Музыка-чарадзей Беларускія народныя чарадзейныя казкі

Музыка-чарадзей

Беларускія народныя чарадзейныя казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 271с.
Мінск 1995
101.96 МБ

 

Музыка-чарадзей

Беларускія народныя чарадзейныя казкі

мінск «ЮНАЦТВА» 1995

ББК 82.3 Бел 6 М 89

УДК 882.6-93

Серыя заснавана ў 1991 годзе

Укладальнік A. I. ГУРСКІ

Мастакі У. М. ЖУК, Ю. Ц. ЦЯРЭШЧАНКА, К. П. ШАРАНГОВІЧ

Рэдакцыйны савет:

Людміла Афанасенка, Іван Бокі, Антон Гурскі, Міхась Зарэмба, Васіль Зуёнак, Уладзімір Карызна, Валянцін Лукша, Міхась Пазнякоў, Уладзімір Савіч, Павел Ткачоў, Маргарыта Яфімава. '

Для малодшага школьнага ўзросту

Очередная кннга уннкального десятнтомного нздання для детей, вобравшего все лучшее, что создано народом н детскнмн пнсателямн республккн. Во втором томе представлены волшебные народные сказкн. Кннга богато нллюстрнрована.

4803120104—038

М--------------- 33—93

М 307(03) — 95

ISBN 5-7880-0514-0

©Укладанне. A. I. Гурскі, 1995 ©Афармленне. У. М. Жук,

Ю. Ц. Цярэшчанка, К. П. Шаранговіч, 1995

АД УКЛАДАЛЬНІКА

Чарадзейныя казкі! Хто не захапляўся імі, каго яны не зачароўвалі з маленства?! Многа пакаленняў дзяцей амаль з калыскі ўжо чулі чарадзейныя казкі, запомнілі і выбралі з іх сваю адзіную — самую любімую. Такіх казак шмат у кожнага народа, багата імі і беларуская народная творчасць. Менавіта чарадзейную казку можна лічыць найболын казачнай сярод усіх казак. Самыя неверагодныя прыгоды, якія стварыла багатае, смелае ўяўленне і нястрымная, невычарпальная фантазія народа, сустракаем у незлічонай разнастайнасці выключна ў чарадзейных казках. Фантастыка, развіццё казачнага сюжэта праз дзеянні звышнатуральных сіл — тыповая рыса казак такога зместу.

Вучоныя лічаць, што чарадзейныя казкі маюць найбольш старажытнае паходжанне, бо ў іх адлюстраваліся старажытныя вераванні народаў у існаванне звышнатуральных сіл: духаў, бажэстваў, чараўнікоў, нячыстай сілы і інш. Але з цягам часу, з развіццём гістарычнага прагрэсу і агульначалавечай культуры, свядомасць людзей вызвалілася з палону старажытных ілюзій і вераванняў, а чарадзейныя казкі жывуць і па сённяшні дзень і належаць да найбольш любімых у народзе. У чым жа тлумачэнне гэтай з’явы? Паспрабуем разабрацца, юны чытач, у гэтым пытанні.

Уявім сабе, што мы адкрылі зборнік чарадзейных казак і пачалі чытаць якую-небудзь з іх. Ці здолеем мы спыніцца, не дачытаўшы казку да канца? Хутчэй за ўсё,што не! He здолеем. Адметная своеасаблівасць чарадзейнай казкі заключаецца ў тым, што яна абуджае ў чытача цікаўнасць, бударажыць уяўленне, моцна ўздзейнічае на яго эмацыянальны стан — на пачуцці — а гэта значыць, яна захапляе чытача! Незвычайнасць таго, што адбываецца ў казцы: таямнічасць, у той ці іншай ступені жудаслівыя прадчуванні ў далейшым развіцці падзей, невераемныя, цяжкія і нават жахлівыя нечаканасці, з якімі сутыкаецца герой казкі, нарэшце, сам галоўны герой — звьнпчалавек, асілак, багатыр, храбрэц, надзвычай разумны, кемлівы, спрытны, які пераадольвае непераадольнае — усё гэта паглынае ўвагу чытача, хвалюе, зацікаўлівае. Сярод чарадзейных так званыя «багатырскія казкі» (аб багатырах, асілках) вельмі папулярныя ў народзе. У іх па-мастацку выказана спрадвечная вера ў тыя магутныя народныя сілы, што тояцца ў яго глыбінях, якія здолеюць абараніць народ ад усялякага прыгнёту.

Але чарадзейныя казкі, нягледзячы на ўсю звышнатураль-

насць іх зместу, своеасаблівасць будовы, маюць такое ідэйнае напаўненне, якое характэрна для ўсіх народных казак наогул. Галоўная іх тэма — барацьба дабра са злом. У чарадзейнай казцы барацьба гэта адбываецца вельмі напружана і драматычна, змаганне дабра і зла ідзе не на жыццё, а на смерць. Галоўны герой, якому чытач спачувае, якога ўжо любіць з першых старонак казкі (звычайна сялянскі сын), каб адолець ворага (змея, кашчэя, нячыстую сілу), павінен вельмі рызыкаваць сваім жыццём, ставіць яго пад страшэнную небяспеку: у драматычныя хвіліны барацьбы ён па калені, а потым і па пояс уваходзіць у зямлю ці нават мёртвы падае на дол, і толькі «гаючая» і «жывая» вада, якую прыносяць яму верныя сябры, зноў вяртае яго да жыцця. Мужнасць, адвага, нянавісць да зла, насілля, жорсткасці, хцівасці, прагнасці, несправядлівасці робяць казачнага героя непераможным. Згодна ідэі чарадзейнай казкі, у якасці ўзнагароды за мужнасць і самаахвярнасць, дабрыню і бескарыснасць герой часта атрымлівае царскую дачку ў жонкі, атрымлівае шчырую ўдзячнасць і любоў людзей, якіх ён пазбавіў з няволі, чыё жыццё ўратаваў. Часта ў чарадзейных казках сялянскі сын уступае ў няроўную барацьбу з жорсткім, бязлітасным царом ці панам і, нарэшце, прайшоўшы доўгі шлях невераемна цяжкіх выпрабаванняў і пакут, адольвае яго і робіць шчаслівым народ, які цярпеў здзекі і несправядлівасці ад жорсткага правіцеля.

Асабліва вялікую ролю ў чарадзейных казках набываюць такія якасці чалавечага характару, як вытрымка, цярплівасць, уменне не парушыць забарону, пераадолець свае жаданні, і такія простыя, як жаданне паесці, напіцца вады, адпачыць, і больш складаныя, напрыклад, цікаўнасць, захапленне дзяўчынай, імкненне атрымаць прыгожую і каштоўную рэч,— дзеля таго, каб застацца верным свайму слову, свайму сябру, сваёй каханай, сваёй справе.

Вельмі часта ў чарадзейных казках народ выказвае свае адмоўныя адносіны да войнаў, захопу чужых зямель і краін. Разбіць чужое войска, што прыйшло рабаваць народ, герою звычайна дапамагаюць чарадзейныя дары, якія ён атрымлівае ад мудрага чарадзея-бацькі, каханай ці проста незнаёмага добрага чалавека (чарадзея), якому ён дапамог у ліхую гадзіну. Каб атрымаць такі падарунак, герой неабавязкова павінен валодаць незвычайнымі ўласцівасцямі: звышсілай, звышсмеласцю, звышкемлівасцю, але ён павінен мець зусім натуральныя, штодзённа неабходныя чалавеку якасці, такія, як працалюбства, дабрыня, праўдзівасць, бескарыслівасць, здольнасць спачуваць чужому ropy, імкненне дапамагчы слабаму, пакрыўджанаму. Як бачым, самая «страшная», самая «чарадзейная» казка па волі народа, які склаў яе, застаецца вельмі добрай, надзвычай чалавекалюбівай! I ты, дарагі юны чытач, пастарайся зразумець яе і запомніць.

БАЦЬКАЎ ДАР

^Кыў сабе на свеце адзін добры чалавек. Было ў яго тры сыны — два разумныя, а трэці — Іванпрасцяк. Разумныя пажаніліся, сем’і завялі, а Іван усё на печы ляжыць ды на жалейцы іграе.

Прыйшла пара бацьку паміраць. Сабраў ён сыноў і кажа ім:

— Сыны мае родныя, сыны мае любыя! Багацця вялікага я вам не пакідаю, але прашу ўважыць адну маю просьбу: прыходзьце да мяне на магілу начаваць тры ночы. Першую ноч — старэйшы, другую — сярэдні, а трэцюю — малодшы. I як прыйдзеце, то скажыце: «Жоўты пясок, рассыпайся, сасновая труна, адчыняйся, бацька, з магілы падымайся!» Вось і ўсё.

Сказаў ён гэта сынам, згарнуў рукі і памёр.

Пахавалі сыны бацьку. Ну, трэба старэйшаму ісці на магілу начаваць. А яму боязна, ды і жонка не пускае: «Куды ты пойдзеш, яшчэ загінеш там! Што я тады адна рабіць буду?»

Але ж нядобра не паслухаць бацькавай просьбы.

— Пайшлі за сябе Івана,— раіць жонка.— 3 ім калі што і здарыцца, дык ніхто шкадаваць не будзе.

Старэйшы брат пачаў прасіць Івана:

— Схадзі, братка, за мяне на бацькаву магілу...

А Іван, лежачы на печы, адказвае:

— Што я — дурань хадзіць за другіх? Прыйдзе мая чарга — тады і пайду.

Брат ледзь не плача:

— Схадзі, Іванка! Бачыш, жонка мяне не пускае...

— Ну, добра,— згадзіўся Іван.— Скажы толькі жонцы, каб пашыла торбу вялікую і палажыла ў яе два боханы хлеба. Я там хоць хлеба ўволю наемся, a то дома вашы жонкі мне есці не даюць.

Пашыла жонка старэйшага брата вялікую торбу і палажыла туды два боханы хлеба. Узяў Іван торбу ды пайшоў на бацькаву магілу. Прыйшоў і сказаў, як бацька вучыў:

— Жоўты пясок, рассыпайся, сасновая труна, адчыняйся, бацька, з магілы падымайся!

Усё так і сталася. Падняўся,.бацька, паглядзеў на Івана і кажа:

— А дзе ж мой старэйшы сын?

— Ён, бачыш, баіцца цябе, дык мяне прыслаў,— адказвае Іван, уплятаючы лусту хлеба.

— Ну што ж,— уздыхнуў бацька,— тады яго доля будзе табе. Слухай мяне, сынку: у зялёных лугах, на шаўковых мурагах пасецца конь сівай масці, з залатою грываю. Дзень пасецца, ноч гуляе, а як крыкне добры маладзец — ураз да яго прыбягае. Калі ён табе патрэбен будзе — крыкні-свісні поўным голасам, і конь стане перад табою, як ліст перад травою. А як нацешышся з яго, зноў пусці ў зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі.

Сказаў так бацька, лёг у труну — магіла ўслед і закрылася.

Адышоўся Іван ад магілы, крыкнуў-свіснуў поўным голасам — прыбягае да яго конь сівай масці, з залатою грываю.

Стукнуў конь капытамі:

— Што, Іван Іванавіч, загадаеш?

— Хачу на табе пракаціцца.

— Калі ласка!

Сеў Іван на каня і паляцеў. Тры разы свет абляцеў і да зямлі не дакранаўся. Прымчаўся на старое месца.

— Хопіць,— кажа каню,— нацешыўся! А цяпер бяжы ў зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі. Дзень пасіся, ноч гуляй, а як крыкну я — да мяне прыбягай!

Пусціў каня, а сам торбу на плечы і пайшоў дахаты. Залез на печ, ногі на жэрдку закінуў ды іграе сабе на жалейцы. Разумныя браты дзівяцца: «Бач ты, нічога з ім і не сталася!»

Прыйшла другая ноч — трэба сярэдняму сыну на бацькаву магілу збірацца. Пачаў ён Івана ўпрошваць:

— Схадзі, братка, і за мяне...

— Што я — парабак вам! — злуецца Іван.— Табе трэба, ты і ідзі!

Тут братава жонка з плачам да яго прыстала:

— Зрабі, Іванка, ласку: схадзі за брата на бацькаву магілу!

— Ну, добра,— згадзіўся Іван.— Давайце два боханы хлеба!

Спакавалі яму торбу, ён і пайшоў.

Прыйшоў на магілу, сказаў, што трэба. Бацька падняўся і зноў дзівіцца:

— Чаму ж сярэдні мой сын не прыйшоў наведаць мяне?

— Ён баіцца цябе,— адказаў Іван,— дык і не прыйшоў.

— Ну што ж,— уздыхнуў бацька,— тады і яго доля будзе табе. Слухай мяне, сынку: ёсць у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах яшчэ адзін конь, гнедай масці, маладзейшы за першага. Дык ён таксама табе будзе служыць.

Абляцеў Іван два разы свет на кані гнедай масці і вярнуўся дахаты.

На трэцюю ноч прыйшла яго чарга. Пайшоў ён на бацькаву магілу. Падняўся бацька і кажа:

— Шкада мне цябе, сынок: ты ўсё адзін да мяне ходзіш... Ну, дык няхай і трэці, самы маладзейшы, конь служыць табе. А пасецца ён у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і масці ён буланай. А цяпер больш да мяне не хадзі.

Сказаў гэта бацька, лёг у труну, і магіла закрылася.

Абляцеў Іван адзін раз свет і на кані буланай масці. Потым вярнуўся дахаты, лёг на печы ды іграе на жалейцы.

— Вось,— дзівяцца разумныя браты,— наш дурань нідзе не прападзе! Але цяпер ужо хлеба мы яму не будзем даваць па два боханы на дзень — хопіць яму і заціркі!

Тым часам у тым царстве ўздурылася ад нечага рабіць малодшая царская дачка: залезла на трэці ярус у цераме, села каля акенца і абвясціла, што, хто да яе на кані даскочыць, за таго яна замуж пойдзе. Тут усе, хто хацеў узяць сабе за жонку царскую дачку, кінуліся

ў сталіцу. А іншыя пайшлі ды паехалі тое дзіва глядзець.

Разумныя браты кажуць:

— Давай і мы паедзем дзіва глядзець.

Пачалі яны збірацца. Іван просіцца ў братоў:

— Вазьміце і мяне з сабою. Мне таксама хочацца дзіва паглядзець!

— Куды табе ехаць? — смяюцца браты.— Там і без такіх дурняў абыдуцца, а калі надакучыла на печы ляжаць, дык дамо табе работу.

Узялі яны два гарцы' маку і два гарцы пяску, змяшалі ў кучу і кажуць:

— Пакуль мы вернемся, каб усё гэта перабраў: мак — асобна, пясок — асобна.

Засумаваў Іван, ды што зробіш. Усыпаў ён мак з пяском у торбу, лёг на печы і ляжыць. Торбу на чарэнь палажыў, няхай сохне.

Мінуў, можа, з тыдзень ці два, злез Іван з печы, перасыпаў мак з пяском у лубянку, торбай накрыў ды пайшоў са сваім дабром’ за цёмны лес, у чыстае поле. Свіснуў-крыкнуў там поўным голасам — прыбягаюць да яго ўсе трое коней: сівай масці, гнедай масці, буланай масці.

— Што скажаш нам, гаспадар?

— Коні мае добрыя, коні мае любыя: чутка пайшла, што ў царскай сталіцы дзіва дзіўнае творыцца. Уздурылася малодшая царская дачка, залезла на трэці ярус у цераме, села каля акенца і абвясціла, што, хто да яе на кані даскочыць, за таго замуж пойдзе. Ці не маглі б вы мяне туды завезці тое дзіва паглядзець?

— Можна,— адказвае конь сівай масці.— Але паедзеш ты цяпер на самым малодшым з нас — на буланым.

Выйшаў буланы конь наперад, махнуў грываю і кажа:

1 Гарнец — старая мера сыпкіх целаў, 3,28 літра.

9

— Лезь мне, Іване, у правае вуха, праз левае вылезь.

Улез Іван буланаму каню ў правае вуха, праз левае вылез і стаў такім малайцом, што ні царэвіч, ні каралевіч не дакажа.

Сеў ён на каня. Конь стукнуў капытамі і паляцеў.

Доўга ляцеў ён ці коратка, аж вось і сталіца. Там ужо ўсе пазбіраліся дзіва глядзець. I браты Іванавы збоку стаяць, раты паразяўлялі.

Тут буланы конь як скокнуў з разгону, дык, можа, на які локаць усяго і не даскочыў да царэўны. Апусціўся на зямлю за церамам ды віхрам памчаўся далей. Быў і няма! Усе аж ахнулі, і царэўна ахнула: «Лавіце, лавіце яго!»

Прымчаўся конь на старое месца. Іван улез яму ў левае вуха, праз правае вылез, стаў такім, як быў, ды кажа:

— Дзякую, конь мой добры! Паглядзеў і я царэўну. А цяпер дапамажы мне зрабіць яшчэ адну работу: перабраць два гарцы маку і два гарцы пяску...

Конь кажа:

— Раздзяры торбу на дзве посцілкі і высып з лубянкі свой мак.

Іван так і зрабіў.

Як дзьмухнуў конь ноздрамі, дык мак апынуўся на адной посцілцы, а пясок на другой.

Згарнуў Іван посцілкі, падзякаваў каню ды пайшоў дахаты. А ў лубянку назбіраў па дарозе грыбоў.

Дома братавыя напалі на яго:

— Дзе ты, дурань, ходзіш? Ці перабраў ты мак? Будзе табе ад братоў, як вернуцца!

— А няхай вас качкі стопчуць! — кажа Іван.— Перабраў і мак і яшчэ во грыбоў назбіраў. А вы ўсё кажаце, што я нічога не раблю.

Прыязджаюць неўзабаве са сталіцы і разумныя браты.

— Што там было, што рабілася! — расказваюць жонкам.— Але ніхто і да другога яруса не мог

>»Ю «4

падняцца. Толькі адзін нейкі царэвіч на кані буланай масці чуць да царэўны не даскочыў. Яму б яшчэ з локаць вышэй... Эх, шкада! А такі прыгожы царэвіч быў, нават сама царэўна ахнула ды закрычала: «Лавіце, лавіце яго!» Ды дзе там!

А Іван ляжыць на печы, пасміхаецца:

— Ці не я гэта там быў?

Браты зашыкалі на яго:

— Маўчаў бы ты, дурань!

Праз нейкі час царэўна зноў аб’яву дае, каб усе з’язджаліся ў сталіцу. А сама села ўжо каля акенца чацвёртага яруса.

Сабраліся ехаць і разумныя браты.

— Вазьміце і мяне з сабою! — просіцца Іван.

— Ах ты, дурань такі-сякі! Што табе, работы дома няма? От мы табе дамо работу.

Узялі браты тры гарцы пяску і тры гарцы маку, змяшалі ўсё і загадалі Івану перабраць, пакуль яны вернуцца.

Пачакаў Іван колькі часу, высыпаў мак з пяском у лубянку, узяў дзве посцілкі і пайшоў за цёмны лес, у зялёныя лугі. Свіснуў-крыкнуў там поўным голасам — прыбеглі да яго добрыя коні.

— Чаго клікаў нас, гаспадар?

— Ды так і так,— кажа Іван.— Зноў царэўна аб’яву дала, каб усе ў сталіцу ехалі. Ці не можна і мне паехаць тое дзіва паглядзець?

Сівы конь адказвае:

— Добра. Але цяпер ты паедзеш на гнедым.

Ну, Іван зрабіў усё, што трэба, сеў маладзецмалайцом на.гнедага каня і паляцеў у сталіцу. Усе ехалі туды па месяцу, па два, а ён за гадзіну дамчаўся. I паспеў якраз. Гнеды конь як сігануў, дык толькі на паўлокця да царэўны не даскочыў...

Царэўну цікавасць узяла: хто ж гэта такі той храбры царэвіч, што і другі раз ледзь не даскочыў да яе? Bqcb па некаторым часе дае яна трэцюю аб’яву, а сама залазіць на пяты ярус. I на гэты раз зноў

>»п «4

з’ехаліся туды ўсе цары і царэвічы, каралі і каралевічы, усе паны і двараны. Паехалі і разумныя браты, пакінуўшы Івану работу: чатыры гарцы маку з пяском перабраць.

Вылежаўся Іван на печы, узяў мак з пяском ды пайшоў да сваіх коней.

Ці не можна было б яшчэ разок з’ездзіць у сталіцу? — кажа коням.

— Можна-то можна,— адказаў сівы конь.— Але цяпер ужо ты паедзеш на мне самім. Калі і я не даскочу да царэўны, дык больш і гаварыць пра гэта не будзем.

Зрабіў Іван усё, што трэба, сеў на каня, свіснуў і паляцеў у сталіцу. Гадзіны не мінула, а ён ужо там апынуўся.

— Ну, трымайся! — крыкнуў яму сівы конь.

Заржаў сівы конь на ўсю сталіцу, узвіўся ўтору і даскочыў да самай царэўны. А царэўна — стук, стук! — і паставіла Івану дзве свае пячаткі: адну — на лоб, другую — на патыліцу. Конь апусціўся на зямлю ды памчаўся прэч.

Усе крычаць: «Лаві, лаві!» А лавіць і няма каго: тут быў — тут няма...

Прымчаўся Іван назад, папрасіў каня, каб перабраў мак, і пусціў яго ў зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі. А сам насунуў шапку на самыя вушы, каб пячаткі не відаць былі, ды пайшоў дахаты. Па дарозе зноў назбіраў лубянку грыбоў.

Прыехалі браты, пачалі жонкам пра дзіва расказваць:

— Што там было, што рабілася! Усе скакалі, але і да другога яруса не даскочылі, а адзін царэвіч — прыгожы такі, увесь у золаце сігануў, дык да самай царэўны даскочыў, а яна яму пячаткі свае на лоб і на патыліцу паставіла.

Іван слухае з печы ды смяецца:

— Ці не я гэта там быў?

— Сціхні, дурань! — зашыкалі на яго браты.— He

з тваім розумам і спрытам зрабіць такое! Ці перабраў ты хоць мак?

— Перабраў,— адказвае Іван,— няхай вас з вашым макам! Клопат адзін, ды і толькі.

Паглядзелі браты, і дзіва іх узяло: як гэта можна было гэтулькі маку з пяску выбраць?

— To, відаць, хапіла табе работы! — кажуць.

Тым часам царэўна дала аб’яву, каб з’явіўся да яе жаніх. Перш-наперш паклікала да сябе ўсіх царэвічаў і каралевічаў. Агледзела — няма жаніха! Тады паклікала паноў і купцоў — таксама няма! Прыйшла чарга і да іншых — мужыкоў ды парабкаў. Усіх загадала збіраць.

— Ну,— кажа Іван да братоў,— раней я прасіўся, каб вы ўзялі мяне, а цяпер пайду і без вас!

Узяў сваю жалейку, торбу за плечы і пайшоў за цёмны лес, у чыстае поле. Крыкнуў-свіснуў там поўным голасам — прыбягаюць да яго трое коней.

— Коні мае добрыя,— кажа Іван,— загадала царэўна з’явіцца на яе вочы ўсім мужыкам ды парабкам. Ці не можна і мне паехаць да яе?

Сівы конь адказвае:

— Цяпер ты зноў паедзеш на малодшым з нас. I едзь такім, як ёсць.

А буланаму каню дае наказ:

— Завязі ты яго, братка, да лазні, што каля царскага палаца стаіць, і пакінь там. А ты,— кажа на Івана,— залезь у лазні на палок ды іграй на жалейцы. Цябе знойдуць, як трэба будзе.

Як бачыш замчаў яго буланы конь да лазні. Увайшоў Іван у лазню, залез на палок ды іграе сабе на жалейцы.

Тым часам царэўна са служанкаю ўсіх мужыкоў ды парабкаў перагледзелі — няма жаніха! Аж раптам чуюць — нехта ў лазні іграе, ды так хораша, што люба слухаць.

Пайшлі туды, адчынілі, бачаць — ляжыць на палку хлапец, абадраны, абшарпаны, шапка на лоб насунута... I так іграе на жалейцы, што ногі самі ў скокі ідуць.

Падышла да яго царэўна, зняла падраную шапку, глядзіць — аж яе пячатка на лбе! Паглядзела на патыліцу — і там яе пячатка!

— Ну,— кажа яна Івану,— гэта ты мой жаніх! Хадзем да бацькі.

Узяла яго за руку і вядзе, а Іван упіраецца:

— Куды я пайду! Каб з мяне там насмяяліся?

Прывяла яго сяк-так царэўна ў харомы. Бацька, як убачыў, давай плявацца:

— Karo гэта ты сабе за мужа выбрала?!

Дачка кажа:

— Але ж на ім мае пячаткі — значыць, ён мой суджаны муж. Такі мой лёс. Нічога не зробіш...

Хочаш не хочаш — прыйшлося гуляць вяселле. Стаў Іван зяцем.

А было ў таго цара яшчэ два зяці, што на старэйшых дочках пажаніліся. Тыя, вядома, з князёў ды каралёў былі. Вось сабраў аднойчы цар сваіх багатых зяцёў і кажа:

— Я ўжо стары, і смерць мая не за гарамі. Каму ж з вас царства перадаць?

— Мне,— кажа адзін зяць.

— He, мне! — кажа другі.

I так заспрачаліся, што ледзь не да бойкі справа даходзіць. Тады цар кажа:

— Вось што, зяці мае любімыя: ёсць у адным царстве, у адной старане свінка — залатая шчацінка, лычам арэ, нагамі барануе, а ўслед за ёю пірагі растуць, ды такія, што можна хоць самому цару есці. Каторы з вас дастане тую свінку і прывядзе ў мой палац, таму ўсё царства адпішу!

Тут зяці, доўга не думаючы, узялі па палкў салдат і з музыкай паехалі шукаць свінку — залатую шчацінку.

Кажа малодшая царская дачка свайму мужу Івану:

— Швагры твае вунь паехалі шукаць свінку — залатую шчацінку, а ты што сабе думаеш? Ім бацька ўсё царства адпіша, а мы як жыць будзем?

— Нікуды я не паеду! — адказвае Іван.— Выдумалі ліха ведае што — нейкую свінку! Дзе яе возьмеш?

Жонка заплакала, а Іван узяў сваю жалейку, ды і пачаў іграць.

Мінула так з месяц ці больш, тады Іван кажа да жонкі:

— Схадзі да бацькі, папрасі ў яго якой-небудзь заваляшчай кабылкі: паеду і я свінку шукаць.

— Дурань ты,— кажа жонка,— швагры ўжо, можа, даўно знайшлі яе ды вядуць дамоў, а ты цяпер толькі надумаўся ехаць!

— Няхай сабе! Схадзі да бацькі. А калі не дасць, дык я пехатою пайду.

Пайшла жонка да бацькі.

— Татулька,— кажа,— просіць мой Іван хоць якой заваляшчай кабылкі: хоча і ён па свінку ехаць.

Цар пасмяяўся, але кабылку даў.

Сабраўся Іван, сеў на кабылку задам наперад ды паганяе.

— Глядзіце,— дзівяцца царскія слугі,— дурны падурному і едзе!

Выехаў ён за горад і пусціў кабылку ваўкам на спажыву. А сам як крыкне, як свісне — прыбягаюць да яго ўсе трое коней: сівы, гнеды, буланы.

— Што скажаш нам, гаспадар?

— Ах, коні мае добрыя! — кажа Іван.— Ёсць у адным царстве, у адной старане свінка — залатая шчацінка, лычам арэ, нагамі барануе, а ўслед за ёю пірагі растуць, ды такія, што можна самому цару есці! Ці не можам мы яе дастаць?

— Можам! — адказвае сівы конь.— Паедзеш ты па свінку на малодшым з нас. Але вам трэба ўзяць шаўковы шнурок і раменны бізун.

— Дзе ж мне іх узяць? — пытаецца Іван.

— Пачакай крышку.

Узвіўся сівы конь і паляцеў у зялёныя лугі. Праз хвіліну прылятае з раменным бізуном і шаўковым шнурком.

— Вось табе ўсё, што трэба — толькі глядзі — лупі свінку бізуном не лянуючыся, пакуль не здасца, а ты, буланы, дратуй яе капытамі.

Улез Іван буланаму каню ў правае вуха, праз левае вылез, стаў добрым малайцом, сеў і — толькі яго і бачылі.

Ці доўга ляцелі яны, ці коратка, аж прылятаюць у тую краіну, дзе жыве свінка — залатая шчацінка. Глядзіць Іван, а яна і праўда лычам арэ, нагамі барануе... Падкраўся ён да свінкі ды давай бізуном яе хвастаць. Конь капытамі дратуе, а ён бізуном хвошча. Свінка цярпела, цярпела, ды моцы не стала.

— Ах,— кажа,— заморскі царэвіч Іван Іванавіч, за што ты мяне забіваеш?

— Здавайся,— крычыць Іван,— бо не пушчу цябе жывую!

I датуль біў яе, пакуль не здалася. Зашмаргнуў тады Іван ёй на шыю шаўковы шнурок, сеў на буланага каня і паехаў, а свінка ззаду бяжыць.

Едзе так, едзе, бачыць — насустрач два палкі салдат ідуць, музыка іграе. «Ну,— думае Іван,— гэта, напэўна, швагры мае яшчэ па свінку едуць». Улез ён буланаму каню ў левае вуха, праз правае вылез і стаў такім, як быў. Каня пусціў, а свінку за шнурок да дуба прывязаў. Свінка тая і давай сваёю работаю займацца: лычам арэ, нагамі барануе...

Расклаў Іван у дубняку цяпельца1, грэецца ды на жалейцы іграе.

Пад’язджаюць швагры бліжэй, бачаць — з дубняку дымок уецца. Кажуць яны сваім слугам:

— Ідзіце паглядзіце, хто там дыміць.

Слугі пайшлі, аб усім даведаліся, прыкурылі ад цяпельца і назад вярнуліся.

— Ну, што там? — пытаюцца швагры.

— Ды гэта ж,— кажуць слугі,— наш дурань дыміць там. Ён ужо і свінку тую вядзе.

‘Цяпельца — агонь.

— He можа быць! — дзівяцца швагры.— Пойдзем самі паглядзім. I калі што, дык выпрасім у яго свінку або адбяром.

Прыходзяць у дубняк, глядзяць — і праўда: сядзіць Іван каля цяпельца, на жалейцы іграе, а свінка каля дуба сваю работу спраўляе...

— Добры дзень, швагер!

— Добры дзень!

— Дык гэта ты ўжо раней за нас і свінку дастаў?

— Я адну толькі дастаў,— адказвае Іван,— а там іх цэлая чарада: хопіць і вам.

— Што ты хлусіш, швагер! Такая толькі адна і ёсцека на свеце. Аддай ты нам гэтую свінку.

А Іван стаіць на сваім:

— Гэта мая свінка, і я сам павяду яе цесцю.

Швагры ж як прысталі да яго — не адчапіцца. «Мы табе,— кажуць,— і тое дамо, і гэтае...» Надакучыла Івану слухаць іх, ён і кажа:

— Ну, ліха з вамі: калі адрэжаце па мезеным пальцы з правай нагі, то бярыце яе сабе.

Падумалі швагры і згадзіліся: што ж, мезены палец варты палавіны царства! Адрэзалі яны пальцы, узялі свінку — залатую шчацінку і, вясёлыя, павялі яе ў сталіцу.

А Іван палажыў пальцы ў сваю каліту1, пагрэўся яшчэ трохі каля цяпельца, потым клікнуў буланага каня, сеў на яго і памчаўся. Швагры ехалі, можа, з месяц, а Іван за адзін дзень справіўся. Прыехаў да горада, буланага пусціў у зялёныя лугі, а сам да жонкі пайшоў.

Убачыла яго жонка без нічога, рукамі пляснула:

— Дзе ж ты бацькаву кабылку падзеў?

— Ды, бачыш,— кажа Іван,— дрэнная кабылка трапілася: прыстала ў дарозе... Ну, я кінуў яе і сам пехатою вярнуўся.

Жонка ў плач:

1 Каліта — сумка для грошай.

^1211 17

— Ox, ліханька мне з табою: выпрасіла ў бацькі кабылку, а ты яе страціў і свінкі не прывёў...

Вось праз нейкі час вярнуліся і швагры са свінкаю. Прывязалі яе на дзядзінцы каля царскіх харомаў. Свінка пачала дзівы вырабляць: лычам арэ, нагамі барануе, а за ёю гатовыя пірагі растуць...

Колькі тут было радасці і шваграм і цару! Паклікаў цар гасцей — паноў ды князёў — дзіва глядзець. Бо ніводзін цар яшчэ такой свінкі не меў!

Раз’ехаліся госці, а швагры пайшлі да цесця прасіць, каб царства ім адпісаў.

Цар падумаў і кажа:

— He, за адну свінку царства не адпішу. Ёсць у адным царстве, у адной старане дзіва-кабыліца — з ноздраў яе полымя шугае, з вушэй дым валіць. Пасецца яна ў зялёных лугах, на шаўковых мурагах. I вартуюць яе дванаццаць коней з залатымі грывамі. Калі вы тую кабыліцу з коньмі зловіце і прыведзяце да мяне, тады адпішу вам царства.

Памуляліся швагры — нічога не зробіш: трэба ехаць шукаць кабыліцу!

Набралі яны яшчэ больш войска і паехалі.

Жонка зноў прыстае да Івана:

— Швагры твае вунь па кабыліцу паехалі, а ты дома сядзіш! Бацька ім усё царства адпіша, а мы як жыць будзем?

— Э,— кажа Іван,— куды мне ехаць? Што, у мяне войска сваё, ці што? Пражывём як-небудзь і без царства!

Мінула колькі часу, Іван зноў просіць жонку:

— Схадзі да бацькі: ці не дасць ён мне яшчэ адной кабылкі? Паеду і я за шваграмі.

— Што ты, дурань, вярзеш? Швагры, пэўна, ужо назад варочаюцца з кабыліцай, а ты толькі збіраешся.

— А калі варочаюцца, дык і я з імі вярнуся. Бяда вялікая!

— Мне брыдка перад бацькам,— кажа жонка,— зноў дарэмна кабылку страціш. Што я тады скажу яму?

— Страчу, дык страчу. Бацька твой праз гэта не збяднее.

Пайшла яна да бацькі і выпрасіла яшчэ адну кабылку. Сеў Іван яа кабылку, ад’ехаўся крыху ад горада ды пусціў яе ваўкам на спажыву. А сам крыкнуў-свіснуў, і сталі перад ім яго добрыя коні. Расказаў Іван коням пра дзіўную кабыліцу.

— Дык гэта ж наша маці! — усклікнуў сівы конь.— I там цяпер не дванаццаць вартаўнікоў каля яе, а дзевяць, бо мы табе служым. Цяжкую задачу ты загадаў нам, гаспадар. Ды паспрабуем дапамагчы табе. Ідзі ты да свайго цесця і папрасі ў яго дзедаўскага бязмена.

Вярнуўся Іван у харомы, выпрасіў у цара дзедаўскі бязмен на дванаццаць пудоў. Узяў яго ў рукі і махае, як трысцінкай. Цар дзівіцца:

— Дурань, а дуж! Глядзі ты яго!

Прыйшоў Іван зноў да сваіх коней.

— Цяпер,— кажа сівы конь,— я сам паеду з табою. А ты глядзі, як сядзеш на кабыліцу, дык бі яе бязменам паміж вушэй. Датуль бі, пакуль яна не спыніцца. А я гэтым часам буду каля яе лятаць і прасіць: «Матухна, здавайся, бо мой гаспадар вельмі ж злосны: заб’е цябе бязменам...»

Ну, так усё і сталася, як сівы конь сказаў.

Злаўчыўся Іван, сеў на кабыліцу, а тая падняла яго пад самыя нябёсы... Насіла, насіла — не скідаецца Іван: сядзіць на спіне, як прырос, ды дванаццаціпудовым бязменам лупіць яе паміж вушэй.

Стамілася кабыліца і кажа:

— Трыццаць тры гады жыву, а ніхто яшчэ не ездзіў на мне! Хто ты такі?

— Гэта, матухна, наш гаспадар,— адказвае за Івана сівы конь.— Здавайся, бо ён надта сярдзіты: заб’е цябе.

— Ну што ж,— уздыхнула кабыліца,— хадзіла я па волі, а цяпер давядзецца хадзіць пад няволяй. Чакай, Іван Іванавіч, перастань біць мяне.

— Вось так бы даўно і сказала, a то мне рука забалела дубасіць цябе,— кажа Іван.

Едзе Іван на кабыліцы назад у сваё царства, а за ёю дзевяць коней ідзе і дзесяты Іванаў сівы конь.

Едзе ён, аж бачыць — насустрач войска валіць, музыка іграе. «Гэта, напэўна, швагры мае»,— думае Іван. Пусціў ён свайго сівага каня ў зялёныя лугі, расклаў цяпельца, грэецца ды на жалейцы іграе.

Убачылі швагры дымок. Пасылаюць слуг даведацца, хто там дыміць. Пайшлі слугі, усё разгледзелі, прыкурылі і назад вярнуліся.

— Ну, хто там? — пытаюцца швагры.

— Ды гэта ж дурань наш кабыліцу вядзе, і каля яе дзевяць коней з залатымі грывамі бегае.

— Як дзевяць? Цесць жа казаў — дванаццаць!

— He, толькі дзевяць.

— To пойдзем самі паглядзім.

Прыходзяць:

— Здароў, швагер!

— Здаровы былі!

— Што, кабыліцу вядзеш?

— Ага, там іх шмат пасецца. Я сабе толькі адну ўзяў і дзевяць коней у прыдачу.

Швагры пераглянуліся, пакруцілі галовамі:

— Годзе, швагрусь, табе смяяцца з нас! Гэта ж тая кабыліца, пра якую бацька казаў.

— Ды не, не тая,— не здаецца Іван.— Ваша вам засталася. Я чужых не бяру.

— Няхай сабе і так,— кажуць швагры,— але ты нам пераступі гэтую. Мы табе што хочаш дамо.

I як пачалі прасіць — рады няма. Здаўся Іван і кажа:

— Добра, бярыце, але адрэжце мне за яе па мезеным пальцу з правай рукі.

Шкада было шваграм пальцаў, ды Іван цвёрда на сваім стаіць. Параіліся швагры між сабою.

— Што ж,— кажуць,— дактары ў нас свае, лекі свае,— як бачыш усё загоіцца: адрэжам па пальцу!

Вярнуўся Іван дадому, як і першы раз, ні з чым.

— Скажы хоць, дзе ты бацькаву кабылку падзеў? — пытаецца жонка.

— Як дзе? Здохла! Што ж ты думаеш: сам ехаў ды яшчэ бязменішча гэткі вёз...

Праз колькі часу прыводзяць швагры тую кабыліцу. Рады, што і не выказаць: ведама, царства цяпер ім будзе!

Тут ужо трэба цару паперу пісаць — царетва зяцям перадаваць.

—He,—кажа цар,—я перадумаў. He ўсё яшчэ вы зрабілі. Ёсць у адным царстве, у адной старане, за сінімі марамі, за высокімі гарамі леў. Сядзіць ён пры студні, дванаццаццю ланцугамі прыкуты. А яму, як дзень, так ноч, дванаццаць чалавек ваду са студні цягаюць; леў усю яе выпівае і ўсе хваробы і з народу і са скаціны ў сябе ўбірае. Калі вы гэтага льва дастанеце і прыведзяце ў наша царства,— тады ўсё ваша будзе!

Падумалі швагры: «Можа, дурань і гэтага льва дастане, а мы ўжо як-небудзь у яго вымарачым».

— Добра,— кажуць,— прывядзём ільва!

Сабраліся і паехалі. А жонка напала на Івана:

— I што ты, дурань, сабе думаеш? Ляжыш толькі ды на жалейцы іграеш. Бачыш, швагры вунь па льва паехалі. Бацька ім усё царства адпіша, а мы з табою жабраваць пойдзем!

— Ах, любая жонка,— кажа Іван,— хіба ж людзі не жабруюць? Неяк будзем жыць і мы.

Жонка на гэтым і супакоілася.

Вось пражылі яны з месяц ці два. Іван зноў просіць жонку, каб ішла да бацькі па кабылку.

— He,— кажа жонка,— цяпер ужо не пайду. Калі хочаш — выпраўляйся пехатою: усё роўна адзін з цябе толк!

Іван спрачацца не стаў, развітаўся з жонкаю ды рушыў у дарогу. Выйшаў у чыстае поле, паклікаў сваіх коней. Сівы конь і кажа яму:

— Цяпер ты паедзеш на гнедым. Як пад’едзеш да

сталіцы, каня пускай, а сам ідзі да студні і скажы, што ты адзін бярэшся льва паіць. А калі цар нойме цябе, дык ты не спі ў шапку. Вось табе малаток — ён любы ланцуг разаб’е...

Ці доўга Івану — гадзіны за тры апынуўся ён каля студні.

— Добры дзень, малайцы! — прывітаўся Іван да работнікаў, што ваду чэрпалі.

— Добры дзень!

— Цяжка вам тут працаваць?

— Ой, цяжка!

— Дык давайце я за вас адзін буду льва паіць.

— Што ты! — адказваюць работнікі.— Нас дванаццаць, і то не спраўляемся.

— Нічога, я спраўлюся. Далажыце вашаму цару.

Пайшоў старшы работнік, далажыў цару. Цар зарадаваўся: аднаму менш плаціць трэба.

—Пастаўце яго,—кажа цар,— на тры дні: справіцца адзін, тады і дамаўляцца будзем.

Работнікі адышліся ад студні, а Іван ухапіўся за работу. I так у яго гладка пайшло, што лепш і не трэба.

Старшы работнік пабег да цара.

— Дзіва! — кажа.— Леў не паспявае ўсяе вады выпіць, што ён адзін падае.

— Ну што ж,— кажа цар,— паглядзім яшчэ, як заўтра будзе.

Уночы Іван кажа льву:

— Ведаеш што: давай уцячом адгэтуль. У маім царстве табе лепш будзе.

I так расхваліў ён сваё царства, што леў адразу згадзіўся ўцякаць.

— Толькі,— кажа леў,— ты не адарвеш ланцугоў, якімі мяне да студні прыкавалі.

— Нічога, адарву.

Узяў Іван малаток, як стукнуў, дык і рассыпаўся адзін ланцуг. Дванаццаць разоў стукнуў — дванаццаць ланцугоў рассыпалася.

Сеў тады Іван на льва і памчаўся ў сваё царства.

Сустракае па дарозе швагроў. Убачылі тыя, што Іван на льве едзе, пачалі яго маліць-прасіць:

— Аддай нам гэтага льва...

— Ого,— не згаджаецца Іван,— усё вам ды вам! Дайце ж і мне хоць каго прывесці да цесця. A то вунь жонка мяне лае: кажа, вы царства будзеце мець, а нам жабраваць давядзецца.

— Мы табе, Іване, што хочаш дамо, аддай толькі нам ільва.

I гэтак пачалі ўгаворваць, што Іван здаўся.

— Добра,— кажа,— але цяпер я з вас даражэй вазьму: выражце мне па палосцы скуры са спіны...

Швагры не сталі пярэчыць. «Дактары свае, лекі свае — залечым,— думаюць.— Затое цяпер ужо напэўна царства будзем мець. А тады і старога цара і дурня гэтага вытурым прэч!»

Узяў Іван дзве палоскі скуры, скруціў у трубачкі ды паклаў у сваю каліту. Потым,як ад’ехаліся швагры з ільвом вярсты дзве, паклікаў гнедага каня, сеў і гайда дамоў!

Вярнуўся Іван дадому. Слугі царскія смяюцца з яго.

— Вось,— кажуць,— за тры дні па льва пехатою схадзіў. I куды ўжо дурню за разумнымі пяцца!

А жонка плача:

— Што ты сабе думаеш? 3 цябе людзі смяюцца.

— Няхай смяюцца: не ўсім жа плакаць!

— Нябось паплачаш, як бацька шваграм царства адпіша, а нам нічога не будзе.

— Ат, навошта нам царства! Дасць які кавалак зямлі, і хопіць.

Жонка і супакоілася: не будзеш жа ўвесь час плакаць! Слёз не хопіць. Прыводзяць швагры таго заморскага льва — з музыкай, з песнямі. 3 усяго царства пазбіраліся князі ды паны дзіва глядзець. А цар ад радасці такі баль наладзіў, што свет не бачыў.

Тры дні і тры ночы балявалі. А як скончыўся баль, паклікаў цар зяцёў. Прыйшлі да яго зяці з жонкамі і меншая царская дачка. Толькі Іван не пайшоў.

— А дзе ж твой дурань? — пытаецца цар у меншай дачкі.— Чаму ён не ідзе? Хоць бы паслухаў, як я царства дзяліць буду.

Пайшла яна па мужа:

— Іван, ідзі да бацькі, паслухай, як там і што.

— А чаго мне хадзіць?

— Пайдзі папрасі ў яго хоць кавалак зямлі.

Пайшоў Іван у царскі пакой, стаў каля парога і стаіць.

Цар кажа да старэйшых зяцёў:

—Вось, зяці мае любыя, аддаю я вам усё сваё царства, а сам застаюся ў вас на ласкавым хлебе. Будзеце мяне карміць па чарзе да смерці.

— Дзякуем, татулька,— пакланіліся зяці.

— А мне што даеш, бацька? — пытаецца Іван з парога.

— Нічога табе не даю! На печы царства не зарабляюць.

Іван паглядзеў на швагроў і кажа:

— А яны што такога зрабілі, што ты ім царства аддаеш?

— Як што? — здзівіўся цар.— Яны мне заморскія дзівы дасталі.

— Дзе дасталі? У мяне выенчылі! Паглядзі, бацька, ёсць у іх на правых нагах мезеныя пальцы?

— Ану, скідайце боты! — загадаў цар зяцям.

Зяці скінулі — праўда: няма ў іх на правых нагах мезеных пальцаў!

Адкрыў тады Іван сваю каліту і дастаў адтуль пальцы.

— Вось яны! Гэта за свінку я ў іх узяў. А цяпер паглядзі, бацька, ці ёсць у іх на правых руках мезеныя пальцы.

Паглядзеў цар — няма! А Іван з той жа каліты іх дастае:

— А гэта — за кабыліцу я ў іх узяў. Але ж яны цябе ашукалі: прывялі толькі дзевяць коней. А дзе ж яшчэ тры?

— Але,— пачухаў цар патыліцу,— ашукалі: не хапае трох коней...

Тут Іван выйшаў з палаца, крыкнуў поўным голасам, свіснуў маладзецкім посвістам — і сталі перад ім тры залатагрывыя кані. Цар аж вочы вытрашчыў. А зяці як палатно збялелі.

— А цяпер,— кажа Іван,— паглядзі, бацька, на спіны сваіх зяцёў: ці цэлыя яны?

Паглядзеў цар: не хапае па палосцы скуры...

Іван выняў з каліты дзве палоскі, прыклаў да спін — іх скура!

— Гэта, бацька, я ім за льва памятку зрабіў.

Бачыць цар: усё праўда! Прагнаў ён сваіх зяцёўашуканцаў, а Івану ўсё царства аддаў.

УДОВІН сын

Здарылася ў адным краі вялікая бяда: наляцеў аднекуль дзевяцігаловы змей Цуда-Юда і ўхапіў з неба сонца з месяцам...

Бядуюць людзі, плачуць: і цёмна без сонца, і холадна.

А жыла ў тым краі бедная ўдава. I мела яна малога сына — так гадоў пяці. Цяжка жылося ўдаве ў голадзе ды ў холадзе. Адна толькі ўцеха была, што сынок разумны ды ўдалы расце.

I жыў там недалёка багаты купец. Быў у яго сын — такі ж па гадах, як удовін.

Пасябраваў купецкі сын з удовіным. Бывала, як прачнецца, дык і бяжыць да яго гуляць. Пагуляюць у хаце, пры лучыне, а потым ідуць на вуліцу. Вядома, малыя: трэба ж ім і кацёлку пакачаць, і на рэчку збегаць.

Усё было б добра, ды вось бяда — нявесела гуляць без сонца.

Аднойчы ўдовін сын кажа купецкаму:

— Эх, каб я тое еў, што ты, дык стаў бы асілкам, а тады Цуду-Юду зваяваў бы, сонцамесяц у яго адабраў бы і на неба павесіў бы!

Прыйшоў купецкі сын дадому і расказаў бацьку, што яму ўдовін сын гаварыў.

— He можа таго быць! — дзівіцца купец.— Пайдзі пакліч яго на вуліцу — хачу сам паслухаць.

Пайшоў купецкі сын да сябра, кліча яго гуляць.

— Я есці хачу,— адказвае ўдовін сын.— А ў нас і кавалачка хлеба няма...

— Хадзем на вуліцу, я табе вынесу хлеба.

Вярнуўся купецкі сын дадому, узяў акрайчык хлеба, вынес сябру.

З’еў удовін сын хлеб, павесялеў.

— Ці памятаеш, што ты мне ўчора гаварыў пра Цуду-Юду? — пытаецца купецкі сын.

— Памятаю.

I пераказаў слова ў слова, што ён гаварыў пра Цуду-Юду.

Купец стаяў за шулам і ўсё чуў на свае вушы.

«Эге ж,— падумаў ён сам сабе,— гэта, відаць, не просты хлапец. Трэба ўзяць яго да сябе. Паглядзім, што будзе».

Узяў купец у свой дом удовінага сына, пачаў карміць яго тым, што сам еў. Бачыць, і праўда — расце ўдовін сын як на дражджах. Праз год ці два стаў такі дужы, што і самога купца паваліць. Напісаў тады купец цару: «Так і так, ваша царская вялікасць, жыве ў мяне ўдовін сын, ён бярэцца, як вырасце, Цуду-Юду зваяваць, сонца і месяц на неба вярнуць...»

Цар прачытаў і адпісвае: «Зараз жа даставіць удовінага сына ў мой палац».

Запрог купец пару коней, пасадзіў удовінага сына ў павозку і павёз да цара.

— Чым цябе, удовін сын, карміць, каб ты вырас асілкам? — пытаецца цар.

— Карміце мяне тры гады валоваю печанню,— адказвае ўдовін сын.

Цару валоў не купляць: загадаў — і пачалі рэзаць валоў, карміць печанню ўдовінага сына.

Расце цяпер удовін сын яшчэ лепш, чым на купецкіх харчах. I гуляе ў царскіх палацах з царскім сынам — аднагодкам.

Мінула тры гады. Кажа ўдовін сын цару:

— Цяпер я пайду Цуду-Юду шукаць. Але хачу, каб твой сын і купецкі былі ў мяне за таварышаў. Усё ж весялей у дарозе.

— Добра,— згаджаецца цар.— Няхай ідуць з табою. Абы толькі Цуду-Юду зваявалі.

Паслаў ён купцу пісьмо, каб сын у палац з’явіўся. He хацелася купцу пускаць сына ў вялікую дарогу, ды з царом спрачацца не будзеш.

Прыехаў купецкі сын у царскі палац. Тады ўдовін сын і кажа царскаму сыну:

— Скажы бацьку, каб ён выкаваў мне булаву, пудоў гэтак на шэсць. Будзе хоць чым ад сабак абараняцца, а то я іх баюся.

— I мне,— кажа купецкі сын,— хоць пудоў на тры...

— А я што ж, горшы за вас: мне таксама трэба ўзяць у дарогу булаву, хоць пудоў на два,— кажа царскі сын.

Пайшоў ён да бацькі, сказаў яму. Цар загадаў кавалям выкаваць хлопцам па булаве: удовінаму сыну на шэсць пудоў, купецкаму — на тры, свайму — на два.

Узяў удовін сын сваю булаву, выйшаў у чыстае поле і шпурняў яе ў неба. Прабыла булава ў небе гадзіны тры і ляціць назад. Удовін сын выставіў правую далонь. Булава трахнулася аб далонь і пераламалася напалам.

Узлаваўся ўдовін сын і кажа царскаму сыну:

— Скажы бацьку, каб не рабіў ашуканства! 3 такою булавою і я загіну і вы. Няхай загадае

кавалям, каб выкавалі мне булаву моцную і большую — пудоў на шаснаццаць.

— А мне пудоў на шэсць! — кажа купецкі сын.

— А мне — на тры! — кажа царскі сын.

Пайшоў ён да бацькі і сказаў яму пра гэта.

Выклікае цар да сябе кавалёў:

— Вы, такія-сякія, што сабе думаеце! Чаму нямоцную булаву выкавалі ўдовінаму сыну?

I дае ім загад, каб выкавалі тры новыя булавы — большыя і мацнейшыя. Кавалі стук ды грук — выкавалі тры новыя булавы.

Узяў удовін сын сваю булаву, выйшаў у чыстае поле і шпурнуў яе ў неба. Прабыла булава ў небе з ранку да вечара і ляціць назад. Удовін сын падставіў калена — булава ўдарылася аб яго і пераламалася напалам!

Пайшоў удовін сын з сябрамі сам да цара:

— Калі вы хочаце, каб я Цуду-Юду зваяваў і сонца-месяц у яго адабраў, дык загадайце меднікам, няхай выльюць мне медную булаву пудоў на дваццаць пяць, каб яна не ламалася.

Купецкі сын кажа:

— А мне на дзевяць пудоў!

Царскі сын кажа:

— А мне і на шэсць хопіць.

Паклікаў цар меднікаў і загадаў ім выліць без усялякага машэнства тры булавы: адну на дваццаць пяць пудоў, другую на дзевяць, трэцюю на шэсць.

Узяў удовін сын медную булаву ў рукі, павесялеў — спадабалася яна яму. Потым выйшаў у чыстае поле, шпурнуў булаву ў неба. Заляцела булава за самыя высокія воблакі. Цэлы дзень і цэлую ноч хадзіў удовін сын па палях, па лугах, чакаў булаву. Нарэшце, на досвітку, чуе: ляціць булава з-за хмараў. Падставіў удовін сын плячо — булава ўдарылася і пакацілася на зямлю цэлая.

— Вось гэта булава сапраўдная! — кажа ён.— 3 такой булавою і ў белы свет можна падавацца, з паганым Цудам-Юдам змагацца.

Купецкі сын і царскі таксама рады — добрыя і ім булавы вылілі меднікі!

Выпрабаваў гэтак удовін сын сваю сілу і кажа сябрам:

— Ідзіце развітайцеся з бацькамі. Трэба нам у дарогу збірацца.

Царскі сын пайшоў, а купецкі адмовіўся:

— Навошта мне час траціць: я ўжо развітаўся з бацькам, як сюды ехаў.

Сабраліся хлопцы і падаліся ў вялікую дарогу.

Адно царства мінулі, другое, трэцяе — дайшлі да калінавага моста. Бачаць — стаіць недалёка ад моста старэнькая хатка.

— Давайце,— кажа ўдовін сын,— пераначуем тут, адпачнём дзён колькі. Бо невядома, якая яшчэ дарога перад намі ляжыць.

Зайшлі ў хатку. У ёй старая бабулька кудзелЮ прадзе. Далі хлопцы бабулі «добры вечар» і папрасіліся пераначаваць:

— Мы, бабка, з вялікай дарогі, дужа змарыліся...

— Начуйце сабе на здароўе,— кажа бабуля.— Той, хто па дарогах ходзіць, хаты з сабою не носіць.

Разгаварыўся ўдовін сын з бабуляй і даведаўся, што трапілі яны ў царства паганага змея Цуды-Юды: якраз туды, куды ім і трэба!

Прыйшла ноч. Удовін сын думае: «Трэба варту на калінавым мосце паставіць, каб хто знячэўку не напаў».

Пасылае ён на варту царскага сына.

Узышоў царскі сын на калінавы мост, патупаў крыху ды думае сабе: «Што мне тут стаяць на відавоку. Як будзе хто ісці ці ехаць, дык і ўбачаць мяне. Пайду лепш лягу пад мастом — там спакайней».

Так і зрабіў.

Тым часам удовінаму сыну не спіцца. Трэба,— думае,— праверыць, ці стаіць царскі сын на варце».

Выйшаў ён у поўнач на калінавы мост, глядзіць, а вартаўніка і няма!

Пакуль ён шукаў царскага сына, бачыць — едзе на паляванне трохгаловы змей, малодшы брат Цуды-Юды. На сярэдняй галаве ў яго быстравокі сокал сядзіць, збоку быстраногі хорт бяжыць. Конь, як ступіў на мост, адразу заржаў, хорт забрахаў, а сокал зашчабятаў.

Ударыў малодшы Цуда-Юда каня між вушэй:

— Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў? Калі супраціўніка майго чуеце, дык тут яго і блізка няма. Ёсць у мяне толькі адзін супраціўнік, але жыве ён за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве. Гэта — удовін сын. Ды сюды і воран касцей яго не занясе!

Пачуў гэтыя словы ўдовін сын і адказвае:

— Добрага малайца не воран косці заносіць — ён сам прыходзіць!

Напужаўся змей:

— Дык ты тут, удовін сын?

— Тут, нячыстая сіла!

— Ну, што будзем рабіць: біцца ці мірыцца?

— He для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!

— Дык дзьмі ток! — закрычаў змей.

Удовін сын адказвае:

— Табе трэба — ты і дзьмі. У цябе тры духі, а ў мяне адзін. Я да панскай раскошы не прывык: магу біцца і на сырой зямлі.

Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў на тры духі, і стаў гладкі ток на тры вярсты.

Пачалі біцца.

Тры гадзіны біліся. Перамог удовін сын малодшага Цуду-Юду: збіў яму ўсе тры галавы. Каня на зялёны луг пусціў, харта і сокала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.

Назаўтра прыходзіць царскі сын з варты.

— Ну, як табе там вартавалася? — пытаецца ўдовін сын.— Можа, ішоў хто ці ехаў?

—He,—адказвае царскі сын,—за цэлую ноч нават і птушка блізка не пралятала...

«Ненадзейны ты ў мяне таварыш,— думае ўдовін сын.— Відаць, трэба больш на сябе спадзявацца».

На другую ноч пасылае ён на калінавы мост купецкага сына.

