Мой шлях да Беларусі  Зінаіда Бандарэнка

Мой шлях да Беларусі

Зінаіда Бандарэнка
Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
64.34 МБ


Зінаіда Бандарэнка
мой шлях
ДА БЕЛАРУСІ
Успаміны
Мінск «Медысонт» 2020
УДК 654.197(476)(092)+929Бандарэнка
ББК 76.032(4Бей)
Б23
Серыя заснавана ў 2009 годзе
У выданні выкарыстаны фотаздымкі Уладзімра Крука, Юрыя Іванова, Анатоля Каляды, Яўгена Коктыша, Сяргея Шапрана, Уладзіміра Джэйгалы, svaboda.org, lit-bel.org і сямейных фотаальбомаў.
Асаблівая падзяка Нобелеўскай лаўрэатцы па літаратуры 2015 года Святлане Алексіевіч
Падзяка генеральным спонсарам праеята:
Тэлеканалу «Белсат»
Саюзу беларускіх пісьменнікаў
Фонду «Вяртанне» і Паўлу Бераговічу
Выдавецтву «Медысонт»
Мэблевай ініцыятыве «Цесляры»
Інфармацыйнаму агенцтву БелПАН
Анатолю Сяргею
Ігару Жабароўскаму а таксама:
Людміле Атчанашанка, Зоі Бартош, Станіслаеу Багданкевічу, Аляксею Брыло, Алесю Вячорку, Святлане Галавач, Уладзіміру Джэйгалу, Яраславу Іванюку, Уладзіміру Іскарцаву, Святлане Калінкінай, Артуру Квяцінскаму, Міраславу Кобасу, Івану Кобзіку, Юліі Лабанавай, Жанне Літвіной, Паўлу МажэОку, Алесю Мазаніку, Людміле Мірзая- навай, Генадзю Мерчы, Аляксандру Мядзеедзю, Яну Мяльніцкаму, Валянціне Навіцкай, Галіне Навіцкай, Сяргею Падсасоннаму, Наталлі Пархомчык, Паўлу Ржэвускаму, Люба- міру Рэгаку, Ігару Сакалову, Пятру Станкевічу, Іосіфу Сярэдзічу, Якаву Трэмбольскаму, Ніне Шыдлоўсчай, Аляксандру Шыпко
Вельмі ўдзячная за інфармацыйную падтрымку Аляксандру Класкоўскаму і Сяргею Шапрану
Бандарэнка, 3. А.
Б23 Мой шлях да Беларусі / Успаміны / Зінаіда Бандарэнка. — Мінск :
Медысонт, 2020. — 236 с. — (Кнігарня Пісьменніка).
ISBN 978-985-7261-11-6.
Успаміны адной з самых яскравых і любімых савецкіх дыктарак, Народнай артысткі Беларускай ССР Зінаіды Бандарэнка. Расповед вядомай тэлевядучай будзе цікавы не толькі тэлегледачам сталага ўзросту, але і людзям маладым, якія мараць атрымаць прафесіюжурналіста, ці проста цікавяцца мастацтвам.
УДК 654.197(476)(092)+929Бандарэнка
ББК 76.032(4Бем)
ISBN 978-985-7261-11-6 © Бандарэнка З.А., 2020
© Афармленне. ТАА «Медысонт», 2020
Ёсць імёны, якія самі па сабе гісторыя. Адно з такіх імёнаў — Зінаіда Бандарэнка. 3 Зінаідай Бандарэнка звя- зана нараджэнне нашага нацыянальнага тэлебачання. Дзясяткі гадоў з дня ў дзень мы бачылі на экранах сваіх тэлевізараў гэтую прыгожую жанчыну, навіны «гавары- лі» яе голасам. У гэтай кнізе яна сама расказвае пра сябе і пра савецкі, ужо міфалагізаваны, час. Яна — бясцэнны сведка, а сведка — гэта той чалавек, якому мы, зняве- раныя ў савецкіх ідэях, а таксама ў постсавецкім часе, яшчэ давяраем, бо мы па-ранейшаму не свабодныя. Сва- бода, як жар-птушка, заўсёды вабіць нас і вырываецца з рук. Аўтар гэтай кнігі разважае пра сябе і пра тое, чаму пакуты нашага народа не канвертуюцца ў свабоду, а за- нявольваюць нас. Мы прывыклі казаць пра свае пакуты, а свабоды баімся.
Такія кнігі вучаць нас свабодзе. Адгарніце першую ста- ронку — і пачынайце думаць...
Святлана Алексіевіч
Маёй матулі, паляшучцы Марыі Клімовіч прысвячаецца.
Доўга думала, шукала, вагалася, з чаго пачаць мае ўспа- міны?
Што ў маім доўгім творчым жыцці самае галоўнае, а што другаснае?
Вырашыла пачаць так.
Сталіца Украінскай ССР Кіеў урачыста прымаў у сябе Першы ўсесаюзны фестываль тэлевізійных фільмаў. Гэта быў 1966 год.
На адкрыцці фестывалю ўсе 15 дыктараў саюзных рэс- публік віталіся кожны на сваёй роднай мове. Дыктара Цэнтральнага тэлебачання Валянціну Міхайлаўну Ля- вонцьеву сустрэлі даволі стрымана. Большымі апладыс- ментамі адарылі Тамару Чалую — дыктара ўкраінскага тэ- лебачання. Мой жа выступ прынялі лепш за іншых, а калі на беларускай мове перадала ўкраінцам прывітанне ад сі- нявокай Беларусі, апладысменты ператварыліся ў авацыі. I я ўбачыла, як людзі апладзіравалі і падымаліся з месцаў.
Калі вярнуліся дадому, у прэсе было шмат станоўчых ка- ментарыяў. Да мяне падыходзілі, віншавалі. Упершыню адчула зацікаўленасць да сябе, калі раптам задавалі пы- танне, дзе я нарадзілася?
Кожны тыдзень у нас праходзіла «лятучка», дзе збіра- ліся кіраўнікі аддзелаў, праграм і проста ўсе жадаючыя — нешта падобнае на «разбор палётаў». Калі дайшла гавор- ка да нашай украінскай паездкі, Вячаслаў Пятровіч Палес- кі, старшыня Рэспубліканскага камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні, адразу ўзяў слова: «Напэўна, усе вы ба- чылі, як сустракалі нашу Зіну. Думаю, яна разумее, што так віталі не яе, а нашу рэспубліку». I я, канечне, гэта разуме- ла. Больш за тое, там, у Кіеве, упершыню адчула такі вялікі гонар за Беларусь, за нашых людзей.
У 1972 годзе наш знакаміты пісьменнік Іван Паўлавіч Мележ атрымаў Ленінскую прэмію за першыя два раманы
сваёй «Палескай хронікі» — «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы». Калі я чытала ў эфіры з тэлетайпнай стуж- кі паведамленне пра гэта, павіншавала Івана Паўлавіча з узнагародай, а на наступны дзень нечакана сустрэла яго. Паўтарыла віншаванні. Ён падзякаваў і раптам спытаў, ад- куль я родам. 3 задавальненнем адказала, што з яго род- нага Палесся. На гэта задаволены Іван Паўлавіч заўважыў: «Вось я і чую, што гаворка ў вас надта шляхетная».
Першыя крокі
Мама мая, Марыя Піліпаўна Клімовіч, родам з Гомель- шчыны. Нарадзілася яна ў 1903 годзе не ў самай беднай сям'і. Скажу так: гэта была сям'я «сераднякоў». Паводле маміных расповедаў трошкі ўяўляю іх дом, хаця сама там ніколі не была. Між Рэчыцай і Лоевам была такая вёсач- ка — Лесуны, якая хавалася сярод палескіх лясоў. Гэта не- далёка ад таго месца, дзе Сож упадае ў Дняпро. Мама мая з тых мясцінаў.
Сям'я была шматдзетная. Раней жа было як? Шанавалі Бога і баяліся граху. Колькі Богдаваў дзяцей, столькі нара- джалі і гадавалі.
Маміна мама (мая бабуля) памерла вельмі рана. Зра- зумела, што доўга заставацца адзін дзед не мог. У дом прыйшла іншая жанчына, якая для маёй мамы стала ма- чахай. Мама была самая малодшая, дый ростам малень- кая. У дзяцінстве перахварэла на залатуху, якая ў Беларусі тых часоў была вельмі распаўсюджанай. Хвароба моцна аслабіла яе здароўе. На хваравітую дзяўчынку не звярталі асаблівай увагі і вельмі здзівіліся, калі яна ператварылася ў прыгажуню. Пра такіх звычайна кажуць — ладна скрое- ная прыродай. Мама была вельмі зграбнай і прывабнай дзяўчынай.
Для ўсіх гэта было неспадзяванкай. I для сваякоў, і для суседзяў. На яе пачалі заглядацца вясковыя жаніхі. Ся- род іх — і сын мясцовага багацея Павел. Маме тады было толькі шаснаццаць гадоў. Ён быў старэйшы гадоў на пят- наццаць. Яна яго амаль не ведала, а таму, калі Павел па- сватаўся, гэта стала нечаканасцю. Такі шлюб быў вельмі пажаданы для яе сям'і, дарэчны, бо на той момант рап- тоўна памерла і мачаха.
Бацька адразу даў згоду сватам Паўла. Хутка ўзялі шлюб, справілі вяселле, што тады пазначалі толькі ў царкве.
Часы былі надзвычай неспакойныя — рэвалюцыі, пера- вароты, змена ўлады... У глухое Палессе ўсе навіны дахо- дзілі з вялікім спазненнем. Палешукі доўга не арыентава- ліся, дзе і калі ў іх мясцовасці ўсталявалася савецкая ўла- да, і наогул не ведалі, што гэта такое. Яно і зразумела: для селяніна самае галоўнае — своечасова пасеяць і сабраць ураджай, каб падрыхтавацца да зімы і перажыць яе бес- турботна і сыта. А ўсё астатняе яго мала цікавіла.
У чужой сям'і маму сустрэлі прахалодна. Як вядома, свяк- рухі да нявестак звычайна ставяцца насцярожана. I гэты вы- падак не быў выключэннем. Словам, сярод новай радні ма- ме нават не было да каго прытуліцца. Яна амаль не ўспамі- нала той перыяд жыцця. Узгадвала толькі, што было вельмі цяжка. Мужа свайго яна не кахала, і нават мала ведала. Але падпарадкавалася лёсу. Гэтак яны пражылі год ці два.
У той час шмат хто з вясковага люду імкнуўся да гарад- скога жыцця і сыходзіў з вёскі. Мама дазналася, што ў Го- мелі жывуць нейкія далёкія сваякі. I яна вырашыла збегчы з сям'і, якая так і не стала ёй роднай. Аднаго разу на до- світку, калі ўсе пайшлі на працу (вярталіся толькі ўвечары), яна пешшу выправілася ў Гомель. Спачатку трэба было да- брацца да Лоева, а там — параходам да Гомеля. Ад Ле- суноў да Лоева — 25 кіламетраў. Прабегла іх мама хутка (маладая ж была), а ў Гомелі знайшла прытулак у сваёй траюраднай цёткі Мяланні.
Яшчэ да рэвалюцыі Гомель стаў буйным чыгуначным вузлом, перакрыжаваннем розных дарог. Там былі дэпо і вагонарамонтны завод.
Павел не ведаў, куды збегла яго жонка, а яна хадзіла па дварах, зарабляла тым, што выконвала працу, якую давалі гаспадары. Працавала — і пакрысе ўцягвалася ў гарадское жыццё. Адукацыя ў яе была — чатыры класы царкоўна- прыходскай школы.
На адной вечарынцы мама пазнаёмілася з Сашам Бан- дарэнкам. Ладны, прыгожы. Толькі на год старэйшы. Ён
быў з сям'і чыгуначніка, вучыўся ў рамеснай вучэльні. Чыгу- начнікамі тады называлі ўсіх, хто працаваў на чыгунцы. I не важна, кім працаваў чалавек, — у дэпо, токарам, слесарам, цесляром, ці абходзіў чыгуначнае палатно.
На пачатку трыццатых гадоў у вышэйшых навучальных установах для рабочай і вясковай моладзі былі ўведзеныя спецыяльныя квоты. Яны распаўсюджваліся і на новага мамінага знаёмага. Аднойчы яго запрасіла начальства (ён пачаў ужо працаваць у дэпо) і пацікавілася, ці не хоча ён паехаць у Мінск вучыцца на доктара. Маўляў, ім даюць ад- но месца.
Саша параіўся з бацькамі. Яны на хлеб зараблялі фізіч- най працай, а тут сыну прапаноўваюць стаць доктарам! Для простага чалавека гэта прафесія была чымсьці неда- сягальным. Безумоўна, Сашавы тата і мама з радасцю па- гадзіліся.
А што мая мама? Яна разумела, што для Сашы такой магчымасці можа больш і не быць, і імкнулася не замі- наць. Нічога яму не сказала, а сама доўга плакала. Тады яшчэ маме падумалася, што са сваім каханым яна развіт- ваецца назаўсёды.
Аднак праз некаторы час тата прыслаў маме ліст, у якім напісаў, што сумуе па ёй, не можа жыць без яе, і яна, шчас- лівая, паехала ў Мінск. Там яны і пабраліся шлюбам.
Для мамы пачалося новае жыццё: уладкавалася афі- цыянткай у рабочай сталоўцы — трэба было працаваць, інакш не пражыць. He ведаю, атрымлівалі тады студэнты нейкую стыпендыю ці не. Вядома толькі тое, што ў бацькоў Сашы магчымасці падтрымліваць яго фінансава не было.
У 1931 годзе (пасля шасці гадоў чакання гэта было Бос- кім падарункам) у іх нарадзіўся сын. Назвалі яго Ігарам, a ў 1939-м на свет з'явілася я. Сям'я наша жыла ў інтэрнаце медінстытута на Ленінградскай вуліцы амаль побач з чыгу- начным вакзалам. Дарэчы, медінстытут тады быў адным з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Вучыўся тата вельмі добра. Калі я нарадзілася, ён ужо скончыў ардынатуру, паступіў у аспірантуру і працаваў у
хірургічным аддзяленні ваеннага шпіталя, які сёння знахо- дзіцца на праспекце Машэрава.
Вайна заспела нас, калі тата быў на дзяжурстве ў шпіта- лі. Мінск бамбілі ўжо 22 чэрвеня 1941 года. Вакзал гарэў, мама раз-пораз з намі, дзецьмі, і суседзямі бегала ў бам- басховішча на вуліцы Карла Маркса. Тое, што мы бегалі менавіта туды, ужо значна пазней удакладніў наш вядомы паэт Мікола Аўрамчык. Дзесьці раней у інтэрв'ю я ўзгад- вала бамбасховішча, насып якога дагэтуль узвышаецца ў Ленінградскім (цяпер Міхайлаўскім) скверыку. А Мікола Якаўлевіч мне патэлефанаваў і выправіў тую гістарычную памылку. Аказалася, што, як рэдактар газеты «Чырвоная змена», ён публікаваў матэрыялы пра акупаваны Мінск і дакладна ведаў: бамбасховішча ў Ленінградскім скве- рыку пабудавалі для сябе немцы перад самым сыходам з горада.
Увечары 24 чэрвеня са шпіталя прыбегла ўся ў слязах медсястра Марыя Ісакаўна і сказала: «Трымайся, Марыя, твой Саша загінуў. У аперацыйную трапіла бомба. У шпіта- лі ідзе эвакуацыя, і фашысты вось-вось уварвуцца ў горад. Нам трэба хутчэй уцякаць».
Са слязьмі мама адразу пачала збірацца ў дарогу.
3 сабой узяла як мага больш рознай вопраткі — разуме- ла, што давядзецца мяняць яе на ежу. Прымацавала Ігару за плечы торбачку, узяла мяне на рукі, і мы разам з той жанчынай пачалі выбірацца з горада, які ўжо гарэў, у на- прамку Бабруйска. Ішлі пераважна начамі. Удзень дарогу бамбілі фашысты, абстрэльвалі з самалётаў, бо па ёй ад- ступалі нашы войскі, рухаліся бежанцы.
Дарогі былі перагружаныя. Мы ішлі па начах, а ўдзень хаваліся ў хмызняку. Часам хтосьці падсаджваў нас на гру- завік ці падвозіў на кані. Гэтак мы дабраліся да вакзала Бабруйска. Марыя Ісакаўна засталася ў сваякоў, а мама па- спрабавала сесці на цягнік і даехаць да Масквы. У сталіцы жыў з сям'ёй родны браттаты Васіль, і мама спадзявалася на яго дапамогу. Але на вакзале ёй сказалі, што цягнікі да Масквы не даходзяць, за 150—200 кіламетраў пасажыраў
высаджваюць і вяртаюць назад. Масква людзей не пры- мала.
Тады матуля вырашыла рухацца ў родныя мясціны, на Гомельшчыну. I мы пайшлі далей па ваенных дарогах. Ногі ў мамы і Ігара апухлі. Калі мы дабраліся да Гомеля, то там было адносна ціха, нашы зеніткі адганялі фашысцкія сама- лёты. Працавалі нават райкамы, пошта. Часовы прытулак знайшлі ў сястры таты Любы.
Як вядома, фашысты рваліся да Масквы. Іх націск стрымліваўся пад Магілёвам. А ў кірунку Гомеля іх яшчэ не было.
У час нашага доўгага шляху ў Ігара пачаліся праблемы са страўнікам. Больш за дзесяць сутак малы не мог схадзіць на двор. А ў ваенным гарадку «Ляшчынец» непадалёку ад дома цёткі Любы знаходзілася ваенная частка. Мама звяр- нулася па дапамогу да дактароў шпіталя, расказала пра мужа — і Ігара пакінулі там. Праз суткі маме сказалі: «Жан- чына, яшчэ некалькі гадзін, і вы страцілі б сына...» Мама плакала і кідалася цалаваць дактарам рукі.
У тыя доўгія гады акупацыі яна не магла змірыцца, што яе Сашы няма. Значна пазней мы даведаліся, што падчас авіяналёту тата сапраўды разам з іншымі хірургамі знахо- дзіўся ў аперацыйнай. Менавіта ў рог гэтага будынка якраз і трапіла бомба. Няцяжка ўявіць, што там рабілася: грукат, пыл, крыкі, стогны. Высвятляць, хто ўцалеў, а хто загінуў, часу не было. Шмат было параненых. Налёты ішлі бяскон- ца. I пачалася эвакуацыя шпіталю.
Калі ўжо стала тэледыктаркай, мне давялося весці ім- прэзу, прымеркаваную да 200-годдзя Галоўнага клінічнага шпіталя Узброеных Сіл БССР у Акруговым доме афіцэраў. Калі рыхтавалася да правядзення юбілейнай даты, папра- сіла даць мне кароткую гістарычную даведку пра Вайско- вы шпіталь і пералік людзей, пра якіх трэба было раска- заць асобна.
3 рэкламнага буклета Ваеннага шпіталя чытаю: «22 чэр- веня 1941 года шпіталь быў узняты па трывозе, у 12.00 па- чалі паступаць першыя параненыя. 24 чэрвеня ў 11 гадзін
раніцы прамым пападаннем бомбы была ўшчэнт разбу- рана аперацыйная. Раненых эвакуіравалі ў лазарэт 100-й стралковай дывізіі». Мой тата ў той момант быў якраз у аперацыйнай. Калі я распавядала пра ўсё гэта на сцэне, як быццам бы разам з татам перажыла тую бяду.
Мама разумела, што надалей заставацца ў Гомелі нам нельга, бо ў лазарэце, дзе лячылі Ігара, даведалася, што ўсіх ваенных эвакуіруюць.
Мама напісала свайму роднаму брату Міколу ў вёску Уборак на Лоеўшчыну, і літаральна праз тыдзень ён пры- ехаў на кані і забраў нас. Па сутнасці, мама выратавала нам з Ігарам жыццё.
Ад Гомеля да Уборка — больш як семдзесят кіламетраў. Сюды да сваёй другой жонкі і перабраўся жыць дзядзь- ка Мікола. Тут пабудаваў добры, досыць прасторны дом. Памятаю яго вялікі падворак з двума хлявамі-кароўнікамі, свінарнікам, у якіх было шмат хатняй жывёлы.
Немцы, калі наязджалі ў вёску, заўсёды спыняліся мена- віта ў дзядзькі. Асобнага гарнізона ў вёсцы не было. Блі- жэйшы знаходзіўся ў Холмечы.
Запомнілася, як мы з дачкой дзядзькі Ганначкай ляжа- лі на печы і назіралі, як яго жонка цётка Соня падае абед немцам. Адзін з іх падняўся і даў нам шакаладку. Той смак з 1943 года памятаецца мне па сёння.
Жыхары Уборка сустрэлі нас даволі прыязна, хаця з бра- там Ігарам адразу, як мы прыехалі, пачаліся непрыем- насці. Тата ў нас быў смуглявы, чорнавалосы. Бацькі яго з вёскі Бабовічы, што за Гомелем у чарнігаўскім напрам- ку; палова жыхароў вёскі мелі прозвішча Бандарэнка. Ігар надта быў падобны да бацькі — таксама смуглявы і чорна- валосы. Вельмі прыгожы хлопчык. 3 гэтай нагоды ў вёсцы было шмат плётак. Казалі, што муж Марыі быў камуністам і, мусіць, габрэем, і некаторыя вяскоўцы называлі Ігара «жыдком». Калі немцы ці паліцаі заходзілі ў вёску, то бра- та адразу хавалі далей ад іх вачэй. Мне ж, блакітнавокай і светлавалосай, нібыта нічога не пагражала. Але мы жылі ў заўсёдным страху.
У нашай вёсцы немцы прызначылі старасту. Канечне ж, ён пра Ігара ўсё добра ведаў і папярэджваў пра прыезд паліцаяў.
Першыя гады вайны я не памятаю, а вось час, бліжэй- шы да вызвалення, прыгадваецца добра. Мне было ўжо амаль пяць гадкоў. Асабліва запомнілася ўборкаўская царква. Яна была вельмі прыгожая. Мне здавалася вялі- кай, прасторнай, велічнай. Яе пазалочаныя купалы былі бачны адусюль. Бліжэй да канца акупацыі прыбегла неяк да мамы жанчына, якая працавала прыбіральшчыцай у камендатуры, і ўсхвалявана сказала, што ў вёску неўзаба- ве могуць прыехаць карнікі, а яна на свае вочы бачыла ў спісе на знішчэнне прозвішча нашай сям'і як сям'і камуніс- та і габрэя.
Перад яе прыходам мы чулі страляніну. «Гэта палі- цаі», — патлумачыла жанчына. На нашым падворку ў той час гуляла дзяўчынка Тамара Курзіна. Жанчына сказала, што ўсіх Курзіных ужо забралі — нібыта хтосьці ў іх быў у партызанах. Тамара, як пачула гэта, рванула з двара. Мама схапіла яе, нікуды не пусціла, схавала ў нас. Так яна выра- тавала дзяўчынцы жыццё. Бо потым мы даведаліся, што сям'ю Курзіных зачынілі ў хляве і спалілі.
Дзядзька Мікола, пачуўшы вестку, што мы ў спісе на зні- шчэнне, вывеў з хлява дзвюх кароў, загадаў маме збірацца ды ісці ў Бурыцкія лясы — самую глухую мясціну паблізу. Тамару Курзіну, а таксама двух сыноў дзядзькі Міколы мы ўзялі з сабой. Сам жа ён з жонкай і дачушкай Ганначкай ру- шыў у кірунку балота: «Можа, хто і выратуецца», — сказаў на развітанне, прывязаўшы да рукі другую карову.
Па дарозе, памятаю, калі мама несла мяне на руках праз балота, я парэзала аб асаку ручку. Яна была ўся ў крыві, што моцна ўсіх перапужала. Той шрам застаўся ў мяне да- гэтуль як напамін пра вайну...
У лесе, пад векавымі соснамі, мы пражылі да глыбокай восені. Зрэшты, якое там жыццё? Пакутавалі. Спалі ў так званым курані — будане з адтулінай уверсе замест коміна. Навокал месціліся ўцекачы з суседніх вёсак. Шматлюдзей.
Курані ставілі купкамі ў звыклым парадку, нібы паўтараю- чы мапу вёсак: Пракісель, Ваўкашанка, Уборак, Ястрабка, Грамыкі...
Дарэчы, карову-карміцельку мама прывязвала на ноч да нагі. Каб тая не адышла, бо партызаны маглі пусціць яе на харчы. Яны часта наведваліся — як з суседняй Украіны, так і свае. Больш за іншых бязлітаснасцю вызначаліся пар- тызаны знакамітай украінскай брыгады Каўпака. Іх баяліся як агню. Забіралі яны літаральна ўсё, што можна есці.
Мясцовыя былі больш чалавечнымі. Аднойчы яны прыйшлі і да нашага кураня. Маці Хрыстом Богам маліла, каб не забіралі карову. Калі ўбачылі малых дзяцей, зліта- валіся. А ў каго з уцекачоў мелася па дзве каровы, дык і размовы не было: адну абавязкова рэквізавалі.
Маленькую Тамару ў хуткім часе забраў да сябе яе сва- як, намеснік камандзіра партызанскага атрада.
Фронт набліжаўся, кананада чулася ўсё гучней і гучней. I вось аднойчы сяджу ў курані і бачу — бяжыць мама, ад радасці задыхаецца.
— Дачушка, — крычыць, — нашы прыйшлі!
Я думаю: «Якія нашы? Мо дзядзечка Мікола з цёткай Со- няй?»
А яна: «Чырвонаармейцы ў лесе. Глядзі, чым пачаста- валі», — і дастае з-пад ватоўкі бохан бялюткага хлеба. На сваёй памяці я такога ў вочы не бачыла. Мама наліла мне малака (карова нас тады выратавала ад галоднай смерці) ды адламала ці не чвэрць бохана. Божа, якая гэта была смаката! Тады ж упершыню адчула і смак солі. Бо там, у лесе, усё елі несалёнае: бульбяное варыва з шалупіння з малачком і тое, што маглі сабраць, — ягады, грыбы...
Тым часам маці тлумачыць: дачушка, Уборак ужо вызва- лены, будзем вяртацца ў вёску. 3 нашай кароўкай да вёскі мы шкандыбалі, напэўна, цэлы дзень, а як падышлі — аня- мелі. Ацалела толькі некалькі хатаў, астатнія — папялішчы. Памятаю, што па дарозе дамоў ляжала шмат забітых. Ма- ма прыкрывала мне даланёй вочы і загадвала глядзець пад ногі.
А ўшчэнт разбітая прыгожая царква стаіць у мяне перад вачыма і сёння. Распавядалі, што, калі ішоў бой за вёску Уборак, на званіцы засеў фашысцкі кулямётчык. Метка ка- сіў. I наша артылерыя знішчыла нетолькі кулямётчыка...
Праз некаторы час завітаў у вёску бацюшка ды пахрысціў усіх уборкаўскіх дзяцей, і нас з Ігарам таксама, на прызбе адной з ацалелых хат. Добра памятаю, як стаяла ў чарзе да бацюшкі. Крыжыкі ўсім надзявалі простыя, самаробныя, на зрэбнай нітачцы. 3 радасцю яго насіла, але потым, не па- мятаю ўжо калі, згубіла, пра што дагэтуль вельмі шкадую...
Людзям трэба было перажыць зіму, і вяскоўцы пачалі капаць зямлянкі. Каля нашай зладзіў калодзеж дзядзька Мікола. У яго была цудоўная сям'я. Цётка Соня заўсёды імкнулася даць мне большы кавалачак хлеба. Хаця побач знаходзілася яе родная дачушка. Так яна шкадавала мяне, сірату. Дзеці ўсё заўважаюць. А дзядзька Мікола вельмі любіў нас з мамай, а мы яго. Потым ён часта прыязджаў да нас у Гомель, а я ездзіла да яго на летнія вакацыі.
Пазней гаспадарлівы дзядзька Мікола паставіў хатку. Праўда, ужо не такую прасторную, як была раней. Мама, цётка Соня і дзядзька Мікола шмат працавалі: трэба было ўладкоўваць не толькі сваё жыццё, але і калгаснае. Памя- таю, як цётка Соня прынесла пад спадніцай кармавы са- лодкі бурак з калгаснага поля. Людзі галадалі, але яшчэ ішла вайна, і калгаснікаў саджалі ў турму за прынесеную бульбіну ці бурак.
Перажылі вайну не ўсе нашы аднавяскоўцы. 3 сям'і Кур- зіных засталася жывая толькі выратаваная маёй мамай Ta- Mapa, усіх яе родных фашысты забілі. Сёння на вясковай плошчы стаіць помнік загінулай сям'і Курзіных. Але толькі адной гэтай сям'і. А колькі іншых сваіх жыхароў недалічы- лася вёска Уборак... Даволі хутка ў адной з ацалелых хатаў пачала працаваць школа. Ігар там скончыў першыя класы.
Пасля вайны засталося шмат зброі: куляў, гранат, сна- радаў... Дзеці знаходзілі іх і даволі часта гінулі ад выбухаў. Ігар рос вельмі няўрымслівым і гарэзлівым, таму мама жыла ў вечным напружанні і хваляванні.
Памятаю, ля нашай вёскі дзеці кінулі ў вогнішча нешта выбуховае — загінулі адразу чацвёра. Мама бегла праз усю вёску. На возе ляжалі крывавыя парэшткі хлопчыкаў. Ігара сярод іх не было...
Аднойчы да нас завітала нейкая жанчына. Папрасіла вады. Мама прапанавала прысесці і пачала расповед пра мужа, пра сваё гаротнае жыццё. Тая ўважліва слухала, раз- глядала маму, а потым папрасіла яе руку. I раптам выдых- нула: «А муж твой, Марыя, жывы! Толькі побач з ім іншая жанчына».
I пачала мама пісаць лісты ўсім сваякам. I ў Гомель, і ў Маскву — роднаму брату таты. I тут раптам прыходзіць ліст ад самога таты. Ён паведамляў, што знаходзіцца ў Германіі.
А здарылася наступнае. Авіябомба, якая трапіла ў рог аперацыйнай, не ўзарвалася, а толькі нарабіла шмат шу- му і пылу, і ўсе засталіся жывыя. Калі шпіталь эвакуіравалі, тата паспеў забегчы дадому, аднак убачыў замест нашага дома вялізную яміну. Вядома ж, першая думка — усе загі- нулі... Потым ён служыў хірургам у медсанбаце да апош- няга дня вайны, дайшоў да Берліна і атрымаў узнагароды.
Неўзабаве замест лістоў пачалі прыходзіць пасылкі. Праўда, ад голаду яны нас не ратавалі, бо тата дасылаў у скрынках дзіцячыя лялькі ды розную бялізну. Але цацкі выклікалі вялікую цікавасць у вяскоўцаў, бо яны нагадвалі некаторых «уборкаўцаў»: «Глядзіце, гэта ж Яўменіха, а гэ- та Васька Швец...»
Кавалачкі трафейных абрусаў, якія тата дасылаў з Герма- ніі, у мяне захаваліся і па сёння.
Праз некаторы час мама наважылася пераехаць у Го- мель, дзе жылі сваякі таты. Пэўны час мы жылі ў яго стры- ечнай сястры, цёткі Любы. У яе застаўся вялікі, не разбура- ны вайной дом на беразе Сожа. Ігар зноў пайшоў у школу. Мы даведаліся, што на ўскрайку Гомеля пачаў працаваць шпіталь для хворых на сухоты. Пасля вайны было шмат людзей з гэтай хваробай. Праз некаторы час да нас дайшлі чуткі, што галоўным урачом шпіталя прызначаны Аляк- сандр Парфіравіч Бандарэнка. Гэта быў мой тата.
Маленства без дзяцінства
Адразу нам стала вядома — у нашага таты другая сям'я. 3 Нямеччыны ён вярнуўся з жонкай і дзіцём. Для нас гэта было трагедыяй. Маці ніяк не адважвалася з ім сустрэцца.
Я тату не памятала, а вось Ігар быў моцна ўзрушаны і не знаходзіў сабе месца — ён жа вельмі-вельмі быў прывяза- ны да бацькі. Аднойчы да нас прыбегла суседка і расказа- ла, што сустрэла Iгара, які вырашыў, што, каб тата вярнуўся да нас, трэба адрэзаць яго новай жонцы нос. Ён нават па- казаў суседцы ножык.
Татаў шпіталь быў размешчаны на другім беразе Сожа. Мама пабегла туды. Мост праз раку быў драўляны, з такі- мі вялікімі дзіркамі, што я, калі пераходзіла, нават баялася глядзець уніз — там віравала рака. На гэтым мосце мама і дагнала Iгара, угаварыла яго не рабіць нічога кепскага. Па- абяцала сустрэцца з татам.
3 першай спробы сустрэча не адбылася. Тата размаў- ляць не захацеў. Патлумачыў так: «У мяне другая сям'я. Ты была ў акупацыі. Я камуніст і не маю права...» Мама пла- кала і гаварыла, што з двума дзецьмі з акупацыі не магла нікуды «знікнуць», ішла вайна — і ў яе проста не было дру- гога выйсця.
Дзве бацькавы сястры былі за Кацярыну Іванаўну, но- вую жонку бацькі. Дзве — цалкам за маму, і ўвесь час на- стройвалі яе супраць новага выбару таты. Мама ж так і не даравала тату. Яна вельмі доўга не давала яму разводу. I ён не мог аформіць новы шлюб.
Паўтаруся, Ігар быў вельмі прывязаны да таты. Кінуў ву- чобу ў школе. Штодзень бегаў у бальніцу паглядзець, што тата робіць, як пераходзіць з аднаго корпуса ў іншы. 3 да- памогай таты Ігара ўладкавалі ў рамесную вучэльню. Тата-
вы сваякі раілі маме не складваць рукі, а змагацца за сваю сям'ю, за сваё шчасце. Недзе з год я жыла ў таты. Так маме параіла адна з яго сясцёр. Маўляў, калі пастаянна буду ў яго на вачах, можа ўсё ж вернецца назад.
Увесь час я параўноўвала маму з яго новай жонкай. Мне падавалася, што мама значна прыгажэйшая. Але Кацяры- на Іванаўна была мудрай жанчынай. Як толькі яны пры- ехалі ў Гомель, яна нарадзіла другое дзіця, а неўзабаве — і трэцяе. Была і яшчэ адна прычына майго «пераезду» да таты — жытло. Мама ўгаворвала, што гэта ненадоўга, што цётка Люба не можа нас больш прымаць, бо яе муж Пят- ро, які быў паранены, таксама вяртаецца з вайны, і мы бу- дзем проста перашкаджаць ім. Паабяцала забраць мяне, яктолькі знойдзе пастаянную работу.
Тата жыў у добрым доме побач з будынкам шпіталя. Для мяне наступілі сапраўдныя пакуты. Увесь час я знаходзіла- ся ў страху і трывозе, заўсёды чакала маму, але кожны яе прыход заканчваўся скандаламі. Кацярына Іванаўна ніколі не прымала ў іх удзелу і сыходзіла з хаты. Трэба аддаць ёй належнае — ніколі мне ні за што не наракала. Ставілася ўважліва і па-добраму.
У школе, якая была побач з працай майго таты, я скон- чыла першы клас. У бальніцы мяне ўсе добра ведалі. Часта бегала па палатах — некаму пачытаю верш, некаму раска- жу прыдуманую жыццёвую гісторыю. А яшчэ ў мяне быў абавязак — прыносіць са шпітальнай сталовай дадому на абед апельсінавы сок у маленькім слоіку. Ад яго ішоў Ta- Ki смачны пах, што цалкам яго не даносіла. Але Кацярына Іванаўна рабіла выгляд, што не заўважала...
Я вельмі любіла трымаць на руках маленькага зводнага брата Сашу і гуляць з ім. Аднойчы Саша вырваўся з рук і ўдарыўся аб табурэтку. Ён вельмі моцна плакаў, а я разам з ім. Тата за гэты ўчынак мяне пакараў тым, што паставіў на калені ў кут.
У дарослым жыцці Саша стаў ваенным лётчыкам, слу- жыў на Новай Зямлі (на вядомым палігоне для ядзерных выпрабаванняў) амаль восем гадоў.
Аднойчы, калі быў на Вялікай зямлі ў чарговым адпа- чынку, распавёў, што трэба вяртацца раней, бо там нешта здарылася. А праз паўгода я даведалася, што пры тых вы- прабаваннях памылкова было знішчана мірнае паселішча. Умовы службы там былі вельмі жорсткія. А гады ў брата былі ўжо не маладыя. Прыйшлося прыкласці намаганні для пераводу ў Беларусь, у Мачулішчы. Заканчваў служ- бу тут. Але сваё здароўе ён пакінуў на Новай Зямлі. Цяпер Аляксандра ўжо няма. А мне не хапае майго добрага і шчырага брата Сашы.
* * *
Але вернемся зноў да майго дзяцінства.
Што да Ігара, то ён заўсёды быў галодны: у вучэльні кар- мілі кепска. Ён забягаў да нас (да сям'і таты), каб хоць трохі падсілкавацца. Мы з ім елі тое, што гатавалі ў «сухотнай» сталоўцы, — і калі ў школе дзецям рабілі «рэакцыю Пір- ке», у мяне вызначыўся станоўчы вынік на сухоты.
Мама нарэшце мяне забрала. У другі клас пайшла ўжо ў іншую школу. Пад яе перарабілі звычайны аднапавярховы драўляны дом. Год вучобы ніхто на мяне асабліва не звяр- таў увагі, а вось у трэцім класе настаўніца доўга размаўля- ла са мной, а потым выклікала ў школу маму. Яна ведала гісторыю нашай сям'і і параіла мне вярнуцца ў другі клас, таму што я не заўсёды адказваю на простыя пытанні альбо адказваю недарэчна, як кажуць, лётаю ў аблоках. Давяло- ся мне стаць «другагодніцай».
Пакуль Гомель адбудоўваўся, мы з мамай жылі ў здым- ным жытле як кватаранты. Плацілі дзесяць рублёў за свой пакой. Нам заўсёды шанцавала на добрых гаспадароў. Яны любілі мяне і вельмі добра ставіліся да маёй ветлівай і добразычлівай мамы.
Працу ў Гомелі знайсці было неверагодна складана. Та- му можна толькі здзіўляцца настойлівасці маёй маці, якая пачала працаваць з першага дня жыцця на новым мес- цы — дэзынфектарам на чыгунцы. Я ёй часта дапамагала, таму добра ведаю, як усё рабілася.
Мы заходзілі ў пасажырскі вагон. Спачатку вокны за- клейваліся да поўнай герметычнасці. I я рабіла гэта разам з мамай. Пасля ставіліся металічныя печачкі, у якіх маці падпальвала серу. Потым мы адразу пакідалі вагон, а праз суткі прыходзілі іншыя людзі і ўсё прыбіралі. Пасля такой працэдуры не заставалася ніводнага паразіта. Гэта была вельмі цяжкая і небяспечная для здароўя праца.
Мама імкнулася карміць мяне як мага лепш, хоць ёй бы- ло нялёгка — заробак простага дэзынфектара быў мізэр- ны. Тата рэгулярна нам дапамагаў — прысылаў аліменты.
У гэты ж час у мяне пачаліся прыступы, якія з часам пе- рараслі ў мігрэнь. Неўролаг параіў як мага больш часу пра- водзіць па-за Гомелем і цалкам адмовіцца ад кантактаў з новай сям'ёй таты.
I з гэтага боку лёс мяне падштурхоўваў да Уборка. Кож- ны год на ўсё лета мама выпраўляла мяне на летнія вака- цыі — папіць малачка. Тым больш, што там заўсёды по- руч са мной была мая стрыечная сястра Ганначка, дачка дзядзькі Міколы, якую я вельмі любіла і якая потым стала маёй сапраўднай сяброўкай. Божа, як мне падабалася ез- дзіць ва Уборак! Вось дзе мне было раздолле!
Аднойчы мы з Ганначкай разам з уборкаўскай дзятвой вырашылі пайсці па чарніцы. Наша вёска была на раўніне, а лясы пачыналіся з боку Лесуноў (таму і назва такая). Ісці было даволі далёка, таму падняліся яшчэ да світанку. Як толькі выйшлі з нашай вёскі, у мяне перад вачамі пачало ўсё дрыжэць. Пачынаўся чарговы прыступ...
Сястра, якой вельмі хацелася сабраць хоць крыху ягад, угаварыла дайсці да лесу. Маўляў, там крыху паспіш. У ле- се вырашылі яшчэ крыху прайсці... Потым яшчэ крыху... Раса ўжо сышла. Узыходзіла сонца. Разам з чыстым ляс- ным паветрам яно стварыла сапраўдны цуд. Мы прыселі на белы мох. Выцягнулі свае торбачкі — кавалкі хлеба з салам. А ў бідонах было малако, якое трэба было выпіць, каб было куды збіраць чарніцы. Боль пачаў сціхаць. I не заўважыла, з якім смакам ела і піла разам з усімі. А потым ускочыла, пабегла збіраць ягады. Прыступ раптам скон-
чыўся. Цягнуўся ён менш за гадзіну. Такога ў маім жыцці не было ніколі. I калі ўжо ў дарослым узросце мне падчас выхаду на сцэну даводзілася цярпець боль па некалькі га- дзін, я не раз успамінала чароўную палескую прыроду.
Але ўсё гэта засталося ў далёкім дзяцінстве...
Пасля вайны вёска Уборак хутка адбудоўвалася. У кал- гасе з'явіўся нават свой клуб, дзе адну палову невялікага драўлянага дома займала бібліятэка, а другую — канцэрт- ная зала з маленькай сцэнай.
Згадваецца такі момант. Старшыня калгаса па прозві- шчы Бабраўнічы аднойчы сустрэў нас, дзяцей, на вуліцы і сказаў: «Калі б вы замест бессэнсоўнага гойсання папра- цавалі б трохі на таку, я правёў бы вас на канцэрт — веча- рам у клубе будуць выступаць артысты».
Божачка! Мы ўсе завіхаліся, як пчолкі. А на таку — вяліз- ныя горы зерня. Мы вёдрамі цягалі яго да веялак, засыпа- лі. Нехта круціў ручкі веялак. Потым зноў беглі па зерне. Я і не заўважыла, як больш чым трэба затрымала вядро над веялкай, і мой чырвоны сарафанік пачало ўцягваць у кола машыны.
Я крычу, мне ўжо няма чым дыхаць. Нарэшце людзі ўба- чылі, падбеглі, пачалі адкручваць ручку назад. Стаю ўся ў мазуце. Людзі і спачуваюць, і смяюцца: «Міколаву дзеўку закруціла ў веялку!»
Але мы былі шчаслівыя ў надзеі на вячэрні канцэрт. Са- браліся ля клуба, чакаем старшыню. Ён неўзабаве прый- шоў са сваімі дзецьмі. А іх у яго было, можа, чацвёра, і мы ўсе з імі сябравалі. I што? Ён праходзіць, а нас нібы не заўважыў. Гэта быў першы ў маім жыцці падман з боку так званага дзяржаўнага чалавека.
Уборкаўскія хлопцы кінуліся на мяне з кулакамі: гэта ж я сагітавала ўсю вясковую дзятву на тую працу.
* * *
У 34-ю гомельскую сярэднюю школу я трапіла ў пяты клас. Нас усіх перавялі са старэнькай школы ў новы бу- дынак. Ад яго я была ў сапраўдным захапленні. Мой клас
знаходзіўся аж на другім паверсе. Новая школа была па- будавана ля вялікай царквы. Пяцікупалыная, адна на ўсю акругу, цяпер там знаходзіцца Свята-Мікольскі мужчынскі манастыр.
Канешне, праз незачыненыя дзверы мы зазіралі ўнутр, але заходзіць баяліся, бо ўсе былі піянерамі. Мама ж туды хадзіла рэгулярна, а штораніцу і штовечар я чула, як яна моліцца. Наш пакойчык быў маленечкі — ложак, табурэт- ка і тумбачка. Ад мамы я і вывучыла малітву «Ойча наш».
Добра запомніла свой першы Вялікдзень у новай шко- ле. Класная кіраўніца загадала нам, пяцікласнікам, павя- заць чырвоныя гальштукі і прыйсці на ўсяночную службу, каб паглядзець, хто з бацькоў там будзе, а потым раска- заць ёй.
Нягледзячы на татальную антырэлігійную прапаганду, людзі працягвалі святкаваць царкоўныя святы. Асабліва Вялікдзень. Паскі пяклі амальусе.
Царква была літаральна набітая людзьмі. Кожны з нас убачыў сваіх бацькоў і сваякоў, але дзецям было цікавей глядзець на тое, як праходзіць усяночная, чым за некім са- чыць.
Да даносаў нас прывучалі з дзяцінства. У панядзелак мы вельмі хваляваліся, бо не ведалі, што трэба казаць, калі прагучыць адпаведнае пытанне. На шчасце, яно не прагу- чала. Урок нашай класнай кіраўніцы быў апошнім, але, да гонару настаўнікаў, ні яна, ні тыя, хто быў раней, ні адным словам не прыгадалі «загад».
