Мільярд удараў  Юры Станкевіч

Мільярд удараў

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
75.5 МБ


Юры Станкевіч
Мільярд удараў
АПОВЕСЦІ АПАВЯДАННІ П'ЕСА
Другі фронт мастацтваў
Юры Станкевіч
МільярА удараў аловесці апавяданні п’еса
Мінск «Галіяфы» 2008
УДК 821.161.3-32 + 821.161.3-2
ББК 84(4Беи)
С 76
Серыя заснавана ў 2000 годзе
Рэдакцыйная к а л е г і я с е р ы і:
Зміцер Вішнёў (галоўны рэдактар), Міхась Башура, Валянцін Акудовіч, Ілля Сін
Станкевіч, Ю. В.
С 76 Мільярд удараў : аповесці, апавяданні, п’еса / Юры Станкевіч — Мінск: Галіяфы, 2008. — 324 с. — (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 978-985-6800-81-1
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс надыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія «Эрыніі», аповесць «Партрэт выпускніка на фоне “адлігі”», п’еса «Гарпіі», шэраг вострасюжэтных апавяданняў. Дзеянне прадстаўленых у зборніку твораў адбываецца ў нашым складаным часе, але на гэтай падставе аўтар выкрышталізоўвае мінулае і мадэлюе будучыню.
УДК 821.161.3-32 + 821.161.3-2
ББК 84(4Бей)
© Сганкевіч Ю. В., 2008 ISBN 978-985-6800-81-1 © Афармленне. ПУВЛ «Галіяфы», 2008
Мільярд удараў
Аповесці
Эрыніі
Міфы — гэта падзеі, якія ніколі не здараліся, але стала адбываюцца.
Салюстый, IV стагоддзе
* * *
Цягнік з Мегаполіса грукатаў, вывяргаючы дым, які трапляў праз адчыненыя вокны і ў вагоны. У самым куце ля акна сядзеў малады чалавек, апрануты ў танныя тэніску і нагавіцы. На каленях яго месцілася дарожная сумка, а на лоб быў насунуты пашарпаны стэтсанаўскі капялюш. Акрамя яго і яшчэ двух—трох пасажыраў, у вагоне займалі месцы скрозь цёмнаскурыя і яўна выхадцы не з гэтых мясцін. Дзеці іх, рознага ўзросту, з віскам і крыкамі нахабна блыталіся пад нагамі. Вакол знарок брыдкасловілі, нават жанчыны, іншасказальна даючы яму зразумець, хто тут гаспадары.
Але малады чалавек не рэагаваў. Нават, меркаваў ён, калі б яны тут заняліся грумінгам ці пачалі мастурбіраваць — яму пляваць. Ён моўчкі глядзеў у вузкае расчыненае акно, за якім, змяняючыся, праплывалі пустынныя, выпаленыя сонцам краявіды з рэдкімі, убогімі пасёлкамі, і думаў пра сваё.
* * *
Стаяла адчувальная ліпеньская спёка. Слупок тэрмометра часам перавальваў за адзнаку сорак градусаў па Цэльсію ў цені. Шмат людзей, у большасці сталых гадоў, раптоўна паміралі ў гэтыя дні ў сваіх
кватэрах-клетках, не абсталяваных кандыцыянерамі, у ліфтах, на вуліцах, ля крам, у іншых, часам не падыходзячых для такога, месцах. Дэфіцыт энергарэсурсаў у Мегаполісе толькі паглыбляў неспрыяльную сітуацыю; урэпще мала хто на гэта наракаў — пасля Катастрофы і такое існаванне лічылася амаль прымальным: на некалькі гадзін у суткі ўключалася святло, збольшага нават хадзілі аўто, працавалі крамы і выходзіла некалькі газет.
Сышчык КрымПа1 па імені Следак, з націскам на першы склад, але якога ўсе калегі і знаёмыя на­зывал! Слядак (на слэнгу і азначае — следчы), выехаў з адмысловым заданием у Паселішча. Ускосная прычына, з якой ён адправіўся ў далёкі шлях, была дастаткова кур’ёзнай, з дамешкам не зусім здаровай сенсацыйнасці, але цалкам падыходзячай для яго прыкрыцця.
Мясцовы апантаны на мянушку Імбэцыл, а Сля­дак адразу вызначыў для сябе, што «паганяла», магчыма, поўнасцю супадае з рэчаіснасцю, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, што адпавядала ступені яго палавога выспявання, пачаў паводзіць сябе неадекват­на. Прастымуляваўшы эрэкцыю, ён зякуліраваў у прабірку, а потым разам з двума—трыма непаўналетнімі лавілі якую дзеўку ці жанчыну, валілі яе на зямлю, распраналі і спрабавалі здзейсніць штучнае асемяненне — выліць у яе эякулят.
Участковы паліцыянт у чарговай справаздачы пра злачынствы, якія рэгулярна скіроўваў ва Упраўленне ў Мегаполіс, паведаміў і пра гэта, просячы ў адказ класіфікацыі такога ўчынку і свайго рэагавання, але яму адказалі не зусім дакладна, параіўшы змясціць вар’ята ў ізалятар, а пасля хоць бы і афармляць на прымусовую лабатамію, што ў апошні час даўно ўжо не выконвалася. Потым, пэўна, пасмяяўшыся, на рапарт участковага проста забыліся, але ў зоне Паселішча, як і паўсюль, сярод вялікай колькасці забойстваў адзін за другім адбыліся два
1 КрымПа — Крымінальная Паліцыя.
не зусім ардынарныя смяротныя выпадкі з прыкметамі гвалту, якія рэхам адгукнуліся і ў Мегаполісе. Сюды з гэтай прычыны, а яна і была асноўнай, і выехаў сышчык Слядак. Смяротныя выпадкі ніякага дачынення да Імбэцыла не мелі, у іх было шмат загадкавага, адбыліся яны на возеры ля Паселішча, і Слядак павінен быў у сціслыя тэрміны высветліць абставіны і разблытаць справы, аб’яднаныя ў крымінальным Упраўленні ў адну. Фармальна, для прыкрыцця, ён прыбыў па заяве на Імбэцыла. Ва Упраўленні нічога супраць не мелі, хіба што ўвялі ў курс справы мясцовага ўчастковага.
Слядак быў русавалосы, са светлымі вачыма, высакарослы трыццацігадовы мужчына, без прыкмет атлусцення і валасатасці на целе. Вынік этнічна блізкага шлюбу — бацька яго, жмудзін, паходзіў з Бал­ты!, а маці з беларускай сям’і — ён даволі змушана ўпісваўся ў стракатае навакольнае асяроддзе, у якім белае насельніцтва, нават у глыбокай правінцыі, было ўжо ў значнай і пагражальнай меншасці.
Урэшце ён праціснуўся да выхаду і пакінуў вагон. Мінуўшы абшарпаны будынак станцыі, ён рупгыў у напрамку да шэрых аднаі рэдка двухпавярховых будынкаў — гэта і было Паселішча.
Участковы ўжо чакаў яго. Слядак ведаў яго мянушку, дадзеную мясцовымі — Шэрыф. Шэрыф аказаўся налітым сілай каржакаватым мангалоідам, распісаным на бачных участках цела, акрамя твару, шматлікімі «тату».
«Так, — сказаў ён Следаку, як толькі яны паціснулі адзін аднаму рукі. — Вычварэнца я трымаю ў нашым пастарунку. Дарэчы, вы б там, у Мегаполісе, паспрыялі, каб мне далі якога памочніка. Адзін я тут, вядома ж, не магу даць рады: вы ж ведаеце, усё скрыміналізавана, прагніло, тых, хто сумленна працуе меншае, і яны ўжо не могуць абаранщь сябе».
Слядак уважліва агледзеў яго і выцер лоб насоўкай — было па-ранейшаму нязвыкла горача.
«Прызначце каго з тутэйшых самі», — параіў ён.
«Гэта немагчыма, бо тут свае законы. Ад страху ніхто на такое не рызыкне».
«Бяспраўе не толькі тут у вас, яно паўсюдна», — сказаў Слядак.
Абодва замаўчалі, прыглядаючыся адзін да аднаго. Сонца пераходзіла ў зеніт. Бязлітасная ліпеньская спёка апальвала іх твары. 3 далёкай мячэці пачуліся гукі паўднёвага намазу.
«Я тут агледжуся, — пас ля непрацяглага роздуму сказаў Слядак, — пажыву пару—тройку дзён. А пакуль мне трэба дзесьці спыніцца. Нашы нескладаныя справы начнём вырашаць ужо заўтра».
Шэрыф задумліва нахмурыў лоб. Яго раскосыя вочы ўтаропіліся ў нябачную кропку. ,
«Вам можна «кінуць косці» ў старога Крэза, — урэшце сказаў ён. — Той жыве адзін, праўда, не надта сімпатызуе людзям, так што можа і адмовіць. Станоўчае тое, што ў яго хаце ёсць прыбудова і няма клапоў».
«Крэз — гэта прозвішча ці «паганяла»?» «Паганяла».
Не згаворваючыся, яны рушылі з месца. Вострыя вочы Следака выхоплівалі фрагменты заняпаду: закіданыя смеццем люкі каналізацыі, брудныя лужыны, зграі варон, якія неймаверна размножыліся, і не толькі тут, пасля Катастрофы, спітыя тва­ры нестарых яшчэ мужчын і жанчын. На кароткі міг туга авалодала ім, але ён звыкла вярнуў сябе ў стан штодзённых спраў і клопатаў.
«Што так? — працягваў размову Слядак. — Чаму такая мянушка? Ён што, такі багаты? Крэз — хаха...»
Шэрыф сплюнуў пад ногі.
«Ён бедны, як мыш з мячэці. Пэўна, мянушка і дадзена ў насмешку, ад процілеглага. Жартаўнікоў хапае».
«Вы сцвярджаеце, што ён амаль адзіны ў гэтым квартале, у каго чыста?»
«Так, ён вельмі ахайны. Тут па начах не толькі забіваюць, a і гадзяць ад на групоўка другой, а больш белым: выкідваюць смецце абы-куды. Ну а ён прыбірае, на беразе возера асабліва. Яго лічаць юродам».
«Ён мясцовы?» — спытаў Слядак.
«Жыве тут даўно, а сам з Мегаполіса. На ім у мінулым адна «ходка».
«I якая?» — пацікавіўся Слядак.
«Мутняк. Не за «дзялюгу», наколькі я зразумеў. Я зрабіў запыт праз Сеціва і вось што даведаўся. Гадоў дваццаць назад ён лічыўся буйным навукоўцам, вёў нейкія распрацоўкі, адсядзеў тэрмін і там быццам пашкодзіўся ў розуме. У іх, «вучоных дзятлаў», гэта здараецца часта, — Шэрыф выдаў з горла нешта накшталт кароткага хіхікання. — Ну а потым пачаліся зачысткі, пасля — Катастрофа, але ён ужо апынуўся тут, у Паселішчы. Спачатку за ім нават сачылі, ён павінен быў штодня адзначацца ў мяне на ўчастку, а потым плюнулі і ўвогуле запамятавалі. Ён, на іх думку, цяпер не ўяўляе небяспекі».
«А на вашу?» — спытаў Слядак.
Шэрыф задумаўся на некалькі секунд.
«На мой погляд, ён і цяпер небяспечны. Але вар’ят. Небяспечны вар’ят, ха-ха...»
«Дык ён белы?»
«Так».
Яны ішлі па доўгай, амаль прямой вуліцы, імкнучыся трымацца зацені. Трупы падлеткаў, частка якіх у сезон працавала на плантациях, а цяпер альбо займалася дробным крадзяжом, альбо, брыдкасловячы, суткамі бадзялася вакол будынка школы, замест якой, тлумачыў Шэрыф, як і ў іншых месцах, тут быў цяпер створаны забаўляльны комплекс.
Слядак уважліва разглядаў жылыя блочный каробкі дамоў, якія больш нагадвалі баракі: з нізкімі, амаль плоскімі дахамі, комінамі над імі і маленькімі вокнамі. Часам яны перамяжоўваліся драўля-
нымі сялянскімі хатамі. Ля брамак і веснічак цёмнаскурыя дзеці і падлеткі адразу ажыўляліся пры іх набліжэнні. Яны яўна былі незадаволеныя ці рабілі такі выгляд і паводзілі сябе даволі нахабна: нешта гучна выкрыквалі, курчыліся і за спінай рабілі непрыстойныя жэсты.
«Нам не вельмі радыя», — пахмурна заўважыў Слядак.
«Да мяне яны прывыклі, а вы — белы, чужынец».
Дзве дзяўчынкі, мулаткі, мяркуючы па колеры скуры, з бояззю пазіраючы на Шэрыфа, наблізіліся да Следака і спыталі таго, ці не знойдзецца ў яго цыгарэты.
«Вось, — заўважыў, гыркнуўшы на іх Шэрыф, — праз год—два яны пойдуць па руках, а потым апынуцца ў бардэлях. Адзіная для ix перспектыва».
Слядак прамаўчаў. Думкі яго перакінуліся на іншае, а дакладна — на тую справу, па якой ён сюды прыбыў.
Першае забойства, а не няшчасны выпадак, як спачатку наўмысна яго класіфікавалі ва Упраўленні, адбылося каля двух тыдняў назад. Забіты — старэйшына шматлікай мясцовай цёмнаскурай групоўкі Іларыён — быў даволі багатым чалавекам і меў уплывовых сваякоў у Мегаполісе, якія адразу пачалі патрабаваць вышуку. Старэйшына, а паводле іх звычаяў купацца ў вадзе было забаронена, вырашыў паплаваць па возеры ў спецыяльна прыстасаванай для яго надзіманай гумавай камеры-лодцы без суправаджэння целаахоўніка. Камеру к вечару знайшлі, але пустую. Ларыён, як тут яго звалі, знік. Слядак ведаў, што дыягностыка смерці ад утаплення часта бывае цяжкай, толькі комплекс прыкмет і выкарыстанне лабараторных метадаў даследавання дазваляюць правільна ўстанаўліваць прычыну. Тым не менш пасля таго, як труп з утварэннем гніласных газаў усплыў — а тады, як і цяпер, было вельмі спякотна, — прыбылы судмедэксперт, якога за-
прасілі сюды за вялікія грошы, агледзеў яго, узяў на пробу для аналізу літр вады з вадаёма і зрабіў заключэнне. Слядак памятаў некаторыя самыя істотныя яго часткі. Паколькі нябожчык пры жыцці не пакутаваў ад ішэміі ці гіпертаніі, раптоўнасць смерці ад інфаркту ці інсульту амаль выключалася. Тып утаплення быў нехарактэрны. Пры сапраўдным утапленні ўзнікае тыповая асфіксія: спачатку рэфлекторная затрымка дыхания, якая працягваецца да хвіліны, потым вада трапляе ў лёгкія. На­став стойкае спыненне ў выніку паралічу дыхальнага цэнтра, а праз пяць—дзесяць хвілін і спынен­не сэрца. Тут жа быў іншы выпадак.
Нябожчыку быццам не было нагоды скакаць у ваду з камеры — плаваць ён не ўмеў. А вось на яго чэрапе былі выяўленыя яўныя механічныя пашкоджанні касцей, да таго ж адно вока было выбіта. Пашкоджанні былі, як адзначыў медэксперт, прыжыццёвага характару, гэта значыць атрыманыя да раптоўнага ўтаплення.
Другая заўчасная смерць — таксама ў межах возера — напаткала ўладальніка мясцовага спіртавога завода Зураба. Зураб, як ведаў Слядак, таксама быў у гэтых мясцінах з прышлых людзей. Выхадзец з Каўказа, ён пачынаў тут з малога, быў да Катаст­рофы спачатку простым рамеснікам, але неўзабаве «падняўся» на гандлі спіртным, заснаваў заводзік, дзе ў яго працавалі каля ста трыццаці наймітаў з мясцовых, пасля чаго прывёз сюды жонку на імя Зарэ, якую тут звалі Зара, і трох дзяцей.
Зара выконвала на заводзіку абавязкі бухгалтара і эканаміста. I яна, і Зураб адразу вызначыліся нечалавечай лютасцю і пагардай да сваіх падняволеных рабочых, усяляк аблічваючы іх у грошах і зневажаючы пры гэтым годнасць мясцовых.
Зураб, у адрозненне ад болыпасці сваіх супляменнікаў, не цураўся вады, лічыў сябе выдатным плыўцом і не раз заплываў у возеры на кіламетр і нават далей. Але праз тыдзень пасля нечаканай гібелі Ла-
рыёна амаль тое ж самае здарылася і з ім. Акрамя характэрнай эмфіземы лёгкіх і пены вакол дыхальных адтулін носа і рота, эксперт адзначыў усё тыя ж механічныя паіпкоджанні ў выглядзе неглыбокіх ран на чэрапе, быццам ад удараў вострым предметам, і выбітыя — і ад таго выцеклыя — абодва вокі.
Паколькі Зураб дагэтуль нямала аддаваў, ці, як тут казалі, «скідваў», у Мегаполіс, дзе ў яго даўно з’явілася і акуратна збірала даніну «крыша», то яго смерць таксама непрыемна закранула чыесьці інтарэсы. Слядак добра разумеў, чаму ён павінен тут асцярожна вышукваць матэрыял, рабіць свае высновы. Усё гэта не вельмі задавальняла яго самалюбства, бо ён лічыў сябе вартым і на большее.
«Скажыце, — праз пеўзу спытеў ён Шэрыфд, — нябожчыкі маглі стець ехвяремі свеёй жорсткесці, педмену, мехлярства ці яшчэ якіх негетыўных дзеянняў у адносінех де мясцовых?»
«Сумніўна, — едкезеў Шэрыф. — Яны, мясцовыя, тут усе, тек бы мовіць, «празрыстыя». Хоць я не выключаю і такой версіі. Урэшце, вам і мне, невуку, разбірацца».
Слядак прапусціў апошнюю яго заўвагу між вушэй. Яны ўжо ішлі завулкам, і ён марыў пра адзінае: як ён хутчэй кіне сваю сумку на які ложак у прыбудове незнаёмага яму Крэза і пойдзе на возера. У спецакадэміі ён нейкі час быў чэмпіёнам па плаванні вольным стылем і цяпер хацеў паплюхапда ў вадзе, скінуць стому пасля дарогі, а потым перакусіць — у яго было з сабой некалькі бутэрбродаў — і, магчыма, заняцца справамі.
Між тым прыкметы заняпаду і галечы ўсё часцей траплялі ім на вочы. Некалькі нямоглых старых сядзелі на лаўках ля сваіх брамак, панура праводзячы ix вачыма. Тут больш было белых, і нешматлікія дзеці, а нараджальнасць сярод тутэйшых, як ён ведаў, амаль што перапынілася, занята пазіралі на прышэльцаў. Усё гэта моўчкі, і Слядак міжволі адчуў вусціш. Там-сям ён прыкмеціў пад нагамі
выкарыстаныя трубачкі шпрыцаў. Групка п’яных мужчын і жанчын рознага колеру скуры насцярожана сцішылася пры іх набліжэнні.
«Вы тут быццам ва аўтарытэце», — сумна пажартаваў Слядак, звяртаючыся да Шэрыфа.
Той, пэўна, гумару не зразумеў, бо ў адказ паляпаў па кабуры, з якой паблісквала металам дзяржанне пісталета, і грубавата сказаў:
«Права на зброю. Тут паважаюць толькі яе і сілу, а калі раптам заўважаць за табой якую слабіну, то адразу цябе ж і на конус. Ха-ха...»
«Так», — згадзіўся з шэрыфавай банальнасцю Слядак. На самай справе, як ён ведаў, бо штодня сачыў за аператыўнай інфармацыяй, становішча было яшчэ болып складанае. Самымі небяспечнымі ўзброенымі бандамі былі не тыя, якія падламвалі крамы, каб спехам нахапаць там гарэлкі, кансерваў і дэфіцытнай электронікі, а наркаманы, што не маглі прабіцца да дылераў, якіх бязлітасна паменшала ў сувязі з разбурэннем многіх хімічных прадпрыемстваў і выраджэннем натуральных месцаў вырошчвання опіумных культур. Магчыма, нават верагодна, звязаў ён у думках, і Ларыён быў адным з такіх дылераў. Цяпер жа большая частка наркатычнай плыні, якая так расквітнела дзесяцігоддзі назад — у час так званай першай сексуальнай рэвалюцыі і славутай еўрапейскай дэмакратыі, якая пакутавала ад самаедства, — аказалася амаль абязводжанай. Дылераў меншала. Наркама­ны збіваліся ў групоўкі, узбройваліся і нападалі на бальніцы, аптэкі, склады хімпрэпаратаў, шпіталі, а калі ім не ўдавалася набыць тое, што іх цікавіла, упадалі ў агрэсіўную дэпрэсію і станавіліся неадэкватнымі.
Іх бандфармаванні тым не менш схематычна напаміналі армейскія падраздзяленні: брыгада (пяць— дзесяць баевікоў), звяно (ад дзвюх да пяці брыгад), трупа (два ці пяць звенняў), супольнасць (некалькі труп). Многія чальцы бандаў, наадварот, самі не
ўжывалі наркотыкаў, але, здабыўшы іх, паспяхова гандлявалі ці здавалі ўсё адразу аптавікам.
Яны прайшлі яшчэ колькі шляху, прамінулі разбураную царкву, напаўгнілыя аднапавярховыя і двухпавярховыя будынкі, ля ўвахода ў адзін з іх ляжала напаўаголеная ці то п’яная, ці то пад уздзеяннем наркотыкаў жанчына, ад якой шаснулі ўбок нейкія цені, — Шэрыф толькі плюнуў — і ўрэшце апынуліся перад даволі высокай агароджай з радам іржавага калючага дроту наверх яе. За агароджай былі відаць бляшаны дах, вокны, спавітыя раслінамі, і верхаліна пладовага дрэва.
Шэрыф спыніўся.
«Мы прыйшлі, — сказаў ён. — Мяркую, ён дома, бо рэдка калі адлучаецца». ,
«Дамасед?» — з цікавасцю аглядваючыся навокал, спытаў Слядак.
«Не зусім. Яго тут не раз пагражалі спаліць і, пэўна, спалілі б, каб ён, па-першае, не быў «закручаны», а па-другое, жыў дзесьці ў канцы Паселішча ці ўвогуле на водшыбе. А так пабойваюцца, што вецер можа змяніцца і згараць іх жа дамы».
«Што так? — выказаў здзіўленне Слядак. — Про­сты ж народ памяркоўны да беднякоў, юродаў...»
«Таму што ён — разумны юрод. У яго дзіўныя думкі, ён дэманстратыўна пагарджае некаторымі людзьмі за ix недахопы, рабскую пакорлівасць, напрыклад, як ён лічыць, а ім гэта не падабаецца. Урэшце, самі пабачыце, вядома, калі ён дазволіць вам пажыць колькі дзён. Я мог бы націснуць на яго, але гэта на крайні выпадак. На жаль, у нас тут няма не толькі гатэля, а нават і якой занядбанай начлежкі, а то б вы цяпер не хадзілі са мной па завуголлях».
«Перадусім, як мы пагрукаем у дзверы, давядзіце мне адну з яго так званых дзіўных думак, — нечакана папрасіў Слядак. — Галоўную ён, пэўна, ужо не раз выказваў?»
«Самі даведаецеся, — паціснуў плячыма Шэ­рыф. — Урэшце, калі ў двух словах... Ён неяк
сцвярджаў, што наш Сусвет — Сімуляцыя, створаны штучна і не што іншае, як інфармацыя. За гэта трызненне яго, пэўна, калісьці і скіравалі на нары».
«I гэта ўсё?»
«Яшчэ ён гаварыў, што чалавецтва з часам ператворыцца ў малпаў».
«Ён гэта вам паведаміў ці яшчэ каму?» — спытаў Слядак.
«Не толькі мне, вядома, а шмат каму. Першым мне пра гэта далажыў Штучнік».
«Штучнік — гэта ваш інфарматар?» — прафесійна здагадаўся Слядак.
«Ну, які ён інфарматар, — пакрывіўся Шэрыф. — Так, ад выпадку да выпадку. Дурагон. Адным сло­вам — штучнік. Я яму і псеўда адпаведнае прыстасаваў».
Шэрыф паляпаў далонню па кішэні, выцягнуў плоскі кітайскі партсігар, вылавіў з яго губамі цыгарэту і пстрыкнуў запальнічкай, што была ўманціравана ў яго ж. Дым ад танната тытуню паплыў, раствараючыся ў паветры. Слядак паморшчыўся, бо не паліў.
«Раней, да Катастрофы, за такія думкі адразу зачышчалі, — дадаў участковы. — Цяпер усім на ўсё пляваць».
Шэрыф выцер твар і шыю ад поту насоўкай і, падыміўшы хвіліну, далікатна затаптаў недапалак.
«Я паслаў запыт праз Сеціва...» — пачаў ён тлумачыць, але нечакана змоўк.
Абодва азірнуліся, бо за іх спінамі пачуўся ха­рактерны шоргат ад чыіхсьці крокаў.
«А вось і гаспадар», — сказаў Шэрыф.
Крэз быў даволі высокі, з квадратным тварам і голым, без ніводнага валаска чэрапам. Глыбока запалыя яго вочы незразумелага колеру сустрэліся з позіркам Следака. Той міжвольна адзначыў для сябе, што ў вачах старога не было бачна і нават не адчувалася ніводнай прыкметы шаленства, а наадварот, быў (Слядак у думках пашукаў і хутка вызначыў слова) стаічны спакой.
Ён павітаўся, але Крэз не адказаў. Шэрыф, разбураючы між тым напружаную паузу, пасунуўся да старога ўсутыч і паклаў таму руку на плячо.
«А мы да вас, дзядуля», — усміхнуўся ён, паказаўшы рэдкія, жоўтыя ад нікаціну зубы.
«Мне цяпер збірацца? — адразу спытаў Крэз. — Ці спачатку будзеце па хаце шманаць?»
Ён рашуча скінуў з пляча руку ўчастковага, але той не пакрыўдзіўся, а наадварот, засмяяўся ўжо па-сапраўднаму — гучна і хрыпата.
«Не ў тэму вы каціце, Крэз, — урэпще сказаў ён, абарваўшы разам смех. — Мы не збіраемся вас арыштоўваць, а потым упакоўваць на нары. Я прывёў вам на пастой чалавека з Мегаполіса. На пару— тройку дзён. У яго тут, дарэчы, справы». ,
«Я заплачу вам колькі скажаце», — дадаў і Слядак, звяртаючыся да старога ветліва, хоць і не паддобрываючыся.
Зноў запанавала паўза. Было бачна, што Крэз вагаўся, але яго падганяла спёка: клятчастая зношаная і брудная яго кашуля ўзмакрэла, і дыхаў ён цяжка.
«Заходзьце, — урэпще азваўся ён. — Згода. Але не больш як на тры дні. Плату гатоўкай і наперад».
* * *
Слядак крочыў да вады. Па дарозе ён высвеціў на дысплеі свайго надалонніка даныя пра возера, скачаныя з камп’ютэрнай сеткі яшчэ раней. Цяпер ён чытаў:
«Скруды, возера ў бас. р. Гуда. Уваходзіць у паўночна-ўсходнюю трупу азёр. Пл. люстра 44 км2, найб. глыб. 30,5 м, сярэдняя 7,9 м. Аб’ём вады 210 млн м®. Вадазбор 213 км2 буйнаі сярэдняўзгорысты, з участ­кам! забалочаных нізін, складзены з марэнных сутлінкаў, быў раней значна разараны, 13 працэнтаў пл. пад лесам. Схілы выш. да 30 м, стромкія (на 3 м
спадзістыя) сугліністыя і пясчаныя. На У і ПдУ блізка абрываюцца каля ўрэзу вады. Уздоўж усх. берага цягнецца озавая града, парослая лесам. Берагавая лінія (даўж. 68,4 км) моцна зрэзана, асабліва на 3. Берагі нізкія, пясчана-галечныя, пераўвільготненыя. Шырыня поймы ад 15 да 200 м. Востраў (агульная пл. 2,6 км2). У малаводныя гады колькасць астравоў можа павялічвацца да 3. Найбольшая глыбіня ў паўднёвым плёсе. Мелкаводдзе пясчанае, пясчанагалечнае і камяністае. Празрыстасць да 8 м. Мезатрофнае. Упадаюць больш за 17 ручаёў. Уздоўж бе­рага паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Урэчнік, рагаліснік, эладэя, харавыя водарасці растуць да глыбіні 8 м...»
Слядак пакінуў чытаць і пстрыкнуў кнопкай. Тэкст на дысплеі знік. Урэшце, зусім не гэта «про­за» яго цікавіла цяпер, калі ён набліжаўся да вады. Паскараючы міжволі крокі, ён падумаў пра тое, што заўсёды любіў ваду, аж з дзяцінства, калі яшчэ да Катастрофы бацькі вадзілі яго ў басейн, а потым ён амаль кожнае лета з’язджаў на вялікае вадасховішча, штучна створанае колькі год назад у сувяз! з будаўніцтвам даўно спыненай цяпер атамнай электрастанцыі.
Мінуўшы раён смеццевых звалак, Слядак агледзеўся. Узбярэжная паласа возера была пакрыта рэдкім хмызняком, вольхай, якая месцамі ўтварыла цэлыя гушчары, а таксама маларослымі, гузаватымі дубамі. Тут жа расло многа ляшчыны. Чорная глеба і вільгаць, якая раз-пораз чвякала пад нагамі, пэўна, давалі магчымасць сяліцца і расці тут пралесцы, макрыцы, кісліцы, чартапалоху, аеру, падбелу, малачаю і япгчэ пімат якім раслінам, назваў якіх ён не ведаў. Ён пакрочыў далей, выбіраючы месца, дзе можна было спыніцца, але ўсюды было аднастайна задушліва і вільготна, пакуль урэшце ён не знайшоў адносна чысты і пясчаны кавалак берага.
Некалькі кнігавак з істэрычнымі крыкамі пачалі лётаць у яго над галавой, але неўзабаве сцітпыліся і
адляцелі ў бакі. Шэрая варона нязграбна прайшлася па ўзгорку непадалёк, з цікавасцю пазіраючы на чалавека цёмнымі пацеркамі вачэй.
Слядак удыхнуў у грудзі паветра і знерухомеў, аддаючыся незнаёмым дагэтуль пачуццям. Пакрыты смогам Мегаполіс, які ён часова пакінуў, бьщцам адышоў у мінулае, выпаў з жыцця, як разам выпадае згнілы і аджылы сваё хворы зуб.
Ён скінуў красоўкі і застаўся басанож. Калі ён вось так ступаў нагамі па зямлі? Колькі часу прайшло з той пары?
Ён распрануўся і зайшоў у ваду. Грунт быў цвёрды, пясчаны і без прыкмет глею. Па меры руху наперад вада дасягнула яму каленяў, пояса, паднялася да грудзей, і тады ён набраў у лёгкія паветра і адштурхнуўся ад дна. Далёкі востраў наперадзе, на які Слядак зрэдку кідаў позірк, быў яму арыенцірам. Але да вострава ён не паплыў, вырашыў зрабіць гэта пасля, напрыклад, заўтра ці пазней. Ён перакуліўся на спіну і застаўся так ляжаць на вадзе, углядаючыся ў неба, па якім зрэдку паўзлі белыя празрыстыя аблокі. На кароткі міг пачуццё шчасця цалкам ахапіла яго.
Ён доўга ляжаў так, амаль што выключыўшы сябе з адчування часу, калыхаючыся ў халаднаватых хвалях, толькі зрэдку варушыў нагамі і кісцямі рук, каб заставацца на плаву. Але стан няўцямнай трывогі і напружанасці, які суправаджаў яго ўсе апошнія гады і які пачаўся даўно, нават перад Катастрофай, і цяпер звыкла апанаваў яго. У дум­ках Слядак вярнуўся назад, да гутаркі са сваім на­чальникам, якога ўсе звалі Гектар. Белы, ён, як хадзілі чуткі, быў чальцом «Паўночнага Кардона» — забароненай суполкі, якая змагалася за правы белай меншасці. Гектар выклікаў яго, каб даць наказ на дарогу, але не толькі. Слядак ведаў яго як скрытнага, але рашучага чалавека, дарэчы, земляка. У ix адбылася кароткая гутарка без сведкаў.
«Я даўно сачу за табой, ведаў і тваіх бацькоў, — гаварыў яму напаследак Гектар — сівы, знешне малапрыкметны чалавек з такім жа малапрыкметным, ардынарным тварам, але лоб яго быў па-мужчынску высокі, а з-пад надброўяў небяспечна свяціліся жывым розумам вочы, — і задание, з якім ты едзеш у Паселішча, мае два напрамкі. Адзін — афіцыйны: ты павінен раскрыць што-небудзь пра забойствы і прадставіць, калі здолееш, доказы вінаватасці злачынцы ці злачынцаў, а другі — крыху іншы: ты таксама павінен раскрыць, што здолееш, пра забойствы, знайсці таго ці тых, хто іх здзейсніў, і паведаміць іх імёны спачатку асабіста мне. Той чала­век ці людзі, адзін, два іх, тры ці нават пяць, магчыма, маюць мэты, якія супадаюць з нашымі. I тады першы напрамак тваіх вышукаў будзе ануляваны, але гэта ўжо толькі мая справа».
«Чалавек ці людзі, якіх я, можа, і знайду, — яны маюць для нас нейкую асабістую каштоўнасць?» — спытаў ён тады.
«Так, — адказаў Гектар, — у нас мала аднадумцаў, здольных на дзеянне. Нехта пачынае знішчаць наркадылераў ці бандытаў? Выдатна! Калі ж мы ўсе ў розных кутках знойдзем адно аднаго і аб’яднаем сілы, то цалкам верагодна, выжывем самі і не дапусцім прыніжэння сябе і сваіх блізкіх».
«А ўвогуле, яны якія — нашы мэты?» — зноў крыху наіўна запытаўся ён тады.
«Я сам не больш як фігура на шахматнай дошцы. Ты малады, здаровы, але і ты — пакуль што толькі выканаўца. Так што дзейнічай».
...Слядак прыўзняў галаву і абвёў вачыма бераг і месца, дзе ляжала яго вопратка. У яго быў нож, які, вядома, ён з сабой не ўзяў, а пакінуў на беразе. Там было пуста, і ён зноў лёг патыліцай у ваду і заплюшчыў вочы.
Але так ён прабыў нядоўга. Раптоўны шолах і рэзкі посвіст над галавой, а потым адчувальны моцны ўдар па твары, быццам анучай, прымусілі яго
даць нырца. Вынырнуўшы, Слядак імкліва агледзеўся па баках — нікога і нічога не ўбачыў, ніякай небяспекі, але незразумелы страх пасяліўся ў ім і прымусіў неадкладна плысці да берага, а плаваць хутка ён умеў з дзяцінства. Зноў быццам нейкі цень пагрозліва праслізнуў над яго галавой, ён нават адчуў над плячыма халодны подых, як ад нечаканага парыву паўночнага ветру. А потым ён, што самае дзіўнае, пачуў смех.
Калі ногі яго неўзабаве намацалі дно, ужо ля самага берага, ён няўпэўнена азірнуўся, паглядзеў у неба над ім, але нічога і нікога не ўбачыў. Сля­дак таропка апрануў кашулю, нагавіцы і скіраваў да дома Крэза тым жа шляхам, якім і прыйшоў сюды, — берагам возера. *
Неўзабаве ён дасягнуў ускраіны Паселішча, і, як і раней, яго зноў пры выглядзе мясцовых людзей і наваколля ахапіла пачуццё сораму, прыніжэння і злосці. Насустрач яму мільгалі не людзі, а хутчэй за ўсё нейкія невыразныя іх падабенствы, «людзі-цені», як ён ахрысціў іх у думках. Патухлыя позіркі, вузкія сутулыя плечы, уцягнутыя ў іх галовы невялікага памеру, ён мог бы пабіцца аб заклад, што памер гэты ніжэйшы за нармальны, мітуслівая хада, пэўна, у спрадвечных пошуках алкаголю, наркатычнай дозы і, вядома, неабходнай для існавання пайкі. А развярні іх і падштурхні ў процілеглы бок — пойдуць і туды, бо ім — усё адно.
У многіх ён заўважыў на руках электронный бранзалеты, якія з’явіліся адразу пасля Катастрофы і якімі былі «акальцаваныя» ў асноўным тыя, хто адбываў пакаранне ў калоніях агульнага рэжыму з правам работы за межамі тэрыторыі, — звычайныя відазмененыя рабы. Слядак ведаў таксама, што ні зняць, ні перапраграмаваць прыстасаванне нельга. Калі ж хто асмеліцца яго сапсаваць ці спілаваць нажоўкай, сігнал адразу пойдзе на пульт аператару, пасля чаго парушальніка, калі ён не знойдзе спосаб блакіроўкі, чакае значна больш жорсткае пакаранне.
Вядома, калі яго паспеюць злавіць. Як ён ужо ведаў, многія з іх працавалі на плантациях цыбулі альбо агуркоў ці бульбы на ўскраінах Паселішча. Частка жанчын выходзіла на асфальтавы шлях, які вёў да Мегаполіса, дзе яны гандлявалі садавіной ці зараблялі прастытуцыяй. Кіравалі імі, як правіла, прыхадні, болыпасць з якіх — цёмнаскурыя (яны былі арганізаваныя і энергічныя), зневажаючы і прыніжаючы першых, якія калісьці называліся тут аўтахтонамі і тытульнай нацыяй.
Быццам разам прарвала гаць, і ўся прастора ад Міжземнага да Нарвежскага мора перакулілася з ног на галаву і на працягу якіх двух—трох дзесяцігоддзяў стала замест Еўропы... Еўрабіяй, ад спалучэння назваў Еўропы і Аравіі. Тэрмін гэты, прыдуманы значна раней, з лёгкай рукі сацыёлага і навукоўца Бат Йеар, якая, дарэчы, знікла без вестак падчас Катастрофы, так і прыжыўся, увайшоўшы апошнім часам нават у афіцыйную дакументацыю. Але яшчэ да Катастрофы масавы тэрарызм ператварыў еўрапейцаў у баязліўцаў, прымусіўшы іх спачатку ўсяляк запабягаць перад новымі варварамі, а потым і поўнасцю саступіць ім месца пад сонцам.
Якраз тады былі зарэзаныя ў сваіх кватэрах, пад’ездах, леціпгчах і так нешматлікія прадстаўнікі эліты: навукоўцы, пісьменнікі-радыкалы, мастакі, палітолагі, нават некаторыя музыкі-барды і спевакі. I калі ў далёкім мінулым, як ведаў Слядак з падручнікаў па гісторыі, гома сапіенс выцеснілі неандэртальцаў з тэрыторыі сучаснай Еўропы, цяпер гэтак жа, з механічнай дакладнасцю маятніка, у новым варыянце адбываўся, хутчэй, заканчваўся адваротны працэс.
Сонца, між тым, хілілася бліжэй на захад. Крыху пасвяжэла, толькі дым ад нешматлікіх пажараў на закінутых тарфяніках казытаў горла і вочы. I цяпер, як увогуле днём ці ноччу, над Паселішчам стаяў грукат барабанаў: у бараках і былой школе працавалі музычныя аўтаматы, якія бясконца вывяр-
галі на нізкіх частотах афрыканскі джазавы рытм, і Слядак раптам успомніў старажытнага філосафа Шапенгаўэра. Той неяк заўважыў, што, бадай, узровень шуму, які можа вытрымаць чалавек, адваротна прапарцыянальны яго інтэлекту.
Крэз сядзеў на драўлянай напаўгнілой калодзе перад сваімі дзвярыма — пэўна, чакаў нязванага пастаяльца.
«Я наведаў возера, — паведаміў яму Слядак, — і добра паплаваў».
Крэз дапытліва глядзеў на яго.
«Вам не варта рызыкаваць, — урэшце азваўся ён. — На возеры сталі гінуць людзі. 3 невядомых прычынаў». ,
«Тое, што часам невядома ўсім, становіцца зразумелым для некаторых. Ва ўсялякім разе кожны з іх вызначае для сябе сваё тлумачэнне таму, што здарылася. Вы ж таксама, пэўна, зрабілі выснову?» — скончыў сваю заўвагу Слядак.
«Так, — кіўнуў гаспадар дома. — Але вам мая выснова, магчыма, падасца дзіўнай. Так што без паўлітра мы наўрад ці разбяромся».
«Яшчэ не позна, і ваша мясцовая крама, верагодна, не зачынена. Я зараз выдам вам, так бы мовіць, аванс, і мы з вамі працягнем гутарку», — закінуў вуду Слядак.
Крэз адразу ажывіўся, хоць і не згубіў самавітасці. Ён падняўся на ногі і сказаў:
«Думка ваша цалкам прыстойная. Што яшчэ трэба старому чалавеку ў гэтым жыцці? Глытокдруті гарэлкі і — размова з цікавым субяседнікам. Вы згодны?»
Слядак прынёс грошы і параіў старому купіць акрамя гарэлкі і што-небудзь паесці. Той ахвотна, без цырымоній згадзіўся і пайшоў.
Прыкладна праз паўгадзіны Крэз вярнуўся. Ён паставіў на стол літровую бутэльку таннага мясцовага віна, паклаў хлеб і нават бляшанку мясных
кансерваў. Слядак дабавіў да гэтай сціплай закускі свае камандзіровачныя бутэрброды, і яны селі за стол. Стары наліў віна ў шклянкі.
«Я заплыў далёка ад берага, — асярожна працягнуў напрамак гутаркі, які яго найбольш цікавіў, Слядак. — Я добра плаваю, і мне, мяркую, баяцца няма чаго».
«Ганцу — першая шклянка», — стары нетаропка праглынуў алкаголь. Праз хвіліну твар яго паружавеў, а мова стала больш гладкай і выразнай.
«Вы бачылі востраў? — спытаў стары і, не чакаючы адказу, працягнуў: — Ад берага да яго кіламетры тры — тры з паловай. Месца там гіблае, балотцы, твань, нават рыбакі там не спыняюцца, але з пачатку лета там жывуць».
«Жыве хто?» — спытаў Слядак.
«Эрыніі».
Слядак папярхнуўся.
Стары нібы са спачуваннем зірнуў на яго.
«У вас, пэўна, бракуе адукацыі, — з’едліва сказаў ён. — Вам патлумачыць, хто такія — эрыніі?»
«Не трэба, — усміхнуўся Слядак. — Калісьці я вучыўся на гуманітарным факультэце. Такія яшчэ існавалі да Катастрофы. — Потым, — ён раптам спахмурнеў, — калі ў падземцы згвалцілі і забілі маю сястру, я добраахвотна пайшоў у крымінальны вышук, а пасля таго, як мяне паранілі і выдалілі нырку, — у КрымПа.
«Выбачайце. Мне шкада, вельмі шкада».
Слядак наліў сабе і старому і адразу ж выпіў сам.
«Эрыніі, наколькі я ўспамінаю, багіні пометы, і пражывалі яны, паводле міфа, у пекле».
«А хіба тут, у нас, не пекла? — спытаў Крэз. — I хіба яны, эрыніі, не могуць існаваць і цяпер, калі наш свет, што ўжо даўно і паспяхова даказалі філосафы і навукоўцы, гэта ўсяго толькі СімуляцыяЧ»
«Навукоўцаў і філосафаў менавіта за гэта і павыразалі яшчэ да Катастрофы, — перабіў яго Сля-
дак. — I галоўная праблема ў тым, што пры ва­шим варыянце пабудовы свету, дзе ўсё: субматэрыя і мы — віртуальныя, мы ўвогуле ніколі не атрымаем дакладны адказ на гэтае балючае пытан­ие. Хіба не так?»
«Ёсць шмат ускосных доказаў. Эрыніі, мяркую, адзін з такіх. Я іх бачыў».
«Вы бачылі доказы?»
«Я бачыў эрыній!»
На даўно няголеным твары Крэза з’явілася нешта накшталт пяшчотнага натхнення, а ў вачах нечакана для Следака бліснуў вар’яцкі агеньчык.
«Дзе вы іх бачылі?» — вяла пацікавіўся Слядак.
«На востраве».
«Так-так, — са скептычным недаверам азваўся Слядак і нават усміхнуўся, нібы ўбогаму, але спахапіўся і схаваў усмешку. — Дарэчы, як яны выглядалі?»
Стары задумаўся, але праз паўзу ўпэўнена сказаў:
«Звычайна, маладыя жанчыны, прыгожыя. На перадплеччы ў кожнай аднолькавая татуіроўка».
«I якая?»
«Выява птушкі ў палёце. Чайкі».
«Па-вашаму, маладыя жанчыны могуць лётаць? Эрыніі ж быццам лёталі?»
«Яны пераўвасабляюцца. Валодаюць магіяй».
«Наколькі я ведаю, эрыніі лічыліся пачварнымі старымі бабамі са змеямі ў валасах і пугамі ў ру­ках», — не ўтрымаўшыся, зноў аспрэчыў Слядак.
«Гэта памылковасць. Вы ж іх не бачылі, а я — як весь вас цяпер. I дарэмна вы не верыце. А вось многія сустракаліся і з лесуном, і з вадзянікам, і з гно­мам!, дамавікамі, русалкамі, і іншымі істотамі, існаванне якіх так упарта абвяргаюць навукоўцы. Я раней шмат чытаў, тады было яшчэ многа кніг, і тоесёе памятаю і цяпер. Так, восемдзесят з гакам гадоў назад, амерыканскі заолаг Айван Сандэрсан зафіксаваў у балотах Камеруна птэрадактыля. Ля берагоў Афрыкі злавілі цэлаканта — лічылася, што гэ-
тая кісцяпёрая рыбіна вымерла яшчэ да эпохі дыназаўраў. Пілоты, якія праляталі над возерам Хайыр, разгледзелі і сфатаграфавалі плезіязаўра. На Гамбійскі марскі курорт выкінула труп пяціметровага кроназаўра. Гэта толькі з боку біялогіі. А колькі чутак, паданняў, легенд пра ўсялякіх цмокаў, гномаў, эльфаў, фей... Каб іх не існавала — пра іх бы і не ўспаміналі. Не станеце ж вы аспрэчваць такія з’явы, як прагерыя, гамеапатыя, тэлегонія, партэнагенез? Іх таксама абвяргаюць навукоўцы, але яны існуюць».
«Але ж і вы — былы навуковец. Дарэчы, чым вы займаліся, калі гэта не сакрэт?» — з максімальнай тактоўнасцю пацікавіўся Слядак.
«Я — доктар сацыялогіі. У мінулым, вядома».
«А за што, прабачце, вы жывяце? Вам жа трэба нешта есці, апранацца і сагравацца зімой...»
«У мяне ёсць у Мегаполісе дачка. Яна зрэдку дасылае мне грошы, астатнія я здабываю сам. Мне, як вы бачыце, многа не трэба. Тут каму з мясцовых іншы раз патрабуецца скласці скаргу ці напісаць ліст. Ідуць да мяне».
«А чаму вы вырашылі, што мы з Шэрыфам прыйшлі вас арыштоўваць?»
«3 Мегаполіса проста так, без нагоды, да мяне не з’явяцца».
«А што вы скажаце пра Імбэцыла? — змяніў тэму Слядак. — Я, дарэчы, у вашых месцах, каб «праехацца» па гэтым дзіўным казусе».
«Ды што тут разбірацца? Цяпер шмат падобных. Іншым разам мне здаецца, што натуралы ў галіне сек­су скончыліся яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя. Вось вам наглядный адрыжкі дэмакратыі. 3 аднаго боку, былі, груба кажучы, педэрасты, з другога — смяротнікі. Хто пераможа, можна было сказаць адразу. Успомніце, як калісьці ў сталіцу Усходняй імперыі завезлі ўжо і надзіманых кароў для заафілаў, а перад канцэртам нейкай попспявачкі з Захаду, каб не праліўся дождж, разганялі хмары з дапамогай спецыяльных летакоў. Урэшце, вы тады яшчэ толькі нарадзіліся».
«Hy і што б вы зараз параілі?» — спытаў Слядак.
«Я прысудзіў бы вычварэнцаў да лабатаміі. Яны б пераўтварыліся ў шчасліўцаў і не стваралі б нам праблем».
«А вы маргінал», — усміхнуўся Слядак.
Ад выпітага танната віна твар Крэза хваравіта пачырванеў. Гаворка стала з болыпымі паўзамі. Бачна было, што доза старога набрана, яму цяжка дыхаць, і ён стаміўся. Слядак адразу развітаўся і сказаў, што пойдзе спаць у прыбудову, а размову яны працягнуць заўтра. Стары не пярэчыў.
* * *
А
Раніцай наступнага дня Слядак пайшоў да Шэрыфа, зачыніў таму ў сейф свой рэвальвер і спытаў, ці ёсць у яго бінокль. Армейскі дваццацікратны бінокль знайшоўся — Шэрыф развітаўся з ім, хоць і на кароткі тэрмін, не без шкадавання.
«Аднойчы я разглядаў у яго з сотню дзяўчат з плантацый, якіх купалі ў возеры, — юрліва паведаміў ён. — Усё было бачна быццам перад носам: суперсеанс...»
«Дарэчы, — сказаў Слядак, хаваючы бінокль у сумку, — я не супраць зірнуць на вашага асемянатара — я маю на ўвазе Імбэцыла».
Шэрыф ажывіўся.
«Можаце пазнаёміцца хоць зараз. Ён якраз паснедаў гнілой капустай і макухай — іншым зняволеных у нас не кормяць, і адпачывае, гэта значыць псуе паветра ў «малпачніку». Там ён сёння не адзін».
За кратамі так званага «малпачніка» соўгалася з кута ў кут некалькі часовых зняволеных. Гэта былі маларослыя, кволыя на выгляд, зладзеяватыя дэгенераты: з абстрыжанымі маленькімі галоўкамі, сінія ад «тату» і брудныя — мурыны і мулаты, акрамя Імбэцыла. Той быў белы.
«Усе за дробны крадзеж, — патлумачыў Шэрыф. — Каму на «дазняк» не хапала, каму на бутэльку шклоачышчальніка».
«Ён?» — спытаў Слядак, кіўнуўшы на белага.
«Падыдзі!» — паклікаў таго Шэрыф.
Імбэцыл падышоў усутыч да кратаў і спыніўся, недаверліва і з апаскай пазіраючы на наведвальнікаў. У яго былі напухлыя вочы шчылінамі, адно вока большае за другое і рознага колеру, грубы азіяцкі твар з цёмнай скурай. 3 кутка шырокага, вузкагубага рота цягнулася праз брудны зрэзаны падбародак пісага ад сліны.
«Ну пгго, мастурбант? — здзекліва і з непрыхаванай варожасцю спытаў Шэрыф, — хутка і ў канвертэр?»
«Не біце мяне», — папрасіў той адразу. Голас у Імбэцыла быў квакаючы і хрыпаты, як у дзеркача.
«Біць будзем, — расчараваў яго Шэрыф. — Ну, магчыма, сёння не вельмі, але заўтра дык ужо доб­ра і дакладна».
«Я не хачу, сукі, выпусціце мяне!» — нахабна і надакучліва заенчыў вязень.
«Хацу, не хацу, — перадражніў яго Шэрыф, — а калі цябе не выпусцяць, а апусцяць датэрмінова, га? Ці, можа, гэта ўжо адбылося?»
Усцешаны каламбурам, Шэрыф аж рохкнуў ад задав альнення.
«Вось, — дадаў ён, звяртаючыся да Следака. — Хочаце што ў яго спытаць?»
Слядак падышоў бліжэй і ўключыў дыктафон надалонніка.
«Як вас зваць?» — спытаў ён.
Імбэцыл моўчкі разглядаў яго праз краты. У глыбіні яго вачэй тлелі боязь і нянавісць.
«Скажыце, — роўна і спакойна працягваў дапытвацца Слядак, — чаму вы здзяйснялі гвалт над жанчынамі такім дзікім спосабам?»
«Я іх не гвалціў», — адказаў урэшце вязень.
«Вы хацелі працягнуць свой род? Чаму вы не ажаніліся? У вас была якая сімпатыя?»
Шэрыф за яго спінай незадаволена насупіўся і іранічна хмыкнуў.
«Я не хачу гаварыць! — пачаў крычаць Імбэцыл і рантам сарваўся на істэрыку: — Пайшоў ты... сука!»
Ён павярнуўся і скіраваў у дальні кут.
«Стаяць! — зароў Шэрыф і падхапіўся на ногі. — А-ну сюды, мастурбант, маць тваю, зараз я цябе ўлагоджу!»
Ён выцягнуў з кішэні ключы, кінуўся да дзвярэй, адчыніў іх і вывалак Імбэцыла вонкі.
«А-а-а!» — узвыў той, відавочна напужаны.
«Лаў-кік» справа па вонкавай паверхні бядра прымусіў яго рохкнуць ад болю і апусціцца на падлогу. Слядак, які раней нейкі час, хоць і па-аматарску, займаўся рукапашным боем, адзначыў пэўны прафесіяналізм Шэрыфа.
«Устаць, жывёла!» — загадаў той.
Трымаючыся за сцяну, Імбэцыл падняўся з падлогі. Левая нага не слухалася яго і дрыжэла.
«Дык вось, — сказаў Шэрыф, — табе задалі пы­тание: чаму ты не натурал? Можа, ты ўвогуле бертраніст, педык, стрыкер, заафіл? Гавары, вырадак, маць тваю!..»
I Шэрыф, не чакаючы адказу, правёў «лаў-кік» злева, па другой назе. Імбэцыл зноў паваліўся.
«Мне пара», — сказаў Слядак.
«Ды вы не спяшайцеся. Зараз ён пачне гавары­ць. Такое вам нагаворыць, што яшчэ раз сюды прыедзеце па працяг. Падобныя на яго маньякі іншым разам становяцца горш за звера».
«Другім разам, — ветліва адмовіўся Слядак. — Магчыма, заўтра».
«Чуеш? — спытаў Шэрыф вязня. — Рыхтуйся да заўтра. Абдумай адказы, бо ты будзеш гаварыць шмат і доўга».
Слядак паціснуў плячыма і павярнуўся на выхад, бо ў ізалятары, да таго ж, адчувальна смярдзела. Ды што было тут пытаць?
«Клініка», — толькі і сказаў ён Шэрыфу. Урэшце, яго ў тэты час цікавіла і непакоіла зусім іншае.
Праз паўгадзіны, таропка і сціпла паснедаўшы купленай у краме бляшанкай кількі і чвэртачкай хлеба, Слядак рушыў на возера.
Сонца ўжо высока ўзнялося ў бязвоблачным небе. Выпаленая, пажоўклая трава на абочынах дарог і кволыя, напаўзасохлыя дрэвы не абаранялі ад пылу. Пах дыму з тарфянікаў казытаў лёгкія. Следаку было горача; як і раней, у кішэню ён, па парадзе Шэрыфа, паклаў з сабой нож. Хадзіць тут без яго было ўжо неяк нязвыкла. Да таго ж ноччу на ўскрайку Паселішча чулася страляніна, якая, праўда, праз некалькі хвілін спынілася. Шэрыф патлумачыў, што гэта, пэўна, ішла чарговая разборка паміж наркаманамі, і прапанаваў забраць рэвальвер, але ён адмовіўся.
Слядак пайшоў сваім старым шляхам — берагам возера на ўсход, пакуль не знайшоў адноснага ўзвышша, на якім крыва расло некалькі асін. Ён ускараскаўся наверх і выцягнуў з сумкі бінокль.
Цяпер большая частка возера, а таксама бліжні бераг былі перад яго вачыма як на далоні. Толькі далёкі востраў хаваўся ў лёгкім вэлюме дыму і прыбярэжнай зеляніны. Слядак лёг на зямлю і стаў глядзець у аб’ектыў. Часам ён прыпыняўся і даваў вачам адпачыць. Ён тады клаўся на спіну і слухаў ціхі плёскат хваль аб бераг і крыкі варон. «Што там балбатаў часам неадэкватны, як відаць, Крэз пра міфічных эрыній, якія быццам пасяліліся на востраве? — меркаваў ён. — Але ці такі ён неадэкватны дзівак, за якога сябе іншым разам выдае? Яго інтэлект разпораз адчувальна выпірае з яго супраць яго ж волі і жадання. Безумоўна адно: пэўна, напужаны зачысткамі ці чым іншым, Крэз залёг тут на дно і пра многае маўчыць. Асабліва цяпер, калі жыццё чалавека ў Паселішчы, тым больш у Мегаполісе, а ўрэшце і ў іншых рэгіёнах, не вартае і пляўка».
Слядак зноў лёг на жывот і паднёс да вачэй бінокль. Невялікія хвалі беглі па паверхні возера, слабы ветрык варушыў на востраве прыбярэжныя зараснікі і вербалоз над імі. «Як ціха, — падумаў Слядак. — Цішыня — лепшае, што я тут чуў», Пачуццё спакою і душэўнай раўнавагі зноў на кароткі час ахапіла яго. Чалавеку, зрэшты, не так і шмат трэба: ежа, сон, сям’я. Душэўны спакой. Але для болыпасці гэта цяпер недасяжная мара...
Слядак успомніў, як у час Катастрофы загінулі яго бацька і маці. Яшчэ напярэдадні некаторыя найболып «прасунутыя» навукоўцы (дарэчы, усе яны потым трапілі пад «зачыстку») пачалі выказваць і сцвярджаць дзікія, нават вар’яцкія думкі. Яны ка­зал!, што чым раней адбудзецца агульная цывўіізацыйная Катастрофа, тым лепш. I што інакш «энергія адтэрмінаваных змен» будзе настолькі вялікая, што перакрые сабой патэнцыял выжывання ўсяго чалавецтва. Яны папярэджвалі, што з моманту яе пачатку переход у стан хаосу будзе непазбежным, што, урэшце, і здарылася.
Але перадусім у свеце, як заўсёды перад вялікай бядой, нечувана распаўсюдзіліся танны папулізм, крымінал, жорсткасць, подласць, хцівасць, нянавісць, хамства, абрынуўшы апошняе, што трымалася за рамкамі элементарнага выжывання. Пакуль... пакуль і не адбылася тая самая выпадковасць. Трынаццацігадовы хлопчык, геніяльны хакер ад нараджэння, які нейкім чынам праз Сеціва здолеў узламаць камп’ютэрную абарону адной з атамных электрастанцый, запісаў у ячэйкі памяці электроннай сістэмы паразітычны модуль, які памяняў пара­метры ўводу стрыжняў у актыўную зону рэактара. Вылічальная сістэма, якая абслугоўвала станцыю, выдала няправільны загад робатам, якія загружал! ядзернае паліва ў рэактар. Пачалася некантралюемая ядзерная рэакцыя ! — адбыўся выбух накшталт чарнобыльскага. А другога Чарнобыля чала­вецтва ўжо не адужала.
Выпадак аказаўся знакавым. Была, разам з людзьмі і наваколлем, знішчана адна са шматлікіх атамных электрастанцый, праз што на іншых, у тым ліку і звычайных, пачалі спрацоўваць сістэмы абароны, адключаліся блок за блокам, спыняліся турбіны. Праз кароткі час былі выведзены з ужытку гіганцкія магутнасці — каля мільёна мегават. Адбыўся збой ва ўсёй сусветнай энергетыцы. Абрынуліся біржы, грошы згубілі сваю каштоўнасць. Спыняліся цягнікі ў падземках, гаслі святлафоры, не наступа­ла вада, людзі засядалі ў ліфтах, асабістая бяспека стала ілюзіяй, бо на вуліцы адразу выйшлі банды падлеткаў. Праз энергетычны калапс і наступнай панікі і дэзарганізацыі загінулі ўсе навігатары з першай касмічнай базы на Месяцы. Слядак успомніў, як раней у спецакадэміі ім чыталі курс лекцый і ў якасці прыкладу схільнасці да імгненнай дэградацыі і дэгуманізацыі прыводзілі сітуацыю стогадовай даўніны, калі ў мэтах маскіроўкі цалкам забаранілі выкарыстоўваць святло ў адным з гарадоў на мяжы былога Саюза і маленькай заходняй краіны. Праз кароткі час у горад рынуліся крымінальнікі з усіх канцоў так званага Саюза. Пачаліся масавыя рабаўніцтвы, забойствы, гвалт. У людзей дзеля садысцкай забавы адразалі насы, вушы, губы, геніталіі. Чалавечае жыццё адразу стала фікцыяй. Прыкладна тое ж адбылося і дзесяць гадоў назад. Тэхнагенная катастрофа супала з экалагічнай. Чалавек, звыкла адчуваючы сябе ў штучнай экалагічнай нішы, аказаўся безабаронным, без медыцынскай падтрымкі. Пачаліся эпідэміі. Сотні тысяч людзей, а потым і мільёны гінулі ад недахопу чыстай вады, медыкаментаў, якія амаль цалкам былі падробленымі. За дозу сапраўднага інсуліну забівалі. Антыбіётыкі каштавалі неверагодных грошай, але нават і за золата неўзабаве нельга было дастаць нічога.
Бацькі яго загінулі ад эпідэміі тыфу. Ён здолеў уратавацца.
...На кароткі міг ён задрамаў, але імгненна ачуняў: рэха быццам данесла да яго чыйсьці смех... Зноў смех. Ён успомніў, як учора плыў тут і чуў усё той жа пранізлівы голас над галавой.
Слядак паднёс бінокль да вачэй і навёў акуляры аб’ектыва на востраў. Міжволі ён страпянуўся: вялізны цень імкліва праплыў над зараснікамі і знік, а за ім другі. На тэты раз Слядак добра разгледзеў белыя крылы, выцягнутую птушыную ШЫЮ І шэрае цела гіганцкай птушкі. Дзе ён бачыў такіх вялікіх птушак? Ён быў вымушаны прызнаць, што ні разу ў жыцці такіх не сустракаў. Хто гэта? Вароны? Але яны значна меншыя ў памерах. Каршун? Але каршун таксама не мае такога размаху крылаў і да таго ж наўрад ці будзе жыць у балоце. Чайкі?, Але ж такія вялікія? Што там, дарэчы, плявузгаў ста­ры Крэз пра чаек і эрыній? Слядак выцягнуў надалоннік і звязаўся з упраўленнем.
«Пракансультуйцеся з якім біёлагам ці праз Сеціва, — папрасіў ён. — Мне трэба ведаць пра птушак, хутэй за ўсё гэта чайкі: ці існуюць сярод іх асобіны вялікіх памераў і ці ў стане яны напасці на чалавека і, напрыклад, у вадзе знішчыць яго?»
Слядак зноў узяўся за бінокль і навёў аб’ектыў. Панарама вострава марудна плыла ў яго перад вачыма. Хмызняк, кволыя, скрыўленыя дрэвы, іржавыя лужыны балотцаў, пакрытыя раскай трава, зараснікі. Пуста. Але ж ён бачыў птушак. I вельмі вялікіх.
Праз некалькі хвілін надалоннік засігналіў, і ён прыняў паведамленне. Слядак стаў чытаць на дысплеі.:
«Падвід чаек, так зв. чайка серабрыстая, рагатуха (larus arqentatus) — нешматлікі гняздоўны від, корміцца рыбай, грызунам!, ягадамі. Даўжыня цела да 1 м, размах крылаў да 2 м. Маса — 1,5—2 кг. Апярэнне белае, спіна блакітнавата-шэрая, канцы крылаў чорныя. Дзюба жоўтая, ногі бледна-жоўтыя. Голас «йах-йахйах...». Кладка з 2—3 яец. Наседжанне 26—30 дзён. У
гэты час асабліва агрэсіўная. Зафіксаваныя напады на плыўцоў са смяротным канцом. Зімуе на Паўночным моры».
Слядак успомнў, як вырашыў яшчэ ўчора, што сплавав на востраў, але і цяпер адклаў гэта на потым: ён спачатку знойдзе якую лодку і захопіць з сабой зброю, можа, нават возьме на гадзіяу ў Шэрыфа свой рэвальвер.
Ён спусціўся са стромістага берага і пакрочыў назад, у Паселішча. Некалькі разоў яму насустрач трапляліся сапраўдныя апушчэнцы: абадраныя, у зашмальцаванай вопратцы, з апухлымі сінімі тварамі. Ад некаторых за некалькі метраў несла мачой. Усе яны прасілі грошай на дзікай сумесі існуючых у гэтых месцах моў.
Ужо на падыходзе да крайніх халуп ён напароўся на чацвярых цёмнаскурых падлеткаў, якія, пэўна, па чарзе савакупляліся з белай малалеткай, якая моўчкі ляжала ў траве, рассунуўшы ногі. Слядак разагнаў іх выспяткамі, а малалетку, запалоханую і ачмурэлую, павёў дамоў, папярэдне спытаўшы, дзе яна жыве. Наўрад ці тут быў гвалт, але Слядак адразу ўспомніў пра сястру і з цяжкасцю стрымаў сябе ад самасуду: урэшце, гэта тут цяпер, як ён ведаў, была звычайная з’ява.
Ён адразу скіраваў у пастарунак, дзе спадзяваўся знайсці Шэрыфа, і сапраўды, той быў там, але надзвычай пахмурны з выгляду. Шэрыф скептычна паслухаў пра малалетак, запісаў ад рас дзяўчынкі і паабяцаў разабрацца.
«Дарэчы, — спытаў яго Слядак, — вы даўно наведвалі востраў?»
Шэрыф здзіўлена засычэў.
«Там балота і поўна гадзюк. Што я там згубіў?» «У тым месцы лётаюць вялізныя птушкі».
«Так, нехта казаў мне, што тры чайкі пачалі там гнезд авацца».
«Тры — а не чатыры?» — спытаў Слядак.
«А якая розніца?»
«Мяркую, розніца ёсць. Гняздуюцца ж заўсёды парамі. Іх там павінна быць дзве, чатыры ці шэсць».
«Справа ж вам да нейкіх чаек, — буркнуў Шэрыф і рантам дадаў: — Імбэцыл збёг.
«Ну і як яму гэта ўдалося?» — з ноткай здзеку пацікавіўся Слядак.
Шэрыф падхапіўся з месца і пачаў хадзіць тудысюды па цеснай прасторы свайго кабінеціка, дзе ў куце грувасціўся сейф, а з другога боку стаялі стол з састарэлым тэлефаксам, графін з вадой і два крэслы. Твар яго набыў барвовае адценне.
«Як я вам даўно казаў, мне патрэбен талковы памочнік. У мяне два паліцыянты — два дурні з мясцовых, якія ні на што не вартыя. А псіхапаты калінікалі бываюць вельмі хітрыя». t
«Ды чорт з ім, — сказаў Слядак. — Зловіце».
«Ён не акальцаваны. Без бранзалета. Тут нядаўна з завода нябожчыка Зураба збеглі тры жанчыны, ну з тых, каго з Мегаполіса выслалі на працоўнае перавыхаванне, як раней казалі — на «хімію». Вы павінны даведацца: умовы на тым заводзіку горш чым рабскія. Прыбылых і наймітаў — тых, хто па дурасці нанімаўся на працу, каб не «зажмурыцца» ад голаду, трымалі ў клетках, некаторых на ланцугах, усё гэта за трохметровай бетоннай агароджай. Там, дарэчы, жанчыны і працавалі. Потым спілавалі бранзалеты і ўцяклі. А без тых бранзалетаў злавіць уцекачоў вельмі цяжка. Нават якога-небудзь Імбэцыла».
«Іх так і не злавілі — тых жанчын?» — спытаў Слядак.
«Не. Пакуль. Зрэшты, я і не збіраюся высільвацца на гэтым напрамку. I пляваць мне на чыесьці загады», — сказаў як адсек Шэрыф.
«Вы не спрабавалі даведацца, па якіх артыкулах выслалі на прымусовую працу тых трох «хімічак»? — спытаў Слядак. — Хто яны такія: пахатніцы, падманшчыцы, клафеліншчыцы?»
«Не. Яны не з прыблатнёных».
«Вы запытвалі праз Сеціва?»
«Але. Іх увогуле няма ў картатэцы, што вельмі дзіўна».
«Так, — падвынікаваў Слядак, — мне варта пайсці падмацавацца і тое-сёе абдумаць».
«Не купляйце толькі мясцовых піражкоў», — змрочна рагатнуў Шэрыф.
«Чаму?» — вяла пацікавіўся Слядак.
«Яны іншым разам бываюць з чалавечынай».
«Дарэчы, — спытаў ужо ў дзвярах Слядак, — а як гэта Імбэцыл здолеў уцячы?»
«Звычайна, праз сцяну. У «малпачніку» кладка ў палову цагліны. Вось яны і праламалі лаз. Дадумаліся. Урэпще, траіх ужо злавілі, бо яны былі акальцаваныя».
Ä * Л
Крэз сустрэў яго на парозе.
«Там вам жывое пасланне, — незадаволена і з сарказмам сказаў стары, кіўнуўшы на дзверы ў прыбудову. — Можаце зірнуць. Яна чакае ўжо з поўдня».
«Хто гэта — яна?» — неўразумела спытаў Сля­дак.
«Мне, на жаль, не даклалі. Дзяўчына. Яна сама, мяркую, раскажа».
Заінтрыгаваны Слядак адчыніў дзверы. Дзяўчына — мулатка на выгляд, але з вельмі светлай скурай ляжала на яго ложку. Яна не выказала ні стра­ху, ні радасці, ні простай зацікаўленасці. У яе былі цёмныя простыя валасы, правільных рысаў тварык і электронны бранзалет на запясці левай рукі.
Слядак не згубіў пачуцця гумару.
«Вам што, толькі тут утульна?» — спытаў ён.
Яна лёгка падхапілася з ложка і стала перад ім. Стройная постаць, лёгкая сукенка вышэй за калені.
«Мяне прислала Зара. Я застануся з вамі ноччу».
Нічога не выяўляючы позірк, пакорлівасць ва ўсім. Адна з рабынь Зары, жонкі забітага Зураба. Слядак адчуў, як яго ахоплівае прыступ раздражнення, але стрымаў сябе.
«Зара ведае, хто я?»
«Так, — кіўнула дзяўчына. — Больш-менш».
«I ведае, навошта я сюды прыбыў?»
Дзяўчына зноў, але няўпэўнена кіўнула ў адказ.
«I нават вырашыла, што мне патрэбна жанчына на ноч і даслала менавіта вас?»
«Я ні на што не хварэю, і ў мяне ёсць з сабой кантрацэптывы».
«А чым я буду абавязаны Зары за такую паслугу?» ,
«Яна скажа вам гэта пры асабістай сустрэчы. Вось я пакідаю вам ну мар яе надалонніка».
Лёгкімі рухамі дзяўчына скінула з сябе сукенку, а потым і ўсё іншае і зноў лягла на ложак.
Жанчыны Мегаполіса ў сваёй асноўнай масе былі не такія. Маленькія, з нямытымі валасамі галоўкі, блатная мова, крыклівасць, істэрычнасць. Разам з тым амаль атрафіраваная здольнасць нараджаць дзяцей, гатаваць больш-менш прыстойную ежу, ранняя даступнасць — доза ці алкаголь, альбо грошы, альбо якія танныя пацеркі ці завушніцы і абсалютная адсутнасць хоць якога намёку на пачуццё нацыянальнай, у рэшце рэшт, агульначалавечай годнасці.
Многія з іх, як ён лічыў, набылі характэрныя рысы істэрычна-мазахісцкага псіхозу, які іншым разам выяўляўся вельмі дзіўнымі ўчынкамі. Так, некаторыя ішлі ў паслугачкі да цёмнаскурых, станавіліся там ніжэй за рабынь, другія абкрадалі сваіх бацькоў і з украдзеным уцякалі ў іншыя землі да якога-небудзь Мустафы, трэція нараджалі мяшанцаў, чацвёртыя кідалі іх на волю лёсу. Асабліва здзівіла яго адна гісторыя пра дзяўчыну, якая ўвесь час збірала грошы, каб паехаць за акіян, у Індыю,
дзе жыў яе любімы кінаакцёр. Яго фотаздымкамі яна заклеіла ўсе сцены ў сваёй кватэрцы і штодня малілася на іх. Патрэбнай сумы аніяк не збіралася, і яна начала разносіць «дазняк», потым абрабавала і задушыла нейкую старую, трапіла ў турму, але і там пачынала кожны дзень з пацалунка фота яе далёкага абранніка і марыла пра тое, як яна выйдзе на волю, назбірае грошай і паедзе ў той горад ды ўсяго толькі пройдзецца па той вуліцы, падыхае тым паветрам, дзе знаходзіўся яе кумір...
3 гэтай было нешта іншае. Механічная пакорлівасць лялькі, гатоўнасць выканаць любое жаданне, пусты позірк.
Слядак думаў нядоўга, у рэшце рэшт ён нічога не губляў. Натуральнае здаровае жаданне варухнулася ў ім пры выглядзе гэтага аголенага маладога цела. Тым не менш ён выцягнуў з сумкі прадукты, якія набыў у краме, паклаў на стол, туды ж паставіў і бутэльку віна, пасля чаго спытаў, ці не хоча дзяўчына павячэраць разам з ім?
Моўчкі тая падхапілася з ложка, накінула на плечы коўдру і пачала наразаць хлеб.
«Ты даўно ў Зары?» — спытаў Слядак.
«Так», — кіўнула дзяўчына.
«Дзе твае бацькі?»
«Не ведаю».
«Прастытуцыя — твой асноўны занятак?»
«Не заўсёды. Я — пакаёўка».
Распытваць далей не было сэнсу. Слядак хацеў сабраць са стала рэшткі ежы, але дзяўчына яго апярэдзіла і хутка зрабіла ўсё сама. Яна скінула з сябе коўдру, якая вісела на ёй накшталт хітона, і зноў апынулася ў ложку. Слядак, пакуль тое, схадзіў да Крэза і аднёс яму віна.
«Мне прыслалі дзяўчыну на ноч», — паведаміў ён.
«Хто?»
«Зара».
Крэз крыху падумаў.
«Значыць, ёй трэба паслуга ў адказ, — урэшце выказаў ён сваю думку. — Тут усё не проста так».
Вярнуўшыся, Слядак не стаў пытаць дзяўчыну ні пра яе імя, ні пра што іншае. Дый што можна выведаць у робата, зомбі?
У ложку яна механічна выконвала быццам запісаную ў ёй раней праграму: начала з аральнага сек­су, потым села на яго верхам, ашчаперыўшы нагамі, — поза, забароненая мусульманам!, — і нават аргазм, якога яна ўрэшце дасягнула, быў у яе ціхі, нібы прытоены.
Ноччу Слядак прачынаўся — ён заўсёды спаў чуйна. Пад ранщу, а світала хутка, у Паселішчы зноў пачуліся стрэлы, ён выйшаў вонкі, захапіўшы нож, але неўзабаве ўсё сцішылася, і ён вярнуўся. Дзяўчына лежа­ла на канапцы ў куце — ложак быў цесны для дваіх, і як ён вырашыў, ужо не спала, хоць вочы яе былі заплюшчаныя. Слядак паваліўся ў ложак, сунуў нож пад падушку і нечакана для сябе моцна заснуў.
Калі ён прачнуўся, дзяўчыны ўжо не было. Ён апаласнуўся пад самаробным душам на падворку і пагаліўся. Выпадкова Слядак убачыў, як Крэз, азіраючыся, нешта таропка прыкідваў ля плота зямлёй. «Што б гэта магло значыць?» — падумаў Сля­дак і вырашыў праверыць пасля.
Збольшага паснедаўшы, ён зноў даў старому грошай і папрасіў таго набыць у краме прадуктаў.
«Агаладаліся? — спытаў той з іранічнай усмешкай. — Як прайшла ноч?»
«Непадалёку стралялі. Я выходзіў на двор».
«3 дзяўчынай ці адны?»
Слядак усміхнуўся, даючы зразумець, што адчувае гумар, і сказаў:
«Я да ўчастковага, а потым зайду да той самай Зары. Падарунак, пэўна, трэба адпрацаваць?»
У ІПэрыфа сядзеў Штучнік. Toe, што гэта менавіта ён — асноўны інфарматар участковага, Сля­дак чамусьці здагадаўся адразу. Гэта быў невысок! ў гадах чалавек з выбягаючым наперад ілбом і вы-
ступаючай яйкападобнай патыліцай. У анфас галава яго нагадвала пілотку. Урэшце, ён выглядаў давол! акуратна і нават прыстойна, бо нягледзячы на спёку, быў апрануты ў адпрасаваныя штаны і пінжак і нават пры гальштуку.
Пабачыўіпы незнаёмага яму наведвальніка, Штучнік вымушаны быў сысці. Зрабіў гэта ён з яўнай неахвотай.
«Ноччу стралялі», — сказаў Слядак, сядаючы ў крэсла, з якога раней падхапіўся інфарматар.
Шэрыф паціснуў плячыма.
«Што вам паведаміў Штучнік, калі не сакрэт?» — спытаў Слядак.
«Чаму вы вырашылі, што гэта ён?»
«Ды годзе, я яго адразу «прабіў».
«Так, — праз паўзу здаўся Шэрыф. — Гэта ён, і прыйшоў да мяне з чарговым, так бы мовіць, «паведамленнем». Можаце азнаёміцца. Магчыма, тэта вас зацікавіць».
Шэрыф адкрыў сейф, выцягнуў адтуль аб’ёмістую папку і дастаў з яе верхні ліст.
«Чытайце», — сказаў ён.
Слядак узяў з яго рук паперку і пачаў чытаць. Данос быў кароткі:
«Паведамляю наступнае. Некалькі дзён назад у пасяленца на мянушку Крэз спыніліся і правялі амаль суткі трое жанчын, якія ўцяклі з працоўна-папраўчых работ. Крэз не паведаміў пра іх, хоць павінен быў зрабіць гэта адразу. Куды зніклі жанчыны — я не ведаю. Наконт Крэза даводжу, што ён па-ранейшаму з’яўляецца прыхільнікам варожай тэорыі пра тое, што наша дэмакратычная Цывілізацыя, якая служыць народу, не з’яўляецца базавай, а існуе ў Сімуляцыі.
10.06.2036 г. Штучнік (псеўда)».
«Некалі, тады яшчэ існавала школа, ён працаваў настаўнікам гісторыі, — сказаў Шэрыф. — Цяпер вось знайшоў сабе занятак. Зрэшты, ён «даносіў» і раней. Хобі».
«Спадзяюся, вы не дасце гэтаму ходу?» — спытаў Слядак, вяртаючы паперу.
«Ён дасылае лісты і поштай у Мегаполіс. Я ix ча­сам перахопліваю, бо ў мяне на попще свой чалавек», — ухіліўся ад прамога адказу Шэрыф.
«Дарэчы, — пацікавіўся Слядак, — вы злавілі Імбэцыла?»
«Ловім».
«Я, урэшце, зайшоў не за гэтым, — сказаў Сля­дак. — Хачу спытаць: што вы ведаеце пра Зару?»
«Надзвычайная сцерва, наколькі я ведаю».
«Мне трэба з ёй пагаварыць наконт яе мужа-нябожчыка».
«Ад яе стагналі і стогнуць усе яе падняволеныя, асабліва тыя, хто на «хіміі». Нехта ў Мегапрлісе прыкрывае гэтую пачвару».
«Вось яно як...»
У паўзе Слядак разглядаў брутальны твар Шэрыфа. Чымсьці яму той нават падабаўся. Хутчэй за ўсё, праматой, але цяпер не той час, каб гэтая рыса характару садзейнічала ўдачы ці поспеху, а вось скараціць жыццё магла лёгка.
«Ну я пайшоў, — сказаў ён і падняўся з крэсла. — Прывет Імбэцылу».
Шэрыф усміхнуўся.
«Хутка пабачыцеся. Ужо ўзялі яго след».
«Ну а Зара, да слова, вам не па зубах?»
«А вам? Хіба не ў вас учора начавала адна з яе акальцаваных? — пакпіў яму ў спіну Шэрыф, калі Слядак ужо адчыняў дзверы. — Вось у яе ўсё, што вас цікавіць, і спыталі б».
«Вашаму сексоту цаны няма. Вы б яго ў памочнікі і вызначылі», — усміхнуўшыся, адпарыраваў Слядак.
Ён выйшаў вонкі, але пайшоў не да незнаёмай яму Зары, а назад, да Крэза. Там, як ён адчуваў, магчыма, і хаваецца тое, што яго цікавіць.
Старога ў доме не аказалася. «Пэўна, пайшоў у краму», — здагадаўся Слядак і раптам успомніў: той
нешта прыхоўваў ля плота. Ён прыхапіў рыдлёўку і лёгка знайшоў месца, дзе зямля была свежаўскапанай і не паспела яшчэ высахнуць ад спёкі.
Слядак паціху ўвагнаў лязо рыдлёўкі ў зямлю і выкінуў пясок. Нешта бразнула і бліснула на сонцы. Ён падняў — у руках у яго знаходзіўся электронны апазнавальны бранзалет, перапілаваны пасярэдзіне і скрыўлены. Слядак капнуў і выкапаў яшчэ два такія ж. Ён таропка запіхаў ix у кішэню і аднёс рыдлёўку на месца.
