ў вяртанні Тахтамышу ўлады ў Залатой Ардзе хан абавязваўся перадаць беларускаму валадару ўсе падуладныя ёй рускія землі, у тым ліку і Маскоўскае княства.

Прапанова для Вітаўта была вельмі заманлівая. Пра далучэнне да беларускай дзяржавы ўсіх рускіх зямель марыў яшчэ вялікі князь Альгерд. I не толькі марыў, але і пачаў іх ужо далучаць. Уся Паўднёвая Русь (цяперашняя Украіна) да самага Чорнага мора пры ім стала часткай Вялікага Княства. За згуртаванне ўсёй Русі, Паўднёвай і Паўночнай, вакол аднаго цэнтра — беларускай Вільні — змагаўся і Вітаўт, каб вызваліць адзінакроўных братоў ад татарскага ярма. Ды вялікай перашкодай былі тут крыжакі, якія не пераставалі нападаць на Княства, адцягваць усе сілы краіны. I вось цяпер татары самі аддаюць рускія ўлусы Літоўскай Русі. Як жа можна было адмовіцца Вітаўту ад такой прапановы?

Гарантыяй цвёрдасці дамовы паміж абодвума бакамі было тое, што хан Тахтамыш перабег у Вялікае Княства не адзін, a з усёй сваёй сям’ёй, са сваякамі. Вітаўт пасяліў іх у Лідзе. Па сутнасці, Тахтамышавы сямейнікі і сваякі зрабіліся заложнікамі ў руках беларускага валадара.

Але, каб весці вайну супраць новых гаспадароў Залатой Арды, Вітаўту трэба было забяспечыць надзейнасць усіх межаў Вялікагя Княства. 3 боку саюзнай Польшчы ён меў поўную падтрымку. Шчырае спрыянне гарантаваў Вітаўту і яго зяць вялікі князь маскоўскі Васілій I: Масква была кроўна зацікаўлена ў аслабленні мангола-татарскага ярма на сваёй шыі. Заставаліся толькі крыжакі, на якіх Вітаўт якраз рыхтаваў рашучы ваенны паход. Толькі ж хіба ўціхамірыш прагных нямецкіх рыцараў яшчэ адным спусташальным набегам на іхныя ўладанні? Хутчэй за ўсё яшчэ болей раздражніш, уцвеліш.

Добра ўсё ўзважыўшы, параіўшыся з малой радай, з самымі блізкімі беларускімі баярамі, Вітаўт наважыў спыніць падрыхтоўку да паходу на крыжакоў, паслаць да іх ганцоў з мірнай прапановай. 3 імі трэба было так памірыцца, каб яны не толькі далі Вітаўту магчымасць пайсці вайной на татар, але і самі прыцялі ўдзел у паходзе.

Для перамоваў з Вітаўтам летам 1397 года ў Вільню заявілася прадстаўнічае нямецкае пасольства на чале з паўнамоц-

ным прадстаўніком Лівонскага ордэна Конрадам Кібургам. Пра тое, з якой зацікаўленасцю прымаў крыжацкіх паслоў вялікі князь Вітаўт, падрабязна расказвае ў сваім дзённіку сам кіраўнік пасольства: «Гадзіны за тры да заходу сонца прыйшлі па нас шыкоўна апранутыя прыдворныя чыноўнікі і рыцары, з якімі пад ваенную музыку мы скіравалі да палаца вялікага князя. Каля ўваходу нас сустрэў вялікі маршал з аддзелам баяраў. Багата апранутая прыслуга стаяла ў дзве шарэнгі па абодва бакі нашага шляху як у двары, так і ў вялізных сенцах. Калі нам заставалася не болып чым пяць крокаў да гасцёўні, дзверы расчыніліся насцеж і каля іх мы ўбачылі брамнікаў-асілкаў, па чатырох у зале і ў пачакальні. Яны трымалі бердышы — срэбныя і з паліраванай сталі, на галовах у іх былі высокія, у локаць, чорныя футравыя шапкі, што зашпільваліся пад падбародкам залацістай рыбінай лускай, тырчэлі вялікія волатаўскія вусы. Бароды ж былі чыста паголеныя. У глыбіні залы на багата ўпрыгожаным крэсле сядзеў вялікі князь Вітаўт, па баках яго стаялі па два маладых пажы ў белым адзенні. Трохі далей за двума сталамі, накрытымі багатымі персідскімі дыванамі, сядзелі на зэдліках міністры, дарадчыкі і сакратары. Калі мы дайшлі да паловы залы, вялікі князь, а за ім і ўсе астатнія падняліся, мы нізка пакланіліся, спачатку князю, пасля направа і налева, і яны ў адказ пакланіліся нам. Тады загаварыў адзін з маршалаў, гучным голасам расказваючы пра абставіны нашага прыезду і называючы нашыя імёны, на што вялікі князь, які ўжо сеў, кіўнуў галавою. Пасля другі маршал запрасіў нас падысці да падножжа трона. Мы падышлі, вялікі князь падняўся, падаў нам руку і прыняў ліст вялікага магістра... Пасля таго як тайны сакратар Мікалай прачытаў пра мэты нашага пасольства і ціха некалькімі словамі паведаміў пра гэта вялікаму князю, нас запрасілі ў залу маршалаў, і на гэтым скончылася публічная аўдыенцыя».

Адной з самых галоўных умоваў мірнага хаўрусу з крыжакамі была перадача ім ва ўладанне язычніцкай Жамойціі. Вядома ж, вельмі шкада было аддаваць немцам гэтае ўладанне, якое адкрывала Княству выхад да Балтыйскага мора. Суцяшала трохі тое, што Жамойць (сучасная этнаграфічная Літва) з’яўлялася ўсё ж чужой, не славянскай (не «рускай») краінай, непрыхільнай, калі не сказаць варожай Вялікаму Княству Літоўскаму і Рускаму, з прычыны чаго Вітаўту даводзілася камендантамі жамойцкіх цвярдыняў ставіць літвінаў, г. зн. беларусаў. Але пры выпадку жамойты маглі хутка здрадзіць літвінам-

беларусам і перакінуцца на бок немцаў, што ўжо не раз і здаралася.

Аддаючы немцам Жамойць, Вітаўт меркаваў вярнуць яе назад, калі ён пашырыць і ўмацуе сваё беларускае гаспадарства.

Пасля таго, як дзякуючы мірнаму пагадненню з крыжакамі быў забяспечаны спакой на паўночна-заходняй мяжы краіны, Вітаўт намерыўся ўзяць пад сваю уладу Наўгародскую зямлю. Яшчэ нядаўна Вялікі Ноўгарад вёў вайну з Масковіяй за спрэчныя землі на Паўночнай Дзвіне, таму быў аслаблены. I на жорсткае патрабаванне Вітаўта падначаліцца яму наўгародцам нічога не заставалася, як згадзіцца. Тым болып што і вялікі князь маскоўскі, Вітаўтаў зяць Васілій I шчыра садзейнічаў гэтаму. Як відаць, ён лічыў, што цесны хаўрус з Вялікім Княствам Літоўскш і Рускім можа калі-небудзь прывесці да адзінага кіраўніцтва абедзвюма аб’яднанымі дзяржавамі і што ўзначаліць гэта аб’яднанае гаспадарства ўсяго ўсходняга славянства (усёй «Русі») можа калі не ён сам, то хто-небудзь з агульных для Вітаўта Вялікага і яго, Васілія I, нашчадкаў. Такім чынам, у 1398 годзе старажытная Наўгародская Рэспубліка была падначалена беларускай дзяржаве.

Цяпер, калі на захадзе, поўначы і ўсходзе ўсталяваліся мір і спакой, свой позірк кінуў Вітаўт на поўдзень, дзе павінна была вырашыцца будучыня краіны. Каб як след падрыхтавацца да грандыёзнай выправы — да заваёвы магутнай Залатой Арды, ён мусіць пабудаваць неабходныя ўмацаванні пры яе межах.

Летам таго ж года Вітаўт сабраў з усіх беларускіх удзелаў вялікае войска і разам з нешматлікай дружынай Тахтамыша рушыў на лоддзях па Дняпры і конна па сухапутных дарогах на поўдзень Вялікага Княства. Па дарозе да яго далучыліся кіеўскія, чарнігаўскія, падольскія харугвы.

Свяціла, раскашавала ў небе сонца, усё навокал цвіло і буяла. Беларускім ваярам пасля іхных густых лясоў ды камарыных балот цікава было аглядаць шырокія стэпавыя прасторы, што адкрываліся перад імі. У небагатым разнатраўі пярэсціліся скупыя стэпавыя кветкі, над галавой у нябеснай сінізне кружылі арлы ды сокалы.

Потым павеяла свежасцю. Над вайсковай раццю пачалі снаваць крыклівыя чайкі. I неўзабаве зняможаныя і запыленыя Вітаўтавы ратнікі з радасцю ўбачылі перад сабой неаглядную сінюю пространь. Чорнае мора! Паўднёвы край Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Вітаўт загадаў войску спыніцца каля берага на прывал. Разаслаўшы ва ўсе бакі старожу, вялікі князь дазволіў сваім ваярам адпачыць, пакупацца ў моры. Вада была цёплая, лагодная, і мала хто не скарыстаў такую магчымасць.

Але доўга заседжвацца на прывале не давялося. Калі падцягнуліся ўсе войскі — сухапутныя і на лоддзях па Дняпры — Вітаўт загадаў трубіць паход. Паход на Крымскі паўвостраў, на татар! Праваднікамі былі тут Тахтамышавы ваяры, якія добра ведалі ўсе хады і выхады. Вітаўт і Тахтамыш скакалі на сваіх конях разам.

Пасля нядоўгага пераходу па Перакопскім перашыйку войскі беларускага валадара ўварваліся ў Крым. Татары-крымчакі ўпарта супраціўляліся. Асабліва доўга трымалася Кафа (сенняшняя Феадосія). На яе подступах сцяною стаялі татарскія заслоны. У крымскіх гарах і цяснінах заселі лучнікі тутэйшых бекаў ды мурзаў. На дарогах рабіліся завалы, капаліся ямы-лавушкі. Ды Вітаўтавы войскі з дапамогаю татараў Тахтамыша пераадолелі гэтыя перашкоды, зламалі супраціўленне крымчакоў і падышлі да Кафы. Адборнае татарскае войска засела ў цяжка даступных мурах і мясцінах горада і доўга не давала магчымасці захапіць ягоныя вуліцы. Пачаліся зацяжныя баі. У гэтых баях за Крым палегла многа ваяроў з таго і з другога боку. Загінуў і родны Вітаўтаў брат Патрыкій. Баі ішлі з пераменным поспехам. Ды ўсё ж і тут крымчакі змушаны былі нарэшце скласці зброю. Вітаўтавы войскі занялі старажытную і багатую Кафу. 3 яе заваёвай Крымскі паўвостраў апынуўся ў руках беларускага валадара.

Калі абаронцы апошняга аплота Крыма здаліся на літасць пераможцы, Вітаўт даў дазвол сваім слаўным ваярам пашукаць у каморах ды глыбокіх лёхах Кафы багатыя татарскія прыпасы рознага харчу ды вінаў, пагуляць ды добра адпачыць каля зманлівых чарнаморскіх хваляў. Літвінам-беларусам вельмі спадабалася старажытная Таўрыда. Стаяла восень, а тут такая цяплынь, такі спакой і лагода. Яны маглі свабодна раздзецца дагала, купацца ў такім цёплым моры, грэць свае жываты ды спіны на ласкавым сонцы гэтай казачнай краіны. Ім толькі было дзіўна, што пры такім сонцы, пры такой гарачыні высока ў гарах бялеў, сляпіў вочы снег. Вітаўтавы ваяры так разгуляліся каля мора, што не хацелі і дамоў варочацца.

Даў сабе волю і сам Вітаўт. Ён таксама не мог нацешыцца цудоўным крымскім сонцам і морам, багатай садавінай ды ні

з чым не параўнанымі вінамі, забаўляючыся і банкетуючы з сваімі военачальнікамі і прыбліжанымі ды з Тахтамышам. Баляванні ды забаўлянкі цягнуліся амаль тыдзень.

— Цяпер за важныя заслугі перад Белай Руссю, — сказаў на адным з банкетаў вялікі князь Вітаўт, —як адну з узнагародаў буду пасылаць сюды на пабыўку сваіх лепшых падданых — у госці до майго васала — намесніка Крымскага ўдзела хана Тахтамыша. Прымеш, высокі хан? — павярнуўся беларускі валадар да свайго новага падуладнага.

— Як загадае вялікі князь, — адказаў хан Тахтамыш. — Кожнага госця ад яго вялікасці Тахтамыш ушануе як найлепш.

— Ну вось і добра. А паплёхацца ў Понце ды пагрэць жываты на крымскім сонцы ахвотнікі знойдуцца.

Пад канец такога цудоўнага прывалу-адпачынку ў краінеказцы Вітаўт і Тахтамыш, засеўшы ў абсаджанай цяністымі платанамі і выгоністымі кіпарысамі ханскай рэзідэнцыі, падрабязна і дэталёва абгаварылі пра ўсе свае ўзаемадачыненні, пра абарону паўднёвых межаў Вялікага Княства Літоўскага і Рускага, у якое было ўключана цяпер і Крымскае ханства. Аддаўшы свайму намесніку ў Крыме хану Тахтамышу апошнія распараджэнні, беларускі манарх загадаў трубіць збор па вяртанні назад.

Вітаўт забіраў з сабою і ўсю ваенную здабычу. А здабыча ў гэтым багатым і шчодрым на зямныя дары краі была немалая. He мог не павезці з сабой вялікі князь і небывалы татарскі

Бітва з татарамі. Літаграфія М. Басалыгі

палон, які дастаўся яго воінам у ходзе цяжкіх баёў на паўвостараве. Тахтамыш не пярэчыў гэтаму, бо Вітаўтаў палон складаўся пераважна з самых актыўных ворагаў хана і іхных сем’яў. Засяліць Крым Тахтамыш намерыўся сваімі прыхільнікамі з Залатой Арды.

I вось па ўсіх крымскіх дарогах пацягнуліся ў бок Перакопскага перашыйка даўжэзныя абозы. Падымаючы хмары пылу, калываліся, парыпвалі запрэжаныя рагатымі крымскімі валамі, муламі, коньмі вазы з высокімі бартамі, арбы, усялякія павозкі, што былі нагружаны багатым крымскім дабром. 3 абозамі ішлі і ехалі вялікія сціжмы людзей — мужчын, жанчын, дзяцей. Гэта быў палон. Спераду і ззаду абозаў скакалі конныя харугвы Вітаўтавага войска. Акружаны сваімі прыбліжанымі, ехаў паперадзе аднаго з абозаў і сам Вітаўт Вялікі. Ён жартаваў і смяяўся — быў у добрым гуморы. Як жа — так пашырыў гэтай выправай сваё гаспадарства. Ды не абы-якімі землямі. Пад ягонай рукой цяпер такая чароўная краіна — Крым!

Дасягнуўшы паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора, Вітаўт загадаў зрабіць там прывал. Ен яшчэ раз хацеў агледзець умацаванні на мяжы з Залатой Ардой. Тут пад наглядам сваіх гарнізонаў ён пакінуў частку свайго палону — будаваць новыя ўмацаванні, якія маглі спатрэбіцца ў задуманай вайне з золатаардынскай імперыяй.

3 берагоў Чорнага мора Вітаўт скіраваў сваё войска далей на поўнач. Да сталіцы свайго гаспадарства Вільні ішлі тымі ж дарогамі, якімі дабіраліся і сюды.

Нязначную частку свайго вялікага палону Вітаўт падараваў Ягайлу. Увесь жа асноўны палон ён рассяліў па Беларусі, пераважна паблізу Вілыіі. Палоненых татар Вітаўт выкарыстоўваў для папаўнення свайго войска. Прыжыўшыся на новых землях, яны верна служылі свайму новаму гаспадару. Ды і яго пераемнікам.

Больш за пяцьсот гадоў жывуць з тых часоў на Беларусі нашчадкі вывезеных сюды татар, яны даўно ўжо абеларусіліся, забыўшы сваю мову. Надоўга захавалі ў сваёй памяці толькі іхнае арабскае пісьмо. Беларускія татары стварылі тут своесаблівую літаратуру, якая пісалася імі гэтым арабскім пісьмом на чыстай беларускай мове — мове сваёй новай радзімы. Цікавымі гюмнікамі літаратуры абеларушаных татар з’яўляюцца «Алькітабы» — кнігі, у якіх яны пісалі пра тое, што лічылі найбольш важным у жыцці. «Аль-кітабы» адначасова і помнікі жывой беларускай мовы ранейшых часоў.

ВОРСКЛА

Заваёва Крыма, пабудова крэпасцяў у Ніжнім Падняпроўі — усё гэта яшчэ больш умацоўвала пазіцыі Вітаўта на мяжы з Залатой Ардой.

Адразу пасля вяртання з паўднёвых межаў сваёй вялікай краіны Вітаўт распачаў дзейсную падрыхтоўку да вайны з татарамі. 3 дапамогай Ягайлы ён дамогся падтрымкі ў гэтым ад папы рымскага Баніфацыя IX, які сваёй булай ад 4 мая 1399 года аб’явіў крыжовы паход на татараў і блаславіў Вітаўта ўзначаліць яго.

Праўда, не шмат знайшлося ў Заходняй Еўропе і ў прыватнасці ў Польшчы ахвотнікаў прыняць у гэтым паходзе ўдзел. Вітаўту заставалася спадзявацца пераважна на свае сілы.

Распачаць паход беларускі валадар намерыўся з Кіева, дзе сядзеў яго верны намеснік Іван Гальшанскі. Сюды і ўзяўся ён сцягваць свае войскі.

Па ўсіх дарогах, што вялі ў старажытную сталіцу Кіеўскай Русі, скакалі ў воблаках пылу конныя харугвы, тарахцелі, расцягваючыся не на адну вярсту, вайсковыя абозы. На шырокім пляцы перад княжацкім палацам вялікі князь Вітаўт разам са сваім кіеўскім намеснікам сустракалі войскі, якія прыходзілі з розных удзелаў. Пастроіўшы іх у роўныя шыхты, военачальнікі — у бальшыні Вітаўтавы намеснікі ва ўдзелах — спяшаліся па чарзе з рапартамі да вялікага князя:

— Харугвы з Пінска!

— Харугвы з Крэва!

— Харугвы з Гародні!

У розны час, з малымі і вялікімі інтэрваламі, падыходзілі войскі з Полацка, Віцебска, Менска, Вільні, Смаленска, Друцка, Заслаўя, Слуцка, Оршы, Копыся, Мсціслаўля, Лукомля, Новагародка, Ноўгарада Вялікага, Луцка, Мезецка, Вязьмы, Трубчэўска, Ноўгарад-Северскага, Чарнігава, Кіева, Белза, Вінніцы і іншых удзелаў Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

На вайну з татарамі прыбылі таксама харугвы з Польшчы на чале са Спыткам Мелыптынскім і Валахіі. Прыскакаў яшчэ

атрад тэўтонскіх рыцараў. Падрыхтаваў да паходу свае палкі і хан Тахтамыш, які, хоць і быў выгнаны Цімур-Кутлаем з Крыма, усё ж сабраў у Залатой Ардзе ўсіх сваіх прыхільнікаў. Перад паходам Вітаўт вёў перамовы і з зяцем Васіліем, вялікім князем маскоўскім, але той як падданы Залатой Арды не змог адкрыта падтрымаць беларускага валадара.

У канцы мая 1399 года сабраная Вітаўтам мнагатысячная раць была гатовая да выправы. Вялікі князь звярнуўся перад пастроенымі шыхтамі з такімі словамі (іх данёс да нас летапісец):

— Пойдем попленнм землю татарскую, победнм царя Тнмур-Кутлая іі возьмем царство его, посаднм царя Тохтамыша, м он мя посаднть на всю землю рускую...

I вялікая Вітаўтава раць рушыла ў паход. На Залатую Арду! На велізарную мангола-татарскую імперыю, якая раскінулася ад межаў Вялікага Княства Літоўскага і Рускага аж да далёкага Іртыша.

Даведаўшыся пра вайсковы наступ Літоўскай Русі, насустрач ёй выйшлі і шматлікія татарскія тумены (10-тысячныя вайсковыя аддзелы) на чале з новым ханам Залатой Арды ЦімурКутлаем. Яго войска дайшло да ракі Ворсклы, левага прытока Дняпра, і заняло ўздоўж левага берага пазіцыю. Падышоўшы да Ворсклы, на супрацьлеглым яе беразе супыніў свае войскі і Вітаўт.

Віжы данеслі беларускаму валадару, што золатаардынскае войска значна меншае, чым войска Вялікага Княства. Таму Вітаўт загадаў неадкладна рыхтавацца да пераправы цераз Ворсклу, каб распачаць бітву.

Але тут з татарскага боку да самага берага ракі пад’ехалі тры коннікі, падняўшы перад сабой белы сцяжок — знак, што татары просяць у Вітаўта згоды на мірныя перамовы.

— Ну што ж, паглядзім, што яны запяюць, — сказаў вялікі князь і загадаў прапусціць паслоў да сябе.

Падрабязнасці перамоў Вітаўта з Цімур-Кутлаем летапісы да нас не данеслі. Яны расказваюць толькі, што татары ішлі на вялікія ўступкі, каб толькі Вітаўт не распачынаў бітвы.

На нешта палавінчатае Вітаўт, вядома ж, не мог згадзіцца. ГІа Залатую Арду пайшоў ён з войскам дзеля таго, каб далучыць да Белай Русі ўсе рускія ўлусы, вызваліўшы такім чынам Паўночна-Усходнюю Русь ад многавекавой татарскай няволі. Таму і на перамовах з вярхоўным ханам Залатой Арды ЦімурКутлаем Вітаўт не мог не выставіць сваю ўмову міру: ён ад-

меніць бітву з татарамі і адвядзе свае войскі толькі тады, калі татарскі валадар згодзіцца аддаць усю Русь Вялікаму Княству, пакінуўшы сабе толькі азіяцкія ўлусы. Золатаардынскі хан прыняў такую ўмову. Ён пайшоў нават на іншыя важныя ўступкі. Ну а кожны пункт пагаднення патрэбна было добра абмеркаваць абодвума бакамі, выпрацаваць гарантыі выканання дамоўленасцяў. На ўсё гэта патрэбен быў час.

He ведаў вялікі князь Вітаўт, што доўгія перамовы з татарамі — гэта хітрая прынада для яго на іхным кручку. Яе і ўхапіў беларускі валадар са сваімі дарадчыкамі.

Трымаючы Вітаўта на тым кручку, Цімур-Кутлай патаемна паслаў ганцоў да ўсемагутнага Тамерлана, перад адным імем якога дрыжалі ўсе народы неагляднай Азіі, — прасіць дапамогі. Кульгавы, як звалі яшчэ Цімура (бо кулыаў на адну нагу), не мог аддаць Залатую Арду сваім праціўнікам — знакамітаму Вітаўту і Тахтамышу. He спыніць цяпер валадара Белай Русі — дык ён дабярэцца і да яго, цара ўсіх блізкіх і далёкіх народаў, грознага Тамерлана. I ён пачаў збіраць войска.

У той час, калі на берагах Ворсклы вяліся доўгія і нудныя перамовы, з неаглядных азіяцкіх прастораў у паднябесных воблаках пылу на конях ды вярблюдах шырокім — ад небасхілу да небасхілу — фронтам рухалася мнагатысячная арда. Там, дзе яна праходзіла, заставалася густа скапычаная мёртвая пустэльня. Кіраваць гэтым небывалым войскам Тамерлан даручыў такому ж бязлітаснаму як і ён, хану Эдыгею.

12 жніўня 1399 года Вітаўт здалёк убачыў за Ворсклай велізарную чорную хмару, якая зацямніла сабою гарачае паўдзённае сонца. Вялікі князь спачатку падумаў, што на стэпы насоўваецца грозная навальніца. Ды хутка зразумеў, што гэта ідзе выручаць свайго васала Цімур-Кутлая непераможны азіяцкі шайтан Цімур-Тамерлан. Вітаўт адразу загадаў сваім военачальнікам рыхтавацца да бою. Але цяпер лёгка было загадаць, ды цяжка выконваць загад. Бо ягонае вялікае войска ўжо з самага пачатку перамоваў настроілася на мір, на вяртанне дадому, a таму расслабілася, разбрылося па ваколіцах і спакойненька загарала пад шчодрым паўдзённым сонцам.

У той час, як Вітаўтавы военачальнікі спешна збіралі і строілі ў шыхты свае харугвы, татарская арда з ходу пачала свой нястрымны наступ. Забурліла ад мнагатысячнай Тамерланавай і золатаардынскай конніцы рака Ворскла. Атака была такая імклівая і напорыстая, што «літва» не паспела не толькі выстраіцца ў шыхты, але і падцягнуцца да поля бою ўсімі сваімі

сіламі. Між тым татары яшчэ больш націскалі, а потым, выкарыстоўваючы сваю звычайную тактыку, абышлі Вітаўтавы войскі з двух бакоў і ўзялі іх у кацёл. Пачалася небывалая сеча, якая цягнулася з раніцы да вечара. Ручаямі палілася кроў з аднаго і з другога боку.

Пасля доўгай і крывавай бітвы на вялікай прасторы левага ўзбярэжжа Ворсклы Вітаўтава войска не вытрымала наступу ўсё новых і новых сіл праціўніка, якія прыходзілі на змену палеглых на полі бою, і пачало ў паніцы адступаць.

Гэта быў поўны разгром Вітаўтавай раці. Большая палавіна яе палегла ў той грандыёзнай бітве або трапіла ў палон. На Ворскле загінула некалькі дзесяткаў князёў Вялікага Княства. He вярнуўся з Ворсклы, напрыклад, удзельнік Кулікоўскай бітвы славуты Андрэй Полацкі, які намаганнямі Вітаўта быў вызвалены раней з польскага палону. Там жа склаў сваю галаву і другі ўдзельнік Кулікоўскай бітвы Дмітрый Баброк. У руках Цімура-Кутлая і Эдыгея апынуўся і ўвесь вялізны абоз велікакняжацкага войска са зброяй і харчаваннем.

Самому Вітаўту з невялікай дружынай удалося ўцячы. Да смерці стомлены і апанураны, праз нейкі час вярнуўся ён дадому, у Вільню, пакінуўшы на далёкай Ворскле ўсю сваю вайсковую сілу і ўласную славу. Гэта была катастрофа. Цяпер Вялікае Княства можна было браць амаль голымі рукамі. У гэтых умовах Вітаўт вымушаны быў пайсці на збліжэнне з Польшчай, на аднаўленне уніі з ёю, на пэўныя ўступкі палякам. Але ўсё роўна беларускае гаспадарства, згодна з умовай уніі, захоўвала сваю адасобленасць.

I гэта было галоўнае для Вітаўта. Што ж да уніі з Польскім каралеўствам, то ён меркаваў з яе дапамогай умацаваць Вялікае Княства, аднавіць яго вайсковыя сілы. А як разрываць розныя хаўрусы ды уніі, беларускі ўладар ужо ведаў.

ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА

He сядзелася ў сваім непадступным Марыенбургскім замку новаму вялікаму магістру Прускага ордэна Ульрыху фон Юнгінгену, брату памерлага ў 1407 годзе Конрада Юнгінгена. У адрозненне ад брата, які баяўся вайны з аб’яднанымі ў адзін хаўрус Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім і стараўся наладзіць з імі мір, яго маладзейшы пераемнік ірваўся ў бой.

— У нас моц і сіла, — самаўпэўнена казаў малады Ульрых сваім дарадчыкам. — Ці ж можам мы змірыцца, што Літва яшчэ шмат дзе моліцца сваім ідалам, што там у наш прасветны век пануе паганства, а Руссю завалодала няверная схізма? Наша задача — хутчэй ахрысціць усе народы на ўсходзе ў правільную рымскую веру. Ахрысцім іх у нашу веру — то усе яны будуць нашы, а іхныя землі мы далучым да нашага Ордэна.

— Але ж Вялікае Княства Літоўскае і Рускае цяпер у хаўрусе з Польсім каралеўствам, — напаміналі вялікаму магістру дарадчыкі. — Калі мы пойдзем агнём ды мячом хрысціць Літву, на яе баку ўстане Польшча.

— Значыць, нам трэба разладзіць іх паяднанне!

I крыжацкія дыпламаты пачалі шукаць хоць якую шчыліну, каб пасварыць Польшчу з Вялікім Княствам, разладзіць іхны хаўрус. Спачатку яны ўзяліся задобрываць Вітаўта і натраўліваць яго на Ягайлу. Але Вітаўт хутка разгадаў нямецкія хітрыкі. Тады няўседлівы Ульрых фон Юнгінген накіроўвае сваіх паслоў у Кракаў, да караля Ягайлы.

— Вялікі магістр загадаў нам перадаць Вашай каралеўскай вялікасці, што ён хацеў бы, каб Полыпча, дзе даўно засвяціла сонца правільнай рымскай веры, не шкодзіла, а памагала яму ахрысціць Літву і Русь, бо гэта наша з вамі агульная вера, самая правільная вера.

Убачыўшы, што кароль Ягайла не «клюе» на хаўрус з немцамі супраць Вітаўта, паслы вялікага магістра выставілі ультыматум:

— Калі Ваша каралеўская вялікасць і Вашы вяльможы не захочуць падтрымаць вялікага магістра Прускага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена і не адступяцца ад Вялікага Княства Літоў-

скага і Рускага, то ён прасіў перадаць Вашай каралеўскай вялікасці, што немцы пойдуць вайной на Польскае каралеўства.

Парваць добрыя стасункі з Вітаўтам не мог ні Ягайла, ні польскія вяльможы, якія паставілі сабе за мэту паступова далучыць да Польшчы і агромністае Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, намнога большае тэрытарыяльна за каралеўства. Таму нямецкія паслы вярнуліся ў Марыенбург ні з чым.

У адказ на адмову палякаў разарваць стасункі з Вітаўтам і зблізіцца з Ордэнам раззлаваны Ульрых фон Юнгінген у жніўні 1409 года пайшоў вайной на Польшчу. Спачатку немцы захапілі і спалілі польскі горад Добжын, за ім запалалі пажарамі Баброўнік, Рыпін, Ліпна, іншыя гарады ды мястэчкі Польскага каралеўства. Напад крыжакоў быў неспадзяваны для палякаў, таму яны не арганізавалі абароны.

Вітаўт жа, калі толькі пачуў пра напад крыжакоў на саюзную Польшчу, адразу ж падняў свае войскі і рушыў на нямецкія ўмацаванні ў Жамойці, заняў крыжацкі замак Велону і скіраваў сваю «літву» на Прусію, спусташаючы захопленыя немцамі землі. Рашучасць вернага саюзным пагадненням Вітаўта памагла ачомацца ад страху і Ягайлу, які нарэшце выступіў таксама з войскамі на нямецкіх захопнікаў.

Крыжацкі магістр не чакаў такой салідарнасці літвінаў з палякамі і хуткага набегу Вітаўтавых дружын на прускія землі, таму папрасіў у Ягайлы перамір’я. Так, перамір’я, бо міру паміж абодвума бакамі не магло ўжо быць: надта ж відавочна сутыкнуліся ў іх неаспрэчныя інтарэсы. Заключанае паміж палякамі і крыжакамі ў верасні 1409 года пагадненне павінна было заставацца ў сіле да 14 чэрвеня 1410 года.

Гэты час і тыя, і другія выкарысталі для падрыхтоўкі да непазбежнай вайны. Крыжакі вербавалі новыя і новыя сілы ў Еўропе, запрашалі паломнікаў-рыцараў, ахвочых да прыгод і лёгкай нажывы. Ягайла і Вітаўт таксама не драмалі. Яны арганізавалі набор і вучобу ваяроў, загадалі ўсюды каваць зброю, нарыхтоўваць харч. У Белавежскай пушчы яны наладзілі ловы, дзе іхныя паляўнічыя паназабівалі мноства зуброў, аленяў, ласёў, дзікоў, мяса якіх салілі ў кублах і кадаўбах — назапашвалі для вайны.

У чэрвені 1410 года, калі прыйшоў канец перамір’ю, Ягайла ў Польшчы, а Вітаўт на Беларусі пачалі збіраць войскі. Месцам збору беларускіх харугваў вялікі князь прызначыў сваю родавую Гародню. Сюды прыйшлі Гарадзенская, Віленская, Полацкая, Віцебская, Берасцейская, Нясвіжская, Друцкая, Пінская, Смаленская, Новагародская, Трокская і іншыя харугвы бела-

рускіх зямель. У Гародню прыбылі таксама войскі з Кіеўскай зямлі, з Валыні, Падолля, з Чарнігава, Ноўгарад-Северска і іншых падуладных Вітаўту краёў Вялікага Княства Літоўскага і Рускага. Прыйшло тады пад руку вялікага князя ні многа, ні мала — сорак харугваў.

3 Гародні Вітаўтава войска ўзяло кірунак да ракі Нараў — на злучэнне з польскімі харугвамі, якія вёў Ягайла.

У пачатку ліпеня войскі абедзвюх краін сышліся на рацэ Нараў. Адтуль аб’яднаная раць Вялікага Княства і Каралеўства рушыла на Прусію. У хуткім часе насустрач аб’яднаным сілам выйшла мнагатысячнае крыжацкае войска на чале з самім вялікім магістрам.

Абедзве раці сустрэліся каля вёскі Грунвальд, як назвалі немцы раней захопленую славянскую Дуброўну.

Немцы прыйшлі сюды першыя і лепш падрыхтаваліся да бою. Як паведамляюць летапісы, на вялікім узгорыстым полі каля Грунвальда яны панакапалі глыбокіх ямаў, дзе панаўтыкалі завостраных калоў, і хітра замаскавалі тыя ямы лёгкімі насціламі і зямлёй. Ужо ў час, калі войскі Вітаўта і Ягайлы пачалі шыхтавацца, шмат хто з іхных ваяроў трапіў у гэтыя нямецкія пасткі, знайшоўшы там пакутлівую смерць. Так яшчэ да пачатку бітвы неабачліва загінулі разам з многімі ваярамі вышэйшыя военачальнікі абодвух войск — Вітаўтаў гетман Іван Шэдзівід і Ягайлаў гетман Сокал Чэх. На іх месцы былі пастаўлены намеснікі гетманаў — Ян Гаштольд у літвінаў-беларусаў і Спытка Спыткавіч у палякаў.

Давялося пад градам стрэлаў і агнём гармат адшукваць ды засыпаць нямецкія ямы. Адначасова аб’яднаныя сілы спехам выстрайваліся роўнымі шыхтамі ад краю да краю шырокага поля паміж прускімі вёскамі Грунвальд і Танэнберг. На правым фланзе пасталі харугвы Вялікага Княства, на левым — польскія, а пасярэдзіне — смаленскія палкі.

Уперадзе на адлегласці палёту стралы, пабліскваючы на ранішнім сонцы сваімі латамі ды шчытамі, шчыльнай сцяной сталі ашчэраныя пікамі шыхты нямецкіх рыцараў.

Тым часам немцы ўзмацнялі абстрэл з гармат войскаў Ягайлы і Вітаўта. Ядры з шыпеннем і жудасным свістам ляцелі ў іхныя шэрагі, то тут то там кладучы польскіх ды літвінскіх ваяроў. Чакаць пад такім абстрэлам з мора пагоды было нельга: немцы яшчэ да пачатку наступу могуць шмат нарабіць бяды. Заняўшы выгадную пазіцыю на ўзвышаным месцы поля, яны самі і не думалі наступаць першымі. Чакаючы наступу праціў-

ніка, яны білі і білі са сваіх гарматаў па шэрагах выстраеных войскаў Ягайлы і Вітаўта.

Беларускі гаспадар з нецярпеннем чакаў ад Ягайлы ўмоўленага сігналу для наступу. Але на польскім фланзе быў поўны спакой. Згубны спакой!

Тады Вітаўт, не вытрымаўшы, прышпорыў свайго каня і паскакаў у стан Ягайлы.

— Дзе кароль? — не хаваючы гневу, супыніўся ён каля Ягай лавай аховы.

— Яго каралеўская высокасць там, — паказаў адзін з ахоўнікаў у бок на пагорку пры Любенскім возеры, дзе стаяў вастраверхі шацёр з крыжам на самым версе.

— Неадкладна паклікаць яго! — загадным тонам сказаў Вітаўт.

— He можам, вялікі княжа, — адказаў ахоўнік. — Кароль адпраўляе імшу, просіць помачы ў Пана Bora.

У гневе Вітаўт хвастануў пужкай-плёткай каня і, не зважаючы на крыкі ахоўнікаў, падляцеў пад шацёр. Скочыў з каня і, не цырымонячыся, адхінуў полаг.

У прыцемку шатра, раз за разам адбіваючы зямныя паклоны, перад паходным драўляным распяццем стаяў на каленях кароль Ягайла і шаптаў малітву.

— Высокі кароль, — перапыніў яго малітву Вітаўт. — Немцы збіваюць нашы войскі — хутчэй трэба наступаць!

— Усё ў руках пана Бога, Вітаўт, — спакойна адказаў, павярнуўшы на яго галаву і не ўстаючы з каленяў, Ягайла. — Добра папрашу ў яго спрыяння, тады і пачнём. Ідзі да свайго войска — я канчаю.

Але час ішоў, а ад Ягайлы ўсё яшчэ не было аніякага знаку для пачатку наступу. I Вітаўт, парушаючы дамоўленасць, скамандаваў свайму войску наступаць без Ягайлы.

Гучна затрубілі трубы, і Вітаўтава адборная конніца, дзе былі відаць сцягі гарадзенцаў, берасцейцаў, менчукоў, лідчанаў, віленцаў, палачанаў, узняўшы ўверх свае наточаныя дзіды ды палашы, рынулася на шчыльную сцяну ашчаціненага войска «жалезабрухіх», проста на іх пікі.

У самую гушчу беларускай конніцы паляцелі ярды бамбардаў ды град стрэлаў крыжацкіх лучнікаў ды артабалетчыкаў. I тут і там як падкошаныя падалі наляту коні і коннікі-наступоўцы. Але конная лавіна, у пярэдніх шэрагах якой скакаў сам Вітаўт, неадольна кацілася ўперад. Во ўжо грукнулі аб жалеза рыцарскіх шчытоў ды латаў беларускія палашы ды мячы. Зацятая, не на жыццё, а на смерць, нечуваная дагэтуль сеча пачалася.

Крыжакі не вытрымалі няўтрымнай коннай лавіны, больш густа пачалі кідаць ядры сваіх бамбардаў ды ратавацца ўцёкамі. Але ў немцаў непадалеку стаяла напагатове закутая ў браню цяжкая конніца. Яе і рушыў насустрач Вітаўтавай конніцы маршал Фрыдрых Валенрод, брат памерлага раней Конрада Валенрода. Аглушальны грукат і лязгат жалеза, конскае ржанне, перадсмяротныя крыкі параненых далёка разнесліся ў ранішнім паветры.

Каб пераламаць сітуацыю на сваю карысць, вялікі магістр у дапамогу свайму маршалу кідаў новыя і новыя падмацаванні. I Вітаўт мусіў даць каманду адступаць. Крыжакі пусціліся ў пагоню за прыкметна парадзелай беларускай конніцай. Цяперашнія гісторыкі даказваюць, што гэта быў адмысловы манеўр Вітаўта, які намерыўся заманіць закаваных у латы рыцараў у балоцістую нізіну.

Як бы там ні было, але распачатая Вітаўтам бітва прымусіла ўступіць у бой і польскае войска. Асцярожны Ягайла добра выкарыстаў — адмысловы ці выпадковы — манеўр свайго хаўрусніка і таксама рынуўся ўсёй сілай на крыжакоў, імкнучыся адрэзаць тую іх частку, што гналася за Вітаўтавымі воямі. Уцягнуты ў шалёны вір бітвы, польскі кароль з нерашучага і асцярожнага палкаводца ператварыўся ў бясстрашнага ваяра. Забыўшыся пра небяспеку, ён кідаўся са сваімі прыбліжанымі на дапамогу тым воінам, якіх пачыналі цясніць крыжакі.

Немцы, што гналіся за Вітаўтавай распыленай конніцай, убачыўшы наступ палякаў, пачалі варочацца назад. Пакінуты імі Вітаўт спыніў і перашыхтаваў свае харугвы, а потым зайшоў з другога боку і знянацку ўдарыў там, дзе крыжакі зусім не чакалі. Бітва закіпела з новай сілай. I Вітаўт, і Ягайла, у якога ўскіпела бунтоўная літвінская кроў, як самыя заядлыя ваяры, не выпускаючы з рук зброі і разам з тым пільна сочачы за ходам сечы, адважна біліся ў віры бою.

Становішча для іх ускладнілася, калі немцы кінулі ў бой рэзервовыя сілы. Палякі і Вітаўтавы воі пачалі адступаць, адбіваючыся ад цяжкай крыжацкай конніцы. Яшчэ хвіліна, і немцы пагналі б бязладную конніцу хаўруснікаў.

Ды тут пайшлі на крыжакоў у наступ смаленскія ды мсціслаўскія палкі, якія, прыняўшы ў цэнтры самы моцны варожы націск і не адступіўшы ні на крок, стаялі дагэтуль у абароне. Ім на падмогу падаспелі запасныя польскія харугвы, якім якраз цяпер, у гэты даволі крытычны момант, і загадаў выступіць Ягайла. Свежыя падмацаванні, прыхаваныя ў лесе на выключны выпадак, вывеў і Вітаўт.

Убачыўшы перад сабой узмоцненае, хутка перашыхтаванае агромністае войска, немцы, каб дарэмна не траціць воінаў, пачалі памалу адступаць. Гэта яшчэ болып паддало ахвоты саюзным харугвам. Вітаўт загадаў сваім войскам трубіць сігнал агульнага наступлення. Іэта ж зрабіў і Ягайла. I праз лічаныя хвіліны беларускія і польскія харугвы пад зазыўныя гукі баявых трубаў рынуліся ўперад. Цяпер немцы пачалі ўцякаць па ўсім фронце. Акрыленыя поспехам, коннікі Ягайлы і Вітаўта пусціліся ў пагоню.