Пахадзіў купецкі сын па мосце і думае сабе: «Навошта мне рызыкаваць тут сваёю галавою? Пайду лепш пад мост, лягу спаць».

Так і зрабіў. '

У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш. Паглядзеў туды-сюды — няма! Аж раптам бачыць: уз’язджае на калінавы мост Цуда-Юда з шасцю галовамі. Конь дубка стаў, моцна

W32W .

заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў. Цуда-Юда каня трах між вушэй!

— Чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў? Тут няма мне супраціўніка па сіле роўнага. Ёсць ён, праўда, ды за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве — удовін сын. Але ж сюды і воран касцей яго не занясе!

Удовін сын адказвае:

— Добрага малайца воран касцей не заносіць — ён сам прыходзіць!

— А-а, дык ты тут, удовін сын?

— Тут, нячыстая сіла!

— Ну, што ж: будзем біцца ці мірыцца?

— He для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!

— А я раіў бы табе, удовін сын, лепш мірыцца, бо я цябе заб’ю.

— Заб’еш — тады і гаварыць будзеш.

— Ну, дык дзьмі ток! — зароў Цуда-Юда.

— Табе трэба — ты і дзьмі. У цябе шэсць духоў, а ў мяне адзін. Мне і без току добра: я мужыцкі сын, да раскошы не прывык, магу біцца і на сырой зямлі.

Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў на шэсць духоў, і стаў гладкі ток на шэсць вёрст.

Пачалі біцца.

Біліся шэсць гадзін. Удовін сын збіў Цуду-Юду ўсе шэсць галоў. Каня на зялёны луг пусціў, харта і сокала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.

Назаўтра прыходзіць вартаўнік, будзіць удовінага сына:

— На чужой старане засыпацца нельга. Я вось цэлую ноч і вокам не звёў...

Падумаў удовін сын: «I на гэтага таварыша малая надзея. Трэба толькі на сябе спадзявацца».

Настала трэцяя ноч. Удовін сын выправіў бабулю ў клуню начаваць, а сам убіў у сцяну нож, паставіў кубак і кажа сябрам:

3—1211

4» зз

— Калі ў гэты кубак капне з нажа кроў, дык бяжыце мне на дапамогу.

А каб сябры не паснулі, даў ім карты і загадаў гуляць у воза.

Але толькі ён выйшаў за парог, як тыя пакідалі карты і леглі спаць.

Прыйшоў удовін сын на калінавы мост, стаў на варту.

Роўна ў поўнач бачыць — уз’язджае на калінавы мост старэйшы Цуда-Юда з дзевяццю галовамі. На грудзях у яго месяц зіхаціць, на сярэдняй галаве сонца гарыць. Конь пад ім на калені ўпаў, моцна заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў.

Цуда-Юда ўдарыў каня між вушэй:

— Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў?

Конь кажа:

— Эх, гаспадар, апошні раз ты на мне на паляванне едзеш...

— Што ты, воўчае мяса, брэшаш! Тут няма майго супраціўніка. Ёсць толькі за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве ўдовін сын, ды сюды і воран касцей яго не занясе.

Выйшаў удовін сын наперад і адказвае:

— Добрага малайца воран касцей не заносіць — ён сам прыходзіць!

— Ах, дык ты тут, удовін сын?

— Тут!

— Ну, што ж ты хочаш: біцца ці мірыцца? Я раіў бы табе лепш мірыцца, бо ты малады яшчэ, каб са мною сілаю мерацца.

— Малады ці не малады, а не для таго я за блізкі свет ішоў, каб з табою, злодзей паганы, мірыцца, а для таго, каб біцца.

— Ну, калі ты ўжо так наважыўся біцца са мною, дык дзьмі ток. Пагляджу, якая ў цябе сіла.

— Мне ток не патрэбен: я і на сырой зямлі магу

біцца! А ты дзьмі сабе, калі прывык па чыстым хадзіць.

Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў — на дзевяць вёрст гладкі ток стаў.

Пачалі біцца.

Біліся, біліся,— удовін сын Цуду-Юду тры галавы збіў, а перамагчы не можа. «Дзе ж мае таварышы? — думае ён.— Ці не спяць яны?»

Просіць удовін сын у Цуды-Юды перадыху:

— Цары-каралі ваююць і то перадых маюць: давай і мы зробім!

— Давай,— кажа Цуда-Юда.

Адышоўся ўдовін сын убок, зняў з левай рукі рукавіцу ды як кінуў у хатку, дзе засталіся таварышы,— дык страху ўсю чыста сарваў. Сябры ж ані павярнуліся — спяць, як спалі.

Бачыць удовін сын — няма падмогі.

Пачалі зноў біцца. Біліся, біліся,— збіў удовін сын яшчэ тры галавы Цуду-Юду, сам па калені ў крыві стаіць, а астатнім галовам рады даць не можа.

Зноў просіць ён перадыху.

— Што гэта ты,— выскаляецца Цуда-Юда,— часта перадыху просіш?

— А хіба нам часу мала?

— Ну, давай перадыхнём.

Улучыў удовін сын хвілінку, як вораг адвярнуўся, ды шпурнуў другую рукавіцу ў хатку. Хатку па самыя вокны сарвала, а сябры спяць, як спалі.

Перадыхнулі трохі ды зноў пачалі біцца. Удовін сын ужо траха не па пояс у крыві стаіць, а астатнім галовам рады даць не можа: сілы не хапае.

Тым часам і світаць пачало. «Сябры, напэўна, ужо выспаліся,— думае ўдовін сын.— Трэба ім яшчэ раз аб ' сабе напомніць».

Зноў кажа Цуду-Юду:

— Цары-каралі ваююць і то перадых маюць. Давай мы яшчэ і трэці раз перадых зробім. А тады будзем біцца да канца.

Цуда-Юда таксама аслабеў.

— Добра,— кажа,— давай перадыхнём.

Зняў удовін сын бот з левай нагі і шпурнуў яго ў хатку.

Даляцеў бот да хаткі і растрыбушыў яе да самых падвалін. Усхапіліся з пасцелі яго сябры, бачаць — поўны кубак крыві з нажа нацякло...

— Ну,— кажуць,— відаць, дрэнна нашаму таварышу, калі так.

Схапілі яны свае булавы ды кінуліся на калінавы мост.

Убачыў іх Цуда-Юда і аж скалануўся:

— Ах, удовін сын, цяпер я ведаю, чаму ты перадыху прасіў ды бот з левай нагі кідаў! Перахітрыў ты мяне...

Як ухапіліся сябры ўтрох малаціць ЦудуЮду з усіх бакоў, дык той не ведае, на каго і нападаць.

Збілі яны і астатнія тры галавы. Тут Цуду-Юду і канец прыйшоў.

Узяў тады ўдовін сын сонца і месяц ды павесіў на неба. I адразу святло па ўсёй зямлі пайшло. Выбеглі людзі на вуліцу, радуюцца, цешацца, на сонцы грэюцца...

Вярнуліся сябры да бабулі, збудавалі ёй новую хатку, лепшую, чым была, і парашылі крыху адпачыць перад дарогай.

Царскі і купецкі сыны спяць, гуляюць, а ўдовін усё думае: Цудаў-Юдаў больш няма на свеце, але ж засталіся яшчэ іх жонкі-ведзьмы. Каб не нарабілі яны бяды якой!

Пакінуў ён сяброў, а сам пераапрануўся і пайшоў у палацы Цудаў-Юдаў.

— Ці не трэба вам парабка? — пытаецца ў ведзьмаў.

— А трэба,— адказвае старэйшая ведзьма.— Мы ж цяпер асірацелі: няма каму рабіць. Усіх трох мужыкоў нашых удовін сын пазабіваў. Ды нічога — і мы яго са свету звядзём!

— А як жа вы яго зведзяце? — пытаецца парабак.— Ён жа, відаць, вельмі дужы.

— У яго сіла, а ў нас чары,— кажа жонка малодшага Цуды-Юды.— Вось будзе ён са сваімі памочнікамі ехаць назад, у сваё царства, дык я на дарозе крыніцай разліюся: нап’юцца яны вады — і капцы ім.

— А калі гэта не паможа,— кажа жонка сярэдняга Цуды-Юды,— дык я салодкай яблыняй зраблюся. З’ядуць яны па яблыку — і больш не захочуць...

— Вы зробіце тое,— кажа жонка старэйшага Цуды-Юды,— без чаго яны могуць і абысціся. А я прыдумала лепш: на сто вёрст квяцістым лугам рассцялюся. А збоку цяністую вярбу пастаўлю. Будуць яны ехаць, захочуць коней на лузе папасвіць, а самі пад вярбой адпачыць. Як лягуць, дык і не ўстануць. А конь калі скубне тры разы з таго лугу, дык і яму больш не жыць...

Удовінаму сыну толькі гэта і трэба было. Дачакаўся ён ночы і, як паснулі ведзьмы, пакінуў палац ды бягом да сяброў.

Назаўтра чуць свет пайшлі яны на зялёны луг, палавілі коней Цудаў-Юдаў. Удовін сын сеў на каня дзевяцігаловага Цуды-Юды, купецкі — на каня шасцігаловага, а царскі — на каня трохгаловага Цуды-Юды. I паехалі ў сваё царства.

Едуць яны палямі, едуць барамі, даязджаюць да крыніцы. I тут царскаму сыну і купецкаму так піць захацелася, што вытрымаць не могуць.

Удовін сын кажа:

— Вы ўсё ж людзі не мужыцкага звання. Пачакайце, я вам сам вады прынясу.

Саскочыў ён з каня, падышоў да крыніцы і давай біць яе булавою. Збіў так, што адна гразь ды кроў засталіся.

Сябры ледзь не плачуць:

— Навошта ты гэта зрабіў? Мы ад смагі памі-

раем...

 

— He крыніца гэта,— кажа ўдовін сын,— а наша здрада.

Сеў ён на каня, і паехалі далей.

Пад’язджаюць да яблыні. I такія на ёй яблыкі растуць — чырвоныя ды румяныя, самі ў рот так і просяцца.

Кінуліся таварышы да яблыні, а ўдовін сын спыніў іх:

— Пачакайце! Вы ўсё ж людзі панскага звання — я вам лепш сам яблыкаў нарву.

Падышоў ён да яблыні, ударыў булавою — тая адразу павалілася і завяла.

— Навошта ты гэта зрабіў? Мы ж бы хоць па яблычку з’елі...

— He яблыкі гэта, а смерць наша,— кажа ўдовін сын.

Паехалі далей. Пад’язджаюць да квяцістага лугу. Убачылі вярбу цяністую, і так усім спаць захацелася — рады няма. А коні аж капытамі зямлю б’юць — да квяцістай травы рвуцца.

Спыніў удовін сын каня:

— Пайду пагляджу, ці можна коней на гэтым лузе пасвіць.

Падышоў да вярбы ды як пачаў яе булавою дубасіць, дык луг адразу і засох, а ад вярбы адны косці засталіся.

— Ну, вось бачыце, якая гэта вярба і які луг,— кажа ён таварышам.

Пераехалі сухі луг і спыніліся начаваць у зялёнай дуброве. Коней пасвіцца пусцілі, а самі павячэралі ды леглі спаць. Тры дні і тры ночы спалі. А як прачнуліся, удовін сын кажа сябрам:

— Тут ужо царства наша недалёка. Едзьце сабе дадому адны. A то вашы бацькі даўно чакаюць вас. У мяне ж бацькі няма. Я яшчэ па белым свеце пагуляю.

Развітаўся ўдовін сын з сябрамі і паехаў па белым свеце гуляць.

Ці доўга ён ездзіў, ці нядоўга — прыязджае да цара

Пастаянца. А той цар быў з адным бокам, з адным вокам, з адною нагою, з адною рукою, палавіна галавы і палавіна барады. I вельмі любіў ён коней.

Убачыў ён каня ўдовінага сына і кажа:

— Давай навыперадкі пабяжым вакол палаца. Калі я цябе выпераджу — забяру твайго каня, а калі ты мяне — аддам табе сваё царства.

Падумаў удовін сын: «Не можа быць, каб аднабокі і аднаногі цар выперадзіў мяне». I згадзіўся.

Кінуліся бегчы. Удовін сын і трох крокаў не зрабіў, а аднаногі цар ужо тры разы вакол палаца абабег...

Забраў цар Пастаянец каня ўдовінага сына і паставіў у сваю стайню.

Удовін сын ледзь не плача: шкада каня. Пачаў ён прасіцца ў цара:

—Якую хочаш службу саслужу табе—аддай каня!

Падумаў цар Пастаянец і кажа:

—Жыве ў трыдзевятай зямлі, у трыдзесятым царстве баба Каргота. Ёсць у яе дванаццаць дачок, як адна: волас у волас, голас у голас, твар у твар. Дом бабін высокім частаколам абгароджаны, і на кожнай частаколіне чалавечая галава тырчыць: гэта ўсё тыя, што ў сваты да бабіных дачок прыходзілі. Толькі адна частаколіна вольная. Дык вось: калі ты высватаеш за мяне малодшую дачку бабы Карготы,— вярну табе каня.

Падумаў удовін сын: калі не згадзіцца,— не бачыць яму каня, як сваіх вушэй. А калі згадзіцца, то, можа, і без галавы застанешся, а можа, і з галавою і з канём.

— Добра,— кажа ён цару.— Пайду ў сваты.

Ідзе ён, ідзе, бачыць — бяжыць чалавек па моры, як па мосце. Загледзеўся ўдовін сын на бегуна.

— Добры дзень табе, Марскі Бягун! — прывітаўся да яго.

— Добрага здаровейка, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Вазьмі і мяне з сабою. Я табе не лішнім буду.

— Хадзем.

Ідуць удвух. Бачаць — чалавек адным вусам млын трымае, што на дванаццаць камянёў меле, а другім воблака ў небе падпёр.

— Добры дзень табе, Вусач!

— Добрага здаровейка, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Вазьмі і мяне з сабою.

— Хадзем.

Пайшлі ўтрох. Ішлі, ішлі, бачаць — п’е чалавек ваду з возера. Цэлае возера выпіў, а ўсё крычыць: «Піць хачу!»

— Добры дзень, Вадапой!

— Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Вазьмі і мяне з сабою.

— Добра, ідзі з намі.

Прайшлі трохі, бачаць — грызе чалавек асінавую калоду і ўсё крычыць: «Есці хачу!»

— Добры дзень, Пражора!

— Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Вазьмі і мяне з сабою.

— Ідзі з намі.

Пайшлі яны далей.

Падышлі да лесу. Сустракаюць чалавека ў кажусе да пят. Стаіць ён пры дарозе ды ўсё рукавіцамі — плясь, плясь! I як толькі плясне — адразу дрэвы інеем пакрываюцца.

— Добры дзень, Мароз!

— Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

W 40

— Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Без мяне табе з бабаю Карготаю не згаварыцца...

— Дык ідзі і ты з намі.

Пайшлі ўшасцёх. Ішлі, ішлі і прыйшлі да двара бабы Карготы. Бачаць — на ўсіх частаколінах галовы вісяць, толькі на адной няма. Удовін сын кажа:

— Вось тут мая галава сядзе!

— Можа б, і села,— усміхаюцца таварышы,— каб не мы...

Пачалі шукаць вароты. Ды нідзе іх няма. Тут Марскі Бягун абабег разоў тры вакол двара і знайшоў вароты.

Зайшлі на двор.

Баба Каргота стаіць на ганку, дзівіцца: як маглі знайсці яе вароты гэтыя падарожнікі?

Падышоў удовін сын да бабы Карготы:

— Добры дзень, гаспадыня!

— Добры дзень, удовін сын! Чаго прыйшоў да мяне?

— Прыйшоў сватаць тваю малодшую дачку за цара Пастаянца.

— Ну што ж, сватай, калі не жартуеш. Але перш чым дачку сватаць — паспытай піўка з майго скляпка. Вып’еш усё — аддам дачку за цара Пастаянца, не вып’еш — галаву зніму.

— 3 ахвотаю вып’ю,— адказвае ўдовін сын.— Я з вялікай дарогі і вельмі ж піць хачу. Ды і сябры мае таксама пасмяглі.

Загадала баба слугам, каб завялі ўдовінага сына з таварышамі ў піўны склеп. Завялі іх слугі і на замок замкнулі.

Удовін сын з сябрамі шклянкамі п’юць, а Вадапой — цэлымі бочкамі глытае. Вып’е бочку, стукне па ёй кулаком — тая і рассыплецца на клёпкі. Выпіў усе бочкі і крычыць нема:

— Баба Каргота, давай яшчэ піва!

Адчыніла баба склеп, бачыць — усе бочкі разбіты, усё піва выпіта!

— Піва ў мяне,— кажа баба,— болып няма. А ёсць пірагі. З’ясце ўсе мае пірагі — будзеце дачку сватаць.

Сваты зарадаваліся.

— Давай, бабка, свае пірагі! Мы вельмі ж здарожыліся, даўно есці хочам.

Загадала баба слугам адчыніць другі склеп — з пірагамі. Пусцілі туды сватоў. А пірагоў у склепе — цэлыя горы.

Пакуль іншыя па пірагу з’елі, дык Пражора ўвесь склеп ачысціў, сцяну праеў і крычыць нема:

— Баба Каргота, давай больш пірагоў!

Узлавалася баба: тры гады пякла яна з дочкамі пірагі, а сваты за адну гадзіну з’елі. Загадала яна

4^ 42 48t

слугам нацяпліць жалезную лазню. Слугі так нацяплілі, што аж сцены пачырванелі.

Баба кажа сватам:

— Памыйцеся ў маёй лазні, пераначуйце там, тады будзем аб справе гаварыць.

— Добра, бабка, мы па дарогах нахадзіліся, дужа запыліліся — лазня нам не пашкодзіць.

Павяла баба сватоў у лазню сама. Толькі ўдовін сын падышоў да парога, як Мароз цоп яго за плячо і паставіў за сабою. Сам увайшоў першы, надзеў рукавіцы, пляснуў раз-два, і адразу халадком павеяла. Зайшлі за Марозам усе сваты, а баба дзверы зачыніла і ключом замкнула...

Тут Мароз давай па лазні пахаджваць, рукавіцамі памахваць:

— Ну як, не перастудзіў? Можна будзе начаваць не накрываючыся?

— Добрая лазня,— хваляць таварышы.— He гарачая і не халодная — якраз у меру.

Памыліся і леглі спаць.

Назаўтра пасылае баба Каргота слуг у лазню:

— Схадзіце павыкідайце сабакам папечаных сватоў!

Адчынілі слугі лазню, а адтуль выходзяць шэсць малайцоў, як дубоў.

Баба аж умлела: нічога сватам зрабіць не можа! Вось яна і кажа ўдовінаму сыну:

— Калі пазнаеш маю малодшую дачку, то будзеш сватаць яе за цара Пастаянца. А не пазнаеш — пасаджу тваю галаву на вольную частаколіну.

Удовін сын зажурыўся: «Як жа яе пазнаць, тую малодшую дачку?»

— Я пазнаю,— шэпча Марскі Бягун.— Я іх не раз бачыў, калі яны прыходзілі да мора купацца.

— Добра,— кажа ўдовін сын бабе,— вядзі сваіх дачок.

Прыводзіць неўзабаве баба Каргота дванаццаць дачок — волас у волас, голас у голас, твар у твар, плячо

ў плячо: як адна! Сама стала наперадзе, дачок за сабою паставіла.

Удовін сын тры разы бабіных дачок абышоў, а якая малодшая — не пазнаў: усе роўныя!

Тут Марскі Бягун падмаргнуў і вачыма на малодшую дачку паказаў. Узяў яе ўдовін сын ды вывеў наперад, да бабы Карготы:

— Вось твая малодшая дачка!

Закалацілася баба ад злосці, ды нічога не зробіш: не памаглі хітрыкі!

Узяў удовін сын бабіну дачку за руку і павёў за вароты. Але толькі яны выйшлі,— скокнула бабіна дачка ў неба, села на воблака ды смяецца.

Тут Вусач падняў правы вус угору, падчапіў яе і зняў з воблака.

Бачыць бабіна дачка: з такімі сватамі не вельмі пажартуеш, і супакоілася.

Пайшлі сваты дадому.

Па дарозе кожны, як толькі дойдзе да свайго месца, дык там і застаецца, дзе быў. Марскі Бягун заняўся сваёй работай, Вусач сваёй, Вадапой сваёй... А ўдовін сын з бабінай дачкою пайшлі да цара Пастаянца.

Цар нацягаў за гэты час на кані ўдовінага сына цэлую яму смалы і падварвае яе знізу: смала аж кіпіць. А зверху палажыў тонкую чараціну.

Прыйшоў да яго ўдовін сын.

— Вось,— кажа,— табе, цар, малодшая дачка бабы Карготы: ледзь высватаў! Аддай цяпер майго каня.

Цар паказаў на чараціну і кажа, пасміхаючыся ў сваю аднабокую бараду:

— Пяройдзеш па гэтай кладцы — аддам каня...

Паглядзеў удовін сын на тонкую кладку — страшна зрабілася. А бабіна дачка штурхае яго пад бок: «Не бойся!»

I ніхто нават не згледзеў, як уцягнула яна ў чараціну моцны сталёвы прут.

— Ідзі,— кажа ўдовінаму сыну.

Ён і пайшоў па чараціне. Перайшоў і кажа цару Пастаянцу:

— Вось што, цар: я саслужыў табе дзве службы. Ну, дык саслужы і ты мне хоць адну: перайдзі гэтую кладку, што сам палажыў.

— Але,— угаворвае цара бабіна дачка,— перайдзі, a то не быць табе маім мужам.

Бачыць цар — калі ўдовін сын перайшоў, то і яму не страшна.

I толькі ён ступіў на чараціну, як бабіна дачка — шморг! — і выцягнула з яе сталёвы прут... Чараціна хруснула, цар паляцеў у кіпячую смалу ды там і застаўся.

— Ну вось,— кажа ўдовін сын,— не капай другому яму, бо сам у яе ўвалішся.

Ажаніўся ён з малодшаю дачкою бабы Карготы і застаўся жыць у тым царстве.

I цяпер жыве-пажывае ды дабра нажывае.

ІЛЬЮША, ІВАНАЎ СЫН

Жыў некалі на свеце ратай. Працавіты быў чалавек. Лясы сек, ляда карчаваў, зямлю на тых лядах урабляў — і сабе, і добрым людзям.

Жонка ратая таксама ад яго не адставала — і дома з работаю ўпраўлялася, і мужыку памагала.

Доўга не было ў ратая дзяцей. А пад старасць нарадзіўся сын. Прыгожы, бялявы, з блакітнымі вачамі, з ільнянымі валасамі. Далі яму бацькі імя Ільюша.

Цешацца старыя. Вось, думаюць, хто паможа ім ляды карчаваць, зямлю ўрабляць.

Ды мінае год, два мінае, а сынок Ільюша ўсё ніяк на ногі не падымаецца. Падкурчыла яму ногі, падагнула, сутаргаю звяло.

Так седуном і застаўся Ільюша. Расце не на радасць бацькам, а на гора: вядома, якая падмога ад калекі!

Праседзеў гэтак Ільюша роўна трыццаць тры гады — зімою на печы лучыну шчапаючы, улетку на прызбе пясок перасыпаючы. Надакучыла так жыць, ды

што зробіш. Рук на сябе не наложыш. Жывым у зямлю не ляжаш.

Зайшлі аднаго разу на двор да Ільюшы тры старцыжабракі — тры сівыя дзяды. Убачылі на прызбе Ільюшу і кажуць:

Ці не даў бы ты нам, добры малойча, вады напіцца?

Паглядзеў Ільюша на старцаў і адказвае:

— Рады бы, людзі добрыя, даць вам вады напіцца, ды крыніца не блізка, а я ўстаць не магу...

— Чаму ж ты, нябога, устаць не можаш? Нездаровы, ці што?

— Але,— кажа Ільюша,— не магу нагамі варухнуць...

Старцы паглядзелі на яго ногі, паківалі галовамі.

— Э, малойча,— кажуць,— відаць, ты прыкідваешся. Ану, варухні праваю нагою!

Паспрабаваў Ільюша варухнуць — нага і выпрасталася як след.

— А цяпер варухні леваю!

Варухнуў Ільюша леваю — і яна выпрасталася!

— Вось бачыш,— кажуць старцы,— ногі твае зусім здаровыя!

— Але,— радуецца Ільюша,— ногі мае і праўда здаровыя.

Устаў ён з прызбы, зняў збанок з плота і, вясёлы, пабег да крыніцы. Набраў вады, прыносіць старцам.

— Піце, людзі добрыя, на здароўе!

Пераглянуліся між сабою старцы і кажуць:

— Нам здароўя і свайго хопіць. А табе, добры малойча, яно не зашкодзіць. Выпі лепш сам гэты збанок.

Ільюша выпіў.

— А цяпер,— пытаюцца старцы,— скажы нам: чуеш у сабе сілу ці не?

— О,— кажа Ільюша,— я такую чую ў сабе сілу, што зямлю павярнуў бы, каб хто слуп такі ад зямлі да неба паставіў.

Падумалі старцы і кажуць:

— Але, сілы ў цябе занадта... Схадзі, малойча, прынясі яшчэ збанок вады.

Ільюша прынёс.

— Выпі палавіну сам. А нам і другой хопіць.

Ільюша выпіў палавіну збанка.

— А цяпер,— пытаюцца старцы,— як сябе чуеш?

— Дзякую, людзі добрыя. Чую, што дужы, ды зямлі, відаць, не скрануў бы з месца...

— To і добра,— зарадаваліся старцы.— Цяпер сілы ў цябе якраз у меру, зямлі не скранеш, а ўсё благое з твару зямлі-матухны змяцеш. Збірайся, Ільюша, памаленьку ды едзь за раку Дняпро, у слаўны Кіеўгорад. Там твая сіла спатрэбіцца.

Дапілі старцы ваду са збанка і пайшлі далей сваёю дарогаю.

А Ільюша ўзяў бохан хлеба, бачурку вады і падаўся да бацькоў на ляда.

Убачылі яго бацька і маці, вачам не вераць.

— Няўжо гэта наш сядун Ільюша падняўся?

— Ён самы! — кажа Ільюша.— Хопіць мне без работы сядзець, буду вам памагаць — лес высякаць, ляда карчаваць.

— А сыночак, а родненькі! — кінулася да яго маці.— Вось жа радасць якая! I абед нам прынёс?

— Прынёс. А як жа.

Паабедалі бацькі і леглі адпачываць. А Ільюша за работу ўхапіўся. Паспрабаваў сякераю махаць, ды яна — што лёгкае пёрка ў руках. Кінуў Ільюша сякеру ды пачаў дрэвы з карэннем вырываць. Вырве і шпурне направа або налева. Дрэва за сем вёрст ляціць.

Кідаў ён так, кідаў дрэвы ды загаціў імі раку Дняпро. Пайшла вада дняпроўская па ўсіх лугах-мурагах гуляць, дабрадася да Ільюшавых бацькоў. Усхапіліся яны, бачаць: Дняпро з берагоў выйшаў!..

— Ах, сынок,— кажуць,— перастань ты дрэвы ў Дняпро шпурляць, a то ўвесь свет затопіць!

Паглядзеў Ільюша. I праўда: бяды нарабіў...

Пайшоў ён на Дняпро-раку, закасаў рукавы ды пачаў дрэвы з вады на бераг цягаць, раку Дняпро ачышчаць.

Ачысціў Дняпро і вярнуўся з бацькамі дадому. Жыве дзень, другі. На трэці кажа бацьку:

— Ёсць у суседа жарэбчык вараны заваляшчы. Купі ты мне яго, бацька.

— Навошта табе, сынку, жарэбчык заваляшчы? Я куплю табе добрага каня.

— He,— запярэчыў сын,— добры мяне не падыме. А жарэбчыка я сам гадаваць буду.

Пайшоў бацька да суседа, паглядзеў на жарэбчыка, а той сам і падняцца не можа. Ну, ды што зробіш: прыйшлося купіць.

Узяў Ільюша жарэбчыка, завёў на луг да крыніцы і пусціў пасвіцца. А сам пайшоў да каваля.

— Выкуй,— кажа кавалю,— мне булаву жалезную пудоў на дванаццаць.

Выкаваў каваль булаву. Узяў яе Ільюша, выйшаў у чыстае поле, размахнуўся і шпурнуў яе ў неба. А сам лёг спаць.

Мінула гадзіна, другая, дванаццаць мінула. Чуе Ільюша — нешта шуміць над галавою. Прачнуўся ён, бачыць: булава з-за хмар варочаецца. Падставіў Ільюша калена. Булава ўдарылася аб калена і сагнулася.

Вярнуўся Ільюша да каваля.

— Слабую ты мне, каваль, булаву выкаваў. Прыбаў яшчэ пудоў дванаццаць.

Выкаваў каваль жалезную булаву на дваццаць чатыры пуды.

Зноў выйшаў Ільюша ў чыстае поле і шпурнуў булаву за хмары. А сам лёг спаць. Дваццаць чатыры гадзіны спаў. Аж чуе нарэшце: гудзе нешта над галавою. Прачнуўся, бачыць: булава ляціць. Падставіў ён калена. Булава ўдарылася і — толькі трошкі пакрывілася.

Зноў вярнуўся Ільюша да каваля.

4—1211

4» 49«Г

— Добрую,— кажа,— булаву ты мне выкаваў. Ды гарту мала даў.

Загартаваў каваль булаву яшчэ мацней. Праверыў Ільюша яе так, як і першыя разы: булава звалілася з калена цэлая і непашкоджаная.

— 3 такою булавою,— радуецца Ільюша,— можна і ў слаўны горад Кіеў падавацца, з ворагамі зямлі роднай змагацца.

Пайшоў ён на луг зялёны, крыкнуў-свіснуў поўным голасам:

— Конь вараны, стань перада мною!

Чуе — зямля дрыжыць. Глядзіць, аж гэта вараны жарэбчык бяжыць. Такі стаў гладкі, прыгожы, што і не пазнаць. He жарэбчык, а конь-асілак. Шарсцінка залатая, шарсцінка сярэбраная.

Стаў конь перад Ільюшам і пытаецца:

— Што, гаспадар, загадаеш?

— Годзе, косю, па траве-мураве гуляць, паедзем белы свет ад ворагаў ачышчаць.

Сабраўся Ільюша ў дарогу, надзеў на галаву шлем жалезны, пакланіўся бацькам:

— He крыўдуйце на мяне, бацька, маці. He магу я з вамі ляда карчаваць, чакае іншая работа: лаеду за раку Дняпро, у слаўны Кіеў-горад.

— Што ж,— кажуць бацькі,— едзь, сынок, куды надумаўся.

Надзеў Ільюша сядло на каня, узяў булаву жалезную, тугі лук са стрэламі, сеў і паехаў.

Дзень едзе, другі, на трэці прыязджае на скрыжаванне дарог. Там слуп стаіць, а на слупе напісана: «Направа паедзеш — жанаты будзеш; налева паедзеш — багаты будзеш; проста паедзеш — забіты будзеш».

Спыніў Ільюша каня варанога, задумаўся: «Ажаніцца я яшчэ паспею, багацця мне не трэба, а ад смерці нідзе не схаваешся».

I паехаў простаю дарогаю.

Доўга ехаў ці нядоўга — прыязджае ў цёмную пушчу. Выходзяць яму насустрач дванаццаць разбойнікаў.

— Стой!

Ільюша спыніўся.

— Давай грошы!

— He купец я,— адказвае Ільюша,— не пан. Якія ж у мяне грошы?

— А што ў цябе ёсць?

— Конь ёсць, ды яму цаны няма.^

— А яшчэ што?

— Тое, чаго ў вас няма.

Пераглянуліся разбойнікі між сабою.

— Ты што, жартуеш?! Вось зараз мы табе пакажам, хто мы такія!

I кінуліся да Ільюшы.

Дзьмухнуў Ільюша — яны ўсе і пападалі.

— Вось што ў мяне ёсць! — смяецца Ільюша.— Сіла!

Задрыжалі разбойнікі, пачалі прасіцца:

— He губі нас, добры чалавек. Будзь лепш нашым атаманам, станеш багаты.

— Адкуль жа я вазьму багацце?

— Як адкуль? Будзеш з намі людзей рабаваць, дабро сабе нажываць.

— He,— кажа Ільюша,— так дабро толькі разбойнікі нажываюць. А я — чалавек сумленны, ні рабаваць, ні крыўдзіць людзей не збіраюся. Ды і вам, удальцымалайцы, не раю. Чулі?

— Чулі...— адказалі разбойнікі і апусцілі галовы.

— А цяпер ідзіце да людзей і жывіце сумленна. Бо я праверу, як буду назад варочацца.

— Добра, магутны асілак,— пакланіліся разбойнікі.— Мы так і зробім!

— Ну, глядзіце ж! — сказаў Ільюша і паехаў далей сваёю дарогаю.

Доўга ехаў ён ці нядоўга — пад’язджае да быстрай ракі. Бачыць — робяць людзі на рацэ млын.

Прывітаўся Ільюша, пытаецца:

— Ці няма ў вас, людзі добрыя, карца вады напіцца?

— Ёсць,— кажуць,— і карэц, і вада добрая, крынічная.

I падалі Ільюшу дубовую бачурку з вадою крынічнай.

Напіўся Ільюша, падзякаваў работнікам. А тыя і пытаюцца:

— Ці не памог бы ты нам, хлопча, жарнавыя камяні наверх занесці. У нас, бачыш, сілы малавата. А камяні вунь якія!

Паглядзеў Ільюша, і праўда: камяні не маленькія.

— Ну што ж,— кажа,— давайце памагу. Толькі ці моцныя вашы ўсходкі?

— Чаму ж не,— адказваюць.— Моцныя. Можаш

паспрабаваць.

Злез Ільюша з каня варанога, надзеў на правую руку адзін камень, на левую — другі і рушыў да ўсходак. Толькі ступіў, а ўсходкі — трах! — і паламаліся.

Дзівяцца работнікі. А Ільюша кажа:

— He, браткі, не магу я хадзіць па вашых усходках. Ну, ды яны і не патрэбны.

Узяў ён адзін камень ды як шпурне наверх, туды, дзе трэба яго класці. Работнікі аж раты паразяўлялі.

— Ну, як,— пытаецца Ільюша,— абыдземся і без усходкаў?

— Дзіва што! — адказваюць работнікі.— Але мы тут табе не памочнікі. Паўскідай, калі ласка, і астатнія туды ж, на млын.

— Можна!

Паўскідаў Ільюша на млын усе камяні.

— Хто ты такі, магутны асілак? — пытаюцца работнікі.

— Завуць мяне Ільюша, а бацьку — Іванам.

— Колькі ж табе, Ільюша, Іванаў сын, заплаціць за тваю работу?

— Ды нічога не трэба,— кажа Ільюша.— Хопіць мне і добрага слова: дзякуй.

Падзякавалі работнікі шчыра Ільюшу, ён і паехаў далей сваёю дарогаю.

Доўга ехаў ці нядоўга — пад’язджае да лесу, чорнага, дрымучага. Зарос лес так, што не прайсці ў ім, не праехаць. Нават птушынага голасу не чуваць, звяроў не відаць.

Азірнуўся Ільюша, бачыць: стаіць пры лесе хатка, а каля яе — дзядок, такі стары, што ледзь на нагах трымаецца.

— Добры дзень, дзядуля!

— Добры дзень, хлопча!

— Што гэта за лес, дзядуля? — пытаецца Ільюша.— Чаму ў ім няма ні праходу, ні праезду? Чаму птушынага голасу не чуваць, звяроў не відаць?

— Лес гэты, сынок, закляты,— кажа дзядок.—

<W-5! W

У ім сам Салавей-разбойнік жыве — на дванаццаці дубах гняздо сабе звіў і нікому прайсці-праехаць не дае: за сем вёрст свістам сваім усё жывое забівае. He едзь у гэты лес, сынок, калі галава твая табе патрэбна.

— Дзякую, дзядуля, за параду,— кажа Ільюша.— Але я ўсё ж з дарогі не звярну, назад не павярну. Цікава хоць вокам глянуць на таго Салаўя-разбойніка. Можа, ён не такі і страшны...

— Ой, хлопча, не раю глядзець на яго.

— Ваўка баяцца — у лес не хадзіць! — усміхнуўся Ільюша і рушыў у лес.

Упёрся конь у гушчар і стаў нібы ўкопаны. Злез тады Ільюша з каня і давай дрэвы булавой валіць, з карэннем вырываць. I такую прасеку працерабіў, нібы віхор там праляцеў. Конь вараны за Ільюшам ідзе, капытамі галлё трушчыць.

Убачыў Салавей-разбойнік, што да яго няпрошаны госць прабіраецца, устрапянуўся на сваіх дванаццаці дубах, крыламі залопаў, засвістаў. Конь вараны на калені ўпаў, а Ільюшу хоць бы што.

— He так ты, Салавей-разбойнік, свішчаш! — кажа Ільюша.— Вось як трэба свістаць, глядзі!

Нацягнуў ён свой тугі лук і пусціў стралу гартаванўю проста ў правае вока Салаўю-разбойніку.

Салавей і ахнуць не паспеў, як зваліўся са свайго гнязда і грымнуўся пад ногі Ільюшу.

Схапіў Ільюша Салаўя-разбойніка, прывязаў да сядла ды і паехаў далей сваёю дарогаю.

Дзень едзе, другі едзе, на трэці прыязджае ў Кіеўгорад.

Там на княжацкім двары сабраліся ўсе князевы асілкі. Пусцілі коней да карытаў з аўсом, а самі п’юць, гуляюць, пра свае паходы байкі баюць.

Хваляцца, хто больш на свеце паездзіў, князевых ворагаў пабіў.

— Эх,— уздыхае старэйшы асілак,— а чаму ж ніхто з нас пра Салаўя-разбойніка не ўспамінае...

— Відаць, не нарадзіўся яшчэ той, хто Салаўя-

 

разбойніка пераможа...— адказвае маладзейшы асілак.

Змоўклі асілкі, а потым адзін і кажа:

— А гляньце, браткі, за вароты...

Глянулі асілкі, бачаць — Ільюша на вараным кані едзе, пры сядле Салаўя-разбойніка вязе.

Усе так і ахнулі ад дзіва дзіўнага.

He гонар гэта князевым асілкам: ніхто з іх Салаўяразбойніка не пабіў, а тут нейкі невядомы хлапец едзе, Салаўя пры сядле вязе.

— Падымай плаху! — загадаў старэйшы асілак.— Няхай яна хлопца прыб’е. А Салаўя-разбойніка мы самі да князя панясём...

Паднялі асілкі чыгунную плаху над варотамі. Пад’ехаў Ільюша да варот, а плаха — бах! — па галаве.

Ільюша толькі галаву прыгнуў: вытрымаў жалезны шлем чыгунную плаху.

Заехаў Ільюша на княжацкі двор, пусціў каня да карытаў з аўсом. Конь і пачаў авёс папоўніцы хапаць. Усіх іншых коней ад карытаў паадганяў.

Падышоў Ільюша да сталоў, дзе князевы асілкі балявалі.

— Дайце, калі ласка, месца праезджаму,— просіць.

— Якое яшчэ табе месца! — бурчаць асілкі.— Дзе стаіш, там і сядай. Конь твой нашых коней ад карытаў адагнаў, а сам ты хочаш нас з-за сталоў выгнаць! Хто ты такі!

— Ільюша, Іванаў сын! А вы хто?

— Асілкі князевы.

Узлаваўся Ільюша на князевых асілкаў, што месца яму за сталом не даюць. Схапіў за руку аднаго і выкінуў з-за стала. Потым другога, трэцяга. Усіх паразганяў.

Пабеглі асілкі ў княжацкі церам, скардзяцца свайму князю:

— Прыехаў нейкі хам на твой двор, коней нашых яго конь ад карытаў адагнаў, а сам ён нас з-за сталоў тваіх павыкідаў.

Выйшлі князь з княгіняю на двор.

— Добры дзень, Ільюша, Іванаў сын! — прывіталіся.— Ну і парадаваў ты нас! Гэта ж роўна трыццаць тры гады як запанаваў гэты разбойнік пад нашым стольным Кіевам. I ніхто з князёў-каралёў у госці да нас дабрацца не мог. Як табе ўдалося злавіць яго?

— Як бы ні ўдалося, а дарогу да стольнага Кіева я табе, князь, ачысціў.

— Ану, загадай яму, Ільюша, на маім двары свіснуць!

— Гэта можна, князь. Толькі ці вытрываеш ты з княгіняю яго свіст? Схавайце лепш свае галовы мне пад пахі.

Князь і княгіня так і зрабілі.

— Гэй, Салавей-разбойнік,— загадаў Ільюша,— заспявай сваю песню! Толькі напаўголаса, глядзі!

Тут Салавей як свіснуў напаўголаса, дык усе вокны ў княжацкіх церамах павысыпаліся. Коні асілкаў на зямлю пападалі. А самім асілкам вушы залажыла.

Апамятаўся князь, просіць Ільюшу:

— Спыні, Ільюша, гэтага свістуна, спыні! A то ён мне ўвесь Кіеў-горад разбурыць!

Узяў Ільюша ў князя шаблю і пасек Салаўяразбойніка на дробныя кавалачкі. Потым дзьмухнуў на тыя кавалачкі — яны і паляцелі дробнымі птушкамісалавейчыкамі. I кожны салавейка засвістаў-заспяваў, але так, што ніхто ад таго свісту ўжо не падаў.

Павялі князь з княгіняю Ільюшу ў церамы свае мураваныя, пасадзілі за сталы дубовыя, пачалі частаваць, віна ў чару падліваць.

I просіць князь:

— Заставайся, Ільюша, Іванаў сын, у мяне на службе княжацкай.

— Дзякую,— кажа Ільюша,— але я даўно дома не бываў, па бацьку, па матцы засумаваў.

Сабраўся ён і паехаў дахаты. Ажаніўся ды стаў жыць-пажываць, ляда карчаваць, зямлю ўрабляць.

Год жыве, другі. На трэці чуе такую чутку: заехаў у стольны горад Кіеў паганец Прожар з чужога краю.

Князя з княгіняю з церамоў выгнаў, ад людзей кіеўскіх патрабуе, каб яму кожны дзень дванаццаць печаў хлеба пяклі, і каб вала смажылі, і вепрука, і гуску, і качку, і індыка, і курыцу, і бочку віна падавалі... Усё гэта ён за адзін раз з’ядае.

Шкада стала Ільюшу людзей кіеўскіх. He есць ён, не спіць, думку думае. I надумаўся зноў у Кіеў-горад ехаць. Апрануўся проста, па-сялянску, толькі шапку надзеў у сорак пудоў, сеў на свайго каня варанога і паехаў дарогаю знаёмаю.

Прыехаў у Кіеў-горад, пусціў каня на княжацкі двор, а сам у церам ідзе, бачыць — сядзіць у цераме замест князя і княгіні дзіва дзіўнае. Галава дзіва з піўны кацёл, тулава з цэлы стог.

— Хто тут? — пытаецца Прожар.

— Падарожны,— адказвае Ільюша.

— Адкуль жа ты, падарожны?

— 3 Белай Русі.

Павярнуўся Прожар, падняў сяк-так вейкі, вылупіў вочы.

— А скажы ж ты мне, падарожны: ці не жыве ў вашай Белай Русі асілак Ільюша, Іванаў сын? Мне пра яго ў старых кнігах вычыталі. I напісана ў тых кнігах, што толькі асілак Ільюша з Белай Русі пераможа мяне.

— Ёсць,— кажа Ільюша,— у нас асілак такі, гэта праўда. Чуў я, як ён сам казаў, што ўсіх ворагаў пабіў, адзін паганы Прожар недзе па свеце бадзяецца...

Задрыжаў Прожар ад гневу:

— Так і сказаў пра мяне?

— Але, так і сказаў: паганы Прожар...

— А які ж хоць ён, той Ільюша, Іванаў сын? Такі, як я?

— Дзе там! Каб мяне і яго паставілі, дык усе сказалі б, што мы — браты.

— Ну? — павесялеў Прожар.— Такога і баяцца няма чаго! Ён мне не раўня. Гэй, слугі! Падаць абед!

Тут ні адсюль, ні адтуль слугі нясуць горы хлеба,

смажанага быка, за ім вепрука, і гуску, і індыка, і качку, і курыцу, і бочку віна...

Паганы Прожар усё як бачыш з’еў, віно выпіў і кажа да падарожнага:

— Бачыш, колькі я ем і п’ю. Ніхто мне не страшны.

— Што ж,— адказвае Ільюша,— у нашага папа была карова пярэстая. Яна па тры бочкі брагі выпівала. А надоечы ўзяла ды і чацвёртую выпіла. Выпіць-то выпіла, ды лопнула. Глядзі, каб і з табою, паганы Прожар, гэтага не здарылася.

Закалаціўся Прожар ад гневу ды і запусціў за такія словы бочкаю дубоваю ў Ільюшу.

Ільюша галаву ўбок — бочка і праляцела міма.

Падняўся Ільюша з крэсла.

— Калі табе,— кажа,— паганы Прожар, няма роўных у абжорстве, дык мне няма роўных па сіле!

— А хто ж ты такі? — пытаецца збянтэжаны Прожар.

— Сам Ільюша, Іванаў сын!

Прожар так і здранцвеў ад гэтых слоў.

Зняў Ільюша з галавы сваю шапку і кажа:

— Глядзі, вось як я кіну!

I шпурнуў яе з усяе сілы ў Прожара.

Галава Прожара грукнулася аб сцяну і трэснула, як гліняны кацёл. Тут яму і канцы прыйшлі.

Разбіў Ільюша замкі астрожныя ды вызваліў старога князя з княгіняю. Пазнаў князь асілка Ільюшу, пачаў яго абнімаць-цалаваць. А потым загадаў сталы дубовыя накрываць, ядзення-піцення на іх ставіць.

I пачаўся там банкет на ўвесь свет. Тры дні пілі, гулялі. Тры дні з-за сталоў не ўставалі.

 

OX I ЗАЛАТАЯ ТАБАКЕРКА

Жыў сабе сіраціна Янка, леснікоў сын. Бацькі яго памерлі, а радні ніякай не было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хатцы. А каб весялей было, гадаваў пярэстага катка.

Прывык да яго каток. Бывала, куды гаспадар ідзе, туды і ён.

Пайшоў аднойчы Янка дровы збіраць. Ну, вядома, і каток за ім. Набраў Янка вязку галля, нясе дадому, а каток адну сухую галінку за ім цягне.

Змарыўся Янка, прысеў на пні, падумаў, як цяжка жыць на свеце, і застагнаў моцна сам сабе:

— Ох, ох!

I толькі ён так сказаў — выскачыў з-пад пня маленькі дзядок з доўгаю барадою.

— Чаго ты мяне клікаў, дзяцюк?

Паглядзеў Янка спалохана на дзядка і кажа:

— He, дзедка, не клікаў я цябе.

— Як не клікаў? — заспрачаўся дзядок.— Я ж не

>1® 59

глухі! Ты два разы назваў маё імя: Ох, Ох... Мусіш мне цяпер сказаць, што ты ад мяне патрабуеш.

Падумаў Янка і кажа:

— Нічога мне не трэба. Але я вельмі галодны. Калі маеш кавалак хлеба, то дай.

Ох нырнуў назад пад пень і праз нейкі час вынес адтуль кавалак хлеба і міску капусты.

— На,— кажа,— еш.

Наеўся сіраціна, катка накарміў і нізка пакланіўся дзядку:

— Дзякую, дзедка, за абед: даўно такой смачнай стравы не еў.

Узваліў ён на плечы свае дровы і весялей пайшоў дахаты.

Мінуў дзень-другі, зноў голад дакучае. Успомніў Янка пра дзядка. «Пайду,— думае,— ці не накорміць ён мяне яшчэ раз?»

Прыйшоў на тое месца, сеў на пень і ўздыхнуў:

— Ох!

Выскачыў дзядок:

— Што скажаш, дзяцюк?

Пакланіўся яму Янка:

— Галодны я, дзедка. Ці не даў бы ты мне хоць кавалак хлеба?

Дзядок як бачыш вынес яму кавалак хлеба і міску капусты.

Так з таго часу і пайшло: захочацца Янку есці — ідзе да дзядка.

Аднойчы вынес яму дзядок замест абеду залатую табакерку.

— Вось што, хлопча,— кажа,— не турбуй ты мяне больш: я ўжо стары, і мне цяжка абед насіць. Вазьмі гэтую табакерку. Калі табе што патрэбна будзе, адчыні яе, і мой слуга адразу стане перад табою, ён не горш за мяне зробіць усё, што ты яму загадаеш.

Узяў Янка залатую табакерку, шчыра падзякаваў дзядку і пайшоў, падскакваючы, дахаты.

Адчыніў дома залатую табакерку — выскачыў з

>?• бо

яе маленькі чалавечак, але не такі, як дзядок Ох, а малады, шустры.

— Што загадаеш? — прагаварыў чалавечак да Янкі тоненькім галаском.

— Дай мне, братка, чаго-небудзь паесці.

Тут чалавечак як бачыш паставіў на стол міску капусты, палажыў добры кавалак жытняга хлеба, а сам ускочыў у залатую табакерку і зачыніўся.

Пажыў так Янка нейкі час, і захацелася яму ў свет пайсці, людзей паглядзець, сябе паказаць, бо ніколі ж ён нідзе, апроч свайго лесу, не быў.

Узяў ён залатую табакерку, клікнуў катка і пайшоў.

Шмат абышоў ён вёсак, гарадоў, шмат чаго пабачыў, нарэшце прыйшоў да сіняга мора. Бачыць — ляжыць на беразе мора маленькая серабрыстая рыбка. Відаць, хваля выкінула яе ў час прыбою. Трапечацца рыбка, б’ецца аб каменне, пячэцца на сонцы, а ніяк назад у мора не трапіць.

Шкада стала Янку беднай рыбкі. Узяў ён яе асцярожна і ўкінуў у мора.

Вільнула рыбка хвосцікам, глынула вады, ачуняла, а потым высунула галоўку наверх і кажа чалавечым голасам:

— Дзякуй табе, малойча, што ты мяне ад смерці збавіў. Можа, будзе час, што і я табе ў чым-небудзь дапамагу.

Сказала так — і плюх назад у ваду.

Янка засмяяўся:

— Навошта мне, рыбка, твая дапамога, калі ў мяне ў кішэні не такі памочнік!

Але рыбка яго не пачула.

Пайшоў ён далей. Выбегла з норкі шэрая мышка. Каток цап яе за спіну і хацеў з’есці.

Шкада стала Янку мышкі. Быў ён такі чалавек, што ўсіх шкадаваў, бо заўсёды помніў, як яму самому раней цяжка жылося. Узяў ён мышку, пагладзіў і пасадзіў у кішэнь, а потым дастаў з торбы скарыначку хлеба і кінуў ёй туды.

бі«:<

— Еш,— кажа,— ты ж, мусіць, галодная.

Мышка і супакоілася, пачала грызці скарыначку.

Ішоў ён так, ішоў берагам мора, тым часам і вечар настаў — трэба начлег шукаць. Бачыць — высіцца на гары вялікі палац. «Не,— думае Янка,— туды мяне не пусцяць». Пайшоў ён далей. Глядзіць — стаіць пры моры маленькая рыбацкая хатка. Зайшоў Янка ў рыбацкую хатку і папрасіўся пераначаваць.

— Добра,— кажа гаспадар,— начуй сабе. Мне весялей будзе.

Разгаварыўся Янка з гаспадаром.

— Што гэта за палац мінуў я па дарозе? — пытаецца ён у гаспадара.

— Гэта каралеўскі палац,— кажа гаспадар.— Там сам кароль жыве. Але нядаўна здарылася ў яго бяда: прыляцеў у поўнач марскі змей, схапіў яго дачку і занёс на сваю заклятую марскую выспу, куды ні дайсці, ні даплысці нельга. Кароль цяпер аж валасы на галаве рве. Абвясціў ён на ўсё каралеўства: хто верне яму дачку, за таго аддасць яе замуж і ўсё каралеўства пасля сваёй смерці адпіша. Шмат прыязджала сюды розных князевічаў і каралевічаў, ды ніхто да выспы дабрацца не можа: марскі змей такія хвалі ўзнімае, што рады няма...

Падумаў Янка пра свайго цудоўнага памочніка з залатой табакеркі і кажа рыбаку:

— Накажы, калі ласка, каралю, што заўтра, пакуль сонца ўзыдзе, ён сваю дачку ўбачыць.

Рыбак пайшоў і расказаў пра гэта каралю. Паклікаў кароль да сябе Янку. Паглядзеў на яго, паціснуў плячыма: няўжо, думае, гэты просты мужык зробіць тое, чаго князевічы ды каралевічы не зрабілі? He можа таго быць! Але каралю так хацелася сваю дачку ўбачыць, што ён не пасмеў адмовіцца лішні раз паспрабаваць шчасця. Вось ён і пытаецца ў Янкі:

— Ці праўда, хлопча, што ты бярэшся маю дачку з няволі выбавіць?

Пакланіўся Янка каралю і адказвае:

— Праўда, пане кароль. Ілгаць я не ўмею.

— Ну, то глядзі,— кажа кароль,— каб заўтра да ўсходу сонца мая дачка была ў мяне, а не — дык загадаю разарваць цябе жалезнымі баронамі.

— Добра,— згадзіўся Янка.— Няхай будзе так.

Выйшаў ён з палаца, адчыніў залатую табакерку. Выскачыў з яе шустры чалавечак:

— Што загадаеш?

— Зрабі, браток, ласку: вылажы за ноч жалезны мост ад каралеўскага палаца да заклятай змеевай выспы і пастаў на ім залатую карэту з шасцю коньмі. Заўтра чуць свет я паеду на выспу.

— Добра,— кажа чалавечак,— усё будзе зроблена, як ты просіш.

бз ен

Пайшоў Янка да рыбака і лёг спаць.

Назаўтра ўстаў чуць свет, глядзіць — ляжыць жалезны мост ад каралеўскага палаца да змеевай выспы, а на мосце стаіць залатая карэта, шасцю коньмі запрэжаная, і каля коней яго памочнік з пугаю стаіць.

Падышоў Янка да свайго памочніка, выняў табакерку і кажа:

— Дзякую, браток. А цяпер ідзі адпачывай, бо ты, відаць, дужа змарыўся.

Чалавечак аддаў Янку пугу, а сам знік у залатой табакерцы.

Сеў Янка ў карэту і паехаў па каралеўну. Прыязджае на выспу, бачыць — стаіць на ёй вялікі цёмны замак і з акна глядзіць здзіўленая каралеўна. Даўно не бачыла яна людзей і зарадавалася Янку, як роднаму бацьку.

— Хто ты такі? — пытаецца ў яго.— I чаго ты прыехаў сюды?

— He пытайся, паненка,— адказвае Янка,— a садзіся хутчэй у карэту. Паедзем да твайго бацькі.

Яшчэ больш зарадавалася каралеўна, як пачула такія словы.

— Але ж я не магу праз дзверы выйсці: там пракляты змей спіць. Ён ноччу па здабычу лятае, а ўдзень каля дзвярэй адпачывае.

— To лезь праз акно.

— Баюся.

Выставіў Янка рукі:

— Скачы!

Скокнула каралеўна з акна і якраз трапіла яму на рукі. Схапіў яе Янка, пасадзіў у карэту ды маланкаю памчаўся да каралеўскага палаца.

Пачуў змей грукат, усхапіўся, бачыць — няма каралеўны... Ён — наўздагон. Бяжыць, аж мост дрыжыць, агонь з зяпы шугае...

Азірнуўся Янка — смаліць за ім змей. Вось-вось дагоніць. Ён давай пугаю коней хвастаць. Тыя рвуцца наперад, траха не са скуры лужацца.

Прымчаўся Янка на бераг, ссадзіў каралеўну з карэты, потым цішком адчыніў залатую табакерку і загадаў свайму памочніку знесці мост. Чалавечак умомант знёс мост, а змораны змей упаў у глыбокае мора і захлынуўся.

Тым часам прачнуўся кароль, глянуў праз акно — вачам не верыць: вядзе да палаца Янка яго дачку!

Выбег кароль насустрач, давай дачку абнімаць, цалаваць. Такі шчаслівы, такі рады.

— Ну, хлопча,— кажа ён да Янкі,— парадаваў ты мяне. Аддам табе за гэта сваю дачку замуж і адпішу вам пасля сваёй смерці ўсё каралеўства.

Справілі вяселле і стаў сіраціна Янка мужам каралеўны. Усе яго любілі, адна толькі каралеўна скоса паглядала: не падабалася ёй, што стала жонкаю простага мужыка. Прыстала яна аднойчы да мужа:

— Скажы, хто табе той мост зрабіў, па якім ты мяне прывёз?

Аднекваўся, аднекваўся Янка — рады няма.

— Памру,— кажа жонка,— калі не прызнаешся.

Што рабіць — прызнаўся Янка і паказаў жонцы залатую табакерку.

— Толькі,— кажа,— прысягні, што ты сама без мяне ніколі яе ў рукі не возьмеш.

Прысягнула жонка, а потым кажа:

— Хачу я жыць з табою ў замку на выспе. Загадай свайму памочніку, каб зрабіў мост.

Янка не стаў пярэчыць: адчыніў пры жонцы табакерку, загадаў памочніку — і стаў мост.

Пераехалі яны ў змееў замак. Жонка кажа:

— He знімай моста: мы будзем па ім на бераг ездзіць — у госці да бацькі і куды захочам.

Пажылі яны колькі дзён у замку. Захацелася Янку на паляванне паехаць. Узяў ён лук, катка і мышку, каб весялей было ў дарозе, і паехаў па мосце.

Толькі сышоў ён на бераг, як бачыць — не стала за ім моста! «Што за дзіва!» — думае Янка. Мац

65

5—1211

у кішэнь — аж няма табакеркі... Катка ўзяў, мышку ўзяў, а табакерку забыўся...

