На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

На крыжовай дарозе

Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
69.2 МБ

НА КРЫЖОВАЙ
ДАРОЗЕ
Аўген Калубовіч
НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ
НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ
ТВОРЫ
3 ЭМІГРАЦЫІ
МЕНСК
ВЦ «БАЦЬКАЎШЧЫНА»
ББК 84Бел7
K17
УДК 882.6-054.72-3
Укладаньне й прадмова
Яўгена Лецкі
Друкуецца ла выданьнях:
Калубовіч А. На крыжовай дарозе. Клыўлэнд, 1986.
Калубовіч А. «Айцы» БССР і іхны лес. Клыўлэнд, 1985.
Калубовіч А. Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры // The Byelorussian Times—Час. № 53—54, 56.
Выдадзена стараньнем і коштам Яўгена Лецкі
к 4702120000
© А. Калубовіч, 1994
АПОВЯД ПРА ЛЁС ЧАЛАВЕКА Й НАРОДА НА КРЫЖОВЫХ ДАРОГАХ ГІСТОРЫІ
Імя Аўгена Калубовіча на Беларусі пакуль што малавядомае. I гэта зразумела — на працягу свайго існаваньня, за выняткам 20-х гадоў, камуністычная БССР, праводзячы імпэрскую палітыку Масквы, была навернута сьпіною да беларускага замежжа, у выніку чаго ўся наша сьвядомая эміграцыя аб’яўлялася «клясава варожай». Калі пра яе й прасочваліся зьвесткі ў друк, дык толькі дзеля таго, каб у чарговы раз абліць брудам «клясавай нянавісьці» так званых белбурнацаў — беларускіх буржуазных нацыяналістаў. Аўген Калубовіч кваліфікаваўся яшчэ й як актыўны ідэалягічны праціўнік. Ён, аўтар некалькіх кніг, на сваім горкім вопыце, на вопыце свайго народа (гаркаты тут таксама праз край!) паказаў, як пад цяжкім сталінскім ботам была раструшчана чалавечая й нацыянальная годнасьць, парасткі беларускай дэяржаўнасьці.
А. Калубовіч нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы на Рагачоўшчыне 5 сакавіка 1910 года. Тут закончыў пачатковую школу, пасьля ў Рэчыцы вучыўся ў сямігодцы, у Бабчынскім педтэхнікуме Хойніцкага равна. У маі 1930 года быў арыштаваны за ўдзел у тайнай арганізацыі альтруістых. Тры гады пакараньня адбыў у канцэнтрацыйным лягеры на Далёкім Усходзе. Працаваў на радзіме настаўнікам, вучыўся ў Менскім педінстытуце. 3 1939 года быў на пасадзе кансультанта-метадыста ў Народным Камісарыяце Асьветы БССР. У гады вайны ўзначальваў Беларускае культурнае згуртаваньне. Быў сябрам Беларускай Рады Даверу, сябрам Беларускай Цэнтральнай Рады. Эміграваў на Захад, жыў у ЗША.
За гэтымі скупымі радкамі жыцьцяпісу — няпросты, пакручасты лес чалавека, за якім праглядваецца й лёс народа, лес Беларусі. Калубовіч пачаў выступаць у друку яшчэ ў даваенны час, але ў сапраўднага дасьледчыка, пісьменьнікапубліцыста сфарміраваўся на эміграцыі. У сваей творчасьці арыентаваўся як на ўласна перажытае, так і на дакладныя зьвесткі й факты, што паказвалі здратаваны лес народа на крыжовых дарогах гісторыі.
Зразумела, літаратуры такога зьместу было вельмі цяжка, практычна немагчыма, праз надзейную жалезную заслону забаронаў прасачыцца сюды на Беларусь. Становішча крыху памянялася ў гады васьмідзесятыя, калі ў Польшчу ня толькі пачала трапляць з Захаду забароненая літаратура, але й перавыдавацца тут у падпольных друкарнях. Такім чынам былі выдадзеныя дзьве працы Аўгена Калубовіча — «Айцы» БССР і іхны лес» і «Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры». Пэўная частка накладу трапіла й на Беларусь, але гэта былі ўсяго лічаныя асобнікі. I вось, нарэшце, частка з напісанага Калубовічам законным шляхам вяртаецца на Бацькаўшчыну.
У кнігу ўвайшлі ўспаміны «На крыжовай дарозе» й два ўжо згаданыя творы аўтара. Яны аб’яднаныя адзінствам аўтарскага погляду на перажы­тае ім самім і народам, напоўненыя трывогай за лес Беларусі й яе дзяржаўнасьці, лёс дэмакратыі, звычайных правоў асобы. Гаворка пра гады трыццатыя, але хіба названыя праблемы не застаюцца й па сеньня актуальным!, менавіта цяпер, калі Беларусь і яе народ зноў апынуліся перад гістарычным выбарам, на драматычным раздарожжы паміж былым і наступным?! Скажаце, выбар зьдзейсьнены! Але хіба менш рашучы крок быў зроблены «Актам 25-га Сакавіка», калі Беларус-
кая Дзяржава аднавіла сябе ў этнічных межах і ўзяла курс на незалежнае дэмакратычнае існаваньне, арыентуючыся на агульнаэўрапейскі й сусьветны вопыт. Але варыянту Фінляндыі не наканавана было сьцьвердзіцца на нашай зямлі: на­туральны ход падзей быў гвалтоўна перапынены.
Тое, што ў кнізе Калубовіча агульны лес наро­да падсьвечаны ўласным вопытам аўтара, надае аповяду большай эмацыянальнасьці й праўдзівасьці. Значнасьць перажытага ўдала тут спалучаецца зь літаратурным талентам пісьменьнікапубліцыста, які дасканала валодаў родным сло­вам, сакрэтамі стылёвай зграбнасьці, уменьнем эканомна й разам з гэтым уражліва падаць цяжкі матэрыял з турэмнай і лягернай рэчаіснасьці. Эпізоды, карціны, што стройка выстройваюцца ў цэласнае апісаньне, хвалююць, абуджаюць суперажываньне за нявінна засуджаных на зьдзек, на катаваньні тольр за тое, што яны людзі. Перад намі праходзяць дзясяткі, сотні чалавечых лёсаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасьцяў, пазбаўленых усяго, сагнаных у адзін лягер.
Лягерная доля не абмінула ні такіх, як Аўген Калубовіч, непрыкметных на той час працаўнікоў нацыянальнага Адраджэньня, ні тых, хто стаяў ля дзяржаўнай кіраўніцы. «Айцы» БССР і іхны лбс» — гэта амаль статыстычная выкладка фактаў станаўленьня нацыянал-камунізму на Беларусі, які прыйшоў на зьмену нацыянал-дэмакратызму. Дэкляратыўна абмяжоўваючыся ад сваіх папярэднікаў нацыянал-камуністы, аднак, па сутнасьці, імкнуліся працягваць ранейшую палітыку, як маглі адстойвалі незалежнасьць роднага краю, арыентуючыся ў сваёй дзейнасьці не на Маскву ці Варшаву, а на свой народ, на яго нацыянальнае Адраджэньне й дзяржаўнае самавызначэньне.
Факты, падзеі, даты, лесы, дзейнасьць кан-
крэтных асобаў, іх характары — усё гэта наша, беларускае, не ізалявана ад агульнасаюзных падзей: тут і закулісныя гульні такіх дзеячоў «сусьветнага пралетарыяту», як Ленін і Сталін, што непасрэдна прычыніліся да сапраўды эпапейных акцый па перакройваньню тэрыторыі Беларусі, якая станавілася разьменнай манэтай у «вялікай» палітыцы. Чым трывалей усталёўвалася ў краіне диктатура, тым паболыпвалася трагічных момантаў: харакіры, вар’яцтва, расстрэл і самастрэл, згубства й самагубства лепшых людзей нацыі, безьліч пакарэжаных лёсаў. Так пісала сваю гісторыю ашалелая ад крыві імпэрыя, без разбо­ру нішчачы ўсіх і ўсё, у чым бачыла, °уяўляла хоць якую пагрозу для свайго існаваньня.
«Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры» напісаны Аўгенам Калубовічам у той час, калі тутэйшыя гісторыкі адмахваліся ад БНР як ад чагосьці нязначнага, нявартага ўвагі. Аднак дзейнасьць БНР хаця й прызнаецца многімі сымпатычнай, але пераважна дэкляратыўнай, а ня рэальнай. Варта перачытаць працу Калубовіча, дзе, як звычайна, аўтар апелюе да нас ня словамі, а фактамі, якія наглядна паказваюць, як імкліва закладваўся трывалы падмурак пад нацыянальнае Адраджэнь­не, як вярталася народу яго мова, культура, традыцыі, гісторыя. I няма сумненьня, каб Беларуская Народная Рэспубліка здолела сябе абараніць і замацавацца, мы мелі-б зусім іншы стан сьвядомасьці народа й нам нябрыдка было-б перад сьветам і самімі сабой за, на працягу стагодзьдзяў здабытыя, а потым панішчаныя й зганьбаваныя, духоўныя каштоўнасьці.
Тое, што БНР паўстала й існавала, і надалей заставалася вялікім стимулам нацыянальнага Адраджэньня, бо яе ідэалы, насуперак накінутай нам імпэрскай маскоўскай палітыцы, яшчэ на
працягу цэлага дзесяцігодзьдзя жылі, супраціўляліся, зьдзяйсьнялі сябе пад шыльдай нібыта цалкам альтэрнатыўнага адміністрацыйнага ўтварэньня пад назвай БССР.
Сеньня, калі паадчыняліся патаемныя сховы, сталі вядомыя многія факты, дакладныя даты — напрыклад, даты арыштаў, расстрэлаў... Але штосьці ўдакладняць ці дапаўняць мы палічылі непатрэбным, бо гэтая кніга — факт ня толькі літаратурны, але й гістарычны. Чытач сустрэне пэўныя паўторы, і тэта таксама зразумела — пад адной вокладкай тры асобныя творы аўтара. Друкуюцца яны з захаваньнем асаблівасьцяў правапісу, стылю, лексікі аўтара. Розныя формы напісаньня аднаго й таго ж слова да адзінай нор­мы не дастасоўваліся.
Вяртаецца на Бацькаўшчыну імя, вяртаюцца творы...
Яўген Лецка
НА КРЫЖОВАИ
ДАРОЗЕ
АД АЎТАРА
Я ўсё жыцьцё адчуваў, што ня споўніў аднаго свайго абавязку: расказачь пра масавую гібель беларусаў у савецкіх турмах і канцэнтрацыйных лягерох. Колькі разоў браўся за пяро яшчэ дома, у Менску. Укладаў пляны, рабіў чарнавыя накіды. Ды далей гэтага не пайшоў. Mo ня толькі таму, што пісаць было сьмяртэльна небясьпечна, хаваючыся, а перахоўваць напісанае цяжка. Галоўна — ад сьведамасьці, што друкаваць усе адно няма дзе.
Сваіх нататак я ня зьнішчаў, вывез ix на эміграцыю. Яны цяпер мне дужа дапамаглі, асабліва даты, імёны. Нажаль, частка тых нататак, зробленых на сьвежую памяць па вызваленьні зь лягеру, а таксама ўсе асабістыя турэмныя й лягерныя дакуманты й лісты, у пачатку 2-ой сусьветнай вайны згарэлі ў агні. Разам зь імі загінулі для ўспамінаў некаторыя імёны й дэталі.
3 таго часу мінула шмат бурлівых год. Але многія сцэны зь перажытага й бачанага стаяць перада мною й сёньня так сьвежа й ярка, як-бы гэта было ўчора.
Упяршыню ўспаміны друкаваліся ў эміграцыйным часапісе «Беларуская Думка». Цяпер пры выданьні іх афсэтным друкам кніжкаю аўтару бескарысьліва дапамагалі Сп. Сп. Ю. Наумчык і К. Калоша — дадатковым наборам некаторых тэкстаў, Ю. Каляда — выкананьнем картаў кан­цэнтрацыйных лягероў, В. Радзюк і С. Карніловіч — у падрыхтове балонак матрыцаў. Усім ім аўтар выказвае глыбокую ўдзячнасьць.
1976 год, Клыўлэнд, ЗША
Прысьвячаю
маім сябрам-альтруістым, усім бе­лорусам, якія прайшлі праз жорны савецкіх турмаў, ссылак, канцэнтрацыйных лягероў, і асабліва ПАМЯЦІ ТЫХ, каму не пашчасьціла жывымі стуль выйсьці.
Ужо аддаўна ведама, што аб кожнай дзяржаве трэба судзіць ня столькі паводля ейнага тэхнічнага прагрэсу й нат ня столькі паводля ейнага матар’яльнага дастатку (хоць гэта й вельмі важна!), колькі паводля таго, якое месца ў гэтай дзяржаве займае чалавек і як у ей паважаецца чалавечая годнасьць.
«I жаўнеры завялі Яго на панадворак, званы Прэторыя, і склікалі ўвесь полк і білі Яго па галаве трысьцінай, і плявалі на Яго... I, калі насьмяяліся... павялі яго, каб укрыжаваць... на... Галгофу, што значыць: Лобнае месца».
Эвангельле Сьв. Марка. XV: 16, 19-20, 22.
Дарога гэтая йшла да самае Сібіры.
У 1930 г. здавалася, што па ёй гналі ўсю Бела­русь, каб там, на тэй Сібірскай галгофе, зь ею й пакончыць. Гналі ня рымскія жаўнеры із дзідамі й мячамі, а маскоўскія із стрэльбамі й сабакамі. Гналі й гналі... Удзень і ўначы. У сьцюжу і ў сьпёку. Праз перасыльныя пункты й турмы. Із кожнага сяла й места.
Асабіста для мяне яна пачалася ад Бабчына.
БАБЧЫН
Колькі ты будзіш у маёй душы хвалюючых успамінаў — шчасьлівых, трывожных, трагічнасумных... але аднолькава дарагіх і жаданых! Мой непаўторны Бабчын! Як далёкі ты адсюль і... як блізкі! Чым большая адлегласьць і час аддзяля-
юць мяне ад цябе, тым бліжэйшым ты робішся ў маім сэрцы. Прызнаюся табе, як на духу: я нічога не забыў, я ўсё памятаю... Тут я знайшоў сваю дарогу ў жыцьцё. (Няхай яна была зь нялёгкім крыжом. Я не дакараю цябе за гэта.) Тут я спаткаў першых на ўсё жыцьцё сяброў. (Дарма, што гэтае «ўсё» — найбольш у марах, бо дарога тая хутка й разлучыла нас на ўсё жыцьцё.) Тут я пазнаў і першае свае каханьне. (Дзе ты цяпер, незабытная? Які лёс напаткаў цябе?..)
Я не сумняваюся: у кожнага із Вас ёсьць свой Бабчын, авеяны цёплымі ўспамінамі, рамантыкай чыстых пачуцьцяў.
Мой Бабчын — звычайнае беларускае сяло на Палесьсі. I калі моцна зашчыміць на сэрцы ад тугі па ўсім згубленым родным, я бяру карту Гомельшчыны, раскладаю яе на стале і ў тайных думках раблю чарговае падарожжа ў Бабчын. Вось Гомель. Адсюль цягніком я еду на Рэчыцу—Васілевічы—Хойнікі. (Хоць цягнік тут ідзе ўначы, я ня сплю. Я стаю пры вакне зачарованы: лес і лес, і нідзе няма яму канца!)
Ад Хойнікаў лепей ісьці напяхоту: тут ужо не­далёка. I тут я ведаю кожны куст і камень. Я выходжу на стары гасьцінец, па якому некалі, яшчэ за літоўскіх часоў, ішлі абозы на чарнобыльскія кірмашы. Першым на гасьцінцы мяне спатыкае Стралічаў — бровар і саўгас пры сяле. (Гэта мілае для мяне месца працы бацькі, аде цяпер яго тут ужо, напэўна, няма.) I я йду далей, перасякаю край сяла, уздоўж саду кіруюся на Губарэвічы. А там, мінуўшы могільнік і гасьцінцам узняўшыся на вяршыню ўзгорка, спыняюся. Перада мною: панарама Бабчына.
Я так і думаў: амаль нічога не зьмянілася. На захадзе, за крайнімі хатамі сяла, — тая-ж зялёная шчаціна лесу, што цягнецца аж да Прыпяці. Зь іншых трох бакоў — вянок сёлаў (хоць і ня ўсе яны адсюль відаць) — Варацец, Чахі, Рудакоў, Мокіш. А ў цэнтры вянка — Бабчын!
Сваё любаваньне я пачынаю зь левага боку панарамы. Правей Рудакова — пасада былой дзевяцігодкі з пэдагагічным ухілам, пазьнсй рэарганізаванай у тэхнікум. У вагромністым садзе, аб-
несеным тынам і гонкімі таполямі, із цэлага ком­плексу будынкаў вылучаецца двухпавярховы мур. (Божа мой! Колькі пад ягоным дахам засталося жывых, трапяткіх часьцінак ад нашых сэрцаў! Часьцінак, якія так вабяць нас Да сябе праз усё жыцьцё.) Пры гасьцінцу, на перасеку з дарогаю із Рудакова ў лсс, стаіць той-жа млын-вятрак. А за ім — стрэхі й вярхі садоў сяла, як і кожнага старога на поўдні Беларусі — вялікага, зь дзьвюма вуліцамі й царквою на скрыжаваньні іхным.
А вось там, на правым баку панарамы, я пазнаю страху хаты, дзе была мая студэнцкая кватэра. Хата яшчэ стаіць. На водшыбе ад сяла, прытуліўшыся да лесу. Толькі... цяпер мне здаецца, быццам страха як-бы крыху згорбілася й апусьцілася бліжэй да зямлі, а салома на ей парадзела. Тады ўсё гэта было роўнае, сьвежае, маладое.
АРЫШТ
20-га травеня 1930 г.
Ноч. Ня сьпіцца. Трывожныя думкі не даюць супакою.
У Бабчыне «калектывізацыя» ў поўным разгары. Ідуць масавыя арышты й вывазы сялян — г. зв. «раскулачваньне», «ліквідацыя кулацтва як клясы». Болей-меней у кожным 10-ым двары канфіскуецца ўся маёмасьць, а іхных уласьнікаў цэлымі семьямі, з дзецьмі й старымі, гоняць на тую крыжовую дарогу. Рэшту прымусам заганяюць у калгас, «абагульняюць» зямлю, коні, хамуты... Няшчадна сыплюцца пагрозы, лаянка... I зноў арышты «падкулачнікаў», «кулацкіх падпявалаў» — усіх, хто «дабраахвотна» ня хоча йсьці ў калгас. Ніхто ня ведае, каго заўтра абвесьцяць «кулаком» ці «падкулачнікам». Усе адбіліся ад працы. Усюды сьлёзы, роспач, уцёкі з дому... Не сяло, а раздражнёны вулей.
Неспакойна й па іншых сёлах. То ў адным, то ў другім успыхваюць бунты. Калгасы раскідаюцца, сяляне разьбіраюць сваю «абагулсную» ма-
ёмасьць. Але із раённага цэнтру сюды зараз-жа наяжджаюць «упаўнаважаныя» Райкому партыі, Райвыканкому, ГПУ, міліцыя й наводзяць тут... «балыпавіцкі парадак».
На знак пратэсту супраць гвалту й зьдзеку сяляне рэжуць худобу, паляць свае гумны. Ледзь ня кожнае начы відаць пажар, растуць паўстанчыя настроі. У Хойніках і суседніх раённых цэнтрах узмоцнена міліцыя. Надзейным камуністым і камсамольцам раздаюць зброю. Па сёлах скрозь уведзеныя начныя патрулі... Як можна заснуць і спаць спакойна?
Нармальныя заняткі ў нас зрываюцца. Будынак займаецца пад бясконцыя сялянскія сходы. Клясы пусьцеюць: разам із «раскулачваньнем» і вывазам бацькоў зьнікаюць студэнты. Навука ня лезе ў галаву.
Праўда, нашая кляса — выключэньне. Нядаўна ў розных школах раёну мы адбылі месяч­ную пэдагагічную практыку. I, хоць на рукі яшчэ не атрымалі ніякіх атэстатаў, ведаем, што Пэдагагічная Рада прыняла пастанову аб нашым вы­пуску. Нам ужо марыцца быць народным настаўнікам. Як прыгожа гучаць гэтыя два простыя й адначасна такія прывабныя словы ў нашых юначых ідэалістычных уявах! Колькі адкрыецца новых мажлівасьцяў служыць народу! Але... адна дэталь у гэтым бегу думак і мараў непакоіць: у сувязі із распаўсюджваньнем антысавецкіх адозваў і лёзунгаў на прошлым тыдні з розных клясаў скрадзена шмат сшыткоў-канспэктаў, а ў тым мой і маіх сяброў. Відаць, дзесь будуць супастаўляць пачаркі, хоць адозвы тыя (я добра пра гэта ведаю) калі не друкаваныя на пішучай машынцы, то, як і лёзунгі, ад рукі пісаныя друкаваным шрыфтам. Паўгода таму за іх ужо былі арыштаваныя рудакоўскі настаўнік Кулакрўскі й тры студэнты ў Бабчыне — браты Новікі й А. Жэбут. Арышт іхны адозваў і лёзунгаў ня спыніў. Таму можна чакаць новых арыштаў... Хто будзе наступны?
Ад усіх гэтых думак доўга ня спалася. Але, урэшце, сон змарыў.
Прачнуўся я ад грукату ў дзьверы. Падскочыў
да аднаго, другога вакна — пры кожным жаўнер з войскаў ГПУ. У хаце ўжо ўсе на нагах. Гаспадар ідзе адмыкаць дзьверы.
Сьледам за ім на парозе зьяўляецца двох афіцэраў. У левай руцэ кожны зь ix трымае электрычны ліхтарык, у правай — рэвольвэр.
— Ваша прозьвішча? — зьвярнуўся да мяне адзін зь ix.
— Калубовіч.
— Запаліць сьвятло! — загадаў ён гаспадару.
Яны агледзелі мой ложак, куфар, перарылі й ператрэсьлі ўсе іншыя мае й гаспадарчыя рэчы, зазірнулі ў комін печкі, за абразы, абсьвяцілі ліхтарыкам падлогу (ці няма пад ёю патаемнага схову?), схадзілі ў кладоўку, хлявы, злазілі на гарышча. Із усяго бачанага адклалі для сябе на стол усе мае сшыткі, асабістыя лісты, паперы, фота, калекцыю гістарычных дакумантаў XVIII—XIX стст., сабраных студэнцкім краязнаўчым гуртком, у якім я быў старшынёю.
Улажыўшы кароткі пратакол вобыску, яны не заявілі мне, што я арыштаваны. Ордэр на арышт і вобыск мне ня быў нат паказаны. Сказана толькі, што мяне... затрымаюць для выясьненьня некаторых пытаньняў. Я не павінен нічога із сабою браць, бо сёньня-ж вярнуся дадому.
Мы выйшлі із хаты. Была глыбокая ноч. Цёмная, зладзейская. За хлявамі ў лесе шумеў вецер. Дзесьці на сяле працяжна вылі сабакі. Здалёк ледзь улоўна даносіліся паасобныя людзкія галасы. 3 боку Варатца ў небе калыхалася зарава ад пажару.
Мэтраў праз 100, на рудакоўскай дарозе, ста­яла аўта. Мяне «абшукалі» й з жаўнерамі пасадзілі ззаду. Афіцэры (як я пазьней даведаўся — памочнік начальніка ICO1 — Гомельскага акруговага опэрсэктару ГПУ Высоцкі й начальнік Хойніцкага раённага ГПУ) селі сьпераду, і аўта рушыла на вятрак.
Калі мы із хмызьняка выляцелі ў адкрытае по­ле, я заўважыў агні ў хатах В. Рудчанкі й А. Сталовіча. (Хаты іхныя таксама стаялі пры лесе, уздоўж дарогі на Мокіш.) Агні сьвяціліся і ў вокнах інтэрнату... А гэта што каля ветрака? Няўжо ця-
жаровае аўта?.. Э! Ды там-жа ў кузаве хтось сядзіць... Хто там? I колькі іх?.. Яны сядзяць Hisка, і як я ні напружваю свае вочы, у цемені начы нікога не магу пазнаць, адны сілуэты галоў ды колькі жаўнерскіх сілуэтаў пры сьцяне ветрака.
Мы мінулі Губарэвічы, Стралічаў. У Хойніках завярнулі ў парк, да былога панскага палацу. Цяпер тут Райвыканком, міліцыя, а ў падвале пад імі — раСннае ГПУ й турма.
ШТО ГЭТА?.. I АДКУЛЬ ІДЗЕ?..
Выкліканы па тэлефону карначз павйў мяне ў камэру. Паўцёмны з аднэй лямпачкай пад стольлю калідор зь дзьвярамі налсва й направа. Такаяж паўцёмная невялікая камэра. Пустая, халодная. Першас ўражаньне — каменная труна. (Што-б тут магло быць у пана? Ці гэта ўжо сацыялістычная разбудова?)
Калі крокі карнача ад камэры аддаліліся й зусім замсрлі, я адчуў, што трапіў у якісь новы, няведамы дагэтуль, бязьлюдны сьвет. Адзіная жывая істота ў ім — я. Усе, што было перад тым,— казка, якая засталася ў памяці. I паварот у тую казку назад замкнёны, мажліва, назаўсёды.
Я скрануўся ад здранцьвсньня, зрабіў два-тры крокі ад дзьвярэй. Проста псрада мною — нары, зацярушаныя леташняй, ужо добра зьбітай і пацсртай людзкімі цсламі саломай. Над нарамі — нсвялічкі квадрат вакна зь іржавымі кратамі.
Я сеў на край нараў, і мяне заатакавалі неадчэпныя пытаньні: што гэта? хто яшчэ арыштаваны? адкуль усС йдзе? як быць на допыцс?.. Пытаньні патрабуюць неадкладнага адказу, бо мянс кожную хвіліну могуць выклікаць. А адказу на іх няма, хоць я ўжо й думаў пра іх дарогаю сюды.
Галаву расьпірае й ад іншых думак. Бацька. Галя. Рэакцыя арыштаў у навакольлі... Нс, ня час. Як перад вырашальным экзамінам, я мушу мабілізаваць усе свае сілы, каб як найхутчэй знайсьці адказы на паўсталыя пытаньні.
Першае зь іх: што гэта?.. Я не сумняваюся, што «затрымалі» мяне не для таго, каб «сёньняж» адпусьціць дадому. Гэтаму пярэчаць усе акалічнасьці арышту, а словам гэтых ягамосьцяў із шпаламі на каўнерыках, ніводнаму слову іх я ня веру. Але з чым зьвязаны арышт? 3 адозвамі й лёзунгамі? Ці чымсь большим? I з чым менавіта?
Хто яшчэ арыштаваны?.. Калі толькі ў Бабчыне, можна амаль з пэўнасьцю думаць, што В. Рудчанка, А. Сталовіч і хтось у інтэрнаце. За гэта прамаўляюць агні ў вокнах. А галасы на сяле? Сілуэты галоў у аўце каля ветрака? Відаць, арыштаваных можа быць болей.
Адкуль усё гэта йдзе? Дзе пачатак яму?.. Ніяк не магу знайсьці канца ніткі, каб пачаць разматваць клубок.
А на дварэ ўжо днее. I ў камэры крыху пасьвятлела. Ці гэта мне толькі так здаецца? Мо гэта мае вочы лепей прытарнаваліся да цемені камэ­ры? Як-бы там ні было, я заўважыў на сьценах якіясь знакі. Наблізіўшыся да іх, я ўбачыў, што гэта напісы, ды не алавіком (алавіка, як і паперы, у камэру не дазваляюць), а чымсь вострым, бы цьвіком або кавалачкам шкла. А вунь той буйнымі парыжэлымі літарамі — праўдападобна, паль­цам і сваею крывёю.
(Ужо пазьней, калі я бачыў і чытаў ix у іншых камэрах, я падумаў: як шкада, што гэта насьценнае пісьменства ніхто не рэгіструе. Колькі ў ім адбіта думак і пачуцьцяў шматлікіх насельнікаў савецкіх турмаў! Які быў-бы багаты матар’ял для гісторыка! Улады добра пра гэта ведаюць, таму загадваюць сыстэматычна сьціраць ці замазваць ix. I яны гінуць, разам із сваімі аўтарамі.
Гэта — кароткія разьвітаньні з жыцьцём і блізкімі, духоўныя тэстамэнты, арыгінальныя малітвы, філязофскія абагульненьні, розныя практычныя парады... а найболей дакумэнтальных зацемак — імёнаў і прозьвішчаў вязьняў, часта з датаю й месцам арышту, прысудам, датаю расстрэлу ці вызначэньня на этап.
У мірыядах гэтых напісаў нямала й вершаў, зь якіх толькі рэдкія шчасьлівым выпадкам могуць
выбіцца «на волю» — як апошні, разьвітальны, верш М. Чарота «Прысяга», выдрапаны ім перад расстрэлам на сьцяне сьмяротнай камэры нутраной турмы Менскага НКВД, або верш майго пазьнейшага сябры, паэты й драматурга Тодара Лебяды, на сьцяне 95-ай камэры той жа турмы, які хочацца тут прывесьці:
Мне лесам вызначаны Гэтакі прымус.
Аб шчасьці сёньня Можна сьніць і марыць. За тое толькі, Што я Беларус, Мне гэтакая кара. Я кару вашую 3 пагардаю прыняў. Бо я — сын верны Маці-Беларусі.
I я сьвятога Гордага імя Не адра-ку-ся!!!)
Цяпер мая ўвага затрымалася на трох напісах. Над самымі дзьвярамі я прачытаў амаль эвангельскае: «Не журыся, хто сюды ўваходзіць. I ня цешся, хто выходзіць». 3 боку ад дзьвярэй — «Памятай: галоўнае — не сьпяшайся!» (да чаго хтось дадаў: «Павер мне, што ты маеш досыць часу».). На іншай сьцяне я знайшоў ужо знаёмае Вам імя: «Жэбут Адам, лістапад 1929 г.».
Мажліва, што гэтыя напісы далі пачатак майму далейшаму роздуму ў пошуках патрэбных адказаў.
Жэбут?.. — Задумаўся я. Мо якая сувязь із тымі лістападаўскімі арыштамі? Не павінна-б. Хутчэй — незалежна ад іх, але ізноў за адозвы й лезунгі, дзеля чаго й сшыткі скрадзеныя. Гэта было-б у лепшым выпадку... А што, калі былі высачаныя апошнія спатканьні ў Брагіне, куды мы студэнцкім драматычным гуртком выяжджалі ставіць «Ганку» У. Галубка? Але ў гэтым выпадку мусілі-б быць арышты ў Брагіне й хіба яшчэ дзе, пра што тымчасам нічога няведама. А мо якая су­вязь?.. а што, калі?.. — зьяўляліся ўсё новыя й новыя прыпушчэньні. Аднак, якія дадзеныя я маю, каб так ці гэтак думаць?
Відаць, найлепшае-ткі покуль што — насьценная парада «не сьпяшайся!» Трэба разгледзецца, хто яшчэ арыштаваны, што скажуць на першым допыце. У кожным разе для пачатку я маю адказ: «не!»
ПЕРШЫ ДОПЫТ
Дзесь а 8-ай гадзіне раніцы турзмны наглядчык прынёс мне кавалак хлеба, гляк халоднай ва­ды й сказаў:
— Гэта — усё. На цэлы дзень.
Hi есьці, ні піць не хацелася. Уся мая істота была занятая іншымі, болып важнымі ў тым мамэнце думкамі. I, калі я шукаў на нарах месца для свайго дзённага рацыёну, мне нават і ў голаў ня прыйшло, якое галоднае харчаваньне рыхтуе мне турма.
Блізка перад поўднем дзьверы адчыніліся ізноў, і той-жа наглядчык павёў мяне наверх.
«На допыт», — падумаў я.
У дзяжурным пакоі міліцыі двох жаўнераў ГПУ загадалі мне разуцца й падняць рукі ўгору. Адзін зь іх аглядаў мой абутак, а другі (ужо паўторна) абшукваў кішэні, абмацваў усе рубцы, швы, складкі вопраткі, цопаў мядзьвежымі лапамі па яшчэ нястрыжанай галаве. Урэшце, загадалі абуцца й «следовать» зь імі.
— Взять руки назад! — пачуў я каманду.
На дварэ нас чакала знаёмае аўта. Праз колькі хвілінаў ня было сумніву: бакавымі вуліцамі мы едзем у кірунку чыгуначнай станцыі.
На пустым пэроне нас спаткалі тры адзінокія пасажырскія вагоны. Пры дзьвярах кожнага зь іх — жаўнер із стрэльбаю.
У раскошным пакоі салён-вагону, куды мяне ўвялі, сядзелі: начальнік Гомельскага акруговага опэрсэктару ГПУ Каравін — пры стале, Высоцкі й начальнікі ГПУ Хойніцкага, Брагінскага й Лоеўскага раёнаў — на мяккіх скураных кушэтках пры сьценах.
Каравін паказаў мне на крэсла насупраць сябе.
Праз стол я бачыў буйны суровы твар, пабіты
воспаю: на ім — прагныя й халодныя вочы. А ніжэй — кішэні й рамяні на чымсь зялёным, грувасткім. На чырвоных латках ніжэй падбародка — ромбы.
Спакойным басам ён зьвярнуўся да мяне:
— Раскажэце нам пра вашу антысавецкую арганізацыю й яе дзейнасьць.
— Якую арганізацыю? — перапытаў я.
— Не запирайтесь! ГПУ ўсё ведама.
— А тады пашто-ж пытаецеся ў мяне?
— Нам трэба пачуць гэта ад вас.
Я маўчу.
Шчакаўшы з хвіліну, Каравін пераходзіць да пагрозаў:
— Я павінен папярэдзіць вас, што, калі вы «чистосердечно» ўва ўсім «признаетесь» і ўсё нам раскажаце, мы возьмем гэта на ўвагу й «смягчим вашу участь». Калі-ж вы гэта ня зробіце, для вас будзе горш. Пашкадуеце потым, ды будзе запозна. Вы-ж... яшчэ зусім малады.
Я зноў маўчу. (Цяпер ужо відна, што справа больш сур’ёзная, чымся адозвы й лёзунгі. Але тымбалей я не павінен сьпяшацца.)
Мяне вывелі ў адну із спальняў салён-вагону, пакінулі аднаго, каб я «серьёзно подумал» і «на­чал рассказывать». Тут яшчэ болей мяне ўразіла раскоша аксамітных сьценаў і столі, мяккіх карпэтаў падлогі, шырокіх скураных кушэтак... Усё проста крычала: якія царскія выгоды для «слугаў народу» ў параўнаньні з убогай дашчана-цьвярдой і цеснай няўтульнасьцю для «гаспадароў краю».
Гадзіны праз дзьве-тры мяне прывялі назад. I дзеля таго, што я «не загаварыў», Каравін спыніў допыт:
— Ну, добра, — сказаў ён. — Пра ўсё гэта мы яшчэ пагаворым. Будзем мець час... Ведаеце, у чым вы абвінавачваецеся?
— Не, ня ведаю.
Ён адгарнуў лёгкую шэра-сіняватую вокладку, якая ляжала перад ім на стале, і паволі пачаў чытаць: «...в принадлежности к белорусской антисо­ветской националистической организации Альтру­истов, которая ставила своей целью" подготовку
контрреволюционного восстания для свержения советской власти и отторжения Советской Бело­руссии от СССР». Ад сябе дадаў:
— Нам ведама, што вы — кіраўнік гэтай арганізацыі, якая дзеіла на тэрыторыі Хойніцкага, Брагінскага, Лоеўскага і некаторых іншых раёнаў, дзе гэтымі днямі праведзеныя арышты вашых саўдзельнікаў.
Каравін паклаў з майго боку стала два экзэмпляры прачытанага ім машынапіснага тэксту й прапанаваў мне падпісаць іх унізе, пад словамі «Обвинительный акт мне объявлен». Кожны экзэмпляр абвінаваўчага акту я перачытаў і ў патрэбным месцы падпісаўся.
ПА ДАРОЗЕ Ў ГОМЕЛЬ
Пасьля допыту мяне павялі ў суседні вагон, у купэ, у якім я спаткаў маіх блізкіх сяброў — Я. Кузьменку, А. Сталовіча й А. Лантаса. Па дарозе да гэтага купэ, у тым-жа вагоне, я ўбачыў шмат іншых знаёмых і незнаемых мне маіх сяброў. Усе купэ вагону, дзе яны сядзелі, былі адкрытыя да праходу. У праходзе, пры вокнах ад станцыі, стаялі канваіры.
Арыштаваныя былі падзеленыя на трупы, ізаляваныя адна ад аднае, і канваіры не дазвалялі ім пераходзіць із купэ ў купэ ці хоць-бы перамаўляцца паміж сабою.
Наш вагон — сярэдні. Сьпераду ад яго — салён-вагон, ззаду — вагон для жаўнераў. Неўзабаве да іх дачапілі колькі таварных, і цягнік крануўся ў дарогу.
Пад ягоны гул і грукат, упаўголаса ці шэптам, каб нас ня мог чуць канваір, мы пачалі гутарыць. Кожны із нас расказваў пра акалічнасьці арышту, хто й дзе арыштаваны. Із гутарак выявілася, што Каравін па прыбыцьці із жаўнерамі на станцыю Хойнікі й змабілізаваньні сабе на дапамогу раённых ГПУ й міліцыі ў Хойніках, Брагіне й Лоеве, 19-га зрана дзьве трупы накіраваў у Брагін і Лоеў, а трэцюю ўначы з 20-га на 21-ае — у Баб-
чын і іншыя пункты Хойніцкага раёну. А. Лантас (які як сябра цэнтру ўвосені 1929 г. быў камандыраваны із Бабчына на навуку ў Брагінскі каапэратыўны тэхнікум, дзе ўжо былі сябры арганізацыі) расказваў, што ў Брагіне 19-га ГПУ й міліцыя пад канец лекцыяў зьявілася ў самы тэхнікум. Яму ўдалося ўцячы. Ён сьпяшаўся ў Бабчын, каб папярэдзіць аб арыштах, але на мяжы Хойніцкага раёну, на дарозе, каля с. Астрагляды, быў пераняты й арыштаваны.
Арыштаваных у нашым вагоне было 47 асобаў — студэнтаў, настаўнікаў, службоўцаў, бы­лых вайскоўцаў і сялян. Із Хойніцкага раену я блізу ўсіх ведаў асабіста. Із Брагінскага й Лоеўскага «незнаёмых», пра якіх я толькі чуў (ці нат і ня чуў), назвалі А. Лантас і А. Сталовіч. Гэта былі (чые ймёны я дагэтуль памятаю): із Хойніцкага раёну — Аўген Сталовіч, Васіль Рудчанка, Адам Зелянкоўскі, Мікола Новік, браты Васіль і Апанас Курыленкі, Павел Дашук (усе з Бабчына), Янка Кузьменка (Паселічы), Васіль Лантас (старэйшы брат Аўгена — Хойнікі), Алесь Грыгаровіч і Яворскі (Барысаўшчына), Сьцяпан Кузьменка, Валянтын Турчын і Міхал Курыленка (Стралічаў), Пятро Дзянісенка (Рудакоў); із Брагінскага раёну — у пераважнай бальшыні студэнты каапэратыўнага тэхнікуму із Аўгенам Лантасам, рэшта — із сс. Крыўча, Вуглы і некаторых іншых; найлепш запомніліся — партызанскі кіраўнік у 1919—20 гг. на абшары Брагінскага, Лоеўскага й Камарынскага раёнаў Язэп Валасенка з сынамі (адзін зь якіх — студэнт Брагінскага тэхнікуму, а другі — Кіеўскага ўнівэрсытэту) і былы эсэр Канчар; із Лоеўскага раёну — Лявон Балой, сакратар раённага суда, перабежчык із Заходняй Беларусі.
У далейшых гутарках мы зноў вярнуліся да пытаньня — адкуль ідуць арышты? дзе шчыліна ў нашай кансьпірацыі? Пісьмовай дакумэнтацыі мы амаль не вялі. Нутраную сувязь мелі вылучна жывую й вусную. Высачылі нас пры распаўсюджваньні адозваў і лёзунгаў, якія мы клеілі на тэлеграфныя слупы па дарогах, на сьцены й дзьверы «сельпо»з, клюбаў і розных установаў, клалі ў сялянскія вазы на рынках і кірмашох? Не, не па-
добна на гэта. Хутчэй за ўсе шчыліна дзесь у іншым месцы.
— Ці не здаецца вам, — зьвярнуўся я да сяброў, — што ў нашим асяродзьдзі можа быць зраднік або падасланы правакатар?
— Зусім ня выключана, — згадзіліся яны.— Але выявіць яго, калі гэта наагул мажліва, ня будзе так легка.
Цягнік ішоў усю ноч. Плаўнае калыханьне ва­гону, манатонны гул колаў, бяссонная папярэдняя ноч перамагалі ўзбуджанасьць і хілілі да сну.
Раніцою 22-га травеня цягнік прыйшоў у Го­мель. На ўзбоччы пэрону нас вывелі із вагону, настроил пачацьвёра ў калену, абступілі жаўнерамі. Начальнік канвою выйшаў уперад і «прачытаў» сваю «малітву» (якую мы пачулі ўпяршыню, а пазьней чулі яе на ўсіх этапах, штодня ў лягерох пры вывадзе на працу й з працы, дзеля чаго й завучылі напамяць):
— Внимание, колонна! По пути следования не растягиваться. Не разговаривать и не подавать никаких знаков. Не оглядываться назад и не смотреть по сторонам. Шаг вправо, шаг влево бу­дет считаться попыткой к побегу и без предуп­реждения будет применено оружие...
На слове «оружие» шчоўкнула колькі дзесяткаў затвораў. (Гэта канваіры, прыпадняўшы уго­ру рулі стрэльбаў, заганялі ў іх із абоймаў патро­ны.)
— Шааа-гом ааарш! — закончыў «малітву» «начканвою».
I менш люднымі вуліцамі нас пагналі ў ГПУ.
У ГОМЕЛЬСКІМ ГПУ
Праз паўгадзіны мы спыніліся перад жалезнай брамай, і жаўнеры ўвялі нас на панадворак ГПУ. Тут мы былі разьбітыя на тры трупы: дзьве зь іх павялі ў падвал; трэцюю, у якой быў я, зьмясьцілі ў «караульное помещение». (Падвал быў так перапоўнены, што для ўсіх нас там не хапала месца.)
Наша правізарычная камэра (для 8 асобаў) — гэта бакавы пакоік пры ўваходзе ў галоўны будынак ГПУ з панадворка, 2 1/2 на 3 1/2 метры, із закратаваным вакном. Уздоўж аднае сьцяны былі зложаныя ў нары 5 зусім голых драўляных тапчаноў. Пры дзьвярах з маленькім вакенцам і кратамі дзень і ноч стаяў вартавы. Тут мы й прасядзелі ўсе сваб сьледзтва.
Рэальна мы ня ўзьнялі зброі супраць савецкас ўлады. Усе нашае «злачынства» — жаданьне змагацца за свабоду бсларускага народу. Гвалт і тэрор, якія мы бачылі вакол, штурхалі нас на гэта, натхнялі.
Мы гуртаваліся, тварылі арганізацыю, пашыралі яс. Праз адозвы й лсзунгі распаўсюджвалі свае ідэі, фармуляваныя на тайных зборках. На­чал! збіраць зброю.
У вадозвах і лёзунгах мы выказвалі нашу ацэну палітычнай сытуацыі Беларусі, заклікалі не падтрымліваць савсцкае ўлады, супраціўляцца ейным мсрапрыемствам, наагул, будзілі вызвольныя думкі й пачуцьці. Лёзунгі нашыя гучалі так:
Беларусь стогне под бізуном Москвы.
Калгасы — шлях да новага, камуністычнага прыгону.
Савецкая ўлада для селяніна — гэта Котлас і Салаўкі.
Сорам і ганьба тым, хто дапамагае «раскулачваць» і гвалтам заганяць у калгас.
Савецкая ўлада — не народная, не белорус­кам.
Што ты зрабіў у вабарону свободы ад гвалтаў савецкае ўлады?
Далоў дыктатуру Палітбюро! Свобода Бела­руси
Mo мы рабілі памылкі. Mo ў нашых (у бальшыні — юначых) уявах над халоднай разважлівасьцю рэалізму пераважаў гарачы ідэйны рамантызм і ўсёўладнае пачуцьцё альтруізму. Всдама: моладзь заўсёды хутчэй запальваецца. Таму ў гісторыі рэвалюцыйнага руху пераважная бальшыня
ўсіх нелегальных арганізацыяў і паўставала сярод студэнцтва й моладзі.
Аднак для свае ініцыятывы мы бачылі й рэальныя падставы.
Беларускі народ, асабліва сялянства, якому савецкая ўлада й Камуністычная партыя ў 1929 г. абвесьцілі бязьлітасную вайну, быў даведзены да роспачы, што выклікала ў БССР паўстанчую сытуацыю, паўсюдныя сялянскія бунты. Яны ўзьнімаліся на нашых вачох, а, паводля афіцыйнае статыстыкі, толькі за першыя чатыры месяцы 1930 г. у БССР было «519 кулацкіх выступленьняў»-*. Гэта былі ня «кулацкія», а агульнасялянскія стыхійныя акты самаабароны ад партыйнаўрадавага тэрору.
Мы ведалі, што такая-ж сытуацыя на блізкай да нас Украіне: не сумняваліся, што і ў іншых рэспубліках СССР. Ужо будучы ў канцэнтрацыйных лягерох ад саміх удзельнікаў паўстаньняў, спаміж якіх мелі блізкіх сяброў, даведаліся, што ў некаторых нацыянальных рэспубліках СССР нат былі паўстаньні. Ужо перад тым, у жнівені 1924 году, было ўсеагульнае ўзброенае паўстаньне ў Грузіі пад кіраўніцтвам падпольнага аб’яднанага камітэту грузінскіх сацыял-дэмакратаў і нацыянал-дэмакратаў. Мэта паўстаньня — аднавіць незалежнасьць Грузіі. Падаўленьнем паўстаньня кіраваў Сталін, які прывеў з сабою ў Грузію шмат савецкага войска. Усе актыўныя ўдзельнікі паўстаньня былі расстраляныя. У 1928 годзе — паўстаньне ў Якуціі. У 1929-ым — у Бурата-Мангольскай АССР, найбольш жорстка здушанае із тысячам! расстраляных буратаў. У студзені 1930 году пад кіраўніцтвам Шыта Істамулава паўстала ўся Чэчня. Супраць яе было кінута колькі дывізіяў Чырвонай арміі на чале із камандуючым Паўночна-Каўказкай вайсковай акругай камандармам Бяловым, каторы пасьля двух­месячных баёў і абману паўстанцаў савецкім урадам змог толькі ў красавіку паўстаньне здушыць. У 1931 годзе ў Вішлаг на Паўночным Урале, дзе мы тады адбывалі сваю кару, навезьлі шмат паўстанцаў-казахаў. Паўстаньне ў Казахскай АССР у 1930—1931 гадох было, відаць, найболь-
шае: на падаўленьне яго былі кінутыя пяхота й коньніца регулярных аддзелаў Чырвонай арміі, а ў некаторых выпадках, як сьведчылі самі паўстанцы, былі ўжытыя танкі й самалёты. Меншыя, лякальныя паўстаньні былі ў Асеціі, у туркестанскіх рэспубліках, на Кубані і ў іншых раёнах.
Савецкая дзяржаўная бюракратыя ў тым часе ня была яшчэ такая моцная. Тады яна яшчэ ня мела такога магутнага паліцыйнага апарату падаўленьня, які стварыла пазьней. Камуністычная партыя была немнагалікая й насельніцтва не кантралявала, як цяпер, разросшыся ў калясальную дзяржаўную жандармэрыю, аблытаўшую сваёй павуцінай усе каморкі грамады. Тады яшчэ заставалася месца для кансьпірацыі ад вачэй і вушэй дзяржаўных установаў, для кансьпірацыйнай дзейнасьці, і дырэктыва Леніна «Хороший комму­нист — хороший чекист» (т. 30, с. 450) была яш­чэ толькі на паперы.
1з сёньняшняй пэрспэктывы можна нават цьвердзіць, што ніколі ў часе ад заканчэньня грамадзянскай вайны ў 1918—20 гг. і да сёньня ў СССР ня было такой сытуацыі, як тады, што паняволеныя народы рэальна маглі ўзьняцца на ўсеагульнае паўстаньне супраць маскоўска-бальшавіцкай дыктатуры. СССР у тым часе быў параха­вой бочкаю. Здавалася, чыркні запалку, і бочка ўзарвецца: усё ўспыхне, як сухая салома.
Але, каб мець шанс для перамогі, патрэбныя былі дзьве ўмовы. Для гэтага патрэбна была моц­ная нацыянальна-рэвалюцыйная арганізацыя, падрыхтова, зброя, а таксама падтрымка з боку вонкавага сьвету.
Надзеі на вонкавы сьвет, як хутка выявілася, былі памылкаю. Ён ня толькі не сьпяшаўся падтрымаць імкненьні паняволеных народаў: наадварот, у мамэнце, калі парахавая бочка пачала ўзрывацца, калі СССР трапіў у вялікія эканамічныя цяжкасьці, увогуле, ледзь-ледзь стаяў на сваіх гліняных нагах і з дапамогаю вонкавага сьвету мог разваліцца, — звонку валадаром ягоным прыйшла падтрымка. Якое было наійае расчараваньне, калі ўжо ў лягерох мы даведаліся,
што якраз у гэтым крытычным для СССР мамэнце ўрад прэзыдэнта ЗША Ф. Рузьвельта працягнуў ім сваю руку — прызнаў СССР і ўстанавіў зь ім дыпляматычныя й гандлбвыя зносіны.
А арганізацыі паўставалі. Мы верылі, што ў БССР мы не адзінокія, што, апрача нас, есьць іншыя тайныя арганізацыі нашага ці падобнага ты­ну, а нат большыя й выдатнейшыя за нашу, пра якія мы тымчасам ня ведаем, як і яны ня ведаюць пра нас.
3 публічнага працэсу лістападаўцаў у Менску было ведама пра арганізацыю настаўніка Юр’я Лістапада ў Слуцку ў 1924—26 гг. Пазьней, пераважна ў Менскай турме й па дарозе ў канцэнтрацыйны лягер, мы даведаліся пра некаторыя іншыя, выкрытыя й ліквідаваныя ГПУ, арганізацыі — пра тайны гурток студэнтаў Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску ў 1927 г. на чале із студэнтам гістарычнага факультэту Міхасём Адзярыхаю, пра гурток студэнта таго-ж унівэрсытэту Астраносава ў 1929 г. Па камэрах хадзілі чуткі, што на Мсьціслаўшчыне ГПУ выкры­ла антысавецкую арганізацыю, заснаваную настаўнікам Гукам.
У 1930 г. у беларускім пяхотным палку ў Слуцку ГПУ выкрыла вайсковую арганізацыю. Полк тэты (у вадрозьненьне ад кадравых войск Чырвонай арміі) належыў да г. зв. беларускіх тэрытарыяльных вайсковых фармаваньняў, што засталіся яшчэ ад часоў грамадзянскае вайны й першых гадоў БССР. Падобна іншым такім аддзелам, ягоныя жаўнеры й афіцэры — беларусы. На чале арганізацыі стаяў ротны камандзер П. Люцко, які паходзіў із с. Працавічы Слуцкага райну. Па сканчэньні Аб’яднанай беларускай вайсковай школы ймя ЦБК БССР у Менску ен быў прызначаны на камандзера роты ў тэты полк, рэзыдаваны ў ягоным родным Слуцку й Случчыне. У найбольшы разгар прымусовае калектывізацыі й масавых арыштаў і вывазаў сялян у Сібір ен, разам із сваімі вайсковымі сябрамі, уплянаваў узьняць сваю роту ў Слуцку на паўстаньне, спадзяючыся, што да іх далучацца іншыя роты палка й сяляне. Змову аднак хтось зрадзіў. Калі пра гэта стала
ведама, П. Люцко й ягоны бліжэйшы сябра, старшына зь ягонае роты, добра ўзброіўшыся, вырашылі перайсьці ў Заходнюю Беларусь. Блізка мяжы іх насьцігла пагоня пагранічнікаў і аддзелу ГПУ. У перастрэлцы П. Люцко быў забіты, а старшына, цяжка паранены, схоплены й пасьля допытаў расстраляны. Лёс рэшты арыштаваных змоўнікаў невядомы. (Хутка пасьля таго, як ненадзейныя, былі расфармаваныя й тыя беларускія тэрытарыяльныя вайсковыя аддзелы; усе яны былі ўлучаныя ў кадравыя войскі.)
Бязумоўна, арганізацыяў было значна болей, чымся сСньня мы пра іх ведаем. I неабавязкава, што ўсе яны былі выкрытыя ГПУ. Адны зь іх ГПУ выкрывала й ліквідоўвала, другія паўставалі. Мы былі толькі часткаю гэтага працэсу.
На пачатку сьледзтва (яшчэ па дарозе ў Го­мель) мы ўмовіліся казаць: не! Якія-б мэтады допытаў ня ўжываліся, наш адказ павінен быць: не! Няхай яны самі даводзяць нам.
I каля двох тыдняў так і было. ГПУ чакала, што мы «загаворым», а мы маўчалі. Тады ГПУ зьмяніла тактыку: начало даваць нам факты, усе болей і болей. 3 гэтага было відаць, што яно мае ў нашым асяродзьдзі інфарматара. Хто ён? Падасланы правакатар ці хтось заламаўся, спалохаўшыся мажлівых кансэквэнцыяў? 1з годных паводзінаў сяброў у ГПУ брудны цень ня падаў на нікога. Але сумніву ня было: між намі ёсьць права­катар ці зраднік.
Гэтая акалічнасьць змусіла нас таксама зьмяніць сваю тактыку. Ня было ніякага сэнсу далей адмаўляцца, і нам давялося адказ «не!» замяніць на «так», пацьвердзіць, што арганізацыя была й не запярэчваць фактаў, добра ведамых ГПУ
Допыты цягнуліся да пачатку ліпеня — штодня, удзень і ўначы. Мы ведалі, на што й: лі, калі тварылі арганізацыю, і што можа нас чакаць у выпадку няўдачы. Таму перад сьледчымі шыі ня гнулі, сваіх учынкаў не шкадавалі. Так трымаўся нават хворы на сэрца найстарэйшы сярод нас і з дасьведчаньнсм у рэвалюцыйнай працы
з царскіх часоў — Апанас Курыленка. Яшчэ ў 1905 г., будучи чыгуначнікам у Пецярбургу, ён уступіў у РСДРП. Вярнуўшыся дадому, зарганізаваў у Бабчыне сялянскую групу Палескага камітэту РСДРП, кіраваў забастоўкамі падзёншчыкаў у маёнткахі. Пазьней расчараваўся ў сацыялістычным руху, парваў зь ім, а ў часе арышту быў псаломшчыкам Бабчынскай праваслаўнай царквы.
Усім гэтым нашая справа адрозьнівалася ад тысячаў іншых — ад абсалютнай бальшыні, калі не 90% — дзе абвінавачваліся людзі ня толькі ні ў чым не вінаватыя, але зусім нізашто.
8-га ліпеня групамі нас зьвялі ў прасторны па­кой на 2-ім паверсе й рассадзілі на крэслах. На даўгім стале, які стаяў перад намі, мы бачылі колькі стосаў (пэўна, нашых, усіх 47) худзейшых і грубейших «папак» з пэрсанальнымі спра­вам!. Зараз-жа адчыніліся дзьверы, і праз іх усунулася вялічэзная туша заступніка Каравіна — Візагэр. За ім паказаўся Высоцкі. Яны селі пры стале, і Высоцкі з прынесенай ім машынапіснай кнігі пачаў чытаць абвінаваўчае заключэньне.
Чытаў доўга. Сьпярша агульную частку, а потым пра кожнага з нас у паасобку. Нам інкрымінаваліся «злачынствы», прадугледжаныя 72-ім і 76-ым артикулам! Крымінальнага Кодэксу БССР (арт. 72 абвінавачваў за антысавецкую агітацыю й прапаганду, 76 — за ўдзел у антысавецкай арганізацыі).
Уражала й абурала слова «крымінальнн», якое ў дачйненьні да нас у розних склонах паўтаралася ў мове «заключения». (У юрыдычнай тэрміналёгіі СССР няма выразаў «палітнчнае злачынства», «палітычны вязень». Тут усё — толькі «крымінальнае» й судзіцца адзінйм карним кодэксам — «крымінальным».)
Урэшце, Высоцкі скончыў чнтаць.
— Вопросы есть? — зьвярнуўся ён да нас.
— Калі будзе суд? — запытаўся Я.Кузьменка.
— Суд?.. — быў заскочаны Высоцкі. — Еще неизвестно. — Зрабіў кіслую міну, павярнуў га-
лаву да Візагэра й нявыразна дадаў: — Это вовсе необязательно. Приговор может быть и без суда.
Тады па адным нас выклікалі да стала падпісацца на адумысловым аркушы паперы із кароткім тэкстам «Обвинительное заключение мне объ­явлено». На рукі нам нічога ня далі й нат прачытаць самім ні гэтага агульнага «заключения», ні закончаных персанальных спраў. Ужо пазьней, у турме, мы бачылі, як кожны крыміналісты загадзя перад судом атрымліваў на рукі ў камэру поўны машынапісны тэкст абвінавачваньня, каб мець лепшыя мажлівасьці падрыхтавацца да абароны, узяць сабе адваката, радзіцца зь ім. Але такі прывілей мелі вылучна крыміналістыя. Нас, каэраў«, права гэтага пазбавілі. Ды мы й суда, відаць, ня будзем мець. Нам і адвакат не належыцца. Усе будзе зроблена завочна: мы ня будзем бачыць сваіх судзьдзяў, а судзьдзі — нас.
ПЕРАВОД У ТУРМУ
Па абедзе таго самага дня ўсю нашу камэру вывелі на панадворак, пастроілі й звычайным канвойным маршам пагналі ў турму.
Ад зыркасьці й празрыстасьці сьвятла калола ў вачох. П’яныя ад асалоды сьвежага паветра, шырыні прастору й неба, райскага выгляду садоў, ішлі мы зноў бакавымі, амаль пустымі вуліцамі, пакуль ня выйшлі на галоўную — Савецкую вуліцу ў самым ейным канцы. Тут ка­ля апошняга двара, перад полем лётнішча, спыніліся.
Старшы канвою падышоў да дзьвярэй брамы, пацягнуў за ручку з дратамі. Пачуўся прарэзьлівы звон, у дзьвярах адчынілася фортка, за кратамі якой зьявіўся твар прыбрамніка. Па кароткіх перамовах паміж імі брама была адамкнутая, і нас увялі на турэмны двор.
Нашаму зроку ўпоўні адкрыліся белыя двухпавярховыя муры з двума радамі чорных закратаваных ваконных дзірак. Вакол турмы й ейнага два­ра — высокі, такі-ж белы, мур, а на ім (насупраць двара й сьцяны з адзіночнымі, «сьмярот-
нымі» камэрамі) — вежа із жаўнерам вонкавай варты, са стрэльбаю й тэлефонам.
Нас правялі праз вонкавыя дзьверы турмы. Наглядчык ніжняга калідору із зьвязкаю вялікіх і цяжкіх ключоў на жалезным абручы адамкнуў дзьверы камэры № 8 і ўпусьціў нас у сярэдзіну. Ужо на турэмным двары, а.яшчэ мацней у калідоры ў нос ударыла вострым пахам карболкі із уборных, а ў камэры да гэтага далучыўся кіслы й затхлы смурод ад парашы. Цяпер, улетку, яшчэ й задуха ад гарачыні.
Камэра № 8 нічым асаблівым не адрозьнівалася ад іншых. Паўцймная (з адным вакном), невялікая, з голымі нарамі й мноствам клапоў і блох. Тут мы засталі 6 сваіх сяброў, ад якіх даведаліся, што ўсіх нашых, разам зь імі, прыгналі сюды за гадзіну перад намі й разьмясьцілі ў двух іншых камэрах.
Як і ў ГПУ, у турме нам было забаронена мець мэталСвыя й шкляныя рэчы — нож, брытву, нажніцы, іголку, цьвік, шклянку... таксама — вяроўку, шпагат... Не дазвалялі ні лістоў, ні спатканьняў, ні перадачаў. Hi разу мы ня мелі ні лазьні, ні дэзынфэкцыі вопраткі ці камэры, ні мыцьця бялізны. Адно турэмны цырульнік (самы ведамы ў турме чалавек — Невядомскі) агаліў нашыя галовы.
На сьцяне пры дзьвярах, на самым пачэсным месцы — над парашаю, у рамцы пад шклом віселі правілы турэмнага рэжыму. Амаль кожны артыкул у іх пачынаўся словамі: «Воспрещается», «Возбраняется», «Не допускается», «Преследует­ся», «Карается» й г. д. Дазваляецца толькі адно: «беспрекословное и точное исполнение всех рас­поряжений» турэмнай адміністрацыі.
У турме сядзелі дзьве катэгорыі вязьняў: засуджаныя судом на невялікі (менш за 2 гады) тэрмін крыміналістыя (яны працавалі ў розных майстэрнях турмы; удзень дзьверы іхных камэраў адамкнутыя, і яны могуць пераходзіць із камэры ў камэру; кожны зь ix мае пасьцель — коўдру й набітыя саломаю матрас і падушку) і падсьледчыя, якія чакаюць на суд (ці прысуд) або засуджаныя на тэрміны вышэй 2-ух год, якія чакаюць
на этап — за рэдкімі выключэньнямі палітычныя (яны ня маюць ніякае пасьцелі, і камэры іхныя 24 гадзіны ў суткі пад замком). Першых у турме няшмат, і ў камэрах іхных вальней; другіх — ад 60 да 75% усіх вязьняў, і камэры іхныя набітыя бітком, не зважаючы на тое, што па прысудзе іх хутка адпраўляюць на этап.
АРЫШТЫ, АРЫШТЫ...
Апрача шасьцёх сваіх, у камэры № 8 мы за­стал) яшчэ аднаго вязьня, незнаёмага. Ён паведаміў нам, што перад нашым пераводам сюды гэта была «блатная» камэра. Відаць, каб звольніць яе для нас, раніцаю яе ўсю «расфармавалі», параскідаўшы па іншых камэрах. Толькі яму яшчэ не знайшлі месца, і ён да наступнае раніцы быў з намі.
Высокі. Худы. Босы. На ім абдзёртая вопратка зь ненатуральна кароткімі рукавамі й калошамі. Выглядаў на дзядзьку сярэдняга веку зь інтэлігэнтным і пачуцьцёвым абліччам, аброслым рыжаватай шэрсьцю. Гэта быў айцец Аляксандр Табанькоў із Рэчыцкага раёну. Калі мы раззнаёміліся, ён расказаў нам сваю гісторыю.
На пачатку 1930 г. у БССР ішла акцыя масавага зачыненьня цэркваў. Тады была зачыненая й ягоная царква, а сам ён, падобна іншым сьвятарам, арыштаваны й прывезсны ў Гомель. Сьпярша сядзеў у Ільлінскай царкве, бітком набітай амаль вылучна сялянамі. Вялікая царква, ад сьцяны да сьцяны, аўтар, даўгі прытвор із зашклёнай із трох бакоў вэрандай, а часам і пад адкрытым небам цьвінтар, абнссены каменна-жалсзнай агарожай — усё было запоўнена арыштаванымі.
Аднойчы, хаваючыся ад канваіраў (яны пільнавалі ix звонку царквы), на просьбу сялянаў, ён адслужыў для ix тайны малебен. Наступнае раніцы быў псравсдзсны ў камэру № 8 турмы. Тут над ім доўга зьдзскваліся блатныя.
— Парашу зь нячыстотамі ставілі на нары й патрабавалі, каб я каля яе служыў для іх лі-
тургію. За адмову — штурхалі, насьміхаліся, блюзьнерылі. Адзін зь іх ускакваў на маю сьпіну й крычаў: «А ну, баця, пакажы нам, як Хрыстос на асьле ўяжджаў у Ерусалім». Ён тузаў мяне, біў, а ўся блатная брація рагатала: «Го-го-го!.. І-га-га!»
Уначы, калі ён спаў, хтось із іх закладаў яму паміж пальцаў ног паперкі й падпальваў іх. Агонь прыпякаў пальцы, ступні ног: ен прачынаўся, торгаў імі. Гэта звалася ў іх «посадить на велоси­пед».
— Вы, пэўна, зьдзівіліся, што я босы й на мне кашуля й парткі такога малога разьмеру. Блатныя гулялі ў карты на мае чаравікі й вопратку. Хто зь іх праігрываў, адбіраў усе гэта ў мяне, каб аддаць выйграўшаму. А мне наўзамен далі гэтае рызьзё.
Канчар запытаўся:
— Скажэце, калі ласка, колькі дагэтуль зачынена ў БССР праваслаўных цэркваў?
Айцец Аляксандар адказаў не адразу:
— Дакладных лікаў я ня маю. Але так, як я бачу, думаю, што блізу ўсе?. Таксама й манастыры.
— А колькі? Вы не маглі-б назваць лічбы?
— У Менскай Кансісторыі лічылася ўсіх болей за 1.600 парафіяў.
— А колькі, паводля Вас, арыштавана сьвятароў?
— Сьвятароў, як вы, напэўна, самі ведаеце, арыштоўвалі разам із закрыцьцём цэркваў. Ix бы­ло болей, чымся цэркваў, і рэдка каго зь іх памілавалі. У кожным разе, я думаю, арыштавалі ix дагэтуль ня меней за 1.500. А наш япіскап Мазырскі, Ян (Пашын), царства яму нябеснае (а. Аляксандар перахрысьціўся), забраны быў яшчэ ў 1927 г., сасланы на Салаўкі, дзе ён у тым-жа годзе й аддаў сваю пакутніцкую душу Богу.
Наглядчык нашага калідору адчыніў дзьверы камэры. I мы ўбачылі юнака із скрынкаю кніг. Турэмны бібліятэкар рабіў свой абход камэраў. Ня ведаўшы, што камэру № 8 «расфармавалі», ён хацеў ізноў прапанаваць блатным кнігі; а. Аляксандру кнігі былі забароненыя, а нам ён адказаў:
— Я яшчэ ня ведаю, ці кнігі вам дазволеныя. Ня маю «указаний» ад «памнача»8.
Калі дзьверы зачыніліся, а. Аляксандар заўважыў, што ў былой турэмнай царкве цяпер клюб зь бібліятэкаю. Там новы «душпастыр», «памнач» Соркін, праводзіць з крыміналістымі «политзаня­тия». Яму дапамагае бібліятэкар, пра якога а. Аляксандар чуў яшчэ дома, перад сваім арыштам. Бібліятэкар тады жыў у Рэчыцы й быў сакратаром камсамолу. Пасьля таго, як адна (цяжарная) камсамолка скончыла самагубствам, кінуўшыся ў Дняпро, выкрылася, што сакратар сваіх камсамолак гвалціў, за што й быў засуджаны на год турмы.
Праз дзень да нас у камэру прывялі селяніна. У руках ён трымаў торбу з «гумном»9.
Як і а. Аляксандра, яго прывялі зь Ільлінскае царквы. За што ён сядзіць, селянін ня ведае: дагэтуль яго ні разу ня выклікалі на допыт. Арыштаваны ён быў у сваім сяле Малая Церабееўка Лоеўскага раёну. У ягоным сяле ніводзін гаспадар не пайшоў у калгас. За гэта із 32-ух двароў 30 было «раскулачана», а ў тым і ён. Усе сем’і «раскулачаных» вывезеныя на ссылку ў Котлас, а мужчынаў у бальшыні пасадзілі ў раённую турму. Неўзабаве, разам зь іншымі, іх прывялі на Лоеўскую прыстань, загналі ў сярэдзіну баржы, наладаванай бульбаю. Так, седзячы ці лежачы на бульбе, буксірам па р. Сож іх падвезьлі пад са­мую царкву, разьмешчаную на беразе ракі. Які лёс іхных сем’яў, ім нічога ня ведама.
Селянін быў гасьцінны й пачаў частаваць нас астачамі сала, абгорнутага ў газэту. Таму што гэ­та была першая газэта ад дня нашага арышту, яе мы выпрасілі ў яго й пачалі дасьледаваць. Hi загалоўка газэты, ні даты на ёй мы не знайшлі (яны былі адарваныя). Паводля друкарскіх асаблівасьцяў, яна нагадвала «Зьвязду». Большую частку кавалка газэты займаў артикул ці прамова на якімсьці зьезьдзе. (Тады мы ня ведалі, што ў часе 30.V—12.VI у Менску адбыўся XIII зьезд КП (б) Б.) 1з прачытанага нас найбольш зацікавіла
крытыка дзейнасьці былога наркома земляробства БССР 3. Прышчэпава. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён, «кулацкі ідэоляг», із 790.000 сялянскіх гаспадарак у БССР каля 20% перавёў на хутары. Дзейнасьць гэтая тут кваліфікавалася «контррэвалюцыйнай», «шкодніцкай», з чаго мы зрабілі прыпушчэньне, што папулярны сярод беларускага сялянства нарком мог быць ужо за кратамі.
Масавыя арышты сялянаў, перапоўненыя імі турмы, колькасьць «раскулачаных» у Малой Церабееўцы нас моцна ўразілі. Зьявілася ідэя паспрабаваць вылічыць, колькі-ж прыблізна сялян у БССР ужо «раскулачана», саслана на ссылку ў Сібір, пасаджана ў турму ці канцэнтрацыйныя лягеры.
Урадавай статыстыкі «раскулачаных» ня бы­лою. Дзеля таго мы пачалі разважаць так. У Хойніцкім, Брагінскім, Лоеўскім і суседніх раёнах бе­ларускага Палесься — усюды, дзе мы бачылі на свае вочы — у кожным сяле «раскулачвалі» кожны 5—15 двор, ці ў сярэднім ня меней за 1.0% двароўн. Мы ўзялі таксама на ўвагу й 20% хутароў, якія шмат дзе раскулачваліся ўсе пагалоўна, бо хутар, паводля камуністычных паняцьцяў — гэта-ж і ёсьць «кулацкая» гаспадарка. А колькі ў БССР было Малых Церабеевак, дзе «раскулачвалі» амаль усё сяло?іг Цяпер Малой Церабееўкі няма ні на картах БССР, ні ў апісаньнях населеных пунктаў ў Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.
Канкрэтна мы ведалі, што із Хойніцкага раёну на Котлас увосень 1929 г. і раньняй вясною 1930 г. адышлі 2 эшалёны «раскулачаных». У кожным эшалёне 30 таварных вагонаў, а ў вагон із рэчамі ўціскалі па 40 асобаў, 1.200 у вадным эшалёне, 2.400 у двух. (Характэрная дзталь: у другім эшалёне былі бацькі загадчыка Хойніцкага раённага аддзелу народнай асьветы Караткевіча, які ня змог выратаваць іх ад ссылкі. Ён прыехаў на станцыю Хойнікі разьвітацца з бацькамі. I, калі выскачыў з вагону, у якім яны сядзелі, зламаў нагу, пасьля чаго быў яшчэ звольнены й з працы за... «сувязь з кулакамі».)
Калі такія-ж эшалёны йшлі із усіх 101 раёнаў
БССР (у чым ніхто не сумняваўся), лічба «раску­лачаных» да раньняе вясны 1930 г. мусіла станавіць болей за 240.000. А акцыя «раскулачваньня» была толькі у самым разгары.
Цяпер з газэтнае публікацыі мы даведаліся, што ў БССР перад начаткам калектывізацыі мелася 790.000 двароў. 10% «раскулачаных» зь ix — 79.000 двароў. Мы памножылі ix на 5 (у сялянскай сям’і ў сярэднім было ня меней 5 асобаў), гэта дало нам лічбу 395.000.
Абагульняючы свае вылічэньні, мы прыйшлі да выснаву, што 400.000 асобаў «раскулачаных» у БССР к таму часу — мінімальная лічбаіз. Яна сьведчыла аб тым, што ў хвалі масавых арыштаў 1929—30 гг. найбольш пацярпелі сяляне. Выглядала нават, што гэта была вайна бальшавікоў супраць сялянства, каб зламаць яму хрыбет, тэрорам спаралізаваць супраціў ды прымусам загнаць у калгасны пригон. Для дасягненьня та­кое мэты ўжываліся любыя сродкі гвалту й беззаконьня.
Царскіх турмаў не хапала. У камэры напіхалі людзей у шмат разоў болей, чым дазваляла цар­ская норма. А новых, сацыялістычных, турмаў заплянавана было малавата. У самой сталіцы БССР, Менску, дадаткова да царскае турмы, у цэнтры места, пры вуліцы Урыцкага, да пачатку арыштаў 1929—30 гг. за вялізарным гмахам ГПУ із турэмнымі падваламі пабудавана новая, г. зв. «нутраная» турма ці «Амэрыканка», спраектаваная на ўзор турмы «самай капіталістычнай краіны ў сьвеце» — амэрыканскай. Дзеля таго-ж, што маштабы арыштаў далека апярэджвалі турэмнае будаўніцтва, памылкі сацыялістычнага плянаваньня даводзілася выпраўляць «на хаду», прыстасоўваючы пад турмы (фактычна без аніякага прыстасаваньня) кожную «мажлівую жылплошчу» — цэрквы, манастыры, чыгуначныя склады й г. д.
Было па «адбоі», і мы спрабавалі заснуць.
Ад уражаньняў апошніх дзён з памяці ўсплылі літаратурныя сцэны царскіх часоў, як у Сібір гна-
лі на катаргу. Mo й тых «партыяў калоднікаў» было нямала. Я заплюшчыў вочы. I мне здалося, што вось я бачу, як яны йдуць, скутыя ланцугамі, уздымаюць дарожны пыл... А цяпер? Цяпер па крыжовай дарозе йдуць ня «партыі». Што такое «партыя»? Гэта-ж усяго адзін вагон! Цяпер ідуць цэлыя эшалёны вагонаў. Эшалён за эшалёнам. Густым ланцугом ад самае Беларусі да Сібіры.
Ня ведаю, як доўга я думаў і драмаў, калі пачуў побач сябе валтузьню й галасы. Мае сябры ўжо зачалі вайну з клапамі. Блохі й клапы не да­вал! нам супакою — ні ўдзень, ні ўначы. Асабліва яны атакавалі нас, калі мы клаліся спаць. Жалілі, бы пчолы. I мы мусілі зь імі ваяваць. Вытрасаць із свае вопраткі, лазіць па нарах і пад нарамі, выпорваць іх із шчылінаў, біць, паліць запалкамі...
Мы так былі заняліся клапамі, што амаль не заўважылі, як адчыніліся дзьверы камэры, і парог пераступіў новы незнаёмец. Яго прывялі да нас пасьля таго, як яму абвесьцілі, што ён «памілаваны».
Гэта быў не чалавек, а здань — так ён быў зьнішчаны фізычна й духова! Глыбака запалымі вачыма на нас глядзеў худы зьняможаны твар. Рукі ягоныя дрыжалі. Ад хваляваньня ён ня мог вымавіць ні свайго ймя, ні прозьвішча. Толькі назаўтра раніцою ён растлумачыў нам, што быў засуджаны на кару сьмерці й каля месяца ў «адзіночцы» № 22 чакаў расстрэлу.
— Учора, калі мяне вялі із камэры ў канцылярыю, я думаў, што вядуць на расстрэл. Ішоў спакойна. Зжыўся ўжо з думкаю сьмерці. А там вычыталі, што я... памілаваны. I мяне пачало трэсьці.
Паходзіў бядак з Камарынскага раёну. Не хацеў ісьці ў калгас, уплянаваў уцёкі ў Заходнюю Беларусь. На мяжы яго затрымалі пагранічнікі, прывезьлі ў Мазыр, а стуль у Гомель. Засуджаны быў (бяз суда) як... «польскі шпіён». Яшчэ й таго дня ён не супакоіўся да канца.
Калі прынесьлі абед, у яго ўсё яшчэ дрыжэлі рукі, і ён, як ні спрабаваў, ня мог есьці лыжкаю. Адлажыў яе на бок. Аберуч узяў міску й пачаў піць зь яе баланду. Міска білася аб ягоныя зубы.
Па абедзе яго й дзядзьку з Малой Церабееўкі выклікалі на этап.
Мы засталіся самі.
Рабіць ня было чаго. Чытаць не маглі: нам не давалі ні газэт, ні часапісаў, ні кніг. Я прапанаваў:
— Давайце ўкладзем новую Канстытуцыю БССР, бо дзеючая не адказвае рэальнасьці.
Канстытуцыйнай камісіі не выбіралі. Вырашылі ўкладаць усёй камэрай. Укладаць вусна, як твор вуснай народнай творчасьці, бо-ж алавіка й паперы ў камэру нам таксама не дазваляюць.
Некаторыя формулы для канстытуцыі ўжо былі ведамыя «на волі», і іх трэба было толькі дастасаваць да нашае мэты. Дні два—тры мы спрачаліся, дыскутавалі, пакуль канчальна не адрэдагавалі тэксту. Падаю яго тут так, як ён захаваўся ў маёй памяці.
КАНСТЫТУЦЫЯ БССР,
усенародна прынятая камэрай № 8 Гомельскай турмы
15.VI1.1930 г.
Разьдзел I. НАЗОЎ ДЗЯРЖАВЫ
1. Дзяржава мае назоў БССР, ці поўнасьцю — Будуйце Самі Свае Рабства.
Разьдзел II. ГРАМАДЗЯНСТВА БССР
2. Ганаровае права мець грамадзянства БССР належыць двум катэгорыям ейных жыхароў:
а) тым, хто ўжо арыштаваны; і
б) тым, хто будзе арыштаваны.
3. Грамадзянства БССР прыслугоўваецца таксама й тым, хто, хоць і ня мае гонару, належыць да менаваных двух катэгорыяў, а нават і да сталых жыхароў БССР, але хто над імі (жыхарамі) гераічна й цьвёрда-каменна стаіць.
Разьдзел III. СВАБОДЫ Й ПРАВЫ ГРАМАДЗЯНІНА БССР
4. Шчасьлівым грамадзянам БССР даюцца такія свабоды й правы, якія толькі можа выпрацаваць самае свабоднае, самае прагрэсіўнае грамадзтва й да якіх (свабодаў і правоў) яшчэ ня здольныя былі дадумацца нідзе ўва ўсім сьвеце.
5. У поўнай адпаведнасьці із сказаным грамадзянам БССР дэкляруюцца наступныя свабоды:
а) ня думай (за цябе думае дарагая Масква);
б) калі ўжо падумаў — нікому пра гэта не кажы;
в) калі сказаў — ня сьмей пісаць і публікаваць;
г) калі-ж апублікаваў — зараз-жа адмоўся й асудзі; д) а на ўсялякі выпадак падрыхтуй торбу сухароў.
6. Да гэтых свабодаў грамадзянам БССР дзяржава ўрачыста гарантуе:
а) права на працу — у вынайдзеных Леніным і Сталіным для росквіту сацыялістычнага грамадзтва канцэнтрацыйных лягерох;
б) права на адпачынак — у спэцыяльна абсталяваных для таго дамох адпачынку, якія капіталістычная прапаганда называв турмамі; і
в) права на сьмерць — ад кулі ў патыліцу ці ад галоднай і катаржнай працы.
Разьдзел IV. ОРГАНЫ ВЯРХОЎНАЙ
УЛАДЫ БССР
7. Вярхоўным органам улады БССР, які накіроўвае ўсё жьщьцё незалежнай ад беларускага народу рэспублікі, зьяўляецца ОГПУ, ці поўнасьцю — О, Госпадзі, Памяні Усопшых!
Не пасьпелі мы надежна адсьвяткаваць прыняцьця канстытуцыі, як таго-ж 15-га ліпеня ў камэру № 8 зьявіўся невядомы нам перад тым афіцэр ГПУ. 3 аркуша паперы ён прачытаў уголас машынапісны тэкст із двух сказаў і прапанаваў нам падпісацца пад ім. У тэксьце паведамлялася, што справа нашая із ОГПУ пры СНК БССР, перададзеная ў ОГПУ пры СНК СССР, у чыім ве-
даньні адгэтуль мы й знаходзімся. Разам з тым, нумарацыя артыкулаў нашага абвінавачваньня — 72 і 76 КК БССР — аўтаматычна замененая на нумарацыю артыкулаў КК РСФСР — 58, пп. 10, 11, так на сканчэньні сьледзтва скончылася й сувэрэннасьць БССР: судзіць і караць нас БССР перадала ўжо іншай дзяржаве.
«АДЗІНОЧКА» № 22
Наступнай раніцы зусім нечакана для ўсіх нас мяне ізноў выклікалі на допыт.
У габінэце Высоцкага, апрача яго самога, на бакавой канапе сядзела яшчэ двох: у элегантным цывільным гарнітуры, паўлежачы Візагэр; у дру-' гім я пазнаў начальніка ГПУ Брагінскага раёну. Галава ягоная была забінтаваная.
Высоцкі расклаў перада мною на стале рукапісныя адозвы, нібы распаўсюджваныя цяпер у Брагінскім і Хойніцкім раёнах. Паводля зьместу, адозвы запраўды падобныя на нашы. Апрача таго, унізе пад імі, як і на нашых, стаялі ініцыялы’ БАА, што ў нас у скароце азначала: Беларуская Арганізацыя Альтруістых. Высоцкі сказаў, што адозвы гэтыя толькі што прывёз начальник Брагінскага ГПУ, на якога колькі дзён таму назад быў зроблены напад із зброяй.
— Гэта актыўнасьць ня вашых рук? — зьвярнуўся ён да мяне.— Хто распаўсюджвае гэтыя адозвы?
— Мы-ж тут, у турме. I нат бяз права ліставаньня. Як мы можам ведаць пра гэта? — адказаў я.
— Як? А сябры вашыя? Хто яшчэ належыў да вашае арганізацыі?
— Я нікога болей ня ведаю.
— Падумайце!
— Я не патрабую думаць: я нікога болей ня ведаю.
— Скажэце, што ня хочаце гаварыць. Пашкадуеце аб гэтым,— прыгразіў ён.
Назад мяне не вярнулі ў камэру № 8. 3 канцылярыі турмы дзяжурны павёў мяне на 2-гі па-
верх. Наглядчык 2-га паверху адамкнуў нам дзьверы-краты, упусьціў нас на свой калідор і зноў замкнуў дзьверы. Мы павярнулі налева. Блізка перад вакном калідору, справа, спыніліся. Дзяжурны па турме пастукаў у дзьверы.
Забразгала, зарыпела, і на іншы, невялікі калідор павольна адчынілася двое дзьвярэй. Першыя, ад вялікага калідору — грубыя, драўляныя, абітыя жалезам, зь цяжкім вісячым замком. Другія — краты з тоўстых жалезных прэнтаў на жалезнай раме, із засовам у сьцяну й двума замкамі, вісячым на засове й нутраным на дзьвярах.
Мы ўвайшлі на калідор «адзіночак». Пакуль наглядчык замыкаў дзьверы свайго калідору, я пасьпеў заўважыць трое дзьвярэй на адзін, левы, бок. На іх віднеліся нумарныя шыльдачкі — 21, 22 і 23. Тады наглядчык адамкнуў такія-ж самыя падвойныя дзьверы ў «адзіночку» № 22 і ўпусьціў мяне ўсярэдзіну. У драўляных дзьвярах, як і ў агульных камэрах — круглы «ваўчок» для назіраньня за вязьнем з калідору; а ў дзьвярах-кратах — невялічкія дзьверцы з нутраным замком, які адмыкаецца толькі тады, калі праз гэтыя дзьверцы ў камэру падаецца ежа.
У «вадзіночцы» няма нараў і наагул ніякае мэблі. Сюды не даюць і пасьцелі: сядзець і спаць можна адно на голай падлозе. Шырыня яе крышачку большая, калі легчы й выпрастаць ногі; даўжыня — прыблізна патройная ад шырыні. У двух кутох ад калідору — параша й «бачок» з вадою для піцьця. На паўночнай сьцяне — вакно; яно ўпіраецца ў вежу з вартавым вонкавай аховы. Хоць пад стольлю, у драцяной сетцы, круглыя суткі й сьвеціць электрычная лямпачка, тут заўсёды паўзмрок.
Хутка зноў забразгалі ключы, зарыпелі дзьве­ры — адны, другія. Наглядчык перадаў мне прынесеныя із камэры № 8 мае «рэчы».
Застаўшыся зусім адным, я сеў на падлогу, абапёрся сьпіною аб сьценку, задумаўся. Я чуў пра «адзіночкі»-турмы, пра вывады зь іх на расстрэл. I хоць я ведаў, што ня ўсіх расстрэльваюць, хто ў іх сядзіць; аднак усіх, каго расстрэль-
ваюць, трымаюць тут. Таму камэры гэтыя так ізаляваныя, ня толькі ад «волі», але й ад рэшты турмы. Адзін іхны назоў — «адзіночка», «сьмяротная камэра», «камэра для сьмяротнікаў» — калі не палохае, то насьцярожвае.
Цікава: якраз у гэтай «адзіночцы» сядзеў і «памілаваны», якога потым перавялі ў камэру № 8. Як гэта я не распытаў яго болей пра маю новую камэру? Але рабіць гэтага ня было калі; яго зараз-жа й забралі ад нас на этап, мы нат імя й прозьвішча ягонага як сьлед не распы­тал!.
Не сядзіцца. Я ўстаў і пачаў хадзіць. Мая дарога ад вакна да дзьвярэй — усяго колькі крокаў. I я йду то ў адзін, то ў другі бок. У вочы кідаюцца насьценныя напісы. Ix тут болей, чымся ў агульных камэрах. Пад адным я знайшоў знаёмае прозьвішча:
«Тут сядзелі Дудзян.-.ы з Рэчыцкага раёну. Чакаем расстрэлу».
(Капітана Дудзяна А. Сталовіч угледзеў праз вакенца дзьвярэй з нашае камэры ў ГПУ; яго з падвалу вялі на допыт. Гэта было ў той дзень, калі нас толькі прывезьлі ў Гомель. Сталовіч цьвердзіў, што добра бачыў сіні бок ягонага твару, апалены ў часе Гомельскага паўстаньня 1919 г. Напіс пацьвярджае, што Сталовіч не памыліўся.)
Пасьля «адбою» ня мог заснуць. Новы допыт па сканчэньні сьледзтва, адозвы, стрэлы ў начальніка Брагінскага ГПУ, перавод у «вадзіночку» непакоілі. Што ўсё гэта можа прынесьці?
Усю ноч былі чуваць крокі наглядчыка па калідоры. Калі-нікалі ён спыніцца то перад аднымі, то перад другімі дзьвярамі, падыме бляшаную засланку «ваўчка», прыкладзе да яго вока, паглядзіць у камэру, тады закрые «ваўчок» і зноў ходзіць.
Турма сьпіць. Вакол цішыня. Тым большая, чым далей за поўнач. Цішыню парушаюць толькі крокі наглядчыка. А вось... слабы, аддалены, дзіцячы плач. Што за ліха? Скуль гэта? Не магу паверыць сваім вушам: малое дзіця ў турме? Ды гэ-
та-ж немажліва! Але плач зноў паўтарыўся. I на тэты раз надоўга.
Я так і не заснуў да раніцы. Спаць не давалі цяжкія думы, дзіцячы плач, чаканьне расстрэлу. Аднак ноч прайшла шчасьліва: на расстрэл нікога не забралі.
Тут я прасядзеў 84 суткі.
Марудна пацягнуліся даўгія, дужа даўгія й аднастайныя дні, падобныя адзін на другі, як дзьве кроплі вады, праўда, перарываныя жахлівымі сцэнамі, аб чым і будзе мова наперадзе. Па-за гэтым — нязьменная «шарманка»: пад’бм, ранішняя «апраўка», «пайка» хлеба, «кіпяток», праходка, абедзенная «баланда», зноў «кіпяток», вячэрняя «апраўка», «адбой».
Наглядчыкам гутарыць з намі забаронена. Та­му за дзень тут можна пачуць усяго колькі лічаных, адных і тых-жа слоў:
— Выхадзі на «апраўку»!
— Хлеб!
— «Кіпяток»!
— Падрыхтавацца на праходку!
— Суп!
— «Паверка»!
Ды яшчэ колькі прынагодных слоў у дадатак да стэрэатыпных адказаў — «нет» або «да». I ты сядзіш, прыслухоўваешся й ловіш кожны гук, шо­рах ці рэдкае слова, што даходзяць да тваіх вушэй. Спрабуеш разгадаць іхны патаемны сэнс. Гэта адзіныя нітачкі, якія зьвязваюць цябе з па­за камэрным жыцьцём — турэмным, а праз яго й з цэлым сьветам. Зрокавых сувязяў ніякіх: ты за­перты ў чатыры вузкія сьцяны.
Дзеля справядлівасьці трэба дадаць, што й спасярод наглядчыкаў (звычайна — маўклівых, бяздушных, строгіх, як Паўлаў) часам спатыкаюцца людзі, чулыя й сардэчныя. Такім на калідоры «адзіночак» быў Пятро Крэшчыхін з суседняга сяла Прудок. Ён, хоць і зрэдку, можа адчыніць драўляныя дзверы камэры, з хвіліну пастаяць, праз дзьверы-краты перакінуцца словам.
У першую-ж раніцу, зьмяніўшы начнога наглядчыка, ён паведаміў мне, што ўчора сюды, у «вадзіночку» № 23, з 8-ай камэры перавялі маіх сяброў Я. Кузьменку й А. Сталовіча. Назваў шэраг асобаў, якія апошнім часам сядзелі ў маёй «адзіночцы».
— ...Перад «памілаваным» — трох із Рэчыцкага раёну. Адзін зь іх, старэйшы, меў апалены бок твару. У іх знайшлі зброю й амуніцыю. Усіх расстралялі. Пасьля «памілаванага» колькі дзён сядзеў аграном з Чачэрскага раёну. Ен абвінавачваўся ў «шкодніцтве»: у калгасах раёну было шмат выпадкаў «падзёжу жывёлы» ад хваробаў. Яго таксама расстралялі...
Я запытаўся:
— Ці няма ў турме дзяцей? Уначы я чуў дзіцячы плач.
— Так, ёсьць, — пацьвердзіў ён. — На 1-ым паверсе, пад «адзіночкамі» — жаночыя камэры. Спасярод жанчынаў адна, настаўніца, была цяжарная. У камэры яна нарадзіла сына. Цяпер сядзяць разам, маці й сын.