Гэта быў поўны разгром ордэнскага войска. На Грунвальдскім полі загінуў і завадатар бітвы вялікі магістр Прускага ордэна ганарлівы і занослівы Ульрых фон Юнгінген. Саюзніцкае кап’ё прашыла і вялікага крыжацкага маршала Фрыдрыха Валенрода. Усяго на Грунвальдскім полі загінула, паводле падлікаў гісторыкаў, да 50 тысяч крыжацкіх воінаў і каля 40 тысяч апынулася ў палоне ў Ягайлы і Вітаўта.

Бітва пад Грунвальдам. Гравюра XVI cm. з «Хронікі ўсяго свету» М. Бельскага

Вестка пра вялікую перамогу Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага і Рускага разнеслася па ўсёй Еўропе. Многія народы, што зведалі на сабе крывавы меч тэўтонаў, з палёгкай уздыхнулі. Гэта быў пачатак канца панавання над імі нямецкага рыцарства.

Праўда, знясіленым і таксама парадзелым у цяжкой бітве саюзным войскам не ўдалося тады авалодаць фарпостам і сталіцай Прускага ордэна — Марыенбургам. Звер, хоць і цяжка паранены, аслабелы, усё ж застаўся яшчэ жыць.

Ды цяпер ён быў пакорлівы і паслухмяны і мусіў ісці на перамовы з пераможцамі. 1 лютага 1411 года ў Торуні Ягайла і Вітаўт заключылі з Ордэнам мірнае пагадненне. Паводле Торунскага пагаднення да беларускага гаспадарства далучалася Жамойць — этнічная Літва ў сучасным значэнні гэтага слова, тая Жамойць, што ў руках літвінскіх (беларускіх) князёў заўсёды была дагэтуль разменнай манетай у спрэчках з крыжакамі. Прыграбастаўшы Жамойцкую краіну тэўтонскія рыцары ўзяліся яе анямечваць. 3 вяртаннем жамойтаў у лона беларускай дзяржавы яна зноў пачала называцца — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Пасля парамогі беларуска-польскіх войскаў над нямецкімі рыцарамі пад Грунвальдам і замацавання гэтай перамогі адпаведнымі пагадненнямі крыжакі, якія больш за два стагоддзі вялі бесперапынную вайну з беларусамі — спачатку з Полацкім княствам, а потым з Вялікім Княствам Літоўскім, нарэшце былі пастаўлены на калені. Спынілася шматвяковая крыжацкая экспансія на нашу краіну, экспансія, якая ўвесь час адцягвала збройныя сілы Беларусі, перашкодзіўшы ёй замацавацца на Балтыйскім моры, а яшчэ вызваліць ад мангола-татарскага ярма братнія паўночнарускія землі і аб’яднаць усіх усходніх славян у адзінай дзяржаве.

Канчатковаму аслабленню крыжакоў пасадзейнічала і тое, што Вітаўт, далучыўшы да свайго беларускага гаспадарства язычніцкую Жамойць, рашуча ўзяўся за яе акаталічванне і, нягледзячы на ўпартае супраціўленне, ахрысціў яе, што выбіла ў крыжакоў галоўную зачэпку іхнай тут «місіі», у выніку чаго яны страцілі падтрымку Рыма.

Перамога беларусаў і палякаў над крыжакамі выратавала ад анямечвання і падпарадкавання нямецкім феадалам самабытную краіну Жамойць (этнаграфічную Літву), як было зроблена з суседняй Прусіяй. У гэтым яшчэ адно значэнне Грунвальдскай бітвы.

ВАЙНА ЗА КАРАЛЕЎСКУЮ КАРОНУ

Поўная незалежнасць і самастойнасць беларускай дзяржавы — вось мэта, да якой усё жыццё ішоў вялікі князь Вітаўт. Дзеля яе, дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, распачаў ён вайну супраць Крэўскай уніі, заняўшы ў выніку вялікае княжанне ў стольнай Вільні. Дзеля яе падпарадкаваў ён сваёй жорсткай уладзе ўсе ўдзелы Вялікага Княства, што раздзіралі вялікую краіну на кавалкі, аслаблялі яе сілы. Дзеля яе рашыўся ён на вайну з магутнай мангола-татарскай імперыяй — Залатой Ардой, перад якой дрыжалі ці не ўсе народы Еўропы і Азіі. Дзеля яе пайшоў ён з Ягайлам на грандыёзную Грунвальдскую бітву, мабілізаваўшы ўсе баяздольныя сілы Гаспадарства супраць векавечнай крыжацкай агрэсіі.

Вярнуўшы ў лона свайго Гаспадарства аддадзеную крыжакам у заклад Жамойць, што адкрывала выхад у Балтыйскае мора, Вітаўт адразу ж узяўся за яе хрышчэнне паводле рымскага абраду. Карыстаючыся метадам бізуна і перніка, ён даволі хутка з язычніцкай зрабіў Жамойць хрысціянскай, каталіцкай, назаўсёды выбіўшы тым самым крыжакам усе падставы для экспансіі, для яе захопу.

Але з акаталічваннем часткі Княства — раней Віленшчыны і некаторых іншых заходніх зямель, а цяпер Жамойці — краіна расколвалася на дзве, хоць і не роўныя, палавіны: на заходнюю каталіцкую і ўсходнюю праваслаўную. Перад Вітаўтам устала новая галаваломная праблема: як не дапусціць супрацьстаяння каталіцкага насельніцтва з праваслаўным. Праблема набывала асабліва небяспечную вастрыню ад таго, што католікі Княства хіліліся да каталіцкай Польшчы, бачачы ў ёй сваю заступніцу, называючы каталіцтва польскай верай, а сябе палякамі, праваслаўныя ж скіроўвалі свой позірк на Маскву, дзе знаходзілася праваслаўная мітраполія, што прэтэндавала на роль асяродка ўсяго праваслаўя, і адкуль пашыралася «руская» вера, праз якую яны залічвалі ўжо сябе да рускіх.

Вітаўт адразу зразумеў, што такую, рэлігійную арыентацыю — адных на захад, другіх на ўсход рана ці позна скарыстаюць бліжэйшыя суседзі Беларусі — Польшча і Масковія, што потым

і сталася, прывёўшы да бязглуздых крывавых войнаў. Словам, падзел грамадства паводле рэлігійнай прыналежнасці таіў вялікую небяспеку самастойнасці беларускай дзяржавы.

Улічваючы ўсё гэта, Вітаўт наважыў аб’яднаць абедзве канфесіі, увесці адзінае веравызнанне для ўсіх грамадзян. Тым больш што унію паміж католікамі і праваслаўнымі падтрымлівала і рымскае папства. Вядома ж, на аснове падначалення яму аб’яднанай, уніяцкай царквы.

Але на шляху да уніі Вітаўт сутыкнуўся з непераадольнымі перашкодамі. Найперш трэба было стварыць у Вялікім Княстве сваю праваслаўную мітраполію, каб не падпарадкоўвацца Маскоўскай мітраполіі. За гэтую работу і ўзяўся Вітаўт з уласцівай яму энергіяй і напорыстасцю. Ён паставіў задачу аднавіць колішнюю мітраполію праваслаўнай Русі ў падуладным яму Кіеве. На пасаду мітрапаліта Вялікага Княства ён настойліва рэкамендаваў беларускім і ўкраінскім епіскапам полацкага ўладыку Феадосія. Але візантыйскі патрыярх адмовіў беларускаму святару ўзначаліць мітраполію Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Замест яго ён даў згоду пасвяціць у мітрапаліты Княства «прамаскоўскага» святара Фоція. Ды яго вялікі князь маскоўскі пераманіў да сябе ў Маскву. Тады Вітаўт звярнуўся ў Канстанцінопаль з просьбай пасвяціць на «літвінскага» мітрапаліта Рыгора Цымблака, праваслаўнага святара ў Малдавіі. Калі ж Канстанцінопаль адмовіў у гэтым Вітаўту, вялікі князь сваім уласным загадам паставіў Цымблака мітрапалітам Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага з рэзідэнцыяй у Кіеве.

Цяпер, маючы «свайго» мітрапаліта, Вітаўт мог прыступіць да ажыццяўлення задуманай царкоўнай уніі. Ды вось бяда: праваслаўныя святары Княства рашуча адмовіліся падначальвацца Рыму. Вітаўту заставалася чакаць лепшых часоў.

А лепшыя часы маглі прыйсці тады, калі ён добра ўмацуе сваё становішча. Дзякуючы незвычайнай энергіі і розуму Вітаўт з гадамі набіраў усё большы аўтарытэт і вагу ў грамадстве. Ды і не дзіва: яго дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае займае пры ім самую вялікую тэрыторыю за ўсю гісторыю дзяржавы, распасціраючыся ад Балтыйскага да Hopnara мора, ад Буга і Днястра аж да вярхоўяў Волгі і да Акі. Апрача ўсіх беларускіх зямель у яе ўваходзіць Паўднёвая Русь (Украіна), заходнія землі Залескай зямлі (Паўночна-Усходняй Русі) з гарадамі Вязьма, Адоеў, Курск, Дарагабуж, Бранск, Старадуб і іншымі, а таксама Жамойць (этнічная Літва). Вітаўта-

вы стаўленікі сядзяць у Вялікім Ноўгарадзе, у Чэхіі, якая прызначыла яго сваім каралём, нават у Залатой Ардзе, якая нягледзячы на перамогу над ім пры Ворскле, убачыла цяпер яго магутнасць. Вітаўтаву ўладу над сабой прызналі разанскія і цвярскія князі. А пасля смерці ў 1425 годзе яго зяця — маскоўскага вялікага князя Васілія Дзмітрыевіча, згодна з запаветам апошняга, Вітаўт становіцца апекуном дзевяцігадовага ўнука Васілія Васільевіча, або маскоўскага вялікага князя Васілія II. Але беларускі валадар не пайшоў на тое, каб пазбаўляць Маскоўскае княства самастойнасці і незалежнасці і далучаць яго да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, выкарыстоўваючы гэтае сваё апякунства: падрасце ўнук, тады яны самі вырашаць, якія наладзіць паміж сабой стасункі. Да таго ж забіраць пад сваю ўладу Маскоўскае княства — азначала для Вітаўта рэзкае абвастрэнне адносін з Залатой Ардой, пад чыёй рукой усё яшчэ знаходзілася Паўночна-Усходняя Русь. Апачынаць новую вайну з татарамі Вітаўт быў яшчэ не гатовы. Яму пакуль што было дастаткова мець цесны хаўрус з Масквой, якой таксама была выгадна Вітаўтава апека: як-ніяк беларускага валадара баяліся ўжо і золатаардынскія ханы, таму паслаблялі путы маскавітам.

Каб больш цвёрда стаяць на сваіх нагах, Вітаўт намерыўся займець каралеўскую карону. Тады б ён поўнасцю адкінуў нявыгадныя для Княства ўмовы уніі з Польшчай, поўнасцю зрабіў бы сваю вялікую краіну незалежнай, самастойнай, яна стала б раўнапраўным каралеўствам сярод іншых каралеўскіх краін Еўропы. Авалоданне каралеўскай каронай стала цяпер для Вітаўта першачарговай задачай.

Дзеля гэтага ён распачынае вялікую падрыхтоўчую работу, заручаецца падтрымкай уплывовых асоб, наладжвае новыя стасункі з валадарамі еўрапейскіх гаспадарстваў. Нарэшце ён дабіваецца склікання ў Луцку з’езда вышэйшай знаці і духавенства краін Еўропы, на якім і павінна прыняцца рашэнне пра яго каранацыю.

У студзені 1429 года ў Луцку з’ехаліся пасольствы ад Тэўтонскага ордэна, ад Даніі, Візантыі, ад папы рымскага, ад перакопскага хана Аджы-Гірэя і іншых краёў. На дзедаву ўрачыстасць з далёкай Масквы прыкаціў васемнаццацігадовы Вітаўтаў унук вялікі князь маскоўскі Васілій II. Заявіўся нават сам імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі — аб’яднання еўрапейскіх дзяржаў — Жыгімонт I. He мог не прыехаць з Кракава і кароль польскі Ягайла, якому цяжка было пярэчыць наданню

роднай краіны статуса каралеўства, а значыць і каранаванню стрыечнага брата Вітаўта.

Такой вялікай колькасці каранаваных асоб з іхнымі шматлюднымі світамі Вітаўт захацеў паказаць усю шчодрасць і багацце свайго Гаспадарства. Як даносіць да нас «Хроніка Быхаўца», кожны дзень на застолле ішло «мёду сычонага па сем бочак, апрача мушкатэлю (мускату. — К. Ц.), мальмазіі (мальвазіі — гатунак салодкага вінаграднага віна. — К. Ц.) ды іншага пітва і він разнастайных; ялавіц, бараноў, вепрукоў таксама па семсот, зуброў па шэсцьдзесят, ласёў па сто, апрача іншай рознай зверыны і мноства мясных ды іншых страў». А цягнулася гэтае грандыёзнае баляванне сем тыдняў.

Уражаны такім частаваннем, імператар Жыгімонт I сказаў за чаркай Вітаўту:

— Вялікі княжа Вітаўт, мы ўсе бачым, што ты князь багаты і папраўдзе вялікі, а да таго ж яшчэ і новы хрысціянін, і ты павінен быць уладаром каранаваным, быць нам, каралям хрысціянскім, братам.

Пра наданне беларускай дзяржаве статуса каралеўства і каранаванне Вітаўта імператар сказаў і ўсяму з’езду.

На памост вялікай залы намесніцкага палаца Луцкага ўдзела выйшаў у дарагім зіхатлівым убранні вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Вітаўт Кейстутавіч, прыкметна пастарэлы, але бадзёры, поўны сіл. He вялікі быў ён майстар гаварыць — больш смела і ўпэўнена выказваўся ён мечам ды дзідай у баі, чым языком перад людзьмі. Ды ўсё ж хоць і часам збіваўся, але сказаў усё, што хацеў:

— Цэзар Жыгімонт намерыўся Вялікае Княства Літоўскае паднесці да каралеўства, а мяне — на караля. Ён прасіў, каб і кароль Уладзіслаў-Ягайла не пярэчыў таму і каб сваёй каралеўскай моцай пацвердзіў годнасць кароны і каб высокі з’езд даў на гэта згоду. Тым самым з’езд зробіць дабрадзейства не толькі для дому Гедымінавага, але і для ўсяго народа літвінскага. Такім учынкам мяне і народ мой літвінскі разам з Руссю і Жамойцю наймоцным вузлом навекі з сабою і каронай польскай злучыць супраць прыкрых няўдач і войнаў з ворагамі нашымі...

Вельмі горача і пераканаўча гаварыў Вітаўт. I з’езд схіляўся ўжо да таго, каб каранаваць вялікага князя вялікага гаспадарства еўрапейскага. Але тут выступіў перад высокім з’ездам хцівы да чужых зямель, асабліва да ўладанняў Вялікага Княства, кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі і не менш горача запярэчыў беларускаму валадару:

— Усе вы ведаеце, што Літва разам з падначаленымі яе ўладзе Руссю і Жамойцю аб’яднана з Польшчай... Як магла з’явіцца думка, каб так раптоўна і беспадстаўна адмяняць гэта?..— і, звярнуўшыся да Вітаўта, які сядзеў цяпер перад памостам, заявіў: — Забудзь думаць пра карону, найсвятлейшы князь!.. Але калі такая дарагая ўжо табе каралеўская карона на тваёй галаве, дык мы можам аддаць, як прыйдзе час, табе польскую KapoHy і ўсё каралеўства. Толькі не ўздзявай літвінскую карону. He патрэбна асобнае літвінскае каралеўства! Яно ж раз’яднае нашы народы, нашу дружбу...

Польскія паслы на з’езд былі вельмі задаволены выступленнем свайго біскупа, яны ў адзін голас выказаліся супраць каранацыі Вітаўта.

Але Вітаўт і не думаў здавацца. Усіх удзельнікаў з’езда, апрача палякаў, ён са згоды імператара Жыгімонта I запрасіў на новы з’езд, які наважыў сабраць праз год у Вільні. 3 той жа мэтай.

Польскія магнаты добра ўсвядомілі, што з ператварэннем Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў каралеўства яны павінны будуць развітацца з мараю далучыць да сваёй дзяржавы агромністыя прасторы Беларусі, Украіны, Жамойці і часткі Залескай Русі. Таму пусцілі ў ход усе сродкі, тайныя і яўныя, каб не дапусціць каранацыі Вітаўта. Яны схілілі нават караля Ягайлу адмовіцца ад польскай каралеўскай кароны на карысць Вітаўта: толькі б той адмовіўся ад смяртэльна небяспечнай для іх «зацеі». Польскі кароль Ягайла даў згоду, толькі з адной умовай: каб пасля смерці Вітаўта каралём Польшчы стаў Ягайлаў сын. А гэта азначала, што Вялікае Княства зноў апынецца ў гарачых абдымках палякаў. На такое Вітаўт як сапраўдны патрыёт роднай Беларусі пайсці не мог: не дзеля сваёй уласнай славы, а для дабра Бацькаўшчыны дамагаўся ён каралеўскай кароны.

Бачачы незгаворлівасць Вітаўта, палякі ўзяліся «апрацоўваць» папу рымскага. Яны даказвалі яму, што бальшыня насельніцтва ВКЛ — праваслаўныя, «схізматыкі» і калі беларуская дзяржава ў выніку каранацыі Вітаўта адлучыцца ад Полыпчы, ва ўсім Вялікім Княстве будзе пакончана з каталіцызмам і на ўсёй тэрыторыі гэтай краіны запануе грэцкая вера. Папа згадзіўся з палякамі і адмовіў Вітаўту ў каранацыі. Але і гэта не спыніла беларускага валадара. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт I, які шчыра намагаўся зрабіць ВКЛ каралеўствам, каб яно як роўнае ўвайшло ў сям’ю еўрапейскіх дзяржаў, пераканаў Вітаўта, што можна абысціся і без

папскага блаславення. Дастаткова той кароны, якую падрыхтуе і блаславіць ён, імператар. Такім чынам атрымалі кароны многія з сучасных каралёў Еўропы.

Летам 1430 года імператар паведаміў Вітаўту, што каралеўская карона для яго і ягонай жонкі ўжо выштукавана і яна будзе прывезена, калі ў Вільні збярэцца новы высокі з’езд еўрапейскіх венцаносцаў. Урачыстая каранацыя Вітаўта была прызначана на 8 верасня. У Вільні сабраліся высокія госці з усёй Еўропы. Зноў прыехаў на ўрачыстую каранацыю свайго дзеда і апекуна вялікі князь маскоўскі Васілій Васільевіч разам з мітрапалітам Фоціем. Але палякі вырашылі перахапіць Вітаўтаву каралеўскую карону. Яны на ўсіх дарогах, што вялі ў Вільню, расставілі свае заставы і засады. Даведаўшыся пра гэта, пасольства імператара Жыгімонта I вярнулася з дарогі назад у яго рэзідэнцыю ў Германіі. Пачаліся перамовы з Вітаўтавымі пасламі пра тое, якой дарогай лепш наладзіць урачысты прывоз у Вільню каралеўскай кароны, каб не даць яе ў рукі палякам. Было вырашана везці яе ў абход Польшчы — праз Прусію. Тут польскія вярхі, баючыся страціць сваю рэпутацыю ў вачах кіраўнічых колаў краін Еўропы, паслалі да імператара высокіх чыноў і паабяцалі бесперашкодна прапусціць карону праз Польшчу. Карона была адпраўлена.

Высокія госці з многіх краін выйшлі ўжо сустракаць урачысты картэж з каронай. Ды ішлі хвіліны, а потым і гадзіны, a картэж усё не паказваўся. Патапталіся, патапталіся Вітаўтавы венцаносныя сябры каля княжацкага замка пад назойлівым асеннім імжаком і разышліся па выдзеленых ім шыкоўных пакоях — чакаць далей. Але так і не дачакаліся каралеўскай кароны, не дачакаліся грандыёзнай, вельмі жаданай для ўсіх урачыстай каранацыі вялікага князя Вітаўта. Карона не была прывезена. Усе зразумелі, што яе такі перахапілі палякі. Пра гэта прама кажа «Хроніка Быхаўца»: «А ляхі, не хочучы, каб Літва стала каралеўствам, аднялі ў іх (паслоў. — К. Ц.) тую карону і, рассекшы яе на дзве палавіны, прыклалі палавіны да кароны біскупа кракаўскага, якая і цяпер захоўваецца ў Кракаўскім замку...»

Валтузня і інтрыгі вакол прывозу каралеўскай кароны не маглі не хваляваць Вітаўта. Ад вялікага эмацыйнага напружання сэрца 80-гадовага беларускага валадара не вытрымала. Ён памёр, так і не дачакаўшыся каранацыі. Госці, якія засталіся чакаць гэтай урачыстасці, пайшлі на другую, толькі жалобную ўрачыстасць — на пахаванне вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Адбылося гэта 10 кастрыч-

ніка 1430 года. «Кароль Ягайла, — пішацца ў той жа «Хроніцы Быхаўца», — брата свайго, вялікага князя Вітаўта, шкадаваў, плакаў па ім, як адзіны брат па любімым браце. Так з вялікім плачам і пахаваў яго; і былі там усе слугі ягоныя і ўсе біскупы, і песні звычаёвыя па ім спявалі. Паклалі ягонае цела ў Вільні ў замку, у касцёле святога Станіслава, з левага боку ад алтара, каля дзвярэй у закрыстыю».

Нам застаецца толькі пашкадаваць, што Вітаўт Вялікі так і не паспеў завяршыць пабудову трывалага падмурка вольнай і незалежнай беларускай дзяржавы. А завяршэнне гэтае было так блізка!

Беларускі гаспадар не так бы трывожыўся, не так бы перажываў за будучыню сваёй вялікай краіны, калі б ён у бясконцым і нялёгкім змаганні за яе не страціў сваіх сыноў, сваіх нашчадкаў, калі б мог спакойна перадаць зберажоную, умацаваную і пашыраную дзяржаву ў надзейныя рукі свайго нашчадка, свайго пераемніка. Ён прадчуваў, якая пачнецца пасля яго смерці барацьба за ўладу, за валоданне Вялікім Княствам, за яго вялікую спадчыну. Галоўнае, каб не прыбралі вялікую краіну да сваіх рук яго прагавітыя, ласыя да чужога вымушаныя хаўруснікі — палякі. Бо добра такі запусцілі ў яе свае кіпцюры.

Калі Вітаўт думаў, хто мог бы перагарадзіць ім сюды дарогу пасля яго смерці, то часцей за ўсё спыняўся на малодшым сыне свайго вялікага папярэдніка Альгерда — Чарнігаўскім, Ноўгарад-Северскім і Бранскім князю Свідрыгайлу, вялікім абаронцу праваслаўя ў краіне. Яму, як кажуць гіторыкі, і завяшчаў Вітаўт выпешчаную ім беларускую дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

ВАЙНА СВІДРЫГАЙЛЫ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ БЕЛАРУСКАГА ГАСПАДАРСТВА

Дазнаўшыся пра смерць Вітаўта Вялікага, яго бліжэйшыя паплечнікі сабраліся на патайную раду.

— Што будзем рабіць, паны-рада? — першы пачаў казаць Вітаўтаў маршал Румбольт. — Ляхі дамагліся свайго: Вітаўт у магіле. Цяпер яны хочуць заграбастаць наша гаспадарства, усіх нас. Ці згодзімся мы на гэта?

— Хто ж гэта згодзіцца? — адразу зашумелі высокія радцы. — Дулю ім, а не нашу зямлю! Выберам свайго князя! Ды такога, які б не глядзеў ляхам у рот, а які б краіну нашу глядзеў!

— Karo ж?

— Альгердавага сына Свідрыгайлу! — адразу ж адказала некалькі радцаў. — Ён — наш, літвінскі князь, ён — за самастойнасць Вялікага Княства. За Белую Русь гарой стаіць.

He адкладваючы, паслалі па яго ў Ноўгарад-Северскі ганцоў — каб ехаў як найхутчэй.

I на больш шырокай радзе, на якой сабраліся ўсе ўдзельныя князі і баяры, бальшыня падтрымала малую, або вышэйшую раду — выбраць на вялікае княжанне Свідрыгайлу Альгердавіча. Радцы добра ведалі, як ён змагаўся супраць Крэўскай і Гарадзельскай уній, якія рабілі Вялікае Княства прыдаткам Каралеўства Польскага. Нават супраць самога Вітаўта са зброяй выступаў, калі той надта цесна звязваўся з палякамі, хоць і з тактычных меркаванняў.

I вось у руках непрымірымага ваеўніка супраць палякаў Свідрыгайлы — жазло ўлады.

Пасля пахавання Вітаўта Вялікага ўсе блізкія і далёкія ўдзельныя князі, высокія баяры, што з’ехаліся на гэтую жалобную цырымонію, зноў сабраліся ў вялікай зале княжацкага замка — паслухаць толькі што прызначанага на вялікае княжанне Свідрыгайлу. Прамы, моцна складзены, ён упэўнена стаяў перад панамі-радай і, абводзячы ўсіх пільным і суровым позіркам, казаў цвёрдым уладным голасам:

— Найперш хачу падзякаваць вам, паны-рада, за давер. Але раз вы мяне выбралі на гэты высокі пасад, прашу ўсіх падпа-

Вялікі князь Свідрыгайла

радкавацца маёй уладзе. Князь Вітаўт пакінуў нам вялікую краіну, магутнае гаспадарства. Мы павінны зберагчы яго спадчыну, яго Вялікае Княства, зберагчы і яшчэ больш умацаваць. Тады нам не будзе страшны любы вораг. Я буду патрабаваць, каб усе ўдзельныя мае намеснікі без пярэчанняў слухаліся мяне. Калі вайна якая ці мяцеж — каб з першага ж майго клічу былі пасланы да мяне харугвы ўдзельныя. Скажу яшчэ так, паны: хто прапусціць міма вушэй загад мой, хай не гневаецца тады на мяне — адразу абламаем рогі! Бо інакш — смерць усім нам. Вы згодны з гэтым, паны-рада?

— Згодны, вялікі князь!

— Дзякую за гэта. Цяпер пра Польшчу. Мы будзем і далей сябраваць з ёй. Сябраваць. Але хай выбачаюць нам яе паны — мы не будзем укленчваць перад імі. У нас свая галава на плячах, у нас сваё вялікае гаспадарства, і мы самі будзем тут гаспа-

дарыць. А захоча лях прыхапіць нашых зямель — па зубах атрымае! Даволі таго, што Галіч наш, русінскі, прысвоілі.

— А як з рымскай верай будзе цяпер? — падаў голас нехта з паноў-рады.

— Гэта вялікая дурнота, што мы так падзяляем сябе. Мы ўсе роўныя! I міласці ўсім будуць аднолькавыя! I рымскім, і грэцкім вернікам. Усе грамадзяне нашы павінны быць роўныя. Праўда, скажу адкрыта: Вялікае Княства — дзяржава літвінаў, або, як яшчэ нас называюць, беларусінаў. Таму і ў стольным горадзе Вільні, і ва ўдзелах павінны кіраваць літвіны-беларусіны. Так і Вялікі Вітаўт разумеў. Таму і ўсе мы з вамі — у кіраўніцтве. Вам, літвінам-беларусінам, даручана трымаць і сталіцу, і ўсе ўдзелы. I не толькі свае, але і далучаныя да Княства, падуладныя яму, найперш рускія — Луцк, Кіеў, Чаркасы, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Арол, Тарапец, Пскоў, Ноўгарад Вялікі... Свае, славянскія князі пастаўлены і ў адзінай неславянскай часціне нашага Гаспадарства — Жамойці. Каб не ўздумалі жамойты аддзяляцца ад нас. Тады яны перагародзяць дарогу да Варажскага мора, а нам жа выхад туды патрэбен. А мова як была, так і будзе ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім адна — літвінская, інакш беларусінская. Каб усе часткі нашай вялікай — ад Чорнага да Варажскага мора — краіны добра разумелі адна другую. I жамойтаў трэба прывучыць да гэтай агульнадзяржаўнай мовы беларусінскай.

Сам Свідрыгайла быў спачатку ахрышчаны паводле праваслаўнага абраду і насіў імя Леў, а потым яго перахрысцілі ў рымскую веру і далі новае імя — Баляслаў. Але ён быў заўзятым ваеўніком за наданне ўсіх правоў праваслаўным, якіх адсоўвалі ў дзяржаве на задні план, не пускалі на высокія дзяржаўныя пасады. Таму, калі яго прызначылі вялікім князем, ён і пачаў не толькі прыраўніваць праваслаўных да католікаў, але імкнуўся аддаваць ім самыя высокія пасады, надзяляў іх замкамі, прызначаў намеснікамі ва ўдзелах. Бальшыню кіраўнічых пасад пачалі займаць цяпер праваслаўныя. Але не таму, што вялікі князь сімпатызаваў ім, а таму, што іх была пераважная бальшыня ў краіне. А яшчэ таму, каб канчаткова развязацца з Польшчай, да якой як да каталіцкай краіны хінуліся католікі Княства.

Вядома ж, такая палітыка Свідрыгайлы была не даспадобы феадалам-католікам. Асабліва былі незадаволены палякі, якія прымерваліся ўжо далучыць да Польшчы падуладныя Вялікаму Княству ўкраінскія землі — Падолле, Кіеўскую Русь. Уба-

чыўшы, што мірным шляхам гэта не ўдаецца, яны наважылі захапіць частку тэрыторыі Княства збройнай сілай.

Вясной 1431 года з Украіны прыскакалі ў Вільню ганцы. Яны далажылі гаспадару дзяржавы Свідрыгайлу, што польскае войска на чале з братамі Бучацкімі пайшло вайною на Падолле, пачало займаць гарады і замкі Вялікага Княства.

Акурат у гэты час у Вільні гасцяваў польскі кароль Ягайла.

— Прывесці польскага караля сюды! — загадаў слугам абураны вялікі князь Свідрыгайла, брат караля. — I не цырымоніцца! Усю яго світу перабіць! Да апошняга! Смерць ляхам!

I не чакаючы, пакуль яго дружына пачне выконваць загад, сам павёў яе на каралеўскую рэзідэнцыю. Расчысціўшы палашамі ды мечамі дарогу, пабіўшы ды паразганяўшы каралеўскую ахову, каршуном наляцеў Свідрыгайла на Ягайлу ў яго пакоі і з усёй сілай рвануў караля за бараду, ды так моцна, што добрая частка яе апынулася ў Свідрыгайлавых руках.

— Што робіш, брат? — крыкнуў насмерць перапалоханы Ягайла. — Чаго так раз’юшыўся? Што я зрабіў табе такога?

— Што? Ты не ведаеш?! А чаму аддаеш ляхам зямлю Падольскую, вотчыну Вялікага Княства? Я надоечы павымятаў ласых да чужога польскіх паноў з Падолля дамоў, уласную зямлю глядзець. Аж не — хочацца чужой. Пайшлі сілай забіраць мае землі! Дамы паляць нашы, людзей забіваюць. Пакуль не вернеш мне захопленыя тваімі падданымі Падолле і Валынь, не выпушчу з Вільні! — I, павярнуўшыся да сваіх дружыннікаў, загадаў. — У вязніцу караля ляшскага!

Дружыннікі адразу ж кінуліся выконваць загад свайго гаспадара.

Пад дыктоўку Свідрыгайлы зняволены кароль вымушаны быў напісаць палякам, якія захапілі Камянец ІІадольскі, загад вярнуць горад і ўсё Падолле Свідрыгайлаваму намесніку Міхаілу Бабе Друцкаму. Толькі тады, як ганцы павезлі гэты загад у Камянец Падольскі, Свідрыгайла адпусціў караля. Тым не менш палякі працягвалі свае інтрыгі.

У сакавіку 1431 года вялікае польскае войска перайшло мяжу Вялікага Княства і пачало сапраўдную вайну за Падолле.

Для змагання з польскай экспансіяй Свідрыгайла кінуўся прасіць дапамогі ў моцных суседзяў. Найперш ён звярнуўся да крыжакоў, якія заўсёды выступалі супраць аб’яданнн Польшчы з Вялікім Княствам. Крыжакі з гатоўнасцю адгукнуліся на Свідрыгайлаву просьбу. Свае войскі вырашыў прыслаць Свідрыгайлу і хан усё яшчэ магутнай Залатой Арды Улуг-Мухамед.

Дала згоду падтрымаць беларускага валадара вайсковай сілай таксама Чэхія. Кароль Ягайла быў супраць гэтай вайны: вельмі ж не хацелася яму ваяваць са сваімі, гвалтам заганяць родную краіну ў «залатое» польскае ярмо. Але кола вайны ўжо закруцілася, і польскі кароль вымушаны быў ваяваць на баку Полыпчы. Брат пайшоў на брата. На ўкраінскай зямлі запалыхалі пажары, ракой палілася кроў. Свідрыгайла кінуў на абарону сваёй краіны ўсе вайсковыя сілы, што былі пад рукой, каб выгнаць з Княства польскіх захопнікаў. Яму памагалі крыжакі, татары і чэшскія добраахвотнікі.

Убачыўшы перавагу сіл Вялікага Княства, палякі папрасіліся пайсці на перамір’е. Мяркуючы сабраць за час перадышкі большае войска, Свідрыгайла даў на яго згоду.

Але перамір’е было на карысць толькі палякам. Яно дало ім час, каб добра падрыхтавацца да новага наступу на Вялікае Княства. Галоўнае — яны знайшлі цяпер вельмі добрую замену Свідрыгайлу на вялікім княжанні — Вітаўтавага брата, Жыгімонта Кейстутавіча, які згадзіўся пасля ўступлення на велікакняжацкі пасад стаць васалам Польшчы і адразу ж перадаць ёй Падолле, Валынь і Кіеўскую зямлю.

Жыгімонта Кейстутавіча, роднага брата Вітаўта Вялікага, не магло не падтрымаць беларускае баярства, як з вотчынных заходніх удзелаў (Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны, Крэўскага і Трокскага княстваў), так і некаторых усходніх зямель. Тым больш што палякі ўтаілі ўмовы пагаднення з новым прэтэндэнтам на вялікае княжанне ў Вільні, пагаднення, згодна з якім Вялікае Княства станавілася фактычна залежным ад Польшчы.

Палякі сабралі для Жыгімонта вялікае войска, добра падрыхтаваліся да паходу. А перад тым, як пераступіць межы Княства, яны, апіраючыся на незадаволеных Свідрыгайлам баяр і князёў, асабліва каталікоў, ад якіх ён паадбіраў асобныя прывілеі, арганізавалі ў Вільні супраць яго змову.

Узначаленае Жыгімонтам польскае войска раптоўна ўварвалася на Беларусь. Планавалася адразу паланіць Свідрыгайлу, які ў гэты час знаходзіўся ў Ашмянах. Але пра патаемныя планы палякаў даведаўся Свідрыгайлаў прыхільнік, трокскі ваявода Манівід. Ён спешна прыслаў ганцоў да вялікага князя, каб папярэдзіць. Свідрыгайлу ўдалося ўцячы з Ашмянаў. Толькі падаўся ён не ў сталіцу Княства, бо туды падыходзілі ўжо польскія войскі, а ў прыхільны яму Полацак. Па дарозе Свідрыгайла кусаў сябе за локаць, што гэтак страціў пільнасць, што пайшоў на перамір’е з палякамі, якіх тады лёгка было паставіць

на месца. Ды хай не думаюць ляхі, што ён змірыцца са стратай вялікага княжання. Ён яшчэ паваюе з імі!

Пасля ўцёкаў вялікага князя Свідрыгайлы Жыгімонт з польскім войскам без цяжкасці авалодаў сталіцай Вялікага Княства — Вільняй. Дапамагло гэтаму тое, што палякі пусцілі чутку, быццам Свідрыгайла забіты. Цяпер нават ранейшыя прыхільнікі вялікага князя, паверыўшы ў яго смерць, перайшлі на бок Жыгімонта: усё ж гэта быў свой, а не польскі князь.

Адразу пасля авалодання Вільняй Жыгімонт Кейстутавіч аб’явіў сябе вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім. Палякі скакалі і галёкалі ад радасці, наладжвалі феерверкі, крычалі віват свайму «згаворліваму» васальнаму ўладару Вялікага Княства Жыгімонту Кейстутавічу. Цяпер іхны стаўленік будзе скакаць пад польскую дуду. Карыстаючыся момантам, палякі здзейснілі сваю залатую мару — прымусілі аддаць ім і далучыць да Польскага каралеўства ўкраінскія землі Падолле, Валынь і Кіеўшчыну разам са сталіцай Старажытнай Русі Кіевам. Мала таго, яны дабіліся ад Жыгімонта пагаднення, згодна з якім пасля ягоной смерці ўсё Вялікае Княства далучыцца да Полыпчы. Вось так — можна без вайны заваяваць вялікую краіну!

Прапольская палітыка Жыгімонта пасеяла буру незадаволенасці ў асяроддзі беларускай шляхты і баярства: як жа — пачаўся нахабны і непрыхаваны гандаль іхнай зямлёй, іхнай вялікай краінай. А калі людзі даведаліся, што Свідрыгайла жывы і здаровы, што ён збірае войска супраць польскага нашэсця, усюды выказвалі гатоўнасць ісці яму на дапамогу. Вялікае Княства бурліла. I баярства, і просты люд убачылі, што іх падманулі палякі, якія сваімі інтрыгамі ды хітрыкамі падграбаюць пад сябе ўсё, што толькі можна. Цэлую дзяржаву, намнога большую, чым іх каралеўства, захапіць задумалі!

На хвалі гэтай незадаволенасці бальшыні насельніцтва Вялікага Княства Свідрыгайла пачаў дзейнічаць. Знайшоўшы поўную падтрымку полацкіх баяр, ён узяўся збіраць у Полацку войска супраць узурпатара ўлады — польскага прыслужніка Жыгімонта. Сюды, у старажытную сталіцу Беларусі, ішлі баявыя харугвы і вайсковыя аддзелы з Віцебска, Оршы, Смаленска, Мсціслаўля, Магілёва, Крычава, Чачэрска, Гомеля, Друцка, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра, Кіева, Чарнігава, Пуціўля, Ноўгарад-Северска, Тулы, Курска, Вязьмы, Адоева і іншых удзелаў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Увосень 1432 года Свідрыгайла з усімі гэтымі харугвамі і народнымі апалчэнцамі рушыў на захопленыя Жыгімонтам «літоўскія» землі — Менск, Заслаўе, Маладэчна, Крэва, Ашмяны, Вільню. Па дарозе да яго войска далучыўся аддзел лівонскіх рыцараў.

2 снежня абодва войскі — браценікаў Свідрыгайлы і Жыгімонта — сустрэліся пад Ашмянамі. Першымі пачало бітву Жыгімонтава войска, якое складалі польскія харугвы і гвалтам мабілізаваныя жамойты. Здрыганулася зямля ад конскага тупату, забразгала жалеза аб жалеза. Жорсткая сеча двух непрымірымых бакоў пачалася. Але перавага была на баку Жыгімонта, якому палякі далі ўсе, якія былі ў іх, сілы. Жыгімонтавы харугвы пачалі хутка цясніць войска Свідрыгайлы. Нарэшце яно не вытрымала, пачало адступаць. Убачыўшы разгром свайго войска, Свідрыгайла, як піша «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», «коне переменяючн в малой дружнне на Кнев ледво ўтёк».

Але малодшы Альгердавіч не склаў рукі. 3 мэтай атрымання дапамогі ад Рыма ён звязваецца з папам і прапаноўвае яму ўтварыць унію каталіцкай і праваслаўнай царквы — тое, што пачынаў рабіць Свідрыгайлаў папярэднік Вітаўт Вялікі. Папа рымскі ўхваліў намер Свідрыгайлы і сказаў яму склікаць адмысловы сабор. Але намер гэты з розных прычын, найперш ад неўраўнаважанага характару Свідрыгайлы, не здзейсніўся. Зрынуты з трона князь пачаў больш спадзявацца на сілу зброі. I ён збірае новае войска для паходу на Жыгімонта.

Гэтая зацятая вайна Свідрыгайлы з польскім стаўленікам Жыгімонтам цягнулася з пераменнымі поспехамі аж да 1437 года. Урэшце Жыгімонту ўдалося канчаткова разбіць свайго няўтомнага праціўніка і прымусіць яго пакінуць межы Вялікага Княства.

Імкненне вялікага князя Свідрыгайлы адваяваць поўную незалежнасць беларускай дзяржавы, вырваць яе з учэпістых кіпцюроў польскіх вяльможаў скончылася няўдачай. Гаспадаром Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага стаў польскі стаўленік Жыгімонт Кейстутавіч.

КАРОТКАЕ ПАНАВАННЕЖЫГІМОНТА КЕЙСТУГАВІЧА

Шумна, мнагалюдна было ў княжацкім палацы ў Вільні: новы вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Жыгімонт спраўляў сваю перамогу над заклятым ворагам, браценікам Свідрыгайлам. Ад мноства самых вытанчаных страў з княжацкай кухні, ад вэнджаных кумпякоў ды пальцам пханых кілбас, ад замежных вінаградных він ды ад запацелых барылаў хмельнага літоўскага мёду з глыбокіх лёхаў ламаліся сталы. Вялікі князь сядзеў на ўзвышаным месцы ў самым цэнтры застолля. Ужо не малады, з моцна пасівелай паўкруглай барадой і шырокімі — ад вуха да вуха — вусамі, ён весела чокаўся сваёй залатой чарай з шматлікімі гасцямі, не хаваючы сваёй радасці, свайго вялікага трыумфу. Кожны са свайго месца цягнуўся чарай да чары трыумфатара.

Бальшыня гасцей былі палякі. Яны асабліва шчыра радаваліся перамозе Жыгімонта. О так! Яго перамога была і іхная перамога!

Вялікай хвалебнай прамовай ад імя ўсяго Каралеўства польскага і новага караля Уладзіслва III (сына памерлага ў 1434 годзе караля Уладзіслава II Ягайлы) вітаў валадара беларускай дзяржавы ўплывовы дзяржаўны дзеяч Полынчы, стары ліс Збігнеў Алясніцкі, заўзяты ваяўнік за далучэнне Вялікага Княства да Каралеўства. Ен казаў, што перамога Жыгімонта — гэта зарука больш цеснага аб’яднання дзвюх дзяржаў пад зычлівай польскай рукой. Прычым кракаўскі святар горача даводзіў, што самастойнасць (суверэнітэт, сказалі б сёння) і Польшчы, і Вялікага Княства не толькі не зменшыцца, а і набудзе надзейны грунт.