Калі пазней перабралася ў Мінск, імкнулася патрапіць у якую-небудзь царкву, але баялася праблем на працы. Тым болыіі, што на тыя часы ў Мінску былі толькі два дзеючыя храмы. Але калі даводзілася выязджаць за межы рэспублі- кі, сітуацыя мянялася. Памятаю, як са знакамітай актрысай Машай Захарэвіч у савецкія часы ў Маскве нас разам па- сялілі ў адзін нумар гасцініцы «Космас», што знаходзіцца на ВДНГ. Вокны былі заштораныя. Калі мы рассунулі што- ры, то ўбачылі цэлы царкоўны комплекс. Чароўная прыга- жосць!
Звычайна было так: раніцай прыязджаеш, вечарам — канцэрт, пасля яго — адразу на цягнік. Чыноўнікі ад куль- туры эканомілі кожную капейку. А тут раскоша — два дні ў Маскве. Тую царкву мы наведалі двойчы. Адзін раз — перад рэпетыцыяй, другі — перад самым ад'ездам, ужо з рэчамі. Жанчыны, якія сядзелі пры ўваходзе, прапанавалі пакінуць іх побач з імі. Маўляў, ніхто не возьме. Так і ад- былося. Я яшчэ тады сказала Машы: «Як добра, калі цябе ніхто не ведае. Заходзіш — і можна нікога не баяцца...»
Толькі на пачатку дзевяностых гадоў я змагла спакойна прыходзіць у праваслаўны храм у Мінску. Якраз пачаліся набажэнствы ў Петрапаўлаўскім саборы. На маіх вачах ад службы да службы дэмантаваліся бетонныя перакрыцці, якія ў савецкі час падзялялі будынак храма на чатыры па- верхі і як быццам засланялі ад нас неба. Сёння гэты вы- датны велічны сабор радуе вернікаў беларускамоўнымі набажэнствамі, якія я люблю наведваць. Таксама люблю бываць на службах на беларускай мове ў храме Мінскай духоўнай акадэміі, дзе вучыцца мой малодшы сын.
* * *
Аднак вернемся ў Гомель. Пакойчык, у якім мы жылі, быў настолькі маленькі, што нам з мамай даводзілася спа- ць на адным ложку — «валетам». На тумбачцы стаяў не- вялікі радыёпрыёмнік. Звычайная радыёкропка. Мне над- звычай падабалася перадача «Тэатр ля мікрафона», якую перадавалі з Мінску. Калі першы раз пачула «Паўлінку», была ў захапленні. Мама сыходзіла на працу вельмі рана, падымалася ў шэсць гадзін раніцы. Я абяцала ёй, што буду слухаць ціха-ціха. «Тэатр ля мікрафона» заканчваўся роўна а дванаццатай ночы — пачыналі біць крамлёўскія куран- ты. Я нагой дацягвалася да радыё і выключала — там быў спецыяльны рычажок.
Заўсёды гэта атрымлівалася, але аднойчы радыё са страшэнным грукатам звалілася на падлогу. Маці ўскочы- ла з ложка. Прыёмнік зламаўся. Я заплакала. Мама зра- зумела, але нічога мне не сказала. Раніцай аднесла яго ў
майстэрню — і хутка ён зноў стаяў на тумбачцы, а я пра- цягвала слухаць тэатральныя пастаноўкі.
Настаўнікі ў новай школе былі цудоўнымі ва ўсіх сэнсах. Фізкультуру вяла сапраўдная прыгажуня. Практыкаван- ні дзяўчатам і хлопчыкам яна звычайна давала розныя. У сёмым класе яна заўважыла, што некаторыя з дзяўчат па- чынаюць сарамліва сутуліцца. Усё зразумела, хлопчыкаў адпусціла, а з дзяўчынкамі мела размову. Як кажуць, ад прыроды нікуды не падзенешся...
Жыццёвы кірунак
Недзе ў сёмым класе на ўрокі літаратуры, на якіх дзеці звычайна на памяць чытаюць вершы, пачаў прыходзіць кі- раўнік школьнага драматычнага гуртка. Ён адразу запрасіў мяне на рэпетыцыі. Памятаю, ставілі спектакль «Юбілей» паводле п'есы Чэхава, мне выпала галоўная роля — Тац- цяны Аляксееўны. Мама з гэтай нагоды дзесьці прыдбала прыгожую доўгую сукенку. Менавіта тады ўпершыню па- чула апладысменты, адрасаваныя асабіста мне.
Да гэтага часу мянушка ў мяне была «Бандароўна», на якую я чамусьці крыўдзілася. Пасля той пастаноўкі яна змянілася на «Артыстку». Першай мяне так назвала на- стаўніца матэматыкі Ніна Барысаўна Цогліна.
Калі паглядзець мой атэстат сталасці, то там пяцёркі толькі па беларускай літаратуры і прыродазнаўстве. Па прадметах Ніны Барысаўны ў мяне заўсёды былі тройкі. Аднойчы на ўроку геаметрыі таемна чытала кніжку «Мая малодшая сястра» нейкага французскага аўтара. 3 кнігамі ў тыя пасляваенныя гады ўвогуле былі вялікія праблемы. Іх папросту не хапала. Я шмат чытала і дзеля гэтага паста- янна бегала ў бібліятэку Палаца чыгуначнікаў. Ніна Бары- саўна забрала тую кніжку і расказала пра гэты выпадак у настаўніцкай. «Пакаранне» для мяне было знойдзена да- волі арыгінальнае. Выкладчыца беларускай мовы і літара- туры сказала: «Хутка мы будзем праходзіць трылогію «На ростанях» Якуба Коласа. Раман толькі выйшаў, кнігу не да- юць «на рукі», і прачытаць яе можна выключна ў чыталь- най зале бібліятэкі. He ўпэўнена, што гэта зробіць кожны з вучняў. Калі ты такая аматарка чытаць — прачытаеш тры- логію, а потым будзеш пераказваць змест рамана ўсяму класу».
Амаль тыдзень пасля школы бегала ў бібліятэку — і да яе закрыцця чытала раман. А пераказы зместу кнігі ў кла- се сталі ў маім жыцці першымі публічнымі выступамі... Менавіта з гэтай прычыны Ніна Барысаўна і назвала мя- не артысткай. Мы любілі Ніну Барысаўну. Нягледзячы на строгасць і прынцыповасць, яна была вельмі добрым і шчырым чалавекам. I жыла вельмі сціпла, у чым мы пера- каналіся, калі прыйшлі да яе дадому віншаваць са святам 8 Сакавіка.
Добра памятаю 9 сакавіка 1953 года, дзень пахавання Сталіна. Першым урокам была матэматыка. Ніна Барысаў- на падышла да акна, убачыла прыспушчаны чырвоны сцяг з жалобнай чорнай стужкай на будынку рабочага інтэрна- та — і пачала гучна рыдаць. Неўзабаве плакаў увесь клас, плакала ўся школа. I гэта не перабольшванне. Многім та- ды здавалася, што са смерцю Сталіна жыццё заканчваец- ца. Людзі не думалі, ды проста не ведалі пра тое, колькі гора і слёз пакінуў у краіне гэты чалавек.
Згадваецца таксама «школьная бульба», калі нас накі- равалі на працу ў адзін з калгасаў Рагачоўскага раёна — як мы пяклі шарлотку, чым вельмі здзівілі мясцовых гаспа- дыняў, як беглі ўздоўж чыгуначнага палатна, калі работу закончылі на некалькі дзён раней, а аўтобус па нас прыяз- джаў толькі ў выходныя.
У Гомелі мы жылі на розных кватэрах, але адна запом- нілася больш за ўсё — вуліца Дзяржынскага, 158. У гас- падыні гэтага дома было тры дачкі, усе дактары. Адна з іх выйшла замуж за Героя Савецкага Саюза. На ўсю зіму гаспадыня з'язджала ў Маскву да сваёй сярэдняй дачкі, аднак мы з мамай ніколі не жылі ўдвух. У гаспадыні быў трохпакаёвы дом. У адным пакойчыку жылі мы, адзін яна зачыняла для асабістых мэтаў, а ўтрэці пускала яшчэ ад- ных кватарантаў.
Менавіта ў ім і пасяліся маладая пара са сваёй мамай Марыяй Яфрэмаўнай, якія аказалі вялікі ўплыў на маё раз- віццё і на мой светапогляд.
Сям'я Шчагловых пераехала з Сярэдняй Азіі на працу
пасля заканчэння Ленінградскага электрамеханічнага ін- стытута. Мы адразу моцна пасябравалі. Я вельмі любіла цётку Таю і дзядзьку Толю. 3 імі было вельмі цікава. Яны столькі ўсяго распавядалі пра жыццё ў Сярэдняй Азіі. Часта прыязджалі іх родзічы з Кіргізіі, прывозілі самыя розныя няведамыя нам ўсходнія пачастункі. У маладосці Марыя Яфрэмаўна была сакратаркай у Міхаіла Фрунзэ, калі той служыў у Кіргізіі. Яна расказвала шмат цікавага пра нар- кама, а яшчэ пра тое, як пасля размеркавання яе дзяцей чытала ў старой энцыклапедыі інфармацыю пра беларус- кі горад Гомель. I дазналася, што большасць насельніцтва складаюць габрэі, і чамусьці перад пераездам у Гомель пачала баяцца такога асяроддзя. Да вайны так і было, але пасля яе ўсё істотна змянілася...
Увогуле ж на нацыянальную прыналежнасць у нас ні- колі не звярталі ўвагі. У Гомель, дзе пасля вайны аднаў- ляліся заводы, будаваліся новыя прадпрыемствы, ехалі людзі з усяго Савецкага Саюза, у асноўным рускія. На- прыклад на адным «Гомсельмашы» працавала каля 20 тысяч чалавек.
* * *
Пасля апошняга званка ў восьмым класе мы гулялі ў пар- ку Паскевічаў на беразе Сожа. Моцнае цячэнне, немалая шырыня ракі. Было даволі цёпла, і хтосьці прапанаваў па- купацца. 3 дзяўчат ні адна не адважылася. А за мяне гэта вырашылі нашы хлопцы-аднакласнікі. Яны проста падпіх- нулі ў ваду. Даплыла да сярэдзіны ракі і адчула, што мяне прабралі дрыжыкі, вярнулася назад. Мусіць, гэтае купан- не і стала прычынай таго, што я захварэла на плеўрыт. A неўзабаве быў пастаўлены іншы дыягназ — сухоты. У маім арганізме пасялілася палачка Коха — так мне растлумачыў тата. Для яго мая хвароба стала вялікім перажываннем: у галоўнага ўрача бальніцы для сухотнікаў дзіця хворае на сухоты! Перажывала і я. Праз кожныя чатыры гадзіны (на- вучыла другая жонка таты Кацярына Іванаўна) мне даво- дзілася рабіць самой сабе ўколы.
Лячэнне было вельмі сур'ёзным, мяне нават адправілі ў санаторый «Свяцк», які знаходзіўся недалёка ад Гарод- ні. Зачараваная была тымі мясцінамі. Санаторый месціў- ся ў старым панскім маёнтку ў найпрыгожым парку. Увесь час ён мне нагадваў наш гомельскі палацава-паркавы ан- самбль Паскевічаў.
Праз шмат гадоў, калі працавала на рэспубліканскім тэ- лебачанні, аднойчы зноў трапіла ў тыя мясціны. Пры на- шым Дзяржкамітэце быў створаны секстэт домраў Заслу- жанага артыста БСССР Леаніда Смялкоўскага, які ладзіў па ўсёй рэспубліцы канцэрты. Менавіта з гэтым калектывам я і прыехала. Ледзь пазнала ў занядбаным, абадраным бу- дынку той шыкоўны дзіцячы санаторый...
Я лячылася і вучылася — і праз паўтара года (ці крыху раней) у мяне ўжо былі нармальныя аналізы.
У дзясятым класе я спадабалася настаўніку рускай мовы і літаратуры Эдуарду Яўгенавічу Лякерману. Паглядаў ён на мяне з асаблівай цеплынёй, на перапынках часта па- дыходзіў, задаваў пытанні, расказваў пра сябе, раіў абра- ць артыстычны кірунак, бо ў мяне ёсць сапраўдны талент. Дзяўчаты такую ўвагу адчуваюць адразу.
Эдуард Яўгенавіч быў сынам вядомага ўсяму Гомелю лекара-неўролага Лякермана, да якога мы з мамай раней хадзілі яшчэ з нагоды маіх частых галаўных боляў. Той па- ставіў правільны дыягназ і расказаў, як трэба за сабой са- чыць.
У 1956 годзе скончыла школу. Паўстала пытанне, кім быць, якім жыццёвым шляхам крочыць далей. Раптам у дом, дзе мы з мамай жылі, завітаў Эдуард Яўгенавіч. Рас- казаў, што да яго прыехалі сябры з Кіева, людзі даволі ўплывовыя. На наступны дзень яны зайшлі да нас разам. Лякерман пазнаёміў са сваім сябрам, былым галоўным ін- жынерам ДнепраГЭС Баляславам Даніловічам і яго жон- кай Лідзіяй Якаўлеўнай. Аказалася, ён ім расказаў пра мае артыстычныя поспехі і захапленні.
Яны параілі разам з імі ехаць у Кіеў, паступаць у тэат- ральны інстытут. Маўляў, зрабіць гэта ў Мінску будзе амаль
немагчыма, бо там не хапае месца нават для дзяцей ар- тыстаў. 3 Кіева яны прыехалі на сваёй «Победе», справа была толькі ў дазволе маёй маці. Вагалася яна нядоўга, і ў той жа дзень мы выехалі.
Даніловічы жылі на Чырвонаармейскай вуліцы, зусім недалёка ад Майдана. Вялікая кватэра, прыгожая абста- ноўка, вельмі ветлівая гаспадыня. На наступны вечар яны набылі квіткі ў цырк, на прадстаўленне знакамітай утай- мавальніцы тыграў Ірыны Бугрымавай. Гэтага выступу я не магла дачакацца. I тут раптам прыходзіць тэлеграма з Гомеля ад Варвары Анісімаўны (у якой на той момант мы здымалі пакой): «Мама захварэла. Тэрмінова прыяз- джай!» Эдуард Яўгенавіч у хваробу не паверыў. Зразумеў, што заўважылі яго адносіны да мяне...
Перад ад'ездам мы паспелі схадзіць у тэатральны ін- стытут. Даніловіч нешта доўга высвятляў. Урэшце мяне ча- кала моцнае расчараванне. Яго «пратэжэ», то-бок мяне, пагаджаліся дапусціць да іспытаў, але не бачылі ў гэтым ніякага сэнсу — галоўнай умовай вучобы было свабоднае валоданне ўкраінскай мовай...
Увечары мяне адпраўлялі ў Гомель. На цыркавое прад- стаўленне Ірыны Бугрымавай я так і не патрапіла. Эдуард Яўгенавіч выкупіў для мяне адной цэлае купэ, скрупулёзна перапісаў усе дадзеныя правадніцы і папрасіў яе ўважліва за мной сачыць. Зразумела, яму хацелася зрабіць так, каб потым не было ніякіх прэтэнзій, аднак усе хваляванні былі дарэмнымі — цягнік адыходзіў напалову пустым.
А мама мая была здаровая...
* * *
У Гомелі ў мяне, акрамя паступлення ў медвучэльню, выбару не было. Нягледзячы на вялікі конкурс, я паступі- ла без якіх-небудзь праблем. Шчыра кажучы, інакш і не магло быць, бо дырэктар гэтай установы сябраваў з маім бацькам...
Паралельна з вучобай запісалася ў тэатральную студыю пры гомельскім Палацы чыгуначнікаў імя Леніна. Менаві-
та там сустрэла чалавека, які цалкам змяніў мой далейшы жыццёвы шлях, — мастацкага кіраўніка драматычнай сту- дыі, галоўнага рэжысёра Гомельскай тэлевізійнай студыі, Заслужанага дзеяча культуры БССР Сяргея Паўлавіча Аст- равумава. Менавіта ён першы заўважыў у мяне здольнас- ці тэлевядоўцы. Гэта дзякуючы найперш яму я стала той, кім стала.
Я займалася ў драматычнай студыі і працягвала вучыц- ца ў медвучэльні. Там дапамагала рыхтаваць радыёгазету, і многія мае сяброўкі казалі, што мой голас гучыць нату- ральна, пяшчотна, прыгожа.
Аднойчы ўтак званым «чырвоным кутку» нашай вучэль- ні пачула з маленькага тэлевізара (ён меў назву «КВН»), што Гомельская студыя тэлебачання праводзіць конкурс дыктараў. Гэтай абвестцы я не надала асаблівага значэн- ня. Увечары прыйшла на чарговую рэпетыцыю, і Сяргей Паўлавіч параіў прыняць удзел у конкурсе. Mae пярэчан- ні пра жаданне далей вучыцца ў медыцынскім інстытуце (маё здароўе не дазваляла мне іншага — парада таты) яго не пераканалі. Маўляў: адно другому не зашкодзіць, па- спрабаваць трэба.
I я адважылася. Падрыхтавала расповед пра сябе на беларускай мове — гэта была ўмова конкурсу, а таксама ўрывак з «Княгіні Трубяцкой», першай часткі паэмы Някра- сава «Рускія жанчыны», з якім раней перамагла ў аблас- ным конкурсе чытальнікаў. Калідор Палаца чыгуначнікаў, дзе праходзіў конкурс, гуў як пчаліны рой. Людзей — мо- ра. Сярод канкурсантаў было нямала маладых прыгожа апранутых жанчын (пераважна жонак ваенных). I гэта зразумела, бо ў ваколіцах Гомеля ў той час размяшчалася шмат вайсковых частак.
Я была апранутая ў цёмна-сінюю сукенку з белым каў- нерыкам. Стаю ля акна, паўтараю тэкст. Раптам каля мя- не прыпыняюцца дзве прыгожыя жанчыны, і чую: «Мой сусед Шпанаў, які працуе рэжысёрам на тэлебачанні, ска- заў мне, што калі на конкурс прыйдзе Бандарэнка, то нам тут рабіць няма чаго. Праўда, яна збіраецца паступаць у
медыцынскі. Калі не перадумала, то ў нас ёсць шанец». Пачутае вельмі засмуціла. Падумала, што прыйдзе яшчэ нейкая Бандарэнка. Нават і думкі не ўзнікла, што гаворка ідзе пра мяне...
Урэшце я прайшла ўсе туры і перамагла. Заканчвала ме- дыцынскую вучэльню і бегала на вячэрнія праграмы го- мельскай студыі, таму што дыктар Валянціна Шышкова пайшла ў дэкрэтны адпачынак.
Абласное тэлебачанне таго часу вяло перадачы ўсяго ка- ля трох гадзін, і праз мяне праходзіла ўсё: навіны, анонсы фільмаў, лраграмы для дзяцей.
За першы месяц працы на студыі атрымала 1500 рублёў. Вядома, тагачаснымі грашыма. Калі прынесла заробак да- дому, мама расплакалася: мы з ёй такіх грошай ніколі не бачылі.
Мой тата сачыў за маім лёсам вельмі ўважліва. Ён ха- цеў, каб пасля медвучэльні я паступала ў медінстытут, a калі даведаўся пра іншы выбар, быў катэгарычна супраць. Маўляў, чалавек павінен мець прафесію, якая можа ў лю- бы час даць кавалак хлеба. Як яго ні пераконвала, ён усё роўна хацеў бачыць мяне доктарам. Пазней супакоіўся і ўжо ганарыўся мною. Доктарам, і вельмі вядомым, стала мая зводная сястра Наталля, якая і дагэтуль працуе ў той жа бальніцы для сухотнікаў, дзе наш тата быў галоўным урачом усё сваё жыццё.
* * *
Дарэчы, дзякуючы Сяргею Паўлавічу Астравумаву, я па- знаёмілася са сваім будучым мужам Генадзем Кап'ёвым.
На «Гомсельмашы» праходзіла нейкае заводскае свята, і Сяргей Паўлавіч Астравумаў сказаў, што нам выпала пака- заць свой невялікі скетч «Бульба і каханне» (які мы раней паказвалі па Гомельскім тэлебачанні), дзе я выконвала га- лоўную ролю — прамаўляла, танчыла, спявала. Словам, лётала па сцэне.
Гена сядзеў у трэцім радзе і даволі эмацыйна рэагаваў на тое, што адбывалася на сцэне. Побач з ім выпадкова
аказаўся мой траюрадны брат Аляксей, сын той самай Мяланні Казіміраўны, якая калісьці нас з мамай у Гомелі і прытуліла. Аказалася, Аляксей збіраўся са мной ажаніцца. Гэта і стала прычынай іх спрэчкі. Генадзь не мог зразумець, як такое магчыма. А я нічога не ведала.
Калі скончыўся спектакль, Генадзь палічыў, што з-за пры- хільнікаў да мяне не падступіцца, і падыходзіць не стаў. Ад Аляксея ён даведаўся, што я працую на тэлебачанні.
Інтэрнат, дзе жыў Генадзь, быў над гастраномам. Праз некалькі дзён ён зайшоў у гастраном штосьці купіць і ўба- чыў дзяўчынку, якая не магла дацягнуцца да тэлефонна- га апарата, каб пазваніць свайму бацьку. Гена дапамог ёй і даведаўся, што бацька дзяўчынкі працуе на Гомельскай студыі тэлебачання. Гэта быў наш інжынер Валодзя Нові- каў. Валодзя пацвердзіў Генадзю маё месца працы і пра- панаваў пазваць мяне да тэлефона, аднак Гена папрасіў гэтага не рабіць.
Лёс вырашыў так, каб наша сустрэча неўзабаве адбыла- ся выпадкова.
Гена стаяў на прыпынку і чакаў аўтобус. I ў гэты момант падышла я. Ён убачыў мяне і адразу ўсміхнуўся. Але яго губы дрыжэлі і быццам пасінелі. Яшчэ тады падумала, што ніколі б з такім хлопцам не пацалавалася. Хаця выглядаў ён вельмі прывабна. У модным ясенінскім стылі. 3 зала- тым чубам, у добра адпрасаваных шакаладнага колеру штанах.
Гэта адбывалася бліжэй да вечара, і Генадзь запрасіў мя- не ў кіно, сказаў, што будзе чакаць ля кінатэатра імя Калі- ніна. Як толькі села ў аўтобус, адразу забылася і пра яго самога, і пра запрашэнне.
На той час мы з мамай жылі ў доме барачнага тыпу. У ім былі чатыры кватэры, у кожнай свой ганак. У адной з кватэр мы займалі пакой, які атрымала мама, калі пачала працаваць дэзінфектарам. Каля адзінаццаці вечара вый- шла на наш ганак, і сутыкнулася на ім з Генам.
Аказалася, прачакаўшы каля кінатэатра некаторы час і зразумеўшы, што я не прыйду, ён звярнуўся па дапа-
могу ў адрасную даведку. 3 прапанавых пяці варыянтаў выбраў самы падыходзячы. 3 той кватэры мы ўжо з'еха- лі, аднак Гена праявіў небывалыя ўпартасць ды настойлі- васць і знайшоў мяне. Яго першым пытаннем было: «Ча- му Вы не прыйшлі ў кіно?» He памятаю, што тады адказа- ла, але на наступны дзень мы сустрэліся зноў, і чымсьці ён мяне зацікавіў.
* * *
Трэба распавесці, што калі надышоў час майму брату Ігару служыць у арміі, мама пайшла да сваяка, памочні- ка ваенкама, і папрасіла, каб сына далёка не адсылалі. А тата, улічыўшы, што з Ігарам шмат клопатаў, папрасіў самога ваенкама, каб яго паслалі служыць як мага далей ад дому.
I вось з «татавага клопату» Ігар праслужыў тры гады на поўдні Грузіі, і толькі напрыканцы службы яго вайсковую часць перавялі бліжэй да Тбілісі, дзе быў завод танкавага ўзбраення. У Ігаравай часці гэтыя танкі потым выпрабоў- валі.
У Тбілісі Ігар пазнаёміўся з рускай дзяўчынай Надзеяй, якая неўзабаве стала яго жонкай, нарадзіла яму дзвюх да- чок. Усё так добра пачыналася. Ігара вельмі любілі ў той сям'і. Чалавек ён быўталенавіты, добра граў на гармоніку, маляваў. Цешча Марыя Іванаўна адразу купіла піяніна. На слых Ігар падбіраў любую мелодыю.
Наша мама працавала на чыгунцы і мела права на бяс- платны білет, а ў мяне падчас вучобы таксама былі льготы, таму мы з ёй даволі часта ездзілі ў Грузію. Паехалі туды і праз тыдзень пасля знаёмства з Генадзем. Цягам месяца ён пісаў кожны дзень.
У тым раёне Тбілісі жыло шмат курдаў. Тамтэйшая паш- тарка таксама была курдкай. Зычным голасам яна крыча- ла на ўсю вуліцу: «Надзін, тваім сваякам ліст!» Канверты былі таўсценныя. Такіх прыгожых слоў мне ніхто раней не казаў. I самыя хвалюючыя для мяне словы: што сумуе і не можа дачакацца.
Па вяртанні мы сустракаліся зноў і зноў. I пасля, можа, двух тыдняў Гена прапанаваў выйсці за яго замуж. Выпад- кова чарговая сустрэча адбылася каля будынку, дзе рэгіст- руюць шлюбы і дзе мяне добра ведалі. Нічога не тлумача- чы, я папрасіла ў Гены пашпарт, зайшла ў ЗАГС і вярнулася з адпаведным штампам.
Калі праз паўгадзіны пасля афіцыйнай жаніцьбы мы расказалі пра гэта маёй маці, яна заплакала ад нечаканас- ці. Мама сказала мне тады: «Дай Бог, дачушка, каб ты не памылілася!» — «Не, матулечка, не памылілася», — адка- зала ёй тады, ды кажу і цяпер. I доказ гэтаму наша моц- ная, вялікая сям'я, традыцыі якой, я ўпэўнена, працягнуць нашы ўнукі.
Пасля слёз і абдымкаў, мы паехалі да Генавых бацькоў у Жлобін. Прыехалі апоўначы, усе ўжо ляглі спаць. I для іх наша навіна таксама была нечаканасцю.
Бацька Гены служыў у камендатуры вайсковых транс- партных зносін (па-руску «ВОСО»), намеснікам вайсковага каменданта на чыгунцы. Яны жылі амаль ля самага чыгу- начнага вакзала Жлобіна. Наша з'яўленне ў якасці мужа і жонкі было для бацькоў Генадзя сюрпрызам. Давялося паказваць пашпарты са штампамі.
А вяселле адбылося праз два месяцы — 8 верасня 1960 года ў Гомелі, у нашым адзіным, але даволі вялікім пакоі. Я запрасіла ўсіх супрацоўнікаў студыі. Прыйшоў галоўны канструктар «Гомсельмаша». Так пачалося наша сумеснае жыццё з Генадзем.
* * *
Як вядома, хвароба на сухоты пэўным чынам уплывае на стан жыцця. Рэнтгенаўскія здымкі мне рабілі даволі часта. I час ад часу яны паказвалі наяўнасць у лёгкіх так званых петрыфікатаў. Тата патлумачыў, што стрэптаміцын (тады гэта быў адзіны прэпарат, якім лячылі сухоты) у ней- кім сэнсе падобны да цэменту — не дае хваробе прагрэ- сіраваць. Завапнаваныя праявы сухотаў і называюцца пет- рыфікатамі.
Мама тады рабіла мне лёгкія камізэлькі з воўны. А яшчэ перыядычна гатавала народныя лекі. Аднойчы гэта неча- кана стала прычынай ледзь не скандалу. Маці прыгатава- ла знаёмыя тым, хто калісьці хварэў на сухоты, лекі: шака- лад, мёд, алоэ, унутраны тлушч, які ў нас называўся здор. Сумесь застывала, і тры разы на дзень перад ежай я па- вінна была з'есці сталовую лыжку. Ужывалася гэта перыя- дычна: месяц-другі ясі, а потым — перапынак.
Перад вяселлем я моцна схуднела, праз год зацяжа- рала — і мама вырашыла зноў падтрымаць арганізм. Па савецкіх часах было распаўсюджанай справай, калі людзі мелі тое, што выраблялі на сваёй рабоце. У выпадку Гоме- ля — гэта шакалад фабрыкі «Спартак». Як цяпер гандлю- юць лялькамі ў Жлобіне, так раней у нас гандлявалі вакол цукеркавай фабрыкі. За 3 рублі можна было набыць даво- лі вялікі кавалак шакаладу.
Суседка працавала на «Спартаку», і па просьбе мамы прынесла шакалад. Калі Генадзь прыйшоў з працы, ён ўбачыў шакалад на стале. Даведаўшыся пра абставіны яго з'яўлення, пачаў раз'юшана крычаць: «Вы крадзеце ў дзяржавы! Разам з суседкай я вас пасаджу ў турму! I сам сяду!»
3 неверагоднай цяжкасцю скандал спынілі, на што спат- рэбілася нямала нерваў і часу. Калі прыехалі бацькі Гены, яны проста пасмяяліся.
Між іншым, тэлебачанне ў Гомелі арганізавалі крыху ра- ней, чым у Мінску. Ужо ў 1955 годзе ў Гомелі пайшлі пер- шыя пробныя перадачы, а ў Мінску яны адбыліся ў 1956- м. Калі дакладна — 1 студзеня 1956 года выйшла пробная перадача, якую вяла Тамара Паўлаўна Бастун.
У 1959 годзе, калі я скончыла медвучэльню, гомельскае тэлебачанне працавала ўжо на поўную моц — з тэлепра- грамай, штатным раскладам і г.д. Нягледзячы на дыплом акушэра (тата настойваў, каб я яго атрымала), я ніводнага дня не адпрацавала ў гэтай сферы. Хаця адзін раз на прак- тыцы нават паспела прыняць роды (у якасці асістэнта, зра- зумела).
Ніколі не забуду, як мы, дыктары, самі хадзілі ў Аблліт. Хто жыў у савецкія часы, добра ведае пра гэтыя цэнзар- скія ўстановы. Наша была пры аблвыканкаме. Тэлестудыя спачатку была ў паддашкавым блоку Палаца імя Леніна, a потым для яе пабудавалі дом на вуліцы Пушкіна. Адтуль праз сквер да цэнзара мы і хадзілі. Спыняліся каля яго ка- бінета. Аддавалі яму тэчку, а потым сядзелі і чакалі, па- куль ён прачытае. На кожным лісце ён ставіў свой дазвол. Цікава, што праз шмат гадоў гэты цэнзар трапіў на прыём да маёй сястры Наталлі, якая лічылася адным з лепшых пульманолагаў Гомеля і спецыялізавалася на кардыялогіі. Ён эмацыйна ўзгадваў, як я прыходзіла да яго па дазвол, як даваў мне парады па рабоце на тэлебачанні і прадказ- ваў вялікую будучыню.
* * *
Як я трапіла ў Мінск?
У тыя гады не было магутных рэтранслятараў. Гамяльча- не не мелі магчымасці глядзець перадачы з нашай сталі- цы. I мінчане наўпрост не маглі ўключыць абласныя цэнт- ры. А тут павінны былі адбыцца Дні Гомельскай вобласці. Дзеля гэтага мне з рэжысёрам неабходна было прыехаць у Мінск і праз рэспубліканскае тэлебачанне расказаць мін- скім тэлегледачам пра ўсё добрае, што робіцца на Гомель- шчыне. Пасля майго з'яўлення на сталічным тэлеканале на студыю паступіла шмат тэлефонных званкоў кіраўніцтву: тэлегледачы станоўча выказваліся менавіта пра вядучую дзён Гомельскай вобласці. Пра гэта я даведалася значна пазней, а тады мяне запрасіў на папярэднюю размову сам старшыня Дзяржкамітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні Васіль Пятровіч Несцяровіч, які сказаў, што я вельмі спада- балася мінскім гледачам, і прапанаваў пераехаць у Мінск. Аднак я была ўжо замужам і чакала дзіця. Вядома ж, пра- панова аб пераездзе была прыемнай нечаканасцю, але, нягледзячы на тое, што цяжарнасць яшчэ была нябачнай, я пасаромелася сказаць праўду, і адмовілася. Сказала, што патрыётка свайго горада і буду раіцца з мужам.
Генадзь працаваў тады інжынерам-канструктарам у па- тэнтным бюро на «Гомсельмашы», што азначала бяскон- цыя камандзіроўкі. Трэба было высвятляць, запатэнтава- ны іншым прадпрыемствам новы агрэгат камбайна альбо не. Да шлюбу ён жыў у заводскім інтэрнаце, а потым пе- раехаў да нас. I нам давялося жыць у адным пакоі каму- нальнай кватэры дома барачнага тыпу. Мама параіла для зручнасці перагарадзіць пакой фанерай.
Неўзабаве ў нас нарадзіўся сынок. Назвалі мы яго Са- шачкам. Трэба было падумаць пра больш-менш зручнае жытло. Генадзю, хоць ён і лічыўся маладым спецыялістам, ніякай кватэры не абяцалі: з жыллём на заводзе былі вя- лікія цяжкасці. Па мамінай парадзе я пайшла да старшы- ні абласной тэлерадыёстудыі Фёдара Мікалаевіча Нікіфа- рава, аднак нічога суцяшальнага не пачула. Больш за тое, стала ясна, што чакаць сваё жыллё мне давядзецца не ад- зін год.
А вырашыў гэтую складаную кватэрную праблему муж. Ён часта ездзіў у Мінск. Аднаго разу зайшоў да Несцяро- віча і расказаў, чаму я адмовілася пераязджаць у сталіцу. Старшыня камітэта сустрэў яго не вельмі ветліва, толькі за- пытаў, у якім я стане і ці ў форме. Генадзь распавёў яму. Несцяровіч сказаў, што я павінна прыехаць у Мінск і пака- зацца мастацкаму савету. Так я і зрабіла. I ў хуткім часе ўжо працавала на мінскім тэлебачанні.
Яшчэ мушу нагадаць, што ў Гомелі я завочна вучылася на беларускім аддзяленні філфака Гомельскага педагагіч- нага інстытута, куды паступіла адразу пасля медвучэльні. А па пераездзе перавялася на філалагічны факультэт БДУ. У мяне ўвогуле такое ўражанне, што ўсё жыццё я вучыла- ся. Школа — медвучэльня — БДУ, шматлікія (два-тры тыд- ні альбо нават месяцы) дыктарскія семінары ў Маскве, дзе сачылі за гэтым надзвычай прынцыпова і пільна.
Літаральна з першых дзён работы на сталічным тэлеба- чанні пачалі прыходзіць лісты, у якіх гледачы шчыра віталі з'яўленне новага адметнага дыктара, але я ні на што апроч працы не звяртала ўвагі. Памятаю, на трэці дзень маёй
новай работы адбыўся даволі непрыемны для мяне вы- падак. Пасля змены я выходзіла з будынку тэлебачання, каля дзвярэй сядзелі вартаўнікі ў валёнках і ватоўках. Яны глядзелі на мяне, калі казаць мякка, не вельмі прыязна. Аказалася, прычынай стала тэлеграма наступнага зместу: «Пакажы ім, як трэба працаваць!» Пад тэкстам не было подпісу, але я адразу зразумела, што яе прыслаў мой муж, які яшчэ заставаўся ў Гомелі. Ён доўга не прызнаваўся, але потым саступіў.
Нечаканыя выпрабаванні
Пасля гэтай тэлеграмы пэўны час мне было вельмі няём- ка перад калегамі. Асабліва перад ужо вядомымі дыктара- мі, такімі, як Тамара Паўлаўна Бастун, Давенора Галкіна. Адчувала сябе крыху зацятай, бо звонку магло паказацца, што прыехала маладая зорка з Гомелю, якая лічыць сябе самай лепшай. Насамрэч, усё было зусім не так.
Хаця гомельская дыктарская школа, сапраўды, была для мяне даволі моцнай. За мной сачылі надзвычай уважліва. Кожны выхад у эфір рабіўся прадметам дэталёвага абмер- кавання. Як ужо казала, згаданы Сяргей Паўлавіч Астраву- маў, галоўны рэжысёр Гомельскага тэлебачання, уважліва адсочваў мае выступы, і калі нешта заўважаў, добразычлі- ва звяртаў на гэта ўвагу. Ён быў маім настаўнікам і педаго- гам да самага пераезду ў Мінск. Больш за тое, калі потым прыязджала да маці ў Гомель, мы заўсёды сустракаліся з ім і падрабязна размаўлялі пра маю працуў Мінску. Вель- мі ўдзячная рэжысёрам студыі Сяргею Шпанаву і Савелію Замоўскаму.
Кожны, хто выходзіць на сцэну альбо ў эфір, павінен ад- чуваць, што за ім сочыць прафесіянал, які здольны даць правільную параду. Трэба ўмець самому знайсці такога ча- лавека. Дзякуй Богу, сярод блізкіх мне людзей (і ў Мінску, і ў Гомелі), заўсёды былі менавіта такія асобы. Шчырыя, з добразычлівымі намерамі.
На жаль, давялося сутыкнуцца і з іншым бокам гэтай з'я- вы. Аказалася, за ўсімі маімі эфірамі пільна сачыўчалавек, які і перавёў мяне на працу з Гомеля ў Мінск — кіраўнік Рэспубліканскага радыё і тэлебачання Васіль Пятровіч Не- сцяровіч. Якраз у гэты час у Мінску дабудавалі Дом радыё на Чырвонай, 4. Мы шчыра радаваліся. Умовы там былі
больш камфортнымі, напоўніцу працавалі малыя і вялікія студыі. Адна нават дазваляла размясціць цэлы аркестр, які быў самым прэстыжным у Беларусі, — Эстрадна-сімфаніч- ны аркестр Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніц- твам Заслужанага артыста БССР Барыса Райскага. Пачала з ім супрацоўнічаць і я, весці яго канцэрты.
Аднойчы ў дыктарскую пазваніў Несцяровіч (ён з усімі быў на «ты») і запрасіў мяне да сябе. Маўляў, трэба Hern­ia абмеркаваць. Без якой-небудзь задняй думкі я накі- равалася ў кабінет Васіля Пятровіча. Адзінае, што магло выклікаць пытанні, — насцярожана-ўважлівы погляд яго маладой і прыгожай сакратаркі. Перад гэтым (дзякуючы дапамозе Несцяровіча) мы атрымалі сваю першую кватэ- ру — двухпакаёвую «хрушчоўку» на першым паверсе ад- наго з дамоў на вуліцы Арлоўскай. А раней здымалі жыт- ло ў прыватным сектары ля сучаснага Тэатра музкамедыі, якое па газетнай абвестцы знайшоў муж.
Дарэчы, уласную кватэру на Арлоўскай атрымалі не толь- кі мы. Да прыкладу, у нашым пад'ездзе на пятым паверсе жыў з сям'ёй вядомы журналіст і мастацтвазнаўца Эдуард Варашылаў, які прыйшоў на тэлебачанне з мастацкага му- зея і працаваў у якасці эксперта. Чалавек інтэлігенты, рэ- спектабельны, заўсёды добра апрануты. Шмат гадоў мы шчыра сябравалі. Сябруем з яго ўдавой Святланай і цяпер.
Несцяровіч пачаў размову менавіта з гэтага. Стаў ціка- віцца абставінамі пераезду, а потым (як бы між іншым) спытаў пра мае адносіны з мужам, чым выклікаў непа- кой ужо ў мяне. Аказалася, ніякіх падстаў для падобных пытанняў няма, але сам факт узнікнення цікавасці крыху насцярожыў. I нездарма... Бо Васіль Пятровіч выказаў па- жаданне мець з майго боку больш увагі да сябе і часам су- стракацца. Тут усё стала зразумела. Адказала, што ў мяне шмат працы. Тут трэба адзначыць, што я сапраўды была цалкам занятая працай і абсалютна не цікавілася падзеямі ў так званым закуліссі. Але з гэтага моманту ўсё змянілася.
У дыктарскай працы ў тыя часы, акрамя частых аб'яў пе- рад камерай, бывалі і даволі працяглыя паўзы. Несцяро-
віч пра іх добра ведаў. I пачаліся пастаянныя выклікі мяне ў кабінет Васіля Пятровіча ў Дом Радыё на Чырвоную, 4. Прычым тон значна змяніўся — калі першы раз ён мяне паклікаў, то цяпер гэта стала загадам. Кожны раз ён пытаў- ся пра магчымую «сустрэчу», і кожны раз я прыдумляла розныя прычыны, каб яна не адбылася. Я расказала пра гэта сваёй свякрусе, якая на той час ужо жыла з намі. Ніна Пятроўна была вельмі прыгожай жанчынай, таму сама не раз сутыкалася з падобнаю з'явай. Параіла трымацца.
Якраз у той момант Цэнтральнае (маскоўскае) тэлеба- чанне ладзіла вялікую паездку ў Германскую Дэмакратыч- ную Рэспубліку. Паездка была вельмі цікавая. А літаральна на наступны дзень пасля вяртання мяне раптам запрасіў да сябе намеснік дырэктара тэлестудыі Канстанцін Пятро- віч Пятніцкі і паведаміў, што мяне выклікаюць у Савецкі райкам партыі. Мяне там нехта будзе чакаць. У мяне было некалькі версій і здагадак. Была нават думка пра тое, што могуць прапанаваць стаць камуністкай. На той момантдля абсалютнай большасці людзей гэта была звычайная рэч. I вельмі пачэсная.
Савецкі райкам КПБ знаходзіўся каля тагачаснай «Ленін- кі», то-бок Нацыянальнай бібліятэкі. Прыёмная была на другім паверсе. Я прыйшла, калі там яшчэ нікога не было. Мне параілі пачакаць. Маўляў, «па вас зараз прыйдуць». I сапраўды, хутка прыйшла жанчына ды загадала ісці з ёй. Я не ведала, куды яна мяне павядзе. Мы перайшлі дарогу і накіраваліся ў будынак ЦК КПБ. На ўваходзе яна нешта сказала міліцыянту. На ліфце падняліся на чацвёрты па- верх. Падышлі да 406-га кабінета. Яна зазірнула туды, зноў нешта сказала — і прапанавала мне ўвайсці. За сталом ся- дзеў мужчына ў шэрым пінжаку. Мужчына суха павітаўся, аднак з крэсла не ўстаў. У гэтым адчула для сябе нядобры знак. Ён прапанаваў сесці і задаў першае пытанне: «Як Вы ставіцеся да Несцяровіча?» Без імя і імя па бацьку. Я адра- зу вымавіла тое, што ў нашым атачэнні казалі ўсе: «Вельмі добра. Ён жа столькі робіць для тэлебачання! Ён пабуда- ваў Дом Радыё...»
Мужчына ў шэрым пінжаку, які ўвесь час імкнуўся гля- дзець уніз, перапыніў мяне сухім металічным голасам: «Не он, а Центральный Комптет Коммунпстпческой nap- inn». Адразу змоўкла, а ён працягваў: «Через трп дня он будет снят с работы. Мы знаем, что он склонял Вас к осо- бым отношенпям. Н мы знаем, что Вы не далп согласпя».
Я такога не чакала. Ад хвалявання задрыжэлі вусны. Ён падышоў да сейфа, адчыніў, дастаў блакітную тэчку і да- даў: «Мы это знаем точно. Все разговоры с дпкторской у насзаппсаны. Вот, напрпмер.
25 апреля. Звонок Нестеровпча:
— Чем ты сегодня занпмаешься?
Ваш ответ:
— А у меня сегодня день рожденпя.
— Так, может, прпгласпшь?
— Конечно, Васплпй Петровпч. Мы Вас прпглашаем.
— А как на это посмотрпт твой муж?
— Он будет очень рад.
Мы знаем, что Нестеровпча на вашем дне рожденпя не было.
А вот другой эппзод.
Во время вашего дежурства, после его звонка в дпктор- скую вы пдете по корпдору. Навстречу Вам пдет одпн то- варпш,, которому мы очень верпм.
Вопрос:
— Куда ты пдешь?
Ваш ответ:
— Васплпй Петровпч вызывает».
I тут мяне быццам бы халодным потам прабіла. Я ўспом- ніла тую сустрэчу. Размаўляла тады з Інгай Алфімавай, якая была рэдактарам нашага выпуску. Аказваецца, за мной пільна сачылі.
«На вопрос: "Опять?" — вы ответплп: "Опять. Как я уста- ла, но я все равно не сдамся"».
Падумалася, калі яны ўсё ведаюць, дык што ж хочуць ад мяне? Ён быццам бы прачытаў мае думкі і працягнуў: «Не- стеровпч снял квартпру, куда собпралпсь женіцпны для
ночных времяпровожденнй, н мы, зная, что Вы поступмлм честно, хотнм быть в курсе, кто ему все-такн уступмл, ведь женіднн на телевнденнм работает много?»
Як ужо было сказана, я зусім не цікавілася, што адбы- ваецца навокал. Тэлесуфлёраў не было, таму кожны свой тэкст завучвала на памяць. Папросту — зубрыла. Усё было залітавана цэнзарам, і нават на адно слова нельга было памыліцца. Асабліва ўтэлеперадачы палітычнай накірава- насці. Пра гэта і сказала чалавеку ў шэрым пінжаку. I не назвала ніводнага прозвішча.
