Народныя рамёствы Міншчыны

Народныя рамёствы Міншчыны

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 220с.
Мінск 2009
56.38 МБ

УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МІНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА “МІНСКІАБЛАСНЫ ЦЭНТР НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ”

НАРОДНЫЯ РАМЁСТВЫ МІНШЧЫНЫ

ДАВЕДАЧНА-МЕТАДЫЧНЫ ЗБОРНІК

Мінск 2009

УДК 745/749(476) ББК 85.12(4Бен)

НЗО

Аўтары: Н.І. Буракоўская, В.А. Каспяровіч, Н.А. Сухая, В. У. Пярмінава

Н 30 Народныя рамёствы Міншчыны : / Н. Буракоўская [і інш.]. — Мінск : Радыёла-плюс, 2009. — 220 с: іл.

ISBN 978-985-44-098-5

Даведачна-метадычнае выданне “Народныя рамёствы Міншчыны” знаёміць чытачоў з самабытным народным мастацтвам Мінскай вобласці. Прызначана ўсім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.

УДК 745/749(476)

ББК 85.12(4Бен)

ISBN 978-985-448-098-5

© Афармленне. ПУП «Радыёла-плюс», 2009

УСТУП

Міншчына (Цэнтральны этааграфічны рэгіён Беларусі) дзякуючы геаграфічнаму становішчу з’яўляецца своеасаблівым этнакультурным комплексам, які ўключае не толькі мясцовыя самабытныя рысы, непаўторныя лакальныя адметнасці ў народных звычаях, абрадах, рамёствах, але і з’явы, традыцыі, уласцівыя суседнім рэгіёнам у іх узаемапранікненні. I ў гэтым унікальнасць духоўнай і матэрыяльнай культуры Міншчыны.

Сёння атрыманыя ў спадчыну ад продкаў народныя рамёствы паспяхова адраджаюцца, развіваюцца, складаюць аснову дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, якое ўпрыгожвае наша жыццё і вабіць прыхільнікаў аграэкатурызму.

Папулярнае даведачна-метадычнае выданне “Народныя рамёствы Мін'шчыны” знаёміць чытачоў з мінулым і сучасным станам самабытнага народнага мастацтва Мінскай вобласці.

Выданне дае цэласнае ўяўленне пра шэраг здаўна распаўсюджаных у рэгіёне рамёстваў, якія на працягу стагоддзяў адыгрывалі важную ролю ў побыце насельніцтва: лозапляценне, бондарства, ганчарства, кавальства, саломапляценне, ткацтва, вышыўка, выраб лямцу і валенне валёнак, выцінанка, пляценне з бісеру, каравайнае мастацтва. На старонках зборніка прыводзяцца гістарычныя звесткі, асвятляюцца тэхналагічныя сакрэты майстэрства, святы рамёстваў, даюцца практычныя парады вядучых майстроў.

Спадзяюся, што кожны - ад навукоўца да простага аматара народнага мастацтва - знойдзе ў зборніку для сябе шмат карыснага і цікавага.

Р.І. Вайцяхоўская, дырэктар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”

Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына...

Бондарства

Дзедавы бочкі

Мой дзед - спец па бочках, Хто набыў іх - жыў не пуста: Ажно да лета еў гурочкі I ўсю зіму капусту хрумстаў.

А бочкі меў, лічы што кожны. Ды што лічыць - яно ж вядома. У доме бочка, як і кошык, Калі няма - няма і дома.

Дзед толк у бочках добра ведаў - Як гладышы, ён іх выхрустваў. Даўно няма на свеце дзеда, А бочкі дзедавы ўсё служаць.

Анатоль Зэкаў

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ПРОМЫСЛУ

Тэрыторыя Міншчыны, як наогул і ўсёй Беларусі, спакон веку вызначалася вялікімі ляснымі масівамі. Нават у другой палове XIX ст., нягледзячы на бязлітаснае знішчэнне лесапрамыслоўцамі, лясы займалі ў Мінскай губерні амаль палову плошчы. У XXI ст. яны складаюць трэцюю частку Цэнтральнага рэгіёну рэспублікі.

Невыпадкова жыццё беларусаў традыцыйна было цесна звязана з ляснымі промысламі і дрэваапрацоўчымі рамёствамі. Пры натуральнай гаспадарцы лес разам з земляробствам амаль поўнасцю забяспечваў сціплыя патрэбы патрыярхальнай сялянскай сям’і ў неабходных прадуктах і прадметах хатняга і гаспадарчага ўжытку. Асабліва значную ролю сярод дрэваапрацоўчых рамёстваў здаўна адыгрываў выраб драўлянага начыння і посуцу, якім карысталіся ў паўсядзённым побыце не толькі сяляне, але таксама мяшчане і прадстаўнікі пануючых класаў. Са старажытнасці вядомы выдзеўбаны посуд з суцэльнага кавалка дрэва. Аднак найбольш пашыранымі на працягу стагоддзяў з’яўляліся прадметы з тонкіх дошак, асаблівых пласцін - клёпак, г.зн. бандарныя ёмістасці. Бондарства было распаўсюджаным заняткам яшчэ ў раннім сярэднявеччы, аб чым сведчаць знойдзеныя ў розных месцах, у тым

ліку і на Мінскім замчышчы, у археалагічных пластах рэшткі клёпак, бочак, жалезныя абручы і інструменты. Многа ўмельцаў знаходзілася пры княжацкіх дварах, манастырах, у панскіх маёнтках, дзе яны неслі дваровую службу. У феадальны перыяд бандарнае рамяство ўваходзіла ў лік прыгонніцкіх павіннасцей. Майстры падзяляліся на дворных і сельскіх, якія выконвалі заказы ўладальнікаў. У Вялікім Княстве Літоўскім бондары жылі іншы раз групамі (службамі) альбо цэлымі пасёлкамі пры дзяржаўных (гаспадарскіх) і панскіх маёнтках. Яны карысталіся пэўнымі прывілеямі, займаліся толькі сваім майстэрствам і вызваляліся ад цяглых работ і падаткаў. Існавалі таксама сельскія рамеснікі, што працавалі на ўласныя патрэбы ў вольны ад земляробства час з плацяжом чыншу землеўладальнікам.

У інвентарах маёнткаў XVI-XVIII стст. старанна пералічваецца драўляны посуд і начынне рознага гаспадарчага прызначэння: бочкі для гарэлкі, піва, мёду, рыбы, цэбры для вады, вёдры, кадзі для збожжа, кадушкі для мукі, круп, квасу, дзежы, даёнкі, маслабойкі, бочкі і кадкі для квашання капусты, агуркоў, буракоў, кублы, корабы, жлукты, балеі, ражкі. Акрамя таго ўжываліся выдзеўбаныя прадметы: ступы, ночвы, карыты, каўшы, конаўкі, шуфлі, бойкі, міскі, лыжкі, якія звычайна вырабляліся таксама бондарамі альбо “суднікамі”.

У гарадах у XVI - XVII стст. бондары аб’ядноўваліся ў цэхі,’якія спалучалі некалькі сумежных дрэваапрацоўчых прафесій: бондары, сталяры, цесляры. Члены цэхаў працавалі на рынак і на заказ. Бандарныя цэхі ў гарадах і мястэчках Мінскай губерні ствараліся нават у XIX ст. Напрыклад, у 1861 годзе ў Мінску існавала 20 цэхаў, у тым ліку бандарны. Ён уключаў 11 майстроў, 4 падмайстроў і 11 вучняў хрысціян і яўрэяў.

Вотчыннае рамяство бытавала на працягу стагоддзяў. Нават у першай палове XIX ст. у інвентарах памешчыцкіх маёнткаў Мінскай губерні 1844 г. фіксаваліся, напрыклад, такія “ўрокі” ў прыгонных бондараў: “выраб адной капы клёпкі на бочкі - 1 мужчынскі вупражны дзень, выраб бочкі на гарэлку альбо смалу - 2 мужчынскіх дні без вупражы”.

3 развіццём таварна-грашовых адносін рамеснікі павялічвалі выраб прадукцыі па заказах і для збыту на мясцовых рынках. Дакументальныя матэрыялы канца XVIII — першай паловы XIX ст. сведчаць, што сяляне розных паветаў Беларусі акрамя панскіх работ і земляробства рыхтавалі пэўную колькасць разнастайнага драўлянага посуду, які часткова збывалі на кірмашах. 3 гэтай мэтай майстры займаліся бондарствам сем’ямі пасля заканчэння палявых работ, восенню і ўзімку. Бацькам дапамагалі падлеткі.

Эканамічныя ўмовы канца XVIII - пачатку XIX ст. падштурхоўвалі ў пэўным сэнсе далейшае развіццё бандарнага рамяства. Магнаты, шляхта з мэтай павелічэння даходнасці сваіх маёнткаў хутка адкрывалі паташныя буды, смалакурні, дзягцярні, вінакурні (бровары). Падобная мануфактурная вытворчасць у Мінскай губерні існавала ў маёнтках буйных магнатаў - князёў Радзівілаў, Вітгенштэйна - і шэрагу памешчыкаў у Барысаўскім, Мінскім, Бабруйскім, Пінскім, Мазырскім паветах. Абслугоўвалі гэтыя прадпрыемствы прыгонныя сяляне, хаця пашыралася і наёмная праца. У прыватнасці, на паташнай будзе князя Радзівіла ў Барысаўскім павеце працавала ў пачатку XIX ст. больш 30 прыгонных сялян. Паводле няпоўных даных афіцыйнай статыстыкі, у 1800 - 1805 гг. у Мінскай губерні налічвалася 74 паташныя мануфактуры. У паташнях існаваў падзел працы. Драўляную тару - бочкі, кадушкі, карыты - рабілі бондары. Яны пражывалі па месцы працы ў асобных будынках. Клёпку для вырабу бочак нарыхтоўвалі клёпачнікі ў навакольных лясах. 3 пашырэннем вытворчасці расла патрэбнасць у бандарных вырабах. Паводле справаздач Мінскага губернатара за 1809 - 1810 гт., штогод атрымлівалася 50-60 тыс. пудоў паташу. Паташ карыстаўся вялікім попытам у Заходняй Еўропе і сплаўляўся па рэках і каналах на суднах і плытах у Рыгу і Кёнігзберг. Так, у 1827 г. са Стаўбцоўскай прыстані на Нёмане было вывезена паташу 106 бочак, 31 паўбочка і 3 бочачкі на суму 34 950 руб. Часткова бочкі з паташом адпраўлялі на мясцовыя шкляныя гуты. Сотні дубовых, сасновых бочак і бочачак для смалы, дзёгцю, шкіпінару, гарэлкі патрабавалася ў XIX ст. на смаляных, дзягцярных, шкіпінарных, вінакурных прадпрыемствах, якія належалі не толькі памешчыкам, але і купцам-лесапрамыслоўцам. У дакументах за 1804 - 1810 гг. адзначалася, што ў Мінскай губерні штогод атрымлівалі да 40 тыс. бочак смалы і 15-20 тыс. бочак дзёгцю, і ўсё гэта сплаўлялася па Беразіне і Дняпру ў Херсон і Крамянчуг. На заводах кн. Вітгенштэйна ў 40-я гт. XIX ст. выраблялі ў год да 5 тыс. вёдзер смалы, да 1000 вёдзер дзёгцю, да 2 тыс. вёдзер шкіпінару (50-55 вёдзер складалі бочку). У Слуцкім павеце ў 1836 г. дзейнічалі 152 вінакурні, было атрымана 80 тыс. вёдзер гарэлкі. Акрамя мясцовага ўжывання гарэлка вывозілася ў бочках у Мінск і да Стаўбцоўскай прыстані на Нёмане. Лесахімічнай вытворчасці патрабавалася шмат драўлянай тары, таму ёй заўседы спадарожнічала бандарнае рамяство. Арэаламі смалакурэння ў Мінскай губерні з’яўляліся Барысаўскі, Ігуменскі, Бабруйскі, Мазырскі, Пінскі паветы. У 70-я гады XIX ст. у Барысаўскім павеце дзейнічала 25 смалярняў, 4 дзягцярныя і 4 шкіпінарныя заводы. У 90-я гады ў губерні існавала больш за 100 смалярна-шкіпінарных заводаў, у тым ліку ў Барысаўскім павеце ад 30

да 40, Ігуменскім - ад 41 да 48, Мазырскім - ад 19 да 36, Слуцкім - 12, Мінскім - ад 6 да 14, Бабруйскім - ад 9 да 25, Пінскім - ад 6 да 12. Вінакурні знаходзіліся паўсюдна. Хаця пасля 1861 г. памешчыцкія бровары зачыніліся, у 1890 г. на Міншчыне налічвалася 113 вінакурных заводаў. Смала, дзёгаць, гарэлка ў значнай колькасці транспарціраваліся па водных шляхах Беларусі - Беразіне, Дняпру, Прыпяці, Нёмане, Заходняй Дзвіне - у замежныя краіны, а часткова збываліся ўнутры губерні.

У часы прыгонніцтва на памешчыцкіх прадпрыемствах працавалі прыгонныя бондары. У другой палове XIX ст. арэндатары- лесапрамыслоўцы наймалі майстроў з навакольных пасяленняў за грашовую плату. Нярэдка бондары стваралі арцелі, якія існавалі пры заводах на харчах уладальніка. У прыватнасці, бондары на вінакурных і дзягцярных заводах Зембінскай воласці Барысаўскага павета, Старасельскай воласці Мінскага павета наймаліся з заробкам па 8 руб. у месяц і харчаваннем. Іншы раз бачары рыхтавалі бочкі ў сваіх дамах па месцы жыхарства з давальчаскіх купецкіх матэрыялаў. За кожную бочку купец плаціў па 1 руб. 50 кап. У тыдзень рамеснік вырабляў 3 бочкі. Стандартная смаляная бочка мела наступныя памеры: даўжыня - 36 вяршкоў, дыяметр у днішчы - 16 вяршкоў, у пуку - 18 вяршкоў, аб’ём - 55 вядзёр (вяршок - 4,4 см).

Прафесійныя навыкі перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Бацькам дапамагалі сыны-падлеткі, якія пазней самі станавіліся добрымі майстрамі. Сяляне гаварылі: “Бацькі нашы рабілі бочкі, мы робім, і дзецям нашым дастанецца рабіць”.

3     развіццём вытворчасці ў XIX ст. пашырылася дыферэнцыяцыя бондарства ў залежнасці ад роду заняткаў і тыпаў прадукцыі. На памешчыцкіх і купецкіх прадпрыемствах звычайна працавалі “бачкары”, “бачары”, а матэрыял для бочак (клёпку, дошкі на днішчы) нарыхтоўвалі ў лесе “клёпачнікі”, “клепачы”. Да прыкладу, князь Леў Радзівіл заключыў у 1842 г. кантракт з купцом Янкелем Гурэвічам на вытворчасць бачарнай клёпкі ў яго Барысаўскім маёнтку. Нарыхтоўка клёпкі была распаўсюджаным адыходным промыслам сялян у XIX ст. Аграном Бабіцкі ў артыкуле “Аб лясных промыслах у Мінскай губерні” (1851) адзначаў майстэрства сялян у апрацоўцы дрэва: “Сяляне займаліся работай у лесе, мяркуючы па сваіх навыках і здольнасцях, адны ішлі нарыхтоўваць брусы, другія - клёпку, трэція - мачты, шпіры і да т.п.”. Беларускія клёпачнікі былі выдатнымі спецыялістамі. На Міншчыне асаблівай вядомасцю карысталіся майстры з Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага паветаў. Клёпка - плоскі чатырохгранны брусок, аздоблены пад шнур, абчэсаны стругам. Дубовая бачарная клёпка выраблялася трох гатункаў: першы - піпаўка (падвойная),

другі - аксентоўка (палутарная) і трэці - меншых памераў. У залежнасці ад краіны, куцы экспартавалася клёпка, яна падзялялася на “англійскую” і “французскую”. Англійская прызначалася для вялікіх карабельных вадзяных бочак, а таксама для вінных, піўных, масляных. Французская клёпка, меншая па памерах, ішла на вінныя бочкі ў Бардо. Беларуская клёпка, вядомая пад назвай “мемельская”, высока цанілася за мяжой. Дзесяткі, сотні коп (па 60 штук) таварнай клёпкі сплаўляліся на плытах па Заходняй Дзвіне, Нёмане ў порты Балтыйскага мора - Рыгу, Мемель, Кёнігзберг, Данцыг.

У другой палове XIX ст., калі ў Заходняй Еўропе знізіўся попыт на паташ, смалу і пануючым таварам стала драўніна, прадукцыя саматужнага бандарнага промыслу стала ўсё больш накіроўвацца на мясцовыя рынкі. Продаж бандарных вырабаў шырока практыкаваўся на кірмашах у мястэчках, гарадах і вялікіх вёсках Міншчыны. Існавалі такія цэны: бочка або кадзь - 1, 2, 3, 4 руб., бочачка - 2, 6 руб, дзяжа - 1 руб., цэбар - 25, 40, 50 кап., 1 руб., вядро - 10, 15, 20, 25 кап., кадка - 50,75 кап., 1 руб., даёнка - 7, 10 кап., ражачка - 30, 40 кап., ночвы - 25, 30 кап., лыжкі - 1, 1,5 кап. Кошт прадметаў хістаўся ў залежнасці ад іх памераў і якасці. Асабліва інтэнсіўна працавалі на рынак бондары Мінскага павета, што стымулявалася вялікім попытам на драўляны посуд у Мінску. Частымі прадаўцамі на мінскім рынку з’яўляліся бондары вёсак Дуброва, Раўбічы Астрашыцка-Гарадоцкай воласці, Беларучча, Паперня, Гаяны, Мачаны, Масловічы, Жукаўка, Прысёлкі Беларуцкай воласці. Збывалі посуд у Мінску і жыхары бліжэйшых вёсак - Сціклева, Трасцянец, Каралішчавічы, Апчак, Дварэц.

Акрамя Мінскага, арэаламі саматужнага бандарнага промыслу з’яўляліся Барысаўскі, Ігуменскі, Слуцкі паветы. На Барысаўшчыне ў вёсках Ганевічы, Мгла, Кроквы больш за 80 чалавек рабілі бочкі, кадзі і прадавалі іх у Барысаве і Мінску. Вытворчасцю дубовых бочак і лыжак славіліся майстры вёскі Осава. Сяляне вёскі Ухвалы Барысаўскага павета вазілі свае бандарныя вырабы на кірмашы нават у суседнія паветы: у мястэчкі Беразіно Ігуменскага, Крупкі, Бобр, Шапялевічы Сененскага паветаў. На Случчыне бондарствам займаліся таксама ў шэрагу вёсак: Крэмец, Ахрэмавічы, Навасёлкі, Кучынаўшчына, Петухоўшчына, Язовец. Бондары вёсак Гавезна, Зарэчча і інш. дастаўлялі посуд у мястэчкі Нясвіж, Свержань, Стаўбцы, Мір. У Вызнянскай воласці бондарствам займаліся аж 750 чалавек.

Бандарнае рамяство на Міншчыне, як наогул і па ўсёй Беларусі, традыцыйна бытавала і развівалася ў двух напрамках: як хатні і як саматужны, арыентаваны на рынак, промысел. Апошні асабліва пашырыўся пасля адмены прыгоннага права. Хатняя форма існавала паўсюдна, таму што без бочак, бочачак, цэбраў, вёдраў, даёнак, дзежак,

кублаў і г.д. не магла абысціся ніводная сялянская сям’я. Многія сельскія ўмельцы-ўніверсалы валодалі навыкамі дрэваапрацоўкі, маглі рабіць і рамантаваць утылітарнае драўлянае начынне для сваіх патрэб і для аднавяскоўцаў у вольны ад земляробства перыяд года. Такія гаспадары былі ў кожнай вёсцы. Аднак у некаторых вёсках гэтай справай займаліся як асобным промыслам. Назіралася пэўная геаграфічная спецыялізацыя, вылучаліся некаторыя, хаця і невялікія па колькасці, ачагі, гнёзды бандарнага рамяства, вёскі і мястэчкі, якія славіліся высокакваліфікаванымі майстрамі. У артыкуле “Саматужныя промыслы ў Мінскай губерні” (80-90-я гг. XIX ст.) падкрэслівалася: “He кожны селянін здольны ўсё для сябе зрабіць, і таму ёсць неабходнасць набываць тыя ці іншыя прадметы для хатняй гаспадаркі шляхам абмену паміж суседзямі альбо на кірмашы. Купляюць адны таму, што самі не могуць зрабіць тую ці іншую патрэбную ў гаспадарцы рэч, а іншыя таму, што хочуць набыць рэч лепшую, для чаго і звяртаюцца ўжо да людзей, вядомых сваёй вытворчасцю... Пры гэтым бацька перадае сваё ўменне сыну, дзед - унуку без усялякіх змяненняў”. Аўтар адзначаў, што па колькасці занятых асобаў і памерах вытворчасці бандарны промысел займаў другое месца пасля лесанарыхтоўкі і апярэджваў усе астатнія віды саматужных промыслаў (стальмашства, цяслярства, ткацтва, кравецтва, пляценне, ганчарства).

У Мінскім павеце, паводле няпоўных даных, налічвалася больш за 100 бондараў-саматужнікаў, якія зараблялі больш за 1 тыс. руб. у год. Асабліва вылучаліся Астрашыцка-Гарадоцкая воласць, дзе ў вёсках Астрашыцы, Ляды, Манілаўка, Раўбічы гэтай справай займаліся амаль усе сяляне, Заслаўская (вёскі Гэрвялі, Гірэвічы, Крупірна, Крывічы, Зарэчча і інш.), Беларуцкая (вёскі Беларучча, Паперня, Гаяны, Жукаўка і г.д.), Стаўбцоўскай (мястэчка Стаўбцы з наваколлем) воласці. У вёсках, што знаходзіліся побач з Мінскам (Сціклева, Трасцянец, Апчак і інш.), вытворчасць посуду была накіравана, у асноўным, на гарадскі рынак.

У Барысаўскім павеце ачагамі бондарства з’яўляліся наступныя месцы: Бярэзінская воласць (вёскі Атрубка, Яржасполь, Чэрніца - 30 чал. на 150 руб.), Вітуніцкая (вёскі Добрунь, Пруднікі, Нябыцін, Сахараўка, Жамойск - 30 чал. на 150 руб.), Валасевіцкая (вёскі Валасевічы, Забосна - 12 чал. на 240 руб.), Ухвальская (вёскі Ухвалы, Дзянісавічы, Пышачча, Забанькава - 9 чал. на 90 руб.), Вяляціцкая (вёскі Валяцічы, Заполле, Заброддзе - 7 чал. на 130 руб.), Чырвоналуцкая (вёскі Жортва, Кругліца, Крашэвіца - 7 чал. на 140 руб.), Вялікадолецкая воласці. Ухвальская і Юр’еўская воласці былі вядомы майстрамі, што выдзёўбвалі міскі, талеркі, ночвы, выразалі лыжкі (вёскі Ст. Слабодка,

Забалоцце, Скакаўка, Дубовая, Свірыдаўка - 40 чал на 800 руб., вёскі Антопаль і Юр’ева - 12 чал. на 700 руб.).

Актыўна працавалі бондары-саматужнікі ў Ігуменскім павеце. Найбольшая колькасць спецыялістаў дзейнічала ў Грабёнскай воласці (вёскі Грабёнкі, Елча, Гарадзішча, Чорная Града, Дамавіцк - 20 чал. на 400 руб.), Уздзенскай (вёскі Аляксандрава, Алехаўшчына, Данілавічы - 20 чал. на 200 руб.), Брадэцкай (вёскі Брадэц, Максімавічы, Наборкі, Колбча - 18 чал. на 360 руб.), Цытвянскай (вёскі Цытва, Кабылічы, Сяргеевічы, Скрыль - 10 чал. на 30 руб.), Смілавіцкай (мястэчкі Смілавічы, Дварцы, Пятровічы - 8 чал на 128 руб.) валасцях.

Выраблялі якасны посуд на продаж таксама ў Пухавіцкай воласці (вёскі Ачыж, Грабянец, у вёсцы Шчабялёў 5 чалавек мелі заробак 50 руб.), Шацкай (вёскі Хатляны, Валяр’яны, Любяч, Таўкачэвічы - 4 чал. на 120 руб.), Якшыцкай (вёскі Якшыцы, Бычын, Запруддзе, Ляды - 4 чал. на 40 руб.), Амяльнянскай (вёскі Парэчча, Цэрбуты - 3 чал. на 30 руб.) валасцях, у мястэчках Дукора, Матарова, Суцін і інш.

Значную ролю адыгрывала бондарства ў Слуцкім павеце, найбольш у наступных паселішчах: у Гавязнянскай воласці (вёскі Гавезна, Зарэчча, Новыя Навасёлкі - 36 чал. на 360 руб.), Ляхавіцкай (вёскі Рачкі, Куршынавічы - 65 чал. на 1325 руб.), Заастравецкай (вёскі Заастравечча, Морач, Комлеўшчына - 14 чал. на 140 руб.), Вызнанскай (мястэчка Вызна, вёскі Рожын, Старчыцы - 12 чал. на 85 руб.), Грэскай (мястэчка Грэск, вёска Анухравічы - 10 чал. на 50 руб.) валасцях. У Быстрыцкай воласці ў 9 вёсках бондарствам займаліся ўсе сяляне.

Нягледзячы на тое, што бондарства было распаўсюджана па тэрыторыі Міншчыны нераўнамерна і аб’ём саматужнай вытворчасці быў адносна невялікі, тым не менш, драўляным посудам і начыннем у дастатковай колькасці забяспечваліся як навакольныя вёскі, так і мясцовы рынак. Рынкам карысталіся не толькі вясковая, але і ўзрастаючая гарадская гаспадарка (бочкі для водаправода, пажарнай аховы, бытавы посуд), прамысловая вытворчасць. Бочкі, кадаўбы- ўсыпішчы для зерня і мукі патрабаваліся і на млынах. Толькі вадзяных млыноў на Міншчыне (Мінскі, Ігуменскі, Слуцкі, Барысаўскі паветы) у канцы XIX ст. налічвалася больш за 300.

Па функцыянальным прызначэнні ў этналогіі прынята класіфікаваць бандарныя вырабы на чатыры асноўныя групы: ёмістасці для вады і вадкіх рэчываў (бочкі, вёдры, біклагі, барылкі, конаўкі, карцы); посуд для захавання і нарыхтоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў (кадзі- ўсыпішчы для збожжа, мукі, бочкі і бочачкі для гародніны, кадушкі (кубельцы) для сала, мяса); бытавы посуд (кублы для адзення, жлукты, балеі для мыцця бялізны, ночвы, дзежы, даёнкі, маслабойкі, ражкі, цэбры

для кармлення жывёлы); меры ёмістасці (бочка, карэц, асьміна, шаснастка, гарнец).

Апрача клёпачнага, бондары ў вялікай колькасці рабілі даўбаны посуд з суцэльнай калоды. Па форме ён падзяляўся на два тыпы: цыліндрычны (кадаўбы, ступы, жлукты, кублы, бойкі, салонкі, фаскі для масла і мёду, асьміны, гарцы) і карытападобны (карыты, камягі, ночвы, каўшы, міскі, лыжкі). Першы тып па вонкаваму выгляду, функцыях і назвах зусім не адрозніваўся ад аналагічнага начыння з клёпак.

Тыпалогія вырабаў бандарнага рамяства, выпрацаваная народнай практыкай і вопытам, традыцыйна амаль не мянялася на працягу стагоддзяў. Разнавіднасці і формы рэчаў выпрацоўваліся і адточваліся многімі пакаленнямі майстроў. Народныя ўмельцы, зыходзячы з практычных патрэб, эстэтычнага густу насельніцтва, улічвалі і развівалі лепшыя рысы майстэрства сваіх папярэднікаў. Мастацтва народных умельцаў знаходзіла сваё яскравае адлюстраванне ў простых, але выразных па форме, канструктыўна вытрыманых, кампазіцыйна закончаных, трывалых, сціплых па аздабленню, але пластычных, зробленых з вялікім густам прадметах побыту. Скульптурная выразнасць вызначае многія бандарныя рэчы: бочкі, бочачкі, кублы, біклагі, ступы, ночвы, каўшы, міскі, зграбнасць сілуэта надае ім пэўны дэкаратыўны эфект. У прыватнасці, звяртае на сябе ўвагу скульптурны дэкор музейных экспанатаў: каўшоў у форме качкі, конавак з ручкамі ў выглядзе птушынай ці конскай галавы, хваста або грэбня пеўня. Бондары па-мастацку скарыстоўвалі прыродную прыгажосць драўніны, яе малюнкі на зрэзе, цеплыню і залацістасць фактуры (тэкстуры) і не афарбоўвалі свае творы. Яны былі прыгожымі нават пры адсутнасці дэкору. Аднак, дробны выдзеўбаны посуц (каўшы, сальнічкі, лыжкі) іншы раз меў разьбяныя ручкі.

Майстры дрэваапрацоўкі добра ведалі ўласцівасці розных парод дрэва, цанілі прыродную дэкаратыўнасць матэрыялу і мэтазгодна выкарыстоўвалі яго ў сваіх творах. Традыцыйная практычнасць, вопыт і эстэтычны густ падказвалі бондарам выбар дрэва патрэбнай пароды ў залежнасці ад функцыянальнага прызначэння посуду. Самай трывалай і каштоўнай пародай з’яўляўся дуб. Дубовая драўніна прыдавала, між іншым, напіткам і гародніне спецыфічны, прыемны смак. 3 дуба рабілі бочкі для вады, віна, піва, гарэлкі, мёду, рыбы, грыбоў, бочачкі і кадушкі пад квас, сок, капусту, агуркі. Даўгавечнымі былі дубовыя баддзі, вёдры, кубельцы, баклагі, дзежы. Шырока ўжываліся і хваёвыя пароды дрэва, пераважна сасна. Яе мяккая прыгожая драўніна добра апрацоўвалася, не трэскалася пры высыханні. 3 сасновых клёпак майстравалі кублы, кадзі, цэбры, балеі, жлукты. Бытавалі і больш танныя сасновыя бочкі. Цвёрдая і менш успрымальная да вільгаці елка добра падыходзіць для

вёдраў, даёнак, маслабояк, а таксама для бочак. Асіна па ўстойлівасці да сцірання і растрэсквання амаль раўнялася дубу. Таму яна лічылася лепшым матэрыялам для вырабу кублаў для адзення, начыння пад збожжа, мерных ёмістасцей, жорнаў, днішчаў посуду. Гаспадыням падабаўся смак квашанай капусты з асінавай бочкі. 3 бярозы, клёну, ліпы, вольхі, драўніна якіх вызначаецца прыгожымі фактурай і колерам і добра паліруецца, выдзёўбвалі дробны бытавы посуд: каўшы, сальнічкі, міскі, лыжкі. На абручы ішлі гнугкія пароды - арэшнік, дуб, вольха.

Мастацтвазнаўца Я.М.Сахута адзначаў у сваіх даследаваннях мастацкай апрацоўкі дрэва: “Такія вырабы мелі не толькі практычнае прызначэнне ў паўсядзённым жыцці, але і былі сапраўднымі мастацкімі творамі, паколькі ў народзе заўсёды жыло імкненне да прыгожага... Нават, калі гэтыя творы і не мелі якога-небудзь дэкору, іх мастацкая выразнасць дасягалася кампактнасцю форм, гарманічнасцю частак, зграбнасцю сілуэта. Яны былі і зручныя, і практычныя, і адначасова прыгожыя, дэкаратыўныя... Наогул, любая добра знойдзеная бытавая форма, якая дакладна адпавядала практычнаму прызначэнню, амаль што заўсёды ўтрымлівала ў сабе бясспрэчныя элементы сапраўднага мастацтва. Гармонія адпаведнасці мастацкага вырашэння практычнаму прызначэнню - вынік шмагвяковага вопьггу” (Я.М.Сахута. Народная разьба па дрэве. Мн., 1978. Стар. 3)

Невыпадкова многія драўляныя прадметы знайшлі сваё дастойнае месца ў этнаграфічных экспазіцыях музеяў нашай краіны: Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, музеі Старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, абласных, раённых, школьных. Цікавыя рэчы захоўваюцца ў Заслаўскім гісторыка-культурным музеі- запаведніку. Наогул, збіральніцкая дзейнасць навуковай грамадскасці ў сферы матэрыяльнага побыту народаў Расіі, у тым ліку і беларусаў, разгарнулася яшчэ з сярэдзіны XIX ст. Пачалі адкрывацца спецыялізаваныя этнаграфічныя выстаўкі, на якіх былі прадстаўлены рэчы таксама і з беларускіх губерняў. У прыватнасці, на этнаграфічнай выстаўцы 1879 года ў Маскве дэманстраваўся шэраг вырабаў з Мінскай губерні. Сярод іх былі кадушкі, ражкі, каўшы, іншы драўляны посуд. Скульптурныя і разьбяныя каўшы (карцы) з’яўляліся абавязковымі экспанатамі выставак і музейных калекцый. Мясцовыя творы народнага мастацтва беларускіх сялян размяшчаліся ў этнаграфічным кабінеце музея ў г. Лагойску, створанага ў сярэдзіне XIX ст. адным з першых даследчыкаў народнага побьпу на Беларусі К.Я.Тышкевічам. У канцы XIX ст. пачалі хутка наладжвацца губернскія і павятовыя, сельскагаспадарчыя і саматужна-прамысловыя выстаўкі. Іх стварэнне

садзейнічала папулярызацыі лепшых узораў хатніх і саматужных промыслаў як пэўных твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх сялян. Мінская губерня была прадстаўлена на Віленскай выстаўцы 1885 года. На Мінскай губернскай саматужна- прамысловай выстаўцы 1901 года сярод драўляных экспанатаў звяртала на сябе ўвагу значная колькасць і добрая якасць посуду з Барысаўскага, Ігуменскага паветаў. Рамесніцкія вырабы дэманстраваліся на выстаўках-кірмашах у г. Слуцку ў 1903 і 1908 гг. Бандарны промысел быў прадстаўлены вырабамі з вёскі Лапух Пукоўскай, Навасады Цялядавіцкай воласці. Асабліва вылучаліся рэчы бондара Адама Здановіча з вёскі Навасады. Вельмі прадстаўнічай з’яўлялася і сельскагаспадарчая выстаўка ў Мінску ў 1913 годзе. Паказ майстэрства жыхароў Міншчыны праходзіў і на іншых рэгіянальных і сталічных выстаўках. Напрыклад, на II Усерасійскай саматужнай выстаўцы ў Санкт-Пецярбургу ў 1913 годзе.

У 20-я гг. XX ст., у часы аднаўлення разбуранай войнамі гаспадаркі краіны, адраджаліся і рамёствы. Па-ранейшаму, апрацоўка дрэва займала трэцяе месца пасля вырабу прадуктаў харчавання і адзення, у тым ліку 10% гэтай групы складаў бандарны промысел. Па няпоўных даных анкетавання за 1926 г., у Мінскай акрузе больш за ўсё бондараў налічвалася ў Слуцкім (46 чалавек - 0,8 чалавек на 1 тыс жыхароў, з іх у вёсцы Замошша Дарасінскага сельсавета - 15 чалавек), Грэскім (30 чалавек - 0,9 чалавек на 1 тыс. жыхароў), Койданаўскім (41 чалавек - 1,0 чалавек на 1 тыс. жыхароў), Пухавіцкім (12 чалавек - 0,2 чалавек на 1 тыс. жыхароў, з іх 6 чалавек у вёсцы Горадна Блускага сельсавета), Барысаўскім (11 чалавек - на 0,1 чалавек на 1 тыс. жыхароў) раёнах. Акрамя таго, асаблівай вядомасцю карысталіся вёска Сцюдзенка Верхмянскага сельсавета Смалявіцкага раёна, дзе працавала 50 бондараў, вёска Гарадзішча Вайнілаўскага сельсавета Чэрвенскага раёна (28 бондараў). Вельмі значным ачагом саматужнага бондарства (56 бондараў) з’яўляўся Вітуніцкі сельсавет Бягомльскага раёна (вёска. Дабрызня - 25 чалавек, Пруднікі - 16 чалавек, Шунятка - 9 чалавек, Азярцы - 7 чалавек). У гарадах рамеснікі размяркоўваліся наступным чынам: у Мінску - 13 бондараў, у Капылі - 3, па 2 у Барысаве, Слуцку, Чэрвені, 1 - у Ст. Дарогах.

3    вышэйсказанага бачна, што ў пачатку XX ст. захоўваліся традыцыйныя, як і ў XIX ст., арэалы бытавання бандарнага промыслу на Міншчыне: Барысаўскі, Слуцкі, Ігуменскі (Чэрвенскі), Мінскі паветы- раёны.

У 1930-я гады былі створаны прамысловыя арцелі Беларускага саюза кустарна-прамысловай кааперацыі (Белкустпрамсаюза), якія

адцяснілі сялянскія промыслы і рамёствы на задні план. Пачалі дзейнічаць дрэваапрацоўчыя бандарныя, бачкарныя, тарныя майстэрні пры арцелях, дзе рабілі пераважна розныя бочкі. Такія майстэрні ў 1933г. размяшчаліся ў гарадах Барысаў, Мінск, Чэрвень, мястэчках Смалявічы, Семяжова, Бобр Крупскага раёна, вёсках Пяскі Барысаўскага, Міжрэчча Пухавіцкага раёна. Вялікую колькасць бочак выпускалі бандарны і тарны заводы ў Мінску. Пры падліках атрымліваецца, што ў 1933 г. на Міншчыне ў арцелях было зроблена 10 тыс. штук абручоў і 31138 бочак, на двух Мінскіх заводах - 187443 бочкі. Паводле матэрыялаў, іншыя разнавіднасці бандарных вырабаў у гэтых вытворчых калектывах не абазначаны. Таму зразумела, што працягвала існаваць у невялікіх памерах і хатняя дробна-рамесніцкая вытворчасць. Вясковыя бондары рабілі і рамантавалі, як і раней, бытавы посуд для сябе і суседзяў, зрэдку і на кірмаш. Попыт сялян на разнастайнае гаспадарчае начынне значна скараціўся са знікненнем натуральнай гаспадаркі і ўмацаваннем грамадскай уласнасці.

Аналагічная сітуацыя назіралася і ў пасляваенны час. У 50-я гады ў Мінскай вобласці бандарны посуд (галоўным чынам, бочкі) вырабляліся ў дрэваапрацоўчых арцелях Мінаблпрамсавета. Аднак, у 1960 г. прамысловая кааперацыя на Беларусі была ліквідавана, і яе функцыі былі перададзены мясцовай' прамысловасці, у прыватнасці, райпрамкамбінатам. Да таго ж, індывідуальная саматужная вытворчасць была забаронена заканадаўча.

У другой палове XX ст. бандарныя вырабы саступілі месца ёмістасцям з металу, пластмасы, шкла, якія набывалі ў крамах. Але ўсё ж нярэдка можна ўбачыць бочку-вадзянку на дачы, баддзю на калодзежы, ражку для кармлення свойскай жывёлы, дзяжу на вяселлі, бочачкі для квашання гародніны. Драўляныя бочкі па-ранейшаму не маюць сабе аналагаў у харчовай прамысловасці: для напояў, гародніны, грыбоў, рыбы, ягад, садавіны, сокаў, квасу.

У апошняе дзесяцігоддзе традыцыйныя народныя рамёствы адраджаюцца ў форме мастацкіх промыслаў, якія ўпрыгожваюць сучасны побыт сялян і гараджан, добра ўваходзяць у сучасны культурны асяродак.

Гісторыя бандарнага рамяства ў Цэнтральнай Беларусі налічвае шырокую геаграфію, шмат выдатных умельцаў, на жаль, няўдзячны лёс не пакінуў нам іх імёны. На шчасце, таленавітыя нашчадкі падхапілі вопыт продкаў і працягвалі традыцыю нават у складаным XX ст. Сёння ёсць на Міншчыне нямала выдатных бондараў, якія на традыцыйнай аснове вырабляюць прыгожыя прадметы народнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.

Спрадвеку рабілі бочкі, бойкі, цабэркі, шайкі для хатняга ўжытку і на продаж майстры Нясвіжа, вёсак Квачы, Смалічы Нясвіжскага раёна. Зараз масава гэтым рамяством не займаюцца. Але яно жыве, дзякуючы Мікалаю Карпачу, Мікалаю Аксаку, Мікалаю Кудзелка і інш. Шырока прадстаўлена бондарства ў Старадарожскім раёне - у вёсках Прусы, Баранава, Будзенічы, Языль, Вярхуціна, Шчыткавічы. Сокал Сцяпан Кузьміч з вёскі Прусы сакрэты майстэрства пераняў ад бацькі яшчэ ў юнацтве. Але, саўгасны механізатар па спецыяльнасці, пастаянна займацца бондарствам ён стаў толькі пасля выхаду на пенсію. Выконвае заказы людзей. Бочкі, цэбры, кубельцы - усё вышэйшага гатунку. Яго аднавясковец Мемус Уладзімір Апанасавіч - самавучка, аднак яго талент і залатыя рукі дапамагаюць рабіць з дрэва выдатныя рэчы: бочкі, маслабойкі, цэбры, вёдры і інш. На падворку ў яго цэлая майстэрня. Дарэчы, ён таксама і добры сталяр. Бандарыць па суседстве і Мемус Мікалай Якаўлевіч. Карыстаюцца вядомасцю ў наваколлі бондары Прыбыш Фёдар Цімафеевіч з вёскі Будзенічы, Шаціленя Канстанцін Аляксеевіч і Лазука Аляксандр Іванавіч з вёскі Языль, Бінкевіч Адам Васільевіч і Лазука Міхаіл Сяргеевіч з вёскі Шчыткавічы. Бондар з Пухавіцкага раёна Аляксандр Грышакевіч удзельнічаў у выстаўцы “Таленты Пухаўшчыны”, якая адбылася ў 2002 г. у мастацкай галерэі Мінска'га абласнога цэнтра народнай творчасці. Наогул, бондарствам заўсёды славіліся вёскі Турын, Вузляны, Зацітава Слабада. Захоўваецца рамесная традыцыя тут і сёння. На Барысаўшчыне ў вёсцы Баяры працуе бондар Маласай Мікалай Валянцінавіч. Пакуль дазваляў стан здароўя, плённа працаваў Куцко Сцяпан Лявонавіч з Клецкага раёна. Яго бочкі і кадушкі да гэтага часу ўжываюцца ў гаспадарках вяскоўцаў і гараджан. Сцяпан Лявонавіч лічыў, што добра бандарыць здольны толькі той, хто можа адчуць “душу” дрэва. Майстар старанна перадаваў свае веды і вопыт моладзі, што прыходзіла ў яго майстэрню і хацела навучыцца бондарскай справе. У Чэрвенскім раёне ў вёсцы Клінок бандарыць Сезончык Васіль Васільевіч (1937 г.н.), а ў вёсцы Шасціснопы эстафету продкаў падтрымаў малады Манюшка Юрый Канстанцінавіч (1972 г.н.). Распаўсюджана бондарства таксама на Лагойшчыне. Варты пераймання вопыт Зяленкі Пятра Фабіянавіча з вёскі Чырвоная Зара, Герко Браніслава Аляксандравіча з вёскі Палосы. Да нядаўняга часу актыўна працаваў Курыловіч Пётр Сільвестравіч з вёскі Камена. Нямала бондараў жыве і працуе ў іншых мясцовасцях Міншчыны: у Капыльскім (вёскі Скабін, Браткава, Камень), Мядзельскім (вёскі Буйкі, Вераб’і, Сваткі), Салігорскім (вёска Вейна), Стаўбцоўскім (вёска Прусы), Дзяржынскім раёнах. У вёсцы Крупенікі Любанскага раёна жыў і плённа працаваў знакаміты бондар Іван Нічыпаравіч Магілявец

(1932 - 2007). Першыя навыкі апрацоўкі дрэва ён набыў яшчэ ў дзяцінстве, да вайны, калі назіраў за працай бацькі, Нічыпара Юр’евіча, вядомага ў акрузе цесляра. Хлапчуку падабалася тое-сёе майстраваць з дрэва. Таму пасля заканчэння сямігодкі ў пасёлку Урэчча Іван паступіў у Бабруйскае рамеснае вучылішча, дзе атрымаў у 1950 г. спецыяльнасць сталяра-чырвонадрэўшчыка. Спачатку юнак працаваў на Віцебскай мэблевай фабрыцы, а пасля службы ў арміі ў 1954 г. уладкаваўся непадалёку ад роднай вёскі, ва Урэцкае аддзяленне Слуцкага харчкамбіната бондарам. Некалькі гадоў рабіў і рамантаваў бочкі для салення гародніны. Потым, з 1961 г., 18 гадоў працаваў настаўнікам працы і загадчыкам вучэбнай майстэрні ў СШ №2 пасёлка Урэчча, перадаваў вучням сакрэты дрэваапрацоўчых рамёстваў. Пасля выхаду на пенсію стаў ушчыльную займацца бондарствам у сваёй хатняй майстэрні. He мог майстар абысціся без любімай справы, яго залатыя рукі патрабавалі дарыць людзям прыгажосць. Па выразу Івана Нічыпаравіча, ён рабіў драўляны посуд больш для задавальнення. Вялікі вопыт работы з дрэвам, талент, адметны мастацкі густ і працавітасць дазвалялі вырабляць высокаякасныя, прыгожыя, карысныя ў побыце рэчы. Майстар ахвотна перадаваў свой вопыт моладзі, калі да яго прыязджалі папрактыкавацца з суседніх раёнаў.