Калі Алясніцкі соладка спяваў гэтак, Жыгімонт заўважыў, як недаверліва пасміхаліся, пераглядваючыся паміж сабой, баяры Вялікага Княства. Ну што, ж, хай пасмяюцца — скора яны ў яго заплачуць!

I праўда. Ужо ў першы год свайго панавання ён калёным жалезам пачаў вынішчаць незадаволеных. Hi вока, ні бока не шкадаваў Жыгімонт у сваіх налётах на тых, хто асмельваўся бунтаваць супраць яго. Па любым даносе, па самым малым па-

дазрэнні новы валадар Княства бязлітасна кідаў на плаху і простых шляхцічаў, і князёў. Як паведамляе «Хроніка Быхаўца», «калі вялікі князь Жыгімонт панаваў у Вільні і Троках, і на ўсіх Рускіх, Літоўскіх і Жамойцкіх землях, ён страшныя зверствы ўчыняў над падданымі сваімі, а асабліва над родам шляхецкім, бязлітасна хапаў іх і страшныя здзекі над імі чыніў, іх, бязвінных, караў і расправы ўчыняў такія, якія толькі вымысліць мог, над усімі княжатамі ды панятамі і над родам шляхецкім усіх земляў Літоўскіх, Рускіх і Жамойцкіх...».

Якраз яму, беларускаму валадару, належыць «гонар» увесці ў сваёй краіне вынаходніцтва цемрашальства і жорсткасці — інквізіцыю, на 43 гады раней, як у Іспаніі.

Жыгімонтавы прыслужнікі хапалі незадаволеных прапольскай палітыкай новай улады і без суда і следства адсякалі ім галовы, вешалі і палілі жывымі. У якасці ўзнагароды інквізітарам дазвалялася ўвесь нажытак пакараных забіраць сабе, цягнуць у свае норы.

Як даносіць тая ж «Хроніка Быхаўца», крывавы Жыгімонт задумаў «увесь род шляхецкі пагубіць». Дзеля гэтага ён вырашыў склікаць усю шляхту на вялікі сойм і там перабіць яе пагалоўна. Ва ўсе ўдзелы Вялікага Княства памчалі князевы пасланцы з загадам: усім шляхцічам ехаць у Вільню. Быццам бы вырашаць земскія пытанні.

Пра сапраўдную мэту Жыгімонта даведаліся віленскі і трокскі ваяводы — Доўгірд і Лелюш. Яны тайком паклікалі велікакняжацкага канюшага князя Аляксандра Чартарыйскага і слуцкага ды капыльскага князя Алельку Уладзіміравіча (унука Альгерда) і пачалі радзіцца, як не дапусціць гэтага вялікага пабоішча.

— Мы павінны ўгаварыць Жыгімонта не падымаць руку на шляхту, — сказаў ваявода Доўгірд. — Яна ж апора для велікакняжацкай улады.

— Гэта калі нармальны князь, а не такі шалёны сабака, — рэзка адказаў на гэта князь Чартарыйскі. — Знішчыўшы шляхту ды баяр, ён хоча знішчыць усіх незадаволеных. А на іх месца паставіць — ужо ставіць — прасталюдзінаў. Ведама, тыя будуць верна служыць яму за княскія міласці ды іх узвышэнне. А сам тады спакойна будзе гуляць ды баляваць. Яму абы напіцца ды нажрацца. А што будзе з Гаспадарствам, з усімі намі — напляваць. Яму ўсё роўна, каму аддаваць краіну — хоць Полыпчы, хоць чорту лысаму.

— Як жа перашкодзіць бойні?

— Ёсць толькі адзін спосаб: пакуль ён не пачаў забіваць усіх нас — забіць самога! Другога спосабу няма. Я яго ведаю — ён не адступіць ад задуманага.

— Ну так — гарбатага магіла справіць. Але як гэта зрабіць? — загаварылі змоўшчыкі. — У яго ж унь якая ахова!

— А так, як рабіў яго бацька Кейстут, калі надумаўся паланіць Ягайлу — сказаў князь Чартарыйскі, які даўно ўжо, было відаць, абдумаў свой план. — Помніце? У вазах з сенам пад’ехаў з ратнікамі. Так і мы зробім. Якраз цяпер пара здаваць вялікаму князю дзякла.

Усе згадзіліся, што гэта самы лепшы спосаб прабрацца ў рэзідэнцыю Жыгімонта ў Троках, у вялікім і непрыступным Трокскім замку — бацькавай вотчыне. Напад наказалі падрыхтаваць князю Чартарыйскаму.

I вось якраз у вербную нядзелю 1440 года ў Трокі пацягнуўся вялікі абоз — трыста вазоў сена. Акурат гэтулькі трэба было здаць сеннага дзякла для коней княжацкай дружыны. Той, хто бачыў гэтыя вазы, нават не падазраваў, што ў кожным з іх сядзіць, схаваўшыся, па пяць узброеных ваяроў. Пугу ў рукі, каб кіраваў абозам, змоўшчыкі далі кіеўскаму баярыну Скабейку. 3 ім побач ішоў і Аляксандр Чартарыйскі.

Калі абоз уехаў праз шырока расчыненыя вартай замкавыя вароты, князь Чартарыйскі падаў умоўны сігнал, і з сена ўмомант павыскаквалі паўстанцкія ваяры. Звязаўшы варту, паўстанцы адразу ж занялі ўвесь замак. Сам жа Аляксандр Чартарыйскі разам з «возчыкам» Скабейкам і сваімі дружыннікамі паспяшаўся ў княжацкі палац, да пакояў Жыгімонта. Але, даведаўшыся пра напад, вялікі князь зачыніўся там і нікога ўжо не пускаў да сябе. Як жа быць? Тоўстыя, акутыя жалезам дзверы не адчыніш і не выб’еш. Ды і калі будзеш залішне моцна малаціць па іх, Жыгімонт можа ўцячы з замка патайнымі хадамі.

Хадзіў вакол палаца князь Чартарыйскі і шукаў, як выкурыць з пакояў Жыгімонта. Ды раптам убачыў у двары князеву мядзведзіцу. Ён добра ведаў любіміцу Жыгімонта: княжацкі канюшы не раз наведваўся да гаспадара дзяржавы. Ведаў і тое, што вялікі князь выпускаў мядзведзіцу ў двор пагуляць, а калі яна вярталася ў пакоі, то падыходзіла да дзвярэй і скрэбла аб іх лапаю. На гэтае скрэбанне Жыгімонт адчыняў дзверы і ўпускаў мядзведзіцу да сябе. Ага! Гэта ж можна і яму, князю Чартарыйскаму, хоць раз ды згуляць ролю мядзведзіцы! Ён падышоў

з памагатымі да Жыгімонтавых дзвярэй і пачаў шкрэбаць аб іх. Так, як рабіла мядзведзіца. Неўзабаве пачулася ў пакоях чыясьці хада, потым расчыніліся дзверы. У дзвярах паказаўся Жыгімонтаў прыслужнік. He даючы яму апомніцца, Чартарыйскі з дружыннікамі ўварваліся ў пакоі, адцясняючы княжацкага прыслужніка, і кінуліся ў памяшканне, дзе вялікі князь правіў імшу, молячы Бога, каб усё абышлося добра.

Убачыўшы нечаканых і няпрошаных гасцей, вялікі князь падняўся з каленяў і застыў у спалоху, збялелы, з шырока адкрытымі вачамі.

— Ну што, вялікі княжа, пагаспадарыў? — падышоў да яго ўсутыч княжацкі канюшы князь Чартарыйскі. — Напраліваў крыві хрысціянскай? I ўсё мала табе было? Хацеў нашу вялікую краіну ляхам аддаць? А ўсіх нас пагубіць, усё баярства і паноў, напаіць нас горам? Дык вось — тое, што ты прызначыў усёй зямлі нашай, усім нам, тое пі цяпер сам. Адзін.

I Чартарыйскі даў каманду схапіць вялікага князя. Бараніць Жыгімонта кінуўся яго верны служка Слаўка. Тады дружыннікі Чартарыйскага схапілі Слаўку за рукі і ногі і, разгайдаўшы, кінулі праз акно высокай замкавай вежы. Тут жа ад рукі Скабейкі знайшоў сваю смерць і вялікі князь Жыгімонт.

Кароткае, але вельмі жорсткае панаванне польскага прыслужніка скончылася.

АБЫ ЦІХА БЫЛО, ЦІ ВЯЛІКАЕ КНЯЖАННЕ КАЗІМІРА

Зноў запуставаў велікакняжацкі трон у Вільні. Хто цяпер на ім сядзе? Хто і куды павядзе вялікую краіну?

Было пра што падумаць прыдворным чынам, панам-радзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, якія амаль бесперапынна збіраліся ў Вільні.

Ужо на першым сходзе сышліся на адным імені — былым вялікім князю Свідрыгайлу, Жыгімонтавым антыподзе, зацятым праціўніку Польшчы, шчырым ваеўніку за сваё беларускае гаспадарства.

— Правільна, лепшага валадара нам не прыдумаць, — устаў перад вяльможнымі панамі князь Юры Гальшанскі. — Вось толькі ці не будзе ён помсціць нам, што перайшлі на службу Жыгімонту?

— А мы служылі не Жыгімонту, а ўладзе, — сказаў на гэта ваявода Ян Гаштольд. — Ды і не будзе Свідрыгайла ўспамінаць леташні снег. Што было, тое прайшло. Мы цяпер — за яго. I ўсе паклянёмся служыць яму, выбранаму намі вялікаму князю Свідрыгайлу. Гэта ж наш князь, літвінскі і рускі. Ён то хутка вымеце адсюль ляхаў. Мы самі будзем ладзіць сваё Гаспадарства.

Ян Гаштольд, якому паны-рада даручылі да прызначэння вялікага князя верхаводзіць у дзяржаве, клікнуў сваіх дружыннікаў і загадаў зараз жа скакаць невялікім аддзелам у Валахію, каб як найхутчэй знайсці там і запрасіць у Вільню былога гаспадара краіны Свідрыгайлу, які знайшоў недзе ў той паўднёвай краіне схоў і прытулак.

Доўга куралесілі пыльнымі малдаўскімі дарогамі Гаштольдавы ганцы, пакуль дапыталіся, дзе засеў былы вялікі князь літоўскі і рускі Свідрыгайла Альгердавіч.

Вось і яго дамок на ўскраіне невялікага малдаўскага гарадка. Ён амаль увесь хаваўся ў зялёным вянку прысадаў, з цяністымі грушамі ды вішаннікам у агародчыку. За агародчыкам відаць былі акуратныя, дагледжаныя шпалеры вінаградніку.

Ганцы супынілі каля дамка коней, і галоўны з іх, саскочыўшы долу, адчыніў браму. Насустрач ужо ішла подбегам устрывожаная нестарая жанчына — князева дачка ці нявестка?

— Ці дома князь Свідрыгайла Альгердавіч? — павітаўшыся, папытаўся ганец; быў ён адзеты па-вайсковаму, з палашом пры боку.

— Няма дома.

— А дзе?

— А вы хто? I што вам ад яго трэба? — сказала, не хаваючы сваёй трывогі, жанчына.

Калі ганец усё растлумачыў, паспакайнелая маладзіца паказала рукой у бок зялёнай даліны, што прасвечвалася між прысадаў, зусім блізка:

— Ён там. Каля сажалкі.

Каля сажалкі, куды падышоў галоўны ганец, апрача сівога, як лунь, старога з палкай у руцэ, які сядзеў да яго спіной, нікога не было відаць. Там толькі пасвіліся козы з табунком авечак, грызлі сакаўную траву. Адна з коз адышлася трохі ўбок, і стары, злаўчыўшыся, спрытна папусціў у яе палкай. Палка трапіла ў казіны бок, пералічыўшы ўсе яе рэбры, і каза хуценька вярнулася назад.

Ганец падышоў да пастуха:

— Скажы, хлоп, як мне знайсці князя Свідрыгайлу?

Пастух абярнуўся да ганца, устаў з каменя, на якім сядзеў. Быў ён у доўгай палатнянай кашулі «літоўскага крою», падпяразанай паверх такіх жа палатняных нагавіц вузкім чырвоным паяском. Прамы, высокі, ён падняў на вайскоўца павесялелыя вочы і сказаў проста:

— А ён перад табой, хлопча! Я — нядаўні вялікі літоўскі і рускі князь, а цяперашні пастар малдаўскага гаспадара Свідрыгайла Альгердавіч! Быў князь, ды сеў у гразь! От так!

Ганец міжволі выцягнуўся перад ім і нейкі момант стаяў аслупянелы. Але, успомніўшы Гаштольдаў загад, стрымана расказаў пастуху-князю, што адбылося ў Троках і Вільні і што паны-рада выбралі яго, Свідрыгайлу Альгердавіча, на вялікае княжанне.

Памаўчаўшы, пасур’ёзнелы Свідрыгайла адказаў:

— Я сваё ўжо адкняжыў, хлопча. Восемдзесят пяты год спраўляю. Так што падзякуй ад мяне паноў-раду і скажы, хай маладзейшага падшукаюць. Ды толькі такога, каб Бацькаўшчыну нашу не прадаў ляхам.

3    гэтым і вярнуліся ганцы ў Вільню.

Зноў пачалі вярхоўныя радцы думаць, каго выбраць на вялікае княжанне.

Нехта выказаўся за Жыгімонтавага сына Міхайлушку. Але яго адразу ж адхілілі. Казалі — яблык ад яблыні не далёка падае: надта ж дапамагаў ён бацьку ў яго вайне супраць Свідрыгайлы, значыць, і сам будзе яднацца-абдымацца з палякамі, як і бацька, не дбаючы пра карысць сваёй краіны.

Былі прапановы яшчэ паклікаць на вялікае княжанне Ягайлавага сына, польскага караля Уладзіслава III. Але бальшыня паноў-рады рашуча адмовілася клікаць яго на пасад у Вільню: назвязваліся-наядналіся ўжо з палякамі, досыць!

Тут успомнілі яшчэ пра адну кандыдатуру — Казіміра, малодшага брата польскага караля. Кандыдатура някепская. Якніяк ён свой, літвінскі князь: сын літвіна Ягайлы і літвінкі Соф’і, дачкі Андрэя Галыпанскага. Адна бяда: малалетак —трынаццаць гадоў усяго споўнілася каралевічу. Ды гэта не павінна стаць перашкодай, на думку бальшыні паноў-радцаў. Асабліва горача выказваўся за малога Казіміра ваявода Ян Гаштольд:

— Дармо, што Казімір малы, мы самі пакіруем ім, навучым, што і як рабіць. Ён стане нашым князем, нам служыцьме, а не каму. Бо Вялікае Княства — зямля яго продкаў, яго бацькоў, яго Радзіма.

Прыйшоўшы да згоды, паны-рада паслалі ганцоў у Сандамір, дзе занаходзілася тады каралева Соф’я Гальшанская з сынам Казімірам.

Каралевічу добра гулялася ў тым зялёным гарадку, у яго былі там сябры, з якімі ў апошні час ён прападаў на паляванні — яму надта палюбіўся гэты занятак. I калі прыехала з Вільні пасольства ад паноў-рады ды паведала малому Казіміру пра яго прызначэнне на такое высокае княжанне, хлопчык адказаў, што ён не хоча туды ехаць, што яму добра і тут. Паслы, якія ўжо ведалі пра захапленне каралевіча ловамі, пачалі распісваць яму, якія там, у Літве, на Белай Русі, лясы, колькі водзіцца ў іх аленяў, дзікоў, ваўкоў, тураў, зуброў, мядзведзяў ды ўсякай іншай дзічыны, і ён здаўся.

Палякі вельмі ўстрывожыліся выбраннем малога Казіміра вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім. Яны добра разумелі, што гэтае выбранне азначала канец уніі паміж дзвюма дзяржавамі, канец іхным надзеям на далучэнне да Польшчы зямель Вялікага Княства, на падначаленне вялікай беларускай дзяржавы Польскаму каралеўству. Разумеў гэта і кароль Упадзіслаў. Таму, выпраўляючы свайго непаўналетняга брата, даваў

яму наказ слухаць ва ўсім яго, валадара Полыпчы. Ён хацеў бачыць Казіміра ў Вільні не вялікім князем, а сваім намеснікам. Тым самым Вялікае Княства падпала б у залежнасць да Польскага каралеўства. На гэтым настойвала і вярхоўная рада Польшчы.

Таму ў Вільню разам з Казімірам ехала прадстаўнічае польскае пасольства, якому было загадана не дапусціць узвядзенне каралевіча на вялікае княжанне: яму дазвалялася толькі пасада каралеўскага намесніка Вялікага Княства. Ого! Хітра задумалі палякі: адным махам усіх пабівахам! Зацвердзіць Казіміра намеснікам польскага караля — гэта ж азначала мірны захоп вялікай краіны палякамі! Літвіны-беларусы, паны-рада навылёт бачылі іх далёкасяжныя мэты. Ну што ж, хай памараць, пацешацца сваімі цудоўнымі хаценнямі. Толькі атрымаюць яны тут дулю з макам!

Па прыездзе Казіміра віленскія радныя паны закацілі гасцям вялікі банкет, які цягнуўся да глыбокай ночы. Да кожнага госця быў прыстаўлены адмысловы частавальнік, абавязкам якога з’яўлялася як мага лепей «накачаць ляхаў»! А тым часам ваявода Ян Гаштольд загадаў сабраць раніцай перад княжацкім замкам на пляцы народнае веча. Па зазыўным гуку званоў шырокі пляц запоўніўся народам.

У той час, калі споенае польскае пасольства спала салодкім сном, віленскія паны-рада перад гаманлівай сціжмай людзей абвясцілі Казіміра Ягайлавіча вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім і тут жа ўздзелі на яго чало велікакняжацкую карону, якую насіў яшчэ Гедымін і якая перадавалася новым вялікім князям. Народ крыкамі «віват» і «слава вялікаму князю» радасна вітаў юнага валадара дзяржавы.

Ад гэтых крыкаў палякі прачнуліся і толькі лыпалі вачыма, гледзячы на карону на чале Казіміра ды слухаючы гучныя воклічы вялікага людскога натоўпу за вокнамі замка. Цяпер ім нічога не заставалася, як браць лахі пад пахі ды ні з чым плесціся дамоў.

Што ж да паноў-рады, то яны ўзялі маладога вялікага князя ў свае рукі. Да яго прыставілі апекуна — Яна (ці Івашку) Гаштольда, вопытнага дзяржаўнага дзеяча, які быў надворным маршалкам яшчэ пры Вітаўту і Свідрыгайлу, а потым вялікакняскім намеснікам у Смаленску, ваяводам у Троках. Пасля смерці Жыгімонта паны-рада адразу ж абралі яго віленскім ваяводам. Пад рукой Яна Гаштольда апынулася не толькі сталіца Вялікага Княства, але і ўсё беларускае гаспадарства.

Малалетняму Казіміру заставалася толькі ва ўсім слухацца свайго апекуна. Зрэшты, яму і не хацелася ўнікаць у зусім не зразумелыя яшчэ дзяржаўныя турботы. Хлопчыка вабілі гульні, ловы. Ян Гаштольд памагаў яму наладжваць цікавыя забаўлянкі. А Гаспадарствам кіраваў сам.

Імем малалетняга вялікага князя Ян Гаштольд вярнуў магнатам і шляхце адабраныя ў іх Жыгімонтам прывілеі, ураўняў правы католікаў і праваслаўных, пааддаваў велікакняжацкім намеснікам аднятыя ў іх удзелы. Фактычна Казімір быў цацкай у гульні паноў-рады на чале з Янам Гаштольдам, што дазваляла беларускім магнатам праводзіць сваю, ні ад кога не залежную палітыку ў гаспадарстве.

Ды сітуацыю перамяніла неспадзяванка: у лістападзе 1444 года на вайне з туркамі загінуў пад Варнай польскі кароль Уладзіслаў III, Казіміраў брат. Польшча засталася без кіраўніка. 3 каралеўскай дынастыі Ягелоноў застаўся толькі семнаццацігадовы Казімір, сын Ягайлы, вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі. Толькі яго, адзінага цяпер законнага наследніка Ягайлы, хацелі бачыць на каралеўскім троне палякі. Апрача ўсяго, з абраннем Казіміра польскім каралем яны спадзяваліся даць жыццё фактычна перакрэсленым цяпер пагадненням Крэўскай і Гарадзельскай уній — аб’яднанню Вялікага Княства з Польшчай — вядома ж, пад яе вяршэнствам.

Усё гэта добра разумелі паны-рада Вялікага Княства, таму яны забаранілі свайму вялікаму князю ехаць у Кракаў, каб сесці на высокі польскі каралеўскі трон. Гаштольдаў падапечны паслухмяна выконваў пастанову пра гэта літвінскага сойма. Пачалася сапраўдная вайна беларусаў з палякамі за Казіміра. Абараняючыся ад дамаганняў польскіх вярхоў адпусціць Казіміра Ягелончыка, князь Юры Галыванскі і друцкі князь Васіль Красны, як перадае польскі храніст Ян Длугаш, казалі:

— Казімір прыехаў у сталіцу Літвы не як пасланнік Польскага каралеўства, а як законны наследнік стальца Вялікага Княства Літоўскага. Тут гаспадарылі ягоныя продкі. Ніякая другая зямля не заменіць яму краіны яго дзядоў, яна яму мілейшая за ўсе астатнія землі і за польскую зямлю таксама.

Больш за два гады вялася гэтая зацятая вайна паміж Кракавам і Вільняй. Два з лішнім гады змагаліся палякі за Казіміра, трымаючы для яго каралеўскі трон, два з лішнім гады адбіваліся ад іх беларускія магнаты. Толькі пусціўшы ў ход абман і самыя неверагодныя інтрыгі, палякі змусілі беларусаў адпусціць

Казіміра ў Кракаў, пакінуўшы за Ягелончыкам велікакняжацкі пасад у Вільні.

Дваццацігадовы Казімір Ягайлавіч стаў адначасна польскім каралём і вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Перад ад’ездам у Кракаў ён прысягнуў панамрадзе не ўваскрашаць Крэўскую і Гарадзельскую уніі, не перадаваць землі Вялікага Княства Польшчы, а наадварот, пашыраць за кошт новых зямель яго тэрыторыю. Беларускія панырада са свайго боку вырашылі строга сачыць за тым, каб выконвалася гэтая прысяга, каб Казімір не паддаўся тут націску сквапных польскіх магнатаў, якія, вядома ж, будуць нацягваць коўдру на сябе.

А націск і праўда быў вялікі. Польскія феадалы адразу ўзялі спакойнага і безыніцыятыўнага караля ў свае рукі, дыктуючы яму, што рабіць. А рабіць яны прымушалі маладзёна якраз тое, супраць чаго яго перасцерагалі магнаты Вялікага Княства Літоўскага, беручы ад яго клятву-прысягу. Мэта польскіх вярхоў на чале з няўрымслівым Збігневам Алясніцкім, фактычным кіраўніком Польшчы, была адна: прыбраць да сваіх рук Літоўскую (Белую) Русь.

Казімір апынуўся паміж двух агнёў. На яго бесперапынна налягалі і тыя, і другія, патрабуючы прама процілеглых рашэнняў. Дыпламатычная вайна паміж абодвума бакамі настолькі абвастралася, што часам перарастала ў сапраўдную вайну са зброяй у руках. Кіраўніку абедзвюх дзяржаў даводзілася ўлагоджваць тыя спрэчкі ды сутычкі то абяцаннямі, то нязначнымі ўступкамі таму і другому боку, то кампрамісамі. Абы ціха было.

Такое супрацьстаянне феадалаў Польшчы і Вялікага Княства не сунімалася да канца жыцця Казіміра, які памёр 7 чэрвеня 1492 года, пракняжыўшы 52 гады.

52 гады, добрае паўстагоддзе княжання Казіміра Ягелончыка. 52 гады адноснага міру і стабільнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, што дало магчымасць развівацца гаспадарцы дзяржавы, памнажацца багаццю, расквітнець яе культуры. У заслугу Казіміра гісторыкі ўпісваюць тое, што ён усё ж захаваў беларускую дзяржаву ў яе ранейшых межах, нават здолеў утрымаць за Княствам тыя ўкраінскія землі, на якія квапіліся палякі, вытрымаўшы іх шалёны націск як на польскага караля. Вялікае Княства пры Казіміру ўсё яшчэ заставалася магутнай, уплывовай дзяржавай. 3 ім як гаспадаром гэтай дзяржавы лічыліся ўсе суседзі. Да яго яшчэ звяртаюцца крымчакі

па дазвол на прызначэнне вярхоўных ханаў. Пра адно такое прызначэнне красамоўна расказвае «Хроніка Быхаўца», дзе гаворыцца, як да вялікага князя Казіміра «прыехалі князі ды ўланы і ўсе мурзы Шырыноўскія ды Баграноўскія ад усяе арды Перакопскае... просячы яго ды чалом б’ючы, каб пасадзіў у іх царом Ач-Гірэя... Князь Казімір таго цара Ач-Гірэя, ушанаваўшы і адарыўшы, з вялікай пашанаю да арды Перакопскае на царства паслаў, а разам з ім адправіў маршалка земскага Радзівіла — садзіць яго на царства. I Радзівіл правёў яго з пашанаю аж да ягонай сталіцы, да Перакопа, і там ад імя вялікага князя Казіміра пасадзіў на царства Перакопскае...».

Казімір імкнуўся жыць у міры з усімі суседзямі. Ён усімі спосабамі пазбягаў войнаў. Нават тады, калі трэба было брацца за зброю, каб абараніць свае межы ад захопнікаў. Абы ціха было.

Вялікім, нават фатальным упушчэннем Казіміра была здача Маскоўскаму княству Вялікага Ноўгарада. Наўгародцы заўсёды хінуліся да беларускага гаспадарства, часта шукаючы і знаходзячы там падтрымку і абарону перш за ўсё ад дамаганняў маскоўскіх князёў. Калі Васілій II, а за ім Іван III узяліся агнём ды мечам далучаць старажытную Наўгародскую рэспубліку да сваіх уладанняў, яе высокае баярства звярнулася да вялікага князя Казіміра па дапамогу Наўгародцы самі прасіліся ў яго далучыцца да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, згаджаючыся на васальную залежнасць ад яго. Дзеля гэтага яны прапаноўвалі шлюб беларускага князя Міхайлы Алелькавіча з наўгародскай пасадніцай аўдавелай Марфай Барэцкай, якая пасля смерці мужа трымала ўладу ў Вялікім Ноўгарадзе ў сваіх руках і згаджалася аддаць яе новаму мужу. Баючыся ўгнявіць Маскву, з якой была падпісана мірная дамова, Казімір адмовіў у просьбе наўгародцаў. А гэта развязвала рукі маскоўскім князям, якія наважылі падпарадкаваць сабе Вялікі Ноўгарад. 3 далучэннем багатай Наўгародскай рэспублікі моц Маскоўскга княства вырасла ўдвая. А гэта дазволіла яго князям лёгка далучыць да сябе і іншыя паўночна-ўсходнія рускія княствы. У выніку там, на паўночным усходзе, з’вілася вялікая і моцная дзяржава Вялікае княства Маскоўскае, што несла ў сабе пагрозу Вялікаму Княству Літоўскаму, Рускаму і Жамойцкаму бо прэтэндавала на яго землі, якія аб’яўляла сваёй «вотчынай».

На Беларусі склалася цяпер зусім новая сітуацыя. Калі ў мінулым яна абараняла сваю самастойнасць па чарзе ад Кіеўскай Русі, Галіцка-Валынскага княства, нямецкіх ордэнаў кры-

жаносцаў, ад Полькага каралеўства, то цяпер ёй трэба было бараніцца ад Масковіі. Магчыма, беларускі ўладар Казімір, які сваёй недальнабачнай палітыкай у адносінах да Паўночна-Усходняй Русі, недаравальным занядбаннем умацавання межаў з ёю даў маскоўскім князям магчымасць захапіць суседнія землі і ўтварыць вялікую цэнтралізаваную рускую дзяржаву, не ўсведамляў яшчэ спароджанай яго злачыннай да сваёй зямлі бяздзейнасцю вялікай пагрозы, што навісла над ягонай радзімай. Ды і над усёй Усходняй Славяншчынай, якая ўжо з першых гадоў XVI стагоддзя была кінута ў крывавы вір безлічы бязглуздых, нікому не патрэбных войнаў паміж братнімі народамі. Але вельмі хутка ўбачаць гэта і на ўласнай шкуры спазнаюць Казіміравы наступнікі.

Пакуль жа было адносна ціха на агромністых абшарах Усходняй Славяншчыны. Ціха, паводле спрадвечных звычаяў прайшло і пахаванне вялікага князя літоўскага, рускага і жамойцкага і караля польскага Казіміра Ягайлавіча (Ягелончыка).

3 яго смерцю вызваліліся адразу два троны — беларускі і польскі. Але Казімір яшчэ пры жыцці паклапаціўся, каб абодва яны былі заняты належным чынам. У сваім тастаменце-завяшчанні ён распарадзіўся так: старэйшы яго сын Ян Альбрэхт становіцца польскім каралём, а сярэдні Аляксандр — гаспадаром беларускай дзяржавы. Гэтым самым ён пацвердзіў самастойнасць абедзвюх дзяржаў.

МАСКОВІЯ ПАЧЫНАЕ ЗАВАЁВУ БЕЛАРУСІ

Аляксандр лаўчэй уставіў нагу ў стрэмя і спрытна ўскочыў на выпешчанага, прыемнай сівой масці жарабка-стаенніка, які аж захадзіў пад ім ад радасці: гэтак застаяўся ў княжацкай канюшні. Ды і гаспадару надакучылі шумныя мнагадзённыя цырымоніі з абраннем яго на вялікае княжанне ў Вільні.

Ледзьве крануў ён лейчыной, як панятлівы, ва ўсім яму паслухмяны Сівок порстка рвануўся з замкавага дзядзінца ў расчыненую насцеж браму. Услед за вялікім князем рушыла і яго дружына, што даўно ўжо, выстраеная на пляцы, стаяла напагатове.

Адразу, як Аляксандра ўзвялі на высокі пасад, яму закарцела агледзець зямлю сваіх продкаў, аб’ехаць усе межы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: ён жа цяпер паўнапраўны гаспадар гэтай магутнай дзяржавы, сваёй, беларускай дзяржавы.

Другая палавіна лета была не гарачая, сонца ўвесь час хавалася за высокімі пёрыстымі воблакамі, што ўслалі неба. Дажджоў ад іх не чакалася. Усё спрыяла падарожжу.

Дарога ішла то лесам, то выбягала на мройнае, пасярэбранае збажыной поле. Па дарозе сустракаліся бярвенныя сялянскія хаты ў зеляніне цяністых прысадаў, з двароў выглядалі іх гаспадары ў сваім белым палатняным адзенні. Часам вялікі князь супыняў каня, загаворваў з простымі сялянамі. Яму вельмі прыемна было слухаць іх простую, народжаную на гэтай зямлі мову беларускую мову. Ён добра ведаў яе змалку, бо гэтая мова была не толькі сялян, але і шляхты, усіх князёў, мова яго бацькоў і дзядоў, гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Нават калі яго дзед Ягайла Альгердавіч пераехаў у Кракаў і стаў польскім каралём, ён не забываў мову роднай зямлі. Толькі яна заўсёды гучала ў каралеўскім двары, ёю карыстаўся бацька ў размовах з польскімі вяльможнымі панамі, патрабаваў, каб на гэтай мове падавалі яму дзелавыя паперы, граматы, дамовы, проста лісты. Кароль Ягайла прывучыў і сваіх жонак, усю сям’ю паслугоўвацца гэтай «рускай» мовай. Прычына была простая: ён зусім не ведаў лаціны, якая ў тыя

часы з’яўлялася афіцыйнай мовай у польскйм каралеўстве. Польскую ж мову як «грубую», «хлопскую» і не дапускалі тады да каралеўскага двара, гэтак жа як і ў дамы ды палацы польскай знаці, ва ўсе «культурныя» сем’і. Аляксандр упершыню чуў сваю беларускую мову з вуснаў самога народа і не мог надзівіцца, якая яна самабытная і чыстая. Дома, у каралеўскай сям’і, яна была ўжо з дамешкай лаціны ды і пальшчызны. Лацінскія ды польскія словы і выразы пайшлі гуляць і па беларускім пісьме. Аляксандр падумаў, што варта будзе знайсці знаўцаў народнай мовы, якія сачылі б за чысцінёй мовы дзяржаўных грамат і карэспандэнцыі, каб не надта засмечваць яе чужаземшчынай.

Уперадзе шмат дзе трэба было пабываць, таму вялікі князь на адным месцы доўга не затрымліваўся. Ды і скакалі даволі хутка, часцей наўгалапа. Коні часам ляцелі амаль наперагонку з ветрам, толькі пыл курэў ззаду. Такую маладзецкую язду Казіміраў сын любіў змалку, яна не стамляла каралевіча. I цяпер Сівок нёс свайго гаспадара лёгка і вольна, як сам вецер.

Першы кароткі супынак быў у Браслаўлі, сярод блакітнай пространі азёр. Аляксандр залюбаваўся цудоўным краявідам. Як бы добра было схавацца тут ад людской мітусяніны, паблукаць па гэтых зялёных далінах і бясконцых лясных прасторах з лукам у руках, вышукваючы зверыну, або закінуць у возера мярэжу. Ды ў яго на плячах цяпер — цэлая дзяржава. He да гуляў. Раз узяўся за гуж, не кажы, што не дуж.

3 Заслаўя паскакалі на старадаўні Полацак. Калі пад’язджалі пад горад, пераліўна зазванілі званы Сафійскага сабора — гэта віталі вялікага князя палачане: Аляксандр пасылаў уперад ганцоў, якія апавяшчалі велікакняжацкіх пасаднікаў ва ўдзелах пра яго прыезд.

Потым шлях ляжаў на Поўнач, да межаў з Наўгародскай зямлёй. Супыніліся на зялёных узгор’ях Валдая, якраз там, дзе з чысцюткай сцюдзёнай крынічкі бруілася між буйнога разнатраўя вузенькая рачулка-пятлянка — выток вялікай ракі Волгі. Якраз дасюль, да яе вярхоўя, дайшлі некалі ў сваёй міграцыі крывічы. Тут яшчэ вялікі князь Белай Русі Альгерд мяжу ўстанавіў. У размовах з сялянамі, якія напаткаліся каля вытокаў Волгі, Аляксандру чулася родная яму крывіцкая мова, праўда, у нечым ужо змененая, перайначаная на іншы лад. Мусіць, недарэмна далучыў некалі Альгерд гэтыя валдайскія землі да сваёй дзяржавы. Ад вярхоўяў Волгі Аляксандр накіраваўся са сваёй дружынай на поўдзень, у бок ракі Угры, прытоку Акі — па ёй, гэтай пятлястай рачулцы Угры мяжу сваёй дзяржавы з Mac-

коўскім і Разанскім княствамі таксама правёў Альгерд. Беларускі гаспадар наведаў па чарзе падуладныя яму Вязьму, Смаленск, Дарагабуж, Варатынск, Казельск, Адоеў, Курск, Бранск, Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Кіеў. У Кіеве, гэтай славутай сталіцы старажытнай Русі, Аляксандр затрымаўся на цэлы дзень і на ноч — яму захацелася бліжэй пазнаёміцца з даўнейшымі памяткамі славутага горада. Цяпер гэта быў просты ўдзел Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: непаслухмяных князёў Алелькавічаў (Альгердавых унукаў) вялікі князь Казімір выгнаў з іх галоўнай вотчыны ў Слуцак і Капыль, ліквідаваўшы зусім Кіеўскае княства.

Разам з кіеўскім намеснікам вялікі князь Аляксандр паскакаў далей на поўдзень. Праз адкрытыя ўсім вятрам стэпы Дзікага поля падарожнікі дамчалі да самага берага Чорнага Мора, дзе і канчаліся паўднёвыя ўдзелы Белай Русі. На кароткі час затрымаліся ў прыморскім Ачакаве, зазірнулі ў паселішча, якое тутэйшыя людзі называлі Вітаўтавай лазняй — яны расказвалі, што акурат тут купаўся некалі ў чарнаморскіх хвалях Вітаўт Вялікі. Аляксандр з кіеўскім намеснікам і дружыннікамі таксама з прыемнасцю пакупаўся ў Чорным моры, якое служыла цяпер паўднёвай мяжою беларускага гаспадарства: Белай Русі належала добрая частка Паўночнага Прычарнамор’я — паміж вусцямі Днястра і Дняпра.

Назад Аляксандр вяртаўся заходняй мяжой Вялікага Княства. Як вярхоўнага гаспадара сустракалі яго ў Камянец-Падольску, Астрозе, Луцку Бярэсці, Бельску, Гародні, Троках, Коўне і іншых падуладных яму гарадах — удзельных цэнтрах. Вялікі прывал зрабілі падарожнікі на беразе Балтыйскага мора, у сцюдзёных хвалях якога змылі з целаў пыл вялікай дарогі. Тут, у Жамойці, канчаліся ўладанні беларускай дзяржавы на поўначы. Заходзячы ў сялянскія хаты, Аляксандр спрабаваў размаўляць з жамойтамі, але не разумеў іхнай мовы, а перагаворшчыка з ім не было: Жамойць — адзіны неславянскі край у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Мусіць, жамойты не вельмі добра пачуваліся ў вялікай славянскай дзяржаве, бо не раз выступалі за аддзяленне ад Літоўскай (Белай) Русі, каб самім панаваць на ўласнай зямлі. Але такая маленькая краіна адразу ж станавілася лёгкай здабычай сквапных крыжацкіх комтураў, таму жамойты вымушаны былі хавацца пад крыло літоўскіх (беларускіх) князёў, якія ў сваю чаргу ўсяляк імкнуліся ўтрымаць іх у Вялікім Княстве, бо гэта адкрывала дзяржаве выхад да Балтыйскага мора. Таму і назву побач са словамі «літоўскае» і «рускае» ўнеслі і найменне «жамойцкае».

3 Жамойці ўзбярэжжам Нёмана Аляксандр з дружынай вярнуўся ў Вільню ужо на схіле лета. Ён на ўласныя вочы пабачыў сваё вялікае гаспадарства, усвядоміў яго магутнасць і вялікія магчымасці.

Першую ноч пасля вялікага падарожжа ён спаў без задніх ног. А пад раніцу вялікаму князю Аляксандру прысніўся дзіўны сон. Нібыта едзе ён адкрытым стэпам на кані і бачыць: разам з узыходным сонцам узмыў у неба вялізны чорны каршун, якога апанавалі малыя птушкі. Кружацца з страшным крыкам птушкі вакол каршуна, дзяўбуць яго, падлятаючы з розных бакоў, але ён і не зважае на гэтую драбнату, ляціць і ляціць сваёй дарогай. Ды раптам каршун пачаў кружыцца прама над Аляксандрам, спускаючыся ўсё ніжэй і ніжэй. I раптам — о жах! — каменем апусціўся на яго галаву, моцна ашчаперыўшы яе сваімі кіпцюрамі і з усёй сілы ціснучы ўніз.

У гэты момант і прачнуўся вялікі князь Аляксандр Казіміравіч. Прачнуўся, сеў на край ложка і задумаўся: што б гэта значыла?

Ён успомніў, што ў бацькавым двары ў Вільні быў вяшчун, які ўмеў разгадваць сны, прарочыў будучыню. Але потым бацька чамусьці неўзлюбіў яго, выгнаў з велікакпяжацкага двара. Паклікаўшы служку, Аляксандр загадаў адшукаць вешчуна і адразу ж прывесці да яго.

Гэта быў стары, з сівой барадой, але жвавы, з вострымі вачамі чалавек. Трымаўся ён спакойна, годна.

— Твой сон, вялікі княжа, — гэта перасцярога, — сказаў вяшчун, уважліва выслухаўшы Аляксандра. — Вялікая перасцярога. Толькі не ведаю, ці не загневаешся на мяне, калі я буду гаварыць тое, што думаю, што прадчуваю. Бо твайго бацьку я ўгнявіў сваімі прадказаннямі. I ён выгнаў мяне. За праўду. Горкую праўду. Людзі ж заўсёды хочуць чуць лепш салодкую ману, чым горкую праўду...

— Кажы мне ўсё, што ведаеш і прадчуваеш, — адразу зразумеў яго вялікі князь. — Кажы праўду і толькі праўду, горкая яна ці салодкая.

— Тады слухай мяне, вялікі княжа. Сон твой вельмі празрысты. Цябе гняце адна трывога: на цябе, на наша Вялікае Княства точыць дзюбу нейкі каршун. Ты кажаш, падняўся ён разам з узыходным сонцам. Дык гэта той самы каршун, пра якога я казаў твайму бацьку і праз якога ён выгнаў мяне з двара. Каршун гэты сядзіць у Залескай зямлі. Зразумей мяне, вялікі княжа, я нічога не маю супраць Залескай зямлі, супраць Масковіі.

Я сам русін, палачанін. Мы з маскавітамі блізкія па крыві, і нам у міры ды спакоі трэба было б жыць. Ды ўсюды ёсць хцівыя, з вялікай пыхай ды гонарам людзі. Ад іх бяда зыходзіць для ўсіх — і для чужакоў, і для сваіх. Трэба здолець адразу супыніць іх, не даць ім развязаць рукі, якімі яны чыняць ліха на зямлі...

— Добра, дзядуня, — перабіў вешчуна Аляксандр, — але спачатку раскажы, што табе казаў бацька, калі праганяў з двара? Як гэта было? Раскажы ўсё па парадку. Якую праўду не ўпадабаў ён?