Для КДБ я была абсалютна не цікавай, не карыснай кры- ніцай інфармацыі. I дзякуй Богу... Ён папярэдзіў, што пра нашу размову ніхто не павінен ведаць, і, калі я пра яе не- каму раскажу (я адчула метал у голасе і пагрозу), аб гэтым адразу будзе вядома ў КДБ. Так мы і развіталіся. Калі ўжо падыходзіла да дзвярэй, раптам пачула пытанне: «А чаму ў Вашага мужа не ўзнікла жадання даць яму па мордзе?» Я не знайшлася, што адказаць, і выйшла. Магчыма, ён ча- мусьці хацеў мяне справакаваць. Яго твар я забылася, як толькі сышла адтуль — напэўна, гэта нешта прафесійнае ў такіх людзей.
Добра, што не трэба было ісці на працу. Дома расплака- лася і пра ўсё яшчэ раз расказала сваёй свякрусе. Тая ў ад- каз: «Дурніца, вельмі добра, што ўсё атрымалася менавіта так». Успомніла шмат падобных выпадкаў са свайго жыц- ця, калі прыходзілася абараняць не толькі свой гонар, але і кар'еру мужа. На жаль, такія сітуацыі заўсёды былі і бу- дуць. Свякруха параіла нічога не казаць мужу. Маўляў, ён у нас чалавек эмацыйны. Можа ўтварыць нешта кшталту скандалу. Напэўна, гэтая парада была разумнай, але я не вытрымала, і ўтой жа вечар пра ўсё расказала Генадзю. На здзіўленне, ён успрыняў непрыемную інфармацыю даволі спакойна. Параіўся толькі з нашым сябрам Юзікам Хаўра- товічам, які быў кандыдатам гістарычных навук, працаваў у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПБ і добра ведаў тамтэйшыя парадкі. Юзік прапанаваў нічога не рабіць, a пачакаць, якім будзе развіццё падзеяў. Сапраўды, Несця-
ровіча праз тры дні звольнілі з працы. Без тлумачэння якіх- небудзь прычын. На гэтым усё і скончылася.
Некалькі гадоў таму мне прапанавалі падлячыцца ў ад- ным санаторыі-прафілакторыі. На нейкай медыцынскай працэдуры выпадкова сустрэла тую самую жанчыну, якая некалі вадзіла мяне ў ЦК КПБ, і спытала яе, з кім я тады размаўляла. Аказалася, мяне выклікаў на гутарку Мікалай Фёдаравіч Цішчанка, асабіст, якога кэдэбэшная кар'ера з Расіі закінула ў Беларусь. У ЦК яго не вельмі паважалі — га- нарлівы, напышлівы чалавек.
Па накірунку сваёй працы мы ведалі «куратараў» КДБ у твар. На гэтую тэму згадваецца першамайская дэманстра- цыя на Кастрычніцкай плошчы. Мы з маім калегам Уладзі- мірам Шаліхіным павінны былі весці рэпартаж. Ужо ста- ім на рэпарцёрскай пляцоўцы. Перад самай трансляцыяй раптам чую: «Зіна, Зіна!» Бачу — мастацкі кіраўнік аркест- ра народных інструментаў імя Жыновіча, Народны артыст БССР Міхаіл Антонавіч Казінец. Яго не прапускаюць на гас- цявую трыбуну — пропуск мае, а пашпарт забыўся дома. Трэба спраўдзіць яго асобу. Я хуценька спускаюся і важна кажу маладзенькаму ахоўніку, хто гэта такі, і прыгадваю ўсе рэгаліі Казінца. А ён, гледзячы на мяне, адказвае: «А я вас не ведаю». А на грудзях у мяне імянны пропуск з над- пісам «Прэса». У гэты момант падыходзіць самы галоўны «куратар» і кажа: «Сваіх герояў трэба ведаць у твар!»
Словам, за сваімі спінамі подых спецслужбаў мы адчу- валі заўсёды.
* * *
Пасля Несцяровіча кіраваць Рэспубліканскім радыё і тэ- лебачаннем прызначылі Вячаслава Пятровіча Палескага (псеўданім Вячаслава Пятровіча Станкевіча). Гэта быў дра- матург, адукаваны, нацыянальна арыентаваны чалавек. Родам з Гомельшчыны, з вёскі Астрагляды Брагінскага ра- ёна. Размаўляў ён выключна на беларускай мове.
У канцы сямідзесятых мы ездзілі ў родныя для Вячасла- ва Пятровіча Палескага мясціны. На жаль, яго самога тады
ўжо не было з намі. Вельмі запамінальная паездка. Глухое Палессе. Больш за чатырыста кіламетраў ад Мінска. Вя- лікі і цалкам не прыстасаваны для такіх паездак аўтобус «ЛАЗ». Нас было каля шасцідзесяці чалавек, аркестр на- шага радыё і тэлебачання, якім тады кіраваў Барыс Іпалі- тавіч Райскі. Дарога далася вельмі цяжка. Даехалі галод- ныя, стомленыя. Канцэрт пачынаўся пасля дзесяці вечара. Звычайная практыка, бо ў гаспадарках працавалі дацям- на, і толькі потым прымалі артыстаў.
3 намі была ўжо добра вядомая салістка нашага аркест- ра Тамара Раеўская — яе любілі ўсе. Цудоўны голас, спява- ла ўсёй душой. Цяпер такое бывае вельмі рэдка. Памятаю, ужо было за поўнач. Тамара праспявала адну песню, дру- гую, трэцюю, чацвёртую... А гледачы ўсё выклікаюць «на біс». Яна на сцэне выдыхнула, што стамілася. I тут у поўнай цішыні пачуўся голас нейкай бабулі: «Дзіцятка маё, ты ста- мілася спяваючы? А я сёння столькі кароў выдаіла...» Смех і апладысменты... Тамара Раеўская спявала яшчэ доўга.
Пасля канцэрта была смачная вячэра, якая зацягнулася амаль да раніцы, а потым нас «разабралі па хатах». Мя- не з салісткай радыё Ганнай Стрыжаковай запрасіў да сябе завуч мясцовай сярэдняй школы.
У дом завуча мы патрапілі толькі пад раніцу. Гаспадыня не дачакалася і легла спаць. Мы чулі, як яна шэптам выказ- вала прэтэнзіі да мужа. А на яго словы: «Я ж прывёў да ця- бе саму Зіну Бандарэнка», прагучала гнеўнае: «Ды пайшоў ты на ... са сваёй Зінай Бандарэнка!» Ганна хацела адразу сысці, аднак я прапанавала паспаць, бо ісці ў такі час нам не было куды.
Прачнуліся ад паху ежы. Гаспадыня ўжо напякла аладак, а на пліце шкварчэла яечня. За сняданкам яна папрасіла прабачэння і са слязьмі расказала пра свой боль: «Ну гэта ж няма моцы. Мужык п'е і п'е. Ён жа завуч, у школе пра- цуе. Кожны дзень скандалы».
Раніцай нас запрасілі па грыбы. Такой колькасці бара- вікоў не бачыла ніколі. Праўду кажуць — хоць касой касі. Там упершыню збірала сапраўдныя баравікі — з белымі,
цёмна-вішнёвымі і жоўценькімі капялюшыкамі. А куды збіраць?! Хлопцы з аркестра збіралі ў свае модныя тады балоневыя плашчы. I нават у завязаныя на вузлы калашы- ны штаноў.
3 болем успамінаю тую паездку. Цяпер тыя прыгожыя мясціны накрыў Чарнобыль...
Шмат вельмі цікавых падарожжаў было ў нас. Звычайна, зраблю аб'яву на сцэне — і за кулісамі слухаю цудоўныя галасы спевакоў: Якаў Навуменка, Юра Смірноў, Толечка Падгайскі, Валера Кучынскі, светлая ім памяць, Тамара Ра- еўская, Тамара Пячынская... Бывала, нават мікрафоны не трэба было ім ставіць, такія маленькія былі залы...
Mae тата i матуля: Аляксандр Парфіравіч Бандарэнка і Марыя Піліпаўна Клімовіч. 1929 г.
Мне адзін годзік.
Маленькі Ігар. 1939 г.
Другі клас (трэцяя злева ў ніжнім шэрагу). 1948 г.
Чацвёрты клас «Г» (крайняя справа ў другім шэрагу). 1950 г.
3 матуляй. 1950 r.
3 маёй стрыечнай сястрой Ганначкай. 1953 г.
3 матуляй. 1955 г.
Тбілісі. 3 Ігарам і яго жонкай Надзеяй. 1957 г.
Санаторый «Свяцк» на Гродзеншчыне. 1957 г.
У нас гасцюе дзядзечка Мікалай. 1956 г.
У дзявятым класе «А» сярэдняй школы № 34 (другая справа ў першым шэрагу). 1955 г.
На практыцы ў паліклініцы (у цэнтры, над малым). 1958 г.
Я ў ліку студэнтак медвучэльні. 1957 г.
На суботніку.
На рэпетыцыі драматычнай студыі. 1959 г.
У нас на ўваходзінах сям’я Шчагловых і суседзі. 1958 г.
Гомель. 3 маімі калегамі: Валянцінай Шышковай і Маяй Мярзляк.
Разам з Іванам Тарасюком і Валянцінай Шышковай прадстаўлялі ў Мінску Гомельскую вобласць.
Мая першая навагодняя перадача.
Гомель. 31 снежня 1959 г.
Mae першыя крокі на тэлебачанні. Гомель. 1959 г.
Я ў Мінску на вучобе (трэцяя злева ў другім шэрагу).
Рэспубліканскі семінар праводзіў дыктар Усесаюзнага радыё
Эмануіл Тобіяш (трэці злева ў першым шэрагу). 1959 г.
Госці з Мінска: Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Народны артыст БССР кампазітар Юрый Семяняка, музыказнаўца Ізідар Нісневіч і Народны артыст БССР оперны спявак Віктар Чарнабаеў. 1959 г.
3 Вадзімам Гесем. Перадача да дня Канстытуцыі СССР. 1959 г.
Пасля вяселля выйшлі на жыццёвы старт. Крым. Сімеіз. 1960 г.
Генадзь ляціць да мяне.
На нашым вяселлі. 8 верасня 1960 г.
Другі дзень вяселля.
Рыхтуемся стаць бацькамі. Жлобін.
Наш першынец Саша. Гомель.
3 Сашанькам. Мінск.
Генадзь з сынам Сашам. Сімеіз.
Зноў у Сімеізе. 3 бабуляй мужа Надзеяй, якая заўсёды нас прымала. 1961 г.
На галоўным бульвары Сімеіза.
Толькі частка сваякоў, якія гасцявалі ў крымскім Сімеізе ў бабулі Надзеі: мы, цётка Ганна з бабуляй, родзічы з Казані і Літвы.
Велізарная колькасць адпачывальнікаў у Сімеізе.
Мы — з маленькім Сашам. 1968 г.
Са свёкрам Мікалаем Пятровічам у Сімеізе.
Шлях да прызнання
Калі пачала працаваць на тэлебачанні ў Мінску, адразу стала вядучай многіх праграм рознага кірунку. Аднойчы ў перадачы для моладзі прымала ўдзел паэтка-пачатковец Святлана Каробкіна. На развітанне яна падаравала мне верш і не пакінула свайго адрасу. Хоць з таго часу прайшло амаль паўстагоддзя, я бязмежна ўдзячная той дзяўчыне. Часта прыгадваю верш, як быццам бы напісаны пра мяне.
Быць добраю вучуся ў людзей,
Быць шчодраю ў сонейка вучуся, Каб летуценням мар маіх, надзей Мне зноў ісці па сцежках Беларусі.
Быць шчыраю / вартаю заўжды
Мяне з дзяцінства навучыла маці.
Руплівай, як прайшоўшыя гады, Што спадчынай пакінуты ў хаце.
Я сквалнаю ніколі не была,
I не шкадую сэрца добрым людзям.
Мая сцяжынка роўна пралягла,
I праз жыццё такою ж роўнай будзе.
Кожны год цэнтральнае тэлебачанне рыхтавала спецы- яльную перадачу да Дня савецкай Канстытуцыі, які адзна- чаўся 5 снежня. Ужо ў верасні ў Маскву запрашалі дыкта- раў усіх пятнаццаці рэспублік СССР. Мяне там добра ве- далі, таму іншых варыянтаў адносна таго, хто будзе весці праграму ад Беларусі, яны нават не разглядалі. Прыходзіў тэлетайп з просьбай накіраваць Зінаіду Бандарэнка на за- піс урачыстай праграмы.
У 1979 годзе здымкі праходзілі ўжо ў Астанкіна, у вялікай студыі. На экран выводзіліся цітры: «Шнрока страна моя родная». Кожнаму з нас раздавалі па сцэнары, кожнаму быў прапанаваны верш нацыянальнага паэта яго краіны ў перакладзе на рускую мову. Мне выпаў верш Пятруся Броў- кі ў перакладзе Якава Хелемскага. Калі сказаць вельмі мяк- ка, была не ў захапленні ад таго, што трэба было агучыць...
Думка ўнесці пэўныя карэктывы ўзнікла адразу, але са- праўдным штуршком да такога ўчынку стаў прыклад вядо- май эстонскай артысткі, дыктара Аліс Тальвік. У яе сцэна- ры былі такія радкі:
Страна мойх отцов, эстонская земля!
Всё больше я люблю твой леса, поля,
В напевах золотых звучанье слов родймых.
Н 6 грозных бурях ты стойшь непобедймо, Эстонйя — советская земля!
На першым тракце яна прачытала, як было напісана, a на другім — апошні радок прагучаў так: «Эстоння — моя земля!» Ніхто гэтага спачатку не заўважыў.
Запіс працягваўся дзён дзесяць. Тлумачыўся такі працяг- лы тэрмін агульнай работы даволі проста. Вядучым быў абаяльны дыктар ЦТ Юрый Кавеленаў, які ніяк не мог за- помніць прозвішчы 15-ці дыктараў: Рано Талібава, Вінертэ Зайга, Розэ Рыскельдзінава, Кетэно Сакарыядзэ, Агульдзі- нара Ніязбердзінава, і гэтак далей. I Юра зноў і зноў памы- ляўся. А тэлесуфлёраў тады не было.
Гэта цяпер мы добра ведаем, што такое мантаж і «рэ- дактарскія нажніцы», што з усяго запісу можна ўзяць са- мае неабходнае. А першыя запісы мала чым адрозніваліся ад прамога эфіру. Таму і было патрачана аж 10 дзён. I ка- лі нехта з 15-ці дыктараў дапускаў памылку, прыходзілася пераздымаць ледзьве не ўсю праграму.
Вядома, «памылку» эстонкі таксама заўважылі. Музыч- ны рэдактар нашай праграмы Нона Данілаўна Насілоўская з апаратнай па гучнай сувязі гаворыць: «Алмс, это не "твоя
земля", а "советская земля"». Тая ў адказ: «0, да-да. Хоро- шо. Хорошо. Скажу, как нужно!»
Але і надалей яна перыядычна працягвала «блытаць» і на апошнім запісе зноў прагучала: «Эстонмя — моя зем- ля!» Ды яшчэ з такім пафасам і гонарам, які заўсёды ўлас- цівы жыхарам Прыбалтыкі! Так і пайшло ў эфір.
Я ж зубрыла рускі пераклад верша Пятруся Броўкі:
Земля Беларусй — леса й дубравы
Да шелковый клевера в поле платок, Ручья разговор неумолчный, лукавый. По веткам рябйны — закат велйчавый, Шуршасцйе ленты шуршасцйх дорог...
Мне падалося, што ў рускім варыянце верша словы не надта адпавядалі сутнасці нашай прыроды і нашага жыц- ця. Перад самай здачай праграмы я асмелілася прапана- ваць Ноне Данілаўне замяніць гэты верш іншым. Маўляў, ён у мяне ёсць, але напісаны па-беларуску. Спачатку яна адмаўляла, аргументуючы тым, што ніхто не зразумее бе- ларускай мовы. Я адказала, што яна нават не ўяўляе, якія там прыгожыя і зразумелыя словы. Нона Данілаўна неча- кана пагадзілася паслухаць. Пры гэтым папярэдзіла, што, калі тэкст не будзе зразумелым, мне давядзецца чытаць пераклад верша Пятруся Броўкі.
У тыя часы ў нас у філармоніі працавала літаратурным рэдактарам паэтка, светлая ёй ламяць, Анэля Тулупава. Амаль на ўсе канцэрты яна рабіла мне, як мы кажам, цу- доўныя падводачкі, то-бок у вершаванай форме дапама- гала прадставіць наступны канцэртны нумар. На гледачоў яны псіхалагічна ўплывалі моцна. Людзі, так бы мовіць, ужо ўспрымалі выступ па іншаму. I я тады прачытала:
Беларусь мая, маці ласкавая,
Сінявокая азярніца,
Дай да рук тваіх прытуліцца,
Да тваіх ласкавых далоняў.
Ці ж маглі яны быць у палоне,
У няволі, за кратамі,
Гэтыя рукі твае крылатыя,
Гэтыя вочы празрыстыя?
Дык глядзіце ж у іх, глядзіце —
У іх столькі цяпла і волі,
Яны столькі шчырасці гушкаюць,
Што ніхто, нідзе і ніколі
Іх святла не парушыць!..
Беларусь мая сінявокая,
Васілёчак мой дарагі,
Узляцела ты ясным сокалам,
Had табою ляцяць сцягі!
Нона Данілаўна паслухала верш і спытала, дзе я яго чы- тала? Адказала, што ў Мінскім Палацы спорту на імпрэзе з нагоды 90-годдзя Уладзіміра Ілліча Леніна. Так яно і было. Апошні радок верша гучаў як плакатны заклік, таму гэты верш я часта чытала на розных партыйных урачыстасцях.
На запісе ў Астанкіна пасля майго чытання верша павін- на была выступаць вядомая салістка Беларускай оперы, Народная артыстка СССР Святлана Данілюк з песняй Юрыя Семянякі на верш Уладзіміра Карызны «Люблю цябе, Бе- лая Русь».
Дарэчы, першай выканаўцай гэтай песні была Заслужа- ная артыстка БССР Тамара Раеўская. Можна сказаць, што гэтая песня была напісана менавіта для яе. I яна, на мой погляд, была лепшай выканаўцай. Па беларускім радыё песня гучала штодзень і па некалькі разоў. Валодзя Карыз- на распавядаў, што пры нечаканай сустрэчы пасля адна- го ўрадавага канцэрта Пётр Міронавіч Машэраў паціснуў паэту руку і сказаў, што гэта яго любімая песня.
Але вернемся да запісу ў Астанкіна. Зразумела, што апошні радок верша Анэлі Тулупавай трэба было крыху змяніць. Замест «Над табою ляцяць сцягі», я прачытала: «Над табою песня ляціць». Усё так добра лягло, што Нона Данілаўна мне сказала: «Слушай, так понравмлось, что вся
аппаратная рыдала. Давай — чмтай!» Гэта і пайшло ў эфір. Адзінае — папрасіла не аб'яўляць назву песні, бо Масква яе не прымала. Доўгі час назву песні «Люблю цябе, Белая Русь» не аб'яўлялі наогул.
Нягледзячы на тое, што ўсё спадабалася і тэлегледачам, Насілоўская атрымала вымову. Маўляў, усе чыталі на рус- кай мове, а я адна на беларускай.
Прыгадаю адзін расповед Лілі Давідовіч, светлая па- мяць гэтай цудоўнай актрысе. Тэатр імя Янкі Купалы, дзе яна працавала, вярнуўся з гастроляў у Злучаных Штатах Амерыкі. Пасля спектакляў яны там часта сустракаліся з тымі, каго лёс закінуў далёка за межы радзімы — тамтэй- шай беларускай дыяспарай. I акцёры падчас нефармаль- ных размоў пераходзілі на звыклую для Мінска рускую мову. Гэта выклікала ў беларусаў Амерыкі літаральна абу- рэнне: «Пакуль вы не пяройдзеце на беларускую мову, мы ніколі не паверым, што вы — беларусы. Няўжо ў Беларусі наогул няма сваёй мовы?»
Да сказанага дадам толькі, што тэатр імя Янкі Купалы заўсёды лічыўся культавым у справе нашага нацыянальна- га адраджэння.
У жыцці бываюць сітуацыі, якія самі падштурхоўваюць цябе да нейкага кроку. Напэўна, калі б не было таго запісу, магла б і не абраць беларушчыну. Я ж па характару даво- лі настойлівы чалавек. Была ідэйнай камсамолкай, потым камуністкай. I вось цяпер адбыўся адзін з першых крокаў на маім «шляху да Беларусі», як трапна напісаў пра шлях беларусаў наш Народны паэт Ніл Сымонавіч Гілевіч. Са- вецкі патрыятызм саступаў месца нацыянальнаму.
Менавіта тады ў маёй самасвядомасці адбылася яшчэ адна змена жыццёвых арыенціраў. На многія рэчы я стала глядзець па-новаму. Вельмі добра, што ў той момант кар- дынальную трансфармацыю майго светапогляду падтры- маў і муж Генадзь Мікалаевіч. Хаця для яго гэта было над- звычай няпроста. Як аднаму з кіраўнікоў Вышэйшай пар- тыйнай школы, яму заўсёды давалі пуцёўкі ў самыя эліт- ныя санаторыі Савецкага Саюза — Есентукі, Кіславодск,
Сочы. Калі ў 1980 годзе трагічна загінуў Пётр Міронавіч Машэраў, мы былі ў Есентуках. Выразала з газеты фота з жалобнай чорнай стужкай і паставіла ў нашым пакоі. Да нас падыходзіла шматлюдзей са спачуваннямі, шмат хто казаў, што гэта смерць была невыпадковай, бо Машэраў з'яўляўся прэтэндэнтам на месца нямоглага Брэжнева. I склалася ўражанне што на Машэрава, на Беларусь была надзея на змены у «вялікім і непарушным» СССР.
А ў тэмы таго лёсавызначальнага запісу быў нечаканы працяг.
Калі на наступны год мяне запрасілі зноў, Нона Данілаў- на Насілоўская сустрэла словамі: «Конечно, ты смотрелась лучше всех, но мне не только обьявмлм выговор, а лншнлм премнм м вообіде хотелм уволнть с работы. Спрашнвалм, почему ваша республмка отлмчается от всех остальных? Теперь будешь чмтать то, что дадут, н только на русском языке. Лучше всего — прошлогоднмй перевод стмхотворе- нмя Петруся Бровкм».
Як ужо было сказана, пераклад быў мне не да сэрца. На той момантя ўжо была Заслужанай артысткай БССР і жыла не з усімі ў інтэрнаце, а ў беларускім гандлёвым прадстаў- ніцтве, дзе мне выдзялялі асобны пакойчык. «Мабільнікаў» тады не было. Купіла талончык і тэлефаную ў Мінск Анэлі Тулупавай. Муж адказаў, што яна цяпер у Маскве, у літінс- тытуце, які ў розныя часы прайшлі Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Някляеў і шмат хто яшчэ з нашых паэтаў.
Тэлефаную туды і без праблем трапляю на Анэлю. Распа- вяла ёй пра жорсткае патрабаванне адносна рускай мовы. Яна цяжка ўздыхнула, прапанавала хоць канцоўку зрабіць на беларускай, спытала, хто будзе выступаць пасля мяне і як хутка патрэбен тэкст? Я адказала, што ансамбль народ- най музыкі «Свята» і што ў нас ёсць час толькі да раніцы. У адказ прагучала: «Добра, пасяджу ноч».
Раніцай яна мне прадыктавала:
Had трогшнкой васйлькамй вышйтой
Солнце красной ягодой алеет.
«Белоруссйя!» — й сразу вы услышйте
Жаворонка звонкую жалейку.
Ясный день — над полем, над борамй, Солнца луч купается в воде.
Называем мы друзей свойх «сябрамй»,
Говорйм мы всем прй встречах: «Добры дзень!
Добры дзень вам, людзі! Шчасця ў хату!
Калі ласка, запрашаем вас на СВЯТА!»
I ў нацыянальных строях і вышыванках пад гуллівую му- зыку выходзяць артысты.
Рускі пераклад верша Пятруся Броўкі я так і не прачыта- ла. Калі мы сустракаліся з Петрусём Іванавічам у час адпа- чынку ў санаторыі «Сосны» на беразе возера Нарач, мы не раз размаўлялі. Але ў мяне не хапіла смеласці расказаць непрыемны, як мне тады здавалася, для паэта выпадак.
Дарэчы, санаторый «Сосны» на беразе Нарачы — са- мае любімае места адпачынку для ўсёй нашай сям'і. Як часта ўспамінаю тыя прыгожыя казачныя мясціны. A колькі добрых і цікавых людзей там сустрэла. Можа га- доў пятнаццаць запар кожную восень у самы грыбны се- зон мы з мужам адпачывалі там. Вельмі любілі збіраць грыбы. Разбяжымся ў розныя бакі, а пасля, ужо з поў- нымі кошыкамі, сустракаемся. Аднойчы бягу па белым імху сасновага дробналесся, і бачу здалёк, як па паляне прабіраецца невялікі статак кароў. I раптам ззаду вясёлы голас: «Во, і Зінка наша тут!» Паварочваюся — бабулька з пугай у руках. «Ой, Божачка, як вы мяне пазналі?» — «Дык у нашых Гатавічах казалі, што ты прыехала адпачы- ваць у "Саўмін"».
Санаторый «Сосны» лічыўся тады домам адпачынку і на- лежаў Савету міністраў БССР. Мясцовыя называлі яго «Саў- мінам». Вялікая колькасць гатаўцаў працавала ў «Соснах». Мяне лічылі там за сваю. А з той бабулькай мы так добра пагаманілі. Колькі добрых парад дала яна мне па збіранні і па саленні грыбоў! Цяпер у санаторый «Сосны» не пае- дзеш, дорага каштуе. Але мы можам паехаць да сваіх сяб-
роў. Прыязджаем з Надзеяй Лось, маёй добрай сяброўкай. I нам заўсёды радыя мясцовыя жыхаркі Зоя Ліхач і Людміла Грышкевіч. I сёлета ўжо атрымалі ад іх запрашэнне.
А калі завітаем па дарозе на Нарач у Вілейку да Люд- мілы і Анатоля Сяргей, вырвацца ад іх немагчыма. Любілі наведаць у мястэчку Ілья і маю ўнучатую пляменніцу Ва- лянціну ды яе мужа Пятра Мядвецкіх. Гэта ж усё па дарозе на Нарач.
Але значна раней уся наша вялікая сям'я кожнае лета ездзіла на адпачынак у крымскі Сімеіз. Прымала нас бабу- ля мужа Надзея Кап'ёва, наша «бабуля-прабабуля», якая жыла там са сваёй дачкой. Цётка Генадзя, Ганна Пятроў- на, працавала начмедам вялікага санаторыя імя Сямашкі. Улетку з'язджаліся Кап'ёвы з розных гарадоў Саюза. Неза- быўныя тыя нашы вясёлыя вячоркі.
I, вядома ж, любім мы сваё лецішча ў «Сябрах» паблі- зу Астрашыцкага Гарадка. Цудоўнае лясное атачэнне, чысцюткае возера з прыгожымі гарлачыкамі і чаротам. Насельніцтва «Сяброў» — мастакі, артысты, скульптары, кампазітары, музыканты. На жаль, сяброўтых гадоў стано- віцца ўсё меней...
Мая сям'я пасялілася тут дзякуючы Народнаму артысту Савецкага Саюза Мікалаю Яроменку, Заслужанаму артыс- ту БССР Юрыю Смірнову і намесніку старшыні Рэспублі- канскага тэлебачання і радыё Віталю Дзмітрыевічу Чаніну, светлая ім памяць.
У 80-х гадах, калі беларусы атрымалі дазвол, і пачала- ся кампанія пабудоў дачных «дамкоў», прафсаюз нашага камітэта прыгледзеў даволі вялікі зямельны надзел у ра- ёне Вязынкі. Вядучай праграмы «Запрашаем на вячоркі» дыктару Кацярыне Несцяровіч, журналісту Людміле Бан- дарэнка і мне кіраўніцтва даручыла пахадайнічаць: зача- раваць і папрасіць дазвол на пабудову «дамкоў» для су- працоўнікаў тэлебачання і радыё. Мы гэта зрабілі.
Але калі дзялілі зямельныя надзелы, мне адмовілі. Ві- таль Дзмітрыевіч пры сустрэчы выбачаўся, тлумачыў, што такая там здарылася сітуацыя, а я яго супакойвала, ве-
даючы тую сітуацыю. Казала, што рашэнне было абрана правільнае. Адносіны з Віталем Дзмітрыевічам у нас былі сяброўскія, дый жылі мы з ім у адным доме. I вось неяк выходзіла з Дома радыё ды сустрэла спевака, саліста Бе- ларускага радыё Юрыя Смірнова, як заўсёды, з ветлівай усмешкай на твары. Я рассмяялася, калі ўбачыла яго. Па- распавядалі адзін аднаму пра свае справы, і раптам Юра мне: «А табе патрэбна так далёка ездзіць на лецішча ў Вязынку? Зараз жа зайдзі да Мікалая Мікалаевіча Яро- менкі, у Саюзе тэатральных дзеячаў столькі ўчасткаў, не ведаюць, каму даваць. Я толькі што адтуль».
Офіс Саюза тэатральных дзеячаў быў побач з Домам радыё. Заўсёды рада была сустракацца з вядомым На- родным артыстам. Пасля прыемнай размовы Мікалай Мікалаевіч расклаў карту будучых лецішчаў, сярод са- рака незанятых выбрала сабе і я. Можа гадоў праз дзе- сяць па падказцы сяброў з Міністэрства абароны купілі дом, калі зносілі старыя фінскія баракі ў ваенным гарад- ку ў Гомельскім раёне, разабралі і перавезлі ў «Сябры». Узялі пазыку. Дапамагалі ўсе сябры, асабліва вілейскія, мой брат Аляксандр Бандарэнка, сям'я маёй стрыечнай сястры Ганны, калегі мужа, суседзі па лецішчы, сярод якіх былі і Народны артыст БССР кінарэжысёр Міхаіл Пташук, светлая яму памяць, і проста майстар на ўсе рукі Уладзі- мір Цярлецкі. Муж пайшоў на пенсію, дабудоўваў сам з дапамогай сыноў і сяброў. Мой сын Саша вельмі любіў там бываць. А я вельмі люблю гуляць там з унукамі па лесе, вучу іх збіраць грыбы, размаўляць з раслінамі. Яны ў мяне гарэзы.
* * *
Але вяртаю вас да ўспамінаў тэлезапісаў у Маскве. Я ўжо згадвала, што яны заўсёды спрыялі кантактам, шчы- раму сяброўству і абмену нефармальнай інфармацыяй.
Адну з такіх урачыстасцяў вёў дыктар Цэнтральнага тэ- лебачання Яўгеній Суслаў. Цікава, што Жэня быў адзіным мужчынам у тым запісе. Чамусьці ўсе астатнія 14 рэспуб-
лік былі прадстаўленыя выключна дыктарамі-жанчынамі. Пасля запісу вырашылі наведаць адзін з цудоўных рэста- ранаў Астанкінскай вежы. Як вядома, там іх тры: бронза- вы, сярэбраны і залаты.
Каб паказаць панараму Масквы, дзве гадзіны рэста- ранная зала рухалася па колу. Гэтага часу хапала не толь- кі для таго, каб убачыць прыгожыя краявіды Масквы, але і расказаць пра жыццё ў рэспубліках, адкуль прыехалі дыктары.
Тады і пачула шмат пранізлівых, жудасных расповедаў сваіх калег. Асабліва з Сярэдняй Азіі.
Пра гэта не пісалі ў газетах. Там людзі жылі цяжэй за ўсіх. Мясцовыя ўлады камунізм будавалі такім, якім яго бачылі самі. Іншадумцаў і проста незадаволеных жыццём кідалі ў турмы, білі, катавалі альбо проста знішчалі — жыўцом за- катвалі ў асфальт пры будаўніцтве новай дарогі. Расказалі і пра сумна вядомую «баваўняную справу», калі арышта- валі, а потым судзілі многіх кіраўнікоў, і ў тым ліку зяця Брэжнева Чурбанава. Аказваецца, раскрыццю яе паспры- ялі касманаўты, калі з арбіты зрабілі здымкі баваўняных палёў і перадалі ў Крэмль, а там параўналі з афіцыйнымі ўзбекскімі і кіргізскімі лічбамі. Пасля судоў на «баваўня- ныя» краіны так моцна пачалі ціснуць, што там людзям не было чаго есці. He хапала нават хлеба...
Дыктары тых часоў атрымлівалі шмат лістоў з усіх кан- цоў Савецкага Саюза. Яны былі абсалютна нечаканымі па змесце. На ўсе старалася адказаць асабіста. Памятаю, пасля чарговага «Блакітнага агеньчыка» мне прыйшоў ліст з Уралу. Жанчына пісала, што памірае ад раку, а ў адной газеце прачытала, што ў Беларусі пачалі выпускаць віта- міны-антыаксіданты, якія моцна супрацьстаяць хваробе. Я звярнулася па дапамогу да дырэктара аднаго з фармацэў- тычных заводаў.
У той жа дзень пытанне было вырашана, і лекі накірава- лі на Урал. Божа, якой шчаслівай была тая жанчына! Праз некаторы час яна даслала мне ліст падзякі. А пазней па- сылку з пакетамі салёных белых груздоў.
* * *
У Народнага артыста СССР кампазітара Ігара Лучанка, светлая яму памяць, у 1986 годзе было шэсць аўтарскіх канцэртаў пад назвай «Н пока на земле суідествует лю- бовь...» у суперпрэстыжнай канцэртнай зале гасцініцы «Расія». У якасці вядоўцы ён запрасіў мяне. Рэжысёр гэтай залы Любоў Грачышнікава знайшла для мяне вельмі пры- гожую ролю і цікавыя выхады. Першы мой выхад на сцэ- ну быў абстаўлены так: я сядзела ў нацыянальным строі з верацяном у руках, перад пралкай-калаўротам. Нагой круціла кола: прымушала нітку бегчы паміж пальцамі. Ка- лісьці ў дзяцінстве, калі прыязджала на Уборак на летнія вакацыі, цётачка Соня вучыла прасці, спраўляцца з калаў- ротам, і нават з кроснамі. Вось мне і спатрэбіліся дзіцячыя веды. Адначасова я прамаўляла першыя радкі знакамітага верша Янкі Купалы, які стаў песняй Ігара Лучанка: «Ад пра- дзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына...»
Журналіст Павел Якубовіч напісаў аб гэтым у газеце «Знамя юностм» так: «Строгая і выразная рэжысура зрабі- ла адной з галоўных дзеючых асобаў Зінаіду Бандарэнка, дыктара беларускага тэлебачання, вядучую гэтых канцэр- таў. Я быў у зале, і на ўсіх канцэртах чуў ад гледачоў: "Бе- ларуская Мадонна"».
Вельмі цікавая сустрэча ў мяне адбылася з Юрыем Гага- рыным.
Я вучылася ў Маскве на чарговых курсах. Сярод кіраў- нікоў нашай вучобы быў рэдактар «Эстафеты навін» Мі- калай Мітрохін. Аднойчы ён абвясціў пра магчымасць за- прасіць да нас першага касманаўта СССР. Калектыў быў цалкам жаночым, таму гэтыя словы сустрэлі з вялікім захапленнем. Здаецца, нас тады было 15 чалавек. Але ён паабяцаў узяць з сабой каго-небудзь аднаго для папя- рэдніх перамоваў.
Падчас абеду (на Шабалаўцы была сталоўка, дзе можна было харчавацца танна і надзвычай смачна) ён падышоў да мяне і прапанаваў з'ездзіць да Гагарына разам. Шчыра ўзрадавалася і падзякавала за выбар.
Вечарам мы паехалі ў Таварыства савецка-кубінскай дружбы. Гагарын быў першым яго прэзідэнтам. Пасля кан- цэрта адбылося традыцыйнае частаванне, дзе мяне і па- знаёмілі з Юрыем Аляксеевічам. Ён быў заўзятым паляў- нічым, таму, калі пачуў маё запрашэнне прыехаць у Бела- русь і наведаць Белавежскую пушчу, вельмі ўзрадаваўся. I нават па-добраму ўсхваляваўся. Мы танчылі не адзін Ta- Heu,. Я была на даволі высокіх абцасах, таму Гагарын па- даваўся значна ніжэй ростам, але яго гэта ні на хвіліну не засмуціла. Абаяння, вабнасці — мора! Асабліва калі ўсмі- хаўся.
У Беларусь ён так і не патрапіў...
He патрапіў Юрый Аляксеевіч і да нас, хаця просьбу пры- ехаць на нашы курсы сустрэў вельмі пазітыўна і даў адпа- веднае абяцанне. Асабліва ўразіўся магчымасцю ўбачыць 15 прыгажунь з усіх рэспублік.
Кіраўнік нашай вучобы патлумачыў гэта даволі празаіч- на. Аказваецца, перад тым, як ехаць да нас, Гагарын за- вітаў на ткацкую фабрыку, дзе яго таксама чакалі. Улічва- ючы, што такога кшталту сустрэчы заўсёды заканчваліся гарачымі пачастункамі, Юрый Аляксеевіч даехаць да нас быў ужо не ў стане. Аднак касманаўты — людзі абавязко- выя, і замест Гагарына прыехаў на сустрэчу з намі Герман Цітоў. Дарэчы, ён таксама маленькага росту. На той час гэ- тага патрабавала савецкая касманаўтыка.
* * *
Яшчэ крыху пра пастаянныя камандзіроўкі ў сталіцу СССР.
Як толькі чалавек у нас пачынаў працаваць дыктарам, яго адразу накіроўвалі на вучобу ў Маскву. Беларускае кі- раўніцтва імкнулася, каб там навучалася як мага болей лю- дзей. На першых часах вучылі ў розных месцах Масквы, навату гатэлях. Пасля пабудовы новага тэлецэнтра Астан- кіна заняткі праходзілі толькі на Шабалаўцы, дзе зрабі- лі вучэбны цэнтр, якім пазней кіраваў Уладзімір Познер. Выкладчыкі там былі проста выдатныя. Напрыклад, Зоя Салілава са знакамітага Дзяржаўнага інстытута тэатраль-
нага мастацтва (па-руску — ГНТІ/ІС). Яна выкладала тэхні- ку і культуру мовы. Гэта артыкуляцыя, пастаноўка голасу. На заняткі прыязджалі дыктары з Сярэдняй Азіі, Каўказа, Прыбалтыкі, што спрыяла сяброўству паміж дыктарамі ўсіх рэспублік.
У Маскву на семінары неаднаразова ездзіла і я. Адзін семінар мне запоўніўся асабліва. I не толькі таму, што пра- цягваўся два месяцы.
Гэта быў пачатак васьмідзясятых гадоў мінулага стагод- дзя. Адбывалася ўсё на Шабалаўцы. Да абеду выкладаліся лекцыі, а пасля абеду былі практычныя заняткі, дзе рабі- ліся пробныя запісы, кансультацыі, вучылі працаваць над тварам, макіяжам, адзеннем і г.д. Паліталогію ў нас чытаў малады выкладчык МДУ імя М.В.Ламаносава, зараз док- тар філасофскіх навук, прафесар А.М. Ушкоў. Дзіўна, але паліталогія была амаль кожны дзень. Першымі словамі Ушкова былі: «Дакладна ведайце, што камунізм нам ні- колі не пабудаваць». Мы сядзелі моўчкі, а ён дадаў: «Не бегайце і не скардзіцеся на мяне ў дэканат. Вы не думай- це, што я нейкі здраднік краіны, дысідэнт альбо на ўліку ў КДБ. Усё, што вам кажу, я вылічыў па дадзеных з дзвюх галоўных партыйных газет «Правда» і «Нзвестня». На сён- няшні дзень усе сусветныя багацці размеркаваныя цал- кам. На Савецкі Саюз выпадае ўсяго шэсць адсоткаў іх. Усё астатняе — Амерыка, Японія, Германія, Францыя. А наша краіна толькі вядзе размовы пра пабудову камунізму, ці робіць выгляд, што яго будуе. Мы ніколі яго не пабудуем. Максімум, што маем, — некалькі добрых прадпрыемстваў на ўвесь Савецкі Саюз. А багацце ёсць толькі ў нашых дып- ламатаў, якія за мяжой больш турбуюцца не пра краіну, а пра свой асабісты дабрабыт. Замест ведаў пра новыя і карысныя тэхналогіі, яны прывозяць для сябе адтуль зала- тыя ўнітазы».
Мой муж працаваўтады ў Вышэйшай партыйнай школе, і мы сябравалі з яе рэктарам, былым партызанам, Міка- лаем Іллічом Пахомавым. Калі мы прыйшлі да яго ў гос- ці, гаворка зайшла пра мой семінар у Маскве. Ён выслухаў
пачатак майго расповеду, і нават не даў дагаварыць: «Зн- нанда Александровна, (звычайна ён называў мяне проста па імені), нмкогда, нмгде м ннкому этого не рассказывайте. Это был предатель нашей партнн, нашего народа н всего того, к чему мы стремммся».
Яго сын Сяргей, які таксама сядзеў за тым сталом, ах- вотна падтрымаў мае словы: «Менавіта пра гэта табе, Ta- Ta, я ўвесь час і тлумачу, а ты называеш мяне "ворагам народа"».
Такую ж думку, калі распавяла ў дыктарскай пра мер- каванні выкладчыка з Масквы, выказаў і палітычны агля- дальнік нашага тэлебачання Леанід Васільевіч Ларуцін. Сказаў, што пра гэта ведаюць усе. У тым ліку і тыя, хто пра- цуе на Карла Маркса, 38, то-бок у ЦК КПБ. Толькі афіцыйна, услых, ніхто не кажа.
Я заўсёды з радасцю чакала ўдзелу ў канцэртах у Цэн- тральнай залі «Расія». Мы заўсёды жылі ў гэтай гасцініцы, там было ўтульна і камфортна. Калі цяпер у каторы раз пе- раглядаю мастацкі фільм «Міміно», чамусьці хвалююся, убачыўшы знаёмыя інтэр'еры «Расіі», знятыя рэжысёрам Георгіем Данэлія. Калі ўдзельнічала ў гала-канцэртах, яны абавязкова суправаджаліся цікавымі сустрэчамі, размова- ллі са знакамітымі артыстамі. Ды і сам гатэль «Расія» — гэта было шматнацыяналынае асяроддзе, увасабленне таго вя- лікага сяброўства, якое існавала паміж людзьмі, і якое хут- ка знікла з развалам Савецкага Саюза. Некалькі гадоўтаму была ў Маскве, у гасцях у маёй даўняй сяброўкі, дыктара Мурманскага тэлебачання, Людвігі Клем і яе мужа, спар- тыўнага рэдактара Першага канала ЦТ, Барыса Гульцяя. Зноў захацелася наведаць менавіта тыя мясціны. Гасцініца была ўжо знесена, а новы парк яшчэ не пачалі будаваць. Падышла да агароджы, у шчыліну ўбачыла вялізную пу- стэчу з рэшткамі будматэрыялаў. Вось і ўсё, што засталося ад таго непарушнага, як нам здавалася, Савецкага Саюза...
Сям'я — лад жыцця
Мой муж, Генадзь Мікалаевіч Кап'ёў, нарадзіўся ў Нова- сібірску, а рос у Іркуцку, Краснаярску, іншых сібірскіх гара- дах. Яго маці, Ніна Пятроўна, — украінка, бацька, Мікалай Пятровіч, — рускі, сібірак. Даслужыўся да маёра чыгунач- ных войскаў.
Дзяды Генадзя былі даволі цікавымі асобамі. Адзін, па лініі таты, Пётр Кап'ёў, служыў на вайсковым крэйсеры «Святлана» і прымаў удзел у Цусімскай бітве. Маракі зма- галіся гераічна. Але карабель быў моцна пашкоджаны аг- нём японскіх гармат. I калі скончыліся снарады, камандзір загадаў затапіць крэйсер. Дзед трапіў у палон. Японцы асабліва высока цанілі яго майстэрства слесара. Потым ён вярнуўся ў Расію і далучыўся да бальшавікоў. У 1929 годзе Пётр Пятровіч стаў членам УЦВК РСФСР XIV склікання, і на- ват сустракаўся з М.І. Калініным.
Другі дзед, па лініі маці, Пётр Корж, служыў чыгуначным жандарам, але таксама сімпатызаваў бальшавікам. Калі начальства загадвала правесці ў нейкага чалавека вобыск, ён вечарам прыходзіў да яго і казаў: «3 раніцы прыйду да вас з вобыскам». Але пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ён меў шмат праблем з-за свайго месца службы.
Ніна Пятроўна нарадзілася ў сібірскім Канску. Іх сям'я трапіла туды з Украіны, уцякаючы ад голаду ў пачатку XX стагоддзя. У Краснаярску Ніна Пятроўна пазнаёмілася з Мікалаем Пятровічам, які ўжо быў вайсковым афіцэрам. Пабраліся шлюбам, і ў іх нарадзіўся сын Генадзь, мой бу- дучы муж.