РАССТРЭЛЫ
У вадрозьненьне ад агульных камэраў турмы, дзе ўначы сьпяць, у «вадзіночках» уначы ніхто ня сьпіць. Уначы адсюль бяруць абвесьціць прысуд сьмерці й на расстрэл. Блізу ніхто ня ведае: дзеля чаго яго з «адзіночкі» выклікаюць? хто на чарзе «да клясыкаў марксызму»? Па 12-ай начы, калі ў турме запануе магільная цішыня, тут прыслухоўваюцца: ці ня рыпіць турэмная брама ад вуліцы? (яе адчыняюць для цяжаровага аўта з брэзэнтавым пакрыцьцём), ці ня чуваць грукату матору? (гэта на турэмны двор можа ўяжджаць аўта па чарговую ахвяру), ці ня чуваць крокі тых, што йдуць па кагось на расстрэл, сьпярша там, унізе турмы, тады — наверсе, урэшце — на нашым калідоры? Вязьні «адзіночак» прыслухоўваюцца да кожнага груку й шораху — чутка, насьцярожана. У балыпыні выпадкаў прыслухоўваюцца надарма: па іх яшчэ ня йдуць. Яны чакаюць мо цэлы ме-
сяц і болей. Адны — прысуду, другія — адказу на апэляцыю ці просьбу аб «памілаваньні». Тут усе чакаюць адказу — жыць ці ня жыць. Ужо дзесь па 4-ай гадзіне начы можна паспрабаваць задрамаць: да наступнае начы небясьпека, праўдападобна, мінула. Ды вось бяда: мы ня ведаем часу, у нас няма гадзіньніка. I нашая 4-ая гадзіна часта бывае перад расьсветам.
Усе гукі на нашым калідоры мы ведаем, як табліцу множаньня: яны зьвязаныя з рэжымам дня. Кожны іншы тук, ня зьвязаны з гэтай «шарманкай», насьцярожвае. Гэта можа быць: кагось новага вядуць у «вадзіночку», кагось могуць забраць. Куды? На допыт? У вагульную камэру?.. Ці на расстрэл?
Праз колькі ночаў ад таго, як мяне сюды перавялі (у «вадзіночках» суткі лічыліся не па днёх, а па начох), дзесь па 12-ай начы раптам пачуўся гул матору. Ну вось, прыехалі!.. Па каго-ж? Толькі крыміналістых бралі на расстрэл пасьля прысуду, апэляцыі, заявы аб «памілаваньні». Палітычныя, каго засуджалі на сьмерць завочна, у турме не сядзяць. Іх адразу забіраюць з камэры, вядуць у турэмную канцылярыю, там абвяшчаюць сьмяротны прысуд і вязуць на расстрэл... Па каго-ж зараз прыйдуць? Хто на чарзе?
А, пярун-бы цябе спаліў! Гэта самалёт над намі праляцеў і пайшоў на пасадку. Паміж турмою й с. Прудок (адкуль П. Крэшчыхін) — лётнішча. Якое нешчасьлівае суседзтва!
Іншае начы я пачуў крокі колькіх пар ног. Ідуць!.. Чую: адмыкаюцца дзьверы на наш калідор. Спыняюцца ля мае камэры. Адчыняюцца ад­ны, другія дзьверы. У камэру ўваходзіць дзяжурны па турме, зь якім чатырох наглядчыкаў.
— Выхадзі на калідор!
Сэрца маё забілася мацней. Няўжо канец?
— 3 рэчамі ці бяз рэчаў? — пытаю.
(Калі «з рэчамі» — могуць перавесьці ў іншую «адзіночку» ці агульную камэру, забраць назад у ГПУ ці кудысь на этап. «Бяз рэчаў» — дрэнь справа: так звычайна выводзяць на расстрэл. Зноў-жа: ноч і столькі наглядчыкаў!)
— Бяз рэчаў, — адказвае дзяжурны.
Босы вы ходжу на калідор. Мянс ставяць тварам да сьцснкі. Загадваюць падняць рукі ўгару. Падыходзяць двох наглядчыкаў, пачынаюць асабісты вобыск — выварачваюць кішэні, абмацваюць швы й складкі вопраткі, патрабуюць адчыніць рот, падняць язык, аглядаюць вушы. Іншыя тым часам правяраюць вакно й куты камэры, па­рашу, «бачок» з вадою, мой абутак. Тады бяруць куфэрак, вытрасаюць зь яго ўсС на падлогу І ўважліва псрабіраюць.
Нічога забаронснага й падазронага нс знайшлі.
— Давай назад у камэру!
Слава Богу! Гэта быў толькі вобыск. Час-адчасу яны рабіліся й пазьнсй ува ўсіх «адзіночках», каб псрашкодзіць... падрыхтове да ўцСкаў.
На расстрэл з «адзіночак» забіраюць часта. Калі забіраюць з іншас «адзіночкі», я чую, як ix вядуць па калідору, чую крыкі ці толькі крокі ботаў.
Аднойчы позна ўначы на калідоры пачуўся цяжкі тупат ног, бразганьне ключоў і замкоў ка­ля «адзіночкі» № 21. Чую: зь яе кагось выводзяць.
— Бывайце, братцы! — выгукнуў ен на ўвесь наш калідор.
Глухі ўдар чымсь тупым, відаць, па галаве. Грукат падаючага цела. Павалаклі. Праз хвіліну зноў цішыня, жудасная, зрадніцкая.
Пазьней аб расстраляных часам можна было штось пачуць ад П. Крэшчыхіна, найчасьцей аднак — ніякіх дакладнейшых інфармацыяў.
Найбольш мяне ўзрушыў расстрэл Корзунаў.
Калі іх прывялі ў маю «адзіночку», было ўжо далека за поўнач. Па шыбах вакна сьцебаў буйны дождж, яны былі мокрыя, зь іх цякло: бацька й сын, з-пад Васілевічаў. Абодва малыя ростам, худыя. Бацьку — гадоў 40, сыну — 16.
Іх прывялі ад сьледчага ГПУ, які крычаў на іх: «Вашае сяло ня йдзе ў калгас, бо ты ня йдзеш. Мы расстраляем цябе й сына, тады ўсе сяло пойдзе... Нам нужно сломать сопротивление. И мы ни перед чем не остановимся».
Гэта быў іхны першы й апошні «допыт».
Корзун — ня «кулак», яго нат не «раскулачи­ли. Зь ягонага апавяданьня выглядала, што Сн — проста разумны й паважаны на сяле гаспадар, які адмовіўся йсьці ў калгас. У дзень арышту яго зноў выклікалі ў сельсавет, дзе за сталом, апрача старшыні ссльсавету й сакратара, сядзелі ўпаўнаважаны Райкому партыі й афіцэр ГПУ.
Упаўнаважаны паказаў яму на стале два сьпісы: у вадзін запісвалі тых, хто (пад пагрозамі!) згаджаўся йсьці ў калгас, у другі — хто адмаўляўся.
— Ты задерживаешь нам всю музыку.■ На цябе глядзяць іншыя.
Корзун пацьвердзіў сваю адмову.
3-за стала выскачыў афіцэр ГПУ, схапіў свой рэвольвэр і пачаў махаць ім перад носам Корзуна:
— 3 табою ў нас размова будзе кароткая. Падпішыся тут, у гэтым сьпісе, што ня хочаш ісьці ў калгас. Але памятай: будзеш варочаць карчы ў Сібіры!
Наступнага дня, псыхічна прыбітыя, яны нічога ня елі, ня пілі. Сядзелі на падлозе й думалі свае думы. Бацька часам шавяліў вуснамі, быццам паціху маліўся.
Уначы, калі ў турме настала трывожная цішыня, на калідорах пачуўся такі тупат ног, што можна было падумаць — па бруку йдзе цэлая ро­та жаўнераў. Яшчэ міг, і дзьверы нашыя загрымелі пяруновым звонам.
У камэру ўвайшоў дзяжурны па турме Паўлаў і афіцэр ГПУ. Пры дзьвярах стаяла чатырох наглядчыкаў.
У руках Паўлава паперы, каго трэба браць на расстрэл.
— Твоя фамилия?
— Твоя?
— А твоя?
— Выходи на коридор! — загадаў Паўлаў Корзунам.
— За што-ж гэта? Скажэце, людцы, за што?..— залемантаваў бацька. Падскочыў да сы­на, абняў яго. Тады ўзьняў пакутніцкі твар на Паўлава:
— Mo., я адзін пайду?..
— Нс рассуждать! Давай выходи!
Разгубіўшыся, Сн яшчэ кінуўся шукаць па ка­моры сваю шапку, якая была на ягонай галавс і ўжо ня была яму патрэбнай.
— Давай выходи! Быстро! — штурхнуў яго Паўлаў у бок дзьвярэй.
Корзун рашуча павярнуўся да яго й сказаў:
— Ну... то вядзсцс! Пайшлі, сынку!
На калідоры сьмяротнікам звычайна скручваюць назад рукі, у рот (каб ня крычалі) укладваюць гумовую пробку — «кляп». Скрыгат і віск дзьвярэй, бразгат ключоў і замкоў, грукат ботаў заглушылі ўсё. Да маіх вушэй дайшоў толькі тупат васьмі пар ног. Я прыклаў вуха да «ваўчка»: тупат усё аддаляўся й аддаляўся, пакуль зусім ня зьнік. Дзьвс пары ног рабілі ў ім свае апошнія крокі.
ВАР’ЯТ
Я ня ведаю: ці таму, што ў «адзіночцы» я застаўся адзін, а «жылплошчы» ў турме бракавала; ці ГПУ было зацікаўленае ў тым, каб мяне хтось «пазабаўляў»; ці зь якіхсь іншых меркаваньняў,— праз ноч пасьля таго, як Корзунаў забралі на расстрэл, да мяне ў камэру прывялі вар’ята.
Голеная галава. Зусім босы. У белай сподняй бялізьне. Наагул, увесь белы, як прывід.
Вар’ят паўтараў адзін і той-жа сказ: «Што вы, сволачы, робіце?» Тэты сказ ён шаптаў, гаварыў, крычаў, але толькі адзін гэты сказ, і болей нічога. Мажліва, сьведамасьць ягоная спынілася на гэтым сказе, дзесь запісаным у мазгу, як кожны запіс на патэфоннай кружэлцы.
Вось ён прысеў у куце камэры й пачаў гутарыць сам з сабою — упаўголаса ці шэптам. Так, нібы разважае ці кагось пераконвае. Што ен гаворыць, я не магу разабраць: да мяне ягоныя словы не даходзяць. Урэшце, ён павышае голас і ўжо пачынае на кагось крычаць, махаць рукамі. I тады я чую ўсё той-жа сказ:
— Што вы, сволачы, робіце?
Але садзіўся ён рэдка. Пераважна быў у руху, у дзеяньні.
Вось падыходзіць да дзьвярэй-кратаў, кладзе на іх свае цяжкія й дужыя рукі, з усяе сілы трасе. Краты зьвіняць, а ён зь ярасьцю раздражнёнага льва крычыць на поўны голас:
— Што вы, сволачы, робіце?
Дзіўна: турэмныя наглядчыкі не зварачваюць на яго ўвагі.
Або вось падыходзіць да парашы, за ручкі падымае яе высака ў паветра, носіць па камэры і ўжо шэптам да кагось гаворыць:
— Што вы, сволачы, робіце?
Я змарыўся сачыць за ягонымі рухамі, саступаць яму з дарогі. Гэта-ж вар’ят! Ён не кантралюе сваіх учынкаў і не адказвае за іх. А ну-ж трэсьне парашаю па галаве. Фізычна ён шмат дужэйшы за мяне: вышэйшы, шырэйшы ў плячах.
На другія суткі небарака доўга плакаў. Тады палез на краты вакна, разьбіў шкло й да вартавога, які стаяў на вежы сьцяны, закрычаў:
— Што вы, сволачы, робіце?
Вартавы выстраліў. Вар’ят зваліўся на падлогу, сьцякаў крывёю й з стогнам ціха паўтараў свой сказ:
— Што вы... сволачы... робіце?..
3 камэры яго хутка забралі.
Увечары П. Крэшчыхін паведаміў мне, што вар’ят памёр. Ён ужо ня першы раз у турме, і яны яго добра ведаюць. Гэта былы «герой грамадзянскай вайны». П. Крэшчыхін назваў ягонае прозьвішча.
ЗНАЁМСТВА ЗЬ СІМАНОЎСКІМ
...Ачнуўся я на насілках у якімсь калідоры. Нахіліўшыся нада мною, у заплямленым белым халаце стаяў лекар. Адна ягоная рука на маёй руцэ (ён, відаць, правяраў пульс), а ў другой я заўважыў бутэлечку, зь якое йшоў пах нашатырнага сьпірытусу.
Моцна білася сэрца. Стукала ў скронях. На
ілбу, у месьце, дзе я адчуваў лёгкую боль, я намацаў гузак і засохлую кроў.
Не магу зразумець: дзе я? чаму на насілках? як трапіў сюды?..
Я паспрабаваў падняцца з насілак. Зь цяжкасьцямі, памалу ўстаў, але йсьці не магу — хістаюся, як п’яны, цямнее ў ваччу.
Назад, у турму, мяне прывезьлі аўтам. Тут даведаўся, што мяне ня было трое сутак.
Калі я апрытомнеў, я пачаў прыгадваць, сьпярша паасобныя дэталі, а потым зьвязваць ix у храналягічную цэласьць, каб адтварыць, што здарылася.
Усё пачалося позна ўначы. У камэру па мяне прыйшлі дзяжурны начальнік з 2-ма наглядчыкамі. Яны загадалі «немедленно следовать» зь імі. Куды — не сказалі. А сам я ня ведаў, што й думаць. Сьледзтва нашае закончана. Мы чакаем на прысуд... Куды-ж яны мяне вядуць?
У канцылярыі турмы нас чакала 2-ох жаўнераў ГПУ із стрэльбамі. Дзяжурны начальнік пад расьпіску здаў мяне ім. Неўзабаве яны падвялі мяне да дзьвярэй габінэту начальніка ICO ГПУ Сіманоўскага.
У раскошна абстаўленым пакоі за сталом я ўбачыў фігуру, каторая хутчэй нагадвала не чалавека, а драпежную птушку. Пад смалістымі матлахамі галавы нос — дзюбаю. На ёй пэнснэ ў залатой аправе, за шкелцамі якога бегаюць колкія вочы.
Гэта й быў Сіманоўскі.
Напачатку ён прыкінуўся дужа ветлівым. Зьвярнуўся да мяне па ймені й па бацьку. Запрасіў сесьці. Выбачыўся, што патурбаваў так позна. Пацікавіўся:
— Как вы себя чувствуете?
Выхапіў з кішэні срэбраны партсігар, працягнуў яго праз стол у мой бок і прапанаваў:
— Курите? Может быть, хотите поменять ка­меру?
Затым пачаў тлумачыць прычыну майго выкліку:
— Я «видите ли» даўжэйшы час ня быў у Гомслі. Адпачываў на курорце. Вярнуўшыся, пера-
гледзеў пратаколы сьледзтва вашае справы й абвінаваўчае заключэньне. Пры чытаньні іх у мяне ўзьніклі некаторыя пытаньні, выявіліся акалічнасьці, ня выясьненыя да канца. Таму, хоць вашая справа й закончаная, я хацеў-бы пазнаСміцца з вамі й паставіць вам колькі дадатковых пытаньняў.
Ен зрабіў паўзу, адкінуўся на сьпінку крэсла й запытаўся:
— Ці не маглі-б вы сказаць нам: хто яшчэ вашыя «сообщники» й «единомышленники»?
Узяў са стала якіясь паперкі, перакінуў іх у сваіх руках і дадаў:
— Міськевічі5?.. Суханіб?.. Храмянкоўц?.. Назавеце — хто?
— Ці ведалі вы капітана Дудзяна?
— 3 кім вашая арганізацыя была зьвязаная ў сваей контррэвалюцыйнай дзейнасьці? Ці была ў вас якаясь сувязь і з кім у Менску? Ці мелі вы сувязь із Сьпілкаю Вызваленьня Украіны? Із замяжою?
Адказы былі: не! і не! Нікога болей і ніякіях сувязяў ні з кім.
Мажліва, я быў недастаткова канкрэтны й стрыманы ў сваіх адказах на ягоныя пытаньні. Мае адказы былі часта ў форме пытаньняў, ня прывычных для ягоных вушэй. У сваім мяккім крэсьле Сіманоўскі пачаў ерзацца, падскакваць. Вочы ягоныя загарэліся гневам. Ён стукнуў кула­ком па сталу й закрычаў:
— Всю эту контрреволюционную сволочь мы сметем с лица земли. На их костях мы построим новое, коммунистическое общество... Ідэалізаваная вамі беларуская культура ў мінулым — гэтыя вашыя... як іх? Скарыны, Багушэвічы, Багданоўскія — усе гэта «блеф», царкоўныя й буржуазныя ідэолягі, ворагі дыктатуры пралетарыяту й пралетарскай культуры...
Афіцыянтка прынесла яму шклянку какао і бутэрброд з маслам і каўбасою. Ён адпіў пару глыткоў какао й працягваў:
— Контррэвалюцыйная Беларуская Рада? Антысавецкія мяцяжы? Я добра ўсе гэта памятаю. Я стары чэкіст, і я сам прымаў удзел у разгроме
стрэкапытаўскага мяцяжа ў Гомслі. Тэту «сво­лочь» я сам расстрэльваў сваімі рукамі.
Пасьля такой доўгай тырады Сн зноў пачаў атакаваць мянс пытаньнямі:
— Хто распаўсюджвас вашыя адозвы ў Хойніцкім і Брагінскім раСнах? Хто страляў у начальніка Брагінскага ГПУ?
— На гэтыя пытаньні я ўжо адказваў. Як я магу всдаць пра гэта, калі я ў вас пад замком? Як я магу...
Сіманоўскі ня даў мне дагаварыць да канца. Рэзкім рухам схапіў са стала якісь канвэрт і пачау трэсьці ім перад маім тварам.
— А гэта вы можаце?..
1з жахам я пазнаў, што гэта мой ліст. Такой нсчаканасьцю быў ашаломлены. Праўда, тэты ліст да бацькі, а не да кагось іншага, на каго я мог-бы кінуць цень падозраньня. У лісьце нічога цікавага для ГПУ ня было. Будучи пазбаўлены права ліставаньня, ліст тэты я тайна даручыў укінуць у паштовую скрынку дробнаму крыміналісту — Штэйну, які канчаў свой тэрмін зьняволеньня й часта на колькі гадзінаў меў прапускі «на волю». На нашым калідоры ён мыў падлогу.
Цяпер я зразумеў, што Штэйн — правакатар. Мой ліст, заміж паштовае скрынкі, ён перадаў адміністрацыі турмы, а тая — у ГПУ.
Я быў так абураны сабою, што гатовы быў праваліцца тут скрозь падлогу. Як я мог зрабіць такую памылку? Як мог паверыць? I каму? A Сіманоўскі, далей наступаючы на мяне з пагрозамі, крычаў:
— Хто яшчэ? Хто?..
Я згубіў кантролю над сабою. Нэрвы мае ня вытрымалі. Адно імгненьне я бачыў толькі чарнільніцу й твар Сіманоўскага. Чорт рвануў маёй рукою да чарнільніцы. Але Сіманоўскі, разгадаўшы мой намер, коршунам сарваўся із свайго седала і ўдарыў па маёй руцэ. Тады націснуў гузік на стале й загадаў ускочыўшаму ў габінэт жаўнеру:
— Забярэце яго ў карцэр!
Далей я амаль нічога не магу прыгадаць. Памятаю толькі першыя колькі хвілінаў. Як жаўнер правёў мяне ў якісь цемны калідорчык падвалу, адчыніў якіясь дзьверы й штурхнуў у сьпіну. Я грукнуўся аб блізкую сьценку й паляцеў на каменную падлогу. Усхапіўся, каб устаць, але ілбом стукнуўся аб столь і асунуўся на калены. У поўнай цемені нічога ня мог разгледзець. Абмацаўшы рукамі катушок, я пераканаўся, што стаяць у ім нельга — такая тут нізкая столь. Легчы нельга таксама — даўжыня катушка шмат карацейшая за мой рост. Тут можна адно сядзець.
Мне здалося, што дыхаць стала цяжэй. Эге, падумаў я, дык у тэты каменны мяшок няма до­ступу паветра? А вось... што гэта? Я намацаў у сьцяне якуюсь трубу. Падсунуў да яе нос, дыхаць стала крыху лягчэй. Ці не праз гэтую трубу сюды адкульсьці падаецца паветра? А калі трубу закрыць? Доступ паветра спыніцца?
Доўга разважаць мне не давялося. Я адчуў, што пачынаю задыхацца й згубіў прытомнасьць.
Дзіўны карцэр. I за што мяне ім пакаралі? За нелегальна пасланы ліст? За дзёрзкія паводзіны на допыце? А мо гэта былі толькі прычэпкі, а галоўная прычына — адмоўныя адказы на ўсе тыя «хто яшчэ?..» і «з кім зьвязаныя?..».
(Пазьней я даведаўся, што названыя Сіманоўскім на допыце асобы — Міськевіч, Сухан і Храмянкоў — былі выкліканыя ў ГПУ, але пасьля пераслуханьня адпушчаныя. У нашай справе ніхто болей ня быў арыштаваны.)
У ПАЛОНЕ ДУМАК I ПАЧУЦЬЦЯЎ
Кожнаму вязьню дакучаюць неспакойныя й настырлівыя думкі. Яны неадчэпна ўламваюцца, бы ў дзьверы, у ягоную душу; атакуюць яго; змушаюць напружана працаваць мозг, абвастраюць пачуцьці... моцна турбуюць. А калі ты адзін у камэры, і табе няма з кім перакінуцца словам, яны асабліва даймаюць.
Думкі, думкі, думкі...
Першая зь іх сёньня павяла мяне да Сіманоўкага. Чаго ён дамагаецца ад мяне? Хоча, каб я сам на талерцы паднёс яму маю галаву? I няўжо прыйдзецца пакласьці яе пад сякеру?.. Ну, што-ж; на сьвеце нічога ня бывае без канца, і ў гэтым законе я не выключэньне. Хоць не хочацца верыць, што гэтак можа стацца, пакутлівай была думка: ці апраўданая твая ахвяра? а мо яна нікому не патрэбная?
Такую думку я гнаў ад сябе прэч. Сумніву ня можа быць. Hi арышт, ні сьледзтва, ні турма не пахіснулі мае веры ў тое, што мы рабілі перад арыштам — у справядлівасьць нашых ідэяў і дзеяньняў, у патрэбу змаганьня. Мы — не зладзеі, не забойцы. I не асабістыя інтарэсы й карысьці прывялі нас сюды. Нас прывялі сюды высокія, альтруістычныя пачуцьці, перакананьні й дзеі, сьвятыя ідэалы свабоды. Калі-ж змаганьне за свабоду свайго народу й краю — «крыміналізм», то быць такім «крыміналістым» — гонар.
Hi мае сябры, ні я не зрабілі ніякага злачынства. Хутчэй, наадварот: было-б злачынствам, калі-б мы, склаўшы рукі, нічога не рабілі; або, заплюшчыўшы вочы, стараліся ня бачыць таго, што вакол нас робіцца. А што нас будуць судзіць, то гэта ані ня сьведчыць супраць нас: некалі «гэрэтыкаў» таксама судзілі, аднак, гінучы самі на вогнішчах, яны зруйнавалі і інквізыцыю. Джардана Бруна згарэў, але... «зямля ўсё-ж такі круціцца». Трэба спадзявацца, што й сёньняшняя інквізыцыя Масквы не схаваецца ад зроку гісторыі. Гісторыя яе асудзіць, ня нас.
Ды сёньня — калі, здавалася, што ўжо ўся Бе­ларусь сядзіць па гэтых камэрах ці рушыцца па этапах крыжовае дарогі на Сібір — сёньня сорамна быць «на волі». Сорамна хадзіць па вуліцы не пад канвоем. Была нат якаясь гордасьць, што ты ня там, а тут, за кратамі, разам з усімі. (Такое адчуваньне яшчэ болей умацоўвалася ўва мне, калі пазьней я трапіў у Менскую турму й канцэнтрацыйны лягер. Там яшчэ болей мне здалося, што «на волі» ўжо мала хто й застаўся.)
А ўвогуле: дзе сёньня мяжа паміж свабодай і
няволяй? Дзе крытэрый, каб адрозьніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа — ня турма. Сеньня ў турме можна быць больш вольным, чымся «на волі». Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу ў нас саміх. У нашых перакананьнях і паводзінах. Крытэрый тут: вольныя мы ці рабы самі перад сабою? ці ня рабская ў нас душа, гатовая ня бачыць або мірыцца зь любым гвалтам? ці ня схільная дзеля асабістых карысьцяў (бяз розьніцы — сьведама ці нясьведама) урастаць у рабства? А ад гэнага апошняга недале­ка, каб і самому стацца памочнікам панявольніка. Наагул, там, дзе канчаецца нашая непрымірымасьць ад нявольніцтва, канчаецца й нашая свабода. Вольны чалавек можа сказаць і «так» і «не». Раб — толькі «так»; і пакуль не адважыцца гаварыць «не», будзе званіць ланцугамі нявольніка. Таму наш лёзунг: няхай жыве гэтае «не!» — рашучае й дзейснае!
...Я ўстаў, прайшоўся па камэры, яшчэ раз перачытаў насьценныя напісы. Два зь іх запомніліся мне на ўсе жыцьце:
«Лепей загінуць на нагах, чымся жыць на каленах».
«История — ряд жертвоприношений».
Што гэта? — думаў я. Філязофія з гледзішча «адзіночкі»? Пагляд на жыцьце із магільнае ямы? Не, відаць, ня зусім так. Гэта адзін із рэальных аспектаў пагляду на жыцьце й гісторыю.
Хто-ж вы, што пакінулі мне свае залатыя думкі? Які ваш лес, мае дарагія сябры па камэры й баландзе?
Пад уражаньнем прачытаных напісаў мне й самому захацелася пакінуць на сьцяне свой сьлед. Што напісаць і як? На першае пытаньне я доўга ня думаў. I яно нават ня прыйшло да мяне, яно было са мною. Цяжэй было разьвязаць другую праблему — як і чым напісаць.
Абшарыўшы камэру, я, урэшце, знайшоў маленькі кавалачак іржавае бляхі на парашы, які можна было паспрабаваць неяк адламаць. Я да крыві парэзаў пальцы, але праз паўгадзіны трымаў у руцэ прыладу пісьма. Тады выбраў сабе месца на сьцяне й паволі, зь перапынкамі, хаваю-
чыся ад вачэй наглядчыка праз «ваўчок», во­стрым кончыкам выдрапаў:
«Свабода не даецца, яе трэба адваяваць».
Пасьля вячэрняе «паверкі», галодны й змораны ад бязупынных думак, я зноў усеўся на падлогу пры сьцяне. Хацелася забыцца на ўсе нягоды турэмнага жыцьця, ня думаць аб тым, што чакае цябе заўтра.
Адзіны прытулак, куды я мог ад усяго гэтага ўцячы — успаміны. Замкнуцца ў іх, адпачыць душою — я ўсё часьцей і часьцей дазваляў сабе такую раскошу.
Успаміны бралі мяне ў свой палон. Гэта былі шчасьлівыя хвіліны памарыць прошлым. У камэры тады заставалася толькі мае цела, душа з асалодаю блукала па свабодзе.
Успаміны цягнуць мяне да вакна. Пабітыя вар’ятам шыбы зашкленыя. Праз краты й бруднае шкло на даступным мне кавалачку неба я бачу колькі зорак. Маё вакно выходзіць на поўнач: у яго ніколі ня сьвецяць ні сонца, ні месяц. Ужо каторы раз я стаю ля яго, гляджу на неба й тыя самыя зоркі.
Дзьверы мае камэры на замку. Ліставаньня я пазбаўлены. Зоркі адзіныя лучаць мяне з навакольным сьветам. Яны глядзяць у мае вакно й гэтак-жа — у вакно Галі ў Бабчыне. Галя, мая Га­ля!.. Што яна робіць цяпер? Пра што думае? I ці спаткаемся калі ізноў?..
ГАЛАДОЎКА
Ішоў другі месяц ад заканчэньня нашага сьледзтва, а абмежаваньні сьледчага рэжыму з нас ня здымаюць.
Нам далей не дазваляюць ні спатканьняў із сваякамі, ні ліставаньня зь імі. Не даюць у камо­ру ні газэт, ні кніг із турэмнай бібліятэкі.
Нас ня возяць у турэмную лазьню, ня стрыгуць і ня голяць. Нам ня мыюць ні бялізны, ні всрхняга адзсньня, дзеля чаго, апрача клапоў і блох, на нас напалі яшчэ й вошы.
I пры ўсім тым нас далей мораць голадам —
трымаюць вылучна на галодным «пайку», не дазваляючы ні перадачаў ад сваякоў, ні карыстаньня турэмным «ларьком».
«Паек» тэты — той самы, што і ў ГПУ. Раніцою — «пайка» чорнага хлеба, «гарбушка» (як правіла, толькі «по блату») ці «мякіш», рэдка калі без «давеска» на драўляным цьвічку. 400 грам на цэлы дзень. Хлеб на палову з бульбы й з дамешкаю аўсянай і яшчэ якойсь пацярухі. Гліністы, клейкі, сыры; здаецца, сьцісьні яго — пацячэ вада. «Пайку» мы дзелім на дзьве часткі — на сьнеданьне й вячэру да «чаю» («кружкі» звычайнага кіпеню бяз цукру). Сьнеданьне й вячэра — кавалачак гэтага хлеба й вада. Абед — ужо бяз хлеба, але зь «дзьвюх страваў»: на першае — чарпак «баланды», на другое — лапатка «кашы». «Баланда» — гэта юшка з азнакамі рэдкіх грэцкіх ці аўсяных круп, згатаваная на конскіх касьцях. Часам у ей можа трапіцца костка зь неадсталым ад яе дробным кавалачкам чырвонага мяса, а на паверхні заўсбды плаваюць бурбалкі й пена ад каніны. Калі «баланду» разносяць па камэрах, на ўсю турму, па ўсіх калідорах, пах гэтае канячае зупы. I так дзень-у-дзень, усе лета — бязь зьмены. Увосені, заміж «баланды», іншы раз даюць «бурду» із адкідаў капусты пры шаткаваньні — з груба парэзаных верхніх лістоў галоўкі й качаноў. «Каша» — рэдзенькае, бязь нічога й зусім нішчымнае, варыва з тых самых грэцкіх ці аўсяных круп.
Ад такога «харчаваньня» ты не памрэш, але заўседы будзеш галодны.
У гэткіх акалічнасьцях у нас зьявілася ідэя пачаць змаганьне за лепшыя ўмовы. Сьпярша ў «адзіночкі», а тады і ў іншыя камэры мы папрасілі паперы й алавікоў для афіцыйнае заявы. Нелегальнай турэмнай поштаю (маленькімі пісулькамі, скручанымі ў трубачкі, незаўважна для наглядчыка ўкінутымі праз «ваўчок» у камэру да сваіх па дарозе на «апраўку» ці праходку) мы ўмовіліся 16-га жнівеня падаць заявы з патрабаваньнямі зьняць з нас незаконныя абмежаваньні сьледчага рэжыму. Адказу чакаем тыдзень. Калі нашыя вы­мой ня будуць задаволеныя, раніцою 24-га аб-
вяшчаем «сухую» галадоўку. Усе хворыя, асабліва на сэрца й страўнік, удзелу ў галадоўцы могуць ня браць.
Галадоўка ў нашых абставінах была адзіным мажлівым сродкам пратэсту. Мы разумелі таксама, што яна будзе мець і палітычны характар, бо гэта быў-бы пратэст ня толькі дзеля таго, каб палепшыць умовы для саміх сябе, але й наагул супраць такога рэжыму й практыкі ў дачыненьні да ўсіх вязьняў.
16-га, на вячэрняй паверцы, пасьля стандартнага пытаньня дзяжурнага начальніка турмы «Жалоб нет?», мы падалі свае пісьмовыя заявы. 23-га атрымалі на іх вусны адказ: у савецкай турме ня можа быць ні пратэсту, ні галадоўкі.
Раніцою 24-га жнівеня із 5-ці камэраў (2-ух «адзіночак» і 3-ох агульных) пасля разносу хлеба 47 «паек» вярнулася назад на кухню. Нябывалая навіна хутка абляцела ўсе камэры. Гэта была сэнсацыя на ўсю турму: 47 вязьняў абвесьцілі галадоўку — у савецкай турме ды яшчэ й групавую. Ніхто перад тым такога тут ня чуў.
Дзеля таго, што галадоўка была «сухая», на ранішняй «апраўцы» «бачкі» з вадою мы выставілі на калідор. Нашая пастава была цьвйрдая: ня есьці й ня піць.
Адразу пасьля таго Кузьменку й Сталовіча із «адзіночкі» № 23 перавялі да мяне. Але хлеб, «чай», «баланду» й «кашу» да нас і далей прыносілі рэгулярна, так, быццам ніякае галадоўкі няма. Мы аднак рашуча нічога ня прымалі.
Сохла ў роце. Язык рабіўся шурпатым, колкім, і, як і вусны, трэскаўся й крыху крыватачыў. Першыя 3 дні пакутавалі ад нясьцерпнага шчымлівага голаду, усярэдзіне штось пякло. Кружылася галава. Мы пераважна ляжалі. Мала гаварылі.
На 4-ты дзень востры боль голаду зьнік, і есьці ўжо не хацелася. Было толькі адно адчуваньне — млявая слабасьць. У гэты дзень і пачаліся спробы спыніць галадоўку. Наўперад на перамовы да нас пайшоў памнач турмы Соркін. Ён патрабаваў «прекратить голодовку», кваліфікуючы яе антысавецкай дэманстрацыяй. На наступны дзень зьявіўся акруговы пракурор, а на 6-ты — Высоцкі.
Гэны, апошні, задаволіў усе нашыя патрабаваньні, загадаўшы зьняць з нас абмежаваньні сьледчага рэжыму. Так мы зусім неспадзявана выйгралі змаганьне й ЗО-га жнівеня галадоўку спынілі.
...Калі ў камэру прынесьлі газэты, зь іх мы даведаліся, што ў прэсе йдзе шалйная лаянка супраць Я. Лесіка, В. Ластоўскага, А. Цьвікевіча, С. Некрашэвіча, А. Баліцкага й іншых «беларускіх нацдэмаў». Іх абвінавачваюць у «нацыянальнай контррэвалюцыі», антысавецкай дзейнасьці і ўсялякага роду шкодніцтве. Ня было сумніву, што пачаліся масавыя арышты нацыянальнай беларускай эліты.
ШАЎЦОЎ I ЛЕЙКІН
Мы не адышлі яшчэ як сьлед ад галадоўкі. Тыдзень былі на шпітальнай дыеце. Калі-ж дыета скончылася, Кузьменку й Сталовіча забралі назад у «вадзіночку» № 23, а да мяне ў канцы дня прывялі новага вязьня.
Дзяцюк гадоў 30-ці. Ніжэйшы за мяне, але шырокі ў плячах, каранасты. Назваўся: Іван Шаўцоў.
Перад тым сядзеў у ваднэй із камэраў на 2-ім паверсе. Да мяне яго прывялі із салі суда, які сёньня засудзіў яго на кару сьмерці.
— За што? — пацікавіўся я.
Заміж адказу, ен сунуў руку ў нутраную кішэню марынаркі, выцягнуў адтуль акуратна зложаныя 5—6 аркушаў машынапіснай копіі й працягнуў іх мне.
Я пачаў чытаць. Гэта было абвінаваўчае заключэньне сьледчых органаў, якое Сн атрымаў перад судом. Напісана коратка, але злачыны, вылічаныя ў ім, жахлівыя. Рабункі із зброяй у руках. Падпалы. А найболып — забойствы. Мой новы «сябра» па камэры — бандыт. I ня звычайны бандыт, а кіраўнік шайкі бандытаў із 16-ці асобаў, якая даўжэйшы час тэрарызавала колькі раенаў, блізкіх да Гомеля, найболып — Веткаўскі й Церахоўскі.
— Гэта ўсё праўда? — запытаўся я.
— Праўда, — пацьвердзіў ён.
— А дзе-ж твае сябры?
— Тут, на 2-ім паверсе.
Ён назваў нумар камэры й дадаў, што яны таксама засуджаныя сёньня на розныя тэрміны канцэнтрацыйных лягероў.
— Будзеш падаваць апэляцыю ці просьбу аб памілаваньні?
— Не, ня буду. Нічога не дапаможа. Жывым адсюль я ўжо ня выйду.
Аднак дні праз два-тры, калі першыя пачуцьці ад суда й прысуду астылі, Шаўцоў зьмяніў сваю думку й вырашыў... уцякаць.
— Няма для мяне іншага выйсьця. Толькі уця­каць. Як найхутчэй, бо я маю мала часу. Усяго да зацьверджаньня прысуду.
I, не адкладаючы ні на дзень, ен пачаў строіць пляны й рыхтавацца да ўцёкаў. Мне ягоная задума здалася фантастычнай. Як можна з гэтае камэ­ры ўцячы?
А ён ужо таго-ж вечара, у часе «апраўкі», праходзячы па калідору 2-га паверху да ўборнай і назад здолеў праз «ваўчок» дастаць із камэры сваіх сяброў агрызак алавіка й кавалачак паперы. У камэры ўсю ноч із ніжніх складак сваіх штаноў выцягваў ніткі, складваў іх па колькі разам і зьвязваў у мацнейшы шнур.
Назаўтра, пасьля вячэрняе «паверкі», калі на дварэ добра сьцямнела, праз прыадчыненую ім загадзя фортку ў нашым вакне, з асьцярогаю, «на вачох» жаўнера на вежы, ён спусьціў свой шнур, на канцы якога прывязаў пісульку, а для большай ейнай вагі — і алавічок. Калі, паводля ягонага разьліку, канец шнура зь пісулькаю дайшоў да вакна жаночай камэры ніжняга паверху турмы, ён колькі разоў пастукаў кулаком па падлозе, даючы гэтым стукам сыгнал для жанчынаў.
Шчакаўшы хвілінаў зь 10 і ў гэтым часе яшчэ колькі разоў паўтарыўшы свае стукі ў падлогу, ён пацягнуў свой шнур назад. Шнур вярнуўся з алавічком, але бяз пісулькі. Значыць, пісулька заўважаная й зьнятая.
У ёй Шаўцоў прасіў жанчынаў дастаць для яго пачак махоркі і ў турэмнай сьлясарні — маленькі
адломак «нажоўкі»ів. Праз тры дні, позна ўвечары, ён зноў спусьціць да іх свой шнур і пастукае ў падлогу. А яны да шнура павінны прывязаць прошаныя ім рэчы.
Было ведама, што жанчыны із усіх жаночых камэраў працавалі ў турэмнай пральні, мылі бялізну для турмы й турэмнага шпіталю. Кожны дзень іх выпускалі на турэмны двор, дзе, апрача пральні, былі розныя майстэрні, а ў тым і сьлясарня.
Просьба Шаўцова мела шмат рызыкоўных мамэнтаў: хтось із жанчынаў, каб купіць сабе якуюсь палёгку, мог выдаць яго і іншых жанчынаў; такая-ж небясьпека можа спаткаць іх і ў сьлясарні; па дарозе з працы ў камэру (калі жанчынаў абшукоўваюць) «нажоўку» й махорку ў іх могуць знайсьці й канфіскаваць, і г. д. Але іншай дарогі да ўцёкаў Шаўцоў прыдумаць ня мог, і ён ішоў на ўсе гэтыя рызыкі ня столькі для сябе, колькі для жанчынаў, якіх у выпадку зрады маглі пакараць.
Жанчыны выканалі просьбу Шаўцова, хоць і ня ведалі, хто ён і за што сядзіць. Праз тры дні Шаўцоў дастаў і «нажоўку», і махорку. Тады хуценька зняў з нагі чаравік, з дапамогаю «нажоўкі» зрабіў у падэшве яго шчыліну, засунуў туды «нажоўку» й нацягнуў чаравік назад на нагу. Наступна ўзяў кубак вады, усыпаў туды паўпачка махоркі й выпіў.
Праз паўгадзіны яго пачала трэсьці гарачка. Ён стукаў у дзьверы й патрабаваў ад наглядчыка выклікаць турэмнага лекара.
Лекар зьявіўся. Зьмераў у яго тэмпэратуру. Знайшоў 40° (паводля Цэльсія). Даў якуюсь таб­летку й сказаў, што раніцою прыйдзе яшчэ раз праверыць.
Раніцою Шаўцоў у свой «чай» усыпаў другую палову махоркі. Тэрмомэтар лекара ізноў паказаў 40°.
— Падрыхтуйцеся да шпіталю, — сказаў ен Шаўцову й зьнік.
Шаўцоў адвеў мяне далей ад дзьвярэй і прыцішаным голасам, амаль урачыста абвесьціў:
— Калі мяне хутка назад сюды не прывядуць, можаш быць пэўным, што я на свабодзе.
Праз колькі хвілінаў прыйшло двох санітараў. Яны ўлажылі «хворага» на насілкі й панесьлі ў турэмны шпіталь.
Дні йшлі, а Шаўцова няма. Заміж яго, парог мае камэры пераступіў старац 72-ух год. У доб­рым гарнітуры, з гальштукам. Чырванаваты твар з прыемнай усьмешкаю. Арліныя вочы за про­стым! акулярамі.
Наблізіўшыся да мяне, ен выцягнуў сваю руку для прывітаньня й адрэкамэндаваўся:
— Лейкин, Леон Яковлевич.
Старац аказаўся чалавекам гаваркім і быва­лым. У першыя-ж дні ен паведаў мне сваю багатую й павучальную біяграфію.
У канцы XIX ст. далучыўся да тайных марксыцкіх гурткоў. У РСДРП належыў да фракцыі меншавікоў. Быў сябрам Абрамовіча, Дана, Мартава. Пасьля няўдачы рэвалюцыі 1905 г. эміграваў у ЗША, сьпярша — у Ню Ёрк, пазьней — у Сан Францыска, дзе ўзначальваў лякальную тру­пу РСДРП. Калі ў 1917 годзе ў Расеі перамагла Лютаўская рэвалюцыя, з цэлай групай эмігрантаў з Pacei — сяброў розных сацыялістычных партыяў — разам з Бухарыным (які ў Ню Ёрку рэдагаваў эмігранцкую газэту «Новый Мірь»), параплавам праз Японію і Уладзівасток прыехаў у Маскву. Там у гарадзкім штабе рэвалюцыі, каторым кіраваў Бухарын, браў актыўны ўдзел у разрухах, прывеўшых да перамогі савецкай улады.
Як праціўнік ленінізму й сталінізму тэй-жа са­вецкай уладаю ўжо тры разы быў арыштаваны. Першы раз — у пачатку 1920-ых гг., разам з Мартавым быў сасланы ў узьбецкае места Каканд на мяжы з Кітаем і Афганістанам (скуль Мартаў уцбк на Захад). Цяпер арыштаваны трэці раз.
Пры мне на допыты ў ГПУ яго вадзілі адзін раз. Ён ахвотна даваў сьледчаму паказаньні аб сваім удзеле ў раньніх марксыцкіх гуртках і ў РСДРП, але толькі да часу разгону бальшавікамі Уставадаўчага Сходу ў Петраградзе. Ад далейшых
паказаньняў, як ён мне расказваў, катэгарычна адмовіўся.
— Дайце мне гварантыю недатыкальнасьці асобы,— заявіў ён сьледчаму, — і я буду працягваць мае паказаньні.
У нас было шмат часу, і Лейкін навучыў мяне турэмнай Азбуцы перастукваньня праз сьценку. Азбукай гэтай шырака карысталіся палітычныя вязьні ў царскіх турмах. У сацыялістычных турмах яна забаронена.
Азбука ўложана на «общепонятном языке». Mo яна ўжо забытая, але камусь мо яшчэ можа прыдасца, падамо яе тут.
Наўперад — самую табліцу літараў, зь якіх пры перастукваньні складаюцца словы й сказы. Яе трэба ведаць напамяць або мець пры сабе пад рукою.
Рады
Месца літары ў радзе
літараў
1
2
3
4
5
1
а
б
В
г
д
2
е
Ж
3
и
к
3
л
м
н
0
п
4
Р
с
т
У
ф
5
X
ц
ч
1 ш
Щ
6
э
ю
я
1
1

3 табліцы відаць, што літары Азбукі разьмешчаныя ў 6-ці радкох: па 5 літараў у першых пяці й 3 літары — у шостым.
Літары выстукваюцца па сьцяне: у былой «праклятай» царскай турме — адкрыта, кончыкам алавіка; у «шчасьлівай» сацыялістычнай — хаваючыся ад наглядчыка, костачкай сагнутага пальца (калі бедная костачка забаліць, яе можна замяніць такой-жа костачкай на наступным паль­цы й г. д.).
Пры выстукваньні кожнае літары трэба раз-
розьніваць стукі раду ад стукаў месца літары ў радзе. Стукі раду — першыя й разьдзельныя, стукі месца — другія й частыя. I ў першым і ў другім выпадках трэба стукаць столькі разоў, колькі паказвае лічба раду й лічба месца літары ў радзе.
Азбуку мы перакінулі ў «адзіночку» № 23 і зь ейнай дапамогаю абменьваліся навінамі з Кузьменкам і Сталовічам, асабліва тады, калі на дзяжурстве быў Крэшчыхін.
Аднаго вечара ў «адзіночку» нечакана прывялі Шаўцова. Пасля двухтыднёвага росшуку яго арыштавалі ў вагоне цягніка, якім ён у зваротнай да розе з Каўказу пад’яжджаў да Гомеля.
Шаўцоў расказваў, што ў турэмным шпіталі яго паклалі ў пакой, у якім у няпрытомнасьці ляжаў праўдзівы хворы. У першую-ж ноч «нажоўкаю» ў кратах вакна ен перапілаваў колькі тонкіх прэнтаў. Высачыўшы праз вакно, што вартавы, які хадзіў вакол шпіталю, завярнуў за вугол на другі бок, ен адагнуў адпілаваныя прэнты, зрабіў сабе ў вакне дзірку. Тады выскачыў праз яе на шпітальны двор, сігануў праз калючы дрот агарожы й быў на свабодзе.
ПРЫСУД
Лейкін у камэры любіў чытаць лекцыі з гісторыі сацыялістычнага руху ў Расеі й замежамі. Аўдыторыя ягоная была невялікая: Шаўцоў і я. Прычым, Шаўцоў, хоць лекцыі й слухаў, казаў, што яму гісторыя гэтая ўжо ня прыдасца, бо яго, напэўна, расстраляюць, і ён з «клясыкамі марксызму» спаткаецца асабіста. Я іншы раз спрачаўся, зачынаў дыскусію.
— Якая вашая пазыцыя ў нацыянальным пытаньні?
— Мы — сацыялістыя, — адказваў Лейкін. — У першую чаргу ў нас пытаньні сацыяльнай перабудовы грамады. Наша мэта: пабудова сацыялізму. Нацыянальнае пытаньне ў нас другараднае. Аднак, наўсуперак ленінізму зь ягонай канцэпцыяй «дыктатуры пралетарыяту», мы за парлямэнтарны спосаб будовы сацыялізму, г. зн., што мы ня толькі сацыялістыя, але й дэмакраты. Дзеля
гэтага нацыянальнае пытаньне ў шматнацыянальнай дзяржаве, паводля нас, павінна быць разьвязанае згодна із воляю кожнага народу.
Аднойчы ў часе нашае дыскусіі (гэта было 4-га кастрычніка) мяне выклікалі ў канцылярыіо турмы. Там я спаткаў усіх маіх сяброў, парассаджваных па лаўках. За сталом сядзелі Высоцкі й Соркін.
Высоцкі адчытаў нам прысуд, вынесены бяз суда, завочна, як тысячам і мільСнам іншых, «тройкай» ГПУ пры СНК СССР у Маскве.
«Тройка» засудзіла нас на 3 і 2 гады канцэнтрацыйных лягероў асобнага прызначэньня ГПУ. Асабіста я атрымаў 3 гады. В. Лантасу й Л. Балою далі 3 гады ссылкі, першаму — у Валагду, друго­му — у Архангельск. Некалькі асобаў дзеля роз­ных матываў было звольнена з-пад арышту: ім залічылі час зьнявольненьня пад сьледзтвам із дадатковай караю 2-ух год турмы ўмоўьа. (Ананасу Курыленку былі ўзятыя на ўвагу ягоныя заслугі перад сацыял-дэмакратычным рухам, калі ен у 1905—1906 гг. быў актыўным сябрам чыгуначнай арганізацыі РСДРП у Петраградзе й кіраўніком Бабчынскай групы Палескага камітэту РСДРП. Былым эсэрам, Язэпу Валасенку й Канчару — іхная рэвалюцыйная й партызанская дзейнасьць у 1918—20 гг.)
Прысуд выклікаў у нас здзіўленьне й як-бы расчараваньне. Чаму так мала? — здавалася нам. Сам я чакаў большае кары й псыхічна быў падрыхтаваны нат да расстрэлу.
Майму недаўменьню ня было канца. На якуюж халеру вы трымаеце мяне ў «адзіночцы»? — бушавала ў мяне ўсярэдзіне. Што за лСгіка? — думаў я. Нізашто — расстрэл. А за рэальную антысавецкую дзейнасьць — 3 гады канцлягероў. Ці ня доказ гэта таго, што расстрэлы тыя — не вымярэньне кары за рэальныя злачыны, а ўрадавы тэрор для запалохваньня. Расстраляць 10, каб 100 іншых дрыжэлі ад страху перад уладаю. Корзунуж сьледчы так і сказаў: «Калі мы цябе расстраляем, усе твае аднасяльчане на другі дзень пабягуць у калгас. Зразумеў? Ня пойдуць, а бягом пабя­гуць, каб не спазьніцца».
Расчараваны й нат із пачуцьцём якогась сораму йшоў я назад у сваю камэру. Калі абвесьціў там наш прысуд, Лейкін зачаў супакойваць мяне:
— Дык гэта-ж лепей, што так. Цешыцца трэба, а не шкадаваць. Урэшце, гэта цяпер стандарт­ная кара за пункты 10 і 11 58-га артыкулу. I кара не такая ўжо й малая. Я сам ніколі ня меў болей 2-ух год ссылкі. А 1 год канцлягероў прыраўноўваецца да 3-ох год ссылкі. Не забывайцеся, што лягер ГПУ горшы за царскую катаргу.
Я толькі-што атрымаў ужо другую перадачу з дому. Палову яе праз Крэшчыхіна я перадаў Кузьменку й Сталовічу ў «адзіночку» № 23. Рэшту мы ўрачыста паставілі на сярэдзіне падлогі самі паселі наўкола яе.
Мы пачалі наш «каралеўскі банкет». Я раздаваў усім аднолькавыя кавалкі каўбасы й сыру, добрыя акрайцы хатняга хлеба. Калі я наліў па кубку малака, прынесьлі абедзенную «баланду». Мы горда ад яе адмовіліся.
Наш банкет ужо набліжаўся да канца, як Лейкін трэснуў далоньню рукі па плячы Шаўцова й запытаўся:
— Слухай, Іван! У тваім абвінаваўчым заключэньні кажацца, што ты ня любіш жыдоў і на тваім рахунку есьць колькі забойстваў іх. Ці гэта ўсё праўда?
— Праўда.
— Ну, а калі-б мы з табою цяпер спаткаліся дзе-небудзь на дарозе ў цемным лесе, ты забіў-бы мяне?
— Што вы, што вы, Лявон Якаўлевіч! Ніколі! Вы — выключэньне.
Аднэй рукою ён абняў Лейкіна за плячо й працягваў:
— Барані, Божа! Цяпер вы — мой сябра па камэры. Калі-б хто іншы адважыўся сарваць з вашае галавы хоць адзін волас, я забіў-бы яго насьмерць.
У калідоры пачуліся крокі. Дзьверы адчыніліся, і мне было загадана зьбірацца на этап.
Назаўтра, 8-га кастрычніка, я пакінуў Гомель­скую турму і ў «адзіночцы» № 22 — Лейкіна з Шаўцовым.
У МЕНСКАЙ ТУРМЕ
Нашу партию із Гомеля, усіх разам да 300 вязьняў, на станцыі Менск выгрузілі на «запас­ных лініях» і, далека абмінуўшы пасажырскі вагзал, пагналі да турмы.
Была перадранішняя цемень. Пуста на вуліцах. Канваіры пакрыквалі на нас, падганялі йсьці хутчэй, нацкоўваючы сабак на адстаючых, быццам зладзеі, украўшы статак быдла, сьпяшаліся схавацца ад людзкога вока.
Ісьці было недалека. Калі мы па вуліцы Валадарскага набліжаліся да турмы, пачало сьвітаць.
Праз уваходны калідор, выразаны ў двухпавярховым будынку турэмнай канцылярыі, нас увялі на прасторны двор. Вакол двара высіўся масыўны мур, па якому, як па кітайскаму муру, свабодна хадзіў із стрэльбаю ў руках жаўнер,У глыбі двара стаяў пануры замак у 4-ры паверхі, «аздоблены» 4-ма круглымі вежамі па кутох з «адзіночкамі» для засуджаных на сьмерць.
За царскіх часоў гэта была «губэрнская турма». У ей зь Менскае губэрні Расейскай імпэрыі сядзела нямала выдатных беларусаў. У 1863—65 гт. — паўстанцы Кастуся Каліноўскага, якія біліся за вызваленьне Беларусі з-пад расейскае няволі. Гэта тут 5-га жнівеня 1863 г., калі аднаго зь іх, Янку Жмачынскага, царскія «апрычнікі» вялі на расстрэл, з вакна свае камэры Каміла Марцінкевіч кінула пад ногі героя букет кветак. Тут у 1864—65 гт. за ўдзел у паўстаньні бацька Камілы, «беларускі дудар» Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, каратаючы даўгія дні й ночы, абдумваў сюжэт і кампазыцыю найлепшага свайго твору — «Пінская шляхта». У 1905—06 і 1910—11 гг. сын паўстанца Караля Кастравіцкага, Карусь Каганец, адзін із заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, двойчы адбываў тут судовую кару за прапаганду ідэі аўтаноміі Беларусь Тут ен маляваў свае пля-
каты, пісаў гістарычную драму «Сын Даніла», працаваў над бсларускім правапісам і граматыкай. У 1907 г., псрад ссылкаю «на всчнае пасялсньнс» ў Сібір, тут чакаў свайго суда й этапу паэта Алссь Гарун. За ўдзел у варганізацыі Бсларускага Настаўніцкага Саюзу, каторы ставіў сабс за мэту дамагацца навучаньня ў школах Бсларусі ў бсларускай мовс, у 1908 —11 гт. у сьценах гэтай турмы сядзсў Якуб Колас. Адсюль нелегальнай дарогаю Сн высылаў у «Нашу Ніву» свае вершы, якія ў 1910 г. (калі паэта быў яшчэ «арыштантам») увайшлі ў ягоны першы паэтычны зборнік «Песьні Жальбы». Тут-жа ён пачаў і паэму «Но­вая зямля».
Цяпср гэта сталічная турма БССР. Яна так перапоўнена, што для нашае партыі ў ей няма мссца. Нас бліжэй падвялі да ейнага гмаху, адапхнулі ўбок ад дарогі. Загадалі спыніцца. На гэтым месцы мы й прасядзелі на сваіх «рэчах» цэлы дзень.
Павяваў асеньні встрык. Спрабаваў пырскаць дожджык.
Толькі на зьмярканьні, мокрых, нас упусцілі ўсярэдзіну. Адну трупу часова загналі ў былую турэмную царкву, іншыя — разьмясьцілі па калідорах.
Я трапіў у царкву — невялікую салю на 4-ым паверсе, дзе ўсе царкоўнае з приходам да ўлады бальшавікоў было разбурана, паздымана й выкінута. Адзінае, што ад царквы тут засталося — узвышаная падлога з-пад аўтара. Калі нас туды прывялі, усе месцы ўжо былі занятыя. Аднак асобаў 100 у яе ўціснулі яшчэ й нас. Некаторыя, пераважна з «кулакоў», пры ўваходзе скідалі шапкі й хрысьціліся.
Дні праз 2—3 з царквы й калідораў нас параскідалі па этапных (пересыльных) камэрах. Мая камэра — № 12 на 1-ым (надцокальным) паверсе. (У цокальным сядзелі дробныя крыміналістыя, засуджаныя да 2-ух год.)
Як і царква, камэра № 12 ня мае нараў. У ёй перад намі было да 200 вазьняў. Цяпер, разам з намі, каля 300. Набіта людзей, бы селядцоў у бочку. Тут мажліва было, пацясьніўшы іншых,
адно пакласьці свае «рэчы» на падлогу й самому стаць побач; уначы, шчыльна прыціснуўшыся адзін да аднаго й да «рэчаў» так-сяк сесьці. Алс ня легчы: выцягнуць ног ужо няма куды. Таму спалі па чарзе або драмалі седзячы ці стоячы. Калі-ж хто мае якую справу да «парашы», дабрацца да яе ня так проста: Сн мусіць турбаваць усіх, хто на ягонай дарозе — праціскацца праз стаячых. асьцярожна пераступаць тых, што сядзяць, часам стаць на чыюсь нагу ці руку. А ў паветры (калі тэта наагул можна назваць павстрам) віюцца густыя хмары дыму ад махоркі й тытуню ўсіх гатункаў з дадаткам усялякага іншага смуроду.
У нялбгкай акцыі ўсяленьня нас сюды мянс адбілі ад маіх сяброў. Уладзіўшыся нсяк на новай кватэры (камфорт, як бачыцс, нсвялікі: «жылплошчы» малавата), я пачынаю знаСміцца з суссдзямі й аглядацца, што тут за «публіка».
Найбліжэйшымі маімі суссдзямі аказаліся мянчане: настаяцель катэдральнага сабору пратаярэй Д. Паўскі й студэнт Бсларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту М. Доўнар. Яны й пазнаСмілі мяне з «публікай» камэры.
Крыміналістых, відаць, тут мала, бо пра іх нічога ня чуваць. [Процантаў] 75 — сяляне: «кулакі», «падкулачнікі», «кулацкія падпявалы». Дру­гая большая трупа — бсларуская інтэлігенцыя, найбольш — настаўнікі, аграномы, студэнты. Із Гомельскай партыі тут інжынэр I. Штаненка, былы дырэктар Гомельскага чыгуначнага фабзавуча, мае сябры А. Лантас, Я. Кузьменка, А. Сталовіч і В. Турчын.
— А вось там, бачыце тую трупу ў куце? — паказваў пальцам пратаярэй Паўскі. — Гэта «золатавалютчыкі».
У ей вылучна жыды, якія мелі золата й хавалі яго ад дзяржавы, не здаючы ў магазын «Торгсіна». Ім удаецца трымацца разам, сваей невялікай групай. У цэнтры яе выдзяляецца Шэрэшэўскі, былы фабрыкант, уласьнік Горадзенскай і Віцебскай тытуневых фабрыкаў. Яго арыштавалі ў Віцебску й канфіскавалі золата нібы на 5.000.000 рублеў.
Пратаярэй Паўскі й Доўнар прынялі мяне ў сваю кампанію, і мы пазнаёміліся бліжэй. Гутарыць тут было ня так дрэнна. Дзеля таго, што мы стаялі, хочаш ты ці ня хочаш, вусны нашыя й вушы былі заўсёды побач. Ніхто староньні перашкаджаць ня мог: у фортцы вакна працаваў вэнтылятар, дыхаць нам ён не дапамагаў (паветра было — хоць сакеру навесь!), але затое як ён гудзеў і трашчаў, заглушаючы пчаліны гуд людзкіх галасоў! Чуць гутарку, разабраць слова ў такіх умовах мажліва толькі зблізку. Pri­vacy — 100%-ае! Пратаярэй Паўскі бедаваў, што завяршаецца разгром і поўная ліквідацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы. Галава Царквы, мітрапаліт Мэлхісэдэк, яшчэ ў 1925 г. быў выкліканы ў Маскву, там арыштаваны й пасаджаны ў турму. Ад яго вымагалі адмовіцца ад аўтакефаліі й падпарадкавацца Расейскай Царкве. Та­му, што ён вымогі гэтыя адкінуў, яго вывезьлі ў ссылку ў Краснаярскі край, дзе ён і дагэтуль. Пасьля Сабору 1927 г. заступаўшыя мітрапаліта япіскап Мазырскі Ян (Пашын), а наступна япіскап Слуцкі Мікола (Шамяціла) таксама былі арыштаваныя адзін па адным. Япіскап Ян у тымжа годзе й памёр на Салаўках, а Мікола вось ужо 3 гады ў турме. Цяпер масава зачыняюць цэрквы, арыштоўваюць сьвятароў.
Разам зь ім, у Менску арыштаваны пратаярэй М. Навіцкі, які сядзіць дзесь тут у іншай камэры. Абодва яны актыўныя ўдзельнікі абвешчаньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, падпісаўшыя Саборнае Пасланьне 1'927 г.
— У Менску не арыштаваныя яшчэ япіскап Філарэт (Раменскі), які па арышце япіскапаў Яна й Міколы заступае мітрапаліта Мэлхісэдэка, сакратар Кансісторыі пратапрасьвітар Васіль Ачапоўскі й пратаярэі А. Пігулеўскі, А. Кіркевіч, С. Кульчыцкі. Але... што-ж... бяз цэркваў, без сьвятароў... I невядома, як надоўга?..!0
Міхась Доўнар ад знаёмства са мною ў камэры № 12 і да майго звальненьня зь лягеру быў адным із бліжэйшых маіх сяброў. Ен старэйшы за мяне гадоў на 10. Паходзіць з-пад Койданава. У 1920 г. браў удзел у Койданаўскім паўстаньні. Калі ў
1921 г. Менскае ЧК расстраляла кіраўніка паўстаньня Паўлюка Калечыца, іхная сям’я зь меркаваньняў асабістае бясьпекі вырашыла зысьці з роднае хаты. Яны пераехалі на Камароўку ў Менск, дзе Міхась хутка пайшоў працаваць на дрэваапрацоўчы камбінат. Будучы рабочим, вучыўся на вячэрнім рабфаку, па сканчэньні якога паступіў ува ўнівэрсытэт. Ён быў арыштаваны й маскоўскай «тройкай» засуджаны на 5 год канцэнтрацыйных лягероў. Засуджаны за ўдзел у паўстаньні: зьмена месцажыхарства не ўратавала яго.
Міхась расказаў нам, як загінуў П. Калечыц. Па здушэньні паўстаньня ён перайшоў савецкапольскую лінію фронту й затрымаўся ў Стоўпцах. Аднаго дня ўзімку 1920—21 гг., як і звычайна, ён ішоў сваёй дарогаю праз рынак. Неспадзявана на яго накінулася колькі асобаў. Яны закрыл! яму рот, скруцілі рукі і ўкінулі ў сані. Праз колькі гадзінаў, перасекшы лінію фронту, ён быў перададзены ў рукі Менскага ЧК.
У вадзін із першых дзён нашага знаёмства, па дарозе із праходкі па турэмнаму двару ў камэру, Міхась пазнаёміў мяне _зь іншым студэнтам Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту А. Насеньнікам. Яму ўдалося потым «перабрацца» да нас.
Антон Насеньнік, як і наш Аўген Лантас — пачынаючы паэта й драматург. Ён не належыць да ніякае літаратурнае арганізацыі, але піша вершы, а п’еса ягоная «Дэзэртыр у яме» незадоўга перад арыштам была принятая да друку ў часапісе «Маладняк».
Новыя ўражаньні й знаёмствы ў Менскай турме (як і пазьнейшыя спатканьні й спасьцярогі ў лягерох) прыводзяць мяне да думкі, што ў хвалі масавых арыштаў 1929—30 гт. найболыны тэрор скіраваны супраць 3-ох катэгорыяў насельніцтва БССР: 1) супраць сялянства, падобна як і паўсюдна ў СССР, з тым аднак адрозьненьнсм, што сяляне Беларусі, Украіны, Каўказу й Сярэдняй Азіі, дзе быў большы супраціў калектывізацыі, чымся ў РСФСР, нясуць і большыя ахвяры; 2) сьвятароў усіх веравызнаньняў, як і скрозь па СССР, але з тэй розьніцай, што
ў БССР пры гэтым працягваецца й завяршаецца ліквідацыя аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы; і 3) супраць нацыянальна-творчае беларускае інтэлігэнцыі, эліты нацыі — навукоўцаў (галоўна такіх гуманітарных навук, як гісторыя й геаграфія Беларусі, беларуская мова й літаратура), супраць пісьменьнікаў, дзеячоў нацыянальнага мастацтва, а таксама настаўнікаў, аграномаў і найбольш здольнае й нацыянальна-актыўнае часткі студэнтаў вышэйшых і сярэдніх пэдагагічных школаў. Такі-ж пагром нацыянальнай эліты йдзе ўва ўсіх нерасейскіх рэспубліках СССР. У РСФСР яго няма. (Я ніколі й нідзе не спатыкаў і ня чуў ня толькі ў 1929—30 гг., але і ў наступных хвалях масавых арыштаў — 1933—34, 1936—38 гг. і аж дагэтуль — каб хто-небудзь з расейцаў быў арыштаваны, засуджаны й сядзеў у турме ці ў канцэнтрацыйным лягеры за расейскі нацыяналізм, хоць ен у вадмену ад абароннага, патрыятычнага нацыяналізму нерасейскіх народаў — наступальны, агрэсіўны шавінізм каляніяльнага характару.)
У гэтай апошняй катэгорыі, апрача прасьледу рэальных нацыянальна-вызвольных арганізацыяў, пад рознымі шыльдамі й фікцыйнымі абвінавачаньнямі па шматлікіх справах на ўсСй прасторы БССР засуджваюцца як паадзіночныя асобы, так і цэлыя трупы, найбольшая зь якіх — «Саюз Вызвалсньня Беларусі».
Спарадычныя выпадкі гэтага працэсу пачаліся ўжо ў сярэдзінс 1920-ых гг. У 1925 г. Мснскім ГПУ быў расстраляны Павел Жаўрыд, былы старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку ў 1918—20 гг., сябра Рады Случчыны ў часе Слуцкага паўстаньня 1920 г. У 1927 годзс арыштаваны й высланы ў Салавсцкія канцэнтрацыйныя лягеры былы сябра БСГ, а па расколе сйным у 1918 годзе — сябра ЦК Бсларускай партыі эсэраў, сябра Рады БНР і Рады Старэйшых у ей Мікола Пашкевіч, настаўнік і журналісты, ра­зам із братам сваім Янкам, студэнтам БДУ, сябрам згадванага намі гуртка М. Адзярыхі. У 1926—27 гг. із Нямеччыны, Чэха-Славаччыны,
Летувы й Заходняй Беларусі ў БССР падступна былі зманеныя некаторыя дзеячы БНР, беларускай навукі, літаратуры й мастацтва. Двое зь іх, з Прагі Чэскае — відныя лідэры Беларускай Сацыялістычнай Грамады й партыі беларускіх эсэраў Палута Бадунова, былы віцэ-старшыня Прэзыдыюму Рады БНР і народны сакратар апекі 1-га Ураду БНР, і Язэп Мамонька, сакратар Прэзыдыюму Рады — бясьсьледна зьніклі, ледзь пасьпеўшы ў Менску зысьці зь цягніка. Драматург і выдатны тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч па прыезьдзе зь Вільні ў Менск зьезьдзіў у Віцебск на адчыненьне 2-га Беларускага Дзяржаўнага Тэатру, а па звароце стуль арыштаваны й сасланы на 10 год на Салаўкі.
Ад канца 1927 г. пачалася адкрытая акцыя супраць усялякай нацыянальна-беларускай актыўнасьці, каторая адгэтуль стала таўравацца «беларускім нацыяналізмам» ці «нацыянал-дэмакратызмам». Сыгнал да гэтага далі пастановы зьездаў КП(б)Б: XI (лістапад 1927 г.), які заявіў, што «дробна-буржуазны нацыяналізм і нацыяналдэмакратызм на Беларусі... зрабіўся контррэвалюцыйным зьявішчам, накіраваным супраць дыктатуры пралетарыяту»; і XII (1929 г.), які «прызнаў зусім правільнай і цалкам ухваліў рашучую лінію ЦК па барацьбе з ухіламі ў нацпалітыцы й прапанаваў і надалей весьці самую рашучую барацьбу з усялякім праяўленьнем нацыянал-дэмакратызму...». На аснове гэтых пастановаў і пастано­вы XVI канфэрэнцыі РКП(б) (1929 г.) увосені 1929 г. у БССР пачалася «гэнэральная чыстка» ўва ўсіх установах ад «чужых элемэнтаў». Я яшчэ быў у Бабчыне, калі газэты з дня на дзень прыносілі ўсе новыя й новыя сэнсацыі. 31-га жнівеня звольнены із становішча наркома асьветы БССР А. Баліцкі, 14-га верасьня — із становішча наркома земляробства 3. Прышчэпаў, 17-га ве­расьня — із становішча дырэктара Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва й ад рэдактарства часаnicy «Полымя» Цішка Гартны, 16-га кастрычніка — із становішча віцэ-прэзыдэнта Беларус­кай Акадэміі Навук С. Некрашэвіч, із становішча неадменнага сакратара Акадэміі В. Ластоўскі.
Міхась Чарот звольнены ад рэдактарства газэты «Савецкая Беларусь» і г. д.
Адначасна з «чысткаю» пачаліся й арышты: першым быў арыштаваны Алесь Дудар (Тодар Глыбоцкі) — паэта, празаік і літаратурны крытык «Полымя», адзін із заснавальнікаў літаратурных арганізацыяў «Маладняк» (1923 г.) і «Полымя» (1927 г.). Прычынаю арышту было колькі адважных зь ягонага боку выступаў супраць русыфікатарскіх і вялікадзяржаўніцкіх тэндэнцыяў маскоўскай палітыкі ў БССР —; падпісаньне (разам з В. Ластоўскім, А. Цьвікевічам, Алесем Адамовічам, М. Зарэцкім, А. Вольным і А. Александровічам) г. зв. «Ліста сямСх» (газ. «Зьвязда», 1927 г.), запачаткаваўшага 1-ую тэатральную дыскусію ў абарону нацыянальнага беларускага рэпэртуару ў беларускіх тэатрах, заміж абавязку паказаў расейскіх перакладных п’есаў; за яшчэ больш вострыя артыкулы «Калі запяюць верацСны», «Пра нашу крытыку» й «Даволі анэкдотаў» (газ. «Са­вецкая Беларусь», 1928 г.) у часе 2-ой тэатральнай дыскусіі; за «Ліст трох» («Савецкая Бела­русь», 1928 г.), падпісаны ім, разам з М. Зарэцкім і А. Александровічам, тады студэнтамі, якія дэманстрацыйна пакінулі Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт і публічна запратэставалі супраць насьмешак над беларускімі пісьменьнікамі ў студэнцкай камсамольскай прэсе ўнівэрсытэту; і мо найболей за ягоныя «контррэвалюцыйныя» творы — апавяданьне «Вецер з усходу» (час. «Полы­мя», 1928 г., № 4) і верш «Пасеклі наш край» (1929 г.), які нелегальна ў рукапісных сьпісках шырыўся па БССР. Спэцыяльная пастанова Бю­ро ЦК КП (б) Б пра тэатральную дыскусію (17.ХП.1928 г.) кваліфікавала тыя публікацыі «буржуазна-нацыяналістычнымі», а «Ліст трох» у іншай пастанове назвала антысавецкім выступам супраць нацыянальнай палітыкі партыі ў Беларусі. Алесь Дудар быў высланы із БССР у Смаленск із забаронаю друкавацца.
У канцы 1929 г. для правядзеньня карных акцыяў супраць беларускага сялянства, царквы й інтэлігэнцыі Масква прызначыла ў Менску новага начальніка ГПУ БССР — М. Рапапорта.
«САЮЗ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСЬ
Да нашае галадоўкі мы ня мелі газэт. Таму із спазьненьнем даведаліся пра масавыя арышты сярод нацыянальнай беларускай эліты. Калі газэты да нас, нарэшце, дайшлі, інфармацыяў у іх мы знайшлі мала. Хлусьня. Лаянка. Пагрозы. I заўсёды колькі адных і тых-жа прозьвішчаў найбольш ведамых у БССР асабістасьцяў. У камэры № 12 мы даведаліся болей. У першую чаргу — ад Доўнара й Насеньніка. Сярод арыштаваных было шмат прафэсараў іхнага ўнівэрсытэту. Апрача таго, у часе сьледзтва, як і тыя арыштаваныя, яны сядзелі ў тэй самай «нутраной турме» ГПУ («Амэрыканцы»).
Арышты па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі» пачаліся ў лютым 1930 г., калі быў арыштаваны «контррэвалюцыйны паэта» Нічыпар Чарнушэвіч, аўтар кніжкі вершаў «Дзіва» (1927 г.). Дасягнуўшы да найбольшае меры ў ліпені месяцы, яны працягваліся да канца году. Хваля арыштаў ішла па галоўных цэнтрах і асяродках беларускае навукі, асьветы й мастацтва ў Менску (Беларуская Акадэмія Навук, Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт, пісьменьніцкія арганізацыі «Полы­мя», «Узвышша» й БелАППго, Народны Камісарыят Асьветы, Беларускі Дзяржаўны Музэй, Архіў, 1-шы Беларускі Дзяржаўны Тэатар), у Горках (Беларуская Сельска-Гаспадарчая Акадэмія), Віцебску (Вэтэрынарны Інстытут), Магілёве (Цэнтральны Дзяржаўны Гістарычны Архіў БССР) і г. д. Усе арыштаваныя па-за Менскам прывезеныя ў Менск.
Колькі ўсіх арыштавана, ніхто дакладна ня ведаў. Агульна называлася лічба — да 200 асобаў. Таксама й хто канкрэтна арыштаваны, часам былі памылкі: прафэсары ўнівэрсытэту А. Вазьнясенскі (1921—30 гт.) і А. Ясінскі (1922—30 гг.) то арыштаваныя, то не. Пазьней выясьнілася, што ім, як і ў 1926 г. праф. М. Доўнар-Запольскаму, проста прапанавалі, каб яны самі пакінулі БССР. Ix не пасадзілі за краты мо дзеля таго, што першы зь ix, апрача дасьледаваньня паэтыкі М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і інш. дасьледаваў
і расейскую літаратуру; а другі, дасьледчык паходжаньня беларускага народу й аграрнай гісторыі Беларусі, быў сябрам ня толькі Беларускай, але й Чэскай Акадэмій Навук. Аднойчы па камэрах турмы прайшла пагалоска, нібы арыштаваныя Я. Ку­пала й Я. Колас. Аднак гэта не пацьвердзілася.
Хто-ж арыштаваны?
Вылічыць усіх немажліва. Таму ў нас тут на­звания толькі тыя, пра каго нам лепей было ведама, зь некаторымі пазьнейшымі дадаткамі і ўвагамі.
Арыштаваныя былі:
БЫЛЫЯ ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ ДЗЕЯЧЫ БНР
Др. Іван Серада. Старшыня 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску ў 1917 годзе. Першы прэзыдэнт Рады БНР (31.XII.1917 — 14.V.1918 гт.), прэм’ер У раду БНР (верасень — лістапад 1918 году). У часе арышту — дацэнт Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горках, куды выехаў зь Менску ў 1929 годзе.
Акад. Язэп Лёсік, дзядзька Я. Коласа. Адзін із лідэраў БСГгі, пасьля расколу яе ўлетку 1918 го­ду — Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Пар­ты!. За нацыянальна-рэвалюцыйную дзейнасьць у 1905 годзе быў першы раз арыштаваны, а ў 1911 годзе сасланы ў Сібір, скуль вярнуўся ў Беларусь у 1917 годзе. Рэдактар БНРаўскіх газэт «Вольная Беларусь» (1917—18 гг.) і «Беларусь» (1920 год). Старшыня Выканаўчага Камітэту Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў (ліпень—кастрычнік 1917 год) і Вялікай Беларускай Рады (кастрычнік—сьнежань 1917 год), якая склікала 1-шы Усебеларускі Кангрэс. Прэзыдэнт Рады БНР (14.V.1918 — 13.XII.1919 гг.). У БССР — сябра Інбелкультугг й рэдактар ягонага навукова-літаратурнага органу «Адраджэньне», 1922 г. (сканфіскаванага цэнзураю й закрытага на № 1). Дырэктар Інстытуту навуковай мовы БелАНгз, выкладчык БДУ (1921—30 гг.). Па ягоных падручніках граматыкі й правапісу беларускай мове вучылася ўся БССР.
Акад. Вацлаў Ластоўскі. Адзін із заснаваль80
нікаў у 1902 г. БСГ, ад 1919 г.— сябра ЦК Беларускай партыі эсэраў. Прэм’ер Ураду БНР у кан. 1919 — пач. 1923 гг. Были сябра рэдкалегй «На­ша Ніва», рэдактар газэты «Гоман» (Вільня, 1916—17 гг.), адзін із рэдактараў-выдаўцоў часапісу «Крывіч» (выдаваўся ў 1923—27 гг. у Коўні). У 1927 г. пераехаў із Летувы ў БССР. Дырэктар Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску, загадчык Катэдры этнаграфіі й неадменны сакратар БелАН. Беларускі гісторык, этнограф, лексікограф, літаратуравед і пісьменьнік. Аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі» (Вільня, 1910 г.), першай хрэстаматыі старажытнага беларускага пісьменства (Вільня, 1918 г.), «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўня, 1926 г.), колькіх беларускіх слоўнікаў і шматлікіх іншых прац з гісторыі Беларусі й этнаграфіі.
Праф. Аляксандр Цьвікевіч. У травені 1917 го­ду, разам із А. Гаруном (які толькі што вярнуўся із Сібірскай ссылкі), беларускім гісторыкам Ф. Туруком і Я. Васілевічам, заснаваў у Маскве й па іншых уцякацкіх асяродках Расеі Беларускую Народную Грамаду. [Дэлегат] на 1-ым Усебеларускім Кангрэсе. Сябра ЦК Беларускай пар­ты! сацыялістых-фэдэралістых. Старшыня Надзвычайнай дыпляматычнай місіі БНР у Кіеве ў 1918 г. Міністар юстыцыі й замежных спраў^Ура­ду БНР (1918—23 гг.), прэм’ер экзыльнага Ўраду БНР (1923—25 гг.). У 1926 г. вярнуўся з эміграцыі ў БССР. Навуковы сакратар Інбелкульту (1926—27 гг.), сябра БелАН (1929—30 гг.), выкладчык БДУ. Псторык, аўтар кніг «Беларусь» (Бэрлін, 1919 г.), «Беларускае адраджэньне і Полыпча» (Бэрлін, 1921 г.), «Западно-руссизм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX вв.» (Менск, 1929 г.) і іншых публікацыяў.
Акад. Аркадзь Смоліч. Адзін із кіраўнікоў БСГ і рэдактар ейнага прэсавага органу «Грамада» (Менск, 1917 г.). Сябра БНК« у Менску ў 1917 г. Міністар асьветы й земляробства ў першых габінэтах У раду БНР. Заступнік старшыні Інбелкульту (1925—27 гг.) і загадчык Катэдры геаграфіі ў ім. Праф. БДУ. Аўтар (з праф. М. Азбу-
кіным) першае геаграфіі Беларусі й прац з гісторыі Беларусі.
Адвакат Лявон Заяц. Сябра БНК у Менску ў 1917 г. Дзяржаўны сакратар 1-га габінэту Уралу БНР, міністар трох іншых габінэтаў. Прадстаўнік Уралу БНР у Нямеччыне. У 1926 г. (разам з А. Цьвікевічам і У. Пракулевічам) вярнуўся з эміграцыі ў БССР.
Адвакат Уладзімер Пракулевіч. Сябра ЦК Беларускай партыі эсэраў. Старшыня Рады Случчыны й кіраўнік антысавецкага Слуцкага паўстаньня ў 1920 г. Дзяржаўны сакратар экзыльнага Ура­лу БНР (1923—25 гг.).
Др. Павел Трамповіч. Сябра Надзвычайнай дыпляматычнай місіі БНР у, Кіеве ў сакавіку 1918 г. Пасол БНР да Усевялікага Войска Данскога (1918 г.). Сябра Інбелкульту (заступнік старшыні Рады Аддзелу прыроды й гаспадаркі, кіраўнік досьледаў курортных мясцовасьцяў у БССР, Камісіі вывучэньня вытворчых сілаў БССР). Навуковы супрацоўнік БелАН і выкладчык БДУ.
Інжынэр-эканамісты Аляксандр Галавінскі. Пасол БНР да Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (1918 г.). Старшыня Беларускага Нацыянальнага Згуртаваньня ў Летуве. У 1927 г. з В. Ластоўскім вярнуўся з эміграцыі ў БССР. Сябра Інбелкульту й навуковы супрацоўнік БелАН.
Акад. Сьцяпан Некрашэвіч. Відны сябра Беларускай партыі эсараў. Консул БНР у Адэсе (1918—19 гг.). Заснавальнік і першы старшыня Інбелкульту (1922—25 гг.), кіраўнік Аддзелу гуманітарных навук і загадчык Катэдры жывое беларускае мовы ў ім (1926—28 гг.). Віцэ-прэзыдэнт БелАН (1929 г.). Аўтар першых беларускіх падручнікаў у БССР («Лемантар», літаратурныя чытанкі «Роднае слова», ч. 1, 2), мовазнаўчых прац і (разам з М. Байковым) двух слоўнікаў беларускае мовы.
Праф. Янка Краскоўскі. Сябра БНК, Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў і Вялікай Беларускай Рады ў Менску. Сябра БНК у Вільні (1921—22 гг.). Выкладчык Віленскай Беларускай Гімназіі (1920—22 гт.). Дырэк-
тар Беларускае Гімназіі ў Дзьвінску (Латвія, 1922—24 гг.). У БССР прыехаў з Прагі. Навуковы супрацоўнік БелАН, аўтар нарысаў і артыкулаў з гісторыі Беларусі.
Язэп Васілевіч. Сябра ЦК Беларускай Народнай Грамады, сябра Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў і Вялікай Беларускай Рады ў 1917 годзе. Дырэктар Белпэдтэхнікума ў Менску (1920—24 гг.), дырэктар Віцебскага філіялу Беларускага Дзяржаўнага Музэю (ад 1924 г.).
Язэп Сушынскі. Адзін із ініцыятараў і актыўных удзельнікаў (разам із Б. Тарашкевічам, А. Грыневічам, Р. Зямкевічам і інш.) беларускага студэнцкага руху ў Пецярбургу ў 1912—15 гадох. Старшыня Бюро Беларускай Народнай Партыі Сацыялістых у 1917—18 гадох. Сябра Цэнтраль­най Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў і Вялікай Беларускай Рады ў 1917 годзе. Выкладчык хэміі ў Менскім Белпэдтэхнікуме.
Радкевіч, былы камандзер 1-га Менскага Бела­рускага палка БНР, зарганізаванага ў канцы лютага 1918 г. У часе арышту — дырэктар 1-га Бе­ларускага Дзяржаўнага Тэатру ў Менску.
Выдатны актор і рэжысэр 1-га Беларускага Дзяржаўнага Тэатру ў Менску Флбрыян Ждановіч. Адзін із заснавальнікаў беларускага прафэсыйнага тэатру (1907—13 гг.), старшыня «Першага Таварыства беларускае драмы і камэдыі» (1917—20 гг.). 19—25-га лютага 1918 г. для ўтрыманьня парадку ў сталіцы БНР, разам з камэндантам Менска палк. К. Езавітавым, зарганізаваў Беларускую Нацыянальную Гвардыю й быў ейным начальнікам.
ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ ДЗЕЯЧЫ БССР (НАЦЫЯНАЛ-КАМУНІС ТЫЯ )
Язэп Дыла. Адзін із кіраўнікоў БСГ. Сябра ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) у 1918—19 гг. і адзін із ініцыятараў і творцаў БССР. Нарком працы 1-га Уралу БССР у 1919 г. Сябра ЦВК БССР (1921—24 гг.). Старшыня праўленьня Беларуска-
га цэнтральнага саюзу спажывецкіх таварыстваў (1921—23 гт.), старшыня Дзяржпляну БССР (1923—24 гг.). Дырэктар Інстытуту мастацтвазнаўства Інбелкульту, заступнік загадчика Белдзяржкіно (1928—29 гг.). Гісторык і пісьменьнікдраматург (Назар Бываеўскі).
Антон Баліцкі. Старшыня Беларускай Нацыянальнай Рады ў Адэсе ў 1918—19 гт. Заступнік наркома асьветы БССР у 1921 —1926 гг. і нарком у 1926—1929 гг. Сябра ЦВК БССР. Арыштаваны ў Гомелі, куды па звальненьні яго із становішча наркома ён быў прызначаны на загадчыка Акруговага аддзелу народнае асьветы.
Зьмітро Прышчэпаў. Былы настаўнік і эсэр. Кіраўнік антысавецкага паўстаньня ў Сеньненскім пав. Віцебскай губ. у жнівені 1918 г. На­рком земляробства БССР у 1924—1929 гг. Сябра ЦВК БССР і ЦК КП(б)Б.
Алесь Адамовіч. Старшыня Акруговага Выканаўчага Камітэту Калінінскай (Клімавіцкай) акругі ў 1924—26 гт. Загадчык Аддзелу друк-у ЦК КП(б)Б. Перад арыштам — заступнік наркома земляробства БССР.
Др. Янка Цьвікевіч, брат Аляксандра. Беларускі журналісты. Старшыня Беларускага Чырвонага Крыжу. Сябра Інбелкульту.
Пятро Ілічонак. Дыплямат, прадстаўнік БССР у савецкай амбасадзе ў Польшчы.
ПІСЬМЕНЬНІКІ
Апрача названых ужо Н. Чарнушэвіча, (былога кіраўніка разьвязанай літаратурнай арганізацыі «Пробліск»), В. Ластоўскага (які не належыў да ніякіх літаратурных арганізацыяў), сяброў «По­лымя» Назара Бываеўскага (Я. Дылы) і А. Дудара (Дайлідовіча), другі раз арыштаванага ў Смаленску й прывезенага ў Менскую «Амэрыканку», —
былыя «нашаніўцы», паэта Алесь Гурло («По­лымя») і празаік Максім Гарэцкі, аўтар аднаго із ранейшых расейска-беларускіх слоўнікаў (у сааўтарстве з братам Гаўрылам — 1918* г., Смаленск), папулярнага падручніка «Псторыі беларускае літэратуры» (Вільня, 1920 г.) і іншых гісторыка-лі-
таратурных працаў і літаратурных хрэстаматыяў (у 1923 г. Сн псрасхаў із Летувы ў БССР і нс належыў да ніякіх літаратурных арганізацыяў);
паэты «Ўзвышша» Язэп Пушча (Плашчынскі), Уладзімср Дубоўка (арыштаваны ў Маскве, дзе ён стала жыў) і Ўладзімер Жылка (у 1926 г. вярнуўся з эміграцыі, з Прагі Чэскае);
паэта й драматург «Полымя» Міхайла Грамыка; сябра Інбелкульту, дац. гэалёгіі БДУ, аўтар падручнікаў «Пачатковая геаграфія» (1923 г.), «Крышталяграфія» (1926 г.) і «Мінэралегія» (1926 г.);
драматург! Васіль Шашалевіч («Узвышша») і Алесь Ляжневіч («Полымя»);
празаікі БелАППу Сымон Хурсік і Алесь Гародня (Функ).
НАВУКОЎЦЫ
гісторыі Беларусі —
Акад. Уладзімер Пічэта, былы лектар Беларускага Народнага Ўнівэрсытэту (1918 г.) і старшыня Беларускага Навукова-Культурнага Таварыства (1920 г.) у Маскве. Выкладчык БДУ (1921 — 30 гг.). Прымаў актыўны ўдзел у варганізацыі БДУ і ягоны першы рэктар (1921—29 гг.). Ведамы гісторык Беларусі, аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў (і «Гісторыі Беларусі», 1924 г.), пер­шы «заслужаны прафэсар БССР» (1926 г.).
Праф. Зьмітро Даўгяла. Гісторык, крыніцазнаўца, архэограф, палеограф, літаратуравед і першы беларускі гэральдазнаўца. Былы сябра Маскоўскай і старшыня Віленскай Архэаграфічных камісіяў (пач. XX ст.), сакратар Архэаграфічнай камісіі Інбелкульту й БелАН. Выкладчык БДУ. Аўтар шматлікіх навуковых працаў з канц. XIX ст. і публікатар беларускіх гістарычных дакумантаў у пач. 1900-ых і ў 1920-ых гг. (Працы ягоныя друкаваліся й па ягоным арышце: замежамі — «Літоўская Мэтрыка» (Рыга, 1933 г.); у БССР — «Гісторыя Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах», т. I, IX—XVIII стст. (1936 г.), уложаная
перад арыштам разам з акад. В. Шчарбаковым і дац. К. Кернажыцкім).
Праф. П. Харламповіч, архэоляг і нумізмат. Навуковы супрацоўнік Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску, выкладчык БДУ. Першы беларускі дасьледчык манэтных скарбаў Беларусі, заснавальнік сучаснай беларускай нумізматыкі. Аўтар працаў «Манэтныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага Дзяржаўнага Му­зэю» (1927 г.) і інш.
Дац. Міхал Мялешка, гісторык і архэограф. Заступнік загадчыка Цэнтраархіву БССР. Сябра Інбелкульту, выкладчык БДУ.
Архэоляг Сяргей Дубінскі. Сябра Інбелкульту, навуковы супрацоўнік Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску. Дасьледчык курганоў XI—XIII стст. на Меншчыне, Магілёўшчыне й Віцебшчыне.
Дац. Андрэй Бурдзейка, заступнік дырэктара Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску, вы­кладчык БДУ. Аўтар працаў із сацыяльна-эканамічнае гісторыі Беларусі.
Дац. Тодар Забела, навуковы супрацоўнік Цэнтральнага Гістарычнага Архіву БССР у Магілёве. Дасьледчык аграрнай гісторыі Беларусі эпохі фэадалізму.
Мікола Улашчык, малады архэоляг і гісторык, навуковы супрацоўнік Гістарычнага Архіву ў Менску.