— Раз дазваляеш, тады слухай, вялікі княжа. Бацька твой быў памяркоўны гаспадар. Усім стараўся дагадзіць, усіх прыласкаць. Абы ціха было. Яно б, можа, і ішло ўсё добра, калі б паны-рада не адпусцілі вялікага князя Казіміра яшчэ і на польскі сталец. Уздзелі на нашага князя палякі сваю каралеўскую Kapony і патрабуюць служыць ім. Ведама, раз запрогся ў воз — цягні яго. А як цягнуць два вазы адначасова? I як сядзець аднаму на двух крэслах-тронах? Hi там, ні там нічога талковага не зробіш. Ды палякі ведалі, што рабілі. 3 Казіміравай дапамогай намерыліся паступова падгрэбці пад сябе нашу зямлю. Гадамі не пускалі яго ў Княства. А без гаспадарскага вока ці ж можа быць парадак у гаспадарстве? Усё пачало йсці на самацёк. Ды тое, што падточваецца моц Вялікага Княства, палякам было на руку: слабога хутчэй можна адолець, прыгрэбці да сябе. Так занядбаў нашай дзяржавай твой бацька, што яе пачалі ўжо скубці патроху хітрыя суседзі, адбіраць яе добрыя кавалкі. На межах рабілася абы-што, асабліва на ўсходніх. Гаспадар і не рупіўся ўмацоўваць іх. Я паспрачаўся з тваім бацькам за Ноўгарад. Браты-наўгародцы самі прасіліся пад нашае крыло, у цесны хаўрус ішлі да нас, згаджаліся падпарадкавацца нам, толькі б не падпасці пад руку маскоўскіх князёў. Уяўляеш, вялікі княжа, як бы пашырылася, памацнела наша Гаспадарства, калі б да яго далучылася Наўгародская зямля. Аж да мора Паўночнага цягнецца яе тэрыторыя. Такую вялікую краіну твой бацька згадзіўся аддаць Маскве. I Масква з маленькага княства, якіх многа і ў нас, і ў Паўночнай Русі, зрабілася з далучэннем Наўгародскай зямлі вялікай і моцнай дзяржавай. Мы самі выгадавалі сабе праціўніка на Паўночным усходзе. Масковія пачала лічыць сябе наследніцай усіх рускіх зямель, усёй Русі. А гэта азначае, што яна захоча заграбастаць сабе і ўсю нашу краіну, усё Вялікае Княства, усю Белую Русь. Мы стаім цяпер перад вялікімі няшчасцямі. Вось да чаго прывяло нядбальства вялікага князя Казіміра. Цяпер ты разумееш, вялікі княжа, які кар-

Вялікі князь Аляксандр

шун лятаў над табой? He давай жа яму выпусціць свае кіпцюры.

Аляксандр ведаў пра наўгародскія падзеі, ведаў і гісторыю стасункаў Вялікага Княства з Вялікім Ноўгарадам. Некалі Вітаўт Вялікі здолеў падначаліць Наўгародскую Рэспубліку беларускай дзяржаве. Але пасля катастрофы на Ворскле наўгародцы выйшлі з-пад ягонай рукі, Вялікі Ноўгарад зноў стаў незалежным. Толькі цяпер вось на яго пачала квапіцца Масква, далучыла да сябе.

Вялікая небяспекадля Беларусі былаяшчэўтым, што Масква зрабілася цэнтрам праваслаўя, «рускай» веры. Усе пакрыўджаныя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ўцякалі ў праваслаўную Масковію. Апошнім часам нават пасаднікі памежных з ёю ўдзелаў пускаліся бегчы туды разам са сваімі ўладаннямі, бегчы ад «лаціны», якая быццам бы ўсталявалася ў сталіцы беларускай дзяржавы Вільні. Каталіцтва, якое спавядала значная частка насельніцтва Беларусі, пачалі яшчэ называць «польскай» верай у адрозненне ад «рускай», праваслаўнай. Місію абароны праваслаўя ад каталіцтва, «рускай» веры ад «лаціны», ці «польскай» веры, і ўзяла на сябе толькі што ўтвораная руская цэнтралізаваная дзяржава Масковія. Як paHeft для крыжакоў падставай экспансіі на беларускія землі было акаталічванне яе насельніцва, што ўпарта трымалася паганства, так цяпер маскоўскія князі знайшлі ў «абароне» праваслаўя на Беларусі добрую зачэпку для яе захопу разам з усімі ўладаннямі. Іэта адразу зразумеў новы гаспадар беларускай дзяржавы.

За акном княжацкага палаца ў Вільні ішоў снег. Ціхі, няспеіпны. Пушыстыя снежныя злепкі клаліся і клаліся на даўно

ўмерзлую зямлю, на высокую зубчастую агароджу, на дахі будынкаў.

Аляксандр доўга глядзеў, як тварылася перад ім чароўная зімовая казка.

Раптам сярод снежнай белізны ён убачыў чорныя постаці коннікаў. Іх было некалькі. Яны саскочылі пры браме з разагарачаных коней, і адзін з прыбышоў падбег да варты.

Праз некалькі хвілін ганец ужо стаяў перад Аляксандрам:

— Вялікі княжа, на нас ідуць вайной маскавіты!

I ён расказаў, што вялікі князь маскоўскі Іван Васільевіч, ён жа Іван III, рушыў свае войскі на беларускія ўладанні, захапіў сумежную з Масковіяй Вязьму, а яшчэ Хлепень, Мяшчоўск, Мцэнск, Любуцк, Сярпейск (гарады цяперашніх Калужскай, Тульскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей Расіі) з іхнымі землямі.

Вялікі князь адразу ж сабраў паноў-раду.

— Трэба зараз жа слаць туды ўсё войска і адабраць у маскавітаў нашы землі, — сказаў адзін з віленскіх магнатаў.

— Лёгка сказаць — слаць, калі бальшыня нашых войскаў ва ўдзелах, — адказаў другі радца. — На гэта трэба процьма часу. Ды і не надта хочуць пасаднікі даваць харугвы дзяржаўнай уладзе. Кожны лічыць сам сябе панам. Надта вялікую волю даў удзелам былы гаспадар Казімір.

— Ды і срэбшчыну адмяніў, — падтрымаў яго трэці радца. — Наняць якое войска — не ноймеш: казна апусцела з яго ласкі. Хацеў быць добранькім для сваіх пасаднікаў, а цяпер во да чаго прыводзіць гэтая дабрата.

— Раз мы не гатовыя ваяваць, то, пакуль будзем збіраць ды ўмацоўваць сваё войска, трэба прасіць у валадара маскоўскага міру, прыняць з ім грамату пра мір.

— Што з гэтай граматы! Мы пры Казіміру заключылі мір з Масковіяй, на крыжы пакляліся не адступаць ад дамоўленага, а што робіць гаспадар маскоўскі? Напляваў нават на крыжацалаванне, рабаваць нас пачаў, захопліваць нашы землі. Пакуль мы спалі ў шапку, Масковія ўнь з Крымскім ханствам і Угоршчынай хаўрус учыніла. Таму і смелаю такою стала.

Доўга гаманілі радцы. I прыйшлі да аднаго: прасіць міру ў Масковіі. А каб быў моцны і шчыры гэты мір, параілі вялікаму князю Аляксандру прасіць у маскоўскага князя Івана Васільевіча (прапраўнука Вітаўта Вялікага) рукі ягонай дачкі Алены: балазе трыццацігадовы беларускі валадар быў яшчэ халасцяком.

У студзені 1494 года ў Маскву паехала ад вялікага князя Аляксандра адмысловае пасольства.

Пачаліся доўгія і цяжкія перамовы. Ніякавата адчувалі сябе беларускія паслы ў Маскве: раней Беларусь дыктавала маленькаму і слабому яшчэ Маскоўскаму княству свае ўмовы, а цяпер во даводзіцца ёй самой выслухоўваць і прымаць ці не прымаць умовы маскоўскага князя! Як жа: пад яго рукой цяпер сам Вялікі Ноўгарад і амаль уся Паўночна-Усходняя Русь, а за спіной яшчэ — татарскія орды. Да таго ж Паўночна-Усходняя Русь вызвалілася ўжо ад татарскай няволі (пасля разгрому ў 1480 годзе на рацэ Угры Іванам III хана Ахмеда), але маскоўскі валадар шчодрымі дарамі ды абяцаннямі схіліў татарскіх ханаў на свой бок.

Іван III згадзіўся падпісаць з Белай Руссю вечны мір пры ўмове, што захопленая ім Вязьма і іншыя далучаныя да Масковіі гарады і воласці беларускага гаспадарства застануцца цяпер уладаннямі Маскоўскага вялікага княства. Маскавіты пайшлі толькі на адну ўступку: адпусцілі паланёных смаленцаў. Пасля падпісання такой дамовы Іван III даў згоду на шлюб сваёй дачкі Алены з беларускім валадаром Аляксандрам Казіміравічам. Праўда, з умовай: каб дазволілі ёй застацца праваслаўнай. Выпраўляючы дачку ў Вільню, Іван III даў ёй у рукі запісаны на паперы бацькоўскі наказ-памятку: «Памяць вялікай княгіні Алене. У царкву лацінскую не хадзіць, а хадзіць у грэцкую; для цікавасці можаш схадзіць у царкву лацінскую ці ў манастыр лацінскі, але толькі адзін ці два разы. Калі свякруха твая будзе ў Вільні і загадае табе ісці з ёй у царкву, то правядзі яе да дзвярэй і скажы пачціва, што ідзеш у сваю царкву».

He дарэмна так дбаў пра гэта Іван Васільевіч. Пасля таго, як ён яшчэ раней парадніўся з сям’ёй валадара Візантыйскай імперыі, ажаніўшыся з дачкой роднага брата імператара Соф’яй Палеалог, маскоўскі вялікі князь займеў права на канстанцінопальскі трон. Праўда, цяпер Канстанцінопаль яшчэ трэба было вызваліць ад туркаў, якія ў 1453 годзе заваявалі Візантыйскую імперыю. Але, каб зрабіць гэта, Івану III належала аб'яднаць вакол Масквы ўсю Русь, утварыць моцную дзяржаву. Зрэшты, ён і цяпер узяў на сябе ролю апекуна ўсяго праваслаўя, ролю, якую раней выконваў тут візантыйскі імператар. Пасля падзення Візантыі Масква прэтэндавала на прыцягальны цэнтр усіх праваслаўных вернікаў Усходняга Славянства.

Гэта і вырашыў скарыстаць вялікі князь маскоўскі для «збірання» ўсіх «рускіх», г. зн. усходнеславянскіх зямель у адну дзяржаву пад сваёй уладай. На яго руку іграла і недальнабач-

ная палітыка беларускіх валадароў, якія аддавалі перавагу каталіцкай рэлігіі, ставячы праваслаўе ў прыгнечанае, дыскрымінацыйнае становішча ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, адхіляючы ад улады праваслаўных князёў і баяраў, робячы праваслаўных, «рускіх» вернікаў ізгоямі ў сваім Гаспадарстве. Беручы пад сваю апеку ўсіх гэтых «ізгояў», узяўшы на сябе місію абаронцы «рускай веры», Іван III пачаў называць сябе гаспадаром («государем») Белай Русі, або «ўсяе Русі». А назваць сябе гаспадаром Белай Русі — азначала сказаць, што гэта — «мая Белая Русь». «Мая», толькі «аднятая», «захопленая». А кім захопленая? Літвінамі, чужароднымі літвінамі! На тое ж, што гэтыя «літвіны» — тыя ж самыя беларусы, можна закрыць вочы, а лепш — паказаць, усяляк даказваць, што яны не славяне, «чужакі». А яшчэ, што яны — «лацінцы», «схізматыкі», «палякі», «літоўцы», ворагі «рускай веры». Значыць, ад іх, ад «лацінства» трэба вызваліць усе падуладныя беларускай дзяржаве «рускія» (г. зн. беларускія, украінскія і некаторыя ўласна рускія) землі.

Усе гэтыя прэтэнзіі маскоўскага валадара добра зразумелі вялікі князь Аляксандр і паны-рада, калі пад праектам дагаворнай граматы пра мір яны прачыталі тытул Івана III: «Вялікі князь маскоўскі і ўсяе Русі», а тытул беларускага валадара значыўся толькі «Вялікі князь літоўскі». Літвіны-беларусы запратэставалі: гэтымі правакацыйнымі тытуламі нахабны і хітры вялікі князь маскоўскі як бы казаў Аляксандру: твае землі — гэта Літва (уся Заходняя частка Беларусі) і Жамойць (этнаграфічная Літва ў сучасным разуменні), а мае — усе рускія землі, пад якімі разумеліся ўкраінскія, уласна рускія і ўсходнебеларускія (сучасная Віцебская, Смаленская, Магілёўская і часткова Мінская вобласці, якія здаўна займелі назву Белая Русь). Пачалася сапраўдная дыпламатычная вайна за тытулы. Убачыўшы прынцыповую і цвёрдую пазіцыю ў гэтым літвінаў-беларусаў, паноў-рады і самога вялікага князя Аляксандра, Іван III адступіў — зняў са свайго тытула словы «государь всея Русн». Але ад мэты заваяваць, далучыць да Вялікага княства Маскоўскага гэтыя «рускія» землі не адступіўся. Наадварот, з усёй сваёй напорыстасцю ўзяўся здзяйсняць яе.

Заваёўніцкіх памкненняў Івана III не стрымала ні мірнае пагадненне з Белай Руссю, ні парадненне з яе гаспадаром. Наадварот, яно дало цесцю зачэпку прыдрацца да свайго зяця Аляксандра, што ў Вільні «прышчамляюцца» правы яго дачкі як праваслаўнай верніцы. Прыдраўшыся да гэтых дробязных

парушэнняў дамоўленасці пра стварэнне дачцы належных умоў для адпраўлення яе веравызнання, Іван III нарэшце заявіў свайму зяцю, што ён здымае з сябе хроснае цалаванне пры пагадненні і цяпер «будзе стаяць за хрысціянства, колькі яму дапаможа Бог». За «хрысціянства» — гэта значыць, за праваслаўе, за сваю «рускую» веру.

Рэлігійныя дамаганні маскоўскага гаспадара яшчэ раз прымусілі Аляксандра падумаць пра унію дзвюх цэркваў на Белай Русі — каталіцкай і праваслаўнай. Была б свая, асобная рэлігія, якую вызнавала б усё насельніцтва Вялікага Княства, якая лічылася б тут сваёй — самі сабой адпалі б дамаганні маскоўскіх князёў. Але распачынаць рэлігійную рэформу цяпер было б вельмі небяспечна, бо гэта пасеяла б вялікую смуту ў краіне, што адразу скарысталі б маскавіты. Унію можна — і трэба! — будзе правесці, калі стабілізуецца становішча ў краіне, калі ёй не будзе пагражаць ніякая небяспека.

Пакуль жа Аляксандр рабіў усё магчымае, каб не трывожыць праваслаўных вернікаў, пашыраў іх правы, даваў ім магчымасць — насуперак указу Казіміра — будаваць новыя цэрквы і манастыры, задобрываў праваслаўных пасаднікаў ва ўдзельных княствах, асабліва памежных з Масковіяй.

Ды незадаволеных «лацінствам» у Княстве было яшчэ нямала. На іх вельмі разлічваў Іван III, задумаўшы далучыць да Маскоўскай дзяржавы «рускія» землі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Рыхтуючыся да вайны з беларускай дзяржавай, Іван Васільевіч знайшоў вельмі важных хаўруснікаў — Крымскае ханства і Малдавію. Знайсці сабе добрых пасобнікаў надумаў ён і ў самім Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім з ліку праваслаўных князёў, незадаволеных «лацінствам». Да іх паслаў ён з ганцамі адмысловы зварот з заклікам пераходзіць на яго бок і абяцаннем пашырыць іх княствы. На гэты заклік адгукнуліся князі памежных з Масковіяй удзелаў беларускага гаспадарства — Сямён Бельскі, Сямён Мажайскі і Васіль Шамячыч.

Займеўшы добрую падтрымку як па-за межамі беларускай дзяржавы, так і ўнутры яе, Іван III пачаў шырокі наступ на Беларусь. У хуткім часе маскоўскія войскі захапілі і спалілі горад Бранск, за ім — занялі Пуціўль і іншыя падуладныя беларускай дзяржаве гарады. Адначасова з поўдня рушылі на Вялікае Княства крымчакі на чале з хаўруснікам Масквы ханам Менглі-Гірэем, які ўзяўся з уласцівай татарам жорсткасцю спусташаць украінскія землі.

Ратуючы сітуацыю, вялікі князь Аляксандр паслаў супраць маскавітаў гетмана Канстанціна Астрожскага з чатырохтысячным войскам, якое было пад рукой у беларускага валадара.

Недзе за Смаленскам гетману паведамілі віжы, што насустрач ідзе 40-тысячнае маскоўскае войска — у дзесяць разоў большае,чым яго!

На прывале Канстанцін Астрожскі сабраў вайсковую раду.

— Трэба адступіць ды папоўніць войска, — казалі на радзе камандзіры вайсковых аддзелаў. — Маскавітаў у дзесяць разоў болей. Ці ж можам мы супыніць такую раць?

Уважліва выслухаўшы ўсіх, гетман сказаў так:

— Мала ці многа маскавітаў, мы павінны біцца. Нам даручылі абараніць нашу зямлю ад маскоўскіх захопнікаў. Уся Белая Русь спадзяецца на нас. Як жа мы можам адступаць? Трэба біцца! Як Бог дасць, так і будзе. He біўшыся — ніяк не трэба варочацца назад. I з малымі сіламі перамагаюць.

14 ліпеня 1500 года за Дарагабужам, каля рэчкі Вядроша, з самім гетманам наперадзе беларуская конніца кінулася ў бой. Маскоўцы не чакалі такой дзёрзкасці літвінаў-беларусцаў і вымушаны былі ўцякаць. Але яны неўзабаве апомніліся, сабраліся з сіламі і пайшлі адбіваць атаку. Усчалася зацятая сеча. Але сілы былі не роўныя, і беларускае войска амаль поўнасцю палегла на полі бою. Толькі невялікая частка яго трапіла ў палон. Паланёны быў маскавітамі і сам гетман Канстанцін Астрожскі.

Даведаўшыся пра разгром войска Канстанціна Астрожскага, вялікі князь Аляксандр і паны-рада ў Вільні вельмі захваляваліся, пачалі прымаць меры, каб супыніць наступленне маскоўскага войска на Беларусь.

Аляксандр спешна пачаў збіраць сілы для адпору маскоўскаму войску, таксама прасіць дапамогі ў суседніх краінах. Найперш, вядома, ён кінуўся да сваіх братоў, Казіміравічаў — польскага караля Яна Альбрэхта і караля Венгрыі і Чэхіі Уладзіслава. Ды яны мала чым змаглі пасобіць брату Аляксандру, бо ў іх хапала сваіх неадкладных праблем. У вайне супраць маскавітаў Аляксандр знайшоў усё ж хаўруснікаў — лівонскіх немцаў на поўначы і татар Вялікай Арды на ўсходзе.

Гэтыя хаўруснікі хоць і выступілі супраць маскоўскіх войск, але істотна не дапамаглі Белай Русі. Аляксандр пачаў пакладацца пераважна на ўласныя сілы, чым на саюзныя ды наёмныя. Толькі дзякуючы сваім войскам удалося ўсё ж стрымаць наступ маскавітаў на чале з Аляксандравым цесцем. Асабліва

паказалі сваю вытрымку і сапраўдны гераізм смаляне. Яны мужна вытрымалі шматдзённую аблогу маскавітамі свайго старажытнага горада, не спалохаліся бясконцага абстрэлу яго з гармат, адбілі нападнікаў ад смаленскіх сценаў. Добра пашкуматанае «беларусцамі» маскоўскае войска вымушана было вярнуцца назад. Іван III настолькі быў раз’юшаны гэтым адступленнем, што загадаў сваім прыслужнікам зняць з няўдачлівых военачальнікаў-адступленцаў штаны і добра ўсыпаць бізуноў, a потым кінуць у халодныя цямніцы да пацукоў. Ды не яны былі вінаватыя ў няўдачным паходзе на крывіцкую зямлю, а гераічныя смаляне, якія абаранялі сваю радзіму ад няпрошаных гасцей.

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Белай Руссю цягнулася з пераменнымі поспехамі амаль тры гады.

У час гэтай беларуска-маскоўскай вайны нечакана памёр Аляксандраў брат — польскі кароль Ян Альбрэхт. Раней, калі палякі наважылі былі пасадзіць на свой каралеўскі трон беларускага гаспадара Казіміра, паны-рада Вялікага Княства нізашто не хацелі пускаць яго ад сябе ў Кракаў, польскую сталіцу. Некалькі гадоў вялася тады зацятая вайна за Казіміра. Цяпер жа вярхоўная рада беларускага гаспадарства рабіла ўсе магчымыя захады, каб польскі трон заняў вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Аляксандр. Бо вярхоўныя беларускія паны і сам Аляксандр бачылі, што аднаму Вялікаму Княству абараняцца ад новага небяспечнага ворага на паўночным усходзе — маскоўскіх валадароў — вельмі цяжка. Таму, калі палякі вырашылі выбраць вялікага князя беларускага гаспадарства і сваім каралём, беларуская вярхушка толькі вітала гэтае прызначэнне. Яна вельмі спадзявалася, што Масковія інакш загаворыць тады з Белай Руссю.

Так яно і сталася. Улічыўшы ўмацаванне пазіцый Вялікага Княства Літоўскага, Іван III згадзіўся пайсці з ім на перамовы. Паміж абодвума праціўнікамі 15 сакавіка 1503 года была падпісана дамова пра перамір’е на шэсць гадоў. Згодна з гэтай дамовай за Масквой заставаліся на час перамір’я захопленыя ёю вялікія ўладанні Белай Русі — Чарнігаў, Старадуб, Дарагабуж, Гомель, Ноўгарад-Северскі, Рыльск, Любеч, Пуціўль, Хоцім, Бранск, Любуцк, Невель, Веліж і некаторыя іншыя ўдзельныя цэнтры. Тое, што стагоддзямі набывалі валадары оеларускай дзяржавы, было страчана ў адначассе. Асабліва крыўдна было беларусам аддаваць свае этнічныя землі з цэнтрамі Бранск, Гомель, Хоцім і іншымі, якія ўпершыню адыходзілі да чужой ім Масковіі.

Гэтыя заваёвы Маскоўскага вялікага княства, аб’яднанне вакол Масквы ўсіх рускіх і сумежных зямель стварылі зусім новую сітуацыю ва ўсходняй Еўропе, асабліва небяспечную для беларускай дзяржавы, для самога яе існавання. Утвораная на паўночным усходзе ў пачатку XVI стагоддзя моцная Руская цэнтралізаваная дзяржава, аб’явіўшы сябе пераемніцай Старажытнай Русі, адкрыта прэтэндавала не толькі на ўласна рускія, але і беларускія і ўкраінскія землі, якія знаходзіліся ў складзе беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Недарэмна як адной з умоў перамір’я паміж беларускай і рускай дзяржавамі Іван III дабіўся такі прызнання яго «вялікім князем маскоўскім і ўсяе Русі». А гэта азначала, што пасля шасцігадовага перамір’я ён пачне з «поўным правам» адбіраць ад беларускай дзяржавы «сваю вотчыну».

Вялікая маскоўская пагроза прымусіла беларускія вярхі пайсці на больш цеснае збліжэнне з Польшчай. Палякі ўзялі Белую Русь у свае гарачыя абдымкі не дзеля таго, каб абараніць яе ад дамаганняў Масквы, але каб паступова далучыць з усімі падуладнымі ёй землямі да Польскага каралеўства. Каб сябрыпалякі не задушылі да канца вольнае беларускае гаспадарства ў гэтых абдымках, беларускія паны-рада і вялікі князь імкнуліся максімальна захаваць асновы самастойнасці сваёй дзяржавы ў рамках хаўрусу. Зноў распачыналася дыпламатычная вайна беларускай дзяржавы з Польскім каралеўствам за незалежнасць. Інакш кажучы, беларускаму гаспадарству наканавана было з гэтага часу змагацца за сваю самастойнасць на два франты — з Масковіяй і з хаўруснікамі палякамі.

Некалі, вяртаючыся з Траянскай вайны на радзіму, на свой востраў Ітаку ў Эгейскім моры, як расказваецца ў славутай паэме Гамера, легендарны Адысей павінен быў прайсці на сваім караблі вузкім пралівам паміж дзвюма скаламі Сцылай і Харыбдай, якія таілі ў сабе смяротную небяспеку. Аддалішся ад Сцылы, каб не трапіць у пашчу шматгаловага страшыдла, — прыблізішся да Харыбды, дзе чакала другая, не менш страшная пачвара.

Вось паміж такімі ж Сцылай і Харыбдай — паміж Польскім каралеўствам і Маскоўскім вялікім княствам — апынулася ў пачатку XVI стагоддзя Беларусь.

Па сутнасці, далейшая 500-гадовая гісторыя Беларусі — гэта бясконцае балансаванне карабля яе дзяржаўнасці паміж дзвюма смяротна небяспечнымі скаламі — дзвюма суседнімі дзяржавамі, што прэтэндавалі на яе тэрыторыю, на яе зямлю.

ВАЙНА БЕЛАРУСІ 3 МАСКОВІЯЙ

Аднастайнае тутухканне конскіх капытоў па ўбітай дарозе, манатоннае падзынкванне медных званочкаў на дузе карэнніка ды пакалыхванне экіпажа наганялі на гетмана сон. Але заснуць яму не даваў нясцішны боль у плячы, што мучыў яго з таго часу, як маскавіты, наваліўшыся з усіх бакоў, выбілі з ягоных рук шаблю. Яшчэ большы боль раздзіраў яго сэрца, боль за недаравальную ваенную паражку, за катастрафічны разгром ягонага войска пад Дарагабужам каля ракі Вядроша.

Ва ўсім ён вінаваціў і лаяў толькі сябе. Як гэта ён, дурань, папёрся ў воду не ведаючы броду? Што — не мог паболей віжоў пусціць, каб усё па палічках яму расклалі? Гэта ж толькі баран новыя вароты кідаецца лбом расчыняць. Так, яго ўлюбёная тактыка нечаканасці на першым часе добра спрацавала. Калі беларуская конніца, папамясіўшы балотную твань, параспудзіўшы ў дрыгве ўсіх жаб ды апалонікаў, з нечаканага зусім боку замілыацела раптам перад вачамі маскавітаў, яны ў жаху кінуліся ўцякаць, ды шаблі і дзіды няўтрымных гетманавых коннікаў насцігалі ўцекачоў усюды, покатам клалі па ўзгорыстым полі. На бяду, там было не ўсё маскоўскае войска. He ведаў, не паклапаціўся даведацца найвышэйшы гетман, у якіх лясах-пералесках ваколіц Вядрошы стаіліся іншыя аддзелы маскавітаў. От яны, не паддаўшыся паніцы, перашыхтаваўшыся, і абышлі патаемнымі звярынымі сцежкамі-дарожкамі беларускае войска ды, улучыўшы момант, раптоўна ўсімі сіламі ўдарылі па ім ззаду і з бакоў. Дарэмна кідаўся Канстанцін Астрожскі ў самую куламесу бітвы, дарэмна арудаваў сваёй вострай шабляй, паддаючы адвагі войску. Цёмнымі хмарамі наваліліся на літвінаўбеларусаў маскавіты, усё мацней і мацней насядалі на іх, б’ючы, колючы, рэжучы. Перахітрылі яго, спрактыкаванага воўка, маскоўскія военачальнікі.

Балюча, нясцерпна балюча было згадваць Канстанціну Астрожскаму, як падалі ад маскоўскіх мечаў, сякер ды пікаў беларускія ваяры, усцілаючы сабой поле бітвы, як сцягвалі іх з коней татарскімі арканамі, як вязалі па пяць, па дзесяць і болей і прычэплівалі вяроўкамі да задніх крукоў падводаў, каб гнаць у

маскоўскі палон. Апынуліся ў палоне такія высокія вайсковыя чыны, як Грыгоры Асціковіч, Літавор Храптовіч, Мікалай Глябовіч, Хведар Няміра і яшчэ многія.

Пабітага, звязанага па руках і нагах вязуць во ў маскоўскі палон пад аховай вершнікаў-канваіраў і яго, найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, непераможнага дагэтуль у шмат якіх бітвах князя Канстанціна Астрожскага. Сорам і ганьба! Ды што сорам, што ганьба! Галоўнае, ён сваёй дурной саманадзейнасцю пагубіў войска, адкрыў маскоўскім заваёўнікам дарогу ў яго краіну. Ого! Цяпер яны не прамінуць скарыстаць перамогу над ім, пойдуць далей захопліваць гарады ды княжанні Беларусі, пачнуць падбірацца пад сэрца крывіцкай дзяржавы — стольную Вільню. I ён, найвышэйшы гетман, не можа ўжо ім нічым перашкодзіць, заступіць дарогу чужацкай навалачы.

Навокал раскашавала зялёнае лета. У палях красавала, пералівалася перламутравымі хвалямі непаспелае яшчэ жыта. Вабілі да сябе сваёй прахалодай цяністыя беразачкі ўздоўж дарогі, манілі халаднаватым бляскам вады пакручастыя рачулкі, што, хаваючыся ў ракітніку ды цемнаватым альшаніку, віліся па адкрытых, ужо нядаўна скошаных далінах-поймах, абстаўленых свежымі зелянцовымі стагамі сена. Над лугамі з прарэзлівым крыкам кружылі бакасы — нібы клікалі яго да сябе, на волю.

Дарога князю Астрожскаму была ўжо знаёмая. Яшчэ ж нядаўна ўсе навакольныя землі належалі беларускаму гаспадарству — Вялікаму Княству Літоўскаму. Гэта толькі цяпер маскоўскі валадар пачаў нахабна захопліваць чужое. Пад выглядам збірання Русі. Хоць Русь не ўсюды аднолькавая. I чаму бо пад маскоўскае ярмо ўсім трэба падстаўляць выю?

Коні імчалі борзда, і праз нейкі час паказаліся сярод палёў зялёныя астравы манастырскіх уладанняў з густымі прысадамі, між якімі весела зіхацелі на сонцы пазалочаныя крыжы і купалы цэркваў. Потым вачам адкрыліся роўныя шэрагі акуратных драўляных домікаў у зеляніне прысадаў. Князь Канстанцін Астрожскі, які раней бываў у Маскве ў складзе пасольстваў ад вялікага князя літоўскага, ведаў, што гэта — слабада бліжэйшай дружыны маскоўскага гаспадара, яго целаахоўнікаў. Слабада ўяўляла з сябе як бы асобны гарадок. Людзі называлі яго Налей (ці Наліўкі). Бо яго насельнікі мелі прывілей свабодна, калі ім уздумаецца, «наліваць» сабе ды піць піва і мёд, у той час як астатнім маскоўцам гэта дазвалялася толькі ў вялікія святы.

Казалі, што гарадок аддзяляўся ракой і шырокай лугавінай ад усёй Масквы якраз дзеля таго, каб іншыя маскоўцы не спакушаліся тым хмельным пітвом1.

Пратарахцеўшы простымі, як палінеянымі, вуліцамі Масквы з яе драўлянымі, больш аднапавярховымі дамамі і дамкамі, канвойныя, а за імі і фурман экіпажа завярнулі ў нейкі завулак каля рэдкіх бярозавых прысадаў, адкуль відаць былі чырвоныя зубцы маскоўскай цаглянай цытадэлі — Крамля. Паслабіўшы повязі, палоннага гетмана завялі ў абстаўлены простай мэбляю дамок з вузкімі акенцамі і замкнулі.

Многа ці мала сядзеў у чатырох сценах Канстанцін Астрожскі, ён і сам бы не сказаў. Праз нейкі час каля парога загрукалі, і неўзабаве адчыніліся дзверы. Увайшлі нейкія важныя, у дарагім бліскучым адзенні чыны. Былі гэта пасланцы самога вялікага князя маскоўскага Івана III. Яны паведамілі палоннаму, што «вялікі гаспадзін Іван III, Божай міласцю цар і гаспадар усяе Русі» хоча бачыць у сябе «паланёнага найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага князя Канстанціна Астрожскага». Яго поўнасцю развязалі, памаглі прывесці ў парадак і павезлі на шыкоўным вазку ў велікакняжацкі палац у Крамлі.

Канстанцін Астрожскі бачыў маскоўскага ўладара, калі прыязджаў з пасольствам ладзіць шлюб і забіраць яго дачку Алену, якая стала жонкай беларускага гаспадара, вялікага князя літоўскага, рускага і жамойцкага Аляксандра. Іван III спадабаўся тады князю Астрожскаму. Высокі, статны, з акуратнай бародкай клінам, ён быў даволі прыгожы мужчына. Ды гэтае ўражанне развеялася ў князя Канстанціна Астрожскага, калі ён даведаўся пра яго сквапнасць і лютасць у дачыненні да непаслухмяных суграмадзян і да тых, каго ён заваёўваў.

Строга вытрымліваючы даўно заведзены тут цырыманіял, перад беларускім князем нарэшце адчынілі дзверы ў палаты маскоўскага гаспадара. Галоўны яго радца падвёў Канстанціна Астрожскага да вызначанага месца, дзе звычайна станавіліся перад вялікім князем маскоўскім замежныя паслы ды іншыя важныя асобы, і знакам паказаў спыніцца.

Іван III сядзеў з непакрытай галавой на раззалочаным крэсле-троне, што стаяла на ўзвышэнні пры сцяне. Справа ляжала на лаўцы шапка-каўпак гаспадара, а злева відаць быў посах

1 Слабада Наліўкі знаходзілася ў раёне пазнейшага Спаса-Наліўкінскага завулка горада Масквы.

з крыжам, стаяў на адмысловай падстаўцы таз з вадою, пры якім ляжаў і ручнік. Канстанціну Астрожскаму расказвалі, што маскоўскі валадар кожны раз пасля прыёму тут паслоў рымскай веры, калі рукаўся з імі, мыў у тазе рукі, каб ачысціцца ад «скверны» — ад дотыку «няверных», «нячыстых».

Галоўны радца, нізка пакланіўшыся Івану III, выразным гучным голасам пачаў дакладваць, што перад ім стаіць найвышэйшы гетман Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага князь Канстанцін Астрожскі, паланёны маскавітамі ў бітве пры Вядрошы. Вялікі князь маскоўскі паказаў рукой на засланы зялёным аксамітам зэдлік, што стаяў перад ім унізе, і ветліва запрасіў сесці.

— Я загадаў прывесці цябе сюды не так сабе, — вельмі проста, з даверлівай інтанацыяй у голасе загаварыў ён, калі Канстанцін Астрожскі сеў на зэдліку. — Ты — першы з палонных, хто ўганараваны гутарыць вось так з вялікім князем маскоўскім у яго палатах. Бо лічу цябе выдатным палкаводцам, роўным якому не знайсці ва ўсёй Русі. Нават у бітве з намі на Вядрошы ты паказаў сябе незраўнаным военачальнікам, адважна кінуўся біцца з войскам, у дзесяць разоў большым за тваё. I біўся, трэба прызнаць, умела і смела, не шкадуючы жывата свайго. Але не толькі за твае ваярскія здольнасці ты тут. А яшчэ і таму, што ты — рускі, адной з намі праваслаўнай, рускай веры, словам — наш. I я не проста хачу пагутарыць з табой як з аднавернікам, але і прапанаваць табе разам ваяваць за вызваленне рускіх земляў ад няверных — лацінян і аб’яднаць усю Русь вакол праваслаўнага цэнтра — Масквы. У Літоўскай Русі прыціскаюць праваслаўе, рускіх. Калі мы далучым усе рускія землі да Масковіі, тут праваслаўныя будуць вольна спавядаць сваю веру. Я хачу памагчы сваім братам і сёстрам.

— Але ж, вялікі княжа, праваслаўныя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ні ў кога не просяць вызваляць іх ад... саміх сябе, яны хочуць жыць самі па сабе, у сваёй дзяржаве. У нас кожны мае права спавядаць любую веру — і праваслаўную, і лацінскую, і магаметанскую, любую. Хто якую хоча.

— I ўсё ж было б лепш, каб праваслаўныя жылі ў Маскоўскай дзяржаве, у дзяржаве, якая ім спрыяе. Тым болей, што ўсе рускія землі — гэта вотчына Масквы, мая вотчына. Уся Русь павінна быць пад адной, пад маёй рукой. I Кіеў, і Полацак, і Менск, і Вільня.

— Даруй, вялікі княжа, але адкуль ты ўзяў, што гэта вотчына Масквы? Масквы яшчэ і ў паміне не было, калі на нашых

усіх землях дзеялі тры асобныя гаспадарствы — Ноўгарад, Кіеў і Полацак. Ну, маскавіты завалодалі Вялікім Ноўгарадам. Хоць і Вялікі Ноўгарад мог бы далучыць да сябе Маскву і ўсю Уладзіміра-Суздальскую зямлю. Ноўгарад жа з незапамятных часоў быў сталіцай вялікай дзяржавы на паўночных землях. Але хай: раз вы пагадзіліся аб’яднацца. Гэтае аб’яднанне яшчэ можна зразумець: і маскавіты, і наўгародцы — адзін народ. А ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім — тры асобныя народы, імёнамі якіх і названа наша дзяржава. У яе ўваходзяць тры раўнапраўныя краіны. Першая — Літва, або Белая Русь. Некалі гэта была зямля крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Старажытная Крывія, бо вяршэнства ў ёй мелі крывічы. Даходзіла яна да самага Валдая — пачаткаў Волгі і Дняпра. Усходняя яе мяжа — рака Угра, прыток вашай Акі. Крывіцкімі былі здаўна Смаленск і Вязьма. Другая краіна нашай дзяржавы — Русія са стольным горадам Кіевам. Цяпер яе часам завуць Украіна. Мой далёкі продак вялікі князь Альгерд яшчэ да Кулікоўскай бітвы назаўсёды вызваліў Украіну-Русію ад стэпавых прыхадняў-татар і паслаў туды пасаднікамі сваіх сыноў — славянскіх праваслаўных князёў. Цяпер імя Русіі захацела ўзяць Масковія. Мы вельмі добра разумеем, дзеля чаго: каб разам з імем авалодаць і гэтай вялікай краінай, у якой, як і ў Белай Русі, адрозная ад вашай мова. Трэцяя краіна, якая ўваходзіць у нашу дзяржаву — гэта Жамойць, Жмудзь. Адзіная ў нас неславянская краіна, якая ляжыць каля Варажскага мора і адкрывае нам выхад у гэтае мора. Што ж да Маскоўскага гаспадарства, то яно ўтварылася на асноведзі Растова-Суздальскага княства, якое ў сваю чаргу заснавалі адшчапенцы Кіеўскай зямлі, старадаўняй Русіі. Яны самі адасобіліся ад Кіева, нават пачалі варагаваць з ім. Ці казалі табе, вялікі княжа, твае памочнікі-радцы, як князь суздальскі Андрэй Багалюбскі больш за 300 гадоў назад учыніў разбойніцкі напад на Кіеў з вялікім войскам і каменя на камені не пакінуў ад мацеры гарадоў рускіх, зруйнаваўшы і спапяліўшы ўсе дамы і цэрквы старажытнай сталіцы Русіі, пазабіваўшы яе жыхароў, заліўшы крывёю бязвінных людзей вуліцы і пляцы? Ды русічы Украіны ўсё роўна не пайшлі пад руку суздальскіх, ці растова-суздальскіх, а потым маскоўскіх князёў. Бо самі хацелі гаспадарыць на сваёй зямлі. Дык не трэба хлусіць сабе, вялікі княжа, што даўняя Русія і Белая Русь, якая таксама нікому і ніколі не падначальвалася — вотчына маскавітаў. He расказвай сваіх баек хаця б тым, хто ведае трохі гісторыю нашых зямель. Прызнайся, вялікі княжа, што ты намерыўся

збіраць Русь, каб заняволіць сваіх блізкіх суседзяў. Хоць ніякага права табе на гэта ніхто не даваў.

— Як жа не даваў, мілы гетман, калі твае суродзічы, беларусіны, паны-рада Літвы і сам вялікі князь літоўскі Аляксандр прызналі мой тытул — вялікі князь маскоўскі і ўсяе Русі? Усяе Русі. Гэта значыць, Кіеўскай Русі і Літоўскай, або Белай Русі. А раз прызналі тытул, значыць, згадзіліся, што гэта — наша вотчына. А раз наша вотчына — мы павінны адабраць яе ад вашых князёў, вярнуць Маскве.

— Ты вельмі разумны і кемлівы валадар, вялікі княжа. Усё правільна прадумаў. Камар носа не падточыць. He толькі сілай зброі, але хітрасцю і ўменнем можна заваяваць чужыя землі. 3 такім найважнейшым тытулам усе казыры цяпер у тваіх руках — што праўда, то праўда. Але ўспомні, як Літва згадзілася прызнаць твой новы тытул валадара ўсяе Русі. Ты паставіў нас перад умовай: калі мы не прызнаем гэты твой тытул, ты ідзеш на нас вайною. Наш бок не гатоў быў ваяваць, таму і згадзіўся. Вельмі кепска зрабілі паны-рада і вялікі князь Аляксандр. Думалі, гэта ўсё драбяза. He, не драбяза. Ты атрымаў тады вялікую перамогу, дабіўшыся прызнання гэтага тытула. Але ведай: нашы народы ўсё роўна не прызнаюць цябе сваім гаспадаром.

— А дзе яны дзенуцца, гетман? Мы збяром усіх праваслаўных пад адну руку, пад руку Масквы. I раю табе не адмаўляцца ад прапановы стаць маім палкаводцам, разам збіраць Русь вакол Масквы. Тады ты не толькі вернеш свае вотчыны ў Літве, але і новыя атрымаеш. У Масковіі. Ну і, вядома ж, тым самым я вызвалю цябе ад аковаў і турэмнай келлі.

— Інакш кажучы, ты прапануеш мне ваяваць проці сваіх? He, вялікі княжа, я не магу здрадзіць Радзіме, сваёй Белай Русі. Лепш сядзець з аковамі ў вязніцы, чым насіць на сэрцы цяжкі камень здрадніка Бацькаўшчыны.

— Ну што ж, гетман, хай пакуль так і будзе. А перадумаеш — дай мне знаць. Часу падумаць у цябе будзе, — мнагазначна сказаў вялікі князь маскоўскі.

На гэтым і скончылася сустрэча валадара Масковіі Івана III і палоннага, найвышэйшага гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага.

Каб «лепш» было яму думаць, яго змясцілі ў цеснай турэмнай каморы з адным закратаваным акенцам. А на рукі і на ногі адзелі цяжкія жалезныя аковы. Каб каму-небудзь не ўздумалася вызваліць беларускага гетмана, замок аковаў на руках залілі волавам. Спачатку князя Канстанціна Астрожскага трымалі

ў Маскве: Іван III усё чакаў яго згоды. Калі ж гетман на новы запыт ізноў сказаў цвёрдае «не», яго перавялі далей ад Масквы — у глухую Волагду. Ды маскоўскі валадар і пасля гэтага не дачакаўся, калі схіліць перад ім галаву непакорлівы вязень. Так і памёр Іван III у кастрычніку 1505 года, не атрымаўшы ад Канстанціна Астрожскага згоды перайсці на яго бок.

