Крыж памяці, меч лёсу кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Кастусь Тарасаў

Крыж памяці, меч лёсу

кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Лекцыя
Памер: 119с.
Мінск 2001
20.47 МБ

Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць шаноўным асобам і суполкам. якія ўмагчымілі гэтае выданне: ксяндзу-магістру Мінскага касцёла святых Сымона і Алены айцу У ладзіславу Завальнюку, спадарыні N, сп. Алегу Трусаву, сп. Павалу Казанецкаму, сп. Алесю Гуркову, сн. Яўгену Будзінасу, сп. Алесю Дудару.
Радыё «Рацыя», Праваабарончаму цэнтру «Вясна», Беларускаіі Асацыяцыі журналістаў, рэдакцыі газеты «Рабочы», рэдакцыі газеты «Наша Свабода», Аб 'яднанай грамадзянскай партыі, Федзрацыі свабодных прафсаюзаў АПК, Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Фонду Сораса, Фонду Генадзя Грушавога
Магіла Невядомага беларускага салдата ў Мінску
Кастусь Тарасаў
Крыж памяці, меч лёсу
кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь затысячагоддзе
Мінск Лекцыя 2001
ББК 63 3 (2Бсі!)
УДК 947.6
Т 19
Мастакі
Вераніка Фёдарава, Волыа Бугаенка
ISBN 985-63O5-27-6
© К Tapacaf 2001
Прадмова
Прырода скупа адмерыла чалавеку сумлення, і супольствы людзей адвеку па-драпежніцку забіваюць і душаць адно аднае, каб падмацавацца чужымі здабыткамі і выгадаваным чалавечым рэсурсам. Нікому дасюль не ўдалося стаць выключэннем, і Беларусі з прычыны геаграфічнага становішча тым болей. Хроніка падзеяў нашай гісторыі сведчыць, што змест жыцця народа праз стагоддзі складала найперш фундаментальная патрэба застацца ў жывых. Часцяком проста на біялагічным узроўні, апошнія гадоў з двесці ў дадатак і як самастойны этнас. А ўсё астатняе адсюль вынікала.
Вядомае тысячагоддзе беларускай гісторыі адкрываецца гэтакай трагічнай падзеяй зруйнаваннем Полацка ў 980 годзе. 3 таго дня безупынныя намаганні суседзяў падпарадкаваць нашыя землі праходзяць празусе стагоддзі беларускага жыцця крывавым следам. Мяняючы формы агрэсіі, гэты націск не спыняецца і на мяжы 3-га тысячагоддзя. Апроч знешняга меў месца, як было і ёсць паўсюдна, ціск вышэйшых станаў на тых, з чыёй працы яны жывуць. 3 гэтага вынікалі паўстанні і хатнія войпы, калі вырэзвалі самі сябе. Таксама і рэпрэсіі як мера вынішчэння актыўнага нласту народа і запалохвання рахманых былі добра зведаныя Беларуссю пад царскай уладай, нямецкай акупацыяй, сталінскім рэжымам.
He мепш за гепацыд адбіліся на пашай гісторыі дзяржаўныя здрады, якія ўсталяваліся ў жывую традыцыю і генетычна пазбавілі вышэйшыя станы, потым так званую палітычную эліту інстынктыўнай прагі дзяржаўнай самастойнасці. Улада з гэтакай заганай мыслення непазбежна задавольвалася ганебнай роляй паслужлівага калабаранта.
3 гэтых прычынаў наша гісторыя ўяўляе адладжанае падарожжа пакаленняў па замкнутым коле унук наступае дзеда і цягнецца той самай пратаптанай нявольніцкай сцяжынай.
’Шмат войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў пазначаны ў «Спісе...» радком, хоць змяшчаюць безліч трагічных падзеяў. Дзеля пералічэння ўсіх патрэбная шматтомная Энцыклапедыя Смутку, якая ніколі не будзе поўнай, бо пра мноства даўніх і нядаўніх чалавечых трагедый ведае толькі Бог. За кожным радком «Спіса...» ахвяраваныя радзіме жыцці repoay, загубленыя бязвінныя жыцці, плач удоваў і сіротаў, спаленыя хаты, неспраўджаныя задумы. Усё гэта чыннікі, якія важка ўплывалі на наш светапогляд. Колькі часу мы яшчэ праіснуем як самастойны беларускі народ, а не пад гэтай назвай ужо ў якасці асіміляванай біямасы дзеля павялічэння рэсурсаў чарговага саюзнага захопніка залежыць ад нашага розуму, самапавагі і гонару. A гэта такія якасці, якіх заўжды меней, чым глупства, недасведчанасці і пакоры
Усе ілюстрацыі выконваюць сціплую ролю ўказальнікаў на тыя мемарыяльныя лакуны , якія варта запоўніць, каб не чуцца калекамі па памяць.
Кастусь Тарасаў
Легендарныя часы
V VIII стагоддзі
На землі, якія займае цяпе-
рашняя Беларусь, мігруюць з захаду і поўдня славянскія плямёны крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў, валынянаў. Чаму вырушылі яны не да цяпла і мора, а сюды у пушчы і балоты неразгаданая таямніца нашых прашчураў. На берагах Нёмана, Дзвіны, Сожа распачаліся этнічныя кантакты з балтамоўнымі плямёнамі, паступова прышэльцы асімілявалі частку спрадвечных насельнікаў гэтых зямель (голядзі, лотвы, латыголы, літвы, яцьвягаў). Менавіта на падста-
ве шчыльных этнакантактаў, узаемнага культурнага ўплыву, неабходнасці агульнага суіснавання пачалося станаўленне беларусаў як этнічнай асабовасці
са сваім самастойным гістарычным лёсам і шляхам.
IX стагоддзе
859 першыя напады варажскіх дружынаў (паморскіх славянаў рарэгаў) на паселішчы палачанаў па Заходняй Дзвіне і на літву па Нёману (па гэтак званых «шляхах з варагаў у грэкі»).
8б2 першае гістарычнае сведчанне пра існаванне сталіцы крывічоў-палачанаў Полацак.
865 рабаўнічы паход дружыны варажскіх князёў Аскольда і Дзіра на палачанаў.
866 удзел полацкіх і дрыгавіцкіх дружынаў у няўдалым рабаўнічым паходзе кіеўскіх князёў на Візантыю.
885 рабаўнічы паход кіеўлянаў на чале з князем Алегам на землі радзімічаў для абкладання іх данінай.
X стагоддзе
907 удзел палачанаў і радзімічаў у рабаўнічым паходзе на Царград (Канстанцінопаль) войска кіеўскага князя Алега.
944 удзел палачанау у рабаўнічым паходзе на Канстанцінопаль разам з войскам кіеўскага князя Ігара
960 прыход у Полацк варажскага (з паморскіх славянаў) князя Рагвалода, заснавальніка гістарычна вядомай полацкай дынастыі князёў, першага вядомага па імені князя беларускай старажытнасці.
Часы Полацкага княства
980 чэрвень, напад наўгародскага войска на чале з князям Уладзімірам Святаславічам сумесна з нанятымі посілкамі з варагаў, чудзі і меры на Полацк. Забойства полацкага князя Рагвалода і ягоных сыноў. Гвалт Уладзіміра над князёўнай Рагнедай. Разбурэнне заваёўнікамі першага Полацкага дзядзінца. Гэтая крывавая падзея адкрывае засведчаную летапісамі беларускую гісторыю.
983 ■ заваёўчы паход кіеўскага войска князя Уладзіміра на землі яцвягаў (займалі поўдзень-захад Берасцейскай і Гарадзенскай зямель) дзеля Lx падпарадкавання кіеўскай уладзе.
984 заваёўчы паход кіеўскага войска на радзімічаў дзеля падпарадкавання Кіеву зямель, багатых на балотную жалезную руду. Няўдалая для радзімічаў бітва з кіеўлянамі на рацэ Пяшчане.
987 няўдалы замах Рагнеды на жыццё мужа, князя Уладзіміра. Высылка Рагнеды са старэйшым сынам Ізяславам у горад на памежжы дрыгавіцкіх і крывіцкіх зямель (сённяшняе Заслаўе).
989 захоп кіеўскім князем Уладзімірам горада Турава пасля аблогі. Жорсткая бітва з кіеўлянамі пакінула след ў мясцовай легендзе пра крывавыя камяні, што прынесла ў Тураў рака. Прымусовае хрышчэнне жыхароў Турава.
989 прымусовае хрышчэнне насельніцтва Заслаўя. Змушэнне з волі
князя Уладзіміра да манаскага пастрыгу княгіні Рагнеды, якая пад нмем Анастассі стала першай беларускай манашкай.
XI стагоддзе
1013 спроба князя Святаполка Тураўскага вывесці Тураў зпад улады Кіева, за што кіеўскі князь Уладзімір пасадзіў Святаполка разам з жонкай, дачкой польскага караля Баляслава, і яе духоўнікам біскупам Рэйнбергам, у цямніцу. Былі вызваленыя пад пагрозай вайны Кіеву з боку караля Баляслава, цесця Святаполка.
1015 пачатак міжусобнай вайны тураўскага князя Святаполка са зводным братам, наўгародскім князем Яраславам Мудрым (вайна цягнулася па 1018 год).
1016 Любецкая бітва паміж пал-
камі Святаполка Тураўскага і Яраслава Наўгародскага.
1018 бітва палка Святаслава Тураўскага сумесна з посілкамі цесця, польскага караля Баляслава Храбрага, супраць войска наўгародцаў князя Яраслава Мудрага. Параза Святаполка.
1020 захоп Берасця войскам польскага караля Баляслава.
1021 паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад. Бітва са сваім родным дзядзькам, кіеўскім князем Яраславам, на рацэ Судаміры.
1022 паход войска князя Яраслава Мудрага на Берасце для адбіцця горада ў палякаў.
1038 рабаўнічы паход кіеўскага палка князя Яраслава на поўдзень Берасцейшчыны на яцвяжскія паселішчы.
1040 рабаўнічы паход кіеўскага палка князя Яраслава Мудрага на паселішчы панёманскай літвы (Гарадзеншчына).
1044 паўторны рабаўнічы паход кіеўскага князя Яраслава на панёманскую літву (гістарычная літва займала ўсходнюю частку сённяшняй Гродзенскай вобласці). Заснаванне Наваградка на месцы спаленага заваёўнікамі паселішча Жоўны.
1055 удзел полацкага палка ў рабаўнічым паходзе кіеўскага і чарнігаўскага князёў на сцепавыя паселішчы торкаў.
1065 заваёўны паход полацкага князя Усяслава Чарадзея на Пскоў. Бітва з наўгародцамі на рацэ Чарэсе.
1066 заваёўны паход полацкага князя Усяслава Чарадзея на Вялікі Ноўгарад. Захоп і разбурэнне горада, легендарны вываз званоў з ноўгародскай Сафійскай царквы ў Полацк.
1067 люты, напад братоў Яраславічаў (кіеўскі князь Ізяслаў, пераяслаўскі князь Святаслаў і чарнігаўскі князь Усевалад) на Менск. Захоп і спусташэнне Менска і менскага замка, вынішчэнне мужчын, вывад у палон жанчын і дзяцей.
1067 3 сакавіка, знакамітая, апаэтызаваная ў «Слове пра паход Ігаравы», крывавая сеча паміж полацкім войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі войскамі братоў Яраславічаў на рацэ Нямізе (цэнтр цяперашняга Менска).
1067 10 ліпеня, здрадніцкі захоп братамн Яраславічамі князя Усяслава Чарадзея каля Воршы пад час перамоваў. Браты парушылі сваю крыжацалавальную клятву пра бяспеку для Усяслава пры сустрэчы. Полацкі князь і два яго старэйшыя сыны апынуліся ў земляной турме кіеўскага замка. Прабылі ў зняволенні 10 месяцаў.
1068 15 жніўня, паўстанне кіеўлянаў супраць князя Ізяслава прынесла Усяславу і яго сынам волю. Усяслаў Чарадзей быў абраны на кіеўскага князя. Прабыў на кіеўскім стальцы 7 месяцаў і вярнуўся на Полаччыну адваёўваць сваю сталіцу ад кіеўскага стаўленніка, на што спатрэбілася тры гады.
1069 бітва полацкага войска Усяслава Чарадзея з наўгародскім войскам на рацэ Бені.
1076 рабаўнічы паход на землі Полацкага княства войска Уладзіміра Манамаха
1077 паход на Полацк чарнігаўскага і смаленскага палкоў на чале з князем Уладзімірам Манамахам.
1078 бітва палачанаў з аб’яднанымі кіеўскім і наўгародскім войскамі Уладзіміра Манамаха і яго палавецкімі хаўруснікамі.
1085 паноўны заваёўны паход Уладзіміра Манамаха на Полацкае княства. Бітва палачанаў на чале з Усяславам Чарадзеям з войскамі Манамаха. Бязлітаснае разбурэнне («не пакінуў ні чэлядзіны, ні скаціны») Манамахам гістарычнага Менска на рацэ Менцы, які знаходзіўся ў 20 вярстах ад сучаснага Менска.
XII стагоддзе
1102 рабаўнічы паход полацкага князя Барыса на яцвягаў. Заснаванне Барысава на Бярэзіне і засяленне яго палоннымі яцвягамі.
1103 удзел полацкага палка князя Давыда Усяславіча ў рабаўнічым паходзе кіеўскіх князёў на палавецкія землі.
1104 спусташальны паход полацкага князя Давыда і групоўкі смаленскага, чарнігаўскага, пераяслаўскага князёў на чале з Уладзімірам Манамахам на менскага князя Глеба, роднага брата Давыда.
1106 рабаўнічы паход менскага князя Глеба разам з дружынамі іншых удзельных князёў Полаччыны (сваіх родных братоў) на
земгалаў.
1114 вайна менскага князя Глеба з літоўскім князем Жывібундам Аблога і спаленне літоўцамі прадмесцяў Менска.
1116 рабаўнічы паход смаленскага палка князя Вячаслава на Менскае княства, захоп Воршы і Копысі.
1116 вайна кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха сумесна са смаленскім князем Вячаславам, князем пераяслаўскім Яраполкам і князем чарнігаўскім Давыдам супраць дрыгавічоў і палачанаў. Разбурэнне Друцка, вывад друцкага жыхарства ў Пераяслаўскае княства дзеля засялення пустак.
1117 паход менскага палка князя Глеба вайной на землі Смаленс-
кага княства.
1117 паход менскага палка князя Глеба на Наваградак, каб выбіць адтуль кіеўлянаў.
1119 перамога войска Уладзіміра Манамаха над менскім войскам. Асада і ўзяцце штурмам Менскага замка, палон менскага князя Глеба Усяславіча. Пакутніцкая смерць Глеба ў кіеўскай вязніцы (быў замардаваны голадам).
1128 захопніцкі паход згуртаваных войскаў кіеўскага, чарнігаўскага, смаленскага князёў на Полацкае княства. Захоп і высылка пяці полацкіх князёў з сем’ямі ў Візантыю.
1132 паўстанне па рашэнню веча ў Полацку супраць кіеўскага стаўленніка князя Святаполка Мсціславіча Вяртанне ў Полацк князя полацкай дынастыі -Васілька Святаславіча
1132 рабаўнічы паход гарадзенскага князя Усеслава Давыдавіча на паселішчы панёманскай літвы.
1150 паноўная міжусобная война Полацкага і Менскага княстваў.
1151 паўстанне гараджанаў Полацка супраць свайго князя Рагвалода Барысавіча, разрабаванне княжага двара.
1151 удзел гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча ў сумесным паходзе князёў на Кіеў.
1158 беспаспяховая аблога Турава супольным войскам князёў на чале з кіеўскім князем Ізяславам (працягвалася 10 тыдняў).
1158 міжусобная еойна палачанаў з менчукамі. Аблога Менска войскам полацкага князя Рагвалода Барысавіча.
1159 паўторная аблога Менска полацкімі і друцкімі дружынамі князя Рагвалода Барысавіча.
1161 3-тыднёвая аблога Турава палкамі валынскіх князёў.
1161 разгром менчукамі полацкага войска князя Рагвалода Барысавіча пад Гарадцом.
1169 удзел палачанаў у разбурэнні Кіева разам з войскамі ўладзімірскага князя Андрэя Багалюбскага.
1181 рабаўнічы паход на Друцк згуртавання чарнігаўскіх, полацкіх князёў і наўгародскага палка.
1183 удзел гарадзенскай і пінскай дружынаў ў паходзе на палавецкага хана Канчака разам з кіеўскім князем Святаславам.
1191 рабаўнічы сумесны паход палачанаў і новагародцаў на літоўскія паселішчы.
1195 змаганне полацкіх князёў са смаленскім князем Давыдам Расціславічам. Перамога палачанаў над смалянамі.
1198 сумесны захопніцкі паход полацкіх і літоўскіх дружынаў на горад Вялікія Лукі ў Наўгародскую зямлю.
XIII стагоддзе
1201 захопніцкі паход войска полацкага князя Валадара на літоўскія землі за ракой Вільляй.
1203 першы ваенны паход полацкага войска ў Лівонію на Ордэн мечаносцаў.
1205 рабаўнічы паход літоўскіх дружынаў на полацкія землі.
1206 паноўны паход палачанаў ў Лівонію на Ордэн мечаносцаў, каб абараняць свае правы на даніну з ліваў.
1207 прайграная бітва палачанаў крыжакам-мечаносцам за горад Кукейнос.
1208 захоп мечаносцамі полацкага прыгарада Ерсікі. Паўстанне жыхароў Кукейноса, вынішчэнне крыжацкага гарнізона.
1212 у сутычках з мечаносцамі Полацк страціў правы на збор даніны з воднага шляху па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора.
1219 сумесныя ваенныя дзеянні Наваградка, галіцкіх і літоўскіх князёў супраць палякаў.
1222 захопніцкі паход мазураў разам з немцамі на землі прусаў і дайновы (племя дайнова займала поўнач Гарадзеншчыны).
1226 абарона кукейноскім князем Вячкам разам з палачанамі горада Юр’ева ад мечаносцаў.
1226 захопніцкі паход галіцкіх палкоў на Берасцейшчыну. Напад на Пінск, захоп у палон сям'і пінскага князя. Бязлітаснае вынішчэнне яцвяжскіх паселішчаў.
1229 рабаўнічы наезд нальшанцаў і літвы на Вялікі Ноўгарад.
1229 чарговы захопніцкі паход галіцка-валынскага войска на Берасцейшчыну на паселішчы яцвягаў.
1234 няўдалы наезд нальшанцаў і наваградцаў на горад Русу; бітва са смалянамі на рацэ Дуброўцы.
1235 паход наваградскіх і літоўскіх дружынаў на Мазовію.
1237 пераможная бітва наваградцаў, літвы і галіцка-валынскіх палкоў з тэўтонскімі крыжакамі пад Драгічыным на Бузе. Пасля гэтай паразы Ордэн мечаносцаў (Лівонскі) і Нямецкі ордэн аб'ядналіся.
1239 рабаўнічы наезд наваградцаў і літвы на землі Смаленскага
княства. Звычайная мэта наездаў лупы.
1240 удзел палачанаў у бітве наўгародцаў са шведамі на Няве.
1242 засведчаны летапісамі ўдзел полацкіх ваяроў ў разгроме мечаносцаў у бітве на Чудскім возеры.
Часы Вялікага Княства Літоўскага
1245 няўдалы рабаўнічы наезд наваградскіх і нальшанскіх дружынаў на Таржок і Бежацк.
1246 рабаўнічы наезд наваградцаў і літвы на Валынь, паражэнне на зваротным шляху ад галіцкага войска.
1246 спусташальнае ўварванне мангола-татараў у паўднёвыя раёны Беларусі
1248 рабаўнічы напад яцвягаў князя Скамонда на УладзіміраВалынскія землі.
1248 пачатак 6-гадовай вайны наваградцаў на чале з князем Міндоўгам з князем Данілам Галіцкім за вяршэнства ў стварэнні новай дзяржавы пасля зруйнавання татарамі Кіева.
1249 легендарная бітва наваградцаў і літвы на чале з князем Міндоўгам з татарамі хана Койдана каля Крутагор'я.
1249 рабаўнічы напад галіцка-валынскіх князёў на Ваўкавыск і наваградскую зямлю.
1251 захопніцкі паход галіцка-валынскага войска разам з пінскім і тураўскім палкамі на Наваградак і Гродна.
1252 паход жмудскіх князёў Таўцівіла і Едзівіда на Смаленск.
1253 рабаўнічы паход наваградскіх і літоўскіх дружынаў на землі Вялікага Ноўгарада.
1253 захопніцкі паход галіцкага войска на Наваградак, валынскіх палкоў на Гродна.
1253 хрышчэнне князя Міндоўга, ягонага баярства ў каталіцкую веру. З'яўленне ў Наваградку каталіцкага касцёла. Простае падпарадкаванне наваградскай кафедры папе рымскаму, а не лівонскаму біскупу, што забяспечвала Міндоўгу большую падтрымку касцёла. Каралеўская каранацыя Міндоўга ў Наваградку.
1255 захопніцкі сумесны паход галіцкага войска і мазураў на чале з мазавецкім князем Земавітам на Берасцейшчыну на яцвягаў. Вынішчэнне яцвяжскіх паселішчаў і княскага роду Сцекінтаў.
1255
1256
1258
1258
1259
1260
1260
1262
1263
1263
- рабаўнічы захоп і разбурэнне Любліна палкамі наваградцаў і літвы на чале з Міндоўгам.
- захопніцкі паход на яцвягаў галіцкага і валынскага войска, ваўкавыскага, свіслачскага, наваградскага палкоў. Вывад мноства яцвягаў у палон.
- рабаўнічы наезд наваградцаў на смаленскі горад Вайшчыну, перамога над смаленскім войскам каля Таржка.
- вызваленне князем Войшалкам Наваградка з-пад улады галіцкіх князёў, палон князя Рамана Данілавіча, якога мусіў выкупляць бацька князь Даніла Галіцкі.
- рабаўнічы наезд на Наваградскія землі і Літву татарскага войска хана Бурундая разам з саюзнымі войскамі галіцкавалынскіх князёў. 3 гэтага года па 1338 год татары разам з уладзіміра-валынскімі князямі хадзілі на Наваградскую дзяржаву 7 разоў, але не здолелі перамагчы.
- вяртанне князя Міндоўга да язычніцкай веры, выгнанне каталіцкіх святароў. (Палітычная памылка Міндоўга, якая аднавіла на наступнае стагоддзе крыжовыя паходы на Вялікае Княства.) разгром крыжакоў аб’яднанымі сіламі наваградцаў, літвы, прусаў у буйной бітве каля возера Дурбе.
- разбуральны паход наваградцаў, літвы, палачанаў на Мазовію ў помсту за крыжовы паход мазураў разам з немцамі на яцвягаў. Захоп і спаленне сталіцы мазураў Плоцка, спаленне Варшавы. Забойства мазурскага князя Земавіта.
- змова князёў Трайняты і Даўмонта супраць Міндоўга. Забойства нальшанскім князем Даўмонтам вялікага князя Міндоўга і яго малодшых сыноў за абразу (адняцце жонкі).
- паход наваградцаў, літвы, палачанаў на Бранскае княства.
1264 забойства наваградскім князем Трайнятам свайго сваяка, полацкага князя Таўцівіла пад час княжацкай міжусобіцы.
1264забойства князя Трайняты канюшымі князя Міндоўга, арганізаванае яго старэйшым сынам князем Войшалкам.
1264 разгром наваградскім князем Войшалкам князёў Нальшчы і Дзяволтвы. Уцёкі князя Даўмонта разам з дружынай у Пскоў.
1265 рабаўнічы напад пскоўскага палка на чале з князем Даўмонтам на Нальшу і Наваградчыну.
1267 рабаўнічы сумесны паход дружынаў Вялікага Ноўгарада і Пскова на чале з князем Даўмонтам на Нальшу, Літву і Полаччыну.
1274 вайна наваградцаў і літвы на чале з князем Трайдзенем з аб’яднанымі сіламі галіцка-валынскіх і татарскіх князёў.
1274 захоп гарадзенскім і наваградскім палкамі на чале з князем Трайдзенем польскага горада Драгічына над Бугам.
1275 рабаўнічы аб’яднаны паход галіцкіх, валынскіх, бранскіх палкоў разам з мангола-татарамі хана Менгу-Цеміра на Наваградскае княства. Захоп і разрабаванне Наваградка.
1276 перасяленне часткі прусаў на пастаяннае жыхарства пад Гродна і ў Слонім дзеля выратавання ад крыжакоў.
1276 рабаўнічы наезд валынскіх дружынаў на Берасцейшчыну. Бітва наваградскага войска з валынянамі каля Камянца.
1277 спусташалызы паход галіцка-валынскіх князёў разам з мангола-татарамі на Наваградак і Горадню. Перамога наваградскім князем Трайдзеням заваёўнікаў у бітве каля Горадні.
1279 рабаўнічы паход тэўтонскіх крыжакоў на Наваградак. Перамога наваградскага войска над крыжакамі.
1281 вызваленне наваградскім войскам ад лівонскіх крыжакоў Ерсікі.
1283 захоп яцвяжскіх заходніх земляў Тэўтонскім ордэнам. Задушэнне прускага і яцвяжскага паўстання. Пераход часткі яцвягаў на сталае жыхарства на Скідзельшчыну і пад Дзятлава.
1283 рабаўнічы паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Сандамірскую зямлю (Польшча)
1284 напад лівонскіх крыжакоў на Горадню. Горад быў захоплены з-за здрады сярод абаронцаў і значна разбураны.
1284 перамога наваградцаў і літвы на чале з легендарным князем Рынгольдам над злучанымі войскамі татараў і рускіх князёў Святаслава кіеўскага, Льва ўладзімірскага і Дзмітрыя друцкага ў біпіве каля вёскі Магільна.
1286 рабаўнічы паход войска Вялікага Княства на Польшчу, заваёва горада Добжына
1287 рабаўнічы напад татарскіх палкоў на наваградскія і літоўскія (панёманскія) землі.
1291 рабаўнічы паход наваградскага войска на чале з князем Віце-
нем на польскія Куявы.
1294 задушэнпе наваградскімі, полацкімі, гарадзенскімі палкамі на чале з вялікім князям Віценем паўстання жмудзінскіх баяраў, схільных да саюза з тэўтонскімі крыжакамі.
1296 два рабаўнічыя напады запар на Горадню крыжакоў Тэўтонскага ордэна. Вынішчэнне гарадскіх пасадаў.
1296 рабаўнічы паход наваградцаў на чале з князем Віценем на Мазоўшу.
1298 перамога войска Вялікага Княства Літоўскага разам з рыжскім апалчэннем над лівонскімі рыцарамі ў бітве на рацэ Трэйдры.
XIV сгагоддзе
1305 пераможная бітва войска наваградскай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага з крыжакамі ў Жмудзі.
1306 напад крыжацкіх адделаў на Гарадзенскі замак.
1306 паход войска наваградскай дзяржавы на чале з князем Віценем на польскія землі. Ліцвінскія палкі дашлі аж да Каліша.
1307 вызваленне войскам Вялікага Княства Літоўскага, ачоленым князем Віценем, Полацка, які захапілі крыжацкія аддзелы.
1311 рабаўнічы паход 6-тысячнага войска крыжакоў на вёскі і гарады Гарадзеншчыны.
1311 паражэнне войска вялікага князя Наваградскай дзяржавы Віценя ў бітве з крыжакамі каля Растэнбурга ў Прусіі.
1314 перамога войска гарадзенскага старасты князя Давыда (сына Даўмонта) над крыжакамі пад Наваградкам.
1315 рабаўнічы напад татараў на землі Наваградскай дзяржавы.
1315 далучэнне да Наваградскай дзяржавы Берасцейскай зямлі. Паход беларуска-літоўскага войска вялікага князя Віценя на крыжакоў у Прусію.
1316 гібель вялікага князя Віценя пад час навалыііцы ў полі каля Наваградка ад удара перуна.
1318 паход гарадзенскіх конных харугваў на чале з князем Давыдам на немцаў у Прусію.
1320 перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над крыжакамі каля Меднікаў.
1320 захопніцкі паход войска Вялікага Княства на чале з Геды.мінам на гарады Уладзімір-Валынскі і Луцк.
1322 пераможная бітва войска вялікага князя Гедыміна з уладзіміра-валынскімі і бранскімі князямі на рацэ Ірпень недалёка ад Кіева. «Хроніка літоўская і жамойцкая» датуе гэтым годам далучэнне валынскіх і северскіх княстваў да ВКЛ.
1323 удзел гарадзенскага палка на чале з князем Давыдам ў абароне Пскова ад крыжакоў.
1323 наезд крыжакоў на Наваградскія землі. Няўдалая для іх аблога Лідскага замка.
1324 рабаўнічы напад крыжацкіх аддзелаў на Мядзел, спаленне вёскі Верцялішкі.
1324 паход войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Давыдам Гарадзенскім на землі мазураў.
1325 напад татарскага войска на землі Вялікага Княства Літоўскага.
1325 спусташальны паход крыжацкіх палкоў на Полаччыну.
1325 16 кастрычніка, шлюб дачкі Гедыміна Ганны-Альдоны з польскім каралевічам Казімірам. Пасагам Альдоны сталі вызваленыя Гедымінам польскія вязні, якіх назбіралася за папярэднія гады наездаў на Польшчу 24 тысячы. Гэтая лічба, прыведзеная храністам М.Стрыйкоўскім, некалькі перабольшаная, бо яна роўная войску, якое выводзілі на вайну. Цікава, што Гедымін нічога болей да пасагу дачкі не дадаў. Варта параўнаць гэтыя ўмовы шлюба з шлюбны.мі ўмовамі Крэўскай дынастычнай уніі 1385 года.
1326 паход войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Давыдам
Гарадзенскім на Брандэнбург. Здрадніцкае забойства князя Давыда падкупленым польскім рыцарам Апдрэем Гостам.
1328 напад крыжацкіх палкоў на Горадню. Паход войска ВКЛ на чале з Гедымінам на лівонскіх рыцараў.
1329 напад крыжацкіх палкоў на Гарадзеншчыну і Жмудзь.
1331 рабаўнічы напад войска ВКЛ на польскія землі з тае прычыны, што сваяк Гедыміна польскі карольУладзіслаў Лакаток адмовіўся выступіць сумесна супраць крыжакоў і не выплаціў неабходную за адмову кампенсацыю.
1331 пераможная бітва наваградскіх, полацкіх і літоўскіх палкоў вялікага князя Гедыміна з тэўтонцамі магістра Генрыка фон Плока на рацэ Акмені, на поўначы Літвы. Гедыміну дапамагала татарская конніца
1333 напад крыжацкіх аддзелаў на Полацк.
1336 паход прускіх крыжакоў і запрошанага нямецкага рыцарства на замак Пунэ; тысячы ліцвінаў, каб не здавацца ў палон, самі сябе забілі. Надзвычайны выпадак мужнасці.
1338 напад татарскага войска на землі Вялікага Княства Літоўскага.
1339 удзел друцкага палка ў паходзе татараў на Смаленск.
1341 аблога войскам Вялікага Княства крыжацкага замка Баербург. Смерць у баі вялікага князя Гедыміна падчас штурму замка.
1341 паход князя Альгерда са сваім віцебскім палком на дапамогу пскавічам супроць крыжакоў.
1342 паход полацкага, троцкага, віцебскага палкоў на чале з князем Альгердам на дапамогу Пскову, асаджанаму крыжакамі.
1343 рабаўнічы паход крыжацкіх аддзелаў на Полаччыну. У наступныя 27 гадоў крыжакі правялі 100 нападаў і паходаў на Вялікае Княства, у адказ войска ВКЛ зрабіла 42 паходы на крыжакоў.
1344 змова Альгерда і Кейстута, малодіых сыноў Гедыміна, супраць старэйшага брата Яўнута, які «па старыне» пераняў месца бацькі на троне вялікага князя. Злучыўшы свае вайсковыя сілы, Альгерд і Кейстут парушылі закон і аднялі сабе ўладу. Пераможаны Яўнут атрымаў ва ідзел Заслаўе, ад яго пайшлі князі Заслаўскія.
1345 паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на лівонскіх крыжакоў.
1346 паход вялікага князя Альгерда на землі Вялікага Ноўгарада, разбурэнне паселішчаў па Шалоні і Лузе.
