Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. Ян Станкевіч

Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак

фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
Ян Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
12.85 МБ

Прыказі (прыказкі) не даслоўна перакладаюцца, але адпаведнай прыказкаю, што ёсць у іншай мове. Падобна-ж і спэцыфічныя фразы. Дзеля таго патрэбны апрычоны слоўнік фразэолёгічны і прыказяў. Аўтар меў наўвеце ня ўсі прыказі маскоўскія, але адно тыя, што некаторыя Беларусы сяды-тады ужываюць — дык-жэ дзеля таго, каб, прыпомнеўшы ім адпаведную прыказку ці спэцыфічную фразу крывіцкую, адвучыць ад ужываньня маскоўскае. Ведама, і з гэтага гледзішча слоўнічак. далёка ня поўны. Галоўная прычына гэтага ў ненармальных варунках ваеннага часу, калі нельга дастаць ані патрэбных кнігаў, ані часта на’т собскіх запісаў. Спадзяюся за якісь час, мо’ ў лепшых варунках, выдауь большы слоўнік фразэолёгічны.

Разам із маскоўскімі пададзена колькі прыказкаў царкоўна-славянскіх.

Перакладзена тутка і колькі прыказкаў лацінскіх, бо іх такжа ў нас ужываюць, а немагчыма было выдаваць асобнага слоўнічка лацінскіх прыказяў. Лацінскія прыказкі разьмешчаны за маскоўскімі, ў парадку лацінскага альфабэту.

Ля беларускіх прыказкаў і звычайных фразаў паказана, дзе яны запісаны, або скуль, з якога друкаванага матар’ялу, узяты, выпісаны. Калі ў друкаваным матар’яле паказана месца запісу, дык і мы, побач із друкаваным жаралом, падаем, скуль паходзіць фраза, надрукаваная ў гэным жарале. Прыклад: Н. (Чч. 107). Гэта значыць, што прыказка ўзята з балоны 107 кніжкі Чачотавай, а туды яна лучыла будучы запісана ў Наваградчыне. Калі просьле прыкладу фразы на якое-колечы слова падана два ці колькі месцаў запісу, дык першае месца датычыць прыкладу й фразы, а засталыя толькі выясьнянай прыкладам фразы.

Ведама, фразы, прыказкі і інш. пашыраны ня толькі ў месцу іх запісу, але шмат шырэй, звычайна па ўсёй Беларусі.

Месца запісу паказана дзеля гэткіх увагаў:

а) Гэтага вымагае навуковы запіс і навуковае выданьне матар’ялу;

б) У нас ё людзі, ад каторых, з прычыны іх малога веданьня беларускае мовы або злое волі, часта можна пачуць: «Выдумана!», «Ня кажуцьі», «Нідзе ня чуваць!». Дык, тарнуючыся да варункаў, і дзеля гэткіх людзёў, паданы месцы запісаў.

Лучыла колькі фразаў, агульна пашыраных і ведамых, але без абазначаньня месца запісу. Так яны і паданы.

Усё — і прыклады із старых памяткаў — пададзена подле цяперашняга правапісу. Аўтар У Менску, 9. VII. 42 г

ЗМЕСТ

Перадмова 3
Перадмова да 2-га выданьня4
Скарачэньні5
I. Фразы 8
II. Прыказкі 15
III. Прывітаньні і зычэньні 20
IV. Ветлыя звароты22
Спадар, спадарыня 22
Ваша, Вашаць, Вашэця, самі, сам 23
Тайка 24
Сябра, сяброўка і таварыш, -ка 24
Няма ветлых зваротаў па бацьку 25
Адрысаваньні 26
V. Тое-сёе з сынтаксу 24
Ужываньне дзеяпрыслоўяў і дзеяпрыметнікаў 26
(Дзеяпрыслоўі (26); Пасыўныя дзеяпрыметнікі мінулага часу на -ны і -ты (27); Дзеяпрыметнікі на -лы (27); Хормы, як «памыўшыся» і «памыты» (28)
Да ўжываньня ступеняў прыраўнаньн 29
Выказаньне прыналежнас 30
VI. Ужываньне некаторых слоўных групаў 31
Абед і палудзеп 31
Адклад і адвало 31
Астацца, асталы і застацца, засталы; засьпец 32
Вялікі, вялізны, увелькі, веліч, узьвялічаць, вялічны 33
Гаспадар, -ыня, -ка, -ства, гаспадыня, спадар, гаспода 35
Гэты, гэны, той; гэт’кі, гэн’кі, такі; гэтак, гэнак; гэтта, гэнам і г. д. 37
Грамада, грамадзтва, грамадзянства, грамадзкасьць, грамадзянскасьць, грамадзейскасьць 39
Граць, гуля 40
Хусьце, адзетак, вопратка, уборы, прыборы, рызьзё 40
Далоў, далавах, далоўе; вопках, вонкі, звонку; знадворку 41
Емя, еміна і ежа, наедак; ядомы, ядкі; жыр; затаўка, закраса 43
Замыкаць, запіраць, зачыняц 45
Засьцілаць, накрыва 46
Кон. канаваць; конадзень; канчатак, канчальны, канечны 46
Крыўда, крыўдзіць, крыўдны, крыўднік, крыўдаваць 48
Места, местачка, мескі, месьціч; горад; сяло, аднасель 49
Нястача, галіта; загапа, ганьба, ганебны, ганьбаваць 51
Пара 53
Пераймаць, пярэймы; сустракаць, сустрэча; спатыкаць, спатканьнне 53
Прыяць, спагадаць, зычыць, жадац 54
Сенажаць, пожня; луг, лука, попл54
Судзьдзё, снасьць, снадзіва, скрыня, струмэнт, вупраж 55
Суцэльны і адзіны, адзіноства; задзіночыць і злучыць; адзінота; вылучыць і лучыць, лучн 57
Толькі — коль 60
Цьвіцець, цьвет і красаваць, краса; краск 60
Альфабэтны паказьнік выясьненых словаў крывіцкіх 63
Альфабэтны паказьнік словаў маскоўскіх, каторымі перакладзены крывіцкія 69
Ян Станкевіч і ягоны слоўнік (пасьляслоўе Вінцука Вячоркі) 72