Ластаўка  Ларыса Геніюш

Ластаўка

Ларыса Геніюш
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 63с.
Мінск 2000
12.19 МБ

аста
Мінск «Юнацтва» 2000
УДК 882.6-93
ББК 84/4Бен/6-5
Г34
Укладальнік
У. М. МАЗГО
Мастак
Г. С. ХІНКА-ЯНУШКЕВІЧ
Геніюш Л.
Г 34 Ластаўка: Вершы: Для мал. шк. узросту /Уклад. У. М. Мазго; Маст. Г. С. Хінка-Янушкевіч.— Мн.: Юнацтва, 2000.— 63 с.: каляр. іл.
ISBN 985-05-0342-4.
Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш /1910—1983/ складаецца з трох раздзелаў: “Казкі для Міхаські”, “Добрай раніцы, Алесь!", “Мая крыніца”.
Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі.
28—2000
ISBN 985-05-0342-4
© Мазго У. М., укладанне, 2000
© Хінка-Янушкевнч Г С., афармленне, 2000
УДУМНЫЯ ВОЧЫ СУСЕДЧЫНЫ
Сам лёс наканаваў мне сустрэчу з ёю.
Наша сям’я тады якраз атрымала кватэру ў двухпавярховым драўляным доме № 5 па вуліцы Савецкай у Зэльве. А побач, у сёмым доме, жылі Ларыса Антонаўна і Іван Пятровіч Геніюш. Праўда, ад тых часоў у мяне засталося толькі некалькі дзіцячых фотаздымкаў, адзін з якіх, дарэчы, захаваў аблічча суседскай хаты. Але потым я разам з бацькамі пераехаў у Кемераўскую вобласць, а вярнуўшыся пасля на радзіму, жыў у вёсцы Бярэжкі, што на беразе Зальвянкі і побач з Зэльвай...
I вось аднойчы, заміраючы ад хвалявання, я стаяў на прыступках адкрытай веранды. Ці то рука, ці то сэрца нясмела пастукалася ў дзверы. Націснуў на кнопку званка і — праз нейкую хвілю — пачуў бадзёрыя крокі. Адчыніла сама гаспадыня...
Для мяне — тагачаснага школьніка — раскрыўся сапраўцны Храм літаратуры. Гадзіны шчырай размовы праляталі хвілінамі. Ларыса Антонаўна аказалася надзіва цікавым субяседнікам. Дакладней, гаварыла болей яна, а я ўважліва слухаў і адказваў на шматлікія пытанні.
Потым былі новыя сустрэчы. I трэба адзначыць, што гаспадыня ніколі не забывалася пачаставаць госця сваімі прысмакамі і печывам, гарбатаю ці кавай. Тэматычны дыяпазон нашай
гаворкі ахопліваў даволі шырокія сферы жыцця: гісторыю і літаратуру, мінуўшчыну і будучыню. Мы чыталі ўслых «Жураўлінае вясло» Уладзіміра Лісіцына, урыўкі з «Вока тайфуна» Уладзіміра Караткевіча, абменьваліся ўражаннямі аб кніжных навінах і новых публікацыях.
Ларыса Антонаўна дзялілася набалелым, цікавілася маімі вершамі, а калі чытала свае рукапісныя творы, то, здаецца, святлела з твару, нібы ўсе крыўды і цяжкасці адступалі, а лёд недаверу раставаў пад лагоднымі промнямі сонца. Паэзія і бацькаўшчына былі гаючымі крыніцамі жыцця, выпакутаванага ёю...
А жыццё паэтэсы было складаным і нялёгкім. Нарадзілася яна 9 жніўня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці і вельмі рана спазнала расстанне з Радзімай. Прычыны на тое былі розныя. Спачатку — у час першай сусветнай вайны — эвакуацыя разам з бацькамі з зоны фронту. Потым — ад’езд з мужам, выпускніком Пражскага (Карлавага) універсітэта ў Прагу. Пасля — зняволенне ў Комі, Варкуце, Мардовіі...
3 1956 года Ларыса Антонаўна і Іван Пятровіч Геніюш жылі на радзіме мужа ў Зэльве. Тут яны і пахаваны побач на мясцовых могілках.
Паэтэса пайшла... Але засталіся нашчадкам яе вершы і паэмы. Яе жыццё працягваецца ў творах, бо сапраўдная Паэзія бессмяротная.
У розныя гады выдаваліся кнігі Ларысы Геніюш «Ад родных ніў» (1942), «Невадам з Нёмана» (1967), «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь!» (1976), «На чабары настоена» (1982), «Белы сон» (1990), «Споведзь» (1993). Многія яе вершы пакладзены на музыку беларускімі «Песнярамі».
Аднойчы ў Зэльве, ідучы каля суседчынай хаты, я спыніўся, адчуўшы нейчы позірк. На мяне глядзелі краскі — светлыя і шчырыя, нібыта вочы Ларысы Антонаўны. I на душы міжволі нарадзіліся вось гэтыя радкі:
Зэльва.
Савецкая, 5...
Шчымліва, Ўспамінна
I песенна.
Між зорак,
Якія не спяць, Пагасла Акно паэтэсіна.
Але
He забудзецца двор, Маленства пазначаны Рысаю.
Як зборнік,
Раскрыты прастор, Падпісаны
Цёткай Ларысаю.