Прыкладна праз паўгадзіны вярнуўся стары. Крэз нёс сумку з ежай, тырчэла адтуль і рыльца бутэлькі, і ён быў яўна задаволены.
«Што трэба ў трывожны час? — спытаў ён свайго кватаранта і тут жа адказаў сам сабе: — Шклянку віна і спакой, хіба не так?»
«Прысядзем за стол, — сказаў яму Слядак. — У мяне да вас размова, ці, як кажуць блатныя, базар».
«Размова — гэта добра. Не так ужо і часта знаходзяцца ахвотнікі размаўляць з бедным старым».
«На вас паступіў данос, — не даў яму апомніцца Слядак. — Вы суткі хавалі беглых «хімічак», якія зламысна парушылі закон. Гэта — па-першае».
«А па-другое?»
«А па-другое, як было там адзначана, вы не толькі верыце самі, але і распаўсюджваеце ідэю Сімуляцыі».
«Лухта. Як юрод, я маю права фантазіраваць».
Слядак дастаў з кішэні і кінуў на стол пашкоджаныя бранзалеты.
«А гэта — юродства? За гэта — гады катаржных работ. Я павінен папярэдзіць вас, — і ён зрабіў працяглую паўзу, — я гэта здзяйсняю, калі ўжо мы з вамі гуляем у адкрытую».
«Што вам ад мяне трэба?» — спытаў Крэз. На яго даўно няголеным твары заблішчэлі кропелькі поту.
«Выпіце, — Слядак наліў у шклянкі, — і пагаворым шчыра».
«Пра што?»
«Пра розныя дробязі».
«Напрыклад, якія?»
«Вы раней жылі ў Мегаполісе, але з’ехалі сюды, у Паселішча — навошта? Зрэшты, гэта ваша асабістая справа і вы можаце не адказваць», — асцярожна заўважыў Слядак.
Крэз усміхнуўся, але неяк нявесела.
«Я проста адчуў вялікі дыскамфорт, бо заўважыў, што беламу ўжо нельга гучна размаўляць на вуліцы, а варта хадзіць ціха, пакорліва і не сустракацца позіркамі з сустрэчнымі цёмнаскурымі ці з мусуль­манам! — гэта адразу выклікала агрэсію, асабліва з боку падлеткаў. Вы ж, пэўна, таксама сутыкаліся з падобнымі праявамі так званай дэмакратыі. Аднойчы мне плюнулі ў твар. У вагонах цягнікоў на цябе глядзяць як на чужынца, могуць зняважыць, а то і напасці з нажом. Вядома, я разумею прычыну. Доўгі час Атлантычная Цывілізацыя панавала ў свеце і цёмнаскурыя адчувалі вялікі ўціск. Цяпер усё перакулілася. Я змяніў і не раз месца пражывання. Адзін квартал, другі, трэці, а потым увогуле з’ехаў сюды. Вядома, пасля Катастрофы лепш было заставацца ў Мегаполісе, дзе хоць электраэнергію падаюць некалькі гадзін у суткі і можна раздабыць такія-сякія медикаменты, але я з’ехаў».
«I тут вам камфортна?»
«Ужо не. Але я стаміўся бегаць».
«Многія супраціўляюцца, бяруцца за зброю».
«Я — не расіст. Я зразумеў, што калі той ці іншы народ атлусцее, пачне выраджапда, стане баязлівы, дурны і непаваротлівы, пачне балбатаць пра дэмакратыю, то побач абавязкова з’явяцца драпежнікі — другі народ, асобы са здаровым генафондам, якія ў стане нармальна і паскорана размнажацца, — і яны знішчаць дэгенератаў і садамітаў. Потым самі пачнуць выраджацца, а болыпасць людзей, якія жывуць у любую эпоху, ніякага здаровага патомства ўжо праз пяць—дзесяць пакаленняў не дадуць,
бо іх патомкі будуць вырадкамі і загінуць. Хіба не мелі мы ўсё гэта ў Еўропе?»
Слядак маўчаў.
«Мне нават смешна, — дадаў Крэз, — калі я чытаю ў старых кнігах пра мэты папярэдняга пакалення: белыя імкнуліся зарабляць больш грошай, каб пад старасць смачна есці і купляць дарагія лекі, захапляцца секстурызмам і каб чорныя працавалі. Але яны, чорныя, не хацелі працаваць, а хацелі сексу з белымі жанчынамі і каб дурнаватыя белыя гэта аплачвалі».
«Вы хочаце сказаць, што ў чалавецтве спрадвеку запушчаны механізм генетычнага выраджэння?» — спытаў Слядак зацікаўлена.
«Магчыма, і так».
«I як, па-вашаму, з ім змагацца?»
«Не зусім карэктнае пытанне».
«Але ж павінен жа быць нейкі адказ?»
«Я дам вам адказ, але гэта, бадай, толькі маё бачанне свету. На тое, што адбывалася ў Еўропе сто гадоў назад, адказам, хоць і не зусім адэкватным, была вайна. Але ж усё-такі гэта быў адказ. Цяпер адказу няма. Праблему не здолелі нават акрэсліць, і канец, вы самі бачыце, ідыёцкі».
«Я не рызыкаваў бы выказваць нават цяпер такія думкі ўголас», — сказаў Слядак.
«Мне можна. Я бедны, па-іхняму блажэнны... і ўжо зусім стары».
«Але ж паслухайце, — раптам захваляваўся Сля­дак, — з вашых слоў вынікае, што будучыні ўвогуле няма?»
«Чаму ж няма? Яна ёсць: кароткая, абрыдная і тужлівая. Думаць трэба было яшчэ заўчора, а ўчора дзейнічаць. Замест гэтага стваралі бачнасць суцэльнага свята, выхавалі спачатку так званага гома фэстывус, дазволілі на глум сабе гомасексуальныя шлюбы, распладзілі хамаў, педэрастаў і садамітаў замест ваяроў, так што працэс незваротны. Пішыце завяшчанні. Як казаў старажытны філосаф, з вялі-
кага лёсу нарадзілі мыш. Імя гэтай мышы — гома іноксіс, чалавек бесклапотны. У ім няма ні жорсткасці, ні волі да ўлады, ні моцы. Ён з’явіўся ўжо дзесяць гадоў назад, калі адбыліся генетычныя змены ў сексуальнай і інтэлектуальнай сферы, пачалі ўвогуле губляцца палавыя прыкметы, узнікла магчымасць кіруемай мабілізацыі рэсурсаў галаўнога мозгу, падключэння індывідуальнай памяці да рэсурсаў камп’ютэрных банкаў інфармацыі, уключаючы алгарытмы вырашэння задач творчага характару, праграміравання перакадзіроўкі сваёй асобы. Распрацоўвалася ўжо тэлетаксія — падключэнне да мозгу індывіда саматычнага дублёра, напрыклад кібарга, які знаходзіцца ў іншым месцы: на дне акіяна ці на Месяцы. Але тут, даруйце, і адбылася Ка­тастрофа. Магчыма, усё было б правільна, каб яна здарылася хоць на пяць ці дзесяць гадоў раней. Ну, вядома, без ядзернага калапсу. Тады не было б зачыстак сярод эліты і ад простага люду не хавалі б ідэю пра Сімуляцыю. Баяліся бунтаў і смуты, а атрымалася намнога горш».
«I ўсё-такі я не разумею, — праз паўзу сказаў Слядак, — як вы, навуковец, чалавек ведаў, так бы мовіць, існуеце тут у галечы, без аднадумцаў, верыце ў нейкіх міфічных эрыній?»
Крэз толькі ўсміхнуўся.
«А па-мойму, гэта і ёсць сапраўднае жыццё, няхай сабе і неймаверна прывіднае. Тым болып, калі ўсё навокал не што іншае, як вібрацыі якіх-небудзь кваркаў. А наша рэальнасць, згадзіцеся, да такой ступені інфернальная і абцяжараная Злом (з вялікай літары), што ў параўнанні з ёй любая нежыць, погань, пачвары аказваюцца рамантычнымі і нават ратавальнымі. Гэта зурабам і ларыёнам і расплоджаным імі дэгенератам са шпрыцамі і «дазняком» у кішэнях процістаяць упыры, гномы, лесавікі, вадзянікі, галемы, эрыніі... Іх цяпер і клічам на дапамогу...»
«Усё гэта з галіны міфаў. Якія там, да д’ябла, га­лемы, упыры, эрыніі?»
«Я іх бачыў».
«Karo гэта — ix?»
«Эрыній».
«Што ж вы, шаноўны, прабачце, зноў дурня ўключаеце?» — рантам аж незалюбіў Слядак.
На твары Крэза з’явілася нешта накшталт пяшчотнага натхнення.
«Я не маню».
«Дзе вы іх бачылі?» — вяла пацікавіўся Слядак.
«Тут. На востраве».
Слядак зноў скептычна ўсміхнуўся, але спахапіўся і вінавата схаваў усмешку.
«Я ўжо гадзіну, як ведаю ад Шэрыфа, што ў вас начавалі збеглыя жанчыны з так званых месцаў прымусовага працоўнага выхавання. Я знайшоў ix бранзалеты. Дарэчы, куды дзеліся тыя «хімічкі»?»
«Гэта былі зусім не «хімічкі», — праз паўзу, сур’ёзна, нават з запалам азваўся стары. — Я адразу зразумеў, хто яны такія».
«I яны назвалі сябе, прадставіліся вам, расказалі чаму тут апынуліся?»
«Не зусім так. Але я сам пра ўсё здагадаўся. Як вы, магчыма, ведаеце з міфалогіі, эрыній было тры. Адну з іх звалі Тысіфона, другую — Алекта, а трэцюю — Мегера. Чаму яны тут, я не ведаю, дый хто можа ведаць, акрамя іх саміх? Да таго ж, мяркую, яны, магчыма, ужо адсюль зніклі».
«У вышуку не міфічныя істоты, а збеглыя злачынкі, — сказаў Слядак. — I куды ж яны зніклі, спілаваўшы ў вас свае бранзалеты?
«Каб і ведаў, то не сказаў бы. Яны былі маладыя, прыгожыя дзяўчаты, шчырыя, сумленныя, але, як бы вам сказаць, вельмі суровыя, змрочныя, і ад ix веяла пометай. Пэўна, яны шмат пакутавалі».
«Вы хоць разумееце, што, паводле цяперашніх законаў, пакрываеце злачынак?»
«Вынікае, што так, — сказаў стары. — Можаце данесці, і мяне забяруць, я заўсёды гатовы. Не ў першы раз».
Слядак усміхнуўся, але неяк з горыччу.
«Я не збіраюся пакаваць вас на нары, — сказаў ён, — бо і сам не заракаюся. Такі цяпер час. А вы з вашымі ідэямі падпадаеце пад іншы прэс, так што будзьце абачлівыя. А што тычыцца вось гэтага, — ён паказаў на сапсаваныя бранзалеты, — то я знайшоў іх, скажам так, пад плотам, толькі і ўсяго».
«Я рад, што вы сумленны чалавек», — сказаў Крэз.
«Да таго ж, — дадаў Слядак, — я тут паруся па дробязі, а дакладней, па справе Імбэцыла».
Крэз недаверліва ўсміхнуўся.
«Нядрэнна стараецеся. Толькі ўчора, як я чуў, Імбэцыл уцёк. А вашы інтарэсы далёкія ад яго сексуаль­ных адхіленняў — хіба не так? Вы былі ў Зары?»
«Пакуль не паспеў».
«Скажу вам шчыра, я ніяк не магу зразумець, чаму нашы ж людзі, так званыя дэмакраты, яшчэ раней пасадзілі нам, а ўрэшце і сабе на шыю набрыдзь накшталт яе, яе мужа-нябожчыка, сваякоў, і таго ж Ларыёна, і ўсіх ix памагатых? Цэлыя пакаленні селі на іголку і сталі дэгенератамі, падобнымі да Імбэцыла, менавіта праз такіх, як яны. Каму цяпер асвойваць, да слова, Космас? Каму абараняць сваіх дзяцей і баб?»
«Вы супярэчыце сабе, — сказаў Слядак. — Крыху раней вы гаварылі пра варвараў са здаровым генафондам, якія прыходзяць на змену атлусцелым цельпукам і лабідудам, знішчаюць іх і — што гэта непазбежна».
«Выходзіць, што так. Народу нельга жыць у раскошы. Успомніце старажытных рымлян, якія зніклі адразу, як толькі загразлі ў дастатку і распусце. Баб сваіх, так бы мовіць, эмансіпіравалі. Дэмаграфія — гэта лёс. Успамінаецца рымскі паэт Руцылій Намацыян: «і пераможаны народ перамоганосных гняце», ха-ха... іншае слова просіцца... Але ж вось ёсць закрытый расы, якія размножыліся ў свеце. Кітайцы, напрыклад».
«Па-вашаму, хто мог «замачыць» спачатку Зура­ба, а потым Ларыёна?» — адхіліўся ад яго абстрагаванняў Слядак.
«A-а, вось што вас цікавіць, вось чаму вы тут», — сказаў стары.
«Не маглі яны варагаваць паміж сабой?» — спытаў Слядак.
«Малаверагодна. Спачатку пачалі б біцца іх халопы. Але такога, быццам, не адсочвалася. Так, гніль, наркаманы, тыя, хто корміцца з наркатрафіку. Паміж імі і разборкі».
«Што ж, — падвынікаваў Слядак. — Вось і пагаварылі. Што трэба найперш за ўсё? Інфармацыя!»
Апоўдні спёка павялічвалася. Слядак заўважыў, што лісце на тонкіх атожылках, якія выпусцілі дрэвы ў пачатку лета, скруціліся ў трубачкі і пачарнелі, а трава на зямлі высахла і пажоўкла.
Ён таропка паабедаў простай, з дамешкам сурагатаў ежай, якую раней прынёс з крамы Крэз, і на дваццаць хвілін дазволіў сабе адпачыць. Потым захапіў бінокль, нож, плаўкі і зноў рушыў на возера.
Нягледзячы на спёку, там было няшмат ахвотных ахаладзіцца. Многім, як здагадаўся Слядак, — напрыклад, шматлікім супляменнікам Ларыёна, купацца не дазвалялі іх звычаі, а мусульмане таксама нярэдка пазбягалі вады. Бліжні да Паселішча спадзісты бераг быў усеяны шпрыцамі з рэшткамі крыві і смеццем. Некалькі дзесяткаў цел, абаіх палоў, сініх ад «тату», ляжалі на брудных посцілках у рэдкай зацені ад кустоў вербалозу. Там-сям савакупляліся.
Слядак скіраваў па беразе ўбок, і неўзабаве застаўся ў адзіноце. Ён распрануўся, змяніў трусы на плаўкі і паплыў, адчуваючы, як цела ажывае ў прахалодзе. Далёка ён вырашыў не заплываць, а неўзабаве вярнуўся назад, выйшаў на бераг і зноў узяўся за бінокль.
Яго па-ранейшаму цікавіў востраў. Але колькі не ўглядаўся, нічога істотнага для сябе не заўважыў.
Парослыя асакой купіны, зацягнутыя раскай балотцы, суцэльныя зараснікі і кусты. Пуста. Ніводнай птушкі навокал, што ўжо было зусім дзіўна. Тады каго ён бачыў там учора? Чаек? «Заўтра, — падумаў ён, — заўтра я сплаваю туды і не ў якім пазычаным чоўне ці гумавай лодцы, а вось так, ціха і незаўважна. I, вядома, без рэвальвера. Пяць ці нават дзесяць кіламетраў па вадзе для яго дробязь, бо яму даводзілася плаваць і на болыпыя адлегласці».
Слядак апрануўся і скіраваў назад, у напрамку Паселішча. Надышла пара, як ён вырашыў, наведацца да Зары. Па дарозе ён выцягнуў з кішэні надалоннік і набраў нумар, пакінуты яму дзяўчынай.
«Гэта спадарыня Зара? — спытаў ён, калі сувязь адбылася. — Вы хацелі са мной пагаварыць —дык я іду».
«Так, — адказаў жаночы голас. — Я ведаю, што гэта вы і хто вы. Я чакаю».
Слядак зноў апынуўся на вуліцах у межах жытла. Як цяпер ён меркаваў, яму не надта хацелася размаўляць з уладальніцай завода, але і размінуцца не выпадала — справа, па якой ён сюды прыбыў, амаль не зрушылася з месца. Што ён, урэшце, выведаў? Нічога.
Па меры набліжэння да мэты — дома Зары, на які раней паказаў яму Шэрыф, на яго шляху траплялася ўсё больш і больш чымсьці раздражнёных і незадаволеных асоб. Як ён здагадваўся, незадаволены былі ім. Асабліва нахабна паводзілі сябе падлеткі, большасць якіх складалі жоўтаі цёмнаскурыя. Звычайна яны сядзелі на кукішках і групамі — размаўлялі: цалкам зэкаўская звычка, набытая ў працоўных лагерах, дзе, вядома, не існавала лавак і не давалі зэдлікаў, каб пасядзець, а так яны — эканомілі энергію і сілы.
За апошнія гады жыцця ў Мегаполісе Слядак прывык да ўсякага, але там ён быў абаронены нейкімі рэшткамі цывілізацыі, а цяпер, са спазненнем адзначыў ён, з ім не было нават Шэрыфа побач, якога тут ведалі і пабойваліся. Не было і зброі.
«Гэй ты, белы чарвяк!»
Трое цёмнаскурых аддзяліліся ад сцяны барака і пасунуліся на яго, загароджваючы шлях. Прыкладна аднаго росту, маладыя, упэўненыя ў сабе, нахабныя, здольныя на любую гнюснасць, уключаючы і забойства. Квяцістыя кашулі, у кішэнях шортаў, пэўна, што-небудзь накшталт кастэта ці выкіднога нажа. На галаве аднаго — бейсболка, другі з жоўтым ланцугом на шыі, пэўна, імітацыяй пад золата, трэці — яўна пад наркатычнай дозай: яго нежывы позірк нічога, акрамя беспадстаўнай варожасці, не выяўляў. «Гэты — самы небяспечны», — падумаў Слядак.
«Маны ёсць, грошы?»
У мэтах самаабароны Слядак раней займаўся адзінаборствамі, вывучаў і ведаў псіхалагічныя ню­ансы вулічных боек, хоць, вядома, стрытфайтэрам1 сябе ніколі не лічыў. Ён не быў настолькі багаты, як некаторыя іншыя белыя, якія групаваліся ў своеасаблівых гета за бетонным плотам з электроннай сістэмай апавяшчэння, а каб выехаць за межы тых сцен, апошнім часам там-сям нават карысталіся асабістымі гелікоптэрамі. Інакш іх, а то і іх дзяцей калі-нікалі рабавалі ці бралі ў закладнікі. Ён заўсёды быў вымушаны абараняць і адстойваць сваю годнасць сам.
Ён не хацеў бойкі, хоць у маладосці часам прытрымліваўся ірландскага погляду на гэты конт: лепшы спосаб высветліць адносіны — гэта добра і са смакам пабіцца.
«У мяне шмат грошай, аж адцягваюць кішэні — па-першае. Толькі вось, па-другое — з якой нагоды я буду вам, незнаёмым, іх пазычаць? — сказаў ён, абарочваючы ўсё ў жарт.
Але гэтыя жартаў не разумелі.
Той, што яўна быў пад «дазняком», саўгануў руку ў кішэню, і Слядак зразумеў, што зараз у яго з’явіцца нож, і чакаць чагосьці далей было ўжо сабе на згубу. Ён у скачку ўдарыў таму пяткай у жывот.
1 Стрытфайтэр — вулічны баец (з англ.)
Тэты яго «фронт-кік» атрымаўся выдатна, ён, пэўна, трапіў якраз у сонечнае спляценне, бо самы небяспечны яго праціўнік, выдыхнуўшы няўцямны, кароткі гук-стогн, асеў на зямлю.
Той, што быў у бейсболцы, гнуткі і імклівы, як гадзюка, адразу кінуўся яму ў ногі, пэўна, каб зрабіць захоп і ўжо разам са сваім сябруком, удваіх паваліць на зямлю. Слядак зразумеў гэта са спазненнем, і адна яго нага апынулася ў замку. Збоку ён адчуў замах кулака, але здолеў ухіліць галаву і ўдар таго, з ланцугом на шыі, прыйшоўся ў паветра. Сля­дак сам ударыў зверху кулаком таго, хто трымаў яго за нагу, і, калі той расслабіў захоп, — вырваў нагу, сам усё-такі атрымаў удар збоку ў галаву, і ў гэты момант ззаду пачуўся трэск, і побач спыніўся квадрацыкл, з якога выскачыў накачаны мулат з завушніцай у мочцы вуха. Ён, не марудзячы, кінуўся да іх, і Слядак вырашыў, іпто справа яго зусім дрэнь, але мулат з разгону коратка ўдарыў бакавым таго, што ў бейсболцы, і зыход бойкі адразу быў вырашаны.
Мулат яшчэ пару раз балюча штурхнуў нагамі нападаўшых, тыя з цяжкасцю, але падняліся з зямлі, адступілі, і загірчэлі на іх ужо здалёк, нібы пабітыя сабакі.
«Падайце, — запрасіў гэты нечаканы байкер і выратавальнік і паказаў на задняе сядзенне. — Ехаць — не ісці».
Слядак, паціраючы гузак на галаве, пасля кароткага роздуму згодна кіўнуў галавой і сеў у квадрацыкл.
«Куды паедзем? — спытаў ён мулата. — Я магу даведацца?»
«Да Зары. Вам жа туды трэба?»
Слядак хацеў сказаць яму, што гэта больш трэ­ба Зары, чым яму, і што менавіта яна запрашае яго да сябе, але прамаўчаў.
Праз некалькі хвілін квадрацыкл спыніўся каля двухпавярховага дома з металічнай брамай і бетон­ным трохметровым у вышыню плотам.
Зара сядзела ў крэсле, калі Слядак падняўся на другі наверх і ўвайшоў у багатую, шыкоўна абстаўленую залу. Гэта была апранутая ў лёгкую празрыстую сукенку мажная чорнавалосая жанчына, жаўтаскурая, з даволі вульгарным, на яго погляд, тварам, на якім выдзяляўся вялікі пажадлівы рот. Чорныя яе вочы, тым не менш, даволі прыязна агледзелі госця. Яна працягнула яму руку, роблена ўсміхаючыся. Сля­дак паціснуў і сеў у прапанаванае яму крэсла.
Зара начала гаварыць пра тое, што яе і дзяцей напаткала вялікае няшчасце, што муж яе, дарагі ёй Зу­раб, быў забіты з нялюдскай жорсткасцю: выкалатыя вочы — гэта што? Забойцы, а можа, гэта серыйны ма­ньяк, між тым не выкрыты, мясцовы ўчастковы паліцыянт нічога не варты, яна засталася адна і баіцца.
«Баіцеся каго?» — спытаў Слядак.
«Каб жа я ведала».
«А вам не могуць помсціць якія канкурэнты? У вас жа гаспадарка, якая прыносіць даход, я маю на ўвазе завод».
«Не думаю. Дый хто? Мне б далажылі, бо ў мяне тут шмат памагатых».
«Рабоў і стукачоў у адной асобе, — падумаў Сля­дак, а ўголас спытаў: — Дык што вы хочаце менавіта ад мяне?»
«Вам спадабалася мая пакаёўка? — рантам замест адказу задала яна двухсэнсавае пытанне. — Ну, дзяўчына, якую я вам даслала?»
Слядак паціснуў плячыма і падзякаваў.
«Паслуга з майго боку не апошняя, — працягвала Зара і шматзначна яму ўсміхнулася. Станіка на ёй не было, і яе вялікія грудзі закалыхаліся над празрыстай тканінай. — Я хачу, каб у Мегаполісе звярнулі ўвагу на забойства мужа — страшны выпадак, дарэчы, ён не адзіны — і адпаведна адрэагавалі. Даслалі сюды брыгаду. Вы мне дапаможаце?»
«Мне перадалі, што і сыны Ларыёна хочуць мяне пабачыць, — асцярожна давёў ён. — Пэўна, і ў ix будзе аналагічная просьба?»
«Hy, ix справа. У нябожчыка, я кажу пра Ларыёна, тут шмат супляменнікаў. Яны і самі ў ста­не разабрацца».
«Дарэчы, — пацікавіўся Слядак, — можа, вы пакажаце мне вашу вытворчасць, у вас, я чуў, працуюць асуджаныя да папраўчых работ? У асноўным белыя?»
«Хіба што пасля», — яна яўна не абрадавалася такой прапанове.
♦I яшчэ, — раптам спытаў ён, — я чуў, што днямі ад вас збеглі тры зняволеныя жанчыны? Хто яны былі, адкуль, па якім прысудзе?»
«А вы зрабіце запытанне праз Сеціва».
«Іх даных няма ў картатэцы. Мне сказаў Шэрыф.
I вы таксама ведаеце гэта». »
Яна незадаволена вагалася.
«Хіба я магу ўсіх запомніць?»
«Гаварыце, — падахвоціў яе Слядак, — мне цікава...»
«Дакладна я не ведаю, але іх жорстка пакаралі ў Мегаполісе быццам за ўдзел у гэтым ix бязглуздым супраціве. Быў загад трымаць ix тут да апошняга. Але яны ўцяклі».
Яна падышла да яго ўсутыч. Іх калені сутыкнуліся. Рука яе раптам дакранулася да яго твару.
«У вас драпіна ля вуха, — сказала Зара, — мне ўжо далажыў ахоўнік, што вы пабіліся на вуліцы».
«Так, дробязь».
Яна юрліва паставіла нагу на край крэсла, у якім ён сядзеў. Пад сукенкай у яе нічога не было, бёдры, распісаныя каляровай татуіроўкай і парослыя ледзь бачным пушком, агаліліся.
«Ад цябе так добра пахне, — рашуча і напорыста перайшла яна на «ты». — У мяне не так і шмат было белых мужчын. Яны такія гладкія, і ты такі ж. I ў цябе ніводнага «тату». А мой муж-нябожчык быў увесь зарослы шчэццю. Стары, сівы. Шкада яго, але хіба я павінна ўсё астатняе жыццё жыць пустэльніцай?»
Рука яе рашуча расшпіліла дзягу на яго поясе і слізганула ніжэй.
«Пакаёўка мне ўсё расказала. Але ж хіба я горш за яе?»
Слядак выявіў у сябе непазбежную эрэкцыю.
«Сапраўды, сцерва», — падумаў ён.
«О-о, які ты файны мужчына, — мармытала м!ж тым Зара, — зараз мы з табой пойдзем у душавую, ты ж не супраць прыняць гарачы душ?»
...Прыбытковы завод па вытворчасці спірту, які яму ўсё ж дазволілі агледзець, папярэдне адабраўіпы надалоннік, каб не здымаў (гадзіны праз паўтары ўсцешаная пасля душу Зара злітасцівілася на тэты конт), уяўляў сабой некалькі будынкаў, большасць з якіх змяшчала непасрэдна састарэлае, прымітыўнае абсталяванне па перагонцы сыравіны, якую дастаўлялі з наваколля. Астатнія былі жылымі ба­ракам!, у якіх утрымліваліся рабочыя, у пераважнай большасці нашчадкі мясцовага белага насельніцтва. Слядак ! раней бачыў падобныя выхаваўчапрацоўныя прадпрыемствы, распаўсюджаныя ў час цяперашняга безуладдзя. Спальны барак з нарамі, барак для ўжывання ежы, выграбная яма з нечыстотамі, медпункт, пункт побытавага самаабслугоўвання, цырульня, секспункт з некалькімі прастытуткамі, якія кругласутачна абслугоўвалі тых, хто не меў заўваг на вытворчасці. Уся тэрыторыя была за калючым дротам з некалькімі вышкамі, на якіх дзень і ноч стаялі «вертухаі» і «папугаі» — так на­зывал! на перанятым ад блатных мясцовым слэнгу ахоўнікаў. Наглядчыкі — усе цемнаскурыя — былі ўзброеныя бейсбольным! бітамі, якія адразу пускалі ў ход, хоць па мясцовых паняццях толькі педэрастаў б’юць нечым акрамя рук і ног. Зрэшты, з гэтым звыкліся.
Прастытуткі — усе белыя, маладыя, акальцаваныя і яшчэ не зношаныя — займаліся сваёй справай амаль у адкрытую, часта іх са смехам падба-
дзёрвалі тыя ж наглядчыкі. Слядак ведаў, што іх доля яшчэ не самая горшая, бо лёс тых, каго адпраўлялі за межы Паселішча, напрыклад, у кітайскія вёскі, па якіх няшчасных вазілі ў бамбукавых клетках, сапраўды быў жахлівы.
Праз нейкі час Слядак ужо ішоў назад да свайго часовага прытулку. Цяпер, вяртаючыся ад Зары, ён быў не вельмі задаволены сабой, але ж, меркаваў ён, ёсць сітуацыі, у якіх мужчыны не ў стане кантраляваць сябе і адказваць за наступствы. Зара паводзіла сябе ў ложку цалкам як німфаманка. Ён хутка з’едзе адсюль, а пра завод пісьмова паведаміць у крымінальнае ўпраўленне, хоць такія заводы, як ён ведаў, існавалі ў межах амаль кожнага сел^скагаспадарчага кластэра. Гектар ведае пра гэта? Ве­дав і не толькі пра такое, меркаваў ён. I наўрад ці здзівіцца яго аповеду. А сам ён хутка з’едзе адсюль. Вось толькі сплавав на востраў.
Крэз, як і раней, сядзеў на пні. Ля яго ног стая­ла начатая бутэлька танната віна.
«Вы, пэўна, ад Зары? — спытаў ён і прапанаваў: — Не хочаце глынуць?»
«Не, — адмовіўся Слядак, — у мяне заўтра напружаны дзень».
«Дык паешце. Ежа на стале. Хіба вы не галодны?»
«Зара хоча, каб я заказаў у КрымПа цэлую брыгаду, — сказаў Слядак. — Яна думав, што ў Мегаполісе толькі і спраў, што да яе клопатаў. Яна баіцца за сваё жыццё. Дзеці Ларыёна быццам упэўненыя, што гэта паводле яе загаду забілі іх бацьку».
«Мне б гранатамёт, — пакрывіўся Крэз, — і я з задавальненнем усадзіў бы ў яе дом гранату, а потым другую ў дом Ларыёна. Дарэчы, вы бачылі, які ў яго дом? Падобныя будуюць толькі ў Мегаполісе».
«Вы б асцярожней з такімі словам! ўголас, — заўважыў Слядак. — На вас данясуць. Той жа Штучнік. Прышыюць расізм».
«Пляваць. Я, на ix думку, апантаны. Да таго ж дажываю свае. I я не ў захапленні ад гэтага свету».
Слядак скіраваў быў да сябе, але спыніўся.
«Вось якая яшчэ справа, — папрасіў ён Крэза, — у вас тут можна дастаць кавалак сала? Невялікі, на раз—два паесці, не свежага, вядома, а леташняга?»
Стары памаўчаў, абдумваючы пачутае.
«За грошы ўсё можна раздабыць, хоць мусуль­мане і забаранілі тут свініну, — урэшце адказаў ён і спытаў: — Сала захацелася? Што так?»
Слядак не рашыўся патлумачыць, што ён хоча назаўтра плысці на востраў і што сала для плыўца лепшая крыніца энергіі, а адгаварыўся напаўжартам:
«Сантымент да ежы продкаў, — усміхнуўся ён. — Сала, бульба, жытні хлеб — хіба вас не цягне на такія далікатэсы?»
«Продкам варта было больш думаць пра волю, а не пра сала, — скрывіўся Крэз. — I прымушаць сваіх баб, каб нараджалі. Размнажэнне — вось аснова ўсяго. А праз прэсу, дый не толькі праз яе, ішла актыўная падтрымка гомасексуальных шлюбаў, садаміі. Цяпер у мусульманскіх гарэмах еўнухі выключив белыя, вось вам і вынік».
«Я не магу адказваць за прэсу дваццацігадовай даўніны», — пазмрачнеў і не згадзіўся Слядак.
«Ну годзе, не крыўдуйце», — выбачліва сказаў Крэз яму ў спіну.
Але назаўтра плыць на востраў не давялося. 3 раніцы, калі ён толькі паспытаў прынесенага Крэзам сала і выпіў гарбаты, да яго нечакана завіталі дзеці Ларыёна. Ix прыйшло двое, хоць дзяцей у былога наркадылера, як яму сказаў Крэз, было значна больш.
Абодвум было, на яго погляд, гадоў па дваццаць пяць — трыццаць. Чорнавалосыя, жаўтаскурыя, апранутыя падкрэслена ў белыя кашулі, белыя штаны і светлага колеру макасіны — знак таго, што яны не
працуюць фізічна, — яны паводзілі сябе ўпэўнена, нават у чымсьці нахабна, хоць і імкнуліся знешне неяк хаваць гэта.
Крэз неахвотна прывёў іх, пастукаўшы ў дзверы, і па яго пахмурным выглядзе і сціснутых сківіцах Слядак зразумеў, што нязваныя візіцёры яму непрыемныя. Ён і сам чамусьці ўспомніў, як у Ме­гаполке супляменнікі Ларыёна калечылі беспрытульных белых дзяцей: ламалі ім рукі, ногі, сачылі, каб яны ненармальна, выродліва зрасталіся, і прымушалі жабраваць.
Павітаўшыся і зыркнуўшы вачыма па баках, яны загаварылі. Справа ў тым, напорыста даводзілі дзеці нябожчыка, што яны даведаліся пра тое, быццам шаноўны сышчык з Мегаполіса прыбыў у Паселішча з адмысловай мэтай прыняць меры супраць жудаснага ўчынку — забойства іх бацькі, здзейсненага невядомымі злачынцамі. Спадзяёмся, гаварылі яны, што рэакцыя грамадскасці і ўлад у Мегаполісе будзе адпаведная і што шаноўны пасланец ім у гэтым паспрыяе. Маньяка ці маньякаў трэба абясшкодзіць.
Слядак у адказ выказаў ім сваё спачуванне і заўважыў, што яго больш цікавіць справа Імбэцыла. Згадзіцеся самі, гаварыў ён іранічна, што тут гарачы матэрыял, ад якога за вярсту пахне сенсацыяй. 3 другога боку, працягваў ён, калі падрабязнасці за­бойства іх бацькі высветляцца — справа дойдзе да суда. Хіба ён не мае рацыі, га, мужыкі?
«Ды што вы нам пілягу гоніце, — сказаў яму адзін з іх, выкарыстоўваючы адпаведны слэнг, — калі знойдзеце забойцу, мы вам па жыцці нармалёва і аддзякуем. Скажыце толькі цану».
«I не мужыкі мы, — паправіў другі, — а пацаны».
Слядак пакрывіўся ад іх пераможнага нахабства.
«Вы хоць ведаеце этымалогію гэтага слова? — умяіпаўся рантам Крэз, які слухаў іх размову, цікуючы ля дзвярэй. — «Пацаны» — ад слова «поц». Спадзяюся, вам вядома, што гэта такое?»
На кароткае імгненне яны быццам разгубіліся.
«Ты чуў, што кажа гэты дэман1?» — спытаў урэшце адзін, звяртаючыся да брата.
«Ды годзе, няхай плявузгае. Прыдуркаваты ж...»
Слядак ветліва давёў ім са свайго боку, што разу­мев іх пазіцыю і зробіць усё магчымае, а калі наконт цаны, то ён — што тут зробіш — не прадаецца.
«Мы б толькі жадалі, каб сюды з Мегаполіса прыслалі яшчэ некалькі нармальных аператыўнікаў, — сказаў, развітваючыся, старэйшы з братоў. — А то наш участковы слабак па частцы вышуку. Ён толькі дурнаваты файтэр, не болып».
«I то да пары», — злавесна дадаў малодшы.
Яны выйшлі незадаволеныя, селі ў легкавушку і адразу з’ехалі. Крэз патлумачыў, што ў некаторых з тых, што гандлявалі якой-небудзь таннай наркатой ці вырошчвалі на далёкіх прыхаваных дзялянках каноплі, былі нават малалітражкі, хоць цэны на паліва праз зацягнуты энергетычны крызіс захоўваліся неверагодна высокія.
Апоўдні, калі яны з Крэзам елі нешта, спехам купленае ў краме, запіваючы ён — кавай, а ста­ры — глытком таннага віна, з’явіўся паліцыянт ад Шэрыфа, высокі, дурнаватага выгляду мулат, і сказаў, што яго начальнік хоча бачыць следчага з КрымПа і па магчымасці, калі той не заняты чымсьці важным, неадкладна.
«Што-небудзь здарылася?» — спытаў Слядак.
«Інакш бы не пасылалі», — загадкава ўсміхнуўся паліцыянт.
У Шэрыфа зноў сядзеў Штучнік і нешта пісаў на аркушы паперы, але як толькі Слядак зайшоў, інфарматар даволі зняважліва быў выдвараны гаспадаром кабінета.
«Ну вось, — бадзёра пачаў Шэрыф, скрыжаваўшы над коратка стрыжанай галавой сінія ад «тату» рукі, — калі вы не супраць, то зараз можаце працягнуць гутарку з Імбэцылам. Праўда, ён крыху не ў форме...»
1 Дэман — непаўнацэнны, імпатэнт (блатн.).
«Злавілі нарэшце? I дзе?» — спытаў Слядак.
«Не буду маніць, ён здаўся сам».
«Што так?»
«А вы ў яго спытайце».
«I дзе ён цяпер?» — вяла пацікавіўся Слядак.
«У лякарні. Калі жадаеце зірнуць — то пайшлі».
Па дарозе Шэрыф патлумачыў, што лякарня існуе тут даўно, з часоў Катастрофы. Апякуецца яна Цен­трам гуманітарнай дапамогі з Мегаполіса. Там каля дзесяці ложкаў. Праўда, дапамогі амаль ніякай, але могуць перавязаць рану ці нават даць якую таблет­ку. На болыпае, вядома, разлічваць нельга, бо лекара тры гады назад забілі наркаманы, ёсць толькі медсястра, жанчына сталага веку, белая, якая ўжо нічога не баіцца. ,
У прапахлым бруднымі бінтамі, гноем і мачой ба­раку Імбэцыл займаў ложак ля самага ўвахода. Ён выглядаў зусім інакш, чым пры першай сустрэчы ў ізалятары. Змораны твар, палахлівыя вочы, у якіх быццам застыў назаўсёды жах, вышчараныя ў бяссільнай грымасе, пашкоджаныя карыесам зубы.
«Што гэта з ім?» — спытаў Слядак.
Шэрыф радасна засоп.
«Адсвістаўся. Цяпер ён пакладанец. Яго злягчалі».
«Злягчалі?» — здзівіўся Слядак.
«Так. Кажа, што жанчыны».
«Гэта праўда?» — спытаў Слядак, звяртаючыся да Імбэцыла.
Той адвярнуў галаву і зацята маўчаў.
Да іх падыходзіла ўжо медсястра — сівая, з мяккімі рысамі твару, стомленая жанчына. У роце яна трымала прыпаленую цыгарэту.
«Тэстулы выделены прафесійна, — з ноткай сар­казму патлумачыла яна, — заражэння няма, усё зажыве, ён хіба што патаўсцее».
«Чуеш ты, вычварэнец? — сказаў Шэрыф. — Цяпер у цябе ўсё будзе пуцём, ха-ха... Аніякіх праблем».
«Ды пайшлі вы...» — прасіпеў Імбэцыл.
«Ну, ціха, ціха. Не крыўдуй, — падміргнуў Следаку Шэрыф. — Раскажы нам усё. А то ты ж мяне ведаеш, я магу і разз лавацца».
Імбэцыл загаварыў праз сілу і з яўнай неахвотай:
«Як мы ўцяклі, я ў першы дзень прасядзеў у лесе, а потым адвязаў лодку і паплыў на востраў, бо мяне шукалі. Там на мяне напалі».
«Так-так, — падбадзёрыў Шэрыф. — Напаў хто?» «Тры жанчыны. Яны звязалі мяне і парэзалі».
«Яны што-небудзь табе гаварылі?»
«Не».
«Як яны выглядалі?» — спытаў Слядак.
Імбэцыл махнуў рукой і зноў адвярнуўся да сцяны.
«Гавары, — загадаў Шэрыф, — а то я табе зараз адрэжу і тое, што ў цябе засталося».
«Не палохайце яго. Ён у шоку, — патлумачыла медсястра. — Вы ж павінны ведаць, што страх перад кастрацыяй не звычайны страх, а нават нешта болыпае».
«Ну, пераканалі, — згадзіўся Шэрыф але, тым не менш, зноў звярнуўся да хворага. — Дык ты скажы нам па-добраму, як яны выглядалі?»
Імбэцыл расціснуў зубы.
«У іх былі птушыныя галовы», — сказаў ён.
«Mo ў тваёй галаве птушыныя мазгі, ці як?» — спытаў Шэрыф злавесна.
«Галовы як у птушак. 3 дзюбамі, больш я нічога не скажу».
Шэрыф няўпэўнена засычэў.
«Няйначай сімулюе? — спытаў ён у медсястры. — Што гэта за мутняк у яго галаве?»
«Не думаю. У яго, магчыма, звычайнае пасляшокавае трызненне. Зойдзеце пазней».
Шэрыф памарудзіў, але згодна кіўнуў, і яны выйшлі вонкі. На ганку ён затрымаў Следака за руку і абвясціў:
«Як толькі тэты вычварэнец ачуняе, я яго зноў арыштую».
* * *
Слядак прачнуўся рана, але сонца ўжо стаяла на ўсходзе. Тым не менш спёка яшчэ не паспела набраць моц, і ён пачаў рыхтавацца: праглынуў, старанна разжаваўпіы, невялікі кавалак сала з мінімумам хлеба — вугляводы яму цяпер без патрэбы, захапіў плаўкі, прыхапіў і нож, але перадумаў, бо ён будзе толькі перапікаджаць у вадзе, апрануў шор­ты, красоўкі на ногі і так, голы па пояс, пайшоў да возера звыклай дарогай, як і хадзіў раней.
Паселішча прачыналася: там-сям ляпалі дзверы, гэта беднякі збіраліся ісці на плантацыі цыбулі, бульбы, пукровых буракоў і капусты — усё гэта па восені забяруць у Мегаполіс, пакінуўшы ў сельскагаспадарчым кластэры тое-сёе з прамысловых тавараў, вопраткі і танных медыкаментаў. Чуліся ўжо нізкачастотныя гукі барабанаў — дзе-нідзе паўключалі музычныя апараты. На плантацыях таксама штодня працавалі пад рытмічную африканскую музыку.
На звалках дымілася смецце, сярод якога ўжо корпаліся шэрыя постаці бадзяг, узброеных бамбукавымі палкамі, на канцах якіх былі замацаваныя цвікі — імі яны падчэплівалі з зямлі тое, што іх цікавіла.
Праз хвілін дваццаць Слядак выйшаў да возера і спыніўся, уражаны. У не набраўшых яшчэ сілу сонечных промнях над вадой лёгкім вэлюмам дымілася пара.
Уся вялізная плошча вады нібы спала моцным ранішнім сном, бо ветру зусім не адчувалася, ніводная хваля не дасягала берага, хіба што зрэдку боўтала ўдалечыні ад берага рыбіна.
Слядак схаваў у хмызняку шорты з красоўкамі і зайшоў у ваду. Яна заказытала яму спачатку ногі, потым дайшла да пояса, і тады ён нырнуў і адразу выплыў, перайшоўшы на вольны стыль: удых, чатыры грабкі рукамі і выдых у ваду. Дзесьці за некалькі кіламетраў наперадзе быў востраў.
Калісьці, у глыбокай старажытнасці, знясілены ляднік, які адступаў усё далей і далей на поўнач, пэўна, затапіў тут плынямі прэснай вады вялізную нізіну знявечанай каменнем зямлі. Прайшлі стагоддзі, і гэтая нізіна з талай вадой ператварылася ў маляўнічае возера, па якім ён зараз плыў.
Праз нейкі час ён спыніўся і стаў адпачываць, перакуліўшыся на спіну. «Пада мной як мінімум дзесяць метраў глыбіні», — падумаў ён, праз хвіліну аддыхаўся і зноў паплыў. Зрэдку ён сцішваўся, узнімаў галаву і ўглядаўся наперад. Пара ўжо амаль растварылася на сонцы, і раптам ён убачыў востраў.
Вельмі асцярожна, стараючыся пазбягаць лішняга шуму, Слядак рухаўся наперад. Неўзабаве ён вызначыў зусім блізка вузкую палоску трыснягу з раскіданымі там-сям купінамі вербаў ды чароту, а потым яго ногі дакрануліся да дна. Паступова выходзячы з вады, ён апынуўся ў невялікіх участках трыснягова-хмызняковых зараснікаў, некалькі разоў правальваўся ў глыбокія яміны, а потым выйшаў на бераг — багністае месца з разбуялай воднай расліннасцю, зацягнутымі тванню балотцамі і тамсям на іх зараснікамі белых гарлачыкаў. Жамяра адразу атакавала яго, але ён трываў, пільна ўзіраючыся пад ногі: сустрэча з гадзюкай у яго становішчы была б горшым варыянтам.
Тутэйшы свет ужо даўно абудзіўся. Усюды квакшы палявалі на мух, павукі стаіліся ў чаканні ахвяр, шматлікія кветкі, якія каранямі імкліва перакачвалі ў сябе вільгаць, распускаліся пад промнямі сонца. Але навокал стаяла нязвыклая ціш, і ён урэшце зразумеў: тут чамусьці не было птушак.
Слядак агледзеўся і ўдалечыні ўбачыў вершаліны некалькіх бяроз — там, відавочна, існавала ўзвышша, куды ён і вырашыў неадкладна ісці. Шматлікія яміны і балотцы, запоўненыя гнілой вадой, наверх якой боўталася зялёнае месіва раскі, моцна перашкаджалі яму. Да таго ж ён непакоіўся
за свае ногі, каб ix выпадкова не параніць, але не мог жа ён плысці сюды ў абутку?
Так ён рухаўся нейкі час і неўзабаве з палёгкай вызначыў, што глеба над нагамі пацвярдзела, а ісці стала значка лягчэй. Першыя скрыўленыя, напаўгнілыя ліставыя дрэвы ўсё часцей трапляліся яму на шляху.
I тут ён рантам уздрыгнуў і адразу спыніўся. Дым. Ледзь улоўны пах дыму заказытаў яму лёгкія. Там, наперадзе, на ўзвышшы, пэўна, нехта нябачны паліў вогніпгча.
3 максімальнай асцярогай ён пасунуўся далей, стараючыся пазбягаць лішняга шуму. Ісці стала прасцей, бо ногі ўжо не трэба было выцягваць з глыбокіх гразевых ям. Крывасмокчучыя па-ранейшаму нападалі на яго, прымушаючы раз-пораз спыняцца і ліхаманкава абціраць цела далонямі. Станавілася ўжо даволі душна — балоты награваліся і выпаралі вільгаць.
Рухі яго рабіліся ўсё больш асцярожнымі. 3 кож­ным кронам пах дыму мацнеў, а ногі ўжо ступалі па сушняку — працяглая спёка амаль высушыла ўзвышша, да якога ён імкнуўся.
Трымаючыся кустоў, ён незаўважна наблізіўся да таго самага пагорка, на якім сапраўды расло некалькі бярозак. Босыя яго ногі мякка дакраналіся да зямлі і гэтак жа мякка ад яе адштурхоўваліся, ні адна сухая галінка не павінна была трэснуць, дый адкуль тут ім было ўзяцца — на балоце, падсохлым на самай сваёй высокай частцы ўсяго які тыдзень назад.
Ён, між тым, быў ужо ля намечанага раней месца, уздыму над нагамі не адчувалася, ад блізкага вогнішча патыхала характэрным пахам, часам чулася нават лёгкае патрэскванне сухіх галінак на агні, а назбіраць сухія галінкі і спальваць іх мог толькі чалавек.
Рукамі ён крыху рассунуў лісце і — знерухомеў у нямым здзіўленні.
Проста перад яго вачыма ля невялікага вогнішча на кукішках сядзела маладая жанчына, хутчэй, нават дзяўчына ў закрытым купальніку. На першы погляд ёй было ад васемнаццаці да дваццаці гадоў: загарэлая на адкрытых месцах цела аж да чарнаты, яна была накрыта на перадплеччах татуіроўкай. Са свайго сховішча ён беспамылкова вызначыў, што дзяўчына белая. Рэзкіх абрысаў яе твар у абрамленні прямых чорных валасоў захоўваў засяроджаны выраз — у руцэ яна трымала над агнём доўгі дубец, на канцы якога смажылася рыбіна. Райтам дзяўчына ўздрыгнула, выцягнула рыбіну з агню і пачала насцярожана азірацца па баках, быццам яе нача­ло нешта непакоіць. Яна спрытна ўскочыла на ногі, падхапіла з зямлі коўдру, якая ляжала непадалёку і накінула яе на сябе. «Няўжо яна нешта ўбачыла? — падумаў Слядак. — Але ж я пакуль нічым сябе не выкрыў, хіба што толькі яна нейкім чынам адчула мой позірк?»
Ён працягваў стаяць за сваёй зялёнай схованкай і чакаў, што будзе далей. Адна яна тут ці ёсць яшчэ хто? Што яна цяпер робіць на далёкім, заўсёды бязлюдным востраве — ловіць рыбу? Але ж рыбалка не занятак для маладых жанчын. Адпачывае? Дык тут не месца для адпачынку. Хаваецца? Пытанні адно за другім узнікалі ў яго галаве.
Што калі яна не адна? Гэта хутчэй за ўсё, бо жанчына ў такім гіблым месцы не можа быць адна. Тады дзе яе спадарожнік? Як ён адрэагуе, калі ўбачыць на сваёй тэрыторыі незнаёмца ў адных плаўках, які ўзнік невядома адкуль?
Урэшце, вырашыў ён, можна пачакаць і далей, але жамяра ўзлютавала яшчэ больш, і ён зразумеў, што доўга яму так хавацца не выпадае.
Убаку, за бярозкамі, нешта грувасцілася, і праз зараснікі ён убачыў невялікі армейскі намёт. На­мёт! «Дык вось яно што, — падумаў ён, — значыць, гэтая дзяўчына спынілася тут не на адзін дзень і, пэўна, сапраўды не адна».
Дзяўчына між тым, хоць, быццам, нічога варожага і не заўважыла, па-ранейшаму паводзіла сябе так, як звычайна паводзіць той, хто адчувае незразумелую яму небяспеку. Яна чуйна прыслухоўвалася, раз-пораз абводзіла позіркам прастору перад сабой, ціха паварочвалася назад і глядзела ўжо і за спінаю.
Ён яшчэ крыху счакаў, а потым зрабіў крок наперад.
«Не бойцеся мяне, — сказаў ён, набліжаючыся. — Я заплыў сюды з Паселішча».
Дзяўчына на імгненне знерухомела, але хутка нібы апамяталася, кінулася да зямлі і адразу выпрасталася. У руцэ яна трымала нож.
Ён зрабіў яшчэ адзін крок наперад і спыяіўся, сустрэўшыся з ёй позіркам.
«Я не зраблю вам дрэннага».
У зялёнага колеру вачах дзяўчыны ён не заўважыў ні страху, ні нават разгубленасці, ні сумневу, ні паразумення. Хіба што нянавісць, разбаўленую халодным разлікам, як у якой драпежнай птушкі. Толькі цяпер ён успомніў балбатню старога Крэза, бо на левым перадплеччы дзяўчыны выразна ўбачыў выяву чайкі ў палёце.
«Не бойцеся», — ён наблізіўся яшчэ на крок і апынуўся амаль усутыч.
Крык. У адказ ён пачуў крык.
Дзяўчына скінула з плеч коўдру і кінулася на яго. Лязо бліснула ў сонечным промні, і ён ледзь паспеў ухіліцца. Яна імгненна адступіла назад і зноў кінулася. У яго нават мільганула недарэчная думка, што дзяўчына брала дзесьці ўрокі нажавога бою, але раздумваць над усім гэтым не выпада­ла. Ён зноў з цяжкасцю ўхіліўся — спатрэбіліся ўсе яго амаль забытыя навыкі рукапашкі — і здолеў перахапіць яе руку. Яна адразу кінула нож пад ногі. Але расслабляцца было рана, бо дзяўчына вужакай праслізнула яму за спіну, перахапіла рукамі шыю і сціснула так, што ў яго заняло дух, а пе-
рад вачыма паплылі чорныя плямы — не хапала паветра. Ён паспрабаваў аслабіць захоп, але рукі ў яе былі надзвычай моцныя, і ў яго нічога не атрымалася. Да таго ж яна абхапіла яго нагамі, і ён мусіў зрабіць адзінае, што яму заставалася — абрынуцца на зямлю. Плячом ён адразу прыціснуў яе, і хват­ка на шыі аслабела: ён расчапіў яе пальцы на гор­ле, перахапіў адну руку, наваліўшыся ўсім цяжарам, і перакуліў на спіну.
Абое задыхаліся, як барцы вольнага стылю ў час паядынку. Ён зноў міжволі сустрэўся з ёй позіркам: у вачах дзяўчыны ён не ўбачыў ні страху, ні адчаю, ні нават хвалявання, хіба адну толькі халодную пагарду і нянавісць. У тое ж імгненне яна ўдарыла яму ў твар галавой, пасля чаго ёй хапіла дзвюх— трох секунд, каб выслізнуць з-пад яго і ўскочыць на ногі. Маланкава яна нахілілася, і зноў у яе ру­ках бліснула лязо нажа.
Раптоўны прыступ злосці затуманіў яго свядомасць, а кроў ударыла ў галаву. Гэта бязлітасная, небяспечная і разам з тым пагрозліва прыгожая пачвара жадае яму смерці. У чым справа? Што кіруе ёй, і чаму ў яе столькі нянавісці да яго? Ён жа не выявіў нават намёку на тое, што нападзе на яе ці ўвогуле зробіць ёй дрэнна. Хіба яна лічыць, што тут яе тэрыторыя? Але так лічыць можа толькі жывёла, калі сустракае ворага ля сваёй нары.
Усе гэтыя думкі імкліва пранесліся ў яго ў галаве, саступіўшы ўрэшце адной: нельга губляць над сабой кантроль, гэтага, магчыма, яна і чакае. Галоўнае — пазбавіць яе нажа. Ён чакаў, пакуль яна нападзе.
Крык. Пранізлівы, разлічаны на тое, каб ашаламіць. Дзяўчына кінулася на яго, выставіўшы нож. Ён зрабіў падманны pyx, ухіліўся і схапіў яе за кісць. Падсечка — і дзяўчына ўпала на зямлю. Ён вырваў нож з яе рукі.
«Устаньце, — выдыхнуў ён. — Я не зраблю вам дрэннага».
Яна моўчкі паднялася на ногі, і ён нібы ўпершыню ўбачыў, што дзяўчына ненатуральна гнуткая, з шырокімі плячыма і стройнымі нагамі — ніводнага грама лішняй вагі. «Пэўна, так выглядалі старажытныя амазонкі», — пранеслася ў яго галаве.
«Забярыце», — сказаў ён і працягнуў ёй яе зброю.
Дзяўчына імклівым рухам выхапіла з яго рукі нож. Яна ўся дрыжэла.
«Супакойцеся. Я вам не вораг».
Сонечныя блікі скакалі па яе целе, прабіваючыся скрозь лісце бяроз. У вачах дзяўчыны па-ранейшаму тлела нянавісць.
«Нам варта пагаварыць, і я сыду», — сказаў ён.
Але замест адказу яна зрабіла знак рукой, быццам камусьці за яго спінай, і ён інстынктыўна павярнуўся, каб паглядзець, каго гэта там яна ўбачыла. I ў тое ж імгненне зразумеў, што гэта не што іншае, як выкрут, каб адцягнуць увагу, рэзка адхіліўся, але запознена — лязо слізнула па яго перадплеччы, болю ён не адчуў, а другая надсечка зноў зваліла дзяўчыну на зямлю.
Ён адразу заламіў ёй кісць болевым прыёмам, і яна мусіла выпусціць нож, які, як і раней, апынуўся ў яго руках. Ад неглыбокага парэзу, які ён убачыў на сваім перадплеччы, заструменіла кроў. Ён сарваў нейкую расліну і прыклаў да раны. Дзяўчына з зямлі сачыла за тым, што ён робіць.
«Уставайце, — сказаў ёй Слядак. — Болып вы мяне не падманеце. Я — не вораг, зразумейце гэта».
Упершыню яна расцяла вусны.
«Ідзіце адсюль. Уцякайце».
«Але чаму?»
«Я тут не адна. Сюды прыйдуць».
3 паўхвіліны ён думаў над яе словамі, а потым выказаў сваю здагадку:
«Я ведаю, што вас расшукваюць і што вы з тых траіх, хто аб’яўлены ў вышук. Гэта вы спілавалі бранзалеты, калі хаваліся ў доме старога Крэза?»
Дзяўчына імклівым рухам ускочыла на ногі.
«Чаго вы хочаце?» — спытала яна.
«Я хачу знаць праўду, і я пайду».
Ён у другі раз працягнуў дзяўчыне яе нож.
«Болып не рабіце глупства!»
Яна выхапіла з яго рукі зброю.
«Уцякайце, пакуль не позна».
Слядак ужо быў упэўнены ў слушнасці сваіх здагадак. Гэтая дзяўчына, безумоўна, адна з тых са­мых траіх уцекачоў, пра якіх яму расказваў стары апантаны. Дык гэта іх ён хаваў у сваім жытле, а пасля дапамог знікнуць? Так. Але, чаму яны не сыходзяць з гэтых месцаў назаўсёды?
«Чаму вы не сыходзіце адсюль? — спытаў ён. — Хутка пачнецца сезон дажджоў, тут усё залье, а потым увогуле прыйдзе зіма».
«Яшчэ зарана».
Слядак на секунду-другую адвёў позірк, каб агледзецца — ён інтуітыўна адчуў, што агрэсія яе пайшла на спад, — і раптам убачыў на вяроўцы, працягнутай ад дрэва да дрэва, нешта накшталт карнавальнай маскі. Сапраўды, гэта была менавіта маска, пэўна, яна сушылася. Маска ўяўляла сабой не што іншае, як птушыную галаву.
Ён ужо адчуў, што яго здагадкі набываюць зусім новы сэнс і напрамак.
«Гэта вы ўтраіх забілі Зураба?»
Адказам яму было маўчанне.
*А Ларыёна?»
Дзяўчына кінула на яго позірк, поўны нянавісці.
«I мімаходам злягчалі маньяка?»
Маўчанне дзяўчыны было ўжо занадта красамоўным. Зрэшты, ён і не чакаў адказу.
«Я не данясу на вас — хоць у гэта вы можаце паверыць?» — спытаў ён.
«Хто вы?» — нечакана выявіла цікаўнасць дзяўчына.
«Я — чалавек з Мегаполіса. I заўтра туды вярнуся. Я вам не вораг — зразумейце».
«Хутчэй плывіце назад і з’язджайце».
Слядак памацаў руку. Кроў ужо амаль спынілася. Ён агледзеўся па баках.
«Вашы сяброўкі дзесьці паблізу? — спытаў ён. — Ну што ж. Няхай так. Я зараз паплыву назад, але напаследак вам параю: вяртайцеся ў Мегаполіс. Там вы згубіцеся ў натоўпе, і вас урэшце пакінуць шукаць. Цяпер такі час, што кожны сам за сябе, і, можа, вы ўратуецеся».
Дзяўчына рантам неяк з горыччу ўсміхнулася, паказаўшы роўныя белыя зубы.
«Можа, яшчэ і пакаяцца за грэх у якой падпольнай царкве ці касцёле?»
«Знойдуцца людзі, якія вам дапамогуць».
«Ідзіце хутчэй, а то будзе позна». *
Слядак выхапіў з вогнішча абгарэлую галінку.
«Вось, — сказаў ён, адшукаўшы пятак утаптанай глебы, — тут я напішу вам нумар абанентнай скрыні ў Мегаполісе. Як толькі вы з’явіцеся там, дайце мне ведаць, і вам дапамогуць. Я адказваю. Бачыце? Запомніце гэты нумар».
«Уцякайце».
Ён кінуў галінку ў вогнішча, павярнуўся і, не азіраючыся назад, рушыў прэч.
Сонца ўжо ў поўную моц вывяргала спёку. Хадзіць па балоце — гэта не тое, што плыць па вадзе. Hori яго часам загразалі ў твань па пахвіну, з бруднай жыжкі выскоквалі смярдзючыя пухіры і лопаліся сярод тысяч дробных вадзяных істот, якія, пэўна, адчувалі сябе тут з камфортам.
Урэшце ён з палёгкай дасягнуў вады. Рана на перадплеччы была яшчэ адкрытая, але ўжо не кроватачыла. Ён глыбей удыхнуў паветра, спыніўся на кароткае імгненне і пайшоў у глыбіню, а потым паплыў, вызначыўшы напрамак.
Хвілін праз пятнаццаць ён лёг на спіну, каб адпачыць. Сонца стаяла амаль у зеніце, і яго бязлітасныя промні сляпілі вочы. Вада прыемна халадзіла цела і вяртала бадзёрасць.
Цень імкліва прамільгнуў перад яго вачыма. «Адкуль яму ўзяцца?» — падумаў ён. Сонца паліла твар, на небе не было ні адзінай хмаркі, Ён прыўзняў галаву, каб агледзецца, і ў гэты момант пачуў харак­терны посвіст, які ён ужо чуў раней, калі далёка заплыў на возеры, і ў той жа момант рэзкі крык і ўдар па галаве нібы нечым вострым. Ад нечаканасці ён перакуліўся і глынуў вады. Страх міжволі працяў яго. Посвіст над галавой паўтарыўся, і ён уяўна пачуў смех. Смех? У тое ж імгненне адчувальны ўдар у патыліцу збіў яму дыханне і зноў прымусіў глынуць вады. «Што гэта і наколькі небяспечна? — пранеслася ў яго галаве. — Неабходна ўбачыць тую небяспеку, каб ведаць, як ад яе ўберагчыся».
Ён сабраў сілы і рэзка выскачыў з вады амаль па пояс.
Птушкі! Дзве вялізныя птушкі рабілі разварот і, нібы знішчальнікі, пачыналі пікіраваць на яго. Чайкі! Ён успомніў радок з Сеціва, дзе гаварылася пра гэтых птупіак і пра небяспеку сустрэчы з імі ў вадзе. «Толькі без панікі», — падумаў ён. Усё залежыць цяпер ад таго, які спосаб абароны ён знойдзе. Але які? Павярнуцца да іх тварам і паспрабаваць схапіць рукамі? Дык без дапамогі рук ён пойдзе на дно. Ці яму выдзяўбуць вочы. Плыць хутчэй? Але ў яго засталося не так ужо і шмат сіл, каб імчаць, як спрынтэр. Да таго ж чайкі ўсё роўна будуць у такой гонцы спрытнейшыя.
Ён зноў атрымаў адчувальны ўдар, на гэты раз крылом. За ім павінен быць і другі, бо птушак дзве, мільганула ў яго галаве. Ён захапіў у лёгкія паветра і нырнуў. Над галавой па вадзе адчувальна ляснула, і ён зразумеў, што птушка прамахнулася. Але ж як доўга ён здолее так плыць, а чайкі — пудлаваць? Максімум хвіліну, нягледзячы на тое, што ён лічыўся калісьці выдатным плыўцом. А такі рваны рытм для плыўца згубны, бо можа хутка знясіліць яго. Да таго ж пасля ранения і аперацыі сілы ў яго ўжо далёка не тыя, што ў маладосці.
Ён выдыхнуў паветра ў ваду і вынырнуў на паверхню, зноў перайшоўшы на вольны стыль. Hori яго звыкла запрацавалі, ствараючы руху моц. Бераг. Як хутка павінен быць бераг?
Ён павінен спяшацца, бо птушкі, а такіх вялікіх ён ніколі ў сваім жыцці не бачыў, чымсьці вельмі ўзвар’яваныя і поўныя лютасці.
Зноў удар па галаве. Ён не паспеў нырнуць, як яму апякло шчаку — пэўна, тая чайка, што заходзіла на яго пасля першай, пусціла ў ход кіпцюры. Ён зноў даў нырца. Праз хвіліну вынырнуўшы, ён паплыў так, каб вада больш не трапляла ў вушы і ён мог пачуць набліжэнне небяспечных істот. Гэтая тактыка прынесла яму нейкую надзею: як толькі ён чуў над галавой свіст крылаў, то адразу набіраў як мага больш паветра і пагружаўся ў ваду з галавой.
Бераг ужо быў побач — ён адчуваў гэта, а калі на імгненне прыўзняўся, каб зірнуць, то ўбачыў, што ён ужо нарэшце блізка да мэты.
Якраз у гэты момант ён адчуў моцны ўдар і потым другі, зноў глынуў вады і з цяжкасцю выплюнуў яе, каб прачысціць лёгкія.
«Йа-ха-ха! Йа-ха-ха!» — пачуў ён пранізлівы крык і — рантам стала ціха. Ён плыў наперад, і было ціха. Птушкі пакінулі яго.
Ён амаль выпаўз на бераг і доўга ляжаў так, не маючы сіл узняцца на ногі. Сонца пераваліла зеніт, і цела яго хутка абсохла, мухі абляпілі рану на руцэ і ўзбуджана гудзелі над галавой — адчувалі пах крыві.
Урэшце ён з цяжкасцю падняўся, знайшоў у хмызняку схаваныя раней шорты і красоўкі, апрануўся і паволі рушыў у Паселішча.
Навокал ужо ўсё даўно абудзілася. Насустрач яму цяпер траплялі ў асноўным жаўтаі цемнаскурыя постаці, як звычайна, жукаватыя і гучнагалосыя. Крочылі яны ўпэўнена і не саступалі дарогі, бачы-
лі, што нешта з ім не так, ён змораны і сілы яго на зыходзе. Таму і не саступалі. Адзін раз яму ўслед шпурнулі каменнем, але ён спадзяваўся, што сустрэчы з абколатымі і азлобленымі падлеткамі на тэты раз мінуе.
Крэза дома не аказалася. Слядак знайшоў кавалак люстэрка, агледзеў твар і збольшага галаву. Твар быў апухлы ад укусаў жамяры, з вялізнай драпінай на шчацэ, а на галаве ён намацаў некалькі гузакоў і неглыбокіх ран з ужо запечанай крывёй.
Ён знайшоў рэшткі віна ў бутэльцы, якая, пэўна, засталася нейкім чынам па-за ўвагай Крэза, выпіў з рыльца, дабраўся да ложка і адразу праваліўся ў сон.
Прачнуўся ён толькі апоўначы. У прыбудове было душна, і ён выйшаў на падворак. Неба, усыпанае зоркамі, раз-пораз засцілалі пасмы дыму з тарфянікаў. Там-сям з далёкіх і блізкіх дамоў гучала му­зыка, рытмічна білі барабаны, даносіліся няўцямныя крыкі і брыдкая лаянка. Ён успомніў Шэрыфа, які казаў, што кожную ноч тут кагосьці калечаць ці забіваюць. У рэшце рэшт тое ж самае адбывалася і ў Мегаполісе. Гора чалавеку, калі ён застаецца адзін і не знаходзіцца нікога, хто б прыйшоў яму на дапамогу.
А Л *
Разбудзіў яго Крэз. Ужо, пэўна, даўно развіднелася, сонечны прамень прабіваўся праз запыленае шкло. Крэз сказаў, што назбіраў тое-сёе на стол.
«Вас, я бачу, падмаладзілі», — дадаў ён іранічна.
«На беразе я зваліўся з абрыву. Толькі і ўсяго», — не стаў развіваць далей гэтую тэму Слядак.
«Вы калі едзеце?» — спытаў стары нерашуча.
«Што, надакучыў?»
«Ды не. Жывіце. Тут і пагаварыць няма з кім».
«Значыць, еду сёння, — падвынікаваў Слядак. — Якраз пасля абеду тут пройдзе цягнік».
«У вас сабачая работа», — заўважыў стары.
«Затое я многа бачу».
«Жыццё — гэта бруд. Няма чаго і бачыць».
«Я чуў, што вас пагражалі падпаліць, — сказаў Слядак. — Вы б асцерагаліся».
«Не мае сэнсу. Мяне абкрадвалі некалькі разоў, забіралі апошняе, а калі вырашаць пусціць «чырвонага пеўня», то ўсё роўна не ўберажэшся».
«Займелі б якую зброю».
Крэз махнуў рукой.
Праз гадзіну Слядак пайшоў з мэтай забраць з сейфа свой рэвальвер і развітацца з Шэрыфам. Той сядзеў у сваім крэсле і начыняў пісталетную абойму патронамі.
«Чулі, ноччу стралялі?» — спытаў Шэрыф.
«Не, — адказаў Слядак. — Я моцна спаў».
«Стралялі па мне».
Слядак уважліва ўгледзеўся ў змрочны твар участковага.
«I што?»
«Я заваліў аднаго. Гэта людзі Ларыёна. Вы ўсё роўна з’язджаеце, так што гавару вам як ёсць. Цяпер я тут доўга не працягну».
«Вас возьмуць на службу ў любым іншым месцы. Я магу закінуць за вас слова. А пакуль пастукайце па дрэве».
«Ну не. Адсюль я не пабягу. Не дачакаюцца».
«Чым жа вы ім так не ў масць?» — спытаў Слядак.
«Здараецца, што белыя ідуць на супраціў: падпальваюць дамы дробных наркагандляроў. Ці быў выпадак — «замачылі» аднаго. Я не вельмі рэагую на гэта, таму тут стаў лішні».
«Д’ябла б пабраў тэты свет», — з горыччу адзначыў Слядак.
♦Ён, пэўна, і пабраў», — усміхнуўся Шэрыф.
Яны памаўчалі. Абойма пстрыкнула 1 ўвайшла на сваё месца.
«Вы, пэўна, ведаеце, што апошняя так званая «канкіста» пракацілася тут пяць гадоў назад, — сказаў Шэрыф. — Мяркую, чарговая ўжо на падыходзе. Так што самі разумееце, маё жыццё будзе яшчэ менш значыць, чым любога з гэтых нашых прыхадняў. А большасць з іх, між іншым, пятая калона. Вось толькі мясцовым белым я сапраўды не пазайздрошчу».
Слядак уважліва слухаў. Ён, вядома, ведаў, што такое «канкіста» і чым звычайна яна заканчвалася. Узброеныя банды з усходу — там быў цэнтр ix рэгіёна Еўрабіі, саслабелы і недзеяздольны, — урываліся ў паселішчы і дробныя гарады, дзе падобна старажытным канкістадорам (адсюль і «канкіста») учынялі гвалт. У гэтага гвалту было два напрамкі: рабаўніцтва харчовых прадуктаў ды наркотыкаў і захоп белых жанчын і рабоў на ўсход, дзе іх адпаведна выкарыстоўвалі.
«Дарэчы, — сказаў Шэрыф, — мне ўрэшце ўдалося «прабіць» тых «хімічак», пра якіх вы цікавіліся. Я прыціснуў кіраўніка Зары, і ён раскалоўся. Калінебудзь я да яго дабяруся і ўпакую «садзюгу» на нары. Але пакуль тое, вось што ён мне паведаміў: тры дзяўчыны, якія збеглі з папраўчых работ і якіх пакуль не знайшлі дый надта і не шукалі, — сёст­ры, белыя, амаль пагодкі. Іх бацькі загінулі ў Мегаполісе падчас Катастрофы, пасля чаго малалетак скінулі ў нейкі спехам сфарміраваны прытулак, дзе падчас неразбярыхі адбываліся жудасныя рэчы. Вя­дома, абараніць іх не было каму, а вось пакарыстацца іх становішчам ахвотнікі адразу знайшліся. Ix па чарзе гвалціў дырэктар таго прытулка, але аднойчы, калі крыху падраслі, яны забілі яго. Віну іх тады так i не даказалі, але на ўсялякі выпадак скіравалі ў папраўчую калонію, адкуль яны выйшлі, як толькі дасягнулі пэўнага ўзросту. Кажуць, яны пакляліся помсціць, і за імі цягнецца не адзін хвост, але яны надзвычай скрытныя, асцярожныя і чуюць небяспеку, як зверы. Хоць іх лёс і прадвызначаны».
«Вы будзеце іх шукаць?» — спытаў Слядак.
Шэрыф паціснуў плячыма.
«Калі загадаюць, пашлю сваіх двух вялікіх следапытаў. Можа, ім і пашанцуе».
«Рад, што вы ставіцеся да гэтага з гумарам, — сказаў Слядак. — Мне, напрыклад, іх па-чалавечы шкада».
«A-а, вось яшчэ што, — нібы ўспомніў Шэрыф. — Мне далажылі, што вы сплавалі на востраў».
«Хто гэта далажыў?»
«А вы ўгадайце».
«Штучнік? — выказаў здагадку Слядак. — Ну і зух!»
«Дык раскажыце, што там на востраве?» — замест адказу спытаў Шэрыф.
«Пуста. Балота. Твань». ,
«I ніякіх там, скажем так, адхіленняў?»
«Што вы маеце на ўвазе?»
«Ну, якая-небудзь кінутая лодка, у людзей яны часам сталі прападаць, мне скардзяцца».
«Пашліце Штучніка. Ён разбярэцца».
«Вы быццам сёння едзеце?» — не падтрымаўшы жарт, удакладніў Шэрыф.
«Так. Я прыйшоў развітацца».
«У вас на твары шрам і на галаве кроў».
«Я пабіўся, калі хадзіў да Зары».
«Што ж, удачы вам».
«Узаемна».
Яны паціснулі адзін аднаму рукі, і Слядак пайшоў. Ён не любіў доўга развітвацца.
Крэз чакаў яго, па звычцы седзячы на калодзе. Ён ужо глынуў з бутэлькі, якая стаяла побач. Нібы ўпершыню Слядак убачыў яго лядашчасць і што ён ужо амаль зусім стары: зморшчыны, набухлыя мяшкі пад вачыма, друзлая скура — усе прыкметы распаду арганізма.
«Не хацеў вас раней трывожыць пытаннямі, — сказаў стары, — а калі зазірнуў у краму, то вы ўжо раптам сышлі».
«Я хадзіў развітацца з Шэрыфам, — патлумачыў Слядак. — Праз паўтадзіны мне трэба на станцыю, інакш я спазнюся на цягнік».
Стары ўзняўся з калоды.
«Калі вы не супраць, я дапамагу вам сабрацца».
«Я сам, — сказаў Слядак. Ён выцягнуў з кішэні кашалёк і даў таму грошай. — Вось, вазьміце».
«Вы іх бачылі?» — спытаў Крэз.
«Karo гэта — ix?»
«Эрыній».
«Бачыў, — праз паўзу сказаў Слядак. — Яны ледзь не патапілі мяне».
«Цяпер вы мне верыце?»
Слядак паціснуў плячыма.
«Хіба што так».
Ён пайшоў, сабраў сваю дарожную сумку і зноў выйшаў на падворак. Сонца пакрысе губляла сваю сілу. Крэз па-ранейшаму сядзеў на калодзе. Бутэлька ўжо амаль апусцела, але ап’янець ён яшчэ не паспеў.
«Не хачу вас сурочыць, — асцярожна заўважыў Слядак, — але ж вы абмежаваныя часам, я маю на ўвазе тое, што наперадзе ў вас старасць, і дапамогі вам тут дачакацца цяжка».
«Я ведаю, — адказаў стары, — Пакуль я яшчэ ў сіле. Але як толькі я саслабею — мне гамон. Лёс многіх белых тут прадвызначаны, калі яны жывуць адзінока надобна мне. Як кажуць, за што змагаліся — тое і атрымалі».
Яны крыху памаўчалі.
«Што ж бывайце, — сказаў Слядак і працягнуў старому руку. — Калі што, вяртайцеся ў Мегаполіс. Я вам раней гаварыў пра свой пеленг, і вы лёгка знойдзеце мяне».
«Бывайце, — адказаў Крэз. — Наўрад ці больш пабачымся, так што дзякуй вам за дабро і ўдачы».
...У забітым людзьмі вагоне цягніка, а хадзілі яны рэдка, Следаку не знайшлося месца. Там-сям можна было і сесці, але яму наўмысна і з прытоенай нянавісцю адмаўлялі — ехалі ў асноўным цем-
наскурыя і каляровыя, а таксама супляменнікі Ларыёна. Ён прымасціўся ў тамбуры ля акна і ўвесь час стаяў, раз-пораз прыціскаючыся, калі яго піхалі, часам знарок, да сценкі.
К вечару стала больш свабодна. Цягнік грукатаў, Слядак асцярожна паспрабаваў прыадчыніць бруднае акно — тое якраз аказалася незаблакіраванае, — і ў твар яму пругка пацёк струменьчык свежага паветра.
За вакном мільгаў, калі-нікалі мяняючыся, адзін і той жа сумны пейзаж: рэдкія баракі прымітыўных сельскагаспадарчых кластэраў, паляяы ад даўно высечанага лесу, на месцы якога перад вачыма часам праплывалі бязладныя кампактныя паселішчы; гісторыя павярнулася назад і спынілася на прыкдадзе былых амерыканскіх амішаў, якія закансервавалі свой побыт на ўзроўні семнаццатага—васемнаццатага стагоддзяў — наступіла другое сярэднявечча, хіба што з элементам! трафейнага індустрыялізму.
Потым ён убачыў, як з-за далягляду раптоўна выплыў барвовы дыск Месяца. Казалі, што навігатары з першай стацыянарнай касмічнай базы, пабудаванай там напярэдадні і кінутай на волю лёсу, а па сутнасці, на марудную смерць ад недахопу кіслароду і прадуктаў спажывання, у момант Катастрофы і пасля яе, калі ўсюды панаваў хаос, — у тыя апошнія свае гадзіны даслалі на Зямлю праклён.
«У рэпще рэшт, — думаў ён, — хіба так важна, хто тут будзе весці рэй? На падыходзе новыя орды, яны яшчэ болып шматлікія і яшчэ больпі агрэсіўныя, бо эпоха асветы скончылася, народы дэмаралізаваныя, а іх лідэры — нікчэмныя. Калектыўнае самазабойства якраз і пачынаецца з адмаўлення традыцыйных каштоўнасцей, пры якім асобныя вяртлявыя і хітрыя, як чарвякі, індывіды могуць і выжыць, а народ немінуча загіне».
Што гаварылі адзін аднаму і думалі ў тыя дні дзесяць гадоў назад няшчасныя астранаўты, для якіх Месяц стаў агульным магільнікам? Нічога, ак-
рамя праклёну, на Зямлю яны не даслалі, а ўсе размовы знішчылі. Дый сама станцыя, пэўна, ужо раз­вал ілася і спарахнела, зацягнутая рэгалітам. Космас — вось куды было варта глядзець чалавеку. I Тэорыя Усяго, якую абяцалі агучыць нам у гэтыя трыццатыя гады навукоўцы, так і не была адкрыта, а самі яны былі зацкаваныя.
Слядак з цяжкасцю стаяў на нагах, але, як ён бачыў, ехаць яму засталося няшмат. Ён думаў пра тое, як вернецца на працу, пра Гектара, што ён яму скажа і ці дасць той яму веры. Але, напрыклад, наўрад ці раскажа каму пра тое, што ў забруджаных гно­ем, ахутаных адчаем і паразай, загразлых у заганах гарадах ці паблізу ix, ля паселішчаў, дзесьці на далёкіх выспах насуперак усялякаму цвярозаму розуму раптам могуць з’явіцца багіні пометы.
* * А
Наступіла восень з зацяжнымі залевамі, а потым нечакана пахаладала, выпаў снег і надышла зіма. Сля­дак іншым разам адсочваў пошту з абаненцкай скрыні, але таго, што яго непакоіла і цікавіла, не было. Часам незразумелая туга авалодвала ім, асабліва калі ўспамінаў лета ў Паселішчы, старога Крэза, Шэрыфа, востраў на возеры і дзяўчыну з «тату» ў выглядзе чайкі.
Але раптам прыйшоў ліст ад Крэза. Стары напісаў, што ён яшчэ жывы, што ў Паселішчы стала горш, што быў чарговы напад — так званая «канкіста», загінулі і прапалі без вестак людзі, што па­ранены ў перастрэлцы Шэрыф ляжыць у бальніцы і што яго самога зноў абакралі. Ды, каб не запамятаць, дадаў стары, у канцы лета на беразе возера знайшлі знявечаную Зару.
I яшчэ, паведамляў ён, з вострава зніклі чайкі. ...Больш лістоў не было.
Жнівень—верасень 2006 года
Партрэт выпускніка на фоне «адлігі»
Шчасце — нязменны стан, не створаны для чалавека ў гэтым свеце. Таму усе нашы думкі аб ім у жыцці аказваюцца хімерамі.
