Леў Альпяровіч

Леў Альпяровіч

Выдавец: Беларусь
Памер: 83с.
Мінск 2014
17.21 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ЛЕЎ АЛЬПЯРОВІЧ ,
Лев Альперович Leu Alpyarovich
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus
ЛЕЎ АЛЬПЯРОВІЧ
Лев Альперович Leu Alpyarovich
Мінск «Беларусь»
2014
УДК [75071.1(476)+929 Альпяровіч] (084.1)
ББК 85.143(4Беи)я6
А 34
Серия заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцахоўская
Выданне ажыццёўлена па заказу i при фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
На вокладцы: Л. Альпяровіч «Партрэт жанчыны ў белым». Канец 1900 — пачатак 1910-х.
ISBN 978-985-01-1098-5
© Вайцахоўская В.У, тэкст, складанне, 2014
© Выдавецтва «Беларусь», 2014
V—еў Альпяровіч з’яўляецца цяпер адным з галоўных прадстаўнікоў мастацкага жыцця Мінска і Беларусі канца XIX — пачатку XX стагоддзя. «Цяпер», таму што дайшло да нашых дзён зусім нямнога твораў, пераважна толькі імёны мастакоў і назвы работ у каталогах і газетных артыкулах пра выставы. Але, нягледзячы на цяжкасці з вызначэннем рэальнай адноснай вагі Альпяровіча ў мастацтве таго часу, безумоўная каштоўнасць яго твораў як факта мастацтва, мастацкай культуры, духоў-нага жыцця не выклікае сумненняў.
У беларускім савецкім мастацтвазнаўстве Альпяровічу было накана-вана існаваць у «трыумвіраце» Пэн — Кругер — Альпяровіч па прычыне акадэмічнага прафесіяналізму гэтых мастакоў і параўнальна паўнавар-таснай колькасці іх захаваных твораў. Але калі Пэн і Кругер — люстэркі жыццёвых і ментальных канстантаў эпохі, яны хутчэй адлюстроўвалі, то Альпяровіч выказваў час непасрэдна, самім характарам і настроем сваёй творчасці. Яму было наканавана найбольш поўна выявіць fin de siede1 у мастацтве Беларусі. Не столькі «серебряный век», сама назва якога мае на ўвазе эстэтызм, рафінаваную стомленасць, колькі час перамен, крызісных надзей і расчараванняў, гатоўнасці да радасці і канстатацыі несуця-шальных вынікаў.
Цяпер вядома больш як 50 твораў Альпяровіча2. Захавалася прыкладна пятая частка яго спадчыны — рэдкая ўдача для беларускага мастака той
‘Fin de siede (фр. канец стагоддзя) — абазначэнне характэрных з’яў перыяду 1890— 1910 гадоў у гісторыі еўрапейскай культуры. У Расіі больш вядома як «серебряный век».
2Акрамя Нацыянальнага мастацкага музея РБ, працы Альпяровіча знаходзяцца ў На-цыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь і Адэскім мастацкім музеі.
3
эпохі. У болыпай ступені работы ацалелі дзякуючы шчасліваму збегу аб-ставін: у 1941 годзе ў Віцебску адкрылася выстава твораў трох вышэйна-званых майстроў. Калі пачалася вайна, яна была эвакуіравана ў Саратаў, пасля вернутая. Большасць захаваных работ — гэта адбор (відавочна, і па тэхнічных характарыстыках), зроблены тагачаснымі мастацтвазнаўцамі або мастакамі, мабыць, пры ўдзеле сям’і аўтара. У асноўным гэта невя-лікія творы эцюднага плана, перадзвіжніцкага, рэалістычнага і дэмакра-тычнага характару, пераважна аптымістычнага гучання. Але сярод най-больш значных твораў гэтага збору Альпяровіча — партрэты і кампазіцыі, вернутыя з Германіі ці знойдзеныя пасля вайны ў Мінску. I тыя, і другія, відаць, знаходзіліся да і падчас вайны ў мінскіх музейных зборах. На-колькі гэтая калекцыя Альпяровіча адпавядае агульнаму характару ўсёй яго творчасці — пытанне без адказу, але разнастайнасць матэрыялу, які захаваўся, некалькі супакойвае адносна яго аб’ектыўнасці.
Лейба Абрамавіч Альпяровіч нарадзіўся 4 снежня (16 снежня па н. ст.) 1874 года ў мястэчку Куранец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер вёска Вілейскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і Абрама-Рубіна Шалома-віча і Хаі Уравай. Каля 1882 года сям’я пераехала ў Мінск. У 1890 годзе юнак адправіўся ў Вільню, у Малявальную школу акадэміка Івана Пятро-віча Трутнева, дзе вучыўся два гады і атрымаў пахвальны ліст і сярэбраны медаль, хоць і жыў тады ў паўжабрацкіх умовах на гарышчы.