1348 бітва войска Вялікага Княства, ачоленага Альгердам, з крыжакамі на рацэ Стрэва. Смерць пінскага князя Глеба Нарымунта ў бітве з крыжакамі на рацэ Атраве.
1349 пачатак 3-гадовай вайны Вялікага Княства Літоўскага з Полыпчай за Валынь і Падляшша.
1350 спусташальны паход войска ВКЛ на чале з князем Кейстутам і дапаможных ардынскіх аддзелаў на Польшчу.
1352 адбіцце войскамі Вялікага Княства крыжацкага пахода на беларускія землі.
1358 заняцце войскамі вялікага князя Альгерда горада Мсціслаўя.
1359 далучэнне ваеннай сілай зямель Бранскага княства да Вялікага Княства Літоўскага.
1360 далучэнне сілай да Вялікага Княства гарадоў Тарапца, Ноўгарад-Северскага, Старадуба.
1362 папад крыжакоў на Ковенскі замак на Нёмане.
1362 перамога гарадзенскага палка над крыжацкім войскам маршала Ордэна Шындэкопфа ў бііпве каля Гродна.
1362 перамога беларуска-літоўскага войска на чале з князем Альгердам над ардынцамі на Сіняй Вадзе. Пачатак вызвалення Украіны ад татарскага прыгнёту. Далучэнне вызваленых зямель да Вялікага Княства Літоўскага.
1363 паход войска Вялікага Княства на чале з Альгердам на Старадуб, Аболенск, Маскву.
1365 бітвы войска Вялікага Княства з крыжацкімі палкамі, якія напалі на Віленшчыну.
1365 вызваленне войскамі Вялікага княства Літоўскага Кіева ад татарау. Паход войска ВКЛ на Прусію.
1367 паход войска ВКЛ на чале з князем Кейстутам на Мазовію.
1368 паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на Маскоўскае княства і Маскву.
1370 паход беларуска-літоўскіх палкоў князя Кейстута на польскую частку Валыні. Спусташальны наезд на Малапольшчу. Абрабаванне самага багатага і значнага на той час рэлігійнага асяродка Польшчы Лысагурскага манастыра.
1370 паноўны паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на Маскоўскае княства.
1370 адпор крыжацкаму нашэсцю на Віленшчыну.
1372 бітва злучаных войска Вялікага Княства і цвярскога апалчэн-
ня з маскоўскім войскам каля Любуцка.
1373 аблога Дынабурга войскамі князя Андрэя Полацкага.
1374 напад крыжацкіх аддзелаў на горад Дзісну.
1375 паход крыжакоў на Гарадзеншчыну, асада Горадні.
1376 рабаўнічы паход князя Кейстута на Малапольшчу. Паход Альгерда на Прусію.
1377 24 траўня, сканаў вялікі князь Альгерд. Пры нм абшары ВКЛ павялічыліся ў 2 разы. Адразу па яго смерці адбыліся напад лівонскіх крыжакоў на Друю і напад тэўтонскіх крыжакоў разам з 2 тысячамі еўрапейскіх рыцараў на Гарадзеншчыну.
1379 паход крыжакоў на Берасцейшчыну, асада Камянца.
1380 8 верасня, ўдзел полацкага палка князя Андрэя Альгердавіча і друцкага палка у бітве маскоўскага войска з татарамі на Куліковым полі. Паход войска князя Ягайлы на дапамогу Мамаю (у бітву не ўступіў). Героямі бітвы былі князі Альгерд Полацкі, Дзмітрый Альгердавіч Бранскі і іхны дваюрадны брат Дзмітрый Міхайлавіч Баброк Валынскі
1380 беспаспяховая аблога крыжацкім войскам Полацка.
1381 захоп войскам ВКЛ прускага горада Астэродэ.
1381 мяцеж полацкага насельніцтва супраць прысланага на княжанне нехрышчонага Скіргайлы (роднага брата вялікага князя Ягайлы). Палачане пасадзілі Скіргайлу задам наперад на каня і выгналі з горада разам з яго дружынай.
1382 паход крыжацкіх палкоў на беларускія землі.
1382 паход у адказ беларуска-літоўскага войска на Прусію.
1382 захоп Камянца польскім войскам князя Януша Мазавецкага.
1382 гвалтоўная смерць князя Кейстута ў Крэўскім замку (задушаны на загад роднага пляменніка, князя Ягайлы).
1382 верасень, у тую ж камору Князскай вежы Крэўскага замка, дзе быў задушаны князь Кейстут, на загад Ягайлы змясцілі князя Вітаўта. Яго чакаў такі ж лёс, які сустрэў бацька. Вітаўт здолеў з дапамогай жонкі, смаленскай княгіні Ганны, арганізаваць уцёкі. Разам з роднымі папрасіў прытулку ў Ордэна і, сабраўшы палкі сваіх прыхільнікаў, распачаў міжусобную вайну з Ягайлам за карону Вялікага Княства Літоўскага. Вайна з невялікімі перапынкамі цягнулася 10 гадоў.
1383 вызваленне Камянца ад палякаў войскам вялікага князя Ягайлы пасля 7-дзённай аблогі.
1397 паход войска Вялікага Княства на чале з князем Вітаўтам на крымскіх татараў.
1397 аблога Воршы смаленскім войскам князя Святаслава
1398 дазвол князя Вітаўта татарам, што адыйшлі ад Арды, на сталае пасяленне на землях ВКЛ (Іўе, Слонім, Трокі, Менск) з абавязкам нясення вайсковай службы.
1399 12 жніўня, бітва войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Вітаўтам (сумесна с польскімі, крыжацкімі посілкамі) з ардынскімі татарамі хана Эдыгея на рацэ Ворскле (Украіна). Самая няўдалая для Вялікага Княства бітва сярэднявечча. У сечы палегла дзве траціны войска Вялікага княства, загінулі 60 беларускіх, літоўскіх, украінскіх князёў, сярод Lx героі Кулікоўскай бітвы Альгерд Полацкі, Дзмітрый Бранскі, Дзмітрый Баброк Валынскі. Параза ўзмацніла залежнасць ВКЛ ад Польшчы.
XV стагоддзе
1401 спроба смаленскіх князёў адыйсці ад Вялікага Княства Літоўскага. Аблога Смаленска войскамі князя Вітаўта.
1401 узяцце войскамі Вялікага Княства горада Дынабурга пасля працяглай аблогі і штурма.
1401 аблога аршанскага замка войскам мяцежнага Свідрыгайлы.
1402 паход крыжакоў сумесна з аддзеламі Свідрыгайлы на Вільню і Гарадзеншчыну. Беспаспяховая аблога крыжакамі Гарадзенскага замка.
1402 біпгва беларуска-літоўскага войска на чале з князем Сямёнам Мсціслаўскім з разанскім войскам каля горада Любуцка.
1403 захоп палкамі князя Сямёна Мсціслаўскага Вязьмы.
1404 З-жесячная аблога Смаленска войскам князя Вітаўта. Канчатковае далучэнне Смаленскага княства да ВКЛ.
1405 паход войска Вялікага Княства на Пскоўшчыну. Беспаспяховая аблога Пскова. Вынішчэнне горада Каложы. Гвалтоўны вывад 10 тысяч калажанаў дзеля засялення Гродна.
1406 паход пскоўскага палка на Полацк. Трохдзённая аблога горада.
1406 безпаспяховыя асады і штурмы Лідскага замка смаленскім войскам князя Юрыя Святаславіча.
1407 захоп войскам Вялікага Княства горада Адоева.
1409 пачатак «Вялікай вайны» Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы
супроць Тэўтонскага ордэна.
1409 кастрычнік, князь Свідрыгайла, малодшы брат караля Ягайлы, за здраду ў часе вайны з Ордэнам (спрабаваў перайсці на бок крыжакоў для барацьбы за віленскі трон) асуджаны вялікім
князем Вітаўтам да зняволення ў вязніцы Краменецкага замка. Прабыў за кратамі 9 гадоў. Быў вызвалены сваім прыхільнікам князем Астрожскім, харугвы якога ўзялі замак штурмам.
1410 -15 сакавіка, напад крыжацкіх палкоў на Ваўкавыск у Вербную нядзелю (па законах таго часу святатацтва, бо царква забараняла ваенныя дзеянні на пасхальныя святы). Таямніча падрыхтаваны паход некалькіх штандараў крыжакоў, ачоленых вялікім маршалам Ордэна Фрыдрыхам Валенродам, ставіў мэтай забойства князя Вітаўта, які меўся быць
у Ваўкавыску на свята, каб разбурыць ваенны саюз Польшчы і ВКЛ.
1410 7 красавіка, чарговая спроба Тэўтонскага ордэна здзейсніць забойства вялікага князя Вітаўта. У Кежмарку (горад на поўначы Славакіі) пад час сустрэчы князя з каралём Сігізмун-
дам, які падтрымліваў крыжакоў, тую частку горада, дзе размясціўся са сваім почтам Вітаўт, падпалілі з усіх бакоў, і ў
пажары аддзел наёмнікаў напаў на двор князя. Ахова здолела іх разбіць, і князь вырваўся з вогненнага кола.
1410 -15 ліпепя, пераможная бітва злучаных войскаў Вялікага Княства і Польшчы з Тэўтонскім ордэнам каля Грунвальда. У бітве ўдзельнічалі 40 палкоў Вялікага Княства і аддзелы беларускіх татараў. На поле сечы палегла траціна войска ВКЛ, а мсціслаўскі, аршанскі, смаленскі палкі палеглі амаль цалкам, прыняўшы
галоўны ўдар крыжакоў. Бітва паклала канец двухсотгадому націску крыжакоў на беларускія і літоўскія землі. Камандаваў злучанымі войскамі вялікі князь Вітаўт. Пад Грунвальдам біліся наступныя беларускія харугвы: брэсцкая, віленская, віцебская, ваўкавыская, гарадзенская, друцкая, крэўская, лідская, медніцкая, мінская, магілёўская, мсціслаўская, наваградская, аршанская, пінская, полацкая, слонімская, слуцкая.
1410 жнівень-верасень, з-за стратэгічнай памылкі Ягайлы, які змарнаваў два тыдні часу на ўрачыстасці з прычыны перамогі, аблога войскамі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага крыжацкай сталіцы Мальбарка не прынесла поспеху. Комтур Генрых фон Плауэн адстояў замак і захаваў тэўтонскую дзяржаву.
1411 пераможны паход войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам на Залатую Арду дзеля стаўлення ханам свайго саюзніка па Грунвальдскай бітве хана Джэлаладзіна.
1413 2 кастрычніка, заключэнне Гарадзельскай уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім. Афармленне шляхецкага гербавага брацтва і прывілеяванага становішча каталікоў перад праваслаўнымі, што неўзабаве адгукнулася хатнімі (міжусобнымі) войнамі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1420 прыбыццё ў Чэхію на дапамогу войскам Яна Гуса 5-тысячнага беларускага і ўкраінскага праваслаўнага войска на чале з князем Жыгімонтам-Карыбутам ад імя вялікага князя Вітаўта, які прыняў каралеўскую карону Чэхіі.
1421 адмова Вітаўта ад чэшскай кароны і ягоны загад праваслаўным палкам вярнуцца ў ВКЛ. Дзве тысячы беларускіх і ўкраінскіх ваяроў засталіся ў Чэхіі пад началам Жыгімонта-Карыбута. Папа рымскі абвясціў Жыгімонта ерэтыком, у шляхты, што засталася з ім, былі аднятыя маёнткі.
1424 выправа войска ВКЛ супраць ардынскіх татараў.
1425 перамога войска ВКЛ над татарамі каля Разані.
1426 рабаўнічы паход войска Вялікага Княства на пскоўскія землі.
1426 удзел беларускіх рыцараў Жыгімонта-Карыбута ў пераможнай бітве гусітаў з крыжацкімі штандарамі каля горада Усці на Лабе.
1427 рабаўнічы паход беларуска-літоўскага войска на паселішчы Наўгародскай зямлі.
1430 23 жніўня, падрыхтаваная каралеўская каранацыя князя
Вітаўта не адбылася, бо асвячоная папам рымскім карона была гвалтам забраная паляка.мі на загад Ягайлы ў паслоў Вітаўта на польскай мяжы. У наступным гэтая карона, надсечаная мечам, выкарыстоўвалася як карона кракаўскага біскупа.
1430 кастрычнік, смерць вялікага князя Вітаўта. Сыноў не пакінуў, дачка Соф'я стала жон-
кай маскоўскага князя Васіля, сына Дзмітрыя Данскога.
1430 -лістапад, абранне баярствам ВКЛ на вялікага князя Свідрыгайлы насуперак умовам Гарадзельскай уніі і жаданню палякаў, якія хацелі, каб тытул вялікага князя перайшоў да Ягайлы, а ВКЛ засталося без уласнага валадара. Зняволенне Ягайлы ў віленскім замку на загад Свідрыгайлы.
1432 пачатак 4-гадовай хатняй вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Разбурэнне вара-
Ваўкавыск Помнік
Крывавай Вербніцы 1410 года
гуючы.мі бакамі Крэва, Ліды, Заслаўя, Менска, Барысава, Маладзечна, Трокаў.
1432 жнівень, напад палкоў Жыгімонта Кейстутавіча на Свідрыгай-
лу ў Ашмянах. Асада Мсціслаўскага замка.
1432 8 снежня, бітва пад пад Ашмянамі паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Загінула ў гэтай сечы болей за 10.000 чалавек.
1433 аблога палкамі Свідрыгайлы Лідскага і Крэўскага замкаў.
1434 разбурэнне войскам Свідрыгайлы пасадаў Менска. Безвыніковая асада менскага замка.
1435 аблога войскамі князя Жыгімонта Віцебска і Полацка, верных князю Свідрыгайлу.
1435 спаленне ў Віцебску на загад князя Свідрыгайлы мітрапаліта
кіеўскага Герасіма. Гэты варварскі акт пазбавіў Свідрыгайлу мноства прыхільнікаў сярод праваслаўнай шляхты і блага паўплываў на лёс самастойнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ.
1435 верасень, бітва на рацэ Святой паміж войскамі князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта. Пераможцам выйшаў Жыгімонт Кейстутавіч.
1440 захоп змоўшчыкамі (праваслаўныя князі Іван і Аляксандр Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд, трокскі ваявода Лялюша) трокскага замка і забойства вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ў замкавай капліцы. На вялікага князя абраны малодшы сын Ягайлы 14-гадовы Казімір Андрэй (Імя Андрэй было нададзена пры нараджэнні ў гонар дзеда Андрэя Гальшанскага). Дынастыя Кейстутавічаў сыйшла ў небыццё.
1446 захоп князем Мазоўшы Баляславам часткі Падляшша.
1443 вайна Вялікага Княства Літоўскага з Мазовіяй за Падляшша.
1444 10 лістапада, удзел беларускіх палкоў у бітве пад Варнай з туркамі. Смерць у бітве караля Польшчы Уладзіслава Ягайлавіча. Гэта наноў аднавіла унію ВКЛ з Польшчай, бо вялікі князь Казімір быў абраны палякамі на караля.
1449 паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Калугу.
1454 удзел беларуска-літоўскага войска ў 13-гадовай вайне Польшчы з Прускім (Тэўтонскім) ордэном за Памор'е.
1474 першы напад крымскіх татараў на паўднёвыя землі Беларусі. Усяго з гэтага года па 1569 год крымчакі зрабілі 75 рабаўнічых паходаў і наездаў на Беларусь.
1481 красавік, няўдалая змова праваслаўных князёў Вялікага Княства (Міхаіла Слуцкага, Фёдара Бельскага, Івана Гальшанскага) супраць вялікага князя Казіміра. Пакаранне схопленых М.Слуцкага і І.Гальшанскага смерцю праз адсячэнне галавы ў Вільні.
1490 перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над татарскім войскам каля горада Зацлава.
1492 ліпень, пасля смерці вялікага князя ВКЛ і польскага караля Казіміра пачатак першай буйной вайны Маскоўскага княства з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Ваенныя дзеянні цягнуліся 3 гады.
1492 жнівень, маскоўскія ваяводы папалілі Мцэнск і Любуцк, людзей вывелі ў палон.
1492 верасень, маскоўскае войска захапіла Рагачоў і Хлепень.
1494 не маючы сілаў перамагчы маскоўцаў у вайне, рада ВКЛ выра-
шыла замірыцца праз шлюб вялікага князя Аляксандра з дачкой маскоўскага князя Івана III Аленай. Па ўмовах шлюбу
ВКЛ страціла Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі.
1497 паход войскаў Польшчы і Вялікага Княства на Малдавію.
1497 рабаўнічы наезд татараў на Мазыршчыну, аблога Мазыра.
1499 рабаўнічы наезд татараў на Берасцейшчыну. Спаленне горада і крэпасці Берасця.
XVI стагоддзе
1500 спусташэнне крымскімі татарамі Тураўскай зямлі. Безпаспяховая аблога імі Камянецкага замка.
1500 травень, пачатак 3-гадовай спусташальнай вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам (другая вайна).
1500 чэрвень, захоп маскоўскімі войскамі Бранска, Пуціўля, Сярпейска, Старадуба, Гомеля, Любеча, Наўгарод-Северскага.
1500 14 ліпеня, няўдалая для бе-
ларусаў бітва 5-тысячнага войска на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім з 20-тысячным маскоўскім войскам на Вядрошы (каля Дарагабужа). Загінула болей за 4,5 тысячы чалавек з харугваў гетмана. Сам Канстанцін Астрожскі і мноства ваяроў патрапілі ў маскоўскі палон.
1501 4 лістапада, няўдалая бітва войска Вялікага Княства з маскоўскім войскам пад Мсціславам. Разбурэнне маскоўскім войскам Воршы, вёсак і мястэчак на Віцебшчыне і Полаччыне.
1502 ліпень, аблога маскоўскім войскам Смаленска і Мсціслаўя.
1502 спусташэнне крымскімі татарамі Бабруйска і Койданава. Бітва шляхецкіх харугваў з татарскімі загонамі на Ушы.
1502 аблога татарамі горада і замка Слуцка. Перамога над татарамі войска, узначаленага князем Сямёнам Слуцкім, і гусарскіх харугваў у бітве на Ушы.
1503 красавік, 6-гадовае замірэнне з Масквой, да якой адыходзілі вялікія тэрыторыі з гарадамі Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Невель, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Радагошч, Старадуб, Хоцім, Чарнігаў.
1503 паноўны рабаўнічы наезд крымскіх татараў на беларускія землі, спусташэнне Бабруйска, Нясвіжа, Клецка, Койданава, Наваградка. Асобныя загоны крымчакоў хадзілі на Менск і Лагойск, дасягалі Віцебска, Полацка Вільні. У тую вайну слуцкая княгіня Анастасія сама выводзіла ў поле супраць татараў слуцкі полк. У жніўні разграміла крымчакоў каля Давыд-Гарадка войска князя Сямёна Слуцкага.
1505 паноўны наезд крымскіх татараў на Беларусь, аблога горада Слуцка., разбурэнне Лоева.
1505 безпаспяховая аблога войскам крымскага хана Біці-Гірэя і турэцкімі янычарамі Наваградскага замка.
1506 рабаўнічыя наезды крымчакоў на гарады Мазыр, Брагін, Ашмяны, Ваўкавыск, Клецк.
1506 асада Менскага замка перакопскімі татарамі Махмуд-Гірэя
1506 безпаспяховая аблога маскоўскім войскам Полацка.
1506 5 жніўня, пераможная бітва 7-тысячнага войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Міхалам Глінскім з 12-тысячным войскам татараў пад Клецкам. Амаль усё татарскае войска было вынішчана. Вызвалена 40 тысяч палону, які гналі ў Крым. У гонар гэтай перамогі Мікалай Радзівіл заснаваў у Вільні касцёл кармелітаў Маці Божай Снежнай і св. Юр'я.
1507 красавік, пачатак 2-гадовай вайны Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія землі ВКЛ (трэцяя вайна).
1507 красавік, напад маскоўскіх палкоў на Смаленск і Полаччыну.
1507 кастрычнік, аблога маскоўскім войскам Крычава і Мсціслаўя. Гарады, былі выратаваныя ад захопу паспалітым рушэннем шляхты
1508 рабаўнічы наезд на Беларусь крымскіх татараў. Разгром татарскіх загонаў каля Слуцка.
1508 2 лютага, напад аддзела дворнага маршалка князя Міхала Глінскага пад Гародняй на сядзібу ваяводы Яна Забярэзінскага. Пасля сутычкі сядзіба была захоплена, і Глінскі загадаў забіць Забярэзінскага.
1508 мяцеж магнацкай групоўкі на чале з маршалкам дворным ВКЛ Міхалам Глінскім і яго братамі, якія выступалі за незалежнасць ВКЛ (аддзяленне ад Польшчы). Міжусобная вайна ў ВКЛ. Захоп палкамі Глінскага Турава, Мазыра, безвыніковая аблога Слуцкага замка. Уцёкі братоў Глінскіх і іхных аддзелаў у Маскву.
1508 травень, аблога палкамі Глінскага і маскоўскага ваяводы Шамячыча Менска, спусташэнне менскага пасада і прыгарадаў.
1508 жнівень, паход войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім на Северскую зямлю.
1511 перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над войскам крымскіх татараў у бітве каля Вішняўца.
1512 пачатак 10-гадовай вайны Macкоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія землі ВКЛ (чацвертая вайна).
1512 лістапад снежань, 6-тыднёвая няўдалая аблога маскоўскімі
войскамі Смаленска, спаленне пасадаў Полацка.
1512 бітва беларуска-літоўскіх харугваў з татарскімі загонамі каля мястэчка Ляпушна.
1513 паноўная 3-месячная аблога Смаленскага замка маскоўскім
войскам.
1513 ліпень, аблога маскоўскімі палкамі горада Воршы.
1514 травень жнівень, аблога і ўзяцце Смаленска маскоўскім войскам пасля абстрэлу з 300 гарматаў. Захоп маскоўцамі Мсціслаўя, Крычава, Дуброўны.
1514 8 верасня, перамога 30-тысячнага войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім разам з польскімі посілкамі над 80-тысячным маскоўскім войскам на рацэ Крапіўна каля Оршы. Самая няўдалая для Масквы бітва таго стагоддзя.
1515
1515
1517
1518
1519
1519
1520
1521
1523
1525
1527
1527
1529
1530
1532
1534
32
- разбуральны паход пскавічоў на Браслаў і Друю, маскоўскіх палкоў на Мсціслаў, Віцебск, Полацк.
- паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Вялікія Лукі.
- напад маскоўскіх войскаў на землі Вялікага Княства. Баі пад Менскам і Вільняй. Параза маскоўцаў пад Полацкам.
- паход наўгародскіх і пскоўскіх палкоў на Полацк.
- бітва конных харугваў гетмана Канстанціна Астрожскага з крымчакамі пад Сокалам.
- паноўны рабаўнічы паход маскоўскіх палкоў на Беларусь, разбурэнне Маладзечна, Крэва і Ашмянаў.
- паход маскоўскага ваяводы Гадунова пад Полацк і Віцебск.
- няўдалая аблога загонамі крымскіх татараў Мазыра, Слуцка і Слуцкага замка.
- аблога маскоўскім войскам разам з крымчакамі Чачэрска.
- няўдалая спроба •ранцішка Скарыны прадаваць свае кнігі ў Маскве. Яго выданні Бібліі былі спаленыя ў агні як ерэтычныя (пераклад на зразумелую народу мову).
- беспаспяховая аблога крымчакамі горада Пінска.
- пераможная бітва войска Вялікага Княства на чале з гетманам К.Астрожскім з крымскімі татарамі пад Кіевам на рацэ Альшаніца. Канец буйных крымскіх наездаў на Беларусь.
- 18 кастрычніка, у віленскім Дольнім замку насуперак традыцыі меч і шапка вялікага князя літоўскага былі ўручаныя 9гадоваму Жыгімонту Аўгусту. Пры гэтым быў яшчэ жывы яго бацька Жыгімонт Стары, польскі кароль і вялікі князь літоўскі. Сведчанне таго, што ўлада ў ВКЛ за паўстагоддзя да Люблінскай уніі ўжо мела тытулярны характар.
- Францішак Скарына з-за не.магчымасці працягваць друкарскую працу пасля смерці сваіх фундатараў пакінуў радзіму і эміграваў у больш прыхільную да яго Прагу. Праз 400 гадоў Прага будзе галоўным асяродкам беларускай нацыянальнай эміграцыі, якая не прыняла бальшавіцкі рэжым.
- Францішак Скарына па сыску крэдытораў свайго брата Івана апынуўся ў гарадской турме Познані і правёў за кратамі 10 тыдняў. Толькі ўмяшальніцтва пляменніка вызваліла першадрукара з вязніцы.
- пачатак 3-гадовай вайны Вялікага Княства з Маскоўскай дзяржавай за вяртанне ўсходніх зямель ВКЛ (пятая вайна).
1534 жнівень, няўдалыя паходы войскаў, якія ачольвалі Вішнявецкі і Неміровіч, на Смаленск і Северскую зямлю.
1534 снежань, спусташальны паход на ўсходнюю Беларусь маскоўскага войска, спаленне мястэчак і вёсак.
1535 чэрвень, напад маскоўскіх палкоў на Мсціслаўшчыну і Полач-
чыну. Спусташэнні Воршы, Копысі, Рагачова. Спаленне Турава, Мазыра, Брагіна.
1535 ліпень, вызваленне Гомеля і Старадуба беларуска-літоўскім войскам на чале з гетманам ВКЛ Юр'ем Радзівілам.
1536 заняцце горада Старадуба маскоўскім войскам.
1551 8 траўня, сканала Барбара Радзівіл, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, жонка караля Жыгімонта Аўгуста Была яго каханкай 4 гады, у 1547 годзе яны патаемна ўступілі ў касцёльны шлюб. Пасля каранацыі 7 снежня 1550 года Барбара насіла карону 150 дзён. Загадка-
выя абставіны смерці ад хуткацечнай хваробы далі падставы сучаснікам Барбары падазраваць у заўчаснай смерці маладой каралевы яе свякруху каралеву Бону і польскую магнатэ-
рыю, якая не жадала ўзвышэння роду Радзівілаў.
1558 пачатак 25-гадовай Лівонскай вайны, у якой удзельнічала Вялікае Княства Літоўскае, Лівонія, Маскоўская дзяржава, Польшча. Знясіленне ў гэтай вайне прывяло ВКЛ да Люблінскай уніі з Польшчай.
1559 пераход Лівонскага ордэна пад патранат Вялікага Княства Літоўскага ў сувязі з маскоўскай пагрозай Лівоніі.
1562 люпіы-сакавік, аблога маскоўскімі войскамі Мсціслаўя, Воршы, Віцебска, Копысі, Прапойска, Магілёва. Разбурэнне Рагачова.
1563 маскоўскае войска, ачоленае Андрэем Курбскім, папаліла наваколле Шклова
1563
1564
1564
1564
1565
1567
1568
1569
1570
1572
34
- 1 лютага, пачатак 2-тыднёвай аблогі горада і замкаў Полацка бО-тысячным маскоўскім войскам на чале з царом Іванам Грозным Абстрэл горада вялі 200 гарматаў.Узяцце замкаў штурмам 15 лютага. Тысячы палонных і ўсю шляхту вывелі ў Масковію, манахаў-каталікоў забілі, а ўсіх габрэяў патапілі ў Дзвіне. 26 студзеня, пераможная бітва 10-тысячнага войска Вялікага Княства на чале з гетманамі Мікалаем Радзівілам і Рыгорам Хадкевічам з 30-тысячным маскоўскім войскам ваяводы Шуйскага пад Улай.
- люты, пераможныя бітвы харугваў ♦ілона Кміты-Чарнабыльскага і Юр'я Осціковіча з маскоўскім войскам (50.000 тысяч) пад началам князя Сярэбранага каля Воршы.
- вынішчэнне маскоўскім войскам вёсак у наваколлях Мсціслаўя, Крычава, Магілёва.
- паход беларуска-літоўскага войка на Смаленск і Вялікія Лукі, выпаленне наваколляў.
- перамога войска Вялікага Княства, ачоленага гетманам польным Рыгорам Сангушкам, над маскоўскім войскам у бітве каля мястэчка Чашнікі.
- жнівень, аршанскі стараста Ф.Кміта-Чарнабыльскі з 4.000 аддзелам ваяваў на Смаленшчыне з рускімі войскамі і даходзіў да Вязьмы.
Часы пасля Люблінскай уніі
- вясна-лета, гвалтоўнае далучэнне палякамі да сваёй дзяржавы значнай часткі зямель ВКЛ Падляшша, Валыні, Кіеўшчыны, Падолля. 1 ліпеня палякі навязалі сілай умовы Люблінскай уніі. Утварэнне новай федэратыўнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай.
- 25 ліпеня, забойства ў Яраслаўлі і Кастра.ме на загад Івана Грознага 665 палонных з Полацка.
- 7 ліпеня, сканаў не пакінуўшы наступніка кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст. На ім скончылася дынастыя Ягайлавічаў, якая панавала ў Вялікім Княстве і ў Польшчы 186 гадоў. Наступныя два стагоддзі на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай вальныя соймы абіралі галоўным чынам чужынцаў, што нарэш-
це адгукнулася дзяржаўным бяссіллем і гістарычнай драмай Трох падзелаў.
1576 захоп маскоўскім войскам Гомеля, адбіцце яго войскам гетмана Радзівіла
1578 перамога злучанага беларускага і шведскага войскаў на чале з
А.Сапегам над маскоўцамі каля Вендэна.
1579 30 жніўня, вызваленне войскам Рэчы Паспалітай на чале з каралём Стэфанам Баторыям Полацка ад маскоўцаў пасля 18-дзённай аблогі.
1579 верасень, вызваленне войскам Рэчы Паспалітай ад маскоўскага войска ўсёй Полацкай зямлі.
1580 спаленне Магілёва маскоўскім войскам князя Сярэбранага.
1580 паход войска караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя на Вялікія Лукі ў адказ на разбурэнне гарадоў Княства маскоўцамн падчас вайны
1581 4-месячная безвыніковая аблога войскамі Рэчы Паспалітай
на чале са Стэфанам Баторы-
ям Пскоўскага замка.
1581 першае публічнае паленне кальвінісцкай і праваслаўнай літаратуры ў Вільні, арганізаванае езуітамі.
1581 аблога маскоўскімі войскамі Магілёва і Шклова.
1582 старажытная полацкая Спаса-Еўфрасіннеўская царква, дзе была кельля св. Еўфрасінні, на загад Стэфана Баторыя перададзена езуітам пад касцёл. Наноў пераасвячоная ў праваслаўны храм у 1832 годзе.
1590 захоп і рабаванне горада Быхава данскімі казакамі.
1595 . стварэнне ў Вялікім Княстве па рашэнню сойма выбранецкай пяхоты. Удзел першых выбранецкіх палкоў у баях з загонамі запарожскіх казакоў, якія наязджалі на Беларусь.
1595 лістапад, паход запарожскіх казакоў атамана Севярына На-
лівайкі на Беларусь. Захоп і рабаванне Петрыкава і Слуцка.
1595 13 снежня, захоп казакамі Налівайкі Магілёва, рабунак і спаленне горада і замка.
1595 снежань, бітва шляхецкага войска Вялікага Княства з казацкімі загонамі Налівайкі і прымкнулымі да іх сялянамі на Буйніцкім полі.
1596 студзень, захоп і спусташэнне казакамі Налівайкі разам з паўсталымі сялянамі гарадоў Турава, Давыд-Гарадка, Пінска. Адыход Налівайкі на Украіну.
1599 дабраахвотны паход Яна Хадкевіча з уласнымі коннымі харугвамі ў Трансільванію на дапамогу князям Сяміграддзя, паўсталым супраць турак.
XVII стагоддзе
1600 пачатак 29-гадовай вайны федэратыўнай Рэчы Паспалітай са Швецыяй за панаванне на Балтыйскім моры.
1601 чэрвень, бітва пад Кукейносам паміж войскам Вялікага Княства, узначаленым Радзівілам Пяруном, і шведскім войскам.
1601 жнівень, абарона войскам Вялікага Княства Рыгі ад шведаў.