Гасцінны, Прыветлівы дом, Размоваю цёплы I каваю.
I песня, Якую нагбом Мы п ’ём Чабарова -гаркавую.
Гады
Незваротна ляцяць. 3 іх кожны — Радзіме прысвечаны... He краскі
Ад ганка глядзяць, — А ўдумныя Вочы суседчыны.
Уладзімір МАЗГО
ШСіхаські
ТАРЗАН
Наш цюцька Тарзанчык З’еў хлеба акрайчык, Дзве булкі, Пяць бульбін, Адзін абаранчык, Ўсе косці без мяса I скуркі з каўбасак, Курыныя лапкі, Кісель
I аладкі.
I дрэмле «гаротны» — Як цюцька галодны.
ПЕВЕНЬ
Бегаў певень па марозе, Грабянёк свой адмарозіў. Пасінелі вушы ў пеўня, Бо не мае шапкі, пэўна.
Певунок, He будзь скупы —
ВЕРАБЕЙ
Верабейка:
— Ціў-ціў-ціў! —
Муху дзюбаю злавіў.
А таму, што ён быў добры, To з сябрамі падзяліў.
Елі муху ўсе са смакам. Шчабяталі:
— Дзякуй!
— Дзякуй!
ВАРОНА
Ляцела варона: гра-гра-гра. Хоць нічога не рабіла, Ды абеду не зварыла, Есці ёй пара.
У бабулі каля хаты Шчабяталі кураняты.
Каля веснічак прысела — Кураня схапіць хацела.
Кураводка дзюб ды дзюб У варонін чорны чуб.
Наляцеў Пявун цыбаты: — Дам табе я кураняты!
ЗАЙКА
Між кустамі, Між густымі, Скок ды скок, Бегаў зайка, прытаміўся. А за дрэвам прытаіўся Люты воўк.
Зайка скокнуў без аглядкі, Воўк хацеў хапіць за пяткі Ды за бок.
У адчыненыя дзверы Да бабулі зайка шэры Хутка скок.
Бабка заіньку пусціла, Прытуліла, накарміла. А дзядуля злога воўка Напалохаў дубальтоўкай.
А ты, заінька, глядзі — Ў лес без мамы не хадзі.
ПТУШКІ I МІХАСЬКА
На дварэ суровы студзень Снег мяце.
Птушкі ранкам вас разбудзяць Ў цемнаце:
— Мы не маем сваіх хатак, Ціў-ціў-ціў.
Мы шукаем тут зярнятак, Ціў-ціў-ціў.
Дык ляціце да Міхаські На балкон.
Канапелек і зярнятак Дасць вам ён.
КУРАЧКА
Выйшла курачка на снег, Пагуляла трошкі.
Гэта ж гора, а не смех — Босенькія ножкі.
Цыпка бегае па снезе, Мёрзне з непрывычкі.
На адну нагу прысела: — Дайце чаравічкі!
БУСЕЛ
На падворку — вечар шэры. Нехта стукае у дзверы.
Баба Броня паглядзела: Бачыць — бусел чорна-белы Плача, Дзюбу звесіў з гора — Ўсе сябры яго за морам, Небараку ж не ўзялі — He пусцілі мазалі.
Стогне бедны: — Кля-кля-кля! Прападу я без жылля.
Адчыніла Броня дзверы, Накарміла, абагрэла Ды дала на ногі боты I з сабою — бутэрброды.
I сказала: — Ты ж глядзі, Зімаваць да нас прыйдзі, Будзе і табе, браток, Ў хаце цёпленькі куток.
ПРА KATA I КОШКУ
У дзеда Мікіты — Коцік сыты-сыты.
А ў бабулі Стэпкі — Кошачка, як шчэпка.
— Можа, памяняем? — Хітра дзед пытае.
— Калі ж я, прызнацца, He хачу мяняцца.
Сыты твой — гультаік, Сырадой глытае, А мая — худая, Ды мышэй ганяе. Як агорне скруха Надвячоркам хмурым, Мне пяе на вуха:
ЛАСГАЎКА
Зелянеў пявучы май, Да зямлі прыпаўшы.
Закахаўся папугай Ў ластавачку нашу.
He пяюн, а лапатун, Рыжы, як з пажару, Можа ён і прыгажун, Ластаўцы — не пара.
Ластавачка над зямлёй Нізка пралятала
I на мове, на сваёй, Гэтак шчабятала:
— Вопратку тваю хвалю. Гонар — паважаю.
Ўсё ж, скажу, Я не люблю Розных папугаяў, Што дзяцей пужаюць.
Калі хочаш з намі жыць, Есці нашы мушкі, Навучыся гаварыць Лепш па-беларуску.
У БАБУЛІ
У маёй бабулі Тканая кашуля, Белая, льняная, Вышыта ў рагулі.
— Дзе, скажы, бабуля, Ты яе купляла?
— He купляла, ўнучка, Сама сабе ткала.
Сама сабе прала, Сама вышывала, Як была дзяўчынай, Яшчэ пры лучыне... Як рукі рабілі, Як вочы свяцілі — Ў час жніўны і росны, Ў мінулыя вёсны.
КОЗАЧКА, БАБУЛЯ I ЎНУЧКА
Жыла бабуля з унучкай Каля сяла.
Беленькая козачка Ў іх была.