На Мікалая Пятровіча пастаянна ішоў ціск. Яго, сына дэ- путата УЦВК, прымушалі кінуць сваю жонку, дачку царска- га жандара. Неяк на чарговым разборы яго справы Міка-
лаю Пятровічу сказалі: «Ці кінеш жонку, ці пакладзеш пар- тыйны білет!» На што ён адказаў: «I партбілет не пакладу, і жонку вам не аддам». I паказаў кукіш. А назаўтра атрымаў загад адправіцца на службу ў Манголію без сям'і. Але по- тым яны ўсё роўна былі разам.
Лёс сям'і ваеннага ўсім вядомы — бясконцыя пераезды. У час Другой сусветнай вайны сям'я Кап'ёвых апынулася ў Беларусі, у Брэсце. Потым жылі ў Лунінцы і Жлобіне.
На сённяшні дзень у нас столькі родзічаў: у розных гара- дах Сібіры, у Санкт-Пецярбургу, у Літве, у Крыме, у Маскве, у Кіеве (дзе жыве і працуе мой малодшы брат па бацьку Леанід Аляксандравіч Бандарэнка, чалавек ваенны, пал- коўнік) і, вядома ж, у Беларусі. Вялізная мапа былога Са- вецкага Саюза.
Мой муж Генадзь скончыў Сталінградскі сельскагаспа- дарчы інстытут. Яго накіравалі ў Ноўгарад, а адтуль — вы- кладчыкам сельскагаспадарчага тэхнікума ў правінцыю. Там Генадзя і знайшла прапанова «стаць чэкістам», пра што ён напісаў ліст дадому. Бацька адразу ўзрадаваўся і параіў даць згоду, а маці сказала: «Толькі праз мой труп!» Яна нямала пражыла ў Сібіры і шмат разоў бачыла, як ішлі цягнікі з «палітычнымі», як праз вокны выкідвалі целы па- мерлых, як людзі прыносілі хлеб, як намагаліся перадаць яго зняволеным. Бегала да цягнікоў і сама Ніна Пятроўна. Генадзь адказаў бацьку, што не хоча быць ваенным, і пы- танне назаўсёды было вырашана. А потым прыехаў пра- цаваць на «Гомсельмаш».
* * *
Але вернемся да нашага пераезду ў Мінск. Бацькі Гена- дзя таксама перабраліся ў сталіцу. Жлобінскае жытло яны фактычна падаравалі дзяржаве. Прасцей кажучы — па- кінулі. Галоўная прычына — дапамагчы нам выхоўваць малога Сашачку. Мяне дома з-за працы амаль не было. Генадзь таксама шмат працаваў. Выклікаць з Гомеля маю маму было рызыкоўна: адносіны з зяцем так і не склаліся. Ужо праз шмат гадоў Генадзь змяніў сваё стаўленне да це-
шчы. I калі я пачала збіраць архіў, свае ўспаміны да гэтай кнігі, Генадзь Мікалаевіч прапанаваў прысвяціць яе маёй маме.
Свёкар, Мікалай Пятровіч, вельмі мяне любіў. Гэта быў незвычайны чалавек, з талентам бачыць самае асноўнае ў людзях альбо абставінах. Усім ён даваў дасціпныя добрыя мянушкі. Жонку нашага суседа і сябра, мастацтвазнаўцы Эдуарда Варашылава, Святлану (калі пабываў у іх музей- на-мастацкага тыпу кватэры), называў «хозяйкой медной горы», а мяне «Эдзітай П'ехай» альбо «княгіняй». Свёкар навучыў шмат чаму карыснаму і мяне, і сваіх унукаў. На- прыклад, хадзіць па лесе і знаходзіць грыбы там, дзе для многіх іх не можа быць па вызначэнні. Гэта цэлая навука, таму не магу пагадзіцца з тымі, хто лічыць «ціхае паляван- не» звычайнай справай.
Міма нашага дома праходзіла шаша, па якой у вёску Дзяніскі Лагойскага раёна, дзе будавалася новая дарога, самазвалы вазілі пясок. У тых мясцінах вельмі шмат гры- боў. Шафёры добра ведалі Мікалая Пятровіча, і нават спа- борнічалі паміж сабой, хто яго будзе падвозіць у лес, бо той быў цудоўным расказчыкам і ведаў безліч смешных анекдотаў.
Я таксама ездзіла з ім некалькі разоў — такой колькас- ці рыжыкаў я нідзе не бачыла. Грыбныя запасы ў нас былі заўсёды. У першую чаргу таму, што мая свякруха Ніна Пят- роўна была надзвычай умелай гаспадыняй. У нас заўсёды было чым пачаставаць гасцей. Апроч гэтага на ёй цалкам ляжала выхаванне нашых дзяцей.
Спачатку ўсе мы жылі ў маленькай «хрушчоўцы» на Ар- лоўскай (28 квадратных метраў на пяць чалавек), потым перабраліся ў больш прасторную трохпакаёўку. А затым пераехалі ў чатырохпакаёвую кватэру на вуліцы Максіма Горкага, якую цяпер мінчане ведаюць як вуліцу Максіма Багдановіча.
Адразу да нас пачало прыходзіць больш гасцей, маіх і Генавых калег па рабоце. Часта завітвалі і вельмі вядомыя людзі: Народная артыстка БССР Ліля Давідовіч, Народны
мастак СССР, акадэмік AM СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэ- міі СССР Міхаіл Савіцкі, рэктар Медыцынскага інстытута (цяпер універсітэта) Аляксандр Ключароў, начальнік ВІЗРУ генерал-лейтэнант Юрый Кулікоў, доктар медыцынскіх на- вук, фтызіятр прафесар Яўгеній Мэве, трохразовы алімпій- скі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь, сям'я мастака па мэблі і інтэр'еры Леаніда і гукаінжынера Беларусьфільма Элеч- кі Піхоцкіх, падпалкоўнік Уладзімір Вяткін, сям'я Мікалая Чаргінца (з якой мы доўга і моцна сябравалі, але потым разышліся па палітычных поглядах) і шмат іншых.
Часцей мы збіраліся пасля святочных парадаў і дэман- страцый. Дома нас заўсёды чакаў смачны, прыгатаваны Нінай Пятроўнай, абед.
* * *
Некалькі словаў пра майго старэйшага брата Ігара. Як ужо казала, лёс пакінуў яго ў Грузіі. Там ён асеў на сталае жыццё. Але яно не склалася. Пасля службы брат праца- ваў газаэлектразваршчыкам. Паслугамі яго працы шмат хто карыстаўся, а за працу звычайна разлічваліся віном. 3 часам Ігар прызвычаіўся да спіртнога. Яго нават лячылі. Я спецыяльна ездзіла ў Грузію. 3 маёй дапамогай яго ўлад- кавалі на прымусовае лячэнне.
Але лепш бы я тое не рабіла. Як распавядаў потым Ігар, гэта была сапраўдная турма і здзек з людзей, яму там проста зламалі жыццё. Жонка не вытрымала, хоцьу іх бы- ло двое дзетак, — аднаго разу пасадзіла Ігара на самалёт і выправіла ў Мінск, бо ў Гомель самалёты з Тбілісі не ля- талі. Так Ігар зноў апынуўся ў Беларусі. Мы з Генадзем у той момант адпачывалі ў Друскінінкаі. Сустракала Ігара свякроў Ніна Пятроўна. Яна дала тэлеграму маёй маме ў Гомель. Прыйшоў адказ: «Прыязджай сынок, чакаю». Па- водле расповеду Ніны Пятроўны, Ігар, калі прачытаў, не па-мужчынску заплакаў.
Таты нашага ўжо не было ў жывых. Мама разумела, што Ігара нельга пакідаць аднаго. Так яны ўдваіх і жылі-дажы- валі. Я пастаянна да іх прыязджала ў Гомель. Мы з Гена-
дзем дапамагалі пераехаць у двухпакаёвую кватэру, якую нарэшце мама атрымала ў сувязі са зносам барака, у якім жыла раней.
Спачатку памерла мама, потым — Ігар.
Калі Ігара не стала, менавіта мачаха, старэнькая Каця- рына Іванаўна, перажывала, завіхалася на яго пахаванні. Потым не стала і яе.
Як выпадае, езджу на іх гомельскія могілкі. Усе мае род- ныя пахаваны побач — мама, Ігар, тата, Кацярына Іванаў- на. У зямным жыцці было так шмат перажыванняў, непа- разуменняў, а смерць усіх прымірыла. Цяпер нам заста- ецца толькі пераглядаць старыя дакументы, узнагароды, ордэны і медалі нашага таты капітана медыцынскай служ- бы Аляксандра Бандарэнкі: за абарону Масквы, фарсіра- ванне Одэра і Віслы, узяцце Берліна, за вяртанне ў баявы строй савецкіх салдат і афіцэраў. Усё гэта беражліва захоў- вае мая родная сястра па бацьку Наталля Аляксандраўна.
* * *
Наш старэйшы сын Саша марыў стаць лётчыкам. У Бела- русі рыхтавалі толькі тэхнічных спецыялістаў для авіяцыі, а не лётчыкаў. Ён абраў Бугуруслан, што знаходзіцца ў 170 кіламетрах ад Куйбышава (цяпер зноў перайменаванага ў Самару). Адміністрацыйна гэта ўжо Арэнбургская воб- ласць.
Пасля заканчэння лётнай вучэльні Саша вярнуўся дадому. Накіравалі ў сельскагаспадарчую авіяцыю, апрацоўваць па- лі рознымі хімічнымі вадкасцямі. Але ў Беларусі яны праца- валі мала. Больш — у Краснадарскім краі. А потым пачалася Сярэдняя Азія з іх бясконцымі бавоўнавымі палямі. Словам, маладых хлопцаў кінулі ў шкоднае для здароўя экалагічнае пекла. Мы лічым менавіта так, бо з васьмі чальцоў іх эскад- рыллі ў жывых застаўся толькі адзін...
Зразумела, і ў нас усё адбылося не адразу. Саша ажаніўся і жыў у сваёй кватэры. Калі ён да нас прыходзіў, заўважыла, што сын часта бегае ў прыбіральню, і пацікавілася прычы- най. Ён адказаў, што не ведае. Я адразу прапанавала здаць
аналізы. Сын не бачыў у гэтым нічога добрага, бо аналізы за яго, як стала вядома пазней, ужо здавалі калегі. На той час сын скончыў завочна Кіеўскі авіяцыйны інстытут.
Пачатак дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя быў над- звычай складаным. Айчынная авіяцыя амаль развалілася, і на яе руінах стваралі «Белавія». Трэба было хутка пера- вучвацца на новыя самалёты.
Аналізы паказалі, што цукар у сына перавышае норму ў некалькі разоў. У такіх выпадках — толькі інсулін, і толь- кі ўколы. Саша яшчэ хацеў працягнуць змагацца за месца ў авіяцыі, але ўсё гэта было дарэмна. Выглядаў сын, мякка кажучы, не вельмі добра, пачаў набіраць вагу, што пры дыя- беце — звычайная справа. У 28 гадоў яму давялося адмо- віцца ад мары, камісавацца і шукаць новую працу. Тады гэта было надзвычай цяжка. Месца ў структурах «Белавія» для яго не знайшлося. Спачатку працаваў у фірме, якую стварыў яго школьны сябар, а потым перайшоў у адзін з банкаў.
У той дзень з раніцы я паехала на споведзь і літургію ў Ратамку, дзе ў мяне ёсць духоўны настаўнік протаіерэй Аляксандр Міхейчык. Раней у Маладзечне ён адрадзіў надзвычай прыгожую царкву, а потым перабраўся бліжэй да Мінска. Здолеў пабудаваць царкву і тут. Усе абразы ў ёй упрыгожаныя вышыванымі ручнікамі! Утульнасць і да- брыня ад бацюшкі адчуваюцца адразу, як туды заходзіш. На службы беларускамоўнага святара айца Аляксандра прыязджаюць вернікі з усёй акругі, і з Мінску таксама. Дарэчы, вельмі ўдзячная Галіне Васільеўне Сіўчык за тое, што першы раз у Ратамку на службу да святара Аляксанд- ра запрасіла мяне яна.
Вярнуўшыся з Ратамкі, я толькі зайшла дадому, як патэ- лефанаваў муж, параіў мне прысесці і раптам: «Сашы на- шага ўжо няма...» Сыну было толькі 42 гады...
Увечары я даведалася, што мой малодшы сын Уладзімір таксама ў гэты дзень быў у храме (святога князя Аляксанд- ра Неўскага) і прычасціўся. Так ён вырашыў адсвяткаваць свой дзень нараджэння, не ведаючы, што ў гэты час назаў- сёды пакідае гэты свет яго родны брат Аляксандр...
Дачка Сашы, мая старэйшая ўнучка Марыя, час ад часу нас наведвае. Яна скончыла Беларускі інстытут правазнаў- ства ў Мінску. Замужам за добрым прыстойным маладым чалавекам з Браслава.
Праект помніка на магілу старэйшага сына я выпакута- вала сама. Дапамог мне скульптар Аляксандр Кострыкаў. А рабілі яго ў Камбінаце архітэктуры і помнікаў. Менавіта там убачыла ў двары гэтай установы былы герб Беларус- кай ССР. Яго замянілі «Пагоняй», але не ведалі, што рабіць з савецкім гербам, і проста кінулі ля будынку камбіната. Змена сімвалаў тады пратрымалася нядоўга. А мне паду- малася: пройдзе час — і зноў вернецца «Пагоня».
Калі Саша захварэў, мне патрэбна была інфармацыя пра захворванне. Я пазнаёмілася і пачала супрацоўнічаць з беларускай няўрадавай гуманітарнай арганізацыяй «Дзі- цячы дыябет», якую ўзначальваюць два вельмі добрыя чалавекі, у якіх дачка таксама хворая на дыябет, — Свят- лана Аляксандраўна і Павел Міхайлавіч Захаравы. Вельмі карысную справу робяць гэтыя людзі. Шкада, што з-за ін- фаркту Павел Міхайлавіч крышку адышоў ад працы. Чаль- цы гэтай арганізацыі — не толькі дзеці, але і людзі без абмежавання ўзросту. На ўсе нашы мерапрыемствы пры- язджаюць людзі з розных куткоў Беларусі. А ў Мінску мы праводзім «Дні прафілактыкі дыябету». Круглыя сталы, у час якіх праводзяць кансультацыі і адказваюць на пытан- ні вядучыя эндакрынолагі Баларусі: Клаўдзія Арсенаўна Радзюк, прафесары і дактары медыцынскіх навук Алена Аляксееўна Холадава, Ларыса Іванаўна Данілава, Таццяна Васільеўна Мохарт і іншыя. Тут жа можна змераць узро- вень цукру ў крыві.
На самым пачатку праблем з лячэннем дыябету было зашмат. I я, як маці, гэта адчувала. He было ачышчаных прэпаратаў. Было вырашана падключыць самыя высо- кія інстанцыі і замежныя арганізацыі. Разам са Святланай Аляксандраўнай і з сынам Сашам, які здымаў на відэака- меру, мы зрабілі некалькі сюжэтаў на гэтую тэму. Ніколі не забуду здымкі ў адной даволі абмежаванай матэрыяль-
на сям'і. Васямнаццацігадовая дзяўчына, такая прыгожая, што вачэй не адвесці, якая зусім страціла зрок, маючы дыябет, распавядала, што працуе на заводзе, дзе выраб- ляюць розныя разеткі, выключальнікі, і што прызвычаіла- ся выконваць тыя працоўныя аперацыі. Яна казала, што дагэтуль памятае колеры, святло і марыць зноў убачыць усё гэта па-сапраўднаму: і сіняе неба, і белыя аблокі. Чу- ла, што ў Амерыцы ўжо вырабляюць электронныя вочы. I раптам проста ў камеру сказала: «Дапамажыце...» I ў гэты момант я павярнулася да сына — у яго вачах стаялі слёзы. Гэта быў 1993 год...
Зараз гэтай дзяўчыны ўжо няма. А ў той час якраз стала вядома, што ў Беларусі запасу інсуліну засталося на тры дні, і я звярнулася да сваіх калег. Дыктары Беларускага тэлебачання на працягу некалькіх дзён чыталі аб'яву пра гэтую бяду і таксама заканчвалі словам: «Дапамажыце!» Дзякуй Богу, раптам знайшлі інсулін «на нейкім складзе». А потым была аб'яўлена сапраўдная барацьба супраць кі- тайскага інсуліну, які не даваў ніякай гарантыі. Святлана Аляксандраўна абвясціла SOS-праграму «Дапамажыце — інсулін». Арганізацыя «Дзіцячы дыябет» з'яўляецца сябрам Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі, прымае ўдзел у са- мітах кіраўнікоў дыябетычных арганізацый краін СНД.
Тут, у Мінску, і Дні дыябету, і некаторыя ўрачыстасці мы праводзілі ў Доме ветэранаў, у Доме міласэрнасці, у Доме літаратараў, бо аўдыторыя наша вялікая. I, што цікава, ра- ней можна было дамовіцца — і залы давалі без аплаты, a цяпер гэта каштуе вялікіх грошай. Праз некалькі гадоў мя- не ўключылі ў савет арганізацыі, і я стала адказнай за мас- тацкую частку нашых мерапрыемстваў. Шчыра ўдзячная нашым артыстам, спевакам, якія працавалі за «дзякуй», і ніхто ніколі не адмовіў: Якаву Навуменку і Аляксандру Ці- хановічу, светлая ім памяць, Ядзе Паплаўскай, Насце Ціха- новіч,, Ларысе Грыбалёвай, Наталлі Тамела, Таццяне Мол- чан, Галіне Грамовіч, Уладзіміру Кап'ёву.
Святлане Аляксандраўне Захаравай жадаю заўсёды за- ставацца такой жа чулай і спагадлівай да людзей.
* * *
Пасля смерці сына для мяне наступілі вельмі цяжкія ча- сы. Заўсёднае пытанне: чаму так здарылася? Лічыцца, што гэтае захворванне перадаецца ў спадчыну. Але ў нашым родзе з такім дыягназам нікога не было. У Беларусі цяпер колькасць хворых на дыябет усё павялічваецца.
Шмат людзей падтрымалі маю сям'ю ў тыя трагічныя га- ды. Здавалася, што боль гэты не сціхне ніколі.
Літаральна праз некалькі тыдняў прыехаў кіраўнік Аб'- яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і рас- павёў пра тое, што ў партыі ёсць магчымасць з дапамогай урада Літвы, які бярэ на сябе выдаткі, адпраўляць бела- русаў, што пацярпелі ад рэжыму, на адпачынак. Выказала сумнеў: я нібы не пацярпела — не бітая, у турму мяне не кідалі, як іншых, на што атрымала тлумачэнне, што многія ўжо скарысталіся такой магчымасцю.
I вось пачалося наша падарожжа ў складзе Вольгі Рыго- раўны Завадскай, маці зніклага аператара ЦТ Зміцера За- вадскага, маці Генадзя Карпенкі Веры Міхайлаўны Розум і журналіста Аляксандра Тамковіча. А адвозіў нас у Літву сябра АГП і вельмі добры чалавек Ігар Шынкарык.
Гэтую акцыю дапамогі з боку Літвы праводзіла дэпу- тат парламента, па адукацыі доктар, якая пазней стала міністрам абароны Літвы Раса Юкнявічэне. Яна вельмі спрыяла партыі АГП і яе кіраўніку Анатолю Лябедзьку. I сапраўды, скарыстацца такой магчымасцю паправіць здароўе ў санаторыі «Драугістэ-Дружба» ў Друскінінкаі змаглі многія.
Нас размясцілі з Вольгай Рыгораўнай Завадскай у адным нумары. Мы перажывалі з ёю адзін мацярынскі боль, на- шыя раны былі яшчэ свежыя, але боль Вольгі Рыгораўны быў невымерна большы, балюча было на яе глядзець: ха- ця знешне як быццам і не заўважна, але вочы... Іншым ра- зам я проста выходзіла з пакоя, не магла стрымаць слёзы. Дзіма ўвесь час стаяў перад вачыма. Мы, тэлевізійшчыкі, яго вельмі любілі, любаваліся яго постаццю — ён поўнае падабенства сваёй прыгожай мамы.
He згаворваючыся, штодзень мы выходзілі з Вольгай Рыгораўнай з будынка санаторыя і накіроўваліся ў розныя бакі. Санаторый знаходзіцца ў прыгожым сасновым бары, іншым разам доўга ў час прагулкі не сустрэнеш ніводнага чалавека. Адзінота таксама лечыць. I калі вярталіся ў ну- мар — толькі адно пытанне: «Усё нармальна?» Так хаце- лася заплакаць, але трымаліся. Мая мужная, гераічная і вельмі сціплая суседка Вольга Рыгораўна... Колькі выпала гора на яе долю і долю іншых маці зніклых палітыкаў. Ма- цярок Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоў- скага, а таксама маці Генадзя Карпенкі, якія так і не дача- каліся сваіх сыноў. Пра ўсё гэта гаворана-перагаворана з Вольгай Рыгораўнай Завадскай.
Праз паўгода пасля сыходу Сашы — раптам тэлефонны званок з Прагі: кіраўнік Беларускай службы «Радыё Свабо- да» Аляксандр Лукашук запрашае правесці майстар-клас з журналістамі «Свабоды». Божа! Разгубілася. He да гэтага зараз. He спраўлюся. He адразу дала згоду. Але муж перака- наў. Тым больш, што ён быў запрошаны таксама.
Прага ўразіла сваёй прыгажосцю, даўніной, нейкай ка- зачнай архітэктурай. На заняткі, трэнінгі прыходзілі ўсе, нават сталага ўзросту журналісты. Некаторым патрабава- лася проста прафесійная парада. Сама ўцягнулася ў тыя штодзённыя сустрэчы. Дзякуй Аляксандру Лукашуку. Ён дапамог мне перанакіравацца ў маім далейшым творчым жыцці. I цяпер, калі слухаю «Радыё Свабода» ці гляджу «Зону Свабоды» на «Белсаце», радуюся прафесіяналізму журналістаў «Радыё Свабода». Усе яны асобы — і гэта га- лоўнае. Цікава слухаць іх і сачыць, як яны робяць аналіты- ку палітычных сітуацый у Беларусі і ў свеце.
* * *
Няпросты лёс і ў майго малодшага сына Валодзі.
Скончыў мінскую школу № 64 з паглыбленым вывучэн- нем англійскай мовы, адзін курс Мінскага радыётэхнічна- га інстытута, але зразумеў, што электроніка — гэта не яго. Два гады служыў у войску. За яго плячыма — філалагічны
факультэт БДУ і амальтрыццаць гадоў працы акцёрам і пе- дагогам Тэатра-студыі юнацкай творчасці.
Акцёрская праца з выдатнымі творамі сусветнай літара- туры, як класічнай, так і сучаснай, сфарміравалі Валодзеў светапогляд. А шматлікія знаёмствы і сяброўства з цікавы- мі людзьмі творчых прафесій Беларусі, блізкага і далёка- га замежжа дапамаглі яму сфарміравацца як асобе. Піша вершы і музыку да іх, выступае, як выканаўца, з музычным калектывам.
Амаль ва ўсіх справах і пачынаннях я падтрымліваю сы- на. Хаця мы часта з ім спрачаемся, і кожны з нас адстойвае свой погляд, сваю ідэю. Гэта не перашкода для таго, каб мы любілі і паважалі адзін аднаго. Наогул, пачуццё любві ў нашай сям'і адчувае кожны, і гэта — вялікае шчасце.
Аднакласнік і лепшы сябар Валодзі Гена Міхеткін слу- жыў святаром у старадаўнім храме ў прыгожай вёсцы Лоск Валожынскага раёна. Прыхаджане яго вельмі любілі. Беларускае тэлебачанне не аднойчы здымала сюжэты пра тое, як сельскі святар дапамагае сялянам выкапаць бульбу альбо пакасіць траву.
Валодзя ездзіў да сябра, прымаў удзел у некалькіх місі- янерскіх праектах айца Генадзя. Аднак раптоўна айца Ге- надзя не стала...
А Валодзя дыстанцыйна скончыў маскоўскі Праваслаў- ны Свята-Ціханаўскі гуманітарны ўніверсітэт, а цяпер, скончыўшы магістратуру, вучыцца ў аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі. Прыемна, што да расійскай духоўнай адукацыі можа яшчэ дадавацца і наша.
«У яе вочы, як спелая вішня, глядзіш у іх, і не хочацца ад- рывацца», — так напісала пра маю нявестку Ксенію Кап'- ёву (у дзявоцтве Мінчанка) Эла Дзвінская ў газеце «Наша слова». Вельмі трапна, на мой погляд, падгледзела жур- налістка. Так бывае ў жыцці. Даволі доўгі час, каля дзесяці гадоў, і Уладзімір, і Ксенія працавалі побач, сустракаліся, віталіся. Але прафесійныя кірункі ў кожнага з іх былі свае. I калі час ад часу прыходзіла ў Нацыянальны цэнтр мастац- кай творчасці дзяцей і моладзі, нават і не чакала, што будзе
такі шчаслівы фінал. Аднойчы, калі ўбачыла Ксенію на Ва- лодзевым канцэрце, паслухала, як гучыць голас, як грае на скрыпцы гэтая хударлявая дзяўчына, запыталася ў сына: «Што за скрыпачка?» — Адказаў: «Хормайстар з ансамбля "Зорачка"». Потым дазналася, што яна з дзяцінства спява- ла ў Заслужаным ансамблі песні і танца «Зорачка», пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культу- ры і мастацтваў вярнулася туды працаваць хормайстрам, грала і спявала ў гуртах: «Без Білета», «Happy3friends», «Кумалёнтрэ» і «WZ-Orchestra» Зміцера Вайцюшкевіча.
Уладзімір і Ксенія ўзялі шлюб і павянчаліся. У нашу сям'ю ўвайшла такая светлая і прыгожая асоба. Ксенія спявае ў царкоўным хоры, а Уладзімір — алтарнік у адным з мін- скіх храмаў. Калі ёсць час, яны разам ладзяць канцэрты і выконваюць свае песні. У іх трое дзетак: Марыя і двайнят- кі Ціхан і Афанасій. Двайняткі нарадзіліся ў дзень памяці новапакутнікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай і названыя ў гонар беларускіх святых.
Адзін з першых маіх выхадаў у эфір у Мінску. 16 верасня 1962 г.
Пробы да фільма «Лявоніха на арбіце» на Беларусьфільме. 1963 г.
Масква. Дні Беларусі на ВДНГ.
3 Заслужаным артыстам БССР Іосіфам Лакштанавым. 1964 г.
Адзін з першых «Блакітных агеньчыкаў» на Маскву. 3 артыстамі маскоўска- га тэатра імя Маякоўскага.
«Блакітны агеньчык» на Маскву. 3 народным артыстам СССР Зіновіем Бабіем. 1964 г.
Мінская эстафета навін на Маскву. Бераг Свіслачы. Амаль ноч. 3 каментатарамі ЦТ Леанідам Залатарэўскім, Юрыем Фокіным і каментатарам БТ Леанідам Ларуціным. 1964 г.
Чарговы мінскі «Блакітны агеньчык».
3 Уладзімірам Паначэўным.
Інтэрв'ю з карэспандэнтам часопіса «Огонёк» Валянцінам Панамаровым.
1964 г.
«Блакітны агеньчык», прысвечаны Дню Савецкай арміі. Злева — дыктар беларускага тэлебачання Давенора Галкіна і пісьменнік Сяргей Смірноў. 1964 г.
Фрагмент гэтага ж «Блакітнага агеньчыка».
3 Народным паэтам БССР Максімам Танкам.
Гастролі Кіеўскай оперы ў Мінску.
Народныя артысты СССР
Лізавета Чаўдар і Юрый Гуляеў. 1965 г.
Музычная праграма «Эстрада ГДР». 1964 г.
На «Блакітным агеньчыку» ў 1964 г. Злева — Народная артыстка Беларусі Бэла Масумян і Заслужаны артыст БССР, мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка Анатоль Шаг-Наважылаў, справа — Заслужаная артыстка Беларусі, дыктар радыё Галіна Яроменка.
Дзед мужа Пётр Кап'ёў, матрос крэйсера «Святлана».
Пётр Кап'ёў, дэлегат Усерасійскага з'езда Саветаў (чацвёрты злева ў трэцім шэрагу). У цэнтры (у другім шэрагу) — Міхаіл Калінін. 1931 г.
Другі дзед мужа Пётр Корж. Новасібірск, 1932 г.
Бацькі мужа Мікалай Пятровіч
і Ніна Пятроўна Кап'ёвы. Брэст, 1946 г.
Мой тата ў гасцях у Ігара ў Тбілісі. 1966 г.
Дыктары ўсіх саюзных рэспублік на семінары ў Маскве. Сустрэча з другім касманаўтам Германам Цітовым. Трэцяя злева ў другім шэрагу. 1965 г.
На летняй сесіі БДУ. Наш сябар з Кубы студэнт БДУ Сэльса.
Наведванне Чырвонай плошчы падчас семінара (чацвертая злева).
Чарговы семінар дыктараў у Маскве.
У цэнтры — мастацкі кіраўнік дыктараў ЦТ Юрый Сямёнавіч Ярцаў. 1966 г.
Першы Усесаюзны фестываль тэлевізійных фільмаў у Кіеве. 1966 г.
Здымак для польскага часопіса «Przyjazh». 1966 г.
Эфір «Запрашаем на Вячоркі».
Рэжысёр — Саша Дудзін.
Каля ўваходу ў будынак Беларускага тэлебачання.
Сустракаю герояў святочнай праграмы. Дзень Перамогі. 1967 г.
Міліцэйскі «Блакітны агеньчык». У ролі капітана міліцыі. 1969 г.
3 калегам дыктарам Уладзімірам Бузуком у перадачы «У святле танца». 1969 г.
3 Народнымі артыстамі БССР Сцяпанам Бірылам і Паўлам Кармуніным. 1968 г.
Рэпетыцыя перадачы «Запрашаем на вячоркі». Побач Народны артыст БССР Генадзь Цітовіч. 1969 г.
Семінар дыктараў у Мінску праводзіць дыктар ЦТ Віктар Балашоў. 1967 г.
Юбілей газеты «Чырвоная змена». 1971 г.
5 мая 1971 года. Дзень друку. Справа ад мяне паэт Анатоль Грачанікаў і пісьменнік Леанід Прокша.
Возера Нарач. 3 сынам Сашам. 1970 г.
Праграма ЦТ «Горад майстроў» з Мінска.
Вяла з «кавээншчыкам»
Юрыем Радзіеўскім. 1971 г.
Праца ПТС (перасоўнай тэлевізійнай станцыі). У полі. 1971 г.
Чацвёрты Усесаюзны фестываль тэлевізійных фільмаў у Мінску.
3 Заслужаным артыстам РСФСР Яўгенам Суславым.
1971 г.
За кулісамі акруговага Дома афіцэраў: Заслужаны артыст БССР, лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя П.І. Чайкоўскага Валерый Кучынскі, Народны артыст СССР кампазітар Ігар Лучанок, рэжысёр-пастаноўшчык канцэртаў Юрый Ужынцаў. 1970 г.
Секстэт домраў Заслужанага артыста Беларусі Леаніда Смялкоўскага, а я — у тым самым строі. 1969 г.
На канферэнцыі тэлегледачоў у Маладзечне.
Побач галоўны рэдактар БТ Юрый Новікаў. 1973 г.
3 Заслужаным артыстам БССР Уладзімірам Рагаўцовым.
Заключны канцэрт Усесаюзнага фестывалю савецкай песні. 1973 г.
Вядзенне па закулісным мікрафоне Рэспубліканскага конкурсу з Палаца спорту «Мінскі баль». 1974 г.
Падрыхтоўка да эфіру.
Эстафету «Горада майстроў» прымае Тбілісі. 1972 г.
На запісе «Блакітнага агеньчыка» на ЦТ. Паміж дыктарам Грузінскага тэлебачання Кетэно Гварамія і дыктарам Украінскага тэлебачання Тамарай Страціенка. 1973 г.
Генадзь з маленькім Валодзем. 1973 г.
Мой маленькі Валодзечка першы раз на тэлебачанні.
У Мінску гасцюе сям'я брата Ігара. 1974 г.
Знаёмства з родным братам Юрыя Гагарына Барысам і іх мамай Ганнай Цімафееўнай. На руках — маленькая Вольга Чаргінец. 1974 г.
Пасля трансляцыі з Кастрычніцкай плошчы і атрымання некаторых заўваг, наша каманда задаволеная. Злева ад мяне — паэт Пятрусь Макаль, справа ад мяне — рэжысёры Валерыя Гарабей і Галіна Корсік.
Дні культуры Рэспублікі Польшча на БТ.
Дыктар Варшаўскага тэлебачання Ян Сужын. 1974 г.
Дзякуй Богу, едзем дадому пасля гастроляў у Варшаве. Злева направа: Народныя артысты БССР Людміла Златава, Міхаіл Казінец, будучы дырэктар філармоніі Георгій Загародні, Заслужаныя артысты БССР Вольга Шутава, Валерый Кучынскі, Міхаіл Зданевіч, Аляксандр Лявончык. 1974 г.
Станаўленне
Хачу прыгадаць вельмі папулярную і любімую гледача- мі ўсяго Савецкага Саюза праграму «Блакітны агеньчык», якая спачатку выходзіла кожную суботу і ў святочныя дні.
Адзін з першых беларускіх «Блакітных агеньчыкаў» быў прысвечаны тэатру імя Уладзіміра Маякоўскага, які тады быў у Мінску на гастролях. Калі не памыляюся, гэта было лета 1964 года. Спектаклі ішлі ў нашым акруговым Доме афіцэраў. Жывы эфір я цалкам (амаль паўтары гадзіны) вяла адна. Перадачу транслявалі на ўвесь Савецкі Саюз. Зразумела, асноўнымі героямі былі артысты тэатра, але ўдзельнічалі і нашы беларускія знакамітыя людзі, ветэра- ны. Шматразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, свету, Еўро- пы і СССР па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь лі- таральна ўнёс у студыйны павільён на руках мініяцюрную актрысу тэатра Веру Арлову. 3 гэтага кадра і пачынаўся «Блакітны агеньчык» з Беларусі. Рэжысёрам першых бела- рускіх «Агеньчьжаў» быў Марк Міхайлавіч Моін.
Аднойчы «Блакітны агеньчьж» трансляваўся проста са Свіслачы, дзе зрабілі спецыяльны плыт. Нягледзячы на тое, што здымкі праходзілі летам, пачало цямнець. Асвят- ляльную тэхніку прыгналі з усіх вайсковых частак Мінска, але і гэтага для чорна-белага тэлебачання аказалася неда- статкова. Вось такія слабыя на той момант былі тэхнічныя магчымасці.
Адзін «Блакітны агеньчык» з Шабалаўкі ў прамым эфіры я вяла з Народным артыстам СССР Міхаілам Жаравым. На рэпетыцыях ён памыляўся, калі мяне прадстаўляў. I перад эфірам я на ўсялякі выпадак нагадала яму сваё прозвішча яшчэ раз. Ён засмяяўся і гучна сказаў: «Не хвалюйся, Зіну- ля, скажу, як трэба. Да маразму мне яшчэ далёка». А яму
ўжо было далёка за семдзесят. Вельмі прыгожы і прыця- гальны мужчына.
Апошні раз паехала на Шабалаўку на прамы эфір «Бла- кітнага агеньчыка» (потым ужо з'явілася тэхнічная магчы- масць рабіць відэазапісы). Той «Агеньчык» быў прысве- чаны палёту ў космас адразу чатырох касманаўтаў. Там я прадстаўляла Беларусь, уручала чамусыді не нашу тра- дыцыйную «Белавежскую», а нейкі каньяк і вышываныя беларускія ручнікі кожнаму. Пасля там жа, на Шабалаўцы, адбыўся банкет з удзелам многіх касманаўтаў, але толь- кі зайшла — і прымусіла сябе выйсці. Спяшалася да сям'і роднага дзядзькі майго мужа, дзе мяне заўсёды чакалі. Дзядзька Міця — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кан- дыдат філалагічных навук, вельмі цікавая асоба. У мала- дыя гады быў накіраваны ў ліку іншых настаўнікаў спачат- ку на Чукотку, а потым у Чачню, дзе вучыў рускай мове і дзяцей, і дарослых. Шмат цікавага распавядаў. Асабліва пра Чачню: гэты добры і горды народ ніколі нікому не скарыцца, ён заўсёды будзе свабодным як птушка, — та- кія назіранні чалавека ў пачатку 60-х гадоў. 3 цягам часу дзядзька Міця пераехаў жыць у Мінск, у нашу сям'ю. Так склалася яго жыццё. Пахаваны тут, на Паўночных могілках.
* * *
Як я ўжо казала, кіраўнік Рэспубліканскага радыё і тэле- бачання драматург Вячаслаў Пятровіч Палескі быў вельмі адукаваным чалавекам. Па яго п'есе паставіў спектакль адзін беларускі тэатр. Паўтару, размаўляў Вячаслаў Пятро- віч толькі па-беларуску, але ад іншых гэтага не патрабаваў. Калі праходзілі нейкія імпрэзы па прадстаўленні тэлеба- чання саюзных рэспублік, мы з ім разам шмат дзе пабыва- лі. У той жа Грузіі, напрыклад.
Цікавая сітуацыя адбылася там, калі мы прадстаўлялі нашу рэспубліку на Грузінскім тэлебачанні. Акрамя Вяча- слава Пятровіча і мяне, у складзе дэлегацыі былі камента- тар Леанід Ларуцін і галоўны рэжысёр дзіцячага вяшчан- ня Канстацін Георгіевіч Пельтцэр, дарэчы, стрыечны брат
Народнай артысткі СССР Таццяны Пельтцэр. Вельмі інтэлі- гентны, добразычлівы, сталага ўзросту чалавек. Пасля трох дзён маіх выхадаў у эфір нам вырашылі падарыць цікавую паездку па Грузіі. Па ваенна-грузінскай дарозе, якая ўтыя часы яшчэ не была адноўлена. Мы павінны былі даехаць з Тбілісі да Сухумі з заездамі ў адметныя мясціны. I вось ужо пад ноч пад'язджаем да горнага паселішча. На вуліцы снег, хаця ўнізе — да сарака градусаў цяпла. Нас хуценька вядуць у старэнькую школу, а там сталы ломяцца ад пачас- тункаў. Гучыць грузінская мелодыя. I ні адной жанчыны — толькі грузіны-мужчыны — і тосты, тосты...
Калі нас правялі на начлегу невялікі гасцявы дом на вы- сачэзных слупах, мы зразумелі, што спаць нам не дадуць, бо збаны з віном былі паўсюль. I тады Вячаслаў Пятровіч узяў сітуацыю ў свае рукі. Голас у яго быў басавіты і гучны. Па-беларуску прызваў да парадку, папрасіў цішыні. Ласка- ва запрасіў да выхаду. I, калі мы засталіся адны, звярнуўся да нас: «Усе нашы пакоі не зачыняюцца на замок. Я пайду да сябе, а вы ўсе павінны быць у адным пакоі з Зінай, каб чаго не здарылася».
Пажадалі Вячаславу Пятровічу дабранач, са смехам прысунулі пісьмовы стол да дзвярэй, і, вядома ж, яшчэ доўга размаўлялі...
Калі раніцай нас запрасілі на сняданак, грузінскі кіраўнік сказаў: «Упершыню мы бачылі, каб так ахоўвалі сваю жан- чыну». А я і тады, і значна пазней неаднаразова дзякава- ла Вячаславу Пятровічу Палескаму. Светлая памяць гэтаму мудраму чалавеку!
Начальства не толькі ахоўвала, але і выхоўвала нас (ча- сам па-рознаму), агароджвала ад неадэкватнай рэакцыі на поспехі. За сваё жыццё не раз была сведкай таго, як «зорнасць» літаральна ламала людзей. Яны мяняліся, не маглі спакойна прымаць любую аб'ектыўнасць. Часта гэта прыводзіла да прафесійнага выгарання.
Дагэтуль захаваўся ў мяне тэлекс, які атрымала наша тэлебачанне з ЦТ: «Прошу команднровать в Москву в дм- рекцмю программ Первого канала Останкнно с 10 по 23
марта Бондаренко З.А. Другне дмкторы, указанные в ва- шем телексе, будут прмглашены дополнмтельно.
С уваженмем, первый заместмтель дмректора программ ТВ А. Забаркмн».
Гэта быў адказ ЦТ на прапанову нашага кіраўніцтва па- слаць на той відэазапіс іншага дыктара. Зноў паехала я. Але для мяне гэта быў напамін — не губляць павагі да сваіх калегаў.
* * *
Напачатку я прыгадвала першы Усесаюзны фестываль тэлевізійных фільмаў, які праходзіў у Кіеве. А вось чацвёр- ты фестываль тэлевізійных фільмаў праходзіў ужо ў Мін- ску ў 1971 годзе. Журы ўзначальваў знакаміты рэжысёр Марлен Хуцыеў, а канцэрт закрыцця фестывалю мы вялі з дыктарам ЦТ Яўгеніем Суславым у акруговым Доме афіцэ- раў. Марлен Мартынавіч, калі ўбачыў мяне на сцэне, ска- заў: «0, Беларусь мае сваю Джульету!» Пасля гэтага шмат жартаў пачула ад сваіх калег.
Праз некалькі гадоў, у 1975-м, ва Украінскай ССР прахо- дзілі Дні літаратуры і мастацтва БССР. У Кіеў з Мінска накі- равалі цэлы цягнік з беларускімі артыстамі. Ехалі мы доўга, бо незапланаванаму рэйсу прыходзілася пастаянна прапус- каць рэгулярныя. У Кіеве я, канечне ж, пачала весці канцэр- ты на беларускай мове. У ім прымалі ўдзел усе лепшыя на той час мастацкія калектывы. Дастаткова сказаць, што па- чынаў канцэрт Дзяржаўны народны хор пад кіраўніцтвам Народнага артыста СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.
Па завядзёнцы, для вядоўцы заўсёды ставяць два мікра- фоны. Адзін на сцэне, другі — за кулісамі. Па першым на сцэнеты прадстаўляеш калектыў, а ўсе яго далейшыя песні анансуеш па закулісным. Пасля свайго першага выхаду на сцэну, за кулісы, дзе я рыхтавала абвяшчэнне другой пес- ні хору, нечакана прыбег усхваляваны дырэктар нашай фі- лармоніі Анатоль Іосіфавіч Каландзёнак. Ён быў у складзе нашай дэлегацыі і ўзбуджана, нервова пачаў выгаворваць: «Кто Вам дал право говормть на белорусском языке?» Я
не магла зразумець, як можна было зрабіць інакш, бо ўсе ўдзельнікі таго канцэрта былі з Беларусі. Як і я, усе ў на- цыянальных строях. Ён працягваў, што ў зале сядзяць ра- сіяне, якія нічога не разумеюць. Я разгубілася. Раптам да пульту падыходзіць маленькая жанчынка, якая была асіс- тэнтам рэжысёра гэтага канцэрта і з якой я павінна была ўзгадняць усё па сцэнару. Яна стала паміж намі і абурана сказала: «Паслухайце, шаноўны! Як вы можаце такое ка- заць? Ды, калі вашая вядоўца пачне гаварыць па-руску, яе ў нас проста слухаць не стануць, закідаюць памідорамі».
Такіх пераўтварэнняў ад Анатоля Іосіфавіча я не чакала. Па адукацыі ён піяніст, і нават падаваўся добразычлівым чалавекам, таму для мяне гэта было вельмі нечакана. I тут ён раптам сцішыўся, апусціў вочы, ціха-ціха рушыў да вы- хаду з-за куліс. А рашучая ўкраінка пераможна сказала: «Працуй далей, дзіцятка!» А для мяне гэта быў яшчэ адзін маленечкі крок па шляху да Беларусі.
Прыгадваецца таксама гісторыя, якая шмат гадоў таму адбылася ў расійскім Краснадары. Там таксама праходзі- лі Дні беларускай культуры. На канцэрце закрыцця бела- рускія выступы ішлі разам з песнямі кубанскага казацкага хору, якім кіруе яго знакаміты стваральнік Віктар Гаўрыла- віч Захарчанка. Пасля заканчэння канцэрту ён падышоў да мяне, пацалаваў руку і сказаў: «Я ведаю ўкраінскую мову, аднак не думаў, што беларуская яшчэ больш прыгожая. Колькі бываю ў Беларусі, ніколі яе не чуў. Размаўляйце толькі па-беларуску». Потым пачаўся банкет, ён сядзеў на- супраць. Нехта нешта ў мяне запытаўся па-руску, і я пачала адказваць на рускай мове. Ён пачуў гэта і сказаў: «Гавары- це на беларускай мове, у вас яна лепш гучыць!»
Дзе б пазней ні праходзілі беларускія канцэрты: на Да- лёкім Усходзе, Маскве альбо ў Арменіі, я заўсёды прамаў- ляла па-беларуску. Трэба аддаць належнае Міхаілу Фін- бергу, з якім я тады працавала, — на ўсіх канцэртах з маіх вуснаў гучалі толькі беларускія словы. I ўсюды мяне добра разумелі. I ў Петрапаўлаўску-Камчацкім, і ў Ніжнім Ноўга- радзе, і ў Кемерава, і ў Новасібірску.