Тут ён аб усім здагадаўся. «Вот табе і прысяга кардлеўны! — падумаў сам сабе Янка.— Я пашкадаваў яе, з бяды выбавіў, а яна мне за дабро злом заплаціла. Цяпер зноў давядзецца ісці ў сваю хатку і галадаць, як раней».

Сеў ён на беразе мора і аж заплакаў ад крыўды. Раптам чуе — мышка скрабецца ў кішэні. Высунула адтуль галоўку і пытаецца.

— Чаго ты плачаш, добры чалавек?

Расказаў ёй Янка пра сваю бяду.

— Нічога,— суцяшае яго мышка,— гэтай бядзе мы дамо рады.

Пашапталася яна аб нечым з катком, потым села яму на спіну, і паплылі яны цераз мора. Даплылі да замка. Тут каток схваваўся ў садзе, а мышка праз шчыліну прабралася ў пакой да каралеўны.

Доўга сядзела яна там, цікуючы, дзе каралеўна табакерку хавае. I дагледзела-такі — у драўляным куфэрку!

У ночы, як легла каралеўна спаць, прагрызла мышка куфэрак, схапіла табакерку ды пабегла ў сад да катка.

— Ёсць,— кажа,— залатая табакерка!

— To садзіся зараз да мяне на спіну! — загадаў каток.— Паплывём назад.

Села мышка яму на спіну, каток і паплыў, фыркаючы, па хвалях.

Даплылі ўжо траха не да берага. Каток пытаецца ў мышкі:

— Ці не згубіла ты табакеркі?

— He,— кажа мышка,— вось яна!

Падняла табакерку, каб паказаць катку, ды не ўтрымала: табакерка — плюх у мора!

— Ах ты недарэка! — узлаваўся каток.— Што ж ты нарабіла?

Выплыў ён на бераг і схапіў мышку зубамі за спіну:

—Я цябе задушу!

Убачыў гэта Янка, адабраў у катка мышку. А як даведаўся, што здарылася, дык зноў сеў каля мора і моцна зажурыўся — так шкада было яму табакеркі!

Раптам з мора паказалася серабрыстая рыбка:

— Чаго ты, чалавеча, сумуеш? Раскажы мне: можа, я табе ў чым дапамагу за тое, што ты калісь збавіў мяне ад смерці.

Прыгледзеўся Янка — пазнаў тую рыбку.

— Эх! — цяжк’а ўздыхнуў ён.— Вялікая ў мяне страта...

I расказаў рыбцы пра сваю бяду. Выслухала яго рыбка і кажа весела:

— Гэта бяда — не бяда! У мяне тут, у моры, табакерак колькі хочаш. Я табе буду выкідаць іх, а ты пазнавай сваю. Сваю забярэш, а мае мне назад вернеш.

Вільнула рыбка хвастом і нырнула на дно мора.

Неўзабаве пачала яна выкідаць на бераг табакеркі — сярэбраныя, залатыя, дыяментавыя. У Янкі аж уваччу мітусіцца ад табакерак. Давай ён пільна прыглядацца да іх і нарэшце такі ўбачыў сваю. Зарадаваўся Янка, пакідаў у мора лішнія табакеркі і крыкнуў да рыбкі:

— Дзякую, даражэнькая! Збавіла ты мяне ад бяды.

Узяў ён сваю залатую табакерку і пайшоў адсюль з катком і мышкай шукаць лепшых людзей.

ІВАН СВІТАННІК

Жылі муж і жонка. Доўга не было ў іх дзяцей, а потым, ужо на старасці год, адразу нарадзіліся тры сыны: адзін нарадзіўся ўвечары, другі — у поўнач, трэці — на світанні. I назвалі іх усіх Іванамі: старэйшага — Іван Вячорнік, сярэдняга — Іван Паўночнік, малодшага — Іван Світаннік.

Раслі браты на лес гледзячы. I выраслі дужыя, статныя, толькі па натуры не роўныя: Вячорнік быў зайздросны, Паўночнік — злосны, а Світаннік — не злосны і не зайздросны, а самы смелы і самы добры.

Здарылася ў цара той краіны бяда: прапалі тры яго дачкі. Усюды шукалі іх, а знайсці ніхто не мог.

Пусціў цар погаласку: хто знойдзе яго дачок— палавіну царства яму аддасць і дачку, якая спадабаецца.

Дачуліся пра гэта браты ды пачалі прасіцца ў бацькі, каб дазволіў ім ісці шукаць царскіх дачок.

— Ідзіце,— кажа бацька,— шукайце, калі маеце ахвоту.

Пайшлі браты да каваля і заказалі сабе па булаве:

Вячорнік заказаў булаву на шэсць пудоў, Паўночнік — на дзевяць, а Світаннік — на дванаццаць. Браты смяюцца з яго:

— Навошта табе лішні цяжар цягаць?

— Нічога,— адказвае меншы брат,— запас бяды не чыніць.

Сабраліся яны і пайшлі. Як ісці ды ісці — зайшлі ў такі цёмны лес, што і выбрацца з яго не могуць. Давай браты дарогу сабе церабіць: стукне Вячорнік булавою — асіны падаюць; стукне Паўночнік — елкі валяцца, а як стукне Світаннік — дубы з карэннем выварочваюцца.

Працерабілі дарогу і выйшлі на палянку. Бачаць — стаіць на палянцы вялікі дом, каменнаю сцяною абгароджаны. Падышлі да сцяны, а ў ёй жалезныя вароты на замку.

Пастукалі браты ў вароты — ніхто не адчыняе.

— Давядзецца, мабыць, булавою выбіваць іх,— кажа старэйшы брат.

Размахнуўся ён, грукнуў булавою — толькі булава сагнулася, а вароты і з месца не скрануліся.

— Давай хіба я выб’ю,— кажа сярэдні брат.

Стукнуў ён сваёю булавою — вароты толькі ўвагнуліся.

— Ну, цяпер я паспрабую,— кажа меншы брат.

Размахнуўся ён ды як стукнуў з усяе сілы, дык вароты і разляцеліся на дзве палавіны.

Старэйшыя браты губы прыкусілі, а меншы смяецца:

— He казаў я, што запас бяды не чыніць!

Зайшлі на двор — нікога не відаць, а багацця скрозь як у пана: у свірнах збожжа поўна, у хлявах — кароў і валоў.

У Вячорніка аж вочы загарэліся.

— Калі так,— кажа ён,— то мы тут будзем гаспадарамі. Навошта нам цяпер тыя царэўны?

Зайшлі ў дом, пераначавалі. Назаўтра дамовіліся, што адзін застанецца абед варыць, а двое пойдуць на паляванне.

Застаўся на першы дзень старэйшы брат. Зарэзаў ён вала, разабраў яго, палажыў у кацёл. Зварыў і лёг адпачываць, чакаючы братоў.

Раптам нехта ў дзверы — стук, стук!

— Адчыні! — крычыць.

Зірнуў Вячорнік праз акно, бачыць: стаіць каля дзвярэй сівенькі дзядок — сам з кокаць1, барада з локаць, вочы па яблыку; жалезнымі таўкачамі пастуквае, драцяною пугаю палясквае.

— Хто ты такі? — пытаецца Вячорнік.

— Гаспадар гэтага дома. Калі не адчыніш, дык я таўкачамі дзверы выб’ю!

Напалохаўся Вячорнік, адчыніў.

— Цяпер перанясі цераз парог! — загадаў дзядок.

Вячорнік перанёс дзядка цераз парог.

— Пасадзі на лаву!

Вячорнік пасадзіў яго на лаву.

— Падавай сюды кацёл з валом!

Вячорнік гнецца:

— He магу: я на абед братоў чакаю.

Дзядок злосна заляскаў драцянаю пугаю:

— Як гэта не магу! Вы ў маім доме жывяце, маё дабро спажываеце, а мне есці шкадуеце!

«Ну што ж,— думае Вячорнік,— няхай пасёрбае крыху поліўкі: колькі яму трэба!»

Паставіў ён кацёл перад дзядком, а той як накінуўся на вала — усяго з’еў і ўсю поліўку выжлукціў. Наеўся, падужэў, а потым давай Вячорніка жалезнымі таўкачамі таўчы, драцяною пугаю хвастаць! Збіў на порхаўку, падкінуў пад лаву, а сам знік.

Ачухаўся Вячорнік, дацягнуўся сяк-так да пасцелі і ляжыць — ледзь дыхае.

Вярнуліся браты з палявання.

— Давай абед,— кажуць.

— Няма чаго...— стогне Вячорнік.

— Чаму ж ты не наварыў?

1К о к а ц ь — кіпцюр.

-S5& 70

Брыдка Вячорніку прызнацца, што яго нейкі дзядок гэтак аддубасіў,— ён і кажа:

— Ды нешта нездаровіцца мне...

Рабіць няма чаго, узяліся меншыя браты абед варыць: зарэзалі вала, разабралі і зварылі. Самі наеліся і брата накармілі.

Назаўтра застаўся дома сярэдні брат — Паўночнік. Зрабіў усё, што трэба, і лёг адпачываць. Раптам нехта стукае ў дзверы.

— Хто там? — пытаецца Паўночнік.

— Гаспадар.

Адчыніў ён, бачыць — сівенькі дзядок паўзе... сам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку; жалезнымі таўкачамі пастуквае, драцяною пугаю палясквае.

— Перанясі цераз парог! — крычыць дзядок.

Напужаўся і Паўночнік лупатага дзядка, перанёс цераз парог.

— Пасадзі на лаву!

Пасадзіў і на лаву.

— Давай піць і есці!

«Ну што ж,— думае Паўночнік,— няхай пасёрбае крыху поліўкі: колькі яму трэба!»

Паставіў ён кацёл перад дзядком. Дзядок усё з’еў, Паўночніка на порхаўку збіў і пад лаву падкінуў.

Вярнуліся браты з палявання, зноў няма чаго есці.

А Паўночнік стогне:

— Занядужаў я, браткі...

Вячорнік маўчыць, а Світаннік кажа:

—Што гэта за хвароба на вас напала? Калі так будзеце хварэць, дык мы тут з голаду паўміраем.

На трэці дзень застаўся дома меншы брат — Іван Світаннік. Зрабіў ён усё, што трэба, лёг адпачываць, пакуль браты з палявання вернуцца.

Раптам нехта стукае ў дзверы:

— Адчыні!

He хацелася Світанніку ўставаць.

— Дзверы не замкнуты,— адказвае ён,— сам адчыніш!

Мусіў дзядок адчыніць сам. Як убачыў яго Світаннік, дык аж зайшоўся ад смеху.

— Колькі,— кажа,— на свеце жыву, а такога смешнага дзядка не бачыў!

Узлаваўся дзядок ды як кінецца на Світанніка з таўкачамі!

— Ах, дык ты так! — здзівіўся Світаннік.— He на таго ж напаў!

Схапіў ён булаву і давай дзядка дубасіць. Збіў яго, таўкачы з пугаю адабраў, самога зацягнуў у лес, расшчапіў там пень, бараду ў расшчэп засадзіў, клінам заклініў і пайшоў назад.

Вярнуліся браты з палявання.

— Ну што, зварыў абед?

— Зварыў,— адказвае Світаннік.

Паставіў ён кацёл на стол. Наеліся браты ды пытаюцца:

— А не прыходзіў да цябе часам лупаты дзядок?

— Прыходзіў.

— Ну і што?

— Нічога. Я яго бараду ў пень зашчаміў, каб больш сюды не хадзіў.

— He можа быць! — дзівяцца браты.

— Хадзем пакажу.

Падышлі да пня, а там толькі адна барада тарчыць...

— Вось чорт лупаты, вырваўся! — кажа Світаннік.— Трэба яго знайсці, a то ён зноў будзе цягацца да нас.

Пайшлі шукаць. Ішлі, ішлі па следзе і прыйшлі да вялікага каменя. Адвярнулі камень, а там нара, ды такая глыбокая — дна не відаць.

— Трэба яго адтуль выбавіць ды дабіць,— кажа старэйшы брат.— A то нам у гэтым доме жыцця не будзе.

— Але,— згадзіўся і сярэдні брат, успамінаючы, як збіў яго дзядок сваімі таўкачамі.

Зрабілі браты доўгі пасак з валовых шкур,

прычапілі да яго кош і пачалі раіцца, каму ў нару спускацца.

Старэйшы кажа:

— Мне нешта нездаровіцца, не палезу...

Сярэдні таксама адмаўляецца.

— Ну, дык я палезу, калі вы такія хворыя,— кажа меншы брат.— Спускайце мяне, ды глядзіце: як таргану за пасак — назад цягніце.

Спусцілі яго браты ўніз, і апынуўся Іван Світаннік пад зямлёю.

«Дзе ж тут таго чорта шукаць?» — думае ён. Азірнуўся, бачыць — стаіць недалёка медны палац. Зайшоў Іван у палац, а там сядзіць дзяўчына — змучаная ды засмучаная, слязамі заліваецца. Шкада стала Івану дзяўчыны.

— Чаго ты, сястрыца, плачаш? — пытаецца ён.

— Як жа мне не плакаць: была я царская дачка, а цяпер стала нявольніцай злога Кашчэя...

Пачаў Іван Світаннік суцяшаць царэўну:

— Пацярпі яшчэ трошкі, я цябе вызвалю!

— Ох,— уздыхае царэўна,— ніхто мяне не вызваліць: злы Кашчэй любому асілку дасць рады. Уцякай, хлопча, бо хутка ён дамоў вернецца.

— Нікуды я не пайду, пакуль злога Кашчэя са свету не звяду! Дзе ён?

— Хто яго ведае: можа, у сярэбраным палацы, можа, у залатым, а можа, дзе па свеце лятае.

— А дзе твае сёстры?

— Сярэдняя жыве недалёка — у сярэбраным палацы, а меншая крыху далей — у залатым.

Пайшоў Іван да сярэдняй сястры, у сярэбраны палац,— няма і там Кашчэя: адна царэўна сядзіць, слязамі заліваецца. Пагаварыў ён з царэўнай, суцешыў як мог ды пайшоў да малодшай сястры — у залаты палац. Агледзеў палац — нікога няма. Аж раптам бачыць — сядзіць у малым пакойчыку дзяўчына з русымі косамі. Загледзеўся Іван на яе.

— Хто ты будзеш, прыгажуня? — пытаецца.

— Была царская дачка, а цяпер нявольніца паганага Кашчэя. А ты хто?

— Сялянскі сын Іван Світаннік.

— Чаго ж ты прыйшоў сюды, сялянскі сын Іван Світаннік?

— Прыйшоў Кашчэя забіць і цябе з няволі вызваліць.

Царэўна цяжка ўздыхнула:

— Ох, добры малойча, ніхто не можа Кашчэя забіць, бо ён бессмяротны. Вось каб яго смерць знайсці, тады б ён і сам здох.

— А дзе ж яго смерць?

— Чула я,— кажа царэўна,— што ёсць на дне мора скрыня, у скрыні — заяц, у зайцы — качка, у качцы — яйка,— то гэта яго смерць.

— Дзякуй, родная! — кажа Іван.— Чакай мяне тут, пайду шукаць Кашчэеву смерць.

Выбраў ён сабе ў палацы самы лепшы Кашчэеў лук і пайшоў. Ішоў, ішоў, захацелася яму есці. Бачыць — ляціць каршун. «Заб’ю,— думае,— гэтага каршуна, калі нічога лепшага не трапілася». Нацэліўся на каршуна, а той кажа яму чалавечым голасам:

— He забівай мяне, Іван Світаннік, я табе яшчэ спатрэблюся.

Апусціў Іван лук, пайшоў далей. А есці так хочацца, ажно млосна робіцца. «Ну,— думае,— цяпер хто б ні трапіўся — заб’ю».

Толькі ён так падумаў, бачыць — бяжыць воўк. Падняў Іван лук, а воўк кажа:

— He забівай мяне, Іван Світаннік, я табе яшчэ спатрэблюся.

Пайшоў Іван далей. Прыходзіць да мора. Бачыць — ляжыць вялізны рак; адна палавіна на беразе, другая — у моры. Іван падумаў: «Вось дзе нядрэнная спажыва валяецца!» Але толькі ён нагнуўся да рака, каб клюшню адарваць, як той пачаў прасіцца:

— He чапай мяне, Іван Світаннік. Бачыш, як я пакутую: адна палавіна на беразе ляжыць, другая —

у моры плавае. Вазьмі лепш кол ды спіхні мяне ў мора. Я табе за гэта што хочаш зраблю.

Паслухаў Іван, знайшоў кол ды спіхнуў рака ў мора.

Глынуў рак вады, акрыяў і кажа Івану:

— А цяпер, добры хлапчына, кажы, што табе трэба: я ўсё зраблю.

Іван кажа:

— Ёсць у моры скрыня, у скрыні — заяц. У зайцы — качка, у качцы — яйка: гэта смерць злога Кашчэя. Яна мне і патрэбна.

— Чакай тут, я табе дастану тую скрыню,— адказаў рак і нырнуў на дно мора, знайшоў там скрыню і выкінуў на бераг.

Узяў Іван скрыню, разбіў замкі. I толькі адчыніў

века, як выскачыў адтуль заяц ды памчаўся па беразе мора...

Іван за галаву схапіўся:

— Што ж я нарабіў? Вось каб цяпер таго ваўка сюды!

Толькі ён так сказаў, як бачыць — імчыцца воўк. Злавіў воўк зайца і разарваў яго на кавалкі. Выскачыла з зайца качка ды паляцела на мора.

Зноў зажурыўся Іван:

— Вось каб цяпер той каршун тут быў, ён бы гэтую качку злавіў!

He паспеў ён так сказаць, як бачыць: ні адсюль, ні адтуль каршун над морам. Схапіў ён качку, прынёс на бераг і разарваў на кавалкі. Выпала з качкі яйка. Узяў Іван яйка, палажыў у кішэнь ды пайшоў назад.

Прыходзіць ён у залаты палац. Глядзіць, аж тут сядзіць знаёмы сівы дзядок — сам з кокаць, вочы па яблыку, але без барады. Як убачыў ён Івана, аж закалаціўся ад злосці:

— Вось каго я даўно чакаю! Праз цябе я без барады застаўся! Ну цяпер ты ад мяне не выкруцішся! Бо хоць ты і дужы, але ж на гэтым свеце няма дужэйшага за мяне.

Схапіў лупаты Кашчэй свае жалезныя таўкачы ды рынуўся на Івана. А той — бух яму яйка ў лоб! У Кашчэя таўкачы так і вываліліся з рук. Упаў ён — і паганы дух з яго вон...

Спаліў Іван злога Кашчэя так, каб касціна да касціны, сустаў да сустава не сышліся, а попел па ветры развеяў. I пайшоў да царэўны.

— Дзякуй табе,— кажа ёй,— што ты памагла мне гэтую нячыстую сілу са свету звесці. За гэта я цябе да бацькі, да маткі завяду.

Абняла царэўна Івана, пацалавала:

— А я за гэта за цябе замуж пайду. Hi за кога не пайду, толькі за цябе.

— Ну, глядзі ж, каб слова стрымала!

Сабраліся яны і пайшлі. Адышліся крыху, Іван адвярнуўся назад, паглядзеў на палац:

— Эх, шкада гэтулькі золата пакідаць: дома б яно нам спатрэбілася.

Тут царэўна выняла хустачку, дае яму.

— Махні,— кажа,— гэтаю хустачкаю тры разы злева направа.

Махнуў Іван хустачкаю, і палац як бачыш увесь у залатое яйка згарнуўся. Дзівіцца Іван, а царэўна кажа:

— Калі захочаш зноў мець такі палац, махнеш гэтай хустачкаю тры разы справа налева...

Палажыў Іван хустачку і яйка ў кішэнь, ды пайшлі яны далей — да сярэбранага палаца. Забралі сярэднюю царскую дачку. Іван і яе палац палажыў у кішэнь. Дайшлі да меднага палаца — забралі старэйшую дачку, а Іван і медны палац палажыў сабе ў кішэнь. «Запас бяды не чыніць!» — думае.

Падышлі да нары, праз якую Іван у Кашчэева царства спускаўся. Пасадзіў ён старэйшую царэўну ў кош і таргануў за пасак — кош і паехаў угору.

— Малайцы мае браты,— радуецца Іван,— чакаюць там мяне!

Паднялі яны гэтак і яшчэ дзвюх сясцёр. Дайшла чарга да Івана Світанніка. Зайздросны Вячорнік кажа брату:

— Навошта нам Світаннік? Цар як даведаецца, што ён яго дачок вызваліў, дык аддасць яму палавіну царства і самую прыгажэйшую дачку за жонку. А нам што застанецца? А так скажам, што гэта я дачок яго вызваліў, а ты памагаў. Ну, а з табою я падзялюся пабрацку.

Дамовіліся так ды і пакінулі меншага брата пад зямлёю.

Чакаў, чакаў Іван Світаннік каша, ды так і не дачакаўся.

«Вось табе і браты! — думае Іван.— Здраднікі, а не браты!»

Пабедаваў ён ды пайшоў блукаць па падземным царстве. Ідзе ды ідзе, а тут раптам такая навальніца ўсхадзілася, ратунку няма! Схаваўся ён пад густы дуб. Стаіць там, аж чуе — пішчаць на дубе ў гняздзе птушаняты: дождж з градам так і смаліць па іх!

Шкада стала Івану птушанят. Палез ён на дуб і накрыў іх сваёю світкаю. Толькі сабраўся назад злазіць, як чуе — нешта шугае ўгары, аж вецер на сем вёрст свішча.

Прыляцела да гнязда светлазорая птушка Нагай, убачыла, што Іван яе гняздо світкаю ад граду закрыў, і кажа яму:

— He ведаю, добры чалавек, чым мне і аддзякаваць табе за тое, што ты дзяцей маіх ад смерці выратаваў.

— Вынесі мяне на нашу зямлю,— просіцца Іван.

— 3 ахвотаю вынесу. Толькі дастань мне бочку валовага мяса і бочку крынічнай вады. Давядзецца мне, бачыш, часта перакусваць дарогаю, бо ты цяжкі.

— Дзе ж мне дастаць усё гэта?

— Ідзі за вогненную раку. Там жыве сляпы дзед. У яго шмат валоў.

Пайшоў Іван да сляпога дзеда. Дзед кажа:

— Я дам табе, хлопча, бочку мяса і бочку крынічнай вады, але ты папасі адно лета маіх валоў. Бо сам я сляпы: мне цяжка за імі бегаць.

Згадзіўся Іван і застаўся ў сляпога дзеда.

— Усюды пасі іх,— кажа дзед,— толькі на луг старой ведзьмы Бабы Ягі не гані, бо яна цябе загубіць. Я аднаго разу пагнаў валоў на яе луг, дык яна за гэта вочы мне выкалала. Трыццаць гадоў я ўжо свету не бачу.

— Нічога,— кажа Іван,— справімся як-небудзь і з ведзьмаю.

Звіў ён сабе драцяную пугу, узяў булаву і пагнаў дзедавых валоў на ведзьмін луг.

Толькі прыгнаў, як бачыць: ляціць Баба Яга ў ступе, таўкачом паганяе, мятлою след замятае.

— Хто табе дазволіў,— крычыць Баба Яга,— валоў

-5^ -70

на маім лузе пасвіць? Вось я табе зараз вочы выкалю, каб ты ні лугу майго, ні белага свету больш не бачыў!

Замахнулася ведзьма жалезным таўкачом і рынулася на Івана. А Іван як аперазаў яе драцяною пугаю, як смальнуў булавою, дык у ведзьмы ў самой вочы на лоб палезлі. Біў, біў Іван ведзьму, пакуль яна прасіцца не пачала.

— Вярні,— кажа Іван,— дзеду вочы, тады пушчу цябе.

— Вярну, толькі пусці жывую. У маёй хатцы на паліцы стаяць дзве пляшачкі з гаючаю і жывучаю вадою. Ты вазьмі іх, памаж дзеду вочы — ён і стане бачыць.

— He,— кажа Іван,— не паверу табе: ты падманеш. Хадзем разам.

Узялі яны тыя пляшачкі ды пайшлі да дзеда.

»79 «S.

Памазаў Іван дзеду вочы гаючаю вадою — у дзеда выраслі новыя вочы; памазаў жывучаю — сталі бачыць.

Дзед так зарадаваўся, што не ведае, як і дзякаваць Івану.

— Бяры,— кажа,— хоць палавіну маіх валоў ды ідзі, куды табе трэба. Я ўжо сам буду пасвіць.

— А калі зноў табе ведзьма вочы выкале?

Дзед напалохаўся:

— Можа выкалаць: яна баба нягодная! Гэта ж жонка самога Кашчэя!

— Ах, так! — кажа Іван.— To я ёй зраблю тое, што і Кашчэю.

Дабіў ён Бабу Ягу, спаліў яе і попел па ветры развеяў. Потым забіў двух валоў, наклаў бочку мяса, наліў другую бочку крынічнай вады ды пайшоў да птушкі Нагай.

— Падвязвай,— кажа птушка,— бочку з мясам мне пад правае крыло, з вадою — пад левае. Сам садзіся на спіну. Ды глядзі: як толькі я павярну галаву направа — кідай мне кавалак мяса, а як павярну налева — давай коўш вады.

Зрабіў Іван усё, як птушка сказала, сеў і паляцеў.

Імчыць Івана птушка Нагай уверх па цёмнай нары, а ён толькі спраўляецца свежай гавядзінай яе карміць, крынічнаю вадою паіць.

Кідаў так, кідаў ёй мяса і ўсё выкідаў. Паварочвае птушка галаву направа, а Іван замест мяса дае ёй коўш вады. «Не,— круціць яна галавою,— не хачу вады: давай мяса!»

Бачыць Іван — задыхаецца птушка Нагай, а ўжо і да верху недалёка: нават неба свіціцца.

«Што ж рабіць?» — думае Іван. Узяў ён нож, выразаў кавалак мякаці з сваёй правай нагі і кінуў птушцы. Праглынула птушка, толькі здзіўлена на Івана паглядзела. Потым павярнула галаву налева і запіла крынічнаю вадою.

Праляцела так крыху ды зноў задыхацца пачала. Іван, доўга не думаючы, выразаў кавалак мякаці

■Й& 80

з левай нагі. Запіла птушка вадою і вылецела на белы свет.

— Ну, дабраліся сяк-так,— кажа птушка Нагай.— Злазь на зямлю.

— He магу,— адказвае Іван.

— Чаму?

— Ды, бачыш, ногі ў мяне якія...

Паглядзела птушка Нагай — і праўда: ногі Іванавы параненыя...

— Я-то гляджу,— кажа яна,— што апошнія кавалкі не такія былі. Ну, добра, цяпер ужо яны мне не патрэбны.

Кашлянула птушка адзін раз — выплюнула адзін кавалак, кашлянула другі раз — выплюнула і другі. Узяў іх Іван, прыставіў на месца, папырскаў гаючаю вадою — яны прыраслі; папырскаў жывучаю — зноў сталі такімі, як былі.

Падзякаваў ён добрай птушцы ды рушыў у дарогу. Дайшоў да таго горада, дзе жыў цар, і папрасіўся ў аднае бабулі нанач.

Раніцай пасылае Іван бабулю ў горад даведацца, ці не чуваць там якіх навін. Пайшла бабуля ў царскую сталіцу, усё разведала, вярнулася і расказвае:

— Добрыя навіны ў горадзе: знайшліся царскія дочкі. Там цяпер на ўсіх вуліцах музыкі іграюць, скамарохі песні спяваюць.

— Хто ж знайшоў царскіх дачо.к? — пытаецца Іван.

— Асілак Іван Вячорнік. Цар аддае яму за гэта паўцарства і малодшую дачку. Праз тры дні і вяселле.

Зажурыўся Іван Світаннік: няўжо, думае, царэўна пра яго забылася?

Назаўтра зноў пасылае бабулю ў горад навіны паслухаць.

Вярнулася яна і расказвае:

— Чула, хлопча, новыя навіны: вяселле будзе тады, калі знойдзецца чалавек, што зможа пашыць такія чаравікі, якія царэўна ў Кашчэевым царстве насіла. Так захацела сама царэўна.

6—1211

-S& 81

Як пачуў Іван гэта, пачаў прасіць бабулю: схадзі, бабка, да цара, скажы, што ты можаш пашыць такія чаравікі.

Бабуля замахала рукамі:

— Што ты, хлопча, выдумаў? Дзе мне пашыць такія чаравікі!

— Ты, бабка, толькі заказ вазьмі, а я сам іх пашьпо.

Пайшла бабуля да цара.

— Я,— кажа,— бяруся пашыць царэўне чаравікі.

— Добра,— згадзіўся цар.— Калі пашыеш і дачцэ спадабаюцца, дык я цябе азалачу.

Даў ёй цар задатку сто рублёў і сказаў, каб за тры дні работа была зроблена. Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак:

— Толькі глядзі, каб не падвёў мяне!

— He падвяду, бабка, не бойся.

Мінуў першы дзень — шавец і не думае брацца за работу. Другі дзень — таксама нічога не робіць. Бабуля ледзь не плача:

— Што ты сабе думаеш, хлопча? Чаму чаравікаў не шыеш? Што я цару скажу?

— He турбуйся, бабка. Заўтра не паспее і сонца ўзысці, як чаравікі будуць гатовы — уставай і нясі!

Увечары выйшаў Іван у поле, палажыў залатое яйка на зямлю, махнуў тры разы хустачкаю справа налева, і стаў залаты палац. Увайшоў ён у палац, знайшоў там царэўніны чаравікі, потым махнуў тры разы хустачкаю злева направа: палац зноў згарнуўся ў яйка.

Прынёс Іван чаравікі ды паставіў на стол.

Прачнулася бабуля раніцай, глядзіць — на стале залатыя чаравікі стаяць. Яна за іх і да цара.

Пазнала царэўна свае чаравікі, зарадавалася.

— Хто іх пашыў? — пытаецца ў бабулі.— Гэта не ты шыла!

Спужалася бабуля і кажа:

—Пашыў іх адзін малады шавец...

—Я хачу бачыць таго шаўца!—пажадала царэўна.

Цару, вядома, нядоўга: паслаў карэту і прывёз у палац маладога шаўца.

Як убачыла царэўна Івана Світанніка, дык і кінулася да яго.

— Вось хто,— кажа,— мяне і сясцёр з няволі вызваліў! За яго я і замуж пайду.

Тут цар адпісаў Івану палавіну царства і загадаў гуляць вяселле.

Усіх паклікаў Іван на сваё вяселле — бацькоў, сваякоў, старую бабулю, а большых братоў не запрасіў...

I я там быў, мёд, віно піў, па вусах цякло, але ў роце не было, далі мне там сіні каптан. Бягу я з радасці дадому, а нейкі дурань крычыць: «Сінь каптан! Сінь каптан!» Мне здалося: «Скінь каптан! Скінь каптан!» Я ўзяў ды скінуў. Прыбег дадому ды белы свой надзеў. Так у ім і цяпер хаджу.

ТРОМ-СЫН БЕЗЫМЕННЫ

Жыў дзед з бабаю. Нарадзіўся ў іх сын. Пайшоў дзед да папа, каб сына перахрысціў, імя даў, а той і гаварыць не хоча: грошай у дзеда няма, дык якая можа быць гаворка!

Так і застаўся дзедаў сын без імені.

Падрос хлопчык, пачаў на вуліцу хадзіць. Гуляе з дзецьмі, а тыя не ведаюць, як яго зваць. А потым самі прыдумалі яму імя: Безыменны. Ва ўсіх імёны як імёны, а дзедаў сын — Безыменны!

Прыходзіць ён аднаго разу з вуліцы і пытаецца ў маткі:

— Чаму гэта, мама, ва ўсіх імёны ёсць, а ў мяне няма?

Маці і расказала яму, чаму ён без імені застаўся.

— Калі так,— кажа сын,— дык мне жыць у сваім сяле нельга, пайду ў свет шукаць свайго шчасця.

Маці ў слёзы:

— А мой сынок, а мой сакалок, як жа ты нас, старых, пакінеш?

— Як знайду сваё шчасце, тады вярнуся да вас,— кажа сын.

Сабралі бацькі яму, што мелі, на дарогу, ён і пайшоў сабе памаленьку.

Ішоў, ішоў, прыходзіць у вялікі густы лес. Цэлы дзень ішоў лесам, пад вечар бачыць — стаіць хатка. Зайшоў у хатку, а там тры сівыя дзяды жывуць. Пакланіўся хлопец дзядам:

— Дазвольце, людзі добрыя, пераначаваць у вас.

Дзяды паглядзелі на яго і пытаюцца:

— Адкуль жа ты, хлопча, і якая нядоля цябе завяла сюды?

Расказаў ім хлопец пра сябе. Дзяды выслухалі, галовамі паківалі і кажуць:

— Калі так, жыві ў нас. А імя табе будзе Тром-сын, гэта значыць, будзеш ты ўсім нам тром сынам.

Згадзіўся хлопец і стаў жыць у дзядоў. Дзяды яго і кармілі, і паілі, і ўсялякім навукам вучылі.

Пражыў ён так гадоў з дзесяць. Зусім вялікім вырас, захацелася яму свету пабачыць, бо ў лесе доўга жыць нецікава. Вось ён і кажа дзядам:

— Бацькі мае названыя, пусціце мяне свету пабачыць.

— Добра,— згадзіліся дзяды,— ідзі сабе.

Далі яму буланага каня і сказалі:

— Будзеш ты ехаць гэтым лесам трое сутак. На чацвёртыя прыедзеш да вялікай гары,— на ёй жыве Жар-птушка. Ты раз разганіся на кані — не зловіш яе. Другі раз разганіся — таксама не зловіш. А трэці раз як скокнеш, дык ухопіш за хвост і вырвеш пяро. Палажы яго ў кішэнь, а каня пусці ў запаведныя лугі, на зялёныя мурагі. Сам жа ідзі ў стольны горад да цара. У таго цара ўсе коні хворыя. I ніякія лекары не могуць нічога зрабіць. А ты падручыся царскіх коней вылечыць: два разы — на захадзе сонца і перад усходам — пачысці іх Жар-птушчыным пяром, і яны зробяцца такімі, што люба глядзець. А калі з табою бяда якая здарыцца, то выйдзі ў чыстае поле і гукні свайго буланага каня: ён да цябе як бачыш прыбяжыць і будзе табе верна служыць.

Падзякаваў Тром-сын дзядам і паехаў у свет на буланым кані. Трое сутак ехаў, на чацвёртыя прыязджае да высокай крутой гары. Бачыць — лятае над ёю Жар-птушка, уся так і зіхаціць, так і гарыць, як само сонца. Аж вочы слепіць. Ён раз разагнаўся — не злавіў. Другі раз разагнаўся — не злавіў. Трэці раз разагнаўся — вырваў з хваста пяро. Пусціў буланага каня ў запаведныя лугі, на зялёныя мурагі, а сам палажыў жар-птушчына пяро ў кішэнь і пайшоў да цара.

Далажылі цару, што вось знайшоўся такі майстар — бярэцца царскіх коней вылечыць. Кліча яго цар да сябе.

— Праўду кажаш, Тром-сын, ці маніш? — пытаецца цар.

— Праўду,— адказвае Тром-сын.

— To ідзі на стайню. Вылечыш — узнагароджу, не вылечыш — ласкі ад мяне не чакай.

Пайшоў Тром-сын на стайню. Коней там лікам не злічыць. I ўсе такія змардаваныя, што глядзець на іх не хочацца.

Дачакаўся Тром-сын вечара, выправіў царскіх конюхаў са стайні, а сам узяўся за работу. Аднаго каня пачысціў Жар-птушчыным пяром, другога, трэцяга — палавіну перачысціў. А ранічкай, да ўсходу сонца, яшчэ раз пачысціў.

Прыходзяць назаўтра конюхі ў стайню, бачаць — палавіна коней, як лялькі! Дзе тая хвароба падзелася!

Пабеглі конюхі да цара, дакладваюць:

— Ваша царская вялікасць, цяпер ты сваіх коней не пазнаеш!

Цар не мог на троне ўседзець, пайшоў сам коней глядзець. I праўда: вылечаныя коні яго аж блішчаць! Кліча ён да сябе Тром-сына:

— Чым цябе за гэта ўзнагародзіць?

Тром-сын адказвае:

— Нічога мне не трэба; пакінь, цар, мяне толькі за конюха. Я ўсіх тваіх коней вылечу.

Цар не пярэчыў:

— Добра. Будзеш ты ў мяне не толькі конюхам, а і начальнікам над усімі конюхамі.

Тут конюхаў зайздрасць узяла: яны гадоў па дваццаць — трыццаць на стайні служаць, а гэты хлапчына толькі што прыйшоў і ўжо над імі начальнікам стаў! Пачалі яны раіцца між сабою: якую б штуку прыдумаць, каб новага свайго начальніка са свету зжыць? I парашылі падгледзець, чым ён коней лечыць. Выправіў іх Тром-сын перад захадам сонца са стайні, а яны за варотамі схаваліся, праз шчылінкі глядзяць.

Выняў Тром-сын з кішэні пяро, і ўся стайня асвяцілася, як ад пажару...

Дачакаліся конюхі раніцы, бягуць да цара.

— Так і так, ваша царская вялікасць,— дакладваюць,— Тром-сын не сваёю сілаю коней лечыць! Як выняў ён з кішэні нейкае пяро, дык мы думалі, што ўся стайня загарыцца...

Паклікаў цар Тром-Сына:

— Чым ты маіх коней лечыш?

Тром-сыну таіцца няма чаго, ён і адказвае:

— Ёсць у мяне пяро Жар-птушкі. Ім я і лячу.

— Ну што ж,— кажа цар,— чым лячыў, тым і лячы, абы вылечыў.

Зноў задумаліся конюхі, як Тром-сына са свету зжыць.

— Давайце,— кажа адзін,— пойдзем і скажам цару так: наш новы начальнік, п’яным будучы, хваліўся, што можа для цябе Жар-птушку дастаць — тую, з якой пяро вырваў...

Так і зрабілі.

«Ого,— думае цар,— такой птушкі ні ў кога няма: будуць мне ўсе цары ды каралі зайздросціць». Паклікаў ён да сябе Тром-сына:

— Праўда, што ты можаш для мяне Жар-птушку дастаць?

Тром-сын паціснуў плячыма:

— He, не магу.

— Як не можаш! — узлаваўся цар.— Ты ж учора, п’яным будучы, хваліўся, што дастанеш! Глядзі: калі не дастанеш, дык мой меч — твая галава з плеч.

Пайшоў засмучаны Тром-сын у чыстае поле, паклікаў свайго буланага каня:

— Конь мой добры, конь мой любы! Дзе б ты ні быў — каб да мяне прыбыў!

Тут як бачыш прыбягае да яго буланы конь:

— Чаго клікаў, гаспадар?

— Бяда ў мяне,— адказвае Тром-сын.— Парай, што рабіць. Загадаў цар загадку, не ведаю, як яе і разгадаць: хоча, бачыш, каб я яму Жар-птушку дастаў!

Конь кажа:

— He смуткуй, гаспадар: гэта бяда не вялікая! Скажы цару, каб даў табе ў дарогу тры кубкі салодкап’яных напіткаў і свой настольнік чысты. У карэту няхай запрагуць самых лепшых коней. Як усё гэта будзе зроблена — садзіся і едзь да той гары. Там расце вялікі дуб. На тым дубе Жар-птушка начуе. Прыедзеш — пасцялі царскі настольнік пад дубам і пастаў на яго салодка-п’яныя напіткі. А сам схавайся і ляжы. Жар-птушка як прачнецца — зляціць на зямлю. Тут яна ўбачыць напіткі і пачне іх піць. Нап’ецца і паваліцца без памяці. Ты ж, глядзі, не марудзь: загарні яе ў настольнік ды цягні ў карэту. I едзь адтуль як мага хутчэй. Будзе Жар-птушка перакідвацца ў змяю, у жабу, у яшчарку, а ты яе з рук не выпускай.

Расказаў яму буланы конь, як і што рабіць, а сам памчаўся ў запаведныя лугі, на зялёныя мурагі.

Прыйшоў Тром-сын да цара, сказаў, што яму трэба Ў дарогу.

Цару напіткаў не пазычаць. Намяшаў ён тры кубкі віна салодкага з п’яным, даў настольнік, запрог самых лепшых коней у карэту,— Тром-сын і паехаў. Прыехаў

пад дуб адвячоркам, разаслаў настольнік, паставіў на ім тры кубкі віна, а сам схаваўся за куст.

I як казаў буланы конь, так усё і сталася.

Загарнуў Тром-сын п’яную Жар-птушку ў настольнік, сеў у карэту і памчаўся на ўвесь дух.

Працверазілася ў дарозе Жар-птушка, пачала перакідвацца ў жабу, у яшчарку, у змяю — ды нічога: пабушавала і зноў Жар-птушкаю стала.

Прывёз яе Тром-сын у царскі палац. Разгарнуў настольнік, і ўвесь палац, як сонца, заззяў.

— Ну,— кажа цар, паціраючы рукі,— дагадзіў ты мне, Тром-сын. Чым цябе за гэта ўзнагародзіць?

— Нічога мне, цар, не трэба,— адказвае Тромсын.— Пашлі мяне зноў на стайню: хачу пры сваёй рабоце застацца.

— Добра, ідзі на стайню.

Пачалі конюхі новую думу думаць, як Тром-сына са свету зжыць. Думалі, думалі — нічога прыдумаць не могуць. Аж тут адзін выпадак дапамог: здарылася ў тым царстве зацямненне. Цэлыя тры дні не свяціла сонца. I ніхто — ні сам цар, ні яго мудрацы — не маглі разгадаць прычыну, чаму тры дні сонца не свяціла.

Прыйшлі да цара конюхі і кажуць:

— Ваша царская вялікасць, Тром-сын, п’яным будучы, выхваляўся ўчора перад намі: вось, кажа, цар і ўсе яго мудрацы не могуць даведацца, чаму зацямненне было, а я магу даведацца!

Кліча цар да сябе Тром-сына:

— Што ты ўчора, п’яным будучы, гаварыў конюхам?

— Нічога не гаварыў,— адказвае Тром-сын.— I п’яным я не быў. Гэта яны, недавяркі, выдумалі.

Цар пачаў злавацца:

— Ты ж гаварыў, што можаш даведацца, чаму тры дні ў маім царстве сонца не свяціла.

— Як жа можна пра гэта даведацца? Хіба я сябрую з сонцам?

— Ты жартуеш з мяне! — закрычаў цар.— Глядзі:

ІНІ 89 |«

калі не даведаешся, дык мой меч — твая галава з плеч!

Пайшоў Тром-сын, засмучаны, у чыстае поле. Свіснуў-крыкнуў свайго буланага:

— Конь мой добры, конь мой любы! Дзе б ты ні быў — каб да мяне прыбыў!

Тут як бачыш конь бяжыць, капытом зямлю б’е.

— Што, зноў бяда? — пытаецца.

— Бяда, кося, ой бяда...

Выслухаў яго конь і кажа:

— He смуткуй, гаспадар: гэта яшчэ не бяда. Скажы цару, няхай ссуча табе клубок у тры ніткі: нітка залатая, нітка сярэбраная і нітка шаўковая. Вазьмі гэты клубок і пусці перад сабою: куды ён пакоціцца, туды і ідзі. А прыкоціцца той клубок проста да сонцавай маткі. Там ты і даведаешся, чаму тры дні зацямненне было.

Цар доўга не думаючы, ссукаў клубок у тры ніткі, як яму Тром-сын сказаў.

Выйшаў Тром-сын за царскую сталіцу і пусціў клубок перад сабою. Дакаціўся клубок да лесу. Бачыць Тром-сын — б’юцца пры дарозе выдра з крумкачом. I так б’юцца — кроўю сплываюць. Крумкач выдру дзюбаю дзяўбе, а выдра крумкача зубамі грызе. Убачылі яны Тром-сына.

— Куды, Тром-сын, ідзеш, куды дарога твая вядзе? — пытаюцца ў яго.

— Іду да сонцавай маткі.

— Чаго?

— Даведацца, чаму ў нашым царстве тры дні сонца не свяціла.

— Успомні там, калі ласка, Тром-сын, і пра нас: дакуль нам тут біцца? Пазабіваліся да паўсмерці, а не ведаем нават за што.

— Добра, успомню.

Пакаціўся клубок далей. Прыкаціўся да мора. Ляжыць на моры кіт-рыба, а па ім людзі ездзяць: нават каляіны, ездзячы, павыбівалі.

— Добры дзень, кіт-рыба! — прывітаўся Тромсын.

— Добры дзень, Тром-сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?

— Іду да сонцавай маткі.

— Чаго?

— Даведацца, чаму тры дні ў нашым царстве сонца не свяціла.

— Успомні там, калі ласка, Тром-сын, і пра мяне: дакуль мне тут ляжаць на адным месцы? He магу нават на другі бок перавярнуцца.

— Добра, успомню.

Пакаціўся клубок далей і трапіў у густую дуброву. А там, у дуброве, стаіць хатка — уся абпаленая, абсмаленая...

Коціцца клубок проста ў хатку, і Тром-сын следам за ім ідзе.

Сустрэла яго на парозе старэнькая сівая бабуля, сонцава маці.

— Тром-сын,— пытаецца ў яго бабуля,— па ахвоце ты сюды прыйшоў ці па няволі?

Пакланіўся Тром-сын старэнькай бабулі:

— Па няволі, матухна. Загадаў, бачыш, мне мой цар даведацца: чаму ў нашым царстве тры дні сонца не свяціла? Як не даведаюся, дык царскі меч, а мая галава з плеч...

Разгаварылася бабуля з хлопцам, і расказаў ён ёй, каго сустрэў на дарозе: пра выдру з крумкачом і пра кіта.

— Добра,— кажа бабуля,— я табе дапамагу. Як вернецца нанач мой сын, дык я пачну ў яго пра ўсё распытвацца, а ты запамінай.

Узяла бабуля валовую шкуру, загарнула ў яе Тромсына і палажыла ў вялікую скрыню, а сама паслала сабе і сыну пасцелі на скрыні.

Пачало змяркацца. Раптам укацілася ў хату само сонца. Сцены — трэсь-трэсь! Ад гарачыні.

— Добры вечар, матухна! — прывітаўся сын.

II 1 91 UM

— Добры вечар, сынок. Дзе ты ходзіш, дзе ты бродзіш? Я адна без цябе сумую.

— Ах, матухна, і не пытайся: клопат у мяне вялікі!

Дала яму маці вячэраць. Наеўся сын ды лёг спаць на скрыню.

Маці трошкі паляжала, потым як скаланецца, быццам спрасонку...

Сын пытаецца:

— Чаго гэта ты, матухна, напужалася?

— Ах, сынок! Прыснілася мне, што ў адным царстве было зацямненне свету. 3 чаго б гэта яно так?

— Але,— кажа сын,— гэта праўда. А прычына таму такая: жыве ў акіяне-моры Настасея-прагажуня. Я хацеў акіян-мора выпаліць і сабе яе за жонку ўзяць. Тры дні паліў і не выпаліў. Вось якая бяда ў мяне!

Маці зноў крыху паляжала і зноў скаланулася.

Сын пытаецца:

— Чаго гэта ты, матухна, напужалася?

— Ах, сынок, прысніла я сон, што на моры ляжыць кіт-рыба. Па ім людзі на калёсах ездзяць і нават каляіны на баках павыбівалі. А ён ляжыць, небарака, і зварухнуцца не можа. Цяжка яму. 3 чаго б гэта, сынок?

— Гэта з таго,— адказвае сын,— што ён шмат караблёў з людзьмі праглынуў. Калі ён выкархне іх, дык зможа на другі бок перавярнуцца.

Зноў маці крыху паляжала і зноў скаланулася.

— Матухна, чаго ты гэтак сёння палохаешся?

— Ах, сынок, бачыла я ў сне: выдра з крумкачом б’юцца, аж кроў плыве. 3 чаго б гэта?

— 3 таго,— адказвае сын,— што выдра сабе за кума крумкача ўзяла, а ён панёс дзіця хрысціць і згубіў яго. Тады яна пачала біць яго, а потым яны і забыліся, за што б’юцца. Дзіця ж выдрына ў возеры каля трох вербаў жыве. Няхай крумкач знойдзе яго там і аддасць ёй, тады і перастануць біцца.

Пагаварылі яны так ды і заснулі.

Назаўтра, як сонца пайшло на работу, Тром-сын

устаў, падзякаваў добрай бабулі і рушыў дахаты. Зайшоў па дарозе да кіта-рыбы і да выдры з крумкачом, расказаў ім, што ад сонца чуў. Выкархнуў кіт усе караблі з людзьмі і адразу лёгка перавярнуўся на другі бок. Знайшоў крумкач выдрына дзіця, і перасталі яны біцца.

Прыйшоў Тром-сын да цара.

— Ну што, Тром-сын, ці даведаўся ты, чаму тры дні сонца не свяціла?

— Даведаўся,— адказвае Тром-сын.— Жыве ў акіяне-моры Настасея-прыгажуня, дык сонца хацела акіян-мора выпаліць і сабе яе за жонку ўзяць. Тры дні паліла і не выпаліла. Таму і не свяціла ў гэты час.

Зарадаваўся цар, што нарэшце такі даведаўся аб прычыне зацямнення свету, і кажа:

— Чым цябе, Тром-сын, узнагародзіць за гэта?

— Нічога, цар, мне не трэба — хачу толькі пры сваёй рабоце застацца.

— Добра, заставайся.

Пайшоў Тром-сын у стайню і давай там конюхаў лаяць ды прабіраць за іх хлусню на яго.

Конюхі аж шалеюць са злосці. Сабраліся ды зноў пачалі думаць, як ад Тром-сына збавіцца. Адзін кажа:

— Хадзем, браткі, да цара і скажам яму, што Тромсын хваліўся Настасею-прыгажуню з дна акіяна-мора дастаць...

Пайшлі да цара і сказалі яму так. Кліча цар да сябе Тром-сына:

— Што ты ўчора, Тром-сын, гаварыў, калі п’яны быў.

— Нічога не гаварыў,— кажа Тром-сын.— I п’яны не быў.

— Ілжэш! Ты гаварыў конюхам, што можаш Настасею-прыгажуню з дна акіяна-мора дастаць і мне прывезці.

Тром-сын пачаў спрачацца:

— Як гэта можна? Само сонца не магло выбавіць яе адтуль, а я што зраблю?

IIII93 нн

— Зробіш! — крыкнуў цар.— Глядзі, не дастанеш, дык мой меч — твая галава з плеч!

Пайшоў Тром-сын, заплакаўшы, з палаца проста ў чыстае поле. Крыкнуў-свіснуў свайго добрага каня. Конь бяжыць, капытамі зямлю сячэ:

— Навошта, гаспадар, турбуеш мяне?

— Бяда, косю. Загадаў пракляты цар Настасеюпрыгажуню з дна акіяна-мора дастаць яму. Парай, як гэта зрабіць?

— Гэта не бяда,— адказвае конь.— Скажы цару, каб ён шаўковы шацёр пашыў і каб тавару прывабнага падрыхтаваў: хустак каляровых, каснікоў, стужак... Вазьмі ўсё гэта і едзь да акіяна-мора. Як прыедзеш — разапні шацёр і разлажы ў ім тавары прывабныя. Настасея-прыгажуня будзе на лодцы прагулянку

рабіць. Першы раз праедзе — нічога не скажа, а назад будзе варочацца — запытае ў цябе: «Пан купец, якімі таварамі ты гандлюеш?» Ты ёй скажы: «Калі ласка, Настасея-прыгажуня, плывіце да берага, я пакажу вам усе свае тавары». Яна падплыве, а ты хапай яе, саджай у карэту і вязі ў царскі палац. А цяпер бывай, Тром-сын. Калі яшчэ якая патрэба будзе, кліч мяне.

Як сказаў добры конь, так усё і сталася.

Прывёз Тром-сын Настасею-прыгажуню ў царскі палац. Спадабалася яна цару.

— Ну, Тром-сын,— кажа цар,— цяпер прасі ў мяне якой хочаш узнагароды.

— Нічога мне, цар, не трэба: пайду зноў на стайню служыць.

I пайшоў.

Дужа закахаўся цар у Настасею-прыгажуню. Старая жонка яго памерла, дык ён захацеў жаніцца на маладой. Настасея яму кажа:

— Каб я ведала, што мне давядзецца замуж за самога цара ісці, дык забрала б з акіяна-мора ўсю сваю красу, а так у мяне пры сабе і палавіны яе няма.

Цар захваляваўся, кліча Тром-сына:

— Дастань з дна акіяна-мора ўсю красу Настасеіпрыгажуні!

Тром-сын нахмурыўся:

— Што ты, цар, надумаўся? Хіба ж можна красу даставаць?

Цар стукнуў сваім царскім посахам аб падлогу:

— Маўчаць! Рабі, што табе кажуць. А не, дык мой меч — твая галава з плеч!

Пайшоў Тром-сын за горад, у чыстае поле. Крыкнуў-свіснуў там свайго буланага каня:

— Конь мой добры, конь мой любы! Дзе бы ты ні быў — каб да мяне прыбыў!

Прыбягае да яго буланы конь:

— Чаго клікаў, гаспадар?

— Зноў не дае мне цар спакою,— кажа Тром-

■ I i'll 95 М

сын.— Хоча, каб я дастаў красу Настасеі-прыгажуні. Дзе ж яе дастаць?

Адказвае буланы конь:

— Ідзі на акіян-мора, там убачыш кіт-рыбу. Скажы яму, каб выкінуў з мора залаты куфэрак. У тым куфэрку — качка, а ў качцы — залатое яйка,— гэта яе краса!

— А няхай яе самую качкі стопчуць! — скрывіўся Тром-сын і падаўся на акіян-мора.

Доўга ішоў ён ці коратка, прыходзіць нарэшце да знаёмага кіта. Ляжыць ён цяпер на другім баку і бяды не знае.

— Добры дзень, кіт-рыба! — пакланіўся Тром-сын.

— Добры дзень, Тром-сын! — адказвае кіт.— Дзе

блукаеш, чаго шукаеш?

— Ды вось,— кажа

Тром-сын,— прыйшоў да

цябе дапамогі прасіць. Выкінь мне, калі ласка, з дна акіяна-мора залаты куфэрак Настасеі-прыгажуні.

— Гэта можна. Толькі ты, брат, адыдзіся на сем вёрст ад мора: бачыш, я калі нырну на дно, дык вялікі разліў зраблю.

Адышоўся Тром-сын на сем вёрст ад берага. Кіт нырнуў на дно і адразу ўвесь бераг затапіў.

Доўга блукаў кіт па дне, нарэшце вынес адтуль залаты куфэрак, падаў Тром-сыну:

— На, бяры!

Падзякаваў Тром-сын кіту за паслугу, адчыніў куфэрак, а качка — фыр! — і паляцела на мора...

Тром-сын ледзь не заплакаў ад жалю.

«Вось каб цяпер той крумкач тут быў: ён бы мне ў бядзе дапамог!» — падумаў Тром-сын.

I толькі ён так падумаў, бачыць — ляціць крумкач. Пагнаўся крумкач за качкаю, злавіў яе над морам і разарваў на кавалкі. Залатое яйка вывалілася з качкі ды ўпала на дно мора.

Зноў засмуціўся Тром-сын. «Вось,— думае,— каб тут тая выдра была: яна б мне ў бядзе дапамагла!»

Толькі ён так падумаў, як бачыць — стала перад ім

выдра.

I 96 I I

— Чаго ты ад мяне хочаш, Тром-сын?

— Зрабі ласку, даражэнькая: дастань з дна акіянамора залатое яйка.

Кінулася выдра на дно акіяна-мора. Тры дні чакаў яе Тром-сын. На чацвёрты выплыла выдра і падала яму проста ў рукі залатое яйка.

Узяў Тром-сын залатое яйка, падзякаваў добрай выдры ды пайшоў назад.

Разбіла Настасея залатое яйка і — была прыгожая, a то адразу ўдвая папрыгажэла!

Цар пагладзіў бараду, засмяяўся.

— Ну,— кажа,— цяпер будзем вянчацца.

— He,— адказвае Настасея-прыгажуня,— яшчэ не пара.

— Чаму ж? — спалохаўся цар.

— Бо няма яшчэ пры мне маёй весялосці.

— Гэй, паклікаць сюды Тром-сына! — загадаў цар.

Прыходзіць Тром-сын у палац. Настасея-прыгажуня кажа яму:

— Калі ты, слаўны дзяцюк, умеў дастаць мяне і маю красу, дык дастань яшчэ і маю весялосць.

— Дзе ж мне яе дастаць? — пытаецца Тром-сын.

— Вазьмі з сабою сваіх конюхаў і ідзі ў заморскую пушчу. Там убачыш хатку. У ёй жыве мой брат Воўк Ваўковіч. Ён табе зробіць гуслі-самаграі: гэта і ёсць мая весялосць. I яшчэ на табе маю хустачку: калі вельмі захочацца спаць, дык вытры ёю вочы...

Узяў Тром-сын конюхаў і падаўся ў дарогу.

Доўга яны ішлі ці коратка, прыходзяць нарэшце адвячоркам у тую пушчу, дзе жыў Воўк Ваўковіч.

— Чаго, Тром-сын, прыйшоў да мяне? — пытаецца Воўк Ваўковіч.

— Зрабі мне, будзь ласкаў, гуслі-самаграі.

— А ёсць каму лучынай свяціць? Бачыш, цёмна ўжо, дык без святла я іх не зраблю.

— Ёсць.

Выправіў Тром-сын аднаго конюха свяціць. Той свяціў, свяціў, ды і задрамаў. Узлаваўся Воўк Ваўковіч

і праглынуў яго. Аблізнуўся і просіць другога работніка. Тром-сын выправіў яму другога. Той таксама свяціў, свяціў, ды і задрамаў. Воўк і яго праглынуў. Просіць трэцяга. I трэцяга праглынуў. I ўсіх паглытаў.

— А цяпер,— кажа Тром-сыну,— свяці сам.