беларускага мовазнаўства —
Акад. Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Сучасьнік В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага й Ф. Багушэвіча. Выкладчык лацінскае й грэцкае моваў у Пецярбургскай Каталіцкай Духоўнай Акадэміі. Галава беларускае калёніі ў Пецярбургу ў канцы XIX ст.— 1916 г. У 1889 г. улажыў рукапісную хрэстаматыю беларускае літаратуры. Ініцыятар і галоўны кіраўнік Беларускага Выдавецкага Таварыства «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пе­цярбургу ў 1906—14 гг. Старшыня Камісіі па складаньню слоўніка жывое беларускае мовы ў Інбелкульце й БелАН.
Дац. Язэп Воўк-Левановіч. Сябра Інбелкульту й навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы й літаратуры БелАН. Выкладчык БДУ. Узначальваў укладаньне гістарычнага слоўніка беларускае мовы. Аўтар дасьледаваньня мовы выданьняў Ф. Скарыны, «Лекцыяў па гісторыі беларускае мовы. Уступ і Фанэтыка» (1927 г.) і іншых працаў.
Дац. Анатоль Багдановіч. Сябра Інбелкульту й навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы й літаратуры БелАН (1927—29 гг.). Выкладчык беларускае мовы БДУ. Аўтар падручніка «Беларуская мова» (1927 г.).
Дац. Платон Жарскі, выкладчык беларускае мовы ў БДУ.
Дац. Мікола Байкоў, мовазнаўца й літаратуравед. Вучоны сакратар Слоўнікавай камісіі Інбелкульту (1922—28 гг.) і Інстытуту мовы й літаратуры БелАН (1929—30 гг.). Дасьледчык чужаземных словаў у беларускай мове. Улажыў, разам з М. Гарэцкім, С. Некрашэвічам і А. Бараноўскім, 4 беларускія слоўнікі (1924—28 гг.). Як літаратурны крытык «Полымя» (Мікола Крывіч) дасьледаваў творчасьць Я. Коласа, Я. Купалы, выдаў кніжку літаратурна-крытычных артыкулаў «На літаратурныя тэмы» (1929 г.).
беларускае літаратураведы —
Дац. Уладыслаў Дзяржынскі (Чаржынскі), літаратуравед і лексікограф. Першы навуковы сак­ратар Інбелкульту. Літаратурны крытык час. «По­лымя». Разам з М. Гарэцкім і П. Караваем улажыў школьны падручнік «Выпісы з беларускае літаратуры» (1925 г.). Аўтар слоўніка гісторыкаграмадазнаўчых тэрмінаў.
Др. Павел Каравай (Каравайчык, Любецкі). Выкладчык БДУ, літаратурны крытык і фальклярысты.
Адам Бабарэка, літаратурны крытык і рэдактар «Узвышша», асыстэнт Катэдры гісторыі беларус­кае літаратуры БДУ (1928—30 гг.). Аўтар кніжкі «Апавяданьні» (1925 г.).
Літаратурныя крытыкі «Узвышша» Антон Адамовіч і Фэлікс Купцэвіч.
беларускае этнаграфіі й фальклярыстыкі —
Дац. Альгэрд Шлюбскі. Сябра Інбелкульту, навуковы супрацоўнік Бел АН. Этнограф, фальклярысты й бібліёграф. Аўтар шэрагу навуковых публікацыяў, галоўныя зь якіх «Матэрыялы да вывучэньня фальклёру і мовы Віцебшчыны», ч. 1 і 2 (1927—1928 гг.), «Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі. Этнаграфія», ч. IV (1927 г.), замяжою, у Летуве — «Доля кнігасховаў і архіваў зямель крыўскіх і был. Вялікага княства Літоўскага» (Коўня, 1925 г.).
Дац. Мікола Касьпяровіч, інспэктар Наркамасьветы БССР, Слуцкага й Віцебскага акруговых аддзелаў асьветы (1921—25 гг.), навуковы сакратар і фактычны кіраўнік ЦБ Краязнаўства пры Інбелкульце й БелАН (1926—30 гт.). Этнограф, гісторык беларускага мастацтва й лексікограф; аўтар кніг «Беларуская архітэктура» (Віцебск, 1925 г.), «Краязнаўства» (Менск, 1929 г.), «Беларуска-расейскі слоўнічак» (Віцебск, 1925 г.), «Віцебскі краёвы слоўнік» (Віцебск, 1927 г.) і іншых прац. Публікатар невядомых твораў К. Ка­ганца.
беларускага мастацтвазнаўства —
Дац. Мікола Шчакаціхін. Сябра Інбелкульту, навуковы супрацоўнік БелАН (1925—30 гг.). Выкладчык БДУ (1923—30 гг.). Аўтар шматлікіх публікацыяў з гісторыі беларускага мастацтва.
Галоўныя: «Васіль Вашчанка — магілёўскі гра­вёр канца XVII — пач. XVIII стст.» (1925 г.), «Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны» (36. «400-лецьце беларускага друку», 1926 г.) і «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва», т. I, XI—XVI стст. (1928 г.).
геаграфіі Беларуси —
Праф. Мікола Азбукін. Сябра Інбелкульту й навуковы супрацоўнік БелАН. Адзін із арганізатараў краязнаўства ў БССР і сябра ЦБ Краязнаўства. Выкладчык БДУ. Аўтар (разам з А. Смолі-
чам) першае геаграфіі Беларусі й іншых публікацыяў.
Акад. Гаўрыла Гарэцкі, брат Максіма. Загад­чик Катэдры эканамічнай геаграфіі Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горках (1925—27 гг.), дырэктар Беларускага навуковадасьледчага Інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі при СНК БССР (1927—30 гг.). Публікаваў дасьледваньні з эканамічнай геаграфіі Беларусі, сельскай і лясной гаспадаркі; выдаў кнігі «Народ­ны прыбытак Беларусі» (1926 г.) і «Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы» (1928 г.).
сельска-гаспадарчых навукаў —
Вучоныя аграномы БслАН, Беларускай Сель­ска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горках і Беларускага навукова-дасьледчага Інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР:
Праф. Алссь Скандракоў, сябра Прэзыдыюму Краязнаўчай сэкцыі Інбелкульту й ЦБ Краязнаўства;
Дац. Кісьлякоў, сябра Рады Аддзелу прыроды й гаспадаркі Бсларусі ў Інбелкульце;
Дац. Мікола Ярашчук;
Дац. М. Кіркевіч.
Першыя тры — блізкія супрацоўнікі 3. Прышчэпава. Праф. Аляксей Макарэўскі, загадчык Ка­тэдры паталСгіі й тэрапіі нутраных хваробаў у жывСл Віцсбскага Вэтэрынарнага Інстытуту. Аўтар кніг «Кароста ў жывСл і птушак» (Менск, 1929 г.), «Запалсньне лСгкіх у рагатай жывСлы» (Менск, 1930 г.), «Сухоты свойскае жывСлы» (Мснск, 1930 г.). Былы актыўны сябра партыі «Народная Воля» ў XIX ст.
Інжынэр Часлаў Родзсвіч. Сябра Прэзыдыюму Сельска-гаспадарчай сэкцыі Інбслкульту (разам з 3. Прышчэпавым і А. Смолічам). Былы артысты беларускага тэатру I. Буйніцкага (1907—13 гг.), сябра «Псршага Таварыства бсларускае драмы і камэдыі» (1917 год, Мснск), арганізатар «Тавары­ства прыхільнікаў беларускага мастацтва» ў Пет­ра градзе (1918 г.).
фізыкі —
Дац. Адам Міцкевіч, выкладчык БДУ.
ПРАЦАЎНІКІ АСЬВЕТЫ
У дадатак да згадваных А. Баліцкага, М. Касьпяровіча, Я. Васілевіча й Я. Сушынскага —
Янка Бялькевіч, былы інспэктар Наркамасьветы БССР, дырэктар Мсьціслаўскага Белпэдтэхнікуму, сябра Правапіснае камісіі Інбелкульту й БелАН (1927—30 гг.). Аўтар «Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны», самага поўнага краёва­га слоўніка беларускай мовы (выдадзенага толькі па сьмерці аўтара, у 1970 годзе).
А. Аніхоўскі, інспэктар Наркамасьветы БССР.
Янка Арабей, дырэктар Аршанскага рабфаку^.
Настаўнікі Яўхім Кіпель, Лявон Апацёнак, Пятро Зарэмба й іншыя.
Таксама — лекары, стрыечныя браты Язэп і Кастусь Бараноўскія.
Сьпіс гэты ня поўны. Мы ведалі, што арыштаваных было болей. (У двух выпадках прынагода будзе названа яшчэ колькі асобаў.)
А ўвогуле здавалася, што арыштам няма канца. БССР у гэтым годзе нагадвала царства турэмных ключоў. Турмы, камэры, дзьверы і... ключы, ключы... Звон гэтых ключоў у руках тысячаў наглядчыкаў заглушаў усе іншыя гукі «рэспублікі»камэры расейскай «турмы народаў».
У Гомелі я думаў, што ў такі час сорамна быць «на волі». Але тады я ня ведаў, што так ду­мал! і ў Менску. Улетку, калі арышты тут дайшлі да найвышэйшае ступені, той, хто заставаўся яш­чэ «на волі», чуўся няёмка.
— Нібы нейкі зраднік,— сказаў аднойчы пра сябе беларускі гісторык, праф. БДУ В. Дружчыц.— Хоць ты пайдзі й сам сядзь з усіміг«.
А Мікола Мамчыц, студэнт БДУ (які з патрыятычных меркаваньняў у 1925—27 гг. быў перарваў сваю навуку, каб папрацаваць акруговым школьным інспэктарам у далучанай да БССР новай, Клімавіцкай, акрузе), так і зрабіў. Вярнуўшыся ў Менск з вакацыяў, ён знайшоў сваю ква-
тэру апячатанай. Калі ад суседзяў ддведаўся, што ў ей быў вобыск і што амаль усе ягоныя блізкія сябры (А. Аніхоўскі, У. Потас, П. Бабарэка й інш.), арыштаваныя, ен сам пайшоў у ГПУ й згаласіўся.
Там яго прынялі не адразу. Прапанавалі пачакаць. Пакуль ён чакаў, надышлі зь перадачамі жонкі арыштаваных. На іхныя адгаворы ён спакойна заявіў:
— Нічога не баюся, бо ніякае віны за сабою ня чую. Нікуды не хачу бегчы, нікуды хавацца. Хачу быць разам з усімГл
Усіх іх, «беларускіх буржуазных нацыяналістых», «нацдэмаў», абвінавачвалі ў тым, што яны быццам-бы (падобна Сьпілцы Вызваленьня Украіны, працэс якой незадоўга перад тым закончыўся ў Харкаве) стварылі «контррэвалюцыйную антысавецкую арганізацыю «Саюз вызваленьня Беларусі», каторая паставіла сабе за мэту адарваць БССР ад СССР і далучыць яе да Польшчы. На люты 1931 г. быў уплянаваны публічны працэс, для падрыхтоўкі якога з Масквы ў Менск быў камандыраваны афіцэр ГПУ Аргаў.
Найперш спаміж арыштаваных ГПУ шукала «фігуру лідэра», які-б на працэсе мог выступіць у ролі «кіраўніка арганізацыі», што ў запраўднасьці азначала-б у ролі правакатара ня толькі ў дачыненьні да арыштаваных сяброў, але й наагул да ўсяе беларускае інтэлігэнцыі. Прапазыцыі былі зробленыя А. Цьвікевічу, Я. Лёсіку, С. Некрашэвічу й 3. Прышчэпаву. Усе яны адзін за другім не без драматычных сцэнаў прапазыцыю адкінулі. Тады прапазыцыі былі робленыя не арыштаваным — Янку Купале й прэзыдэнту БелАН праф. У. Ігнатоўскаму, пра што мы даведаліся ўжо будучы ў лягеры.
«Лідэра» аднак не знайшлі. Эвідэнцыі для абвінавачаньня ня мелі. Працэс ня клеіўся і, урэшце, быў зусім адкліканы. Праўда, за гэта была заплачана вялікая цана: спроба самагубства С. Некрашэвіча (ён выкінуўся ўнутры «Амэрыканкі» з другога паверху — не забіўся, але пала-, маў сабе ногі), спроба самагубства Я. Купалы (ён зрабіў сабе гаракіры — магла быць сьмерць, але
яго адратавалі) і самагубства У. Ігнатоўскага (4.11.1931 г. ён застрэліўся).
Пазьней сталася ведамым, што ў канцы краса­вца 1931 г. адных із іх ГПУ ўсё-ж такі засудзіла на розныя тэрміны канцэнтрацыйных лягероў (А. Баліцкі, 3. Прышчэпаў, Алесь Адамовіч, Г. Гарэцкі, Ф. Ждановіч, П. Ілічонак, Я. Арабей), другіх звольніла з-пад арышту (А. Гурло, М. Байкоў, В. Шашалевіч, Ф. Купцэвіч, С. Дубінскі, Б. Эпімах-Шыпіла, П. Жарскі), а бальшыню — у адміністрацыйным парадку вывезла із БССР на 5 год ссылкі ў раёны Волгі й поўначы РСФСР.
У турме і ў лягерох пра «Саюз Вызваленьня Беларусі» пераважала думка, што такое арганізацыі (ды яшчэ з такой кампрамітуючай яе ідэйнапалітычнай пазыцыяй) ня было, што гэта фікцыя ГПУ для апраўданьня рэпрэсіяў супраць нацыянальнай беларускай інтэлігэнцыі. Але, разам з тым, ня верылася й галоўна не хацелася верыць, што ў гэтым асяродзьдзі нацыянальнай беларус­кай эліты ня было ніякага арганізаванага дзеяньня. Штосьці, у якойсь форме мусіла быць, бо не магло ня быць. Гэта дрэнна сьведчыла-б пра арыштаваных: згадзіліся на БССР? пайшлі на службу маскоўскага рэжыму? Неверагодна. Ідэя зьняцьця з крыжа Беларусі, нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня яе ня была для іх разьменнымі срэбранікамі, а адзіным найвышэйшым сэнсам іхнага жыцьця. Нажаль, ніводзін із лідэраў гэтае трупы не знайшоўся на свабодзе, каб даць аўтарытэтны адказ на пытаньне. Усе яны ў 1936—38 гг. загінулі.
ЭТАП
Кожны дзень у нашу камэру ўпіхаюць усё но­вых і новых вязьняў. Зь іншых камэраў і іншых турмаў. Калі ўжо напхана было столькі, што й павярнуцца ня было як — гэта была прыкмета хуткага этапу.
Доўга чакаць на яго не давялося. 26-га кастрычніка раніцою праз адчыненыя дзьверы нам прачыталі сьпіс, хто з нашае камэры павінен пад-
рыхтавацца на этап. А неўзабаве із усіх перасыльных камэраў, з «рэчамі», нас выклікаюць на калідор, скуль пасля розных строяў, «пераклічак» і лічэньняў выводзяць на турэмны двор, групамі вядуць у лазьню й на «пражарку» вопраткі ў «вашабойцы». Па звароце на турэмны двор нас прымае канвой.
Пачынаюцца новыя «пераклічкі», строі, пералічэньні, бясконцае пераганяньне зь месца на месца, з «рэчамі», бяз «рэчаў» — цэлы дзень. I пры тым скрозь адна й тая-ж каманда:
— Становись!.. Разберись!.. Подтянись!..
Наўперад канвой бярэцца за рэвізію «рэчаў». Якія там «рэчы» ў вязьня! Але й зь ix у нас адбіраюць (калі ў каго знойдуць): усе мэталевае й шкляное (апрача «кружки») — нажы, брытвы, іголкі, шклянкі... I нат лыжкі (гэта ўсё — «холод­ное оружие», каторае можа быць ужыта пры спробе ўцёкаў, а «ложку в лагере вам дадут!»); усе пісьмовыя прылады й прыналежнасьці — алавікі, паперу, канвэрты, паштовыя значкі й г.д. (каб у дарозе «никто не смел писать никаких пи­сем»); кніжкі, часапісы, газэты («зачем их везти в лагерь? в лагере для интересующихся почитать есть ленинские уголки»), Сухары разламваюцца. Мяккія прадукты — хлеб, сала, масла, сыр і інш.— кожны кавалак праколваецца шылам (ці не схавана тут штось із недазволенага?.. А ну-ж кулямёт’).
Пасьля рэвізіі «рэчаў» — асабісты вобыск. Правяраюцца кішэні. Абмацваецца зьверху данізу ўся вопратка. Зноў-жа.
— Снимите обувь! Откройте рот! Подымите язык!..
Знойдзеныя пры гэтым грошы канфіскуюцца (у лягеры вязьню трымаць ix «не положено», а канфіскаваныя — у лягеры быццам-бы будуць упісаныя на нашыя рахункі).
Наступна, пры стале, на якім горы канвэртаў з пэрсанальнымі дадзенымі (асобны канвэрт на кожнага вязьня), у нас пытаюць:
— Фамилия?
— Имя и отчество?
— Год рождения?
— Статья?
— Срок заключения?
Ува ўсёй гэтай мітусьні й штурханіне наш гурток з 12-ае камэры — мае сябры-альтруістыя (Я. Кузьменка, А. Сталовіч, А. Лантас, В. Турчын) і інж. I. Штаненка, якім з часам пашчасьціла «перабрацца» да нас, М. Доўнар, А. Насеньнік і я — кожны раз разьбіваецца. Але ў кожны на­ступим строй нам удаецца ізноў сабрацца разам, стаць побач. Гэта вельмі важна, каб мець шанс трапіць у вадзін вагон і купэ. Толькі бедны айцец Паўскі, ня выкліканы на наш этап, надалей застаўся ў турме.
К вечару прыймо этапу было закончана. Цэлая агромністая партыя была падзелена на часткі, каб часткамі гнаць на «пагрузку» ў вагоны. Усіх разам для канвою нас было-б зашмат.
Ужо добра сьцямнела, калі мы, гатовыя, стаялі перад выхадам з турэмнага двара. Начальнік кан­вою чытае нам сваю «малітву»:
— ...Шаг влево, шаг вправо... без предупреж­дения будет применено оружие...
Адчыняецца цяжкая жалезная брама, і наша стракатая абшарпаная калёна, з «рэчамі» ў руках ці абвешаная імі сьпераду й ззаду праз плячо, акружаная з усіх бакоў канвоем і сабакамі, вываліваецца на вуліцу сталіцы. Там да турмы ціснуўся натоўп праважаючых, каму якойсь дарогаю стала ведама пра этап. Пешая й конная міліцыя адсоўвае іх далей ад турэмнай брамы. У натоўпе (як я даведаўся пазьней) ад самае раніцы стаяў і мой бацька. Аднак ні ён мяне, ні я яго ня бачылі.
На чыгуначнай станцыі нас падвялі да эшалёну «сталыпінскіх» вагонаў, які стаяў на «запас­ных лініях».
«Сталыпінскі» вагон — гэта маленькая турма на колах. У ім, як і ў звычайным пасажырскім вагоне — калідор і купэ, якія тут завуцца «клеткамі». Ад калідору «клеткі» аддзеленыя не дашчанай сьцяною, а, як у зьвярынцы, суцэльнымі, праз увесь вагон, кратамі з грубага дроту. У кож­ную «клетку» — краты-дзьверы, з «клеткі» навонкі — невялічкае закратаванае вакенца. У дзьвярах ёсьць другія, маленькія, дзьверцы, праз
якія ў «клетку» падаецца ежа й вада. На дзьвярах і дзьверцах — замкі. Лаўкі 2-га паверху «клеткі» шчыльна сходзяцца, і, каб лезьці на іх і на «багажныя» лаўкі 3-га паверху, пры дзьвярах у іх выразана дзірка. Вагон мае 8 «клетак» для вязьняў і адно адкрытае купэ для канваіраў.
«Сталыпінскімі» яны завуцца таму, што ўпяршыню для транспартацыі вязьняў былі ўжытыя пры царскім прэм’ер-міністру Сталыпіне. Савецкаму ўраду яны дасталіся ў спадчыну. Розьніца тут паміж «издевательским» царскім часам і «за­ботливым» савецкім адна: Сталыпін садзіў у «клетку» па 6 вязьняў, а Сталін па 16 і болей.
Такіх «сталыпінаў» для нас стаяла 12. 2 зь ix былі для жанчынаў. Ззаду дадаткова чырванелі 3 таварныя вагоны: санітарны, прадуктовы й карцэр. Значыць, калі памножыць 16 асобаў на 8 «клетак», а тады на 12 вагонаў — усіх нас у эшалёне будзе болей за 1.500 вязьняў.
Нам было загадана заходзіць у вагон і па 16 асобаў у «клетку». 10 асобаў — на 1-шы паверх (па 5-ёх на кожную лаўку), 4 — на 2-гі й 2 — на 3-ці. «Рэчы» браць з сабою або класьці пад лаўкі й на праход 1-га паверху.
Калі мы ўлезьлі ў сваю «клетку», было так цесна, што мы доўга не маглі ў ёй разьмясьціцца. Апрача таго, мусілі пакутаваць ад стамляючай цела аднастайнасьці пазыцыі. На 1-ым паверсе можна толькі сядзець (легчы няма месца, а стаць не дазваляюць нізкія лаўкі 2-га паверху). На 2-ім і 3-ім паверхах можна толькі ляжаць. Сярэднія двох на 2-ім паверсе могуць і сесьці, але ці яны сядуць, ці лягуць, ногі іхныя праз дзірку будуць боўтацца перад чыімсь носам на 1-ым паверсе. Нідзе няма месца стаць, выпрастаўшыся.
Пасьля турмы й стомы дня ўсім хацелася хутчэй адпачыць і адаспацца, аднак гэта было немажлівым: на 16 месцаў у «клетцы» — «ляжачых» усяго 6. Таму спаць лазілі наверх па чарзе.
Праверыўшы, каб у кожнай «клетцы» было ня меней 16 вязьняў, нам выдалі на двое сутак «до­вольствие» — па селядцу й кіляграму хлеба.
Ужо, відаць, па 12-ай начы. Сьлепа сьвеціць скупое сьвятло. На нашым баку кратаў і замкоў
паволі сьціхае людзкая гамана. На другім — канваіры ўсё яшчэ чымсьці занятыя каля свайго купэ. Адзін зь іх, дзяжурны, пахаджае па калідору, час-ад-часу робіць тыя ці іншыя ўвагі ў «клетку». Самастойна ад яго пятляе «учёный пёс», тыкае мордаю па кратах, важна спаглядаючы на давераную яму «скацінку». Нарэшце, уздрыгнуўся цягнік, цяжка наладаваны. Зарыпелі колы, тармазы. Здаецца, паехалі...
Я сяджу на лаўцы 1-га паверху. На думку мне прыходзяць В. Лантас і Л. Балой. Мы толькі выяжджаем, а яны ўжо дзесь на месцы ссылкі, у Валагдзе й Архангельску. Яшчэ ў Гомельскай турме, за дзень перад нашым этапам на Менск, ад Балоя я атрымаў ліст із штэмпелем Бутырскай турмы ў Маскве. Апошні сказ ягонага ліста мяне ўразіў: «Мужайцеся!» Дзіўна, здалося мне. Як гэта турэмная цэнзура прапусьціла такі сказ?.. Вочы мае зьліпаюцца, і я памаленьку драмлю.
Наш эшалён пасоўваецца павольна. Ідзе вылучна ўначы, а на дзень яго заганяюць дзесь на 10-ыя калеі якойсь станцыі, усунуўшы паміж таварных саставаў. Рэгулярна праз колькі гадзінаў дзяжурны канваір абходзіць вагон і пералічвае агульную колькасьць вязьняў у кожнай «клетцы». На астаноўках цягніка звонку вагона да нас даносіцца тупат і шорганьне ног, крыкі, стук малаткоў. Мы ведаем: гэта канваіры вонкавай аховы абходзяць эшалён і драўлянымі малаткамі абстукваюць сьцены, лазяць пад вагоны й на дах, шукаюць, ці няма дзе дзіркі, зробленай вязьнямі для ўцекаў.
Сьвітала, калі мы прыехалі на таварную станцыю Ворша. Тут, відаць, будзем дняваць. Наш эшалён памалу сунецца паўз даўгі састаў таварных вагонаў, каля якіх бегаюць канваіры й міліцыя. А ўздоўж саставу, на зямлі, сядзіць з вузламі вялізная чарада жанчынаў, бабулек, старых мужчынаў і дзяцей, ахутаных коўдрамі, мяшкамі й чым хто мог. Гэта рыхтуецца «пагрузка кулакоў» на ссылку. Пазьней — у Маскве, у якімсь сьляпым куце ня ведаем якога вакзалу,
побач нас стаяў такі-ж, як і наш, эшалён, казалі, з Харкава; а ў Вятцы — эшалён «кулакоў» з Мазыра.
Мы пачынаем «запаўняць анкеты». Так на жартоўнай мове палітычных вязьняў звалася знаёмства з новымі сябрамі. Часу на гэта ў нас было досыць, а пра сыстэму «сэксоцтва» (так разьвітую ГПУ й НКВД пазьней) у тым часе яшчэ нічога ня было чуваць.
3 8-мю із 16-ці ў нашай «клетцы» чытач ужо знаёмы. Гэта наш гурток з 12-ае камэры. Нам удалося ўсім трапіць у вадну «клетку».
3 8-мю іншымі сябрамі мы спаткаліся тут упяршыню. Гэта былі:
Малады, гадоў 30-ці, настаўнік із Случчыны Мяцельскі.
Разам зь ім, па аднэй і тэй-жа палітычнай справе, была трупа моладзі. У нашай «клетцы» з гэтае трупы было двох юнакоў па 16 год, Шмаль і Заблоцкі.
«Польскі шпіён» — таксама случчак, студэнт Менскага Белпэдтэхнікуму Жукоўскі. Гэта ён расказаў нам гісторыю пра вайсковую арганізацыю П. Люцко.
Спакойны й стрыманы камандзер роты Чырвонай арміі, бабруйчанін Царык.
Старэйшы дзядзька, селянін із Койданаўскага раёну. Прозьвішча ягонага ў маіх нататках я не знайшоў. Аднак добра памятаю, за што ён арыштаваны: чытаў у царкве Апостала.
Янка Петрыкаў із Брагінскага раёну. Цяпер яму 17 год. Летась, раньняй восеньню 1929 г., сям’ю ягонага бацькі «раскулачылі». Самога бацьку забралі ў турму, і яны ня ведаюць — расстралялі яго ці вывёзьлі куды ў канцэнтрацыйны лягер. Рэшту сям’і — маці, малодшую сястру, яго, дзеда й бабу — выслалі ў Котлас. Там іхны эша­лён выладавалі й пагналі ў перасыльны лягер, раскінуты за местам, недалёка ад р. Паўночная Дзьвіна. Гэта кавалак поля, абгароджаны калючым дротам. Падлога ў ім — голая зямля, дах — адкрытае неба. Будынак — толькі для адміністрацыі. Тут было да 20.000 і болей «кулакоў». Амаль штодня* адных сюды прыганялі, другіх —
выганялі на далейшы этап, трэціх, памерлых, выносілі за дрот у ямы.
Праз колькі дзен партыю, у якую трапіла сям’я Петрыкава, заладавалі ў трум баржы й Паўночнай Дзьвіной павезьлі далей на поўнач. У перапоўненым труме, бяз уборных і параш, мужчыны, жанчыны, старыя, бацькі й дзеці — усе разам. А над імі, на доку, вартавыя з карабінамі. Ніякае абслугі, ніякіх харчовых пайкоў.
Так ехалі да раеннага цэнтру Верхняя Тойма. Адтуль пехатою іх пагналі на ўсход, у тайгу. Частку рэчаў везьлі ззаду на конях, другую — яны самі несьлі на сабе. Hi дарог, ні населеных пунктаў. Адно — лес і балоты. Калі пераправіліся на другі бок ракі Пінегі, ім абвесьцілі, што яны бо­лей не грамадзяне, а «спецпереселенцы» й павінны будаваць тут для сябе «спецпоселок». Для рэгістрацыі і ўліку іх была створана камэндатура з камэндантам і міліцыянэрамі.
Так у глухой тайзе (да бліжэйшага населенага пункту трэба йсьці колькі дзен) яны змушаныя былі пачынаць новае жыцьце. Бяз жыльлевых будынкаў, без інструмэнтаў працы, бяз хлеба й іншых прадуктаў харчаваньня, бяз... амаль бязь нічога, як у каменным веку. У дадатак: без дакумантаў, без усялякіх правоў, а ў тым і бяз права руху. Нікуды адсюль ня мелі права ні йсьці, ні ехаць. Жыць толькі тут, сярод зьвяроў і камароў, або выміраць.
Удзень працаздольныя павінны былі йсьці на працу — пілаваць лес, траляваць яго да р. Пінегі, вязаць плыты — а вечарамі амаль голымі рукамі, бяз рыдлеўкі й сакеры, будаваць сабе зямлянкі. Харчаваліся галоўна ягадамі й рыбаю.
Хутка надышла суровая зіма. Да голаду далучыўся люты холад. Пачаліся павальныя хваробы й мор. А яны... без лекароў, бяз лекаў, бяз шпіталю. Да вясны бальшыня зь іх вымерла, дзеці блізу пагалоўна. Зь ягонае сям’і — маці й сястра.
Тады дзед ягоны сказаў яму: «Мы тут усе загінем ад голаду, холаду й хваробаў. Але мы хоць троху пажылі. А ты?.. Спрабуй, унучак, свайго шчасьця. А ну-ж удасца табе вырвацца із гэтага пекла. Кіруйся да цеткі. Яна прыме цябе».
I Янка ўцёк. Ішоў і ехаў, хаваючыся, галодны — як дзе мог. Яму пашчасьціла: ён дацягнуўся да свае цеткі ў суседняе ад іхнага сяло, куды яна выйшла замуж. Колькі тыдняў пажыў там спакойна. Тады пачаліся гутаркі: «кулацкі сы­нок» уцёк із ссылкі. Цётцы парадзілі, каб пляменьнік публічна адрокся ад свайго бацькі-«кулака».
— Я плакаў, не хацеў гэтага рабіць,— казаў нам Янка,— але зрабіў. Мяне пакінулі ў спакою. Ды ненадоўга. Хтось напісаў у газэту, што маё адрачэньне ад бацькі — гэта «манэўр клясавага ворага». I мяне арыштавалі зноў.
Апошні незнаёмец у нашай «клетцы» — перабежчык із Заходняй Беларусі, Вярбіцкі. Малады хлапец, але дужа худы — адна скура й косьці. Ня меў бядак ні ад каго перадачаў, жыў на адным турэмным пайку.
Дома, будучы парабкам у якімсь двары каля Радашковічаў, наслухаўся радыё зь Менску, паверыў, што «там будуецца Беларускі Дом», і людзі жывуць шчасьліва. I вось у 1928 г. ён нелегальна перайшоў у Савецкую Беларусь. На мяжы савецкія пагранічнікі яго затрымалі й перавезьлі ў Менскае ГПУ. Там, праверыўшы, праз нейкі час яго звольнілі й накіравалі на працу ў саўгас. У саўгасе яму не спадабалася, і ён пачаў прасіць дазволу вярнуцца назад, у Заходнюю Беларусь. Такога дазволу яму ніхто ня даў. Таму ён вырашыў уцякаць без дазволу. На мяжы яго затрымалі ізноў, пасадзілі ў Менскую «Амэрыканку». I ўжо цяпер як «польскі шпіён» едзе з намі ў канцэнтрацыйны лягер.
Усю дарогу ён не даваў нам супакою сваім бедаваньнем:
— Божачка мой! Які я дурань!.. Які ідыёт!.. Паверыў радыю. Бацькі адгаворвалі, а я пайшоў. Яны цяпер думаюць, што я мо й праўду шчасьлівы. А я, балда, гіну тут...
Найбольшыя пакуты на этапе — нястача вады й недаступнасьць уборнай.
Вады даецца толькі 3 «кружки» на суткі, а
зьсдзсны селядзец жадае плаваць. Дзсля таго ў вагоне амаль ня спыняюцца мольбы:
— Канваір, вады!
— Вады!.. Вады!..— няссцца із усіх «клетак».
I цьвСрды адказ канваіра:
— Ты получил свое. Больше не получишь.
Яшчэ горшая пакута з уборнаю. «На оправку» водзяць усяго 2 разы: па чарзе — «клетка» за «клеткаю», па аднаму. Прычым, дзьверы ў убор­ную адчыненыя (каб вязень ня мог выскачыць праз вакно), а перад дзьвярыма стаіць канваір і кожнага падганяе:
— Быстро! Быстро!.. Расселся как! Другие ведь ждут.
Па-за чаргою ня пускаюць нікога, нават хворага на расстройства органаў страваваньня. Прасі, не прасі — хоць ты лопні. I ў вагоне 24 гадзіны стогны й літаньні:
— Канваір, пусьці «на апраўку»!
— «На апраўку»...
— Жывот...
I спакойны голас канваіра:
— Пойдешь в свое время.
— Канваір, даражэнькі, пусьці-ж...
— Жди своей очереди. Не сдохнешь!
— Не магу трымацца болей...
— Катай в сапог!
I так усю дарогу.
У які лягер нас вязуць, нам не абвесьцілі, а канвой трымае гэта ў сакрэце. Пэўным есьць адно, што вязуць, згодна прысуду, у якісь лягер «особого назначения ГПУ». Што гэта за лягер, ніхто із нас ня ведае. Наагул-жа было чуваць, што ў гэтым часе ў царстве ссылак і лягероў — на гэтай вялічэзнай Галгофе народаў СССР — ГПУ, на дырэктыву ЦК партыі, із шалСнай хуткасьцю разбудоўвае ненажэрныя людабойні, займаючы імі агромністы абшар ад Мурманску й Карэліі і да Уладзівастоку й Японскага мора.
Мы ўжо мінулі Маскву, Вятку, Перм. Тут нас болей не хаваюць, вязуць адкрыта — і ўначы, і ўдзень. Праз краты й абледзянелае вакенца мы
бачым аднастайны, пануры краявід: лес і сьнег, сьнег і лес. Толькі зрэдку прамільгне чыгуначная станцыя зь невялічкім селішчам пры ёй.
...Турма — за намі. А што — перад намі? Ці выжывем? Ці вернемся назад?.. Няма сумніву: многіх із нас цягнік вязе назаўсёды, без звароту ў Беларусь, а то й зусім без звароту «на волю». Ка­му із нас які лёс, пакажа будучыня.
ВІШАРСКІЯ ЛЯГЕРЫ
Пасьля Пермі наш цягнік мінуў Чусавой, Кізел, яшчэ колькі невялікіх местаў і раніцою 1-га лістапада спыніўся ў полі за кілямэтр перад станцыяй Усольле Пермскай чыгункі.
Не прайшло й паўгадзіны, як нам загадалі выходзіць з вагонаў.
Адзін па адным саскакваем з приступай проста ў сьнег. У руках сьціскаем свае «рэчы» — розныя торбы, вузлы, скрыначкі, абдзёртыя па этапах і камэрах куфэркі, часта з паабрыванымі ручкамі й абы-чым паперавязваныя. Стаяць на нагах амаль ня можам: ад язды ў «клетках» і слабасьці кружыцца галава. Мы хістаемся, бы п’яныя. Тупаем па сьнезе, разьмінаем зацёкшыя ногі й спіны.
Круціць сьнежная завея. Рве вецер.
— По пятеркам разберись! — чуецца каманда начальніка канвою.
Нам чытаюць сьпіс, хто із нас застаецца тут, у Усольлі, а хто едзе далей. Затым нас пасоўваюць убок, бліжэй да станцыі, дзе мы бачым, побач нашага, другі, такі-ж, як і наш, эшалён, як пазьней выявілася, з Воршы (з Аршанскай перасыльной турмы). Эшалён той прыйшоў сюды ўчора ўвечары, а «разгружаюць» яго разам з нашым сёньня, дзелячы таксама, як і наш, паміж Усольлем і не­названым іншым лягерам.
Усіх тых, каго павязуць кудысь далей, «пагрузілі» ў вагоны аршанскага эшалёну, а нас дзьвюма асобнымі групамі злучылі ў адну калёну й пагналі ў лягер, скуль за намі быў прысланы дадатковы «нарад» канвою.
Месім нагамі сьнег. Цягнем на сабе свае «рэ-
чы». Пад рукі вядзем слабых і хворых... А вецер і сьнежная замяць зьбіваюць з ног.
Калі-б хто збоку наглядаў гэтую даўгую працэсію (нас было ўсіх разам каля 2.000 вязьняў), бачыў-бы, як зь неба зьвісае густая сетка грубых, кручаных ветрам сьнежных вяровак, а праз яе ў павольнай хадзе прарываюцца абвітыя-аблепленыя тымі белымі вяроўкамі нястройныя рады дзіўных постацяў. На адных із ix з-пад сьнежнага покрыва можна распазнаць польты, кажухі, курткі; на другіх — толькі кашулі зь перакінутымі праз сьпіну «коцамі» ці іншымі шматамі. На нагах — у каго боты, чаравікі, а ў каго камашы й лёгкія сандалі. На галовах — дзе якаясь шапка, пераважна летняя; дзе ануча ў ролі хусткі; а дзе камяк сьнегу, прыліплы да каротка абстрыжаных валасоў. Блізу ні ў каго рукавіцаў.
Сьнег падае й падае, а фантастычная працэсія жывых «сьнежных бабаў», падганяная канвоём і сабакамі, рушыцца ў кірунку лягеру.
Вось мы ўжо падыходзім да яго. Маладыя, гу­ста параскіданыя хвойкі расступіліся, і нашым вачам адкрыўся вялізны мураваны будынак у форме літары «п». Вакол яго яшчэ няма калючага дроту, адно цясьнейшы ланцуг лягернай аховы. 3 трох бакоў будынка — хваёвы лес, з чацьвертага, уваходнага — пляц, у цэнтры каторага ледзь відаць засыпаны сьнегам даўгі просты стол, зьбіты з дошак.
Галаву калёны завярнулі, правялі ўздоўж ста­ла, спынілі. Тады рэшту калёны дзялілі на часткі й ставілі іх адну за аднэй перад стадом. А за сталом, як за прылаўкам крамы, стаялі лягерныя «прыёмшчыкі жывога тавару»: камэндант Усольскага «лагпункту» Строганаў — круглатвары, тлусты нашчадак тутэйшых расейскіх магнатаў-соляпрамыслоўцаў; камэндант гэтага будынка Савельлеў — рыжавусы з густым рабаціньнем на чырвоным твары канакрад-рэцэдывісты з-над Волri; памочнік ягоны ў шапцы-«будзёнаўцы» й з даўгім кантовым дрынам у руцэ, за вочы званы мянушкаю Арап; начальнік ЎРЧ^ Новікаў, нашы будучыя ротныя камандзеры, яшчэ колькі дроб-
ных урадоўцаў і асобна ўбаку аддзел лягернага канвою. Строганаў, Новікаў, Савельлеў і Арап, перакінутыя сюды із Салаўкоў, дзе яны набылі прафэсію лягерных адміністратараў.
Этапны канвой нас здае, а лягернае начальства прымае; сьпярша — «аршанцаў», а потым — нас, «мянчанаў».
На стол ускочыў якісь пісар УРЧ. Яму пачалі падаваць пачкі канвэртаў, і Сн зь іх грамавым голасам выгукваў прозьвішчы. Кожны выкліканы падбягае з «рэчамі» да стала, называв свае ймя і ймя па бацьку, год народзінаў, артикул абвінавачваньня й тэрмін засуду. Канвэрт ягоны з пэрсанальнымі дадзенымі кідаецца ў скрынку, а сам ен сьпяшаецца ў строй на другі бок стала. Калі хто дзе зазяваецца ці рушыцца недастаткова таропка, дастае ад Арапа дрынам па сьпіне.
Такая працэдура цягнецца болей за дзьве гадзіны. Пасьля таго нас «разьбіваюць» на роты.
Сьнежная завея ня сціхае. Мы пазамярзалі да немажлівага. Бровы, вусы, бароды абледзянелі. Hori, рукі — як чужыя. Некалькі чалавек упала, іх занесьлі ў будынак. А нас усе яшчэ ня пускаюць туды. Строганаў узьлез на стол і абвесьціў, што будзе вучыць нас спатыкаць начальніка аддзяленьня лягеру, які хутка мае сюды прыехаць. Мы павінны навучыцца на прывітаньне начальніка дружна адказаць «Здра». I тэты «отпрыскъ» былых царскіх апрычнікаў, паводля завучаных ім салавецкіх рэцэптаў, пачаў вучыць нас гэтаму «Здра».
— Здорово, преступная «братия»!
Цішыня. Адно колькі выпадковых галасоў сарвалася з вуснаў.
— Ах, так?! Я научу вас (такую ды разгэтакую вашу маць...). Как миленьких, нау'іу... или котлеты сделаю из вас! Ротные, займите ваши ме­ста.
I ен пачаў нанова:
— Здорово, «контрыки»!»
Дужа слабое «Здра».
— Не слышу!
Крышку мацнейшае.
— Громче!
Яшчэ трохі мацнейшае.
— Дружнее!
— Здра!
— Еще раз!
— Здра!
— Веселее!
— Здра!
Строганаў ужо сам ахрып, а ўсё вучыць і вучыць нас. А мы, акачанелыя ад марозу й сьнегу, із апошніх сілаў стараемся крычаць гэтае праклятае «Здра», каб хутчэй толькі скончыўся зьдзек.
Ды вось паказаўся й чаканы вазок із запрэжаным у яго сівым стаеньнікам. У перадку — фур­ман.
Строганаў скамандаваў:
— Для приветствия начальника отделения... смирно!
Куляй сарваўся са стала й бягом кінуўся насустрач вазку. Стаў перад ім на зважай і павайсковаму адрапартаваў, што этап прыняты.
Начальнік аддзяленьня, Стукаў, стары чэкісты із Сьвярдлоўска й былы салаўчанін, у даўгім чорным скураным плашчы, з ромбамі на пятліцах і маўзерам на баку, стаў на сядзеньне вазка й гаркнуў:
— Здорово, рабочие роты!
— Здра! — адказалі мы.
Ен выйшаў з вазка й пад эскортам Строганава, Савельлева, Новікава й ротных пайшоў аглядаць сярэдзіну будынка, змусіўшы нас ізноў чакаць на сябе. Калі прыйшоў назад, яму падставілі табурэт узьлезьці на стол; і ён зьвярнуўся да нас з «прывітальнай» прамоваю:
— Вы сюда не в гости к теще приехали... 14 зарубите себе на носу: здесь вы имеете только од­но право — беспрекословно и безоговорочно ис­полнять все приказания и распоряжения лагернаво начальства... 14 еще запомните: за невыпол­нение норм работы или за побеги из ла­геря — круговая порука. Будете отвечать все за одново и один за всех... А каждово беглеца и таво, кто не захочет здесь исправиться, ждет заслуженное наказание. Как говорит наша рус­ская пословица — горбатаво могила исправит.
Да какая там черта могила — яма собачья... По­нятно?..
— Панятна,— паўтарылі слабыя галасы.
Пасьля «прывітаньня» нас ротамі павялі ў сярэдзіну будынка. Нашу роту вядуць на 2-гі паверх. Ідзем даўжэзнымі калідорамі, зь якіх дзьверы ў вялікія салі й меншыя пакоі. Салі яшчэ не перагароджаныя на пакоі, дзьверы ў ix не паўстаўляныя, сьцены скрозь цагляныя, не паштукатураныя — на ўсім ляжыць адбітак незакончанасьці.
Дзеля таго, што ўжо вечарэе, з рэдкіх электрычных лямпачак, што зьвісаюць із столі, падае слабае сьвятло. Востры смурод ад карболкі пасьля дэзынфэкцыі будынка дзярэ горла.
Уваходзім у прызначаную нам салю. Пасярэдзіне яе — праход, у каторым стаяць дзьве невялікія бляшаныя печкі-«буржуйкі» з трубамі ў вокны. На два бакі ад праходу — 2-ухпавярховыя нары.
Нам даюць гадзіну часу «разабрацца» на на­рах. Займаем на сырых негабляваных дошках вузкія месцы. Як і ў турме — без аніякае пасьцельнае бялізны. Халаднавата: печкі болей дымяць, чымся грэюць, ад вакон дзьме. Цесна: на нарах для ўсіх не ха пае месца; ты я, што йшлі ззаду, свае «рэчы» кладуць у праходзе й пад нарамі. Перад «адбоем» нас будуць яшчэ цясьней сьціскаць, каб уціснуць на нары ўсіх.
Пачуўся рэзкі чыгунны звон... На дварэ, блізка ад уваходу ў будынак, стаіць слуп. На ім за дрот падвешаны кавалак рэйкі, па якой 4 разы на дзень б’юць малатком — на «пад’ём», на пачатак і канец «вячэрняй паверкі» й на «адбой». Цяпер гэта сыгнал на пачатак «вячэрняй паверкі».
Выскакваем на калідор, дзе кожная рота выстрайваецца асобна.
Зьяўляецца Арап. Ротны камандуе:
— Для сдачи рапорта, 3-ья рота, смирно!
Падыходзіць да Арапа, здае яму вусны й пісьмовы рапарт аб колькасным складзе роты. 1з вуснага мы даведваемся, што з нашае роты сёньня двох вязьняў памерла, а трох із адмарожанымі нагамі й рукамі накіраваныя ў лягерны лазарэт.
Калі Арап адышоў, ротны даў нам некаторыя інфармацыі. Ён сказаў, што наш лягерны пункт завецца «Больничный Городок». Пазьней мы будзем тут валіць лес, расчышчаць поле для вуліцаў і будаваць места Беразьнікі. Бальнічны Гарадок — першы будынак будучага места й завецца так таму, што ў ім будзе шпіталь. Цяпер ен — карантынны пункт 2-га аддзяленьня Вішарскіх лягероў асобнага прызначэньня ГПУ (у скароце — ВЛОН ОГПУ ці Вішлагу). У карантыне мы прабудзем 4 тыдні, пасьля чаго УРЧ разьмяркуе нас па «лагпунктах» і «камандыроўках» 2-га ад­дзяленьня. Самы блізкі ад нас «лагпункт» — Усольскі. Да яго каля двох кілямэтраў. Пры ім і Ўпраўленьне 2-га аддзяленьня на чале із Стукавым. Закончыў ротны інфармацыю паведамленьнем, што заўтра мы будзем мець «санобработку» й «медосмотр».
Да «адбою» мы даведаліся, што другую частку нашых эшалбнаў (менскага й аршанскага) накіравалі ў Краснавішарск — «лагпункт» 1-га аддзя­леньня Вішлагу. Ад станцыі Ўсольле паўз р. Каму яны будуць ехаць цягніком яшчэ кілямэтраў 30, да м. Салікамск. Там канец Пермскай чыгункі, і адтуль іх пагоняць пехатою кілямэтраў 120 у тай­гу. Паўночней Салікамску, з усходняга боку ў Каму ўпадае ейны прыток — р. Вішара, імем якой і названы наш лягер. На беразе гэтай ракі каля 1925 г. было заснавана Вішарскае аддзяленьне Салавецкіх канцэнтрацыйных лягероў, у 1929 г. ператворанае ў самастойны лягер. Там вязьні пабудавалі м. Краснавішарск, дзе, апрача «лагпункту», месьціцца Ўпраўленьне 1-га аддзя­леньня й Галоўнае Ўпраўленьне ўсіх Вішарскіх лягероў.
Із нашае «клеткі» ў Краснавішарск павезьліпагналі Сталовіча, Мяцельскага, Штаненку, Жукоўскага й Вярбіцкага.
Цяпер мы ўжо ведаем, куды нас прывезьлі. Гэ­та раён на мяжы Паўночнага й Сярэдняга Ўралу, зямля комі-пермякоў і комі-зыранаў, улучаная ў РСФСР. Пасуседзтву жывуць удмурты, татары,
башкіры, мансі й іншыя фугра-фінскія й цюрскія народы. У местах — шмат расейцаў і ссыльных. Клімат тут жорсткі: доўгая (6 месяцаў) зіма зь вялікімі марозамі (да -4011 С і ніжэй) і сьнежнымі завеямі.
У гэтыя мясьціны Паўночнага Уралу: у Перм, Чусавой, Салікамск, Чэрдынь і інш.— 1863— 65 гг. было саслана шмат паўстанцаў К. Каліноўскага. Спаміж іх, у Салікамск — згадваную намі дачку В. Дуніна-Марцінкевіча, Камілу. Толькі ў 1880 г. яна вярнулася із ссылкі ў Беларусь і хутка пасьля таго, у тым-жа годзе, памерла. Праз паўгода сюды прывязуць: у Краснаўфімск — А. Цьвікевіча, на другі бок Уральскага хрыбта, у Шадрынск — Язэпа Пушчу.
«САНОБРАБОТКА» Й «МЕДОСМОТР»
А 5-ай гадзіне перадраньня нас разбудзіў звон «пад’бму». Першае, пра што мы даведаліся, мы — блізу ўсо нямыя. Ад учарайшае прастуды й карболкі ахрыплі й згубілі голас. На ўсе нашы ранішнія зборы, улучна зь сьнеданьнем, нам дадзена адна гадзіна часу. Таму трэба сьпяшацца. Кіруемся сьпярша ў уборную. Яна, хоць і халодная, зьбітая з дошак на дварэ, ды дарога да яе, нарэшце, вольная. Але на 2.000 вязьняў уборная толькі адна, і перад ею чарга. Пасьля ўборнай трэба йсьці памыцца. Нам кажуць: умывальняў у Бальнічным Гарадку няма. I мы з бруднымі рукамі й нямытымі тварамі йдзем на сьнеданьне.
Індывідуальна ні сьнеданьня, ні абеду, як гэта было ў турме, тут не даюць. На гэта быццам-бы няма ні посуду, ні часу. 3 посуду есьць толькі «бачкі» — мэталевыя місы, якія нармальна ўжываюцца для мыцьця ног. Адзін такі «бачок» на 10 асобаў. Кожны мусіць запісацца ў якісь 10-так, пазьней — сталы (у рабочай брыгадзе, звычайна з 30 вязьняў — іх 3).
«Бачкоў» мала. I калі на кухні яны ўжо разабраныя, адзін зь 10-тка за «бачком» мусіць стаць у чаргу каля 10-тка, каторы ўжо сьнедае. Тады, схапіўшы звольнены «бачок» у вадну руку, а
сьпіс 10-тка ў другую хутчэй ляцець у іншую чаргу — на 1-шы наверх, на кухню. Прычым, «бачок» ні перад намі, ні пасьля нас ня мыецца; мыць яго няма дзе й на такую раскошу (жартам казалі — «буржуазный предрассудок») зноў-жа брак часу: пакуль мы будзем есьці, над нашым каркам на «бачок» будзе чакаць хтось з наступнага 10-тка.
На кухні кухар ці ягоны памочнік апусьціць чарпак на даўгім кію ў кацбл і выверне яго ў падстаўлены «бачок». Дзеля таго аднак, што пры кухні сталоўкі няма, «бачок» хутчэй трэба несьці назад у ротную салю, у якой таксама няма ні сталоў, ні лавак і ніякае іншае мэблі. «Бачок» ставіцца на край нараў, дзе ўвесь 10-так зь нецярплівасьцю й хваляваньнем чакае на яго.
У «бачку» — «рыбная баланда». Зь яе яшчэ йдзе пара. Ад «чаю» яна адрозьніваецца тым, што «чай» — чыстая вадзіца, а «баланда» — мутная. Праўда, у «баландзе» могуць быць рыбныя косьці, часам — хвост ці 1—2 галавы, а на паверхні абавязкава плаваюць вочы.
Тут новая праблема: есьці «баланду» няма чым. Лыжкі ў нас паадбіраў этапны канвой, запэўніўшы, што нам ix у лягеры дадуць. Засталіся яны рэдка ў каго, калі былі, драўляныя. Таму чэрпаць «баланду» з «бачка» мы ў пасьпеху падрыхтаваліся чым толькі хто мог — выпрашанымі ў кагось драўлянымі лыжкамі, кубкамі, бляшанкамі ад кансэрваў, адбітым ад бутэлькі дном і іншымі чарапкамі.
Мы адразу абступілі «бачок» з усіх бакоў і са здабытымі інструмэнтамі рынуліся ў атаку — хто стоячы, хто седзячы, а хто лежачы. Як сьвіньні, із супольнага й бруднага карыта хапаем адзін перад адным навыперадкі гарачую юшку, абліваемся йю, апальваемся, давімся касьцямі... Хутчэй, хут­чэй. Часу для гутарак цяпер няма. Народжаная ў лягеры 11-ая «запаведзь» вучыць: не зявай!
Чарпака гэтых сьвіных памыяў для 10 асобаў ды яшчэ бяз хлеба (хлеб дадуць толькі ўвечары) занадта мала. Дзеля таго ў першыя дні, пакуль на карантыне панаваў хаос, некаторыя із найбольш галодных адважваліся запісацца на «баланду» ў
два ці нат і тры 10-ткі й сьнедаць па два й тры разы. Але было боязна: а ну-ж правераць сьпісы, тады прапаў за 2—3 лішнія лыжкі гэтае сьмярдзючае поліўкі. I былі выпадкі, што рызыкантаў выкрывалі, валаклі ў камэнданцкі пакой і моцна білі.
А 5.30 раніцы абвешчана «санобработка». 3 Усольскага «лагпункту» прыйшлі цырульнікі, і ў каго нястрыжаная галава або хто мае бараду й вусы, павінны йсьці на калідор 1-га паверху ў чаргу. (Зь нястрыжанымі галовамі былі рэдкія адзінкі. 3 бародамі й вусамі было болей, галоўна сьвятары й старэйшыя «кулакі».)
3 тых, хто ўжо пасьнедаў і не патрабаваў ісьці да цырульніка, пачалі фармаваць групы па 50 асобаў. Кожнаму з групы выдаюць абруч зь дзьвюма біркамі — маленькімі фанэрнымі дошчачкамі зь дзіркай, праз якую прывязаны хвосьцік шпагату. На абедзьвюх бірках напісаны адзін і той-жа [нумар]. Да абруча з аднэй біркай трэба прывязаць усю сваю вопратку (апрача тае, што апранута) і тут-жа кінуць у кучу для адпраўкі на дэзынфэкцыю. Другую бірку пакінуць сабе як квіток на атрыманьне вопраткі з дэзынфэкцыі. Пасьля таго групе ррыдаецца канвой, і яе строем гоняць у лазьню Усольскага «лагпункту». Трупу за групаю, паротна — праз кожныя 10 хвілінаў.
Крочым рэдкім маладым хвойнікам па слаба пратоптанай на глыбокім сьнезе сьцежцы. Ля бра­мы лягеркай «вахты» «дзяжком»зо пералічае нас, запісвае ў свой «табель» і ўпускае за дрот на тэрыторыю «лагпункту».
Перад лазьняю спыняемся й чакаем: там яшчэ мыецца папярэдняя трупа. Калі яна выйшла, нас уводзяць у перадлазьнік. У ім цесна, халодна, падлога мокрая. На мыцьцй нам даюць 10 хвілінаў. Абутак загадваюць паставіць на падлогу пры сьцяне, а верхнюю вопратку зьвязаць у вузлы й здаць на пражарку ў «вашабойку».
У самой лазьні «баншчык» выдае кожнаму «цукерку» (маленькі кавалачак мыла) і адну шайку гарачай вады. Халоднай бяры колькі хочаш, але перад кранам чарга, а час абмежаваны. Хутчэй намыльваемся, размазваем на целе гразь.
I яшчэ не пасьпелі змыць яе, як краны з вадою выключаныя, вады няма. Нам камандуюць выходзіць — на вуліцы ўжо чакае наступная трупа.
Выходзім назад у перадлазьнік, шукаем свой абутак і верхнюю вопратку. Вузлы нашыя выкідаюць праз вакенца на падлогу. Бяда, калі ў каго зьніклі боты, штаны ці паліто. Тузаніна. Крыкі. А нас выганяюць ужо на вуліцу. Мокрыя (ніякіх рушнікоў тут няма), амаль на хаду апранаемся, выскакваем на мароз. Усю дарогу да Бальнічнага Гарадка дрыжым ад холаду, ляскаем зубамі.
А 9-ай гадзіне раніцы часткамі пачалі прывозіць назад із «санобработки» нашу вопратку. Яе звальваюць у кучу на калідоры 1-га паверху. Пры кучы стаіць дзяжурны санітар, які спраўджвае [нумары] бірак — прывязанай да абруча з прынесенай уласьнікам вопраткі.
Адшукаць абруч із сваей вопраткай — справа нялёгкая. Куча вялізная. Да яе не даступіцца: вакол — натоўп і валтузьня. Самыя вузлы пераблытаныя, напалову паразьвязваныя, паасобныя рэчы зусім адарваныя ад абручоў, на некаторых абручох няма бірак... Поўнае бязладзьдзе.
А калі хто знаходзіць свой абруч з вузлом, толькі дзівіцца: вузел ягоны так старанна «обра­ботанный» і «продезинфицированный», што лепшых рэчаў у ім няма. Зь некаторых абручоў зьнята ўсё, а да іх абы-як прычэпленыя якіясь пару латаных анучаў. Асабіста ў мяне зьніклі дажджавы плашч, штаны й дзьве верхнія кашулі.
Усеагульнае абурэньне. Лаянка. Пагрозы скаргаў вышэйшаму начальству. Ды ўсё надарма: пакрадзеных рэчаў ужо ніхто болей ніколі не пабачыў.
Пасьля гэтага нам абвесьцілі, што «санобра­ботка» нас поўнасьцю закончана. Цяпер мы мусім ісьці на «медосмотр», дзе нам будзе ўстаноўлена катэгорыя працаздольнасьці.
На калідор 2-га паверху з пакояў ротных і «хлебарэзак» вынесьлі сталы, лаўкі й табурэты. Пры сталох селі сябры Мэдычнае камісіі — лекары зь лягернага лазарэту. Усе яны — вязьні, у балыпыні добрыя людзі, якія стараліся кожнаму хвораму дапамагчы, але мелі для гэтага абмежа-
ваныя мэдычныя сродкі й былі зьвязаныя па ру­ках і нагах рознымі інструкцыямі Санітарнага Ўпраўленьня ГУЛагузі.
Да Бальнічнага Гарадка пад’ехаў вазок. Зь яго выйшаў досыць шчуплы чалавек сярэдняга ве­ку — у шапцы «будзёнаўцы», валенках і шынялю зь пісталетам на рамяні. Гэта быў Залкінд, начальнік Санчасьці 2-га аддзяленьня ВЛОН ОГПУ. Як старшыня Мэдычнай камісіі ен пайшоў на 2-гі наверх, дзе на ягоны прыезд чакалі.
На «медосмотр» нас вядуць ротамі. Распранаемся. Стаім голыя ў лінію перад сталамі. Па чарзе, якая рушыцца вельмі хутка, падыходзім да камісіі. Сьпярша ў сьпісе запаўняюцца пэрсанальныя дадзеныя. Тады — сам «осмотр». Толькі ў рэдкіх выпадках камісія затрымліваецца, калі пе­рад ею стаіць відавочны калека, напаўсьляпы ці глыбокі старац. Па-за імі «осмотр» вельмі просты. Залкінд, часта нават і не глядзіць на падышоўшага, пытаецца:
— Руки, ноги есть?
— Ёсьць,— адказвае падышоўшы.
— 1-ая категория.
— Гражданін начальнік, у мяне...
— Можете идти. Следующий!
Наступна нас вядуць на 1-шы паверх, да «Ве­щевого склада». Тут мы павінны атрымаць лягерную ўніформу. У лягеры забаронена насіць сваю вопратку, якую па атрыманьні лягернае трэба зараз-жа здаць на «хранение» ў лягерны склад, каб пры вызвал ьненьні з-пад арышту, як нам тлумачаць, было ў чым ехаць дадому.
Перад складам мы стаім у чарзе, мераем і атрымліваем бушлат і шапку-вушанку аднаго із трох колераў — шэрага (як жаўнерскі шынель), чорнага ці хакі; падобныя да жаўнерскіх кашулю й штаны, грубыя чаравікі з анучамі да іх і «варежки»з2. Усе гэта ўпісваецца ў іменную «Арма­турную карточку», выдаваную кожнаму на рукі. Пры гэтым (як мы агледзеліся пазьней) робяцца злоўжываньні: нам выдаюць ужо ношаныя рэчы, а ў «Арматурную карточку» іх упісваюць як новыя. Новыя-ж рэчы працаўнікі складу потым «по блату» абменьваюць на старыя ротнаму, кухару,
урадоўцам УРЧ і іншым з адміністрацыі (паводля лягернае прыказкі «Свой — своему»), каб гэтым купіць і сабе прывілей ад іх.
Апрануўшы казенную вопратку, мы ўпакоўваем сваю ўласную для здачы яе ў лягерны склад. Ужо цяпер у нас ня было надзеі атрымаць яе калі-небудзь назад. Але што-ж ты зробіш: загад есьць загад, ня выканаць яго мы ня можам'. Ды й пасьля «санобработки» ўжо й ня было чаго здаваць, хіба што тое, што было яшчэ на нас. Да свайго пакуначка мы прывязваем бірку, на каторай самі пішам свае ймя й прозьвішча. Ніякага квітка на здадзеныя рэчы нам не выдаюць.
А 5—7-ай гадзіне вечара нам далі першы ў лягеры абед: у вадзін «бачок» — чарпак тэй-жа «рыбнай баланды», у другі — лапатку кашы. Па абедзе я з маімі сябрамі выправіліся да камэнданта Бальнічнага Гарадка із скаргаю аб пакражы нашых рэчаў пры «санобработке». Ідзем калідорам, ледзь валочым ногі. Ня толькі рэчы нашыя, самі за дзень былі ўжо так «обработанные», што нашы і фізычныя, і псыхічныя сілы былі на вычарпаньні. Аднак мы яшчэ неяк трымаліся. Сотні іншых, пераважна старэйшых, патрабавалі неадкладнай мэдычнай дапамогі. Вось мы цягнемся ўздоўж даўгой чаргі, што стаіць перад пакоем «лекпома»зз. Найбольш тут, відаць, з прастудаю. Яны на ўсе лады кашляюць, харкаюць, хрыпяць. Да «адбою» «лекпом» прыме зь іх толькі нязначную частку.
Зусім нечакана ў чарзе пазнаем айца Аляксандра Табанькова й Шэрэшэўскага. Шэптам яны тлумачаць нам, што прыехалі сюды ў нашым-жа эшалене й абодва ў суседняй да нас, 4-ай роце.
Набліжаемся да дзьвярэй камэнданцкага па­кою. Чуем адтуль сьпеў. Запявала (пазнаем голас Савельлева) высокім пісклявым тэнарам зацягвае:
Царь Николай захотел воевать, а хор колькіх галасоў падхоплівае —
Э-э-х, ты...
Мы зьбянтэжыліся. Спыніліся перад дзьвярыма й ня ведаем, што рабіць — заходзіць ці вяртацца назад.
Песьня працягваецца:
Барышня, барышня, что и сказать, Эх, ты...
Пакуль мы нараджаліся, А. Лантас пасьпяшыўся й пастукаў у дзьверы.
— Вваливай! — пачулі мы з пакою.
Адступаць ужо было позна, і мы «ввалились». Бачым, у камэнданта банкет, на якім сядзіць Арап і іншыя ягоныя лягерныя сябры-«белоручки» із «социально-близких». Яны, праўдападобна, «спустили» дзесь «налево» пакрадзсную вопратку, накупілі сабе па-за лягерам адэкалену й закусак і цяпер банкятуюць — п’юць (адэкалёняцца, паводля лягернае тэрміналёгіі).
На стале й пад стадом стаяць і ляжаць поўныя ці парожнія бутэлькі й бутэлечкі. На рассьцеленай газэце — селядцы, каўбаса, хлеб.
Сьпевы спыніліся, і мы выказалі камэнданту сваю скаргу.
— Это что? Бунт против советской власти? — пытаецца ён у нас п’яным языком.— Вам не нра­вится советская власть? А знаете ли вы, что за это до вашего срока заключения вы можете до­стать новый срок? — усё павышаючы голас пагражае нам камэндант.— Никаких жалоб! — стукнуў ён кулаком па стаду.— Понятно?..
Тады ўсгаў і ўжо скамандаваў:
— А ну давай, сматывай отсюда свои удочки, пока мы не составили рапорта!
ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ПРАЦЫ
Паднялі нас чыгунным звонам а 5-ай гадзіне ночы. Некаторыя 10-ткі яшчэ ня ўправіліся «праглынуць» сваё сьнеданьне, як пачалася «разнорядка». У роту із сьпісамі рабочых брыгад увайшоў «нарядчик» УРЧ. Ён ускочыў на прынесеную яму табурэтку й пачаў чытаць сьпісы бры­гад. Кожная брыгада складаецца з ЗО-ці вязьняў і мусіць зараз-жа станавіцца на паказанае ёй месца. Із роты ў роту з дрынам у руцэ ходзіць Арап. Калі хто з выкліканых, будучы заняты сьнедань-
нем, не дачуў свайго прозьвішча ці хто спазьніўся вярнуцца з уборнай і ня ведае, да якой брыгады ён належыць,— Арап сьпярша «аддрынуе» небараку па сьпіне, а тады ў нарадчыка папытаецца, дзе ягоная брыгада.
Пазьней УРЧ створыць з нас на якісь час больш-менш стадия брыгады, і штодзённыя зьдзекі разнарадак скончацца. Але цяпер, пакуль мы тут, на карантыне, кожнага дня з нас фармуюць новыя брыгады — нібы дзеля таго, каб мы не маглі хутчэй зьблізіцца між сабою й змовіцца на ўцёкі зь лягеру.
Усіх вязьняў, каму ўчора Мэдычная камісія прызнала 1-ую, 2-ую і 3-юю катэгорыі працаздольнасьці, гоняць на г. зв. «общие работы». Асабліва гэта тычыцца «каэраў» — тых, хто засуджаны па 58-му артикулу карнага кодэксу РСФСР. Паводля інструкцыі ГУЛагу, усе яны мусяць працаваць фізычна. Ці ты малады, ці стары, здаровы ці хворы — гінь, але для цябе толькі «общие работы». Праўда, колькім асобам із нашага эшалёну якімсь цудам удалося выкруціцца ад ix: так фабрыканта-мільянэра Шэрэшэўскага Залкінд забраў у аптэку Санчасьці.
Брыгада за брыгадаю нас выводзяць з будынка «на развод». 3 аднаго боку ад дзьвярэй на падворку бачым даволі вялікую трупу брыгадзіраў, з другога — яшчэ большую каманду «архангелов хранителей»« із «сьвечкамі»з5 на плячах. Стаім на марозе, чакаем свае чаргі. Ад трупы брыгадзіраў аддзяліўся якісь асабень з падбітым вокам і, праходзячы паўз нас, нізкім пракураным голасам працадзіў скрозь зубы:
— Тут вам всем — «труба» !зв
Сьледам за ім ля нашае брыгады зьявіліся брыгадзір і трох «архангелов» зь «дзяжкомам» Бальнічнага Гарадка. Нас пастроілі ў калёну, пералічылі й пасьля «малітвы» старшага «арханге­ла» пагналі на працу.
Наперадзе крочыць брыгадзір, ззаду — старшы канвою, па бакох — два іншыя із «сьвечкамі» ў руках. Хутка выходзім на большую дарогу ў адкрытым полі. Дарога тут добра вытаптаная нагамі вязьняў, бо яна злучае Ўсольскі лагпункт з
будаўніцтвам Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату, куды нас вядуць. Паварочваць галаву на­зад нам забаронена, але наперадзе, перад намі, як толькі можа сягаць наш зрок на дасьвецьці, відаць жывы ланцуг калёнаў. Ланцуг гэты хістаецца й выкручваецца па няроўнай зьвілістай дарозе.
Вакол сінеюць глыбокія сьнягі. Трашчыць пад нагамі мароз. Ад ледзянога ветру коцяцца сьлёзы з вачэй.
Мы мінаем станцыю з колькімі дамкамі й бярозкамі. Крочым яшчэ з кілямэтр і спыняемся.
У карантыйным часе мы ня маем сталае працы, і нас кідаюць зь месца на месца. Сёньня паставілі на земляную працу — капаць катлаван. Атрымалі інструмэнты, капаем. «Архангелы» з трох бакоў занялі свае пазыцыі.
Гадзіны праз дзьве адкульсьці ўзяўся незнаёмы дзядзька й пачаў на нас крычаць:
— Каково хрена вы здесь ковыряетесь? Где ваш бригадир?
Брыгадзір высоўваецца яму насустрач:
— Чево орешь? Зачем суешь сюда свою харю?
— Я здесь десятник! И ты не прикидывайсь казанской сиротой. Кто тебя здесь поставил?..
— Да брось пузыриться. Ты что думаешь, у меня зайчики в голове?
Дыяляг упрыгожваецца больш важкімі й квяцістымі сродкамі мовы з матам. Завяршаецца тым, што нам загадваюць засыпаць назад усё тое, што мы выкапалі, пасьля чаго брыгаду пераводзяць капаць на іншае месца.
На схіле дня, калі мы ўжо добра напрацаваліся й зь нецярплівасьцю чакалі, калі, нарэшце, нас павядуць у лягер,— нас пагналі ў адваротным ад лягеру кірунку. Набліжаемся да прыстані ля ракі Кама. За складзкімі будынкамі бачым даўжэзны мост праз раку, на другім беразе да якой туліцца невялічкае места Усольле.
Нас ставяць ладаваць із складу на прычаленую да берагу барку якіясь, пудоў па 4—5, бочкі, быццам з алеем. Насіць ix трэба па трапу зьверху ўніз.
Бярэм бочку ўдвох, адзін — сьпераду, другі — ззаду. Нязручна, ліха на яе: пальцы рук у
задняга высьлізгваюцца з-пад бочкі. Спрабуем завярнуцца, каб стаць бокам і йсьці разам. Таксама нязручна: адна нага ніжэй, другая — вышэй; ды й трапы вузкаватыя — можна аступіцца й зьляцець зь іх на зямлю ці ў ваду. Як мы ні бярэм бочку й як ні становімся, трымаць і несьці яс амаль немажліва. Галодныя, мы ўжо вычарпалі свае сілы на першай працы. А тут яшчэ й пальцы на руках мерзнуць, не дапамагаюць і «варежки». Круцімся з гэтымі ідыёцкімі бочкамі, бясконца спыняемся, мяняем рукі й пазыцыю, ледзь ступаючы па трапу. Каля самае-ж баркі пальцы рук зусім ня слухаюцца, расчапляюцца, і бочка восьвось сарвецца й паляціць у Каму. Ня праца — адна пакута!
Выбіліся із апошніх сіл. А нам загадваюць ісьці на трэцюю працу. Мы заяўляем брыгадзіру, што ўжо ня здольныя болей працаваць.
— А кто же будет за вас работать? Пушкин? Или я? — і вядзе нас да адкрытых чыгуначных вагонаў-пляцформ із цюкамі сена.
Мы мусім адчапляць кожную пляцформу ад іншых вагонаў, цэлай брыгадай пхаць яе па рой­ках да складаў прыстані, а тады выладоўваць сена ў склад. Працуем ужо ў цемры. Ня рухаемся — сланяемся, бы цені. Старэйшыя й слабыя так-сяк яшчэ брыдуць, трымаючыся за пляцформу (не папіхаюць яе, самі за яе трымаюцца, каб неяк рухацца), а ўжо насіць цюкі ня могуць.
Ад стомы баліць крыж. Рукі вісяць, як мёртвыя, і не падымаюцца. Hori адзервянелі й ня гнуцца ў каленах. Наагул чуемся так зьнясіленымі, што ня ведаем, ці дойдзем да лягеру.
Брыгадзір пайшоў у кантору прарабаз? «здаваць» нашу працу — выпаўняць «рабочий ра­порт» (колькі й чаго мы зрабілі за дзень), а нас канвой выстраіў у калёну, пералічыў і пагнаў у лягер.
Цягнемся, ледзь перастаўляючы ногі. Некаторыя падаюць. Калёна расстрайваецца, расьцягваецца. Старты канвою камандуе:
— Передние, короче шаг! Задние, подтянись!
Праз колькі хвілінаў — ізноў тое самае. Аднак нам пашчасьціла: канвой аказаўся людзкім. Ён
бачыў, што мы ня можам ісьці, зьдітаваўся над намі й дазволіў два разы адпачываць. На ўзбоччы дарогі мы садзімся ці кладземся на сьнег на 2—3 хвіліны. На сьнезе й бяз руху яшчэ болей мерзьнем, качанеем, але лепшага выбару ў нас няма. Тады ўстаем і йдзем далей. Тых, хто сам ня можа ўзьняцца на ногі — падымаем. Божа мой! Як мы ўдзячныя нашым «архангелам»!
Так цягнемся памалу й марым: хутчэй-бы даплесьціся да лягеру, пагрэцца гарачай «балан­дой», дастаць сваю «пайку» хлеба, заваліцца на голыя нары й заснуць каралеўскім сном. Неадчэпна сьвідруе й другая думка, чорная: гэта толькі адзін дзень працы, а як-жа выцягнуць тут усе га­ды? Ды што — гады. Як будзем працаваць заўтра? Як выцягнем заўтрашні дзень? Калі так будзе штодня, як сёньня, мы ня толькі да канца сваіх тэрмінаў не дацягнем, мы ўсе тут за паўгода выцягнем ногі. Запраўды, будзе нам «труба»!
СЬВЯТКАВАНЬНЕ 13-цігодзьдзя КАСТРЫЧНЩКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
Дзень 7-га лістапада ў Бальнічным Гарадку абвешчаны сьвяточным. На працу пагналі толькі тыя брыгады, дзе была неадкладная праца.
Пасьля несьвяточнай «баланды» я вырашыў адведаць маіх сяброў. Хоць мы (параскіданыя па розных ротах і паверхах) былі недалёка адзін ад аднаго, аднак усе дні працы ня бачыліся. Так за дзень стамляліся, што нам было не да спатканьняў.
Найперш іду ў суседнюю на нашым паверсе, 4-ую, роту. Там з маіх сяброў В. Турчын і айцец Аляксандар Табанькоў. Знайшоў ix на сваім месцы. Айцец Аляксандар спаў, і мы яго не турбавалі. Сьвятара і ўжо немаладога чалавека, яго ганяюць на працу ў капальні калійнае солі.
Сядзім на ніжніх нарах, гутарым. Да нас даносяцца ледзь чутныя сьпевы.
— Тэта эвангелістыя сьпяваюць свае набожныя песьні-малітвы,— тлумачыць мне Турчын.— Яны з нашага Хойніцкага раёну. Іх тут цэлая група.
На працу йсьці адмовіліся. Заявілі, што «на антыхрыста працаваць ня будуць». Ім не даюць ні «баланды», ні хлеба. Але яны паціху сьпяваюць і сьпяваюць. «Уркі»з8 гарланяць на іх, каб змоўклі. Пагражаюць расправай. Сёньня кідалі ў іх нажы.
Калі сьпевы спыніліся, мы падышлі да іх і, як блізкія землякі, прывіталіся. Яны займалі самы далёкі кут салі на верхніх нарах. Іх відаць там да 20-ці асобаў. На разьвітаньне я запытаўся:
— А дзе-ж вашыя сем’і?
— А Бог Сьвяты іх ведае,— адказаў адзін з групы.— 3 дому яны былі забраныя разам з намі. У Хойніках нас разлучылі. Куды іх, бедных, вывезьлі, мы ня ведаем.
Пад вечар ударылі ў рэйку. Усе вязьні, што ня былі на працы, мусілі выходзіць на калідор. Хто спаў — будзілі, сьцягвалі з нараў. Тады строем вялі на 1-шы паверх. Хоць калідор тут шырокі й даўгі, стаяць дужа цесна.
У цэнтры калідору, паміж вакон, на кагось чакаў столік з табурэткамі. Ззаду, на сьцяне, крывавай плямаю зіяў чырвоны сьцяг.
Праз колькі хвілінаў зьяўляюцца камэндант Савельлеў, памочнік ягоны Арап, «воспитатель» з КВЧ39 Гатоўчык і начальнік Опэрчасьцн«. Яны рассаджваюцца пры стале, а мы далей стаім у страі.
Праграма сьвяткаваньня, як і заўсёды ў такіх выпадках, складаецца з 2-ух частак — урачыстай і мастацкай. У 1-ай частцы з «дакладам» на тэму дня выступіў Гатоўчык. Завучанымі казённымі сказамі крыміналісты тлумачыць нам, што савецкая ўлада, «кровью завоеванная» ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, «на своих штыках» прынесла «на­стоящую» свабоду й справядлівасьць. «Как родная мать», яна дала ўсім нам, «злостным преступни­кам», магчымасьць «исправиться» й стаць «чест­ными» людзьмі. А што мы мелі за царскіх часоў? Беззаконьне й свавольства ўлады.
У мастацкай частцы праграмы быў толькі адзін нумар — выступ начальніка Опэрчасьці. Ён иадняўся з-за стала і ўрачыста абвесьціў, што для тых, хто яшчэ ня ведае, за што савецкая ўлада яго пакарала й на які тэрмін, ён зараз адчытае
два сьпісы. У 1-ым сьпісе будуць названыя тыя, хто атрымаў 5 год канцэнтрацыйных лягероў, у 2-ім — 3 гады. Артикул абвінавачваньня для ўсіх — адзін і той-жа: 58-мы КК РСФСР ці контррэвал юцыя.
— Понятно? — запытаўся ен.
— Панятна,— адказаў строй.
Я зьдзівіўся, што сьпісы так даўгія. У іх былі ўпісаныя г. зв. «бястэрміньнікі», каторых прывезьлі ў лягер бяз сьледзтва, бяз суда й бяз прысуду. I яны ня ведалі: за што іх арыштавалі? і на які тэрмін засудзілі? Пераважна гэта былі «раскулачаныя» сяляне, але сюды належыла й група эвангелістых.
Калі «опэр» скончыў чытаць свае сьпісы, запытаўся, каго ён із «бястэрміньнікаў» не назваў. Паднялося колькі дзесяткаў рук. Ён забавязаў камэнданта ўлажыць іхны сьпіс і перадаць яму. (Пазьней я спатыкаў і такіх, што бяз прысуду былі ў лягеры даўжэйшы час, а некаторыя й паміралі, не даведаўшыся — за што? і на-колькі засуджаныя?)
Сьвяткаваньне Кастрычніка закончылася тым, што «опэр» загадаў усім «бястэрміньнікам», като­рых бн назваў у сваіх сьпісах, застацца на калідоры. Яны павінны стаць у чаргу, па аднаму падыходзіць да яго, каб расьпісацца, што прысуд ім абвешчаны. А рэшту нас распусьцілі.
УЦЁКІ
Сйньня я працую на будаўніцтве ЦЭЦ«. Бри­гада муляроў кладзе сьцены вялізнага будынка, мы носім для іх цэглу. Насіць трэба «казой» на 3ці наверх па трапу. На «казу» нас змушаюць класьці ня меней за 20 цаглін. У пачатку трапу із сьпісам брыгады стаіць «табельщик». Ён запісвае, колькі хто прынес. Калі вы спрабуеце пакласьці на «казу» меней, «табельщик» ня пускае вас на трап, а «казу» з цэглаю выварочвае ў сьнег.
«Каза» муляе нашы худыя плечы. Праз колькі гадзінаў працы яны ад «казы» пухнуць, гараць. Hori млеюць. Але мы памалу носім.
Раптам (дзесь папаўдні) раздаецца прарэзьлівы сьвісток старшага канвою. Нам загадваюць спыніць працу й пастроіцца. Стаім. Нас лічаць: 29. Пералічаюць: зноў 29. Аднаго няма. Каго-ж? Правяраюць па сыіісу: Янкі Петрыкава.
Абвяшчаецца трывога. Па тэлефону зь лягеру выклікаюць «опэра» й дадаткова двох канваіраў. Брыгаду здымаюць з працы й пад узмоцненым канвоем гоняць у лягер.
Ідзем зь непакоем у сэрцы. Хвалюемся: ня ве­даем, што нас чакае. Раззлаваны канвой груба падганяе йсьці хутчэй, амаль подбегам.
Падыходзім да Бальнічнага Гарадка. Бачым убаку ад уваходных дзьвярэй — Стукаў, начальнік Опэрчасьці, Строганаў, Савельлеў, Арап, наш ротны. Спыняемся. Выраўніваем строй.
Раздаецца каманда «смирно». Уперад, бліжэй да нас, выходзіць Стукаў.
— Будете так стоять на морозе до тех пор, по­ка беглец не будет пойман. Я приказываю конвою стрелять... если кто из вас пошевелится. Позамер­заете, как свиные хвосты!.. Вам же русским язы­ком было сказано: один за всех и все за однаво. Или вы не понимаете русскаво языка?
Мы маўчым. Адзін Сохіеў Сусламбэк (каго тыдзень таму назад із групаю асецінскіх паўстанцаў прывезьлі ў лягер) за ўсіх нас адказаў:
— Моя очын корошо понымайт.
Колькі мы стаялі на марозе, мы ня ведалі. Мажліва, гадзін 2—3, пасьля чаго нам дазволілі йсьці ў роту. Аднак абеду й «пайкі» хлеба нас пазбавілі.
Прайшло тры дні. Гутаркі пра ўцёкі Петрыка­ва ў Бальнічным Гарадку паволі заціхлі. Балыпыня камэнтатараў не сумнявалася: калі яго не схапілі ў першыя два дні, яму пашанцавала ўцячы. Тымбалей, што гэта ўжо другія ягоныя ўцёкі, і ён мае ў гэтым дасьведчаньне. На чацьверты дзень гутаркі ня толькі што спыніліся, але пра Петры­кава наагул ужо пачалі забываць. У лягеры кожны мае столькі штодзённых клопатаў і турбот, што агульныя падзеі ў гэтым моры хутка тонуць.
Таму, калі на зьмярканьні ўдарылі ў рэйку й ро­ты вывелі з будынка на пляц, мы ня ведалі, што за прычына.
Стаім на холадзе, чакаем. Асобна ад нас — аддзел канваіраў.
Вось паказаўся знабмы вазок зь белым канём. За вазком... быццам штось валачэцца. Камэндант Савельлеў даў каманду нам, а сам з рапартам выскачыў напярэймы вазку.
Вазок уразаецца ў цэнтар пляцу й спыняецца. Калі фурман завярнуў яго на бок і адчапіў вяроўку, усе роты (хоць і ня было каманды «вольно») ахнулі: за вяроўку былі прычэпленыя санкі, на якіх ляжыць труп чалавека.
Вочы нашы прыкаваныя да санак. Хто-ж тэта там?.. Няўжо Петрыкаў? Ды здалёк нельга разгледзець.
Стукаў стаў на сядзеньне вазка й прамовіў:
— Видите этот труп? Это беглец Петриков возвратился в лагерь... Так будет и с каждым из вас, кто посмеет бежать из лагеря... Понятно?
— Панятна,— паўтарылі роты.
Для большага постраху труп Петрыкава пакінулі на пляцы, і дарога да яго была вольная.
Таго-ж вечару я пайшоў да нешчасьліўца, каб разьвітацца зь ім. Над трупам застаў колькі асобаў, спаміж якіх і айца Аляксандра. Высокі й яшчэ больш худы. На твары ягоным ледзьве варушыліся вусны: ён, мабыць, маліўся.
Цяпер зблізку добра відаць, што труп да са­нак прывязаны ланцугом. Hori босыя, зьвісаюць у сьнег. Вопратка падраная й акрываўленая. Твар так зьнявечаны, што не пазнаць: суцэльнае крывяное мссіва з чырвоных і цёмных кавалкаў скуры й мяса. Адно вока выбіта. Чэрап праламаны.
Усё гэта знакі пабояў і зьдзекаў. Невядома толькі: ці сьпярша ён быў застрэлены і ўжо мерт­вым так «размаляваны»; ці быў яшчэ жывы, па­ранены й парваны зацкаванымі сабакамі, а дабівалі яго жывога.
Што-ж, наш дарагі Янка! Тое, што сталася, ніхто ня можа зьмяніць, перайначыць. Твая крыжовая дарога скончана. Як і сястры твае, і маці.
Тры дні йшлі брыгады на працу паўз труп Петрыкава, чыё адно нявыбітае вока ўсё так-жа нярухома глядзела ў неба.
ЗА КАЛЮЧЫ ДРОТ
Праз чатыры тыдні УРЧ разьмеркавала нас па «лагпунктах» і «камандыроўках» 2-га аддзяленьня Вішлагу. Адных накіравала ў Салікамск, другіх — у Чусавой, трэціх — у Кізел на каменяломні (там, у кар’еры, пры падрыве дынамітам скалы В. Турчыну зламала нагу), чацьвертых — у лясныя «камандыроўкі» (куды трапіў А. Насеньнік, пра якога пазьней да нас дайшлі чуткі, што на лесапавале яго забіла сьпілаванае дрэва).
Некаторыя лясныя «камандыроўкі» былі «штрафнымі»: у іх ссылалі часова ці настала за якуюсь лягерную правіну. У вадну з такіх «камандыровак» саслалі й групу эвангелістых. За адмову ад працы з Бальнічнага Гарадка іх хутка перавялі ў ізалятар Усольскага «лагпункту», а, калі не дапамог і ізалятар (на працу йсьці яны адмовіліся катэгарычна), тады іх выслалі ў лес на «штрафную камандыроўку». Стуль яны назад не вярнуліся. У лягеры ўважалася, што ўсе яны там загінулі — або галоднай сьмерцю, або былі расстраляныя.
Большую палову аднак перавялі ў Усольскі «лагпункт». Сюды, апрача мяне, прыгналі Я. Кузьменку, А. Лантаса, М. Доўнара, айца Аляксандра, Шмаля, Заблоцкага, Сохіева Сусламбэка.
«Лагпункт» выглядае на вайсковае селішча. Ад уваходнае брамы з «вахтаю» праз яго йдзе шырокая вуліца. Налева й направа ад яе — баракі, ба­рак!... На адзін бок у два рады й на другі. ТольKi... вакол селішча — слупы, калючы дрот, асьветлены ўвечары і ўначы моцнымі рэфлектарамі. Па кутох і лініях калючае агароджы — вартавыя вежы, а на іх — «попкі»« із стрэльбамі ці кулямётамі. Паміж калючым дротам і баракамі — 50 мэтраў «забароненая зона». Калі хто зойдзе на гэтую зону (сьведама ці нясьведама), зь вежы будзе
застрэлены без папярэджаньня. Калючы дрот ня любіць, каб да яго тут набліжаліся.
Калючы дрот...
Адкуль ён тут? Хто яго, абрыдлага, вынайшаў? Калі? Для якое мэты?
Бяру Беларускую Савецкую Энцыкляпэдыю (БелСЭ), том 5, на літару «к». Шукаю артикул «Калючы дрот». Няма. Што-ж гэта: такі важны й патрэбны вынахад і ў энцыкляпэдыі прапушчаны. Беларускі пісьменьнік Калюга Лукаш, які якраз і загінуў «за калючым дротам», ёсьць (бб. 282—283 — хоць пра ягоную загібель тут ні слова), але «Калючага дроту» няма. А мо ёсьць артикул пра «Дрот» і там згадка пра «калючи дрот»? Бяру том 4, на літару «д». Не, няма й тут. Ніякага «дроту» няма. Ёсьць... якіясь «Дронти» (даўно вимерлия птушкі, што некалі жылі на якіхсьці Маскарэнскіх абтоках — б. 275). Ёсьць «Дроцік» (бб. 275—276) — невялікае кап’ё, якім карнсталіся старажитныя грэкі, римляне й скіфн. А «Дроту» няма. Раз няма «калючага дроту», не павінна быць і ніякага. «Понятно?..» Ды й навошта савецкаму беларусу пісаць пра калючн дрот? Ён і без энцыкляпэдыі пра яго ведае.
А вось... у капіталістйчнйх энцыкляпэдиях (агульных і вынахадаў) ёсьць і пра «дрот», і пра «калючы дрот». Аказваецца, патэнт на вынахад калючага дроту быў выдадзены ў 1867 г. у ЗША ілінойскаму фармэру Люсьену Сьміцу, а шасьцю гадамі пазьней Джозэф Глідэн із штату Ню Гампшайр вынайшаў машыну для прадукцыі калючага дроту, паклаўшы пачатак гэтай індустрыі. Калю­чы дрот прадукаваўся для зусім сьціплых гаспадарчых патрэбаў: для агароджы фармэрскіх сядзібаў і пашаў свойскае жывёлы.
Бедныя вынаходнікі! Яны памерлі й ня ведалі, што вынахад іхны так далёка пойдзе ў сьвет. Ім і ў голаў ня прыходзіла вар’яцкая думка, што ка­лючы дрот некалі так спатрэбіцца для будаўніцтва камунізму ў «аднэй шостай сьвету», дзе ўжо цяпер толькі на поўначы РСФСР ім абкручаныя тысячы кілямэтраў для загароды... чалавечае «скотинки».
Усіх баракаў за калючым дротам — 36. 31
зь ix — жылыя, 5 — адміністрацыйна-гаспадарчыя (Опэрчасьць, КВЧ, кухня з прадуктовым складам, лазьня, амбуляторыя, склад вопраткі й абутку). Дадаткова — дзьве ўборныя й ізалятар. Па-за дротам, справа псрад уваходнай брамай — барак УРЧ. Далей ад «лагпункту», у іншых месцах — асобныя баракі для ВОХРа«, «Сангородка» й офісы начальніка аддзяленьня й ягонага заступніка. Зусім ізаляваная ад «лагпункту» й жаночая рота. 3 жанчынамі-вязьнямі ніякіх кантактаў: іх нат нідзе ня відаць, адно ў ізаляваным ад «лагпункту» Сангарадку.
Разьмер жылога барака прыблізна 75 х 10 мэтраў. У ім пасярэдзіне на ўсю даўжыню — праход, у якім стаяць дзьве «буржуйкі» й тры сталы з лаўкамі. На абодва бакі ад праходу — двухпавярховыя нары. Па канцох бараку, пры ўваходзе ў яго, адбіта шэсьць пакойчыкаў: адзін — для ротнага й ягонай канцылярыі, другі (звычайна — побач пакойчыка ротнага) — для ротнай «капцёркі» й «хлсбарэзкі»; насупраць іх, праз калідор — умывальня; на другім канцы бараку — два пакойчыкі для колькіх вышэйшых урадоўцаў з адміністрацыйна-гаспадарчага ці інжынэрна-тэхнічнага пэрсаналу й самы болыпы — «Ленинский уголок» КВЧ.