3 1892 па 1896 год Альпяровіч — у Адэсе, у Малявальнай школе і агульнаадукацыйным вучылішчы Адэскага таварыства вытанчаных ма-стацтваў. Тут ён вучыўся ў Мікалая Дзмітрыевіча Кузняцова. Менавіта гэты майстар аказаў на яго найбольшы ўплыў, за што мастак быў удзяч-ны яму ўсё жыццё. Яго поспехі былі адзначаны малым і вялікім брон-завым медалямі за «жывапіс з мёртвай натуры» (нацюрморт) і малым сярэбраным медалём за малюнак з натуры. У тую пару ён жыў у склепе, зарабляючы ўрокамі малявання.
Мэтанакіраванасць, якая жывілася відавочнымі вучэбнымі поспеха-мі, заахвоціла таленавітага юнака адправіцца ў Санкт-Пецярбург, дзе з 1 студзеня 1897 года, пасля паўгадавога выпрабавання, ён стаў вучнем
4
Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай акадэміі мас-тацтваў. Але тут параўнальна плаўны ход жыцця Альпяровіча даў збой, і збег аб’ектыўных (хвароба і безграшоўе) і суб’ектыўных (няздача іспыту, паштовая блытаніна) акалічнасцей прывёў да таго, што ў 1899 годзе ён быў выключаны з ліку навучэнцаў. Альпяровіч звярнуўся за дапамогай да Ільі Яфімавіча Рэпіна. Самага знакамітага рускага мастака зацікавілі працы няшчаснага юнака, якому пагражала чатырохгадовая салдатчына, і ў кастрычніку 1899 года Альпяровіч стаў вольным слухачом майстэр-ні I. Я. Рэпіна. Праз 3 гады ён атрымаў звание мастака, чын X класа пры паступленні на дзяржаўную службу, права на нашэнне срэбнага акадэміч-нага знака і на выкладанне малявання ў навучальных установах. Так, з лістапада 1902 года Альпяровіч стаў «самым сапраўдным» мастаком, прайшоўшы ўсе стадыі расійскай мастацкай адукацыі, у гады вучобы па-бываўшы ў выдатных і рознахарактарных гарадах імперыі — Вільні, Адэ-се, Санкт-Пецярбургу, Маскве — і блізка пазнаёміўшыся з выдатнымі мастакам! і асобамі.
Большасць крыніц сыходзіцца ў тым, што тады ж, у 1902 годзе, мастак пасяліўся ў Мінску, дзе і пражыў адзінаццаць гадоў, за выключэннем ня-доўгіх вандраванняў. Мінск у той час культурнай сталіцай зусім не быў, але паступова наладжвалася выставачная дзейнасць. У лютым 1906 года Альпяровіч прэзентаваў вялікую (37 нумароў каталога) колькасць работ, і сярод партрэтаў, пейзажаў, эцюдаў быў і эскіз шырмачкі ў стылі Louis XV і шырма. Наступим вядомы нам яго ўдзел у выставе на радзіме — краса-вік 1910 года, у Мастацка-прамысловым музеі пры Мінскім камерцыйным вучылішчы.
3 канца 1906 і, відаць, па 1909 год мастак знаходзіўся за мяжой. Па да-кументах і працах вядома, што ён быў у Берліне. Пра тое, як магла быць ажыццёўлена гэтая паездка небагатым Альпяровічам, можна толькі зда-гадвацца. Магчыма, гэтаму спрыялі заможныя сваякі, мабыць, жонкі мастака.
Паездка ў Еўропу аказала моцны ўплыў на фарміраванне мастака: знаёмства з разнастайным і перадавым мастацкім светам дапамагло яго
5
«самаідэнтыфікацыі», фарміраванню сталага стылю. Але пры вяртанні ў Мінск становішча Альпяровіча не стала больш трывалым і матэрыяль-на забяспечаным. У 1911 —1913 гадах ён удзельнічаў яшчэ ў трох мін-скіх і віленскай выставах, акрамя таго, працаваў табельшчыкам, у апош-ні год жыцця выкладаў у прыватным мужчынскім яўрэйскім рэальным вучылішчы. У канцы 1913 года ў «Мінскай газеце-капейцы» змешчаны не-кралог ад Савета Мінскага Вегетарыянскага Грамадства, які апавясціў «о кончине своего члена-соревнователя свободнаго художника Льва Абрамовича Альперовича, последовавшей 23 декабря после непродолжительной и тяжкой болезни». Апошні вядомы нам прыжыццёвы водзыў на працы Альпяровіча: «Прыемнае, цёплае ўражанне робіць Альпяровіч са сваёй «вячэрай», з любоўю напісаны «партрэт дзяўчыны», някепскі такса-ма і «партрэт». Астатнія яго працы, за выключэннем «малюнка», здаюцца нам больш слабым!, а яго жывапіс безгустоўным»3. Па гэтых нататках не-магчыма судзіць, пра якія менавіта працы ідзе гаворка, яшчэ больш не-магчыма ўявіць, што гэта аб тым Альпяровічу, якога ведаем мы.