Пачаў Тром-сын свяціць. Свяціў, свяціў, і раптам так спаць захацелася, што бяда. Дастаў ён Настасеіну хустачку і пачаў выціраць вочы. Паглядзеў Воўк Ваўковіч на хустачку:

— Ах, Тром-сын, чаму ж ты мне раней нічога не сказаў: гэта ж хустачка маёй роднай сястры Настасеіпрыгажуні! Ну, для яе дык я і гатовых гусляў не пашкадую!

Вынес ён гатовыя гуслі-самаграі:

— На, нясі сястры.

Узяў Тром-сын гуслі, падзякаваў Ваўку Ваўковічу і пайшоў назад.

Ідзе ды паціху на гуслях іграе. Сустракае па дарозе разбойніка з дубінкаю ў руках. Пачуў разбойнік ігру на гуслях-самаграях, спыніўся ды давай скакаць. Сам скача, і дубінка яго скача. I ніяк суняцца не могуць.

— Аддай,— просіць разбойнік у Тром-сына,— мне гэтыя гуслі: вельмі ж яны мне падабаюцца!

— А ты мне што за іх дасі?

— Дам табе сваю дубінку.

— А што я з ёю рабіць буду?

— Яна ў мяне такая, што якую хочаш сілу сама паб’е. Хоць тут дваццаць палкоў войска стаў, дык мая дубінка іх і пакалоціць і памалоціць.

Аддаў Тром-сын разбойніку гуслі, а сабе ўзяў дубінку.

Прайшоў ён колькі часу і ўспомніў пра гуслі.

— Ах,— кажа,— што ж я нарабіў! Што я цяпер Настасеі-прыгажуні скажу? Гэй, дубінка, бяжы адбяры ў разбойніка гуслі.

Дубінка — скок, скок! Дагнала разбойніка і давай яго дубасіць.

— Аддай,— крычыць,— Тром-сыну             гуслі-сама-

граі, а то я цябе заб’ю!

Кінуў разбойнік гуслі ды ходу. Дубінка падхапіла гуслі і прынесла Тром-сыну.

Пайшоў ён далей. Сам на гуслях іграе, а дубінка скача.

Трапіўся насустрач вядзьмар. Пачуў ён музыку і таксама пусціўся ў скокі. Скакаў, скакаў, аж чорная барада змакрэла.

— Аддай мне,— просіць вядзьмар у Тром-сына,— гэтыя гуслі.

— А ты мне што за іх дасі?

Выняў вядзьмар з кішэні залатую шкатулку:

— Дам я табе гэтую шкатулку.

— А што я з ёю рабіць буду?

Адчыніў вядзьмар шкатулку, а з яе як паваліць войска! Цэлыя палкі сталі. Дзівіцца Тром-сын: вось гэта дык шкатулка!

Тут вядзьмар закрычаў да войска:

— Марш на месца!

I войска зноў у шкатулку пайшло.

Тром-сын забыўся на ўсё, аддаў ведзьмару гуслі, а сабе ўзяў цудоўную шкатулку. Пайшоў ён з дубінкаю і шкатулкаю далей. Мінула ці мала, ці многа часу, зноў успомніў Тром-сын пра гуслі:

— Вось у мяне цяпер і войска сваё ёсць, а хто ж яму маршы іграць будзе? Гэй, дубінка, бяжы адбяры гуслі-самаграі!

Дубінка — скок, скок! Пабегла, адабрала ў ведзьмара гуслі. Пайшлі далей з музыкаю. Едзе насустрач багаты купец. Пачуў ён музыку і давай скакаць. Сам скача, фурман скача, коні скачуць. Скакаў, скакаў купец, змарыўся, боты скінуў, а ўсё скача. Наскакаўся ў ахвоту і кажа:

— Гэй, дзяцюк, аддай мне свае гуслі!

— А ты мне што дасі за іх?

Купец пакапаўся ў возе, дастаў настольнік:

— На табе гэты настольнік.

ІІІ 01 99 ЙК

— Навошта ён мне?

— Як навошта? Ты толькі яго пасцялі, дзе хочаш, і скажы: «Піценне-ядзенне, да мяне!» I ўсё табе будзе.

Тром-сыну даўно ўжо есці хацелася.

— Ану давай,— кажа,— паглядзім, чым ён частуе!

Паслаў купец настольнік пасярод дарогі, сказаў, што трэба, і тут такія стравы ды напіткі з’явіліся, што лепшых і не трэба. Наеўся Тром-сын, напіўся і памяняў гуслі на настольнік.

Пайшоў ён далей. Успомніў у дарозе пра гуслі.

— Э,— кажа,— а ўсё ж з гуслямі весялей было б ісці. Дубінка, вярні гуслі!

Дубінка — скок, скок! Падбегла да купца і пачала яго дубасіць:

— Аддавай гуслі!

Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць — ад бяды ўцякаць.

Пайшоў Тром-сын далей. Бачыць — на панскім двары цесляры дом будуюць. Тром-сын зайграў на гуслях. Тут усе цесляры сякеры пакідалі ды ў скокі. Скачуць і смяюцца. Весела ім стала. Наскакаліся ў ахвоту, тады адзін з цесляроў і кажа Тром-сыну:

— Вось пацешыў ты нас, хлопча. A то мы ўсё жыццё на пана робім і ніколі не весялімся. На табе за гэта ад нас падарунак.

I даў цясляр Тром-сыну сякеру.

— Навошта яна? — пытаецца Тром-сын.

— Гэта не простая сякерка,— адказвае цясляр.— Ты ёй толькі загадай, дык яна табе за адну ноч любы палац збудуе. Мы яе, братка, ад пана хавалі, то як дачуецца,— адбярэ. Дык лепш ужо няхай добры чалавек спажывае.

Падзякаваў Тром-сын цеслярам за падарунак ды пайшоў да стольнага горада. Падышоў да ракі, а за ёю ўжо і сам царскі палац відаць. Спыніўся Тром-сын на беразе ракі і загадаў сякерцы пабудаваць за адну ноч палац, лепшы за царскі. А сам лёг спаць. Устае на досвітку, бачыць — стаіць новы палац, ды такі

111 11001 М

прыгожы — лепшы за царскі. Адчыніў шкатулку — войска валам валіць. Пастала войска каля палаца, каманды чакае. Тым часам разгарнуў Тром-сын настольнік — сам наеўся, напіўся, войска накарміў ды пачаў на гуслях іграць. А войска маршыруе пад музыку: раз-два! Раз-два!

Прачнуўся цар, паглядзеў у акно — бацюхны! Стаіць за ракою новы палац, лепшы, чым яго, і войска пад музыку маршыруе... Адкуль усё гэта?

Паклікаў ён Настасею-прыгажуню:

— Паглядзі, душа мая, што гэта робіцца ў нашым царстве...

Паглядзела яна і кажа:

— Гэта Тром-сына работа.

Паслаў цар за раку слугу:

— Пакліч Тром-сына!

Пераехаў слуга раку на чоўне, перадаў царскі загад.

Тром-сын кажа:

— He вялікі твой цар пан: калі захоча, то сам мяне наведае.

Хоць і не гонар цару самому да свайго конюха ехаць, ды рабіць няма чаго. Сеў ён у човен з Настасеяйпрыгажуняй, паехаў на другі бераг да новага палаца.

Тром-сын сустрэў іх як належыць: з паклонам, з музыкай. I павёў паказваць свой палац. Пахадзілі яны, паглядзелі,— Настасеі-прыгажуні ўсё тут да душы, а цар як цёмная хмара ходзіць: не падабаецца яму, што ў конюха такі палац і такое войска... Думае цар: як яму Тром-сына загубіць, каб палац і войска сабе забраць?

Прыйшлі на кухню. Тром-сын хацеў гасцей пачаставаць. Але толькі ён дастаў цудоўны настольнік, як Настасея-прыгажуня выхапіла ў цара меч і — чах! — па Тром-сыне. Галава Тром-сына так і паляцела ў куток. Тады яна загадала кухарам нагрэць поўны кацёл малака. Кухары нагрэлі. Настасея ўкінула мёртвага Тром-сына ў кіпень, потым дастала, астудзіла і спырснула гаючаю вадою. Як бачыш галава зраслася

іівдтіж

з тулавам! Яшчэ раз спырснула жывучаю вадою — і Тром-сын усхапіўся на ногі. Ды такі стаў прыгожы, такі стройны асілак, што люба паглядзець! Цар аж вочы вылупіў: вось каб яму такую красу ды такую сілу!

I прыстаў да Настасеі-прыгажуні:

— Зрабі і мяне такім!

— Добра,— кажа яна,— зраблю.

Ухапіла меч, адсекла цару галаву ды выкінула за плот. Сама ўзяла за руку Тром-сына і павяла ў палацы.

Сабраў Тром-сын гасцей з усіх валасцей, паклікаў бацькоў — родных і названых — і наладзіў гучнае вяселле.

I я на тым вяселлі быў, мёд, віно піў, па барадзе цякло, а ў роце не было. Далі мне там смаляную кабылку, лазовае сядло, гарохавую пугу. Еду я назад на кабылцы, бачу — гумно гарыць. Я спыніў кабылку, пачаў яго тушыць. Пакуль тушыў — кабылка мая ад агню растала, сядло козы з’елі, а пугу вароны раздзяўблі... Адтуль я далей пехатою пайшоў, да вас прыйшоў і гэтую казку расказаў.

СЫН-АДЗІНЕЦ

Жылі сабе дрывасек з жонкаю. Было ў іх тры дачкі. Аднаго разу агледзеўся гаспадар, а ў хаце пуста: ні ў гаршку, ні ў мяшку. Дрывасека, вядома ж, не футра грэе, а сякера. Пайшоў ён у лес дровы сячы. Стараецца, адным махам дубы валіць. А добрая праца, як кажуць, сама сябе хваліць.

Ажно пад’язджае да яго якісь паніч:

— Дужа ты спрытны. Хто ў цябе дома ёсць?

— Дочкі-красуні.

— Аддай мне старэйшую,— просіць паніч.

He згаджаецца дрывасек, а паніч сваё гне:

— Вось табе кілім-самалёт, аддай старэйшую дачку.

Прычапіўся, як смала да пяты. А дрывасек нават слухаць не хоча.

— Нашто мне твой кілім-самалёт, я свае дачкі і за мех золата не аддам.

— He хочаш дабром — вазьму злом!

Пакінуў паніч кілім-самалёт, сабраўся і паехаў.

Шкода дрывасеку старэйшай дачкі. Вярнуўся ён дахаты, сякеру навастрыў, чакае госця.

Выйшла раніцаю старэйшая дрывасекава дачка на падворак, бачыць — бяжыць леў. Крыкнуць не паспела: схапіў яе леў, пасадзіў на спіну і панёс з двара. Выбег з хаты бацька, папусціў следам сякераю, але дзе там — леў ужо далёка.

— Ах,— шкадуе бацька,— чаму ж я стрэльбы не ўзяў?

Пабедаваў, пабедаваў, а рады няма.

Назаўтра дрывасек зноў у лес паехаў. Востраю сякераю тоўстыя елкі валіць, за работаю бяду сваю забыць стараецца. Ды бяда за бядою, як рыба за вадою. Прыязджае да яго другі паніч:

— Дужа ты працавіты, дрывасек. Аддай мне сваю сярэднюю дачку-красуню.

— He аддам! Іх у мяне толькі дзве асталося.

— Вазьмі армяк-невідзімец, бо дачка твая сэрэдняя ўсё роўна маёю будзе.

Пакінуў дрывасеку армяк-невідзімец і знік.

Шкода бацьку сярэдняй дачкі. Кінуў ён работу, пабег дахаты. Набіў стрэльбу шротам, чакае госця.

Выйшла назаўтра ранічкаю сярэдняя дрывасекава дачка-красуня на падворак і раптам убачыла перад сабою велярыба. Крыкнуць не паспела: схапіў яе велярыб і панёс да мора.

Выбег бацька з стрэльбаю, кінуўся следам. Ды на моры хвалі высокія падняліся — не пацэліць.

— Ах,— бядуе дрывасек,— чаму ж я невада не падрыхтаваў?

Праўду кажуць: то не гора, што адно, a то гора, што два. Доўга бедавалі дрывасек з жонкаю па сваіх дочках, доўга плакалі, ды слязьмі ropy не паможаш. Бядуй не бядуй, а жыць трэба. Паехаў зноў дрывасек у лес на работу. Сякераю махае, тоўстыя вольхі валіць, думкі маркотныя ад сябе гоніць.

Толькі пад’язджае да яго трэці паніч:

— Дужа ты працавіты, дрывасек! Аддай мне сваю малодшую дачку-красуню.

— He аддам! — упарціцца дрывасек.— Яна ў нас адна асталася.

— Вазьмі лепш у мяне меч-кладзянец у падарунак,— кажа паніч,— бо ўсё роўна твая малодшая дачка маёю будзе.

Пакінуў паніч меч-кладзянец беднаму бацьку, а сам паехаў.

Шкода дрывасеку малодшай дачкі. Вярнуўся ён хутчэй дахаты і сплёў невад. Чакае госця.

Назаўтра ранічкаю выйшла малодшая дрывасекава дачка-красуня на падворак. Бачыць — ляціць вялікі арол. Войкнуць не паспела — схапіў яе арол і панёс пад аблокі.

Выбег бацька з невадам, а арол ужо высока ўзвіўся.

— Ах,— бядуе дрывасек,— чаму ж я сіла не прышыкаваў?!

Так і ўкралі панічы ў дрывасека ўсіх трох дачок.

Адна бяда не бяда, дзве бяды — паўбяды, калі трэцюю надыбаеш, вось тады бяду пазнаеш.

Толькі жыццё пражыць — усяго перажыць. Прыйшло і ў іх хату свята. Праз колькі часу нарадзіўся ў дрывасека сын. Ды такі ўдалы, што рос ён не гадзінамі, а хвілінамі. I хутка вырас вялікі і дужы.

Выйшаў хлопец аднаго разу на вёску, дзівіцца: хто яго ні сустрэне — усе Адзінцом называюць. Вярнуўся дахаты, пытае ў бацькоў, што да чаго.

Заплакала маці. Замаркоціўся бацька, кажа:

— Было ў цябе тры сястры-красуні. Але ўсіх іх панічы — арол, велярыб і леў — пакралі. Застаўся ты ў нас адзін — Адзінец.

— Пайду тады,— кажа Адзінец,— сваіх сясцёр шукаць. Хоць гляну, як яны жывуць.

Маці Адзінца ў дарогу збірае, вучыць:

— Адно памятай, сынок: у старэйшай сястры — валасы залатыя, у сярэдняй, як лён, даўгія, у малодшай, як жыта, валошкамі перавіты.

I паклала яму ў торбу скарынку хлеба і драбок солі.

А бацька павёў Адзінца ў патаемны схоў.

— Дочкі — не чарапочкі,— кажа.— Так проста ты іх не знойдзеш. Пакінулі мне тыя панічы тры рэчы: кілім-самалёт, армяк-невідзімец і меч-кладзянец. Можа, яны табе паслужаць.

Узрадаваўся Адзінец бацькавым падарункам, усё з сабою ўзяў. Выйшаў на падворак, сеў на кілімсамалёт і загадаў таму да старэйшай сястры яго несці.

Узвіўся кілім-самалёт пад аблокі, пераляцеў цераз глыбокія рэкі і азёры і апусціўся пасярод пушчы перад Зялёным палацам.

Згарнуў Адзінец кілім-самалёт, пайшоў у палац. Ідзе, пакой за пакоем мінае, а нідзе нікога не бачыць. Адзіннаццаць пакояў прайшоў, у дванаццаты дзверы адчыніў, а там красуня з залатымі валасамі на лаве пад акном сядзіць, хусцінку вышывае. Пазнаў Адзінец сваю старэйшую сястру. Армяк-невідзімец накінуў і пачаў жартаваць з ёю: то іголку зломіць, то нітку парве, не дае работы рабіць.

— Хто ты такі, што мне вышываць не даеш? Як цябе завуць?

Скінуў Адзінец з сябе армяк-невідзімец, стаіць перад ёю, усміхаецца:

— Я брат твой, Адзінец дрывасекаў, што пасля вас, сясцёр, нарадзіўся.

Узрадавалася старэйшая сястра, давай брата частаваць. П’юць яны, ядуць, бачаць — бяжыць леў.

— Схавайся, братка! — просіць сястра.

Накінуў Адзінец армяк-невідзімец на плечы і стаіўся ў кутку.

Прыбягае леў. Страсянуўся, перакінуўся ў гожага паніча. Ільвіную шкуру на цвік павесіў.

Стаіць Адзінец, глядзіць, што ж далей будзе.

Старэйшая сястра тым часам абед мужу прыгатавала, на стол сабрала, пытае ў яго:

— Што б ты сказаў, муж, калі б хто з мае радні тут аб’явіўся?

— Рад быў бы,— адказвае леў-паніч.— Толькі не пусціць паганы Цмок нікога. Пакуль я зачараваны ў ільва, пакуль Цмок жывы — не ўбачыш ты ні бацькі, ні маці.

А яна і кажа:

— Прыйшоў сюды мой родны брат, Адзінец, што пасля ўсіх нас нарадзіўся. Пра яго Цмок яшчэ не ведае.

Зняў Адзінец з сябе армяк-невідзімец, абняў паніча-льва, пытае, дзе яму Цмока знайсці.

— Марная гэта справа, Адзінец,— уздыхнуў леўпаніч.— Хадзіў я на Цмока з сваім войскам — ды ўсё дарэмна. Схаваў паганы сваю душу ад самых дужых асілкаў, а куды — ніхто не ведае.

Назаўтра раніцаю пачаў Адзінец у дарогу збірацца.

Вырваў леў-паніч са свае шкуры шарсцінку, падаў яму:

— Калі якая бяда прычыніцца, дастань гэту шарсцінку з кішэні. Стану перад табою.

Развітаўся Адзінец з сваёю старэйшаю сястрою і львом-панічом, разаслаў кілім-самалёт.

— Пара мне,— кажа,— да сярэдняй сястры завітаць.

Узвіўся кілім-самалёт над пушчаю. У імгненне вока занёс Адзінца на бераг мора, апусціўся перад Сінім палацам.

Пайшоў Адзінец па пакоях — нідзе нікога. Адзінаццаць пакояў мінуў, парог дванаццатага пераступіў, аж бачыць — сядзіць каля акна красуня з доўгімі, бы лён, вала^амі. Сядзіць ды кудзелю, як рыбіная луска, сярэбраную прадзе.

Налаўчыўся Адзінец: то нітку ёй парве, то вераценца з рук выб’е.

Зазлавала красуня, пытае:

— Хто ты такі, што мне прасці не даеш? Як цябе завуць?

— Я твой брат, Адзінец, што пасля ўсіх вас, сясцёр, нарадзіўся.

Узрадавалася сярэдняя сястра, пасадзіла яго за

стол і давай частаваць ды пра бацькоў пытаць. Чуюць — захвалявалася мора.

— Гэта муж мой, велярыб, дахаты вяртаецца. Хавайся, братка.

Накінуў Адзінец на сябе армяк-невідзімец, стаў у кутку.

Увайшоў паніч-велярыб у пакой, страсянуўся, скінуў з сябе рыбіную луску.

Сеў за стол абедаць. А сярэдняя сястра пытае:

— Што б ты сказаў, муж, калі б хто з мае радні тут аб’явіўся?

— Рад быў бы,— адказвае паніч-велярыб.— Толькі не пусціць паганы Цмок сюды ніхога з твае радні. Пакуль я зачараваны ў велярыба, пакуль Цмок жывы — не ўбачыш ты ні бацькі, ні маці.

А яна кажа:

— Прыйшоў мой родны брат Адзінец, самы малодшы з нас. Пра яго Цмок яшчэ не ведае.

Зняў Адзінец з сябе армяк-невідзімец, абняў паніча-велярыба, пытае, як паганага Цмока з свету звесці.

— He выйдзе нічога, Адзінец. Хадзіў я на Цмока з усім сваім войскам, але дарэмна. Схаваў паганец сваю смерць, а куды — ніхто з асілкаў не ведае.

Назаўтра сабраўся Адзінец да свае малодшай сястры, разаслаў перад Сінім палацам кілім-самалёт.

— Вазьмі маю лускавінку! — кажа яму на развітанне велярыб.— Калі трапіш у бяду, дастань яе з кішэні — я перад табою з’яўлюся.

Узвіўся кілім-самалёт над хвалямі, пераляцеў мора, апынуўся на горнай вяршыні, дзе Белы палац стаяў.

Пабег Адзінец адразу ў дванаццаты пакой. Бачыць: сядзіць каля акна красуня з валасамі, валошкамі перавітымі, панчоху вяжа.

Налаўчыўся ён: то нітку ёй парве, то пруткі з рук выб’е.

Раззлавалася красуня:

— Хто ты, што мне панчоху вязаць не даеш? Як цябе завуць?

— Адзінец я, твой малодшы брат, што пасля ўсіх вас нарадзіўся.

Узрадавалася малодшая сястра, пасадзіла брата за стол, частуе.

Ажно чуюць — зашумелі над Белым палацам шырокія крылы — прыляцеў паніч-арол.

Надзеў Адзінец свой армяк-невідзімец, стаіўся ў кутку. Стаіць, чакае, пакуль сястра раскажа пра яго свайму мужу. Тады зняў з плячэй армяк-невідзімец і пытае ў арла, як Цмока зваяваць. Трэба ж зняць з трох братоў-панічоў страшнае закляцце. Ды і сясцёр сваіх Адзінцу таксама шкада: пара красуням дахаты, да бацькі і маці, са сваімі мужамі аб’явіцца.

Паклаў Адзінец у кішэнь пярынку, якую яму аролпаніч на развітанне даў, сеў на кілім-самалёт і загадаў ляцець на ржавае балота, у самае Цмокава логава.

I праўда, стала тое балота дрыгвою, пакрылася рудою раскаю, толькі пасярэдзіне, на зялёным куп’і — крывая хата з гнілога дрэва. Дзверы ў ёй перакошаныя, вокны пазатыканыя сухім мохам. Зайшоў Адзінец у хату, а там пры акне красуня, якіх ён і ў сне не бачыў, слёзы лье. Глянуў Адзінец — адразу ж закахаўся. Царэўна-паланянка таксама яго ўпадабала. Толькі паспелі яны словам перакінуцца, ажно чуюць: застагнала гнілое балота, пагнала з дрыгвяністых ямін бурбалкі.

— Хавайся, Адзінец! — крыкнула царэўна-паланянка.— Паганы Цмок дахаты імчыцца. Убачыць цябе — заб’е.

— He заб’е! — раззлаваўся Адзінец.— Ёсць у мяне на Цмока меч-кладзянец!

— I меч не паможа, калі мы яго не перахітруем. Даведацца трэба, куды паганы Цмок душу сваю схаваў. Пачакай крыху.

Толькі паспеў Адзінец накінуць на сябе армякневідзімец, увальваецца Цмок у хату, палуднаваць патрабуе.

Пакарміла яго царэўна-паланянка, пытае лагодным голасам:

— Скажы, Цмок, дзе ты душу сваю хаваеш? Дужа ты хітры — усіх перахітрыў. Няма за цябе мудрэйшага!

Зарагатаў Цмок:

— А вось у гэтым валовым розе!

Прынесла царэўна-паланянка зялёнай дзеразы, пачала абвіваць валовы рог. А Цмок дзівіцца: што гэта яна вырабляе.

— Душу тваю ўпрыгожваю,— адказвае царэўнапаланянка.

Зноў зарагатаў паганы Цмок.

— Я так сабе, пажартаваў. А ты і паверыла. Вось у гэтай стрэльбе мая душа.

Нарвала царэўна-паланянка жоўтай лотаці, абвівае Цмокаву стрэльбу. А той не надзівіцца, што гэта яна вырабляе.

— А як жа,— кажа царэўна-паланянка,— душу тваю ўпрыгожваю.

Расчуліўся Цмок, хваліцца:

— Ніхто мае душы не дастане, ніхто не знойдзе. Hi

паніч-арол, ні паніч-велярыб, ні паніч-леў. Ніколі ім да мае душы не дабрацца.

— Хітры ты, Цмок,— падахвочвае яго царэўнапаланянка,— відаць, так схаваў сваю душу, што ніхто і не здагадаецца. Няма яе ў валовым розе, няма ў стрэльбе. Дык дзе ж яна?

— Стаіць пасярод мора царква на востраве,— кажа паганы Цмок.— Гарыць у той царкве свечка на сто пудоў. Гэта і ёсць мая душа. Ключы ад царквы ў жалезнай качцы, качка — у жалезным ваўку, воўк у чэраве жалезнага кіта — на самым марскім дне.

Пачуў гэта Адзінец і стаў чакаць ночы. Як толькі ўзышоў на небе шчарбаты месяц — захроп паганы Цмок. Скінуў тады Адзінец з плячэй армяк-невідзімец, узяў царэўну-паланянку за руку, і ўзвіліся яны на кіліме-самалёце ў паднябессе. Як бачыш даляцелі да выспы пасярод мора. Выняў Адзінец з кішэні арліную пярынку, рыбіную луску і львіную шарсцінку — тры швагры перад ім сталі.

— Дапамагай, велярыб!

Кінуўся велярыб у мора, выцягнуў з дна на бераг жалезнага кіта.

Толькі Адзінец распароў жалезнаму кіту жывот — выскачыў адтуль жалезны воўк.

— Твая чарга, леў,— кажа Адзінец.

Разарваў дужы леў жалезнага ваўка — і паляцела ўверх жалезная качка.

— He марудзь, арол!

А той ужо качку даганяе. Толькі ўдарыў яе моцнаю дзюбаю — упалі пад ногі Адзінцу жалезныя ключы. Ажно востраў уздрыгнуў.

Адамкнуў Адзінец цяжкія царкоўныя дзверы, на парозе спыніўся. Бачыць: гарыць пасярод царквы такая вялізная свечка, што ніхто яе задзьмуць не можа.

Прымерыўся Адзінец, кінуў уверх свой мечкладзянец — полымя нават не варухнулася. Другі раз прымерыўся Адзінец, кінуў меч — затрапятаў жоўты

агонь над свечкаю. Трэці раз кінуў Адзінец свой мечкладзянец і зрэзаў на свечцы тоўсты кнот. Згасла полымя. Спусціў дух у сваёй крывой хаце паганы Цмок — толькі пачвары балотныя па ржавай багне разбегліся.

А тры красуні-сястры з панічамі ды Адзінец з царэўнаю на бацькавым двары апынуліся. I цяпер недзе там шчасліва жывуць, нас у госці ждуць.

ШКЛЯНЫЯ ГОРЫ

^ЯСылі-былі на свеце вельмі працавітыя муж і жонка, і быў у іх сынок Янка. Пайшла аднаго разу жонка жаць жыта і ўзяла з сабою Янку. Пасадзіла малога на абмежку недалёчка ад лесу, а сама схілілася над постаццю і давай жаць. Жне, стараецца, спіны не разгінае. Радуецца, што сын не плача, яе не турбуе. А таго не ведае, што Янка даўно ўжо абмежкам да лесу датэпаў. Тут і вечарэць стала. Жняя снапы хуценька ў бабкі паставіла, дахаты ісці сабралася. Ажно глядзіць — няма сына. Кінулася яна сюды-туды, давай гукаць, клікаць, толькі Янкі нідзе і почуту няма. А ўжо і цямнець пачало. Нічога не зробіш, мусіла маці, плачучы,у сяло без сына вяртацца.

А Янка тым часам зайшоў у самы гушчар і заблудзіўся.

Прысеў на зялёным імху і заплакаў ад страху. Пачуў той плач Лясны гаспадар, звяроў і птушак валадар, падышоў бліжэй, спыніўся каля малога, схіліўся над ім<

8—1211

 

— Ты што гэта плачаш, Янка Знайдзён? He бядуй! Пажывеш пакуль што ў мяне. Пагадуешся. Мове звяроў і птушак навучышся, з усімі зёлкамі пазнаёмішся. Сілы ў дрэў набярэшся.

I завёў Янку Знайдзёна ў сваю хату пад кашлатаю елкаю.

Вырас Янка Знайдзён разумны і дужы. Тады Лясны гаспадар і кажа:

— Ну, што ж, малойча, парадаваў ты мяне. Настаў час і ў белы свет выпраўляцца, бацькоў наведаць.

Падзякаваў Янка свайму апекуну і выправіўся па знаёмых сцежках дадому. Толькі выйшаў ён з лесу ў чыстае поле, ажно бачыць — б’юцца там тры злыя завеі. Выюць, адна адну за доўгія косы цягаюць — свету не відаць. Паглядзеў на ўсё гэта Янка, у далоні тры разы пляснуў — сцішыліся завеі, да зямлі прыпалі.

— Вы за што, ведзьмы белыя, счубіліся? — пытае ў іх Янка.

— За тры рэчы,— адказваюць,— за кілім-самалёт, за армяк-невідзімец і за кашалёк грошай. Знайсці знайшлі, а падзяліць іх не можам.

— Хочаце, памагу? — пытае Янка.— Вось там, на краі поля, ёсць круча высокая. Дык вы ўзбярыцеся на яе, станьце поплеч і тады бяжыце навыперадкі. Каторая апярэдзіць, тая ўсё і возьме.

Загулі завеі ад радасці, да кручы кумільгом кінуліся. А Янка ўзяў сабе тыя тры рэчы і хутчэй у лес вярнуўся з Лясным гаспадаром параіцца.

Даведаўся той пра Янкаву знаходку, узрадаваўся.

— Цяпер табе,— кажа,— малойча, жаніцца трэба. Я параю, дзе табе дзяўчыну знайсці. Выйдзеш з лесу, мінеш поле, калінавую лашчыну ўбачыш. Спускайся туды смела і ідзі, пакуль да ракі з цёплаю вадою не трапіш. Сядзь і чакай. Прыляцяць тры галубкі, апусцяцца да вады і ў дзевак красных перакінуцца. I як толькі пойдуць яны мыцца-бяліцца, ты сукенку аднае з іх і прыхавай. 3 той і ажэнішся. Будзе жыццё ў вас

меімвн

шчаслівае і прыгожае. Адно толькі памятай: ніколі не бяры мёду з жончыных рук.

Падзякаваў Янка Знайдзён Лясному гаспадару і пайшоў. На трэці дзень трапіў ён да ракі з цёплаю вадою, сеў за кустом на камень і чакае. Доўга чакаў ці мала, толькі на захадзе сонца бачыць — ляцяць галубкі: дзве шэрыя, а трэцяя як снег бялюткая. Ляцелі галубкамі, а як селі каля вады — дзеўкамі сталі, ды такімі красунямі — вачэй не адарваць. Раздзеліся, адзежу на беразе пакінулі і ў ваду пайшлі. А Янка тым часам з-за куста выбег, сукенку аднае ўхапіў і зноў схаваўся. Выйшлі дзеўкі з вады, дзве хуценька адзеліся і паляцелі шэрымі галубкамі, а трэцяя памкнулася — няма адзення. Запрасілася: «Хто тут ёсць, хто гэтак з мяне пасмяяўся? Калі стары — будзе бацюхна мой родны; калі сярэдні — будзе дзядзечка даражэнькі; калі малады — будзе муж мой верны».

Выйшаў Янка Знайдзён са свае схованкі,— высокі ды прыгожы, красуня адразу яго ўпадабала і кажа:

— Добра. Калі так — будзеш маім мужам, толькі аддай мне адзежу.

Аддаў ён дзеўцы сукенку, яна адзелася. Пайшлі яны разам да бацькоў. Жывуць сабе шчаслівыя, гора не знаюць. Ды праз які час пачала жонка ўгаворваць Янку чарачку мёду з яе рук выпіць. Янка адмаўляецца як толькі можа, а яна ўсё не адступае, просіць: вазьмі ды вазьмі. Прычапілася, як смала да дрэва. Ён і згадзіўся. Як толькі выпіў Янка гэты мёд, перакінулася жонка ў галубку і паляцела. На развітанне адно крыкнула: «Навошта ж ты мёд выпіў, Янка Знайдзён? Убачымся цяпер з табою ў Шкляных гарах!» Праўду кажуць, чакай прыгоды, а прыгода ўжо цябе чакае.

Моцна засумаваў Янка, а потым бачыць — трэба нешта рабіць. Выправіўся да Ляснога гаспадара парады пытаць.

Выслухаў той Янку, засмуціўся:

— Хіба не казаў я табе: не бяры мёду ад жонкі?

Дзе цяпер шукаць тыя Шкляныя горы? Але пачакай — памагу табе.

Выйшаў Лясны гаспадар на паляну, свіснуў, ды так, што папараць па зямлі паслалася. Як бачыш зляцелася да яго ўсё птаства, якое ёсць на свеце. Пытае гаспадар:

— Вы па ўсім свеце лётаеце. Ці не чуў хто, ці не бачыў, дзе Шкляныя горы?

— Гэта праўда, гаспадар,— адказваюць,— мы ўвесь свет абляцелі, толькі Шкляных гор нідзе не бачылі.

Другі раз свіснуў Лясны гаспадар, ды так моцна, што лісце з дрэў апала. Пазбягаліся на паляну ўсе, што ёсць на свеце, звяры.

— Ці не чулі вы, ці не бачылі, дзе Шкляныя горы? — пытае Лясны гаспадар.

Лісы кажуць:

— He бачылі.

Мядзведзі кажуць:

— He чулі.

Зайцы кажуць:

— Ніколі нават блізка не прабягалі.

Ваўкі кажуць:

— Хіба што бацька наш ведае, дзе тыя Шкляныя горы, ён даўжэй за ўсіх на свеце жыве.

Трэці раз свіснуў Лясны гаспадар. Ды так моцна, што голле з дрэў пападала. Ажно бяжыць сівы воўк, хвастом, як пранікам, па зямлі грукае.

— Быў я,— кажа,— далёка. У Шкляных гарах.

— Тады пакажы дарогу туды Янку Знайдзёну.

Згадзіўся стары воўк.

— Сядай,— кажа,— Янка, на мяне, павязу цябе ў Шкляныя горы.

Паглядзеў Янка на ваўка, бачыць, здарожыўся той, стаміўся.

— Дзякуй табе, воўча. Але ёсць у мяне кілімсамалёт, ён нас хутчэй дамчыць. Ты толькі дарогу паказвай!

Цяжка цяпер сказаць, колькі часу яны ляцелі, якія

гарады, палі і пушчы міналі. А ўсё ж нарэшце даляцелі да Шкляных гор. Ажно горы тыя на вяршынях сваіх аблокі трымаюць, падножжа ў моры купаюць. Уверх зірнеш — неба вочы адбірае, уніз глянеш — дух ад страху займае. А паміж ружовымі ад сонца хрыбтамі замак стаіць высокі.

Перадыхнулі крыху, воўк і кажа Янку:

— У тым замку жонка твая, Янка Знайдзён. Пойдзеш туды адзін, а мне назад, у лес, вяртацца трэба. Але спачатку вырві ў мяне праміж вушэй шэрсці. Калі табе спатрэблюся, цяпельца раскладзі, шарсцінку прыпалі — я да цябе адразу з’яўлюся!

Вырваў Янка ў ваўка праміж вушэй шэрсці, падзякаваў і пайшоў да замка. Бачыць, вакол варта стаіць. Згарнуў ён свой кілім-самалёт, армяк-невідзімец на плечы накінуў і прайшоў паўз варту. Увайшоў

у замак і разгубіўся. Пакояў вакол — ажно вочы разбягаюцца, лесвіцы ўверх і ўніз вядуць, па якой з іх ісці, дзе жонку шукаць — невядома. Апусціў Янка Знайдзён галаву, стаіць і думае. Ажно чуе — спускаецца хтосьці па лесвіцы. Зірнуў ён і ледзь не крыкнуў ад радасці: жонку сваю пазнаў. I яна яго ўбачыла, падбегла, за шыю абняла:

— Хіба не казала я табе, што сустрэнемся мы з табою ў Шкляных гарах. Цяпер будзем жыць разам. Толькі спачатку трэба мне бацьку свайго наведаць. Купі, Янка, коней добрых і брычку прыгожую.

Узяў Янка кашалёк грошай, купіў пару коней, запрог іх у брычку і выправіў жонку ў дарогу.

Ад’язджаючы, тая наказала:

— Аставайся за гаспадара, Янка Знайдзён. Па садзе, па замку хадзі, пі, еш, што захочаш, адно толькі ў цёмную камору пад лесвіцаю не заходзь!

Паехала жонка, а Янка астаўся. Скрозь хадзіў: і па садзе, і па замку, а ўсё яму рупіла ў тую камору, што пад лесвіцаю, зазірнуць. Аднаго разу такі не ўтрываў, адчыніў цяжкія дубовыя дзверы. Бачыць — вісіць на ланцугу Бессмяротны Кашчэй, лоб у яго кручком, нос сучком, жывот лубком, хвост верацяном. I конь ягоны таксама разам да столі падвешаны.

Праўду кажуць, чакай прыгоды, а прыгода ўжо цябе чакае.

Убачыў Кашчэй Янку і давай прасіць-маліць: — Пакармі мяне, Янка Знайдзён! Прынясі хлеба! Пайшоў Янка, прынёс бохан хлеба.

Кашчэй сам есць і каня корміць, сам есць і каня корміць. Бохан хлеба з’еў, другі просіць. Пайшоў Янка, другі прынёс. Кашчэй сам есць і каня корміць, сам есць і каню дае. З’еў два боханы, трэці просіць. Пайшоў Янка і трэці прынёс. Кашчэй сам есць і каня корміць, сам есць і каня корміць. Пад’елі.

— Цяпер напаі мяне,— просіць Кашчэй.— Прынясі вядро вады!

Янка прынёс. Кашчэй сам п’е і каня поіць. ,Вядро

Эдпвек

выпіў, другое просіць. Пайшоў Янка, другое прынёс. Кашчэй сам п’е і каня поіць, сам п’е і каня поіць. Выпіў два вядры, трэцяе просіць.

Янка прынёс. Кашчэй сам п’е і каня поіць, сам п’е і каня поіць. Напіўся ўволю і як бачыш сілы набраўся. Ланцугі парваў, на каня ўскочыў і кажа:

— Ты мяне выручыў, а я цябе вымучу. Забяру сабе тваю жонку, Янка Знайдзён!

Сказаў так і памчаўся прэч з замка. Сустрэў па дарозе Янкаву жонку і павёз яе ў другія Шкляныя горы. Застаўся Янка адзін. Занудзіўся, забедаваў, а як жонку назад вярнуць, прыдумаць не можа. Расклаў тады цяпельца, ваўчынае шэрсці прысмаліў — бяжыць сівы воўк да яго, хвастом, як пранікам, па зямлі грукае.

— Чаму ж ты, Янка Знайдзён, жонкі свае не паслухаў, адчыніў камору? Цяпер тое ўжо не паправіш. Ну, ды нічога. Пакажу я табе дарогу на другія Шкляныя горы.

Селі яны на кілім-самалёт і паляцелі. Колькі часу ляцелі, цяпер сказаць цяжка. Чужыя гарады, палі і пушчы міналі, над рэкамі і марамі праляталі, але нарэшце такі прыляцелі на другія Шкляныя горы. Ажно горы тыя вяршынямі ў небе купаюцца, падножжам у марское дно ўпіраюцца. Глядзіць Янка — замак паміж хрыбтоў стаіць яшчэ большы, яшчэ прыгажэйшы. I варты вакол замка Кашчэй Бессмяротны столькі наставіў, што мыш не пралезе.

Воўк хуценька назад у лес пабег, а Янка армякневідзімец на плечы накінуў і прайшоў паўз варту. Знайшоў жонку ў замку, а яна ўжо і не рада.

— He вырвемся мы адсюль, Яначка! — кажа.— У Кашчэя такі конь, што ён і кілім-самалёт твой дагоніць.

— А дзе Кашчэй дабыў каня такога? — пытае Янка.— Можа, і я там сабе дастану?

— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве жыве Баба Яга. Сто жарабцоў мае. Хто іх тры дні прапасвіць, дае таму Баба Яга жарабца самага

лепшага. А хто не прапасвіць — галава далоў!

Страшна Янку на смерць ісці, але нічога не зробіш, жонкі іначай адсюль не выбавіш.

Развітаўся ён з ёю, кілім-самалёт і армякневідзімец схаваў і пайшоў пешкі ў трыдзесятае царства.

Ішоў цэлы дзень, зусім здарожыўся. Дый голад пачаў даймаць. Але нездарма кажуць: без цярпення няма збаўлення. Падышоў нарэшце Янка Знайдзён да мора, бачыць — ляжыць рак на беразе. «Пайду заб’ю гэтага рака, хоць трохі пад’ем». Толькі так Янка падумаў, а рак і кажа:

— He бі мяне, Янка Знайдзён! Адкалупні лепей з майго хваста шалупайку і пакладзі ў кішэню. Калі спатрэблюся, раскладзі цяпельца, шалупайку прысмалі, я адразу з’яўлюся.

Янка так і зрабіў, а сам далей пайшоў не еўшы.

На другі дзень увайшоў у пушчу. Чуе — чыкаюць маладыя дзятлы на дрэве.

Узрадаваўся Янка: «Палезу на дрэва, выберу іх з гнязда ды падмацуюся!» Толькі падумаў так — ляціць стары дзяцел.

— He руш маіх дзетак, Янка Знайдзён. Лепш вырві ў мяне пярынку і схавай у кішэню. Калі спатрэблюся, раскладзі цяпельца і прысмалі гэтае пёрка. Я адразу з’яўлюся.

Паслухаў Янка дзятла і пайшоў далей, жывот падцягнуўшы. Ідзе, хістаецца, ледзьве нага нагу мінае. Ажно на трэці дзень бачыць — цаўзе цераз дарогу мурашка. «Голад не цётка, вазьму дый заб’ю гэту малечу. Хоць які, а ўсё наедак». Толькі ён так падумаў, а мурашка гаворыць:

— He бі мяне, Янка Знайдзён! Вырві лепш пёрка з майго крылца. Калі спатрэблюся, раскладзі цяпельца, прыпячы пёрка. Я памагу табе.

Паверыў Янка мурашцы, далей пайшоў, толькі папружку тужэй зацягнуў.

To скокам, то бокам, а неяк усё ж даплёўся ён

у трыдзесятае царства. Бачыць, Баба Яга на ступе едзе, таўкачом паганяе, памялом след замятае.

— Ці не да мяне ідзеш жарабца выслужваць, Янка Знайдзён? — пытае.— Я такіх малойцаў даўно чакаю.

Прывяла Баба Яга Янку да свае хаты, вячэру згатавала, накарміла і спаць палажыла. Назаўтра, яшчэ чэрці на кулачкі не біліся, печ запаліла, аладак напякла, у кашэль наклала.

— Уставай, Янка Знайдзён, пара жарабцоў гнаць у поле!

Узяў Янка кашэль з аладкамі, на аднаго жарабца ўскочыў і пагнаў астатніх на пашу. Жарабцы па травемураве ходзяць, а Янка дудку з лазы зрабіў, сеў на поплаве, іграе. Прыйшоў час абедаць. Янка кашэль адчыніў, аладкі з’еў і заснуў адразу. He ведаў, бядак, што аладкі тыя сонныя былі.

Надвечар прачнуўся, глядзіць, няма ніводнага жарабца на пашы. Ён і сюды і туды прабег, нідзе іх знайсці не можа. Што тут рабіць? Успомніў Янка рака. Расклаў цяпельца і прысмаліў ракаву шалупайку. З’явіўся перад ім рак:

— А што, Янка Знайдзён, спатрэбіўся я табе! Усе твае жарабцы на марскім дне пахаваліся. Ідзі хутчэй да мора, стань на беразе і чакай. А я збяру ўсю сваю сілу і выганю іх з вады. Ты толькі стой ды лічы! А як да апошняга далічыш, сядай на яго і гані жарабцоў у двор!

Янка так і зрабіў. А Баба Яга стаіць у варотах і аж трасецца ад злосці. Хоць выгляду і не падае. Наадварот, Янку нахвальвае: «Вось гэта конюх, вось гэта малойца».

Вячэру яму на стол паставіла, пасцель паслала, а назаўтра зноў ледзь толькі развіднела, аладак у кашэль наклала і будзіць Янку:

— Уставай, Янка Знайдзён, пара жарабцоў гнаць у поле! Ды глядзі мне, каб статак быў гладак!

Пасе жарабцоў Янка да палудня, і ўсе як адзін ходзяць добра. Захацелася яму есці. Ён кашэль адкрыў, аладкі з’еў і заснуў адразу. Прачынаецца,

а ўжо i шарэць пачало. Глядзіць, няма нідзе жарабцоў. Сеў Янка і бядуе. Руку ў кішэнь засунуў, дзятлаву пярынку абмацаў. Хуценька цяпельца расклаў і пёрка прысмаліў. Ляціць да яго дзяцел:

— А што, Янка Знайдзён, спатрэбіўся я табе. Жарабцы твае ў глыбокія дуплы пахаваліся. Цяпер ты ідзі і стань ускрай лесу, а я сабяру ўсю сваю сілу і выганю іх.

Як толькі выскачыў табун з лесу, Янка апошняга жарабца ўхапіў за грыву, сеў і пагнаў у двор. Баба Яга ўжо стаіць у варотах, нахвальвае Янку:

— От, малайчына конюх! Два дні прапасвіў. Яшчэ дзень адбудзеш — возьмеш сабе жарабца!

А сама ажно шалее ад злосці, жарабцоў жалезным прутам у стайні лупіць.

Вось і трэці дзень пагнаў Янка жарабцоў пасвіць. Ходзяць яны па густой траве-мураве, а ён з іх вачэй не спускае, пільнуе. Аднак жа захацелася Янку палуднаваць: кашэль хуценька адкрыў, з’еў аладкі і нават не заўважыў, як сон яго змарыў. На захадзе сонца прахапіўся, глядзіць, а жарабцоў і след прастыў. Нічога яму не аставалася, як шукаць апошнюю раду. Дастаў Янка з кішэні пёрка з мурашынага крылца, расклаў цяпельца, прысмаліў пёрка. Як бачыш з’явілася перад ім мурашка.

— А што, Янка Знайдзён, ты цяпер рабіў бы без мяне? Жарабцы твае пад зямлю, у глыбокія норы, пахаваліся. Стань ты на поплаве і чакай. А я сабяру ўсю сваю сілу і выганю іх з-пад зямлі.

Як сказала, так і зрабіла.

Прыгнаў Янка Знайдзён табун у двор. Баба Яга ад злосці сіпіць, жарабцоў чым папала лупіць, а Янку хваліць:

— Малайчына, Янка Знайдзён, тры дні табун прапасвіў. Заўтра самага лепшага жарабца сабе выбераш.

Лёг Янка спаць, а заснуць не можа. Шмат жарабцоў у Бабы Ягі, а які з іх найлепшы — невядома. Баіцца ён,

што дасць Баба Яга не лепшага, а горшага, і тады не ўцячэ ён з жонкаю ад Кашчэя Бессмяротнага.

Думаў Янка, варочаўся, а пасля ціхенька выйшаў. Расклаў цяпельца і прысмаліў ваўчынае шэрсці.

З’явіўся перад ім стары воўк:

— Што турбуе цябе, Янка Знайдзён?

— Прапасвіў я ў Бабы Ягі жарабцоў тры дні, а якога браць заўтра — не ведаю.

— Бяры таго, што пад яслямі ляжаць будзе. Ён самы дужы. Такі дужы, што сілы свае насіць не можа, таму і ляжыць. Баба Яга ад усіх жарабцоў сілу адняла і яму аддала.

Падзякаваў Янка ваўку і пайшоў спаць да раніцы.

Толькі развіднела, будзіць Баба Яга Янку: пара жарабца выбіраць. Пайшлі ў стайню, а Янка ўбачыў жарабца пад яслямі — і да яго. Ланцужком шлёгнуў, конь — цапу-цапу — устаў. Янка Знайдзён ухапіў яго за грыву.

Убачыла Баба Яга, якога каня сабе Янка выбраў, давай яго адгаворваць:

— Такі ты ў мяне слаўны конюх быў, Янка Знайдзён, а бярэш сабе самага пудлага, самага нездаляшчага каня. Вазьмі лепшага!

— Э, бабка,— хітруе Янка,— які ўжо я сам чалавек, такога і каня бяру! Узяць мне добрага, дык ён мяне скіне ды ўцячэ. А гэты якраз па мне.

Вывеў Янка каня на юр’еву буйную расу, конь і кажа:

— Папасі мяне, Янка Знайдзён, тры зары. Адну — на ячмені, другую — на пшаніцы, а трэцюю зару — на аўсе!

Так і зрабіў Янка. I стала на кані шарсцінка — залатая, шарсцінка — сярэбраная.

Ускочыў Янка на свайго каня і паскакаў у Шкляныя горы. Знайшоў жонку ў замку, пасадзіў яе на каня. I ўзвіўся конь з імі пад сдмыя аблокі. Ляцяць яны, ажно бачаць — Кашчэй Бессмяротны імчыцца. Заржаў Кашчэеў конь.

 

— Ты чаго, воўчае мяса, іржэш? — пытае Кашчэй.

— Янка Знайдзён паланянку тваю ўкраў і дамоў вязе.

— Ну, нічога,— кажа Кашчэй,— мы зараз іх дагонім.

Конь кажа:

— He, гаспадар, не дагонім мы іх! Выслужыў Янка ў Бабы Ягі нашага меншага брата, якому яна ўсю сілу аддала.

He хоча слухаць Кашчэй.Бессмяротны свайго каня. Развярнуў яго, пусціў наўздагон за Янкам.

Конь Янкаў ідзе ступою, а Кашчэеў ляціць — пена крывавая з ноздраў валіць. Конь з канём гаворыць як з братам.

— Навошта ты даганяеш мяне? — пытае Янкаў конь.— Няўжо біцца са мною хочаш?

— He, братка, як жа мне з табою біцца, я з табою ў сіле не роўны.

Адстае Кашчэеў конь, а Кашчэй яго паганяе, пад бакі нагамі лупіць. Нарэшце ўздыбіўся Кашчэеў конь, узвіўся пад самыя аблокі і не ўтрымаў гаспадара на сваёй спіне. Паляцеў Кашчэй уніз, стукнуўся аб сыру зямлю, аб белы камень і рассыпаўся драбней чорнага маку.

А Янка Знайдзён з жонкаю шчасліва дахаты даехалі. Падсмажылі ім бацькі гуся — вось і казка ўся!

АЛЁНКА

Жылі дзед і баба. I была ў іх дачка Алёнка. Ды ніхто з суседзяў не называў яе па імені, а ўсе звалі Крапіўніцай.

— Вунь,— кажуць,— Крапіўніца сваю Сіўку павяла пасвіць.

Толькі і чуе Алёнка: Крапіўніца ды Крапіўніца...

Прыйшла яна аднойчы дадому з вуліцы і скардзіцца матцы:

— Чаму гэта, мамка, ніхто мяне па імені не называе?

Маці ўздыхнула і кажа:

— Таму, дачушка, што ты ў нас адна: няма ў цябе ні братоў, ні сясцёр. Расцеш, як тая крапіва пры плоце.

— А дзе ж мае браты і сёстры?

— Сясцёр у цябе няма, гэта праўда, а братоў было тры.

— Дзе ж яны, мамка?

— Хто іх ведае. Як я цябе яшчэ ў калысцы калыхала, паехалі яны ў свет з лютымі змеямі-цмокамі

ваяваць, сабе і людзям шчасце здабываць. 3 таго часу і не вярнуліся...

— Дык я пайду, мамка, шукаць іх — не хачу, каб мяне Крапіўніцай называлі.

I як бацька і маці ні адгаворвалі яе — нічога зрабіць не маглі.

Тады маці і кажа:

— Адну цябе я не пушчу: малая ты яшчэ для такой дарогі. Запрагай Сіўку і едзь. Сіўка наша старая, разумная — яна завязе цябе да братоў. Ды глядзі, нікуды нанач не заязджай: едзь як дзень, так ноч, пакуль братоў не знойдзеш.

Запрэгла Алёнка Сіўку, узяла хлеба на дарогу і паехала.

Выехала за вёску, бачыць — бяжыць за возам стары іх сабака Лысун. Хацела Алёнка назад яго прагнаць, ды перадумала: няхай бяжыць — весялей будзе ў дарозе.

Ехала яна, ехала — прыехала да скрыжавання дарог. Сіўка спынілася, назад паглядае. Алёнка пытаецца ў яе:

— Заржы, заржы, кабыліца, Скажы, скажы мне, Сівіца: На якую дарогу цябе кіраваць, Дзе мне родных брацейкаў шукаць?

Тут Сіўка галаву ўзняла, заржала, на левую дарогу паказала. Алёнка пусціла яе па левай дарозе.

Едзе яна чыстымі палямі, едзе цёмнымі барамі. Прыехала на сутонні1 ў вялікую пушчу. Бачыць — стаіць у пушчы пры дарозе хатка. Толькі Алёнка даехала да хаткі, як выбегла адтуль нейкая гарбатая кабеціна з доўгім носам. Спыніла Алёнку і кажа ёй:

— Куды ты, неразумная, едзеш супраць ночы? Цябе тут ваўкі з’ядуць! Заставайся ў мяне — пераначуеш, а заўтра повідну паедзеш.

1 Сутонне — змярканне, сутык дня з ноччу.

Пачуў гэта Лысун і зацяўкаў паціху:

— Цяў, цяў!

He казала маці

Ночак начаваці!..

Цяў, цяў!

He кабета гэта

3 табой размаўляе,— Ведзьма Барабаха Злыя думкі мае...

He паслухала Алёнка Лысуна, засталася начаваць у хатцы.

Распытала ведзьма Барабаха ў Алёнкі, куды яна едзе. Алёнка ўсё расказала. Ведзьма ад радасці аж падскочыла: браты Алёнчыны, думае яна, напэўна, і ёсць тыя асілкі, якія ўсю яе радню са свету звялі. Цяпер яна з імі расправіцца...

Назаўтра ведзьма ўстала, прыбралася, як на кірмаш, а ўсё Алёнчына адзенне схавала і будзіць яе:

— Уставай, паедзем братоў шукаць!

Устала Алёнка, глядзіць — няма адзення...

— Як жа я паеду? — бядуе Алёнка.

Прынесла ёй ведзьма старыя жабрацкія рызманы.

— На,— кажа,— добра табе будзе і такое адзенне. Адзелася Алёнка, пайшла Сіўку запрагаць.

Узяла ведзьма нож і таўкач, села ў павозку, як пані, а Алёнку за фурмана пасадзіла.

Едуць яны, а Лысун бяжыць збоку ды цяўкае:

— Цяў, цяў!

He казала маці

Ночак начаваці!..

Цяў, цяў!

Ведзьма Барабаха

Паняю сядзіць, На цябе, Алёнка, Гадзінай глядзіць...

Пачула гэта ведзьма Барабаха, схапіла таўкач і шпурнула ў Лысуна. Лысун заенчыў — перабіла яму ведзьма нагу.

Алёнка заплакала:

— Бедны, бедны Лысун, як жа ты цяпер будзеш бегчы!

— Сціхні,— пагразіла ёй ведзьма,— a то і табе так будзе!

Едуць яны далей, а Лысун не адстае: на трох нагах скача. Даехалі да новага скрыжавання. Сіўка спынілася. Алёнка пытаецца ў яе:

— Заржы, заржы, кабыліца, Скажы, скажы мне, Сівіца: На якую дарогу цябе кіраваць, Дзе мне родных брацейкаў шукаць?

Сіўка заржала, на правую дарогу паказала.

Цэлую ноч ехалі яны цёмнаю пушчай па правай

дарозе. Раніцай выехалі на луг, бачаць — перад імі шаўковы шацёр стаіць, а каля яго трое жарабкоў пасецца. Сіўка весела заржала і павезла Алёнку з ведзьмай проста да шатра.

Алёнка зарадавалася:

— Гэта тут, напэўна, мае браты жывуць!

Ведзьма злосна цыкнула:

— Маўчы лепш. Тут жывуць не твае браты, а мае!

Пад’ехалі да шатра. Выходзяць адтуль тры статныя хлапцы-малайцы — твар у твар, волас у волас.

Ведзьма саскочыла з воза і да іх:

— Як маецеся, браткі? Я ўвесь свет звандравала, сваю галоўку стурбавала, усё вас шукала...

— Дык ■ гэта ты наша малодшая сястра? — пытаюцца браты-асілкі.

— Але,— кажа ведзьма,— ваша родная сястра...

Кінуліся браты да яе, давай цалаваць, на руках падкідаць. Так рады, што і выказаць нельга.

— Бач,— дзівяцца яны,— як доўга мы ваявалі: сястра за гэты час не толькі вырасла, а і пастарэла... Ну, ды нічога: усіх ворагаў мы пазнішчалі, засталася толькі адна ведзьма Барабаха. Як знойдзем яе — спалім і тады дахаты паедзем.

Пачула гэта ведзьма і толькі ўхмыльнулася: цяпер паглядзім, хто каго спаліць!..

— А якая гэта, сястрыца, дзяўчынка з табою прыехала? — пытаецца старэйшы брат.

— Гэта мая наймічка,— адказвае ведзьма Барабаха.— Яна ў мяне за фурмана ездзіць і маю кабылку пасе.

— Добра,— кажуць браты,— яна і нашых коней пасвіць будзе.

Павярнулася ведзьма, гукнула строгім голасам да Алёнкі:

— Чаго сядзіш? Выпрагай Сіўку ды вядзі пасвіць!

Заплакала Алёнка, пачала Сіўку выпрагаць. А браты падхапілі ведзьму Барабаху на рукі, панеслі ў шацёр, пачалі частаваць.

Есць ведзьма Барабаха, п’е, а сама сабе думае: «Як палягуць спаць, дык я іх усіх і парэжу...»

Тым часам Алёнка сядзіць на лузе каля коней і спявае, плачучы:

,                            — Сонейка, сонейка,

Сырая зямліца, Дробная расіца, А што ж мая мамка робіць?

Зямля і сонца адказваюць:

— Кросны тчэ, Кросны тчэ, Залатым паяском Павівае, Дачку Алёнку 3 братамі чакае...