Кожны барак — рота, у каторай тут прыблізна 400 вязьняў. Усіх ротаў (із жаночаю) — 32. Адна зь іх (15-ая) завецца «молодежной»: у яе сабраныя вязьні ў веку 15—17 год. (Пазьней яе расфармуюць, параскідаўшы па іншых ротах.) Агульны лік вязьняў на «лагпункце» — болей-меней 13.000. Колькасьць гэтая бязупынна мяняецца ў сувязі із прыбыцьцсм новых этапаў і адпраўкаю партыяў з «лагпункту» на іншыя «камандыроўкі» аддзяленьня. Тут мы спаткалі шмат беларусаў, прывезеных сюды перад намі, некаторых — яшчэ ў 1929 годзе.
Пра бытавыя ўмовы ў бараку могуць сьведчыць такія дэталі. Сьціснутасьць: калі адкінуць пакойчыкі, даўжыня нараў будзе каля 60 мэтраў, і на іх мусяць мясьціцца 100, часам болей асобаў. Адсутнасьць пасьцельнай бялізны: нікому ў роце не выдаецца ні матраца, ні падушкі, ні коўдры, ні
прасьціны; спаць трэба, не распранаючыся, на голых дошках, пад галаву класьці свае «рэчы», а накрывацца бушлатам. У вопратцы кожнага — вошы, у шчылінах нараў — клапы. Ёсьць умы­вальня з халоднай вадою, але няма ні мыла, ні рушніка. Паветра — едкі дымок ад «буржуек» зь вільготным кіслым смуродам ад мокрых анучаў і абутку, усюды разьвешаных ці раскладзеных для прасушкі.
Як і ў Бальнічным Гарадку, на Ўсольскім «лагпункце» няма ні сталоўкі пры кухні (ежу трэба несьці ў барак), ні індывідуальнага харчаваньня (тая-ж самая сыстэма «бачкоў», «чарпакоў» і «лапатак» на 10-так. Дзеля таго што лыжак нам ня выдалі й тут, мы мусім набываць іх самі, галоўна ў «уркаў», выменьваючы за «пай­ку» хлеба ці якуюсь іншую рэч.
Харчаваньне складаецца з «пайкі» хлеба й «прыварка». Вага «пайкі» залежыць ад [процанту] выкананьня дзеннае нормы працы: за 100% нормы выдаецца 600 грамаў хлеба, за вышэй 100% — 800, за ніжэй — 400. За хлебам па звароце з працы трэба станавіцца ў чаргу каля ротнай «хлебарэзкі». Хлеб, як і ў турме, з рознымі дамешкамі да мукі й з прыпекам да 50% — ліпкі, вадзяністы. «Прыварак» — агульны для ўсіх, без падзелу на «катлы» ў залежнасьці ад выкананьня нормы. Два разы ў дзень (на сьнеданьне й абед) — «чарпак баланды» на 10-так аднае й таеж, рыбнае, дзень-у-дзень бязь зьмены. Прычым, калі колькі брыгадаў спозьніцца з працы (ці часта й бяз гэтага), а ў катле «баланды» мала — тады бухнуць туды пару вядзер вады, пабоўтаюць чарпаком із тым, што там засталося на дне, ды раздаюць далей. «Людзі — ня сьвіньні, усе зьядуць»,— кажа лягерная прыказка. Дадаткова на абед даюць «лапатку» кашы ў другі «бачок» на 10-так. Яе так мала, што ўсю кашу зьеў-бы кожны адзін з 10-тка. Каша — рэдзенькая размазьня з «пшонкай», аўсянкі ці магары, палітай зьверху чайнай лыжачкай якогась горкага алею чорнага колеру.
Паводля ГУЛагаўскіх нормаў галодны паек лягерніка крышку лепшы. Але гэта толькі на папе-
ры, бо пакуль ён, і без таго мізэрны, дойдзе да лягернага катла й «бачка» 10-тка, яго абкрадзе цэлая зграя адміністрацыі, пачынаючы ад начальніка «лагпункту» ці «камандыроўкі»... і да ротнага капцёра.
Вязьні ў лягеры падзяляюцца на дзьве клясы — «уркаў» і «фраераў» (паводля неафіцыйнае лягернае тэрміналёгіі).
Першыя — крыміналістыя й «бытавікі»: забойцы, рабаўнікі, зладзеі, жулікі, гвалтаўнікі, «растратчыкі» й г. д. Іх ня болей 5% ад агульнае колькасьці. Усе яны мелі суд і ведаюць свае вырокі. Гэта кляса «белоручек», лягернага «дворян­ства». Зь яе як «социально-близкой» да савецкай улады рэкрутуецца адміністрацыйны й гаспадарчы апарат — кіраўніцтва й абслуга лягеру.
Другія — «каэры». Каля 2/з зь ix — «раскулачаныя» сяляне. Рэшта: «буржуазный нацыяналістыя» нерасейскіх народаў; паўстанцы-казахі, узьбекі, таджыкі, туркмены, асеціны; уяўныя «шкоднікі», «шпіёны» й г. д. усіх народаў СССР. Наагул, рэальная ці толькі патэнцыяльная апазыцыя да камуністычнай партыі й савецкай улады. Паводля прафэсіі й занятку — сьвятары, настаўнікі, навукоўцы, аграномы, пісьменьнікі, працаўнікі мастацтва, інжынэры, лекары, студэнты й іншыя. Бальшыня — беларусы, украінцы, народы Сярэдняй Азіі й Каўказу. Гэтых тут 95%. Ніхто зь іх ня меў ніякага (нават савецкага) суда, але адны мелі хоць якоесь сьледзтва, ведаюць свой артыкул абвінавачаньня (пагалоўна — ленінскі« 58 КК РСФСР), ім абвешчаны вырок, завочна вынесены ў Маскве, а другія ня мелі й гэтага. Усе яны — кляса лягернае «рабсилы» для «общих ра­бот».
Кляса «ўркаў» у лягеры ўпрывілеяваная: яна мае ня толькі лёгкую працу, але й лепшыя жыльлёвыя ўмовы, лепшую вопратку й абутак, індывідуальнае харчаваньне ў асабісты кацялок зь лепшымі («по блату») порцыямі; некаторыя зь ix маюць сталыя ці часовня прапускі для бесканвойнага выхаду зь лягеру.
Прамежнае палажэньне паміж «уркамі» й «фраерамі» займае інжынэрна-тэхнічны й мэдычны пэрсанал — інжынэры, тэхнікі, эканамістыя, бухгальтары, лекары, фэльчары й некаторыя іншыя фахоўцы з «каэраў». Іх мусяць браць на працу паводля фаху, бо ня могуць знайсьці адпаведных кандыдатаў спасярод «уркаў». Гэтая трупа вязьняў, хоць і ў меншай ступені, таксама ўпрывілеяваная.
Пэрсанальны склад кіраўніцтва 2-га аддзяленьня Вішлагу (і адначасна Усольскага «лагпункту»), як ужо часткава згадвана намі, наступны: начальнік аддзяленьня — Стукаў (дадамо тут толькі ў дужках, што цяжка падабраць на гэтае становішча кандыдата з больш адпаведным прозьвішчам!); заступнік ягоны — Балашоў («гэрой грамадзянскай вайны» хадзіў па лягеру заўсёды з ордэнам Баявога Чырвонага Сьцягу на грудзёх); начальнік ВОХРа — Наскоў; начальнік ЎРЧ — Федарэнчык, які заступіў толькі-што звольненага зь лягеру Новікава; начальнік КВЧ — Гатоўчык (таксама толькі-што кагось замяніў); начальнік Санчасьці — Залкінд і інш.
Камэнданту «лагпункту» (Строганаву) падпарадкаваны ротныя, кожны зь якіх мае двух узводных, капцера й днявальнага. Аднойчы нашым ротным быў палкоўнік Цюцькін. (Таксама уме­ла падабранае прозьвішча! Маленькі, жывы, дужа рухавы. Казалі, перад арыштам займаў пасаду «начальника особых поручений» у Будзённага.)
Найвышэйшы кіраўнік усіх Вішарскіх канцэнтрацыйных лягероў (ЎВЛОН ОГПУ) — Рэйнгольд Берзін. Прыяжджаў із Краснавішарска на інспэкцыю нашага «лагпункту» колькі разоў. Аднаго ра­зу бачыў яго.
На ўсялякі выпадак зноў гартаю БелСЭ. 0, дзіва’ Згадваецца 10 разоў у розных (2, 3, 4, 9, 12) тамах, а на балонцы 302, т. 2, пра яго ёсьць асобны артыкул з партрэтам.
Углядаюся ў партрэт: так, гэта ён, начальнік Вішарскіх лягероў «особого назначения» ГПУ.
Як-жа ён мог трапіць у беларускую энцыкляпэдыю? За якія заслугі перад беларускім народам?
Ды вось вельмі проста: паміма таго, што так часта згадваецца тут, нідзе ня сказана, што ад саменькае рэвалюцыі 1917 г. і да канца свае жыцьцёвае кар’еры займаў адказныя пазыцыі ў карных органах ВЧК—ГПУ—НКВД. Будучы сябрам Расейскай камуністычнай партыі ад 1905 г., у 1917—27 гг. ён, зрусыфікаваны латыш — быццамбы «савецкі ваенны дзеяч»«. У сьнежані 1917 г. У рад РСФСР прызначае яго камандзерам «атрадаў чырвонагвардзейцаў, рэвалюц(ыйных) салдат і матросаў», накіраваных у Беларусь «на дапамогу мясцовым Саветам у барацьбе з контррэвалюцыяй»4б. «3 пачатку ням(ецкай) інтэрвэнцыі галоўнакамандуючы Зах(одняга) рэвалюц(ыйнага) фронту (таксама.— А.К.) па барацьбе з контррэвалюцыяй»47. Як ведама, заданьнем гэтых вайсковых фармацыяў было душыць у Беларусі нацыянальна-вызвольны рух і ўсялякі супраціў навязаньню й замацаваньню тут савецкай улады; у першую чаргу — падаўляць антысавецкія паўстаньні, расстрэльваць паўстанцаў. «Пазьней (камандаваў) 2-й рэвалюц(ыйнай) арміяй у барацьбе супраць Цэнтр(альнай) рады на Ўкраіне»-»». У 1924 годзе, як расказвалі ў лягеры паўстанцы-таджыкі, кіраваў «ліквідацыяй» паўстаньня «басмачоў» у Туркестане. А «з 1927 г. на гасп(адарчай) рабоце»«: гэта калі ён загадваў... слыннымі людабойнямі — Еішарскім аддзяленьнем Салавецкіх канцэнтрацыйных лягероў (1927—29 гг.), Вішарскімі (1929—32 гг.) і Калымскімі (1932—37 гг.) лягерамі, дзе крывавымі рукамі гэтага «ваеннага» й «гаспадарчага» «дзеяча», на наказы Масквы, вынішчаліся ў «брацкай» сям’і іншых «шчасьлівых» народаў СССР новыя тысячы й тысячы беларусаў, украінцаў і туркестанцаў.
ЛЯГЕРНАЯ МОВА
Напачатку мусім сьцьвердзіць, што ленінскасталінская нацыянальная палітыка ў лягеры не абавязвае: ува ўсіх лягерох афіцыйнай, урадавай
моваю Ссьць «великий и могучий русский язык», дарма што ў лягерох пераважаюць нерасейскія народы, некаторыя зь якіх (таджыкі, туркмены, узьбекі, казахі й іншыя) блізу пагалоўна парасейску не гавораць і расейскае мовы не разумеюць. У кожным выпадку лягернага жыцьця (у канцылярыі, на працы, на прыеме ў лекпома й г. д.) зь імі паразумяваюцца праз перакладчыка.
Аднак чытач ужо, відаць, заўважыў, што лягерная расейская мова (тут маецца на ўвазе галоўная мова лягернага «дворянства») адрозьніваецца ад тае, якая была яму ведама на другім баку калючага дроту. У лягеры свая лексыка, стылістыка й сынтакс. Прынагодна мы ўжо прыводзілі прыклады. Калі яны былі ў беларускім тэксьце, мы бралі іх у двукосьсе, як і розныя іншыя небеларускія тэрміны й выразы.
У мове розных лягероў і ў розным часе есьць шмат агульнага: гэта сьведчыць аб тым, што на ўсіх этапах разьвіцьця сацыялістычных лягероў фармавалася адна агулъналягерная мова, хоць у ей і маюцца некаторыя тэрытарыяльныя й сацыяльна-групавыя дыялектныя адрозьненьні. Апошняе будзе зразумслым, калі ўзяць на ўвагу, што тэрыторыя канцэнтрацыйных лягероў у СССР шмат большая за тэрыторыю ўссй «гнилой» капіталістычнай Эўропы разам узятай; а клясы ў ля­герох ня толькі што не адмерлі, як прадбачваў Уладзімер Ільліч, але, наадварот, абвастрыліся із фэадальнай палярызацыяй.
Прабацькаўшчынай лягернае мовы ўважаюцца Салаўкі. Стуль, паводля сьведчаньня салаўчан, пачаткі ейныя перайшлі ў іншыя лягеры, разам із перакінутымі туды вязьнямі й працаўнікамі лягернай адміністрацыі.
За маіх часоў лягерная мова была яшчэ маладая, у пачатковай стадыі фармаваньня — усе ад таго-ж Вялікага Кастрычніка. Але ўжо й тады ме­ла ў сабе шмат устойлівых спэцыфічных асаблівасьцяў; і ня было сумніву, што пройдуць гады, а праз іх мільСны лягернікаў, і яна канчальна сфармуецца. Таму ў нас тут пра яе толькі кароткія й няпоўныя ўвагі.
ЛЕКСЫКА
Да ўжо прыведзеных намі слоў папярэдне дадамо тлумачальны слоўнічак некаторых іншых паняцьцяў (абяцаючы пазьней пабольшыць ix):
Блат. Сувязь, якая выкарыстоўваецца для асабістае выгады. Лягерная прыказка вучыць: «Блат — махлярам і зладзеям сват і брат». Бяз «блату» ў лягеры цяжка выжыць кожнаму. Ды й «на волі» ў СССР ён пашыраны. I тут пра яго ёсьць прыказка: «Блат выше Совнаркома».
Вкалывать. Працаваць.
Доходяга. Фізычна вычарпаны непасільнай працаю, голадам і холадам лягернік, які на яшчэ больш галодным пайку ў бараку дахадзягаў безнадзейна даходзіць да апошніх дзён свайго існаваньня.
Дрын. Кій у руках лягернага гайдука. Ад назоўніка «дрын» утвораны дзеяслоў «дрын.овать» — біць вязьня дрынам.
Зэк. (Афіцыйна на пісьме — «з/к»). Этымалягічна — скарот із слова «заключенный» (пабеларуску — вязень). «Зэк» — ніякага «роду»: ён — не «гражданин», не «товарищ» і наагул — не чалавек. Гэта зусім новая, да Кастрычніцкай рэвалюцыі невядомая ў натуральнай гісторыі двуногая (і двурукая!) чалавекападобная істота, прызначаная дарма будаваць камунізм.
Опер. Працаўнік Опэрчасьці, лягернага ГПУ. Знаёмства зь ім вядзе або ў лягерны ізалятар, або яшчр лепей — да новае справы й тэрміну.
Туфта. Ашуканства. Пераважна — пераўвялічэньне ў выкананьні дзённае нормы працы. Найлепшая якасьць брыгадзіра абдурыць дзясятніка. Калі брыгадзір ня здольны «зарядить туфту» — пагібель для цэлае брыгады. «На волі» «туфта» завецца «очковтирательством». Злыя языкі кажуць, што на «блате» й на «туфте» трымаецца ўся гаспадарчая сыстэма СССР. I яшчэ невядома: ці яны паўсталі ў лягеры й стуль перайшлі «на волю», ці, наадварот, «з волі» перайшлі ў лягер. Канчальна ўстановяць гэта будучыя дасьледчыкі лягернае мовы.
Филон. Гультай. Филонить — гультаяваць.
Фраер. Лягернік, які не належыць да «ўркаў».
ПАЭТЫЧНАЯ СТЫЛІСТЫКА
Для ўзбагачэньня й расфарбоўкі стылю мовы ўжываюцца вобразныя «паэтычныя» сродкі — «увесистые», «сочистые» слоўцы, стылістычныя фігуры й словазлучэньні. Яны надаюць лягернай мове сьвежасьць, яркасьць, адчувальнасьць.
ЭПІТЭТЫ
У вадрозьненьне ад звычайных слоў-лексэмаў эпітэты маюць азначальную фарбу.
Прыкладам: заміж бясколернага «канвоир» — «архангел» ці «попка»', заміж «опер» — «ляга­вый»', заміж «начальник лагеря» — «фараон».
ГАМОШМЫ
Гамонімы выконваюць тую-ж самую стылістычную функцыю, але яны, супадаючы ў вымове й на пісьме із словамі са старымі, ведамымі значаньнямі, надаюць ім зусім новае, часта нечаканае значаньне.
«Дышло». Першапачатна — шост сьпераду воза для парнай запрэжкі. Цяпер тут «дышло» — закон. Ёсьць і прымаўка пра закон-«дышло»: «куды павярнуў, туды й выйшла». (Гэты гамонім на Матушцы-Русі быццам-бы ведамы быў аддаўна, а ў лягерную мову толькі адаптаваны.)
«Молитва». Загад начальніка канвою перад маршам канвойнай калёны.
«Органы». ГПУ.
«Параша». Чутка. Найбольш «парашаў» у лягеры было пра якіясь праекты амністыі. Але гэта былі толькі «парашы».
«Рабсила». Тэрмін-скарот. Пішацца ў лягерных дакумантах аднолькава, а чытацца можа роз­
на: для ЦК Камуністычнай партыі СССР і ГПУ — «рабская сила», для камуністычных партыяў Захаду — «рабочая сила».
«Размаляваць». Беларусізм: зьнявечыць твар вязьня пры допыце ці спробе ўцйкаў зь лягеру.
«Тройка». Да Кастрычніцкай рэвалюцыі — трое коней, з цуглямі, запрэжаных у сані ці брычку, «с бубенцами» пад дугою. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі гэта трох чалавек-«невидимок» (кажуць: адзін — ад ЦК партыі, другі — ад ГПУ, трэці — ад пракуратуры), якіх без «бу­бенцов» запрагаюць у якісь таямнічы пакойчык у Маскве, дзе яны, не закілзаныя ніякімі цуглямі, завочна выносяць «каэрам» прысуды, прысуды, прысуды...
Гамонім із новым значаньнем на пісьме бярэцца ў двукосьсе.
СЫНОН1МЫ
Наадварот, розныя словы на адно й тое-ж значаньне даюць мажлівасьць выбіраць зь іх тое, якос ў кожным выпадку лелей вам падыходзіць.
Крыміналісты: урка, уркаган, блатной (ці блатняк), шпана, ширмач (карманщик), белоруч­ка, свой в доску (ці свой с присыпкою), социаль­но близкий.
Пагібель: труба, амба.
Памерці: загнуться, накрыться.
Расстрэл: BMHso, вышка, тплСпка.
Твар: ряжка, харя, храпа.
Вось прыклад сынонімаў у сказе:
Ноч: Мы сьпім. Нас будзяць. Працірасм вочы: бачым, прыгналі папаўненьне — нсвялікую партыю каўказцаў. Каб знайсьці ім месца на нарах, нас трэба пацясьніць. На розных бакох нашае салі ротны камандуе:
— А ну давай, на ребро!
— А ну давай, сократись!
Сынонімы на ребро й сократись азначаюць «легчы на бок», заняць на нарах вузсйшас месца.
ПЭРЫФРАЗА
Яшчэ больший мажлівасьці дае пэрыфраза, якая цэлым словазлучэньнем вобразна характарызуе патрэбны вам прадмет ці дзеяньне:
Без пересадки до классиков марксизма — памерці ці быць расстраляным.
Египетские пирамиды — «гиганты пятилет­ки», якія будуюць «зэкі».
Навесить фонари — набіць сінякі пад вачамі.
Посчитать ребра — моцна пабіць.
Пустить на колбасу — пазабіваць.
Списать в расход — расстраляць.
Найбольш пераканальна пэрыфраза гучыць у сказе:
— Да я из тебя мокрое место сделаю... По­нятно?
Мокрое место сделаю — заб’ю насьмерць.
ПРЫДАТАК
Без яго сказ як-бы незакончаны. Вуха «зэка» адразу чуе, што ў сказе чагось бракуе. Больш ветлівае ці больш «паэтычнае» формы выказваньня.
Усіх прыдаткаў зь іхнымі камбінацыямі за маіх часоў было тры. Гэта:
1) Слова а ну (ці а ну-ка) на пачатку сказу. Будучы выклічнікам, ну, як мы ведаем із школьнае граматыкі, выказвае «заахвочаньне» да дзеяньня, а -ка пры ім — узмацняльная часьціца.
— А ну, замолчать!..
— А ну, ко мне — пулей!..
2) Слова давай — таксама на пачатку сказу:
— Давай, выходи!
— Давай, стройся!
— Давай, в барак!
Часьцей за ўсё ўжываецца камбінацыя з гэтых двух прыдаткаў:
— А ну давай, вкалывать!
— А ну давай, быстрее!..
Падамо жывы прыклад:
На другім паверсе нараў у сваім куце моляцца знаёмыя нам эвангелістыя. У іншым куце на ніж-
ніх нарах «уркі» рэжуцца ў карты. Рантам адзін зь іх зрываецца зь месца, падскаквае да эвангелістых і крычыць:
— Эй, вы там — небесная канцелярия!.. А ну давай, заткнись!..
3) Аднак самым разьвітым тынам усялякіх камбінацыяў трэба ўсё-ж прызнаць прыдатак з «матамі». «Маты» бываюць:
а) аднапавярховыя, двухпавярховыя, трохпавярховыя й шматпавярховыя; б) з «Богом» ці бяз «Бога». Загнуць у колькі паверхаў такі прыда­так — асаблівае майстэрства ў мове лягернага «дворянства».
Прыкладаў прывесьці, нажаль, не хапае адвагі.
СЫНТАКС
Просты сказ
Гэта сынтаксычная форма, зусім дастатковая для лягернага ўжытку. У мове лягернай адміністрацыі ёю амаль выключил й паслугоўваюцца. Прычым, у сказе пажадана мець як найменей слоў.
— А ну встать!..
— А ну давай, прекратить разговоры! (Яшчэ лепей: Раз-го-вор-чики!)
Характэрным тут ёсьць дадаваць пасьля про­стата сказу другі аднаслоўны сказ-прыдатак «По­нятно?».
— А ну давай, не рассуждать!.. Понятно?
Сказы апавядальныя, пытальныя й клічныя
3 тае-ж граматыкі мы ведаем, што сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя й клічныя.
У гутарках паміж «зэкамі» й адміністрацыяй лягеру апавядальнымі сказамі звычайна карыстаюцца тыя, што належаць да «рабсилы». Мы не даем іхных прыкладаў. бо сказы гэтыя амаль нічым нс розьняцца ад такіх-жа сказаў «на волі».
Хіба што: пры вымове апавядальнага сказу «на волі» голас на ўсіх словах роўны, спакойны й толькі ў канцы сказу паніжаецца. У лягеры ён паніжаецца ад першага й да апошняга слова.
Пытальнымі й клічнымі сказамі карыстаецца пераважна адміністрацыя лягеру й, наагул, «уркі». Пры гэтым дзейнік і выказьнік у іх заўсёды (без выключэньняў!) у 2-ой асобе адзіночнага ліку (на «ты»), а інтанацыя голасу ў шмат разоў больш павышаная, чымся ў падобных сказах «на волі». Вось прыклады пытальных сказаў:
— Куда прешь?..
— Ты что — хоть достать в ряжку?
Клічныя сказы выражаюць пачуцьці ці загад:
— Да брось ты Лазаря разыгрывать!
— Ану, проваливай отсюда!..
На Усольскім «лагпункце» ў нас быў знаёмы — былы ўласьнік Пецярбурскага выдавецтва «Съятель». Аднойчы ён скардзіўся нам, што да Кастрычніцкай рэвалюцыі яго клікалі «Господинъ Высоцкій!», пасьля рэвалюцыі «Изикиль Викторо­вич!», а ў лягеры:
— Эй, Высоцкий!..
Каб глыбей зразумець ягоную крыўду, мы павінны тут дадаць, што там, дзе ў нас пастаўлена шматкроп’е (як і ў многіх іншых прыкладах), у запраўднасьці ставяцца прыдаткі-«маты», з «Бо­гом» ці бяз «Бога» і ў любую колькасьць паверхаў.
Дыяляг
Але нідзе так ярка не выяўляюцца тыповыя рысы стылю лягернае мовы, як у дыялягу. Уявеце сабе: стаіць, выцягнуўшыся «в струнку», вядомы прафэсар перад нікчэмным «уркам» і нясьмела зварочваецца:
— Гражданин старший помощник младшего начальника!si Разрешите обратиться!
— А ты кто такой? Небось снова какой-нибудь задрипанной профессоришка. Ну, каково хрена тебе нужно от меня? Давай говори! Да быстро, пока по затылку не достал!..
А вось звычайны дыяляг «на разводе»:
«Нарядчик» паказвае афіцэру ВОХРа на вязьня:
— Какой-то там писатель или еще почище «батя»52, мать ево... болтается перед вахтою...
Кульгаючы, з кійком, да іх наблізіўся тэты «болтающийся»:
— Гражданин нарядчик, разрешите обратиться!
— Сколько еще там вас, филонов... этаких да разэтаких... обратиться да обратиться! Чиво тебе?
— Да вот, сами видите, больной. На работу не могу идти.
— Увольнительную от лекпома имеешь?
— Да нога-то распухла ночью, а лекпом еще не принимает.
— Врешь, валяй на работу! Вечером к лекпому пойдешь.
Адсутнасьць усіх названых тут (і яшчэ бо­лей — неназваных!) лексэмаў, стылістычных фігураў і сынтаксычных асаблівасьцяў у мове лягернага начальніка (ад вышэйшага да ніжэйшага) прамаўляе толькі пра ягоную прафэсыйную недасьведчанасьць.
ДАВАЙ, ДАВАЙ!..
Вязьняў Вішарскіх канцэнтрацыйных лягероў ганяюць на розныя працы, але галоўнае іхнае заданьне — будова двух «гигантов» 1-ай пяцігодкі, Краснавішарскага папярова-цэлюлознага камбінату й Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату. Дадаткова: будова двух местаў пры іх — Краснавішарска й Беразьнікоў. Папярова-цэлюлозны камбінат і Краснавішарск будуюць вязьні 1-га аддзяленьня Вішарскіх лягероў. 2-ое аддзяленьне (а фактычна Ўсольскі «лагпункт») будуе Беразьнікоўскі хэмічны камбінат і Беразьнікі.
Каля станцыі Усольле паміж чыгуначным па­латном і ракою Кама колькі квадратных кілямэтраў займалі спрадвечныя дзірваны, балоты й лес. Гэтае месца, паміж двума транспартнымі шляхамі — чыгуначным і водным — было выбрана пад пабудову камбінату. Лес трэба было зваліць, ба-
лоты й нізіны засыпаць зямлёю, усю паверхню зраўнаць. Праца пачалася ад восені 1929 году. Лес пілавалі ручнымі піламі. Зямлю капалі рыдлёўкамі. Вазілі яе тачкамі, насілі насілкамі й нат мяшкамі. Час быў абмежаваны плянам. Каб укласьціся ў яго, вязьняў падганялі:
— Давай, давай!..
Калі нас сюды прывезьлі, на ўжо зраўнаным груньце мы пачалі капаць катлаваны для фундамэнтаў і будаваць гмахі камбінату. I тут абмежа­ваны час, і тут падганяюць:
— Давай, давай!..
На другім (усходнім) баку чыгуначнага палатна перад нашым этапам стаяў густы хваёвы лес. У ім нашымі папярэднікамі збудаваны толькі адзін будынак — вялізная камяніца Бальнічнага Гарадка. Тут мы маем валіць дрэвы, расчышчаць месца пад вуліцы й плошчы, будаваць мураваныя, пераважна двухі трохпавярховыя, дамы новага места Беразьнікі. Калі камбінат будзе пабудаваны, для працаўнікоў ягоных патрэбныя будуць кватэры. Таму й тут пакрыкваюць:
— Давай, давай!..
У раёне Усольля — Салікамска пад зямлёю залягаюць агромністыя паклады калійных соляў. Каб пераапрацоўваць іх, мы будуем хэмічны камбінат. Хоць ён яшчэ толькі будуецца, капальні ўжо адкрытыя, і вязьні нашага «лагпункту» капаюць у іх соль. I тут, пад зямлёю, таксама гоняць у карак:
— Давай, давай!..
На Ўсольскім «лагпункце» УРЧ сфармавала з нас сталыя брн-ады, Па-за выпадкамі, калі хтось у брыгадзе памёр ці кудысь выбыў, а яго замянілі іншым, брыгада была больш-менш сталая. Як правіла, у ёй 30 вязьняў — тры дзясяткі для кухоннага катла.
У брыгадзе, да каторай належу я — каля 20ёх беларусаў; за выключэньнсм Юрэвіча, усе з нашага этапу. Настаўнік Юрэвіч — з Аршанскага этапу. Увесну 1930 году «раскулачил!» сям’ю ягонае сястры. Перад вывазам яе на поўнач ён па-
ехаў разьвітацца зь ёю й забраў да сябе 5-цігадовую пляменьніцу. Пашкадаваў малую, хацеў выратаваць яе ад нямінучае гібелі ў ссылцы. Ды хутка «кулацкае дзіця» ў яго адабралі, а самога «за сувязь з кулакамі» звольнілі з працы й арыштавалі. Маскоўская «тройка» абвінаваціла яго ў «антысавецкай агітацыі» й, паводля п. 10, арт. 58 КК РСФСР, засудзіла на 3 гады канцэнтрацыйных лягероў.
Зь небеларусаў — гэта «буржуазныя нацыяналістыя»:
Украінскі настаўнік Анатоль Кахоўскі. Ня ду­маю, што ён перад лягерам дзесь друкаваўся й ведамы на Украіне. Але цікавы паэта-гумарысты, які для ўжытку ў вузкім коле сяброў піша вершы, пераважна на розныя выпадкі зь лягернага жыцьця. Засуджаны быў як «пятлюравец», хоць пятлюраўцам ніколі ня быў. У 1918 годзе зусім выпадкова з С. Пятлюрам кароткі час сядзеў у ваднэй камэры Кіеўскай турмы. Пазьней меў неасьцярожнасьць пахваліцца гэтым. Хтось данес у ГПУ. Гэтага было досыць для арышту.
Двох каўказцаў — чэркес Тліпіеў Алі й азэрбайджанец Джамалбэкаў Ізмаілбэк. Апошні (сацыял дэмакрат з царскіх часоў і сябра С. Арджанікідзе) перад арыштам займаў становішча сакратара Саўнаркому Азэрбайджанскай ССР.
Казанскі татарын, бухгальтар з прафэсіі, Му­стаф’еў.
Зь іншых лепей запомніліся —
Стары немец Карл, зь нямецкага сяла ў Нараўлянскім рабне БССР. Усё ягонае сяло адмовілася йсьці ў калгас, і іх усіх паразганялі.
Малады ўральскі казак з Кургана, Валянтын Кучын, які, як і А. Кахоўскі й наш А. Лантас — паэта.
Брыгадзіраў мы мелі колькі. Сьпярша кароткі час — «урку», каторы бясконца пакрыкваў: «Да­вай, давай!», але нормы працы ў яго мы выканаць не маглі. Яго зьнялі й замянілі другім «уркам». Гэны таксама доўга ня быў — пракраўся: у часе працы яго злавілі «на гарачым учынку», прадаваў вольным крадзеныя ў лягеры рэчы. Цяпер трэцім ужо даўжэйшы час маем былога «кулака» з-пад
Менску, Дразда. Ён кожнага з нас, незалежна ад веку, заве «сынок», а мы яго — «бацька».
Сям’ю «бацькі» «раскулачылі» ўвосені 1929 го­ду. У Менску, разам зь іншымі «раскулачанымі», заладавалі ў таварны эшалён і праз Маскву павезьлі на поўнач. У Маскве яго й шмат іншых мужчынаў з эшалёну зьнялі, із сем’ямі разлучылі, пагналі ў Бутырскую турму, а стуль — у Вішлаг. Куды вывезьлі сям’ю, ён ня ведае, хоць і перакананы, што ў Котлас. А куды далей із Кот­ласу й ці разам уся сям’я, ці ўсе здаровыя й жывыя — таксама ня ведае. Ня мае ні іхнага адрысу, ні лістоў ад ix. Гэтак-жа, як i сям’я ягоная нічога ня ведае пра яго.
Напачатку «бацька» працаваў на «общих ра­ботах». А калі ўжо працаваць быў няздольны — стары, хваравіты, спрацаваны — яго маглі яшчэ выкарыстаць або ў інваліднай роце (была такая на «лагпункце»), або на брыгадзірстве. Брыгадзіраў якраз не хапала, і іх прызначалі ня толькі з «уркаў», але й зь іншых, ужо бывалых лягернікаў, гаспадарліва-кемлівых людзей. Плян-жа будаўніцтва выконваць трэба было!
Брыгадзір ён добры. Стала рупіцца дастаць для брыгады выгаднейшую працу. Умее «зарядить туфту» — здаць дзясятніку працу так, каб было болей, чымся зроблена: із 50—75% зрабіць усе 100. Хоць і далёка не заўсёды гэта яму ўдаецца, мы бачым, як ён стараецца, каб непасільны воз нашае працы, разьлічаны не на чалавека (нават дужага, здаровага й сытага), а на каня ці вала, быў па мажлівасьці лягчэйшы. I як былы зарадны селянін-гаспадар, ён лепей ад іншых ведае, як гэ­та зрабіць.
Ен ня лаецца, ня курыць і казаў, што ня п’е. У хвіліны найбольшага суму па сям’і, па родным краі, калі дужа цяжка на сэрцы, любіць паціху, пра сябе, напяваць песьню. Нязьменна — адну й тую-ж («Чаму-ж мне ня пець?..») і нязьменна — толькі першыя ейныя звароткі.
Наша брыгада працуе на аб’ектах газгэнэратара, газгольдэра, ЦЭЦ, заводаў азотнай і аміячнай кіслаты, места Беразьнікі. Мы капаем катлаваны, катаем тачкі; выладоўваем з вагонаў цэглу, цэ-
мэнт, дрова; мяшаем рыдлёўкаю цэмэнтную рошчыну й «окарёнкамй» разносім яе да.арматуршчыкаў; цягаем на кожны паверх дошкі, брусы, цэглу; лес пілуем і пні выкарчоўваем на будове новага места... Усё тэта робім блізу голымі ру­кам!, без аніякае тэхнікі, быццам у дагістарычным часе. Нам выдаюць адно рыдлёўку, пілу, «казу» й некаторыя іншыя прымітыўныя інструмэнты.
Аднак гэта ня будова эгіпэцкімі рабамі піраміды Хэопса ў XXVIII стагодзьдзі перад Народзінамі Хрыста. Гэта 48 стагодзьдзяў пазьней маскоўскія рабы тэй-жа «тэхнікай» будуюць адну із камуністычных пірамід 1-ай пяцігодкі.
Шансаў выжыць тут мала. Невялікія шансы маюць маладыя, здаровыя. Усе старэйшыя, із сла­бым здароўем ці зь вялікім тэрмінам — ніхто зь іх адсюль ня выйдзе. Іхная дарога, калі ня сёньня, то заўтра — у яму за лягерам.
Але тым часам неяк працуем, нібы аўтаматы з накручанай спружынаю. 6 дзён у тыдзень па 10 гадзінаў у дзень. Сюды не ўваходзяць 2 гадзіны дарогі ў два бакі. Іншым разам самі дзівімся, адкуль бяруцца яшчэ сілы пры сталым голадзе й фізычным вычарпаньні. Як на крыжовай дарозе — гнемся над цяжарам свайго крыжа, падаем; адны падымаюцца і йдуць далей, другія ня маюць сілаў падымацца й гінуць.
НА КАТЛАВАНЕ
Праглынуўшы «баланду», мы пакідаем барак і займаем чаргу каля лягернай брамы. Перадраньнс яшчэ ў абдымках начы. Буйныя яркія зоры на цёмным небе дрыжаць ад холаду. Калючы вецер ірве полы бушлатаў, прабіваецца да цела. Каб ня мерзнуць, мы памалу варушымся, пастукваем абцасам па абцасу ды час-ад-часу пасоўваемся наперад.
«Развод» ужо пачаўся: праз адчыненую браму калёны брыгадаў выходзяць на працу. Калі чарга дайшла да нас, «бацька» называе «дежкому» сваё прозьвішча й колькасьць вязьняў у брыгадзе. Той
прапускае нас у браму, пералічае й запісвае ў свой «табель». За брамаю брыгаду прымае кан­вой.
Гадзіна часу дарогі, і мы на месцы працы пры будове газгэнэратара. Найперш нас вядуць да складу інструмэнтаў. Перад складам гарыць невялікае вогнішча, каля якога, як і заўсёды, з прыветлівай усьмешкаю сядзіць і грэецца маладая вольнанаёмная дзяўчына-комі — загадчыца скла­ду. Яна хутка падымаецца, адмыкае склад і выдае нам нашы інструмэнты — «канцелярские принад­лежности».
Першы раз гэтыя інструмэнты нам выдаваў дзясятнік аб’екту. У мінулым — адзін з тых, хто ў Кастрычніцкую рэвалюцыю крычаў «Далой гра­мотных!»; а цяпер тут — як «социально-близкий» недалюблівае «каэраў», і «гнилую» інтэлігэнцыю. Ён расчыніў дзьверы складу й ні то жартам, ні то з насьмешкаю абвесьціў: «Здесь ваши канцеляр­ские принадлежности». Тады пальцам паказаў на рыдлёўку й назваў: «Это ручка для писания». Пасьля «ручки» кожны з нас атрымаў «перья» (па два жалезныя кліны), «чернильницу» (вядро — адно на колькі асобаў), «карандаш» (лом)... і, урэшце, «автомобиль» (тачку) «для служебного пользования». Калі мы «канцелярские принад­лежности» паўкладалі ў свае «автомобили» й намерыліся «ад’яжджаць», ён дакінуў: «А бумагу, на которой вы будете расписываться, вам выдаст бригадир».
Як і тады, першы раз, рушымся із усім гэтым избыткам да свайго катлавану. Тут кожнаму «бацька» выдае «бумагу» — асобную дзялянку паверхні зямлі. Брыгада расьцягваецца па лініі катлавану й пачынае «канцелярскими принадлеж­ностями расписываться». Дзённая норма пры капаньні зямлі — ад 2-ух да 6-ці кубамэтраў. Колькасьць кубамэтраў залежыць ад пары году, характару грунту, глыбіні катлавану й адлегласьці для адвозкі зямлі тачкаю. На нашым катлаване ця­пер, узімку, норма — 2 кубамэтры. Гэта ўважаецца горш, чымся 6 кубамэтраў мяккага грун­ту ўлетку. Таму ня так-та й лёгка тут «расписы­ваться».
Зямля мерзлая. У дадатак — перамяшаная з каменьнем і дрэвам, умёрзлымі ў грунт. Рыдлеўка ў яе ня лезе. Ею можна адно зьбіраць адбітую ці адкрышаную іншымі інструмэнтамі зямлю й кідаць у тачку. Капаць зямлю трэба чымсь іншым.
Бяру жалезны клін і кувалду. Станаўлюся на калены й прыстаўляю клін да зямлі. Левай рукою прытрымліваю яго, а правай зьлёгку б’ю кувалдаю. Калі клін пасьля колькіх удараў крышачку ўгрызься ў зямлю й без мае дапамогі трымаецца, я ўстаю й з усяе сілы б’ю па ім, каб ён далей лез у зямлю. А ен, нягоднік, ад моцнага ўдару кувалды, нібы ад гумы, падскаквае уга­ру й валіцца на бок. Я зноў станаўлюся на кале­ны й спрабую ўсе нанова. Пасьля колькіх такіх спробаў клін адламвае якісь кавалачак зямлі. Кліны, трэба заўважыць — тупыя, і іх ня востраць. Часам завостраны іхны канец крышыцца, ламаецца ці гнецца. Тады працаваць зь ім амаль немажліва.
Бяру кірку. 3 усяго размаху б’ю ейнай дзюбаю па зямлі. Яшчэ якіясь крошкі адбіваюцца. Але біць трэба моцна... Ды вось у ей адламалася руч­ка. Мушу йсьці да «бацькі», прасіць яго замяніць зламаную кірку на цэлую.
Аднак толькі такімі мэтадамі за дзень працы я ня выберу й аднаго кубамэтру зямлі. 3 нашай тэхнікай патрэбуыя больш эфэктыўныя мэтады й спосабы. I мы іх ужо ведаем.
Мы раскладаем па лініі катлавану колькі вогнішчаў. Над імі падвешваем ведры з вадою й грэем яе да кіпеню. У вагонь кладзем ламы, распальваем іх дачырвана. Тады кожны на сваей дзялянцы распалены лом забівае кувалдаю ў зямлю, а ў выпаленыя ім дзіркі льле кіпень. Ад такое апэрацыі ў гэтым месцы зямля трохі адтайвае, і мы зноў б’ем тут клінамі й кіркамі. За дзень паўтараем так шмат разоў.
Бяда, калі натрапіш на большы камень. Выбіць яго клінам, ломам ці кіркаю нельга. Трэба калупаць і адколваць зямлю вакол яго, а ўжо потым з дапамогаю сяброў неяк цэлы выцягнуць і адкаціць набок.
Так працуем ад 7-ае гадзіны раніцы да 5-ае гадзіны вечара. I хоць працуем без перапынку; стараемся, як толькі можам; выбіваемся із апошніх сілаў, каб дастаць поўную, «неабрэзаную пайку» хлеба,— нормы выканаць ня можам. Hi я, ніхто іншы. Выканаць — немажліва! А тымбалей сёньня, калі здарыўся трагічны выпадак, які моцна нас усіх усхваляваў.
Блізка канца працы Юрэвіч тачкаю адвозіў ад катлавану зямлю. Не ад’ехаў і колькіх мэтраў, як, разам з тачкаю, паляцеў у сьнег. Мы зьдзівіліся, што ён не падымаецца. Да яго падбег «бацька», а за ім — старшы канваір. Было падобна, што Юрэвіч ляжаў мёртвы. Але канваір пачаў правяраць, ці ня прыкінуўся ён мёртвым, каб пазьней уцячы зь лягеру. Прыставіў да твару Юрэвіча штых і скамандаваў:
— А ну, притворник! Давай, подымайся!
«Притворник» не падымаецца.
Канваір штурхнуў яго колькі разоў нагою.
«Притворник» ляжыць нярухома.
Толькі тады канваір кінуўся да тэлефону.
Мы ўжо зьбіраліся йсьці здаваць інструмэнты, як да катлавану падкаціў вазок. Зь яго выйшаў начальнік Санчасьці Залкінд. Падышоў да цела Юрэвіча, паторгаў яго наском валёнка, пастаяў. Потым нахіліўся над целам, чыркнуў запалку й паднёс яе да мёртвых вачэй. Зрэнкі ў іх ня рушыліся. Ён сьцьвердзіў сьмерць ад сардэчнага ўдару й ад’ехаў.
Транспарту забраць адсюль цела нябожчыка няма. Брыгада сама павінна даставіць яго ў лягер. Таму ў складзе інструмэнтаў мы выпрасілі дошку й вяроўку. Дошку расьпілавалі на два роўныя кавалкі, злажылі іх побач, злучылі папярэчкамі. Да папярэчак прымацавалі канец вяроўкі.
На зьбітыя дошкі мы перанесьлі цела Юрэвіча. Самі пастроіліся ў два рады, і кожны аднэй рукою ўзяўся за вяроўку. РаЗдалася каманда канвою, і мы пацягнулі нябожчыка ў лягер.
ВЫХАДНЫ ДЗЕНЬ
Агульнага выхаднога дня для ўсіх вязьняў у лягеры няма. Усе 7 дзён тыдня тут працоўныя, але кожная брыгада мае ў тыдні адзін дзень, вольны ад працы на будаўніцтве: адны брыгады — у панядзелак, другія — у аўторак... а некаторыя і ў нядзелю.
Выхадны дзень афіцыйна ўважаецца за дзень адпачынку. У запраўднасьці-ж адпачынку нам не даюць. Уставаць мы мусім а 5-ай гадзіне начы. Ня толькі таму, што гоман, крыкі, рух тых, што йдуць на працу, нас будзяць яшчэ й дзеля таго, каб не праспаць сьнеданьня.
Пасьля сьнеданьня, як працуючыя брыгады пакінуць барак, мы кладземся на нары крыху паляжаць — адпачыць ці паспаць. Аж тут раздаецца каманда ўзводнага:
— А ну давай, берись за работу!
Калі хто ўжо заснуў, ён хутка падыме яго з нараў.
Мы становімся ў строй, і ўзводны тлумачыць нам нашую працу. Наўперад мы павінны чысьціць у бараку падлогу. Адным ён выдае мётлы падмятаць яе, другім — вёдры насіць у барак ваду, трэцім — дзеркачы шараваць падлогу, аблітую вадою, чацьвёртым — анучы й вёдры мыць падлогу, зьбіраць зь яе ваду й выціраць насуха.
Працуем мы не сьпяшаючыся, бо ведаем: калі скончым гзтую працу, нам дадуць другую. Кожны раз — іншую.
Прошлай ночы йшоў сьнег. Уся вуліца й дарожкі да яе з баракаў, з вуліцы да кухні, складаў, адміністрацыйных і санітарных будынкаў за­валены сьнегам. Сёньня нам выдаюць драўляныя лапаты й мётлы чысьціць сьнег. Сьпярша — каля свайго бараку, тады — вуліцу й дарожкі ад яе да тых іншых будынкаў.
Так кожны выхадны працуем у лягеры 4—5 гадзінаў.
Апрача таго, на тэты дзень мы адкладасм розныя свае справы: памяняць, палатаць або направіць штось з вопраткі ці абутку, схадзіць да
лекпома, адведаць сяброў... і самае галоўнае — напісаць ліст.
Ліставаньне лягерніка кантралюецца аддзелам цэнзуры Опэрчасьці. Туды з пошты дастаўляюцца ўсе лісты, адрасаваныя ў лягер. Цэнзары іх адкрываюць і чытаюць. Адны лісты яны зусім канфіскуюць, у другіх замазваюць паасобныя словы ці сказы й ставяць штэмпель «проверено». Толькі з гэтым штэмпелем ліст у вадкрытым канвэрце накіроўваецца ў роту да адрасата.
Зь лягеру нам дазволена пасылаць адзін ліст у месяц. Некаторыя гэтага права ня маюць: ці паводля зазначэньня прысуду («без права перепис­ки»), ці часова — на паўгода або на год за якуюсь лягерную правіну, паводля пастановы Опэрчасьці. Ёсьць і такія, што самі ня пішуць лістоў, бо ня маюць каму пісаць: у балыпыні гэта «раскулачаныя» сял>яне, якія ня маюць адрысу свае сям’і; ня ведаюць, куды яе выслал). А пісаць лісты дазволена толькі блізкім сваякам і нікому болей.
Кожная рота мае свой сталы дзень у месяцы для здачы лістоў ротнаму. Калі ты не скарыстаў гэтага дня, чакай свайго дня ў наступным месяцы. На «вячэрняй паверцы» ротны ўсю пачку лістоў здае «дежкому», а той адносіць ix у цэнзуру. Цэнзура вымагае, каб канвэрт ліста быў адкрыты, а на нутраным баку ягонага трохкутнага адвароту было напісана твае ймя, прозьвішча й [нумар] роты.
Ліст трэба пісаць толькі парасейску — коратка, ясна й нічога дрэннага пра лягер. Іначай твой ліст у лепшым выпадку цэнзар выкіне ў кош, у горшым — перадасьць у сьледчы аддзел Опэрчасьці, які можа пачаць супраць цябе новую справу.
Наш дзень для здачы лістоў — на наступным тыдні. Таму ізноў адкладаць яго пазьней я ўжо не магу. Мушу абавязкава пісаць сёньня. Але пісаць ліст у мяне няма паперы. Давядзецца йсьці ў КВЧ, прасіць у Высоцкага.
КВЧ займас цэлы барак каля лягернае брамы. У ім, апрача канцылярыі для ўрадоўцаў гэтае ўстановы, галоўна г. зв. «воспитателей» — вялі-
кая саля, дзе 1—2 разы на год бывае кіносэанс ці канцэрт мастацкай самадзейнасьці. Асобны пакойчык — рэдакцыя лягернай газэты «Переков­ка» (орган 2-га аддзяленьня ВЛОН ОГПУ). Газэта — дзьве балонкі невялікага фармату, адбіваная на шклографе. Hi Лантас, ні Насеньнік, ні Кахоўскі, ні Кучын і ніхто іншы з маіх сяброў ніякага ўдзелу ў ей не бяруць. Ды й наагул кажуць, што амаль усю яе, «ад коркі да коркі», піша й адціскае сам рэдактар — малады невядомы расейскі паэта. У газэце — вернаподданыя, лёкайскія артыкульчыкі й вершыкі, у якіх праслаўляецца ГПУ, каторае «героично» «трудом перековывает преступников» на «честных» грамадзянаў СССР. Газэта выходзіць раз на тыдзень і нікім ня чытаецца.
Заходжу ў чытальню. Тут газэты, часапісы, кніжкі — таксама толькі расейскія. Пакой, як і заўсёды, пусты. Адзіныя сталыя дзяжурныя тут — Сталін, Ягода й Максім Горкі на партрэтах. Высоцкі дае мне паперу й прапануе пісаць тут. Ёсьць сталы з лаўкамі, ручкі, чарніла. Я выбіраю месца й саджуся.
Напачатку пішу звычайны зварот да бацькоў «Мои дорогие...» і г. д. тады спыняюся. А што пісаць далей? Падымаю галаву й думаю. Ды ня надта думаецца: перашкаджаюць сьцены. Вось паглядваюць зь ix Ягода й Сталін. Паглядваюць, нібы сочаць за табою — пра што ты пішаш, пра што думаеш... Ну, напішу яшчэ заўсёднае «Я жив и здоров». А далей? Мо напісаць пра сьмерць Юрэвіча? Цэнзура гэта напэўна выкрэсьліць. Зноў-жа: бацькі мае Юрэвіча ня ведаюць. Я зноў адрываю вочы ад паперы, каб думаць... а з-пад Ягоды, на сьцяне, бы знарок — пагрозьлівы лезунг: «ВЧК—ОГПУ — меч пролетарской диктатуры». Пільнуйся, раб Божы, каб тэты меч не адсек табе галавы!.. Пра што-ж пісаць? Адварочваю галаву ад Ягоды й мяча да другое сьцяны, а там, з-пад Сталіна — таксама лёзунг: «Вы­полним пятилетку в четыре года»... Не! Ніколі болей я ня сяду тут пісаць. Лепей — у сваім ба­раку.
Мае разважаньні перабіў скрып дзвярэй. У чы-
тальню заходзіць яшчэ адзін «чытач». Гэты прыпільнаваў, калі стары й глухаваты бібліятэкар Высоцкі адышоўся ў дальні кут, тады хуценька рвануў шмут аркушаў з кнігі й сунуў іх у кішэню. Папера да «махры» на пару дзён здабыта.
Із КВЧ мы выходзім разам. Ужо вяртаюцца брыгады з працы, і на кухні пачалі выдаваць абед.
«ПРАЎДА» «ПРАВДЫ» АБ «БУРЖУАЗНОЙ КЛЕВЕТЕ»
Аднаго ранку, дзесь у канцы 1930 — пачатку 1931 году, калі нас прывялі на склад інструмэнтаў па «канцелярские принадлежности», дзяўчына-комі, хаваючыся ад вачэй канваіраў, дала нам сьвежы [нумар] газэты «Правда» й наказала ў ім артыкул пра наш лягер.
Газэта адразу прайшла па руках брыгады.
Увечары пра артыкул «Правды» ўжо ведаў увесь «лагпункт»: як і мы, на працы ад вольнанаёмных яго чыталі іншыя брыгады; у канторах прарабаў — інжынэры, тэхнікі; рэшта даведалася зь «лягернае пошты» (адзін аднаму «па сакрэту»),
Пасьля вячэрняй «баланды» ўсе кінуліся шукаць яго ў ротныя «Ленинские уголки». Нідзе гэтага [нумару] «Правды» «я было. Тады многія, асабліва з тых, што на працы, на свае вочы газэ­ты ня бачылі, а хацелі абавязкава артыкул перачытаць, рушылі ў чытальню КВЧ. Чытальню літаральна штурмавалі. Відаць, гэта быў адзіны выпадак за ўсю гісторыю яе існаваньня. Зьдзіўлены Высоцкі ўсім ім адказваў: — Сёньня «Правды» нам ня прыносілі, і я яе ня бачыў.
Гэты [нумар] галоўнага органу ЦК КП СССР у лягеры быў канфіскаваны.
Нажаль, цяпер мне покуль што не ўдалося адшукаць таго артыкула тут, каб зрабіць зь яго фотаадбітку для кніжкі й прывесьці дакладны тэкст, які ў мяне згарэў з маімі нататкамі ў Менску ў пачатку вайны.
Добра памятаю, што артыкул быў маленькі, із загалоўкам накшталт «Буржуазная клевета». У ім паведамлялася, што ў заходняй прэсе зьявілася
публікацыя аб тым, што ў Паўночным краі СССР нібы ёсьць якіясь Вішарскія канцэнтрацыйныя лягеры, вязьняў каторых ганяюць на прымусовыя працы. Галоўныя пункты гэтых лягероў — Краснавішарск і Ўсольле. У першым зь іх за дротам трымаецца 30.000 вязьняў, у другім — 10.000. Артыкул «Правды» канчаўся прыблізна так: Ни­каких Вишсрских концентрационных лагерей в СССР нет уже хотя бы потому, что в Северном крае даже нет таких населенных пунктов.
Хоць у вартыкуле заходняй прэсы й была дапушчана гсаграфічная памылка (Краснавішарск і Усольле ў тым часе належалі не да Паўночнага краю, а да Уральскай вобласьці), аднак, чытаючы яго, мы былі вельмі ўражаныя. Чыталі й ня всрылі сваім вачам. Няўжо можна так публічна й бяссорамна хлусіць? Джамалбэкаў ушчыпнуў нават сябе за нос — ці ня сон гэта?
Ад гэтага выпадку мы часьцей пачалі заглядаць у «Правду» й зьдзівіліся, што там друкуюцца й іншыя падобныя матар’ялы — галоўна пратэсты супраць «гнусной клеветы буржуазной прессы» «о будто бы применении принудительно­го труда в СССР». Дзень па дні мы чытаем у ей усё новыя й новыя артикулы й рэзалюцыі, «единогласно» прынятыя на шматлікіх мітынгах рабочых, калгасьнікаў і інтэлігенцыі СССР. У ix выказваецца абурэньнс й рашучае запярэчаньне «злостной капиталистической лжи». Вось тыповыя загалоўкі рэзалюцыяў і артыкулаў: «Иностранные рабочие должны знать истинную подоплеку гнус­ной клеветы о «принудительном труде на лесозаготовках»5з, «90 страниц идиотизма и наглос­ти» (даклад камісіі Фіша ў Кангрэсе ЗША)34, «Курс на срыв советско-американской торговли»з5 й г. д.
Да акцыі савецкіх пратэстаў далучаюцца камуністычныя партыі Заходняй Эўропы й Амэрыкі, а таксама й «прагрэсыўныя» пісьменьнікі Захаду: Бэла Ілсш, Мартын Андэрсэн-Нэксэ, Анры Барбюс, Луі Арагон, Поль Ваян-Куцюр’е, Іяганэс Бэхэр, Бэртольд Брэхт і іншыя.
Пратэсты сыплюцца як зь мяшка. Таму ад 2ой паловы студзеня для іх «Правда» ўводзіць асобны разьдзел.
5-га сакавіка да хору пратэстуючых далучаецца «великий пролетарский писатель» Максім ГорKi. Зь італьянскага абтоку Сарэнта ён падае ў «Правду» свой голас пратэсту — артыкул «По по­воду одной легенды». «Легендой» называе ён інфармацыі заходняй прэсы пра ўжываньне «при­нудительного труда в СССР». «Принудительный труд выдуман в целях организации экономичес­кой блокады Союза Советов... в целях помешать осуществлению пятилетки, коллективизации де­ревни...»
Аднак... праз шэеьць дзён пасьля публікацыі артыкула М. Горкага ў тэй-жа «Правде» публікуецца «Отчет правительства Союза ССР. Доклад предсовнаркома СССР т. Молотова VI Съезду Советов»5б. У ім у справе рабскае, прымусовае працы й канцэнтрацыйных лягероў у СССР галава савецкага ўраду, наўсуперак акцыі пратэстаў, заявіў, што «труд заключенных... у нас применяет­ся... Мы делали это раньше, делаем теперь и бу­дем делать впредь». «Какой бы вой ни поднимала буржуазная пресса за границей, мы не откажемся от... применения труда заключенных...» Гэтая за­ява Молатава афіцыйна пацьвердзіла праўдзівасьць «буржуазной прессы» аб прымусовай працы ў СССР і тым самым скампрамітавала ўсю акцыю пратэстаў «Правды» і ўсіх у ей пратэставаўшых.
Дзякуем Вам, «товарищ предсовнаркома СССР» за такую адвагу. Але прабачце нам за но­вую «клевету»: і ў Вашых інфармацыях аб пры­мусовай працы ў савецкіх канцэнтрацыйных лягерох такая-ж самая «праўда».
Вы заяўляеце, што «Мы никогда не думали скрывать того факта, что труд заключенных... у нас применяется...». Відаць, наадварот: «скрыва­ли» й запярэчвалі. Найлепей пра гэта сьведчыць акцыя пратэстаў у «Правде» й іншых газэтах.
Пацьвярджаючы факт ужываньня прымусовае працы ў СССР, Вы ў справаздачы VI Зьезду Саветаў прызнаеце, што — «В ряде северных райо­
нов, о которых так много пишут теперь в буржу­азных газетах в связи с компанией о «принуди­тельном труде» в СССР, у нас действительно на некоторых работах применялся и применяется труд заключенных...
По Карелии уже проведен трудом заключен­ных тракт Кемь — Ухта протяжением 208 кило­метров и, кроме того, тракт Парандово — Кикшозеро на расстояние 190 километров... Особое зна­чение имеет развертывающееся теперь в Карелии строительство Беломорско-Балтийского канала. Этот канал протяжением в 914 клм... должен со­единить Балтийское море и Белое море... В дан­ный момент ведутся работы в районе Выг-озера...
В Северном крае нами также ведется ряд до­рожных и строительных работ трудом заключен­ных. Так, в Северном крае проводится тракт Сыктывкар — Ухта длиною в 313 клм., причем пройдено уже 160 клм... Кроме того, в Северном крае проводится трудом заключенных железная дорога Сыктывкар — Пинюг длиною 305 клм... Пройдено полотно 97 клм».
Пры гэтым Вы падкрэсьліваеце, што праца «у нас применяется на некоторых коммунальных и дорожных работах». I толькі? А на зусім не на­званых Вамі лесанарыхтоўках у Карэліі, Паўночным краі й Мардоўскай ССР? А хто будуе Краснавішарскі папярова-цэлюлозны камбінат? А Беразьнікоўскі хэмічны камбінат? А Сьвірскую гідраэлектрастанцыю? А хто працуе ў капальнях апатытавай руды на Кольскім паўабтоку?.. Ці гэта таксама «коммунальные и дорожные ра­боты»?
«Всего на этих работах во всех указанных рай­онах,— працягваеце Вы,— заняло около 60 тысяч человек». Вы добра ведаеце, што ў часе Вашае справаздачы на прымусовых працах у канцэнтрацыйных лягерох СССР ужо працуе блізка 1.000.000 лягернікаў.
«Могу еще добавить,— дакладваеце Вы зьезду,— несколько слов об условиях труда и быта заключенных в этих районах. Продолжительность рабочего дня установлена во всех лагерях заклю­ченных в 8 часов». Вязьні маюць «обеспеченные
пайки и вообще достаточное снабжение». «Лагеря представляют собой поселения людей, свободно, без охраны, передвигающихся и работающих...»
I Вам ня сорамна так ілгаць ды яшчэ з такое высокае трибуны?
Дзіўна таксама, што ў сваей справаздачы Вы не назвалі ніводнага канцэнтрацыйнага лягеру па ймені, не сказалі — колькі іх есьць усіх, дзе яны й калі паўсталі. А як старшыня ўраду Вы не маглі пра ўсе гэта ня ведаць. Якую-б прыслугу Вы зрабілі для гістарычнай навукі, калі-б, згодна Вашае заявы, Вы запраўды «не думали скрывать» факта прымусовае працы ў СССР і раскрылі-б усю ис­торию савецкіх канцэнтрацыйных лягероў, маючы пад рукою патрэбныя для гэтага ўрадавыя дакуманти з дакладнай статистыкай. Але Вы чамусьці гэтага не зрабілі, змусіўшы рабіць гэта нас, былых вязьняў канцэнтрацыйных лягероў. Што-ж, будзем спрабаваць.
Дагэтуль ужо есьць сотні публікацыяў пра савецкія канцэнтрацыйныя лягеры. Публікацыяў у розных мовах: ня толькі ў мовах народаў СССР і народаў краеў-сатэлітаў СССР, але і ўва ўсіх галоўных мовах сьвету. Успамінаў і дасьледаваньняў. У іх багаты матар’ял да гісторыі лягероў. Але гэта яшчэ ня гісторыя. Гісторыя лягероў (як і савецкіх турмаў і ссылак) яшчэ не напісана й невядома, ці будзе калі напісана. Мы маем адно шматлікія фрагмэнты яе ці спробы гісторыі, не абапёртыя на архіўныя дакуманты й афіцыйную статыстыку, якія, мажліва, на ведами наказ Леніна, будуць зьнішчаныя, каб чалавецтва не даведалася ўсяе праўды пра найбольшы крыміналізм XX стагодзьдзя.
Нашая даведка да гэтай гісторыі аснаваная ў балыпыні сваей на ўласным дазнаньні — на тым, што перажылі самі, што бачылі на свае вочы, чулі на свае вушы. Акрамя таго, мы былі ў трох лягерох і ў кожным зь іх спаткалі вязьняў блізу із усіх лягероў, існаваўшых у тым часе, калі злажыць разам свае асабістыя назіраньні з апавяданьнямі лягернікаў іншых лягероў (асабліва «ля-
герных старажылаў», хто гады й гады ўжо адстукаў у іх) і сьведчаньнямі ведамых нам публікацыяў — із усяго гэтага можа паўстаць, хоць і няпоўная, эскізная схэма гісторыі савецкіх канцэнтрацыйных лягероў ад ейных пачаткаў да 1934 году.
Сьпярша мусім удакладніць — што такое канцэнтрацыйны лягер. Гэта ня лягер ваеннапалонных (дзе ў часе вайны часова трымаюцца жаўнеры праціўніка), не іміграцыйны лягер (дзе чужыя грамадзяне праходзяць адпаведную іміграцыйную працэдуру) і ніякі іншы, у якім няма вязьняў. Канцэнтрацыйны лягер — гэта карны лягер, дзе ўрад паліцыйна-таталітарнае дзяржавы трымае пад вартаю пэўныя катэгорыі сваіх грамадзянаў, засуджаных ці незасуджаных на пэўны тэрмін зьняволеньня, галоўна сваіх рэальных ці патэнцыяльных палітычных праціўнікаў, каторых Сн эксплёатуе на прымусовых працах.
Як сбньня нам ведама, да 1934 году (гэта апошняя мяжа нашых успамінаў) канцэнтрацыйных лягероў нідзе ў сьвеце ня было, апрача СССР. Канцэнтрацыйныя лягеры — гэта вынаход Расейскай камуністычнай партыі, Леніна й Сталіна. Запазычыўшы саму ідэю лягероў із айчыннай практыкі царскай катаргі, першы заснаваў іх, другі ўдасканаліў. Ім і належыць гэтая пальма пяршынства ў гісторыі.
Савецкія лягеры паўсталі хутка пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году. Найранейшая дагэтуль ведамая дырэктыва старшыні СНК РСФСР Леніна пра канцэнтрацыйныя лягеры — ягоная тэлеграма ўпаўнаважанай ЦК на Пензенскую губэрню А. Буш ад 9-га жнівеня 1918 году: «Про­вести беспощадный массовый террор против кула­ков, попов и белогвардейцев; сомнительных за­переть в концентрационный лагерь...»эт. 5-га верасьня таго-ж (1918) году СНК РСФСР «узаконіў» канцэнтрацыйныя лягеры, прыняўшы спэцыяльнае «Постановление о красном терроре». У ім чытаем: «...Необходимо обезопасить Советскую республику от классовых врагов путем изолирова­ния их в концентрационных лагерях, подлежат расстрелу все лица, прикосновенные к белогвар­
дейским организациям, заговорам и мятежам...»se.
Канцэнтрацыйныя лягеры 1918—23 гг. — гэта 1-шы, ленінскі, пэрыяд іхнай гісторыі. У канцы 1920 году ў 43-ох губэрнях РСФСР ужо было 84 канцэнтрацыйныя лягеры із 25.336 вязьнямі. У кастрычніку 1923 году — 355 лягероў із 68.297 зьняволенымі ў іхзэ. Усе гэтыя невялікія лягеры былі параскіданыя па розных раёнах СССР і былі ў веданьні розных урадавых установаў (ВЧК — ОГПУ, НКВД, НКЮ»),
У 1923 годзе ўсе іх перадалі ў веданьне ОГПУ, якое, заміж шматлікіх дробных лягероў, пачало разбудоўваць напачатку адзін буйны канцэнтрацыйны лягер на Салавецкіх абтоках у Бе­лым моры. Адгэтуль можна датаваць 2-гі пэры­яд гісторыі лягероў, пачаты яшчэ Леніным. У гэтым пэрыядзе РКП(б) робіць далейшыя пошукі больш дасканалай формы лягернай структу­ры. Ад сярэдзіны 1920-ых гг. на Салавецкіх абто­ках лягеру ўжо было зацесна, і ў сваім разросьце ен пачаў рушыцца із абтокаў на мацярык, усе далей і далей ад Салаўкоў, засноўваючы свае но­вый аддзяленьні й «лагпункты» на тэрыторыі Карэльскай АССР, Кольскага паўабтоку, Паўночнага краю, Уральскай і Ленінградзкай вобласьцяў.
Ад восені 1929 году, калі ў СССР разгарнулася шырокая акцыя «ліквідацыі кулацтва як клясы», пачаўся 3-ці, сталінскі, пэрыяд. Пэрыяд хуткага росту лягернай імпэрыі, заснаваньня новых і но­вых лягероў, масавасьці іх. У гэтым часе Сталін і ЦК КП СССР вырашылі запрэгчы ў прымусовую працу мільйны сваіх грамадзянаў, каб будаваць камунізм таннай «рабсилой»; а рэжымам агульнага масавага тэрору ў лягерох і «на волі» зламаць народам СССР хрыбет, вырваць у іх язык, каб паралізаваць гэтым усялякі супраціў.
Колькі ўсіх лягероў было ў 1929—33 гадох, дакладна невядома. Поўнага іхнага сьпісу яшчэ ніхто не ўлажыў. Лепей ведамыя:
1) Салавецкія, пра якія тут ужо была гаворка;
2) Вішарскія ўва Уральскай вобласьці (цэн-
тар — Краснавішарск), ад сярэдзіны 1920-ых гадоў — аддзяленьне Салавецкіх лягероў, ад восені 1929-га — самастойныя;
3) Паўночныя (ці СевДвинлаг)«! у вобласьці Комі (пазьней Комі АССР) і Паўночным краі (цэнтар — сталіца Комі, Усьць-Сысольск, у 1930 годзе пераназваны ў Сыктыўкар) ад лета 1929 году;
4) Поцьмінскія ў Мардоўскай АССР, ад 1929 году;
5) Куйбышаўскія ў Куйбышаўскай вобласьці, ад 1929 году;
6) Карагандзінскія ў Казахскай АССР, ад 1929 году;
7) Ухта-Пячорскія ў вобласьці Комі (цэн­тар — Чыб’я), ад 1930 году;
8) Сьвірскія ў Ленінградзкай вобласьці (цэн­тар — Ладзейнае Поле), ад 1931 году — аддзя­леньне Салавецкіх лягероў, ад 1931 году — самастойная;
9) Беламорска-Балтыцкія (БелБалтлаг) у Карэльскай АССР (цэнтар — Мядзьведжая Гара), ад пачатку 1931 году;
10) Далёкаўсходнія (Дальлаг) на Далбкім Усходзе і ў Забайкальлі (цэнтар — Уладзівасток), ад 1930-га ці 1931 году;
11) Бай кала-Амурскія (Бамлаг) напачатку ў Амурскай вобласьці (цэнтар — Свабодны), ад канца 1932 году;
12) Калымскія (у сыстэме лягероў Дальстрою) на Далекім Усходзе (у цяперашніх Хабараўскім краі і Якуцкай АССР, цэнтар — Магадан), ад 1933 году.
Усе яны — ня лягерныя пункты, а самастой­ныя лягерныя сыстэмы, падначаленыя ГУЛагу, із сваімі аддзяленьнямі, «лагпунктамі», «камандыроўкамі» (у БелБалтлагу, дзе было 11 аддзяленьняў, яны дзяліліся на «квадраты»).
Колькі было вязьняў у гэтых лягерох — таксама дакладна невядома. Можна толькі выказаць прыпушчэньні:
У 1930/31 гадох — каля 1.000.000,
у 1931/32 гадох — каля 2.000.000,
у 1932/33 гадох — каля 3.000.000.
Прыпушчэньні нашыя апіраюцца на лікі «раскулачаных» сялянаў. Лічба каля 3.000.000 лягернікаў у 1932/33 гадох можа быць выведзена наступна: 1) да канца 1933 году акцыя «раскулачаньня» была закончана; 2) на афіцыйную (паводля асьведчаньня Сталіна) лічбу 10.000.000 «раскулачаных» каля 2.000.000 было галоў сем’яў, якіх, згодна із цьверджаньнем тых «кулакоў», што былі ў лягерох, блізу пагалоўна (калі не расстралялі) аддзялілі ад сем’яў і накіроўвалі ў лягеры (із сем’ямі пакідаліся толькі самыя старыя мужчыны — дзяды); 3) дадаткова із «раскулача­ных» сем’яў у лягеры забіраліся й старэйшыя сы­ны (возьмем тут мінімальную лічбу — ад 500.000 да 1.000.000); да гэтых лічбаў трэба дадаць сотні тысяч іншых палітычных вязьняў зь інтэлігэнцыі, духавенства, служачых, студэнтаў, вайскоўцаў, паўстанцаў і г.д., урэшце, крыміналістых і «бытавікоў». Пры ўсім гэтым трэба не выключаць яшчэ й тае мажлівасьці, што лічба 10.000.000 «раскулачаных» хутчэй заніжаная, чымся рэальная (шэраг аўтараў называюць лічбу 15.000.000).
(Дадамо тут у дужках, што гісторыя савецкіх канцэнтрацыйных лягероў на 1933 годзе ня спыняецца. Лягеры будуць разьвівацца далей: будзе расьці іхная колькасьць, займаючы ўсе новыя й новыя абшары СССР, адпаведна гэтаму павялічваецца колькасьць вязьняў у іх. Трапіўшыя за дрот у тым часе ўрадоўцы ГУЛагу назавуць лічбу лягернікаў у 1938—41 гг. у 10.000.000, інспэктар ВОХРа ў часе 1934—41 гг. — ад 12.000.000 да 14.000.000, а чэкістыя з НКВД — 15.000.000ft2.
Ад 1934 году із СССР вынаход канцэнтрацыйнага лягеру пачнуць пераймаць нскаторыя іншыя краі, наўперад Нямеччына й Польшча. Польшча створыць адзін невялікі лягер у заходня-беларускім месьцс Бяроза Картуская, які праіснуе 5 год. Больш лягероў паўстане ў Нямеччыне, хоць Птлер — вучань Леніна й Сталіна ў гэтым — далСка адстанс ад сваіх маскоўскіх настаўнікаў. Пра колькасьць вязьняў у нямецкіх канцэнтра­цыйных лягерох захавасцца афіцыйная статыстыка. Паводля яс, у мірным часе, да канца 1939 го­ду лік вязьняў там дойдзе толькі да 21.000. У ча-
се вайны, як у самой Нямеччыне, так і на акупаваных ёю землях, пачнецца рост лягероў, і лік вязьняў у іх (немцаў, грамадзянаў акупаваных краёў, а найбольш — жыдоў) у 1945 годзе дасягне 714.000«. Пра ўмовы жыцьця й працы ў іх у мірным часе прывядзем сьведчаньне із кнігі ўспамінаў Ю. Б. Марголіна «Путешествие в страну зэ-ка» (Ню Ёрк, 1952): «В боковушке (на 48-ым «квадрате» савецкага БелБалтлагу.— А. К.)... со­бирался кружок евреев послушать дневального Поппенгеймера. Под этой шиллеровской фамили­ей скрывалось больное существо, молодой немец­кий еврей, разбитый, волочащий ногу, заика, с мертвенно-бледным лицом. Поппенгеймер расска­зывал нам про гитлеровский концлагерь Дахау, где он просидел 7 месяцев... «Тогда я еще был здоров! — рассказывал Поппенгеймер.— Волшеб­ная жизнь была в Дахау до войны. Работа без нормы. Сорок пять минут работай, четверть часа отдыхай. Хлеба кило триста, колбаса, мармелад, на обед гуляш — «настоящий гуляш»! И у каждо­го кровать! Приходя с работы, все обязательно мылись, снимали рабочее платье и одевали вой­лочные туфли, которые стояли под кроватью. В лагерной кантине каждый мог купить на 70 марок в месяц, и чего только не было в кантине!..» Ча­сами рассказывал калека, трясясь и жуя губами, про хорошее время в Дахау. Охотно слушали его евреи и верили в немецкий рай в Дахау! Каждый из них тосковал не по свободе — куда уж! — по европейскому концлагерю, где кровати, кантина и хлеба «кило триста». Евреи тосковали по Дахау!.. Каждый из них готов был хоть сейчас переменить 48-ой квадрат на гитлеровский лагерь 1937 года. И хотя я нс мог разделить с ними это восхищение Дахау, но и я бы тогда поменял охотно советский лагерь на добрую старую польскую тюрьму, где политических содержали отдельно, нс принужда­ли к рабскому труду, где были у них не только книги и еда, но и возможность учиться и смелость не скрывать своих мнений» (с. 144—145). У часе вайны ўмовы гэтыя ў нямецкіх канцэнтрацыйных лягерох шмат пагоршацца.
Пасьля 2-ой сусьветнай вайны лягеры заста-
нуцца ізноў вылучна ў СССР, як да 1934 году. Пазьней новыя будуць заснаваныя ў новых камуністычных краех — Албаніі, Паўночнай Карэі, Кітаі, В’етнаме...)
ГАЛОДНЫЯ КРОКІ
Нашу брыгаду перавялі на начную зьмену. Мы працуем ад 7-ае гадзіны вечара да 5-ае начы. Сеньня брыгада разьбіта на некалькі групаў, і кожная трупа мае іншую працу. Я з Тліпіевым скідаем зь цяжаровых аўтаў шуфлямі шлак, які пад сьцяну газгэнэратара падвозяць вольнанаёмныя шофэры. Вольнанаемных на будаўніцтве камбінату вельмі мала: іх бяруць сюды адно за такую працу, куды вязьняў ставіць ня могуць.
Працуем мы цяжка: ледзьве ад’едзе ад нас выладаванае аўта, як зараз-жа пад’яжджае другое, наладаванае. Праўда, шофэры нас не падганяюць. Яны падкрэсьлена ветлівыя. Адзін зь іх, калі мы саскочылі з пустога кузава, падыходзіць да мяне й прапануе свой таленчык на вячэру. (Для вольнанаёмных, якія працуюць на будаўніцтве, тут есьць сталоўка.)
— Таленчык — аплачаны. Садзіся за столік, пакладзі таленчык перад сабою й чакай. Прыйдзе дзяўчына, забярэ яго й прынясе табе талерачку бульбяное кашы. Тэта і ўся вячэра.
Нас моцна даймаў голад. Таму такая прапазыцыя — шчасьлівая нагода. Ад нечаканасьці я не знаходжу слоў, каб падзякаваць шофэру за такі шчодры падарунак.
— А ці ня пільнуе ўваходу ў сталоўку наш «опэр»? — пытаюся я,
— Так. Іншы раз бывае. Стаіць пры сьцяне калідору, недалека ад дзьвярэй. Але дужа рэдка калі. Найчасьцей яго няма.— Ужо йдучы ў кабіну аўта, дадае: — Вячэру выдаюць ад 8-ае да 10-ае гадзіны.
Усе гэта сталася так неспадзявана, што я ня мог як сьлед асэнсаваць. Толькі тады, калі шофэр ад’ехаў, я пачаў раздумваць, разважаць.
Першае, што прыйшло мне ў галаву, гэта асо-
ба шофэра, мілага мне дабрадзея. Я ня ведаю ні ягонага ймя, ні хто ён такі. Были лягернік, які застаўся тут жыць, адбыўшы свой тэрмін? Ссыльны? Спэцперасяленец? I скуль родам?.. Сам ён нічога пра сябе не сказаў. А пытацца ў яго я й часу ня меў, так хутка гэта ўсё здарылася... А мо гэтак яно й лепей у нашых акалічнасьцях? Што ён мог падумаць, калі-б я ў яго папытаўся? Ён-жа не выключае, што мяне можа спаткаць няўдача; і ад мяне будуць дамагацца сказаць, дзе я ўзяў талёнчык. А што, калі я яго выдам? У мяне-ж на ілбу не напісана, што я гэтага не зраблю. За сувязь зь вязьнямі ці за якоесь садзеяньне ім вольнанаёмных караюць. Зноў-жа, ці я хоць падумаў: а як-жа ён сам — мае іншы талёнчык ці з-за мяне застанецца без вячэры. Як я мог так хутка згадзіцца? I мне зрабілася сорамна за самога сябе.
Другое: бяручы талёнчык ад шофэра, я не ўсьведамляў сабе цэлы ланцуг праблемаў, зьвязаных з гэтай вячэраю: ці згодзіцца «бацька» адпусьціць мяне з працы? ці ўдасца мне адлучыцца незаўважаным з-пад канвою? ці магу я ў вопратцы лягерніка зьявіцца ў сталоўку для вольнанаёмных? і г. д.
Аднак усе гэтыя праблемы й перашкоды ў абліччы неадольных пакутаў голаду й, здавалася, такой блізкай мажлівасьці павячэраць выдаюцца мне проста нічым. Есьці так хочацца, што я ня маю сілы ўстрымацца ад прынаднай спакусы. I я цьвёрда наважыўся паспрабаваць свайго шчасьця, зарызыкаваць.
Адразу кіруюся да «бацькі». Той выслухаў мя­не, сказаў:
— Ідзі, сынку, толькі памятай: калі цябе затрымаюць, я пра тэта нічога ня ведаю.
— Аб гэтым ня можа быць і гутаркі,— адказаў я.
Вяртаюся назад разладоўваць шлак. Галаву непакоіць думка: а што, калі сёньня «опэр» будзе дзяжурьщь у сталоўцы? ці ня лепей было-б буш­лат замяніць на якоесь цывільнае паліто, каб схаваць пад ім лягернае адзеньне?.. Ды дзе яго ўзяць, тое паліто?.. А Тліпіеў падказвае мне:
— Ідзі да Джамалбэкава. Ён-жа мае.
Запраўды, той пад бушлат часта апранае свай паўпаліто, якое ня здаў на склад. (Яму, каўказцу, тут халадней, чымся нам, пад адным бушла­там. Цяпер, у травені месяцы, удзень ужо цеплавата, але ночы яшчэ халодныя, з марозам.) Джамалбэкаў ахвотна згаджаецца. Я запэўняю яго, што на выпадак няўдачы, скажу, што паліто -— мае.
Хвілінаў праз 15 ужо можна йсьці. Але час рушыцца так марудна.
Голад, голад... Толькі галодны чалавек ці чалавек, які аднойчы быў галодным, здольны зразумець, што значыць для вечна галоднага лішні раз зьесьці, няхай сабе й нядосыта, а каб хоць «замарыць чарвячка», каб ён ня грыз цябе зь сярэдзіны. Ня дзіва, што лягернікам сьняцца галодныя сны, а ў вольны ад працы час зьбярэцца кампанія на ніжніх нарах, і пачнуцца бясконцыя апавяданьні-згадкі пра ежу. Пра часы, калі «пілося, елася й болей не хацелася». Пры гэтым пералічаюцца ўсялякія стравы й закусь на фэстах, вясельлях. На Колядную Куцьцю, Вялікдзень... Размовы-згадкі цягнуцца, пакуль хтосьці зь верхніх нараў ня прыкрыкне: «Досыць ужо! Спыніце гэтыя гутаркі».
Шофэр казаў мне, што на вячэру будзе нішчымная бульба, без аніякіх прысмакаў. Ды для лягерніка й гэта дэлікатэс. I чым бліжэй падыходзіў мой час — ні пра што іншае я ня мог думаць. Бульба! Адна яна займала ўсю маю ўвагу. Ніякая рызыка «самовольной отлучки с работы» мяне не палохала. Чорт з вамі! — думаў я.— Пайду.
Урэшце, мне пара. Мяняю бушлат на паліто. Сачу за канваірамі. Бачу: яны грэюцца ля вогнішча, не глядзяць у мой бок. Я асьцярожна, з аглядкаю зьнікаю. У дарозе да сталоўкі трэба быць уважным, абмінаць канвой іншых брыгадаў, які можа западозрыць і затрымаць цябе.
Хутка мінаю ЦЭЦ. Тут ужо зусім блізка. Шчасьцю свайму проста ня веру. 1ду й ня чую зямлі пад нагамі. Каб толькі «не нарвацца на «опэра»! О, Божа мой! Як я ўдзячны Табе, што Ты падаслаў да мяне добрага чалавека!
Вось і сталоўка. Перад дзьвярыма ў ейны калідор забілася сэрца. Апошні бар’ер. Зараз выясьніцца, што мяне чакае — вячэра ці арышт. Я павінен быць гатовым на кожную мажлівасьць. На выпадак, калі «опэр» будзе тут дзяжурыць, я мушу зрабіць спакойны выгляд, каб нічым ня выдаць свайго хваляваньня; сьмела й рашуча прайсьці праз калідор у сталоўку, не зьвяртаючы на яго ніякай увагі.
Падрыхтаваўшы сябе да такое ролі, я рвануў за вонкавыя дзьверы й пераступіў парог. На імгненьне нічога ня было відаць: густая пара ад марозу з двара, як дымам, усе засланіла. Я зачыніў дзьверы, спыніўся, замер. Калі пара разьвеялася, мае вочы ўперліся ў іншыя вочы, якія з другога канца калідору застылі на мне. «Лягавы! Ніякага сумніву!» — мільганула ў маей галаве. Аднак я не разгубіўся, сьмела крочу да дзьвярэй сталоўкі. Мінаю «лягавага» і ўжо працягваю руку да клямкі... як пачуў за сваей сьпіною загад:
— А ну давай, остановись!
Ад гэтых слоў мне здалося, што на мяне абваліўся дах.
«Лягавы» падышоў бліжэй, расхінуў мае паліто. Тады выцягнуў з кабуры рэвальвэр і скамандаваў:
— Давай, пошли!
НЯМЕЦКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ
Ад аднаго дня ў тым-жа часе на нашым «лагпункце» пачаліся такія дзівосы, што ўсе былі зьбітыя з панталыку, і ніхто не разумеў, што тут дзеецца.
Пачалося з таго, што немцаў (і толькі іх адных!) із усіх ротаў сабралі ў асобную калену й пад канвоем пагналі (як мы даведаліся пазьней) у вадну із лясных «камандыровак». 3 нашае брыгады ў тую калену трапіў бедны Карл. На другі дзень «расфармавалі» ізалятар і на ягоных дзьвярах павесілі замок. Па ротах пачалі бегаць «воспитатели» КВЧ і ў сьпешным парадку выяўляць гарманістых. Была абвешчана «гене-
ральная ўборка» ўсяго «лагпункту». У сярэдзіне баракаў чысьцілі, скраблі, мылі. Аасабістае «ба­рахло», каб ня разіла вока, загадана было хаваць пад нары. 3 усяе тэрыторыі «лагпункту» зьбіралі хлам, бруд, сьмецьце ў расстаўленыя скрозь скрыні, якія вывозілі зь лягеру на звалку. Вуліцы й дарожкі падмяталі, пасыпалі жоўтым пясочкам, які на цяжароўках прывозілі ў лягер. Ахрыплыя ў гэтай катавасіі камэндант «лагпункту», ротныя, узводныя... як ашалелыя, лёталі па бараках і вуліцах, лаяліся, падганялі да працы. Усюды было чуваць:
— Давай, давай!..
Па лягеру папаўзьлі «парашы». Адны выказвалі прыпушчэньне, што на інспэкцыю з Масквы прыедзе якаясь высокая камісія. Другія — што з ГУЛагу чакаецца начальства для праверкі дзеяньняў лягернага кіраўніцтва. Ад былых салаўчан тут ведама, што ўвесну 1930 году, калі весткі пра жорсткасьці рэжыму на Салаўках дайшлі да Захаду, такая камісія прыяжджала на Салаўкі. Яна пераарыштавала або парасстрэльвала там усё кіраўніцтва лягеру із славутым начальнікам перасыльнога пункту «Попов остров» Курылкам, паставіўшы над лягерам ня менш жорсткае новае кіраўніцтва. Трэція — як і заўсёды ў такіх выпадках, спадзяваліся камісіі, што прывязе ў лягер амністыю. Аднак ніхто з нас нічога пэўнага ня ведаў, а начальства лягеру маўчала.
Наступнае раніцы, калі лягер ужо быў ня толькі вычышчаны, а вылізаны, незразумелыя дзівосы працягваліся далей. Вокны бараку іцвалідаў і «дахадзягаў» пазабівалі драўлянымі шчытамі, дзьверы замкнул! на замок і павесілі шыльду «Склад». Із усіх вежаў па лініі калючага дроту паздымалі «попкаў». Каля вахты на разводзе зьявілася духавая аркестра, якая нача­ла йграць маршы. Брыгады выходзілі на працу без канвою. (Праўда, вязьні — ня дурні: яны ведаюць, што канвой, напэўна, ёсьць, толькі прыхаваны, расстаўлены дзесь крыху далей — і вакол лягеру, і раёну працы, і дарог да іх. Мо нат у цывільнай вопратцы.) Зноў: нас вялі чамусьці не на будаўніцтва Беразьнікоўска-
га камбінату, а на розныя іншыя працы. На­шу брыгаду й цэлы шэраг іншых — у поле выбіраць з капцоў бульбу. Мы зьдзівіліся, што капцоў было так шмат, бо ў лягеры мы ніколі бульбы ня елі й ня бачылі. I тут таксама йграла для нас аркестра.
Тым вязьням, што вярталіся ў лягер з начное зьмены, не дазволілі класьціся спаць. Пасьля сьнеданьня іх пагналі ў кіно КВЧ, дзе цэлы дзень дэманстраваліся фільмы — адзін за адным. У ба­раках былі пакінутыя адно ротныя, узводныя, капцёры й днявальныя. Дадаткова — выяўленыя напярэдадні гарманістыя, якім КВЧ раніцою прывезла зьнекуль гармоні й загадала цэлы дзень іграць на іх.
Усё рыхтавалася на аблудны паказ, каб кагось ашукаць, увесьці ў зман, паводля старога, ведамага ў расейскай гісторыі мэтаду. Ужо ў 1787 годзе, калі Кацярына 2-ая падарожнічала праз Украіну й Крым у асысьце аднаго із сваіх каханкаў, гэнэрал-фэльдмаршала Р. Пацёмкіна,— апошні з мэтаю схаваць ад вачэй царыцы запраўдны, убогі выгляд сёлаў, блізка ад дарог, па якіх яна праяжджала, загадаў загадзя пабудаваць штучныя, дэкарацыйна-паказныя сёлы, якія ў гісторыі й завуцца «Пацёмкінскімі сё­лам!».
Пакуль мы выбіралі з капцоў бульбу й слухалі маршы духавое аркестры, з Бэрліну ў Усольле прыехала дэлегацыя нямецкіх камуністых. Яна мела заданьне спраўдзіць публікацыі нямецкай прэсы пра «якіясьці Вішарскія канцэнтрацыйныя лягеры» й будову Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату «быццам-бы» вязьнямі гэтага лягеру, каб па звароце ў Нямеччыну выступіць у прэсе й рашуча запярэчыць «буржуазнай хлусьні». Мажліва, нават, што публікацыі тыя былі зьвязаныя із згадваным намі артыкулам у маскоўскай «Прав­де». У Нямеччыне яны маглі зьявіцца на аснове прыватных інфармацыяў нямецкіх інжынэраў, якія, на запросіны савецкага ўраду (пры ўдзеле ангельскіх і амэрыканскіх інжынэраў), кіруюць будаўніцтвам камбінату. Інжынэры жывуць тут у адумыслова пабудаваным для іх гатэлю, вольна
ходзяць па будаўнічых аб’ектах, штодня бачаць брыгады падканвойных вязьняў, а на вакацыі выяжджаюць дадому.
У Маскве бэрлінскай дэлегацыі прыдалі вялікую сьвіту ўрадоўцаў, высокіх афіцэраў ГПУ, «перакладчыкаў» і пэрсанал абслугі. Тут да сьвіты былі далучаныя Берзін, Стукаў, начальнік будаўніцтва М. Граноўскі, раённыя й меставыя кіраўнікі — усе, бязумоўна, у цывільнай вопратцы. Дэлегацыя была ў такім коле сьвіты, што да яе ніхто ня мог падысьці.
Яе вазілі й вадзілі па будаўніцтву. Сама яна нічога не глядзела й не правярала. Тымбалей, што ў ейным складзе ніхто ня ведаў расейскай мовы. Яна глядзела толькі тое, што ей паказвалі; слухала тое, што ей гаварылі праз «перакладчыкаў».
Ніякіх вязьняў і канваіраў на будаўніцтве яна ня бачыла к не магла бачыць: там іх ня было. У тэты дзень туды былі мабілізаваныя на «суббот­ник» камуністыя, камсамольцы, беспартыйныя Ўсольля й бліжэйшых населеных пунктаў. У колькіх месцах ім ігралі аркестры. Яны працавалі з «савецкім энтузіязмам». Дэлегатам было дазволена гутарыць зь імі праз «перакладчыкаў» колькі яны хочуць.