Брыкнецца козачка
Нагою:
— Хто мяне ў поле Пагоншь?
Устане ўнучка рана, Па pace
Разам з сонцам козачку
Напасе.
А бабуля з сівой Галавой Сопкай бульбы Наварыць ёй.
2. Ластаўка.
РАНІЦА
Ноч праплыла каля сініх азёр.
Сонца з-за бору ўзыходзіць.
Пчолка ўключыла маленькі матор
I паляцела па мёдзік.
Птушка-пяюшка тоненька ціўкнула, Гушкаюць промні ластаўку, Села стракозка на чарацінку, Крыльцамі робіць гімнастыку.
Мыюцца гускі ў халоднай вадзе. Дым з каміноў цягнецца.
А на заводзе гудок гудзе...
Раніца,
Раніца!
Ра-ні-ца!
ЗЯЗЮЛЬКА
— Ку-ку, ку-ку, — Кукавала, Усю весну пралятала Зязюлечка ля сяла I гняздзечка не звіла Hi з лісточкаў, Hi з галінкаў, Hi з саломін, Hi з пушынкаў.
Птушанятка ж хоча жыць. Дзе яечка палажыць? Палажыла салаўісе, Палажыла вераб’ісе, А адно яечка — Дзятлам у гняздзечка. Дзяцел носам: туп-туп-туп. — Што такое?
Сын ці ўнук?
Усе дзеткі з доўгім носам, А такі адкуль — курносы, Б’е малодшых, Есць за трох, А задзіра — не дай бог. Гадавалі, Бедавалі, Так і вырас — не пазналі. I зязюля кукавала, Але сына не прызнала, Кажа:
— Я тут ні пры чым, Гэты дзяцел — твой айчым.
МАНЯ
У Мані вочкі зіхацяць — У дзённіку яе пяць, пяць. Кажа Мані мамачка: — Вельмі добра, Манечка. Як зіма настане, Купім табе сані.
ВАЛЯ
Злосны воўк у цёмны вечар Вывалак з хлява авечку. Засталіся так, без маткі, Два маленькія ягняткі.
Плачуць: — Ма-ма-а-а, бе-бе-бе, Цяжка жыць нам без цябе.
А малая Валя Іх пашкадавала. Соску купіла, Малаком паіла. Калі вырасла трава, Іх на пашу павяла. Завязала банцікі — Яны ў яе «францікі»! Ўсё за ёю бегаюць, Цэлы дзень ёй бекаюць: — Валя, Валя, Валечка, Ты ўжо наша мамачка.
— Крум-крум, крум-крум, Крум-крум, крум-крум, — Жабкі у адказ, — Адчапіся, страшны бусел, He палохай нас.
Есці ўжо табе ахвота — Соладка пяеш.
А як выскачым з балота, Возьмеш праглынеш.
Ходзіць, ходзіць, Маршыруе Бусел:
— Кля-кля-кля, — Я спачатку пацалую. Праглыну пасля.
КУРАНЯТЫ
Курачка квактала, Куранят склікала: — Дзеці мае, дзеці!
Да мяне бяжыце!
Ліс з-за плота паглядае — Вас ён зараз пахапае.
Куранят як не было — Ўсе прыбеглі пад крыло.
СПІ, АЛЁНКА
— Спі, Алёнка, Маленькая, спі.
Вунь пад зорамі дрэмлюць палі.
Вецер коўдраю іх прыкрывае.
— Як мяне?
— Як цябе, дарагая.
— Хто ім казачку бае?
— Бары.
— Хто ім песню спявае?
— Вятры.
— Хто іх туліць?
— А туліць зіма.
— Хто да працы іх збудзіць?
— Вясна.
ВОСЬ ДЫК ЕЛКА!
Вось дык елка на паляне! Кожны ахне — хто ні гляне! Там танцуюць зайкі, Ўзяўшыся за лапкі.
I прынеслі мама з татам Падарункі зайчанятам — Кожнаму па моркве! Замест свечак ззяюць Зоркі.
МАРОЗ
На дварэ — мароз.
Снег да стрэх прырос.
Змерзлі рукі, Змерзлі ногі, Стаў чырвоным нос.
Ой, мароз, мароз!
Шчыпле твар да слёз, Цёпла толькі снежнай бабе Ды не ляскае зубамі Белы Дзед-Мароз.
ПРА ЗАЙКАЎ
— Я не буду сёння есці, — Кажа маме Вера. — Ты аддай маю вячэру Зайкам на вячэру.
Занясі ім, мама, кашу, Тваражок і прастаквашу, Малышам у лапкі — Па драбочку шакаладкі. — Дык у іх таксама Ёсць, напэўна, мама, Кажушок пухнаты Ды разумны тата.
АЛЁНКА-ДАКТОРКА
На палянцы ля ракі Сабраліся хлапчукі. — Бум-бум, тра-та-та — Гэта строяцца палкі.
Апанас-задзіра Будзе камандзірам.
Янка будзе лётчыкам, Генка — кулямётчыкам.
Кім будзе Алёнка? — Буду я дакторкай.
Буду ўсіх падрад лячыць Ёдам і зялёнкай.
Ваяваць, страляць, глуміць — Гэта не навука,
I не штука гуз набіць, Вылечыць — вось штука.