Ведалі славутага бондара не толькі на Міншчыне, але і за межамі вобласці. Неаднойчы атрымліваў Магілявец заказы на сувеніры. У 1980 г. на Алімпіядзе ў Маскве была паказана яго алімпійская сувенірная бочачка. У 2000 г. рабіў куфэркі з клёпак па заказу Мінскага тэлебачання для перадачы “Запрашаем на вячоркі”. Пакрытыя марылкай і лакам дубовыя куфэркі інкрусціравала саломкай Марына Віктараўна Сярчэня з Любанскага РЦК. Для суднаўладальніка з Польшчы майстар зрабіў сувенірную бочачку для піва і 4 конаўкі. На выстаўку ў Данію былі адпраўлены 3 бочкі для віна - па 50, 100 і 150 л. Паступалі таксама заказы з Любані, Мінска, Слуцка, Старых Дарог. Радаваўся майстар, што падабаюцца людзям яго вырабы, павага да яго працы давала яму натхненне і добры настрой. He адмаўляў Іван Нічыпаравіч у просьбе сваім землякам: то баддзя для калодзежа спатрэбілася ляснічдву, то бочкі для калгаснай фермы. Неаднойчы ён рабіў для вясковых гаспадынь маслабойку, дзяжу, бочачку для агуркоў, кублы для мяса і сала. Любіцелі бані заказвалі шайкі для мыцця і для запаркі венікаў. He пазбаўлены творы Магіляўца і мастацкай выдумкі, нават экзотыкі. Радуюць вока па-мастацку зроблены бар, біклага, конаўка з накрыўкай і ручкай з бярозавага капа, лыжка з чырвонай драўніны вішні. Вось цэбер, цэбрык з дэкорам “у палосачку”, чаргуюцца дубовыя і яловыя клёпкі. Ёсць нават ванна - авальная балея купаць дзіця - на падстаўцы, каб не астывала вада. А неяк зрабіў Іван

Нічыпаравіч для Урэцкай царквы экзатычную вялізную бочку для хрышчэння дарослых вышынёй 1 м 30 см і дыяметрам 1 м з лесвічкай звонку і ўнутры, каб было зручна ў яе залазіць. Шмат чаго прывабнага і цікавага можна ўбачыць у яго майстэрні на падворку - бочкі і бочачкі для агуркоў, бочачка для віна з кранам, кадаўб для мёду з ліпы, біклага для вады, кадка, маслабойка, балея для купання дзяцей, цэбры і цэбрыкі і інш. Бадай, амаль ніводнае свята народнай творчасці, фестывалі- конкурсы, кірмашы не абыходзіліся без удзелу І.Н.Магіляўца. Ён неаднаразова запрашаўся на Рэспубліканскія “Дажынкі”, “Славянскі базар у Віцебску”, “Пеўчае поле” і Рэспубліканскі экалагічны форум у Мядзелі, “Напеў зямлі маёй” у Мар’інай Горцы і інш.

Выдатным бондарам з’яўляецца таксама Аляксандр Уладзіміравіч Странкоўскі з г. Маладзечна, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

Ніколі не страціцца самабытная народная спадчына, калі на Беларусі жывуць і плённа працуюць патомныя майстры сваёй справы.

ПАРАДЫ МАЙСТРА: ЯК ЗРАБІЦБ БОЧКУ

Працаваў Іван Нічыпаравіч Магілявец пераважна з дубам, бо з яго атрымліваюцца трывалыя, цёплага залацістага колеру сувеніры і ўтылітарныя рэчы. Але пакуль кавалак дрэва ажыве ў выглядзе цудоўнага посуду, пройдзе не малы час. Пры гэтым тэхналагічны працэс і інструментарый бондарства, выпрацаваныя продкамі, засталіся нязменнымі і сёння. Па-першае, драўніна павінна быць добра высушана. (Калоды сохнуць пад навесам паўгода і больш). Потым вырабляюць клёпку. Ствол разразаюць пілой на кавалкі патрэбнай даўжыні і расколваюць іх сякерай з дапамогай кліна і драўлянага молага (кіянкі) напалам, затым на палены (чацвёркі і драбней), якія абчэсваюць на калодзе сякерай, выстругваюць прамым і крывым стругам, рубанкам. Па бакавых краях клёпкі апрацоўваюць спускам (спустам), разнавіднасцю фуганка, каб у посудзе яны шчыльна прылягалі адна да адной. Спуск замацаваны нерухома, лязом уверх на варштаце (сталюзе). На другім варштаце, шырокім услоне з падоўжанымі адтулінамі (шаблонамі) адпаведна памерам і форме клёпкі, робяць канчатковы выраб клёпкі стругам, рубанкам, скобляй. Клёпкі рыхтуюцца ў залежнасці ад тыпу бандарнага посуду. Для вёдраў, дзежак, маслабояк, кадак і інш. патрэбна прамая трапецападобная клёпка. Для бочак, бочачак, барылак, біклаг нарыхтоўваецца акруглая. Тут ужываецца яшчэ і рубанак з дугападобным лязом (шаршэбка, шарфубль). Выраб

клёпкі - даволі адказная справа, патрабуе асаблівай дакладнасці. Ад гэтага залежыць у далейшым якасць посуду.

Днішчы размячаюць цыркулем (размерычам) і абразаюць папярэчнай пілкай.

Абручы нарыхтоўваюцца з арэшніка і з маладога дуба. Дубцы расколваюць напалам або на чатыры часткі на сталюзе стругам, апрацоўваюць нажом. Потым, папярэдне распарыўшы (у лазні ці ў печы), гнуць на спецыяльнай вертыкальнай калодзе (“бабе”). Дробныя дубцы (напрыклад, для вёдраў) можна гнуць проста на калене. Гатовыя абручы складваюць адзін на другі і сушаць на вольным паветры, а пасля захоўваюць пад дахам.

Апошні этап бондарства - зборка посуду. Клёпка шчыльна ставіцца па крузе і заціскаецца ўнізе абручом (ці абручамі). Тарцовая яе частка раўняецца яшчэ раз стругам з асіметрычнымі ручкамі. У кожнага майстра ёсць свае спецыфічныя вытворчыя прыёмы і прылады працы. Іван Нічыпаравіч, у прыватнасці, сцягнутую абручамі загатоўку бочкі і інш. выпальваў унутры, потым выстругваў рубанкам-“гарбацікам” знутры і звонку. Па ніжніх краях клёпак з унутранага боку наразаецца (выпільваецца) жалабок, паз - “утора” - для днішча. Для гэтай мэты ўжываецца “ўторыч” (“заторыч”, “затор”) - невялікая 5-зубая пілачка 'з драўлянай ручкай і хамутком. Далей абруч’ы расслабляюцца, клёпка расстаўляецца вакол днішча, і яно ўстаўляецца, заганяецца ва ўторы з дапамогай “набойчыка” - драўлянага малатка. У верхняй і сярэдняй частцы вырабу таксама насаджваюцца абручы. Потым абручы моцна сціскаюцца і набіваюцца драўляным малатком з дапамогай кліноў. Для насаджэння абручоў ужываецца, акрамя таго, спецыяльная прылада - “нацягуш”.

Пры вырабе бочак, бочачак для лепшай сцяжкі клёпак І.Н.Магілявец карыстаўся лябёдкай з тросам (“калаўрот”). Вакол бочкі абкручваецца трос (ці вяроўка), адзін яго канец замацоўваецца ў сцяне дома (хлява), другі намотваецца на лябёдку.

Апошняя, заключная стадыя бондарства - аздабленне вырабаў. Посуд зачышчаюць звонку і ўнутры рубанкамі, скоблямі (склобкамі), стамескай, долатам, разцом.

***

Нашы карані...Не згасла народнае бандарнае мастацтва і ў XXI ст., яно адраджаецца і сёння задавальняе ў пэўнай ступені патрэбы жыхароў і гасцей Міншчыны ў драўляным начынні.

Бісер

ГІСТОРЫЯ БІСЕРУ НА БЕЛАРУСІ

У наш час няма асобных даследчых прац, прысвечаных бісеру на Беларусі, яго з’яўленню як матэрыялу на тэрыторыі нашай краіны і вытворчасці вырабаў з яго. Шэраг аўтараў толькі нагадвае бісер у сваіх працах, напрыклад, у даследаваннях па шкларобству Яніцкая М.М. распавядае аб вытворчасці першага бісеру, аб знаходжанні яго пры раскопках старажытных пахаванняў, аб шкляных пацерках. Звесткі аб выкарыстанні бісеру можна знайсці ў літаратуры па гісторыі беларускага касцюма, у выданнях з інфармацыяй аб Веткаўскіх іконах, вышытых бісерам.

Беларускія майстры па бісеру актыўна працуюць у гэтым напрамку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ствараюць разнастайныя вырабы - біжутэрыю, прадметы інтэр’ера, вышываюць іконы. У сістэме агульнай і дадатковай адукацыі дзейнічаюць гурткі па бісерапляценню, якія прыцягваюць значную колькасць дзяцей, жадаючых навучыцца майстэрству работы з бісерам.

У продажы ёсць шмат рознай літаратуры па бісеру. У асноўным гэта кнігі і часопісы з апісаннем тэхнік нізання, фотаздымкамі работ майстроў. Некаторыя кнігі змяшчаюць кароткія звесткі аб вытоках узнікнення бісеру, якія ахопліваюць сусветную гісторыю матэрыялу і заканчваюцца яго гісторыяй у мастацтве Расіі.

У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі бісер таксама займаў пэўнае месца. Тут варта ўспомніць аб шкляных майстэрнях, дзе выраблялі бісер у старажытных гарадах Беларусі, аб шматлікіх шкляных пацерках, знойдзеных пры раскопках пахаванняў, аздабленні бісерам адзення, абутку, паясоў, аб Веткаўскай школе вышыўкі бісерам. У некаторых раёнах Гомельскай вобласці (Брагінскі, Веткаўскі, Неглюбскі, Лоеўскі) існавала лакальная традыцыя бісерапляцення - жанчыны плялі ўпрыгажэнні на шыю - “кружкі” - арнаментальныя бісерныя пляцёнкі, нашытыя на тканіну з берасцяным каркасам.

На тэрыторыі Беларусі бісер вядомы з ранняга жалезнага веку. Выраблялі яго са шкла, радзей - з металу, бурштыну, у сувязі з гэтым неабходна прасачыць узнікненне шкларобства на тэрыторыі нашай краіны.

ШКЛАРОБСТВА НА БЕЛАРУСІ

Да нашай эры на тэрыторыю Беларусі шкло і вырабы з яго траплялі з антычных цэнтраў шкларобства, напрыклад, з Ольвіі - буйнейшага цэнтра Прычарнамор’я, якое гандлявала са стараславянскімі плямёнамі,

што насялялі берагі Дняпра і Сажа. На землі ўсходніх славян рэцэптуру і тэхналогію вытворчасці шкла і вырабу першых шкляных прадметаў прынеслі вандроўныя гандляры. Сыравіны для шкларобства на тэрыторыі нашай краіны было дастаткова - гэта фармовачныя пяскі, вапна, крэйда, гліна, з якой рабілі посуд для шкловарэння, лес, неабходны для атрымання вугалю, попелу' і паташу.

Пра існаванне мясцовай шкловытворчасці сведчаць знойдзеныя пры археалагічных раскопках рэшткі шкляных майстэрань — сыравіна, гліняныя тыглі з застылай шкламасай, формы для ліцця. Па матэрыялах даследаванняў Яніцкай М.М. “пра пачатак мясцовай шкловытворчасці даюць уяўленне археалагічныя знаходкі ў паселішчы Абідня (Магілёўская вобласць), сярод якіх акрамя пацерак і бронзавых лунніц з украпваннем чырвонай эмалі знойдзена вялікая колькасць тыгляў з застылай шкламасай таго ж саставу, а таксама формы і літнікі, якія прымяняліся ў бронзаліцейнай і шкляной справе”. Гэтыя рэшткі шкляной вытворчасці адносяцца да славянскай культуры і датуюцца II-V стст. н.э., але раней пачатак шкларобства на Русі датавалі ІХ-Х стст. і тэрытарыяльна звязвалі з Кіевам. “Дэкаратыўнае шкло, такім чынам, ужо ў дакіеўскія часы адыгрывала важную ролю ў культуры нашых далёкіх продкаў”.

У выніку даследаванняў культуры мілаградскіх і зарубінецкіх плямён на тэрыторыі сучаснай паўднёва-усходняй Беларусі, а таксама паўночна-заходняй Украіны “былі ўведзены ў міжнародны навуковы абарот звесткі аб адкрыцці шкляных майстэрань у час жалезнага веку натэрыторыі ўсходніх праславян — у І-ІІ стст. н.э. натэрыторыі сучаснай Беларусі і ў III-IV стст. н.э. на тэрыторыі сучаснай Украіны”.

У перыяд росквіту Кіеўскай дзяржавы шкларобства развіваецца даволі інтэнсіўна. Будаўніцтва княжацкіх палацаў, храмаў, убранне ўрачыстых богаслужэнняў, культавыя прадметы, звязаныя з распаўсюджваннем на Русі хрысціянства - усё гэта патрабавала разнастайных дэкаратыўных і аддзелачных матэрыялаў, да якіх адносілася і шкло. У гарадах дзейнічалі невялікія рамесныя майстэрні, якія размяшчаліся ў жылых дамах. У такіх буйных цэнтрах Кіеўскай дзяржавы, як Гродна, Полацк, Навагрудак была наладжана вытворчасць шкла і вырабаў з яго — посуду рознага прызначэння, аконнага шкла, смальты і самых разнастайных упрыгажэнняў - пацерак, бранзалетаў, пярсцёнкаў. Мода на бранзалеты і пярсцёнкі была перанята з Захаду і Усходу, іх выраблялі са шкла розных адценняў.

У лясістых месцах будаваліся шкляныя гуты, часта шкларобы сяліліся на тэрыторыі такіх гут, што садзейнічала ўтварэнню вёсак. Некаторыя гуты ўзводзіліся вандроўнымі гутнікамі, гэта традыцыя

захавалася на Беларусі, як і ў Заходняй Еўропе, яшчэ з часоў позняга жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя. [23] Пры раскопках вялікая колькасць упрыгажэнняў была знойдзена ў сярэднявечных гарадах Беларусі — Мінску, Заслаўі, Лагойску, Друцку, Віцебску. У XVI ст. шкляныя гуты дзейнічалі і ў вялікіх гарадах, і ў дробных мястэчках. У XVII ст. шматлікія шкляныя гуты і буды існавалі ў цэнтральнай, усходняй і паўднёва-ўсходняй Беларусі.

У Мінскай вобласці ў XVIII-XIX стст. шкляныя гуты існавалі ў Барысаўскім, Валожынскім, Вілейскім, Лагойскім, Любанскім, Маладзечанскім, Мінскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Стаўбцоўскім, Капыльскім, Крупскім, Уздзенскім раёнах. У XVIII ст. выраблялі бісер у мястэчку Урэчча Любанскага раёна і ў Гродна на мануфактуры шкляных пацерак.

ПАЦЕРКІ

Па даследаваннях Яніцкай М.М. першымі вырабамі са шкла на тэрыторыі Беларусі былі пацеркі, аб гэтым сведчаць помнікі зарубінецкай культуры. У IV ст. да н.э. мілаградскія плямёны выраблялі бронзавыя, бурштынавыя, гліняныя, халцэдонавыя пацеркі і бронзавы бісер, у III стагбддзі да н.э.іх замянілі на шкляныя. УІІІ-ІІ стагоддзях да н.э. шкляныя пацеркі траплялі на тэрыторыю нашай краіны з антычных цэнтраў шкларобства. УI ст. да н.э.—I ст. н.э. вытворчасць пацерак была наладжана на тэрыторыі Беларусі. 3 дадзенага часу пацеркі мясцовай вытворчасці пры знешнім падабенстве з антычнымі маюць адрозненні па форме, памерах, дэкору, колеры і тэхналогіі вырабу. Вялікую колькасць пацерак знаходзілі пры археалагічных раскопках у пахаваннях дахрысціянскага перыяду на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Знойдзеныя шкляныя пацеркі па рэцэптуры былі характэрны для мясцовай вытворчасці. Класіфікацьпо пацерак праводзілі па колеру, форме. He пералічыць усе тыя віды пацерак, якія выраблялі ў старажытныя часы. Вось толькі некаторыя апісанні па матэрыялах Яніцкай М.М.: . .шырока прадстаўлены ў археалагічных калекцыях пацеркі з чырвонага глушонага шкла, атаксама з пракладкамі залатой і сярэбранай фольгі, чорныя пацеркі з рознакаляровымі кропкамі і палоскамі, паўпразрыстыя і празрыстыя зялёныя, мядова-аранжавыя, жоўтыя, цэлая гама блакітных, бірузовых, лазуркавых і глыбокіх сініх колераў. Разнастайнымі былі формы пацерак - шарападобныя, цыліндрычныя, прамавугольныя і са скошанымі вугламі, у выглядзе кольцаў, бочачак і верацён. 3 тонкіх шкляных трубачак калолі драбнюткі бісер. Плоска-пукатьія адліўкі аздабляліся пад самацветы, якімі апраўлялі каштоўныя камяні”. Рабілі таксама пацеркі з дэкорам, нагадваючым вочкі, па народным павер’і, яны баранілі ад “дурнога вока”. Сустракаліся пацеркі з яіпмы, жэмчугу, аметысту,

сердаліку, каралаў, бірузы, агату, бурштыну, горнага крышталю. “Для дрыгавічанак характэрны бронзавыя і сярэбраныя, упрыгожаныя зерню, і ажурныя металічныя пацеркі. Каменная ліцейная формачка для адліўкі пацерак знойдзена ў Слуцку”. У некаторых пахаваннях налічваецца да 400 - 600 нізак пацерак.

Шкляныя пацеркі ў сваёй большасці маюць кіеўскае паходжанне, але сустракаюцца і візантыйскія. Каменныя пацеркі траплялі з Усходу — Індыі, Аравійскага паўвострава, Малой Азіі, Каўказа. Пацеркі ўжывалі паўсюдна. На поўдні Беларусі яны “былі ў модзе” яшчэ ў раннім жалезным вску. Вядома і незвычайнае ўжыванне пацерак: “Пацеркі, якія паступалі з Усходу, акрамя таго, выконвалі ролю грошай”.

У музеях Беларусі можна пабачыць шмат прыкладаў шкляных пацерак і бісеру, знойдзеных на тэрыторыі нашай краіны пры раскопках: “Шкляназалочаныя пацеркі лічацца этнічнай прыкметай крывічоў. Аднак выяўленне іх натэрыторыі Гомельскай і поўдні Мінскай абласцей, дзе жылі радзімічы і драўляне, сведчыць, што гэтыя пацеркі былі характэрны для ўсіх плямён, што насялялі тэрыторыю Беларусі. На тэрыторыі радзімічаў і дрыгавічоў іх знаходзяць у адным пахаванні нават па 3-4 маністы.”

Найбольш шырокае распаўсюджванне пацерак, упрыгажэнняў і інпіых шкляных рэчаў назіраецца на Беларусі з X ст., як і на ўсёй тэрыторыі Старажытнай Русі. Пацеркі сярэднявечча па саставу шкламасы адносяцца да тыпова славянскіх упрыгажэнняў. Іх выраблялі з каліева-свінцова- крэменязёмнага шкла. Свінец рабіў шкламасу вязкай, цягучай, яе можна было лёгка выцягваць, згінаць, навіваць вакол стрыжня, прасаваць. Выраблялі пацеркі традыцыйнымі спосабамі — ліццём у форму, навіваннем вязкай шкляной нітачкі на металічны стрыжань.

Амаль на ўсёй тэрыторыі Мінскай вобласці ў пахаваннях рознага перыяду ад ранняга жалезнага веку да позняга сярэднявечча знойдзена іпмат шкляных упрыгажэнняў, пацерак і бісеру. Бісер часта размяшчаецца вакол шыйных пазванкоў і на грудзях касцяка, што сведчыць аб выкарыстанні яго ў якасці маністаў. Сустракаюцца шыйныя грыўні і скроневыя кольцы з нанізанымі на іх шклянымі бісернымі пацеркамі, часам па некалькі пацерак знаходзіцца на рэштках паясоў, па падолу рэштак адзення, у невялікіх сумачках, якія мацаваліся да пояса.

БІСЕР У ДЭКАРАТЫУНА-ПРЫКЛАДНЫМ МАСТАЦГВЕ БЕЛАРУСІ

У разнастайных прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі шырока ўжываўся шкляны і металічны бісер і пацеркі розных форм, памераў і колераў. Выкарыстоўвалі бісер і мясцовай вытворчасці, і прывазны.

Пацеркі нанізвалі на ільняны ці шаўковы шнурок, конскі волас, насілі як адну нізку, так і некалькі адразу: “Па некалькі нізак пацерак знойдзена ў курганах каля Заслаўя”. Пацеркі насілі не толькі ў маністах, іх выкарыстоўвалі як дапаўненне да металічных упрыгажэнняў, нанізвалі на скроневыя кольцы і завушніцы: . .ёсць скроневыя кольцы з нанізанымі шклянымі пацеркамі “каля вёскі Чаркасова Аршанскага раёна на пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы было нанізана па адной сердалікавай пацерцы”, выкарыстоўвалі пацеркі таксама ў якасці гузікаў (нават і ў мужчынскім адзенні), нанізвалі на тасьму ў паясах і наплечных пакрывалах, вышывалі абклады ікон. Пацеркі былі адным з самых распаўсюджаных жаночых упрыгажэнняў. Жанчыны дапаўнялі адзенне нізанымі ў некалькі радкоў пацеркамі і бісерам: “Звычай аздабляць адзенне пацеркамі і металічнымі падвескамі захаваўся на тэрыторыі Беларусі да канца XIX ст. Е.Р.Раманаў, даючы апісанне знешняга выгляду быхаўскіх беларусаў, звярнуў увагу, што дзяўчынкі, як правіла, носяць упрыгажэнні - пацеркі або “кралі”. На “маткі” пацерак, або “краль”, падвешваюцца медныя крыжыкі і абразочкі рознай велічыні... Жанчыны насілі маністы з дробных і буйных пацерак. Е.Р.Раманаў падкрэсліваў, што жанчыны “вельмі цэняць бурштынавыя і каралавыя “каралі”, перадаюць іх у спадчыну”.

У перыяд з IX na XV ст. існавала традыцыя аздаблення бісерам адзення: ’’Знойдзеныя ў раскопках курган'оў X ст. паблізу в. Захарнічы Полацкага раёна ніжэй ног касцяка 45 зялёных і фіялетавых пацерак сведчаць аб упрыгожанні імі падола адзення..Вышытае бісерам адзенне знаходзяць у шматлікіх жаночых пахаваннях. Краі наплечных пакрывал аздаблялі бронзавымі спіральнымі пранізкамі, падвескамі ў форме трапецыі, вышывалі шарсцянымі ніткамі і бісерам. Таксама аздаблялі каўняры-стойкі: “У Панямонні на месцы шыі нябожчыцы знойдзены кавалачак скуры з нашытымі наяе бронзавымі спіральнымі пранізачкамі і паміж імі шкляным бісерам...”. Бісер выкарыстоўвалі для вышыўкі галаўных убораў, абутку. Галаўныя ўборы, вышытыя пацеркамі, сустракаліся ўрадзімічаў і драўлян. Крывічы расшывалі галаўныя ўборы пацеркамі і бляшкамі.

Есць археалагічная знаходка, якая не можа пакінуць абыякавым: “Каля в. Нісімкавічы Чачэрскага раёна ў жаночым пахаванні на грудзях касцяка знойдзена іголка з нанізанымі на яе бісернымі пацеркамі, абвітая ніткамі. Хутчэй за ўсё гэта пахаванне вышывальшчыцы”.

Бісер і шклярус выкарыстоўвалі для аздаблення культавых прадметаў - вышывалі абклады ікон, адзенне для богаслужэнняў - арнаты. У XVII ст. мастацтва шытва золатам, жэмчугам і шоўкам дасягнула вялікага росквіту. Яно дало пачатак веткаўскаму шытву бісерам. Гарадок Ветка Гомельскай вобласці размешчаны на гістарычным перакрыжаванні, гэта месца агульных славянскіх вытокаў (Усходняе Палессе), тут пераплялася

культура трох славянскіх народаў- беларусаў, рускіх, украінцаў, што з’явілася асновай для выпрацоўкі беларускімі майстрыхамі сваіх стылістычных прыёмаў, яны па-свойму ўспрымалі і перапрацоўвалі старажытнае мастацтва шытва. Веткаўскія іконы вызначаюцца сваімі канонамі, колеравай гамай: “...Веткаўскія майстрыхі беражліва захоўвалі старадаўнюю тэхніку вышывання “ў прыкрэп” у бісерных і жамчужных аправах (нанізванне на нітку бісеру і жэмчугу і прысцёбванне яе да палатна)”. Творы веткаўскіх майстрых вылучаюцца вытанчаным колерам: . ,у пяшчотнай бэзава-ружовай гаме выканана бісерная аправа “Маці Боскай Казанскай” (пач. XIX ст.)”.

Веткаўскае шытво бісерам характарызуецца дэкаратыўнасцю, лакальнымі колерамі, контурнай абводкай бісерам фігур і элементаў кампазіцыі. Нячаева Г.Р. дае ўмоўны падзел твораў веткаўскага шытва бісерам на наступныя групы:

  1. Ужыванне бісеру як дадатковага матэрыялу ў залатым шытве і шытве жэмчугам; “абсаджванне” камянямі і шкельцамі.
  2. Шытво шэрым (бясколерным) бісерам - суцэльнае, “у прыкрэп”, з абводкаю контураў малочным бісерам або дробным жэмчугам. Mae аналогіі ў старажытным “ліцавым" шытве і шытве жэмчугам, у мясцовых чаканных аправах. Формы фігуры і арнаменты перадаюцца за кошт разнастайнага кірунку ніцей.
  3. Аднаколернае, часцей шэрага бісёру, суцэльнае шытво з лакальнымі ўстаўкамі каляровага бісеру, з рэдка размешчанымі каляровымі траўнымі арнаментамі.
  4. Суцэльнае шытво шматколерным бісерам. Тэхніка, што і ў папярэдніх групах, - “у прыкрэп”. Фігуры абводзяцца контурам, ёсць дэталі суцэльнага шытва па форме “пад жэмчуг”, аднаколерны фон. Уся плоскасць аправы запоўнена буйнымі травамі і фантастычнымі кветкамі. Магчымыя вытокі (акрамя вышэйзгаданых) - каляровыя вышыўкі XVII ст., тканіны, хусткі, застаўкі мясцовых рукапісных кніг, узоры якіх пераасэнсаваныя. Улюбёныя колеры - пунсовы, малінавы, блакітны, зялёны, залаты. Кожная майстрыха выконвае ўзоры паводле свайго густу. Гэты від шытва бліжэй за ўсё да народных вышывак.
  5. Шытво бісерам, жэмчугам і яго імітацыяй, камянямі і шкельцамі па парчоваму фону. Нягледзячы на традыцыйнасць у тэхніцы і матэрыялах, яно вельмі зменлівае ў сваіх лінейных рытмах, у характары выгінаў сцяблін, у размяшчэнні арнаментальных элементаў, у імкненні да “шыкоўнасці” або строгасці, у выкарыстанні барочных, класіцыстычных матываў. Блізкае да ўзораў манастырскага шытва, аднак стылявыя элементы паглынаюцца больш шырокай і магутнай фальклорнай плынню.
  6. Шытво, аналагічнае 4-ай і 5-ай групам. Аднак фонам служыць фольга. Некаторыя дэталі па-ранейшаму запоўнены суцэльным шытвом.

У канцы XIX - пачатку XX ст. сакрэты шытва жэмчугам, а потым і бісерам захоўваліся і перадаваліся ў манастырскіх майстэрнях. Да майстрых аддавалі вучыцца пяці-шасцігадовых дзяўчынак, якія мелі схільнасць да такога тонкага рамяства. Мастацкія промыслы, сярод якіх было і бісернае шытво, давалі манастырам значны прыбытак. Але веткаўскае піытво можна назваць не толькі манастырскім. Па словах Нячаевай Г.Р. “старажытнае рамяство натуральна ўпляталася ў магутны паток традыцыйнага народнага мастацтва”. Жэмчугам, золатам і бісерам веткаўчане аздаблялі адзенне, галаўныя ўборы, рабілі ўпрыгажэнні - жамчужныя завупшіцы, якія называліся “кошычкі”.

Знакамітая “бісерная эпоха” XVIII - пачатку XIX ст., час найбольшага росквіту мастацтва работы з бісерам, закранула інтарэсы і беларускіх вышывальшчыц. У тэхніцы вышыўкі “ў прыкрэп” выконваліся разнастайныя вырабы - пано для ўпрыгожвання інтэр’ера, дамскія сумачкі, чахлы для парасонаў. Вышывальшчыцы працавалі па гатовых схемах, узорамі для іх твораў часта былі тканыя ці вышытыя вырабы, якія знаходзіліся ў кожнай хаце. Працавалі таксама па карцінках і рэпрадукцыях твораў мастацтва, выкананых беларускімі, польскімі і заходнееўрапейскімі мастакамі.

Унікальныя бісерныя вырабы захоўваюцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, перададзеныя ў пачатку XX ст. калекцыянерам Антонам Брадоўскім - вышытыя старажытным, вельмі дробным бісерам сумачкі з металічнай фурнітурай, -фрагмент чахла для парасона - элемент у форме трапецыі, невялікія пано з сюжэтнымі вышыўкамі, прыклад пляцення з бісеру - бранзалет, выкананы ў тэхніцы бісернага ткацтва ў спалучэнні з нізанымі “ў крыжык” бісернымі ланцужкамі, і іншыя.

Прыкладна ў канцы XIX - пачатку XX ст. у некаторых раёнах Гомельскай вобласці (Брагінскі, Веткаўскі, Лоеўскі, Неглюбскі) жанчыны выконвалі з бісеру шыйныя ўпрыгажэнні - “кружкі”. Яны прадстаўлялі сабой арнаментальную стужку, плеценую з рознакаляровага бісеру, шырынёй каля трох сантыметраў, нашытую на такой жа шырыні тонкую тканіну. Для надання круглай формы вырабу ў тканіну ўшывалі палоску бяросты і тоўстай тканіны, магчыма, лямцу. Разнастайнымі былі варыянты арнаменту на кружках - у асноўным, ромбавідныя і крыжападобныя элементы, аналагічныя арнаменту тканых і вышываных вырабаў. Бісерныя кружкі часта былі шматколерныя - чырвоны, сіні, зялёны, жоўты, белы, чорны колеры спалучаліся ў адным упрыгажэнні вельмі гарманічна, сустракаліся і чорна-белыя кружкі з узорам з адных ромбаў.

Бісерная кружка, рэканструкцыю (новадзел) якой выканала аўтар, адносіцца да Брагінскага строю. Аўтэнтычнае ўпрыгажэнне захоўваецца

ў музеі Старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Нягледзячы на шматколернасць, кружка пакідае ўражанне раўнавагі, кампазіцыю “трымаюць” элементы з белага бісеру, гармонія дасягнута з дапамогай рытмічнага паўтору белага колеру, яго колькасці ў параўнанні з іншымі колерамі. Нашэнне бісерных “кружак” можна лічыць лакальнай традыцыяй прымянення бісеру ў беларускім касцюме. Наогул, найбольш пашыранае выкарыстанне бісеру ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве назіралася ў Гомельскай вобласці. Магчыма, гэта было звязана з наяўнасцю неабходных умоў і сыравіны для шкларобства і вырабу пацерак і бісеру ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі.

МАСТАЦТВА БІСЕРАПЛЯЦЕННЯ НА МІНШЧЫНЕ

Бісерапляценне за апошнія некалькі год зрабілася вельмі папулярным накірункам дэкаратыўна-прыкладной творчасці на Міншчыне. У Бярэзінскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Клецкім раёнах дзейнічаюць спецыялізаваныя гурткі па бісерапляценню. У кожным раёне ў гуртках “Умелыя рукі” ці гуртках па розных накірунках прысутнічае бісерапляценне. Такія гурткі збіраюць значную кблькасць вучняў. Гэты матэрыял прыцягвае маленькіх майстрых у першую чаргу тым, што можна самім зрабіць цікавае і незвычайнае ўпрыгажэнне ці дэкаратыўную рэч - букет кветак, пано, а самыя маленькія вучні заўсёды цікавяцца бісернымі цацкамі. Кіраўнікі гурткоў ствараюць са сваімі вучнямі класічную біжутэрыю, сувеніры ў выглядзе бісернай пластыкі - фігуркі жывёл і людзей, дэкаратыўныя букеты з кветкамі, для якіх выкарыстоўваецца медны дрот, вышываюць бісерам карціны. Ніводная выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці не абыходзіцца без бісерных вырабаў. Выставы з бісернымі творамі час ад часу ладзяцца ў Музеі нацыянальнага мастацтва ў Раўбічах.

У Беларускім Саюзе майстроў народнай творчасці налічваецца 12 майстроў па бісеру, з іх дзве майстрыхі з Мінскай вобласці - Пярмінава Вера Уладзіміраўна з пасёлка Ратамка Мінскага раёна і Дамненка Святлана Уладзіміраўна з г. Крупкі. Майстрыха Вера Пярмінава займаецца бісерам з 1998 года, удзельніца шматлікіх выстаў: II Нацыянальнай выставы народнага мастацтва, штогадовай Рэспубліканскай выставы сучаснай дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядныя ўзоры” і інш. У снежні 2006 года ў музеі традыцыйнага ткацтва Паазер’я ў Полацку прайшла першая персанальная выстава майстрыхі. У маі 2008 года ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Вера Пярмінава арганізавала выставу сваіх

творчых работ сумесна з графікай мастака Грыгора Данеляна. Выстава ўключала рэдкія фотаздымкі бісерных твораў мінулых стагоддзяў, гістарычную інфармацыю, у тым ліку звесткі пра мастацтва бісеру на Беларусі, сабраныя майстрыхай, рэканструкцыю бісернага ўпрыгажэння, якое адносіцца да Брагінскага строю. Падчас выставы аўтар праводзіла кансультацыі па мастацтву бісерапляцення і майстар-класы для дзяцей. Майстрыха выкарыстоўвае ў сваіх творах традыцыйныя народныя матывы, вывучае колеравую сімволіку і на гэтай аснове стварае творчыя работы, многія з якіх знаходзяццаў прыватных калекцыях у Францыі, Германіі, Італіі, ЗША, Расіі. Асартымент бісерных вырабаў Веры Пярмінавай складаецца з тканых гайтанаў, паясоў, бранзалетаў, шыйных упрыгажэнняўу стылі этна.

Для майстрыхі Святланы Дамненка бісерапляценне шмат гадоў з’яўляецца любімым заняткам. Святлана з’яўляецца пастаяннай ўдзельніцай рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных выставак народнай творчасці. Першая выстава яе бісерных работ прайшла ў горадзе Цвер у 2006 годзе, затым быў удзел у выставах у Маскве, Санкт-Пецярбургу. Майстрыха вырабляе біжутэрьпо, аздабленне для адзення, прадметы інтэр’ера, працуе ў розных тэхніках, акрамя пляцсння яна засвоіла старажытную тэхніку вязання шыдэлкам з выкарыстаннем бісеру.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Бісер прысутнічаў у культуры народаў амаль усяго зямнога шара - у Старажытным свеце, на Усходзе і Захадзе, у паўночных народаў Расіі, у амерыканскіх індзейцаў. На тэрыторыі Беларусі вытворчасць і выкарыстанне бісеру ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, пачынаючы з жалезнага веку, пакінула значны след. У старажытных гарадах Беларусі займаліся вытворчасцю шкла, з якога фармавалі пацеркі розных колераў і форм, разнастайнымі спосабамі выраблялі бісер.

Пацеркі і бісер выкарыстоўвалі для аздаблення адзення, абутку, галаўных убораў, прадметаў царкоўнага ўжытку - аб гэтым сведчаць шматлікія знаходкі рэштак шкляных пацерак і вырабаў з выкарыстаннем бісеру. Аналіз гісторыі развіцця бісеру натэрыторыі Беларусі дазваляе зрабіць вынік, што тэхналогія яго вытворчасці і выкарыстанне яго ў дэкаратыўна- прыкладным мастацтве Беларусі маюць даўнія традыцыі і вылучаюцца разнастайнасцю.

Валяльнае

рамяство

3 ГІСТОРЫІ ПРОМЫСЛУ

“Авечка вакол чалавечка” (народная прымаўка)

Авечкагадоўля на тэрыторыі Беларусі вядома з часоў глыбокай старажытнасці. Гэта свойская жывёла спрадвеку “апранала” і “абувала” чалавека. 3 авечай скуры выраблялі аўчыны для кажухоў, з прадзенай шэрсці ткалі сукно, вязалі рукавіцы, пальчаткі, шкарпэткі, шапкі, а з непрадзенай - валялі лямец, шапкі-магеркі, капелюшы і валёнкі. Суконнае верхняе адзенне (світы, буркі, бурносы, курты), лямец для конскай вупражы (падхамутнікі, потнікі, падсёдлы, гунькі), воінскай амуніцыі (плашчы і інш.) і паходных шатроў з’яўляліся неабходнымі бытавымі рэчамі яшчэ з ранняга сярэднявечча. Дарэчы, выраб лямцу ўвогуле мае тысячагадовую гісторыю.

Сыравіну (воўну) нарыхтоўвалі два разы ў год - увесну і ўвосень, калі стрыглі авечак. Састрыжаную шэрсць сартавалі і разрыхлялі: расскубалі рукамі, расчэсвалі ўручную драўлянымі і драцянымі шчоткамі, пазней таксама на механічных часалках (воўначосках) - вадзяных, паравых. Разрыхленая воўна выкарыстоўвалася потым для вырабу тканых, вязаных і валеных рамесных прадметаў.

Валяльнае рамяство функцыянальна падзялялася на дзве разнавіднасці: валенне сукна і валенне (катанне, біццё) лямцу і лямцавых рэчаў: валёнак, шапак, капелюшоў. Вытканае суровае сукно для пашыву верхняга адзення абавязкова валялі (валілі) для павелічэння мяккасці, шчыльнасці тканіны і паляпшэння знешняга выгляду. Традыцыйна ў побыце беларусаў ужывалася некалькі спосабаў валяння (валення) сукна: хатнія - таптанне нагамі ў ёмістасці, таўчэнне ў ступах, валенне на шурпатай паверхні ў ручных валюшах - і на механічных сукнавальнях (фалюшах) пры млынах з дапамогай вадзянога кола, вядомых у фальварках і цэхах з XVI ст., калі з’явіліся рамесніцкія прафесіі - сукнавалы, фалюшнікі. У другой палове XIX ст. іншы раз па вёсках ездзілі валюшнікі (валейшчыкі), збіралі сукно-сырэц, афармлялі заказы з дапамогай бірак - драўляных палачак з насечкамі, своеасаблівых квіткоў - і праз абумоўлены час вярталі гаспадарам гатовы тавар. Усе гэтыя спосабы захоўваліся і ў пачатку XX ст„ На сукнавальнях ужываліся паравы- і электрапрывады. Былі вядомы нават конныя сукнавальні. У працэсе вытворчасці заўсёды тканіну перыядычна спрысквалі гарачай вадой. У 1930-я гады XX ст. дзейнічаў шэраг сукнавальняў у калгасах і арцелях прамысловай кааперацыі. Трэба адзначыць, што традыцыйны прынцып валення суконнай тканіны выкарыстоўваўся на працягу XIX ст. і ў суконных мануфактурах і

фабрыках, якія належалі прамыслоўцам і купцам. У другой палове XX ст. у сувязі з развіццём тэкстыльнай прамысловасці саматужнае ткацтва і валенне сукна канчаткова зніклі.

3 непрадзенай воўны рабілі лямец - валенае палатно і лямцавыя рэчы. Калі з’явіліся на Міншчыне і ўвогуле на Беларусі лямцавыя шапкі, дакладна невядома. Аднак, ужо ў XVI-XVII стст. у беларускіх гарадах існавалі прафесіі шапавала, магерачніка. Росквіт вытворчасці валеных шапак-магерак асабліва назіраўся ў XVII ст., калі яны былі распаўсюджаным галаўным уборам усіх саслоўяў - шляхты, сялян і мяшчан і адрозніваліся толькі аздабленнем. У XVIII ст. прыналежнасцю касцюма шляхты стала футравая шапка з суконным верхам, аднак сяляне акрамя суконных і футравых шапак ужывалі лямцавую шапку і ўзімку, і летам да пачатку XX ст., калі яна была заменена картузам. Разнавіднасцю летняга мужчынскага галаўнога ўбору з’яўляўся лямцавы шыракаполы капялюш - брыль. Магеркі мелі розную форму: у выглядзе конуса, усечанага конуса, цыліндра са шчыльна прылеглымі да верху палямі або без палёў, з выпуклым або вогнутым верхам. Па сведчанню вядомага этнографа Раманава, на ўсю Еўропу былі вядомыя Дрыбінскія шапавалы (сучасная Магілёўская вобласць). У асяродку гэтых людзей існавала своеасаблівае братства, мелася нават свая мова - “катрушніцкі лемязень”, якая ўяўляе цікаўнасць для даследчыкаў.

Валены абутак, папулярны ў стэпавых народаў, па сведчанню археолагаў, вядомы і на тэрыторыі нашай краіны прыкладна з часоў сярэднявечча. Аднак, у другой палове XIX ст. папулярнасць яго расце: заможныя сяляне пачалі ўжываць прэстыжны валены зімовы абутак з лямцу - валёнкі (валенцы), пераважна на ўсходзе і паўночным усходзе Беларусі. У пачатку XX ст. мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя валёнкі шырока ўвайшлі ў побыт не толькі сялян, але і гараджан. Рамеснікаў, якія выраблялі шапкі, валёнкі, у XIX ст. нярэдка называлі шапаваламі. Шапавальства пераважала ў форме саматужнага адыходнага промыслу, хаця многія майстры працавалі ў сваіх хатах для сям’і, сваякоў, аднавяскоўцаў і для продажу на мясцовых рынках. Валёначнікі і шапавалы-адыходнікі хадзілі групамі са сваімі выт-ворчымі прыладамі па вёсках з восені да вясны, пераходзячы з павета ў павет і працавалі ў дамах заказчыкаў за грошы і харчы. У 1920-30-я гады майстры валялі (білі) валёнкі не толькі ў хатніх умовах, але і ў майстэрнях пры арцелях прамысловай кааперацыі. На базе народнага валяльнага рамяства была наладжана фабрычная вытворчасць з захаваннем традыцыйнай тэхналогіі. У даваенныя часы ў Мінску існавала лямцавая фабрыка, дзе вырабляліся тэхнічны і рымарскі лямец і валёнкі. 3 1928 г. і да нашых

дзён у г.п. Смілавічы Мінскай вобласці паспяхова дзейнічае адзіная сёння ў рэспубліцы валяльна-лямцавая фабрыка. Тут вырабляюць лямец і валёнкі. Прадпрыемства выпускае 250 тысяч пар валёнак штогод. Прадукцыя ідзе пераважна на экспарт: у Расію, Канаду, Швецыю, краіны Балтыі, часткова паступае ў гандлёвую сетку Беларусі. Акрамя традыцыйных узораў апошнім часам на фабрыцы асвоена вытворчасць дзіцячых і жаночых валёнкаў, упрыгожаных вышыўкай, аплікацыяй з кавалачкаў скуры, тканіны, аблямоўкай са штучнай футры, а таксама мадэляў для дарослых на гумавай падэшве.