Нямецкія камуністыя былі ў такім захапленьні ад усяго бачанага й чутага пра «грандыёзнае» будаўніцтва аднаго із «гигантов» 1-ай пяцігодкі, што нікуды болей і не пажадалі йсьці, пераканаўшыся «на свае вочы» ў буржуазным паклепе на «гераічнас» будаўніцтва камунізму ў СССР. Таму ў лягеры яны й ня былі зусім, і мы ня мелі гонару бачыць іх, ня толькі што гутарыць, хоць і тут (на ўсялякі выпадак) для паказу ім усё было старанна падрыхтавана.
У сталоўцы Ўсольля, пасьвяточнаму ўдэкараванай для высокіх гасьцей, дэлегацыі пасьля агледзінаў будаўніцтва камбінату далі ўрачысты бан­кет з прамовамі й канцэртам скульсьці прывезеных прафэсійных артыстых.
Увечары, калі мы пра ўсС гэта даведаліся, дэ­легацыя, гордая сьведамасьці так шчасьліва выка-
нанага партыйнага абавязку, у раскошных, царскіх салён-вагонах з маскоўскай сьвітаю імчалася назад на Маскву й Бэрлін.
Як гэта падобна на «пацёмкінскі» спэктакль, дзе ў ролі Кацярыны — нямецкія камуністыя, а Пацёмкіна — ГПУ!
ІЗАЛЯТАР
Я чуўся вельмі стомленым ад працы. Таму пасьля вячэрняе «поверки» адразу прылёг на на­ры адпачыць. Не пасьпеў і вачэй заплюшчыць, як чую зычны голас узводнага:
— Заключенный Колубовйч!
— Я! — адказваю яму, хутка саскочыўшы з нараў.
— Давай, быстро к ротному!
Заходжу. Спыняюся ля дзьвярэй; дакладваю, што зьявіўся. Бачу: у ягоным пакоі сядзіць пры стале незнаёмы ў форме «опора». Прыглядаюся да яго: не, ня той, што затрымаў мяне ў сталоўцы для вольнанаёмных...
— А ну, ближе к столу,— перарваў ён мае думкі. Выцягнуў з кішэні кашулі маленькую паперку й прачытаў: «...за самовольную отлучку с работы... 6 суток изолятора без вывода на работу и лишение переписки на 6 месяцев». Схаваў паперку й загадаў:
— Валяй, собери свои вещи и с ними живо сю­да назад!
Мы выйшлі на вуліцу. Быў цёплы чэрвеньскі вечар.
На душы ў мянс і цяжка, і ўсьцешна. Цяжка, бо давядзецца 6 сутак «аддзяжурыць» у ізалятары й 6 месяцаў пахваляваць сваіх дома, не адказваючы на іхныя лісты. Усьцсшна, бо магло быць горай. Мяне адразу не пасадзілі ў ізалятар і не выклікалі на новыя допыты ў Опэрчасьць. Старажылы лягерныя казалі, што гэта дрэнны знак. У Опэрчасьці думаюць, як мяне пакараць; абмежавацца ізалятарам ці «прышыць» новую справу — «попытку к побегу». Mo пераслалі нат маю спра­ву на канчальнае вырашэньнс Опэраддзелу ў
Краснавішарск. Час ішоў, а мяне не турбавалі. Хоць пра ізалятар па лягеру ходзіць дранная сла­ва, лепей усё-ж адпакутаваць у ім, чымся новая справа й новы тэрмін. Ізалятар закрыты быў толькі на адзін дзень, калі тут чакалі нямецкую дэлегацыю.
Я цягну свой куфар, гнуся, перакладаю яго з аднае рукі ў другую. Ззаду мяне крочыць «опэр». А нас абодвых із усіх бакоў праважаюць цікаўныя вочы.
Лягерны ізалятар у вадрозьненьне ад ізалятара-турмы (г. зв. «цэнтрала») — карны ізалятар, род карцэра (паводля пазьнейшае тэрміналёгіі — ШИзоб«). Гэта ўстанова Опэрчасьці. Аднак сюды пасылаюць на кару і начальнік аддзяленьня, і камэндант «лагпункту», і іншы лягерны ўрадовец. У ім — колькі камэраў, дзе сядзяць незастрэленыя ў часе ўцёкаў «беглецы», абвінавачаныя ў «по­пытке к побегу», за адмову ад працы (індывідуальную ці групавую, як перад тым — хойніцкія эвангелістыя), за ўсялякага роду «самовольную отлучку», непадпарадкаваньне якомусь лягернаму начальніку ці непашанаваньне яго й за кожнае парушэньне лягернага рэжыму.
Вось ён ужо й відаць. Стаіць у самым канцы галоўнае лягернае вуліцы зьлева, на ізаляваным месцы, адгароджаным ад рэшты лягеру калючым дротам. Круглы, з вугламі. Падобны на царкву, але без царкоўных галоў.
Уваходзім у калідорчык. Ён цёмны, без вакон. Із столі зьвісае электрычны дрот зь цьмянай лямпачкай, пад якой пры сьцяне стаіць столік з табурэткаю. За столікам сядзеў дзяжурны й піў «чай». Ён устаў перад «опэрам» і атрымаў ад яго на мяне тую самую маленькую паперку, каторую «опэр» чытаў мне ў пакоі ротнага.
Калі «опэр» выйшаў, дзяжурны замкнуў за ім вонкавыя дзьверы ізалятара, адчыніў невялікую баковачку, выцягнуў стуль мяшок і прынёс да мяне. Перада мною стаяў ні то мядзьведзь, ні то гарыла. Шмат вышэйшы ад мяне. Шырокі. На плячах бяз шыі квадратовая галава із скула­стым тварам. Увесь нахілены наперад, няўклюдны. У лягеры казалі, што ўдарам кулака можа за-
біць насьмерць... Дзе яны знайшлі такую бамбізу?
Раскрыўшы мяшок і вачыма паказаўшы на мой куфар, ён прабасіў:
— Давай, толкай сюда свое барахло.
Калі я ўсунуў у мяшок куфар, ён загадаў мне скідаць абутак і распранацца, пакінуўшы на сабе толькі кальсоны.
— И это барахло толкай в мешок.
Наступна дае мне дзьве біркі з адным і тымжа нумарам і прапануе адну бірку прывязаць да мяшка, а другую — «покрепче» да мае нап.
— Если ты эту бирку утеряешь, не увидишь барахла, как своих родных ушей.
Мяшок занёс у баковачку. Сам вярнуўся. Цяпер у вадных кальсонах я выслухоўваю ягоныя загады. Вязень ізалятара павінен адбыць увесь свой тэрмін кары ў камэры: бяз вываду зь яе «на оправку» й бяз «прогулок». Харчаваньне: 200 грамаў хлеба на суткі й адна «кружка» вады; на 3-ці й 6-ты дзень — дадаткова місачка «баланды».
Пасьля ўсіх гэтых уступных працэдураў ён адамкнуў адны зь дзьвярэй і ўпусьціў мяне ў ка~ мэру.
Насьцярожана аглядаюся на ўсе бакі. У ка­мэры я адзін. У куце пры дзьвярах — параша. Справа ад яе й дзьвярэй — невялікае закратаванае вакенца ў поле. Насупраць вакенца, як у лазьні — палок пад стольлю на ўсю даўжыню ка­мэры зь дзьвюма прыступкамі-лаўкамі да яго.
Зь лягерных пераказаў ведаю, што ўзімку ў камэры «дзікі холад», бо печка ня паліцца. Як тут марозяць распранутых да кальсонаў людзей — чуў, але сам ня бачыў. Дзеля таго гаварыць пра гэта ня буду. Раскажу пра сябе, як было ўлетку.
Першае, што я адчуў, пераступіўшы парог ка­мэры — духату. Адразу пачынаю пацець. Дакрануўся да сьцяны ля палка — гарачая. Гэта сьцяна печкі, якая паліцца з калідору. Дыхаць няма чым. Вакно бяз форткі. Камэра ніколі не праветрываецца. Ад парашы — смурод. У духаце зьмесьціва ейнае хутчэй раскладаецца й сьмярдзіць мацней. (У турме на парашы была крышка. Тут яе няма.)
Чытач мог падумаць, што тут, хоць і ў боль­шим голадзе, духаце й смуродзе, я маю мажлівасьць трохі адпачыць і адаспацца. О, не! Я тут ня зусім адзін. Са мною тысячы й тысячы клапоў. Яны толькі й чакалі на мяне. А калі выявілі, адразу кінуліся з усіх бакоў у атаку. Першымі зваліліся на мяне дэсанты із столі — на галаву, плечы, грудзі.
I я пачаў адбівацца ад іх. Яны галодныя, а харчуюцца вылучна чалавечай крывСю. Хабатком пракусваюць скуру. У ранку ўпырскваюць сваю сьліну, якая выклікае сьверб і перашкаджае згушчацца крыві. Тады п’юць яе, сьвежую. Я скідаю іх зь сябе, як толькі магу. Але іх тут так шмат, што я ня здольны даць ім рады. Яны сядзяць і на сьценах, і на падлозе, і на палку, і на лавах. Кусаюць мяне і за сьпіну, і за грудзі, і за ногі, лезуць на твар — усюды й з усіх бакоў.
У лягеры казалі, што парода гэтых клапоў спэцыяльна дзесь разьведзена для ізалятара. Так гэта ці не — не бяруся цьвердзіць. Адно магу сказаць, што перад тым ні я, ні хто іншы із нас ніколі й нідзе такіх клапоў ня бачылі. Яны шмат меншыя ад звычайных пасьцельных клапоў, а рухавасьць іхная — спартовая: хутка бегаюць даўжэйшымі ножкамі, а із столі прыгаюць, калі толькі выявяць ахвяру.
Я ваюю зь імі няспынна. Скідаю й скідаю зь сябе... Каб лепей бараніцца, спрабую закрыць ад іх якуюсь частку свайго цела. Лепей за ўсё — сьпіну: яе цяжэй бараніць. Сьпярша кладуся на падлогу. Хутка пераконваюся, што пазыцыя гэтая няўдалая: із столі на мяне ляціць болей дэсантаў. Ці ня легчы на палок? Ды там-жа яшчэ бліжэй да столі. Я станаўлюся ля сьцяны або дзвярэй і прыціскаюся сьпіною да іх. Быццам-бы трохі лепей, але эфэкт таксама невялікі.
А мо нішчыць іх, клапоў?.. I я мяняю тактыку: пераходжу ад абароны ў наступ. Іду да парашы й зграбаю іх туды, каб тапіць. Аднак параша ня мае крышкі, адкрытая. I клапы амаль усе вылазяць зь яе й, брудныя, ізноў паўзуць на мяне... А мо лепей біць іх? Толькі чым?.. Я адвязаў ад нагі бірку й давай ёю чавіць іх. Але на
бірцы стаіць нумар. Забіваючы клапоў, я замазваю яго сваей крывею. Як-жа я атрымаю сваё «барахло» ад дзяжурнага?.. Пераварочваю бірку й душу клапоў чыстым ейным бокам. Адных душу, а другія кусаюць мяне з усіх бакоў.
Так мушу бараніцца ад іх 24 гадзіны ў суткі і ўсе 6 сутак. Іначай яны могуць загрызьці насьмерць.
На 3-ці дзень дзяжурны крычыць мне праз «ваўчок»:
— Эй, кормилец клопов! Ты еще жив?.. Полу­чай свою «баланду»... чтобы лучше кормить моих маленьких детей.
Ён адамкнуў дзьверы й падаў мне місачку. У ёй адна юшка, нават без касьцей. Хоць-бы галава ці хвост рыбы. Выцягнуў, відаць, для сябе. Каму ты тут паскардзішся?
Аднэй рукой я адбіваўся ад клапоў, а другой падношу місачку да вуснаў іп’юзь яе «баланду», як чай. Пасьля «баланды» адчуваю яшчэ большы голад. I нясьцерпна спаць хачу: галава час ад ча­су падае на грудзі, вочы зьліпаюцца.
Калі я вярнуўся зь ізалятара ў барак, усе цела мае было іскусанае клапамі — скрозь чырвоныя ранкі, плямы й струпы; векі на вачох распухлыя. Як у хворага на шкарлятыну. Праверыў свой куфар: із усяго лепшага абкрадзены. Дзеля таго-ж, што ў мяшок я ўсунуў закрыты куфар, бяз сьпісу рэчаў у ім (такі ў ізалятары «парадак»), прэтэнзіі заявіць не магу, фармальных доказаў пакражы няма.
Быў дужа слабы. Ішоў — хістаўся, дзе можна было — трымаючыся за сьцены, нары, стол. А назаўтра мусіў ісьці на працу.
Цяжка паверыць, што ў XX стагодзьдзі можа быць такое барбарства й зьдзек над чалавекам. Але я сьведчу, што было. I ня толькі я. Кожны, хто сядзеў у гэтым ізалятары, прынамся, у тэй самай камэры. Сядзеў голы ў жывым клапоўніку й сваей крывею карміў галодных клапоў.
На «лагпункце» было ведама, што ізалятар гэты прыдумаў і пабудаваў начальнік адміністрацыйнага аддзелу Вішлагу Васькоў — адзін із бліжэйшых памочнікаў і асабістых сяброў Р. Берзіна.
ЛЯГЕРНЫЯ ЯМЫ
Кожны вязень у лягеры мае сваё кола жыцьця й сьмерці, свой лёс. Адзін зь іх выжывае й выходзіць зь лягеру, другі — гіне.
Штораніцы пры пад’ёме на «баланду» й на «развод» у бараках знаходзяць трупы. Памерлі ўначы на нарах. Іншыя паміраюць на працы ці ў дарозе на працу й з працы. Яшчэ болей — у ба­раку інвалідаў і «дахадзягаў» ды ў лягерным лазарэце.
Паміраюць ад голаду, холаду, фізычнага вычарпаньня пры непасільнай працы.
Паміраюць ад розных хваробаў, найчасьцей — ад хваробаў сэрца, сухотаў, цынгі, алімэнтарнай дыстрафіі, пэлягры.
Увосені 1931 — увесну 1932 гадоў дзеля ненармальных бытавых і санітарных умоваў у ляге­ры ўспыхнулі эпідэміі плямістага тыфусу й крываўкі. Тут ужо сьмерць узяла ў рукі касу й нача­ла касіць налева й направа без разбору, хто толькі трапіць пад руку. У нашай брыгадзе гэтая каса скасіла шэсьць асобаў — пяць «раскулачаных» сялянаў і Мустаф’ева.
Паміраюць ад усялякіх нешчасьлівых выпадкаў. Застрэлены «при попытке к побегу» (як Петрыкаў). Забіты сьпілаваным дрэвам (як Насеньнік). Ад невыстарчальнага харчаваньня, нястачы вітамінаў увосені 1931 году ў многіх вязьняў зьявілася курыная сьлепата. Той, хто яе мае, ня бачыць уначы і ў слаба асьветленых месцах удзень. Лекаваць ад гэтае хваробы можна лепшым харчаваньнем — маслам, моркваю, зялёнай цыбуляю. Усяго гэтага ў лягеры для вязьняў няма. Таму іх не лякуюць, хіба што даюць чай­ную лыжку рыб’яга тлушчу на дзень, калі ён ёсьць у лекпома. Хворых на курыную сьлепату ад працы не звальняюць. На працу й з працы (калі гэта начная зьмсна, і хворых яшчэ не перавялі на дзённую) іх за рукі вядуць сябры. Ад сьлепаты яны часта калечацца, а то й гінуць, як наш айцец Аляксандр Табанькоў. Мы ўжо казалі, што працуе ён у капальнях калійных соляў. Ізгаладалы, змораны ад цяжкае працы,
а тут яшчэ й напаўсьляпы (у яго пачыналася курыная сьлепата), ей не заўважыў ваганеткі й хутка не адскочыў убок. Наладаваная, яна йшла па рэйках уніз. Зьбіла яго з ног і пакалечыла. Трое сутак у вялікіх пакутах ён змагаўся за жыцьцё. Яму ампутавалі адну нагу й адну ру­ку, але ад сьмерці ня выратавалі. Аддаў Богу ду­шу яшчэ на першых приступках лягернае Галгофы.
Паміраюць ад самагубстваў. Гэта тыя, што губляюць веру ў мажлівасьць выйсьці калі-небудзь зь лягеру. Ня бачаць ніякага сэнсу пакутаваць і самі накладаюць на сябе рукі. Ёсьць шмат спосабаў спыніць жыцьцё самагубствам. Пайсьці ў лягеры праз забароненую зону да агарожы калючага дроту. Няўнікнёна застрэліць зь вежы вартавы. Выскачыць убок із канвойнай калёны па дарозе на працу ці з працы. Без папярэджаньня застрэліць канваір. Разрэзаць вены на руках уначы, схаваўшыся на нарах пад бушлатам, і выпусьціць сваю кроў...
Божа мой! Ад чаго толькі не паміраюць вязьні ў лягеры!
На кожным «лагпункце» ёсьць барак інвалідаў і «дахадзягаў». Сюды зьбіраюць тых, хто ўсімі лягернымі прычынамі й акалічнасьцямі «даходзіць» да хуткае й нямінучае сьмерці. Зь іх ужо ўсё выціснута, што толькі можна было выціснуць для працы. I як болей бескарысныя й непатрэбныя, выкінутыя сюды на звалку «чалавечага ло­му». «Отработанный контингент» — паводля афіцыйнае лягернае тэрміналёгіі.
Вось яны: ад розных калецтваў ці адмарожаньняў на працы — з ампутаванымі нагамі ці рукамі; ад невылячальных хваробаў сэрца й почак — з апухлымі тварамі, нагамі, рукамі; глухія, сьляпыя, часткова ці поўнасьцю паралізаваныя; цынготнікі апошняй стадыі — у іх ня рушацца суста­вы ў каленах і локцях, некаторым галаву завярнула набок; і яны, падобна паралітыкам, ня могуць ні хадзіць, ні рухаць рукамі, адно поўзаць ці катацца па зямлі; дыстрофікі — адны косьці й скура, з уздутым жыватом і вадзянкаю; пэлягрыкі, у якіх цьвярдзее й лупіцца скура, у целе не
затрымліваецца ніякая страна, ад чаго нястрыманыя паносы; пэлягрык сохне, слабее й дагарае, як сьвечка.
Таго зь іх, хто яшчэ можа рухацца, вы без памылкі пазнаеце. На ім ня вопратка, а куча рызьзя (ён ужо не працуе, і яму з вопраткі й абутку належыцца ўсё толькі зношанае). Ідзе ён паволі або кульгаючы: адзін — апіраючыся на кій, другі — на якуюсь самаробную мыліцу, трэці — сунецца неяк бокам, аднэй нагой наперад, а другую падцягваючы, сьляпы ці напаўсьляпы — кіечкам на­перад. Іншых водзяць сябры. А ёсьць і такія, што з нараў ужо не ўстаюць, ня ходзяць нат за патрэбаю да парашы, а пад сябе, і так, бедакі, ляжаць. Ад іх нясе нязносным смуродам на ўвесь барак.
«Дахадзяга» ўжо пераступіў мяжу паміж жыцьцем і сьмерцю. Аднэй нагой яшчэ пры жыцьці, другой — пры сьмерці. Гэта жывы труп, які паволі гніе й памірае. Пытаньне толькі часу: калі? Заўтра ці праз месяц. Ён ня мыецца й ня цікавіцца сваім выглядам, абыякавы да ўсяго, з прытупленымі пачуцьцямі. Выратаваць яго ў лягерных умовах немажліва. Лекпом і лазарэт ад яго адмовіліся. А галодны паёк (як непрацуючаму) паскарае працэс паміраньня.
Кожнае раніцы, як толькі скончыцца «развод» на працу, брыгада «дахадзягаў» (з тых, што яшчэ могуць неяк рухацца) абходзіць свой барак і правярае нары. Сьцягвае з нараў астыўшыя за ноч трупы. Прывязвае да вялікага пальца правай нагі біркі (на якіх днявальны піша ймя й прозьвішча памерлага) ды валачэ іх за дзьверы. Тады абходзіць іншыя баракі «лагпункту». Із усіх трупаў яна здымае вопратку, абутак, бялізну. Усё гэ­та патрэбна для жывых — такі загад ГУЛагу. Го­лый трупы зносіць у сані ці на воз і, упрогшыся, заміж коней, цягне да вахты. Там выкліканы «дежкомам» лекпом аглядае іх, упісвае зь бірак у рапарт памерлых з адзнакаю прычынаў сьмерці.
Ля вахты «дахадзягам» прыдаецца канвой, і яны цягнуць свой катафалк за калючы дрот, да адкрытай, выкапанай імі-ж, ямы, куды скідаюць
целы нябожчыкаў, як чурбакі дрэва. Напоўніўшы імі адну яму й зьлёгку прысыпаўшы яе зямлёй, капаюць наступную. У ваднэй із такіх наступных неўзабаве будуць «пахаваныя» й самі.
Ямы! Незабыўныя лягерныя ямы! Колькі іх тут у кожным лягеры? Каля кожнага «лагпункту» й «камандыроўкі»?
Сьпісы іхныя нікім не ўкладаюцца. Над імі ня ставяцца ніякія знакі — ні крыжы, ні таблічкі. Болей таго: яны хаваюцца ад людзкога вока й гісторыі. Таму зямля над імі зраўноўваецца з агульным узроўнем паверхні. I нішто тут ні ўлетку, ні ўзімку не паказвае, што гэта яма. Улетку месца зарастае травой, бур’яном, кустамі. Узімку — пакрываецца сьнежнай коўдраю. Бо-ж... гэ­та — ня «брацкія магілы», а проста ямы, куды скідаюцца «людзкія адходы» із савецкіх «фабрыкаў сьмерці».
Скідаюцца без аніякага пахавальнага абраду. Бяз труны. Без сваякоў і сяброў. Без сьвятара.
У лясных мясьцінах, пакуль ямы яшчэ не запоўненыя й адкрытыя, да іх уначы прыходзяць зграі галодных ваўкоў. Яны разьдзіраюць людзкія целы на кавалкі, аб’ядаюць зь іх скуру й уцалелае на касьцях мяса.
Ці даведаецца калі гісторыя, кольКі ў гэтых ямах «пахавана» людзей? Хіба што толькі прыблізна. Спадзявацца афіцыйнай і дакладнай статыстыкі няма падставаў. У «совершенно се­кретной» дырэктыве Леніна для Палітбюро ЦК РКП (б) ад 20.3.1922 году з нагоды ўрадавага рабунку царкоўных і манастырскіх каштоўнасьцяў і зламаньня супраціву ў гэтай акцыі з боку духавенства такая статыстыка была забаронена6^. Та­му за прыкладам іншых аўтараў і спэцыяльных дасьледчыкаў мы можам назваць тут усяго прыпушчальныя лікі.
Паводля прыблізнай ацэны бальшыні аўтараў, мінімальны [процант] сьмяротнасьці вязьняў у лягерох — 10% у год (паводля некаторых — 12% і больш). За нашыя тры гады
(1930—33) у абсалютных ліках сьмерцяў мусіла быць:
У 1930/31 гадох 10% ад 1.000.000 лягернікаў — 100.000 у 1931/32 гадох 10% ад 2.000.000 лягернікаў — 200.000 у 1932/33 гадох 10% ад 3.000.000 лягернікаў — ЗОО.ООО.
Разам 600.000
Да гэтае лічбы трэба дадаць яшчэ лічбу сьмерцяў ад эпідэміяў. Нажаль, у нас няма пра ix ніякіх дадзеных із усіх у тым часе лягероў, чаму мы можам назваць прыпушчальную лічбу толькі для Ўсольскага «лагпункту» Вішлагу, дзе на пераломе 1931/32 гадоў колькі месяцаў лютавалі эпідэміі плямістага тыфусу й крываўкі.
Як мы ўжо сказалі вышэй, з нашае брыгады ад тых эпідэміяў памерла 6 вязьняў із 30, г. зн. 20% усяго складу брыгады. У іншых брыгадах памірала і болей, і меней. Калі наша брыгада была ў гэтым тыповай, на нашым «лагпункце» 20% ад 13.000 вязьняў дае лічбу 2.600 сьмерцяў. (Варта згадаць тут хаця-б у дужках, што ў лясных «камандыроўках» нашага аддзяленьня сьмяротнасьць была вышэйшай, бо там ня было ні лазарэту, ні лекара, а толькі лекпом, які найцяжэйшых хво­рых, калі было яшчэ ня позна, накіроўваў у лазэрэт пры нашым «лагпункце». Тыя хворыя казалі, што ў іх ад эпідэміяў памірае кожны 3-ці вязень ці 33%.)
Вось-жа на нашым «лагпункце» пры ўмеркаваных падліках усіх за 2 гады (1930/31 і 1931/32) памерла:
20% (па 10% у год) ад 13.000 вязьняў — 2.600, 20% ад эпідэміяў 1931/32 гадоў — 2.600-
Разам — 3.200 ці 40% усіх вязьняў. За 3-ці год 1932/33 сьмяротнасьць перакрочыла 50%.
«Дахадзягі» ня здольныя былі «хаваць» столькі памерлых, і для лазарэту ямы капалі спэцыяльныя санітары-«погребалыцйкй».
Высокі [процант] сьмяротнасьці ў лягеры не
зьмяншае агульнае колькасьці вязьняў на «лаг­пунктах» і «камандыроўках», бо ўсіх памерлых зараз-жа замяняюць жывымі. Дзеля таго ў лягер няспынным патокам ідуць новыя этапы.
«САНГОРОДОК»
Здароўе «рабсилы» ў лягеры пільнуюць лекпом і лазарэт. Але інструкцыя Санітарнага Упраўленьня ГУЛагу, адсутнасьць патрэбных лекаў, мэдычнага абсталяваньня й лепшага харчаваньня хворых працу іхную зводзяць да невялікага эфэкту.
Лекпом на «лагпункце» ці «камандыроўцы» мае тры абавязкі: прымаць хворых і лекаваць іх; тых, хто ня можа йсьці на працу — часова звальняць ад яе; найбольш цяжкіх — накіроўваць у лазарэт.
Для прыйма хворых ён мае «амбуляторыю», перад якой два разы на дзень пасьля звароту вязьняў з працы выстрайваецца даўгая чарга. Ня ўсіх зь яе ён можа прыняць, а каго прыме — ня мае чым лекаваць.
Што ён мае ў «амбуляторыі» для хворых?
Із лекаў:
«от сердца» — валяр’янку;
«от головы» — асьпірын;
«от живота» — якіясь кроплі;
«от ревматизма — жоўтую сьмярдзючую мазь;
на распухлыя й гнойныя, пераважна на шыі (блізу ў кожнага каўказца й туркестанца), лімфатычныя залозы — другую, чорную, яшчэ больш сьмярдзючую «ихтиолку».
Штось падобнае на ёд — для кожнае раны.
Мытае разьзё ад зношанае бялізны — заміж бінтоў.
Яшчэ мае: тэрмомэтар, драўляную трубку слухаць сэрца й лёгкія, скальпель разразаць нарывы й шкляначку для кропляў.
Звальняць ад працы ён можа ў рэдкіх выпадках, ня вышэй дазволенага інструкцыяй ГУЛагу [процанту ]. Яшчэ большыя абмежаваньні — накіраваць хворага ў лазарэт. Залкінд, які строга
сочыць за гэтымі звальненьнямі й накіраваньнямі, пры нагодзе хворым паўтарае:
— Нам нужна ваша работа, а не болезнь.
Трапіць у лазарэт — мара кожнага лягерніка. Там можна ня толькі падлекавацца, а й крыху адпачыць і адаспацца — пабольшыць шанс жывым выйсьці зь лягеру. Нскаторыя зь вязьняў, што даходзяць да роспачы, ідуць дзеля гэтага на ўсе: п’юць разбаўленае мыла ці махоркавы настой (гэта выклікае высокую тэмпэратуру й розныя расстройствы); сьведама калечаць сябе — адсякаюць пальцы на руках, глытаюць кавалачкі шкла, адзін цьвіком прапароў сабе вока.
Хоць у кожным із такіх выпадкаў ёсьць рызыка (Опэрчасьць вядзе дазнаньне, заводзіць новую справу й часта засуджае на новы тэрмін), зь ею не заўсёды лічацца тыя, хто спадзяецца праз самакалецтва зьмяніць сабе катэгорыю працаздольнасьці й дастаць пасьля лазарэту лягчэйшую працу.
Адзіны лазарэт для ўсіх «лагпунктаў» і «камандыровак» 2-га аддзяленьня Вішлагу разьмешчаны ў двух-трох кілямэтрах ад нашага «лаг­пункту — у г. зв. «Сангородку».
Як я туды трапіў?
Гэта было ў першай палове сакавіка 1932 го­ду. К таму часу я ўжо быў хворы на цынгу. Зубы мае хістаюцца, вось-вось павысыпаюцца. На дзСснах — раны. Укусіш хлеб — кроў на ім ад кож­нага ўкусу. Ды гэта толькі пачатковая стадыя хваробы. Яна не дае права на лазарэт. Туды кіруюць цынготнікаў 2-ое стадыі з адкрытымі й гнойнымі ранамі на руках і нагах. Калі-ж да мае цынгі далучылася бронхапнеўманія з высокай тэмпэратураю, кашлем і задышкаю, лекпом выпісаў мне накіраваньне ў лазарэт. Ротны адвёў на вахту, выклікаў праз «дежкома» канваіра, і той даставіў мяне ў «Сангородок».
Стаіць ен на водшыбе, ізаляваны ад усяго жывога навакольля. 7 баракаў, адгароджаных калючым дротам. Уваходная брама з вартавым.
Дзяжурны лекар прыняў мяне ў лазарэт і здаў
дзяжурнаму лекпому хірургічнага бараку. Праз даўжыню гэтага бараку йдзе калідор, а зь яго па­лева й направа — дзьверы ў «палаты», апэрацыйную, «перавязачную», у пакой лекпомаў і сясьцёр, у невялічкую ўборную. Адны «палаты» — мужчынскія, другія — жаночыя.
Дзеля таго, што эпідэміі плямістага тыфусу й крываўкі яшчэ ня скончыліся (хоць і йшлі ўжо на спад), а для хворых на тыфус і крываўку было за­нята два баракі, асобны барак быў для сухотнікаў і яшчэ адзін для іншых заразных хворых,— строгае клясыфікацыі баракаў паводля хваробаў у гэтым часе ня было. Апрача заразных хворых, у іншыя два баракі клалі хворых там, дзе было вольнае месца. Таму й мяне паклалі ў «палату», у якой ляжалі і хірургічныя, і тэрапэўтычныя» хворыя. Усіх разам — да 30-ці асобаў.
У «палаце» цёпла. Кожнаму хвораму — асоб­ны тапчан. На ім матрац і падушка, набітыя саломаю, шэрая суконная коўдра. Каля дзьвярэй на круку вісяць чатыры халаты для тых, хто выходзіць на калідор.
Тут лепшае харчаваньне. Хлеба, праўда, толькі 400 грамаў, але для «выздоравливающих» лекар мае права прыбавіць. На сьнеданьне даецца шклянка салодкае гарбаты. На абед і вячэру — зацірка. На другое — каша (як і на «лагпункце»), а іншым разам і катлета із кашы, падсмажаная на алею. Цынготнікам дадаткова — «цынготны паек» (сподачак вінэгрэту — два-тры кавалачкі зваранае бульбы, пару лыжак сырой квашанай капусты, пакрапаных зьлёгку журавінавым сокам). «Дыетнікам» — якісь бульён на касьцях, невядома чыіх. Малавата, бязумоўна! Але ўсё-ж лепей, чымся на «лагпункце». Ды яшчэ і ў асобную для кожнага алюмініевую талерачку.
Наагул, пасьля «лагпункту» ўсё тут здаецца раем зямным.
Маімі суседзямі ў «палаце» аказаліся грузін Журулі, былы рэжысэр МХАТу (у яго так адмарожана рука, што ад яе ампутавалі ўсю далонь) і грэк Барыс Кордзі, малады манах з Каўказу (із пакалечанай на працы нагою). Ад іх я ўпяршыню
й даведаўся, што 6 баракаў у «Сангородку» займае лазарэт, 7-мы, пры браме — адміністрацыйна-гаспадарчая служба, дзе месьціцца Санчасьць, аптэка, кухня, харчавы й рэчавы склады. Тут-жа жыльлё для мэдычнага й тэхнічна-гаспадарчага пэрсаналу. Начальнікам лазарэту — доктар Розэнфэльд з Масквы. Іншыя лекары — Штоф (былы санітарны лекар у Бранску), Крылоў (былы вайсковы лекар), Дзешавая (хірург), Папоў і яшчэ колькі. Усе яны ўважлівыя, чулыя, асабліва Дзе­шавая (у нашым бараку) і Штоф. Спаміж мэдычных сясьцбр тут ёсьць тры маладыя манахіні, усе тры Марыі: адна, Марыя Іванаўна — сакратарка Санчасьці, дзьве другія, Марыя Іванаўна й Марыя Сьцяпанаўна — сестры ў нашым бараку. Не магу не згадаць і яшчэ дзьвех сясьцёр — сястру Тацяну зь Цюменю й другую (ня памятаю ймя ейнага й ня ведаю, скуль яна). Абедзьве працавалі ў тыфозным бараку, самі заразіліся ад хворых на тыфус і памерлі.
Прайшло колькі дзён. Позна ўначы ў нашу «палату» прыносяць на насілках «бацьку». У яго, бяспамятнага, адмарожаныя ногі.
Як гэта здарылася? Дзе? Пры якіх акалічнасьцях?
Пачатак гэтай трагічнай гісторыі быў у нашым бараку на «лагпункце» напярэдадні накіраваньня мяне ў лазарэт. На ніжніх нарах сядзеў «бацька», трымаючы ў руках ліст. Рукі ягоныя трэсьліся. Голасам, які перарываўся ўсхліпамі, ён чытаў. Чытаў і... плакаў. Ніколі перад тым мы ня бачылі, каб «бацька» плакаў. Заўсёды, калі яму бы­ло цяжка на сэрцы, ён ціхім, глухаватым голасам напяваў сваю песьню «Чаму-ж мне ня пець?..». А тут буйныя кроплі сьлёзаў каціліся па ягоным шэрым, зямлістым твары, ізрэзаным глыбокімі маршчынамі. Як гэта было нязвыкла: убеленая сівізною галава... і плач на скажоным, пакутлівым твары!
Мы ўжо ведалі, што якімсь невытлумачальным цудам у лягер прыйшоў ліст ад ягонай дачкі. Хоць «бацька» не сумняваўся, што сям’ю вывезьлі ў Котлас, ліст прыйшоў з-пад Поцьмы ў Мардоўскай АССР, дзе ў лясных гушчарах была так-
сама цэлая сыстэма «спецпоселков» для «раскулачаных» у БССР. Дачка пісала, што маці памерла, брата забралі на якоесь будаўніцтва, а яна выходзіць замуж. У лісьце была й фотакартка дачкі з нарачоным.
«Бацька» плакаў ад двух процілеглых пачуцьцяў, якія авалодалі ім: ад пачуцьця жалю па памерлай жонцы й ад радасьці за дачку. Пабедаваўшы колькі дзён па жонцы, сёньня, пасьля працы, ён дзесь раздабыў бутэльку гарэлкі й добра выпіў за шчасьце дачкі. Хацеў адчуць сябе хоць на часінку шчасьлівым бацькам. Але... да «лагпункту» бедалага не дайшоў. Яго знайшлі на паўдарозе: няпрытомны, ён ляжаў на сьнезе.
3 «палаты» яго зараз-жа забралі ў апэрацыйную. Адну нагу ампутавалі вышэй калена, на дру­гой— ступню. Абедзьве забінтавалі й прынесьлі назад.
Каб быць побач яго, я папрасіў суседа ягонага па тапчану памяняцца са мною месцамі.
«Бацьку» было то лепей, то горай. Дзяжурны лекпом прыходзіў да яго колькі разоў із шприцам і калоў руку. Аднак ад сьмерці пакутніка ня выратавалі: гангрэна пайшла далей, і наступнага дня, пад вечар, ён памёр.
Перад сьмерцю спрабаваў яшчэ слабым і дрыжачым голасам зацягнуць апошні раз сваю песьню, ды сілаў на гэта ўжо не ставала. Ён прапяяў толькі словы:
Чаму-ж мне... ня пець...
Тады закінуў правую руку на лоб, каб перахрысьціцца. I так яна там засталася. Вочы зрабіліся шклянымі, нярухомымі й зусім патухлі.
Вакно пры маім тапчане выходзіць у хваёвы лясок, які прымыкае да лазарэту. Лясок цягнецца вузкай (ня болей за 50 мэтраў ушыркі) паласою ўздоўж калючага дроту. А за ляском відаць паляну з пахавальнымі ямамі.
Я часта паглядаю на лясок і на паляну — на дарогу, якая з лазарэту вядзе на «той сьвет». Ча­ста бачу, як двох санітараў валакуць туды на насілках чарговага нябожчыка. Праз вакно я праважаў туды й «бацьку».
У лазарэтныя ямы скідаюць таксама голыя
целы. Але ад ямаў за лягерным дротам яны адрозьніваюцца тым, што тут у вадну яму вернуць целы і мужчынаў, і жанчынаў — усіх у вадну кучу.
ЭТАП У ЗАБАЙКАЛЬЛЕ
У пачатку красавіка мяне выпісалі з лазарэту. К гэтаму часу наш «лагпункт» сваб заданьне выканаў: закончыў будаўніцтва Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату, пабудаваў места Беразьнікі“, залажыў капальні калійных соляў. Таму «лагпункт» пачалі «расфарміроўваць».
На працу нас ужо не пагналі. 3 нас камплектавалі партыі на новыя этапы. Як мы даведаліся пазьней: адны — у БелБалтлаг на будаўніцтва Беламорска-Балтыцкага каналу, другія — у Дальлаг на будаўніцтва вадаправодаў да чыгуначнага палатна Транссібірскай магістралі. Трэціх пакідалі яшчэ на месцы. Зь іх і з рэштак іншых «лагпунктаў» і «камандыровак» 2-га аддзяленьня Bimлагу, дапоўненых сьвежымі вязьнямі, хутка будзе створаны новы лягер — Усольлаг (із «лагпунктамі» ў Усольлі, Салікамску й інш.). У Беразьніках яны пабудуюць (мо нат і ня ведаючы пра гэта) адну із новых (сацыялістычных!) турмаў — славуты Беразьнікоўскі цэнтральны ізалятар. (Царскіх «цэнтралаў» «рабоча-сялянскім правадырам» ужо не хапала, дармашто ў Кастрычніцкую рэвалюцыю яны дэкляравалі — «Тюрьмы сравняем с землей!»)
Я трапіў на этап у Дальлаг. Мае сябры-альтруістыя Я. Кузьменка, А. Лантас і В. Турчын пакідаліся на месцы, бо тэрмін іхнага зьняволеньня канчаўся, і яны чакалі на вызваленьне. Я. Кузьменку ня было куды ехаць: сям’ю ягонага бацькі (хоць яна ня была ні «кулацкий», ні нат «серадняцкай») «раскулачылі» й кудысь вывезьлі. Куды? Янка ня ведаў і адрысу ейнага ня меў.
3-га красавіка 1932 году мы ўжо сядзелі ў ва­гонах. На тэты раз — у таварных. Некалі вагоны гэтыя былі разьлічаны на перавоз 8 коней ці 8 кароў. На некаторых вагонах яшчэ ня сьцерліся й
старый напісы пра гэта. Нас-жа, «людскую ско­тинку», пхалі па 40 галоў у вагон.
Налева й направа ад дзьвярэй у вагоне — на­ры. 10 вязьняў на нарах, 10 — пад нарамі. Так на абодва бакі. Над нарамі закратаваныя вакенцы бяз шкла. Каля цэнтру вагона ў падлозе выразана невялікая дзірка, абітая жалезам. Гэта — убор­ная, каля якой на хаду цягніка часам зьбіраецца чарга.
Каб выключыць усялякую мажлівасьць уцёкаў з этапу, у міжчасе былі ўведзены дадатковыя сродкі «аховы» вязьняў: кожны другі ці трэці вагон цяпер мае тамбур з драбінамі на дах і двума канваірамі, на некаторых дахах пастаўлены пражэктары, на тамбуры апошняга вагону — пражэктар і кулямёт. А пад вагонамі інсталяваны но­вы вынаход савецкай тэхнікі — «драгі» (мэталёвыя пліты з вострымі зубамі нізка над шпаламі), якія ў часе руху эшалёну балюча калечаць і разьдзіраюць насьмерць таго, хто змог-бы із ва­гону прадрацца праз падлогу на чыгуначнае палатно.
Позна ўвсчары ад’яжджаем у невядомую дарогу.
Вагоны не абаграюцца. У іх холадна, асабліва ўначы. Мы мусім сядзець ці ляжаць ня скідаючы зь сябе бушлатаў, шапак і абутку. Харчаваньне: 400 грамаў хлеба на дзень, 70 грамаў салонае рыбы, праз дзень — чарпачок «баланды». 3 вадою яшчэ горш: усяго два вядзерцы на ва­гон — па кубку на асобу. Хочаш — мыйся ёю, хочаш — пі. Прычым, часта вады зусім ня маем: сырая для нас забаронена, а кіпеню для цэлага эшалену на станиыях не хапае.
...Едзем ужо дзён 10. Мінулі Кізел, Чусавой. Перасеклі тару Благадаць галоўнага хрыбта Уральскіх гор і ўехалі ў Азію. Мінулі Ніжні Тагіл, Сьвярдлоўск, Цюмень, Омск.
Эшалён пасоўваецца павольна. Доўга стаім на станцыях. Едзем блізу праз усю Сібір. Паабапал дарогі — тайга. Перасякасм рэкі Табол, Іртыш, Об, Янісей. Мінаем Новасібірск, Краснаярск, Іркуцк. Ад станцыі Байкал уяжджаем на Кругабайкальскую чыгунку.
Дарога, па каторай нас вязуць, увесь час ідзе па шляху царскіх ссылак і катаргаў. Назвы местаў на ей ці на поўнач і поўдзень ад яе — жывая гісторыя трагічнага лесу Беларусі пад Расеяй, якая спрадвеку была дэспатычнай дзяржавай як для сваіх уласных падданых, так і ў яшчэ большай ступені для захоплсных і паняволеных ею іншых народаў. Кожны расейскі цар душыў іх, гнаў на далекую поўнач і Сібір. Дарога нашая выклікае з памяці то адны, то другія вобразы тых, хто раней ці пазьней перад намі цягнуў у гэтых нешчасьлівых мясьцінах лямку сасланца. Паасобныя ймёны іхныя й постаці, як цені мінулага, няясна вырысоўваюцца ў думках, стукаюцца ў сэрца.
Усіх іх зь бясконцага ланцуга народных змагароў за нацыянальнае вызваленьне з-пад Расеі вылічыць тут немажліва, ды й усіх іх мы й ня веда­ем. У бальшыні гэта былі «изменники отечеству» ў напаляонаўскую вайну 1812 году, паўстанцы 1794, 1831 і асабліва 1863—64 гг.
Із апошніх 853-ох паўстанцаў зь Беларусі й Літвы пагналі на катаргу, а 11.502 — у ссылку «во внутреннія губерній Россій», пераважна ў Сібір і на Урал. У Сібіры на розных катаргах і ў ссылцы пакутавалі бліжэйшыя паплечнікі К. Каліноўскага ў падрыхтоўцы й кіраўніцтве паўстаньнем — сакратар паўстанчага цэнтру Фэлікс Зянковіч, сябры цэнтру Францішак Далеўскі, Жыгімонт Чаховіч, Алесь Аскерка (із суседняга да Бабчына Рудакова), магілеўскі паўстанчы ваявода — граф Ігнат Бжастоўскі; беларускія паэты й пісьменьнікі — Арцем Вярыга-Дарэўскі, Альгерд Абуховіч, Ялег Буль; выдатныя навукоўцы — др. заалегіі Бэнэдыкт Дыбоўскі, які ў ссылцы дасьледаваў жывёльны сьвет возера Байкал і Прыбайкальля, а па звальненьні з-пад арышту (1877 год) адкінуў ідэю Расейскага Гэаграфічнага Таварыства аб далучэньні да ягонага прозьвішча прыдатка «Байкальскі», адмовіўся ад прапанаваных яму катэдраў у Томскім і Пецярбурскім унівэрсытэтах, эміграваў у Аўстрыю; Янка Чэрскі, гэоляг і гэограф, дасьледчык гор і рэкаў Сібіры, чыім імем названыя перавал і даліна ў Саянах, гара пад
Іркуцкам, краж у Забайкалья!, горная сыстэма ў паўночна-ўсходняй Якуціі й места ў нізоўях ракі Калымы, дзе ў 1892 годзе ён памёр... Шмат паветавых паўстанчых кіраўнікоў, камандзераў паўстанчых аддзелаў і шэраговых паўстанцаў.
Каля 1.500 зь іх (беларусаў, летувісаў і палякоў) працавала на будове Кругабайкальскай дароri, па якой пазьней (у 1899—І904 гг.) праклалі чыгуначныя рэйкі. 25-га чэрвеня 1866 году яны паднялі тут паўстаньне, жорстка здушанае: болей за 500 паўстанцаў было пагнана ў Іркуцкую турму й аддадзена вайскова-палявому суду. Галоўныя кіраўнікі іхныя К. Арцімовіч, Л. Ільляшэвіч, Г. Шарамовіч, Э. Уронскі, Н. Цэлінскі, Я. Райнэр і У. Каткоўскі былі засуджаныя на кару сьмерці«, рэшта (а ў тым і А. Вярыга-Дарэўскі) атрымала дадатковыя прысуды — пажыцьцёвую катаргу ці ссылку.
На пачатку нашага стагодзьдзя сюды быў сасланы Ўсевалад Ігнатоўскі, пазьней — першы прэзыдэнт Беларускай Акадэміі Навук. Ужо згадваныя намі Язэп Лёсік (у 1911 —17 гг.) і паэт Алесь Гарун (у 1908—17 гг.).Апошні да 1914 году із сякерай у руках здабываў сабе хлеб на поўначы Іркуцкай губэрні, ад 1915 году — на Ленінскіх капальнях золата ў Бадайбо. У 1914 годзе, буду­чи на рацэ Лене вадалівам, плаваў да Якуцку, на баржы № 18 рыхтаваў да друку кніжку сваіх вершаў «Матчын дар»...
Рушымся далей па Кругабайкальскай чыгунцы. Праз мізэрныя вакенцы вагону, да якіх ня так легка дастацца, можна бачыць цудоўныя краявіды. Справа ад нас — увесь час горы, большыя ці меншыя. Зьлева, унізе — Байкал. Дарога віецца па вузкай каменнай істужцы, высечанай на скале над самым возерам. Скачам з тунэлю ў тунэль, з маета на мост. Колькі працы пакладзена вязьнямі, каб прабіць гэтую дарогу ў 260 кілямэтраў праз горы!
Ад станцыі Мысавая наш кірунак ідзе на сталіцу Бурацкай АССР, Улан-Удэ, ад яе — на Чыту й далей на ўсход. Перасякаем Забайкальскія горы, Ябланавы хрыбет, краж Чэрскага... Як доўга едзем, дакладна ня ведаем: у нас няма ні
календароў, ні гадзіньнікаў. Толькі калі прыехалі на месца прызначэньня, на станцыю Ерафей Паўлавіч Забайкальскай чыгункі, даведаліся, што гэта дзень 5-га травеня, Значыць, ехалі 32 дні, пакрыўшы за гэты час адлегласць у болей-меней 6.000 кілямэтраў.
ДАЛЬЛАГ
У кілямэтры на поўнач ад станцыі Ерафей Паўлавіч брыгады цесьляроў з Дальлагу будавалі для нас «лагпункт». Большасьць баракаў ужо бы­ла гатовая, і ў іх з нашага эшалйну перасялілі прывезеных. Тыя-ж, каму на «лагпункце» мес­ца яшчэ ня было, засталіся ў вагонах. У гэтай трупе быў і я. Нашыя 10 вагонаў адчапілі ад эшалёну, загналі на «запасную линию» й абставілі жаўнерамі лягернай «аховы». Тут мы жылі каля двух тыдняў. Адсюль з наступнае раніцы нас (як і тых, каго ўжо разьмясьцілі ў бараках) пагналі на працу.
...Ерафей Паўлавіч... Што за дзіўная назва? — ня выходзіла ў нас з галавы. Адкуль яна такая? Усіх нас пытаньне гэтае інтрыгавала. Пачаліся розныя варожбы-здагадкі, роспыты. I прайшло нямала часу, пакуль адказ быў знойдзены. Аказваецца, назва станцыі зьвязана зь цікавай гісторыяй гэтага краю.
У даўгім працэсе захопу й калянізацыі Сібірскіх краёў Расеяй Даурскі край з прыморскім раёнам на поўдзень ад Ахоцкага мора не належаў ёй да сярэдзіны XVII стагодзьдзя. Гэта была частка Манчжурыі, правінцыі Кітаю, у якім ад 1644 году кіравала якраз манчжурская дынастыя Цынаў, дзеля чаго й цэлы Кітай зваўся тады Цынскай імпэрыяй.
У 1649 годзе прыбылы з Масквы новы якуцкі ваявода Д. Францбэкаў высылае сюды з мэтаю «прииска новыхъ землицъ» для Расеі аддзел стральцоў на чале зь Ерафеем Паўлавічам Хабаравым. Аддзел гэты ў 1649—51 гг. у крывавым змаганьні заваяваў Даурскі край і пачаў зьбіраць ад падбітых ім народаў манчжурскай і палеазій-
скай групаў «государеву дань» — «ясакъ». Пасьля рапартоў Хабарава ў Якуцк, а адтуль у Маскву, у Даурскі край, на загад цара Аляксея Міхайлавіча, Сібірскі прыказ выслаў ваяводу із 3.000 стральцоў. Ваявода той (Дз. Зіноўеў) у 1653 годзе адабраў ад Хабарава нарабаваную ім у новадалучаных да Расеі народаў маёмасьць, а яго самога арыштаваў і як «изменника» адправіў у Маскву. У чалабітнай на ймя цара Хабараў апраўдаваўся, што «кровь свою проливалъ и раны терпйлъ и четыре земли привелъ подъ государеву руку».
Даурскага краю аднак Расея ўтрымаць тады ня здолела. У 1689 годзе Кітай вярнуў яго назад. I толькі праз два стагодзьдзі, у 1858—60 гг., Расея ізноў адарвала яго ад Кітаю й для праслаўленьня першага заваёўніка й калянізатара гэтага краю ймем ягоным назвала места Хабараўск і станцию Ерафей Паўлавіч.
Цяпер тут жывуць пераважна расейцы. Далучыўшы манчжурскія землі да свае імпэрыі, яны самі сяліліся тут у лепшых месцах, адпіхаючы заваяваныя імі народы далей у тайгу, у горшыя ўскраіны, на хутчэйшае выміраньне. Вы­жила зь ix на сёньня дужа мала, асабліва ўдэгэйцаў (1.400), арочаў (1.100), нягідальцаў (500) і айнаў (невядома колькі)**. Шмат болей тут карэйцаў і кітайцаў. Праз краты вакенцаў з нашага вагону мы бачым на паўднёвым баку ад чыгуначнага палатна станцыі цэлую кітайскую вёску, якая на «лагпункце» будзе звацца «Шанхай».
Наш новы лягер — Далёкаўсходні (у скароце — Дальлаг). Перад тым, як сюды, на розныя станцыі Забайкальля й Прыамур’я, перакінута дзясятак эшалёнаў зь Вішлагу, ён ужо меў 3 аддзяленьні. Нашае, новае аддзяленьне — 4-ас. Сваімі «лагпунктамі» й «камандыроўкамі» Даль­лаг займаў тэрыторыю Прыморскага й паўдзённую частку Хабараўскага краёў. Цяпср ён пашырыўся на Амурскую і ўсходнюю частку (пазьней створанае) Чыцінскае вобласьцяў. Сталіца лягеРУ — Уладзівасток, цэнтар 4-га аддзяленьня — Ерафей Паўлавіч.
НА ВАДАПРАВОДЗЕ
Райн чыгуначнага палатна Забайкальскай і Усурыйскай чыгунак, у якім заснавага 4-ае аддзяленьне Дальлагу — самы паўночны. У ім была праблема вады: крыніцаў грунтовых вод тут ма­ла, дробныя рэчкі ўзімку вымярзаюць да дна. Таму на адлсгласьці прыблізна 500 кілямэтраў (ад станцыі Магоча да станцыі Магдагачы) было дужа мала калодзезяў, і ваду, як для патрэбаў саміх цягнікоў, так і для станцыяў і прыстанцыйных населеных пунктаў, цягнікі мусілі вазіць у спэцыяльных цыстэрнах. Такі ненармальны стан забясьпечаньня вадою гэтага адрэзку адзінае тут чыгункі ў мірным часе тармазіў эканамічнае разьвіцьцй ўсбй Усходняй Сібіры, а на выпадак вайны ставіў ейную абарону пад пагрозу..
ГПУ даручылі праблему гэтую разьвязаць. Яно загадзя ^вышукала сабе патрэбных інжынэраў-гэолягаў, гідролягаў, хэмікаў і будаўнікоў, арыштавала іх, абвінаваціла па справе «Промпартии» ў шкодніцтве, засудзіла на розныя тэрміны канцэнтрацыйных лягероў і выслала ў Дальлаг. Такія, прынамся, гутаркі хадзілі па лягеру, відаць, ад саміх інжынэраў, якія ніякімі шкоднікамі ня былі й не маглі належаць да неіснаваўшай «Промпар­тии».
Калі нас сюды прывезьлі, гэтая група спэцыялістых ужо знайшла ў адлегласьці ад 6 да 12 кілямэтраў ад чыгуначнага палатна падземныя крыніцы вады, дасьледавала ейную якасьць, вылічыла прыпушчальныя запасы, улажыла ўсе тэхнічныя пляны будовы вадаправодаў. Колькі ўсіх вадаправодаў было ўплянавана, ня ведаю: гаварылася — быццам 12. Столькі-ж было заснавана й «лагпунктаў» нашага аддзяленьня: яны былі пры чыгуначных станцыях Магоча, Амазар, Ерафей Паўлавіч, Арачонскіяв« Ключы, Уруша, Скаварадзіно й некаторых іншых.
Крочым на працу. Склад нашае брыгады но­вы. Хоць тут і былі мае сябры з Усольля (А. Кахоўскі, М. Доўнар, Джамалбэкаў Ізмаілбэк і
шмат іншых), усіх нас параскідалі па розных бригадах, каб зьмсншыць мажлівасьць згавору да ўцёкаў. Адсюль блізка да манчжурскае мяжы — усяго каля 60 кілямэтраў. Дзеля гэтае акалічнасьці бригадам тут прыдалі таксама большы канвой.
Сярэдзіна травеня. Уначы мы мерзьлі ў неапальваных вагонах. 1 цяпср, раніцою, яшчэ колькі ступсняў марозу. Там-сям ляжыць сьнсг. Але дзснь сонсчны. К уды ні глянь — сопкі, касагоры, тайга.
Дарога нашая каля 5 кілямэтраў. Бригады расстаўленыя ў лінію ад 3-га да 6-га кілямэтра. Ка­паем роў для вадаправоду ад крыніцы вады да чыгуначнага палатна станций Наш вадаправод у Ерафсй Паўлавіч — 6 кілямэтраў даўжыні.
Тэхніка нашае працы тая-ж, што і ў Усольлі — ручная. РыдлСўка, лом. кірка, кліны, кувал­да. Але тут новыя праблсмы, зьвязаныя із раСнам спрадвсчнай мярзлоты. Апрача апоўзьняў (назем­ных і падзсмных зрухаў зямлі) — адклады леду ў грунце. Воды грунтовыя, што ўлстку нс пасьпсюць выцячы ў рэчкі, замярзаюць, утвараючы «наледзі» ці ўздуваючы глебу ў бугры. Зямля 7 зімовых месяцаў (кастрычнік — красавік) мер­злая, а ўлетку адтайвас толькі тонкая корка ейнай паверхні.
Норма працы ў нас — ад 3 да 6 кубамэтраў на дзснь. Калі траплясм у зямлі на лёд, выбіваем яго да канца. Выбітае месца ніжэй патрэбнай глыбіні рову засыпаем зямлёю. Таксама выбіваем «наледзі» й «грунтовыя бугры», камні ці цэлыя камяністыя пласты. А вецер (тэты шалёны веснавы амурскі вецер!) засыпае вочы зямлёю.
Часу для выкананьня заданьня ў нас мала. Пабудову ўсіх вадаправодаў загадана закончыць за 7 мссяцаў. Галодныя, мы дзяўбсм мёрзлую зямлю, лёд, камень. 1 норму мусім выконваць. Бязумоўна, з «туфта ю». Хто нормы ня вы кон вас рэгулярна, караецца ізалятарам. Або яшчэ горш: абвінавачваецца ў сабатажы, на яго Опэрчасьць заводзіць справу, і ён можа дастаць новы тэрмін. За адмову ад працы — расстрэл.
СПРОБА ГРУПАВЫХ УЦЁКАЎ
Аднойчы ў ліпені 1932 году лягерны звон у рэйку падняў наш «лагпункт» а 4-ай гадзінс начы. Хутка выбягасм з баракаў і строімся на пляцы па ротах.
Псрад нашымі вачыма нязвычайнас відовішча. Зь всжаў над калючым дротам сьлспяць нас пражэктары. На пляцы ў розных мссцах гараць газавыя паходні. Ля вахты — вялікі аддзсл канвойных жаўнсраў із стрэльбамі. У цэнтры пляцу — памочнік начальніка 4-га аддзялсньня Балашоў, начальнік ВОХРа, цэлая група «опэраў» із начальнікам Опэрчасьці, начальнік УРЧ Віжаіхін, начальнік КВЧ Янсон, камэндант «лагпункту» Бяленка. А псрад імі на зямлі — куча трупаў.
Над трупамі начальнік Опэрчасьці пачаў чытаць нам загад, зь якога мы зразумслі, што ўчора адна брыгада казахаў, якая на ўзбоччы станцыі разладоўвала таварныя вагоны, напала на свой канвой, раззброіла яго, забрала з сабою як ладон­ных у тайгу й рушыла да манчжурскай мяжы. Аддзслам ВОХРа й трупам Опэрчасьці праз якісь час удалося выявіць ix на паўдарозс да ракі Амур, абступіць з усіх бакоў і ў псрастрэлцы ўсіх 28 забіць. Дзеля таго аднак, што казахі пазабівалі ў тайзс палонных канваіраў, Опэрчасьць паўгадзіны таму назад расстраляла з нашага «лагпункту» трох былых кіраўнікоў гэтых казахскіх паўстанцаў.
У загадзс былі псралічаныя прозьвішчы і ймСны 28-мі забітых «при побеге» й 3-ох расстраляных у лягеры. Пасьля папераджальных пагрозаў у наш бок, нас распусьцілі па бараках, бо на кухні ўжо пачалі выдаваць ранішнюю «баланду».
Праз колькі дзСн усіх казахаў з нашага «лаг­пункту» вывезьлі. Куды? Ніхто з нас ня всдаў.
«АНЭКД0ТЧЫК1»
Масавыя арышты за якуюсь «правіну» ў СССР ідуць хвалямі. Прычым, «правіны» гэтых хваляў заўсСды мяняюцца: то йдзс хваля «шкоднікаў», то
золатаманэтчыкаў», то «кулакоў», то «буржуаз­ных нацыяналістых», то «шпіёнаў» і «дыверсантаў», то «тэрарыстых», якія рыхтуюць замах на жыцьцё Сталіна... і г. д. Стварасцца ўражаньнс, што «правіны» гэтыя для арыштаў плянуюцца згары; калі не ў самім Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі, то не без ягонай апрабаты.
Неўзабаве пасьля вывазу з нашага «лагпун­кту» казахаў да нас прыйшоў новы этап. У лягсры яго назвалі «анэкдотчыкі». Вязьні з гэтага эта­пу засуджаныя пераважна за антысавецкія анэкдоты. Пачыналася хваля «анэкдотчыкаў».
У гісторыі вуснай народнай творчасьці сьвету невядомыя выпадкі, каб творцаў ці перакажчыкаў народных твораў судзілі й каралі турмою й канцэнтрацыйным лягерам. Унікальнае выключэньнс — СССР.
Пасьля адбыцьця карантыну «анэкдотчыкаў» параскідалі па розных ротах. Па лягеру пайшлі сьвежыя анэкдоты. Вось некаторыя зь іх:
Селянін із калгасу прыйшоў у рабнны цэнтар. Ідзе вуліцаю й чытае шыльды: Райком партыі, Райвыканком, Райміліцыя, Рай...
Ён скінуў шапку й псрахрысьціўся:
— Нарэшце, я вырваўся із пекла.
Ідзе ўрачысты калгасны сход. Старшыня калга­су чытае пастанову праўленьня пра ўзнагароды лепшых калгасьнікаў.
Трэцяя прэмія —даярцы Ганьне Красулі — хустка.
Другая прэмія — конюху Якубу Хвасту — патэфон.
Першая прэмія — сьвінарцы Прузыне Парсюк — Поўны збор твораў Леніна.
Голас у залі:
— Так ей, сьцервс, і трэба!
Рыбак сядзеў на беразе ракі з вудаю і ўбачыў, што топіцца чалавек. Не разважаючы, Сн кінуўся ў ваду й выцягнуў тапельца.
— Ты выратаваў мне жыцьцс,— сказаў тапелец. — Чым я магу табе адудзячыцца?
— А хто вы будзеце?
— Я — Сталін.
— Тады найболыная мая просьба: нікому не кажэце, што я вас выратаваў.
На экзаміне па гісторыі ў 7-ай клясе экзамінатар пытае вучня:
— Што такое СССР?
— СССР — гэта наша дарагая маці-радзіма.
— А кім ёсьць для нас таварыш Сталін?
— Таварыш Сталін — наш любімы айцец.
— Добра. А кім-жа ты хочаш быць, калі вырасьцеш?
— Сіратою.
Упяршыню анэкдоты гэтыя (і шмат іншых!) я пачуў у лягеры. Калі вярнуўся зь лягеру «на во­лю», пачуў усе ix i тут — яны шырака хадзілі ў народзе.
У нашай роце, спаміж іншых «анэкдотчыкаў», быў трамвайны кандуктар зь Віцебску, Кавалёў. Фактычна, ён і не «анэкдотчык», хоць і засуджаны, як усе «анэкдотчыкі», паводля арт. 58, п. 10, КК РСФСР. Гісторыя ягоная для СССР ня была нязвычайнаю.
На кастрычніцкім банкеце ў трамвайным пар­ку ўсе добра выпілі. Языкі іхныя разьвязаліся, і яны пры стале пачалі расказваць анэкдоты, жар­ты, загадваць загадкі. Нічога антысавецкага пры гэтым ня было.
Кавалёў загадаў такую загадку:
— Адны сядзяць, а другія трасуцца й чакаюць на сваю чаргу сесьці.
Адказ павінен быць вельмі просты: пасажыры трамвайнага вагону. Але іначай думалі ў ГПУ, куды хтось ужо пасьпеў пра загадку данесьці. Кавалёва праз колькі дзён арыштавалі.
На допытах ён бараніўся як толькі мог.
— Да ты брось отливать мне пули! — крычаў на яго сьледчы. — Ты что думаешь, советская власть — дурочка? Да ведь здесь каждый идиот поймет, что речь идет не о каком трамвае, а о на­шей дорогой социалистической родине!
— Алс-ж я гэтага нс казаў. Гэта вы так кажацс.
— Нс рассуждать! — стукнуў кулаком па ста­де сьледчы.
Хутка маскоўская «тройка» дала КавалСву три гады канцэнтрацыйных лягероў. Нсбарака мсў яз•ву страўніка. I пры лягерным харчаваньні й умовах тэрміну нс дацягнуў і да паловы. Памср у ба­раку «дахадзягаў».
ЗАСНОЎВАЕМ БАМлаг
...Ты чуу ня раз
Чыгунку за Наикалам.
Ды мо ня чуў
ІІра зыііекі І прымус:
Но тут цяпер
Амаль на<) кожнай италан
Ляжыць замучаны
Ў выгнаныіі белорус.
Т. Лебяда. Ліст другі
У сярэдзінс сьнсжаня 1932 году вадаправод да станцыі Ерафей Паўлавіч поўнасьцю пабудаваны. Вада па ім пайшла да чыгуначнага палатна. Праўдападобна, былі закончаныя й іншыя вадаправоды. Таму з ГУЛагу прыйшоў загад: «пе­ребросить человеческий материал» на новую будову.
Нас ізноў заганяюць у таварныя вагоны й вязуць яшчэ далей на ўсход. Гэтым разам неда­лека — усяго 150 кілямэтраў. Ад Ерафей Паўлавіч мы мінулі колькі станцыяў і нс дасхаўшы да Скаварадзіно спыніліся на разьсзьдзс Тахтамыгда Усурыйскай чыгункі.
Марозная ноч. Нас строяць у калСну, вядуць ад разьезду полем. Як вокам кінуць — сьнсг. Пранізьлівы да касьцей вецер нажамі рэжа, скра­бе па скуры твару. засьцілае сьлязамі вочы. Кале­на расстрайваецца, расьцягвасцца. То там, то сям крычаць канваіры, кідаюцца й брэшуць сабакі. Кілямэтраў праз два-тры на сьвітаньні набліжа-
емся да лесу. Спыняемся ля слупа, на якім прыбіта дошка з напісам: БАМлаг.
Пакуль нас разьбівалі на часовыя брыгады, з разъезду прывезьлі інструмэнты й брэзэнт. Нам раздаюць рыдлёўкі, сякеры, пілы, скрынкі зь цьвікамі й загадваюць ставіць палаткі.
Расчышчаем месца ад сьнегу. Высякаем у лесе жэрдкі, зьбіваем зь ix аснову палатак, нацягваем брэзэнт. 1з сырых бярвенцаў-круглякоў, насьпех і абы-як абчасаных ад сучкоў і кары (на лепшае ачышчэньне ix няма часу), робім насьціл нараў і падлог.
Палаткі (памерам 7 на 20 мэтраў) разьлічаныя на 100 вязьняў. Дзеля таго, што іх не хапае, нас селяць па 150 і 200. Палаткі без вакон. У іх цёмна, хоць і капцяць па два газавыя каганцы ў кожнай.
Спаць кладземся позна: адны на нарах, другія — пад нарамі, трэція — у праходзе. Заснуць немажліва: круглыя бярвенцы й сучкі ><уляюць нашы худыя целы. Даймае холад. У «буржуйцы» сырыя дровы сіпяць і дымяць, але тэмпэратура ў палатцы толькі каля нуля градусаў па Цэльсію.
Назаўтра сюды прыехала ўся адміністрацыя былога 4-га аддзяленьня Дальлагу на чале з Ульлінскім. Недалёка ад нашых палатак, як мы даведаліся, ужо стаялі збудаваныя перад намі два баракі: адзін — для адміністрацыі, другі — для лазарэту. Тут фармуецца цэнтар аднаго із аддзяленьняў БАМлагу.
Сталіца ўсяго БАМлагу — места Свабодны. За царскіх часоў, калі там жылі пераважна амурскія казакі, яно звалася Аляксееўск у гонар царэвіча Аляксея, сына апошняга расейскага цара Мікалая 2-га. Цяпер, за савецкіх часоў, калі казакі кудысь зьніклі, а места ператворана ў суцэльны канцэнтрацыйны лягер (тут разьмешчана галоўнае кіраўніцтва БАМлагу; пры ім — розныя інжынэрна-тэхнічныя аддзелы і лябараторыі із сотнямі інжынэраў, хэмікаў, навукоўцаў; лягер СКОЛПто з 2-ма турмамі; аддзелы ВОХРа й г. д.),— яно завсцца Свабодны(!).
Брэзэнтавыя палаткі былі нашым часовым жыльлём. Таму ад першых-жа дзен на новым месцы мы пачынаем будаваць баракі, куды паступова перасяляемся з палатак.
Асабіста я пілую тупой пілою ў лесе дрэвы на будаўнічы матар’ял. Дзбнная норма на двух — ад 10 да 14 кубічных мэтраў. Пры гэтым трэба зваліць дрэва, абрубіць на ім усе гальле, пазносіць яго ў кучу й спаліць, а абчышчаны ствол расьпілаваць на патрэбны разьмер. Усе гэта мусім рабіць стоячы блізу па пояс у сьнезе. Другая мая праца — цягаць тэты матар’ял зь лесу да месца будовы баракаў. Цягаем мы вяроўкаю. Залежна ад вагі матар’ялу — па аднаму ці ўдвох, упрогшыся праз плячо ў «ярмо». (Так завецца ў лягеры пятля вяроўкі, абкручаная анучамі.) Тут есьць таксама нормы працы на кожную адлегласьць дарогі. Калі-нікалі я расьпілоўваю розныя брусы ля самой будовы ці падношу матар’ял да будаўнікоў. Усюды працуем па 12 гадзінаў у дзень — і ў мароз, і ў сьнежную завею.
Галоўныя заданьні Байкала-Амурскіх лягероў ОГПУ — будова другога палатна Транссібірскай чыгункі там, дзе было толькі адно палатно (ад станцыі Карымская каля Чыты да Хабараўска — болей-меней 2.500 кілямэтраў) і будова зусім новай чыгункі — Байкала-Амурскай магістралі (БАМу).
Пра БАМ казалася, што яна павінна пралегчы ад станцыі Тайшэт Іркуцкай вобласьці на Кірэнск і Бадайбо паўночней Байкала, а адтуль далей на ўсход, раўналежна Транссібірскай магістралі, да Ціхага акіяну. Агульная працягласьць дарогі — каля 4.000 кілямэтраў. За маіх часоў для гэтай будовы распрацоўваліся тэхнічныя праекты, у го­ры й тайгу высылаліся гэалягічныя партыі шукаць для БАМу трасу.
Будова другога палатна Транссібірскай магістралі пачалася адразу, ад сьнежаня 1932 году. Каб праца йшла адначасна на ўсей лініі 2.5Ö0 кілямэтраў, БАМлаг хутка разрастаецца. Да перададзеных яму «лагпунктаў» 4-га аддзяленьня Дальлагу дадаткова засноўваюцца шматлікія новыя ды працягваюцца ад Магочы да Карымскай
на захад і ад Скаварадзіно да Хабараўска на ўсход. У 2-ой палове 1930-ых гг. у БАМлагу было 21 аддзяленьне, кожнае зь якіх дзялілася на «ка­лёны» ад 150 да 600 вязьняў. У некаторых аддзяленьнях колькасьць «калёнаў» даходзіла да 100. Мы ня ведаем дакладна, колькі ўсяго тут было вязьняў. Але сярэдняе арытмэтычнае із назва­ных лікаў дае нам лічбу 393.750’1, акругляючы яе — 350— 400 тысяч. Сярод ix было шмат беларусаў”.
У студзені 1933 году будова баракаў на нашым «лагпункце» была закон чана, і нас пагналі к разъезду на будову другога палатна чыгункі. Тут працуем па 10 гадзінаў у дзень. Дзьве гадзіны йдзем на працу й з працы. Калеем на марозе ў 30—40 градусаў па Цэльсію й ніжэй на сіберным вятры. Харчаваньне нашае дужа марнае. Зеляніны — ніякае, калі ня браць на ўвагу «баланды» із сухіх лупінаў ад бульбы, дастарчаных у лягер із кухняў «Особой Краснознаменной,Дальневосточ­ной Армии», рэзыдэванай у раёне Ўладзівастоку й Прыморскага краю. Найчасьцей-жа «баланда» з рыбы, заўсёды заляжалай на складах і так салонай, што разьядае нам кішкі.
ВЫЗВАЛЕНЬНЕ
Хто ня быў тут — будзе; А хто быў — не забудзе.
Лягерная прыказка
Я ўжо чакаю вызваленьня зь лягеру. Ня ведаю дакладна, калі яно прыйдзе, але павінна прыйсьці дзесь у красавіку месяцы.
Летась у лягерох былі ўведзеныя г. зв. «залікі рабочых дзён»: упрывілсяваным крыміналістым за 3 рабочыя дні залічаліся 4 дні тэрміну зьняволеньня, а «каэрам» за 4 дні — 5 дзён тэрміну. Аднак «залікі» рабіліся вылучна за рэальныя ра­бочыя дні, а не за каляндарныя. За няпоўны год, адкалі яны былі ўведзеныя, я меў каля 50 дзён «выхадных». 23 дні быў у шпіталі, 32 дні — у
да розе із Урала ў Забайкальле. Гэта ўсё не рабочыя дні. Колькі мне залічылі рабочих дзен, я ня ведаю.
Чаканы дзень прыйшоў 17-га красавіка 1933 году. Раніцою наш ротны адвёў мяне да начальніка УРЧ Віжаіхіна. Той выцягнуў із шуфляды свайго стала невялікую паперку й абвесьціў мне, што із «залікам рабочих дзён» (мне залічана 34 дні) учора тэрмін майго пакараньня скончыўся. Сёньня УРЧ будзе вырабляць дакуманты для майго внзваленьня зь лягеру. Ён запытаўся ў мя­не, куды я зьбіраюся ехаць, каб упісаць гэта ў маю «Справку» аб вызваленьні, выпісаць мне квіток у касу чыгуначнай станцыі на дармовы 61лет, а з прадуктовага складу — падарожнае харчаваньне. Тады накіраваў да лягернага фатографа зрабіць для «Справки» фотакартку й вярнуцца да яго назад.
Наступна атрымліваю ад яго «Обходной лис­ток». У ім — сьпіс розных лягерных установаў, якія я мушу абысьці, разьлічыцца зь імі й ад кіраўніка кожнае ўстановы дастаць на гэтым «лист­ку» пацьвярджальны подпіс.
Наўперад іду на рэчавы склад атрымаць сваю вопратку, якую здаў туды, калі быў прывезены ў Бальнічны Гарадок Вішлагу. Як і трэба было чакаць, на складзе не знайшлі ні маіх рэчаў, ні нат біркі ад іх. Тут працуюць адны «ўркі», каторыя да таго-ж бясконца мяняюцца — знайдзі, хто зь іх крадзе. А на рукі нам ня выдалі ніякіх дакумантаў на здадзеныя рэчы. Дзеля гэтага мне пакінулі добра зношаную мною лягерную ўніформу й абутак, у якіх давядзецца ехаць у такую вялікую дарогу праз Маскву й Гомель да самых Хойнікаў. У бухгальтэрыі мне абмянялі лягерныя грошы на звычайныя савецкія (сабралася іх за ўвесь час працы ў лягеры 32 рублі!) і выпісалі квіток на дармовы білет на цягнік. Бязумоўна, не на кур’ерскі, а на просты пасажырскі... У прадуктовым складзе прапанавалі прыйсьці заўтра, перад атрыманьнем «Справки».
Усю ноч ня спаў: заснуць не давалі неспакойныя думкі. За сьцяною выў вецер. Сьнежным шротам біла па вакну. Раніцою я апошні раз ад-
сёрбаў лягерную «баланду» й разьвітаўся з маімі сябрамі.
У прадуктовым складзе мне выдалі на 14 дзён дарогі хлеб па 400 грамаў на дзень і салоную рыбу (гарбушу) па 100 грамаў. Дужа мала гэтага на 2 тыдні. Але-ж я маю ў кішэні 132 рублі грошай! Да 32-ох, заробленых працаю, 100 рублёў неспадзявана мне падаравалі на дарогу сябры з брыгады. У лягеры я яшчэ ня ведаў, што 100 рублёў — гэта тут, у Сібіры, цяпер цана аднае буханкі хлеба на чорным рынку (па дзяржаўнай цане хлеб у краме выдаецца толькі на хлебную картку).
У бараку я паклаў на нары мой куфар з паліраванае фанэры, зроблены згадваным манахам Барысам Кордзі (ён меў у лягеры майстэрню й рабіў ix на заказ кожнаму, хто хацеў, за гроты, якія йшлі ў касу лягернай бухгальтэрыі). На дадатковым (патайным) дне, устаноўленым у куфар на маю просьбу, я схаваў свае лягерныя фоты, некаторыя асабістыя дакуманты («Арматурную» й «Санитарную» «карточки»), узоры лягерных грошай, адрысы сяброў і іншыя дробязі, якія пры выхадзе зь лягеру ў мяне маглі канфіскаваць. На праўдзівае дно паклаў свой хлеб, рыбу, лісты, правераныя цэнзураю, і пару запасных чыстых анучаў, каторыя мы ўжывалі, заміж шкарпэтак, у чаравікі.
3 куфрам і «Обходным листком» блізка 5-ае гадзіны дня я зноў іду ў УРЧ. Віжаіхін правсрыў мой «Обходной листок», выдаў мне пад расьпіску «Справку» аб вызваленьні й паведаміў, што а 7-ай увсчары на станцыю прыбывае мой цягнік. Да разьезду Тахтамыгда ад лягсру — кілямэтраў два-тры, але тут, аказваецца, няма касы. Таму трэба па шпалах брысьці яшчэ кілямэтраў пяць на захад, да бліжэйшае станцыі.
Ён выклікаў нарадчыка й загадаў яму адвесьці мяне да лягернае брамы. Там, на вахце, была зроблена рэвізія маіх рэчаў, пасьля чаго «дежком» запісаў мяне ў свой «табель» і сказаў:
— Давай, проходи!
Выходжу за браму. Раблю крок налева, крок направа. Ніхто не страляе. Аглядаюся па бакох і
назад: ня відаць ні «сьвечак», ні «попак». Так прывык да ix, што адразу цяжка паверыць, што ix няма, што можна йсьці й бязь іх. Калі-б ня куфар, рукі самі-б з прывычкі пацягнуліся за сьпіну, бо дзесь у мазгу яшчэ гучыць: «Взять ру­ки назад!»
1ду й ня веру. Развучыўся хадзіць сам, адвык. Неяк дзіўна, быццам у сьне. Няма ніякага кан­вою. Я сам. Адзін.
Завея ўжо даўно спынілася, але дарога засыпа­на сьнсгам. Вось справа, мэтраў 50 ад дарогі, галоўны лягерны «Вещевой склад» — вялізная брэзэнтавая палатка. Каля яе із цяжаровага аўта зносяць у склад якіясь цюкі. На мяне ніхто не зварочвае ўвагі... О, нс! Бачу: насустрач дарогаю йдзе «опэр». Ён затрымлівае мяне, правярае дакуманты.
Нанач бярэцца на большы мароз. У лягер ужо пачалі йсьці з працы брыгады. Сьпярша рэдкія, а тады ўсС часьцей і часьцей, адна за аднэю. Мне захацелася яшчэ раз убачыць нашу брыгаду, Доўнара й іншых сяброў, яшчэ раз на разьвітаньне памахаць ім рукою. Я сьцішыў хаду й як ні ўглядаўся, ня ўбачыў іх. Ішлі ўсе іншыя. Нямала бы­ло тут і зь Мсншчыны, і Полаччыны, і Віцебшчыны, і Магілеўшчыны, і Палесься... Хто і калі зь іх вернецца назад у Беларусь?.. Бывай, мой сябру Міхась! Бывайцс, усе сябры — знаСмыя й нсзнаёмыя! (Ужо сйньня я ведаю, што нікога зь іх ніколі й нідзе я болей не спатыкаў у жыцьці.)
А брыгады ўсе йдуць. Ідуць стомленыя. Абмерзлыя. Галодныя. А канваіры падганяюць ix:
— Направляющий, прибавить шаг! Задние, подтянись!
У мяне ў запасе каля двух гадзінаў часу. Аднак я мушу йсьці хутчэй: калі спазьнюся на цягнік, суткі давядзецца чакаць наступнага. 1ду, а куфар адрывае рукі. Гнуся ад ягонага цяжару. Спатыкаюся аб шпалы. I чым далей адыходжу ад лягеру, тымбалей думкі мае круцяцца каля яго. Ня йдуць у голаў новыя думкі — пра «волю», будучыню. Ды й якія яны будуць, тыя «воля» й будучыня? Як спаткаюць мяне? У маСй «Справке» аб вызваленьні зь лягеру зазначана, што па пры-
езьдзе на места жыхарства ў Хойніцкі раён, я неадкладна павінен зьявіцца ў раённы аддзел міліцыі й зарэпстравацца там. Значыць, жыць буду пад наглядам міліцыі (ці ГПУ).
3 такімі думкамі й пачуцьцямі падыходжу да невялікага станцыйнага будынку з шыльдаю: Ольдой. У пустой пачакальні станцыі мяне спатыкае ізноў «опэр». I зноў праверка дакумантаў.
Праз колькі хвілінаў у маіх руках білет, і хутка прыйдзе цягнік.
Калі ён прыйшоў, я із сваім куфрам бегаю ад вагону да вагону. Усюды праваднік мне кажа:
— Мест нет.
— Я мушу ехаць...
— Вам русским языком говорят: мест нет. — I дзьверы вагону зачыняюцца.
Цягнік стаіць тут усяго адну хвіліну. Ніхто зь яго ня зышоў і ніхто ня сеў.
Ён адышоў, а я застаўся. Наступны будзе заўтра ў гэтым-жа часе — а 7-ай увечары. Што рабіць? Ісьці нанач ў лягер? Куфар цяжкі. У лягер ня пусьцяць. Застануся тут на цэлыя суткі.
Уначы й наступнага дня на станцыю прыходзілі яшчэ два «опэры», правяралі мяне. Адзін зь іх, праверыўшы дакументы, зрабіў у мяне (ужо «вольнага»!) рэвізію рэчаў.
— А ну, раскрой свой чемодан.
— Ды я яго ўжо раскрываў на вахце, калі выходзіў зь лягеру.
— Тебе говорят — раскрой!
Мусіў падпарадкавацца. «Ліха з вамі! — падумаў я.— Бяз вас, відаць, тут і кроку нідзе ня ступіш».
На наступны цягнік я прапанаваў правадніку 50 рублёў, і ён дазволіў мне ўлсзьці ў калідорчык вагону каля ўборнай. Нарэшце, я стаю ў цягніку, побач свайго куфра.
Сьвісток кандуктара. Гудок паравоза. Цягнік адыходзіць.
Едзем ізноў праз тэрыторыю «проклятых» царскіх і «заботливых» савецкіх ссылак, катаргаў, лягероў, «спецпоселков». Толькі цяпер едзем у вадваротным кірунку. Тут няма й мэтра вольнае зямлі. Пад верхнім пластом яе — суцэльны мо-
гільнік людзкіх касьцей. Мінаем сталіцы гэтага, забытага Богам, краю — Чыту, Іркуцк, Краснаярск, Новасібірск, Омск... У кожнай зь іх, апрача розных лякальных, славутыя на ўвесь СССР перасыльныя турмы, а дзе й цэнтральныя ізалятары.
У вагоне, праўда, ня відаць замкоў, кратаў, парашаў, канвою, дрэсіраваных сабак... Але пакуль едзем гэтай тэрыторыяй, кожны дзень (а то й два разы на дзень) чуем абрыдлае:
— Граждане, предъявите ваши документы.
Пры гэтым дзьверы вагону з абодвых бакоў праваднік замыкае на ключ. I тут «опэры» на кожным кроку. Колькі-ж ix ycix у СССР?
Ужо шмат дзён і ночаў я стаю на нагах. Памалу праціснуўся ў калідор самога вагону. Ледзьве стаю. Hori млеюць. Вочы зьліпаюцца. Адна пацеха: не я адзін такі. Тут стаіць процьма людзей, бо месца ў купэ няма й надзеі ніякае. Праваднік ва­гону заявіў, што амаль усе пасажыры едуць да Масквы.
Так, стоячы ці ў лепшым выпадку неяк прысеўшы на свой куфар, уначы патроху дрэмлем.
Ад Сьвярдлоўска наш цягнік пайшоў на Ка­зань, Арзамас, Мурам, а не на Перм, Вятку й Яраслаў, кудою тры гады таму назад нас везьлі праз Маскву на Урал. Тады мы былі пад замком, і ў Яраславе я ня мог выйсьці з вагону, каб пакланіцца месту Максіма Багдановіча. Цяпер я зьбіраўся гэта зрабіць. Я ведаў, што тут дажывае свой век ягоны бацька.
Але я ня ведаў, што ў 1931 годзс сюды з тур­мы Менскага ГПЎ былі прывезеныя ў ссылку першы прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі др. I. Серада й міністар Уралу БНР праф. А. Смоліч. Жонка прэзыдэнта к таму часу ўжо мела сабе новага кандыдата. I ў дзень, калі мужа пад канвоем павезьлі ў ссылку, пабралася зь ім. Іншыя жонкі засуджаных па справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі», наадварот, паехалі ў ссыл­ку за сваімі мужамі. Так зрабіла й дачка прэзы­дэнта — Наля, якой Я. Купала (блізкі сябра др. 1. Серады з БНРаўскіх часоў) у 1921 годзе
прысьвяціў свой верш «Песьня і казка». Наля пакінула Менск і паехала ў Яраслаў да бацькі.
3 Масквы я еду на Гомель і Хойнікі. Еду й ня ведаю, што на зьмену мне й іншым, вызваленым, зь лягероў, пачалася новая, 2-ая ў 1930-ых гг. хваля масавых арыштаў, хваля 1933—34 гг.
Ужо дома я даведаўся, што хваля гэтая пача­лася ад студзеня 1933 году й, як перад тым, у першую чаргу ў БССР яна ўдарыла па беларускай інтэлігэнцыі. Зь беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў адзін за другім траплялі за краты: Лукаш Калюга, Максім Лужанін, аўтар славутай паэмы «Бэнгалія» Сяргей Астрэйка, Андрэй Мрый (Шашалевіч), Мікола Нікановіч, Зьмітрок Астапенка, Сьцяпан Ліхадзіеўскі, Юлі Таўбін, літаратурныя крытыкі Фэлікс Купцэвіч і Апанас Сідарэнка (Пеначкін). 3 навукоўцаў — выдатны беларускі мовазнаўца, дырэктар Інстытуту мовы й літаратуры АН БССР і загадчык Катэдры мовазнаўства Менскага Пэдагагічнага Інстытуту праф. Пятро Бузук, праф. Браніслаў Эпімах-Шыпіла, (другі раз, у Ленінградзе) праф. Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту Аўген Усьпенскі, дацэнт матэматыкі Гомельскага аграпэдінстытуту Аўген Аляхновіч, дацэнт агранаміі Янка Бойка й іншыя. Найбольш аднак было арыштавана беларускіх нацыянальнапалітычных дзеячоў: былых беларускіх паслоў у польскі сойм — кіраўнікоў Беларускай СялянскаРаботніцкай Грамады (БСРГ), пасольскага клюбу «Змаганьне» й Таварыства Беларускай Школы ў Заходняй Беларусі. Пасьля іхнага арышту й засуду польскім судом у канцы 1920-ых — пачатку 1930-ых гг. іх наўперад зманена ці выманена ў БССР, а цяпер арыштавана — віднага дзяржаўнапалітычнага дзеяча БНР, заступніка старшыні ЦК БСРГ Сымона Рак-Міхайлоўскага; др. філязофіі, літаратураведа Ігнаца Дварчаніна; Язэпа Гаўрыліка, Пятра Мятлу, Паўла Валошына, Максіма Бурсэвіча, Флягонта Валынца, Міхася Кахановіча й г. д. Да іх былі далучаныя «перабежчыкі» ў БССР — выдавец беларускіх кніжок у 1910— 14 гг., адзін із старэйшых зьбіральнікаў беларус­кага музычнага фальклеру, кампазытар, аўтар сьпеўнікаў і падручнікаў музыкі Антон Грыневіч;
беларускі палітычны дзеяч Заходняй Беларусі, паэта, пісьменьнік і драматург з нашаніўскіх часоў Леапольд Родзевіч (брат інж. Часлава, арыштаванага ў 1930 годзе); актыўны сябра БСРГ, асьпірант Інстытуту мовы й літаратуры АН БССР, паэта й літаратуравед Алесь Салагуб. Зь Менску — ужо згадваны намі Ю. Лістапад, журнал істы Лявон Савёнак і шмат іншых, разам 196 асобаў у першай трупе, а за імі па ўсёй БССР — тысячы. Усе яны абвінавачаныя ў тым, што быццам-бы стварылі Беларускі Нацыянальны Цэнтар (БНЦ), які рыхтаваў на восень 1933-га ці на вясну 1934 году паўстаньне ў Беларусі й адарваньне яе ад СССР.
Таксама дома я даведаўся, што Бабчынскі пэдтэхнікум неўзабаве па нашым арышце быў зачынены. Студэнтам ягоным прапанавана ехаць у Мазырскі тэхнікум, зь якім Бабчынскі нібы аб’ядноўваўся. Даведаўся, што ў Хойніцкім раёне ад пачатку году арыштавана шмат настаўнікаў, а спаміж іх і Хаму Міськевіча, былога дырэктара Бабчынскага тэхнікуму, пераведзенага перад тым з Бабчына ў Паселіцкую сямігодку загадчыкам. У Мазырскім ГПУ ён быў абвінавачаны па справе БНЦ і вывезены ў якісь лягер.
Тысячы й тысячы новых арыштаў.
Тым часам, нічога ня ведаючы пра іх, апанаваны цяжкімі ўражаньнямі й думкамі, але зь якойсьці асабістай палёгкаю на сэрцы, я еду «на волю».
...А лягер ня выходзіць з галавы. У вачох так і стаіць сцэна: ідуць брыгада за брыгадаю з працы, ледзь валакуцца рабы лягернай імпэрыі. Твары на марозе паабкручваныя абы-якімі анучамі, зьлёгку абледзянелымі ад пары з роту. Іншыя анучы матляюцца на прыпаднятых каўнерыках бушлатаў і на нагах паверх чаравікаў ці дзіравых валёнкаў. А яны, нявольнікі, асуджаныя на пакуты й сьмерць, сагнуўшыся ад стомы, ідуць па ўсё тойжа крыжовай дарозе.
«АИЦЫ» БССР I ІХНЫ ПЁС
Нарыс «Айцы» БССР і іхны лёс», які мы прапануем увазе нашых паважаных чытачоў, ставіць мэту выясьніць, як паўстала БССР і які лёс спаткаў ейных творцаў, выясьніць праўдзівую гісторыю ў адрозьненьне ад фалыпывай прапагандовай вэрсіі афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі.