Жан-Жак Русо. Споведзь
*
Чалавек паволі крочыў праз гарадскі сквер. Высокага росту, з сівізной на скронях, гожым адкрнтым тварам, толькі вочы былі схаваныя за сонцаахоўнымі акулярамі. Апрануты ён быў, як цяпер кажуць, дэмакратычна — джынсы і лёгкая куртка-вятроўка. Мужчина ішоў па алейцы, паглыбляючыся ў зацень. Травеньскае сонца перайшло ўжо зеніт. Было даволі цёпла, а на адкрытых месцах, дзе не раслі дрэвы, нават спякотна. Мужчина знайшоў сабе лаўку, ля якой было адносна менш выкарыстаных шпрыцоў, і прысеў адпачыць. Ён расслабіўся і ледзь не задрамаў, але яго схованку абудзілі рэзкія маладыя галасы і воклічы. Гэта былі, як вызначыў мужчина, выпускнікі, бо на некаторых з іх ён заўважыў чырвоныя стужкі цераз плячо з адпаведным надпісам. Яны хутка запоўнілі невялічкую палянкупляцоўку непадалёку. Юнакі адразу паздымалі кашулі, а дзяўчаты пачалі сцягваць калготкі, дэманструючы стройныя, яшчэ не загарэлыя ногі. 3 сумак імкліва павыцягвалі віно і гарэлку, а пластыкавыя шклянкі началі пераходзіць з рук у рукі.
Мужчина хацеў устаць і пайсці, але да яго ўжо набліжалася адна з дзяўчат. У яе бнлі валасн саламянага колеру і вяснушкі на твари і на аголеных плячах.
— Агеньчнка не пазнчнце?
Мужчына аддаў ёй запальнічку.
— Пакіньце сабе, — сказаў ён. — Я амаль не куру.
— Я тут ля вас падымлю, — дзяўчына прысела на лаўку. — Вы не супраць? Там, бачыце, занадта тэстастэрону, — яна кіўнула ў бок сваей шумнай кампаніі.
— Прывыкайце, — мужчына зняў акуляры. — Сёння вы, так бы мовіць, выпадаеце з гнязда.
— Вылятаем ці выпадаем?
— Мяркую, выпадаеце. Вы мне напомнілі адну дзяўчыну. 3 маёй маладосці.
— A-а, як рамантычна. Вы б расказалі.
— Успамінаць асабліва няма чаго, акрамя аднаго выпадку. Наўрад ці вас гэта зацікавіць, дый часу бракуе, як і ў вас, дарэчы.
Мужчына падняўся з лаўкі.
— Як вас зваць? — рантам спытаў ён.
— Вераніка.
— Прыгожае імя. Вы таксама прыгожая.
— Дзякую за камплімент. А вас?
— Ігнат. Ігнат Васільевіч. Ну, удачы ў жыцці.
Мужчына пайшоў далей скрозь весялосць і малады імпэт і падумаў пра тое, што вось быццам на­сту піў для іх першы дзень свабоды і самастойнасці і ўвесь Сусвет, як ім здаецца, толькі для ix — са сваімі вартасцямі, адкрыццямі, радасцямі. Сусвет, які мы дагэтуль не можам зразумець і наўрад ці калі зразумеем, хіба акрамя той простай рэчы, што ён пашыраецца адпаведна Хаблу. Але і гэта можа быць няпраўдай. I прафанічная навука, якую вывучалі гэтыя дзеці, таксама — мана. Магчыма, усё ў гэтым свеце — мана. А яны — усяго толькі слепакі, на якіх ужо рыхтуюць напад сілы жыцця. Так, слепакі.
Мужчына раптам успомніў, што птушкі іншым разам выводзяць птушанят у плафонах ліхтароў і ў дзень вылету тыя гінуць, бо іх вочы не бачаць, хаця ў здаровых птушак зрок у восем разоў пераўзыходзіць чалавечы.
Школа як пачатак нашага шляху. Якая яна павінна быць, да чаго рыхтаваць? Можа, толькі даваць веды? Але дасведчаныя людзі кажуць: той, хто ведае і бачыць занадта многа — як і той, хто бачыць і ведае занадта мала, — можа збіцца са шля­ху і загінуць.
1
Сыход са школы адзначалі за яе будынкам, ля памыйкі. Потым яны і самі здзіўляліся: ну і месца выбралі. Скінулі ў «абшчак» якія мелі пры сабе грошы і прынеслі таннага віна — па бутэльцы кожнаму. На закуску грошай не хапіла. t
Нельга сказаць, што менавіта чарговая школь­ная рэформа прымусіла ўсіх чатырох, пасля таго як здалі экзамены за дзевяць класаў, забраць дакументы. Сутнасць яе, калі спрошчана, заключалася ў тым, што ранейшае дзесяцігадовае навучанне на базе сярэдняй школы прадаўжалася на год і мусіла спалучацца з вытворчым, якое праходзіла на бліжэйшых заводах і фабрыках. Яны ўжо хадзілі, дарэчы, на такое вытворчае навучанне: спрабавалі нешта выточваць на станках, падносілі балванкі. Пасля адзінаццацігодкі тых, хто не ўхітрыўся ці не паспеў паступіць у ВНУ, адразу забіралі ў войска. Тут усё было з вытанчаным разлікам. Скончыўшы ж звычайную дзесяцігодку, паступаць у ВНУ можна было нават двойчы — фора ў два гады нагадвалася даволі адчувальная. Hi Міхасю Астапковічу, ні Яфіму Гурскаму перспектыва прасядзець у школе лішні год, вядома, не ўсміхалася: іх больш-менш забяспечаныя бацькі ўжо пралічвалі далейшую вучобу для сваіх дзяцей. Вітас Варгуліс (яго бацька, літовец па нацыянальнасці, быў рэпрэсаваны) — старэйшы за ўсіх на год, бо аднойчы ён застаўся ў пятым класе на другі год, — проста хацеў быць вольным — пайсці, пакуль тое-сёе, куды-небудзь папрацаваць; тое ж ха-
цеў і Ігнат Канюкоў. Апошнія былі сынамі рэпрэсаваных, і ім нічога «не свяціла», хаця вучыліся ўсе роўна і дакументы атрымалі з неблагімі адзнакамі, нават Варгуліс.
Ля памыйкі было ціха, прыгравала сонца. Пілі з рыльца, пасеўшы на траву. Любімы напой пралетарыяў — віно пад назвай «Волжское» — паступова стукаў у голаў, «прыход» быў адчувальны.
Закурылі.
— Кайф! — блажэнна выказаўся Міхась Астапковіч.
— Не баісь, хлопцы, усё мы правільна зрабілі, а то з...лі нас тут усялякай хернёй, — разглагольстваваў Вітас Варгуліс. — Ікс квадрат плюс ігрэк дамкрат раўняецца... гіпатэнузе акселерат, цьфу ты... Хачу свабоды, надакучыла ўсё. Я гэтую шко­лу перарос.
— Усё, на мой сціплы погляд, прафаніраванае выкладаюць. Мана, — падтрымаў яго Ігнат Канюкоў.
Яфім Гурскі на гэтыя пасажы тактоўна прамаўчаў. Ён быў лепшым матэматыкам у класе.
— Яно так, але ўсё роўна без атэстата нам гамон, — ахалодзіў Варгуліса Астапковіч. — I на рабоце, куды мы, можа, і ўладкуемся, адразу прыграбуцца: давай адпаведную «ксіву». Хіба што плоскае цягаць, круглае качаць...
— Гэта я... Не, няхай дэбілы з імбэцыламі цягаюць. Я акцёрам буду, — адразу «саскочыў з воза» Варгуліс.
— Усё роўна табе давядзецца вучыцца, — выказаўся ўрэшце і Гурскі. — Ну, хоць якую тэатральную вучэльню скончыць. Сістэму Станіслаўскага засвоіць.
— Ну, можа, пасля.
Варгуліс падумаў, раптам выцягнуў з кішэні фінку, драпежна прыжмурыў вочы і заціснуў яе ў зубах.
— Каўказскі танец, называецца лезгінка, — аб’явіў ён, ускочыў і пачаў перабіраць нагамі, зноў вырачыўшы вочы і выкрыкваючы праз зубы: «ос-с-с-са!».
— Ну, як я ў грузіна пераўвасобіўся? — урэшце спыніўся ён.
— О-о, клас, — вяла адобрылі ўсе.
— А закусіць не ўзялі, — адзначыў Міхась Астапковіч.
— Сала б, хлеба лустачку белага.
— Мо кілбасы кракаўскай?
— Лепшая закуска — цыгарэта.
I праўда, пра закуску яны, зусім недасведчаныя выпівохі, небяспечна не падумалі.
— Ну, а ты куды намыліўся? — спытаў Ігната Астапковіч, хаця яны з ім неяк і абмяркоўвалі гэтае пытанне раней.
— Ты ж ведаеш, пайду на завод, мне амаль сямнаццаць. Але хаця з шаснаццаці не бяруць, паабяцалі ўзяць, праўда, на цяжкую работу.
— На якую такую «цяжкую?» — спытаў Яфім Гурскі. — Ты, гэта, далажы калектыву, не хавай.
Ігнат Канюкоў хацеў адказаць, але раптам адчуў, што язык яму не падуладны.
— Э-э, б-э, — ён нечакана зразумеў, што п’яны. Бутэлька была пустая.
— Ну, а я пасплю, — неспадзявана аб’явіў Астапковіч, выцягнуўся ў траве, сплюнуў і засоп.
— Мне, гэта, нешта не таго, я таксама адпачну, — Гурскі прылёг побач і заплюшчыў вочы. Твар яго стаў бледны.
Ігнат раптам адчуў, што адключаецца. Перад вачыма плыло, ногі не слухаліся. Ён паваліўся ў траву.
Праз якія паўгадзіны ix «застукала» прыбіральшчыца, якая выносіла на памыйку смёцце. Яна адразу набегла да дырэктара.
Далей падзеі разгортваліся імкліва. Дырэктар, па школьнай мянушцы Сырнік (паўнаваты, светлавалосы і ружовашчокі), неадкладна прыбег на месца здарэння. Ён спачатку перапалохаўся, але, убачыўшы пустыя бутэлькі, адразу ўсё зразумеў і дзейнічаў аператыўна. «Хуткая дапамога», выкліканая ім на ўсялякі выпадак, неўзабаве прыбыла на па-
мыйку. Усіх чатырох зболыпага прывялі ў прытомнасць, прычым Астапковіча званітавала, пагрузілі ў машыну і развезлі па дамах.
Назаўтра ўсе яны павінны былі забіраць дакументы. Сырнік прыняў усіх чатырох у кабінеце, але насуперак іх апасенням, паводзіў сябе прыстойна і па-мужчынску: надта не ўшчуваў і не пагражаў ніякімі карамі.
— Галовы баляць? — тактоўна спытаў ён.
— Так, — згадзіліся яны.
— Спачуваю, але дапамагчы нічым не магу.
— Мы, гэта, вінаватыя, — пачалі яны прасіць прабачэння.
— Там за акном, — дырэктар Сырнік загадкава паказаў пальцам, — шмат усялякай работы. Так што жад аю вам поспеху. I запомніце: каб піць — трэба ведаць сваю дозу і не забывацца на добрую закуску.
3 дакументамі ў руках яны выйшлі на школь­ны двор, з палёгкай, але і з пачуццём незразумелай трывогі азірнуліся ў апошні раз на школу, дзе правучыліся з першага па дзевяты клас, і — пайшлі на вуліцу, сышоўшыся ў словах і думках, што дырэктар Сырнік увогуле неблагі мужык.
Больш піць не рызыкавалі: дома кожнага ўжо чакалі бацькі.
Ігнат Канюкоў з Варгулісам жылі недалёка адзін ад аднаго і таму пайшлі дадому разам.
— Справа ў тым, — тлумачыў Ігнату па дарозе Варгуліс, — што ўладкавацца на работу куды-небудзь хаця і складана, але рэальна. А вось у вячэрнюю школу давядзецца ісці зноў у дзевяты клас. Там, як я даведаўся, у ix якраз накшталт наших выпадкаў строга і ўсё агаворана, да таго ж іншая праграма. Так што ўсё роўна выпадав адзінаццаць гадоў сядзець за партай. Думает, мы адны такія хітрыя ды ўвішныя? У гэтай краіне ўсё на шкоду маладым.
— Дык што рабіць? — вяла пацікавіўся Ігнат.
— А мы даведкі падробім.
— Як гэта?
— А вось пайшлі да мяне. Я ўжо ўсё прадумаў.
План Варгуліса сапраўды быў геніяльна просты. Да восені ўладкавацца на работу, падрабіць у документах адзнакі і даты (усяго адну—дзве лічбы) і падаць тыя даведкі ў дзесяты, апошні, клас (у так званых СШРМ захоўвалася дзесяцігодка) і ў самую далёкую ад нашай вячэрнюю школу. Такую хутка знайшлі — гэта была дзесяцігодка для рабочых, брыгадзіраў, майстроў, у якіх не было сярэдняй адукацыі. Школа размяшчалася ў раёне вакзала на базе дзённай.
Абмеркаваўшы план у дэталях, Канюкоў з Варгулісам разам і паасобку пачалі піукаць работу. Але ўладкавацца на які-небудзь завод ці фабрыку аказалася не так проста ў сувязі з іх маладым узростам і тым, што яны не мелі ніякай прафесіі. Лета заканчвалася, і разам з наступлением восені нарас­тала іх няўпэўненасць у выбраным шляху.
Урэшце калі яны сустрэліся пасля чарговых беспаспяховых пошукаў, Варгуліс нечакана выбухнуў злосцю:
— Трэба, мяркую, уцякаць адсюль, рабіць ногі, як кажуць, бо тут пануюць хітрыя дурні і пакладанцы. Па радыё з-за «бугра» штодня балбочуць: «адліга, адліга», а што змянілася? З...ла мяне гэтая камунія. Толькі і чуеш: «умножим мы усилия в борьбе за изобилие...» А дзе яно — «изобилие»? Дый не ў ім адным справа. Мне душна тут, у гэтым гноеадстойніку.
Паколькі такая ж думка не аднойчы ўзнікала і ў Канюкова, ён з доляй скепсісу, але з энтузіязмам падтрымаў сябра, хоць вымушаны быў яго крыху ахаладзіць.
— Куды іменна мы будзем уцякаць? — спытаў ён. — Толькі не па «изобилие», а па свабоду. Мне свабоды не хапае.
Варгуліс выцягнуў карту, пэўна, даўно падрыхтаваную, схіліўся над ёй і нейкі час старанна вывучаў.
— Бліжэй да ўсіх краін — Фінляндыя, — урэшце аб’явіў ён.
— Нават калі мы здолеем прасачыцца праз мяжу, фіны выдадуць нас Саўдэпіі. У іх узаемнае пагадненне. Я чуў па радыё...
— Маеш рацыю, Тады трэба ўцякаць праз мора.
— На чым? На плыце з бярвенняў?
— Дык што нам тут — падыхаць?
Ігнат Канюкоў міжволі задумаўся. Сапраўды, перспектыва заставацца тут на ўсё жыццё ім, бязбацькавічам ды яшчэ дзецям рэпрэсаваных, нічога вартага не абяцала. Наперадзе былі непасільная праца, голад, холад, адзінота і марна страчаны час.
— Трэба чакаць, быць мудрымі, зарабіць грошай.
— Дзе зарабіць? Я, можа, і хачу, а не даюць магчымасці.
— Там, дзе пашанцуе.
Варгуліс нервова падхапіўся з крэсла. Новая ідэя раптоўна натхніла яго.
— Мы запамятавалі, што каб выжыць, трэба скарыстаць і хітрасць. А што калі падаць заяўку на марш-кідок міру, ну, прыкладам, па Еўропе? На веласіпедах, з адпаведнымі лозунгамі: «Мир, труд, май»?.. Яны ж абажаюць гэтую херню...
У краіне сапраўды ў разгары была так званая хрушчоўская «адліга», пра якую яны, нягледзячы на глушылкі, слухалі па прымачах. Моднымі, адпаведна, сталі і ўсялякія «мірныя» рухі, дзеянні і ўчынкі самых розных энтузіястаў. Пра гэта казалі па тэлебачанні і ў кінахроніках, пісалі ў газетах.
— I што?
— Як толькі нас выпусцяць за мяжу, мы і ўцячом.
У гэтым наіўным і дастаткова вар’яцкім плане Варгуліса была нейкая нязначная рацыя, і Ігнат сказаў, што абдумае ўсё дома, але на работу ўладкоўвацца прыйдзецца ўсё роўна — так да іх будзе менш падазронасці.
Ліст у Маскву яны пасля ваганняў усё-такі адаслалі. Ігнат, які пісаў без памылак, сам склаў яго па-расейску.
2
Праз тыдзень Вітас Варгуліс уладкаваўся падсобнікам на завод аўтаабсталявання і пачаў выконваць там самую чорную работу: абточваць загатоўкі, прыбіраць і цягаць да станочнікаў балванкі.
Ігната Канюкова па пратэкцыі ўладкавалі на фабрыку скалочваць скрыні, паабяцаўіпы, што праз месяц-другі, напэўна, перавядуць вучнем у цэх. Ён трапіў у брыгаду некалькіх змрочных, раўнадушных да ўсяго, акрамя гарэлкі, дзядзькаў. Яны ўручылі Ігнату малаток, шынку і паказалі, дзе браць дошкі і цвікі.
Вячэрніх школ у горадзе было некалькі, і ён ра­зам з Варгулісам пробна, больш дзеля разведкі, панеслі дакументы ў бліжэйпгую. Але там іх згадзіліся прыняць не ў дзесяты, а зноў у дзевяты клас — пэўна, ужо дзейнічала адпаведная інструкцыя ў сістэме адукацыі. Заставалася адно — падрабіць даведкі, што яны і зрабілі на кватэры ў Варгуліса.
Паколькі ім выдалі і яшчэ адны даведкі — з месцаў работы, то абодвух адразу і залічылі ў дзе­сяты клас. Вячэрняя школа на базе дзённай была побач з вакзалам. На занятках Ігнат з Варгулісам па звычцы селі за апошнюю парту, з цікавасцю аглядаючы незнаёмае «дарослае» асяроддзе. Некаторыя вучні мелі ўжо лысіны, іншыя — сівізну, але былі і маладзейшыя на выгляд. На сяброў таксама звярнулі ўвагу, бо заняткі ішлі ўжо амаль тыдзень і яны аказаліся ў ролі навічкоў. Аднаго з вучняў іх дзесятага класа Ігнат з Вітасам адразу пазналі: гэта быў майстар з завода агрэгатаў, на якім яны, яшчэ ў дзённай школе, праходзілі абавязковую вытворчую практыку. Майстар быў невялікага росту, у гадах, з
вострым тварыкам і ўхілістымі вочкамі, якія нейкі час здзіўлена і падазрона свідравалі хлопцаў.
— Як ты думает: пазнаў ён нас ці не? — змрочна спытаў Вітас у Ігната.
— А якая розніца?
— А такая, братка, што калі пазнаў, то нашы справы — гамон. Не падабаецца ён мне. I на заводзе ад яго на ваніты цягнула. Дастаў, вылучэнец хрэнаў. Халоп. Як ты думает: «заложыць» ён нас ці не?
— А навошта гэта яму? Мужык жа, быццам. Якая яму карысць?
— Не, тут небяспека, — не згадзіўся Варгуліс. — Я нутром адчуваю гэтую гніду. Хоць бы далі які месяц—два павучыцца, а там мо ў іншую школу далей перавесціся можна было б, у завочную, напрыклад.
Прайшоў урок, другі, і хлопцы паспакайнелі. На перапынку нават збегалі ў вакзальны буфет за пончыкамі. Але ў пачатку чарговага ўрока ў клас зайшоў дырэктар школы — хваравітага выгляду мужчына гадоў пяцідзесяці.
— Канюкоў Ігнат, Варгуліс Вітас, устаньце! — загадаў ён.
Сябры падняліся з-за парты.
— За падман адміністрацыі і махлярства вы выключаецеся са школы. Забярыце вашу «ліпу», — дырэктар кінуў на стол іх паперы — і каб мы вас болып не бачылі. Тут вучацца сур’ёзныя людзі. За­раз жа пакіньце клас, а то я выклічу міліцыю.
Унурыўшыся, абодва забралі са стала даведкі і пайшлі да дзвярэй. Апошняе, што ўбачыў Ігнат, быў радасны тварык майстра з завода агрэгатаў. Вочкі яго триумфальна блішчэлі.
*
На фабрыцы Ігнат моцна стамляўся. У тарным цэху стаяў пастаянны грукат малаткоў і віск цыр-
кулярнай пілы. Ад скразнякоў часта прастуджваўся, але малады і моцны арганізм не даваў захварэць. Пра школу ён пакуль не думаў, а ў воль­ны час прыахвоціўся да кніжак, да якіх меў цягу з дзяцінства.
Недалёка ад дома, дзе ён жыў, яшчэ значна ра­ней Ігнат заўважыў невялічкую бібліятэку з даволі прыстойным наборам кніг па замежнай, беларускай і рускай літаратуры. «Адліга», пра якую штодня ўспаміналі варожыя радыёстанцыі з Захаду, нечакана дазволіла шматлікім увішным літаратарам перакласці сур’ёзных заходніх пісьменнікаў, асобныя кніжкі якіх аселі на палічках гарадскіх бібліятэк. Вядома, яны былі не надта запатрабаваныя, але ацаніць для сябе сам гэты факт Ігнат здолеў толькі пазней, калі пачаў фарміравацца яго літаратурны густ. У бібліятэку прыходзілі літаратурныя часопісы, сярод якіх ён аддаваў перавагу «Иностранной литературе» і «Ново­му миру». Ігнат адкрыў для сябе Дастаеўскага, Чорнага, Гарэцкага, Фіцтджэральда, Фолкнера, Хемінгуэя, Голсуорсі, братоў Манаў, Гамсуна і яшчэ многіх якіх пісьменнікаў. Урэшце, гэта была не яго віна, што частку жыцця ён пазнаваў спачатку па кнігах: ва ўсякім разе яны хаця б выхавалі яго густ.
3
Варгуліс паведаміў Ігнату, што плануе занесці дакументы ў завочную школу, толькі не гарадскую, а раённую. Там таксама дзесяцігодка, бяруць усіх, і стукачоў там, напэўна, няма, ну, можа, менш, чым у гарадской. Толькі ездзіць далекавата.
— Пойдзем? — прапанаваў ён.
— Не пайду, — адказаў Ігнат. — Вельмі стамляюся на рабоце і далёка ездзіць не здолею. Ну, хіба пасля, калі мяне перавядуць у цэх.
У выхадны ён схадзіў да Гурскага. Той расказаў яму, што ўжо лічыцца нейкім лабарантам, а вучыц-
ца пайшоў у дваццаць шостую вячэрнюю школу адразу ў дзесяты клас. «Там мая старэйшая сястра матэматыку выкладае», — шматзначна дадаў ён.
Дваццаць шостая школа знаходзілася ў ваенным гарадку.
Маці Гурскага прынесла гарбаты, а потым у па­кой зайшла і яго сястра-настаўніца, даволі прыгожая маладая жанчына.
— Чаму ж вы не вучыцеся? — пацікавілася яна ў госця.
Ігнат адказаў, што яшчэ паспее. А пакуль не вы­падав, гэта значыць — не шанцуе.
— Але ж вы добра вучыліся ў дзённай школе, — заўважыла яна. — Фіма кажа, нават без троек.
— Я б здолеў легка дагнаць дзесяцікласнікаў па іх праграме і ў вячэрняй школе, але там мне не спадабалася.
— Дзе гэта — там? У якой менавіта?
— У гарадской вячэрняй рабочай моладзі, ля вакзала. Атмасфера не тая, асяроддзе, — Ігнат пераводзіў усё на жарт.
— А што кажуць дома? — спытала Яфімава сяс­тра. — Вам жа трэба думаць пра інстытут.
— Бацькі ў мяне няма, а свае справы я вырашаю сам, — незалежна адказаў Ігнат.
Яфімава сястра скрушна пакруціла галавой і пакінула ix.
Яны згулялі з Гурскім партыю ў шахматы, і Ігнат пайшоў дадому. 3 раніцы назаўтра трэба было скалочваць скрыні. Рукі ў яго былі ў сіняках і дробных гематомах: ружовых — свежых і чорных — старых.
А праз дзень, увечары, Гурскі сам прыйшоў дамоў да Канюкова. Шчокі яго ззялі румянцам, на вуснах блукала загадкавая ўсмешка.
— У школу яшчэ не ўладкаваўся? — спытаў ён Ігната.
— Не.
— Чаму так?
Той паціснуў плячыма.
— Дэпрэсія. Я, можа, і хачу вучыцца, а народ супраць.
— Не напускай туману. Ідзі да нас, у дваццаць шостую.
I тут Ігнат збольшага расказаў яму пра тое, як яны з Варгулісам былі выкрытыя, і пра падробленыя даведкі.
— Разгаданыя і адрынутыя — гэта пра нас, — падвынікаваў Ігнат свой аповед. — Чаму ў той двац­цаць шостай мне пашанцуе? Даведкі назад не адновіш — там усё пашкрабана. Убачаць. I ў мяне няма там сястры-настаўніцы.
— Затое ёсць у мяне, — усміхнуўся Яфім. — Карацей, прынось дакументы. Да-моў-ле-на... Цябе аформяць, толькі... нікому, зразумеў? Будзем, спадзяюся, вучыцца разам.
На другі дзень Ігнат павёз дакументы ў ваенны гарадок. Дырэктарка дваццаць шостай вячэрняй школы — сярэдніх гадоў жанчына з простым тварам і гладка забранымі ў вузел на патыліцы валасамі — уважліва агледзела просьбіта і спытала:
— Дзе працуеце?
Ён адказаў.
— Давайце дакументы.
Яна нейкі час вывучала падробленыя даведкі.
— I вы спадзяваліся, што гэта не заўважаць? — яна памахала паперкай у паветры. — У вас ёсць бацькі?
Ігнат рантам сказаў праўду, што бацька прапаў у лагерах, а ёсць толькі маці.
Дырэктарка надумала і вырашыла:
— Добра. Бяром вас у дзесяты, выпускны, клас, але з дзвюма ўмовамі.
— Гэта якімі? — пацікавіўся ён.
— Першая: я вашым даведкам... паверыла. Разумееце? I другая: будзеце вучыцца нармальна і заняткі не прапускаць. Дарэчы, я б вас не прыняла, калі б вы былі адстаючым ці двоечнікам. А вы ж у сілах падцягнуцца па праграме. Да таго ж, я сазванілася з вашым былым школьным дырэктарам,
ён станоўча ахарактарызаваў вас. Вам падыходзіць тое, што я прапаную?
— Так, так. Дзякуй Вам!
— I яшчэ зазначу. Ваш узрост, можа, самы цяжкі і небяспечны. Вытрымаеце, не пахіснецеся — значыць, адваюеце сабе месца ў жыцці.
4
Ішла ўжо восень. Ігната так і не перавялі ў цэх, і ён па-ранейшаму скалочваў скрыні. 3 першых невялікіх заробленых грошай набыў сабе світэр і нават, у растэрміноўку, прыстойны плашч. Світэр, даволі танны, але прыгожага колеру, прадала яму маці Яфіма — яна працавала загадчыцай секцыі ў прамтаварнай краме.
Пасля работы ён ехаў дадому, але доўга адпачываць не выпадала: трэба было збірацца ў школу. Першы вечар там, на новым месцы, занялі ў асноўным знаёмствы. Будучыя выпускнікі дзесятага класа ўяўлялі сабой стракатую сумесь з вайскоўцаў і цывільных самага рознага ўзросту і полу: за пар­там! сядзелі пасівелыя маёры і радавыя, старшына і лейтэнант, жонкі афіцэраў і некалькі рабочых, дзяўчаты і сацыяльна неакрэсленыя асобы сталага і маладога ўзросту. Ва ўсіх іх, як урэшце і ў Ігната з Гурскім, была адна мэта: атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі.
На першую вызначальную сходку іх выпускнога 10 «А» Ігнат Канюкоў прыехаў разам з Гурскім. Той курыў зрэдку і таму адразу пайшоў у клас, а Ігнат апынуўся ў курыльні — пакойчыку з адчыненай форткай, адны з дзвярэй якога вялі ў прыбіральню. Перад ім адзінока дакурваў папяросу сярэдняга росту, цёмны з твару, вусаты жаўнер, паходжаннем яўна з Каўказа. Урэшце так і аказалася.
— Веліеў, — прадставіўся той і спытаў: — Так­сами давучвацца? Не служыў яшчэ?
Ігнат кіўнуў.
— He. He служыў.
— А я вось загрымеў, ды не са сваім годам. Мне ўжо дваццаць пяць. Гэ-х-х, як мне дрэнна!
Званок перапыніў іх размову.
Калі зайшлі ў клас, Ігнат пашкадаваў, што адразу не заняў зручнага месца ля акна. Там ужо сядзелі некалькі жанчын, але па дзве. Веліеў сеў ля ўвахода з краю.
Ігнат пашукаў вачыма Яфіма Гурскага, але і побач з ім вольнага месца не было. Давя лося ісці да­лей, дзе адзінока сядзеў лысы каштан у летняй вайсковай форме. На выгляд яму было далёка за сорак. Урэшце, ён быццам абрадаваўся Ігнату і, схіліўшыся да таго, працягнуў руку і прашаптаў:
— Маё прозвішча Дзівіцкі.
— Канюкоў.
У клас тым часам зайшла дырэктарка, а за ёй светлавалосая, худзенькая, коратка стрыжаная маладая настаўніца ў даўгой, ніжэй каленяў, сукенцы, якая аблягала вузкія, хлапчуковыя клубы.
— А гэта ваш класны кіраўнік, — прадставіла яе дырэктарка. — Яна, дарэчы, будзе выкладаць вам рускую мову і літаратуру, а завуць яе... урэш­це, хай скажа сама.
— Паліна Мікалаеўна.
Голас у класнай настаўніцы быў нізкага тэмбру, тым не менш зусім дзявочы, з нязвыклым для Ігната чыста рускім вымаўленнем. Кагосьці яна яму на­гадала, падумаў ён. Karo?
Дырэктарка пайшла, а класная начала выклікаць кожнага па прозвішчы, звяраючыся з журналам.
— Конюхаў Ігнат, — урэшце назвала яна.
Ігнат падняўся з-за парты.
— Я не конюх, — сказаў ён мякка, але рашуча.
— А як правільна? I я ж не сказала: конюх.
— Канюкоў. Націск на о. Вялікая розніца.
Класная нечакана пачырванела.
— А ў чым розніца? Патлумачце.
— Прозвішча Конюхаў мае ў сваёй аснове слова «конь», ну і адпаведную сацыяльную скіраванасць. А прозвішча Канюкоў ад слова «канюк» — гэта птушка з сям’і сакаліных, па латыні: archibuteo lagopus. Верагодна, спачатку прозвішча было прасцейшым і карацейшым: Канюк, але расейцы ўсім часта дадавалі свае канчаткі. У ходзе русіфікацыі.
— Як вы ўсё талкова растлумачылі. Асабліва пра расіян. Выбачайце.
— Ды нічога, — Ігнат раптам і сам засаромеўся.
5
На ўроках было сумнавата. Ігнат не любіў матэматыку, хімію, раўнадушна ставіўся да фізікі, але астраноміяй захапляўся. А болып за ўсё паважаў літаратуру. Праўда, беларускай мовы і літаратуры ў праграме не было ў сувязі з тым, што болыпасць вучняў былі ці дзеці вайскоўцаў, ці самі вайскоўцы, і ў іх вячэрняй школе пра беларускую мову і не нагадвалі.
Нягледзячы на тое, што адставанне па прагра­ме было даволі значнае, вучоба давалася яму, як і Яфіму Гурскаму, з лёгкасцю. Побач з імі сядзелі за партамі самыя розныя людзі, але большасць з іх з вялікай цяжкасцю засвойвала праграму.
Капітан Дзівіцкі, саромеючыся, спісваў у Ігната заданні. Ігнат яго разумеў: Дзівіцкаму, каб атрымаць чарговае звание, трэба было прадставіць па месцы службы атэстат аб сярэдняй адукацыі. «А потым, — казаў капітан, — выйду на пенсію і займуся рыбалкай. Усё, братка, надакучыла».
На першай парце проста перад настаўніцкім ста­дом сядзеў старшына Траўкін — невысокі, з дроб­ным зморшчаным тварам чалавек аднекуль з Pa­cei, мэтай жыцця якога ў апошні час было стаць лейтэнантам і атрымаць афіцэрскія пагоны. Маладыя жонкі афіцэраў, а іх у класе было трое, якія
не паспелі калісьці скончыць школу, бо рана павыходзілі замуж, пасмейваліся з яго і расказвалі розныя непрывабныя гісторыі. Казалі, што Траўкін неверагодна скупы і трымае сям’ю ледзь не ў голадзе, што салдаты прыляпілі яму мянушку «мачалка», бо ён не дае ім спакою ні днём, ні ноччу, і што Траўкін, каб дасягнуць сваёй мары, гатовы на любыя прыніжэнні. I сапраўды, Траўкін паводзіў сябе як халоп: кідаўся выціраць дошку, абмахваў перад настаўнікамі крэсла, з усімі імі адразу згаджаўся. Ён быў да таго ж неверагодна тупы. Самыя простыя заданні па школьнай праграме даваліся яму з вялікай цяжкасцю, але ні ў адной настаўніцы не падымалася рука паставіць яму «нездавальняюча»: яго шкадавалі, нібы ўбогага.
Веліеў моўчкі праседжваў урокі, а ў перапынках ішоў курыць. У курыльні ён таксама змрочна маўчаў і перакідваўся толькі двума-трыма словамі з Ігнатам, які неяк пачаставаў таго віном. Віно Ігнат калі-нікалі прыносіў у біклазе, якую трымаў у кішэні курткі, на перапынках раз-пораз робячы глыток пад цыгарэту: так рабілі героі з прачытаных ім кніг Хэмінгуэя. Веліеў у адказ частаваў яго «траўкай», якую, з яго слоў, яму прысылалі з радзімы не толькі ў пасылках, а нават і ў канвертах. Ён выцярушваў тытунь з папяросы і спрытна набіваў яе «траўкай», потым прыпальваў, зацягваўся і паважліва казаў заўсёды адно і тое ж:
— О-о, кайф!
Маладыя афіцэрскія жонкі сядзелі за адной пар­тий, часта цягнулі ўгору рукі і адказвалі, карыстаючыся канспектамі. Гаварылі пра «злавесны імперыялістычны альянс», «прагрэсіўных лейбарыстаў», «сяброў-камуністаў з Афрыкі» і г.д. Усе, у тым ліку і настаўнікі, ведалі, што яны карыстаюцца канспектамі сваіх мужоў, але рабілі выгляд, быццам нічога не заўважаюць.
Адна з іх — Аксана — была даволі сексапільнай: смуглявая, з акуратнай цёмнавалосай галоў-
кай, развітай і зграбнай постаццю каханкі. Яна сядзела крыху наперадзе, з краю і цераз праход. Час­та не ведала элементарных рэчаў па праграме, не кажучы ўжо пра тое, што іншыя засвоілі яшчэ ў дзённай школе ці дома, мала чытала, але не саромелася гэтага, а белазуба ўсміхаючыся, тлумачыла ўсё занятасцю. Заставалася толькі здагадвацца, чым яна была занятая. Ігнату яна падабалася, і ўсё часцей яго позірк спыняўся на ёй. Пэўна, Аксана адчувала гэта: жанчыны імгненна заўважаюць такія рэчы, бо калі-нікалі яна азіралася і ўсміхалася яму, а то яшчэ мела звычку іншы раз, пэўна, наўмысна, падцягваць панчохі так, што агаляліся ногі вышэй каленяў, і глядзела пры гэтым у яго бок сме­ла і па-змоўніцку.
Сум знікаў на ўроках літаратуры. Вучні іх выпускнога дзесятага класа мала чыталі і ўвогуле не ведалі, хто такія і што напісалі Сартр, Фолкнер, Фіцджэральд, Селін, Джойс, Голсуорсі, Камю і іншыя «вядомыя» пісьменнікі. Нават у іх маладой настаўніцы Паліны Мікалаеўны Ігнат, не жадаючы таго, выявіў прабелы. I яго адхіленні ад праграмы, вядома, не засталіся незаўважанымі на ўроках. «Ну, а што скажа на гэта Канюкоў?» — часта пыталася класная, і вяснушкі на яе твары амаль знікалі пад лёгкім румянцам. Кагосьці яна Ігнату ўвесь час нагадвала. Толькі каго?
На ўроках рускай мовы іншым разам пісалі дыктоўкі, каб пасля выявіць, разгледзець і прааналізаваць памылкі, а на ўроках літаратуры даволі час­та ўжывалася такая форма, як сачыненні: па тэме і на вольную.
Першая задания праграмная тэма — па рамане Чарнышэўскага «Что делать?» — выклікала ў Ігната ўнутраны пратэст, які ён не крывячы душой і выказаў у кароткім тэксце за сорак пяць мінут школьнага ўрока.
«Клоповоняющий роман клоповоняющего молодо­го человека» — так назваў ён свой літпасаж. У ка-
раценькім уступе Ігнат паведамляў, што рызыкоўны тэрмін «клоповоняющий», вядома, належыць не яму асабіста, а пісьменніку Фёдару Дастаеўскаму, які назваў так свайго калегу па пяры. А тое, што назва і мянушка трапная, у яго, Канюкова, сумнення не выклікае. На некалькіх старонках у школьным сшытку Ігнат распавёў далей, чаму ён лічыць раман «смрад­ным явлением русской действительности». Аўтар paмана не толькі мазахіст, даводзіў Ігнат, а і зласлівы ненавіснік сваёй радзімы, рэнегат і графаман. Героі рамана — тупыя радыкалы і вычварэнцы, а гераіня — Вера Паўлаўна — не што іншае, як замаскіраваная німфаманка і дурнаватая феміністка.
— Канюкоў! — мякка загадала яму праз дзень Паліна Мікалаеўна. — Застаньцеся, калі ласка, пасля ўрока на некалькі хвілін!
Класная была ў вязанай аранжавай кофце і зялёнай сукенцы, якая толькі падкрэслівала яе хлапчуковую постаць. На дзявочым твары яе чыталася крыўда і, тым не менш, некаторая няўпэўненасць.
— Паслухайце, Ігнат, — начала яна. — Чым вы растлумачыце тэты ваш опус? — Яна паклала на стол сшытак. — Я маю на ўвазе ваша сачыненне.
— Я выказаў сваё меркаванне, — паціснуў плячыма Ігнат.
— Вы і ў дзённай школе выказваліся ў такой катэгарычнай форме? Але навошта? Мяркую, гэта вам пагражае толькі непрыемнасцямі.
Ігнату сапраўды стала няёмка.
— Выбачайце мне, — запознена засаромеўся ран­там ён. — Я сапраўды вінаваты, бо згодны з тым, што не ўсё трэба гаварыць як ёсць, я разумею, да таго ж я і вас мог падставіць: раптам якая праверка.
— Не ў гэтым справа, Ігнат. Вы яшчэ вельмі малады і можаце пашкодзіць сабе. Вы, дарэчы, па гуманітарным профілі збіраецеся паступаць?
— Бадай што так.
— Ну і калі вы на ўступным экзамене ў інстытут напішаце, што Вера Паўлаўна з рамана Чар-
нышэўскага скрытая распусніца, то што тады будзе? Вы разумееце?
— Трэба было выказацца інакш. Німфаманка, напрыклад.
— Дзе вы толькі нахапаліся ўсяго? I ўсё-ткі вы згодны, што так нельга?
— Так. Толькі згодны з вамі.
— Яшчэ горш тое, што вы ў сваім сачыненні сумняваецеся ў рэвалюцыйнай справядлівасці, у камуністычнай ідэі...
— Я Салжаніцына днямі прачытаў. Яго аповесць у часопісе «Новый мир» надрукавалі. Называецца «Один день Ивана Денисовича». Дык у ёй ён у вогу­ле ва ўсім сумняваецца. Пра гэтую аповесць шмат гавораць і самае рознае: і ў газетах, і па радыё, і па тэлебачанні. Вы хіба не чулі?
Класная раптам сумелася.
— Я... я яшчэ не читала. Муж сказаў, што лухта.
— А муж у вас, прабачце, ён хто?
Паліна Мікалаеўна нечакана зачырванелася.
— Ну, ён служыць, калі вам, Ігнат, гэта цікава. Афіцэр. Вы ж таксама дзесьці працуеце? А кім?
— Наўрад ці вам гэта нешта праясніць, — сказаў Ігнат. — Я на фабрыцы рабочым працую. Пакуль, вядома. Як атэстат атрымаю, паспрабую паступіць у інстытут.
— Мне б хацелася, каб у вас, Ігнат, усё атрымалася. Вось забярыце, — яна вярнула яму сшытак.
На аўтобусным прыпынку Ігнат разгарнуў яго. У канцы пасля апошняга сказа ў яго амбіцыйным, як ён ужо і сам зразумеў, сачыненні чырвоным алоўкам была выведзена адзнака «5».
У другі раз даволі гарачая дыскусія адбылася на ўроку па тэме «Пушкін і дзекабрысты». Паліна Мікалаеўна пачала размову аб сувязі вялікага расейскага паэта са змоўшчыкамі, гаварыла пра тое, што дзекабрысты кінулі ў народ «іскру», працытавала з гэтай нагоды і Правадыра, увогуле, усё сказанае ёй можна было прачытаць і ў падручніку. Успомні-
ла пра Гогаля, Лермантава, але раптам гутарка яе нібы спатыкнулася, бо настаўніца ўбачыла скептычную усмешку Ігната Канюкова, зачырванелася і пакрыўджана спытала:
— Чаму вы так весяліцеся, Канюкоў? У вас, пэўна, ёсць нейкая асабістая думка на гэта?
Ігнат падняўся з-за парты і патлумачыў, што сапраўды ў яго якраз такія думкі і ўзніклі. I пытанняў тут шмат. Чаго яны, дзекабрысты, насамрэч хацелі: шчасця народу? А можа, перадзелу ўлады? I пры чым тут Пушкін? Ну, ведаў некаторых, можа, і сябраваў з тым-сім. Быў і сам, як чалавек сенсітыўны і таленавіты, незадаволены сваім атачэннем, царскім дваром, які, дарэчы, аўстрыйская імператрыца назвала «зборышчам бабуінаў». Але пры чым тут шчасце народа, рэвалюцыя? Дзекабрысты былі ці проста змоўшчыкамі, што хутчэй за ўсё, ці, прабачце, дурнямі. I апошняе не выключана. Ва ўсякім разе тут трэба яшчэ грунтоўна разабрацца...
— А можа, тут проста вашы домыслы, так бы мовіць, мроі сваёй гадоўлі? — спытала класная мякка, але ўпэўнена.
— Зусім не, — адказаў Ігнат. — Вось, напрыклад, расейскі граф Растопчын, які на той час славіўся сваім розумам і дасціпнасцю, выказаўся так: «Я магу апраўдаць французскіх шаўцоў, краўцоў і карэтнікаў, якія зрабілі рэвалюцыю, каб стаць ба­ронам!, віконтамі і графамі, але не магу зразумець, чаму раптам рускія дваране, спадчыннікі Рурыкавічаў, вырашылі стаць шаўцамі, краўцамі і карэтнікамі?»
У класе заўсміхаліся, прыціхлі, чакалі, што скажа настаўніда.
— Але з вашага насажу, Ігнат, якраз і вынікае, што мы гаворым пра дурняў? — спытала Паліна Мікалаеўна.
— Так, згодны з вамі. Дурняў якраз і бачна па іх справах. — Ігнат ужо гаварыў амаль са злосцю, яму чамусьці хацелася зачапіць класную за жывое.
— А Пушкін чым вам не дагадзіў? Хіба ён не хацеў дабра для свайго народа?
Але Ігната ўжо занесла.
— Рускі народ, — з’едліва заўважыў ён, — паняцце адноснае. Ён розны па крыві. I вялікую рускую літаратуру, а я згодны з тым, што ў дзевятнаццатым стагоддзі яна лепшая ў свеце, стварылі якраз і не зусім рускія. Дастаеўскі — наш, беларус. Гогаль, Чэхаў — украінцы, Пушкін, Лермантаў, Тургенеў — таксама не рускія ў поўным сэнсе гэтага слова.
— Ну, няхай, а Тургенеў чаму не рускі?
— А таму што слова «турген» па-татарску азначае «хуткі». Значыць, карані ў яго не славянскія.
— У тваіх словах нейкая непрыязнасць да рускіх, — пакрыўдзілася класная. — Я, між іншым, таксама руская.
Іх нервовую размову перапыніў званок.
6
Замораныя на працы і вучобе, Ігнат Канюкоў з Варгулісам забыліся пра ліст да «т. Хрушчова». Нечакана іх пісьмова выклікалі ў гаркам камсамола. Вядома, іх наіўны вандроўна-псеўдапатрыятычны імпэт за апошні месяц значна сцмянеў: яны пасталелі і ўсё больш упэўніліся ў тым, што іх бок жыцця — у зацені і што іх акаляе і будзе спадарожнічаць ім толькі адна пастаянная паўсюдная варожасць.
Тым не менш яны былі крыху ўстрывожаны. Варгуліс, хоць і быў скептыкам, не пакідаў падстаў для надзеі: а рантам, меркаваў ён, у іх там нешта замкне і «міралюбівую» ідэю адобраць?
У кабінеце першай камсамольскай сакратаркі сядзелі дзве жанчыны і мужчына. Сама сакратарка — Надзея Пацюк (яе прозвішча хлопцы прачыталі на шыльдачцы) — была кучаравая фарбаваная бландзін-
ка гадоў дваіодаці пяці. Узбоч ад яе займала крэсла, як яна прадставілася, загадчыца аддзела прапаганды і агітацыі гаркама партыі — пыхлівая жанчына ва ўзросце, а ў кутку ўладкаваўся нехта лысаваты з нядобрым позіркам вадзяністых вачэй. Ён маўчаў, змрочна аглядаючы хлопцаў з ног да галавы.
Як толькі Ігнат убачыў камсамольскую сакратарку, то адразу яе ўспомніў. Справа адбывалася гады два назад на рацэ, каля маета; дзяўчына-сакратар з таго часу амаль не змянілася, але, пэўна, змяніўся ён, бо цяпер яна яго не пазнала.
Летам, два гады назад, Ігнат пайшоў на раку, каб крыху ахаладзщца. За мастом быў вялікі вір і метры ў тры глыбіня — там купаліся тыя, хто не баяўся вады і ўпэўнена ныраў і плаваў. На віры ў тэты час амаль нікога не было, толькі далей на водмелі плёхалася малеча. Ён тады паплаваў, вылез на бераг і прылёг. Сонца пакрысе скочвалася за гарызонт, але было яшчэ даволі горача. Па шашы праз мост зрэдку праязджалі машыны. Гэта была шаша Масква — Мінск. Ігнат Канюкоў разгарнуў узятую з сабой кніжку і пачаў чытаць. На пятнадцатым годзе жыцця ён ужо ведаў шмат пісьменнікаў, асобных з іх вылучаў, а некаторымі захапляўся. Кнігі былі яго асноўным захапленнем. У рэчаіснасць яго вярнуў чыйсьці дотык.
— Уставай!
Ён узняў галаву і ўбачыў маладую жанчыну — коратка стрыжаную бландзінку з завіўкай і чорнымі вачыма, позірк якіх быў, на яго думку, яўна вар’яцкі. На Ігнатаў погляд, дзяўчына ўвогуле была ў псіхапатычным стане, бо зноў піхнула яго ўбок і зайшлася робленым, істэрычным смехам.
— Ха-ха-хе-хе!
— У чым справа, мадам? — здзіўлена і незадаволена спытаў ён.
Рот дзяўчыны неяк ненатуральна скрывіўся, і яна прапіыпела ў яго бок паміж новым прыступам смеху.
— Ш-ш-ш! Ты, эта, канечне, камсамолец? Унь зірні — двое: мужчына і жанчына, бачыш? — Хехе-хе! А машыну ix за мастом бачыш?
Метрах у дваццаці ад ix малады мужчына i дзяўчына, распрануўшыся, ледзь не галышом заходзілі ў ваду. На дзяўчыне не было станіка.
— Ну, дык што?
— А тое, што гэта — англічане. Едуць, сволачы, шпіёніць. Спыніліся тут спецыяльна, мост, пэўна, сфатаграфавалі. Ты бачыў?
— Не. А мост усяго два пралёты, навошта яго фатаграфаваць? Каму ён патрэбны?
— Ну, ты не задавай пытанняў. Яны, сволачы, можа, і прыехалі, каб усе маеты сфатаграфаваць. Я за імі сачу, а наша машына ззаду спынілася, ты зразумеў? Зрабі такі выгляд, быццам ты мой брат ці як...
I яна зноў істэрычна зайшлася:
— Хе-хе-хі-хі-хі!
— Ды пайшла ты! — не стрываў Ігнат і ўскочыў на ногі. — Ты што, вар’ятка?
— Вось-вось, так, — прашыпела яна, — правільна, пакрычы на мяне, замахніся, ну? Няхай падумаюць, што мы сваякі!
Мужчына з дзяўчынай між тым акунуліся ў ваду і, пераплыўшы невялікую рэчку туды і назад, вылезлі з вады. Яны абцерліся ручніком і пераапрануліся ў сухое: спачатку мужчына збольшага засланіў дзяўчыну, а потым яна яго.
— У, сволачы, — сказала новаспечаная «сваячка». — Зараз пачнуць фатаграфаваць. Нельга гэтага дапусціць. Хоць бы цыцкі схавала, курва...
Але замест таго парачка скіравала ў іх бок. Яны падышлі ўсутыч і спыніліся. Ігнат упершыню ўбачыў так блізка англічан. Мужчына быў малады спартыўнага выгляду хударлявы шатэн з праборам на яйкападобнай галаве. Дзяўчына — стройная, рыжаватая. Мілавідны твар яе быў усыпаны вяснушкамі. Яна па-ранейшаму была без станіка.
— Здрастэ, — шчыра павіталася яна на ламанай рускай мове.
— Здрасьце, здрасьце! — сказала за Ігната і за сябе «сваячка» і зноў роблена захіхікала. — Хе-хе-хе!
— Извинить, я плёхо говорить по-русски, а эта речка куда течь? — спытала англічанка і белазуба ўсміхнулася. На Ігнатаў погляд, яна была вельмі прывабнай. Плечы і невялікія грудзі яе былі таксама ў вяснушках.
— Гэта рэчка называецца Пліса і цячэ ў Бярэзіну, — патлумачыў ён, але «сваячка» піхнула яго ў бок локцем і прашыпела ў вуха:
— Ш-ш-ш, маўчы.
Уголас жа яна сказала, тыцнуўшы ў Ігната паль­цам.
— Гэта мой брат. Ён — камсамолец! Зараз ён зробіць стойку на руках. — I загадала катэгарычна: — Ну, давай! Пакажы ім!
Хоць ён гэта і ўмеў, але не стаў бы рабіць.
— Не хачу! — адмовіўся ён.
Але ўвага маладой англічанкі раптам скіравалася на яго кнігу, якая ляжала на зямлі.
— Я филёлог, — сказала яна з моцным акцэнтам. — Я учить русский язык, читать книги. Это что за книга?
— Гэта кніга называецца «Как закалялась сталь», — злосна адказала за Ігната лжэ-сястра. — Наша моладзь чытае толькі правільныя кнігі.
Англічанка зрабіла крок наперад і падняла з зямлі кніжку. Твар яе выказаў здзіўленне.
— A bout, features, you only see, that he reads Richard Oldington «Death of the hero»1, — звярнулася яна па-англійску да свайго спадарожніка.
— Really? About it is interesting, — той здзівіўся. — This guy should be photographed. Together with you2.
1 А, чорт! Ты толькі паглядзі, ён чытае «Смерць героя» Рычарда Олдынгтана.
2 Няўжо? Гэта цікава. Такога хлопца варта знящь. Разам з табой.
Мужчына пайшоў да сваёй вопраткі на беразе і вярнуўся з невялікім фотаапаратам. Ён нацэліў на Ігната аб’ектыў, але лжэсястра замітусілася і, няшчыра ўсміхаючыся, ледзь не гвалтам адсунула хлопца ў іншы бок.
— Мост жа ззаду, — прашыпела яна яму ў вуха. — Ледзь не сфатаграфавалі. У, сцерва, хоць бы апранулася...
Мужчына сфатаграфаваў Ігната аднаго і ў ішпым ракурсе, а потым падышла англічанка і стала ўсутыч. Яна аказалася ніжэй за Ігната на галаву. Ран­там яна рашуча наклала яму руку на плячо і, прыхінуўшыся прахладным, гнуткім целам — ён нават адчуў дотык яе аголенай грудзі, — зрабіла свайму спадарожніку знак.
— Photograph, — сказала яна мужчыну. — To­gether with this boy who reads Oldington1.
Шчоўкнуў спускавы механізм.
— It is time to us!2 — сказаў мужчына, i яны, забраўшы вопратку, рушылі да сваёй машыны. Машына была адметная: маленькая, двухмесцавая, кроплепадобнай формы.
— Сволачы, шпіёны! — замітусілася «сваячка» і, нават не развітаўшыся з Ігнатам, пабегла да шашы. Як толькі англійская пара на сваёй малалітражцы кранулася і ад’ехалася метраў на дзвесце, насупраць спыніўся «ўазік» і лжэсястра спрытна заскочыла ўнутр. «Уазік» ірвануўся следам за іншамаркай.
Усё гэта імкліва пранеслася цяпер у галаве Ігната. Тая «сваячка», якая адсочвала англічан, і гэтая першая сакратарка гаркама камсамола — былі адной асобай.
...Іх з Варгулісам зноў пільна агледзелі, але сесці не запрасілі.
— Вы, пэўна, ведаеце, навошта мы вас выклікалі, — урэпще суха сказала загадчыца аддзела прапаганды. — Гэта вы напісалі ліст у Маскву, у Крэмль?
1 Здымай! Разам з гэтым хлопчыкам, які чытае Олдынгтана.
2 Нам пара!
Яны кіўнулі.
— Так.
— Дык вось, — сказала загадчыца. — Ваша ініцыятыва дачасная. Маршаў міру дастаткова, і ў вашых, так бы мовіць, паслугах, мы не маем патрэбы.
— А калі трэба, то вас паклічуць, — дадала ёй ва ўнісон першая сакратарка камсамола Надзея Пацюк. — Але гэта калі трэба, а пакуль рабіце, што вам загадваюць. Вы дзе вучыцеся?
— Мы працуем, а вучымся ў вячэрняй школе.
— Вось і працуйце.
Лысаваты мужчына ў кутку рангам паварушыўся.
— А хто ў вас галоўны? — задаў ён нечаканае пытанне і звярнуўся ў бок Варгуліса: — Ты?
Варгуліс маўчаў. Канюкоў паціснуў плячыма.
— Мы хутка больш дакладна высветлім, хто вы, — працягваў лысаваты. — Чаму, дарэчы, вы пішаце такія лісты? Пра вашых бацькоў мы ўжо тое-сёе ведаем. Вы лічыце, што наўкол адны дурні? Нас усіх за іх трымаеце?
— Незразумела, — сказаў Ігнат, — у чым мы вінаватыя і чаму лічым вас дурнямі.
— А чаму гэта вы не ў камсамоле, хоць па ўзросце падыходзіце? — раптам злосна спытала першая сакратарка Надзя Пацюк. — Як вы растлумачыце такі факт? У камсамол не ўступілі, а за мяжу вам карціць неадкладна?
Хлопцы маўчалі.
— Досыць, — прыціснула далонню нейкія паперы на стале загадчыца аддзела прапаганды. — Мы вас больш не затрымліваем. Ідзіце і працуйце. Вашы намеры... э-э, хаця і патрыятычныя, але здзяйсняць іх у вашым узросце і становішчы яшчэ рана.
Хлопцы выйшлі з будынка гарвыканкама. Варгуліс змрочна маўчаў, а калі параўняліся з харчовай крамай, прапанаваў:
— На «сухач» скінемся?
— Так. Можна і на партвейн.
У скверы на лаўцы яны распілі бутэльку віна. Ігнат закурыў і расказаў сябру пра мост, шпіёнаўанглічан і «сваячку» Надзю Пацюк.
Варгуліс выслухаў і з горыччу адзначыў:
— Здохнем мы тут, братка, сярод гэтых чырванапузых. Не бачыць нам ні волі, ні горада, ні сіл, ні Анёла...
— Анёл пры чым?
— Прытча такая ёсць, — патлумачыў Варгуліс. — Ходзіць конь вакол млынавага каменя і дзень, і ноч, і месяц, і гады, урэшце слепне, але... аказваецца на тым жа месцы, адкуль яго і вядуць на скуралупню. Так і ўсе тут. Хіба мы — людзі?
I ён перацвеліў:
— Працуйце, працуйце...
— Я вось шмат думаў пра тое, чаму тут у нас нешта накшталт гноеадстойніка, — сказаў Ігнат, — і прыйшоў да высновы. Адзінай, на мой погляд, правільнай.
— Ну, і якая тая выснова?
— Уся справа ў крыві. Я пра тое і ў вячэрняй шко­ле нядаўна спрачаўся. На ўроку па літаратуры.
— У якой крыві? — праз паўзу спытаў Вітас.
— Ну, можа, у голасе крыві, калі болып дакладна. Варгуліс зацікавіўся, але не падаў выгляду.
— Ты, гэта — растлумач.
— Тлумачу. У нас тут набрыдзі ўсякай панаехала, асабліва цяпер, пасля вайны. Кроў ва ўсіх роз­ная. А яшчэ горш тое, што едуць сюды не проста прыхадні, а тыя, хто на сваёй радзіме не прыжыўся, злодзеі, прайдзісветы, люмпены адным словам. Ім усё наша — чужое: мова, звычкі, паводзіны. Аддзяліць бы нашу Беларусь ад гэтай набрыдзі. Ну, вось той масцярок-стукачок, што нас залажыў: навошта яму гэта было трэба?
— Так, — згадзіўся Вітас. — Пысу б яму начысціць. Трэба падумаць як.
* * л
У адзін з выхадных Ігнат з Варгулісам зайшлі да Міхася Астапковіча. Той жыў у невялікім при­ватным асабняку. У двары бегала спушчаная з ланцуга аўчарка.
Міхась Астапковіч быў дома. Ён начапіў сабаку на ланцуг, сябры зайшлі ў хату, знялі чаравікі, і гаспадар правёў іх у свой пакойчык. «Маці наеха­ла на рынак, а бацька на нейкай нарадзе», — патлумачыў ён. Старейшая сястра Міхася пайшла на гулянку да сяброўкі.
— Ну як ты? — спытаў Варгуліс. — Вучышся, працуеш? Расказвай!
— Усё пуцём, — адказаў гаспадар. — Я вучуся ў вячэрняй школе, толькі ў восьмай. Там дырэктар — бацькаў сябрук. I ў армію, можа, не загрымлю, у мяне плоскаступнёвасць быццам знайшлі.
— Ага. А... хітрасць у цябе не знайшлі?
— Ды годзе вам, хлопцы. Выпщь хочаце? У мяне ёсць віно — свойскае. Бацьку целую бутлю прывезлі.
— Давай, — згадзіўся Варгуліс, — і закуску нясі.
Ігнат з вялай цікавасцю разглядаў жытло гаспадара. Ён быў у Астапковіча ўпершыню. На століку стаяў магнітафон, збоку на падстаўцы — прымач. Креслы, канапа, палічкі з кнігамі. Але нічога вартага сярод кніг Ігнат не выявіў: месціліся ў асноўным падручнікі і дзтзктывы.
Астапковіч прынёс віно ў літровым слоіку, шклянкі і кавалак каўбасы з салам.
— Шукай яшчэ і цыбуліну, — запатрабаваў Варгуліс. — I хлеба жытняга парзж.
Сябры выпілі па шклянцы. Віно было слабае (градусаў дзесяць—дванаццаць), але пілося прыемна. Прыняліся за каўбасу, сала.
— А дзе ты працуеш? — не адставаў ад гаспадара Ігнат. — Каб вучыцца ў вячэрняй школе, патрэбна даведка з месца працы.
— I не збіраюся. Я рыхтавацца буду. У інстытут. Тое-сёе падвучу. Бацька сказаў: калі што трэба, то нойме рэпетытара.
Ігнат ведаў, што бацька Міхася Астапковіча — старшыня аднаго з прыгарадных калгасаў, былы партизан.
Ад школьных спраў гутарка перакінулася на тое, што адбывалася ў горадзе. Астапковіч, у якога было многа вольнага часу і які чуў шмат чаго ад бацькоў, расказаў гасцям, што у выкрытага ў Маскве амерыканскага шпіёна Манькоўскага ёсць стрыечны брат, які носіць такое ж прозвішча і працуе ў ix горадзе дырэктарам прамтаварнай базы. Дык вось да яго на­ведался са сталіцы гэбісты-аператыўнікі і правялі вобыск. Ва ўсіх камсамольскіх арганізацыях, распавядаў далей Міхась Астапковіч, ідуць сходы, на якія вынесены два пытанні: першае — асуджэнне кнігі Аляксандра Салжаніцына, а другое — падрыхтоўка да хуткага юбілею, стагоддзя з дня нараджэння Правадыра, так што гэтую «адлігу» ў бліжэйшы час, паводле словаў бацькі, прыціснуць такія маразы, што ўсе толькі вішчэць будуць.
* * *
Зіма была зацяжная, з моцнымі маразамі. Праца ў тарным цэху вымотвала Ігната. Толькі на выхадны, у нядзелю, ён з асалодай адсыпаўся да абеду. Але ўжо назаўтра яшчэ ў ранішняй цемры па ўсім горадзе пачыналі раўці фабрьгчныя і завадскія гудкі — так склікалі на працу. У трухлявый аўтобусы з незалатанымі дзіркамі на прыпынках ціснуліся і шчаміліся людзі, віселі на дзвярах і прыступках. Плацілі на фабрыцы мала, але шматлікія «аднаўсельцы», якія здолелі вырвацца з вёскі ў горад, і гэтаму былі рады. У крамах амаль нічога вартага не прадавалася: дэфіцытам было ўсё — ад чаравікаў да трусінай шапкі. На вуліцах віравалі блатныя ды прыблатнёныя.
А потым неяк раптам зіма скончылася. Надышоу Вялікдзень, стала цёпла, а зямля зазелянела неўміручымі дзьмухаўцамі.
У школе пачыналі пагаворваць пра тое, што набліжаюцца выпускныя экзамены. Бадай, менавіта ў сувязі з гэтай маючай адбыцца падзеяй актывізаваўся старшына Траўкін, які яшчэ больш лісліва запабягаў перад настаўнікамі. Капітан Дзівіцкі сарамліва прасіў у Ігната дазволу і акуратна спісваў сабе ў сшытак рашэнні задач па матэматыцы, фізіцы і слова ў слова дыктоўкі па рускай мове.
Смуглявая Аксана загадкава маўчала, толькі іншым разам млява ўсміхалася Ігнату. Калі яе на­парницы не было за партай і месца пуставала, Ігнат падсаджваўся да яе. Аксана ўсміхалася яму роўным радком белых зубоў, вусны яе пажадлівага рота былі ярка нафарбаваныя, цёмныя. Часам вочы, якія нічога не выяўлялі, глядзелі на яго з патаемным ра­зумением. Так, нібы казаў ix выраз, я табе падабаюся i ведаю гэта, як ведаю i тое, што ты пра гэта ведаеш. Блізкасць яе цела хвалявала яго. Часам ix рукі сутыкаліся, а то Аксана нібы незнарок дакраналася да яго нагі сваім гарачым бядром.
Яфім Гурскі, як заўсёды румяны і свежы на выгляд, у вольны час і нават на ўроках рашаў складаныя заданы па матэматыцы і фізіцы. «Да жыцця трэба падыходзіць стратэгічна, — неяк сказаў ён Ігнату. — Цяпер у мяне адна і асноўная мэта — паступіць у політэхнічны інстытут. I паступіць я павінен буду з першага разу, бо другога можа і не быць. Таму ніякіх да сябе патуранняў — потым буду расслабляцца».
Якраз у тэты час з іх вячэрняй школы і, як яны даведаліся, са сваёй ваеннай часці знік радавы Веліеў. Паколькі зброі ён з сабой не захапіў, то аператыўных труп на яго пошукі не падымалі. Меркаванні былі самыя розныя. Веліева ў часці быццам не ўціскалі, дома, па чутках, таксама нічога кепскага не здарылася. «Шукаюць і будуць яшчэ нейкі
час шукаць, — сказаў Ігнату капітан Дзівіцкі. — Каўказцы паміж сабой варагуюць, так што яго ма­гл! і «замачыць», да таго ж яны ў адлучках нястрыманыя, і там ад іх заўсёды чакай толькі непрыемнасцей, а ўвогуле, у іх служыць у арміі — ледзь не ганебны занятак. Іх ваенкаматы толькі дурных і бедных і засілоўваюць».
Наступіла па-летняму спякотнае надвор’е. У шко­ле абвясцілі расклад выпускных экзаменаў, раздалі спіс пытанняў. Здаваць трэба было іспыты па рускай мове і літаратуры, гісторыі СССР і ўсеагульнай гісторыі, Канстытуцыі СССР, фізіцы, хіміі, замежнай мове.
Варгуліс, з якім Ігнат перадусім пабачыўся, сказаў, што рыхтавацца да іспытаў ён увогуле не збіраецца. «У нашай завочнай школе, — патлумачыў Вітас, — усё роўна паставяць кожнаму хоць які «траяк». Не пакідаць жа нас на другі год — ха-ха. Так што вучыць нічога не буду. Зубрыць нейкую псеўдаканстытуцыю, якая ніколі не выконваецца? Іх С...Ю гісторыю? Там жа ўсё — мана...»
— Але ж мне трэба хоць якія прыстойныя адзнакі ў атэстаце, — заўважыў яму Ігнат. — Гэта ўлічваецца пры наступлении
— Тады зубры.
Рыхтавацца да іспытаў і сапраўды было цяжка. Вымотвала праца, а ў рэдкі вольны час цягнула на раку, дзе ўжо ваўсю купаліся дзеці. Ігнат распранаўся і з асалодай плаваў, потым ляжаў на траве, вяла аддаючыся думкам.
За дзень да першага экзамену па гісторыі да яго прыйшоў Яфім Гурскі — як заўсёды таямніча ўсмешлівы і загадкавы.
— Рыхтуешся? — спытаў ён.
— Болыпасць адказаў на пытанні не ведаю, — прызнаўся Ігнат. — Часу не хапае.
— Тады трымай, — Яфім працягнуў яму белы ліст паперы з пячаткай. — Твой білет будзе чатырнаццаты. Адказ напішаш дома і прынясеш з сабой.
Але ўсё гэта канфідэнцыяльна і — паміж намі. Зразумеў?
— Так.
— Рады, што хутка кеміш. Ну, рускую літаратуру і мову, лічы, ты ўжо здаў, а вось хімію і фізіку давядзецца падагнаць. Але ж у крайнім выпадку сястра табе паспрыяе. Тым болып што ты будзеш па гуманітарнаму профілі паступаць. Так ці не?
— Ну, дакладна куды — яшчэ падумаю. Але ж ты добра ведаеш: мне ў тэхнічных навуках нічога не свеціць.
* * *
Сапраўды, экзамены прайшлі без здарэнняў, амаль спакойна, па адпрацаваным менавіта для іх, «вячэрнікаў», сцэнарыі. Іспыты вытрымалі ўсе, нават старшына Траўкін. Ігнат здаў усё на выдатна, акрамя матэматыкі, фізікі і хіміі: па гэтых прадметах ён атрымаў адзнаку «добра».
Ужо назаўтра, а болып дакладна вечарам у вячэрняй школе мусіў адбыцца выпускны баль. 3 раніцы Ігнат пачаў ламаць галаву, што яму апрануць. Адзіны стары касцюм, які ён меў, быў, на яго погляд, недастаткова прыстойны, да таго ж з таннага матэрыялу, і, пасля роздуму, ён вырашыў яго не надзяваць. Ён нават схадзіў да Варгуліса параіцца, але таго не аказалася дома, а Яфім Гурскі сказаў, што выглядаць нармалёва можна і ў джынсах, калі яны ў яго ёсць, бо гэта таксама дэфіцыт.
— Але ж ты сам будзеш у касцюме? — спытаў Ігнат.
— Так.
— Дык што рабіць? У мяне касцюм хрэновы.
— Дапамагчы табе ніхто не здолее. Раней трэба было думаць. Унь які ты высокі і ў плячах шырокі — каб і хацеў хто пінжак пазычыць, дык не падыдзе.
— Чорт з ім, з касцюмам. Апрануся, так бы мовіць, проста і без жлобства: у тое, што маю.
Выпускны баль у 10 «А» класе, урэпще, аказаўся звычайнай масавай вечарынкай. Напярэдадні кожны з выпускнікоў мусіў перадаць у агульны «кацёл» пэўную суму грошай. У асноўным усе былі дарослыя, усё разумелі, так што на ссунутых стадах Ігнат заўважыў і гарэлку, і добрую закуску — тут ужо вызначыліся жанчыны-выпускніцы.
На непазбежным кароткім сходзе былых вучняў павіншавалі з заканчэннем сярэдняй школы. Слова ўзяла дырэктарка, а таксама настаўнікі. Потым усе селі за сталы. На першым перапынку нехта прынёс непазбежны магнітафон і той-сёй пачаў і танчыць.
Ігнат з Гурскім сядзелі ў канцы стала. Яны доб­ра бачылі ўсіх калег-выпускнікоў, якія з кожнай выпітай чаркай рабіліся ўсё больш раскаванымі і натуральным!. Усе вайскоўцы з’явіліся на баль апранутыя ў цывільнае. Некаторым з іх апошняе надало ледзь не карыкатурныя рысы. Так, старшына Траўкін, няглядзячы на адпрасаваны касцюм, белую кашулю і гальштук, адразу ператварыўся ў несамавітага чалавечка з дробным тварам, які нагадваў сапрэлую грушу-дзічку. Корабам вісела цывільнае і на капітане Дзівіцкім. Незагарэлая яго лысіна была белай, як крэйда. Некаторыя дзяўчаты і жанчыны, на погляд Ігната, перастараліся з убраннем, што кідалася ў вочы і выглядала надта правінцыяльна. Побач з Аксанай, якая раскашива­ла ў пачатку стала, сядзеў незнаёмы мужчына гадоў трыццаці ў цывільным.
— Слухай, Яфім, а хто гэта? — пацікавіўся Ігнат у Гурскага.
— Сястра казала — муж. Ён вельмі раўнівы і таму прыпёрся разам з тваёй абранніцай, каб яе хто не скраў, ха-ха...
Настрой у Ігната крыху сапсаваўся, але пасля дзвюх-трох перакуленых чарак зноў быццам прыйшоў у норму.
— Ты, гэта, закусвай, а то ап’янееш, — перасцярог яго абачлівы Гурскі.
Яны запрасілі дзяўчат і крыху патанчылі пад магнітафон, а потым нехта з жанчын аб’явіў белы танец. Да Ігната ўжо іпіла класная, Паліна Мікалаеўна. Настаўніца па рускай мове і літаратуры была ў лёгкай, простай сукенцы, туфлях на высокіх абцасах. На яе тонкай незагарэлай піыі мігцелі пацеркі з маленькіх блакітных каменьчыкаў. Твар з каротка падстрыжанымі пад хлопчыка валасамі быў яшчэ больш усыпаны вяснушкамі. Ігнат узяў левай рукой яе правую далонь, а другой рукой абняў тонкую, дзявочую талію. Бялявая галава класнай даставала яму да пляча. Ён адчуў пах яе валасоў, блізкага цела і раптам зразумеў, каго яна яму ўвесь час неўсвядомлена нагадвала: маладую англічанку, што два гады назад сфатаграфавалася з ім на рацэ. Толькі цяпер ён, нечакана для сябе, выявіў іх падабенства. Штосьці прыемна і разам з тым трывожна варухнулася ў яго душы.
Тая выпадковая сустрэча на рацэ з вандроўнікамі з-за мяжы доўга не выходзіла ў Ігната з галавы. Упершыню ён сутыкнуўся з абсалютна свабоднай і разняволенай адукаванай і прыгожай маладой жанчынай, якая значна, на яго погляд, адрознівалася ад тых дзяўчат і жанчын, якіх ён бачыў штодня. Увогуле, пасля знакамітага фестивалю моладзі і студэнтаў у Маскве, нягледзячы на забароны, умоўнасці і ўсялякія табу, нешта неасэнсаванае, што стрымлівала ўсіх наўкол, нібы часткова адышло, сплыло з гнілой вадой праз гаць, і дарэмныя былі высілкі вярнуць усё назад. Пэўна, свет пачынаў нейкі новы, абсалютна незнаёмы віток, і гэта ўжо адчувалася.
— Чаму вы маўчыце, Ігнат? — спытала класная. — Я вам потым скажу.
— Хутка дырэктарка пойдзе, а мы з вамі тады сядзем і пагаворым. Вы не супраць, Ігнат?
— 3 кім жа мне тут размаўляць, як не з вамі, Паліна Мікалаеўна?
— Завіце мяне проста Паліна. 3 сённяшняга вечара мы з вамі, Ігнат, роўныя ва ўсім. Я вам не настаўніца, а вы мне ўжо не вучань.
Ігнат зноў сеў за стол. Гурскі між тым знайшоў та лерку з бутэрбродамі з дэфіцытнай чорнай ікрой і падсунуў яе бліжэй.
— Давай, націскай. Тут у ваенным гарадку, нават такое дзіва знайшлося.
Машынальна Ігнат выпіў яшчэ і прыняўся за яду, але кінуў і пайшоў выкурыць цыгарэту.
Праз гадзіну-паўтары вечарынка ўжо заканчвалася. Пайшла дырэктарка, некаторыя з выкладчыкаў. Яфім Гурскі на таксі павёз дамоў сястру-настаўніцу. Зніклі Аксана з мужам.
Увесь тэты час Ігнат міжволі сачыў за класнай, калінікалі сустракаючыся з ёй позіркам. Потым запрасіў яе на адзін з апошніх танцаў, бо магнітафон уключалі ўжо зрэдку. За стадом тым не менш яшчэ пілі, елі і размаўлялі выпускнікі і болыпасць настаўнікаў.
Але Паліна Мікалаеўна на сярэдзіне танца пацягнула яго за руку ўбок, а потым па калідоры.
— Пайшлі пагаворым, Ігнат. Там, у канцы, пус­ты клас. Хоць яны ўсе, пэўна, цяпер пустыя.
Яны пайшлі ў клас. За вокнамі было цёмна, нават святло ліхтара сюды не трапляла, яшчэ болып цёмна было ў калідоры.
Класная села на край стала і зияла туфлі.
— Па-мойму, вы, Ігнат, жанчын не баіцеся. Тым болып п’яных. Ідзіце сюды.
Паліна Мікалаеўна ўзяла яго за руку і пасадзіла верхам на парту перед сабой. Ігнат паслухмяна сеў. Нягледзячы на тое, што галава адчувальна была за­туманена алкаголем, сэрца яго моцна забілася. Руку настаўніцы ён знарок не выпусціў са сваёй, а крыху сціснуў яе вузкую далонь і раптам адчуў, як яна сціснула яго пальцы ў адказ. Гарачая хваля прабегла ў яго па спіне.
— Знойдзецца ў цябе цыгарэта? Дарэчы, гавары мне «ты».
— Зараз пашукаю. Вось яны. Вы... ты курыш? — Ён не хацеў адпускаць яе руку.
Класная сама вьщягнула ў яго з кіпіэні пачак і прыпаліла цыгарэту. У святле запалкі ён убачыў яе хударлявы, птушыны твар, пульхныя, амаль дзіцячыя вусны, прамы нос і бліскучыя вочы. I яму падумалася раптам, што тут, у цёмным класе, з ім побач зусім не яго настаўніца, а звычайная дзяўчына, амаль яго пагодак, якая таксама не ва ўсім упэўнена і якую, як і яго, часам адольваюць страхі, фабіі і сарамлівасць.
— У цябе моцныя, але, як бы гэта сказаць, жорсткія рукі, мазалі, пальцы збітыя, я заўважала. Кім ты працуеш на сваёй фабрыцы? Урэшце, не хочаш — не гавары, але мне твае рукі падабаюцца.
— Мне вашы... твае таксама. — Ігнат паднёс яе руку да вуснаў і пацалаваў раскрытую далонь. Жанчына ўздрыгнула і на секунду прыхілілася да яго тварам, але нібы зноў вярнулася ў рэальнасць.
— Зусім не трэба, каб нас так убачылі, — праз паўзу сказала Паліна Мікалаеўна шэптам. — Зачыні дзверы. Здолееш? Устаў ножку крэсла. Маладзец, які ты кемлівы.
— Вы... ты вельмі прыгожая, Паліна.
— Гэта ў цемнаце, калі вяснушак не бачна.
— Наадварот, яны табе да твару.
— Праўда? А чаму ты тады ўвесь навучальны год на гэтую, як яе — Аксану заглядваўся? Я ж усё бачыла.
— Не ведаю.
— Затое я ведаю. Таму што яна дурнаватая самка.
Класная ўтушыла цыгарэту.
— Ты мой лепшы вучань, Ігнат. Са сваім асабістым поглядам на свет, на жыццё, са свежымі, арыгінальнымі думкамі. Такіх вучняў у мяне яіпчэ не было. Я цябе буду памятаць і хачу, каб і ты мяне запомніў. Не куры больш, давай я выкіну тваю цыгарэту.
Інстынкт ужо дыктаваў яму, што рабіць. Спрыялі цемра і алкаголь. Ён абняў яе і пацалаваў. Рот
яе прыадкрыўся, язык аблізаў яго губы, сустрэўся з яго языком.
Класная падцягнула падол сукенкі і рассунула ногі. Вочы яго ўжо адаптаваліся ў цемры, і ён убачыў яе стройныя бёдры і белую палоску трусікаў.
— Знімі, — яна пацягнула ўгору яго тэніску. — Хораша, што ты лёгка апрануты. Цяпер дай руку. Пакладзі сюды.
Рука яго слізнула за рызінку яе трусоў уніз, між бёдраў, пальцы адчулі вільготную гарачыню.
— Так. Як добра. Чакай. Хоць досыць. Мужчыны не любяць доўга чакаць.
Паліна Мікалаеўна хуткімі рукамі сцягнула з сябе панчохі і трусікі. Распіпіліла яму рэмень на джин­сах і пацягнула замок «маланкі», потым адкінулася на стале спінай назад, абапіраючыся локцямі.
— Пачакай. Спачатку рукой. Вось так. Ты ўсё разумеет. Вышэй, так, тут...
Яна злёгку застагнала ад асалоды, стогны яе сталі рытмічнымі, нагамі яна ашчаперыла яго спіну. Пад пальцамі ён адчуў, як яна падцякае гарачай вільгаццю.
— А-ах! — вырвалася ў яе.
Тады ён увайшоў у яе і адчуў, як яна затрымцела ад задавальнення. Рухі іх абаіх набылі адзіны рытм, ён адчуваў, як сэрца яго білася ў грудзях.
— Не спяшайся, толькі не спяшайся, зараз, ах-х!
Раптам яна выгнулася ў яго пад рукамі і здаўлена ўскрыкнула, а потым нечакана пачуліся яе кароткія рыданні, і яны кончылі разам — ён непрацягла, а яна яшчэ нейкі час сутаргава скаланалася і дрыжала.
Хвілінная паўза і маўчанне, здаецца, канчаткова зблізілі іх. Класная зноў села і пацалавала яго ў лоб, потым пацягнулася па сваю сумачку.
— Тут у нас суцэльны патоп. У цябе ёсць насоўка?
Ён пацягнуўся да кішэняў.
— Добра. Я і сваю знайшла. Запаліш яшчэ цыгарэту, адну на дваіх? Не, пакуль не трэба. Гэта няблага,
што ты выпіўшы. У рэшце рэшт і я пад чаркай, хоць мне ўсё роўна сорамна. Заўтра хутчэй усё забудзем. Ты мяне забудзеш, а я — цябе. Не звяртай увагі на мае паводзіны. Усе жанчыны розныя, але ўсе яны крыху німфаманкі, як Вера Паўлаўна, якую ты не адабраеш. Давай я і цябе вытру. Ды ты не саромейся.
Але як толькі яна дакранулася да яго, у ім адразу зноў узнікла жаданне. Яна адчула гэта і, як і ра­ней, напаўлягла, абаігіраючыся на локці, рассунула ногі, і ён зноў увайшоў у яе цяпер ужо без ліхаманкавасці першых хвілін, а смакуючы кожны дотык і атрымліваючы ў адказ асалоду. Правай рукой ён падтрымліваў яе за спіну, а раскрытую далонь яго левай рукі яна наклала сабе на твар, водзячы па ёй гарачым і вільготным языком. Потым ёй захацелася агаліць свае грудзі — яна скінула з плеч шлейкі сукенкі, станіка на ёй не было, і ён пачаў мілаваць яе саскі, яна толькі ціха ўскрыквала ад задавальнення. Грудзі яе былі маленькія і шырока расстаўленыя.