Валены зімовы абутак ніколі не выходзіў з ужытку. Традыцыя пэўным чынам працягваецца. Цёплыя, зручныя, лёгкія і танныя валёнкі заўсёды карысталіся попытам у ляснікоў, паляўнічых, рыбаловаў, вартаўнікоў, вайскоўцаў, міліцыянераў, камунальнікаў, на розных гаспадарчых работах на адкрытым паветры. Бацькі заўсёды клапаціліся пра дзіцячыя валёначкі.

Валюшнае рамяство здаўна вядома на Барысаўшчыне, Валожыншчыне, Вілейшчыне, Смілавіцкім наваколлі, асабліва славілася Мядзелыпчына. Вытворчасцю валёнак знакаміты вёскі Баяры, Габы, Дзягілі, Канстанцінава, Княгінін, Кузьмічы, Лотва, Нагаўкі, Нарач, Пузыры, Чараўкі, і нават г. Мядзел. Сёння майстроў валяльнага рамяства засталося мала, большасць з іхпа ўзросце і стану здароўя ўжо не працуюць, аднак у шэрагу раёнаў ёсць энтузіясты народнай спадчыны, якія адраджаюць, захоўваюць і перадаюць нашчадкам навыкі самабытнага майстэрства, вырабляюць абутак для сваёй сям’і і зрэдку - па заказах вяскоўцаў.

У в. Старынкі Вілейскага раёна каля 10 гадоў пры Старынкаўскім сельскім клубе існуе гурток “Боцік”, якім у свой час кіравалі адметныя майстрыхі. Сёння гурток узначальвае вядомая валёначніца Язінская Раіса Пятроўна. Многія вяскоўцы навучыліся рабіць валёнкі ў гуртку. Былыя вучні цяпер працуюць самастойна і ў сваю чаргу навучаюць іншых. Так захоўваецца і перадаецца народная традыцыя. Непадалёк ад Маладзечна ў в. Літва жыве знакамітая валёначніца Рынкевіч Леакадзія Яжоўна. Яшчэ некалькі год таму яна забяспечвала мужчынскім, жаночым і дзіцячым зімовым абуткам суседнія вёскі. Актыўна працавалі валёначнікі ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч. У в. Вяляцічы Барысаўскага раёна карысталіся папулярнасцю майстрыхі Гермаліт Аляксандра Аляксееўна і Галуза Вольга Якаўлеўна. Самабытнае мастацтва адраджаецца і развіваецца ў вёсках Вароні, Гарадзечна, Зарэчча Валожынскага раёна. Марыя Піліпаўна Кузьміцкая з в. Гарадзечна свой вопыт перадала сынам. Вядома ў гэтай вёсцы і майстрыха Аноп Ніна Васільеўна. Жыхарка в. Вароні Садоўская Яніна

Іванаўна пераняла традыцыю ад сваякоў. У в. Зарэчча валеннем лямцавага абутку раней займаліся ў кожнай сям’і. У той час гаспадары гадавалі па 10-15 авечак. Сёння сапраўднымі майстрамі валюшнага рамяства ў Зарэччы з’яўляюцца Бобрык Генрых Канстанцінавіч і Шэўчык Уладзімір Пятровіч. Майстры Мядзельшчыны могуць зрабіць валёнкі на любы густ і ўзрост. “Валёначкі як цацачкі”, - можна пачуць пра іх вырабы. Патомная майстрыха з в. Рамашкі Мядзельскага раёна Ганна Юльянаўна Гірвель у свой час “абувала” ў валёнкі жыхароў усіх суседніх вёсак, цяпер перадала свае веды і вопыт дачцэ Валянціне Францаўне Гігола з г. Мядзеля. Мікалай Пятровіч Берняковіч з в. Кузьмінічы лямцаваму рамяству навучыўся ад бацькі. Патомным валяльшчыкам з’яўляецца Чарняўскі Іван Іосіфавіч з в. Пехуры. У в. Канстанцінава валёнкі робіць Маслоўскі Генадзь Іванавіч, у Баярах - Клімовіч Эдмунд Станіслававіч, у Чараўках - Аляксеева Марыя Васільеўна і Мурза Любоў Якаўлеўна. “Зімой без валёнак не абысціся”, - лічаць вясукоўцы. У марознае надвор’е валёнкі не супраць надзець і гараджане. Жыве народная спадчына!

У наш час валюшнае рамяство на Міншчыне атрымлівае “другое жыццё”. Паспрыяла яго развіццю выданне дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб рамесніцкай дзейнасці”. Майстры-рамеснікі атрымалі магчымасць, заплаціўшы адзіны падатак, свдбодна гандляваць сваімі вырабамі на рынках і падчас масавых мерапрыемстваў. Сёння засвойваюцца новыя мадэлі валенага абутку (укарочаныя боцікі, хатнія тапачкі). Майстры пачалі выкарыстоўваць розныя віды дэкору.

Адкрыццём стала ўжыванне тэхнікі лямцу ў мастацкім асяродку. Так, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў распрацаваны курс па выкарыстанню гэтай тэхнікі ў рабоце мастака па тэкстылю. Вучэбна- наглядны дапаможнік знаёміць з форма- і вобразаўтвараючымі магчымасцямі гэтай старажытнай тэхнікі. Ен стаў вынікам дзесяцігадовай працы кафедры касцюма і тэкстылю Акадэміі мастацтваў. Воўна аказалася ўдзячным матэрыялам, яна лёгка фарбуецца спецыяльнымі фарбавальнікамі, прыдатная для стварэння як плоскіх , так і аб’ёмна-прасторавых кампазіцый.

Творы мастакоў і майстроў народнай творчасці гледачы мелі магчымасць убачыць на выставе “Валёнкі ўчора, сёння і заўтра”, якая праходзіла ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці ў лютым-сакавіку 2007 года. У экспазіцыі выстаўкі ўпершыню былі прадстаўлены традыцыйныя і сучасныя валёнкі, дэкаратыўныя пано, аксэсуары і сувенірныя цацкі з воўны. Свае вырабы прадставілі майстры Валожынскага, Вілейскага, Мядзельскага, Нясвіжскага раёнаў Міншчыны. Дэманстравалася таксама прадукцыя Смілавіцкай валяльна- лямцавай фабрыкі. Цікавыя валёнкі, дэкараваныя плеценымі з саломкі

ўзорамі прадставіла Алена Хоміч з Нясвіжа. Майстры з Мядзельскага раёна ўпрыгожылі аўтэнтычныя валёнкі вышыўкай і скураной аплікацыяй. Вытанчана выглядалі жаночыя валёнкі з блакітна-ружовымі сняжынкамі, выклікалі замілаванне гледачоў дзіцячыя валёнкі з сабачымі вушкамі. Натуральна выглядалі валёнкі, вырабленыя майстрыхай з Мінска Таццянай Ларывонавай: моцныя, натуральных колераў з дэкорам чырвонай ніткай па краі яны прыцягвалі погляды наведвальнікаў выставы.

Гісторыю сукнавальнага рамяства дэманстравалі жаночая і мужчынская світкі з Любанскага раёна, а таксама рэканструяваныя вырабы сярэднявечных плашчоў і капелюшоў Алены Галкінай, прадстаўніцы маладзёжнага руху гістарычнай рэканструкцыі.

Сапраўдны цуд прадэманстравалі на выставе студэнты і выпускнікі Акадэміі мастацтваў. Серыя дэкаратыўных пано “Маленькі прынц” Вольгі Коневай вартая ўпрыгожыць любы грамадскі інтэр’ер, напрыклад, дзіцячай бібліятэкі. Цыкл “Нарнія” Яўгеніі Алісейчык дэманструе жывапісныя магчымасці лямцу. Па сённяшні дзень застаецца адданай гэтай тэхніцы выпускніца Святлана Бакавец. Яе пано “Берагіня” і “Нацюрморт”, выкананыя ў цёплай колеравай гаме, стануць упрыгажэннем любога хатняга інтэр’ера. Эфектна выглядалі сумачкі з лямцу Анастасіі Глушко і элегантная біжутэрыя Святланы Длатоўскай, мініяцюрныя цацкі Веранікі Фаміной.

ВАЛЯЕМ ВАЛЁНКІ

Ой, валёнкі, хоць куды!

У іх няма нагам бяды, Бо як ногі ў цяпле - Добра нават галаве.

(3 народнай паэзіі)

Валенне валёнак — справа нялёгкая, карпатлівая, патрабуе фізічных намаганняў, моцных, спрытных рук і вялікага цярпення. Дарэчы, апрацоўка воўны і выраб з яе бытавых рэчаў — тканіны, валянага сукна - традыцыйна з’яўляліся жаночай справай, таму валёнкі звычайна валілі не толькі мужчыны, але і жанчыны. У працы часта ўдзельнічала ўся сям’я.

Тут не трэба шмат навукі —

Проста “залатыя” рукі.

(3 народнай паэзіі)

Сыравінай для валёнак з’яўляецца авечая воўна восеньскай стрыжкі. Яна карацейшая і болып здатная для валення. Воўну сартуюць, ачышчаюць, але не мыюць, каб добра скатвалася, збівалася, затым разрыхляюць: скубуць рукамі, расчэсваюць драўлянымі шчоткамі, часцей чэшуць на механічных воўначосках. Сыравіна такім чынам падрыхтавана для работы. Працуюць у жылым альбо прыстасаваным памяшканні (майстэрні, лазні і інш.). Прынцып валення валёнак: пад уздзеяннем гарачай вады, пары і фізічных намаганняў (мяцця, ціску, катання, біцця) з воўны атрымліваюць валены матэрыял - лямец. Далей з лямцу фармуюць з дапамогай спецыяльных прылад абутак - валёнкі. Кожны майстар валодае сваімі асабістымі вытворчымі сакрэтамі, але, у асноўным, тэхналагічны працэс валення адбываецца наступным чынам. Спачатку воўну ўзважваюць на вагах, пароўну на кожны валёнак. На пару мужчынскіх валёнак патрэбна 1200 г, на жаночыя - 1000 г, на дзіцячыя валёначкі ў залежнасці ад узросту - ад 200 да 500 г.

Вытворчасць праходзіць некалькі этапаў: закладка вырабу, раскочванне, фармаванне валёнка, сушка, аддзелка. Расчасаную воўну насцілаюць на стол на змочаным цёплай вадой кавалку палатна (“прасціна”, “ануча”, “дзяруга”). На ступню кладуць больш шэрсці, чым на халяву. Палатно скручваюць разам з воўнай у рулон, згортваюць у канверт з розных бакоў і доўга, старанна мнуць, камечаць рукамі. Скрутак перыядычна апырскваюць гарачай вадой альбо мочаць у посудзе з кіпенем. Работа працягваецца бесперапынна, пакуль не атрымаецца тонкі звалены пласт-лямец. Разгортваюць прасціну, на лямец кладуць спецыяльнае лякала, скураную альбо палатняную пракладку ў форме валёнка (выкрайку), абгортваюць яе з усіх бакоў лямцавым пластом, дзе трэба, дадаюць кавалкі воўны, ізноў скручваюць прасціну, змочваюць гарачай вадой і камечаць, бьюць, шлёпаюць рукамі. Правяраюць, ці добра збіта ступня. Атрымліваецца вялізная панчоха, выраб-сырэц, які для ўшчыльнення неаднаразова раскочваюць рознымі качалкамі: драўлянымі і жалезнымі, круглымі і рабрыстымі. У выніку воўна дае ўсадку, і загатоўка памяншаецца ў памеры. Для надання патрэбнай формы вырабу лякала вымаюць, і змочаную гарачай вадой загатоўку валёнка асаджваюць на спецыяльныя драўляныя (бярозавыя, дубовыя, іншыя) калодкі (“правідлы”, “правільцы”, “капылы”). Калодкі састаўныя: асобна для ступні і для халявы (з клінамі) па памеру нагі заказчыка. Драўлянай палкай выбіваюць насок, падэшву. Затым працягваюць апрацоўваць выраб рознымі качалкамі. Часам для прыдання гатоваму вырабу “глянцу” яго паверхню апрацоўваюць - шліфуюць, голяць пры дапамозе брытвы ці абпальваюць.

Так праз шматлікае біццё, качанне, апрацоўку кіпенем і нараджаюцца валёнкі.

Выцінанка

Выцінанка (“выразанка”, “выразка”, “выстрыганка”, “выбіванка”)- від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай ці каляровай паперы; а таксама тэхніка выразання з паперы. Гэты тэрмін атрымаў распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Украіны. Мастацтва выразання з паперы існуе таксама ў Літве (karpiniaj). Першай навуковай публікацыяй, якая апісала гэту з’яву беларускага мастацтва, стаў артыкул Я.Сахуты ў часопісе “Мастацтва” ў 1988 годзе.

Аб паходжанні беларускай выцінанкі адназначна сказаць можна нямнога. Сілуэтнае выразанне, распаўсюджанае ў колах еўрапейскай шляхты з канца XV ст., у найменшай ступені паўплывала на народнае выразанне. Выцінанка развівалася самастойна як адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пра гэта сведчаць агульныя для ўсіх іншых відаў народнай творчасці вобразы і матывы, якія замацаваліся і ў выцінанцы.

Каб дакладна апісаць гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускай выцінанкі, неабходна прасачыць гісторыю развіцця папяровай вытворчасці ў нашай краіне, а таксама гісторыю ажурнага выразання з больш даўніх па паходжанню матэрыялаў (скуры, лямцу, тканіны). Своеасаблівым прататыпам народных выразак, на думку ўкраінскага даследчыка КІ.Станкевіча, сталі кустодзіі - папяровыя'(а раней скураныя і металічныя) накладкі з ажурнымі разнымі краямі пад канцылярскія пячаткі, распаўсюджаныя ў сярэдзіне XVIII ст. У сваім артыкуле літоўская даследчыца І.Меркене прыводзіць выявы літоўскіх і беларускіх кустодзій XVII - XVIII стст.. Сярод малюнкаў - кустодзіі з Мінска, Пінска, Брэста, Нясвіжа, Полацка, Віцебска. Яна сцвярджае, што ўжо ў тыя часы выдзяляліся рэгіянальныя асаблівасці ў афармленні гэтых рэчаў. Напрыклад, беларускія кустодзіі - сілуэтныя выявы люстэркавай сіметрыі - захаваліся да XVIII ст., як мяркуе даследчыца, па прычыне сваёй традыцыйнай злітасці з дакументам, да якога былі прымацаваны.

Узнікненне і распаўсюджванне выцінанкі ў беларускай вёсцы звязана з развіццём прамысловай вытворчасці паперы і пераходам ад “курных” хат да пячнога ацяплення. Першы ўзор паперы, вядомы на тэрыторыі Беларусі, датуецца XIV ст. — гэта лісты Вітаўта Вялікага, князя старажытнабеларускай дзяржавы. Першае прадпрыемства па вытворчасці паперы (паперня) узнікла ў XVI ст. у Вільні, тагачаснай сталіцы Вялікага княства. У XVII - XVIII стст. паперні былі амаль у кожным вялікім горадзе краіны. У канцы XIX - пачатку XX ст., аж да падзей 1917 года, папяровая вытворчасць Паўночна-Заходняга краю была адной з галін мясцовай эканомікі, якая найбольш дынамічна

развівалася. Хуткае і эфектыўнае ўкараненне тэхнічных навінак, сістэма арганізацыі бізнэсу і працы зрабілі гэты накірунак адной з самых прывабных сфер для інвестыцый мясцовага і замежнага капіталу. Папяровыя фабрыкі на Беларусі ў той перыяд паспяхова канкурыравалі з аналагічнымі прадпрыемствамі ў Расіі, Украіне, Полыпчы і нават Фінляндыі. Яны не толькі практычна цалкам задавальнялі патрэбы ўнутранага рынку, але і прадавалі значныя аб’ёмы прадукцыі ў іншыя рэгіёны Расійскай імперыі.

3 сярэдзіны XIX ст. выцінанка атрымала шырокае распаўсюджанне як сродак афармлення сялянскага інтэр’ера. Найбольшы яе росквіт прыпадае на канец XIX - пачатак XX ст., пэўны ўсплеск назіраўся ў пасляваенныя 40 - 50-я гады XX ст.

Асноўныя рысы народнай выцінанкі - сіметрыя і дэкаратыўнасць вобразаў (неад’емна высокая ступень стылізацыі, схільнасць да геаметрызацыі прарэзак і да т.п.). У беларускай выцінанцы сустракаюцца восевая (люстэркавая), радыяльная і рапортная сіметрыя, а таксама спалучэнне некалькіх яе відаў. Асартымент ажурных вырабаў з паперы складаюць аконныя фіранкі, карункі для ўпрыгожвання паліц, бэляк столі, рамак з фотаздымкамі, ікон, дзвярных і аконных праёмаў; сурвэткі (“сурвэты”, “рагавічкі”, “вугольнікі”), падузорнікі для ложкаў. Папяровымі ці паркалёвым'і разнымі карункамі аздаблялі труны на пахаванні.

Па ўсталяванаму звычаю выцінанкамі ўпрыгожвалі жытло штогод падчас вялікіх святаў Каляд і Вялікадня. На Захадзе Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі ўпрыгожвалі пабеленыя сцены хат. У Любанскім раёне Мінскай вобласці (згодна з сучаснымі этнаграфічнымі даследаваннямі) у II палове XX ст. побач з папяровымі выразанкамі ўжываліся і вырабы з таннай тканіны - белага паркалю. I папяровыя і паркалёвыя вырабы мелі аналагічную кампазіцыю, часта дадаткова расфарбоўваліся каляровымі фарбамі па краях прарэзак. Цікава, што кожны элемент дэкору меў сваю назву: “сухарыкі”, “лялечкі”, “зоркі” і г.д. Распаўсюджаны былі вьграбы, якія імітавалі ўзоры гардзінных тканін. Для іх вырабу карысталіся як нажніцамі, так і разцамі ці нажамі. Побач з вырабамі ўтылітарнага характару сустракаліся і самастойныя сюжэтныя кампазіцыі, якія ўпрыгожвалі сцены жытла. Сярод сюжэтаў найбольш папулярнымі былі “Дрэва жыцця”, кветкавыя кампазіцыі і г.д.

Паколькі папера была танным і лёгка даступным матэрыялам, вырабамі з яе не даражылі. Старыя выцінанкі выкідвалі на сметнік ці спальвалі ў печы. Этнографы даволі позна звярнулі ўвагу на гэты від народнага мастацтва. У 1928 годзе работнікамі Гродзенскага музея была праведзена экспедыцыя па ваколіцах Гродна. Сярод здабыткаў

былі і мясцовыя папяровыя выцінанкі, якія “выкарыстоўваліся мясцовымі сялянамі для ўпрыгожвання хат”. У 20-я гады гэтыя вырабы побач з іншымі дэманстраваліся на выставах у Саколцы, Беластоку, Вільні.

Паступова выцінанка выцясняецца з сялянскага інтэр’ера тэкстыльнымі вырабамі. Да нашых дзён у побыце беларусаў як на сяле, так і ў горадзе захавалася выразанне сняжынак з паперы для ўпрыгожвання вокнаў да навагодніх святаў.

У 70 - 80-я гады XX ст. адбылося вяртанне традыцыйнай выцінанкі ў айчынную культуру. Адбылося гэта дзякуючы росту цікаўнасці да народнай спадчыны ў асяродку творчай інтэлігенцыі. Тады выразаннем з паперы захапіліся прафесійны фатограф і журналіст Вячаслаў Дубінка, мастакі Ніна і Генадзь Сакаловы-Кубай, Ларыса і Алесь Лось, Міхась Варанецкі, Юрый Малышэўскі і інш.

У 1995 годзе на III Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў Магілёўскі абласны лялечны тэатр паказаў спектакль “Піліпка і ведзьма” (рэж. А.Жюгжда, маст. Л.Мікіна), аснову мастацкага вырашэння якога склалі выцінанкі. Актрыса-расказчыца з нажніцамі ў руках нібыта выразае герояў спектакля з паперы, адчыняючы ваконцы з сюжэтамі казкі. Спектакль адзначаны мастацтвазнаўцамі як прыклад чысціні стылю і адкрыццё новага накірунку ў беларускім лялечным тэатры. Адзначана таксама і адукацыйная роля спектакля: “(перад гледачом)... адкрываецца незнаёмы “культурны слой”. Выцінанку называюць “зусім нечаканай, забытай галіной”. Аднак, выкарыстанне сілуэтнага выразання ў тэатральнай творчасці - не навіна. Вядомы від традыцыйнага народнага лялечнага прадстаўлення “Батлейка”, які заснаваны на прынцыпе тэатра ценяў. Унутры папяровага кораба запальвалася свечка, на фоне якой адбывалася дзеянне з каляднымі сюжэтамі.

Сапраўды, яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму выцінанка не была такой распаўсюджанай як сёння. I Рэспубліканская выстава выцінанкі, якую арганізавала мастачка і даследчыца з Мінска Таццяна Маркавец пры падтрымцы Міністэрства культуры і Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, сабрала невялікую колькасць работ. У II Рэспубліканскай выставе “Папяровы сусвет” (2006 г., мастацкая галерэя ДУ МАЦНТ) прымала ўдзел больш за 30 майстроў — членаў Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, работнікаў сельскіх клубаў, кіраўнікоў гурткоў пазашкольных навучальных устаноў. Былі прадстаўлены таксама работы студэнтаў Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава. III выстава “Папяровы сусвет” праводзілася ў форме конкурсу. У выставе бралі ўдзел прадстаўнікі Капыльскага, Старадарожскага, Валожынскага, Маладзечанскага, Чэрвеньскага,

Мядзельскага, Клецкага, Слуцкага раёнаў Мінскай вобласці, а таксама прадстаўнікі іншых абласцей краіны і г.Мінска. 3 33 прадстаўленых на выставе твораў журы выбрала 9 лепшых, аўтары якіх атрымалі ўзнагароды. Дзесяты - “Прыз сімпатый гледачоў” - вызначалі наведвальнікі выставы шляхам таемнага галасавання. Работы не былі падпісаны, але пазначаны лічбамі. Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом і дыск з фотаздымкамі конкурсных работ. Работы пераможцаў засталіся ў фондах Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці для будучага музея народнага мастацтва.

Мінская вобласць займае асобнае месца ў развіцці мастацтва выцінанкі. Менавіта тут, на базе аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага, паспяхова дзейнічае адзіная ў краіне школа выцінанкі. Заснавальнікам аддзялення з’яўляецца вядомая майстрыха Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава. Яна - пачынальніца вядомай дынастыі выцінаншчыкаў: дзве яе дачкі Наталля і Лізавета з’яўляюцца вядучымі майстрыхамі, кожная з іх мае свой творчы почырк. Абедзве сёння выкладаюць на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Аддзяленне створана ў 1995 годзе. Папярэднічала гэтай падзеі двухгадовая праца спец-класа пры Маладзечанскім гарвыканкаме, які базаваўся ў мастацкай школе горада. Працуючы выкладчыкам школы з 1987 года, Вікторыя Мікітаўна назапасіла багаты матэрыял па гісторыі народнага мастацтва на Беларусі, тэхніках і прыёмах розных яго відаў (у тым ліку выцінанкі), што зрабіла магчымым выкладанне прадмета на больш высокім узроўні для вучняў старэйшага ўзросту. У 2001 годзе Міністэрствам культуры зацверджана праграма па выцінанцы для аддзяленняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацкіх вучылішчаў, распрацаваная Вікторыяй Мікітаўнай. Праграма ўключае тэарэтычны і практычны курс, з’яўляецца першай у сваёй галіне, носіць эксперыментальны характар. Каштоўнасць праграмы яшчэ ў тым, што праз засваенне выцінанкі адбываецца знаёмства студэнтаў з асновамі дэкаратыўнай кампазіцыі, сімволікай народнага мастацтва, адбываецца своеасаблівае паглыбленне ў традыцыйную культуру беларусаў. На аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцы з дапамогай выкладчыкаў не толькі спасцігаюць нацыянальныя каштоўнасці, але і вучацца выкарыстоўваць традыцыйныя тэхнікі ў сучасным мастацтве, сучасным жыцці.

Калі казаць пра школу выцінанкі, тут неабходнай умовай з’яўляецца наяўнасць пераемнасці мастацкіх прыёмаў паміж настаўнікамі і вучнямі, калі самастойныя творы розных майстроў аб’ядноўвае стылістычнае падабенства. Тое ж можна сказаць пра Маладзечанскую выцінанку.

Творы сталых і маладых майстроў аб’яднаны глыбокім сімвалізмам. Зацікаўленасць гісторыяй і тэорыяй арнаменту, зварот да традыцыйнай культуры, вобразаў беларускай міфалогіі, схільнасць да эксперыментаў, пошуку новых форм - вось асноўныя рысы школы.

Творы Наталлі Чырвонцавай - заўсёды пазнавальныя і непаўторныя. Майстрыха любіць працаваць з цэльным аркушом паперы, праразаючы ў ім адтуліны розных форм. 3 гэтых адтулін яна набірае цэлыя фактуры, якія складаюцца ў выявы. “Ярыла”, “Дрэва пазнання”, “Лета”, “Малітва” - усе яе творы прасякнуты глыбокім філасофскім зместам. Кампазіцыйна ўстойлівыя, сіметрычныя, яны адначасова нібыта пульсуюць. “Дрэва пазнання” - адна з інтэрпрэтацый традыцыйнага сюжэта дрэва жыцця. Чорная папера, аранжава-жоўты фон, рэдкія пробліскі залатой фольгі аказваюць на гледача таямнічае ўздзеянне. Кампазіцыя, выцягнутая па вертыкалі, завяршаецца круглай буйной разеткай, якая нагадвае разеткі гатычных храмаў. Ствол дрэва з разгалінаваннямі падобны да выявы грэчаскага “Люстэрка Венеры” - старажытнага сімвала жаночага пачатку. Пры знаёмстве з творам складаецца ўражанне далучэння да нейкай сапраўднай трапяткой таямніцы, падвойнае адчуванне трывогі-захаплення. Сапраўды, як казалі старажытныя філосафы, веды памнажаюць няшчасці, прыносячы, адначасова з тым, асалоду напоўненасці. Сапраўдная мудрасць чакае чалавека, здольнага ўтрымаць цэльнасць сярод унутраных супярэчнасцей.

Лізавета Чырвонцава працуе з фігуратыўнымі кампазіцыямі і антрапаморфнымі вобразамі. Ёй належыць галерэя міфалагічных персанажаў з беларускіх казак і паданняў. Цікавыя вобразы духаў і багоў, якім пакланяліся ў старажытныя часы нашы продкі, аб’яднаны ў цыкл каляндарнага года, дзе кожнаму персанажу адпавядае свой час, калі найбольш поўна раскрываюцца яго вартасці. Так, Ярыла паўстае ў творчасці выцінаншчыцы як малады хлопец на белым кані, сімвалізуе маладое веснавое сонца, абуджэнне прыроды. Зімовы Зюзя, наадварот, прадстае ў выглядзе старога дзеда з доўгай барадой і суровым норавам, як марозны зімовы дзень. Лізавета шмат эксперыментуе з новымі матэрыяламі і тэхнікамі. Вельмі ўдала выкарыстала яна фактуру рванай паперы ў рабоце “Легенда пра Юр’я і Цмока”, гэты прыём падкрэслівае ажурны жаночы сілуэт царэўны, якая выводзіць Цмока з пячоры на ланцугу. Чорны, белы, чырвоны колеры кантрастуюць, сімвалізуючы падзел свету і цемры. Лізавета - майстар стылізацыі, асабліва добра ёй удаюцца чалавечыя фігуры. У творы “Маці-радзіцельніца” гераіня - мажная, дужая жанчына, падобная на архаічныя статуэткі, у сваім чэраве яна носіць дзіця. Падабенства да архаічных вобразаў, выяўленых

у кераміцы, напоўненасць геаметрычнымі арнаментамі надае жаночай выяве гучанне старажытнай багіні Маці сусвету.

Выпускнікі аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працуючы ў рэгіёнах, працягваюць традыцыі маладзечанскай школы выцінанкі. Так, Вольга Харлінская пасля вучылішча паступіла ў Гродзенскі універсітэт, там паказала сябе як выдатная майстрыха. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці выпусціў цыкл буклетаў “Выцінанка Гродзеншчыны”, адзін з іх прысвечаны Вользе. Аднак, творы майстрыхі адрознівае яскравы “маладзечанскі” почырк: сімвалізм, шматграннасць вобразаў. Індывідуальнай рысай з’яўляецца цякучасць рысаў, рухомасць кампазіцыі, якая дасягаецца выкарыстаннем розных па памеру адтулін аднолькавай формы. Сёння майстрыха жыве і працуе на радзіме ў в. Доры Валожынскага раёна, выкладае выцінанку ў школе мастацтваў.

Вольга Бабурына родам з Маладзечна, зараз жыве і працуе ў Мінску. Яна таксама, скончыўшы вучылішча, прайшла праз Гродзенскі універсітэт. Майстрыха даволі актыўна развівае прыёмы маладзечанскай школы. Шмат яе вынаходак выкарыстоўваецца рознымі пакаленнямі майстроў. Напрыклад, цыкл “Жніво”, дзе сімвалічныя выявы жаночых фігур падаюцца ў выглядзе спрошчаных сілуэтаў, фігуры спалучаюцца з кветкавымі ці прадметнымі кампазіцыямі, знаходзіць паўтор (свядомы ці не свядомы) у творах студэнтаў Гродзенскага універсітэта. Выразнай індывідуальнасцю прасякнуты- набор “Літары”. Вольга любіць эксперыментаваць з матэрыялам: замест звычайнай паперы яна выкарыстоўвае паліхромную паперу для падарункаў, якая стварае дадатковыя “жывапісныя” эфекты.

Наталля Сухая навучалася ў Вікторыі Чырвонцавай яшчэ ў мастацкай школе. На аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праявіла цікаўнасць да традыцыйнага адзення. Серыя выцінанак “Беларускія народныя строі” (1996) выканана з чырвонай паперы на белым фоне. Фігуры і касцюмы геаметрызаваныя пры дапамозе стылізацыі. Уся серыя каляровым і кампазіцыйньім рашэннем нагадвае народны тэкстыль. Пасля навучання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў захапляецца наіўна-рэалістычным накірункам народнага мастацтва. Яе выцінанкі з сюжэтамі вясковага жыцця змяшчаюць стылізаваныя расліны, фігуркі жывёл і людзей (“Райскі сад”, “Ішлі кароўкі з дуброўкі”). 3 2001 года майстрыха ўзначальвае секцыю выцінаншчыкаў Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

Творчасць Вольгі Маславай таксама ўпісваецца яркай старонкай у гісторыю маладзечанскай школы выцінанкі. Кампазіцыі “Народны каляндар” уяўляюць сабой пано вялікіх памераў, якія складаюцца з асобных, але кампазіцыйна звязаных арнаментальных элементаў.

Маладзечанцы шырока карыстаюцца літаратурай па сімволіцы народнага арнаменту, таленавіта прыстасоўваюць да выцінанкі элементы, запазычаныя з іншых тэхнік: ткацтва, вышыўкі, разьбы. Вольга Маслава сёння ўзначальвае народнае аматарскае аб’яднанне “Майстар” Маладзечанскага Палаца культуры, яна арганізуе выставачную дзейнасць майстроў горада, а таксама выкладае выцінанку дзецям і моладзі.

Яскравымі прадстаўнікамі маладзечанскай школы з’яўляюцца Рэут Наталля (Валожынскі раён), Ралавец Аксана, Вальковіч Наталля, Марчанкава Тамара, Клемантовіч Алеся (Маладзечна), Пянкрат Таццяна (Чэрвеньскі раён), Ганчарык Марыя (Мядзельскі раён).

Эксперыментальны накірунак праявіўся ў дыпломнай рабоце выпускніцы вучылішча Юліі Шчуцкай. Для выканання камплекта асвятляльнікаў “Хатнія духі - дамавікі” майстрыха самастойна распрацавала канструкцыю і дэкор. Таямнічае спакойнае святло, якое сыходзіць ад “Дамавікоў” супакойвае, настройвае на атмасферу адпачынку і камфорту.

Цікавы асвятляльнік “Чатыры стыхіі” быў прадстаўлены на II Рэспубліканскай выставе “Папяровы сусвет” Юліяй Верамей з Маладзечанскага Цэнтра рамёстваў. Чатырохгранная піраміда з чатырма арнаментальнымі кампазіцыямі па баках аб’ядноўвае ў сабе знакі чатырох стыхій: паветра, вады, агню, зямлі.

Так, кожную работу прадстаўнікоў маладзечанскай школы можна чытаць як тэкст, у якім словамі з’яўляюцца знакі і сімвалы.

Нездарма выцінаншчыкі Мінскай вобласці атрымліваюць узнагароды на конкурсах і святах. Шэраг маладзечанскіх майстрых атрымлівалі ў розныя часы дзяржаўную стыпендыю: Наталля Сухая (2005), Волыа Бабурына (2006), Людміла Юша (2007). Стыпендыяты выконваюць калекцыю работ, якая перадаецца ў Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці.

Развіццю мастацтва выцінанкі спрыяе цэлы шэраг мерапрыемстваў: святаў-конкурсаў, выставак абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Абласное свята-конкурс “Папяровыя карункі” праводзіцца з 2000 года ў г.Маладзечна. Сярод лаўрэатаў I свята- конкурсу пераважную большасць складалі маладзечанскія майстры. Дыпломы пераможцаў атрымалі Вольга Дзенісевіч (Мінск), Ігар Калацкі (Слуцкі раён), Марына Сыцько (Старадарожскі раён), Юлія Цішкевіч (Валожынскі раён). Асобна журы адзначыла Чырвонцаву Вікторыю Мікітаўну дыпломам “за шматгадовую працу па развіццю нацыянальных традыцый выцінанкі”.

II свята-конкурс “Папяровыя карункі” праводзілася ў 2006 годзе ў Палацы культуры г.Маладзечна на рэгіянальным узроўні. На свяце

дэбютавала майстрыха з в.Засмужжа Любанскага раёна Наталля Рыгораўна Адзінец (1935 г.н.). Навучылася яна ад маці і бабулі, паспяхова перадае свае навыкі падрастаючаму пакаленню. Наталля Рыгораўна - лаўрэат II Рэспубліканскай выставы выцінанкі “Папяровы сусвет” (Мінск, 2005). Яна працуе як з паперай, так і з іншым традыцыйным матэрыялам: выразае з газет і паркалю. Для дэкору сваіх вырабаў карыстаецца каляровымі фарбамі. Менавіта такая “мода” бытавала на вёсках Любаншчыны ў гады маладосці майстрыхі. Незвычайная працавітасць жанчыны нараджае творы ў вялікай колькасці, і кожны з іх - сапраўдны шэдэўр народнага мастацтва, прасякнуты шчырасцю і народным адчуваннем прыгажосці. У 2007 годзе майстрыха адзначана прэміяй Мінскага аблвыканкама ў намінацыі “народныя рамёствы і промыслы”.

Са старых твораў, знойдзеных у апошнія часы на Міншчыне, цікавы прыклад уяўляе сабой фіранка “Галубы” з в.Маршалкі Валожынскага раёна. Выразалі яе сёстры Ніна Сікорская і Зінаіда Касабуцкая. Жанчыны выканалі твор па памяці, як калісьці да вайны рабіла іх маці: вакол пары галубоў, якія намаляваны простым і чырвоным алоўкамі на шпалернай паперы, нажом прарэзаны (прабіты) адтуліны няправільнай квадратнай формы. Сеткавае размяшчэнне адтулін імітуе гардзінную тканіну. Фіранка зараз захоўваецца ў Маршалкаўскім Доме фальклору.

Цікавы прыклад эксперыментальна-навуковай работы можна запазычыць у нашых калег - работнікаў Пастаўскага Дома рамёстваў Віцебскай вобласці. На тэрыторыі абслугоўвання ўстановы не было знойдзена аўтэнтычных выцінанак. Аднак супрацоўнікі Дома рамёстваў заахвоцілі старэйшых жыхароў рэгіёна выканаць творы па памяці. Такім чынам установа здабыла сабе каштоўную калекцыю выцінанак, якой можа пазайздросціць любы сталічны музей.

Сучаснае мастацтва выцінанкі бурна развіваецца. Існуюць цэлыя суполкі майстроў у сталіцы і абласных цэнтрах. Шырока займаюцца развіццём гэтага віда народнага мастацтва Дамы і цэнтры рамёстваў Віцебскай, Магілёўскай вобласці. Прыемна, што наша родная Міншчына, у прыватнасці Маладзечанская школа выцінанкі, займае ў развіцці гэтага мастацтва вядучае месца.

Вышыўка

Вышыўка - гэта старажытны від народнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, які ўвасабляе найбольш яркія нацыянальныя адметнасці і, разам з тым, захоўвае старажытныя агульнаславянскія рысы.

Вышыўка з’яўлялася адным з самых неабходных жаночых заняткаў. Тканыя і вышываныя вырабы былі абавязковым атрыбутам у абрадах сямейнага і каляндарнага цыклу, кожная нявеста павінна была зрабіць пэўную колькасць вырабаў, якія складалі яе пасаг. Вышыўка з’яўлялася хатнім рамяством, неабходным для забеспячэння патрэб сям’і ў некаторых побытавых рэчах.

Узнікненне вышыўкі звязана з неабходнасцю аздабляць адзенне і разнастайныя прадметы жыллёвага ўбрання - ручнікі, сурвэткі, абрусы. Вышыўка выконваецца ўручную па тканіне, скуры, лямцы разнастайнымі ніткамі - ільнянымі, баваўнянымі, шаўковымі, залатымі, сярэбранымі, а таксама некаторымі іншымі матэрыяламі - жэмчугам, бісерам, каштоўнымі камянямі, воласам, разнастайнымі тасёмкамі і шнурамі, стужкамі. У старажытнасці вышывалі з дапамогай каменнага ці касцянога шыла, затым з’явілася такое прыстасаванне, як іголка, спачатку касцяная, а затым і металічная.

Даследаванні па вышыўцы збіраюцца з разнастайных крыніц: археалагічных раскопак рэштак адзення,'фрагментаў тканін, аналізу прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісных помнікаў - выяў на фрэсках, абразах, мініяцюрах.

АСНОЎНЫЯ ТЭХНІКІ ВЫШЫЎКІ

Існавала шмат разнастайных тэхнік вышыўкі, якія можна падзяліць на лічаную (выконвалася па ліку нітак тканіны) і адвольную (па контуры малюнка). Ёсць злучальныя швы, якія прызначаны для злучэння канструктыўных частак - палотнішч абруса, полак фартуха, дэталей кашулі, і краявыя — для ажурнага шыцця ці апрацоўкі краёў вырабу.

Адной з найбольш распаўсюджаных лічаных тэхнік была тэхніка вышыўкі наборам. Яе іншыя назвы - “процяг”, “нацяг”, “завалаканне”. Нітка працягвалася то з аднаго, то з другога боку тканіны адразу на ўсю даўжыню ўзору, кожны наступны радок вышываўся на адну нітку ніжэй. У гэтай тэхніцы вышываліся ручнікі, фартухі, кашулі, галаўныя ўборы ручніковага тыпу. Здаўна ўжывалася адна- і двухбаковая лічаная гладзь (насціл, высціланне), якая магла быць як прамая, так і касая. У канцы XIX - першых дзесяцігоддзях XX ст. папулярнасць набыла вышыўка крыжыкам. У гэтай тэхніцы можна было вышываць

традыцыйныя геаметрычныя арнаменты, і, як больш позняя з’ява, раслінныя ўзоры і сюжэтныя кампазіцыі. Вышыўкай крыжыкам аздаблялі адзенне, галаўныя ўборы, ручнікі. Каляровымі шарсцянымі ніткамі крыжыкам вышывалі дываны. Выкарыстоўвалася такая тэхніка, як мярэжка. Для яе выканання з тканіны спачатку выцягваюць ніці асновы, ці ўтка, а затым на тых ніцях, што засталіся, выконваюць узор. Мярэжкай аздаблялі кашулі, фартухі, галаўныя ўборы, ручнікі.

Да нялічаных тэхнік адносяцца адвольная гладзь, гафт, тамбурны, абкідальны, сцябліністы шыўкі, набіванне. Адвольная гладзь выконвалася па малюнку без ліку ніцей, што набліжала яе да размалёўкі па дрэве, шкле, тканіне. Выявы атрымліваліся рэалістычнымі, жывапіснымі. Адвольнай гладдзю аздабляліся шматлікія прадметы быту. Гафт (ад польскага слова haft - вышываны ўзор, вышыўка) - гэта ручная ці машынная вышыўка з разнастайнымі тэхнічнымі прыёмамі - гладдзю, высокарэльефным шыццём “па карце”, “у прыкрэп”. У народным побыце гафтаваннем, ці гаптаваннем, называлі розныя віды ажурных швоў. Абкідальным шыўком замацоўвалі і адначасова аздаблялі каўняры, падолы кашуль, фартухоў, краі галаўных убораў. Зубленне ўжывалася для замацавання краю ў ажурным шыцці.

Традыцыйныя канструктыўна-злучальныя швы уключаюць разнастайныя самабытныя мастацкія прыемы. Швом “строчка” злучалі рукавы жаночых і мужчынскіх кашуль, размярэжку ўжывалі для злучэння полак фартуха, абруса, палікоў і рукавоў жаночых кашуль. Дэталі жаночага адзення таксама злучалі з дапамогай іголкавых карункаў, шчыльна сшывалі рэльефнай дэкаратыўнай строчкай чырвонага, чорнага, сіняга колераў.

Цікавыя і непаўторныя асаблівасці, варыянты, прыёмы і лакальныя назвы тэхнік вышыўкі існавалі ў кожным рэгіёне.

Асноўнымі матэрыяламі для вышыўкі былі ільняныя саматканыя палотны, выкарыстоўваліся таксама прамысловыя тканіны - бавоўна, шэрсць, шоўк. Ніткі бралі баваўняныя, чырвонага, чорнага, сіняга колераў, вышывалі белымі ільнянымі ніткамі, шарсцянымі аздаблялі адзенне, бытавыя рэчы. Фабрычную прадукцыю выкарыстоўвалі ў асноўным для аздаблення святочнага адзення.

ВЫШЫВАНЫЯ ВЫРАБЫ

Вышыўкай на Беларусі аздаблялі вопратку - мужчынскія і жаночыя кашулі, фартухі, гарсэты, кажухі, світкі, галаўныя ўборы, абутак, бытавыя, абрадавыя рэчы - ручнікі, абрусы, сурвэткі, выконвалі дэкаратыўныя пано.

На кашулі вышываны дэкор размяшчаўся на плечавых устаўках і верхняй частцы рукава, на манжэтах, каўняры, у некаторых раёнах упрыгожвалі падол, злучальныя швы. Важнай часткай жаночага касцюма, якую таксама арнаментавалі вышыўкай, з’яўляўся фартух. Звычайна фартух аздаблялі адной ці некалькімі папярочнымі арнаментальнымі палосамі, колькасць, шырыня і кампазіцыйнае размяшчэнне якіх адрознівалася па рэгіёнах. Гарсэты вышывалі шаўковымі, баваўнянымі, шарсцянымі ніткамі, шклярусам, гузікамі, шнуром, каляровымі тасёмкамі. Вышыўкай аздаблялі і галаўныя ўборы - хустачкі, скіндачкі, наміткі, чапцы. Арнамент размяшчалі на налобнай частцы, па краях, на канцах у залежнасці ад віду галаўнога ўбору. У мужчынскім касцюме вышыўка прымянялася значна менш. Кашулю расшывалі па манжэтах, каўнярах-стойках, па краі падола. Верхняе адзенне, як жаночае, так і мужчынскае, расшывалі шарсцяным шнуром, суконнымі і сацінавымі палоскамі, выкарыстоўвалі аплікацыю тонкай скурай.