ГАНУЛЬКА
Бегла Ганулька — лёгкія ножкі Ледзь-ледзь краналіся Светлай дарожкі.
Хацела дзяўчынка Злавіць матылька, Ды кароценькая рука.
Матылёк увысь паляцеў, Закружыўся над вішняй і сеў. — Я б цябе, матылёк, злавіла, Каб да ручак — два крылы.
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, АЛЕСЬ!
Гожы пеўнік на жэрдку залез. Кукарэкае, крыллем лапоча. Добрай раніцы, мілы Алесь, Дарагі, працавіты мой хлопчык!
Звоняць песняй даўно жаўрукі. Мерыць бусел цыбаты балоты.
Выганяюць кароў да ракі, Адчыніўшы шырока вароты.
Добрай раніцы, поле і лес! Дрэвы, сёлы, дарогі бясконцыя! Добрай раніцы, хлопчык Алесь! Добрай раніцы, неба і сонца!
ЛЕС
He было журботна ў лесе: Кожны жыў там, як хацеў, Ад птушыных, весніх песень Лес на ўсе лады звінеў. Пахаджалі там лісічкі, Бегаў зайчык невялічкі, Праляталі там арлы Ды праходзілі зубры. Хораша было усім — I дарослым, і малым.
Раптам з поўначы, здалёк, Там з’явіўся страшны воўк I сказаў:
— Цяпер, звяры, Я начальнік у бары. Будзь тут кожны паслухмяны! Каб не беглі на паляны Быстраногія казулі!
Каб мядзведзі карак гнулі! Каб не швэндаліся зайцы — Галадранцы, пабягайцы! Зубр жа, хоча ці не хоча, Хай, як я, раве па-воўчы!
He жывуць звяры — бядуюць, Свайго голасу не чуюць. Пушча днём раве і ўночы Адной нотаю — па-воўчы. Хто ж уздумае іначай — Болей сонца не пабачыць. Бег па сцежачцы Алесік... He чуваць птушыных песень. Сціхлі дрэвы і кусты.
Лес без птушак, лес пусты. Лес стары зусім замоўк, Толькі ходзіць шэры воўк, Злосна ляскае зубамі Ды ўсё сварыцца з зубрамі: — Што за нораў недарэчы —
He грызуць слабых авечак, Толькі лісцейка скубуць, Па-зубрынаму равуць.
Воўк завыў на цэлы лес: — Бачыце, ідзе Алесь! I ён будзе мне служыць! Так, як я, па-воўчы выць!
Тут Алесь схапіў дубіну, У ваўка з размаху кінуў, Закрычаў:
— Зубры-сябры!
Ўсіх склікайце, хто ў бары! Зубы вострыя і рогі — На ваўка! — Воўк — у ногі, Ды зубры яго схапілі I на рогі падчапілі.
Зноў спакой настаў у лесе. Салаўі пяюць Алесю. Скачуць весела вавёркі. Пакаціўся вожык з горкі. На паляне песні, гулі. Скачуць спрытныя казулі. Прыляцелі жураўлі. Птушкі селяцца ў галлі. Весялей плыве рака, Як даў воўча драпака. Зноў пяе вясёла лес. He нацешыцца Алесь.
УНУКІ
Доўга, доўга бег цягнік, Покуль не спыніўся. Ён марудзіць не прывык, Вось і замарыўся.
I прыехалі да дзедкі Ўнукі-малышы ў адведкі. Глянцам ззяюць клункі — Гэта падарункі:
Дзеду — акуляры Ў дарагім футляры. Бабулі — хусцінку — Вясёлкі часцінку.
Дзед вітае: — Mae дзеткі!
I бабуля: — Mae кветкі!
I Тарзанчык: «Гаў-гаў-гаў!»
I кот Мурзік: «Мяў-мяў-мяў!» Ўнукі цешацца і скачуць.
А бабуля з дзедам плачуць. — Гэта з радасці, унукі, Пасля доўгае разлукі.
КАПУСГА
На гародзе стала пуста. Толькі пышная капуста Ветру, сцюжы не баіцца: Mae цёплыя спадніцы.
Гожая, здаровая, Ўся белагаловая.
3. Ластаўка.
33
ЗУБРЫ
Белавежаю крочаць зубры, Пушчы слаўнае валадары. I гарбы ў іх крутыя, і рогі. Саступаюць усе ім з дарогі: I мядзведзі, і злыя ваўкі Зразу кідаюцца у бакі. Толькі зайчык адзін не баіцца. Скача, скача ля светлай крыніцы.
ЧМЕЛЬ
Была ў чмяля жонка — Рухавая пчолка.
To мядок збірала, To чмяля частавала.
А ён, надзіманы, На дыван даматканы Лёг і кажа рамонкам: — Маю дрэнную жонку. Дома толькі начуе. Днём паклічу — не чуе. Мёду мае нямала, Але вострае джала.
КАЗУЛІ
Над крыніцай густыя хвоі.
Пад жывою зялёнай стрэшкай Гнёзды птушак. Да вадапою Тут казулі праходзяць сцежкай.
Неспакойна стрыгуць вушамі.
Ловяць шорах чуйна ў траве. He сустрэцца б толькі з ваўкамі! Хто не ўцёк ад іх — не жыве.
А вадзіца такая чыстая!
О, гаючы крынічны смак!
Самым першым ідзе ўрачыста У высокай кароне важак.