Пасля таго, як адпрацавалі ў Кіеве канцэрт-адкрыццё, нас адправілі па ўкраінскіх абласцях. Разам з ансамблем цымбалістак пад кіраўніцтвам Заслужанай артысткі Бела- русі Таццяны Сцяпанавай на Мікалаешчыну, Херсоншчыну і ў Адэсу.
Спецыяльна для такіх выступаў Анэля Тулапава напісала мне новы верш:
Паслухайце — сатканая з праменняў
Песня пад аблокамі плыве.
Адразу птушкі змоўклі ў здзіўленні,
Зачаравана сціхнуў салавей.
Сасонко песню гэтую спаймала,
I песня засталася з ёй навек.
Сюды прыйшоў аднойчы чалавек,
Паслухаў песню — і зрабіў цымбалы!
Пасля гэтых слоў я паказвала на цымбалы і дзевяць цым- балістак, якія стаялі за маёй спінай. Усе прыгожыя дзяўча- ты, у нацыянальных строях! Канцэрты пачыналіся і закан- чваліся апладысментамі. Часта яны праходзілі ў рыбацкіх калгасах. Памятаю, прыехалі ў адзін, якім кіраваў Герой Сацыялістычнай працы Мікалай Рабашапка. Спецыяльна да нашага прыезду яны пафарбавалі сцэну. А піяніна не было. Абысціся без яго немагчыма, бо з намі ездзілі На- родны артыст Беларусі спявак Віктар Чарнабаеў, спявач- кі Людміла Шамчук і Вольга Шутава. Інструмент знайшлі ў настаўніцы музыкі. Прыйшлося цягнуць яго на возе праз усю вёску. Свежую фарбу на сцэне садралі...
Было лета. Цёпла. Кветкі нам неслі пастаянна. Я вый- шла, абвясціла чарговы нумар. Павярнулася, яшчэ не дай- шла да куліс, і раптам чую за спінай усклік залы: «Алёша!» Падумала, нешта здарылася. Што я ўбачыла? Маленькі хлопчык нёс мне кветкі з дальніх радоў, дабег да сцэны і заплакаў, бо я ўжо сышла. Я гэта ўбачыла і рванула праз усю залу яму наўздагон. Узяла яго на рукі і прынесла на сцэну. Надалей усе нумары мы прадстаўлялі разам.
Падобных кранальных здарэнняў было вельмі шмат. I ўсе яны ўспамінаюцца з такой цеплынёй і хваляваннем!
* * *
Пляцовак, дзе мы працавалі для эфіру, тады было вель- мі мала: Дом афіцэраў, Палац спорту і Оперны тэатр. Усё астатняе не транслявалася і мела збольшага ведамасны характар — прадпрыемствы адзначалі свае юбілеі альбо прафесійныя святы, якія праводзілі мы, дыктары. Мы гэта любілі рабіць. Бо, па-першае, удасканаленне прафесійнас- ці. А па-другое, дададковая да заробку, невялікая, але ка- пейчына. Канцэртныя стаўкі ў нас былі вельмі маленькія: ад 6.50 — 3-я катэгорыя, да 15 рублёў — вышэйшая. Па ўсіх тэлестудыях Савецкага Саюза, і ў Маскве таксама, кан- цэртныя стаўкі былі аднолькавыя.
Валянцін Георгіевіч Панамароў — масквіч, чалавек аду- каваны і інтэлігентны. Калі мы пазнаёміліся, ён быў карэс- пандэнтам часопіса «Огонёк» у Мінску. Жонка яго, Клаўдзія Сяргееўна, выкладала рускую мову ў БДУ імя Леніна. Яны не аднойчы бывалі ў нас у гасцях. Потым Валянцін Георгі- евіч атрымаў запрашэнне ад Машэрава і стаў яго памочні- кам. Аднойчы пасля майго вядзення ўрадавага канцэрту ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Валянцін Георгіевіч па- цікавіўся, колькі атрымліваю грошай за такі канцэрт. Адка- зала, што 4 рублі 50 капеек, таму што на той час у мяне не было яшчэ ніякай канцэртнай стаўкі. Ён быў вельмі здзіў- лены, сказаў, што Клаўдзія Сяргееўна, якая прысутнічала на тым канцэрце, выказала меркаванне: 50 рублёў. Многія лі- чылі, што мы атрымлівалі вельмі вялікія грошы.
У сувязі з гэтым успамінаецца цікавая сітуацыя з Народ- ным артыстам Савецкага Саюза Анатолем Папанавым. Ён разам з Маскоўскім тэатрам сатыры быў на гастролях у Мінску. Беларускае тэлебачанне выкарыстала гэта, Папа- наў быў запрошаны ў студыю, і я на працягу гадзіны ме- ла з ім гутарку. Гэта запісалі, потым павінен быў адбыцца мантаж з устаўкамі фрагментаў з кінастужак, у якіх прымаў удзел папулярны кінаартыст. Пасля запісу наша бухгалтэ-
рыя павінна была разлічыцца з Анатолем Дзмітрыевічам, і я правяла яго туды. Калі яму выклалі ў акенца 12 рублёў 50 капеек (такая ў яго была канцэртная стаўка), ён не зра- зумеў, спытаў: «А што гэта такое?», пачаў паказваць усе свае пасведчанні, узнагароды, казаць, што ваяваў і быў паранены. Я прасіла прабачэння, дзяўчаты з бухгалтэрыі таксама. Ён нават не хацеў браць тыя грошы. Як магла, я супакойвала Анатоля Дзмітрыевіча, але ўсё было дарэм- на. Развітваліся мы ўжо ў іншым настроі. Пэўна, Масква ўсё ж знаходзіла болыл спрыяльныя варыянты аплаты ар- тыстам. Таму і была такая рэакцыя ў Анатоля Папанава.
Праз некаторы час усё кардынальна змянілася. Цяпер артысты атрымліваюць зусім іншыя грошы — так прымусіў шоу-бізнес. I розніца паміж заробкамі расійскіх і беларус- кіх артыстаў вельмі вялікая.
Мы адчувалі заўсёдную залежнасць ад Масквы. А тэх- нічных магчымасцяў у нас заўсёды было менш.
У той час суперпапулярнай была праграма «Ад усяе ду- шы», якую па-майстэрску артыстычна вяла Народная ар- тыстка Савецкага Саюза Валянціна Лявонцьева. Гэта была першая ў СССР тэлеперадача, дзе займаліся пошукам лю- дзей. У нейкім сэнсе яна стала правобразам для «Чакай мяне».
У Мінску тады таксама спрабавалі зрабіць нешта падоб- нае, толькі ў нас гэта назвалі «Савецкі лад жыцця». Як і ця- пер, копія атрымалася не вельмі добрай, і яе ціха закрылі. Размах і грошы тут заўсёды былі не такія, як у Маскве.
Калі ў Беларусі, а дакладней, у Любані Мядзельскага раёна, здымалі праграму з Валянцінай Лявонцьевай «Ад усяе душы», беларускія ўлады імкнуліся дапамагаць ва ўсім. Тэксты ў яе былі вялізныя. I яна ўсё вывучвала напа- мяць, як і мы таксама. У нас тады суфлёраў не было. Знач- на пазней цэнзары паслабілі свае патрабаванні. I можна было імправізаваць.
Я не паспела пакарыстацца тэлесуфлёрам. Дыктары-вя- доўцы таго часу больш любілі працаваць, як кажуць, вочы ў вочы. На гэты контуспамінаюцца мне канцэрты майстроў
мастацтва «Беларусь сінявокая», якія адбываліся ў Маскве ў 1984 годзе ў спартыўным комплексе «Алімпійскі». Тыя канцэрты ладзіў Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, на- родны артыст Рэспублікі Валянцін Дудкевіч. Глядзельная зала ўмяшчала каля 20 тысячаў гледачоў. Хвалявання не перадаць. Табе як быццам хочацца адарвацца ад зямлі. A галоўнае — еднасць, еднасць з гэтай вялікай канцэртнай залай, ты адчуваеш яе подых, як бы кіруеш яе настроем. Радкі верша Эдзі Агняцвет вельмі трапна дапамагалі пера- даць пачуцці, твой настрой гледачам. Вось некалькі рад- коў з яго.
Я ў сэрцы ўсю цябе ўвабрала,
I міла слухаць кожны раз
Гул Беларускага вакзала —
Сталіца сустракае нас.
Паклон вам ад зямлі крынічнай,
I хлебаробнай, і лясной,
Ад Беларусі будаўнічай,
Ад Беларусі баявой!
Канцоўка вельмі трапна прагучала б і сёння. А ў тыя васьмідзясятыя гады масквічы прымалі прывітанне ад Бе- ларусі партызанскай. Таму што тыя канцэрты былі прысве- чаныя саракагоддзю вызвалення Савецкага Саюза ад ня- мецка-фашысцкіх захопнікаў.
Два тыдні мы знаходзіліся ў Маскве. Хачу тут падзяліц- ца сваім адчуваннем ад развітання з Радзімай. Толькі ад'- еду, хоць заўсёды рвалася на гастролі, — і адразу такі сум падбіраецца да сэрца. А ўжо калі пад'язджаем да свайго роднага вакзала ці падлятаем да Мінска, стрымаць слёз на вачах немагчыма. I гэта не толькі ў мяне адной. 3 многі- мі артыстамі, калегамі дзялілася, — усе перажываюць тое ж самае. Можа, гэта і ёсць той самы шлях, які мы шукаем.
I калі пасля апошняга з тых канцэртаў мы прыехалі на Беларускі вакзал, расселіся па вагонах, раптам пранеслася пагалоска: «Масквічы скралі адзін ручнік». Сцэна «Алім-
пійскага» была аформлена двума вялікімі ручнікамі па- мерам 2 на 20 метраў. Яны былі вытканы беларускімі тка- чыхамі на адной з фабрык і доўгі час упрыгожвалі сцэну мінскага Палаца спорту на розных імпрэзах — і вось адзін ручнік знік. Так нам «аддзячылі» за нашы канцэрты.
* * *
Ганаровае званне Заслужанай артысткі БССР у пэўным сэнсе я атрымала дзякуючы Расіі. Дакладней, вядомаму творчаму маскоўскаму дуэту — кампазітару Аляксанд- ры Пахмутавай і яе мужу паэту Мікалаю Дабранрававу. У СССР тады праходзілі фестывалі савецкай песні, ініцы- ятарам і арганізатарам якіх заўсёды быў Ігар Міхайлавіч Лучанок. Мы з ім шмат супрацоўнічалі. У рамках аднаго з такіх фестываляў адбываўся канцэрт у Палацы спорту. Фі- нальны. Разам са мной яго вёў акцёр Купалаўскага тэатра Валодзя Рагаўцоў. Журы конкурснай праграмы ўзначаль- вала Аляксандра Мікалаеўна Пахмутава.
Яшчэ з часоў Машэрава на святочныя банкеты (у адроз- ненне ад таго, як робіцца гэта цяпер) ніколі не запрашалі ўдзельнікаў і вядоўцаў канцэртаў, таму перакажу тое, што мне расказвалі іншыя. Быццам бы Аляксандра Мікалаеўна сказала аднаму з высокіх беларускіх кіраўнікоў (цікавіўся ходам фестывалю), што ўпрыгожваннем заключнага кан- цэрта была вядоўца. He ведаю, так гэта было альбо не- як па-іншаму, але факт застаецца фактам. Літаральна на наступны дзень Мікалай Гаўрылавіч Братушэнка запрасіў мяне да сябе. Афіцыйна ён быў памочнікам старшыні тэ- лерадыёкампаніі, але многія лічылі яго «асабістам». Міка- лай Гаўрылавіч павіншаваў з паспяховым канцэртам, а для прысваення звання Заслужанай артысткі БССР удакладніў некаторыя біяграфічныя дадзеныя.
А вось прысваенню звання Народнай артысткі БССР па- спрыялі ўжо не расіяне, а беларусы. У 1985 годзе дні куль- туры Украіны праходзілі ў Палацы чыгуначнікаў. 3 Украіны да нас прыехалі калектывы, а вядоўцамі былі Народныя артысткі Украінскай ССР дыктары ўкраінскага тэлебачання
Таццяна Цымбал і Тамара Страціенка. Атрымалася, што я на ранг ніжэйшая — яны «народныя», а я «заслужаная». На тэлебачанне і ЦК КПБ пачаліся званкі і лісты: «Няўжо наша горшая?» Кажуць, гэта падштурхнула да адпавед- нага рашэння. Чула, што, калі па кабінетах ЦК КПБ хадзіў адпаведны апытальны ліст (так рабілася даволі часта), усе без выключэнняў выказаліся за прысваенне мне зван- ня «Народная артыстка». Такой аднагалоснасці не было амаль ніколі.
Мы, дыктары, вельмі любілі ездзіць на вучобу ў Маскву. Але і да нас таксама прыязджалі праводзіць майстар-кла- сы вядомыя тэлевядоўцы. Мінск наведвалі дыктар усеса- юзнага радыё Вольга Высоцкая, знакаміты Юрый Левітан, дыктары Цэнтральнага тэлебачання Ніна Кандратава, Ігар Кірылаў, Віктар Балашоў, Людміла Сакалова.
Памятаю, на першых занятках з Ігарам Кірылавым ён зрабіў мне вельмі карысную заўвагу: «Усё ў вас ёсць: го- лас, абаяльнасць. Але вам не хапае творчай нахабнасці. Вазьміце крышку, толькі крышачку, ад нашай Святланы Маргуновай». Ну вельмі трапная заўвага! Гэта нашая на- цыянальная рыса: лепш я ціхенька пасяджу, каб нікому не перашкаджаць, не замінаць. I я пачала сачыць за са- бой, выхоўваць у сабе ўпэўненасць і рашучасць. Твае гле- дачы павінны верыць табе — верыць кожнаму твайму слову.
Дарэчы, дзякуючы той жа Святлане Маргуновай я не пе- раехала працаваць у Маскву. Пасля маіх паспяховых «жы- вых» выхадаў і запісаў мне раптам прапанавалі працу на ЦТ. Спачатку была размова пра мае кватэрныя ўмовы. Да- ведаўшыся, што ў нас трохпакаёўка, было сказана, што за яе ў Маскве можна атрымаць адзін пакой у камуналцы. A потым кіраўніцтва ЦТ падключае Массавет, і нам па коль- касці членаў сям'і даюць нармальную кватэру ў Маскве. Якраз у той час толькі-толькі пераехала з Мінска дыктар БТ Вера Шыбека. I яна ўжо прайшла такі шлях, які прапаноў- валі мне. Але Вера была тады не замужам, і ёй было пра- сцей. Вера вельмі добра ўпісалася ў калектыў дыктараў ЦТ.
Яе прынялі і палюбілі гледачы ўсяго Савецкага Саюза. 3 ця- гам часу ёй прысвоілі званне Заслужанай артысткі РСФСР. А я ўсё прыглядалася. Хаця мой муж актыўна падключыўся да абмену кватэры.
Аднойчы пасля аднаго запісу затрымалася ў дыктар- скай ЦТ, з кімсьці размаўляла. I якраз там сядзела Святла- на Маргунова. Раптам тэлефонны званок. Святлана бярэ слухаўку, пытае: «Каго, каго?.. Валянціну Пячорыну?.. Та- кое г... у нас не водзіцца». У дыктарскай была нямая сцэна. Гэта адразу стала вядома кіраўніцтву. А на Святлану ўжо былі адпраўлены дакументы на прысваенне звання «За- служанай». Дакументы вярнулі. На некалькі гадоў затры- малі прысваенне звання. А для мяне гэта было, нібы аблілі халодным душам: стала параўноўваць свой калектыў і ка- лектыў масквічоў. Убачыла розніцу ў адносінах паміж ка- легамі. I тую ініцыятыву Дырэкцыі праграм ЦТ сама і пры- пыніла. Дарэчы, дыктар-прыгажуня Валянціна Пячорына ў хуткім часе з'ехала ў ЗША, арганізавала там для рускамоў- ных дзетак папулярную праграму АБВГДэйка, і дагэтуль, як кажуць, працуе.
Наконт пераезду ў Маскву нашых вядомых артыстаў можна распавесці крышку яшчэ. У 80-х гадах мінулага стагоддзя ў нашай рэспубліцы і былым СССР быў вельмі папулярны спявак Народны артыст БССР Яраслаў Еўдакі- маў. Жаночая палова гледачоў яго літаральна на руках на- сіла — не перабольшваю. Калі вяла канцэрты ў Маскве, на свае вочы бачыла, як ірваліся на сцэну жанчыны з кветка- мі і падарункамі.
Аднойчы абвясціла Яраслава, і стаю за кулісамі, слухаю. Раптам са спіны падышоў Іосіф Кабзон і, калі да яго павяр- нулася, сказаў: «Очень краснвый голос, да н сам красавец. Но еслм надумает переехать в Москву — нмчего не полу- чмтся». — «А почему?» — «А потому, деточка, что здесь есть я». I калі Яраслаў надумаў пераязджаць, я пераказала яму тую размову. He паслухаў. Шоу-бізнес на той час быў у руках Іосіфа Кабзона, і Яраслаў Еўдакімаў у Маскве так і не «раскруціўся».
Падчас вядзення канцэртаў за кулісамі ўзнікалі самыя розныя сітуацыі. Канцэрт майстроў мастацтваў у Мінскім палацы спорту. 3-за кулісаў на другім баку бачу Іосіфа Каб- зона. Павіталіся здалёк, памахалі адзін аднаму, бачу — бя- жыць на гэты бок. Непрыемна здрыганулася, ведала яго заляцанні да нашых салістак. Падрыхтавалася адбіваць атаку. Адначасова бачу з гэтага боку ўжо рыхтуецца да вы- хаду народны артыст БССР Віктар Вуячыч. Ён імгненна вы- лічыў сітуацыю, і, як толькі падляцеў Кабзон, стаў паміж намі: «Не трожь, Ёся. Эта моя женіднна». Як я была неча- кана ўражаная і ўдзячная Віктару Лук'янавічу. Ён павёў ся- бе як сапраўдны мужчына.
* * *
Сярод тых, хто працуе на радыё і тэлебачанні, заўсёды шмат розных прафесійных «анекдотаў». Прыгадаю нека- торыя і я.
Дыктар беларускага тэлебачання, мой калега і напарнік, Валодзя Шаліхін быў унікальным чалавекам. Музычны аглядальнік, крытык, вядоўца, выпусціў кнігу сваіх успамі- наў. Шкада, што заўчасна сышоў праз цяжкае анкалагічнае захворванне. Мы з ім разам вялі безліч розных праграм і заўсёды адчувалі плячо адзін аднаго.
Аднойчы мы з Валодзем распачыналі ранішні эфір, і я сказала: «Добры вечар, сябры!» Валодзя па-добраму шчыра рассмяяўся: «Зіна, хоць я вас і люблю, але выму- шаны паправіць. Усё ж такі — добрай раніцы, таварышы!»
Альбо яшчэ адзін выпадак. Дыктар Усесаюзнага радыё Уладзімір Герцык аднойчы прадставіў чарговую песню так: «Послушайте старннный русскнй романс "Я на кумушке сндел"», — потым ён зрабіў паўзу: «0, простнте. "Я не на кумушке, я на кАмушке сндел"».
Часцей за ўсё дыктары чытаюць падрыхтаваныя імі са- мімі тэксты, але бываюць моманты, калі даводзіцца чы- таць тэкст, які дыктар раней не бачыў, як мы называем гэта, «з ліста». Яшчэ пры Сталіне быў выпадак, які потым доўга распавядалі.
Дыктару радыё Іллі Кургану падрыхтавалі тэкст: «Ста- лін — прычына бяздольнасці Савецкай арміі». Ён імгненна зразумеў памылку і прачытаў у эфіры: «Сталін — прычына бАяздольнасці Савецкай арміі».
Калі потым Ілля Львовіч паказаў напісаны тэкст рэдакта- ру праграмы, тая заплакала: «Дзякуй, Ілюша, што вырата- ваў маіх дзяцей...»
На жаль, так шчасліва заканчвалася далёка не заўсёды. У Маскве мне неаднойчы прыходзілася сустракацца з Вік- тарам Балашовым. Мала хто ведае, што ён пачынаў сваю кар'еру на радыё ў Хабараўску і там жа ледзьве яе не скон- чыў назаўсёды.
А было так. Балашоў вёў першамайскі рэпартаж. Нале- жала сказаць: «А теперь к трнбуне прмблмжается задра- пмрованная красным кумачом машнна...» Дыктар спатык- нуўся на слове і замест «задрапнрованная» сказаў «задрн- панная»... За яго, канечне ж, напоўніцу ўзяліся «органы». Але і там часам працуюць сумленныя людзі. Адзін капітан КДБ шэптам параіў хутчэй з'ехаць з Хабараўску ў Маскву. Маўляў, у сталіцы лягчэй схавацца. Балашоў так і зрабіў. Некалькі гадоў быў у ценю, а потым стаў адным з самых вядомых дыктараў Цэнтральнага тэлебачання, Народным артыстам былога Савецкага Саюза.
Што да мяне, то да любога эфіру я рыхтавалася над- звычай скрупулёзна. Нас заўсёды вучылі, што трэба пра- цаваць перад камерай з максімальнай аддачай. Выпадак, які адбыўся са мною, не назвала б анекдатычным. У 1982 годзе ў Беларусі шырока адзначалася стагоддзе з дня на- раджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да нашага свят- кавання спрычынілася і Масква. Быў дадзены дазвол на трансляцыю ўрачыстасцяў — асноўная сцэна Вялікага тэ- атра Саюза ССР. Усе нашы знакамітыя нацыянальныя ка- лектывы выехалі ў Маскву. Трансляцыя вялася толькі на Беларусь. Мяне ў нацыянальным строі пасадзілі ў бака- вую ложу першага яруса. Тэлевізійная камера, якая тры- мала мой буйны план, стаяла праз усю залу насупраць у такой жа ложы. Я яе добра бачыла і павінна была пачаць
гаварыць, як толькі запаліцца чырвоная лямпачка ў 18.55. У зале стаяў лёгкі гул, як звычайна перад пачаткам. Мой тэкст ішоў толькі на эфір, зала яго не чула. Пачынаю гава- рыць, сказала можа 5—6 сказаў, і раптам знізу чую моц- ны мужчынскі голас: «Зіна, Зінуля!» Бакавым зрокам за- ўважаю Юру Папова, карэспандэнта газеты «Советская Белоруссмя», які жыў і працаваў у асноўным у Маскве. Ён паволі прасоўваецца па радзе між крэсламі, набліжаючы- ся да краю ложы. Разумею, што Юра не бачыць камеры і думае, што я проста сяджу. Мала таго, чую моцны жаночы голас з акцэнтам: «Она вас нэ хочэт!» Але Юра ўпарта пра- біваецца, кладзе галаву на край ложы — і тут да яго дахо- дзіць, ён чуе мой тэкст. А я тэрмінова скарачаю свой тэкст і перадаю слова сцэне, дзе сядзеў увесь беларускі ўрад. Юра ледзьве не плакаў, але ён сапсаваў мне мой выхад. У эфіры беларускія тэлегледачы бачылі мой напружаны твар і нейкую чорную мужчынскую галаву, што, набліжаючыся, закрывае мой твар. Аператар імкнуўся памяняць кадр, але ў яго не было магчымасці. Гэтую сітуацыю абмяркоўвалі ў Беларусі вельмі доўга.
А вось творчае жыццё ў дыктара Цэнтральнага тэлеба- чання Віктара Ткачэнкі скончылася драматычна. Ён меў рэдкую здольнасць перадаваць галасы і манеру знакамі- тых людзей, асабліва Л. I. Брэжнева. Ніхто не мог адроз- ніць, калі ён тэлефанаваў каму-небудзь ад імя Леаніда Іль- іча. Аднойчы па OPT ішла перадача «Клуб кінападарож- жаў», якую любіла ўся краіна. Віктар набірае Цэнтральную апаратную і голасам Брэжнева пачынае: «Уважаемые то- вармідн. Смотрю вашу передачу. Сердце радуется. Я мо- лодею, когда смотрю вас. Спаснбо вам за вашу работу». У апаратнай ЦТ заўсёды ёсць адданыя чэкісты. Улічваючы, што Віктар раней часта гэтым займаўся, за ім ужо сачылі. Папрасілі рэжысёра, які ўзяў слухаўку пацягнуць размову. А раніцай, калі Віктар Ткачэнка прыйшоў на працу, ужо ві- сеў загад: звольніць за непрафесіяналізм.
Запомніліся дні беларускага тэлебачання ў Македоніі. Тады гэта была агульная Югаславія, у складзе якой было
пяць рэспублік, у тым ліку і Македонія. 3 журналістам на- шага тэлебачання Ігарам Рудамётавым мы даляцелі да Бялграду. Сустрэў нас рэдактар югаслаўскага тэлебачання Зоран Вангелаў, які і суправаджаў нас у час гэтай паездкі. 3 Бялграду да Скоп'е мы таксама даляцелі самалётам. На працягу трох дзён я выходзіла на экран, распавядала пра Беларусь, пра яе эканоміку, пра прыгажосць нашай пры- роды, пра нашых людзей.
У 1963 годзе горад Скоп'е ўшчэнт быў разбураны зем- лятрусам, але адбудаваны з дапамогай Савецкага Саюза. Вуліцы, у залежнасці адтаго, хто будаваў, называліся Мас- коўская, Мінская, Ленінградская, Тбіліская і г.д. Дамы — звычайныя 4-5-павярховікі хрушчоўскага тыпу. Спальныя раёны. Горад гістарычнай каштоўнасці ўжо не меў.
Але калі нас павезлі ў горныя раёны — Божа, якая пры- гажосць! У паездку да горада, дзе знаходзіўся македон- скі жаночы манастыр, мы выехалі з самай раніцы. Еха- лі даволі доўга, і калі дабраліся да старадаўняга горнага паселішча, былі вельмі стомленыя. Размясціліся ў гатэлі, наведаліся ў госці да мясцовага вучонага-этнографа. A потым рэстаран. Я ледзьве трымалася на нагах. Кажу Зо- рану, што, можа, не пайду. А ён так падазрона бадзёра: «Не хвалюйся, праглыні гэты вітамін, і будзеш як новая». Вядома ж, я праглынула тую маленечкую, блакітнага ко- леру таблетку. У рэстаране — смачная ежа, размовы, і рап- там загучала музыка любімага на той час па ўсім Савецкім Саюзе грэчаскага танца «Сіртакі». I тут нейкая моц мяне падхапіла. Літаральна ўліваюся ў вялікі агульны карагод, нешта спяваю, перамаўляюся з іншымі, рагачу. Адначасо- ва бакавым зрокам назіраю за нагамі тых, хто танчыць. I ніводнага разу не збілася. Калі музыка сціхла, менавіта на мой адрас пачуліся апладысменты і скандаванне: «Брава, брава рускай!» Калі з бялградскага аэрапорта мы выляталі дадому, Зоран, вядома ж, забыўся і не захапіў з сабой абя- цаныя мне «вітаміны».
Бураўкін
Пачну з кур'ёзу. Часам яны бывалі такія, што нават здзіў- ляешся, як у нашае жыццё часам уплятаюцца рознага кшталту чуткі.
Яшчэ падчас кіраўніцтва папярэдніка Генадзя Мікалаеві- ча Бураўкіна сакратаркай у прыёмнай працавала Станісла- ва Станіславаўна Плешакова. У нас былі вельмі прыязныя адносіны, доўгі час мы нават сябравалі сем'ямі. Мой муж Генадзь Мікалаевіч і яе муж Мікалай Іванавіч, былы ваен- ны, вельмі прадстаўнічы чалавек, разам ездзілі на рыбал- ку і паляванне. Улічваючы, што мой муж быў прызначаны прарэктарам ВПШ, ён забраў Станіславу да сябе сакратар- кай. Пасля прыходу ў наш камітэт Генадзя Мікалаевіча Бу- раўкіна, тэлефаную свайму Генадзю Мікалаевічу. Слухаўку бярэ Станіслава. «Гэта прыёмная? А як там мой Генадзь Мікалаевіч? Ці магу яго пачуць?» — кажу я. У гэты момант у дыктарскай сядзелі не толькі мае калегі дыктары. I гэтага было дастаткова, каб папаўзлі плёткі наконт маіх стасун- каў з Бураўкіным...
Генадзь Мікалаевіч Бураўкін прыйшоў кіраваць на тэле- бачанне замест Сямёна Пуцылева. Кіраўніцтва гэтага не- адукаванага ў галіне мастацтва і культуры чалавека было самым горшым за час маёй працы. Адразу ўсе ўбачылі, якая вялікая розніца. Бураўкін ад прыроды быў надзвычай дыпламатычным, разумным і вельмі прыцягальным чала- векам. Ён унутрана адчуваў, што робіцца вакол. Як кіраўні- ку, яму даволі часта даводзілася адбіваць розныя ўдары і адстойваць сваю пазіцыю. Яна ў яго была вельмі моцнай. Калектыў гэта адчуў адразу ж. Усе ведалі, што Бураўкіна асабіста прызначыў П.М. Машэраў, і тое, што галоўны кі- раўнік ставіцца да яго надзвычай прыязна.
На першай жа лятучцы Генадзь Мікалаевіч папрасіў усіх без выключэнняў перайсці на беларускую мову, бо мы пра- цуем на НАЦЫЯНАЛЬНЫМ тэлебачанні. Прычым папрасіў, каб родная мова гучала як у эфіры, так і ў паўсядзённым жыцці. Ён умеў размаўляць з людзьмі, пераканаць сураз- моўцу, зрабіць яго сваім аднадумцам.
Беларускасць прыйшла разам з ім з першага дня. Без перабольшвання можна сказаць, што з 1978 года пачала- ся эпоха Бураўкіна. Тады ж наладзілі заняткі па беларускай мове для дыктараў тэлебачання, якія праводзіў бліскучы мовазнаўца, будучы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне, Пётра Садоўскі. Часова рабілі абмен паміж дыктарамі тэ- лебачання і радыё. На радыё з'явіліся новыя галасы, на тэлебачанні — новыя твары, а дыктары напрацавалі са- праўдны прафесіяналізм.
Узначаліўшы Дзяржтэлерадыё, Бураўкін адразу распа- чаў рэарганізацыю пэўных рэдакцый, каб больш часу ад- давалася ў эфіры нашай гісторыі, спадчыне, культуры. Для ўсіх рэдакцый пашырылася сетка і аб'ёмы вяшчання, а не- ўзабаве з'явіўся і другі канал.
Пры Бураўкіне пачалі будаваць новы будынак тэлеба- чання на Макаёнка, 9. Між іншым, першапачаткова за- думвалася, што на яго апошнім паверсе будзе стыліза- ванае пад чатыры экраны шкло, якое б атаясамлівалі з тэлебачаннем. Быццам бы ў Фінляндыі было замоўлена адпаведнае шкло. Нават яго памеры туды перадалі. Але будавалася ўсё вельмі доўга. I раптам з Саўміна прыйшло паведамленне, што грошай няма. Спонсараў тады ніякіх не было, а Машэраў ужо загінуў. I верх будынка атрымаў- ся зусім не такім, якім мы тады сабе яго ўяўлялі. Студый- ныя павільёны для здымак ужо былі там, а рэдактарскі корпус вельмі доўга дабудоўваўся. Прыходзілася нагры- міраванымі, са зробленымі прычоскамі і ў парадных строях ездзіць з аднаго месца ў другое. Улічваючы, што тады рабілі першую лінію метро і раскапалі ўвесь пра- спект, дабіраліся мы нейкімі вакольнымі доўгімі марш- рутамі.
Генадзь Мікалаевіч значна пашырыў колькасць гадзін перадач літаратурна-культурніцкай накіраванасці. Сталі больш увагі надаваць дзіцячым, моладзевым рэдакцыям, і на тэлебачанні пачалі з'яўляцца новыя твары. Літаратур- на-мастацкую рэдакцыю ўзначаліла Вольга Іпатава, а Вало- дзя Содаль напоўніцу змог разгарнуцца ў рэдакцыі навуко- ва-пазнавальных праграм. I нават пра сельскую гаспадарку стала больш цікава глядзець дзякуючы Валодзю Субату.
Наспела неабходнасць абнавіць і дыктарскую групу. У гэты час Генадзь Мікалаевіч прызначыў мяне кіраваць дыктарскай групай і каардынаваць яе работу. Сапраўды, мяне «разрывалі»: работа на тэлебачанні, канцэрты, ка- мандзіроўкі па Беларусі, выезды за мяжу. Да таго ж дык- тары былі ў большасці жанчынамі — мужчын у нашай пра- фесіі заўсёды было мала.
Аднойчы Генадзь Мікалаевіч запрасіў да сябе мяне і Галіну Феліксаўну Сідзельнікаву, якая была мастацкім кі- раўніком дыктараў Беларускага радыё. Прапанаваў пага- варыць, параіцца наконт кадраў. Маўляў, трэба іх узмац- ніць і амаладзіць. Абвясцілі конкурс, аднак амаль нікога не знайшлі. Тады Бураўкін прапанаваў нам самім праехаць па абласцях. У райцэнтрах падобныя мерапрыемствы пра- водзіліся самастойна, а ў абласныя цэнтры з Галінай Фелік- саўнай мы ездзілі асабіста. Так прыкмецілі брэсцкага дык- тара Валянціна Аксенцюка, у якога была сям'я: жонка і двое дзетак. У выніку пераводу ў Мінск ён у хуткім часе атрымаў двухпакаёвую кватэру, а неўзабаве і трохпакаёвую.
У астатніх абласцях не знайшлі нікога, аднак у Гомелі ўпершыню ўбачылі Анатоля Сыса. Ён адразу звярнуў на сябе ўвагу: высокі, хударлявы, крыху нязграбны, і вельмі непасрэдны. Калі ён пачаў гаварыць, я яго спыніла. Патлу- мачыла, што нічога са сказанага мы не зразумелі, здыкцы- яй былі праблемы.
«Спадарыня Зінаіда, тады я больш нічога не буду гава- рыць, а лепш пачытаю свае вершы...» I вось тут мы ўбачы- лі — перад намі таленавіты чалавек. I мы прапанавалі пры- ехаць на апошні тур конкурсу дыктараў у Мінск.
Сапраўды, пачуўшы ягоныя вершы, Генадзь Мікалаевіч меў з ім доўгую гутарку. А потым па яго просьбе я прывяла Анатоля да Ніла Сымонавіча Гілевіча, які тады ўзначальваў Саюз пісьменнікаў і дапамог яму выдаць першую кнігу «Аг- мень».
Анатоль скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і ад- служыў у войску два гады. Добра памятаю яго ліст да мя- не з роднага Анатолю Гарошкава, куды ён прыехаў пасля вайсковай службы: «Паважаная спадарыня Зінаіда! Я ў Га- рошкаве. Ляжу на печы і думаю пра Вас...»
Бураўкін пасля доўгіх ваганняў узяў яго на працу, але толькі ў якасці рабочага-кабельмайстра, бо іншых вакан- сій тады не было. Анатолю далі пакой у нашым інтэрнаце, і ўсё было б добра, бо Генадзь Мікалаевіч амаль адразу хацеў перавесці яго ў літаратурную рэдакцыю. На жаль, не атрымалася.
Сёння цяжка сказаць, што канкрэтна стала штуршком да бяды. Пра дрэнную звычку Анатоля ўсе ведалі. Яна не раз даводзіла яго да рызыкі звальнення. Анатоль прасіў праба- чэння і яшчэ нейкі час працягваў працаваць на тэлебачанні.
У тыя часы на карысць працы ў беларускім парламенце Ніл Гілевіч сышоў з пасады кіраўніка Саюза пісьменнікаў. Анатолю Сысу трэба была нейкая дапамога, і мы разам з ім прышлі ў Саюз пісьменнікаў да Леаніда Гаўрылкіна. Анатоль застаўся ў прыёмнай, а я зайшла ў кабінет. Калі Гаўрылкін даведаўся, каму трэба дапамагчы, ён пачаў мне выгаворваць: «Каму ты дапамагаеш? Мне сорамна чуць, што пра яго кажуць іншыя пісьменнікі...» На гэтым размо- ву спыніла і выйшла з кабінета. Аказалася, Анатоль стаяў пад дзвярыма і чуў усё. Яго вочы былі поўныя слёз.
* * *
Але ж Генадзь Бураўкін быў не толькі старшынёй Дзярж- тэлерадыё — ён быў і праз усё жыццё заставаўся паэтам. Часта выступаючы на канцэртах майстроў культуры, кож- нага разу я імкнулася прадстаўляць беларускую паэзію. У паэтычнай жа анталогіі Бураўкіна лёгка было адшукаць
верш ці чатырохрадкоўе, якія сваім настроем былі вельмі прыдатныя для гэтых канцэртаў. Калі, напрыклад, высту- паў Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І. Цітові- ча пад кіраўніцтвам Міхаіла Дрынеўскага, нават рэдактар філармоніі прасіў: «Будуць дні культуры, пачынай з верша Бураўкіна». Гэты верш безназоўны, але я прадстаўляла яго як «Беларуская песня»:
He была ты ніколі пры знаці, He стаяло ў чарзе да стала. He прасілася слёзна: «Прызнайце...» Проста з людам тутэйшым жыла. Лёс ягоны цярпліва дзяліла, He падсмейвалася з-за вугла, Галасіла на ранніх магілах, Гулкі рэй на вяселлях вяла.
He прымала маны і прынукі, He сцірала загару са шчок I хавала сялянскія рукі Пад сатканы самой хвартушок. Засталася прывабнай і годнай, Абудзіла маўклівы абшар Непрыкметная споведзь народа, Васільковага краю душа.
Пры Бураўкіне працаваў на тэлебачанні Уладзімір Ня- кляеў. Запісала некалькі перадач Святлана Алексіевіч. I ад- ну з таго цыкла — перадачу, прысвечаную Пятру Мірона- вічу Машэраву.
У 1990 годзе Генадзь Бураўкін на тры гады з'ехаў узна- чальваць беларускае прадстаўніцтва пры ААН, але ў 1993 годзе вярнуўся і кароткі час быў намеснікам міністра куль- туры і інфармацыі. Потым да 2001 года кіраваў часопісам «Вожык». Менавіта ў тыя гады адбылася адна даволі ціка- вая сітуацыя.
Яго дачка Святлана скончыла інстытут замежных моваў. Генадзь Мікалаевіч нечакана патэлефанаваў мне і сказаў:
«Зінаіда Аляксандраўна, не ведаю, як вам сказаць... На тэ- лебачанні будзе праходзіць конкурс дыктараў, а наша Све- та хоча паспрабаваць сябе ў гэтым кірунку. Я вас пра адно прашу: пастаўцеся да яе не як да дачкі Бураўкіна, а як да звычайнай канкурсанткі. Калі ў яе ёсць здольнасці, дык ра- шэнне застаецца за вамі, калі ж не — дык ні ў якім разе не рабіце нічога, каб прыняць яе».
Але пратэкцыя і не спатрэбілася. Святлана вылучалася сярод усіх канкурсантаў не толькі паводзінамі і знешнас- цю — у яе была свая адметная, мяккая жаноцкая манера гаварыць. Камісія аднагалосна вырашыла прыняць яе на работу.
Нам патрэбныя былі дыктары інфармацыйнага плану. Яна адразу пачала чытаць інфармацыйныя выпускі і вель- мі спадабалася гледачам. Ведаю гэта дакладна, бо ў нас існавала такая завядзёнка: не браць адразу чалавека ў штат, а каб месяц-другі папрацаваў дыктарам-практыкан- там. Мы нават абвяшчалі ў эфіры, што, маўляў, з сённяш- няга дня пачынаюць працаваць новыя дыктары, і прасілі выказваць сваю думку пра іх. I тэлегледачы сімпатызавалі Святлане больш за астатніх практыкантаў.
Усё было добра, пакуль Генадзь Мікалаевіч выразна не абазначыў сваю пазіцыю. Перш за ўсё адносна беларускай мовы. I ўлада пачала яго моцна біць. У тым ліку і з дапа- могай беларускага тэлебачання. Святлана адпрацавала на тэлебачанні толькі год.
Аднойчы прыходжу ў дыктарскую, а яна раптам мне па- дае заяву і кажа: «Зінаіда Аляксандраўна, я буду звальняц- ца, бо не магу так больш. Тое, што я бачу на тэлебачанні, абсалютна непрыстойна. Я здрадзіць свайму тату не магу. Як я магу чытаць інфармацыю, дзе перакрэсліваецца пазі- цыя майго таты».
Некаторы час яна была беспрацоўнай, а потым мне па- тэлефанавалі з амерыканскай амбасады. Патлумачылі, што да іх на работу ўладкоўваецца Святлана Бураўкіна. Аднак без рэкамендацый (такое правіла) яны не прыма- юць. Папрасілі напісаць. Я ахвотна пагадзілася, і сказала
пра Свету столькі добрых слоў, што на наступны дзень яны патэлефанавалі зноў: «Нічога пісаць не трэба. Нам дастат- кова таго, што вы ўжо сказалі!»
А ў другой палове 1990-х гадоў пачаліся зусім іншыя ча- сы, калі Бураўкіну ўжо не давалі магчымасці выступаць са сваімі вершамі. Памятаю, я вяла ў Маладзечне фестываль беларускай песні, дзе мы выпадкова сустрэліся з Генадзем Мікалаевічам, які з вялікай цяжкасцю патрапіў на канцэрт. Ён распавёў, як дзяжурная ледзь не таемна пасяліла яго ў гатэлі, папярэдзіўшы: «Я вельмі добра ведаю і вас, і вашу паэзію, і даю вам месца ў гатэлі пры ўмове, каб ніхто вас не заўважыў». Гаварыў гэта Генадзь Мікалаевіч з тугою ў вачах... Запрашэнне на той фестываль ён атрымаў як звы- чайны глядач, а не як паэт і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, не як аўтар многіх папулярных песень і ўвогуле чалавек вы- сокага кшталту.
Калі ж набліжалася ягонае 75-годдзе, мне здавалася недаравальным не адзначыць яго, і я ўзялася за арганіза- цыю — сама дамаўлялася з артыстамі і выступоўцамі. Ве- чарына адбылася ў канцэртнай зале Палаца мастацтваў. Праўда, не ўсе тады здолелі быць, хто абяцаў. He прый- шлі без тлумачэнняў некаторыя кампазітары, чые пес- ні на словы Генадзя Бураўкіна гучалі на гэтым канцэрце. Абяцалі быць таксама Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ці- хановіч (яны ж не толькі «Калыханку» спявалі, але і «Белы снег»), аднак перад самым канцэртам Ядзя патэлефанава- ла: «Прабачце, мы не зможам быць...» Але я ўдзячная ім за тое, што дапамаглі тады з апаратурай і асвятленнем ды прыслалі свайго гукарэжысёра Генадзя Ксяндзова, светлая яму памяць, з усёй апаратурай і фанаграмамі. Перад самым канцэртам пачаліся перашкоды: у канцэртную залу доўга не пускалі, а потым папярэдзілі, што нібыта ў сувязі з рамонтам будзе адключана святло. Аднак людзі сказалі: «Выйдзем на прыступкі і вечарыну будзем праводзіцьтам».
Тым не менш, хоць і з сумным адценнем, але ўсё прай- шло добра. Гучалі вершы паэта і песні на яго словы, любі- мую ж Бураўкінскую «Калыханку» спявала ўся зала.
Знакамітая перадача для дзетак «Калыханка» дэбюта- вала ў 1981 годзе. Словы песні напісаў Генадзь Бураўкін, а музыку — Васіль Раінчык. Гэта быў выбух на ўсю краіну! Перадачу і песню ўпадабалі ўсе, ад немаўлятак да дарос- лых. У 2008 годзе песню Бураўкіна паспрабавалі замяніць калыханкай у выкананні спявачкі, а зараз дэпутаткі Ірыны Дарафеевай, але гэта выклікала такую хвалю людскога абурэння, што тэкст Бураўкіна праз год давялося вярнуць.
Мы, дыктары, кожны з нецярплівасцю чакалі сваёй чар- гі, каб правесці «Калыханку». Пашанцавала і мне прыняць у ёй удзел у якасці «цёці Зіны». Больш за тое, аднойчы гэ- та словазлучэнне нават крыху «мадэрнізавалі». Маленькі хлопчыкубачыўмяне на вуліцы ізакрычаў: «Мама, глядзі! Цётка Буслік ідзе!»
Вельмі, трапна пра Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна напі- саў паэт Павел Саковіч:
У Генадзя ў Бураўкіна
Вочы — вострыя бураўчыкі!
Бачыць ён усіх наскрозь,
Яго ж — не заўважаюць штось.
А ён не крыўдзіцца, ані,
Пласты жыццёвыя буравіць,
I пройдуць дні —
Фантан паэзіі ўдарыць.
9 мая 1975 года. Прамая трансляцыя з плошчы Перамогі.
8 мая 1975 года. Праграма да Дня Перамогі. У цэнтры — генерал-лейтэнант авіяцыі Леанід Бяда, які пазней трагічна загінуў.
Плошча Перамогі. Ідзе прамая трансляцыя.
Злева — рукі Пятра Машэрава. 1975 г.
Здымак атрымала з Югаславіі пасля выхаду на Інтэрбачанне. 1976 г.
Запіс на ЦТ вакальнага квартэта «Купалінка». Масква. 1975 г.