Упрыгожвалі вышыўкай таксама і разнастайныя бытавыя прадметы - ручнікі, абрусы, сурвэткі, падзоры, навалачкі, посцілкі. Варыянты аздаблення ручнікоў вышыўкай адрозніваліся па рэгіёнах. I тканыя, і вышываныя ручнікі аздабляліся звычайна па канцах. Часцей за ўсё кампазіцыя складалася з адной ці некалькіх папярочных палос, адна з якіх была больш насычана арнаментам і колерам, выконваліся таксама шмат’ярусныя кампазіцыі з некалькіх падобных па дэкаратыўнасці палос. Узоры выконваліся геаметрычныя, раслінныя, антрапаморфныя, па колеры вышыўка рабілася як чырвонай, так і паліхромнай. Важным прадметам у паўсядзённым жыцці і ў некаторых падзеях сямейнага і абрадавага жыцця з’яўляўся абрус, які таксама ўпрыгожвалі вышыўкай. Дэкаратыўнымі швамі злучалі палотнішчы, арнаментальнымі палосамі аздаблялі краі вырабу. Вышывалася і пасцельная бялізна - падзоры (вышываная прасціна ці паласа тканіны з вышыўкай, прышытая да прасціны), ільняныя навалачкі.

СЕМАНТЫКА ВЫШЫЎКІ

Вышываны арнамент, колеравыя спалучэнні, размяшчэнне ўзораў на вырабах, матэрыял вышыўкі заўсёды мелі пэўнае значэнне.

Традыцыйным колеравым спалучэннем было спалучэнне белага і чырвонага з невялікім дапаўненнем сіняга ці чорнага колераў. Выкарыстанне чырвоных нітак у вышыўцы тлумачылася шматлікімі прычынамі, звязанымі з семантыкай гэтага колеру. Чырвоны - колер, які атаясамліваецца з такімі паняццямі, як жыццё, кроў, сонца, агонь.

Менавіта таму ён выконвае функцыю аховы здароўя і жыцця, засцерагае ад сурокаў, цесна звязваецца з сімволікай урадлівасці. Акрамя гэтага, чырвоны лічыўся колерам святочнасці, прыгажосці. Ужыванне сініх нітак папярэднічала чорным і мела тое ж самае значэнне - гэта быў сімвал жалобы, смутку, але ў некаторых выпадках чорны колер меў не толькі негатыўнае значэнне. Існавала таксама вышыўка белымі ніткамі па белай тканіне. Часцей за ўсё так аздабляліся вясельныя вырабы, але ў некаторых месцах вышыўка белымі ніткамі выкарыстоўвалася і ў жалобным, пахавальным адзенні.

Кампазіцыйнае размяшчэнне вышыўкі на адзенні і некаторых бытавых рэчах таксама падпарадкоўвалася пэўным традыцыям. Напрыклад, агульны прынцып размяшчэння вышыванага арнаменту на кашулі быў наступным: на рукавах, каўняры, падоле, па швах. Такі прынцып тлумачыцца як своеасаблівая сістэма ахоўных знакаў у тых месцах на чалавечым целе, якія найбольш адкрыты для пранікнення негатыўных сіл.

Традыцыйная арнаментыка вышываных рэчаў - гэта складанае спалучэнне розных па часе комплексаў, у якіх новае не замяняла поўнасцю старое, а спалучалася з ім у шматлікіх варыянтах. Аснову гэтай сістэмы складалі геаметрычныя ўзоры. Геаметрычны арнамент з’яўляўся сістэмай абстрактных сімвалаў, якія неслі пэўную інфармацыю, выконвалі камунікатыўную функцыю. Для адзення і прадметаў побыту было характэрна вышыванне ромба-геаметрычных арнаментаў, якія з’яўляліся сімвалам урадлівасці. У розных рэгіёнах геаметрычныя і раслінныя ўзоры мелі свае лакальныя назвы: “кляновы ліст”, “елачка”, “каласкі”, “ружа”, “вазон”, “гусіныя лапкі”, “валовае вока”, “рыбныя косткі”, “пчолка”, “грабяшкі” і шмат іншых. Гэтыя назвы з’яўляліся па асацыяцыях з рэальнымі прадметамі і прыроднымі з’явамі.

ВЫШЫЎКА МІНШЧЫНЫ

Разглядаючы вышыўку Мінскай вобласці, трэба звярнуць ўвагу на лакальныя асаблівасці вышывак Капыльскага і Клецкага раёнаў, якія маюць сваю стылістыку ўзораў і тэхнікі выканання.

В.Я Фадзеева адзначае наступныя своеасаблівасці вышыўкі Капыльскага і Клецкага раёнаў: “...прымяненне тэхнікі набору і аднабаковай лічанай гладзі, у стабільнасці кампазіцыйнай пабудовы на поліках і аплеччы ў выглядзе двух раўназначных бардзюраў і ў той жа час у варыяцыйнасці запаўнення ствала рукава ад адзінкавых медальённых фігур да падоўжаных геаметрычных ці папярочных

раслінных бардзюраў, нарэшце, у строгай выразнасці шчыльных узораў, у аснове якіх нярэдка ляжалі паралельныя лініі апісаных ромбаў.

Капыльска-клецкі арэал вылучаецца сваімі ручнікамі, арнітаморфная арнаментыка якіх, напэўна, мела вытокамі ўзоры шырока распаўсюджаных “кролевецкнх” тканых ручнікоў, набыўшых з сярэдзіны мінулага стагоддзя прамысловае значэнне.”

У кожным раёне Мінскай вобласці дзейнічаюць спецыялізаваныя гурткі па вышыўцы, усяго больш за 80 гурткоў. У сярэднім на раён прыходзіцца па 3-4 гурткі. Найбольшая колькасць гурткоў працуе ў Чэрвеньскім і Старадарожскім раёнах.

Дасягненні майстроў - кіраўнікоў гурткоў і іх вучняў - былі прадэманстраваны на II рэгіянальным свяце вышыўкі і ткацтва паясоў “Умельцы”, якое адбылося 25 жніўня 2007 года ў г. Узда. Удзел у свяце прынялі 47 майстроў і іх вучняў з 10 раёнаў Міншчыны. Свята ўключана ў абласную праграму “Традыцыйная культура і дзеці на 2006 - 2010 гг.” Падчас свята дзейнічала выстаўка гатовых хатніх калекцый, на якіх былі прадстаўлены ручнікі, сурвэткі, абрусы, дэкаратыўныя пано, вышытыя традыцыйнымі тэхнікамі набору, крыжыкам, гладдзю. Лепшай была прызнана калекцыя вышываных работ, якую выканала майстрыха з Любанскага раёна Сівіцкая Галіна Міхайлаўна. Дыпломамі адзначаны таксама выстаўкі трох старадарожскіх умеліц Зоі Праташчык, Таццяны Жукавец і Вольгі Мемус. Большасць іх вырабаў аздабляюць рознакаляровыя кветкі: ружы, рамонкі, валошкі. Менавіта такія ўзоры, вышытыя гладдзю, атрымалі распаўсюджанне фактычна на ўсёй тэрыторыі нашай краіны ў пасляваенныя 40-50-я гады XX ст. Яны надзвычай характэрныя для традыцыйнага мастацтва Паўднёва- Усходняй Міншчыны. Адзначаны былі вышываныя ручнікі Фабінюк Ірыны з Чэрвеньскага раёна, на якіх вышыты найболып характэрныя для беларускай вышыўкі ромба-геаметрычныя ўзоры. Усе тонкасці рамяства ад маці пераймае яе дачка Юля. Быў адзначаны таксама сямейны калектыў Віцко Людмілы і яе дачкі Машы са Стаўбцоўскага раёна.

Ганчарства

Ганчар

Ганчарны круг без перадышкі Гудзе, імчыцца з веку ў век, I кожны дзень з яго гладышкі Здымае добры чалавек. To задуменны, то шчаслівы, Ён грэе гліну ў руках I сінім золатам палівы Выводзіць зоры на гляках. А потым у ганчарнай печы Гаршкі, карчагі, гарлачы, Расправіўшы крутыя плечы, Гудуць, нібыта трубачы. У зыркім полымі свіцяцца, Як маладзіцы, гладышы, Агонь стараецца дабрацца Да іх вясёлае душы, Каб пад крынічнаю вадою Звінела залатое дно, Каб хмельнай сілай маладою У іх іскрылася віно. Каб у спякоту пад снапамі, Падняўшы гладышы з зямлі, Дзяўчаты прагнымі губамі Густы бярозавік пілі.

А на світанні па суніцы Пайшлі з гладышкамі ў гушчар. Ім будзе мроіцца і сніцца 3 усмешкай добраю ганчар. Ён зноў бярэцца за работу, Агонь у печы не патух, I падаюць расінкі поту 3 чупрыны на ганчарны круг.

Сяргей Грахоўскі

ШЛЯХАМІ СТАГОДДЗЯЎ: АД СТАРАЖЫТНАСЦІ ДА СУЧАСНАСЦІ

Вытворчасць рэчаў з гліны мае абагульняючую назву “кераміка” ад грэчаскага “кегамоз”- гліна, “кегаміке”- ганчарнае мастацтва. Паняцце “кераміка” ўключае ганчарства, кафлярства і выраб чарапіцы. Да ліку традыцыйнага народнага промыслу адносіцца менавіта ганчарства (ад слова “горан”, “гарон”, “гарно”). Вытокі яго натэрыторыі Беларусі бяруць пачатак у эпоху неаліту. Археалагічныя знаходкі, якія тычацца гэтага часу, уяўляюць сабой ляпны посуд з грабенчата- ямачным арнаментам. У век бронзы пашырылася шнуравая кераміка, у жалезным веку пераважала штрыхованая, гладкасценная і чорнаглянцавая. Знойдзены таксама гліняныя прасліцы, грузілы. Узнікненню ганчарства спрыялі паклады высакаякасных глін і бытавыя патрэбы насельніцтва. Рамяство прайшло доўгі гістарычны шлях развіцця. На працягу тысячагоддзяў развівалася і ўдасканальвалася рамесная тэхніка і тэхналогія, пашыраўся асартымент прадукцыі. Ганчарнае рамяство з’яўлялася адным з найбольш шырока развітых на Беларусі, у тым ліку і ў Цэнтральным рэгіёне. Традыцыі ганчарства маюць глыбокія, старажытныя карані. Выраб разнастайнага глінянага посуду ў маёнтках феадалаў і ў сялянскім асяроддзі быў пашыраны ўжо ў раннім сярэднявеччы і ўзмацніўся з узнікненнем гарадоў у X - ХПІ стст. У XVI - XVII стст. у гарадах і мястэчках узніклі цэхі, у склад якіх уваходзілі і ганчары (Мінск - 1636 г., Капыль - 1680 г., Клецк - 1703 г., Слуцк - канец XVII ст.), са змененым у пэўнай ступені статусам цэхі дзейнічалі ў гарадах да канца XIX ст. Напрыклад, у Мінску ганчарны цэх у сярэдзіне XIX ст. аб’ядноўваў 80 майстроў, 35 падмайстраў і 25 вучняў (хрысціян і яўрэяў). У сярэднявеччы ў фальварках слугі-ганчары павінны былі абслугоўваць гаспадарскі двор. Акрамя таго існавала катэгорыя сельскіх рамеснікаў, якія працавалі за кавалак зямлі і чынш. Росквіт фальваркавага і цэхавага ганчарства прыходзіцца на XVII - першую палову XIX ст. Пасля адмены прыгонніцтва ў другой палове XIX ст. назіраецца прыкметнае развіццё сельскага ганчарства, паляпшэнне яго якасці, пашырэнне асартыменту. У мясцінах з радовішчамі гліны ўзнікалі паселішчы, фарміраваліся рамесніцкія асяродкі, дзе колькасць майстроў дасягала дзесяткаў і іншы раз нават некалькіх соцень. Здабывалі майстры сыравіну ў так званых глінішчах, на паверхні зямлі, на схілах узвышшаў, па берагах рэк і на глыбіні, у ямах, з дапамогай драўлянай, акутай жалезам альбо жалезнай рыдлёўкі. Ганчарныя гліны на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі былі пераважна легкаплаўкія, насычаныя жалезам. Паводле прыродных якасцей вылучаліся паўсюдна два гатункі гліны: “тлустая”, пластычная,

і “посная”, “худая”, непластычная. Лепшай для работы лічыцца гліна сярэдняй тлустасці. Па колеру гліны існавалі чырвоныя, чырвона-бурыя, карычнева-жаўтаватыя, светлашэрыя, што спрыяла лакальным адметнасцям у колеры і якасці прадукцыі. На Лагойшчыне гліна чырвонага колеру, жалезістая, патрабавала значных намаганняў у працэсе працы, была здатная больш для вырабу трывалага, вогнестойкага бытавога посуду, чым сувеніраў і цацак. Івянецкая і ракаўская гліна мяккая, менш насычаная жалезам, карычневая з жаўтаватым адценнем, падыходзіла для ўсялякіх прадметаў. Тапонім “Сіняўка”, напэўна, вядзе сваё паходжанне ад светла-шэрай з сінім адценнем мясцовай гліны.

Шматвяковы народны вопыт выпрацаваў адпаведныя спосабы і рацэпты нарыхтоўкі прыдатнай для работы фармовачнай масы для паляпшэння пластычнасці і вогнетрываласці сыравіны. Звычайна яшчэ з глыбокай старажытнасці практыкавалі дадаваць у добра перамешаную і растоптаную нагамі гліну пясок і жарству - расцёрты альбо растоўчаны ці змолаты і прасеяны перапалены камень. Даследчыкі адзначаюць, што прыкладна з XIV ст. на тэрыторыі Беларусі ўжываўся таксама рацэпт складання фармовачнай масы шляхам змешвання розных па якасці гатункаў гліны: “тлустай”, пластычнай, і поснай, непластычнай. Ідэальнай сыравінай была сярэднепластычная гліна, з якой можна было без дамешак тачыць посуд на нажным крузе, што і адбывалася з XV ст. у шэрагу гарадскіх і местачковых ганчарных цэнтраў. На думку спецыялістаў, з XVI ст. стаў вядомы рацэпт фармовачнай масы з гліны аднаго гатунку без непластычных дамешак. Гатовае глінянае цеста падзялялася на невялікія шарападобныя кавалкі-камякі (камкі, галушкі), дастатковыя для вырабу адной пасудзіны альбо цацкі, лялькі.

Вядомымі цэнтрамі ганчарства на Міншчыне на працягу стагоддзяў былі Івянец, Лагойск, Ракаў. У XIX ст. буйная ганчарная майстэрня дзейнічала ў фальварку графа К.Тышкевіча паблізу Лагойска. Цацкі з пластычнай івянецкай і ракаўскай гліны карысталіся вядомасцю і попытам па ўсёй Беларусі і за яе межамі. У XIX ст. у Івянцы дзейнічала больш за 20 ганчароў і 2 мануфактуры, дзе выраблялі бытавы посуд, ляпную дэкаратыўную пластыку, гліняныя цацкі-свістулькі і кафлю. Ганчары Валожыншчыны былі здатныя таксама да вырабу музычных інструментаў (свістулькі, акарыны). У прыватнасці, народны музыка і майстар-самародак Кліменцій Лямбовіч з вёскі Пілюжына вырабляў керамічныя арганы для касцёлаў, аб чым сведчыць сямейная рэліквія - “Пасведчанне аб ўзнагароджанні бронзавым медалём”, выдадзенае ў 1901 г. за выдатна зроблены арган, які экспанаваўся на Мінскай сельскагаспадарчай і спажывецкай выстаўцы. У абласным

краязнаўчым музеі ў Маладзечна захоўваецца гітара, зробленая з гліны Францам Целішэўскім.

Шмат розных дробных ганчарных цэнтраў Міншчыны налічвалі па некалькі майстроў, якія забяспечвалі аднавяскоўцаў гаспадарчым посудам і развозілі яго па суседніх паветах. Менавіта шэраг вёсак: Ганявічы, Забалотнікі, Масцілавічы, Сіняўка Сіняўскай воласці Слуцкага павета з’яўляліся буйным ганчарным асяродкам у XIX ст., майстры зараблялі разам да 12000 руб. у год. У канцы ХІХ-пачатку XX ст. ніводзін кірмаш ці торг не абыходзіўся без наяўнасці вялікай колькасці разнастайнага глінянага посуду, цацак, свістуляк. Гаршкі, збаны, глякі, спарышы, міскі і іншы посуд дасканалай формы і якасці фурамі і вазамі дастаўляўся на рынкі ў Мінск, іншыя гарады і мястэчкі, нават на значныя адлегласці, на знакамітыя Віленскі (“Казюк”), Зэльвенскі, Пінскі кірмашы. Збытам ганчарных рэчаў займаліся не толькі самі вытворцы самастойна ў розніцу, але і оптам праз пасрэдства гандляроў- перакупшчыкаў. Рабіліся гандлёвыя вандроўкі па вёсках і мястэчках. Фура змяшчала ад 100 да 1000 адзінак посуду ў залежнасці ад яго памеру. Па традыцыі існавала натуральная плата. Звычайна за гаршчок насыпалі 1 гаршчок аўса, жыта, ячменю, іншы раз, у залежнасці ад попыту, нават 2-3 гаршкі ацэньваліся ў адзін гаршчок зерня, за гладышку давалі дзве гладышкі зерня, за цацку - адно яйка. У канцы XIX ст. шырока ўжывалася таксама грашовая плата. Гаршчок каштаваў 10 кап., міска 1-5 кап., збан 2-4 кап., ваза 3-18 кап., талерка 3 кап., чайнік 4-5 кап., вазон 2-15 кап. Для параўнання - курыца, качка, гусь каштавалі 30-50- 60 кап., пуд ігруш, сліў, яблык 80-90 кап.

У перыяд капіталізму набыла шырокае распаўсюджанне дробнатаварная, саматужная форма народнага ганчарства, адбываўся росквіт сельскага рамяства. У гарадах і мястэчках рамяство ажыццяўлялася ў майстэрнях-ганчарнях і спалучглася нярэдка з наёмнай працай, майстры мелі дапаможных работнікаў і вучняў, а на вёсках звычайна з’яўлялася сезонным, падсобным заняткам да земляробства, увесь вытворчы працэс адбываўся ў хатніх умовах.

Традыцыі самабытнага промыслу пераходзілі з пакалення ў пакаленне, бацькі перадавалі свае веды і сакрэты дзецям. Наогул, ганчарства было патомнай сямейнай справай. У Мінскай губерні ў 1912г. налічвалася 500 гаспадароў ганчарных майстэрань і 115 наёмных рабочых, якія разам выпрацоўвалі ганчарнай прадукцыі на 30 тыс. руб у год. У некаторых ганчарных цэнтрах побач з традыцыйным ужыткова- гаспадарчым посудам выраблялі сувенірны посуд зменшанага памеру, а таксама керамічныя кампазіцыі і дзіцячыя цацкі. Яны карысталіся вялікім попытам на кірмашах і ў крамах. Гліняныя фігуркі-свісцёлкі ў

выглядзе бараноў, качак, гусей, каровак, пеўнікаў, птушак, звяроў, коннікаў, рыцараў, дам - гэта самабытныя традыцыйныя вобразы, якія дайшлі без істотных змяненняў са старажытнасці да нашых дзён. У вялікай колькасці гэтыя адметныя рэчы вывозіліся з Івянца, Ракава на вясновы Казімірскі (“Казюк”) кірмаш у Вільню. Іх набывалі турысты, калекцыянеры, музеі. Па паліваных цацках знакамітага ракаўскага майстра У. Данілевіча можна было нават дакладна прасачыць усе дэталі гарадскога касцюма XIX ст. Карыстаўся папулярнасцю таксама сувенірны “рабы” посуд дробных форм з вёскі Сіняўка. У буйных ганчарных цэнтрах Івянцы і Ракаве акрамя посуду і цацак выраблялі для віленскага кірмашу розную паліваную дэкаратыўную скульптуру з утылітарнымі функцыямі - попельнічкі, капілкі, сасуды, вазы для кветак, кубкі, выявы мядзведзяў, бараноў. Іх з задавальненнем набывалі гараджане і заможныя сяляне.

Паводле архіўных крыніц, у канцы XIX ст. ганчарны промысел атрымаў развіццё і дасягнуў значных памераў у шэрагу мясцін цэнтральнай Беларусі: Барысаўскім, Вілейскім, Ігуменскім, Мінскім, Слуцкім паветах. У Ігуменскім павеце карысталіся вядомасцю ганчары мястэчка Смілавічы (15 чалавек на 100 руб.у год), мястэчка Сямёнавічы (10 чалавек на 100 руб.), вёскі Цялякава (20 чалавек), вёскі Хатляны (3 чалавекі на 90 руб.). У Барысаўскім павеце саматужнае ганчарства існавала ў г. Нова-Барысаў і шэрагу вёсак - Чарняўка (2 чалавекі на 1700 руб.), Старыя Валасевічы (1 чалавек на 100 руб.), Барань (1 чалавек на 20 руб.), Лотцы (1 чалавек на 40 руб.). У гэты час у мястэчку Ракаў працавалі 18 чалавек на 2400 руб., у мястэчку Івянец 5 чалавек на 90 руб. (раней 20 чалавек), у мястэчку Ляхавічы Слуцкага павета 10 чалавек на 250 руб., у мястэчку Гарадок Мінскага павета 4 чалавекі нд 400 руб., у мястэчку Лагойск 2 чалавекі на 50 руб., у мястэчку Плешчаніцы 1 чалавек на 75 руб. У традыцыйным сельскім ганчарным асяроддзі ў Сіняўскай воласці Слуцкага павета ганчарны промысел квітнеў па- ранейшаму: у мястэчку Сіняўка (20 чалавек на 220 руб.), у вёсцы Дарасіно (12 чалавек на 76 руб.), у вёсцы Забалотнікі (13 чалавек на 144 руб.), у вёсцы Масцілавічы (20 чалавек на 220 руб.), у вёсцы Г анявічы (16 чалавек на 176 руб.)-

У вёсцы Дарасіно здаўна рабілі разнастайны паліваны кухонны, сталовы і тарны посуд з гліны светла-чорнага колеру і гліняныя цацкі. Трапляўся і чорна-задымлены посуд. Упрыгожвалі рэчы прамымі ці хвалістымі, прачэрчанымі або маляванымі лініямі. Паліва скарыстоўвалася празрыстая ці зялёная. Жыхары мястэчка Даўгінава Вілейскага павета спецыялізаваліся менавіта на вырабе палівы, якую развозілі на кірмашы ў іншыя мястэчкі. 3 цягам часу пашыраўся асартымент керамічнай прадукцыі.

Акрамя старажытных комінаў, гаршкоў, збаноў, гладышак, глякоў, спарышоў і цацак у канцы XIX ст. майстры пачалі вырабляць разнастайныя міскі, талеркі, чайнікі, маслёнкі, цукарніцы, цукерачніцы, падсвечнікі, вазоны, падвазоннікі, тазы для ўмывання і інш., усё большую папулярнасць набываў паліваны посуд. Керамічныя вырабы неаднаразова дэманстраваліся на саматужна-прамысловых і сельскагаспадарчых выстаўках, якія ладзіліся ў канцы ХІХ-пачатку XX ст. На Мінскай юбілейнай выстаўцы Таварыства сельскай гаспадаркі ў 1901 годзе былі адзначаны мастацкія вартасці гліняных рэчаў В.Ланеўскага, І.Каспяровіча, А.Сеўрука з мястэчка Ракаў і івянецкіх майстроў. Экспанатамі прадстаўнічай Слуцкай выстаўкі-кірмашу ў 1908 годзе з’яўляліся ганчарныя прадметы майстроў вёскі Дарасіно, дзе ў 10 хатах займаліся ганчарствам і выраблялі глінянага начыння на 2500 руб.у год. Адметнай рысай выставак была ўвага да народнага мастацтва і нацыянальных традыцый. У літаратурных крыніцах адзначалася, што на II Усерасійскую саматужную выстаўку ў Санкт-Пецярбургу ў 1913 годзе “з Беларусі наехалі івянецкія ды ракаўскія гаршкі”. Экспазіцыя Мінскай губерні прыцягвала ўвагу і на I краёвай выстаўцы дробнага промыслу і народнага мастацтва ў Вільні ў 1913 годзе. Народная беларуская кераміка была прадстаўлена ганчарным посудам, неііаліваным і паліваным, чорным, рабым і глінянай цацкай з розных цэнтраў вытворчасці. Уражваў разнастайны асартымент рэчаў старажытных форм і спосабаў мастацкага аздаблення: гаршкі, збанкі, кубкі, міскі, спарышы-дваякі, вазоны, цацкі і інш. Ганчар В.Ланеўскі з Ракава тут паказваў і прадаваў цацкі: 47 лялек і 41 коннага казака.

Спрыяла развіццю саматужных сялянскіх промыслаў і дзейнасць земстваў. У прыватнасці, Слуцкае павятовае земства звяртала ўвагу на стан і развіццё ганчарнага промыслу і з гэтай мэтай камандзіравала ў 1912 г. аднаго з саматужнікаў у інструктарскую ганчарную школу для ўдасканалення яго ганчарнага майстэрства з тым, каб потым запрасіць на земскую службу ў якасці інструктара для паляпшэння тэхнікі ганчарнай вытворчасці. У пачатку XX ст. па-ранейпіаму вызначаліся буйныя гарадскія і местачковыя асяродкі ганчарства з высокаразвітым узроўнем рамяства (Барысаў, Івянец, Ракаў, Смалявічы, Смілавічы). Карысталіся вядомасцю і невялікія сельскія ганчарныя цэнтры (Лыжычы, Сяроды Мядзельскага раёна, Крачаты Стаўбцоўскага раёна, Сямёнавічы Уздзенскага раёна, Дарасіно Любанскага раёна, Галавачы Маладзечанскага раёна).

Пазней народнае ганчарства пачало прыходзіць у заняпад у сувязі са змяненнямі ў палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы краіны. Аднак у аднаўленчы перыяд рамяство ізноў адраджалася. У

1920-я гады узрос попыт на ганчарныя вырабы, ганчарны промысел перажываў росквіт і ў значнай ступені забяспечваў патрэбы насельніцтва ў таварах гаспадарчага ўжытку. Ен існаваў у мястэчках, гарадах і на вёсках. Вылучаліся гарады Барысаў (43 ганчары), Мінск (22), Івянец (20), мястэчкі Капыль (11), Смілавічы (7), Зембін (6), Беразіно (5), вёска Дарасіно (10). Увогуле ў Мінскай акрузе ў 1926 г. ганчарнае рамяство пераважала ў Слуцкім (23 майстры-саматужнікі), Барысаўскім (12), Смілавіцкім (9), Халопеніцкім (5), Плешчаніцкім (4) раёнах. Івянецкая чорнаглянцавая (“сівая”) кераміка атрымала высокую ацэнку на выстаўцы 1929 года ў г. Познань. У 1925 г. у Івянцы было 20 ганчароў і 15 печаў-горнаў, у 1934 г. існавала 9 ганчарных майстэрань з некалькімі наёмнымі работнікамі, якія поўнасцю насычалі мясцовы рынак. Гадавая прадукцыя івянецкіх гаршчэчнікаў складала прыкладна 126 тысяч гаршкоў. Ганчары прадавалі свой посуд пераважна оптам мясцовым і прыезджым перакупшчыкам-гандлярам, а тыя развозілі кераміку па кірмашах і вёсках на адлегласць нават да 100 км. Па сведчанні даследчыкаў, івянецкай керамікай гандлявалі ў Ашмянах, Баранавічах, Вілейцы, Маладзечне, Навагрудку, Слоніме, Смаргоні, Стоўбцах, Паставах, нават у аколіцах Варшавы. Складваліся сямейныя дынастыі патомных івянецкіх майстроў: Кільчэўскіх, Круглінскіх, Лаўрыновічаў, Лотышаў, Маўчановічаў, Мікіцкіх, Падліпскіх, Сасноўскіх, Собаляў, Судакевічаў. Вырабы Бярнарда Падліпскага, Пятра Собаля, братоў Міхаіла, Іосіфа, Івана Сасноўскіх вылучаліся арыгінальнасцю, высокім густам, творчай фантазіяй і збываліся далёка за межамі рэгіёна. Адметнай рысай івянецкай керамікі было тое, што тут побач з паліўным ганчарствам існавала самабытная школа ляпной дэкаратыўнай пластыкі.

Значна развітая ганчарная вытворчасць існавала ў 1920-30-я гады і ў Ракаве. Тут ганчарствам займаліся ад 15 да 18 сем’яў з уласнымі майстэрнямі. Члены сям’і майстра працавалі разам з 3-5 наёмнымі работнікамі. Майстры мелі вучняў, тэрмін навучання якіх складаў, як і ў Івянцы, не менш 3 гадоў. Штогод ракаўскія ганчары выраблялі звыш 300 тыс. паліваных гаршкоў, збанкоў, місак, талерак, макоўніц, кубачкаў, вазонаў і падвазоннікаў. Шмат рабілі таксама “забаўкавых” фігурных прадметаў: попельнічкі, капілкі і інш. з выявамі мядзведзяў, ільвоў. Майстэрні былі абсталяваны ганчарнымі крутамі і пячамі-горнамі для абпалу. Продажам ракаўскай керамікі займаліся таксама перакупшчыкі ў радыусе да 100 км. Канкурэнцыя з боку івянецкіх і ракаўскіх ганчароў стрымлівала развіццё ганчарнага промыслу ў Радашковічах. Перад I сусветнай вайной тут займалася ганчарствам 6 сем’яў, а ў 1934 г. толькі адна сям’я, якая вырабляла за год 15 тысяч адзінак посуду і прадавала самастойна ў Радашковічах альбо развозіла па суседніх вёсках.

Трэба адзначыць, што ў мястэчках ганчарная вытворчасць існавала на прафесійнай аснове. У вядомым сельскім ганчарным асяродку вакол Клецка, які аб’ядноўваў вёскі Ганявічы, Забалотнікі, Масцілавічы, Сіняўка, промысел быў падсобным заняткам да земляробства і з’яўляўся крыніцай дадатковага даходу ў сямейны бюджэт. Майстэрствам займаліся ў вольны ад сельскай гаспадаркі перыяд - з кастрычніка па красавік. Сельскія майстры працавалі выключна з дапамогай членаў сям’і, без наёмных работнікаў, старажытным спосабам, па хатах, майстэрняў і горнаў не мелі, сушылі і абпальвалі посуд у хатніх печах. У Ганявічаху1930-я гады ганчарствам займалася 50 сем’яў. За дзень сям’я вырабляла ад 50 да 100 гаршкоў. За тыдзень агульная прадукцыя ганявіцкіх ганчароў складала 4 тыс. адзінак, а за год - каля 100 тыс. Свой посуд яны прадавалі самастойна, звычайна па вёсках у радыусе 50 км, але быў ён вядомы і на кірмашах у Баранавічах, Клецку, Ляхавічах, Нясвіжы, Снове. Акрамя грашовай платы часам абменьвалі рэчы на прадукты, за 2 гаршкі атрымлівалі 1 гаршчок зерня. Адметнасцю ганявіцкіх майстроў быў традыцыйны выраб чорна-задымленых гаршкоў, збанкоў, місак, якія вельмі падабаліся вясковым жыхарам. У суседняй вёсцы Забалотнікі працавала 56 ганчароў, у Масцілавічах - 20.

Адметнай архаічнай тэхналогіяй вызначалася мястэчка Сіняўка. Тут спакон веку ўжывалася загартоўка гліняных вырабаў пасля абпалу ў хатняй печы ў хлебным квасе, у выніку чаго іх паверхня набывала экзатычны плямісты выгляд. Таму сіняўская кераміка называлася “рабая”. Ганчарным промыслам у Сіняўцы займаліся 15 ганчароў, гэта значыць, амаль у кожнай хаце. За два с паловай месяцы яны выраблялі да 4 тыс. гаршкоў.

У канцы 1920-х гадоў на тэрыторыі Беларусі пачалося кааперыраванне рамеснікаў-саматужнікаў. У 1926 г. быў арганізаваны Беларускі Саюз саматужна-прамысловай кааперацыі (Белпрамсаюз), ствараліся прамысловыя арцелі розных накірункаў, у тым ліку і ганчарныя. У прыватнасці, ганчарныя арцелі дзейнічалі ў Барысаве (“Чырвоны Кастрычнік”), ва Урэччы і інш. У 1938 г. быў створаны Беларускі мастацка-прамысловы саюз (Белмастпрамсаюз), што спрыяла развіццю мастацкіх промыслаў. Калекцыі фігурных вырабаў ганчароў Барысаўскай арцелі паказваліся ў 1940 г. на выстаўцы выяўленчага мастацтва Беларусі ў Маскве і ў 1947 г. на Рэспубліканскай выстаўцы Белмастпрамсавета. Аднак прадукцыя арцеляў па сваіх мастацкіх якасцях была нераўназначная. Стандартызацыя вытворчага працэсу, тыражыраванне прадукцыі, абязлічванне індывідуальнасці майстра не адпавядала прынцыпам самабытнага народнага мастацтва.

Традыцыйны народны ганчарны промысел з 30-х гадоў пачаў скарачацца і прыходзіць у заняпад, тым больш, што ў крамах з’явіліся не толькі гліняныя, але і металічныя гаршкі (чыгуны) прамысловай вытворчасці. Некаторы час прамысловыя арцелі існавалі і пасля вайны, у 40-50-я гады XX ст. Так, у Івянцы пры мясцовай арцелі быў створаны цэх мастацкай керамікі. Пасляваенны час быў неспрыяльным для развіцця народных промыслаў. У 1960 г. арцелі былі ліквідаваны, а іх функцыі перададзены райпрамкамбінатам. Паступова пачалі страчвацца народныя традыцыі, у цэхах камбінатаў і фабрык гублялася творчая індывідуальнасць майстроў. У 1960 г. на базе ганчарнай арцелі ў Івянцы была арганізавана фабрыка мастацкай керамікі (з 1979 г. - завод мастацкай керамікі). У 1979 г. было створана аб’яднанне “Беларуская мастацкая кераміка” з цэнтрам у Радашковічах, у якое ўвайшлі Івянецкі, Радашковіцкі, Рэчыцкі заводы мастацкай керамікі і ганчарныя цэхі шэрагу райпрамкамбінатаў. Аб’яднанне дзейнічала да часоў перабудовы. Тут пераважала механізацыя вытворчых працэсаў, механічная штампоўка і адліўка масавай прадукцыі (талерак, падвазоннікаў і інш.) Аднак традыцыйнае мастацтва не загінула дзякуючы намаганням самабытных івянецкіх майстроў старэйшага пакалення Франца Целішэўскага, Вітольда Кулікоўскага і іх вучняў Міхаіла Звярко, Івана Маўчановіча , a таксама старэйшыны сучасных івянецкіх ганчароў Антона Пракаповіча. Асаблівы ўклад у развіццё ганчарнай вытворчасці ўнёс В.Кулікоўскі, які распрацаваў унікальны арыгінальны дэкор - фляндроўку. М.Звярко ўзбагаціў традыцыі народнай пластыкі. Яго творы: дэкаратыўныя кампазіцыі, ляпныя сасуды, цацкі-свістулькі - маюць вялікую мастацкую каштоўнасць. Акрамя бытавога посуду івянецкія майстры выраблялі рэчы ўтылітарна-дэкаратыўнага і мастацкага характару, дробную пластыку, цацкі, кафлю. Уся прадукцыя глазуравалася. Чорнаглянцавы посуд перасталі вырабляць яшчэ ў канцы XIX ст. У пачатку XX ст. посуд упрыгожваўся ангобным дэкорам карычневага ці белага колеру ў выглядзе прамых альбо хвалістых ліній, раслінных матываў (хваёвай галінкі, траўкі). У тэхніцы палівання, ангобу, рэльефнага прадрапанага дэкору выраблялі ўтылітарны, фігурны посуд, дробную пластыку, цацкі- свістулькі і барысаўскія, ракаўскія майстры. Акрамя таго, ракаўскія прадметы 1920-30-х гадоў вылучаліся дэкарыраваннем белымі, чорнымі, зялёнымі эмалямі, якія заліваліся па прадрапанаму малюнку. У 90-я гады значная ўвага пачала ўдзяляцца адраджэнню традыцыйнай спадчыны, у тым ліку і ў галіне глінянай вытворчасці. На Івянецкім заводзе мастацкай керамікі былі створаны спрыяльныя ўмовы для навучання моладзі ў сталых майстроў. Завод паспяхова дзейнічае і сёння. Акрамя таго пры Івянецкім музеі традыцыйнай культуры ў 1995 г. з мэтай

вяртання да вытокаў быў створаны Цэнтр рамёстваў з ганчарняй і іншымі майстэрнямі. Усё гэта дало станоўчы плён. Працягваецца ганчарная вытворчасць і на Радашковіцкім заводзе мастацкай керамікі.

НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА ТЭХНАЛОГІЮ ГАНЧАРСТВА

Вечна маладое ганчарнае рамяство мае адметную і цікавую тысячагадовую гісторыю. На працягу стагоддзяў удасканальваліся рамесная тэхніка і тэхналогія, пашыраўся асартымент прадукцыі. Першапачатковым відам глінянага посуду каменнага веку былі вылепленыя ўручную вострадонныя гаршкі, у бронзавым веку яны саступілі месца пласкадонным. Лепка посуду і цацак была спрадвеку жаночай справай. Ажыццяўлялася яна двума спосабамі: колцавым налепам і выцісканнем (выбіваннем). У X ст. на тэрыторыі Беларусі з’явілася ганчарнае кола, г.зн., насаджаны на вертыкальную вось дыск, які круцілі ўручную, рукамі, пазней нагамі, што спрыяла паляпшэнню якасці і знешняга выгляду рэчаў. Механічным вырабам посуду пачалі займацца мужчыны. Па спосабу прывядзення ў дзеянне ганчарнае кола вядома двух тыпаў: больш архаічнае ручное (з X ст.) з 1 -2 дыскамі і нерухомай воссю, і нажное з двума дыскамі і нерухомай і рухомай воссю. Нажное кола з нерухомай воссю з’явілася на Беларусі ў XV ст., а з рухомай воссю ўжываецца з XVIII ст. і атрымала масавае распаўсюджанне ў рамеснай вытворчасці ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Выкарыстанне больш дасканалага нажнога кола з рухомай воссю і хуткаснымі дыскамі дазволіла фармаваць тонкасценныя вырабы спосабам выцягвання, тачэння. Увайшла ў практыку тэхніка “тачэння на коле”. Аднак і ў гэты перыяд ручное кола поруч з ручной лепкай гаршкоў працягвала бытаваць ў сельскіх ганчарных цэнтрах на паўночным захадзе, менавіта на Мядзельшчыне. Цікава адзначыць, што гліняныя коміны (дымаходы), якія пачалі ўжывацца ў сялянскіх хатах ў другой палове XIX ст., рабілі ў тэхніцы ручнога колцавага ці спіральнага налепу. 3 ХІІ-ХІІІ ст., паводле археалагічных знаходак, вядомы горан (гарон, гарно) - спецыяльная паўназемная альбо наземная печ пад адкрытым небам для абпалу нарыхтаванага і высушанага посуду і цацак для надання ім трываласці і прывабнага выгляду. Дагэтуль абпал рабілі ў старажытнасці на вогнішчы, пазней у звычайнай хатняй печы. Дарэчы, апошнім спосабам мядзельскія ганчары карысталіся нават у першай палове XX ст. Па форме тыпы горнаў падзяляліся на круглыя (авальныя) і чатырохвугольныя, па канструкцыі - на адно- і двух’ярусныя (двухкамерныя) з адкрытым і закрытым, купалападобным верхам. Адкрытыя горны будаваліся паводдаль ад жылля, закрытыя маглі

абсталёўвацца і ў майстэрнях рамеснікаў. Абпал посуду працягваўся 5-6, 10-14 гадзін і нават суткі. Канчатковай стадыяй ганчарнай вытворчасці з’яўляецца дэкаратыўная апрацоўка. Яна залежыць ад характару абпалу і спосабу апрацоўкі вырабаў. 3 гэтай мэтай беларускія ганчары традыцыйна ажыццяўлялі разнастайныя тэхналагічныя аперацыі: гартаванне (абварванне), задымліванне, лашчэнне, паліванне. Усе гэтыя спосабы вядомы з ранняга сярэднявечча і дайшлі паўсюдна да XX ст. Абварванне адбывалася наступным чынам. Абпалены посуд (пераважна пячны для варкі ежы) ахалоджвалі ў карыце, ночвах у водным растворы (“абвары”) з вотруб’я, жытняй, аўсянай мукі, іншы раз дадавалі ільняную альбо канапляную трасту, тоўчаны драўняны вугаль, сажу. У выніку прадметы набывалі плямісты (“рабы”) выгляд. Задымліванне ажыццяўлялася пры абпале без доступа паветра з ужываннем смалістых дроў. Прадукцыя атрымлівала матава-чорны альбо сіневата-чорны колер. У некаторых цэнтрах задымліванне спалучалася з глянцаваннем, г.зн., дэкарыраваннем крэмянем падсушанага посуду напярэдадні абпалу ў выглядзе прамых, хвалістых палос, сеткі. Падобная кераміка называлася чорнаглянцавай. Паліванне ўжывалася гарадскімі рамеснікамі з ранняга сярэднявечча, а сельскімі майстрамі толькі з канца XIX ст. Палівалі звычайна посуд для халоднай ежы і сталовы, а таксама цацкі, сувеніры. У склад празрыстай палівы ўваходзілі кварцавы пясок і вокіс свінца. Для атрымання зялёнага колеру дадавалі вокіс медзі, карычневага - жалезны перагар, кузнечную цындру. Гэтыя кампаненты размешвалі ў вадзе ці ў вадкім мучным клейстары і аблівалі ганчарныя вырабы перад абпалам альбо пасля і затым паўтаралі абпал. Акрамя воднага практыкавалі таксама сухі спосаб: вырабы спачатку абмазвалі дзёгцем, тады пасыпалі цераз сітца сухім парашком альбо выкочвалі ў ім. Звычайна паліву наносілі знутры і звонку ў верхняй частцы посуду. Паверхня рэчаў пасля абпалу пакрывалася бліскучым воданепранікальным слоем. Разам з тым ужывалася і непаліваная тэракотавая кухонная кераміка натуральнага колеру. Дэкарыравалі і ўпрыгожвалі вырабы таксама рэльефным малюнкам па сырой паверхні, роспісам фарбамі, ангобам, фляндроўкай, эмалямі, накладной лепкай. Пры гэтым тэхналагічныя прыёмы ахоўна- дэкаратыўнай апрацоўкі і дэкарыравання перажывалі з цягам часу пэўнае змяненне і развіццё. Старажытнымі іх тыпамі, якія дайшлі да XX ст., з’яўляюцца задымліванне, абварванне, глянцаванне, лашчэнне, паліванне, прачэрчаны рэльеф (ямкі, наколкі, рыскі, хвалі). Доўгі час гэтыя традыцыйныя формы ўжываліся на тэрыторыі Міншчыны амаль паўсюдна, за выключэннем некаторых лакальных адрозненняў. У прыватнасці, Клецкае наваколле (мястэчка Сіняўка з вёскамі)

традыцыйна славілася чорна-задымленай і рабой керамікай. Апошняя была характэрна і для Мядзельшчыны, Салігоршчыны. Ракаўска- івянецкі посуд і цацкі ўпрыгожваліся палівай. Паліву ўжывалі гаршэчнікі і цацачнікі г.г. Барысава, Мінска, шэрагу мястэчак (Дарасіно на Любаншчыне, Даўгінава на Вілейшчыне і інш.). Бытаваў і непаліваны чырвоны посуд. Паліванне шырока распаўсюдзілася на Міншчыне ў XX ст. Ангобная размалёўка, паводле археалагічных раскопак, вядома ў гарадах Беларусі з XII ст., з XIX ст. пачала ўжывацца і ў вясковым ганчарстве ў пэўных лакальных і рэгіянальных асяродках. Ангоб - гэта аздабленне керамічных прадметаў вадкім растворам каляровай гліны ў выглядзе прамых і хвалістых палосак, разетак, колцаў, кропак, якія наносілі пэндзалем на сыры, высушаны ці абпалены посуд, потым яго пакрывалі празрыстай палівай і абпальвалі. У другой палове XX ст. у Івянцы знакаміты майстар Вітольд Кулікоўскі распрацаваў унікальны дэкор для аздаблення ганчарнага посуду - фляндроўку. Абагульняючы вопыт мясцовых ганчароў, ён узбагаціў народныя традыцыі і дасягнуў развіцця тэхнікі ангобу ў выглядзе роспісу па сырому чарапку зігзагамі, шырокімі гладкімі або расчасанымі грабеньчыкам рознакаляровымі хвалямі, стужкамі, зацёкамі. Акрамя традыцыйнага карычневага і белага колераў майстры сталі выкарыстоўваць таксама чорны і зялёны, шырокія паясы пакрываюць амаль увесь выраб. Дэкор стаў болып насычаным. Фляндроўка сёння з’яўляецца візітнай карткай івянецкай керамікі.