За «айцоў» БССР мы ўважаем беларусаў нацыянал-камуністых, якія, апынуўшыся па-за ме­жам! БНР (на савецкім баку лініі фронту), гуртаваліся ў свае нацыянальна-аўтаномныя беларускія сэкцыі РКП (б)і і ў Белнацкоме. Яны былі левымі беларускімі патрыётамі, каторыя шчыра верылі, што, апіраючыся на савецкую ўладу ў Расеі й камуністычную дактрыну, можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасьць — хутчэй і лепей, чымся на аснове іншых палітычных канцэпцыяў. Як сьведчаць факты й дакуманты, гэта яны былі ініцыятарамі абвешчаньня БССР і першымі ейнымі будаўнікамр.
1
Адсунем стрэлкі гадзіньніка назад і праэкзамінуем гісторыю паўстаньня БССР. Пачнем ад гісторыі беларускіх сэкцыяў РКП(б) і Белнацкому.
Пачатак Беларускім сэкцыям РКП(б) дало левае крыло Петраградзкага (пераважна работніцкага, каля 500 усіх сяброў) і Гэльсінскага (матроскага Балтыцкага флёту, каля 200 усіх сяброў) аддзелаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады
(БСГ), каторае, адкалоўшыся ад свае партыі, увосені 1917 г. засноўвае Беларускую СДРП. На ча­ло новае партыі выбіраецца камітэт у складзе был. сябры ЦК БСГ — А. Чарвякова, А. Усьціловіча, Сосны, Гурыновіча, Лаўрэцкага, Паляцка й Я. Лагуназ. У сьнежані 1917 г. БСДРП высылав дэлегатаў ад свае партыі (А. Чарвякоў«, Я. Лагун, А. Усьціловіч, У. Скарынка, Сосна5 й інш.) на 1-шы Ўсебеларускі Кангрэс у Менскв. Пасьля 7-га звезду РСДРП (б) (сакавік 1918 г.), які перайменаваў сваю партыю ў РКП(б), БСДРП пераймяноўваецца ў Беларускую сэкцыю РКП (б)Л Зь яе ініцыятывы ў верасьні—лістападзе 1918 г. такія-ж сэкцыі паўстаюць у Саратаве й Маскве, а за імі — і ў іншых беларускіх перасяленскіх і ўцякацкіх асяродках Расеі, а таксама й у самой Белайусі (Казань, Тамбоў, Казлоў, Менск, Не­вель) 8; Дзеля ўплываў маскоўскай сэкцыі на арганізацыйнае жыцьце іншых назавем пэрсанальны склад ейнага камітэту, выбранага 24.11.1918 г.: 3. Жылуновіч, П. Клыш, 3. Чарнушэвіч, А. Чарвякоў, А. Дзедзя, I. Няцецкі, Я. Дыла, I. Мазур, У. Фальскі’.
На прапазыцыю БСДРП, 7/20.1.1918 г. у Петраградзе склікаецца нарада прадстаўнікоў левых беларускіх арганізацыяў — БСДРП, Петраградзкага аддзелу БСГ, левых эсэраў і вайсковых групаў Кранштату й Фінляндыі. На гэтай нарадзе выбіраюцца кандидаты ў г. зв. Беларускі Нацыянальны Камісарыят (Белнацком). У кіруючы склад Белнацкому выбраныя: А. Чарвякоў (БСДРП) — на становішча камісара, У. Скарынка (БСДРП) — ягонага заступніка й 3. Жылуновіча (тады яшчэ БСГ) — сакратара. 31.1/13.2.1918 г. Белнацком із прапанаванымі кандыдатамі ў ягоны кіруючы склад зацьвярджаецца дэкрэтам СНК РСФСР як аддзел Народнага Камісарыяту ў нацыянальных справах РСФСР («Камісарыят у беларускіх справах», паводля тэрміналйгіі дэкрэтую)п, падобна такім-жа аддзелам (камісарыятам) для іншых народаў (палякоў, летувісаў, армянаў і г. д.), створаным з мэтаю кантраляваньня нацыянальных рухаў нерасейскіх народаў Расеі. Хутка па пераезьдзе СНК
РСФСР і Белнацкому ў Маскву (канец сакавіка 1918 г.) месца А. Чарвякова, змабілізаванага ў палітаддзел Чырвонай арміі, займаюць сьпярша левы эсэр зь Беларускага Абласнога Камітэту пры Ўсерасейскім Савеце сялянскіх дэпутатаўіз, тады выкліканы із Петраграду А. Усьціловіч, а ад 23.12.1918 г.— 3. Жылуновічіз.
Беларускія сэкцыі РКП (б) і Белнацком сваю актыўнасьць у падрыхтове абвешчаньня БССР (яны мелі ўжо прыклад — УССР, праклямаваную 25.12.1917 г.) разгортваюць у трох кірунках: у кірунку зьбіраньня сваіх сілаў і прапаганды сярод іх ідэі БССР, у кірунку інсьпірацыі падтрымкі ідэі БССР зьнізу і ў кірунку плянаваньня абвешчань­ня БССР і націску ў гэтай справе на маскоўскі балынавіцкі цэнтар.
Падобна БСГ і эсэрам, яны, апрача беларускіх работнікаў Петраграду (пуцілаўцаў, абухоўцаў, артылерыйскага заводу й інш.ы) ды маракоў Балтыцкага флёту, асаблівую ўвагу зварочваюць на сотні тысяч беларускіх уцекачоў 1-ай сусьветнай вайны й іхныя асяродкі ў РСФСР. Каб мець на іх болыпы ўплыў, у сьнежані 1917 г. тады яшчэ як БСДРП рэвалюцыйным парадкам яны ліквідуюць Беларускі ўцякацкі камітэт у Петраградзе (Камітэт Беларускага таварыства арганізацыі дапамогі пацярпелым ад вайны), а, заміж яго, паклікаюць свой у складзе А. Чарвякова, А. Усьціловіча, Я. Лагуна, Сосны, 3. Жылуновіча (БСГ) is. Ужо ад імя Белнацкому арганізуюць сет­ку сваіх эмісараў пры беларускіх уцякацкіх асяродках Калугі, Саратава, Тамбова й г. д., а ў Петраградзе й местах занятай РСФСР часткі БНР — у Смаленску, Віцебску, Воршы — закладаюць мясцовыя аддзелы Белнацкому«.
1.3.1918 г. Белнацком пачаў выдаваць пад рэд[акцыяй] 3. Жылуновіча ў Петраградзе (ад №6 — у Маскве) свой прэсавы орган — тыднёвую газэту «Дзяньніца» (ад № 40 за 3.12. 1918 г.— орган Белнацкому й маскоўскай Беларускай сэкцыі РКП(б)п, а ад 19.7.1918 г. у Пет­раградзе пад рэд[акцыяй] А. Вазілы — двухмоўны (беларуска-расейскі) часапіс «Чырвоны Шлях» (орган Петраградзкага аддзелу Белнацкому), у
якіх сыстэматычна, з розных нагодаў, побач прапаганды супраць БНР папулярызуецца ідэя БССР (у «Дзяньніцы» ўжо ў № 8 артыкул — «Беларусь як частка Савецкай Фэдэрацыйнай Рэспублікі»ів).
У Петраградзе, Маскве й іншых перасяленскіх і ўцякацкіх асяродках РСФСР Белнацком адчыняе свае клюбы, бібліятэкі, школы, творыць розныя палітычныя й культурна-грамадзкія гурткі й таварыствы. Для падрыхтовы кіруючых кадраў арганізуе Вышэйшыя курсы беларусаведы ў Пет­раградзе, а ў Маскве — Беларускі Народны Ўнівэрсытэт, дзе для слухачоў (пераважна беларускіх настаўнікаў і культурна-асьветных працаўнікоў) праф. У. Пічэта, праф. 3. Анучын, праф. М. Ян­чук, праф. А. Ясінскі, этнограф У. Дабравольскі, П. Растаргуеў, А. Канчар і інш. чытаюць курсы з геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі й эканомікі Белару­сь беларускай мовы й літаратуры«. У кан. 1918 г. Белнацком выдае альманах «Зажынкі» з творамі Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна, У. Галубка, X. Чарнышэвіча, а ў тым і сваіх супрацоўнікаў — Ц. Гартнага (3. Жылуновіча), Я. Неманскага (Пятровіча) і Ф. Шантыраго.
Падтрымка зьнізу ідэі БССР, інсьпіраваная Беларускімі сэкцыямі РКП(б) і Белнацкомам, выяўлялася галоўна ў прыняцьці адпаведных рэзалюцыяў беларускімі сходамі, канфэрэнцыямі й зьездамі. Рэзалюцыі гэтыя дзеля таго й маюць у розных варыянтах адну й тую-ж схэму з трох тэзаў: няпрызнаньня пазафррнтавай БНР і яе кіруючых органаў — Рады і У раду БНР; дэклярацыі ў адданасьці савецкай уладзе й Расеі; супрацьстаўленьня БНР ідэі БССР (фэДэрацыі ці саюзу Беларусі з Расеяй) як спосабу вырашэньня права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне. Першыя дзьве тэзы вымагаліся ад маскоўскага цэнтру, трэцяя дадавалася ад сябе.
«Адзіны беларускі народ ня можа й не павінен быць падзелены на часткі, ён павінен застацца цэлым; і яму павінна быць дадзена, як і іншым народам, права вызначыць сваю долю»,— яшчэ нясьмела заяўляе рэзалюцыя беларусаў-уцекачоў з Горадзеншчыны ў Казанскай губ. 23.4.1918 г.гі. «Няхай жыве Беларуская Фэдэрацыйная Савец-
кая Рэспубліка зь вялікай працоўнай свабоднай Расеяй!» — завяршаецца рэзалюцыя Каралеўскай воласьці Віцебскага пав. 14.5.1918 г.22.
Такія-ж рэзалюцыі прымае скліканы Белнацкомам у Маскве 17—21.7.1918 г. Усерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі: «Прэч незалежнасьць, накінутую немцамі з дапамогаю беларускіх паноў! Няхай жыве адзіная вольная работніцка-сялянская Беларусь у цесным братнім саюзе з Расейскай Савецкай Рэспублікай!» (рэзалюцыя ў пытаньні «Бягучы момант»)гз і «...прызнаючы, што Беларусь павінна ўвайсьці ў будучым у склад саюзу свабодных народаў на аснове аўтаномнасьці ў фэдэрацыі з Расейскай Савецкай Рэспублікай, зьезд вызнае за канечнае, каб на будучай мірнай канфэрэнцыі народаў былі прадстаўнікі ад працоўнага беларускага народу для абароны ягоных інтарэсаў...» (рэзалюцыя ў пытаньні «Аб прадстаўніцтве Беларусі на будучай мірнай канфэрэнцыі народаў»)2«.
23—24.8.1918 г. зь ініцыятывы Петраградзкага аддзелу Белнацкому ў Петраградзе склікаецца «Першая канфэрэнцыя беларускіх савецкіх арганізацыяў і партыяў, у якой бяруць удзел прадстаўнікі ўсіх лякальных аддзелаў Белнацкому, маракоў Балтыцкага флёту, работнікаў Петраграду й Кранштату, петраградзкай Беларускай сэкцыі РКП(б), сацыял-дэмакратаў інтэрнацыяналістых і эсэраў. Па абмеркаваньні дакладаў камісара Петраградзкага аддзелу Белнацкому Я. Лагуна на тэму «Палітычны стан Беларусі» й старшыні Бе­ларускага Абласнога Камітэту пры Ўсерасейскім Савеце сялянскіх дэпутатаў эсэра А. Канчара на тэму «Чым павінна быць Беларусь» канфэрэнцыя «прыйшла да аднадушнае пастановы, што Бела­русь павінна быць шырока-аўтаномнай дзяржаўнай адзінкай, павінна... увайсьці ў вялікі фэдэрацыйны Расейскі Саюз раўнапраўным сябрам»25.
Актыўнасьць беларускіх нацыянал-камуністых і іхных прыхільнікаў у кірунку да абвешчаньня БССР ад самага пачатку спаткалася із маўклівым ці адкрытым супрацівам I няпрыхільнасьцю з бо­ку маскоўскага бальшавіцкага цэнтру і ўсіх іншых кіруючых органаў РКП(б) і савецкай улады,
якія ў нацыянальным пытаньні стаялі на пазіцыях расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму.
19.7.1918 г. група дэлегатаў згадванага Зьезду беларускіх уцекачоў у РСФСР на чале з камісарам Белнацкому А. Усьціловічам была прынятая Леніным. Дэлегацыя не пачула ад галавы РСФСР ніякіх запэўненьняў ці хоць-бы абяцанак у спра­ве будучага ўладжаньня Беларусі, над чым так шмат дыскутаваў зьездгв. I гэта тымбалей дзіўна, калі ўзяць на ўвагу факт, што група левых эсэраў выступіла на зьезьдзе ў абарону БНР і ейных кіруючых органаў27, а звезд у сваім прывітаньні ЦБК РСФСР «выказаў упэўненасьць, што... (ЦБК) пойдзе насустрач зьезду й дапаможа беларускаму народу ў вырашэньні ягоных надзённых патрэб і абароне ягоных інтарэсаў2«».
4.8.1918 г. беларусы-работнікі Пуцілаўскага заводу ў Петраградзе на сваім сходзе прымаюць рэзалюцыю із дамаганьнем перайменаваць 3?ходнюю вобласьць (куды ўваходзіла Беларусь) у Беларускую й пастанаўляюць паслаць у гэтай спра­ве ў Маскву, у СНК РСФСР, дэлегацыю із двох работнікаў заводу». 13.8.1918 г. беларусы-маракі Балтыцкага флёту ў Петраградзе прымаюць у тэй самай справе рэзалюцыю, адрасаваную ў СНК РСФСР. Паводля рэзалюцыі маракоў, «Саветам народных камісараў павінен быць выданы дэкрэт пра ўтварэньне Беларускай вобласьці... цэнтрам якое ў будучыні мусіць стацца Полацак — тэты старажытнейшы асяродак самастойнага дзяржаўнага жыцьця беларускага народу», а «часовым адміністрацыйным цэнтрам ’— Смаленск»«. Амаль адначасна з гэтай ініцыятывай Белнацком падае ў Наркамнац РСФСР апрацаваны ім канкрэтны «Праект дэкрэту пра ўтварэньне Беларускай вобласьці» як часовай «аўтаномнай палітычнай адзінкі» ў складзе РСФСР і далучае да яго «Тлумачальную запіску». Белнацком просіць дэкрэтам СНК РСФСР зьліквідаваць Заходнюю вобласьць, якая «ў складзе Расейскай Савецкай Рэспублікі цяпер ня творыць нат асобнай вобласьці з нацыя­нальным назовам, афіцыйна мянуючыся «Заходняй»; ды распусьціць ейныя кіруючыя органы, «паўсталыя пры выпадковых акалічнасьцях із
вайсковых арганізацвіяў Заходняга фронту бяз удзелу свабоднага волявыяўленвня беларускага народу». Заміж іх, у межах этнаграфічнае карты Беларусі акад. Я. Карскага й «на правох самастойнасьці ў сваім дзяржаўным і палітычна-эканамічным жыцьці» мусіць быць створаная «Беларуская вобласьць». Як такая, падкрэсьліваецца ў «Запісцы», яна павінна існаваць толвкі часова, «да скліканьня Ўсебеларускага Устаноўчага Звезду», каторы (на аснове арт. 11 Канстытуцыі РСФСР) канчальна ўжыцвцёвіцв права беларус­кага народу на самавызначэньне, пастанавіўшы пра будучы «дзяржаўны лад і кіраўніцтва Беларускае Нацыяналвнае Рэспублікі». Да «Запіскі» былі прыкладзеныя копіі рэзалюцыяў звезду ўцекачоў, работнікаў Пуцілаўскага заводу й маракоў Кранштатузі.
На ўсе гэтыя рэзалюцыі, праект і тлумачалвную запіску, як і на ўсе іншыя справаздачы, інфармацвіі й дакладныя запіскі Белнацкому ў Народны Камісарыят нацыяналвных справаў РСФСР, ні з боку СНК РСФСР і ягонага старшыні Леніна, ні з боку наркома ў нацыяналв­ных справах Сталіна ня было ніякага рэагаванвня ці адказу (прынамся, іх няма ў дасюлешніх публікацыях дакумантаў, у чым Камуністычная партыя СССР была-б зацікаўленая).
Яшчэ болвшую няпрыхілвнасвцв да ўсяго бела­рускага выказваў Смаленскі абласны цэнтар і ягоны кіраўнік — старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) і Абласнога Выканаўчага Камітэту (Аблвыкамзаху) А. Мясвнікоў. Тут нат не пажадалі мецв аддзелу Белнацкому і ў пачатку чэрвеня 1918 г. яго зьліквідавалі. Прэсавы орган гэтага цэнтру, газ. «Звезда» (адным із рэдактароў якое быў А. Мясвнікоў), у вартыкуле «Самавызначэнвне народаў і дыктатура пралетарыяту» ([нумар] за 12.6.1918 г.) даў і тэарэтычнае ўгрунтаванвне такой сваёй пазыцыі. У варты­куле свцввярджаецца, што ўсялякае патрабаванвне самавызначэнвня народаў у Расеі ў інтарэсе буржуазіі. Адбудова нацыяналвных дзяржаваў ра­ней прыгнечаных народаў — звява рэакцыйная. «Итак: лозунг самоопределения народов мы дол­
жны вычеркнуть из программы Советской России»з2. Калі дэлегацыя Белнацкому на чале із Я. Лагуном прыехала ў Смаленск із прапазыцыяй перайменаваць Заходнюю вобласьць у Беларускую, то «пленум Заходняга Абласнога Камітэту РКП (б)... 13-га верасьня 1918 г. адкінуў прапанову Лагуна й перайменаваў Заходнюю вобласьць у Заходнюю камуну»зз. Такая пазіцыя Смаленскага цэнтру выклікала ў верасьні—кастрычніку 1918 г. палеміку ў нацыянальным пытаньні паміж газэтамі «Дзяньніца» й «Звйзда»».
Таксама й Камуністычная партыя Беларусі й Летувы, што нелегальна існавала ў БНР і Летувіскай манархіі, у рэзалюцыі свае 1-ае канфэрэнцыі, скліканай Паўночна-Заходнім абласным камітэтам РКП(б) у Смаленску 8—11.8.1918 г., клясавае змаганьне супрацьпаставіла нацыянальна-вызвольнамуз5, а ейны 1-шы Ўстаноўчы зьезд (1—3.10.1918 г., Вільня) самавызначэньне народаў прызнаў дробна-буржуазным лёзунгамзб.
Тым часам, у канцы верасьня — пачатку лістапада нямецкія войскі выпроставаюць лінію фронту й пакідаюць Лепельскі й часткі Сеньненскага й Аршанскага паветаў, Магілёў і Шклоў. 3.11.1918 г. у Нямеччыне выбухае рэвалюцыя, і нямецкі ўрад змушаны адклікаць свае войскі з усходняга фронту, у выніку чаго савецкія войскі пачал! далей пасоўвацца на захад, займаючы тэрыторыю БНР.
Прыход расейскай камуністычнай улады ў Бе­ларусь выклікаў масавыя антысавецкія забурэньні. Ужо ад вясны 1918 г. на землях, што знаходзіліся на савецкім баку, «былі раскрыты і ліквідаваны розныя контррэвалюцыйныя змовы й мяцяжы, арганізаваныя... эсэрамі, меншавікамі, бур­жуазным! нацыяналістымі»». Згодна із савецкімі крыніцамі, яны ўзьніклі ў Воршы, Сеньненскім, Віцебскім і Полацкім паветах Віцебскай і Горацкім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Мсьціслаўскім паветах Магілёўскай губэрняўз«. Найбольшыя зь іх — Аршанскае й Сеньненскае паўстаньні ў жнівені месяцы». «У Воршы... мяцежнікі (да якіх далучыўся вайсковы гарнізон) разагналі мясцовы савет, іншыя савецкія ўстановы й два дні ўтрым-
лівалі ўладу ў горадзе»4°. «У Сеньненскім павеце... (паўстанцы) на чале з Закрэўскім і Прышчэпавымч часова захапілі ўладу»«. На падаўленьне паўстаньня, галоўнай сілай якога быў 2-гі полк 2-ой Смаленскай дывізіі«, былі кінутыя «атрады Віцебскага губЧК і латыскага палка»44.
Яшчэ болыпыя забурэньні ўзьняліся ад мамон­ту, калі сьледам за адыходам немцаў Чырвоная армія пачала рухацца далей на захад. Тады «па некаторых паветах Заходняй вобласьці пракацілася хваля мяцяжоў. (Паўстаўшыя) разганялі выканкомы, нападалі на ваенныя камісарыяты... спрабавалі ўводзіць свае парадкі. Воласьці й паветы, ахопленыя выступленьнямі, аб’яўляліся на ваенным становішчы»«.
11-га лістапада паўстаў Вяліскі павет. На 7-мы дзень змаганьня, пасьля разьбіцьця 3.000-га паўстанчага злучэньня ў Сямічоўскім лесе пад Вяліжам і коннага паўстанчага аддзелу ў самім Вяліжы, паўстаньне было пераможанас. Паводля прысудаў выязной «тройкі» Віцебскага губЧК, Рэўтрыбуналу 15-ай арміі й штабу ЭКО4«, на Пакроўскім полі за Вяліжам колькі дзён і ночаў расстрэльваліся паўстанцы-п. Калі 10-цігадовага сына аднаго із кіраўнікоў паўстаньня ЧК змусіла капаць магілу для бацькі, бацька, дыякан Ільлінскай царквы ў Вяліжы, Ціхан Абрадзін, спазіраючы на сына й чакаючы расстрэлу, сьпяваў над сваей магілай пахавальныя песьнясьпевы4«.
27-га лістапада 1918 г. смаленская газэта «За­падная Коммуна»4« паведамляла, што «ад 11 да 17 блізу ўся Віцебская губэрня была ахоплена контррэвалюцыйным паўстаньнем, каторас выбухла ў Вяліскім павеце й перакінулася ў іншыя месцы... У Гарадоцкім павеце паўстаньне ўжо канчальна здушанае. У іншых паветах ліквідуецца»5о. У паўночнай частцы Полацкага павету (дзе паўстанцы захапілі Расоны) «раззбраеньне працягваецца, адабрана каля 1.500 стрэльбаў»5і.
Аднак, не зважаючы на ўсе тэта — на дасюлешнюю акцыю беларускіх нацыянал-камуністых, заняцьце Чырвонай арміяй новых тэрыторыяў
БНР і спрычыненае гэтым незадаволеньне беларускага насельніцтва,— беларускае нацыянальнае пытаньне на савецкім баку фронту ўсе не вырашаецца, ні ў якай форме. Гэта выклікала падозраньні й недавер з боку Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і Белнацкому да маскоўскага цэнтру. Падозраньні й недавер зь дня на дзень паглыбляюцца, пагражаючы канфліктам і разрывам.
19.11.1918 г. у газэце «Дзяньніца» зьяўляецца распачлівы, але, разам з тым, рашучы й выклікаючы артыкул пад вымоўным загалоўкам «Як-жа зь Беларусьсю?». У ім у адрыс Народнага Камісарыяту нацыянальных справаў РСФСР і кіраўніцтва Заходняй камуны робяцца адкрытыя папрокі, што ў іх дагэтуль няма аніводнага праекту дзяржаўнага ўладжаньня Беларусі. Артыкул патрабуе ад цэнтральных маскоўскіх уладаў «выразна паставіць пытаньне аб лесе Беларусі»«.
27.11.1918 г. склікаецца паседжаньне камітэту маскоўскай Беларускай сэкцыі РКП(б). На ім абмяркоўваецца паўсталая сытуацыя; для большае апэратыўнасьці выбіраецца бюро камітэту (3. Жылуновіч — старшыня, П. Клыш — заступнік старшыні, 3. Чарнушэвіч — сакратар і Я. Дыла — скарбнік); прымаецца пастанова аб скліканьні зьезду ўсіх беларускіх сэкцыяў РКП(б) (для хутчэйшае падрыхтовы яго ў Петраград камандыруюцца 3. Жылуновіч і А. Чарвякоў, у Саратаў, Тамбоў і іншыя мссты Рассі — А. Дзедзя, у Беларусь — П. Клыш і В. Майзель); выбіраецца дэлегацыя ў складзе Я. Дылы, I. Няцецкага й 3. Чарнушэвіча для перамоваў із Сталінымзз.
2.12.1918 г. на паседжаньні Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) прымаецца паста­нова аб скліканьні 27.12.1918 г. у Смаленску 6-ай абласной партыйнай канфэрэнцыі. У парадку дня канфэрэнцыі (апублікаваным у газэце «Звезда») пытаньня пра абвешчаньне БССР няма5< Калі дзень канфэрэнцыі пачаў набліжацца, А. Мясьнікоў высылав ў Маскву на ймя сакратара ЦК РКП(б) і старшыні ЦВК РСФСР Я. Сьвярдлова тэлеграму: «Некоторые местные работники буди­руют вокруг вопроса о так называемой Белорус­сии. Как передают, по этому поводу Вам из Мин­
ска была послана телеграмма. Изложенное в ней является частным мнением. Ставшая на очередь литовская проблема как будто бы может стать об­щей и для Запобласти. Ввиду того, что в некото­рых кругах местных Советов и на областной пар­тийной конференции вопрос этот может всплыть, просил бы сообщить, как обстоит дело с литов­ской властью, не объясняется ли ее появление ис­ключительно политическими агитационными мо­тивами?. .»55
Які адказ А. Мясьнікоў атрымаў ад Я. Сьвярдлова, мы ня ведаем, але ў газ. «Западная Ком­муна» (орган Аблвыкамзаху) 21.12.1918 г. (г. зн. за 6 дзен перад адкрыцьцём 6-ай абласной партыйнай канфэрэнцыі) публікуецца рэдакцыйны артыкул «Национальные республики Советов». У вартыкуле даводзіцца патрэба захаваць вобласьці й немэтазгоднасьць тварыць нацыянальныя рэспублікі, якія, калі й творацца, то вылучна дзеля тактичных меркаваньняў. «Спрашивается, за­чем эта игра в советские республики?.. Ведь для нас ясно, что Советская власть ставит своей зада­чей... не создание национальной обособленности в рамках маленьких национальных государств, а снесение всяких национальных рогаток... Провоз­глашение Советской Республики Белоруссии не только не служило бы интересам борьбы с наци­оналистическими тенденциями мелкой буржу­азии, но как раз развивало бы простор этим тен­денциям. А это не в интересе социалистической революции. То, что мы признаем допустимым в одном месте в силу тактических соображений, не должно быть перенесено в другие места, где таковых практически соображений нет и быть не может»5б.
У той самы дзень, 21.12.1918 г., у Маскве адкрываецца канфэрэнцыя Беларускіх сэкцыяў РКП (б), на якую прыслалі сваіх дэлегатаў 6 сэкцыяў — Маскоўская, Петраградзкая, Саратаўская, Тамбоўская, Менская й Невельская. Кан­фэрэнцыя, якая працягвалася да 23.12.1918 г., выбірае ЦБ Бсларускіх сэкцыяў РКП (б) — 3. Жылуновіч, Ф. Балбека, А. Чарвякоў, I. Няцецкі, М. Драко-Дракан, Я. Дыла; пастанаўляе
склікаць Усебеларускі зьезд Беларускіх сэкцыяў РКП(б) у намеры заснаваць сваю асобную Беларускую Камуністычную Партыю (БКП) і самае галоўнае — ідучы за прыкладам толькі што праклямаваных Эстонскай (29.11.1918 г.), Летувіскай (16.12.1918 г.) і Латвійскай (17.12.1918 г.) ССР, 22.12.J918 г. прымае пастанову пра абвешчаньне ЬССР. Пасьля канфэрэнцыі ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) інфармуе Сталіна пра ейны прабег і прынятыя на ёй пастановы^.
23.12.1918 г., г. зн. на другі дзень па прыняцьці канфэрэнцыяй Беларускіх сэкцыяў РКП(б) пастановы пра абвешчаньне БССР, ЦБК РСФСР (за подпісам Я. Сьвярдлова) прымае па­станову пра «абласныя аб’яднаньні». Згодна з гэтай пастановаю, на хадайніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП (б) і Аблвыкамзаху, падтрыманых Народным Камісарыятам нутраных спраў РСФСР, Заходняя камуна як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка РСФСР зацьвярджаецца й падалей вобласьцю ў складзе Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай, Менскай і Горадзенскай губэрняў (частка Віленскай і Ковенская губэрні ў сувязі із паўстаньнем Летувіскай ССР зь яе выключаюцца)58.
Толькі 24.12.1918 г. у беларускім пытаньні прымаецца якаясь пастанова ЦК РКП(б). Дагэтуль яна не апублікаваная, і мы ня ведаем дзеля якіх мэтаў была прынятая. Пастанова ЦК прадухіліла канфлікт і разрыў паміж Беларускімі сэкцыямі РКЦ(б) і маскоўскім бальшавіцкім цэнтрам ды сталася паваротнай у справе зрэалізаваньня абвешчаньня БССР.
25.12.1918 г. Сталін запрасіў да сябе на нараду кіраўнікоў Белнацкому й прапанаваў ім вылучыць кандыдатаў ува Ўрад БССР і на старшыню ўраду. У Белнацкоме зараз-жа склікаецца надзвычайнае паседжаньне супрацоўнікаў Бел­нацкому, ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і камітэту маскоўскай сэкцыі^. у тым-жа дні Сталін выклікае «к аппарату для разговора по очень важному вопросу» А. Мясьнікова й паведамляе яму, што «ЦК партии по многим соображениям, о которых теперь говорить не приходится, согла­
сился с белорусскими товарищами на образова­ние Белорусского советского правительства...^ Очевидно, придется на несколько дней отложить вашу областную конференцию. Все это абсолют­но необходимо для того, чтобы в будущем избе­жать возможных недоразумений. Говорю все это по поручению ЦК партии»м. Сказанае ён паясьніў, што ў сутнасьці «Необходимо произвести только некоторые изменения конструкции Облискомзапа»^. Таму для вырашэньня «вопросов, имеющих громадное практическое значение», А. Мясьнікову прапанавана неадкладна выехаць у Масквубз.
27.12.1918 г. Сталін тэлеграфаваў у Менск прадстаўніку СНК РСФСР: «Сегодня я договорил­ся с Мясниковым и Калмановичем. С белорусами тоже. Вопрос не вызовет на конференции никаких трений, ибо конференция будет иметь дело с ре­шением ЦК партии... Все вопросы перестройки Облискомзапа уже решены»6*.
6-ая Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя РКП (б), на каторую Беларускія сэкцыі РКП (б) дэлегавалі 3. Жылуновіча, Я. Лагуна, П. Клыша й В. Ханіна«5, была перанесеная з 27-га на 30-ае сьнежаня. Парадак дня канфэрэнцыі застаўся той самы, што быў прыняты 2.12.1918 г.
Асобнага пытаньня пра абвешчаньне БССР на парадку дня ня было. Адно, на дырэктыву ЦК РКП (б), у даклад А. Мясьнікова па пытаньню «Бягучы момант» устаўлены пункт «Беларуская Савецкая Рэспубліка»бб. 30.12.1918 г. канфэрэнцыя прымае агульную рэзалюцыю пра абве­шчаньне БССР (дакладней: ССРБ — Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі) із цэнтрам у Менску. На прапазыцыю адумысловай камісіі, выбранай канфэрэнцыяй, прымасцца асобная пастанова ў справе тэрыторыі БССР, куды ўлучаюцца Менская, Магілёўская й Горадзенская губэрні цалкам, Віцебская бяз частак Дзьвінскага, Рэжыцкага й Люцынскага паветаў, Смаленская бяз Гжацкага, Сычаўскага, Вяземскага й Юхнаўскага паветаў, а таксама Вялейскі й часткі Ашмянскага й Сьвяцянскага паветаў Віленскай губ., частка Нова-Аляксандраўскага пав. Ковен-
скай губ., Аўгустоўскі пав. Сувалкаўскай губ., Сураскі, Мглінскі, Старадубскі й Навазыбкаўскі паветы Чарнігаўскай губ.67.
Канфэрэнцыя «дала отпор» прадстаўнікам Беларускіх сэкцыяў РКП(б), «пробовавшим протя­нуть постановление о создании независимой ком­партии Белоруссии»«. 31.12.1918 г. яна пастанавіла ператварыць Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю РКП (б) у Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б), але як «со­ставную и неотъемлемую часть РКП (б)», якая «и впредь всецело будет руководствоваться дирек­тивами ЦК РКП (б), считая его своим высшим партийным органом»«.
Наўсуперак прадбачаньням Сталіна, пастановы Смаленскай канфэрэнцыі (яна пераназвалася ў 1-шы зьезд КП (б) Б) ня ўсунулі ўсіх супярэчнасьцяў і ня спынілі далейшага змаганьня паміж Беларускімі сэкцыямі РКП (б), з аднаго боку, і ЦБ КП(б)Б і ЦК РКП(б), з другога.
Змаганьне разгараецца на самой канфэрэнцыі, асабліва ў часе выбараў ЦБ КП (б) Б, а яшчэ болей як толькі канфэрэнцыя закончылася, і ЦБ КП (б) Б, разам із прадстаўнікамі ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП (б), прыступілі да фармаваньня Ураду БССР на аснове г. зв. «Умоваў утварэньня БССР», выстаўленых 27.12.1918 г. ад ЦК РКП(б) і СНК РСФСРк. Не зважаючы на тое, што «Умовы...» гэтыя й так робяць Урад БССР не самастойным (п. 6 «Умоваў...» пакідае бязь зьменаў правы ЦБ партыі й наркаматаў ураду такіміж, як былі правы Абласнога Камітэту партыі й аддзелаў Аблвыкамзаху — г. зн. поўнасьцю ўзаляжняе цэлы ўрад і кожны ягоны наркамат ад ЦБ КП(б)Б, а праз яго й ад ЦК РКП(б),— у Смаленску «Умовы...» парушаюцца на яшчэ большую некарысьць ураду. Найперш старшыня ўраду 3. Жылуновіч ня выбраны адначасна старшынйю ЦБ КП (б) Б, як таго патрабуе п. 5 «Умоваў...» (ім стаўся А. Мясьнікоў). На аснове п. 1 «Умоваў...», 3. Жылуновіч дамагаецца для Беларускіх сэкцыяў РКП (б) 10 месцаў ува ўрадзе із усіх 16-ці, а яму даюць 7 із 17-ці (10 месцаў аддаецца трупе Заходняй камуны):
ад Беларускіх сэкцыяў РКП (б) —
1) 3. Жылуновіч — старшыня ўраду,
2) У. Фальскі — нарком замежных спраў,
3) А. Чарвякоў — нарком асьветы,
4) 3. Чарнушэвіч — нарком сацыяльнага забясьпечаньня,
5) Я. Дыла — нарком працы,
6) А. Квачанюк — нарком юстыцыі,
7) I. Пузыроў — нарком аховы здароўя;
ад трупы Заходняй камуны —
8) А. Мясьнікоў — нарком вайсковых справаў,
9) Р. Пікель — нарком саўнаргасу,
10) I. Рэйнгольд — нарком фінансаў,
11) М. Калмановіч — нарком харчаваньня,
12) А. Андрэеў — нарком земляробства,
13) С. Іваноў — нарком нутраных справаў,
14) К. Розэнталь — нарком пошты й тэлеграфу,
15) I. Савіцкі — нарком шляхоў зносінаў,
16) С. Бэрсан — нарком дзяржаўнага кантролю,
17) Ф. Шантыр — нарком сацыяльных справаў (ён — беларускі нацыянал-камуністы, які стаяў на пазіцыях Беларускіх сэкцыяў РКП(б))’і.
(7.1.1918 г. ува ўрад уводзяцца яшчэ 2 асобы ад трупы Заходняй камуны —
18) Г. Найдзёнкаў — старшыня Калегіі ў спра­вах палонных і ўцекачоў і
19) В. Яркін — старшыня ЧК?2.)
Такім чынам, Урад БССР камплектуецца із 7-мі (з Ф. Шантырам — із 8-мі) прадстаўнікоў ад Беларускіх сэкцыяў РКП(б) — ініцыятараў абвешчаньня БССР, і 12-ці (11) ад трупы Заходняй камуны — фактычна праціўнікаў БССР. У сувязі з гэтым трупа 3. Жылуновіча ставіць пытаньне пра зьліцьцё ЦБ КП(б)Б і ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) у вадзін партыйны цэнтар на парытэтных пачатках’з, бо ў ЦБ КП(б)Б ад Беларускіх сэкцыяў РКП(б) на канфэрэнцыі было выбрана ўсяго 2-ох прадстаўнікоў (3. Жылуновіч і Я. Лагун’О на ўсіх 15 сяброў, прычым, і ў самім урадзе на аднаго 3. Жылуновіча ад праціўнага боку іх 675. Калі ж [трупа Жылуновіча ] не магла дамагчыся й
гэтага, 3. Жылуновіч заявіў, што ён ня будзе падпарадкавацца ЦБ КП(б)Б7б.
Каб разьвязаць канфлікт, у той-жа дзень, 1.1.1919 г., А. Мясьнікоў тэлеграфуе ў Маскву із скаргаю на супраціў 3. Жылуновіча й ягонае тру­пы, зазначаючы, што 3. Жылуновіч не згаджаецца ўключыць у склад ураду яго (Мясьнікова), Калмановіча й Пікеля ды адмаўляецца публікаваць маніфэст ураду пра абвешчаньне БССР™. Адказ із Масквы рашуча падтрымаў трупу Заходняй камуны: «Предложение Жилуновича о не­включении трех членов нахожу дезорганизатор­ским и в корне противоречащим решениям пар­тии. Никаких особых решений группы Жилунови­ча не может быть. Список членов, всего 17, явля­ется окончательным. Я требую от Жилуновича, его группы категорического ответа на вопрос, под­чиняется ли он беспрекословно решению ЦК пар­тии. Жду срочного ответа. По поручению ЦК партии Сталин»™.
3. Жылуновіч падпарадкаваўся. Маніфэст із спазьненьнем быў падпісаны (у пасьпеху толькі 5-цю сябрамі ўраду із 17-ці — Жылуновічам, Мясьніковым, Івановым, Чарвяковым і Рэйнгольдам), уначы з 1-га на 2-ое студзеня 1919 г. апублікаваньрв. 2.1.1919 г. на пленуме Аблвыкамзаху была прынятая пастанова пра ліквідацыю Заходняй камуны.
5.1.1919 г. Урад БССР пераехаў із Смаленску ў Менск.
Так, бяз удзелу самога беларускага народу, на абласной партыйнай канфэрэнцыі, паводля дырэктывы ЦК РКП(б) з Масквы й нат «несмотря на полное несочувствие делегатов»80 гэтай канфэрэнцыі, была праклямаваная БССР.
Абвешчаньне БССР ня спыніла расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму ў КП (б) Б. Побач МагілСўскага губэрнскага камітэту КП(б)Б, які «еди­ногласно присоединяется к мнению ЦК и ЦБ о необходимости выделения Белоруссии в самостоя­тельную республику»«!; з боку іншых — паасобных сяброў партыі, цэлых партыйных арганізацыяў і іхных прэсавых органаў — гэты шавінізм і далей выяўляе сябе ў вадкрытай ваяўнічай варо-
жасьці да права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне ў кожнай форме, ходь­бы сабе й такой фікцыі беларускай дзяржаўнасьці як БССР.
Вось колькі прыкладаў таму. 7.1.1919 г. у «Йзвйстіях Витебскаго Совета» друкуецца артыкул, у якім кіраўніцтва былой Заходняй камуны абвінавачваецца ў зрадзе сваім ранейшым прынцыпам. I «что, собственно, пикантного в этом во­просе, так это то, что наши областники раньше вели упорную борьбу с национализмом белорусов. Мы видели в «Зв^зд^» ряд статей по этому вопро­су. Прибывшие на 3-й областной съезд белорусыкоммунисты получили должный отпор. Прибыв­шие с целью добиваться переименования Запад­ной области в Белорусскую, они не только не до­бились этого, но даже не смогли поставить этого вопроса. Больше того, товарищи областники обви­нили витебских товарищей за связь с белоруса­ми». Адзін із прамоўцаў на меставай партыйнай канфэрэнцыі ў Віцебску ў 1-ай палове студзеня 1919 г. заявіў, што самавызначэньне Беларусі ў інтарэсе толькі мясцовай інтэлігэнцыі, «выдумы­вающей Белоруссию». Другі катэгарычна цьвердзіў, што «ни один рабочий и крестьянин так на­зываемой Белоруссии белорусом себя не считает, а искони знает в себе русского... а поэтому и речи быть не может о самоопределении Белоруссии». Таксама й Віцебская губернская канфэрэнцыя КП (б) Б у сярэдзіне студзеня 1919 г. у сваей рэзалюцыі «самым решительным образом высказыва­ется против расчленения Советской России на ряд мелких «самостоятельных» республик». Абвешчаньне БССР канфэрэнцыя разглядае «как интеллигентскую затею, обязанную своим про­исхождением националистическому увлечению товарищей (из) Белорусского комиссариата». Партыйныя й савецкія кіраўнікі Віцебскай губ. зварочваюцца ў ЦК РКП (б) з патрабаваньнем: БССР зьліквідаваць, а ЦБ КП( б)Б распусьціцью.
Такія настроі ў КП (б) Б змусілі кіраўнікоў КП (б) Б, бліжэй утаямнічаных у запраўдныя мэты нацыянальнай палітыкі ЦК РКП (б), раскрыць карты. Ужо на самой 6-ай абласной канфэрэн-
цыі дакладчык у пытаньні абвешчаньня БССР А. Мясьнікоў (сн толькі-што вярнуўся з Масквы, куды яго ў гэтым пытаньні выклікалі), каб «мест­ные товарищи согласились с доводами центра... в целесообразности создания нового положения»^, хоць і разглядаў абвешчаньне БССР як якуюсь уступку Беларускім сэкцыям РКП (б), за галоўкы матыў абвешчаньня выстаўляў міжнародны фак­тор. Заходнія дзяржавы даюць народам «буржуазнае самавызначэньнс» (у райне Заходняй камуны — гэта БНР і Летувіская манархія), яму трэба супрацьпаставіць самавызначэньнс на базе савецкай улады. «Нужно противоядие «союзным начи­наниям», каторае-б із большым шансам магло «замкнуть проход», праз які «силы черного ин­тернационала устремляются на Советскую Россию»^. Іншымі словамі: калі-б ня было БНР, не тварылася-б I БССР; БССР — гэта супрацьвага («противоядие») БНР, клін супраць БНР і прытым напачатку вылучна прапагандовы, без запраўднага жаданьня тварыць яе. Тымі-ж матывамі палітычнай кан’юнктуры мамэнту тлумачыў абвешчаньне БССР на згадванай Віцебскай губэрнскай канфэрэнцыі КП (б) Б сябра ЦБ (і Ўраду БССР ад трупы Заходняй камуны) Р. Піксльвз; а таксама й другі сябра ЦБ (і Ўраду БССР ад тэйжа трупы) С. Іваноў на Смаленскай губэрнскай канфэрэнцыі КП (б) Б, заявіўшы, што абвешчань­не БССР — гэта тактичны манэўр партий з мэтаю паралізаваць палітыку вілйсонаўскага ло­зунгу самавызначэньня народаў, ужываную Заходнімі дзяржавамР6. 24.9.1919 г. сакратар ЦК КП(б) Летувы й Беларусі В. Кнорын у газэце «Звезда» ў гэтай справе пісаў, што «Коммунисти­ческая партия... мотивировала свой шаг исклю­чительно причинами международного характера»ы.
Hi А. Мясьнікоў, ні іншыя кіраўнікі КП(б)Б не паклікаліся пры гэтым на самае галоўнае: на пра­ва беларускага народу на нацыяналинае самавызначэньне.
Зусім натуральна, што расейскі вялікадзяржаўны шавінізм у КП(б)Б ня мог не насьцярожваць беларусаў нацыянал-камуністых, якія ня зьбіралі-
ся складаць зброі. У сваім намеры пераняць кантролю над БССР з рук КП (б) Б «яны (зноў.— А. К.) абмяркоўвалі пытаньне аб арганізацыі ў процівагу ей белоруской Камуністычнай пар­ты!... Разьбітыя ў пытаньні аб утварэньні свае Камуністычнае партыі, яны прабавалі арганізаваць асобна прыяжджаючых з Савецкае Расеі беларусаў-камуністых і тварыць нацыянальна-беларускія сэкцыі»^. Але ЦБ КП(б)Б 15.1.1919 г. прымае пастанову пра ліквідацыю й Беларускіх сэкцыяўвэ. 17.1.1919 яно публікуе ў гэтай справе ў газэце «Звезда» афіцыйнае паведамленьне. У ім гаворыцца, што «некаторыя сябры партыі працягваюць называць сябе «беларускімі камуністымі»... Яны вядуць нацыяналістычную агітацыю, уносяць дэзарганізацыю ў партыйную й савецкую працу. Таму мясцовым партийным арганізацыям прапануецца лічыцца толькі з ЦБ і мясцовымі камітэтамі Кампартыі Беларусі... а Беларускія камуністычныя сэкцыі ліквідуюцца, выдадзеныя імі партыйныя сяброўскія білеты губляюць сваю сілу»«о.
16.1.1919 г. (праз 2 тыдні па абвешчаньні БССР) ЦК РКП(б) пастанаўляе адарваць ад БССР 3 губэрні — Віцебскую, Смоленскую й Магілёўскую — ды далучыць іх да РСФСРп. Каб правесьці пастанову ў жыцьце, з Масквы ў Менск камандыруецца прадстаўнік ЦК Іофэ«.
Маскоўская пастанова ў Менску здалася нагэтулькі неверагоднай і няпрымальнай, што ніякія аргумэнты Іофэ на спэцыяльным паседжаньні ЦБ КП(б)Б 22.1.1919 г. не маглі пераканаць нават прамаскоўскае ЦБ, якое ў поўнасьці з пастановаю ЦК не згадзілася. Калі пра гэта было паведамлена ў Маскву, стуль 26.1.1919 г. ад Я. Сьвярдлова прыйшла тэлеграма: «...Цэка пацьвярджае сваю папярэднюю пастанову, выказаную тав. Іофэ...»93. Тады ЦБ КП(б)Б 27.1.1919 г. дэлегуе ў Маскву 2ох сяброў ЦБ да Леніна. Ленін, які на паседжаньні ЦК РКП(б) 16.1.1919 г. сам галасаваў за со­тую пастанову, у просьбе дэлегацыі адмовіў*. Дэлегацыя не пасьпела даехаць да Менску, як ад Я. Сьвярдлова 30.1.1919 г. на ймя старшыні ўраду 3. Жылуновіча прыйшла новая тэлеграма ў дыктатарскім тоне: «Дэлегатам Цэбэ было рашуча ад-
моўлена ў адмене пастановы Цэка. Пацьвярджаю; Віцебская, Магілёўская, Смаленская губэрні адыходзяць; у Беларусі застаюцца дзьве губэрні — Менская й Горадзенская'«. Дадаю пастанову Цэ­ка правесьці на зьезьдзе Беларусі аб’яднаньне зь Летувою...С&ньня па прамым провадзе ў мяне пыталіся з Магілёва са звезду пра пастанову Цэка аб іхнай губэрні. Паведамілі тэлеграмы Вашы й Цэбэ. Лінія Цэка і там пройдзе бясспрэчна. У Віцебску таксама. Смаленск пад сумнівам, але падпарадкаваньне будзе бязумоўнае, як і на зьезьдзе ў Менску»9б.
Ужо ў канцы студзеня 1919 г. Магілёўская, Віцебская й Смаленская губэрні, а таксама 4 паветы Чарнігаўскай, адышлі да РСФСР. Тэты бесцырымонны акт гвалту й грубага парушэньня сувэрэнных правоў беларускага народу й новая, на прапазыцыю Ленінаэт, пастанова ЦК РКП(б) пра аб’яднаньне рэшты БССР зь Летувіскай ССР у вадну г. зв. ЛітБел, што фактычна ёсьць ліквідацыяй БССР, выклікалі ўва Урадзе БССР крызыс. На знак пратэсту супраць такіх мэтадаў паступаваньня Масквы зь Беларусьсю (як і папярэдніх забаронаў тварыць БКП, роспуску Беларускіх камуністычных сэкцыяў, недапушчэньня ў БССР беларускае прэсыад й г. д.) у канцы студзе­ня 1919 г. У рад БССР пакідаюць тры нарко­мы — Ф. Шантыр, У. Фальекі й Я. Дыла'».
ЦБ КП (б) Б і сябры ўраду ад трупы Заходняй камуны ў духу патрабаваньняў Леніна й Сьвярдлова арганізоўваюць старанны падбор дэлегатаў на 1-шы Зьезд Саветаў БССР. Таму на зьезьдзе, які адбыўся 2—3.2.1919 г. у Менску, былі дэлегаты ня выбраныя дэмакратычным спосабам і ў няправільнай прапорцыі ад паасобных губэрняў (121 — ад Менскай, 11 — ад Горадзенскай, 25 — ад Вялейскага пав. Віленскай), а таксама ад губэрняў, якія ўжо адышлі ад БССР (48 — ад Смаленскай, 10 — ад Магілёўскай, 0 — ад Віцебскай) і 7 — ад уцекачоў. 213 зь ix — сябры КП (б) Б, а рэшта — «спачуваючыя ёй»іоо. Нічога дзіўнага, што трупу беларускіх нацыянал-камуністых на зьезьдзе спаткаў поўны разгром.
Зьезд апрабус ўсе, прадыктаваныя ЦК РКП (б),
вымогі: абвешчаньне БССР; адарваньне ад яе Віцебскай, Смаленскай, Магілёўскай і часткі Чарнігаўскай губэрняў, далучаных да РСФСР; неадкладны ўваход рэшты БССР у РСФСР і, урэшце, ліквідацыю БССР, ці зьліцьцё яе зь Летувіскай ССР у вадну для абодвых народаў ЛітБел, каб супольна змагацца зь «Лстувіскай Тарыбай і Беларускай Радай», якія нібы «выступаюць супраць работнікаў і сялянаў Беларусі й Летувы адзіным контррэвалюцыйным фронтам»і°і. Выбраны звездам ЦВК БССР стварае 5.2.1919 г. пад старшынствам А. Мясьнікова новы Ўрад БССР ня толькі бяз Ф. Шантыра, У. Фальскага й Я. Дылы, але й бяз 3. Жылуновіча, А. Чарвякова й А. Квачанюка^. Із трупы был. Беларуорх сэкцыяў РКП(б) у новым урадзе застаюцца ўсяго 3. Чарнушэвіч і I. Пузыроўыз.
У той-жа дзень (5.2.1919 г.) газэта «ЗвЪзда» ў рэдакцыйным артыкуле «К итогам съезда Советов Белоруссии» сваім чытачом тлумачыць: «Поче­му съезд ограничился только пожеланием о вступ­лении в Российскую Советскую Федерацию, по­чему он сразу не претворил в дело свое пожела­ние о полном объединении с Россией? Для этого были очень и очень важные причины междуна­родно-политического характера. Перед Белорус­сией был поставлен вопрос, как она принесет больше пользы... существуя как самостоятельная республика или сливаясь с РСФСР. И после зре­лого и всестороннего обсуждения данного вопро­са... политическая мудрость говорит нам, что мы должны пока существовать самостоятельно»!04. Разам з тым, працягвае артыкул, «съезд подтвер­дил, что потуги белорусской национальной ин­теллигенции к созданию «своего» белорусского языка, «своей» национальной культуры напрас­ны... Пусть примут это к сведению белорусские писатели»ю5.
27.2.1919 г. на апошнім, сумесным паседжаньні ЦВК БССР і ЦВК Летувіскай ССР спынілі свае існаваньне БССР і Лстувіская ССР. На іхным месцы творыцца новы прадукт нацыянальнай палітыкі РКП (б) — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Летувы й Беларусі (ЛітБел, із сталіцаю ў
Вільні). У кіруючыя органы гэтай новай рэспублікі ня ўводзіцца ніхто ізь беларусаў^.
За тры дні перад тым, 24.2.1919 г., выходзіць апошні [нумар] 5/49 «Дзяньніцы» ў Маскве. У ім чытачом паведамляецца, што «наша газэта зачыняецца, і гэты нумар зьяўляецца разьвітальным. Замест яе,— выказвае надзею рэдакцыя,— будзе арганізавана камуністычная газэта на беларускай мове ў адным з цэнтраў Беларускай Савецкай Рэспублікі: у Менску ці ў Вільні»к>7. у сакавіку ліквідуецца й Белнацкомюв. Адгэтуль на ўсім савецкім баку лініі фронту ўжо няма ніякае беларускае прэсы^ (пасьля столькіх беларускіх газэт и часапісаў у БНР!) і ніякіх беларускіх савецкіх установаў.
Ліквідацыя БССР і тварэньне ЛітБелу ня прынесьлі для РКП(б) спадзяванага эфэкту. А ўжо што казаць пра беларусаў і летувісаў. Гаспадарчы хаос, голад, беззаконьне й тэрор шалелі з тэйжа лютасьцю. УсС гэта выклікала ў Беларусі но­вую хвалю антысавецкіх паўстаньняў: у сакавіку — Рагачоўскаеію, Кармянскаеш, Гомельскае й Рэчыцкаеиг, у красавіку — Слуцкае й Старобінскаенз, Нясьвіскаен-*, Барысаўскаенз, Полацкаеііб й іншыя.
У бальшавікоў зямля гарэла пад нагамі. У такіх акалічнасьцях польскае войска, падтрыманае заходнімі аліянтамі, пачынае наступ на ЛітБел, хутка пасоўваючыся на ўсход. 21.4.1919 г. яно займае Вільню, скуль урад ЛітБелу эвакуюецца ў Менск; а 17.7.1919 г., калі зь літбелаўскай тэрыторыі на савецкім баку застаецца колькі ўсходніх паветаў Меншчыны, ЦК РКП(б) распускае кіруючыя органы ЛітБелу, перадаючы ўладу ў гэтых паветах Менскаму губэрнскаму Вайскова-Рэвалюцыйнаму Камітэту (ВРК) у Бабруйску. ЛітБел перастала існаваць.
8.8.1919 г. палякі займаюць Менск і йдуць да­лей на ўсход да лініі р. Заходняя Дзьвіна — Полацк — Лепель — Барысаў — Рагачоў — Жлобін. ВРК выяжджае ў Смалснск.
У няспрыяльных умовах польскае акупацыі Рада і Урад БНР дзеюць у кірунку аднаўленьня БНР. Хутка ўмовы гэтыя спрычыняюць чарговую
ініцыятыву ў заснаваньні БКП. У скрайняй апазыцыі да польскай акупацыі БНР, 1.1.1920 г. ад Беларускай партыі эсэраў (БПСР), аднэй із партыяў Рады БНР, адкалолася найболып ле­вая трупа («Маладая Беларусь») і перайменавалася ў Беларускую Камуністычную Лрганізацыю (БКА). Узначаленая некаторымі выкладчыкамі й студэнтамі Беларускага Пэдагагічнага Інстытуту ў Менску, настаўнікамі й грамадзка-культурнымі працаўнікамі — У. Ігнатоўскім, Я. Каранеўскім, А. Сташэўскім, М. Гурыным (Маразоўскім), Л. Родзевічам, М. Кудзелькаю (Чаротам), А. Капуцкім і іншымі — яна йдзе ў падпольле й арганізоўвае супраць польскіх вайсковых гарнізонаў партызанскі рух. Баявыя «сялянскія дружыны» БКА, кіраваныя ейным Беларускім Паўстанскім Камітэтам, дзейнічаюць у Менскім, Слуцкім, Ігуменскім, Слонімскім, Горадзенскім, Лідзкім і Дзісенскім паветахіі7.
У ліпені — пачатку жнівеня 1920 г. Чырвоная армія зноў займае сярэднюю й Заходнюю Бела­русь, ідучы на Варшаву. Але 17-га жнівеня поль­ская армія пачала контрнаступ, змусіўшы яе да адступленьня на ўсход. У вабарону БНР узьнімаюцца новыя паўстаньні: у ліпені месяцы — Койданаўскае (г. зв. 4-охдзСнная «Койданаўская Не­залежная Рэспубліка»)п8 і 27.11.—28.12.1920 г. найбольшае — Слуцкае. Каля 10.000 паўстанцаў, зарганізаваных у 2 палкі (Слуцкі й Грозаўскі), на чале Рады Случчыны (старшыня — адвакат У. Пракулевіч) і пад камандаю вайсковага штабу (палкоўнік Гаўрыловіч, кап[ітаны] А. Сокал-Кутылоўскі, Анцыповіч, Семянюк, мабр Якубецкі й інш.) у баех з аддзеламі 16-ай савецкай арміі болей за месяц утрымліваюць уладу БНР у 15 валасьцбх Случчыны (цяперашніх Слуцкім, Капыльскім, Салігорскім, Чырвонаслабодзкім і ўсходніх частках Клецкага й Нясьвіскага раснаў)п9.
ЦК РКП(б) дзеля няўдачы зь ЛітБелам, а мо й пад ціскам антысавецкіх паўстаньняў вырашае зноў зьмяніць сваю нацыянальную палітыку ў беларускім пытаньні й вярнуцца назад да канцэпцыі БССР. I вось: як бяз удзелу беларускага наро-
ду 1-шы Зьезд Саветаў БССР, на вымогу ЦК РКП(б), пастанавіў зьліквідаваць БССР, так бяз удзелу народу 31.7.1920 г., з апрабаты таго-ж ЦК, на сумесным паседжаньні неразьвязанага ЦК КП(б) Летувы й Беларусі з прадстаўнікамі БКА, Бунду й прафсаюзаў Менскай губ. прымаецца «Дэклярацыя» пра 2-ое абвешчаньне БССР. Уся ўлада, паводля дэклярацыі, перадаецца ВРК БССР з 5-ёх асобаў — А. Чарвякова, Я. Адамовіча й В. Кнорына (ад КП(б) Летувы й Беларусі), У. Ігнатоўскага (ад БКА) і А. Вайнштэйна (ад Бунду) 120. 2-гі Зьезд Саветаў БССР, скліканы на 13—17.12.1920 г. у Менску, дзе, як і на 1-ым Зьезьдзе Саветаў, былі дэлегаты ня выбраныя дэмакратычным спосабам і толькі з аднае (і то няпоўнае) Менскае губэрні, зацьвярджае 2-ое аб­вешчаньне БССР і выбірае ЦВК на чале з А. Чарвяковым. Тэрыторыю гэтай 2-ой БССР, яшчэ большай фікцыі Беларускай дзяржаўнасьці, ЦК РКГЦб) абмяжоўвае ўсяго да 6 паветаў ад­нае Менскае губэрніі2і з плошчаю ў 52,3 тысячы кв. клм. і з насельніцтвам у 1.544.000 чалавекігг.
Беларуская Камуністычная Арганізацыя, як самастойная партыя, у БССР не дазваляецца, і ў жнівені месяцы 1920 г., на прапазыцыю А. Чарвяковаі2з, яна ўлучаецца ў КП(б) Летувы й Беларусі (ад 5.9.1920 г. — у вадноўленую КП(б)Б).
Ад гэнага часу ў самой КП(б)Б да былых сяброў Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і БКА далучаюцца іншыя адказныя беларускія камуністыя — Я. Адамовіч, А. Баліцкі, 3. Прышчэпаў і г. д. У 1920-ых гг. беларусы, падтрыманыя імі, «айцамі» 1-ае й 2-ое БССР, легальнай дарогаю дамагліся часткавага пашырэньня тэрыторыі БССР і пэўных мажлівых посьпехаў у вадбудове гаспадаркі й разьвіцьці нацыянальнай беларускай культуры, навукі й мастацтва.
2
Калі 1-шы Урад БССР пераехаў із Смаленска ў Менск, ён заняў на Пляцы Волі будынак царскага губэрнатара й расклеіў па сталіцы свой ма-
ніфэст. У маніфэсьце адпавяшчалася, што «ад сяго моманту... усе законы, пастановы, распарадак і приказы Рады, яе слух... лічацца не сапраўднымі» (п. 4), а «Беларуская Рада зь яе так празыванымі «народнымі міністрамі» абвяшчаецца безабароннай законамі» (п. 3)1«. Час паказаў, што «безаба_роннымі» перад Масквою сталіся ня толькі Рада і Урад БНР, але й самі «айцы» БССР, аўтары маніфэсту й іхныя пасьлядоўнікі.
Які-ж быў іхны асабісты лес?
Поўнасьцю адказаць на гэтае пытаньне немажліва: хоць «айцы» БССР і былі лідэрамі беларускага камуністычнага й савецкага руху ў 1917—20-ых гт., інфармацыяў пра іх у савецкім друку мала.
Пра большасьць зь іх няма ніякае літаратуры. Некаторыя — У. Скарынка, В. Майзель, Сос­на, Гурыновіч, Лаўрэцкі, Паляцка — згадваюцца толькі ў адзінкавых гістарычных нарысах 1920-ых ГГ.Ы5. Другія — Я. Лагун, А. Квачанюк, I. Няцецкі, А. Усьціловіч, П. Клыш, А. Дзедзя, 1. Мазур, В. Ханін, I. Пузыроў, Ф. Балбека, М. Драко-Дракан і інш. — згадваюцца й у БелСЭі26, але пра іх там, за рэдкімі выключэньнямі, няма асобных артыкулаў: і мы нічога ня ведаем пра іхны лйс, як і пра лес усіх названых перад імі. А пра каго ведаем (пераважна із несавецкіх ці неафіцыйных крыніцаў), ніхто зь іх не памёр сваей сьмерцю^т. яны, падобна тысячам зь беспартыйнае беларускае інтэлігэнцыі, былі абвінавачаныя ў беларускім нацыяналізьме й, на загад Масквы, зьнішчаныя.
У гібелі іхнай павінны перадусім правадыры расейскага камунізму, якія супраціўляліся тварэньню БССР і БКП. Пачатак таго канвэеру сьмерці ў разьвязанай Леніным у 1917—20 гг. хвалі «чырвонага тэрору». Канец — у сыстэматычных і плянавых акцыях вынішчэньня нацыянальнае эліты нерасейскіх народаў у хвалях тэро­ру 1930-ых гг., асабіста кіраваных Сталіным.
Скрайнюю заўзятасьць у гэтым апошняга ўжо на прыкладзе г. зв. «Грузінскай справы»!2» заўважыў і нат асудзіў Ленін. Будучы сам, як мы веда­ем, не свабодны ад вялікадзяржаўнага шавінізму,
у нататках «К вопросу о национальностях или об «автономизации» Он пісаў: «Приняли мы с доста­точной заботливостью меры, чтобы действительно защитить инородцев от истинно русского держи­морды? Я думаю, что мы этих мер нс приняли... Я боюсь, что т. Дзержинский^’, который ездил на Кавказ расследовать дело о «преступлениях... социал-националистов» (так Сталін назваў тады грузінскіх камуністых.— А. КА, отличился тут тоже только своим истинно русским настроением (известно, что обрусевшие инородцы всегда пере­саливают по части истинно русского настроения). Тот грузин (мова йдзе пра Сталіна.— А. КА, ко­торый... пренебрежительно швыряется обвинением в «социал-национализме» (...сам является настоя­щим и истинным не только «социал-националистом», но и грубым великорусским держимор­дой)...»ио. Аднак, не зважаючы на такія засьцярогі Леніна, «грубый великорусский держиморда» інсьпіраваў ці арганізоўваў і далей рэпрэсіі супраць «инородцев» і «инородных социал-националистов», пазьнсй пераназваных у «нацыянал-камуністых».
Першай ахвярай із «айцоў» БССР быў сябра 1-га Уралу БССР, народны камісар нацыянальных спраў, Фабіян Шантыр. Пісьменьнік-адраджэнец, чые апавяданьні й вершы друкаваліся ў «Нашай Ніве», «Дзяньніцы» й іншых пэрыядычных выданьнях, у сваей брашуры «Патрэбы нацыянальнага жыцьця для беларусаў і самавызначэньне народу» (1918 г.) марыў «працаваць над адбудовай вольнай бацькаўшчыны Беларусі... Якая гэта вялікая доля для нас!». Ды вось... па выхадзс із Ураду БССР ён мабілізаваны ў Чырвоную армію, дзе ўвесну 1920 г. арыштаваны, абвінавачаны ў нацыянальнай контррэвалюцыі й расстраляныізі.
Сьмерць ягоная была й першай ахвярай бальшавіцкага тэрору ў бсларускай літаратуры.
Блізкі сябра У. Ігнатоўскага й М. Чарота, адзін із былых кіраўнікоў падпольнай Бсларускай Камуністычнай Арганізацыі ў 1920 г., а па 2-ім абвешчаньні БССР рэдактар газэты «Савецкая Бе­ларусь» (орган ЦБК БССР) Міхась Маразоўскі (запраўднае прозьвішча — Гурын) у 1924 г. пад
прозьвішчам Ханевіча перакідасцца зь Менску ў Заходнюю Беларусь.
Зь ягонае ініцыятывы 30.11.1924 г. у Вільні склікаецца канфэрэнцыя Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), якая, падобна, КП(б)Б ня была самастойнай беларускай партыяй, а часткаю Камуністычнай работніцкай партыі Полынчы (КПРП). Канфэрэнцыя прымае прапанаваны М. Гурыным курс на «арганізацыйную й палітычную падрыхтоўку да ўзброенага паўстаньня» з мэтаю «аб’яднаньня Заходняй Беларусі з БССР»в2.
М. Гурын выбіраецца ў ЦК КПЗБ і дэлегатам на 3-ці зьезд Камуністычнай партыі Польшчы, які з пастановаю канфэрэнцыі КПЗБ не згаджаецца й яе ўневажняе133.
Паміж КПЗБ і КПРП паўстае канфлікт. Масква ў ім становіцца на бок КПРП. Яна таксама супраць «узброенага паўстаньня ў Заходняй Беларусі», якое М. Гурын із КПЗБ «спрабаваў выклікаць у 1925 г.»ш; дзеля чаго адклікае М. Гурына назад у Менск.
М. Гурын не падпарадкаваўся.
Ён выйшаў із ЦК КПРП і з кантраляванай ёю КПЗБ ды, разам із сябрамі ЦК КПЗБ А. Капуцкім і Л. Родзевічам, заснаваў новую КПЗБ, неза­лежную ні ад Польскай Камуністычнай партыі, ні ад РКП(б). Гэта была 3-яя (пасьля 1917—19 і 1920 гг.) спроба стварыць самастойную Беларускую Камуністычную партыю.
Былы беларускі пасол польскага сойму В. Рагуля ў сваіх успамінахі33, з падзеяў 1925—28 гг. прыгадвае: М. Гурын «зарганізаваў тайную друкарню, у якой друкаваў свой орган «Чырвоны Сьцяг»ізб. Польскім камуністым гэта прыпала не да смаку. Яны выкрылі яе й, уварваўшыся аднойчы ў друкарню, спалілі ўсе драўляныя часткі, разьбілі чыгунныя й зьнішчылі рэшту. Цераз некаторы час Гурын сам быў арыштаваны й кінуты ў беластоцкую вязьніцу».
Пасьля таго як ён выйшаў на волю й спаткаўся з паслом, апошні запрапанаваў яму: «Адмоўся ад камунізму й перайдзі на бок Беларускага Пасольскага Клюбу... Мы цябе нелегальна перакінем
ў Нямеччыну. Там ты... станет на чале нашага Інфармацыйнага Бюро... Ты — зацкаваны воўк, І цябе ўсё роўна заб’юць камуністыя й скінуць на дэфэнзыву, або — дэфэнзыва й зваліць на камуНІСТЫХ».
Маю прапанову ён ня прыняў.
Як я прадбачваў, гэтак і сталася. У Горадні, пасьля гутаркі са мною ў гатэлі «Гандлёвы», ён выйшаў ад мяне каля 11 г. увечары. Я не пасьпеў распрануцца, калі пачуў стук у дзьверы й голас Гурына: «Адчыні». Ён увайшоў бледны й сказаў: «Я ранены. На вуліцы Пілсудзкага нейкі тыл 8 разоў выстраліў у мяне». Я паклаў яго на сваім ложку, агледзеў рану й выклікаў паліцыйнага лекара... Мяне дапыталі ў якасьці сьведкі, а Гурына забралі ў шпіталь...
Хутка... я даведаўся, што Гурын (16.3. 1928 г.137.— А.К.} быў застрэлены ў Вільні... Так скончыў закладчык КПЗБ»із8. А забойца ягоны — С. Клінцэвіч, засуджаны польскім судом на пажыццёвую турму, выменены на свабоду V СССРізэ.
У 1930 г., у часе 1-ае ў 30-ых гг. хвалі масавага тэрору ў БССР, ГПУ арыштоўвае цэлую трупу беларускіх нацыянал-камуністых, спаміж каторых — трох былых сяброў Ураду БССР: народнага камісара працы 1-га У раду БССР — гісторыка й пісьменьніка Язэпа Дылу (Назара Бываеўскага), які па 2-ім абвешчаньні БССР быў сябрам ЦВК БССР (1921—24 гг.), старшынёю праўлсньня Беларускага цэнтральнага саюзу спажывецкіх таварыстваў (1921—23 гг.), старшынёю Дзяржпляну БССР (1923—24 гг.), дырэктарам Інстытуту мастацтвазнаўства Інбелкульту, заступнікам загадчыка Белдзяржкіно (1928—30 гг.); заступніка наркома ў 1921—26 гг., фактычнага кіраўніка школьніцтва БССР у 1921—29 гг., народнага камісара аьсветы БССР (1926—29 гг.) і сябру ЦВК Антона Баліцкага; і народнага камісара земляробства БССР (1924—29 гг.), сябру ЦВК і ЦК КП(б)Б Зьмітра Прышчэпава.
Яны, актыўныя творцы 1-ае й 2-ое БССР, былі далучаныя да арыштаваных у тым-жа часе былых дзеячоў БНР, выдатных беларускіх навукоўцаў,
пісьменьнікаў, працаўнікоў асьветы й мастацтва, абвінавачаных у прыналежнасьці да няіснуючай «контррэвалюцыйнай нацыянал-дэмакратычнай арганізацыі Саюзу Вызваленьня Беларусі» (СВБ), і, разам з усімі імі, увесну 1931 г. бяз суда былі засуджаныя: Я. Дыла — на 5 гадоў ссылкі ў аддалйныя раёны РСФСР, а А. Баліцкі й 3. Прышчэпаў — на 10 год канцэнтрацыйных лягероў.
А. Баліцкі ў 1935 г, памёр у лягеры пры станцыі Мядзьведжая Гара Мурманскай чыгункі, дзе ён з рыдлёўкаю ў руках капаў Беламорска-Балтыцкі канал імя Сталінаыо. Пра лёс 3. Прышчэпава сьведчыць у сваіх успамінах былы вязень Салавецкіх канцэнтрацыйных лягероў, украінец С. Підгайны, які спатыкаў яго «на самім востраве, на камандыроўцы Філімонава, у 1937 г.»і«. Із Салаўкоў ён не вярнуўся.
Заснавальнік і кіраўнік Беларускай Камуністычнай Арганізацыі ў 1920 г., актыўны ўдзельнік 2-га абвешчаньня БССР, Усевалад Ігнатоўскі, былы выкладчык гісторыі ў Віленскім Настаўніцкім (ад 1914 г.) і Менскім Пэдагагічным Інстытутах, у БССР быў сябрам ураду (народным камісарам земляробства ў 1920—21 і асьветы ў 1921—26 гг.), прафэсарам гісторыі Беларусі ў Бе­ла рускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, аўтарам шматлікіх навуковых працаў (і папулярнага «Кароткага нарысу гісторыі Беларусі», 1919 г.), Сгаршынёю Інстытуту Беларускае Культуры — прэзыдэнтам Беларускай Акадэміі Навук (1925 — пач. 1931 гг.).
Не зважаючы на ўсё гэта, у 1930 г., калі было арыштавана шмат ягоных сяброў — дзеячоў бела­рускай навукі, асьветы й мастацтва — У. Ігнатоўскага абвінавачваюць у «нацыянал-апартунізьме». Супраць яго ў афіцыйнай прэсе ўзьнімаецца акцыя ачарненьня й цкаваньня. Урэшце, яго самога змушаюць выступіць у друку з пакаянным лістом, у якім-бы ён сам публічна асудзіў і апаганіў сябе й сваіх сяброў, што пакутавалі ў камэрах ГПУ.
«...Перажыткамі «адраджэнства»,— пісаў ён,— якія засталіся ў мяне ад эсэраўска-грамадаўскага мінулага... маім нацыянал-апартунізмам у тэорыі й на практыцы: незалежна ад таго, хацеў я ці не
хацеў... я зрабіўся, па правільнай фармулёўцы т. Геяі«, «нацыянал-дэмакратам з партбілстам у кішэні»... Зусім правільна пленум ЦК КП (б) Б (25.10.1930 г.і«.— А. К.) пастанавіў вывесьці мяне са складу Бюро ЦК і ЦБК і перадаў справу аб далейпіым маім знаходжаньні ў партыі ў ЦБК, дзе яна разьбіраецца. Як ні балюча, як ні цяжка гэта для мяне, але перад ЦК КП(б)Б і перад усёй партыяй я цьвёрда павінсн прызнаць, што палітычна я зрабіў зраду перад партыяй, хоць і не хацеў зрабіць гэтага суб’ектыўна...»«*.
Не дапамагло й гэта. У студзені 1931 г. яго выключаюць з партыі й здымаюць із становішча прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук. Пачынаюць выклікаць на допыты ў ГПУ й патрабаваць, каб ён згадзіўся на ролю правакатара ў дачыненьні да арыштаваных сяброў, якім інкрымінуецца ўжо згадваная «контррэвалюцыйная нацыянал-дэмакратычная арганізацыя СВБ».
Перад ім такая прапазыцыя была зроблена Ян­ку Купалу. Яго таксама выклікалі ў ГПУ й змушалі «прызнацца», што ён быццам-бы ўзначальваў СВБ. Я. Купала на прапазыцыю ГПУ адказаў спробаю самагубства: аднае начы ў канцы лістападу, вярнуўшыся з ГПУ дадому, ен распароў са­бе нажом жывот. Лепей сьмерць, чымся роля нягодніка.
Ад сьмерці Я. Купалу адратавалі. У вадведзіны да яго прыехаў У. Ігнатоўскі.
— Табе трэба жыць, Янка... трэба жыць. Ты ў нас адзін,— суцяшаў ён паэтуі«.
I вось цяпер, калі Я. Купала із ранамі ляжаў у цяжкім стане, ГПУ вырашыла змусіць на гэтую ролю праф. У. Ігнатоўскага. Ад яго вымагаюць выступіць на публічным працэсе ў характары «кіраўніка» гэтай «арганізацыі».
Пра фінал разьвязкі жонка Ігнатоўскага расказвала: «...У тое раньне (4.2.1931 гД*.— А. К.) ён чуўся страшэнна знэрваваным і змучаным допытамі ГПУ. Прыйшоўшы да яе на кухню, ён пачау гаварыць, што ніколі ня згодзіцца на тое, што яму прапануюць. Ён прасіў, каб яна ня вельмі сумавала, калі зь ім што здарыцца...
— Ці-ж я буду горшая за іншыя жонкі? Куды
выішіюць цябе, туды й я. Гэта-ж нам з табою не пяршыня,— яна ўспомніла першую, царскую ссылку Ігнатоўскага.— Што людзям — тое й нам.
Прафэсар пяшчотна пацалаваў жонку й пайшоу да сябе ў габінэт.
Хутка пачуўся адтуль стрэл.
Ігнатоўскі ляжаў у крыві, бяз памяці, але яшчэ дыхаў. Жонка кінулася да тэлефону выклікаць «хуткую дапамогу». Але раней, чымся «хуткая дапамога», у дзьвярах зьявіўся агэнт ГПУ. Сэрца жанчыны ня вытрывала. Яна кінулася на яго й пачала выпіхаць із свае кватэры:
— Я цябе ня клікала, кат! Прыбег цешыцца? Вон адгэтуль!
Але ня зь ейнай сілай было выпіхнуць ненавіснага ката з кватэры. Ды й па сходах падымалася яшчэ двох...
«Хуткая дапамога» пасьпела шмат пазьней ад спрытных агэнтаў ГПУ. Яны засталіся й пасьля бесьперапынна дзяжурылі ў доме. Відаць, іх непакоіла думка, што можа выбухнуць дэманстрацыя: яны ведалі, што У. Ігнатоўскага высока паважалі й горача любілі. Дзеля гэтага, абвесьціўшы спачатку, што пахаваньне адбудзецца а 2-ой гадзіне, вызначанага дня яны загадалі выносіць цела ўжо а 10-ай гадзіне раніцы.
Па бакавых брудных вуліцах Менску, амаль бягучы, пранесьлі труну... I калі пазьней пачалі прыходзіць людзі, прыносіць вянкі — усё было даўно скончана»!«.
Для большага расейскага кантролю над БССР (у дадатак да практыкі прызначэньня з Масквы 1-ых сакратароў ЦК КП(б)Б — паўнамоцных эмісараў Крамля й запраўдных уладароў БССР) Масква адных «айцоў» БССР пачала адклікаць із БССР у РСФСР: 5.5.1927 г. яна адклікала старшыню СНК БССР Я. Адамовіча — на становішча дырэктара цукратрэсту ў Маскве»». Другіх, на ейныя вымогі, звальнялі із высокіх і ўплывовых становішчаў, але пакідалі ў БССР: у ’жнівені 1927 г. быў звольнены із становішча сакратара ЦВК БССР 3. Чарнушэвіч; увосені 1929 г. із станові-
шчаў дырэктара Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва й рэдактара час. «Полымя» — 3. Жылуновіч (Ц. Гартны); із становішча галоўнага рэдакта­ра цэнтральнай газэты «Савецкая Беларусь» — М. Кудзелька (Чарот); у студзені 1931 г. із становішча народнага камісара юстыцыі — А. Сташэўскіі«.
На месцы адкліканых і звольненых як правіла прызначаліся небеларусы (пераважна расейцы), або Масква пачала вышукоўваць на гэтыя становішчы сярод беларускіх камуністых самых паслухмяных і вернаподданых сабе кар’ерыстых.
Урэшце, у 1936—38 гг. трэцяя ў 30-ых гг. хва­ля тэрору ў БССР змыла з паверхні БССР усіх яшчэ жывых «айцоў» БССР. Яны былі абвінавачаныя па колькіх асобных справах, хоць сутнасьць абвінавачаньня была адна й тая-ж: тайная антысавецкая змова з мэтаю адарваць БССР ад СССР, зьліквідаваць у ей савецкую ўладу ды ўстанавіць «буржуазна-капіталістычны лад».
Памятую асабіста, як у прэсе, на сходах і мітынгах яны былі абвешчаныя «ворагамі народу, пралезшымі ў партыю». Іх «прарабатывалі» за тое, што ў 1917—20 гг. яны прабавалі тварыць асобную й незалежную ад РКП (б) Беларускую Камуністычную партыю; а пазьней, стаўшыся «верхаводамі беларускіх нацыяналістых», «агэнтамі» ці «шпіенамі замежных разьведак», тварылі розныя «контррэвалюцыйныя арганізацыі», выкрытыя «слаўным НКВД».
У арыштах іхных паўтарылася гістарычная храналегія: арышты пачаліся ў 1936 г. ад ініцыятараў тварэньня 1-ае БССР — былых сяброў 1-га У раду БССР і іхных бліжэйшых супрацоўнікаў, сяброў Беларускіх сэкцыяў РКП(б); а закончыліся ў 1937 г. на іхных пасьлядоўніках — творцах 2-ое БССР.
Нікога зь іх ня судзіў суд. Справы вяло НКВД. Яно-ж, на загады згарыія, і вырашала іхны лес: выносіла прысуды й «приводило их в исполне­ние».
Пра лес 3. Жылуновіча (Цішкі Гартнага), старшыні 1-га Ўраду БССР, ёсьць цэлая літарату-
ра. Прывядзем зь яе толькі адно сьведчаньне — з кнігі ўспамінаў Масея Сяднбва «Ахвяры бальшавізму»і5і.
23.10.1936 г. аўтар (тады студэнт 4-га курсу Менскага Пэдагагічнага Інстытуту) быў арыштаваны НКВД. На першым допыце яму было прачытанае абвінавачваньне: «Вы обвиняетесь в при­надлежности к контрреволюционной нацдемовской организации, целью которой было отторже­ние Белоруссии от СССР, чтобы сделать ее бур­жуазно-демократической республикой типа Лат­вии, Литвы и Эстонии...»
«Сьледчы далей з гіроніяй зазначыў, што «идейный вождь» гэтай арганізацыі — «ваш зна­менитый писатель» Цішка Гартны...isz
Аднойчы, як звычайна, мяне ад сьледчага вялі да камэры. У вузкім калідоры нечакана я сустрэўся з Цішкам Гартным, якога вялі на допыт. Ад зьдзіўленьня я спыніўся, чаго, зразумела, рабіць было нельга... Я крыкнуў:
— Добры дзень, дзядзька Гартны!
— Молчать! — крыкнуў праваднічы.— Кто он вам? — I паставіў мяне тварам да сьцяны. Я ста­ну да тых пор, пакуль ня змоўклі крокі Цішкі Гартнага.
Праз 10 хвілін пасьля гэтага мяне вельмі ганялі на паўторным допыце:
— Откуда знаете Гартного? — пытаўся сьлед­чы...
— Я ведаю яго як беларускага пісьменьніка — і ня больш гэтага.
— Гм-м «белорусского»... А лично знакомы?
— Не,— адказаў я...
У камэры я доўга думаў над тым, як сталася, што арыштавалі Цішку Гартнага? У маіх вачох Ц. Гартны быў чалавекам, якога нельга было, здаецца, арыштаваць наагул...
Хутка я апынуўся ў камэры, дзе былі Цішка Гартны і Сымон Баранавых. Я вельмі абрадаваўся гэтаму... меў з кім гутарыць.
Цішка Гартны гаварыў, што... ідзе зьнішчэньне ўсяго беларускага... зьнішчэньне духовага
жыцьця народу, больш таго — ідзе яго фізычнае зьнішчэньне... Робіцца ўсё... каб ня даць нам жыць, як народу. Дзеля гэтага й «створана» сягодня органамі НКВД нацдэмаўская арганізацыя. Сяброў гэтай арганізацыі будуць цяжка абвінавачваць у дзяржаўнай зрадзе. Нікому з нас ня будзе літасьці...
Кожны дзень прыносіў нячуваныя навіны... Арыштаваныя народны камісар земляробства Бэнэк, народны камісар асьветы Чарнушэвіч, галоўнакамандуючы Беларускай вайсковай акругай Убарэвіч... паэты Чарот, Александровіч, Хадыка, Дудар, Кляшторны, Маракоў, Звонак... пісьменьнікі Галавач, Зарэцкі, Скрыган, Баранав.ых, Знаёмы, Мікуліч, Шашалевіч і г. д. Турма набівалася бітком.
На допыты цягаюць дзень і ноч, і б’юць»і53.
«...Ц. Гартны звар’яцеў. Вяртаючыся із допытаў, ён хаваўся пад лаўку й ціха, спалохана шаптаў: «Божа мой!.. Я хацеў забіць Сталіна?»і5«.
«Праходзіць цэлы год... Я атрымліваю, нарэшце, «обвинительное заключение»... (Зь яго) вынікае, што кіраўнікамі арганізацыі зьяўляюцца «воpari народу» — Цішка Гартны, Зарэцкі, Чарот і Дудар.
У тэты час Гартнага ў жывых ужо ня было. Ён памёр (11.4.1937 г.і») у Магілёўскім доме вар’ятаў»і5в — куды яго перавезьлі з турмы менскага НКВД.
Праз 2 месяцы пасьля трагічнай сьмерці Ц. Гартнага склікаецца 16-ты зьезд КП(б)Б. Адбываецца ён у Доме ўраду ў Менску. На ім тагачасны 1-шы сакратар ЦК В. Шаранговіч вельмі востра асуджае й абвінавачвае ня толькі арыштаваных незадоўга перад тым старшыню СНК БССР М. Галадзеда, народнага камісара асьветы А. Чарнушэвіча й іншых кіраўнікоў БССРі57, але, разам зь імі, і прысутнага на зьезьдзе Алеся Чарвяковаіз«, народнага камісара асьветы 1-га Ураду БССР, нязьменнага ад 1920 г. старшыню ЦВК і Прэзыдыюму ЦВК БССР, сябру ЦБ і ЦККП(б)Б. Ня было ніякага сумніву, што чарга сталінскай
гільятыны тэрору дайшла да яго. Зьезд толькі фармальна павінен закляйміць яго «ворагам на­роду».
У часе аднаго із перапынкаў А. Чарвякоў ідзе ў свой габінэт, замыкае на ключ із сярэдзіны дзьверы й стрэлам з рэвальвэра ў сэрца канчае самагубствам. Калі дзьверы габінэту былі ўзламаныя, яго знайшлі мёртвым... на сваім урадавым крэсьле.
Гэта было 16.6.1937 г.й».
Назаўтра ўпоўдзень (пра сьмерць А. Чарвякова публічна яшчэ нічога ня было ведама) я йшоў Савецкай вуліцай у кірунку тэатральнага сквэра. Выпадкам із рэдакцыі газэты «Зьвязда» выходзіць мой добры знаёмы, паэта Р. К., які працуе там за стыльрэдактара. Пад вялікім сакрэтам ён расказвае мне, што, калі чарговы нумар газэты ўжо быў аддрукаваны поўным тыражом, уначы пазванілі із Дому ўраду, загадалі цэлы тыраж затрымаць, а ў газэту на апошняй, 4-ай, балоне пэтытам набраць паведамленьне з аднаго ска­зу: «Учора пакончыў самагубствам старшыня ЦВК СССР і БССР А. Р. Чарвякоў». Калі газэта (із спазьненьнем!) была аддрукаваная нанова, а экспэдыцыя сьпяшалася пакаваць яе на рассыл­ку, із Дому ўраду пазванілі ізноў. Загадалі затрымаць і гэты тыраж, цалкам яго зьнішчыць, а ў паведамленьне пра самагубства А. Чарвякова ўставіць словы: «...на глебе сямейных непаразуменьняў».
Пра лёс сяброў 1-га Ўраду БССР У. Фальскага, А. Квачанюка і 1. Пузырова мы ня маем ніякіх інфармацыяў. Зьмітро Чарнушэвіч, былы народ­ны камісар сацыяльнага забясьпечаньня, пазьней сябра ЦВК БССР (1919, 1921—31 гт.), сакратар ягонага Прэзыдыюму (1924-27 гг.) і старшыня Упраўленьня дзяржаўнага страхаваньня БССР, 28.6.1938 г.ібо расстраляны НКВД у Менску. Такіж лёс 30.10.1937 г.ібі спаткаў і Янку Пятровіча (Нёманскага), пісьменьніка й эканамістага, былога сябру петраградзкай і маскоўскай Беларускіх сэкцыяў РКП(б), супрацоўніка Белнацкому й сурэдактара газэты «Дзяньніца». У часе арышту ён
займаў становішчы заступніка старшыні Дзяржпляну БССР і дырэктара Інстытуту эканомікі Акадэміі Навук.
22.4.1937 г.162 у вадным із вагонаў цягніка, які йшоў із Уладзівастока на Маскву, застрэліўся пасажыр. Наўрад ці хто із ехаўшых тым цягніком ведаў, што страляўшы ў сябе — былы старшыня СНК БССР Язэп Адамовіч.
Відны беларускі камуністы Я. Адамовіч, хоць і не належыў да Беларускіх сэкцыяў РКП(б), на 6-ай Паўночна-Заходняй абласной канфэрэнцыі РКП(б) (тады вайсковы камісар Смаленскай губ.) галасаваў за абвешчаньне БССР.
У 1920 г., будучы сябрам Вайскова-Рэвалюцыйнага Камітэту Менскай губ., разам з А. Чарвяковым, У. Ігнатоўскім і іншымі, падпісаў дэклярацыю пра 2-ое абвешчаньне БССР, у якой займаў становішчы народнага камісара вайсковых спраў (1920 г.), заступніка старшыні ЦВК і СНК (1921—24 гг.), а ад 1924 г.— старшыні СНК.
Пасьля адкліканьня яго ў 1927 г. із БССР у Маскву ён працуе там у цўкратрэсьце. «У цяжкім 1932 г.,— прыгадвае ягоная жонка С. Шамардзіна,— над... галавой Адамовіча «грымнуў гром». Ён быў незаслужана зьняты з пасады (і, паводля вусных пераказаў, арыштаваны.— А. К.). Але Язэп Аляксандравіч не ўхапіўся за «выратавальныя кругі», якія яму кідалі тыя, хто быў сьведкам «расправы з Адамовічам». Ён нікога не пацягнуў за сабой, але не падумаў і пра зьмякчэньне свайго асабістага лёсу». 3 дапамогаю сяброў яму ўдаецца ўхіліцца ад большие кары, ды цяпер яго ўжо «накіроўваюць ува Усурыйск... будаваць на Далёкім Усходзе цукровы завод...
Аднак і на Далёкім Усходзе Адамовіч ня траціў сувязі зь Беларусьсю. Выпісваў беларускія газэты, сустракаўся із старым! беларусамі, якіх пар­тия накіроўвала на самую далёкую ўскраіну СССР... з I. Васілевічамібз... Ува Ўсурыйск да Адамовіча прыяжджаў Б. С. Гарбачоўі«, калі па вайсковых справах бываў у Хабараўску і Ўладзівастоку.
Апошні пэрыяд свайго жыцьця Язэп Адамовіч правёў на Камчатцы, куды з амаль пабудаванага цукровага заводу ўва Ўсурыйску (у 1936 г.і«.— А. К.) яго накіравалі начальнікам АКО166»167.
I вось у часе, калі найбольш шалеў тэрор і шматлікіх ягоных сяброў ужо катавалі ў засьценках НКВД, Я. Адамовіча з Камчаткі выклікаюць у Маскву. Відаць, у падарожным роздуме ён прыходзіць да перакананьня, што сам, дабраахвотна едзе ў пашчу НКВД. Дык ці ня лепей тады згінуць ад свае рукі?
Астатнімі із «айцоў» 2-ое БССР (наколькі тэта ведама сёньня) да канвэеру сьмерці падвялі бы­лых бліжэйшых сяброў і памочнікаў У. Ігнатоўскага ў тварэньні падпольнай Беларускай Камуністычнай Арганізацыі _ў 1920 г.— рэктара Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту Язэпа Каранеўскага; першага сакратара ЦВК і СНК БССР (1921—24 гг.), народнага камісара юстыцыі (1928—30 гг.) Алеся Сташэўскага; «пачынальніка пралетарскай беларускай паэзіі», ініцыятара й старшыню літаратурнай арганізацыі «Маладняк» (1923—27 гг.), рэдактара газэты «Савецкая Беларусь» (1925—29 гг.) Міхася Чарота (Кудзельку).