1601 голад ва ўсходніх і цэнтральных ваяводствах Беларусі ў сувязі з неўраджаем. Вясной 1602 года да голаду дадалася эпідэмія, што прывяло да масавага вы.мірання насельніцтва на Гомельшчыне і Магілёўшчыне.
1602 спаленне Віцебска і вынішчэнне гарадскога жыхарства загонам запарожскіх казакоў атамана Дубіны
1602 снежань, пачатак 4-месячнай паспяховай аблогі 2-тысячны.м войскам польнага гетмана Яна Хадкевіча шведскага гарнізона ў горадзе і замку Дэрпт (цяперашняе Тарту).
1603 верасень, дзікунскае забойсгпва перакладчыка і выдаўца Евангелля ў беларускай мове Васіля Цяпінскага роднымі пляменнікамі за выдаткі грошай на друкарню.
1603 стварэнне Аляксандрам Лісоўскім на Беларусі аддзелаў нерэгулярнай лёгкай конніцы з беднай шляхты і вольных людзей. Гэтыя аддзелы атрымалі назву лісаўчыкоў. Былі адметныя смеласцю, бязлітаснасцю і ахвотай да рабункаў. Ваявалі ў войску Ілжэдзмітрыя II, служылі каралю Жыгімонту Вазе, потым наймаліся да нямецкага імператара Фердынанда ду-
шыць чэшскае паўстанне 1620 года. На баку войска Рэчы Паспалітай удзельнічалі ў бітве з туркамі пад Хоцінам ў 1621 годзе. У мірныя гады пераўтвараліся ў шайкі рабаўнікоў. Канчаткова расфарміраваныя ў ібЗб годзе.
1604 верасень, перамога войска ВКЛ на чале з гетманам Янам Хадкевічам над шведскім
войскам пад Белым Каменем (у Эстоніі).
1604 удзел вайсковых аддзелаў беларускіх магнатаў у паходзе Ілжэдзмітрыя на Маскву. Бітва 15-тысячнага войска самазванца з 50-тысячным маскоўскім войскам пад НоўгарадСеверскім.
1605 21 студзеня, няўдалы бой палкоў Ілжэдзмітрыя з царскім войскам Васіля Шуйскага пад Дабрынічамі.
1605 • 27 верасня, перамога 4-тысячнага войска Вялікага Княства на чале з гетманам Янам Хадкевічам над 14-тысячным войскам шведаў каля вёскі Кірхгольм за 13 вёрстаў ад
Рыгі. Галоўнкую ролю адыгралі гусарскія палкі В.Войны і Я.Ca­neri. Беларусы ў гэтай бітве ўзялі 60 трафейных сцягоў разгромленых шведскіх харугваў. Шведы страцілі забітымі 6 тысяч чалавек, войска Я.Хадкевіча 100 забітымі.
1606 20 чэрвеня, паўстанне гараджанаў Магілёва супраць магістрата, ачоленае рамеснікамі Стахарам Мітковічам і Пётрам Кузьмінічам. Канчаткова задушана ўладамі ў 1610 годзе, актыўныя ўдзельнікі паўстання пакараны смерцю на шыбеніцы.
1607 6 ліпеня, перамога войска, узначаленага Янам Хадкевічам, над войскам ракашанаў (канфедэрацыі шляхты, скіраванай супраць караля Жыгімонта Вазы), якое ўзначальваў Януш Радзівіл.
1608 удзел беларускай шляхты ў паходзе на Маскву з тушынскім самазванцам (Ілжэдзмітрыем II).
1608 пачатак безвыніковай 15-месячнай аблогі беларуска-літоўскімі і польскімі аддзеламі на чале з Сапегам і Аляксандрам Лісоўскім Троіца-Сергіеўскай лаўры.
1609 4 сакавіка, узяцце штурмам 2-тысячным войскам гетмана вялікага Яна Хадкевіча горада Пярну, які абараняў шведскі гарнізон.
1609 пачатак 9-гадовай вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай за вяртанне ВКЛ Смаленскай зямлі. Пачатак аблогі войскам Смаленска. Узяцце горада штурмам ў чэрвені 1611 года.
1609 11 ліпеня, спроба забойства праваслаўнымі ў Відьні уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея. На 70-гадовага мітрапаліта напаў гайдук і выцяў шабляй. Пацей паспеў засланіць галаву рукой, і шабля адсекла яму пальцы, перасекла кій і вопратку. Гайдука злавілі, збілі і назаўтра павесілі. Прозвішча яго было Тупэка
1610 другое паўстанне магілёўскіх гараджанаў.
1610 21 верасня, уваход ў Маскву польскага і беларускага войска на чале з Гансеўскім пасля абвяшчэння баярамі «рускім царом» каралевіча Уладзіслава Вазы.
1611 пачатак 2-гадовага мяцежу сялянаў бабруйскіх вёсак супраць правядзення валочнай памеры.
1611 29 сакавіка, задушэнне войскамі Гансеўскага ў Маскве паўстання гараджанаў супроць польска-беларускага гарнізона.
1612 верасень, баі войска Яна Хадкевіча з апаўчэннем князя Дзмітрыя Пажарскага каля Масквы.
1612 лістапад, вымушаная здача ў палон польска-беларускага гарнізона ў Маскоўскім Крамлі.
1613 аблога Смаленска маскоўскім войскам.
1613 красавік, пачатак будаўніцтва Жыровіцкага уніяцкага манастыра і царквы, дзе змяшчаўся цудатворны абраз Жыровіцкай Багародзіцы. Ствараў гэны найзначнейшы рэлігійны асяродак Язафат Кунцэвіч, фундатарамі былі Ян Мялешка, Даніла Солтан, Рыгор Трызна. Жыровіцкі абраз прыцягваў сотні тысяч пілігрымаў. Пасля прылучэння Беларусі да Расіі Жыровічы забраныя для праваслаўнай царквы.
1614 красавік, вызваленне палкамі Сапегі і Лісоўскага Смаленска ад маскоўскай аблогі.
1615 паход палкоў, на чале з Янам Кішкам і А.Лісоўскім на Старадуб і Бранск.
1615 князь Мікалай Радзівіл Сіротка заснаваў камандорства мальтыйскага ордэна ў Сталовічах над Шчарай.
1616 паўстанне гараджанаў Мазыра ў абарону сваіх правоў на гарадское самакіраванне. Захоп паўстанцамі замка. Сутычкі з каралеўскімі войскамі.
1616 пераможны бой сялянскіх атрадаў каля Глуска з шляхецкай харугвай Сянкевіча.
1617 паход каралевіча Уладзіслава Вазы на Маскву. Войска узначальваў гетман вялікі літоўскі Ян Хадкевіч. Саюзнікамі былі казакі гетмана Сагайдачнага, рэшткі паўстанцкіх аддзелаў Івана Балотнікава. Безвыніковы штурм Масквы.
1621 верасень, перамога ў шматдзённай бітве пад Хоцінам 70тысячнага войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Янам Хадкевічам над 220-тысячным турэцка-татарскім войскам.
1622 аблога і ўзяцце палкамі гетмана польнага Крыштафа Радзівіла горада Мітавы.
1623 12 лістапада, мяцеж праваслаўных у Віцебску супраць уніяцкага біскупа Язафата Кунцэвіча. Быў жорстка забіты натоўпам, цела біскупа кінулі ў Дзвіну, прывязаўшы да шыі рыбацкую сетку з камянямі. 19 удзельнікаў забойства пакаралі смерцю, а яшчэ 80 уцяклі з горада. Язафат Кунцэвіч у 1643 годзе быў абвешчаны першым святым уніяцкай царквы на Беларусі.
1625 пачатак 4-гадовай вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
1632 пачатак 2-гадовай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай за Смаленск.
1633 аблога маскоўскімі войскамі Смаленска, захоп Асвеі, Друі, Прапойска, Полацка.
1633 верасень, выступленне гараджанаў Магілёва супраць пастою каралеўскага войска. Пяць завадатараў выступлення пакараны смерцю.
1633 верасень, акружэнне аддзеламі войска Рэчы Паспалітай маскоўскага войска пад Смаленскам.
1633 аблога загонамі ўкраінскіх казакаў Гомельскага замка.
1633 -12 кастрычніка, узброены мяцеж гараджанаў Полацка супраць уніяцкага архібіскупа Селявы ў сувязі з рэлігійным уціскам.
1634 люты, падпісанне царскім ваяводам М. Шэйнам капітуляцыі маскоўскага войска пад Смаленскам.
1647 мяцеж жыхарства ў Цяляханах. Бой з шляхецкімі аддзеламі.
1648 красавік, пачатак казацкага паўстання Хмяльніцкага на Украіне, якое перайшло ў антыфеадальную вайну і захапіла Беларусь. Вайна цягнулася з перапынкамі да 1667 года і набыла назву Патопа. На Беларусі за гэты час загінула 52 працэнты насельніцтва. Ва ўсходніх паветах і на Міншчыне страты насельніцтва складалі да 75 працэнтаў.
1648 15 верасня, расстрэл у Брэсце салдатамі уніяцкай харугвы публіцыста, ігумена Сімяонаўскага манастыра Афанасія Філіповіча за адмову выракчыся праваслаўнай веры. У жніўні 1649 года кананізаваны царквой як святы прападобны пакутнік.
1648 20-22 верасня, разгром казацкімі палкамі шляхецкага войска Рэчы Паспалітай пад Піляўцамі.
1648 верасень, захоп украінскімі казакамі палкоўніка Главацкага горада Гомеля, вынішчэнне ўсіх каталікоў і габрэяў.
1648 кастрычнік, паўстанне гараджанаў Бабруйска, перамога паўстанцаў каля горада над атрадамі харужага літоўскага Паца.
1648 лістапад, войска стражніка ВКЛ князя Мірскага ўзяло штурмам Пінск. Былі забітыя 3000 абаронцаў горада, іхныя дзеці і жонкі таксама былі бязлітасна пасечаныя.
1648 30 снежня, у Ігумене мясцовыя паўстанцкія аддзелы разграмілі войска харунжага літоўскага Паца.
1649 з-за недароду збожжа галодны год на Беларусі, мноства сялянскіх двароў вымерлі.
1649 -13 студзеня, бой смалявіцкіх жыхароў з двума палкамі наёмнага войска, узначаленых Данаваем
1649 16 студзеня, знішчэнне каля Менска наёмных палкоў Данавая казакамі і паўсталымі сялянамі.
1649 люты, 4-тыднёвая аблога Бабруйска войскам польнага пісара Валовіча. Узяцце Бабруйска шляхецкім войскам з-за здрады праваслаўнага духавенства і купцоў. Ноччу яны расчынілі гарадскія вароты і пакінулі горад, а ў Бабруйск ўварваліся харугвы польнага гетмана Януша Радзівіла. Гетман жорстка расправіўся і з казакамн, і з паўстанцамі-гараджана.мі, і са здраднікамн (на кол пасадзілі 100 чалавек, 150 забілі, 800 пакаралі адсячэннем рукі, усяго паўстанцаў загінула больш за 3 000). Загінула за час баёў у горадзе болей за 4 тысячы чалавек.
1649 17 чэрвеня, разгром войскамі гетмана Януша Радзівіла 7тысячнага атрада ўкраінскіх казакоў Іллі Галоты і паўсталых
1649
1651
1652
1654
1654
1654
1654
1654
1654
1654
сялянаў каля Загалля на Прыпяці.
30 ліпеня, бітва пад Лоевым войска Вялікага Княства на
чале з Янушам Радзівілам з 30-тысячным войскам, якое ачольваў казацкі палкоўнік Міхаіл Крычэўскі. Палову войска складалі казацкія палкі з Украіны, палову паўсталыя сяляне. Па-
ранены Крычэўскі, які патрапіў у палон, адмовіўся ад прапановы Радзівіла перайсці на службу да яго і скончыў жыццё, разбіўшы галаву аб гарматнае кола.
- 4 жніўня, ўзяцце Кіева войскам ВКЛ на чале з князем Янушам Радзівілам.
- маравая пошасць на абшары віленскага ваяводства. Памерлыя ляжалі на дарогах, не было каму іх пахаваць.
- май, пачатак захопніцкай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай за беларускія землі.
- захоп рускімі войскамі Воршы, Магілёва, Шклова, Полац-
ка, Віцебска. Упартая абарона ад рускіх Мсціслаўя (загінула больш за 9 тысяч абаронцаў).
- ліпень, стварэнне ў Чавусах на дазвол рускага цара шляхціцам Канстанцінам Паклонскім Беларускага казацкага палка. Полк меў у складзе 6.000 чалавек шляхты і сялянаў з Магілёўскага, Чавускага, Мсціслаўскага паветаў. Удзельнічаў разам з рускімі ва ўзяцці Магілёва. Праз год Беларускі полк пакінуў рускіх і перайшоў на бок Януша Радзівіла.
- 24 ліпеня, захоп рускай арміяй Шарамецева Дзісны і Друі.
- 3 жніўня, бітва аддзелаў палявога гетмана Гасеўскага з маскоўскім войскам пад Воршай.
- 12 жніўня, бітва корпуса Януша Радзівіла пад Шкловам з
маскоўскім войскам князя Чаркаскага.
- 13 жніўня, захоп Гомеля пасля працяглай аблогі ўкраінскімі
казакамі наказнога гетмана Івана Залатарэнкі, саюзнікам маскоўскага цара. Залатарэнка прывёў на Беларусь 20 тысяч войска (Нежынскі, Старадубскі, Чарнігаўскі палкі).
1654 24 жніўня, прайграны бой Радзівіла войску князя Трубяцкога пад мястэчкам Шапялевічы.
1654 24 жніўня, здача Магілёва насельніцтвам горада палку шляхціча Канстанціна Паклонскага, які прысягнуў на вернасць рускаму цару. Пагалоўнае вынішчэнне яго казакамі габрэяў.
1654 29 жніўня, захоп казакамі Залатарэнкі горада Чачэрска.
1654 23 верасня, здача Смаленска рускаму войску пасля дзвюхмесячнай аблогі.
1654 12 кастрычніка, здача маскоўцам пасля ўпартай абароны горада Дуброўны, цалкам пасля спутошанага.
1654 17 лістапада, пасля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага ваяводы Шарамецява і казакі Васіля Залатарэнкі захапілі Віцебск і яго замкі. Усяго да канца года рускія захапілі 33 гарады на Беларусі.
1654 безвыніковая аблога Старога Быхава казакамі І.Залатарэнкі. Гарнізон вытрымаў 10 тыдняў аблогі са жніўня па лістапад.
1654 за паўгады вайны на загад цара Аляксея на Віцебшчыне былі зруйнаваныя 11 каталіцкіх касцёлаў і кляштораў, на Магілёўшчыне 25 касцёлаў.
1655 сакавік, захоп і спаленне Бабруйскага замка казака.мі І.Залатарэнкі. Захоп ягоным загонам Наваградскага замка.
1655 захоп маскоўскімі войскамі Барысава, Менска, Коўна, Гродна, Слоніма, Клецка, Турава.
1655 30 чэрвеня, захоп маскоўскім войскам Менска.
1655 гвалтоўны вываз маскоўцамі ўсяго абсталявання, заснаванай Спірыдонам Собалем, вядомай друкарні Куцеінскага манастыра (Ворша) на загад патрыярха рускай царквы Нікана ў Іверскі манастыр, потым у Нова-Іерусалімскі манастыр пад Масквой. Пазней на аснове гэтай друкарні Сімяон Полацкі ўтварыў друкарню ў Крамлі, дзе надрукаваў свае некалькі твораў.
1655 28 ліпеня, бітва беларускіх харугваў з рускім войскам пад Ашмянамі.
1655 пачатак жніўня, казацкія загоны гетмана Залатарэнкі пусцілі пад шаблю Лідчыну, спалілі Ліду.
1655 8 жніўня, захоп рускімі войскамі князя Чаркаскага і каза-
1655
1655
1655
1655
1655
1655
1656
1656
1656
1656
1657
1657
1657
камі гетмана І.Залатарэнкі Вільні Падпалены горад гарэў 17 дзён. Пад шаблямі і ў агні загінулі 25 тысяч жыхароў горада. 25 жніўня, рускія салдаты разрабавалі віленскі касцёл св. Міхала, фундарам якога быў канцлер ВКЛ Леў Сапега і дзе быў пахаваны ў 1633 годзе. Расійцы надругаліся над ягоным
целам, выкінуўшы труну са склепа на вуліцу.
- верасень, захоп маскоўскімі стральцамі і ўкраінскімі казакамі Турава і Давыд-Гарадка.
- 5 кастрычніка, захоп маскоўскімі стральцамі Пінска, рабунак і спаленне горада.
- лістапад, рабунак шляхецкіх сядзіб і вёсак Берасцейскага павета наёмным тысячным аддзелам Караля Лісоўскага.
- 13 лістапада, перамога войска гетмана Паўла Сапегі над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Брэста.
- снежань, аблога Тыкоцінскага замка на Падляшшы, дзе закрыўся Януш Радзівіл, войскамі гетмана Паўла Сапегі.
голад і маравая пошасць на абшары Менскага ваяводства.
люты, паход войска ВКЛ на чале з вялікім гетманам Паўлам
Сапегам у Польшчу на дапамогу каралеўскай арміі.
- ліпень, удзел войска Вялікага Княства Літоўскага ў баях за Варшаву супроць шведска-брандэнбургскага войска.
- жнівень, перамога беларуска-літоўскіх палкоў на чале з Гасеўскім над шведамі пад Просткамі ў Прусіі.
- травень, захоп шведскім войскам Брэста, дзякуючы здрадзе нямецкіх наёмнікаў.
- у Янаве на Берасцейшчыне казакі закатавалі каталіцкага манаха, прапаведніка Андрэя Баболю. Прылічаны каталіцкай царквой да святых. Першы каталіцкі святы на Беларусі.
- снежань, перамога прысяжнага шляхецкага (што прысягала
на вернасць цару) апалчэння над казацкім войскам Дзяніса Мурашкі каля вёскі Прусавічы. Праз некалькі тыдняў Мурашка разбіў прысяжную шляхту пад Брусевічамі.
1658 кастрычнік, пачатак аблогі маскоўскага гарнізона ў Гродне дывізіяй гетмана Паўла Яна Сапегі.
1658 верасень, заняцце Менска сялянскімі атрадамі Дзяніса Мурашкі, які прыняў бок караля. Асада менскага замка.
1658 27 кастрычніка, бітва пад Чавусамі 14-тысячнага войска казацкага палкоўніка Нячая, які перайшоў на бок караля, з маскоўскім войскам ваяводаў Казлоўскага і Змеява
1658 кастрычнік, перамога харугваў гетмана польнага ВКЛ Вінцэнта Аляксандра Гасеўскага над маскоўскім войскам князя Далгарукага пад Вільняй. Таго ж месяца ў новай бітве войска Далгарукага перамагло конныя харугвы Гасеўскага, сам гетман трапіў у палон.
1659 26 студзеня, пачатак асады Мсціслаўя маскоўскім войскам ваяводы Лабанава-Растоўскага
1659 9 сакавіка, гродзенскі маскоўскі гарнізон разам з ваяводам здаўся войску гетмана Паўла Сапегі.
1659 11 сакавіка, няўдалая бітва казацкіх атрадаў Нячая, Мурашкі, Выгоўскага з маскоўскім войскам Лабанава-Растоўскага.
1659 4 декабря, маскоўскае войска штурмам узяло Стары Быхаў. Жорсткая расправа з казакамі, якія былі на баку Рэчы Паспалітай. Павешаны патрапіўшыя ў палон атаманы паўстанцкіх атрадаў Дрань, Маляўка, Корсак
1659 снежань, чарговы захоп маскоўскімі войскамі ваяводы Хаванскага Горадні. Капітуляцыя гарадзенскага гарнізона.
1660 13 студзеня, захоп маскоўскім войскам князя Хаванскага горада і замка Брэста. Горад быў цалкам спалены, а яго жыхары вынішчаны амаль пагалоўна.
1660 15 студзеня, паражэнне харугваў палкоўніка Абуховіча ад маскоўскіх палкоў пад Пружанамі.
1660 20 сакавіка, пачатак 2-месячнай безвыніковай аблогі Ляхавічаў маскоўскім войскам.
1660 28 чэрвеня, пераможная бітва дывізіяў Паўла Сапегі і С. Чарнецкага з маскоўскім войскам ваяводы Хаванскага пад Палонкаю (недалёка ад Ляхавічаў). Потым у Палонцы трымалі палонных.
1660 3 ліпеня, войскі Сапегі і Чарнецкага вызвалілі ад маскоўцаў Менск.
1660 8 кастрычніка, бітва на рацэ Басі харугваў Сапегі, Паца, Палубінскага з маскоўскім войскам ваяводы Далгарукага.
1661 10 лютага, падрыхтаванае паўстанне гараджанаў Магілёва.
Бынішчэнне ў адну ноч маскоўскага гарнізона (3 тысячы чалавек).
1661 ліпень, безвыніковы штурм Магілёва маскоўскімі палкамі.
1661 4 лістапада, пераможная бітва войска гетманаў Сапегі і Чарнецкага з маскоўскім войскам князя Хаванскага каля вёскі Кушлікі (Кушлікавы Горы) блізка Дзісны на Полаччыне, апошняя буйная бітва часоў «патопу». Былі захоплены 130 баявых рускіх сцягоў, усе гарматы, абоз.
1661 6 ліспіапада, войскі Вялікага Княства разбілі каля Глыбокага маскоўскае войска, узначаленае князем Хаванскім.
1662 забойства мяцежнымі салдатамі ў войску польнага гетмана Вінцэнта Гасеўскага, неабгрунтавана абвінавачанага ў здрадзе войску і Радзіме.
1662 ліпень, здача ў палон гарнізона маскоўцаў Барысаўскага замка пасля 2-гадовай аблогі войскамі ВКЛ.
1664 -16 чэрвеня, паражэнне рускага войска князя Хаванскага пад Віцебскам у баях з войскам гетмана М. Паца.
1665 з прычыны пастаянных рабункаў войскам збожжа і быдла голад на поўні Беларусі, асабліва на Піншчыне.
1665 наезд украінскіх казакоў на Бабруйск, спаленне горада і замка.
1666 захоп маскоўскімі войскамі на чале з ваяводамі Чаркаскім і Варатынскім Шклова. Высылка на царскі загад шклоўскай шляхты, абвінавачанай ў нявернасці рускаму цару, у Казань.
1667 апошні год Патопу. На Беларусі загінула болей за 2 мільёны
чалавек. Усе гарады былі ператвораныя ў руіны. У Полацку з 1500 даваенных засталося 102 двары, у Ляхавічах з 215 ацалела 17, у Магілёве з 2637 засталося 577 .1 гэтак паўсюдна па краіне. На адраджэнне гаспадаркі спатрэбілася стагоддзе. Ранейшая колькасць насельніцтва засведчана толькі ў 19-м стагоддзі.
1672 вясна, сумесная з палякамі ш.матмесячная абарона ад турэцкага войска крэпасці Камянца-Падольскага. He маючы моцы утрымаць яе, гарнізон падарваў парахавыя склепы. Тут загінуў знакаміты на Падляшшы шляхціч Валадыеўскі, якому прысвечаны раман Г.Сянкевіча.
1673 11 лістапада, пераможная бітва 40-тысячнага войска Рэчы Паспалітай на чале з Янам Сабескім пад Хоцінам з 80 тысячамі турак. Туркі страцілі каля 40 тысяч забітымі. Спыненне турэцкай экспансіі на Украіну.
1683 12 верасня, пераможная бітва саюзнага войска (баварцы, саксонцы, аўстрыйцы, конныя палкі Польшчы і Вялікага Княства разам 65 тысяч) на чале з каралём Янам Сабескім з турэцкім войскам (200 тысяч) пад Венай.
1687 ліпень, пераможная бітва войска Яна Сабескага з туркамн пад Каменцам-Падольскім.
1689 30 сакавіка, спаленне на плошчы Старога Мяста ў Варшаве мысліцеля, брэсцкага падсудка Казіміра Лышчынскага за атэістычныя погляды.
1690 барацьба рода Сапегаў, узначаленых гетманам вялікім літоўскім Казімірам Сапегай, з магнацкай групоўкай Радзівілаў, Пацаў, Агінскіх, Вішнявецкіх, Коцелаў за ўладу ў Вялікім Княстве. Вайна цягнулася болей за 10 гадоў.
1695 чэрвень, задушэнне на загад гетмана Сапегі рэйтарскімі і татарскімі харугвамі ўзброенага паўсіпання гараджанаў Слуцка і слуцкага сялянства супраць жорсткага прыгнёту з боку сваіх валадароў Радзівілаў і Сапегаў.
1696 17 кастрычніка, стварэнне з дазволу каралевы канфедэрацыі беларускай і літоўскай шляхты (так званыя «рэспубліканцы») на чале з Рыгорам Агінскім для барацьбы супраць Сапегаў, якія імкнуліся адлучыць ад Польшчы Вялікае Княства і аднавіць яго самастойнасць.
1696 8 лістапада, разгром мяшчанамі Крычава і сялянамі Крычаўскага староства салдатаў харугвы харунжага літоўскага Ры-
гора Агінскага за рабаванне жыхароў і жорсткасць.
1697 вальны сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову пра забарону пісаць дзяржаўныя (соймавыя) дакументы ў беларускай мове (тое ж самае адносілася да літоўскай і ўкраінскай моваў). Дазвалялася пісаць толькі па-лацінску ці па-польску.
Пастанова паспрыяла паланізацыі шляхты Беларусі, Літвы і Украіны. Праз 299 гадоў беларускія прамаскоўскія ўлады, скарыстаўшы механізм рэферэндума, надалі рускай мове ў межах Беларусі статус дзяржаўнай, што адразу пятая калона і бюракратыя скарысталі для выціскання беларускай мовы з ужытку, здзяйснення актыўнага лінгвацыду на карысць аднаўлення імперскай Расіі.
1698 22 ліпеня, войска канфедэратаў-рэспубліканцаў было разбітае пад Юрбаркам войскам гетмана вялікага літоўскага Казіміра Сапегі
XVIII стагоддзе
1700 пачатак 21-гадовай Паўночнай вайны Рэчы Паспалітай і Расіі са Швецыяй. Галоўным тэатрам ваенных дзеянняў стала тэрыторыя Беларусі. Страты беларускага насельніцтва ў гэтай вайне -1,3 млн. чалавек (кожны трэці).
1700 увядзенне каралём-немцам Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным на Беларусь і Літву 15 тысячаў саксонскага войска (пратэстанты). Здзекі саксонцаў над беларускім насельніцтвам.
1700 19 лістапада, пачатак шматгадовай хатняй вайны паміж магнацкімн групоўкамі на Беларусі. Міжусобная бітва харугваў Сапегаў (8 тысяч прыватнага войска і 9 тысяч наёмнікаў) з канфедэратамі (болей за 20 тысяч войска), узначаленымі
Агінскім і Вішнявецкім, пад Алькенікамі. У бітве загінуў віленскі ваявода Міхал Сапега, войска Сапегаў было пераможанае. (Сапегі імкнуліся да незалежнасці ВКЛ пры сваёй уладзе, канфедэраты выступалі за магнацкую «дэмакратыю» «шляхецкую рэспубліку».)
1701 8 ліпеня, бой паміж паўсталымі сапежынскімі сялянамі і шляхецкімі харугвамі «рэспубліканцаў» каля Дуброўны. Загінула каля 700 сялянаў.
1701 10 верасня, паражэнне 3-тысячнага атрада сапежынскіх сялян у бітве з харугвамі «рэспубліканцаў» каля Дуброўны,
1701 14 снежня, напад палкоў Рыгора Агінскага на шведскі аддзел на чале з Карлам XII у Трышках на Літве. Шведы перамагля, Агінскі мусіў уцякаць у Вільню.
1701 23 снежня, разгром непадалёку ад Дуброўны 18 шляхецкіх харугваў «рэспубліканцаў» злучанымі сялянскімі і казацкімі атрадамі, арганізаванымі Сапегамі. У бітве загінулі 2500 сялян.
1702 захоп Гродна шведскім войскам Карла XII. Аблога і разбурэнне шведамі Лідскага замка.
1702 3 красавіка, па тайнай дамоўленасці з царом Пятром аб пераходзе ВКЛ пад пратэктарат рускага самадзержцы Рыгор Агінскі аддаў рускім крэпасць і горад Друю, якія належылі Сапегам.
1702 26 ліпеня, войска Сапегаў пабіла аддзелы Рыгора Агінскага і польнага гетмана Міхала Вішнявецкага пад Каменкай.
1703 Генеральная канфедэрацыя шляхты («рэспубліканцы») у ВКЛ абвясціла сябе Рэччу Паспалітай Літоўскай і прасіла цара Пятра I прыслаць на Беларусь і Літву расійскія войскі.
1704 29 чэрвеня, стараста мінскі Крыштаф Завіша разбіў дывізію РАгінскага пад Друяй.
1704 5 жніўня, шведскі генерал А.Левенгаупт разбіў войска «літоўскіх рэспубліканцаў», ачоленае РАгінскім, у бітве каля Крыжборка. Агінскі скіраваўся пад Нарву да расійскага цара за вайсковымі посілкамі.
1704 на Беларусь уступіла 60-тысячная расійская армія пад камандаваннем фельдмаршалаў Шарамецева, Агільві, генералаў А.Меншыкава і А.Рапніна. За галоўны вайсковы асяродак рускія абралі Полацк. Для ўтрымання гэтага войска ў Полацкім ваяводстве кожны двор мусіў плаціць па 4 злотых і пастаўляць харчовыя прыпасы.
1705 аблога і разбурэнне шведскімі палкамі Мірскага замка.
1705 23 чэрвеня, у Віцебску цар Пётр загадаў знішчыць усе абразы св. Іасафата Кунцэвіча і паабяцаў віцебскім праваслаўным спаліць мошчы Іасафата, якія захоўваліся ў полацкім Сафійскім саборы. Назаўтра уніяцкія святары вывезлі маіпчы з Полацка пад апеку канцлера ВКЛ князя Караля Радзівіла.
1705 11 ліпеня, забойства рускім царом Пятром, Меншыкавым і афіцэрамі яго світы ў дзень царскага нараджэння 6 уніяцкіх святароў і манахаў у Полацкай Сафійскай царкве. Вікарыя Канстанціна Зайкоўскага цар забіў кінжалам асабіста. Меншыкаў забіў айца Якуба Кнышэвіча Пасеклі шаблямі закрысціяна Мялецьця Кандратовіча, казанніка Тэафана Калбечынскага, айца Якуба Кізікоўскага і брата-прыслужніка Язэпа Анкудовіча Недасечаных насмерць Зайкоўскага і Кізікоўскага забралі ў лагер на востраў на Дзвіне і там пасля катаванняў павесілі. Назаўтра Сафія і уніяцкія манастыры былі разрабаваныя рускімі салдатамі і зачыненыя. Старажытную святыню Полацка, першы храм Беларусі Сафійскі сабор на загад Пятра аддалі пад сховішча амуніцыі і пораху.
1705 заняцце 35-тысячным расійскім войскам Гродна, які цар Пётр і кароль Аўгуст Моцны вырашылі зрабіць галоўным умацаваным вайсковым цэнтрам. Дзеля зручнасці артылерыйскай стральбы па штурмавых калонах непрыяцеля былі спаленыя прадмесці горада.
1706 13 студзеня, пачатак 2-месячнай аблогі Гродна шведскім войскам, якая скончылася адступленнем рускага гарнізона і заняццем шведамі горада.
1706 травень, разрабаванне і спаленне шведскімі войскамі Навагрудка, Клецка, захоп Пінска.
1706 10 траўня, у Нясвіж увайшло шведскае войска на чале з Карлам XII. Гарнізон замка, які налічваў 200 чалавек, здаў прыдатны для абароны замак без боя. Шведы разбурылі замкавыя ўмацаванні, затапілі 21 замкавую гармату, горад спалілі дашчэнту. Але ў сакавіку таго ж года шведскі атрад не здолеў узяць замак, хоць і перамог у вулічных баях 2-тысячны полк украінскіх казакоў.
1707 люты, разрабаванне каталіцкіх і уніяцкіх святыняў Менска казацкімі і калмыцкімі палкамі расійскага войска. Бой з каза-
камі праваслаўных менчукоў у абарону царквы Пятра і Паўла на Нямізе, якую казакі таксама імкнуліся разрабаваць.