He спяшаўся адпускаць з турмы Канстанціна Астрожскага і новы вялікі князь маскоўскі сын Івана III — Васілій III. Ды пры ім раптам сапсаваліся стасункі з бацькавым хаўруснікам крымскім ханам Менглі-Гірэем. А гэта прадвяшчала для Масковіі вялікія непрыемнасці. I праўда, у хуткім часе велікакняжацкія ганцы далажылі новаму гаспадару што з поўдня ідзе шматтысячная татарская арда. Няўжо новае нашэсце на Маскву? Перапалоханыя баяры пайшлі з чалабітнай да вялікага князя, каб той папрасіў палоннага беларускага палкаводца Канстанціна Астрожскага ўзначаліць маскоўскае войска для адпору татарскай навалы: ці ж раз даводзілася яму адбіваць татарскія напады на Белую Русь?

Калі ў вязніцу да Канстанціна Астрожскага прыйшлі велікакняжацкія пасланцы і выклалі яму прапанову ачоліць маскоўскае войска супраць татараў, ён моцна задумаўся: ці варта яму пайсці на маскоўскую службу. Можа, новы маскоўскі валадар зменіць заваёўніцкую палітыку свайго бацькі, памірыцца таксама з новым гаспадаром беларускай дзяржавы Жыгімонтам I, які замяніў свайго памерлага ў жніўні 1506 года брата Аляксандра? Узважыўшы ўсё, беларускі палкаводзец даў згоду паслужыць Масковіі. Але з адной умовай: што ён будзе ваяваць толькі супраць татар і ніколі супраць сваёй роднай Літвы-Беларусі. Галоўнае ж, ён цяпер зможа пры зручным выпадку ўцячы на Радзіму.

Такі тайны намер Канстанціна Астрожскага прадугледзелі маскавіты. Таму яны абставілі яго цікунамі-шпегамі, якія сачылі за ім удзень і ўночы, не спускаючы з вачэй.

Канстанцін Астрожскі паспяхова адбіў татарскую арду, за што быў ўганараваны высокімі вайсковымі чынамі маскавітаў ды ўзнагароджаны вялікімі зямельнымі ўладаннямі ў Масковіі. Ён мог бы спакойна, для сваёй карысці служыць маскавітам і далей. Ды яго душа балела за родную Беларусь. Асабліва калі ўбачыў, што новы маскоўскі ўладар намерыўся весці тую ж заваёўніцкую лінію ў адносінах да беларускай дзяржавы, якую распачаў бацька. Канстанцін Астрожскі чуў пра пасольства з Вялікага Княства Літоўскага, што прыязджала ў Маскву, каб на-

ладзіць вечны мір паміж дзвюма вялікімі славянскімі краінамі. Першай умовай міру прадугледжвалася вяртанне вераломна захопленых Іванам III усходніх зямель Беларусі. Але Васілій III не згадзіўся аддаваць ёй захопленае, хоць ён павінен быў гэта зрабіць паводле мірнага пагаднення ад 15 сакавіка 1503 года. Парушэнне пагаднення азначала вайну. Маскоўскі ўладар распачаў яе першы. Адразу з двух бакоў — з Дарагабужа і з Вялікіх Лук — мнагатысячныя маскоўскія войскі пайшлі спусташаць і паліць вялікія і малыя селішчы Беларусі. У Масковію пацягнуліся даўгія абозы з нарабаваным дабром, вялікія натоўпы палонных беларусаў.

Усё часцей і часцей кідаў Канстанцін Астрожскі позірк на захад. 3 нецярпеннем чакаў ён моманту, калі можна было б вырвацца з маскоўскіх кіпцюроў ды ўцячы на Бацькаўшчыну, каб бараніць яе ад маскавітаў. Такі момант надарыўся ў жніўні 1507 года.

Ён выехаў з Масквы да падначаленага яму войска ў Ноўгарад-Северскім княстве, тым княстве, якое яшчэ нядаўна належала Белай Русі. Князю ўдалося адарвацца ад пільных вачэй шпегаў і ўскочыць з сваім верным ардынарцам-літвінам у лес. Там абодва пераапрануліся ў простае сялянскае адзенне і, не марудзячы, рушылі ў вялікую дарогу. Пеша, з аднымі толькі сялянскімі торбамі за плячыма.

Дарога была доўгая. Ды яна не пужала Канстанціна Астрожскага: ён жа цяпер вольны! Ішлі ўдзень і ўночы. 3 кароткімі перапынкамі на адпачынак. Часцей прабіраліся лясамі, далей ад людскога вока. Толькі зрэдчас заглядвалі ў людское селішча. Раздабыць харчоў і чыстай вады.

Праходзячы міма аднаго сяла, Канстанцін Астрожскі ўбачыў здалёк залатыя макаўкі купалоў: царква! Адтуль чуліся спевы: спраўлялася якраз абедня. Як шчыры вернік князь не мог абмінуць праваслаўнага храма. Папрасіўшы свайго хаўрусніка-ардынарца — каталіцкага верніка — пачакаць яго на вуліцы, ён зайшоў у царкву — укленчыў з прыхажанамі перад алтаром, пачаў маліцца і прасіць у Бога шчасліва дабрацца дадому. Ды калі князь выйшаў з Божага храма, убачыў на вуліцы людскі натоўп. Людзі пра нешта ўзбуджана гаманілі.

— Што тут дзеецца? — ціха папытаў ён селяніна ў зрэбнай кашулі, падпяразанай паверх такіх жа портак простай вяроўчынай.

— Ды гэта ж злавілі літоўскага гетмана Астрожскага — уцякаў з палону. Толькі што забрала яго паліцыя, павезла некуды.

Усё зразумеў князь Канстанцін Астрожскі: яго верны ад’ютант Адам, каб выратаваць свайго гаспадара, найвышэйшага гетмана Белай Русі ад паўторнага паланення маскавітамі, сам назваўся пры затрыманні князем Канстанцінам Астрожскім. От гэта ад’ютант! Толькі што з ім зробяць, калі дазнаюцца, які ён Астрожскі? Што праз яго выпусцілі з рук такую важную птушку? Пэўне ж, не пагладзяць па галоўцы! На верную гібель іпюў беларус-католік Адам.

Многа дзён і начэй прабіраўся ляснымі гушчарамі, пахаўрусаваўшы з мядзведзямі ды аленямі, Канстанцін Астрожскі, пакуль нарэшце не наткнуўся на старожу Вялікага Княства Літоўскага.

3 радасцю сустрэў ўцекача новы гаспадар Белай Русі вялікі князь Жыгімонт. Ен адразу ж вярнуў яму чын найвышэйшага гетмана Вялікага Княства, зноў усклаў на яго абарону краіны, у першую чаргу ад маскавітаў і ад татараў.

Але спачатку яму выпала біцца... з родным дзядзькам — Міхалам Глінскім.

Найвышэйшы гет.ман ВКЛ Канстанцін Астрожскі. Невядомы мастак першай паловы XVII cm.

Гэта была вельмі яркая і супярэчлівая постаць у нашай гісторыі. Паходзіў Міхал Глінскі з мангола-татарскіх ханаў, у яго жылах цякла кроў далёкага продка Чынгісхана і ўладара Залатой Арды хана Мамая. Больш блізкія яго продкі назваліся імем заснаванага імі гарадка Глінск на ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Вітаўт прыблізіў іх да сябе, надзяліў значнымі зямельнымі ўгоддзямі і чынамі. Нарадзіўся Міхал Глінскі каля 1470 года ў бацькоўскім маёнтку Хадосава каля Магілёва.

У маладыя гады князю Міхалу Глінскаму пашчаслівіла трапіць у Заходнюю Еўропу, дзе ён атрымаў усебаковую адукацыю. Вучыўся ж юны Міхал пры двары самога імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна I. Пры гэтым ён

выявіў выдатныя здольнасці ва ўсіх навуках, асабліва ў вайсковяй справе, за што імператар узяў яго да сябе на службу.

Калі Міхал Глінскі вярнуўся з-за мяжы, яго адразу заўважыў вялікі князь Аляксандр і прыблізіў да сябе, надаўшы яму важныя дзяржаўныя пасады. Узвышэнне князя Глінскага было не па нутры высокім дворным чынам, якія хацелі зжыць са свету гэтага «выскачку». Ды беларускі гаспадар непахісна стаяў на баку Міхала Глінскага, ён бачыў у яго асобе дзейнага і здольнага дзяржаўнага мужа, які шчыра дбае пра моц і росквіт Вялікага Княства і вельмі істотна памагае яму, вялікаму князю.

Неўзабаве Глінскаму надарылася добрая магчымасць у поўнай меры паказаць свае здольнасці.

Летам 1506 года на Беларусь напала мнагатысячнае войска крымскіх татар. Адны татарскія загоны падышлі пад Слуцак і ўзялі яго ў аблогу. Другое татарскае войска аблажыла Менск. Некаторыя загоны крымчакоў заявіліся пад Новагародкам, падступалі пад Ліду, Ашмяны, Крэва, Гародню. У агні пажараў палала амаль уся Беларусь.

На вайну з татарамі спешна збіраліся вайсковы сілы. Узначаліць беларускае войска ў самы рашучы момант даручылі князю Міхалу Глінскаму, якога вялікі князь Аляксандр прызначыў найвышэйшым гетманам замест раптоўна занядужалага Станіслава Кішкі.

Патаемнымі дарогамі павёў новы гетман свае палкі пад Клецк, дзе атабарыўся галоўны стан ворага. На лясной рачулцы Лань 5 жніўня 1506 года і сустрэліся два войскі — беларускае і татарскае. Беларускае налічвала ўдвая менш ваяроў, чым татарскае. Ды гэта не спыніла адважнага і кемлівага Міхала Глінскага. Ён першы даў бой сваім суродзічам татарам і з крыкам «За мной, браты» сам памчаўся на сваім скакуне цераз рачулку, за якой ашчацінілася пікамі варожая раць. Бітва была зацятая, крывавая. Пад найвышэйшым гетманам Міхалам Глінскім тры разы падалі прашытыя татарскімі стрэламі коні. Кожным разам ён тут жа ўскакваў на новага каня, якога яму падганялі, і кідаўся ў бой. Татары нарэшце не вытрымалі націску беларускіх харугваў і мусілі ратавацца ўцёкамі. Аж да ракі Цэпры гналіся ваяры Глінскага за татарскімі коннікамі, на хацу цэлячы ў іх з лукаў. Як падлічылі гісторыкі, у бітве пад Клецкам і ў ваколіцах было забіта 27 тысяч татар і 3 тысячы ўзята ў палон. Ручаі і рэчкі, пры якіх ад раніцы да вечара грукатала сеча, сталі чырвоныя ад крыві. 3 таго часу месца ў Юіецку, дзе ручаямі цякла тады кроў, назвалі Чырвоным Ставам.

Разграміўшы асноўныя сілы татараў, Міхал Глінскі накіроўваў свае палкі граміць татарскія войскі, што пайшлі на аблогу найбольш буйных беларускіх гарадоў. Найперш коннікі Глінскага прыскакалі пад Слуцак. 3 радасцю злучыліся яны там з абаронцамі, якія самі ўжо выйшлі з сценаў горада і біліся з ворагам. Кіравала случакамі мужная слуцкая княгіня Анастасія. Бальшыня татараў склала там свае галовы, іншых захапілі ў палон. Пачуўшы пра разгром асноўнага войска ў Клецку татары ўсюды здымалі аблогу гарадоў і стараліся як найхутчэй вынесці ногі з такой няветлай Беларусі.

Гэта была трыумфальная перамога Міхала Глінскага. Яна вельмі акрыліла цяжка хворага вялікага князя Аляксандра. Праўда, ненадоўга: невылечная хвароба ўсё роўна звяла яго праз два тыдні ў магілу.

Новы гаспадар беларускай дзяржавы Жыгімонт, малодшы брат Аляксандра, замест таго, каб належным чынам уганараваць пераможцу Клецкай бітвы, выкарыстаць яго ваярскія здольнасці ў абароне айчыны, наадварот, пазбавіў яго ўсіх ранейшых пасад, адхіліў ад двара. Жыгімонт паверыў зайздросніку і саперніку Міхала Глінскага, трокскаму ваяводу Яну Забярэзінскаму, які пачаў даводзіць вялікаму князю, што гетман збіраецца «подсеста» яго, як пішацца ў летапісе, каб самому заняць велікакняжацкі трон. Абураны Міхал Глінскі кінуўся шукаць справядлівасці ў судзе, дабіваючыся пакарання Яна Забярэзінскага за ўзведзены на яго паклёп. Але вялікі князь не хацеў судовага разбіральніцтва і пад рознымі зачэпкамі без канца яго адкладваў. Значыць, гаспадар Жыгімонт, якому, дарэчы, Глінскі дапамог узысці на трон, свядома абараняе паклёпнікаў!

Міхал Глінскі не мог цярпець такіх абразаў. У сваім Тураве князь пачаў збіраць войска, з якім неўзабаве і выступіў, каб самому расправіцца з крыўдзіцелямі. Найперш ён напаў на Гародню, дзе якраз і знаходзіўся яго самы закляты вораг Ян Забярэзінскі. Ваяры Глінскага знайшлі яго ў спальні і адсеклі галаву. 3 наколатай на дзіду галавой Яна Забярэзінскага конніца Міхала Глінскага паскакала на Вільню, каб паквітацца з іншымі варожымі яму высокімі панамі. Гэта ўжо быў мяцеж! Панырада і вялікі князь Жыгімонт замітусіліся, пачалі арганізоўваць абарону Вільні. Хоць і з цяжкасцю, ім удалося адбіцца ад мяцежнага князя.

Разумеючы, што адступаць ужо няма куды, Глінскі распачынае змаганне за высокі дзяржаўны пасад у Вялікім Княстве. Каб займець на гэта права, ён сватаецца да аўдавелай слуцкай

княгіні Анастасіі з велікакняжацкага роду Алелькавічаў, унукаў вялікага Альгерда. Ды ні ласкай, ні сілай не дабіўся Міхал Глінскі ад Анастасіі Слуцкай згоды.

Тады ён скіраваў свой позірк на Маскву. Васілій III вельмі рады быў выкарыстаць мяцежнага літвінскага князя для заваёвы Беларусі і Украіны. Ён гарантаваў Міхалу Глінскаму аддаць у яго валоданне ўсе адваяваныя ім «рускія» землі. I той пайшоў старацца. Напачатку сваімі сіламі захапіў Мазыр, потым рушыў на Слуцак, на гераіню вайны з татарамі Анастасію. Яму на дапамогу падаспелі маскоўскія войскі.

Злучаныя сілы Масковіі і Міхала Глінскага, якія дайшлі да Менска, а потым аж да Слоніма, дзень і ноч спусташалі беларускія землі.

Для абароны Вялікага Княства з Кракава паспяшаўся прыехаць вялікі князь беларускага гаспадарства Жыгімонт, якога якраз выбралі таксама польскім каралём. Да яго падаспеў са сваёй харугвай і Канстанцін Астрожскі, які пасля маскоўскага палону адпачываў у сваім маёнтку ў Астрозе.

Паход на мяцежнага князя і яго хаўруснікаў узначаліў сам Жыгімонт. Пад націскам беларускага войска маскавіты са сваім саюзнікам пачалі адступаць. У пагоню вялікі князь паслаў корпус Канстанціна Астрожскага разам з наёмнымі аддзеламі. Але маскавіты не нрымалі бою: ведалі сілу і хватку свайго нядаўняга вязня! Неўзабаве яны запрасілі міру.

Ізноў вярнуўся Канстанцін Астрожскі ў лясную заціш. Гэтым разам ён бавіўся ў сваім новым маёнтку ў Тураве, які перадаў яму Жыгімонт за перамогу над маскавітамі і іх хаўруснікам Міхалам Глінскім, былым уладальнікам гэтага маёнтка. Ды доўга адпачываць гетману зноў не давялося: яшчэ раз прымчалі з разбоем на Вялікае Княства крымчакі. Вёў іхнае саракатысячнае войска сам хан Менглі-Гірэй. 28 красавіка 1511 года яго сустрэў з войскам над Вішняўцом на Украіне Канстанцін Астрожскі. Хоць колькасная перавага была на баку татар, беларускі гетман прыняў бой. Пасля вялікай сечы, у якой пралілося мора крыві з аднаго і з другога боку, крымчакі былі ўшчэнт разгромлены. Дваццаць чатыры тысячы іх засталіся ляжаць на полі бою, многа трапіла ў палон. Гэта была новая бліскучая перамога Канстанціна Астрожскага над татарамі, якія змушаны былі цяпер падпісаць мір з беларускім валадаром і польскім каралём Жыгімонтам.

Ды тут зноў паднялі галаву маскавіты, разарваўшы зусім нядаўняе мірнае пагадненне. Вельмі ж не цярпелася ім завало-

даць беларускімі землямі. Васілій III паставіў перад сваімі ваяводамі першачарговую задачу: захапіць Смаленск — найважнейшы фарпост беларускага гаспадарства на ўсходзе. Увосень 1512 года маскоўскія войскі рушылі на Беларусь. Галоўныя сілы на чале з самім Васіліем III былі кінуты на авалоданне Смаленскам. Ды смаляне мужна і непахісна абараняліся ад няпрошаных гасцей. Шэсць тыдняў абстрэльвалі маскавіты горад, узяўшы яго ў аблогу. Толькі пачуўшы пра набліжэнне трыццацітысячнага войска пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага, перапалоханы маскоўскі ўладар хуценька пусціўся разам з войскам назад. He ўдалося маскавітам захапіць Смаленск і падчас новага паходу на Беларусь, які адбыўся праз месяцы два пасля першага. I тут давялося ім падмазваць пяты ад смалян.

Трэцім разам Васілій III сабраў намнога большае войска. Прытым заручыўся падтрымкай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна I, а яшчэ Тэўтонскага ордэна і Даніі. Усе яны прыслалі вялікаму князю маскоўскаму свае падмацаванні. Паміж саюзнікамі было дасягнута пагадненне, паводле якога ў выніку перамогі над Жыгімонтам яны падзеляць Вялікае Княства Літоўскае і Польскае каралеўства паміж сабой і далучаць іх землі да сваіх краін.

Нягледзячы на смяртэльную небяспеку, што навісла над Беларуссю, беларускую шляхту вельмі цяжка было падняць на вайну, харугвы з розных куткоў краіны з вялікім спазненнем прыходзілі на месца збору ў Менск. Дарагі час быў страчаны. Яго скарыстаў Міхал Глінскі, які паабяцаў Васілію III здабыць Смаленск. Толькі з адной абавязковай умовай: гэты горад з усімі яго землямі стане ягоным уладаннем.

Міхал Глінскі ведаў, што смаляне хутчэй загінуць, чым здадуць маскавітам свой старажытны крывіцкі горад. Таму намерыўся ўзяць яго хітрасцю, абманам. Выклікаўшы смалян на перамовы, мяцежны князь даводзіў ім, што ён ніякі не здраднік, а ваяўнік за праваслаўе і за справядлівасць, што ён — «свой», што пасля здачы паводле пагаднення з маскоўскім валадаром Смаленск не будзе перададзены Маскве, а пяройдзе да яго, князя Глінскага, а ён не толькі не аддасць горад на рабаўніцтва, a захавае яго самастойнасць, верне смалянам усе іхныя прывілеі і нават надасць новыя. Некаторых баяраў ён схіліў на свой бок подкупам. Перамовы вяліся пад несупынным абстрэлам ста сарака гармат, які ўчыніў у горадзе шматлікія пажары. Смаляне, якія так і не дачакаліся ад вялікага князя Жыгімонта прыходу абяцанага войска, убачыўшы безвыходнасць свайго стано-

вішча, вырашылі даверыцца «свайму» Міхалу Глінскаму і здаць яму горад. Адкрываючы яму і маскавітам вароты, яны казалі: «Здаёмся не вялікаму князю маскоўскаму, а Глінскаму: ён будзе нашым панам, яму будзем служыць».

Ды Васілій III, заняўшы Смаленск, ужо і слухаць не хацеў пра перадачу Смаленскага княжання Міхалу Глінскаму. Калі той падышоў да маскоўскага ўладара і сказаў: «Вялікі князь маскоўскі, я сёння дару табе Смаленск, якога ты даўно дабіваўся. Што ж ты падаруеш мне?», Васілій III адказаў з насмешкаю: «Раз ты падараваў мне Смаленск, дык я дару табе Вялікае Княства Літоўскае». Атрымалася, што Глінскі абмануў смалян, бо сам быў абмануты.

Авалоданнем Смаленска Васілій III не абмежаваўся. Ён адразу ж накіраваў адсюль сваё васьмідзесяцітысячнае войска пад камандаваннем М. Булгакава-Голіцы і I. Чалядніна захопліваць іншыя беларускія гарады. Спачатку маскавіты рушылі на Оршу і Друцк.

Насустрач гэтай армадзе ішло з цяжкасцю сабранае нешматлікае беларускае войска. Вялікі князь Жыгімонт, які сам яго вёў, наважыў застацца з чатырохтысячным аддзелам у Барысаве, каб там збіраць новыя сілы.

Адбіваць жа нашэсце маскавітаў ён даручыў Канстанціну Астрожскаму. Яму было прыдадзена трыццацітысячнае войска. He болып не менш. Убачыўшы яго набліжэнне, маскавіты сцягнулі ўсе свае сілы пад Оршу і развярнулі палкі за ракой Крапіўнай, непадалёку ад яе ўпадзення ў Дняпро. Вельмі трывожыўся за зыход вырашальнай бітвы вялікі князь Жыгімонт: ці не будзе яна другой Вядрошай? Баяўся і сам гетман: надта ж няроўныя сілы — 30 тысяч супраць 80 тысяч маскавітаў. Ды адступаць не было куды: за яго ж спіной ляжала ўсё Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — Беларусь, Украіна, Жамойць. Ад яго залежала: застанецца яго беларуская дзяржава вольнай ці на яе будзе ўздзета ярмо маскоўскай няволі.

Падыходзячы са сваім войскам пад Крапіўну, гетман Астрожскі, якому пра кожны рух варожых сіл спраўна даносілі віжы, на хаду маляваў у галаве план бітвы.

Спачатку гетман размясціў палкі на выгадных пазіцыях, для чаго частку войскаў пераправіў цераз Дняпро, бліжэй да непрыяцеля. Дзве вялікія раці — беларуская і маскоўская — сталі адна перад адной.

Канстанцін Астрожскі першы павёў конніцу і пяхоту на расцягнуты ланцуг маскоўскага войска. Пачалася крывавая

многагадзінная сеча. У самы цяжкі момант гетман даў каманду войску адступаць. Убачыўшы адступленне беларускага войска, маскоўскія палкі з радасцю кінуліся ў пагоню і... трапілі пад знішчальны агонь замаскіраваных гармат. У маскоўскіх шэрагах пачалася паніка. А ў гэты час Канстанцін Астрожскі, хутка перашыхтаваўшы свае палкі, імкліва памчаў з імі на маскавітаў, якія згубілі ўсякую арыентацыю і кідаліся ў розныя бакі як сляпыя. Канстанцін Астрожскі лётаў на сваім кані па ўсім фронце, накіроўваючы куды трэба свае харугвы, сам ведучы іх у бой. Да глыбокай ночы не сціхала бітва. Баявая напорыстасць беларускіх ратнікаў, якія абаранялі сваю краіну ад маскоўскіх захопнікаў, у спалучэнні з разумнымі, вельмі нечаканымі манеўрамі Канстанціна Астрожскага, з яго асабістай бясстрашнасцю зрабіла дзіва: мнагатысячная вайсковая лавіна маскавітаў пачала адкочвацца назад. Беларуская ж конніца не давала ім уцячы, насцігаючы іх на хаду і ўсцілаючы поле бою палеглымі. Рака Крапіўна таксама была запруджана забітымі.

Гэта быў поўны разгром маскоўскага войска. Сорак тысяч ратнікаў Васілія III склалі там свае галовы. Некалькі тысяч здалося ў палон, астатнія паўцякалі. Сярод паланёных апынуліся і галоўныя маскоўскія военачалыіікі I. Чаляднін і М. Булгакаў-Голіца.

Слава пра бліскучую перамогу Канстанціна Астрожскага над маскоўскім войскам з хуткасцю маланкі разляцелася па свеце. Яна прыкметна прыўзняла дух беларускага народа, акрыліла яго і дала новыя сілы для абароны Бацькаўшчыны ад маскоўскіх захопнікаў. 3 тых далёкіх часоў дайшла да нас і складзеная ў народзе беларуская песня пра слаўную Аршанскую бітву:

Ой у нядзельку параненька Узышло сонейка хмарненька, Узышло сонейка над борам, Па-над Селецкім таборам. А ў таборы трубы граюць, Да ваяцкае парады зазываюць, Сталі рады адбываці, Адкуль Воршу здабываці: А ці з поля, а ці з лесу, А ці з рэчкі невялічкі. Ані з поля, ані з лесу, Толькі з рэчкі невялічкі.

А ў нядзельку параненька Сталі хлопцы-пяцігорцы.

Бітва пад Оршай. Гравюра XVI cm.

Гучаць разам з самапалаў, 3 сяміпалых ад запалаў. Б'юць паўсоткаю з гарматаў. Масква стала наракаці, Места Воршу пакідаці. А як з Воршы уцякалі, Рэчку невялічку пракліналі: — Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,

Як нашая слава тут прапала;

Бадай высахла да сканчэння свету, Як нашай славанькі ўжо нету. Слава Воршы ўжо не горша.

Слаўся, пан Астроскі!

Подзвіг Канстанціна Астрожскага праслаўлялі і паэты. Адну са сваіх «гістарычных песень», напісаную ў 1816 годзе, прысвяціў беларускаму гетману вядомы ў свой час польскамоўны пісьменнік, выхадзец з Брэстчыны ІОльян Урсын Нямцэвіч. У ёй важкімі, урачыста-эпічнымі радкамі праслаўляў ён выдатнага нашага палкаводца:

Шмат выцерпеў ён. I далі яму ўлады

Літвы булаву: знай героя!

Калі цар прывёў сюды войскаў армады, Іх князь стрэў пад Воршаю зброяй!

На грудзі — кальчугу, штурмак свой — на голаў, 3 булатам аголеным строгім

Вось ён аб’язджае ўсё войска наўкола На верным кані беланогім.

«Браты мае, рыцары, будзьце мужамі!» На кліч яго ўсталі дружыны.

Скрозь пікамі колюць, рубаюць мячамі, Крыві навакол — ручаіны.

Ён з трыццаці бітваў вярнуўся са славай, Кароль з ім вітаўся, як з братам.

Увенчаны лаўрамі быў ён дзяржавай, Страчаў яго люд наш віватам...*

Разграміўшы маскоўскую раць, Канстанцін Астрожскі павёў свае харугвы на Смаленск, каб вызваліць ад маскавітаў, вярнуць назад гэты важны горад Белай Русі. Беларускае войска акружыла горад, узяло ў шчыльную аблогу. Ды маскавіты пакінулі тут даволі моцны гарнізон, сюды збегліся таксама ацалелыя ратнікі з-пад Оршы. Да таго ж непрыступныя сцены смаленскай цытадэлі без адмысловых сценабітных гармат прабіць было немагчыма. I Канстанцін Астрожскі даў каманду зняць аблогу, намерыўшыся вярнуцца сюды з добрай баявой тэхнікай. Адабраўшы ад маскоўскіх заваёўнікаў захопленыя гарады Мсціслаў, Дуброўну і Крычаў, беларускі палкаводзец вярнуўся ў Вільню, дзе яму наладзілі трыумфальную сустрэчу. У памяць пра пераможную бітву на Крапіўне славуты гетман

пабудаваў у стольнай Вільні за свой кошт дзве праваслаўныя царквы — Троіцкую і Мікольскую.

Хоць Масква на нейкі час прыціхла пасля разгрому каля Крапіўны, але мірыцца з дзяржавай беларусаў — Вялікім Княствам Літоўскім не думала, выстаўляючы адно патрабаванне: аддаць ёй Полацак, Віцебск, Кіеў, якія маскоўскія князі лічылі сваёй «отчнной». У сваю чаргу Беларусь не магла змірыцца са стратай свайго Смаленска. Таму вайна паміж абедзвюма вялікімі ўсходнеславянскімі дзяржавамі — з невялікімі перапынкамі — цягнулася і далей.

Канстанцін Астрожскі як найвышэйшы гетман рабіў усё магчымае ад яго, каб абараніць сваю беларускую дзяржаву ад маскоўскіх захопнікаў. Адначасова адбіваў ён і шматлікія напады на краіну татарскіх ордаў. Гонячы татар з межаў Вялікага Княства, беларускае войска на чале з Канстанцінам Астрожскім даходзіла да Чорнага мора. У 1524 годзе гетман вадзіў яго ўслед за татарамі да Ачакава, які праз два дні баёў быў заняты яго палкамі. Усяго за сваё жыццё ў бітвах з маскавітамі і татарамі ён выйграў, як падлічылі гісторыкі, 63 бітвы. Памёр слаўны беларускі военачальнік Канстанцін Астрожскі 8 жніўня 1530 года ў сваім палацы ў Тураве.

3 нашага апавядання выпаў сам сабой другі выбітны чалавек эпохі — мяцежны князь Міхал Глінскі. I, мусіць, невыпадкова. Пасля таго, як паздзекаваўся з яго Васілій III, адмовіўшыся ад уласнага абяцання аддаць яму заваяваны Смаленск і паставіўшы там велікакняжацкім намеснікам не яго, а Васілія Шуйскага, Міхал Глінскі надумаў адпомсціць свайму крыўдзіцелю. Ён вырашае вярнуцца дамоў, на Беларусь, каб ваяваць цяпер супраць Масквы. У прывезеным ганцом лісце бунтарны князь патаемна просіць свайго былога гаспадара вялікага князя Жыгімонта дараваць яго віну перад Бацькаўшчынай і абавязуецца нават з лішкам аплаціць яе. Беларускі валадар вельмі ўзрадаваўся такой навіне. Ды пра перамовы Глінскага з Жыгімонтам даведаліся маскавіты. Калі здрадны князь выехаў да мяжы з Вялікім Княствам Літоўскім, каб вярнуцца дамоў, маскоўскія ваяры пусціліся за ім у пагоню і каля Оршы схапілі ўцекача. Звязанага князя Міхала Глінскага прывезлі да самога Васілія III, які якраз знаходзіўся ў Смаленску.

— Злахітры, — сказаў яму вялікі князь маскоўскі пры сустрэчы, — я ўчыню табе пакаранне па тваіх заслугах.

Міхал Глінскі з годнасцю адказаў маскоўскаму валадару:

— Я не прызнаю ўзведзенага на мяне абвінавачання ў злахітрасці, бо калі б ты стрымаў дадзенае мне слова і абяцанне, то я быў бы самым верным з усіх тваіх слуг. Але раз ты, як я пераканаўся, ні за што не лічыш свае ж словы, а яшчэ і смяешся з мяне, то адзінае, пра што я шкадую — гэта тое, што я не змог здзейсніць супраць цябе свае планы. Смерцю я заўсёды пагарджаў і сустрэну яе без страху, нават ахвотна, бо тады не буду бачыць цябе, тыран!

Гісторыя не ведае, хто яшчэ гэтак смела выказваў у вочы ўсемагутнаму маскоўскаму валадару праўду-матку.

Васілій III не даў Міхалу Глінскаму такой раскошы — памерці. Ён загадаў закаваць яго ў ланцугі і кінуць самую горшую вязніцу. Цэлых трынаццаць гадоў праседзеў без руху ў чатырох глухіх і цвілых сценах цямніцы-склепа неўтаймоўны, поўны бурлівай энергіі князь-бунтар.

Выбавіла адтуль Міхала Глінскага... каханне валадара маскоўскай дзяржавы да яго пляменніцы Алены Глінскай, дачкі брата Васіля Глінскага. Васіль прымаў дзейсны ўдзел у мяцяжы Міхала Глінскага і разам з ім уцёк у Маскву, дзе служыў пры двары маскоўскага гасудара. Калі Васілій III, кінуўшы бяздзетную жонку Саламонію Сабураву, ажаніўся з юнай прыгажуняй Аленай Глінскай, яна і выпрасіла ў свайго гаспадара вызваліць з цямніцы роднага дзядзьку. 28 лютага 1527 года Міхал Глінскі першы раз за трынаццаць гадоў убачыў дзённае святло.

Васілій III ажаніў яго з дачкой князя Івана Абаленскага і падараваў маладой сям’і «вотчыну» — невялікі гарадок у Масковіі Старадуб-Рапалаўскі з ваколіцамі, дзе і асеў некалі грозны і ваяўнічы, а цяпер пастарэлы і знясілены князь.

Калі ў кастрычніку 1533 года маскоўскі валадар занядужаў і адчуў набліжэнне смерці, то моцна задумаўся аб пераемніку на маскоўскім троне. Сыны Іван і Юрый, якіх нарадзіла яму Алена, былі яшчэ зусім малыя. I ўсё ж перад самай смерцю ён абвясціў баярам сваю волю: вялікім князем маскоўскім будзе яго трохгадовы сын Іван (будучы Іван Грозны), апекуном жа над ім і меншым сынам прызначаецца сваяк... Міхал Глінскі. Па сутнасці гэта азначала, што цяпер у яго руках — уся маскоўская ўлада!

Ды не доўга радаваўся Міхал Глінскі такому шчасліваму збегу абставін. Вельмі хутка трапіў ён у сетку прыдворных інтрыг. Паверыўшы інтрыганам пра намер дзядзькі ўзурпіраваць уладу ў Крамлі, Алена Глінская, якая сама хацела там уладарыць, вярнула яго ў абжытую ўжо ім цямніцу, дзе Міхал Глінскі і скончыў свой зямны шлях 15 верасня 1534 года.

ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА I ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ

Пасля смерці ваяўнічага валадара Масковіі Васілія III трохі пацішэла на ўсходняй мяжы беларускай дзяржавы.

Пакуль малы і зусім яшчэ не «грозны»вялікі князь маскоўскі Іван Васільевіч гуляў у цацкі, яго маці, маладая і прыгожая княгіня-літвінка Алена Глінская, бесцырымонна адапхнуўшы ад апякунства над сынам знакамітага дзядзьку і разам з ім звёўшы ў магілу двух мужавых братоў ІОрыя і Андрэя, з якімі згодна з тастаментам Васілія III павінна была дзяліць уладу, адна ўзяла ў рукі руль кіравання маскоўскай дзяржавай. Зрэшты, яна толькі трымалася за кіраўнічы руль, а куды яго паварочваць і ўвогуле што рабіць на самай вяршыні дзяржаўнай піраміды, падказваў ёй малады і статны радца Думы баярскай князь Целяпнёў-Абаленскі, якому ашчасліўленая ім удава аддавала душу і цела, ды і ўсё, што толькі ён жадаў.

Праз чатыры гады загадкавая смерць паклала канец гэтакаму яе кіраванню. Усю ўладу ўзяла на сябе Дума. А ў ёй кіроўныя лейцы спрытна ўхапілі найбольш смелыя князі Шуйскія.

Беларусь паспрабавала скарыстаць уладную валтузню ў Масковіі, каб пад шумок вярнуць захопленыя войскамі Івана III і Васілія III свае землі, у першую чаргу Смаленск. Але маскоўскія ваяводы не думалі аддаваць захопленае і з дазволу вярхоў распачалі актыўныя ваенныя дзеянні, каб спыніць наступ беларусаў. Усё ж тагачаснаму гаспадару беларускай дзяржавы ўдалося адабраць ад маскавітаў захопленыя Гомель і Мсціслаў. Пасля гэтага паміж Масковіяй і Беларуссю было заключана перамір’е на некалькі гадоў, якое потым неаднаразова падоўжвалася.

Чаму ж гаспадары беларускай дзяржавы так хутка адступілі, пайшлі на прымірэнне з захопнікамі?

Прычына палягала ва ўнутранай сітуацыі Вялікага Княства, дзе згодна з тагачаснымі законамі залішне незалежна трымаліся буйныя феадалы, усяляк абмяжоўваючы велікакняжацкую ўладу. Гаспадар дзяржавы ў выпадку вайны з цяжкасцю мог сабраць неабходнае войска з сваёй агромністай — «ад мора і да мора» — краіны. Бо гаспадары ўдзельных княстваў больш дбалі

Закаханыя Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл у двары віленскага палаца Радзівілаў. Мастак Ян Матэйка. 1867 г.

пра свае ўласныя інтарэсы, чым пра небяспеку ўсёй краіны, і вельмі неахвотна пасылалі патрэбную колькасць ратнікаў для агульнадзяржаўнага войска. Гэтак жа неахвотна сплочваліся і падаткі, і ў казне не хапала сродкаў для вырабу і закупкі ўзбраення, для найму вайсковага папаўнення ў суседзяў, увогуле для

вядзення вайны. Шляхецкая дэмакратыя вельмі аслабляла дзяржаву.

Пры ўсіх намаганнях вялікаму князю Жыгімонту не ўдавалася зламаць «ціхае» супраціўленне магнатаў, прымусіць іх ва ўсім падначальвацца цэнтральнай уладзе.

У 1545 годзе састарэлы вялікі князь Жыгімонт, якому ішоў ужо 79 год і якога пачалі называць Жыгімонтам I Старым, перадаў кіраванне Вялікім Княствам Літоўскім свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, цяпер ужо Жыгімонту Другому. Польскае каралеўства Жыгімонт Стары пакінуў за сабой. Такім падзелам улады ён як бы падкрэсліваў самастойнасць абедзвюх дзяржаў.

У маладога Жыгімонта былі ўсе карты ў руках, каб навесці парадак у краіне і тым самы забяспечыць баяздольнасць беларускага гаспадарства. Але па-сур’ёзнаму заняцца дзяржаўнымі клопатамі не давалі яму... вельмі ж спакуслівыя забавы, а найбольш ловы. Надта ж палюбіўся каралеўскаму сынку гэты захапляльны занятак. Балазе беларускія лясы ў той час кішэлі рознай зверыной — зубрамі, мядзведзямі, аленямі, рысямі, дзікамі, ваўкамі, лісамі ды казулямі.

На першым часе кіравання з галавой паглынула Жыгімонта Аўгуста яшчэ асабістая драма, звязаная са смерцю жонкі Альжбеты, дачкі брата імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, і з каханнем да чароўнай Барбары Радзівіл, драма, якая паслужыла многім пісьменнікам тэмай для вострасюжэтных раманаў і п’ес і якой зацікавіўся ў свой час вялікі Адам Міцкевіч, наважыўшы напісаць пра гэта чарговую «гістарычную» аповесць у вершах.

Памерла жонка Жыгімонта Аўгуста ў 1545 годзе, годзе яго афіцыйнага зацверджання на велікакняжацкі трон. I гаспадару дзяржавы трэба было ізноў шукаць пару. На адным з шматлікіх баляў у велікакняжацкім двары ў Вільні маладому Жыгімонту трапіла на вочы асляпляльная красуня. Была гэта ўдава нядаўна памерлага графа Станіслава Гаштольда Барбара, дачка магната Юрыя Радзівіла. Жыгімонт Аўгуст з першага позірку па вушы закахаўся ў красуню. Быў ён і сам, паводле сведчання сучаснікаў, вельмі прыгожы і цікавы мужчына, які ў часы першага знаёмства з Барбарай Радзівіл меў за плячыма ўсяго каля дваццаці пяці гадоў. I маладая ўдава адказала яму поўнай узаемнасцю. Агонь кахання ахапіў сэрцы абаіх, неадольна кідаў іх у спапяляльныя абдоймы. Толькі як ім сустракацца? Добра простай блазноце — адкрыта кахайся з кім хочаш і дзе хочаш.

А як яму, венцаноснаму гаспадару вялікай дзяржавы? Які несусветны лямант падняўся б, калі б ён, як той блазнюк, пачаў падхаджваць да гожай удавіцы на вачах ласых да незвычайных навін прыдворных пляткарак! Бацькоўскі палац Барбары Радзівіл стаяў усутыч з рэзідэнцыяй вялікага князя ў Ніжнім замку. I закаханы Жыгімонт загадвае злучыць сваю рэзідэнцыю з радзівілаўскім палацам адмысловай галерэяй з патайным ходам. I запалаў агонь патаемнага кахання. Ледзьве цёмнай заслонай акрые зямлю ноч, як ціхенька, зняўшы з ног свае чобаты-грукалы і несучы іх у руках, нябачным ценем крадзецца басанож па сваёй патайной галерэі першая асоба дзяржавы да чароўнай каханкі. А дапяўшы да яе раззалочанай спачывальні, у мяккіх пуховых пярынах увесь аддаецца безагляднай жарсці.

Пра спатканні вялікага князя з Барбарай ведала яе маці, ведалі браты — Мікалай Руды і Мікалай Чорны Радзівілы, першы — родны, другі — стрыечны. Усе яны выдатна разумелі, якая важная птушка залятае ў іхны палац. Ого! Хто не марыў бы з князёў прыблізіцца так да высокага трона, а калі дасць Бог, то і парадніцца? Лічы — апынуўся б каля самага дзяржаўнага стырна! I так ці не самы магутны ў Літве-Беларусі род Радзівілаў яшчэ больш адарваўся б далёка ўперад ад усякіх там Вішнявецкіх, Кішкаў, Гаштольдаў, Кмітаў і г. д. і г. д.

Таму Радзівілы не перашкаджалі закаханым. Але ўсяму павінен быць нейкі канец. Браты Радзівілы — Руды і Чорны — падсцераглі ў палацы валадара дзяржавы і прыперлі яго да сценкі:

— Вялікі княжа, мы турбуемся за гонар свайго роду, усімі шаноўных паважаных Радзівілаў. Таму просім цябе спыніць няшлюбныя любошчы з нашай сястрой Барбарай. Быць ёй тваёй наложніцай мы не дазволім. Выбачай, вялікі княжа.

Убачыўшы рашучасць на тварах Радзівілаў, Жыгімонт Аўгуст апанурыўся і быў змушаны даць слова не хадзіць болей да Барбары. Ды хіба ж каханню загадаеш? Вялікі князь проста гарэў ім, страціў праз яго сон. Перад вачыма толькі і стаяла яна, любая, вабная, пяшчотная, даражэйшая за ўсіх і за ўсё на свеце. Сама лепш было б узяць з ёй шлюб. Але ж вялікаму князю, венцаносцу вялікай дзяржавы, ніяк нельга было радніцца з простым княжацкім родам. Гэтакае не прынята нідзе. Толькі ў венцаноснай сям’і яму належала шукаць жонку. Тым болып, што маці, польская каралева і вялікая княгіня ВКЛ Бона Сфорца — прасватала ўжо яму дачку прускага герцага Альбрэхта —

Анну-Софію. Яшчэ і ў вочы не бачыў яе Жыгімонт Аўгуст, але і бачыць не хацеў: усіх зацьміла яму любая Барбара.