Выйшаў меншы брат з шатра, заслухаўся. Вярнуўся назад і кажа:

— Ведаеш, сястрыца, ведаеце, браткі, ці то птушка на лузе шчабеча, ці то дзяўчына спявае. Але так жаласна, што аж за сэрца хапае.

— Гэта мая наймічка,— кажа ведзьма Барабаха.— Яна на ўсе штукі здатная, толькі да работы лянівая.

Выйшаў тады сярэдні брат паслухаць, хоць ведзьма і не пускала яго.

Паслухаў ён жаласную песню Алёнкі, а потым чуе, як сабака Лысун зацяўкаў:

— Цяў, цяў!

Ведзьма Барабаха У шатры сядзіць, На чужых братоў Гадзінай глядзіць, Булкі есць, віно п’е, Мёдам запівае, Родная ж сястрыца Слёзы пралівае...

Вярнуўся сярэдні брат і кажа да старэйшага:

— Пайдзі ты паслухай.

Пайшоў старэйшы брат, а сярэдні вока з ведзьмы Барабахі не спускае...

Паслухаў старэйшы брат Алёнчыну песню, паслухаў, што сабака Лысун казаў пра ведзьму Барабаху, і пра ўсё здагадаўся.

Падбег ён тады да Алёнкі, схапіў яе на рукі і прынёс у шацёр.

— Вось хто,— кажа да братоў,— наша сапраўдная сястра! А гэта падманшчыца — ведзьма Барабаха!

Расклалі браты вялікае вогнішча, спалілі на ім ведзьму Барабаху, попел па чыстым полі развеялі, каб і духу яе не было. А потым згарнулі шаўковы шацёр ды, шчаслівыя, паехалі з Алёнкай да старых бацькоў.

ГАРОШАК

^Кыў калісь на свеце адзін гаспадар з жонкаю.

Былі ў іх два сыны і адна дачка.

Рэдка ў каго былі такія працавітыя хлопцы, як гэтыя сыны. Ніколі яны не сядзелі без работы, а калі дома работы не было, то хадзілі ў чужыя землі.

Яшчэ больш цікавай была іх сястра. Цяжка было знайсці такую прыгожую, такую мілую дзяўчыну. I звалася яна Ясаня.

Адзін раз улетку, парабіўшы дома работу, задумалі браты пайсці ў заработкі.

— Калі мы не вернемся праз тры дні,— сказалі браты,— то няхай нам Ясаня прынясе есці.

— А як жа я вас, браткі, знайду? Куды мне есці прыносіць? — спытала Ясаня братоў ужо на двары.

— Мы будзем салому па дарозе церушыць. Па гэтай саломцы і знойдзеш ты нас.

Развіталіся яны з бацькамі, з сястрою.

Ідуць браты, саломку па дарозе раскідваюць, прыгаворваючы:

— Будзе наша Ясаня ісці і не саб’ецца з дарогі.

А ў тых месцах жыў страшны змей. У яго быў жалезны язык, вочы — як жарнавыя каменні, і гарэлі агнём. Жыў ён у палацах. Тыя палацы былі зложаны з людскіх касцей.

Падслухаў змей, што казалі браты, даведаўся, навошта салому цярушаць. Пазбіраў ён гэтую салому і пакідаў яе па дарозе, што ў яго касцяныя палацы вяла.

«Будзе яна па саломцы ісці і ў мае палацы прыйдзе»,— думае змей.

Так яно і сталася.

Праходзіць дзень, праходзіць другі,— няма братоў. I трэці дзень мінуўся, а іх няма.

На чацвёрты дзень сабралася Ясаня ў дарогу братам есці несці. Узяла яна хлеба, стравы і пайшла.

Ідзе яна ды ідзе, на саломку прызіраецца. А дарога ўсё глыбей у лес забірае. Лес цёмны, глухі, нават і неба не відаць. Ідзе Ясаня, і страшна робіцца ёй. «Куды ж так далёка зайшлі яны?» — думае дзяўчына. Вось пад вечар падыходзіць яна да касцяных палацаў ліхога змея. Паглядзела Ясаня, і сэрца яе замерла ад страху: вакол чалавечыя косці ляжаць. Што ж тут рабіць? Кінулася яна бегчы назад. Бяжыць яна, бяжыць, ажно чуе — гудзе штосьці. Азірнулася — змей даганяе!

Схапіў яе змей і ў свае палацы нясе.

— Я цябе даўно чакаю,— кажа змей.— Цяпер ты будзеш жыць са мною — ты будзеш маёю жонкаю.

Плакала, прасілася Ясаня, каб пусціў яе змей, але просьба не памагла.

Браты чакаюць яе на чацвёрты дзень. Чакалі, чакалі, ды так і не дачакаліся. Пайшлі яны дадому.

— Чаму ж вы,— кажуць бацькам,— не прыслалі яды?

Напалохаліся бацькі.

— Як не прыслалі? Хіба ж не было Ясані?

Спалохаліся і браты. Напэўна, з Ясаняю ліха налучылася.

— Пайду шукаць яе,— кажа старэйшы брат.

Сабраўся і пайшоў.

Ідзе ён ды ідзе па той дарозе, што саломаю пацярушана, ды не прымеціў, што гэта не тая дарога, кудою ён з братам ішоў, і дайшоў да касцяных палацаў. Сустракае сястру.

— Куды ж ты, братка, зайшоў? — пытае яго Ясаня.— Тут страшны змей жыве. З’есць ён цябе. Уцякай ты адгэтуль хутчэй.

— Калі ўцякаць — уцякайма разам,— кажа ёй брат.

— He, братка; ён чуе мой дух — ён дагоніць і зловіць нас. А адзін ты, можа, уцячэш.

Толькі што яна так сказала, чуюць — як загудзе нешта, ды так моцна, што аж аглушыла іх. Глядзяць — аж то змей ляціць.

— Гэта мой брат прыйшоў да нас,— кажа Ясаня змею.

— Добра,— кажа змей,— вядзі ж ты яго да мяне ў госці.

Увайшлі ў палацы.

— Ну, жонка,— гаворыць змей,— дай нам пасмакаваць бобу жалезнага.

Прынесла Ясаня жалезнага бобу. Змей як зачаў есці гэты боб, дык аж іскры пасыпаліся, а той, небарака, узяў адну бобіну ды чуць быў зубы не паламаў. Пажаваў ды выплюнуў з рота бобіну.

Як закрычыць тут змей:

— Ты што ж гэта дабром маім пагарджаеш? Я ем, а ты не можаш? Чым ты лепшы за мяне?

Сядзіць бедны госць, баіцца зварухнуцца.

— Хадзем — пакажу маё багацце!

Вывеў змей свайго госця на двор і павесіў яго на варотах, а потым прыйшоў да Ясані і кажа:

— Жонка! Я павесіў твайго брата, бо ён не хацеў есці майго бобу.

Залілася Ясаня горкімі слязьмі, але бядзе памагчы нічым не магла.

Праз дзень ці праз два выйшла Ясаня на дарогу, бачыць — другі брат ідзе, шукаючы яе.

Такая ж самая доля напаткала і другога брата.

Чакаюць бацькі сыноў дзень, чакаюць другі... Так чакалі з тыдзень, а іх усё няма.

Аднаго разу досвіткам пайшла жонка гаспадара па ваду. Бачыць яна — коціцца па дарозе гарошак. Падняла яго, паглядзела ды і з’ела. I вось якая сталася з ёю праява. Пачула яна, што той гарошак стаў у ёй расці. А тыдняў праз два нарадзіўся ў яе сын. I такі прыгожы ды такі вялікі, што проста дзівота! I як толькі нарадзіўся ён, дык зараз жа і закрычаў:

— Мама! Дай мне есці!

А голас такі грубы-грубы, што ўсе папалохаліся.

Расце той хлопец не па днях, а па часінах, і за месяц вырас такі вялікі, ды яшчэ і з барадою, ажно бацька яго баяўся.

Думалі, думалі, як назваць яго, якое імя даць. I назвалі яго Гарошак.

Праз нейкі час кажа Гарошак бацьку:

— На табе, тата, шпільку, завязі яе да каваля, няхай выкуе з яе булаву ў сем пудоў.

Бацька думае сабе: «Ось дурны які хлопец: хоча, каб са шпількі яму зрабілі булаву ў сем пудоў». Але сказаць аб гэтым сыну пабаяўся. Паехаў у горад, купіў сем пудоў жалеза, завёз да каваля.

— Зрабі ты,— кажа,— булаву, каб яна важыла сем пудоў.

Каваў, каваў каваль булаву, насілу выкаваў. Ускацілі на воз булаву. Прывозіць яе бацька дадому.

— На,— кажа,— сынок, табе булаву.

I скаціў яе на зямлю.

Узяў Гарошак тую булаву адною рукою ды як шыбануў яе ўгору, аж яна ў небе схавалася.

Шпурнуўшы гэту доўбню, ён пайшоў у хату, паснедаў, з бацькамі пагутарыў. А потым кажа:

— Ну, бацька, хадзем на двор, зараз булава вернецца.

еЯ 135 Я=

Выйшлі за хату на поле.

Паглядзеў Гарошак у неба.

— Бач, тата: вунь булава ляціць!

He паспеў бацька зірнуць, а булава як загудзе!

Падставіў Гарошак калена. Як стукнецца аб калена булава! Трах! — і пераламілася папалам.

Пакруціў Гарошак галавою.

— Ты, мусіць, тата, не з тае шпількі булаву зрабіў.

Паехаў бацька зноў у горад, купіў сем пудоў жалеза і зноў завёз яго да каваля. Выкаваў каваль новую булаву.

Павёз яе бацька дамоў.

Шпурнуў яе Гарошак у ropy, падставіў калена — булава толькі трошкі пагнулася.

— Ну, гэта булава добрая,— кажа Гарошак, павесялеўшы,— цяпер жа, тата, пайду сястру шукаць.

Доўга не думаючы узяў Гарошак сваю булаву і пайшоў проста да змея.

Пачуў змей вялікую сілу. Выскачыў на дарогу насустрач Гарошку. Зірнулі яны адзін на аднаго і маўчаць, як бы напужаліся адзін аднаго. Недалёка і Ясаня стаіць. Гарошак здагадаўся, што гэта сястра яго.

Нарэшце кажа змей Гарошку:

— Хадзем, браце, з’ямо трохі бобу.

Пайшлі ў палац, селі за жалезныя столікі. Як толькі сеў Гарошак за свой столік, дык гэты столік так і пасыпаўся. Здзівіўся змей і яшчэ больш спалохаўся. Падаў госцю другі столік, яшчэ мацнейшы. Але і той сагнуўся пад Гарошкам. Пачалі есці жалезны боб. Елі, пакуль усяго не з’елі.

Змей аж пачырванеў, так яму моташна стала, што знайшоўся чалавек, яшчэ дужэйшы за яго. Круціўся ён, круціўся, а потым кажа:

— Хадзем, брат, агледзім маё багацце.

— Хадзем.

Прыходзяць у гумно. Гумно вялікае. Ад сцяны сцяны не ўбачыш. Ток выкладзен меддзю. Страха на

жалезныя слупы апіраецца. А на гэтых слупах вісяць два чалавекі, даўно нежывыя.

— Што гэта за людзі ў цябе вісяць? — пытае Гарошак.

— Браты маёй жонкі,— адказвае змей.

Затросся Гарошак ад злосці і гневу.

— Ах ты, паганец, змяіная твая душа! To ж ты маіх братоў павешаў! — загрымеў Гарошак ды як хапіў рукамі змея, як здушыў яго ды як стукнуў, дык змей па пояс уляцеў у медны ток. Схапіў тады Гарошак сваю даўбешку ды як чахнуў змея па пераносіцы, дык той увесь крывёю заліўся. Трэснуў яшчэ раз па галаве, і дух з яго вон.

Вярнуўся Гарошак дадому і сястру прывёў.

  • • •

ЗАЛАТОЕ ПЯРО

Даўным-даўно жылі два браты. Паехалі яны аднаго разу ў горад і знайшлі на дарозе хлопчыка і жарэбчыка. Пачалі сварыцца браты: кожнаму хочацца знойдзенае сабе забраць. Сварыліся, ажно ахрыплі абодва, пакуль не вырашылі пайсці да пана парады пытаць. Пан убачыў хлопчыка і жарэбчыка ды і кажа братам:

— Навошта вам сварыцца, лепш аддайце іх мне, а я вам — заплачу.

Параіліся браты між сабою і аддалі пану сваю знаходку.

Назваў пан хлопчыка Іванькам і пачаў гадаваць яго. А жарэбчыка пусціў на зялёны луг пасвіцца.

Як на дражджах рос Іванька ў пана.

Выйшаў ён аднаго разу на луг, ажно бачыць — пасецца каля ракі конь, грыва як агонь. Дужа спадабаўся той конь Іваньку. Стаіць, дзівіцца ён, з месца сысці не можа. А конь узняў раптам галаву, страсянуў агністаю грываю — іскры вакол пасыпаліся — і кажа:

— He бойся мяне, Іванька, хадзі бліжэй.

Падышоў Іванька да каня і нават агледзецца не паспеў, як на спіне конскай апынуўся. Едзе ён сабе па дарозе, цешыцца з такой нечаканай прыгоды, ажно бачыць — ляжыць на дарозе залатое пяро, ды такое прыгожае: блішчыць, на сонцы агнём гарыць-пераліваецца. Толькі Іванька памкнуўся яго ўзяць, а конь і кажа яму:

— He руш, Іванька, пяра, бо бяда будзе!

He паслухаў Іванька каня, узяў пяро. А пяро хоць і лёгкае, ды далёка не кінеш. Схаваў яго Іванька за пазуху і паехаў у двор да пана. Прыехаў, занёс пяро ў свой пакой і палажыў на стол. Як толькі палажыў Іванька пяро, так яно ўвесь пакой і асвяціла.

Прыйшоў тым часам пан. А ў пана — вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя; убачыў ён такое дзіва і кажа Іваньку:

— Аддай мне гэта пяро, Іванька.

Шкода Іваньку пяра, ды што тут зробіш. Нездарма людзі кажуць: пан вяліць — будзеш і ногаць галіць.

Забраў пан пяро, прынёс у свае пакоі, і асвяціла яно іх так, што і ноччу зрабілася светла, як днём. 3 таго часу пачаў пан Іваньку нахвальваць. Дзе з кім ні гаворыць, абавязкова Іваньку ўспомніць. Ведама ж, панская ласка толькі на языку. Ды ўсё роўна і яна зайздрасць выклікае. Дачуўся пра Іваньку панскі аканом — ажно пасінеў ад злосці і давай пану шаптаць на вуха:

— Ці чуеш, паночку, гэты ж Іванька і птушку райскую можа дабыць, якая пяро згубіла.

Слухаў пан, слухаў, а тады пазваў Іваньку і кажа яму:

— Ну, Іванька! Калі знайшоў ты такое пяро, то знайдзі мне і птушку тую райскую, якая пяро згубіла. А не, дык мой меч, а твая галава з плеч.

Заплакаў Іванька, сюды-туды кінуўся — няма рады, пабег да каня жаліцца.

— Казаў жа я табе, Іванька,— замаркоціўся

4*^1394*

конь,— прасіў цябе: не руш пяра, бо бяда будзе. Ды гэта бяда не бяда, уся бяда яшчэ наперадзе.

— Што ж мне рабіць? — пытае Іванька.

— Ідзі да пана ў двор, вазьмі бочку смалы і сувой палатна.

Так і зрабіў Іванька, а тады сеў на каня, і паехалі яны.

Хутка казка кажацца, ды не хутка справа робіцца. Доўга ехаў Іванька, пакуль да маладога ельніку даехаў. Спыніўся на ўскрайку, конь і кажа яму:

— Вазьмі цяпер, Іванька, палатно, памаж яго густа смалою і рассцялі паверх гэтага ельніку.

Прасмаліў Іванька палатно, разаслаў паверх ельніку, а сам схаваўся за самую густую ялінку, сеў дый пільнуе, што далей будзе. Ажно на трэція суткі, надвечар, бачыць — ляціць над ельнікам птушка. Пер’е

на ёй агнём гарыць, дзіўнымі колерамі пераліваецца — аж вочы слепіць. Пакружыла райская птушка вакол, пакружыла і села на прасмаленае палатно. А як толькі села — дык і прыліпла.

Крычыць конь Іваньку:

— Хутчэй, Іванька, лаві яе.

Падскочыў Іванька, схапіў птушку за крыло, да грудзей рукою прытуліў, на каня хуценька сеў і паехаў.

Прыехаў да пана, аддаў птушку, а сам адпачываць пайшоў.

Ці шмат часу мінула, ці мала, а неяк у адно лета пагніло ў пана ўсё сена. Думае пан, чаму гэтак сталася, злуецца, дадумацца ні да чаго не можа. А хітры аканом зноў тут як тут, зноў шэпча пану на вуха:

— Паслухай, паночку: за лесам, за долам, у глыбокім моры Дзеўка-Паланянка жыве. Дванаццаць дзён яна з сонцам гуляла, таму скрозь дождж ліў, от панава сена і пагніло. Хваліўся Іванька, што можа тую Дзеўку-Паланянку з мора дастаць.

Пазваў пан Іваньку, сярдуе, нагамі тупае, грозіць:

— Прывесці мне Дзеўку-Паланянку, а не — дык мой меч, а твая галава з плеч.

Выбег Іванька з панскіх пакояў і са слязьмі да каня кінуўся. Выслухаў яго конь і кажа:

— А што, Іванька! Казаў я табе не руш пяра, бо будзе бяда. Ну, дык гэта яшчэ бяда не бяда, уся бяда наперадзе. Сядай хутчэй на мяне, ды паедзем.

Доўга яны ехалі, пакуль да цёмнага лесу дабраліся.

Разгубіўся Іванька, спыніў каня сярод лесу, азіраецца. А перад ім — ні сцежкі-дарожкі, ні сонейка трошкі,— нічагуткі не відаць. Стаяць адно шчыльна старыя елкі, мох кудлатымі бародамі са ствалоў звісае, зялёная дзераза па зямлі сцелецца, ды ў гушчары совы кугікаюць. Страшна зрабілася Іваньку. Толькі ён сабраўся назад вяртацца, ажно бачыць — стаіць перад ім хатка. Узрадаваўся Іванька. Пайду, думае, дарогі спытаю. Бо яно ж здаўна вядома: хто пытае, той не блудзіць.

He паспеў Іванька нізкі парожак пераступіць, чуе — крычыць нехта ў хатцы немым голасам, ратунку просіць. Зазірнуў ён на печ, а там дзядок па чарэні качаецца, галосіць, а ўстаць не можа. Убачыў дзядок Іваньку, пытае:

— Ты куды едзеш, Іванька?

— Дзеўку-Паланянку з мора даставаць,— адказвае Іванька.

— Дапамажы мне, Іванька,— просіць дзядок,— можа, і я табе калі памагу. Барада мая за комін закруцілася, а пяты да чарэні прымярзаюць, трываць больш не магу.

Выбег Іванька з хаты, расказаў каню пра дзіўнага дзядка.

Трасянуў агністаю грываю конь і кажа:

— Дзядок гэты, Іванька, марозам быў, шмат людзей памарозіў. Вось таму пяты яго і прымярзаюць да чарэні. Няхай дасць ён табе слова, што крыўды рабіць больш не будзе нікому, тады адразу ўстане.

Вярнуўся Іванька ў хатку, узяў з дзядка слова, дый выбавіў яго з бяды. Падзякаваў дзядок Іваньку, вывеў іх з цёмнага лесу на шырокую дарогу, а на развітанне кажа:

— Калі цяжка табе прыйдзецца, Іванька, успомні пра мяне.— Махнуў белаю барадою і схаваўся ў лесе, а Іванька далей паехаў.

Ехаў ён дзень, ехаў другі, а на трэці бачыць — ляжыць пасярод дарогі маладзіца. Людзі каля яе прыпыняюцца, але ніхто падняць яе не можа. Шкода зрабілася Іваньку маладзіцы, а як дапамагчы ёй, не ведае.

Тады конь кажа Іваньку:

— Была калісьці маладзіца гэта ведзьмаю. Адбірала малако ў кароў. Людзі кароў трымалі, а малака не каштавалі, а яна ніводнай каровы не мела, а малако штодня піла. Вось за гэта і ляжыць цяпер на дарозе, і ніхто яе падняць не можа. Калі дасць яна табе слова,

Іванька, што ніколі нікога больш крыўдзіць не будзе,— адразу ўстане.

Пачула гэта маладзіца, дала слова нікому зла не рабіць і паднялася адразу. Ад радасці Іваньку ў пояс пакланілася:

— Дзякуй табе, Іванька. Можа, і я табе ў чымнебудзь згаджуся. Успомні пра мяне, калі цяжка табе прыйдзецца.

Развітаўся Іванька з маладзіцаю і далей паспяшаў. Колькі ён ехаў, сказаць цяжка. Цёмныя лясы мінаў і высокія горы аб’язджаў, быстрыя рэкі пераплываў, пакуль нарэшце да сіняга мора даехаў. Бачыць Іванька — ляжыць у тым моры вялізная рыбіна. Лускою серабрыстаю бліскае, хвастом шырокім б’е — вада белым кіпенем бераг залівае. Убачыла рыбіна Іваньку і давай прасіць:

— Памажы ты мне, Іванька, можа, і я табе калінебудзь памагу. Даўно ляжу я ў моры на адным баку, луска мая серабрыстая цёмным глеем заплыла, плаўнікі мае быстрыя занямёлі.

Нахіліўся Іванька да свайго вернага каня, а конь і кажа яму:

— Рыбіна гэта, Іванька, цэлы полк салдат праглынула. Калі яна выпусціць іх, адразу паплыве, куды захоча, а калі не — дык так і праляжыць век на адным баку.

Пачула гэта рыбіна, ад страху рот разявіла, а салдаты тым часам адзін за адным на бераг і выскачылі. Ідуць сабе па беразе, адны ў трубы дзьмуць, другія ў бубны б’юць, трэція песні спяваюць. А рыбіна тут жа на другі бок перавярнулася, хвастом махнула і ў моры схавалася.

Успомніў Іванька, чаго ён да мора ехаў, і пачаў думаць, як яму Дзеўку-Паланянку дабыць. Думаўдумаў, з канём раіўся, а хоць плач, нічога так і не прыдумаў. I тут згадаў Іванька дарогу да мора, дзядкамароза, малйдзіцу і ажно падскочыў ад радасці. Праўду людзі кажуць: дарога мучыць, але і вучыць. Азірнуўся

Іванька, а дзядок з маладзіцаю ўжо тут як тут. Пачалі яны разам маракаваць, як Дзеўку-Паланянку на бераг выманіць. Доўга думалі, але ўсё-такі прыдумалі. Іванька за каня схаваўся. Дзядок зноў злым марозам зрабіўся, а маладзіца крамкаю абярнулася і на марскім беразе стала. А ў крамцы той — чаго толькі няма: стужкі каляровыя ў вокнах развяваюцца, хусцінкі яркія на палічках ляжаць, маністы і каралі на сонцы зіхацяць, дабра ўсякага ў крамцы столькі, што ажно дух займае.

Вызірнула Дзеўка-Паланянка з мора, ды як убачыла ўсё гэта хараство — вачэй адвесці не можа. Так захацелася ёй хоць што-небудзь сабе ўзяць. Але ж і страшна з мора выходзіць. Прыўзнялася яна над хвалямі марскімі, азіраецца вакол, ці няма каго побач. Паглядзела, паглядзела Дзеўка-Паланянка, нікога не

ўбачыла і з мора выйшла. Толькі яна выйшла, толькі да крамкі памкнулася, а дзядок-мароз — раз — узяў ды замарозіў усё мора.

Крыкнуў конь Іваньку:

— Бяжы, Іванька, лаві хутчэй Дзеўку-Паланянку!

Яна назад да мора кінулася, а там лёд усюды. Тут Іванька яе злавіў.

— Ну,— кажа конь,— трымай, Іванька, мацней сваю Дзеўку-Паланянку, ды паедзем.

Падзякаваў Іванька дзядку-марозу і маладзіцы за помач, сеў на каня і паехаў у двор да пана. Прыехаў, аддаў пану Дзеўку-Паланянку, а сам адпачываць пайшоў.

Але ж пан не бацька родны, у яго надта не адпачнеш. Праз колькі часу зноў кліча ён Іваньку. Загадала Дзеўка-Паланянка пану дастаць з мора яе пасажны куфэрак. Ды дзе ж той пан сам што рабіць будзе? От і кажа ён Іваньку:

— Дастань ты мне з мора куфэрак ДзеўкіПаланянкі. А калі не дастанеш, дык мой меч, а твая галава з плеч.

Няма рады, зноў пабег Іванька да каня.

— А што, Іванька! Хіба я табе не казаў: не руш пяра, бо бяда будзе. Але гэта бяда не бяда, уся бяда наперадзе. Сядай на мяне, паедзем.

Сеў Іванька на каня, і паехалі яны зноў да мора. Толькі пад’ехалі, ажно бачаць — падплывае да берага тая рыбіна, што ляжала на адным баку.

— Ты куды едзеш, Іванька? — пытае рыбіна.

— Еду даставаць з мора пасажны куфэрак ДзеўкіПаланянкі.

— Добра, Іванька,— кажа рыбіна.— Ты мне памог, а цяпер я табе памагу. Пасядзі на беразе, пачакай, я зараз.

Нырнула рыбіна ў сіняе мора і давай склікаць да сябе ўсю рыбу марскую, вялікую і малую. Склікала і загадала шукаць пасажны куфэрак Дзеўкі-Паланянкі.

Як пайшла ўся рыба па моры, шукала-шукала, не

>145<*

10—1211

знайшла. Зноў склікала вялізная рыбіна ўсю рыбу марскую, вялікую і малую, зноў наказала шукаць куфэрак Дзеўкі-Паланянкі. Шукала-шукала рыба куфэрак, нідзе не знайшла.

Трэці раз загадала рыбіна ўсёй рыбе марской, вялікай і малой, той куфэрак шукаць. Як пайшла рыба па ўсім моры, аж кішыць, ажно мора шуміць. Доўга шукала, але ўсё-такі адна маленькая рыбка знайшла на марскім дне пасажны куфэрак Дзеўкі-Паланянкі. Падплыла тады вялізная рыбіна, ухапіла куфэрак і на бераг, да Іванькі, вынесла. Узяў Іванька куфэрак, падзякаваў рыбіне і паехаў. «Ну,— думае,— цяпер ужо супакоіцца пан з сваёю Дзеўкаю-Паланянкаю, а я хоць адпачну як след».

Але ж нездарма людзі кажуць, што ў пана жыць пагана.

Пакуль Іванька быў у дарозе, новая прыдумка з’явілася ў Дзеўкі-Паланянкі. Загадала яна пану дастаць ёй вады гаючай і жывучай. А пан упадабаў Дзеўку-Паланянку — стараецца, дагаджае ёй.

He паспеў Іванька панскі парог пераступіць, пан і кажа:

— Прынясі ты мне, Іванька, вады гаючай і жывучай. А як не прынясеш, то мой меч, а твая галава з плеч.

Як пачуў гэта бедны Іванька, так слязьмі і заліўся. Але што тут зробіш, плачам справе не паможаш. Выцер ён слёзы і хутчэй да свайго каня пабег парады пытаць.

Выслухаў яго конь, зажурыўся:

— А што, Іванька, казаў я табе: не руш пяра, бо бяда будзе. Ну, ды гэта яшчэ бяда не бяда. Уся бяда наперадзе. Давай сядай хутчэй на мяне, ды паедзем.

Сеў Іванька на каня, паехалі яны. Ажно на трэція суткі да мора прыехалі. Конь і кажа Іваньку:

— Злазь хутчэй, бяры нож і рэж мяне.

Заўпарціўся Іванька, не хоча слухаць каня.

Рука ў яго на вернага сябра не падымаецца.

Конь тады капытом сярдзіта аб марскі бераг

грукнуў, грываю агністаю трасянуў, ажно іскры пасыпаліся, і кажа:

— He бойся, рэж! А як зарэжаш, улазь адразу ў мае косці і чакай, калі крукі' пазлятаюцца і кляваць мяне пачнуць. Як прыляцяць, хапай тады хуценька маладога кручанёнка.

Так і зрабіў Іванька. Доўга чакаў ён, а ўсё-такі прычакаў, калі крукі да каня пазляталіся. Падпільнаваў Іванька малога кручанёнка і ўхапіў яго за крыльца. Убачыў гэта стары крук-бацька і стаў прасіць-маліць Іваньку, каб адпусціў ён яго сыночка. Іванька кажа:

— Адпушчу. Але ты злётай спачатку і прынясі мне вады гаючай і жывучай.

Падумаў, падумаў стары крук ды бачыць, што іншай рады няма. Узяў у Іванькі дзве бутэлечкі, адну прывязаў да аднаго крыла, другую да другога, набраў у дзюбу прыгожых стужак і паляцеў.

Ляцеў, ляцеў і прыляцеў да высокай гары, на якой студня з гаючаю ды з жывучаю вадою стаяла. Падляцеў крук бліжэй, ажно бачыць — пільнуюць тую студню злыя ведзьмы з качэргамі.

Адляцеў стары мудры крук ад студні і выпусціў з дзюбы прыгожыя стужкі. Падхапіў гэтыя стужкі вецер і закружыў каля самай зямлі. Згледзелі іх ведзьмы, кінуліся стужкі тыя лавіць, а крук тым часам падляцеў да студні і зачарпнуў у абедзве бутэлечкі вады гаючай і жывучай.

Прынёс крук ваду Іваньку, а той узяў і паліў крыху гаючай вады на свайго каня. Конь адразу і зросся. Узяў Іванька жывучай вады, паліў на каня — той і аджыў. Быў Іванькаў конь прыгожы, a то яшчэ прыгажэйшы стаў. Аддаў Іванька старому круку яго кручанёнка, падзякаваў, сеў на каня і паехаў да пана.

Узяла Дзеўка-Паланянка гаючую і жывучую ваду ад Іванькі і кажа:

1 Крук — крумкач.

— Можа, ты мяне падманваеш, можа, не тае вады ты мне прывёз?

— А я во пасяку яго! Тады пабачым! — крычыць пан.

— Сячы сабе,— кажа Іванька.

Узяў пан сякеру і пасек Іваньку на дробныя кавалачкі. Падбегла Дзеўка-Паланянка, -паліла на Іваньку гаючай вады. Цела Іванькава зраслося. Паліла жывучай вады — устаў Іванька.

— Ах,— кажа,— як смачна я спаў.

Быў Іванька прыгожы, a то яшчэ прыгажэйшы стаў!

Убачыў усё гэта пан, зайздрасць яго чорная ахапіла.

— Што можна пану, то не Івану,— крычыць. Выхапіў у Дзеўкі-Паланянкі абедзве бутэлечкі, выліў на сябе ўсю ваду адразу. А як толькі выліў, так на вачах і знік, як скрозь зямлю праваліўся. Быццам і не было яго.

Засмяялася Дзеўка-Паланянка, узяла Іваньку за руку і павяла ў панскія пакоі. I сталі яны з таго часу жыць-пажываць і гора не знаць.

3 РОГА ЎСЯГО МНОГА

Жыў сабе дзед ды баба. Бедна жылі. Вядома, старыя: ні рабіць, ні зарабіць не могуць. Толькі тое і мелі, што нажабруюць.

Дачакаліся яны вясны. Людзі сеяць пачалі. Вось баба і кажа дзеду:

— Хоць бы ты, дзеду, пасеяў трошкі проса. Я прыхавала гарчык на насенне. Мы тады кашы наварылі б, a то нажабраваныя сухары дужа цвёрдыя на нашы зубы.

— Добра,— кажа дзед,— пасею.

Ускапаў ён каля кустоў загончык ды пасеяў проса.

Узышло проса, расце. Сонца яго грэе, дожджык палівае. Цешыцца дзед з проса, не нацешыцца.

Вось так пайшоў ён аднойчы глядзець сваё проса. Бачыць — журавель шпацыруе па ім.

— Акыш, каб цябе! — закрычаў дзед на жураўля.— Бач, дзе месца для пагулянак выбраў!

Журавель падняўся і паляцеў.

Паглядзеў дзед, аж усё яго проса здратавана — патаптана ды паламана...

Зажурыўся дзед, прыйшоў дахаты і кажа бабе:

— Добрае проса зарадзіла, ды адна бяда: унадзіўся ў яго журавель лятаць — усё чыста пабіў, паламаў сваімі доўгімі нагамі. I жаць не будзе чаго.

Пабедавала баба, а потым кажа:

— Ты ж, дзеду, быў некалі добрым стральцом. I стрэльба твая яшчэ на вышках валяецца. Вазьмі яе, пайдзі ды застрэль таго жураўля-нягодніка. Будзе ў нас хоць мяса замест кашы.

Паслухаў дзед, дастаў з вышак стрэльбу, ачысціў яе ад пылу, набіў шротам і пайшоў на свой загон.

Прыходзіць, глядзіць — журавель зноў у просе топчацца.

Узлаваўся дзед, злажыўся і хацеў ужо бабахнуць па злодзею.

А той падняў галаву ды загаварыў чалавечым голасам:

— Чакай, дзядуля! Што гэта ты надумаўся рабіць?

— Страляць цябе буду! — кажа дзед.— Ты ўсё маё проса вытаптаў сваімі доўгімі нагамі.

Журавель кажа:

— He ведаў я, дзядуля, што гэта тваё проса: думаў — панскае. Даруй мне.

— Добры інтэрас — дараваць! — кажа дзед.— Няма ў мяне больш нічога, толькі і меў надзею на гэтае проса. А цяпер давядзецца праз цябе з голаду паміраць.

Выслухаў журавель дзеда.

— Ну, калі ты такі бедны,— кажа,— дык пачакай трохі. Я прынясу табе падарунак за проса.

Узмахнуў крыламі і паляцеў за кусты.

Стаіць дзед з дубальтоўкаю і думае: «Відаць, ашукаў мяне журавель. Дарэмна не застрэліў яго. Што я цяпер бабе скажу?»

Але толькі ён так падумаў, як бачыць: ляціць з-за кустоў журавель і ў дзюбе торбачку трымае.

Прыляцеў, падаў дзеду торбачку.

— На табе,— кажа,— дзядуля, за проса.

Дзед коса паглядзеў на торбачку — звычайная, зрэбная торбачка! Пакруціў ён галавою і кажа:

— Навошта мне гэтая торбачка? У мяне, братка, і сваіх хапае. Жабрак я. А ў жабрака, сам ведаеш, торбы — усё яго багацце.

— Бяры, дзядуля: такой у цябе няма... Гэта цудоўная торбачка. Ты толькі палажы яе перад сабою і скажы: «Торбачка, раскаціся, раскруціся, дай піцення, дай ядзення»,— дык адразу ўсё будзе. А як наясіся, скажы: «Торбачка, скаціся, скруціся, піценне, ядзенне, згарніся». I торбачка зноў стане такой, як была.

— Дзякую, калі так,— сказаў дзед і пайшоў з торбачкаю дахаты.

Рупіць дзеду даведацца, ці праўду журавель сказаў

 

пра торбачку. Прысеў ён каля дарогі, палажыў торбачку на зямлю і прагаварыў:

— Торбачка, раскаціся, раскруціся, дай піцення, дай ядзення!

I — дзіва! Тут такі багаты стол адкрыўся перад дзедам, што і ў паноў не ўбачыш: пірагі ды караваі, варанае ды смажанае, міска вяндліны ды розныя віны...

— Малайчына, журавель, не ашукаў!— зарадаваўся дзед.

Наеўся, напіўся ён, потым загадаў торбачцы згарнуцца, запхнуў яе за пазуху ды, вясёлы, пайшоў далей.

Прыходзіць дахаты:

— Ці жыва ты, бабка, ці здарова?

— А жыва, дзядулька! А як ты? Нешта ты надта доўга хадзіў. Я ўжо думала, цябе ваўкі з’елі ці мядзведзі задушылі, у мох завалаклі ды ламаччам закідалі.

— He, бабка, ваўкі не з’елі, мядзведзі не задушылі, прынёс я хлеба-солі, на ўсё наша жыццё будзе даволі. Садзіся, старая, за стол!

Выняў дзед з-за пазухі торбачку, палажыў на стол і сказаў, што належыць.

Баба аж вочы вытрашчыла: не толькі ўсяго на стале з’явілася, а нават і сама хатка пасвятлела...

— Адкуль ты гэта ўзяў, стары?

— Журавель той даў, што ты застрэліць загадала.

— Ай-ай! — хапілася за галаву баба.— Навошта ж страляць такога слаўнага жураўля?

Наелася баба, напілася і кажа дзеду:

— Давай гасцей паклічам!

— Якіх?

— А ўсіх, у каго няма чаго есці.

— Кліч,— згадзіўся дзед.

Пайшла баба па сяле, паклікала ўсіх бедных.

Спадабалася гасцям цудоўная торбачка. Кожны дзень цяпер пачалі хадзіць яны да дзеда і бабы частавацца.

Праведаў пра цудоўную торбачку панскі аканом і расказаў пану.

— He можа гэтага быць, каб нейкі жабрак еў і піў лепш, чым я! — усхадзіўся зайздросны пан.

Запрог ён коней у брычку, прыехаў да дзеда.

— Ці праўда,— пытаецца,— што ў цябе ёсць такая торбачка, якая сама корміць?

Дзед ілгаць не ўмеў і сказаў праўду.

— Пакажы мне яе.

Дзед палажыў торбачку на стол і загадаў ёй раскруціцца.

Пан аж аслупянеў — такога піцення, ядзення і яго кухары не згатуюць!

Прыстаў пан да дзеда:

— Аддай мне гэтую торбачку! Навошта табе такія стравы далікатныя? А да мяне князі-паны ў госці ездзяць. Я іх частаваць буду.

— He,— кажа дзед,— не магу аддаць: хто ж тады мяне з бабаю карміць будзе?

Пан кажа:

— Я прышлю табе поўны воз простай яды — хлеба, бульбы, сала...

Як прычапіўся пан да дзеда — рады няма.

— He аддасі па ахвоце,— грозіць,— забяру па няволі, ды яшчэ бізуноў дастанеш.

3 панам спрэчкі кароткія. Аддаў дзед яму торбачку.

Вярнуўся пан у свой маёнтак, жыве сабе там, балюе, кожны дзень гасцей склікае,— торбачка верна служыць яму.

А пра дзеда з бабай пан нават і не ўспамінае.

Чакаў, чакаў дзед ад пана платы за торбачку, ды так і не дачакаўся.

— Можа, ён забыўся пра ўгавор,— кажа баба.— Схадзі, дзядулька, напомні яму.

Пайшоў дзед да пана, а той — дзе там! — і гаварыць не хоча.

— Няма ў мяне для вас хлеба. Ідзіце жабруйце!

>»153 «3

— To аддай, пане, маю торбачку, калі так,— просіць дзед.

— Ах ты, такі-сякі! — закрычаў пан.— Я табе дам торбачку! Гэй, гайдукі', усыпце гэтаму жабраку дваццаць пяць бізуноў, каб больш не хадзіў сюды!

Схапілі гайдукі дзеда, збілі і выкінулі за вароты.

Ачухаўся дзед, прыйшоў дахаты. Расказаў бабе, якую плату дастаў ад пана. Пабедавала баба, пакляла пана і кажа дзеду:

— Схадзі ты, стары, пашукай таго добрага жураўля: ці не дасць ён табе другую такую торбачку?

Сабраўся дзед і пайшоў на поле. Сеў у просе і сядзіць.

Раптам бачыць — ляціць журавель. Дзед да яго:

— Так і так, братка журавель: адабраў у мяне пан тваю цудоўную торбачку. Ды яшчэ нават бізунамі збілі мяне яго гайдукі. Як жыць мне з бабай? Ці не даў бы ты мне яшчэ адну такую торбачку?

Падумаў журавель і кажа:

— He, не дам я табе другой торбачкі. Лепш дам табе рог.

Паляцеў некуды за кусты, потым вярнуўся і прынёс у дзюбе срэбраны рог.

— Вось,— кажа,— табе замест торбачкі.

— А што рабіць з ім? — пытаецца збянтэжаны дзед.

— Схадзі з гэтым рогам да пана і скажы: «3 рога ўсяго многа!» А калі задаволіш пана, скажы: «Ох, усе ў рог!»

Сказаў так журавель, узмахнуў крыламі і паляцеў.

Пакруціў дзед у руках срэбраны рог, падумаў: «Мусіць, нешта мудронае даў мне журавель. Але каб праз гэты рог не зарабіць новых бізуноў...»

Ідзе стары дахаты ды ўсё пра рог думае — схадзіць з ім да пана ці не? Сустракае па дарозе панскага аканома.

1 Г а й д у к і — панскія слугі.

— Дзе быў, дзед? — пытаецца аканом.

— Хадзіў, панок, да знаёмага жураўля.

— Што ён табе даў?

— Срэбраны рог.

— Пакажы.

Дзед выняў з кішэні рог, паказаў аканому.

— А што з ім рабіць? — зацікавіўся аканом.

— Ды нічога,— адказвае дзед.

— Як гэта нічога? Ты нешта хаваеш ад мяне. Можа, з яго золата сыплецца?

— Можа, і сыплецца... Хто яго ведае.

— Дык загадай, каб з яго золата пасыпалася,— прыстаў аканом да дзеда.

— Ты можаш, панок, і сам загадаць.

— Як?

— Скажы: «3 рога ўсяго многа!»

— 3 рога ўсяго многа! — крыкнуў зайздрослівы на грошы аканом.

Тут ні адсюль, ні адтуль выскачылі з рога дванаццаць хлапцоў-малайцоў з бізунамі ды давай лупцаваць аканома.

Заенчыў аканом, запрасіўся:

— Сунімі іх, дзед, a то заб’юць...

А дзед аж заходзіцца ад смеху:

— He будзь такім цікаўным ды зайздросным. He сунь носа ў чужое проса!

Збілі хлапцы-малайцы аканома на горкі яблык.

Тады дзед і кажа:

— Ох, усе ў рог!

I ўсе хлапцы-малайцы тут жа зніклі ў розе.

«О, цяпер я ведаю, для чаго мне добры журавель даў гэты рог!» — усміхнуўся сам сабе дзед ды падаўся ў маёнтак да пана.

Прыходзіць, а ў пана гасцей поўныя пакоі. Усе п’юць, гуляюць. На стале дзедава торбачка ляжыць.

— Што, дзед, скажаш? — пытаецца пан.

— Прыйшоў, паночку, па торбачку...

— Ха-ха-ха! — зарагатаў пан, узяўшыся ў бокі.—

Бачылі вы гэтага старога дурня! Яшчэ бізуноў захацеў. Гэй, гайдукі, усыпце яму пры ўсіх маім гасцях дваццаць пяць бізуноў!

Схапілі гайдукі дзеда, павалілі на падлогу. А дзед тым часам выняў з кішэні срэбраны рог ды як крыкне:

— 3 рога ўсяго многа!

Выскачылі з рога дванаццаць хлапцоў-малайцоў з бізунамі ды давай хвастаць і гайдукоў, і пана, і яго гасцей.

Найбольш пану трапляла, бо дзед стаяў збоку і камандаваў:

— Па гайдуках — раз! Па гасцях — два!! Па пану — тры!!!

Хлапцы-малайцы так і рабілі, як дзед камандаваў.

Енчыў, енчыў, пан, а потым бачыць — рады няма.

— Вазьмі торбачку, дзед, толькі сунімі сваіх хлапцоў!

— Так бы даўно гаварыў, пане,— усміхнуўся дзед.— Але цяпер адной чужой торбачкай не адкупішся.

— А што яшчэ хочаш? Дам табе каня, карову...

— He, пане, і гэтага мала.

— Ай-яй-яй!..— енчыць пан. Кажы хутчэй, што ты яшчэ хочаш, a то засякуць насмерць мяне твае хлапцы.

— Калі хочаш жывым застацца,— кажа дзед,— аддай маёнтак бедным людзям, а сам уцякай куды вочы глядзяць.

— Ой, ай, як жа я застануся без маёнтка? Хто ж на мяне рабіць будзе?

— He хочаш, як хочаш,— кажа дзед.— Гэй, малайцы, сыпце ўсе бізуны пану!

Хлапцы-малайцы перасталі біць гасцей і гайдукоў ды ўзяліся за пана.

Круціўся, круціўся пан пад бізунамі, як уюн на гарачай патэльні, а потым такі не вытрымаў, нема закрычаў:

— Аддам, аддам маёнтак!

— Ну, добра. Толькі глядзі, без падману, бо маю на цябе лякарства,— смяецца дзед.— Ох, усе ў рог!

Хлапцы-малайцы, як вокам згледзець, схаваліся ў рог.

Дзед палажыў рог у кішэню і кажа:

— Заўтра прыйду праверу: калі не ўцячэш адсюль, зноў выпушчу на цябе сваіх памочнікаў.

I пайшоў дзед, вясёлы, дахаты — з торбачкай і з рогам.

А пан назаўтра яшчэ досвіткам пакінуў маёнтак: баяўся, каб дзед са сваімі малайцамі не вярнуўся.

ПРАГНЫ БАГАЦЕЙ

^Кылі два браты: багаты і бедны. Багаты сам нічога не рабіў, бо меў шмат парабкаў. А бедны лавіў вудаю ў возеры рыбу — з гэтага і жыў.

Аднаго разу багаты спраўляў вяселле — жаніў сына. Шмат сабралася ў яго гасцей.

«Пайду і я да брата ў госці»,— думае бедны. Пазычыў ён у суседзяў каравай хлеба і пайшоў на вяселле.

Прыйшоў і стаіць у парозе з хлебам. Убачыў яго багаты брат:

— Ты чаго прывалокся? У мяне тут госці не табою будучы! Вон, каб я цябе і не бачыў!

I прагнаў яго.

Крыўдна стала беднаму брату. Узяў ён вуду і пайшоў рыбу лавіць.

Сеў у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Вудзіў, вудзіў — усё дробная рыбка трапляецца. А тут і сонца заходзіць. «Ну,— думае бедны рыбак,— закіну

яшчэ раз, на шчасце». Закінуў вуду і выцягнуў такую рыбіну, якой і зроду не бачыў: вялікая ды ўся серабрыстая.

Пацешыўся ён з дзіўнай рыбіны і пачаў яе ў торбу запіхваць. А тая раптам і кажа яму чалавечым голасам:

— He губі мяне, добры чалавек, пусці назад у возера.

Успомніў рыбак сваіх дзяцей і кажа:

— He магу я цябе пусціць: я сам галодны і дзеці даўно есці хочуць. 3 чым я дамоў вярнуся?

— Калі ты такі бедны,— кажа рыбіна,— дык засунь руку мне ў рот і дастань адтуль залаты пярсцёнак.

Рыбак падумаў і кажа:

— Баюся, ты мне яшчэ руку адкусіш.

— He бойся, не адкушу!

Пасмялеў рыбак, засунуў руку рыбіне ў рот і дастаў адтуль залаты пярсцёнак.

— Што я з ім рабіць буду? — пытаецца рыбак.— Ён жа мяне не накорміць.

— Нічога,— адказвае дзіўная рыбіна,— яшчэ як накорміць! Выкідай сваю дробную рыбку з чоўна і ўкінь туды гэты пярсцёнак.

Рыбак так і зрабіў. I як толькі кінуў пярсцёнак на дно чоўна, дык там адразу цэлая куча грошай стала.

Пусціў бедны рыбак тую рыбіну ў возера, а сам хутчэй да берага паплыў. Скінуў на беразе кашулю, сабраў у яе грошы і пайшоў дадому.

Зажыў цяпер бедны брат лепш не трэба. Пабудаваў новую хату і паклікаў гасцей на ўходзіны. А брата не пазваў: не мог дараваць яму крыўды.

Дачуўся багаты, што яго бедны брат новую хату паставіў і з гасцямі балюе. Кажа ён сыну:

— Схадзі паглядзі, што ў яго там робіцца.

Прыйшоў сын, паглядзеў ды бягом назад.

— Ой,— кажа бацьку,— у цябе таго няма, што ў твайго беднага брата,— і хата новая, і жывёлы поўна, і на стале ўсяго хапае!

Багаты аж пачарнеў ад зайздрасці. Пасылае ён зноў сына, каб паклікаў беднага брата.

Прыйшоў бедны брат да багатага.

— Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага.— Ты, кажуць, жывеш цяпер лепш за мяне.

Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў як было.

Як пачуў гэта багаты, дык так і засвярбелі ў яго рукі. «Пайду,— думае,— і я злаўлю тую рыбіну».

Узяў ён добрую вуду, сеў у новы човен і паехаў на сярэдзіну возера. Лавіў, лавіў і вывудзіў-такі дзіўную рыбіну.

— He губі мяне,— просіцца рыбіна,— пусці назад: у мяне там дзеці малыя...

— He, галубка,— захадзіўся багаты.— He пушчу! Дай мне такі ж пярсцёнак, як дала майму брату.

— Дык брат жа бедны быў, ён і хлеба не меў... А табе навошта?

— Як гэта навошта? He хачу, каб брат багацейшы быў за мяне! Давай пярсцёнак—і канец! А не, дык занясу цябе дамоў і засмажу...

—Ну што ж,—кажа рыбіна.—Бяры, калі ты такі зайздросны. Мне не шкада.

Разявіла яна рот. Прагны багацей засунуў ёй у рот руку па самы локаць. Тут рыбіна як глымане зубамі — адкусіла руку і нырнула з ёю на дно возера.

Вярнуўся багаты брат дамоў і без грошай, і без рукі.

Так яму і трэба.

11 — 1211

АДДАЙ МНЕ, ШТО ДОМА HE ПАКІНУЎ

Пайшоў адзін чалавек на паляванне. Доўга хадзіў па лясах ды балотах — нічога не забіў. Нарэшце ўбачыў на адной выспе тура1. Стаіць ён, прыгожы, як на малюнку. Стрэліў паляўнічы — тур падскочыў і памчаўся ў кусты. Паляўнічы за ім. Бег, бег і не агледзеўся, як трапіў у дрыгву.

Вырываецца ён з дрыгвы як можа, ды дзе там! Цягне яго дрыгва ўніз, засмоктвае. Вось ужо і па пахі засмактала... Бачыць паляўнічы — смерць прыйшла. Пачаў ён клікаць на дапамогу.

Раптам вырас перад ім сухенькі сівы дзядок з казлінаю барадою, у лапцях па сажню даўжынёю.

— Ратуй мяне, чалавеча! — просіцца ў яго паляўнічы.

1 Typ — тут: дзікі бык з велізарнымі рагамі. Туры даўно ўжо вымерлі. Памяць пра іх захавалася толькі ў народных казках і песнях ды ў назвах асобных гарадоў і вёсак: Тураў, Туравец і інш.

IH162IIJI1

— Добра,— кажа дзядок,— я цябе выратую, але не задарма: аддай мне тое, што дома не пакінуў.

Думаў, думаў паляўнічы — што ж ён дома не пакінуў? Нічога ўспомніць не мог. А тут ужо дрыгва траха не па самую шыю засмактала: толькі галава і рукі яшчэ наверсе. Ну што ж, таргавацца няма калі...

— Бяры,— кажа,— сабе тое, што я дома не пакінуў, толькі ратуй хутчэй!

— He, гэта яшчэ не ўсё,— хіхікае дзядок.— Цяпер ты згодзішся, а потым адрачэшся.

— He адракуся...

— А каб не адрокся, дай распіску.

Выняў дзядок з кішэні кавалак валовай шкуры і нож, падаў паляўнічаму:

— Разрэж мезены палец і распішыся крывёю на гэтай шкуры. Так яно крапчэй будзе.

Паляўнічы распісаўся на валовай шкуры, дзядок падхапіў яго, вынес на сухое месца і сам знік.

Ачухаўся паляўнічы ад ліхой прыгоды, абцёр збольшага гразь і пайшоў дахаты. I так яму маркотна зрабілася ў дарозе, што хоць плач: сэрца бяду вяшчуе1.

Толькі ён пераступіў парог хаты, а яму і кажуць:

— Дзе ж ты прападаеш так доўга: жонка вунь сына нарадзіла!

Як пачуў гэта паляўнічы, дык і абамлеў: галава закружылася, уваччу памуцілася. Быў ён чалавек бяздзетны. А тут — на табе! Дачакаўся сына, ды не сабе, а чорту лысаму!

Сабраліся госці на радзіны. П’юць, весяляцца. А бацька сядзіць, як чорная хмара, і ўсё плача. I хто ў яго ні пытае, чаго ён плача,— нікому нічога не кажа. Спачатку думалі, што гэта ён ад радасці: ведама, сына дачакаўся! А потым і пытаць перасталі.

Тым часам хлопчык расце як на дражджах. I такі ўдаўся прыгожы, разумны! Звалі яго Янкам. Аддалі яго бацькі ў навуку. Дык ён усіх сваіх аднагодкаў як бачыш

1 В я ш ч у е — прадчувае.

абагнаў. Да ўсяго быў здатны: як да работы, так і да навукі.

Людзі цешацца з Янкі, зайздросцяць паляўнічаму. А бацька ўсё глядзіць на яго ды плача.

Вырас Янка, стройным дзецюком стаў, хоць жані, а бацька ўсё што далей, то больш смуткуе. Вось аднаго разу сын і пытаецца ў яго:

— Скажы мне, тата, чаму ты такі маркотны? Чаму ты ўсё, на мяне пазіраючы, плачаш? Хіба ж я не твой сын?

Выцер бацька слёзы і адказвае:

— Але, сынок, не мой ты... Праз гэта і плачу.

I расказаў сыну, як ён яго запрадаў сівому дзядку з казлінаю барадою.

Выслухаў сын і кажа:

— Калі так, бацька, дык бывай здароў! Або галавой налажу, або тваю запрадажу ў нячыстай сілы адбяру. He хачу, каб ты ўсё жыццё плакаў!

Сабраўся Янка, узяў лук, стрэлы, хлеба і падаўся Ў дарогу.

Доўга ці нядоўга ішоў ён — дайшоў да рэчкі. Мясціна выдалася такая прыгожая, што далей і ісці не хочацца. «Ну што ж, адпачну тут крыху, палюбуюся»,— падумаў Янка. Прылёг ён на беразе, за кустом, дастаў хлеб з торбы. I толькі сабраўся есці, як бачыць — ляціць чарада качак: адзінаццаць наперадзе, а дванаццатая з усяе сілы даганяе іх, і каля яе шуляк1 круціцца. Вось-вось востраю дзюбай ударыць.

Схапіў Янка лук і пусціў стралу ў шуляка. Глядзіць—шуляк каменем у балота падае, пер’е рассыпаючы, а качка проста да яго самога зніжаецца.

Апусцілася качка каля Янкі, ударылася дзюбкаю аб зямлю і стала перад ім дзяўчынаю, ды такою прыгожаю, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.

Пакланілася дзяўчына-прыгажуня Янку і кажа: — Дзякую, добры малойча!

1 Шуляк — каршун.

— Няма за што,— адказвае збянтэжаны Янка.

— Як няма за што? — дзівіцца дзяўчына.— Ты ж мяне ад смерці збавіў. Хто ты такі і куды ідзеш?

Янка ўсё пра сябе расказаў.

Паглядзела на яго дзяўчына спалохана і кажа:

— Дык гэта ж, як відаць, ты ідзеш да майго бацькі!

— А хто твой бацька?

— Вядзьмар.

— He,— кажа Янка,— бацька запрадаў мяне нейкаму дзядку з доўгаю барадою, у лапцях па сажню даўжынёю...

— Гэта ён! Бацька мой у каго хочаш перакінецца. Цяпер ён панам ходзіць.

Спахмурнеў Янка, а дзяўчына кажа:

— He бядуй, любы! Без мяне ты загінеш, як ужо не

Hit 165111 I

адзін загінуў, а ўдваіх мы што-небудзь прыдумаем. Бывай здароў!

— А як жа цябе хоць зваць? — пытаецца Янка.

— Кася.

Перакінулася дзяўчына ў шэрую качку, узнялася і паляцела ўслед за сёстрамі.

Пайшоў Янка ў той бок, куды качкі паляцелі, і неўзабаве падышоў да маёнтка. Пастукаў у вароты.

— Чаго табе трэба? — пытаюцца слугі.

— Гаспадара хачу бачыць.

Выйшаў гаспадар — тоўсты пан у дарагім заморскім адзенні:

— Што скажаш?

— Ды вось,— кажа Янка,— шукаю свайго гаспадара.

— Якога?

— Таго, каму мяне бацька запрадаў, калі я яшчэ толькі на свет нарадзіўся.

— Дык гэта я твой гаспадар.

— Выбачай, панок,— кажа Янка,— а ці маеш ты распіску майго бацькі?

— Маю, а як жа.

— To вярні яе, пане, мне, бо мой бацька ўсё нудзіцца і плача, што так нядобра выйшла. Я занясу яму, і ён супакоіцца.

— Бач, які порсткі! — смяецца пан.— Спярша ты ў мяне прыгон адслужы, тады і вярну. А не захочаш служыць — з жывога скуру здзяру.

— To давай работу,— кажа Янка,— буду служыць. Рабіць мне не прывыкаць.

Пан дастаў з кішэні напарстак, падаў Янку:

— Гэтым напарсткам вычарпай да раніцы маё возера за маёнткам, рыбу выберы, а дно жоўтым пяском пасып. Работа няцяжкая.

Пайшоў Янка да возера, пачаў напарсткам ваду вычэрпваць. Чэрпаў, чэрпаў да вечара, змарыўся, а знаку ніякага. Заплакаў ён ад жалю і пайшоў шукаць Касю, каб параіцца, што рабіць.

Прыйшоў на двор, пахадзіў — нікога не відаць. Зайшоў так аж у самы канец двара. Бачыць — стаіць адзінокая будыніна: хатка — не хатка, хляўчук — не хляўчук... Падышоў ён да хаткі, аж чуе: кліча яго праз акенца знаёмы голас:

— Гэй, Янка! Ты, бачу, пра мяне зусім забыўся.