1707 спаленне горада і замка Копысі расійскімі войскамі пры адступленні з Беларусі.
1707 27 чэрвеня, аблога і ўзяцце Быхава аддзеламі Рыгора Агінскага і расійскім войскам.
1708 8 лютага, разрабаванне расійскімі палкамі Гродна і гарадскога наваколля згодна абранай Пятром стратэгіі «выпаленай зямлі» і «агаладжэння тэрыторыі» перад надыходзячымі шведамі.
1708 3 ліпеня, першая на тэрыторыі Беларусі бітва расійскага войска з шведскім каля Галоўчына. Перамаглі шведы.
1708 жнівень, рабаванне Магілёва шведскім войскам на загад Kap­aa XII. Усё нарабаванае ў царквах срэбра было перачаканенае ў грошы.
1708 28 верасня, спаленне Віцебскага Узгорскага і Ніжняга замкаў і пасадаў горада расійскімі палкамі і атрадамі калмыкаў на загад рускага цара Пятра.
1708 верасень, спаленне расійскімі войскамі на загад Пятра I гарадскіх пасадаў Воршы, Мсціслаўя, Быхава (аперацыя «выпаленая зямля») пры адыходзе на поўдзень.
1708 8 верасня, спаленне горада Магілёва калмыцкімі і татарскімі палкамі на загад расійскага цара Пятра І. Акт помсты за паўстанне магілёўцаў ў 1661 годзе ў часы «патопу», калі ў адну ноч быў вынішчаны рускі акупацыйны гарнізон.
1708 28 верасня, бітва расійскага войска з шведамі каля в. Лясная (непадалёку ад Прапойска). Разгром шведскага 16-тысячнага корпуса. 8 тысяч забітых шведаў пахаваныя ў брацкай магіле.
1709 12 красавіка, харугвы гетмана вялікага Сапегі выбілі з Ляхавіцкага замка аддзелы Р.Агінскага і яго дапаможны расійскі 2-тысячны атрад.
1709 аблога войскамі Пятра I Ляхавіцкага замка, дзе зачыніўся былы саюзнік рускага цара ўкраінскі гет.ман Мазепа.
1710 разбурэнне Полацка расійскімі войскамі перад адыходам з Беларусі. Наўмыснае зруйнаванне старажытнага Сафійскага сабора, каб не засталося следу ад забойства Пятром I уніяцкіх святароў. Сабор быў адноўлены праз паўстагоддзя, але ў барочных формах. Рэшткі алтара Сафіі часоў Усяслава Чарадзея сталі бакавой апсідай новага храма.
1716 23 сакавіка, стварэнне ў Вільні канфедэрацыі беларускай і літоўскай шляхты, якая выступала супраць жадання караля Аўгуста стварыць з Беларусі і Літвы сваю спадчынную манархію для сына.
1717 31 снежня, адпаведна рашэнню Гродзенскага сойма саксон-
скія войскі караля Аўгуста выводзіліся з Беларусі і Літвы. Войска ВКЛ скарачалася да 6 тысяч салдат. Краіна рабілася безабаронная.
1735 карная экспедыцыя расійскага войска на Гомельшчыну, дзе хаваліся рускія сяляне-ўцякачы і стараверы. Разбурэнне галоўнага асяродка ўцекачоў мястэчка Ветка. Вывад рускімі у Сібір 13 тысяч раскольнікаў.
1736 пачатак 25-гадовых выступленняў сялян на Мазыршчыне супраць прыгнёту ў царкоўных уладаннях віленскага капітула.
1740 сялянскае паўстанне ў Бы-
хаўскім старостве.
1741 пачатак 3-гадовага сялянскага паўстання, ачоленага Васілём Вашчылам, на Крычаўшчыне.
1744 16 студзеня, няўдалы бой 2 тысяч паўстанцаў Вашчылы з уласным (2000 чалавек) і найманым войскам Гераніма Радзівіла.
1744 26 лютага, пакаранне смерцю на шыбеніцы крычаўскіх паўстанцаў на загад князя Гераніма (7 галоўных кіраўнікоў паўстання прынялі пакутніцкую смерць на палях).
1754 сялянскае паўстанне на Каменшчыне.
1756 снежань, карная экспедыцыя расійскіх войскаў на вёскі збеглых з Расіі старавераў на Веткаўшчыне. Усіх захопленых пагналі пешым этапам у Іркуцк, а потым за Байкал.
1757 два буйных пажара запар дашчэнту вынішчылі віцебскі Ніжні
замак. Пасля гэтага не аднаўляўся.
1764 паноўная карная экспедыцыя расійскіх войскаў на Гомельшчыну. Вывад у Сібір 20 тысяч збеглых з Расіі старавераў.
1767 уступленне на Беларусь на загад імператрыцы Кацярыны II 40-тысячнага расійскага войска для падтрымкі праваслаўнай Слуцкай і Таруньскай пратэстанцкай канфедэрацыяў, арыентаваных на шчыльны саюз з Расіяй.
1768 утварэнне Барскай канфедэрацыі патрыятычнай шляхты. Армію канфедэратаў узначаліў Юры Сапега.
1768 красавік, паўстанне сялян Брэсцкай эканоміі. Задушэнне паўстання ваеннай сілай. Завадатары прысуджаны да пакарання смерцю
1768 кастрычнік, расійскія войскі занялі Нясвіжскі і Слуцкі замкі, належныя Радзівілам, якія былі ў Барскай канфедэрацыі. Паражэнне аддзелаў барскіх канфедэратаў у баях пад Нясвіжам і Дзярэчыным.
1769 баі аддзелаў барскіх канфедэратаў на чале з Юзафам Пуласкім з расійскімі войскамі пад Слонімам, Бераставіцай, Мышшу, Радашковічамі, Менскам, Нясвіжам, Беластокам.
1770 паражэнне ад расійцаў 4-тысячнага атрада канфедэратаў Шымана Касакоўскага пад Наваградкам.
1771 12 верасня, разгром палкамі А. Суворава харугваў гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Агінскага пад мястэчкам Сталовічы. У баі загінула болей за 3000 канфедэратаў. Гетман Агінскі з рэшткамі войска мусіў адыйсці ў Прусію.
Часы пасля захопу
беларускіх зямель Расіяй
1772 Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй, Аўстрыяй. Прылучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі. На далучаных абшарах жыло тады 1.227 тысяч чалавек. Пачатак рэкруцкіх набораў беларусаў у расійскае войска (пажыццёвая служба). Першы набор даў у войска Расіі 3 тысячы беларускіх салдат.
1772 разрабаванне расійскімі войскамі скарбніцы Нясвіжскага замка.
Вырабы з золота, серабра, каштоўных камянёў, бібліятэка ў 20 тысяч тамоў адпраўлены ў Пецярбург. У тым ліку 11 інкунабулаў, якія пазней перададзеныя Расійскай Дзяржаўнай бібліятэцы. Найбольшай стратай стаў вываз Літоўскай метрыкі збора дзяржаўных актаў ВКЛ, напісаных на беларускай мове. Па
сёння застаюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў.
1772 на захопленых Расіяй па Першым падзеле землях Беларусі скасаваныя Віцебскае, Інфлянцкае, Мсціслаўскае і Полацкае ваяводствы. Ператвораны ў Магілёўскую і Пскоўскую губерні.
1773 скасаванне булай папы рымкага Клімента XIV ордэна езуітаў. У ВКЛ маёмасць ордэна па прапанове канцлера ІХраптовіча перададзена Адукацыйнай камісіі. На землях, што захапіла Расія па Першым падзеле, ордэн рашэннем імператрыцы Кацярыны
захаваны.
1773 наваградскі дэпутат Тадэвуш Рэйтан заклікаў сойм у Варшаве не прызнаваць Першы падзел краіны, здзейснены драпежнымн суседзямі. Падкупленая магнатэрыя не ўхваліла супраціўлення захопнікам. Узрушаны здрадай і бедствамі забранага краю Рэйтан неўзабаве ў сваём маёнтку Грушаўка пад Ляхавічамі скончыў жыццё, пусціўшы сабе кулю ў скронь.
1775 утварэнне ў расійскім. войску Беларускага палка, камплектаванага з беларусаў забранай Расіяй тэрыторыі.
1776 пазбаўленне на загад расійскай імператрыцы магдэбургскага права (самакіравання) гарадоў і мястэчак на далучанай да Расіі беларускай тэрыторыі.
1776 -18 кастрычніка, капітан Тадэвуш Касцюшка пачынае службу ў амерыканскай рэспубліканскай арміі. Удзельнічаў у абароне
ад англічанаў Філадэльфіі, у пераможнай бітве каля Саратогі, праектаваў і будаваў самую моцную крэпасць тагачаснай Амерыкн Вест-Пойнт на Гудзоне (тут Касцюшку пастаўлены помнік), у арміі генерала Грына забяспечваў сапёрныя работы пад час 1500-кіламетровага рэйду па поўдні. Скончыў вайну удзелам у апошняй яе бітве за Чарльстон. 13 кастрычніка 1783 года Кангрэс надау Касцюшку чын брыгаднага генерала.
1778 на захопленых Расіяй землях Магілёўшчыны Кацярына II падаравала свайму адстауному фаварыту С.Зорычу мястэчка Шклоў з наваколлямі і прыгоннымі сялянамі для эксплуатацыі.
1780 жнівень, паноўныя захопы расійскімн войскамі старавераў на Гомельшчыне. Усіх выводзілі ў Забайкалье на Нерчынскія ды Калывана-Васкрасенскія заводы.
1788 18 снежня, удзел беларускіх салдат, узятых у расійскае войска, у штурме і ўзяцці турэцкай крэпасці Ачакаў.
1789 ліпень, удзел Беларускага егерскага корпуса (3.000 чалавек) ў аблозе Бендэраў (корпус камплектаваўся рэкрутамі з новадалучаных да Расіі Полацкай і Магілёўскай губерняў).
1789 22 верасня, удзел беларускіх салдат у пераможнай бітве злучанага руска-аўстрыйскага войска з туркамі пад Факшанамі каля Рымнікаў.
1790 23 снежня, удзел беларускіх салдат (Беларускі егерскі корпус, Полацкі полк) ва ўзяцці штурмам турэцкай крэпасці Ізмаіл (пры штурме загінула 2 тысячы і было паранена 9 тысяч салдат; туркі страцілі 26 тысяч забітымі).
1791 3 мая, прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая мусіла вывесці дзяржаву з палітычнай занядбаласці і залежнасці ад суседзяў. Менавіта гэта выклікала новую агрэсію Расіі.
1792 стварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі магнатаў і шляхты, арыентаванай на падпарадкаванне Расіі. Імператрыца Кацярына II прыслала на дапамогу здраднікам дзве расійскія арміі, якія сілай прывялі таргавічанаў да ўлады.
1792 расійскія войскі занялі Бабруйск, Нясвіж, Навагрудак, Слонім, Браслаў, Ушачы, Гродна
1792 19 траўня, бітва беларуска-літоўскіх харугваў з расійскімі захопнікамі каля Міра.
1792 ліпень, бітвы шляхецкіх харугваў з расійцамі пад Зэльвай, Мсцібавым, Брэстам.
1793 /7 чэрвеня ■ 23 лістапада, апошні сойм Рэчы Паспалітай. Адбываўся ў Гродзенскім каралеўскім замку. Каб дабіцца згоды на Падзел, расійскія грэнадзёрскія часткі і артылерыя атачылі замак, дэпутатаў з яго не выпускалі. Ніхто з дэпутатаў не сказаў умовам падзелу «Так». Тады маршалак сойма Бялінскі пат-
лумачыў маўчанне як знак згоды. Неўзабаве за «нямым» паседжаннем пачаўся чарговы падзел Рэчы Паспалітай.
1793 студзень, Другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расійскай імперыі далучаныя цэнтральныя паветы Беларусі. Пашырэнне рэкруцкай павіннасці на гэтыя землі.
1793 для гістарычных заняткаў расійскай імператрыцы Кацярыны 11 з беларускіх манастырскіх і царкоўных бібліятэк забіраюць летапісы. Разам з імі высланы рукапісныя хронікі Стрыйкоўскага, Бельскага, Кромэра, Нарушэвіча.
1794 24 сакавіка, пачатак анты-
расійскага вызваленчага паўстання ў Польшчы на чале з генералам Тадэвушам Касцюшкам
1794 ■ 22 красавіка, пачатак вызваленчага паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яго ачоліў палкоўнік Якуб Ясінскі Артылерыйскае бамбаванне вуліц Вільні расійскай батарэяй.
1794 25 красавіка, пакаранне ў Вільне смерцю на шыбеніцы (на фанарным слупе) польнага гетмана ВКЛ Шымона Касакоўскага за здраду і падтрымку інтэрвенцыі Расіі. Яго родны брат, біскуп інфлянцкі, Юзаф Касакоўскі, па гэтакім жа абвінавачванні быў павешаны паўстанцамі ў Варшаве.
1794 7 траўня, бітва паўстанцаў атрада Стэфана Грабоўскага з расійскімі войскамі каля вёскі Паляны на Ашмяншчыне.
1794 20 чэрвеня, бой паўстанцаў з расійскімі аддзеламі каля Міра. 1794 26 чэрвеня, бітва паўстанцкіх аддзелаў Ясінскага і Грабоў-
скага з расійскімі войскамі пад мястэчкам Солы.
1794 2 жніўня, бітва корпуса Караля Серакоўскага з расійскім войскам пад Слонімам.
1794 4 верасня, няўдалы бой атрада Стэфана Грабоўскага з расійскім войскам каля Любані. Капітуляцыя атрада. Грабоўскі сасланы ў Кастрамскую губерню. Быў амніставаны імператарам Паўлам I
1794 17 верасня, бітва аддзелаў Караля Серакоўскага з войскам А.Суворава каля вёскі Крупчыцы на Брэстчыне. Серакоўскага падтрымалі 3 тысячы сялян-касінераў. У бітве з абодвух бакоў удзельнічалі болей за 20 тысяч чалавек..
1794 -10 кастрычніка, няўдалая бітва паўстанцкага войска генерала Касцюшкі з расійскім войскам пад Мацяёвіцамі. Раненне і захоп у палон Тадэвуша Касцюшкі Быў вывезены ў СанктПецярбург. (Пазней амніставаны Паўлам I на абяцанне не браць удзел у войнах з Расіяй. Умовай згоды Касцюшкі былі амністыя і вяртанне з ссылкі 5 тысяч паўстанцаў, сасланых Кацярынай II у Сібір.)
1794 3 4 лістапада, ўдзел беларускіх паўстанцаў у абароне Прагі (прадмесце Варшавы) ад расійскага войска, узначаленага А. Суворавым. Паўстанцы страцілі 10 тысяч забітымі, каля 13 тысяч паранена.
1795 Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі і Літвы. Эміграцыя паўстанцаў і нязгодных прысягаць на вернасць імператрыцы Кацярыне II. Набор беларускіх рэкрутаў выключна ў расійскае войска. За 1796-1799 гады ўзята ў войска 49 тысяч беларусаў, а ўсяго з 1772 года 109 тысяч.
1795 «пожалованйе» ўказам імператрыцы Кацярыны II беларускіх сялянаў у якасьці ўзнагароды расійскім генералам, афіцэрам і чыноўнікам. Усяго раздадзена пад прыгнёт новым панам каля 1 мільёна чалавек. Генерал-фельдмаршал Румянцаў разам з Гомелем атрымаў 69 тысяч чалавек, генерал-фельдмаршал Сувораў разам з Кобрыным 53 тысячы сялянскіх душ.
1795 увядзенне на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх і літоўскіх ваяводствах абавязковай платы падаткаў срэбранай ці залатой манетай, а не асігнацыямі, як у расійскіх губернях. Гэта па тагачасным «чорным» курсу абмена папяровых грошаў
на «звонкія» павялічвала падаткі ў 5 разоў. Расійскі ўрад мэтанакіравана выбіраў з далучаных зямель золата і срэбра. Гэтакая няроўнасць была адмененая толькі перад вайной 1812 года.
1796 здзеклівае ўвядзенне ў тытыл расійскіх імператараў дапаўнення «вялікі князь літоўскі». Тытулам карысталіся ўсе наступныя імператарары па люты 1917 года.
1796 стварэнне ў Францыі легіёнаў з польскіх і беларускіх эмігрантаў (легіёны Дамброўскага). Легіянеры спадзяваліся на пераможную вайну Францыі з Расіяй, якая прынясе незалежнасць Радзіме. За дзесяць наступных гадоў у легіёнах перабыло болей за 25 тысяч эмігрантаў.
1797 студзень сакавік, сялянскія паўстанні на Віцебшчыне і Полаччыне супроць перадачы сялян у прыватнае ўладанне расійскім памешчыкам. Каля 14 тысяч сялянаў, узброеных віламі, косамі, каламі,
аказалі супраціўленне вайскам. Пасля задушэння сялянскага паўстання 80 чалавек пакаралі бізунамі, астатніх расійскія салдаты секлі розгамі.
1797 восень, арышты на Беларусі сяброў Віленскай асацыяцыі тайнай арганізацыі, якая рыхтавала паўстанне супроць расійскай акупацыі. На Міншчыне, у Лідзе, Кобрыне, Ашмянах арыштавана болей за 70 асобаў. Прыгавор да пакарання смерцю быў заменены ссылкай на катаргу.
1797 выкарыстанне Напалеонам легіёнаў Дамброўскага ў бітвах з аўстрыйцамі ў Італіі..
1798 у Пецярбурзе сканаў пад арыштам апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Там жа і быў пахаваны ў касцёле св. Кацярыны.
1799 удзел беларускіх салдат у італьянскім і швейцарскім паходах
расійскага экспедыцыйнага корпуса, ачоленага А.Суворавым.
1799 удзел беларускіх салдат у складзе сувораўскага корпуса ў бітве з французамі генерала Маро на рацэ Аддзе (Італія).
1799 7 8 чэрвеня, ўдзел беларускіх салдат у складзе сувораўскага корпуса ў бітве з французскай арміяй на рацэ Трэбіі.
1799 верасень, разгром французскім маршалам Массенам каля Цюрыха корпуса Рымскага-Корсакава, у якім былі беларускія рэкруты.
XIX стагоддзе
1800 -14 чэрвеня, ўдзел беларусаў-легіянераў Дамброўскага ў складзе напалеонаўскага войска ў бітве пры Марэнга (Італія) з аўстрыйскімі войскамі.
1800 верасень, гвалтам адняты ў каталікоў і перададзены праваслаўнай царкве касцёл Панны Марыі ў Пінску.
1802 прымусовая экспедыцыя легіянераў Дамброўскага на востраў Сан-Дамінга (Гаіці) для змагання з неграмі-паўстанцам, якіх ачольваў Тусен-Луверцюр. Легіёны былі названы 113 і 114 французскімі паўбрыгадамі. Замест барацьбы за незалежнасць на радзіме легіянеры апынуліся ў ролі душыцеляў паўстання за вольнасць. У ваенных дзеяннях супраць неграў з 6 тысяч легіянераў засталося ў жывых 500 чалавек.
1804 старажытны Гродзенскі касцёл Прачыстай Маці Боскай (вядомы як фара Вітаўта) гвалтам адняты ў каталікоў і пераасвячоны ў праваслаўны храм.
1804 удзел беларускіх салдат у вайне Расіі з Іранам (вайна цягнулася па 1813 год). Пачатак выкарыстання рэкрутаў з Беларусі ў серыі імперскіх войнаў Расіі.
1805 2 снежпя, няудалая бітва расійскай і аўстрыйскай армій на чале з М. Кутузавым з французскімі войскамі на чале з Напалеонам пад Аўстэрліцам. (так званая «Бітва трох імператараў», бо прысутнічалі імператар Расіі, імператар Францыі, імператар Святой Рымскай імперыі Франц ІІ)
1805 удзел рэкрутаваных беларусаў у складзе расійскай арміі ў далучэнні да Расіі Бакінскага ханства.
1807 пачатак будаўніцтва Бабруйскай крэпасці на месцы старажытнага Бабруйскага замка ў сутоку рэк Бярэзіна н Бабруйка. Гіста-
рычная забудова была знішчаная, часткова перабудаваная. Так, мураваны езуіцкі кляштар ператварыўся ў арсенал. Ваеннаму прызначэнню першыя бастыёны крэпасці паслужылі ў 1812 годзе. Пасля абарончага значэння не мела. У 1941 -1944 гадах тут быў створаны лагер смерці для чырвонаармейцаў.
1807 27 студзеня, ўдзел беларускіх салдат у бітве з французскімі войскамі пад Прэйсіш-Эйлау.
1807 удзел беларускіх салдат у бітве пад Фрыдландам расійскааўстрыйскай арміі з французскім войскам (страты з расійскага боку 25 тысяч).
1808 удзел беларускіх салдат у вайне Расіі з Швецыяй. Далучэнне Фінляндыі да Расіі ў 1809 годзе.
1810 удзел рэкрутаваных беларусаў ва ўзяцці расійскімі войскамі абхазскага горада і крэпасці Сухумі пад час пакарэння Расіяй Каўказа.
1812 24 чэрвеня, нашэсце 600-тысячнай напалеонаўскай Вялікай Арміі на Расійскую імперыю. Галоўны тэатр ваенных дзеянняў прыпаў на Беларусь. На гэты час у расійскай арміі неслі службу каля 200.000 рэкрутаў з Беларусі. Большая частка іх была ў дывізіях арміяў Барклая-дэ-Толі і Баграціёна, якія супрацьстаялі французам.
1812 -13 -14 ліпеня, ўдзел беларускіх салдат, што служылі ў 3, 11 і 23 расійскіх дывізіях, у знішчальных баях з французамі каля вёскі Астроўня пад Віцебскам (страты расійскага боку 4 тысячы забітымі).
1812 11 ліпеня, ўдзел беларускіх салдат 12 і 26 дывізій корпуса Раеўскага ў 6itnee з французамі пад Салтанаўкай, Дашкоўкай і Навасёлкамі на Магілеўшчыне (французы страцілі 3,5 тысячы, корпус Раеўскага 2,5 тысячы садат).
1812 -12-13 ліпеня, ўдзел беларускіх салдат у складзе ўланскай дывізіі Ражнецкага (польскі корпус конніцы Напалеона) ў бітве з казакамі генерала Платава каля Міра.
1812 15 ліпеня, удзел беларускіх салдат у бітве з аўстрыйскім і саксонскім карпусамі пад Кобрынам.
1812 30 ліпеня 1 жніўня, пераможная бітва з французамі каля вёсак Клясціцы і Якубава на Полаччыне. 3 абодвух бакоў супрацьстаялі 60 тысяч салдат. Асабліва вызначыліся ў бітве гусары Гродзенскага палка (у складзе расійскай арміі). Страты
французаў 10 тысяч забітымі і параненымі, болей за 3 тысячы патрапілі ў палон.
1812 31 ліпеня, удзел беларускіх салдат у бітве з аўстрыйскім і саксонскім карпусамі каля вёскак Гарадзечна і Паддубна на Пружаншчыне.
1812 6 жніўня, загад Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага з дазволу Напалеона на стварэнне ўласнага войска. Пачалі стварацца 4 ўланскія палкі, татарскі эскадрон, гвардзейскі лёгкаконны полк, 3 егерскія батальёны, конна-егерскі полк Ігната Манюшкі, уланскія палкі Людвіга Паца і Дамініка Радзівіла, конна-артылерыйская рота Рыгора Тызенгаўза ды іншыя.
1812 -17 жніўня, удзел беларускіх рэкрутаў з Міншчыны, Віцебшчыны, Гродзеншчыны ў бітве з французамі пад Смаленскам (страты французаў 20 тысяч забітых і параненых).
1812 17-18 жніўня, ўдзел беларускіх салдат у бітве з французамі каля Полацка.
1812 3 верасня, удзел беларускіх салдат (расійскі бок) у бітве з корпусам Дамброўскага, у якім было шмат беларусаў, што падтрымлівалі Напалеона, каля вёскі Гарбацэвічы блізка Бабруйска.
1812 жнівень, французы на загад Напалеона рэквізавалі на акупаванай тэрыторыі Беларусі 53 тысячы галоў быдла, 528 тысяч тон зерня, 100 тысяч тон аўса, 4,5 тысячы тон сена і забралі 539 тысяч рублёў серабром падаткаў. Апроч гэтага па ўсёй краіне шайкі дэзерцфаў з Вялікай арміі (пакінулі войска Напалеона 60.000 салдат) рабавалі двары і мардавалі людзей. Рзквізіцыі сялянскай маёмасці праводзіла і расійскае войска, бо цэнтралізаванага снабжэння не было.
1812 7 верасня, удзел беларускіх салдат у Барадзінскай бітве, дзе супрацьстаялі з абодвух бакоў 255 тысяч чалавек. 3 іх напрыканцы бітвы 100.000 былі забітыя ці параненыя. Беларускімі рэкрутамі былі укамплектаваныя 3, 4, 11, 12, 17, 23, 27-я расійскія дывізіі, якія абаранялі Сямёнаўскія флешы і батарэю Раеўскага. Лейб-гвардыі пяхотны Літоўскі полк атрымаў за гераізм у бітве георгіеўскі сцяг.
1812 -17-23 кастрычніка, удзел партызанскага атрада з вёскі Жарцы ў бітве з французамі за вызваленне Полацка.
1812 лістапад, рабаванне расійскімі войскамі скарбаў Нясвіжскага
замка за ўдзел князя Дамініка Радзівіла (камандаваў уласным уланскім палком) у вайне на баку Напалеона. Найперш генерал Кнорынг і яго афіцэры пазабіралі сабе зборы гадзіннікаў, музычны.х ннстументаў, каштоўную вопратку, творы мастацтва. Потым генерал Тучкоў дабраўся да патаемнай скарбніцы, адкуль узяў залатыя і срэбраныя вырабы, каштоўныя камяні, фамільныя
рэліквіі. Усяго расійскія вайскоўцы нарабавалі на 10 тысяч залатых рублёў. Усё не надта значнае было разрабавана ннжнімі чынамі ці прададзена з аукцыёна. Усе царкоўныя рэчы і кнігі перадалі ў Маскоўскі сабор.
1812 15 лістапада, удзел беларускіх салдат у бітве з французамі каля мястэчка Койданава.
1812 16 лістапада, удзел беларускіх салдат у бітве з французамі пад горадам Красным.
1812 -17 лістапада, няўдалая бітва 18 і 22 уланскіх палкоў арміі Напалеона, укамплектаваных беларусамі, з расійскім войскам
Тармасава пад Мінскам.
1812 14-17 лістапада, бітва з французамі на рацэ Бярэзіне пад
Барысавам. Вызначыўся гераізмам Беларускі гусарскі полк, узнагароджаны пасля вайны 22 срэбранымі трубамі.
1812 24 снежнл, заканчэнне вайны на тэрыторыі Беларусі. За паўгады ваенных дзеянняў Беларусь страціла кожнага чацвертага жыхара, палову пасяўных плошчаў, дзве трэці пагалоўя коней і жывёлы. Кожныя дзевяць з дзесяці касцёлаў і цэркваў былі
разрабаваныя.
1813 удзел 18, 20, 21 уланскіх беларускіх палкоў, што былі на баку Напалеона, у абароне ад расійскай арміі крэпасці Модлін (пры абароне загінулі болей за 1300 чалавек).
1813 -13 лютага, удзел беларускіх салдат у складзе расійскага вой-
ска ў бітве з саксонцамі пад Калішам.
1813 2 траўня, удзел беларускіх салдат у складзе расійска-прускага войска ў бітве з французамі каля вёскі Грос-Гершэн.
1813 20 -21 траўня, удзел беларускіх салдат у бітве з войскамі Напалеона каля горада Баўцэн.
1813 29 -30 траўня, удзел беларускіх салдат у бітве з французамі каля Кульма.
1813 16 19 кастрычніка, удзел беларускіх салдат у бітве пад Ляйпцыгам («Бітва народаў») (у складзе расійскіх палкоў і ў складзе «маладой гвардыі» напалеонаўскага войска -полк генерала Канопкі). Страты склалі: саюзных войскаў 80 тысяч, французаў 60 тысяч.
1813 11 яістапада, памёр ад цяжкай раны Дамінік Радзівіл. На ім перарваўся ланцуг спадчынных нясвіжскіх уладароў. Рашэннем расійскага імператара Нясвіж перайшоў Радзівілам так званай «бярлінскай» лініі, з якіх ніхто не вылучыўся айчынным патрыятызмам і ўдзелам у айчынным палітычным жыцці. Наогул магутныя магнацкія фаміліі Беларусі не вылучылі ў новым стагоддзі ніводнага знанага дзеяча, Іхны час прамінуў.
1814 29 студзеня, удзел беларускіх салдат у складзе расійскага войска ў бітве з французамі пад Брыенам.
1814 25 сакавіка, удзел беларускіх салдат у бітве з французамі пад Фер-Шампенузам.
1814 20 сакавіка, удзел беларускіх салдат ва ўзяцці штурмам саюзнымі войскамі Парыжа.
1815 18 чэрвеня, ўдзел беларускіх салдат у бітве пад Ватэряоа (уланскія палкі, што былі ў складзе войска Напалеона).
1820 13 сакавіка, выданне нмператарам Аляксандрам 1 Указа аб высылцы з Расійскай імперыі чальцоў ордэна езуітаў і аб закрыцці іхных калегіюмаў і школ, касцёлаў і кляштараў (Віцебскі, Полацкі, Мінскі калегіюмы і г.д.).
1821 верасень, падаўленне сялянскага мяцежу ў мястэчку Мальча Пружанскага павета. На загад намесніка ў Польшчы, брата цара, Канстанціна Паўлавіча 7 чалавек сасланыя на катаргу, астатнія пакараны бізунамі.
1823 указам расійскага цара забаронена жыхара.м Беларусі адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты.
1823 разгром царскай адміністрацыяй у Вільні студэнцкага Тавары-
ства філаматаў. Было арыштавана і дапытана 135 чалавек. Ca­pon найбольш вядомых Адам Міцкевіч, Томаш Зан, Ян Чачот, Восіп Кавалеўскі, Ігнат Дамейка.
1825 спроба Літоўскага піянернага батальёна, які кватэраваў на Гродзеншчыне, узняць узброенае паўстанне.
1827 рэпрэсіі супраць Таварыства
ваенных сяброў, якое было створана ў Літоўскім асобным корпусе на Беласточчыне (актыўныя сябры Таварыства сасланыя на катаргу з далейшым пасяленнем у Сібіры).
1828 верасень, удзел беларускіх салдат у аблозе і ўзяцці расійскімі войскамі крэпасці Варны.
1828 удзел беларускіх салдат ва ўзяцці расійскімі войскамі крэпасцей Анапы і Поці падчас пакарэння Расіяй Каўказа.
1830 зруйнаванне па рашэнню расійскага імператара Мікалая 1 гістарычнага цэнтра Брэста на вастравах, дзе Мухавец ўпадае у Буг, перанос горада за 3 вярсты на ўсход, пабудова на мес
старажытнага Брэсцкага дзя-
дзінца крэпасці для расійскага гарнізона. У ваенных мэтах паслужыла толькі ў 1941 годзе.
1831 сакавік, пачатак шляхецкага паўстання на Беларусі і Літве ў працяг паўстання ў Польшчы за адраджэнне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года. На Беларусь для задушэння паўстання было сцягнута 125 тысяч расійскага войска. Аддзелы паўстанцаў па усіх паветах мелі ў шыхтах 10 тысяч шабель. Маламаштабныя баявыя дзеянні адбываліся у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях.
1831 31 сакавіка, паражэнне карнага корпуса ў бітве з польскімі паўстанцамі каля вёскі Вялікія Дубы. Здача ў палон палякам Літоўскага пяхотнага палка. У баі загінулі 1500 карнікаў.
1831 -красавік, пачатак дзейнасці на Гарадзеншчыне трох паўстанцкіх атрадаў агульнай колькасцю 1000 чалавек.
1831 красавік,перамога расійскіх палкоў над ашмянскім паўстанцкім атрадам, які налічваў 2500 чалавек.
1831 красавік, бой паміж паўстанцамі і царскімі карнікамі каля мястэчка Глыбокае.
1831 -14 траўня, бой гарадзенскіх паўстанцаў з казацкімі сотнямі і ўланамі каля вёскі Ялаўка.