Ім насупраць — ваўкі! Трывога! Шчэраць зубы, агонь з вачэй.
I казуляў ратуюць ногі, — Ўсё імчацца шпарчэй і шпарчэй.
У казуляў — ногі, як крылы. Гэта — іх прыгажосць і сіла.
НА КАНЬКАХ
Вечар, лёд у агнях, А над елкай — месяц. Едуць, едуць на каньках Міхасёк з Алесем.
Бачаць хлопцы: Таня To ўпадзе, то ўстане. — Ой, ізноў я на баку! Дай хутчэй, Алесь, руку.
— To трымайся, калі ласка. Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе He пакінем у бядзе.
ГОД I ЯГО РОД
Год стары дзяцей склікае, Ён да ўсіх пытанне мае. Сеў паважна ў крэсла: — Што, вясна, прынесла? — Я прынесла травы, кветкі, Птушкі ў неба, рыбу ў сеткі. — А я, лета, нясу хлеба, Маю ягад колькі трэба, Ўсё зграбаю сенажаці, He сяджу ніколі ў хаце.
Людзям збожжа, дрэву — плод, Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд.
— Я, татуля, — твая восень. Змалаціла ўсё калоссе.
Ў садзе яблыкі паспелі, Птушкі ў вырай адляцелі. Я арэхаў назбірала, Бульбу ў полі пакапала. — Я — зіма. Работу маю: Дол абрусам засцілаю. Я дні-ночы на хаду.
Пражу белую праду.
Едзе сын, Новы год, — Вось і ўвесь дзядулеў род.
ВАВЁРКА
У лісічкі свая норка.
У вавёркі ёсць каморка. Як у добрай гаспадыні, У вавёркі поўна ў скрыні: Жалуды, арэхі, шышкі — Намалюйце іх для кніжкі.
ПАВУЧОК
Павучок — ткач-ткачок Сеў на тоненькі сучок. Павуцінне сваё праў I на голлейку снаваў. Нітку да ніткі — Камарам на світкі.
МАЯ КРЫНІЦА
Жыта морам наўкол, Сіні лён і пшаніца. Кроны дзічак на межах. Ячмень і аўсы.
To дзяцінства майго залатая Крыніца
Вабіць жоралам вечна жывое Красы.
3 ветрам дрэвы шумяць, Нешта сэрцу гавораць. Прад вачыма расквечаны траваў дыван. А рачулка гаючая Хваль пераборам
Ціха гойдае вербаў пахілены стан.
Дзе дарога наўпрост, Полем сцежка віецца, Сонца шчодрымі промнямі сее кругом. Блаславёным цяплом заварожвае сэрца, Кліча светлымі вокнамі дзедаўскі дом.
Нехта быдла з дубовага поіць карыта, Ля драўлянае студні рыпіць журавель. А ў вадзе адбіваецца неба блакітам I палошчуць аблокі пушаную бель.
Як тут зелена, хораша,
Ціха, адвечна.
Панадворак травой, канюшынай прапах. Адбіваецца засмуж нябёснай сінечы У задуманых злёгку дзявочых вачах.
РАНІЦА
Сонейка.
Клёкат бусліхі.
Грабельніцы — на сенажаць. 3 хаты выходжу паціху, Каб раніцы не спужаць.
Яна ля майго парога, Свежая, у pace.
Вецер з шырокіх разлогаў Пах чабаровы нясе.
Лісцем галлё трапеча.
Зазелянеў мурог.
Боязна траўку скалечыць Міжвольным дотыкам ног.
Стаю на парозе.
Смяюся.
На шкле заламаўся прамень. Галёкае з ніў Беларусі Нованароджаны дзень.
КНІЖКА
Гамана і разгул на дзядзінцы Ад дзіцячых нястрыманых слоў.
Едзе тата. Чакаем гасцінцаў, Сустракаем з дарогі дамоў.
Хлопцам — ножык, цукеркі ў далонях, Абаранкі, істужкі да кос.
— Я табе, разумная доня, 3 крамы некалькі кніжак прывёз.
Шапаціць з ветрам лісцейка звонку, Рой вясёлы дзіцячы гудзе.
Шалясцяць у куточку старонкі — Як цікава чытаць пра людзей!
3 абразочка хлапец паглядае, Ён у лес за братамі пайшоў.
Хлоііцы дровы сякуць, ён блукае, Ловіць рэха ялінаў, дубоў.
To бяжыць за вавёркаю рыжай, Выглядае русалак з азёр, Ловіць гукі, любоўна іх ніжа У цудоўны няведаны ўзор.
Мякка гнецца трава пад нагамі, Кожны з нечым да хаты бяжыць, Толькі хлопец з пустымі рукамі, Але ж вершы якія злажыў!
Я жыла б, як русалка, не еўшы Сярод цішы аеру і траў.
Мілы хлопчык, каму тыя вершы Ты на досвітку з сэрцам аддаў?
Кніжка побач. Я сплю, не прачнуся.
Водзіць сон па далёкіх кутках.
Назіраю. Нясу Беларусі Нізку вершаў у кволых руках.
УНУКУ
Твой век праедзе на машынах. Мой пехатой прайшоў.
Ля васількоў, да болі сініх, Ля спелых каласоў.
Зязюля мне гады лічыла.
За рукі вецер вёў.