ГАНЧАРНЫ ПОСУД

Ганчарныя вырабы, паводле этнаграфічных даследаванняў, гістарычна падзяляліся па функцыянальнаму прызначэнню на некалькі груп: для прыгатавання ежы, для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў; сталовая; гаспадарчага прызначэння; фігурная дэкаратыўная кераміка; цацкі. Найбольш вялікая група - кухонны посуд для гатавання гарачай ежы. Асноўным і старажытнейшым тыпам з’яўляўся гаршчок. Ужываліся таксама латка (латушка), посуд з круглым дном, высокімі сценкамі і паіпыраным кверху тулавам для тушэння бульбы, мяса; патэльня. Універсальнае ўжыванне знаходзіла макітра (макотра, макацёр, цёрла): для расцірання маку, тварагу, варанай бульбы, заквашвання цеста, запякання бабкі, захоўвання варэння, смятаны. Тыпы кухоннага посуду для халоднай апрацоўкі прадуктаў: цадзілка (друшляк), маслабойка (бойка). Для захоўвання малака і напояў выраблялі крынкі, гарлачы, гладышкі, збаны. У карчагах, вялікіх пасудзінах з шырокім вусцем,

выпуклымі бакамі, дугападобнымі ручкамі-вушкамі і накрыўкай, салілі агуркі, капусту, грыбы, мачылі яблыкі, захоўвалі варэнне, мёд, тлушч, смятану і інш. У гляк, посуд шара- альбо яйкападобнай формы, з вузкім горлам і 1-2 вушкамі, налівалі квас, гарэлку, алей, адвары лекавых траў. Для захоўвання напояў служыла таксама барылка - двухдонны бачоначак з бакавой адтулінай і затычкай. Гарачую ежу на сенакос і жніво гаспадыні прыносілі ў спарышах (спараных гаршках-дваяках, траяках). Разнастайнымі формамі быў прадстаўлены традыцыйны сталовы посуд: міскі, кружкі, чашкі, талеркі, чайнікі, хлебніцы, сальнічкі, маслёнкі, кубкі, цукарніцы. У асартымент керамічных вырабаў уваходзілі таксама рэчы гаспадарчага прызначэння: лахані для мыцця бялізны, посуду, умывання, карчагі для гонкі дзёгцю, смалы, коміны. 3 пачатку XX ст. атрымала распаўсюджанне дэкаратыўная кераміка: вазоны і вазы для кветак, фігурны посуд і скульптура малых форм для віна і ўпрыгожвання жылля анімалістычнага характару ў выглядзе жывёл, звяроў, птушак; попельніцы, жанравыя кампазіцыі, бытавыя сцэнкі. Вялікім попытам заўсёды карысталіся дзіцячыя цацкі, лялькі, музычныя інструменты (свісцёлкі, акарыны). Сёння большасць традыцыйных гліняных прадметаў выйшла з хатняга і гаспадарчага ўжытку. Аднак бытуе ў пэўнай ступені керамічны сталовы посуд, вельмі папулярныя ў жыхароў і гасцей Мініпчыны рэчы дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, сувеніры.

ЗВІНІЦЬ “ГЛІНЯНЫ ЗВОН”

Багацце самабытнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва яскрава дэманструецца на выстаўках народнай творчасці, у час правядзення абласных святаў-конкурсаў, фестываляў, выставак, кірмашоў. У апошняе дзесяцігоддзе перыядычна, праз два гады, ганчары і майстры глінянай пластыкі Мінскай вобласці ўрачыста адзначалі сваё прафесійнае свята — абласное свята-конкурс “Гліняны звон”. У 2006 г. адбыўся своеасаблівы юбілей - 10 год з дня яго заснавання. Свята мае на ўвазе папулярызацыю традыцый керамічнага мастацтва, дэманстрацыю творчага патэнцыялу народных умельцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да заняткаў рамёствамі, пераемнасць пакаленняў у галіне адраджэння і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны. Месцамі правядзення свята былі абраны традыцыйныя цэнтры керамікі, ганчарныя асяродкі, якія захаваліся на Міншчыне з даўніх часоў і славіліся бытавым гліняным посудам, прыгожымі ляпнымі фігурнымі кампазіцыямі, цацкамі, лялькамі.

Упершыню ‘Тліняны звон” зазвінеў у 1996 г. у г. Любані, дзе сустрэліся каля 30 майстроў з розных куткоў Міншчыны, а таксама госці з Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей. Любанскі раён невыпадкова стаў месцам першай сустрэчы ганчароў. Традыцыі ганчарнага рамяства на Любаншчыне даволі багатыя. Ім больш за 200 гадоў. Адзін са старажытных буйных цэнтраў ганчарства ў раёне - вёска Дарасіно. Знакаміты івянецкі ганчар Антон Вікенцьевіч Пракаповіч атрымаў на свяце дыплом лаўрэата. У 1998 г. прайшло II абласное свята- конкурс “Гліняны звон”, больш за 30 майстроў сустракаў славуты цэнтр ганчарства - г.п. Івянец. Дыпламантамі гэтай урачыстасці сталі слынны ганчар з г. Лагойска Сямён Рыгоравіч Саўрыцкі (“За лепшую хатнюю калекцыю”), яго дачка Раманчук Таццяна Сямёнаўна (“За ўвасабленне фальклорнай тэматыкі ў ляпной пластыцы”), а зяць Раманчук Іван Клеафасавіч быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата. Дыплом лаўрэата быў таксама ўручаны Пратасені Мікалаю Аляксеевічу з г. Салігорска. У 2000 г. старажытны Лагойск гасцінна расчыніў дзверы для 40 майстроў, удзельнікаў III абласнога “Глінянага звону”. Лаўрэатам за лепшы выраб дэкаратыўнай глінянай пластыкі стаў Мікалай Аляксеевіч Пратасеня, за лепшую гліняную цацку - Дзяніс Уладзіміравіч Гром з Мінскага раёна, а за лепшы гліняны посуд - Анатоль Пятровіч Высоцкі з Івянца. Дыпломамі пераможцаў у розных намінацыях былі адзначаны Сямён Рыгоравіч Саўрыцкі, Іван Клеафасавіч Раманчук з Лагойска, Міхаіл Аркадзьевіч Насановіч з Любані, Міласлаў Алегавіч Раманоўскі, Уладзімір Баніфацавіч Сасноўскі, Міхаіл Міхайлавіч Каробкін з Івянца, Андрэй Уладзіміравіч Мяцельскі з Дзяржынска, Сяргей Уладзіміравіч Смірноў са Стаўбцоўскага раёна, Васіль Апанасавіч Пенкрат з Чэрвеня. Больш за 60 таленавітых ганчароў і майстроў дробнай пластыкі сабраліся ў 2002 г. на IV абласным свяце-конкурсе ‘Тліняны звон” у яшчэ адным традыцыйным цэнтры ганчарства - г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна. Дыпломамі лаўрэатаў былі ўзнагароджаны Раманчук Іван Клеафасавіч, Насановіч Міхаіл Аркадзьевіч, Клінцэвіч Т.С. з Маладзечанскага раёна, Раманоўскі Міласлаў Алегавіч, Пракаповіч Антон Вікенцьевіч. Дыпламантамі сталі Саўрыцкі У.С., Раманчук Т.С., Стрэльчанка М.Ф. з Лагойска, Бусараў В.С. з Радашковіч, Гром Д.У. з Мінскага раёна, Пенкрат А.А. з Чэрвеньекага раёна, Шамшэня А.А. з Узды, Прышчэпа М.Ц. з Любані, сям’я Смірновых У.С. і Л.У са Стаўбцоўскага раёна, група івянецкіх майстроў (Высоцкі А.П., Бурачэўскі І.С., Адамовіч В.Ф., Карпаў А.В., Каробкін М.М., Чараповіч В.А., Лапа В.М.), група салігорскіх майстроў (Пратасеня М.А., Кірычак А.Ю., Бруй М.І., Дубовік В.А.). У другі раз, у жніўні 2006 г., Івянец ладзіў V абласное свята-конкурс ганчарнага

мастацтва, у якім прынялі ўдзел звыш 70 чалавек, майстроў і іх вучняў з 12 раёнаў Мінскай вобласці. На працягу трох гадзін адбывалася спаборніцтва канкурсантаў. Ганчары тачылі на ганчарным коле традыцыйны бытавы посуд (гаршкі, збанкі, глякі). Моладзь разам са сваімі настаўнікамі з захапленнем ляпілі самабытныя цацкі, свістулькі, акарыны, фігурныя сюжэтныя кампазіцыі. Уражвала багацце фантазіі, мастацкі густ выканаўцаў. Упрыгожвала свята і выстаўка-кірмаш хатніх калекцый. Тут быў прадстаўлены шырокі спектр традыцыйнага ганчарства Міншчыны з яго лакальнымі асаблівасцямі: чорна- задымлены посуд з Лагойска, чырвоны, тэракотавы з Любані, абварныя, рабыя прадметы з Салігорска, івянецкая фляндроўка. Былі вызначаны лаўрэаты і дыпламанты па розных намінацыях: за лепшы выраб ганчарнага посуду (лаўрэат Высоцкі А.П., дыпламанты Бурачэўскі І.С., Насановіч М.А., Ліпніцкі А.С.), цацкі (лаўрэат Гром Н.А.), дэкаратыўнай глінянай пластыкі (лаўрэат Грэцкая В.Б., дыпламанты Дастанка Т.М., Амяльчэня Максім, Чараповіч Юрый), за лепшы гліняны музычны інструмент (лаўрэат Гром Д.У), за лепшую хатнюю калекцыю (лаўрэат Раманчук І.К., дыпламанты Каробкін М.М., Бруй М.І.), лепшаму сямейнаму калектыву (лаўрэаты сям’я Раманчукоў з Лагойска, дыпламанты - з Любанскага і Салігорскага раёнаў), за асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, лепшаму настаўніку (лаўрэат Лапа В.М., дыпламант Панфілава Р.Ш.) і нават за творчы дэбют.

Ганчары Мінскай вобласці неаднаразова прымалі ўдзел у Рэспубліканскім свяце-конкурсе “Ганчарнае кола”. Лаўрэатам I “Ганчарнага кола”, якое адбылося ў 1996 г. у Бачэйкаве Віцебскай вобласці, стаў Пракаповіч А.П. У II Рэспубліканскім свяце ў 2004 г. у Мінску прынялі ўдзел каля 25 майстроў з Мінскай вобласці. Дыпламантамі стала сямейная дынастыя Саўрыцкіх, Пратасеня М.А. з Салігорска, Сасноўскі У.Б. з Івянца, Насановіч М.А. і Дастанка Т.М. з Любані.

У наш час ганчарства зноў атрымала папулярнасць, адраджаецца яно на традыцыйнай аснове, але развіваецца на новым узроўні, у напрамку дэкаратыўна-прыкладнога народнага мастацтва. Былыя дасягненні продкаў арганічна спалучаюцца з сучаснасцю. Склаліся пэўныя рамесніцкія дынастыі, многія ўмельцы працуюць на базе народных традыцый у аўтарскім накірунку, з індывідуальным почыркам. Слынных майстроў аб’ядноўвае Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці, раённыя клубы майстроў народнай творчасці. Пашыраецца вучнёўства дзяцей і падлеткаў у гуртках пры ўстановах культуры. Традыцыйны промысел арганічна ўключаецца ў сучасны культурны асяродак.

Кавальства

Каваль куе - жалеза пяе

Народная прымаўка

ПСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЕ МІНУЛАЕ.

3 ГЛЫБІНЬ НАРОДНЫХ

Кавальства на Міншчыне, як і наогул на ўсёй тэрыторыі Беларусі, вядома са старажытных часоў. Вытокі металаапрацоўкі адносяцца да эпохі жалезнага веку, калі першабытныя плямёны знайшлі залежы балотнай і дзярновай жалезнай руды і навучыліся выплаўлять з яе жалеза. Жыхары старажытных паселішчаў добра валодалі майстэрствам здабычы і апрацоўкі руды. Здабывалі яе адкрытым спосабам. Руду нашчупвалі на дне балот і азёр з лодак і плытоў вострьгмі “шчупамі”, затым даставалі чарпакамі на доўгай ручцы і прамывалі ў кашах. Дзярновую руду здабывалі шляхам рыцця канаў, а на крутых берагах рэк, на пагорках яе можна было нават выбіраць збоку. Прамытую і ачышчаную руду загружалі ў спецыяльныя печы-домніцы (“рудні”) і выплаўлялі жалеза. Першыя прымітыўныя рудні ўяўлялі сабой абмазаныя глінай круглыя ямы невялікага дыяметру. 3 V-VI ст.н.э. вядомы ўжо наземныя рудні. Сляды апрацоўкі руды і шмат домніц былі знойдзены археолагамі ў ЗО-я гг. XX ст. пры раскопках гарадзішчаў Лабеншчына каля Заслаўя, Кімія і Аздзяляцічы Барысаўскага раёна, Свідна Лагойскага раёна і інш. Гэтыя знаходкі датуюцца V-VII ст.н.э. Тут існавалі наземныя домніцы двух тыпаў: паўсферычныя і цыліндрычныя. Даследчыкі адзначаюць, што гэта былі збудаванні з палявога каменю, абмазанага глінай, з глінабітным сподам і шырокай адтулінай уверсе, праз якую засыпалі слаямі драўняны вугаль і здрабнелую руду. Вугаль выпальвалі непадалёк у ямах і кучах. У адтуліны ў нізе печы ўстаўлялі гліняныя трубкі-соплы для надзімання паветра. Пасля таго, як вуталь падпальвалі, верхнюю адтуліну печы замуроўвалі і безупынна надзімалі ўручную праз соплы сырое паветра з дапамогай скураных мяхоў. Такі спосаб выплаўкі жалеза быў названы сырадутньім. У выніку праз палову сутак на дне рудні атрымоўвалі кавалак жалезнай наздраватай масы - крыцу. Гарачую крыцу даставалі з рудні ломам, пешняй, клешчамі і пракоўвалі на кавадле раней каменным, пазней жалезным крычным молатам, пакуль яна не пераўтваралася ў моцную жалезную балванку, злітак. Гэта быў гатовы матэрыял для вырабу розных кавальскіх прадметаў. Цікава адзначыць, што падобны конусны тып сялянскай рудні і архаічны спосаб выплаўкі жалеза ў Цэнтральнай Беларусі захаваўся да XVIII ст. А.Меер у 1786 г. апісаў домну, “падобную іншым беларускім”, у вёсцы Палуж Крычаўскага графства. Яна ўмяшчала да 2 пудоў (32 кг) руды, выплаўка жалеза працягвалася 12 гадзін.

Першабытныя майстры-руднікі адначасова з’яўляліся і прымітыўнымі кавалямі. Да першых стагоддзяў н.э. адносіцца пабудова і абсталяванне кузні. 3 развіццём феадалізму, ростам попыту на кавальскія вырабы адбылося размежаванне спецыяльнасцей, недзе ў ХІ-ХПІ стст. кавальская справа ў пэўнай ступені адасобілася ад руднай. Выдзялілася самастойнае кавальскае рамяство. Кавалі сталі ўсё часцей набываць жалезныя зліткі ў руднікаў шляхам абмену ці гандлю. Да таго ж, па даных пісьмовых крыніц, з позняга сярэднявечча на працягу стагоддзяў высакаякаснае жалеза прывозілі ў Беларусь воднымі шляхамі з Заходняй Еўропы.

Як сведчаць археалагічныя знаходкі і этнаграфічныя даследаванні беларускіх навукоўцаў, асноўныя рысы тэхналогіі і тэхнікі традыцыйнага кавальскага рамяства былі аднолькавыя на ўсёй тэрыторыі Беларусі і без істотных зменаў дайшлі да XX ст. Ужо ў Х-ХП стст. кавальскае майстэрства ў Старажытнай Русі дасягнула даволі высокага ўзроўню. Кавалі добра валодалі такімі тэхналагічнымі прыёмамі, як зварка жалеза са сталлю, цэментацыя, загартоўка. Значным штуршком для ўдасканальвання кавальства з’явілася ўзнікненне гарадоў. 3 гэтага часу адбыўся падзел рамяства на гарадское і сельскае. Вырабы гарадскіх майстроў вызначаліся больш шырокім асартыментам і лепшай якасцю. Гарадскія кавалі карысталіся жалезам вясковых руднікаў. Аднымі з першых на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі ўзніклі гарады Барысаў, Заслаўе, Капыль, Клецк, Лагойск, Мінск, Слуцк. У гарадах былі развіты шматлікія рамёствы, неабходныя для абслугоўвання патрэб князя, яго дружыны, чэлядзі, пасадскіх жыхароў. Галоўную ролю сярод іншых рамесных заняткаў у сярэдневяковых гарадах адыгрывала кавальства. Да прыкладу, пры раскопках у Заслаўі на гарадзішчы «Замэчак» (Х-ХІ стст.) былі знойдзены рэшткі жапезаплавільнай вытворчасці і рамесніцкай майстэрні па апрацоўцы жалеза. У пластах XIII ст. знойдзена глінянае сапло ад горна ці печы-домны для плаўкі металаў Пры раскопках у Віцебску, Лагойску, Мінску, Заслаўі, Полацку, Слуцку і інш. у пластах ХІ-ХІІІ стст. былі знойдзены адходы рудніцтва, рэшткі кузняў і мноства інструментаў і разнастайных жалезных рэчаў. У Х-ХІІ стст. у гарадах працавалі рамеснікі - кавалі, збройнікі, замочнікі, ювеліры, гравёры і інш. Вялікую калекцыю жалезных вырабаў археолагі атрымалі пры раскопках Мінскага замчышча, Траецкага прадмесця, Верхняга і Ніжняга горада (каля 800 прадметаў XII-XVIII стст.).

Тыпалогія знаходак у гарадах на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі надзвычай шырокая. У першую чаргу, гэта зброя і амуніцыя воіна: жалезныя наканечнікі коп’яў і стрэл, мячы, баявыя сякеры, пласцінкі для панцыра, металічныя латы і шчыты, колцы для кальчугі; рыштунак каня (шпоры, страмёны, цуглі, падковы). Асабліва шмат знойдзенарэчаў гаспадарчага і хатняга ўжытку: косы, сярпы, нажы, сякеры, сашнікі, цвікі, нажніцы, шылы,

долаты, замкі, ключы, рыбалоўныя кручкі і восці. Набыты і кавальскія прыстасаванні: рэшткі кавадла, цвікоўні, абцугі, малаткі, зубілы і інш.

3 даўніх часоў і да позняга сярэднявечча праца на руднях і ў кузнях рабілася выключна ўручную, мускульнай сілай чалавека. Пэўны тэхнічны прагрэс адбыўся, пачынаючы з XV ст., калі ў вытворчы побыт беларусаў увайшлі вадзяныя млыны. 3 дапамогай вадзянога кола вада надзімала паветра ў мяхі рудняў і горнаў. Гэта садзейнічала павелічэнню аб’ёму вытворчасці кавальскага рамяства.

Развіццю рамяства спрыяў указ караля Жыгімонта Аўгуста Вазы ад 1596 г., паводле якога рамеснікі вызваляліся ад магнацкай павіннасці, каб займацца толькі рамёствамі. Асаблівую ролю ў напрамку ўдасканальвання рамяства сыграла ўзнікненне і пашырэнне цэхавай сістэмы ў гарадах. Цэхі кантралявалі падрыхтоўку кадраў і якасць прадукцыі, садзейнічалі сувязям з заходнееўрапейскімі рамеснікамі, паляпшалі абсталяванне і тэхніку майстэрні. Паўсюдна дзейнічалі цэхі металістаў. У1591 г. узнік цэх металістаў у Мінску. Спачатку ён аб’ядноўваў шэраг сумежных прафесій: кавалі, слесары, замочнікі, нажоўнікі, цвікоўнікі, мечнікі, катляры, бляхары. Пазней назіралася больш вузкая спецыялізацыя рамесных цэхаў. Часцей за ўсё ў адзіны цэх уваходзілі кавалі (з гарачай коўкай) і слесары (з халоднай коўкай). Так было не толькі ў Мінску, але і ў Барысаве, Вілейцы, Слуцку і інш. Архіўныя дакументы сведчаць, штбу XVIII ст. у Вілейцы кавальска-слясарскі цэх уключаў 5 чалавек, у Радашковічах - 5 кавалёў, 3 катляроў, 1 бляхара, у Барысаве - 13 кавалёў-майстроў (сярод іх нават 6 жанчын) і 1 падмайстра, у Слуцку ў кавальскім цэху працавалі 8 майстроў і 10 падмайстраў, у слясарска-медніцкім цэху - 5 майстроў і 11 падмайстраў. У Мінску кавальска-слясарскі цэх існаваў аж да канца XIX ст. Па падліках гісторыкаў, у Мінску ў канцы XVIII ст. рамеснікі па апрацоўцы чорных і каляровых металаў пераважалі і складалі каля 30 % ад агульнай колькасці гарадскіх цэхавых майстроў.

Важнай падставай для развіцця металаапрацоўкі з’яўлялася, пачынаючы з позняга сярэднявечча, пашырэнне мураванага будаўніцтва. Будаваліся храмы, княжацкія і магнацкія замкі. Напрыклад, у Заслаўі былі пабудаваны кальвінскі збор, замак уладароў горада магнатаў Глябовічаў, замкавая двухпавярховая брама. Каваны метал ужываўся не толькі звонку, але і ў інтэр’еры замкавых пабудоў. Ёсць пэўныя звесткі, што пры Заслаўскім замку ў XVI-XVII стст. існавала кавальская майстэрня, дзе вырабляліся разнастайныя металічныя рэчы на патрэбу гаспадароў і простых гараджан. Такое становішча было і ў іншых гарадах. Кавалі працавалі пры палацах, касцёлах, цэрквах, манастырах, выконвалі таксама заказы шляхты. Аб гэтым сведчаць каваныя дэталі архітэкгурных збудаванняў, крыжы, арнаментаваныя завесы, клямкі, замкі і інш. Пашыралася засваенне прыёмаў дэкору,

развівалася мастацкае кавальства. Спакон веку славіліся майстры з мястэчка Цімкавічы Капыльскага раёна. Да нашага часу дайшлі рэчавыя доказы - завесы на дзвярах прытвора і алтарныя дзверы мясцовага касцёла, цудоўна ўпрыгожаныя каванымі галінкамі дуба і яблыні. Завесы і замкі невядомых капыльскіх і слуцкіх майстроў набывалі і віленскія купцы. Шмат майстроў, якія дасягнулі высокага кавальскага майстэрства, жылі і працавалі ў мястэчках. Гэта былі не толькі беларусы, але і яўрэі. На Капыльшчыне няўмольны час усё ж захаваў для нашчадкаў імёны шэрагу землякоў, вядомых кавалёў старажытнасці. Гэта Грышка Крышчэня, Ян Жучкевіч, Павел Булак, Павел Була, Антон Гарбацэвіч, Мікіта Леваненя, Цімох Гарбачэня, Ян і Фёдар Крэшэны з Руднага,токар Гірш і залатых спраў майстар Зэльман. У Заслаўі на пачатку XIX ст. паспяхова дзейнічала кузня Абрама Файна, якая стаяла на Рынкавай плошчы. У канцы XIX ст. на вуліцы Рынкавай існавала кузня Іодэля Астрахана, а на беразе Свіслачы стаяла кузня, у якой працаваў Іўка. Заслаўскія кавалі выраблялі адмысловыя замкі, клямкі, завесы, краты, падковы, рэсоры для брычак і іншыя рэчы.

Што тычыцца сельскага рамяства, то яго становішча з цягам часу таксама істотна мянялася. Пераломным перыядам было XVI ст., калі пасля ўвядзення ў Вялікім княстве Літоўскім у 1557 г. «Уставы на валокі» з’явіліся фальваркі. Магнаты, буйная шляхта імкнуліся мець уласных рамеснікаў розных спецыяльнасцей для забеспячэння ўсіх патрэб натуральнай гаспадаркі. Значную колькасць іх складалі кавалі. Грамадскае становішча фальваркавых кавалёў у XVI-XVIII стст. было даволі стракатым. Частка іх з’яўлялася дворнай чэляддзю, іншыя — паншчыннымі сялянамі з натуральнай адпрацоўкай кавальскай справай зямельнага надзела. Па сведчанні некаторых дакументальных крыніц, яны іншы раз плацілі чынш, а паншчыну на гаспадарскай зямлі адбывалі толькі ў час жніва талакой. Асобна выдзяляліся кавалі вольныя, якія працавалі на пана па кантракту за жыллё, вытворчае памяшканне і кавалак зямлі. Кавалі ў панскіх маёнтках рабілі ажурныя рашоткі, балконы, акоўвалі скрыні, карэты і вазкі, падкоўвалі коней, выраблялі і рамантавалі металічнае начынне для пана і сялян, набівалі жорны для млыноў У інвентарах маёнткаў XVII-XVIII стст. пералічваюцца разнастайныя жалезныя прадметы гаспадарчага ўжытку: пілы, «жалезы на бабра і лісіцу», косы, малаткі, нажы, сякеры, бязмены, лемяшы, замкі, пешні, сечкі, вілкі, качэргі, патэльні, ключы, сашнікі, скрыні акованыя з замкамі і інш. Узгадваецца і кавальскае начынне кузні: кавадла, гарон, мяхі скураныя, абцугі, малаткі вялікія і малыя, малаткі з формай для акоўкі карэт, дрэль, прабойнікі, цвікоўня, клешчы, долаты, шрубстак, тачыла, розныя напільнікі, рашпілі і інш.

Тэхнічны прагрэс спрыяў удасканаленню збудаванняў металаапрацоўчай вытворчасці. 3 XVIII ст. вядомы рудні і гуты, у якіх

комплексна спалучаліся выплаўка і апрацоўка жалеза. Яны ўяўлялі сабой вялікую зрубную прамавугольную адрыну з двухсхільным драўляным дахам, вокнамі, шырокімі дзвярыма. У адным і тым жа будынку размяшчаліся сырадутныя горны, кавальскае абсталяванне і інструменты. Рудні (гуты) будаваліся ў Цэнтральнай Беларусі пераважна ў басейнах рэк Беразіна, Нёман, Прыпяць, а таксама ў некаторых іншых мясцовасцях, дзе знаходзіліся залежы балотнай руды. Мяхі і молаты прыводзіліся ў дзеянне вадзянымі коламі. Напрыклад, рудня ў вёсцы Глебава Рудня на правым прытоку Беразіны ў XVIII ст. мела 4 горны, 2 кавадлы, 2 вялікія молаты, 7 клешчаў і інш., прыводзілася ў дзеянне 2 вадзянымі коламі. На буйных руднях існаваў прафесійны падзел працы: рудакопы, руднікі, дымары, курачы, кавалі, і таму гэта прадпрыемства нагадвала пачатковую форму мануфактуры. Абслугоўваліся рудні прымусовай працай прыгонных сялян, акрамя таго, іншы раз здаваліся ў арэнду сялянам-руднікам. Жалеза выкарыстоўвалася ў кузнях на месцы здабывання і прадавалася на рынках у навакольных мястэчках і гарадах. Вытворчасць жалеза была асабліва пашырана на Валожыншчыне. У першай чвэрці XVIII ст. рудні і кузні меліся ў вёсках Калевічы, Паноззе, Пруднікі, Яцкава. Пры гэтым, у Калевічах былі 2, а ў Яцкаве 3 рудні, на якіх перапрацоўвалі руду і выраблялі з жалеза сельскагаспадарчыя прылады. Невялікая рудня («дымарка») была і ў Вішневе на рэчцы А'льшанцы ў маёнтку графа Яўхіма Храптовіча. 3 цягам часу руднічны промысел занепадаў, колькасць рудняў памяншалася, і да сярэдзіны XIX ст. яны амаль канчаткова зніклі. Аднак некаторыя з іх у пачатку XIX ст. пераўтварыліся ў невялікія жалезаапрацоўчыя прадпрыемствы («жалезныя заводы») тыпу прыгоннай мануфактуры. Шырока вядомы завод графа Храптовіча з доменнай печчу ў мястэчку Вішнева быў заснаваны ў 1780 г. на месцы былой рудні. У 1814 г. вытворчасць абслугоўвалі 58 прыгонных і 11 вольных сялян, якія выплаўлялі чыгун і перараблялі яго ў жалеза. У 1814 г. было выпушчана 3170 пудоў чыгуну і 1982 пуды жалеза. Кавальскае аддзяленне налічвала 5 чыгунных кавадлаў і 2 вялікія молаты з вадзяным прывадам. Руду здабывалі на глыбіні ўсяго 0,5-1 м. Яе прамывалі ў спецыяльных рэшатах і супіылі. Для нарыхтоўкі сыравіны запрашаліся і вясковыя жыхары. Ім плацілі па 5 грошаў за прамыўку 1 чана (кубла) руды і яшчэ 6 грошаў за дастаўку на завод. Вуталь палілі ў Налібоцкай пушчы. У 1864 г. на прадпрыемстве працавала ўжо 77 чалавек, дзейнічала 8 кавальскіх горнаў, але доменная печ ужо не існавала. Механізацыя працаёмкіх працэсаў ажыццяўлялася 6 вадзянымі коламі магутнасцю ў 42 конскія сілы. Рудня, a пазней і “жалезны завод” Храптовіча на працягу амаль 100 гадоў забяспечвалі жалезам і вырабамі з яго ўсю Віленскую (па адміністрацыйным падзеле таго часу) і нават суседнія губерні. Некаторыя прадметы - рашоткі, крыжы, пліты, завесы і іншае - можна ўбачыць і сёння ў Вішневе і навакольных мясцінах. Адносна буйнымі “жалезнымі заводамі” з’яўляліся прадпрыемства

князя М.М.Раманава ва ўрочышчы Чарняўка каля Барысава, Налібоцкая Рудня князя Вітгенштэйна ў мястэчку Налібокі, рудні ў маёнтку Барысаўшчына на Беразіне, у фальварку Высокае. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца цікавы дакумент за 1874 г. “Скарга сялян Бягомльскага сельскага грамадства Бягомльскай воласці Барысаўскага павета на аддачу іх на работы ў Налібоцкую Рудню прымусова і за танную цану”. Металаапрацоўчая і кавальская вытворчасць існавала ў ХІХ-пачатку XX ст. і ў Лагойскім маёнтку графа К.Тышкевіча.

Шырокае бытаванне рудняў і кузняў на Беларусі знайшло сваё адлюстраванне ў тапаніміцы. Паўсюдна вядомы назвы вёсак, урочышчаў, рэчак зтапонімамі Рудня, Руцнікі, Рудзенск, Гута, Гутнікі, Кавалі, Кавалёўка, а таксама прозвішчы Кавалі, Кавалёвы, Каваленкі, Кавальчукі, Кавальскія, Кавалішыны, Кавалеўскія, Кузняцовы. Дарэчы, у Мінску да нядаўняга часу адна з вуліц мела назву “Кузнечная” (цяпер вуліца Варанянскага).

У другой палове XIX ст. панскія рудні-мануфактуры паступова спынілі сваю дзейнасць. Адмена прыгонніцтва з таннай працай сялян, развіццё металургічнай прамысловасці ў Расіі, хуткае пашырэнне чыгуначнай сеткі - усё гэта зрабіла рудніцкую вытворчасць на Беларусі, у тым ліку і на Міншчыне, нерэнтабельнай. Разам з тым, кавальскае рамяство і пасля заняпаду саматужнай металургіі атрымлівала ўсё большае распаўсюджванне як у гарадах і мястэчках, так і на вёсках. Сыравіну кавалі пераважна куплялі на мясцовых рынках.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў XIX ст. прывяло да істотнага змянення статусу гарадскога рамяства. Ужо ў пачатку стагоддзя жыццё фактычна патрабавала спрошчанага цэхавага ўкладу, адмены жорсткай рэппаментацыі рамеснай вытворчасці, дазволу вольна займацца кавальствам. Заканадаўча гэта было зацверджана ўказам Сената ад 5 мая 1852 г. Паводле яго праводзілася “генеральная паверка” цэхаў. Архіўны дакумент Мінскай гарадской думы ад 1 верасня 1861 г. сведчыць, што, паводле “паверкі”, у 1853 і 1860 гг. у горадзе дзейнічалі 20 рамесных цэхаў, сярод іх кавальска- слясарны. Па колькасным складзе гэты цэх займаў чарговае месца пасля цэхаў па пашыву адзення і абутку, вырабу мэблі і ганчарнага посуду. У 1853 г. кавальска-слясарны цэх уключаў 43 майстры, 5 падмайстраў і 30 вучняў, усяго 78 чалавек, у тым ліку 51 хрысціянін і 27 яўрэяў; у 1860 г. — адпаведна48 майстроў, 24 падмайстры і 30 вучняў, усяго 102 чал., сярод іх 54 хрысціяніны і 48 яўрэяў. Цэхі намінальна працягвалі існаваць да канца XIX ст. (1902), аднак ледзь вытрымлівалі канкурэнцыю больш танных прамысловых тавараў, якіх было шмат на рынках. Таму ў гарадах і мястэчках кавальства паступова пераходзіла у прыватныя майстэрні. У той жа час, развіццё капіталістычных адносін у другой палове XIX ст. прыводзіла да пашырэння саматужнага кавальства ў сельскай мясцовасці. Сельскае

кавальства было больш уніфікаваным, тут не было падзелу на кавалёў і слесараў, у кузні выраблялі ўсе неабходныя заказчыкам прадметы шляхам як гарачай, так і халоднай коўкі. Апошняя ўжывалася ў слясарскай справе (выраб і рамонт замкоў, ключоў і да т.п.). У этнаграфічнай літаратуры прыводзяцца звесткі, што ў палескіх паветах Мінскай губерні ў XIX ст. кавалёў, якія працавалі “на халодна”, у народзе называлі “пляскунамі”, а іх працу - “плясканнем”. Дарэчы, абодва спосабы коўкі (гарачая і халодная) традыцыйна бытавал і не толькі ў беларусаў, а таксама ў суседніх народаў - рускіх, украінцаў, палякаў.

Сацыяльны і нацыянальны склад вясковых кавалёў у першыя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва быў неаднолькавы. Гэтабылі, па- першае, беларусы — былыя фальваркавыя прыгонныя і вольныя кавалі са сваімі вучнямі і памочнікамі, таксама яўрэі, якія трымалі кузні па вёсках, местачковыя кавалі і вандроўныя цыганы. Колькасць кузняў у паветах Мінскай губерні з цягам часу хутка ўзрастала, таму што без пэўных кавальскіх рэчаў не магла абысціся ніводная сялянская гаспадарка. Нягледзячы на дарагавізну жалеза і беднасць асноўнай часткі сялянства, заказы кавалям рабіліся пастаянна. Кавалі ніколі не заставаліся безработы і нядрэнна зараблялі. Кавальскае майстэрства знайшло сваё адлюстраванне ў вуснай паэтычнай творчасці. Працы кавалёў прысвечаны шэраг прыказак і прымавак: У кавалярукіўзолаце; Укаваля што стук, то грыўня; Багаты зажабруе, а каваль запануе; Шавец шые, жонка вые, каваль куе, жонка пяе. Сялянам і шляхце патрэбны быў сельскагаспадарчы інвентар: сярпы, косы, матыкі, лапаты, вілы, сечкі, сашнікі, бароны з жалезнымі зубцамі, плугі. Неабходны былі і жалезныя прадметы хатняга прызначэння: качарга, чапяла, вілкі, светач, бязмен, крэсіва і інш. Сельскія майстры іншых прафесій і сяляне заказвалі ў кавалёў розныя інструменты і прылады працы: сякеры, пілы, малаткі, долаты, цвікі і інш. Вельмі пашыраным заняткам кавалёў з’яўлялася падкоўванне коней і выраб падкоў і цвікоў да іх, жалезных путаў з замкамі. «Калі на дварэ лёд, то кавалю мёд», - сцвярджала народная прыказка. Гэта значыць, будзе болыл заказаў на падковы і падкоўванне і, адпаведна, больш заробку. Кавалі набівалі таксама жорны для сялянскіх гаспадарак і млыноў. Гэты від працы нават меў назву — «жорнаклёўства». У другой палове XIX ст. узрасло эканамічнае размежаванне вёскі. Заможныя гаспадары мелі магчымасць забяспечыць свой побыт зручнымі і прэстыжнымі транспартнымі сродкамі. У калёсах рабіліся жалезныя канструкцыйныя дэталі: шыны на колы, восі, атосы, шворны, буксы, на санках - акованыя жалезныя палазы. Выязныя і святочныя калёсы на рэсорах (брычкі, каламажкі) і санкі (вазкі) багата ўпрыгожваліся не толькі разьбой, але і разнастайным металічным дэкорам. Дарэчы, ужо ў канцы XIX ст. акоўка калёс і санак не была рэдкасцю і ў сялян, дэкарыраваныя вазкі

скарыстоўваліся ў вясельных абрадах. Распаўсюджвалася на вёсцы і металічнае аснашчэнне пабудоў: дзвярныя завесы, клямкі, замкі, іншы раз па-мастацку ўпрыгожаныя. Традыцыйнымі заказчыкамі жалезньгх мастацкіх вырабаў заўсёды з’яўляліся паны, шляхта, цэрквы, касцёлы. Дэкарыраваныя брамы, вароты, рашоткі, крыжы для культавых збудаванняў аздабляліся з адметным майстэрствам і багатай фантазіяй. Існуе шмат прыкладаў. У прыватнасці, гэта зафіксавана этнографамі і мастацтвазнаўцамі ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна, у Івянцы, Ракаве, Смілавічах, вёсках Каралёўцы, Слабада Вілейскага раёна, Дразды, Залужжа, Заямнае Стаўбцоўскага раёна і ў іншых населеных пунктах Міншчыны. Зразумела, большасць кавальскіх прадметаў бытавога, утылітарнага прызначэння не мела дэкору, аднак сціплыя прыёмы мастацтва і майстэрства праяўляліся ў своеасаблівай скульптурнасці і пластычнасці, у зручнай канструкцыі, удалай форме.

Сельскае кавальства, як і іншыя віды сялянскага рамяства, было дадатковым заняткам да земляробства. Кавалі працавалі ў кузнях сезонна, у вольны ад сельскагаспадарчых работ час. Разам з тым, кавальства адным з першых рамёстваў пачало адасабляцца ў самастойны занятак. Павелічэнне колькасці заказаў, пашырэнне асартыменту вырабаў, неабходнасць сур’ёзнай прафесійнай падрыхтоўкі, цяжкая фізічная праца патрабавалі болып часу праводзіць ля кавадла і горна, фактычна працаваць тут круглы год. Да таго ж, у канцы XIX ст. саматужныя кавалі працавалі і на продаж, збывалі металічныя рэчы на мясцовых рынках, самастойна альбо праз скупшчыкаў. Як сведчаць дакументальныя крыніцы другой паловы XIX ст., кошт прадметаў звычайна ўстанаўліваўся “па ўгавору” з заказчыкам. У некаторых месцах кавалі атрымлівалі натуральную плату зернем жыта, аўса, ячменю, ільняным насеннем і гароднінай. У грашовым вымярэнні цэны былі наступныя: сякера каштавала 50 кап. - 1 руб., сашнік - 2 руб., плуг - 4-5 руб., каса - 75 кап., серп - 30-50 кап., рыдлёўка - 50-60 кап., вілы -40 кап., нож - 15 кап., падкова-10 кап. Для параўнання - цэны таго часу на прадукты харчавання: курыца і качка - 30-50 кап. - 1 руб. 20 кап., гусь - 60 кап. - 1 руб. 50 кап., індзюшка - 1-2 руб. 50 кап., пуд (16 кг) яблыкаў - 80 кап. - 2 руб.8О кап., пуд ігруш - 80 кап. - 3 руб. 80 кап., пуд сліў - 90 кап. - 1 руб.45 кап., пуд мёду - 5-10 руб., чвэрць бульбы - 2 руб. У артыкуле “Саматужныя промыслы ў Мінскай губерні” за 1889 г. (Памятная кніжка Мінскай губерні на 1890 г.) прыводзяцца даныя аб колькасці саматужных кавалёў у валасцях і паветах Мінскай губерні і памеры іх заробку. У 9 паветах губерні ў той час працавалі 754 кавалі з агульным заробкам 31030 руб. за год. Што тычыццатэрыторыі сучаснай Міншчыны, то больш за ўсё кавалёў налічвалася ў Слуцкім (171 чалавек на 9882 руб.) і Ігуменскім (109 чалавек на 2875 руб.) паветах; у Барысаўскім павеце - 51

чалавек на 3010 руб., у Мінскім - 29 чалавек на 1715 руб. Па 4 валасцях Бабруйскага павета працавала49 чалавек на 2950 руб. Такім чынам, у межах цяперашняй Мінскай вобласці ў канцы XIX ст., паводле афіцыйнага падліку, налічвалася больш за 400 кавалёў-саматужнікаў з агульным гадавым заробкам каля 21 тыс. руб. Гнёзды рамяства былі, як вядома, у мястэчках Узда - 30 кавалёў, Клецк, Любань, Мядзведзічы Слуцкага павета - па 20 чалавек, Глуск - 10 чалавек, Лагойск, Ракаў, Смілавічы - адпаведна па 9, 8,7 чалавек. Паводле “Першага ўсеагульнага перапісу насельнііггва Расійскай імперыі 1897 года”, па Мінскай губерні (9 паветаў) здабываннем руды займаліся 32 мужчыны і 3 жанчыны зчленамі сваіх сем’яў (28 чалавек м.п. і 50 чалавек ж.п.); апрацоўкай металаў-4776 мужчын і 30 жанчын і члены іх сем’яў (4820 чалавек м.п. і 8280 чалавек ж.п.). Па агульнай колькасці занятых асоб група «апрацоўкі металаў» апярэджвала нават такія распаўсюджаныя заняткі, як лясныя промыслы і кераміка, і прыкладна параўноўвалася з групай «апрацоўкі дрэва». Такі вынік быў характэрны для ўсіх беларускіх губерняў. На пачатку XX ст. (згодна з «Аглядам Мінскай губерні» за 1901 і 1903 гг.) па звестках мясцовай адміністрацыі саматужны кавальскі промысел па ўдзельнай вазе трывала займаў другое месца пасля дрэваапрацоўкі. Паводле некаторых друкаваных крыніц, у гэты час у Мінскай губерні налічвалася да 1000 кавалёў з гадавым заробкам да 40 тыс. руб. (для параўнання: ў Магілёўскай губ. - да 1000 чалавек з заробкам’ 80 тыс. руб., у Віцебскай губ. - да 1120 чалавек з заробкам 125060 руб.). Непасрэдна ў Мінскім павеце ў 1904 г. кавальства займалатрэцяе месца пасля кравецгва і шавецтва. У павеце працавалі каля 250 майстроў з заробкам 13126 руб. у год. Кошт вырабаў хістаўся ад 20 кап. - 1 руб.20 кап. да 2 руб. У Мінскім павеце ў 1904 г. кавальскае рамяство размяіпчалася наступным чынам: было больш пашырана ў Рубяжэвіцкай (70 чалавек), Койданаўскай (45 чалавек), Ракаўскай (30 чалавек), Астрашыцка-Гарадзецкай (25 чалавек), Сёмкава- Гарадзецкай (12 чалавек), Самахвалавіцкай, Сеніцкай, Станькаўскай (па 10 чалавек) валасцях. (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 321, вопіс 1, справа 636).