Глянуў ён у акенца, а там Кася стаіць!

Увайшоў Янка ў хатку, прывітаўся і расказаў, якую нялюдскую яму работу даў яе бацька.

Дзяўчына кажа:

— Нічога, раніца за вечар мудрэйшая. Кладзіся спаць, а я што-небудзь прыдумаю.

Паслухаў Янка дзяўчыну і лёг спаць.

У поўнач выйшла Кася на ганак, махнула чароўным прутком, і адразу з’явіліся да яе трыццаць хлапцоўмалайцоў — адзін у адзін.

— Што загадаеш, паненка?

Вычарпайце да раніцы возера, рыбу выберце, а дно жоўтым пяском пасыпце!

— Слухаем! — адказалі хлапцы-малайцы і памчаліся рабіць сваю работу.

Назаўтра пабудзіла дзяўчына Янку.

— Ідзі,— кажа,— далажы бацьку, што ўсё зроблена. Толькі не прызнавайся, што я табе памагала: скажы — сам усё зрабіў.

Пайшоў Янка, далажыў пану. Той паглядзеў — праўда, усё зроблена, як ён загадаў! I работа чыстая — ніякай хібы не знойдзеш.

— Малайчына! — пахваліў пан.— Работнік ты, як бачу, нядрэнны. Калі так будзеш старацца, дык я табе і распіску аддам, і дачку замуж выдам. У мяне іх дванаццаць, выбераш сабе любую, якая спадабаецца. Толькі вось бяда: няма ў мяне асобнага палаца ддя цябе з маладою жонкаю. Але ты, бачу, хлопец працавіты. Дык вось табе работа: збудуй за ноч такі палац, каб было ў ім гэтулькі пакояў, колькі дзён у годзе, каб столь ззяла, як неба, а на ёй свяцілі сонца, месяц і зоры, каб вакол палаца працякала рака, а на ёй

ляжаў мост — залатая маснічына, сярэбраная маснічына, каб над мостам вісела вясёлка і ўпіралася канцамі ў ваду... Адным словам, каб не брыдка было самому паглядзець і людзям паказаць. Збудуеш такі палац — аддам табе распіску і дачку ў прыдачу, не збудуеш — скуру зніму з жывога. А цяпер ідзі сабе.

Апусціў Янка галаву. «Вось каб ты лопнуў, нячыстая сіла! — падумаў ён сам сабе.— Што далей, то цяжэйшыя задачы дае. Дзе ж мне зрабіць такі палац? Відаць, трэба зноў да Касі ісці — можа, яна паможа?»

Прыйшоў ён да дзяўчыны і расказаў ёй, якую новую работу даў яму пан-вядзьмар.

— Работа гэтая і праўда цяжэйшая за першую,— кажа Кася,— але што-небудзь прыдумаем. Ідзі ты пакуль што пахадзі па двары, быццам месца для палаца выбіраеш, а як сцямнее — назад сюды варочайся.

Так ён і зрабіў. Пахадзіў па двары, а як сцямнела, вярнуўся ў хатку. Павячэраў і пытаецца ў Касі:

— Чаму гэта ўсе твае сёстры жывуць з маткаю ў палацы, а ты ў гэтай хатцы наводшыбе?

— Таму што ў мяне не маці, а мачыха. Яна не хоча, каб я разам з яе дочкамі жыла.

— А ведаеш, Кася,— сказаў Янка,— бацька твой дакляраваў аддаць мне за жонку сваю дачку, калі пабудую палац... Дык я папрашу, каб ён аддаў мне цябе. Што ты на гэта скажаш?

Спахмурнела Кася, галавою паківала:

— He ведаеш ты, любы, майго бацькі! Ён так не аддасць мяне, а паставіць усіх нас у рад і загадае табе выбіраць, а ты мяне не пазнаеш...

— Пазнаю! — кажа Янка.— Як гэта, каб я цябе не пазнаў?

— Наўрад! — уздыхнула Кася.— Усе мы, сёстры, як адна: волас у волас, голас у голас. Але калі вельмі хочаш выбраць мяне, дык запомні прыкмету: у маіх валасах будзе белая кветачка. А калі другі раз загадае

бацька выбіраць, дык над маёю галавою будзе муха лятаць, а трэці — будзе завязана зялёная нітачка на правым мезеным пальцы. Запомніш?

— Дзіва што? Я хачу толькі цябе выбраць і нікога другога.

— А цяпер,— кажа дзяўчына,— кладзіся спаць, бо ўжо ноч на дварэ.

Лёг Янка на мяккую пасцель і заснуў як забіты. А Кася выйшла на ганак, махнула прутком... I адразу з’явіліся да яе трыццаць хлапцоў-малайцоў:

— Што загадаеш, паненка?

— Збудуйце за ноч такі палац, каб было ў ім гэтулькі пакояў, колькі дзён у годзе, каб столь ззяла, як неба, а на ёй свяцілі сонца, месяц і зоры, каб вакол палаца працякала рака, а на ёй ляжаў мост — залатая маснічына, сярэбраная маснічына, каб над мостам вісела вясёлка і ўпіралася канцамі ў ваду...

— Добра,— адказалі малайцы і памчаліся рабіць сваю работу.

Адзін пілуе, другі сячэ, трэці стружа — кіпіць работа!

Выйшаў назаўтра Янка на двор, бачыць — стаіць новы палац, дахам неба падпірае. Над палацам вясёлка зіхаціць, над ракою сярэбрана-залаты мост блішчыць.

Увайшоў ён у палац, глянуў угору, траха не аслеп: сонца ззяе, месяц свеціць, зоркі блішчаць...

Стаў Янка на мосце, чакае пана.

Выйшаў пан, залюбаваўся новым палацам.

— Ну,— кажа да Янкі,— бачу, штукар ты не горшы за мяне. Што ж, нічога не скажаш, калі толькі сам усё гэта зрабіў...

— Сам,— кажа Янка.— А хто ж мне рабіў?

— Добра, калі сам. Пастараўся, але ж нікому — сабе. Ды пакуль вяселле спраўляць, дам табе яшчэ адну работу. Ёсць у мяне конь, цаны яму няма, ды вось бяда: неаб’езджаны. Аб’ездзі ты яго да вяселля...

Янка павесялеў:

— Добра, пане, заўтра аб’езджу.

ЖІ169ІН1

А сам сабе думае: «Ну, гэта работа для мяне самая лёгкая!»

Тым часам выйшла і мачыха са сваімі дочкамі паглядзець новы палац. Спадабаўся ён ім. А як даведаліся, што бацька дакляраваў аддаць адну з дачок замуж за такога слаўнага майстра, дык усе, як адна, захацелі быць яго жонкаю.

Пагаварыў Янка з панам ды пайшоў сабе, пасвістваючы, да Касі. Прыйшоў і хваліцца, што хутка яна стане яго жонкаю: цяпер ужо бацька даў работу па яго сіле!

— He,— кажа яму Кася,— не радуйся загадзя. Ты думаеш, бацька дасць табе простага каня? He такі ён добранькі! Гэта будзе ён сам, а не конь. Бацька, бачыш, не верыць, што ты адзін вычарпаў возера і пабудаваў палац. Вось ён і захацеў цябе праверыць.

Пачухаў Янка за вухам:

— Дык што ж мне рабіць? Як яго, чорта, аб’ездзіць?

— He турбуйся раней часу. Кладзіся спаць. Заўтра відней будзе,— супакоіла яго Кася.

Назаўтра пабудзіла Кася Янку.

— Ідзі,— кажа,— каня аб’язджаць, калі згадзіўся.

— Баюся,— гнецца Янка.— Настрашыла ты мяне гэтым канём.

— Нічога. Адзін ты яму рады не дасі, а ўдваіх дамо.

I Кася падала яму свой жалезны пруток.

— На,— кажа, — з ім ты не прападзеш. Як толькі конь пачне наравіцца — лупі яго з усяе сілы гэтым прутком паміж вушэй.

Прыйшоў Янка ў стайню. Стаіць там конь у яблыкі: вочы крывёю наліты, з ноздраў полымя шугае, з вушэй дым валіць — падступіцца нельга!

Падышоў Янка да каня, хацеў на спіну яму ўскочыць, а той дубка стаў, пад столь узвіўся і так заржаў, што ўся стайня закалацілася.

— Эге,— кажа Янка,— такі і праўда — чартоўскі ты конь! Добра ж. Маю я на цябе лякобу!

1      Mu norm

Падкраўся ён да каня збоку і хвасянуў яго прутком паміж вушэй. Конь адразу, як сноп, на калені ўпаў. Янка тым часам скок на яго! Конь зноў дубка ўзвіўся — ледзь не скінуў Янку. Ды Янка злаўчыўся і давай з усяе сілы хвастаць яго прутком паміж вушэй.

Храпе конь, танцуе пад ім як шалёны. А Янка ўсё хвошча яго.

Круціўся, круціўся конь па стайні, як вужака, потым бачыць — няма рады: вырваўся на двор і памчаўся ў чыстае поле. Ляціць, ледзь да зямлі капытамі дакранаецца і ўсё наровіць Янку скінуць, пад ногі падабраць.

Лятаў, лятаў конь па палях, па гарах, вышэй лесу падымаўся, у глыбокія яры апускаўся, а потым такі змогся: павярнуў назад і пайшоў шагам.

Прыехаў Янка ў стайню, паставіў каня, а сам пабег, радасны, да Касі.

— Ну,— кажа Кася,— відаць, добрую лазню задаў ты майму бацьку, калі сам цэлы вярнуўся.

— Ды ўжо ж! — смяецца Янка. Стараўся, як мог. Чуць твой пруток не схвастаў.

I,   не вячэраўшы, як сноп, упаў Янка на пасцель ды заснуў багатырскім сном.

Назаўтра будзіць яго Кася:

— Цяпер ідзі да бацькі, прасі, каб аддаў распіску.

Паснедаў Янка ды пайшоў да пана. Прыходзіць. Пан сядзіць у крэсле, маркотны, з перавязанаю галавою. «Ага,— думае Янка,— будзеш памятаць Касін пруток!»

— Што ж,— кажа пан,— я свайму слову гаспадар: як станеш маім зяцем, тады і распіску аддам.

— Няхай будзе так,— згадзіўся Янка.— Паказвай сваіх дачок.

Павёў пан Янку ў другі пакой. А там стаяць дванаццаць дзяўчат — роўныя, як адна: твар у твар, волас у волас, голас у голас. А збоку каля іх старая пані пахаджвае.

Абышоў Янка дзяўчат адзін раз, другі і ўбачыў

белую кветачку ў валасах крайняй дзяўчыны. Падышоў да яе, узяў за руку і падвёў да бацькі.

— Вось,— кажа,— гэтая мне спадабалася.

— Ну, гэта дык гэта,— адказвае пан,— у мяне дочкі ўсе роўныя. Бяры сабе, якая спадабалася.

А пані аж пазелянела ад злосці: не родную яе дачку выбраў сабе за жонку гэты слаўны майстар, а нялюбую падчарку!

— He,— затупала яна нагамі,— я так не згодна: яшчэ раз няхай выбірае!

Пан кажа:

— Няхай будзе па-твойму.

Завязаў ён Янку хустачкай вочы, а потым развязаў і кажа:

— Выбірай другі раз!

Абышоў Янка дзяўчат, бачыць — над галавою ў аднае муха лятае. «Ага,— успомніў ён Касіны словы,— гэта яна!»

Узяў ён яе за руку і падвёў да пана.

— Што ж,— кажа пан,— бяры гэтую: у мяне ўсе дзеці роўныя.

А пані зноў затупала, закрычала:

— He згодна! Няхай да трох раз выбірае!

Завязаў пан Янку хустачку на вочы, а калі развязаў — перад ім зноў стаяць дванаццаць дзяўчат, роўныя, як адна!

Пачаў Янка прыглядацца да рук і ўбачыў у адной дзяўчыны зялёную нітачку на правым мезеным пальцы.

— Няхай будзе гэтая маёю жонкаю,— кажа ён да пана.

Нічога не зробіш — мусіў аддаць вядзьмар яму распіску.

— Заўтра вяселле згуляем,— кажа пан,— і будзеце тады жыць у новым палацы.

Пайшлі маладыя ў Касіну хатку да вяселля рыхтавацца. Кася кажа Янку:

— Вяселле спраўляць будзем не ў майго бацькі, а ў твайго.

— Чаму? — пытаецца Янка.— Тут жа наш палац стаіць!

— Нам трэба ўцякаць адгэтуль, бо злая мачыха загубіць нас,— кажа Кася.

У поўнач, як усе ў палацы моцна паснулі, выскачылі яны з хаткі ды пабеглі да Янкавых бацькоў.

Назаўтра ўсталі паны і паненкі — чакаюць маладых: пара вяселле спраўляць. Ды штосьці доўга маладыя спяць. Паслалі слуг будзіць іх.

Падышлі слугі да хаткі. Клікалі, клікалі — ніхто не адгукаецца. Заглянулі ў хатку — пуста. Вярнуліся слугі і сказалі пра гэта пану.

Пан узлаваўся, а пані нема крычыць:

— Гэй, ганцы, даганяйце іх! Жывых або мёртвых, а назад вярніце!

Ускочылі ганцы на коней і памчаліся на ўвесь дух. Ляцяць барамі, ляцяць лясамі — натрапілі на след.

— Ну, цяпер яны ад нас не ўцякуць! — кажуць ганцы.

Тым часам прыпала Кася да зямлі, паслухала.

— Зямля грыміць, вецер шуміць,— кажа,— гэта за намі пагоня ляціць...

— Што ж нам рабіць? — пытаецца Янка.

— Я перакінуся ў авечку, а ты будзеш пастушком. А калі ў цябе запытаюцца, ці не бачыў ты на гэтай дарозе хлопца з дзяўчынаю,— кажы, што не бачыў.

Махнула Кася прутком, і ўсё сталася, як яна задумала.

Падлятаюць ганцы:

— Гэй, пастушок, ці не бачыў ты на гэтай дарозе хлопца з дзяўчынаю?

— Не,— адказвае пастушок,— я з самага ранку тут пасу, а нікога не бачыў.

Пакруціліся ганцы на месцы — следу няма. Вярнуліся назад, кажуць панам:

— Нікога не дагналі. Толькі пастушка з авечкай спаткалі. Папыталіся ў яго, дык ён сказаў, што з самага ранку там пасе, а нікога не бачыў.

— Гэта яны! — закрычала пані.— Даганяйце хутчэй!

Кінуліся ганцы назад. «Ну,— думаюць,— цяпер мы схопім пастушка з авечкаю як міленькіх!»

А Кася з Янкам бягуць ды бягуць на ўсю сілу.

Але вось зноў чуюць яны за сабою пагоню. Махнула Кася прутком — і стала зялёным садам, а Янка — садоўнікам.

Падляцела пагоня:

— Гэй, садоўнік, ці не бачыў ты на гэтай дарозе хлопца з дзяўчынаю?

— He,— кажа садоўнік,— не бачыў. Я ўжо тут дзесяць гадоў сад даглядаю, а хлопца з дзяўчынаю ні разу не бачыў...

— А пастушка з авечкаю?

— Таксама не бачыў...

Вярнуліся ганцы назад.

— Мусіць,— кажуць,— мы з дарогі збіліся: нікога не бачылі. Сустрэлі толькі па дарозе садоўніка каля саду, дык ён сказаў, што ўжо дзесяць гадоў сад даглядае, але ні хлопца з дзяўчынаю, ні пастушка з авечкаю і ў вочы не бачыў.

— Ах вы, нягоднікі! — закрычала пані.— Трэба ж было вам секчы і сад і садоўніка — гэта былі яны! He, кепская на вас надзея, давядзецца самім бегчы.

Перакінуўся пан у ваўка, а пані ў ваўчыху ды пабеглі наўздагон за ўцекачамі. Ляцяць, аж пыл курыць, аж вецер свішча.

Пачула Кася новую пагоню і кажа:

— Гэта мой бацька і мачыха ляцяць. А іх нялёгка ашукаць. Ды паспрабуем: я разальюся возерам глыбокім, а ты станеш качарам. Плавай па возеры і, глядзі, нікому ў рукі не давайся.

Махнула яна прутком — і стала возерам, а Янка качарам.

Падлятаюць воўк з ваўчыхаю да возера.

— Возера — гэта яна! — закрычала ваўчыха.— Цяпер мы ёй нічога зрабіць не можам. А качара

ШП4І19

зловім — бо гэта сам Янка! Тады і яна за ім пойдзе.

Кінуліся воўк з ваўчыхаю ў возера і давай качара лавіць. А той то нырца дасць, то высока над вадою ўзляціць...

Ганяліся, ганяліся воўк з ваўчыхаю за качарам, патаміліся і пайшлі на дно. Тут ім і канцы.

А Янка з Касяю зноў сталі такімі, як былі. Пабраліся за рукі ды спакойна пайшлі да Янкавых бацькоў вяселле спраўляць.

Гучнае гэта было вяселле. Усе пілі, елі, і ўсе весяліліся. А разам з усімі весяліўся і Янкаў бацька.

Я на тым вяселлі быў, мёд, віно піў, па вусах цякло, а ў роце не было. Далі мне там боты шкляныя, капялюш васковы і сурдут папяровы. Пайшоў я, падскакваючы, дамоў. Ішоў, ішоў, спатыкнуўся на камень, а боты — дзын, дзын! — і пабіліся. Дождж паліўся — сурдут размок і з плеч зваліўся. А потым сонца як прыпякло, дык і капялюш растаў. Пайшоў я дахаты без нічога. Прыйшоў на свой пасеў і тутака сеў ды гэтую казку вам расказаў.

ЯНКА-СТРАЛЕЦ

Аднаго разу пайшоў Янка-стралец на паляванне. Цэлы дзень блукаў па лесе, шукаў здабычы і, ўсё марна. Hi ваўка, ні дзіка, ні лася — аніякай звярыны не ўпаляваў. Кінуў ён са злосці сваю стрэльбу ў крушынавы куст, аж раптам бачыць — вылецела адтуль дзівосная птушка з дзявочаю галавою і залатымі крыламі. Дужа захацелася Янку птушку тую злавіць. Пачаў ён ганяцца за ёю па бялявінах ды аржавінах, па часцярах-гушчарах, па бярозавых гаях і не агледзеўся, як заблудзіўся.

Надвечар апынуўся Янка-стралец каля шырокай ракі, узышоў на калінавы мост, каб на той бераг пераправіцца. Але дзіва дзіўнае: як толькі да сярэдзіны таго моста дайшоў, так і кроку далей ступіць не можа. Кінецца наперад — мост у ваду асядае, хоча назад вярнуцца — мост яшчэ глыбей топіцца. Зусім зажурыўся Янка. Ажно невядома адкуль з’явіўся на мосце якісь чалавек і кажа:

— Хадзем са мною, Янка-стралец. Я цябе на бераг

выведу. Толькі абяцай, што выканаеш пасля тры работы, якія закажу табе.

Прыгледзеўся Янка, а чалавек той касавокі, крывы ды гарбаты, страшны, што чорт лазаты. Боязна за ім ісці, а іншага выйсця няма. Згадзіўся Янка-стралец і адразу ж апынуўся з тым чалавекам на беразе. А быў . той чалавек злы пушчанскі чараўнік.

Прывёў ён Янку ў сваю хату пасярод пушчы, накарміў, напаіў.

— Кладзіся цяпер спаць,— кажа,— а заўтра дам я табе першую работу. Зробіш яе — адпушчу цябе дахаты, а не — з жыццём развітаешся.

Назаўтра ранічкаю, яшчэ нават птушкі ў пушчы не абзываліся, разбудзіў чараўнік Янку-стральца і прывёў яго на паляну да вялізнага каменя.

— Вось табе малаток і долата. Глядзі, каб да вечара, перш чым маладзік на небе ўзыдзе, збудаваў ты мне ў гэтым камені прыгожы палац на дванаццаць пакояў. Ды каб усё ў ім было як след зроблена: уваходзь толькі і жыві!

Сказаў гэтак і знік.

Агледзеў Янка-стралец камень з усіх бакоў і, доўга не марудзячы, пачаў яго долатам даўбаць ды малатком адбіваць. Б’е, стараецца — пот вочы засцілае, а нават крошкі адбіць не можа. Адно іскры ў бакі скачуць.

Стаміўся Янка-стралец, сеў на той камень і заплакаў з гора.

Тым часам бачыць — сонца высока над пушчаю паднялося, цэлага паўдня прайшло. Прыносіць яму чараўнікова дачка, красуня Алена, палуднаваць.

Убачыла замаркочанага Янку, пашкадавала:

— Раней бяды не бядуй, Янка-стралец! Паеш і лажыся адпачываць, а я табе памагу. Толькі глядзі, потым ніколі не забывай пра мяне.

Янка паеў і заснуў. А чараўнікова дачка абышла тры разы вакол каменя — і вырас у ім прыгожы палац на дванаццаць пакояў.

Будзіць Алена Янку:

177

12—1211

— Уставай! Мне адсюль ісці пара. А ты вазьмі гэты ключ і, калі прыйдзе мой бацька-чараўнік і спытае ў цябе, ці добра ты ўсё зрабіў, аддай яму ключ у рукі і скажы: усё добра, толькі адно акенца крывое.

Пакланіўся Янка-стралец дзяўчыне ў пояс, падзякаваў, а ўвечары сказаў чараўніку ўсё так, як яна параіла.

Пахваліў чараўнік стральца за ўмельства і павёў у сваю хату пасярод пушчы.

Назаўтра, яшчэ нават сонца не прачыналася, будзіць чараўнік Янку:

— Уставай хутчэй, малойча. Ёсць у мяне яшчэ лепшая работа такому слаўнаму майстру! Як зробіш — адпушчу на волю, а не — смерць табе будзе!

Завёў яго ў густы сасоннік, даў шкляную сякерку і кажа:

— Глядзі мне, каб за дзень увесь гэты сасоннік ссек, падцерабіў і ў сажні злажыў. Іначай — дрэнна табе будзе!

3 тым і знік у лесе. Узяў Янка-стралец шкляную сякерку, замахнуўся, ударыў раз па сасновым ствале, сякерка і рассыпалася. Сеў Янка, прытуліўся да дрэва: гэтакі мах, што бяда па зубах!

У полудзень прыносіць яму чараўнікова дачка, красуня Алена, есці. Убачыла, што Янка яшчэ больш зажурыўся, пашкадавала яго:

— Паеш ды кладзіся адпачываць, Янка. Заснеш з ліхам, устанеш з дабром! Выбаўлю я цябе і гэты раз з бяды. Толькі глядзі, ніколі не забывай мяне, што б з табою не здарылася.

Паеў Янка і заснуў у цяньку пад дрэвам. А яна тым часам сасоннік вакол аббегла, рукамі, як крыламі, узмахнула — роўныя сажні на месцы лесу пасталі.

Разбудзіла красуня Алена Янку і, адыходзячы, наказала:

— Калі прыйдзе да цябе мой бацька-чараўнік і запытае, ці ўсё добра ты зрабіў, скажы: «Усё добра, толькі адна сасна папалам зламалася». Але не прызнавайся, што я табе памагаю.

Янка-стралец так і зрабіў.

Здзівіўся пушчанскі чараўнік, але выгляду не падаў.

— Ну, вось,— кажа,— Янка, каму месяц свеціць, таму і зоркі ўсміхаюцца.

На трэці дзень, на золку, яшчэ нават звяры па пушчы не разбягаліся, зноў разбудзіў чараўнік Янку:

— Уставай, малойча, на апошнюю работу. Зробіш — адпушчу цябе дахаты, не зробіш — тут і памрэш!

Завёў Янку-стральца да ляснога возера і даў яму сярэбраны напарстак:

— Вычарпай усю ваду з возера гэтым напарсткам, дно жоўтым пясочкам высып і рыбу палічы, якая ёсць у возеры.

Пачаў Янка напарсткам ваду з возера чэрпаць.

I гадзіну вылівае, і другую, і трэцюю — нават знаку няма! Стаміўся, сеў на беразе, занудзіўся.

Зноў прыносіць яму чараўнікова дачка палуднаваць. Убачыла, які Янка збедаваны, супакойвае:

— Раней бяды не бядуй, Янка-стралец! Паеш і спаць кладзіся. Заснеш з ліхам, устанеш з дабром! Памагу я табе і трэці раз. Толькі глядзі, каб пасля ніколі не забываў мяне.

Лёг Янка-стралец адпачываць, а чараўнікова дачка птушкаю возера абляцела: вада ўся як бачыш з возера вылілася, дно жоўтым пясочкам высыпалася. Разбудзіла красуня Алена Янку і кажа яму:

— Памятай, Янка-стралец, як прыйдзе мой бацька і запытае, ці зрабіў ты работу, скажы: «Усё зрабіў. Адно толькі рыбы малой не злічыў». He прызнавайся толькі, што я табе памагала.

Увечары прыйшоў чараўнік да возера, пытае:

— Ну, што, хлопча-малойча, справіўся з трэцяю работаю? Усё зрабіў, што я табе загадаў?

— Усё!

— А рыбу палічыў?

— Палічыў!

— Усю? I вялікую, і малую?

Янка ад радасці забыў, што яму красуня Алена раіла.

— А як жа,— адказвае чараўніку,— усю рыбу палічыў. I вялікую і малую.

Чараўнік вока левае хітра прыжмурыў:

— Добра, Янка-стралец, калі так, пойдзем цяпер дахаты!

Прывёў Янку на падворак, сам у хату пайшоў, а яго ў двары пакінуў.

Выбегла з хаты чараўнікова дачка і да Янкі:

— Што ж ты нарабіў, Янка-стралец? Чаму не сказаў бацьку, што рыбы малой не палічыў? Цяпер ён ведае, што гэта я табе ва ўсім памагала. He знасіць галавы ні мне, ні табе! Ды чаго ўжо баяцца?! Долі не мінеш, адно надрыжышся. Гэта не бяда, яшчэ тры

вярсты да бяды. Паспрабуем мы з табою ўцячы адгэтуль. Як першая зара ўзыдзе над лесам, выходзь з хаты. Ідзі смела, бацька толькі мяне пільнаваць будзе.

Паслухаў яе Янка-стралец і пайшоў спаць. Пераначуеш — журбы не пачуеш.

А хітры чараўнік наказаў жонцы сядзець у дачкі пад дзвярыма і вартаваць, каб тая нікуды не выйшла. Разумны пушчанскі чараўнік, а дачка яго яшчэ разумнейшая. Як узышла першая зара над лесам, паставіла красуня Алена ў сваім пакоі дванаццаць прасніц, а сама вылезла праз акно ў двор.

Маці з-за дзвярэй усё пытае: «Алена, дачушка, дзе ты там?»

А прасніцы адна за адной па чарзе ёй адказваюць Аленіным голасам: «Я тут, мама... Я тут, мама...»

Далёка Алена з Янкам ад хаты адбегліся, але, як кажуць, ад бяды ўцяклі, ды ў гора трапілі. Вось і апошняя, дванаццатая прасніца абазвалася, цішыня ў чараўніковым доме наступіла. Маці дачку кліча, але ніхто ўжо да яе не аказваецца.

Прачнуўся чараўнік, кідма да жонкі кінуўся. А сам, як каршун, злосны:

— Ты чаму іх не ўпільнавала? Бяжы цяпер, даганяй! Ды глядзі мне, без іх не вяртайся!

Перакінулася чараўнікова жонка ў цёмную хмару, пусцілася наўздагон за дачкою і Янкам-стральцом. Маланкаю неба крэсіць, злым громам грукоча, сцюдзёным ветрам дыхае.

Красуня Алена прыпала да зямлі, прыслухалася:

— Чую, зямля дрыжыць, вецер свішча, то мая маці нас з табою даганяе. Трэба яе перахітрыць. Я бярозкаю стану, а ты — дубком.

Праплыла хмара над імі, громам загрукала, частым дажджом лісце пакрапіла, а ўсё ж мусіла назад вяртацца.

Чараўнік, як толькі ўбачыў жонку, пытае:

Ці дагнала ты іх, ці бачыла хоць?

— Нікога нідзе не бачыла,— адказвае тая.— Адно

толькі бяроза белакорая з дубком зялёным пры дарозе стаялі.

— Ляці назад,— крычыць чараўнік.— Хапай іх за голле ды цягні ў пушчу, дахаты!

Другі раз перакінулася чараўнікова жонка ў цёмную хмару і пусцілася наўздагон за дачкою і маладым стральцом.

А яны тым часам у чыстае поле выбеглі. Чуе дзяўчына — гром грыміць, вецер злосны ў спіну дыхае.

— Зноў маці нас даганяе. Я стану гарою, цернем парослаю, а ты, Янка, салавейчыкам. У маім церні схавайся і не бойся.

Толькі яны паспелі зрабіць гэтак, як стала над імі хмара, пачала грамавым голасам дачку клікаць, прасіць дахаты вярнуцца. He абзываецца тая, як і не чуе. Салавей у церні зашыўся, не дастаць яго адтуль. Хмара злосна павуркатала і назад у пушчу вярнулася.

Чараўнік ажно нагамі ад злосці тупае, зноў яе наўздагон за ўцекачамі пасылае. Трэці раз маці хмараю цёмнаю перакінулася, трэці раз па небе панеслася.

Пачула дачка грукат за спінаю і кажа:

— Я возерам стану, Янка-стралец, а ты качарам шэрым на хвалях маіх. Толькі не дайся, каб маці цябе злавіла. Яна цяпер нас абавязкова пазнае.

Прыплыла хмара да возера, убачыла качара, давай за ім ганяцца: тонкія пальцы дажджу ўніз цягне, вострымі маланкамі ваду паласуе.

А качар то пад ваду глыбока нырне, то ў чаратах затоіцца.

Бачыць маці, што не зловіць качара і дачкі не верне, змірылася і кажа:

— Хоць не шкадуеш ты мяне, дачка, а я цябе ўсё роўна пашкадую. Вазьмі ад мяне тры арэхі, яны табе ў няшчасці памогуць.

Кінула цёмная хмара ў возера тры арэхі, апошні раз громам павуркатала і паплыла назад у пушчу.

He пабачыўшы гора, дабра не ўбачыш. Доўга яшчэ Янка-стралец з красуняю Аленаю па дарогах блукалі,

пакуль нарэшце да Янкавай вёскі дайшлі. Алена спынілася і пасылае Янку ў вёску аднаго:

— Ідзі,— кажа,— да бацькоў і ўсё раскажы ім, а я пакуль што цябе на дарозе пачакаю. Няёмка мне адразу бацькам тваім на вочы трапляць. Толькі памятай: як будзеш з раднёю вітацца, не цалуйся ні з кім, a то адразу мяне забудзеш.

Пайшоў Янка-стралец да бацькоў, а тыя, як убачылі сына жывым і здаровым, узрадаваліся дужа і давай яго абдымаць і цалаваць. Ён адразу ж красуню Алену і забыў.

Дзень чакае красуня Алена яго на дарозе, тыдзень чакае — не ідзе Янка-стралец. Ажно праз колькі часу дачулася дзяўчына, што Янка жаніцца сабраўся, ужо і госці на вяселле з’язджаюцца.

Успомніла яна пра матчын падарунак, дастала з кішэнькі адзін арэх і разбіла. Выняла з яго сукню, як месяц, ясную. Прыбралася і пайшла да Янкавай хаты. Убачыла дзяўчыну Янкава маці, спужалася, што сын у такую красуню закахаецца, і не пусціла яе на парог.

Вярнулася Алена ні з чым на дарогу. Успомніла матчыну прыказку: «Раней смерці не памірай, раней бяды не бядуй». Разбіла аб камень другі арэх, глядзіць — ажно сукня там такая прыгожая, як зоркі на небе. «Можа, мне ў гэтым уборы пашчасціць»,— падумала сабе, пераадзелася і зноў да Янкавай хаты пайшла. Толькі і гэты раз яе нават блізка не падпусцілі. Вярнулася дзяўчына на дарогу, нацягнула старую вопратку, села на камень і заплакала. Ды так горка, што сляза слязу пабівае. Ажно ідзе па дарозе старэнькая бабуля, прыпынілася, пытае:

— Ты чаго, красуня Алена, плачаш? Па Янкустральцу нудзішся? Калі так, слухай мяне, добрую параду дам. Вазьмі вось гэты грэбень ды палажы яго каля таго люстэрка, перад якім Янка-стралец штораніцы расчэсваецца. Толькі не апранай убору прыгожага, а ідзі ў старой сукні, каб цябе на парозе не затрымалі.

Ды не марудзь, дзеўчына, бо заўтра жаніха твайго з другою пад вянец павядуць.

Падзякавала чараўнікова дачка добрай бабулі, узяла грэбень, а назаўтра раненька зноў да Янкавай хаты выправілася.

Пакінула яна грэбень каля Янкавага люстэрка і хуценька назад на дарогу вярнулася. Разбіла трэці арэх і дастала з яго сукню, як сонца, красную. Прыбралася і пайшла да Янкавай хаты.

А Янка-стралец грэбень той знайшоў, правёў ім раз і другі па шаўковых сваіх валасах, тут усё адразу і ўспомніў. Выбег насустрач красуні Алене, узяў яе за руку і павёў да бацькоў...

I мяне на вяселле звалі — рукавы адарвалі. Быў я там на мяду, абліў мёдам бараду.

ЦУДОЎНАЯ ДУДКА

Даўно яно было ці нядаўна, так ці не так,— цяпер ужо напэўна ніхто і не ведае.

Ну, дык раскажам мы тое, што дзяды расказвалі сваім унукам, а ўнукі — сваім унукам.

Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе. Зямлі многа, усюды вольна — адзін аднаму не перешкаджалі, а прыйдзе да каго бяда — адзін аднаму дапамагалі, бяду перамагалі.

Але вось панадзіўся аднекуль лятаць у той край страшэнны змей. Пачаў ён лятаць, людское дабро хапаць, сабе ў змяінае логава цягаць.

Нацягаў дабра — дзяваць няма куды! Надумаўся ён тады сабе харомы будаваць. Ды сам рабіць і не ўмее, і лянуецца. He прывык змей працаваць. Пачаў ён людзей лавіць, у сваё змяінае царства насіць.

Наловіць людзей і прымушае іх харомы будаваць, глыбокімі канавамі абкопваць, высокімі насыпамі абсыпаць, густою агароджаю абстаўляць. А служкам

сваім — цівунам' ды гайдукам — загады дае: людзей не шкадаваць, біць іх, караць.

Робяць людзі на змея як дзень, так ноч, працуюць, гаруюць, горкую долю праклінаюць, без пары паміраюць.

А змей усё новых людзей хапае. Нарабіў ён сабе людскою працаю безліч харомаў, праклаў між імі дарогі, наставіў платоў-агароджаў.

Пухнуць людзі з голаду, мруць як мухі. I чым далей, тым горай: няма ратунку ад змея.

Але вось пастарэў змей, знясілеў і ляжыць, як здыхата, не можа ўжо людзей і іхняе дабро хапаць.

Тым часам змеевы служкі — цівуны ды гайдукі — самі панамі парабіліся ды пачалі са змеевых харомаў распаўзацца, за людзьмі ганяцца. I стала людзям яшчэ горш ад паноў, як ад таго дохлага змея. Нідзе ад іх не схаваешся: запаланілі яны ўвесь край.

А каб не быць да людзей падобнымі, навыдумлялі сабе паны розных новых імёнаў ды прозвішчаў. Хто назваў сябе Ваўком, хто Мядзведзем або іншым зверам, хто Каршуном, Варонай, а хто якім дрэвам.

Вось адкуль і ўзяліся паны Ваўкі, Свінскія, Асінскія... Простых жа людзей цяпер яны іначай як быдлам і не называлі.

Служаць людзі дохламу змею, служаць панам, апошняе ім аддаюць, а самі ў голадзе ды холадзе за працаю свету не бачаць.

Гэтак і жывуць. Адны паміраюць, другія нараджаюцца, а палёгкі няма ніякай. I ніхто не ведае, што зрабіць, каб жыццё змяніць.

Ды вось нарадзіўся ў тым краі хлопчык. Быў ён вельмі ж слабенькі: як заняпаў змалку, дык ніяк і паправіцца не можа. Такі ўдаўся кволы, што нават паны яго не чапаюць, на паншчыну не ганяюць: нікому ён не патрэбен.

Вырас ён ужо, у гады ўвайшоў, а ўсё толькі

1  Ц і ву н — панскі прыказчык.

з дзецьмі гуляе, як маленькі. I празвалі яго людзі Іванкам Прасцячком.

Сядзіць Іванка Прасцячок узімку на печы, цацкі з лучынак складае, а ўлетку пясок на прызбе перасыпае.

Трапілі аднойчы ў тую вёску, дзе жыў Іванка Прасцячок тры старцы-падарожнікі. Куды ні зойдуць. Усюды пуста, і ні жывой душы: усіх паны на работу пагналі.

Убачылі старцы на прызбе Іванку і зайшлі на яго двор адпачыць.

Селі, адпачылі, люлькі тытунём набілі. Памацалі ў кішэнях — ды ні ў кога крэсіва няма, каб агню выкрасіць. Просяць старцы ў Іванкі агню. Пайшоў Іванка ў хату, набраў з прыпечка жару ды вынес старцам.

Закурылі старцы люлькі, падзякавалі Іванку і пытаюцца, што ён дома робіць.

— Пясок на прызбе перасыпаю,— адказвае Іванка.— Бо ўсё роўна, што ні рабі, то на паноў ідзе...

Паслухалі старцы Іванку, галовамі паківалі, потым леры ўзялі ды гучна зайгралі.

Першы раз зайгралі — вялікі розум Іванку далі.

Другі раз зайгралі — талент да слова і музыкі далі.

Трэці раз зайгралі — на паноў у сэрца гневу нагналі.

Пайшлі старцы, а Іванка чуе, як светла стала ў яго думках, як гнеў на паноў забушаваў у сэрцы... Пачаў ён за справу брацца, у свет збірацца.

Зрабіў дудку-весялушку ды так зайграў, што не толькі людзі — звяры і птушкі заслухаліся.

I стаў Іванка між людзей хадзіць, на цудоўнай дудцы іграць, праўду пра змея і яго слуг казаць.

Пачалі людзям вочы адкрывацца. Убачылі яны, што вялікая крыўда на свеце жыве: адны пануюць, а другія гаруюць, адны багаццю ліку не маюць, а другія з голаду паміраюць.

I дзе ні пройдзе Іванка,— людзі там розуму ад яго

набіраюцца, за вілы і сякеры хапаюцца ды з ліхімі панамі змагаюцца.

Думаюць паны, гадаюць, як Іванку са свету звесці.

Пачалі яны войска збіраць, Іванку шукаць. Чуюць голас на ўсходзе — шусь туды. Шаблі звіняць, пікі, як лес, тырчаць, гарматы, як гром, грымяць, а Іванкі нідзе не відаць... *

Спыняцца паны з войскам, слухаюць, стаяць. Аж раптам чуюць голас на захадзе — Іванкава дудка іграе, людзей навучае, на вялікую бітву ўзнімае. Толькі пошчак ідзе-гуляе ад сяла да сяла, ад краю да краю.

Кінуцца паны на захад. Коні як віхор ляцяць, шаблі звіняць, гарматы страляюць, а дзе Іванка — не знаюць.

I з таго часу змеевым слугам ні ўдзень ні ўночы

няма спакою. Як толькі дудку пачуюць, дык адразу мароз у іх па скуры пойдзе, бо чакаюць яны сабе бяды, як вол доўбні.

Дудка ж свішча, дудка іграе, пошчак далёка па свеце гуляе, людзей збірае. Яго ні злавіць, ні з гармат не забіць. Усюды ён шлях пракладае, ніякіх межаў не знае.

Іграе дудка, іграе, а прыйдзе час — усіх паноў пазнішчае.

ЗАЛАТАЯ ЯБЛЫНЬКА

^К.ылі дзед і баба. I былі ў іх дочкі — дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну — Юля.

Баба сваю родную дачку песціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб са свету яе звесці.

Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычкатрацячка. Прывёў дахаты і кажа дочкам:

— Будзеце пасвіць яго па чарзе — адна дзень і другая дзень.

Пагнала ў першы дзень бычка на пашу дзедава дачка. Злая мачаха дала ёй верацяно і мех кудзелі.

— Глядзі,— кажа,— каб за дзень усю кудзелю спрала, кросны выткала, палатно выбеліла і ўвечары дамоў прынесла. А калі не зробіш — не жыць табе.

Вывела Галя бычка з хлява, пагладзіла па шыі і пагнала на пашу. Гоніць, а сама горкімі слязьмі заліваецца.

Бычок пытаецца:

— Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго плачаш?

— Як жа мне не плакаць, бычок? Загадала мне

мачаха гэты мех кудзелі спрасці, кросны выткаць, палатно выбеліць і ўвечары дамоў прынесці... Хіба ж зраблю я за дзень такую работу?

— He плач,— адказвае бычок,— гані мяне на шаўковую травіцу, на свежую расіцу, там мы штонебудзь прыдумаем.

Прыгнала Галя бычка на шаўковую травіцу, на свежую расіцу. Наеўся бычок, напасвіўся, а потым і кажа:

— Цяпер кладзі мне ў правае вуха кудзелю і верацяно. А сама хукні ў левае вуха і глядзі, што будзе.

Палажыла Галя бычку ў правае вуха кудзелю і верацяно, хукнула ў левае вуха і глядзіць. Аж там — кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца і ў сувой скочваецца...

Як усё было зроблена, дастала Галя гатовы сувой палатна і, вясёлая, пагнала бычка дахаты.

Злая мачаха сустрэла яе на двары:

— Ну што, спрала кудзелю?

— Спрала,— кажа Галя і падае ёй гатовы сувой палатна.

Мачаха аж за галаву хапілася: такую работу зрабіла яе падчарка! А тут і суседкі прыйшлі — дзівяцца, якое тонкае палатно выткала Галя. Усе хваляць яе, не нахваляцца.

Прыйшла чарга гнаць бычка бабінай дачцэ Юлі. Дала ёй маці верацяно і паўмеха кудзелі.

— Спрадзі,— кажа,— дачушка, гэтую кудзелю і вытчы палатно яцічэ лепшае, чым выткала твая няродная сястра. Хачу, каб цябе людзі хвалілі, а не яе.

Узяла Юля тоўсты дубец і пагнала бычка. Гоніць ды ўсё хвошча яго дубцом. Бычок давай кідацца тудысюды, а Юля бегае за ім, кляне на чым свет стаіць. Бегала, бегала і верацяно згубіла.

Прыгнала яна бычка сяк-так на голы выган, кінула кудзелю, а сама спаць уклалася. Бычок пабэрсаў кудзелю нагамі і ў гразь утаптаў.

Прачнулася пад вечар Юля, глядзіць — кудзеля ў гразь утаптана... Схапіла яна дубец ды давай бычка біць. Бычок пабег дахаты, і яна за ім з крыкам.

Дома маці пытаецца ў яе:

— Ну як, дачушка, зрабіла работу?

— Ды не,— кажа дачка.

— Чаму?

— Бычок вінаваты. Праз яго я верацяно згубіла, а потым яшчэ ён і кудзелю маю ў гразь утаптаў...

Узлавалася мачаха на бычка. Пайшла да дзеда і кажа:

— Зарэж, дзед, бычка!

— Ці не здурнела ты, баба? — здзівіўся дзед.— Навошта нам яго рэзаць?

Тут баба як затупае нагамі, як накінецца на дзеда з кулакамі:

— Калі не зарэжаш, дык я цябе вон выганю разам з тваёю дачкою!

Нічога не зробіш — згадзіўся дзед зарэзаць бычка.

Пачула гэта Галя, пабегла ў хлеў да бычка, абняла яго за шыю і залілася слязьмі.

— Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго ты плачаш? — пытаецца бычок.

Расказала яму Галя, што надумалася зрабіць злая мачаха.

— He плач, дзеўча,— кажа бычок.— Лепш-паслухай, што я параю табе. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань, там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты.

Галя так і зрабіла, як сказаў бычок... Вырасла з зярнятка яблынька з залатымі яблыкамі.

Хто ні едзе ці ні ідзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.

Ехаў аднойчы з вайны прыгожы малады гусар. Убачыў яблыньку і спыніўся. Працягнуў руку да яе, каб сарваць залаты яблык. А яблынька — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору. Апусціў гусар руку — яблынька зноў стала на сваё месца.

Убачыла гэта Галя і кажа да мачахі:

— Пайду я сарву гэтаму прыгожаму гусару адзін яблычак.

А мачаха як затупае на яе, як закрычыць:

— Я табе галаву сарву!

Схапіла яна Галю ды пасадзіла пад ночвы, а ў садок паслала Юлю: няхай, думае, лепш родная дачка сарве гэтаму гусару яблык, можа, ён закахаецца ў яе...

Падышла Юля да яблынькі, а тая — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору.

Узлавалася Юля на яблыньку, пачала яе лаяць апошнімі словамі.

А тут якраз па двары хадзіў пеўнік. Ускочыў ён на плот і закукарэкаў:

— Ку-ка-рэ-ку! Дзедава дачка пад ночвамі схавана, а бабіна хоча яблыкі яе сарваць ды выйсці замуж за пана...

Пачуў гэта гусар, злез з каня і пайшоў у хату. Знайшоў там пад ночвамі дзедаву дачку. Як зірнуў на яе, дык і вачэй не можа адарваць: так яна яму спадабалася.

— Дзеўка-дзявіца,— пакланіўся ёй гусар,— сарві мне на памяць залаты яблык.

Падышла Галя да яблынькі — і ўсе яблыкі ўпалі да яе ног.

Сабрала яна іх у прыпол, прынесла гусару. Гусар падхапіў яе, пасадзіў на каня побач з сабою і павёз да сваіх бацькоў.

Дома яны згулялі вяселле і сталі жыць у згодзе ды ў ладзе. Нарадзіўся ў іх сын, ды такі прыгожы, што бацькі не нацешацца з яго.

Тым часам злая мачаха не магла спаць ад зайздрасці, што гусар не яе дачку, а дзедаву замуж узяў. I ўсё думала, як яе са свету звесці.

Аднаго разу кажа яна сваёй дачцэ:

— Схадзі ты, дачушка, да сястры ў госці. Пакліч яе з сабою купацца ды ўтапі...

Паслухалася Юля маці, пайшла ў госці да сястры.

13—1211

 

Падгаварыла яе купацца. А на рэчцы кажа ёй:

— Сядзь ты, сястрыца, на кладцы, я табе плечы памыю.

Села Галя на кладцы, а Юля скінула яе ў ваду і пабегла дахаты.

Чакаюць дома Галю — няма. Малы сын плача, ніхто суцешыць не можа. Узяла яго нянька на рукі, пайшла ўздоўж рэчкі, гукаючы:

— Галя, Галюся, твой маладзён плача, есці хоча. Куры спяць, гусі спяць, адзін ён не ўсыпаецца, маткі не дачакаецца...

I чуе яна голас з вады:

— Ой, цяжка мне выйсці да сына: камень ногі падбівае, вада вочы залівае...

Пачуў малы сынок матчын голас і яшчэ мацней заплакаў.

— Ой, іду, сынок, ой, бягу,— адгукаецца маці.— Слухаць плач твой, сынок, не магу.

Выйшла маці з вады, накарміла сына,— ён і заснуў. А сама назад пайшла.

Вярнулася нянька дадому, расказала, што было каля рэчкі.

Назаўтра сам бацька ўзяў залаты яблык і сына ды пайшоў да рэчкі. Прыйшоў на бераг і гукае:

— Галя, Галюся, твой маладзён плача, есці хоча. Куры спяць, гусі спяць, адзін ён не ўсыпаецца, цябе не дачакаецца...

Пачула маці сынаў голас і адказвае:

— Ой, іду, сынок, ой, бягу: слухаць плач твой, сынок, не магу.

Выйшла яна на бераг, накарміла сына,— і ён заснуў. Тады муж дастаў з кішэні залаты яблык і даў жонцы. Як толькі ўкусіла яна залаты яблык — адразу апрытомнела.

Зарадаваўся муж, прывёў яе дадому. Сталі яны зноў жыць добра і шчасліва.

А злую мачаху з яе дачкою болын да сябе і на парог не пускалі.

ХВЕДАР НАБІЛКІН I САПРАЎДНЫЯ АСІЛКІ

}Кыў-быў у адной вёсцы бабыль1 Хведар Набілкін. Слабаваты ён быў сілаю, затое меў галаву з розумам.

Захацелася яму стаць асілкам. «Чым я не асілак? — думае сабе Хведар Набілкін.— I чаму толькі дужыя могуць быць асілкамі?»

Справіў ён сабе палатняны шацёр, сядло, узяў касу замест мяча, сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў у свет.

Ехаў, ехаў і даехаў да вялікага горада. Бачыць — стаіць пры дарозе слуп, а на ім розныя аб’явы вісяць. Ён гэта зараз выняў з кішэні аловак і напісаў сваю аб’яву, што ў такім-то годзе, такога-та месяца, такога-та дня праехаў паўз гэты горад асілак Хведар Набілкін — ззаду яго не даганяць, спераду не сустракаць, а здалёку стаць, шапку зняць і прывітаць.

Прыбіў аб’яву да слупа, а сам далей падаўся.

Тым часам едзе неўзабаве па гэтай дарозе

1 Бабыль — бедны, адзінокі чалавек.

сапраўдны асілак Дубавік. Прачытаў аб’яву і дзівіцца: што за новы асілак з’явіўся ў іхнім царстве? Як жа на яго хоць паглядзець: ззаду даганяць забараняецца, спераду сустракаць не дазваляецца... Прыйдзецца хіба хоць здалёку пакланіцца яму!

Дубавік тры вярсты круга даў, наперад заехаў, шапку зняў і крычыць:

— Добры дзень, магутны асілак Хведар Набілкін! Хачу тваім малодшым таварышам стаць. Дзе загадаеш мне ехаць з табою —»ззаду ці спераду?

— Ззаду едзь! — адказаў Хведар Набілкін.

Вярнуўся асілак назад і паехаў за ім назіркам.

Прыехалі на шырокі зялёны луг. Хведар Набілкін пусціў сваю кабылку пасвіцца, а сам разапнуў шацёр і лёг спаць.

I Дубавік свой шацёр разапнуў воддаля.

Назаўтра ўстаў Дубавік, пачаў меч вастрыць на вялікім бруску. А Хведар Набілкін, убачыўшы гэта, давай сваю касу вастрыць на камені. Меч вострыцца ціха — шах-шах, а каса — дзын-дзын аб камень!

Дубавік думае з зайздрасцю: «Ну і меч жа ў гэтага асілка! Звініць — не тое, што мой».

Пастаялі яны на лузе два дні, на трэці Дубавік і кажа Хведару Набілкіну:

— Жыве тут недалёка цмок трохгаловы. Выклікае ён да сябе каго-небудзь з асілкаў на бой. Ці сам паедзеш, ці мяне пашлеш?

— Ат,— плюнуў Хведар Набілкін,— буду я аб такую драбязу рукі пэцкаць! Едзь ты!

Ну, асілак сабраўся і паехаў. А Хведар Набілкін лёг спаць.

Прыязджае Дубавік да цмока.

— Хто ты? — пытаецца цмок.— Ці не сам Хведар Набілкін? Чуў я пра цябе. Кажуць, нават аб’ява вісіць, што новы магутны асілак у гэтым царстве завёўся.

Бачыць Дубавік — цмок дужа баіцца новага асілка Хведара Набілкіна. Ён і адказвае яму:

— Але, сам Хведар Набілкін...

— Ну што ж, Хведар Набілкін, будзем біцца ці мірыцца?

— He, нячыстая сіла, не дзеля таго ехаў сюды сам Хведар Набілкін, каб мірыцца, а дзеля таго, каб біцца!

Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Дзве галавы ў дрыгву затаптаў, а трэцюю на меч уссадзіў і вязе напаказ свайму старэйшаму таварышу Хведару Набілкіну. Прыехаў і пытаецца ў яго:

— Дзе загадаеш цмокаву галаву падзець?

— Кінь у куст! — махнуў рукою Хведар Набілкін.

Тым часам каля таго горада праязджаў асілак Гаравік. Убачыў аб’яву і здзівіўся: эге, вось дзе з кім цікава было б сустрэцца! Паехаў ён па слядах і прыехаў на шырокі зялёны луг. Здалёку пакланіўся Хведару Набілкіну і кажа:

— Ці не прымеш мяне, магутны асілак Хведар Набілкін, за таварыша?

— Добра. Стаў свой шацёр.

Паставіў свой шацёр і Гаравік.

Назаўтра Гаравік кажа Набілкіну.

— Аб’явіўся ў нашым краі паганы цмок з шасцю галовамі. Дык ці сам паедзеш біцца з ім, ці мяне пашлеш?

— Ат,— плюнуў Хведар Набілкін,— буду я аб такую драбязу рукі пэцкаць! Едзь ты!

Паехаў Гаравік, адсек усе шэсць галоў цмоку і адну напаказ прывёз.

— Дзе загадаеш цмокаву галаву падзець? — пытаецца ў Набілкіна.

— Кінь у куст дрэнь гэтую!

Шырока пайшла слава пра асілка Хведара Набілкіна. Дайшла чутка пра яго і да дзевяцігаловага цмока. Выклікае ён Хведара Набілкіна на бой. Хацеў Хведар Набілкін і на гэты раз каго з сваіх малодшых таварышаў паслаць, ды тыя адмовіліся.

— Мы ўжо,— кажуць,— ездзілі, цяпер твая чарга, ды і цмок па тваёй сіле трапіўся: нам з ім не справіцца.

Ну, нічога не зробіш, трэба ехаць. Хіба да твару магутнаму асілку гонар свой траціць?

Сабраўся Набілкін, сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў.

А цмок чакаў, чакаў Хведара Набілкіна, не дачакаўся — сам да яго выйшаў. Сустрэліся яны на паўдарозе. Як убачыў Хведар Набілкін перад сабою страшыдла дзевяцігаловае, напужаўся ды як дуж ходу назад. Цмок за ім.

Збіўся Хведар Набілкін з роўнай дарогі, трапіў на глухую. А гэтая дарога вяла ў дрыгвяністае балота. Ляцеў, ляцеў ён па глухой дарозе ды ўскочыў проста ў дрыгву. Цмок, не разглядаючы дарогі, таксама туды бухнуўся — адны галовы тырчаць.

Хведар Набілкін лёгкі быў, выскачыў адразу, а цмок так і засеў там, як корч.

Разгледзеўся Хведар Набілкін — моцна сядзіць цмок у балоце, не паварушыцца нават. Схапіў ён цмокаў меч, падняў сяк-так, і давай страшыдлу галовы адсякаць. Адсек усе дзевяць галоў, цяжкі меч у балота ўтаптаў, а сам пайшоў назад пехатою: кабылку сваю з дрыгвы выцягнуць ніяк не здолеў.

Прыйшоў на луг, крычыць да асілкаў:

— Гэй, малайцы! Зараз жа ідзіце ў дрыгвяністае балота, прывядзіце майго багатырскага каня. Я там з паганым цмокам ваяваў, усе дзевяць галоў яму сцяў.

Пайшлі асілкі на дрыгвяністае балота, глядзяць — і праўда: валяюцца ў балоце ўсе дзевяць цмокавых галоў.

— Вось жа,— кажуць,— сіляка! Гэта ж дзіва: утаптаў паганага цмока ў дрыгву і ўсе галовы адсек яму! I чым? Глядзець няма на што: не меч, а каса нейкая, ды і толькі!

Узяў Гаравік кабылку пад паху і прынёс гаспадару.

Яшчэ большая слава пайшла пра магутнага асілка Хведара Набілкіна. Дачуўся пра яго сам цар Храпун. Захацелася яму мець пры сабе такога асілка, які дзевяцігаловага цмока адолеў. Паслаў яму запрашэнне.

З’явіўся Хведар Набілкін у палац. Цар справіў яму дарагое адзенне, даў лепшы ў палацы пакой, слуг і кухара да яго прыставіў.

Жыве Хведар Набілкін прыпяваючы.

Мінуў год, другі, на трэці год выступіў супроць цара Храпуна злосны ды грозны суседні цар Хапун.

Сабраў ён такое войска, што вокам не акінеш, лікам не злічыш. Стаў ён з войскам каля сталіцы цара Храпуна і паслаў яму аб’яву: выклікаю цябе на бой!

Напалохаўся цар Храпун, пытаецца ў Хведара Набілкіна:

— Што рабіць? Пераможа мяне цар Хапун...

— He пераможа! — адказвае Хведар Набілкін.— He турбуйся, бацюхна, ідзі спаць, я сам буду ваяваць.

Цар пазяхнуў і пайшоў спаць, а Хведар Набілкін

загадаў, каб усе краўцы, шаўцы, цесляры, сталяры з’явіліся ў сталіцу кожны са сваім струмантам.

I ўсе майстры з усяго царства з’явіліся ў сталіцу — цесляры з сякерамі, краўцы з іголкамі, сталяры з піламі, шаўцы з шыламі...

Выйшаў Хведар Набілкін да майстроў і кажа:

— За тры дні нарабіце мне сем палкоў драўлянага войска!

— Добра,— адказалі майстры.— Наробім!

I ўхапіліся за работу.

Як войска было гатова, Хведар Набілкін загадаў:

— Выставіць усё драўлянае войска ноччу за горадам!

Так і зрабілі. А сапраўднае войска Хведар Набілкін схаваў у кустах.

Прачнуўся раніцай цар Хапун, бачыць — стаіць супроць яго сем палкоў войска цара Храпуна: значыць, пара вайну пачынаць.

Цэлы дзень стралялі салдаты цара Хапуна ў салдат цара Храпуна. Увесь порах спалілі, усе патроны патрацілі, а нікога не забілі.

Дзівіцца цар Хапун: ці не зачараванае войска выставіў цар Храпун?

Тым часам Хведар Набілкін даў каманду пускаць у работу сапраўднае войска.