Аднаго разу праведаў неяк вялікі князь Жыгімонт, што браты Радзівілы — Руды з Чорным — з цэлай кавалькадай паляўнічых выправіліся і паскакалі на ловы. I венцаносны каханак, забыўшыся пра дадзенае ім слова, употайкі, на дыбачках падаўся ў радзівілаўскі палац. Ды ледзьве падкраўся ён пад дзверы Барбарынай спачывальні, як перад ім, нібы з-пад зямлі, выраслі абодва яе браты.

Медаль у гонар Міхала Радзівіла Чорнага

Адкуль яму было ведаць, што яны гэтак могуць падстроіць?

— Міласцівы каролю, — звярнуўся да анямелага вялікага князя Мікалай Руды, — не меў есі да сястры нашое ходзіці, a цяпер для чаго есі прышоў (так перадаў яго словы летапісец)?

Блудліваму каханку нічога не заставалася, як імгненна пры-

няць адважнае рашэнне:

— А што ведаеце? Можа, цяперашняе прысце маё ку сястрэ вашое ўчыніць вам большую славу і пажытак.

— Дай то Божэ, — сказалі на гэта давольныя Радзівілы: зда-

ецца, птушка трапіла такі ў іх сіло.

Ведаючы, што адклад не ідзе ў лад, Барбарыны браты тут жа паклікалі духоўніка.

Патаемна, сярод ночы, і сталі тады пад вянец «маладыя» — Барбара Радзівіл і гаспадар беларускай дзяржавы Жыгімонт Аўгуст. Святар зрабіў усё, як належыць — паводле абраду. Маці Барбары блаславіла маладых. На вянчанні былі і абодва Радзівілы — Мікалай Руды і Мікалай Чорны, а яшчэ муж Барбарынай сястры Ганны Станіслаў Кержгайла. Сведкі.

Адбылося гэталетам 1547 года.

Сам Жыгімонт Аўгуст і ўсе сведкі наважылі пакуль што трымаць пілюб у сакрэце. Ды ці ж ухаваеш шыла ў мяшку? 3 хуткасцю маланкі важная вестка абляцела абедзве саюзныя краіны — Беларусь і Польшчу. Яна выклікала ў вярхах сапраўдную буру.

Найперш узбаламуціліся ці не ўсе княжацкія роды Беларусі: як жа, і так прыбліжаныя да вялікакняжацкага двара Радзівілы яшчэ вышэй падымуцца над усімі імі, зробяцца ўладнай партыяй. Ну, вядома ж, і ўся радня Жыгімонта Аўгуста была абурана і закранута яго «выхадкай»: гэта ж такое прыніжэнне велікакняжацкаму роду! Больш за ўсіх была незадаволена маці — каралева Бона. Яна наважыла што б там ні было разладзіць шлюб. Можна сказаць, усе апалчыліся супраць яго. Як заўважыў у сваіх «Вандроўках па маіх былых ваколіцах» Уладзіслаў Сыракомля, «Бона баялася сустрэць у асобе жонкі Жыгімонта пераемніцу сваёй улады, літоўская знаць баялася перавагі Радзівілаў. Польшча — перавагі Літвы».

Вялікі князь бачыў, як з усіх бакоў насоўваюцца на яго цёмныя хмары, чуў ужо над галавой грозныя раскаты грому. Ды Жыгімонт намерыўся адкрытымі грудзьмі сустрэць навальніцу. Наперакор незадаволенаму саноўнаму панству закаханы вялікі князь прывёз сваю Барбару з маёнтка Дубінкі, дзе яна правяла некалькі месяцаў, у стольную Вільню і прадставіў прад ясныя вочы ўладных вярхоў як законную жонку, а значыць, вяліную княгіню: шануйце, любіце! Хоць і нехаця, але вяльможныя паны Беларусі мусілі падпарадкавацца волі вялікага князя і паступова супакоіліся. Тым болып што ў яго парадненні з беларускім родам Радзівілаў яны бачылі важны, станоўчы бок: цяпер велікакняжацкая дынастыя Беларусі будзе цалкам свая.

У тым жа 1548 годзе, стаўшы пасля смерці бацькі яшчэ і польскім каралём, Жыгімонт II Аўгуст наважыў гэтак жа зацвердзіць сваю жонку і польскай каралевай. He зважаючы на буру незадаволенасці польскай арыстакратыі тым, што каралева Польшчы — не з венцаноснай дынастыі, а з «падданых» караля, прытым «літвінка», Жыгімонт усё ж павёз яе ў Польшчу на сойм. Яго не спыніла тут адкрытая варожасць да жонкі, іпматлікія плёткі пра яе як пра жанчыну лёгкіх паводзін, не пахіснулі гнеўныя пратэсты першых асобаў дзяржавы. He змусіў маладога караля адмяніць сваё рашэнне і ўчынак кракаўскага ваяводы і кароннага маршала Пятра Кміты, які ў парыве гневу кінуў яму над ногі сваё маршальскае жазло. He ўгаварыла караля адрачыся ад Барбары і дэпутацкая палата, якая, молячыпросячы яго пра гэта, упала перад ім на калені.

— Шаноўныя паны! — з гневам у голасе запярэчыў усім «пратэстантам» малады кароль. — Вы заклікаеце мяне, каб я ўчыніў злачынства, скасаваўшы законны шлюб, каб я парушыў клятву ў малжэнскай вернасці, дадзеную перад алтаром? Што зробле-

Партрэт Мікалая Радзівіла Рудога

на, адмяніць ужо нельга! А вам прыстойна было б не пра тое прасіць, каб я здрадзіў сваёй жонцы, а пра тое, каб я свята захоўваў прысягу. Я пакляўся сваёй жонцы і буду ёй верны датуль, пакуль Гасподзь скажа жыць мне на зямлі!

Рашучасць і цвёрдасць Жыгімонта Аўгуста абяззброіла і польскіх саноўнікаў. 9 снежня 1550 года Барбара Радзівіл была каранавана. Вялікая княгіня літоўская стала такім чынам і законнай каралевай польскай, паўнапраўнай гаспадыняй Вавельскага каралеўскага замка ў Кракаве.

Каханне перамагло. Ды не доўга цешыўся ў раскошных каралеўскіх пакоях Жыгімонт Аўгуст з сваёй каханай, за якую

гэтулькі давялося вытрымаць бітваў. Ужо недзе праз два месяцы пасля вянчання каралева Барбара занемагла і злегла ў пасцель. Спагадным прыдворным яна сказала:

— Да іншага вянца скора запросіць мяне Гасподзь... Маліце яго, каб паслаў міламу майму мужу суцяшэнне ў смутку пасля маёй смерці.

Вялікі князь і кароль амаль не адыходзіў ад ложа любай Барбары, употай ад яе заліваючыся слязамі. У самым росквіце вясны 8 мая 1551 года няўмольная смерць навекі разлучыла два закаханыя сэрцы.

Усе былі перакананыя, што каралеву і вялікую княгіню Барбару атруціла свякруха — экс-каралева Бона. Памыкалася яна зрабіць гэта не адзін раз. Было вядома, што яна падсылала да нявесткі чараўніц, каб тыя паднеслі ёй употай смяротны келіх з іхным зеллем. Адну такую чараўніцу, кімсьці выкрытую паляшучку Агазіну загадам Мікалая Радзівіла Чорнага схапілі і ў жалезнай клетцы павезлі ў Бярэсце. Праз нейкі час брэстчане збегліся на незвычайнае відовішча. На адной з плошчаў горада быў раскладзены вакол слупа вялізны касцёр з ламачча і дроў. На яго і ўзвялі няшчасную жанчыну, якая нібыта пры допыце

сама прызналася, што яна — ведзьма і што праўда збіралася звесці са свету няроўную каралю ягоную жонку. Прывязаная да слупа, з крыкамі праклёну ў адрас паноў і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста яна і згарэла ў полымі кастра на вачах усяго Бярэсця. Як папраўдзе ўдалося Боне здзейсніць свой намер, засталося таямніцай. Ды ўсе верылі, што смерць Барбары — гэта яе рук работа, за што і ўзненавідзеў сын матку.

Доўга насіў у сэрцы смутак Жыгімонт Аўгуст. Выконваючы волю жонкі, ён загадаў яе прах перавезці з Кракава ў родную і любую ёй Вільню, дзе яна і была пахавана з усімі ўрачыстасцямі. У гонар вялікай княгіні загадам прыбітага горам Жыгімонта Аўгуста ў Вільні паблізу кафедральнага сабора быў ўзнесены велічны храм — храм святой велікамучаніцы Барбары.

Паглынутаму з галавой асабістымі згрызотамі Жыгімонту Аўгусту было не да адваёвы захопленых Масковіяй зямель Вялікага Княства. Усе дзяржаўныя клопаты адышлі ўбок перад уласнай неўладкаванасцю.

Між тым у самой Маскве новы ўладар памаленьку падрастаў і набіраў сілы. He зусім звычайнымі рабіліся і яго гульні. Ад цацак ён перайшоў да дзіўных забаўлянак з чацвераногімі пакаёвымі хаўруснікамі — катамі ды сабакамі. Ён не проста гуляў з імі, а ўздумаў рабіць свае доследы: то хвост адсячэ ў ката ці ў сабакі, то вуха адрэжа, то вока выкале, a то возьмецца скідваць іх з высокага акна крамлёўскага палаца. Надта ж цешылі яго жаласлівыя крыкі сваіх ахвяр.

Потым нашчадак Чынгісхана і хана Мамая ад катоў ды сабак перакінуўся і на людзей. Нагледзеўся неяк Іванка ў крамлёўскай загарадзі на мядзведзяў, што прывозілі сюды з лесу лоўчыя. I ў малой галаве бліснула вельмі цікавая думка-ідэя, якую ён неўзабаве і рэалізаваў. Аднаго разу, калі на пляцы каля велікакняжацкага палаца сабралася многа людзей, каб хоць адным вокам глянуць на малога вялікага князя, на сваю радасць-надзею, на сваё Краснае Сонейка, гэтае Краснае Сонейка адчыніла загарадку і да ўпаду рагатала-цешылася, гледзячы, як раз’юшаныя мядзведзі кідаліся ў людскі натоўп і да смерці задзіралі яго цікаўных прыхільнікаў.

У 13 гадкоў няўседлівы Іванка пачаў ужо лезці і ў палітыку. Праўда, з намовы дзядзькоў Юрыя і Міхала Глінскіх, якім не па нораву было залішняе ўзвышэнне князёў Шуйскіх. Наслухаўшыся ад іх пра тое, як гэтыя ўладныя князі быццам бы растрыбушвалі дзеля ўласных патрэб дзяржаўную казну, і пра тое,

як яны ні за што, ні пра што кідалі на плаху добрых людзей, Іван-свет-Васільевіч у 1543 годзе загадаў вывесці самага галоўнага з Шуйскіх на двор і спусціць на яго зграю сабак, якія на вачах у ахопленых жахам людзей умомант разарвалі князя на кавалкі.

У 1547 годзе Іван Васільевіч (Іван IV), якому ўжо споўнілася 16 гадоў, узяў руль кіравання дзяржавай у свае рукі. Праўда, з дапамогай мацерыных братоў Глінскіх, якім цалкам давяраў. У студзені ва Успенскім саборы ў Крамлі адбылося яго ўрачыстае каранаванне, ці вянчанне на трон. Вянчаўся ён прысланай з Грэцыі царскай каронай-«шапкай» Уладзіміра Манамаха. Пасля такога вянчання Іван Васільевіч — першы з вялікіх князёў маскоўскіх — займеў тытул цара.

Цар Іван ужо добра ведаў пра імкненне дзеда Івана III і бацькі Васілія III аб’яднаць вакол Масквы ўсе «рускія» землі, у першую чаргу Полацак, Віцебск, Кіеў. Стаўшы ўладаром вялікай краіны, ён цвёрда намерыўся здзейсніць гэтае «ўз’яднанне» і ўвогуле як мага пашырыць Маскоўскую дзяржаву. Каб яна стала такой жа магутнай, як некалі Залатая Арда або Рымская імперыя. Начамі толькі і сніў пра тое, цешыў задуманым сваё сэрца. Гэта ж ён будзе тады першы сярод першых валадароў свету! У нагах яго будуць гаспадары ўсіх краін!

Малады цар не марудзіў з ажыццяўленнем сваіх планаў па заваёве суседніх зямель. У 1552 годзе войскі Івана Васільевіча захапілі Казань і далучылі да Масковіі ўсё Казанскае ханства, якое дагэтуль вяло з ёй амаль бесперапынныя войны. А праз чатыры гады маскоўскім стала і Астраханскае ханства. У залежнасць ад Масковіі трапілі яшчэ Сібірскае ханства і Вялікая Нагайская арда. Пры гэтым Іван Васільевіч правёў у краіне цэлы шэраг рэформаў з мэтай канцэнтрацыі ўлады ў сваіх руках. Масковія станавілася папраўдзе вялікай і небывала моцнай дзяржавай, цалкам падначаленай жалезнай волі аднаго чалавека — цара Івана Чацвёртага, празванага неўзабаве Грозным.

Пашырыўшы і ўмацаваўшы паўднёвыя і ўсходнія межы маскоўскай дзяржавы, моцна трымаючы лейцы кіравання ёю ў сваіх руках, ён скіраваў цяпер свой позірк на захад.

Але заваёўваць Беларусь у адкрытых баях, «у лоб» Іван Васільевіч яшчэ не мог: ведаў яе моц. Таму пачаў наладжваць дыпламатычныя стасункі з іншымі краінамі, шукаючы сабе саюзнікаў. 3 падказкі вопытных маскоўскіх вяльможаў ён збліжаецца з уплывовай ва ўсёй Еўропе Свяшчэннай Рымскай імперыяй, заручаецца яе падтрымкай. Асабістыя паслы Івана

Васільевіча ўпотайкі едуць да самога імператара Карла V з незвычайнай місіяй: прасіць у яго для цара Масковіі яшчэ і тытул караля. Маскоўскі гаспадар, фактычны правадыр усяго праваслаўя, абаронца рускай веры ў Масковіі і за яе межамі, згаджаецца нават прыняць дзеля каралеўскага тытула каталіцтва! Гэта быў вельмі рашучы крок. I ў ім мелася «рацыё». Галоўнае — адновіцца надзвычай важны саюз Масковіі з Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Выгады для Імперыі — ого-го! — якія вялікія: гэта ж уся Русь пачне тады перахрышчвацца ў каталіцтва, падпадзе пад крыло рымскага папы. Стане сваёй, падуладнай Касцёлу і Імперыі! Разлік у Івана «Разумнага» быў правільны: калі б клюнуў імператар на тую вудачку, з яго дапамогай і з дапамогай папы ён, маскоўскі валадар, вельмі лёгка авалодаў бы тады ўсім Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім! А там маскоўскі цар-кароль мог бы глядзець па абставінах — акаталічваць сваю краіну ці зноў стаць апекуном праваслаўя ва ўсім свеце, выракшыся, як некалі Міндоўг, чужога Русі каталіцтва.

Ды ўсе гэтыя хітрыкі маскоўскага гаспадара неўзабаве зразумелі ў Ватыкане, дзе пабывала пасольства ад Жыгімонта Аўгуста, а таксама ў Вене, у двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V, куды ў 1553 годзе дапяў з пасольствам Мікалай Радзівіл Чорны, які па-ранейшаму з’яўляўся галоўным радцам беларускага валадара. Каб схіліць на бок ВКЛ імператарскую дынастыю Габсбургаў, вырашана было прасіць у імператаравага брата Фердынанда рукі яго дачкі Кацярыны для аўдавелага Жыгімонта II Аўгуста. Сватанне прайшло паспяхова. Парадненне беларускага валадара з Габсбургамі, якое паклала канец намаганням новаспечанага маскоўскага цара ўзнавіць саюз з Імперыяй, істотна ўмацоўвала пазіцыі Беларусі.

He спрацавала дыпламатыя — Іван Васільевіч у сваёй захопніцкай палітыцы пачаў пакладацца на сілу зброі.

Маскоўскі цар добра разумеў, што для павелічэння магутнасці сваёй дзяржавы ёй, як паветра, павінен быць выхад да Балтыйскага мора, што дазволіла б з карысцю развіваць адносіны з заходнееўрапейскімі краінамі, наладзіць з імі шырокі гандаль, а праз яго ўмацаваць эканоміку і баяздольнасць Масковіі. Тады б ён мог здзейсніць жаданую мэту — захапіць Белую Русь з усімі яе ўладаннямі.

Радцы Івана Васільевіча Грознага ўвялі яму ў вушы, што некалі рускі князь Яраслаў Мудры заваяваў Лівонію, што яшчэ ў 1030 годзе збудаваў там, на ўзбярэжжы Чудскага возера, крэ-

пасць Юр’еў (цяперашні горад Тарту ў Эстоніі). О, добрая зачэпка для вайны: трэба вярнуць «рускую» зямлю Лівонію, якую прыбралі да сваіх рук нямецкія рыцары-крыжаносцы! Ну і што ж, што Яраслаў Мудры захапіў тады чужую зямлю. Да таго ж гэта быў кіеўскі князь, а не маскоўскі. Ды якая там розніца: зачэпка ёсць!

У студзені 1558 года мнагатысячнае Іванава войска пайшло заваёўваць Лівонію, або Інфлянты (землі Эстоніі і Латвіі), што некалі захапілі крыжакі, утварыўшы тут Лівонскі ордэн. Велізарная і добра ўзброеная маскоўская раць без асаблівай цяжкасці авалодала лівонскімі гарадамі Нарва, Дэрпт (ранейшы Юр’еў, цяперашні Тарту) і іншымі. Лівонскі ордэн запрасіў у Масковіі перамір’я і пачаў шукаць дапамогі ў суседзяў, найперш у Швецыі і Даніі, але тыя пабаяліся канфліктаваць з узмацнелай Масквой. Тады ордэнскія паслы прыскакалі ў Кракаў да Жыгімонта Аўгуста, просячы, каб Польшча заступілася за Лівонію. Ды і польскія паны не рызыкнулі ўмешвацца ў небяспечны канфлікт з маскоўскай дзяржавай і не далі згоду свайму каралю на дапамогу лівонцам. Пасля гэтага магістр Лівонскага ордэна Готгард Кетлер з той жа мэтай накіраваў паслоў у Вільню — сталіцу беларускай дзяржавы. Ёю фактычна кіраваў канцлер вялікі літоўскі і ваявода віленскі Мікалай Радзівіл Чорны, якому цалкам давяраў вялікі князь Жыгімонт Аўгуст. Кетлер праз сваіх паслоў прасіў беларускую дзяржаву ўзяць Лівонію пад сваё крыло.

Канцлер склікаў паноў-раду. Узгарэліся спрэчкі. Адны радцы горача адгаворвалі соваць нос у Лівонію. Бо маскоўская зброя непазбежна будзе павернута і на Беларусь. А гэта б азначала — канец заключанаму з Масковіяй перамір’ю, азначала б вайну. Другія ж не менш горача стаялі за прапанову крыжацкага магістра Кетлера.

— Мы павінны ўзяць Лівонію пад свой пратэктарат, — казалі гэтыя радцы. — Яна ж здавён была нашай зямлёю, пакуль яе не адабралі ў нас крыжакі-лівонцы. Усё Ніжняе Падзвінне да самага мора Варажскага належала нашаму Полацкаму княству. Ды не толькі таму нам трэба згадзіцца. Калі Лівонію да самага мора захопяць маскавіты, яны адразу ж пойдуць і на нас вайною.

— Гэтак жа думае і вялікі князь, — падтрымаў радцаў і Мікалай Радзівіл Чорны. — Я гутарыў з ім у Кракаве. Ён даў згоду ўзяць пад апеку Лівонію, прыняць яе ўмовы. Каб потым цалкам далучыць яе да Вялікага Княства.

31 жніўня 1559 года лівонскі магістр Кетлер падпісаў дамову, згодна з якой Ордэн падпадаў пад уладу беларускай дзяржавы. Да гэтай дамовы далучыўся і рыжскі архібіскуп. Дамова прадпісвала Жыгімонту Аўгусту як вялікаму князю ВКЛ патрабаваць ад Масковіі вызваліць захопленыя яе войскамі землі Лівоніі, цяпер ужо беларускія землі.

Жаданне пашырыць такім спосабам тэрыторыю ВКЛ схіліла паноў-раду ваяваць з Масковіяй за Лівонію. Бо, калі яна апынецца пад маскавітамі, намнога цяжэй будзе тады абараняцца ад войскаў Івана Васільевіча.

Але перш чым брацца за зброю, разважлівы Радзівіл Чорны прапанаваў заключыць, а правільней сказаць, перазаключыць падпісанае раней мірнае пагадненне з Масквой. Выконваючы рашэнне паноў-рады Літвы-Беларусі, Жыгімонт Аўгуст і адправіў сваіх паслоў да Івана Грознага. Маскоўскі валадар пагаджаўся падоўжыць мір паміж дзвюма вялікімі краінамі — Масковіяй і Беларуссю. Толькі з адной умовай: каб Беларусь адмовілася ад Лівоніі. Але гэта было немагчыма. Лівонія на законнай падставе стала ўжо часткай беларускай дзяржавы: 5 сакавіка 1562 года магістр Лівонскага ордэна ўрачыста перадаў у Рызе Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна як знак улады, ключы ад Рыгі і лівонскіх замкаў. Пры гэтым ён зняў з сябе і мантыю магістра, стаўшы залежным ад ВКЛ кіраўніком, ці намеснікам Лівоніі.

Каб поўнасцю заваяваць Лівонію, Івану Грознаму трэба было цяпер перанесці пажар вайны на Беларусь. 3 вясны 1562 года маскавіты пачалі пустошыць ваколіцы Віцебска, Оршы, Копыся, Шклова... А зімой 80-тысячнае маскоўскае войска на чале з самім Іванам Грозным рынула з Вялікіх Лукаў на ўсходні фарпост ВКЛ — Полацак. Горад быў акружаны і ўзяты ў аблогу. Два тыдні абаранялі палачане пад бесперапынным абстрэлам маскоўскіх гармат свой горад. Калі ж маскавітам удалося ў некалькіх месцах прабіць сцены крэпасці, абаронцы вымушаны былі здаць Полацак на міласць Івану Грознаму. А «міласць» маскоўскага цара была «шчодрая»: ён, як расказвае летапісец, «воеводу полотского Довойну взял н с женою его с панею, владыку Арсення, н князей п бояр з жонамп н з детьмн всех на голову вывел полоном, простых людей всех побнл н в полон побрал...». Пазабіваны і зарэзаны былі ўсе «няверныя», неправаслаўныя, святары і простыя вернікі. Усіх полацкіх жыдоў, ад старога да малога, маскоўскі цар загадаў патапіць у Дзвіне. Так быў «вызвалены» маскоўскімі войскамі старажытны беларускі Полацак, вызвалены ад палачан.

Беларусь апынулася ў надзвычай цяжкім становішчы. 40тысячнае беларускае войска на чале з Мікалаем Радзівілам Рудым, якое з цяжкасцю ўдалося сабраць з усіх удзелаў і якое ішло на дапамогу Полацку, было разбіта каля Глыбокага значна большымі сіламі маскавітаў. Цяпер даводзілася аб’яўляць новы набор. Што ж да хаўруснікаў-палякаў, то яны прынцыпова не хацелі памагаць беларусам, змушаючы іх далучацца да Польскага каралеўства.

Рашуча адмовіўшыся ад такой «ласкі» палякаў, беларусы распачалі перамовы з Іванам Грозным, каб заключыць мірнае пагадненне з Масковіяй. Ды цар, жадаючы мірным шляхам захапіць новыя беларускія землі, выставіў такія жорсткія патрабаванні, на якія паны-рада ВКЛ ніяк не маглі згадзіцца. Таму вырашылі змагацца за сваю краіну са зброяю ў руках. Вайна Масковіі з Беларуссю ўзнавілася.

У 1564 годзе 25-тысячнае войска Івана Грознага ўзяло кірунак на Менск. Кіраваў ім полацкі намеснік князь Пётр Шуйскі. Ён ведаў, што сіл у праціўніка не стае, таму ішоў смела, даючы сваёй салдатні волю забіваць, рабаваць, паліць усіх і ўсё на сваім шляху.

Між тым вялікі гетман ВКЛ Мікалай Радзівіл Руды рабіў усё, каб як найхутчэй сабраць войска для абароны. А сабраўшы, пачаў сачыць за рухам маскавітаў па беларускай зямлі. Калі маскоўскае войска супынілася каля левага прытоку Заходняй Дзвіны рацэ Ула, конніца Радзівіла раптоўна наляцела на лагер маскавітаў. Пасля пяцігадзіннай сечы маскавіты не вытрымалі і кінуліся ўцякаць. Ужо ўночы, пры месячным святле, іх насцігалі беларускія ваяры, пакуль усё маскоўскае войска не было разбіта. У гэтай бітве загінуў і сам палкаводзец Івана Грознага Пётр Шуйскі. На полі бою засталіся ляжаць забітымі каля 18 тысяч маскоўскіх ратнікаў.

Такая вельмі адчувальная «паражка» маскоўскага войска перапыніла наступ Івана Грознага на Беларусь. Ды цар не думаў адступаць ад свайго. Праз тры гады маскоўскі валадар узнавіў ваенныя дзеянні супраць Беларусі. Ізноў запалыхалі пажарамі беларускія гарады і сёлы, палілася кроў іх абаронцаў.

Становішча беларускай дзяржавы было катастрафічнае. 6еларускія вярхі бачылі, што сваімі сіламі адолець такога ўзмацнелага і нахабнага ворага было немагчыма. Таму кінуліся шукаць дапамогі ў суседзяў, а найперш у сваіх хаўруснікаў — палякаў. Паны-рада звярнуліся да свайго вялікага князя і адначасна польскага караля Жыгімонта Аўгуста. Але нават ён, літвін

Жыгімонт, валадар абодвух дзяржаў, не мог прымусіць палякаў прыйсці на дапамогу беларусам і выступіць сумесна з Вялікім Княствам супраць маскоўскіх захопнікаў— такія ўжо меў польскі кароль паўнамоцтвы!

Палякі ж адмаўлялі ў ваеннай дапамозе Беларусі з адной мэтай: каб яна, знясілеўшы ад вайны з Масковіяй, згадзілася на унію з Полыпчай. А унію яны разумелі як далучэнне беларускіх зямель да Польшчы, іначай — паглынанне яе з усімі ўладаннямі.

Такую задачу паставілі палякі перад сабой з часоў Крэўскай уніі і паступова ішлі да яе вырашэння, выкарыстоўваючы кожны зручны выпадак, свядома імкнучыся аслабляць Вялікае Княства з тым, каб яно само папрасілася аб’яднацца з Польшчай для сваёй абароны ад агрэсіўных маскавітаў.

Цяпер, калі войскі Івана Грознага залівалі Беларусь крывёю, калі ўся яна палала ў полымі пажараў, пытанне пра цеснае аб’яднанне з Полынчай само сабой стала на парадак дня.

10 студзеня 1569 года паслы Вялікага Княства і Польшчы з’ехаліся ў польскі горад Люблін на агульны сойм. Гэта быў адзін з самых драматычных момантаў у гісторыі Беларусі. Па сутнасці, у Любліне і распачалася праўдзівая, толькі дыпламатычная вайна паміж палякамі і беларусамі. Два месяцы не сціхалі паміж імі гарачыя слоўныя бітвы. 3 беларускага боку вялі іх праслаўленыя ў бітве каля ракі Улы палкаводцы Мікалай Радзівіл Руды і Ян Геранім Хадкевіч. Тут асабліва вылучыўся болып красамоўны Ян Хадкевіч, маршалак вялікі літоўскі, адміністратар Лівоніі. Для яго дыпламатычная бітва з палякамі была цяжэйшая за тыя баі, якія вёў ён з войскамі Івана Грознага пад Улай разам з Мікалаем Рудым і ў Лівоніі, абараняючы межы сваёй краіны.

Літвінская (беларуская) дэлегацыя стаяла на адным: каб унія была саюзам роўных, саюзам між дзвюма самастойнымі ДЗЯржавамі — Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.

Што ж да палякаў, то яны дабіваліся поўнага далучэння Літвы-Беларусі да Польшчы.

— Трэба такую ўчыніць нам унію, — казалі польскія паслы, — каб Літва і Польшча сталі адным целам, адным народам, адной Рэччу Паспалітай. I ёю павінен кіраваць толькі адзін польскі кароль. Адзін. I ніякага не трэба вялікага князя літоўскага! Адзінага караля будуць выбіраць і палякі, і літвіны на агуль-

ным сойме. Сойм павінен быць таксама адзін. Адна агульная пячатка, адзін сенат, адно войска, адзіная манета.

— Значыць, вы хочаце не пакінуць ад Вялікага Княства нават назвы? — сказаў адзін з беларускіх паслоў. — Якая ж гэта унія? Гэта ж проста захоп нашай дзяржавы! Без зброі, без вайны.

Пасля бурных перапалак паміж пасламі Польшчы і Беларусі падняўся з лавы Ян Хадкевіч і ўскінуў уверх руку, просячы суцішыцца.

— Вы, спадары польскія паслы, кажаце, што ад любові да нас хочаце паяднацца з намі. Але ж братэрская любоў павінна быць роўная. Толькі тады яна дасць пажытак усім нам. А ўцяленне Княства ў Карону пасее паміж намі варажнечу а не любоў. Мы прыехалі да вас, каб з’яднацца ў саюз як роўныя з роўнымі. I мы не дадзім згоду на страту сваёй Рэчы Паспалітай Літоўскай і нашага пана — вялікага князя. Калі б мы гэта дазволілі, то здрадзілі б нашай жа прысязе. Калі б мы падманулі Бога і нашага пана, і нашу Рэч Паспалітую, страціўшы сумленне, дык хто пасля гэтага верыў бы нам? I ці верылі б нам вы? Як кажуць людзі: хто не верны сабе, той не можа быць верны і іншым. Мы дбаем пра тое, каб нашы нашчадкі ведалі, што мы верна служылі ім і словам і чынам і што пакінулі ім наша добрае імя... У праекце нашай дамовы ўсё выкладзена, які павінен быць наш братэрскі саюз. Каб ніхто не астаўся ў крыўдзе.

— Тое, што вы напісалі, — крыкнуў адзін з польскіх паслоў, — вядзе не да уніі, не да яднання, а да раз’яднання. Такія уніі можна з кім хочаш і калі хочаш учыніць.

Спрэчкі скончыліся нічым. He памог паразумецца бакам і Жыгімонт Аўгуст. Тады літвінскія паслы паселі ў свае экіпажы і пакінулі Люблін, каб не падпісваць унію.

Гэта выклікала буру гневу ў сойме. Палякі давялі каралю, што літвіны зняважылі сваім ад’ездам яго добрае імя, не папярэдзіўшы, што пакідаюць Люблін.

Жыгімонт Аўгуст быў чалавек недалёкі і ў дзяржаўных справах амаль абыякавы. Ён імкнуўся толькі пазбягаць канфліктаў, згладжваць іх, хай і дарагой цаной. I таму лёгка паддаўся палякам.

А тыя, абураныя ўпартасцю літвінаў-беларусаў, наважылі сілай прымусіць іх падпісаць унію. Раздаваліся нават галасы, каб склікаць паспалітае рушанне і са зброяй у руках пайсці на Вялікае Княства. Якраз цяпер добры момант: Белую Русь абклала сваімі войскамі Масковія. Праўда, тут узбунтаваўся сам

Жыгімонт Аўгуст: які ж бы ён быў вялікі князь літоўскі, каб дазволіў вайну з... уласнай дзяржавай!

Тады палякі наважылі іншымі спосабамі адабраць у Беларусі Падляшша, Валынь і Падолле. Яны ўсёй грамадой наваліліся на караля, і ён — хутчэй бы толькі скончыліся ўсе гэтыя надакучныя мітрэнгі — 12 сакавіка 1569 года падпісаў універсал, згодна з якім Польшчы перадавалася Падляшша і падуладная Беларусі Валынь. Каб універсал займеў сілу закона, яго павінны былі падпісаць уладальнікі гэтых земляў. Таму палякі пачалі проста лавіць іх і сілай прымушаць на згоду, пагражаючы адабраць у іх і маёнткі, і пасады. Гэтакім спосабам захапіўшы Падляшша і Валынь, палякі наважылі далучыць да Каралеўства і Кіеўскую зямлю. А з ёй Бярэсце, Пінск, Кобрын. Планавалі неславянскую Жамойць перадаць Прусіі. Хай паскачуць тады літвіны! Мо больш згаворлівымі стануць. А не — і без іх можна абысціся! Кароль згадзіўся і тут пайсці насустрач палякам — далучыць да Польшчы яшчэ Кіеўскае і Брацлаўскае ваяводствы! Цяпер амаль уся Украіна і частка самой Беларусі станавіліся польскімі! Захоп агромністай тэрыторыі без адзінага стрэлу!

У Вільні сабраліся паны-рада, уся беларуская знаць. Яны з абурэннем гаварылі пра Жыгімонтавы універсалы, назвалі іх дакументамі здрады вялікага князя сваёй беларускай дзяржаве.

— Хіба можам мы цярпець такі нахабны захоп нашых зямель? Трэба зараз жа збіраць паспалітае рушанне і бараніць сваю краіну ад палякаў! Яны такія ж захопнікі, як і маскоўцы!

— Паслаць у захопленыя землі людзей з загадам не прысягаць Кароне і рыхтавацца да абароны!

— Трэба заключыць саюз з крымскім ханам і разам ісці на Польскае каралеўства!

— He, людзі, пашлём войскі на Полыпчу — тут жа заявяцца маскоўцы! Дармо што яны прыціхлі. Адразу ажывуць, як убачаць нашу паслабку! 3 двух бакоў будуць душыць нас і задушаць!

Такія галасы раздаваліся на пасяджэнні паноў-рады. Пасля гарачых спрэчак наважылі ўсё ж вярнуцца ў Люблін і дамагацца ў палякаў і караля не рабіць злачынства супраць Вялікага Княства, па-добраму паразумецца.

Нічога не зробіш — ізноў пакацілі беларускія паслы на сойм, які ўсё яшчэ не спыняўся. Абараняць там свае інтарэсы. Кіраваць дэлегацыяй даручылі Яну Гераніму Хадкевічу.

Прыехаўшы ў Люблін, Ян Хадкевіч найперш сустрэўся з Жыгімонтам Аўгустам, каб угаварыць яго вярнуць Вялікаму Княству захопленыя палякамі землі.

— Няўжо вам, ваша мосць, не дарагое Вялікае Княства, дзе вы — вялікі князь, — гаварыў ён. — Гэта вы аддалі яго на гібель! Адабраўшы нашы землі, вы абрэзалі нам крылы! Гэта ж будзе не унія, а паланенне нашай дзяржавы. Апомніцеся!

Ды вялікі князь, які цалкам аддаўся хціваму польскаму панству быў ужо глухі да довадаў сваіх землякоў-літвінаў.

— Заключым унію, а тады вырашым і пра землі, — сказаў мнагазначна Жыгімонт Аўгуст, якому хацелася хутчэй скончыць гэтую непрыемную важданіну з уніяй.

Дзень падпісання уніі быў прызначаны на 27 чэрвеня 1569 года ў Люблінскім замку. Сабраліся ўсе. У цэнтры ўвагі сенатараў стала вялікая і гарачая прамова кіраўніка дэлегацыі ВКЛ Яна Гераніма Хадкевіча, які ўсімі сіламі імкнуўся адстаяць самастойнасць Вялікага Княства ў складзе агульнай Рэчы Паспалітай.

Пасля доўгіх і гарачых спрэчак 1 ліпеня 1569 года акт уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім нарэшце быў падпісаны. Беларускія паслы змагаліся за кожны яго пункт да канца і зрабілі ўсё, што маглі, у вельмі непрыязнай, амаль варожай да іх з боку палякаў атмасферы. У акце-прывілеі гаварылася, што з часу падпісання Люблінскай уніі «Карона польская і Вялікае Княства Літоўскае ёсць адно непадзельнае і неасобнае цела, а таксама не асобная, а адна супольная Рэч Паспалітая, якая з дзвюх дзяржаў і народаў у адзін народ злілася і злучылася». Кіраваць новым дзяржаўным утварэннем — Рэччу Паспалітай будзе адзін гаспадар, які павінен выбірацца адным агульным соймам і каранавацца ў Польшчы. Праўда, кіраўнік дзяржавы будзе адначасова польскі кароль і вялікі князь літоўскі — важная ўступка, якую дабіліся беларускія паслы. Як прыкмета пэўнай самастойнасці ВКЛ, апрача вялікага князя, у Беларусі захоўвалася асобная казна і ўласнае войска. Ну і свая сістэма кіравання Княствам. Паслам-беларусам удалося ўсё ж не дапусціць поўнага далучэння сваёй краіны да Польшчы. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае хоць і ў складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, хоць пад вяршэнствам Польшчы, засталася жыць, выйшла жывой з мнагамесячнай люблінскай бітвы. Толькі жорстка і нахабна абрабаваная «братамі» палякамі: Падляшша і Украіна, вызваленая некалі Альгердам ад татар, адыходзілі цяпер да Польскага каралеўства,

станавіліся часткай Польшчы. А таму беларуская дзяржава называлася цяпер ужо Вялікае Княства Літоўскае і Жамойцкае. 3 яе выпала слова «рускае», бо Руссю называлася тады Украіна.

Адно толькі суцяшала беларускіх паслоў: іхная старажытная Літва-Беларусь засталася ў сваіх этнічных межах. За ёй замацоўваліся даўно далучаная Вітаўтам Жамойць (сённяшняя Літва) і Лівонія (землі Эстоніі і Латвіі), за якую, зрэшты, яшчэ трэба было змагацца з Іванам Грозным.

3 падпісаннем Люблінскай уніі скончыўся слаўны перыяд незалежнасці Беларусі. Старажытная беларуская дзяржава — Полацкае княства дзеяла блізу трох стагоддзяў. Тры стагоддзі жыла і квітнела новая дзяржава беларусаў — Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржаўнай мовай, мовай справаводства і літаратуры як Полацкага княства, так і Вялікага Княства Літоўскага была тагачасная беларуская мова — галоўная прыкмета іх беларускасці.

Пра эканамічны росквіт Беларусі ў гэтыя часы, часы Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага сведчыць тое, што нашы продкі здолелі захаваць баяздольнасць сваёй краіны і абараніць яе дзяржаўныя межы ад самых розных захопнікаў.

Самастойнасць, незалежнасць Беларусі ад іншых дзяржаў спрыяла і развіццю нацыянальнай культуры. Ужо з часоў Ізяслава Полацкага і асабліва Еўфрасінні Полацкай пачало распаўсюджвацца ў нас пісьменства.

На паўстагоддзя раней, чым у Расіі, з’явілася ў нашай краіне і ўласнае кнігадрукаванне на роднай беларускай мове. Звязана яно з імем выдатнага сына беларускай зямлі Францішка Скарыны. Пачатую беларускім кнігадрукаром асвету свайго народа на гуманістычных пачатках падоўжылі такія слаўныя дзеячы нашай культуры, як Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, і іншыя. Пра высокі ўзровень беларускай культуры ў старажытнасці сведчыць і выхад Статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1529 і 1566 гадоў — першых у Еўропе грунтоўных збораў законаў.

Усе кнігі, прававыя дакументы, у тым ліку і названыя Статуты, друкаваліся, вядома ж, на роднай беларускай мове, якая ў тыя часы называлася рускай і мала чым адрознівалася ад сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Усё гэта садзейнічала яе развіццю, павышэнню аўтарытэту самабытнай культуры нашага народа.

БАРАЦЬБА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА ЗА ДЗЯРЖАЎНУЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ

Пасля Люблінскай уніі ў гісторыі Беларусі вылучаюцца два вялікія перыяды: першы — часы знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай (1569—1795), другі — часы знаходжання ў складзе Расійскай імперыі і Савецкага Саюза (1795—1991). Абодва гэтыя перыяды можна назваць яшчэ так: «Два стагоддзі паланізацыі і барацьбы беларусаў за незалежнасць» і «Два стагоддзі русіфікацыі і барацьбы беларусаў за незалежнасць».

Станоўчым бокам аб’яднання дзвюх дзяржаў у адну Рэч Паспалітую было ўзмацненне яе абараназдольнасці. Якраз дзякуючы аб’яднанню ў 1579 годзе беларусам удалося адабраць ад Івана Грознага Полацак з усімі ваколіцамі, а потым вярнуць і ўсе іншыя заваяваныя ім беларускія землі. Заслуга іх адваёвы належыць выдатнаму палкаводцу Рэчы Паспалітай Стафану Баторыю (Сцяпану Батуру), сяміградскаму (венгерскаму) князю, якога ў 1576 годзе польскія і беларускія вярхі выбралі польскім каралём і вялікім князем літоўскім — манархам сваёй

федэрацыі.

Якраз адваёва беларускіх зямель у Івана Грознага была адной з умоў, што выставілі перад Стафанам Баторыем беларускія паслы пры яго выбранні. Апрача таго, яны дамагліся падпісання вялікім князем і іншых вельмі важных пунктаў пагаднення, якія гарантавалі самастойнасць Вялікага Княства ў Рэчы Паспалітай. Згодназ імі вялікі князь быў абавя.заны клапаціцца пра пашырэнне межаў беларускай дзяржавы, не прызначаць военачалыіікамі палякаў, агульныя соймы склікаць па чарзе то ў Кароне, то ў Княстве.

Памятны медаль з выяваю Сцяпана Батуры ў гонар вяртання Полацка і Лівоніі. Срэбра. 1582 г.

%'ККМЛМН%ТА ТЦТГГІ

Л ф пм,

MAAmmuit.

NtyMHALA KOfUA in AUITA 3

____ «HW»____

Статут ВКЛ 1588 r.