Талент майстроў металаапрацоўкі неаднаразова адзначаўся на выстаўках саматужных промыслаў і рамёстваў. У прыватнасці, на Слуцкай выстаўцы 1908 года экспанаваліся работы рамеснікаў Капыльшчыны. Наведвальнікаў вельмі ўразілі ўнікальная цэнтрыфуга для выкачкі мёду механіка-каваля Антона Класоўскага з мястэчка Бабоўня і паравая машына арыгінальнай канструкцыі Эдзіка Бярнадскага з мястэчка Цімкавічы. Ён таксама дэманстраваў мастацкія завесы і замкі, якімі заўсёды славіліся кавалі і слесары з Капыля, Цімкавіч, Слуцка. На Усерасійскай саматужна- прамысловай выстаўцы 1902 года ў С.-Пецярбургу ад Мінскай губерні экспанаваў металічныя вырабы — замкі, дзверцы да печаў і інш. —

А.Ф.Івашкевіч з Пінска і быў узнагароджаны малым сярэбраным медалём за самабытнасць і эстэтычны густ.

Прафесія каваля, як правіла, пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына. Дзеці з маленства назіралі за працай у кузні, дапамагалі тое-сёе рабіць, паступова пераймалі прафесійныя навыкі, а калі падрасталі, станавіліся малатабойцамі. Некаторыя кавалі, асабліва местачковыя і гарадскія, бралі вучняў - хлапчукоў 12-15 гадоў. Звычайна каваль меў 1-2 вучняў. Тэрмін навучання складаў ад 2 да 5 гадоў. Пасля 2 гадоў яны ўжо авалодвалі сакрэтамі спецыяльнасці і маглі выконваць усе віды работ пад кіраўніцтвам майстра, адначасова з’яўляючыся памочнікамі-малатабойцамі. Вучні знаходзіліся на ўтрыманні бацькоў, а нярэдка жылі ў доме майстра на яго харчах і дапамагалі па гаспадарцы. Іншы раз саматужныя кавалі наймалі памочнікаў памесячна за харчы альбо працавалі з дапамогай кліентаў- заказчыкаў.

3 цягам часу акрамя хатняга і цэхавага вучнёўства пачало развівацца засвойванне рамесных прафесій і ў спецыяльных навучальных установах. У 1859 г. быў распрацаваны праект рамеснага вучылішча Мінскай губерні ў мястэчку Койданава. Прадугледжвалася навучанне сялянскіх хлопцаў на працягу 4-5 гадоў кавальска-слясарнаму і іншым рамёствам. Адкрыццё павінна было адбыцца ў 1860 г. На жаль, далейшы яго лёс невядомы.

3 1865 г. на Беларусі адкрываліся рамесныя аддзяленні і класы ў мястэчках, гарадах і на вёсках. У рамесных класах гарадскіх вучылішчаў навучалі, у асноўным, слясарна-кавальскай і сталярна-такарнай справе. У сялянскіх вучылішчах выбар рамёстваў быў шырэйшы, у тым ліку слясарна- кавальскае, сталярнае, такарнае і інш. У 1896 г. у Мінску была ўпершыню адкрыта школа рамесных вучняў. Тут на працягу 3 гадоў рыхтавалі падлеткаў 11 -12-гадовага ўзросту па слясарнаму і сталярнаму рамёствах. За гады існавання школы з яе сцен выйшла нямала спецыялістаў. У 1901 г. у школе, напрыклад, працавалі 4 настаўнікі і займаліся 85 вучняў (у тым ліку. дваран 13, мяшчан 36, сялян 36, праваслаўных 52, католікаў 33). Поўны курс навучання закончылі ў гэтым годзе 14 чалавек. У Мінску існавала таксама мужчынскае яўрэйскае вучылішча з рамесным аддзяленнем. У мястэчку Ракаў у 1907 г. была адкрыта ніжэйшая рамесная школа са слясарна- кавальскім і сталярным аддзяленнямі. На кавальска-слясарным аддзяленні навучалі акоўцы экіпажаў, падкоўванню коней, вырабу замкоў, вёдзер і г.д. Рамесныя школы і майстэрні, арыентаваныя на сялян і мяшчан, працавалі непадалёк ад месца жыхарства моладзі, што дазваляла вучыцца рамяству, не выязджаючы з родных мясцін. У 1905 г. у мястэчку Любань пры двухкласным вучылішчы было заснавана рамесна-саматужнае аддзяленне. Дзейнасць па развіцці рамеснай адукацыі пашырылася з заснаваннем земскага самакіравання. Толькі за 3 гады, 1911 - 1913, пры дапамозе

Мінскага губернскага і павятовых земстваў было адкрыта 18 рамесных аддзяленняў пры народных вучылішчах і 2 рамесныя школы. У прыватнасці, Слуцкаму земству было выдзелена 1200 руб. на ўтрыманне рамесных аддзяленняў. У 1910-1913 гг. на Міншчыне ўжо існавала пэўная сетка ніжэйшых рамесных школ, школ рамесных вучняў, рамесных вучылішчаў, рамесных класаў і аддзяленняў пры агульнаадукацыйных школах і рамесных вучэбных майстэрань у гарадах, мястэчках і на вёсках. Разам з агульнай падрыхтоўкай вучні атрымлівалі навыкі розных рамёстваў шляхам практычнага навучання перш за ўсё найбольш запатрабаваным рамёствам па апрацоўцы дрэва і металу: сталярнаму, кавальскаму, слясарнаму. У 1910 г. у Мінскай, Віцебскай, Віленскай, Гродзенскай губернях разам (даныя па Магілёўскай губерні не прыводзяцца ў крыніцы) мелася 25 рамесных вучылішчаў з 1511 вучнямі, 15 рамесных аддзяленняў пры народных вучылішчах з 609 вучнямі, 16 рамесных класаў з 745 навучэнцамі, 6 розных курсаў і майстэрань на 180 вучняў (В.А.Лабачэўская. Зберагаючы самабытнасць. 3 гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн. 1998. Стар. 85-91).

Вытворчым збудаваннем для кавальскага рамяства з’яўляецца кузня. Трэба сказаць, што тыпалогія кузняў аднолькавая ва ўсіх славянскіх народаў: беларусаў рускіх, украінцаў, палякаў. Даследчыкі адносяць узнікненне кузні на тэрыторыі Беларусі да IV-V ст.н.э. Традыцыйная кузня прайшла доўгі тысячагадовы шлях свайго існавання без істотных змяненняў у тэхналагічным працэсе. Аднак з цягам часу павольна адбывалася ўдасканаленне абсталявання і інструментарыя. Мянялася і грамадскае становішча кузні, арганізацыя працы кавалёў. У старажытнасці галоўнай формай арганізацыі кавальскай вытворчасці была абшчынная кузня з грамадскай працай кавалёў і членаў абшчыны. Гэта архаічная форма аказалася вельмі жывучай і праіснавала ў сельскай мясцовасці да XX ст. У другой палове XIX ст. каваль нярэдка браў у арэнду кузню ад абшчыны (грамады) і замест арэнднай платы і за кавалак зямлі абавязваўся рабіць кавальскую работу сялянам. Яму дапамагалі і самі заказчыкі. Такім чынам, каваль працаваў па найму часова ці пастаянна на карысць уласную і грамадскую. Падобны тып кузні асабліва вядомы ў палескай глыбінцы, дзе наогул даўжэй і леппі захоўваліся ўсе архаічныя рысы традыцыйнай культуры. Гэту з’яву, у прыватнасці, адзначыў вядомы этнограф пачатку XX ст. А.К.Сержпутоўскі. У нарысе «Беларусы-палешукі» за 1908 г. ён пісаў: «...кузня да апошняга часу з’яўлялася грамадскім будынкам [...] кузні будаваліся цэлай вёскай. Кожны селянін прыходзіў у кузню і каваў, што яму патрэбна, а каваль толькі кіраваў работай за натуральную плату збожжам, сенам ці за выкананне палявых работ у яго гаспадарцы. Селянін прыносіў кавалю свае матэрыялы - жалеза і сталь - і выконваў падсобныя работы:

распальваў агонь у горне з дапамогай мяхоў, біў молатам, круціў тачыла. [...] Толькі па меры развіцця абмену і некаторага ажыўлення гандлю з’яўляюцца ўласныя кузні, у якіх яўрэі і цыганы пачынаюць рабіць кавальскія вырабы заказчыкам за грашовую плату і на рынак». Уласная кузня, як панская маёмасць, існавала і раней, з даўніх часоў. Пазней, пасля адмены прыгонніцтва, пашырыліся мяшчанскія, сялянскія ўласныя кузні, якія перадаваліся ў спадчыну нашчадкам. Уласныя кузні ў цэнтральнай Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах краіны, дзейнічалі да калгаснага будаўніцтва ў савецкі час. Яшчэ ў сярэдзіне XX ст. (канец 50-пачатак 60-х гадоў) кавальства на Беларусі было пашыранай з’явай. На ўскрайку кожнай буйной вёскі стаяла прыватная альбо калгасная кузня. Дыяпазон кавальскага рамяства заўсёды быў вельмі шырокі, вытворчасць бытавала і развівалася ў двух напрамках: утылітарным і мастацкім, нярэдка абодва накірункі спалучаліся. Асноўныя рысы тэхналогіі і тэхнікі традыцыйнага кавальскага рамяства былі аднолькавыя на ўсёй тэрыторыі Беларусі і без істотных змен дайшлі да XX ст.

КУЗНЯ

Традыцыйная беларуская кузня ўяўляла сабой невялікую зрубную (у мястэчках зрэдку цагляную) пабудову, аднакамерную, квадратную ці прамавугольную, з двухскатным дахам з дошак-драніц, аполкаў або цёсу, без столі, з земляной падлогай. У мэтах супрацьпажарнай бяспекі кузні будаваліся каля рэчкі, на ўскраіне вёскі. Нярэдка кузні існавалі ля дарог, каля карчмы, у мястэчках і гарадах іншы раз кузні размяшчаліся на цэнтральным пляцы, побач з гандлёвымі радамі. Тут можна было набыць тавар, падкаваць каня, адрамантаваць інвентар, зрабіць брычку, калымажку, вазок - усё было пад бокам у наведвальнікаў кірмашоў. У Заслаўі, напрыклад, у пачатку XIX ст. на цэнтральным пляцы стаяла кузня яўрэя Файна. Дарэчы, кузня на гэтым месцы дзейнічала нават і ў 1920-30 гг., у ёй працаваў каваль Грышка Гольцман. Асвятлялася памяшканне кузні звычайна дзённым святлом праз расчыненыя дзверы і маленькае акенца, некалі валакавое, пазней шкляное, а таксама агнём у горне. Старажытныя кузні вядомы і зусім без акна. Гэта акалічнасць адлюстравана ў народных загадках: Спераду горача, а ззаду холадна; Спераду грэе, а ззаду вее (Каваль каля горна). Абсталяванне кузні і яго функцыянальнае прызначэнне ўдала былі распрацаваны яшчэ ў раннім сярэднявеччы і, у асноўным, не мяняліся на працягу многіх стагоддзяў. Для награвання кавалка жалеза, каб яно стала мяккім і пластычным, служыла печ-горан (гарон, гарно), якая ўзводзілася каля сцяны насупраць уваходу. Горан - гэта ляжанка, квадратная (1,5 м х 1,5 м) ці прамавугольная, да 1 м. вышыні. Апечак некалі рабілі з каменю, убітага глінай, пазней — дашчаны або цагляны. Сярэдзіна гэтай ляжанкі

набівалася каменнем з глінай. Па леваму краю горана ўзводзілі невысокую мураваную ці цагляную сценку з адтулінай унізе, каля яе рабілі авальнае паглыбленне ддя вугалю. Праз адтуліну ў сценцы горана прасоўвалі жалезную (раней гліняную) трубку-сапло для раздзімання агню. 3 другога боку сапло ўстаўлялася ў жалезны наканечнік кавальскага меха, своеасаблівай паветранай помпы. Кавальскі мех складаўся з дзвюх дашчаных пласцін (верх і дно) на завесах («клапанаў»), абцягнутых з абодвух бакоў скурай, накшталт гармоніка. Збоку мех нагадваў выцягнутытрохкутнік з вяршыняй справа, дзе мацавалася сапло. Раней мех быў вужэйшы, з меншай колькасцю скураных складак. Мех замацоўваўся паміж драўлянымі стаякамі. Пры гэтым адзін клапан мацаваўся нерухома, а другі прыводзіўся ў рух драўляным, падвешаным да перакладзіны стаякоў рычагом на почапцы з рукаяткай унізе. Каваль левай рукой цягнуў за почапку рычаг і такім чынам прыводзіў мех у дзеянне, трымаючы адначасова правай рукой клешчы з кавалкам жалеза над агнём горана. Кавальскія мяхі рамеснікі звычайна куплялі на рынку. Каштавалі яны даволі дорага, у другой палове XIX ст. - ад 8 да 18 руб., a пабудова горна абыходзілася адпаведна ў 5-7 руб. Іншы раз каваль рабіў мех, як і горан, самастойна. Для выцяжкі дыму ў кузнях часта над агнём горана навісаў каптур з дымаходам. Да другой паловы XIX ст. сялянскія кузні, як і хаты, былі курнымі, дым выходзіў праз адчыненыя дзверы, валакавое акно і адтуліны ў страсе. Палівам для кузняў служьіў “добры”, бярозавы, вугаль. Кавалі выпальвалі яго самі ў невялікай колькасці ў спецыяльных вогнішчах (“кучах”) ці набывалі ў дзягцярнях і смалярнях (у апошнім выпадку - сасновы вугаль). Матэрыялы для вытворчасці - жалеза, сталь (лом, пракат) - рамеснікі куплялі на рынках альбо яго прадастаўлялі заказчыкі.

У другой палове XX ст. механізаваныя кузні як вытворчыя адзінкі з электрапрывадам вядомы на калгасных, саўгасных мехдварах. Традыцыйныя аўтэнтычныя кузні ў наш час прадстаўлены толькі ў экспазіцыях шэрагу краязнаўчых музеяў. На тэрыторыі Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка размешчаны этнаграфічны комплекс “Кузня” і “Сядзіба каваля”. “Сядзіба каваля” знаёміць з побытам месгачковага рамесніка. Музей “Кузня” знаходзіцца ў будынку, прывезеным у 1994 г. з вёскі Камень Валожынскага раёна. У ім адноўлены інтэр’ер кузні В.Ждановіча. Цікава тое, што гэта кузня з дзеючым вытворчым працэсам. Працэс коўкі металу можнатаксама назіраць у Музеі старажытных народных промыслаў і тэхналогій у Дудутках Пухавіцкага раёна, Івянецкім музеі традыцыйнай культуры (дарэчы, тут вучыць кавальству патомны каваль Станіслаў Габрусь), Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Курная кузня, прывезеная ў 1984 г. з вёскі Клачкова Маладзечанскага раёна, знаходзіцца ў Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту. Традыцыйная прыватная кузня захавалася ў г.п. Івянец на падворку мясцовага патомнага каваля

Антона Петрашкевіча. Кузню пабудаваў яшчэ яго дзед у даваенныя часы. Цяпер кузня не дзейнічае, але знаходзіцца ў рабочым стане. Майстар захоўвае яе як памяць. У Красоўшчынскім Цэнтры рамёстваў (вёска Красоўшчына) Маладзечанскага раёна вырабляюць камінныя наборы, іншыя прадметы інтэр’ера загараднага дома, катэджа.

ПАДКОВА НА ШЧАСЦЕ САКРЭТЫ МАЙСТЭРСТВА

Тэхналагічны працэс коўкі металу адбываўся наступным чынам. Нагрэтую да чырвані жалезную загатоўку каваль браў клешчамі (абцугі, абцэнкі) і клаў на кавадла. Кавадла - масіўны жалезны куб з адным ці двума рагамі, з ножкай, убітай ва ўкапаную ў зямлю дубовую калоду на ўзроўні каля 1 аршына (71 см). Pari кавадла - з аднаго боку конусападобны, для коўкі закругленых прадметаў, з друтога - выцягнуты, тупы, з дзіркай, у якую для вытворчасці тонкіх кавальскіх работ устаўлялася на драўлянай ручцы невялікае спецыяльнае кавадлачка з двума вострымі насамі - шпарак. Такім чынам, кавадла з’яўлялася ўніверсальным прыстасаваннем для вырабу самых разнастайных жалезных і стальных рэчаў. Форма кавадла на працягу стагоддзяў змянілася. Найбольш архаічны тып быў круглы і нагадваў бабку для кляпання касы. Далей з’явіўся адзін рог, а потым нават два. Кавадла ўстанаўлівалася пасярод кузні, каб было зручна падысці да яго з усіх бакоў. Для коўкі існавала некалькі молатаў і малаткоў рознай вагі і велічыні. Працэс кавання адбываўся ў пары з памочнікам-малатабойцам. Майстар трымаў адной рукой разагрэтую загатоўку клешчамі на кавадле, друтой стукаў малым малаточкам па металу ў тых месцах, куцы павінен быў біць малатабоец цяжкім аберучным молатам-кувалдай вагой 3-8 кг. Малатком сярэдняй вагі 1-2 кг (аднаручкам) мог працаваць каваль самастойна, без памочніка, трымаючы левай рукой клешчамі загатоўку. Клешчы ўжываліся звычайна двух тыпаў. Кавальскія (губчастыя) мелі прамыя, плоскія (альбо фігурныя) губы, абушныя, паўкруглыя, выкарыстоўваліся для кавання і адцягвання сякер. Маглі быць і іншыя клешчы, для ўтрымання круглых, гранёных, фігурных загатовак. Вядомы і вялікія вертыкальныя клешчы на шрубе - шрубстак (шубстак). Кавалак жалеза паварочвалі на кавадле і кавалі да тых пор, пакуль не надавалі яму патрэбную форму. Гатовы прадмет ахалоджвалі ў карыце з вадой, якое стаяла побач, ці ў яшчыку з пяском, затым зачышчалі напільнікам, шліфавалі чыстым, буйным пяском (жвір, жвірэц). Шмат прыказак, прымавак і нават загадак склалі беларусы пра кавальскую вытворчасць: Каваль куе — жалеза пяе; Каваль безмолатаяк без рук; Пугаю кавадла не рассячэш; Каваль на то клешчамі куець, каб рук не папеч; Усе кузні абхадзіў, а не кованы застаўся (адгадка - халасцяк).

У кузні меўся шырокі набор інструментарыя разнастайнага функцыянальнага прызначэння. Адсякалі часткі жалеза з дапамогай молата секачамі для гарачага і халоднага металу. Адтуліны ў вырабах прабівалі сталёвымі круілымі і квадратнымі прабойнікамі. Дзіркі ўтонкіх загатоўках свідравалі дрылём (дрыль, дрылік, дрэль, дрэлік), свярдзёлкам з драўляным стрыжнем і дыскам-махавіком, які раскручваўся пры дапамозе рукаяткі з раменным ці вяровачным прывадам. Для вырабу гаек служьгў круглы сталёвы стрыжань з разьбой (метчык), а для нарэзкі шрубаў ужывалася вінтарэзка (шнайдэза). Цвікі адкоўвалі на цвікоўні (гваздзельня, гваздзярня) - жалезным бруску з адтулінамі рознага дыяметра. Напільнікамі шліфавалі прадметы, наразалі разьбу ў сталёвай піле, зубрылі сярпы. Для вастрэння нажоў, сякер ужывалі тачыла - каменны круг з пясчаніку на жалезнай восі з дзяржаннем (рукаяццю) для раскручвання. Кавальскае начынне, у асноўным, майстры рабілі самі, куплялі толькі кавадла, мех, малаткі. Звонку будынка кузні знаходзілася прыстасаванне для нацягвання шынаў на колы - нацягіч, тып клешчаў на доўгай, каля 1,5 м, драўлянай ручцы. Пры гэтым кола клалі на ўкапаную тоўстую калоду адпаведнага дыяметра ці стары жарон. Тут жа нацягвалі жалезныя палазы на вазкі, усталёўвалі жалезныя дэталі павозак, набівалі жалезныя абручы на бочкі. Абавязковым начыннем кузні быў «станок» для падкоўвання коней - квадратная загарадка (каля 1,5 кв. м) у выглядзе чатырох укапаны'х у зямлю слупоў выпіынёй да 2 м з папярэчнымі перакладзінамі. На іх падцягвалі па чарзе ногі каня ў час кавання. Для слясарскіх работ у памяшканні кузні пры сцяне пад акном мацаваўся стол- варштат, на якім таксама трымалі інструмент. Дапаможнымі рэчамі вытворчасці з’яўляліся лапата, савок для вугалю, качарга, кацубешка - жалезны загнуты прут, якім выграбалі нагар з горна.

КАВАЛЬ - ФАЛЬКЛОРНЫ ЧАРАЎШК

Кавалі заўсёды карысталіся вялікай павагай у народзе, а іх майстэрства спакон веку было акружана таямнічасцю і містыкай. Нашы колішнія продкі ў даўніну лічылі каваля чараўніком, уяўлялі яго волатам, асілкам, які авалодаў боскімі стыхіямі - агнём і вадой, мудрацом, які ведаў сакрэты апрацоўкі металу і вырабу мудрагелістых і практычных гаспадарчых рэчаў. У народным календары кавальскаму рамяству адведзена спецыяльнае прафесійнае свята кавалёў, Кузьмадзям’ян, нават 2 разы на год: 14 ліпеня і 14 лістапада на імяніны Кузьмы і Дзям’яна (Касьмы і Даміана). Прыказкі і прымаўкі сведчаць: У дзень Святога Касьмы і Даміана ў кузні не куюць і бабы не пяюць, Святы Кузьма сякеры робіць, Святы Кузьма косы вострыць. Аб вытоках гэтага свята існуе паданне “Кузьма і Дзям’ян”, у якім кавалі выступаюць у ролі ахоўнікаў людзей ад Змяі. “Жылі калісьці на беларускай зямлі кавалі

Кузьма і Дзям’ян, і завялася ў той час Змяя-драпежніца, якая ела людзей. Дайшла чарга і да кавалёў. Яны скавалі жалезную саху і кажуць Змяі: «Пралізнеш трое дзвярэй, дык мы табе сядзем на язык, і ты нас з’ясі”. Змяя пралізала трое дзвярэй. Тады Кузьма ўхапіў яе за язык клешчамі, а Дзям’ян кувалдаю па галаве гвоздзіў. Запраглі Змяю ў саху і пагналі араць. Аралі поле, аралі луг, аралі лес і не давалі піць. He вытрымала Змяя і здохла. Вось так выратавалі кавалі свой край.” Іншы раз кавалём называўся і святы Іван: “Святы Іван - слаўны каваль: аж да Пятра косы точыць”. 3 кузняй таксама звязваўся прысвятак Серпавіца напярздадні жніва (30 ліпеня), Шыпілінка- дзень зазубрывання сярпоў (Шыпілінка ў кузню ідзець, у кузню ідзець сярпы зубіць). А вось на Аўласа (Улас, Волас) - конскае свята 24 лютага - на конях не працавалі, іх даглядалі і падкоўвалі.

Пра чароўнае кавальскае мастацтва беларусы склалі шмат фальклорных твораў: прыказак, прымавак, загадак, паданняў, чарадзейных казак. Акрамя вуснапаэтычнага жанру вядомы таксама песенны, танцавальны, гульнёвы фальклор, дарослы і дзіцячы. Варыянты гэтых твораў існуюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Некалькі казак («Каваль», «Каваль- багатыр», «Бязногі багатыр») былі запісаны ў пачатку XX ст. знакамітым этнографам А.К.Сержпутоўскім у вёсках Вялікі Рожын і Чудзін Слуцкага павета. У гэтых казках адлюстраваны народныя ўяўленні праасілка-каваля, які здольны выкаваць булаву ў некалькі дзясяткаў пудоў, забіць Змея ці Кашчэя Бессмяротнага і вызваліць украдзеную царэўну. У казцы «Каваль- багатыр» сімвалічна гаворыцца нават аб зорным яго паходжанні, нібыта іскра ад зорачкі ўпала да ног каваліхі і пераўтварылася ў каменьчык. «Узяла каваліхатой камень, палажылаягоўпялёнкі і панеслаўхату. [...] Бачыць- у пялёнках ляжыць не камень, а такі гожы хлопчык, іпто няможна і сказаць». «Мо гэта бог даў нам дзіця», - вырашылі каваль і каваліха. На трэці дзень кавальчук ужо стаў бегаць, а праз тыдзень ужо пайшоў у кузню памагаць бацьку і вучыцца каваць. Хутка вырас хлапец, набраўся сілы, навучыўся ўсё каваць, і празвалі людзі кавалёвага сына Багатыром. Паехаў ён свету пабачыць. У дарозе яму сустрэліся 12 разбойнікаў і шматгаловы Змей. Багатыр іх перамог, а Змею адсек сякерай усе 7 галоў.”

Сюжэт казкі «Бязногі багатыр» такі. Нарадзіўся ў каваля з каваліхай бязногі хлопчык. Калі ён падрос і напіўся цудадзейнай вады, то стаў здаровым і дужым. На шляху сустрэў багатыроў, і паехалі яны разам да кузні каваць коней. Бацька-каваль не пазнаў свайго сына, а кавальчук папрасіў выкаваць яму булаву. Сабраў.каваль усё жалеза і выкаваў такую булаву, што ўтрох насілу яе варочалі. Узяў кавальчук тую булаву ды і шыбануў угору. Прыбавіў каваль з пуд жалеза ды выкаваў яшчэ мацнейшую булаву. Гэтай булавой багатыр забіў 12-галовага Змея, выратаваў царэўну з няволі і ажаніўся з ёю.

Казка “Каваль” расказвае пра хлапчука, які пачаў пляскаць у кузні ды зрабіўся добрым кавалём. Куе ён і песні пяе. Выкаваў сабе булаву спачатку

ў дзесяць, потым у сорак пудоў, заткнуў яе за пояс, сеў на кабылу і паехаў у свет. У дарозе з ім адбываліся розныя здарэнні. Напрыканцы каваль- багатыр таксама вызваліў царэўну з палону ў Кашчэя Бессмяротнага з дапамогай сваёй булавы, і цар аддаў за каваля замуж сваю дачку. Доўга жыў каваль, многа дабра зрабіў ён у тым царстве. Людзі доўга яго паміналі, казалі, што каваль да самае смерці сам каваў і другіх вучыў каваць жалеза і рабіць усякае начынне. 3 той пары і пачалі людзі каваць жалеза ды рабіць сабе ўсё, што трэба.

Шэраг казак («Каваль і аднавокае гора», «Каваль бяды шукаў» і інш.), зафіксаваных П.В.Шэйнам у Ігуменскім павеце ў XIX ст., прысвечаны распаўсюджаным тэмам, як цікаўны і мудры каваль абхітрыў гора-ліха і чорта і застаўся жывы. У варыянтах казкі «Івашка-мядзвежае вушка» каваль скаваў (наварыў) 7-пудовую, затым і 25-пудовую булаву, а з іголкі скаваў вясельны вянок для вянчання. Усё было падуладна яго “залатым” рукам.

Такім чынам, у казках сімвалізуецца велізарная сіла, розум, дабрыня і майстэрства каваля, ахоўніка людзей і іх памочніка.

Магічны вобраз каваля прысутнічае і ў сямейнай абраднасці беларусаў. У радзіннай паэзіі вобразна гаворыцца пра нараджэнне дзіцяці. Існуюць розныя варыянты радзінных песень:

Паздароў, Божа, каваля, Што скаваў нам дзіця. А ці ў ручкі не хукаў, А ці молатам не стукаў... Без молата, без кавадла. А паглядзіш - дзіця ладна.

Паздароў, Божа, каваля, Што скаваў нам кавалянё. Яно ў ручкі ня хукня I ножкамі ня стукня.

Чабоцікаў не знасіў, Паціхусеньку папрасіў I бяседачку нам зрабіў.

(вёска Стругалапы Мядзельскага раёна ) Дзякуй таму кавальку, Што нам хрэсьбінкі скаваў.

Малаточкам не стукаў,

У ручачкі не хукаў, Лучыначкі не паліў, Сямеячкі не будзіў.

(вёска Кімія Барысаўскага раёна)

У песні, як бачна, праслаўляецца бацька наванароджанага, выказваецца яму падзяка за дзіця і за вясёлае застолле. Звычайна песню выконвала бабка, плешчучы ў далоні, пасля таго, як падавала сваю «бабіну кашу» на стол.

У вясельных песнях прасілі «скаваць вяселле» на доўгія гады. У каравайным абрадзе запрашалі магічных кавалёў, каб разбілі чалеснік і дасталі вялікі каравай з печы.

Да дзе ж тыя кавалі,

Што гэтую печку кавалі?

Да няхай ідуць раскуюць -

Каравай з печы ня лезе.

Бярыце меч, рубіце печ -

Каравай з печы ня лезе.

(Чэрвеньскі раён)

Народныя абрадавыя песні пра каваля сёння ўваходзяць у рэпертуар фальклорных гуртоў Міншчыны: «Дзякуй кавалю», «Ой ты, каваль», «Каваль», «Кавалёк», «Каваль-кавалёчак», «Каля кузні ішла» і інш. Каваль фігуруе і ў пазаабрадавай лірыцы.

Ой ты, каваль, каваль, каваленьку,

Чаму куеш ціха, памаленьку?

Ці ў цябё сталі не хапае,

Ці ты сабе дзяўчыны не маеш?, - спяваюць у вёсцы Мелкавічы Салігорскага раёна.

3 кавалём-чараўніком звязаны і некаторыя павер’і і замовы. У прыватнасці, каб адвесці сурокі, трэба было ісці ў кузню і кінуць у горан вастрыё нажа-сцізорыка, папярэдне выканаўшы з ім розныя магічныя дзеянні.

Шырока вядомы лакальныя і рэгіянальныя варыянты народных танцаў «Каваль», «Кавалі», «Кавалёк». У этнаграфічнай літаратуры адзначаецца, што гэтыя танцы пабудаваны на харэаграфічным асэнсаванні працы кавалёў, цэнтральнай тэмай з’яўляецца ўдар молата і малаткоў па кавадлу, які імітуецца кулакамі, нагамі, каблукамі, палкамі аб падлогу, быццам куюць. Танец суправаджаецца рытмічнымі прыпеўкамі тыпу:

Я праз кузню ішла,

Малаток нашла.

Любі мяне, кавалёк, -

Падарую малаток.

Дзеці гулялі ў розныя гульні: «Каваль», «Кавалькі» і інш. Яшчэ і сёння паўсюдна ўжываюцца песенькі-забаўлянкі і лічылкі на тэму кавальства. Шырока вядомая песенька-забаўка «Кую, кую ножку» суправаджаецца лёгкім пастукваннем пальцам у пятку ці ў ступню дзіцяці.

Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка крывенька, Кабылка сляпенька. Кую, кую пятку, Паеду к братку. У майго братка На гарэ хатка I стажок, і млынок, I моркаўкі градка.

(вёска Сінегава Старадарожскага раёна) Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Зарэжу барана, Завязу да пана.

Пан дасць гасцінца У белай хусцінцы. Да ножкі прывяжам, Нікому не скажам.

(вёска Дубаносы Мядзельскага раёна) Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Сам на кабыле, Сама на карове, Дзеці на цялятах, Слугі на сабаках.

Дарожка крывая, Кабылка храмая.

(вёска Таль Любанскага раёна)

Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Куплю чаравічкі На ножкі вялічкі. За чатыры мілі Падковачкі збілі. Заўтра рана Зарэжу барана. Дарожка крывая, Кабылка сляпая. Hi калёс, ні атос, Воўк кабылку панёс.

(вёска Сакаўшчына Валожынскага раёна)

Лічылка:

Саломіна, яломіна, Трысцель-свісцель, Конік кован.

-Чым падкован?

-Золатам бітым, Навадзітым. Эч, прэч!

Уся гэта чароўная фальклорная спадчына ў савецкі час амаль знікла з паўсядзённага ўжытку. Аднак яна захавалася ў памяці старажылаў, носьбітаў фальклору, у запісах вучоных-этнографаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў і зафіксавана ў навукова-папулярных выданнях. Сёння аўтэнтычны фальклор паступова адраджаецца ў мастацкіх калектывах, у школах, дзіцячых садках. Дзе-нідзе бытуе ў побыце і ўжывую.

КАВАЛЬСТВА Ў XX СТ.

На пачатку XX ст., пасля разбуральных 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, кавальскае рамяство аказалася ізноў на ўздыме. Прафесія каваля была вельмі запатрабавана для ўзнаўлення гаспадаркі краіны ў 20-я гады. У часы НЭПа і ў аднаўленчы перыяд адбываўся росквіт многіх традыцыйных рамёстваў і саматужных промыслаў у мястэчках і на вёсках. Пры гэтым, абсалютную большасць рамесных прамысловых адзінак па акругах БССР мела Мінская акруга - 12970 (у іншых акругах - 6, 8, 9 тыс.). У 1926 г. рамесная вытворчасць па апрацоўцы металаў у рэспубліцы ўключала 8141 вытворчую адзінку з 12014 работнікамі. Г эта значыць, яна займала 3-е месца па колькасці майстэрняў пасля груп «адзенне» і «апрацоўка дрэва» і 4-е месца пасля груп «харчовая», «адзенне», «апрацоўка дрэва» па колькасці занятых асоб. Менавіта кавальска-слясарскае рамяство ў 1926 г. на Беларусі займала 3-е месца пасля кравецкага і шавецкага па колькасці вытворчых адзінак (6644) і занятых асоб (9564). Паводле даных ЦСУ БССР за 1926 г., у групе «Промыслы па апрацоўцы металу» - кавалі, токары, слесары, бляхары, меднікі — асноўную прафесію складалі кавалі (80%). Тэрытарыяльна размяшчаліся яны па БССР неаднолькава. Найбольшая колькасць кавалёў знаходзілася ў Мінскай акрузе і заходняй Бабруйшчыне, г.зн. у Цэнтральнай Беларусі. Тут у 1926 г. налічвалася 2938 рамеснікаў па апрацоўцы металу, у т.л. у гарадах 630 чал., у мястэчках - 102, у сельскай мясцовасці — 2206 чалавек, у т.л. кавалёў 2528 чалавек, з іх у гарадах 290 чалавек, у мястэчках -93, у сельскай мясцовасці 2145 чалавек. Пры гэтым, у Мінску працавалі 100 кавалёў, у Слуцку - 122, Барысаве-42,Чэрвені-26, Старых

Дарогах -15, Любані - 14, Старобіне - 8, Пагосце -11, Глуску - 45 чалавек. У сельскай мясцовасці па колькасці кавалёў пераважалі Пухавіцкі (165 чалавек), Барысаўскі (150), Капыльскі (133), Самахвалавіцкі (136), Слуцкі (104), Грэскі (99), Глускі (119) раёны. У астатніх раёнах колькасць кавалёў хісталася прыкладна ад 50-80 да 95 чалавек (Р.Рак. Да пытання аб геаграфічным размеркаванні дробна-рамесніцкай прамысловасці па БССР. Мн., 1932).

3 моманту ўтварэння Беларускага саюза саматужна-прамысловай кааперацыі 1 студзеня 1926 г. рамеснікі шпарка кааперыраваліся ў прамысловыя арцелі, якія асабліва распаўсюдзіліся ў 1930-ыя гады. Металаапрацоўчыя арцелі - гэта невялікія вытворчыя аб’яднанні кавалёў, слесараў, токараў і інш. У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці, у прыватнасці, захоўваюцца дакументы Плешчаніцкай кавальскай арцелі «Серп і молат» за 1930-1932 гг. і Мінскай металаапрацоўчай арцелі №3 «Чырвоны інвалід», створанай у 1929 г., за 1933-1936 гг. Сельскія кузні ў канцы 30-х гт. звычайна ўваходзілі ў склад калгасных і саўгасных гаспадарак. Працаваў у кузні каваль з 1-2 падсобнымі рабочымі. Яны рамантавалі і выраблялі сельскагаспадарчыя прылады і інвентар, выконвалі таксама заказы сялян. У гады Айчыннай вайны некаторыя кавалі працавалі ў партызанскіх атрадах, рамантавалі зброю, павозкі, падкоўвалі коней. Пазвестках з Каггылыпчыны, у Цімкавічах да вайны дзейнічала саматужнае Таварыства па ўдасканаленню майстэрства кавалёў. У Таварыстве набываў свой вопыт і Мікалай Гулейка з вёскі Быстрыца. У ваенныя часы ён рамантаваў зброю для народных мсціўцаў у партызанскім атрадзе. Рэстаўрацыяй партызанскага ўзбраення займаўся і В.П.Пратасевіч з вёскі Роспы. Гэта быў таленавіты ўмелец, які перад вайной каваў і зварваў, рабіў цуды з металу, якія мелі мастацкую каштоўнасць. Творчае захапленне майстра ўвасаблялася ў прыгожай аддзелцы вазкоў, брычак і аздабленні палацаў.

У другой палове XX ст. кавальства значна скарацілася. Знік попыт на прадукцыю саматужных кавалёў у штодзённым побыце жыхароў, металічныя рэчы фабрычнага вырабу куплялі ў крамах. Сучасныя кузні ўваходзяць у склад калгасна-саўгаснага мехдвара. Хаця традыцыйны тэхналагічны працэс вытворчасці ў асноўных рысах захаваўся, аднак ён стаў больш механізаваным. Скураны мех заменены электрапрывадам, для некаторых працэсаў ужываюцца станкі, пашыраецца асартымент інструментарыя. Кавалі рамантуюць сельскагаспадарчую тэхніку, некаторыя рэчы хатняга ўжытку, па заказах вяскоўцаў робяць могілкавыя агароджы з пэўным дэкаратыўным аздабленнем, падкоўваюць коней у гаспадарках. Традыцыі беларускага кавальства не загінулі зусім і памалу адраджаюцца. Рысы самабытнага майстэрства сёння пераймаюць сучасныя майстры мастацкай апрацоўкі металу, развіваецца вучнёўства, пашыраецца сувенірнае кавальства.

КАВАЛІ-ЎМЕЛЬЦЫ МІНШЧЫНЫ. ПЕРАЕМНАСЦЬ П АКАЛЕННЯЎ

Няўмольны час, на жаль, захаваў даволі сціплыя звесткі аб імёнах і прозвішчах майстроў кавальскай справы першай і другой паловы XX ст. на Міншчыне. Выдатным майстрам пластыкі ў метале на Капылыпчыне быў каваль з вёскі Сінегава А.Уласік. Па ўспамінах землякоў, ён упрыгожваў дэкорам нават качэргі і вілкі, вырабляў дзіцячыя цацкі - фігуркі звяроў, пеўнікаў. Да апошняга часу прызнаныя майстры кавальскай справы - Н.Д.Сергіеня з вёскі Дзярэчына, У.У.Паўлюшчык з вёскі Засцеб’е, В.В.Лобік з вёскі Куцаўшчына Капыльскага раёна - выкоўвалі разнастайныя сельскагаспадарчыя прылады, аздабляючы іх дэкорам. Набыткамі саматужнай ручной вытворчасці карыстаецца член Саюза мастакоў Беларусі УП.Швайбовіч. Звыш 50 гадоў большую палову жыцця, аддаў любімай справе калгасны каваль Уладзімір Дзмітрыевіч Коберац, 1931 г.н. Работу з металам ён палюбіў з маленства, калі 16-гадовым падлеткам пайшоў працаваць малатабойцам у кузню роднай вёскі Сухоўчыцы Быстрыцкага сельсавета. Пасля арміі працаваў кавалём у сваім калгасе, а затым у Агародніках, Цімкавічах. Апошнія 10 год Коберац працаваў у калгасе «Цімкавіцкі». «На ўсё рукі майстар», - гавораць пра яго ў раёне. Чаго толькі не вырабляў і не рамантаваў выдатны каваль! Любую сельскагаспадарчую прыладу і бытавую рэч. Арыгінальныя мастацкія рашоткі ў Капыльскім ваенкамаце і будынку міліцыі - таксама яго рук справа. Шмат добрых майстроў вядома на Старадарожчыне. Асартымент іх вырабаў класічны і вельмі шырокі, гэта ўсе неабходныя ў сялянскай гаспадарцы бытавыя рэчы: сякеры, цвікі, падковы, клямкі, завесы, замкі, крукі, цяпкі, плугі, бароны, сярпы, матыкі, драпачкі, акучнікі, вілкі, секачы, лапаты, чапёлы, нажы, ухваты, багры. Кавалі, як заўсёды, падкоўвалі коней, акоўвалі калёсы, вазкі, санкі, брычкі, забяспечвалі механічны двор калгасаў дэталямі і запчасткамі для аўтамашын, трактароў, камбайнаў і іншай тэхнікі. У свой час плённа працавалі кавалі вёскі Рабак. Працоўны стаж па кавальскай справе Вайцяховіча С.М., 1907 г.н., складае 60 гадоў, Жулегі А.К, 1914 г.н., - 65 гадоў, Чырскага К.К., 1923 г.н., - 35 гадоў, Чырскага І.П, 1930 г.н. - 33 гады, іншых - 20 гадоў. Кавалі сталага ўзросту, якія нарадзіліся ў 1920-я гады і працавалі яшчэ ў 1950-70-я гады, жывуць таксама ў вёсках Кармазы, Лагі, Пасека, Языль. Па-ранейшаму ў наш час кавальства распаўсюджана ў г. Старыя Дарогі. На змену дзядам і бацькам прыйшло болып маладое пакаленне 1930-1950 гг.н. Іншы раз гэта сямейная прафесія. У Кулакоўскага М.І., 1938 г.н., з вёскі Шчыткавічы рамесныя навыкі пераняў сын Кулакоўскі А.М., 1972 г.н. Вайцяховіч І.С., 1933 г.н., навучыўся

апрацоўцы металу ад бацькі, які працаваў кавалём у калгасе. Сёння стаж кавальства ў Іосіфа Сямёнавіча складае 40 гадоў. Ён мае 6-ы разрад кавальства і званне «Леітшы папрафесіі». У гады працоўнай дзейнасці ўносіў шэраг рацыянальных прапаноў, прымаў удзел у абласных спаборніцтвах па кавальству, неаднаразова адзначаўся прызамі і прэміямі. Вайцяховіч І.С. і цяпер яшчэ робіць розныя прадметы, а таксама намагільныя крыжы, агароджы з мастацкім дэкорам. Дарэчы, коўка малых форм народнага дойлідства (могілкавыя крыжы, агароджы) з узорамі мастацкага дэкору (фігуркі птушак, кветкі і інш.) сёння даволі запатрабаваная заказчыкамі. Некаторыя кавалі сумяшчаюць кавальства з бляхарствам, паяннем, зваркай, клёпкай. У вёсцы Салагошч Салігорскага раёна некаторы час дзейнічала асабістая кузня-майстэрня адмысловага патомнага каваля Міхаіла Міхайлавіча Усовіча, абсталяваная ў былым гаражы. Усовіч вучыў кавальскаму майстэрству вясковых хлапчукоў, вёў гурток «Кавальская справа”. У музеі вёскі Салагошч ёсць спецыяльны пакой, прысвечаны кавальству. Тут прадстаўлены прылады і кавальскі мех, якія захаваліся з даваенных часоў. Вядомыя ў Салігорскім раёне таксама кавалі Слагода І.П. з вёскі Прусы і Шмараў А.І. з вёскі Вялікі Рожан. Патомным кавалём на Уздзеншчыне быў Шышко Аляксандр Вікенцьевіч, 1926 г.н., з вёскі Цялякава. Доўгі час працаваў у Уздзенскім леспрамгасе. У вёсцы Тычынцы жыў каваль Кучынскі ЙЭ.В., 1922 г.н. Майстэрства ён пераняў ад бацькі, у якога была свая кузня. Бацька і сын разам выконвалі заказы насельніцтва, таксама прадавалі металічныя вырабы па навакольных вёсках. Старажылы памятаюць кавалёў Лосіка А.І., 1919 г.н., з вёскі Любяча, Шышко А.В., 1926 г.н., з вёскі Цялякава Уздзенскагараёна. У Нясвіжскім раёне і сёння ўспамінаюць добрых кавалёў з вёскі Хвоева І.Курылу, К.Кухту, І.Буйко, якія выраблялі прыгожыя брычкі і вазкі, аздабляючы іх адмыслова адкаванымі металічнымі дэталямі. Выдатным кавалём быў і У.Квяткоўскі з Альбы. Да 1996 г. у вёсцы Палавікі Мядзельскага раёна яшчэ працаваў у кузні Місун І.Д., 1907 г.н. У вёсцы Малявічы Вілейскага раёна доўгі час кавальствам займаўся ВараўкаП.І., 1926 г.н.