Выбеглі яго салдаты з кустоў ды давай страляць па войску цара Хапуна. Стралялі, стралялі — усё войска перабілі, а самога Хапуна ў палон захапілі і да цара Храпуна прывялі.

Пабудзіў яго Набілкін і кажа:

— Што загадаеш, бацюхна, з палонным рабіць?

Працёр цар вочы, бачыць — стаіць перад ім звязаны Хапун.

Зарадаваўся цар, падхрабрыўся.

— У пушку яго,— кажа, зарадзіць і выстраліць у той бок, адкуль прыйшоў.

Так і зрабілі.

Паехаў цар за горад, паглядзеў — усё варожае

войска покатам ляжыць, а яго ўсе салдаты жывы і здаровы.

— Як гэта табе ўдалося? — пытаецца цар у Хведара Набілкіна.— У Хапуна ж сілы ў тры разы больш было...

— Я,— кажа Хведар Набілкін,— ваюю не сілаю, а розумам.

Паставіў тады цар Храпун Хведара Набілкіна самым галоўным начальнікам над сваім войскам, а сам пайшоў спаць.

Спаў ён цяпер спакойна, бо ніхто з суседніх цароў і не думаў ісці на яго вайною.

САЛДАТ ІВАНЬКА

Служыў салдат Іванька дваццаць пяць гадоў, выслужыў сіні білет' і пайшоў дамоў. I меў ён пры сабе толькі тры капейкі грошай. А быў гэты салдат добры па натуры: апошнім падзеліцца.

Вось ідзе ён, ідзе, ляціць насустрач жучок:

— Добры дзень, салдат!

— Добры дзень, жучок!

— Служыў ты, салдат, дваццаць пяць гадоў?

— Служыў.

— Выслужыў сіні білет і тры капейкі грошай?

— Выслужыў.

— Дай мне адну капейку! Я табе, як бяда будзе, у прыгодзе стану2.

1 Сіні білет — пасведчанне аб звальненні з вайсковай службы. У старыя часы тэрмін службы ў салдатах працягваўся дваццаць пяць гадоў.

2   У прыгодзе стану — дапамагу, спатрэблюся.

>іЭ2оз еп

Добры салдат узяў і аддаў яму адну капейку. Жучок падхапіў капейку ды паляцеў сваёю дарогаю.

Ідзе салдат і думае: «Нічога, яшчэ ў мяне дзве капейкі засталося: за адну чарку вып’ю, а за другую махоркі куплю».

Толькі ён так падумаў, як бачыць — бяжыць

мышка:

— Добры дзень, салдат!

— Добры дзень, мышка!

— Служыў ты, салдат, дваццаць пяць гадоў?

— Служыў.

— Выслужыў сіні білет і тры капейкі грошай?

— Выслужыў.

— Даў жучку капейку?

Даў.

— Дай і мне адну капейку! Я табе, як бяда будзе,

у прыгодзе стану.

Добры салдат даў і мышцы капейку. Мышка схапіла капейку ды пацягнула ў сваю норку. «Ну што ж,— думае салдат, ідучы далей,— піць не буду, куплю за апошнюю капейку махоркі і так дайду». Толькі ён гэта падумаў, як бачыць — паўзе рак з-пад мосціка:

— Добры дзень, салдат!

— Добры дзень, рак!

— Служыў ты, салдат, дваццаць пяць гадоў?

— Служыў.

— Выслужыў сіні білет і тры капейкі грошай?

— Выслужыў.

— Дай мне адну капейку. Я табе, як бяда будзе,

у прыгодзе стану.

Аддаў добры салдат і апошнюю капейку, а сам пайшоў далей.

Прыходзіць у вялікі горад. Бачыць — каля царскага палаца поўна народу. I ўсё багатыя — князі ды каралі,

генералы ды гусары. Адны на дудках ды на скрыпках іграюць, другія вясёлыя песні спяваюць, трэція розныя фокусы паказваюць. Асабліва адзін каралевіч з пер’ямі

на капелюшы стараецца — усіх распіхвае, сам наперад

ірвецца.

— Што тут такое? — пытаецца салдат Іванька ў царскага слугі.

— Ды вось,— адказвае слуга,— справа якая: ёсць у цара дачка адзіная, яна зроду яшчэ не смяялася, і ніхто не можа рассмяшыць яе. А цар абвясціў, што той, хто яе рассмяшыць, стане яе мужам.

Салдат падхрабрыўся, падкруціў вусы і пачаў прабірацца бліжэй да палаца. «Можа,— думае,— мне ўдасца яе рассмяшыць?»

— Куды ты, брудны салдат, прэшся? — закрычаў на яго каралевіч з пер’ямі на капелюшы.— Тут без цябе жаніхоў хапае!

Схапіў ён яго за каўнер і піхнуў прэч. Салдат спатыкнуўся ды плюхнуўся ў брудную лужыну — толькі што перад гэтым вялікі дождж прайшоў.

Устаў салдат мокры, запэцканы, шынялёк у гразі. «Вось дык прыгода! — думае.— Як жа цяпер высушыцца? Эх, каб тут жучок, мышка і рак былі, можа б, яны мне ў бядзе дапамаглі?»

Толькі ён так падумаў, як сталі перад ім жучок, мышка і рак.

— Ну што,— пытаюцца,— у цябе, салдат, за бяда?

— Ды так і так,— адказвае салдат.

— Скідай свой шынялёк!

Салдат скінуў. Жучок, мышка і рак падхапілі шынель і павалаклі на рэчку.

Убачыла гэта царская дачка з палаца — задзівілася: што за камедыя?

Памылі салдатавы памочнікі шынель і пацягнулі на бераг сушыць. Стаў рак на шыйцы, клюшні ўгору падняў, а жучок з мышкай павесілі на клюшні шынель. Рак не ўтрымаўся — паваліўся ў гразь разам з шынялём... Зноў пацягнулі яны шынель у рэчку мыць. Вымылі ды зноў на ракавых клюшнях развесілі. Мышка выкручвае, а жучок вакол шыняля лятае, крыльцамі махае, вецер наганяе, каб хутчэй сох.

Царэўна глядзела, глядзела на ўсё гэта, ды і засмяялася. Пайшла да бацькі і кажа:

— Ніхто ні з князёў, ні з каралёў, ні з генералаў не рассмяшыў мяне, а рассмяшыў просты салдат. За яго я і пайду замуж.

Цар хоць і не рады, што яго зяцем будзе просты салдат, ды нічога не зробіш.

Стаў салдат мужам царскай дачкі, а жыць у палацы не хоча.

— Я да палацаў,— кажа,— не прывык, буду жыць у простай хаце. Ты мне, жонка, толькі салдацкіх харчоў сюды прысылай і махоркі паболей.

Пабудавалі яму простую хату ў царскім садзе, ён і застаўся там жыць. Жыве і бяды не знае.

Тым часам каралевіч з пер’ямі на капелюшы сам стаў каралём, але ніяк не мог забыцца крыўды, што царская дачка выйшла замуж не за яго, а за простага салдата. Сабраў ён сваё войска і пайшоў на цара вайною.

Пасылае цар дачку па салдата — пара на вайну ехаць.

— Не,—кажа салдат жонцы,— на вайну я не паеду: я ўжо адслужыў сваё — у мяне сіні білет.

Заплакала жонка і сама паехала з бацькам на вайну, а салдат набіў у люльку цэлую васьмушку махоркі і так запыхкаў, што ўвесь царскі сад дымам завалакло. Выкурыў люльку і кажа сам сабе:

— Эх, каб былі тут жучок, мышка і рак! Яны б мне параілі, як таго караля зваяваць.

Тут як бачыш сталі перад ім жучок, мышка і рак:

— Што скажаш нам, добры салдат? Чаго клікаў?

— Ды вось хачу з вамі параіцца, як караля зваяваць.

— Добра,— кажуцьтыя.— Мы табе дапаможам.

Мышка з ракам прынеслі з царскіх скляпоў мечкладзянец, а жучок паляцеў у чыстае поле і прывёў багатырскага каня з сярэбранаю грываю.

Конь стукнуў перад салдатам капытом і кажа:

— Лезь, Іванька, мне ў правае вуха, праз левае вылезь.

Улез Іванька каню ў правае вуха, праз левае вылез і стаў такім малайцом-асілкам, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.

— А цяпер садзіся на мяне,— кажа конь.

Сеў Іванька на багатырскага каня і паехаў на вайну. Прыязджае, бачыць — каралеўскае войска б’е царскае войска.

Стукнуў Іванька шпорамі каня пад бакі і рынуўся ў гушчу каралеўскага войска. Як махне мячомкладзянцом, дык па правы бок войска як мякіна

>8»207®Н

сыплецца, па левы— як салома сцелецца. Цэлы дзень, ад ранку да вечара, ваяваў Іванька. Збіў-змалаціў ён варожае войска, падляцеў да караля, адсек яму рукі па самыя плечы і паехаў да цара.

Цар, вядома, не пазнаў яго.

— Скажы, добры маладзец,— пытаецца цар,— хто ты будзеш, якога роду-звання?

Салдат нічога яму не адказаў.

— Чым жа цябе ўзнагародзіць за тваю храбрасць?

— Нічога мне не трэба,— кажа салдат,— толькі дай мне сваю царскую хустачку на памяць.

Цар даў сваю хустачку.

Прыехаў Іванька ў сад, улез каню ў левае вуха, праз правае вылез і стаў такім, як быў. Пусціў каня на волю, а сам пайшоў у сваю хату.

Вярнуліся цар з дачкою з вайны. Усюды ў трубы трубяць, скачуць, спяваюць: такая радасць усім!

Прыходзіць царская дачка да салдата Іванькі.

— Эх,— кажа,— дарэмна ты не паехаў з намі! Хоць паглядзеў бы, што там было: колькі войска, колькі гармат! Ды не зваявалі б мы караля, каб не адзін бравы рыцар. Як наляцеў ён, дык усё каралеўскае войска збіў-змалаціў і самому каралю адсек рукі па самыя плечы. I хто ён — невядома. Вось каб гэта мой муж такі быў! -А то не пашанцавала мне, беднай, на добрага мужа... He муж у мяне, а недарэка!

— Ты, жонка, не лай мяне, а нясі хутчэй салдацкіх харчоў і махоркі,— кажа Іванька.

Прынесла жонка ўсяго. Есць салдат свае харчы, курыць махорку.

Вылечыўся той бязрукі кароль ды зноў абвясціў, што ідзе вайною на цара і яго дачку. I не адзін, а з двума другімі каралямі ў хаўрусе.

Збіраецца цар на вайну, пасылае дачку па мужа.

— Ах,— кажа яна,— муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска аж трох каралёў.

А бацька мой стары ўжо — ваяваць не можа. Ці не паехаў бы ты за яго?

— Куды мне ехаць,— кажа салдат.— Я ўжо сваё адваяваў.

— А калі яны нашу зямлю заваююць, што мы тады рабіць будзем?

— He заваююць! Той храбры рыцар дапаможа вам.

— Дык мы ж не ведаем, хто ён і дзе яго шукаць...

— Нічога, ён сам вас знойдзе.

Заплакала жонка і паехала са старым бацькам на вайну. А салдат паеў усе харчы, выкурыў усю махорку і кажа сам сабе:

— Вось каб цяпер тут мае памбчнікі былі — жучок, мышка і рак!

Толькі ён так сказаў, як з’явіліся перад ім жучок, мышка і рак:

— Што скажаш нам, добры салдат?

— А вось хачу з вамі параіцца, як трох каралёў зваяваць.

— Добра,— кажуць салдатавы памочнікі.— Мы табе дапаможам.

Прыцягнулі мышка з ракам з царскіх скляпоў новы, у тры разы большы меМ-кладзянец, а жук паляцеў у чыстае поле, у зялёныя лугі і прывёў адтуль новага багатырскага каня з залатою грываю.

Конь тупнуў перад салдатам капытом і кажа:

— Лезь, Іванька, мне ў правае вуха, у левае вылезь.

Улез Іванька каню ў правае вуха, у левае вылез і стаў такім малайцом-асілкам, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.

— А цяпер садзіся на мяне, паедзем каралеўскія войскі малаціць.

Сеў Іванька на багатырскага каня і паехаў на вайну. Прыязджае, а там каралеўскія войскі цара з дачкою акружылі і крычаць ім, каб у палон здаваліся.

Як урэзаўся Іванька ў варожае войска, як пачаў

14—1211

 

біць яго... Направа махне — войска як мякіна сыплецца, налева махне — як салома сцелецца. Karo сам сячэ, а каго конь капытамі топча...

Тры дні і тры ночы ваяваў Іванька. Збіў-змалаціў усё варожае войска, потым падляцеў да бязрукага караля і адсек яму галаву.

— Цяпер табе, паганец, больш на нашу зямлю не хадзіць! — кажа Іванька.

А два другія каралі ледзь жывыя ўцяклі.

Пад’ехаў Іванька да царскага шатра. Цар з радасцю сустрэў яго.

— Хто ты такі? — пытаецца цар.— Якога родузвання?

Іванька нічога не адказаў.

— Чым жа цябе ўзнагародзіць, храбры рыцар?

— Нічога мне,— кажа Іванька,— не трэба, дай толькі на памяць залаты пярсцёнак тваёй дачкі.

Вельмі ж спадабаўся царскай дачцэ рыцар: яна і аддала яму свой залаты пярсцёнак.

Сеў Іванька на каня, ды толькі яго і бачылі. Прыехаў дамоў змораны, не змог нават каню ў левае вуха ўлезці, у правае вылезці, а як сноп зваліўся на траву ды заснуў багатырскім сном.

Спіць ён суткі, спіць другія, а конь пасецца ў садзе, бо гаспадар не паспеў яго ад сябе адпусціць.

На трэція суткі вярнуўся цар з вайны.

I тут такі баль пайшоў па ўсёй сталіцы! Музыка іграе, народ весяліцца.

Пайшла царская дачка ў сад да свайго мужа.— «Можа, ён там ужо з голаду памёр?» — думае.

Уваходзіць у хату, глядзіць — нікога няма. Яна туды-сюды, аж бачыць — у садзе залатагрывы конь пасецца, а каля яго прыгожы рыцар спіць.

Падышла царэўна да рыцара і ўбачыла на яго руцэ свой залаты пярсцёнак, а з кішэні ражок бацькавай хустачкі тырчыць...

Пабудзіла царэўна рыцара.

— Хто ты будзеш, слаўны рыцар? — пытаецца.

— Як хто — муж твой, салдат Іванька! — адказвае рыцар.

Зарадавалася царэўна, што такі прыгожы стаў яе муж, узяла яго за руку, павяла да бацькі.

— Вось,— кажа,— тата, хто нас з бяды выбавіў: муж мой, радавы салдат Іванька!

I паказала бацьку свой залаты пярсцёнак і яго імянную царскую хустачку.

Ну, Іванька не стаў болей лезці багатырскаму каню ў левае вуха, а так і застаўся слаўным асілкам.

Кажуць, ён і цяпер жыве.

АНДРЭЙ ЗА ЎСІХ МУДРЭЙ

Жыў адзін цікавы хлопец Андрэй. Хацеў ён усё ведаць. Куды ні гляне, што ні ўбачыць,— аб усім у людзей распытваецца, да ўсяго дапытваецца. Плывуць у небе хмары... Адкуль яны ўзяліся? Куды плывуць? Шуміць за вёскаю рака... Куды бяжыць яе вада? Расце лес... Хто пасадзіў яго? Чаму птушкі з крыламі, усюды вольна лятаюць, а ў чалавека няма крылаў?

Адказвалі яму людзі, адказвалі, нарэшце бачаць, што і самі не ведаюць, што адказваць.

— Ты, Андрэй, хочаш быць за ўсіх мудрэй,— пачалі смяяцца з яго людзі.— Хіба ж можна ўсё ведаць?

Ды не верыць Андрэй, што нельга ўсяго ведаць.

— Пайду,— кажа,— да самога сонца: яно ўсюды свеціць, усё бачыць і ўсё ведае. Яно мне і раскажа, чаго я сам не ведаю.

Пакінуў ён сваю хатку ды і пайшоў шукаць таго месца, куды сонца на начлег спускаецца.

Ідзе ды ідзе, бачыць — сядзіць пры дарозе на камені чалавек ды пытаецца ва ўсіх: «Дакуль я тут сядзець буду?»

  • 5» 212«f-

Андрэй яму таксама нічога не мог адказаць.

Пайшоў ён далей. Бачыць — чалавек падпірае плячыма плот.

— Што гэта ты, дзядзька, робіш? — пытаецца Андрэй.— Навошта гэты стары плот падпіраеш?

— He ведаю... Можа, ты ведаеш?

— Каб ведаў, дык не шукаў бы таго, хто ўсё ведае,— адказаў Андрэй і рушыў далей сваёю дарогаю.

Прайшоў крыху, бачыць — чалавек смецце пераграбае.

— Навошта ты, дзядзька, смецце пераграбаеш?

— He ведаю...

— Ну і я не ведаю,— сказаў Андрэй і пайшоў далей.

Доўга ён ішоў ці нядоўга, прыйшоў у вялікі лес. Цэлы дзень блукаў па ім, нарэшце пад вечар выбраўся на палянку. I тут яму раптам аж вочы засляпіла: такі бляск з палянкі рэзнуў. Аджмурыў ён вочы, бачыць — недалёка сонцавы палацы, як агонь, гараць. Ледзьве ўвайшоў ён у палацы,— нічога ад бляску не відаць. Разгледзеўся сяк-так, бачыць — сядзіць у крэсле старэнькая сонцава маці.

— Чаго ты, хлопча, прыйшоў сюды? — пытаецца яна.

Пакланіўся ёй Андрэй і кажа:

— Прыйшоў да сонца пра сёе-тое распытацца...

— Пра што ж гэта сёе-тое?

— Ды пра ўсё, чаго сам не ведаю.

— А чаго ж ты сам не ведаеш?

Пачаў ёй расказваць Андрэй, а старая слухала, слухала ды і пазяхаць стала.

— Добра,— кажа яна,— пачакай крыху — хутка сын вернецца нанач. А я тым часам падрамлю: вельмі ж змарылася за доўгі дзень.

Выйшаў Андрэй з палацаў, наклаў агню, пачаў смажыць сала на ражончыку: прагаладаўся ж за доўгую дарогу!

■5^213^

Наеўся ён сала з хлебам. Захацелася піць. Пайшоў да рэчкі і нагнуўся да вады.

Раптам бачыць — падымаецца з дна ракі дзяўчына, ды такая прыгожая, што і вачэй не адарваць. I дзяўчына на яго загледзелася.

— He пі вады з ракі,— кажа яна,— бо сонца цябе спаліць!

— Але ж мне вельмі піць хочацца...

— Ідзі за мною.

Прывяла яго дзяўчына да старога дуба, а з-пад яго б’е крыніца чыстай сцюдзёнай вады.

Нагнуўся Андрэй і напіўся ўволю крынічнай вады. Тым часам пачало апускацца з неба сонца ў свае палацы. Трэба да яго ісці, ды не можа ён з прыгожаю дзяўчынаю расстацца.

— Ты ж глядзі, не кажы сонцу, што мяне бачыў,— сказала дзяўчына, узнялася ўгору і заблішчала адтуль яснаю зоркаю.

Пайшоў Андрэй у палацы. А там сонца гэтак пячэ, што аж сцены палацаў трашчаць. Але Андрэю нішто — напіўся крынічнай вады, дык і не можа сонца яго даняць. Толькі шапку насунуў на лоб, каб вачэй не высмаліла.

Расказаў ён сонцу, чаго прыйшоў.

Сонца кажа:

— Вучыць цябе мне няма часу. Але я зраблю так, што ты ўсё сам будзеш ведаць.

Пры гэтых словах сабрала сонца ўсе свае прамені ў адзін пучок ды бліснула яму ў галаву. I адразу адчуў Андрэй, што галава яго стала ясная і светлая, толькі надта гарыць, а сэрца халодным зрабілася, як лёд...

Выйшаў ён з палацаў. Нядобра яму стала з халодным сэрцам. Успомніў ён пра дзяўчыну. I так захацелася ўбачыць яе яшчэ хоць раз, што аж млосць бярэ. Пачаў ён клікаць яе. Скацілася з неба ясная зорка і стала перад ім прыгожаю дзяўчынаю. Як глянуў на яе Андрэй, дык адразу і адчуў, што сэрца яго зноў стала такім, як было.

Узяў ён дзяўчыну за руку і павёў у свой край. I такі ён шчаслівы цяпер ішоў, што і птушкам з крыламі не зайздросціў.

Падышлі яны да таго чалавека, што смецце пераграбае. Паглядзеў на яго Андрэй, і ўсё яму ясна стала.

— Ты,— кажа ён чалавеку,— шукаеш у смецці згубленыя капейкі і дарма толькі час траціш. Бярыся лепш за работу, дык хутчэй заробіш тыя капейкі, чым іх знойдзеш.

Паслухаў яго чалавек, кінуў марную работу, пачаў працаваць і нажыў і гаспадарку, і грошы на патрэбу.

Ідуць яны далей, убачылі чалавека, што плот плячыма падпірае. Паглядзеў на яго Андрэй і кажа:

— He падпірай ты, чалавеча, таго, што згніло, бо яно ўсё роўна ўпадзе. Зрабі лепш новы плот.

Паслухаў яго чалавек і паставіў новы плот замест гнілога.

Дайшлі яны да таго чалавека, што на камені сядзіць і не ведае, дакуль яму тут сядзець. Андрэй кажа яму:

— He будзь, чалавеча, такі скупы, дай пасядзець на гэтым камені і іншым падарожным людзям.

Зняў Андрэй чалавека з каменя і сеў сам з дзяўчынаю. А чалавек, вясёлы, пабег дахаты.

Адпачылі яны крыху ды рушылі далей, у той край, дзе жыў Андрэй.

I цяпер не Андрэй у людзей аб усім распытваецца, а людзі ў яго.

Так стаў Андрэй за ўсіх мудрэй.

СІНЯЯ СВІТА НАЛЕВА ПАШЫТА

^Кыў цар-чараўнік. Клікнуў ён кліч па ўсім царстве: «Хто схаваецца ад мяне, таму паўцарства аддаю!»

Знайшоўся такі ахвотнік — Сіняя світа налева пашыта. Прыходзіць ён да цара-чараўніка.

— Я,— кажа,— бяруся схавацца так, што ты мяне не знойдзеш.

— Добра,— кажа цар.— Калі схаваешся — паўцарства табе, а не — галава з плеч. Распішыся.

Распісаўся Сіняя світа і давай хавацца. Перад царом стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам.

Як бегчы, дык бегчы — забег у трыдзевятае царства. А ў тым царстве быў дужа вялікі луг. Прыбег ён на той луг і перакінуўся ў тры кветкі.

На другі дзень цар устаў, паглядзеў у сваю чараўнічую кнігу і кажа:

— Перада мною стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем,

КЙРібМІ

па полі бег шэрым зайцам. Забег на вялікі луг у трыдзевятае царства і перакінуўся ў тры кветкі розных колераў.

Паклікаў цар слуг і загадаў ім схадзіць у тое царства і прынесці з вялікага лугу тры кветкі розных колераў.

Пайшлі слугі. Доўга ішлі ці нядоўга, але дайшлі да вялікага лугу, сарвалі тыя кветкі, загарнулі ў хустачку і прынеслі цару.

Цар разгарнуў хустачку і смяецца:

— А што, Сіняя світа, ці схаваўся ты ад мяне?

Сіняя світа перакінуўся ў чалавека і кажа:

— Дазволь, цар, схавацца яшчэ раз.

Цар дазволіў.

Сіняя світа налева пашыта перад царом стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Як бегчы, дык бегчы — забег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства. А ў тым царстве ёсць такое балота, што зверху мох, а пад нізам возера. Зайшоў ён у мох, перакінуўся ў рыбу-акуня, забраўся на самае дно возера і сядзіць там.

Раніцай цар устаў, паглядзеў у сваю чараўнічую кнігу і кажа:

— Перада мною стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Забег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства, перакінуўся ў рыбу-акуня і схаваўся ў мохавым балоце!

Загадаў цар сваім слугам ісці ў трыдзесятае царства ачысціць мохавае балота і злавіць там акуня.

Слугі так і зрабілі: ачысцілі балота, закінулі невады і злавілі акуня. Загарнулі яго ў хустачку, прынеслі цару.

— Ну што, Сіняя світа налева пашыта, ці схаваўся ты ад мяне • і другі раз? — смяецца цар.

Сіняя світа перакінуўся ў чалавека і кажа:

— Дазволь, цар, схавацца яшчэ раз.

Цар дазволіў.

ШЦ217ЦМ

Сіняя світа перад царом стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Як бегчы, дык бегчы — забег у трыдзесятае царства, дзе расце такі дуб, што карані ў зямлі, а вяршыня ў небе. Узлез ён на дуб, перакінуўся ў іголку, зашыўся пад кару і сядзіць там. Прыляцела на дуб птушка Нагай, пачула нюхам, што пад карою чалавек сядзіць, ды пытаецца:

— Хто тут?

— Я,— кажа Сіняя світа.

— А чаго ты сюды залез?

— Ды вось, узяўся я ад цара-чараўніка схавацца, а ніяк не ўдаецца.

— Хочаш, я цябе схаваю.

— Схавай, добрая птушка. Век буду табе дзякаваць.

Птушка Нагай перакінула яго ў пярынку, узяла пад

Ц8|2і8|йк

крыло, занесла ў царскі палац і палажыла соннаму цару за пазуху.

Раніцай цар устаў, памыўся, паглядзеў у чараўнічую кнігу і кажа:

— Перада мною стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам, забег у трыдзесятае царства. Ёсць там дуб, што карані ў зямлі, а вяршыня ў небе. Забраўся ён пад яго кару і сядзіць там, перакінуўшыся ў іголку.

Загадаў цар слугам спілаваць дуб, пакалоць на дровы і спаліць.

Слугі так і зрабілі, а Сіняй світы не знайшлі. Прыходзяць і кажуць цару:

— Няма Сіняй світы.

— Як няма? — усхадзіўся цар.— He можа гэтага быць!

— Няма, і ўсё,— кажуць слугі.

Выйшаў цар на ганак, пачаў клікаць:

— Сіняя світа налева пашыта, пакажыся!

— Збяры,— адказвае Сіняя світа,— сваіх генералаў, тады пакажуся.

Цар чуе голас Сіняй світы, а не ведае, адкуль ідзе той голас. Круціўся ён, круціўся, усюды заглядваў, а Сіняя світа як вадой разліўся.

Ну, рабіць няма чаго, сабраў цар сваіх генералаў і зноў кліча:

— Сіняя світа, пакажыся!

— He,— чуе голас Сіняй світы,— спярша пры генералах адпішы мне палавіну царства, тады пакажуся. Бо ты падманеш — я цябе ведаю!

Як ні не хацелася цару, а прыйшлося адпісаць палавіну царства. Толькі паставіў ён пры генералах на ўказе сваю царскую пячатку, як з-за пазухі яго вылецела лёгкая пярынка і стала добрым малайцом.

— Вось і я! — кажа Сіняя світа.

Схапіў ён .той указ — ды сабе ў кішэнь.

Перастаў тады цар-чараўнік хованкамі займацца.

iwiqm

ЗАЛАТЫ ПТАХ

Былі ў аднаго чалавека тры сыны: два разумныя, а трэці — дурны.

Старэйшы сын, Сцяпан, умеў на скрыпцы іграць, сярэдні, Піліп,— на дудцы, а меншы, Іван, ні да чаго спрыту не меў: сядзеў у запечку ды лучынкі стругаў.

Вырасла ў таго чалавека ў садзе яблынька, а на ёй — залатыя яблыкі. Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца. Кожную раніцу ў сад ходзяць глядзець, ці цэлыя яны.

Праверылі гэтак аднаго разу — не хапае яблыка! 1 на другую раніцу не далічыліся аднаго яблыка...

Засумаваў бацька. «Відаць,— думае,— нейкі злодзей панадзіўся ў сад цягацца». Кажа ён старэйшаму сыну, Сцяпану:

— Ідзі ты, сынку, пільнаваць яблыкі.

Прыставіў увечары Сцяпан да яблыні драбіны, залез на іх, сядзіць ды на скрыпцы іграе. Усю ноч іграў, а пад дзень дужа спаць захацелася,— ён і задрамаў. Раптам праз сон чуе: нешта над галавою моцна

зашумела, залопала. Прахапіўся Сцяпан, працёр вочы,— нідзе нікога няма, толькі аднаго яблыка не хапае...

Вярнуўся ён да бацькі маркотны.

— He ўпільнаваў,— кажа,— злодзея: зноў адзін яблык сарваў...

На другую ноч сярэдні сын, Піліп, кажа:

— Пайду я пільнаваць. Быць таго не можа, каб не ўпільнаваў!

Пайшоў ён, прымасціўся на драбінах ды выцінае сабе на дудцы розныя полечкі. Усю ноч іграў, а пад дзень дужа спаць захацелася,— ён і задрамаў. Раптам праз сон чуе: нешта над галавою моцна зашумела, залопала. Пакуль прачнуўся — зноў аднаго яблыка няма!

Брыдка яму ў хату ісці, ды што зробіш: не дапільнаваў злодзея.

На трэці дзень меншы сын, Іван, кажа:

— Дрэнныя з вас, браты, вартаўнікі. Вось я пайду, то на чым ні стане, а прыпільную злодзея.

Усе толькі пасмяяліся з яго гаворкі: ат, вядома,— дурань!

Набраў Іван цэлы жмут лучынак і пайшоў на варту. Сядзіць на драбінах, стружа лучынкі ды песенькі пад нос сабе мармыча.

Пачало на дзень займацца. Чуе Іван — нешта здалёку зашумела. Стаіўся ён, углядаецца. Аж бачыць — ляціць да яблыні вялікі залаты птах. Падляцеў блізка і хацеў яблык схапіць, а Іван злаўчыўся ды цап яго за доўгі хвост!

Вырваўся птах і паляцеў без яблыка. Глядзіць Іван, аж у яго ў руцэ тры залатыя пяры засталіся.

Прыбег ён у хату, пабудзіў усіх.

— Глядзіце,— кажа,— я злодзея дапільнаваў і тры залатыя пяры ў яго з хваста вырваў...

Паглядзелі браты і пачырванелі ад сораму, што не яны, а дурань словы даказаў. Узяла іх зайздрасць.

 

— Добра ж,— кажа старэйшы брат,— паеду я ў свет залатога птаха шукаць.

Узяў ён адно пяро для прыметы, набраў харчоў, грошай на дарогу ды паехаў.

Мінула, можа, з паўгода, а ні Сцяпана, ні птаха няма. Тады сярэдні брат кажа да бацькі:

— Паеду хіба я шукаць залатога птаха. Можа, заадно і брата знайду.

Набраў і ён усялякіх прыпасаў на дарогу ды паехаў.

Мінуў цэлы год, а ні братоў, ні птаха і слыхам не чуваць.

Бядуе бацька, а Іван стружа лучынкі ў запечку ды мармыча сабе пад нос:

— Трэба, мусіць, мне самому ў дарогу выбірацца.

Падумаў бацька: «Што ж, прапалі разумныя сыны, няхай і гэты, дурны, прападае». I не стаў яму пярэчыць.

Нічога не ўзяў Іван з сабою: ні грошай, ні хлеба. Толькі ўзяў трэцяе пяро, кій у рукі і ножык-сцізорык, той, якім лучынкі стругаў. I пайшоў пехатою залатога птаха шукаць.

Ідзе ён, ідзе, а ўжо і вечарэць пачынае. Чуе ён воўчы голас недалёка. Пайшоў на той голас. Бачыць — сядзіць у глубокай яме старая ваўчыха.

— Ты чаго тут выеш? — пытаецца Іван у ваўчыхі.

— Ды вось бяда якая,— адказвае ваўчыха,— бегла на паляванне, а трапіла ў яму... Дапамажы мне, добры чалавек, выбрацца адсюль. Я табе чым хочаш адплачу.

Іван кажа:

— Ты, старая ваўчыха, усюды гайсаеш, усюды бываеш: ці не скажаш мне, дзе жыве залаты птах? Калі скажаш, то вызвалю цябе з ямы.

— I скажу табе, і нават завяду да яго,— просіцца ваўчыха.

— А не падманеш?

— He.

— Ну, то глядзі.

Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму. Выскачыла ваўчыха па жэрдках наверх і кажа Івану:

— Дзякую за ратунак. А цяпер сядай на мяне, я цябе хутчэй завязу туды, чым ты сам дойдзеш.

Сеў Іван на ваўчыху, тая і паджгала, не разбіраючы дарогі: па палях, па лясах, па балотных кустах. Іван толькі за вушы трымаецца, каб не скінуцца.

Прымчалася ваўчыха да мора. Спынілася і кажа Івану:

— Пасядзі цяпер тут крыху, а я пабягу дзе гуску пашукаю. Трэба табе добра падсілкавацца, каб дужы быў, бо вялікая яшчэ работа цябе чакае.

Сеў Іван на беразе мора, пачаў на хвалі глядзець. Шумяць яны, гайдаюцца. Цікава! Глядзеў, глядзеў ды і заснуў. Ці доўга ён спаў, ці коратка, аж прыбягае

ваўчыха з гускаю. Пабудзіла яго. Наклалі яны агню, спяклі гуску. Наеўся Іван.

— Вось добра,— кажа,— і выспаўся, і паабедаў. Цяпер ніякая дарога мне не страшная.

— А зараз,— кажа ваўчыха,— сядай зноў на мяне. Паплывём за мора.

Пераплылі мора. Бачыць Іван — стаіць на беразе мора залаты палац.

Ваўчыха кажа:

— Ідзі ў гэты палац. Толькі паціхусеньку, памалюсеньку, каб нідзе і не шархнуў, бо гэта зачараваны палац: усё ў ім спіць. Але калі ты неасцярожна дакранешся да чаго, то ўсё абудзіцца, і тады жывым табе адтуль не вырабіцца. Як увойдзеш у браму, убачыш там двух сабак. Яны на жалезных ланцугах да слупоў прыкуты. Глядзі ж, не пабудзі іх, бо як забрэшуць яны, то ўвесь палац на ногі ўзнімуць. Мінеш гэтак браму, увойдзеш у першы пакой. Там вісіць меч бразгучы. Ён залаты, дарагімі камянямі аздоблены. Але ты яго не чапай, бо ён пачне бразджаць і ўсіх пабудзіць. Увойдзеш у другі пакой, там вісіць гадзіннік пявучы, і яго не чапай, а ідзі проста ў трэці пакой: у ім убачыш залатую клетку, а ў той клетцы і сядзіць залаты птах. Вымі яго асцярожна з клеткі і сам цішком варочайся да мяне.

Пайшоў Іван у зачараваны палац. Мінуў браму з сабакамі, увайшоў у першы пакой, у другі. Бачыць — розных майстроў тут безліч: і сталяры, і слесары, і муляры. А каля іх варта з шаблямі ды стрэльбамі. I дзе хто што рабіў, там і заснуў. Падзівіўся Іван на іх ды пайшоў далей, у трэці пакой.

Вось перад ім і залатая клетка вісіць, а ў ёй залаты птах сядзіць. Як убачыў Іван птаха-злодзея, дык і на перасцярогу забыўся. Схапіў клетку, сарваў са сцяны. I тут такі звон пайшоў... Напалохаўся 'Іван ды назад. У другім пакоі зачапіўся за залаты гадзіннік. Той давай спяваць, на ўсе лады выцінаць. Пабег Іван далей. Ускочыў у першы пакой, схапіў меч — вельмі ж ён

прыгожы быў! А меч як забразджыць... Усё ў зачараваным палацы абудзілася. Усе кінуліся за Іванам. Ды Іван не драмаў — як страла праляцеў каля сабак і выскачыў з палаца.

Бачыць ваўчыха — бяда: Іван імчыцца на ўвесь дух, а за ім цэлая пагоня. Падскочыла да яго ваўчыха.

— Сядай,— кажа,— на мяне хутчэй!

Сеў Іван, а ваўчыха — у мора і паплыла.

Пераплыў Іван мора і просіць ваўчыху:

— Скажы, дзе мае браты? Я не магу без іх дадому вярнуцца.

— Эх,— уздыхнула ваўчыха,— не шукай ты лепш братоў, бо яны цябе са свету звядуць.

— He звядуць,— адказвае Іван.

— Ну, калі ты такі смелы, то ідзі на каралеўскі двор,— там твае браты ў астрозе сядзяць. Толькі глядзі, сцеражыся іх... Яны табе дабра не жадаюць.

Развітаўся Іван з ваўчыхай, падзякаваўёй і падаўся на каралеўскі двор.

Прыйшоў да караля, прывітаўся.

— Што скажаш? — пытаецца кароль.

— Выпусці маіх братоў,— кажа Іван.— Навошта ты іх у астрозе трымаеш?

Кароль кажа:

— He выпушчу. Твае браты хацелі маіх коней пакрасці.

Іван і так і сяк просіць — не згаджаецца кароль.

— Дык я выкуплю іх.

— Чым жа ты выкупіш?

Дастаў Іван з-пад світкі залаты меч:

— Вось табе выкуп.

Паглядзеў кароль на меч — спадабаўся: такога ў яго няма!

— Ну, добра,— згадзіўся кароль,— забірай сваіх братоў. Толькі больш не пускай іх у маё каралеўства.

Забраў Іван братоў, расказаў ім, як дастаў залатога птаха, і пайшлі ўсе разам дахаты.

15—1211                                225

Прыйшлі яны ў цёмны лес, браты забілі Івана, а самі забралі залатога птаха ды пабеглі дамоў.

Шмат часу мінула ці не, здарылася трапіць у той лес ваўчысе. Чуе яна — дзесьці чалавек блізка. Пабегла ў той бок і ўбачыла забітага Івана.

— Вось,— бядуе ваўчыха,— як ты мяне паслухаў! А я ж табе казала, я ж цябе навучала: асцерагайся ліхіх братоў!

Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. Вярнулася і ажывіла Івана. Устаў ён, пацягнуўся:

— Ох, як жа доўга я спаў!

— Спаць бы табе тут век-векам, каб не я,— кажа ваўчыха.

— А дзе ж мае браты? — пытаецца Іван.

— Дома. Спяшайся хутчэй і ты дадому. Там твой бацька з радасці, што браты вярнуліся і залатога птаха прынеслі, бяседу ладзіць. З’язджаюцца да яго нават паны і каралі на дзіва глядзець. Але бацька цяпер цябе не пазнае, бо ты змяніўся ад жывой вады. Дык ты, як прыйдзеш дахаты, папрасіся да кухара за памочніка. А як зварыцца страва, то ўпусці ў яе па кропельцы жывой вады.

Навучыла ваўчыха Івана, што яму рабіць, і пабегла.

Вярнуўся Іван дадому. А там і праўда госці збіраюцца. Кухар аж разрываецца адзін — шмат розных страў трэба наварыць ды напячы для гасцей. Падышоў Іван да кухара:

— Давай я табе памагаць буду.

— Добра,— згадзіўся кухар,— памагай, бо мне аднаму не ўправіцца.

Узяўся Іван памагаць. А потым і кажа кухару:

— Ты, дзядзька, стары, змарыўся, адпачні, а я ўжо сам усё скончу.

Бачыць кухар, што памочнік яго добра стараецца, і лёг адпачыць.

Згатаваў Іван абед, уліў у кожную страву па кроплі

жывой вады і пабудзіў кухара. Той панёс абед да сталоў.

Бяседнікі ядуць і стравы хваляць — вельмі ж усё смачна згатавана!

Пасля абеду кліча гаспадар кухара, дае яму гасцінца і дзякуе за смачныя стравы. Кухар кажа:

— Гэта ж тут адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў. Сам я гатаваць гэтак не ўмею.

Гаспадар кажа:

— Дык пакліч яго да мяне, трэба і яму падзякаваць.

Паклікалі Івана. Гаспадар пытаецца:

— Дзе ты навучыўся такія смачныя стравы варыць?

— Бяда ўсяму навучыць,— адказвае Іван.

— Якая ж у цябе, хлопча, бяда?

Іван і расказаў пра тое, як ён залатога птаха дастаў, як братоў у караля выкупіў і як яны яго забілі, а добрая ваўчыха ажывіла...

Стаяць браты моўчкі, белыя як палатно, а бацька пытаецца:

— Дык гэта ж ты, мусіць, мой меншы сын Іван?

— Але,— кажа Іван.— Я птаха дастаў і слова стрымаў, а яны — браты мае разумныя — ліхадзеі!

Выгнаў бацька старэйшых сыноў з дому, а з Іванам і цяпер жыве.

ЯК ІВАН ЧАРЦЕЙ ПЕРАХІТРЫЎ

Жыў дзед з бабаю. I было ў іх тры сыны. Бедна жылі, з хлеба на квас перабіваліся.

Памерла баба, а за ёю прыйшла чарга і да дзеда. Паклікаў бацька перад смерцю сыноў і кажа ім:

— Гаспадаркі я вам не нажыў, падзялю, што маю.

I даў старэйшаму сыну жоўтага катка, сярэдняму — жорны, а малодшаму, Івану,— вязку лык на лапці.

Падзяліў так сваю гаспадарку, а сам скора і памёр.

Пажылі трохі браты, з’елі бацькаў хлеб і пачалі думаць аб заработках.

Узяў старэйшы брат жоўтага катка пад паху ды пайшоў у свет работы шукаць.

Доўга ён ішоў ці коратка, аж у дарозе і ноч яго агарнула. Зайшоў ён у адну хату, просіцца пераначаваць. Яму кажуць:

— Ой, добры чалавек, у нас мышэй і пацукоў поўна — мы ад іх адбараніцца не можам. А цябе, свежага, яны і зусім з’ядуць.

— Нічога,— кажа падарожны,— можа, як і пераначую.

7>228<<                     "

Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на ііалаткі, а падарожны лёг на падлозе з катком.

Прачнуліся назаўтра гаспадары, бачаць — на падлозе цэлы груд мышэй і пацукоў, а каля падарожнага сядзіць нейкі жоўты звярок ды мурлыкае паціху.

У той старане людзі не мелі яшчэ катоў і нічога пра іх не ведалі.

— А браток, а галубок, прадай нам свайго звярка!

— He,— кажа падарожны,— звярок гэты не прадажны.

Далажылі тыя людзі пра дзіўнага звярка свайму цару. Паклікаў цар да сябе падарожнага. Пераначаваў падарожны ў цара адну ноч,— каток і там цэлую гару мышэй нацягаў. Цар аж вачам не верыць.

— Што хочаш бяры,— кажа падарожнаму,— а прадай нам свайго звярка.

— Абсып яго, цар, серабром, тады бяры.

Цару рабіць няма чаго — мусіў згадзіцца.

Узяў гаспадар свайго катка за пярэднія лапкі, паставіў на заднія.

— Цяпер сып! — кажа цару.

Цар усё сваё серабро высыпаў — і абсыпаў катка.

Забраў падарожны серабро ды пайшоў дадому. Пабудаваў сабе добрую хату, завёў гаспадарку, ажаніўся і жыве прыпяваючы.

Сярэдні брат паглядзеў на яго і кажа:

— Пайду і я са сваімі жорнамі ў свет. Можа, і яны мне шчасце прынясуць.

Узяў жорны пад паху ды пайшоў.

Доўга ён ішоў ці коратка, застала яго ў дарозе ноч. Бачыць — стаіць пры лесе хатка. Зайшоў ён туды — нікога няма. Залез ён на палаткі са сваімі жорнамі і заснуў.

Уночы прыйцілі ў хатку разбойнікі, высыпалі з кішэняў на падлогу кучу грошай і пачалі дзяліць.

Падарожны тым часам хацеў павярнуцца на другі бок, ды незнарок штурхнуў свае жорны. А тыя — та-

. ^»229«

pa-pax! — на падлогу. Разбойнікі як усхопяцца — ды ходу! I ад грошай адракліся...

Злез падарожны з палатак, забраў грошы і пайшоў дахаты. Ну, вядома, хутка зажыў, як і большы брат.

Паглядзеў на іх малодшы брат, Іван, і кажа:

— Пара і мне шчасця паспрабаваць.

Узяў свае лыкі і пайшоў у свет. Ці доўга ішоў, ці коратка — стапталіся лапці. Сеў ён на купіне сярод балота і пачаў з лык палоскі рэзаць, каб новыя лапці сплесці.

Выскаквае раптам з балота чорт. Паглядзеў на Івана і пытаецца:

— Што гэта ты, Іван, робіш?

— А хіба не бачыш? Вяроўкі раблю.

— Навошта?

— Буду імі вас, чарцей, з балота цягаць ды на

рынку па капейцы прадаваць. Вось і зараблю грошай на хату. Вас жа тут хоць гаць гаці.

— Пачакай, Іванка, не рабі гэтага. Што хочаш бяры, а не цягай нас з балота.

— Насып шапку золата, дык не буду чапаць вас.

Нырнуў чорт у балота, а Іван выкапаў глыбокую яму і палажыў на яе сваю парваную шапку.

Вынес чорт мяшок золата, высыпаў, а яно і дна не закрыла... Пакруціў чорт галавою, вынес яшчэ мяшок. Высыпаў — сяк-так напоўніў.

— Ну, падымай! — кажа да Івана.— Я табе памагу, бо сам ты не здолееш.

— Нічога,— кажа Іван,— здолею.

Ды чорт не адступаецца: падымай шапку пры ім!

Падняў Іван шапку, а чорт і ўбачыў, што грошы ў яме.

— Э, не,— затупаў чорт,— ты мяне падмануў! Пайду да старшага: як ён скажа, так і будзе.

Пайшоў чорт да свайго старшага. Той выслухаў яго і паслаў да Івана на расправу самага дужага чорта — Крэпкага.

Выскачыў чорт Крэпкі з балота, кажа Івану:

— Хто каго здужае, таму і золата застанецца.

Паглядзеў Іван на чорта Крэпкага. «Не вельмі,— думае,— лёгка цябе здужаць!» Але выгляду не падае, што спужаўся. Азірнуўся навокал,— бачыць — недалёка, пад елкай, мядзведзь ляжыць.

— Што ж,— кажа Іван чорту,— ці варта мне самому з табою дужацца? Баюся, што ты пасля такой дужанкі і касцей не збярэш. Вунь, пад елкаю, ляжыць мой стары дзед, падужайся спярша з ім: паглядзім, якая ў цябе сіла.

Падбег чорт да мядзведзя:

— Гэй, стары, давай дужацца!

Мядзведзь устаў, схапіў чорта і пачаў ламаць — той ледзь жывы застаўся. Кінуў дужанку, пабег да старшага і расказаў яму, што нават стары Іванаў дзед перамог яго...

Пасылае тады старшы чорт да Івана свайго лепшага бегуна — Шыбкага.

Выскачыў той з балота, кажа Івану:

— Давай бегчы навыперадкі: хто каго перагоніць, таму і золата.

Паглядзеў Іван навокал, бачыць — пад кустом ляжыць заяц.

— Э,— кажа ён да чорта Шыбкага,— ты вунь спярша перагані майго меншага сынка, тады ўжо да мяне ідзі.

Кінуўся чорт Шыбкі да зайца. А той напужаўся ды як драпануў па кустах, дык немаведама дзе і падзеўся.

Пагайсаў чорт туды-сюды, не дагнаў зайца. Вярнуўся назад да старшага. Узлаваўся старшы, пасылае да Івана трэцяга чорта — Свістуна.

Выскачыў Свістун з балота і кажа Івану:

— Хто каго перасвішча, таго і грошы.

— Добра,— згадзіўся Іван,— свішчы!

Свіснуў чорт, ды так моцна, што аж балота задрыжала, лес асыпаўся...

Прыйшла чарга свістаць Івану. Ён падумаў і кажа:

— Вось што, Свістун: завяжы ты лепш вочы, бо я калі свісну, дык яны ў цябе на лоб вылезуць.

Чорт спужаўся, завязаў хусткаю вочы.

— Свішчы! — кажа.

Тут Іван падняў даўбешку ды як свіснуў чорту ў лоб,— той аж прысеў.

— Пачакай,— кажа Іван,— гэта я яшчэ толькі паціхеньку свіснуў... Давай яшчэ раз свісну — мацней.

— О не! — заенчыў чорт.— Хопіць з мяне і гэтага свісту. Бяры сабе грошы, толькі больш не свішчы.

Забраў Іван золата ды пайшоў дадому.

ЧОРТ-ЗЛОДЗЕЙ

Паехаў дзед араць поле. I ўзяў з сабою праснак на абед. Палажыў праснак на возе, а сам арэ.

Араў, араў, змарыўся, пайшоў да воза праснаком падсілкавацца. Прыходзіць, а тут з-пад самага носа чорт ухапіў праснак і пабег у балота.

Узлаваўся дзед на чорта ды за ім з пугаю. Прыбег на балота, бачыць ■— чорт у прорву праваліўся. Дзед з гарачкі таксама туды — шабулдых!

Ускочыў на дно прорвы, глядзіць, а там палац вялікі і чарцей у ім поўна.

Пачаў дзед прыглядацца, каторы чорт ухапіў яго праснак. Ды дзе яго пазнаеш: усе чэрці адной шэрсці.

— Хто ў вас тут старшы? — пытаецца дзед у чарцей.

— Ды вунь,— кажуць,— за сталом сядзіць.

Падышоў дзед да яго.

— Так і так,-— расказвае сваю крыўду,— твой чорт украў мой праснак. Загадай вярнуць.

Старшы кажа:

\ Ш2ЗЗШ

— Шукай у маладых: старыя гэтым займацца не будуць.

Падышоў дзед да кучы маладых чарцянят:

— Ану, разяўляйце раты!

Разявілі чарцяняты раты. Паглядзеў дзед і ўбачыў у аднаго з іх у роце недаедзены праснак.

— Вось ён, мой праснак! — кажа дзед старшаму.

Старшы тупнуў на чарцяня:

— Навошта ты ў дзеда праснак украў? Дзед — чалавек бедны, а ты ў яго крадзеш. Калі так, бяры, дзед, яго да сябе, няхай адслужыць за шкоду.

Пачухаў дзед патыліцу:

— Куды мне яго браць! Мне і самому есці няма чаго. Ды і работы яму няма.

— Нічога, ён сам сабе работу знойдзе.

Згадзіўся дзед і ўзяў маладога чорта.

Прывёў яго дадому. Дасталі яны з бабаю жменьку жыта.

— Давайце я малоць буду,— кажа чорт.

— Ды нам і самім няцяжка змалоць такую крыху.

— He,— упёрся чорт,— давайце мне малоць...

Аддалі яму жыта. Пачаў чорт малоць. Баба ўжо і хлеб замясіла, а ў жорнах поўна мукі. Пачалі дзед з бабаю муку ў засек сыпаць — цэлы засек насыпалі... Хваліць дзед чорта:

— Вось гэта дык работнік!

Паехаў дзед з чортам поле араць. Чорт кажа дзеду:

— Запрагай мяне ў саху замест каня.

Запрог дзед чорта ў саху. Той туды-сюды павярнуўся — і ўсё поле ўзараў!

— Што цяпер будзем рабіць? — пытаецца ў дзеда.

— Зямлі ў мяне больш няма,— кажа дзед.

— Дык давай возьмем у пана ляда на часць: высечам ды пасеем пшаніцу.

Ну, так і зрабілі. Чорт за адзін дзень усё ляда высек, выкарчаваў, узараў і пасеяў пшаніцу.

Добрая вырасла пшаніца. Чорт зжаў пшаніцу, у бабкі саставіў, і пачалі дзяліць: пану палавіну за ляда

і дзеду палавіну за насенне і работу. Чорт кажа дзеду:

— Умаўляйся з панам так: яму воз, а нам ахапак.

Дзед так і сказаў пану. Зайздросны пан думае:

«Добра, воз не ахапак. Ашукаю я дзеда!»

Наклалі пану воз пшаніцы.

— Цяпер бяры свой ахапак,— кажа пан дзеду.

— А няхай мой памочнік возьме — я ўжо стары, мне не данесці.

— Ну, няхай сабе памочнік бярэ.

Завіхрыўся чорт па полі, сабраў у кучу ўсе снапы, згроб і павалок дахаты. Пан толькі вачамі лыпае...

Дома чорт дзьмухнуў на пшаніцу — яна і змалацілася. Насыпаў дзед поўныя засекі збожжа.

— А цяпер,— кажа чорт дзеду,— давай каня, паеду па дровы.

Запрог дзед каня. Чорт сеў і паехаў. У лесе без сякеры і пілы навырываў з карэннямі самых тоўстых дрэў, наваліў воз траха не да неба, сеў зверху і цмокнуў на каняку. Конік фыркнуў ды памчаўся, дарогі не разбіраючы,— па цаліце, па кустах ды хмызняках.

Едзе дарогаю пан на чацверыку. Загледзеўся на дзіва: такі недалужны конік, а колькі дроў цягне! А яго чацвярык ледзь адну пустую брычку валачэ.

—Гэй,— кажа пан вазаку,— давай мяняцца: бяры маіх чацвёра коней, а мне аддай свайго.

— Давай.

Аддаў чорт пану дохлага каняку, забраў у яго чацвярык — і толькі яго і бачылі. Прыязджае дадому:

— Прымай, дзед, коней!

Ў дзеда ад дзіва і люлька з зубоў выпала:

— Дзе ты іх узяў?

— Памяняў на твайго коніка!

— Ды ў мяне ж і сена няма ім...

— Нічога, будзе і сена.

Перакінуўся чорт у парабка ды пайшоў да пана.

— Ці няма ў вас, пане, якой работы? — пытаецца чорт-парабак.

— А ёсць,— кажа пан,— вунь цэлае гумно жыта не малочана.

Пайшоў чорт у гумно. Злажыў усе снапы на таку, а потым як дзьмухнуў, дык усё і змалацілася.

Паглядзеў пан: чыста змалочана!

— Што табе заплаціць за такую работу?

— Ды нічога. Дай, калі не шкадуеш, ахапак сена.

Зарадаваўся пан, што танны работнік трапіўся. .

— Вунь,— кажа,— каля рэчкі стог стаіць. Наскубі сабе там ахапак сена.

Пайшоў чорт, абматаў стог вяроўкамі і павалок. Убачыў аканом. Пабег да пана:

— Ах, паночак, вы сказалі малацьбіту ўзяць ахапак сена, а ён увесь стог пацягнуў...

— Вось машэннік! — узлаваўся пан.— Выпусці на яго пару валоў — няхай яны яго заборуць!

<»236«*

Выпусцілі валоў, а чорт іх за рогі ды пазакідаў на стог.

— Ах, ах! — крычыць гіан.— Напусціце на яго пару вепрукоў — няхай яны яму льіткі абарвуць!

Пусцілі вепрукоў. Чорт і іх за вушы ды — на стог.

I прывалок усё да дзеда.

Адслужыў чорт год і кажа дзеду:

— Ну, дзед, можа, ужо адрабіў я табе за праснак?

— Дзіва што! — смяецца дзед.

— Дык адпраў мяне дадому.

— А ідзі сабе, ці ж я цябе трымаю.

Махнуў чорт хвастом і памчаўся ў сваё балота.

МУЗЫКА-ЧАРАДЗЕЙ

Жыў некалі на свеце адзін музыка. Пачаў ён іграць яшчэ змалку. Бывала, пасучы валоў, зробіць з лазы дудачку ды як зайграе, дык валы скубці траву перастаюць — натапыраць вушы ды слухаюць. У лесе птушкі прыціхнуць, нават жабы ў балоце не крумкаюць.

Паедзе на начлег — там весела: хлопцы і дзяўчаты пяюць, жартуюць — ведама, маладосць. А ноч цёплая, аж парыць. Любата.

Але вось музыка возьме ды і зайграе на сваёй дудачцы. Усе — і хлопцы і дзяўчаты — адразу, як па камандзе, суцішацца. I кожнаму ў гэты час здаецца, што быццам нейкая слодыч улілася яму ў сэрца, нейкая невядомая сіла падхапіла яго і нясе ўсё ўгору ды ўгору,— у чыстае сіняе неба, да ясных зорак.

Сядзяць начлежнікі, не зварухнуцца, забыліся, што натруджаныя за дзень рукі і ногі баляць, што голад даймае.

Сядзяць і слухаюць.

I хочацца сядзець гэтак усё жыццё і слухаць ігру музыкі.

Змоўкне дудачка. Ды ніхто не адважыцца і з месца скрануцца, каб не спужаць таго чароўнага голасу, што рассыпаўся пошчакам па лесе, па дуброве ды ўзнімаецца ў самае неба.

Зноў зайграе дудачка, ужо жаласліва. I тут такая нудота ўсіх ахопіць... Ідуць позна дамоў з паншчыны мужчыны і бабы, пачуюць музыку, спыняцца, заслухаюцца... Вось так усё іхняе жыццё перад вачыма і стаіць — бядота ды гаркота, ліхі пан ды цівун з прыганятымі. I такі іх жаль агорне, што не толькі бабы, а і мужыкі старыя, барадатыя плачуць, як над нябожчыкам або нібы сынкоў у салдаты праводзяць.

Але вось музыка зайграе вясёлае. Пакідаюць мужчыны і бабы косы, граблі, вілы, возьмуцца ў бокі і давай скакаць.

Скачуць людзі, скачуць коні, скачуць дрэвы ў дуброве, скачуць зоркі, скачуць хмаркі — усё скача і весяліцца.

Такі быў той музыка-чарадзей: што захоча, тое з сэрцам зробіць.

Падрос музыка, зрабіў сабе скрыпачку ды пайшоў у свет. Куды прыйдзе — пайграе, за гэта яго накормяць, напояць, як самага лепшага госця, і яшчэ на дарогу дадуць.

Доўга хадзіў так па свеце музыка, весяліў добрых людзей, а ліхім панам без нажа сэрца рэзаў: бо куды ён ні прыйдзе, там людзі перастаюць паноў слухаць. Стаў ён ім упоперак дарогі, як костка ў горле.