3 Народным пісьменнікам Беларусі Іванам Чыгрынавым. Першамай. 1975 г.
Хлебам-соллю сустракалі чарговых гасцей у вялікай радыёстудыі. Злева ад мяне — дыктары БТ Галіна Сямёнава і Кацярына Несцяровіч, справа ад мяне — намеснік старшыні Міхаіл Суша, невядомы, сакратар партый- най арганізацыі Валеры Скварцоў, старшыня Дзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Бураўкін.
Дыктары на рэпетыцыі. Працоўны момант. 1975 г.
Гомель. Мы з мамай у гасцях у Шчагловых. 1977 г.
Наша сямейнае фота: муж, сыны, свякроў Ніна Пятроўна. 1977 г.
3 маімі сынамі Аляксандрам і Уладзімірам.
Здымак для часопіса «Работніца і сялянка»:
з Кацярынай Несцяровіч і Марынай Новікавай.
Пасля запісу праграмы «Выпускны баль». Злева направа, стаяць: акцёр Валерый Мароз, рэдактар Генадзь Паршыкаў, невядомы госць, памочнікі рэжысёра Тамара Маланіна, Маргарыта Міцкевіч, Таццяна Касмачова; сядзяць: Зінаіда Бандарэнка, рэжысёры Саша Калініна, Вера Руцкая, памочнік рэжысёра Анатоль Варэнік, рэжысёр Юрый Хашчавацкі.
3 Народным пісьменнікам БССР Іванам Шамякіным.
На 100-гадовым юбілеі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) на Гродзеншыне. 1976 г.
3 Заслужаным артыстам БССР Юрыем Смірновым і артыстам Мікалаем Казініным. 1976 г.
Сустрэча з докерамі Мікалаева. 1978 г.
Ля Каралеўскага палаца Амаліенборг
у Капенгагене. 1978 г.
Адна нага ў Еўропе, другая — у Азіі.

ЕВРОПА
-АЗНО
Дні культуры ў Сібіры. Свярдлоўская вобласць, недалёка ад Першаўральска. Каментатар Леанід Ларуцін, рэжысёр БТ Віктар Карпілаў, галоўны рэдактар радыё Тамара Якута. 1979 г.
Эфір на Омскім тэлебачанні. Працоўны момант.
Запіс «Літаратурных сустрэч» у Доме літаратараў. Побач — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Максім Лужанін, Народны пісьменнік БССР Кандрат Крапіва, крайнія справа — Народны паэт Ніл Гілевіч БССР, Народны пісьменнік БССР Васіль Быкаў. 1979 г.
Нашы знакамітыя «лятучкі». У вялікай студыі радыё галоўныя рэдактары тэлебачання, справа налева: Ніна Шоба, Аляксей Хадарын, Людміла Сідаровіч, Уладзімір Душкевіч. 1979 г.
У касцюме для В'етнама. Перад паездкай у рэспубліку. 1977 г.
На сцэне канцэртнай залы «Расія». У праграме «Пятая пара года». 1982 г.
Віншаванні з 8 сакавіка ў перадачы «Я для мамы платье сшнла». 1980 г.
Семінар супрацоўнікаў радыё і тэлебачання ў Магілёве. 1980 г.
Мая любімая Калыханка. 1983 г.
Эфір Кастрычніцкай дэманстрацыі.
3 Уладзімірам Шаліхіным.
Нам 25 гадоў. На сцэне дыктары тэлебачання: Уладзімір Яркоў, Валянцін Аксенцюк, Галіна Сямёнава, Элеанора Давыдоўская, Кацярына Несцяровіч, Таццяна Мацюшэнка, Зінаіда Бандарэнка, Тамара Бастун, Уладзімір Шаліхін. 1981 г.
Дні Беларускага тэлебачання
ў Грузіі. Экскурсія ў Мцхету.
3 журналістам Беларускага радыё Давідам Дубінскім. 1982 г.
Кадр з праграмы «М пока на земле суідествует любовь».
Канцэртная зала «Расія». 1986 г.
Дзень Перамогі. Адкрытая сцэна ва Уруччы. 1985 г.
Ля Дома радыё хлебам-соллю сустракаю касманаўтаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Валянціну Церашкову.
Дом ураду. Пасля ўручэння дзеячам культуры Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР. Справа ад мяне — Народны артыст СССР, мастацкі кіраўнік Хору радыё і тэлебачання Віктар Роўда. 1985 г.
Праводзіны Мікалая Чаргінца ў Афганістан.
Фота з асабістага архіва Васіля Быкава. 1985 г.
Сын Аляксандр пасля палёту.
1985 г.
Санаторый «Сосны». Да нас прыехалі вілейцы: сем'і Ігнатовічаў і Сяргеяў. 1986 г.
У Вышэйшай партыйнай школе прымаюць Ніла Гілевіча і Васіля Быкава.
У цэнтры — рэктар ВПШ Мікалай Пахомаў, справа Генадзь Кап'ёў.
1985 г.
На сустрэчы з тэлерадыёслухачамі: кіраўнік аддзела дыктараў радыё Галіна Сідзельнікава, дыктары радыё Тамара Лонская і Лілія Пількевіч. 1986 г.
У радыёстудыі Генадзь Бураўкін і Уладзімір Кавалёнак з жонкай.
Канцэртная зала «Расія». Са спявачкай Таццянай Арлоўскай, паэтамі Аляксандрам Лягчылавым і Барысам Бруснікавым. 1986 г.
На «Славянскім базары» ў Віцебску ў прэс-цэнтры.
3 дыктарам ЦТ Заслужанай артысткай РСФСР Ангелінай Воўк. 1987 г.
3 генерал-лейтэнантам авіяцыі Анатолем Сульяновым.
3 рэдактарам магілёўскай газеты, будучым дэпутатам Нацыянальнага сходу Тамарай Белкінай. 1987 г.
Гомель. Каля аўтобусаў ПТС. Запіс чарговых «Чырвоных гваздзікоў».
3 рэдактарамі Нінэль Лапцевай і Юрыем Савіным.
У дзень гадавіны смерці маёй матулечкі.
Бераставіца. Побач Народныя артысты БССР спявак Яраслаў Еўдакімаў і кампазітар Эдуард Зарыцкі. 1988 г.
Хлеб-соль ад Рэчыцкага раёна прымае пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Побач Ігар Лучанок. Справа — Заслужаныя артысты Беларусі дыктар радыё Мікалай Чырык і спявак Іван Краснадубскі. 1989 г.
Наш маленькі сын Валодзя.
Валодзя прымае прысягу.
Літва. Тракайскі замак. 3 мужам і сынам Валодзем.
Дыктары тэлебачання пасля дыхальнай гімнастыкі. 1988 г.
Пасля канцэрта Ігара Лучанка «Ты, земля, такая одна». Канцэртная зала «Расія». 1988 г.
Па дарозе ў Мінск пасля чарговай сустрэчы з тэлегледачамі заехалі да маёй стрыечнай сястры Ганначкі ў Старыя Цярэшкавічы.
3 Ядзвігай Паплаўскай і Народным артыстам СССР Яўгенам Глебавым на аўтарскім канцэрце кампазітара.
Падчас рэпетыцыі з аўтарам праграмы «Чырвоныя гваздзікі» Бахціярам Бахціяравым. 1990 г.
3 будучым міністрам культуры Леанідам Гулякам. 1991 г.
Пасля Першамайскай дэманстрацыі з салісткай Дзяржаўнага народнага хору Святланай Пярмішынай і яе дачушкай. 1995 г.
Першы «Магутны Божа». Магілёў. 1993 г.
3 унучкай Машай. 1992 г.
Журналіст Ягор Хрусталёў, спявачкі Алеся Ярмоленка і Ларыса Грыбалёва, мае калегі Ірына Смольская і Саша Байкоў у Маладзечне на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі.
Фестываль «Магутны Божа». 1995 г.
Камчатка. Бераг Ціхага акіяна. 3 Заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Надзеяй Мікуліч, з супрацоўніцай мясцовай адміністрацыі
Верай Трыфанавай і прыхільніцай. 1995 г.
Побач з першымі
He скажу, што мне выпала часта кантактаваць з першы- мі асобамі дзяржавы, але некалькі разоў гэта было.
Тады ў чарговы раз святкавалі дзень Перамогі. Як і за- раз, ветэранская калона на чале з кіраўніком краіны ішла з боку будынку ЦК КПБ. У тыя часы кампартыяй і фактычна ўсёй краінай кіраваў, светлай памяці, Пётр Міронавіч Ма- шэраў.
Пакуль калона падыходзіла да плошчы Перамогі, мы з Уладзімірам Шаліхіным па чарзе бралі інтэрв'ю ў ветэ- ранаў і герояў вайны. Маім суразмоўнікам быў сталага ўзросту ветэран са шматлікімі ўзнагародамі, калі да нас падбег адзін з кадэбэшнікаў і закрычаў, каб хутчэй прыбі- ралі камеры, бо калона ўжо прайшла мост. Машэраў паві- нен быў стаць у самым цэнтры — гэта значыць, на нашае месца. Мой суразмоўца раптам рашуча мяне спыніў: «Si­na, стой! Сёння — наш дзень!» Як яго ні пераконвала, не атрымалася. Машэраву прыйшлося стаць побач са мной. Мы абмяняліся віншаваннямі.
Той моманттрапіў на фота, якое мне пазней прынеслі з ЦК Кампартыі Беларусі, але Машэрава «адрэзалі». На фо- та засталіся толькі рукі кіраўніка беларускай кампартыі.
Дарэчы, Пётр Міронавіч Машэраў быў неверагодна сціп- лы чалавек. Пасля яго трагічнай смерці сям'і не засталося амаль нічога. Hi машын, ні лецішча. Калі яго дачцэ Наталлі дваццаць гадоў таму прыйшлося накіраваць на аперацыю ў Германію свайго мужа, яна прадала палову кватэры. На- колькі мне вядома, на сённяшні дзень, сям'я Наталлі Ма- шэравай жыве даволі абмежавана ў матэрыяльным сэн- се. Адчуваю сорам, што дапусцілі такую непавагу да сям'і першай асобы Рэспублікі.
3 Л.І. Брэжневым мне таксама выпала сустрэцца. Але не так блізка, як з Машэравым. Як вядома, званне горада-ге- роя Мінску доўга не давалі. Масква ўпіралася. Маўляў, пра які гераізм можна гаварыць, калі немцы на трэці дзень вай- ны былі ўжо тут, а бамбіць горад пачалі з самага пачатку.
Тым не менш, на мой погляд, Мінск трэба было адзна- чыць. Бо былі ж тут і гераізм людзей, і партызанскі рух, і рэйкавая вайна. Цяпер, праўда, стаўленне да яе змяніла- ся. Партызаны зробяць сваю справу — і схаваюцца ў лес, а мясцовыя жыхары адказваюць перад немцамі, якія зні- шчалі ўсё вакол.
Шмат зрабіў у справе ўзнагароды Мінска журналіст Мі- калай Матукоўскі. Ён працаваў карэспандэнтам «Нзвес- тмй» і добра ведаў, як гэта пытанне можна «прабіць». Ма- тукоўскі меў у Маскве добрыя сувязі. I за настойлівасць у гэтай справе яго можна толькі ўхваліць.
Рашэнне пра званне ўрэшце было прынятае ў 1974 го- дзе. Трэба ўручаць ордэн Леніна і «Залатую зорку», a Брэжнеў усё хварэе. Прыехаць жа Генеральны сакратар ЦК КПСС змог толькі праз чатыры гады, 25 чэрвеня 1978 года. Як заўсёды, урачыстасці прызначылі ў Оперным тэатры, адкуль ішла прамая трансляцыя на ўвесь Савецкі Саюз.
Яшчэ з раніцы мяне і рэжысёра папярэдзілі: імпрэзу трэба скончыць не пазней за дзявятую гадзіну вечара. Да- сведчаныя людзі шэптам патлумачылі, што гэта звязана з працягласцю дзейнасці стымулятараў, якія Брэжнеў меў у сэрцы. Праз кожныя дзве гадзіны трэба было рабіць лека- вую падпітку.
I вось ідзе канцэрт. Выходжу на сцэну і бачу, што Леаніда Ілліча пасадзілі не як звычайна пасярэдзіне шостага рада, дзе атачэнне і ахоўнікі рабілі пэўны квадрат, а з краю, блі- жэй да выхаду. Канцэрт спакойна ідзе. Бліжэй да абазна- чанага часу бачу, што вакол яго пачалася мітусня. Праз не- калькі хвілін выходжу аб'яўляць наступны нумар і раптам назіраю, як яго падымаюць і літаральна нясуць да выхаду. Аб'яўляю Народны дзіцячы калектыў Палаца прафсаюзаў «Равеснік», якім тады кіравала Марына Бяльзацкая. Дзеці
ўжо стаялі за маёй спінай, я толькі на крок адышла ад мік- рафона і раптам галоўная заслона — шух! — зачынілася. На гэтым канцэрт закончыўся.
Цягнік Брэжнева стаяў на вакзале, як кажуць, «пад пара- мі». Так выпала, што мне ў той дзень таксама трэба было ехаць у Маскву на нейкі запіс. Мой цягнік быў наступным за брэжнеўскім. I раніцай, калі прыехала ў «Астанкіна» мяне закідалі пытаннямі: «Што здарылася на канцэрце ў Мінску. А можа ЁН ужо сканаў?»
Абставіны маёй сустрэчы з М.С. Гарбачовым былі зусім іншымі.
У СССР віравала перабудова. У якасці Генеральнага сак- ратара ЦК КПСС у Мінску Міхаіл Сяргеевіч быў толькі адзін раз, у лютым 1991 года. Паўдня ён наведваў розныя прад- прыемствы, потым быў кароткі абед і канцэрту філармоніі. Але любіў Міхаіл Сяргеевіч пагаварыць на вуліцы з людзь- мі. I на гэты раз размова зацягнулася. Трансляцыі не бы- ло. А я, каб падрыхтавацца, прыйшла ў філармонію значна раней. На ўваходзе праверылі дакументы. Па завядзёнцы, узяла ключ ад касцюмернага пакоя на другім паверсе, там звычайна пераапраналіся салісты і вядоўцы. Але туды не пускаюць спецслужбы. Усіх адпраўляюць пераапранацца ў падвал. Удзельнікаў канцэрта было больш за дзве сотні. А падвал цяжка назваць касцюмернай. Выкарыстоўвалася гэтае памяшканне для складавання рознага скарбу філар- моніі — інструменту, дэкарацый і г.д.
Божа мой! Мне толькі-толькі пашылі новы канцэртны строй. Гэта быў мой першы выхад на сцэну ў ім. Мастак- мадэльер Дома мадэляў Іна Булгакава намалявала вельмі прыгожы эскіз! Гэта быў цуд! 3 белага крэпдэшыну, увесь расшыты золатам, буйны арнамент нацыянальнай вышы- ванкі ў карычневым колеры выглядаў стылёва і вельмі су- часна. Словам, не для падвала ён. Я падышла да супра- цоўніка КДБ: «Калі ласка, прапусціце. Там касцюмерка, люстэрка, усе мае грымёрныя прылады!» На шчасце, ён пагадзіўся і прайшоў са мной, праверыў, ці закрытая форт- ка, і параіў не падыходзіць да акна.
Было гэта за гадзіну да запланаванага пачатку канцэр- та. Гарбачоў яшчэ не прыехаў. Я спусцілася ўніз і расказала пра ўсё рэжысёру канцэрта Валянціну Дудкевічу, з якім мы шмат супрацоўнічалі. Гэта ўжо быў рэжысёр новай фарма- цыі, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны артыст Рэспублікі, які і сёння з'яўляецца мастацкім кіраўніколл Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.
Вокны касцюмернай выходзяць на вуліцу, якая цяпер называецца «Бульвар Мулявіна». Менавіта з боку ўнівер- сама «Сталічны» павінен быў прыехаць Гарбачоў і з бакаво- га ўваходу ўвайсці ў філармонію. Там ужо быў засланы чыр- воны дыван. Час ад часу я ўсё ж паглядала ў акно. Картэж генсека нарэшце пад'ехаў. 3 машыны вышлі Міхаіл Сяргее- віч і яго жонка Раіса Максімаўна. Імгненна вакол іх аказала- ся процьма людзей, і Гарбачоў затрымаўся яшчэ на гадзіну. Бедныя артысты, якія ўвесь гэты час туліліся ў падвале!
Урэшце Гарбачоў з жонкай накіраваліся ў канцэртную за- лу, а я таксама спусцілася ўніз за кулісы. Мы з Дудкевічам пачалі назіраць у дзірачку, якая на ўсіх сцэнічных засло- нах зроблена спецыяльна. Заслона была закрытая, але мы бачылі ўсё, што робіцца ў зале. Міхаіл Сяргеевіч з Раісай Максімаўнай павольна падышлі да свайго шостага рада, які быў увесь пусты, і пачалі дзякаваць паклонамі. Атрым- ліваю каманду — выходзь. Адчуваю, што яшчэ рана, бо чую гучныя апладысменты, і яны ўсё кланяюцца. Мяне лі- таральна выпіхвалі на сцэну, а я ўпіралася. Як толькі адчу- ла, што ў зале цішыня, выйшла за генеральную заслону да мікрафона. Зала зноў узарвалася апладысментамі. На мой погляд, не мне, а строю, які стварыла Іна Булгакава. Потым так ёй і сказала. Настолькі гэта было шыкоўна! Шкада, што аддала яго ў грымёрку. Напэўна, ужо і выкінулі.
На працягу ўсяго канцэрта Раіса Максімаўна нешта запіс- вала ў нататнік. Гэта, вядома ж, бачылі са сцэны ўсе ўдзель- нікі канцэрта, а потым было шмат размоваў на гэту тэму. Першая лэдзі краіны, разумная, заўсёды прыгожа апрану- тая. Гэта не Ніна Пятроўна Хрушчова альбо Вікторыя Пят- роўна Брэжнева, за якіх нам заўсёды было трохі сорамна.
Наколькі мне вядома, у першых лэдзі завядзёнка — ні- колі не паўтарацца і двойчы не выходзіць на публіку ў ад- ным і тым жа строі. I ўвогуле, да сваіх строяў некаторыя ставяцца вельмі раўніва. Асабіста ў мяне была даволі не- прыемная гісторыя, звязаная з жонкай Ціхана Якаўлевіча Кісялёва, які тады быў старшынёй Саўміна Беларусі, а пас- ля смерці Машэрава ўзначаліў кампартыю рэспублікі, Ні- най Фёдараўнай.
Як вядома, заробкі ў дыктараў заўсёды былі даволі сціп- лымі. На адзенне давалі па сто рублёў на год. Потым ужо нам крышку дабавілі грошай. Але гэта было значна пазней. Даводзілася шмат набываць за свой кошт. Усё кардыналь- на змянілася з прыходам каляровага тэлебачання. У нас з'явілася свая грымёрка, касцюмерка, а таксама грымёры і нават касцюмер. Прыемна мне дадаць, што некаторы час у нас працавала вядомая ў МінскуТамара Ганчарова, якая адказвала за знешні выгляд дыктараў. Зараз яна ўзначаль- вае мадэльнае агенцтва «Студыя Тамара».
Для мужчын вырашыць пытанне добрага строю было значна прасцей, а жанчынам заўсёды трэба было шукаць нейкія варыянты. Адзінае, нас пускалі на базы, куды заво- зілі імпартныя рэчы. А вось дзе шыць, прыходзілася шу- каць самому. Калі я ўжо была мастацкім кіраўніком дык- тарскай групы (а гэта было 14 асоб), то пайшла на прыём да дырэктрысы пашывачнага атэлье Савета Міністраў. Тады гэта была Мар'яна Васільеўна Травіна. У нас адразу склаліся добрыя прыязныя адносіны, якія захаваліся на ўсё жыццё. Да гэтага атэлье дыктараў Беларускага тэлеба- чання і «прымацавалі». Нашы бухгалтары пераводзілі ту- ды грошы — і ніякіх праблем надалей не было.
Канечне, больш за ўсё строяў выпадала шыць мне, бо даводзілася весці безліч канцэртаў, у тым ліку і ўрадавых. Акрамя гэтага было шмат розных выездаў. I мне, як ка- жуць, прыходзілася круціцца. He раз нешта купляць альбо шыць прыватным чынам. Аднойчы ў атэлье Саўміна мне пашылі вельмі прыгожы новы строй. Я б сказала так: ён быў акадэмічна-эстрадным, больш прыстасаваным для
канцэртаў. Гэта была тканіна з люрэксам французскай вы- творчасці. Тканіны ў партыйныя атэлье прывозілі з усяго свету. Калі ў крамлёўскую швейную майстэрню прыязджа- ла дачка Леаніда Брэжнева Галіна і шыла сабе нейкі строй, то мясцовая дырэктарка адразу загадвала: «Прыбраць!» I цэлы рулон некуды «знікаў», каб потым з яго не пашылі ка- му-небудзь яшчэ. Напэўна, такая завядзёнка была і ў нас.
Першы раз у новай сукенцы выйшла на канцэрце ў Па- лацы спорту. Два аддзяленні. Як заўсёды, у першым я вы- ходзіла ў вышыванцы ці нацыянальным строі. А да другога пасавала новая сукенка. Усім артыстам яна вельмі спада- балася. Шчаслівая пасля канцэрта прыехала дадому. 3 ра- ніцы прыходжу ў дыктарскую, і адразу тэлефонны званок адТравінай. Мар'яна Васільеўна нейкім дзіўным голасам пацікавілася, у якой сукенцы я ўчора была. Адказала. Тады яна спытала, ці магу зараз яе ўзяць і прыехаць у атэлье? Яна высылае за мной машыну. Ну, думаю, — УСЁ. Справа ў тым, што ззаду новай сукенкі была даволі доўгая шліца, якая для тых часоў лічылася занадта смелай. Падумалася, што нехта з чыноўнікаў звярнуў увагу. Аказалася, прычына зусім іншая.
Прыехала ў атэлье. У Мар'яны Васільеўны быў чырвоны ад хвалявання твар. Паклала на стол сукенку і спытала, што здарылася? Тая ў адказ: «Я зрабіла непапраўную памылку. Мы пашылі вам сукенку з той самай тканіны, з якой раней рабілі касцюм Ніне Фёдараўне Кісялёвай!» Так атрымала- ся, што менавіта ў гэтым самым касцюме яна прыйшла на канцэрт. Калі я ў другім аддзяленні выйшла на сцэну, то ўсе астатнія жонкі, якія былі ў той самай ложы, пачалі з усмешкай паглядаць на Ніну Фёдараўну. Яна схапіла сваю сумачку і хутка выйшла з ложы.
Раніцай жонка Кісялёва была ў кабінеце Травінай. Як яна зняважвала бедную Мар'яну Васільеўну, можна толькі здагадвацца, аднак фраза Травінай: «Каб я не падсунула бліжэй да сябе гэтую папяльнічку, яна б, пэўна, кінула яе ў мяне!» — гаворыць пра многае. Дадам таксама, што жон- ка Кісялёва працавала тады ў міністэрстве адукацыі.
Мар'яна Васільеўна прапанавала пакінуць сукенку, а ў трохдзённы тэрмін пашыць для мяне іншую. Я адказала, што заўтра еду з «Песнярамі» ў Маскву, учарашні вары- янт майго адзення ўсім спадабаўся, а прамой трансляцыі адтуль не будзе. Яна пагадзілася. Ніякіх трансляцый, са- праўды, не было, аднак гэта не дапамагло. Праз пэўны час Мар'яну Васільеўну Травіну звольнілі і адправілі на пен- сію. Нас, усіх дыктараў, перасталі там абслугоўваць. Пасля атэлье Саўміна мы наладзілі стасункі з Беларускім цэнт- рам моды, і гора больш не ведалі.
Дарэчы, з «Песнярамі» я працавала не аднойчы. Кан- цэрты ў Дзяржаўнай цэнтральнай канцэртнай зале «Ра- сія» заўсёды ішлі па некалькі дзён з поўным аншлагам. Тое, што зрабіў Уладзімір Мулявін для Беларусі, немагчы- ма ацаніць. 3 Валодзем вельмі прыемна было знаходзіцца на сцэне. Ён адчуваў сваіх салістаў, музыкантаў, гледачоў, паводзіў сябе без найгрышу, вельмі натуральна. 3 пачатку 80-х гадоў побач з ім была ўжо Святлана Пенкіна, светлая ёй памяць. Я па-ранейшаму шкадавала, што ён развітаўся са сваёй першай жонкай Лідзіяй Кармальскай, якая была для Валодзі паплечніцай і памочніцай ва ўсіх яго справах, і якую любіла ўся філармонія. Менавіта такая жонка павінна быць у геніяльных людзей. А Святлана — кінаактрыса, якая пасля здымкаў у кінафільмах адчувала сябе зоркай на першых ро- лях і патрабавала да сябе ўвагі, як і ўсе ў калектыве.
Пра прывілеі савецкіх часоў сказана і напісана нямала. He буду паўтарацца. Пра тое, як працавала элітная леч- камісія, да якой мы, артысты, былі прымацаваныя, трэба сказаць адным словам: «выдатна». Гэта было поўнае па- разуменне паміж пацыентамі і медперсаналам. I вось фі- нал. Калі лечкамісія пераязджала ў Ждановічы, адна мая добрая знаёмая, Заслужаная артыстка Беларусі, спытала- ся ў рэгістратуры: «Хто ж там будзе абслугоўвацца, калі нікога з нас не бяруць?» Ёй адказалі: «Эліта», — і дадалі: «Вышэйшыя дзяржаўныя асобы і героі Савецкага Саюза». Улічваючы, што апошніх амаль не засталося, гутарка цал- кам ішла пра чыноўнікаў рознага кшталту.
Мастакі, кампазітары, пісьменнікі, вучоныя — больш не эліта грамадства...
Мая першая сустрэча з Аляксандрам Рыгоравічам Лу- кашэнкам адбылася ў 1993 годзе, калі ён быў яшчэ дэпу- татам Вярхоўнага Савета. Я вяла заключны канцэрт «Сла- вянскага базару» ў Віцебску. Амфітэатр у Віцебску быў мне добра знаёмы яшчэ з 1988 года, калі была вядучай перша- га Фестывалю польскай песні. Перад самым заканчэннем канцэрта за кулісы да мяне падышоў Уладзімір Віктаравіч Грыгор'еў, які, дарэчы, быў ініцыятарам будаўніцтва віцеб- скага амфітэатра. У той час ён ужо не быў кіраўніком Ві- цебскага абкама КПБ, а генеральным дырэктарам завода даламітавай мукі. Ён прапанаваў адразу не ехаць у гатэль, а запрасіў мяне разам з Міхаілам Фінбергам на «малень- кі» пачастунак.
Грыгор'еў прывёз нас у катэдж, які знаходзіўся пад Ві- цебскам. Адразу прапанавалі падняцца на другі паверх, дзе ўжо быў накрыты стол для гасцей. У правым куце ся- дзелі два чалавекі, у якіх (па тэлетрансляцыях пасяджэн- няў Вярхоўнага Савета) я пазнала А.Р. Лукашэнку і У.Н. Ка- наплёва.
Селі за стол. Нас было каля трыццаці чалавек. Міхаіл Якаўлевіч умее на такіх «мерапрыемствах» падтрымлі- ваць размовы. Заўсёды дасціпна жартуе, расказвае шмат анекдотаў. Хутка загулі застольныя размовы, якія перыя- дычна перапыняліся тостамі. I толькі А.Р. Лукашэнка з У.Н. Канаплёвым, якія сядзелі насупраць, былі як бы па-за ме- жамі кампаніі. Мне захацелася прыцягнуць іх да размовы. Спытала: «Мы бачым па трансляцыях, як вы змагаецеся з карупцыяй. Хто ваша каманда? Каму вы давяраеце?» У ад- каз прагучала змрочнае: «Нікому».
На жаль, цяпер калектыў Міхаіла Якаўлевіча стаў як бы другасным. Створаны Прэзідэнцкі аркестр атрымаў ролю, якую раней выконвалі музыканты Фінберга.
Жыццё наша непрадказальнае
1974 год. Урачыстасці з нагоды вызвалення Беларускай ССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Палацы спорту. Спецыяльна да гэтай даты Яўген Глебаў напісаў араторыю на тэкст Петруся Макаля «Мы славім Радзіму сваю».
На ўступе да араторыі я выходзіла на сцэну і чытала верш Петруся Макаля, фонам гучала мелодыя Яўгена Гле- бава. Я ўжо дакладна не памятаю, хто быў рэжысёрам Ta­ro канцэрта. Хутчэй за ўсё, Юрый Парыгоравіч Ужынцаў. Дырыжор зводнага аркестра параіў мне ўважліва слухаць мелодыю і кожнае чатырохрадкоўе пачынаць чытаць па ўзмаху яго рукі. Пасля заканчэння верша ўступаў зводны хор, які складаўся не толькі са сталічных, але і з абласных прафесійных калектываў.
Рэпетыцыі пачаліся за некалькі дзён. Улічваючы, што сцэна была занятая іншымі ўдзельнікамі гэтага маштабна- га відовішча, мяне разам з піяністкай Людмілай Малыша- вай накіравалі на кватэру кампазітара Яўгена Глебава, які жыў, можна сказаць, насупраць Палаца спорту на Парка- вай магістралі, якая цяпер завецца праспектам Перамож- цаў. Тады і пазнаёмілася з жонкай кампазітара Ларысай Васільеўнай, з якой мы сябруем і па сёння.
He магу сказаць, што за першы дзень рэпетыцый мы да- магліся нейкага поспеху: я чытала верш — мелодыі альбо не хапала, альбо заставаўся кавалак. Яўген Аляксандравіч бачыў, што я ў прыгнечаным стане. Мне трэба было ехаць на тэлебачанне на Камуністычную, 6, я заспяшалася, і ён прапанаваў правесці мяне да аўтобуснага прыпынку, які і цяпер знаходзіцца ўнізе каля Свята-Духава кафедральна-
га сабора. Гэты прыпынак заўсёды шматлюдны. Мы ўвесь час эмацыйна размаўлялі, на нас з цікавасцю паглядалі...
Да самой урачыстасці заставаліся яшчэ два дні. На на- ступны дзень, калі прыйшла на рэпетыцыю ўжо ў Палац спорту, у зале ўбачыла маю любімую артыстку Купалаў- скага тэатра Марыю Захарэвіч. Адразу зразумела: гэта для мяне падмога, а можа, і замена мне. Усё распавяла Машы. «Пакажы верш», — папрасіла яна. Прабегла вачыма і па- раіла: «Ніякіх паўз! Мы не вакалісты, мы чытальнікі, паўзы робяцца па патрэбе, інакш будзе згублены і сэнс, і верша- ваны малюнак». — «Дзякуй, Маша!»
Калі пачалі рэпетаваць араторыю Глебава, прачыта- ла менавіта так, як параіла Марыя. На рукі дырыжора не звяртала ўвагі. Зараз прыгадаю гэты твор Петруся Макаля. Думаю, вам будзе цікава.
Каля гаю крыніца,
Звон расінкі лагоднай,
Што дае мне напіцца
Чысціні першароднай.
3 той крыніцы чароўнай,
3 залацістага донца
Чэрпай жменяю поўнай
I нябёсы, і сонца.
3 той крыніцы рачулка,
Як дзіця, трапяткая,
Выбягаючы гулка,
Акіяна шукае...
Мы — з крыніцы адзінай.
Мы, як злітыя рэкі,
Нашай любай Радзімай
Мы з'яднаны навекі.
Каментаваць не буду. Але значна пазней, на іншых кан- цэртах, калі я чытала гэты верш са сцэны, бачыла слёзы на вачах людзей, а тады на рэпетыцыі ў Палацы спорту мяне нехта нават пахваліў. Зноў падышла да Машы. Я сапраўды
была ёй вельмі ўдзячная. На самім канцэрце ўсё прайшло выдатна.
У 1980 годзе ў Мінску праходзілі Алімпійскія гульні, a дакладней — некалькі матчаў алімпійскага футбольнага турніру. Перад пачаткам гульняў было вырашана даваць невялікія тэкставыя замалёўкі-дзённікі на 10 хвілін — я ў нацыянальным строі на фоне музыкі Яўгена Глебава з кіна- фільма «Апошняе лета дзяцінства» кожны дзень з розных месцаў сталіцы гаварыла прыгожыя словы пра Беларусь, пра тое, як мы рыхтуемся да Алімпіяды—80. Першая пля- цоўка была на скрыжаванні вуліц Кірава і Леніна, побач з будынкам Вярхоўнага суда БССР. Мяне пасадзілі спінай да стадыёна «Дынама» на высокі куб. Аўтобусы, «перасоўна- тэлевізійныя станцыі» (ПТС) перакрылі рух... Калі давалі на поўную моц фанаграму глебаўскай мелодыі ў выкананні Эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэле- бачання пад кіраўніцтвам Заслужанага артыста БССР Ба- рыса Райскага, не толькі я, але і ўсе мінчукі, якія шчыльна аточвалі нашу пляцоўку, адчувалі ўзнёсласць, натхненне, пачуццё палёту. Гэта была менавіта маршавая музыка. Ра- ней гэтая мелодыя вельмі часта гучала па тэлебачанні.
Пасля знаёмства з Ларысай Васільеўнай Глебавай я ча- сам яе ўзгадвала і... параўноўвала. 3 кім?
У нашай дыктарскай групе працавала найпрыгожая жанчына Давенора Галкіна. Мы з ёй сябравалі. Яна адна выхоўвала маленькую дачушку. 3 мужам, артыстам тэат- ра імя Горкага, жыццё не склалася. Усе ведалі, што Яўген Аляксандравіч Глебаў вельмі любіць нашу Вету. I раптам — разрыў. Я ніколі ў сяброўкі пра гэта не распытвала. Была ўпэўнена, што ініцыятарам таго разрыву быў Яўген Глебаў. Усё гэта адбывалася да сустрэчы Яўгена Аляксандравіча і Ларысы Васільеўны.
А Вета была вельмі добразычлівым, лёгкім у зносінах чалавекам з неверагодным пачуццём гумару. Аднойчы Галкіна прымусіла не проста смяяцца, а рагатаць усю тэ- леглядацкую аўдыторыю, калі чытала ў кадры аб'яву пра тое, што ў крамы Мінска паступілі ў продаж электраяйка-
варкі. Напярэдадні рэдактар прынесла некалькі аб'яў, па- клала на дыктарскі стол, сказала: перад мастацкім філь- мам будзе паўза — прачытаеш. Калі ў эфіры дайшла чарга да гэтай самай аб'явы, Вета весела ўсміхнулася. Сапраўды смешна: і такога зместу аб'явы даводзілася чытаць тады дыктарам у кадры. «Паступілі ў продаж электраяйкі... — з усмешкай прамовіла Давенора. Потым: — Варкіяйкі... Яй- каваркі...» Карацей, перабірала розныя варыянты, і ўжо цяжка было стрымліваць смех, але Вета трымалася так лёгка і натуральна, што пра гэта доўга распавядалі, а тэ- легледачы прасілі аб'явіць дыктару Давеноры Галкінай па- дзяку.
Праз некаторы час Давенора выйшла замуж за маскоў- скага кінадраматурга Аляксея Лявонцьева і, на наш вялікі жаль, з'ехала ў Маскву. I толькі цяпер Ларыса Васільеўна распавяла мне, што ініцыятарам разрыву была сама Вета, а калі больш дакладна, то яе дачка Лёля, якая рашуча не прыняла Яўгена Аляксандравіча. I каб не траўмаваць дзі- ця, маці вырашыла разысціся з каханым. Цяпер Лёля так- сама жыве ў Маскве. Божа! Як усё ў нашым жыцці пера- плятаецца, непрадказальна сыходзіцца і разыходзіцца...
Так, я заўсёды параўноўвала гэтых дзвюх жанчын. На мой погляд, адна адной не саступае ні ў чым: ні прыгажос- цю, ні розумам, ні інтэлігентнасцю, ні пачуццём гумару. I з адной, і з другой, калі размаўляем (цяпер у асноўным па тэлефоне), насмяёмся ад душы. Як гэта важна ў нашым ця- перашнім жыцці!
* * *
2012 год. Спартыўны самалёт са Швецыі заляцеў у Бе- ларусь і раскідаў па нашай зямлі плюшавых мядзведзікаў. Калі пачула пра гэта, уявіла, як радасна адрэагавала б ней- кае дзіцятка, каб злавіла аднаго з іх. Але да парушэнні мя- жы як быццам бы меў дачыненне Надзвычайны і Паўна- моцны амбасадар Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Бе- ларусь паважаны спадар Стэфан Эрыксан. Беларускі бок вырашыў не працягваць яго акрэдытацыю.
Часта ўспамінаю суботнюю раніцу ў канцы кастрычніка за два гады да той падзеі. Тэлефонны званок, і вясёлы голас:
— Добрай раніцы, спадарыня Зінаіда! Чым займаецеся?
— Збіраемся на лецішча.
— Вазьміце нас з Веранікай. Мы дзяцей адправілі на ва- кацыі і зараз вольныя.
— Божа, будзем шчаслівыя, калі ласка!
Паехалі. Акрамя нас была яшчэ адна нечаканая госця: залацісты рэтрывер Вафля, якая вельмі далікатна паводзі- ла сябе ў машыне. Пад'язджаем да хаты. Пачуўшы і ўба- чыўшы Вафлю, мясцовыя «лайкі» напачатку пачалі кідац- ца на яе. Тая і ўвагі не звярнула на іх. Калі выскачыла з ма- шыны — выхавана і інтэлігентна — яе высокая постаць не зварухнулася з месца. I тыя раптам змоўклі і неяк лісліва падціснулі хвосцікі. Яны пачалі падыходзіць бліжэй, і мы адчулі, што ім захацелася дакрануцца да гэтай прыгожай, годнай істоты. Мы ўсе з усмешкай назіралі за гэтым.
I хаця стаяў цёплы дзень, у нятопленай хаце было ха- ладнавата. Мой гаспадар Генадзь вызваўся растапіць ка- мін і згатаваць ежу, а мы рушылі ў грыбы. Лес за плотам. A Вераніка, жонка амбасадара, — заўзятая грыбніца. I пача- лося: толькі і чуваць галасы: знайшла абабак, а я лісічку! A тут шмат кабылак, а ў мяне сыраежкі... Шкадавалі, што не знайшлі ніводнага рыжыка: іх сезон скончыўся.
I наша гаворка пра навакольны і раслінны свет Белару- сі і Швецыі, пра тое, чым падобныя і чым адрозніваюцца нашы людзі, якія рысы характару найчасцей сустракаюц- ца ў шведаў і беларусаў... Прыгадалі, што ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў нас была агульная мяжа. Так, была і вайна, але мы былі хаўруснікамі, а Браслаўскі павет нейкі час уваходзіў у Шведскае каралеўства і нават паспеў атры- маць узнагароду.
Вярталіся да абеду. Хата пратопленая, бульбачка бела- руская зварана, марынаваныя белыя грыбочкі і шматчаго на стале... Мой гаспадар парупіўся.
I зноў — размовы. Я ведала, што Стэфан Эрыксан на- ведвае беларускія сем'і. Яму цікава было ведаць узаема-
адносіны родзічаў, блізкіх людзей, іх выхаванне, звычкі, традыцыі. У сваіх выступах ён распавядаў пра нас тое, чаго мы самі пра сябе не ведаем. Колькі рабіў амбасадар дзеля таго, каб нашы народы адчувалі сябе, нягледзячы на ад- легласць, блізкімі!
Стэфан Эрыксан паказаў нам добры прыклад, як хутка можна вывучыць мову, карыстацца ёю, і быць такім прыця- гальным чалавекам. Ён жа, адным з першых, пераклаў на шведскую мову некалькі апавяданняў Васіля Быкава, і яго- ным прыкладам кіраваліся іншыя замежныя дыпламаты.
Ведаю, што шчыры сябар Беларусі славацкі амбасадар Любамір Рэгак, які таксама добра вывучыў беларускую мову (у яго кабінеце на сцяне вісела мапа Вялікага Княства Літоўскага), у гэты ж час пераклаў на славацкую мову вер- шы Ніла Сымонавіча Гілевіча.
А жыццё сапраўды робіць такія павароты! Пройдзе час, і спадар Стэфан яшчэ вернецца ў Беларусь.
* * *
Павел Шарамет. Гонар беларускай журналістыкі. I яго таксама няма побач з намі.
He верыцца, што гэта здарылася: перад вачыма яго воб- раз, добразычлівы позірк. Успамінаюцца самыя розныя нюансы нашых сустрэч, нейкіх падзей, на якіх пашчасціла перамовіцца, быць разам.
Калі Павел з'явіўся на беларускіх каналах у праграмах «Праспект» і «Эканаміст», гэта стала падзеяй, бо па тым часе гэта быў зусім іншы тыпаж журналіста: журналіст-су- размоўца, які спакойна, лагодна і добразычліва, робячы нечаканыя паўзы, думаў і прымушаў думаць нас, тэлегле- дачоў. Многія беларускія тэлевядучыя яго не ўспрынялі, таму што самі пайшлі па лёгкім шляху: і па сённяшні дзень шмат хто, карыстаючыся тэлесуфлёрам, гаворыць хутка, без унутранага перажывання, не вядзе дыялог з тэлегле- дачамі, як гэта рабіў Павел. На жаль, не вельмі часта на тэлебачанні нам даводзілася пры сустрэчах вітацца. I рап- там даведваюся: абедзве яго праграмы выціснулі з эфіру.
Ужо калі працаваў на расійскім канале «ОРТ», Павел раз- пораз наведваў Беларусь, па-ранейшаму сачыў за нашым палітычным жыццём. Аднойчы арганізаваў канцэрт «Рок за свабоду» з удзелам расійскага музыканта і спевака Вяча- слава Бутусава і групы «Ю-Піцер». Улады дазволілі імпрэзу на плошчы Бангалор пры ўмове, што на сцэну не выйдуць апальныя гурты «Палац», N.R.M., «Нейра Дзюбель», «Кра- ма», спявак Зміцер Вайцюшкевіч. I вось што прыдумаў Па- вел: каб перад пачаткам канцэрта разам з шэрагам нашых палітыкаўя выйшла на сцэну і сказала некалькі слоў пра Бе- ларусь. Хадзіла, думала, хвалявалася, што сказаць.
Прыехала, прабілася да сцэны. Першае ўражанне: мо- ладзь ідзе ды ідзе, мноства міліцыянтаў. Павел папярэдзіў, каб была гатовая да выступлення ў любую хвіліну. Нікога з выступоўцаў не было бачна. I толькі пад'ехаў мікрааўто- бус з Бутусавым — і войкнуць не паспела, як узляцела на сцэну з дапамогай Паўла. Ён яшчэ паспеў крыкнуць: «Ваша выступленне чацвёртае, пачынайце без паўзы!»
Тым часам беларускія музыканты сказалі па некалькі слоў і — мая чарга. Прачытала тры чатырохрадкоўі пра Бе- ларусь. Прыгадаю апошняе:
Адчыніць гатовы дзверы
/ на захад, і на ўсход,
Бо жыцця і лепшай долі
Ўсё чакае наш народ.
— Калі вас сабрала гэтая плошча з удзелам Вячаслава Бутусава, — перайшла я на прозу, — вы падтрымліваеце акцыю «Рок за свабоду»?
— Так! — грымнуў натоўп.
— Вы за тое, каб наша Беларусь была вольнай, незалеж- най, дэмакратычнай дзяржавай?
— Так! — разнёсся дружны кліч тысячаў маладых суай- чыннікаў.
— Тады — жыве Беларусь!
— Жыве! — на ўсю моц выгукнула шматтысячная плошча.
Кажуць, што многія прыйшлі тады на канцэрт, каб проста паслухаць вядомага расійскага спевака, але для мяне гэта было сапраўднае яднанне беларусаў. Я была так уражаная гэтым эмацыянальным відовішчам, што не заўважыла, як зноў апынулася на руках Паўла Шарамета. Ён асцярожна паставіў мяне на зямлю. Трэба было хутчэй выбірацца з на- тоўпу, бо ўжо чуліся крыкі адказных за парадак чыноў: «Хто дазволіў? Адкуль яна ўзялася? На сцэну нікога не пускаць!»
Тым часам Анатоля Лябедзьку, Валерыя Фралова, Сяр- гея Калякіна не дапусцілі да сцэны. Дагэтуль не разумею, як Паўлу ўдалося ўсё пралічыць, зарыентавацца і зрабіць так, каб я паспела прамовіць свае словы.
Ніколі не забуду, як частавала ў сябе дома Паўла Шара- мета і Святлану Калінкіну смажанымі ў кляры грыбамі-па- расончыкамі. I як, смакуючы і смеючыся, ён па-дзіцячы за- хапляўся пачастункам, імкнучыся адгадаць: з чаго ж гэта прыгатавана — мяса птушкі ці труса?