I нехта з сумнымі вачыма Непадалёк ішоў.
Красе мяне вучыла поле.
А белы свет — кахаць. Людскія радасці і болі Ў жыцці не абмінаць.
Гнязду радзімаму і мове Заўсёды вернай быць I хлеб надзённы напалову Ў бядзе з людзьмі дзяліць.
•k it it
Ліпень пчоламі гудзе соладка, Напінае вясёлкавы лук, Пакацілася сабе сонейка На зялёны квяцісты луг.
Выйшаў з бабкаю хлопчык русенькі Гэта сонейка сустракаць: «Не расказвай мне болып, бабусенька, Казкі страшнае пра ваўка.
Ваўкі душаць харошых зайчыкаў, Дзе ваўкі — заўсягды бяда;
Мне шкада так Чырвонай Шапачкі I бабулькі старой шкада.
Я сабачку куплю кудлатага I машыну з такім гудком. Калі вырасту, быццам тата мой, — Пастраляю ўсіх ваўкоў».
«А баюся, табе яны трапяцца.
Усё ж мужай, мілы ўнук, расці. Столькі плача Чырвоных Шапачак, Столькі бродзіць ваўкоў у жыцці».
ХЛЕБ
Наш жытні хлеб я выпякаць умела, Рашчьшены, замешаны ў пару, Прапёкся каб, скарынка не счарнела, Загладжаная ласкай маіх рук.
На лісцейку дубовым, на аеры.
I пахне з хаты хлебам па сяле.
I першы бохан з крыжам на павер’е, Каб спорыўся надзённы на стале.
I смакаваў пахучы, чорны, жытні 3 гарачай печы родны каравай. Хвалілі госці хлеб і старажытны, Багаты хлебам, беларускі край.
АДКАЗ
— Скажы, скуль ты, хлопча?
— 3 зямлі беларускай — Стуль, дзе льецца Нёман Мігатлівай стужкай.
Дзе лугі буйныя, Ураджайны землі, Дзе старыя вербы Ля гасцінцаў дрэмлюць.
Дзе лясы, бы ў казцы, — Ўсё з дубоў адвечных, Дзе у нетры пушчаў Глянуць небяспечна.
Ў маім краі казкі, Сівыя курганы, Там зрадзілась песня Вешчага Баяна.
Выпілі вякі ўжо Нат з Нямігі воду — Славу нашых продкаў Засланіла воддаль.
Але ўсё ж я горды Нашых сэрцаў сілай — Мы падымем славу 3 курганоў-магілаў.
Бо мы хочам волі
Горача і цвёрда, Бо мы хочам славы Для Айчыны гордай!
МАЯ МОВА
У добры час, на улонні вясковым, Дзе вадзіца крынічная б’е, Навучыўся я матчынай мове I задуманых песняў яе.
Многа ёсць недасягнутых скарбаў, Яшчэ болей прываблівых мар.
Я яе нізашто не аддаў бы, Бо яна найвялікшы мой скарб!
Яна гойдае спевам калыску, Літасціва шчабеча ў бядзе, На ёй песні складаюць вятрыскі Ў неспакойны, разбуджаны дзень.
Мая мова не знае змярканняў Ад маленства да старасці лет, Буду песціць яе, як каханне, Разглядаць, як чароўны букет.
Можа, мовы чужой навучуся, Каб суседзяў гасцінна вітаць, Але толькі на ёй, беларускай, Буду людзям аб долі пяяць.
Мая мова, як шчасце на вуснах, Хвалявання гарачы прыбой, Можа быць, на чужой засмяюся, Ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.
4. Ластаўка.
49
СКАРЫНА
Над Падуяй неба такое наўкруг, Як сны мастакоў Адраджэння.
Падуя — горад вялікіх навук, Славутых надзей і імкненняў.
Заціхлі званы, адбылася імша, Йзноў спевы гучаць на лаціне.
Дыплом уручаюць: ён сын Лукаша, Палачанін, Францішак Скарына...
Даўно ўжо пакінуў свой меч, і свой лук, I Полацк, лясамі акружаны, Выйшаў насустрач свабодных навук, Па-свойму сільны і мужны.
Ўжо доктар навукі пад сілу яму.
3 Падуі слаўнай, з чужыны, Вязе Беларусі, народу свайму Жыццё сваё, званні і імя.
He князь і не шляхціц, без дворні і слуг, Праз пушчы, мядзведжыя тропы Вяртаецца докгар медычных навук, Першы докгар на ўсходзе Еўропы.
Гандлюе, квітнее наш край малады, Багаты і хлебам і рыбай:
Будуюцца замкі, ўстаюць гарады, Вырастаюць у пушчах сялібы.
Толькі навукі, паны над зямлёй, Мовяць мовамі розных чужынаў.
I першую кнігу на мове сваёй Друкуе нашчадкам Скарына.
I роднае слова гучыць сярод цьмы Чужынскай, як праўда трывожная: «Не, не для долі жывёльнае мы, А к доблесці, к праўдзе народжаны».
Простым людзям ён піша, субраццям сваім Дарагія, разумныя словы.
Апавяшчае ўрачыста усім: «Бог пусціў мяне ў свет з гэтай мовай».
Можа, словы былі як загад, Гэту мову пакутныя ўнукі Захавалі пад стрэхамі хат Для святла, для дабра, для навукі.