Праз нейкі час яны зноў кончылі амаль разам. Hori ў Ігната дрыжэлі ад напружання, ён падцягнуў джынсы і сеў на парту верхам. Класная абняла яго і прыціснулася тварам да яго шчакі. Нейкі час яны сядзелі моўчкі. Потым яна засунула ў сумачку панчохі, трусікі і насоўку, накінула шлейкі і абцягнула сукенку.
— Вось і ўсё, Ігнат, — сказала Паліна Мікалаеўна. — Нам трэба ісці.
— Я цябе праводжу.
— Лепш не мітусіся. Сама дайду. Адчыні дзверы. Спачатку я выйду, а ты — крыху пасля мяне.
Вечарынка, пэўна, ужо даўно скончылася, але ў класе, дзе яна праходзіла, яшчэ чуліся галасы, у дзвярах зрэдку мільгалі постаці. Незаўважаныя, настаўніца і вучань выслізнулі за дзверы школы. Моўчкі яны прайшлі праз лясок, выйшлі на заасфальтаваную вуліцу і хвілін праз дзесяць падышлі да аднаго з дамоў. Класная спынілася. Ужо ледзьледзь світала на ўсходзе.
— Далей не хадзі, — сказала яна. — Прыйшлі. Пакінь мне адну цыгарэту.
Са шчымлівым і нязвыклым пачуццём пяшчоты ён акінуў позіркам яе тонкую хлапчуковую постаць, прыгожы твар, на якім ужо выступілі вяснушкі, і замаўчаў: словы не прыходзілі яму ў галаву.
— Ну, давай развітвацца, Ігнат.
— Бывай, Поля. Я заўтра...
— Не, — рэзка і рашуча перапыніла класная. — Ніякіх заўтра і паслязаўтра. Зразумеў?
Ён кіўнуў.
— Ну вось і выдатна. Мне было з табой вельмі добра. А цяпер бывай.
Яна павярнулася і пакрочыла ў бок дамоў. Ён яшчэ пастаяў і нейкі час глядзеў ёй услед, пакуль яна не прапала ў цемры.
л * *
Але праз два дні Ігнат з аўтамата (дома тэлефона не было) патэлефанаваў у школу і спытаў у тэхнічкі, калі там будзе і ці будзе ўвогуле Паліна Мікалаеўна.
— А яна якраз цяпер тут, — адказала тая абыякава і паклала слухаўку.
Ігнат хутка прычасаўся, накінуў свежую кашулю і паехаў у гарадок.
Ішло ўжо лета. Буялі зелянінай дрэвы, а калі аўтобус праязджаў праз мост, Ігнат убачыў раку і на берагах людзей у купальніках.
— Ну вось, — сказала Паліна Мікалаеўна, — ты не выконваеш слова. Мы ж дамовіліся: той вечар — першы і апошні.
— Давай лічыць, што мы сустрэліся выпадкова, — сказаў уражаны яе халодным тонам Ігнат. — Дарэчы, мне трэба забраць са школы сякія-такія паперы.
— Не хлусі. Табе што, не выдалі дакументы?
— Выдалі.
Класная замаўчала, павярнуўшы да яго вяснушкаваты твар. Стройная, як падлетак. Валасы колеру саломы. Аголеныя плечы таксама ў рабацінні. Ён ужо ведаў, што кахае яе, як нікога і ніколі.
— Пакажы атэстат.
Ён выцягнуў з сумкі дакументы. «Добра, што яны пры мне», — падумаў ён.
Паліна Мікалаеўна прабегла вачыма па адзнаках.
— Як я і меркавала, усё на выдатна, акрамя матэматыкі, фізікі і хіміі. Кажаш, ты па хіміі адказваў на пяць балаў, а паставілі чатыры? А ты што, хацеў сярэбраны медаль? Ці, можа, залаты? А на «ліпавую даведку», якую ты так удала падрабіў, у абласным аддзеле адукацыі як паглядзяць? Праз лупу? Не, Ігнат, усе медалі ўжо былі распісаны. Правільна, і Гурскаму — залаты. Але ж ты не Гурскі. Радуйся таму, што ёсць, і рыхтуйся ў інстытут. У цябе мала часу. Ці ты паступіш, ці...
— Дагаворвай, Поля.
— Я не хачу быць тваім тормазам. Забудзь мяне, Ігнат. Не губляй на мяне час!
— Я цябе кахаю, Поля.
— Я вінаватая. Так. Не, я не вінаватая. Як гэта сказана ў паэткі: «с змеею в сердце и с клеймом на лбу, я утверждаю, что невинна»...
Ён узяў яе за руку, сціснуў.
— Ну, навошта, Поля? Мы з табой — аднолькавыя. Як аднаяйкавыя блізняты. Хіба не так?
— I што з таго, Ігнат?
Ён знерухомеў, нібы перад ім аказалася суцэльная непераадольная сцяна. Тупік. Але і назад ужо дарогі не было.
— Нам жа добра разам. Мы маглі б падумаць над гэтым.
— Вось табе і не трэба надта задумвацца. Калі кураня задумалася, значыць, яно захварэла. Прабач, Ігнат, я скажу тое, што ёсць. Я старэйшая за цябе на пяць гадоў. Я замужам. Але нават не ў гэ­тым прычына. Ты, калі не паступіш у інстытут, пой-
дзеш служыць на два гады, калі паступіш — у цябе пачнецца зусім іншае, новае жьщцё. А я цалкам залежу ад мужа. Мне трэба думаць пра будучае дзіця, бо з цягам часу раджаць больш цяжка і рызыкоўна. Жыццё жорсткае, Ігнат. Несправядлівае. Хуткаплыннае. А я з беднай сям’і, і мне ніхто не дапаможа.
— Але ж ты не кахаеш свайго мужа. Ты сама казала.
— Тут усё складаней. У мяне былі дзве сяброўкі ў педінстытуце. Мы і цяпер перапісваемся. Абедзве пасля размеркавання апынуліся ў вясковых школ­ках. А ты ўяўляеш, што такое расейская веска? Яна адрозніваецца ад вашай беларускай. П’янства. Дзікунства. Адлегласці. Хваробы. А фізіялогія жанчыны патрабуе свайго: раджаць.
— Пры чым тут фізіялогія?
— А пры тым, Ігнат, што адна з тых маіх сябровак нарадзіла ад старшакласніка, другая знаходзіцца ў сужыцці з якімьсці тупым мужыком. I абедзве мне зайздросцяць: я жыву ў трохсоттысячным горадзе, муж — афіцэр, а гэта значыць здаровы, забяспечаны чалавек, які грошы дадому прыносіць, кватэру маем. Ты мяне асуджаеш, а калі б я не выйшла тады за яго — кім і дзе б цяпер была?
— Але ж ты яго не кахаеш?
— I гэта ўсё ўмоўна, Ігнат. 3 часам і ты зразумееш, ты ж так хутка расцеш, хутка кеміш. У цябе будзе яшчэ шмат жанчын — ты і ў гэтым здольны.
— Не думаў, што ты такая, такая...
Класная мякка зірнула на яго. Абсыпаны вяснушкамі твар яе з зялёнымі неспакойнымі вачыма пацямнеў.
— Не — якая? Не рамантычная? Не «ўдалец» ў спадніцы? Мне не падабаецца тваё ныццё!
— Згода, не буду. — Ён насупіўся, нібы скамянеў.
— Ты і мне прабач. За рэзкасць.
Раптам яна прыхілілася да яго: галава з валасамі колеру саломы, птушыных абрысаў твар, вяснушкі. Худыя яе рукі абхапілі яго шыю.
— А, чорт! Трэба ж было мне ў гэта ўліпнуць!
— Не пакідай мяне, Поля. Мы можам сустракацца. Няхай зрэдку. Як ты сама захочаш.
— А калі я зацяжараю ад свайго законнага, мы таксама будзем сустракацца? А калі нараджу?
— Мне непрыемна чуць такое ад цябе.
— Гэ-х ты, канюк з сям’і сакаліных. Але, пэўна, і ўва мне япгчэ дзіцячага хапае. Можа, у нечым недабрала? Хіба інакш я б з табой звязалася? Навошта мне ўсё гэта?
— Годзе журыцца, Поля. Што здарылася — тое і добра.
— Так, канечне. Усё канчаецца, скончыцца і гэта. Нешта я раскісла. А пакуль скажы: у цябе ў тваёй біклажцы ёсць што-небудзь?
— Ёсць крыху. Неблагое віно. Чырвонае.
— Ты б не ўцягваўся ў гэта, Ігнат.
— Не хвалюйся. Я валявы.
Класная адхілілася, усміхнулася белазуба.
— А зараз пайшлі са мной. Тут недалёка ёсць ціхае месца. Пасядзім, напаследак цыгарэту выкурым. Дарэчы, табе і курыць не варта.
— Як загадает, Поля.
Яны пакрочылі па сцяжынцы. Рэдкія сосны ледзь чутна шумелі ў ix над галовамі. Воддаль ча­сам мільгалі постаці. Яны збочылі, і лес адразу пагусцеў, з’явілася і кустоўе. На невялічкай палянцы Паліна Мікалаеўна спынілася.
— Прыйшлі. Здымай куртку і дай мне біклагу. Я прысяду.
Ён прылёг побач, пазіраючы на яе знізу ўверх, прыкурыў і падаў ёй цыгарэту.
— Ты б рыхтаваўся да іспытаў, Ігнат. У цябе мала часу. Не шукай мяне, мы ж быццам дамовіліся.
— Ды мне толькі пабачыць цябе, Поля, я і рады буду.
— Калі ты паабяцаеш мне, што добра падрыхтуешся і паступіш, няхай. Можа, і пабачымся. Адзін раз. Больш не абяцаю.
Ён узяў яе за руку, пачаў злёгку пакусваць паль­цы, потым вышэй, да лакцявога згібу. Пасля пацягнуў угору сукенку, так што агаліліся яе ногі, і правёў языком ад калена па бядру.
Класная адкінула цыгарэту.
— Ты мяне небяспечна разгойдваеш, Ігнат.
Ён ужо сцягваў з яе трусікі.
— Можна я іх зніму, Поля?
— Не трэба тут, Ігнат. Я сама.
Ён ужо наблізіў да сябе яе твар і правёў языком па губах настаўніцы. Яна ўздрыгнула і ўцягнула яго язык у рот. Жаданне блізкасці гарэла ў абаіх, яны задыхаліся.
— Не, — сказала Паліна Мікалаеўна. — Ты ўнізе. Ляжы. Так. Не буду ж я валяцца на зямлі, як бамжыха.
Яна сама расшпіліла яму штаны, скінула з ног туфлі і, перакінуўшы цераз яго сваю нагу, апынулася зверху.
— Заплюшчы вочы і не глядзі, — прашаптала класная. — Не глядзі на мяне, Ігнат. Калі ласка.
Але ён глядзеў, і тады яна страсянула галавой, і яе светлыя, колеру саломы, валасы ўпалі ёй на вочы.
Рытм руху ахапіў іх. Ігнат сцягнуў з яе плеч шлейкі сукенкі і накрыў рукамі яе грудзі: два незагарэлыя ўзгорачкі, якія якраз умясціліся пад яго далонямі. Праз некалькі хвілін яна задрыжала і здаўлена ўскрыкнула, дасягнуўшы аргазму. Адчуўшы гэта, ён амаль сінхронна выліўся ў яе. Яны сцішыліся разам.
Класная паправіла шлейкі і прыкрыла сукенкай грудзі.
— Адвярніся на секунду.
Яна хутка апранула трусікі і сунула босыя ногі ў туфлі.
— Ну, вось і ўсё, — сказала яна. — Цяпер ужо сапраўды. Я не хачу быць вінаватай, калі ты не паступіш і цябе забяруць у армію. Армія, дарэчы, занадта жорсткая рэч, а ты зусім не ваяр.
— I хто я па-твойму, Поля?
— Нешта ў табе ёсць, Ігнат. Калі мне было, здаецца, трынаццаць, я пазнаёмілася з хлопцам тваіх гадоў, моцна закахалася. Чымсьці ты мне яго нагадаў. Хоць ты, можа, і лепшы: болып адукаваны, эмацыянальны, болып прыгожы.
— А з тым хлопцам што, было як і ў нас?
— Менш будзеш ведаць — лепш для цябе.
Ён моўчкі выцягнуў з пачка цыгарэту, прыпаліў.
— I яшчэ — чаму ў нас так атрымалася: ты хоць і маладзейшы, а ў многім, калі і не мацнейшы за мяне, то разумнейіпы, ты цэльны характарам, у цябе востры розум. Але годзе, не скажу больш нічога, а то перахвалю. I вось яшчэ адно: мой бацька таксама быў рэпрэсаваны. Ён у вайну ў Власава служыў. 3 лагераў не вярнуўся. Ну, ты ж гэта разумеет. Так што не злуй, што я цябе крыху прытарможвала на ўроках. Табе трэба навучыцца хаваць ад людзей свае думкі, інакш яны цябе знішчаць. Думаеш, мне даспадобы гэта херня штодня пра іх правільную ідэйную скіраванасць, камуністычныя ідэалы, маральны кодэкс? Ды мне гэта горш за месячный.
— А муж? Ты кахала яго, калі дала згоду пайсці за яго замуж?
— Не памятаю, Ігнат. Ён быў ужо афіцэр, а я — маладая дзеўка. Студэнтка. Вось і выбрала. Можа, і фізіялогія пасадзейнічала. А цяпер ён мне абыякавы, асабліва калі даведалася, кім ён служыць.
— Кім, Поля?
— Байцом нябачнага фронту, ха-ха, скажам так. Табе ўсё зразумела?
Ён моўчкі выдыхнуў дым.
— Дай і мне. — Яна забрала ў яго цыгарэту, зацягнулася некалькі разоў і выкінула недапалак.
— А цяпер, як кажуць, расход. Не праводзь мяне, Ігнат. Калі ўсё будзе добра, пагаворым восенню. А лепш — расстанемся цяпер. I лепш назаўсёды.
Паліна Мікалаеўна ўстала, паправіла сукенку, забрала сумачку і пайшла.
л * *
Мінуў месяц. Ігнат Канюкоў рыхтаваўся да экзаменаў — ён выбраў факультэт журналістыкі. Паліна Мікалаеўна катэгарычна забараніла яму ўсялякія з ёй асабістыя кантакты. Некалькі разоў ён ездзіў у гарадок, хадзіў там па вуліцах, якіх было ўсяго дзве, спадзеючыся сустрэць класную выпадкова, але з гэтага нічога не атрымалася.
Потым надышоў час экзаменаў. Ігнат напісаў на выдатна сачыненне, здаў таксама на выдатна фран­цузскую мову, але на вусным іспыце па літаратуры атрымаў толькі добра, хаця ведаў матэрыял дасканала. Гэтага аднаго знарок пазбаўленага бала яму і не хапіла для наступления, бо конкурс быў дастаткова высокі, а пры роўнасці балаў залічвалі, вядома, тых, за каго маглі паклапаціцца ўплывовыя бацькі.
Пасля таго як вярнуўся дамоў, Ігнат некалькі разоў тэлефанаваў у настаўніцкую дваццаць шостай вячэрняй школы, але заняткі там яшчэ не пачыналіся. Урэшце ў тэхнічкі яму ўдалося атрымаць хатні тэлефон Паліны Мікалаеўны, і ён адразу пазваніў ёй у першай палове дня, калі, па разліках, яе муж павінен быць на служ­бе. Але незнаёмы жаночы голас адказаў яму, пгто Паліна Мікалаеўна тут больш не пражывае, бо яе мужа перавялі служыць у іншае месца і яны з’ехалі яшчэ тыдзень назад. Іх новага адраса яна не памятала.
А яшчэ праз некалькі дзён Ігнат атрымаў павестку з ваенкамата.
Ужо ў войску з далёкай Поўначы Ігнат Канюкоў даслаў некалькі пісем у школу з просьбай паведаміць яму пра Паліну Мікалаеўну. На два лісты адказу не было, а на трэці яму напісала настаўніца школы, сястра Яфіма Гурскага.
«Дарагі Ігнат, — чытаў ён у пісьме, — па вашай просьбе паведамляю вам усё, што ведаю. Фіма паступіў у політэхнічны інстытут (ліст ад яго я прыкладаю), а вашы некаторыя аднакласнікі пайшлі працаваць ці служыць. Так старшына Траўкін урэшце стаў лейтэ-
нантам, начальства быццам яго хваліць, але салдаты не любяць, каігітан Дзівіцкі атрымаў званне маёра, радавога Веліева, па чутках, недзе злавілі і пасля суда накіравалі ў дысцыплінарны батальён. Пра Паліну Мікалаеўну, вашу настаўніцу па рускай мове і літаратуры, мы даведаліся нядаўна, што яе напаткала вялікая страта. У каравуле атрымаў смяротнае агнястрэльнае ранение яе муж. Кажуць, што гэта быў няшчасны вы­падах. Ён чысціў сваю зброю. Паліна Мікалаеўна, а яна на тэты час была цяжарная, пасля хаўтур аформіла продаж кватэры і з’ехала, не пакінуўшы нікому адраса. Вось і ўсё, што мы можам вам паведаміць. Усе мы вельмі шкадуем, што вы не паступілі вучыцца да­лей, але ў вас усё яшчэ наперадзе...»
У кароткім лісце Яфім Гурскі паведамляў: *Ты, Ігнат, служы, але беражы сябе. Калі што трэба даслаць, паведамі. Спачуваю, але што зробіш. Вернешся, яшчэ паступіш. Я жыву пакуль на прыватнай кватэры, бо інтэрната не далі. Падпрацоўваю рэпетытарам.
Калі ты яшчэ не ведаеш пра нашых, то паведамляю: Міхася Астапковіча бацька ўладкаваў у сельгасакадэмію, а Вітас Варгуліс з’ехаў у Літву да сваякоў. Можа, яшчэ напіша...»
* *
Служыць Ігнату Канюкову было цяжка, амаль на мяжы чалавечых магчымасцей — нават нягледзячы на яго прыродную цягавітасць. Схільнаму да адзіноты, яму асабліва невыноснай была пастаянная прысутнасць побач падчас не вельмі разумных, нетактоўных, бяздушных, неахайных і, у болыпасці, амаральных людзей. Менавіта тады ён пачаў занатоўваць свае думкі і назіранні, што даводзілася хаваць, а нататнік заўсёды трымаць пры сабе: як толькі іх падымалі па трывозе, наляталі асабоўцы са шмонамі. Як і ўсе, штодня ён выкрэсліваў з каляндарыка неяк пражыты дзень. Нявыкрасленых яшчэ заставалася шмат.
Апавяданні
Пакупнік сноў
Адзін чалавек на прозвішча Кук, а ён працаваў загадчыкам аддзела ў гарадскім архіве, маючы аднойчы нейкую не вельмі істотную патрэбу, зайшоў да свайго суседа па лесвічнай пляцоўцы, якога звалі Яўген Мігель. Суседзі, як гэта звычайна бы­вав ў большасці выпадкаў у вялікіх гарадах, мала што ведалі адзін пра другога, хіба толькі ў агульных рысах. Так, Аляксандр Кук ведаў пра Яўгена Мігеля тое, што апошні жыў у сваёй аднапакаёўцы адзін, хаця іншым разам да яго заходзіла жанчына сярэдніх гадоў, шэрая і непрыкметная, што Miгелю за сорак, ён калісьці трапіў у аўтамабільную аварыю і меў ці мае праблемы са здароўем, нават ляжаў у стацыянары. 3 жонкай ён быў разведзены, а адзіны сын ад іх шлюбу першы год служыў у арміі. У сваю чаргу Мігель мог ведаць ці ведаў пра Кука тое, што ён сямейны чалавек, лысаваты, сталага веку, мажны, мае дваіх дзяцей, працуе служачым і жыве ў кватэры насупраць.
Дык вось Кук зайшоў да суседа ў другой палове дня, пасля работы. Мігель, хударлявы і цёмнавалосы, сустрэў яго ў дзвярах і, нібы апраўдваючыся, патлумачыў, што нечакана задрамаў на канапе, бо нядаўна вярнуўся з начнога дзяжурства. Кук папрасіў прабачэння і сказаў, што мусіць вярнуцца да сябе, але Мігель яго затрымаў.
— Справа ў тым, — патлумачыў ён суседу, — што я днём сплю мала і звычайна дваццаць—трыццаць
хвілін, што ў дастатковай ступені дазваляе мне аднавіць сілы.
— Але ж сон павінен быць працяглым і, як я ве­даю, прайсці некалькі фаз, каб быць паўнавартасным, — заўважыў Кук, прысеўшы на прапанаванае гаспадаром крэсла.
— Так, — ахвотна згадзіўся Мігель, — але ў мяне пасля аварыі з’явіліся некаторыя, так бы мовіць, адхіленні ў гэтым працэсе, што памяняла і характар майго жыцця і працы.
I далей Мігель паведаміў суседу, што ён не адчувае патрэбы прытрымлівацца прыродных біярытмаў і таму выбраў сабе працу звязаную з начнымі дзяжурствамі, і якая ў сувязі з гэтым да таго ж лепш аплочваецца.
— Так, так, — сказаў Кук, — ёсць людзі, якія мала спяць і таму, пэўна, заўсёды ў выйгрышы, а яму, напрыклад, трэба спаць каля васьмі гадзін у суткі, і шкада — бо трэць жыцця чалавек ляжыць на ложку ў своеасаблівай непрытомнасці, — вочы блукаюць у розныя бакі, нібы ў вар’ята, безабаронны, а мазгі працуюць дарэмна, разглядваючы нейкія неакрэсленыя малюнкі падзей, якія не існуюць у рэальнасці.
I далей Кук, памаўчаўшы, пацікавіўся, ці бачыць сны яго субяседнік, бо той, паводле яго словаў, спіць так мала.
— I вельмі яркія і запамінальныя, — ветліва патлумачыў гаспадар кватэры на прозвішча Мігель. — Хоць і бываюць не вартыя, а то і зусім неістотныя, ну вось як, прыкладам, дзесяць хвілін таму, калі я прыснуў вось на гэтай канапе.
— I што ж вам прыснілася? — далікатна спытаў госць. — Вы запомнілі?
— A-а, дробязь, абы-што. Быццам я зайшоў у крамку «сэканд» — ну, што пад намі, у падвале нашага дзевяціпавярховіка, вы ж, пэўна, ведаеце, можа, нават і заходзілі, і разглядаў там рознае адзенне, а потым зняў з вешака ношаную скураную куртку і пачаў яе мераць у кабіне. Адчуваю — за падкладкай нешта
быццам захрусцела. Ну, я распорваю сцізорыкам, акуратна так, а там цэлафанавы пакецік, а ў ім... брыдота, тараканы, якія адразу пачалі разбягацца.,.
I гаспадар кватэры сарамяжліва ўсміхнуўся.
— Хіба што, — супакоіў яго Кук. — Сапраўды, іншым разам такое сасніцца, што і расказваць сорамна.
Яны паразмаўлялі яшчэ пару хвілін пра тое-сёе. Кук успомніў, што прыходзіў па сярнічкі, бо не было чым запаліць газ — ён не ўжывае тытуню і таму не мае пры сабе нават якой запальнічкі.
Мігель ахвяраваў яму карабок сярнічак, і Кук развітаўся з гаспадаром.
* л *
На другі дзень, вяртаючыся з працы пешшу, — а стаяла цёплая восень, Кук якраз праходзіў побач з падвалам, дзе знаходзілася крама па продажы ношанай і таннай вопраткі і рантам спыніўся, а потым чамусьці спусціўся па прыступках і зайшоў унутр. У краме, завешанай усялякім адзеннем, амаль не было наведвальнікаў. Паветра было цяжкае, пахла ношаным. Прадаўшчыца запрасіла Кука рухацца смялей і спытала, што яго асабліва цікавіць. Кук адказаў ёй у тым сэнсе, што паглядзіць сам і прайшоў у кут, дзе вісела мужчынскае адзенне. Увагу яго ўрэшце прьщягнула адзіная на ўвесь гэты аддзел карычневая скураная куртка на маланцы. Цьмяна адчуваючы неакрэсленую цікавасць і раптам нагадаўшы сон суседа Мігеля, Кук зняў куртку з вешака і пачаў яе спачатку разглядаць, а потым абмацваць. «Якраз на вас, — умяшалася адразу прадаўшчыца, жанчына гадоў трыццаці і слядамі злоўжывання касметыкай на бледным твары, — ды вы праходзьце ў прымерачную, там і люстэрка, і месца болып, і ніхто вам перашкаджаць не будзе.»
Кук скіраваў у прымерачную і зашморгнуў за са­бой фіранку. Чамусьці ён прыслухаўся, ці не ідзе за
ім прадаўшчыца, але тая ўжо завіхалася ля нейкай пакупніцы. Кук адклаў убок вяшак і пачаў старан­ия абмацваць куртку рукамі. Рэч была мала ношаная, падкладка амаль не працёртая. Бліжэй да левай падпахі пад пальцамі ледзь чутна хруснула і ён відавочна намацаў быццам нейкае зацвярдзенне. Сэрца яго забілася часцей, ён нават міжвольна зірнуў на сябе ў люстэрка: твар быў усхваляваны, кроў прыліла да шчок. Ён адразу прыняўся за кур­тку. Маленькі складанчык, які Кук заўсёды насіў з сабой, апынуўся дарэчы. Ён успароў крыху шво, рассунуў тканку ўбакі і выцягнуў невялікі пакецік, двойчы загорнуты ў цэлафан. Кук, не разглядваючы, паклаў яго ў кішэню, вынес з прымерачнай куртку, занёс яе на месца, дзе зноў павесіў на вяшак, пасля чаго выйшаў з крамкі, ужо на парозе запэўніўшы прадаўшчыцу, што рэч яму малая.
У ліфце Кук разгарнуў пакецік. У ім цесна спрэсаваная адна да адной ляжалі дваццаць банкнот па сто даляраў кожная.
Пакінуўшы ліфт, усхваляваны Кук пасунуўся да дзвярэй суседа Мігеля, рука яго ўжо націскала кнопку званка, але ён абачліва стрымаў сябе і вырашыў усё спачатку добра абдумаць. I сапраўды, меркаваў ён, мераючы крокамі пакойчык сваёй кватэры — хаця вешчы сон Мігеля і навёў яго на вялікія грошы (а тараканы, як ён цяпер успомніў народ­ны соннік, і значылі грошы), ці павінен ён адразу аб’яўляць пра ўсё суседу і дзяліцца з ім знойдзеным? Не будучы сквапным, Кук схіляўся да таго, каб аддаць частку Мігелю, але калі той даведаёцца пра тое, што яго сон збыўся, то, хутчэй за ўсё, спачатку пазайздросціць, а потым спрацуе своеасаблівы тормаз, і той не стане дзяліцца з ім сваімі снамі, а сны яго зусім няпростыя, ці ўвогуле яго падсвядомасць дасць збой. Кук раптам успомніў інтэрв’ю з адным пісьменнікам, якое прайшло па тэлебачанні. Пісьменнік — малады і самаўпэўнены з выгляду, расказаў, што пазычаў шмат для сябе сюжэтаў з гутарак
са знаёмым па лецішчы старым, але аднойчы меў неасцярожнасць расказачь таму пра гэта, і старога адразу нібы замкнула, і больш з яго нічога выціснуць не ўдалося. Так і тут, меркаваў Кук, усё можа згаснуць, як кволы агеньчык, хаця з іншага боку павінен жа ён нейкім чынам аддзячыць суседу, хіба не так? Гэтыя грошы ён сам мог зарабіць не менш як за год стамляльнага сядзення за стадом і частых камандзіровак, якіх Кук асабліва не любіў. Да таго ж, як ён адразу вызначыў, усе прыхаваныя кімсьці на чорны дзень банкноты былі сапраўдныя.
А * *
Увесь наступны тыдзень Кук, як чалавек цікаўны, узяўшы адгул, правёў усебаковыя пошукавыя даследаванні, якія тычыліся праблематыкі сноў. Ён заказаў у бібліятэцы шмат дапаможнай літаратуры па гэтай тэме і праседжваў у чытальных залах усю першую палову дня.
Ён выявіў для сябе шмат цікавага, але дакладна акрэсленай навуковай канцэпцыі так і не знайшоў. Увогуле, гаданне па снах насіла назву анейрамантыя. Як здаўна падкрэслівалася, усялякі сон важ­ны толькі сваім вытлумачэннем. Празорцы мінулага начавалі ў храмах з адмысловай мэтай: пабачыць вешчыя сны і аб’явіць цікаўным іх сэнс. У старажытных плямёнах існавалі культы снабачанняў, якія захаваліся ў некаторых рэгіёнах і да нашага часу. Прычым рэальнасць сноў была, на іх погляд, больш вартасная за рэальнасць часу. Так, туземец з выспы Барнеа, які ўбачыў у сне, што жонка здрадзіла яму, лічыць гэта абсалютна доказным. Бацькі ў лепшых выпадках адразу забіраюць сваю дач­ку назад да сябе, каб пазбегнуць пометы раўніўцы. Сведчанне снабачцы пераважвае любыя адгаворкі. Індзейцы племені іракезаў, што б ім ні прыснілася, абавязкова выконваюць гэта, і як мага хутчэй.
У Бразіліі індзейцы племені тупа-інба вырашаліся на вайну толькі пасля спрыяльных сноў, а ў мексіканскім племені хуічолаў адмыслова прызначаны снабачца выбіраў новых кіроўных асоб і правадыроў. На Камчатцы, як сведчыў вядомы даследчык Г. Штэлер, дастаткова было заявіць, што табе сасніліся ласкі такой-та дзяўчыны, каб іх тут жа сапраўды атрымаць. Яна памерла б, калі б не зрабіла так, каб рэальнасць заплаціла пазыку перад сном.
Далей Кук усё болып паглыбіўся ў тэарэтычныя вышукі і паранавуковыя адхіленні. Урэшце, што та­кое наша рэальнасць? Гэта тое, што мы бачым рэчы такімі, якімі мы ix бачыць ... дамовіліся. Toe, што зноў і зноў паўтараецца, паддаецца вымярэнню і мае нязменны вынік. Але ж ужо цяпер толькі з квантавай тэорыі мы ведаем, што сапраўдная, абсалютная рэальнасць існаваць у свеце пастаянна вібруючага мноства атамаў, прывідных субчасцінак, статыстычных верагоднасцяў і палей не можа. Мы змушаныя канстатаваць, што абсалютна рэальнага няма і ніколі не было. Увесь наш асабісты свет — магчыма, штучна створаны лакальны галадэк: жыццёвая прастора, карыстальнікі якой могуць выклікаць галаграфічныя імітацыі любой пажаданай рэальнасці. А калі перанесці ідэю галадэка на ўвесь Сусвет, то і галаграма прыраўняецца да яго і стане Галасветам, а наша падсвядомасць, запраграмаваная на тое, каб час ад часу апускаць нас у сапраўдныя якасці рэальнасці, імкнецца паказаць нам, што свет, які мы ствараем, урэшце рэшт таксама бясконца крэатыўны, як рэальнасць нашых сноў. Урэшце некаторыя сур’ёзныя навукоўцы і даследчыкі лічаць сны «ўнутранымі галаграмамі». Ha іх думку, у так зва­ных «светлых» снах, у ходзе якіх спячы захоўвае яс­ную свядомасць і ўплывае на падзеі, здзяйсняюцца візіты ў паралельныя рэальнасці, якія адбыліся ці адбудуцца ў іншы час. Ніхто дакладна не ведае, што такое сон і як працуе мозг чалавека. Дзіўны і злавесны сэнс набывала, на першы погляд, жартоў-
ная дылема Чжуана-дзы пра філосафа, якому толькі што снілася, што ён — мятлік, і мятліку, якому цяпер сніцца, што ён — філосаф.
* * *
Праз некалькі дзён, памяняўшы ў абменніку адну паперку, Кук, абцяжарыўшы свой пулярэс грашыма, купіў бутэльку прыстойнага каньяку і скіраваў да суседа. Яўген Мігель якраз знаходзіўся дома і, як ён патлумачыў госцю, дагэтуль, лежачы на ка­напе, глядзеў тэлевізар. Кук адразу пацікавіўся, ці не прыснуў часам перадусім гаспадар. Так, згадзіўся Мігель, ён сапраўды задрамаў, хаця дакладна ведае, што шкодна спаць побач з працуючым тэлевізарам. I ўвогуле, на захадзе сонца.
— I бачылі нешта ў сне?
— Але.
— Можа, зноў што-небудзь з тараканамі?
— Не, без гэтай брыдоты, — адказаў гаспадар, і спытаў, заўважыўшы каньяк і ажывіўшыся: — Гэта з якой нагоды?
— Адзін не ўжываю, а з паважаным чалавекам чаму не пасядзець, пагаварыць, — пасля секунднага вагання дыпламатьгчна ўхіліўся ад тлумачэння пра знаходку ў «сэкандзе» Кук.
Мігель зрабіў па бутэрбродзе, прынёс шклянкі, адкаркаваў бутэльку і наліў госцю і сабе. Абодва выпілі, адкусілі па кавалку, памаўчалі, а потым Кук сказаў:
— Маё пытанне невыпадковае. Справа ў тым, што я яшчэ крыху раней пачаў збіраць сны. I працягваю гэта рабіць.
— Разумею, — ніколькі не здзівіўпіыся заўважыў гаспадар. — Але я з дзяцінства памятаю, як бацькі пресцерагалі мяне, каб свае сны нікому і ніколі не расказваў. Калі сон аб’явіць на слых, то ён абавязкова спраўдзіцца — добры ці наадварот, дрэнны. Калі чалавек яго раскажа — ён ужо не гаспадар лёсу, бо
ў ход падзей умешваюцца невядомыя, магчыма нават і незямныя сілы і будуць ім кіраваць.
— Так, — згадзіўся госць і дадаў з таго, што вычытаў з кніжак. — Яшчэ Жак Рубо адзначьгў: «мяркуючы, што рэальнасць зусім не рэальная, ці магу я ўвогуле лічыць сны снамі?» Я цяпер вяду да таго, што вы, спадар Яўген, хоць і маеце рацыю, але запамятавалі пра тое, што ў кожнага правіла бываюць выключэнні. У нашым выпадку гэтым выключэннем з’яўляецца права на продаж.
— На продаж чаго?
— Сноў. Калі я буду ix купляць — то гэта зусім іншая справа. I калі вы не супраць, то я папрашу калі-нікалі і вас прадаць мне свой сон. Аплату мы ўзгоднім.
— Не магу ж я з вас браць грошы? У сутнасці за што?
— Магчыма і так, але калі я купляю сон, то мушу спадзявацца на яго каштоўнасць, — даводзіў Кук. — Гэта, прыкладам, як вы нешта прадаецё — абавязкова трэба ўзяць грошы, інакш ваш тавар не будзе мець вартасці. Нават калі котка прыносіць кацянят, гаспадары ix рады i так каму-небудзь аддаць, але бяруць жа за жывёлу ўсяго якую дробязь — на ўдачу.
Mire ль падумаў і паціснуў плячыма.
— Справа ў тым, — сказаў ён, — што пасля аўтааварыі мае сны не зусім паўнавартасныя. Я захоўваю ў іх поўную свядомасць і ведаю, да слова, не толькі тое, што сплю, але і тое, што ведаю пра гэта веданне.
— Вось як? — зацікавіўся госць, — але ж гэта значыць, што вы можаце кіраваць сваім сном і на­ват уплываць на яго падзеі? Бачыць нешта такое, што мы не бачым у звычайным сне? Вы можаце злётаць і пахадзіць па Месяцы, а потым вярнуцца на­зад. Я вам зайздрошчу.
— Не спяшайцеся. Гэтая хвароба з’явілася ў мяне ў «дурцы», дзе я ляжаў амаль месяц у сувязі, як
я гаварыў раней, з траўмай галавы. Мяне выпальвалі з разбітай машыны аўтагенам. I якая карысць у тым, што я пахаджу па Месяцы, калі я не магу прыкішэніць там і ўзяць з сабой які маленькі кавалачак грунту?
— Дарэчы, вы чыталі пра такое ў Кастанэды? — спытаў пасля паўзы Кук. — Я маю на ўвазе пра тое, як вучыў свайго вучня індзеец Дон Хуан скіраванаму снабачанню?
— Так, — сказаў Мігель. — У «дурцы» былі і кастанэдавы прыхільнікі. Нават у лекара на стале я ўбачыў яго кнігу. Такі быў час, такая мода.
— Рады, што вам не трэба тлумачыць і вы ва ўсё ўязджаеце, — ажывіўся госць. — Я чуў, што па насычанасці ўражанняў скіраваныя сны могуць даць рады любому наркотыку. I гэта пры тым, што не прыносяць арганізму шкоды.
Але гаспадар не падтрымаў яго.
— Я быў бы толькі задаволены, каб спаць як усе — нармальна.
— Дык усё-такі, — вярнуўся да сваёй ранейшай прапановы Кук. — Вы прадасцё мне той-сёй з вашых сноў?
— А навошта вам?
Так як чалавек на прозвішча Кук даўно чакаў такога пытання, то ён і патлумачыў гаспадару, што піша адмысловую навуковую, хаця, больш даклад­на — калянавуковую працу і таму мусіць збіраць сны ва ўсіх сваіх знаёмых. За плату. Вядома, ён хлусіў, але Мігель быццам не заўважыў гэтага.
— Я паду маю колькі дзён, — адказаў ён.
Л * А
Прыкладна праз тыдзень Кук зайшоў да суседа Мігеля і ў канцы іх гутаркі спытаў таго наконт ix мінулай размовы і сваёй прапановы. Мігель адказаў, што ўвогуле ён не супраць прадаць які са сваіх
сноў і, вядома, не за грошы, а, так бы мовіць, сімвалічна, за распітую разам пляшку каньяку, ці яшчэ што далікатнае. Але, — дадаў ён, — ёсць сны, якія зусім інтымнага характару. — Вось учора яму снілася былая каханка, якой ён не бачыў некалькі год. Хіба гэта можа быць такім ужо цікавым?
— Не, — згадзіўся госць. — Але як толькі вы пабачыце якіх тараканаў, мух, жаб, чарвякоў, то я гатовы купіць такі сон.
Яшчэ некалькі дзён запар Кук заходзіў да суседа Мігеля і распытваў таго пра сны. Каб не расчараваць таго, ён купіў адзін, але, на яго погляд, не істотны. Суседзі распілі бутэльку каньяку, якую прынёс Кук і разышліся.
Праз дзень Мігель паведаміў Куку, што ў бліжэйшы час наўрад ці што прадасць яму, бо сніў у асноўным свайго сына, армейскую казарму, у якой той цяпер, пэўна, жыве, былую жонку ды нейкіх мышэй.
— Раскажыце пра мышэй, — у ветлівай форме адразу запатрабаваў Кук.
— Мне саснілася быццам нейкая гульнявая пляцоўка, — пасля паўзы пачаў расказваць Мігель, — дзе было шмат зацікаўленых людзей, якія рабілі стаўкі на нейкія скачкі. 3 шуфлядак выпускалі жукоў, якія беглі па доўгіх латачках.
— Так, так, — наструніўся Кук. — I што?
— Ды нічога асаблівага. 3 адной з шуфлядак замест жука выбегла мыш і, вядома, апярэдзіла ўсіх. Хіба не лухта?
— Я купляю ў вас тэты сон.
Кук схадзіў да сябе і прынёс каньяк, які абодва субяседнікі і распілі пад ажыўленую, хоць і малазначную гутарку.
У сябе дома Кук пачаў аналізаваць сон Мігеля з усіх бакоў, бо, як ён добра памятаваў і засвоіў, — кожны сон важны сваім вытлумачэннем. Скачкі, меркаваў ён, адбываюцца толькі на іпадроме. Робяць стаўкі яшчэ і ў казіно, але ў казіно — рулет-
ка, і гэта зусім не тое. Вядома, жукі — гэта вобраз, праекцыя ў сапраўдную рэальнасць. А мыш? Мышы, як Кук даведаўся з сонніка — да беднасці. Дык чаму перамагла мыш?
* * *
Назаўтра быў выхадны дзень, і Кук паехаў на іпадром. Ён раней наведваў яго разы два, але больш з цікаўнасці, бо не быў заўзятым гульцом. Набыўшы білет і праграму скачак, Кук пачаў уважліва яе вывучаць. Ягоныя намаганні ўрэшце прынеслі відавочны плён. Шэрая мыш! У трэцім заездзе брала ўдзел кабыла на мянушку Шэрая Мыш. Яна вы­ступала пад нумарам дванаццаць. Кук скіраваў у букмекерскую і даведаўся, што стаўкі на Шэрую Мыш прымаюцца адзін да дзесяці, пасля чаго, падумаўшы, паставіў на дванаццаты нумар пяцьсот даляраў.
Каб дарэмна не хвалявацца, Кук пайшоў у бар, дзе заказаў сабе піва, адначасова слухаючы абвесткі па мясцоваму радыё.
Шэрая Мыш выйграла заезд.
* * *
Усхваляваны ўдачай, Кук хацеў адразу наведаць Мігеля і добра адсвяткаваць падзею, але да суседа якраз прыйшла ранейшая непрыкметная жанчына — як меркаваў Кук, яго сужыцелька, і ён адклаў візіт.
Між тым на працы Куку паведамілі, што праз два дні яму трэба адпраўляцца ў камандзіроўку ў сталіцу суседскай рэспублікі. Кук не любіў дарогу, але сустрэў гэтую непазбежную навіну са стаічнай стрыманасцю. Ведаючы антыпатыю дамаседа Кука да вакзалаў і гасцініц, начальства нават прапанава-
ла яму заказаць білет на самалёт, хоць і аплаціць толькі палавіну яго кошту, бо фондаў не хапала. Кук згадзіўся, незадаволена дадаўшы, што і назад вернецца паветрам, бо ўжо не малады, каб суткамі трэсціся ў цесным купэ якога цягніка і трываць пах ад чыіхсьці нясвежых шкарпэтак.
Адвячоркам, збольшага сабраўшыся, Кук патэлефанаваў Мігелю і спытаў, ці мае той крыху вольнага часу. Сусед адказаў, што да начнога дзяжурства ў яго такі час якраз ёсць, ён адзін, і запрасіў зайсці.
Кук захапіў з сабой бутэльку каньяку і пакрочыў праз лесвічную пляцоўку.
— Паслухайце, — пачаў здалёк гаспадар, калі абодва ўжо селі, як звычана за стол на кухні, — я нейкі час думаў над тым, што вы мне расказвалі пра сон. Дык вось: сон — г&та поўнае адключэнне свядомасці, ну, быццам адключаюць камп’ютэр? Ці наадварот, у сне чалавечы мозг поўнасцю прачынаецца і энергаабмен дасягае мяжы высокіх велічынь. У першым выпадку — пасля сну наша, так бы мовіць, «я» перажывае своеасаблівую смерць і з’яўляецца ўжо ягонай копіяй. Хіба не так? А ў другім? Неўролагі цяпер сведчаць якраз тое, што мозг у сне працуе звышэфектыўна. Тады вынікае, ён сапраўды праламвае бар’еры часу і прасторы. Дык што та­кое ў гэтым выпадку наша «я», наша свядомасць? I час? I прастора?
— Ёсць пытанні, на якія, пакуль не толькі я, звычайны чалавек, можна сказаць невук, не здолее адказаць, а ўвогуле — ніхто, пасля роздуму сказаў Кук і дадаў:
— Вы прадасцё мне свой чарговы сон? Пажадана, сённяшні?
— Зрабіце ласку. Але ён неістотны і наўрад вас зацікавіць.
— Ну, не важна, — падахвоціў Кук.
— Мне саснілася, што я прагульваю сабаку. I тэты сабака быццам мой і ў той жа час і зусім не мой, а проста жывёла. Мы падыходзім да высокай
тары — гэта гранітная скала, якіх у нашых краях, заўважце, не існуе. Але ў маім сне гэта так. Сабака часта падманвае мяне, з’ядае мой бутэрброд, калі мы адпачываем, але я дарую яму, адчуваю да яго нават прыхільнасць. Ля скалы я бачу вельмі доўгую лесвіцу, якая прыхілілася да яе і вядзе ўвышыню. Знізу лесвіца чамусьці заканчваецца колцамі. Ран­там сабака падбягае да яе і пачынае караскацца на самы верх, і вельмі хутка. Я сачу за ім з трывогай і бачу, як ён уздымаецца вышэй і вышэй. Але тут колцы лесвіцы нечакана ад’язджаюць, і ўсё абвальваецца на зямлю. Я гляджу, дзе сабака, і бачу яго на самай вяршаліне скалы. Там нешта гарыць. Вось і ўсё. Далей я прачнуўся.
— Я не магу купіць тэты сон, — пасля роздуму, смеючыся, падвынікаваў Кук. — У ім няма таго, што мяне цікавіць: тараканаў, мышэй, жаб, клапоў, птушак, жамяры якой і гэтак далей.
— Няхай, але ў ім сабака. Урэшце, воля ваша. Я аддаю вам тэту дробязь дарма. Тым больш, я вас папярэдзіў. Што сон неістотны.
Гаспадар і госць дапілі шклянкі, і Кук пайшоў у сваю кватэру.
А *
3 раніцы Кук заехаў на працу, але хутка вызваліўся і рушыў дамоў, адкуль, сабраўшыся, скіраваў у аэрапорт. Камандзіроўка пачалася.
Ляцець было ўсяго крыху больш за гадзіну. Кук заняў сваё месца ў салоне самалёта, выцягнуў з сакваяжа часопіс, які набыў у шапіку і, паназіраўшы крыху за стройнай, прываблівай сцюардэсай, паглыбіўся ў чытанку.
Самалёт між тым выруліў на ўзлётную паласу, зароў двума маторамі і неўзабаве ўзляцеў.
Чытаць было нецікава. Кук пачаў разглядаць бачных яму пасажыраў. Многія з іх былі апрану-
тыя ў цёмныя касцюмы, як і ён — пэўна, таксама камандзіраваныя. Але сядзелі і некалькі маладзёнаў у півэдарах і джынсах. Побач з ім драмаў таўстун з дыпламатам на каленях. У яго была моцная чырвоная шыя і загарэлая лысіна. Кук зірнуў на гадзіннік: яны ляцелі ўжо каля дваццаці хвілін. Ён яўна нудзіўся і чакаў, каб выйшла прыгожая і сексуальная сцюардэса, але яе не было. Самалёт між тым злёгку траханула, і ён відавочна стаў рабіць разварот, на што амаль ніхто не звярнуў увагі. У салоне нарэшце з’явілася сцюардэса і папрасіла ўсіх прышпіліцца рамнямі. Кук міжволі адзначыў, што ў яе нейкі ненатуральна бледны твар і змяніўся голас. Ён нахіліўся да суседа і адсунуў фіранку з ілюмінатара.
3 рухавіка над той часткай крыла, якую ён убачыў праз шкло, выляталі языкі полымя.
Кук рантам адчуў, як у яго пахаладзела спіна. Ён хацеў ускочыць з месца і пабегчы да кабіны пілотаў, каб спытаць ix, у чым справа, але сутыкнуўся з успуджаным і перасцерагальным позіркам сцюардэсы і — застаўся.
Кук адчуў, як яго думкі ліхаманкава мітусяцца. Ён зноў зірнуў у ілюмінатар — як і раней полымя вырывалася з-пад крыла. «Можа, так і трэба? — пранеслася ў яго галаве, — можа, гэта выхлапы звычайнага адпрацаванага паліва?» Сцюардэса, між тым, крутанулася і паспешліва, не — нават імкліва пасунулася, амаль набегла з салона ў кабіну.
— Грамадзяне пасажыры, — пачуўся ў салоне мужчынскі голас, пэўна, камандзіра. — Наш «борт» у сувязі са складанымі метэаралагічнымі ўмовамі наперадзе вымушаны вярнуцца і зрабіць незапланаваную насадку. Усім, хто яшчэ не прышпіліўся, просьба зрабіць гэта неадкладна.
I тут Кук зусім не да часу, месца, і зусім нечакана ўспомніў пра сон Мігеля, які ён адмовіўся купіць і на які так неабдумана не прарэагаваў. Лесвіца на колцах — гэта ж трап, на якім ён паўгадзіны таму
падняўся на борт самалёта. Сабака ў любым сонніку вызначаецца, як сябра. Гэта ён, Кук і ёсць той сябра, які апынуўся на скале, на тары. А тара — гэта бяда, гора. Лесвіца абрынулася. I не толькі ў сне. Які ж ён быў ідыёт, бо не патурбаваўся вытлумачыць тэты прапанаваны яму знак бяды, гэтую перасцярогу. Ён так неабдумана не купіў той сон.
Самалёт затрэсла, і пасажыры ўрэшце пачалі нешта трывожна выкрыкваць, нейкія пытанні — кожны сваё. Кук зноў наваліўся на таўстуна, які здзіўлена лыпаў вачыма, і рвануў фіранку.
3-пад крыла ўжо ва ўсю моц біла полымя. У са­лон убегла сцюардэса. Твар яе быў перакошаны, а скура на ім белая, як папера. Яна ўжо яўна не валодала сабой. Кук схапіўся за рэмень, каб адшпіліць яго, падняцца з месца і спытаць яе, колькі часу ім яшчэ ляцець да якога бліжэйшага аэрадрома, але не паспеў.
Злева, дзе быў агорнуты полымем рухавік, адбыўся адчувальны выбух, самалёт імкліва нахіліўся і, развальваючыся на часткі, пачаў падаць на зямлю.
Мёртвая кропка
Колькі ён сябе памятаў, Хутканог заўсёды некуды бег. Чалавек-бягун, які атрымаў адпаведную мянушку, надзелены ад прыроды высокім ростам, непрапарцыянальна доўгімі нагамі, шырокай грудной клеткай і завостранай невялічкай галавой мікрацэфала — Хутканог уяўляў сабой ідэальна сканструяваную і найлепш прыстасаваную істоту для бегу не толькі на доўгія, a і на сярэднія і нават спрынтэрскія дыстанцыі. Нарадзіўшыся ў далёкай вёсцы, Хутканог яшчэ ў маленстве самастойна дабіраўся да горада за некалькі гадзін, набываў там дробныя рэчы, якія прасілі купіць бацькі, швэндаўся па гарадскіх вуліцах, разглядаючы ўсё, што трапляла яму на вочы, наведваў дзённы кінасеанс незалежна ад таго, што там паказвалі, і да цемнаты паспяваў вярнуцца дадому. Заўсёды амаль бягом.
Хутканог любіў бегаць і не прызнаваў ніякага віду транспарту. Неаб’ёмныя яго лёгкія і ўзімку і летам прагна ўцягвалі насычанае кіслародам паветра, а моцныя ногі працавалі як механічныя дадаткі да нейкай незвычайнай біялагічнай машыны.
Хутканог быў мутантам, бо нарадзіўся ў зоне, дзе было болып за пятнаццаць кюры на квадрат­ны кіламетр.
Бацькі аддалі яго ў вясковую школку, куды ён штодня бегаў, часта абганяючы па дарозе і адпрацаваўшы свой век аўтобус, з вокнаў якога на яго паказвалі пальцамі, і дзядзькаў на вазах, і сваіх па-
годкаў, якія выправіліся ў няблізкі шлях значна раней, і ўрэшце прыбягаў у клас першым.
Хутканог збольшага навучыўся чытаць і падпісваць сваё прозвішча, а далей навука абмінула яго назаўсёды.
Прысуд быў непазбежны: дапаможная школа для разумова адсталых. Але бацькі пазбавілі небараку ад гэтай долі. Калі ён крыху падрос, Хутканога з выпрабавальным тэрмінам уладкавалі працаваць паштаром, з чым ён выдатна спраўляўся, абслугоўваючы свой участак па дастаўцы пісьмаў, газет, бандэроляў і іншых паштовых адпраўленняў.
Аднойчы Хутканога паказалі сталічнаму трэнеру па лёгкай атлетыцы. Заінтрыгаваны трэнер з памочнікам павезлі самародка на гарадскі стадыён, дзе трэнер, выцягнуўшы з кішэні секундамер, загадаў таму прабегчы два кругі ў поўную сілу. Выніку не далі веры і загадалі Хутканогу ўсё паўтарыць спачатку. Сталічны трэнер пакрыўся чырвонымі плямамі ад хвалявання і сказаў:
— Гэта другі Жак Алексне, клянуся Богам!
Жак Алексне быў легендарны канадскі бягун, які жыў больш стагоддзя назад, пра што Хутканог, вядома, нічога не ведаў. Алексне меў незвычайную тэхніку бегу: яго корпус пры гэтым адкідваўся на­зад, а ногі — далёка наперад. Алексне іншым ра­зам на заклад абганяў каня і нават аўтамабілі, хуткасць якіх на той час была невялікая. Газеты таго часу распаўсюдзілі гісторыю пра тое, як знакаміты бягун выйграў вялікія грошы, абагнаўшы аўтамабіль, і нават паспеў выкурыць люльку, пакуль машына фінішавала следам.
— Будзем афармляць цябе ў спортінтэрнат, — падагульніў сталічны трэнер. — А пакуль тое — варта з’ездзіць да тваіх бацькоў.
Вядома, ні ў які інтэрнат Хутканог не трапіў па прычыне свайго аўтызма, затрымкі псіхічнага развіцця, інфантыльнасці і частковай неадэкватнасці паводзін. Усё гэта папулярна растлумачылі
сталічнаму трэнеру медыкі — урэшце ён і сам усё зразумеў, але надзея прыкішэніць амаль гатовага чэмпіёна пакідала яго доўга і пакутліва.
Хутканог зноў працягваў паштарскую справу і набягаў за рэдкім выключэннем штодня свае два дзесяткі кіламетраў. Гэта быў ужо стодзевяностасантыметровы атлет, які не меў на целе ніводнай кроплі тлушчу, з шырокай грудной клеткай і моцнымі сцёгнамі. Танныя красоўкі, якія амаль штомесяц куплялі яму бацькі, доўга не вытрымлівалі на нагах апантанага. Нельга сказаць, што Хутка­ног быў нешчаслівы.
Неяк у пачатку лета Хутканог зноў апынуўся ў горадзе. Стаяла спёка, сонца павісла ў зеніце. Яму хацелася піць. 3 бутэлькай мінералкі Хутканог уладкаваўся на лаўцы ў скверы, дзе і быў заўважаны некалькімі дзяўчатамі прыкладна яго ўзросту. Хутканог быў у шортах і мокрай ад поту майцы. На дробным, дзіцячым твары адлюстроўваліся спакой і задаволенасць. Да пачатку дзённага кінасеанса было яшчэ з гадзіну, і Хутканог адпачываў.
3 чыста жаночай інтуіцыяй у ім адразу выявілі слабае месца: ён быў імгненна «пралічаны» і абраны як аб’ект забавы. Дзяўчатам было сумна. Да Хутканога, перамігваючыся, падселі з абодвух бакоў і папрасілі запалак, каб прыкурыць.
— Я не палю, — патлумачыў, як умеў, Хутканог.
— Ну, а віно вы п’яце? Вы такі файны...
Хутканог адмоўна пакруціў галавой.
— Дык, можа, нас пачастуеце? Гропіы ў вас ёсць?
— Ёсць. — Хутканог бязхітрасна выцягнуў з кішэні грошы і паказаў. Вялікай радасці ад агульнай увагі адразу некалькіх дзяўчат ён, як аўтык, не адчуваў, але іх постаці ў лёгкіх летніх сукенках, аголеныя рукі і ногі хвалявалі яго.
— А ў нас не хапае. Ты нам пазыч на бутэлечку, — белазуба ўсміхаючыся, звярнулася да яго ўжо на «ты» адна з дзяўчат і прадставілася: — Мяне завуць Маша, а цябе?
— Хутканог.
— О-о, які самавіты мужчина, якое прыгожае імя, ха-ха...
Дзяўчаты былі ў захапленні і, адкідваючыся на лаўцы за яго спіну, рабілі адна адной знакі, красамоўна круцілі ля віска пальцамі і курчылі пыскі.
Хутканог, які нічога гэтага не бачыў, аддаў грошы. Усе, што меў.
Прынеслі дзве бутэлькі віна. Пілі проста з рыль­ца, запалілі па цыгарэце. Далі глынуць і Хутканогу: ён, можа, упершыню, не адмовіўся.
— Слухай, Хутканог, а ты жанаты? — дапытвалася Маша.
— Не, — сказаў Хутканог. Яму рантам стала лег­ка на душы і зусім бесклапотна.
— А ты вазьмі мяне замуж. Возьмеш?
— Так, — адразу згадзіўся Хутканог.
— Хі-хі-хі, ха-ха-ха, — радаваліся дзяўчаты. Хут­каног быў усцешаны.
Маша села яму на калені і пусціла ў твар струменьчык дыму.
— А ты мяне будзеш любіць?
— Буду, — ахвотна згадзіўся Хутканог.
— А ты ўмееш? Ну, гэта — як мы з табой ляжам у ложак? Што рабщь там і ўсё такое?
Запанавала паўза. Усе з нецярпеннем чакалі адказу. Хутканог разгублена ўсміхаўся.
— Ну, ты рабіў з жанчынамі такое? — дапытвалася Маша.
Хутканог быў відавочна збянтэжаны.
— Не, — шчыра прызнаўся ён.
Маша раптам віскнула і са смехам саскочыла з каленяў юнака.
— Ай, дзеўкі, у яго эрэкцыя. Ну, малаток!
— Хі-хі-хі, ха-ха-ха!
Прысаромлены Хутканог не ведаў куды дзявацца, але ўсё роўна ў глыбіні душы яму было чамусьці радасна.
— Паслухай, Хутканог, — не дала яму апамятацца Маша, — я найду за цябе, але ты павінен будзеш мяне забяспечыць па жыцці, разумеет? Ну, на пачатак ты дасі мне, скажам, э-э, тысячу долараў. На гаспадарку. У цябе ёсць тысяча долараў?
— Не, — шчыра сказаў Хутканог.
— Дык вось, калі ты ix здабудзеш, а гэта, згадзіся, ужо твая праблема, прыходзь сюды. Мы тут штодня тусуемся. Зразу меў?
— Так, — згадзіўся Хутканог.
Дадому ён прыбег амаль на паўгадзіны хутчэй. Усю дарогу радасць перапаўняла яго, прыгожы Машын тварык паўставаў перад вачыма.
Хутканог аб’явіў бацькам, што намерены ажаніцца і на гаспадарку яму трэба тысячу долараў. Ён збольшага расказаў усё, што з ім адбылося ў горадзе.
Бацька Хутканога зацята маўчаў, а потым выйшаў на ганак і там закурыў. Маці, употай выціраючы з вачэй слёзы, растлумачыла сыну, што тысячы долараў у ix няма, тым не менш ён можа ix пакрысе зарабіць, але на гэта трэба час, а ўжо потым добра сам падумае: жанщца яму ці яшчэ пачакаць.
* * А
Калі нехта ўпарта нечага хоча, то ў рэшце рэшт здараецца так, што ў нябачны нам пазаматэрыяльны працэс уключаюцца невядомыя сілы, і адбываецца цуд. Такі цуд нечакана зваліўся і на Хутканога.
Якраз у тэты час мясцовая студыя гарадскога тэлебачання і філіял кампаніі па вытворчасці і продажы піва задумалі грандыёзнае шоу: з выступлен­иям! артыстаў, песнямі, танцамі і гулянием. Завяршыць усё гэта павінна было нешта незвычайнае. Тады і ўзнікла ў тэлевізіёншчыкаў думка арганізаваць рэкламны прабег. Пасля, калі ўніклі ў дэталі, здалося ўсё дарагім і патрабуючым шмат высілкаў, але тут хтосьці і прапанаваў: не трэба масавага спа-
борніцтва, а лепш зрабіць, каб спаборніцтва было ну, напрыклад, аднаго чалавека з машынай ці чалавека з жывёлай.
Нехта дасведчаны, як па натхненні, успомніў пра Хутканога.
Далей былі арганізацыйныя клопаты. Распрацавалі план. Згодна з ім Хутканог, калі ён, вядома, пагодзіцца, павінен быў на адрэзку каля сарака кіламетраў бегчы навыперадкі з электрычкай. Ад прапановы перайшлі да падлікаў: па раскладзе адбывалася так, што ў адзіны на дзень рэйс цягнік заганялі на запасны пуць, дзе ён прастойваў болып за паўгадзіны, каб прапусціць таварняк. Яшчэ былі восем прыпынкаў, на кожны з якіх машыністамі затрачвалася каля дзвюх—трох хвілін. Астатні час цягнік рухаўся дзесьці каля гадзіны, пакуль дасягаў канечнага прыпынку ў горадзе. Такім чынам, усяго выходзіла каля дзвюх гадзін. Каб абагнаць электрычку, рухаючыся па шашы, якая ішла паралельна чыгунцы, бегуну трэба было бегчы хутчэй за сусветны ракорд.
Прапанову тэлевізіёншчыкаў Хутканог выслухаў і не пярэчыў. Яго знялі дома відэакамерай на рэкламны ролік і дамагліся згоды бацькоў. Урэшце Хутка­ног ужо дасягнуў паўналецця і мог вырашаць пытанні самастойна. Ён доўга не мог зразумець, чаго ад яго хочуць, а калі дапяў, то сказаў:
— Тысяча долараў.
Тэлевізіёншчыкі былі здзіўлены, паўпіраліся, але згадзіліся, дамовіўшыся, што, у выпадку перамогі, Хутканогу заплацяць тысячу долараў. Абаг­наць цягнік? Хіба ён прастаіць на запасных пуцях дзве гадзіны, замест трыццаці хвілін. Але ж гэтага не магло здарыцца ніколі: на чыгунцы існавала такая рэч, як расклад руху.
— Чаму менавіта тысяча? — пацікавіліся ўвішныя госці з горада.
— Каб ажаніцца, — сарамяжліва паведаміў Хут­каног, які ніколі не маніў. — На гаспадарку.
Госці пераглянуліся і ўдарылі па руках.
* * *
У святочны дзень з раніцы ішло гуляние. Пра за­бег з удзелам Хутканога, якога ў горадзе ніхто і не ведаў, было аб’яўлена напярэдадні. Яго прывезлі да месца старту, дзе прадстаўнікі кампаніі па вытворчасці піва ўручылі яму новую майку і трусы з рэкламай сваёй прадукцыі. Адзін аўтамабіль з аператарам суправаджаў Хутканога на шашы, другі аператар з відэакамерай заняў месца ў электрычцы: з акна, калі не перашкаджалі дрэвы, ён добра бачыў магістраль. Аператары і рэжысёр у студыі трымалі паміж сабой сувязь праз мабільныя тэлефоны.
Ад усеагульнай увагі, тлуму і мітусні вакол яго Хутканог моцна хваляваўся і пачуваў сябе ніякавата. Але, калі прыйшла электрычка, і яму зрабілі знак, а потым цягнік крануўся з месца і пасунуўся наперад, паціху набіраючы хуткасць, — Хутка­нога піхнулі ў спіну, крыкнулі нешта абнадзейваючае, і ён пабег.
Спачатку ён з лёгкасцю абагнаў электрычку, але праз хвіліну-другую састаў насунуўся на яго з левага боку — там ішла чыгунка, — нейкі час яны паралельна рухаліся разам, а потым цягнік вырваўся наперад, прамільгнуў за дрэвамі яго апошні вагон, і — знік. Хутканог апынуўся на шашы ў адзіноце.
Яму шанцавала: вецер, хоць і слабы, дзьмуў у спіну. Шаша была напаўпустая, бо ў выхадныя дні грузавікоў на ёй заўсёды няшмат. Ззаду рухалася аўто з аператарам, зрэдку яго машына выходзіла наперад, і тады Хутканога здымалі ў фас.
Адносная адзінота, рытм бегу, у які ён адразу ўцягнуўся, звыклыя краявіды па баках ад дарогі, сонца над галавой — усё напоўніла яго пачуццём неасэнсаванай гармоніі. Але Хутканог, нават са сваёй інфантыльнасцю падсвядома разумеў, што, нягледзячы на гэтую гармонію, жыццё запоўнена хаосам і варожымі яму сіламі.
Думкі яго, тым не менш, былі простыя, — абстрагавацца ён не ўмеў, і тычыліся цяпер толькі аднаго: дагнаць на перастанку электрычку, і, скарыстаўшыся тэрмінам, пакуль яна будзе стаяць, прапускаючы грузавыя саставы, як мага далей вырвацца наперад і дасягнуць горада раней. Хутканог думаў і пра грошы, якія ён мусіць зарабіць, калі пераможа, і пра дзяўчыну Машу, а ён бачыўся з ёй яшчэ раз, калі зноў пабываў у горадзе. Маша, як і раней, сядзела з дзяўчатамі ў скверыку — усе яны вельмі абрадаваліся, калі ўбачылі яго — Хутканог быў у гэтым ўпэўнены. Ён зноў частаваў усіх танным Biном, Маша пыталася ў яго пра грошы і ці не перадумаў ён з ёй ажаніцца, можа, знайшоў іншую, і ён горача запэўніваў яе, што не перадумаў, а як толькі заробіць грошай, то яны і ажэняцца. I вось цяпер яго мара павінна была спраўдзіцца, анягож.
Час, між тым, ішоў. Аператары ў электрычцы і на шашы перагаворваліся з рэжысёрам, вядучы ў студыі аб’яўляў усе звесткі ў эфір. Пачаліся званкі зацікаўленых людзей. Шматлікія заўзятары «хварэлі», вядома, за Хутканога і з нецярпеннем чакалі, што будзе далей.
3 шашы перадалі хвіліны і секунды, за якія Хутка­ног пераадолеў першыя дзесяць кіламетраў, але ніхто не паверыў, бо хвіліны тыя і секунды былі надта хуткія. Аператар з шашы сам вырашыў, што памыліўся і звязаўся са сваім калегам з электрычкі — яна ўжо стаяла, прапускаючы таварнякі. Той адказаў, што па­куль нічога не ведае: будуць чакаць Хутканога.
Яшчэ праз дзесяць кіламетраў Хутканог пераадолеў прыкладна палавіну ўсёй дыстанцыі і «дастаў» электрычку. Тая ўжо хвілін дваццаць «адпачывала» на перастанку. На бягу юнак, нібы мара­фонец, выпіў з пласцікавага кубачка прапанаваны яму напой з глюкозай і, не збіваючы тэмпу, рушыў далей. Бег Хутканога быў па-ранейшаму ўпэўнены, моцны, прыгожы і сведчыў, што сілы ў яго, і нема­лый, яшчэ засталіся.
Цяпер ён ужо быў наперадзе і вёў рэй. Яго сапернік — металічная грамада электрычкі — заставаўся ззаду і быў пакуль нерухомы. Нерухомы? 3 кожным метрам дыстанцыі, якая імкліва скарачалася і набліжала яго да фінішу, упэўненасць у гэтым слабе­ла. Што там, за спінай? Ён павялічыў тэмп бегу.
Між тым аператар з шаіпы далажыў у студыю, што Хутканог значна перакрывае графік. 3 электрычкі ж паведамілі, што яны ўсё яшчэ стаяць на месцы.
— Пагаварыце з машыністам, — тэлефанавалі са студыі. — Няхай адпраўляецца на некалькі хвілін раней і не затрымліваецца на прыпынках. Ці вы там думаеце, што ў нас тысячы долараў валяюцца над сталамі?
— Ты чуў? — звязаўся аператар з электрычкі са сваім калегам на шашы. — Шэф, пэўна, вырашаў «кінуць» нашага імбецыла.
— А, чорт. Ты б паглядзеў, як ён бяжыць. Гэта ж геній бегу. Мне шкада.
— Шкада і мне, ды грошыкі важней. I наша кан­тора не лепшая за іншыя. Дэфіцыт сумления.
— Ведаю, анягож.
Адзінокі бягун тым часам пераадолеў ужо больш як трыццаць кіламетраў і набліжаўся да горада. Але следам за ім, імкліва скарачаючы адлегласць, ужо імчаў цягнік.
Стома абрынулася на яго нечакана. Хутканог ран­там адчуў, як сілы пакідаюць яго. Hori станавіліся непаслухмянымі, а мышцы іх наліліся цяжарам. Магутным яго лёгкім ужо не хапала кіслароду. У грудзях пякло. Рукі ў лакцях разгіналіся ўсё больш і больш, быццам важылі кілаграмы, у галаве пачаўся незразумелы звон. Хутканог не ведаў, што ў бегуноў на стаерскія дыстанцыі дзесьці пасля трыццаці кіламетраў бегу пачынаецца збой у рабоце ўсяго арганізма — так званая «мёртвая кропка». У гэтыя хвіліны чалавечае цела прагне аднаго — спыніцца няглядзячы ні на што, паваліцца на зямлю і адпачываць. Многія знакамітыя спартсмены ў
такія хвіліны сыходзілі з дыстанцыі, іншыя намаганнем волі і рызыкуючы жыццём працягвалі бег. За дзень Хутканог іншым разам прабягаў па трыццаць, сорак і больш кіламетраў запар, але ён заўсёды мог знізіць тэмп бегу ці проста перадыхнуць. Цяпер гэтага не выпадала.
Ён сцягнуў з сябе мокрую майку, але палёгкі не наступіла. «Спыніцца, спыніцца, бегчы цішэй,» — свідравала неадчэпная думка. Вушы яго чуйна лавілі гукі за спінай, з таго боку, адкуль па рэйках павінна была імчаць электрычка. Скрозь прасветы паміж дрэў абапал дарогі Хутканог калі-нікалі бачыў чыгуначны пуць. Потым ён пачуў шум цягніка, але калі азірнуўся, то з некаторай палёгкай упэўніўся, што яго даганяе таварняк.
3 машыны суправаджэння яго падбадзёрвалі, нешта крычалі, ён не разумеў, потым здагадаліся і працягнулі праз вакно шклянку вады. Хутканог прагна выпіў, але адчуў сябе горш.
«Грошы... Ён павінен зарабіць іх»...
Раптам Хутканог убачыў рэкламныя шчыты. Гэта была гарадская ўскраіна, і ён прыбавіў хуткасці.
Між тым аператары вялі ажыўленую гутарку са студыяй. На апошні прагон кранулася электрычка, але апошнія лічаныя кіламетры заставалася пераадолець і Хутканогу.
Дырэктар студыі і адказны за шоу кансультаваўся з жукаватымі на выгляд памочнікамі-зухамі.
— Калі ўбогі выйграе, то будзеце плаціць яму са сваіх кішэняў, — быў прысуд. — Урэшце, хто ўсё падлічваў і заверыў мяне, што на гэтым адрэзку цягнік абагнаць не па сілах нават чэмпіёну свету?
— Ён і не абгоніць. Электрычка ўжо ўязджае ў горад.
Памочнікі, тым не менш, пра нешта зашапталіся. Адзін з іх быў нязгодны, на яго ціснулі і ён урэш­це махнуў рукой і змоўк.
Апошні кіламетр Хутканог павінен быў бегчы ўздоўж пуцей па сцяжынцы, бо шаша ішла ўбок, а
фінішаваць ён мусіў на вакзале, дзе ўжо сабраліся суддзі, гледачы і проста разявакі.
Ён цярпеў. Перад вачыма, нібы ў тумане, плылі чыесьці твары, вобразы, сцежка была няроўная, з рассыпаным там-сям жвірам, адзін раз ён паслізнуўся і ледзь не ўпаў на зямлю, але ўстаяў на нагах. Сонца вьшальвала з яго цела апошнія кроплі вільгаці.
Цягнік даганяў. Але перад тым, як спыніцца, на канечным прьшынку яму трэба было затармазіць, што і пачалі рабіць машыністы.
Хутканог зразумеў, што пераможа, як толькі хуткасць цягніка, які быў ужо ўпоравень з ім і хуткасць яго бегу зраўняліся.
Ён фінішаваў першым. Хістаючыся, Хутканог зрабіў па інерцыі яшчэ некалькі крокаў і — паваліўся на асфальт. Стома апанавала цела. Студыйцы падбеглі да яго, пачалі паднімаць, але іх апярэдзіў адзін з памочнікаў. У руках у яго было вядро з вадой.
— Горача? — спытаў ён.
Хутканог не разумеў.
— Ахаладзіць?
I, не чакаючы адказу, жукаваты памочнік выліў на пераможцу вядро ледзяной вады.
Хутканог удыхнуў паветра, але выдыхнуць яго ўжо не здолеў. Цела яго працяла сутарга, спіна выгнулася дзіўным чынам, пальцы рук зашкраблі ас­фальт, а святло дня перад вачыма пачало гаснуць.
Урач хуткай дапамогі засведчыў, што смерць на­ступала ад раптоўнай спазмы сасудаў і спастычнага тэрмашоку. Міліцыянты накрылі цела хусцінай.
Гарадская апазіцыйная газета паведаміла пра здарэнне двума дзесяткамі пафасных радкоў.
Мільярд удараў
Пацучыха не адзін раз вандравала на ліфтавым канаце з паверха на наверх, бо дом быў стары, і ў пошуках ежы ў яе было шмат канкурэнтаў. Ёй пераваліла за два гады і, як яна беспамылкова адчувала, жыць заставалася ўжо няшмат.
Цяпер яна ўчапілася кіпцюрамі за рэльефныя выпукласці тросікаў і замерла ў чаканні: днём, асабліва раніцай і ўвечары, ліфт рухаўся ўверх-уніз амаль бесперапынна, заміраючы хіба што толькі ноччу. Пацучыха крыху расслабілася, доўгі голы хвост яе звесіўся долу, толькі сэрца працавала аднолькава роўна — дзесьці шэсцьсот цыклаў у хвіліну.
Урэшце ў ліфт зайшлі. Чалавек, як яна машынальна вызначыла падсвядомасцю, быў адзін. Чала­век націснуў кнопку, у ліфце шчоўкнула, загудзела, і ён крануўся ўніз. Невялікі блок абмежавання хуткасці пачаў варочацца і закруціўся на поўную магутнасць: звыклая з’ява, каб не адзін быццам малазначны нюанс, які тычыўся самой пацучыхі і ра­зам непрадказальна змяніў усю сітуацыю. Справа закранала ўзрост жывёлы, яе рэакцыю на небяспеку, сілу мышцаў, вастрыню слыху і зроку.
Раптам яе хвост зацягнула спачатку блокам, а потым імгненна ўсю і — пацучыху раздушыла. Трос аўтаматычна скінуўся.
Ліфт спыніўся.
* * *
Чалавек па імені Павел Дук спяшаўся. У пярэдняй, на выхадзе з кватэры палюбоўніцы ён мельгам зірнуў у люстэрка, крытычна ўсміхнуўся сам сабе і прыгладзіў валасы. Ён быў далёка не малады, яўна з лішняй вагой, але шыракаплечы і вузкі ў клубах, што скрадвала ягоныя не вельмі істотныя, як ён лічыў недахопы. У люстэрку ў адказ на свой позірк ён пабачыў нічым не адметны твар лысеючага мужчины з прамым носам, шэрымі вачыма і запалымі шчокамі.
Каханка — жанчына каля сарака год, мажная, але без прыкметных тлушчаадкладанняў на целе, цёмнавалосая, з пажадлівым ротам, апранаючы ха­лат, выйшла праводзіць яго і зачыніць дзверы. Яе широка расстаўленыя, аголеныя грудзі цяжарам звісалі з-пад крысаў халата. Яна была басанож і галава яе, калі жанчына да яго прыхінулася, даставала яму амаль да падбародка. Мужчына раптам адчуў, як у ім зноў варухнулася жаданне, але заглушыў яго і таропка развітаўся праз пацалунак.
«Стэлефануемся», — сказаў ён і выйшаў вонкі. Гэта быў апошні дзевяты паверх, і чалавек па імені Дук пасунуўся да ліфта. Ён націснуў кноп­ку выкліку, дзверы расчыніліся — ліфт аказаўся побач.
Ужо ў кабіне, адшукваючы пад слабым, мігатлівым святлом плафона патрэбную яму кнопку першага паверха, ён у думках зноў вярнуўся да тых дзвюх—трох гадзін, праведзеных у кватэры палюбоўніцы. Іх сувязь цягнулася ўжо некалькі год. Мужчына іншым разам задаваўся пытанием: чаму яго праз пэўны час зноў і зноў цягне да гэтай жанчыны, хоць яго жонка нічым ёй не саступіць — і больш прыгожая, і з нашмат больш вытанчаным душэўным складам. Палюбоўніца ж была калі-нікалі нават вульгарная, нястрыманая ў пяшчотах, іншым разам да краю юрлівая, але шчырая ў сваіх
пачуццях, і не саромелася іх. Пракручваючы цяпер у галаве хвіліны, праведзеныя з ёй у ложку, мужчына аблізаў раптам асмяглыя губы і зноў адчуў, як яго пакрысе апаноўвае жаданне, нават эрэкцыя з’явілася. «Хіба гэтая жанчына, калі б ён, напрыклад, з ёй ажаніўся, заставалася б штодня та­кой жа прыцягальнай? — думаў ён. — Цалкам верагодна, што ўсё магло быць наадварот: яна ста­ла б для яго абыякавай, а цяперашняя жонка, сустрэнь яе на той час, ператварылася б у заўсёды жаданую палюбоўніцу».
Кабіна ліфта здрыганулася і кранулася ўніз. У сваіх хуткаплынных думках мужчына, між тым, вярнуўся да звычайнага: як ён з’явіцца дадому і па­тлу мачыць жонцы сваю запозненасць, а потым згадаў работу — з раніцы трэба было ўзгадніць шэраг пытанняў з базавай фірмай. Чалавек па імені Па­вел Дук працаваў начальнікам аддзела па маркетынгу медпрэпаратаў вузкага профілю. Раптам у каби­не яго пад нагамі глуха шчоўкнула, і ліфт спыніўся. Мужчына пачаў устрывожана шукаць вачыма панэль і націскаць кнопкі руху, але безвынікова. Яго неспадзявана кінула ў гарачыню. Слабая, пакуль яшчэ запозненая хваля страху, лёгкім дотыкам казытнула яго.
«Без панікі, — загадаў сабе чалавек па імені Па­вел Дук і агледзеў усе чатыры сценкі кабіны, а таксама столь і падлогу пад нагамі. — Урэшце, нічога не здарылася, ён пэўна завяз, але праз секунду, другую, выкліча дзяжурнага дыспетчара ці яшчэ там каго, і яго вызваляць. Праўда, гэта здарылася з ім упершыню, але ж пра такія выпадкі ён ведаў, нават бачыў у нейкім камедыйным фільме ці чуў у гумарыстычных капусніках з удзелам знакамітых камічных акцёраў».
Але ўжо першы, не вельмі пільны агляд яго ка­меры часовага зняволення абудзіў у чалавека но­вую, непажаданую хвалю страху. Кнопка выкліку дзяжурнага дыспетчара была выдраная з усім сваім
унутраным змесцівам, выдраная была і таблічка з нумарамі аварыйных тэлефонаў.
Але мужчына звыкла нырнуў далонню ў кііпэню, дзе заўсёды месціўся цёплы прамакутнік мабільніка, і — пахаладзеў. Твар яго пакрыўся потам.
Мабільніка не было. Ён абачліва і з намерам пакінуў яго дома, каб жонка не назаляла званкамі. Мала прыемнага, калі ў момант інтымных ласкаў «труба» раптам пачынае наігрываць зазыўную мелодыю. Так, зараз трэба было, па-перпіае, не паддавацца паніцы, а па-другое, спакойна адшукваць выйсце. Павінна ж быць у яго сітуацыі нейкае выйсце?
«Вентыляцыя, — падумаў ён. — Яму патрэбна свежае паветра, бо невядома колькі часу ён прасядзіць у гэтай скрыні, можа нават да раніцы».
Ён зноў жахнуўся: падлеткамі вентыляцыя была скрозь забітая і зацэментаваная жованкай, і мужчы­на адразу ўяўна адчуў, як яму не хапае кіслароду і вось-вось наступіць прыпадак удупппа. «Але ж гэта ўсяго толькі ўнушэнне, — пераконваў ён сябе, — паветра прасочваецца праз розныя непрыкметныя шчыліны, пад дзверы, а ён у кабіне адзін і яму будзе дастаткова кіслароду».
Чалавек па імені Дук набраў у грудзі як мага бо­лей гэтага самага паветра і крыкнуў:
«А-а-а-а-а!»
I зноў:
« Дапамажыце!»
А потым загрукаў у сцены кабіны і ў дзверы нагамі:
«Ліфт спыніўся! Чуеце, хто-небудзь!?»
I зноў ужо на выдыху:
«Дапамажыце!»
Адказам было маўчанне. Мужчына сцішыўся і прыслухаўся. Цішыня. Страх з новай сілай накаціў на яго, і ён з адчаем зразумеў, што калі не возьме сябе ў рукі і не здолее супакоіцца — будзе горш. Тым болып, што ён ужо мае праблемы з сэрцам і
гіпертэнзію, хоць і ў пачатковым стане, але ад таго не менш небяспечную.
Мужчына намацаў пульс і паднёс да вачэй гадзіннік. У цьмяным святле з аплаўленага запальнічкамі і недакуркамі плафона, ён пачаў лічыць.