Надумаліся паны са свету яго звесці. Пачалі падгаворваць аднаго, другога, каб музыку забіў ці ўтапіў. Ды не знайшлося ахвотніка: простыя людзі любілі музыку, а прыганятыя баяліся,— думалі, што ён чараўнік.

Згаварыліся тады паны з чарцямі. Бо ведама: паны і чэрці — аднае шэрсці.

Ідзе аднаго разу музыка лесам, а чэрці наслалі на

ГЖ239Ж1

яго дванаццаць галодных ваўкоў. Заступілі яны музыку дарогу, стаяць, зубамі ляскаюць, вочы, як распаленыя вугалі, гараць. Няма ў музыкі нічога ў руках, толькі пад пахаю скрыпка ў мяшэчку. «Ну,— думае ён,— канец мой прыйшоў».

Дастаў музыка з мяшэчка скрыпку, каб яшчэ раз перад смерцю пайграць, прыхінуўся да дрэва ды і павёў смычком па струнах.

Як жывая загаварыла скрыпка, пайшоў пошчак па лесе. Замерлі кусты і дрэвы — лістком не варухнуць. А ваўкі як стаялі з разяўленымі пашчамі, так і скамянелі. Слухаюць і пра голад забыліся. Перастаў музыка іграць, а ваўкі, як сонныя, у лес пацягнуліся.

Пайшоў музыка далей. Сонейка ўжо за лес закацілася, толькі яшчэ свеціць на самыя верхавінкі,

быццам аблівае іх пазалотаю. Ціха, як у вуху. Вельмі харошы вечар.

Сеў музыка на беразе ракі, дастаў з мяшэчка скрыпку і зайграў. Ды так прыгожа, што заслухаліся і неба, і зямля. А калі ўрэзаў полечку, дык усё вакол давай скакаць. Зоркі мітусяцца, як зімою мяцеліца, хмаркі плаваюць па небе, а рыба так узгулялася, што рака кіпіць, як вада ў гаршку.

He вытрымаў і вадзяны цар — пусціўся ў скокі. Ды так разышоўся, што вада заліла берагі; чэрці напужаліся і павыскаквалі з рачных нетраў. Усе злосныя, зубамі скрыгочуць, а нічога музыку зрабіць не могуць.

Тым часам бачыць музыка, што вадзяны цар нарабіў людзям бяды — заліў палеткі і агароды. Перастаў ён іграць, палажыў скрыпку ў мяшэчак і пайшоў далей.

Ідзе ён ды ідзе, аж вось падбягаюць да яго два панічы.

— У нас сёння ігрышча,— кажуць.— Пайграй нам, пане музыка. Мы табе заплацім, што захочаш.

Падумаў музыка — ноч на дварэ, начаваць няма дзе, ды і грошай няма.

— Добра,— кажа,— пайграю.

Прывялі панічы музыку ў палац. Бачыць ён — панічоў і паненак там хоць гаць гаці. На стале нейкая вялікая ды глыбокая міска стаіць. Панічы і паненкі па чарзе падбягаюць да яе, памочаць палец у міску і мажуць сабе вочы.

Падышоў да міскі і музыка. Памачыў палец і памазаў вочы. I толькі зрабіў так, бачыць, што гэта не паненкі і панічы, а ведзьмы і чэрці, што ён не ў палацы, а ў пекле.

«Эге ж,— думае музыка,— дык вось на якое ігрышча зацягнулі мяне панічы! Ну, добра. Я ж вам зараз пайграю!»

Наладзіў ён скрыпку, ударыў смычком па жывых струнах — і тут адразу ўсё пекла ў шчэпкі разляцелася, а чэрці з ведзьмамі разбегліся хто куды.

16—1211

Ё* 241WS

ЖАЛЕЗНЫЯ ЧАРАВІКІ

Паехаў неяк адзін чалавек у лес па дровы, знайшоў у гушчары сушняку і пачаў класці на воз. Ажно бачыць — сядзіць пад галлём рак. Чалавек узяў галіну ды адкінуў яго ўбок. А рак давай прасіцца:

— Вазьмі мяне дахаты, чалавеча, не пакідай у лесе!

Засмяяўся чалавек:

— Навошта ты мне патрэбен, дабро такое?

А рак не адступае, просіцца: вазьмі ды вазьмі.

— Ну, добра, што ўжо з табою зробіш! — I пасадзіў рака на воз.

Едуць яны з лесу дахаты. А недалёка ад тае мясцовасці стаяў вялікі княжацкі палац, і былі ў старога князя тры красуні дачкі на выданні.

Прыехаў гаспадар з лесу, узяў рака і занёс яго ў хату. Пасадзіў на печ грэцца. Адагрэўся той на чарэні і просіць:

— Схадзі ты, гаспадар, да князя, скажы, што твой сынок-рачок хоча з самаю малодшаю князёўнаю ажаніцца.

А гаспадар і слухаць не хоча.

Fe®242®f<

— Ты што,— кажа,— стварэнне божае, здзекуешся з мяне? Сядзі ўжо ды маўчы, пакуль я цябе на двор не выкінуў!

Але рак спакою не дае: прычапіўся — ні рады. Што тут паробіш? Пайшоў чалавек да князя, сказаў усё, як той рак яго прасіў. А сам стаіць, чакае гневу княжага. Ды князь адно пасмяяўся з такой праявы. Вус хітравата падкруціў і кажа:

— Калі твой сынок-рачок такі разумны, то няхай ён за адну ноч ад твае хаты да майго палаца мост дыяментавы перакіне. Тады аддам за яго сваю малодшую дачку.

Вярнуўся гаспадар дахаты і да рака:

— Казаў я табе: маўчы, як жаба ў карчы, а ты на ражон палез! Будзеш цяпер мець бяды поўныя невады.

Выслухаў рак, чаго князь ад яго хоча, і кажа:

— Гэта ўжо не твой клопат, чалавеча: бяда толькі рака красіць. Здымі ты мяне з печы, вынесі на двор ды пасадзі нанач на калоду.

Вынес чалавек рака на двор, пасадзіў на калоду, а сам пайшоў спаць. Назаўтра выходзіць з хаты, ажно бачыць — зіхаціць на сонцы дыяментавы мост! Пабег ён з радасці ў палац, а князь яго ўжо сустракае, дзівіцца:

— Відаць, твой сынок-рачок разумны надта. To няхай зробіць так, каб за гэту ноч ад твае хаты да майго палаца мак расцвітаў! Тады аддам за яго сваю малодшую дачку.

Пакланіўся гаспадар князю і хутчэй дахаты вярнуўся.

— Цяпер ты,— кажа раку,— не выйдзеш сухім з вады. Вунь што князь надумаў!

Выслухаў рак гаспадара і просіць:

— Вынесі ты мяне, калі ласка, на двор, высып на калоду жменьку маку. А там ужо мой клопат!

Гаспадар так і зрабіў. Прачнуўся назаўтра, зірнуў праз акно, ажно праўда — мак скрозь цвіце! Хутчэй

>$•243 •$<

сабраўся і пабег у княжацкі палац. А князь ужо новую штуку прыдумаў.

— Калі так,— кажа,— то няхай твой сынок-рачок той дачцэ, якую ён сабе за жонку хоча, сукню не мераўшы справіць.

Вярнуўся чалавек дахаты і перадаў раку волю княжацкую. А той сабе і ў вус не дзьме.

— He бядуй,— кажа,— гаспадар, справім князёўне сукню. Лепей кладзіся спаць. А прыйдзе раніца — тады будзем раіцца.

Махнуў чалавек рукою ды палез на печ. Прачнуўся раніцою, зірнуў на хату — ажно вісіць на шасце сукенка. Колькі жыве, такога хараства не бачыў. Скаціўся гаспадар з печы, сукенку згарнуў, рачка — у кішэнь і як дуж у палац пабег.

Убачыў князь сукню, пазваў сваіх дачок, а тыя адна да аднае падобныя і ростам, і воласам, і абліччам. Загадаў князь рачку выбіраць, на каторую з іх сукенка шыта.

Рачок, не марудзячы, малодшай дачцэ на ножку і ўспоўз. Надзела яна сукню, ажно тая як уліта на князёўне, нібы сто разоў да таго мерана.

Плача князёўна, не хоча за рачка замуж ісці. Ды слова княжацкае — што крэмень.

Палажылі рачка на талерку, абклалі дыяментам ды смарагдам і гэтак ажанілі яго з малодшаю князёўнаю.

Асталіся маладыя ўдваіх пасля вяселля. Ажно глядзіць князёўна, веры вачам даць не можа: стаіць перад ёю малады княжыч — высокі ды прыгожы, смяецца:

— Вось бачыш, які твой муж! А ты баялася замуж за мяне выходзіць. У рака мяне злая ведзьма перакінула.— Сказаў ёй гэтак княжыч і ракавую скарлупіну, што з сябе скінуў, пад падушку паклаў. Раніцаю, калі ён яшчэ спаў, дастала князёўна тую шкарлупіну і скоранька яе ў агонь кінула.

Усхапіўся княжыч, руку пад падушку — ажно няма шкарлупіны.

ЭД244М<

— Што ж ты нарабіла? Мне ўсяго месяц аставаўся ў гэтай ракавай шкарлупіне хадзіць, а цяпер невядома, калі мая пакута скончыцца! Было кепска, а цяпер яшчэ горш.

Дастаў ён з-пад падушкі жалезныя чаравікі і даў жонцы:

— Калі хочаш мяне выбавіць з бяды — абуй гэтыя чаравікі. Як стопчаш іх — тады і вярнуся я да цябе!

Сказаў гэта, перакінуўся ў голуба і паляцеў.

Нядоўга пасля таго князёўна ў палацы сядзела. Абула жалезныя чаравікі і пайшла ў белы свет. Ходзіць яна ў тых чаравіках і па полі, і па лесе, і па каменні, і па карэнні, каб стаптаць іх хутчэй ды з мужам сустрэцца. Hori да крыві збіла, а чаравікам хоць бы што.

Гэтак ходзяйы, трапіла яна ў маленькую хатку да злой ведзьмы. А тая сядзіць на калодцы пасярод хаты — галубінае пер’е перабірае.

Убачыла князёўну, пытае:

— Куды ідзеш, дзеўка-краса, залатая каса?

— Хачу наняцца пастушкаю да цябе, галубоў пасвіць.

Скасіла ведзьма крывое вока на князёўніны жалезныя чаравікі, бяззубым ротам заплямкала:

— Былі ў мяне галубкі, ды сплылі, пер’ечка асталося. Але ў сястры мае ёсць яшчэ чародка, паспяшай, малодка, можа, яна цябе і нойме іх пасвіць.

Выйшла князёўна ад ведзьмы, пусцілася бегчы, ды жалезныя чаравікі ногі сціскаюць, далей не пускаюць. Аднак жа на трэція суткі прыблукала яна неяк да старэйшай ведзьмы і просіцца:

— Вазьмі мяне пастушкаю, галубоў тваіх пасвіць.

— Добра. Згаджу цябе, дзеўка-краса. Калі год прапасеш і ўсе галубы цэлыя будуць, то заплачу, калі хоць аднаго не ўпільнуеш — голаў зніму!

Пагнала князёўна галубоў пасвіць. А яны як бачыш пырхнулі і разляцеліся ў розныя бакі: адзін на дрэве ўсеўся, другі каля ракі пёркі чысціць, трэці ў небе купаецца. Бегае князёўна з ранку да вечара, ногі да

крыві жалезнымі чаравікамі сцірае, а рады даць не можа. Бачыць, што ад бегатні такой і чаравікі жалезныя патроху сцірацца пачалі. Бачыць, а веры даць сабе баіцца. Адзін клопат яе мучыць, каб галубоў не пагубляць.

Пачала яна заўважаць, што голуб той, што на дрэве ўсё сядзеў, памагае ёй. Як сонца пачне на захад хіліцца, пырхне ён з дрэва і давай астатніх да чарады збіраць. I так штовечар.

Вось год мінуў. Прыйшоў час плату за службу браць. Прыгнала апошні раз князёўна галубоў да ведзьмы ў двор, тая пералічыла іх і кажа:

— Добра ты пасвіла, дзеўка, маіх галубоў. Што ж хочаш за гэта?

— Нічога не хачу. Дай мне толькі аднаго галубка.

— Выбірай,— згадзілася ведзьма,— які табе найбольш даспадобы.

Агледзела князёўна ўсю чародку і пазнала таго, што ўвесь час памагаў ёй.

— Гэтага вазьму!

Прытуліла яго да грудзей і пайшла хутчэй з ведзьмінага падворка.

Па зорках шлях дахаты шукала, як магла праставала. А яно ж вядома: простая дарога з крывой заўсёды смяецца. Доўга князёўна ішла. Дзе ноч абніме, там і заначуе. Але сто вёрст — не круг, калі ёсць друг. Нарэшце трапіла князёўна ў сваё княства. А ў роднай старонцы і платы знаёмцы. Як толькі паказаўся бацькаў палац на пагорку, разваліліся на нагах у князёўны жалезныя чаравікі. Пырхнуў з рук яе шызы голуб і ўмомант княжычам стаў. Абняў яе, радасны і шчаслівы, і пайшлі яны разам да бацькі ў палац. I цяпер там жывуць, мёд, віно п’юць, дзетак гадуюць, ні аб чым не бядуюць.

МЕДЗЯНЫ ВОЎК

Жылі сабе блізка лесу дзед і баба. Было ў іх двое дзяцей — сын і дачка. Сына звалі Іванька, дачку Мар’я.

Прыбягае аднаго разу да іх селішча медзяны воўк, выгнаў дзяцей з двара і пагнаў у сваё логава. Так і засталіся брат з сястрою ў глухой пушчы.

Упадабаў медзяны воўк залазіць у лазовую люльку, а Іваньку з Мар’яй прымушае:

— Трох-трох! Калышыце мяне!

Калышуць яго брат з сястрою, калышуць, пакуль воўк не засне, потым выходзяць на паляну перад лагвом. А дарогі да бацькаўскай хаты не ведаюць.

Гэтак сядзяць яны аднойчы і плачуць. Бяжыць заяц, пытае:

— Чаго вы плачаце?

— Як жа нам не плакаць? Загнаў нас медзяны воўк у сваё логава і прымушае сябе калыхаць.

— Сядайце на мяне, я вас з пушчы вывезу.

— He, заб’е цябе медзяны воўк і нас забярэ.

— He бойцеся, сядайце.

Селі брат з сястрою на зайца, і паскакаў той з пушчы.

Шмат ці мала часу мінула, прачнуўся медзяны воўк і крычыць:

— Трох-трох, калышыце мяне!

He чуваць нікога.

— Трох-трох, калышыце мяне!

He чуваць нікога.

Усхапіўся медзяны воўк і пагнаўся за ўцекачамі. Дагнаў іх, зайца разарваў, а Іваньку з Мар’яй назад у логава вярнуў.

Лёг у калыску і закрычаў:

— Трох-трох, калышыце мяне!

Сталі брат з сястрою калыхаць медзянога ваўка. Закалыхалі, выйшлі на паляну, селі на траву і заплакалі. Ажно бяжыць ліс:

— Чаго вы плачаце?

— Як жа нам не плакаць, калі медзяны воўк трымае нас у логаве?

— Сядайце на мяне, я вас з гэтай бяды выбаўлю.

— He выбавіш,— адказваюць,— заяц уцякаў — не ўцёк, і цябе медзяны воўк дагоніць і заб’е.

— Сядайце, не бойцеся!

Селі брат з сястрою на ліса, той і пабег з пушчы. Шмат ці мала часу мінула, толькі прачнуўся медзяны воўк:

— Трох-трох, калышыце мяне!

He чуваць нікога.

— Трох-трох, калышыце мяне!

He чуваць нікога.

Усхапіўся медзяны воўк і пагнаўся за ўцекачамі. Дагнаў іх, ліса разарваў, а брата з сястрою назад у логава вярнуў.

Залез у люльку, крычыць:

— Трох-трох, калышыце мяне!

Закалыхалі Іванька з Мар’яю медзянога ваўка, выйшлі на паляну, селі на траву і заплакалі.

Ажно тупае мядзведзь.

— Чаго вы плачаце? — пытае ў іх.

— Таму плачам,— адказваюць,— што загнаў нас ^248^Г

медзяны воўк у сваё логава і прымушае калыхаць сябе. — Сядайце на мяне, я вас з гэтай бяды выбаўлю.

— He выбавіш. Заяц уцякаў — не ўцёк, ліс уцякаў — не ўцёк, і цябе медзяны воўк дагоніць.

— Сядайце, не бойцеся!

Селі брат з сястрою на мядзведзя, і патупаў той з пушчы.

Шмат ці мала часу мінула, толькі прачнуўся медзяны воўк, закрычаў:

— Трох-трох, калышыце мяне!

He чуваць нікога.

— Трох-трох, калышыце мяне!

He чуваць нікога.

Усхапіўся медзяны воўк і пагнаўся за ўцекачамі. Дагнаў іх, мядзведзя медзянымі кіпцямі разарваў, а брата з сястрою назад у логава вярнуў.

Залез у люльку, крычыць:

— Трох-трох, калышыце мяне!

Сталі брат з сястрою калыхаць медзянога ваўка. Доўга яго калыхалі, моцна заснуў медзяны воўк — нічога не чуе. Выйшлі брат з сястрой на паляну, селі на траву і заплакалі. Спыніўся перад імі рагаты лось, пытае:

— Чаго плачаце?

— Як жа нам не плакаць,— адказваюць яны,— не можам болей у воўчым логаве пакутаваць, медзянога ваўка калыхаць.

— Я вас з гэтай бяды выбаўлю,— кажа сахаты.— Сядайце на мяне.

— Дагоніць нас медзяны воўк. Заяц уцякаў — не ўцёк, ліс уцякаў — не ўцёк, мядзведзь уцякаў — не ўцёк. He ўдасца і табе.

— Сядайце,— кажа лось,— я мацнейшы за іх. Толькі вазьмі ты, малец, грэбень, а ты, дзеўка, шчотку.

Згадзіліся яны, селі на лася і памчаліся. Лось раз скочыць — вярсту мінае, яшчэ раз скочыць — дзве вярсты мінае.

А медзяны воўк прачнуўся:

— Трох-трох! Калышыце мяне!

He чуваць нікога.

— Трох-трох! Калашыце мяне!

He чуваць нікога.

Усхапіўся ён і пабег даганяць уцекачоў.

А тым часам спыніўся лось перад высокаю — птушка не пераляціць — гарою. Прыпаў да зямлі і чуе — бяжыць за імі медзяны воўк. Дзьмухнуў лось ноздрамі — гара расступілася. Прабеглі яны праз гару, павярнуўся лось, дзьмухнуў ноздрамі — гара самкнулася. Была яна высокая, а цяпер яшчэ вышэйшая стала.

Памчаў лось далей. Праз некаторы час спыніўся, слухае.

— Пракапаў,— кажа,— медзяны воўк нару пад гарою і бяжыць за намі. Кідай, дзеўка, шчотку.

Кінула Мар’я шчотку — і зрабіўся за імі непралазны лес.

Бяжыць лось, вёрсты за спінаю пакідае. Прыпыніўся, слухае.

— Перагрызае медзяны воўк апошняе дрэва. Кідай, малец, грэбень.

Кінуў Іванька грэбень — стала за імі высокая выспа, абкружаная возерам. А на беразе возера харомы прыгожыя.

— Цяпер,— кажа лось,— ніхто вас не дагоніць. Жывіце ў гэтых харомах. А мне назад пара!

Схіліў сахаты галаву, ударыў капытом аб зямлю і — пабег. А Іванька з Мар’яй сталі жыць у новых харомах.

Прыбягае медзяны воўк да возера, кінуўся ў ваду, і паплыў. Толькі чуе, што не стае яму сілы. Даплыў ён да выспы, зямлю медзянымі кіпцямі рые, а зрабіць нічога не можа. Схаваўся ў гушчары і пачаў жыць.

Стаў брат Іванька тым часам хадзіць на паляванне, а сястра Мар’я ўпраўляецца па гаспадарцы. Аднаго разу прыйшла яна да возера посуд мыць. Бачыць — перакінуўся медзяны воўк у дужа вабнага паніча. Упадабала яна яго.

— Пусці да мяне міску, Мар’я,— просіць воўкпаніч.

Пусціла Мар’я міску на ваду, сеў у яе воўк-паніч і перабраўся з выспы на бераг.

— А цяпер,— кажа,— прыкінься хворай ды пашлі свайго брата ў пушчу, няхай дастане табе лісінага малака. Загіне Іванька — ажанюся на табе, Мар’я.

Прыходзіць Іванька з палявання, а Мар’я просіць:

— Захварэла я моцна, брат. Прынясі ты мне лісінага малака, можа, ад яго паздаравею.

Брат доўга не думаючы павесіў стрэльбу на плячо і пайшоў у лес. Толькі ўвайшоў — бяжыць лісіца з лісянятамі. Іванька зняў стрэльбу, а ліса і кажа:

— He бі мяне, Іванька, што хочаш — тое дам табе.

— Дай мне малака.

— I малака вазьмі, і лісяня табе сваё дам — яно табе спатрэбіцца.

Дала яму малака і лісяня і далей пабегла.

Вярнуўся Іванька дахаты з лісянём, малако сястры аддаў. А воўк-паніч, у каморы схаваўшыся, дзіву даецца, як гэта Іванька жывы застаўся.

Назаўтра зноў раіць Мар’і:

— Скажы Іваньку, хай прынясе табе воўчага малака. Трапіць ён на воўчую зграю, назад не вернецца.

Адпраўляе Мар’я Іваньку на паляванне, просіць:

— He памагло мне лісінае малако, дабудзь воўчага.

Уздыхнуў цяжка Іванька, узяў стрэльбу на плячо і пайшоў у лес.

Толькі ступіў на топкае балота, аж бачыць — бяжыць ваўчыца з ваўчанятамі. Зняў Іванька стрэльбу з пляча, спынілася ваўчыца:

— He бі мяне, Іванька, усё дам табе, што захочаш.

— Дай мне свайго малака.

— I малака, і ваўчаня сваё дам,— абяцае ваўчыца,— яно табе спатрэбіцца.

Узяў Іванька малака і ваўчаня і пайшоў дадому.

Вярнуўся і аддаў сястры ваўчынае малако. А паніч, у каморы схаваўшыся, дзівіцца, як гэта Іванька жывы вярнуўся. Пачакаў, калі Мар’я адна астанецца, раіць:

— Пашлі цяпер Іваньку па мядзведжае малако. Цяпер-то ён жывы ўжо не вернецца.

Заплакаў Іванька, пачуўшы, чаго сястра просіць, закінуў стрэльбу на плячо, зноў пайшоў у лес. Ідзе па бураломе, у самы часцер усунуўся. Бачыць — ссуць мядзведзіцу медзведзяняты. Толькі зняў стрэльбу, а мядзведзіца просіць:

— He бі мяне, Іванька, скажы, чаго хочаш.

— Дай мне свайго малака.

— Дам і малака, і мядзведзяня — яно табе ў ліхую гадзіну спатрэбіцца.

Узяў Іванька малака і мядзведзяня і пайшоў дахаты. А Мар’я ўжо сустракае Іваньку:

— Дужа моцны ты ў мяне, брат. To схадзі ты ў той ставок, дзе мука сама мелецца, пірагі самі пякуцца, самі з жару выскокваюць і ў горадзе прадаюцца.

А таго не сказала, што застанецца Іванька ў тым стаўку назаўсёды.

Узяў Іванька сваіх звяроў, якія раслі не днямі, а хвілінамі, пайшоў да чароўнага стаўка. Бачыць, ажно там дванаццаць дзвярэй. Пусціў ён наперад усіх сваіх звяроў, а сам не паспеў нават кроку ступіць — дзверы зачыніліся.

Вярнуўся Іванька дахаты, а паніч-воўк узрадаваўся, што хоць яго звяры ў стаўку засталіся, і кажа Мар’і:

— Трэба Іванькаву сілу выпрабаваць. Укруці яго ў палатно, а калі ён яго разарве, тады ўкруці яго ў шоўк. Калі і шоўк разарве — пакліч мяне.

Прыйшла Мар’я да брата і кажа:

— Бачу я, браток, што ты надта дужы. Хацела б я праверыць тваю сілу.

— А чаго ж, можна,— адказвае ёй Іванька.

Увярцела яго Мар’я ў палатно, а ён як ірвануўся — дык палатно і разарвалася. Увярцела тады Мар’я Іваньку ў шоўк. Рваўся Іванька, а шоўк моцны, ажно ў косці ўпіўся.

Тады Мар’я пайшла да ваўка-паніча, кліча яго.

— Зараз прыйду,— узрадаваўся воўк-паніч,— толькі меч выкую, каб яму галаву адсячы.

Куе медзяны воўк меч у кузні, а Іванькавы звяры тым часам ужо дзевяць дзвярэй у зачараваным стаўку перагрызлі.

Стаў воўк-паніч свой меч вастрыць, а звяры Іванькавы ўжо адзінаццаць дзвярэй перагрызлі.

Ідзе воўк-паніч з мячом Іваньку забіваць, а звяры ўжо дванаццатыя дзверы ў зачараваным стаўку перагрызлі. Як мага ў харомы пабеглі, шоўк разарвалі, Іваньку з палону выбавілі.

Падбягае медзяны воўк, а тут Іванькавы звяры з усіх бакоў населі і задушылі злога воўка.

Кінулася сястра Мар’я Іваньку ў ногі і расказала яму пра сваю здраду.

На свеце ўсяляк бывае, але дабро — перамагае.

ДВА БРАТЫ

^Кылі-былі два браты, Сцяпан ды Іван. У адной хаце яны радзіліся, у адной царкве хрысціліся, у адных бацькоў раслі, ды розныя ў іх долі былі.

За што старэйшы Сцяпан ні возьмецца, усё ў яго ладам-складам ідзе. А малодшы Іван што ні робіць, як ні б’ецца, нічога яму не ўдаецца.

Памёр іх бацька, а за ім адразу і матка. Браты гаспадарку пароўну падзялілі і зажылі асобна. Старэйшы што дзень, то багацее, а малодшы як ні працуе, то ўсё бяднее. Кожны дзень — нягода, кожны крок — прыгода. Хоць торбу на плечы закідай ды па людзях крошкі збірай. Сваякі на бедака дзьмуцца, суседзі з яго смяюцца.

Надумаў багаты Сцяпан жаніцца, запрасіў малодшага брата на вяселле. А той пазычыў праснак, прыйшоў дый стаіць у парозе. Частуе брат-багатыр гасцей, а на беднага брата і не глядзіць нават. Нарэшце той асмеліўся і кажа:

— Прымі, брат, мой праснак!

Убачыў Сцяпан, чым яго малодшы брат адарыць хоча, ды як закрычыць:

— Ідзі ты да халеры з сваім праснаком!

Схаваў Іван праснак за пазуху і пайшоў за дзверы.

Доўга ён ішоў ці коратка, а сустракае на дарозе худую выпетраную кабету.

— Куды ідзеш, Іван-бядак? — пытае яна.

— Брат Сцяпан паслаў мяне да халеры. Ці не ведаеш, дзе знайсці яе?

— А я сама і ёсць Халера. Паглядзі, Іван, у маё левае рукаво!

Глянуў Іван, пытае:

— Чаму гэта ў тваім рукаве мерцвякоў столькі?

— Колькі я іх выкаціла — усе тут! Паглядзі цяпер у правае рукаво.

Глянуў Іван, яшчэ больш здзівіўся:

— Адкуль гэта ў тваім рукаве такі ўраджай багаты?

— У гэтым годзе і праўда ўраджай добры будзе. Толькі цяпер я вельмі галодная. Аддай мне свой праснак, Іван.

Аддаў Іван Халеры свой апошні праснак. Пад’ела яна і кажа:

— Ідзі, Іван-бядак, на бераг мора, схавайся пад човен і дачакайся ночы. Прыляцяць тры мае сыны, тры вораны. Пачнуць між сабою гаварыць. Слухай іх і запамінай. Толькі глядзі, не абзывайся.

Сказала так і пайшла сваёю дарогаю. А Іван да мора паспяшае. Знайшоў перакулены ўверх дном човен, схаваўся пад ім і чакае.

Апоўначы прылятаюць тры вораны, паселі на чоўне, пачалі гаварыць.

— Вось я нядаўна штуку ўтварыў! — хваліцца першы.— У адной старане ўсю ваду высушыў: і ў рэках, і ў студнях, і ў крыніцах нават.

— Як жа яе вярнуць цяпер? — пытаюць браты.

— Вельмі проста. Расце там непадалёку ў чыстым НМ255ІГН

полі куст лазовы. Варта толькі ўзяць яго за віхор, скалануць як след — і пойдзе вада.

— А я ў аднаго пана быў. Дачка ў яго зусім хворая, дзень пры дні сохне. А таго ніхто не ведае, што жыве ў іх пад парогам старая рапуха. Чым больш яна таўсцее, тым больш панначка сохне. Каб хто тую рапуху разадраў — вярнулася б да панавай дачкі здароўе! — гаворыць другі воран.

— А я зрабіў бяду ўсяму сялу! — хваліцца трэці.— Млын малоў на сем камянёў, а цяпер стаў і зусім не меле.

— А як яго паправіць? — пытаюць браты-вораны.

— Узяць кол асінавы і стукнуць тры разы па кожным камені — млын і запрацуе.

Дачакаўся Іван, пакуль вораны з чоўна паляцелі, вылез і паспяшаў у тую старану, дзе крыніцы, рэкі і студні перасохлі. А там ужо ўсё жывое без вады гіне.

Пабег Іван у чыстае поле, схапіў'лазовы куст за чуб і вырваў яго з каранямі. Адразу вада з-пад куста скрозь хлынула, і напоўніліся ёю і крыніцы, і рэкі, і студні. Людзі радуюцца, Івану дзякуюць. А ён ужо ў другую дарогу спяшае. Сабралі яму на развітанне ў той ваколіцы торбу грошай і на шлях за вёску праводзілі.

Пайшоў Іван да пана. Стукае ў дзверы, нанач просіцца.

— Начуй, хлопча,— уздыхае пан.— Толькі бяда ў маім доме вялікая. Адзіная дачка памірае, і ніякія дактары не могуць рады даць. Каб хто яе вылечыў, здаецца, нічога б не пашкадаваў!

— Аддасі дачку за мяне замуж, я вылечу яе! — кажа Іван.

Выйшаў ён, не марудзячы, з панскага дома і загадаў слугам ганак разбурыць. Схапіў вялізную рапуху, што там сядзела, і ўмомант разадраў яе.

Назаўтра павесялела панначка і як бач папраўляцца стала.

Радуецца пан, да вяселля рыхтуецца, дачку за Івана аддаваць збіраецца. Ажно прыходзіць аканом і жаліцца:

— Бяда ў нашым краі, пане. Млын, што малоў на сем камянёў, стаіць, мукі не меле. Няма з чаго пірагоў на вяселле пячы.

Пачуў тое Іван і кажа:

— Я пушчу млын!

Пайшоў ён у лес, выразаў асінавы кол, стукнуў тры разы па кожным з сямі камянёў — закруціліся яны яшчэ хутчэй, чым раней.

А хутка і вяселле пан маладым справіў ды палову маёнтка свайго адпісаў. Жыве Іван з панскаю дачкою, гора не знае. Дачуўся пра гэта старэйшы брат Сцяпан, веры даць не можа. Прыйшоў сам да Івана, агледзеў усю братаву гаспадарку, пытае:

— Як жа ты разбагацеў так, брат?

А Іван, шчырая душа, і расказаў яму ўсё, як было, нічога не тоячы. Зайздрасць вялікая старэйшага брата

ўзяла. «Трэба ж, каб так дурню пашэнціла!» — дзівіцца сабе Сцяпан. Дай, думае, і я гэтак зраблю, можа, яшчэ больш разбагацею.

Развітаўся ён хуценька з малодшым братам і пашыбаваў да мора. Схаваўся пад перакулены човен, чакае.

Апоўначы прылятаюць да чоўна тры вораны. Паселі і жаляцца адзін аднаму:

— Дзіва дзіўнае,— кажа першы,— уся тая вада, якую я зачараваў і пад лазовым кустом схаваў, зноў у рэках, крыніцах ды студнях апынулася. Вырваў нехта той куст лазовы ў чыстым полі. Толькі хто гэта зрабіў, не ведаю.

— I я дзіўлюся,— кажа другі воран,— адужала маладая панначка. Нехта разарваў рапуху, якую я пад панскім ганкам схаваў. Толькі вось хто гэта зрабіў, не ведаю.

— Ды і мой млын ужо муку меле. Хтосьці стукнуў тры разы асінавым калом па сямі зачараваных камянях — і зноў яны круцяцца. А хто гэта зрабіў — не ведаю. Каб ведаў, разарваў бы на месцы.

He ўтрываў тут Сцяпан, закрычаў:

— Гэта Іван усё зрабіў, брат мой малодшы!

Раззлаваліся вораны, што іх падслухалі, перакулілі човен і заклявалі зайздроснага Сцяпана.

ВЕДЗЬМА-ЗЛАДЗЕЙКА

Было ў аднае маці тры дачкі на выданні. Сабрала яна ім у пасаг трохі золата і схавала яго ў мяшэчку на дне куфра, каб ляжала, свайго часу чакала.

Праведала пра гэта злая ведзьма. Дачакалася яна цёмнай завейнай ночы, калі вецер у коміне шалее, і ўлезла апоўначы праз комін у хату.

Маці з дочкамі спяць сабе і не чуюць. А ведзьма шуфлядку ў стале адчыніла, ключы знайшла ды куфар адамкнула. Мяшэчак з залатоўкамі ўхапіла і ўцякла да свае хаты.

Праз які час даведалася маці, хто ўкраў пасажнае золата. Раззлавалася яна, а як сваё дабро вярнуць — прыдумаць не можа.

Была тая ведзьма гультайка, якіх свет не бачыў. Нічога ў хаце сваёй па гаспадарцы рабіць не хацела. Толькі і глядзела, каб дзе што ўкрасці ды дзе каго ашукаць. А тут золата займела і рашыла сабе служанку наняць.

Дачуліся пра гэта маці з дочкамі і вырашылі, што

пойдзе старэйшая дачка за самую нізкую плату ведзьме служыць. Узрадавалася ведзьма, што такую танную прыслугу наняла, бо была, акрамя ўсяго, яшчэ і страшна скупая. У такіх нават снегу зімою не выпрасіш.

Жыве старэйшая дачка ў ведзьмы, працуе, стараецца, а сама ўсё пільнуе, куды ведзьма мяшэчак з залатоўкамі хавае-перахоўвае. Вось аднаго разу падпільнавала яна, як ведзьма гуляць пайшла, схапіла гэты мяшэчак з пасажным золатам ды ходу з ведзьмінага двара.

Вярнулася ведзьма з прагулянкі, агледзелася, што няма ў хаце ні золата, ні найміткі, і кінулася ўцякачку даганяць.

Бяжыць старэйшая дачка дахаты — духу перавесці не можа. А тут насустрач ёй печ, сто гадоў не паленая. Стала печ пасярод дарогі і просіць дзяўчыну:

— Дзяўчына-маліна, напалі мяне, а я цябе за гэта ад ведзьмы схаваю.

Глянула старэйшая дачка на сырыя дровы каля печы, падумала: «Часу ў мяне няма такія дровы распальваць» — і далей пабегла.

Бяжыць яна так, бяжыць — з сілы выбіваецца, а тут ёй насустрач конь, сто гадоў не распутваны, выйшаў. Стаў перад ёю, галаву нізенька схіліў і просіць:

— Красуня паненка, распутай мяне, дык я схаваю цябе ад ведзьмы.

Шкода старэйшай дачцэ каня, ды на вераўчаных путах шмат вузлоў трэба развязваць. А ведзьма ўжо блізка. Адмахнулася дзяўчына ад небаракі, далей што ёсць сілы пабегла. Колькі яна часу так бегла, але дзесьці на паўдарозе да свае хаты выйшла ёй напярэймы карова, сто гадоў не доеная, просіць:

— Дзеўка-красуня, падаі мяне, а я табе памагу ад ведзьмы ўцячы.

Паглядзела дзяўчына, што даёнку трэба мыць ды карову даіць, толькі рукою махнула.

Бяжыць яна так далей, бяжыць, ужо з сілы

выбіваецца, ажно бачыць — пасярод дарогі стаіць амшэлы вятрак, які сто гадоў не круціўся. Зарыпеў стары вятрак, папрасіў:

— Дзеўка-краса, пакруці мяне, разгані маю бяду, а я цябе за гэта ад ведзьмы абараню.

А старэйшая дачка так спяшаецца, што слухаць яго не хоча.

He паспела яна ад млына адбегчы, дагнала яе злая ведзьма. Стукнула дзяўчыне па плячы чароўным кіёчкам і перакінула бядачку ў камень. Мяшэчак з залатоўкамі хуценька адабрала і паляцела на ступе назад да свае хаты.

Так і не прычакала маці старэйшую дачку. Няма чаго рабіць, паклікала яна сярэднюю. Навучыла яе, як ад ведзьмы золата выкрасці, і адправіла наймацца на службу. Сярэдняя дачка ўсё гэтак рабіла, як і старэйшая, а таму і лёс яе такі самы напаткаў. Дагнала яе злая ведзьма на паўдарозе, мяшэчак з золатам адабрала, а саму перакінула ў камень.

Няма чаго матцы рабіць: ні золата не прычакала, ні старэйшых дачок. Рашылася яна малодшую дачку служыць да ведзьмы адправіць.

Ласкавая і мудрая была трэцяя дачка. Ведзьме адразу нізка ў пояс пакланілася і сказала, што задарма служыць будзе. Зарадавалася скупая ведзьма такому шанцу. А малодшая дачка, нібы тая пчолка, з ранку да вечара шчыруе ў ведзьмы на службе. I так гэта гаспадыні падабаецца, што ўжо анічога ад яе не хавае. Нават золата крадзенага не замыкае.

Вось аднаго разу выбралася ведзьма ў далёкія госці.

Малодшая дачка ўсю работу парабіла, сама паднядзелілася, золата сваё пасажнае забрала і пайшла спакойна дахаты. Па дарозе сустрэла яна печ, сто гадоў не паленую.

— Напалі мяне, красуня,— просіць тая.

Напаліла яе малодшая дачка, пагрэлася і далей пайшла. Ішла яна, ішла, сустрэла каня, сто гадоў не

распутванага. Уважыла яго просьбу, распутала, па свежай канюшыне папасвіла. Конь за гэта як бач падвёз яе ажно да каровы, сто гадоў не доенай.

— Дзяўчына-краса, падаі мяне!

Малодшая дачка хуценька даёнку вымыла, карову падаіла, сама свежага малака напілася і пайшла сабе далей. Дайшла да старога маўклівага ветрака, але не абмінула яго: памагла крылам раскруціцца.

А ведзьма тым часам прыйшла, агледзелася, што няма ні золата, ні наймічкі, і трэці раз кінулася наўздагон за крадзеным.

Ляціць па дарозе, сустракае печ і злосна пытае:

— Ці бачыла ты, цэгла шчарбатая, тут дзяўчыну з клункам?

— А як жа,— кажа печ.

I паказала ведзьме зусім не тую дарогу, па якой малодшая дачка пайшла.

Ляцела ведзьма, ляцела, а дзяўчыны так і не дагнала. Зразумела, што печ яе падманула. Вярнулася на ранейшую дарогу і панеслася наўздагон за малодшаю дачкою.

Праз які час сустрэўся ёй конь.

— Ці бачыў ты, мяса воўчае, тут дзяўчыну з мяшэчкам? — накінулася на яго ведзьма.

— He бачыў я ніякай дзяўчыны,— злосна заіржаў конь і давай біць ведзьму капытамі.

Ледзьве тая вырабілася ды зноў наўздагон кінулася. А тут карова ёй дарогу заступіла. Ведзьма і слова сказаць не паспела, як ускінула яе карова на рогі разам са ступаю і давай уверх падкідаць ды ў бакі шпурляць. Ледзь жывая ўцякла ведзьма ад бадлівай каровы. Ступа яе на трэскі разляцелася.

Паклыпала ведзьма па дарозе. Праз колькі вёрст каля ветрака спынілася:

— Гэй, дурань даўгарукі, ці не бачыў тут дзеўкі з мяшэчкам?

Млын схаваў малодшую дачку ад ведзьмызладзейкі, а сам кажа:

— Падыдзі да мяне блізенька, скажы, чаго ты хочаш, бо я стары, глухі, здалёк нічога не чую.

Падышла ведзьма да ветрака бліжэй, каб расказаць яму сваё гора, а млын як закруціцца, як пацягне ведзьму ў свае камяні. Як бачыш змалоў яе на муку.

Малодшая дачка тым часам выйшла са свае схованкі, падзякавала ветраку. На развітанне даў ён дзяўчыне чароўны кіёчак, расказаў, як можна сясцёр, якіх ведзьма ў камяні халодныя перакінула, з бяды выбавіць.

Падышла малодшая дачка да першага каменя, тры разы чароўным кіёчкам па ім стукнула — аджыла яе старэйшая сястра. Пайшлі яны ўдзвюх да другога каменя, ажывілі сваю сярэднюю сястру.

Вярнуліся тры дачкі да свае маці, аддалі ёй мяшэчак з золатам і зажылі сабе шчасліва.

ВАСІЛЬ-ЧАРАЎНІК

Быў у аднаго беднага чалавека дужа разумны сын. Звалі яго Васіль. Хацеў ён вучыцца, ды не меў за што. Аднойчы кажа бацька яму:

— He магу больш я цябе ў хаце трымаць, сынок. Пойдзем табе службу якую-кольвечы шукаць.

Сабраліся і пайшлі ў белы свет. Толькі ж беднаму, як кажуць, і вецер у вочы. Ходзяць, а прытулку і добрага занятку знайсці не могуць. Завітаюць да аднаго майстра, а ў таго — была хата, ды ад дажджу згарэла. Да другога кінуцца, а ў таго ёсць адзін мяшок парожні, ды ў мяшку дзірка. Да багацейшага ды ганарлівага просяцца, а той: «Свіння каню не таварыш, не раўняйся, курны гаршчок, да меднага катла. Прэч адсюль!»

Блукаюць так бацька з сынам, ходзяць ды бядою, як іголкаю, дарогу мераюць.

Нарэшце прыблукалі яны ў густы дрымучы лес. Бачаць — ідзе ім насустрач высокі стары з кіем. Параўняўся, даў дабрыдзень, пытае:

— Куды выправіліся, добрыя людзі?

— Шукаю сыну службу,— кажа бацька.— Толькі ж на свеце так вядзецца: адзін плача, другі смяецца. Ніяк узбіцца на добрае не можам.

— Пакінь тады яго ў мяне. Навучу свайму рамяству, а праз тры гады забярэш.

— А дзе ж вы будзеце жыць? — пытае бацька.

— Мая хата ў лесе стаіць,— адказвае незнаёмы.— Тут будзем жыць.

Узрадаваўся Васілёў бацька, што не трэба сына далей весці, дый пагадзіўся. А сам назад пайшоў, не ведаючы, што сына злому чараўніку пакінуў.

Жыве Васіль у чараўніка — і год, і другі, і трэці ўжо мінае, а той нібы і не заўважае яго. Працуе Васіль з іншымі, такімі ж, як сам, хлопцамі па гаспадарцы — і добра. Вось ужо тры тыдні да канца апошняга года Васілёвай службы астаецца, чараўнік і просіць:

— Напалі ты мне, хлопча, печ. Ды глядзі ж пастарайся, дроў не шкадуй, каб аж чырвоная была.

Напаліў Васіль печ. Узяў чараўнік хваёвы венік, памачыў у ваду і пырснуў у печ. Засіпела яна, як злая ведзьма.

— Добра напаліў, малайчына. А цяпер лезь сам у печ. Ды хутчэй, не марудзь!

У Васіля ад страху мурашкі па спіне пабеглі. Але нічога не зробіш, хочаш дагадзіць — і ў агонь кінешся. Заплюшчыў ён вочы ды шуснуў у печ. Толькі паспеў на подзе ўмасціцца, а чараўнік ужо крычыць:

— Ты што там, заснуў? Вылазь хутчэй!

Васіля другі раз прасіць не трэба. Як бач з таго пекла выскачыў. А чараўнік сам у печ залез, сядзіць, носам чмыхае. Праз хвіліну якую вылез і кажа:

— Будзеш ты, хлопча, яшчэ мудрэйшы і хітрэйшы за мяне. Печ пасля цябе, як студня, халодная.

Тут жа выняў з-за пазухі і аддаў Васілю сярэбраную вуздэчку.

— Зможаш ты цяпер, Васіль-чараўнік, перакідацца і ў каня, і ў голуба, і ў рыбу — у каго захочаш. Глядзі

толькі памятай: як бацька забярэ цябе адсюль, то гэтая вуздэчка заўсёды пры ім павінна быць. Нікому няхай яе не аддае! Іначай дрэнна табе будзе.

Падзякаваў Васіль чараўніку за навуку, а сам у лес прайсціся крыху падаўся. Ідзе, вачам веры не дае: тупае па лясной дарозе яму насустрач бацька, спяшаецца. He вытрываў стары, сына адведаць выбраўся. Узрадаваліся яны адзін аднаму, павіталіся. Васіль і кажа:

— Хутка, бацька, пара настане забіраць мяне адсюль. Толькі ліха не па лесе, а па людзях ходзіць. Гаспадар, чараўнік, так проста не аддасць мяне. Шмат у яго вучняў, але я — найлепшы. Дык давядзецца вам, бацька, пазнаваць мяне між іншых. Памятайце, калі першы раз перакіне ён нас у коней залатагрывых, я прытулю правае вуха да галавы, калі другі раз перакіне гаспадар нас у валоў круталобых, сагну ў калене правую нагу, калі перакіне ў галубоў шызакрылых — усе будуць сядзець, схаваўшы галоўкі пад правае крыло, а я дзюбку высуну.

На тым і развіталіся. Праз два тыдні прыйшоў Васілёў бацька да чараўніка ў двор па сына. Раззлаваўся чараўнік, а рабіць няма чаго. Узяў ён медзяную трубу і затрубіў. Рэха па ўсім лесе паляцела. Пазбягаліся ў двор залатагрывыя коні.

— Пазнавай, каторы твой,— кажа чараўнік бацьку.

Ходзіць той, прыглядаецца, ажно бачыць — у аднаго каня вуха да галавы прытулена.

— Гэта мой! — паказвае.

— Адгадаў ты, стары! Але не радуйся раней часу. Прыходзь яшчэ заўтра.

Назаўтра зноў прыходзіць Васілёў бацька да чараўніка, просіць сына аддаць.

Затрубіў чараўнік у медзяную трубу другі раз, рэха далёка за лесам абазвалася. Тут жа на паляне перад хатаю валы пасталі. Усе, як адзін, круталобыя, пярэстыя. Ды ў аднаго, бачыць бацька, правая нага ў калене сагнута. Ён і паказаў на яго.

— Кемлівы ты, чалавеча,— дзівіцца чараўнік.— Аднак жа прыйдзецца яшчэ раз прыйсці сюды. Заўтра ўсё вырашым.

«Нічога,— думае бацька,— без цярпення няма збавення. Пачакаю яшчэ дзень».

Назаўтра ранічкаю бацька ўжо ў чараўніка на падворку, зноў просіць сына аддаць.

Трэці раз затрубіў чараўнік у медзяную трубу. Шызыя галубы перад вокнамі яго хаты на плоце паселі.

— Калі і цяпер адгадаеш, каторы з іх твой, аддам табе сына.

Ходзіць Васілёў бацька каля плота, прыглядаецца, памыліцца баіцца. Усе галубы сядзяць, пахаваўшы галоўкі пад правае крыло, і толькі ў аднаго дзюбка вытыркаецца. Ён і падышоў да таго.

— Ну што ж, няма чаго круціць,— кажа чараўнік,— гэта і ёсць твой сын, забірай яго.

Перакінуўся тады галубок як бачыш у хлопца, астатнія ж пырхнулі і ў лес паляцелі.

Узрадаваўся бацька, Васіля за руку ўзяў, дахаты павёў.

Ажно праз колькі дзён бачыць: задумаўся аб нечым Васіль.

— Чаго замаркоціўся, сынку?

А якраз у блізкім мястэчку меўся быць кірмаш. Васіль і кажа бацьку:

— Тата, я перакінуся ў вала, а вы накіньце на мяне сярэбраную вуздэчку і вядзіце прадаваць. Запрасіце самую высокую цану. Купіць мяне злы чалавек, але я яго перахітру. Толькі памятайце, як прадасце мяне, вуздэчку адразу здыміце.

I аддаў бацьку вуздэчку, якую яму чараўнік падараваў.

Бацька так і зрабіў. Завёў вала на кірмаш, запрасіў самую высокую цану. Але купец усё роўна знайшоўся. Бацьку і таргавацца не прыйшлося: упадабаў той купец вала, грошы адразу ж выняў. Бацька вуздэчку зняў, грошы ў кішэнь засунуў і пайшоў сабе дахаты. Толькі

з мястэчка выйшаў, чуе, даганяе яго хтосьці. Аглянуўся, ажно вол бяжыць. Дабег, у сына Васіля перакінуўся, і пайшлі яны дахаты разам.

Праз тыдзень зноў у мястэчку кірмаш збіраецца. Васіль бацьку кажа:

— Першы раз узялі мы добрыя грошы, а другі яшчэ лепшыя возьмем. Перакінуся я цяпер у каня. Толькі ж глядзіце, тата, цану самую высокую запрасіце. Ды не забудзьце зняць з мяне вуздэчку, як прадасьце.

Бацька адно сам сабе смяецца: «Саламяным валом не араць, а сянным канём не ваяваць». I дзівіцца, хто ж гэта такога дарагога каня купіць.

Перакінуўся Васіль у гнедага жарабца, бацька яго і павёў на кірмаш. Купцы як бачыш акружылі ix. I кожны хоча каня купіць, ды бацька адразу цану высокую запрасіў. Купцы таргуюцца, а бацька рубля не

спускае. Ажно падыходзіць нейкі стары чалавек з кіем. Купцоў рассунуў, каня за вуздэчку ўзяў:

— Я даю такую цану!

I раз — бацьку грошы ў рукі. Пакуль той грошы лічыў, стары каня асядлаў і ў галоп адразу. Толькі яго і бачылі. Апомніўся бацька, што вуздэчкі з каня не зняў, ды позна. Давай бегчы, давай крычаць, а вершнік толькі зарагатаў на ўвесь рыначны пляц.

Пазнаў Васілёў бацька злога чараўніка па голасе, ды што рабіць. Заплакаў з гора і паплёўся дахаты, свету не бачачы.

А чараўнік тым часам да свае сястры ў госці заехаў. Спешыўся, загнаў каня ў стайню, падчапіў вяроўкаю за пярэднія ногі ажно да бэлькі, а сам пайшоў у хату.

Колькі часу мінула, зазірнула чараўнікова сястра па нейкай патрэбе ў стайню, бачыць — вісіць на вяроўцы конь. Шкада ёй стала жывёліны, яна вяроўку адчапіла, вуздэчку сярэбраную зняла, побач палажыла ды ў хату хутчэй, да чараўніка:

— Але ж, братка, ты каня ўвязаў! Каб трохі, то задушыўся б.

— А ты што ж, адвязала яго? — вырачыў вочы чараўнік. I кулём з хаты ў стайню.

А конь ужо ў зайца перакінуўся і ходу з стайні.

Чараўнік згледзеў шэрага і ганчаком як бачыш зрабіўся — ды наўздагон. Вось-вось за доўгія вушы зайца схопіць. Тады заяц хортам стаў, а чараўнік — ваўком. Бягуць — зямлю дзяруць! Да возера дабеглі. Вось-вось воўк сабаку ў карак учэпіцца. А той раз — і ў акуня перакінуўся ды ў ваду. Воўк — у шчупака і за ім. Ганяе шчупак акуня ў возеры — вада з берагоў выходзіць. Няма таму небараку куды дзецца, змогся зусім ад уцёкаў. А ў гэты час на беразе возера каралеўна гуляла. Перакінуўся акунь у прыгожы пярсцёнак, ускочыў каралеўне на палец — тая і здзівіцца не паспела. Адно вачэй адвесці ад пярсцёнка не можа. Ходзіць і ўсё любуецца ім. Вечарам у палац вярнулася, а ад пярсцёнка такі бляск пайшоў, як у ясны

дзень ад сонца. Зачынілася каралеўна ў сваім пакоі ды зняла пярсцёнак з пальца. I стаў ён тут жа гожым малайцом.

— He бойся мяне,— кажа,— мілая каралеўна. Лепш памажы з бяды выбавіцца. Як надыдзе раніца, я зноў стану пярсцёнкам. Прыйдзе па мяне злы чараўнік, будзе даваць табе ўзамен дванаццаць яшчэ прыгажэйшых пярсцёнкаў. Ты на замену згаджайся. Адно памятай: як будзеш аддаваць мяне, упусці з рук. Я ўпаду і макам рассыплюся. А ты ціхенька тады на адно зернетка наступі. Чараўнік кінецца збіраць макавінкі. Як падбярэ ўсе, ты прыпадымі чаравік.

Так яно і сталася. He паспела сонца над палацам падняцца, стукае чараўнік у дзверы, нібыта купец. Прапануе каралеўне ўзамен аднаго ажно дванаццаць пярсцёнкаў. Згадзілася каралеўна, толькі вось пярсцёнак, быццам незнарок, на зямлю ўпусціла. Пакаціўся ён па падлозе, і зрабілася ў пакоі поўна маку. Глядзіць каралеўна — перакінуўся купец-чараўнік у пеўня і пачаў мак дзяўбці. Усё да макавінкі падабраў, толькі не прыкмеціў тае макавінкі, што каралеўна пад чаравікам схавала. Прыняла каралеўна нагу, на вачах з макавага зернетка коршак зрабіўся, кінуўся на пеўня. Толькі пер’е ў бакі паляцела. Умомант расправіўся коршак з пеўнем і зноў гожым малойцам зрабіўся. Узяла каралеўна Васіля за руку і павяла да свайго бацькі. Хутка яны і вяселле зладзілі. Быў і я на тым вяселлі. Тры дні піраваў. Сем разоў еў, але і разу за сталом не сядзеў.

3M ECT

Ад укладальніка — 3

Бацькаў дар. Апрацоўка А. Якімовіча — 5

Удовін сын. Апрацоўка А. Якімовіча — 26

Ільюша, Іванаў сын. Апрацоўка А. Якімовіча — 46

Ох і залатая табакерка. Апрацоўка А. Якімовіча — 59

Іван Світаннік. Апрацоўка А. Якімовіча — 68

Тром-сын безыменны. Апрацоўка А. Якімовіча — 84

Сын-адзінец. Апрацоўка X. Лялько — 103

Шкляныя горы. Апрацоўка X. Лялько — 113

Алёнка. Апрацоўка А. Якімовіча — 125

Гарошак. Апрацоўка Я. Коласа — 132

Залатое пяро. Апрацоўка X. Лялько — 138

3 рога ўсяго многа. Апрацоўка А. Якімовіча — 149

Прагны багацей. Апрацоўка А. Якімовіча — 158

Аддай мне, што дома не пакінуў. Апрацоўка А. Якімовіча —

Янка-стралец. Апрацоўка X. Лялько — 176

Цудоўная дудка. Апрацоўка А. Якімовіча — 185

Залатая яблынька. Апрацоўка А. Якімовіча — 190

Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі. Апрацоўка А. Якімовіча — 196

Салдат Іванька. Апрацоўка А. Якімовіча — 203

Андрэй за ўсіх мудрэй. Апрацоўка А. Якімовіча — 212

Сіняя світа налева пашыта. Апрацоўка А. Якімовіча — 216

Залаты птах. Апрацоўка А. Якімовіча — 220

Як Іван чарцей перахітрыў. Апрацоўка А. Якімовіча — 228

Чорт-злодзей. Апрацоўка А. Якімовіча — 233

Музыка-чарадзей. Апрацоўка А. Якімовіча — 238

Жалезныя чаравікі. Апрацоўка X. Лялько — 242

Медзяны воўк. Апрацоўка X. Лялько — 247

Два браты. Апрацоўка X. Лялько — 254

Ведзьма-зладзейка. Апрацоўка X. Лялько — 259

Васіль-чараўнік. Апрацоўка X. Лялько — 264

162

Музыка-чарадзей: Беларус. нар. чарадзейн. М 89 казкі: Для малод. шк. узросту/Уклад. A. I. Гурскі;

Маст. У. М. Жук і інш.— Мн.: Юнацтва, 1995.— 271 с.: каляр. іл.

ISBN 5-7880-0514-0.

Музыкант-чародей: Белорус. нар. волшеб. сказкн.

Чарговая кніга унікальнага дзесяцітомнага выдання для дзяцей, якая ўвабрала ўсё лепшае, што створана народам і дзіцячымі пісьменнікамі рэспублікі. У другім томе юныя чытачы пазнаёмяцца з чарадзейнымі казкамі.

4803120104—038

М----------------------------- 33—93               ББК 82.3 Бел 6

М 307(03) — 95

Літаратурна-мастацкае выданне

МУЗЫКАНТ-ЧАРОДЕЙ Белорусскме народные волшебные сказкн Составйтель Гурскйй Антон Нвановйч Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке Лнтературно-художественное нзданне

МУЗЫКА-ЧАРАДЗЕЙ

Беларускія народныя чарадзейныя казкі

У кладальнік Гурскі Антон Іванавіч

Загадчык рэдакцыі М. М. Зарэмба. Рэдактары 3. ГІ. Петрушэня, Н. В. Філіповіч. Мастацкі рэдактар У. М. Жук. Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук. Карэктар Д. Р. Лосік.

ІБ № 1533

Здадзена ў набор 17.04.91. Падпісана да друку 20.05.92. Фармат 60Х90'/іб. Папера кн.-часопісная. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 17,0. Ум. фарб.-адб. 70,0. Ул.-выд. арк. 12,58. Тыраж 20 000 экз. Зак. 1211.

Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

.етза

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.