Сувернітэт свайго Гаспадарства ў Рэчы Паспалітай беларусы замацавалі ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, які падрыхтавалі на аснове двух папярэдніх статутаў і прывілеяў Стафана Баторыя і які выдалі на дзяржаўнай беларускай мове выдатныя дзеячы Беларусі канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега. Статут ВКЛ абавязваў вялікага князя абараняць недатыкальнасць межаў сваёй беларускай дзяржавы, вярнуць страчаныяземлі. Забаранялася прызначаць на дзяржаўныя пасады ВКЛ «чужаземцаў і загранічнікаў», у тым ліку саюзных палякаў, захоўвалася адасобленасць веліканяжацкіх устаноў, войска ВКЛ, фінансаў. Дзяржаўным гербам беларускай дзяржавы па-ранейшаму заставалася гістарычная «Пагоня» — сімвал яе незалежнасці.

Выданне і зацвярджэнне новым манархам Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Статута ВКЛ было вялікай перамогай беларусаў. Гэтым кваліфікавана падрыхтаваным зводам законаў, які гісторыкі назвалі першай у Еўропе канстытуцыяй, па сутнасці, скасоўваліся дыскрымінацыйныя пункты акта Люблінскай уніі. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае была ўроўнена правамі з Польскім каралеўствам. Беларусы засталіся паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй краіны ў рамках федэратыўнай Рэчы Паспалітай.

Такая аўтаномія абодвух гаспадарстваў — Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага — у агульнай Рэчы Паспалітай гарантавала яе жыццяздольнасць і эфектыўнасць у абароне ад знешніх ворагаў. Таму палякі і беларусы аднолькава дбалі пра ўмацаванне і росквіт сваёй федэратыўнай дзяржавы. Недарэмна ж і беларускія паэты апавялі гэтую супольнасць. Адзін з іх — выхадзец з мястэчка Крывічы на Мядзельшчыне —

Аляксандр Ходзька, расказваючы пра часы гэтай супольнасці, пісаў у сваім вершы «Гербы»:

Сёння разам у згодзе Мчацца ў бой пры нагодзе, Як браты, два суседзі праз гоні. Мільгацяць па абшарах На шчытах і штандарах Побач Белы арол і Пагоня*.

I ўсё ж аўтаномія ў рамках Рэчы Паспалітай не была для Беларусі ідэальнай формай дзяржаўнасці. Вядома, яна забяспечвала галоўнае: абараназдольнасць, давала магчымасць беларусам адбіцца ад знешніх ворагаў, найперш ад агрэсіўнай Масковіі. Разам з тым цеснае збліжэнне з Польшчай пад яе вяршэнствам прычынілася да «ціхай» экспансіі з захаду — паланізацыі Беларусі.

Дбаючы пра баяздольнасць Рэчы Паспалітай, яе манархі імкнуліся ўмацоўваць адзінства федэратыўнай дзяржавы. Для гэтага ў першую чаргу ім трэба было забяспечыць рэлігійнае адзінства ў краіне. Бо падзел насельніцтва на канфесіі, галоўным чынам на католікаў і праваслаўных, таіў вялікую пагрозу раз’яднання ў грамадстве. Асаблівая небяспека зыходзіла з праваслаўнага насельніцтва, якое хінулася да Масквы — сталіцы праваслаўя. Для Масковіі ж абарона праваслаўных, «рускіх» вернікаў у ВКЛ была добрай зачэпкай для агрэсіі.

Каб прадухіліць гэтую агрэсію, вярхі Рэчы Паспалітай пачалі праводзіць палітыку акаталічвання праваслаўнага насельніцтва. Дзеля гэтага на Беларусь была паслана ўдарная сіла каталіцтва — езуіты.

Манаскі каталіцкі ордэн «Таварыства Ісуса» (Езуса) заснаваў у 1534 годзе іспанец I. Лаёла для барацьбы з Рэфармацыяй — антыкаталіцкага грамадскага руху, які меў асаблівае пашырэнне на Беларусі дзякуючы патрыятычнай дзейнасці Радзівіла Чорнага. Сіла езуітаў палягала ў мэтанакіраванасці і суровай дысцыпліне. Дзеля дасягнення сваёй мэты — пашырэння каталіцызму — яны не спыняліся ні перад чым, нават не грэбавалі самымі бруднымі і антычалавечымі сродкамі. Гэта ад ІХ паЙШЛО выслоўе: мэта апраўдвае сродкі. Фактычным кіраўніком і натхняльнікам езуітаў на Беларусі быў каталіцкі святар з Мазовіі Пётр Скарга (Павенскі).

Езуіты пачалі сваю дзейнасць з асветы. Яны ўсюды, дзе толькі можна, засноўвалі свае калегіумы і акадэміі, якія станавіліся іхнымі апорнымі пунктамі. Першым такім апорным пунктам

была створаная імі езуіцкая калегія ў Вільні, якая ў 1578 годзе рэарганізавалася ў езуіцкую акадэмію — будучы Віленскі універсітэт. Навучальныя ўстановы езуітаў адкрыліся ў Полацку, Нясвіжы, Бярэсці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне, Магілёве, Менску, Мерачы, Новагародку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Як павуцінай, аплялі яны ўсю краіну.

Радныя паны ВКЛ скрозь пальцы глядзелі на дзейнасць езуіцкіх місіянераў: усё ж у іхных школах даваліся шырокія веды ў самых розных галінах навукі, у краіне ўсё болын і больш станавілася адукаваных людзей, што спрыяла развіццю як культуры, так і эканомікі. Але больш празорлівыя грамадскія дзеячы Беларусі адразу ўбачылі ў дзейнасці езуітаў вялікую небяспеку для краіны, разгадалі іх сапраўдную мэту: паланізаваць беларускі народ. А паланізаваць — азначала заваяваць яго без зброі. Спосаб паланізацыі быў вельмі просты: зрабіць беларусаў католікамі, а католік ужо ў той час атаясамліваўся з палякам. Беларусы, залічыўшы сябе такім чынам у палякаў, натуральна пераймалі польскую культуру, імкнуліся карыстацца польскай мовай, усяляк ігнаруючы сваю, беларускую.

Лепшыя людзі Беларусі, змагаючыся супраць паланізацыі, заклікалі беларусаў не выракацца роднай мовы, берагчы нацыянальную культуру. У замацаванні на Беларусі беларускасці, у супраціве «пальшчызне» шмат зрабіў выдатны гуманіст-асветнік Васіль Амельяновіч з Цяпіна (на Лепельшчыне), вядомы ў гісторыі як Васіль Цяпінскі. Развіваючы асветніцкія традыцыі свайго вялікага папярэдніка Францішка Скарыны, ён засноўвае ў сваім маёнтку ў Цяпіне друкарню і выдае ў ёй каля 1580 года перакладзеную самім на беларускую мову галоўную кнігу таго часу «Евангелле». У прадмове ён дакарае высокіх мужоў Беларусі і нават праваслаўнае духавенства за здраду свайму народу — занядбанне яго традыцыйнай культуры і мовы і за польскую арыентацыю. У другой палове XVI стагоддзя працягваў сваю асветніцкую дзейнасць і Сымон Будны, які таксама выступаў супраць засілля каталіцызму на Беларусі, за абарону беларускай культуры і мовы.

Убачыўшы вялікія цяжкасці ў акаталічванні беларусаў праз асвету, польскія езуіты вырашылі паскорыць гэты працэс праз аб’яднанне каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы ў прамежкавую паміж імі веру пад вяршэнствам рымскага папы. Разлік быў такі: падначаліўшы Рыму праваслаўных вернікаў, іх можна вельмі лёгка зрабіць католікамі, а значыць «палякамі».

Задумана — зроблена: 9 кастрычніка 1596 года ў Бярэсці на саборы каталіцкіх і праваслаўных святароў была абвешчана царкоўная унія.

Берасцейская унія падзяліла беларускую эліту на дзве палавіны. Адны з дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў убачылі ў аб’яднанні цэркваў паступовы перавод праваслаўных вернікаў у католікі, поўнае акаталічванне, а значыць і апалячванне беларусаў. Сярод бескампрамісных праціўнікаў царкоўнай уніі быў беларускі военачальнік, удзельнік Лівонскай вайны супраць адзінавернай Масковіі князь Канстанцін Астрожскі, сын славутага пераможцы ў Аршанскай і іншых бітвах вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага. Другія беларускія дзеячы стаялі за унію цэркваў, свядома галасавалі за яе на саборы ў Бярэсці, бо самую вялікую небяспеку для сваёй дзяржавы Вялікага Княства бачылі ў рэлігійным раз’яднанні насельніцтва краіны. Гэты рэлігійны падзел быў галаўным болем яшчэ Вітаўта, Свідрыгайлы, Аляксандра і іншых гаспадароў беларускай дзяржавы, якія ў свой час рабілі беспаспяховыя спробы стварэння адзінай рэлігіі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ дзеля кансалідацыі грамадства.

Прыняцце Берасцейскай уніі спарадзіла на Беларусі вялікую палемічную літаратуру. У жорсткім супрацьстаянні схапіліся загрудкі ў слоўнай бітве прыхільнікі аб’яднання цэркваў (Пётр Скарга, Іпаці Пацей, Іясафат Кунцэвіч, Веніямін Руцкі) з непрымірымымі праціўнікамі уніі, абаронцамі праваслаўя ў ВКЛ, сярод якіх асабліва вылучаліся Мялеці Сматрыцкі, Лявонці Карповіч, Стафан Зізаній, Афанасій Філіповіч, Іоў Барэцкі і іншыя.

Слоўная вайна перарастала часам у крывавыя сутычкі. Так, у 1623 годзе падчас паўстання праваслаўных вернікаў быў забіты полацкі уніяцкі архіепіскап Іясафат Кунцэвіч. Усё ж унія была праведзена. Бальшыня насельніцтва Беларусі стала уніятамі. Мікола Ермаловіч у сваёй «Беларускай дзяржаве...» прыводзіць выразную «раскладку» суіснавання канфесій у краіне. Ужо ў першай палове XVIII стагоддзя на Беларусі налічвалася 1199 уніяцкіх парафій, у той час як праваслаўных — 143, а каталіцкіх — 283.

Як бачым, езуіты больш чым за стагоддзе сваёй актыўнай дзейнасці не здолелі ўсё ж перавесці уніятаў у католікі, як задумвалі. Прычына тая, што ва уніяцкіх цэрквах захоўвалася ў асноўным прывычная праваслаўная абраднасць. I галоўнае: набажэнства ў іх вялося на мове тутэйшых сялян: у Беларусі — на беларускай, на Украіне — на ўкраінскай. Так што уніяцкая

царква станавілася ў нас нацыянальнай, беларускай — у адрозненне ад рускай праваслаўнай і польскай каталіцкай. Нават вышэйшае духавенства — уніяцкія мітрапаліты выступалі на з’ездах і ўсякіх урачыстасцях на беларускай мове. Пры гэтым з пачатку XVII стагоддзя (а хутчэй за ўсё і раней) яны і называлі яе ўжо не «руськай» і не «літоўскай», а якраз па-сучаснаму — беларускай.

Беларускі просты люд не паддаўся ні акталічванню, ні паланізацыі. Што ж да магнацтва і больш заможнай шляхты, то гэтыя грамадскія колы змушаны былі пераходзіць у каталіцтва — прывілеяваную ў краіне веру, без якой нельга было чакаць высокіх дзяржаўных пасад. Ну і пераймалі «панскую» польскую мову, польскую культуру. 3 цягам часу ўся вышэйшая шляхта Беларусі была апалячана. I таму агульны сойм Рэчы Паспалітай 29 жніўня 1696 года вельмі лёгка, без асаблівых пярэчанняў з боку беларускай апалячанай шляхты скасаваў патрабаванне Статута Літоўскага пра дзяржаўнасць у ВКЛ беларускай мовы і прыняў адмысловую пастанову, згодна з якой цяпер усе дакументы «павінны пісацца на польскай мове».

Гэтая пастанова заставалася ў сіле аж да канца існавання Рэчы Паспалітай, гэта значыць — сто гадоў. Сто гадоў узаконенай дзяржаўнай мовай на ўсёй тэрыторыі Беларусі была польская мова. He толькі справаводства, але і ўвесь друк, уся літаратура, у тым ліку і прыгожае пісьменства сталі цалкам польскамоўнымі. Гэты стан рэчаў трываў доўгі час і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй і далучэння Беларусі да Расійскай імперыі.

Усе пісьменнікі Беларусі вымушаны былі ў гэтых умовах таксама пісаць свае творы па-польску Яны станавіліся такім чынам польскімі пісьменнікамі, узбагачаючы сваімі творамі чужую літаратуру.

Такія негатыўныя вынікі ўваходжання Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай з вяршэнствам у ёй палякаў.

I тым не менш у рэчпаспалітаўскай федэрацыі Беларусь захавала галоўнае — сваю дзяржаўнасць. Гэта і стала асновай нацыянальнага адраджэння беларусаў. Яно пачалося з узнікненнем антыфеадальнага руху ў канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзя, калі на арэну гісторыі выходзіў, як і ва ўсіх еўрапейскіх краінах, сам народ, які нягледзячы ні на што не дэнацыяналізаваўся і захаваў у першароднай чысціні сваю мову свой фальклор, свае звычаі і абрады. Якраз ад звароту пісьменнікаў Беларусі да жыватворных крыніц народнай творчасці і

пачала нараджацца ў нас уласна беларуская літаратура — самы важны чыннік нацыянальнага адраджэння.

Толькі агульнаеўрапейскі працэс адраджэння нацый у беларусаў быў затарможаны. Затарможаны якраз тым, што беларуская дзяржаўнасць у час уздыму антыфеадальнага руху была ўжо ліквідавана. Беларусь падзялілі па расійскім узоры на простыя губерні, а потым ёй далі абразлівую безаблічную назву — Паўночна-Заходні край. Як звычайную правінцыю Расійскай імперыі.

Добра разумеючы згубнасць для народа страты ўласнай дзяржаўнасці, лепшыя сыны Беларусі з самага пачатку абаранялі ад прагавітага расійскага царызму агульную з палякамі Рэч Паспалітую, у складзе якой беларусы мелі рэальную аўтаномію.

Калі ў выніку магнацкай анархіі ў Рэчы Паспалітай Расійская імперыя пачала адкрыта ўмешвацца ў яе палітычнае жыццё і ў 1764 годзе ўзвяла на трон федэрацыі свайго стаўленіка Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларусы выступілі на абарону айчыны, прынялі актыўны ўдзел у Барскай канфедэрацыі, ваенна-палітычным аб’яднанні патрыятычных сілаў грамадства, што выступілі супраць расійскай агрэсіі (назву канфедэрацыя атрымала ад украінскага горада Бар, дзе была заснавана). Актыўнымі дзеячамі Барскай канфедэрацыі сталі беларускія магнаты Міхал Пац, Юры Сапега, Кароль Радзівіл Пане Каханку. У 1771 годзе да барскіх канфедэратаў далучыўся і вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі, галоўнакамандуючы беларускімі войскамі. У верасні гэтага ж года ўзначаленыя ім вайсковыя злучэнні былі каля мястэчка Сталовічы (паблізу Баранавіч) разбіты расійскім военачальнікам Аляксандрам Суворавым. Многія канфедэраты палеглі на полі бою, іншыя загрукацелі ланцугамі ў Сібір.

He маглі змірыццца беларусы і з падзеламі Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй 1772, 1793 і 1795 гадоў. Пасля першых двух падзелаў, калі да Расійскай імперыі адышла болыпая палавіна Беларусі — Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, Менскае і вялікія часткі Віленскага, Наваградскага і Берасцейскага ваяводстваў, патрыёты федэрацыі згуртаваліся для адпору агрэсарам і для вызвалення захопленых імі тэрыторый Рэчы Паспалітай і правядзення тут прагрэсіўных рэформаў, якім супраціўляліся магнаты. Паўстанне ўзначаліў выдатны сын беларускага народа, выхадзец з Слонімскага павета Тадэвуш Касцюшка, які перад гэтым як эмігрант удзель-

нічаў у вайне паўночна-амерыканскіх штатаў за незалежнасць ад англічан і якому кангрэсам ЗША было нададзена званне брыгаднага генерала. Правай рукой Тадэвуша Касцюшкі быў другі беларус — вядомы пісьменнік і грамадскі дзеяч Юльян Урсын Нямцэвіч, родам з Брэстчыны. На землях Беларусі кіраваць паўстаннем даручылі радыкальнаму «якабінцу» Якубу Ясінскаму, паэту і публіцысту (свае адозвы да народа ён пісаў па-беларуску). Пра настрой ягонага войска добрае ўяўленне дае «Песня беларускіх жаўнераў», якая спявалася ў паходах і не згубілася ў віхурах часу:

Помнім добра, што рабілі, Як нас дзёрлі, як нас білі. Дакуль будзем так маўчаці? Годзе нам сядзець у хаце!

Пашто землю нам забралі?

Пашто ў путы закавалі?

Дочкі, жонкі нам гвалцілі.

Трэ каб мы ім заплацілі!

Здрада ёсць ужо ў сенаце, А мы будзем гніць у хаце? Возьмем косы ды янчаркі, Пашто гордыя гнуць каркі!

Коней нам пазаязджалі, Што хацелі, то і бралі. Пойдзем жыва да Касцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Дзейсны ўдзел у паўстанні прыняў і выдатны беларускі кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, які далучыўся да віленскіх паўстанцаў, узначаліў сабраны ім вайсковы аддзел і амаль не загінуў у сутычках з ворагам, калі прабіваўся ў Менскую губерню, каб падняць там паўстанне. Заклікаючы беларусаў на бітву зрасійскімі захопнікамі, ён напісаў «Марш паўстанцаў 1794 года».

Нягледзячы на многія баявыя поспехі ў бітвах з «маскалямі», паўстанне Тадэвуша Касцюшкі было ўрэшце патоплена ў крыві войскамі вернага служкі Кацярыны II военачальніка Аляксандра Суворава, які за перамогу над «мяцежнікамі» атрымаў беларускі горад Кобрын з аколіцамі і тысячамі прыгонных беларусаў у сваю асабістую ўласнасць. А федэратыўную Рэч Паспалітую канчаткова разадралі паміж сабой тры венцанос-

Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі Тадэвуш Касцюшка. Гравюра пачатку XIX cm.

ныя «разбойнікі». Цяпер уся Беларусь апынулася ў «турме народаў», як называлі Расійскую імпсрыю. Незалежная беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае ў 1795 годзе была канчаткова сцёрта з карты Еўропы.

Ды Беларусь не загінула. Бо жыў на яе абшарах самабытны, са сваімі традыцыямі і ўласнай вялікай гісторыяй беларускі народ. I ў ім ніколі не згасала імкненне да волі, да сваёй дзяржаўнасці.

Першую ііасля паўстання 1794 года спробу аднавіць беларускую дзяржаўнасць — ужо мірным шляхам — зрабіў у 1811 годзе нядаўні ўдзельнік Касцюшкаўскага паўстання, дзяржаўны дзеяч Беларусі, а потым і Расіі, наш славуты кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. Ён распрацаваў і падаў расійскаму імпе-

ратару Аляксандру I, з якім наладзіў прыязныя адносіны, праект аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў межах Расійскай імперыі. У сваёй запісцы Агінскі так абгрунтоўваў неабходнасць аднаўлення беларускай дзяржавы з цэнтрам у Вільні: «Частка Польшчы, далучаная да Расійскай імперыі, складала калісьці асобнае самастойнае валоданне — Літву, яшчэ перад актам уніі Літоўскага княства з каралеўствам Польскім. Жыхары яго спрадвеку вылучаліся ваяўнічым духам, клапаціліся пра свае правы і былі верныя сваім манархам, адзначаліся мужнасцю і любоўю да Бацькаўшчыны. Гордыя сваім паходжаннем, літвіны, нягледзячы на аб’яднанне сваёй правінцыі з Польшчай, захавалі свае звычаі, свой грамадзянскі кодэкс, мясцовае кіраванне, сваё войска, вярхоўны суд, міністраў, дзяржаўных саноўнікаў і нават сойм, які збіраўся па чарзе ў Варшаве і Гародні. Усе гэтыя прывілеі былі такімі дарагімі для літвінаў, што, нягледзячы на ўсякія намаганні і красамоўныя адгаворы, немагчыма было схіліць літвінаў адмовіцца ад сваіх прывілеяў. Я перакананы, што калі б з часу далучэння да Расіі забраных польскіх зямель была з іх утворана адна правінцыя, захавана імя Літвы і пакі-

Міхал Клеафас Агінскі. Гравюра XIX cm.

нуты яе даўнія правы і каб з яе быў ўтвораны асобны край са сваім кіраўніцтвам, дзяржава ў складзе Расійскай імперыі, то тады іншаземны ўплыў пранікаў бы туды з цяжкасцю».

Аляксандр I з прыхільнаспю паставіўся да праекта Міхала Клеафаса Агінскага і даў сваю згоду на ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Загадам цара быў распрацаваны праект канстытуцыі беларускай аўтаномнай дзяржавы, у якім прадугледжвалася нават адмена тут на працягу

дзесяці гадоў прыгоннага права. Але супраць гэтага праекта дружна выступілі расійскія шавіністы, пад уздзеяннем якіх Аляксандр 1 вясной 1812 года адмовіўся ад аднаўлення беларускай аўтаноміі ў складзе Расійскай імперыі.

Вялікую надзею на аднаўленне сваёй дзяржавы ўскладалі беларусы на Напалеона Банапарта, які распачаў вайну з Расіяй летам 1812 года. Каб заручыцца падтрымкай беларусаў, французскі імператар паабяцаў вярнуць ім сваю дзяржаўнасць і зацвердзіў 1 ліпеня ў Вільні Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага пад старшынствам удзельніка паўстання 1794 года, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ Станіслава Солтана. Таму беларуская шляхта стала ў вайне 1812 года на баку Напалеона і для паходу на Маскву сабрала сваё войска колькасцю 24 тысячы чалавек. Цэлыя палкі сфармавалі за ўласны кошт беларускія магнаты Дамінік Радзівіл, Людвік Пац і інш. Ды французскарасійская вайна закончылася поўным разгромам напалеонаўскай арміі, а з ёй былі ў чарговы раз разбіты надзеі-мары беларускіх дзеячаў на аднаўленне сваёй дзяржавы.

He знайшоўшы падтрымкі звонку, беларусы самі пачалі гуртавацца для барацьбы за волю. Тон задавала тут старажытная сталіца Беларусі Вілыія, а канкрэтней — Віленскі універсітэт, дзе канцэнтраваліся галоўныя разумовыя сілы беларускага грамадства. Ужо праз пяць гадоў пасля напалеонаўскай інтэрвенцыі сцяг барацьбы ўзняла моладзь — студэнты Віленскага універсітэта. Тры з іх — Адам Міцкевіч з Наваградка (будучы вялікі паэт), Тамаш Зан з-пад Маладэчна (паэт і прыродазнавец) і Юзаф Яжоўскі з Валыні (філосаф) стварылі тайнае антыцарскае згуртаванне Таварыства філаматаў (сяброў навук). Галоўнай сваёй задачай філаматы ставілі шырокую асвету грамадства. 3 дапамогай асветы яны мелі на мэце падрыхтоўку грамадскіх колаў да барацьбы за вызваленне Бацькаўшчыны ад расійскай акупацыі. У адным з вершаў філамат Міхал Рукевіч пісаў:

I калі паклічуць трубы Нас у сонечны прасцяг, Дружна ўздымем вальналюбы Мы з Пагоняй нашай сцяг!*

Для больш шырокага ўцягнення моладзі ў палітычную дзейнасць філаматы стваралі філіі сваёй арганізацыі. Найбольшы розгалас у грамадстве атрымалі з іх Таварыства філарэтаў (сяброў дабрадзейнасці), якое заснаваў у Вільні Тамаш Зан, і створанае Міхалам Рукевічам у асяроддзі афіцэраў Літоўскага кор-

пуса царскай арміі згуртаванне «Вайсковыя сябры», якое ў віхурыстым снежні 1825 года гераічна падтрымала паўстанне дзекабрыстаў. У 1823 годзе згуртаванні беларускай моладзі былі выкрыты царскімі ўладамі. Больш за сто іх удзельнікаў трапілі за турэмныя краты, а найбольш актыўных філаматаў і філарэтаў саслалі «ў глыбіню Расіі»; сярод іх быў і Адам Міцкевіч. Тамаш Зан, Ян Чачот і Адам Сузін апынуліся аж на Урале.

Беларусы актыўна падтрымлівалі і польскія патрыятычныя згуртаванні, што ставілі сваёй мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай. Бо ніколі не забывалі, што ў яе складзе мелі сваю аўтаномію, сваю дзяржаўнасць. Якраз з гэтай прычыны беларуская шляхта прыняла ўдзел у Лістападаўскім паўстанні, якое ўспыхнула 29 лістапада 1830 года ў Варшаве. У пачатку 1831 года ў Вільні быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Кіраваць паўстанцкімі войскамі на Беларусі прызначылі генерала-«літвіна» Антонія Гелгуда. Паўстанцы вызвалялі ад расійскага чынавенства і войскаў гарады і мястэчкі, устанаўлівалі там сваю ўладу. Пісьменніца Габрыэля Пузыня ў кнізе «У Вільні і літоўскіх маёнтках» успамінае пра Лістападаўскае паўстанне, «як узлёт духу, як абуджэнне ад летаргічнага сну». Яна расказвае, з якой радасцю ўспрынялі на Беларусі выпушчаную паўстанцамі першую манету ўзноўленай федэрацыі, дзесяцікапеечную манету, на якой «была адбіта побач з Арлом і Пагоня»: «Была гэта простая дзесятка, але віталі мы яе са слязамі на вачах, цалуючы, як рэліквію... Пад знакам дзесяткі, пад яе сімвалам абуджаўся грамадскі рух...»

У паўстанні 1830—1831 гадоў сапраўдным гераізмам і самаадданасцю вылучыліся Язэп Кашыц з Піншчыны, уласны атрад якога з 400 чалавек вырас да 1000, беларуская паэтэса і фалькларыстка Эмілія Плятэр, якую называлі беларускай Жаннай д’Арк, філамат Ігнат Дамейка, які пазней стаў нацыянальным героем Чылі, Адольф Янушкевіч і шмат іншых паўстанцаў розных станаў.

Увосень 1831 года Лістападаўскае паўстанне было задушана царскімі войскамі. Адны з яго ўдзельнікаў апынуліся за мяжой як эмігранты, іншых закавалі ў ланцугі і пагналі ў далёкую сцюдзёную Сібір на катаргу і пасяленне. У заможнай шляхты, што брала ўдзел у паўстанні, канфіскоўваліся маёнткі.

Лістападаўскае паўстанне змусіла царызм болын сур’ёзна ўзяцца за выкараненне вальнадумства на забраных землях. Пры царскай адміністрацыі стварыўся асобны Камітэт па справах Заходніх губерняў з такой мэтай: «Каб губерні, ад Польшчы

адлучаныя, прыведзены былі да таго парадку, які для кіравання ў іншых расійскіх губернях існуе». 25 чэрвеня 1840 года царскія ўлады канчаткова спынілі на Беларусі дзеянне Статута ВКЛ і ўсюды ўвялі агульнае расійскае заканадаўства.

Важная роля ў ідэалагічным забеспячэнні вялікадзяржаўнай палітыкі царызму належала праваслаўнай царкве як дзяржаўнай рэлігіі. Таму ўсе сродкі былі кінуты на тое, каб перавесці ў праваслаўе католікаў і уніятаў, якія на Беларусі складалі цяпер пераважную бальшыню ўсяго насельніцтва.

Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі царскіх улад, лепшыя сыны Беларусі і ў гэтых новых умовах не думалі складваць сваю зброю. Беларусы-эмігранты, якія апынуліся пераважна ў Францыі, шукалі спосабу вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб працягваць барацьбу за яе вызваленне ад царскай «апекі». Ужо ў 1833 годзе была ўчынена з Францыі на Беларусь экспедыцыя на чале з актыўным удзельнікам Лістападаўскага паўстання, ураджэнцам Віленшчыны ІОзафам Заліўскім з мэтай арганізацыі шырокага партызанскага руху супраць царскага самаўладдзя. Але з усіх эмісараў, што перайшлі мяжу Расійскай імперыі, толькі адзін Міхал Валовіч здолеў падняць сялян у сваіх родных мясцінах на Слонімшчыне. Праўда, яго невялікі партызанскі атрад быў хутка ліквідаваны царскімі ўладамі.

У 1836 годзе спробу падняць беларускае грамадства на барацьбу з расійскай акупацыяй зрабіў у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, пераемніцы закрытага ўладамі Віленскага універсітэта, беларускі паэт, студэнт гэтай акадэміі Франц Савіч. У вершы «Дзе ж тое шчасце падзелася?» ён заклікаў: «Літвін, валынец, падайце ж мне рукі... царам на згубу, панам — для навукі». Але створанае ім «Дэмакратычнае таварыства» было выкрыта ўладамі і дваццацідвухгадовага беларускага паэта-рэвалюцыянера кінулі ў турэмныя сцены, а потым саслалі на Каўказ у салдаты. Там ён і загінуў.

У 1846—1849 гадах у розных гарадах Беларусі (Вільні, Лідзе, Менску, Гародні, Ашмянах і інш.) дзейнічала патаемнае рэвалюцыйнае згуртаванне «Саюз свабодных братоў», але шырокага распаўсюджання яно не атрымала.

Апошняя спроба аднавіць федэратыўную Рэч Паспалітую ў межах 1772 года была зроблена ў 1863—1864 гадах. Падрыхтоўку вызвольнага паўстання распачаў створаны летам 1862 года ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт. У студзені наступнага года ён і абвясціў пачатак узброенага выступлення за волю. Беларускія грамадскія дзеячы, добра разумеючы, што

аднавіць сваю дзяржаўнасць яны могуць толькі з дапамогай палякаў, толькі ў форме аўтаноміі ў складзе Рэчы Паспалітай, не маглі не падтрымаць Студзеньскае паўстанне ў Польшчы. Зрэшты, да гэтага паўстання беларусы рыхтаваліся сумесна з палякамі яшчэ з восені 1861 года, калі ў Вільні ўзнік Камітэт руху, які летам наступнага года падпарадкаваўся ЦНК і пачаў называцца Літоўскім правінцыйным камітэтам. У кастрычніку яго ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. У сваіх адозвах да беларускага народа і ў газеце «Мужыцкая праўда», якую выпускаў разам з Феліксам Ражанскім і Валерыем Урублеўскім і якую падпісваў Яська — гаспадар з-пад Вільні, ён заклікаў беларусаў падначальвацца «ронду польскаму», бо толькі пад агульным кіраўніцвам ЦНК можна было вызваліць сваю зямлю ад «маскоўскага ронду» (урада). Калі ж паўстанцкую ўладу ў Варшаве захапілі арыстакратычныя элементы («белыя»), Кастусь Каліноўскі змушаны быў праводзіць у паўстанні сваю, радыкальную палітыку, робячы стаўку на рэвалюцыйнае сялянства, з усёй жорсткасцю ставячыся да шляхты, якую ён называў «гнілой і разбэшчанай кастай». На працягу 1863 года паўстанне ахапіла ўсю Беларусь. Праўда, насіла яно больш партызанскі характар і ўрэшце было задушана намнога большымі царскімі войскамі. Кіраўнік паўстання на Беларусі, легендарны Кастусь Каліноўскі, які не кідаў зброі да самага канца, быў схоплены жандарамі і 22 сакавіка 1864 года публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. Перад гэтым, ужо асуджаны на смерць, з-за турэмных кратаў у сваіх «Лістах з-пад шыбеніцы» ён заклікаў беларускі народ на яго ж мове працягваць сваю барацьбу за волю:

«Браты мае, мужыкі родныя. 3-пад шубеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка накінуць зямельку радную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — ло не жаль згінуць за тваю праўду.

Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толька для дабра твайго напісана.

Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толька, памаліўшыся Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць.

Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе,

Кастусь Каліноўскі. Фота 1862 г.

у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай HayKi, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.

Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўхапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права; за сваю зямлю радную.

Бо я табе з-пад шубеніцы кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе.

Твой слуга

Яська — гаспадар з-пад Вільні»

Свае пачуцці выказаў Кастусь Каліноўскі («Яська — гаспадар з-пад Вільні») і ў форме вядомага верша, які гучыць як запавет роднаму беларускаму народу:

Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе. I часам спамяні пра Яську свайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго.

А калі слова пяройдзе ў дзела, Тагды за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.

Імя Кастуся Каліноўскага, нацыянальнага героя Беларусі, стала сімвалам змагання беларусаў за волю.

Характэрна, што ў Студзеньскім паўстанні актыўны ўдзел прынялі ўсе знакамітыя беларускія пісьменнікі, пачынальнікі новай беларускай літаратуры — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Ялегі Пранціш Вуль і многія іншыя.

Задушэннем паўстання на Беларусі кіраваў віленскі генерал-губернатар з надзвычайнымі паўнамоцтвамі Міхаіл Мураўёў. Загадам гэтага царскага паўнамоцніка ўсюды каралі смерцю, публічна вешалі многіх і многіх удзельнікаў паўстання, за што ён займеў клічку «вешальнік». Тысячы паўстанцаў пагналі ў Сібір.

Пасля паўстання 1863—1864 гадоў на Беларусі ўсталявалася гнятлівая цішыня. Усюды чуўся толькі посвіст цівунскіх бізуноў ды жандарскіх нагаек. Беларусь станавілася калоніяй Расійскай імперыі. Каб мацней трымаць яе ў сваіх гарачых апякунскіх абдымках, сюды пасылаліся цэлыя арміі расійскага чынавенства, настаўніцтва і праваслаўнага духавенства. Выкладанне ў школах пачало весціся толькі на рускай мове — пра беларускую не магло быць і гаворкі. Нават сама назва краіны Беларусь была выкінута з афіцыйнага ўжытку. Па краіне шнырылі царскія жандары, выкараняліся любыя праявы іншадумства. Якраз пра гэтыя часы, пра гэтых «апекуноў» пісаў Уладзімір Караткевіч у вершы «Паўлюк Багрым»:

Абжыраюць удоў, П’юць з гарэлкай сірочыя слёзы, Тлустым задам расселіся На паднявольнай зямлі, На шлагбаумы мёртвыя Пассякалі жывыя бярозы, На шпіцрутэны гнуткія Запаветныя вербы звялі.

Беларусь мая, сонца, Дарагая і родная маці! На якіх раздарожжах Згубіла ты шчасце сваё? Ці удасца хоць дзецям Шчаслівага дня дачакаці Пасля мужнасці гэткай, Пасля столькіх крывавых баёў?

I ўсё ж Беларусь жыла. Бо жыў яе народ. Праўда, ён ужо даўно маўчаў, выказваючы свае глыбінныя думы хіба што ў вуснапаэтычнай творчасці. Пра гэтае «маўчанне» беларусаў, пра яго «забітасць» гаварыла ў друку журналістыка. Але перадавая руская грамадскасць не магла паверыць у забітасць цэлага народа. «Не ведаем, — пісаў у 1860 годзе ў часопісе «Современннк» рускі літаратурны крытык-дэмакрат Мікалай Дабралюбаў, — у якой меры ілжывая гэта думка, таму што не вывучалі спецыяльна беларускага краю, але паверыць ёй, вядома ж, не можам. Цэлы край так вось узялі ды і забілі, — як бы не так! Гэта ж так, як італьянцаў забілі, расслабілі, пазбавілі любові да радзімы і волі... Паглядзіце цяпер на іх... У кожным разе, пытанне аб характарыстыцы беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы».

I беларусы сказалі. I словам, і чынам.

Сказалі ўдзелам у паўстанні Кастуся Каліноўскага, антыцарскай дзейнасцю беларускага філіяла створанай у 1879 годзе ў Расіі рэвалюцыйнвй арганізацыі «Народная воля», удзельнік якой Ігнат Грынявіцкі з Бабруйшчыны здзейсніў у 1881 годзе запланаваны «нарадавольцамі» акт забойства расійскага імператара Аляксандра II.

Сказалі тымі чаканымі «працамі мясцовых пісьменнікаў».

Першыя расказалі свету пра існаванне адметнага ад іншых, з сваёй самабытнай традыцыйнай культурай, з уласнай этніч-

най і палітычнай гісторыяй беларускага народа філаматы і філарэты Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ануфры Петрашкевіч, Аляксандр Ходзька, якія ў аснову сваіх мастацкіх твораў бралі вусную паэзію, паданні і легенды простага «мясцовага» люду. Філаматы ў сваіх планах намерваліся стварыць уласна беларускую літаратуру, але іхным высокім парыванням перашкодзіў разгром царскімі ўладамі віленскіх згуртаванняў моладзі. Толькі Яну Чачоту ўдалося апублікаваць свае беларускія творы ў выдадзеных ім фальклорных зборніках.

Апантаныя беларускай нацыянальнай ідэяй, да простай і спеўнай мовы свайго народа звярнуліся пісьменнікі Ян Аношка, Ян Баршчэўскі, Вікенці Равінскі, Ігнат Легатовіч, Аляксандр Рыпінскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Ялегі Пранціш Вуль, Паўлюк Багрым, Геранім Марцінкевіч, Канстанцін Вераніцын, Вінцэсь Каратынскі, Уладзіслаў Сыракомля, Адам Плуг, Янка Лучына, Фелікс Тапчэўскі, Адэля з Устроні, Альгерд Абуховіч, Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч, Зося Манькоўская, Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, Аляксандр Ельскі, Марыя Косіч, Вільгельм Пратасевіч, Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Вінцэнты Рэут, Зыгмунт Нагродскі, Бруна Каратынскі, Язэп Жукоўскі і іншыя паэты, празаікі, драматургі XIX стагоддзя.

У другой палове стагоддзя пачалося шырокае вывучэнне гісторыі Беларусі і беларускага этнаса. Адшукваюцца і публікуюцца беларускія летапісы і хронікі, адна за адной выходзяць кнігі гісторыкаў і краязнаўцаў. Сярод іх — «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» ў трох тамах Язэпа Ярашэвіча, «Беларускі архіў старажытных грамат» і «Беларуская іерархія» Івана Грыгаровіча, «Гісторыя літоўскага народа» ў дзевяці TaMax Тэадора Нарбута, «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або Апісанне некаторых помнікаў старажытнасці ў Заходніх губернях Рускай дзяржавы» і «Апісанне Барысаўскага павета» Яўстаха Тышкевіча, «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» і «Мінск» Уладзіслава Сыракомлі, «Вілія і яе берагі» Канстанціна Тышкевіча, «Гістарычныя звесткі пра славутыя мясціны на Беларусі...» Міхаіла Без-Карніловіча, «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» Паўла Шпілеўскага, «Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе» Адама Ганорыя Кіркора і іншыя.

У гэты ж перыяд выходзяць многія кнігі па этнаграфіі Беларусі, зборнікі і вялікія зборы беларускага фальклору — «Нарысы Віцебскай Беларусі» Мікалая Нікіфароўскага, «Беларускі

зборнік» у дзесяці тамах Еўдакіма Раманава, «Смаленскі этнаграфічны зборнік» Уладзіміра Дабравольскага, «Перажыткі старажытнага светапогляду беларусаў» Адама Багдановіча, «Беларускія народныя песні» і «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» ў трох тамах Паўла Шэйна і шмат іншых. У 1870 годзе з’явіўся з друку даволі прадстаўнічы «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча.

Своеасаблівым падагульненнем гэтай вялікай і шырокамаштабнай працы дзеячаў беларускай навукі і культуры XIX стагоддзя па нашым народазнаўстве сталася фундаментальнае даследаванне выдатнага сына беларускай зямлі, акадэміка Яўхіма Карскага «Беларусы» ў трох тамах (сямі выпусках). Яўхім Карскі з неабвержнай навуковай абгрунтаванасцю і пераканаўчасцю паказаў перад усім светам выразную нацыянальную адметнасць беларускага народа, раскрыў характэрныя асаблівасці яго традыцыйнай культуры і мовы. Сваім фундаментальным даследаваннем ён адкрыў беларусам вочы на саміх сябе як на адзін з вялікіх еўрапейскіх народаў.

Усе беларускамоўныя працы навуковай і творчай інтэлігенцыі Беларусі XIX і ранейшых стагоддзяў сталі тым трывалым падмуркам, на якім і распачалося нацыянальнае адраджэнне беларускага народа.

Асабліва шырокі размах набыў беларускі рух у пачатку новага, XX стагоддзя ў сувязі з антыцарскімі выступленнямі ў Расіі. 3 глыбінь народнага жыцця выйшла новая беларуская інтэлігенцыя, якая высока ўзняла сцяг барацьбы за волю, за аднаўленне дзяржаўнасці Беларусі. Браты Іван і Антон Луцкевічы, паэтэса Алаіза Пашкевіч (Цётка) і іншыя адукаваныя беларусы стварылі першую ў краіне палітычную партыю — Беларускую сацыялістычную грамаду, якая актыўна ўзялася за гуртаванне беларусаў для адваёвы ўсіх чалавечых правоў. У 1906 годзе пачала выходзіць першая легальная беларуская газета «Наша доля», якую пасля закрыцця замяніла «Наша ніва». Беларуская мовай і духам «Наша ніва» стала тым нязгасным агнём-знічам, іпто распальвала ўшыр і ўглыб полымя нацыянальнага руху беларусаў. Яна шырока адкрывала свае старонкі новай беларускай літаратуры. На яе крылах паляцелі ва ўсе канцы краіны палымяныя словы вестуноў адраджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Цёткі, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Вацлава Ластоўскага, Максіма Гарэцкага і іншых песняроў абуджанай зямлі.

Радаснай падзеяй у жыцці беларускага народа было абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 года Беларускай народнай рэспублікі — незалежнай дзяржавы беларусаў. Ва ўрад БНР, які называўся Народным Сакратарыятам, увайшлі слаўныя сыны Беларусі Язэп Варонка (старшыня і народны сакратар замежных спраў), народныя сакратары — народнай гаспадаркі Янка Серада, юстыцыі Яўхім Бялевіч, земляробства Тамаш Грыб, асветы Аркадзь Смоліч, кантролю Пятро Крэчэўскі і іншыя. Былі зацверджаны старажытныя сімвалы Беларусі — бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Незалежную Беларускую народную рэспубліку прызналі тады ж Арменія, Аўстрыя, Грузія, Латвія, Літва, Польшча, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхаславакія, Эстонія. Беларусь улілася ў сям’ю вольных краін Еўропы.