Я. Каранеўскага пасьля засуду ў канцэнтрацыйны лягер, у канцы 1937 г. прывезьлі ў асобны камэнданцкі лягер сталіцы Байкала-Амурскіх лягероў — г. Свабодны (!). Разам зь ім у партыі вязьняў зь Менску быў і нацыянал-камуністы з 1919 г. С. Гарбузібв. На трэці дзень із Свабоднага іх пагналі на «закрытую» калёну № 66і% дзе сьлед іхны гіне. А. Сташэўскага й М. Чарота пасьля доўгіх катаваньняў расстралялі. Перша­га — 11.12.1938 г.і7о, другога — тры дні пазьней, 14.12.1938 nm.
Беларускі паэта Мікола Хведаровіч, які ў тым часе таксама сядзеў у менскім НКВД, сьведчыць, што ў 1939 г., калі яго перавялі ў адзіночную камэру, у каторай перад расстрэлам сядзеў М. Ча-
рот, ен знайшоў там «тэкст апошняга чаротаўскага верша... выкалупанві нечым вострым на сьцяне. Гадамі... захоўваў... у сэрцы» яго, каб некалі апублікаваць. Разьвітваючыся з жыцьцём, у гэтым вершы «Прысяга» М. Чарот пісаў:
...Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я присягаю вам, сябры, Мае палі. Мае бары. Кажу вам: я не вінаваты.
Паверце: я не вінаваты!і72
...Якая гіронія лёсу! «Бацька» «айцоў» БССР, Казімер Петрусевіч — адзін із 9 дэлегатаў 1-га звезду РСДРП (звезду, каторы адбыўся ў 1898 г. у Менску й арганізацвійна даў пачатак гэтай партыі), беларус і зямляк 3. Жылуновіча, Ф. Шантыра, А. Сташэўскага, абодвых Чарнушэвічаўі’з — на шмат год перажыў усіх іх, пазвнейшвіх спадкаемцаў РСДРП, першатворцаў БССР, не далучыўшыся (як і ніводзін із дэлегатаў 1-га звезду!) ні да балвшавіцкае фракцыі РСДРП і РКП(б) і ня првізнаўшы ні СССР, ні БССР (!!). Перажыў, мажліва, толвкі таму, што пасвля перамогі балвшавіцкай рэвалюцыі ў Расеі й акупацвіі Чвірвонай арміяй БНР уцёк замежы. У 1928 г., будучві віленскім адвакатам (і прафэсарам Віленскага Унівэрсвітэту), на «Працэсе 56» бараніў кіраўнікоў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (як і ў 1908 г. на судзе ў Мен­ску — Я. Коласа й ягоных сяброў із Беларускага Настаўніцкага Саюзутм). Перажыў... пад «фашысцкімі рэжвімамі» Полвшчы й Нямеччыны, а ў канцы 2-ой сусвветнай вайны, калі «вызваленая» Вілвня настала адышла да СССР, падаўся далей на захад і ў 1949 г. памёр у Варшаве сваей свмерцюпз.
У 1969 г. зв вялікай помпаю сввяткавалася 50-годзвдзе БССР.
Тады яшчэ бвгў жвівві Язэп Двіла.
Ужо было па 20-ВІМ і 22-ім звездах КПСС, якія «асудзілі кулвт Сталіна». Былі абвешчанві
«адліга» й «рэабілітацыі»... Вы думаеце, па Я. Дылу паслалі самалёт? Каб прывезьці на юбілейныя ўрачыстасьці ганаровага госьця — адзінага, хто застаўся яіпчэ ў жывых із сяброў 1-га Ўраду БССР? I ня блізка!
Менск гарэў ад чырвані сьцягоў. Грымелі аркестры. Янычарам Масквы раздавался ордэны... А дзесь далёка, на глухой ускраіне чужога Саратава, самотна дажываў свой век (яму было ка­ля 89) апошні «айцец» БССР. Ён пражыў там яшчэ да 1973 г. і на 42-ім годзе ссылкі із БССР памёрі^.
AKT 25-га CAKAB1KA Й АДРАДЖЭНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Гісторыя гэтая дагэтуль не напісана. У БССР пісаць яе маскоўскія ўлады не дазволяць: там ёсьць зь яе толькі некаторыя паасобныя фрагмэнты, параскіданыя па розных публікацыях, ды й то найчасьцей — у скажоным сьвятле. Тут, на эміграцыі, ніхто за яе ня браўся. Наш нарыс таму — першая спроба, абапёртая на абмежаваныя, даступныя нам крыніцы, дзеля чаго не пазбаўленая недахопаў і не прэтэндуючая на вычарпальнасьць.
Знаёмства з крыніцамі гэтай гісторыі паказвае, што беларускае нацыянальнае адраджэньне ў пэрыяд тварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі за кароткі час (1917—21 гг.) дасягнула ўва ўсіх сваіх аспэктах нябывалага перад тым пад расейскім каляніяльным скіпэтрам росквіту. Та­му нарыс абмежаваны часам ад падрыхтовы й праклямаваньня БНР 1-ым Усебеларускім Кангрэсам у Менску 30.XII.1917 г. да Рыскае ўгоды 18.III.1921 г., калі тэрыторыя ейная была падзеленая паміж Расеяй (РСФСР) і Польшчаю.
1
Беларускія партыі й арганізацыі, пачынаючы ад БСГі, Беларускага Настаўніцкага Саюзуг й іншых арганізацыяў, у сваіх праграмах ці дэклярацыях заўсёды ставілі патрэбу дамагацца ад расейскага ўраду ўвядзеньня беларускае мовы ў шко­лах і краёвай адміністрацыі Беларусі.
Увосені 1915 году, у часе 1-ай сусьветнай вайны, Беларусь была падзелена на дзьве часткі — на заходнюю, якая трапіла пад нямецкую акупацыю, і ўсходнюю, якая засталася пад акупацыяй Расеі. Фронт падзелу Беларусі да канца лютага
1918 году стабілізаваўся па лініі Дзьвінск—возеpa Нарач—Баранавічы—Пінск. Вось-жа ў заходняй частцы Беларусі ўпяршыню за два апошнія стагодзьдзі, на стараньні Віленскіх беларускіх арганізацыяў, беларуская мова, паводля загаду галоўнакамандуючага нямецкім усходнім фронтам фэльдмаршала фон Гіндэнбурга ад 16.1.1916 г., здабыла правы ўжытку ў публічным жыцьці — грамадзкім, культурным, асьветным і адміністрацыйным. У загадзе тым падкрэсьлена, што «бела­руская мова, як адменная ад расейскай, дапускаецца да ўжытку без аніякіх перашкодаў»?. Пры штабе галоўнакамандуючага ў Коўні быў прызначаны перакладчык-беларус, які пачаў перакладаць усе датычныя беларусаў загады й распараджэньні штабу зь нямецкай мовы ў беларускую*5. «У ўрадавых зносінах з народам нямецкія ўласьці атрымалі загад карыстацца гэтай мовай нараўне зь іншымі крабвымі мовамі. Было загадана, каб усе афіцыальные апавешчаньня ў Беластоку, Горадні (...і Вільні) друкаваліся й пабеларуску...» Ад сярэдзіны 1916 году «...зьявіліся й пашпарты, друкаваные ў беларускай мове побач зь нямецкай, і афіцыальные квіты, павесткі й т. п. Урэшці, цяпер, як мы ўжо пісалі, пры новым выпуску пазычковых квітоў... на іх будуць зроблены надпісы й пабеларуску»«. А ў газэце «Ношап» беларускія пераклады нямецкіх урадавых папераў ужо друкуюцца толькі пабеларуску, безь нямецкага тэксту.
Загады Гіндэнбурга прычыніліся да неадкладнага й хуткага разьвіцьця беларускага школьніцтва, зьяўленьня беларускіх выдавецтваў, аднаўленьня прэсы й друку, паўстаньня Беларуска­га Настаўніцкага Саюзу (1916 г.), нацыянальнага тэатру, Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні (25.1.1918)« і іншых арганізацыяў і ўстановаў на чале з Цэнтральным Саюзам беларускіх арганізацыяў, які выконваў тады ў Заходняй Беларусі ролю Беларускага Народнага Прадстаўніцтва. Для практычных патрэбаў у 1-ай палове 1918 году выйшаў з друку падрыхтаваны ў 1916—17 гг. Сямімоўны слоўнік, беларускую частку якога ўлажыла Г. Душэўская7. У прадмове
да слоўніка пра беларускую мову сказана, што «гэта вельмі старабытная, найстарэйшая спаміж славянскіх моваў, (што) беларусы стараюцца адрадзіцца і разьвіваюць багацьці свае мовы»8.
На другім баку лініі фронту, на тэрыторыі расейска-савецкай акупацыі Беларусі, беларускія арганізацыі таксама стараліся здабыць правы для беларускай мовы, хоць і натыкаліся тут усьцяж на ўсялякага роду перашкоды. Як мы ўжо мелі нагоду пісаць пра гэта», у нацыянальным пытаньні РКП (б)ю і падпарадкаваныя ей цэнтральныя органы савецкай улады працягвалі палітыку царскага ўраду, трымаючыся пазыцыяў вялікадзяржаўнага расейскага шавінізму й русыфікацыі нерасейскіх народаў. Вялікую няпрыхільнасьць да ўсяго беларускага меў і Смаленскі абласны цэнтар (якому падлягала Беларусь) і кіраўнік ягоны — старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) і Абласнога Выканаўчага Камітэту А, Мясьнікоў. Ужо нават тады, калі ў процівагу БНР была абвешчана БССР, газэта «Звезда» (у тым часе — цэнтральны орган БССР у Менску) пасьля 1-га Звезду Саветаў Беларусі ў рэдакцыйным артыкуле «К итогам съезда...» 5 лютага 1919 году тлумачыла сваім чытачам: «Почему съезд ограничился только пожеланием о вступле­нии в Российскую Советскую Федерацию, почему он сразу не претворил в дело свое пожелание о полном объединении с Россией?.. Для этого были очень и очень важные причины международно­политического характера. Перед Белоруссией был поставлен вопрос, как она принесет больше поль­зы... существуя как самостоятельная республика или сливаясь с РСФСР. И после зрелого и всесто­роннего обсуждения данного вопроса... политичес­кая мудрость говорит нам, что мы должны пока существовать самостоятельно». Разам з тым, «...съезд подтвердил, что потуги белорусской на­ционалистической интеллигенции к созданию «своего» белорусского языка, «своей» наци­ональной культуры напрасны... Пусть примут это к сведению белорусские писатели»п.
Аднак, не зважаючы на такія няспрыяльныя акалічнасьці, БНК, выбраны на зьезьдзе ў Менску 26.III.1917 г., у сваей дэклярацыі «Ад Беларускага Нацыянальнага Камітэту» выказаў патрэбу «нацыяналізацыі беларускай школы»і2. 25.IV. 1917 г. БНК выслаў да Магілёўскага каталіцкага архібіскупа ў Пецярбургу дэлегацыю з мэмарыялам, падпісаным старшынёю БНК Р. Скірмунтам і іншымі сябрамі. БНК у ім прасіў:
«1) Каб завясьці ад восені 1917 г. у Магілёўскай Сэмінарыі ў Пецярбургу лекцыі бе­ларускай мовы, літаратуры й гісторыі Беларусі.
2) Прыпомніць усяму духавенству на Беларусі яго абавязак, на колькі хопіць сіл і магчымасьці, прамаўляць пабеларуску да людзей у навучаньню веры ў касцьёле й школе [...]
5) Паручыць ксяндзом заняцца выданьнем беларускіх рэлігійных кніжак для касьцёла й шко­лы, а таксама беларускай часопісі.
6) Камітэт просіць назначаць на Беларусь ксяндзоў беларусаў або тых, каторые ведаюць беларускую мову.
7) Камітэт просіць прычыніцца, каб на Бела­русь быў назначаны біскуп беларус або такі, каторы ўмее пабеларуску гаварыць»«.
Заступіўшая БНК Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацыяў на 1-ай сваёй сэсіі 5—6.VIII.1917 г. аб’яднала 23 беларускія арганізацыі, «каторыя прызнаюць патрэбу аўтаноміі Беларусі, роднай мовы й разьвіцьця беларускай нацыянальнай культуры»«. Наступніца ейная — Вялікая Беларуская Рада, што склікала 1-шы Ўсебеларускі Кангрэс — у вадозьве да беларускага народу 30.XI.1917 г. пісала, што «разьвіцьцё беларускае культуры, вывучэньне гісторыі краю й роднае мовы зьяўляюцца жыцьцёвым інтарэсам беларускага народу»і5.
Адылі адсутнасьць пісанага правапісу й нарматыўнай граматыкі затрымлівалі канчальную ўніфікацыю літаратурных нормаў сучаснай беларус­кай літаратурнай мовы. А ў падрасейскай частцы Беларусі, якая была пад уладаю царскай адміні-
страцыі часовага ці савецкага ўраду, варожасьць гэтых уладаў да беларускай мовы яшчэ больш тармазіла гэтую патрэбу ўніфікацыі. Ды час не цярпеў. Нацыянальны інтарэс вымагаў завяршэньня працэсу нармалізацыі — прыняцьця адзіных устойлівых правапісных і граматычных нормаў, распрацоўкі беларускай тэрміналбгіі.
Праца гэтая распачалася на двух бакох падзеленай лініяй фронту Беларусі. Пачалася яна ад правапісу. Былі апублікаваныя:
1) Ant. Luckiewii. Jak prawilnu pis ас pa bietarusku (Jacinskimi Uterami). Case I. Wilnia, 191716;
2) Я. Л(ёсік). Наш правопіс (кірылічнымі літарамі), ( § § 1 — 17)п;
3) Prosty sposab stacca й karotkim base hramatnym. Napisali prf. d-r Rudolf Abicht и Breslawi i Janka Stankiewid и Wilni. Drukam wydaii d-r Feliks PribaC Breslau, 1918.
(Тут робіцца й спроба зрэфармаваць на лацінскім шрыфце беларускую графіку — прапануюцца некаторыя новыя літары, паказ на пісьме мяккасьці гукаў і г. д.)ів;
4) Б. Тарашкевіч. Разьдзел V ягонай Граматыкі. Вільня, 1918.
Із нарматыўных граматыкаў назавем:
1) Hramatyka А. Луцкевіча, напісаная ў канцы 1917 году як далейшы працяг ягонага правапісу, але ня выдадзеная друкам«;
2) В. Pabobka. Hramatyka biefaruskaj mowy. Wilnia, 191820;
3) Беларуская граматыка для школ. Напісаў кандидат філялегіі Петраг. Унівэр. Б. Тарашкевіч. Выданьне «Беларускага Камітэту». Вільня, 1918;
4) Над беларускай граматыкай (як і над гісторыяй беларускай літаратуры) у 1918—19 гг. працаваў (але не закончыў) і праф. Р. Абіхт^.
Падрыхтаваныя падручнікі беларускай граматыкі й правапісу разглядаліся Камісіяй Беларус­кага Навуковага Таварыства ў Вільні, выбранай на паседжаньні ўраду Таварыства l.V. 1918 г.22. Апрача таго, ужо перад тым у БНРаўскай нрэсе (у Менску — у «Вольнай Беларусі», у Вільні — у «Homanie» пачалася публічная дыскусія, каб уз-
гадніць разыходжаньні ў розных публікацыях правапісных і граматычных нормаў літаратурнай беларускай мовы. Яе распачала газэта «Homan» артыкулам А. Луцкевічагз.
«Справа беларускага правопісу,— пісаў ён,— гэта адна з найбольш пільных справаў нашага жыцьця. Асабліва-ж важная яна... (для) пэдагогаў і аўтараў школьных кніжак». Аднак, «...вітаючы кожную спробу норміроўкі правіл беларускага правопісу, мы асьцерагаем працаўнікоў на гэтай ніве, каб не сьпяшылі закоўваць мову нашу ў тые або іншые штучные рамкі...»24. А. Луцкевіч разглядае ўсе разьбежнасьці паміж нормамі правапісу ягонымі й Я. Лесіка.
«Выступленьне Я. Лёсіка ў «Вольнай Беларусі» й крытыка яго... Луцкевічам у «Homanie»,— пісаў Я. Станкевіч,— пачынае публічную дыспуту, і можа мець надзею, што ў хуткім часе нязгодныя пункты будуць выясьнены»2з. Ад сябе ён дадае колькі слушных прапазыцыяў ці ўдакладненьняў да перадачы на пісьме аканьня, канчаткаў дзеясловаў, правапісу «не» («ня»), «ні» й інш.
Цэлы шэраг правілаў А. Луцкевіча й Я. Лёсіка, прапазыцыяў Я. Станкевіча (адны — поўнасьцю, другія — зь меншымі ці большымі папраўкамі) былі прынятыя Б. Тарашкевічам у ягоную граматыку й правапіс і да сёньня ёсьць літаратурнай нормаю. Граматыка й правапіс Б. Тарашкевіча былі прынятыя ўсімі. Правапісныя й граматычныя нормы, прапанаваныя ў іх аўтарам, абапёртыя на народнае вымаўленьне (галоўна — гаворак паўночна-заходняй дыялектнай зоны зь цьвярдым «р» і вялікім аканьнем) і на агульнанацыянальныя рысы беларускай мовы, якія павольна, але няўхільна рабіліся ўстойлівымі ў практыцы беларускіх друкаў XIX і пачатку XX стстДб.
У газэце «Вольная Беларусь» Я. Лёсік увёў і аддзел «3 беларускага слоўніка» для друку там пераважна беларускай тэрміналёгіі (у № 13 за 1918 год — граматычнай і геаграфічнай, у №14 — анатамічнай і будаўлянай і г. д.). Друкі гэтыя таксами выклікалі публічную дыскусікдгл А. Луцкевіч у сваім выступе выказаў думку, што
«гэтак прадложэные тэрміны, перш чым будуць уведзены ў школьные кніжкі, могуць быць абсуджаны публічна і спаміж іх можна будзе зрабіць... выбар»2в. Што тычыцца перакладных слоўнікаў, то к таму часу ўжо быў закончаны й падрыхтаваны да друку беларускім лексыкографам Я. Ціхінскім, супрацоўнікам «Нашай Нівы» й сябрам Беларускага Выдавецкага Таварыства ў Вільні «Наша хата», «Беларуска-польска-расейскі слоўнік» у 16-ці тамах (7.308 бб.), дзе ў поль­скую й расейскую мовы за 40 год працы ім перакладзена к[аля] 200.000 беларускіх слоў».
Няхай ува ўсіх гэтых лінгвістычных працах ня ўсе было ўлічана, адпаведна сфармулявана й дэталізавана, але мінімум вымаганага зроблены. Таму на парадак дня ў БНР было пастаўлена пытаньне аб абвешчаньні беларускай мо­вы дзяржаўнай. Ужо Камісія народнай асьветы 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску выказалася за паступовы пераход на беларускую мову як дзяржаўнуюзо. Урэшце, 12.IV.1918 г. газэта «Homan» паведаміла, што «Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў пастанову аб апавяшчэньні беларускай мо­вы дзяржаўнай і абавязковай мовай Рэспублікі... Усе акты, дакумэнты й перапіска ўрадавых установаў павінна пісацца дзяржаўнай беларускай моваю»зі.
Пераход на беларускую мову пачаўся таксама і ў дакумэнтацыі прыватных установаў і гаспадарчых прадпрыемстваў. За прыклад, як гэта адбывалася, можна ўзяць эканомію кн. Магдалены Радзівіл. У 1-ай палове 1918 году «...за 2 месяцы ўсе канцылярыі ў 18 (ейных) маёнтках перайшлі на беларускую мову. Былі ўведзеныя новыя кнігізг зь беларускімі загалоўкавымі тэкстамі, прынятыя шэраг новых працаўнікоў-беларусаў і, урэшце, было забаронена ўжываньне іншага справаводзтва, як беларускае ня толькі ў маентках, а нават у 8-мі лясьніцтвах... Усім, хто ня ўмеў пабеларуску...», было прапанавана навучыцца, «даўшы (ім) на гэта 2-ухмесячны тэрмін; а хто не падпарадкаваўся, быў звольнены... У канторах на сьценах былі расклеены надпісы: «Гаварыць іна-
чай, як пабеларуску ў часе ўрадаваньня забараняецца». Гэта было ўведзена, пачынаючы ад галоўнага ўпраўленьня кухціцкіхзз маёнткаў да малога хвальварку... Беларуская мова была ўведзена ўсюды. Нярэдка сама княгіня зьяўлялася ў нейкі мала ведамы хвальварак і кантралявала, ці ўсё вядзецца пабеларуску. Яна вымагала, каб зь ёю гаварылі пабеларуску»з4.
Такім чынам, да паэтычнага й публіцыстычнага стыляў беларускай мовы, якія ўжываліся ў друках і прэсе XIX і пачатку XX стст., цяпер далучыліся юрыдычны й навуковы стылі. Наступіў завяршальны акт: беларуская мова ў БНР пасьля доўгага псрапынку ізноў сталася і літаратурнай, і дзяржаўнай.
2
За царскіх часоў ува ўсёй Беларусі ня было ніводнае беларускае школы, калі ня браць на ўвагу спробаў арганізацыі нелегальных і тайных школак. Адраджэньне беларускага школьніцтва пачалося ў часе 1-ае сусьветнае вайны на нямецкім баку лініі фронту пасьля згадванага намі загаду фон Гіндэнбурга ад 16.1.1916 году.
Фактычна першая беларуская пачатковая шко­ла была адкрыта ў Вільні 13-га лістапада 1915 го­ду. У 1916 годзе там было адкрыта яшчэ 5 беларускіх пачатковых школаў, а іншыя — у Горадні, Лідзе, Крынках і па ўсёй Заходняй Беларусізз. Ча­ста, як у Сьвянцянскім павеце, дзе былі адкрытыя 4 беларускія школы, іх «утрымліваюць сяляне сваім коштам»зб.
Наагул трэба заўважыць, што дакладнейшай статыстыкі беларускага школьніцтва канца 1915—1920 гг. па гарадох і раёнах Беларусі мы ня маем. Ёсьць розныя сьведчаньні з розных гадоў: яны ня поўныя й могуць мець недакладнасьці, хоць мы ў паказе лічбаў і апіраемся тут на друкаваныя крыніцы.
У 1917 годзе на заходніх землях Беларусі пад нямецкай акупацыяй (г. зн. у Горадзеншчыне й Віленшчыне) працавала ўжо 126 беларускіх па-
чатковых школаўз?; у 1918 — паводля пазьнейшых польскіх крыніцаў — іх было болей за 350зв; у 1921 г. — на тых землях, каторыя, згодна Рыскае ўгоды 1921 году, былі аддадзеныя Полыпчы, колькасьць іхная дайшла да 514зч; зь ix 153 было ў Горадзеншчыне, рэшта — у Наваградчыне й Biленшчыне40.
Ад лютага 1918 году, калі расейска-савецкія ўлады ўцяклі зь Менску й сярэдняе Беларусі ў Смаленск, тут таксама пад кіраўніцтвам У раду •БНР пачалося адраджэньне беларускага школьніцтва. У самім Менску было адкрыта каля 20 беларускіх пачатковых школаў4і. Колькасьцьжа ўсіх беларускіх школаў на Меншчыне ў 1919—20 гг. дасягнула да 193«. У пачатку 1920 году пры Міністэрстве Асьветы БНР для кіраваньня беларускім школьніцтвам із прадстаўнікоў Школьных Радаў Меншчыны, Віленшчыны й Горадзеншчыны (якія апіраліся на паветавыя школьный рады) была створана Беларуская Цэнтральная Школьная Рада«.
Беларускіх гімназіяў і прагімназіяў к таму ча­су было адкрыта 1344. 4-га верасьня 1917 году яшчэ пры Часовым урадзе Керанскага выкладчык Менскага Настаўніцкага Інстытуту праф. Р. Астроўскі зарганізаваў у Слуцку першую беларускую гімназію й быў ейным дырэктарам; у 1917/18 школьным годзе ў яе было прынята 412 вучняў45; у сьнежані 1917 году пачала працаваць гімназія ў Будславе на Віленшчыне4« (дырэктар — Я. Васілевіч), дзе вучылася 300 вучняў; у 1918 го­дзе — у Менску47, Наваградку, Горадні«; ад па­чатку 1919 году — у Вільні (першы дырэктар — М. Кахановіч)« і г. д. Ізь сярэдніх прафесійных школаў (апрача пэдагагічных, аб чым будзе мова асобна) больш ведамыя: Беларуская Народная Кансэрваторыя ў Віцебску, зарганізаваная ў 1918 годзе беларускім кампазытарам, хормайстрам і пэдагогам М. Анцавым« і Каталіцкая Духоўная Сэмінарыя ў Менску (ізь беларускай выкладовай моваю й катэдрай беларускай мовы), засчаваная ў пачатку лістапада 1918 году (рэктар — др. філязофіі архімандрыт Фабіян Абрантовіч)5і.
Што тычыцца вышэйшага школьніцтва, то
Камісія народнай асьветы 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу выказалася «за неадкладнае адкрыцьцё ў Беларусі Беларускага Ўнівэрсытэту, Сельскагаспадарчага Інстытуту й Палітэхнікі»«. у выкананьне гэтай пастановы Народны Сакратарыят Асьветы БНР у красавіку 1918 году паклікаў Камісію, якой даручыў падрыхтоўчую працу для адкрыцьця ў Менску Беларускага Ўнівэрсытэту. У склад Камісіі ўвайшлі: народны сакратар асьветы А. Смоліч, праф. М. Доўнар-Запольскі, праф. Я. Карскі, праф. М. Масоніюс, былы дырэктар Менскай гімназіі В. Самойла, др. I. Кодзіс і іншыя. Праф. М. Доўнар-Запольскаму й праф. Я. Карскаму было даручана ўлажыць праекты ўнівэрсытэцкага статуту, што яны й зрабілізз. Праф. Доўнар-Запольскі ўлажыў і сьпіс 36 прафэсараў з розных унівэрсытэтаў, якія далі згоду выкладаць у МенскуХ Із ужо працаваўшых вышэйшых школаў у БНР былі Беларускі Пэдагагічны Інстытут у Менску, рэарганізаваны ў 1918 годзе ізь Менскага Настаўніцкага Інстытутузз (лектары — праф. Я. Карскі, праф. В. Іваноўскі, праф. У. Ігнатоўскі, кандыдат філялбгіі Б. Тарашкевіч і іншыя)» і Беларуская Кансэрваторыя ў Менску (дырэктар — былы праф. Варшаўскай кансэрваторыі Жураўлеў), таксама рэарганізаваная Народ­ным Сакратарыятам Асьветы БНР ізь Менскай Вышэйшай Музычнай Школы, адкрытай у красавіку 1918 году57.
Адраджэньне беларускага школьніцтва, асабліва хуткі рост пачатковых школаў, спаткаліся зь дзьвюма праблемамі, якія трэба было неадкладна разьвязаць,— зь недахопам настаўнікаў і нястачаю беларускіх школьных падручнікаў. Із настаўнікаў адны ў пачатку вайны былі мабілізаваныя ў расейскае войска, другія — расейцы-русыфікатары — былі ворагамі беларускае мовы й беларус­кага школьніцтва, трэція — патрабавалі перападрыхтоўкі ў беларускай мове й наагул у беларусаведзе. Для гэтай апошняй трупы настаўнікаў трэ­ба было арганізаваць пэдагагічныя школы, напачатку хаця-б кароткатэрміновыя настаўніцкія
курсы, а для падрыхтовы новых кандыдатаў у школы — настаўніцкія сэмінарыі.
Першыя настаўніцкія курсы, на стараньні I. Луцкевіча й Цеткі, былі адкрытыя ў лістападзе 1915 году ў Вільні58. Гэта былі:
1) бяз малага гадавы курс — ад лістапада 1915 да 23.IX.1916 гг.59 і
2) шасьцімесячны, які пачаўся ад 19.X. 1916 г.бо.
15.Х.1916 г. расейская Настаўніцкая Сэмінарыя ў Сьвіслачы Ваўкавыскага павету рэарганізавана ў беларускую<>і (дырэктар — Б. Пачобка). У ей для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікаў напачатку былі адкрытыя сталыя ад 3-ох да 6-ці месяцаў настаўніцкія курсы:
1) першы курс — ад 17.Х.1916 да 29.1. 1917 гт.«;
2) другі — ад 5.II.1917 да 5.VI.1917 гт.«;
3) трэці — ад 1.IX. 1917 да 10.1.1918 гг.«;
4) чацьверты пачаўся 1.II. 1918 г.« i
5) пяты — ад 15.VIII.1918 г.««.
Настаўніцкія курсы для ўжо працуючых настаўнікаў у розных месцах Заходняй Беларусі былі на летніх вакацыях у часе ад 1.VII да 31.VIII.1917 г.67.
У Менску 3.IV. 1918 г. Народным Сакратарыятам Асьветы БНР былі адкрытыя Курсы беларусаведы. Тут для настаўнікаў Меншчыны чыталіся лекцыі з гісторыі Беларусі (праф. У. Ігнатоўскі й Я. Варонка), геаграфіі Беларусі (А. Смоліч), беларускай мовы (праф. М. Масоніюс і Я. Лесік), беларускай літаратуры (Т. Грыб), гісторыі беларускага права (Ст. Лянкоўскі) і іншыябв. У 1920 годзе ў Барунах Ашмянскага павету С. Рак-Міхайлоўскі заснаваў другую Беларускую Настаўніцкую Сэмінарыю й быў ейным дырэктарам«». Із вышэйшых пэдагагічных школаў у Менску працаваў ужо згадваны намі Беларускі Пэдагагічны Інстытут.
Горш выглядала справа зь беларускімі школь­ным! падручнікамі. Да 1915 году для прыватных нелегальных школак і хатняе адукацыі беларускае выдавецтва ў Пецярбургу «Загляне сонца і ў наша ваконца» выдала 3 падручнікі (лемантар і
чытанкі) у 5-ці кніжках (2 зь іх і лацінскім і кірылічным шрифтам)™. Як падручнікам для пачатковых і сярэдніх школаў часова можна было карыстацца гісторыяй Беларусі Власта, выдадзенай Віленскім выдавецтвам «Нашай Нівы», і дзьвюма кніжкамі навукі рэлігііті.
Зразумела, што гэтых падручнікаў (яны яшчэ прадаваліся ў Віленскай беларускай кнігарні77) было недастаткова для ўсе ўзрастаючай колькасьці легальных беларускіх школ у Заходняй Бела­русь Таму Беларускі Камітэт у Вільні ўжо пры канцы 1915 году заснаваў Выдавецтва Беларускага Камітэту, із прыватных ахвяраў тварыў фінансавы фонд і зарганізаваў укладаньне й друк но­вых (ці перакладных) школьных падручнікаў першай неабходнасьцрз. У 1915—18 гг. гэтым выда­вецтвам і Выдавецтвам В. Ластоўскага ў Вільні было выдадзена 9 падручнікаў у 12 кніжках — 2 лемантары, 3 чытанкі для пасьлялемантарнага чытаньня, беларускі правапіс, 2 задачнікі й літаратурная хрэстаматыя™. Як тымчасовы дапаможнік па гісторыі беларускай літаратуры — кніжка А. Луцкевіча із нарысамі пра Я. Коласа, Я. Купалу, Ц. Гартнага, М. Багдановіча, Цётку, К. Буйлу, 3. Бядулюгз.
«У скорым часе,— паведаміў «Noman»™,— выйдзе з друку другое выданьне «Rodnych Zierniat» — кніжка для школьнага чытаньня, год II і III; Pa&tki geografii; «Botanika» й «Historyja Віеferusi dla paäatkowych Skol» W. tastoüskaha».
Ад лютага 1918 году, калі расейска-савецкія ўлады пакінулі Менск і сярэднюю Беларусь,выданьнем школьных падручнікаў заняўся Урад БНР. Пры Народным Сакратарыяце Асьветы было створана адмысловае «Бюро па ўкладаньню й перакладах падручнікаў на беларускую мову»77. Для выданьня іх было заснавана Менскае Асьветнае Выдавецтва7», а таксама каапэратыўнае Выдавец­тва «Заранка», якое абвесьціла, што «...мае на мэці выдаваньне кніг для пачатковай школы, для студэнтаў і вучняў вышэйшых школ...»7«. У працягу 1918—20 гг. у друкарнях Вільні, Менску, Кіева й Коўні з друку выйшла 9 падручнікаў у 11 кніжках (дзьве кніжкі мелі 2 выданьні) — дзіця-
чая чытанка, граматыка беларускай мовы, гісторыя й геаграфія Беларусі, літаратурная хрэстаматыя, гісторыя беларускай літаратуры, фізыялёгія й анатомія чалавека, батаніка й школьны сьпеўнікво. А ўсіх падручнікаў у 1915—21 гт. было выдадзена 19 у 23-ох кніжках.
Сюды можна дадаць і друкі праф. Я. Карскага (акруговага начальніка асьветы БНР) у БНРаўскіх пэрыядычных выданьнях (газэтах «Звон», «Беларусь» і час. «Рунь») ад 17.IX. 1919 да 4.VII. 1920 гг. — усіх 17 публікацыяў з гісторыі беларускага пісьменства, якія потым увайшлі ў т. Ill, вып. 2 i 3 ягоных «Белорусов...», выдадзеных у 1921 i 1922 гг.
Для школьных драматычных гурткоў Міністэрства Асьветы БНР выдала зборнік п’есаў 81.
Трэба думаць, што ня ўсе тут падручнікі й дапаможнікі намі названыя, бо, апрача віленскіх выданьняў, згадванае вышэй «Бюро па ўкладаньню й перакладах падручнікаў на беларускую мову» пры Народным Сакратарыяце Асьветы БНР толькі за 4 месяцы свае працы ў 1918 годзе падрыхтавала да друку 16 школьных падручнікаў^.
3
У часе 1-ай сусьветнай вайны, «з восені 1915 году... па ўсім «Паўночна-Заходнім краі» было забаронена друкаваньне кніг і газэт на беларускай мове»м. У выніку гэтай забароны мусілі спыніць сваю дзейнасьць усе беларускія выдавецтвы ў Pacei:
«Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбургу (ад 1906 г. да вайны выдала 38 кніжок);
Выдавецтва «Натай Нівы» ў Вільні (ад 1907 г. выдала 33 кніжкі; зборнік апавяданьняў К. Лейкі «Засеўкі», прысланы ў выдавецтва ў 1914 г., ужо ня быў выдадзены);
Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Вільні (у 1914 г. выдала 13 кніжок, у 1915 г. — толькі 2; выдавецтва плянавала выданьне літаратурнага часапісу, школьных падручнікаў — лемантара, чытанкі, беларускай граматыкі, арытмэтыкі, слоў-
нікаўа«, кніжкі вершаў «Лірнік» М. Арлавз й іншых, але да выданьня іх ужо не дайшло);
Выдавецтва Антона Грыневіча ў Пецярбургу (у 1910—14 гг. выдала 10 кніжок);
Выдавецтва «Bie/arusa» ў Вільні. (у 1913— 15 гг. выдала 9 кніжок);
Выдавецтва «Саха» ў Менску (у 1914— 15 гг. — 5 кніжок);
Выдавецтва «Вясёлка» ў Менску, заснаванае ў пачатку 1915 году — толькі 1 кніжку.
Адраджэньне беларускага друку й арганізацыя ў сувязі зь ім беларускіх выдавецтваў пачалося таксама ў заходняй частцы Беларусі, пад нямецкай акупацыяй, яшчэ перад згадваным намі загадам Гіндэнбурга ад 16.1.1916 г. Ужо ў канцы 1915 году ў Вільні паўстала два беларускія выдавецтвы:
Выдавецтва газэты «Нотап» і
Выдавецтва заснаванага там Беларускага Камітэту, а ў 1917 годзе —
Выдавецтва В. Ластоўскага.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Pa­cei, пры Часовым урадзе, адраджэньне беларуска­га друку пачалося і ўва ўсходняй (падрасейскай) частцы Беларусі. Там у 1917 годзе БНК заснаваў у Менску —
Выдавецтва «Вольнай Беларусі».
Ад пачатку 1918 году ўжо ў БНР былі створаныя —
Выдавецтва Народнага Сакратарыяту БНР у Менску;
Выдавецкае Таварыства «Krynica» (як працяг Пецярбурскага Выдавецтва Беларускай Хрысьціянскай Злучнасьці «L. Chwiedzko i Spka», перанесенага ў 1918 годзе ў Менск, а ў 1919 г. — у Вільню);
Выдавецкае Таварыства «Бацькаўшчына» ў Менску.
Для выданьня школьных падручнікаў і дзіцячай літаратуры ў 1920 годзе Міністэрствам Асьветы БНР было заснована —
Менскае Асьветнае Выдавецтва.
У Вільні ў 1919 годзе аднавіла сваю дзейнасьць закрытие ў 1915 годзе —
Беларускае Выдавецкае Таварыства, а ў 1920 годзе паўстала прыватнае —
Выдавецтва У. Знамяроўскага.
Па-за межамі БНР —
Беларускае Выдавецкае Таварыства «Зорка» ў Кіеве (1919 г.);
Выдавецтва Міністэрства Беларускіх Спраў у Коўне (1919—20 гг.);
Выдавецкае Таварыства імя Ф. Скарыны ў Коўне (1919—21 гг.);
Выдавецтва «Беларускай Midi» ў Бэрліне (1919—21 гг.);
Выдавецтва Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Рыле (1920—21 гг.).
Усе названыя вышэй школьныя падручнікі, дзясяткі іншых кніг і брашураў, беларускія газэты й часапісы былі выдадзеныя гэтымі выдавецтвамі. Зь іх із кніг усяго разам: у 1917 годзе — 23 кніжкі, у 1918 г. — 51, у 1919 г. — 36^. За 1920 і 1921 гг. мы ня ведаем дакладнае статыстыкі. 3 мастацкай літаратуры — гэта творы В. ДунінаМарцінкевічак/, Ф. Багушэвіча^, Я. Ку палы«9, Я. Коласа», А. Гаруна«, К. Каганца«, Ядвігіна И!.«, А. Паўловіча94, Ф. Аляхновіча95, М. Гарэцкагаэе й іншых беларускіх пісьменьнікаў. 3 мовазнаўчае й гістарычнае літаратуры — слоўнікі М. Гарэцкага, В. Ластоўскага й К. Дуж-Душэўскага«, публікацыі М. Доўнара-Запольскага, А. Цьвікевіча, К. Езавітава, А. Навіны (Луцкевіча), Я. ВаронкГ». Сьпеўнік А. Грыневіча99, кніжка пра беларускія песьні А. Фарботкііоо й г. д.
3 прыходам у Беларусь бальшавікоў дзейнасьць усіх менаваных беларускіх выдавецтваў была забаронена. Дзеля таго-ж, што савецкая ўлада ў БССР заміж іх не зарганізавала ніякага іншага беларускага выдавецтваюі, у красавіку 1922 году ў Менску на сродкі сяброў-пайшчыкаў паўстала Беларускае каапэратыўна-выдавецкае Таварыства «Адраджэньне». За колькі месяцаў яно выдала шэраг кніжок мастацкай літаратуры (зборнікі вершаў «Дудка Беларуская» й «Смык Беларускі» Ф. Багушэвіча, «Спадчына» Я. Куна­лы, «Водгульле» Я. Коласа, «Пад родным небам» 3. Бядулі, паэма «Босыя на вогнішчы» М. Чаро-
та — першыя іхныя савецкія выданьні), колькі беларускіх школьных падручнікаў, «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» М. Янчука й пад рэдакцыяй Я. Лёсіка літаратурна-навуковы весьнік Інстытуту Беларускае Культуры «Адраджэньне», № 1102, сканфіскаваны савецкай цэнзураю й зусім забаронены. I само Выдавецтва «Адраджэньне» праіснавала нядоўга, будучы ў канцы таго-ж 1922 году «рэарганізаваным» у Выдавецтва «Савецкая Беларусь».
4
Разам з друкам, дзякуючы новым беларускім выдавецтвам, адрадзіліся й беларускія пэрыядычныя выданьні — газэты й часапісы. Некаторыя выдавецтвы, як, прыкладам, Выдавецкае Таварыства «Бацькаўшчына» ў Менску (яно мела свае аддзелы ў Бабруйску, Горадні, Вільні, Рызе, у некаторых паветавых цэнтрах) асабліва было актыўным у выданьні беларускіх газэтаў і часапісаў («Беларусь», «Беларускае Слова», «Беларуская Думка», «Незалежная Думка», «Беларуская Ілюстраваная Часопісь», «Бацькаўшчына» й інш.).
Пачатак адраджэньню беларускай прэсы паклала газэта «Гоман», якая ад 15.11.1916 г. двойчы на тыдзень начала выходзіць у Вільні пад рэ­дакцыяй В. Ластоўскага, а ад № 33/125 за 24.IV.1917 г. — Я. Салаўя. Сьпярша газэта друкавалася толькі лацінскім шрыфтам, а ад 1.IX. 1916 г. — лацінскім і кірылічным. Апошні, ведамы нам, мажліва, не апошні нумар газэты (№ 62/258) выйшаў 9.VIII.1918 г.
1 .XI. 1916 г. ў Пецярбургу пачалі выдаваць беларускія газэты 3. Жылуновіч (Ц. Гартны) і Э. Будзька. Першы — газэту «Дзяньніцу», другі — «Swietad». Абодва выдалі толькі № 1—7, але дзеля немажлівых цэнзурных вымогаў 31.XII.1916 г. выданьне газэтаў мусілі спыніць.
У 1917 годзе, пасьля Лютаўскай расейскай рэвалюцыі, пры Часовым урадзе, зьявіліся беларускія газэты і ў Менску:
«Вольная Беларусь» (ад 28.V.1917 г.) як тыднёвік БНК (пазьней — Цэнтральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў — Вялікай Беларускай Ра­ды — Рады БНР), рэдактар газэты — Я. Лёсік;
«Грамада», тыднёвік БСГ, рэдактар — А. Смоліч;
«Беларуская Рада», орган Цэнтральнай Бе­ларускай Вайсковай Рады, выходзіла тройчы ў тыдні;
і ў Пецярбургу ад 8-га сьнежаня — «Кгупіса», пад рэдакцыяй кс. Л. Хведзькі.
У 1918 годзе, ужо ў БНР, працягвалі выходзіць газэты «Гоман», «Вольная Беларусь», «Бе­ларуская Рада», «Кгупіса» (перанесеная із Пе­цярбургу ў Менск і рэдагаваная тут кс. В. Гадлеўскім). Апрача таго зьявіліся новыя газэты:
«Беларускі Шлях» (Менск), штодзеньнік Менскага Народнага Прадстаўніцтва, пад рэдакцыяй А. Прушынскага (А. Гаруна) ці П. Алексюка;
«Родны Край» (Слуцак), тыднёвік Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку, пад рэдакцы­яй А. Пяткевіча;
і часапісы:
«Беларуская Ілюстраваная Часопісь» (Вільня);
«Варта» (Менск), ілюстраваны літаратурнаграмадзкі, навукова-гістарычны й эканамічны штомесячнік, пад рэдакцыяй Я. Варонкі;
«Крывічанін» (Вільня), палітычна-літаратурны штомесячнік, пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. (Два апошнія выйшлі толькі № 1 за кастрычнік месяц.)
Ад сьнежаня 1918 году да красавіка — жнівеня 1919 году БНР, за выключэньнем Горадзеншчыны, Беласточчыны, Берасьцейшчыны і ўсходняй часткі Віленшчыны, была акупаваная савецкім войскам. На акупаванай тэрыторыі, на загад ЦК РКП(б) з Масквы, 30.XII.1918 г. у Смаленску, на абласным зьезьдзе РКП (б), была праклямаваная БССР, якую, на новы загад з Маск­вы, 27.11.1919 г. зьліквідавалі, улучыўшы яе ў г. зв. ЛітБел. I ў БССР і ў ЛітБел савецкімі ўладамі не выдавалася аніводнай газэты ці часапісу ў беларускай мове^. Яны працягвалі ў гэтым часе выходзіць у Горадні й Вільні (да
заняцьця яе савецкім войскам), куды зь Менску выехалі Рада і Урад БНР. Тут выдаваліся газэты:
«Беларусь» (Горадня), двойчы на тыдзень, ор­ган Цэнтральнай Рады Горадзеншчыны;
«Зорка» (Горадня), тыднйвік Горадзенскага Беларускага Камітэту;
«Родны Край» (Горадня), орган Беларускай Партыі Эсэраў, пад рэдакцыяй Т. Грыба.
Па заняцьці польскім войскам Вільні (21.IV.1919 г.) там пачалі выходзіць беларускія газэты:
«Незалежная Беларусь», орган Беларускай Народнай Партыі, пад рэдакцыяй Я. Станкевіча;
«Наша Думка»;
«Беларуская Думка», тройчы ў тыдзень, орган Беларускай Партыі Эсэраў, пад рэдакцыяй I. Вайцяховіча.
Але хутка палякі закрыл! гэтыя віленскія газэ­ты, як і горадзенскую газэту «Родны Край». Аднак, заміж ix, пад польскай акупацыяй БНР зьявіліся іншыя газэты:
«Беларускі Народ» (Горадня), двойчы на ты­дзень;
«Беларускае Слова» (Горадня), пад рэдакцыяй С. Рак-Міхайлоўскага;
«Грамадзянін» (Вільня), орган Беларускай Партыі Эсэраў, пад рэдакцыяй Т. Грыба.
А па заняцьці палякамі Менску (8.VIII. 1919 г.) —
«Zwon» (Менск), тройчы на тыдзень, пад рэ­дакцыяй I. Луцэвіча (Я. Купали) ці Я. Лёсіка, якую ў канцы 1919 году замяніў штодзеньнік —
«Беларусь», пад рэдакцыяй Я. Лесіка.
Па-за межамі БНР — у 1919 годзе Беларуская Дыпляматычная Місія ў Бэрліне выдавала для ваеннапалонных беларусаў у Нямеччыне газэту —
«3 Роднага Краю», а ў Коўні для беларускіх вайсковых аддзелаў у Летуве выходзіла газэта —
«Варта Бацькаўшчыны».
Ізь беларускіх часапісаў у 1919 годзе выходзілі:
«Бацькаўшчына» (Горадня), тыдневік Беларус-
кага Прасьветнага Таварыства «Бацькаўшчына», закрыты польскімі акупантамі;
«Беларускае Жыцьцё» (Вільня), ілюстраваны тыднёвік, пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча;
а па-за БНР —
«Часопісь» (Коўня), ілюстраваны штомесячнік Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе, пад рэдакцыяй Я. Варонкі.
У 1920 годзе далей выходзіў у Менску штодзеньнік «Беларусь», а ў Коўні — «Варта Бацькаўшчыны». 3 новых газэтаў —
«Незалежная думка» (Вільня), тыднёвік;
«Наша Каляіна» (Слуцак), двухтыднёвік Бе­ла рускай Партыі Эсэраў; і
«Пагоня» (Вільня — Коўня), орган Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе.
Із часапісаў выходзілі далей «Беларускае Жыцьцё» (перанесенае зь Вільні ў Менск) і «Часопісь» Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе. У Менску зьявіліся тры новыя часапісы:
«Рунь», ілюстраваны тыднёвік літаратуры й мастацтва, пад рэдакцыяй I. Луцэвіча (Я. Купалы), які замяніў сабою часапіс «Беларускае Жыцьцё»;
«Падарунак Беларускаму Жаўнеру», орган Бе­ла рускай Вайсковай Камісіі; і
«Саха», штомесячнік сельскай гаспадаркі, пад рэдакцыяй А. Уласава, адноўлены пасьля закрыцьця яго ў 1915 годзе;
у Коўні —
«Наша Зямля»;
у Рызе —
«На Чужыне», штомесячнік Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі, пад рэдакцыяй сакратара Місіі Г. Казячага.
У 1921 годзе ў Вільні газэты выходзілі:
«Беларускія Ведамасьці», тыднёвік, пад рэдак­цыяй М. Гарэцкага, і
«Беларускі Звон», пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча;
а із часапісаў — толькі ў Коўні — «Вайсковы», двухтыднёвік.
Усе названыя тут БНРаўскія газэты й часапісы
на тэрыторыі БНР пры паўторнай акупацыі БНР расейска-савецкім войскам у ліпені—жнівені 1920 году, як і царскімі ўладамі ў 1915 годзе, або былі ізноў закрытия, або яны самі мусілі спыніць свой выхад. Заміж іх, як і ў 1917 годзе, савецкія ўлады выдавалі свас пэрыядычныя выданьні ў расейскай мовекн. У студзені 1919 году ЦБ КП (б) Б прызнала нават немэтазгодным выдаваць у БССР газэты ў беларускай мовею^.
Толькі ад жнівеня 1920 году, пасьля другога абвешчаньня БССР, побач шматлікіх расейскіх публікацыяў, было дазволена выдаваць пад рэдакцыяй Ц. Гартнага на аднэй з аднаго боку газэтнай шпальце «насьценную газэту» «Работнщкасялянская Беларусь» (ведамы № 1 за 4-га жнівеня), якая ў сталіцы БССР, збоку тэатральных афішаў і афіцыйных загадаў і абвестак, наклейвалася на вітрынах і сьценахіоб; а ад 15.VIII. 1920 г. у газэце «Советская Белоруссия» — расейскую мову замяніць на беларускую'07. Ад верасьня 1920 году Наркамасьветы БССР пачаў выдаваць таксама пад рэдакцыяй Я. Купалы зь нерэгулярным выхадам і першы савецкі літаратурна-мастацкі часапіс у беларускай мове «Вольны сьцяг» (за 1920—22 гг. выйшлі № 1—9); а ў 1921—22 гг. пад рэдакцыяй 3. Бядулі — такі-ж нсрэгулярны дзіцячы часапіс «Зоркі». Першы рэгулярны савецкі літаратурны часапіс у беларускай мове<• Полы­мя» пачаў выходзіць у Менску ад сьнежаня 1922 году, г. зн. на 6-ым годзе пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
5
Гісторыя нацыянальнага беларускага тэатру ў 1916—21 гт. была напісана Ф. Аляхновічамюв, кароткія весткі зь яе есьць у кнізе У. Сядурык» і ў некаторых артыкулахио. Але дзеля таго, што ў сучасных савецкіх публікацыяхш гісторыя такая, як і масавы культурны рух у Беларусі ў 1917— 21 гг. (аб чым мова будзе наперадзе), падаецца ў скажоным сьвятле (з рознымі перакручваньнямі, прамоўчваньнямі й нацяжкамі), а адшу-
каць сёньня старэйшыя крыніцы гэтай гісторыі ўжо нялёгка,— для цэласьці гісторыі нашага нарысу варта хоць з болыпага гісторыю гэтую тут аднавіць, дадаўшы да яе новыя факты й дэталі.
У часе, пра каторы мы гаворым, паўстала тры беларускія тэатры: адзін — у Вільні, два — у Менску.
Віленскі Беларускі Тэатар
Арганізацыя Беларускага Тэатру ў Вільні зьвязана зь імем Ф. Аляхновічаш. Пад нямецкай акупацыяй, звольніўшыся із расейскай турмы на Лукішках, дзе ён сядзеў у 1914—15 гг. і дзе напісаў сваю першую (із усіх 18-ці) п’есу «На Антокалі», ён з энтузіязмам бярэцца за арганізацыю нацыянальнага беларуска'га тэатру. Не зважаючы на цяжкія ўмовы ваеннага часу, зьбірае каля сябе «Музычна-Драматичны гурток», давёўшы яго да 60-ці асобаў. Болей за 20 зь ix — акторы « Драматычнай дружины» (П. Бароўскі, Ф. Жукоўскі, М. Булгак, Г. Кодзь, Я. Валаховіч, К. Юхневіч, Аколаў-Зубкоўская, Л. Мэнкэ, К. Стэфанавічанка, С. Камінская, А. Сакавічанка, Э. Блажэвічанка й інш.), аркестра із 16-ці музыкантаў, хор (кір.— М. Дунаеў) і танцавальная група. Сам Ф. Аляхновіч — дырэктар, рэжысэр, ак­тор і драматург тэатруш. Каб папоўніць тэатральны рэпэртуар, ён піша новыя п’есы: «На вёсцы» (1916 г.), «Бутрым Няміра» (1916 г.), «Манька» (1917 г.), «Базылішак» (1917 г.), «Калісь» (1917 г.), дзіцячую п’есу «У лясным гушчары» (1917 г.).
Тэатар не адразу знайшоў для сябе адпаведнае памешканьне (клюб із саляю й сцэнаю). Ад 1 .VI. 1916 г.114 ен меў невялікае памешканьне на Вялікай вуліцы, ад канца лютага 1917 годуш — большае на Віленскай, № 28, a 25.V.1917 г.пв перабраўся ў яшчэ лепшае — у былую салю «Руты» на Сьв.-Юраўскім праспэкце, № 22.
Першыя выступы тэатру пачаліся ў часе, калі ён быў яшчэ ў стадыі арганізацыі — 20.11.1916 г.
паказам п’есаў «Модны шляхцюк» К. Каганца й «Як яны жаніліся» А.. Валодзькі, канцэртам 17.IX.1916 г. на адкрыцьці першага Беларускага клюбу ў ВІЛЬНІН7.
13.Х.1916 г. газэта «Гоман» (№ 70) у вартыкуле «Беларускі тэатар» паведаміла, што «...у нядзелю 15 кастрычніка ў салі Работніцкага клюбу (Вароньня, № 5) Драматычная дружына... пад кірункам рэжысэра Ф. Аляхновіча... ставіць драматычны абразок Э. Ажэшковай у 4-ох актах... «Хам». Гэты артыкул, перакладзены ў нямецкую мову, быў надрукаваны ў «Wilnaer Zeitung». Рэцэнзія на паказ была зьмешчана ў «Гомане» (№ 72 за 20.Х.1916 г.). «Выбар п’есы,— пісалася ў ей,— сам гаворыць за сябе. Рэч дзеецца ў беларускай вёсцы — над родным, дарагім кожнаму з нас Неманам... дзеецца ў беларусаў, каторыя толькі цяпер адбудоўваюць сваю бацькаўшчыну... Трэба адзначыць, што дружына не пашкадавала сваіх сіл, каб сыграць тэту п’есу сумленна й нават з талентам. Роль Пронькі — ...трудная... але прайшла яна добра: артыстка перасіліла ўсе труднасьці. Роль Паўлюка іграў сур’ёзны артысты, каторы стварыў тып жывы, бяз шаржу, не ганяючыся за таннымі эфэктамі. 3 пад’ёмам, нават з некаторым задорам і з талентам іграла Аўдоцьця, уда­ла выйшаў і тып жэбрачкі Марцэлькі — хітрай, няшчырай бабы. Рэшта іграўшых дапоўнілі друж­на ўвесь абраз.
Публіка шчыра вітала маладую беларускую дружыну, выказваючы сваю падзяку гарачымі воплескамі й вызываючы іграўшых некалькі разоў пасьля спуску куртыны. Проньцы падалі кветкі. I хоць суровы крытык мог-бы тое-сбе зганіць — выйшаўшы з тэатру я захавала надоўга сільнае ўражаньне ў глыбі душы».
Ад 15.Х.1916 г. і датуецца гісторыя Беларус­кага Тэатру ў Вільні. Ад гэтага часу пачаліся больш-менш рэгулярныя ўва ўмовах вайны спэктаклі. У газэце «Гоман» падаюцца частыя абвесткі пра іх, рэцэнзіі ці артыкулы. У тэатры йшлі:
5.XI.1916 г.— «У зімовы вечар» паводля. Э. Ажэшкі й «Міхалка» Далецкіх;
10.XII.1916 г.— «Як яны жаніліся» А. Валодзькі;
26.XIL1916 г. — прэм’ера «На Антокалі» Ф. Аляхновіча.
У «Гомане» (№ 92 за 29.XII.1916 г.) на спэктакль «На Антокалі» надрукавана вялікая рэцэнзія. Рэцэнзія зьявілася ў нямецкай газэце «Wilnaer Zeitung». Вытрымкі зь яе падае «Гоман» № 92 у беларускім перакладзе: «Трэба шчыра вітаць жывые сілы, каторые сваей працай далей разьвіваюць культурнае жыцьцё беларусаў і даюць яму сваю ўласную сцэну... Ігра была знамянітая. I песьні і дуэты (выкананы) добра. Аўтар, каторы іграў роль гаспадара шавецкага варштату надта добра, спаткаў са сваей п’есай добры прыём публікі й быў шчыра вітаны. Няхай гэта будзе для яго паддзержкай дзеля далейшай творчай працы».
Далей ставіліся:
27.XII.1916 г.— «Хам» паводля Э. Ажэшкі;
1.1.1917 г.— «На Антокалі»;
17.11.1917 г.— «Паўлінка» Я. Купалыіів;
18.III.1917 г.— «На вёсцы» Ф. Аляхновіча;
31.III.1917 г.— другі раз «На вёсцы»;
22.IV.1917 г. — «У Купальскую ноч» паводля Я. Купалы;
27.IV. 1917 г.— «Петра Каруза» Р. Бракко;
2.V.1917 г.— другі раз «Петра Каруза»;
27.V.1917 г.— «На Антокалі».
У вартыкуле «Беларускі тэатар» («Гоман», № 38/234 за 10.V.1918 г.) даецца агульны агляд спэктакляў другога тэатральнага сэзону (восень 1917 — вясна 1918 гг.): прэм’еры «Калісь», «Бутрым Няміра» й «Манька» Ф. Аляхновіча (усе па тры разы); із старых паказаў — «На вёс­цы» (тры разы), «Міхалка» (два разы), «У Ку­пальскую ноч» (адзін раз) і г. д.
Двойчы Ф. Аляхновіч адлучаўся зь Вільні ў Менск (у чэрвені 1918 і жнівені 1919 гг.). Тады яго ў Вільні заступаў адзін зь вядучых актораў тэатру П. Бароўскіпв. Аднак увесну 1919 г. і ў сярэдзіне ліпеня 1920 г. ён вяртаўся назад у Вільню й зноў кіраваў тут тэатрам.
Беларускі Дзяржаўны Тэатар БНР у Менску
«...У першых днях красавіка 1917 г. (адразу пасьля паўстаньня 26.III.1917 г. у Менску БНК.— А. К.) Ядвігін Ш. запрапанаваў Ф. Ждановічу стаць на чале драматычнай дружыныіго. у «Беларускай хатцы»... адбывалася нарада ўдзельнікаў драматычнага гуртка... Сход пастанавіў назвацца імем «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі» й абраў сваім кіраўніком Ф. Ждановіча...
1 красавіка 1917 году ў Менскім гарадзкім тэатры адбыўся першы беларускі спэктакль. Ігралі «Паўлінку» й «Рысь» («У зімовы вечар».— А. К.) ...Дзень 1 красавіка 1917 году можна лічыць па­латкам існаваньня «Таварыства беларускай драмы і камэдыі», хоць арганізацыйна яно было аформлена на сходзе 1 мая... з удзелам прыехаўшага ў Менск Ігната Буйніцкага, (на якім) апошняга абралі кіраўніком «Таварыства...», рэжысэрам тру­пы — Ф. Ждановіча, а гаспадаром-адміністратарам — У. Фальскага»і2і.
Апрача драматургаў, «Таварыства...» складалася із «Драматычнай дружыны» (Ф. Ждановіч, У. Фальскі, А. Крыніца, Я. Беларус, П. Мядзёлка, В. Тарасік, Р. Жакоўскі, Сымон Музыка, В. Вашкевіч, Л. Ржэцкая, ад 1918—19 гг.— Г. Грыгоніс, К. Саньнікаў, М. Заросская, С. Станюта, М. Міцкевіч, Л. Навахоцкая й інш.), хору (кіраўнік — камп. У. Тэраўскі), оркестры народных інструмэнтаў (кіраўнік — 3. Захар) і танцавальнай групы (кіраўнік — Ч. Родзевіч). Сталае месца ягоных выступаў — «Беларуская хатка» на Камароўцы.
У травені месяцы тэатар выехаў у гастрольнае падарожжа — у Слуцак (дзе ім была паказана «Паўлінка»), Асіпавічы (таксама — «Паўлінка»), у Бабруйск («Паўлінка», «Модны шляхцюк», «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «У зімовы вечар»); 7—11 чэрвеня — у Магілёў («Паўлінка», «Хам», «У зімовы вечар», «Міхалка», «Пайіыліся ў дурні», «Сёньняшнія і даўнейшыя» К. Буйлы); наступна — у Жлобін, Радашковічы, Койданава, Заслаўе, Барысаў і іншыя местыыз. Па звароце з
падарожжа ў тэатры была пастаўлена драма Я. Купалы «Раскіданае гняздо» (ліпень 1917 г.).
Увосені да тэатру далучыўся У. Галубок як ак­тор, рэжысэр і драматург (аўтар к[аля] 40 п’есаў). Ён паказаў мянчанам свае «Пісаравы імяніны» й некаторыя іншыя п’есыш. У часе 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску для дэлегатаў Кангрэсу 27.XII.1917 г. у «гарадзкім тэатры была адыграная ягоная драма «Апошняе спатканьне»12*.
На ўгодкі «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі», 19.V.1918 г. у Менску, на Ляхаўцы, быў адкрыты Беларускі Народны Дом імя М. Багдановіча, які стаўся новай сядзібаю тэатру. 3 гэтае нагоды была наказана спэцыяльна напісаная У. Галубком п’еса «Бязьвінная кроў» (пастаноўка Ф. Ждановіча, музыку да яе напісаў камп. У. Тэраўскі). На ўрачыстасьці адкрыцьця ў «гарадзкім» тэатры з прамоваю выступіў прэм’ер Ура­лу БНР Я. Варонка. Тэатар «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі» быў рэарганізаваны ў Беларускі Дзяржаўны Тэатар БНР на чале із Ф. Ждановічам, У. Галубком і У. Фальскім. Ён атрымаў ад Ураду БНР штомесячную фінансавую субсыдыюі25.
Трупа Ф. Аляхновіча
У чэрвені 1918 году ў Менску зьявіўся зь Вільні Ф. Аляхновіч, які прынёс сюды свой новы, невядомы тут рэпэртуар. «Ужо першая пастаноўка Ф. Аляхновіча, для якой ён выбраў сваю гістарычную п’есу «Бутрым Няміра», паказала, які моцны талент Заходняе Беларусі загасьцяваў у Менску. Аўтар сам згуляў галоўную ролю баярына Бутрыма Няміры й сваёй запраўды мастацкай гульнёй зачараваў усіх гледачоў»і2\
Газэта «Гоман» (№ 52/248 за 5.VII.1918 г.) пісала:
«Справа беларускага тэатру цяпер стаіць (у Менску) на добрым грунце. Народны Сэкрэтарыят зацьвердзіў ужо дырэкцыю... тэатру, зложаную з трох асоб... і склад драматычнае дружыны.
Сюды прыехаў гэтымі днямі вядомы беларус-
кі драматычны аўтар і артыста, Ф. Аляхновіч, кіраваўшы ўсёй тэатральнай работай у Вільні. Зь яго учасьцям і пад яго кіраўніцтвам маюць быць пастаўлены на менскай сцэне яго сцэнічные творы.
Ф. Аляхновіч сустрэў у Менску вельмі гарачы прыём».
Тут ён напісаў п’есы: «Чорт I баба», «Страхі жыцьця», «Дзядзька Якуб» і зарганізаваў сваю трупу, якая, побач іншых п’есаў, ставіла й ягоныя. Трупа Ф. Аляхновіча выступала ў «Беларускай хатцы» на Камароўцы. Фінансава яе падтрымлівала Таварыства «Бацькаўшчына»і27.
Пасьля савсцкай акупацыі БНР (ад сьнежаня 1918 да жнівеня 1919 гг.) беларускія тэатры ў Менску аднавілі сваю дзейнасьць.
Першым пачаў свае паказы ў «Беларускай хатцы» Тэатар «Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва» пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча. Да яго далучыліся У. Фальскі, У. Галубок, М. Зароская, М. Чарот, хор У. Тэраўскага й інш. Ад верасьня 1919 г. у гэтым тэатры йшлі п’е­сы «Паўлінка», «Бязродны», «Ганка» й «Праменьчык шчасьця»^ У. Галубка й г. д. У Менску Ф. Аляхновіч піша новыя п’есы — «Цені»і», «Птушка шчасьця» й «Няскончаная драма».
Ад сьнежаня 1919 году пачаў паказы спэктакляў Беларускі Нацыянальны Тэатар (былы Беларускі Дзяржаўны Тэатар) пад кіраўніцтвам Тэат­ральнай камісіі Беларускага Нацыянальнага Камітэтуізо. Першай ішла п’еса «Апошняе спатканьне» (19.XII.1919 г.)131.
Хоць у 1919—20 гг. у Менску было два беларускія тэатры, але цэнзура польскіх акупацыйных уладаў тармазіла іхную працу.
I ў Вільні, і ў Менску, асабліва напачатку, у беларускіх тэатрах працягваліся традыцыі й рэпэртуар тэатра I. Буйніцкага. Аднак хутка на сцэну прыйшлі новыя акторы, а ў рэпэртуары зьявіліся новыя арыгінальныя п’есы беларускіх пісьменнікаў Ф. Аляхновіча, У. Галубка, А. Паў-
ловіча, Я. Коласа, М. Чарота, Л. Родзевіча й іншых.
У красавіку 1917 году кампазытар У. Тэраўскі стварыў у Менску прафэсійны Беларускі Народны Хор і ад лета 19І7 году падарожнічаў з канцэртамі па Беларусі.
6
«Конец 1920 і панатак 1921 гг. закончыўся поўнай перамогай у адраджэньні белоруской культуры... Гэта зрабілі тры папярэднія га­ды. Тэрмін — надзвычай малы, але кожны з гэтых гадоў... раўняўся дзясяткам гадоў папярэдніх».
Петра Крэчэўскі, старшыня Рады БНР. (Замежная Беларусь. Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. Пра­га, 1926. Кн. 1. Б. 112.)
Агульная хваля нацыянальнага беларускага адраджэньня ў 1917—21 гг. выклікала ў Беларусі масавы культурна-асьветны pyx. Паўсюдна, дзе была нацыянальна-сьведамая беларуская інтэлігэнцыя (галоўна настаўнікі) і ініцыятыўная бела­руская моладзь, пачалі зьяўляцца розныя беларускія культурна-асьветныя таварыствы, аматарскія драматычныя, харавыя, краяведныя й іншыя гурткі.
Пачаўся гэты рух ад вясны 1917 году, адразу пасьля Лютаўскай расейскай рэвалюцыі. Быў ён або кіраваны згары беларускімі нацыянальнымі цэнтрамі, або стыхійны.
Ужо ў травені месяцы для кіраваньня культур­ным рухам у Беларусі БНК заснаваў у Менску Таварыства Беларускай Культуры, якое ад 28.V.1917 г. пачало выдаваць беларускую тыднёвую газэту «Больная Беларусь». 5.VHI.1917 г. наступніца БНК — Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацыяў — на сваёй 1-ай сэсіі ў Менску прыняла Статут Беларускіх Нацыянальных Культурна-Прасьветных гурткоў у Войску. У
Статуце тым Рада наказвала каб «у кожнай вайсковай часьці ваенные-беларусы зьядноўваліся ў Грамаду» (п. 1), а «кожная беларуская Грамада закладала ў сябе культурна-прасьветны гурток» (п. 2), які «павінен выпісываць і пашыраць беларускія кнігі й газэты» (п. 11). «Усе члены беларускай Грамады ў вайсковых часьцях павінны гаварыць паміж сабой пабеларуску» (п. 14) «...і скрозь ужываць сваёй роднай мовы...» (п. 17), як і «пастановы свае й дзелаводзтва гуртка... весьці ў беларускай мове» (п. 15). «Кожны член Гра­мады павінен вучыцца пісаць у беларускай мове й пісаць лісты дадому толькі пабеларуску» (П. 16)132.
Таварыства Беларускай Культуры (называнае іначай Таварыствам «Прасьвета») у жнівені 1918 году рэарганізавалася ў Беларускае Культурна-Асьветнае Таварыства «Бацькаўшчына». Ягонымі заснавальнікамі былі Я. Лесік, Я. Варонка, К. Езавітаў, Е. Бялевіч, Ю. Гадыцкі-Цьвірка й іншыя лідэры беларускага рухуізз. Побач яго, яшчэ ў канцы лета 1917 году ў Менску паўстаў гурток беларускай моладзі «Вянок», хутка рэарганізаваны ў агульнанацыянальнае таварыства «Беларуская Вучнёўская Грамада». Грамада мела свайго дэлегата (гімназыстага Садоўскага) на Усебеларускім Кангрэсеіз«.
Арганізацыі гэтыя (з такімі ці іншымі назвамі) тварылі свае аддзелы ў Менску, Бабруйску, Слуцку, Горадні, Вільні й шэрагу іншых паветавых местаў Беларусіізз. Культурна-асьветныя гурткі іхныя, як сэкцыі арганізацыяў, масава паўставалі пры беларускіх гімназіях і народных школах, у валасных цэнтрах і сёлах па ўсёй Беларусі. Вось некаторыя прыклады зь іх у храналягічным па­радку па паветах.
У самім Менску Грамада арганізавала колькі гурткоў. Найбольшую актыўнасьць зь іх разгарнулі драматычны й харавы. Драматычны гурток, якім кіраваў А. Андрэеў, у працягу 2-ух год выступаў із спэктаклямі ў «Беларускай хатцы», паказаўшы менскаму гледачу п’есу Я. Коласа «Антось Лата» й шмат іншых. У часе 1-га Усебеларускага Кангрэсу, дзе для дэлегатаў ягоных было
дадзена колькі беларускіх канцэртаў, менская Грамада выступала із сваім хорам, а ейны драма­тичны гурток — із дэклямацыямі вершаў беларускіх паэтаўіз«. У кастрычніку 1919 году яна стварыла пры тэатры «Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва» сваю « Драматычную Сэкцыю». Ёю кіраваў адзін із актораў тэатру «Таварыства...» драматург С. Іваноў (Сымон Му­зыка). Да «Драматычнай Сэкцыі», спасярод іншай беларускай моладзі, тады належалі будучы паэта А. Дудар і будучы народны артысты БССР А. Ільлінскі. Сэкцыя існавала да расейскай акупацыі БНР у ліпені 1920 году. За няпоўны год яна паказала мянчанам спэктаклі «Пашыліся ў дурні», «Пасьля сьмерці» й «Маскарад» свайго кіраўніка С. Іванова, «На дарозе жыцьця» Я. Коласа, «Васількі» А. Паўловіча, п’есы М. Чарота й іншыяізг.
Відаць, не бяз удзелу Менска культурна-асьветныя гурткі паўставалі і ў Менскім павеце. У м. Койданава драматичны гурток у вялікім гум­не, пераробленым на «тэатар», ад лета 1918 году ставіў п’есы «Паўлінка», «Антось Лата», «Ня розумам сьцяміў, а сэрцам» К. Вяселага, «Па рэвізіі», «Як яны жаніліся» й г. д. У с. Караліійчавічы, у «вясковым тэатры», арганізаваным у 1918 годзе настаўніцай А. Міцкевіч, ставіліся п’есы «Міхалка», «Паўлінка», сьпяваліся беларускія песьні, дэклямаваліся вершы. У с. Мікалаеўшчына гурток сялянскай моладзі зь мясцовымі й акалічнымі настаўнікамі 13.Х.1918 г. паставіў п’есу «Ня розумам сьцяміў, а сэрцам»із«.
У верасьні 1917 году пры Слуцкай беларускай гімназіі было заснавана Культурна-Асьветнае Таварыства «Папараць-кветка». Арганізатар і кіраўнік ягоны — Ф. Шантыр. Таварыства мела тры сэкцыі: краяведную, роднай мовы й літаратуры й драматычна-харавую. Апошняй кіраваў А. Бараноўскі. Кіраўнікі «Папараць-кветкі» трымалі лучнасьць зь Менскам, выяжджалі туды на кансультацыі, спатыкаліся зь беларускімі дра­матургам! й атрымлівалі ў іх іхныя новыя п’е­сы. Яны засноўвалі па мястэчках і селах Слуцкага павету як свае філіі розныя гурткі, у бальшы-
ні пры беларускіх школах. Такія гурткі-філіялы былі імі заснаваныя ў с. Старыца (гурток «Зарніца» пад кір. А. Калпака), у с. Засялоньне (гурток «Крыніца» кір. Аніхоўскі), школьны гурток у м. Грозава (кір. настаўнік Пратасэвіч), у с. Ліпнікі (гурток «Зорка»), гурток моладзі ў с. У серна (кір. У. Дубін), у с. Сухая Міля (кір. М. Дубін) і ў с. Слабада-Кучынка^.
Першым у Таварыстве быў заснаваны драматычны гурток пры самой гімназіі. Пачатак ягоных спэктакляў — восемь 1917 году, калі на гімназіяльнай сцэне была наказана «Паўлінка». «Эта первая постановка,— пісаў сучасьнік,— произве­ла сильное впечатление на зрителя. Она многих как бы озадачила. Вдруг все заговорили о том, что тот самый «мужицкий» язык, который они слышали каждый день и который они так стара­тельно пытались выкорчевать из ежедневного сво­его обихода, тот самый язык на сцене в литера­турной обработке такой красивый. Многие ушли со спектакля уже с искренним одобрением к нача­тому культурному делу»««. Наступныя паказы гімназіяльнага гуртка былі перанесеныя ў будынак меставага Народнага тэатру (былы Шляхоцкі клюб).
У рэпэртуары Слуцкага й паветавых драматычных гурткоў былі п’есы: «Госьць з катаргі», «Бязьвінная кроў», «Душагубы», «Апошняе спатканьне» й «Суд» У. Галубка, «Рысь», «Хам», «Паўлінка», «Модны шляхцюк» і шмат іншых.
Пасьля антысавецкага Слуцкага паўстаньня ў лістападзе — сьнежані 1920 году й прыходу ў Слуцак бальшавікоў Таварыства «Папараць-кветка» было разьвязанагн.
Ад восені 1917 году беларускі драматург Я. Кавалёнак, настаўнікі М. Касьпяровіч і Бортнік арганізавалі па мястэчках і сёлах Ігуменскага павету «беларускія вечарынкі» — канцэрты мастацкай самадзейнасьці аматарскімі выканаўцамі. У Пагарэльскай воласьці пад кіраўніцтвам настаўніцы П. Мядзёлкі {былой актрысы «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі») ставіліся снэктаклі («Модны шляхцюк», «Міхалка» й іншыя). Я. Кавалёнак у Пагосцкай
воласьці паставіў сваю п’есу «Самаахвотная катарга»'«.
Улетку 1918 году пасьля заканчэньня Менскага Настаўніцкага Інстытуту ў м. Дукоры Ігуменскага павету прыехаў новы настаўнік, В. Гарбацэвіч, будучы беларускі драматург. Ён заснаваў тут драматичны гурток, які быў дзейным да канца 1923 году. Пад ягоным кіраўніцтвам гурток ставіў п’есы «Паўлінка», «Прымакі» й «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Антось Лата» Я. Коласа, «Модны шляхцюк», «Пашыліся ў дурні», «Апошняе спатканьне», «Бязьвінная кроў», «Суд», «За каменнай сьцяной» У. Галубка, «Зьбянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча й г. д. Гурток часта выяжджаў із сваімі спэктаклямі ў бліжэйшыя сСлы. У с. Блонь Пухавіцкай воласьці культурнаасьветны гурток «Вір» заснаваў і кіраваў ім В. Ажгірэй, будучы беларускі драматург і пісьменьнік А. Вольныі«.
У канцы 1917 году пры Будслаўскай беларускай гімназй Вялейскага павету быў заснаваны культурна-асьветны гурток «Вяночак». Драма­тичная сэкцыя гэтага гуртка ладзіла ў мястэчку спэктаклі «Паўлінка», «Па рэвізіі», «Як яны жаніліся» й іншыя. Свае спэктаклі ў наступным годзе «Вяночак» паказаў у мм. Даўгінава й Докшыцах. Праўдападобна, гэта ен заснаваў Таварыства беларускай моладзі «Вяночак» у с. Хаценчыцй, які паставіў там купалаўскую «Паўлінку», і ў 1919 годзе ў м. Крайск — гурток «Вянок», якім кіраваў В. Тарасэвічш.
У травені месяцы 1918 году настаўнікі й іншая інтэлігэнцыя Радашковічаў арганізавалі ў сваім мястэчку ізь сяброў мясцовай філіі Беларускай Вучнёўскай Грамады Народны тэатар і ставілі п’есы «Модны шляхцюк», «Па рэвізіі», «Міхалка» й шмат іншых. Мясцовае насельніцтва Радашковічаў так захапілася адраджэнскім рухам, што адбудавала ў мястэчку Народны дом як цэнтар усей культурней працы, куды перанссла й спэктаклі свайго Народнага тэатруі«.
Грамада Беларускай Моладзі ў Горадні асабліва стала дзейнай ад чэрвеня 1919 году, калі ейным драматичным гуртком начала кіраваць
прыехаўшая сюды із Ігумснскага павету П. Мядзёлка, і харавым гуртком — У. Шак. Грамада й ейныя гурткі існавалі тут да 1921 году. Яны ладзілі, найчасьцей у меставым тэатры, па 2—4 нака­зы ў месяц. У праграме першага іхнага паказу, каторы адбыўся 20.VII. 1919 г.— п’есы «Па рэвізіі» й «Як яны жаніліся», выступленьнс хору й дэклямацыі вершаў беларускіх паэтаў. Наступныя наказы — «Паўлінка», «Міхалка», «Зьбянтэжаны Саўка», «Пашыліся ў дурні» й г. д. Грамада заснавала таксама свае філіі ў с. Верцялішкі (цяпер — Горадзенскі раён) і ў м. Крынкі (цяпер — на Беласточчыне ў Польшчы), дапамагла ім падрыхтаваць колькі спэктакляў. Найболып актыўным быў драматычны гурток у Крынках. Ад 1919 году ён паказаў местачкоўцам спэктаклі «Раскіданае гняздо», «Апошняс спатканьне», «Пашыліся ў дурні», «Зьбянтэжаны Саўка» й шэраг ІНШЫХЫ6.
Такія-ж культурна-асьветныя таварыствы й гурткі былі ў Наваградку, Міры, Турцы Наваградзкага павету, у с. Лапаровічы пад Менскам, у Дзісьне й шматлікіх іншых месцах Меншчыны й Віцебшчыныі47.
Што тычыцца стыхійнага культурна-адраджэнскага руху, які разьвіваўся й масава шырыўся на Беларусі, побач руху кіраванага згары,— то былы першы прэм’ер У раду БНР Я. Варонка слушна пра яго заўважыў, што «беларуская спра­ва... расла, шырылася й цьвіла... стыхійна таму, што істотаю яе быў, ёсьць і будзе сам бсларускі народ, яго адвечнае існаваньне, сіла яго адраджэньня, багаты скарб яго мінуўшчыны»ы8. Тут мы зьвернем увагу на дзьве асаблівасьці гэтага народнага адраджэнскага руху — на ягоную масавасьць і напорыстасьць у змаганьні супраць розных перашкодаў з польскага й расейскага бо­ку. Пра асаблівасьці гэтыя могуць сьведчыць, прыкладам, такія факты.
Толькі ў адным Ігуменскім павеце над уплывам менаваных намі гурткоў, як грыбы пасьля дажджу, зьявіліся гурткі ў сс. Раўнапольле, Голацк, Караваева, Жораўкі, Каровічы, Дзерць, Востраў, Карма, Каралева, Вялікае Поле, Бабінавічы й
Карповічы^. I гэта быў не адзіночны выпадак: так было шмат дзе на Беларуси
Газэта «Гоман» (№ 51/247 за 2.VII. 1918 г.) у вартыкуле «Беларускі тэатр на весцы» паведамляла, што ў нядзелю 16-га чэрвеня ў некалі былой карчме каля с. Шастакі Віленскага павету адбыўся спэктакль. «Старую запушчаную карчму ачысьцілі, прыбралі зяленівам, у адным куце (зрабілі) прымітыўную сцэну, прыбраўшы яе галінкамі арэшніку ды бярозы й завесіўшы сялянскае работы тканінамі...» Ставілі сцэнічную ідылію Ф. Аляхновіча «На вёсцы»...
Народу было каля 200 чалавек, а мо й болей. Былі й прадстаўнікі нямецкіх уласьцей ды некаторые з тутэйшых паноў. Публікі было-бы пэўне яшчэ болей, каб не агітацыя тутэйшых, так зва­ных «палякоў». А калі агітацыя не памагла, то давай розныя плёткі пускаць: хто пойдзе (на беларускі спэктакль), таго сфатаграфуюць... і будзеш беларус — значыць, гвалтам зробяць праваслаўным. Калі хочаш астацца каталіком, то па­вшей казаць, што (ты) паляк, бо наша вера поль­ская, а не беларуская ці іншая якая. Так кажуць усе тутэйшые «польскіе» паненкі-вучыцелькі... Ды яшчэ так тлумачаць, што мова наших сялян — гэта мова не беларуская а «простая», бо яны народ просты, але польскі, а беларусаў тут ніякіх няма. А то яшчэ пастрахі былі: хто пойдзе (на беларускі спэктакль), таго ксёндз ня прыме да споведзі...»
«Нягледзячы на ўсе страхі, людзі не спалохаліся: яны... ужо пазналі праўду, ведаюць, што яны — беларусы, чытаюць беларускія кніжкі й газэты, а нядаўна завялі ў сябе (у Белым Дварэ) і беларускую школу. I прыемна было бачыць рэзультаты працы беларускай вучыцелькі, Ірэны Родзевічанкі, каторая ў вельмі кароткі час здалела прыгатаваць дзяцей да публічнага выступленьня...»
Яшчэ горай было ў раёнах Усходняй Беларусі, на падрасейскай тэрыторыі, якая ня была ні пад нямецкай, ні пад польскай акупацыяй. Із культурна-асьветных арганізацыяў там былі вылучна расейскія, а калі дзе й рабіліся спробы заснавань-
ня беларускіх, яны напатыкаліся на перашкоды з боку расейскіх уладаў. Вось ілюстрацыя.
У сакавіку 1917 году ў м. Горкі паўстаў расейскі «Литературно-вокально-драматический кру­жок». Пры ім была заснавана «Беларуская сэкцыя вучняў горацкіх сельска-гаспадарчых школ» (ад 1919 году — «Беларуская сэкцыя студэнтаў Горацкага Сельска-гаспадарчага Інстытуту»). У «Беларускай сэкцыі» — 50 сяброў, і яна праіснавала да 1925 году. Сэкцыя выдала ўлётку «Як чытаць пабеларуску» (пра галоўныя асаблівасьці беларускай мовы й вымаўленьня). Але найбольшая ейная дзейнасьць — драматычны гурток, які ўвосені 1917 году паказаў інсцэніроўку паэмы «Тарас на Парнасе». Наступна быў падрыхтаваны спэктакль «Пашыліся ў дурні». Аднак, «...прежде чем этот спектакль был показан зрителю (студзень 1918 году), Белорусской секции пришлось выдержать борьбу с теми, кто пренебрежительно или пессимистически смотрел на затею спектакля на белорусском, «мужицком», языке. Руководите­лям Белсекции пришлось собирать подписи среди учащихся, по большинству голосов любители по­лучили право ставить свой спектакль на родном языке в актовом зале»ізо. «У горадзе зьявілася навіна — беларускія абвесткі. Не хапіла білетаў, бралі нарасхват, так шмат знайшлося ахвотнікаў паглядзець тэатар на беларускай мове... Заля дрыжэла ад апладысмэнтаў, а слава аб беларусах пайшла далёка за ГоркЬш.
Наступныя паказы драматычнага гуртка «Бе­ларускай сэкцыі» — «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Апошняе спатканьне» й «Ганка» У. Галубка, «Па рэвізіі», «Модны шляхцюк», «Міхалка» й іншыя. Горацкія студэнты заснавалі драматычныя гурткі ў мм. Дрыбін, Раманава, Гарадзішча, у сс. Сарцыслаў, Меншая Багацькаўка й Малышэвічы№.
Дадамо тут, што наагул на тэрыторыі Беларусі, занятай раней ці пазьней бальшавікамі, органы савецкай улады ўсюды арганізоўвалі русыфікатарскія расейскія драматычныя гурткі й тэатрыізз.
Гісторыя гэта была-б няпоўнай, калі-б мы не дадалі тут, што беларускі культурна-адраджэнскі
pyx ува ўсіх ягоных аспэктах, з большымі ці меншымі перашкодамі, працягваўся ў Летуве й Латвіі, куды паводля ўмоваў з Масквою былі далучаныя ў 1918—20 гг. некаторыя прымежныя раёны беларускай этнаграфічнай тэрыторыі зь беларускім насельніцтвам. Калі ў Летуве ён выяўляўся пераважна ў выдавецкай і навуковай дзейнасьці (аб чым ужо была гаворка вышэй), у Латвіі (у Рызе, у Дзьвінскім, Люцынскім і часткова ў Рэжыцкім і Ілукштанскім паветах) — у арганізацыйна-грамадзкай, асьветна-школьнай, выдавец­кай, прэсавай, аматарска-тэатральнай і іншайі5<
Таксама зь Беларусі культурна-адраджэнскі рух перакінуўся ў асяродкі беларускіх заррбкавых аселішчаў і ўцякацкіх скупішчаў Расеі і Украіны, галоўна ў Петраград, Кіеў і Адэсу.
У Петраградзе, апрача балыпавіцкіх інстытуцыяў, Ч. Родзевіч, былы актор тэатру I. Буйніцкага (1907—13 гг.) і «Першага Таварыства бела­рускай драмы і камэдыі», заснаваў на пачатку 1918 году «Таварыства прыхільнікаў беларускага народнага мастацтва». Сябрамі гэтага «Тавары­ства...» былі да выезду ў БНР Б. Тарашкевіч, Ц. Гартны, А. Будзька й шмат іншых беларускіх дзеячоў і патрыётаў. Яно мела ў Петраградзе колькі лякальных аддзелаў, арганізавала «дружыну» беларускага тэатру й xoplS5.
У пачатку сакавіка 1918 году, калі Кіеў і Ўкраіна былі ачышчаны ад бальшавікоў, «разагнаные й тэрарызаваные бальшавікамі беларускіе арганізацыі ў Кіеве ўзноў ажылі й працуюць у згодзе з Украінскай Цэнтральнай Радай»і5в. Із найбольшых арганізацыяў тут дзеюць «Беларуская арганізацыя на тэрыторыі Ўкраіны», каторая паўстала заміж былой «Беларускай Вайсковай Рады ў Кіеве», выбранай на зьезьдзе беларусаў-вайскоўцаў паўдзённа-заходняга фронту 17—22.XII. 1917 г. і Грамадзка-культурны клюб «Зорка».
На чале першай арганізацыі стаялі інж. А. Галавінскі, Н. Разумоўскі й інш. Самым дзейным сябрам «культурна-прасьветнай сэкцыі» арганізацыі быў праф. Кіеўскага Ўнівэрсытэту М. Доў-
нар-Запольскі. Ува ўнівэрсытэце для беларусаў — дэмабілізаваных вайскоўцаў, работнікаў места й ўцекачоў зь Беларусі па нядзелях ладзіліся беларускія грамадзка-культурныя сходы. У канцы красавіка 1918 году ў кватэры беларускай вайсковай арганізацыі сэкцыяй былі адчынсныя Курсы беларусаведы, дзе лекцыі чыталі праф. М. Доўнар-Запольскі й беларускі архэоляг У. Завітневіч, праф. Кіеўскай Духоўнай Акадэміі. Тады-ж праф. М. Доўнар-Запольскі напісаў і сваю брашуру «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі», выдадзеную Урадам БНР у Горадні.
Другой арганізацыяй, пра выдавецкія пачаткі якой мы ўжо згадвалі, кіравалі гісторык беларус­кай літаратуры Л. Леўчанка, беларускі гісторык Я. Краскоўскі, музыказнаўца А. Фарботка, аўтар напісанае ім кніжкі «Беларусь у песьнях» (друк, у Менску ў 1920 г.)із7.
Беларусаў у Адэсе арганізоўвалі С. Некрашэвіч, А. Баліцкі, Алесь Адамовіч і іншыя выдатныя асабістасьці. У пачатку сьнежаня 1917 году тут паўстала Беларускае Культурна-Асьветнае Таварыства «Гай» як адна із арганізацыяў Беларус­кай нацыянальнай Рады Адэсы зь ейным выканаўчым органам — Беларускім Нацыянальным Камітэтам, замененым у всрасьні 1918 году Кон­сульствам БНР.
У 1918 годзе ў месьце, на Казарменным завулку, быў адчынены Беларускі Клюб. У ім была Беларуская бібліятэка з кніжкамі Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна, Ядвігіна Ш. і другіх беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. Пры клюбе працавалі гурткі — літаратурны, тэатралыіы й харавы. Да літаратурнага гуртка належалі М. Грамыка, паэта ад 1907 году, які тут напісаў у 1918 годзе свой першы драматычны твор, п’есу «Зьмітрок з Высокий Буды», апублікаваную ў менскай БНРаўскай газэце «Вольная Беларусь» (№ 33—35 1918 году); М. Пятуховіч, пазьнейшы аўтар і прафэсар беларускай літаратуры Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску. Найбольшую дзейнасьць у клюбе разгарнуў тэатральны гурток, арганізаваны акторам і пазьнейшым у Менску драматургам А. Ляжневічам. Тут (а часам у клю-
бе чыгуначных майстэрняў) часта ладзіліся беларускія спэктаклі й канцэрты. Ставіліся п’есы «Паўлінка», «Модны шляхцюк», «Чорт і баба», «Па рэвізіі» й г. д.