Гэта Павел пазнаёміў мяне і майго мужа з Барысам Ня- мцовым. Мы паехалі ў Маскву на сустрэчу з прадстаўніка- мі дэмакратычных колаў Расіі. На Беларускім вакзале нас сустракаў Павел. I калі мы выехалі з прывакзальнай пло- шчы, ён раптам прапанаваў: «У нас яшчэ ёсць час. Заедзем да Барыса Нямцова?» Божа, гэта была такая нечаканая і такая радасная сустрэча! Мне падалося, што вялікая зала офіса стала цеснай для гэтых двух вялікіх і прыгожых муж- чын. Адразу адчулася, што яны сябры: задавалі нам пы- танні і адначасова абменьваліся ўражаннямі, жартавалі.
Знешне яны былі вельмі розныя, і адначасова было та- кое падабенства паміж імі: абодва валодалі выключнай харызмай, пачуццём гумару, нейкай прыцягальнай сілай і даверлівасцю позірку. Даведаўшыся, што мы не былі яшчэ ў храме Хрыста Збавіцеля, арганізавалі нам яго наведванне. Тады не было ніякага прадчування велізарнай трагедыі, не- папраўнай страты для Беларусі, Украіны і Расіі. Нашага Паў- ла не стала праз год пасля забойства Барыса Нямцова...
У дзень, калі грымнуў той страшэнны выбух у цэнтры Кі- ева, з самага ранку і да позняй ночы, і ў наступны дзень
амаль усе асноўныя тэлеканалы Украіны (у адрозненне ад беларускіх) вялі праграмы пра Паўла Шарамета. Колькі цікавых фактаў, колькі людзей выказваліся пра слыннага сына Беларусі! He забуду словы маладога ўкраінца: «У Бе- ларусі Шарамет адседзеў у турме, з Расіі яго выціскалі як маглі, а ва Украіне яго забілі».
Калі ішла на развітанне ў храм Усіх Святых, перад вачы- ма праходзілі тэлекадры развітання ва Украіне. Гэта там, a ў нас... Скажу шчыра, хвалявалася: лета, субота, лецішчы... Дый урэшце беларусы прыйсці пабаяцца... I заплакала ад палёгкі, калі ўбачыла бясконцы ланцужок людзей з квет- камі. I, колькі там была, ён не змяншаўся.
Дзякуй вам, людзі, што разумееце, што адбываецца no- 634 з намі і што трэба рабіць, каб нашы дзеці і ўнукі не зведалі, што такое вайна, якая можа ўварвацца ў наш такі крохкі мір!
* * *
Але перанясемся на год назад.
8 кастрычніка 2015 года. Дзень прысуджэння Нобелеў- скай прэміі. Даўно я так не хвалявалася, калі глядзела трансляцыю са Стакгольма ў гэты дзень, і ў дзень, калі ўру- чалі нашай Святлане Алексіевіч Нобелеўскую прэмію.
Так!
Ведай нашых!
Ведай, свет, Беларусь!
Восьтакія мы, беларусы!
Мне вельмі прыемна, што некалі вельмі даўно мы з ёй пазнаёміліся на тэлебачанні, што яна прымала ўдзел у пе- радачах, якія мы вялі разам з Алесем Адамовічам. I сама Святлана рабіла аўтарскія праграмы.
Памятаю, як моцна яе цкавалі за «Цынкавых хлопчы- каў». Маўляў, нічога падобнага ў Афганістане не было. Далёка не ўсе адважыліся стаць на яе абарону. Уласцівую творам Алексіевіч прагу да праўды моцна тады падтрымаў акадэмік Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў, калі ў сваім арты- куле ён адзначыў, што ў Афганістане было сапраўды так,
як пра гэта расказала ў сваёй кнізе Святлана Аляксандраў- на, што, хоць і рэдка, але савецкім салдатам даводзілася знішчаць сваіх, каб не трапілі ў палон. I тут жа некаторыя пачыналі апратэстоўваць, што ўсё гэта выдумкі і «ачарнен- не» подзвігу савецкіх воінаў.
Святлана Алексіевіч — з'ява для Беларусі. Яна атрымала сусветнае прызнанне. За апошнія гады выйшла некалькі соцень кніг Святланы Алексіевіч на розных мовах. Яна сва- ёй творчасцю ўзняла аўтарытэт усёй нашай краіны. I сён- ня нашым выступам за мяжой не будуць крычаць: «Брава рускай!» (як гэта было са мной у Македоніі) — а «Брава, Беларусь!»
Апошнім часам мне некалькі разоў выпала прыняць уд- зел у рабоце над аўдыёкнігамі. I адна з іх была менавіта тая, за якую Святлана Алексіевіч у 2015 годзе і атрымала Нобелеўскую прэмію. Размова пра «Час сэканд-хэнд». Але пра ўсё па чарзе.
Летам 2012 года кіраўнік «Радыё Рацыя» Яўген Вапа па- ведаміў пра стварэнне пры радыё Беларускага гістарыч- нага таварыства, пад кіраўніцтвам Яраслава Іванюка. Мне прапанавалі зрабіць аўдыёверсію кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Споведзь», якая ў польскім варыянце называец- ца «Птушкі без гнёздаў». Спачатку была думка зрабіць гэ- тую працу ў Беларусі, але тады (перш за ўсё па палітычных матывах) гэта было амаль немагчыма, і я паехала ў Поль- шчу, у Беласток.
У Ларысы Антонаўны вельмі складаная манера пісання. Уплыў чэшскай і польскай моваў рабіў тэкст не зусім зра- зумелым шырокай беларускай грамадскасці. Калі рабіў- ся запіс, знайшоўся чалавек, журналіст «Белсату» Зміцер Косцін, які змог гэта ўсё ўдакладніць.
Аўдыёдыск «Птушкі без гнёздаў» стаў дадаткам да поль- скага перакладу кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Ptaki bez gniazd» з рэдкімі фотаздымкамі ў выданні Беларускага гіс- тарычнага таварыства ў Польшчы.
Потым у 2013 годзе я запісала аўдыёкнігу Рыгора Бара- дуліна «Лепей», якую Глеб Лабадзенка сабраў з рукапісаў
паэта. Чытаць даводзілася амаль з ліста. Дыск з гэтым за- пісам — дадатак да цудоўна аформленай і ўнікальнай ад- найменнай кнігі паэта, якая не мае ніводнай друкаванай літары, усё напісана ад рукі самім Рыгорам Барадуліным.
Работа над запісам твору «Час сэканд-хэнд» была для мя- не не толькі цікавай, пачэснай і нечаканай, але і няпростай. Няпростай па тых эмоцыях, якія я адчула. Ініцыятарам быў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў у асобе яго кіраў- ніка Барыса Пятровіча. У маім творчым жыцці неяк усё так звязваецца ланцужком, што сама потым дзіўлюся. Я добра знаёмая з творчасцю яго дзядзькі Барыса Сачанкі. Невяліч- кае апавяданне пісьменніка «Ліст да маці» заўсёды разда- вала на сваіх курсах для чытання. А некалі менавіта яго дала пачытаць дзяўчыне, якая тады рабіла сюжэты для «Белса- та». Тэкст пранізлівы, глыбокі. Лічу, што вядоўцы павінны не толькі выпрацоўваць у сябе пэўную артыстычнасць, але і шчырасць, як бы прапускаць тэкст праз сябе. Тая дзяўчына прачытала апавяданне і заплакала. А я ўзрадавалася яе рэ- акцыі — тэксты трэба чытаць не толькі вуснамі, але і сэрцам.
Калі Барыс Пятровіч прапанаваў агучыць «Час сэканд- хэнд. Канец чырвонага чалавека», я была вельмі ўзруша- ная, бо ўжо да гэтага прачытала кнігу і добра разумела ве- ліч прапановы. Уразіла разуменне таго, што ўсе мы як бы з'яўляемся часткай гэтага чырвонага чалавека, а кніга — люстэрка, якое дазваляе паглядзець на сябе збоку.
Пашанцавала яшчэ з адным. Гукааператар Алег Чы- жык — чалавек шчыра ўлюбёны ў беларускую мову. Мне неверагодна лёгка з ім працавалася. Нават, калі ўзнікалі нейкія пытанні (бывала, спрачаліся) па націсках, то ён ім- гненна адшукваў у інтэрнэце патрэбны варыянт, які я по- тым спраўджвала на філфаку БДУ ў Марыі Пятроўны Кар- повіч. Яе слова было канчатковым.
Запіс выпаў на канец вясны 2017 года. Мне было над- звычай цікава як мага глыбей унікнуць у сэнс напісанага і патрапіць у правільную інтанацыю. Іншым часам запі- шам патрэбны кавалак тэксту, крышку пасяджу — і прашу ўсё перапісаць. Часта прыходзілі думкі, а як жа працава-
ла пісьменніца, як у яе хапіла моцы на такую псіхалагічна складаную тэму...
Пацвярджэнне незвычайнасці кнігі Святланы Алексі- евіч — сістэма савецкага ладу жыцця. Колькі было такіх сем'яў, калі жылі побач кат і ахвяра. А калі ў адным ча- лавеку спалучаліся, ды і спалучаюцца, калі гаварыць пра сённяшні дзень, талент, уменне перадаваць пачуццё цу- доўнага, прыгожага — са звычайным паклёпніцтвам, бяз- літасцю і жорсткасцю.
Успамінаю ліст майго таты да мамы, дзе ён напісаў, што мама была ў акупацыі, і ён, камуніст, не мае права вяр- нуцца да яе. Некаторы час той ліст захоўваўся ў мяне. Калі трапляў мне на вочы, апякаў душу і сэрца, і я яго знішчыла. А цяпер шкадую і ганю сябе за гэта. He вінаваты тата, што апынуўся ў самым пекле вайны, што нашы салдаты і афі- цэры ваявалі пад пільным наглядам НКВД. I не вінаваты, што быў часткай той савецкай сістэмы. Як усе мы, хто жыў у пастаянным страху за сябе, і за свае сем'і. I пра гэта так- сама напісала ў сваёй кнізе Святлана Алексіевіч.
А матуля мая часта ўспамінала самыя шчаслівыя для сям'і перадваенныя гады. Адзінае, што азмрочвала іх жыццё, — гэта начныя візіты «варанкоў» у двор іх інтэр- ната. Раніцай людзі заўсёды недалічваліся каго-небудзь са сваіх жыхароў. Гэта пачалося з 1937 года. Каля дзвярэй на- шага пакоя заўсёды стаяў падрыхтаваны вузельчык.
А тое, што ўлада робіць выгляд, быццам бы няма ў краі- не нобелеўскай лаўрэаткі, гэта справа часовая — перамены абавязкова будуць.
Мяркую, што ўплыўтвораў менавіта Васіля Быкава, Алеся Адамовіча і Святланы Алексіевіч на светапогляд беларусаў і на мой жыццёвы выбар велізарны.
Вельмі пачэсна, што кіраўнік Беларускага ліцэю Уладзі- мір Колас прапанаваў мне ўвайсці ў Раду беларускай інтэ- лігенцыі. У яе складзе былі сапраўдныя зоркі грамадскай думкі нашага часу, гонар нацыі: паэты Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, светлая ім памяць, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, акадэмікі Аляксандр Вайтовіч і Радзім Гарэцкі,
прафесар Георгій Лепін, пісьменнікі Вольга Іпатава і Алесь Пашкевіч, мастак Алесь Марачкін, скульптар Алесь Ша- тэрнік, гісторыкі Валянцін Ткачоў, АлегТрусаў, мовазнаўца Алена Анісім, эканаміст Васіль Шлындзікаў, і шмат хто яш- чэ з вядомых у Беларусі і за яе межамі людзей.
Са многімі з іх мне не раз давялося сустракацца ў жыцці, а паэт Анатоль Вярцінскі нават прысвяціў мне верш (спа- чатку не адважвалася, каб не падалося нясціплым, але прыгадаютыя радкі):
Што кажо каран
Пра лёс жаночы?
На ўвесь экран
Зініны вочы.
Экран блакітны.
Вочы сінія.
Голас Зінін.
Усмешка Зініна.
Фальшу ні грана.
Выраз бясцэнны.
Панна экрана.
Княгіня сцэны...
Аднойчы ў Бялынічах была сустрэча, у якой акрамя мя- не ўдзельнічалі Радзім Гарэцкі, Сяргей Законнікаў і Вольга Іпатава. На яе быццам бы добраахвотна прыйшлі толькі некалькі чалавек. На самай справе, мясцовае кіраўніцтва пільна сачыла за тымі, хто на гэта адважыцца.
На шчасце, ёсць людзі, якія ў тваёй памяці, у тваім сэр- цы застаюцца назаўсёды, сустрэчы з імі і становяцца тымі сцежкамі, якія вядуць кожнага з нас да Беларусі. Цалкам разумею песімізм з гэтай нагоды, які перад ад'ездам у Ка- наду выказала Вольга Іпатава. Сапраўды, шляхда Беларусі ў нашага народа будзе вельмі няпростым. Але прайсці яго за нас не можа ніхто.
Упэўнена, калі б на беларускай тэрыторыі быў хаця б адзін тэлеканал накшталт «Белсату», які б можна было ба-
чыць не «па талерцы», а свабодна ў кожным доме, беларус- кія тэлегледачы адразу змянілі б сваё меркаванне адносна палітычнай сітуацыі ў свеце. Праўдзівую інфармацыю, на жаль, беларусы, якія не маюць інтэрнэту, не атрымліваюць.
Дарэчы, калі ствараўся тэлеканал «Белсат», шмат хто быў гатовы стаць яго кіраўніком. Памятаю, адпаведнае пытанне мне задаў згаданы вышэй шведскі амбасадар у Беларусі Стэфан Эрыксан. Прыемна, што мой адказ: «Толь- кі Агнешка Рымашэўская», — ужо больш за дзесяць гадоў спраўджваецца. Пры ўсіх хібах і цяжкасцях, адзіны неза- лежны ад беларускіх уладаў тэлеканал існуе. Упэўнена, каб не настойлівасць і энергічнасць спадарыні Агнешкі, мы б страцілі яго даўным-даўно.
Усе апошнія гады я цесна супрацоўнічала з «Белсатам». Па-першае, у якасці сябра Рады «Белсату», якую ўзна- чальваў Уладзімір Колас. У складзе Рады былі: старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, кінарэжысёр Юры Хашчавацкі, філосаф Валянцін Акудовіч, журналісты Святлана Калінкіна і Анатоль Гуляеў. Атаксама Генадзь Бу- раўкін і Мікола Анемпадыстаў, светлая ім памяць. Разам з Агнешкай Рымашэўскай і Аляксеем Дзікавіцкім мы збіра- ліся на пасяджэнні, калі трэба было абмяркоўваць новыя праекты ці нешта мяняць у праграме.
Акрамя таго, мы праводзілі з вядоўцамі майстар-класы і трэнінгі. Я па-ранейшаму сачу за журналістамі, якія вы- ходзяць у эфір. Прыемна, калі пасля тваіх парадаў і заўваг журналіст чулліва рэагуе, і ты бачыш змены ў лепшы бок.
Хацелася б пажадаць майму любімаму «Белсату» ад- шукваць больш прывабных, прафесійных і таленавітых журналістаў.
Манера вядоўцы цяпер змянілася. Ад нас калісьці па- трабавалі размаўляльнасці і суперажывання, а цяпер трэ- ба трымаць нейтральнасць і занадта хуткі тэмпа-рытм, a ад гэтага ў нейкай ступені адчуваецца агрэсія, якой у на- шым жыцці і так хапае.
Mae першыя «Дажынкі». Столін. 1995 г.
Mae апошнія «Дажынкі». Нясвіж. 1996 г.
Сын Уладзімір на маім бенефісе. 1996 г.
На маім бенефісе. 3 дырэктарам бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Наталляй Чуевай і Народнай артысткай БССР Наталляй Гайда.
3 Народным артыстам БССР Віктарам Вуячычам на маім бенефісе.
Наша сям'я пасля бенефісу. 3 дзядзечкам Міцем, бабуляй Нінай, сынам Уладзімірам і нашым сябрам Анатолем Саханевічам.
3 нашым знакамітым Аляксандрам Мядзведзем. 1996 г.
3 сынам Уладзімірам у НЦМТДМ. 1996 г.
Вулічны выступ сына Уладзіміра каля Еўропа-цэнтра ў Берліне. 1996 г.
Залаты шлягер. Са спявачкамі: Заслужанай артысткай БССР Нэлі Багуслаўскай, Народнай артысткай Расіі, Заслужанай артысткай УССР Тамарай Міянсаравай і Капіталінай Лазарэнка. 1996 г.
Вяртанне дадому пасля канцэрта. 31 снежня 1996 г.
Ерэван. 40 гадоў Армянскаму тэлебачанню. Са спявачкамі: Заслужанай артысткай Расіі Ірынай Оціевай, Ларысай Грыбалёвай і Сабінай Мурадзян. 1996 г.
Мінск. Бульба з патэльні.
3 Генадзем і Марыён Куле. 1997 г.
3 маёй калегай Заслужаным дзеячам культуры БССР Тамарай Бастун. 1998 г.
3 маёй сяброўкай і дарадчыцай Марыяй Пятроўнай Карповіч. 1997 г.
Пасля канцэрта аркестра Міхаіла Фінберга на Кастрычніцкай плошчы Мінска. 3 сябрамі з Берліна Крысціянам Штэрцам і Вольфгангам Бютнэрам.
Mae мужчыны. 3 Анатолем Саханевічам і Крысціянам Штэрцам. 1998 г.
Хольт, Паўночная Германія. 3 дырэктарам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Аленай Дзмітрыевай, Крысціянам Штэрцам, Марыён Куле, Петэрам Рэлінгерам. Фота мужа Генадзя. 1997 г.
Пасля канцэртнай праграмы «Спяваем разам» аркестра Міхаіла Фінберга. Мазыр. 1998 г.
У чарговай камандзіроўцы ў Гомелі.
3 журналістамі БТ Лідзіяй Рыбалкінай і Уладзімірам Субатам. 1998 г.
3 салістамі аркестра Міхаіла Фінберга Тарыэлам Майсурадзэ, Стэлай, Народнымі артыстамі Беларусі Мікалаем Скорыкавым, Якавам Навуменкам
і дырэктарам Белдзяржцырка Таццянай Бандарчук у Італіі. 1998 г.
Дні культуры Беларусі ў Кемерава. Злева ад мяне — Ігар Лучанок, справа — губернатар вобласці Аман Тулееў і Народная артыстка Беларусі спявачка Наталля Руднева. 1998 г.
«Залаты Шлягер». 3 Рыкарда Фольі і прыхільніцай спевака. 1999 г.
«Залаты шлягер». 3 Тамарай Раеўскай і Тэрэзай Кесовія. 2000 г.
3 кампазітарам Ізмаілам Капланавым.
«Залаты шлягер». 3 Народным артыстам Расіі Яўгенам Мяньшовым. 2001 г.
Са спевакамі Якавам Навуменкам і Галінай Грамовіч (крайняя злева) нас прымалі ў Лунінцы. 1999 г.
Ля скінутага герба БССР. 2005 г.
Магілёў. «Магутны Божа».
Злева ад мяне — мая калега Ганна Янава, справа ад мяне — сябар журы фестывалю Жанета Ялфімава. 1998 г.
На юбілейнай вечарыне Заслужанай артысткі БССР Валянціны Карэлікавай.
3 Заслужаным артыстам БССР Леанідам Барткевічам
і Валерам Скаражонкам. 2004 г.
Адкрыццё 12-га Міжнароднага фестывалю «Магутны Божа» ў Магілёве. Благаславенне ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. 2004 г.
Паміж арганізатарам фестывалю «Магутны Божа» пробашчам Раманам Факсінскім і музыказнаўцам з Санкт-Пецярбурга Ігарам Маціеўскім ды гасцямі фестывалю. 2000 г.
Фестываль «Магутны Божа». Злева — сябар журы музыказнаўца з Лондана Гаю дэ Пікарда. Каля мікрафона — старшыня журы Віктар Роўда. 2001 г.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марыя Аляксандраўна Барысік (злева ад мяне) неаднойчы арганізоўвала сустрэчы вучняў з беларускімі дзеячамі культуры ў сваёй школе. 2008 г.
3 экс-міністрам абароны Паўлам Казлоўскім. 2001 г.
3 адзіным кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Ганчарыкам. 2001 г.
Сустрэча з гледачамі. 2006 г.
Плошча Бангалор. Журналістка Ірына Халіп, палітык Андрэй Саннікаў, паэт Генадзь Бураўкін. 2005 г.
На могілках у Глушы каля надмагільнага каменя Алеся Адамовіча. Справа ад мяне: Уладзімір Някляеў, Наталля Адамовіч, Радзім Гарэцкі, Валянцін Тарас. 2007 г.
На сустрэчы з жыхарамі Бялынічаў. Акадэмік Радзім Гарэцкі, пісьменніца Вольга Іпатава, старшыня Таварыства беларускай мовы ў Магілёве Алег Дзьячкоў, паэт Сяргей Законнікаў. 2005 г.
На канцэрце гурта майго сына Уладзіміра. 2007 г.
У нас у гасцях праваабаронца Алег Волчак з сям'ёй. 2005 г.
3 сястрой Наталляй, яе мужам Міхаілам і братам Аляксандрам на яго 60-годдзі. 2004 г.
3 пісьменніцай Вольгай Іпатавай
і яе мужам Ягорам Фядзюшыным.
Ля касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар. 3 сябрам сына Аляксандра Сяргеем Кудраўцавым. 2009 г.
Бычкі. 3 Валянцінай Быкавай. 2009 г.
На магіле сына.
Пасляваенныя гады. Валянціна Уладзіміраўна Быкава. Можа, з той самай кароўкай.
Святочны канцэрт Народнага хору ветэранаў «Спадчына».
Справа мастацкі кіраўнік хору Мікалай Хвісюк. 2009 г.
3 журналісткай Жанай Літвіной. 2008 г.
У мяне ў гасцях дыктары БТ Элеанора Давыдоўская, Таццяна Мацюшэнка, Галіна Рудакова, Валянцін Аксенцюк. 2008 г.
3 экс-суддзёй Канстытуцыйнага суда Міхаілам Пастуховым
і былым намеснікам старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта Валерыем Косткам.
Актывісты арганізацыі «Дзіцячы дыябет».
Справа ад мяне — яе старшыня Святлана Захарава.
3 жыхарамі вёскі Германавічы. Злева ад мяне — арганізатар сустрэчы Ада Райчонак. За мной — цымбаліст Алесь Лявончык.
2009 г.
У нас у гасцях нашы сябры: Марыя і Георгій Барысікі, Людміла Сяргей, Яўген Ігнатовіч, Андрэй Клімаў, Леанід Піхоцкі.
25 красавіка 2009 г.
Уладзімір і Ксенія. Пасля вянчання ў мінскім храме Аляксандра Неўскага. 2010 г.
Мая нявестка. У канцэрце Заслужанага ансамбля «Зорачка».
Нашы мужчыны за шахматамі пасля вяселля Уладзіміра і Ксеніі.
Пасля шлюбу сына наша сям'я павялічылася: Уладзімір, Святлана, Пётр Мінчанкі, Ксенія і Уладзімір Кап'ёвы.
3 Генадзем чакаем аўтобус ля Цэнтральнага вакзала Берліна. 2011 г.
Германія. Хоф. 3 былымі супрацоўнікамі аркестра
Міхаіла Фінберга Генадзем і Нінай Мончаш. 2011 г.
3 дачкой Генадзя Бураўкіна Святланай. 2011 г.
З'езд беларусаў свету. 3 заснавальнікам
і экс-старшынёй Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алегам Рудаковым.
Вільнюс. 2013 г.
У Беластоку пасля запісу аўдыёкніжкі Ларысы Геніюш. Са Станіславам і Ганнай Сцепанчук ды нашымі сынамі Уладзімірам і Томашам. 2012 г.
Чытаю дыктоўку гродзенцам. 2014 г.
Інтэрв'ю «Белсату» пасля маёй юбілейнай вечарыны ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. 2014 г.
Віншаванне з Новым 2015-м годам. 3 Анатолем Лябедзькам і Станіславам Багданкевічам.
Са Святланай Алексіевіч. 2015 г.
Старое тэлебачанне, новыя іншамаркі і мае ўнукі.
Юбілейны торт з Томска. 3 маімі ўнукамі. 2019 г.
Подых новага
На пачатку 90-х гадоў пасяджэнні Вярхоўнага Савета трансляваліся ў прамым эфіры. Здавалася, што адкрыла- ся сцежачка да Беларусі. Я з задавальненнем хадзіла на апазіцыйныя мітынгі. У тым ліку і на той, калі да будынку беларускага ўрада прыйшлі больш за сто тысяч рабочых. Аўтобусы ўжо не хадзілі, пешшу дабралася да педагагіч- нага ўніверсітэта, дзе дамовіліся сустрэцца з маёй добрай сяброўкай Марыяй Пятроўнай Карповіч. Яна тады выкла- дала на філфаку БДУ.
Марыя Пятроўна валодала выдатным пачуццём гумару. Аднойчы мы з ёй прысутнічалі на творчай вечарыне на- шага таленавітага кампазітара Эдуарда Ханка. I якраз там адбылася прэм'ера яго песні на верш Рыгора Сакалоўскага «Таварыш прэзідэнт». Памятаеце:
«Товарйш, Презйдент, настанет тот момент,
Когда вам до конца поверят людй...»
Песня выклікала шмат спрэчак і крытыкі.
У антракце выходзім у фае канцэртнай залы «Мінск» і адразу сутыкаемся з кампазітарам. Ён радасна пытаецца: «Ну як вам мая новая песня?» Марыя Пятроўна з усмеш- кай на твары: «Эдуард Сямёнавіч, так вы ж сваёй песняй нашым знакамітым паэтам Нілу Гілевічу, Рыгору Бараду- ліну, Генадзю Бураўкіну як сярпом па яйцах». Песня так і не атрымала падтрымкі ў беларусаў, ды і ў прэзідэнта таксама.
Дарэчы, менавіта дзякуючы Марыі Карповіч цяпер у Бе- ларусі замацаваўся выраз «Спяваем разам». Міхаіл Фін- берг даручыў мне знайсці прыгожыя словы для назвы
праграмы аркестра, каб прыцягнуць увагу беларусаў. A Марыя Пятроўна параіла гэты абарот, які потым з'явіўся на трамваях і тралейбусах.
А мітынг пачынаўся. На трыбуну падняўся кіраўнік ураду В.Ф. Кебіч і вядомыя апазіцыйныя дэпутаты фракцыі БНФ. Людзі вакол патрабавалі годнага жыцця і адстаўкі ўрада. Далі мікрафон Кебічу. Натоўп моцна загуў. Кебіч узяў мік- рафон, але не ведаў, што той ужо ўключылі. Ён сказаў фра- зу, якую пачулі ўсе: «Пакуль гэтае быдла не супакоіцца, я не буду гаварыць». Плошча эмацыйна ўзарвалася. Далей сітуацыю ўзялі ў свае рукі вядомыя апазіцыйныя дэпутаты Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык.
У гэты момант мяне і знайшла расчырванелая ад хваля- вання Марыя Пятроўна. Аказалася, ёй дапамог міліцыянт. Калі яна запыталася ў яго на беларускай мове, ён у адказ параіў шукаць мяне там, дзе больш за ўсё бел-чырвона- белых сцягоў.
На тым мітынгу да нас падышоў былы рэжысёр літа- ратурнага вяшчання беларускага тэлебачання Уладзімір Святлоў, бацька будучага міністра культуры. Вельмі ціка- вая, неардынарная асоба. Адсядзеў у ГУЛАГУ за тое, што пятнаццацігадовым хлопцам у час акупацыі працаваў у тэатры імя Янкі Купалы, граў на цымбалах. Напісаў над- звычай змястоўную кнігу сваіх успамінаў — з такой неве- рагоднай любоўю да людзей, што здзіўляешся дабрыні і шчырасці гэтага мужнага чалавека. Светлая яму памяць! Заўсёды хадзіў на мітынгі, прыгожы, інтэлігентны. Ён не толькі быў выдатным пісьменнікам і высокапрафесійным рэжысёрам, але яшчэ і добрым мастаком. Дагэтуль не- калькі яго карцін упрыгожваюць маю кватэру.
На жаль, перамены аказаліся не такімі, пра якія мы ма- рылі...
Ліхацкія і рызыкоўныя дзевяностыя гады. А дакладней, 1994 год. Бягу паплаваць у басейн Палаца чыгуначнікаў. Уваход у басейн якраз насупраць майго дома. Лета, пачы- наецца навальніца, неяк пацямнела, і я спяшаюся прабег- чы пляцоўку, дзе заўсёды шмат аўтамашын. Людзей мала,
але здалёк бачу і чую нейкую валтузню, і раптам адчайны крык: «Женідмна, помогнте!» — бачу хударлявага мужчы- ну запіхваюць у салон аўтамабіля, і гэты гвалт робяць зда- равенныя каўказцы. Бягу хутчэй. Усё адбывалася імгненна. Машына разварочваецца, на вялікай хуткасці праязджае міма, і я бачу твар таго каго трымаюць, а да мяне падыхо- дзяць двое. I тут я пачынаю амаль крычаць: «Што вы сабе дазваляеце? Хто даў вам такое права?» Чую ў адказ: «А вы знаете, сколько он нам должен? Двестн шестьдесят тысяч долларов! Н он должен за это ответмть». — «Тогда такне разборкм делайте на сваей земле, а не на нашей. Я сейчас же нду звоннть». — «Не советуем. Пожалеете». I тады я зноў да іх: «Вы что думаете, я одна буду это делать? Вон мужчнна под зонтмком. А та женіднна з детской коляской? С балконов людм смотрят!» Сапраўды, так і адбывалася. Мне ўжо было не да басейна. Вярнулася дадому, як толькі набрала «02», выклала інфармацыю дзяжурнаму, адразу пачула: «Нам уже звоннлм». На працягу амаль месяца тэ- лефанавала знаёмым высокім чыноўнікам. Адказ быў ад- зін: «Не волнуйтесь, всё делается. Мы сообіднм». А потым амаль усіх начальнікаў сілавых структур пачалі мяняць, і я зразумела: улада ўсталёўвае і абараняе толькі сябе. Да простых людзей стаўленне абыякавае. А ў мяне да гэтага часу перад вачыма той хударлявы блакітнавокі чалавек з адчаем у позірку. Што з ім сталася?
* * *
Тое, што перамены не тыя, якіх мы так чакалі, зразуме- ла, калі праводзіла першыя «Дажынкі».
Дэбютавалі «Дажынкі» ў 1996 годзе, у Століне Брэсцкай вобласці. Разлічана ўсё было на гадзіны тры-чатыры, бо пераможцам уручалі ключы ад новых жыгулёў «Лада», якія прыпаркавалі проста на цэнтральнай плошчы гора- да. Прыгожая сцэна была ўсталявана ў парку. Яе аформіла мастачка беларускага тэлебачання Галіна Холад. Уся такая вытанчаная, з добрым густам — і цалкам аб'ектыўна, што потым ёй прысвоілі званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў
Беларусі». Сцэна была аздобленая ў нацыянальным стылі, яе ўпрыгожвалі вялізныя сланечнікі. Пашыць новую вы- шыванку не паспелі, таму імпрэзу праводзіла ў аднатон- най сукенцы блакітнага колеру. За столікамі ля сцэны ся- дзелі пераможцы, перавязаныя чырвонымі стужкамі.
Усім гэтым мерапрыемствам загадваў Іван Іванавіч Пашкевіч, які паходзіў з тых мясцінаў. На той час ён быў дырэктарам прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Ммр», потым стаў дэпутатам, намеснікам кіраўніка прэзідэнц- кай адміністрацыі, а зараз жыве ў Амерыцы. Увесь час ён удакладняў пэўныя моманты з нашым рэдактарам Люд- мілай Георгіеўнай Палкоўнікавай. Перш за ўсё звязаныя з прысутнасцю на «Дажынках» Аляксандра Рыгоравіча Лу- кашэнкі. Верталётз кіраўніком дзяржавы прызямліўся па- блізу, і мы бачылі яго яркую афарбоўку, ён чакаў свайго гаспадара.
Нарэшце пачалося. Аляксандра Рыгоравіча пасадзілі за столік ля самай сцэны. Пачаліся выступы артыстаў. I тут Па- шкевіч падбег да мяне. Сказаў, што прэзідэнт будзе толькі дзве гадзіны. Маўляў, што паспеем за гэты час, тое паспе- ем. Таму прынцып будзе новы: некалькі выступаў — уру- чэнне прызоў пераможцам. Вядомыя ўсім артысты захва- ляваліся (асабліва тыя, хто абраў канцоўку), бо па сутнасці гэта азначала чарговую ломку сцэнару, але вядоўцы — лю- дзі да ўсяго звыклыя. Часам да апошняга моманту не ве- дала, хто будзе выступаць наступным.
Праз пэўны час Пашкевіч падбег да мяне зноў: «Аб'яў- ляй Ярмоленку! I на гэтым усё скончым, бо ўсіх ужо ўзна- гародзілі!» Далей павінны былі ляцець паветраныя шары і выступаць кіраўнік дзяржавы. Але да Аляксандра Рыгора- віча падыйсці баяліся. Пакуль гучалі апошнія словы песні Анатоля Ярмоленкі, сама падышла да краю сцэны, прысе- ла (на шчасце, сукенка гэта дазваляла) і спыталася: «Аляк- сандр Рыгоравіч, вы будзеце зараз выступаць?» Той адка- заў: «Канечне!» Я запрасіла яго да мікрафона.
Ён падняўся на сцэну, абняў мяне за плечы і сказаў у мікрафон: «Я хачу, каб сёння вы былі такім ж прыгожы-
мі, як гэта дзяўчына...» Я рассмяялася («дзяўчыне» ўжо споўнілася 57 гадоў!) і шапнула на вуха яму падзяку за тое, што бабулю ператварыў у дзяўчыну. Аляксандр Рыгоравіч таксама засмяяўся і прадоўжыў пра свой верталёт, які бы птушка хутка падымецца ў неба, а ён усіх віншуе са святам і ў думках застаецца з намі.
Так яно і атрымалася: імпрэза далей працягвалася без яго.
А праз некалькі месяцаў адбыўся сумнавядомы рэфе- рэндум, які па сутнасці зрабіў прэзідэнцкія паўнамоцтвы неабмежаванымі.
На столінскіх «Дажынках» пераможцам уручылі ключы зусім не ад тых машын, якімі ўзнагароджвалі. Некаторым давялося яшчэ амаль год чакаць свае «Жыгулі»...
У наступным годзе «Дажынкі» былі ў Нясвіжы. Там з ма- шынамі атрымалася недарэчнасць. Высветлілася, што ў якасці ўзнагарод выкарысталі канфіскаваныя беларускімі мытнікамі аўто. Яны аказаліся ў росшуку. Расіяне падалі ў суд — і «прызы» давялося вяртаць.
Трэці раз правесці «Дажынкі» планавалася ў Шклове, але я цвёрда вырашыла болыв на іх не ездзіць. Напярэ- дадні мне патэлефанаваў рэжысёр Аляксандр Вавілаў, каб даведацца пра мае планы. Адмова не стала для яго ад- крыццём. Саша толькі спытаў: «Не можаце, альбо ваша пазіцыя не дазваляе?» Я адказала: «Лічыце і так, і так»...
Неўзабаве шклоўскія «Дажынкі» адмянілі. Годтады вы- паў з вельмі дрэнным ураджаем, святкаваць не было чаго. Да таго ж, у Шклове завалілі падрыхтоўку. Горад аказаўся не гатовы. Нягледзячы на тое, што іх адмянілі, пра маю ад- мову не забыліся і больш на «Дажынкі» не запрашалі.
Яшчэ прыгадваецца, як 5 траўня 1996 года ў сталічным Доме афіцэраў адбыўся мой бенефіс. 3 гэтай нагоды хочац- ца падзякаваць Людміле Палкоўнікавай, якая ўсё спрадзю- савала, рэжысёру імпрэзы Аляксандру Вавілаву, Міхаілу Якаўлевічу Фінбергу і ўсім артыстам, што прынялі ў ёй удзел.
Яшчэ вельмі ўдзячна Міністэрству абароны рэспублікі, фабрыцы «Камунарка» — менавіта дзякуючы ім ніхто з
удзельнікаў маёй імпрэзы не пайшоў са сцэны без пада- рунка.
На імпрэзе планавалася прысутнасць Аляксандра Лука- шэнкі. Нават у сярэдзіне шостага рада для яго і аховы вы- звалілі той самы квадрат месцаў. Аднак Аляксандр Рыго- равіч не прыехаў. Сказалі, што ён павінен быць на нейкім важным хакейным турніры. Але велізарны кошык з кветка- мі ад прэзідэнта быў урачыста ўнесены на сцэну. Думаю, у Аляксандра Рыгоравіча ўнікальная інтуіцыя, прадчуванне таго, хто ў будучым можа аказацца не побач з ім.
* * *
Прыход новай улады на тэлебачанні быў успрыняты не- адназначна, хаця многім яшчэ здавалася, што курс Бураўкі- на будзе адноўлены. Крыўдна, але мы моцна памыляліся...
Са зменай кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі пачалася змена кадраў.
Дыктараў пакрыху пачалі цурацца, устанаўліваліся но- выя правілы гульні. Шчыра кажучы, пра ўсё гэта не задум- валася, бо ўжо гадоў дзесяць (а можа і болей) працавала «па сумяшчальніцтве» — вяла канцэрты ў аркестры Міхаі- ла Якаўлевіча Фінберга, і займела тое, што звычайна назы- ваюць «запасным аэрадромам».
Як кіраўнік групы дыктараў беларускага тэлебачання, са- ма планавала часы нашай работы і мела магчымасць уліч- ваць папярэджванні Міхаіла Якаўлевіча пра будучыя кан- цэрты альбо фестывалі. Ставіла на гэты час свае выходныя.
Аднойчы мяне запрасіў да сябе Рыгор Леанідавіч Кі- сель, які на той час кіраваў усім тэлебачаннем і радыё кра- іны, і сказаў, што да нас прыязджае А.Р. Лукашэнка. Я была старшынёй жаночай рады Белтэлерадыёкампаніі. Пасада грамадская і збольшага фармальная.
Мне было прапанавана выступіць і расказаць пра сучас- ныя жаночыя праблемы. Сустрэча праходзіла ў самым вя- лікім студыйным павільёне — «шасцісотцы». Усё памяш- канне заставілі крэсламі, узвышэнні заслалі дыванамі, на сцэне паставілі трыбуну. Села бліжэй да яе, у трэці рад.
Выступоўцы казалі толькі пра неабходнасць абнавіць тэхніку, мэблю і г.д. Пра праблемы людзей — нічога.
Мне далі слова самай апошняй. Я расказала пра са- праўдныя людскія праблемы — маленькія заробкі і пенсіі, скарачэнні за два-тры гады да пенсійнага ўзросту, цяжкія для жанчын умовы работы. Вядома, гаварыла на беларус- кай мове.
Пры канцы сустрэчы слова зноў узяў Аляксандр Рыго- равіч.
Ён пачаў з майго выступу: «Вот тут выступала Знна. Как всегда, говорнла на белорускай мове. Этнм она создает себе ммндж. За это ее любмт народ. Н это правмльно». Ён зрабіў паўзу і раптам: «А что вы так ко мне прнвязалмсь с этой мовай? Еслм вам так нравмтся, найму себе... Пусть пншут, а я буду говоршь вам по-белорусскн».
I паглядзеў проста мне ў вочы. Адказала: «А чаму б і не, Аляксандр Рыгоравіч! Мова ж наша, родная».
Раздражнёна адказаў: «Хорошо, Знна, я так н сделаю».
За спінай пачула шэпт: «Што нарабіла, паставіла крыж на сваім творчым жыцці».
Адразу ж адчула ціск. Пачаліся перашкоды для аўтар- скай перадачы «Яшчэ не вечар», якую мы пачалі рабіць з каляжанкай Элеанорай Давыдоўскай, і запрашалі туды людзей сталага ўзросту. To ўзнікалі праблемы з апарату- рай, то з транспартам, то з эфірным часам.
Праз некалькі тыдняў, калі прыйшла на рэпетыцыю ў аркестр, Міхаіл Якаўлевіч раптам сказаў: «Ад дасведчаных людзей дакладна ведаю: цябе будуць прыбіраць». Фін- берг прапанаваў цалкам перайсці да яго на пасаду намес- ніка і творчага дырэктара.
Я яшчэ пратрымалася на тэлебачанні тры месяцы. Імк- нулася дапамагчы сваім калегам па працы, бо разумела, што з маім звальненнем група будзе расфарміраваная. Валянцін Аксянцюк і Таццяна Мацюшэнка перайшлі на ра- дыё, Вера Ропат, светлая памяць гэтай таленавітай жанчы- не, уладкавалася ў літаратурную рэдакцыю, Сяргей Шыш- ко і Марына Новікава перайшлі ў іншыя рэдакцыі, Каця
Несцяровіч сышла ў філармонію, а Галіна Рудакова наогул з'ехала ў Італію.
Цяпер дыктараў няма ні на тэлебачанні, ні на радыё.
* * *
Карыстаючыся нагодай, хачу назваць некаторых лю- дзей, з якімі даводзілася разам працаваць. Вельмі любі- ла і люблю (сябруем да гэтага) сваю дыктарскую групу. A якія класныя рэжысёры працавалі на БТ — Віктар Карпі- лаў, Уладзімір Станкевіч, Віктар Шэвялевіч, Вера Руцкая, Уладзімір Міхарскі. Тэлеаператары — Валодзя Пранько, Ванечка Скорынаў, Валера Булдык, Толя Лешчанка, Толя Сцяпанаў.
Вяртаюся з якой-небудзь камандзіроўкі, падыходжу да будынка студыі на Камуністычнай, 6, а сэрца ледзь не вы- скоквае ад радасці, што ўбачу сваіх калег, што пачнуцца цікавыя размовы-запытанкі. Гэтыя размовы заўсёды грэ- юць душу.
He магу не распавесці пра Нінэль Лапцеву. Яна праца- вала рэдактарам дзіцячага вяшчання Беларускага радыё, але, калі Бахціяр Бахціяраў стварыў рэспубліканскі фесты- валь дзіцячай песні «Чырвоныя гваздзікі», Нэлі была і на- шым рэдактарам. Вельмі адукаваны светлы чалавек. Яна навучыла мяне працаваць з тэкстамі, імправізаваць, зна- ходзіць галоўную думку ў прадстаўленні канцэртных нума- роў і скарачаць тэкст, калі спатрэбіцца зрабіць гэта ў час жывога эфіру.
У канцы 1990-х гадоў дырэктар і мастацкі кіраўнік у Ма- гілёўскай абласной філармоніі Уладзімір Браілоўскі далу- чыў мяне да вядзення фестывалю «Залаты шлягер». Яго адразу палюбілі і гледачы, і ўдзельнікі: зоркі першай велі- чыні былога СССР, блізкага і далёкага замежжа. Каго толькі не пабачылі канцэртныя залы нашай рэспублікі: ад Мус- ліма Магамаева і Людмілы Зыкінай, да Раберціна Ларэці і Рыкарда Фолы, — пералічваць можна доўга. Канцэрты «Залатога шлягера» я вяла не толькі ў Магілёве. У 2000 годзе канцэрт «Залатога шлягера» з удзелам беларускіх і
расійскіх зорак давялося весці ў Маскве ў Крамлёўскім па- лацы, былым Палацы з'ездаў.
Музыкант і кампазітар Уладзімір Браілоўскі не толькі стварыў у Магілёве філармонію і фестываль «Залаты шля- гер» — ён ператварыў горад у сапраўдны цэнтр музычнай культуры. I тое, што гэты таленавіты, інтэлігентны чалавек быў асуджаны і адсядзеў шэсць гадоў, для ўсяго артыстыч- нага асяроддзя было шокам. Калі канфіскоўвалі яго маё- масць, акрамя раяля ніякіх каштоўнасцяў не знайшлі.
Гарадская ўлада не зварухнулася, як быццам і не ведала, што бюджэтных грошай хапае можа на чвэрць, што расій- скія зоркі патрабуюць перадаплаты за паўгода да пачатку фестывалю.
Я крышку спрычынілася да той сітуацыі, таму пра гэта распавядаю.
Калі аднойчы ў Віцебску пасля вядзення канцэртаў Сла- вянскага базару зайшла ў бухгалтэрыю атрымаць грошы за восем канцэртаў, з радасцю распісалася за суму, роў- ную тром маім месячным заробкам. Над маім прозвішчам стаяла прозвішча Надзеі Бабкінай — за ўдзел у двух кан- цэртах сума завоблачная.
Нас, беларусаў, яшчэ ў савецкі час прывучалі ведаць сваё месца. Вядома, мы гэтую сітуацыю абмяркоўвалі, але ў голас не выказваліся. Я да таго, каб ведалі, як даводзіла- ся Уладзіміру Веньямінавічу разлічвацца з расійскімі і за- межнымі зоркамі.
Перад тым, як паехаць на канцэрт у Крамлёўскі палац, сумленна папярэдзілі, што грошай для нас няма, і мы ўсе пагадзіліся: увечары выезд, раніцай рэпетыцыя, вечарам канцэрт — і адразу на вакзал.