Ды замацаваць вялікую перамогу беларусам не ўдалося. Ім трэба было змагацца на два франты — супраць наступу з захаду палякаў, а з усходу — бальшавікоў. Беларусы, асабліва слуцкія паўстанцы, якія са зброяй у руках абаранялі сваю дзяржаву, былі разгромлены Чырвонай Арміяй. Урад БНР мусіў выехаць за межы краіны, дзейнічаць у эміграцыі.

Бальшавіцкая ўлада не магла ігнараваць нацыянальнае абуджэнне беларусаў, таму згадзілася на абвяшчэнне 1 студзеня 1919 года Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — БССР, якая неўзабаве ўлілася ў новае дзяржаўнае ўтварэнне — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — СССР або Савецкі Саюз. Узначаліў савецкі ўрад Беларусі пісьменнік і публіцыст, грамадскі дзеяч левых поглядаў Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны).

Вярхі СССР не вельмі лічыліся са створанай імі беларускай рэспублікай і як хацелі дзялілі яе тэрыторыю. Самы вялікі падзел адбыўся 18 сакавіка 1921 года ў Рызе ў выніку мірнай дамовы паміж палякамі і расійскімі балыпавікамі, калі заходнія землі Беларусі былі без яе згоды перададзены пад уладу Польшчы.

Каб заручыцца вельмі патрэбнай на пачатку падтрымкай розных народаў, Масква ўзяла курс на «нацыянальна-дзяржаўнае і нацыянальна-культурнае будаўніцтва» ў рэспубліках Савецкага Саюза. У Беларусі на мову карэннай нацыі пераводзілася справаводства і выкладанне ўсіх прадметаў у школах, рыхтаваліся ў ВНУ беларускія кадры, прымаўся цэлы комплекс мер па развіцці беларускай мовы і нацыянальнай культуры. Гэтая палітыка вярхоў увайшла ў гісторыю як беларусізацыя.

Паштоўка БНР

Але ўжо з самага пачатку 30-х гадоў палітыка савецкіх улад кардынальна змянілася. Замест беларусізацыі пачалося нешта зусім адваротнае: вынішчэнне беларушчыны на Беларусі. Саветы ўзялі курс на русіфікацыю. У друку і з трыбун розных сходаў і з’ездаў адкрыта шальмаваліся самыя славутыя дзеячы беларускай навукі і культуры. Затым пачаліся масавыя арышты «нацдэмаў» — беларускіх дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, каталіцкіх і праваслаўных святароў, навукоўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў школ, простых рабочых і сялян. Тыся-

чы беларусаў высылалі ў Сібір, у Казахстан, у так званыя папраўча-працоўныя лагеры, многіх прысуджалі да вышэйшай меры пакарання. Нечуваны ў свеце размах бальшавіцкі тэрор набыў у 1937—1938 гадах, калі быў фізічна вынішчаны ўвесь цвет беларускай інтэлігенцыі. Адных толькі літаратараў — паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў — было рэпрэсавана каля 500 чалавек, або 90 працэнтаў усёй пісьменніцкай сям’і. За адзін толькі дзень 29 кастрычніка расстралялі ў Мінску 14 беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх былі такія самабытныя таленты, як Міхась Чарот, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Валеры Маракоў, і іншыя. А праз дзень да іх далучылі яшчэ траіх — Тодара Кляшторнага, Янку Нёманскага, Юлія Таўбіна. Да сваіх пісьмовых сталоў не вярнуліся са сталінскіх катоўняў Сяргей Астрэйка, Адам Бабарэка, Сымон Баранавых, Яўген

Барычэўскі, Анатоль Вольны, Уладзіслаў Галубок, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Ігнат Дварчанін, Анатоль Дзяркач, Уладзімір Жылка, Іван Замоцін, Сяргей Знаёмы, Васіль Каваль, Лукаш Калюга, Сымон Куніцкі, Вацлаў Ластоўскі, Антон Луцкевіч, Юрка Лявонны, Барыс Мікуліч, Андрэй Мрый, Зяма Півавараў, Міхайла Піятуховіч, Сяргей Ракіта, Леапольд Родзевіч, Алесь Салагуб, Адам Станкевіч, Васіль Сташэўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Уладзімір Хадыка, Паўлюк Шукайла і многія іншыя. Пераважная бальшыня іх былі маладыя пісьменнікі, якія толькі заявілі пра сябе ў літаратуры. Як тут не ўспомніць Якуба Коласа: «Колькі талентаў звялося, колькі іх і дзе ляжыць!» Зрэшты, і тым пісьменнікам, што нейкім цудам пазбеглі рэпрэсій, не ўдалося рэалізаваць свае таленты: пад усёбачным вокам савецкіх чэкістаў і цэнзараў яны былі зломлены маральна.

Палітыка русіфікацыі, задушэння нават самых нязначных праяў нацыянальнага руху праводзілася савецкай уладай да самага канца існавання Савецкага Саюза.

Многавекавая барацьба беларускага народа за сваю волю, за ўласную дзяржаўнасць завяршылася абвяшчэннем 27 ліпеня 1990 года, а потым зацвярджэннем свабоднай і незалежнай Рэспублікі Беларусь. Над Домам урада ў стольным Мінску ўзвіўся нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і ўстаноўлены старажытны беларускі герб Пагоня.

ЯК БЕЛАРУСЫ АДЦАЛІ СВАЮ ГІСТАРЫЧНУЮ НАЗВУ ЛІТВА, A 3 ЁЮ СТАЛІЦУ СВАЁЙ ЖА СТАРАЖЫТНАЙ ДЗЯРЖАВЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ВІЛЬНЮ I ЎВЕСЬ ВІЛЕНСКІ КРАЙ ЖАМОЙТАМ

Разгарніце карту Беларусі. У самым яе цэнтры, на захад ад Мінска (у межах Слонімскага, Ляхавіцкага, Уздзенскага, Стаўбцоўскага Маладзечанскага раёнаў), нібы хто сыпнуў цэлую жменю адных і тых жа тапонімаў (геаграфічных назваў) — Літва.

Адкуль яны ў нас на Беларусі, далёка ад сучаснай нашай суседкі Літвы? Ці выпадкова атрымалі нашы вёскі і сёлы найменні Літва?

Аказваецца, зусім не выпадкова. Якраз тут, у межах нашай Беларусі, у Верхнім Панямонні, як пераканаўча паказаў у сваёй кнізе «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» выдатны беларускі гісторык Мікола Ермаловіч, знаходзілася летапісная Літва. Тая Літва, пра якую неаднаразова расказвалі рускія і беларускія летапісы з XII стагоддзя, тая Літва, якая дала назву магутнай беларускай дзяржаве — Вялікае Княства Літоўскае, чыя слава грымела ў свеце на працягу 500 з лішнім гадоў — больш за паўтысячагоддзе!

Да з’яўлення на Беларусі славян яе тэрыторыю, як сцвярджаюць вучоныя, насялялі плямёны так званых балтаў, вобласць пашырэння якіх ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, вярхоўяў Волгі і Акі. Балцкія плямёны на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў старажытнасці змяшаліся з прышлымі славянамі і перанялі іхную мову. Прычым не проста перанялі, але і ўзбагацілі яе сваімі элементамі. Карацей кажучы, у гістарычны перыяд усе яны былі ўжо славянамі.

Славянскай была і адна з абласцей Беларусі — Літва. Пра гэта сведчыў каля 1250 года ў сваіх нататках біскуп Прусіі і іншых прыбалтыйскіх зямель Хрысціян, які бываў у нашай краіне ў часы Міндоўга: «Літва, або Літванія — гэта славянская краіна». Беларускі гісторык-эмігрант Паўла Урбан у сваіх кнігах «У святле гістарычных фактаў» (Мюнхен — Нью-Ёрк, 1972), з якой і ўзята гэтая цытата (с. 35), і «Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў» (Менск, 1994) пры-

водзіць цэлы шэраг звестак іншых замежных аўтараў сярэднявечча, якія гаварылі пра Літву як славянскую краіну.

Ёсць некалькі версій паходжання назвы — Літва.

Адна з іх — ад імя заходнеславянскага племені люцічаў, ці вільцаў-люцічаў, што жылі некалі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, паміж рэкамі Лаба і Одра (цяперашнія Эльба і Одэр), і былі выцеснены адтуль германцамі на ўсход. Бальшыня іх асела на захадзе Беларусі, у верхнім Панямонні. Заселены імі край пачаў называцца Лютвою, а потым — Літвою. Гэтую версію пераканаўча абгрунтавалі Вацлаў Пануцэвіч («3 гісторыі Беларусі, або Крывіччыны-Літвы». Т. I. Чыкага, 1965) і згаданы вышэй Паўла Урбан у сваіх кнігах.

Другую, таксама вельмі праўдападобную версію паходжання назвы Літва падалі гісторыкі-літаратары Вітаўт Чаропка ў артыкуле «Гісторыя нашага імя» («Літаратура і мастацтва», 26 чэрвеня — 2 ліпеня 1993) і Здзіслаў Сіцька ў даследаванні «Па сьлядох Літвы» («Рыцар свабоды», травень 2001). Пацвярджаючы перасяленне заходніх славян на Беларусь, абодва аўтары паказваюць, што літвой першапачаткова называліся хаўрусы прафесійных ваяроў, гэтак жа як і дружыны русі ў канцы I тысячагоддзя.

Калі ў сярэдзіне XIII стагоддзя баярства Новагародка (сённяшняга Наваградка, афіцыйна — Навагрудка) паклікала на сталец свайго княства военачальніка найманай літвы Міндоўга, яно стала называцца Літоўскім. 3 пашырэннем гэтага дзяржаўнага ўтварэння ў верхнім Панямонні за кошт іншых беларускіх зямель яно з часам займела назву — Вялікае Княства Літоўскае. Усе землі, што ўваходзілі ў ВКЛ, натуральна пачалі называцца Літвой, а яе насельнікі — літвінамі. Пад гэтым імем ведалі нас, беларусаў, ва ўсім свеце на працягу многіх стагоддзяў. У сваіх «Нататках пра Масковію» аўстрыйскі дыпламат Сігізмунд Герберштэйн, які ехаў праз Беларусь у Маскву ў 1517 і ў 1526 гадах, так акрэсліваў межы «Літвы»: «Бліжэй за ўсё да Масковіі Літва... Літва вельмі лясістая; у ёй маюцца агромністыя балоты і мноства рэк; адны з іх, як (Паўднёвы) Буг (Bug, Bog), Прыпяць, Typ, Бярэзіна, (працякаючы) на ўсход, упадаюць у Барысфен (Дняпро. — К. Ц.), другія ж, як (Заходні) Буг (Boh), Кронан (Заходняя Дзвіна. — К. Ц.) і Нараў, цякуць на поўнач... Бліжэйшая да Літвы вобласць — Жамойць. Яна ляжыць на поўначы, каля Балтыйскага мора... Пакінуўшы за дванаццаць міляў ад Смаленска сваіх праважатых, я накіраваўся ў Літву і ў васьмі мілях ад мяжы дабраўся да Дуброўна... Адсюль пад Оршу...

Пакінуўшы раку каля Оршы, мы прыбылі прама ў Друцк... (Праехалі) Барысаў... Лагойск... Радашковічы... Маладэчна... Крэва... Меднікі... Вільню... Морач... Гродна... Крынкі... Нараў... Бельск... 3 Бельска мы накіраваліся ў крэпасць Брэст (Bresci) з драўляным гарадком на рацэ Буг, у які ўпадае Мухавец (Muchawietz), потым у горад Ламазы (Lamas); пакінуўшы Літву, я прыбыў у першы польскі горад Парчаў (Partzow), некалькі вышэй за які цячэ рака Ясоніца, што аддзяляе Літву ад Польшчы».

Як бачым, Герберштэйн выразна акрэслівае межы нашай Літвы, што на захадзе, поўначы і ўсходзе амаль дакладна супадаюць з межамі этнаграфічнай Беларусі, якую аўтар «Нататак пра Масковію» называе «ўласна літоўскай вобласцю».

Старажытная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае — гэта беларуская дзяржава. Пад імем Літва беларусы вялі шматвяковае змаганне з рыцарамі-крыжаносцамі, з польскімі каралямі, маскоўскімі царамі, з татарскімі ханамі, ад якіх яшчэ задоўга да Кулікоўскай бітвы вызвалілі суседнюю Украіну. Пад імем Літва шырока разносілася па Еўропе наша слава ў сярэднявеччы.

Глянь, літвіны вунь едуць! Едуць з начнога набегу Са здабычай, што ўзята зброяй у замках ды ў цэрквах. Сціжмы немцаў палонных ледзь паспяваюць за коньмі — На іх шыях арканы, рукі ў іх звязаны моцна...*

Гэта радкі з гістарычнай аповесці вялікага польскамоўнага паэта Беларусі Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод», дзе расказваецца пра гераічнае змаганне нашых продкаў з крыжакамі. Гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Адам Міцкевіч (1798— 1855) прысвяціў, дарэчы, і іншыя свае паэмы. Сярод іх — «літоўская аповесць» «Гражына», у цэнтры якой наваградскі князь Літавор і яго жонка Гражына, што ахвяруе сваім жыццём, абараняючы родную Літву-Беларусь ад тэўтонскіх рыцараў. Сваю «шляхецкую гісторыю 1811 — 1812 гадоў» Адам Міцкевіч назваў «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве», дзе ўсё дзеянне адбываецца ў самым цэнтры «Літвы» — у родным аўтару Наваградку (цяперашняя Гродзенская вобласць). У ёй паэт выказаў мары і гарачае імкненне беларускай, хоць і апалячанай шляхты, адукаваных колаў тагачаснага грамадства вярнуць былую магутную дзяржаву беларусаў — Вялікае Княства Літоўскае.

Літвою называў Адам Міцкевіч і сучасную яму заходнюю

Беларусь — сваю Бацькаўшчыну:

Літва! Мая Айчына! Ты — нібы здароўе: Цябе той цэніць, хто ўжо страціў. Зноў і зноў я Табою мрою, зноў ты ў снах перад вачыма. Вярнуць цябе хачу я ў слове хоць, Радзіма.*

Якраз такімі прачулымі словамі пачаў гэтую паэму Адам Міцкевіч у 1834 годзе, апынуўшыся як выгнаннік з роднай зямлі на чужыне, у Парыжы.

«Нашай Літвой» называў Беларусь і першы Міцкевічаў сябар, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, родам з Карэліцкага раёна той жа Гродзеншчыны Ян Чачот, які прысвяціў сваёй Бацькаўшчыне вялікі цыкл песень-балад «Спевы пра даўніх літвінаў да 1434 года». Літвою называлі сваю радзіму Беларусь і выхадзец з Маладзечаншчыны паэт-філамат Тамаш Зан («Хоць я на свету краі, каля гор, ды сэрца ў Літве засталося»), выхадзец з Карэліччыны вялікі вучоны-асветнік Ігнат Дамейка («Вядома ж, перарадзіцца я ніколі не здолею і спадзяюся на Бога, што — ці ў Кардыльерах, ці ў Панарах — усё роўна памру літвінам»), выхадзец са Случчыны Уладзіслаў Сыракомля («Я літвін. Пра адно я толькі спяваю, хоць на розныя ноты: хай жыве наша Літва, хай жывуць літвіны»), выхадзецз Бабруйшчыны Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч («Я... вырасшы між літвінаў, палюбіў беларусінаў»), Вялікі рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі, продкі якога паходзілі з сяла Дастоева цяперашняга Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, пісаў: «Продкі мае выйшлі з літоўскіх балот». А дзекабрыст Аляксандр Бястужаў, што нейкі час жыў непадалёку ад Ракава, даў у 1821 годзе ў Пецярбург такі адрас: «Лнтва, д. Выгоннчн, в 40 верстах от Мннска». «ПевцОіМ Лптвы» называў Адама Міцкевіча Аляксандр Пушкін, «Лнтвою» называў Беларусь і Міхаіл Лермантаў. Да апошняга часу бытавалі яшчэ «прыстаўныя» назвы нашых гарадоў: Брэст-Літоўск, Мінск Літоўскі. А ёмкую касу, вынаходніцтва беларусаў, і сёння ведаюць у свеце як каса-«літоўка», толькі звязваюць гэтае найменне з іншым краем.

Што ж да сучаснай Літвы, то старажытная Літва да яе не мае ніякага дачынення: яе спрадвечная этнічная назва — Жмудзь, або Жамойць, Жэмайць, Жамойція, Самагіція. Так гэтую ўскраінную частку былога Вялікага Княства Літоўскага называлі да самага апошняга часу. Напрыклад, у вельмі грунтоўнай 19-томавай «Новай сусветнай геаграфіі» з падзагалоўкам «Зямля і людзі» французскага вучонага Э. Рэклю, якая выходзіла ў 1876—1894 гадах і ў якой даецца апісанне ўсіх краін свету,

адзначалася: «Нават цяпер у Польшчы, як і ў Расіі, літвінамі звычайна называюць беларускіх славян былой палітычнай Літвы, у той час як літоўцам ва ўласным сэнсе даюць назву «жмудаў» ці «жмудзінаў».

Той, хто пабывае сёння на Брэсцкім Палессі, можа ўпэўніцца, што і цяпер палешукі называюць насельнікаў больш паўночных раёнаў, напрыклад, Пружанскага і Івацэвіцкага, як і многія стагоддзі назад, літвінамі. Гэты тэрмін на пачатку XX стагоддзя быў распаўсюджаны і ў цэнтральнай Беларусі. Навуковец і публіцыст, супрацоўнік тэрміналагічнай камісіі пры Інбелкульце Яўхім Кіпель у сваёй кнізе «Эпізоды», якая выйшла ў Нью-Ёрку ў 1998 годзе, успамінае пра свае дзіцячыя гады, што якраз і прыпадаюць на пачатак XX стагоддзя: «...старшынёў хлопец... падслухаў, як гаварыў з некім ягоны бацька: нібыта нас, дзяцей, у школе пачнуць вучыць па-нашаму, як ён тады казаў, па-беларуску. Мы. праўда, добра зразумелі, што значыць па-нашаму, аднак мы зусім не ўяўлялі, што такое пабеларуску, бо назоў Беларусь нам быў тады невядомы. Там, дзе я рос, у Бабруйшчыне, тады яшчэ быў папулярны назоў Літва, а мы былі ліцьвіны. Было і ці мала, хто памятаў, што і край называўся Літвой... «Мы — літва», — казаў мне заўсёды дзед. Ды й іншыя дзяды нам, дзецям, заўсёды казалі, што тут заўсёды была Літва» (с. 17).

He магу ўстрымацца яшчэ, каб не прывесці вельмі паказальную размову вядомага беларускага гісторыка Мікалая Улашчыка з насельнікамі Паўднёвага Палесся, жыхарамі сяла Дзякавічы каля Князь-Возера Жыткавіцкага раёна, занатаваную ў 1929 годзе ў дарожным нарысе «Палессе зноў», змешчаным у «кнігазбораўскім» томе яго «Выбранага»;

«Дабіраемся ўрэшце да саміх палешукоў. Што яны палешукі, гэта ўсім цвёрда ведама. Палешукі — асобны народ, а крыху далей на поўнач, у Мяжэвічах, ужо жыве літва.

— Што, як? Літва?

— Ну да, Літва! Хіба ж вы, вучоны чалавек, не ведаеце?

Я, вучоны, усё ж не ведаў, што тут Літва. Пачынаецца гутарка на гэту тэму, і высвятляецца, што Літвою палешукі завуць Случчыну і наогул усю Беларусь. Пытаю ў іх пра сучасную Літву, але пра яе палешукі нічога не чулі наогул. Распытваю, якая ж розніца паміж палешукамі і літвою (не літоўцамі, але літвою), і даведваюся, што розніца ва ўсім: інгкш гавораць, інакш апранаюцца, інакш будуюцца. Выцягваю карту трохвёрстку і пробую ўстанавіць межы «Літвы» і Палесся. Мяжа аказ-

ваецца недалёка. Палеская толькі вёска Пагібелька, а далей на Слуцак вёска Мяжэвічы — ужо Літва...» (Мн., 2001, с. 251).

Літвой называлі Беларусь і нашы паўднёвыя суседзі — украінцы. Яны здаўна ведалі і характэрныя асаблівасці «літвінскай» (беларускай) мовы. Як зазначае ў сваёй фундаментальнай працы «Беларусы» Яўхім Карскі, «маларосы вельмі не любяць дзекання: у сваіх насмешках з беларусаў яны падкрэсліваюць акурат гэтую рысу: «хнба лнхо озме лнтвмна, шчо б внн не дзэкнув».

Чаму ж многавяковая назва нашай зямлі Літва, з якой звязана вялікая і слаўная гісторыя Беларусі, не замацавалася за ёй, а «перавандравала» далёка на паўночны захад і стала імем зусім іншай, чужой нам краіны, якую ўсе даўнейшыя гісторыкі і летапісы называлі Жамойць, Жэмайць, Жмудзь, Жамойція, Самагіція?

А было ўсё да прымітыўнасці проста. 3 пашырэннем беларускай дзяржавы Вялікае Княства Літоўскае ўсе далучаныя да яе землі таксама атрымлівалі нашу назву — Літва. Літвой пачаў называцца і даўно аславянены крывічамі Віленскі край. Замацаванню тут назвы Літва асабліва садзейнічаў перанос у пачатку XIV стагоддзя сталіцы Вялікага Княства Літоўскага з Новагародка ў Вільню, якая называлася перад гэтым імем яе заснавальнікаў крывічоў — Крывіч-горад. 3 далучэннем да ВКЛ Жамойці (канчаткова адбылося гэта ў 1422 годзе пры Вітаўту), яна таксама паралельна з сваёй этнаграфічнай назвай займела і назву беларускай вобласці — Літва.

Што ж да тэрміна Белая Русь, Беларусь, то ён таксама прыйшоў да нас з даўніны. Спачатку ён не звязваўся з нейкай канкрэтнай тэрыторыяй. Белая — азначала вялікая, неабсяжная, вольная. У мове ўсходніх славян ёсць выраз: «Пайсці ў белы свет», дзе слова «белы» азначае — бясконцы, вольны.

За нашай зямлёй назва Белая Русь начала замацоўвацца, паводле сцверджання многіх вучоных, пасля таго, як бальшыня «рускіх» (украінскіх у цяперашнім значэнні і ўласна рускіх) зямель апынулася ў выніку мангола-татарскага нашэсця пад уладай Залатой Арды. Нашу краіну мангола-татарскія орды захапіць не здолелі. Яна засталася «вольная», «белая». Таму і назвалася Беларусь.

Асобныя вучоныя выводзяць назву Белая Русь ад характэрнага для беларусаў усходніх зямель краіны белага адзення. I праўда: асновай адзення тут з даўніх часоў было льняное адбеленае палатно. 3 яго шылі для мужчын кашулі, сарочкі, шта-

ны, світы. Строі з белага кужэльнага палатна выштукоўвалі для сябе жанчыны. Калі выходзілі мужчыны касіць, а жанчыны — грэбці сена ці жаць жыта, здалёк былі відаць іхныя белыя постаці.

I ўсё ж больш верагодная з усіх версій першая: вольная ад татарскага ярма. Бо адразу пасля заваявання Русі ордамі з Азіі пачала згадвацца ў розных літаратурных крыніцах назва Белая Русь у дачыненні да нашай краіны. Вядомы расійскі славіст Уладзімір Ламанскі ў III выпуску часопіса «Жявая старнна» за 1891 год сцвярджаў, што «найменне Белая Русь даўнейшае за вякі Альгердаў і нават Гедымінаў, што яно існавала ў канцы і нават у сярэдзіне XIII стагоддзя».

У часы, калі ўсе землі Беларусі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, стаўшы ядром гэтай нашай дзяржавы, назва Белая Русь, натуральна, адышла ў цень і толькі зрэдку мільгала ў асобных пісьмовых крыніцах, больш за ўсё ў дачыненні да ўсходніх абласцей краіны. На ўсю нашу зямлю распаўсюджвалася цяпер назва Літва як уладная вобласць Гаспадарства, выцясняючы найменне Белая Русь як з афіцыйнага, так і народнага ўжытку. Тым не менш насельнікі ВКЛ, асабліва ўсходняй яго часткі, лічылі сябе адначасова беларусамі і літвінамі. Пра гэта сведчаць шматлікія дакументы, якія дайшлі да нас. Так, у Разрадным прыказе Масквы чытаем: «лнтовскііе пашенные людн разных городов белорусцы», «лнтовка белоруска Мстнславского повету». Пра гэта ж кажуць і іншыя даўнейшыя дакументы: «лнтвнн белорусец Лука...», «лнтовскне людн белорусцы» (Вацлаў Пануцэвіч. 3 гісторыі Беларусі-Крывіччыны. Чыкага, 1965, с. 146).

Як паказвае ў сваёй кнізе «Хроніка Белай Русі» Алесь Белы, дзесьці з XVII стагоддзя «паняцці Літва і Белая Русь на шырокай паласе цэнтральнай Беларусі паступова робяцца раўназначнымі» (Мн., 2000, с. 158). 3 Літвой, з ВКЛ атаясамліваў Беларусь і вядомы рускі гісторык Васілій Тацішчаў. Маючы на ўвазе дзяржаўны герб ВКЛ, ён пісаў яшчэ ў 1739 годзе: «Герб Белыя Русн нздревле был всадннк белый в красном полн, саблю нмеюсчнй пред собою...»

Беларускімі называлі некалі і землі Пскоўшчыны і Вялікага Ноўгарада, якія ў далёкія часы падпадалі пад уладу літоўскіх (беларускіх) князёў, а таксама далучаныя да Вялікага Княства Літоўскага вобласці на ўсходзе краіны, што цягнуліся аж да вярхоўяў Волгі і Дняпра. 3 вызваленнем ад татарскага ярма беларускімі войскамі на чале з Альгердам Украіны назва Белая

Русь распаўсюдзілася і на яе. Італьянец Аляксандр Гваньіні, які ў сярэдзіне XVI стагоддзя служыў ротмістрам у войску ВКЛ і быў камендантам Віцебска, у сваёй кнізе «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі», выдадзенай у 1578 годзе ў Кракаве на лацінскай мове і перакладзенай на польскую мову ў 1611 годзе, зазначаў: «Ёсць Русь траякая: адна Белая, другая Чорная, трэцяя Чырвоная. Белая — каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, С.маленска і Северскай зямлі, якая здаўна належыць Вялікаму Княству Літоўскаму».

Шырока ўжываўся ў XVI—XVII стагоддзях і тэрмін «беларускае пісьмо». Ім, як зазначае ў згаданай кнізе Алесь Белы, «абазначалі ўсю сукупнасць графічных і лексічных асаблівасцяў, якія адрознівалі т. зв. «заходнерускую» пісьмовую мову ад уласна рускай» (с. 165). «Спнсок с лнста белоруского пнсма», напрыклад, накіраваў 17 мая 1654 года гетман Войска Запарожскага Багдан Хмяльніцкі маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу.

Калі Масква стала цэнтрам праваслаўя — «рускай веры», тэрмін «Русь» і «Белая Русь» пачалі азначаць, апрача ўсяго, тэрыторыю з праваслаўным насельніцтвам. Паколькі на ўсходніх землях ВКЛ пераважала «руская вера», за імі яшчэ больш замацоўваўся тэрмін «Белая Русь». Заходнія ж землі Беларусі, дзе пераважаў каталіцызм, называлі літоўскімі.

Канфесійны падзел Беларусі, асабліва ў спалучэнні з абласным назвамі, яшчэ больш раз’ядноўваў адзіны беларускі народ. Такое раз’яднанне таіла смяротную небяспеку для нашай дзяржавы. Гэта добра разумелі вялікія літоўскія (беларускія) князі Вітаўт, Свідрыгайла і іншыя. Таму яны рабілі энергічныя захады да аб’яднання, уніі абедзвюх хрысціянскіх канфесій. На жаль, гэта ім не ўдалося.

Калі ў канцы XVIII стагоддзя тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай адышла да Расійскай імперыі, расійскія ўлады на ўсходніх землях Беларусі ўтварылі Беларускую губерню, а на захадзе нашай краіны — Літоўскую губерню. Гэты адміністрацыйны падзел яшчэ больш паглыбіў раз'яднанне Беларусі, бо афіцыйна замацоўваў даўні міф пра тое, што ўсходняя яе частка — быццам бы «нсконно русская земля», а заходняя — чужародная Літва. Хоць абедзве гэтыя вобласці з даўніх часоў засялялі беларусы.

Штучнае раз’яднанне беларускага народа на літвінаў і беларусаў датрывала да XIX і нават да XX стагоддзя. Прадстаўнікі

адной і той жа нацыі называлі сябе па-рознаму. Напрыклад, выхадцы з заходніх абласцей Беларусі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка, Тадэвуш Касцюшка, Юльян Нямцэвіч зрабіліся такім чынам літвінамі, а прадстаўнікі ўсходняй часткі краіны — Ян Аношка, Францішак Князьнін, Ян Баршчэўскі, Тадэвуш Лада-Заблоцкі, Антон Абрамовіч — беларусамі. Кожны з іх апяваў сваю «радзіму»: адны — «Літву», другія — «Беларусь». Пра «літоўскі» патрыятызм першых ужо гаварылася вышэй. Гэтак жа шчыра славілі свой край і «беларусы»:

О бард! Беларускай краіны ты слава!

Такімі словамі звяртаўся да віцебскага паэта Францішка Князьніна яго зямляк Тадэвуш Лада-Заблоцкі ў паэме «Ваколіцы Віцебска». Сцвярджаючы назву Беларусь, пісьменнікі-«беларусы» стараліся ўстаўляць яе ў загалоўкі сваіх кніг. Так з’явіліся творы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага, «Беларусь» Аляксандра Рыпінскага, «Беларусь у характарыстычных апавяданнях і фантастычных казках», «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» Паўла Шпілеўскага і іншыя.

Адасабленне старажытнай беларускай вобласці Літва ад астатняй тэрыторыі Беларусі ўмела скарысталі ў сваіх інтарэсах жамойты. Паколькі іхная краіна Жамойць знаходзілася на ўскраіне Вялікага Княства Літоўскага і была яму падуладная, яе этнічная назва часта замянялася агульнай назвай дзяржавы — Літва. Гэта аказалася ўрэшце, як ні парадаксальна, на руку жамойтам. Калі ў XIX стагоддзі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага пачаўся рух за нацыянальнае адраджэнне яго народаў, жамойцкія верхаводы нават адмовіліся ад спрадвечнага наймення сваёй краіны, каб толькі замацаваць за ёю агульную назву Літва, з якой звязана вялікая і слаўная гісторыя, гісторыя Беларусі і назваць старажытным імем нашай зямлі ўласную дзяржаву, уласны край. Такім чынам, ускраінная Жамойць, якая часта была разменнай манетай у палітыцы літоўскіх (беларускіх) князёў, зрабілася раптам спадчынніцай гісторыі ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Разам з назвай Літва жамойты прысвоілі ў якасці дзяржаўнага і старажытны герб Наваградка і ўсяго ВКЛ «Пагоня», адмовіўшыся ад уласнага гістарычнага герба «Мядзведзь».

Беларусы ж, якія занадта доўга «спалі» і таму запазніліся з сваім нацыянальным адраджэннем, толькі моўчкі глядзелі на

гэтае рабаўніцтва сярод белага дня. Ім цяпер нічога не заставалася, як звязаць сваё нацыянальнае адраджэнне з найменнем Беларусь.

«Беларускім дударом» стаў цяпер, да прыкладу, літвін-бабруйчанін Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Другі літвін, выхадзец з Віленшчыны, Францішак Багушэвіч, горача заклікаючы сваіх братоў-беларусаў «не пакідаць мовы нашай беларускай», ясна акрэсліваў межы этнічнай радзімы беларусаў: «Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, браткі, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак...»

Назву Беларусь падхапілі як сваю і адраджэнцы пачатку XX стагоддзя:

Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі дзядоў, над нягодамі. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!

Так клікаў свой народ да нацыянальнага ўваскрасення Янка Купала. Яшчэ больш замацаваўся за нашай краінай тэрмін Беларусь, калі ў сакавіку 1918 года са стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі была адноўлена наша дзяржаўнасць. Найменне Беларусь увайшло таксама ў склад утворанай у 1919 годзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Хоць створаная балыпавікамі беларуская дзяржава мела больш намінальны характар, усё ж назва Беларусь была канчаткова замацавана за нашай краінай.

27 ліпеня 1990 года з абвяшчэннем незалежнасці назва Рэспубліка Беларусь загучала як роўная сярод роўных краін свету.

Здавалася б, усё выдатна склалася ўрэшце для Беларусі: ёсць свая незалежная дзяржава, свая адметная назва краіны. Але ж як змераць тыя страты, што панесла Беларусь, пазбавіўшыся сваёй гістарычнай назвы Літва?

Ці не самае галоўнае: мы прыпадобніліся Іванам, што не помняць свайго роду-племені. Бо, памяняўшы назву Літва на Беларусь, адсеклі ад сябе ўсю сваю шматвекавую гісторыю, забылі славу продкаў, забылі, што некалі, на працягу многіх стагоддзяў, у нас была свая вялікая дзяржава. Страта гістарычнай назвы Літва дала падставу нашым праціўнікам ілгаць на ўвесь свет, што ў Беларусі ў мінулым не было сваёй дзяржаўнасці і што толькі савецкая ўлада ласкава дала яе нам. Няма чаго ка-

заць, як негатыўна адбілася такая несусветная хлусня на нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Другое, не менш важнае: прысвоіўшы назву нашай краіны і нашу сімволіку, жамойты — зусім лагічна — пачалі прэтэндаваць і на нашы землі. I гэта, як ні дзіўна, ім удалося. Ідучы «насустрач пажаданням» жамойтаў (цяпер ужо літоўцаў, ці летувісаў) і здзяйсняючы свае далёкасяжныя планы, Іосіф Сталін сваім распараджэннем ад 10 кастрычніка 1939 года перадаў ім ва ўласнасць старажытны беларускі горад Вільню і ўвесь Віленскі край — спрадвечную беларускую зямлю.

У сямідзесятых — васьмідзесятых гадах ужо мінулага стагоддзя мне не раз даводзілася пабываць у Віленскім краі, у прыватнасці ў Вільнюскім і Шальчынінкайскім раёнах Літвы, дзе мяне цікавілі мясціны, звязаныя з біяграфіямі славутых беларускіх паэтаў XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі і Францішка Багушэвіча. Ва ўсіх вёсках і мястэчках чулася там чыстая беларуская мова. Гэта я зазначаў у сваіх нарысах «Дарога ў сто год» і «Тут грала дудка Бурачка», якія ўвайшлі ў маю кнігу «Лісце забытых алеяў» (Мн., 1993). Згадаў я там і старшыню Рукайнянскага сельсавета Вільнюскага раёна, які расказаў мне, што ні ён, ні тутэйшыя людзі не ведаюць літоўскай мовы, a гавораць толькі па-беларуску, хоць лічаць сябе палякамі, бо ўсе яны — католікі. А ксёндз Рукайняйскага касцёла так жартам вызначыў «этнічныя» асаблівасці падвіленскага люду — сваіх прыхажан: «Тут размаўляюць па-беларуску, моляцца па-польску, а лаюцца па-руску». Ніякай «літоўскасці» ён, літовец па нацыянальнасці, у сваіх парафіян не знаходзіў.

У беларускамоўную стыхію трапіў я таксама ў раённым цэнтры Шальчынінкай (былыя Салечнікі) і ў яго ваколіцах. Усе сустрэчныя, з якімі я загаворваў, на мае пытанні адказвалі на чыстай беларускай мове, прытым жывой, а не залітаратуранай. Адразу відаць было, што гэта іхная паўсядзённая мова. Каля адной крамы, на шырокіх вокнах якой былі напісаны па-літоўску назвы тавараў, я падышоў да дзядзькі, што месціў нешта ў багажнік свайго веласіпеда, і папытаў: «Што там напісана?» — «А кадук яго ведае, — адказаў ён проста. — Гэта ж па-літоўску». — «А хіба не літоўцы тут жывуць?» — «Не, мы тутэйшыя».

Яшчэ далей ад Салечнікаў, у Трокскім павеце, у XIX стагоддзі запісваў беларускія народныя песні акадэмік Яўхім Карскі, які апублікаваў іх у 1889 годзе ў «Русском фнлологн-

ческом вестннке» (№ 2), а потым выдаў асобнай брашурай. Пэўна ж, і па сёння жывуць там «тутэйшыя» беларусы.

У сваім падарожжы па Віленскім краі мне ўсюды сустракаліся выключна людзі з беларускімі прозвішчамі — Ермаковіч, Шушкевіч, Карповіч, Бялевіч, Багушэвіч... Па-свойму, па-беларуску называлі людзі і свае вёскі, узгоркі, азёры, урочышчы. Але яшчэ ў савецкія часы літоўскія ўлады вельмі шчыра пачалі выкараняць адсюль беларускі дух, узяліся за «літавізацыю» беларускага краю. Так, з 1971 года, як мне там расказалі, нейкай пастановай былі заменены беларускія назвы вёсак і мястэчак на літоўскія. Некаторыя з іх у Рукайняйскім сельсавеце я паспеў запісаць ад людзей: Крыжоўка займела назву Крышкяліс, Ашмянка — Ашмянеле, Баравыя — Шылінай, Задворцы — Ужудварыс, Навасады — Наўяседжай, Падчарная — Паеджай, Міхайлаўка — Мікалішкес, Зацішша — Рамітэ і г. д. і г. д.

Як ставіцца да гэтага нам, беларусам? Увогуле, вядома ж, цывілізавана. Толькі як канкрэтна? У кожным разе беларусам трэба б знайсці, як мне здаецца, паразуменне з літоўскімі ўладамі і садзейнічаць таму, каб на землях з беларускім насельніцтвам забяспечваліся правы чалавека і зберагалася традыцыйная культура тутэйшага этнаса.

Што ж да нашых навуковых устаноў, то ім, мусіць, варта б было таксама не пакідаць без увагі гэты край, наладжваць туды па дамоўленасці з уладамі фальклорныя, этнаграфічныя, мовазнаўчыя экспедыцыі, якія б маглі значна ўзбагаціць беларускае народазнаўства.

Як было б добра, каб там, на Віленшчыне, радзіме нашага Францішка Багушэвіча, тамтэйшыя беларускія краязнаўцы ці студэнты-філолагі занатавалі б для навукі ўсю тапаніміку Віленскага краю — гэтую жывую нашу гісторыю! А яшчэ б лепей было, каб яны запісалі на магнітафонную стужку і галасы «тутэйшых» людзей, прыклады мовы насельнікаў гэтай спрадвечнай беларускай зямлі, іхныя паданні і легенды, казкі і песні. Пакуль яны яшчэ жывуць, пакуль канчаткова не ажамойціліся.

ЗМЕСТ

Краіна арыяў, альбо Адкуль мы родам........ 5

Падарожжа ў старажытную Няўрыду........... 16

Вяртанне Рагвалода і Тура........................... 24

Ізяславаў горад............................................ 32

Вялікі князь полацкі Брачыслаў................... 40

Уся слава Усяслава, або Герой народных паданняў, летапісаў, былін, паэм, раманаў................................... 52

Горад Няміга................................................ 70

Млынар Менеск і заснаванне Менска.......... 74

Ятвягі........................................................... 83

Памяткі князя Барыса Усяслававіча............ 92

Годны сын Усяслава Чарадзея.................... 95

Подзвіг Прадславы....................................... 103

Полацкія князі ў Візантыі............................. 109

Паядынак з крыжакамі................................. 116

Нараджэнне беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага         127

Татары — на Беларусі................................. 149

Змаганне за Літву....................................... 154

Тры франты князя Трайдзеня.................... 163

Рыцар збройны.......................................... 171

Баявы экзамен Гедыміна........................... 175

Апошні паход беларускага палкаводца...... 180

Гедымінаў сон............................................ 191

Апошні бой Гедыміна................................. 196

Змова братоў.............................................. 202

Князь Кейстут — вязень Марыенбургскага замка   207

Беларусы вызваляюць Украіну ад татар..... 214

Паходы беларускіх войскаў на Маскву........ 220

Ягайла — вялікі князь Беларускага гаспадарства    228

Беларусы ў Кулікоўскай бітве..................... 234

Вяртанне князя Андрэя ў Полацак.............. 240

Кейстут — гаспадар Белай Русі.................... 242

Верх узяў клятваадступнік Ягайла.............. 248

Князь Вітаўт — зноў на кані.......................... 252

Крэўская унія.............................................. 256

Вайна Вітаўта за незалежнасць Беларусі ..  264

Паход на Крым............................................ 270

Ворскла....................................................... 278

Грунвальдская бітва.................................... 282

Вайна за каралеўскую карону..................... 289

Вайна Свідрыгайлы за незалежнасць Беларускага гаспадарства        296

Кароткае панаванне Жыгімонта Кейстутавіча 303

Абы ціха было, ці Вялікае княжанне Казіміра 307

Масковія пачынае заваёву Беларусі......... 315

Вайна Беларусі з Масковіяй..................... 328

Лівонская вайна і Люблінская унія............ 347

Барацьба беларускага народа за дзяржаўную незалежнасць          365

Як беларусы аддалі сваю гістарычную назву Літва, а з ёю сталіцу сваёй жа старажытнай дзяржавы Вялікага

Княства Літоўскага Вілыпо і ўвесь Віленскі край жамойтам        387

Пры афармленні першай старонкі вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва» (1878 г.)

Літаратурна-мастацкае выданне

Кастусь Цвірка

(Цвірка Канстанцін Аляксеевіч)

Край легенд

Гісторыя Беларусі паводле паданняў і легендаў

Рэдактар К. Аляксандраў

Карэктар Л. Карамазава

Тэхнічны рэдактар A. Глекаў Камп’ютэрны набор і вёрсткаЛ. Ваўчок Адказны за выпуск Г. Вінярскі

Падпісана да друку з гатовых дыяпазітываў заказчыка 27.02.2004 г.

Фар.мат 70x90 '/ Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. 21 арк.

Ул.-выд. 19,64 арк. Наклад 1000 асобн. Зак. 582.

МГА «Беларускі кнігазбор».

220034, Мінск, вул. Фрунзе, 5.

Тэл./факс (017) 220-70-27.

Ліцэнзія ЛВ № 105 ад 31.12.2002 г.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». 220013. Мінск, пр. Ф. Скарыны, 79.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.