Пры 1-ым беларускім дзщячым прытулку на летніку Дунаеўскага ў. прыморскай Аркадыі ў 1919 годзе была адкрыта беларуская школа (настаўнікі — П. Ілічонак, Р. Казела й інш.). 4 другія школы былі адкрытыя пры пляцоўках беларускіх дзяцей на ўскраінах Адэсы. Узімку 1920 і ўвесну 1921 гг., калі ў Адэсе лютавалі голад і тыфус, дзіцячы прытулак з Аркадыі перамясьцілі ў будынкі былога Кадэцкага Корпусу, а іншы адкрылі непадалбку, на 10-ай станцыі. Сюды цяпер перайшла й галоўная культурна-асьветная праца. У школах дзщячых прытулкаў настаўнікамі працавалі М. Грамыка, пазьнейшы дацэнт матэматыкі А. Аляхновіч, М. Пятуховіч, Л. Рытар. Зь Менску прыходзілі беларускія кніжкі й газэты. Тут працягваліся беларускія спэктаклі й канцэрты^».
Падобных прыкладаў руху адраджэньня нацыянальнай беларускай культуры ў гады падрыхтовы й тварэньня БНР, найвышэйшым кульмінацыйным пунктам якога быў Акт 25-га Сакавіка, можна было б прыводзіць бясконца. Але нам думаецца, што досыць і прыведзеных.
Тэты запраўды народны pyx — такі раптоўны, хуткі, масавы — вобразна можна было б прыраўнаць да всснавой паводкі, калі на зьляжалы, спрасаваны за даўгую халодную зіму сьнег неспадзявана ўдарыла сонечнае цяпло, растапіла й скранула яго зь месца, і ен рушыў-пацек сотнямітысячамі ручайкоў па ўсей Беларусі, зьліваючыся ў цэлыя рэчкі й бурлівыя патокі, ламаючы, зносячы на сваім шляху ўсе перашкоды-бар’еры... I савецкая Масква ўжо няздольная была pyx тэты затрымаць, адно працягам палітыкі ўсё большых і большых абмежаваньняў, русыфікацыі й тэрору159 трымаць яго пад сваёй кантроляй.
ЗАУВАГІ
ІМЕННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ЗАЎВАГІ
НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ
1 Информационно-следственный отдел.
2 Каравульны начальнік.
з Сельская крама.
■» Гісторыя БССР. Мн., 1973. Т. 3. Б. 412.
5 Факты гэтыя адзначаныя ў БелСЭ (1971. Т 3. Б. 359; 1975. Т. 8. Б. 47), але із пропускам прозьвішча А. Курыленкі.
6 Контррэвалюцыянэраў.
7 Цяпер ведама, што толькі паадзіночныя зь іх датрымаліся да 1937 г.
8 Памочнік начальніка турмы «по воспитательной части».
9 «Гумно» — торба, кош ці штось іншае з прадуктамі.
1° У «Гісторыі БССР» (т. 3, б. 414) цьвердзіцца, што да травеня месяца 1930 году ў БССР было «раскулачана» быццам-бы ўсяго 15.629 гаспадарак. Можна сказаць, што й тэты жахлівы лік: у 15.629 гаспадарках было болей за 78.000 ні ў чым нявінных людзей — бацькоў, дзяцей І старых. (Параўнайце: пры жорсткім падаўленьні паўстаньня 1863—64 гг. царскімі ўладамі пакараных паўстанцаў у Беларусі й Літве было 18.507.) У запраўднасьці-ж было шмат горай.
И Пастанова ЦК УсеКП(б) ад 14.3.1930 г. прызнае, што «в некоторых районах процент раскулаченных доходит до 15» (падкрэсьлёньне нашае.— А. КА. КПСС в резолюциях и ре­шениях съездов, конференций и пленумов ЦК. 1953. Ч. 2. Б. 549.
12 Цяпер Малой Церабееўкі няма на картах БССР, ні ў апісаньнях населеных пунктаў у Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.
13 Да канца 1933 г., калі акцыя «раскулачваньня» ў асноўным закончылася, лічба гэтая значка пабольшылася, а ў 1940—41 гт. да яе далучыліся «раскулачаныя» ў Заходняй Беларусі. 16-га жнівеня 1942 г. у гутарцы з Чэрчылем у Крамлі Сталін назваў агульную для ўсяго СССР лічбу 10.000.000 «кулакоў», зь якіх у працягу 4-ох год вялікая частка (great
bulk) была зьнішчана, а рэшта — сасланая ў Сібір (Winston S. Churchill. The Second World War. Boston, 1950. V. IV. P. 498—499). Трэба думаць, што Сталін не пераўвялічваў названае лічбы; хутчэй — наадварот: у ягоным інтарэсе было пераўменшыць яе.
14 Далей ішлі два прозьвішчы ягоных сяброў, якія я не магу ўспомніць.
15 Дырэктар Бабчынскага Пэдагагічнага Тэхнікуму.
16 Брат бабчынскай студэнткі Л. Сухан, аграном Любаньскага раену.
17 Янка Храмянкоў, настаўнік Рагачоўскага раёну.
18 «Нажоўка» — кавалак пілкі для пілаваньня мэталю.
19 Пратапрасьв[ітар] В. Ачапоўскі й прат[аярэй] А. Пігулеўскі хутка пасьля таго былі арыштаваныя й абодва памерлі ў турме. У 1931 г. памер у турме яп[іскап] Мікола. А ў 1937 г. у вадну й тую-ж ноч (29-га ліпеня) былі арыштаваныя апошнія актыўныя творцы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы — яп[іскап] Бабруйскі Філарэт (памер у турме ў 1939 г.), пратаярэі А. Кіркевіч і С. Кульчыцкі (ніколі не вярнуліся з-пад арышту). Тут трэба дадаць, што прат[аярэй] С. Кульчыцкі ў 1917—20 гт. быў заснавальнікам і старшынёю Беларускага Праваслаўнага Саюзу й як такі прадстаўляў гэты Саюз сьпярша ў Беларускім Народным Прадстаўніцтве, а ад красавіка 1918 году — у Радзе БНР.
20 БелАГІП — Беларуская Асацыяцыя Пралетарскіх Паэтаў і Пісьменьнікаў.
21 БСГ — Беларуская Сацыялістычная Грамада.
22 Інбелкульт — Інстытут Беларускае Культуры.
23 БелАН — Беларуская Акадэмія Навук.
24 БНК — Беларускі Нацыянальны Камітэт.
25 Рабфак (Рабочы факультэт) — спэцыяльная сярэдняя школа з 3—4-ма гадамі навучаньня для падрыхтоўкі ўва ўнівэрсытэт кандыдатаў із рабочых і сялян.
26 У 1937 г. яго такі арыштавалі ў Маскве і ў канцы году, як было чуваць, расстралялі.
27 Еўтух Б. Менск у 1930—31 гг. // Газ. «Раніца». Бэрлін, 1944. № 54/216 за 13.12.1944 г.
28 УРЧ — Учетно-распределительная часть.
29 Гіранічная мянушка «контррэвалюцыянэраў».
30 Дзяжком — дзяжурны камэндант.
зі Главное Управление Лагерей ГПУ.
32 Суконныя рукавіцы.
зз Лекпом — лекарскі памочнік, фэльчар.
34 Так у лягеры звалі канваіраў.
35 «Сьвечка» — палягернаму стрэльба.
з« «Труба» — пагібель.
37 Прораб — скарот двух слоў: производитель работ. Інжынэр, кіраўнік будаўнічага аб’екту.
38 «Уркі» — крыміналістыя.
39 КВЧ — Культурно-воспитательная часть.
40 Оперативная часть — аддзел лягернага ГПУ.
41 ЦЭЦ — цеплаэлектрацэнтраль, адзін з аб'ектаў Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату.
42 «Попка» — іншае имя «архангела».
43 ВОХР (Военизированная охрана) — аддзел канваіраў.
44 Ідэя гэтага (58) артикула належыць Леніну. Ён сам зрабіў І першую ягоную рэдакцыю. Гл.: Ленин В. И. Поли. собр. соч. Изд. 5. Т. 45. С. 190.
45 БелСЭ. Т. 2. Б. 302.
46 Там-жа. Т. 3. Б. 585.
47 Там-жа. Т. 2. Б. 302.
48 Там-жа.
49 Там-жа.
50 Высшая мера наказания.
51 у кожным канкрэтным выпадку тут ужываецца й канкрэтны тытул таго ці іншага начальніка.
52 Сьвятар.
53 Правда. 1931. 14-га студзеня.
54 Там-жа. 20-га лютага.
55 Там-жа. 14-га лютага.
56 Там-жа. И-га сакавіка.
57 Ленин В. И. Т. 50. С. 143—144.
58 Из истории Всероссийской Чрезвычайной Комиссии, 1917—1921 гг. Сборник документов. Москва, 1958. С. 18—21.
59 Солженицын А. Архипелаг ГУЛаг. Париж, 1974. С. 20—21.
60 Народны Ка.місарыят Юстыцыі.
61 Северо-Двинские лагеря.
62 Конквест Р. Большой террор. Firenze, 1974. С. 961.
63 The Encyclopedia Americana. 1980. V. 7. Р. 498—499.
64 ШИзо — штрафной изолятор.
65 у дырэктыве гэтай Ленін заклікаў распачаць «решитель­ную борьбу против реакционного духовенства, сопровождая эту борьбу самыми жестокими мерами... По ликвидации этих
(врагов) сообщить Политбюро только устно о результатах, ка­сающихся возможно большого числа казней... Абсолютно за­прещаются при этом письменные доклады и всякие сообще­ния». (Фотакопія дырэктывы апублікавана ў заходня-нямецкай газэце «Rheinischer Merkur», № 39 за 21.9.1976 г.)
Аднак царква сваей дарогаю сабрала дакладныя дадзеныя пра пакараньц^духавенства й на аснове ix «для келейного хра'мового молитвенного поминовения» ўлажыла сынодык бальшавіцкіх ахвяраў 1917—22 гг.— «Со святыми упокой». Экзэмпляр гэтага сынодыка трапіў на Захад і апублікаваны ў часаnice «Религия и атеизм в СССР». (Мюнхен. 1976. Октябрь.) Там (б. 14) падаецца лічба «8.100 мучеников: 2.691 белого ду­ховенства, 1.962 монашествующих, 3.447 монахинь и послуш­ниц».
66 Паводля БелСЭ (т. 2, б. 296), Беразьнікі — места із 145.000 жыхароў (1970 г.) і буйны цэнтар хэмічнай прамысловасьці. Але ў ей, нажаль, нічога ня кажыцца пра тое, калі й хто іх пабудаваў, на чыіх касьцях яны стаяць. Гэтая, адзіная, сувязь паміж Беразьнікамі й Беларусьсю ў БелСЭ прапушчана.
СТ Першым тром сьмерць заменена на пажыцьцбвую катаргу.
68 Прыведзеныя лікі дадзеныя паводля перапісу 1970'году.
69 Ад імя народаў — арочаў.
70 Свободненский комендантский особый лагерный пункт.
71 375 вязьняў у «калбне» (150 плюс 600:2) х на 50 «каленаў» у ваддзяленьні й х на 21 аддзяленьне.
72 У 1937 г. сюды прывязуць рэктара Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту Язэпа Каранеўскага, трупу беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, між імі — Уладзімера Хадыку й Тодара Лебяду. Пра У. Хадыку ведама, што свае лягерныя вершы запісваў дробнымі літарамі на цыгарэтнай паперы й зашываў у каўнер бушлата, а Т. Лебяда — завучваў свае напамяць. Першага ў 1940 г. пры надрыве дынамітам скалы на станцыі Ерафей Паўлавіч каменная глыба ў вапняным кар’еры раздушыла насьмерць. Разам зь імі загінулі й ягоныя лягерныя вершы. Другога перад пачаткам вайны прывезьлі ў Менскае НКВД на перагляд справы. Тут вайна яго вызваліла. Ён аднавіў з памяці свае вершы й выдаў іх зборнікам «Песьні выгнаньня» (Менск, 1943), скуль мы і ўзялі эпіграф для гэтай часткі ўспамінаў.
«АЙНЫ» БССР I ІХНЫ ЛЕС
1 Расейская Камуністычная партия (бальшавікоў), цяпер пераназваная у КПСС.
2 Тут і далей падкрэсьленьне аўтара.
з Турук Ф. Белорусское движение. Москва, 1921. Б. 42.
4 Краўцоў М. 20 гадоў назад // Час. «Шлях Моладзі». Вільня, 1938. № 4/120. Б. 4.
5 Жылуновіч 3. Беларускія сэкцыі РКП (б) І стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі // Полымя. 1928. № 10. Б. 77.
6 Турук Ф. Б. 33.
7 БелСЭ. 1970. Т, 2. Б. 229—231.
8 Жылуновіч 3. Б. 81; БелСЭ. Т. 2. Б. 260.
9 БелСЭ. Там-жа.
10 Упяршыню дэкрэт апублікаваны ў «Газете Рабочего и Крестьянского Правительства». № 24 за 2/15.2.1918 г.
11 Турук Ф. Б. 42—43; Жылуновіч 3. Б. 78.
12 Круталевич В. Организация и деятельность Белорусского национального комиссариата (1918—1919 гг.) // Час. «Исто­рия СССР». 1963. № 6. Б. 118. Прозьвішча ягонае ні тут, ні ў іншых ведамых публікацыях не называецца.
13 Жылуновіч 3. Б. 79—84, 91.
14 Турук Ф. Б. 42.
15 Там-жа. Б. 43; БелСЭ. Т. 2. Б. 230.
16 Турук Ф. Там-жа; БелСЭ. Т. 2. Б. 243.
17 Тут ізь пісь.меньнікаў друкуюцца Ц. Гартны, А. Гурло, М. Гарэцкі, пачынаючыя Я. Неманскі, П. Каравайчык 1 інш.
18 БелСЭ. 1971. Т. 4. Б. 221.
19 Турук Ф. Б. 43; Жылуновіч 3. Б. 79; БелСЭ. Т. 2. Б. 242—243.
20 Турук Ф. Б. 43; История беларускай савецкай літаратуры. Мн., 1965. Т. 1. Б. 559.
21 Документы и материалы по истории Белоруссии. Мн.. 1954. Т. 4. Б. 391.
22 Там-жа. Б. 403.
23 Час. «Чырвоны шлях». № 3—4 за 25.8.1918 г. Б. 26.
24 Там-жа. Б. 28.
25 Там-жа. № 5—6 за 13.10.1918 г. Б. 8.
26 Полымя. 1971. № 5. Б. 149. (Поўная справаздача спатканьня // Дзяньніца. № 21 за 26.8.1918 г.)
27 Круталевич В. Там-же. Б. 122.
28 Полымя. Там-жа. Б. 148.
29 Чырвоны шлях. № 3—4 за 25.8.1918 г. Б. 25—26.
3° Там-жа. Б. 25.
31 Там-жа. Б. 30—31.
32 Круталевіч В. Пасля абвяшчэння рэспублікі // Полымя. 1966. № 9. Б. 129—130.
33 Канчер Е. Белорусский вопрос. Петроград, 1919. Б. 98.
34 Круталевіч В. На імя Леніна//Полымя. 1965. № 4. Б. 104.
35 КП (б)Б у рэзалюцыях (1903—1921 гг.). Менск, 1934. 4.1. Б. 92.
36 Там-жа. Б. 110.
37 Азараў С., Каменская Н. На варце заваеў Кастрычніка // Полымя. 1967. № 12. Б. 224.
38 БелСЭ. 1975. Т. 12. Б. 138; Псторыя БССР. Мн., 1973. Т. 3. Б. 103.
39 БелСЭ. 1974. Т. 10. Б. 496; Псторыя БССР. Т. 3. Б. 111.
40 Псторыя БССР. Т. 3. Б. 103.
41 Пазьнейшы (у 1925—29 гг.) нарком земляробства БССР.
42 Азараў С., Каменская Н. Там-жа.
43 Псторыя БССР. Там-жа.
44 Азараў С., Каменская Н. Там-жа.
45 Круталевіч В. Ля вытокаў // Полымя. 1969. № 8. Б. 167.
46 Экспедиционно-карательный отдел.
47 Віцьбіч Ю. Сорак год таму паўсталі Вяліжане // Газ. «Бацькаўшчына». Мюнхэн, 1958. № 49/50 (436/437).
48 Со святыми упокой. «Синодик» ахвяраў балынааізму 1917—22 гг. // Религия и атеизм в СССР. Мюнхен, 1976. Ок­тябрь. Б. 5.
49 № 278 (перадрук: Комитеты бедноты Белоруссии. Сбор­ник документов и материалов. Мн., 1958. № 119. Б. 146).
50 Там-жа.
51 Там-жа.
52 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі // Полымя. 1968. № 9. Б. 178.
53 Жылуновіч 3. Б. 81—82.
54 Круталевіч В. Там-жа. Б. 174.
55 Там-жа. Б. 178—179.
56 Там-жа. Б. 179.
57 Турук Ф. Б. 44; Жылуновіч 3. Б. 85—92; Круталевіч В. Там-жа. Б. 180—181.
58 Круталевіч В. Там-жа. Б. 173—175.
59 Там-жа. Б. 181 — 182, 188.
60 Там-жа. Б. 180.
61 Там-жа. Б. 181.
62 Там-жа. Б. 197.
63 Там-жа. Б. 181.
64 Там-жа. Б. 182.
65 БелСЭ. Т. 2. Б. 260.
66 Круталевіч В. Там-жа. Б. 183.
67 Документы по истории советско-польских отношений. Москва, 1964. Т. 2. Б. 446.
68 Образование СССР. Сборник документов (1917— 1924 гг.). Москва-Ленинград, 1949. Б. 454.
69 Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии. Ч. 1. Мн., 1961. Б. 348.
70 Новікава Ф. Перамога савецкай улады на Беларусі і ўтварэнне БССР // Камуніст Беларусі. 1958. № 4. Б. 36—37.
71 Турук Ф. Б. 45; БелСЭ. 1974. Т. 11. Б. 208.
72 БелСЭ. Там-жа.
73 Круталевіч В. Там-жа. Б. 189; Круталевіч В. На імя Леніна. Б. 103; Очерки... Б. 350.
74 БелСЭ. Т. 2. Б. 260.
75 Мясьнікоў, Пікель, Рэйнгольд, Іваноў, Калмановіч, Андрэеў (а ад 7.1.1919 г.— яшчэ Найдзйнкаў і Яркін) // БелСЭ. Т. 11. Б. 145.
76 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б. 189.
77 Там-жа; Круталевіч В. На імя Леніна. Б. 103.
78 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б. 189—190.
79 Там-жа. Б. 190.
80 Тая-ж тэлеграма А. Мясьнікова ў Маскву ад 1.1.1919 г. (Там-жа. Б. 184.)
81 Рэзалюцыя, апублікаваная ў газ. «Звезда» за 31.1.1919 г. (Там-жа. Б. 200.)
82 Там-жа. Б. 198—201. («Известия...» за 7, 16, 22-га студзеня 1919 г.)
83 Тая-ж тэлеграма А. Мясьнікова ў Маскву ад 1.1.1919 г. (Там-жа. Б. 184.)
84 Пратакол 1-га з’езда Камуністычнай парты! (бальшавікоў) Беларусі. Менск, 1934. Б. 15. (Там-жа. Б. 183—184.)
85 «Известия...» за 22.1.1919 г. (Там-жа. Б. 205.)
86 «Известия Смоленского Совета» за 26.1.1919 г. (Там-жа.)
87 Круталевіч В. Там-жа. Б. 184.
88 Сакратар ЦК КП (б) Б В. Кнорын. У час паміж нямецкай і польскай акупацыямі // Гл. зб.: Кастрычнік на Беларусі / Улажыў С. Агурскі. Вып. 1. Менск, 1927. Б. 287.
89 БелСЭ. Т. 2. Б. 260.
90 Круталевіч В. Там-жа. Б. 190. (Цытуецца пераказ «паведамленьня» словам! В. Круталевіча.)
91 Шкляр Я. Старонкі гераічнай гісторыі // Полымя. 1966. № 3. Б. 134.
92 Там-жа; Свердлов Я. Избранные произведения. Москва, 1960. Т. 3. Б. 231.
93 Свердлов Я. Т. 3. Б. 139.
94 в. Круталевіч у вартыкуле «Пасля абвяшчэння рэспублікі» (б. 133—135), на аснове пратаколу справаздачы дэлегацыі паседжаньню ЦБ 31.1.1919 г., узнаўляе гэтыя перамовы зь Ленінам.
95 Прычым із Горадзенскай губ. — толькі ўсходняя ейная частка; заходняя 1з самою Горадняй будзе занятая Чырвонай арміяй на кароткі час адно ў ліпені 1920 г.
9« Свердлов Я. Б. 142—143.
97 БелСЭ. 1972. Т. 6. Б. 396; Т. 12. Б. 199.
98 ЦБ КП (6) Б у гэтай справе была принятая пастанова: «Выданьне беларускае газэты прызнаць непажаданым» // Круталевіч В. Пасля абвяшчэння рэспублікі. Б. 141.
99 Кнорын В. Там-жа.
юотурук Ф. Б. 45; Звезда. № 364 за 4.2.1919 г.
101 Шкляр Я. Б. 135.
102 Заміж ix у новы ўрад уводзяцца: П. Пятроў — нарком замежных справаў, Мандэлыптам — нарком нацыянальных справаў, М. Сьвярдлоў — нарком працы, I. Саваціеў — нар­ком асьветы й А. Гэтнэр — нарком юстыцыі. (Круталевіч В. Першы беларускі ўрад // Полымя. 1966. № 1. Б. 139.)
юз Там-жа. Б. 140.
104 Круталевіч В. Пасля абвяшчэння рэспублікі. Б. 139—140.
105 Круталевіч В. На імя Леніна. Б. 106.
106 Ад былой групы Заходняй камуны ў Прэзыдыюм ЦБК ЛітБелу ўвайшлі Іваноў і Пікель, а ўва ўрад — Калмановіч, Савіцкі, Розэнталь і Бэрсан // БелСЭ. Т. 6. Б. 396—397.
107 Александровіч С. Першая беларуская савецкая газе­та // Полымя. 1968. № 4. Б. 226.
los БелСЭ. Т. 2. Б. 243.
109 Паводля пастановы ЦК злучанай КП (б) Летувы й Беларусі, ейнымі прэсавымі органам! ў ЛітБеле былі газэты «Звезда» парасейску, «Mlot» папольску, «Komunistas» палетувіску й «Штэрн» пажыдоўску // Очерки... Б. 358.
по БелСЭ. Т. 9. Б. 17; Т. 10. Б. 496.
111 Там-жа. Т. 10. Б. 496; час. «Беларусь». Мн., 1960. № 11. Б. 5.
112 БелСЭ. Т. 10. Б. 73—74; Полымя. 1973. № 12. Б. 154—156; Гісторыя БССР. Т. 3. Б. 161 — 162.
113 Полымя. 1966. № 4. Б. Ill; 1968. № 11. Б. 164.
114 Там-жа.
из Там-жа. 1966. № 4. Б. 111.
116 БелСЭ. Т. 8. Б. 485.
117 Турук Ф. Б. 61. (Тут БКА завецца: Камуністычная арганізацыя беларускіх сялянаў і работнікаў.) Ігнатоўскі У. Камуністычная партыя Беларусі і нацыянальнае пытаньне // 36. «Беларусь» / Пад рэд. А. Сташэўскага, 3. Жылуновіча, У. Ігнатоўскага. Выд. ЦВК БССР. Менск, 1924. Б. 231; БелСЭ. Т. 12. Б. 140.
118 Гл. артыкул I. Шпілеўскага й Л. Бабровіча // Час. «Наш край». Менск, 1929. № 3/42; Віцьбіч Ю. Як зьявіўся на мапе Беларускі Дзяржынск // Бацькаўшчына. № 25/26 (104/105) за 29.6.1952 г.
и® Найдзюк Я. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1944. Б. 179—183; БелСЭ. Т. 9. Б. 593, 595.
120 БелСЭ. Т. 4. Б. 357; Ігнатоўскі У. Там-жа.
121 Няпоўных Менскага, Барысаўскага, Слуцкага й Мазырскага паветаў, Ігуменскага й Бабруйскага. Часткі першых 4-ох паветаў 1 наветы Наваградзкі й Пінскі Менскай губ. у жнівені месяцы 1920 г. адышлі пад Польшчу.
122 БелСЭ. Т. 10. Б. 432.
123 Полымя. 1971. № 5. Б. 156.
124 Тэкст маніфэсту цытуецца з арыгіналу, клішэ якога апублікавана ў альбоме «Янка Купала. Жыцце і творчасць». Мн., 1959. Б. 89.
125 Па-за СССР паўтораныя ў публікацыі: Недасек Н. Камунізм і «беларускі нацыяналізм» // Запісы Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва. Кн. I. Мюнхэн, 1962.
126 БелСЭ. Т. 2. Б. 230, 243, 260 і інш.; 3. Жылуновіч і Я. Лагун // Очерки.... Б. 347, 350.
127 3 гэтага нам ведама толькі адно выключэньне: сьмерць ад хваробы былога сябры ЦК БКА, а ў БССР рэдактара газэты «Савецкая Беларусь» і сакратара ЦБ КП(б)Б С. Булата, які не дажыў да часу, калі пачалася расправа над ягонымі сябрамі, памбр у 1921 г.
128 у 1922 г., калі тварыўся СССР, ЦК РКП(б) праектам «аўтанамізацыі» (улучэньня ўсіх нерасейскіх савецкіх рэспублік у склад РСФСР) вырашыў адабраць ад іх фікцыйны статус іхнай «дзяржаўнай незалежнасьці». Праект выклікаў супраціў з боку камуністых гэтых рэспублік: яны жадалі канфэдэрацыі з РСФСР, а не фэдэрацыі. 16.9.1922 г. праект быў адкінуты ЦБ КП(б)Б, 3.10.1922 г. — ЦК КП(б) Украіны І г. д.
Найбольш рашуча супраць маскоўскага праекту выступіў ЦК КШб) Грузіі. 15.9.1922 г. ен вынес пастанову: «Прапанаванае на аснове тэзаў таварыша Сталіна аб’яднаньне ў форме аўтанамізацыі незалежных рэспублік уважаць за перадчаснае». «Аб’яднаньне гаспадарчых высілкаў і агульнай палітыкі ўважаць за неабходнае, але із захаваньнем усіх атрыбутаў незалежнасьці» (падкрэсьленьні ЦК КП(б) Грузіі). (Авторханов А. Технология власти. Франкфурт-на-Майне, 1976. Б. 365.) Пазыцыя гэтая грузінскіх камуністых і была галоўнай прычынай карных рэпрэсіяў супраць ix.
129 Тады кіраўнік толькі-што рэарганізаванага з ВЧК ГПУ.
іэо Ленин В. И. Поли. собр. соч. Изд. 5. Т. 45. Б. 357—360.
131 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літэратуры. Выд. 2. Вільня, 1921. Б. 206.
132 БелСЭ. Т. 4. Б. 276—277.
133 Там-жа. Б. 277.
134 Там-жа. Т. 10. Б. 157.
135 Рагуля В. Успаміны. Ню Ёрк, 1957.
135 Паводля БелСЭ (т. 10, б. 157) іншы орган ЦК КПЗБ — газ. «Бальшавік».
137 БелСЭ. Т. 6. Б. 28.
138 Рагуля В. Б. 66—70. Пазьней, будучы зманеныя ў БССР і арыштаваныя ў 1934 г., загінулі таксама А. Капуцкі й Л. Родзевіч: першы — у 1935, а другі — у 1937 гг.
139 БелСЭ. Там-жа.
140 Такое паведамленьне атрымала жонка ягоная, лекар Аддзяленьня скураных хваробаў менскага Клінічнага Гарадка. Сама яна ў роспачы атруцілася.
141 Підгайнйй С. Недостріляні. Ч. 1. Видавництво «Украіна», 1949. Б. 115.
142 К. Гей — новапрысланы ў 1930 г. з Масквы для разгро­му «беларускага нацыяналізму» 1-шы сакратар ЦК КП (б) Б.
1« БелСЭ. Т. 2. Б. 507.
144 Ліст апублікаваны ў газ. «Зьвязда». Тут цытуецца па­водля перадруку ў час. «Камуністычнае выхаваньне». Менск, 1930. № 12. Б. 34.
145 Рытар I. На суд гісторыі // Час. «Конадні». Ню Ёрк — Мюнхэн, 1963. № 7. Б. 119—120.
146 БелСЭ. 1972. Т. 5. Б. 44.
147 Еўтух Б. Менск у 1930—1931 гг. // Раніца. № 54/216 за 13.12.1944 г.
148 Таксама іншых беларускіх камуністых: 25.10.1930 г. 2-га сакратара ЦК КП (б) Б Я. Васілевіча — у апарат наркам-
зема СССР; 1.2.1932 г. рэктара Камуністычнага ўнівэрсытэту ў Менску й загадчыка аддзелаў друку, культуры й прапаганды ЦК КП(б)Б у 1928—31 гг. (былога народнага камісара аховы здароўя БССР у 1921—22 гг.) А. Сянькевіча — у сыстэму наркамата аховы здароўя РСФСР. У 1933 г., калі ў БССР пачалася 2-ая ў 30-ых гг. хваля масавага тэрору, із БССР у РСФСР былі адкліканыя народны камісар асьветы А. Платун, народны камісар земляробства П. Рачыцкі, народны камісар легкай прамысловасьці Р. Грысевіч і шмат іншых. Усіх іх праз колькі год у РСФСР паарыштоўвалі й, праўдападобна, парасстрэльвалі.
149 Як і згадваныя ўжо, перад арыштам: 31.8.1929 г.— А. Баліцкі, 14.9.1929 г.— 3. Прышчэпаў, у студзені 1931 r.у. Ігнатоўскі.
iso Тэрорам 1936—38 гг. у БССР асабіста кіравалі сябры Палітбюро Г. Малянкоў і М. Яжоў.
151 Сяднеў М. Ахвяры бальшавізму. Беласток, 1944.
152 Там-жа. Б. 4.
153 Там-жа. Б. 14—16.
154 Там-жа. Б. 5.
iss БелСЭ. 1971. Т. 3. Б. 367. Усе іншыя дакладныя даты сьмерці таксама зьвераныя ці ўзятыя зь БелСЭ.
156 Сяднйў М. Б. 16.
157 Мікола Галадзед 21.6.1937 г. забіўся насьмерць, кінуўшыся галавою ўніз у пралёт паміж сходамі, калі яго ў НКВД вялі на чарговы допыт. Алесь Чарнушэвіч 2.8.1938 г. расстраляны.
158 Даклад В. Шаранговіча 16-му зьезду КП(б)Б быў апублікаваны ў прэсе й хутка пасьля таго выдадзены асобнай брашурай.
159 БелСЭ. Т. 11. Б. 186.
160 Там-жа. Б. 197.
161 Там-жа. 1973. Т. 7. Б. 495.
162 Там-жа. 1969. Т. 1. Б. 91.
163 Янка Васілевіч у 1919 г.— заступнік народнага кахнсара харчаваньня ЛітБелу, у 1925 — народны камісар гандлю БССР, у 1926 — фінансаў. Па адкліканьні яго із БССР у Маскву ў 1934 г. быў прызначаны ў Сельска-гаспадарчы аддзел Далека-Ўсходняга Краю. Расстраляны 29.12.1938 г.
164 Камкор Барыс Гарбачоў — камандуючы войск Забайкальскай вайсковай акругі, у 1917—20 гг. актыўны ўдзельнік устанаўленьня савецкае ўлады ў Беларусі. 3.7.1937 г. расстра­ляны па справе маршала М. Тухачэўскага.
165 БелСЭ. Т. 1. Б. 91.
166 AKO — Рыбапрамысловае Акцыянэрнае Камчацкае Таварыства.
167 Шамардзіна С. Старонкі з біяграфіі Язэпа Адамовіча // Полымя. 1966. № 4. Б. 127.
168 Сьцяпан Гарбуз — былы сябра ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР. У 1921—23 гт.— на кіруючых становішчах ува ўстановах Наркамасьветы БССР, кіраўнік спраў ЦБ КП(б)Б. У 1925—26 гг.— сакратар Акруговага Камітэту КП(б)Б толькішто далучанай да БССР Клімавіцкай (Калінінскай) акругі, у 1928—29 гг.— на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі (сябра ЦК КПЗБ), скуль у 1930 г. адкліканы ў Маскву.
169 Кіпель Я. Байкала-Амурская магістраль — БАМ // Газ. «Беларус». Ню Ёрк, 1977. № 246.
170 БелСЭ. Т. 10. Б. 67.
171 Там-жа. Т. 11. Б. 202.
I72 Дзень паэзіі. Мн., 1965. Б. 151.
Як і па ўсяму СССР, у завірусе тэрору 1936—38 гг. пацярпелі й тыя беларускія камуністыя, што стараліся трымацца «гэнэральнай лініі» Крамля — М. Стакун, 7.7.1937 г. заступіўшы А. Чарвякова на становішчы старшыні ЦБК БССР, а 13.11.1937 г. звольнены й арыштаваны; Д. Ваўковіч, 2-гі сак­ратар ЦК КП(б)Б у 1934—37 гг., 30.5.1937 г. заступіўшы М. Галадзеда на становішчы старшыні СНК БССР, 8.9.1937 г. звольнены й арыштаваны; 3. Кавальчук, старшыня Цэнтральнага Савету Прафэсійных Саюзаў БССР у 1932—37 гг., увесну 1937 г. арыштаваны; камандарм Е. Убарэвіч, камандуючы войск Беларускай вайсковай акругі, 11.6.1937 г. расстраляны; і шмат іншых, а ў тым і сам В. Шаранговіч, адзіны да таго бе­ларус у ролі 1-га сакратара ЦК КП (б) Б, арыштаваны 29.7.1937 г.
5.3.1938 г. маскоўская «Правда» публікуе ягоныя «нака­занью» на судовым спэктаклі «Антысавецкага права-трацкісцкага блёку» ў Маскве:
«Старшыня суда Ўльрых: Падсудны Шаранговіч, ці пацьвярджаеце вы вашыя прызнаньні, якія вы зрабілі ў часе папярэдняга сьледзтва?
Шаранговіч: Цалкам пацьвярджаю... У нацыянал-фашысцкую арганізацыю мяне завэрбаваў Галадзед і Чарнушэвіч... Асноўныя мэты нацыянал-фашысцкай арганізацыі Беларусі Галадзед коратка фармуляваў так: ліквідацыя савецкай улады й аднаўленьне капіталізму, адлучэньне Беларусі ад Савецкага Саюзу ў выпадку вайны з фашысцкімі дзяржавамі...»
Гэтага было досыць, каб В. Шаранговіча расстралялі. БелСЭ
(т. 11, б. 295) падае й дату — 13.3.1938 г. Тут хіба можна яшчэ выказаць здогад: гінучы самі, М. Галадзед І А. Чарнушэвіч маглі пацягнуць за сабою й В. Шаранговіча, «завэрбаваўшы» яго на допытах у «сваю арганізацыю» — насіў воўк, хай панясуць і ваўка!
173 к. Петрусевіч паходзіць із с. Душава (Навіны) з-пад Капыля // Полымя. 1968. № 8. Б. 249.
174 Колас Я. Цені мінулага: Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Мн., 1957. Б. 8.
175 Полымя. Там-жа. Б. 249—250.
176 «Літаратура і Мастацтва» (№ 15/2646 за 13.4.1973 г.) падае .накладную дату сьмерці — 7.4.1973 г.
АКТ 25-ГА САКАВІКА Й АДРАДЖЭНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
1 Беларуская Сацыялістычная Грамада, заснаваная ў канцы 1902 г.
2 Заснаваны ў 1907 г.
з Homan. № 30 за 26.5.1916 г. (Гл.: Prawy bielaruskaj mowy).
4 Homan. № 40 за 30.6.1916 г.
5 Там-жа. № 14/106 за 16.2.1917 г.
6 Там-жа. № 9/205 за 29.1.1918 г.
7 Sieben Sprachen Wörterbuch. Deutsch—Polnisch—Rus­sisch—Weissruthenisch—Litauisch—Lettisch—Jiddisch. Leipzig, 1918; Homan. № 43/239 за 29.5.1918 г.
8 Гл. рэцэнзію: Siamijazycny Slounik // Homan. № 55/251 за 16.7.1918 г.
9 Калубовіч А. «Айцы» БССР і іхны лес. Клыўлэнд, 1985. Б. 15—16, 20—21.
1° Расейская Камуністычная Партыя (бальшавікоў).
Н Калубовіч А. Б. 34—35.
12 Турук Ф. Белорусское движение. Москва, 1921. § 4. Б. 87.
13 Homan. № 39/235 за 14.5.1917 г.
14 Турук Ф. Статут Цэнтральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў. § 2. Б. 88.
15 Там-жа. Б. 96.
16 Homan. № 25/117 за 27.3.1917 г. (Рэцэнзія на кніжку.)
17 Апублікаваны ў газэце «Вольная Беларусь». 1918. № 4.
I8 J. Stankiewii. Prawapis i hramatyka // Homan. № 30/226 за 12.4.1918 г.; Рэцэнзія на правапіс A. TiuckiewiCa) // Homan. № 48/244 за 14.6.1918 г.; Р. Абіхт — нямецкі славісты, выкладчык Браслаўскага ўнівэрсытэту, дзе займаў катэдру беларускай мовы й літаратуры; дасьледчык помнікаў старажытнай беларускай літаратуры; супрацоўнік газ. «Homan»; перакладчык у нямецкую мову й публікатар вершаў Я. Купалы й апавяданьня Я. Коласа «Бунт»; аўтар пяці артыкулаў «Із стара­жытнай і новай гісторыі беларусаў» у нямецкай газэце «Beobachter» (5—29.9.1918 г.); ЭЛіМБел. Мн., 1984. Т. 1. Б. 11.
19 Homan. 1918. № 30/226.
20 Выснавы на ягоную граматыку Камісіі Беларускага Навуковага Таварыства ад 1.5.1918 г. //Homan. № 53/249 за 9.5.1918 г.
21 Homan. 1918. № 30/226.
22 Там-жа. 1918. № 53/249.
23 A. -LuckiewiÜ. Ab nas prawopis // Homan. № 29/225 за 9.4.1918 г.
24 Там-жа.
25 J. StankiewiS. Prawapis 1 hramatyka//Homan. 1918, № 30/226 (працяг — да № 35/231 за 30.4.1918 г.).
26 Граматыка Б. Тарашкевіча мела 6 выданьняў: 5 зь ix — у Вільні й апошняе (6-ае) — у Менску ў 1943 г. пад нямец­кай акупацыяй. У БССР яна ніколі не друкавалася. (5-ае выданьне факсымільна перавыдадзена ў Менску ў 1991 г.— Ад выдавецтва.)
J. StankiewiÜ. Ab biefaruskim sfoüniku // Homan. № 40/236 за 17.5.1918 г.; Леўчанка Л. Пытаньне аб беларус­кай тэрміналбгіі // Вольная Беларусь. 1918. № 30, 34.
28 Homan. № 36/232 за 3.5.1918 г.
29 БелСЭ. Т. 11. Б. 120. У 1958 г. у архівах Бібліятэкі АН Летувіскай ССР у Вільні знойдзена частка рукапісу гэтага слоўніка. Hi цэлы слоўнік, ні частка ягоная дагэтуль ня выдадзеныя.
30 Канчер Е. Белорусский вопрос. Б. 72.
31 Homan. 1918. № 30/226.
32 Яны былі выдадзеныя ў Менску. Беларуская тэрміналёгія для ix падрыхтаваная з дапамогаю Я. Лесіка й А. Смоліча (6. 10).
зз у Кухцічах к[аля] мястэчка Узда было галоўнае ўпраўленьне ўсіх маенткаў княгіні.
34 Ю(стын) М(урашка). Княгіня Магдалена Матыльда Радзівіл (успаміны) // Час. «Студэнцкі кліч». Мюнхэн, 1947. № 1/15. Б. 9—10.
35 Беларускі Каляндар на 1982 год. Беласток. Б. 188; Ho­man. № 73 за 24.10.1916 г.; Kala Skolnaj sprawy // Homan. № 65/157 за 14.8.1917 г.
36 Homan. 1916. № 73.
37 Турук Ф. Б. 39.
38 Найдзюк Я. Беларусь учора 1 сяньня. Менск, 1943 (на вокладцы — 1944). Б. 205.
39 БелСЭ. 1975. Т. 12. Б. 152.
40 Найдзюк Я. Б. 191.
41 Homan. № 52/248 за 5.7.1918 г.
42 Турук Ф. Б. 61—62.
43 Там-жа. Б. 61.
44 Там-жа. Б. 62.
45 Час. «Новы Шлях». 1944. № 3/39. Б. 6; Раніца. 1944. № 45/207.
46 Homan. № 46/242 за 7.6.1918 г.
47 Полымя. 1966. № 12. Б. 150.
48 БелСЭ. Т. 9. Б. 84.
49 Беларускі Каляндар на 1982 год. Б. 189.
50 БелСЭ. Т. 1. Б. 375.
51 У 1921 годзе зь Менску сэмінарыя была пераведзена ў Наваградак, а стуль — у Пінск. Гл: Божым Шляхам. Лендан, 1957. № 76—81. Б. 11; Гэрмановіч Я. Кітай—Сібір—Масква. Мюнхэн, 1962. Б. 13, 145.
52 Канчер Е. Б. 72.
53 Homan. № 37/233 за 7.5.1918 г.; Там-жа. № 49/245 за 18.6.1918 г. Праект статуту, уложаны Я. Карскім, апублікаваны ў «Вольнай Беларусь за 13.10.1918 г.
54 Homan. № 61/257 за 6.8.1918 г.
55 Турук Ф. Б. 62.
56 Полымя. 1972. № 7. Б. 208.
57 Homan. 1918. № 52/248.
58 Беларускі Каляндар на 1982 год. Б. 188.
59 Homan. № 65 за 26.9.1916 г.
60 Там-жа. № 67 за 3.10.1916 г.
61 Турук Ф. Б. 39.
62 Homan. № 76 за 3.11.1916 г.; Там-жа. № 8/100 за 26.1.1917 г.
63 Там-жа. № 50/142 за 22.6.1917 г.
64 Там-жа. № 64/156 за 10.8.1917 г.; № 66/158 за 17.8.1917 г.
65 Там-жа. № 1/97 за 1.1.1918 г.
66 Там-жа. 1918. № 55/251; Там-жа. № 56/252 за 19.7.1918 г.
67 Там-жа. 1917. № 50/142.
68 Там-жа. 1918, № 30/226; Там-жа. № 37/233 за 7.5.1918 г.
69 Беларускі Каляндар на 1980 год. Беласток. Б. 137.
70 Каганец К. Беларускі лемэнтар ибо Першая навука чытаньня. 1906.
Kahaniec К. Bietaruski lementar abo Pierkaja nawuka cytannia. 1906.
Цетка. Перише чытаньне для дзетак беларусаў. 1906.
Ciotka. Pierkaje bytannie dla dzietak bietarusau. 1906.
Другое чытаньне для дзяцей беларусаў. Напісаў Якуб Колас. 1910.
71 Власт. Короткая гісторыя Беларусь Вільня, 1910.
W-tast. Karotkaja historyja Bietdrusi. 1910.
Filachoüski. Karotki katechizm. 1907. (Homan. 1918. № 49/245.)
Karotkaja historyja swiataja. (Там-жа.)
72 Абвесткі аб продажи ix. Гл: Homan. № 10/102 за 2.2. 1917 г. (із частымі паўторамі й пазьней).
73 Там-жа. 1918. № 49/245.
74 Першая чытанка, кніжыца для беларускіх дзетак дзеля навукі чытаньня. Злажыў Власт. Вільня, 1915.
Pierkaja bytanka, kniiyca dla biefaruskich dzietak dziela nawuki bytannia. Ztakyü Wlhst. 1916. (Гл. рэцэнзію: Homan. № 68 за 6.10.1916 г.)
(Was!. Rodnyje Zierniaty. Чытанка для 2-ое й 3-яе клясаў. 1916. (Гл. рэцэнзію: Homan. № 89 за 19.12.1916 г.)
Jak prawilna pisac pa bietarusku (-hicinskimi literami). ZfaJyu Ant. Luckiewib. Cash I. Wilnia. 1917. (Гл. рэцэнзію: Homan. № 26/118 за 30.3.1917 г.)
Zadacnik dla pacatkowych skol. Hod I (пераклад із Г. Юрэвіча). Wilnia, 1917. (Homan. № 46/138 за 8.6.1917 г.)
Задачнік для пачатковых школ Год I. 1917.
Zadacnik dla pabatkowych skol. Hod II i III. (Там-жа.)
Nowy Lementar dla bietaruskich dzietak J. Stankiewiba. 1918. (Там-жа. 1918. № 29/225.)
Выданьне 2-oe Nowaha Lementara. Wilnia, 1918. (Там-жа. № 36/232 за 3.5.1918 г.; Гл. рэцэнзію: Там-жа. № 39/235 за 14.5.1918 г.
Wypisy z bielaruskaj literatury. Case I (XIII—XVIII stst.).
Ztazyü W. tastoüski. Wilnia, 1918. (Там-жа. № 31/227 за 16.4.1918 г.)
W. -tastoUski. Niezabudka, piersaja pasla lementara cytanka.
Wilnia, 1918. (Там-жа.)
Siejbit, druhaja pasla lementara bytanka. ZÜäyü i wydaü W. tastoüski. Wilnia, 1918. (Час. «Чырвоны шлях». Петраград, 1918. № 5—6. Б. 29.)
75 Nafy Piesniary. Socyalna-literaturnyje narysy Antona Nowiny. Wilnia, 1918. (Homan. № 12/208 за 12.2.1918 г.; Гл. рэцэнзію: Homan. № 14/210 за 15.2.1918 г.)
76 Там-жа. 1918. № 31/227.
77 Полымя. 1972. № 7. Б. 208.
78 Турук Ф. Б. 62.
79 Homan. № 34/230 за 26.4.1918 г.
80 Дзіцячая чытанка. Выданьне «Вольная Беларусі». Менск, 1918. (Чырвоны шлях. Б. 29.)
Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. Выдань­не «Беларускага Камітэту». Вільня, 1918.
Другое выданьне. Вільня, 1919.
Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Менск, 1919. (Турук Ф. Б. 3, 63.)
Леўша Л. Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства. Беларускае Выдавецкае Таварыства «Зорка». Кіеў, 1919. (В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Ядвігін Ill., А. Гарун, 3. Бядуля, С. Палуян.); (Турук Ф. Б. 2.)
Леўша Л. Псторыя беларускага пісьменства ў хрэстаматыі: «Дыямэнты...». Б. 5—19.
Смоліч А. Геаграфія Беларусь Менск, 1919.
Гарэцкі М. Псторыя беларускае літэратуры. Выданьне Беларускага Выдавецкага Таварыства. Вільня, 1920; Выданьне 2-ое. Вільня, 1921.
Школьны сьпеўнік/ Улажыў А. Грыневіч, настаўнік сьпеву Менскай беларускай гімназіі. Вільня, 1920. (БелСЭ. Т. 4. Б. 56.)
Малышаў Н. Фізыялёгія I анатомія чалавека. Падручнік для сярэдніх школ (пераклад). Выданьне Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве. Коўна, 1920.
Зеленскі В. Батаніка. Падручнік для сярэдніх школ (пера­клад). Выданьне Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве. Коўна, 1920.
81 Гарун А. Жывыя казкі для дзіцячага тэатру. (Хлопчык у лесе, ІПчасьлівы Чырвонец, Дзіўны лапаць.) Выданьне Беларускае Цэнтральнае Школьнае Рады. Менск, 1920. Таксама: Зборнік сцэнічных твораў для дзіцячага тэатру.
(Ф. Аляхновіч «У лясным гушчары»; М. Чарот «Данілка і Алеська»; А. Гарун «Датрымаў характару».) Менск, 1920.
82 Полымя. 1972. № 7. Б. 208.
83 Паводля ўспамінаў 3. Бядулі, тады сакратара рэдакцыі газэты «Наша Ніва», у кн.: Пяцьдзесят чатыры дарогі: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., 1963. Б. 82.
84 Александровіч С.'Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. Б. 148.
85 Дойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Ч. 2. Мн., 1980. Б. 385.
86 Паводля Ю. Бібілы ў кн.: Летапіс беларускага друку. Ч. 3. 1917—1924 гг. Сшытак першы. Менск, 1927.
87 Залёты. Сцэнічныя творы. Менск, 1918. Т. 1. Ч. 2.
88 Maciej Вuratok (F. Bahulewit). Dudka Bietaruskaja. Wilnia, 1918; Symon Reüka z pad Barysawa ( F. BahuSewic). Smyk Bietaruski. Wilnia, 1918.
89 Паўлінка. Сцэнічныя творы. Менск, 1918. Т. 1. Ч. 1.
90 Сымон Музыка. Менск, 1918;
Антось Лата. На дарозе жыцьця. Сцэнічныя творы.
Менск, 1917;
Казкі жыцьця. Коўна, 1921.
91 Матчын Дар. Зборнік вершаў. Менск, 1918.
92 Модны шляхцюк. Сцэнічныя творы. Менск, 1918. Т. 1.4. 2.
93 Uspaminy. Wilnia, 1921.
94 Васількі (драма). Вільня, 1919.
95 Bazylitak. Na Antokali. Butrym Niamira — yce ў Вільні ў 1918 г.
Чорт і баба. Манька. Сцэнічныя творы. Менск, 1918. Т. 1. Ч. 2;
Strachi Іуссіа. Dziadzka Jakub. Na wioscy — yce ў Вільні ў 1919 г.;
Цені. Менск, 1920;
Niaskontanaja drama. Wilnia, 1921.
96 Дзьве душы. Вільня, 1920.
97 Гарэцкія М., Г. Маскоўска-беларускі слоўнік. Выданьне 2-ое. Вільня, 1920;
Гарэцкі М. Беларуска-маскоўскі слоўнік. Вільня, 1921;
Ластоўскі В. Падручны Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. Коўна, 1920;
Дуж-Душэўскі К. і Ластоўскі В. Слоўнік гэамэтрычных і трыганамэтрычных тэрмінаў і сказаў. Коўна, 1920.
98 Доўнар-Запольскі М. Асновы дзяржаўнасьці Беларусі. (Брашура із картаю БНР у пяці асобных выданьнях — у бела-
рускай, нямецкай, францускай, польскай і расейскай мовах.) Горадня, 1919;
Цьвікевіч А. Беларусь. Бэрлін, 1919;
Адраджэньне Беларусі і Польшча. Бэрлін, 1921;
Езавітаў К Беларуси і палякі. Коўна, 1919;
Навіна А. (Луцкевіч). Польская акупацыя ў Беларусь Вільня, 1920;
Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Коўна, 1920.
99 Грыневіч А. Народны сьпеўнік. Вільня, 1920.
10° Фарботка А. Беларусь у песьнях. Менск, 1920.
101 Для выданьня расейскіх газэтаў і часапісаў у БССР у лістападзе 1920 г. у Менску было заснавана аддзяленьне Дзяржаўнага Выдавецтва РСФСР, у студзені 1921 г. пераназванае ў Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, якое ў наступным годзе ўвайшло ў склад Белтрэстдруку.
102 У ім: новыя творы Я. Купали, Я. Коласа, К. Каганца, М. Грамыкі, артикулы М. Пятуховіча, С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка й інш.
юз Калубовіч А. Б. 35.
104 Вось далёка няпоўны сьпіс іхны.
Газеты:
у Смаленску — «Советская правда» (1917—18 гг.), «Из­вестия Смоленского Совета» (ад канца 1917 г.), «Известия Западной коммуны» (1918 г.), «Бедняк» (1918—19 гг.) і інш.;
у Менску — «Звезда» (іншыя ейныя назовы — «Молот», «Буревестник», ад 1917 г.), «Крестьянская газета» (1917 г.), «Известия Минского Совета» (іншы назоў — «Ра­бочий и солдат», 1917—18 гг.), «Известия Временного Рабо­че-Крестьянского Советского Правительства Белоруссии» (1919 г.), «Минский пролетарий» (1919 г.), «Известия Во­енно-Революционного Комитета ССРБ» (1920 г.), «Совет­ская Белоруссия» (ад ліпеня 1920 г., перад тым выходзіла ў Смоленску);
у Магілеве — «Известия Могилевского Совета» (1918 г.), «Соха и молот» (1919—24 гг.);
у Віцебску — «Известия Военно-Революционного Коми­тета г. Витебска» (іншы назоў — «Заря Запада», ад 1918 г.), «Известия Витебского Совета» (1919 г.), «Голос бедняка» (1919 г.);
у Гомелі — «Известия Гомельского Совета» (іншы назоў — «Путь Советов», 1917—20 гг.), «Известия Революци­онного Комитета г. Гомеля» (1919 г.);
у Полацку — «Революционный голос» (1917 г.), «Красная
газета» (1918 г.), «Известия» (1918—19 гг.), «Известия Мозырского Совета» (1917—18 гт.), «Известия Климовичского исполкома» (1918 г.), «Известия Совета Оршанского уезда» (іншы назоў — «Набат», 1918—20 гг.), «Известия Борисовского Совдепа» (ад 1918 г., ад 1920 г.— «Бедняк»), «Известия Исполкома Советов» (іншы назоў — «Факел», Сянно, 1918—22 гг.) і г. д.
Часапісы:
гаспадарчыя — «Экономическая жизнь» (Смаленск, 1918— 19 гт.), «Хозяйство Белоруссии» (Менск, 1920—21 гг.);
грамадзка-палітычныя — «Заря Запада» (Менск, 1919 г.), «Коммунистический труд» (Віцебск, 1919—23 гт.), «Полес­ский коммунар» (Гомель, ад 1919 г.), «Заря» (Чаусы, 1919 г.), «Голос труда» (Віцебск, 1920—21 гг.);
камсамольскія — «Набат молодежи» (Гомель, 1920— 21 гт.);
асьветныя — «Школа и культура Советской Белоруссии» (Менск, 1919—21 гг.), «Вестник Народного комиссариата просвещения ССРБ» (Менск, 1921—22 гг.), «Коммунистичес­кое просвещение» (Гомель, 1920—21 гт.);
літаратурна-мастацкія — «Голос» (Менск, 1919 г.), «Жизнь — творчество» (Гомель, 1919 г.), «В буре» (Сянно, 1919 г.), «Искусство» (Віцебск, 1921 г.) і інш. //БелСЭ. Т. 2. Б. 117—119; Т. 5. Б. 54—56; Т. 11. Б. 209; Т. 12. Б. 398—399 t інш;
Ватацы Н. Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі (1917—1960). Мн., 1962. Б. 383—386.
105 Калубовіч А. Б. 65. Увага 98.
106 ЛІМ. № 83/1305 за 15.10.1958 г.
107 Па-за БССР перад тым у Петраградзе — Маскве ад 1.3.1918 да 24.2.1919 гг. пад рэдакцыяй 3. Жылуновіча выдавалася ў беларускай мове савецкая газэта «Дзяньніца», а пад рэдакцыяй А. Вазілы ў Петраградзе ў ліпені — сьнежані 1918 году — двухмоўны расейска-беларускі часапіс «Чырвоны Шлях» // БелСЭ. Т. 12. Б. 398; Ватацы Н. Б. 388.
108 Аляхновіч Ф. Беларускі тэатар. Вільня, 1924.
loo The Byelorussian Theater and Drama by Vladimir Seduro. New York, 1955.
no Аляхновіч Ф. Першае таварыства беларускай драмы і камэдыі//Час. «Рунь». Менск, 1920. № 2; Yezavitau К. Zur Geschichte des Weissruthenischen Theater//Ostland (Riga). 1943, № 9.
111 Рамановіч Я. Першы тэатр. Мінск, 1946;
Нефед В. Становление белорусского советского театра 1917—1941. Мн., 1965.
112 У 1907 годзе ен скончыў Драматычную школу ў Вар­шаве. У 1907—8 гг. працаваў акторам у польскіх вандроўных тэатрах, а ў 1910 годзе — зь I. Буйніцкім.
из Homan. № 86 за 8.12.1916 г. (Арт. «Bielaruski teatar»); Там-жа. № 92 за 29.12.1916 г.
пч Там-жа. 1918. № 48/244.
115 Там-жа. № 18/110 за 2.3.1917 г.
116 Там-жа. № 58/150 за 20.7.1917 г.
117 Там-жа. № 62 за 15.9.1916 г.; № 64 за 22.9.1916 г.
118 Рэцэнзіі на спэктакль // Гоман. № 16/108 за 23.2. 1917 г.; Wilnaer Zeitung. 1917. № 48.
119 Homan. 1918. № 56/252.
120 ф. Ждановіч у 1902 годзе скончыў Варшаўскую драма­тычную школу. Працаваў акторам у польскіх тэатрах. У 1907—13 гт. разам зь I. Буйніцкім, А. Бурбісам І У. Фальскім арганізоўваў беларускія драматычныя гурткі ў Вільні, Менску й Слуцку.
121 Тодар Кулеша (Дыла). Першае таварыства беларускай драмы і камэдыі ў Менску; У. Няфед. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. Мн., 1959. Б. 107.
122 Там-жа; Вольная Беларусь (рэцэнзіі). 1917. № 3, 9.
123 Няфед У. Б. 108, 111.
124 Полымя. 1964. № 7. Б. 171 — 172.
125 The Byelorussian Theater and Drama by Vladimir Seduro. P. 45;
Нефед В. Становление белорусского советского театра. Б. 12—13.
126 Езавітаў К. Францішак Алекна-Аляхновіч // Новы Шлях. 1944. № 6/42. Б. 7.
127 Там-жа.
128 Газ. «Беларусь» (рэцэнзія). 1919. № 12.
129 Выдадзена ў Менску ў 1920 г.
130 Турук Ф. Б. 62.
131 Беларусь (рэцэнзія 3. Бядулі) за 21.12.1919 г.
132 Турук Ф. Б. 90—91.
133 Там-жа. Б. 48; БелСЭ. Т. 2. Б. 189; Полымя. 1972. № 7. Б. 208. Пры ім было й выдавентва. як мы ўжо вышэй адзначылі.
134 А. В(арлыга). Усебеларускі Кангрэс у Менску 18—31 (5—18 стст.) сьнежаня 1917 г. (Успаміны дэлегата Кан-
грэсу.) // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва. Мюнхэн, 1964. Б. 148; ЛіМ. № 53/2207 за 7.7.1967 г.
135 БелСЭ. Там-жа.
13« ЛіМ. Там-жа; А. В(арлыга). Там-жа.
137 ЭЛІМБел. Т. 2. Б. 355; Нефед В. Б. 26—28.
138 ЛіМ. Там-жа.
139 Нефед В. Б. 33—35; ЛіМ. Там-жа.
140 Нефед В. Б. 33.
141 Там-жа. Б. 36.
142 Там-жа. Б. 31—33; ЛіМ. Там-жа.
143 Нефед В. Б. 32—33; ЛіМ. Там-жа.
144 ЛіМ. Там-жа.
145 Там-жа.
146 ЭЛіМБел. Т. 2. Б. 190.
147 Нефед В. Б. 39; ЛІМ. Там-жа.
148 Варонка Я. Беларуси! рух ад 1917 да 1920 году. Коўна, 1920. Б. 26.
149 ЛІМ. Там-жа; Нефед В. Б. 33.
150 Нефед В. Б. 37.
151 Гарэцкі Г. Да гісторыі нашага тэатру. (Там-жа.)
152 Час. «Беларусь». Мінск, 1972. № 2. Б. 27; Там-жа.
153 у Магілёве ў 1919 годзе «активно работает русская труппа актеров, именуемая «Могилевским советским теат­ром». Ягоны рэпэртуар; «Труд и капитал», «Горькая судьби­на» А. Пісемскага, «Зеленый попугай» А. Шніцлера.
У Барысаве драматычны гурток паветавага аддзелу асьветы ставіў інсцэніроўкі «Хамелеон», «Юбилей», «Зло­умышленник», «Унтер Пришибеев», «Медведь», «Предложе­ние» й «Хирургия» А. Чэхава; п’есы «Женитьба» М. Гогаля, «В чужом пиру похмелье» А. Астроўскага, «От нее все каче­ства» Л. Талстога, «Парижская Коммуна», «Под красным зна­менем» і г. д.
У Мазыры ў 1919 годзе пададдзел «Театр и искусство» 16-га лютага адкрыў «Народный театр» спэктаклем «Же­нитьба Белугина». (Нефед В. Б. 20, 38.)
154 Турук Ф. Б. 58—59; Найдзюк Я. Б. 232—241. У «Запісах Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва» (Ню Ёрк, 1978. № 16. Б. 92—97) апублікаваныя цікавыя ўспаміны Петры Мірановіча «Беларусь! ў Латвіі» із дадатковымі дадзенымі й дэталямі. Нажаль, тут есьць і некаторыя недакладнасьці, нязгодныя з апублікаванымі дакумэнтамі й інфармацыямі Турука й Найдзюка, а на б. 93 згары, відаць, памылка друку, дзе, заміж «пры канцы 1920 году», трэба чытаць —
1919-га (Ф. Турук на б. 58 падае дакладную дату: кастрычнік 1919 г.).
155 Нефед В. Б. 39—40.
156 Homan. Biefarusy u Kijewie. 1918. № 31/227.
157 Там-жа. № 31/227; № 38/234 за 10.5.1918 г.
158 Турук Ф. Б. 30; Саковіч А. Беларусь! ў Адэсе // Навукова-літаратурны месячнік Крывіцкага (Беларускага) Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны «Веда». Ню Ёрк, 1952. № 5/10. Б. 153—158; Полымя. 1964. № 7. Б. 173; Нефед В. Б. 40.
159 Блізу ўсе, хто тут названы, што засталіся ў БССР (ці пазьней вярнуліся сюды із эміграцыі або пераехалі із Заходняй Беларусі), творцы, арганізатары й кіраўнікі адраджэньня — беларускія філблягі, працаўнікі асьветы й аўтары школь­ных падручнікаў, выдаўцы, публіцыстыя, акторы, драматургі, музыказнаўцы, рэгэнты хораў, балетмайстры й г. д.— у 1930-ых — пач. 1940-ых гадоў як «беларускія буржуазныя нацыяналістыя» трагічна загінулі ў падвалах ГПУ — НКВД, на ссылках і ў савецкіх канцэнтрацыйных лягерох. Тым, што выжылі, у бальшыні выпадкаў Масква не дазволіла вярнуцца ў Беларусь.
ІМЕННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ
Із менаваных тут беларусаў вернуцца ў Беларусь адзінкі — Г. Гарэцкі, Я. Пушча, У. Дубоўка, М. Лужанін, Н. Чарнушэвіч і яшчэ колькі асобаў. Многія будуць расстраляныя. Іншыя загінуць у турмах і канцэнтрацыйных лягерох. А із тых рэдкіх, хто выжыве, паэта С. Ліхадзіеўскі праз 25 год у далйкім Узьбекістане напіша:
Жыву ў Ташкенте чвэртку веку. Ня знаю, дзе закончу век. Я — беларус сярод узьбекаў, Між беларусаў я — узьбек.
Абрамовіч Р., 66
Абуховіч Альгэрд, 181
Адамовіч Алесь, 78, 84, 92
Адамовіч Антон, 87
Адзярыха Міхась, 31, 76
Азбукін Мікола, 81, 88
Александровіч Андрэй, 78
Аляксей Мікалаевіч, 191
Аляксей Міхайлавіч, 184
Аляхновіч Аўген, 199
Аляхновіч Францішак, 77
Андэрсэн-Нэксэ Мартын, 148
Аніхоўскі А., 90, 91
Апаценак Лявон, 90
Арабей Янка, 90, 92
Арагон Луі, 148
Арап, 102, 103, 105, 106, ИЗ, 114, 118, 120
Аргаў, 91
Арджанікідзе С., 138
Арцімовіч Казімер, 182
Аскерка Алесь, 181
Астапенка Зьмітрок, 199
Астраносаў, 31
Астрэйка Сяргей, 199
Ачапоўскі Васіль, 74, 281
Бабарэка Адам, 87
Бабарэка П., 91
Багдановіч Анатоль, 87
Багдановіч Максім («Багданоўскі»), 79
Багушэвіч Францішак, 86
Бадунова Палута, 77
Байкоў Мікола (Мікола Крывіч), 82, 87, 92
Балашоў, 127, 187
Баліцкі Антон, 63, 77, 84, 90, 92
Балой Лявон, 26, 69, 96
Бараноўскі А., 87
Бараноўскі Кастусь, 90
Бараноўскі Язэп, 90
Барбюс Анры, 148
Берзін Рэйнгольд, 127, 163, 168
Бжастоўскі Ігнат, 181
Бойка Янка, 199
Бруна Джардана, 58
Брэхт Бэртольд, 148
Будзенны Сымон, 127
Бузук Пятро, 199
Буйніцкі Ігнат, 89
Бурдзейка Андрэй, 86
Бурсэвіч Максім, 199
Бухарын Мікалай, 66
Буш Аўгіньня, 152
Бэхэр Іяганэс, 148
Бяленка, 187
Бялоў, 29
Бялькевіч Янка, 90
Вазьнясенскі Аляксандар, 79
Валасенка Язэп, 26, 69
Валошын Павел, 199
Валынец Флягонт, 199
Васілевіч Язэп, 81, 83, 90
Васькоў, 168
Вашчанка Васіль, 88
Ваян-Куцюр’е Поль, 148
Віжаіхін, 187, 194, 195
Візагэр, 33, 34, 44
Вольны Анатоль, 78
Воўк-Левановіч Язэп, 87
Вуль Ялег, 181
Высоцкі (афіцэр ГПУ) 19, 23, 33, 44, 62, 69
Высоцкі Ізікіль, 135, 145—147
Вярбіцкі, 99, 106
Вярыга-Дарэўскі Арцем, 181,182
Галавінскі Аляксандар, 82
Галубок Уладыслаў, 22
Гародня Алесь (Функ), 85
Гартны Цішка, 77
Гарун Алесь, 72, 81, 182
Гарэцкі Гаўрыла, 84, 89, 92, 303
Гарэцкі Максім, 84, 87, 89
Гатоўчык, 118, 127
Гаўрылік Язэп, 199
Глідэн Джозэф, 123
Гітлер Адольф, 155
Горкі Максім, 146, 149
Грамыка Міхайла, 85
Граноўскі М., 163
Грыгаровіч Алесь, 26
Грыневіч Антон, 83, 199
Гук, 31
Гурло Алесь, 84, 92
Далеўскі Францішак, 181
Дан Ф., 66
Даўгяла Зьмітро, 85
Дашук Павел, 26
Дварчанін Ігнат, 199
Джамалбэкаў Ізмаілбэк, 138, 148, 158, 159, 185
Дзешавая, 177
Дзянісенка Пятро, 26
Дзяржынскі Ўладыслаў (Чаржынскі), 87
Доўнар-Запольскі Мітрафан, 79
Доўнар Міхась, 73—75, 79, 94, 122, 185, 196
Дрозд («бацька»), 139
Дружчыц Васіль, 90
Дубінскі Сяргей, 86, 92
Дубоўка Ўладзімер, 85, 303
Дудар Алесь (Тодар Глыбоцкі, Дайлідовіч), 78, 84
Дудзян, 46, 55
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, 71, 86, 107
Дунін-Марцінкевіч Каміла, 71, 107
Дыбоўскі Бэнэдыкт, 181
Дыла Язэп (Назар Бываеўскі), 83, 84
Езавітаў Кастусь, 83
Еўтух Б., 281
Жарскі Платон, 87, 92
Жаўрыд Павел, 76
Ждановіч Флёрыян, 83, 92
Жмачынскі Янка, 71
Жукоўскі, 97, 106
Журулі, 176
Жылка Ўладзімер, 85
Жэбут Адам, 18, 22
Забела Тодар, 86
Заблоцкі, 97, 122
Залкінд, 111, 114, 127, 143, 174
Зарэмба Пятро, 90
Зарэцкі Міхась, 78
Заяц Лявон, 82
Зелянкоўскі Адам, 26
Зіноўеў Дзімітры, 182
Зямкевіч Рамуальд, 83
Зянковіч Фэлікс, 181
Ігнатоўскі Ўсевалад, 91, 92, 182
Ілеш Бэла, 148
Ілічонак Пятро, 84, 92
Ільляшэвіч Леапольд, 182
Істамулаў Шыта, 29
Кавалеў, 189, 190
Каганец Карусь, 71,88
Калечыц П., 75
Каліноўскі Кастусь, 71, 86, 107, 181
Калубовіч Аўген, 19, 164
Калюга Лукаш, 123, 199
Кандраценка Галіна, 20, 60
Канквэст Рабэрт, 282
Канчар, 26, 37, 69
Каравайчык Павел (Каравай, Любецкі), 87
Каравін, 23, 24, 25, 33
Каранеўскі Язэп, 283
Караткевіч, 39
Карл, 138, 160
Кастравіцкі Кароль, 71
Касьпяровіч Мікола, 88, 90
Каткоўскі Ўладыслаў, 182
Кахановіч Міхась, 199
Кахоўскі Анатоль, 138, 146, 185
Кацярына 2-ая, 162, 164
Кернажыцкі К., 86
Кіпель Яўхім, 90
Кіркевіч А., 74, 281
Кіркевіч М., 89
Кісьлякоў, 89
Колас Якуб, 72, 79, 80, 87
Кордзі Барыс, 176, 195
Корзуны (бацька й сын), 50—52, 69
Краскоўскі Янка, 82
Крылоў, 177
Крэшчыхін Пятро, 47, 49, 50, 53, 68, 70
Кузьменка Сьцяпан, 26
Кузьменка Янка, 25, 26, 33, 48, 62, 63, 68, 70, 73, 94, 122, 179
Кулакоўскі, 18
Кульчыцкі С., 74, 281
Купала Янка, 79, 80, 87, 91, 198
Купцэвіч Фэлікс, 87, 92, 199
Курыленка Апанас, 26, 33, 69, 280
Курыленка Васіль, 26
Курыленка Міхал, 26
Курылка, 161
Кучын Валянтын, 138, 146
Лантас Аўген, 25, 26, 73, 75, 94, 113, 122, 138, 146, 179
Лантас Васіль, 26, 69, 96
Ластоўскі Вацлаў, 63, 77, 78, 80, 82, 84
Лебяда Тодар, 22, 190, 283
Лейкін Л. Я., 63, 66—68, 70, 71
Ленін Уладзімер Ільліч, 30, 43, 129, 151 —153, 155, 172, 188, 282
Лесік Язэп, 63, 80, 91, 182
Лістапад Юры, 31, 200
Ліхадзіеўскі Сьцяпан, 199, 303
Лужанін Максім, 199, 303
Люцко П., 31,32,97
Ляжневіч Алесь, 85
Макарэўскі Аляксей, 89
Мамонька Язэп, 77
Мамчыц Мікола, 90
Марголін Ю. Б., 156
Мартаў (Цэдэрбаўм) Л., 66
Марыя Іванаўна (манахіня-сястра), 177
Марыя Іванаўна (сакратарка Санчасьці), 177
Марыя Сьцяпанаўна, 177
Мэльхісэдэк, 74
Мікалай 2-гі, 191
Міськевіч Хама, 55, 57, 200
Міцкевіч Адам, 90
Молатаў Вячаслаў, 149
Мрый (Шашалевіч) Андрэй, 199
Мустаф’еў, 138, 169
Мялешка Міхал, 86
Мятла Пятро, 199
Мяцельскі, 97, 106
Навіцкі М., 74
Насеньнік Антон, 75, 79, 94, 122, 146, 169
Наскоў, 127
Невядомскі, 35
Некрашэвіч Сьцяпан, 63, 77, 82, 87, 91
Нікановіч Мікола, 199
Новік Мікола, 26
Новікаў, 102—104, 127
Новікі (браты), 18
Папоў, 177
Паўлаў, 51, 52
Паўскі Д„ 73, 74, 94
Пацемкін Р., 162, 164
Пашкевіч Мікола, 76
Пашкевіч Янка, 76
Пашын Ян, 37, 74
Петрыкаў Янка, 97—99, 120—122, 169
Пігулеўскі А., 74, 281
Пічэта Ўладзімер, 85
Попэнгаймэр, 156
Потас У., 91
Пракулевіч Уладзімер, 82
Прышчэпаў Зьмітро, 39, 77, 84, 89, 91, 92 .
Пушча Язэп (Плашчынскі), 85, 107, 303
Пятлюра Сымон, 138
Радкевіч, 83
Райнэр Якуб, 182
Рак-Міхайлоўскі Сымон, 199
Раменскі Філарэт, 74, 281
Рапапорт М., 78
Родзевіч Леапольд, 200
Родзевіч Часлаў, 89, 200
Розэнфэльд, 177
Рудчанка Васіль, 19, 21, 26
Рузвэльт Франклін, 31
Савельлеў, 102—104, 112, 118, 120, 121
Савенак Лявон, 200
Салагуб Алесь, 200
Салжэніцын Аляксандар, 282
Серада Іван, 80, 198
Серада Наля, 198,199
Сідарэнка Апанас (Пеначкін), 199
Сіманоўскі, 53—58
Скандракоў Аляксандар, 89
Скарына Францішак, 87, 88
Смоліч Аркадзь, 81, 88, 89, 198
Соркін, 38, 62, 69
Сохіеў Сусламбэк, 120, 122
Сталін, 29, 43, 95, 146, 152, 153, 155, 188, 189, 280, 281
Сталовіч Аўген, 19, 21, 25, 26, 46, 48, 62, 63, 68, 70, 73, 94, 106
Сталыпін, 95
Строганаў, 102—104, 120, 127
Стукаў, 104, 106, 120, 121, 127, 163
Сухан (аграном), 55, 57
Сухан Люба (студэнтка), 281
Сушынскі Язэп, 83, 90
Сьміц Люсьен, 123
Табанькоў Аляксандар, 36—38, 112, 117, 121, 122, 169
Тарашкевіч Браніслаў, 83
Таўбін Юлі, 199
Тацяна, 177
Тліпіеў Алі, 138, 157, 158
Трамповіч Павел, 82
Турук Федар, 81
Турчын Валянтын, 26, 73, 94, 117, 122, 179
Улашчык Мікола, 86
Ульлінскі, 191
Уронскі Эдвард, 182
Усьпенскі Аўген, 199
Федарэнчык, 127
Фіш, 148
Францбэкаў Д., 183
Хабараў Ерафей Паўлавіч, 183, 184
Хадыка Ўладзімер, 283
Харламовіч П., 86
Храмянкоў Янка, 55, 57, 281
Христос, 37, 140
Хурсік Сымон, 85
Царык, 97
Цьвікевіч Аляксандар, 63, 78, 81, 82, 84, 91, 107
Цьвікевіч Янка, 84
Цыны, 183
Цэлінскі Нарцыз, 182
Цюцькін, 127
Чарнушэвіч Нічыпар, 79, 84, 303
Чарот Міхась, 22, 78
Чаховіч Жыгімонт, 181
Чэрскі Янка, 181
Чэрчыль Уінстон, 280, 281
Шамяціла Мікола, 74, 281
Шарамовіч Густаў, 182
Шаўцоў Іван, 63—66, 68, 70, 71
Шашалевіч Васіль, 85, 92
Шлюбскі Альгэрд, 88
Шмаль, 97, 122
Штаненка Іван, 73, 94, 106
Штоф Абрам, 177
Штэйн, 56
Шчарбакоў В., 86
Шчакаціхін Мікола, 88
Шэрэшэўскі, 73, 112, 114
Эпімах-Шыпіла Браніслаў, 86, 92, 199
Юрэвіч, 137, 143, 146
Яворскі, 26
Ягода Г., 146,
Янсоп, 187
Ярашчук Мікола, 89
Ясінскі Антон, 79
«АЙЦЫ» БССР I ІХНЫ ЛЁС
Абрадзін Ц., 210
Аўтарханаў А., 289
Адамовіч Я., 225, 232, 237, 238, 291
Агурскі С., 286
Азараў С., 285
Александрович А., 235
Александровіч С., 287
Андрэеў А., 216, 286
Анучын 3., 205
Анцыповіч, 224
Бабровіч Л., 288
Балбека Ф., 212, 226
Баліцкі А., 225, 229, 230, 290
Баранавых С., 234, 235
Булат С., 288
Бэнэк К., 235
Бэрсан С., 216, 287
Вазіла А., 204
Вайнштэйн А., 225
Васілевіч Я., 237, 289, 290
Ваўковіч Д., 291
Віцьбіч Ю., 285, 288
Галавач П., 235
Галадзед М., 235, 290—292
Галубок У., 205
Гарбачоў Б., 239, 290
Гарбуз С„ 238, 291
Гарун А., 205
Гарэцкі М., 284, 289
Гаўрыловіч, 224
Гей К., 231,289
Грысевіч Р., 290
Гурло A., 284
Гурын М. (Маразоўскі, Ханевіч), 224, 227—229
Гурыновіч, 203, 226
Гэтнэр А., 287
Дабравольскі У., 205
ДзедзяА., 203,211,226
Дзяржынскі Ф., 227
Драко-Дракан М., 212, 226
Дудар А., 235
Дыла Я. (Назар Бываеўскі), 203, 211, 212, 216, 221, 222, 229, 230, 239, 240
Вўтух Б. (Рытар I.), 289
ЖылуновічЗ. (Ц. Гартны), 203—205, 211, 212, 214—217, 220, 222, 233—235, 239, 284, 285, 288
Закрэўскі, 210
Зарэцкі М., 235
Звонак А., 235
Знаёмы С., 235
Іваноў С., 216, 217, 219, 286, 287
Ігнатоўскі У., 224, 225, 227, 230—232, 237, 238, 288, 290
Іофэ, 220
Кавальчук 3., 291
К(азак) Р. (Крушына), 236
Калмановіч М., 214, 216, 217, 286, 287
Каменская Н., 285
Канчар А., 205, 206, 285
Капуцкі А., 224, 228, 289
Каравайчык П., 284
Каранеўскі Я., 224, 238
Карскі Я., 208
Квачанюк А., 216, 222, 226, 236
Кіпель Я., 291
Клінцэвіч С., 229
КлышП., 203,211,214,226
Кляшторны Т., 235
Кнорын В., 219,225,286,287
Колас Я„ 205, 239, 292
Краўцоў М., 284
Круталевіч В., 284—287
Кудзелька М. (Чарот), 224, 227, 233, 235, 238, 239
Купала Я., 205, 231, 288
Лагун Я., 203, 204, 206, 209, 214, 216, 226, 288
Лаўрэцкі, 203, 226
Ленін, 207, 208, 220, 221, 226, 227, 285—287, 289
Мазур I., 203, 226
Майзель В., 211, 226
Малянкоў Г., 290
Маракоў В., 235
Мікуліч Б., 235
Мандэльштам, 287
Мясьнікоў А., 208, 211—217, 219, 222, 286
Найдзенкаў Г., 216, 286
Найдзюк Я., 288
Недасек Н., 288
Неманскі Я. (Пятровіч), 205, 236, 284
Новікава Ф., 286
Няцецкі I., 203, 211, 212, 226
Паляцка, 203, 226
Підгайны С., 230, 289
Пікель Р.. 216, 217, 219, 286, 287
Пічэта У., 205
Платун А., 290
Пракулевіч У., 224
Прышчэпаў 3., 210, 225, 229, 230, 290
Пузыроў I., 216, 222, 226, 236
Пятроў П., 287
Петрусевіч К., 239, 292
Рагуля В., 288, 289
Растаргуеў П., 205
Рачыцкі П., 290
Родзевіч Л., 224, 228, 289
Розэнталь К., 216, 287
Рытар I., 289
Рэйнгольд I., 216, 217, 286
Саваціеў I., 287
Савіцкі I., 216, 287
Семянюк, 224
Скарынка У., 203, 226
Скрыган Я., 235
Сокал-Кутылоўскі А., 224
Сосна, 203, 204, 226
Стакун М., 291
Сталін, 208, 211, 213—215, 217, 226, 227, 230, 235, 239, 289
Сташэўскі А., 224, 233, 238, 239, 288
Сьвярдлоў М., 286
Сьвярдлоў Я., 211—213,220, 221,286
Сяднйў М„ 234, 290
Сянькевіч А., 290
Турук Ф., 284—288
Тухачэўскі М„ 290
Убарэвіч Е., 235, 291
Ульрых, 291
Усьціловіч А., 203, 204, 207, 226
Фальскі У„ 203, 216, 221, 222, 236
Хадыка У., 235
Ханін В., 214, 226
Хведаровіч М., 238
Цетка, 205
ЧарвякоўА., 203, 204, 211, 212, 216, 217, 222, 225, 235—237, 291
Чарнушэвіч А., 235, 239, 290—292
Чарнушэвіч 3., 203, 211, 216, 222, 232, 236, 239
Чарнышэвіч Хв., 205
Шамардзіна С., 237, 291
Шантыр Ф., 205, 216, 221, 222, 227, 239
Шаранговіч В., 235, 290 — 292
Шашалевіч В., 235
Шкляр Я., 287
Шпілеўскі I., 288
Яжоў М„ 290
Якубецкі, 224
Янчук М., 205
Яркін В., 216, 286
Ясінскі А., 205
AKT 25-га САКАВІКА Й АДРАДЖЭНЬНЕ
НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Абіхт Р., 246, 293
Абрантовіч Ф., 250
Адамовіч А., 277
Ажгірэй В., 272
Ажэшка Э., 263, 264
Аколаў-Зубоўская, 262
Александровіч С., 297
Аляксюк П., 258
Аляхновіч А., 278
Аляхновіч Ф., 256, 260—264, 266, 267, 274, 297, 299, 300
Андрэеў А., 269
Аніхоўскі, 271
Анцаў М., 250
Арол М., 255
Астроўскі A., 301
Астроўскі Р., 250
Багдановіч М., 253, 266, 296
Багушэвіч Ф. (Мацей Бурачок), 256, 296, 297
Баліцкі А., 277
Бараноўскі А., 270
Бароўскі П., 262, 264
Беларус Я., 265
Бібіла Ю., 297
Блажэвічанка Э., 262
Бортнік, 271
Бракко Р., 264
Будзька А., 276
Будзька Э., 257
Буйла К., 253, 265
Буйніцкі I., 265, 267, 276, 300
Булгак М., 262
Бурбіс А., 300
Бядуля 3., 253, 256, 261, 296, 297, 300
Бялевіч Е., 269
Вазіла А., 299
Вайцяховіч I., 259
Валаховіч Я., 262
Валодзька А., 263, 264
В(арлыга) А., 300, 301
Варонка Я., 252, 256, 258, 260, 266, 269, 273, 298, 301
Васілевіч Я., 250
Ватацы Н., 299
Вашкевіч В., 265
Вольны А., 272
Вяселы К., 270
Гадлеўскі В., 258
Гадыцкі-Цьвірка Ю. 269
Галавінскі А., 276
Галубок У„ 266, 267, 271, 272, 275
Гарбацэвіч В., 271
Гарэцкі Г., 297, 301
Гарэцкі М., 256, 260, 296, 297
Гіндэнбург, 243, 249, 255
Грамыка М., 277, 278, 298
Грыб Т., 252, 259
Грыгоніс Г., 265
Грыневіч А., 255, 256, 296, 298
Гогаль М., 301
Гэрмановіч Я., 294
Далецкія, 263
Доўнар-Запольскі М., 251, 256, 276, 277, 297
Дубін М., 271
Дубін У„ 271
Дудар А., 270
Дуж-Душэўскі К., 256, 297
Дунаеў М., 262
Дунін-Марцінкевіч В., 256, 275, 296
Душэўская Г., 243
Дыла Я. (Тодар Кулеша), 300
Езавітаў К., 256, 269, 298—300
Жакоўскі Р., 265
Ждановіч Ф., 265, 266, 300
Жылуновіч 3. (Цішка Гартны), 253, 257, 261, 276, 299
Жукоўскі Ф., 262
Жураўлёў, 251
Завітневіч У., 277
Заросская М., 265, 267
Захар 3., 265
Зеленскі В., 296
Знамяроўскі У., 256
Іваноў С. (Сымон Музыка), 265, 270
Іваноўскі В., 251
Ігнатоўскі У., 251, 252, 296
Ілічонак П., 278
Ільлінскі А., 270
Каганец К„ 256, 263, 295, 298
Каваленак Я., 271
Казела Р., 278
Казячы Г., 260
Калпак А., 271
Калубовіч А., 292, 298, 299
Камінская С., 262
Канчар А., 293, 294
Карскі Я., 251,254,294
Касьпяровіч М., 271
Кахановіч М., 250
Керанскі, 250
Кодзіс I., 251
Кодзь Г., 262
Колас Я., 253, 256, 268—270, 272, 277, 293, 295, 296,
298
Крапіўніцкі М., 265
Краскоўскі Я., 277
Крыніца А., 265
Крэчэўскі П., 268
Ластоўскі В. (Власт), 253, 255— 258, 295—297
Лейка К., 254
Леўчанка Л., 277, 293
ЛеўшаЛ., 296
Лесік Я., 246, 247, 252, 257—259, 269, 293, 298
Лойка А., 297
Луцкевіч А., (Антон Навіна) 246, 247, 253, 256, 293, 295, 296, 298
Луцкевіч I., 252, 296, 298
Луцэвіч I. (Янка Купала), 253, 256, 259—261, 264, 266, 272, 277, 293, 296, 298
Ляжневіч А., 277
Лянкоўскі Ст., 252
Малышаў Н., 296
Масоніюс М., 251, 252
Мірановіч П., 301
Міцкевіч А., 270
Міцкевіч М., 265
М(урашка) Ю., 294
Мэнкэ Л., 262
Мядзелка П., 265,271,273
Мясьнікоў А., 244, 269
Навахоцкая Л., 265
Найдзюк Я., 294, 301
Некрашэвіч С., 277, 298
НяфедУ., 300,301,302
Палуян С., 296
Паўловіч А., 256, 267, 270
Пачобка Б., 246, 252
Пісемскі А., 301
Пратасэвіч, 271
Прыбач Ф., 246
Прушынскі А. (А. Гарун), 256, 258, 277, 296, 297
Пяткевіч А., 258
Пятуховіч М., 277, 278, 298
Радзівіл М., 248, 294
Разумоўскі Н., 276
Рак-Міхайлоўскі С., 252, 259
Рамановіч Я., 299
Ржэцкая Л., 265
Родзевіч Л., 268, 272
Родзевіч Ч., 265, 276
Родзевічанка I., 274
Рытар Л., 278
Садоўскі, 269
Сакавічанка А., 261
Саковіч A., 302
Салавей Я., 257
Самойла В., 251
Саньнікаў К., 265
Скарына Ф., 256, 320
Скірмунт Р., 245
Смоліч А., 251, 252, 258, 293, 296
Станкевіч Я., 246, 247, 259, 293, 295
Станюта С., 265
Стэфанавічанка К., 262
Сядура У., 261, 299, 300
Талстой Л., 301
Тарасік В., 265
Тарасэвіч В., 272
Тарашкевіч Б., 246, 247, 251, 276, 293, 296
Турук Ф., 292, 294, 296, 300—302
Тэраўскі У., 265—268
Уласаў А., 260
Фарботка А., 256, 277, 298
Фальскі У., 265—267, 300
Філяхоўскі, 295
Хведзька Л., 257
Цетка, 252, 253, 295
Ціхінскі Я., 248
Цьвікевіч А., 256, 298
Чарот М., 256, 267, 268, 270, 297
Чэхаў А., 301
Шак У., 273
Шантыр Ф., 270
Шніцлер А., 301
Юхневіч К., 262
Юрэвіч Г., 295
Ядвігін Ш., 256, 265, 277, 296
Янчук М., 257
ЗЬМЕСТ
Аповяд пра лес чалавека й народа на крыжовых дарогах гісторыі. Яўген Лецка 5
На крыжовай дарозе 11
Ад аўтара 13
«Айцы» БССР і іхны лес 201
Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры 241
3 а ў в а г і
На крыжовай дарозе 280
«Айцы» БССР і іхны лес 284
Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры 292
Iм е н н ы паказальнік На крыжовай дарозе 303
«Айцы» БССР і іхны лес 310
Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры 313
Калубовіч A.
К 17 На крыжовай дарозе: Творы з эміграцыі. Уклад, і прадм. Я. Лецкі.— Мн.: ВЦ «Бацькаўшчына», 1994.— 318 с., іл., партр.
У зборнік Аўгена Калубовіча ўвайшлі найбольш значныя творы: «На крыжовай дарозе» — успаміны аўтара пра асабіста перажытае ў сталінскіх лягерох; «Айцы» БССР і іхны лес» і «Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры» — пра цяжкі шлях станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці й культуры.
к 4702120000
ББК 84Бел7
Лггаратурна-мастацкае выданьне
Калубовіч Аўген Тодаравіч НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ Творы з эміграцыі
Падл, да друку 22.06.94. фармат 84x100 1/32. Афе. друк.
Ум. друк. арк. 15,60. Ул.-выд. арк. 16,00. Тираж 1500 эка. Зак. 1118.
Выдавецкі цэнтр «Бацькаўшчына». Л В № 82.
220053, Мінск, Даўгінаўскі тр., 52 — 9. Падрыхтавана на настояьна-выдавецкай сістэме.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфклмбінат МВПА імя Я. Коласа. 220С05, Мінск, Чырвоная, 23.
У РОСТ AHI 3 РОДНЫМ КРАЕМ...
Імя Сяргея Карніловіча добра вядома сярод нашых суродзічаў: у Англіі, Францыі, Канадзе, Аўстраліі, а тым больш у Злучаных Штатах Амерыкі, дзе ён жыў у пасляваенны час.
Так склаўся ягоны лёс: у 1942 годзе хлопца вывезьлі на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Менавіта там у Сяргея абудзілася шчымлівая любоў да Бацькаўшчыны, а сяброўства са свядомымі беларусамі, вучоба ў гімназіі імя Янкі Купалы далі добры зарад і на будучыню, паспрыялі самаахвярнай дзейнасьці на ніве беларускасьці.
Жывучы ў ростані з родным краем, ён дуійою й сэрцам быў у Беларусі, падтрымліваў усё нацыянальна перспектыўнае, зьбіраў і перасылаў лекі пацярпелым ад чарнобыльскай катастрофы.
Па ініцыятыве Сяргея Карніловіча й пры спрыяньні іншых беларусаў з Кліўленду была набыта й пераслана для выдавецкай дзейнасьці сучасная кампутарная тэхніка.
29 кастрычніка 1993 года Карніловіча не стала. Лічым сваім абавязкам зрабіць належнае, каб імя шчырага беларуса назаўжды 'засталося прыкладам для нашчадкаў. Плануем выдаць пра яго кнігу й просім усіх, хто яго ведаў, дасылаць успаміны ці паведаміць пра сваю згоду расказаць пра гэтага Чалавека.
220053, Рэспубліка Беларусь, Менск, Даўгінаўскі тракт, 52-9, Яўгену Лецку Тэл. і факс 37-05-44

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.