КАВАЛЬСТВА СЁННЯ: ПРАБЛЕМЫIТЭНДЭНЦЫІРАЗВІЦЦЯ

У наш час творчасць нешматлікіх кавалёў-энтузіястаў, якія імкнуцца адраджаць амаль забытае рамяство, сведчыць, што кавальства можа набыць другое жыццё ў сучасным побыце, менавіта мастацка-сувенірнага накірунку. Гэтаму спрыяюць высокі прафесійны ўзровень і густ майстроў. У Нясвіжы жыве каваль Машук Віктар Паўлавіч, 1950 г.н. Яшчэ ў 1983 г. ён пачаў

творчае супрацоўніцтва з мастацкім салонам г. Мінска і ў 1985 г. атрымаў званне майстра ў галіне кавальскай справы, з’яўляецца ўдзельнікам розных выставак і конкурсаў у Беларусі і за мяжой, робіць розныя люстэркі, вітражы, рашоткі, чаканку. Мастацкай коўкай займаецца і каваль Авечкін У.М., 1942 г.н., з Маладзечанскага раёна. У свой час ён скончыў тэхнічнае вучылішча ў г. Свярдлоўску па спецыяльнасці «каваль».

3 1976 г. пражывае на Маладзечаншчыне, дзе шмат гадоў працаваў па спецыяльнасці ў «Райсельгастэхніцы», на заводзе «Спадарожнік», у 90-я гады займаўся мастацкай коўкай у фірме «Дойлід», цяпер працуе індывідуальна. Пераняў яго навыкі Фабрычны М.І. з вёскі Дубрава Маладзечанскага раёна, з металам працуе Хармен Г.С., 1965 г.н., а ў вёсцы Навінкі МінскагараёнаХракаў І.В., 1964 г.н., будаўнік па прафесіі, робіць дзвярныя ручкі «бычая галава» і інш. Працай па адраджэнню традыцыйнага кавальства і асабліва яго мастацкага накірунку займаецца Касцюкевіч М.І., 1959 г.н., якая скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «мастацкая апрацоўка металу». 3 1989 г. яна ўдзельнічала ў мастацкіх выстаўках, святах і фестывалях кавальства ў г. Глыбокае Віцебскай вобл.; у 1991 г. - ва Усесаюзным фестывалі кавалёў у Маскве; у 1999 г. - у выстаўцы «Звонкая песня металу» ў Заслаўі. У наш час майстроў кавальскай справы засталося мала. Сёння ў 5 раёнах Мінскай вобласці ўлічана каля 10 працуючых кавалёў. Яны вырабляюць камінныя наборы, іншыя прадметы інтэр’ера загараднага дома, рашоткі, вароты, намагільныя крыжы, агароджы, крыжы і дэкаратыўныя дэталі для храмаў, дзвярныя ручкі з мастацкім дэкорам, кветкі і іншыя ўпрыгажэнні, а таксама пры неабходнасці розныя бытавыя прадметы. Пашыраецца мастацкае кавальства. Некаторыя майстры маюць даволі іпырокі дыяпазон апрацоўкі металаў: сумяшчаюць кавальства са зваркай, паяннем, бляхарствам, клёпкай, ліццём, што дае магчымасць для ажыццяўлення творчьгх задум.

Невялікія прыклады ўсё ж сведчаць, што ў наш час пачаўся працэс адраджэння традыцыйнага рамяства, і з кожным годам мастацкае кавальства становіцца ўсё болып запатрабаваным. Пакрысе ўваходзіць у практыку работы ўстаноў культуры правядзенне святаў кавальства. У прыватнасці, у 2001 г. першае свята-конкурс кавалёў на Міншчыне адбылося ў Пухавіцкім раёне ў Дудутках. Памалу набывае папулярнасць сувенірнае кавальства, якое можа зацікавіць агра-, эка- і этнатурыстаў. Узрастае роля самабытнай спадчыны ў выхаванні нацыянальнай свядомасці, развіцці дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.

Каравайнае

рамяство

 

Каравай - абрадавы хлеб, традыцыйны атрыбут вяселля, сімвал дабрабыту і шчасця сям’і. Каравай выпякалі таксама ў канцы жніва на “Дажынкі”, што азначала падзяку зямлі за ўраджай. Каравайная традыцыя ідзе з глыбіні стагоддзяў. Значэнне хлеба, каравая звязвалася з язычніцкім культам Сонца і нябесных свяцілаў, яго ахвяравалі багам і духам, каб забяспечыць добрае жыццё чалавека. 3 цягам часу магічны сэнс каравайнага абраду страціўся, аднак захаваліся вясельная сімволіка, святочныя рытуалы, гульні, песні.

Каравайны абрад пачынае і заканчвае беларускае вяселле. Уласна ўрачыстая выпечка каравая служыць пачаткам вяселля, а яго падзел (дзяльба) азначае заканчэнне свята.

Каравай, пачынальніку,

He стаі ў запечку,

Развядзі парадачак,

Да пачні вяселійка, -

гаворыцца ў каравайнай песні з в. Маркава Маладзечанскага раёна.

У адпаведнасці са звычаем, чалавек у сваім жыцці мог мець вясельны каравай толькі аднойчы, таму, калі жаніліся ці выходзілі замуж не першы раз, каравай не пяклі. Калі дзяўчына выходзіла замуж за ўдаўца, то каравай пяклі толькі ў яе, і наадварот.

Каравай 'выпякалі адначасова ў доме нявесты і жаніха. Выпечка адбывалася непасрэдна напярэдадні вяселля, якое, па традыцыі, прызначалася на нядзелю і доўжылася два-тры дні. На Міншчыне пачыналі гатаваць каравай у суботу (“зборная субота”, “вянок”, “дзявочы вечар”, “паненскі вечар”), але іншы раз рабілі і ў дзень вяселля, у нядзелю, калі маладыя ад’язджалі вянчацца ў царкву. Вядомы выпадкі выпечкі каравая і ў пятніцу. На каравай запрашаліся ўсе родныя і землякі. Звычайна па вёсках былі вядомы спецыяльныя майстрыхі-каравайніцы. Гэта паважаныя замужнія жанчыны, якія мелі дзяцей і жылі ў сямейнай згодзе. Запрашаліся таксама маладыя дзяўчаты, сяброўкі маладой, якія дапамагалі ўпрыгожваць каравай і спяваць каравайныя песні. Старэйшая вопытная каравайніца кіравала ўсімі дзеяннямі. Часцей гэта была хросная матка. У кола каравайных асоб уваходзілі і жанатыя мужчыны (бацькі, браты маладых), якія выконвалі дапаможныя гаспадарчыя работы: рыхтавалі дровы і прылады працы, распальвалі печ, пераносілі дзяжу і каравай. Садзіў каравай у печ халасты - пад назвай “кучаравы”.

Запрашала гатаваць каравай маці маладой (маладога) у суботу, зранку. Гэта адлюстравалася ў каравайнай песні:

Тадорчына матка Па вуліцы ходзіць Да суседачак просіць:

Суседачкі мае,

Хадзіце ж вы ка мне, А не ка мне - к дзіцяці, Каравай учыняці, Ручкамі бяленькімі, Пярсцёнкамі залаценькімі. Сабірайся род к роду...

Маладыя маладзіцы каравай мясіць, Красныя дзевачкі песні пець.

На каравай, згодна са звычаем, ішлі не з пустымі рукамі, прыносілі з сабой муку, яйкі, масла, сыр, што з’яўлялася сімвалічнай формай узаемадапамогі.

Із суботанькі на нядзелю гадзіна,

Сабралася ўся Любіна радзіна,

I знесла ж яна тры пуды мукі на каравай,

Тры гарцы солі на каравай,

Тры капы яек на каравай.

Хваліць Бога, будзе красіў наш каравай, Шчасліва будзе наша Любачка.

***

А на небе месячык узыходзіць, Ды ў дзяжы каравай падыходзіць, А да гары вечачка падымае, Да сябе каравайніц прызывае: - А ўстаньце, малодкі, не сядзіце, Памыйце ручкі бяленькія, Замясіце каравай харашэнька.

Зразумела, што ўсе неабходныя для выпечкі прыпасы, у асноўным, нарыхтоўвалі бацькі маладых.

Каравай рабілі вялікім, каб можна было надзяліць усіх сваякоў і гасцей, і каб маладыя жылі багата. Па традыцыі, пры нарыхтоўцы прыпасаў рабіліся пэўныя магічныя дзеянні, якія бралі свой пачатак у старажытнасці, калі далёкія продкі беларусаў суправаджалі каравайны абрад культавымі маленнямі, заклінаннямі, прыкметамі. Муку для печыва (пшанічную, раней жытнюю) малолі з сырога або сушанага не ў печы зерня на ручных жорнах ці на млыне ў шчаслівыя дні: сераду, пятніцу, суботу. Для выпякання каравая рыхтавалі спецыяльнае паліва,

каб было больш духу ў печы: бярозавыя, дубовыя, сасновыя, кляновыя дровы, ужываліся іншы раз таксама ліпа, явар, ясень.

Традыцыйны абрад выпечкі вясельнага каравая падзяляўся на шэраг (каля дзесятка) этапаў, кожны з якіх суправаджаўся выкананнем пэўных рытуальных дзеянняў і спеваў: рашчыняюць (учыняюць) каравай; месяць цеста; катаюць каравай; садзяць каравай у печ; вымаюць каравай з печы; упрыгожваюць каравай; выносяць каравай у клець (камору); прыносяць каравай у хату; дзеляць каравай.

Выпечкай каравая займалася часцей за ўсё няцотная колькасць жанчын. Пры гэтым маладая не павінна была прысутнічаць у хаце.

Дзяжу (новую альбо хлебную) ставілі пасярод хаты на кошык з жьгтам, засцелены вывернутым кажухом, ці на “крыж” - збітыя накрыж дзве дошкі на ножках. Каравайніцы ў святочных кашулях мылі рукі і прыступалі да справы. Старшая каравайніца ўчыняла цеста. Папярэдне яна хрысціла дзяжу і прасіла благаславення ў бацькоў маладой (маладога). Гэты зварот і адказ “Бог благаславіць” паўтараліся тройчы. Дарэчы, падобная формула благаславення ўжывалася на ўсіх этапах каравайнага абраду. Сяброўкі старшай каравайніцы дапамагалі ёй. Ходзячы вакол дзяжы па сонцы, яны па чарзе сыпалі муку і лілі ваду, размешвалі цеста-рошчыну.

Дзяжу накрывалі надзежнікам і векам і ставілі ў цёплае месца на верхнюю чарэнь печы заквашвацца. Пасля таго, як рошчына закісне, дзяжу зноў ставілі пасярод хаты і замешвалі цеста. Кожны раз працэс пачынала старшая каравайніца: хрысціла дзяжу, сыпала муку, ліла ваду, астатнія, у сваю чаргу, паўтаралі гэтыя дзеянні. Сыпалі мукі адразу столькі, колькі патрэбна на каравай, потым дадаваць ужо было нельга. У цеста клалі многа яек, масла, лілі малако. Потым усе па кругу мясілі цеста, толькі правай рукой, далонню, а не кулаком, каб жыццё маладых было добрае, і каб муж не падымаў на жонку руку. Некалі бацькі маладых у гэты час стаялі каля дзяжы са свечкамі ў руках, гэта значыць, малілі свайму дзіцяці шчаслівы шлюб і долю. Пакуль замешанае цеста падыходзіла ў дзяжы, каравайніцы частаваліся, спявалі, танцавалі. Але пільна сачылі, каб цеста не “выбегла” з дзяжы.

А ў чыёй гэта хаце

Каравай у дзяжы іграе,

Века ўверх падымае?, -

спявалі ў в. Лебедзева Маладзечанскага раёна.

Калі цеста “выспела”, качалі (“гібалі”) каравай. Галоўная каравайніца брала з дзяжы за адзін прыём вялікі кавалак цеста і пераносіла яго на пасыпаную мукой альбо засцеленую кляновым,

дубовым, іншым лісцем паверхню - вялікую шырокую каравайную лапату, якую клалі на зэдаль (услон) і трымалі каравайнікі. Цеста яна выкачвала ў выглядзе шара і надавала форму круглай ці авальнай булкі, загладжвала, мачыла вадой, змазвала яйкам, маслам, мёдам, абсыпала цёртым сырам. Рэшткі цеста пакідаліся для ўпрыгожвання верху каравая. Каравайніцы ляпілі птушак (качачкі, гускі), шышачкі, бочачкі, пляцёнкі, каласочкі, лісцікі, кветкі і прымацоўвалі іх да верху каравая драўлянымі шпількамі або саломінамі. Трэба адзначыць, што ўпрыгожванне каравая мела лакальныя, мясцовыя асаблівасці і адрозненні. На поўдні Міншчыны, у прыватнасці, у Барысаўскім павеце, на версе жаніховага каравая саджалі качара з цеста, нявесцінага - качачку. Вакол іх клалі яйкі (знак дзетараджэння) і некалькі радоў шышачак, зорачак і іншых упрыгажэнняў з цеста. На захадзе Міншчыны каравай упрыгожвалі фігуркамі ў выглядзе нябесных свяціл (сонца, зорачкі, месяц). На Стаўбцоўшчыне і на Случчыне аздаблялі вясельны каравай такім чынам: зверху - рашотка з шышачкай пасярэдзіне, вакол - птушкі, кветкі. Унізе каравай маладой абкручвала каса (пляценьчык з цеста), сімвал дзявоцкасці. Каравай маладога каля споду для трываласці сціскаў абруч з цеста. Вядомы выпадкі, калі караваю маладога надавалі формў паўмесяца, а не круглай булкі. КаравайніцьГ працавалі жвава, з жартамі, смехам, пляскалі ў далоні, прытанцоўвалі, спявалі каравайныя песні адпаведна таму ці іншаму моманту іх працы.

Пакуль цеста падыходзіла і жанчыны качалі каравай і маленькія булачкі, мужчыны-каравайнікі палілі печ. У іх склад уваходзілі гаспадар хаты або сват, браты маладых і нежанаты хлопец (так званы “кучаравы”). Печ прагравалася каля двух гадзін. Тады “кучаравы” выграбаў кацубай жар і вымятаў чыстым мокрым памялом попел з чарэні печы. Пасля таго, як печ крыху астыне, саджалі каравай. Чарэнь, под печы засцілалі дубовым, кляновым лісцем, іншы раз пасыпалі аўсом, хмелем. Выкачаны і ўпрыгожаны каравай саджалі ў печ. Саджаў лапату з караваем у печ нежанаты хлопец. Вялікі каравай саджалі разам два- тры чалавекі. Затым хлопец падскокваў і моцна стукаў тры разы лапатай у столь хаты. Гэтай магіяй зазывалі духаў продкаў на дапамогу. Адбываліся пэўныя варожбы і прыкметы. Дзяўчаты хапалі парожнюю дзяжу і імкнуліся выкаціць яе на вуліцу, каб хутчэй выйсці замуж, а хлопцы ім перашкаджалі. Дзяўчына выбягала з лапатай на вуліцу і варажыла: калі сустрэне мужчыну, то хутка выйдзе замуж, калі жанчыну - у гэтым годзе не выйдзе. Памыўшы рукі, ваду вылівалі пад вішні, яблыні, у хлеў, каб усё “радзіла і пладзіла”.

Па караваі меркавалі пра лёс маладых: калі ён удасца прыгожы, то і іх сумеснае жыццё будзе добрае, калі трэсне - кепская прыкмета, могуць разыйсціся, калі падгарыць - муж будзе сварлівы. Таму старшая каравайніца ўвесь час пільнавала выпечку, неаднойчы змазвала печыва маслам, яйкамі, змочвала вадой. Пажаданне ўдалай выпечкі выказвалася і ў песнях-замовах:

У печы каравай іграець,

У заслонку таўхаець.

Расці, мой каравай, расці

Вышэй печы цаглянай,

Вышэй стаўпа залатога.

Вымаў каравай з печы зноў “кучаравы” каравайнік. Яму дапамагалі іншыя мужчыны. Пры гэтым тройчы стукалі лапатай у столь. Дастаўшы выпечку, каравайнікі тройчы кружыліся з ім, альбо, падняўшы ўгору, тройчы перакручвалі яго на руках. Потым клалі на века дзяжы, пасыпанае жытам і накрытае надзежнікам ці ручніком. Века ставілі на стол. Калі каравай крыху астыне, жанчыны-каравайніцы ўпрыгожвалі яго штучнымі кветкамі, зелянінай, ягадамі, галінкамі каліны, сасны, елкі, яблыні і інш. Тут назіраліся мясцовыя варыянты.

СпяВалі:

Караваю, мой Раю,

Я каля цябе іграю,

Навокал сыр і масла,

Пасярод доля і шчасце.

Урачысты момант - вынас каравая з хаты. Мужчыны-каравайнікі, тройчы атрымаўшы благаславенне бацькоў, падымалі века з караваем высока над галавой, тройчы круціліся па ходу сонца і выносілі яго ў клець (камору, сенцы). Ставілі там на жыта, што сімвалізавала багацце і плоднасць маладой сям’і. Следам ішла працэсія каравайніц са скокамі і песнямі:

Высока сонейка, высока,

Занясём каравай далёка,

Да й паставім на жыце,

Дай, Божа, маладзенькім

Добра пражыці.

Абрад выпечкі вясельнага каравая заканчваўся агульным частаваннем, музыкай, танцамі, рытуальнымі спевамі.

Галоўныя моманты каравайнага абраду захаваліся да нашых дзён. Сёння ніводнае вяселле не абыходзіцца без выпечкі і падзелу каравая.

На Міншчыне вядомы шэраг майстрых абрадавай выпечкі, якія на традыцыйнай аснове робяць сапраўдныя мастацкія творы з цеста. Нямала гаспадынь у раёнах вобласці ўмеюць выпякаць караваі, пірагі, з поспехам працягваюць справу сваіх матуль і бабуль. Аднак, пасада першай каравайніцы, пачынальніцы гэтага працэсу ў апошнія дзесяцігоддзі па праву належыць Валянціне Канстанцінаўне Уласік са Стоўбцаў. Таленавітая майстрыха выпякае святочныя караваі больш за 30 гадоў. “Якое свята, такі і каравай”, - гаворыць Валянціна Канстанцінаўна. Каму толькі не дапамагалі яе нястомныя рукі аздобіць святочны стол на вяселле, дзень нараджэння, Новы год, да юбілею цудоўнымі караваямі і пірагамі! Сваімі смачнымі “творамі” майстрыха здзіўляла і частавала ўдзельнікаў і гасцей розных грамадскіх мерапрыемстваў, святаў, фестываляў, выставак народнай творчасці не толькі на Беларусі, але і за яе межамі: у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі. Багатая фантазія, добрае веданне фальклору, пачуццё гумару, тонкі густ, мастацкія здольнасці дапамагаюць В.К.Уласік зрабіць з цеста сапраўдны салодкі цуд. На яе караваях паядноўваюцца казка і быль, традыцыя і сучаснасць. Нездарма яе шматпавярховае печыва, упрыгожанае стылізаванымі фігуркамі маладых, птушак, звяроў, расліннымі матывамі, атрымала назву-“пекарскай скульптуры”. В.К.Уласік - член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці і член Клуба майстроў народнай творчасці “Пралеска” Стаўбцоўскага ГДК. Свой багаты творчы вопыт яна неаднаразова перадавала маладым. 3 яе дапамогай выпечку караваяў асвоілі многія жанчыны з наваколля: А.С.Драгун са Стоўбцаў, А.П.Цвірка з Залужскага сельсавета, Р.А.Атрушкевіч з Мясёнкаўшчыны, С.Калкоўская з Шашкоў і інш. Дарэчы, мастацкай выпечкай захапілася ўся сям’я Уласік, нават унукі, так што атрымалася сямейная дынастыя каравайнікаў. Вядомасцю ў вобласці карыстаецца таксама зямлячка Уласік, жыхарка Стоўбцаў Алена Мікалаеўна Макаўчык, неаднаразовая ўдзельніца “Горада майстроў” на “Дажынках”, “Славянскім базары”, розных фестывалях. Святочнай выпечкай на Стаўбцоўшчыне займаюцца таксама жанчыны ў вёсках Дразды, Крулёўшчына, Рубяжэвічы, Слабада, Тонава, Ціскаўшчына, Ябланаўка. Вядомыя кулінаркі жывуць і працуюць у Дзяржынску, вёсках Волма, Грытчына, Томкавічы Дзяржынскага раёна, Бродаўка, Зембін Барысаўскага раёна. На Маладзечаншчыне пекарскай справай захапляецца каравайніца Рэгіна Сасноўская.

Шмат руплівых, працавітых гаспадынь жыве на Міншчыне, якія апошнім часам актыўна адраджаюць нацыянальную кухню, народныя

стравы, асаблівае месца сярод якіх належыць хлебу, караваю. Вядомая разнастайнымі рамёствамі Мядзельшчына вылучаецца і сваімі майстрыхамі хлебнай і абрадавай выпечкі. У в. Свір больш за 20 гадоў выпякае вясельныя караваі знакамітая каравайніца Руткевіч Ядвіга Адольфаўна. У г. Мядзел добрыя караваі вырабляюць Анішкевіч Раіса, Балаш Галіна Іванаўна, дыплом кулінарнага тэхнікума дапамагае ёй глыбей пазнаць сакрэты абрадавай выпечкі. У вёсках Баяры, Дзягілі, Лотва народная традыцыя адраджаецца і развіваецца вельмі паспяхова, жанчыны старшага пакалення займаюцца выпечкай хлеба, а калі спатрэбіцца, зробяць і адметны каравай, навучаюць і моладзь. Гэта выдатныя майстры сваёй справы: Завайла Зінаіда Рыгораўна, Пісарчык Марыя Іванаўна, Ясінская Роза Хасенцьеўна з в. Баяры, Апановіч Лідзія Захараўна, Маляёнак Вольга Францаўна з в. Дзягілі, Мілта Вольга Рыгораўна, Таразевіч Ядвіга Аляксандраўна, Цярпента Зінаіда Іосіфаўна з в. Лотва. У Вілейцы карыстаецца папулярнасцю каравайніца Жаўняровіч Наталля Уладзіміраўна. У Капылі мастацкай выпечкай вясельных, святочных караваяў і пірагоў “хлеб-соль” займаецца Шыдлоўская Зінаіда Пятроўна. Трэба адзначыць, што работнікі ўстаноў культуры не толькі вывучаюць і абагульняюць вопыт народных умельцаў, але многія з іх таксама з’яўляіоцца слыннымі майстрамі. Вось некалькі прыкладаў. Культработнік з г.п. Гарадзея Нясвіжскага раёна Дрык Галіна Баляславаўна, якая болып за 30 гадоў працавала дырэктарам Ужанкоўскага СДК, захаплялася абрадавай выпечкай і натхняла сваіх калег, разам выпякалі пірагі, булкі, караваі для самых розных святаў (“Дажынкі”, “Багатуха”, святы вёсак, Свята горада Нясвіжа і інш.). Каля 30 гадоў таму назад паспрабавала свае здольнасці ў выпечцы вясельнага каравая Соф’я Вячаславаўна Андрончык, работнік Смілавіцкага ДК Чэрвеньскага раёна. Вучылася ў бабулі і матулі, потым развівала традыцыю далей. Як заўсёды, вызначаюцца этнаграфічнасцю і багаццем беларускай спадчыны Капыльшчына, Любаншчына, Случчына. Удзельніца раённых святаў і выставак з в. Вошкаты Капыльскага раёна Бяганская Ірына Іванаўна навучылася каравайнаму майстэрству ад маці. Уражвае яе маляўнічае печыва, упрыгожанае фігуркамі звяроў, птушак, кветкамі. Вясельныя караваі, пірагі, смачныя кандытарскія вырабы выпякаюць кандытары Баравік Галіна Аляксандраўна з в.Цімкавічы і Аўрамчык Тамара Міхайлаўна з в.Н.Доктаравічы. Здаўна славяцца каравайным майстэрствам вёскі на Любаншчыне. Асабліва вылучаецца в. Обчын. Раней тут працавала цэлая група каравайніц, якія перанялі спосабы выпечкі ад продкаў. У іх ліку Галай Зоня Нічыпараўна,

удзельніца Клуба нацыянальнай кухні “Гаспадыня”, спявачка фальклорнага гурта “Павалякі”. Між іншым, жанчыны з “Гаспадыні” працуюць усе разам і, здаецца, няма такіх сакрэтаў мясцовай традыцыйнай кухні, якіх бы яны не ведалі. У тым ліку і каравайных. Цікавіцца народнай творчасцю і больш маладое пакаленне. Традыцыйныя вясельныя караваі выпякае Астрэйка Раіса Аляксандраўна з Любані. Слынная на Случчыне каравайніца жыве ў в. Казловічы - Калядка Анна Андрэеўна (1926 г.н.). Яшчэ не так даўно яна рабіла вясельныя караваі па заказах жыхароў усяго сельсавета. Працягвала справу маці і бабулі. Пякла традыцыйныя караваі круглай формы, аднаярусныя, упрыгожаныя зверху рашоткай, абкружанай пляцёнкай, шышачкамі, качкамі, ружамі, лісцікамі.

Сёння святочныя караваі выпякаюць больш маляўнічыя, хаця і на падставе традыцыйнай сімволікі. Заказчыкам больш падабаецца трох- пяціярусная “пекарская скульптура” з размаляванымі кулінарнымі фарбамі антрапаморфнымі выявамі (маладыя на ручніку), зааморфнымі (фігуркі мядзведзяў, вавёрак, зайцаў) і расліннымі (кветкі, лісцікі, галінкі, шышачкі) матывамі. Сучаснае мастацкае печыва па праву нагадвае каравайную казку.

Каравайнае мастацтва ў наш час па-ранейшаму запатрабавана. Каравай з’яўляецца незаменнай прыналежнасцю і атрыбутыкай не толькі сямейнай абраднасці, але таксама святаў, фестываляў, выставак народнай творчасці, святаў нацыянальнай культуры, грамадскіх мерапрыемстваў.

Лозапляценне

Пляценне - адзін са старажытнейшых заняткаў чалавека. Паводле археалагічных даследаванняў, пляценне з галін і каранёў дрэў, хмызняку і траў вядома з неаліту. Знойдзены рэшткі плеценых з лыка сетак, адбіткі пляцёнак на гліне. Пляценне папярэднічала такім старажытным рамёствам, як ганчарства і апрацоўка металу, яно з’явілася базай для ткацтва. Першабытныя людзі будавалі плеценае жыллё (шалашы і інш.), плялі прыстасаванні для лоўлі рыбы і ляснога збіральніцтва. Выяўленыя на Палессі плеценыя з галля і абмазаныя глінай жытлы археолагі датуюць II тысячагоддзем да н.э. Пляценне ведалі ў Старажытным Егіпце і на Бліжнім Усходзе. У антычную эпоху выраб разнастайных плеценых рэчаў гаспадарчага і бытавога ўжытку набыў папулярнасць у Грэцыі і Рыме, а з ранняга сярэднявечча - і ў Еўропе. Прыродна- кліматычныя ўмовы тэрыторыі Беларусі спрыялі наяўнасці прыбрэжных, прыазёрных і балотных зараснікаў хмызняку і траў: лазы, чароту, рагозу. Ужываліся для пляцення таксама карані сасны і елкі, кара лазы і ліпы, бяроста, сасновая і дубовая лучына (дранка, шчапа, стружка). Выраб рэчаў з прыродных матэрыялаў утылітарнага характару для гаспадарчых і хатніх патрэб з’яўляўся паўсюдным заняткам беларускага сялянства на працягу стагоддзяў.

3 лазовых прутоў (дубцоў) плялі агароджы (плятні), сцены гаспадарчых' пабудоў, загарадкі для адлову рыбы, палукаіпкі і кузавы для вазкоў і саней, рыбалоўныя снасці, кошыкі на агародніну, бульбу, садавіну, грыбы, ягады, карабы, кузубы, кублы на бялізну і адзенне, вуллі-лазавікі, лучнікі, дзіцячыя люлькі, мэблю (крэслы). 3 пераплеценых лазой саламяных жгутоў выраблялі сявенькі, шыяны, карабы на зерне і муку. 3 лазовых і бярозавых галін вілі вяроўкі (віцы) для вязання плытоў. Лазовае і ліпавае лыка было неабходна для вырабу традыцыйнага сялянскага абутку - лапцяў.

У XIX ст. у шэрагу паветаў Мінскай губерні, дзе расло многа ліпы, вельмі распаўсюджаным промыслам была апрацоўка ліпавай кары і выраб з яе розных бытавых і гаспадарчых рэчаў: абутку, цыновак, рэшатаў, сявеняк, сумак-вярэняк і інш. Ліпавую кару нарыхтоўвалі ў маі-чэрвені, у сокавую пару, калі кара лёгка аддзялялася ад драўніны. 3 дапамогай сякеры і нажа з маладых парасткаў здзіралі лыка, а з тоўстых ствалоў нарыхтоўвалі луб і мачалу. Для атрымання мачалы лубы - кавалкі ліпавай кары - замочвалі ў вадаёмах да замаразкаў, потым здзіралі з іх валакністую частку - мачалу, прасушвалі і разрывалі на стужкі. 3 мачалы плялі (ткалі) рагожы, цыноўкі. У апошнім выпадку стужкі асновы скручваліся (сукаліся). Рагожы і цыноўкі выкарыстоўваліся для падсцілкі, пакрыцця і ўпакоўкі (у мяшках-кулях). Атрыманыя вырабы адрозніваліся памерамі і гатункамі. У прыватнасці,

вырабы з Міншчыны мелі сваю спецыфіку ў параўнанні з магілёўскімі. Рагожы і цыноўкі ўжываліся не толькі самімі вытворцамі або прадаваліся праз скупшчыкаў на мясцовых рынках, але і з’яўляліся ў XIX ст. важным прадметам экспарту ў Заходнюю Еўропу. Акрамя рагож і цыновак, з мачалы беларусы плялі палотны для рэшатаў, рыбалоўныя сеткі, бізуны, вяроўкі, канаты, лязіва, сумкі-вярэнькі, кашалі для прадуктаў. 3 ліпавага лыка ў кожнай сям’і плялі лапці. Скруткі лыка ў вялікай колькасці захоўваліся ў сялян на гарышчах хат і нават прадаваліся на рынках. Мачальная вытворчасць ў Цэнтральнай Беларусі існавала ў Барысаўскім, Ігуменскім, Бабруйскім паветах, дзе ў лясах меліся вялізныя зараснікі ліпы. У канцы XIX ст. мачальны промысел прыйшоў у заняпад у сувязі са значным знішчэннем ліпавых лясоў.

На поўдні Мінскай губерні рагожы, цыноўкі і прыгожыя лёгкія сумкі, кашолкі плялі з балотнай травы - рагозу і чароту. Рагоз і чарот зжыналі сярпом на пачатку восені, вязалі ў снапы і сушылі на сонцы або ў цяні, каб атрымаць рознакаляровыя адценні: жоўта-карычневыя ці зеленаватыя.

Вядома было і пляценне з бяросты. Бяроста, верхні эластычны слой бярозавай кары, выдатны матэрыял для пляцення дробнага посуду: скрынак, сальнічак, табакерак, сумак-вярэнек, заплечных кашалёў. Улічваючы слабую цеплаправоднасць бяросты, ёю апляталі ганчарныя гладышы для малака (берасцянікі), каб яно не скісала. Нарыхтоўвалі бяросту вясной і ўлетку, высушвалі, скручвалі клубкамі, а перад ужываннем размочвалі. Плялі рэчы з бяросты шчыльным шахматным пляценнем.

На Міншчыне было распаўсюджана таксама і пляценне з карэнняў сасны, елкі, ядлоўцу рознага начыння для пераноскі грузаў (кашы, карабы), а таксама дробных прадметаў: кошыкаў, сумачак, фруктоўніц, каробачак для рукадзелля. 3 сасновай, радзей дубовай, лучыны (дранкі, шчапы, стружкі) плялі ёмістыя кашы для садавіны, агародніны, грыбоў, ягад, розныя карабы.

Найбольш распаўсюджаным з’яўлялася пляценне з лазы. Тэхнічныя прыёмы лозапляцення былі разнастайнымі. Самым старажытным і найбольш пашыраным было простае (крыжовае, крыжова-рабрыстае) пляценне. Шэраг прутоў асновы па чарзе пераплятаўся тонкімі дубцамі, і атрымліваўся крыжападобны малюнак. Так плялі большасць утылітарнага бытавога начыння. У дэкаратыўна-прыкладных вырабах дубцы, якімі перапляталі пруты асновы, папярэдне перавіваліся між сабою. Такая тэхніка мае назву «вяровачка». 3 цягам часу тэхнічныя прыёмы ўзбагачаліся, пашыраліся: з’явілася пляценне спіральнае, ажурнае, з загібкай.

Маштабы пляцельнага промыслу асабліва ўзраслі з другой паловы XIX ст., калі плеценыя рэчы бытавога і дэкаратыўна-прыкладнога характару сталі карыстацца вялікім попытам і ў гарадскім асяроддзі. Пляценне (пераважна “белае”) увайшло ў моду, што з’явілася штуршком для ўзбагачэння асартыменту тавараў. Плеценая мэбля (сталы, крэслы, канапы, этажэркі, шырмы), сталовы посуд (фруктоўніцы, цукерачніцы, хлебніцы, сухарніцы), скрыначкі, каробкі для рукадзелля, дарожныя прыналежнасці (сакваяжы, чамаданы, скрыні), дзіцячыя цацкі - усё гэта мастацкае багацце разнастайных форм, фарбаў, колеру і дэкору запоўніла рынкі. У канцы XIX ст. пляценне набыло ў значнай ступені характар саматужнага промыслу, пляцельшчыкі сталі працаваць на продаж. З’явіліся пэўныя асяродкі лозапляцення. На Міншчыне гэта Барысаўскі, Вілейскі, Ігуменскі, Слуцкі паветы, дзе было многа лазы. Паводле архіўных звестак за 1890 г., у Слуцкім павеце ў Вызнянскай воласці налічвалася 750 пляцельшчыкаў, у Грэскай воласці (вёска Камень) 30 чалавек, у Мядзведзіцкай воласці (у вёсках Гасцінавічы, Вадзяцін, Тальмінавічы) 37 чалавек. У Ігуменскім павеце вылучалася Брадэцкая воласць (вёска Кургалішчы, 6 майстроў). У Мінскім павеце, пераважна ў Сеніцкай воласці, бытавала вытворчасць кашоў і кошыкаў з лазы і дравеснага кораня для збыту ў Мінску (17 самагужнікаў). У мястэчку Ракаў 1 рамеснік плёў палотны для рашот і вырабляў рашоты на заказ і на продаж.

У пачатку XX ст., пасля разбуральных 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, пляцельная вытворчасць узнаўлялася ў сувязі з запатрабаваннем часу. Пэўныя звесткі аб гэтым, на жаль, вельмі сціплыя, ёсць у матэрыялах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці і ў літаратурных крыніцах за 1920-1930-ыя гады. У прыватнасці, у канцы 20-х гадоў у Слуцкім раёне ў вёсцы Баравуха апрацоўкай лазы займаліся 10 чалавек, у Чырвонаслабодскім (вёска Амгавічы) - 10 чалавек, у Койданаўскім (вёска Чэрнікаўшчына) - 5 чалавек. На пачатку 1930-х гадоў ствараліся прамысловыя арцелі. У Барысаўскім раёне ў вёсцы Пяскі Чарнявіцкага сельсавета ў 1933 г. была арганізавана дрэваапрацоўчая майстэрня Белкалеспрамсаюза, тут штогод выраблялася каля 200 кашоў. У Чэрвеньскім раёне дзейнічала кошыкавая майстэрня арцелі “Працаўнік” Белкапінсаюза ў складзе 4 чалавек. 3 1931 і да I960 г.г. у вёсцы Зарэчча Бараўскога сельсавета Мінскага раёна існавала арцель “Труд”. У 1953 г. у арцелі працавалі 33 чалавекі. У цэху лесанарыхтоўкі, дзе налічвалася 14 чалавек, было нарыхтавана 61 тона лазовага і 276 тон бярозавага прута. У лозаплётачнай майстэрні (13 чалавек) з прута выраблялі рознае хатняе

начынне і кашы. Было зроблена 9038 прамысловых кашоў і 90 кашоў і кошыкаўтарных, бутылачных і на агародніну (Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, фонд 1846, вопіс 1, справа 8, лісты 340, 341).

У 20-30-ыя гады XX ст. у некаторых месцах Беларусі адкрываліся школы, ладзіліся курсы па навучанню рамяству лозапляцення. Падобныя курсы паспяхова дзейнічалі на працягу 1928-1934 гадоў у Вілейцы. Яны былі арганізаваны па ініцыятыве Саюза грамадзянскай працы жанчын і Упраўлення Вілейскай школьнай акругі і праводзіліся ўлетку. У 1928 г. на курсах займалася 15 чалавек. У 1932-1933 гг. для 60 мясцовых настаўнікаў праводзіліся 6-тыднёвыя курсы. Падчас заняткаў вырабляліся мэбля і іншыя лазовыя рэчы. Вырабы Вілейскай школы лозапляцення адзначаліся высокай якасцю, хаця і не мелі мясцовага этнічнага аблічча (Лабачэўская В.А. Зберагаючы самабытнасць. 3 гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн., 1998).

У сярэдзіне XX ст. рамяство пляцення страціла сваё былое значэнне ў народным побыце, бо шэраг прадметаў (акрамя кошыкаў) быў выціснуты з ужытку гарадскога і сельскага насельніцтва іх фабрычнымі аналагамі з розных матэрыялаў, у тым ліку і сінтэтычных. Некаторы ўздым пляцення адбыўся ў 60-ыя гады з адкрыццём фабрык мастацкіх йырабаў (на Мініпчыне - МаладзечанскаЯ-, Слуцкая), куды былі запрошаны на работу ў цэхі і надомнікамі мясцовыя майстры, носьбіты традыцый. Вытворчасць гаспадарчых рэчаў з лазы іншы раз ладзілася ў калгасных гаспадарках. Новае жыццё лозапляценне ў Мінскай вобласці, як і наогул у рэспубліцы, атрымала ў 90-ыя гады, у часы перабудовы, калі былі распрацаваны праграмы па захаванню этнічнай спадчыны, адраджэнню і развіццю традыцыйнай мастацкай культуры.

АДРАДЖАЕМ ПРЫГАЖОСЦЬ:

СТАРАЖЫТНАЕ РАМЯСТВО Ў XXI СТАГОДДЗІ

Сёння адраджэннем рамёстваў і промыслаў займаюцца ўстановы культуры розных узроўняў. Распрацаваныя і зацверджаныя рашэннем Мінскага аблвыканкама “Абласныя мерапрыемствы па захаванню і развіццю традыцыйнай мастацкай культуры Мінскай вобласці на 2001 - 2005 гады” паспрыялі актывізацыі дзейнасці новых тыпаў устаноў культуры - Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў.

У Квасыніцкім Цэнтры рамёстваў Слуцкага раёна гуртком лозапляцення кіруе Алехнік Таццяна Якаўлеўна. У яе майстэрні займаецца каля 20 дзяцей. Усе практычныя заняткі будуюцца па

прынцыпу “ад простага да складанага”. Радуюць вока вырабы гурткоўцаў: цукерачніцы, хлебніцы, фруктоўніцы, прыгожыя насценныя разеткі-“сонейкі”, вазы, кошыкі для грыбоў. На базе Селішчанскага Дома культуры працуе гурток лозапляцення пад кіраўніцтвам Гуцавай Любові Гаўрылаўны. Дасканалае веданне сваёй справы дапамагаюць ёй дабівацца станоўчых вынікаў. Свой вопыт Гуцава Л.Г. перадае дзецям і работнікам сельскіх устаноў культуры. У здольных, працавітых руках рамяство пераўтвараецца ў сапраўднае мастацтва. Яе вучаніца Чэркас Т.М. арганізавала ў вёсцы Кляпчаны гурток, які наведваюць аматары лозапляцення - дарослыя і дзеці. Лозапляцельшчыкі працуюць таксама ў вёсках Агароднікі, Амгавічы (майстры Бандарэнка М.У., Ажэўская Л.Г.).

У Вілейскім раённым Доме рамёстваў (в. Ізбіно) гурток лозапляцення вядзе Ільін Юрый Мікалаевіч. Дарэчы, значнае развіццё рамяства на Вілейшчыне адбылося дзякуючы слыннаму майстру Каркоцкаму Ігнату Мікалаевічу з вёскі Більцавічы і тагачаснаму загадчыку аддзела культуры Трыдзенскаму Сяргею Сяргеевічу. На працягу некалькіх гадоў Ігнат Мікалаевіч вучыў работнікаў кулыуры і дзяцей свайму майстэрству ў хатняй “Школе лозапляцення”. Сёння славутага майстра, на жаль,'няма сярод нас, але традыцыі працягваюць яго вучні Бабкевіч М.І., Комель С.І., Аўдзей Е.М., Шаша Н.М., Шушкевіч М.В., Шахрай І.Е. У вёсцы Вязынь працуе адметны майстар Буры Аляксандр Уладзіміравіч. У вёсках Бубны, Забалацце, Іжа, Каловічы, Каралеўцы, Лыцавічы, Урэчча мясцовыя майстры плятуць кошыкі і іншыя побытавыя рэчы.

У Валожынскім раёне актыўная работа па адраджэнню і развіццю лозапляцення вядзецца народным клубам майстроў народнай творчасці “Скарбніца” РЦК (кіраўнік Ланько Т.В.). Гуртком “Цуды сваімі рукамі” пры ЦДТ кіруе Разанаў Ю. М., пастаянны ўдзельнік раённых, гарадскіх, абласных выставак народнай творчасці. У Гародзькаўскай СШ гуртком лозапляцення кіруе Кацура А.В.

Здаўна на тэрыторыі Маладзечаншчыны існавала шмат майстроў і ўмельцаў, у творах якіх увасабляліся шматвяковыя мастацкія традыцыі, духоўнае багацце народа. Здабыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры продкаў не зніклі, сёння яны адраджаюцца, беражліва захоўваюцца і развіваюцца далей. Да ліку традыцыйных рамёстваў, якімі заўсёды славілася Маладзечаншчына, адносіцца і лозапляценне. Гэтаму спрыялі прыродныя ўмовы, наяўнасць зараснікаў лазы розных гатункаў. Вёска Турэц-Баяры - цэнтр саматужнага лозапляцення, шырока вядомы ў XIX ст. Тут сёння знаходзіцца філіял раённага Дома рамёстваў. Гістарычнымі

цэнтрамі лозапляцення з’яўляюцца таксама вёскі Вязынка, Красоўшчына, Мазалі. Лозапляценнем традыцыйна займаліся цэлымі сем’ямі і перадавалі рамесныя сакрэты і навыкі з пакалення ў пакаленне. Так адбываецца і сёння. У гэтым маляўнічым лясістым краі працуюць цэлыя сямейныя дынастыі 'лозапляцельшчыкаў - сем’і Трубскіх, Фаменкаў, Яцыновічаў, сапраўдныя энтузіясты сваёй справы. Знакамітыя майстры перадаюць свае веды моладзі, членам сям’і і гурткоўцам. Пры раённым Цэнтры рамёстваў (вёска Красоўшчына) гурток лозапляцення вядзе Яцыновіч Наталля Станіславаўна. Выдатна працуе гурток лозапляцення пры Маладзечанскім гарадскім Палацы культуры (кіраўнік Унукаў Генадзь Андрыянавіч). Высокую ацэнку ў наведвальнікаў выставак народнай творчасці атрымалі вырабы Андрэйчука П.П., Краўчанкі А.С. Мэбля, створаная рукамі сям’і Фаменкаў (крэслы-качалкі, сталовыя наборы, сталы, люстры, вазы, плеценыя ўпрыгажэнні), атрымалі прапіску ў Маладзечна, Мінску, Маскве і Варшаве, гарадах Германіі.