Дваццаць твораў Льва Альпяровіча, у тым ліку тры аўтапартрэты, экс-панаваліся ў 1925 годзе на Першай Усебеларускай выставе. Пасля чаго пра яго забыліся, што нядзіўна ў сітуацыі «будаўніцтва новага свету». Але ўжо ў 1939 годзе сябра мастака, мінскі скрыпач Юльян Жухавіцкі, знаёміць «зацікаўленых асоб» з яго творчай спадчынай, якая захавалася ў сям’і. У газетных публікацыях гэтая падзея падавалася як сенсацыя: усімі забыты, нікому не вядомы мастак, а тут 300 прац, ды яшчэ вучань Рэпіна! Вынікам з’явілася персанальная выстава твораў Альпяровіча ў чэрвені 1939 года. 3 таго часу яго працы заўсёды ўваходзілі ў склад рэтраспектыўных выстаў мастацтва Беларусі і ў адпаведныя выданні.
Рознааблічная творчасць Альпяровіча, мастака эпохі «канца стагод-дзя», нібы памежжа мастацкіх павеваў таго часу. Гэта і разняволены ма-
3 М. Б-н. Мастацка-этнаграфічная выстава ў Мінску (Мімалётныя ўражанні) // Мен-ская газэта-капейка. — 1913. — № 282. — 13 мая).
6
ляўнічы рэалізм позняга перадзвіжніцтва («На каменяломні», «Прачка», «Вечар у сям’і»), барбізонцы і імпрэсіянізм (большасць жывапісных і жанравых эцюдаў), сімвалізм («Бераг ракі», «Каля мора», «Пахаванне гімназісткі»), рамантызм («Берлін вечарам. Над Шпрэе», «Дамок»), і непазбежныя праявы вытанчанага і адлучанага мадэрну як стылю эпо-хі. Пры такой разнастайнасці творы мастака аб’яднаныя яго асобай: іх адрозніваюць лірызм, імкненне быць шчырым, перавага мастацкіх выразных сродкаў над выяўленчымі. У большасці яны пазбаўленыя кан-крэтнага датавання, толькі відавочна эвалюцыя (якая заняла наўрад ці не паўтара дзесяцігоддзі) ад паўвучнёўскіх «жыццепадобных» эцюдаў і партрэтаў да свабодных мастакоўскіх разнажанравых выказванняў, дзе за знешнімі прыметамі адчувальныя віхуры лёсаў, якія ўзмоцнены перманентнымі сацыяльна-палітычнымі ўзрушэннямі пачатку XX ста-годдзя.
У Альпяровіча, як і ў некаторых іншых мастакоў, можна назіраць і су-аднесенасць, і паралельнасць жыццёвай канвы і творчасці. Некаторыя творы з’яўляліся прамой інтэрпрэтацыяй рэальнасці, а іншыя ствараліся як супрацьстаянне жыццёвым рэаліям, імкненне ў мастацтве стварыць або захаваць тое прыгожае, што ёсць у жыцці, але «тоне» ў руціне і не-прыемнасцях. Але толькі ў гэтым высокім духоўным складніку сэнс, ра-дасць і надзея ў жыцці. I гэтую высокую гармонію мастаку дадзена было бачыць у самым звычайным, паўсядзённым. Яго творам наогул уласціва захаванне тонкай мяжы паміж звычайным і ўзнёслым, іх «парытэт». Ма-быць, з гэтым звязана своеасаблівая недаказанасць, недапраяўленасць у творчасці Альпяровіча: яго паэтычнасць, лірызм не выліліся ў сконча-ную, рэзка індывідуальную форму, як, напрыклад, у яго сучасніка Марка Шагала. Магчыма, выверанасць мастацкай мовы і не турбавала асабліва Альпяровіча: галоўным было выказаць зразумелае і перажытае, форма ж была толькі інструментам. I «недаказанасць» пазбаўляла мастацкі твор умоўнай завершанасці, рабіла яго толькі адным са звёнаў патоку мас-тацтва і жыцця.