1831 23 траўня, бой атрада Д. Хлапкоўскага з расійскім атрадам генерала Ліндэна каля вёскі Гайнаўка. У палон патрапілі 400 расійскіх салдатаў.
1831 29 траўня, бой паўстанцкага корпуса генерала Гелгуда з расійскім корпусам генерала Сакена паблізу Друскенікаў. Перамогу ўзялі паўстанцы.
1831 19 чэрвеня, бой злучаных паўстанцкіх атрадаў з расійскімі карнымі войскамі на Панарскіх вышынях каля Вільні. Паражэнне паўстанцкіх аддзелаў.
1831 23 ліпеня, удзел у бітве з паўстанцамі каля Раціёнежа Гродзенскага лейб-гвардыі гусарскага палка (яго шэраговы склад набіраўся з беларусаў). Некалькі атакаў гусараў на паўстанцкія шыхты прынеслі перамогу лейб-гвардзейцам.
1831 24 ліпеня, адыход аддзелаў наваградскіх і слонімскіх паўстанцаў на чале з Юзэфам Кашыцам у Польшчу. У сваіх паветах аддзелы мелі баявыя сутычкі з расійскімі войскамі каля вёсак Радзюкі, Каменны Брод, Гарадзішча, Кошалева, здзейснілі напады на Дзятлава і Беліцу, у Наваградку вызвалілі з астрогу арыштаваных паўстанцаў.
1831 19 кастрычніка, пазбаўленне Указам Мікалая I шляхецкіх правоў і перавод у аднадворцы (падатнае саслоўе) каля 10 тысяч шляхецкіх сем'яў (ваколічнай шляхты) на Беларусі ў пакаранне за антырасійскія настроі і падтрымку паўстання. Гвалтоўнае перасяленне часткі іх у Херсонскую і Таўрычаскую губерні, на Паўночны Каўказ.
1832 за удзел студэнтаў у паўстанні Указам імператара Мікалая I зачынены Віленскі універсітэт (не дзейнічаў па 1919 год).
1832 у мэтах русіфікацыі Беларусі зачыненыя 202 каталіцкіх і уніяцкіх касцёла і манастыры (з 322, што тут існавалі). Бальшыня з іх перароблена пад праваслаўныя цэрквы, астатнія ці бязлі-
тасна разбураны, ці аддадзены пад казармы. Прыкладам, у Воршы пераасвячоны ў праваслаўны храм старажытны Траецкі касцёл і кляштар трынітарыяў, а будынак езуіцкага касцёла зруйнаваны, кляштар, які быў пры касцёле, прыстасавалі пад турму для крымінальнікаў.
1832 канфіскацыя расійскімі ўла-
дамі маёмасці Сапегаў на Беларусі, у першую чаргу ружанска-дзярэчынскіх збораў каштоўнасцяў. Мастацкія зборы з Дзярэчынскага палаца перавезлі ў Беласток, у палац Браніцкіх, прызначаны пад царскую рэзідэнцыю. Праз 4 гады адсюль каштоўнасці вывезлі ў Пецярбург і Царскае Сяло, а паркавую скульптуру у пецярбургскі Летні сад.
1833 2 жніўня, у Гродне выкананы прысуд пакараннем смерцю на шыбеніцы удзельніку паўстання Міхалу Валовічу.
1834 вываз дзярэчынскай бібліятэкі і архіва Сапегаў у СанктПецярбург. Большая частка
кнігазбора захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы.
1836 указам імператара Мікалая I на Беларусі ва ўсіх навучальных
установах уводзіцца выкладанне на рускай мове.
1836 закрыццё ў Пінску на загад уладаў дома ордэна камуністаў і належачага яму касцёла св. Карла Барамея (існаваў з 1695 года).
1838 лснівень, за адмову перайсці ў праваслаўе падвергліся здзекам і катаванням 54 манашкі-базыльянкі (34 з Мінска, 10 з Віцебска, 10 з Полацка).
1839 скасаванне Полацкім царкоўным саборам уніяцкай царквы на Беларусі. Пачатак гвалтоўнага пераводу беларусаў-уніятаў у праваслаўе. Уся маёмасць уніяцкіх цэркваў і манастыроў перадаецца Рускай праваслаўнай царкве. Ніводзін уніяцкі храм не быў перададзены каталікам.
1839 удзел беларускіх салдат у расійскім наступленні на Дагестан. Захоп сталіцы імама Шаміля аула Ахульга.
1840 18 чэрвеня, загадам Мікалая I забаронена выкарыстоўваць найменне «беларускія» і «літоўскія» губерні. Замест іх уведзена назва «Паўночна-Заходні край», адмененая толькі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
1840 25 жніўня, скасаванне царскім урадам дзеяння на Беларусі Статута ВКЛ 1588 года. Увядзенне ва ўжытак законаў Расійскай імперыі.
1841 жнівень, уцёкі з-пад панскага прыгнёту 1200 сялян Беліцкага павета (Магілёўшчына) у Херсонскую губерню і Бесарабію, дзе на прылучаных землях не было прыгнёту.
1842 біскуп Язэп Сямашка распачаў у Жыровіцкім манастыры паленне уніяцкіх старадрукаў. Напачатку кнігамн тапілі печы, потым пачалі паліць іх у вогнішчы на пляцы. Па 1857 год на загад Сямашкі было спалена некалькі тысячаў беларускіх уніяцкіх старадрукаў.
1843 Гродзенскі базыльянскі жаночы манастыр пераасвячоны ў праваслаўны і перададзены Рускай праваслаўнай царкве.
1846 -1100 сем'яў аднадворцаў гвалтам пераселеныя з Беларусі на Каўказ, у Таўрычаскую і Херсонскую губерні па распараджэнні міністра ўнутраных справаў Расіі.
1847 уцёкі з-пад прыгону 10 тысяч сялянаў Віцебскай губерні ў Пецярбург для працы на будаўніцтве Мікалаеўскай чугункі.
1848 удзел добрахвотнікаў з Беларусі ў аддзелах венгерскай рэвалюцыйнай арміі падчас нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі ў Венгрыі.
1848 удзел беларускіх салдат у паходзе 200-тысячнай расійскай арміі ў Венгрыю для задушэння рэвалюцыі.
1849 арышты і зняволенне 200 удзельнікаў «Саюза свабодных братоў», які дзейнічаў на Беларусі і ў некаторых гарадах Літвы. У Бараўлянах падМінскам «Саюз» меў збройную майстэрню. Ставіў мэтай нацыянальнае вызваленне і ўсталяванне дэмакратычнага ладу. Планаваў узняць антыўрадавае паўстанне 5 красавіка 1849 года.
1849 16 жніўня, пакаранне смерцю праз расстрэл у Мінску сямі вайскоўцаў за адмову ісці на расправу з паўстанцамі ў Венгрыю.
1852 пачатак перабудовы і пераасвячэння ў Магілёўскай губерні
касцёлаў і цэркваў, перададзеных Рускай праваслаўнай царкве. За 11 гадоў перабудавана ў рускім стылі і пераасвеячона 308
мураваных і драўляных храмаў.
1853 18 лістапада, удзел беларусаў-маракоў у Сінопскай марской бітве з турэцкай эскадрай.
1854 пачатак Крымскай вайны. Удзел рэкрутаваных беларусаў у ваенных дзеяннях Расіі супроць саюзнага войска Турцыі, Англіі і Францыі
1854 20 жніўня, удзел беларускіх салдат у бітве з англійскімі і французскімі войскамі на рацэ Альма.
1854 25 кастрычніка, удзел беларускіх салдат у бітве расійскіх палкоў з англічанамі і французамі каля Балаклавы.
1854 удзел беларускіх салдат у абароне Севастопаля (цягнулася 349 дзён, скончылася 8 верасня 1855 года сдачай горада).
1854 5 лістапада, удзел беларускіх салдат у няўдалай бітве з французамі і англічанамі каля Інкермана.
1855 16 жніўня, удзел беларускіх
салдат у бітве з англічанамі і
французамі пры Чорнай рэчцы.
1855 у Стамбуле пры загадкавых абставінах хуткацечна памёр Адам Міцкевіч (а 6-й гадзіне ранкам адчуў сябе блага, а 9-й увечары сканаў). Аб'ектыўныя даследчыкі лічаць, што Міцкевіч быў атруты, бо рыхтаваў легіёны для ўдзелу ў Крымскай вайне.
1857 1 жніўня, царскім указам аднадворцы (бедная шляхта) на Беларусі, што жылі на ўласнай ці дзяржаўнай зямлі, рэпрэсіўна аднесены да дзяржаўных сялянаў (44.800 сем'яў).
1861 красавік, паўстанне іўеўскіх сялянаў супраць драпежніцкіх умоваў зямельнай рэформы. Па ўсёй Беларусі на 1861 год зас-
ведчаны 379 сялянскіх выступленняў.
1863 1 лютага, пачатак паўстання на Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Канстанціна Каліноўскага. (За час паўстання адбылося 237 баёў і сутычак з царскімі войскамі.) Нябесным патронам паўстання абвешчаны святы Язафат.
1863 13 лютага, захоп паўстанцамі Пружанаў.
1863 11 красавіка, бітва паўстанцкага аддзела Людвіга Нарбута з карнікамі каля вёскі Новы Двор.
1863 21 красавіка, бітва паўстанцкага атрада Уладзіміра Машэўскага з карнікамі каля вёскі Азярцы на Случчыне.
1863 24 красавіка, захоп паўстанцкімі аддзеламі Горак-Горыцкіх.
1863 26 красавіка, бой паўстанцаў з царскімі карнікамі каля вёскі Пагосцішчы аршанскага павета. Загінулі 6 паўстанцаў,
1863 28 красавіка, параза атрада мінскіх паўстанцаў у баі з карнікамі каля вёскі Пятровічы.
1863 22 траўня, пераможны бой паўстанцкіх аддзелаў з царскімі карнікамі каля вёскі Кадыш на Гродзеншчыне.
1863 24 траўня, у Вільні расстраляныя за ўдзел у паўстанні вікары Жалудоцкага касцёла Станіслаў Ішора і ксёндз Ваверскага касцёла Раймунд Зямацкі (абодва з Лідскага павета).
1863 26 траўня, смерць у баі з царскімі карнікамі каля вёскі Парэчча паўстанцкага камісара Дзісенскага павета Генрыха Дмахоўскага, вядомага скульптара.
1863 28 гпраўня, бітва атрада Вінцэнта Козела з карнікамі каля вёскі Уладыкі на Вілейшчыне (загінулі 100 паўстанцаў).
1863 3 чзрвеня, біпіва аддзела паўстанцаў з царскімі карнікамі пад Мілавідамі. У 1927 годзе ў гонар палеглых паўстанцаў тут збудаваная капліца.
1863 10 чэрвеня, расстрэл у Лідзе ксяндза Ішчалінскага касцёла Адама Фалькоўскага за чытанне вернікам паўстанцкага маніфеста.
1863 13 чэрвеня, бітва паўстанскіх аддзелаў Ф.Уладака і Яна Ваньковіча з царскімі карнікамі каля вёскі Новыя Пяскі.
1863 15 чэрвеня, бітва паўстанцкіх аддзелаў Валерыя Урублеўскага з царскімі карнікамі на Пружаншчыне.
1863 за ўдзел студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў паўстанні ўказам цара інстытут пераведзены ў Пецярбург. 3 гэтага моманта на Беларусі адсутнічаюць вышэйшыя навучальныя установы.
1863 27 ліпеня, пакаранне смерцю праз павешанне на Лукішскім пляцы ў Вільне кіраўніка паўстання Зыгмунта Серакоўскага.
1863 5 жніўйя, расстрэл у двары мінскай турмы паўстанца Янкі Жмачынскага. Гэта да ягоных ног кінула кветкі праз закратаванае акно камеры Каміла Дуніна-Марцінкевіч, арыштаваная за ўдзел у паўстанні, дачка знанага драматурга. Выкарыстанне пад турму для паўстанцаў кляштора і касцёла бернандзінцаў у Мінску (цяпер заняты гарнізоннай гауптвахтай).
1863 28 жніўня, расстрэл карнікамі ў Воршы начальніка аршанскага атрада паўстанцаў Ігната Будзіловіча.
1863 1 верасня, бітва паўстанцаў з царскімі карнікамі каля вёскі Баруны Ашмянскага павета.
1863 20 снежня, расстрэл на Лукішскім пляцы Цітуса Далеўскага, памочніка Каліноўскага па кіраўніцтве паўстаннем.
1864 27 лютага, пакаранне смерцю на шыбеніцы камандзіра паўстанцкіх атрадаў Магілёўшчыны Людвіка Звяждоўскага
1864 22 сакавіка, пакаранне смерцю на шыбеніцы на Лукішскай плошчы ў Вільні кіраўніка паўстання Канстанціна Каліноўскага. Усяго па афіцыйных дадзеных 128 удзельнікаў паўстання былі пакараныя смерцю. У баях загінула болей за 6.000 паўстанцаў. На катаргу саслана болей за 1000 чалавек, выслана ў Сібір 13 000 паўстанцаў.
1864 красавік, канфіскацыя паліцыяй бібліятэкі Віктара і Канстанціна Каліноўскіх у Пецярбурзе. Значная частка кнігазбору братоў выяўлена ў публічнай бібліятэцы Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу. Рукапісы Каліноўскіх былі прададзены ў 1872 годзе і бясследна зніклі.
1864 5 жніўня, пакаранне смерцю ў Варшаве камандзіра Кобрынскага паўстанцкага атрада Рамуальда Траўгута.
1864 пачатак 1,5-гадовага зняволення ў мінскім турэмным замку Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, абвінавачанага ва ўдзеле ў паўстанні. У турэмнай камеры ён напісаў сваю знакамітую «Пінскую шляхту».
1865 разгромная рэвізія Віленскага музея старажытнасцяў, заснаванага ў 1855 годзе гісторыкам і пачынальнікам беларускай археалогіі графам Я. Тышкевічам. Вываз у Маскву на загад генерал-губернатара Мураўёва найлепшых экспанатаў (3 818 археалагічных помнікаў, 3 948 партрэтаў, гравюр, бюстаў, 487 пя-
чатак, 2.097 прывілеяў і аўтографаў, 541 экзэмпляр рукапісаў, 11.014 экспанатаў чучалаў птушак, 8.110 нумізматычных помнікаў, 19-700 тамоў кніг). 3 экспазіцыі было вынута ўсё, што нагадвала пра былую самастойнасць Вялікага Княства.
1866 канчатковае закрыццё касцёла Бярозаўскага кляштара картэзіанцаў (кляштар зачынены ў 1832 годзе пасля паўстання). Разабраны расійскімі салдатамі для будаўніцтва казармаў.
1867 29 чэрвеня, цырымонія ў Рыме кананізацыі як паўсюднага каталіцкага святога Язафата Кунцэвіча. Занесены ў спіс святых ў Базіліцы св. Пятра з памінальным днём 12 лістапада.
1868 19 лютага, спецыяльным законам аднадворцы Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Магілёўскай губерняў пераведзены ў сельскія абшчыны, што рэпрэсіўна зраўнівала гэтую даразборавую шляхту ў правах з сялянствам (110.000 чалавек)
1868 гвалпгоўны перавод з каталіцтва ў праваслаўе на працягу папярэдніх пяці гадоў болей за 60 тысяч сялянаў. Духоўнае насілле здзяйснялася ў мэтах умацавання Рускай праваслаўнай царквы і русіфікацыі. Гэтым годам закрыты касцёл святой Марыі ў Заслаўі, касцёлы ў Віцебску, Полацку, Глыбокім, Магілёве, Мазыры, Слуцку.
1868 скасаванне на загад царскай адміністрацыі мальтыйскага камандорства на Беларусі. Апошні камандор Людвіг Радзівіл. Касцёл беларускіх мальтыйцаў перароблены ў рускую праваслаўную царкву.
1871 удзел эмігрантаў-беларусаў у баявых атрадах Парыжскай камуны. Абарона Парыжа.
1871 23 траўня, смерць у баі з версальцамі начальніка ўзброеных сілаў Парыжскай камуны, аднаго з кіраўнікоў паўстання на Беларусі і Літве ў 1863 годзе Яраслава Дамброўскага.
1873 23 траўня, дзеля вынішчэння уніяцага культу св. Язафата на загад расійскіх уладаў у царкве ў Белай Падляскай саркафаг з машчамі святога перанесены жандарамі з алтара ў склеп і там замураваны. У 1914 годзе перавезены ў Вену, а потым у Рым.
1874 увядзенне ў Расіі ўсеагульнай вайсковай павіннасці з 21-гадовага ўзросту. Тэрмін службы 6 гадоў у войску, 7 гадоў на флоце. Моцны механізм русіфікацыі мужчынскай паловы беларускага насельніцтва, змушанага засвойваць на службе рускую мову і культуру.
1896
1901
1903
1904
1904
1904
1904
1905
1905
1905
1905
Егіпце, фамільныя партрэты 12 пакаленняў Тышкевічаў і да т.п.
- узброеная сутычка паўсталых сялянаў Рагачоўскага павета з паліцэйскім аддзелам.
XX стагоддзе
- чэрвень, паўстанне сялянаў у мястэчку Вішнеў.
- 1 верасня, арганізаваны чорнасоценцамі габрэйскі пагром у Гомелі.
- пачатак няўдалай для Расійскай імперыі вайны з Японіяй.
- 10 студзеня, бой крэйсера «Вараг» і кананеркі «Карэец» з японцамі на рэйдзе порта Чэмульпа (сярод матросаў было шмат беларусаў).
- красавік, гібель беларускіх салдат у няўдалай для расійскага боку бітве з японцамі каля Цюрэнчэна.
- чэрвень, гібель беларускіх
салдат у няўдалай для расійскай арміі біпіве з японцамі каля станцыі Вафанчоу.
- ліпень, гібель беларускіх салдат у няўдалай для расійскай арміі бітве з японцамі каля Ляоляна.
- люты, удзел беларускіх салдат у 2-тыднёвай крывапралітнай і няўдалай бітве з японскімі арміямі пад Мукдэнам. Страты з расійскага боку 89 тысяч забітымі і параненымі.
- травень, удзел маракоў-беларусаў у Цусімскай біпіве. Разгром японскімі караблямі расійскай эскадры.
- 17 чэрвеня, рассіпрэл царскімі карнікамі сялянаў у вёсцы Кішчыцы пад ПІкловам. Сяляне не хацелі страціць пасьбішча, якое каморнікі адрэзалі на карысць памешчыка. Рота салдат адкрыла агонь па натоіупу. Забіта 8 чалавек, паранена 15.
1905 18 кастрычніка, расстрэл царскімі войскамі і паліцыяй арганізаванага эсэрамі мітынгу працоўных у Мінску на Прывакзальнай плошчы на загад мінскага губернатара Курлова (80 чалавек забітыя, некалькі соцен параненыя).
1905 -18 кастрычніка, расстрэл царскімі карнікамі рабочай дэманстрацыі ў Віцебску.
1905 23 кастрычніка, арганізаваны чорнасоценцамі і праваслаўным духавенствам габрэйскі пагром у Полацку. У абарону габрэяў выступілі рабочыя дружыны. На падаўленне рабочых улада кінула паліцыю і дзве роты салдат. Бальшыня дружыннікаў загінула ў баі.
1905 25 кастрычніка, арганізаваны «чорнай сотняй» габрэйскі пагром у Воршы. Абарону габрэяў арганізавалн эсэраўскія баявікі. У сутычках з пагромшчыкамн загінулі 22 дружыннікі.
1905 26 кастрычніка, сутычка баявой дружыны Мазырскай арганізацыі РСДРП з войскамі. 4 дружыннікі забітыя, 6 паранена.
1905 30 снежня, расстрэл царскімі карнікамі паўсталых сялян вёсак Лядавічы і Опаль на Палессі.
1906 9 лютага, расстрэл у Севастопалі Кацярыны Ізмайловіч за замах на жыццё адмірала Чухніна. Паходзіла з сям'і генерала Ізмайловіча, што жыла ў Мінску. Была куратарам Мінскай арганізацыі эсэраў, утрымлівалася ў мінскай жаночай турме, адкуль ёй арганізаваў ўцёкі ў Севастопаль Барыс Савінкаў, які спецыяльна прыязджаў у Мінск. Яе родная сястра Аляксандра вядомая дзеячка ПС.-Р.
1906 11 сакавіка, пакаранне смерцю праз павешанне на браме мінскай турмы эсэра Івана Пуліхава за замах на жыццё мінскага губернатара П.Курлова. Яго памочніца па замаху Аляксандра Ізмайловіч прыгаворана да пажыццёвай катаргі. Пры савецкай ўладзе Аляксандра пераследавалася як эсэрка. Была расстраляна 11 верасня 1941 года разам з 170 іншымі палітвязнямі ў Арлоўскай турме.
1906 лета, забастовачны рух сялянаў у Наваградскім павеце, якія спынілі працу на памешчыкаў. Сяляне патрабавалі павысіць заробкі парабкам і паменшыць арэндную плату за зямлю. Сялянскія выступленні падаўлены вайсковай сілай, 137 чалавек былі арыштаваныя.
1907 17 сакавіка, у Мінску ў падпольнай друкарні арыштаваны
сябра партыі эсэраў, вядомы дзеяч нацыянальна-вызваленчага . руху Алесь Гарун (Пружынскі). Праз год засуджаны да ссылкі ў Сібір з пажыццёвым там пасяленнем. Вярнуўся на радзіму пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
1908 15 верасня, асуджаны на 3 гады зняволення за нацыянальнавызваленчую дзейнасць паэт Якуб Колас. Адбываў пакаранне ў мінскім турэмным замку. Менавіта тут, у турэмнай камеры, пачаў пісаць знакамітую эпапею «Новая зямля»
1914 1 жніўня, пачатак Першай сусветнай вайны. Мабілізацыя вайсковаабавязаных беларусаў на вайну.
1914 жнівень верасень, удзел беларускіх салдат ва УсходнеПрускай аперацыі расійскай арміі.
1915 люты кастрычнік, нзступ і акупацыя германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі да лініі Дзвіна Паставы Баранавічы Пінск. Гэтая тэрыторыя знаходзілася пад акупацыяй 4 гады.
1915 жнівень, наступ германскіх армій. Гераічная абарона фортаў Гродзенскай крэпасці. Страты палеглымі склалі болей за 3 тысячы салдат і афіцэраў.
1915 у сувязі з нямецкім наступам і захопам паловы тэрыторыі Беларусі царскі ўрад на прыклад з Паўночнай вайны вырашыў абязлюдзіць тэрыторыю, якую маглі заняць немцы, і арганізаваў прымусовае бежанства: з Гродзенскай губерні 751000 чалавек, з Віцебскай 52.000, з Віленскай 164.000, з Мінскай 162.000. Найбольш апусцелі Гродзенскі, Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Сакольскі, Пружанскі, Кобрынскі, Ашмянскі, Слонімскі, Лідскі, Наваградскі паветы. Агулам з-за ваенных дзеянняў бежанцамі сталі 2 мільёны 292 тысячы чалавек. 3 іх у 1919-1924
гадах вярнулася на радзіму толькі каля 700.000. Адначасова аказалася зруйнаваная гаспадарка рэгіёнаў, адкуль вывелі ў Расію беларускае насельніцтва. Прымусовае бежанства 1915 года паўплывала на далейшы лёс Беларусі.
1916 -18-28 сакавіка, удзел беларускіх салдат у беспаспяховай наступальнай аперацыі расійскіх армій у раёне возера Нарач.
1916 расстрэл салдатамі на загад ваенных уладаў рабочых маёнтка Прылукі блізка Мінска за забастоўку.
1916 зруйнаванне пад час ваенных дзеянняў гістарычнай сядзібы Верашчакаў у Тугановічах блізка возера Свіцязь, злучанай з імем Адама Міцкевіча. Зруйнаванне старажытнага Лаўрышаўскага манастыра на Нёмане, заснаванага князем Войшалкам.
1917 27 лютага, удзел беларусаў у Лютаўскай дэмакратычнай рэвалюцыі ў Петраградзе. Арганізацыя беларускіх суполак у войску. Усталяванне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцягу.
1917 25 кастрычніка, удзел беларусаў-камуністаў у Кастрычніцкім бальшавіцкім перавароце ў Пецярбурзе.
1917 31 снежня, разгон узброенай сілай Усебеларускага з'езда ў Мінску на загад бальшавіцкага Аблвыканкамзаха. Рада з'езду абвясціла пра свае ўладныя паўнамоцтвы ў межах Беларусі.
1918 пачатак грамадзянскай вайны. Удзел беларусаў ва ўсіх ваенных аперацыях Чырвонай Арміі і Белага Руху.
1918 12 студзеня, ўдзел спаланізаваных беларусаў у мяцежы польскага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага. Аб’яўленне вайны Савецкай Расіі, заняцце корпусам Міншчыны і Магілёўшчыны дзеля далучэння да Польшчы.
1918 24 студзеня, бой паміж легіёнамі Доўбар-Мусніцкага і атрадамі Беларускай Чырвонай Гвардыі каля станцыі Ялень.
1918 31 студзеня, вызваленне чырвонагвардзейцамі ад польскіх легіянераў гарадоў Жлобіна і Рагачова.
1918 18 лютага, германскія войскі, скарыстаўшыся з адмову Троцкага падпісаць на Брэсцкіх перамовах сепаратны мір паміж Германіяй і Савецкай Расіяй, пачалі наступленне па ўся.му фронту. Акупацыя немцамі цэнтральнай і ўсходняй часткі Беларусі.
1918 20 лютага, атрады Вялікай беларускай рады і корпус ДоўбарМусніцкага ўзялі пад свой кантроль Мінск. Камендант горада Канстанцін Езавітаў увёў у Мінску ваеннае становішча.
1918 3 сакавіка, ленінскі ўрад падпісаў сепаратны Брэсцкі мір з
Германіяй. Заходняя частка Беларусі юрыдычна і фактычна аддадзена на рабаванне нямецкім войскам, Усходняя частка Беларусі аддадзена Расіяй германцам ў якасці заклада да выплаты кантрыбуцыі, але фактычна пад рабунак. Савецкая Расія выкупілася ад германскай акупацыі коштам Беларусі.
Часы пасля адраджэння дзяржаўнасці
1918 25 сакавіка, абвяшчэнне 3-й Устаўной Граматай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Вяртанне Мінску яго гістарычнай назвы Менск.
1918 кастрычнік, пачатак Палескага паўстання супраць нямецкіх акупантаў (ахоплівала Пінскі і Ровенскі паветы).
1918 11 лісіпапада, пачатак сялянскага антыбалыйавіцкага паўстання ў Вяліскім павеце
Віцебскай губерні, якое ахапіла і
суседнія паветы. Агульная колькасць паўсталых сялянаў сяга-
ла 50 тысяч. Жорстка задушана 15-й Чырвонай арміяй. На Пакроўскім полі на ўскраіне Вяліжа паводле прысудаў Віцебскага Губчэка расстраляныя болей за 1000 сялян-паўстанцаў.
1919 16 студзеня, праз два тыдні пасля абвяшчэння БССР на ўсіх этнічных беларускіх тэрыторыях ленінскі ўрад паспяшаўся забраць Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні ў склад РСФСР. 3 Мінскай, Гродзенскай і кавалка Віленскай губерняў стваралася Літоўска-Беларуская ССР са сталіцай у Вільні (большая частка Літвы уваходзіла тады ў дзяржаўнае літоўскае ўтварэнне са сталіцай у Коўна).
1919 студзень, рабаванне каштоўнасцяў Нясвіжскага замка атрадам чэкістаў 8-га ўчастка Смаленскай акругі.
1919 акупацыл Беларусі польскімі войскамі. Узброены адпор польскім акупантам аказвала 100-тысячнае Беларускае войска.
1919 люты, польскія легіёны захапілі Ваўкавыск, Бярозу, Драгічын, Брэст, у сакавіку Пінск.
1919 13 сакавіка, стварэнне ўрадам РСФСР Беларуска-Літоўская арміі з войскаў Заходняй арміі.
1919 сакавік, вываз у Маскву з Гомельскага палаца Паскевічаў каля 100 пудоў золата і серабра ў каштоўнасцях, вырабах прыкладнога мастацтва, фамільных сервізаў, унікальных мастацкіх твораў. Адзін з самых значных рабункаў на беларускай тэрыторыі.
1919 14—17 сакавіка, арганізавае паўстанне ў Нясвіжы супраць бальшавіцкага ладу. Задушана атрадам мінскіх чырвонаармейцаў. Ачольнікі паўстання Палікарп Каляда, Мячыслаў Валністы, Станіслаў Іваноўскі, Нічыпар Янушкевіч, Аляксандр Шыдлоўскі расстраляныя бальшавікамі каля Альбы.
1919 -24-29 сакавіка, узняты эсэрамі антыбальшавіцкі мяцеж у Гомелі. Задушаны Чырвонымі часткамі.
1919 1-4 красавіка, паўстанне жыхароў Міра супраць бальшавіцкай улады. Падаўлена 3-м Мінскім палком ГубЧК. У баях загінулі 25 паўстанцаў, 30 чэкістаў.
1919 26 красавіка, утварэнне ў Расійскай Федэрацыі Гомельскай губерні на аднятых у студзені беларускіх тэрыторыях Аршанскага, Быхаўскага, Гомельскага, Горацкага, Клімавіцкага, Магілёўскага, Рагачоўскага, Чавускага, Чэрыкаўскага паветаў Магілёўскай губерні, Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Толькі часткова вернутыя БССР у 1924 годзе.
1919 май, баі пад Петраградам з войскамі Юдзеніча брыгады 8-й стралковай дывізіі Беларуска-літоўскага войска, пасланай туды з Беларусі.
1919 -1 ліпеня 8 жніўня, абарона Мінска ад польскіх легіёнаў.
1919 8 жніўня, пачатак акупацыі Мінска польскімі войскамі.
1920 5 сакавіка, захоп польскімі легіянерамі гарадоў Рэчыца, Мазыр, Калінкавічы.
1919 21 красавіка, польскія легіёны захапілі Вільню -сталіцу Літоўска-Беларускай рэспублікі.
1919 2 жніўня, у Вільні створана Беларуская вайсковая Камісія для фарміравання беларускіх вайсковых аддзелаў. 22 кастрычніка, Юзаф Пілсудскі дэкрэтам дазволіў фарміраванне бела-
рускіх падраздзяленняў у складзе польскага войска.
1919 пачатак барацьбы супраць польскай акупацыі партызанаў ў Ігуменскім і Мінскім паветах (мелі склад каля 600 чалавек). Большая частка партызанаў арыштаваная ў красавіку 1920 года. 11 чалавек расстраляныя ў лесе каля вёскі Дукора.
1920 20 студзеня, конны полк
генерала С. Булак-Балаховіча прыняты ў склад войска БНР. Атрымаў назву Беларуская Нацыянальная армія (каля 2000 шабель).
1920 9 траўня, у Мінску расстраляны чэкістамі Фабіян Шантыр, удзельнік Першага Усебеларускага з'езда, лідэр левай плыні сярод яго дэлегатаў.
1920 18 чэрвеня, вызваленне беларуска-літоўскім Чырвоным войскам ад палякаў Мазыра і Рэчыцы.
1920 ліпень, вызваленне беларуска-літоўскім Чырвоным войскам ад палякаў Мінска, Гродна, Баранавічаў, Пінска.
1920 12 ліпеня, цынічны гандаль беларускімі тэрыторыямі з боку ленінскага ўрада РСФСР на карысць Літвы. Падпісаная Масквой дамова мела правесці мяжу паміж Літвой і РСФСР амаль пася-
рэдзіне Беларусі, аддаючы гарады Гродна, Слонім, Ліду, Маладзечна, Смаргонь, Ашмяны ды інш. БССР у гэтай дамове наогул не ўзгадвалася. Яе зямля лічыліся расійскай уласнасцю.
1920 20 ліпеня, пачатак наступлення арміяў Тухачэўскага на Варшаву, узяць якую запланавалі 12 жніўня.
1920 27 ліпеня, захоп 3-м конным корпусам Г.Гая горада Ломжы.
1920 1 жніўня, у Мінску пачаў функцыянаваць канцэнтрацыйны лагер «для прадстаўнікоў варожых класаў», якімі лічыліся бы-
лая шляхта, землеўладальнікі, чынавенства, святары. У лагеры было не меней 300 чалавек.