Ён налічыў амаль трыццаць цыклаў, пакуль се­кундная стрэлка гадзінніка прайшла чвэрць цыферблата.
«Амаль сто дваццаць, — у думках запанікаваў ён. — Тахікардыя на мяжы зрыву, і да таго ж у патыліцы сціскае. Ціск».
Але тут жа ён пачаў супакойваць сябе: напрыклад, у амерыканскіх астранаўтаў, калі яны спускаліся ў модулі на Месяц, а потым выходзілі з яго на яго паверхню, іх пульс, як адзначылі ў Цэнтры палётаў, быў каля ста дваццаці цыклаў у Miнуту. Дык тое ж адбывалася на Месяцы, а ён знаходзіцца на Зямлі, нават непадалёку ад свайго дому, усяго некалькі прыпынкаў. Ну а што загразнуў у ліфце, дык гэта такая дробязь, вартая хіба што сме­ху. У рэшце рэшт ліфтам увесь час карыстаюцца, людзі выявяць, што кабіна не працуе, паведамяць каму трэба, і яго вызваляць.
Мужчына нават роблена ўсміхнуўся, і раптам успомніў пра таблеткі ад ціску, якія апошнім часам раз-пораз насіў з сабой у кішэнях. Ён абмацаў ix: адну, другую, трэцюю, але нічога такога, акрамя сцізорыка і партатыўнага калькулятара, які немаведама як у іх апынуўся, не выявіў. «Пэўна, таблеткі засталіся ў іншай вопратцы», — падвынікаваў ён, і зноў адчуў, як халадзеюць спіна і далоні.
Сэрца білася з ранейшай хуткасцю. Чалавек па імені Павел Дук неспадзявана прыгадаў вядомыя яму факты, якія цяпер чамусьці ўсплылі ў памяці. Праведзеныя разлікі па частаце сардэчных скарачэнняў для розных відаў жывёл супадаюць з фактычнымі велічынямі іх працягласці жыцця. Сэрцы жы­вёл за перыяд жыцця робяць прыкладна аднолькавы лік скарачэнняў — у межах аднаго мільярда.
Але ж і чалавек, як сцвярджае сучасная навука, — жывёла, хоць і ўчарашняя.
Мільярд удараў.
Каб заняць свае думкі і супакоіцца, а гэтага трэба было дабіцца любымі піляхамі, мужчына ўспомніў і выцягнуў калькулятар і пачаў падлічваць: у адной хвіліне — шэсцьдзесят секунд, што прыблізна адпавядае такой жа колькасці цыклаў сэрца, у гадзіне іх тры тысячы шэсцьсот, у сутках — восемдзесят шэсць тысяч чатырыста, у месяцы — два мільёны пяцьсот дзевяноста дзве тысячы, у адным годзе — трыццаць адзін мільён сто чатыры тысячы цыклаў, у шасцідзесяці гадах — ... атрымлівалася крыху больш мільярда, але ж працягласць жыцця сучаснага чалавека штучна павялічваюць гігіена і медьщына, а раней людзі ўвогуле не жылі больш як сорак год, — меркаваў ён.
Маніпуляцыі з лічбамі тым не менш не далі аніякага выніку. Страх з новай сілай працяў яго. Муж­чына пачаў біць у сцены кабіны кулакамі, а потым і нагамі, пакуль сапраўдны прыпадак удушша не спыніў яго. Ён скінуў долу пінжак і рвануў кашулю на грудзях.
«Клаўстрафабія?»
Ці сапраўды ён пакутуе на клаўстрафабію? Чалавек па імені Павел Дук пачаў ліхаманкава перабіраць у думках мінулае — магчыма, з ім ужо здаралася нешта падобнае? На першы погляд, быццам нічога такога не выяўлялася. Але ж і сітуацыі, з якой сутыкнуўся зараз, ён таксама не мог прыгадаць у сваім ранейшым жыцці. Праверыць гэта не было выпадку, хоць... хоць вось яно: неспадзявана ўспамін трыццацігадовай даўніны паслужліва ўсплыў з падсвядомасці. Так, гэта было даўно, у студэнцкія гады, калі ён жыў у інтэрнаце. Ён прывёў дзяўчыну, такую ж самую студэнтку, як і сам, нават з аднаго з ім факультэта, да сябе ў пакойчык, але, акрамя яго, там жылі яшчэ трое яго аднакурснікаў, і пакідаць яе на ноч не выпадала. «Камен-
данцкая якраз свабодная, — параілі яму, — сам камендант у адпачынку. Толькі вось замок там цяжка адмыкаецца, ледзь ключ падабралі». Урэшце, пра ўсё гэта ён ведаў і сам.
Яны выпілі з дзяўчынай віна, выпалілі па цыгарэце, і ён дапамог ёй распрануцца. Але тут яна раптам успомніла, што забыла ў яго пакойчыку «касметычку».
«Потым забяру, там усё роўна нічога такога няма», — сказала яна.
«Я прынясу», — паслужліва давёў ён, адчуўшы і патрэбу збегаць у туалет. Сказаць пра гэта пасаромеўся, балазе тут прычына знайшлася сама: схадзіць па пакінутую «касметычку».
Але дзверы не адчыніліся. Ключ наглуха заблакавала з замка.
I тут жа ён адчуў страх. Ён нахлынуў быццам з ніадкуль: пакойчык, які хвіліну назад нагадваў яму ўтульнае сховішча, раптам імгненна ператварыўся ў небяспечную пастку. Ключ упарта не праварочваўся, рукі трэсліся, а рухі сталі мітуслівымі, як у вар’ята.
«Ды кінь ты, — параіла яму дзяўчына, — пасля адчынім, ідзі да мяне».
Перасільваючы сябе, ён вярнуўся ў ложак, распрануўся, але жаданне, якое хвіліны назад ледзь не спальвала яго — прапала. Замест яго з новай сілай наваліўся страх.
Тады ён ускочыў і не звяртаючы ні на што ўвагі: ні на свае рукі, ні на з’едлівую ўсмешку дзяўчыны, ні на тое, што падымае залішні шум, пачаў выбіваць дзверы.
I як толькі яны расчыніліся, страх знік, быццам яго і не было.
Цяпер мужчына ўжо цьмяна памятаваў, чым скончылася тая яго любоўная прыгода. Хутчэй за ўсё, а пэўна так яно і было, дзяўчына адразу сышла, а ён пакрочыў да сябе, дзе паваліўся на ложак і за­сну ў цяжкім сном.
«Жах».
Чалавек па імені Павел Дук адчуў, як яму становіцца па-сапраўднаму блага. Рукі ў яго пахаладзелі, а ногі сталі няздольнымі трымаць вагу цела, і ён, спінай да сцяны, з’ехаў уніз, на падлогу ліфта.
«Небяспека».
Велічыню гэтай небяспекі ён прыгадаў толькі цяпер. Так, ён ужо не малады, як і мноства людзей у яго ўзросце пакутуе на розныя хваробы, некаторыя з якіх ужо ўвачавідкі праявілі сябе, а іншыя яшчэ толькі знаходзяцца ў зародкавым стане. Шмат мужчын у яго ўзросце раптоўна паміраюць, на здзіўленне тых, хто іх ведаў, і сваякоў. Памерці нескладана. Што такое існаванне чалавека? Як ён калісьці вычытаў, а цяпер успомніў, тонкая чырвоная ніць, якая адразу рвецца, калі сіла жыцця пераважыць. А чырвоная таму, што жывая: чырвоны колер — колер крыві.
У рэшце рэшт у яго становішчы гэта не што іншае, як рытарычныя, высакамоўныя меркаванні, — абарваў ён сябе. Калі дзверцы гэтай пасткі расчыняцца, то яго, цалкам магчыма, знойдуць на бруднай, пахнучай мачой, запляванай падлозе, у ванітах, з сінім, збрыджаным тварам, пад сценамі, ушпілянымі нават у сваёй межавай брыдкасці гнюснымі словамі — можна толькі ўявіць якія псіхічныя адхіленні вадзілі рукой тых, хто на іх пісаў. Выклічуць «хуткую дапамогу», потым жонку, падключаць незадаволеных, затарможаных міліцыянтаў. Цікава, што падумае жонка, калі выявіць яго цела ў гэтым раёне, у незнаёмым ёй доме — месцы, ніколі дагэтуль ім не прыгадваным? Дарослыя дзеці? Урэшце, тады яму будзе на ўсё гэта глыбока напляваць. Бадай, што так.
Новая хваля страху накаціла на яго. «Дапамажыце!» — зноў закрычаў ён што сілы. Маўчанне.
Урэшце ён цяпер якраз у тым узросце, калі яго сэрца ўжо адпрацавала свой мільярд скарачэн-
няў, — думаў мужчына, — а гэта значыць, што трэба быць напагатове і сустрэць непазбежнае без залішніх хваляванняў і скаргаў на лёс. Хіба смерць, якая,як ён аднойчы вычытаў у Кастанэды, заўсёды знаходзіцца з намі побач, за спінай з левага боку, на адлегласці ў метр-паўтара, — можа адчуць да каго цікавасць, спачуванне, літасць, яшчэ якія-небудзь пачуцці акрамя абыякавай варожасці? Вядома, не. Але ж чалавеку, калі ён прадбачлівы і не пазбаўлены інтуіцыі, варта не крыўдаваць на гэту спрадвечную варожасць, не баяцца, не варагаваць у адказ, а наадварот паспрабаваць пасябраваць з ёй і паразумецца.
«Не баяцца?»
Мужчына быў гатовы прысягнуць, што яго цяперашнія пачуцці якраз не з’яўляюцца бояззю смерці. Тут нешта зусім іншае, малавытлумачальнае, магчыма, нейкая паталогія, што на працягу гадоў драмала ў ім, не маючы адпаведнага моманту, каб вызначыцца, — ліхаманкава меркаваў ён. Баяцца ж некаторыя людзі цемнаты, замкнёнай прасторы, ці наадварот, вялікай і адкрытай, маланак, павукоў, мышэй, шумных гукаў, выгляду крыві, глыбокай вады, паўзуноў, яшчэ шмат і шмат чаго. Мажліва, і ён з такіх? На фабіі пакутуюць амаль усе. Але ж не, тут не зусім дакладна, — спрабаваў ён аналізаваць і даказаць сам сабе. — Менавіта чаго ён баіцца? Замкнёнай прасторы? Ці толькі? Тэты фактар, вядома, прысутнічае, але наўрад ці ён мае істотнае значэнне, не — тут не тое. Тады што?
Адказ быў быццам просты. Ён баіцца загінуць вось так па-дурному, зусім недарэчна, і не выканаць сваей мэты. У кожнага чалавека — свая мэта. Можна стаць вельмі багатым, удала ажаніцца, ці, як кажуць у простанароддзі, — высока ўзляцець, выхаваць і добра ўладкаваць дзяцей, але пры ўсім тым не быць шчаслівым у гэтым канфармісцкім свеце. Шчаслівым можна быць толькі тады — калі дасягнеш мэты. «А ён дасягнуў сваёй мэты? Уво-
гуле, якая яна ў яго? — думаў чалавек па імені Павел Дук, перабіраючы ў галаве асобныя факты з жыцця, нейкія неістотныя намаганні, спробы, памкненні. — Ці задаволены ён сваім цяперашнім становішчам. I чаго канкрэтнага ён жадаў, адлічваючы ад свядомага ўзросту — прыкладна дваццаці год — да цяперашняга часу? Гэтыя пажаданні спраўдзіліся?»
Ці была ўвогуле ў яго мэта?
Мужчына прыгадаў хіба што асобныя фрагменты нечага аморфнага, бязформавага. Спачатку яго мэтай было стаць студэнтам, потым скончыць інстытут, і ён гэтага дасягнуў, нягледзячы на галечу, голад, адзіноту. Потым, з цяжкасцю пераносячы ўціск сістэмы, ён вырашыў збегчы за мяжу, але ўцёкі ў выніку здрады тых, нешматлікіх, каму давяраў, не адбыліся. Яго наступнай мэтай стала каханне, але і тут яго чакала звычайнае непаразуменне, а потым і здрада. Урэшце ён вырашыў, што яго мэта пасля шлюбу з жанчынай, якая даверылася яму, гэта дасягнуць пэўнага дабрабыту, выхаваць дзяцей, але вось дзеці выраслі, а ён павінен, як кажуць, сысці са сцэны, бо біялагічны бар’ер ужо пярэйдзены, і прыродзе ён, адпрацаваўшы свой мільярд цыклаў сэрца, ужо не патрэбны.
Неспадзявана мужчына жахнуўся. У яго не было мэты. «Але я адплочваў дабром тым, хто мне давяраўся», — у думках апраўдваўся ён. «I само жыццё — хіба яно мае мэту?»
Раптам святло ў аплаўленым запальнічкамі і недакуркамі плафоне квола замігцела і згасла.
Мужчына апынуўся ў цемры. Тое, што святло патухла, значна пагоршыла яго стан, але змусіла на­стой ліва шукаць шляхі да выйсця. «Калі мне ўжо зусім край, то і баяцца няма чаго», — пераконваў ён сябе. Самае небяспечнае, што зараз напрамую пагражае яму, быў высокі ціск і тахікардыя. Абедзве прычыны не ствараюць небяспекі для маладога арганізма, але для яго гэта можа скончыцца цяж-
кім сардэчным прыступам, і дапамогі яму чакаць зараз ніадкуль не выпадае. Калі яго ў рэшце рэшт знойдуць і вызваляць з гэтай задушлівай клеткі? Магчыма і такое, што ён змушаны будзе знаходзіцца ў ёй нашмат долей, чым разлічвае. Як і колькі часу будзе цягнуцца гэтае «долей»?
«Але ж, — меркаваў ён, — трэба ставіцца да ўсялякай бяды, а ў яго выпадку да маленькай разнабачнасці тэхнагеннай катастрофы, з халодным спакоем. Мы даўно жывём у свеце, дзе асабістая бяспека стала ілюзіяй. I свет тэты стаў настолькі складаны, што катастрофы, якія ён нараджае, немагчыма папярэдзіць толькі па адной прычыне: іх абсалютнай неверагоднасці».
Яму ўспомніліся падзеі зусім нядаўняга часу, пра якія паведамлялася ў прэсе. Прыкладам, у Стакгольме, калі там адбыўся пажар у тунэлі, які нёс электрычны кабель, месцы, дзе існавалі электрасістэмы, аказаліся адразу адарванымі ад цывілізацыі. Перастал! працаваць вадаправод і дротавая тэлефонная сець, ад перагрузкі спынілася і сець сотавай сувязі, а на вуліцы з цемрай адразу выйшаў крымінал. Ці калі ад удару маланкі адбыўся найбуйнейшы збой у сістэме ўсёй сусветнай энергетыкі і болып сутак такія мегаполісы, як Нью-Йорк, Атава, Дэтройт, Манрэаль і іншыя гарады, заставаліся без святла. Спыняліся цягнікі ў метро, ліфты хмарачосаў, гас­нул! светлафоры, у краны не наступала вада.
Як адчувалі сябе тады асобныя людзі — яго браты па няшчасці? Заблакаваныя, у вагонах падземкі, ліфтах, у абставінах цемры і страху?
Рукі яго па-ранейшаму трэсліся, калі ён зноў пачаў ліхаманкавана мацаць па кішэнях. Насоўка, грабянец, начаты пачак з кантрацэптывамі, нататнік, шарыкавая ручка, сцізорык...
«Сцізорык?»
У цемры мужчына выцягнуў маленькі, амаль дэкаратыўны складанчык, які насіў на ўсялякі выпадак, як гэта робіць болыпасць людзей: ім можна за-
вастрыць аловак, разрэзаць хлеб ці бутэрброд, адкаркаваць бутэльку, мала што яшчэ. Ён выцягнуў лязо з пазіка і паспрабаваў пальцам. Лязо было вострае, ён сам неяк у вольны час затачыў яго.
Сэрца як і раней калацілася ў грудзях.
Мільярд удараў. За ім ужо край...
На запясці левай рукі ён намацаў пульхны бугарок, з якога біўся пульс, прыціснуў да яго лязо І, сціснуўшы зубы, правёў ім па вене. 3 ранкі адразу пырснула і пацякла кроў. «Кровапусканне — самы просты і эфектыўны сродак ад высокага ціску і найлепшае папярэджанне апаплексічнага ўдару, калі няма болып аніякіх іншых метадаў, — успомніў мужчына. — Асноўны сродак, якім, дарэчы, карысталіся старажытныя лекары. Хіба яшчэ ўжывалі п’яўкі...»
Цёплай нябачнай крынічкай кроў струменіла з ранкі на руцэ. Можа, упершыню за апошні час, чалавек па імені Павел Дук адчуў, як да яго вяртаецца надзея. Колькі ён ужо тут сядзіць, у цемры і зубным скрыгаце? Гадзіну, дзве, пяць? Але цяпер ён здольны перахітрыць лёс, які абышоўся з ім так смехатворна і так пагрозліва.
У цемнаце ён не мог выкарыстаць гадзіннік, але беспамылкова вызначыў, як пульс паменпіыўся, і яму стала крыху лепш. Праўда, падступілі нязвыклыя млявасць і слабасць, але ўпершыню пачаў змяншацца страх.
«Страх. Вось прычына. Вось праз што смерць, якая заўсёды ў нас за спінай на адлегласці выцягнутай рукі, набліжаецца ўсутыч і па-сяброўску ляпае вас па плячы. Пара, — кажа яна. — Не трэба баяцца».
Мужчына хацеў устаць на ногі, але перадумаў: навошта дарэмна растрачваць сілы, калі ix i так няшмат. Раптам злосць выбухнула ў ім, але прайшла вельмі хутка. I сапраўды — на каго яму цяпер злаваць? На састарэлыя тэхналогіі, на зношанасць тэхнікі, на людзей, якія не могуць даць яму гаран-
тыю бяспекі нават на прымітыўным, побытавым узроўні, нават у гэтым надобным на трупу ліфце, на іх абыякавасць, эгацэнтрызм?
«Але ж так было і будзе да сканчэння свету. Чалавек заўсёды застаецца адзінокім перад небяспечнымі сіламі жыцця, перад загадкавым Космасам. I што ён сам у рэшце рэшт здолее, на што варты, калі яму адсуджана ўсяго толькі які мільярд удараў сэрца?»
Цёплым тонкім струменьчыкам кроў з вены сцякала па яго далоні на падлогу. Другой рукой мужчына выцягнуў насоўку і падрыхтаваў яе, каб неўзабаве пераціснуць ранку. Ён адчуваў, што супакойваецца. Лепш страціць крыху крыві, чым жьщцё. Яму ўспомнілася, як ён аднойчы здаваў кроў на станцыі пералівання, і як пасля таго ў той жа дзень працаваў і нічога такога кепскага з ім не адбывалася ні ў той дзень, ні ўвечары, ні пасля.
Яму цяпер значка лепш, нават стала хіліць у сон, хутка яго знойдуць, ён вернецца дадому, і, цалкам магчыма, будзе ўспамінаць усё, што здарылася з ім, са смехам. Хіба калегам па працы раскажа ўсю праўду пра тое, што з ім адбылося, хоць болып усётакі ніколі не стане карыстацца ліфтамі ў старых, недагледжаных дамах. Не, не стане.
Думкі мужчыны пачыналі блытацца. Яму раптам уявілася, што ён ідзе па лузе, накрытым квітнеючымі раслінамі, нясцерпна даўкі пах якіх запаўняе ягоныя лёгкія. Луг гэты, зніжаючыся, вядзе да ракі. Ён ужо ўбачыў тую раку, спакойную — ніводнай хвалі, і ўдалечыні другі яе бераг, але на той бе­рег яму і не трэба, добра і тут, у прахалодзе, сярод кветак і ў цішыні.
Мужчына страпянуўся. «Небяспечна ўпадаць у сон, — падумаў ён. — Тым болып, што кроў, пэўна, яшчэ сцякае з ранкі, і ён дагэтуль не перавязаў яе насоўкай».
Ён паварушыўся і асцярожна закруціў тканкай запясце. Добра, што ў голаў яму прыйшоў урэшце
такі неблагі намер, які ён так удала здзейсніў: лёгкае кровапусканне замяніла штучныя лекі, якія яшчэ невядома ці дапамаглі б яму. А так — усё выдатна, ціск паменшыўся, ён спакойны, вось-вось яго вызваляць з гэтай клеткі. I самае галоўнае — прайшоў страх.
Чалавек па імені Павел Дук зноў злёгку задрамаў. Але яму больш не прымроіўся рачны поплаў у кветках, а адразу чамусьці ўявілася дзяцінства, школьны клас, дзе ён сядзеў за партай, а побач з ім Крываножка — якую перавялі ў іх клас з іншай школы, і якая кульгала на адну нагу, за што імгненна атрымала адпаведную мянушку. Крыва­ножка нахілілася да яго і шаптала на вуха, прасіла, каб ён не праганяў яе з яго парты, бо ёй гэта балюча і сорамна. Паміж імі ляжала раскрытая кніга, дзе быў адлюстраваны нейкі тэкст, ён пачаў чытаць, але ачуняў.
Мужчына раптам зразумеў: тэты сон з далёкага мінулага зусім не выпадковы. Ён тады перад усім класам уголас адмовіўся сядзець з Крываножкай за адной партай. Яна перасела на парту збоку, якая ў іх лічылася самай непрэстыжнай, ля дзвярэй, і сядзела адна. Усё б нічога, але праз нейкі час Кры­ваножка наглыталася барбітуратаў і яе не здолелі адкачаць.
Ён не адплаціў дабром таму, хто яму даверыўся. Мужчына ў думках пачаў пераконваць сябе: дзяўчына зрабіла такое зусім не таму, што ён прагнаў яе ад сябе. Але тады — чаму? А калі менавіта тэта сталася апошняй кропляй, і тонкая ніць не вытрымала націску сіл жыцця і парвалася?
Неспадзявана ён адчуў, што ліфт крануўся і паплыў уніз. «Ну вось і дачакаўся, — прамільгнула ў яго галаве. — Хвіліна, і ён будзе вольны».
I сапраўды, кабіна, якая так доўга была яму месцам зняволення, спускалася ўніз, пакуль урэшце не спынілася. Спрацавалі механізмы, і дзверы расчыніліся. У твар яму ўдарыў прамень святла. Ён
пачаў падымацца з калень на ногі, яму было цяжка, ён адчуваў неймаверную слабасць, канечнасці трэсліся, але ён перасіліў сябе, і вось ён ужо на нагах і зрабіў крок вонкі. Мужчыну крыху здзівіла, што ніхто яго не сустракае, няма ніякіх ратавальнікаў, аварыйшчыкаў, ці яшчэ каго. Увогуле няма нікога, толькі святло наперадзе, і ён з палёгкай у душы пайшоў яму насустрач.
л ± *
«Тут, бадай, усё празрыста, — сказаў судова-медыцынскі эксперт аператыўніку ў цывільным і яшчэ двум міліцыянтам у форме, якія выносілі цела і ўкладвалі яго ў цэлафан, — змешаная экзагеннацыркуляторная падвострая гіпаксія. Рэдка, але здараецца, асабліва пры ішэмічнай хваробе, да таго ж боязь замкнёнай прасторы. Што цікава, у аналагічных выпадках назіраецца рознае: адны спакойна даседжваюць, пакуль іх не вызваляць — нават спяць, калі п’яныя, некаторыя, заўважце, нешта чытаюць, іншыя злуюць на ліфцёраў, але, як успамінаецца, адна жанчына за некалькі гадзін пасівела, а мужчына ў гадах звар’яцеў і яго адразу скіравалі ў «дур­ку». Незразумела адно: навошта ўспрымаць гэта так драматычна і пачынаць рэзаць сабе вены?»
На двары з раніцы было сыра і пахмурна. Ішоў дождж. Пырскі яго заляталі і пад казырок пад’езда, дзе стаялі некалькі людзей у чаканні спецмашины, ці як звыкла яе называлі — «трупавозкі».
Забілі негра
Урэшце, ён усімі імі пагарджаў. У дуіпы, ва ўсялякім разе. I тымі, хто наверсе, і тымі, хто ўнізе, і нават тымі, хто цяпер быў з ім побач, — чаўночнікамі, дробнымі гандлярамі, якія з прыхаваным снабізмам называлі сябе «прыватнымі прадпрымальнікамі». «Ну, не стануць жа яны называць сябе “тымі самымі блохамі”», — смеючыся, сказаў яму аднакурснік з Акадэміі мастацтваў, таксама, як і ён, бу­дучи мастак. — Цярпі пакуль, бо выйграваюць у гэтым жыцці найчасцей цярплівыя».
Так, ён быў студэнтам. Інтэрната яму не далі, і за кватэру — варты жалю вугал з канапай — трэба было плаціць пяцьдзесят умоўных адзінак у месяц. Да таго ж ён быў малады, і яму ўвесь час хацелася есці. Мінімум тры разы ў дзень. Бацькі з правінцыйнага гарадка дапамагчы не маглі. Вось і пайшоў ён, як кажуць, «па рынку». Па выхадных стаяў пад вялізным парасонам у праходзе паміж ра­дам! і гандляваў розным! імпартнымі трантам! для жанчын. «Знешне ты для нашай справы якраз падыходзіш, — казала яму гаспадыня, трыццаціпяцігадовая, бітая жыццём абеларушчаная палячка, — ты прывабны, высокі, гожы тварам. — Калі-небудзь мы нават вып’ем з табой на брудэршафт, — смяялася яна. — Ну, калі ты крыху «падымешся» і здолееш звадзіць мяне ў прылічную рэстарацыю»...
У гаспадыні было зарэгістравана пяць гандлёвых кропак — пяць палатак. Адну, як яна патлумачыла,
трымаць нявыгадна праз вялікія падаткі, чатыры і шэсць — таксама, а вось тры, пяць, сем і болей — якраз па масці. Абгаварыла яна і ўмовы: засцерагацца абэзаўцаў і падатковых інспектараў — асабліва апошніх, вельмі абачліва браць валютай, не завышаць кошт на тавар, інакш яна сама вылічыць з яго кожны раз трыццатку, і шмат яшчэ чаго. Ён слухаў не вельмі ўважліва, і таму існавала галоўная прычына, праз якую ён тут у рэшце рэшт і апынуўся. Гэтай прычынай была другакурсніца з акцёрскага факультэта, высокая цёмнавалосая прыгажуня з амаль класічнымі рысамі твару, у якую ён быў закаханы раннім, амаль безнадзейным і вар’яцкім каханнем. Будучую акцёрку звалі Ольда. Маці яе была татарка. Ольда жыла сваім, таямнічым для яго, жыццём, куды пакуль, як з горыччу думаў ён, яна яго не ўпускала. Віталася, часам выпальвалі разам па цыгарэце, размаўлялі пра тое-сёе. Але не больш. Ён нават не мог запрасіць яе куды-небудзь павячэраць і, тым болып, пасля прывесці дадому. Асобнага кутка ў яго не было. Так, не было.
...Дык вось ён стаяў у праходзе над парасонам і гандляваў. Гэта быў яго трэці працоўны дзень. За спінай у яго вісела некалькі люстэркаў, якія ён цягаў з сабой і кожны раз упрошваў дазволу прымацаваць у гандляроў-суседзяў. «Жанчын заўсёды цягне да таго месца, дзе ёсць люстэрка, — павучальна гаварыла яму гаспадыня, — яна пакруціцца, паправіць ля цябе і твайго люстэрка прычоску, а разам з тым і нешта купіць». Яна мела рацьпо, як ён не аднойчы адзначыў.
Натоўп, яшчэ не вельмі шчыльны, паволі струменіў паўз яго. «Хапун» пачнецца а дзесятай раніцы і працягнецца да дванаццаці, а то і да канца поўдня. У тэты час гандаль якраз набывае свой імпэт, каб а пятнаццатай гадзіне скараціцца да нуля. Ён раптам пачуў песню. Гучна, на ўвесь рынак:
Ай, яй-яй, забілі негра, ай, яй-яй!
Навокал суседзі чамусьці замітусіліся, кінулі на­ват пакупнікоў, павыцягвалі нейкія паперы, пачалі
завіхацца ў палатках, нешта з месца на месца перакладаць. Ён надта не звяртаў увагі на гэта.
Ай, яй-яй, забілі негра!
Неслася з дынамікаў:
Ай, яй-яй, замачылі!
«Бубначы», — машынальна вызначыў ён. Так называўся расейскі рок-гурт — аўтары і выканаўцы гэтага шлягера. Ён усміхнуўся.
Ай, яй-яй, замачылі!
Такога маладога, прыгожага, ай-яй-яй!
Ён прадаў, звяраючыся па цэнніку, некалькі маек і «джутаў». Стаяў адносна цёплы восеньскі дзень.
3-за хмар нават выплыла сонца. Сівая, прыстойна апранутая бабулька пасунулася да яго. У руцэ яна трымала, сціскаючы пальцамі, зялёную паперку ў дваццаць даляраў.
«Сынок, — сарамяжліва сказала яму бабулька, — ты, можа, дагодзіш мне, старой...»
«I якая ў вас патрэба?» — ветліва пацікавіўся ён.
«Трэба ўнучцы джынсы, трыццаць другога памеру. Ці хопіць мне гэтых грошай?» — яна працягвала яму дваццатку.
«Якраз хопіць».
«Вось добра».
«Схавайце валюту. Тут нельга паказваць».
«А мне сказалі, што...»
«Гандаль за валюту забаронены. Вы хіба не ведаеце?»
«Не ведаю, сынок»...
Гандлявалі за валюту, вядома, усе. Гэта было і зручна, і выгадна. Толькі калі на гэтым лавілі, то штрафавалі як мінімум на дзвесце-трыста ўмоўных, а маглі япічэ і пазбавіць пасведчання індывідуальнага прадпрымальніка, скасаваць дамову аб най­ме, канфіскаваць тавар, адабраць пашпарт. Маглі шмат яшчэ чаго...
«Якраз хопіць. Вашы самыя танныя, дваццат­ку і каштуюць».
«Дзякуй, дзякуй, сынок»...
Ён забраў дваццатку, павярнуўся за пакетам, і ў тэты момант збоку яго руку перахапіла цвёрдая муж­чинская далонь, а ззаду пасунулася маладая жанчына, соўгаючы яму ў вочы службовае пасведчанне.
«Падатковая інспекцыя. Прад’явіце вашы дакументы і хад земце з намі...»
«А як жа бабуля? Я аддам ёй тавар».
«Можаце не клапаціцца. Яна якраз супраць вас і засведчыць...»
Урэшце ён здагадаўся. «Ах ты, старая сцерва, — падумаў ён. — Ну, уліп».
«А куды пойдзем?» — пацікавіўся ён і папрасіў суседку папільнаваць тавар. Тая глядзела на яго са спачуваннем.
«У апорны пункт адміністрацыі рынка».
Раптам словы гаспадыні, якія ён так няўважліва слухаў, усплылі ў яго свядомасці. У апорным пункце засведчаць, што ён мае валюту, якую на гандлёвай кропцы мець нельга, поўнасцю агледзяць вопратку, пашукаюць у шкарпэтках, у абутку, а потым скіруюць у суд, дзе яму адразу ўлепяць штраф. А вось атрымліваць штраф яму аніяк не выпадала. Гэта тры месяцы работы задарма, пакуты, урэшце, голад.
Самыя розныя думкі замітусіліся ў яго галаве. Адпрасіцца? Не, не даруюць. Даць хабар? Падаткавікі ред­ка бяруць, і цяпер не той выпадак. Усё, прапаў, — падумаў ён, працягваючы падаткавікам свае паперкі.
Жанчына кінула на іх хуткі позірк. Твар у яе быў нейкі лялечна-нерухомы.
«Што ж, пройдзем, грамадзянін Trap, э-э, Байкоў. Нам няма калі чакаць».
Забілі негра! Ай-яй-яй, замачылі!
Такога маладога, прыгожага, ай-яй, яй!..
Неслася з дынамікаў.
«I гэта жыццё? — недарэчна і не ў час падумаў ён, зрушыўшы з месца. — Увесь тэты паноптыкум — хіба ён існуе ў рэальнасці, а не віртуальна? Хіба яго нараджэнне на тэты свет і існаванне ў ім — невыпадковае і мае нейкі сэнс?»
Раптам злосць працяла яго. Ён схапіўся за нагу і з крыкам «Ай, су тарга!» крутануўся на месцы, рэзка нахіліўся, і адначасова яго рука адкінула за спіну скамячаную двадцатку. «Куды Бог пашле», — нагадаў ён з нямым сарказмам.
У апорным пункце было шумна. Падаткавікі прывялі не яго аднаго.
«Пакладзіце на стол усю наяўную ў вас валюту», — загадала яму жанчына з падатковай інспекцыі. Лялечны яе твар па-ранейшаму нічога не выяўляў.
«Вы, пэўна, памыліліся. У мяне яе няма.»
Старанны агляд нічога не выявіў. Лёгкае замяшальніцтва адбілася на тварах падаткавікоў і бабулі-правакатаркі.
«А мае дваццаць даляраў?!» — завішчала рап­там ілжэпакупніца.
«Дык я ў вас нічога не браў», — з ранейшай злосцю і цвёрда адказаў ён. I зноў пажадаў у думках: «Каб жа ты спрахла, сцерва».
Праз пятнаццаць хвілін ён выйшаў з апорнага пункта прэч і вярнуўся да свайго парасона. Некалькі гандляроў адразу апынуліся побач і выслухалі яго сціплы аповед. Адзін з іх непрыкметна сунуў яму ў кішэню яго дваццатку.
«Малаток, — сказаў ён. — Нават дзесяць працэнтаў з цябе за дапамогу не хачу. Хаця ад шампанскага не адмовіўся б».
«Дык я схаджу, — прапанаваў ён. — Хошць на ўсіх».
«Пачакай крыху. Як толькі шлягер пра негра перастануць круціць».
«А прычым тут музыка?» — здзівіўся ён
«А гэта наш умоўны сігнал трывогі. Як скончаць круціць — значыць, канец шмону. Хіба ты не ведаў? Прыкольна, га? Хаця ты ж япгчэ свежы ў нашай справе... Але, з хрышчэннем, ха-ха... Малаток!»
Ай-яй, яй, забілі негра!
Неслася з дынамікаў:
Ай-яй, яй, замачылі!
Такога маладога, прыгожага, ай-яй-яй.
Сястра мая, Света
Калі наша існаванне ў нейкай ступені запраграмавана, то, пэўна, у досыць шырокім дыяпазоне. 3 апошняга выцякае фактар выпадковасці — раз-пораз менавіта ён небяспечна кідае нас з адной крайнасці ў іншую, што можа рашуча змяніць жыццё, як у бок паспяховага яго працягу, так і зусім у адваротны: імгненнага заняпаду. У большасці выпадкаў такім фактарам выпадковасці з’яўляецца канкрэтная асоба.
Выкладчык Дземеш быў маленькі, крывы (адна нага ў яго была карацейшая за другую) востратвары чалавек, абцяжараны, на мой погляд, як многія людзі з фізічнымі недахопамі, шматлікімі комплексам!, прэвалюючымі з якіх былі паранаідальны і месіянскі. Вядома, яны не ўсплывалі на паверхню так, каб гэта станавілася надта зваўважным — выкладчык Дземеш да таго ж быў абачлівым і дастаткова скрыт­ным — але мелі ў сферы яго дзейнасці даволі аб’ёмнае поле, каб там быць пасеянымі, даць парасткі і, урэшце, пры спрыяльных умовах, пышна расцвісці. Выкладчыку Дземешу споўнілася трыццаць пяць год, ён быў не жанаты, яшчэ аспірант, бо заканчваў пісаць кандидатскую дысертацыю, але ўжо шмат выкладаў і меў асобны пакойчык у студэнцкім інтэрнаце, які месціўся непадалёку ад аўтавакзала.
Чамусьці Дземеш неўзлюбіў мяне. На той час я, студэнт другога курса, жыў у інтэрнаце, але ў ін-
шым ад таго, дзе часова пражываў Дземеш, і быў я бедны і абмежаваны ў сродках, як, дарэчы, большасць маіх аднакурснікаў, якія прыехалі вучыцца ў сталіцу з правінцыі. Гэта яшчэ б нічога, але я да таго ж меў няшчасце закахацца. Абранніца мая была сталічанка з забяспечанай сям’і, і я ча­сам высільваўся, здабываючы грошай, каб звадзіць яе ў кафэ, кінатэатр ці правесці вечар якім іншым больш-менш прыстойным чынам. Разы два-тры на тыдзень з двума сябрукамі, пгго кватаравалі са мной у інтэрнацкім пакойчыку, мы ноччу адпраўляліся на чыгуначны вакзал, каб тэрмінова разгрузіць ва­гон, за што адразу мелі грашовы разлік.
Ганец з чыгункі звычайна завітваў у інтэрнат позна ўвечары, выцягваў з кішэні блакнот і запісваў туды прозвішчы ахвотных. Да раніцы мы працавалі, а днём спалі, бо сілы ісці на лекцыі не было. Нікім не папярэджаны, неабдумана прапускаў я і лекцыі Дземеша, які гэтага не выносіў. Як чалавек каварны, помслівы і дробязны, той перадусім нічым не выяўляў сваё незадавальненне, нічога мне на тое не гаварыў, але калі я прыйшоў да яго здаваць залік, зверыўся з журналам і, для праформы задаўшы мне адно-два пытанні, вярнуў заліковую кніжку і, роблена ўздыхнуўшы, аб’явіў мне з прытоенай асалодай, што залік не прымае. Не прыняў ён у мяне залік ні праз тыдзень, ні праз два і ні праз тры. Але заклапочаны складанымі адносінамі са сваёй каханкай, я не адчуваў небяспекі, пакуль мне не абвясцілі ў дэканаце, піто ў сувязі з няздадзеным залікам да экзаменаў мяне не дапускаюць і, як вынікам, пазбаўляюць стыпеныдыі. Пакуль часова, патлумачылі мне.
Дземеш тым часам нібы асцервянеў, і як толькі я да яго падыходзіў, выглядзеўшы ці ячшэ як выявіўшы дзе-небудзь у вучэбным корпусе, то моўчкі сціскваў вузкагубы шырокі рот, зняважліва паварочваўся і кульгава ішоў прэч. Справа мая з далейшай вучобай набывала пагрозлівую прадказаль-
насць. Мае аднакурсніцы, з якімі іншым разам мы з сябрамі рабілі складчыну, выпівалі, а потым займаліся любоўю, пайшлі да Дземеша прасіць за мяне. Дземеш, які, па чутках, меў вялікі сантымент і ўвогуле слабасць да жанчын, быў у гутарцы тым не менш не толькі непахісны, а па іх водгуках, чамусьці ўзвар’яваўся яшчэ больш, і яны вярнуліся ні з чым. «Ты, пэўна, зусім тормаз, — сказалі яны мне. — Хіба ты не ведаеш, што ён зжыў з інстытута ўжо некалькі чалавек?»
Я пакінуў хадзіць на заняткі. Днём я спаў, вече­рам! ішоў на спатканні да сваёй каханкі, а к ночы ўжо чакаў ганца з чыгункі, каб падрадзіцца на раз­грузку якога вагона.
— Мы жывём у свеце, дзе эвалюцыя пайшла ў зваротным кірунку, — змрочна развіваў я аднойчы сваю думку, седзячы з каханкай у кафэ. — Яна павінна абараняць моцных ад ніжэйшага віду, а ў нас усё наадварот. Гэта ўжо інвалюцыя. Моцных меншае, а ніжэйшых шмат і становіцца ўсё болей. Яны душаць нас сваімі рэвалюцыямі і наступным панаваннем хамства.
— Хто — яны? А больш дакладна?
Тут я своечасова ўспомніў, што жанчыны нудзяцца ад залішняга абстрагавання ў размовах і расказаў ёй пра залік.
— Выкладчык Дземеш.
— Ты павінен схадзіць да яго дамоў. Там ён будзе мягчэй і ўрэшце паставіць табе залік. Ты хоць вучыў, што трэба?
— Вучыў і ведаю. Але ад гэтага ён пластылінам не стане. Усе непаўнавартыя — злыдні. Ну, няхай не ўсе, дык болыпасць.
* * *
Але так як становішча маё толькі пагаршалася, і наступнае, што мяне чакала — адлічэнне з інсты-
тута — было ўжо побач, я, сціснуўшы зубы, пайшоў да Дземеша дадому. Ішла ўжо глыбокая восень. Падаў мокры снег. Сцямнела.
На другім паверсе інтэрната мне паказалі пакойчык выкладчыка. Ён быў вуглавы і месціўся ў нішы будынка.
Я асцярожна пастукаў у дзверы. Ніхто не адказаў. Я пастукаў зноў.
— Адчынена, — пачулася з пакойчыка.
Я націснуў на дзверы і ўвайшоў. У пакойчыку было не так ужо і прыбрана. Крэсла, ложак, стол. У крэсле сядзела дзяўчына — бялявая, з гожым, мягкіх абрысаў птушыным тварам, на мой погляд, так сабе, крыху мо пакамечаная на выгляд і паліла цыгарэту.
— Добры вечар, — сказаў я.
— Прывет.
— Мне б Дземеша Анатоля Пятровіча, — я нерашуча стаў у дзвярах.
— Karo, каго? — спытала дзяўчына. — Толіка? Ды ты сядай. Зараз Толік прыйдзе. Пайшоў чайнік набраць.
Я хацеў сесці, але не было на што.
— А па якой ты справе? — дзяўчына перасела на ложак і нагой падсунула мне крэсла. Спадніца яе загалілася вышэй каленяў.
— Залік хачу здаць. Інакш да cedi не дапускаюць.
— Толіку здаць?
— Так.
— Не прымае?
— Надта не хоча, — паскардзіўся я. — Другі ме­сяц водзіць за нос. Хутка выключаць будуць. Стыпендыю адабралі.
Дзяўчына агледзела мяне з ног да галавы і зацягнулася цыгарэтай.
— Гэтая шмаказяўка зашмат на сябе бярэ, — ска­зала яна і спытала:
— Як цябе зваць?
Я прадставіўся.
— А мяне Света. Зараз мы яму зробім прачуханец, маць яго, з...ца. Эйш, унадзіўся студэнтаў мучыць, гаўнюк!
Рантам дзверы за маёй спіной рыпнулі. Я абярнуўся і ўзняўся з крэсла.
Выкладчык Дземеш з чайнікам у руцэ стаяў у пакоі і вельмі незадаволена ўзіраўся ў маю постаць, што парадкам узвышалася над ім.
— Вы хто? — варожа спытаў выкладчык Дзе­меш, быццам бачыў мяне ўпершыню.
Я сказаў.
— Ніякіх залікаў я прымаць не буду, — абрэзаў выкладчык Дземеш. — Я вас сюды, дарэчы, не клікаў.
Я ўздыхнуў і мусіў рушыць да выхаду.
— Гэй, пачакай!
Дзяўчына па імені Света падхапілася са свайго месца і затрымала мяне за рукаў паліто.
— Стой!
Я спыніўся.
— А-ну пастаў чайнік, гаўнюк!
Выкладчык Дземеш з нянавісцю зірнуў у мой бок і паставіў чайнік на электраплітку.
— Святланачка! — лагодна сказаў ён. — Ну што за жарты!
— Падпішы залік! — цвёрда вызначылася Святлана.
Я знерухомеў.
Выкладчык Дземеш злосна зірнуў на мяне і сказаў.
— Не падпішу!
— Добра. — Святлана рашуча схапіла сваю кур­тку, сумку і рушыла да выхаду, кінуўшы мне:
— Пайшлі!
— Святланачка, пачакай! — неяк нават зусім пахалопску замітусіўся выкладчык Дземеш і заступіў ёй дарогу.
— Можаш піць сваю паганую гарбату сам з са­бой, з ц, — сказала Святлана. — I ўвогуле, пера-
ходзь на самаабслугоўванне. Hari маёй тут больш не будзе.
Я разгубіўся.
— Згода, — рантам з нянавісцю ў мой бок сказаў Дземеш. — Давайце сваю залікоўку і ведамасць.
Я аддаў.
Выкладчык Дземеш, па-ранейшаму заступіўшы дзверы, прыціснуў маю заліковую кніжку з ведамасцю да сцяны, распісаўся і ледзь не шваркнуў іх мне ў твар. Я падхапіў іх і паклаў у кішэні.
Святлана задаволена ўсміхнулася і вярнулася да ложка.
— Толік, маць тваю, загадала яна. — А-ну давай нам выпіць — у цябе, ведаю, каньяк ёсць, — закусіць, а гарбата ўжо гатовая. Няхай і студэнт з намі сядзе. Нябось галодны.
— Не, не, не, — непахісна заўпарціўся выклад­чык Дземеш. — Бачу, вы тут без мяне зрохкаліся. Не ўгаворвай.
— Ну, я і кажу — ты вялікі з ц! — сказала яму дзяўчына.
Я выйшаў вонкі.
Святлана дагнала мяне, калі я ўжо спускаўся па лесвіцы.
— Пачакай! — затрымала яна мяне. — Хачу толькі табе на развітанне сказаць, што ты вельмі падобны на майго брата. Я, як цябе ўбачыла, аж скаланулася: думаю — далібог, хіба ён! А калі з гэным, — яна паказала назад, у напрамку да пакойчыка выкладчыка Дземеша, — будуць яшчэ якія праблемы — то дамовімся. Звяртайся.
— Дзякуй, Света, але ён у мяне больш нічога прымаць не будзе, бо скончыў курс, — сказаў я і спытаў:
— А брат твой — таксама студэнт?
— Забілі ў Расіі. Паехаў на заробкі.
— Бывай, Света.
Яна праводзіла мяне да дзвярэй. Я даў ёй адрас свайго інтэрната і запрасіў у госці. На вуліцы мяла
мяцеліца. У святле ліхтароў у прахожых былі бледныя твары. Я ўздыхнуў з палёгкай і паехаў у свой інтэрнат.
Праз некалькі год я выпадкова сустрэў на вуліцы выкладчыка Дземеша. Ён пасівеў і памажнеў, але ў вачах яго прыхавана свяцілася ўсё тая ж занятая, тхаровая нянавісць. Урэшце, ён не пазнаў мяне, а можа зрабіў выгляд. Да таго часу я нічога асаблівага ў жывді не дасягнуў, хаця і няўдачнікам, пэўна, мяне таксама лічыць было нельга. Былая мая каханка здрадзіла мне і нечакана выйшла замуж за дырэктара універсама, гвалтам падсватанага ёй ейнымі бацькамі мужчыну сталых гадоў, які і звёз яе з часам за мяжу. Я скончыў інстытут, уладкаваўся на працу, ажаніўся. Цяпер, праводзячы позіркам кульгавага выкладчыка Дземеша, я раптам успомніў, як шмат гадоў таму ўдала здаў яму залік і чамусьці зноў падумаў пра вызначальнае значэнне выпадковасці. Калі б не тая шчырая дзяўчына, хутчэй за ўсё бяздомная, ці прывакзальная прастытутка, я б, пэўна, пакінуў інстытут, і, верагодна, няўмольна спазнаў бы жорсткую паразу ў жыцці. Хоць, магчыма, я і перабольшваю.
Я ўспомніў, што яе звалі Святлана, і яна казала, што я нагадаў ёй брата.
Так, яе звалі Святлана.
Сястра мая, Света.
Клон Чэ і яго жонка
Аднойчы, гледзячы ў люстэрка, адносна малады чалавек па прозвішчы Цвіль заўважыў у сябе падабенства з Чэ Геварам. Злёгку здзіўлены, а пасля і ўсцешаны гэтай думкай, школьны настаўнік вайсковай падрыхтоўкі, ці ваенрук, спачатку не надаў таму асаблівай увагі, але думка тая запала яму ў падсвяд омасць.
У вольны ад работы час Цвіль перыядычна наведваў мясцовую тэатральную студыю, якая існавала пры гарадскім народным тэатры, і дзе ён лічыўся як акцёр-аматар. Выпадковая роля Чэ Гевары ў невялічкай пастаноўцы, якую яму неўзабаве адмыслова даверылі, на думку тэатральнага крытыка гарадской газеты, асабліва яму ўдалася. Ваенрук Цвіль, сын ваеннаслужачага і які калісьці сам адвучыўся два гады ў вайсковай вучэльні, адчуваў з цягам часу, што неасэнсаваны ўнутраны покліч, які гучаў у ім у дзень выканання ролі палымянага рэвалюцыянера, няхай сабе і ў самым малым, але быў сугучны знакамітай асобе Чэ Гевары. Неўзабаве народны тэатр мусіў ставіць усё тую ж п’есу, прыпарадкаваную да чарговага ўрачыстага юбілею, і ў якой роля кубінскага рэвалюцыянера была значна пашырана і выкананне якой пасля перамоў са сталічным рэжысёрам, які апекаваўся тэатрам, зноў даверылі Цвілю. Спакваля Цвіль ужываўся ў ролю. Неўзабаве яго цёмнавалосую, злёгку кучаравую галаву стаў упрыгожваць адмысловы берэт, а потым адрасцілася і ўласці-
вая Чэ Гевары бародка. Змянілася вопратка. Цвіль пачаў насіць салдацкія чаравікі і штармоўку. Падабенства не засталовя без увагі, і ў Цвіля неяк незаўважна і нечакана для яго самога з’явілася і прыклеенае ад вучняў «паганяла» — «Чэ».
Цвіль быў жанаты з сваёй былой вучаніцай, якая толькі скончыла дзесяць класаў і, вядома, была значна маладзейшай за яго. Невялікага росту, цёмнавалосая, яна б выглядала зусім непрыкметнай, каб не яе стройная постаць, тонкая талія, сціснуты ў загадкавым маўчанні рот і незразумелы агеньчык, які раз-пораз прабліскваў з яе вачэй. Яна скончыла кароткатэрміновыя бухгалтарскія курсы і ўладкавалася працаваць ў дробную гандлёвую фірму, дзе яе цанілі за стараннасць і акуратнасць і нязвклую для жанчын стрыманасць у словах і нават маўклівасць — вядома ж, не сакрэт, што значную частку рабочага часу іншыя жанчыны праводзяць менавіта ў неістотных размовах.
Працуючы значна раней з выхаванцамі дзіцячага дома — а будучая жонка Цвіля была на той час ужо сіратой, ваенрук Цвіль доўга ўвогуле зусім не заўважаў дзяўчыны, пакуль аднойчы не прыкмеціў яе цікавасць да зброі, што адразу вылучыла сціплую вучаніцу з кола сябровак, якія за рэдкімі выключэннямі агулам рыхтаваліся ў прафесійна-тэхнічныя вучэльні, каб урэшце рэшт апынуцца швачкамі на мясцовай фабрыцы. Мэтаскіраванасць і прыхаваная схільнасць дзяўчыны да неасэнсаваных ім самім праяўленняў брутальнасці закранула ў ім падсвядомы інтарэс да яе. Ваенрук Цвіль ведаў пра сябе, хоць асабліва і не аналізаваў пачуцці, што яго самога цягнула і цягне да ўсяго вайсковага менавіта таму, што ў глыбіні душы ён занадта інфантыльны, праз што калісьці змушаны быў пакінуць вайсковую вучэльню, бо не вытрымліваў суровых абмежаванняў, муштры і жорсткасці будняў. Але можа якраз таму яго і цягнула да сілы ў шматлікіх яе праяўленнях.
У той жа час Цвіль лічыўся даволі зайздросным жаніхом, бо меў сваё жытло і ў гэтым сэнсе ні ад кога не залежаў, да таго ж ён быў студэнтам-завочнікам гістарычнага факультэта аднаго са сталічных ВНУ, што давала яму дадатковыя перспектывы на будучыню. Тым не менш, неяк прачнуўшыся ўначы, ён вырашыў, быццам не знайшоў сябе ў жыцці, ну, варта яму было б, напрыклад, стаць акцёрам, і не якімсьці аматарам, як цяпер, а прафесіяналам, магчыма, працаваць у сталіцы, нават здымацца ў кіно, але ж змяняць кірунак шляху, бадай, позна, — думаў ён.
Побач з ім у ложку спала чарговая кандыдатка на ролю жонкі, але Цвіль у думках ужо развітваўся з ёй — занадта падатлівая, занадта стараецца дагадзіць — пэўна, і з іншымі будзе такой жа, а гэтага яму якраз і не трэба. Такіх у яго было шмат.
Калі б хто-небудзь спытаў Цвіля, як ён упершыню сутыкнуўся са сваёй будучай жонкай, ён бы наўрад ці ўспомніў. Усё пачалося і ішло да свайго завяршэння нібы ў тумане. Цвіль нават не мог дакладна аднавіць у памяці, была яго жонка цнатлівая да першай шлюбнай ночы ці не? Увогуле, ці была цнатлівай?
Апошнім часам яго крыху здзіўляла яе непрыхаванае жаданне ўзняць яго на прыступках сацыяльнай лесвіцы, што ён лічыў звычайным правінцыяльным снабізмам, а сваё магчымае ўзвышэнне — справай праблематычнай, хоць Цвіль і не думаў, што ён паставіў не на той нумар у жыцці і прайграў, і што ён — звычайны «лузер», хоць калі-нікалі жонка кідала яму ў твар гэтае слова. Так, не з намерам пакрыўдзіць.
Неўзабаве пасля вяселля Цвілю, калі ён быў дома адзін, тэлефанавала нейкая жанчына. Яна адразу сказала, быццам не належыць да кола яго знаёмых, але Цвіль пасля таго як выслухаў яе, вырашыў, што пэўна, гэта адна з тых помслівых жанчын, да якіх ён калісьці паставіўся з пагардай. Жанчына тароп-
ка паведаміла яму, што ягоная цяперашняя жонка яшчэ да знаёмства з ім была згвалчаная ў прыгараднай лесапаласе двума прыблатнёнымі, але не звярнулася ні да міліцыянтаў, ні па якую іншую дапамогу, а здолела прасачыць за імі, даведалася, дзе яны жывуць, а пасля ўжо наадварот, па сваёй ахвоце, прымусіла іх абодвух уступаць з ёй у палавую сувязь, і не аднойчы. «Ведайце, што яна за птушка», — скончыла брыдкую размову незнаёмая зласлівіца і адразу кінула слухаўку. Цвіль урэшце толькі плюнуў і хутка запамятаваў пра тую тэлефонную зайздросніцу, але аднойчы напаўжартам расказаў пра тое жонцы, і яны добра пасмяяліся разам.
Уласны дом Цвіля дастаўся яму ў спадчыну. Дом быў вялікі, драўляны, абкладзены звонку цэглай, і дзяліўся на дзве палавіны. Яшчэ больш западаючы на сваё дзівацтва, Цвіль перанёс лішнюю мэблю ў адну з палавінаў, а ў іншай пачаў ствараць нешта накшталт музея: збіраў друкаваныя матэрыялы, прысвечаныя Чэ Гевары, муляжы асабістых рэчаў Чэ, фотаздымкі.
На Цвіля пачалі звяртаць увагу на вуліцах і ў грамадскім транспарце, якім ён амаль увесь час карыстаўся. У аўтобусе, калі ён уваходзіў, некаторыя сталага веку людзі пачыналі з радасцю ўсміхацца, здаралася, птго нехта нават уставаў і саступаў яму месца.
— Гэй, Чэ! — крычалі яму праз адчыненыя вокны рабочыя, якіх вазілі на завод на працу, — калі будзе рэвалюцыя?
— Змагайцеся, таварышы! — падыгрываючы ім, крычаў у адказ Цвіль, —Patria et mouerte!1 Смерць капіталу! Рэвалюцыя будзе! Абавязкова! Яшчэ пакамісарым'
Прыкладна праз месяц пасля ўсіх гэтых падзей жонка Цвіля, у якой у сувязі з апошнімі захапленнямі і ўчынкамі мужа пачаліся непаразуменні з калегамі ў фірме, звярнулася, хоць ёй ніхто і не раіў, да гарадскога псіхіятра. Яна моўчкі, сціснуўшы вус-
1 Радзіма альбо смерць (ісп.)
ны, адсядзела ў чарзе, якая ўтварылася ў прыёмнай лекара, пасля чаго сціпла села на крэсла, і з большага расказала пра дзівацтвы мужа, дадаўшы, што яны пачалі, так бы мовіць, спакваля выходзіць за рамкі прыстойнага, і што муж не рэагуе ні на якія ўпрошванні і перакананні паводзіць сябе як усе, а працягвае і далей западаць на сваё адхіленне.
Адхіленне ваенрука Цвіля, як сцісла паведаміла яго жонка, было выяўлена ім самім не на го­лым месцы, а мела над сабой хаця і ўскосную, а ле даволі верагодную, з іншага боку нават праўдападобную на першы погляд падставу. Справа была ў тым, што ў канцы пяцідзесятых мінулага стагоддзя маці Цвіля разам са сваім мужам (а ён быў кадравым вайскоўцам) апынуліся на Кубе, дзе яны пражылі некалькі год. На выспе Свабоды яна працавала ў нейкай невялічкай дзяржаўнай краме. Гандляваць там было асабліва няма чым, працоўнае месца было хутчэй за ўсё створана штучна, як і для некаторых іншых жонак савецкіх вайскоўцаў, і калі зацяжарыла, то была скіраваная на радзіму — на­зад, за акіян. Бацька Цвіля, беларус, светлавалосы і беласкуры (урэпіце, якім іншым мог быць сялянскі хлопец, сын простых калгаснікаў, для якога армія і потым вайсковая вучэльня былі верхам жыццёвай кар’еры), а маці — русачка аднекуль з-пад Астрахані, заўсёды вясёлая, аматарка песень і ўсялякіх вечарынак і пасядзелак, але таксама светлавалосая, з бледнай, у рабацінні пяшчотнай скурай, якая не выносіла сонца і спёкі. Некалькі год таму ўжо тут, у Беларусі, яна спачатку пахавала мужапенсіянера, а потым амаль праз год сканала і сама, раптоўна захварэўшы на лейкемію. Ваенрук Цвіль шкадаваў, што менавіта цяпер не можа задаць ёй пытання, на якое акрамя яе ніхто яму адказаць не мог. Разглядаючы сябе ў люстэрку, Цвіль зноў і зноў адзначаў, што ён цёмнавалосы, з вельмі смуглявай скурай, амаль мурын, з цёмнымі вачыма, і што такога быць, на яго разумение, увогуле не павінна.
Калі б не які таямнічы выпадак. Ну, прыкладам, мог зазірнуць у тую краму, дзе працавала маці, Чэ Гевара? Вядома, мог. Маглі маладыя людзі адчуць адзін да другога раптоўны непераадольны сантымент і пачаць таемна сустракацца? Урэшце, меркаваў Цвіль, усё магло абысціся і прасцей — праз імклівае знаёмства на якім бязлюдным пляжы ці яшчэ дзе. Цвіль не раз браў аловак і падлічваў тэрміны: калі нарадзіўся бацька, маці, калі яны апынуліся на выспе Свабоды, калі маці скіравалі назад і калі, урэшце рэшт, з’явіўся ён сам. У агульным супадзенне было яўнае — вось толькі прамых доказаў ён не меў. Рабіць жа які генетычны аналіз, каб выявіць у сабе чужародныя гены, ён, вядома, не мог і нават не спадзяваўся ў будучым — гэта было надта складана і, пэўна, каштавала вялікіх грошай. Тым не менш, на падпітку, а потым і цвяроза ваенрук Цвіль не раз спрабаваў сцвярджаць, што ён сын вядомага кубінскага рэвалюцыйнага барацьбіта, паплечніка самога Фідэля, Чэ Гевары.
Расказваючы пра ўсё гэта гарадскому псіхіятру, жонка Цвіля раз-пораз быццам нясмела пыталася ў таго, што ёй рабіць, і асабліва цікавілася, як увогуле можа развівацца далей гэта, на яе погляд, двухсэнсавая сітуацыя?
— Я не наведваю аматарскія спектаклі, — падумаўшы адказаў лекар, — але нешта пра вашага мужа я чуў. Урэшце, наш горад не такі ўжо і вялікі. Можна сустрэць знаёмага і дзе-небудзь на вуліцах, і не аднойчы. Пакажыце мне яго.
— Ён не згаджаецца.
Лекар развёў рукі.
— Завочна, на жаль, не практыкую.
— Можа, хоць што параіце?
Лекар сустрэўся позіркам з маладой жанчынай, раптам спатыкнуўся на словах, урэшце зноў падумаў і нечакана ўзгадаў:
— А калі, магчыма, ён не памыляецца? Што тады?
— He, — ветліва аспрэчыла жонка Цвіля. — Гэта трызненне. I да таго ж ён занадта ўвайшоў у ролю. Яго заўважаюць на вуліцах. 3 мяне пачалі кпіць на працы.
— Што ж, — лекар працытаваў Ясперса, — «свет шызафрэніі шырокі...» Трэба быць гатовымі і да такога дыягназу. Але, вядома, у вашым выпадку не варта перабольшваць. Свет дзівацтваў таксама шырокі. Дарэчы, як у яго з сексуальнай арыентацыяй?
— Не разумею, — сказала жонка Цвіля. — Пры чым тут гэта? Урэшце, ён пакуль што не даваў падставы...
— Маё пытанне не выпадковае, — патлумачыў лекар. Ён устаў з крэсла і прайшоўся ўзад-уперад па кабінеце: мажны і знешне холадна раўнадушны. — Шмат хвароб пачынаецца менавіта з парушэнняў у гэтай, так бы мовіць інтымнай сфе­ры. А што тычыцца «арыгінала» — я маю на ўвазе баевіка рэвалюцыі Чэ Гевару, то ён, наколькі я ведаю, быў звычайны «блакітны». Ён, верагодна, усяляк заглушаў у сабе тэты цьмяны покліч — ад таго і яго псеўдасмеласць, псеўдарэвалюцыйнасць, псеўдаахвярнасць, і ў той жа час імкненне да мужчынскага кола асоб — няхай сабе і ў тарах, джун­глях, у паходных абставінах: затое там ён мог выявіць сваю падсвядомую сутнасць гея. Патлумачце гэта свайму мужу.
— Вось-вось, я ж і мяркую, — пасля паўзы ўставіла жонка Цвіля. — Калі, як вы сцвярджаеце, Чэ Ге­вара быў звычайным геем, то як мой муж мог апынуцца яго сынам? Гэта тым больш нерэальна.
Лекар спыніўся і ўважліва агледзеў наведвальнщу.
— Бісексуальнасць у шэрагу выпадкаў не выключаецца. Хоць я думаю, у вашым мае месца нязначнае праяўленне псіхозу, магчыма, анейроіднае рас­стройства, пакуль што зародкавае, можа, простае дзівацтва. Але напэўна сцвярджаць не магу: мне трэба пагаварыць з вашым мужам сам-насам. I, ве­рагодна, не адзін раз.
— Я начала размову, але ўсё дарэмна. Ён не хоча. Катэгарычна. Толькі пасмяяўся з маіх слоў.
— Назірайце, — падвынікаваў лекар. — Яго паводзіны могуць палепшыцца ў бок нормы, хоць паняцце нормы само па сабе адноснае, а могуць і пагоршыцца. Па сваім профілі я сутыкаюся з самымі рознымі адхіленнямі. Вось, напрыклад, я еду ў аўтобусе ці трамваі. Позні вечар, у салоне акрамя мяне — нікога. На прыпынку дзверы адчыняюцца і заходзіце вы, аглядаецеся і... сядаеце побач са мной, хоць навокал процьма вольных месцаў. Што я ў гэтым выпадку думаю пра вас? To-та... А та­кую жанчыну я ведаю. Іншая збірае з гарадскога асфальту чарвякоў (а пасля цёплага дажджу яны часам масава выпаўзаюць на паверхню) і вязе іх на лецішча, дзе і выпускав, бо ёй іх... шкада. Трэцяй цыганка наваражыла, што яе будучы муж прыедзе па справах да яе на працу на ўласным аўтамабілі, яны пазнаёмяцца і неўзабаве пажэняцца. I вось як толькі яна бачыць з акна кабінета чарговага «прынца» на машыне, то адразу выбягае і кідаецца да яго з абдымкамі. Чацвёрты накладае на сябе нешта кшталту епітым’і і паўзе на жываце да царквы некалькі кіламетраў, хоць мог бы лёгка дайсці туды пехам. А вось вам прыклад, калі мяжа паміж дзівацтвам і хваробай сцёртая, і паталогія вылазіць на паверхню. Год таму адзін мой пацыент мусіў сцвярджаць, што валодае таямніцай левітацыі, і на гэта доўга ніхто не звяртаў увагі, пакуль ён не вырашыў вучыць лётаць у паветры іншых. Пачаў жа чамусьці не з сябе, а з трохгадовага сына, якога выпусціў з рук з балкона дзевятага паверха. Можа вы памятаеце гэты выпадак? Пра яго пісалі ў газетах. Прымусіць падобных хворых лекавацца мы цяпер, пакуль у іх не ўсплыла яўная паталогія, не маем права, акрамя тых, хто стварае прямую сацыяльную небяспеку. Так што аніякай іншай дапамогі я вам аказаць не ў стане. Тым больш, што ваш муж, магчыма, абсалютна адэкватная асоба.
Праўда, тут ёсць адзін нюанс: вы, часам, не ведаеце, чаму ён калісьці пакінуў вайсковую вучэльню? У чым прычына? Можа, яго адлічылі. Можа, здарылася што іншае. Часам звесткі пра такія, быццам нязначныя на знешні погляд учынкі ў мінулым, бываюць вельмі важныя.
— Я, я... не ведаю, — з робленай здзіўленасцю адказала жонка Цвіля. — Ён неяк абыходзіў гэта. А я не цікавілася.
— Вось і пацікаўцеся, — параіў лекар.
Ён раптам злавіў сябе на пачуцці нейкай незавершанасці і падсвядомай трывогі, а таксама на дум­цы, што яго размова з гэтай жанчынай завяршылася нічым. Да таго ж гаварыў у большасці ён сам. Навошта яна прыходзіла? Што схавана ў яе акуратнай галоўцы?
Жонка Цвіля ішла дадому. Вусны яе маленькага рота былі сціснутыя, твар паглыблены ў сябе. Ніхто ў тэты момант не мог ведаць, пра што яна думала, тым больш яе муж. Але калі б ён пра гэта неяк і ўведаў, то ўся яго ўпэўненасць, магчыма, выпарылася б з яго, як выпарваецца вар з каструлі над агнём. Але ён не ведаў.
А * *
Федэрыка і Альберта — два кубінцы — з’явіліся ў горадзе напрыканцы лета. Ніхто дакладна не мог вытлумачыць іх раптоўную прысутнасць, але мно­гая ведалі, што яна наўпрост звязана з ваенізаваным заводам, прадукцыяй якога, пэўна, цікавіліся ў далёкай заморскай краіне. Кубінцаў часова пасялілі ў гасцініцы за горадам, але яны пачалі часта апынацца на гарадскіх вуліцах, іх бачылі вечарамі ў адным з мясцовых рэстаранаў і даволі часта ў кавярні. Старэйшы з іх — Альберта — быў гадоў трыццаці, афрыканскага тыпу, амаль што чарнаскуры, жвавы, як ртуць, а другі — Федэрыка — год
на пяць маладзейшы, вышэйшы ростам і з выгляду мулат. Абодвум паказалі гарадскія славутасці, звазілі па заводах і, напаследак, на аматарскі спек­такль, у якім ваенрук і ў вольны час акцёр-аматар Цвіль выконваў ролю Чэ Гевары. Кубінцам патлумачылі, што Цвіль іграе без грыму, што стварыў му­зей Гевары, а яго бацька і маці калісьці працавалі на Кубе, і нават намякнулі, што магчымае яго падабенства да героя рэвалюцыі невыпадковае. Кубінцы згодна паківалі галовамі, яны дрэнна валодалі мовай і не надалі асаблівага значэння таму, што пачулі, але калі праз нейкі час выпадкова сутыкнуліся з Цвілем на вуліцы, то не маглі схаваць здзіўлення: насустрач ім ішоў сапраўдны клон Чэ, менавіта такі, якім пастаянна бачылі Гевару на шматлікіх фотаздымках, плакатах і ў кінахроніцы.
Кубінцы пасунуліся насустрач і пачалі ціснуць Цвілю руку, успомнілі раптам і пра спектакль.
— Si, si, amamos a Gevara!1 — паўтаралі яны быццам горача і ляпалі Цвіля па спіне і плячах.
Цвіль, які да гэтага часу ўжываючыся ў ролю, паспеў вывучыць каля ста іспанскіх слоў і некалькі выразаў, сарамяжліва, але з энтузіязмам падтрымаў іх.
— Companeros! —узнёсла гаварыў ён. —Socialismo о muerte!2
Цвіль запрасіў Альберта і Федэрыка да сябе дамоў.
Кубінцы патлумачылі яму, што цяпер мусяць ісці па неадкладнай справе, але ўжо заўтра абавязкова прымуць яго запрашэнне і наведаюцца ў госці.
— Si, si, — казаў Цвіль, адшукваючы ў кішэні асадку, каб запісаць ім адрас.
Назаўтра ўвечары Федэрыка і Альберта пастукаліся ў дзверы. Цвіль, які быў не зусім упэўнены ў тым, што яны прыйдуць, абрадаваўся.
Пазнаёміліся. Жонку Цвіля звалі Лілія. Кубінцы ўважліва агледзелі створаны гаспадаром му-
1 Так, так, мы любім Гевару! — (ісп.)
2 Таварышы! Сацыялізм альбо смерць! (ісп.)
зей, ухвалілі і без цырымоній паселі за стол, на якім жонка Цвіля ўжо падрыхтавала ежу і гарэлку. Гутарка, спачатку сумбурная і крыху нервовая праз несупадзенне моў, паступова, з кожнай выпітай чаркай, выроўнівалася. Гаспадыня таксама вы­шла некалькі чарак, агеньчык у яе вачах разгараўся, што міжволі адчулі і госці, акрамя самога Цвіля. Звычайна той хутка п’янеў, што адбылося і на тэты раз. Хістаючыся, ён пайшоў у свой пакойчык і адразу вярнуўся з малакаліберным карабінам у руках. Некалькі такіх самых карабінаў захоўваліся ў школьных сейфах, а адзін Цвіль, як ваенрук, забраў і трымаў дома.
— Viva la Revolucion!1 — закрычаў ён, узнімаючы зброю над галавой.
Кубінцы падтрымалі яго гучнымі воклічамі і ўзнятымі кулакамі, але, між тым, спрытна адабралі карабін і зноў прымусілі гаспадара сесці.
Ваенрук Цвіль выпіў яшчэ адну чарку, нахіліўся галавой на рукі і раптам заснуў за стал ом.
Кубінцы памкнуліся было перанесці яго на канапу, але жонка Цвіля спыніла іх намаганні, збольшага патлумачыўшы, што спаць яму і так зручна, а калі ён працверазее, то знойдзе сабе месца і сам.
Яна кінула позірк на абодвух мужчын, потым кранула Альберта за руку і прапанавала яму агледзець іншую палавіну дома. Той згадзіўся, і дзверы за імі зачыніліся. Федэрыка перасеў на канапу і пачаў разглядаць гаспадара, які спаў.
На другой палавіне жонка Цвіля няўважліва на­казала Альберта нешта не зусім істотнае, але неўзабаве змоўкнула і, павярнуўшыся да таго амаль усутыч, млява зірнула яму ў твар. Рука яе дакранулася да яго грудзей, а пальцы раптам пачалі расшпільваць гузікі на кашулі.
Альберта не адразу зразумеў, і знерухомеў у нерашучасці. «Si, si, — урэшце нізкім, як у коткі, голасам сказала яна ўхвальна і зусім дала волю ру-
1 Няхай жыве рэвалюцыя! (ісп.)
кам. Той падхапіў яе і пацягнуў на ложак. Моўчкі яны накінуліся адно на ад но. Каб гучна не закрычаць, жонка Цвіля прыкусіла вугал подушкі і толькі стагнала, ашчаперыўшы мужчыну нагамі.
Праз колькі часу Альберта прыадчыніў дзверы, высунуў голаў, агледзеўся, выйшаў да свайго сябра Федэрыка і, зашпільваючы штаны, кіўнуў галавой у бок дзвярэй і сказаў:
— О, que puta!1
Ваенрук Цвіль па-ранейшаму спаў за сталом у крэсле і склаўшы над галавой рукі.
— I porqe tu te tardas? — прамармытаў між тым Альберта і тыцнуў пальцам у бок дзвярэй. — Aqelante! Passa! Ella espera!2
Федэрыка спачатку не зразумеў, а потым толькі ўміхнуўся і моўчкі знік за дзвярыма, але хутка выслізнуў назад і сказаў сябру:
— Cono! Ella quere con los dos huntos.3
Альберта азірнуўся на гаспадара, які па-раней­шаму спаў, і знік за дзвярыма разам з сябрам. Неўзабаве адтуль зноў пачуліся стогны і ўскрыкі.
* * *
Ваенрук Цвіль прачнуўся раптоўна, як іншым ра­зам прачынаюцца многія з тых, хто не звыкся з вялікімі дозамі алкаголю. Ён сядзеў за сталом адзін, у галаве тонка звінела, аддаючыся ў вушах, а ў роце было поўна сліны. Нечаканы ўскрык за дзвярыма, які перамежаваўся стогнамі, канчаткова яго абудзіў. Па голасе ён адразу зразумеў, што крычала Лілія, яго жонка. А паколькі кубінцаў за сталом не было, то выснова напрошвалася імгненна. Цвіль ускочыў на ногі і мусіў ужо кінуцца ў суседні пакой, але позірк яго, амаль падсвядома, знайшоў тое, што яму было
1 О, якая шлюха! (ісп.)
2 Ну, што ты марудзіш? Наперад! Яна чакае (ісп.)
3 Д’ябла! Яна хоча, каб мы ўдвух. (ісп.)
і трэба: руля адабранага ў яго раней карабіна выторквалася з-пад каналы, куды зброю схавалі госці, але няўдала. Цвіль выхапіў карабін, таргануў затвор і, упэўніваючыся на хаду, што карабін зараджаны, на­гой выбіў дзверы і ўваліўся ў пакой. Хоць там было амаль цёмна, ад святла за сваёй спіной ён адразу ўбачыў выгнутую як сакавіцкая котка жонку і двух кубінцаў над ёй, і маланкавае падазрэнне, якое ўзнікла ў ім паўхвіліны назад, ператварылася ва ўпэўненасць, што над жонкай здзяйснялі гвалт.
— Лілія! — роспачна крыкнуў ён, не марудзячы нацэліў рулю і адразу націснуў курок. — Вось вам, выблядкі!
Грымнуў стрэл, але ў ліхаманцы і таму што быў не зусім цвярозы, ён зрабіў промах. Федэрыка, а Цвіль цэліў у яго, ускочыў на ногі і закрычаў нешта па-свойму, засланяючыся, як малы, рукой, але старэйшы з іх, Альберта, пэўна, быў больш спрытны і спрактыкаваны, бо яму хапіла тых двух-трох секунд, пакуль Цвіль перазараджаў карабін, каб выхапіць нож і кінуцца на гаспадара. Нож быў кнопачны, такія раскрываюцца імгненна, кубінцы скрозь носяць іх у кішэнях, і лязо ўвайшло Цвілю ў грудзі, пад сэрца — той паспеў толькі выдыхнуць паветра і адразу асунуўся на падлогу. 3 роту ў яго паказалася крыху крыві, карабін выпаў з рук і бразнуўся на падлогу.
Ваенрук Цвіль ляжаў мёртвы. Моцна ўзнерваваныя кубінцы замітусіліся, ліхаманкава перакідваючыся паміж сабой словамі. Відавочна, яны цьмяна ўяўлялі, што ім рабіць далей.
Спакойнай з іх усіх аказалася толькі жонка Цвіля. Яна моўчкі і хутка апранулася, паказала Федэ­рыка і Альберта, каб пачакалі і, укленчыўшы, памацала мужу пульс. Упэўніўшыся, што той не жывы, яна сцягнула з ложка покрыўку і загадала закатаць у яе цела мужа. Кубінцы пад парад каваліся.
Неўзабаве, перавязанае вяроўкамі, захутанае ў тканіну, яно нагадвала кокан. Федэрыка выцер анучай кроў.
— Bien1,— сказала на гэта гаспадыня, i начала тлумачыць гасцям, што патрэбна машина ці яшчэ які транспарт альбо проста драбінкі, каб вывезці труп ад дома і закапаць. Дарэчы, як мага глыбей.
Кубінцы на ўсё згаджаліся. Альберта знакамі, перамяжуючы ix словам! на іспанскай, паказаў гаспадыні, што яны пойдуць, каб знайсці машыну, але тая затрымала ля сябе Федэрыка, і Альберта згодна кіўнуў на гэта галавой і пайшоў адзін.
Як толькі ён знік, жонка Цвіля начала супакойваць узнерваванага Федэрыка, пагладжваючы таго рукой, і рухі яе рукі, а потым і абедзвюх набывалі ўсё больш адмысловае адценне. Урэшце яна расшпіліла яму дзягу, але ў Федэрыка, якога білі нервовыя дрыжыкі, нічога не атрымлівалася, і яна пакінула яго ў спакоі.
Была ўжо глыбокая ноч. Яны стаміліся чакаць, часам кубінец зусім губляў над сабой кантроль, але праз гадзіны паўтары вярнуўся Альберта і патлумачыў як мог гаспадыні, што ўгнаў нечы пікап, які стаіць цяпер непадалёку ад дома.
Цела ваенрука Цвіля вынеслі вонкі, Альберта сеў за руль, побач з ім Федэрыка, і пікап растварыўся ў цемры.
± я
Жонка Цвіля па імені Лілія больш ніколі не бачыла забойцаў свайго мужа. Праз некалькі дзён кубінцы, тэрмін знаходжання якіх на ваенным заводзе і ў краіне падышоў да завяршэння, адразу з’ехалі. А яшчэ праз дзень яна пайшла ў міліцэйскі пастарунак свайго раёна, дзе зрабіла заяву пра знікненне мужа. У ёй жонка Цвіля патлумачыла, што апошнім часам яе муж паводзіў сябе неадэкватна, не аднойчы выказваў жаданне сысці з дому і быццам рыхтаваць недзе нейкую рэвалюцыю, пра
1 Добра (ісп.)
што яна нікому не расказвала, але звярталася да гарадскога псіхіятра, каб той агледзеў мужа, які ўжо паспеў праславіцца ў горадзе сваімі дзівацтвамі, у прыватнасці, пастаянна індэнтыфікуючы сябе са славутым Чэ Геварам.
Справа аб знікненні ваенрука Цвіля так і засталася вісець «глушаком». Урэшце, пра яе хутка запамятавалі: ці мала ўвогуле знікае людзей? Псіхіятр пацвердзіў яе словы часткова, маўляў, самога Цвіля ён не назіраў, каб паставіць дыягназ, але жанчына сапраўды звярталася да яго па дапамогу.
Суседзі і знаёмыя штодня бачылі Лілію Цвіль — як яна ішла на працу, а потым вярталася дадому: танклявая, у цёмных акулярах — на выгляд сарамлівая нібы вучаніца, маленькі рот заўсёды сціснуты, галава паніклая. Блізкіх сябровак у яе не было. Ніхто ніколі не ведаў, пра што яна думае. Калегі па працы спачувалі ёй. «Муж, такі дзівак, крыху не ў сабе, пайшоў ад яе, — гаварылі яны. — Бед­ная жанчына».
Спектакль, у якім акцёр-аматар Цвіль іграў Чэ Гевару спачатку адклалі, каб знайсці знікламу за­мену, а потым і ўвогуле адмянілі — тэма рэвалюцыі паступова апыналася ў зацені.
Вельмі смачная рыба фугу
Фізіялагічны раствор з хуткасцю прыкладна тры кроплі ў дзве секунды бязгучна сцякаў з кропельніцы па празрыстай пластыкавай трубачцы і ўліваўся ў вену на локцевым згібе. У палаце бальніцы хуткай дапамогі разам з ім было чацвёра хво­рых. Была раніца, час абходу. У калідоры бразгалі посудам. Чуліся чыесьці галасы, у дзверы часта заглядвалі санітаркі. Якраз у тэты момант маладая доктарка ўвайшла ў палату.
I тады адразу нешта навокал змянілася, быццам адбылося не больш не менш, як сашэсце свяшчэннага агню, сэрца яго на нейкі момант спынілася, і яго нават кінула ў гарачыню, бо ён адразу зразумеў, што гэта жанчына і ёсць тая самая, якую ён шукаў. Кожны чалавек шукае сваё. Адны знаходзяць (іх, пэўна, меншасць), другія (якіх большасць) так і жывуць, не асэнсоўваючы сваёй абдзеленасці і набываючы комплексы. Дык вось, гэта і была яго жан­чына. На ўсё жыццё.
Доктарка прысела на зэдлік і пачала мераць ціск хвораму каля самых дзвярэй. Гэта быў звычайны рабацяга, цягавіты і цярплівы, як жывёла. Ноччу ён моцна хроп. Урэшце, храплі ўсе. Магчыма, і ён таксама.