Мудрасць здолее ў цемры свяціць. Загад продкаў у сэрцах не згіне! Будзем думаць, вучыцца, тварыць Так, як ты, Ў сваёй мове, Скарына.
ЧЫСЦІНЯ
Тут белы дзень і белы цвет Палотнаў у каморах.
У белай світцы белы дзед, А ўнук бялявы поруч.
Бярозаў белым-белы стан, Ля іх красуня ў белі, Звісае белая каса, Як белы лён з кудзелі.
I белы сыр і белы стол Паважныя, аж люба.
Уся сямейка навакол Сядзіць ля белай бульбы.
Над імі маці са збанком
I дочкі, як галубкі. Струменем белым малако Паволі льецца ў кубкі.
Абраз пад белым ручніком, Бялявыя дзяўчаты
I белы бэз, што пад акном, Як снег, буслы над хатай.
I вішні бела зацвілі, I з белай грывай коні.
Чарнелі толькі мазалі Рубцамі на далонях.
БУСЛЫ
Да зямлі беларускай, Да каханай зямлі Зноў вяртаюцца гусі, Зноў вяртаюцца буслы Ды лятуць жураўлі.
Закружылі над Зэльвай, Паляцелі дамоў.
На гняздо сваё села Пара чорная з бельш Даўганогіх буслоў.
I ляскочуць ад рання,
I будуюць, як мы, Цэлы дзень ад світання Ўсё ўдваіх да змяркання Свае гнёзды-дамы.
На высокай таполі Бусел кладку кладзе, Толькі б бліжай да сёлаў, Да працоўнае долі Простых нашых людзей.
I хоць зноў ім на зіму Ў чужы край аддятаць, Як жа гэту Радзіму, Хлебаробнае дзіва, — Як яе не кахаць.
ЗУБРЫ
Непрыгожыя, барадатыя 3 нетраў пушчы ідуць зубры, На плячах — вехі-грывы куддатыя I цяжкія нясуць гарбы.
To палягуць, то зноў паднімуцца, Растрывожыўшы трэскам глуш, Ногі моцныя аж пружыняцца Пад цяжарам магутных туш.
Сваёй пушчаю крочаць, стройныя, Цёмна-бурыя, як дымы, Неабласканыя, неасвоеныя, Першабытныя так, як мы.
Без хлусні, без лісінага нораву, Ў цеснай дружбе — свая сям’я, Вытрывалыя, непакорныя, — Да такіх належыць зямля!
Ўсе прыходзілі, ўсе іх нішчылі, — Ад чужынца дабра не пачуць, А яны грамадой недалічанай Страпянуцца і зноў жывуць.
Адна пушча-зямля нам маткаю, Мора жытняе без граніц, Мы адною жывём чалядкаю, 3 адных сілу бяром крыніц.
Усё гляджу на сям’ю зубрыную. 3 вадапою ў гушчар брыдуць.
I здаецца, цяжкай хвілінаю Будзем жыць, бо яны жывуць.
Калі пушча цвіце пралескамі, Плешча сонца вясной з гары, — Беларускія, белавежскія 3 новай сілай равуць зубры.
ПА-БЕЛАРУСКУ
Задумана стаяць на ўзлеску хвоі.
Вятры з бярозаў лісце замялі. Нам дорага заўсёды ўсё жывое, Што побач з намі дыша на зямлі.
Равуць зубры, як продкі навучылі, Сівую пражу павукі прадуць.
Арол у хмарах распраўляе крылы, Каб даляцець да мэты вольных дум.
I добра так бывае ў свеце, строга.
I нельга кідаць лёс на самацёк.
Свой шлях у кожнага, свая дарога, Праверана вякамі і жыццём.
3 дабром да роду, з ласкай да суседзяў — Ад прадзедаў парадак на зямлі.
Шурпатасці, усе памылкі, беды Вякі даўно нам з душаў саскраблі.
I гонар свой — не трэба нам благога.
I звычай свой па-людску жыць з людзьмі. Дабро сваё, не трэба нам чужога.
I будзе ўсё. Бо з працавітых мы.
Зжынаем хлеб. Гадуем скібу-скварку.
He ворагі, сябры ў нас навакол.
Умеем хораша разладзіць сварку:
— Сядайце, госцейкі, за наш гасцінны стол!
БАРАВІКІ
3 прыполу хмар асенні дождж пасеяў Грыбы, грыбы... Вось забірай дарма. У бор прыбегла з кошыкам надзеяў. Шукаю шчырых, а такіх няма.
Кругом паганкі, дробязь, мухаморы, He злічыш пачарнелых савякоў, Размяклых ад расы і не ў гуморы, Што апусцілі капялюш далоў.
Гараць рыжкі, ірдзяцца сыраежкі, I слізгаюцца ў пальцах маслякі.
Чырвоныя галовікі на ўзмежку, А ў сэрцы мрояцца баравікі.
Такія шчырыя, праўдзівыя, што крэмень, Нібы браты, харошаю сям’ёй, З’яднаныя грыбніцаю, карэннем, Без чарвяточыны, пад галіной.
Шукаю шчырых, баравых, харошых, Хоць сонейка ўжо падышло ўгару I мой яшчэ зусім не поўны кошык.
Шукаю шчырых, іншых не бяру.
ВОСЕНЬ
Золата, чырвань і медзь на кустах.