1920 -13 жніўня, чырвоныя войскі Тухачэўскага выйшлі на рубеж за 20 вёрст ад Варшавы. Сам Тухачэўскі абачліва сядзеў у Мінску. У абозе •.Дзяржынскі ставіў задачы чэкістам наконт «варожых класаў» у Варшаве..
1920 14 жніўня, контрудар польскіх армій. Чырвоныя 4-ая армія, 3ці конны корпус, палова 15-й арміі мусілі адступаць у Прусію, дзе былі інтэрніраваныя. Напрыканцы жніўня польскія легіёны адкінулі войска Тухачэўскага за Брэст.
1920 25 верасня, захоп Гродна польскімі легіёнамі, уваход у Пінск атрадаў генерала С. Булак-Балаховіча.
1920 28 верасня, вызваленне Ліды ад палякаў 37-ым палком 3-й Чырвонай Арміі
1920 30 верасня, пасля знішчэння 37-га палка ў Ліду увайшлі польскія войскі генерала Э.Рыдз-Сміглага.
1920 кастрычнік, на папярэдніх мірных перамовах у Рызе паміж палякамі і Савецкай дэлегацыяй польскі бок прапанаваў вывесці польскія і чырвоныя войскі з тэрыторыі Беларусі (уключна са Смаленшчынай) і правесці там плебісцыт для самавызначэння Беларусі. Маскоўская дэлегацыя катэгарычна адмовілася і прыняла варыянт падзелу Беларусі паміж Польшчай і РСФСР.
1920 8 кастрычніка, паўстанне 1-й беларуска-літоўскай дывізіі супраць перадачы бальшавікамі Віленскага края Літве. Дывізія на чале з генералам Л.Жалігоўскім заняла Вільню і абвясціла пра ўтварэнне Сярэдняй Літвы.
1920 15 кастрычніка, заняцце арміяй Булак-Балаховіча Мазыра (выбіты з горада Чырвонымі войскамі 20 лістапада).
1920 15-18 кастрычніка, паўторны захоп Мінска палякамі.
1920 7 лістапада, ўдзел беларускіх салдат у пераходзе палкоў Чырвонай Арміі цераз Сіваш пры ўзяцці Крыма.
1920 8 лістапада, армія С.Булак-Балаховіча (15 тысяч) заняла Петрыкаў
1920 8 лістапада, ўдзел беларусаў-чырвонаармейцаў у штурме Турэцкага вала (Перакопа) пры ўзяцці Крыма.
1920 10 лістапада, паўторнае заняцце арміяй генерала С.БулакБалаховіча Мазыра.
1920 14 лістапада, выдадзены загад генерала Булак-Балаховіча аб фарміраванні Дабраахвотнай беларускай арміі з беларусаў і
1920
1920
1920
1920
ўраджэнцаў Беларусі
- 14 лістапада, пачатак Слуцкага ўзброенага паўстання супраць бальшавікоў. Ахапіла 15 воласцяў Случчыны. Была ўтворана 1-я Слуцкая брыгада стральцоў войска БНР. У яе склад уваходзілі Першы Слуцкі і Другі Грозаўскі стралковыя палкі, a
таксама беларускі батальён з Беласточчыны. Брыгада налічвала 4 тысячы штыкоў і змагалася пад сцягам БНР. Камандзір брыгады А.Сокал-Кутылоўскі. Слуцкая брыгада правяла баі з Чырвонай Арміяй пад Капылём, Ёдчыцамі, Вялікай Балванню, Цімкавічамі, скрозь па рацэ Лані.
- 26 лістапада, прарыў войска Булак Балаховіча праз заслоны Чырвонай Арміі ў нейтральную зону. Раззбраенне часткі беларускіх аддзелаў палякамі. Атрад палкоўніка Яна Балаховіча адмовіўся скласці зброю і два дні вёў баі супраць 18-й польскай пяхотнай дывізіі каля вёскі Якімо-
вічы недалёка ад Турава. Палякі інтэрнавалі 2 тысячы беларус-
кай кавалерыі і пяхоты.
- 28 снежня, канчатковае задушэнне аддзеламі Чырвонай Арміі Слуцкага ўзброенага паўстання. Атрады паўстанцаў, якія перайшлі на тэрыторыю Польшчы, былі раззброеныя і інтэрнаваныя ў лагеры ў Беластоку, а пасля ў лагеры ў Дарагуску, дзе іх пратрымалі паўгады. Усе тыя ўдзельнікі паўстання, што засталіся на тэрыторыі савецкай Беларусі, былі знішчаныя органамі НКУС у 30-я гады.
- восень, утварэнне палітычнай арганізацыі «Зялёны дуб», скіраванай на супраціў бальшавікам у Савецкай Беларусі і польскім уладам у Заходняй Беларусі. Складалася з баявых «пяцёрак», вакол якіх гуртаваліся ў аддзелы сяляне. «Зялёны дуб» змагаў-
ся і з савецкімі партызанамі, якіх засылала ў Польшчу ДПУ. Дзейнічаў па 1930 год. У 1921 годзе у межах БССР дзейнічалі 43 паўстанцкіх атрада колькасцю каля 5000 чалавек.
1921 16 студзеня, падпісанне ў Маскве так званага Дагавора аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР. Згодна ў.мовам дагавора наркаматы ваенных справаў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, пошты і тэлеграфу аб'ядноўваліся і ўваходзілі ў склад СНК РСФСР. Дагавор пакончыў з рэшткамі суверэнітэту БССР, бо зніклі галоўныя інстытуты, якія забяспечваюць самастойнасць дзяржаўнага існавання.
1921 люты, рэпрэсіі бальшавіцкага ўрада БССР і расійскага Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення супраць «антысавецкіх беларусаў», найперш эсэраў. БПС.-Р налічвала ў сваіх шэрагах 20.000 сяброў. Пад кфаўніцтвам эсэраў дзейнічала паўстанцая «Сувязь беларускага працоўнага сялянства» (яшчэ 20 тысяч чалавек), якую планавалася пераўтварцыь ў беларускае войска. Гэта была сіла, небяспечная для балыпавікоў на Беларусі Таму на БПС.-Р былі абрынутыя масавыя рэпрэсіі. У турмы было кінута 8б0 самых актыўных дзеячаў БПС.-Р, а разам з працаўнікамі розных беларускіх культурных установаў 1500 чалавек.
1921 люты, арыштаваны ДПУ ўплывовы грамадскі дзеяч, вядомы навуковец, аўтар «Беларускай граматыкі» Язэп Лёсік. Прабыў за кратамі да 6 студзеня 1923 года. Вызвалены пасля падпіскі аб адмаўленні ўсялякай палітычнай дзейнасці.
1921 люты, арыштаваны ДПУ і вывезены ў Маскву сябра прэзідыума Рады БНР, арганізатар БПС.-Р Язэп Мамонька. Праз год зняволення сасланы ў Казань. Уцёк з ссылкі ў Коўна, потым пераехаў у Прагу. У 1928 годзе атрымаў дазвол ад савецкай улады на вяртанне ў БССР, але на мяжы быў арыштаваны АГПУ і асуджаны на 10 год канцлагеру. Расстраляны савецкімі карнікамі 10 верасня 1937 года.
1921 -18 сакавіка, падпісанне ў Рызе мірнага дагавора паміж Савецкай Расіяй і Польшчай пра падзел Беяарусі. Згодна умовам дамовы да Польшчы адыходзілі 113 тысяч кв. кіламетраў тэрыторыі Беларусі з насельнітвам 4,6 млн чалавек. Амаль такая ж частка Усходняй Беларусі (110 тысяч кв. кіламетраў з насельніцтвам болей за 3 млн чалавек) была раней далучаная да Расіі. Для Беларускай ССР пакінулі 52,3 тысячы кв. кіламетраў і
1,353 млн чалавек насельніцтва (паводле перапісу 1920 года). Тры паветы Люцынскн, Рэжыцкі, Дзвінскі, населеныя беларусамі, РСФСР самаволыіа перадала Латвіі за пасярэдніцтва ў заключэнні Рыжскага міру. Ленінскі ўрад назаўжды далучыў да Пскоўскай губерні РСФСР спрадвечныя беларускія паветы Вяліжскі, Невельскі, Себежскі (паводле перапісу 1897 года там адпаведна было 48,3%, 89,5 і 91% беларускага жыхарства).
1921 сакавік, удзел маракоў-беларусаў у Кранштацкім паўстанні супраць бальшавіцкага рэжыму. Падаўленнем паўстання камандаваў Тухачэўскі. Усе паўстанцы былі расстраляныя з кулямётаў, іх целы кінулі ў мора пад лёд, У гэты ж год Тухачэўскі ўзначаліў у БССР часткі ЧОН (агулам 6000 чалавек), прызначаныя для сумеснай з арміяй вайны з антыбальшавіцкімі паўстанцамі.
1921 восень, пачатак арганізаваных Расійскім АДПУ дыверсійных дзеянняў беларускіх партызанаў у падуладных Польшчы Лідскім, Гродзенскім, Бельскім і Ваўкавыскім паветах. Штаб месціўся ў Белавежскай пушчы. Партызанка працягвалася па 1925 год. Сярод вядомых удзельнікаў Кірыла Арлоўскі.
1921 19 кастрычніка, расстрэл у Мінску арыштаваных чэкістамі сяброў партыі «Зялёны дуб» Ганны Доўгерт, Ганны Бруевіч, Георгія Крывашэіна, Уладзіміра Кубара.
1921 лістапад, высяленне на расійскую Поўнач жыхароў вёсак Зафранцузская грэбля, Рэпішча, Ганутава, Уборкі, Сёмкава Слабада на Ігуменшчыне за ўдзел сялянаў у аддзелах «Зялёнага Дуба». Першае масавае прымусовае высяленне беларускага жыхарства савецкай ўладай з радзімы на чужыну. У Балоцкім сельсавеце пасля высялення людзей засталося 20 працэнтаў ад ранейшай колькасці насельніцтва.
1922 зіма, па прыгаворах савецкіх карных органаў расстраляныя 1691 святар, 1962 манахі, 3447 манахіняў і паслушніц. Без суда расстраляныя каля 15 000 служыцеляў культа розных канфессіяў (гэта ў межах абкарнанай Рыжскім мірам Беларусі).
1922 1 сакавіка, утварэнне Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР замест скасаванай Надзвычайнай камісіі БССР. Выконвалі ўсе ранейшыя задачы ЧК. Менавіта яго супрацоўнікі здзейснялі сталінскі тэрор і рэпрэсіі. У 1934 годзе ДПУ ператворана ва ўпраўленне дзяржбяспекі НКУС БССР.
1922 1 сакавіка, Іірэзідыум ЦВК БССР прыняў рашэнне аб канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў дзеля «дапамогі галадаючым Паволжа». Толькі ў Менскай праваслаўнай епархіі было канфіскавана болей за 73 кг срэбра. Адняцце ў вернікаў органамі Савецкай улады рэлігійнай святыні крыжа Ефрасінні Полацкай. Змешчаны ў музейную экспазіцыю.
1922 24 мая, расстрэл польскімі карнымі органамі захопленых у палон беларускіх партызанаў злучэння Германа Шыманюка, які дзейнічаў у ваколіцах Белавежскай пушчы.
1922 пачатак асадніцтва ваенных і цывільных каланістаў польскім урадам з раёнаў карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь. Усяго ў 20-30-я гады было пераселена каля 5 тысяч былых легіянераў і болей за 5 тысяч йывільных асобаў. Пасля 1939 года сем'і асаднікаў былі выселеныя ў Сібір. Вярнуліся ў Польшчу пасля вайны.
1923 утварэнне Другой Беларускай стралковай дывізіі. Камплектавалася з прызыўнікоў БССР. У 1924 годзе асабовы склад салдат і сяржантаў: беларусаў 5760, габрэяў 577, рускіх 375Ваенная і палітычная падрыхтоўка вялася на беларускай мове. Дывізія скасаваная 7 сакавіка 1938 года на загад Варашылава і Пастановы ЦК ВКП(б).
1923 травень, суд у Беластоку над 45 партызанамі злучэння Германа Шыманюка. Засуджаны на 10 гадоў зняволення. Праз 2 гады Гродзенскі акруговы суд пакараў 10-гадовым зняволеннем 72 партызанаў з атрадаў Германа Шы.манюка.
1924 4 лютага, пасля шмаразовавых зваротаў беларускага ўрада, арганізаваных А.Чарвяковым, саюзны ўрад вяртае Беларусі некаторыя паветы Віцебскай і Магілёскай губерняў, аднятыя ў студзені 1919 года.
1925 у Менску па прыгавору Менскага ГПУ расстраляны Павел Жаўрыд, сябра Рады Случчыны ў часе Слуцкага збройнага чыну.
1925 17 жніўня, у Менску Найвышэйшы суд БССР прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі мітрапаліта Менскага і Беларускага Мельхісэдэка. Адбываў пакаранне у Сібіры на Марыінскіх пасяленнях.
1926 6 снежня, Беларусі, абскубанай Рыжскім мфам, саюзны ўрад вяртае Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Папярэдне з іх было вывезена ў Расію лепшае абсталяванне.
1927 17 студзеня, польскі суд у Брэсце ясудзіў на тэрмін ад 6 да 10 гадоў зняволення 31 сябра КПЗБ.
1927 арышт і прыгавор да 10-гадовай высылкі на Салаўкі драматурга ♦ранцішка Аляхновіча, які даверыўся абяцанкам бальшавікоў і вярнуўся ў Савецкую Беларусь з Вільні ў 1926 годзе.
1927
1927
1927
1927
3 лютага, расстрэл на за-
гад польскіх ўладаў шматлікай сялянскай дэманстрацыі (1500 чалавек) ў мястэчку Косава. Забіта 6 сялян, некалькі дзесяткаў паранена.
21 сакавіка, забарона польскімі ўладамі дзейнасці Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (аб ядноўвала 120 тысяч чалавек). 400 кіраўнікоў Грамады рэпрэсіраваныя. 7 чэрвеня, віленскі беларус, прыхільнік антысавецкай апазіцыі Барыс Карэнда здзейсніў на варшаўскім вакзале тэрарыстычнае забойства прадстаўніка СССР Пятра Войкава. Асуджаны польскім судом да 15 гадоў
зняволення. Адабраў сабе жыццё пасля чатырох гадоў камер-
най адзіноты.
-10 жніўня, у Менску з'езд праваслаўных святароў і вернікаў Беларусі пад старшынствам біскупа Бабруйскага Філарэта абвясціў Беларускую Аўтакефальную (самастойную) Царкву. Да аўтакефальнай царквы належалі святары 407 праваслаўных прыходаў у епархіях Беларусі. Усе яны былі арыштаваныя карнымі органамі НКУС у ліпені 1937 года за ўдзел у «контррэвалюцыйнай арганізацыі», бальшыня загінула ў канцлагерах.
1928 пачатак масавага тэрора ва Усходняй Беларусі (БССР).
1928 травень, арганізаваныя польскімі ўладамі судовыя працэсы ў Вільні і Беластоку над дзеячамі нацыяльна-вызваленчага руху, лідэрамі БСРГ, сябрамі КПЗБ, штучна абвінавачаных у падрых-
тоўцы ўзброенага паўстання і шпіянажы. Бальшыня асуджана да зняволення.
1928 увядзенне ў гарадах БССР карткавай сістэмы атрымання харчовых прадуктаў па катэгорыях: партыйныя і савецкія работнікі, рабочыя цяжкай працы Ікг хлеба на дзень, работнікі працы сярэдняй цяжкасці 500 грамаў, работнікі на лёгкай працы 300 грамаў, службоўцы -150 грамаў, дзеці -100 грамаў. Гэтыя нормы дзейнічалі па 1933 год.
1929 -закрыццё і зруйнаванне ў Менску царквы пры вучэльне сляпых. Настаяцель царквы арыштаваны і рэпрэсіраваны.
1929 чэрвень, польскі суд у Гродне над 75 дзеячамі нацыянальнавызваленчага руху Заходняй Беларусі. Бальшыня асуджана да вялікіх тэрмінаў зняволення. Два месяцы раней да зняволення ад 4 да 15 гадоу прыгавораны 33 члены КПЗБ ў Беластоку.
1930 студзень-май, раскулачванне на Беларусі каля 19-000 сялянскіх гаспадарак палова ад іх агульнай колькасці. Усяго пазбаўлена правоў і падпала пад высяленне ў Сібір каля 700 тысяч сялянаў, абвешчаных «кулакамі» і «міраедамі».
1930 забарона на тэрыторыі БССР царкве і касцёлу карыстацца званамі. Духоўны гвалту з боку бальшавіцкай улады.
1930 чэрвень, арышт святара Свята-Мікалаеўскай царквы вёскі Цімкавічы Копыльскага раёна іерэя Пятра Груздзінскага, былога дэпутата Дзяржаўнай Думы ад сялянаў. Расстраляны напрыканцы года. Адначасна з ім расстраляны святар СвятаТраецкай царквы вёскі Целядавічы таго ж раёна Валерыян Навіцкі
1930 18 ліпеня, арышт пісьменніка, акадэміка, неадменнага сакратара Акадэміі Навук Беларусі, былога прэм'ера БНР Вацлава Ластоўскага па абвінавачанню ў кіраўніцтве неіснуючй (створанай НКУС) «нацдэмаўскай», антысавецкай арганізацыяй «Саюз вызвалення Беларусі». Расстраляны ў 1938 годзе ў Саратаве.
1930 19 ліпеня, арышты па справакаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі» 108 чалавек буйнейшай беларускай ннтэлегенцыі, у тым ліку акадэмікаў Язэпа Лёсіка і Сцяпана Некрашэвіча, прафессара Аркадзя Смоліча.
1930 13 верасня, кінуты ў турму вядомы гісторык акадэмік АН Беларусі У.Пічэта. 6 снежня пазбаўлены звання акадэміка.
1930 20 лістапада, замах на самагубства пасля выкліка на допыт
народнага паэта Янкі Купалы, якога органы ДПУ планавалі абвінаваціць у кіраўніцтве неіснуючай антысавецкай арганізацыяй «Саюз вызвалення Беларусі».
1931 у Мінску ўладамі арганізаваны збор подпісаў за закрыццё касцёла св. Алены і Сымона (Чырвонага касцёла).
1931 4 лютага, скончыў жыццё стрэлам у скронь прэзідэнт АН БССР, дырэктар інстытута гісторыі Усевалад Ігнатоўскі, абвінавачаны ў прыналежнасці да «СВБ», зняты з пасадаў і выключаны з партыі, г. зн. падрыхтаваны да арышту і зняволення.
1932 22 лютага, у Гайнаўцы (Заходняя Беларусь) адбыўся «Марш галодных», які правялі болей за 1000 рабочых. Паліцыя прымяніла зброю, 1 чалавек забіты, 8 параненыя. У пратэстах прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек з Гайнаўкі, Белавежы, Чэрлядзі.
1932 15 сакавіка, наданне на загад бальшавіцкай улады старажытнаму Койданаву імя
першага начальніка ЧК, аўтара стварэння канцлагераў і заложніцтва Ф.Дзяржынскага. У Беларусі не засталося горада без вуліцы, названай прозвішчам галоўнага душыцеля «ворагаў рэвалюцыі».
1932 20 сакавіка, Асташынскае сялянскае паўстанне на Наваградчыне супраць эканамічнага і нацыянальнага ўціску з боку польскай дзяржавы. Жорстка задушанае польскімі ўладамі. 7 чалавек павешаны ў Наваградку, 49 асуджаны.
1932 вясна, голад на поўдні Беларусі ў Ельскім, Нараўлянскім, Гомельскім раёнах у сувязі з адняццем сельгаспрадукцыі. Вясной таго года не мелі збожжа 12 раёнаў Беларусі. Смерць ад голаду прынялі, па афіцыйных звестках, 140 чалавек, на справе
болей за 3 тысячы. У Гомельскім раёне кожны другі з 93 калгасаў не меў прадуктаў харчавання.
1932 15 кастрычніка, пачатак 4-месячнай забастоўкі 7.000 лесарубаў і сялян-возчыкаў, што працавалі ў Белавежскай пушчы (Заходняя Беларусь). Было арыштавана польскімі ўладамі болей за 100 чалавек. Адзін закатаваны на шыбеніцы ў паліцэскім пастарунку.
1933 3 траўня, галодны бунт насельніцтва ў Барысаве. Удзельнічала болей за 2 тысячы чалавек. Уначы прыбылы атрад мінскіх энкэвэдыстаў арыштаваў 1400 чалавек. Праз два дні выяздная сесія Рэўтрыбунала БССР саслала 1200 барысаўцаў на зняволенне ў канцлагерах на тэрмін 8--10 гадоў. 200 чалавек былі асуджаныя да расстрэлу. Lx расстралялі на ўскрайку Барысава, на так званых Чычагаўскіх батарэях.
1933 жнівень, русіфікацыйная рэформа правапісу беларускай мовы ў БССР, скіраваная на зліццё з рускай мовай. Акт моўнага генацыду супраць народа Беларусі і беларускай культуры.
1933 3 жніўня, Кобрынскае ўзброенае сялянскае паўстанне супраць польскага эканамічнага і нацыянальнага ўціску. Задушана паліцыяй і войскамі. 30 актыўных удзельнікаў прыгавораны да турэмнага зняволення.
1933 -жнівень, арышт і расстрэл карнікамі НКУС БССР святара з вёскіі Крываносы Старадарожскага раёна Івана Вячоркі і святара з вескі Таль Любанскага раёна Сяргея Радакоўскага
1933 верасень, савецкая ўлада абменьвае Фраяцішка Аляхновіча (адбываў пакаранне ў Салаўках) на палітвязня Браніслава Тарашкевіча (расстраляны карнікамі НКУС ў 1937).
1933 масавая высылка карнымі органамі НКУС заможных беларускіх сялянаў у Сібір (за тры гады выслалі болей за 35 тысяч сем'яў).
1934 17 чэрвеня, прыняў беларускіх вязняў створаны польскімі ўладамі канцэнтрацыйны лагер у Бярозе Картузскай.
1934 сталінскімі судамі засуджана болей за 10 тысяч беларускіх сялянаў за крадзяж з голаду калгаснай уласнасці (на падставе Пастановы СНК СССР аб ахове сацыялістычнай маёмасці, так званага «закона пяці каласкоў»).
1936 27 студзеня, на судовым працэсе у Гродне Сяргей Прытыцкі застрэліў правакатара. Быў цяжка паранены паліцыяй,
арыштаваны і прыгавораны да пакарання смерцю, якое замянілі
пажыццёвым зняволеннем. Вызвалены з турмы ў 1939 годзе. 3 1968 года Старшыня Вярхоўнага Савета БССР.
1936 неафіцыйны удзел беларусаў-вайскоўцаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў (вайна цягнулася да 1939 г.).
1936 травень, варварскае зруйнаванне ў Мінску на плошчы Свабоды помніка архітэктуры 17 ст. былой уніяцкай царквы Святога Духа (у царскі час забраная і пераробленая пад праваслаўны храм). На атрыманай пляцоўцы на загад уладаў усталявалі звярынец, пасля вайны, па 1985 год, тут трымалі піўную.
1936 10 чэрвеня, варварскае знішчэнне на загад савецкіх уладаў Рагвалодава (Барысаўскага) каменю з дапамогай дынаміту. Чым ён зашкодзіў бальшавікам на 10-тысячны год свайго існавання, ніхто не ведае.
1936 15 лістапада, арышт орга-
намі НКУС Зміцера Жылуновіча, (пісьменніцкі псеўданім Цішка Гартны), першага кіраўніка савецкага ўрада Беларусі ў
1919 годзе. Пасля катаванняў у мінскай турме змешчаны ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе быў жорстка забіты 11
красавіка 1937 года.
1936 снежань, польскія ўлады, здзейсняючы паланізацыю беларусаў, забаранілі дзейнасць у Заходняй Беларусі Таварыства беларускай школы.
1937 сакавік, наркомам унутраных справаў на Беларусь Масква прызначыла Бермана. За год ягонага камісарства ў БССР было знішчана болей за 100 тысяч чалавек, ўведзены ў практыку масавыя забойствы і захаванні. У лютым 1939 года, калі Сталін пазбаўляўся ад найбольш крывавых выканаўцаў тэрора (каманда кар-
нікаў саюзнага наркома Яжова), Берман быў расстраляны.
1937 сакавік, прыбыццё генерала Станіслава Булак-Балаховіча ў кпанію, у штаб Франко, у якасці «назіральніка», на справе як кіроўца дыверсійнага аддзела. Прабыў у Іспаніі да вясны 1939 года. Ягоным праціўнікам па дыверсіях на баку рэспубліканцаў быў Кірыла Арлоўскі, у будучыні вядомы старшыня калгаса «Рассвет» на Магілёўшчыне.
1937 6 траўня, арышт органамі НКУС выдатнага грамадскага дзеяча, заснавальніка Таварыства беларускай школы, старшыні Беларускай сялянска-работніцкай грамады, перакладчыка на беларускую мову «Іліады» і «Пана Тадэвуша» Браніслава Тарашкевіча. Расстраляны ў лістападзе ў Курапатах.
1937 16 чэрвеня, пазбягаючы арышту і катаванняў, скончыў жыццё самагубствам Аляксандр Чарвякоў, старшыня ЦВК БССР, адзін са стваральнікаў савецкай беларускай дзяржавы.
1937 21 чэрвеня, М.Галадзед, старшыня СНК БССР, раней арыштаваны ў Маскве і прывезены ў Мінск, па афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся з акна кабінета следчага ў будынку НКУС. Па перакананні даследчыкаў выкінуты праз вакно камандай следчых.
1937 2 жніўня, пачатак масавага арышту і вынішчэння так званых «польскіх шпіёнаў» грамадзянаў польскай нацыянальнасці. За год было арыштавана 15 740 чалавек, з іх расстралялі 14.034.
1937 жнівень, масавыя арышты кіруючых работнікаў і творчай інтэлегенцыі у БССР (купна рэпрэсіравана 2.570 чалавек, сярод іх 40 наркомаў і іхных на.меснікаў, 25 акадэмікаў, 16 членаў ЦВК і СНК, 54 літаратара).
1937 29-31 кастрычніка, масавыя расстрэлы органамі НКУС беларускай інтэлігенцыі ва ўрочышчы Курапаты.
1937 1 лістапада, расстрзл у Курапатах 11 біскупаў, святароў, дыяканаў Беларускай Аўтакефальнай царквы. Каля 200 святароў сасланыя ў сталінскія канцлагеры, дзе бальшыня загінула.
1938 10 лютага, расстрэл у Мінску 46 сялян-латышоў з вёскі Гайсма Быхаўскага раёна па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Латвіі. Усяго па гэтым абвінавачванні было арыштавана 1459 латышоў грамадзянаў Беларусі.
1938 паноўная замена гістарычнай назвы сталіцы Беларусі Менск на спаланізаваную і прынятую ў расійскім ужытку форму Мінск.
Усе спробы вяртання гістарычнай назвы гораду па сённяшні дзень сустракаюць люты супраціў прыхільнікаў русіфікацыі Беларусі.
1938 забарона царкоўнай службы ў мінскіх цэрквах Марыі Магдалены і Аляксандра Неўскага, што былі на Старажоўскіх і Ваенных могілках. Святары гэтых цэркваў былі арыштаваны і расстраляныя ў Курапатах.
1938 7 сакавіка, пастановай ЦК ВКП(б) рэарганізаваныя ў звычайныя вайсковыя падраздзяленні Беларускіх стралковых дывізіяў, якія фарміраваліся на нацыянальна-тэрытарыяльнай аснове з 1923 года.
1938 10 красавіка, растрэл кар-
1938
1938
1938
нікамі НКУС усіх мужчынаў ва ўзросце ад 17 да 70 гадоў (разам 90 чалавек) у беларускай каталіцкай вёсцы Беласток, якая была закладзена беларускімі малазямельнымй перасяленцамі у Томскую губерню Сібіры.
- 25 траўня, расстрэл у Ку-
Курапаты Крыж роспачы.
Тут павінны стаяць 200.000 такіх крыжоў
рапатах Палуты Бадуновай, дзеячкі беларускага нацыянальнага руху, былога сакратар ЦК БПС.-Р. Перад тым была асуджана да 10 гадоў зняволення.
- высяленне з Друі на загад польскіх уладаў айцоў-марыянаў, якія праводзілі беларускую культурніцкую палітыку.
- ліпень, арышты духавенства ў Мінску органамі НКУС. Усяго за папярэдні год арыштавана і рэпрэсіравана 3250 святароў і актыўных вернікаў, у тым ліку мітрапаліт.
1938 9 ліпеня, на Брэстчыне ў касцёле св. Тройцы ў Воўчыне (родавы маёнтак Панятоўскіх) перазахаваная труна з астанкамі апошняга вялікага князя літоўскага і караля польскага. Ст. Панятоўскага. Труна была перададзеная Рэчы Паспалітай на загад Сталіна.
1938, 1 верасня, у Мінскай турме расстраляны Андрэй Бараноўскі былы сакратар слуцкай арганізацыі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, удзельнік слуцкага паўстання.
1939 23 жніўня, дакументальнае афармленне змовы паміж сталінскім і гітлераўскім рэжымамі пра падзел узброенай сілай Польшчы і перадзел сфераў уплыву ў Еўропе (так званы «Пакт Молатава Рыбентропа»).
1939 1 верасня, пачатак Другой сусветнай вайны. Напад Германіі на Польшчу. У склад Польскага войска мабілізавана каля 100 тысяч беларускіх салдат і афіцэраў. Удзел беларусаў у гераічнай абароне Вэстэплятэ (там патрапіў у палон закліканы ў войска пісьменнік Янка Брыль). Усяго патрапіла ў нямецкі палон 300 тысяч салдат і афіцэраў Войска Польскага. Загінула более 200 тысяч мірных грамадзянаў.
1939 верасень, удзел беларускіх салдат у шэрагах польскага войска ў абароне Варшавы, у баях з немцамі над Бугам, у баях з Чырвонай Арміяй.
1939 верасень, удзел беларускіх дабраахвотнікаў на чале з генералам Ст. Булак-Балаховічам у абароне Варшавы ад немцаў.
1939 17 верасня, уступленне СССР у Другую сусветную вайну. На двух франтах Беларускім і Украінскім было задзейнічана для наступу на Польшчу каля 1 мільёна салдат, 4 тысячы TanKay, 2 тысячы самалётаў. Беларусы ў складзе Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ва ўз’яднанні Заходняй Беларусі з Савецкай Беларуссю. Баявыя дзеянні паміж чырвонымі і польскімі часткамі адбываліся пад Нясвіжам, Валожыным, Слонімам, Шчучыным, Маладзечна, буйныя баі былі за Гродна, Більню, Навагрудак, Скідаль, у Аўгустоўскіх лясах на Падляшшы, у ваколіцах Сапоцкіна, Далістова, Кадзяўцоў. У складзе польскіх аддзелаў беларусы абаранялі Брэсцкую крэпасць ад нямецкай арміі Гудэрыана. У савецкі палон патрапіла болей за 200 тысяч вайскоўцаў, на тэрыторыі Заходняй Беларусі каля 70 тысяч салдат і афіцэраў. 3 іх бальшыня беларускія ўраджэнцы. Каля 40 тысяч мясцовых шэрагоўцаў з палону выпусцілі. 3 боку Чырвонай Арміі, па афіцыйных звестках, страты склалі 740 чалавек забітымі, I860 параненымі. 3 першай хвалі палонных 4500 афіцэраў змясцілі ў лагер у Казельску, 4000 у лагер у Старабельску і 6500 вязняў апынуліся ў лагеры ў Асташкаве
1939 22 верасня, Чырвоная Армія заняла Беласток.
1939 23 верасня, ваколіцах Скідаля сяляне самасудам расправіліся з палякамі-асаднікамі. Былн забітыя 42 чалавекі.
1939 25 верасня, сумесны ўрачысты вайсковы парад «перамогі» ў Брэсце частак гітлераўскай і сталінскай арміяў. Абмен савецкім і нацысцкім сцягамі на памяць пра «перамогу»
1939 26 верасня, у Пружанах органамн НКУС арыштаваны ксёндз Казімір Сьвёптак па абвінавачванні ў «шпіянажы». Знаходзіўся ў Брэсцкай турме да захопу горада немцамі летам 1941 года, пасля чаго вярнуўся ў Пружаны.