Яна загаварыла. Голас у яе быў нізкага тэмбру, спакойны, словы ветлівыя, без лішніх эмоцый. Ён услухоўваўся ў рытм яе невялічкай лекарскай прамовы, не ўспрымаючы сэнсу. У доктаркі быў асімет-
рычны твар з вострым, крыху зрэзаным падбародкам, цёмныя валасы пад белай шапачкай проста зачасаныя назад і забраныя ў вузел. Hori прыгожыя, праўда, крыху крываватыя, невялікія грудзі. Так, яна не была прыгажуняй. На прыгажунь ён і не надта западаў: іх штодня можна сустрэць на вуліцы. I не адну. А вось такую — не часта. На выгляд ёй было гадоў дваццаць пяць. Можа, болып.
Ён чакаў. Вольнай рукой адразу пасунуў зэдлік, каб яна магла сесці побач, ледзь не перакуліў кропельніцу.
Урэшце яна скончыла слухаць бязладныя скаргі рабацягі, сказала яму нешта звыкла абнадзейвальнае, падышла да яго ложка, а потым села насупраць і зазірнула ў яго картку.
— Вы Ліс? Арцём Алегавіч?
— Так, гэта я, — хутка і па-армейску адказаў ён.
— Як сябе адчуваеце? На ваш погляд, вы цяпер у парадку?
— Вам меркаваць.
Яна зрабіла паўзу і зірнула яму ў твар, сустрэлася позіркам. Вочы ў яе былі зусім зялёныя з ледзь улоўнай стомленасцю і тугой у зрэнках.
— Вас прывезлі ў непрытомнасці. Суткі вы былі ў рэанімацыі, а цяпер вы тут. Я ваш лечачы ўрач.
— А магу я даведацца ваша імя?
— Можаце, — яна крыху памарудзіла. — Мяне зваць Вера Антонаўна.
«Значыць, Вера, — падумаў ён. — Вось яно як».
— Што з вамі здарылася? — спытала яна. — Вас учора ледзь адкачалі. Вы малады і толькі таму ачунялі так хутка. У вас атручэнне невядомага паходжання. Мне трэба ведаць, што вы ўжывалі напярэдадні. Алкаголь? Можа, што з’елі?
— Я скажу вам праўду, — хворы Арцём Ліс правёў вольнай рукой па коратка стрыжанай галаве, — я вячэраў рыбінай фугу.
Ён думаў, што яна здзівіцца, пачне распытваць, але гэтага не адбылося.
— Дык вы аматар экстрыму? — спытала яна.
— Не, — ён спрабаваў жартаваць, — проста я вельмі люблю рыбу фугу. Пяшчотна і аддана.
Доктарка паціснула плячыма, усміхнулася — больш з ветлівасці, моўчкі памерала яму ціск, зага­дала паказаць язык і горла. Потым устала з зэдліка і перасунула яго да іншага хворага за яго спінай.
На імгненне ён пакрыўдзіўся. Магла б спытаць больш падрабязна. Чаму і як. Ён бы расказаў. Усю праўду, і нават больш.
* * *
3 аднакласнікам Ігарам Кушнерам мастак Арцём Ліс сутыкнуўся выпадкова. Кушнер быў стыльна, хоць і некалькі рызыкоўна прыкінуты, з залатым ланцугом на шыі, трымаўся ўпэўнена. Ён спытаў Арцёма Ліса, чым той займаецца, а пра сябе прама сказаў, што пайшоў у крымінал. «Дарэчы, — раптам прапанаваў ён, — чаму б табе не намаляваць да дня нараджэння партрэт маёй жонкі: у яе якраз круглая дата?» — «Згода, — падумаўшы адказаў яму мастак Ліс. — Дамовімся ў дэталях пас ля.» — «Вось і добра, — ажывіўся Кушнер. — Тады не пасля, а зараз у рэстарацыю, я частую. Там і пра ганарар пагаворым».
Мастак Арцём Ліс нерашуча прапанаваў кафэ паблізу, але Кушнер на гэта сказаў «не гані мутняк», спыніў таксі і павёз яго ў «Чорны ветразь» — самы прэстыжны рэстаран у сталіцы.
«Дарэчы, ты не супраць, каб «фугануцца»? — спытаў Кушнер, калі яны селі за столік. — Ты рыбу фугу калі-небудзь спрабаваў?» Ліс на тое адказаў, што не, нават не ўяўляе сабе, што гэта такое, але быццам нешта пра яе чуў. Японскі далікатэс.
«Фугу, апошні піск сталічнай гастранамічнай моды, можна заказаць толькі тут, у «Чорным ветразі», — патлумачыў Кушнер. — Справа ў тым,
што фугу неверагодна атрутная. Тэтрадатаксін, які ўтрымлівае яе пячонка, ікра, вочы і скура, у дваццаць пяць разоў мацнейшы за курарэ. Проціяддзя не існуе. Але ўсе неатрутныя часткі рыбіны маюць неверагодную лекавую сілу. Куды там акулавым плаўнікам ці рогу насарога, ха-ха... Вядома, у рыбіне застаецца нейкая колькасць атруты, якая выклікае «прыход», як ад наркотыка, урэпще тут усё залежыць ад кухара: як ён валодае таямніцай дазіроўкі, атрымліваецца, ну, нешта накшталт рускай рулеткі. Але, калі не пашанцуе, можна, так бы мовіць, і «зажмурыцца». Дык што — замаўляем? — спытаў у канцы свайго тлумачэння Кушнер. — Ці слабо?»
* * *
Доктарка між тым агледзела апошняга хворага з іх палаты і пайшла да дзвярэй. Раптам яму ста­ла непамысна.
— Калі мяне выпішуць, Вера Антонаўна? — спытаў ён ёй у спіну.
— Вельмі хутка. Думаю, у вас ужо ўсё стабілізавалася.
— Не, — заспяшаўся ён, — мне ўсё яшчэ не па сабе. Я хачу пабыць тут. Тым болып што мае родныя жывуць у іншым горадзе, а я адзін, і мяне ніхто не чакае.
— Дзіўнае жаданне, — доктарка Вера на секун­ду спынілася ў дзвярах. — Але ж у нас бальніца, дзе не падаюць рыбу фугу.
«Вось і прыхаваны кпін, — падумаў ён. — Калі б яна яшчэ ўведала, што порцыя той фугу каштуе дзвесце пяцьдзесят долараў — столькі, колькі, пэўна, яна атрымлівае тут за месяц, то магла б сказаць нешта іншае. Больш здзеклівае. А можа, яна ведае?»
Кропельніцу аднеслі, ён схадзіў разам з усімі ў сталовую і паснедаў, а потым стаў шпацыраваць па калідоры, спадзеючыся напаткаць доктарку Веру.
Проста, каб пабачыць. Але яна не з’яўлялася. Зайсці ж у ардынатарскую без прычыны ён не рашыўся і таму зноў пайшоў у палату і лёг на ложак.
К абеду ў палату шумна ўваліўся Кушнер.
— Ну што, чудзіла? — спытаў ён, кідаючы на тумбачку пакет з апельсінамі і пачак соку ў папяровай упакоўцы. — Канчай парыцца тут, на шконцы. Трэба партрэт маляваць, а потым мы з табой яшчэ разок накацім у «Ветразь». Фуганёмся. У першы раз яно заўсёды не ў кайф. Мне дык перабор не страшны, а табе вось не ў масць пайшло. А мог бы і ласты склеіць. Ну нічога, не апух жа, ха-ха...
— Ды пайшоў ты... — сказаў Арцём Ліс.
— О-о, малаток, бачу, што ачуняў.
I Кушнер намерыўся быў сесці на зэдлік, а ле ў яго зазваніў мабільнік, і ён, перакінуўшыся з невядомым абанентам некалькімі фразамі з добрым дамешкам расейскай «фені», стаў адразу развітвацца. «Твой пеленг у мяне ёсць, — сказаў ён Лісу. — Так што хутка пабачымся».
— Дзякуй табе! — вырвалася ў таго.
— Гэта яшчэ за што? — ужо ў дзвярах здзівіўся Кушнер, але адказу чакаць не стаў і знік гэтак жа імкліва, як і з’явіўся.
«За тое, што менавіта тут, у бальніцы, я, каб не сурочыць, знайшоў сваю жанчыну», — падумаў мас­так Арцём Ліс.
л * *
Але знайсці каханне — гэта не значыць адразу яго атрымаць у гатовым выглядзе. Доктарка Вера нічым не адрознівала мастака Арцёма Ліса ад іншых хворых, нягледзячы на тое, што ён некалькі разоў на дзень трапляўся ёй на вочы і кожны раз імкнуўся з ёй загаварыць.
— Я заўтра вас выпісваю, — урэшце абвясціла яна яму. — Калі ж вы не задаволены нашым ля-
чэннем, то, як чалавек заможны, здолееце працягнуць яго за плату. У іншым месцы.
— Я не заможны, — запярэчыў Арцём Ліс. — Я ўсяго толькі мастак. Не признаны нават афщыйна.
— Але ж рыба фугу, якую вы так любіце, каштуе, як я даведалася, вялікіх грошай.
— Так, — сказаў ён. — Але ў «Чорным ветразі» я апынуўся выпадкова. А рыбу фугу я цяпер люблю яшчэ больш, бо дзякуючы ёй сустрэўся з вамі.
Яна не адрэагавала. Толькі зірнула неўразумела, павярнулася і знікла ў ардынатарскай.
Яго намаганні ў той апошні дзень усё-такі далі нейкі плён. Падпільнаваўшы яе ў канцы змены, ён убачыў, як доктарка Вера крочьщь да выхаду, апранутая ўжо для вуліцы ў простую сукенку і строгі пінжак цёмназялёнага колеру. Цёмна-каштанавыя валасы вольна абрамлялі яе асіметрычна-птушыны твар. «Усё-такі, калі ў чалавеку ёсць парода, яе не выведзеш нічым і аніяк не схаваеш», — падумаў Арцём Ліс. Увачавідкі — гэта была яго жанчына, яго каханне.
Падкупленая кушнераўскімі апельсінамі санітарка Ніна, якую ўдалося разгаварыць, паведаміла яму, што доктарка Вера ў іх аддзяленні лепшы ўрач, што яна нядаўна замужам, і што муж у яе, па чутках, значна старэйшы па ўзросце, генерал-маёр, вось толькі генерал-маёр чаго — яна не ведае.
«А хоць бы і таго, — падумаў на гэта мастак Ар­цём Ліс, — я ад яе не адступлюся нягледзячы ні на што.»
«А жывуць яны, дакладней яна, не сказаць каб шчасліва, — падагульніла санітарка, — гэта адразу адчуваецца, і тут, у калектыве, паміж жанчын мала што схаваеш.»
Апошняя заўвага прастадушнай Ніны адразу не толькі надала яму пэўнай надзеі, а і ўвагнала ледзь не ў эйфарыю. Да пятніцы яму заставалася двое сутак, і — якое шчасце — у доктаркі Веры па графіку, які ён даследаваў у калідоры на сцяне, якраз з чацвярга было начное дзяжурства.
ЛЛЛ
У чацвер к вечару мастак Арцём Ліс ляжаў у па­лаце на сваім ложку, але не спаў, а чуйна прыслухоўваўся да гукаў у калідоры. Там было адносна ціха, і ён у думках пажадаў, каб тэрмінова не прывезлі якога хворага — тады б дзяжурная доктарка была занятая, лічы, усю ноч. За акном палаты, на вуліцы, аднастайна шумелі рухавікі машын. Адзін з яго суседзяў хроп, два іншыя нешта вяла абмяркоўвалі — ён не ўнікаў.
Урэшце ён узняўся з ложка і скіраваў у бок ардынатарскай. Доктарка Вера сядзела за сталом адна і не­шта пісала. Мастак Арцём Ліс набраў у грудзі паветра і пачаў гаварыць. Ён сказаў, што закахаўся адразу, што не вар’ят, а рашэнне яго быць заўсёды побач з ёй непарушнае і адзінае, што ён просіць, — прыняць яго словы ўсур’ёз. Нават больш чым усур’ёз.
Ён убачыў, як доктарка Вера ўспыхнула і пачырванела.
— Але ж вы атакуеце мяне так, быццам інтэрпрэтуеце нейкі варыянт бунінскага «сонечнага ўдару», — сказала яна. — А вы ведаеце, што я замужам? I вы сур’ёзна разлічваеце на імгненную згоду? А што вы пра мяне падумаеце праз месяц, другі, калі я даверуся вам? Што я — экзальтаваная дурнічка? Дарэчы, муж добра ставіцца да мяне, я маю ўсё, што захачу.
— Гэта не зусім тое.
— А што — зусім?
— Каханне. На ўсё жыццё. Я ведаю пра такія пары. Яны існуюць.
— Вы адцягваеце мяне ад работы. Гвалтам.
— Але ж я вам спадабаўся хоць крыху? — задаў недарэчнае пытанне мастак Арцём Ліс.
Паўза цягнулася доўга, яму здалося, што бясконца.
— Так, — нечакана шчыра сказала яна. — Вы выклікалі ў мяне прыязнасць, як толькі я вас уба-
чыла. Вы высокі, дужы, у вас адкрыты твар. Вы на­гадал! мне бацьку, якога я запомніла з маленства. Ён памёр заўчасна. Але ўсё гэта нічога не зменіць, і я не ведаю таго нечага, якое магло б гэта змяніць.
«Затое я ведаю», — мільганула ў яго галаве. Назаўтра была пятніца, і яго выпісалі.
* * *
К абеду мастак Арцём Ліс прыехаў дамоў, у сваю аднапакаёўку, прыняў душ і апрануўся адпаведна: цёмны касцюм, светлая кашуля і галыптук якраз знайшліся ў яго сціплым гардэробе, Забраў усю гатоўку, якую знайшоў.
У «Чорным ветразі» да вячэрняга наплыву заўсёднікаў яшчэ заставаўся час, і яму знайшлося месца. Ён заказаў суп і закуску з рыбы фугу, а таксама паўбутэлькі белага сухога віна.
— Фугу сёння абмежавана і толькі на заказ, — ветліва папярэдзіў яго афіцыянт.
— Плачу ўдвая. Ён выцягнуў з партаманета і паклаў на стол тры паперкі.
Афіцыянт кіўнуў і забраў грошы. Неўзабаве ён з’явіўся зноў, прынёс віно, папрасіў крыху пачакаць і ўрэшце выставіў на столік яго заказ.
Адчуванне наступіла праз нейкі час і зноў было пагрозліва здзіўляльным. Спачатку ў яго пайшлі па спіне мурашкі, потым адняліся ногі, усё было як ра­ней, калі ён вячэраў тут з Кушнерам, потым ён перастаў адчуваць левую руку і тады правай таропка напісаў на сурвэтцы адрас бальніцы хуткай дапамогі і прозвішча ўрача. Сурвэтку ён сунуў у нагруд­ную кішэню пінжака, каб яе ўбачылі адразу.
Потым у яго аднялася і правая рука, затым сківіцы. Рухаліся толькі вочы. Ён ведаў, што ўсё павінна ажываць у зваротным парадку. Калі пашанцуе. А мажліва — і не. Лепш, каб было дзесьці пасярэдзіне.
цацка ад творцы
1
адзін чалавек па імені дойлідаў глядзеў увечары тэленавіны. напрыканцы ў тэленавінах паведамілі пра тое, што да зямлі набліжаецца камета, якую можна ўжо назіраць не толькі ўвечары, а і днём — у паўночна-заходняй частцы неба, у каментары гаварылі і пра тое, што чарговы раз гэтая камета наблізіцца да зямлі праз сотні гадоў, у наступным тысячагоддзі. потым было бліц-інтэрв’ю з вядомым астрафізікам, які запэўніў, што камета не нясе небяспекі. — справа ў тым, — тлумачыў астрафізік, — што на перыферыі зоны гравітацыйнага ўплыву сонца існуе так званае воблака оарта, якое налічвае семсот дзесяць камет, якія не з’яўляюцца прадметамі з іншых светаў, а ўласцівыя толькі нашай сонечнай сістэме.
гэта, — з’іранізіраваў вучоны, — своеасаблівыя цацкі ад творцы для яго любімай малпачкі. а ідэя таго, што наш свет створаны штучна, становіцца ў апошні час прэвалюючай. тут, не пазбаўлены пачуцця гумару навуковец крыху адхіліўся. — калі жыццё — бясконцы харчовы ланцуг, — сказаў ён, — то і канечны яго вынік — чалавек — таксама можа быць не вянцом сусвету, а звычайнай адзінкай спажывання. ну, прыкладам, чарвяк есць арганіку, бактэрыяў, чарвяка — рыба, рыбу — чалавек. а калі ўлічыць, што кожны з нас, як даказана, выпрамень-
вае энергіі на адзінку масы больш за сонца, то паўстае пытанне: магчыма, спажываюць і нас? хто карыстаецца нашай энергіяй? — можа, мы для таго і патрэбныя творцу? — вось пытанне. можа, у нас тут гадавальнік накшталт дзіцячага садка велічынёй з усю зямлю, і таму сюды з неба закідваюцца часам касмічныя цацкі? самае цікавае тое, — дадаў астрафізік, — што кожная з такіх нябесных цацак абсалютна індывідуальная, і нават найболып паспяховы іх даследчык, амерыканскі астраном фрэд лоўрэнс уіпл неяк назваў іх самымі вялікімі маленькімі падманшчыкамі ў сонечнай сістэме.
пасля чаго немаведама чаму — можа ў мэтах супрацьпастаўлення поглядаў — далі сказаць прапаведніку малавядомай рэлігійнай секты, дойлідаў нават не паспеў запомніць як тая секта называлася. прапаведнік — мужчына сярэдняга веку, апрануты дастаткова дэмакратычна: у шэры пінжак, над якім была светлая кашуля і цёмны гальштук, з даволі ардынарным тварам, на якім толькі і выдзяляліся што вочы — вар’яцка-пранізлівыя і неспакойныя — сцвярджаў, гледзячы ў аб’ектыў камеры, пра тое, што камета, якая ў чарговы раз набліжаецца да зямлі, не што іншае, як касмічны карабель, які раз-пораз наведвае нашу сонечную сістэму з адмысловымі мэтамі. мэты тыя нікому невядомыя, але ёсць меркаванне, што карабель не можа з’яўляцца проста так. хутчэй наадварот.
чалавек па прозвішчы дойлідаў — а ён працаваў у муниципальная установе — тым жа вечарам выйшаў на балкон сваёй кватэры. на самым краі небасхілу ён сапраўды ўбачыў камету. яна нерухома стаяла ў небе, пакідаючы за сабой даўгі серабрысты след. — набліжаецца, — думаў дойлідаў, — і праз некалькі дзён, пэўна, будзе акурат над горадам. чалавек па імені дойлідаў успомніў, што мае ва ўласнай гаспадарцы вайсковы дванаццатыкратны бінокль. ён пайшоў і знайшоў яго на антрэсолях. дойлідаў вярнуўся на балкон, прыстасаваў бінокль
да вачэй, падкруціў рычажок настройкі і пашукаў у адпаведным кірунку. неўзабаве ў вочы яму ўдарыў яркі бліскучы сноп, за якім цягнуўся доўгі серабрысты шлейф, як ён пачуў у хроніцы — з пылу і газаў, якія адкідваліся назад, у супрацьлеглы ад руху каметы бок, сонечным ветрам.
уражаны пабачаным, дойлідаў прастаяў на халодным балконе працяглы час, пакуль рукі яго не пачалі прыкметна дрыжэць і бліскучы шар каме­ты часта выпадаць з аб’ектываў акуляраў бінокля. да таго ж унізе на вуліцы, а дойлідаў жыў у кватэры на дзевятым паверсе, пачаўся звыклы гармідар: сігналілі машыны, лаяліся нейкія людзі. тут часта круціліся прыблатнёныя і гулякі, бо на рагу вуліцы месцілася рэстарацыя.
дойлідаў вярнуўся ў кватэру, у якой рассеяна гаварыў аб нечым з сям’ёй: жонкай і сынам, потым ён з’еў на вячэру кашу і выпіў шклянку гарбаты. ён адчуваў якісьці дыскамфорт і чамусьці нудзіўся. у сваім закутку, дзе акрамя ложка, крэсла і стала нічога не было, чалавек па прозвішчы дойлідаў пачаў хадзіць. некалькі крокаў уздоўж ложка і столькі ж назад, по­тым ён наблізіўся да люстэрка над сталом і, як гэта часта рабіў, пачаў узірацца ў свой твар. твар быў звычайны: нос прамы, валасы рэдкія, русыя, вочы шэрыя, лоб нізкі і шырокі. дойлідаў прылёг на ложак і ўключыў прымач на палічцы над галавой. ён пра­цяглы час слухаў навіны, якія перабіваліся музыкай, але раптам задрамаў. а потым заснуў.
2
наступным днём дойлідаў пайшоў на працу, дзе выканаў некалькі даручэнняў і вывучаў старую гаспадарчую справу, у пакоі завіхаліся яшчэ двое супрацоўнікаў: мажная жанчына гадоў трыццаці пяці і малады стажор. па абедзе дойлідаў паеў у кафэ насупраць і колькі хвілін шпацыраваў па вуліцы. час­
та ён спыняўся і ўзіраўся ў неба, у дальнім баку якога вісела камета. яна была ледзь бачная ў тэты час сутак, але прыкметна наблізілася ўздоўж далягляду. дойлідаў памацаў, ці ёсць у яго кішэні нашпарт, зайшоў у банк, дзе на яго рахунку ляжала невялікая сума грощай — на чорны дзень — і зняў палавіну. потым ён знайшоў магазін оптыкі «кадр» і набыў там надзорную трубу са сторазовым павелічэннем і на штатыве. труба каштавала амаль дзвесце ўмоўных адзінак. на працу дойлідаў не вярнуўся.
у наступныя дні па вечарах чалавек па прозвішчы дойлідаў займаўся вырашэннем пытання пра тое, як пазбаіцца вібрацыі пры карыстанні падзорнай трубой, вібрацыя была адчувальная, нягледзячы на адмысловы штатыў: уплываў аўтамабільны рух на вуліцы і блізкая падземка. але ўрэшце дапамаглі некалькі паралонавых пракладак. дойлідаў, цёпла апрануўшыся, вечарам сядаў на балконе ў прынесенае са свайго пакойчыка крэсла, наводзіў трубу спачатку на месяц — вялізны, ён, здаецца, вісеў побач — у яснае надвор’е на ім былі бачныя шматлікія горы і кратэры, а потым пачынаў цікаваць за каметай. гэтае відовішча ашаламляла яго нават больш за месяц, гіганцкі шар, ад якога струменем шуталі асляпляльныя іскры, мігцеў над ім у далёкай пустэчы. дойлідаў глядзеў не адрываючыся. і кожны раз яго чамусьці ўсё больш ахоплівала пачуццё бязмежнага суму і тугі. сын і жонка таксама некалькі разоў глядзелі ў аб’ектыў. — знайшоў занятак, — бурча­ла жонка, — і пыталася: — а дзе ты браў надзорную трубу? — пазычыў, — не ўдаваўся ў дробязныя размовы дойлідаў. а жонка спяшалася да тэлевізара, каб не прапусціць чарговую стужку з серыяла.
3
камета з кожным днём падлятала бліжэй да зямлі. яна была ўжо акрэслена бачная і раніцай, і днём.
можа, упершыню за апошні час менавіта ў гэтыя дні дойлідаў, назіраючы па вечарах за нябесным целам, асэнсаваў сябе як найдрабнейшую часцінку сусвету, нічога не вартую перад варожай і таямнічай безданню. — і гэта — ўсё? — пытаўся ён сам у сябе, маючы на ўвазе сваё існаванне, а таксама існаванне людзей побач, тых, каго ведаў, і ўсіх астатніх — там, на вуліцы, і далей за ёй. — але ж навошта тэта? хіба яно камусьці ці для чагосьці трэба? — нягледзячы на позні час, многія вокны дома, дзе ён жыў, былі асветленыя, а некаторыя і адчыненыя. з іх даносіліся брутальна-ўпэўненыя, квакаючыя галасы. — у нашага бацькі з’явілася захапленне, — казала сыну жонка. пры гэтым яна скептычна ўсміхалася, і та­кую ж самую ўсмепіку дойлідаў заўважаў у сына, ён хацеў патлумачыць ім пра пачуццё, якое зазнавае кожны раз, назіраючы за касмічным госцем. пра неверагодную пяшчоту і разам з тым тугу. пра тое, што покліч з начнога неба пакідае ў ім нешта невыразнае, нейкую не выяўленую думку ці нават ідэю. а ўсё астатняе становіцца неістотным, нават не вартым увагі. але не патлумачыў.
чалавек па імені дойлідаў пакінуў хадзіць на працу. ён вырашыў, што для яго ў гэтыя дні больш важна мець візуальныя зносіны з касмічным візіцёрам, чым бавіць час дарэмна. але, пазбягаючы канфліктаў у сям’і, а дойлідаў іх не выносіў, ён раніцай апранаўся, снедаў і выходзіў з дому разам з усімі: жонка ішла рабіць аналізы — яна працавала ў завадской лабараторыі. а сын спяшаўся ў шко­лу. дойлідаў сядаў у трамвай, але праз прыпынак выходзіў і вяртаўся назад, дома, у адзіноце, ён, не губляючы часу, размяшчаўся на балконе і браўся за падзорную трубу.
прыкры дысананс уносіла ў яго занятак абстаноўка навокал. часта станавілася адчувальнай вібрацыя — гэта адбывалася ў час пік. перашкаджалі шум і чалавечыя галасы з суседніх балконаў і знізу. некалькі разоў у такія хвіліны ён наводзіў
аб’ектыў на вокны дома насупраць, а то і на вуліцу. адлегласць змяншалася настолькі, што ён, здаецца, мог дакрануцца рукой да тых, за кім назіраў. у асноўным гэта был!, на здзіўленне, якраз збэшчаныя, юрлівыя, алкаголезалежныя экзэмпляры. адзін з такіх высунуўся неяк у акно і крыкнуў: — людзі! пляваць на вас будзем! — пасля чаго і сапраўды плюнуў уніз некалькі разоў і зачыніў акно. — увогуле, ці засталіся сярод іх нармальныя? — часам разважаў дойлідаў. але жыццё суседзяў не надта яго цікавіла. негледзячы на шматгадзінныя назіранні за каметай — менавіта гэты занятак чамусьці аніяк не надакучваў яму, ён знайшоў час і набыў адпаведную навуковую літаратуру. але ў самай падрабязнай брашуры пра касмічных вандроўнікаў, што насілі імёны навукоўцаў ці астраномаў, якія іх выявілі, так і не дачакаўся адказу на тое, што ж усётакі дакладна ўяўляюць сабой каметы. дойлідаў адмыслова глядзеў па тэлебачанні навіны і хроніку, спадзеючыся яшчэ раз пачуць таго самага прапаведніка, які сцвярджаў пра іншапланетны касмічны карабель, але яго болып не паказвалі. хаця пра камету раз-пораз успаміналі і знялі на плёнку яе выяву на начным небе, а сюжэт паказалі двойчы.
4
неўзабаве дойлідава хапіліся на працы. так як звычайна званілі да абеду і на тэлефонныя званкі адказваў ён сам, то ні жонка, ні сын нічога не ве­дал!. дойлідаў, які па мажлівасці пазбягаў маны, тлумачыў таварышам па службе, што якраз не хво­ры, але вельмі заняты адказнай справай. і што хутка мусіць з’явіцца на працоўным месцы. — начальс­тва незадаволена, — казалі яму службоўцы, — калі не выйдзеш у бліжэйшыя дні, то абяцалі звольніць. — дойлідаў хацеў было адказаць ім пра тое, што жыццё чалавека перад вечнасцю вельмі карот-
кае. і кожны павінен урэшце рэшт сам разабрацца ў ім. а не паводзіць сябе, як жывёла ў статку. але перадумаў.
аднойчы, уключыўшы прымач, дойлідаў мусіў праслухаць гутарку на тэму, якой ён і быў цяпер апантаны. гаварылі пра камету. асаблівую ўвагу засяроджвалі на магчымым сутыкненні яе з зямлёй. нягледзячы на эпатажнасць радыёперадачы, удзельнікі яе не вельмі страшылі слухачоў, а наадварот напрыканцы запэўнілі ў тым, што перыядычныя каметы маюць стабільныя арбіты, хаця, канечне, магчымыя і негравітацыйныя эфекты, наступствы якіх непрадказальныя. адзін з удзельнікаў радыё­перадачы, малады астраном, які меў тым не менш высокую навуковую ступень, яшчэ болып адхіліўся ў бок экзотыкі, калі заявіў пра тое, што існуюць унутраныя крыніцы асабістай энергіі каметных ядраў, што нарадзіла мноства розных, у тым ліку і фантастычных гіпотэзаў. дойлідаў адразу ўспомніў пра словы прапаведніка з тэлеперадачы, які сцвярджаў ідэю пра касмічны карабель з іншага свету.
між тым камета, як пачуў дойлідаў, дасягнула свайго перыгею. наблізіўшыся прыблізна на адлегласць у паўтары астранамічныя адзінкі ад сонца, яна набыла, як і меркавалі навукоўцы, хвост з іанізаваных газаў і плазмы, у свой мінітэлескоп чалавек па імені дойлідаў бачыў гіганцкага цмока, ахутанага струменямі плазмы, хвост якога расцягнуўся на мільёны кіламетраў.
дойлідаў ужо ведаў, што аддаленне ад сонца касмічнага прыхадня пачалося. і што фізічныя паводзіны каметы будуць праходзіць тыя ж стадыі, толькі ў зваротнай паслядоўнасці, хаця, як ён ужо даведаўся, у асобных выпадках назіраліся рэзкія і малавытлумачальныя адхіленні ад сіметрыі. не толькі ў тэрмінах зменаў, а і ў іх сутнасці. такую асаблівасць заўважалі, напрыклад, у кароткаперыядычных каметаў брукса, галея, энке.
5
ноччу чалавек па імені дойлідаў не спаў. яшчэ з вечара ён па магчымасці найхутчэй пазбавіўся ад насцярожанай увагі жонкі і сына, сямейнікі апошнім часам раздражнялі яго недарэчнымі пытаннямі. а то і адкрыта цікавалі. — каметы прыносяць бяду, — зноў паўтарала яму жонка. — калі ты мне не даеш веры, то пацікаўся ў сваіх сяброў. дарэчы, чаму ў цябе амаль няма сяброў? — ня ведаю, — адказваў ён. — магчыма, я не надаю гэтаму ўвагі. да таго ж я мала ўжываю спіртнога. яно мне не ў смак, а з такімі хто будзе сябрукавацца? як толькі яны паснулі, дойлідаў апынуўся на балконе, было бязветрана. атмасферны ціск барометра паказваў вышэйшы за норму, з неба мігцелі тысячы зорак, сярод якіх раскашавала камета. дойлідаў уладкаваўся ў крэсле і навёў аб’ектыў: гіганцкі касмічны цмок у струменях плазмы імкліва імчаў па сваім шляху, цэнтральная частка нябеснага цела пульсавала некалькімі яркімі кропкамі. раней дойлідаў гэтага не адзначаў, што прымусіла яго задумацца. туга зноў ахапіла яго з неверагоднай сілай — да такой ступені, што нечакана пацяклі слёзы, і ён вымушаны быў праціраць вочы насоўкай. раптам яму ўспомніўся просценькі псіхалагічны тэст з пярсцёнкамм. на нітачцы падвешваецца пярсцёнак і задаюцца адмысловыя пытанні да падсвядомасці. пярсцёнак рухаеца ў бок адказаў. многія сцвярджаюць, што атрымліваюць пры гэтым праз нешта нябачнае нечаканую і найпраўдзівую інфармацыю.
праз уласную падсвядомасць дойлідаў раптам і вырашыў правесці тэлепатычны сеанс сувязі з касмічным целам. калі, вядома, гэта магчыма. адчуваў жа ён магутны покліч адтуль, з бездані. — хто вы? — запытаўся дойлідаў. і праз некалькі секунд раптам уяўна пачуў адказ. — я — госць. —навошта вы тут? — каб забраць тых, хто захоча. — забраць куды? — з напружанай цікавасцю задаў новае пы-
тайне дойлідаў. — мы забіраем у іншае жьщцё, — пачуў ён адказ, — у іншы свет. — але што гэта за свет? — даслаў чарговае пытанне дойлідаў. — яго варта пабачыць, — пачуў ён адказ. — але, як я да вас траплю? — ліхаманкава і з недаверам зноў пацікавіўся дойлідаў. — гэта проста: калі ты дасі згоду, мы будзем ведаць. — але што для гэтага трэба зрабіць? — у ліхаманцы не сунімаўся дойлідаў. — калі мы цябе спытаем: ты гатовы? ты адкажаш — так, я гатовы. — а што мяне потым чакае? — мы не можам гэтага патлумачыць адразу. мы скажам: ідзі. і далей ты вольны вырашаць сам.
пот сцякаў у яго па твары, спіне і грудзях. пульс моцна пачасціўся. чалавек па імені дойлідаў узважваў. у аб’ектыве падзорнай трубы ён бачыў, як імчыць у пустэчы ахутаны плазмай іскрысты шар. — ён ужо аддаляецца — пранеслася ў галаве ў дойлідава. — ён сыдзе назаўсёды. — так — пачуў ён у адказ. — заутра ўжо будзе позна. ты гато­вы? — я гатовы, — адказаў ён. — тады ідзі! — так, я іду. я іду...
цела дойлідава выявілі пад вокнамі дзевяціпавярховага дома, дзе ён жыў. гэта адбылося пад рашцу. яго смерць і пахаванне засталіся амаль незаўважанымі. затое, шырокі рэзананс у сродках масавай інфармацыі атрымала самазабойства сарака чальцоў секты азраілітаў разам са сваім прапаведнікам. філіял замежнай і досыць экзатычнай сек­ты, як аказалася, існаваў у горадзе доўгі час.
Настаўнік спеваў і цемра
Аднойчы напрыканцы лета я быў змушаны ехаць у N. I хоць бадзяцца па камандзіроўках я не любіў, патрэба на працы была неадкладнай. Я выпісаў неабходныя паперы, сабраў сумку і руіпыў на вакзал. Ля міжгародных касаў аказалася чарга, але яна была не надта вялікай, і я адносна хутка набыў білет. Да адыходу майго цягніка было яшчэ каля гадзіны, і я, павагаўшыся, пайшоў у прывакзальны скверык, каб адпачнуць на свежым паветры, бо замкнёная прастора заўсёды на мяне дрэнна дзейнічала: магчыма, тут не абыходзілася без клаўстрафабіі.
Каля адной з лавак у глыбіні сквера я рантам пабачыў даволі гожую жанчыну прыкладна майго ўзросту, якую атачылі цёмнаскурыя і нахабныя папрашайкі. Ёсць людзі, і іх не толькі ў нас, а, пэўна, і ва ўсім свеце становіцца ўсё болып і больш, якія ідуць на ўсё, абы не працаваць. Гэтыя: трое крыклівых жанчын і вяртлявы пераростак з мноствам залатых каронак у роце, які круціўся побач, з усіх бакоў торгалі яе за рукавы кофты і ўжо не прасілі, з чаго, пэўна, пачыналі, а нахабна патрабавалі грошай, якіх ім быццам не хапала, каб дабрацца дадому.
Тут раптам у маёй галаве нібы нешта пераключылася, прамільгнулі, як у нямой стужцы нейкія карціны з далёкага мінулага, і — я пазнаў жанчы­ну: сваю былую аднакласніцу Юлю Мелешкевіч. Кажуць, што дзіцячая памяць — самая цупкая. Ад-
нойчы я вычытаў, што напрыканцы вайны менавіта асобных дзяцей з акупаваных раёнаў скіроўвалі ў разведцэнтры, дзе вучылі запамінаць твары. Яны вярталіся і адсочвалі калабарантаў, каб потым здаць іх. Усё гэта маланкава пранеслася ў маёй свядомасці. Я распіхаў прыхадняў.
— Юля! — з намерам і гучна сказаў я. — Прывітанне!
Нейкае імгненне жанчына ўзіралася ў мяне. I раптам твар яе асвяціўся радасцю.
— Ай, пазнала! Дабрыдзень! Колькі год!
Быццам па камандзе папрашайкі незадаволена і ўзбуджана перакінуліся словамі на сваёй мове, адвярнуліся і рассыпаліся па баках.
— Злінялі, злыдні, — з палёгкай сказала Юля Мелешкевіч. — Ну, дзякуй, выручыў!
Мы абмяняліся пытаннямі: куды далёка едзе і а якой гадзіне адпраўленне цягніка (а яна, як аказалася, ехала ў Кіеў). Я патлумачыў і пра свой цягнік. Такім чынам у нас аказалася каля сарака хвілін вольнага часу і, не згаворваючыся, мы хутка знайшлі незанятую лаўку. Праз некалькі хвілін мы ўжо падзяліліся амаль усімі асноўнымі навінамі з жыцця кожнага: хто дзе працуе, як жывуць дзеці і навошта і па якіх справах адпраўляецца ў дарогу.
Калісьці даўным даўно я быў закаханы ў Юлю Мелешкевіч. Кажуць, жанчыны інтуітыўна адчуваюць гэта, але я не ведаў, здагадвалася яна тады пра тое ці не. Пачалося з непрыемнага. На адным з перапынкаў паміж урокамі ў звычайнай валтузні (дзецям патрэбны рух) я замахнуўся на кагосьці курткай і выпадкова зачапіў Юлін твар. Жалезны гузік трапіў ёй у вока. Юля ў класе была навічок — яе бацькі пераехалі да нас з Івана-Франкоўска. Маці ў яе была ўкраінка: пэўна, адтуль яе смуглявасць, гнуткасць, шмат украінскіх слоў пры размове. Траўма аказалася адчувальная: вока дзяўчыны адразу распухла, але што мяне тады ўразіла, дык
гэта тое, што яна не толькі не начала плакаць ці пабегла скардзіцца настаўнікам, што б, пэўна, адразу зрабіла большасць яе сябровак, а наадварот запэўніла ўстрывожаную класную, быццам ударылася сама і, намачыўшы насоўку халоднай вадой, даседзела да канца ўрокаў. Наступным днём яе не было на ўроках, і я хваляваўся і пакутваў, але потым яна зноў з’явілася. 3 таго дня я неяк запаважаў яе, вылучыў з іншых, і па закону крышталізацыі кахання, яшчэ дзвесце год таму адкрытаму вялікім псіхолагам Стэндалем, да мяне і прыйшла нечаканая любоў. Нам было дзесьці па пятнаццаць, і, вядома, усё хутка прайшло: праз год я пайшоў працаваць і ўладкаваўся ў вячэрнюю школу, новыя жыццёвыя абставіны забіралі час, усе сілы і глушылі пачуцці. Пачыналася звычайная барацьба за выжыванне, а Юля, якой я тады так і не адкрыўся, засталася давучвацца ў школе.
* * л
Неўпрыкмет я прыглядаўся да жанчыны, якая цяпер сядзела побач са мной. Юля Мелешкевіч памажнела, на скронях ужо праглядвалася недафарбаваная пасма сівых валасоў, вочы яе — калісьці зялёныя, набылі шэрае адценне, але вось яна мне ўсміхнулася, і адразу на імгненне пераўтварылася ў стройную цёмнавалосую дзяўчынку, выдатніцу па матэматыцы і фізіцы, якая да таго ж вельмі любіла спяваць.
— А ведаеш, Юля, я быў у цябе закаханы, — нязмушана прызнаўся я. Праз гады гэтыя словы вылецелі з мяне зусім лёгка. — Ну, пасля таго выпадку, калі я табе падмаладзіў вока. Адразу, так бы мовіць, і запаў.
— Вось шкада, — сказала мая былая аднакласніца. — А я ў той час захапілася зусім іншым чалавекам.
— Кім гэта? Хто быў той шчаслівы «чоловік»? — спытаў я, перабіраючы ў памяці магчымых былых сапернікаў і падтрымліваючы напаўжартоўны кірунак нашай гутаркі.
Але яна раптам пасур’ёзнела. Я нават адчуў зыходзячы ад яе няўлоўны прдых смутку.
— Настаўнік спеваў. Памятаеш — выкладаў у нас у восьмым класе?
Я здзіўлена змоўк.
— Ну, няўжо не памятаеш? — спытала мая бы­лая аднакласніца Юля Мелешкевіч.
— Чаму, успамінаю, — злёгку ашаломлены, крыху праз паўзу адказаў я. — У нас тады доўга не было ўрокаў спеваў і іх замянялі то фізікай, то алгебрай, але потым з’явіўся ён. Такі высокі, у зношаным касцюме, худы, пэўна, страшэнна бедны і гаротны. I дапяклі мы яго не слаба.
— А ты назіральны. Але ж той яго касцюм быў заўсёды старанна адпрасаваны і кашуля чыстая, свежая, хоць і таксама зношаная. Ты хоць памята­еш, як яго звалі?
Пасля роздуму я адмоўна пахітаў галавой. У твар памятаваў, колер валасоў, касцюма, а імя...
— Не.
— Яго звалі Марка. Па бацьку Назаравіч. А прозвішча было — Байкоў.
— Мы знарок на яго ўроках рабілі «цёмную», — успомніў я. — Употайкі выключал! святло, а по­тым дурэлі, нібы ў вар’ятні. Яго ніхто чамусьці не баяўся.
— Так, гэта было спачатку. А потым мы ўсе нібы адумаліся, нават спяваць пачалі. Няўжо не памя­таеш? А песню?
Тут былая аднакласніца Юля Мелешкевіч нахілілася да мяне і ціха праспявала мне пачатак той самай, знаёмай з далёкіх школьных урокаў спеваў песні:
Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль бягуць.
Трэці год, як на выгнанні ў чужыне Трэба мучьщца душой і целам мне...
— Цудоўна спяваеш, — сказаў я. — Як і раней. Тэту песню мы тады і вывучылі ў школе. Успомніў.
— Ты хоць ведаеш, кім ён быў — той настаўнік спеваў і як ён на той час апынуўся ў нас у класе? Не? А я амаль усё пра яго яшчэ тады даведалася. Цікаўнасць маладой дзяўчыны, ды яшчэ закаханай, не так лёгка спатоліць, хіба не так?
* * *
...Стан цемры мы стваралі штучна. Клас наш быў перагружаны — каля сарака вучняў. Многія з іх панаехалі да нас з розных куткоў тагачаснай краіны. Большасць з іх выдзяляліся раз’юшаным норавам, хуліганствам, бойкамі, курэннем на перапынках. Некаторыя сядзелі ў класе па некалькі год запар, а іншыя з дзяўчат, пэўна, спазналі ўжо блізкасць з мужчынамі.
Па вечарах, праз эканомію электраэнергіі, у горадзе часта выключалі святло. Так як мы вучыліся ў другую змену і рана цямнела — настаўнікі адразу скіроўвалі ў настаўніцкую і, каб працягваць урок, прыносілі адтуль газавую лямпу. Вядома, пакуль яньі адсутнічалі — у цемры тварылася ўсякае непатрэбства. У паветры ляцелі чыісьці падручнікі, на дошцы нехта паспяваў накрэмзаць брыдкія словы. 3 вешалкі, а яна стаяла тут жа, ля сцяны, зрывалася адзенне. А кажух цельпукаватага расейца Вані Смоліна, у якім ён хадзіў у школу — станавіўся аб’ектам паглуму. Нехта паспяваў памачыцца таму ў кішэні. I ўвогуле, згадалі цяпер мы, не трэ­ба даваць веры, што выключна ўсе дзеці добрыя, шчырыя і памяркоўныя маленькія чалавечкі. Гэта
далёка не так. Некаторыя з ix — хітрыя, як чарвякі, іншыя па жорсткасці, якая звычайна носіць бяздумны характар, часта пераўзыходзяць злачынцаў. А сустракаюцца яшчэ і з прыгнечанай псіхікай, разумова адсталыя. Верагодна, і ў нашим кла­сс тады такіх хапала.
Тады мы, канечне, не ведалі, што настаўнік Мар­ка Байкоў быў раней зняволены, а ў канцы пяцідзесятых выйшаў з лагера па амністыі. Дагэтуль, у шаснаццацігадовым узросце ён, у часе акупацыі, спяваў у царкоўным хоры, бо быў надзелены абсалютным слыхам і адметным голасам — меў выдатны барытон. Напрыканцы вайны яго прымусова запісалі ў беларускую самапомач. Праўда, некаторыя сцвярджалі, што ён пайшоў туды добраахвотна. Гэтая падзея ракавым чынам адбілася на ягоным лёсе. Як толькі на часова акупаваныя землі вярнуліся савецкія войскі, яго, па наіўнасці застаўшагася ў горадзе, праз нейкі час арыштавалі, асудзілі на дзесяць год і скіравалі ў сібірскія лагеры. Не пазбегнуў ён і Калымы.
Як ён вярнуўся, то, негледзячы на рэабілітацыю, доўга не мог знайсці працы, але неяк жыў і нават з цяжкасцямі атрымаў пачатковую музычную адукацыю. Настаўнікам спеваў яго прынялі ў нашу шко­лу з вялікай перасцярогай. «Справа была ў тым, — тлумачыла мне цяпер былая аднакласніца, — што ў свае трыццаць з нечым ён быў незразумелым для іншых ізгоем і да таго ж не меў анічога: ні кута, ні сям’і, ні родных. Але хіба мы тады ўсё гэта ведалі? Хіба маглі спачуваць?»
* * *
Я ўспомніў яго першыя ўрокі. Настаўнік Марка Байкоў уваходзіў у клас з адхіленай, рахманай усмешкай. Размаўляў ён заўсёды па-мясцоваму, што, пэўна, таксама спрычынілася да немінучых наступстваў. Нягледзячы на шум і ўсялякія дурныя выхадкі і кігіны,
ён звяраўся з класным журналам, выцягваў з кішэні пінжака — адтуль дзе павінна быць насоўка — рэдкасны для нас інструмент — камертон, удараў ім па рагу стала, устаўляў у вуха і вымаўляў распеўна:
— Ля-а-а-а!
Адказам былі крумканне, рохканне, гіканне, ро­гат. Але настаўнік спеваў Марка Назаравіч не крыўдзіўся. Пэўна, пасля лагераў яму і такое было сцерпна і дапушчальна. «Ну, давайце спяем», — мякка гаварыў ён. Пасля доўгіх угавораў і блазенства мы ўрэшце пачыналі звыклае:
...навстречу утренней заре, по Ангаре, по Ангаре...
Зацягвалі першымі дзяўчаты, а потым і мы падхоплівалі следам. Але аднойчы настаўнік Марка Байкоў крэйдай напісаў на дошцы верш і сказаў, што гэта новая песня, якую мы будзем спяваць і называецца яна — «Зорачкі», і што з аўтарам яе ён калісьці быў знаёмы. «Гэтую песню, — даводзіў ён нам, — мы вывучым і будзем пець хорам». I ён напеў яе нам ад пачатку да канца, а потым папрасіў перапісаць словы ў сшыткі.
Якраз тады нехта з нас, асабліва зухаваты, выявіў хібу ў электраправодцы і прыстасаваў да дро­та нітку, пацягнуўшы за якую, адразу можна было патушыць святло і стварыць у класе цемру. Так як наш клас быў у школьным будынку кутні, святло ў вокнах суседніх класаў мы не бачылі. Не бачылі і настаўнікі, якія адпаведна меркавалі, што паблізу ад школы яго няма нідзе.
* * *
У той памятны вечар, як і звычайна на ўроку спеваў мы, як цяпер кажуць, адцягваліся на поўную катушку.
Святло ўрэшце доўгачакана лыпнула і згасла. У паветры паляцелі падручнікі, нехта зароў, іншы вішчэў, з грукатам абрынулася вешалка, ратаваў свой кажух Ваня Смолін. Кагосьці ўкалолі пяром.
— А-га-а-ва-ла-ра-а-а!
Ва ўзнятым вялікім гармідары не хапала хіба толькі біблейскага скрыгату зубоў.
Але рантам у гэтай малой апраметнай, у аглушальнай цемры і тлуме зазвінеў дзявочы голас, які пачаў спяваць песню. 3 адчувальным украінскім акцэнтам, што дадало яе выкананню асаблівую прыгажосць, наша аднакласніца Юля Мелешкевіч заспявала «Зорачкі».
...Уночы зорачкі прыветліва мігцяць, Быццам з неба на мяне яны глядзяць...
Што чуваць, скажэце, зорачкі, вы мне У маёй роднай — ды далёкай старане?
I адразу, літаральна праз некалькі секунд, у класе, апантаным анархіяй і цемрай, нечакана стала ціха. Юля праспявала першы куплет, а на другім да яе далучыліся спачатку адзін дзявочы, потым другі, а потым і нехта з нас, хлапчукоў. Песня ўзмацнела, але, здаецца, набрала сваю межавую сілу і, нягледзячы на імпэт нешматлікіх выканаўцаў, вось-вось павінна была пайсці на спад і згаснуць, як яе падтрымаў узнёслы барытон нашага настаўніка, а по­тым да яе далучыліся амаль усе астатнія, хто быў у класе. Мы даспявалі яе да канца.
...3 новай верай, з новай сілай зажывём, Беларускі гімн свой родны запяём, Беларускай песні роднае пад тон Заарэм мы і засеем свой загон...
А праз нейкі час, і пра што мы тады, вядома, не маглі ведаць, нехта напісаў на настаўніка Марку Байкова данос, у якім той праз сваю беларускасць
быў абвінавачаны ў нацыяналізме, і напалоханая дырэктарка школы прапанавала яму звольніцца. I неяк незаўважна настаўнік спеваў ціха знік з нашага ўбогага існавання, быццам яго ўрэшце назаўсёды паглынула тая самая бязглуздая і бязлітасная цемра. Болып мы яго не бачылі.
* * *
— Цяпер я нарэшце разумею, чаму ты тады заспявала першай, — сказаў я сваёй былой аднакласніцы Юле Мелешкевіч. — Ты была з ім заадно.
— Навокал былі яшчэ зусім дзеці, слепышы, а ён — сапраўдны настаўнік, чалавек.
У кароткай паўзе мы думалі пра сваё.
— А ведаеш, — урэшце дадаў я, — колькі год таму я пабачыў аўтара той знакамітай песні. Ну, з якім быў шмат раней знаёмы наш настаўнік Марка Байкоў. Як я цяпер мяркую — на Калыме і пазнаёміліся. Тады ён — аўтар — быў яшчэ жывы.
I я расказаў сваёй аднакласніцы пра імпрэзу ў Доме творчасці, і як яго, дзевяностагадовага пад рукі ўвялі ў залу, пасадзілі на першым радзе, а са сцэны маладыя музыкі «прасунутага» сталічнага рок-гурта грымнулі ягоныя «Зорачкі», і ён сядзеў — з бяскроўным шэрым тварам лагерніка, які правёў большую частку жыцця за кратамі і дротам, і глядзеў проста перад сабой, быццам у далечыню, — на жоўтым, го­лым чэрапе не было ні адзінага воласа, а за спінай і над ім ужо адчувальна грувасцілася цемра.
Мы памаўчалі. А потым Юля Мелешкевіч ціха заспявала:
...Уночы будзем мы на зоркі паглядаць, Што, як сёння, у небе будуць зіхатаць... Занясеце ж вы, пакуль не бліснуў свет, Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!..
Я падхапіў, і мы праспявалі ўсю песню да канца. Збоку мы, пэўна, выглядалі даволі дзіўна. Парачка сталага веку вар’ятаў, якая апантана, нібы шчасліўцы, спявае ў скверы.
Урэшце жанчына зірнула на гадзіннік, і мы, быццам па камандзе, узняліся з лаўкі.
— Нам пара. Трэ яшчэ забраць сумку з камеры захоўвання.
Яна пацалавала мяне ў шчаку і ўсміхнулася.
— Бывай. Дзякуй за прызнанне. Пэўна, ужо наўрад ці калі пабачымся.
— Бывай, — сказаў і я.
Нейкі час я глядзеў услед. Развітвацца заўсёды дыскамфортна, можа таму іншым разам адчуваеш палёгку, застаўшыся ўрэшце ў адзіноце. Трэба было і мне рушыць да свайго цягніка. Стала сумна. Туга апанавала мяне, і я падумаў пра тое, што ўсе мы нараджаемся з цемры і туды ўрэшце рэшт адыходзім. I можа толькі незразумела, якім творцам дараванае кожнаму з нас жыццё — кароткі светлы міг, каб, напрыклад, стварыць і праспяваць песню.
Фотаздымак з ваўчыцай
Вальер быў не такі ўжо і вялікі, можна сказаць нават цеснаваты — памерам метры тры на чатыры. Ён месціўся ўзбоч ад дома: тры рады дроту і сцяна гаспадарчага склада. Дротавая агароджа — метры два з паловай вышынёй. У вальеры стаяла сабачая будка, але яна была пустая.
Насупраць, у двары, пад грушай месцілася альтанка. Якраз у ёй вакол пераноснага століка з выпіўкай і ежай сядзелі госці, а таксами Гаспадар з Гаспадыняй. Гасцей было двое. Сам Госць і яго жонка. Усе чацвёра прыкладна аднаго ўзросту, можа, з невялікай разбежкай — год сарака — сарака пяці.
— Абыдземся без кічу, — сказаў Гаспадар, працягваючы гутарку, — хто што хоча, няхай сам налівае і есць, я асабіста ўсякіх там тостаў і іншага мутняку не выношу.
— Ешце, не камплексуйце, — дадала і Гаспадыня. — Калі што — дык я яшчэ прынясу.
— Між іншым, — заўважыў Госць, — у валье­ры пуста. А дзе ваш сабака?
— Пабачыце, — паабяцала Гаспадыня. — Яна ў нары, але зараз, пэўна, вылезе. Яе завуць Дзіна.
Сапраўды, з-за будкі, аднекуль з-пад зямлі паказалася спачатку лабатая галава, агледзелася навокал, са змрочнай цікавасцю зірнула на людзей у альтанцы і вылезла ўся, разам з тулавам.
— Якая дзіўная аўчарка, — сказаў Госць. — I ў памерах большая за іншых, і масць нейкая не тая. Светла-шэрая.
— Яна што, у нары хаваецца? — спытала Жонка Госця.
— Вы ж бачыце, — усміхнулася Гаспадыня.
— Добра, — пасля паўзы прызнаўся Гаспадар. — Скажу вам праўду — гэта ваўчыца.
— Ух ты! — сказаў Госць.
— Не, не даю веры! — з робленай цікавасцю выгукнула Жонка Госця.
— Выл’ем! — між тым прапанаваў Гаспадар. — Я вам усё патлумачу. Толькі, — ён крыху памарудзіў, — толькі ўсё гэта паміж намі. Самі разумееце, трымаць дзікіх звяроў забаронена: ці мала што можа здарыцца? Хоць, з іншага боку, нашыя дзеці з ёй смела гуляюць. Я часта выпускаю яе з вальера. Некалькі месяцаў таму яе неслі да ветэрынара, каб забіць. Дакладней, усыпіць, бо ім там, у звярынцы, вядома не патрэбныя лішнія экземпляры драпежных жывёл. Ядуць зашмат і, да таго ж, далёка не вегетарыяняць. А ўвогуле, каб вы ведалі, яна нарадзілася ад пары стэпавых ваўкоў: тыя — самыя вялікія ў памерах і некаторыя з іх могуць дасягаць да васьмідзесяці кілаграмаў у вазе. Я купіў яе за бесцань, чыста сімвалічна.
Раптам ваўчыца ў вальеры адышла да задняй агароджы і ў некалькі скачкоў моўчкі кінулася на дрот, які забразгацеў ад удару.
— Яна нешта хоча? — занепакоена спытала Жон­ка Госця.
— Пустое, можа, проста нервуецца, — сказаў Гаспадар, наліў усім віна і вярнуўся да тэмы, якую яны абмяркоўвалі дагэтуль — пра моду.
— Мода, — усё больш нагадвае вар’ятню і яе жыхароў. Ідыётскія прычоскі — прадаюцца нават спецыяльныя сродкі для ўскудлачвання валасоў. Абцягнутыя азадкі і аголеныя пупкі. Абутак нібы для блазнаў. Нейкае прыхаванае адабрэнне аднаполых
шлюбаў, распладзілі педыкаў. Іншым рэкамендуецца свінгерства — быццам гэта тое, што пазбавіць нармальных людзей ад набыцця прыхаваных комплексаў... Увесь свет гніе.
— Свінгеры? Хіба і нас гэта мінуе? Хіба і ў нас ужо няма суполак, дзе ахвотна мяняюцца партнёрамі па згодзе? А то і кладуцца пры гэтым у адзін ложак? — хіхікнула Гаспадыня.
— Я б не супраць! — жартуючы, але тым не менш красамоўна зірнуў у яе бок Госць.
— Няўжо? — нервова сказала Жонка Госця і ў сваю чаргу кінула позірк на Гаспадара. — Можа і праўда гэта прыкольна?
— Ну, не кісла, не кісла, — адзначыў Госць.
Усе раптам замаўчалі. Твары іх злёгку зачырванеліся ці то ад выпітага віна, ці то ад кірунку размовы.
Ваўчыца, якая дагэтуль неспакойна гойсала па вальеры, раптам зноў імкліва разагналася і кінулася на дротавую сетку, якая задрыжэла, але засталася непахіснай.
— Пэўна, яна хоча есці, — пашкадавала Жон­ка Госця.
— Ваўкі заўсёды хочуць есці, — сказаў Гаспадар. — Нават калі ім хапае, пачуццё голаду ў іх не знікае. Але яна прагне на падворак. Ёй трэба воля.
— Я хачу з ёй сфатаграфавацца, — нечакана для ўсіх выказаў пажаданне Госць. — У вас тут ёсць фотаапарат?
— Вядома, — сказаў Гаспадар. — Зараз я яе выпушчу, — і дадаў жонцы, — будзь ласкава, схадзі па кодак.
— А яна не ўкусіць? — занепакоілася Жонка Госця.
— Пры мне наўрад, — запэўніў Гаспадар. — Ну, калі, вядома, не пачнеце яе злаваць.
Жонка Гаспадара пайшла па фотаапарат.
•3t * *
Хілілася на вечар. Было цёпла, і сонца паступова заходзіла. Абрысы яго праглядваліся праз аблокі. К ночы абяцалі дождж.
Госць, высокі і мажны, падышоў усутыч да вальера і прысеў на кукішкі.
— Дзіна, — мякка сказаў ён, паддобрываючыся. — Ты — прыгожая.
Ваўчыца скоса зірнула на яго. Гэта быў кароткі позірк, які, пэўна доўжыўся не болып двух-трох се­кунд. Шэрыя, блізарукія вочы чалавека і бязлітасныя, бурштынавыя, звера — сустрэліся. Госць першы адвёў свае. Ваўчыца ўсё так жа моўчкі адышлася і кінулася на агароджу, толькі на супрацьлеглы яе бок. Дрот зазвінеў.
— А вось і я.
Жонка Гаспадара прынесла фотаапарат. Гаспадар адчыніў вальер, і ваўчыца імкліва выслізнула вонкі. Не зважаючы на людзей, яна ліхаманкава аббегла ўчастак. Плот, якім ён быў агароджаны, паўсюдна паўставаў на яе шляху. Гаспадар, яго Жонка і Госці чакалі.
Урэшце пах ежы прывабіў жывёлу бліжэй да ста­ла. Гаспадар выцягнуў з міскі смажаную курыную нагу і кінуў ёй.
— Трымай, Дзіна!
Адчуўся похруст, мільганулі белыя іклы, і ў адно імгненне курыная нага знікла ў пашчы звера.
— Мне нешта непамысна, — сказала Жонка Госця.
— Зараз, чакайце!
Гаспадар зняў са сцяны альтанкі жалезны ланцужок з ашыйнікам і, нягледзячы на маўклівы супраціў, надзеў на ваўчыцу.
— Цяпер, — абвясціў ён Госцю, — я патрымаю яе так, каб не трапіць у кадр, а ты можаш нават абняць за шыю. Калі што — я побач. Урэшце, яна яшчэ, так бы мовіць, падлетак. Ёй толькі сем месяцаў.
— Не трэба, не падыходзь, нават сабакі не выносяць п’яных, — сказала Жонка Госця.
— Я хачу фотаздымак. 3 ваўчыцай. I я не п’яны.
Гаспадыня наняла аб’ектыў. Госць асцярожна апусціў далонь на галаву звера. Ваўчыца задрыжэла і наструнілася, знерухомеўшы.
— Гэх ты, д’ябла! — сказала раптам Гаспады­ня. — А плёнка то і скончылася!
— Чаму апарат не зараджаны? Усё ў цябе не так! — папракнуў Гаспадар.
— Нічога, другім разам атрымаецца, — уздыхнула з палёгкай Жонка Госця.
Гаспадар адвёў ваўчыцу ў вальер. Бачна было, як ёй не хацелася вяртацца і яна ўпіралася ўсімі магутнымі лапамі. Госці і гаспадары зноў паселі за столік. Ваўчыца аббегла вальер, разагналася і зноў моўчкі кінулася на дротавую сетку. Але на гэта ўжо не звярталі ўвагі.
А * *
Прыкладна праз тыдзень былы Госць і яго жон­ка сядзелі ў крэслах у пакоі сваёй кватэры. Як і заўсёды ў апошні час побач бесперапынна працаваў тэлевізар, запаўняючы пустату ўсемагчымымі гукамі, гоманам і ствараючы такім чынам ілюзію прысутнасці чагосьці альбо кагосьці.
Жанчына расчэсвала свае густыя валасы колеру саломы, у якіх ужо там-сям віднелася сівізна.
— Мне прыкра, — раптам сказала яна. — Мне хочацца званітваць.
Мужчына моўчкі ўзняў галаву і запытальна паглядзеў на жонку.
— Чаму я не магу паехаць і пажыць у іншых месцах, у іншых краінах? — працягвала яна. — Чаму я не магу пабачьщь свет, спраўдзіць хоць якую са­мую маленькую мэту? Чаму я адчуваю сябе, як тая ваўчыца ў вальеры? Паасобку мы ўсе як яна, а жыццё і ёсць вальер.
— Да слова, — сказаў мужчына. — Ваўчыцы ўжо няма. Ноччу, два дні таму, яна зрабіла падкой і на вуліцы яе застрэліў міліцыянт з табельнага «макарава», хоць яна нікога і не зачапіла.
— Ты не сказаў мне пра гэта раней — адзначыла жанчына.
— Так. Не варта цябе засмучаць. Пэўна, у цябе лёгкая дэпрэсія.
— Я таксама хацела б зрабіць падкоп. Іншым разам мяне цягне кінуцца на гэтыя сцены, — ска­зала жанчына. — Хіба справядліва жыць у свеце, дзе трэба ўвесь час усміхацца, як ідыётцы, чамусьці радавацца — быццам сапраўды ёсць чаму? Як зразумець, што нават у сваёй кватэры я не адчуваю сябе як дома?
— Ты проста стамілася. Каб з намі былі дзеці, табе знайшліся б заняткі. Хочаш — я набуду шчаня? Будзеш, калі ён вырасце, гуляць з сабакам у скверы.
— Не, — сказала жанчына. — Я хачу падалей ад усіх. Куды-небудзь у лес і там закапацца ў нару.
Мужчына не адрэагаваў. Ён моўчкі падышоў да акна і стаў звыкла назіраць за тым, што з дня ў дзень рассцілалася перад яго вачыма: прамакутнікі дамоў і цёмнае неба над імі. Потым па гэтым небе праляцеў самалёт.
Прытча пра жука-чарнацёлку
Малады следчы па імені Локас адамкнуў дзверы ў свой кабінет і адразу адчыніў фортку: у другім крыле будынка знаходзіўся ізалятар, ад чаго ў памяшканні не выводзіўся характэрны пах. Следчы Локас быў даволі высокі, светлавалосы, са звычайнымі абрысамі твару, уласцівымі ў паўночных раёнах: шэрымі вачыма, прамым носам і пухлымі гу­бам! падлетка.
Ён выцягнуў з сейфа і пагартаў папку з чарговай справай, па якой апошнім часам разбіраўся, і ўрэшце папрасіў прывесці да сябе паддопытнага.
Неўзабаве таго ўвялі. Следчы Локас бачыў яго ўжо ў трэці раз і адзначыў, што знешні выгляд таго змяніўся не ў лепшы бок: пад вачыма зняволенага з’явіліся цёмныя кругі, а вьщягнуты, гарбаносы твар схуднеў і завастрыўся. Паддопытны тым не менш не хаваў вочы і быў знешне даволі спакойны.
Следчы Локас паказаў зняволенаму куды сесці — урэшце той і сам ведаў гэта і сказаў неабходную фармальнасць:
— Вы — грамадзянін Крат? Так?
— Так.
— Як я вам ужо гаварыў раней, вы абвінавачваецеся ў забойстве сваёй былой нарачонай і яе сужыцеля, грамадзяніна іншай рэспублікі — таму і затрыманыя. Вы прызнаяцеся ў злачынстве? Раскажыце, як усё было, і мы не будзем гуляць у схо-
ванкі, прызначым следчы эксперимент, аформім усё як ёсць і перададзім вашу справу ў суд. Ваша шчырае, чыстасардэчнае признание аблегчнць вам сту­пень абвінавачвання.
Паддопнтнн Крат уважліва внслухаў следчага. Некалькі доўгіх секунд ён абдумваў адказ, а потнм сказаў:
— Я па-свойму давяду вам як усё нібнта било, але заўважце — нібнта. Можа било, а можа і не. А наконт таго, што я забойца, то вам яшчэ трэба гэта даказаць.
— Дакажам, — сказаў следчн Локас.
— Старайцеся! — паддопнтнн Крат красамоўна паціснуў плячнма.
— Ну і як, па-вашаму, нібйта бнло? — праз паўзу спнтаў следчн Локас.
Паддопнтнн ўсміхнуўся, нават з сарказмам.
— Вн, пэўна, ведаеце пра тое, што такое прамежкавн гаспадар? — нечакана спнтаў ён.
Следчн Локас неўразумела ўзняў бровн.
— Тут пнтанні задаю я, — удакладніў ён, але з ноткай здзіўлення.
— Згода, згода.
— Урэшце, працягвайце. Што вн падразумяваеце пад тэрмінам прамежкавы гаспадар?
— Ёсць такая навука: біялогія. Днк вось адзін са шматлікіх яе раздзелаў сведчнць: паразітн не толькі прнстасаваліся внкарнстоўваць цела гаспадара як крнніцу харчавання і дабрабнту, але і авалодалі тэхнікай зменн стэрэатнпа яго (цела) паводзін у сваіх карнсннх інтарэсах.
— Ну і што? — спнтаў следчы Локас.
— Днк вось цяпер паслухайце кароткую прнтчу на канкрэтннм, так бн мовіць, прнкладзе.
— А бліжэй да справн нельга? — пацікавіўся следчн.
— Кудн ўжо бліжэй! Але слухайце ўважліва. Жьіў-бнў адзін ну, скажам, жук-чарнацёлка. Дарэчн, у нас (я маю на ўвазе нашу краіну) ix каля двацца-
ці відаў. Пэўна, і вы іх часта сустракалі, ды толькі не звярталі асаблівай увагі: пад якой-небудзь калодай, у склепе ці на агародзе. Такі чорны, бліскучы жук-рабацяга. Дык вось наш жук-чарнацёлка нарадзіўся і вырас у звычайным для сябе асяроддзі. Ён рана пазбавіўся сваіх бацькоў і адразу стаў самастойным. Жыццё, між тым, не вельмі прывабная рэч, хоць той-сёй шчаслівец і сцвярджае, што самае галоўнае шчасце ў тым — каб ... быць. А калі наадварот?
— Што наадварот? — умяшаўся следчы Локас, — няшчасце ў тым, каб быць ці шчасце ў тым, каб не быць?
— Ваша пытанне не пазбаўлена сэнсу. Хоць, мяркую, тут — што пнём аб саву, што савой аб пень — адзін капыл. Але ж прасочым за нашым героем, жуком-чарнацёлкай. Ён быў рабацяга, кемлівы, старанны, у тэрмін клапаціўся, каб пераседзець небяспеку, не надта высоўваўся днём, каб не здзяўбала якая птушка, вось толькі не любіў вялікай вады. Аднойчы, па жыцці, ён сутыкнуўся з лічынкай, якую ён, шчыры ідэаліст, наблізіў да сябе, не ведаючы, што гэта лічынка чарвяка-валасаціка. Жук-чарнацёлка працягваў свае звычайныя заняткі, а ў тэты ж час у ім, у яго целе абудзілася іншае, драпежнае жыццё. Лічынка начала паволі расці і развівацца, карыстаючыся жыццёвай энергіяй і сокамі свайго гаспадара. Часам жукчарнацёлка цьмяна адчуваў пэўны дыскамфорт, неасэнсаваную трывогу, слабасць — якія ўсё павялічваліся, але працягваў ва ўсё большай колькасці здабываць ежу і болып адпачываць, каб аднаўляць сілы. Жук-чарнацёлка баяўся вады: гэта было закладзена ў ім генамі яго шматлікіх папярэднікаў. Вільгаць у якой зацені, раса на тра­ве цалкам задавальнялі яго патрэбы. Але з часам нашага героя пачынала ўсё болып апаноўваць неасэнсаванае, цьмянае жаданне: знайсці вадаём. I вось жук-чарнацёлка, якога падганяў нейкі глы-
бока прыхаваны інстынкт, аднойчы адпраўляецца ў свой шлях. Шмат перашкод пераадольвае ён: небяспеку з боку птушак, у якіх самы моцны зрок, ямы і камяні, мінуе ногі людзей, колы машын і конскія капыты, якія ў любую хвіліну маглі яго пазбавіць жыцця, і ўрэшце дасягае вялікай вады. Жук замірае перад ёй у жахлівай трывозе. Нешта ў ім супраціўляецца таму, што павінна адбыцца, але ў той жа час нешта іншае ўнутры яго штурхае наперад. Адчуваючы гэты нецярплівы покліч, жук-чарнацёлка па сцябліне спускаецца на дно вадаёма: яму немагчыма без паветра, вада сціскае яго з усіх бакоў і з вышыні, але ён апантана паўзе ўніз, пакуль не дасягае дна. Смяротная туга раптам авалодвае ім. I вось тут з яго цела і выходзіць валасацік: да дваццаці пяці сантыметраў даўжынёй, тонкі, жвавы. Ён у сваёй стыхіі і з лёгкасцю пакідае свайго прамежкавага часовага гаспадара. А жук-чарнацёлка, наіўны працаголік, які ўсё сваё жыццё пражыў дзеля карысці ворага — адразу гіне.
— Павучальная прытча, — сказаў следчы Локас. — Вы калісьці вучыліся на біялагічным факультэце? Прыгожа расказалі. Ну і што з таго?
Паддопытны Крат змрочна зірнуў на яго.
— Часам адбываецца так, што неблагі, шчыры і няхітры чалавек ахвяруе сваім жыццём дзеля цынічнага падлюгі, нават не падазраючы пра гэта. Такімі ахвярамі, да слова, могуць быць не толькі жукі, жывёлы, але і людзі, і нават цэлыя народы. Урэшце, гэта мая думка, так бы мовіць, сваёй гадоўлі.
Абодва змоўклі. Следчы Локас злёгку пастукваў пальцамі па стале, абдумваючы пачутае.
— Я з цікавасцю вас праслухаў, і ў мяне дастаткова мазгоў, каб уехаць ва ўсю гэтую вашу алегорыю, — праз паўзу адзначыў ён. — А цяпер, вярнуўшыся ад жука да нашых баранаў, праслухайце маю версію таго, як усё адбылося, — давёў ён, —
і я маю дастаткова доказаў, што яна адзіная і сапраўдная.
Паддопытны Крат узняў галаву і наструніўся.
— Дык вось, — працягваў следчы, — некалькі год таму вы пазнаёміліся з вашай нарачонай. Вы закахаліся ў яе. Але ў вас не было матэрыяльнай падставы, грошай, каб пачаць сумеснае жыццё. А між тым, мягка і непрыкметна ваша нявеста начала схіляць вас, каб вы дастаткова забяспечылі сябе і яе: набылі тое, што маюць іншыя паспяховыя людзі: кватэру ў цэнтры горада, аўтамабіль, лецішча каля вады. Толькі вось як? I вы, які вельмі не любіць вялікай вады (так ці не?) — іду ў за­клад, што так, — завербаваліся ў плавание. Плаваючы далёка за мяжой, вы зараблялі неблагія на той час грошы. Прыкладна ў той жа час памерла ваша маці і вы, узяўшы кароткатэрміновы адпачынак, прадалі яе кватэру, і даволі выгадна. Частку грошай вы патрацілі на новую кватэру ў цэнтры, аформілі яе на вашу нявесту, вы ж бязмерна давяралі ёй, астатнія пакінулі ёй жа, і зноў пайшлі ў плавание. Усе свае заробкі вы дасылалі нарачонай. Але вось вы неўзабаве вярнуліся. Толькі на тэты раз на месяц раней. Пэўна, вы адчувалі нешта неасэнсаванае, нейкую небяспеку, пагрозу. Хіба не так? Вы ж нават не паведамілі сваёй нявесце пра тое, што накіроўваецеся дамоў? Хацелі зрабіць ёй прыемны сюрпрыз?
Але вось вы дома. Раніца. Вы ўваходзіце ў пад’езд, падымаецеся па лесвіцы. Ключ пры вас. Вы адчыняеце дзверы і ціхенька ўваходзіце. Тое, што вы бачыце, прымушае вас насцярожыцца. Паўсюдна мужчынская вопратка ўперамешку з жаночай. Чамаданы, сумкі. На стале — білеты на самалёт. Тут жа і дакументы. Яго зваць Ашот. Кватэра ўжо прададзеная, заўтра яны высяляюцца і вылятаюць на яго радзіму. Вы па-ранейшаму бязгучна ідзяце да спальні, прыадчыняеце дзверы і бачыце ў ложку абаіх. Яны спяць. Той, каго завуць Ашот, — невялікі, жу-
каваты, увесь парослы чорнай шчэццю, вам нават становіцца чамусьці крыўдна і агідна. Вы адступаеце на кухню і вяртаецеся з нажом. Далей ужо ба­нальна: ідзе разборка і яе наступствы. У арміі вы навучыліся выдатна валодаць халоднай зброяй, нож і ў плаванні быў для вас асноўным інструментам. Так? Гаварыце!
Следчы Локас змоўк у чаканні.
— У мяне алібі. Я вярнуўся значна пазней.
— Вось як? А калі вас нехта бачыў менавіта ў той дзень?
— Не бярыце на понт, — груба сказаў паддопытны Крат, але з ледзь улоўнай ноткай трывогі. — У вас, дарэчы, шалёная фантазія.
— Я даю вам хвіліну, — патрабаваў следчы Ло­кас. — Начнём гаварыць праўду?
Ён утаропіўся ў зняволенага і змоўк у чаканні.
— А вось вы — вы хацелі б пражыць сваё адзінае жыццё, а запаснога ж — няма, у якасці жука-чарнацёлкі? — замест адказу спытаў паддопытны Крат.
— Хоць я і не ў праве адказваць на вашы пытанні, але я адкажу. Вядома, не. Але ж вы вінаватыя не ў гэтым, а ў тым, што парушылі закон.
— Дакажыце.
— I вельмі хутка. Але я даю вам шанц.
— Гэта вы пра чыстасардэчнае прызнанне? Не, грамадзянін начальнік, на лоха вы мяне не развядзеце.
— Што ж, угаворваць — не мая справа. Да сустрэчы.
— Бывайце.
Следчы Локас націснуў кнопку, і паддопытнага павялі ў камеру.
Застаўшыся адзін, следчы Локас доўга сядзеў за сталом, зрэдку адказваў на тэлефонныя званкі і думаў. Урэпще рэшт ён упершыню аказаўся перад дылемай: знізіць вартасць жыцця чалавека, які толькі што сядзеў перад ім, амаль да нуля, ці нааадварот даць яму надзею. Жук-чарнацёл-
ка. Следчы раптам уявіў сябе ў такой жа сітуацыі і адчуў неприемную трывогу на душы і няўпэўненасць. Ён, як і яго паддопытны, таксама быў малады, сустракаўся з дзяўчынай і неўзабаве таксама збіраўся ажаніцца. Але, меркаваў ён, ці можна быць упэўненым у тым, што так хістка і ненадзейна ў рэальнасці навокал яго, якая так­сама адносная, як і мараль?
Следчы Локас адкрыў сейф і выцягнуў дапаўняльную дакументацыю да справы часова зняволенага Крата, знайшоў і паклаў на стол перад са­бой тое, што дагэтуль прытрымліваў, як асноўны доказ: пісьмовае сведчанне аднаго з суседзяў нявесты паддопытнага: некалькі сказаў на адной старонцы. Гэтымі некалькімі сказамі стары пенсіянер ушчэнт разбіваў алібі Крата. Ён сцвярджаў, што бачыў Крата ў пад’ездзе якраз у дзень забойства, хаця апошні ўпарта настойваў на тым, што з’явіўся ў горадзе на некалькі дзён пазней. Гэтае сведчанне, якое ляжала цяпер на стале і было той казырнай картай, якая магла ці знішчыць яго пад­допытнага ці наадварот, вызваліць, калі не даць яму ходу.
Следчы Локас зноў перачытаў ліст. Якраз суткі таму старога, які сведчыў супраць паддопытна­га Крата, разбіў інсульт. Спаралізаваны, ён цяпер ляжаў у бальніцы, і шматлікія яго сваякі, пэўна, рыхтаваліся да непазбежнага. Ён ужо нічога не здолее сказаць, — меркаваў следчы Локас: ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Толькі гэтая яго паперка, бадай, здолее.
Следчы Локас думаў. Былая нявеста Крата і яе сужыцель — мёртвыя. Іх ужо не ажывіць. Нават калі засудзіць гэтага Крата па максіму. Што з таго, калі ён, Крат, альбо загіне на зоне, альбо праз дзесяць-пятнаццаць год вернецца старым інвалідам з туберкулёзам у апошняй стадыі? 3 іншага боку, што добрага ў тым, калі на ім, следчым глушцом павісне нераскрытая справа? Тады зняволенага Кра­
та трэба будзе неўзабаве вызваліць праз недаказанасць. А закон?
Жук-чарнацёл ка...
Следчы Локас выцягнуў з пачкі цыгарэту, дапаліў яе да палавіны, кінуў у попельніцу, а потым, павагаўшыся, сунуў туды ж ліст старога і пстрыкнуў запальнічкай.
«Над жыццём няма суддзі», — рантам успомнілася яму.
Кармушка для сініц
1
У гэтым адносна ціхім гарадскім квартале Тоўсты Крамнік пасяліўся з лета. Крамнік прыехаў сюды аднекуль здалёк, зусім не ведаў мясцовай мовы, але разумеў і размаўляў па-руску. Ён быў лупаты, сапраўды тоўсты, з пукатым жыватом, спешчанымі рукамі, якія, пэўна, ніколі не ведалі фізічнай працы, і з ухілістымі чорнымі вочкамі. Тоўсты Крамнік купіў тут дом, потым — краму побач і пачаў гандляваць, наняўшы абслугу — некалькі чалавек з мясцовых. Праз месяц-паўтара да яго прыехала Крамнічыха з двума дзецьмі — увішнымі і ўкормленымі падлеткамі, якія ў верасні пайшлі вучыцца ў мясцовую школу. Крамнічыха, мажная, чорнавалосая, начала выконваць пры краме абавязкі бухгалтара і фінансіста. «Хто не цэніць капейкі, той не варты і рубля», — часта казаў Тоўсты Крамнік.
Потым надышла позняя восень, і ўрэшце — зіма. Выпаў снег, і нечакана, як гэта часта здараецца ў гэтых месцах, на кроткі тэрмін ударылі маразы.
У адзін з такіх дзён, на пачатку зімы, Тоўсты Крамнік атрымаў ліст.
«17 снежня 200... г.
Тоўсты Крамнік!
Мала таго, што Вы выказваеце знявагу да людзей — абважваеце і падманваеце пакупнікоў у цяперашняй Вашай краме, Вы і Ваша сям’я пару-
шаеце яшчэ адну запаведзь: жорстка ставіцеся да жывёл. Так, нядаўна вашыя дзеці скруцілі шыю і выкінулі за агароджу хатняга папугая, а Вы самі выгналі на вуліцу сабаку, якога тры месяцы таму прыдбалі, каб ахоўваў ваш дом, бо пасля таго, як Вы ўстанавілі сігналізацыю, сабака стаў Вам непатрэбны. У сувязі з усімі гэтымі наступствамі, я прыйшоў да высновы, што Вашыя маральныя якасці вартыя карэкціроўкі, і патрабую ад Вас неадкладнай своеасаблівай епітым’і:
1) знайсці і вярнуць у двор сабаку;
2) павесіць на дрэва кармушку для сініц і штодня насыпаць туды корм.
Тэрмін адпрацоўкі — суткі. У выпадку непадпарадкавання да Вас будуць прынятыя адэкватныя меры.