Калі здарылася бяда, шмат што рабілася, каб дапамаг- чы Уладзіміру. Асабліва з боку яго калег і падначаленых з Магілёва. У яго цукровы дыябет, яму пастаянна патрэбныя лекі, а ён у калоніі строгага рэжыму.
Я ўсё гэта ведала, перажывала, але дапамагчы не магла. Раптам тэлефануе жонка Уладзіміра Браілоўскага Людміла Яўгенаўна: «Валодзя загіне, у яго абвастрэнне, не магу да-
біцца медыцынскай дапамогі». Тэлефаную Ігару Лучанку. А ён перад гэтым ужо адправіў зварот на імя прэзідэнта са сваім і Уладзіміра Співакова подпісамі. Калі спатрэбіцца, сказаў, далучуся яшчэ.
Пачала тэлефанаваць нашым вядомым артыстам. Нека- торыя адразу падтрымалі, а некаторыя катэгарычна адмо- віліся. Я сама магла толькі арганізаваць, бо мой подпіс мог стаць перашкодай. I тады тэлефаную Заслужанаму артысту БССР Уладзіміру Правалінскаму, чалавеку добраму і чуллі- ваму. Ён адразу адгукнуўся. Па тэлефоне ўсё абмеркавалі. Былы музычны рэдактар Белтэлерадыёкампаніі Людміла Палкоўнікава склала зварот. Ігар Міхайлавіч Лучанок пад- пісаў і яго. Трымаем сувязь з адвакатам Браілоўскага і ча- каем. Па-мойму, праз месяц нашага Уладзіміра Веніяміна- віча вызвалілі. У той год са сваёй дыктарскай групай сабра- ліся ў мяне дома адзначыць мой дзень народзінаў. Раптам зусім нечаканы званок у дзверы. Хуценька бягу, адчыняю. Божа! Уладзімір Браілоўскі! Разам з музыкантам і кампазі- тарам Ізмаілам Капланавым. Такога падарунка я не чака- ла. Для мяне гэта была сапраўдная ўзнагарода!
* * *
У аркестры Фінберга мне ўдалося пратрымацца толькі да 2001 года.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў мне патэлефанавала праваабаронца Людміла Гразнова і прапанавала напісаць некалькі радкоў для «Народнай Волі». Там зрабілі адпа- ведную рубрыку і друкавалі меркаванні вядомых людзей наконт маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў.
Анатоль Ярмоленка сказаў, што на выбары не ходзіць, за што пасля некаторы час аказаўся ў ценю. Вядомая му- зыказнаўца Элеанора Язерская напісала, што ведае, за каго цяпер будзе галасаваць. Я ж думала ўсю ноч і напі- сала: «Спрадвеку беларусы лічацца працавітымі, добра- зычлівымі, лагоднымі і вельмі цярплівымі. Прыходзіць да нас хамская ўлада, а мы ўсё церпім. I вось нам даецца ша- нец». Цяпер мне падаецца, што даволі рэзка выказалася.
Як толькі гэта было надрукавана ў газеце, з самай рані- цы мне патэлефанавалі з Міністэрства культуры і выказа- лі сумнеў у тым, што тэкст пісала я, што мяне проста пад- ставілі. Катэгарычна абвергла версію падставы і яшчэ раз пацвердзіла сваё аўтарства: «Так думаюць многія, проста людзі баяцца выказвацца». I пачалося...
Праз некаторы час у суботні дзень Фінберг выклікаў Ma­ne. Сказаў, што хоча яшчэ працаваць, што ў яго вялікі ка- лектыў, а я яго падставіла. Сказала, каб не хваляваўся, у панядзелак прыйду і напішу заяву. На гэта пачула: не трэ- ба панядзелка, пішы зараз. Што я і зрабіла. Выйшла з офіса і больш у яго не ўвайшла.
Цікава, што за два дні да майго сыходу з аркестра я ста- яла з музычным рэдактарам на аўтобусным прыпынку Плошчы Перамогі, каб разам ехаць на рэпетыцыю. Раз- маўляем. Раптам нехта ззаду мякка бярэ мяне за плечы. Паварочваюся. Перада мной сімпатычны, добра апрануты чалавек, які кажа: «Дзякуй за тое, што вы ўсіх нас абарані- лі!» Я ў адказ: «А вам дзякуй, што вы гэта заўважылі!»
Радасна падумалася, што людзі чытаюць «Народную Волю»!
Без працы я доўга не была. Мяне запрасілі ў Мінскі па- лац дзяцей і моладзі: спачатку працаваць з дзецьмі, а по- тым арганізавалі курсы для дарослых «Майстэрства тэле- вядоўцы» пры аддзеле інфармацыйнага забеспячэння і рэкламы, якім кіруе Любоў Лебедзева.
Дзякуючы такім апантаным людзям, як яна, Алена Арэшка, Кацярына Шашыташвілі там па сапраўднаму віруе жыццё. Дзецям там цікава, іх вучаць тэлевізійным прафе- сіям, з імі займаюцца прафесіяналы з беларускага тэлеба- чання: журналісты, тэлеаператары, мастакі. Дарэчы, у кан- цэртнай зале палаца я правяла сваю юбілейную вечарыну ў 2014 годзе.
Працавала там да верасня 2018 года.
Так што ціск, які церпіць цяпер апазіцыя, сыходзіць не толькі ад улады. Шмат залежыць ад звычайных людзей, іх сумленнасці, разумення палітычнай сітуацыі.
* * *
Вельмі ўдзячна лёсу, што звёў маю сям'ю з Валянцінай Уладзіміраўнай Быкавай, роднай сястрой пісьменніка Ва- сіля Быкава (светлая памяць гэтай незвычайнай жанчы- не). У мой першы прыезд у Бычкі ўжо напрыканцы ўра- чыстасцяў, а народу там заўсёды зашмат, я прысела на прызбу і раптам чую: «А я цябе, Зіначка, па голасе па- знала». Паварочваюся і пытаю: «А чаму толькі па гола- се?» — «Так, бо я ж не бачу нічога», — чую ў адказ. Так мы і пазнаёміліся. Даведалася, што ўжо можа паўгода як Валянціна Уладзіміраўна аслепла, жыла ціхенька, нікому не скардзілася. Мясцовыя дактары раілі аперацыю, але гарантыі не давалі.
Вось тут усё і закруцілася.
3 дапамогай дацэнта зрокавага аддзялення 3-й клініч- най бальніцы Валерыі Іванаўны Навуменкі (дачкі пісьмен- ніка Івана Навуменкі), уладкавалі Валянціну Уладзіміраўну на аперацыю. Імпартныя крышталікі выкупіў фонд Аляк- сандра Мілінкевіча і Іны Кулей. Наколькі я ведаю, гэты фонд дапамагаў многім. Аперацыя была зробленая вель- мі добра, і паехала мая Валянціна Уладзіміраўна дахаты роўна на паўгода. Але не вытрымала рэжыму, падняла вядро з бульбай, калі садзіла яе на агародзе. I на адным воку парвала сятчатку. Мне патэлефанавала ўжо яе бра- тавая Антаніна. Божа, па-мойму, Глеб Лабадзенка прывёз Валянціну да мяне. Аперацыя складаная, і зрабіць яе маглі толькі ў аддзяленні мікрахірургіі дзесятай клінічнай баль- ніцы. I зноў дапамагла Валерыя Навуменка. Дамаўлялася яна, але з умовай, што хірург не будзе ведаць пра тое, што гэта родная сястра Быкава. Мне было цяжка паверыць у гэта, але доктар баяўся, што гэта адаб'ецца на яго далей- шай кар'еры. Я з сынам адвозіла Валянціну Уладзіміраўну, доктару сказала, што гэта мая родзічка. У хірурга рукі зала- тыя, але калі нечакана ўсё ж такі ён даведаўся, каму рабі- лася аперацыя, перастаў адказваць на мой мабільнік. Так і не змагла падзякаваць хірургу, гэта зрабіла мудрая Вале- рыя Іванаўна Навуменка.
Уся мая сям'я вельмі пасябравала з Валянцінай Уладзімі- раўнай. Пасля аперацыі яна жыла ў нас. Вельмі інтэлігент- ная, шчырая і добразычлівая. А колькі цікавага распавяда- ла пра сябе, Васіля Уладзіміравіча. Мы стэлефаноўваліся і нават перапісваліся. Калі муж папрасіў яе перанесці на паперу свае ўспаміны, яна даслала два таўстасценныя ліс- ты. Яны ляжаць, чакаюць свайго часу. Асабліва цікавы яе расповед, як пяць беларускіх дзяўчат адразу пасля вайны накіравалі ў Германію. Там савецкія салдаты сабралі не- калькі сотняў безгаспадарных кароў. Гэты статак яны паў- года пешшу гналі амаль праз усю Еўропу. Асабліва цёплыя ўспаміны ў яе былі пра Аўстрыю. Як ім дапамагалі тамтэй- шыя людзі. Але да Ушач яны прыгналі толькі палову стат- ка. Дзяўчаты так і не атрымалі па карове, як ім абяцаў ва ўзнагароду старшыня калгаса. Журналіст Глеб Лабадзен- ка зняў расповед Валянціны Уладзіміраўны на камеру. На мой погляд, гэты матэрыял варты мастацкага фільма.
Няскоранасць ад матулі
Даволі часта чую розныя прэтэнзіі да беларускай апазі- цыі, у большасці цалкам абгрунтаваныя. Але лічу: у сучас- ных умовах апазіцыя і не можа быць іншай. Умовы, у якіх яна зараз існуе, жорсткія і неспрыяльныя.
Маю на гэты конт адпаведны асабісты досвед. У бела- рускіх выбарах прымала ўдзел двойчы. Падтрымліваю погляды амаль усіх дэмакратычных плыняў. Але Аб'ядна- ная грамадзянская партыя, якую да нядаўняга часу ўзна- чальваў Анатоль Лябедзька, аказалася самай блізкай па духу. Вельмі яго паважаю за прыстойнасць і мэтанакіра- ванасць.
У 2004 годзе я ішла на выбары па Смаргонскай выбар- чай акрузе.
Прыехалі мы туды з Анатолем Лябедзькам і Андрэем Дзмітрыевым. Тады яны яшчэ былі разам. Планавалася, што Дзмітрыеў будзе дапамагаць мне ў выбарчай кампа- ніі. Перад гэтым мясцовая выбарчая камісія знайшла ў ма- ёй дэкларацыі аб даходах «жахлівую» недакладнасць — аж 20 рублёў. Нават давялося ісці ў Цэнтрвыбаркам на ад- паведнае пасяджэнне ЦВК.
Нягледзячы на тое, што перад падачай дэкларацыі з усі- мі намі шчыльна працаваў юрыст і вядомы знаўца выбар- чага заканадаўства Міхаіл Пліска, я дапусціла крыўдную памылку. Калі перапісвала дадзеныя з чарнавіка на чысты варыянт, замест чацвёркі напісала двойку. На жаль, ніхто з нашай каманды гэтага не заўважыў.
Лідзію Ярмошыну я ведала яшчэ па Бабруйску, куды мы ездзілі з аркестрам Фінберга на канцэрт. Тады яна толькі пачынала сваю кар'еру. Як звычайна, пасля канцэрта, які праходзіў на цэнтральнай плошчы, быў банкет. Да майго
століка падышла Лідзія Міхайлаўна, расказала пра сваю цікаўнасць да мастацтва і захапленне працай Міхаіла Якаў- левіча. Потым на пасяджэнні ЦВК Ярмошына выказалася прыблізна так: «Тут у нас ёсць прыклады, калі ў кагосьці на 800 тысяч канцы з канцамі не сыходзяцца. Няўжо мы з-за нейкіх 20 рублёў будзем закрываць шлях паважанаму чалавеку?»
У Смаргонь мы прыехалі з маім мужам Генадзем Міка- лаевічам за дзён дзесяць да выбараў. Знялі кватэру. Спа- чатку Андрэй Дзмітрыеў пачаў актыўна мне дапамагаць, аднак хутка кінуў мяне і паехаў у Расію на выбары зараб- ляць грошы ў якасці паліттэхнолага. Гэта была здрада. Як высветлілася — далёка не апошняя.
Увесь клопат па арганізацыі выбараў узяў на сябе былы завуч сярэдняй школы, выдатны педагог і чалавек, Тадэ- вуш Картавік, светлая яму памяць. Разам са смелай настаў- ніцай, дэпутаткай мясцовага Савета, Ірынай Верштадтяны былі літаральна рухавікамі каманды. У сустрэчах з выбар- шчыкамі нам не адмаўлялі, але заўсёды гэта былі пустыя залы. Улада рабіла ўсё магчымае, каб людзі нас не чулі: зрывалі абвесткі, прызначалі мерапрыемствы праз гадзіну пасля заканчэння працоўнай змены альбо адпускалі лю- дзей з работы дадому за паўгадзіны да пачатку сустрэчы з выбаршчыкамі.
Сапраўднае стаўленне ўлады высветліў мой памочнік Тадэвуш Віктаравіч, калі завітаў да аднаго свайго добрага знаёмага чыноўніка. Каб прадэманстраваць рэальныя ад- носіны да нас, той уключыў гучную сувязь і звярнуўся да мясцовага вертыкальшчыка. У адказ на просьбу наладзіць сустрэчу з выбаршчыкамі прагучала: «Памяшканне можа- це даваць, але людзей на гэтую сустрэчу не пускаць ні ў якім разе».
Канкрэтных прыкладаў можна прывесці яшчэ шмат, і яны даволі красамоўна сведчаць пра тое, што такое «вы- бары» па-беларуску. Крыўдна, што ў гэтых фальсіфікацы- ях актыўны ўдзел прымаюць настаўнікі, якія потым вучаць нашых дзяцей.
Сумна было назіраць, як мяняецца стаўленне людзей. Пры маіх ранейшых прыездах у Смаргонь з канцэртамі я бачыла ў вачах захапленне. Людзі не ведалі, як і куды мя- не пасадзіць і чым частаваць. А ў гэты прыезд адчувала вакол сябе вакуум. У адной школе на сустрэчы з выбар- шчыкамі завуч выйшла да мяне і сказала: «Калі ласка, за- ходзьце». I адчыніла дзверы. А там — пустая зала. Людзі баяліся дапамагаць.
Тыя выбары былі сумешчаныя з рэферэндумам, які ад- мяняў абмежаванне колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў, і ўсюды я казала пра небяспечнасць падобных змен. Шка- да, улады рабілі ўсё, каб нас не слухалі.
Абавязкова хачу некалькі слоў сказаць пра Івана Фёда- равіча Крука, які быў памочнікам у Астравецкім раёне, бо, пасля змянення памераў выбарчых акруг, мае выбаршчы- кі жылі і там. Сам ён некалі працаваў у міліцыі і бачыў па- меры юрыдычнага беззаконня. Як чалавек сумленны, ча- сам ён не мог гэта нават вытрымаць.
Вельмі ўдзячна былому палітвязню, адкрытаму і шчы- раму чалавеку, адукаванаму і разумнаму палітыку Васілю Севасцьянавічу Лявонаву, светлая яму памяць, і сябру па- літсавета АГП Анатолю Васільевічу Паўлаву. Калі даведалі- ся, што Андрэй Дзмітрыеў пакінуў мяне без дапамогі, яны разам з жонкай Васіля Лявонава Антанінай Міхайлаўнай прыехалі падтрымаць, далі мне шмат разумных парад, пазнаёмілі з вельмі карыснымі людзьмі, якія потым мне дапамагалі.
Гэта было так важна для мяне, бо на той момант я была ў разгубленасці.
Больш за дваццаць гадоў жыцця ў апазіцыйным ася- роддзі прынеслі мне шмат цікавых знаёмстваў і кантактаў. Асобна хачу вылучыць Андрэя Клімава, бо з ім кантактава- ла нетолькі я, але і мая стрыечная сястра Ганна Каваленка. Андрэй Клімаў — эмацыйны палітык, у нечым рамантык, летуценнік, настойлівы змагар за свае погляды. У адроз- ненне ад многіх іншых, яму было што губляць — банк, га- зета, будаўнічая фірма, заможнасць.
Так атрымалася, што падчас сваёй чарговай «адсідкі» ён апынуўся «на хіміі» ў Баршчоўцы — вёсцы паміж Гомелем і Рэчыцай.
Недалёка ў вёсцы Старыя Цярэшкавічы жыла мая сястра Ганна Мікалаеўна. Тая самая, што не раз згадвалася пад- час успамінаў пра дзяцінства. Яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. У сваёй школе арганізава- ла «беларускі куток», куды я перадала адзін свой беларус- кі строй. Яе любілі і вучні, і бацькі. Яна прытрымлівалася дэмакратычных поглядаў, выпісвала «Народную Волю», з якой і даведалася пра перавод Клімава ў недалёкія ад іх мясціны. Адразу ж сабрала поўныя сумкі хатняй ежы і па- ехала шукаць Андрэя.
Яны размаўлялі шмат гадзін і паўтаралася гэта амаль кожны тыдзень. Па тэлефоне Ганна мне не раз казала, што палюбіла Андрэя як сына. Захаплялася яго мужнасцю і све- тапоглядам. У Баршчоўку ездзіла альбо яна сама, альбо яе муж Сцяпан, былы экскаватаршчык. Яна нагатуе ежы, Сця- пан адвозіць. Адны каструлі пакідае, іншыя забірае.
Як яна радавалася, калі даведалася, што Андрэя адпус- каюць раней тэрміна! Але вечарам таго дня яна мне патэ- лефанавала і сумным голасам сказала, што Клімава выпус- цілі, і ён да яе не заехаў.
Хутка сястра трапіла ў бальніцу і праз дзён дзесяць па- мерла.
Некаторыя звязваюць гэтыя дзве падзеі, але я б не спя- шалася з абагульненнямі і высновамі. Ведаю, што Андрэй моцна перажываў гэты момант, і мы неаднойчы гаварылі пра тое.
Калі Ганны не стала, на пахаванне прыйшла амаль уся вёска. Старыя Цярэшкавічы — даволі вялікае паселішча. 3 птушкафабрыкай, з размешчаным непадалёк племзаво- дам, дзе вырошчваюць элітных бычкоў. 3 аднаго боку жы- вуць сталыя жыхары, з другога — чарнобыльскія перася- ленцы. Маю сястру ведалі ўсе. Такую колькасць народу, як на развітанні з ёй, я бачыла толькі ў Мінску на пахаваннях вядомых людзей.
* * *
У 1993 годзе мяне запрасілі быць вядоўцай новага пра- екту Міжнароднага хрысціянскага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа», які ладзілі ў Магілёве. Першы яго ініцыятар і кіраўнік быў пробашч касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава Уладзіслаў Блін. Праз некалькі гадоў яго перавялі на працу ў Віцебск. Ягоным пе- раемнікам, а таксама кіраўніком і дырэктарам фестывалю стаў ксёндз Раман Факсіньскі.
3 якой цеплынёй успамінаю гэтыя фестывалі!
Гарадскія ўлады слаба дапамагалі арганізацыі свята, усё трымалася на ініцыятыве кіраўніцтва касцёла, саміх вер- нікаў і некаторых сяброў з Польшчы. Напрыклад, з Ганнай і Станіславам Сцепанчук з Беластоку мы і дагэтуль пад- трымліваем добрыя стасункі.
Мяне запрасілі быць вядучай фестывалю, дапамагчы з афармленнем сцэны, падключыць тэлебачанне. Вялікія ўрачыстыя канцэрты праходзілі ў Магілёўскім Палацы хі- мікаў, конкурсныя — у касцёле і ў музычным каледжы. Іх удзельнікамі былі канкурсанты з блізкага і далёкага за- межжа.
Гасцей заўсёды было вельмі шмат. На першы фестываль прыехалі паломнікі ў складзе 200 замежных студэнтаў з Масквы, якія прадстаўлялі ўсе хрысціянскія канфесіі. Бы- лі нават студэнты-хрысціяне з Афрыкі. Толькі на першым фестывалі ў Магілёве пабывалі прадстаўнікі духоўнага мастацтва амаль з 20 краін свету. Прыязджалі многія епіс- капы і святары праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў Беларусі і замежжа.
Для Магілёва гэтыя фестывалі былі сапраўдным духоў- ным святам і праваслаўных, і каталікоў. Напачатку я вяла іх адна. Потым падключыла сваіх маладых калег Ірыну Смольскую і Сашу Байкова, а таксама сына Уладзіміра з яго песнямі духоўнага зместу. Афармляла сцэну мастачка тэлебачання Галіна Холад. Ну як жа прафесійна яна зра- біла гэтае афармленне! Яно было падаравана фестывалю нашым тэлебачаннем і доўгія гады ўпрыгожвала сцэну.
Над рэстаўрацыяй касцёла святога Станіслава ў 1991 го- дзе працаваў мастак Алесь Пушкін разам з Феліксам Януш- кевічам. У правым баку касцёла яны ў знакавых асобах Бе- ларусі адлюстравалі гісторыю нашай краіны: старшыню Ра- ды БНР Яна Сераду, кіраўніка партыі БНФ Зянона Пазняка; была намалявана Канстытуцыя Беларусі 1995 года... Калі прыехала на фестываль, увесь гэты роспіс быў задрапіра- ваны белым палатном, а праз чатыры гады па патрабаванні гарадскіх уладаў яго наогул замалявалі белай фарбай.
Журы ўзначальваў Народны артыст СССР, лаўрэат Дзяр- жаўнай прэміі БССР прафесар Віктар Уладзіміравіч Роўда. У складзе журы былі народныя артысты БССР Любоў Кас- порская і Віктар Скарабагатаў, прафесар Беларускай ака- дэміі музыкі Ганна Каржанеўская. Заўсёды апладысмента- мі сустракалі загадчыка аддзялення музыкі фонду Ф. Ска- рыны Брытанскай нацыянальнай бібліятэкі, спадара Гая дэ Пікарда, светлая яму памяць, Заслужанага дзеяча Украіны Ігара Маціеўскага, дырыжора кафедры хору з горада То- рунь музыказнаўцу Рамана Гручу.
Разам з энтузіястамі: хормайстрам і выкладчыкам філі- яла музычнай акадэміі Магілёва Жанетай Ялфімавай, Ган- най Каржанеўскай, Віктарам Скарабагатавым — сядзелі за поўнач, распісвалі канцэртныя праграмы, каб раніцай па- спець выклікаць удзельнікаў на рэпетыцыю. I ў нас ніколі не ўзнікала пытання, а колькі нам заплацяць, бо мы веда- лі, што гэта ляжа на плечы вернікаў.
На адзін з апошніх фестываляў запрасілі аднаго вядома- га артыста з Мінска, каб ён разам са мной правёў канцэр- ты адкрыцця і закрыцця фестывалю. Пасля першай жа рэ- петыцыі ён спытаў: колькі мне заплацяць? Ксёндз Раман Факсіньскі з радасцю (таму што раней у яго не было такой магчымасці) адказаў: 100 даляраў. I раптам у адказ: «Што? Ды я толькі за аб'яву ў Палацы Рэспублікі па закулісным мік- рафоне «На сцэну запрашаецца прэзідэнт Рэспублікі Бела- русь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка!» атрымліваю 50 да- ляраў. Атутувесь вечар на сцэне!» Ён правёўтолькі канцэрт адкрыцця, атрымаў свае 100 даляраў — і з'ехаў у Мінск.
Ксёндз Раман вельмі смелы чалавек. Колькі ён змагаўся за мяне!
Гарадскія ўлады ціснулі, паставілі ўмову: ці фестываль, ці Бандарэнка. Ксёндз Раман мне тэлефануе: «Прыяз- джайце ўсё роўна, папрацуйце ў конкурсных канцэртах». Мой адказ быў такі: «Паважаны айцец Раман, вам трэба захаваць фестываль, не рызыкуйце». I я перастала ездзіць у Магілёў. Адразу са сцэны знікла беларуская мова, дый фестываль паціху пачаў сыходзіць.
Дадам яшчэ, што неаднойчы на наш фестываль пры- язджаў і вітаў са сцэны Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, уладыка Мітрапаліт Філарэт. I мне самой даводзілася су- стракацца з Яго Высокапраасвяшчэнствам на розных ме- рапрыемствах, размаўляць з ім, бываць на яго службах — і заўсёды атрымлівала духоўнае падмацаванне.
* * *
Мая мара: каб беларуская мова стала роднай для ўсіх беларусаў. Але гістарычна склалася так, што беларусы доўга жылі ў польскамоўным асяроддзі, доўга жылі, і за- раз жывуць у рускамоўным асяроддзі. Наша грамадства падзеленае. Каб нас аб'яднаць, моўная палітыка павінна праводзіцца вельмі асцярожна.
Мы жывем у шматнацыянальным свеце, і павінны асаб- ліва ўважліва ставіцца да культуры і мовы іншых. Але пры гэтым мы маем права патрабаваць такой жа павагі і да ся- бе. I як прыклад гэтага: беларуская грамадзянка, напалову ўкраінка, атрымала Нобелеўскую прэмію за кнігі, напіса- ныя на рускай мове. I ўспрымаецца гэта добра.
Мне часта задаюць пытанне: ці не шкадую, што з-за сва- ёй пазіцыі апынулася па-за дзвярыма тэлебачання. Быць несвабодным чалавекам радасці мала. I я рада, што сяб- рую з журналістамі, якія працуюць у незалежных сродках масавай інфармацыі: на тым жа «Белсаце», ці ў маёй лю- бімай газеце «Народная Воля».
Шчаслівая, што далучылі мяне да вядзення самага ўра- чыстага свята для Беларусі — 100-годдзя з Дня абвяшчэння
незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Нечаканы быў дазвол улады. I тое, што столькі беларусаў прыйшлі на святкаванне, напалохала ўсіх галоўных чыноўнікаў, таму і зноў пачаўся ўціск і забароны.
Калі перагортваю старонкі свайго жыцця і параўноўваю з днём сённяшнім, бачу, адчуваю, як мы змяніліся. Змяні- ліся ўсе мы.
Менш стала дабрыні, той жа адкрытасці людской. У раз- мовах часта чуеш: усё вырашаюць грошы. У наш час нават думкі такія лічыліся непрыстойнымі. Перш за ўсё мы ду- малі пра сумленнасць, адукаванасць, духоўнасць. А сёння па ўсім свеце хвалямі пракатваюцца нецярплівасць, няна- вісць, варожасць, агрэсія — усё гэта проста льецца з экра- наў тэлебачання, інтэрнэту, з газет, ад палітыкаў.
I я дзякую Госпаду, што нарадзіла мяне мама менавіта ў той час. Лёс падштурхнуў мяне на нікім не занятую сце- жачку. Калі б гэта адбылося пазней, напрыклад, у гэтыя гады, у мяне нічога не атрымалася б. Цяпер людзі мастац- тва павінны прабівацца, расштурхоўваць сваіх калег, сваіх канкурэнтаў, ісці напралом. Калі чытаю ў інтэрнэце пра ўсё гэта, кожны раз думаю: «Не, гэта не мой час, мой час быў для мяне шчаслівы».
Нягледзячы на шматлікія войны, што прайшлі па нашай зямлі, беларусам удалося выпрацаваць рэлігійную тале- рантнасць і павагу да поглядаў суседзяў. Можа таму да- гэтуль у нас у характары і гасціннасць і добразычлівасць. Любая ўлада ад Бога. Нам наканавана жыць па Божых за- паветах, любіць Госпада, любіць адзін аднаго, падтрымлі- ваць. Наша пакаленне не дайшло да Беларусі, не здолела, не паспела. Адна надзея на дзяцей і ўнукаў. I мая заўсёд- ная малітва: каб не давялося ім браць у рукі зброю бара- ніць незалежнасць Беларусі.
20 гадоў таму газета «Вячэрні Мінск» надрукавала ма- літву, якую даслаў студэнт Мінскага медыцынскага інсты- тута. Прозвішча не памятаю. Менавіта яе неаднойчы чы- тала са сцэны на фестывалях «Магутны Божа». I не толькі там. Яе радкамі я і развітваюся з Вамі.
Ойча Нябесны, захавай ад варожага ўціску, вай- ны і голаду, ад брацкай нязгоды. He карай нас бяспамяцтвам і не дай забыцца святой мовы нашай беларускай, гісторыі і традыцыяў нашых. I дай нам бязмерную любоў, кабмы бясконца лю- білі святую Беларусь.
Паказальнік імёнаў
A
Агняцвет Эдзі 83
Адамовіч Алесь 115, 118
Аксенцюк Валянцін 93,127
Акудовіч Валянцін 120
Алексіевіч Святлана 3, 95,115,116,118, 140
Алфімава Інга 44
Анемпадыстаў Міхал 120
Анісім Алена 119
Арлова Вера 75
Арэшка Алена 131
Астравумаў Сяргей 32, 33, 41
Аўрамчык Мікола 12
Б
Бабкіна Надзея 129
Байкоў Аляксандр 138
Балашоў Віктар 85, 88
Бандарэнка Аляксандр 20, 21, 57
Бандарэнка Аляксандр 10-14, 18-20, 31, 33, 66, 67,118
Бандарэнка Васіль 12
Бандарэнка Ігар 11-15,17-19, 21, 35, 66, 67
Бандарэнка Кацярына 19, 20, 29, 67
Бандарэнка Леанід 64
Бандарэнка Любоў 13,18, 20
Бандарэнка Людміла 56
Бандарэнка Надзея 35, 66
Бандарэнка Наталля 33, 38, 67
Бандарэнка Парфірый 11
Барадулін Рыгор 116, 117, 121
Барысенка Варвара 31
Бастун Тамара 37, 41
Бахціяраў Бахціяр 128
Блін Уладзіслаў 138
Браілоўскі Уладзімір 128-130
Браілоўская Людміла 129, 130
Братушэнка Мікалай 84
Броўка Пятрусь 50, 51, 54, 55
Брэжнева Вікторыя 102
Брэжнева Галіна 104
БрэжнеўЛеанід 54, 58, 89, 100, 101,104
Бугрымава Ірына 31
Булгакава Іна 101, 102
Булдык Валерый 128
Бураўкін Генадзь 91-98, 118, 120,121,126
Бураўкіна Святлана 95-97
Бутусаў Вячаслаў 113
Быкава Антаніна 132
Быкава Валянціна 132,133
Быкаў Васіль 112,118, 132,133
Бяльзацкая Марына 100
В
Вавілаў Аляксандр 125
Вайтовіч Аляксандр 119
Вайцюшкевіч Зміцер 74, 113
Вангелаў Зоран 90
Вапа Яўген 116
Варашылаў Эдуард 42, 65
Варашылава Святлана 42, 65
Вахрамееў Філарэт 140
Верштадт Ірына 135
Вуячыч Віктар 87
Высоцкая Вольга 85
Вярцінскі Анатоль 118, 119
Вяткін Уладзімір 66
Г
Гагарын Юрый 59, 60
Галкіна Давенора 41,109,110
Ганчар Віктар 72
Ганчарова Тамара 103
Гарбачова Раіса 102
Гарбачоў Міхаіл 101,102
Гарэцкі Радзім 119
Гаўрылкін Леанід 94
Геніюш Ларыса 116
Герцык Уладзімір 87
Гілевіч Ніл 53, 94, 112, 118, 121
Глебава Ларыса 107,109
Глебаў Яўген 107-109
Гразнова Людміла 130
Грамовіч Галіна 70
Грачышнікава Любоў 59
Груча Раман 139
Грыбалёва Ларыса 70
Грыгор'еў Уладзімір 106
Грышкевіч Людміла 56
Гульцяй Барыс 62
Гуляеў Анатоль 120
Д
Дабранраваў Мікалай 84
Давідовіч Лілія 53, 65
Давыдоўская Элеанора 127
Данілава Ларыса 69
Даніловіч Баляслаў 30, 31
Даніловіч Лідзія 30
Данілюк Святлана 52
Данэлія Георгій 62
ДарафееваІрына 98
Дзвінская Эла 73
Дзікавіцкі Аляксей 120
Дзмітрыеў Андрэй 134-136
Дранько-Майсюк Леанід 54
Дрынеўскі Міхаіл 95
Дудкевіч Валянцін 83,102
Е
Еўдакімаў Яраслаў 86
Ж
Жараў Міхаіл 75
3
Забаркін Аляксандр 78
Завадская Вольга 71, 72
Завадскі Зміцер 71
Зайга Вінертэ 50
Законнікаў Сяргей 118,119
Замоўскі Савелій 41
Захарава Святлана 69, 70
Захаранка Юрый 72
Захараў Павел 69
Захарчанка Віктар 79
Захарэвіч Марыя 24, 25,108
Зыкіна Людміла 128
I
Іванюк Яраслаў 116
Іпатава Вольга 93, 119
К
Кабзон Іосіф 86, 87
Каваленка Ганна 14, 15, 22, 57, 136,137
Каваленка Сцяпан 137
Кавеленаў Юрый 50
Казінец Міхаіл 46
Каландзёнак Анатоль 78, 79
Калінін Міхаіл 63
Калінкіна Святлана 114,120
Калякін Сяргей 114
Канаплёў Уладзімір 106
Кандратава Ніна 85
Кап'ёва Ганна 56
Кап'ёва Ксенія 73, 74
Кап'ёва Марыя 74
Кап'ёва Надзея 56
Кап'ёва Ніна 36, 37, 45, 63-66
Кап'ёў Аляксандр 57, 64, 67-69
Кап'ёў Афанасій 74
Кап'ёў Генадзь 33-40, 45, 53, 56, 57, 63-65, 86,111,114,135
Кап'ёў Мікалай 36, 37, 63-65
Кап'ёў Пётр 63
Кап'ёў Уладзімір 25, 68, 70, 72-74,138
Кап'ёў Ціхан 74
Капланаў Ізмаіл 130
Караева Марыя 35
Каржанеўская Ганна 139
Кармальская Лідзія 105
Каробкіна Святлана 49
Карпенка Вера 71
Карпенка Генадзь 71, 72
Карпілаў Віктар 128
Карповіч Марыя 117,121,122
Картавік Тадэвуш 135
Карызна Уладзімір 52
Каспорская Любоў 139
Каўпак Сідар 16
Кебіч Вячаслаў 122
Кірылаў Ігар 85
Кісель Рыгор 126
Кісялёў Ціхан 103,104
Кісялёва Ніна 103,104
Клем Людвіга 62
Клімаў Андрэй 136, 137
Клімовіч Марыя 5, 9-22, 24, 25, 27, 31, 34-37, 39, 64, 66, 67
Клімовіч Мікалай 14-17, 22, 23
Клімовіч Піліп 9, 10
Клімовіч Сафія 14-16,17, 59
Ключароў Аляксандр 66
Колас Уладзімір 118, 120
Колас Якуб 27, 88
Корж Дзмітрый 76
Корж Пётр 63
Кострыкаў Аляксандр 69
Косцін Зміцер 116
Красоўскі Анатоль 72
Крук Іван 136
Круцько Аляксей 34
Круцько Мялання 10, 34
Ксяндзоў Генадзь 97
Кулей Іна 132
Кулікоў Юрый 66
Купала Янка 59, 88
Курган Ілля 88
Курзіна Тамара 15-17
Кучынскі Валерый 48
Л
Лабадзенка Глеб 116,132,133
Лапцева Нінэль 128
Ларуцін Леанід 62, 76
Ларэці Раберціна 128
Лебедзева Любоў 131
Левітан Юрый 85
Ленін Уладзімір 52
Лепін Георгій 119
Лешчанка Анатоль 128
Ліхач Зоя 56
Лось Надзея 56
Лукашук Аляксандр 72
Лукашэнка Аляксандр 106,121,124-127,139
Лучанок Ігар 59, 84,130
Лябедзька Анатоль 71,114,134
Лявонава Антаніна 136
Лявонаў Васіль 136
Лявонцьева Валянціна 7, 82
Лявонцьеў Аляксей 110
Лякерман Эдуард 30
Лякерман Яўген 22, 30
М
Магамаеў Муслім 128
Макаль Пятрусь 107,108
Малышава Людміла 107
Марачкін Алесь 119
Маргунова Святлана 85, 86
Матукоўскі Мікалай 100
Маціеўскі Ігар 139
Мацюшэнка Таццяна 127
Машэрава Наталля 99
Машэраў Пётр 52, 54, 81, 84, 91, 92, 95, 99, 100
Мэве Яўген 66
Мележ Іван 7, 8
Мілінкевіч Аляксандр 132
Мітрохін Мікалай 59
Міхарскі Уладзімір 128
Міхейчык Аляксандр 68
Міхеткін Генадзь 73
Моін Марк 75
Молчан Таццяна 70
МохартТаццяна 69
Мулявін Уладзімір 105
Мядвецкая Валянціна 56
Мядвецкі Пётр 56
Мядзведзь Аляксандр 66, 75
Н
Навуменка Валерыя 132,133
Навуменка Іван 132
Навуменка Якаў 48, 70
Навумчык Сяргей 122
Насілоўская Нона 50, 51, 53, 54
Несцяровіч Васіль 38, 39, 41-46
Несцяровіч Кацярына 56, 127,128
Нікіфараў Фёдар 39
Ніязбердзінава Агульдзінара 50
Новікава Марына 127
Новікаў Уладзімір 34
Някляеў Уладзімір 54, 95
Някрасаў Мікалай 32
Нямцоў Барыс 114
П
Падгайскі Анатоль 48
Пазняк Зянон 122,139
Палескі Вячаслаў 7, 46, 76, 77 Палкоўнікава Людміла 124,125,130
Панамароў Валянцін 81
Папанаў Анатолій 81, 82
Паплаўская Ядзвіга 70, 97
Папоў Юрый 89
Паўлаў Анатоль 136
Пахмутава Аляксандра 84
Пахомаў Мікалай 61, 62
Пахомаў Сяргей 62
Пашкевіч Алесь 119
Пашкевіч Іван 124
П'еха Эдзіта 65
Пельтцэр Канстацін 76
Пельтцэр Таццяна 77
Пенкіна Святлана 105
Пікарда Гай 139
Піхоцкая Элеанора 66
Піхоцкі Леанід 66
Плешакова Станіслава 91
Пліска Міхаіл 134
Познер Уладзімір 60
Правалінскі Уладзімір 130
Пранько Уладзімір 128
Пташук Міхаіл 57
Пуцылеў Сямён 91
Пушкін Алесь 139
Пятніцкі Канстанцін 43
Пятровіч Барыс 117
Пячорына Валянціна 86
Пячынская Тамара 48
Р
Рабашапка Мікалай 80
Рагаўцоў Уладзімір 84
Радзюк Клаўдзія 69
Раеўская Тамара 47, 48, 52
Райскі Барыс 42, 47, 109
Раінчык Васіль 98
Ропат Вера 127
Віктар 139
Рудакова Галіна 128
Рудамётаў Ігар 90
Руцкая Вера 128
Рымашэўская Агнешка 120
Рыскельдзінава Розэ 50
Рэгак Любамір 112
С
Савіцкі Міхаіл 66
Садоўскі Пётр 92
Сакалова Людміла 85
Сакалоўскі Рыгор 121
Сакарыядзэ Кетэно 50
Саковіч Павел 98
Салілава Зоя 60
Сахараў Андрэй 115
Сачанка Барыс 117
Святлоў Барыс 122
Святлоў Уладзімір 122
Семяняка Юрый 52
Серада Ян 139
Сідзельнікава Галіна 93
Сіўчык Галіна 68
Скарабагатаў Віктар 139
Скорынаў Іван 128
Смялкоўскі Леанід 30
Смірноў Юрый 48, 56, 57
Смольская Ірына 138
Содаль Уладзімір 93
Співакоў Уладзімір 130
Сталін Іосіф 28, 87, 88
Станкевіч Уладзімір 128
Страціенка Тамара 85
Стрыжакова Ганна 47
Субат Уладзімір 93
Суслаў Яўген 57, 78
Сцепанчук Ганна 138
Сцепанчук Станіслаў 138
Сцяпанава Таццяна 80
Сцяпанаў Анатоль 128
Сыс Анатоль 93, 94
Сяргей Анатоль 56
Сяргей Людміла 56
Т
Талібава Рано 50
Тальвік Аліс 50, 51
Тамела Наталля 70
Тамковіч Аляксандр 71
Ткачоў Валянцін 119
Ткачэнка Віктар 89
Травіна Мар'яна 103-105
Трусаў Алег 119,120
Тулупава Анэля 51, 52, 54, 80
У
Ужынцаў Юрый 107
Ушкоў Анатоль 61
Ф
Факсіньскі Раман 138-140
Фінберг Міхаіл 79, 106, 121, 125-127, 130, 131, 134, 135
Фольі Рыкарда 128
Фралоў Валерый 114
Фрунзэ Міхаіл 29
X
Ханок Эдуард 121
Хаўратовіч Іосіф 45
Хашчавацкі Юрый 120
Хелемскі Якаў 50
Хіліцкая Марыя 69
Холад Галіна 123,138
Холадава Алена 69
Хрушчова Ніна 102
Хуцыеў Марлен 78
Ц
Цітовіч Генадзь 78
Цітоў Герман 60
Ціхановіч Аляксандр 70, 97
Ціхановіч Анастасія 70
Цішчанка Мікалай 43, 44, 46
Цогліна Ніна 27, 28
Цымбал Таццяна 85
Цярлецкі Уладзімір 57
Ч
Чалая Тамара 7
Чанін Віталь 56, 57
Чаргінец Мікалай 66
Чарнабаеў Віктар 80
Чурбанаў Юрый 58
Чыжык Алег 117
Чэхаў Антон 27
Ш
Шаліхін Уладзімір 46, 87, 99
Шамчук Людміла 80
Шарамет Павел 112-115
Шатэрнік Аляксандр 119
Шашыташвілі Кацярына 131
Шлындзікаў Васіль 119
Шпанаў Сяргей 32, 41
Шутава Вольга 80
Шчаглова Марыя 28, 29
Шчаглова Таісія 28, 29
Шчаглоў Анатоль 28, 29
Шыбека Вера 85
Шынкарык Ігар 71
Шышко Сяргей 127
Шышкова Валянціна 33
Шэвялевіч Віктар 128
Э
Эрыксан Вераніка 111
Эрыксан Стэфан 110-112,120
Ю
Юкнявічэне Раса 71
Я
Язерская Элеанора 130
Якубовіч Павел 59
Ялфімава Жанэта 139
Янушкевіч Фелікс 139 Ярмоленка Анатоль 124,130 Ярмошына Лідзія 134,135 Яроменка Мікалай 56, 57
Змест
Першыя крокі 9
Маленства без дзяцінства 19
Жыццёвы кірунак 27
Нечаканыя выпрабаванні 41
Шлях да прызнання 49
Сям'я — лад жыцця 63
Станаўленне 75
Бураўкін 91
Побач з першымі 99
Жыццё наша непрадказальнае 107
Подых новага 121
Няскоранасць ад матулі 134
Паказальнік імёнаў 143
Літаратурна-мастацкае выданне
КНІГАРНЯ
ПІСЬМЕННІКА
Серыя заснавана ў 2009 годзе
Бандарэнка Зінаіда Аляксандраўна
Мой шляхда Беларусі
Успаміны
Аўтар ідэі Аляксандр Тамковіч Адказны за выпуск Алесь Пашкевіч Рэдактар Барыс Пятровіч Вокладка Уладзімір Цэслер Камп'ютарная вёрстка Марына Пятровіч Карэктура Святлана Цітова
Падпісана да друку з арыгінал-макета заказчыка 01.07.2020. Фармат 60x84 1/16.
Паперакрэйдаваная. Друкафсетны.
Ум. друк. арк. 13,6. Ул.-выд. арк. 9,9. Наклад 500 ас. Замова 10926.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/142 ад 09.01.2014, № 2/34 ад 23.12.2013.
Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
www.medisont.by
• 50 000 КНІГАЎ, ГАЗЭТАЎ I ЧАСОПІСАЎ • РАЗМОВЫ ПРА КУЛЬТУРУ
• ЛІТАРАТУРНЫЯ РАДЫЁПЕРАДАЧЫ • НАВІНКІ ВЫДАВЕЦКАГА РЫНКУ
acamuniKat.org
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Шаноуныя паны й паненкі, спадары ц спадарыні!
Вы шукаеце фільмы, музыку ці літаратуру па-беларуску? Завітвайце у інтэрнэт-краму
ІМ5РЫК www.imbryk.by
Толькі на Імбрыку для Вас ! бясплатная дастаука! па Менску й беларусі. Марна часу не губляй - замауляй на lmbryk.bi|!
+375-29-757-58-67
Алесь Мазанік
Зінаіда Бандарэнка — знакаміты дыктар
Бепарускага тэлебачання, Народная артыстка БССР.
Яна стаяла ля вытокаў тэлебачання нашай краіны, была вядучай шматлікіх міжнародных фестываляў і канцэртаў у былым СССР і незалежнай Беларусі.
Пра няпростыя выпрабаванні, якія выпалі на яе жыццё, пра незабыўныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі кулыуры і палітыкамі, пра найцікавыя выпадкі з асабістага творчага досведу, пра свой шлях да Беларусі — Зінаіда Аляксандраўна шчыра і пранікнёна распавядае на старонках гэтай кнігі, багата ілюстраванай рэдкімі і гістарычнымі фотаздымкамі.
БЕЛСПТ BELSRT
КНІГАРНЯ СЖ ПІСЬМЕННІКА

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.