1939 29 верасня, у Будслаўскім касцёле Узнясення Маці Божай аддзел чырвонаармейцаў расстраляў з вінтовак унутранае скульптурнае аздабленне (апосталаў), вітражы, абразы і цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай. Адрэстаўраваны толькі ў 1991 годзе.
1939 кастрычнік, арышт у Малад-
зечне органамі НКУС першага рэдактара газеты «Наша ніва», вядомага дзеяча нацыянальнага адраджэння Аляксандра Уласава. Яму было 65 гадоў, і яго асудзілі на 5 год зняволення ў сталінскім канцлагеры. Згодна афіцыйным звесткам, памёр па дарозе ў Сібір недзе ў Марыйскай акрузе. Як было на справе і
дзе магіла гэтага шаноўнага чалавека невядома.
1939 10 лістапада, у сваім былым маёнтку, нацыяналізаваным савецкай уладай пасля злучэння Заходняй Беларусі з Савецкай, зверскі забіты мясцовымі «актывістамі» вядомы беларускі дзеяч часоў БНР Раман Скірмунт. Яму было 75 гадоў.
1939 30 лістапада, пачатак захопніцкай вайны Савецкага Саюза
супраць Фінляндыі з мэтай яе далучэння да СССР, удзел у вайне беларускіх салдат, мабілізаваных у Чырвоную Армію.
1939 восень, паноўнае рабаванне каштоўнасцяў Нясвіжскага замка
на карысць маскоўскіх музеяў і высокапастаўленых прыватных асобаў (прыкладам, «нясвіжскія сувеніры» займеў пісьменнік Аляксей Талстой). А ў снежні таго года бюро ЦК КП(б)Б вырашыла аддаць старажытны нясвіжскі за.мак пад Дом адпачынку работнікаў НКУС БССР.
1939 4 снежня, утварэнне ў Заходняй Беларусі Беластоцкай вобласці БССР з цэнтра.м у Беластоку. Абшар вобласці 20,9 тысяч кв. км, насельніцтва Імлн. 368 тысяч чалавек. Адміністрацыйна мела падзел на 24 раёны. 3 іх Парэцкі раён ў лістападзе 1940 года перадзены Літоўскай ССР.
1940 10 лютага, пачатак рэпрэсіўнага масавага высялення органамі НКУС на Поўнач «чуждага элементу» («кулакі», «фабрыканты») з Заходняй Беларусі. За адзін дзень у вагоны пагрузілі і вывезлі ў Сібір і Казахстан 50.000 чалавек.
1940 масавыя расстрэлы савецкіх грамадзянаў карнікамі НКУС у Курапатах. Усяго ва ўрочышчы Курапаты за 1937 1941 год было расстраляна болей за 100 тысяч чалавек (па іншых падліках да 250 тысяч грамадзян).
1940 12 сакавіка, заканчэнне вайны Савецкага Саюза з Фінляндыяй, буйное тэрытарыяльнае прырашчэнне СССР на першым перыядзе Другой сусветнай вайны. На Беларусь вайна прынесла толькі шмат «пахаронак».
1940 3 красавіка, пачатак масавых расстрэлау аддзеламі НКУС СССР палонных афіцэраў Польскага войска ў Катыні, Мядовым, Курапатах. Агульны лік ахвяраў 16 тысяч. Сярод расстраляных шмат беларусаў-вайскоўцаў. У Курапатах было замардавана каля 5 тысячаў ваеннапалонных, якія склалі зброю ў Заходняй Беларусі. Катыньскія ахвяры прывозілі з лагера ў Казельску (4500 чалавек). Пазнаўшы палон і канцлагер пісьменнік Юзэф Чапскі, які паходзіў з Міншчыны, назваў сталінскую Расію «бесчалавечнай зямлёй».
1940 12 красавіка, масавы вываз органамі НКУС жонак і дзяцей тых заходнебеларускіх ваеннапалонных, хто напісаў дамоў лісты з лагераў у Казельску, Асташкаве, Старабельску. Разам у 51 траспартах вывезена на поўнач Казахстана болей за 60.000 жанчын, дзяцей і старых. Сярод іх вывезлі разам з двума сына.мі паэтку Натальлю Арсеньпеву як жонку ваеннапалоннага афіцэра. Толькі хадайніцтва Максіма Танка перад сакратаром
ЦК КПБ Панамарэнкам дазволіла вярнуць паэтку ў Беларусь.
1940 канец красавіка, пасля ліквідацыі першага складу Казельскага лагера для палонных з Заходняй Беларусі сюды зноў прывезлі 2500 інтэрніраваных ў Беларусі і Літве. Палякі і беларусы-каталікі ў гэтым лагеры зрабілі абраз Маці Божай Казельскай, у якім свядома спалучаны рысы дзвюх найгалоўных святыняў Беларусі Вострабрамскай Панны Марыі і Жыровіцкай Маці Божай. Вязням, што маліліся на абраз Маці Божай Казельскай, пашанцавала ўвайсці ў склад Арміі генерала Андэрса і прайсці з гэтым абразам па дарогах вайны. Цяпер абраз захоўваецца ў Лондане ў касцёле святога Андрэя Баболі.
1940 13 красавіка, паноўнае масавае высяленне з Заходняй Беларусі органамі НКУС сем'яў «чуждага элементу». За адзін дзень саслана ў Сібір 24.000 чалавек ні ў чым невінаватых.
1940 29 чэрвеня, высяленне ў
Сібір і Казахстан з Беларусі людзей, якія ратаваліся ў БССР з нямецкай акупацыйнай зоны Польшчы. Выселена 23.000 чала-
век.
1940 жнівень, удзел беларусаў у складзе Чырвонай Арміі ў акупацыі Савецкім Саюзам прыбалтыйскіх рэспублік Літвы, Латвіі, Эстоніі і далучэння іх да СССР.
1941 19 чэрвеня, за два дня да пачатку вайны карныя органы НКУС правялі паноўнае масавае высяленне людзей з Беларусі, гэтым разам дзеячаў некамуністычных палітычных і грамадскіх арганізацыяў. У адзін дзень было вывезена ў таварных вагонах 22.000 чалавек. Шмат з гэтых людзей загінулі ў дарозе ад недахопу вады і ежы, частка эшалонаў была атакаваная і разбітая нямецкімі бамбавікамі.
1941 22 чэрвеня, пачатак вайны Германіі з СССР. Удзел у змаганні на франтах у складзе рэгулярнага савецкага войска 1 мільёна 500 тысяч беларусаў.
1941 22 -30 чэрвеня, акружэнне нямецкімі войскамі ў Беластоцкім выступе трох савецкіх арміяў, разгром аэрадромаў, захоп ваеннай тэхнікі. У палон патрапіла болей за 500 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.
1941 25 -28 чэрвеня, беспаспяховая абарона ад немцаў Мінска. Расстрэл нямецкімі лётчыкамі бежанцаў на Магілёўскай шашы, бамбаванне эшалонаў, якія везлі бежанцаў на ўсход.
1941 26 чэрвеня, расстрэл нкусаўцамі ва ўрошчы Цагельня каля Ігумена каля 5.000 палітвязняў, прыгнаных з мінскай ды іншых суседніх турмаў.
1941 22 чэрвеня 16 ліпеня, абарона Брэсцкай крэпасці.
1941 27-29 чэрвеня, у Віцебску ў падвалах будынка НКУС (до.м губернатара) знішчаны каля 2.000 палітвязняў. Былі тайна закапаныя энкэвэдыстамі ў сутарэннях былой Успенскай царквы, разбуранай на загад партыйнага кіраўніцтва ў 1937 годзе.
1941 чзрвень, першыя карныя аперацыі нямецкіх акупантаў ў раёне Белавежскай пушчы. Спалена 34 вёскі.
1941 -1 ліпеня, стварэнне гітлераўскімі захопнікамі лагера смерці ў Драздах для палонных байцоў і афіцэраў Чырвонай Арміі. Толькі за першыя два месяцы функцыянавання тут былі знішчаныя больш за 10 тысяч чырвонаармейцаў.
1941 I ліпеня, фарміраванне народнага апалчэння для абароны Магілёва (стала пад ружжо 12 тысяч магілёўцаў).
1941 1 ліпеня, адступаючы з мястэчка Будслаў часткі Чырвонай Арміі хацелі ўзарваць старажытны Будслаўскі касцёл. Але вернікі атачылі яго жывой сцяной і вырашылі загінуць разам са святыняй. Іхняя мужнасць ўратавала касцёл і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай
1941 ліпень, утварэнне на Піншчыне першага партызанскага атрада пад началам В.Каржа.
1941 4 -11 ліпеня, абарона ад немцаў войскамі і гарадскім апалчэннем Віцебска.
1941 6 ліпеня, расстрэл вязняў Бярэзвіцкай тур.мы НКУС ахоўніка.мі перад надыхода.м немцаў (большую частку вязняў складалі сяляне, асуджаныя за дробны крадзеж у калгасе).
1941 ліпень-жнівень, мабілізацыя на Беларусі ў Чырвоную Армію болей за 500 тысяч мужчын з неакупаваных не.мцамі раёнаў.
1941 3-26 ліпеня, абарона войскамі і народным апалчэннем Магілёва. Вынішчальная бітва на Буйніцкім полі.
1941 ліпень, знікненне са сховішча магілёўскага банка нацыянальнай рэліквіі Беларусі крыжа Ефрасінні Полацкай (быў змешчаны ў сховішча, каб вернікі не маглі на яго маліцца).
1941 19 ліпеня ■ 31 жніўня, карная аперацыя нямецкіх акупантаў «Прыпяцкія балоты» супраць партызан і мірнага насельніцтва Брэскай, Пінскай і Палескай абласцей. Масавае вынішчэнне людзей (забілі каля 14 тысяч чалавек), спаленне мноства беларускіх вёсак разам з людзьмі.
1941 12-19 жніўня, абарона ад нямецкіх войскаў Гомеля.
1941 жнівень, пачатак у Беларусі шырокай партызанскай вайны з гітлераўскі.мі захопнікамі (агульны асабісты склад атрадаў савецкіх партызан 374 тысячы, 70 тысяч падпольшчыкау).
1941 верасень, адміністрацыйнае расчляненне Беларусі як дзяржаўнай адзінкі нямецкімі захопнікамі. Паўднёва-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкая вобласць з гарада.мі Гродна і Ваўкавыск былі далучаныя да Усходняй Прусіі. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай , Гомельскай абласцей да рэйхскамісарыята «Украіна». У склад генеральнай акругі («Генеральбецырк Беларутэнія») ўвайшлі Баранавіцкая, Вілейская, часткова Мінская, асобныя раёны Пінскай, Брэсцкай, Палескай абласцей. Гэтая «Беларутэнія» складала трэцюю частку ад тэрыторыі даваеннай БССР, і каланізацыйны план «Ост» ніякай нацыянальнай будучыні для яе не прадугледжваў.
1941 восень, утварэнне нямецкімі акупантамі гета для габрэяў у Мінску, Брэсце, Гродне, Віцебску, Бабруйску, Ваўкавыску, Барысаве, Гомелі ды іншых гарадах. Усіх разам болей за 100 гета.
1941 26 кастрычніка, публічнае пакаранне гітлераўскімі катамі на шыбеніцы 12 мінскіх падполыпчыкаў.
1941 22 кастрычніка, утварэнне на акупіраванай тэрыторыі з дазволу нямецкіх уладаў Беларускай народнай самапомачы.
1941 з верасня 1941 па красавік 1942, удзел беларускіх салдатаў у бітве пад Масквой.
1941 восень, стварэнне акупантамі лагера смерці Трасцянец пад Мінскам. Тутбыло знішчана болей за 200 тысяч чалавек. Трэці
па колькасці знішчаных людзей лагер пасля Асвенціма і Майданека. Усяго на Беларусі дзейнічалі 2б0 лагераў смерці
1941 9 лістапада, расстрзл нямецкімі жандарамі ў лесе каля Барысава ксяндза Гепрыка Глябовіча за пастырскую дзейнасць у вёсках Хатаевічы, Корань, Аколава. Прылічаны каталіцкай царквой да пакутнікаў.
1941 19 снежня, смерць у баі з немцамі ўраджэнца Бешанкоўшчыны, камандзіра кавалерыйскага корпуса Льва Даватара
1941 снежань, напрыканцы года ў паліцэйскіх атрадах на Беларусі налічвалася 16 тысяч чалавек. Удзельнічалі ў рэпрэсіях, вынішчэнні габрэяў і цыганоў, сутычках з савецкімі партызанамі. Праз год асабісты склад паліцыі налічваў 28 тысяч.
1942 акупантамі ўтвораны дзіцячы лагер смерці ў вёсцы Скарбаўка Пухавіцкага раёна. Дзяцей выкарыстоўвалі ў якасьці донараў для параненых немцаў. Загінула 1500 дзяцей. У падобным лагеры смерці, утвораным у Парычах, было закатавана 1700 дзяцей-донараў.
1942 2 сакавіка, масавае забойства фашысцкімі карнікамі вязняў мінскага гета (Яма). Тут было знішчана 100.000 чалавек.
1942 4 сакавіка, расстрэл карнікамі ў лесе Барок каля Бярэзвіча ксяндзоў парафіі Іказнь Уладзіслава Мацковяка, Мечыслава Багаткевіча, Станіслава Пыртка і дваццаці парафіянаў.
1942 7 сакавіка, партызаны выканалі ў Мінску смяротны прысуд галаве калабарантаў, кіраўніку Беларускай найыянал-сацыялістычнай партыі Фабіяну Акінчыцу.
1942 7 траўня, пакаранне акупантамі на шыбеніцы на плошчах і у Цэнтралыіым скверы Мінска 28 кіраўнікоў мінскага падполля, 250 падпольшчыкаў былі расстраляныя
1942 другая палова года, шырокае ўтварэнне ў заходнебеларускіх раёнах батальёнаў Арміі Краёвай. Існавалі Наваградская, Палеская, Валынская і Віленская акругі. На Наваградчыне мелі ў складзе 8 тысяч партызанаў, 15 тысяч у канспірацыі, з іх болей за палову былі беларусы. 3 1 студзеня 1943 года па ліпень 1944 правялі 102 баі з не.мцамі і паліцэйскімі аддзеламі, 83 баі з атрадамі савецкіх партызанаў.
1942 28 чэрвеня, драматычная смерць Янкі Купалы пры загадкавых абставінах у маскоўскай гасцініцы «Масква» напярэдадні свайго 60-гадовага юбілею. На думку шэрагу даследчыкаў Купала
стаў ахвярай забойства, арганізаванага НКВД. Юбілей паэта збіраліся святкаваць і ў акупаваным Мінску. Каб савецкі ўрад не віншаваў народнага паэта Беларусі паралельна з калабарацый-
нымі мінскімі ўладамм, маскоўскі НКВД палічыу за лепшае вы-
рашыць справу кардынальна. Купалы была пад падазрэннем.
1942 17 ліпеня, пачатак Сталінградскай бітвы. Удзел беларускіх салдат ва усіх баях за горад, якія цягнуліся па 2 лютага 1943.
1942 31 ліпеня, расстрэл нямецкімі карнікамі каля Наваградка 60 мірных жыхароў і двух каталіцкіх святароў Міхала Далецкага і Юзэфа Кучынскага
1942 жнівень, фарміраванне у СССР 75-тысячнага корпуса генерала Уладзіслава Андэрса з ваеннапалонных палякаў і беларусаў з Заходняй Беларусі. Палову Пятай Крэсавай дывізіі пяхоты корпуса складалі бе-
ларусы. А ўсяго ў складзе кор-
пуса трэцяя частка былі беларускія салдаты. Накіравана была гэтая Армія ў Ірак, Іран, Палесціну на дапамогу англічанам. Потым змагалася з немцамі ў Еўропе. Расфарміраваная ў 1947
годзе.
1942 карныя аперацыі нямецкіх акупантаў на Беларусі: «Хрушч», «Балотная ліхаманка», «Трохкутнік», «Нюрнберг» ды іншыя.
1942 верасень, вынішчэнне нямецкімі карнікамі вёскі Вяда Івацэвіцкага раёна. Усе 87 двароў спалены, 217 жыхароў забіты. Пасля вайны вёска не адрадзілася.
1942 лістапад, карная аперацыя акупантаў у Віцебскай вобласці пад кодавай назвай «Клетка для малпаў». У ходзе акцыі вынішчэння насельніцтва часткі нямецкай 12-й танкавай дывізіі зруйнавалі гусеніцамі 50 вёсак Гарадоцкага раёна.
1942 19 снежня, расстрэл гестапаўцамі ў Слоніме каталіцкіх манахіняў Багумілы Найшэўскай, Марты Валоўскай і ксяндза Адама Старка
1942 24 снежня, арыштаваны і закатаваны фашыстамі ў мінскай турме каталіцкі і грамадскі дзеяч ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі
1942 закрыццё немцамі Альбертынскага грэка-каталіцкага кляштара. Экзарх грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі Антон Неманцэвіч закатаваны немцамі ў турме.
1943 студзень, вынішчэнне карнікамі вёскі Літавец Дзяржынскага раёна. Усе 42 двары спаленыя, 196 жыхароў забітыя. Пасля вайны вёска не адрадзілася.
1943 15 лютага, подзвіг 70-гадовых братоў Цубаў з вёскі Навіны на Случчыне. Міхаіл Цуба адмовіўся весці немцаў да лагера партызанаў і быў расстраляны. Іван Цуба завёў карнікаў у балоты. Яго забілі, але і бальшыня карнікаў засталася ў дрыгве.
1943 20 лютага, спаленне карнікамі жыўцом 30 жыхароў вёскі Росіца Браслаўскага раёна. Ксяндзы Юры Кашыра і Антоні Ляшкевіч не пакінулі вернікаў і прынялі разам са сваімі парафіянамі пакутніцкую смерць.
1943 22 сакавіка, знішчэнне разам з 142 жыхарамі вёскі Хатынь. Усяго за гады вайны было спалена 9 200 беларускіх вёсак. У тым ліку разам з жыхарамі карнікі спалілі 628 вёсак,
1943 19 чэрвеня, расстрэл нямецкімі карнікамі ў вёсцы Баравікоўшчына ксяндзоў з касцёла ў Першаях Караля Стэнпня і Ахіла Пухалы. Мелі магчымасць ўцячы, але не пакінулі вернікаў сваёй парафіі, якіх вялі на расстрэл. Гэтая ахвяра ксяндзоў выратавала жыцці астатнім, якіх замест расстрэла забралі на працу ў Германію. Абодва ксяндзы прылічаныя да ліку каталіцкіх святых на Беларусі.
1943 карныя аперацыі акупантаў на Беларусі: «Заяц бяляк», «Котбус», «Фрыц», «Барбара», «Баклан», «Веснавое свята» ды інш. Усяго акупанты правялн 140 буйных карных аперацыяў у сельскай мясцовасці.
1943 ліпень, вынішчэнне карнікамі вёскі Княжаводцы Мастоўскага раёна. Усе 260 двароў спаленыя, 900 жыхароў забітыя.
1943 13 ліпеня, рэпрэсіўны расстрэл нямецкімі карнікамі каля вёскі Наўмовічы блізка Гродна 50 жыхароў Ліпска за смерць аднаго немца, забітага каля Ліпска партызанамі. Сярод расстра-
ляных Марыя Бернацкая, якая дабраахвотна пайшла на смерць замест цяжарнай жонкі сына. Прылічана да ліку ка-
таліцкіх святых на Беларусі.
1943 5 ліпеня ■ 23 жніўня, ўдзел беларускіх салдатаў у бітве на
Курскай дузе.
1943 -1 жніўня, расстрэл нямецкімі
карнікамі ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградка 11 манахіняў ордэна сясцёр Святой сям'і з Назарэта. В 1945 годзе перазахаваныя наваградскімі вернікамі каля фарнага касцёла. Беатыфікаваныя (абвешчаныя святымі) 5 сакавіка 2000 года.
1943 3 жніўня, пачалася «рэйкавая вайна» супраць нямецкіх акупантаў на Беларусі.
1943 22 верасня, падпольшчыкі знішчылі ў Мінске Генеральнага камісара на Беларусі гаўляйтэра В. Кубэ. Расстрэл 3-000 мірных грамадзянаў Мінска немцамі ў якасьці карнай акцыі.
1943 -12-13 кастрычніка, бой каля
вёскі Леніна з немцамі беларусы ў складзе створанай з ваен-
напалонных 1939 года польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі.
1943 за другую палову года аддзелы Арміі Краёвай наваградскай акругі забілі болей за 300 беларусаў па нацыянальтнай прыкмеце, з іх бальшыня звычайныя сялянскія сем'і.
1944 студзень, вынішчэнне карнікамі вёскі Ола (Светлагорскі раён). Усе 34 двары спаленыя, усе 168 жыхароў забітыя. Пасля вайны вёска не адрадзілася.
1944 сакавік, у Вільні ў сваёй кватэры застрэлены невядомымі драматург Францішак Аляхновіч (у Вільні рэдагаваў газету «Беларускі час»).
1944 6 сакавіка, пачатак фарміравання з дазволу немцаў баявых
адзінак Беларускай Краёвай Абароны на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Было мабілізана ў БКА 25 тысяч чалавек. Створаны 36 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. У баявых дзеяннях супроць партызан БКА брала ўдзел з траўня 1944 года. Праіснавала да вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй. Часткова падраздзяленні БКА апынуліся ў Германіі.
1944 11 красавіка 5 траўня, Полацка-Лепельская бітва партызанаў з нямецкімі карнікамі падчас блакады партызанскай зоны (мела абшар 3 200 кв. км., 1220 населеных пунктаў) Удзельнічалі 17.500 партызанаў супраць 60.000 немцаў і паліцаяў (12 палкоў СС, карны батальён, 5 дывізіяў пры 137 танках, 70 самалётах, 235 гармат). Пры прарыве акружэння разам з партызанамі выйшлі 15 тысяч мірных жыхароў. Карнікі страцілі забітымі і параненымі каля 21 тысячы салдат.
1944 удзел беларускіх салдат (ў складзе арміі Андэрса, другі корпус) ) у баях з немцамі ў Паўночнай Афрыцы.
1944 травень, удзел беларускіх салдат (у складзе арміі Андэрса) у бітве з немцамі каля горнага манастыра Монтэ-Касіна на подступах да Рыма. Тут палегла ў баях 923 салдата з 2-га корпусу, сярод іх 259 беларусаў з 5-й Крэсавай пяхотнай дывізіі.
1944 люты красавік, тэрарыстычныя акцыі аддзелаў Арміі Краёвай супроць вясковага беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі (загінула некалькі тысяч чалавек).
1944 11 піраўня, у баі з гітлераўцамі 14-гадовы разведчык Марат Казей адстрэльваўся да апошняга патрона, а потым падарваў гранатай сябе і кола карнікаў.
1944 19 чэрвеня, вынішчэнне нямецкімі карнікамі вёскі Дальва Лагойскага раёна. Усе 10 двароў спаленыя, усе 44 жыхары забітыя. Пасля вайны вёска не адрадзілася.
1944 23 чэрвеня ■ 29 жніўня, вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Удзел у аперацыі партызанскіх брыгад і атрадаў. Мабілізацыя партызанаў для змагання на франтах.
1944 3 ліпеня, вызваленне ад нямецкіх захопнікаў сталіцы Беларусі Мінска. 3 200.000 даваенных у горадзе засталося 20.000 менчукоў. Па ступені разбурэнняў стаіць у першай пяцёрцы побач з Варшавай, Дрэздэнам, Кіевам, Берлінам.
1944 у вызваленых раёнах Беларусі мабілізавана ў Чырвоную Армію болей за 800.000 чалавек (усяго за вайну 1.500.000 чалавек).
1944 ліпень, удзел беларускіх салдат у вызваленні ад немцаў Літвы (Віленская аперацыя).
1944 ліпень, фарміраванне ў Германіі 30-й дывізіі СС з нямецкай жандармерыі, беларусаў з Беларускай Краёвай абароны і рускіх дабраахвотнікаў з ліку палонных. Склад дывізіі 11 тысяч ча-
лавек, у тым ліку 7 тысяч беларусаў. Ваявала разам з немцамі на французскім фронце.
1944 27 ліпеня, вызваленне ад нямецкай акупацыі Беластоцкай вобласці БССР.
1944 28 ліпеня, немцы пры адступленні ўзарвалі Дабравешчанскі сабор у Супраслі славуты помнік беларускага дойлідства.
1944 31 ліпеня, пачатак аперацыі НКУС Беларусі па ачыстцы заходніх раёнаў ад узброенага падполля. За год арыштавана і затрымана болей за 97 тысяч чалавек. Забіта пры супраціўленні болей за 3 200 чалавек.
1944 жнівень, арыішп органамі НКУС у Вільні Адама Станкевіча, вядомага рэлігійнага і палітычнага дзеяча Беларусі, навукоўца, публіцыста, дырэктара Беларускага цэнтра ў Літве. У 1945 годзе асуджаны на 25 гадоў зняволення, вывезены ў «Азёрлаг», дзе таго ж года ўвосень, па афіцыйных звестках, памёр. Станкевіч адзін з першых святароў, якіх арыштоўвалі на вызваленых землях і наогул пасля вайны. 3 1944 па 1956 гады у савецкіх канцлагерах адбывалі зняволенне болей за 700 каталіцкіх святароў.
1944 жнгвень, пачатак партызанкі польскага і беларускага падполля ў Заходняй Беларусі супраць савецкага ладу. Працягвалася па 1953 год. На Гродзеншчыне «зялёныя» забіді 744 чалавека.
1944 верасень, удзел беларусаў у бітве з немцамі пад Аргаймам у Галандыі ў складзе 1-й парашутнай брыгады 1-й паветранадэсантнай арміі саюзнікаў.
1944 20 верасня, страта Беларуссю Беластоцкаіі вобласці, бо сталінскі ўрад заключыў пагадненне з Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра маючую быць перадачу Беласточчыны Польшчы і абмен насельніцтвам на перададзеных землях. 3 Беласточчыны выселяліся беларусы, з Беларусі туды ехалі беларускія палякі. За наступныя гады ў савецкую Беларусь выехалі з Беласточчыны Зб тысяч чалавек.
1944 верасень, арышт органамі НКУС архімандрыта Серафіма ў Жыровіцкім манастыры. Прыняў пакутніцкую смерць у турме.
1944 снежань, у Пружанах органамн НКУС арыштаваны ксёндз Казімір Сьвёнтак. Асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі «за антысавецкую дзейнасць». Адбыў поўны тэрмін пакарання. 30 кастрычніка 1994 года пасвячоны папам рымскім Янам Паўлам П у кардыналы.
1945 25 студзеня, утварэнне ў Германіі 1-й беларускай грэнадзёрскай брыгады «Беларусь» з уцекачоў Беларускай Краёвай Абароны і вайсковапалонных беларусаў. Удзел дывізіі ў баях на Заходням фронце супроць англічанаў і амерыканцаў.
1945 люты, утварэнне на Брэстчыне падпольнай тэрарыстычнай арганізацыі «Чорны кот». Узначальваў яе маёр БКА Міхась Вітушка Арганізацыя вяла антысавецкую партызанку да 1950 года ў раёнах Заходняй Беларусі. Праз яе чальцоў забітыя болей за 700 партыйных і савецкіх работнікаў сельсаветнага і раённага ўзроўню, членаў іхных сем'яў, міліцыянераў, энкэвэдыстаў і вайскоўцаў.
1945 30 красавіка, дывізія СС «Беларусь» па ўзгадненні з амерыканскім камандаваннем прабіла нямецкія заслоны і здалася ў палон амерыканцам (была інтэрніравана).
1945 красавік 8 мая, Берлінская аперацыя Чырвонай Арміі. Удзел беларусаў ва ўзяцці рэйхстагу. За гады вайны страты беларускага насельніцтва (ў межах 1941 года) склалі каля 4 мільёнаў чалавек.
1945 9 жніўня 2 верасня, удзел беларускіх салдат у Маньчжурскай і Курыльскай аперацыях падчас вайны з Японіяй.
1945 дамова сталінскага ўрада з польскім часовым урадам аб перадачы беларускай тэрыторыі палякам і змене дзяржаўнай мяжы. Было перададзена Польскай рэспубліцы 17 раёнаў Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Беларусь адзіная краіна
сярод пераможцаў у вайне, якая страціла значную частку сваёй гістарычнай тэрыторыі.
1945 перасяленне рэштак населыйцтва знішчаных гітлераўцамі вёсак Віцебшчыны і Полаччыны ў Ленінград.
1945 закрыццё савецкімі ўладамі ў Вільні Беларускага гісторыка-
этнаграфічнага музея, заснаванага Іванам Луцкевічам Большая частка назапашаных багаццяў была перададзена гісторыка-этнаграфічнавму музею Літвы і бібліятэцы АН Літвы, невялічкая частка патрапіла ў цэнтральныя музеі Беларусі.
1946 смерць ў сібірскім лагеры Антона Луцкевіча, грамадскага дзеяча, былога Старшыні Рады народных міністраў БНР, дырэктара Беларускага музея ў Вільні. Быў рэпрэсіраваны са-
вецкімі карнымі органамі 30 верасня 1939 года.
1946 закрыццё на загад сталінскіх уладаў касцёлаў у Радашковічах, Старым Мядзелі, у Сто-
ўбцах, у Міры, Ашмянах, Відзах.
1947 люты, арышты органамі НКУС навучэнцаў Глыбоцкага і Пас-
таўскага педагагічных вучылішчаў членаў падпольнай арганізацыі «Саюз беларускіх патрыётаў». 43 юнакі і дзяўчыны пры-
суджаны да пазбаўлення волі на тэрміны ад 5 да 25 гадоў.
1947 касіпрычнік, арышты органамі НКУС у Мінску, Маладзечанскай і Пінскай абласцях чальцоў маладзёвай падпольнай су-
полкі «Свабодная Беларусь».
1948 рэпрэсп савецкіх карных органаў супраць паслякастрычніцкай беларускай эмірацыі ў Чэхаславакіі. Гвалтоўная дэпартацыя э.мігрантаў у СССР і пакаранне зняволеннем у канцлагерах.
1948 12 жніўня, савецкімі карнымі органамі ў Чэхаславакіі арыштаваныя выдатная беларуская паэтка Ларыса Геніюш і яе
1949
1949
1950
1950
1950
1951
1952
1955
1955
1956
1956
106
муж Янка Гепіюш. 3 канца 1948 года былі ў тур.ме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў ачольнік беларускага НКУС Цанава. Ад яе дамагаліся здачы архіваў БНР. Асуджаная да 25 гадоў зняволення. Часткова рэабілітаваная ў 1956 годзе.
- люты, у рэчышчы кампаніі «барацьбы з космапалітызмам» ЦК КПБ зачыніў Дзяржаўны габрэйскі тэатр БССР.
- паноўііыя арышты савецкім НКУС беларускіх літаратараў. За гады рэпрэсіяў было зняволена 238 пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў. Выйшлі са сталінскіх канцлагераў жывымі толькі 20 чалавек. Загінула за дротам беларускай творчай інтэлегенцыі у 7 разоў болей, чым за 4 гады вайны на франтах і ў партызанах (30 пісьменнікаў і паэтаў).
- красавік, арышт органамі НКУС настаяцеля царквы ў вёсцы Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мацвея Грыцука за трыманне ў хаце рэлігійнай літаратуры. Памёр пасля допытаў.
- 22 чэрвеня, у Маладзечне адбыўся суд над чальцамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысталінскага падполля. Бальшыня атрымала тэрмін зняволення ў 25 гадоў, невінаватыя па 10 гадоў за «недоноснтельство». Кіраўнік групоўкі, 22-гадовы Расціслаў Лапіцкі, быў асуджаны да расстрэлу.
- урад БССР перадаў з фондаў Дзяржаўнай карціннай галерэі ураду Польскай Народнай Рэспублікі найкаштоўную калекцыю з 87 фамільных партрэтаў Радзівілаў, якія раней знаходзіліся ў Нясвіжскім замку. Акт недасведчанасці і глупства.
- лета, пачатак масавай высылкі сем'яў так званых «кулакоў» і пратэстантаў з Заходняй Беларусі. Да сакавіка 1952 г. ў сібірскія вобласці было гвалтам выслана 2.100 сем'яў.