Выканаўца».
Крамнік доўга чытаў ліст, варушыў губамі, плямкаў, прыцмокваў, даў пачытаць Крамнічысе і ўрэшце плюнуў на яго, скамячыў і кінуў у сметніцу.
А * *
Да вечару таго ж дня Тоўсты Крамнік ужо не памятаў пра ліст. Яшчэ праз дзень, выпраўляючыся ад брамы дома, дзе ён звычайна пакідаў свой грузавы пікап, Крамнік выявіў, што ў машыне праколатая шына... Ён памяняў яе на «запаску», а пас­ля быў вымушаны ехаць у аўтасервіс, каб заклеіць камеру. Праколаў было некалькі, і Крамнік насцярожыўся.
Назаўтра ён зноў атрымаў ліст.
«19 снежня 200... г.
Хітры Крамнік!
Вы не выканалі ніводнага пункта з маёй прапановы:
1) вярнуць сабаку;
2) уладкаваць кармушку для сініц.
У сувязі з гэтым будзеце пакараныя адпаведна вашай сутнасці.
Выканаўца».
Крамнік ізноў паказаў ліст Крамнічысе і заўважыў:
— Мне пракалолі шыну.
— Падрыхтуй пакет з садавіной ды агароднінай, занясі ўчастковаму разам з гэтай пагрозай, і няхай завядзе справу, — параіла Крамнічыха.
Ноччу зазвінела і рассыпалася шкло ў адной шыбе, потым — у другой. Крамнік імкліва апрануўся і, хоць быў баязлівец, выбег за браму, але на вуліцы нікога не ўбачыў. На марозе ён да таго ж прастудзіўся і падхапіў радыкуліт.
* * *
Участковы, малады хлопец з лейтэнанцкімі пагонам!, уважліва выслухаў Крамніка і спытаў, кіўнуўшы на пакет, які той паклаў яму на стол:
— А гэта што?
— Гэта вам, — лісліва заўсміхаўся Тоўсты Крамнік, — так бы мовіць, задатак. Бананы і ўсё такое. За раскрыццё справы.
— Забярыце, — грэбліва адхіліў пакет участко­вы і дадаў: — За прапанову хабару я магу завесці справу асабіста на вас.
— Не, не, не, — спужаўся Крамнік і пацягнуў пакет да сябе.
— Урэшце, — дадаў участковы, — з фактам! тэрору, як вы гэта назвал!, мы разбяромся, але і да вас ёсць пытанні. Пакупнікі скардзяцца, што вы ix аблічваеце і абвешваеце, падсоўваеце нясвежы тавар. А на прапанову даць аднаму з іх кнігу скаргаў вы адказалі наступнае (участковы выцягнуў паперку з нейкай папкі і прачытаў уголас): «Самі пішыце — самі і чытаць будзеце». Быў такі факт?
— Гэта паклёп, — сказаў Тоўсты Крамнік.
— Майце на ўвазе, — перасцярог яго ўчастковы, — у вашай рэспубліцы, адкуль вы прыехалі сюды, было адно, а ў нас тут іншае, іншая, так бы мовіць, ментальнасць...
Раніцай Крамнічыха выцягнула з паштовай скрыні наступны ліст.
«21 снежня 200... г.
Сквапны Крамнік!
Дагэтуль я не бачу на вашым двары сабаку (ён пакутуе штодня ля памыйных скрыняў) і на дрэве няма кармушкі для сініц.
Выканаўца».
Па абедзе Тоўсты Крамнік выявіў, што ўсе чатыры шыны ягонага пікапа праколатыя.
* * *
— Можа, ты мала яму паклаў? — спытала ў мужа Крамнічыха, маючы на ўвазе ўчастковага.
— Змоўкні, дурная ты баба, — незалюбіў Крамнік і, абхапіўшы галаву рукамі, знерухомеў у цяжкім одуме.
Яму раптам успомнілася радзіма, дзе ён пражыў доўгія гады, навучыўся гандляваць, што было зусім не так проста, як можа здацца, але ён любіў гэтую справу. Ды надышоў неспадзявана смутны час, назравала вайна, а Тоўсты Крамнік не хацеў ваяваць, а хацеў менавіта гандляваць. А сапраўдны гандаль, лічыў ён, гэта высокае мастацтва падману. Толькі вось народ у апошнія часы стаў нейкі нервовы, зласлівы, і Крамнік вырашыў змяніць месца жыхарства.
I тут усё ў яго быццам ішло як належыць, каб не гэты невядомы Выканаўца з яго вар’яцкімі патрабаваннямі. Можа, ён сапраўды вар’ят, меркаваў Тоўсты Крамнік, і ўцёк з якой лякарні — цяпер іх болыпасць паадпускалі на волю, бо няма сродкаў карміць. Можна было б зразумець, каб гэта аказаў-
ся які рэкецір, вымагальнік, які прагнуў яго грошай, а тут пра нейкага сабаку, пра сініц...
Тоўсты Крамнік быў у вялікай роспачы. Ісці зноў да ўчастковага? Але той чамусьці, як кажуць, не вельмі лёг яму на сэрца: можа, сапраўды ён мала таму прапанаваў? Але не, тут не тое — Крамнік навучыўся крыху разбірацца ў людзях. На ўчастковага яму разлічваць было няварта. Застаецца адно — абараняць сябе і свае набыткі самому.
* * л
3 вечара ён знарок пакінуў свой пікап на вуліцы, ля брамы, а як сцямнела, цёпла апрануўся, захапіў бейсбольную біту, коўдру і, расклаўшы сядзенні, лёг, стаіўшыся, і стаў чакаць.
Ён не ведаў, колькі прайіпло часу. Мароз пачынаў ужо дабірацца да пальцаў на нагах і руках. Прахожых станавілася ўсё менш — Тоўсты Крамнік чуў, як снег парыпваў пад іх ботамі. Ён нават задрамаў, яму снілася чамусьці лета, у сябе, на Каўказе. Ля вёскі, дзе ён нарадзіўся, у вінаградніку на сцяжынцы ён убачыў шыпуна. Змяя пагрозліва сыкала на яго, і ён спужаўся.
Тоўсты Крамнік раптам прачнуўся. Шипела праколатае кола, спускаючы паветра. Ён выскачыў з машыны, убачыў зламысніка, які быў так заняты сваёй справай, што не зважаў на небяспеку, і схапіў таго за каўнер.
Злачынец вырываўся з усяе сілы, але быў малы ростам, што ад разу надало Тоўстаму Крамніку рашучасці. Ён ужо замахнуўся бейсбольнай бітай, каб абрынуць яе на праціўніка, ды раптам спыніўся і атарапеў: перад ім была дзяўчынка!
— A-а, дык гэта ты праколваеш мне шыны! — засіпеў ён і, ашчаперыўшы яе, пачаў трэсці.
— Дапамажыце! — крыкнула між тым дзяўчынка нечакана звонкім, пранізлівым голасам, і ўжо на ўсю вуліцу:
— Ратуйце! Педафіл!
Апошняе слова прымусіла Тоўстага Крамніка адразу кінуць яе і адскочыць убок, нібы абваранаму кіпенем. Абвінавачванне ў педафіліі, калі яно даказанае, каралася вельмі жорстка, пра тое ён ведаў дасканала.
Невядомы «злачынец», адразу выкарыстаўшы яго няўпэўненасць, кінуўся ўцякаць і імгненна знік за рогам вуліцы. Дакладней, знікла...
Тоўсты Крамнік доўга стаяў на марозе і лавіў ротам ледзяное паветра. «Вось дык куля...» — думаў ён.
2
Танюткую светлавалосую дзяўчынку звалі На­ста. Ёй было трынаццаць год.
Па вуліцы, дзе цяпер пасяліўся Тоўсты Крамнік, Наста ўжо некалькі год хадзіла штодня: у школу і назад, дадому, у краму ці па якіх сваіх іншых спра­вах. Так яна і цяпер вярталася з урокаў. Шлях яе праходзіў паводле знаёмых арыенціраў — закінутай лядовай пляцоўкі, цырульні, куды зрэдку заходзілі жанчыны, шэрагу пяціі дзевяціпавярховых будынкаў, паўз смеццевыя скрыні, якія раз-пораз перакульвалі ў сябе машыны-смеццезборнікі, невялічкага скверыка і прыватных дамоў, адзін з якіх належаў Тоўстаму Крамніку. Менавіта яго падворак яна добра бачыла з вышыні дзевятага паверха, дзе жыла з бацькамі і братам Данілам.
Ля сметніцы Наста, як заўсёды, заўважыла некалькіх бадзяжных сабак, але таго, якога выгнаў Тоўсты Крамнік, чамусьці не было. Дзяўчынка мінула краму, потым дом гандляра і на ліфце паднялася ўрэшце ў сваю кватэру.
Бацькі былі на працы — абое хадзілі на завод у першую змену, а пятнаццацігадовы брат Даніла збіраўся на трэніроўку ў спартыўную секцыю. Ён займаўся кікбоксінгам.
— Ты позна швэндаешся на вуліцы, — сказаў ёй Даніла. — Маці ўчора непакоілася.
— Я за сябе настаю.
— Глядзі, — працягваў вучыць яе Даніла. — Жыццё не даруе памылак, — і спытаў: — Цябе ніхто не крыўдзіць?
Наста моўчкі ўсміхнулася брату. У далёкім дзяцінстве яна марыла быць хлопчыкам і стаць такім, як ён. Асабліва цяпер Даніла быў для яе аўтарытэтам. Ён не курыў, не піў піва з бутэлек, не апранаўся, як «панк» ці які абсос, і ненавідзеў тых, хто нюхае клей ці ўжывае наркотыкі. Брат быў высокі і шыракаплечы, насіў простую куртку «пілот», нармальныя нагавіцы і дыхтоўныя, добра прашытыя чаравікі «грындэрс».
— Я прыйду пазней, — сказаў ужо ў дзвярах Даніла. — Мы цяпер трэніруемся ў падвале, бо не хапае грошай на рамонт залы. Даводзіцца дапамагаць і пасля трэніровак.
Даніла сышоў, а Наста, пакуль падаграваўся суп, выйшла на балкон і зірнула ў бок дома, дзе пасяліўся Тоўсты Крамнік.
Дзяўчынка знерухомела ад здзіўлення.
Па двары Крамніка бегаў сабака.
Той самы!
Потым з дзвярэй выйшаў гаспадар. У руках ён трымаў... Не, памыліцца было немагчыма... Ён трымаў...
Кармушку для сініц!
3
У гэтую ноч і наступную Тоўсты Крамнік спаў спакойна. Ён нават не зважаў на халодны, пранізлівы вецер і на нядобрыя позіркі Крамнічыхі, якой было загадана карміць сабаку і падсыпаць у кар­мушку корм.
Сініцы раіліся пад ягонымі вокнамі.
Днём Тоўсты Крамнік праверыў паштовую скры­ню і выявіў там адрасаваны яму чарговы ліст.
«25 снежня 200... г.
Шаноўны Крамнік!
Людзям заўсёды лёгка паразумецца, калі яны паважаюць адзін аднаго і жывуць па сумленні, а не па хлусні. Хіба не так?
Сёння сонца паварочвае на лета. Я рады, што і нашыя стасункі набылі адпаведны паварот. Спадзяюся, сабака, якога Вы калісьці так неабдумана выкінулі на памыйку, дажыве свой век дагледжаны, а птушкі, якія залятаюць да Вас на падворак, будуць заўсёды накормленыя.
Цяпер, калі Вы яўна становіцеся на шлях выпраўлення, зносіны з Вамі, хоць і аднабаковыя, становяцца ўсё болей прыемнымі. Добра, што Вы нескладанай маніпуляцыяй з калькулятарам вылічылі, што карміць сабаку і з дзесятак птушак значна тайней, чым рамантаваць машыну і шкліць шыбы.
Выканаўца.
P.S. Дарэчы, на Вас, мудрага і паспяховага бізнесмена, накладаецца новая, зусім дробная епітым’я: выдаткаваць колькі грошай на рамонт залы ў мясцовай спартыўнай школе.
Вы ж не супраць?»
Яйка зязюлі павінна быць выседжана
«Не, сапраўды ў мяне нейкі ненатуральна жоўты колер твару», — думала адна старэючая жанчына на прозвішча Марта Богуш, якая сядзела ў крэсле ў зале сваёй невялікай двухпакаёўкі і вяла сачыда за тым, як адыходзіць у нябыт чарговы дзень. За акном імкліва сутонела. У святле ліхтара на вулічным слупе яна бачыла, як сыпалася восеньская імжа. 3 пакойчыка яе прыёмнага сына Дзяніса даносіліся галасы акцёраў, якія раз-пораз перабівала гучная і псеўдазначная музычная застаўка: ён глядзеў серыял. Якраз у гэты час у дзверы ўпэўнена і настойліва пагрукалі. Марта Богуш пайшла і адчыніла. Адразу ледзь улоўнае пачуццё небяспекі ахапіла яе.
— Здрасс...
У вітальню дзелавіта ўварвалася Ульяна — сяброўка Дзяніса: чорненькая, з нямытымі сальнымі валасамі, дзіўнаватай, са скошанай патыліцай, галоўкай — такія бываюць у дзяцей, што ў першыя пасляродавыя месяцы ляжаць, спавітыя, выключна на спіне. Яе востранькі, вульгарнапрыгожанькі тварык не выяўляў, як амаль заўсёды, аніводнага пачуцця.
Яна без запрашэння зияла мокрую заношаную куртку, кінула яе проста ў кут (пятля, каб чапляць на вяшак, на ёй, як і раней, адсутнічала) і, не звяртаючы ўвагі на яе, гаспадыню, праслізнула ў пакойчык. Марта Богуш ведала, што Ульяна старэйшая на год за яе Дзяніса. Пераходны ўзрост, — звыкла супакоіла яна сябе, назіраючы, як дзверы з трэскам
зачыніліся і шчоўкнуў замок. 3 пакойчыка ледзь чутна загучэў Ульянін голас, а потым стала ціха.
Ціха, як яна ведала, будзе пэўны час. Што яны там робяць — невядома: жанчына адганяла ад сябе рызыкоўныя думкі. Потым яны ўключаць відэамагнітафон і будуць глядзець адну за другой чарговыя серыі з папулярнай тэлестужкі, якая самой Марце Богуш не вельмі, нават зусім не падабалася. Крыху раней Дзяніс набыў гэтую стужку ў краме на выпрашаныя ў яе і часткова скрадзеныя, як яна падазравала, грошы. «Узрост, — думала яна, — такі ўзрост». Серыял яны глядзяць чацвёрты раз за­пар. Заўтра ў школу ён, вядома, наўрад ці пойдзе. Дакладней, зробіць выгляд, што пойдзе, а калі яна патэлефануе настаўніцы, тая скажа звыклае: «Не, сёння не з’яўляўся, так што прымайце меры...»
Калі яшчэ быў жывы муж, меры прымалі ўсялякія, але даць рады прыёмышу яны так і не здолелі. «Хоць, хутчэй за ўсё, — зноў меркавала жанчына, — ва ўсім гэтым вінаваты ўсё той жа пераходны ўзрост. Пераходны ад чаго і да чаго? Вядо­ма, да гатоўнасці размнажацца — адсюль нечуваны ўсплеск гармонаў, неадэкватныя ўчынкі на мяжы з псіхічнымі захворваннямі і малавытлумачальныя з’явы, ледзь не да палтэргейста ў жытле: і такое не раз, як яна дзесьці чытала, адбывалася».
Было і так, што ў школу хадзілі ўтраіх. Яна з мужам, нібы канваіры, а наперадзе іх пятнаццацігадовы Дзяніс. У вестыбюлі школы ён распранаўся, але куртку ў гардэроб не здаваў — яны яе забіралі да вечара, каб той не ўцёк з урокаў, а пасля заняткаў, апранутага з ix рук, яго адразу забіралі дамоў. У класе, па словах настаўніцы, Дзяніс быў амаль непрыкметны, паводзіў сябе ціха і нават даседжваў да канца ўрокаў, але як толькі яго куртка па якіх-небудзь прычынах апыналася ў гардэробе, то з першага ж перапынку ён знікаў. Дзе ён у тэты час быў, чым займаўся, ніхто не ведаў. На пытанні ён адказваў заўсёды нешта неістотнае, а то і ўвогу-
ле адмоўчваўся, быў ціхі, замкнуты ў сябе, амаль не спрачаўся. Але неўпрыкмет пачаў красці з іх кашалькоў, і грошы тыя знікалі немаведама куды — толькі аднойчы, зусім нядаўна, удалося адсачыць лёс апошняй пакражы. На скрадзенае ён наняў такci і ездзіў у прыгарад да гэтай самай Ульяны. Але хто такая тая дзяўчына, а тым больш хто яе бацькі, яна і да гэтага часу так і не даведалася.
Нягледзячы на ўсе створаныя іх выхаванцу самыя спрыяльныя ўмовы, бацькоў ён, відавочна, хіба што цярпеў, ва ўсякім разе ў жанчыны апошнім часам склалася менавіта такое ўражанне. Адкрыта сваіх пачуццяў прыёмыш не выказваў, але калі-нікалі Марта Богуш лавіла яго ўхілісты позірк з вугла — хуткі, пранізлівы, нядобры. ,
Само сабой, яны з мужам ніколі не дазвалялі сабе ў адносінах да падлетка ніякага фізічнага ўздзеяння. Нешта такое адбылося ўсяго адзін раз і адразу пацягнула за сабой нечаканае наступства. Адной­чы яе нябожчык муж, у якога папярэдне з кішэні знікла буйная грашовая купюра, схапіў прыёмыша за каўнер і добра патрос яго, пакуль яна не абараніла свайго ўлюбёнца. Тым не менш, Дзяніс адразу знік за дзвярыма свайго пакойчыка, але праз хвіліну паўстаў перад імі з вяроўкай у руцэ.
«Бачыце шворку?» — нейкім ненатуральна ціхім голасам спытаў ён іх.
Яна адразу адчула тады нядобрае і ўнутрана сцялася ад раптоўнага незразумелага страху, але муж яе не зразумеў.
«Што з таго?»
«А тое, што калі вы мяне хоць раз кранеце ці пачнеце яшчэ як-небудзь шчаміць, то я засілюся вось на гэтай вяроўцы».
«Ды ты што? — разгубіўся тады яе муж, а ён быў даволі мяккі па характары. — Хіба мы табе чаго шкадуем? Хіба не родныя?»
Але лепш бы ён не гаварыў банальнасцей і не задаваў недарэчных пытанняў, бо адразу вочы прыё-
мыша, бадай, упершыню ўтаропіліся на іх з непрыхаванай зласлівасцю.
«Вы мне і не родныя, не бацькі. Я ўсё ведаю».
* * Л
Іх прыёмны сын Дзяніс з’явіўся на свет у занядбаным пасёлку, кіламетраў за трыццаць ад сталіцы, у кінутай раней, напаўразваленай халупе — пэўна, узімку яе былыя гаспадары жыць там ужо не маглі, а потым увогуле вырашылі не вяртацца. Але якраз летам у ёй раптоўна з’явілася маладая жанчына, як казалі — прыйшла аднекуль, цяжарная, тым не менш, часта на падпітку і з цыгарэтай у пажадлівым шырокім роце, хутчэй за ўсё, як яна лічыла, якая-небудзь «залётная» німфаманка, і нарадзіла, як жывёла, адна і без дапамогі не толькі лекара ці акушэркі, а нават і суседзяў.
Немаўляці было тыдзень, не больш, калі маці паклала яго, спавітага, на ложак, запаліла комін і, зачыніўшы юшку, знікла назаўсёды.
Суседзі выпадкова заўважылі, як дым прасочваецца з дзвярэй і напаўразбітых вокнаў, забеглі ў ха­лупу і выратавалі немаўля. А праз год яна з мужам сабралі адпаведныя дакументы і ўсынавілі хлопчыка, забраўшы яго з інтэрната.
* * *
Жанчына на прозвішча Марта Богуш, як і раней, сядзела ў крэсле, але трывога пакрысе апаноўвала яе. Так заўсёды адбывалася апошнім часам, калі да іх наведвалася гэтая Ульяна, ці прыёмыш гадзінамі сядзеў у сваім пакойчыку перад відэамагнітафонам альбо проста так, склаўшы кісці рук з ненармальна доўгімі пальцамі на каленях — а пра што ён думаў, яна ніколі не ведала.
Дзяніс не цікавіўся нічым, ну хіба што спачатку, калі яму прыносілі нешта новае. Так, летась дні са два пабрынкаў на гітары, пасля чаго назаўсёды запіхнуў яе над ложак, бо, каб навучьщца іграць нават на такім адносна простым музычным інструменце, трэба было, як цяпер запознена лічыла яна, цярпенне, захапленне і ўрэшце нейкі талент. Тое ж спасцігла і камп’ютэр, хакейную амуніцыю, ружжо для падводнага палявання, рыбацкія вуды. Жанчына са здзіўленнем бачыла, што ўсё гэта было яму быццам у цяжар.
Яна ўспомніла, як аднойчы муж, тым не менш, прыйшоў дадому задаволены і адразу паклікаў Дзяніса. Той неахвотна выйшаў са свайго кута.
«Ведаеш, старэча, я цябе ў прэстыжную спартыўную секцыю ўладкаваў». ,
«Гэта яшчэ што за секцыя?»
«Кікбоксінгу. Вось і снарадныя пальчаткі табе адразу купіў. А то сустрэў даўняга сябра, аднакласніка. Ён цяпер завучам у спартыўнай школе. Заўтра пойдзем і, так бы мовіць, аформімся афіцыйна».
Дзяніс не выказаў на гэта аніякіх пачуццяў, але пайсці назаўтра ў спартзалу згадзіўся. На трэніроўкі ён схадзіў тры разы. Па першым разе яго нагрузілі агульнафізічнай падрыхтоўкай, па другім трэнер паказаў асновы і, па завядзёнцы, з трэцяга разу паставіў яго ў спарынг з болып падрыхтаваным аднагодкам, каб праверыць, як ён звыкла казаў, не толькі фізічныя, а і маральна-псіхалагічныя якасці вучня.
У першым жа раундзе, атрымаўшы адчувальны ўдар у твар, навічок увесь затрэсся, збялеў, кінуўся на праціўніка і ўкусіў таго за шыю так, што ледзь адарвалі. Вядома, яго адразу адлічылі.
Другі неўразумелы выпадак адбыўся ў школе. Як жанчыне зноў-такі расказала настаўніца, на перапынку нехта з хлопчыкаў, значка мацнейшы за іх прыёмыша, ці то знарок ці ўвогуле не наўмысна зачапіў яго. Пасля так і не разабраліся. У адказ Дзяніс выхапіў з кішэні ручку і вострым яе бокам працяў таварышу плячо. А цэліў у галаву, змроч-
на расказвала класная, а што, калі б трапіў, напрыклад, у вока? Ці ў сонную артэрыю?
А А А
Марта Богуш, жанчына пяцідзесяці пяці гадоў, з пасівелымі ўжо скронямі, сядзела ў крэсле і прыслухоўвалася. Цішыня. Што яны там робяць за замкнёнымі дзвярыма — невядома. Аднойчы муж, калі яшчэ быў жывы, успомніла раптам яна, выявіў, што дзверы ў пакойчык, дзе якраз з’явілася госця, засталіся адчыненымі, і ўвайшоў туды па нейкай неістотнай нагодзе. Што ён там убачыў, ён ёй так і не сказаў, нават значка пазней, але ў тыя хвіліны йна, сцяўшыся, пачула яго крык: «Прэч адгэтуль!», і ўбачыла, як праз хвіліну ён выцягнуў дзяўчыну, якую звалі Ульяна, і выпхнуў за дзверы на лесвіцу, выкінуўшы ўслед ёй куртку.
Што ён там убачыў?
Жанчына шкадавала яго, а вінаваціла ва ўсім сябе: так і не здолела нарадзіць яму дзіця, не выканала свой, хоць і неаб’яўлены нікім, абавязак перад сям’ёй, урэшце, перад прыродай.
Якраз пасля таго выпадку муж, які быў ужо ў пенсіённым узросце, пачаў хварэць. У яго пачаліся праблемы са страўнікам, з’явіліся сімптомы нечаканай слабасці, пакуль аднойчы жанчына не заўважыла, што ён пачаў дзіўна жаўцець: скура на ру­ках, нагах, на твары набывала колер разбаўленага яечнага жаўтка.
AAA
ЦІШЫНЯ. Жанчына на прозвішча Марта Богуш паранейшаму сядзела ў крэсле і думала пра тое, што яна ўсё-такі па-свойму любіць свайго Дзяніса. Нягледзячы на ўсялякія нечаканасці і не зусім прыем-
ныя адхіленні, бо ўсё гэта хібы ўсё таго ж пераходнага ўзросту, не інакш. Яна памятала яго зусім ма­лым, недагледжаным і слабым, хваравітым, а потым ён незаўважна падрос, і апошнія гады, успомніла яна, аніводнага разу не захварэў нават на грып.
Вось толькі дзяўчынка. Калі яна з’яўлялася ў кватэры, жанчына чамусьці адчувала прытоены жах. Хоць, здаецца, што жахлівага можа быць у дзяўчынцы падлеткавага ўзросту? Можа з яе боку гэта звычайная рэўнасць да Дзяніса, думала Марта Богуш. Але ж калі ім падабаецца быць разам, то няхай і сябруюць. Толькі, толькі...
Што тады муж там, у пакойчыку, убачыў?
Жанчына раптам падхапілася з крэсла. Устава­ла яна цяпер чамусьці з цяжкасцю, што зноў 1 заўважыла. Але ж ёй ужо за пяцьдзесят. Таксама пераходны ўзрост, хіба што толькі наадварот. Яна на­думала пра тое, што ўжо даўно пара ісці на кухню і паставіць гатавацца вячэру, але якраз у гэты момант дзверы пакойчыка прыёмнага сына адчыніліся, і ён выйшаў адтуль, але не адзін, а разам з Ульянай.
Выраз твару ў абодвух быў і задаволены і ў той жа час прытоена насцярожаны, нібы яны там, у па­койчыку, прыйшлі да нейкай невядомай ёй высновы. Валасы на крыху яйкападобнай, з вузкім ілбом галаве Дзяніса былі, як амаль заўсёды, расчасаныя на роўны прабор, тонкія вусны ў кутках рота ледзь улоўна крывіліся, а цёмныя ўхілістыя вочы глядзелі кудысьці ўбок.
Затое Ульяна адразу адшукала яе вочы, пераможна вытрымала паўзу і страсанула галавой, адкідваючы сальную пасму, перавяла позірк на прыёмыша. Той сказаў:
«Уля сёння нікуды не пойдзе».
Жанчына моўчкі чакала працягу.
«Яна.., ну, увогуле, застанецца тут і будзе жыць з намі...»
(«Вось яно што, — падумала жанчына, — нешта такое і трэба было чакаць, але ж гэта, гэта...»)
Але Дзяніс перапыніў яе думкі, бо дадаў з прытоенай асалодай, не інакш:
«Ты ж не супраць — мама?»
Жанчына маўчала. Рантам, як гэта часта здараецца, нібы заслона з яе вачэй нечакана ўпала, і свядомасць холадна і нібы збоку начала ацэньваць тое, што, пэўна, даўно адбывалася ў кватэры, у якой яна, як дагэтуль, цешыла сябе надзеяй, была гаспадыняй. Нібы ўпершыню яна ўбачыла, як вос­тры нос приёмыша чакаў, вынюхваў, каб адразу вывесці яе з сябе, і тонка, беспакарана заглушыць яе памкненні да супраціўлення. Жах ужо прачнуўся ў ёй і паступова рос, набіраючы моц.
«Не, я, канечне, не супраць», — сказала Мар­та Богуш.
(«Лепш так, інакш будзе горш, бо яны хочуць вайны».)
Жанчына чамусьці ўспомніла пра ўсе падзеі апошніх гадоў, якія так ці інакш былі звязаныя з яе прыёмным сынам і якія, як яна цяпер разуме­ла, характарызавалі яго зусім інакш, чым ёй раней здавалася. Пераходны ўзрост? Але ці можна апраўдаць ім, напрыклад, працяглы крадзеж грошай з кашалька? Ці прыхаваную жорсткасць, якая лёгка можа перарастаць у паглумлівы садызм? Хто былі яго сапраўдныя бацькі? Ці жывыя яны цяпер? Чаму яны ўспрынялі дадзенае ім жыццё як прастору для задавальнення сваіх жывёльных інстынктаў? I чаму менавіта яна павінна цяпер разлічвацца за гэта?
Яны, яе Дзяніс з Ульянай, пэўна, не чакалі, што яна згодзіцца так хутка, адразу, ім, як яна цяпер здагадвалася, хацелася пакуражыцца, атачыць яе раней назапашанымі, двухсэнсоўнымі словамі, урэшце, спакваля запалохаць яе, не інакш.
«А, так-так, — загаварылі яны, — значыць, не супраць? Дык Ульяне можна курыць у пакоі? Ну, вядома, яна будзе адчыняць фортку. Не выходзіць жа ёй кожны раз на лесвіцу?»
«Можна», — адказала яна.
«I хадзіць у ванну?»
«Можна».
«I апрануць калі-нікалі тваё паліто? У цябе ж ix два?»
«Можна».
«I..?»
«Можна».
Яны перамагалі лёгка, зусім лёгка, але цяпер яна ведала, што калі ў доме завялася гніль, то менавіта яна і будзе весці рэй і перамагаць — такая логіка жыцця. I пазбавіцца ад яе можна толькі выпаліўшы яе агнём альбо пакінуўшы поле бою. Але ж яна, нягледзячы ні на што, назаўсёды прывязаная да прыёмыша, і ісці ёй няма куды. Куцы, сапраўды, яна пойдзе? А ён, дарэчы, пад абаронай за­кону і, пэўна, усё даўно пралічыў. Яшчэ пройдзе каля трох гадоў, пакуль ён дасягне паўналецця. I што тады? I тады, калі яна дацягне да таго часу, — што зменіцца? Тысячы, дзесяткі сотні тысяч дзяцей пакутуюць па віне бацькоў, але і тысячы бацькоў церпяць ад тых, каго нарадзілі. Пра што гэта сведчыць, хто ёй адкажа?
Урэшце, быццам спатоліўшыся, яны адступілі ў свой пакой. Двое моцных маладых цел, не абцяжараных аніякімі маральнымі вартасцямі. I ёй супраць ix — не выстаяць.
Яйка зязюлі павінна быць выседжана.
3 кухні даўно цягнула пахам гарэлага, і жанчына на прозвішча Марта Богуш паднялася з крэсла і паспяшалася туды, каб давесці справу з вячэрай да канца. Яны ўтраіх сядуць за стол і павячэраюць. Яна будзе ласкава ўсміхацца і прапаноўваць ім есці болып і самае смачнае і лепшае.
(«Яйка падкладзена ў чужое гняздо, але вось птушаня вылупілася і пачало напоўніцу карыстацца бацькоўскімі інстынктамі».)
Яна гатавала вячэру і нечакана надумала пра тое, што ёй зусім не хочацца есці: страўнік апошнім часам на ўсё адгукаўся болем. Жанчына адчула
неспакой, ёй стала вусцішна. Марта Богуш падышла да люстэрка і зірнула сабе ў вочы. На яе глядзела стомленая жанчына з амаль старэчым тварам. Скура на твары была жоўтая і колеру раздушанага жаўтка. Такі ж твар апошнім часам быў у яе мужа. Жахлівая думка рантам пранікла ў яе свядомасць, але жанчына паспешліва адагнала яе.
(«Каб выжыць, птушаняты зязюлі робяць своеасаблівую «зачыстку» — выкідваюць з гнёздаў лішніх...»)
Не, усё гэта проста страхі і нервы, у яе ўзросце — звычайная рэч, — разважала далей жанчы­на. Зараз яна вернецца на кухню і прыгатуе смач­ную вячэру. На траіх.
Стрыечніца
Цягнік адыходзіў а восьмай гадзіне вечара. Сонца яшчэ толькі хілілася да захаду, і вакзал, як заўсёды ў летнюю пару, стракацеў людзьмі, машынамі, поўніўся шумам. ,
3 дарожнай сумкай у руцэ Змітрок Дашкевіч стаяў на пероне ў чаканні цягніка. Месцы, дзе збіралася зашмат людзей, асабліва вакзалы, ён не любіў. Тым не менш патрэба была неадкладная.
Наведаць стрыечную сястру Змітрака Дашкевіча папрасіла цётка, якая даводзілася дзяўчыне маці. Два гады таму малодшая сястра Дашкевіча, якую звалі Ганна, з’ехала ў мегаполіс, адкуль ад яе цяпер прыходзілі лісты, альбо яна тэлефанавала — заўсёды днём і, запэўніўшы, што ў яе ўсё выдатна, хутка заканчвала размову. Калісьці Аня (а так яе звалі дома) скончыла харэаграфічнае вучылішча: выдатна спявала і танчыла і з часам вырапіыла, як ён ведаў, што ў правінцыі яе нічога вартага не чакае — урэшце, большасць яе аднагодкаў таксама трызнілі Парыжам, Берлінам, Нью-Йоркам, альбо, на худы канец, Масквой.
У кароткіх лістах дамоў Аня распавядала, што за мяжой яна вучыць музыцы і танцам таленавітых дзяцей і падлеткаў, а ў вольны час рыхтуецца паступаць у кансерваторыю.
Цётка, якую днямі скіравалі ў анкалагічны дыспансер на абследаванне, не дачакаўшыся ніяк дачкі, што ўсё цягнула з адведзінамі, пайшла па дапамогу да пляменніка.
Слухаючы цётку, Зміцер Дашкевіч успамінаў стрыечніцу, якой яе ведаў два гады назад: танклявую, даўганогую дзяўчыну, рахманую, але разам з тым настойлівую і натурыстую.
— Чаго цябе цягне ў гэты вір? — спытаў ён тады сястру, калі яна ўжо збірала рэчы, каб праз які тыдзень спраўдзіць сваё, як ён лічыў, неабдуманае рашэнне. — Хіба ты не зусім разумеет, якія цяжкасці чакаюць маладую, адзінокую дзяўчыну ў гіганцкім і ўжо ад таго брудным ва ўсіх адносінах мегаполісе, у гэтай сучаснай Гаморы? Твой бацька рана памёр, а маці ўжо ў гадах і ніякай дапамогі ты, калі што, не дачакаешся.
Самому Зміцеру Дашкевічу было ўжо далёка за трыццаць. У дваццаць год ён вярнуўся дадому з Афганістана, дзе, служачы ў войску, браў удзел у баях, быў паранены ў плячо, неяк здолеў выжыць. 3 паўгода ён адчувальна, хоць і без асаблівай ахвоты, выпіваў, потым адразу кінуў, скончыў тэхнічны каледж, ажаніўся і ўладкаваўся працаваць у прыгарадным лясніцтве. Ён быў сярэдняга росту, з давол! гожым, па-мужчынску квадратным тварам і цёмным вожыкам кароткіх валасоў. Маўклівы, ён, быццам назаўсёды, палюбіў адзіноту. У вольны час альбо нешта чытаў, альбо рыбачыў на возеры, захапіўшы з сабою такога ж нешматслоўнага сямігадовага сына.
— Я хачу сама вырашаць за сябе, — адказала тады яму стрыечніца. — Буду творча працаваць, сустракацца з таленавітымі людзьмі, з багемай, а не з дзеравеншчынай, ад якой нясе півам з цыбуляй.
— Магчыма, так яно і адбудзецца, — павысіўшы голас, сказаў на гэта ён. — Але такое ў большасці здараецца толькі ў ідыёцкіх фільмах для дэбілаў. Ты не ведает, які гэта страшны горад. Ён поўны дзялкоў, крымінальнікаў, ну і, вядома, так званых «пакліканых» багемай. Але далёка не ўсім ім шчасціць трапіць у яе абдымкі. Наркаманы, дробныя п’янтосы, што жывуць, бясконца пазычаючы гро-
шы і лічаць сябе непрызнанымі геніямі, вычварэнцы, проста хлам...
— Можна падумаць, што ты ўсё гэта зведаў...
— Вядома, я не ўсё там бачыў, але мне хапіла для высноў і таго часу, калі я аднойчы з’ездзіў туды на заробкі.
Але дзяўчына толькі іранічна ўсміхнулася і ска­зала:
— Нават, калі і так. Я сама вырашыла, па якім шляху пакрочу. Можа, мне пашанцуе, а можа і не. Але ж вярнуцца сюды я заўсёды здолею. I тым болып жыць так, як жывеш ты.
Ён убачыў тады ў яе вачах лёгкі дамесак пагарды. Гэта была нібы пагарда буравесніка да хатняй птушкі, якая выбрала жыццё ў цішыні і сцакоі. Дый хіба ён — хатняя птушка? Але ж ён не збіраўся тлумачыць дзяўчыне, што жыццё занадта кароткае, што ён сам за які год-два пражыў яго столькі, колькі б ёй хапіла на трыццаць, і што галоўнае ў ім, жыцці, магчыма, толькі душэўны спакой.
Ён прамаўчаў — урэшце, маладосць спасцігае вопыт і веды не са слоў старэйшых, а наступаючы на асабістыя граблі — толькі спытаў:
— У цябе ёсць там знаёмыя, сваякі, да каго мож­на звярнуцца на першы час? Ты прыглядзела сабе якую работу на пачатак?
— У Інтэрнэце я знайшла некалькі вакансій, — адказала стрыечніца Аня. — Я запісалася на субяседаванні. Там лёгка знайсці месца ў гандлі, афіцыянткі, але я ўпэўнена, што ўладкуюся па сваім профілі. Да таго ж я веру ў добрых людзей. Як прыеду, зніму пакойчык у якім ведамасным інтэрнаце — для якіх медыкаў, рыбакоў. Звярнуся проста да каменданта.
— Магчыма, ты сапраўды вельмі таленавітая, — заўважыў ён тады не без іроніі, — але ж таленты павінны належаць сваёй краіне, там, дзе яны вы­спел!, а не збягаць у чужую. Чалавеку лепш трымацца таго месца, дзе ён нарадзіўся.
— А што мяне тут чакае? — пачуў ён у адказ. — Ну, скончу педінстытут завочна, ну, уладкуюся ў школу, як маці. Ну і што? Вось я настаўніца, спальваю нервы на ўроках. Вось я замужам, нарадзіла дзіця. А вось муж пачынае выпіваць, а я хадзіць на прану ў сукенках з плямамі ад супу, потым таўсцею, выходжу на пенсію і... калі-небудзь ціха зажмурваюся. Так жыць я не хачу.
— Ты ўсё-такі надумай, — прапанаваў ён больш па інерцыі. — Не раз, як кажуць, парайся з падушкай.
Вядома, скончылася тым, што стрыечніца аднойчы з’ехала.
* * * ■
Лежачы без сну ў вагоне, Змітрок Дашкевіч раптам падумаў пра тое, што ці часам не зайздросціць ён цяпер стрыечніцы Ані? Ён бы таксама мог жаць дзе-небудзь у вялікім горадзе, узбіцца на грошы, ездзіць на іншамарцы, наведваць казіно, мяняць палюбоўніц. Але дзеля гэтага, як ён разумеў, трэба было пераступіць нешта занадта чалавечае, што яшчэ заставалася ў глыбіні яго душы. Дый ці тое галоўнае? Урэшце, які ў яго та лент? Ніякага. Тут сястра, пэўна, мела рацыю. Пад аднастайнае перастукванне колаў ён урэшце заснуў.
* * *
Раніцай разам з пасажырамі ён выйшаў з ваго­на і марудна рушыў да выхаду, пільна ўглядаючыся ў сустракаючых.
Аня была сярод іх. Ён не адразу пазнаў стрыечную сястру, якую не бачыў ужо больш як два гады і памятаў стройнай і па-свойму абаяльнай дзяўчы-
най. У доўгай квятастай спадніцы і блакітнай кашулі, яна тым не менш выглядала неяк нязвыкла. Зміцер Даіпкевіч, па-свойску абдымаючы яе, мельгам адзначыў, што яна састарэла з твару, а з роту ў яе пахла тытунём. Раней яна не паліла. Назіральны, ён, адхіліўшыся, зноў углядзеўся ёй ў твар і ўбачыў ледзь прыкметны і ўмела замаскіраваны грымам, прыпудраны сіняк. Устрывожаны, ён, падумаўшы, усё-такі адклаў свае пытанні на потым.
Яны доўга, з перасадкамі, дабіраліся ў метро, а потым ехалі на аўтобусе. Па дарозе стрыечніца пыталася пра маці, пра некаторых сваіх сябровак і знаёмых, якія засталіся ў іх правінцыйным гарадку, і ён сціпла адказваў на яе пытанні, адзначыўшы, што ў маці, магчыма, знайшлі небяспечную хваробу і, натуральна тое, што яна хоча пабачыць дачку.
Болып пра гэта яны не гаварылі, бо выйшлі на адным з прыпынкаў на ўскраіне горада. Было ўжо даволі спякотна, асфальт выпраменьваў цяпло, сонца, у тонкім вэлюме смогу, вісела ў амаль бязвоблачным небе. Людзі мітусіліся вакол іх, спяшаючыся па сваіх справах.
— Мы дзесьці ля твайго дома і пойдзем адразу проста да цябе? — спытаў Зміцер Дашкевіч сястру.
— Не зусім так. Я зияла для цябе нумар у гасцініцы. Яна тут непадалёку.
— А дзе ты жывеш?
— Я жыву ў сям’і, дзе шмат дзяцей, якіх я і вучу. 1х дом у двух кварталах адсюль.
Нумар у гасцініцы аказаўся не больш як дзесяць квадратных метраў. Стаялі вяшак, ложак і тумбачка, як у бальнічным пакоі. Туалет знаходзіўся ў канцы калідора. Сцены кабіны ў ім былі спісаныя непрыстойнасцямі. 3 вакна пакоя была бачная сцяна дома насупраць.
— Вечарам я вызвалюся, — сказала стрыечніца, — і мы пасядзім у кафэ, пагаворым аб усім больш падрабязна. Ты ж не надоўга?
— Не ведаю, — няўпэўнена адказаў Зміцер Дашкевіч. Штосьці няўлоўнае, неасэнсаванае занепакоіла яго.
Сястра развіталася і мусіла пайсці, забраўшы сёетое з прадуктаў, што ён прывёз ёй з сабой.
— Можа, цябе праводзіць? — спытаўся ён.
— Не. Адпачні, бо, пэўна, ж здарожыўся.
Як стрыечніца выйшла, ён скінуў вятроўку, надзеў на галаву бейсболку, замкнуў нумар і, не губляючы дзяўчыну з віду, асцярожна рушыў сле­дам. Калі б нават яна і азірнулася, то наўрад бы здалёк пазнала яго. Але сястра Аня, не азіраючыся крочыла наперад. Неўзабаве яна збочыла ў завулак, потым у другі і падышла да невялікага двухпавярховага дома за металічнай агароджай. Ля дома былі прыпаркаваныя некалькі легкавых машын, амаль усе іншамаркі. Брамка, што вяла за агароджу, была расчыненая і ў яе заходзілі і выходзілі жукаватыя цёмнавалосыя людзі. Машыны зрэдку ад’язджалі, а на іх месца праз нейкі час пад’язджалі новыя.
Стрыечніца Аня прайшла ў падворак дома, дзе была сустрэтая незадаволенымі воклікамі і адразу знікла ва ўваходных дзвярах.
Зміцер Дашкевіч пастаяў нейкі час наводдаль, пахмурна назіраючы за падазроным домам і яго жыхарамі. Ён яшчэ раз убачыў стрыечніцу, якая выйшла вонкі з гадавалым дзіцем на руках, а по­тым зноў знікла. Тады ён павярнуўся і рушыў на­зад у гасцініцу.
У сваім нумары Змітрок Дашкевіч лёг на ложак і доўга ляжаў, абдумваючы пабачанае, а потым нечакана заснуў.
Ён прачнуўся, калі сонца ўжо пачынала хіліцца да захаду і зірнуў на гадзіннік. Гэта быў каштоўны трафейны «ролекс», які ён калісьці, дваццаць гадоў таму, зняў з забітага маджахеда і па «дэмбелі» здолеў без прыгод давезці дадому. Да сустрэчы з сястрой заставалася паўгадзіны.
* * *
Кафэ было поўнае наведвальнікаў. За столікамі нетаропка паглыналі спіртное безгустоўна апранутыя дзяўчаты і юнакі з тварамі, іншымі з якіх, пэўна, зацікавіўся б Ламброза. Былі сярод іх і старэйшыя па ўзросце, яўна падобныя на звычайных гарадскіх наркаманаў, а жанчыны — на шлюх. Там-сям адкрыта палілі цыгарэты, чулася разняволеная п’янаватая гаворка. «Хіба варта было ехаць амаль за тысячу кіламетраў, каб пабачыць усё гэта тупое і агрэсіўнае ўбоства», — падумаў ён, хацеў спытаць пра тое сваю стрыечніцу, але стрымаўся.
Аня сядзела за столікам насупраць яго і паглынала салат. Яна была апранута па-ранейшаму. Прынеслі бутэльку чырвонага сухога віна і ён замовіў па біфштэксе. Ежа, асабліва яе якасць, прымушала чакаць лепшага, але ён змаўчаў, бо, вядома, не гэта было цяпер галоўнае.
— Паслухай, — пачаў ён. — табе варта паехаць дамоў.
— Ты хочаш сказаць, пабачыць маці? — удакладніла стрыечніца Аня.
— Паехаць назусім. Вярнуцца разам са мной, — жорстка падвынікаваў ён. — I нам трэба зрабіць гэта неадкладна. Заўтра.
— Чаму так раптоўна?
— Таму што ты нікуды не паступіла, на табе ста­рая сукенка і ў цябе падмалоджаны твар.
Аня сціснула зубы.
— Я павалілася, як танчыла.
— У каго ты спынілася?
— У заможных людзей. Я даглядаю іх дзяцей.
— Наколькі я здагадваюся, да таго ж аніякіх прапаноў з «Масфільма» табе не паступіла і ты не выйшла замуж за вядомага музыку ці спевака. Нават за звычайнага багатага адваката, які б павёз цябе ў тэты спякотны час у Еўпаторыю.
— У мяне яшчэ наперадзе жыццё, і я не думаю, што там, на радзіме, мне будзе лепш.
— Жыццё кароткае, а людзі часта хутка апускаюцца, нават не заўважаючы гэта.
Яна нервова запаліла цыгарэту. Было бачна, што гутарка нядобра стаміла яе, і яна ледзь стрымліваецца.
— Ну і няхай, — з выклікам адказала яна. — Гарбаціцца, як ты, і чакаць нішчымнай пеней?
— Можна заўсёды знайсці якое захапленне, калі ты чагосьці варты, — заўважыў ён больш ціхамірна.
— Ну а ты чагосьці варты? Чаго? — укалола стрыечніца ўжо даволі злосна і чыста па-жаночы.
— Я прыехаў сюды не за тым, каб высвятляць гэта ці спрачацца з табой, а каб вярнуць цябе дадому. Дома лепш, чым на чужыне. Мне гэта добра вядома.
Аня зацята маўчала.
— Я хачу пагаварыць з людзьмі, у якіх ты пражываеш і працуеш, выхоўваючы іх дзяцей, — сказаў ён. — Хто яны?
— Ды якая табе розніца?
— Ты мне не чужая, і вось цяпер, прикладам, я адказны за цябе. Хочаш ты гэтага ці не.
— Як я, на тваю думку, вярнуся дадому? 3 мяне пачнуць кпіць, скажуць, што я ні на што не вартая. Што я няздара.
— Тым не менш ты павінна вярнуцца назад, выйсці замуж і нараджаць дзяцей. Азірніся вакол сябе хоць бы ў гэтым кафэ. Што тут добрага? Хіба не агідныя табе людзі, якія віруюць за столікамі? А насмактаўшыся, як камары, пачнуць рабіць адзін аднаму гадасці?
— Ну не ўсе ж кафэ такія. Не ўсе людзі агідныя.
Яны нейкі час маўчалі, пакуль іх бакалы з віном апусцелі, а ежа знікла.
— Урэшце, не хачу з табой сварыцца, — падводзячы вынік, сказаў Змітрок Дашкевіч і паклікаў афіцыянтку, каб расплаціцца.
Яны выйшлі з кафэ і апынуліся на ходніках, ад якіх зыходзіла задушлівая гарачыня. Над горадам, над даляглядам яшчэ вісела сонца. Было спякотна.
— Раю табе падумаць пра наш ад’езд да заўтрашняга дня, — прапанаваў Змітрок Дашкевіч стрыечніцы. — А пакуль я цябе праводжу да твайго жытла і, калі ты не супраць, пазнаёмлюся з тваімі, так бы мовіць, працадаўцамі. Да вечара яшчэ шмат часу.
Ён адразу адчуў, як наструнілася Аня.
— Я дайду сама, — рашуча адхіліла яна яго прапанову. I... абяцаю табе падумаць, а заўтра дам адказ. Дарэчы, ты не запамятаваў, у якім баку твая гасцініца?
* * *
Як і перад гэтым, Зміцер Дашкевіч, крыху счакаўшы, асцярожна, хаваючыся за прахожымі, пакрочыў за сястрой. Але ёй, пэўна, аніяк не прыходзіла ў галаву, што за ёй могуць сачыць. Падумаўшы пра гэта, ён адчуў пэўную няёмкасць. «I ўсё-такі, — падсумаваў ён, — я прыехаў сюды здалёк, каб даведацца пра ўсё і выканаць свой сваяцкі абавязак, нягледзячы ні на якія маральныя адхіленні. Хіба што так яно і павінна быць».
Стрыечніца Аня спяшалася. Вуліца, па якой яна крочыла, была ўсё тая ж: з урослымі з бакоў у ас­фальт пяціпавярхоўкамі, неахайнымі прыватнымі крамкамі, пэўна, адчыненымі ў апошні пасляперабудовачны час, ды старымі, магчыма, пасляваеннымі будынкамі: двух і чатырохпавярхоўкамі. Некаторыя з іх былі абнесеныя агароджай. Менавіта да аднаго з іх, які ён ужо пазнаў, ішла Аня.
Ён пабачыў, як стрыечная сястра знікла ў доме і задумаўся пра тое, што яму рабіць далей. Неасэнсаваныя падазрэнні не пакідалі яго. Што гэта за дом? Хто там жыве, працуе і якой дзейнасцю займа-
ецца? Чаму па двое, па трое маладых людзей прыпаркаваўшы свае іншамаркі, знікаюць за дзвярыма, прычым некаторыя з ix, як ён заўважыў, на падпітку?
Змітрок Дашкевіч прайшоў крыху далей — па другім баку вуліцы і спыніўся перад адным з пад’ездаў пяціпавярховай «хрушчоўкі». Ён чакаў нядоўга. 3 пад’езда нетаропка выйшла жанчына яўна пенсійнага ўзросту, з пекінесам на ланцужку. Сабака аж заходзіўся ад жадання кудысьці бегчы. На галаве жанчыны быў капялюшык ад сонца, а на вачах цёмныя акуляры.
— Паслухайце, — адразу спытаў яе Змітрок Дашкевіч. — Вы не падкажаце, што знаходзіцца ў тым доме? — I ён кіўнуў у бок двухпавярховага будынка, за агароджай якога знікла Аня.
На вуснах жанчыны з’явілася нета накшталт саркастычнай усмешкі.
— А вы хіба не ведаеце? Масажны салон.
— А канкрэтна? Па-мойму, вы нешта не дагаворваеце. Скажу вам праўду: мая сястра кажа, што ўладкавалася сюды на працу — вучыць дзяцей. Я прыйшоў даведацца. Тут нешта не тое.
— А вы б спыталі ў яе, што там за праца, — у голасе жанчыны адчувалася ўжо і жаданне пазласловщь. Вы аповесць Куприна «Яма» чыталі? Ну, дык вось тут такая ж самая яма. Не будзьце наіўным.
Сабака ўжо цягнуў жанчыну прэч. Змітрок Дашкевіч машынальна падзякаваў і... скіраваў назад, да дома.
Ён ужо не раздумваў, што яму рабіць. Але спачатку трэба было ўпэўніцца на свае вочы, чаму стрыечніца менавіта тут і прымаць нейкае рашэне.
Разняволеным крокам ён мінуў брамку, прайшоў па асфальтавай дарожццы і націснуў ручку дзвярэй.
Коратка стрыжаны мацак, які сядзеў у холе і размаўляў па радыётэлефоне, слізнуў па ім вачыма і запаволена падняўся насустрач.
— Вы хто такі? У нас па запісе.
— Кліент, — знарок туманна адказаў Змітрок Дашкевіч.
— Нешта я вас не памятаю.
— За «вертухая» тут? — наблізіў яго да канкрэтыкі Змітрок Дашкевіч і дадаў: — Я прайду.
— Вам да каго? — крыху пацііпэў мацак.
— Да Ані.
— Якой? Тут у нас іх некалькі.
— Да «бульбашкі».
— A-а, у яе ж быццам сёння вольны дзень.
— Дамова ў нас. Ды што ты парышся, братан? — перайшоў на «ты» Змітрок Дашкевіч. — Karo прэсуеш?
— Ну, згода, знялі тэму. Праходзь, — мадак, у якога якраз засігналіў мабільнік, вярнуўся ў крэсла.
Змітрок Дашкевіч адразу ўзняўся на другі наверх і апынуўся ў доўгім калідоры, па баках якога месціліся пакоі з нумарамі на дзвярах, і раз-пораз узнікалі чыесьці нетаропкія постаці. Нейкая ўскудлачаная дзяўчына ў шортах на яго пытанне тыцнула пальцам у адны з дзвярэй.
— Тут.
Стрыечніца Аня сядзела ў крэсле за невялічкім столікам, на якім стаяла напаўпустая бутэлька віна і пара пласцікавых аднаразовых талерак. Побач з ёй, але на канапе ўладкавалася фарбаваная пад ружовы колер дзяўчына з лялечным тварыкам. Абедзве палілі цыгарэты.
Пабачыўшы брата, стрыечніца быццам і не здзівілася.
— Усё-такі высачыў, — сказала яна, крива ўсміхнуўшыся. — Ну, давай, гавары!
— Я пайду, — адразу спахапілася яе суразмоўніца і, не марудзячы, выйшла.
— Збірайся, — сказаў Змітрок Дашкевіч сястры. — Я не хачу ведаць, чым ты тут займаешся, але мы адсюль ад’язджаем. I лепш нават зараз. Пой-
дзеш у гасцініцу, дзе я спыніўся, і пабудзеш там, пакуль я прывязу білеты на цягнік.
— Я не паеду.
— Гэта яшчэ чаму? — спытаў ён і прысеў на канапу, дзе дагэтуль сядзела ружовая дзяўчына.
— У асноўным — ты ведаеш.
— Я ўжо ведаю, што ты ў яме. Трэба выбірацца. Я выклікаю таксі.
— Пакінь мяне ў спакоі. Я сама адказваю за сябе.
— Твая маці захварэла. Што я ёй скажу?
Стрыечніца тыцнула цыгарэту ў сподак.
— Скажы, што ў мяне ўсё добра. Я прыеду. Пасля.
— Хто тут у цябе, да слова, крышуе? Я хачу з ім пагаварьщь. Я бачыў тут людзей, якіх на выгляд не назваў бы славянам!, як бы не захацеў. Ты ра­зумеет, што такія людзі спачатку завабліваюць, а потым апускаюць з нечалавечай жорсткасцю? Хіба ты не чула, што беспрытульным дзецям яны выламваюць рукі і ногі, калечаць старых, адбіраюць у ix дакументы, а потым саджаюць на асфальт жабракамі?
— Змоўкні! — стрыечніца раптам затрэслася ў плачы.
— Дзе твае дакументы? Пашпарт пры табе?
— Не. Забралі.
— Ідыётка! Пра што ты думала, калі даверылася ім?
Раптам слабая надзея абудзілася ў ім.
— Скажы, можа ты і праўда толькі мамчыш чыёсьці дзіця? Я бачыў у цябе на руках...
— Справа ў тым, што гэта маё дзіця, — праз паўзу выціснула прызнанне стрыечніца.
— Ад каго яно?
— Табе якая справа?
— Ну добра. Забяром і дзіця. Збірайся.
— Не.
— Можа ты ўсё-такі раскажаш, як сюды трапіла?
— Другім разам.
— Што ж, тады я сам разбяруся.
— Не хадзі! — паспела азвацца Аня, але ён ужо выскачыў у калідор.
Двое жукаватых качкоў якраз ішлі яму насустрач.
— Гэй, пацаны, — звярнуўся да іх Змітрок Дашкевіч. — Хто тут у вас хату трымае?
Жукаватыя пераглянуліся.
— Навошта табе?
— Значыць, хачу пазнаёміцца. Справа ёсць.
Утраіх яны спусціліся на першы наверх. Пахлопаўшы на ўсялякі выпадак яго па кішэнях — як ён здагадаўся, на наяўнасць ствала — жукаватыя завялі яго ў бакавы пакой.
За сталом з ноўтбукам і некалькімі тэлефонамі сядзеў усходняга тыпу каржакаваты, без аніводнага валаска на галаве, жаўтаскуры мужчына сярэдніх гадоў, амаль карлік, толькі шыракаплечы, з масіўным залатым ланцугом на шыі. Напаўвар’яцкія чорныя вочы яго ўтаропіліся на тых, хто ўвайшоў.
— Тэту хату вы трымаеце? — спытаў яго Змітрок Дашкевіч.
— Хто гэта? Мент? — звярнуўся да качкоў карлік. — Што яму трэба?
— Базар у яго...
— Давай па справе і ў трох словах: што хочаш?
— Я не мент. Сястру маю, Аню-«бульбашку» адпусціце з богам, — сказаў Змітрок Дашкевіч. — Пашпарт вярніце, і зараз.
— A-а, вось яно што. Прэд’ява, значыць? А ты з «бульбашыі» прыбыў? Ат я радуюся... А ў вас там, як я чуў, не людзі жывуць, а лахі. — (ён зрабіў націск на апошні склад.) — Гэта праўда?
— Сястру — адпусціце...
— А мы яе сюды звалі? Вось, няхай табе мае гракі скажуць. У нас — масажны салон. Яна, так бы мовіць, прафесію засвоіла. I — не мал а летка. Яна, што — цябе сюды паслала? Па пашпарт?
— Усё гэта — вада. Давайце па справе.
— Ну, ты мне увесь кайф абламаў. Mo цябе ў кар­ты прайграць? — весяліўся карлік. — Дык ты не парся, усё устаканіцца, ха-ха!
Качкі лісліва захіхікалі.
— Аньку сюды! Хутка! — раптам сагнаў усмеш­ку з твару карлік.
Прывялі стрыечніцу Аню. У вачах яе з’явіўся страх, і Змітрок Дашкевіч зразумеў, што дабром усё гэта не скончыцца.
— Значыць, ты, Аня, пашпарт хочаш і зліняць намылілася? Так?
Стрыечніца маўчала.
— А колькі бабла ты нам павінна — ты ведаеш? Можа, падлічыць?
Стрыечніца Аня раптам затрэслася ў плачы.
— Вы з бабай пра жьщцё не вырашайце, — сказаў Змітрок Дашкевіч. — Я за ўсё адкажу.
— Аня, выйдзі.
Стрыечніца выйшла.
— Дваццаць штук. Гатоўкай, — сказаў карлік. — Думай хутчэй.
— Што ж, я пакуль пайду. Пагаворым у іншым месцы.
— Вы чулі? — спытаў карлік, — які мутняк вярзе тэты тормаз? Ён жа мне пагражае! Ён з’ехаў з разьбы, не інакш. Ды навучыце яго жыць, ха-ха.. Праводзьце адпаведна!
Быццам гэтага чакалі, «качкі» накінуліся на яго і, схапіўшы за рукі, пацягнулі вонкі. У холе да ix далучыўся i «вертухай». Білі ўтраіх ужо на ходніках, потым на асфальце.
* А *
Ачуняўшы, ён з трэцяга разу спыніў таксі. Таксіст неахвотна і падазрона аглядзеў яго, але грошы наперад узяў і адразу палагоднеў.
— У бліжэйшы ламбард, — папрасіў яго Змітрок Дашкевіч.
У ламбардзе яго ветліва сустрэў малады чалавек з прылізаным праборам на яйкападобнай галаве.
Змітрок Дашкевіч зняў з рукі гадзіннік і паклаў на стойку.
— Можна дамовіцца без афармлення, — сказаў ён. — Я наўрад ці сюды вярнуся.
Малады чалавек пачаў старанна вывучаць гадзіннік, паклікаў яшчэ аднаго — пэўна, больш уплывовага дзялка.
— У вас нешта дрэннае з тварам, — заўважыў той. — Урэшце, гэта ваша праблема, хоць мы можам прапанаваць вам асвяжыцца. Вы з кімсьці пасварыліся? ,
— Я спяшаюся, — сказаў Змітрок Дашкевіч. — Давайце па сутнасці. Я прапаную вам «ролекс» за палавіну кошту.
— «Штуку» гатоўкай.
— Паўтары. Вы ведаеце лепш за мяне, што гадзіннік каштуе ў дзесяць разоў больш. Інакш я на­еду ў іншае месца.
Яны пераглянуліся.
— Згода. Няхай па-вашаму.
Змітрок Дашкевіч забраў грошы і выйшаў вонкі. Таксіст чакаў яго як і абяцаў.
— А зараз, — сказаў яму Змітрок Дашкевіч, — паедзем у бліжэйшую краму, дзе гандлююць зброяй. Дзеці, бач ты, цікавяцца пнеўматыкай.
Крама знайшлася хутка. У гэты час там было адносна пуста. Прадавец, малады мужчына бандыцкага выгляду, не выказаў аніякага здзіўлення, пабачыўшы нецярплівага наведвальніка са свежым крывападцёкам на твары.
— Чым цікавіцеся? — спытаў ён. — У нас, дарэчы, шырокі выбар. Усё, так бы мовіць, для самаабароны: пнеўматычныя і газавыя вінтоўкі, карабіны, пісталеты, рэвальверы. Ёсць проста пугачы, камуфляж. Ад сапраўднай зброі не адрозніш.
— Мне натура трэба, — сказаў Змітрок Дашкевіч. — Я заплачу, як належыць.
— Ну, не кісла, — усміхнуўся прадавец, але быццам і не здзівіўся. — Вы, гэта, не заходзьце з поўначы. Вы хто? Мент?
— А што — падобны?
— Ды не вельмі. Бачу, што не мясцовы. Акцэнт. Але цяпер нікому нельга давяраць. Жыццё такое.
— Рызыка аплочваецца ўдвая.
Запанавала кароткая паўза.
— Што трэба? — рантам, панізіўшы голас, спытаў прадавец. — Коратка. У выглядзе намёку. А я можа зразумею, а можа і не.
— Калісьці з «макарам» сябрукаваў, — сказаў Змітрок Дашкевіч.
— Дзве «штукі».
— Згода. I запасную абойму ў дадатак.
У падсобцы ён атрымаў пісталет, аглядзеў яго, праверыў і адлічыў грошы.
— Тавар не засвечаны. I вы мяне ніколі не бачылі, як і я вас, — сказаў на развітанне прадавец.
* * *
У таксі, па дарозе назад, Змітрок Дашкевіч раптам, на здзіўленне самому сабе, супакоіўся. Уражанне было такое, быццам ён прыняў двайную дозу транквілізатара. Прычына таму, як ён адразу зразумеў, простая: пісталет за поясам і запасная абойма ў кішэні. Зараз ён вернецца да таго двухпавярховіка за агароджай і настане, як кажуць, момант ісціны. Урэшце, не ён хоча гэтага і не ён вінаваты ў тым, што адбудзецца. Такое жыццё. Як каму пашанцуе. Можна пражыць яго ціха, спакойна, трываць прыніжэнні, а можна і наадварот трапіць у нерат выпадковасці, бо раны могуць і загаіцца, але ж абраза — ніколі. Яму таксама можна вярнуцца дадому і жыць далей з гэтай абразай. Але ён не здо-
лее. Ён недастаткова мягкі чалавек, каб загінуць у барацьбе за існаванне, але ж і не зусім жорсткі, каб прыніжаць іншых і шукаць у гэтым асалоду. Ён толькі хоча душэўнага спакою.
Стрыечніца. Быпдам прычына тут. Але хто вінаваты ў тым, што маладых дзяўчат з лёгкасцю аддаюць у чужыя нячыстыя рукі? Ён рантам успомніў, як па дарозе ў Афганістан яны праязджалі аддаленыя кішлакі на тэрыторыі былога Саюза і там ён бачыў некалькі маладых настаўніц, сваіх зямлячак, скіраваных туды па размеркаванні, і бачыў тое, што з імі сталася. Хто вінаваты, што маладых дурнаватых дзяўчат, такіх самых, як яго стрыечніца Аня, выхоўваюць у дурноце? I яны не ствараюць сем’і, а служаць распусце на карысць хітрых чужынцаў ці нараджаюць мяшанцаў?
I як бы ён не хацеў, гэтая дурнота распаўюджваецца, і яе становіцца ўсё болей з кожнай гадзінай, з кожным днём.
Так. Усё гэта ёсць, але не можа служыць апраўданнем нікому. I тое, што ён вяртаецца назад, каб расквітацца з той хітрай дурнотай, магчыма, не ўратуе нікога, але чалавек да таго часу застаецца чалавекам, пакуль ён у стане здзейсніць няхай сабе і маленькі, але такі неабходны крок. Таму ён цяпер і спакойны. Абсалютна спакойны.
Тэрыторыя шчасця
Абодва асцярожна вылезлі з падкопу. Ярка асветленая паласа з некалькімі радамі калючага дроту і ахоўнікамі на вышках апынулася ззаду. Яшчэ далей неба зрэдку асвятлялася далёкімі агнямі мегаполіса. Там ноччу на вуліцах палілі вогнішчы. Урэшце яны адтуль і прыйшлі: Праваднік і яго падапечны.
— Вось мы і на Тэрыторыі Шчасця, — сказаў Праваднік. — Праз гадзіну развіднее, а пакуль адпачнём. Потым ты мне заплоціш і — расход. Можаш любавацца сваёй радзімай хоць да скону.
У Правадніка быў безвалосы, гладкі, як у старажытнага акцёра Юла Брунэра, чэрап. Тонкая кашуля не хавала яго мускулістае тулава, а вопытнае вока заўважыла б, што касцяшкі рук былі ў наростах ад пастаянных практыкаванняў. На поя­се вісеў доўгі нож у скураных похвах, а за плячыма арбалет. Праваднік вылучаў прыхаваную пагрозу і сілу.
— Вазьмі зараз, — сказаў яго суразмоўца і выцягнуў пулярэс. — Дарэчы, час расплаціцца. Дзякуй.
Гэта быў яшчэ даволі малады чалавек, амаль юнак. У адрозненне ад Правадніка, густыя, коратка стрыжаныя валасы колеру зямлі тапырыліся на яго круглай галаве. Шэрыя вочы гаварылі аб розуме і спрыце. Як і Праваднік, ён быў аперазаны нажом у похвах.
— У цябе батата крэдытак, — асцярожна адзначыў Праваднік.
— Ну, не так і багата. Застаецца, хіба што, на ежу і на білет на карабель.
— Калі ты да яго трапіш, — пасля роздуму заўважыў Праваднік.
— Не суроч, — юнак перажагнаўся.
— Пабачыць Радзіму? — Праваднік не хаваў здзіўлення. — Ты з’явіўся з-за акіяна? Сюды, на Тэрыторыю Шчасця?
— Так.
— Хіба там больш не Радзіма?
— Не. Мае продкі адсюль.
— А-а, — зморшчыўся Праваднік. — Я ўжо чуў. Ты з гэтых... як іх... бульбашоў?
— 3 тых самых, — сказаў юнак. — Толькі я жыву за Акіянам. *
— I там вы, бульбашы, перавяліся? Чаму паўсюль так? Навокал жывуць кітайцы, цюркі, татары, ара­бы, афрыканасы, гукі ці ўетнамцы, мурыны і ўсякія іншыя. А твае бульбашы — хіба што тут, на Тэрыторыі Шчасця. Дый іх засталася жменька.
Юнак сціснуў сківіцы.
— Прадзед казаў дзеду, дзед — бацьку, бацька — мне: не было нам на нашай зямлі паратун­ку. Спераду адзін «брат» стаяў з наганам, збоку — другі з наркатой, а за спінай — трэці з нажом. Як мы падымаліся, дык і біў ззаду. Вось наша гісторыя.
— Бач ты, усе вінаватыя. А трэ было біць у адказ. Ствараць атрады смяротнікаў. Быў хоць адзін смяротнік? Дзіўна. Яшчэ сто гадоў таму бульбашоў налічвалася дзесяць мільёнаў.
— Прадзед казаў дзеду, дзед — бацьку, бацька — мне: такія атрады былі ў час бітвы пад Крутагор’ем.
— Нешта я не чуў пра такую бітву.
— Яна адбылася дзевяцьсот год таму...
— Ну, рассмяшыў.
Космы туману плылі ў іх над галовамі. Крыкнула нейкая птушка, але змоўкла.
— Хутка, пэўна, і духу бульбашскага не застанецца, — сказаў Праваднік. — З’ядуць. Тут гэта распаўсюджана. Выкралі чалавека і — з’елі. Канібалізм. Так што сачы за сваім целам.
— Ну, а ты, — спытаў юнак, — ты калі еў хіба?
— Вядома. Karo толькі я не ядаў: мурынаў, цюркаў, арабаў... Быў такі час пасля трэцяй Сусветнай — Вялікі Галадамор.
— Дык што — тут няма законаў? — спытаў юнак. — Якія тут законы, на Тэрыторыі Шчасця?
— Звычайныя. Як і паўсюль. Асноўныя тры: не прагульвай лішняга (гэта значыць, больш таго, што маеш), не «стучы» і не паводзь сябе як жанчына — у сэнсе педэрастыі. Хіба ў вас там, за акіянам — іншыя законы?
— Не.
— А ты не баішся, што я «кіну» цябе ці пазбаўлю жыцця? — рантам спытаў Праваднік. — Чалавек слабы, тут усякае здараецца, — асабліва пасля Другога Вялікага Выкіду.
— Не зарэжаш жа, як павярнуся спінай? — падумаўшы над яго словамі, сказаў юнак.
— Не зарэжу, — меланхалічна паабяцаў Праваднік.
Яны замаўчалі, назіраючы, як першыя, слабыя промні сонца працінаюць туман, выяўляючы кволыя кустоўі, зеляніну неўміручых дзьмухаўцоў і рэдкія дрэвы на асмуджаным даляглядзе.
— Чаму такая назва — Тэрыторыя Шчасця? — спытаў юнак. — Хіба тут можна гаварыць пра якое шчасце, удачу ці поспех? У стокіламетровай «зоне»? Колькі тут кюры?
— Так празвалі. Пэўна, у сэнсе іроніі. Урэшце, сам пабачыш, — пакрывіўся Праваднік. — Я ўсётакі хачу ў цябе спытаць іншае, — дадаў ён. — Ты прыбыў сюды сапраўды дзеля таго, каб пабачыць Радзіму? Мэты ў людзей — самыя розныя. А праўду кажуць у апошнюю чаргу.
— Так, але чаму ты пра гэта пытаеш?
— Таму, што і я... з бульбашоў, — пасля працяглай паўзы нечакана сказаў Праваднік. — Мы адной крыві. Толькі я адзін, і сам за сябе адказваю. Я не хачу паміраць у «зоне», няхай сабе і сярод супляменнікаў. Дый там ужо адны мутанты.
— Вось яно як абарочваецца, — пасля роздуму выціснуў юнак.
— Што ж, дзякуй за інфармацыю. Тым не менш, я хачу пабачыць усё на свае вочы. Гэта — мая мэта. Чалавек без мэты — нішто. Хіба не так?
— Пара.
Праваднік ускочыў на ногі.
— Цяпер слухай, — сказаў ён. — Праз гадзіну хады будзе мяжа. Але яна ўжо не ахоўваеод. Да поўнага ўсходу сонца ты пройдзеш яшчэ кіламетраў дзесяць. Трымайся паўднёвага напрамку. I беражы цела.
— Так, зразумеў.
— Ну, удачы. Пэўна, больш не ўбачымся. Там яшчэ, у паселішчы на трубе такая штука з кужалю вісіць, сцяг называецца: белая паласа, чырвоная і зноў белая... Знойдзеш...
Гарпіі
Аўтар просіць не шукаць аналагаў краіны, у якой адбываюцца падзеі, а таксами сярод персанажаў.
Драма ў дзьвюх дзеях
Дзейныя асобы
Хутканогая. Змрочная. Фінэй. Міралюб. Цэнзар. Севярын. Марка. Янус. Вядучая. Вядучы.
Заўвагі да дзейных асоб і дзеяння п’есы
Як вядома з міфалогіі, гарпій было пяць. Па іншай версіі — дзве. Іх звалі Хутканогая, Змрочная.
Антычны міф пераплятаецца ў драме з падзеямі параўнальна недалёкага мінулага. Тыя падзеі доўгі час замоўчваліся ці пакрываліся напластаваннямі нахабнай маны, хаця за імі стаяць кроў і шматлікія чалавечыя жыцці. Тыя жыцці, страчаныя з прычыны дзікунскага каварства і подласці, а то і проста дурноты, маглі б спрычыніцца пасля і цяпер да росквіту аднаго, скажам так, няшчаснага
краю. Урэшце, што з чаго вынікае — няхай робіць высновы гл я дач.
Хутканогая — маладая жанчына гадоў 25-ці, псіхіка часам неўраўнаважаная, баіцца болю, катаванняў, палону. У твары назіраюцца прыкметы істарыі. Фанатка ідэі. Юрлівая і прагная да ежы.
Змрочная — дзяўчына 22 — 24 гадоў. Разняволеная ва ўчынках, цынічная, схільная да здрады. Юрлівая. Агрэсіўная, характер жорсткі, здольная да самага крайняга ўчынку.
Фінэй — праваднік. Агент, укаранёны для сувяз!. Стары, неакрэсленага ўзросту, крывадушны, хітры і хцівы. Псеўдасляпы. Прыхаваны баязлівец. Носіць нешта накшталт хітону ці ўсходняга хала­та. Часам чапляе накладную бараду.
Міралюб — камандзір атрада. Буйнога целаскладу, моцны фізічна, смелы, але дурнаваты і нібы нясе ў сабе глыбока прыхаваную паранаідальную значнасць. Мае схільнасць да брутальных учынкаў, мяжуючых з садызмам.
Цэнзар — засланы ў атрад з Метраполіі дзеля карэкцыі руху і арганізацыі дыверсійнай работы. Абачлівы, жортскі, хітры. Гаворыць з акцентам.
Янус — былы студент 22 — 24 гадоў. Высокі стройны юнак. Сепаратыст. Апантаны ідеяй незалежнасці для свайго краю. Апрануты ў пераробленую з решткаў теўтскай форму незалежнага руху. Рашучы, смелы.
Марка — былы гарадскі шкаляр 20 гадоў. Сын заможнага рамесніка. Прыгожы, вольны ў звароце да жанчын, якіх упадабае звыш меры. Сепаратыст. Апрануты ў форму краёўцаў.
Севярын — сялянскі хлопец 20 — 23 год. Каржакаваты і цёмнавалосы. Вельмі цягавіты. Не адчувае небяспекі, бо даверлівы да людзей. Сепара­тыст. Апрануты ў форму краёўцаў.
Вядучы, Вядучая — звычайныя сучасныя маладыя людзі, апранутыя, як на вуліцы.
Дэкарацыі
Бедны інтэр’ер зямлянак ды схронаў. Усё дзеянне адбываецца ў лесе ды ў жытле Фінэя, якое таксама знаходзіцца ў межах лесу.
Аб працягласці сцэнічнай дзеі п’есы
Сцэнічнае жыццё драмы — не больш як паўтары гадзіны.
На сцэну выходзяць Вядучы і Вядучая. У руках у Вядучай шыльда, якую яна паказвае зале. На шыльдзе надпіс:
ПРАЛОГ
Вядучы. Калі старэйшае птушаня, якое падужэла і ўзмацярэла пасля так званага асінхроннага вылуплівання, раптам прадзёўбвае малодшаму брату, які нарадзіўся пазней, жывот і дабіраецца да яго цёплых, аблітых крывёю, трапетных вантробаў, то пра што думае ў тэты гнюсны час малодшае птушаня? У арніталогіі такая з’ява завецца каінізмам...
Вядучая. Пра што думаеце вы, апусціўшы ўвечары вашы аблепленыя тлушчам і скурай сцёгнавыя, бярцовыя, прамянёвыя і локцевыя косці ў цёплую ванну? Можа, пра мільёны такіх жа касцей, што расхіналіся і трымцелі ў параксізмах коітусаў, а пасля гнілі і гніюць цяпер у шматлікіх могільніках пад нашымі нікчэмнымі збудаваннямі? Часам над імі звіняць званы, але гэта хіба толькі званы па нашай дурноце...
Стрымана машуць зале рукамі і сыходзяць са сцэны, на якой, між тым, ужо нейкі час разгорт ваецца дзея.
Дзея першая
I
Заслона падымаецца. Схрон атрадовага Міралюба знутры. Сцены схрону — звычайныя неакораныя бярвенні. Стол, некалькі зэдлікаў, ложак. На стале гарыцъ газавая лямпа. У яе святле блішчыць прыбітая да сцяны цвікамі чорная школьная дошка, на якой крэйдай буйнымі літарамі выведзена:
МІР
а ніжэй драбнейшымі:
АЛЮБ
і яшчэ ніжэй лічба:
21
У схроне двое. Гэта Міралюб I Цэнзар. Абодва апранутыя ў даўгія шэрыя плашч-накідкі, якія, ча­сам, калі яны рухаюцца, расхінаюцца, і тады бачна, што абодва ўзброеныя.
Міралюб. Сядай, Цэнзар. Матляешся, як певень на сметніку.
Цэнзар (загадкава і быццам жартам, але з прыхаванай злосцю). Сам, можа, сядзеш. Раней за мяне.
Міралюб (амалъ памяркоўна), Я ж не ў тым сэнсе. Адразу прыгрэбаўся.
Цэнзар (асцярожна прысеўшы на зэдліку). Навошта ты пішаш гэтае слова (паказвае на дошку fl Цяпер не пра мір трэба думаць, ты што — хочаш, каб нас абвінавацілі ў пацыфізме? Ты ж ведаеш, што, урэшце, ўсё што тут робіцца, становіцца вядомым у Метраполіі?
Міралюб. Не наязджай. 3 Метраполіяй, у пер­шую чаргу, звязаны ты, так што трэба спачатку разабрацца: што да чаго. Тым не менш, тлумачу: (па дыходзіць да дошкі). Тут у слове «мір» — а гэта частка майго імя — восем складнікаў. Так?
Цэнзар (здзіўлена). Як восем? Тут тры літары.
Міралюб. Тлумачу. Раз, два, тры, чатыры штрыхі — адна літара, пяць — другая, шэсць, сем, во­сем штрыхоў — трэцяя.
Цэнзар. Ну дык што?
Міралюб. Адзін такі штрых — адзін труп. Я і мае людзі забілі нядаўна восем ворагаў. Яны, ворагі, як ты ведаеш, ляжаць на палянцы, пад аховай. Калі я пакладу ix на снезе, які хутка выпадзе, то ў адпаведным раскладзе і будзе слова — МІР, а калі дадам у бліжэйшым будучым яшчэ трынаццаць забітых ворагаў, то здолею поўнасцю выкласці з іх свае імя: МІРАЛЮБ. А ўсяго мне трэба дваццаць адзін забіты вораг. Зразумела цяпер?
Цэнзар. А, вось чаму ты ix не закапаў. Ад гэтых васьмі, дарэчы, ужо смярдзіць. Маразы ж толькі ноччу і невялікія. А калі ix будзе дваццаць адзін? Але, яшчэ ж трэба ворагаў забіць. Гэта нямала — трынаццаць.
Міралюб (з аптымізмам). Мы нападзём на ix фарпост. Там шмат ворагаў.
Цэнзар (іранічна). I яны адразу падставяць табе задніцы? Ха-ха.
Міралюб (крыху загадкава). Ты што — сумняваешся ў нашай моцы? У сіле нашай зброі?
Цэнзар. Ды кінь ты шыць палітыку, плявузгаць абы што. I каму — мне? Хіба дзеля сумневу мяне за­слал! сюды з Усходу, з Метраполіі? Ты ж бачыш — Вялікая імперыя ваюе з не менш вялікай ci л ай. Тэўты наступаюць, мы на акупаванай тэрыторыі, сядзім у лясах, як звяры. Нас называюць бандытамі. Але проста сядзець не выпадав. Нам, хочам мы таго ці не, не дадуць адпачываць. Мае інфарматары паведамляюць: сяляне ў пасёлках не толькі тэўтаў, a і нас не любяць, нават ненавідзяць. Яны не
хочуць болей нас карміць. А Метраполія патрабуе рашучых дзеянняў. I ты ведаеш якіх. Тэрактаў, і як мага больш.