Вецер свавольны аж хмеліць.
Фарбаў багацце — то восень, мастак, Малюе свае акварэлі.
Хмарам збірацца і лісцю кружыць, Вітаючы сумную госцю.
Хораша позняю восенню жыць, Дыхаць яе прыгажосцю.
3 трывогай у сэрцы на край мой гляджу, На лад і разлад на планеце.
У засяроджанай цішы кажу: — Хай выйграе праўда на свеце.
Хай замець закруціць сумётаў сувой, Бінт снегу на раны паркана.
Хай людзі жывуць на планеце сваёй, Каму колькі наканавана.
ДЫВАН
Пад старасць дзён, Калі так ломіць змора Ўсяго жыцця, што засталося ў снах, Прыгадваю дзівосныя узоры У ромбікі на матчыных краснах.
Узор пяе на лоне пражы белай, Шнурок з квадратаў роўненька бяжыць. Як вылічыць, як аснаваць сумела Дыван свой, каб аж так заваражыць?
Так далікатна, анідзе памылкі, На бель асновы колерам лягло, Так ад калыскі да самой магілкі Жыццё людское выткана было:
Квадраты дзён,
Запоўненыя працай, Між імі — сонца залаты прасвет.
Так роўненька,
Так нельга памыляцца, Каб спраўным быў дыван жыцця Як след.
МОЛДДЗІ
Дзень мой гасне, жыццё на змярканні Адплывае, як хвалі ракі.
Добры дзень, маладыя зяльвяне, Дарагія мае землякі.
Раніцой выбягаеце з вулак, Бы вясёлы, жывы ручаёк, Спяшыце, быццам пчолы у вулей, На няўмольны, працоўны званок.
Са слядамі марозу на шчоках, 3 сумкай, поўнаю кніг і сшыткоў.
Вашы крыху заспаныя вочы Мяне часта вітаюць без слоў.
Дзень за днём я душою вас мераю. Часам радасць, а часам сумнеў.
I глядзіш, з малай вусені шэрае Матылёк аж пад сонца ўзляцеў.
А да сонца дарога адчынена, Толькі крыллі расправіць шырэй. Захацець — і ўсё стала магчымае Для харошых, працоўных людзей.
Няхай ваша вяснянае «сёння» Стане стартам да новых змагань, Да навукі, да працы, да знанняў, Да высот, да жыцця без заган.
Моладзь — гэта надзея, світанне, Каласы нашы і васількі.
У добры ж час, маладыя зяльвяне, Дарагія мае землякі!
Змест
Удумныя вочы суседчыны. Уладзімір Мазго 3
КАЗКІ дая МІХАСЬКІ
ТАРЗАН 9
ПЕВЕНЬ 9
ВЕРАБЕЙ 10
ВАРОНА 10
ЗАЙКА 11
ПТУШКІ I МІХАСЬКА 12
КУРАЧКА 12
БУСЕЛ 13
ПРА KATA I КОШКУ 14
ЛАСТАЎКА 15
У БАБУЛІ 16
КОЗАЧКА, БАБУЛЯ I ЎНУЧКА 17
РАНІЦА 18
ЗЯЗЮЛЬКА 19
МАНЯ 20
ВАЛЯ 20
БУСЕЛ 21
КУРАНЯТЫ 22
СШ, АЛЁНКА 22
ВОСЬДЫКЕЛКА! 23
МАРОЗ 23
ПРАЗАЙКАЎ 24
АЛЁНКА-ДАКТОРКА 24
ГАНУЛЬКА 25
ДОБРАН РАНІЦЫ, АЛЕСЬ!
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, АЛЕСЬ! 29
ЛЕС 30
УНУКІ 33
КАПУСТА 33
ЗУБРЫ 34
ЧМЕЛЬ 34
КАЗУЛІ 35
НА КАНЬКАХ 36
ГОД I ЯГО РОД 36
ВАВЁРКА 37
ПАВУЧОК 37
МАЯ КРЫНІЦА
МАЯ КРЫНІЦА 41
РАНІЦА 43
КНІЖКА 44
УНУКУ 45
*** ЛІПЕНЬ ПЧОЛАМІ ГУДЗЕ СОЛАДКА 46
ХЛЕБ 47
АДКАЗ 47
МАЯ МОВА 49
СКАРЫНА 50
ЧЫСЦІНЯ 52
БУСЛЫ 53
ЗУБРЫ 54
ПА-БЕЛАРУСКУ 56
БАРАВІКІ 57
ВОСЕНЬ 58
ДЫВАН 59
МОЛАДЗІ 60
Літаратурна-мастацкае выданне
ГЕНПОШ Ларыса Антонаўна
ЛАСТАЎКА
Вершы
Для малодшага шкальнага ўзросту
Рэдактар У. М. Мазго
Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка Камп’ютэрны набор В. П. Цыбульская Камп’ютэрная версткаЛ. А. Глекаў Тэхнічны рэдактар Г Ф. Дуброўская
Падпісана да друку 14.03.2000. Фармат 60х 100'/|6 Папера афсетная. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк
Ум. друк. арк. 4,44. Ул.-выд. арк. 3,57. Тыраж 3000 экз. Зак. 21.
Дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва "Юнацтва” Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12. 1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка на Мінскай фабрыцы каляровага друку. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.