- 18 красавіка, за адну ноч на ўсход СССР вывезлі з Заходняй Беларусі 1683 сям'і, абвінавачаных у «варожай дзейнасці супраць калгасаў».
- варварскі зруйнаваны старажытны рэлігійны асяродак касцёл Панны Марыі былога калегіюма ў Пінску.
- за пасляваеннае дзесяцігоддзе з Беларусі выселена і вывезена ў Сібір, Казахстан, на Поўнач каля 1 мільёна чалавек («кулаччо», «нацыяналісты», «бандпамйгатыя»).
- удзел беларускіх салдат у складзе Савецкай Арміі ў задушэнні венгерскай рэвалюцыі.
- маштабная кампанія ўрада СССР па выманьванні беларускай
моладзі для засваення цалінных зямель і пабольшання славянскага складу насельніцтва Казахстана.
1957 16 лютага, арышт у Гродне органамі КДБ Браніслава Ржэўскага, літаратуразнаўцы, выкладчыка Гродзенскага педінстытута. Праз месяц асуджаны Гарадзенскім судом да 7 гадоў пазбаўлення волі «за клевету на советскнй обіцественный строй н нацнональную полнтнтку КПСС». Вызвалены ў 1961 годзе, да скону быў пад пільным даглядам КДБ.
1957 люты, ЦК КПБ і Савет міністраў БССР прынялі пастанову «Аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў Беларускай ССР», згодна з якой ў мэтах поўнай русіфікацыі беларуская мова на Беларусі стала прадметам неабавязковага вывучэння ў школе. Неўзабаве пачалося масавае закрыццё беларускіх школ, змяншэнне накладаў беларускай кнігі, выцясненне беларускай мовы з ужытку («працэс стварэння новай чалавечай агульнасці рускамоўнага савецкага народа»),
1958 са сталінскага канцлагера пасля 13 гадоў зняволення выпушчаны паэт Сяргей Новік-Пяюн чалавек надта драматычнага лёсу. У 1926 годзе польскія ўлады выслалі яго за стварэнне беларускага хору і тэатру ў роднай вёсцы на Нясвіжчыне ўглыб Польшчы. У 1939 годзе польскія жандары кінулі паэта ў Баранавіцкую турму. У часе вайны Новік-Пяюн дапамагаў партызанам, у 1943 годзе яго арыштавала нямецкае СД і кінула ў лагер смерці ў Калдычаве. 4 ліпеня Новіка-Пяюна разам з 600 іншымі вязнямі павялі на расстрэл. Яго паранілі, і ён выратаваўся, выдаючы сябе за мярцвяка. А праз чатыры месяца ўжо савецкі НКУС беспадстаўна асудзіў Новіка-Пяюна да 10 гадоў зняволення. Гэта ён аўтар знакамітай песні «Зорачкі».
I960 паезуіцкі фарны касцёл у Гродне застауся без святара. На працягу наступных 28 гадоў штонядзелі вернікі праводзілі тут набажэнствы без святара і не адступілі вд веры. (Гэтак жа маліліся самі, не маючы святара, і ў Дзятлаўскім каспёле ды іншых.) У 1988 годзе ксяндзом-пробашчам гродзенскага фарнага касцёла стаў Тадэвуш Кандрусевіч. A 15 снежня 1990 года Папа Ян Павел II надаў касцёлу тытул Малое базылікі.
1961 варварскае зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі па рашэнню партыйнага кфаўніцтва БССР выдатных помнікаў беларускай архітэктуры «фары Вітаўта» ў Гродне, будынка езуіцкага калегіюма ў Полацку, Койданаўскага кальвінскага збора.
1962 варварскае зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі па рашэнню партыйнага кіраўніцтва БССР выключнага па значнасці помніка архітэктуры XII ст. Дабравешчанскай царквы ў Віцебску.
1963 зруйнаванне ў Мінску па рашэнню кіраўніцтва БССР будынка былой мячэці мінскіх татараў, а таксама татарскіх могілак.
1963 30 студзеня, арышт у Пінску Мікалая Лагодзіча за дзейнасць супраць парушэння правоў чалавека і СССР. Асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў Мардоўскі спецлагер.
1964 19 чэрвеня, забойства ў Пастаўскім раёне невядомымі (даследнікі лічаць, што супрацоўнікамі спецслужбаў) мастака Вітольда Дзіско, які адкрыта выказваўся супроць камуністычнага ладу і быў шчыры каталік. Да гібелі зведаў кантроль КДБ, ізаляцыю і спецпсіхушку.
1965 удзел беларускіх афіцэраў на працягу 7 гадоў у вайне ў В'етнаме супраць амерыканскай інтэрвенцыі.
1966 далейшы працяг буйнамаштабнай меліярацыі ў Беларусі. Асушаныя балоты на Палессі неўзабаве пераўтварыліся ў пясчаныя пусткі, было знішчана болей за 600 рэчак, узровень грунтовай вады панізіўся нагэтулькі, што Беларусь упершыню за сваю гісторыю сутыкнулася з праблемай пітной вады.
1968 жнівень, удзел беларускіх салдат у складзе Савецкай. Армй ў задушэнні «Пражскай вясны» і акупацыі Чэхаславакіі. Узначальваў аперацыю былы сакратар ЦК КПБ Кірыл Мазураў пад псеўданімам «генерал Трафімаў».
1970 красавік, асуджаны на 3 гады зняволення за «антысавецкую дзейнасць» Міхась Кукабака. Пасля турмы быў на 3 гады смешчаны ў спецпсіхушку. Вызвалены ў 1976 годзе.
1972 15 жніўня, забойства пры невысветленых абставінах мастака, лідэра нацыянал-адраджэнскага руху Лявона Баразны Непасрэдна перад забойствам рыхтаваў акцыю пратэста супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Мінска Нямігі.
1975 рэалізацыя рашэнняу ЦК КПБ аб ліквідацыі на Беларусі гэтак
званых «неперспектыўных вё-
сак» дзеля «сацыялістычнага ўмацавання сельскай гаспадаркі». Быў зламаны лад жыцця тысячаў людзей, страчана неацэнная культурная спадчына.
1978 наступнае зняволенне дысідэнта Міхася Кукабакі за нарыс «Скрадзеная Бацькаўшчына», які зачытала радыёстанцыя «Нямецкая хваля». Выйшаў на волю ў 1988 годзе.
1979 пачатак вайны, развязанай камуністычным урадам СССР супраць Афганістана. Удзел у вайне беларусаў, прызваных на тэрміновую службу у Савецкую Армію. Вайна цягнулася 10 гадоў і прынесла вечны смутак мноству беларускіх сем'яў.
1980 1 чэрееня, гібель пры загадкавых абставінах у аўтакатастро-
фе першага сакратара ЦК КПБ П.Машэрава. Мноства даследчыкаў насуперак афіцыйнай версіі лічыць гібель Машэрава за-
бойствам, падрыхтаваным варожай яму маскоўскай групоўкай.
1984 жнівень, наўмыснае разбурэнне ў Мінску помніка гісторыі і культуры будынка, ў якім быў першы гарадскі тэатр. 3 ім связаны імёны Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дуніна-
Марцінкевіча. На пустцы ўсталявалі кафэ.
1985 злачыннае канчатковае знішчэнне гістарычнага мінскага зам-
чышча па рашэнні партыйных уладаў з дапамогай маскоўскіх «спецыялістаў», прыкрытае «патрэбамі» будаўніцтва метрапалітэна. Мінск стаў адзінай сталіцай у Еўропе, дзе бясследна
зруйнаваны гістарычны цэнтр.
1986 20 красавіка, збіццё атрадам ветэранаў Афганскай вайны падлеткаў-беларусаў у Траецкім прадмесці Мінска на свята Гукання вясны. Напад быў арганізаваны партыйнымі ўладамі супраць нацыянальна свядомай моладзі.
1986 26 красавіка, Чарнобыльская катастрофа. ЦК КПБ здзрадзіў беларускаму народу, тыдзень трымаючы ў таямніцы маштабы ядзернага выбуху і не прымаючы мераў па неабходным ратаванні людзей.
1986 удзел беларусаў-вайскоўцаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі і ў раёнах, забруджаных радыеактыўнымі рэчывамі.
1988 30 кастрычніка, святкаванне Дзядоў у Мінску. Выкарыстанне камуністычным урадам рэспублікі супраць народу міліцыі і ўнутраных войскаў, слезацечных газаў, дубінак. Збіццё і затрыманні людзей. Заяўляльніку акцыі старшыні маладзёжнага згуртавання «Тутэйшыя» Алесю Бяляцкаму прысуджаны штраф у 200 рублёў першае палітычнае штрафаванне ў Беларусі.
1989 -13 жніўня, з Воўчынскага касцёла ў Польшчу вывезены рэшткі труны, у якой быў захаваны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Аднак старанныя археалагічныя вышукі не выявілі астанкаў караля. Дзе перахавалі яго, ратуючы ад магчымых здзекаў у часе павальнага руйнавання капліцаў і касцёлаў у пасляваенныя гады, застаецца таямніцай.
1989 штодзень каля касцёла св. Сымона і Алены побач з Домам урада ў Мінску, пераробленым пад Дом кіно, мінскія вернікікаталікі разам з ксяндзом-пробашчам Уладзіславам Завальнюком моляцца, просячы ў Бога дапамогі вярнуць ім святыню. 1990 люты, 100-тысячны мітынг мінскіх дэмакратаў супроць пагрозы габрэйскіх пагромаў напярэдадні выбарчай кампаніі.
1990 21 лістапада, мінскі касцёл св. Сымона і Алены нарэшце вернуты мінскім каталікам. Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў урачыстую імшу пасля 46 гадоў выкарыстання ўладамі касцёла як свецкага будынка. Пачатак рэстаўрацыі касцёла сіламі парафіянаў.
1991 красавік, масавая дэманстрацыя мінскіх рабочых супронь інфляцыі і малых заробкаў. Марш 40 тысячаў рабочых («марш касак») па пр. Скарыны да Дому ўрада, дзе адбыўся мітынг
пратэсту. Першая праява арганізаванай сілы рабочых пасля 20х гадоў. Патрабавалі адстаўкі саюзнага і рэспубліканскага ўрадаў. Забастовачны рух распаўсюдзіўся на ўсе буйныя гарады. У Воршы забастоўшчыкі заблакавалн чыгуначны рух. Блакаду ўдалося зняць 24 красавіка з удзелам міліцэйскіх аддзелаў.
1991 -19 жніўня, утварэнне дэмакратычна арыентаванымі афіцэрамі ў сувязі з мяцежом гэкачэпістаў Беларускага Згуртавання вайскоўцаў. Яго узначаліў падпалкоўнік Мікола Станкевіч. Назаўтра праз дэмакратычны друк і па радыё ён зачытаў Зварот БЗВ да салдат і афіцэраў не выконваць загады мяцежнікаў і іхных хаўруснікаў у Беларусі. 3 цяга.м часу узнікла маладзёвае крыло БЗВ -«Чорныя драбы», якія ахоўвалі мітынгі і шэсці ад нападу правакатараў. Нснаванне БЗВ перашкодзіла савецкаму афіцэрскаму путчу.
1991 17 лістапада, кананізацыя
святога Рафала Юзафа Каліноўскага, бліжэйшага памочніка К.Каліноўскага ў часе паўстання 1863-1864 гадоў. Пасля адбыцця катаргі і ссылкі Юзаф Каліноўскі эміграваў, уступіў у ордэн кармелітаў і стаў вядомым рэлігійным дзеячам.
1992 8 верасня, у сувязі з прошукамі прасавецкага і прарасійскага афіцэрства супроць прысягі на вернасць Беларусі у Мінску на плошчы Незалежнасці на свята Багародзіцы БЗВ арганізавала прынясенне прысягі беларусамі-вайскоўцамі запаса і мноствам дзеючых афіцэраў на вернасць Бапькаўшчыне, аб чым яны подпісаліся ў прысяжных лістах.
1994 красавік, закрыццё ўладамі ўплывовай і папулярнай нацыянальнай праграмы радыё «Беларуская маладзёжная» напярэдадні маючых быць прэзідэнцкнх выбараў.
1995 12 красавіка, парушэнне дэпутацкай недатыкальнасці 50 дэ-
путаў ад апазіцыі ў Авальнай зале Вярхоўнага Савета. Былі збітыя спецаддзелам у масках на загад выканаўчай улады.
1995 18 верасня, на загад вышэйшай улады самалёт-знішчальнік беларускіх ВПС збіў паветраны шар, які пралятаў над Беларуссю па ўзгаднёным маршруце міжнароднага мірнага мерапрыемства. Экіпаж шара 2 чалавекі загінуў пры падзенні. Адным з падарожнікаў быў амерыканскі ўдзельнік вайны з Германіяй.
1995 19 жніўня, забастоўка работнікаў мінскага метрапалітэна супраць парушэнняў кіраўніцтвам працоўнага заканадаўства, памяншэння і затрымкі заробкаў. Улада жорстка расправілася з рабочымі. 68 чалавек былі звольненыя і на працягу гадоў не маглі ўладкавацца на працу. На цягніках метро яны былн замененыя запрошанымн з Масквы штрэйбрэхерамі і малавопытнымі машыністамі з беларускай чугункі.
1996 24 сакавіка, масавыя акцыі святкавання ўгодкаў БНР. У Мінску ў шэсьці ўдзельнічалі каля 30 тысяч чалавек. Супраць удзельнікаў свята быў кінуты спецназ, было арыштавана болей за 30 чалавек. На пр. Скарыны міліцыя, амап, спецназ ўчынілі пабоішча, збівалі жанчын, білі людзей дубінкамі па галаве, без суда трымалі людзей у зняволенні.
1996 2 красавіка, масавыя акцыі пратзсту супроць падпісання Лукашэнкам дамовы з Масквой пра ўтварэнне так званай «Супольнасці Расіі і Беларусі». У шэсьці пратэсту ўдзельнічалі 30 тысяч чалавек.
1996 5 красавіка, арышт органамі КДБ паэта Славаміра Адамовіча за апублікаваны ў газеце «Выбар» верш «Убей презндента», які ўлада прачытала як заклік да тэракту. Правёў у вязніцы КДБ 9 месяцаў, трымаў сухую галадоўку.
1996 26 красавіка, болей за 50 тысяч чалавек адзначылі шэсьцем у Мінску 10-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы. Улады кінулі на падаўленне «Чарнобыльскага шляху» спецназ, армейскія падраздзяленні, запрошаныя расійскія аддзелы амапу. Адбыліся жорсткія сутычкі, шмат людзей параненыя. Арыштавана болей за 200 чалавек.
1996 28 красавіка, арыштаваныя дзеячы апазіцыі, лідэры БНФ Ю.Хадыка і У.Сіўчык пачалі ў турме галадоўку пратэсту супраць беззаконня. Галадоўка працягвалася 20 дзён.
1996 30 траўня, у Мінску на пр. Скарыны ў пікеты салідарнасці з
палітвязнямі выйшла каля 5 тысяч чалавек. На пікетчыкаў абрынулі міліцэйскі спецназ. Схоплена болей за 100 чалавек. Мноства людзей жорстка збітыя і асуджаныя. Намеснік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч асуджаны на 10 сутак зняволення. У турэмнай камеры трымаў галадоўку пратэсту.
1996 14 чэрвеня, ноччу міліцыянты з аховы прэзідэнта абстралялі машыну дэпутата ВС Віктара Ганчара. Была цяжка параненая сакратарка дэпутата.
1996 верасень, закрыццё ўладамі ўплывовай і папулярнай сярод моладзі апазіцыйнай радыёстанцыі «101,2» напярэдадні ініцыянаванага А.Лукашэнкам рэферэндума аб змене Канстытуцыі.
1996 21 лістапада, 90 дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь паставілі подпісы пад Зваротам аб імпічменце прэзідэнту Лукашэнку. Зварот перададзены ў Канстытуцыйны Суд. Лёс прэзідэнцтва АЛукашэнкі завіс на валаску. У Мінск ратаваць Лукашэнку прыбылі самалётам з Масквы прэм'ер Чарнамырдзін і старшыні абедзьвух палатаў расійскага парламента Строеў і Селязнёў. Перамовы з імі вёў старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі. Ранкам 22 лістапада ён здаўся і падпісаў такое пагадненне, якое развязала рукі Лукашэнку. Усе намаганні пра імпічмент пайшлі дымам. Здрада Шарэцкага адгукнулася імклівым станаўленнем дыктатуры АЛукашэнкі.
1996 24 лістапада, прыняцце на рэферэндуме паправак да Канстытуцыі Беларусі. Абапіраючыся на змены ў Канстытуцыі, прэзідэнт АЛукашэнка без правядзення выбараў ці спецыяльнага пытання на рэферэндуме узурпіраваў прэзідэнцкія паўнамоцтвы на 2 гады ў дадатак да 5-гадовага афіцыйнага тэрміну.
1996 • 24 снежня, пасля 12 сутак галадоўкі ў камеры турмы быў вызвалены старшыня Сацыял-Дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікола Статкевіч, асуджаны за арганізацыю шэсьця.
1997 . 14 студзеня, арышт і 10-месячнае зняволенне ва ўнутраным следчым ізалятары КДБ старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Тамары Віннікавай. 7 лістапада па стану здароўя пераведзена пад дамашні арышт пры знаходжанні ў кватэры супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай аховы. Знаходзілася пад няспынным даглядам спецслужбы да 8 красавіка 1999 года, калі здолела таямніча знікнуць з тэрыторыі Беларусі. Ат-
рымала статус палітычнага ўцекача ў Англіі. Удача іцёкаў выратавала Віннікаву ад лёсу бясследна зніклых.
1997 4 жніўня, дэпутат Вярхоўнага Савета Уладзімір Кудзінаў асуджаны Барысаўскім судом на 7 гадоў пазбаўлення волі па крымінальным абвінавачванні. На справе за тое, што паставіў подпіс пад Зварота.м аб імпічменце прэзідэнту Лукашэнку.
1997 24 верасня, дэпутат ВС, праваабаронца Валеры Шчукін пакараны штрафам за праабарончую дзейнасць на 1092 долара. За тры гады ўлады наклалі на праваабаронцу 3725 долараў штрафу, плануючы зламаць волю галечай. Шчукін адбыў за кратамі 135 сутак, а летам 2001 года быў кінуты ў Жодзінскі СІЗА на тры месяцы.
1997 11 лістапада, арышт паважанай ў Беларусі асобы, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, кфаўніка гаспадаркі «Расвет» 75-гадовага Васіля Старавойтава. 28 траўня 1999 года быў асуджаны па надуманых абвінавачаннях да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
1997 24 лістапада, забарона ўладамі ўплывовай і ш.маттыражнай апазіцыйнай газеты «Свабода».
1998 -11 лютага, арышт дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі А.Клімава па абвінавачванні ў экана.мічных парушэннях, на справе за адкрыты ліст пра адказнасць АЛукашэнкі за дзяржаўны пераварот, здзейснены ў лістападзе 1996 года. У снежні 1999 года падчас судовага працэсу быў жорстка збіты ў следчым ізалятары. Асуджаны да 5 гадоў зняволення.
1998 24 лютага, 18-гадовы Аляксей Шыдлоўскі асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за антылукашэнкаўскае графіці на сцяне будынка ў Стаўбцах. Жорсткасць пакарання займела водгукам пашырэнне маладзёвага супраціву рэжыму.
1998 2 красавіка, за ўдзел у мітынгу супраць злучэння з Расіяй арыштаваныя болей за 40 чалавек. Лідэр Маладога Фронту Павел Севярынец утрымліваўся ў турме да 3 чэрвеня.
1998 2 верасня, арыштаваны міліцыяй старшыня Віцебскай Рады БНФ Уладзімір Плешчанка ў сувязі са знікненнем вулічнага бюста душыцеля паўстання 1794 года ў Беларусі А.Суворава. Бюст быў пастаўлены пры жыцці Сталіна. Праз дзень прапажу знайшлі, але Плешчанку пратрымалі за кратамі каля года.
1998 7 снежня, у Мінску адбыліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі мітынга, прысвечанага 50-ым угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Заяўляльнікі акцыі старшыня Праваабарончага Цэнтру «Вясна-9б» Алесь Бяляцкі і намеснік старшыні БНФ «Адраджэнне» Юры Хадыка атрымалн па 10
сутак пазбаўлення волі.
1999 5 лютага, у цэнтры Мінска, бліз плошчы Перамогі, баявікі фашыстоўскай арганізацыі «Русское нацнональное едннство» збілі актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя97». Ніводзін з фашыстаў не быў пакараны. Міліцыя не прыняла захадаў дзеля іх разгону і затрымання вінаватых.
1999 27 лютага, антыфашысцкія мітынг і шэсце ў Мінску пад дэвізам «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў сувязі з падтрымкай уладамі дзейнасці на Беларусі фашыстоўскіх груповак РНЕ («Русское нацнональное едннство»). Заяўляльнікі мітынга і шэсця былі пакараныя адміністрацыйнымі
арыштамі.
1999 30 сакавіка, арышт кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Міхаіла Чыгіра на выбарах, абвешчаных Вярхоўным Саветам у сувязі з заканчэннем 5-гадовага тэрміну прэзідэнцтва АЛукашэнкі. Пракуратура дала санкцыю на ўтрыманне М.Чыгіра пад вартай, каб сарваць выбарчы працэс.
1999 5 красавіка, у Магілёве таямніча забіты Славамір Амбружэвіч сябра БСДП «Народная грамада», назіральнік на выбарах. Цела знойдзена ў будаўнічым кар'еры на ўскрайку горада. Міліцыя адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу.
1999 6 красавіка, заўчасная смерць пры загадкавых абставінах намесніка старшыні Вярхоўнага Савета 13-га склікання, стар-
шыні Нацыянальнага выканаўчага камітэта Генадзя Карпенкі.На думку незалежных даследнікаў Карпенка стаў а.хвярай замаху на жыццё, замакуфляванага пад раптоўную смерць.
1999 8 траўня, бясследнае знікненне экс-міністра ўнутраных справаў РБ, дзеяча апазіцыі Юрыя Захаранкі пасля заявы пра намер стварыць апазіцыйны «Беларускі саюз афіцэраў».
1999 24 піраўня, у рэчышчы выкаранення беларускай мовы і гвалтоўнай русіфікацыі праз установы выхавання дзяцей у Гомельскім дзіцячым садку N 99 ♦ранцішка Яўсеенку, якога бацькі выхоўвалі ў беларускай мове, «педагогі» прызналі непаўнавартасным і прызначылі ў групу псіхічна недаразвітых дзяцей. Шчырая праява расізму.
1999 30 іпраўня, трагічная смерць 53 дзяўчат і юнакоў у падземным пераходзе станцыі «Няміга» мінскага метро.
1999 3 ліпеня, глумленне 130 «байцоў» ваенна-патрыятычнага расійскага атрада «Беркут» над жыхарамі вёскі Мікалаеўка Светлагорскага раёна падчас 55-й гадавіны вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў. (Імітацыя захопу вёскі карнікамі СС, дзе ролю эсэсаўцаў выконвалі «беркутаўцы».)
1999 21 ліпеня, масавыя дзеянні апазіцыі з нагоды заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А.Лукашэнкі, супраць узурпацыі ім улады. Перфоманс мастака Алеся Пушкіна перад рэзідэнцыяй Лукашэнкі. Масавыя затрыманні ўвечары ўдзельнікаў святочных гулянняў.
1999 16 верасня, увечары па дарозе дамоў бясследна зніклі віцэспікер адзінага легітымнага органа ўлады Вярхоўнага Савета 13-га склікання, дзеяч апазіцыі Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі
1999 24 верасня, закрылася газета «Навіны» пасля суда па сыску сакратара Савета бяспекі В.Шэймана.
1999 17 кастрычніка, у Мінску на «Марш свабоды» сабраліся каля 20 тысяч чалавек. Пры руху па вул. Першамайскай шлях калоне перакрылі амапаўцы. Адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з міліцыяй і салдатамі ўнутраных войскаў. Агрэсіўнасць амапаўцаў вымусіла людзей да самаабароны. У сутычцы пацярпела больш за 50 .міліцыянераў, арыштаваныя былі 100 удзельнікаў «Маршу». Асуджана 65 чалавек.
1999 3 снежня, жорстка збіты «людзьмі ў цывільным» тэлерыжы-
сёр Леанід Міндлін, які зняў фнльм пра лукашэнкаўскую дыктатуру ў Беларусі.
1999 19 снежня, у Віцебску група «людзей у цывільным» люта збіла Барыса Хамайду галоўнага рэдактара незалежнай ra­se™ «Выбар», лаўрэата прэміі Алеся Адамовіча.
XXI стагоддзе
2000 6 студзеня, канчатковае знішчэнне помніка архітэктуры XVIII стагоддзя Малога Гасцінага двара на пл. Свабоды ў Мінску. Вызваленае месца аддалі пад аўтастаянку.
2000 25 сакавіка, «Марш Свабоды» прысвечаны 82-й гадавіне Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнічалі каля 30 тысяч чалавек. Міліцыя і амапаўцы заіпрымалі болей 500 чалавек, у тым ліку 37 журналістаў. Пры затрыманні быў збіты міліцыяй в. а. старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі. У ізалятары па вул. Акрэсціна віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, намемніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку міліцыянты збівалі нагамі.
2000 13 траўня, Малады Фронт правёў у гарадах Беларусі акцыю «Горад наш!». У ноч на 14 траўня ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Брэсце, Барысаве, Заслаўі былі ўзнятыя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.
2000 7 ліпеня, бясследнае знікненне ў Нацыянальным аэропорце «Мінск-2» аператара ГРТ Дзмітрыя Завадскага
2000 ліпень, кампанія жорсткага ціску ўладаў на лідэра прафсаюзаў АПК Аляксандра Ярашука за публічную крытыку аграрнай палішкі Лукашэнкі, якая вядзе да дэградацыі вёскі.
2000 2 жніўня, у Берастовіцы Гродзенскай вобласці асудэаны да 5 сутак зняволення святар Беларускай аўтакефальнай царквы Іван Спасюк Айцец Іван імкнуўся зарэгістраваць прыход Беларускай Аўтакефальнай царквы, а не Рускай праваслаўнай маскоіўскага патрыярхата, якая прэтэндуе на ролю дзяржаўнай царквы Беларусі. Міліцыян™ скавалі святара кайданкамі.
2000 кастрычкік, пазасудовая незаконная канфіскацыя маёмасці экс-старшыні Нацбанка Беларусі Тамары Віннікавай, якая ў Англіі мае статус палітычнага ўцекача.
2000 8 кастрычніка, ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі прайшлі акцыі пратэсту «Байкот-2000» супраць недэмакратычных выбараў у парламент. У іх узялі удзел каля 10 тысяч чалавек. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці болей за 200 чалавек.
2000 1 лістапада, у Гродне на святкаванні Дзядоу каля помніка Янку Купалу міліцыя безпадстаўна затрымала 23 чалавека, пры гэтым была збітая Святлана Hex, а трое актывістаў БНФ «Адраджэнне» Аляксанд Міхальчык, Мікола Воран, Пётр Апісімовіч паваленыя на зямлю і закаваныя ў кайданкі
2000 12 лістапада, буйная акцыя беларускай моладзі пад лозунгам «Пераменаў'», якая адбылася ў Мінску і яшчэ ў 25 гарадах Беларусі. Міліцыя затрымала 130 чалавек.
2000 снежань, падпісанне ганебнай дамовы паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй аб аб'яднанні грашовых сістэмаў і пераходзе Беларусі на расійскія грошы з 2005 года.
2000 засведчанае статыстыкай змяншэнне насельніцтва Беларусі ніжэй 10-мільённай адзнакі. Вынік пагоршання ўмоваў жыцця.
2000 засведчанае бясследнае знікненне людзей у Беларусі па афіцыйных прызнаннях налічваецца да 1000 зніклых без вестак на год. Гэта болей за колькасць беларускіх салдат, палеглых у Афганістане.
2001 25 сакавіка, за арганізацыю святкавання 83-й гадавіны БНР насуперак забароне ўладаў лідэр БНФ «Адраджэньне» Вінцук Вячорка пасаджаны ў турму на 15 сутак. Кфаўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі пакараны зняволеннем на 10 сутак. Лідэр КХПБНФ Юрась Беленькі асуджаны на 15 сутак.
2001 18 траўня, міліцыя разганяла ў Мінску арганізаваны АГП «ланцуг неабыякавых людзей», якія трымалі партрэты бясследна зніклых. Шмат удзельнікаў акцыі было збіта пераапранутымі ў цывільнае міліцыянтамі. Летам і ў верасні акцыя «ланцуг неабыякавых людзей» прайшла па ўсіх гарадах Беларусі. Улады замест неабходнага расследавання і пакарання вінаватых адказвалі рэпрэсіямі.
2001 11 чэрвеня, два следчых са складу пракурорскай групы, якая займалася расследаваннем таямніцы знікнення аператара ГРТ Дзмітрыя Завадскага, паведамілі праз СМІ, што ў Беларусі дзейнічала група, створаная з супрацоўнікаў спецслужбаў, для таямнічага забойства палітычных апанентаў улады.
2001 12 ліпеня, неўрадавыя СМІ абнародвалі копіі ўнутраных
дакументаў МУС ьеларусі, якія неаспрэчна сведчаць пра датычнасць шэрагу вышэйшых чыноўнікаў рэспублікі да таямніцы знікнення людзей. Згодна дакументам, іх знішчаў «эскадрон смерці». У рапартах міліцэйскіх службоўцаў названы Віктар Ган-
чар, Юрый Захаранка, Анатоль Красоўскі як выкрадзеныя, знішчаныя і таямніча пахаваныя на ўчастку лагерных магілаў мінскіх Паўночных могілак.
2001 ліпень ■ 9 верасня, для захавання рэжыму пасля выбараў новага прэзідэнта ўлады пайшлі на беспрэцэдэнтныя парушэнні грамадзянскіх правоў, выбарчага заканадаўства і простыя фальсіфікацыі (толькі прынцыповых і істотных зафіксавана болей за тысячу). Назіральнікі ад еўрапейскіх інтстытуцыяў палічылі выбары несапраўднымі. Цэнтрвыбаркам, не зважаючы на парушэнні і фальсіфікацыі,
абвясціў пераможцай А.Лукашэнку. У краіне яшчэ на пяць гадоў
застаўся панаваць аўтарытарны рэжым.
2001 20 верасня, з нагоды пашырэння мінскай кальцавой шашы ўлада распачала вынішчэнне урочышча Курапаты мясціны, дзе ў 1937­1941 гадах праводзіліся масавыя расстрэлы савецкіх грамадзян сталінскімі карнымі органамі. Тут было забіта 200 тысяч чалавек святароў, калгаснікаў, рабочых, ннтэлегенцыі, афіцэраў. Рэспубліканскія ўлады, адбельваючы бальшавіцкую дыктатуру, свядома нічога не рабілі для ўшанавання памяці ахвяраў генацыду. Шаша на брацкіх магілах людзей, знішчаных сталіністамі, варварскі здзек над памяццю ахвяраў, прыхаванае ўхваленне ўладай здзейсненых у Курапатах злачынстваў.
Даведачнае выданне
Кастусь Тарасаў
Крыж памяці, меч лёсу
Кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрхіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Падаткавая ілыотя АКРБ 007 98
Код 22.11.20.650
Адказны за выпуск ЯМатусевіч
Падпісана да друку з арыгінал-макета 20.08.2001.
Фармат 84х 108/3Z Папера афсепіая. Гарнітура Garamond-Light Друк афсстны. Ум. друк. арк. 6,25. Ул. выд. арк. 9,8.
Наклад 200 асобнікаў. Заказ 205
ТАА «Лскцыя» Выдавецкая ліцэнзія ЛВ N 223 ад 25021998
Мінск, вул Старажоуская, 5
Налрукавана з дыяпазітывау заказчыка у ТДА •ЗнаменнС" Паліграфічная ліцэнзія ЛП N 597 ад 14.04 2001 г.
Мінск, пр Францішка Скарыны, 92
Маці Божая Казельская
Абраз створаны ў сталінскім канцлагеры ў Казельску ў 1940 годзе вязнямі з Заходняй Беларусі і Вільні. У ім спалучаны рысы Жыровіцкай і Вострабрамскай цудадзейных іконаў святыняў нашай зямлі і веры

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.