Непрацяглая пауза.
Міралюб (пасля роздуму). Вось таму мы і нападзём на фарпост. Там ежа, зброя і... трупы. Я прывязу яшчэ трынаццаць цел, дадам гэтыя восем і складу з іх сваё імя. Я стану героем.
Цэнзар (задумліва). У цэлым гэта не супярэчыць агульнай ідэі. Г-к-хм... Так. Але калі ты тут, у лесе, выпішаш з трупаў ворагаў нават усю сваю біяграфію, то ўсё роўна гэта будзе мясцовым фактам. Хто гэта задакументуе? Абвесціць у Метраполіі, у свеце?
Міралюб. Выпадзе снег. На ім добра бачна зверху. А мы ж чакаем радыстак, якія павінны прыляцець у бліжэйшы час. 3 летака ўсё заўважаць, сувязісткі радыруюць у Метраполію, і такім чынам мы ўпарадчым наша хісткае становішча. Гэта будзе агульным поспехам баявой адзінкі.
Цэнзар (загадкава і праз некалькі секунд). Радысткі ўжо прыляцелі.
Пауза.
Міралюб, які дагэтуль узбуджана хадзіў па цеснаватым схроне, рэзка спыняецца і нейкі час моўчкі ўзіраецца ў свайго суразмоўцу. Урэшце ён расціскае рот. Ён вельмі здзіўлены нечаканасцю навіны.
Міралюб. Як — прыляцелі? Калі? Чаму яны не скарысталі наш аэрадром? (Раптам з выбуховай злосцю.) I чаму я нічога не ведаю, а ты ведаеш?
Цэнзар. Таму што я — Цэнзар. А прыляцелі яны мінулай ноччу. Іх скінулі на парашутах. Маладыя жанчыны, дзяўчаты. Аперацыя трымалася ў сакрэце, бо сам разумееш: ідзе вайна і навокал поўна
шпегаў. А ты, скажу прама, часам бывает балбатлівы, гэта твой недахоп, асабліва калі ўжываеш розныя самаробныя напоі.
Міралюб. I дзе цяпер тыя дзяўчаты?
Цэнзар. Яны ў Фінэя. Усе прызямліліся ўдала і дабраліся да яго хутара.
Міралюб (крыўдліва). Але чаму са мной не абмеркавалі? Чаму нейкі Фінэй — сапраўдны сляпы ці прытвора... ведае нешта такое, што не ведаю я, атрадовы...
Цэнзар (перабівае). Ш-ш-ш-ш. Цішэй. Пра аператыўныя сакрэты лепш гаварыць па-за сценамі. Помні гэта заўсёды.
Міралюб (вельмі незадаволены). Затрахаў ты сваімі сакрэтамі. Я нават не ведаю, хто ты сам і адкуль. Мясцовай гаворкай быццам валодаеш, але ж з твару — не мясцовы, бачна, што з Метраполіі, улазіш тут ва ўсе справы, цябе ўсе баяцца, нават я не ведаю твайго сапраўднага імя, хіба не так?
Цэнзар. Так. Але гэта неістотна. Я — Цэнзар. I на гэтым кропка.
Непрацяглая пауза.
Міралюб. Ну, згода. Досыць пра неістотнае. Але чаму ix, радыстак, дзве?
Цэнзар. Твой атрад — не адзіны, дзе ёсць у ix неабходнасць. Але Фінэй пераправіць ix спачатку да нас. У яго на хутары ім небяспечна доўга знаходзіп,ца, сам разумеет. Ну і, пэўна, школа падрыхтоўкі ix, там, у Метраполіі, запрацавала на поўную сілу. Вось іх і пачалі скідваць пачкамі. Гэта гаворыць толькі пра адно — наша перамога блізкая.
Міралюб. 3 аднаго боку бабы — гэта добра. Мы ж, бывав, месяцам! не ведаем нават ix паху. А з друтога боку ад ix — сам ведаеш, адно ліха, тым больш, калі ўсе яны з твайго ведамства.
Цэнзар. Ведамства не ў разлік. Урэшце, мы ўсе пад яго наглядам. Тут справа іншая: у цябе ў ат-
радзе ў асноўным мужыкі, ну, не лічачы там дзвюх старых кухарак ды прачкі, на якіх заўсёды чарга, ты ведаеш, што я маю на ўвазе, а тут адразу маладыя бабы з неба звальваюцца — пачнуцца заляцанні, разборкі, за зброю пачнуць хапацца, крыўды, помета. Хіба не так?
Міралюб (памяркоўна). Ну, няхай так. Ды ты бліжэй да справы, а то ў мяне галава, як каўдобец.
Цэнзар. А ты менш пі, бо з дысцыплінай у нас і так зусім швах. Днямі мы паслалі двух нашых ваяроў на чыгунку, каб падкласці міну і ўзарваць цягнік. I што атрымалася?
Міралюб (устрывожана). Ты і тэта ўжо ведаеш?
Цэнзар. Твае г...кі напіліся ў першым жа паселішчы, стралялі спачатку па птушках, а потым у мясцовым храме — па іконах. Бабулькі іх на рынку клялі. Ужо ёсць сведкі. А міну, засранцы, згубілі.
Непрацяглая паўза.
Міралюб (скрыгатнуўшы зубамі). Расстраляю падлаў! I без усякіх ваганняў. Каб усім непаваднаі
Цэнзар. Я ўжо загадаў каб, як толькі з’явяцца, іх абяззброілі. Але пакуль тое, я хачу абмеркаваць з табой адну справу — магчыма, самую значную.
Міралюб (насцярожана). Якую? Усё ты круціш, верціш...
Цэнзар (устае з зэдліка і пачынае рухацца ўзадуперад па цесным пакойчыку). Душна, маць яго... Кіслароду не хапае. (Расшпільвае каўнер і накідку.) Начну здалёк. Як ты, магчыма, ведаеш, у заходняй частцы рэгіёну была даволі моцная падтрымка Усходняй Метраполіі, бо на тэты наш народ, да якога і ты, дарэчы, належыш, вельмі ж ціснулі заходнія, быццам і брацкія, але больш хітрыя і хцівыя плямёны: забаранялі яго веру, мову, забіралі маладых дзевак, а хлопцаў скіроўвалі ў сваё войска і іншае. Але цяпер я маю звесткі, што, пасля прыходу тэў-
таў і акупацыі, зноў узнікла незадаволенасць Исхо­дам, і, як вынік — цэлая падпольная нацыянальная партыя. Яе ідэолагі — святары, студэнты і маладыя ваяры — зыходзяць з таго, што тэўты і Усходняя імперыя ў ходзе вайны абяскровяць адно аднаго, і тады з’явіцца магчымасць фарміравання сваёй, незалежнай дзяржавы. Іх лозунг: «Здабудзем сваю дзяржаву — альбо загінем у барацьбе за яе!» Адчуваеш пафас, маць іх... А пакуль яны часова супрацоўнічаюць з тэўтамі і, што вельмі трывожна, шукаюць кантактаў з нашым баявым рухам. Вось, што яны кажуць, а мне паведамляюць мае сакрэтныя інфарматары з пасёлкаў: «Нам трэба ўзяць ў тэўтаў зброю, каб пасля мы здолелі ўтрымаць свой край, бо тэўтам неўзабаве прыйдзе скон, і нас чакае барацьба за незалежнасць...»
Міралюб (асцярожна). Так, так... Цікава.
Цэнзар. Ты не такай, а адкажы мне, як на духу: з табой быў кантакт з ix боку? Лепш адкажы сумленна, бо сам ведаеш — сюды хутка скінуць тысячы такіх, як я, і проста аператыўнікаў: а ўжо яны нікога і нічога не пашкадуюць... (3 фанатичным бляскам у вачах). Вырвуць абцугамі пазногці, заціснуць у дзверы яйцы, пасадзяць на калы...
Міралюб (занепакоена). Ціха, ціха. Супакойся. Ты што — пагражаеш мне? Нястомнаму ворагу тэўтаў? Таму, хто і цябе поіць і корміць? А тут сам ве­даеш — гэта заўсёды праблема. Народ галадае. Мой рэгіён кладзецца спаць галодным.
Цэнзар (ускоквае з зэдліка). Я ем і п’ю, прабач, менш за цябе, сплю на гнілой саломе, без бабы і за­сланы сюды не дзеля таго, каб жэрці ды піць, а каб кантраляваць такіх, як ты, бо самі вы не здатныя. (Пагрозліва.) Дык быў кантакт ці не?
Непрацяглая пауза.
Міралюб. Быў. Цэнзар. Калі і дзе?
Міралюб. Але ж я дакладна не памятаю. Кіламетраў дзесяць адсюль у лесе, тры дні таму. Зараз дастану мапу, пакажу.
Міралюб выцягвае з-пад накідкі ключ і калупае ім у невялічкім сейфе ў кутку схрона, урэшце дастае мапу I разгортвае на стале.
Цэнзар (ужо амалъ спакойна, але з прыхаванай пагрозай). Паказвай: дзе?
Міралюб (тыцкае пальцам). Тут, маць вашу, усіх...
Цэнзар. Колькі ix было?
Міралюб. Трое. Маладыя, гарачыя, спрытныя.
Цэнзар. Пра што гаварылі? *
Міралюб (абдумваючы адказ). Ды так, раіліся.
Цэнзар. Не цягні і не круціся, як піскун на патэльні. Чаму мне не расказаў? Я павінен ведаць усё, падкрэсліваю, усё.
Міралюб. Ды не паспеў, вылецела з галавы. Цягнік жа не ўзарвалі...
Цэнзар (з непахіснай настойлівасцю). Пра што была гаворка? Тут важней за цягнік.
Міралюб. Яны хочуць аб’яднацца з нашым атрадам і разам напасці на фарпост. Увогуле, яны прапануюць арганізаваць сумеснае нацыянальнае падраздзяленне і выбіць тэўтаў з занятай тэрыторыі. У ходзе агульнага паўстання. Вось, яны далі мне ўлётку.
Цэнзар. Дай сюды. (Выхоплівае з рук Міралюба і чытае ўслых.) «... наш народ павінен выкарыстаць вайну для сваёй мэты — аднаўлення Вольнай Дзяржавы, для ажыццяўлення гэтай мэты патрэбная наша Збройная Сіла, Тэўтсткая армія ў барацьбе з Усходняй Метраполіяй і Заходнімі Дзяржавамі аслабее. Гэтую хвіліну павінен выкарыстаць наш народ для аднаўлення незалежннасці, Усходняя Метраполія ёсць ворагам № 1 нашага народа, тэўты — ворагам № 2. Наш народ яшчэ слабы, каб
змагацца адкрыта супраць гэтых двух ворагаў. Так званыя «паны» (вораг № 3), захапіўшы ў свае рукі цывільную адміністрацыю, фалыпывымі абвінавачваннямі аддаюць тэўтам на расстрэл наш патрыятычны актыў, або самі страляюць нашых патрыётаў, Заходнія Дзяржавы не з’яўляюцца ворагамі нашага народа, і наш народ не змагаецца супраць ix. Яны ж павінны разумець вялікую небяспеку, якая пагражае ўсяму свету з боку Усходняй Метраполіі і павінны будуць гэтую небяспеку ліквідаваць. Патэнцыйнымі саюзнікамі нашага народа з’яўляюцца паняволеныя Усходняй Метраполіі народы, якія змагаюцца за сваю незалежнасць і прызнаюць наша права на аднаўленне Дзяржавы ў яе этнаграфічных межах...»
Міралюб (зневажальна). Лухта, па-мойму. Наро­ду была б шкварка ды чарка...
Цэнзар. Ты памыляешся. Гэта вельмі сур’ёзна... Вельмі...
Міралюб. Можа, і так. Ва ўсякім разе яны кантралююць значную частку лесу, а могуць захапіць і ўвесь. У лесе ўсіх патроху хапае. Толькі пільнуйся.
Цэнзар. А потым? Пасля паўстання?
Міралюб. Пра тое, што потым, гаворкі не было. Але яны яшчэ звернуцца па адказ, дадуць знаць.
Цэнзар. Калі? Гэта важна.
Міралюб. Заўтра.
Цэнзар. I ты хаваў усё гэта ад мяне? Ты хоць ра­зумеет, у якія гульні пачаў гуляць? Сувязь з нацдэмамі заўсёды лічылася ў Метраполіі найцяжэйшай здрадай.
Міралюб (з нечаканым выклікам). Чаму? Хіба дрэнна тое, што мы аб’яднаемся і авалодаем фарпостам тэўтаў?
Цэнзар пачынае ўзрушана крочыць узад-уперад. Урэшце складае мапу, кідае яе ў сейф.
Цэнзар (з непрыхаванай злосцю). А потым? Потым што? Паварушы макітрай! У незалежнай рэспубліцы нам месца знойдзецца? To-та. Вось што цікавіць мяне перш за ўсё. Ніхто нікога не шкадуе. Такое жыццё. Іх трэба завабіць сюды, да нас. Ты зразумеў?
Міралюб. Яны прывядуць вояў. Я не хачу сутычкі паміж атрадамі.
Цэнзар. Хіба я хачу? Яны павінны прыйсці сюды адны. На перамовы. Няхай са зброяй. А перадусім няхай Фінэй прывядзе хоць адну радыстку. Трэба тэрмінова звязацца з Метраполіяй.
Міралюб. Я аддам загад. Фінэй! Ха-ха! Ну і псеўда ты яму выпісаў!
*
II
Дом Фінэя на хутары. Унутры ён падзелены на меншую частку з ложкам і печчу (кухню), і праз фіранку — значна большая па памерах зала. У зале рыззё на саломе, ля сцен змайстравана нешта нак шталт дзвух ложкаў, на якіх спяцъ ці проста ляжаць, адпачываючы, радысткі. Гэта Хутканогая і Змрочная. У хаце цёпла, бо яны распранутыя да станікаў і аднолькавых мужчынскіх армейскіх сацінавых трусоў. Там-сям параскідана ці вісіць на цвіках зброя (наганы) ды іншая іхняя войсковая амуніцыя ды жаночая вопратка. 3 аднаго з рукзакоў тырчыць антэна рацыі.
За фіранкай на сваім ложку ляжыць Фінэй і праз дзірачку ў яе асцярожна зазірае ў залу. Бач на, што ён мае здаровыя вочы і толькі прытвара ецца сляпым.
Хутканогая (да Змрочнай, бо абедзьве не спяць, шэптам). Я думала, што тры дні таму ўраблюся, мы ж ніколі не скакалі з парашутамі ноччу, на ма-
лой вышыні, Зірні, абадрала ўсе ногі, у сіняках... 3 ліхтаром па лесе ледзь знайшла гэты затруханы хутар, і то ўчора, калі рассвіло. Я хачу есці.
Змрочная. Так, ногі і ў мяне не лепш, быццам трахалі ўсю ноч. Вось так. (Паказвае.) Ведаеш такі спосаб — ногі ў яго на плячах, і ён табе ўстаўляе... Гэх, зараз бы...
Хутканогая. Ш-ш-ш. Цішэй, а то старая, пачуе. I што ў цябе ў галаве ды на языку? Адно і тое ж. Мала табе было ў вучэбцы лётчыкаў? Не натрахалася? А паесці і я б не супраць...
Змрочная. Мы ж на вайне. Колькі таго жыцця, якое і так кароткае? Лаві момант. Дый ты, што — цэлка?
Хутканогая. Ш-ш-ш. Старац, можа, не спіць. Цішэй. Падкараці язык.
Змрочная. Ды хрэн з ім. Хай і не спіць. А мне б зараз мужыка, каб стрэс зняць. Замест зарадкі. Памятаеш вучэбку? Зарадка, бег, заняткі... Тушонка... Мужыкі, хоць па два зараз...
Хутканогая (хіхікнуўшы). Вось ты і падкаціся старцу над бок. На ранішнюю эрэкцыю. Можа, яна ў яго яшчэ і назіраецца...
Абедзъве смяюцца, заціскаючы рты далонямі.
Змрочная (узбуджана). Дзе мой наган? А, вось. (Дастаае з-пад боку зброю.) Што б паесці... I не спіцца нешта.
Хутканогая. Які сон? Тут, пасля скачка? У мяне нервовая сістэма не тая.
Змрочная. А ў мяне са страўнікам нешта не тое. Пэўна, ад дзедавай ежы. Дзе тут прыбіральня?
Хутканогая (давячыся ад смеху). Нешта я тут, у хаце, такой не бачыла. Пашукай на падворку. А то спытай у старца. Як яго, дарэчы, зваць?
Змрочная. Фінэй. Ён сляпы. Праваднік. Даставіць сёння ці заўтра нас у распалажэнне атрада, ну ты ж ведаеш. (Трымаючыся за жывот). Я пайшла. На­ган вазьму з сабой.
Фінэй за фіранкай нырае пад коўдру і адра зу прытвараецца сляпым. Змрочная з наганам у руцэ праходзіць паўз яго і выходзіць з хаты на двор.
Хутканогая (задуменна). Нешта я не петру: калі ён сляпы, то які з яго праваднік?
Змрочная (вяртаючыся, да Хутканогай). Пад’ём, мадам. Ахтунг, аўфштэйн! (Гарэзуючы.) Тэўты ідуць!
Хутканогая (няўпэўнена). Не накліч абы чаго. Жарты ў цябе.
Змрочная (злосна і ўладарна). Апранайся і будзем дзейнічаць. I колькі раз паўтараць: трэба, каб адна з нас заўсёды была на варце. Зноў запамятавала? Па-другое, час самім зрабіць паесці і ўвогуле ўсё ўпарадчыць. На хрэн старца аб’ядаць. Што-небудзь згубіла? Пасля скачка? Я ўчора яшчэ пыталася? (Падагулъняюча). Добра, калі ніхто нічога ў лесе не знойдзе, а то адразу па нашым следзе сюды і — да тэўтаў на допыт. Па­рашут закапала?
Хутканогая не зусім упэўнена ківае. Абедзъве пачынаюць пераапранацца.
Хутканогая. Закапала, анягож.
Змрочная (уладарна). А чым, мадамачка, ка­пала ямачку? Рыдлёўкі ж не было. Упэўнена, што пазапіхвала ўсё проста ў лісце. Можа, ужо знайшоў хто і данёс. Ну? Я цябе асабіста пы­таю!
Хутканогая (нечакана са злосцю). А пайшла ты...
Змрочная (спрытна выхоплівае наган і настаўляе на сяброўку). Ану, стаяць, крыса! Забылася, каго старшой прызначылі? Дык я напомню! Цябе сюды ваяваць паслалі, а не падстаўляцца ды падстаўляць усіх нас.
Хутканогая (яшчэ куражліва, але з апаскай). A ты што — цікуеш за мной? Цябе ў вучэбцы за гэта не любілі. Так.
Змрочная. Глохні, сука! I памятай — тут лес!
Хутканогая. Холадна. У нас, спадзяюся, ежа знойдзецца? А перад усім па сотцы няблага. За наш прылёт.
3-за фіранкі урэшце даносіцца кашаль і з’яўляецца Фінэй. У руках у яго кій, з якім звычайна ходзяцъ СЛЯПЫгЛ»
Фінэй (асцярожна). Кх-кха. Добрай раніцы. Пакуль, вядома, яна добрая. Цяпер па справе. Вы ў мяне амаль трое сутак, і сёння сувязнік, пэўна, прынясе загад. Я павяду вас у атрад. Тут небяспечна, а ежа ў мяне скончылася. Вам што, з сабой, акрамя шакаладу, нічога не далі?
Змрочная. А сувязнік малады? Калі ён з’явіцца? (Звяртаючыся да сяброўкі.) Я — першая на секскантакт.
Фінэй (убок). Цьфу-ты, сукі! (Уголас.) Сюды ён не з’явіцца. Пакіне ў адпаведным месцы данясенне. А я забяру, прачытаю і тут жа знішчу. Вось так.
Хутканогая. Фінэй, а ў цябе, можа, яшчэ паесці знодзецца?
Фінэй. Я ж сказаў: ежа скончылася.
Змрочная. А пашукаць?
Фінэй. Я адзін. Не маю жывёл. Мой запас ежы абмежаваны. Быў. Вы ўсё паелі. А наперадзе халады. (Не стрымаўшыся.) Няўжо вы прыляцелі сюды есці?
Змрочная (цынічна). Усякая жывая істота мае адтуліну: аральную і анальную, каб есці і... выкідваць адходы. Нараджаецца, есць нейкі час, выдзяляе адходы і памірае. Вось і ўвесь сэнс так званага жыцця.
Хутканогая (смеючыся). А ў перапынках? Хіба ты забылася? У цябе ж, як і ва ўсіх нас, яшчэ адна
адтуліна. Раскажы Фінэю, што ты рабіла ў вучэбцы ў перапынках паміж ядой і прыбіральняй, ха-ха!
Змрочная (з лянотай). Ану, заткніся, лярва! Не слухай яе, Фінэй, не ўсе мы такія.
Хутканогая. Так. Мы прыляцелі, каб змагацца за перамогу і выконваць волю Правадыра.
Змрочная (падтрымліваючы сяброўку). А што яна кажа — дык гэта святая праўда.
Фінэй. Я мушу ісці ў лес да ўмоўленага месца па загад. Пэўна, сувязнік ужо прынёс і пакінуў знак. Чакайце і нікуды не адыходзьце. Памятайце — вы ў лесе.
Пасля гэтай сваёй абвесткі Фінэй апранае хітон і адыходзіць. Нейкі час радысткі шукаюць па ^саце, каб што паесці, чуваць іх галасы. «Нічога няма? А ў яго пад ложкам, глядзела? Глядзела — няма». Раптам адна з іх крычыць: «А гэта — што?» У яе ру­ках пліткі шакаладу, якія яна, пэўна, выцягнула з мяшка адной з сябровак. Пачынаецца віск і ўсеагульная звалка. Сяброўкі гірчаць і рыкаюць адна на адну, як жывёлы. Шакалад вырываюць адна ў адной і прагна паядаюць. Урэшце ўсё імгненна з’ездзена.
Паўза.
Змрочная ( счакаўшыся, пакуль настане цішыня). А зараз слухай мяне. Ты! (Паказвае на сяброўку.) Ідзі ў пуню, у свіран, злазь у склеп. Тут недзе павінен быць і падпол. Я не веру, што стары хітраван не мае аніякай ежы. Недзе ў гэтага барсука ёсць жа нара з прыпасамі?
Сяброўкі паспешліва разыходзяцца па кутах. Яны то знікаюць з хаты, то зноў вяртаюцца ў яе. Раз-пораз чуюцца ix узбуджаныя галасы: нібы вывадак голодных лісіц рыскае ў пошуках пражытку. «Ты што знайшла?» — «A-а, вось яно!» — «Дай мне!» — «I мне, і мне!» Урэшце, усе зноў збіраюцца
ў хаце і пачынаюцъ з прагнасцю паядаць тое, что расшукалі ў схованках Фінэя.
Змрочная (з кавалкам у руцэ, злосна). А казаў — нічога няма. (Запіхвае ў рот кавалак.) У-у-м-м. Смач­на.
Хутканогая (жуючы). А я нідзе так смачна не ела, як у вучэбцы. У дзетдоме толькі і бачыла: каша, хлеб, чай без цукру. Ну, з капусты якія шчы. А там кансервы з рыбы, тушонка, хлеб белы...
Змрочная (хіхікаючы). Знойдзеш сабе хутка кармільца. Пракорміць.
Хутканогая (жуючы). Хутчэй бы ўжо мужыкоў пабачыць. Хаця нас не дзеля гэтага вучылі радыёсправе, шыфроўцы, канспірацыі...
Змрочная. А чаму ты тады ў сне енчыш ды ногі раскідваеш? Га? Да чаго рыхтуешся?
Хутканогая (рэзка). Ну і памаўчы!
Змрочная (з усмешкай). А ў нас у дзетдоме старэйшыя блатнякі дык усім распараджаліся, і нашымі целамі ў тым ліку: казалі — пуд важыць, значыць, пара... На варштат і ў позу жабы. Ведай, цяпер ты будзеш даваць, даваць і даваць. I калі цябе не возьме пад апеку які штабіст ці асабіст, то я табе не пазайздропічу. Так. Я ўжо аднойчы была ў лесе, зусім нядаўна, і вярнулася назад, жывой. Чаго і табе жадаю.
Непрацяглая паўза.
Хутканогая. Фінэй вяртаецца.
Змрочная (падазрона). Нешта хутка.
Хутканогая. Так. Пэўна, яго схованка побач.
У пакоі, абмацваючы кіём шлях, з’яўляецца Фінэй. Ён сядае на падстаўлены адной з дзяўчат зэдлік.
Фінэй (паважна). Я атрымаў загад. I сёння ж павінен весці вас у лагер Міралюба. Так завуць камандзіра. Так што збірайцеся.
Хутканогая. А як ты прачытаў паперку, Фінэй?
Фінэй. Я чытаю знакі, а не паперкі. Напрыклад, адна сасновая шышка ў тайніку — значыць, адно, дзве — іншае і гэтак далей. Ну, з’ём.
Заслона.
Лес. На палянцы напаўляжаць тры ўзброеныя ваяры. Гэта Севярын, Янус і Марка. Перыядычна сёй-той з іх насцярожана азіраеццп і прыслухоўваецца. За ім адразу азіраюцца і прыслухоўваюц ца астатнія.
Янус. Мяне заўчора абстралялі ў лесе. Як вяртаўся з горада. «
Сеявярын. Хто?
Янус. Каб жа я ведаў. Дрэвы выратавалі.
Марка. Святара уніяцкага забілі. Кажуць, вадзілі спачатку па лесе, здзекваліся, сутану задзёрлі, на сябе ўсцягнулі, рагаталі, весяліліся...
Янус (Севярыну). Чаму не пытаеш яго?
Севярын (перажагнаўшыся). Чаго пытаць? I так зразумела. У маёй вёсцы войта ноччу закатавалі. У суседняй — па карову прыйшлі. А там з самааховы па іх кулямі... Ешце, падлы! Дык збеглі адразу.
Марка. Айш, як. Усім есці хочацца.
Севярын. Кажуць, ноччу чулі шум летака. Я спытаў таго-сяго: быццам бачылі парашутыстаў. Але не шмат.
Янус. Диверсанты. Лес ужо нашпігаваны да ўпору.
Севярын (летуценна). Гэ-эх, пажыць бы яшчэ гадкоў хоць з дзесяць' Сям’ю завесці, зямлі кавалак займець...
Янус (жорстка). Праблематычна, братка. Мы ў цэнтры цыклону. Беражы цела.
Марка. А мне тут усё варожае. Я адчуваю. Я ў лесе блытаюся, губляю напрамак, мушу карыстацца компасам.
Янус.Нічога, асвойтаешся. Інстынкты з падсвядомасці ўключацца. Чытай: па кустах, зямлі, дрэвах, птушках. Яны падкажуць, дзе хаваецца вораг, дзе небяспека.
Севярын. Мне дык цікава, што тут будзе гадоў праз пяцьдзесят ці сто...
Марка. Шкада, не пабачым.
Янус. А можа, гэта і добра, што не пабачым. Можа, тут які гноеадстойнік і будзе. 3 апарышамі ды мухамі...
Севярын. Ну што ты, Янус! Я веру, што ў нас бу­дзе асобная краіна. Свой сцяг, гімн, мова, сойм, грошы, войска, мытня...
Марка (летуценна). А на вуліцах баб, дзевак... I палова з ix — цяжарныя... Дзяцей шмат вакол, усе ўкормленыя, свабода — чым хочаш, тым і займайся... У тэатр кожны тыдзень хадзіць буду...
Севярын. Гэ-х, дажыць бы!
Янус (жортска). А на заходнім напрамку ў местачковай школцы «паны» зноў настаўніцу забілі. Маладую дзяўчыну, ты, Севярын яе можа і ведаў. Мову нашую выкладала...
Севярын (сціскае голаў рукамі). Ведаў. А можа, і не «паны»? Можа, і не яны.
Марка (Янусу). Можа, і не яны. Ну і хітрыя! Ba ўсе ўправы пазаточваліся, быццам гэта іх край, тэўтам на нас «стучаць» пачалі адразу...
Янус. Ведайце, мы супраць усяго свету. Мы смяротнікі. Як на Крутагор’і...
Севярын. Ды не хачу я ў смяротнікі! Я жыць хачу!
Марка (іранічна). Гэта ў цябе тваё сялянскае нут­ро гаворыць. Вы б сядзелі на сваіх хутарах ды парсюкоў гадавалі...
Янус (папярэджваючы спрэчку). Дарэчы, гэты Фінэй, што ў зоне Міралюба на хутары жыве, ён мне даўно падазроны.
Севярын. Сляпы амаль. Што з яго ўзяць.
Янус. А дагэтуль ён дзе быў, хто такі, адкуль?
Марка. Можа, на «паноў» працуе? У ix выведка моцная, нам не раўня. А можа, і на Усход.
Янус (амаль што ўладарна). Згода. Пагаварылі. Цяпер па справе. Гэта задание, што нам далі ў цэнтры, мне не вельмі падабаецца. Хаця загады не абмяркоўваюць. Я маю на ўвазе спробу падпарадкваць атрад Міралюба і з яго дапамогай захапіць фарпост тэўтаў, каб даць сігнал да паўстання.
Марка (кпліва). Бачыў я Міралюба. Бык. Хоча стаць вялікім. За кошт крыві.
Севярын. Арцеллю да вайны кіраваў. 3 нашых, з гудаў. Кажуць, іншы раз мог і дараваць, баб асабліва не крыўдзіў.
Янус. Так. 3 «гудаў». Але, на жаль, несвядомы.
Марка (кпліва). Як большасць з нас. Куцы ўжо нам супраць свету выстаяць? 3 ёлупамі? 3 тым «чмом» накшталт Міралюба?
Янус (жортска). Мы павінны, значыць, кропка.
Севярын. Пры ім — дэсантаваны з Усходу, і ён амаль усім, кажуць, кіруе. А гэтага мы сагітуем?
Марка. Даўно б яго «мачыць» трэба.
Янус. На ўсё рукі не даходзяць. А згодны — трэ­ба. Яго завуць Цэнзар.
Севярын. Мянушка, вядома.
Янус (Севярыну). 1м зоймешся ты. Гэта загад. Пасля перамоваў, калі ён не будзе з намі згодны — ліквідуеш.
Севярын. Складана. Кажуць, ён вельмі абачлівы і па лесе не ходзіць. У яго ахова. Але ж трэба, дык трэба...
Марка (у роздуме). I яшчэ да мяне пагалоска дайшла, што радыстку з Усходу, што ў канцы лета скінулі ў нашу зону, ён згвалціў, а пасля забіў і закапаў. Быццам нешта яна з ім не пагаджалася.
Янус. Ну, можа, ідэйную якую скінулі. У ix там у спешцы, пэўна, і вучаніц са школы панахапалі. Шкада дзевак. А тут адразу — ногі раскірэчвай...
Непрацяглая пауза.
Марка (летуценна). Гэ-х, зараз бы на якія тан­цы, піўка папіць, дзеўку акуратную, чыстую падчапіць і да хаты праводзіць...
Севярын. I ў хату разам. Выспацца ў ложку, на чыстых прасцірадлах, не на саломе...
Янус (жортска). Ну, раскапылілі губу,
Раптам Севярын прыслухоўваецца і робіць знак: усе замаўкаюць. «Чуеце? Птушкі змоўклі? — пытае ён. — Значыць, людзі паблізу. Ану, схаваемся». Усе залягаюцъ за кустамі.
На палянку асцярожна выходзіць Фінэй з дзвюма радысткамі: Хутканогай і Змрочнай. Усе трое спыняюцца і азіраюцца па баках.
Фінэй. Нічога, хутка прыйдзем. Адпачнём, а то я ў гадах, а вы маладыя. (Садзіцца за пянёк.) Падайце, што пасталі?
Змрочная (насцярожана). Не падабаецца мне тут, трава прымятая, мох. Нехта быў. (Азіраецца і абыходзіць паляну па крузе.) Недапалкаў, праўда няма... Але нешта не тое.
Хутканогая. Ух ты! Мяшок цяжкі, рацыя ўсётакі... Ты б паднёс, дзед. А нам бы якой тушонкі, сала... Есці хачу. Хлеба хоць кавалак.
Фінэй. Сваё нясіце самі, я сваё аднасіў.
Змрочная. I да баб цябе не цягне? А ў нас, памятаю, дзве дзетдомаўскія да такога ж дзеда, як ты, на кватэру ўладкаваліся, потым неяк выпілі, а да мужыкоў ісці, шукаць — лянота. Дык яны гаспадара падпаілі і — далі яму па чарзе. А дзед расхваляваўся, вазьмі дый помрэ. Дык участковы справу завёў і па малапісьменнасці так і назваў: «Справа аб заё...м». Ха-ха.
Фінэй (убок). Цьфу ты, сукі!
Змрочная (смеючыся). Ды ты не бойся, Фінэй. У мяне якраз... тое самае канчаецца. Адвярніся на
хвіліну. Каб ведала, хто ўсе гэтыя месячныя прыдумаў, з кулямёта б...
Фіней адварочваецца. Змрочная прыводзіць сябе ў парадак. Хутканогая з наганам у руцэ ўглядаецца ў гушчар.
Хутканогая (у роздуме). Чуеш, Фінэй, сюды да вас у пачатку лета наіпых трох скінулі, ты не ведаеш, што з імі?
Фінэй (седзячы спінай da іх). Не ведаю, і... ведаю.
Змрочная. Можаш паварочвацца, Фінэй. Дык што ты ведаеш?
Фінэй (з перасцярогай паварочваецца). Адну тэўты быццам адразу схапілі, другая сама зброю кінула і ўцякла кудысьці, а пра трэцюю нічога не чуў.
Змрочная. Трэцяй я была. Ну, адпачылі. З’ём.
Паўза.
Усе трое сыходзяць у гушчар.
Заслона.
Дзея другая
IV
Заслона падымаецца і на сцэну зноў выходзяцъ Вядучы і Вядучая. Дзяўчына паказвае зале шыльду, на якой выведзена слова:
КУЛЬМІНАЦЫЯ
Вядучы. Позняй восенню, шэсцьдзесят год таму, лес сабраў ў сабе шмат розных людзей.
Вядучая. Калі яшчэ ненароджанаму на свет дзіцяці, што плавав ў цёплай вадкасці маткі з тэм-
пературай у 36,6 градуса па Цэльсію, паведаміць, што яно ніколі не будзе вольным у жыцці, то дзіця ва ўлонні маці абматае сабе шыю пупавінай. Не верыце? Хаця ўбачыць цяпер на вуліцы цяжарную жанчыну — амаль немагчыма, у адрозненне ад процьмы прыхадняў, якія размнажаюцца як тарака­ны. Вы маўчыце? Вам вусцішна? Дык можа заўтра Адзінокі Ваяр скіне вам пад дзверы тачку с гно­ем, бо яна прызначаецца для ўсіх вас, а не для кагосьці аднаго, і тады раніцай, выходзячы са свайго жытла, вы пабачыце, што ўсё — гной... А можа — і вы самі...
Сыходзяцъ са сцэны.
Схрон атрадовага Міралюба. На стале па-ранейшаму гарыць газавая лямпа. Перад корнай вучнёўскай дошкай стаіць Міралюб. Побач з ім Цэнзар, які нервова рухаецца ў абмежаванай прасторы паміж сталом і ложкам. У руцэ Міралюба крэйда.
Цэнзар (заклапочана). Ты думаеш, тэты сход і паказальны суд ваяроў, які мы толькі што правялі, так і пройдзе без аніякіх наступстваў? А што твае інфарматары?
Міралюб. А якія наступствы ты маеш на ўвазе?
Цэнзар. Магчыма, бунт. Прысудзіць сваіх дваіх да страты за згубленую міну... Хаця мае інфарматары маўчаць.
Міралюб (прыслухоўваючыся). Ты хоць і Цэнзар, але дрэнна ведаеш тэты народ. Я часам думаю, што ўсе яны — твае ці іншыя інфарматары.
Цэнзар (ледзь не сарамяжліва). Ну. Ты ўжо не гані, як кажуць, паражняк...
Міралюб (спыніўшы pyx). Ш-ш-ш-ш...
Абодва прыслухоўваюцца. 3-за сцен схрона ран­там даносіцца крык: «Браткі! За што?», потым другі: «Невінаваты я, а-а-а!» Услед за гэтым зноў
нехта крычыць: «Хай жыве Правадыр!», затым чуецца хлапок стрэлу, потым другі.
Міралюб (задаволена). Aral Вось і ўсё.
Узнімае руку з крэйдай і дадае да слова МІР дзве рысы. Атрымліваецца МІРЛ.
МІРЛ
Цэнзар. Цьфу ты! Што яшчэ за Мірл?
Міралюб. Япгчэ адзінаццаць і я запішу сваё імя. Літара «А» не закончаная.
Цэнзар. Але ж гэтыя два, якія толькі што расстраляныя — ну, дык яны, так бы мовіць, не зусім ворагі... Дый, там пад рагожамі хіба адзін тэўт, астатнія гуды, калабаранты...
Міралюб. Так. Ну і што? Ты супраць? Я пераапрану ўсіх у форму тэўтаў.
Цэнзар. Зусім не супраць. Мне даспадобы твая рашучасць.
Непрацяглая пауза.
Міралюб. Апоўдні прыйдуць парламенцёры На перамовы. Ты не запамятаваў?
Цэнзар. Я нічога не забываюся. Нават ведаю, колькі іх прыйдзе.
Міралюб. Ну і колькі?
Цэнзар. Трое. Толькі і ўсяго. (Падазрона.) А ты, можа, у апошні момант запрасіў больш? Увесь ix атрад?
Міралюб (супакойваючы). Ды не, навошта. Да таго ж мы сустракаемся на нейтральней тэрыторыі, хіба толькі ты памяняў увесь план?
Цэнзар (нечакана). Так, памяняў.
Міралюб (здзіўлена). I ў які бок, магу я, каматрада, ведаць?
Цэнзар. Ты прывядзеш ix сюды, да нас.
Міралюб. А наша дыслакацыя? Яны ўведаюць месца базы. I потым прыйдуць са зброяй, прывядуць з сабой іншых, мала што...
Цэнзар (загадкава). Няхай.
Міралюб (з іроніяй). Ну, па мне дык няхай таксама.
За дзвярыма чуваць папераджальнае керханне, галасы, усоўваецца галава веставога, які ўзбуджана кажа: «Тут да вас стары і дзевак прывёу, дык што?»
У схрон між тым ужо праціскваецца Фінэй.
Фінэй. А вось і я. Прывёу, каго трэба.
Цэнзар. Нідзе не засвяціліся?
Фінэй. Не павінны.
Міралюб. Ды ты садзіся. А дзеўкі дзе? Зірнуць хану.
Фінэй. Не прападуць. А калі і так, то... (Убок.) Хрэн з імі, сукамі...
Цэнзар (задаволена). Цяпер усё быццам складваецца. Тэхніку яны сваю не згубілі? А то бабы ёсць бабы. Цяпер без сувязі нельга...
Фінэй (кпліва). Можа і згубілі. Гэта ўжо не мой клопат.
Міралюб. Нешта ты не ў гуморы, Фінэй. Хіба ўжо зусім не бачыш? Чаму табе дзеці не дапамагаюць? У цябе ёсць дзеці?
Фінэй. Так. Зрок стаў горшы. Пакінулі б вы мяне ў спакоі — вайна не для мяне. Я стары і амаль сляпы. А дзеці гуляюць па свеце...
Цэнзар (з пагрозай). 3 тваёй гульні так проста не выходзяць. Дарэчы, пра што гаварылі радысткі?
Фінэй (абразліва). Вядома: пра тое, каму і як даваць і пра ежу. Жаруць, як не ў сябе, сала маё паелі, хлеб.
Цэнзар (асцярожна). А пра палон не гаварылі? Ну, каб пайсці і здацца?
Фінэй. Такога не чуў. Усё больш пра мужыкоў.
Цэнзар. Так. Разбярэмся. Па брыгадзе ўсіх раскідаем.
Фінэй. Адна з іх — псеўда яе, здаецца, Змрочная, дык, пэўна, не ў першы раз у лесе. Вопытная, і сяброўку трымае ў руках.
Цэнзар. Ведаю, ведаю. Вось яе мы ў сябе і пакінем. Так, Міралюб?
Міралюб (не згаджаючыся). Ну, зірнуць трэба, можа, лепшыя знойдуцца...
Цэнзар. Тады дзьвюх сабе пакінем. Адну выбераш персанальна. (Фінэю) Ну, стары, ты ідзі адпачывай. Сувязь, як і раней. Прабач, але не ўсё табе трэба ведаць... Ды скажы там, каб баб сюды запусцілі...
в
Фіней моўчкі выходзіць.
У схрон праціскваюцца Хутканогая і Змрочная. Хіхікаючы, яны расседжваюцца на ложку, закідваючы нагу за нагу і пачуваючы сябе вольна. Міралюб і Цэнзар пачынаюць ледзь не абмацвацъ ix са сло­вами «хорошая дзеўка», «пекная» i г.д.
Хутканогая (гарэзліва). А шакаладу ў вас няма? Я б не адмовілася.
Змрочная. Так, і я не супраць. А ўвогуле паесці нам дадуць пасля такога марш-кідку?
Цэнзар. Усё вам будзе. I шакалад, і сала с бульбай — усё, што пажадаеце. Але спачатку мы вас у нашу лазню скіруем. Я аддаў загад. Яна ўжо топіцца.
Хутканогая (блядскім голасам да Міралюба). А ты з намі пойдзеш? У лазню?
Міралюб (крыху збянтэжана). Гха-хм — вядома, гэна, так... (Урэшце знаходзіцца). 3 табой на палочак хоць кожны дзянёчак... Ха-ха...
Хутканогая (гарэзліва). Хі-хі-хі. Я тут застаюся. Не хачу ні ў які іншы атрад.
Змрочная. I я.
Цэнзар (ацвярозваюча). Ну, гэта ў штабе брыгады вырашаць — колькі каму і дзе заставацца.
Міралюб. Ну, дзяўчаты, значыць, у лазню. Потым вас пакормяць. Так.
Цэнзар (звяртаючыся да Змрочнай і канфідэнцыйна). На хвілінку затрымайся. Пасля дагоніш сяброўку.
Хутканогая, хіхікаючы, выходзіць са схрона. Змрочная застаецца сядзець.
Цэнзар. Ты, я так разумею, не першы раз у лес трапіла. Так?
Змрочная ( з грубай ліслівасцю). А як вы здагадаліся? На мне ж не напісана...
Цэнзар (усцешана). Ну, для вопытнага чалавека гэта не праблема, так. Радыруеш у Метраполію, што ўсё ідзе па плану. А потым (нечакана спыняецца і звяртаецца да Міралюба) ты б, гэта... выйшаў, пакінуў нас на хвілін дваццаць.
Міралюб (пакрыўджана і са злосцю). У цябе ёсць свой схрон.
Цэнзар (непахісна). Аператыўная работа, брат­ка, не крыўдуй.
Міралюб (злосна). Я тут старшой, а не ты са сваёй аператыўнай работай.
(Тым не менш, выходзіць вонкі.)
Як толькі Міралюб выходзіць, Цэнзар выцягвае з-пад накідкі пасведчанне і паказвае Змрочнай.
Цэнзар. Ты ведаеш, хто я. Будзеш выконаць мае загады. Мяне завуць Цэнзар.
Змрочная пачынае моўчкі распранацца. Цэнзар нейкі час глядзіць на яе, але раптам робіць адмоўны знак.
Цэнзар. Гэта потым. Скажам так, пасля лазні. Зойдзеш да мяне ў схрон. Вечарам. А зараз вазьмі вось гэта. (Выцягвае з-пад накідкі невялічкі шкля ны пухірок.)
Змрочная. Што гэта?
Цэнзар. Атрута.
Змрочная (здзіўлена). А мне яна навошта?
Цэнзар (уладарна). Гэты сродак павінна мець кожная радыстка. А ты — асабліва. На выпадак палону...
Змрочная (нерашуча). Раней мне не прапаноўвалі.
Цэнзар. Ты будзеш пры мне. Застанешся ў атрадзе, а тут свае законы. Гэта загад. Тваё псеўда, дарэчы? ,
Змрочная. Слухаюся. (Хавае пухірок.) А псеўда — Змрочная.
Непрацяглая пауза.
Цэнзар. Ты не тутэйшая. У тваёй гаворцы акцэнт. Я ведаю, дзе цябе рыхтавалі.
Змрочная. Якая розніца? Мне асабіста пляваць. Дзе, калі...
Цэнзар. Мы з табой злякаемся, як кажуць. Вось пабачыш. Толькі слухайся мяне і выконвай мае загады. А цяпер ідзі.
Змрочная выходзіць. Адразу ў схрон уціскаецца незадаволены Міралюб. Звонку чуюцца нечыя ўзбу джаныя галасы, воклічы: «Бобікі.!», «Паліцаі!»
Міралюб. Чуеш?
Цэнзар. Што такое?
Міралюб. Яны з’явіліся. Парламенцёры. На перамовы.
Цэнзар. Так. Разбярэмся. А радысткі?
Міралюб. У лазні. Мужыкі ўсе шчыліны ў дзвярах абляплілі, ля вакенца — чарга.
Цэнзар (задуменна). Няхай, Папарацца, накорміш, а там...
Міралюб. Яны сустрэліся на сцяжынцы.
Цэнзар. Хто — яны?
Міралюб. Гэтыя дзеўкі і парламентеры.
Цэнзар. Дык што?
Міралюб (незадаволена). О-о, ты б пабачыў, з боку баб прыцягненне. Ледзь расцягнулі. Іх, парламенцёраў, зараз прывядуць. Дарэчы, яны пакуль не здалі зброі.
Цэнзар (устрывожана). Як ты дапусціў? Што ў іх за зброя?
Міралюб. Ну, страляць яны тут не будуць — бо гэта самагубства. А са зброі — тэўтскія аўтаматы з двума ражкамі ў кожнага, і па пісталеце.
Цэнзар. Няхай здадуць зброю, а пасля іх прывя­дуць сюды. Камандуй.
Міралюб (з’едліва). Дзякуй, што дазволіў.
Паўза.
Звонку чуваць галасы. Потым яны быццам набліжаюцца, становяцца гучнейшымі. Чуваць, як крычаць: «Тэўта забілі!» «Нясуць!» Праз нейкі момант дзверы схрона прыадчыняюцца і веставы кажа: «Забілі каля вёскі тэўта. Шараговага. Куды яго?»
Міралюб (задаволена). Не ведаеш куды? Да іншых. (Падыходзіць да дошкі, бярэ крэйду і дапісвае.)
МІРА
Міралюб. Вось, застаецца тры літары (звяртаючыся да Цэнзара). Паслухай, у мяне з’явілася но­вая думка. Болып за ўсё патрабуюць, так бы мовіць, матэрыялу дзве літары: М (чатыры адзінкі) і Ю (таксама мінімум чатыры). Але ж калі цяпер матэрыял, гэта значыць трупы, надежным чынам перагнуць і яны з маразамі так спруцянеюць, то (na-
казвае) можна абысціся ўсяго семнаццацю ці нават шаснаццаццю адзінкамі. Такім чынам, мы маем пакуль адзінаццаць цел. Застаецца здабыць шэсць. (Піша.) Закрэслівае лічбу 21, піша — 17. А знізу — новае літаразлучэнне:
МІРАЛ
V
Схрон Міралюба. Як і раней на корнай школь най дошцы надпісы крэйдай. У схроне зверху — МІРАЛ, ніжэй — ЮБ, акрамя Міралюба і Цэнзара яшчэ адна—дзве постаці ў даўгіх плашч-накідках. Той сёй з ix то выходзіць, то заходзіць зноў. Усе — у чаканні парламенцёраў.
Цэнзар (Міралюбу занепакоена). Ты кажаш — ix трое?
Міралюб (раздражнёна). Колькі можна пытаць? Вось дамовімся з імі — і ўдарым разам па тэўтах. Хіба не адна ў нас мэта?
Цэнзар (раз’юшана). Так я і ведаў! Ты што — хочаш, каб сюды прыляцелі дэсантнікі, оперы, пракурор і суддзі? Каб пачалася выведка? Палявыя суды? Ты хоць разумеет, што ты кажаш? 3 кім разам? 3 нацдэмамі? Метраполія не пацерпіць аніякіх сепаратысцкіх адхіленняў.
Міралюб. Адным нам тэўтаў не адолець.
Цэнзар. На ўсё свой час. Тэўты ўвязаліся ў вайну амаль з усім светам. Ім хутка — гамон.
Міралюб (няўпэўнена). Табе тут так усё бачна? Ты б прагуляўся па лесе. Што — слабо? Пабачыў бы, калі б цябе не завалілі з-за якога куста ў першыя ж паўгадзіны, што там і навокал робіцца, якія сілы супрацьстаяць адна адной. У нас тут паўсюдна свая вайна! А ты — прышлы чалавек. Ты гэта не разумеет ці не хочаш зразумець свядома.
Цэнзар (злавесна), Ты чыю агітацыю вядзеш? Нацыяналістаў?
Міралюб (злосна). Не шый палітыку!
Цэнзар (адумаўшыся, па-філасофску). Ты мне пра лес кажаш. А ты хіба не бачыш, што само жыццё — лес, дзе ўсё кішыць гадамі і жарэ адно дру­гое? А мы павінны ў гэтай душагубцы выжыць — так? I выжывем, бо за намі сілы Усходу і мудрасць Правадыра ўсіх народаў.
Міралюб. Я павінен стаць героем. Народным.
Цэнзар. I станет! Я асабіста складу тэкст і паведамлю праз радыстку ў Метраполію пра твой геройскі ўчынак.
Міралюб (усцешана). Засталося ўсяго шэсць адзінак. Ужо хутка. Вось каб разам з гэтымі хлоп­цам! ды напасці на фарпост...
Цэнзар (падазрона). Можа, яны цябе замбавалі там, у лесе? Ты, як глушэц, пачаў цвэнькаць адно і тое ж... Разам, разам...
Міралюб. Не разумею адно: за што вы ix, нацыяналістаў, так ненавідзіце? Чаму якіх прыхадняў любіце, запабягаеце перад імі, а сваіх людзей гатовыя зніпгчаць, як насякомых?
Цэнзар (лісліва-зацікаўлена). А ты за што ix любіш? Эй-ш, як загаварыў!
Міралюб (няўпэўнена). Ну, што... яны такія ж гуды, як і я. У нас кроў адна...
Цэнзар. Ш-ш-ш! Ціха! Маўчы пра кроў. Інакш я не гарантую табе жыцця. У гэтым свеце ёсць сілы і яны знойдуцца нечакана, якія мацней нават за тыя, якія прадстаўляю тут я, і ты будзеш закатаваны дзенебудзь у сутарэннях жудасным чынам...
Ён змаўкае, бо ў дзвярах схрона з’яўляецца веставы і паведамляе: «Яны адмаўляюцца здацъ зброю». «Хто?» — пытав яго Цэнзар і атрымлівае адказ, што «парламенцёры не хочуць весці перамовы без зброі, у той час, як навокал ix усе ўзброеныя...»
Міралюб. Я пайду высветлю. Урэшце, я даў ім слова, што мы іх не кранем, дык навошта ім зброя?
Цэнзар (лісліва). Можаш весці іх сюды і будзем дзейнічаць, як дамовіліся: яны павінны прыняць нашы ўмовы і падпарадкавацца, а там, можа, і жыць застануцца, і нават няблага. А потым, над фінальную частку, і дзевак ім трэба паказаць — тых язы­катых, можа, на ix «клюнуць», хлопцы ж маладыя, тут усе сродкі павінны быць ужытыя, ха-ха...
Міралюб (не зусім упэўнена). Я тут падумаў: Хутканогую, я пры сабе пакіну...
Цэнзар. Ну і цудоўна, а я Змрочнай справу знайду: яна баба вопытная, радыстка са стажам... (звяр таецца да веставога). Ты, дарэчы, мне яе знайдзі, хоць у лазні, і сюды прывядзі. Пара.
Міралюб (змоўніцкі ўсміхаецца). Ну-ну... Са ста­жам...
(Выходзіць).
Застаўшыся адзін, Цэнзар перахоўвае наган зза пояса ў кішэню. У гэти час набліжаюцца галасы, і ў схрон з асцярожнасцю ўваходзяць на чале з Міралюбам трое парламенцёраў. Гэта Марка, Янус і Севярын. Усе трое — у форме краёўцаў.
Міралюб (цупка агледзеўшы ўсіх траіх). Так, значыць. Сядзем насупраць за стол. (Напориста). Ну, а зброю, дык гэта, можна пакуль і сюды на сцяну на цвікі павесіць, а то мала што. Няхай павісіць. А лепш бы здаць.
Парламенцёры стаяць у нерашучасці.
Марка. Спачатку па зброі. Вы ж таксама, пэўна, пры ёй?
Цэнзар (расхінае плашч-накідку). У мяне няма. Кабура пустая. Можаце памацаць.
Міралюб (з палёгкай). Ну, а я свой трафейны — на сцяну... (адшпільвае кобуру з пісталетам і вешае на цвік).
Марка, Янус і Севярын таксама вешаюць зброю на цвікі. Бачна, што ім вельмі неахвота развітвацца з ёй.
Марка. Цяпер дазвольце прадставіцца, спадарове. Упаўнаважаныя ад незалежніцкага руху, я, Марка, вось ён (паказвае на Севярына) — Севярын і ён (ківае на Януса) — Янус.
Цэнзар. Ну, а я — Цэнзар, заступнік атрадовага і начальник аддзела. Міралюба вы ведаеце. Дык, сядайма. Толькі ў нас аніякіх спадароў няма.
Марка. Начальнік якога аддзела?
Севярын. Так, якога? У цябе красамоўнае псеўда. Два стагоддзі таму Цэнзарамі ў нас звалі бурсакоў, якія адсочвалі сваіх аднакласнікаў і паведамлялі пра ўсё адміністрацыі.
Цэнзар. Гэта не адносіцца да справы.
Янус (рашуча). Згода, бліжэй да яе. Урэшце, мы ведаем, адкуль вы і які аддзел ўзначалілі. Уводжу ўсіх у курс. Шматлікія местачковыя пасты самааховы, увесь наш край паўстаў супраць тэрору Метраполіі, тэўтаў і так званых «паноў», якія прыхавана дзейнічаюць пры акупацыйных уладах. Па ўсім свеце ідзе барацьба, у якой задзейнічаныя вялікія сілы, што могуць імгненна пахаваць любы малы народ. Трагічнасць нашай сітуацыі і народа ў тым, што менавіта наш народ апынуўся ў эпіцэнтры гэтай смяротнай бойкі. Мы ў гэтых абставінах павінны не толькі выжыць, але і заснаваць незалежную рэспубліку — і тым завяршыць справу нашых бацькоў, якая аказалася незавершанай не па іх віне. Наша агульная, мяркую, суперзадача: вызваліць наш край, каб стаць гаспадарамі на сваёй зямлі. А бліжэйшая — сумесна выбіць з горада тэўтаў, скінуць з шыі цупкія рукі «паноў», выйсці з-пад ус-
ходняй акупацыі і — здабыць волю. Заходнія краіны нам дапамогуць. Яны гатовыя прызнаць наш суверэнітэт хоць цяпер.
Міралюб (устрывожана). Але ж Метраполія ще­не на нас штодня. Яны не хочуць аніякіх суверэнітэтаў. Хіба мы з імі не ў адным хаўрусе?
Цэнзар (перабівае). Вы ставіце немагчымыя ўмовы. Мы — нішто без Усходу. Вы чулі, як выказаўся нядаўна наш вораг — Правадыр тэўтаў? Ён сказаў: «Мы здолеем перамагчы толькі тады, калі гэты край (гэта значыць, наш) зразумее, што ён не датычыцца да Усходняй Метраполіі...» Дык вы, што — з тэўтамі?
Марка (горача і нястрымана). Ужо лепш з тэўтамі, чым з усходнімі тэрарыстамі. Нацярпеліся — во! (Праводзіць далонню ля горла.) Гэта праз такіх, як вы, праз сто гадоў чалавецтва ператворыцца ў гноеадстойнік!
Цэнзар (злавесна). Так. Вось значыць, як. Ага. (Звяртаючыся да Міралюба.) Ну, што я табе казаў раней?
Непрацяглая паўза.
Міралюб (нецярпліва). Дык вы чаго хочаце, хлоп­цы? Я неяк не магу дагнаць!
Янус (знешне спокойна, але з унутранай напругай і хваляваннем). Вам усім што: мала было галадамору, канцлагераў, чыстак, калгасаў, вар’яцкіх рэчаў вар’яцкіх правадыроў, знішчэння сялянства, рабавання ўсяго народа? Гэта вы лічыце жыццём і дзеля гэтага мы кроў будзем праліваць? Не, мы на гэта не пойдзем.
Цэнзар (лісліва). I што вы бачыце наперадзе, ну, калі па-вашаму ўсё будзе?
Марка (пяшчотна). Я бачу сваю краіну незалежнай. Веру — так будзе калі-небудзь. У нас будзе сваё войска, свая мова, свой гімн, сцяг, герб, свае грошы, свой парламент, прэзідэнт. Пачуйцеся: рэспубліка ГУДЫЯ.
Міралюб (здзіўлена). Гудыя?
Севярьш. А што-небудзь не так? Калі мы — гуды, дык пэўна ж, Гудыя...
Цэнзар (безапеляцыйна). Гэтага ніколі не будзе. Мы не дапусцім. А вам я скажу: вы яшчэ маладыя, нявопытныя і жыццём сваім дарэмна ахвяруеце. Падпарадкуецеся нам — і ўсё будзе як трэба. Ніхто вам нават вашыя размовы не ўспомніць. Я, напрыклад, нічога такога не чуў.
Міралюб. I я не чуў. Падпарадкуйцеся, хлопцы. Як кажуць, схрукаемся, ха-ха...
Марка (непахісна). Так. Вы, я бачу, не разумееце. Вы думаеце ваша тактыка для нас сакрэт? Памыляецеся. Вы п’яцё, займаецеся марадзёрствам, апранутыя ў нашу форму, вымагаеце ў сялян сала, хлеба і самагону, пішаце тэўтам разам з «панамі» хлуслівыя даносы на нашых людзей ва ўправах, забіваеце іншым разам якога з тэўтаў і наўмысна пакідаеце цела каля вёсак, каб там пасля бралі закладнікаў... Вы...
Міралюб (перабівае). Я не падкідваю трупы. Я ўсіх прыношу ў свой лагер! (3 прыхаваным і ледзь стрымліваным раздражненнем.) Так мы не дамовімся! 3 чым вы прыйшлі? Кажыце дакладна!
Пауза.
Усе ўдзельнікі сходкі ў вельмі напружаным ста­не. Адчуваецца непрыхаванае іх непаразуменне i ня навісць адно да другога.
Янус (знешне карэктна). Ставім умовы: вашы людзі на час паўстання падпарадкоўваюцца нашаму камандаванню. Усходнія диверсанты і тэрарысты з Метраполіі павінны быць абяззброены і арыштаваны. Усе стукачы і агенты выяўлены праз люстрацыю...
Цэнзар (са зласлівай узрушанасцю). Якая незалежнасць? Вы што? На дзяржаву з тысячагадовай гісторыяй? На імперыю? Ды яна вас раструшчыць як жамяру!
Марка (нястрымана і з’едліва). Ваша гісторыя выклікае хіба што жах і шкадобу, яна вартая пагарды. Вы ўсе — штучнае стварэнне з блатной ментальнасцю, зладзеі і п’яніцы, вы як сабакі: самі не жывяце і суседзям не даяце! Дзе цяпер ваша імперыя, калі тэўты захапілі палавіну вашай зямлі, а ваш урабівец-правадыр ад страху ўцякае аж за гор­ны хрыбет, на Усход?
Цэнзар (злавесна, але стрымана). Так. Няхай па-вашаму мы — сабакі з нашымі голадам, лаге­рам!, калгасамі і зачысткамі, няхай. Але вось мы сыдзем і кінем вас ў стане вашай доўгачаканай незалежнасці і што? У вас што ні начальник будзе — то з «паноў». I нават цяпер так. Яны — пятая калона. Можа, яны вам аддадуць свае пасады? Сваіх дзевак у жонкі? Сваю веру зменяць на вашу? Ды яны вас у дзесяць разоў хутчэй з’ядуць! А мне вось для вас нічога не шкада! (Робіць у ix бок красамоўны жэст рукой.) Мы вам зараз ! дзевак сваіх прывядзём, і чарку нальём! Так, Міралюб?
Міралюб (здзіўлена, але згодна). Вядома, так. Гэй! (клікае веставога.) Скажы, каб далі чаго выпіць гасцям і дзевак прывядзі з лазні прама сюды!
Непрацяглая пауза.
Усе ўдзельнікі сходкі нервова сочацъ адзін за другім.
Янус (ветліва). Мы не па ежу прыйшлі і не па дзе­вак. Давайце на справе ўрэшце вырашым: вы бераце ўдзел у паўстанні? Тэрмін яго будзе паведамлены пасля.
Цэнзар. Калі вы прымеце наптьтя Статут і парадкі.
Янус. Яны супярэчаць нашым ідэям.
Севярын (усхвалявана). Ваша ўлада майго бацьку перад вайной ноччу схапіла. Дзе ён цяпер? Вы стукачам!, хапунам! 1 гвалтам хочаце свой лад нам на шыю ярмом павесіць, але мы ўжо ад яго сытыя, мы будзем змагацца...
Міралюб (злосна). Таму вы пры тэўтах «бобікамі» служыце? Маць вашу, смаркачы...
Марка (з нянавісцю). Ды што з вамі гаварыць, дарэмныя высілкі... вам нават школкі нашыя, што створаны па вёсках, замінаюць. Таму вы настаўніцдзяўчат маладых па начах забіваеце. А яны ж не тэўтам служаць, а народу нашаму, гудам.
Міралюб (няўпэўнена). Гэта не мы. Гэта «паны» забілі, а перадусім тут згвалцілі дваіх дзяўчат. У ix выведка, паўсюдна агенты ўкаранёныя... Яны каварныя і хітрыя. Яны і на мяне могуць замах зрабіць.
Цэнзар (прыадчыняе дзверы і кліча веставога). Прыспеш ты нам што трэба на стол і да стала, і няхай сюды дзяўчат прывядуць!
Міралюб (задаволена паціраючы рукі). Так, пасядзім, ударым па шклянцы — можа, што лепшае прыдумаем, чым лаяцца.
Цэнзар (асцярожна). Ну вось вы, маладыя, ці верыце ў перамогу тэўтаў? А раптам? Можа, яны перамогуць? У іх жа таксама зброя, танкі, летакі...
Янус. Не выключана, што і раптам. Цалкам, можа, і верагодна.
Цэнзар. I на Зямлі запануе вышэйшая раса? А як жа іншыя: будуць знічшаныя? Ну, мы ўсе — недачалавекі па-іхняму...
Марка (з сарказмам). Вы, самаеды, самі сябе лепей за ўсіх нішчыце. Памятаю, перад вайной анек­дот хадзіў: Ноч, званок у дзверы. Муж ідзе і адчыняе. Вяртаецца і кажа жонцы: «Не хвалюйся, дарагая, гэта ўсяго толькі бандыты...»
Севярын. А ў нашай вёсцы два трактарысты сабе горла брытвай перарэзалі, бо перарасходвалі паліва і план не выканалі. Ведалі — прыйдуць і сем’і забяруць... I бралі — ледзь не з кожнай хаты... Гэта ты завеш жыццём, Цэнзар?
Янус (летуценна). Ва ўсялякім разе, можа, тады іпматлікіх паразітаў паменее... За стукачамі будуць па вуліцы ганяцца, кручкамі іх за каркі чапляць, люстрацыя поўная — спісы ўсіх сексотаў-інфарма-
тараў надрукуюць у газетах, сцяг наш над вежамі будзе лунаць, мова наша ў школах, установах загучыць, гімн штодня будуць наш спяваць па радыё, а не гімн усходняй імперыі...
Цэнзар (ахалоджвальна). А тэўты? Вы, гуды, для ix хто? Браты? Не. А мы вось, тутака: старэйшыя браты...
Марка (кпліва). Браткі...
Дзверы адчыняюцца і ў схрон праціскваецца веставы з дзвюма бутлямі самагону і вялікім кавалкам сала ў руках. Кладзе ўсё на стол.
Міралюб (пажадліва). Ну, вось, зараз пасядзім, пагудзім. (Нагінаецца над ложак і выяцыгвае скры­ню і адтуль два вялікія боханы хлеба.) Хлеб вось, і цыбуліну знойдзем. Чым не закуска? А сала якое, зірніце: з чырвонай праслойкай, як сцяг...
У дзверы зноў шчыміцца веставы, які кажа: «Прывёў». У схроне з’яўляюцца Змрочная і Хуткано­гая. Яны вымытыя і распараныя пасля лазні. Міралюб мітусліва ўсаджвае ix на свой ложак.
Міралюб (занепакоена). А дзе ваша зброя, дзяўчаты?
Хутканогая (весела). Засталася ў лазні, ха-ха. Не так што?
Змрочная (хіхікаючы). Лазня ў вас харошая. Каб толькі парылыпчыка добрага. Ха-ха... I паесці чаго. Хачу пончыкаў... (Паказваючы на парламенцёраў.) А што гэта за хлопцы?
Цэнзар (ледзъ не гарэзліва). А вы пазнаёмцеся. Можа, хлопцы і ў нас захочуць застацца. Калі вы іх нечым зацікавіце.
Хутканогая. О-о, я не супраць!
Змрочная. I я! Зацікавім!
Міралюб. Чуеце, ваяры?
Янус (саркастычна). Прыйшлі да вас, ды толькі не па гэта!
Міралюб (мітусліва, хаця і ўладарна). А хочаце, я вам зараз на баяне сыграю, разам паспяваем? (Выцягвае з-пад ложка баян.) Харошы інструмент, трафейны. Мае ваяры ў тэўтаў скра..., выбачайце, захапілі. (Месціцца ля дзўчат і расцягвае мяхі. Гучыцъ адна з вядомых блатных мелодый.) Міралюб спявае па-расейску з вялікім імпэтам.
Паўза.
Цэнзар робщъ знак Змрочнай і выводзіць яе вонкі.
Цэнзар. Той сродак, што я табе даў — пры табе?
Змрочная. Анягож.
Цэнзар. Тады слухай уважліва: як толькі я табе дам знак, падсыпеш ім, траім, у конаўкі. Гэта воpari імперыі і Правадыра.
Змрочная (не вагаючыся). Зробім.
Цэнзар. Рады, што ў табе не памыліўся. Я далажу пра цябе камандаванню.
Заслона.
VI.
Абое — Цэнзар и Змрочная — зноў праціскваюцца ў схрон, дзе Міралюб якраз заканчвае спявацъ. Дзяучаты ўзнагароджваюць яго робленымі апладысментамі. «Чорт ведае што» — незадаволена бурчыцъ Мар­ка. Янус і Севярын красамоўна пераглядваюцца.
Міралюб. Цяпер пазнаёмімся бліжэй — толькі спачатку вып’ем і закусім. (Звяртаючыся да парламенцёраў.) Так, хлопцы?
Янус. Не па тое мы прыйшлі, Міралюб! Пі сам!
Міралюб. Але ж і гэта трэба! Няўжо з намі чаркі не возьмеце?
Севярын (нерашуча). Хіба што вады. Вады я б выпіў. Горача тут у вас, душна!
Марка. Вады і я вып’ю. Яна з зямлі нашай цячэ.
Цэнзар (лісліва). Ну, а мы свайго ігітва вып’ем. Як кажа прымаўка: мужык пойдзе на ўсё, каб толькі не піць простую ваду. (Звяртаецца да Змрочнай, неўпрыкмет для парламенцёраў робячы ёй знак.) Налей ім, што просяць. А мы крапчэйшае пітво ўжывем.
Змрочная бярэ збанок з вадой і, павярнуўшыся спінай, высыпав туды з пухірка, што перад гэтым дау ёй Цэнзар. Ставіць збанок на стол, збірае тры конаўкі і налівае туды ваду.
Янус (раптам жорстка). Няхай, толькі вы самі спачатку выпіце!
Цэнзар (роблена). Ваду салам не закусваю. Далі вы такія баязліўцы...
Хутканогая. Якія вы недаверлівыя! Пасля лазні шдь хочацца! (Хапав конаўку і п’е да дна.) Ну, а цяпер я і што мацнейшае паспрабую. I паесці б. О-о, сала!
Парламенцёры падстаўляюць конаўкі, у якія Змрочная налівае са збана. Адначасова Міралюб і Цэнзар наліваюць у свае конаўкі з бутлі. Усе п’юць.
Непрацяглая паўза.
Цэнзар (нервова). Ну, а зараз мы вып’ем за Правадыра. (Зноў налівае сабе і Міралюбу.) I за перамогу. А потым і закусім.
Хутканогая (напаўголасу). Ай, а ў мяне нешта страўнік. (Устае з месца, але неяк няўпэўнена.)
Змрочная (устрывожана). Табе блага?
Хутканогая (ускоквае і хапаецца за горла). Душ­на! Мне душна! Паветра!
Цэнзар. Адчыніце дзверы! (Прасоўваецца да сцяны, дзе на цвіках вісіць зброя.)
Раптам Хутканогая хрыпіць, валіцца на подло­гу і б’ецца ў канвульсіх на падлозе.
Янус (да Цэнзара). Назад!
Марка (раптам бляднеючы). Яны што — атруцілі нас?
Севярын (крычыць). Зброя! Мой аўтамат! (Ірвецца да сцяны, на якой вісіць зброя, зрывае аўтамат.)
Янус. Нас атруцілі! (Таксама ірвецца да зброі.)
У схроне агулъная паніка і звалка, жаночы віск і брудная лаянка. Марка амаль прарваўся да зброі, і рукі яго цягнуцца да аўтамата. У гэты момант Цэнзар выхоплівае з кішэні наган і страляе яму ў спіну. Але таксама падае ад кулі Севярына. Міра люб хапае са сцяны свой пісталет і разраджае ледзь не палавіну абоймы ў Януса. Наступае цішыня. У дзверы ўрываюцца людзі атрада Міралюба.
Цэнзар (стогне). Я паміраю, дапамажыце... (За ціхае, торгаючы нагамі.)
Севярын. Я выканаў задание! (Падае на подло­гу і памірае.)
Міралюб (пачынае лічыць). Раз, два, тры, чатыры. (Звяртаючыся да тых, хто спрабуе вынесці целы.) Пачакайце. Раз, два, тры, чатыры, пяць. Ага! Быццам правільна! Цяпер выносьце!
У схроне пусцее. Трупы выносяць. Змрочная, нібы аслупянеўшы, стаіць у куце. Міралюб выглядае ў дзверы і кажа: «О, снег пайшоў!» Зноў лічыць, загіна ючы пальцы: «Раз, два, тры, чатыры, пяць...» Звяртаецца да Змрочнай: «Цяпер я здолею выкласці свае імя». Падыходзіць да дошкі, бярэ крэйду і піша:
МІРАЛЮБ
Змрочная (нібы апраўдваючыся). Гэта ўсё ён, Цэн­зар. Мне іх нават шкада. Асабліва сяброўку. Не ве­даю, што і рабіць.
Міралюб. Распранайся.
Нібы ачуняўшы, Змрочная пачынае распранацца. У цішыні марудна апускаецца заслона.
Рабочыя выносяць дэкарацыі. Якраз у гэты момант з’яўляюцца Вядучы і Вядучая. Яны спыняюць рабочих, якіл нясуцъ чорную школьную дошку і звяртаюцца да залы.
Вядучая. Адзін святы сказаў: «Каб адчуць дотык духа цемры, трэба самому быць светлым». Хіба сталі мы светлымі, нават калі пераўтварыліся ў герояў? Хіба не правальваецца ў яму ўвесь наш свет? I хто з вас цяпер ўпэўнена скажа, што тэты свет правільны?
Вядучы. Знішчыўшы сваіх лепшых сыноў і дачок, вы наклікалі Божы гнеў, і цяпер кучы агіднага бруду і гною ляжаць перад вашымі дамамі, сонца паліць іх, і нясцерпны смурод стаіць у паветры, з якога ў любы момант могуць зноў зляцець усюдыісныя, пражэрлівыя Гарпіі...
Юнак бярэ анучу і сцірае ўсё напісанае, у тым ліку і слова «МІРАЛЮБ». Піша зверху замест, яго слова: «ЭПІЛОГ». Пераламвае на дзве часткі крэйду і аддае адну дзяўчыне. Яны пачынаюць адначасова пісаць кожны на сваёй палавіне:
Юнак: Магутны Божа, уладар
Дзяўчына: Над нашым краем
Юнак: Сусветаў
Дзяўчына: ціхім і светлым
Юнак: Вялікіх сонцаў і сэрц
Дзяўчына: Рассып праменні
Юнак: малых
Дзяўчына: сваёй хвалы...
Дапісваюць верш.
Канец.
Зьмест
Аповесці. 5
Эрыніі 7
Партрэт выпускніка на фоне «адлігі» 80
Апавяданні 127
Пакупнік сноў 129
Мёртвая кропка 144
Мільярд удараў 155
Забілі негра 170
Сястра мая, Света 175
Клон Чэ і яго жонка 182
Вельмі смачная рыба фугу 197
цацка ад творцы 205
Настаўнік спеваў і цемра 214
Фотаздымак з ваўчыцай 224
Прытча пра жука-чарнацёлку 230
Кармушка для сініц 238
Яйка зязюлі павінна быць выседжана 246
Стрыечніца 256
Тэрыторыя шчасця 273
П’еса 277
Гарпіі 279
Літаратурна-мастацкае выданне
Другі фронт мастацтваў
СТАНКЕВІЧ Юры Васільевіч
МІЛЬЯРД УДАРАЎ
Аповесці, апавяданні, п’еса
Рэдактар Леанід Галубовіч Дызайн вокладкі Сяргей Ждановіч Карэктар Марина Салавей Адказны за выпуск Уладзімір Гніламёдаў
На вокладцы выкарыстаная карціна невядомага мастака «16 кастрычніка» (з прыватнай калекцыі Змітра Вішнёва)
Падпісана да друку 11.04.2008. Фармат 84x108 1/32 Папера афсетная. Гарнітура «Скулбук». Друк афсетны. Ум. друк. арк. 17,01. Ул.-выд. арк. 17,88. Наклад 300 асоб.
Замова №
Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства «Галіяфы» ЛИ № 02330/0150300 ад 04.2008 г.
220039, г. Мінск, вул. Брылеўская, 11-44.
E-mail: vish@bk.ru wvrw.goliafy.com
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт». ЛП № 02330/0056748 ад 22.01.2004 г.
220004, г. Мінск, вул. Ціміразева, 9
Кніжная серия “Другі фронт мастацтваў” заснаваная ў 2000 годзе суполкай радикальных літаратараў “SCHMERZWERK”:
За 8 гадоў вьійшлі кнігі аўтараў:
Альгерда Бахарэвіча, Юрася Барысевіча, Адама Глобуса, Вальжыны Морт, Алеся Бычкоўскага, Сяргея Кавалёва, Змітра Вішнёва, Іллі Сіна, Вікі Трэнас, Вольгі Гапеевай, Валянціна Акудовіча, Віктара Жыбуля, Джэці (Веры Бурлак), Пятро Васючэнкі, Міхася Башуры, Ірыны Шаўляковай, Уладзіміра Боські, Ганны Кісліцынай, Людкі Сільновай, Сэмюэля Бэкета (пераклад Віталя Воранава), Андрэя Бурсава, Андрэя Хадановіча, Леры Сом, Усевалада Гарачкі, Дзяніса Хвастоўскага, Андруся Белавокага, Змітра Пляна.
Выдавецтва “Галіяфы” рыхтуе да друку (2008 — 2009)
Серыя “Другі фронт мастацтваў”:
— Валянцін Акудовіч. “Дыялогі з Акудовічам”. Размовы, дыскусіі, рэфлексіі і палемікі — Аляксей Талстоў. “Бег”. Раман
— Аляксей Талстоў. “Мінакі”. Раман
— Пятро Васючэнка. “Ад тэксту да хранатопа”. Артикулы, эсэ, пятрогліфы
— Мікола Касцюкевіч. “Колеры”. Паэзія і проза
— Юрась Пацюпа. “Зялёны яблык”. Тэксты, інтэрпрэтацыі, каментары
— Зміцер Плян. “Фрагмэнты закаханага”. Паэзія — Алесь Туровіч. “АКТ”. Маніфесты, артыкулы, эсэ, даклады
— Ілля Сін. “Тэатральныя дэманы”. Кніга трансгрэсіўнай прозы
— Ілля Сін. “Ці баліць папяроваму чалавечку?” — Міхась Башура. “Стойкі алавяны ваяка”. Вершы і проза
— Зміцер Віпшёў. “Замак пабудаваны з крапівы”. Проза — Юрась Барысевіч. “Ілюмінацыі”. Афарызмы і мініяцюры — Юрась Барысевіч. “Шэрае сонца”. Доследы літаратурна-мастацкага андэграўнду
— Віка Трэнас. “Экзістэнцыйны пейзаж”. Паэзія
— Віка Трэнас. “Лабірынт”. Крытыка
— Вольта Гапеева. “Непараўнальная лінгвістыка. Асновы”. Проза
— Інэса Кур’ян. “Бэзавы бамжак”. Раман
— Арцём Кавалеўскі. “Аддаленасць і адданасць”. Паэзія і лірычная проза
— Ірына Шаўлякова. “Сапраўдныя хронікі Поўні”. Артыкулы, эсэ
— Міхась Южык. “Баль на канаде”. Крытыка
Выдавецтва “Галіяфы” рыхтуе да друку (2008 — 2009)
Серыя “Другі фронт мастацтваў”:
— Віктар Ываноў. “Асарці”. Проза, п’есы, паэзія
— Анка Упала. “Каворная сьвішнасьць”. Казкі для дарослых
— Вера Бурлак, Віктар Жыбуль. “Забі ў сабе Сакратаі”. Вершы
— Віктар Жыбуль. “Стапэліі”. Вершы
— Віктар Жыбуль. “Дзяцел і дупло”. Вершы
— Вера Бурлак. “Дзеці і здані”. Вершы, апавяданні, п’ескі
— Таццяна Нілава. “Готыка тонкіх падманаў”. Вершы
— Андрэй Федарэнка. “Сечка”. Эсэ
— Уладзімір Гніламёдаў. “Паэзія: набыткі і тэндэнцыі”. Навуковыя даследаванні
Серыя “Адсутнае беларускае мастацтва”:
— Алесь Родзін. Каталог рэпрадукцый
— Пятро Васілеўскі. “Рэтраперспектыва”. Артыкулы, эсэ
— Віктар Жыбуль. “Жыцьцяпіс беларускага футурыста”. Дакумэнтальны нарыс пра Паўлюка ПІукайлу
Серыя “Калекцыя беларускай фантастыкі”:
— Серж Мінскевіч. “Сад замкнёных гор”. Квазіфэнтэзі
— Алесь Бычкоўскі. “Анамалія”. Фэнтэзі
Серыя “Партрэты польскай літаратуры”:
— “Вертыкальны трыптых”: Польская авангардная паэзія (Пераклад I. Кур’ян)
Дзіцячая серыя “Сланечнікі”:
— Алан Аляксандр Мілн. “Файны Пуф і ўсе хто з ім” (пераклад з англійскай I. Кур’ян)
— Алан Аляксандр Мілн. “Паветка на Пуфавым узлеску” (пераклад з англійскай I. Кур’ян)
Серыя “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”:
— Уладзімір Несцяровіч. “Сто дарог”. Паэзія
Самыя неверагодныя з'явы сённяшняй рэчаіснасці, яркія і часам трагедыйныя сітуацыі нашых дзён намаляваў у апавяданнях і аповесцях Юры Станкевіч <.. > Творы пазначаны сучасным падыходам да праблем новага часу: тут раскрываюцца негатыўныя моманты, якія ўварваліся ў наша жыццё бездухоўнасць, раз'яднанасць, адсутнасць ідэалаў, страта чалавечнасці.
Нягледзячы на гэта, перамагаюць чалавекалюбства, духоўны пачатак, шчырасць і спробы адшукаць праўду жыцця.
Уладзімір НАВУМОВІЧ
Ю. Станкевіч не іуляе і не збіраецца гуляць з чытачом у аніякія папулярныя гульні — ні ў гастранамічныя, ні ў ідэалагічныя, дзе найпрасцей схлусіць чалавеку альбо прыўкрасіць ягоную рэчаіснасць, чым адкрыць вочы на Зло, якому немагчыма не супрацьстаяць, каб выжыць, даючы, можа, апошні шанец Дабру на абарону чалавечнага ў чалавеку, родавага ў народзе, нацыянальнага ў айчынным.
Леанід ГАЛУБОВІЧ
9 7898S6 906032
ВЫДАВЕЦТВА
ГААІЯФЫ 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.