На Уздзеншчыне працуе майстар Бялых Ніна Канстанцінаўна. Яна вядзе гурток лозапляцення ў Каралёўскім СДК. Творчыя адносіны да справы даюць свой вынік. Матэрыял для работы вырошчваецца рукамі гурткоўцаў каля будЫнку СДК. Пляценне з раслін, у прыватнасці з чароту, традыцыйны для Міншчыны, але амаль забыты сёння від рамяства, самастойна асвоіла і адрадзіла Паўлава Аўрора Іванаўна. Доўгі час яна кіравала гуртком пляцення з чароту “Дары прыроды” пры Ліцвянскім СДК.

Гурткі лозапляцення існуюць таксама пры Крывіцкім Цэнтры рамёстваў Мядзельскага раёна, Морацкім Цэнтры рамёстваў Клецкага раёна, пры шэрагу СДК.

На Стаўбцоўшчыне раённы клуб майстроў народнай творчасці “Пралеска” аб’ядноўвае ўмельцаў розных жанраў, у тым ліку адметных спецыялістаў па пляценню з лазы (Пучкоў Анатоль Паўлавіч з в. Заямнае) і з сасновай дранкі, лучыны (Ермаковіч Міхаіл Яфімавіч з в. Белькаўшчына і Ермаковіч Аляксандр Іванавіч з в.Кнотаўшчына).

На Любаншчыне працуюць знакамітыя лозапляцельшчыкі, члены клуба майстроў народнай творчасці Любанскага раённага Цэнтра культуры Сядун Сяргей Рыгоравіч і Гурбо Алег Леанідавіч.

У Смалявіцкім Доме рамёстваў актыўна папулярызуе пляценне з лазы Самойленка Аляксандр Леанідавіч, а з рагозу - Папковіч Л.Г.

У в. Дрыбін Пухавіцкага раёна працуе член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат і дыпламант “Лазовых карункаў” 2000, 2002, 2008 гг. Карлюкевіч Васіль Сцяпанавіч.

Адметнасцю Барысаўскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў з’яўляецца пляценне кошыкаў, Старадарожскага, Стаўбцоўскага - пляценне з сасновай дранкі, лучыны, кораня. Пляценне з лучыны і лазы характэрна таксама для Лагойскага раёна.

Сучаснае лозапляценне актыўна развіваецца ў мастацка- дэкаратыўным накірунку. Майстры абапіраюцца на шматвяковы вопыт сваіх бацькоў і дзядоў, пераасэнсоўваючы яго праз прызму сучаснага светапогляду. У выніку ўзнікаюць новыя формы вырабаў, новыя дэкаратыўныя прыёмы ў аздабленні традыцыйных рэчаў. Большасць майстроў не толькі творча працуе ў традыцыйным і аўтарскім накірунках, але і перадае свае веды і навыкі падрастаючаму пакаленню.

На сённяшні дзень у Мінскай вобласці працуюць 150 майстроў лозапляцення, 4 пляцельшчыкі з сасновай дранкі, 10 пляцельшчыкаў з чароту. Дзейнічаюць 21 гурток лозапляцення і 2 гурткі пляцення з сасновай дранкі.

ХРОНІКА “ЛАЗОВЫХ КАРУНКАЎ”

У апошняе 10-годдзе добрай традыцыяй у Мінскай вобласці стала правядзенне святаў-конкурсаў рамёстваў. I Рэспубліканскае свята- конкурс “Лазовыя карункі” адбылося 24 кастрычніка 1998 г. у Мінску. Ад сталічнай вобласці ўдзельнічалі Гуцава Любоў Гаўрылаўна, Гуцаў Ігар Пятровіч (Слуцкі раён), Сядун Сяргей Рыгоравіч (г.Любань), Шатэрнік Віктар Васільевіч (Чэрвеньскі раён), Шаўкуноў Мікалай Максімавіч (г. Старыя Дарогі). 3 гэтага ж года сваю гісторыю вядзе і абласное свята-конкурс майстроў лозапляцення “Лазовыя карункі”, якое ўпершыню прайшло ў Слуцку. Лаўрэатамі сталі Сядун Сяргей Рыгоравіч, Пучкоў Анатоль Паўлавіч. Дыпломы за асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцый лозапляцення атрымалі Фаменка УВ., Шаўкуноў М.М., Шатэрнік В.В. Лепшымі сямейнымі калектывамі былі прызнаны сем’і Гуцавых і Беська. За ўдалы творчы дэбют былі адзначаны Атрушкевіч А.У, Беська Д.А., Галуза А.

II абласное свята-конкурс “Лазовыя карункі” прайшло ў Вілейцы 21 верасня 2002 г. У свяце ўзялі ўдзел больш за 30 майстроў з 16 раёнаў і гарадоў Мінскай вобласці. Лаўрэатамі свята сталі Гурбо Алег Леанідавіч, Карлюкевіч Васіль Мікалаевіч, Трыдзенскі Сяргей Сяргеевіч, Унукаў Генадзь Андрыянавіч. За вялікі ўклад у справу навучання моладзі традыцыям лозапляцення была адзначана Гуцава Любоў Гаўрылаўна. Дыпламантамі сталі 28 майстроў розных узростаў.

У III абласным свяце-конкурсе “Лазовыя карункі”(Клецк, 2004) удзельнічала 50 майстроў з 14 раёнаў вобласці і г. Маладзечна, у тым ліку 14 дзяцей. Большасць майстроў - актыўныя ўдзельнікі розных фестываляў, святаў-конкурсаў, кірмашоў; неаднаразова адзначаліся ганаровымі граматамі, дыпломамі і прызамі. Дыплом лаўрэата за лепшую хатнюю калекцыю быў уручаны Унукаву Генадзю Андрыянавічу, а за высокае выканальніцкае майстэрства, лепшы твор бытавога, утылітарна-дэкаратыўнага прызначэння - Хацкевічу Івану Еўдакімавічу. За лепшы твор у тэхніцы пляцення, хуткасць і якасць пляцення вырабаў дыпломы атрымалі Пучкоў Анатоль Паўлавіч, Карлюкевіч Васіль Мікалаевіч, Ермаковіч Міхаіл Яфімавіч, Паўлава Аўрора Іванаўна, Чайкін Уладзімір Фёдаравіч і інш. За вялікі ўклад у справу навучання моладзі прыёмам лозапляцення дыпломамі былі ўзнагароджаны Ільін Юрый Міхайлавіч і Разанаў Юрый Мікалаевіч. Дыпломам быў адзначаны і лепшы сямейны калектыў: Прыбытак Алена Уладзіміраўна і яе дачка Юля.

Чарговае, IV свята-конкурс “Лазовыя карункі” ладзілася 17 мая 2008 года ў Вілейцы. На свята былі запрошаны 80 майстроў і іх вучняў з 12 раёнаў Міншчыны і г. Віцебска, у тым ліку звыш 30 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Прыехалі цэЛыя сямейныя дынастыі: Гуцава Любоў Гаўрылаўна і Алехнік Таццяна Якаўлеўна з дзецьмі і ўнукамі са Слуцкага раёна, Хацкевіч Іван Еўдакімавіч з унукамі з Барысаўскага раёна, Аль Раман Якаўлевіч з дачкой і сынам з Валожынскага раёна, Самойленка Аляксандр Леанідавіч з сынам са Смалявіцкага раёна, Гурбо Алег Леанідавіч з сынам з Любанскага раёна, сям’я Захарчук з г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна.

Вельмі ўразіла наведвальнікаў свята выстаўка-продаж хатніх калекцый. Адметныя калекцыі лазовых вырабаў дэманстраваў Квасыніцкі Цэнтр рамёстваў Слуцкага раёна, гурток “Пчолка” Каралёўскага СДК Уздзенскага раёна, клуб аматараў лозапляцення “Вербачка” Маладзечанскага Палаца культуры, калектыў “Лазовыя зоркі” з Віцебска і інш.

Добра папрацавалі ўмельцы-лозапляцельшчыкі. Іх творчыя дасягненні журы адзначыла па шэрагу намінацый. Лаўрэатамі сталі клуб “Вербачка” Маладзечанскага Палаца культуры, Семілетаў Міхаіл Васільевіч з Дзяржынскага раёна, Ермаковіч Аляксандр Іванавіч са Стаўбцоўскага раёна, Кацура Аляксандр Віктаравіч з Валожынскага раёна, калектыў “Лазовыя зоркі” з Віцебска. Дыпломы атрымалі Ільін Юрый Міхайлавіч, Буры Аляксандр Уладзіміравіч, Шушкевіч Васіль Мікалаевіч, Макарэвіч Святлана Чаславаўна (Вілейскі раён), Гуцава

Любоў Аляксандраўна, Алехнік Таццяна Якаўлеўна (Слуцкі раён), Хацкевіч Іван Еўдакімавіч (Барысаўскі раён), Захарчук Арцём Сяргеевіч, Тумус Васіль Іванавіч (Чэрвеньскі раён), Карлюкевіч Васіль Мікалаевіч, Галеўскі Баляслаў Іосіфавіч, Канаплёў Сяргей Міхайлавіч (Пухавіцкі раён), Бялых Ніна Канстанцінаўна (Уздзенскі раён), Ермаковіч Міхаіл Яфімавіч (Стаўбцоўскі раён), Унукаў Генадзь Андрыянавіч, Блізнюк Зоя Іванаўна, Маленка Людміла Мікалаеўна, Фалей Галіна Генадзеўна, Цыпкіна Таццяна Фёдараўна, Вайткевіч Жана Міхайлаўна, Пашкевіч Валянціна Аляксандраўна (Маладзечанскі раён), Самойленка Аляксандр Леанідавіч (Смалявіцкі раён), Гурэцкая Алена Васільеўна, Пашкевіч Валянціна Аляксандраўна (г. Віцебск). Дзеці ўсё больш актыўна імкнуцца пазнаць багацце традыцыйнай культуры роднага краю, пераняць ад бацькоў, майстроў сакрэты народнай творчасці. Дыпломы ў намінацыях “Падрастаючая надзея” і “За творчы дэбют”, якімі былі ўзнагароджаны самыя малодшыя ўдзельнікі свята Дзюбанава Люба, Яцук Марыя і Прыбытак Дзяніс, натхняюць маладое пакаленне на творчы рост.

ВУЧЫМСЯ ПЛЕСЦІ ПРАКТЫЧНЫЯ ПАРАДЫ

Нарыхтоўка сыравіны. На землях Беларусі расце каля 20 відаў лазы. Зрэдку практыкаваліся (робяцца іншы раз і сёння) штучныя плантацыі. Звычайна нарыхтоўваюць 1-2-гадовыя парасткі, гнуткія, эластычныя, роўныя, без сучкоў і трэшчын. Патрэбны таксама тоўстыя дубцы для каркасаў, абручоў, ручак вырабаў. Рэжуць лазовае пруцце ў розныя поры года: ранняй вясной, з паловы красавіка, калі распускаюцца пупышкі, і пазней, да мая ўключна, у канцы лета (жнівень), увосень, калі ападае лісце, і ўзімку. Час і спосабы нарыхтоўкі залежаць ад зручнасці працы, прызначэння рэчаў і мастацкага густу майстра. У сокавы вясенні перыяд пруты лёгка ачышчаюцца ад кары і маюць прыгожы малочна- белы колер, але іх драўніна яшчэ недастаткова спелая, дубцы не вельмі гнуткія і іншы раз ламаюцца. Звычайна болып зручным і лепшым часам для гэтай справы лічыцца канец лета (жнівень), калі пруты ўжо паспелі, сокавы рух пачынае замаруцжвацца, аднак кара япічэ параўнальна лёгка здымаецца, дубцы дастаткова гнуткія, лёгка акорваюцца і расколваюцца. У асенне-зімовы перыяд атрымліваюцца моцныя, гнуткія рознакаляровыя пруты: зялёныя, чырвоныя, жоўтыя, шэрыя, прыгодныя для аздобы і расфарбоўкі вырабаў, але зімой цяжэй працаваць. У сярэдзіне лета (чэрвень, ліпень) лазу не нарыхтоўваюць, таму што пруты

яшчэ не паспелі, яны рыхлыя. Увогуле сярод майстроў-пляцельшчыкаў не існуе адзінай думкі наконт часу нарыхтоўкі сыравіны. Адным болып падабаецца вясна, другім лета (канец ліпеня -жнівень), іншым восень і зіма, а ў выніку кожны прыстасоўваецца да прыродных, бытавых і вытворчых абставінаў.

Пры нарыхтоўцы лазы неабходна прытрымлівацца пэўных правілаў. Па-першае, у мэтах тэхнікі бяспекі трэба надзець адпаведны трывалы абутак, рукавіцы. У час працы пажадана быць уважлівым і акуратным, каб не параніцца вострымі пянькамі зараснікаў і нажом. Прыладамі працы з’яўляюцца звычайны гаспадарчы востры нож для рэзкі і “шчамілкі” для акорвання, драўляная альбо металічная.

Зразаюць пруты адным рухам рукі пад вострым вуглом, пакідаючы пянёк вышынёй 10-30 см. Прыёмы работы нажом наступныя. Першы: прут бяруць у левую руку і нахіляюць камяльком к сабе, а правай рукой нажом на сябе робяць касы зрэз. Другі: прут бяруць у левую руку і нахіляюць камяльком ад сябе, а правай рукой нажом ад сябе робяць зрэз, таксама наўкос. Зрэзы робяць з аднаго разу, таму нож павінен быць вельмі вострым. Адначасова з рэзкай пруты ачышчаюць ад галінак і лісця, пры гэтым буйныя галінкі зразаюць нажом, а дробныя і лісце зрываюць'рукамі, надзеўшы рукавіцу з кожанай ці'брызентавай абшыўкай на далоні. Лепш за ўсё адразу адсартаваць дубцы на месцы нарыхтоўкі. Спачатку сартуюць па колеры, затым па даўжыні, а потым па дыяметру, таўшчыні. Для гэтага, узяўшы ў кулак вяршыны самых доўгіх прутоў, падымаюць іх і вытрасаюць з пучка карацейшыя. Такім чынам раскладваюць усе пруты на асобныя пучкі, звязваюць іх па канцах вяроўкай і нясуць дахаты або ў майстэрню. Там сыравіна захоўваецца і праходзіць далейшую апрацоўку ў залежнасці ад яе прызначэння. Некаторыя майстры спецыялізуюцца на пляценні традыцыйных кошыкаў і іншых рэчаў з неакораных прутоў, прыгожыя рознакаляровыя пруты ўжываюцца таксама для аздаблення вырабаў. У тых выпадках, калі працуюць з белым, акораным матэрыялам, зрэзаныя пруты тэрмінова ачышчаюць ад кары (а тоўстыя дубцы пры неабходнасці расколваюць) не пазней 2-3-х гадзін, пакуль яны не высахлі. Акорваюць пруты (дубцы) на месцы нарыхтоўкі ці ў майстэрні “шчамілкай”. Прут закладваюць сярэдняй часткай у рашчэп шчамілкі, злёгку сціскаюць яе і працягваюць па даўжыні, затым працэс паўтараюць з другога боку прута. Расколваюць тоўстыя дубцы пры дапамозе “калунка”. Гэта круглы стрыжань з цвёрдага дрэва або з пластмасы даўжынёй 6-8 см і дыяметрам да 3 см. Знізу калунок закруглены, а зверху мае 3-4 рэжучыя

грані для рашчаплення дубца на 3 альбо 4 часткі. На камлі размочанага прута нажом робяць 3-4 надрэзы, у іх устаўляюць грані калунка, нажымаюць рукой на яго тыльны бок і расколваюць прут па ўсёй даўжыні. Потым гэтыя часткі выстругваюць адпаведным чынам і наразаюць стужкі, раўняюць іх па шырыні. Для гэтага ўжываюцца спецыяльныя прыстасаванні, своеасаблівыя стругі, драўляныя дошкі з гарызантальным і вертыкальнымі нажамі: шоф і шмол.

Стужкі лазы сартуюць, увільгатняюць, зварочваюць у маткі- ’’бунты”, прасушваюць і захоўваюць.

Звычайна пэўную колькасць сыравіны майстры нарыхтоўваюць упрок. 3 гэтай мэтай прасушаныя на сонцы пруты ўкладваюць у пучкі па чарзе камлём і вяршынай, пучкі звязваюць і захоўваюць у халаднаватым памяшканні з умеранай вільгаццю. Вядомы практычны спосаб захоўвання неакоранага прута ўзімку пад тоўстым пластом снегу, у такім бурце мароз іх не пашкодзіць. У гарадскіх умовах пруты можна захоўваць на балконе, лоджыі, укрыўшы плёнкай, і ў іншых адпаведных месцах. Ачышчаныя, але нерасколатыя пруты лепш захоўваць звернутымі ў колцы, таму што высушаны прут лягчэй распрастаць, чым сагнуць. Для таго, каб зняць кару з высушаных прутоў асенне-зімовай нарыхтоўкі, скарыстоўваюцца два спосабы іх ажыўлення: халодны і гарачы. Пры першым іх увільгатняюць шляхам замочвання ў рацэ, возеры, сажалцы, а ў халодную пару - у посудзе ў цёплым памяшканні, перыядычна мяняючы ваду. Замочваюць пруты, звязаныя ў пучкі, прыкладна на тыдзень-два. Пры гарачым спосабе дубцы праварваюць

у вадзе і прапарваюць. Пучкі прутоў кіпяцяць у прамавугольным посудзе ў печы, альбо на адкрытым паветры ў посудзе, падвешаным над ямкай з вогнішчам, тэрмін кіпячэння працягваецца каля 10 часоў. Затым іх кладуць у халоднуто ваду. Здымаць кару трэба не пазней за 4 гадзіны пасля варкі. Такія пруты набываюць буравата-карычневы колер, іншы раз іх адбельваюць, тады як акораныя адразу пасля зрэзкі і высушаныя ў цёплую пару на сонцы ці пад навесам маюць прыгожы белы колер. Для адбелкі прутоў і вырабаў майстры ўжываюць розныя спосабы. Прасцейшы з іх - вымочваць у растворы: 1 частка хлорнай ізвёсткі на 15 частак вады з дабаўленнем 1-2-працэнтнай сернай кіслаты. Адмочваюць каля 3 гадзін. Таксама фарбуюць пруты адварамі, растворамі розных раслін. Правараныя пруты сушаць і захоўваюць далей. Перад пачаткам пляцення пруты і стужкі злёгку ўвільгатняюць, і яны набываюць першапачатковую гнуткасць і эластычнасць.

ТЭХНІКІ ЛОЗАПЛЯЦЕННЯ

Тэхнічныя прыёмы пляцення з лазы самыя разнастайныя. На працягу стагоддзяў яны ўсклаДняліся, удасканальваліся ў залежнасці ад пашырэння попыту насельніцтва на ўтылітарныя і дэкаратыўна- прыкладныя вырабы. Сёння існуе вялікая колькасць плеценых прадметаў розных відаў і формаў: плоскія (пано, падносы), цыліндрычныя (вазы, абажуры, кашпо), конусныя (вазы, цукерачніцы), каробчатыя (карабы, каробкі, кошыкі, вазы, сухарніцы, хлебніцы), круглыя, авальныя, а таксама мэбля. Для пляцення карыстаюцца рознымі інструментамі: шылам, малатком, калатушкай, нажамі, пласкагубцамі, круглагубцамі і драўлянымі, фанернымі формамі (шаблонамі, балванкамі).

Тэхналогія лозапляцення заключаецца ў перапляценні тоўстых вертыкальных прутоў-стаякоў (аснова) тонкімі гнуткімі прутамі (уток). Працуюць звычайна на дошцы, стале, дзе замацоўваюць стаякі (стойкі) у прасвідраваных адтулінах ці неяк інакш. Плятуць заўсёды з вонкавага боку. Пытанні тэхнікі і тэхналогіі лозапляцення разглядаюцца ў спецыяльнай літаратуры-многімі аўтарамі.

Тыпалогія лозапляцення ўключае густое (суцэльнае) і рэдкае (ажурнае) пляценне. Па відах суцэльнае пляценне падзяляецца на простае, паслойнае, пляценне радамі, квадратнае, вяровачкай, загібкай, касічкай. Асабліва сваімі мастацкімі якасцямі выдзяляецца ажурнае пляценне. Віды пляцення залежаць ад канструкцыі, функцыянальнага прызначэння, формы рэчаў і мастацкага густу майстра.

Простае, рабрыста-крыжовае пляценне. Самы старажытны і першапачатковы тып суцэльнага пляцення. У такой тэхніцы плялі агароджы (плятні), кошыкі на бульбу, грыбы, ягады, палукашы на вазы, калыскі. Плятуць злева направа. Прут закладваюць камлём з задняга боку першага стаяка і ахопліваюць другі стаяк звонку, трэці - ззаду і г.д- па чарзе, праз адзін стаяк, робяць па спіралі адзін рад над другім. Пры гэтым прытрымліваюцца такога парадку: камель мацуецца з камлём, вяршына з вяршынай.

Паслойнае пляценне. Такім відам выплятаюць, у асноўным, замкнутыя паверхні. Выконваецца некалькімі прутамі праз адну стойку. Пруты бяруць аднолькавай даўжыні і таўпічыні. Колькасць прутоў павінна адпавядаць колькасці стаякоў. Плесці пачынаюць з камля прута, аплятаюць чатыры стойкі, а канец пакідаюць на вонкавым баку, прут прыпадымаюць уверх.

Пляценне радамі. Звычайна выконваецца тады, калі неабходна атрымаць рэч з даволі гладкімі сценкамі з абодвух бакоў. Нагадвае паслойнае, нарошчваецца па нахіленай спіралі. Плятуць з правага боку. Пачынаюць плесці самым кароткім прутам, закладваюць яго камлём. Другім прутам плятуць ад наступнай стойкі, трэцім - ад трэцяй стойкі і г.д. Вяршыні прутоў пакідаюць звонку. У вЬініку шоў стыкоўкі стварае прыгожую рэльефную лінію.

Квадратнае пляценне. Квадратнае пляценне ўжываецца для вырабу прамавугольных прадметаў, вядзецца праз два стаякі звонку за два стаякі ўнутры. Пачынаюць плесці камлём прута злева направа праз дзве стойкі, улічваючы і вуглавую, пакуль ад вяршыні прута на вонкавым баку застанецца каля 10 см. Другім прутам плятуць з правага боку ад другой стойкі таксама праз дзве стойкі, выводзяць яго канец звонку на дзве стойкі далей. Чарговыя пруты плятуць, пакуль не атрымаецца квадрат, гэта значыць, вышыня выплеценага рада будзе раўняцца адлегласці паміж дзвюма стойкамі. Закончыўшы пляценне першага рада квадратаў, плятуць другі, але плесці пачынаюць з наступнай стойкі вяршынямі прутоў. Такім чынам працягваюць рабіць квадраты да патрэбнай вышыні.

Пляценне вяровачкай. Выкарыстоўваецца для пляцення донцаў, замацоўвання сценак вырабаў, а таксама для мацавання болып слабых палос іншага віду пляцення. Рыхтуюць доўгія і гнуткія пруты рознай даўжыні, тоўстыя іх канцы зразаюць пад невялікім вуглом. Робяць вяровачку ў два, тры, чатыры, пяць і болей прутоў. Гэты від пляцення ўжываецца для фіксацыі стаякоў на роўных адзін ад аднаго адлегласцях, адбіўкі аднаго віду пляцення ад другога, замацоўвання менш трывалых

палос іншых відаў пляцення або з дэкаратыўнай мэтай падкрэсліць палосы рознага пляцення. Пры пляценні вяровачкай у два пруты бяруць доўгі і кароткі пруты. Плятуць злева направа. Адзін з іх камлём закладваюць за першую стойку, аплятаюць другую звонку, трэцюю знутры і выводзяць вонкі паміж трэцяй і чацвёртай. Другі прут закладваюць пад першы паміж другой і трэцяй стойкамі, агінаюць трэцюю звонку, чацвёртую знутры і выводзяць канец яго паміж чацвёргай і пятай стойкамі. Першы прут павінен быць знізу, а другі зверху. Пляценне працягваецца ў правы бок аналагічна. Пры гэтым абодва пруты як бы скручваюцца між сабой па гадзіннікавай стрэлцы.

Загібка. Гэтым відам заканчваюць выплятаць сценкі карпусоў кошыкаў, баулаў і інш. Існуе некалькі спосабаў пляцення загібкі: у тры ці чатыры пары прутоў, загібка касой (касічкай) у тры і пяць пар прутоў. Закончыўшы пляценне сценак вырабу, пад адну са стояк падкладваюць шыла, згінаюць яе ўнутр і агінаюць ёю дзве суседнія з правага боку стойкі. Такім жа чынам далей агінаюць другую і трэцюю стойкі. Затым першай сагнутай стойкай агінаюць дзве стойкі з вонкавага боку, адну стойку з унутранага боку і канец выводзяць вонкі.

Загібка касічкай. Загібка касой (касічкай) з’яўляецца адным з прыгайсэйшых заканчэнняў плеценага вырабу. Ужыва'ецца для з’яднання дэталей, пляцення ручак, фарміравання розных пано, аддзелкі кантаў борцікаў кошыкаў, кашпо, ваз, сухарніц, хлебніц і інш.

Вядомы два тыпы касічак: накладныя і кантавыя. Накладныя плятуць асобна з трох, чатырох ці пяці пар прутоў спосабам іх простага перапляцення і потым мацуюць да кантаў вырабу. Кантавыя касічкі пачынаюць плесці з канцоў стояк злева направа. Бяруць адну са стояк, падстаўляюць пад яе шыла і згінаюць звонку. Так жа сама згінаюць другую стойку. Першую стойку шылам праводзяць пад другой і, абгінуўшы трэцюю, выводзяць унутр, трэцюю стойку згінаюць пад першую і пакідаюць звонку, а другую над трэцяй і пакідаюць унутры. Затым першай стойкай абгінаюць чацвёртую і выходзяць звонку.

Ажурнае пляцённе. Масгацкае пляценне з адкрытымі ячэйкамі. Для трываласці ажурнае пляценне ў некаторых месцах замацоўваюць вяровачкай у два пруты. Пры заканчэнні ажура пары стоек аплятаюць вяровачкай у два пруты, потым стойкі загінаюць і прыціскаюць вяровачкай да сценкі вырабу. Далей канцы вяровачкі прасоўваюць праз стойкі і загінаюць. Для заканчэння пляцення абодва канцы стоек прасоўваюць праз вяровачку, якую раней сплялі са стояк, і, загнуўшы ў працілеглы бок, хаваюць іх у вяровачцы. Такім спосабам заканчваюць,

у прыватнасці, розныя кошыкі, вазы для кветак. Іншы раз у ажурным пляценні стойкі для трываласці мацуюць з вонкавага боку больш тоўстымі прутамі ці пласцінамі, якія абвіваюць разам са стойкай стужкай.

БЕЛАРУСКІ КОШЫК

Амаль кожнаму з нас неаднойчы даводзілася бачыць на кірмашы альбо на бацькоўскім сялянскім падворку непрыметны, але зграбны і функцыянальна зручны лазовы кошык. “Без каша, як без рук”, - сцвярджае народная прыказка. Сапраўды, з кошыкамі ходзяць па грыбы, ягады, нарыхтоўваюць бульбу, агародніну, садавіну, у кошыках захоўваюць бытавыя рэчы, іх выкарыстоўваюць як дарожныя ёмістасці. Беларускія кашы і кошыкі вядомы самых разнастайных відаў, памераў, формаў, колеру і тэхнік пляцення: простыя і адмысловыя, вялікія і маленькія, круглыя і прамавугольныя, плоскія і глыбокія, з вечкамі і перагародкай, з цэлага неакоранага ці акоранага прута альбо са стужак, белыя і пафарбаваныя. Сёння народныя ўмельцы-лозапляцельшчыкі, майстры мастацкіх промыслаў паспяхова развіваюць традыцыю вырабу гэтага таннага і карыснага гаспадарчага начыння. Іх адметный рэчы карыстаюцца попытам як у сялян, так і гараджан, дэманструюцца на выстаўках народнай творчасці, фестывалях, святах-конкурсах, кірмашах. Сваё майстэрства ўмельцы перадаюць вучням. На працягу некалькіх гадоў старэйшы майстар Ігнат Мікалаевіч Каркоцкі вучыў дзяцей пляценню лазовых кошыкаў у сваёй хатняй “Школе майстэрства” ў в. Більцавічы Вілейскага раёна. Самабытны майстар з вёскі Брылі Барысаўскага раёна Іван Еўдакімавіч Хацкевіч спецыялізуецца пераважна на пляценні традыцыйных кошыкаў. Добрыя кошыкі з лазы розных памераў і формаў плятуць пенсіянеры з Чэрвеньскага раёна Васіль Тумус і Аркадзь Мацак. Пляценне кошыкаў з’яўляецца адметнасцю і Пухавіцкага раёна. Настаўнік з в. Ананічы Уладзімір Фёдаравіч Чайкін пераняў майстэрства ад дзеда, і пляценне кошыкаў стала яго любімым заняткам. Свайму ўмельству ён вучыць школьнікаў, вядзе гурток. На Стаўбцоўшчыне працуе знакаміты пляцельшчык кошыкаў з в. Заямнае Анатоль Паўлавіч Пучкоў, член раённага народнага клуба майстроў народнай творчасці “Пралеска”. Традыцыі бацькоў і дзядоў працягваюць і болып маладыя майстры Міншчыны. Захапляецца пляценнем кошыкаў Іван Гарбацэвіч з Крупскага раёна, кіруе гуртком лозапляцення ў Коласаўскім СДК. У Любані коіпыкавым

рамяством займаюцца вядомыя майстры Сядун Сяргей Рыгоравіч і Гурбо Алег Леанідавіч.

Аснову канструкцыі кошыка складаюць два колцы, гэта значыць, два абручы. Найбольш рацыянальнай з’яўляецца круглая, шарападобная форма кошыка. Для яго вырабу бяруць два абручы аднолькавага дыяметра і звязваюць іх лазовай стужкай пад вуглом 90 градусаў. Затым на месцы стыку колцаў іх аплятаюць у выглядзе “зорачкі” і такім чынам мацуюць адно да аднаго. ’’Зорачкі” з’яўляюцца не толькі канструкцыйнымі элементамі, але і дэкаратыўнымі. Да “зорачак” прыстасоўваюць рэбры будучага каркаса вырабу. Рэбры павінны быць некалькі даўжэйшымі за палову колцаў. Потым заплятаюць рэбры каркаса па чарзе з аднаго і другога боку к сярэдзіне. Для надання кошыку ўстойлівасці неабходна, каб ніжняя частка вертыкальнага абруча разам з суседнімі палачкамі каркаса справа і злева ад яго ўтваралі плоскасць. У сярэдзіне днішча радкі пляцення выраўноўваюць шляхам упляцення дадатковых стужак. Гэта дазволіць шчыльна заплесці кошык. На заканчэнне вырабу надаёцца таварны выгляд, нажом абразаюцца сучкі і інш. Кошык выглядае асабліва прыгожа, калі спалучаюцца белыя і каляровыя пруты альбо стужкі.

Пляценне з чароту

У ПОШУКАХ ЧАРОЎНАГА: ПЛЯЦЕННЕ 3 ЧАРОТУ

Беларусь — край маляўнічых азёраў, блакітных рэк і таямнічых балот. У рэспубліцы налічваецца 10 000 азёраў агульнай плошчай амаль 1400 кв.км і 20 800 вялікіх і малых рэк. А беларускія балоты, якіх сёння, на шчасце, яшчэ шмагг, з’яўляюцца сусветнай прыроднай спадчынай у адносінах флоры, фауны, экалогіі і лічацца нават “лёгкімі Еўропы”. 3 даўніх часоў беларусы жылі ў згодзе з навакольным асяроддзем і шырока выкарыстоўвалі ў сваім побыце разнастайныя дары прыроды. Напрыклад, на Палессі і ў некаторых іншых мясцінах ужывалі для гаспадарчых і хатніх патрэб балотныя расліны —чарот, рагоз, сітняк, плялі з іх сумкі, кашолкі, капелюшы, рагожы, цыноўкі, вілі вяроўкі. А па некаторых даных, некалі лісце рагозу адыгрывала ролю паперы. Выкарыстанне рагозу ў сялянскім побыце адлюстравалася нават у тапаніміцы. У прыватнасці, у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці існуе рэчка Рагожынка. На Тураўшчыне цыноўка з рагозу, чароту ўваходзіла ў абавязковы пералік прадметаў дзявочага пасагу. На Гомельшчыне да нашага часу дайшоў народны танец “Чарот”, які імітуе калыханне і загадкавы шэпт гэтай расліны пад ветрам. А ў балотных зарасніках чароту на Палессі можна пабачыць цікавую птушку- вяртлявую чаротаўку, якая, дарэчы, занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Чарот, рагоз, сітняк — водныя шматгадовыя травяністыя расліны - і цяпер растуць на балотах, канавах, па берагах рэк і азёраў, на водмелях. Асабліва гэта характэрна для поўдня Міншчыны, флоры Палесся. Чарот мае сцябло вышынёй да 3 м, акруглае або трохграннае, лісце трохграннае, лінейнае або ніткападобнае, плод-арэшак. На Беларусі вядома некалькі відаў чароту. Найчасцей сустракаецца водны, азёрны і балотны чарот. Яго сцяблы выкарыстоўваюцца для пляцення. Рагоз на Беларусі пашыраны шырокалісты і вузкалісты, іншы раз называецца ў народзе пухоўка, калавей, кіеўка. Mae доўгае, плоскае, лінейнае лісце, цыліндрычныя карычневыя суквецці-катахі. Пляценне з рагозу і чароту ў другой палове XIX ст. з’яўлялася ў пэўных мясцовасцях Беларусі, асабліва на Піншчыне, Тураўшчыне, распаўсюджаным саматужным промыслам. Няўмольны час, здавалася, згубіў гэты старажытны від беларускай народнай спадчыны назаўсёды. Аднак лёс распарадзіўся інакш.

Сёння даўно забытае традыцыйнае рамяство пляцення з чароту і рагозу пакрыху адраджаецца. Пачатак гэтаму працэсу на Міншчыне паклалі майстры Уздзеншчыны. Арыгінальныя ажурныя, прыгожыя, модныя і практычныя капелюшы, маладзёжныя сумкі радуюць вокаўдзельнікаў і наведвальнікаў раённых і абласных святаў, фестываляў-конкурсаў, выставак-кірмашоў і

ідуць нарасхвату пакупнікоў. Капялюшыкі з чароту з задавальненнем носяць у Расіі, Германіі, Італіі, заказваюць і купляюць і жыхары рэспублікі.

Выкарыстаць танную сыравіну, якой пазарасталі ўзбярэжжа рэчкі Уса і канавы, для мастацкага промыслу, падараваць людзям радасць і прыгажосць, стварыць сваімі рукамі чароўныя рэчы - гэтая думка авалодала жыхаркай в.Каменка, мастачкай Аўрорай Іванаўнай Паўлавай і стала стымулам яе творчай дзейнасці. Яна арганізавала па месцы жыхарства ў Каменскім сельскім клубе гурток пляцення з чароту “Дары прыроды”, які дзейнічаў тут два гады, з 1997 па 1999, а потым з 1999 г. і да сённяшняга дня - пры Ліцвянскім СДК у в. Ліцвяны. У гуртку штогод займалася некалькі дзясяткаў дзяцей рознага ўзросту, якія старанна спасцігалі сакрэты апрацоўкі своеасаблівай расліны. Колькі цудоўных рэчаў выйшла з-пад нястомных рук майстрыхі і яе навучэнцаў! Плённая праца, настойлівасць і талент прыносілі карысныя здабыткі. Заслута Паўлавай не толькі ў адраджэнні традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і ў перадачы рамесных навыкаў продкаў падрастаючаму пакаленню. У Ліцвянскім СДК была аформлена пастаянна дзеючая выстаўка арыгінальных вырабаў з чароту: капелюшы, кошыкі, сумкі, цукерніцы, хлебніцы, нават лялькі! А ў 2004 г. тут быў адкрыты пакой-музей пляцення з раслін. Работы А.І.Паўлавай займаюць пачэснае месца ў экспазіцыі Уздзенскага раённага краязнаўчага музея. Яна сёння з’яўляецца амаль адзіным народным умельцам экзатычнага пляцення з чароту на Міншчыне. Майстрыха дасягнула станоўчых вынікаў, з’яўляецца пастаянным удзельнікам перасоўных раённых выставак народнай творчасці, абласных святаў, кірмашоў. У 1998 г. Аўрору Іванаўну запрасілі прыняць удзел у абласным свяце-конкурсе “Траецкі фэст” у Слуцку, дзе яна атрымала дыплом. Плеценыя вырабы з чароту Паўлава дэманстравала на многіх абласных і рэспубліканскіх святах і фестывалях-конкурсах народнай творчасці: абласныя святы-конкурсы “Саламяныя дзівосы” (Узда, 1999, Валожын, 2002), “Лазовыя карункі” (Клецк, 2004), дзе заўсёды ўзнагароджвалася дыпломамі, Рэспубліканскія “Дажынкі” (Нясвіж, 1998, Слуцк, 2005), “Славянскі базар у Віцебску”. А.І.Паўлава - лаўрэат II абласнога свята-конкурсу “Лазовы прут” у межах XVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” за творчыя дасягненні ў развіцці традыцый беларускага лозапляцення з прысуджэннем II месца ў намінацыі “Вырабы з лазы ў камбінацыі з іншымі прыроднымі матэрыяламі” (Віцебск, 2007).

Пакрысе апрацоўкай балотных раслін сталі займацца і ў іншых мясцінах Міншчыны. У Смалявіцкім ГДК у 2008 г. была арганізавана выстаўка “Рагоз у быце і інтэр’еры” майстра Папковіч Л.Г. і яе вучняў.

Нарыхтоўваюць чарот, рагоз у жніўні-кастрычніку пасля вызравання сцяблоў, калі яны эластычныя і трывалыя. Класічнымі прыладамі для зразання

іх з’яўляюцца спецыяльны разак у выглядзе сярпа альбо каса з кароткім дзяржаннем. Аднак А.І.Паўлава карыстаецца звычайным вострым нажом. Зразумела, што расліну даводзіцца зразаць у вадзе, як мага ніжэй (5-10 см ад карнявішча). Таму зручней нарыхтоўку весці ўзімку на лёдзе. Пляце Паўлава таксама з сітняку, але сцяблы яго вузкія і нетрывалыя, лёгка ірвуцца, і працаваць з імі трэба даволі асцярожна. Ужывае таксама аір. Зрэзаныя сцяблы сартуюць, выбракоўваюць. Пасля нарыхтоўкі матэрыял сушыцца на свежым паветры ад двух тыдняў да месяца. Аўрора Іванаўна сушыць чарот на гарышчы хаты на працягу месяца. Натуральны колер лісця зялёны, a пасля сушкі - буры і жоўты. Захоўваецца ў сухім месцы. Перад пляценнем сцяблы мочаць у вадзе некалькі хвілін. Зімовы матэрыял нават не трэба ўвільгатняць, ён сыры, мяккі, эластычны, з ім адразу можна працаваць. Для пляцення патрэбны наступныя інструменты: нож, нажніцы, шыла, малаток, спецыяльны кручок, а таксама разнастайныя драўляныя формы-шаблоны. Падрыхтоўка матэрыялу для пляцення пачынаецца з так званага лушчэння. У выніку лісце асцярожна аддзяляюць ад сцябла. Спачатку аддзяляюць верхняе лісце, затым наступнае па чарзе да самага стрыжня без перагібаў і зломаў. Лісце звычайна падзяляецца па гатунках. Найболей каштоўнае і якаснае - лісце сярэдняй часткі і стрыжань. Шырокае лісце разразаюць нажом напалам альбо на патрэбную колькасць стужак.

***

У асартыменце прадметаў, якія выплятае Аўрора Іванаўна, найбольш пашыраны жаночыя і мужчынскія капелюшы і маладзёжныя сумачкі. Асноўнай тэхнікай пляцення з чароту, якую ўжывае майстар, з’яўляецца арыгінальная ажурная вяровачка.

ПАРАДЫ МАЙСТРА Пляценне маладзёжнай сумкі

Лісце чароту разразаем нажом на вузкія стужкі шырынёй 5 мм. Затым аплятаем імі балванку. Балванка для сумкі робіцца ў выглядзе трапецыі, разборная, з дзвюх частак, каб потым яе зручна было выцягнуць з гагговага прадмета. Упоперак донца балванкі выкладаем стаячкі са сцяблоў чароту і аплятаем іх скручанымі стужкамі вяровачкай у выглядзе клетачкі, шахматкі. Затым бяром металічную пласцінку і прыбіваем маленькімі цвікамі па перыметру донца. Канцы стаячкоў па баках ад донца заварочваем уверх, атрымліваем бакавыя стаячкі. Далей бяром скручаную “рабочую нітку” з чароту і пляцём ажурную вяровачку. Аплятаем вяровачкай усе чатыры бакі балванкі да самага верху. Стаячкі замацоўваем радамі вяровачак. Верхнія

канцы стаячкоў загінаем уніз на правы бок сценак сумкі, з трох бакоў запраўляем пад вяровачку і абразаем нажніцамі. 3 чацвёртага боку, тарцовага, стаячкі не запраўляем і не абразаем. Затым кладзём аплеценую балванку на стол набок, уніз задняй часткай. Бяром ізноў “рабочую нітку” і заплятаем стаячкі на тарцы. Атрымліваецца крышка сумкі. Робім “замочак” з дроту. Іншы варыянт - без крышкі. У гэтым выпадку верхнімі канцамі стаячкоў ахопліваем пракладзенае па канту сцябло чароту і заплятаем двума радамі вяровачкі. Вымаем балванку, знімаем металічную пласцінку. На правым баку сумкі мацуем упрыгажэнне - плеценую кветку тыпу макрамэ. Ручка сумкі робіцца наступным чынам. Кавалак эластычнага дроту пэўнай даўжыні аплятаецца скручанай ніткай з чароту. Бяром 4-5 “рабочых нітак”, звязваем іх канцы, устаўляем дрот і аплятаем яго крыж-накрыж гэтымі ніткамі. Спецыяльным кручком канцы нітак выцягваем, хаваем у пляценне бакавых сценак і абразаем нажніцамі. Потым аналагічна аплятаем ручку з другога боку. Можна рабіць пару ручак са сцяблоў чароту, скручаных у выглядзе касічкі і замацаваных з дапамогай шыла ў верхняй частцы ўнутранага боку тарцовых сценак сумкі. Доўгія ручкі дазваляюць насіць сумку праз плечы.

Пляценне капелюша

Бяром цыліндрычную суцэльную балванку з круглымі донцамі рознага дыяметру: верхняе малое, ніжняе вялікае. Па малому донцу ўкладваем клетачку 5 на 8 стаячкоў са сцяблоў чароту і заплятаем іх скручанымі стужкамі ажурнай вяровачкай. Потым накладваем на донца зверху клетачкі металічную пласцінку і прыбіваем яе маленькімі цвікамі малаточкам па перьгметру. Канцы стаячкоў загінаем уніз і аплятаем бакі да вялікага донца таксама ажурнай вяровачкай. Далей паварочваем балванку на стол вялікім донцам уверх і аплятаем палі капялюша той жа вяровачкай прыкладна ў 10- 20 радоў. Вымаем балванку і знімаем металічную пласцінку. Упрыгажэнне мужчынскага капелюша - “зубатка” - палоска, сплеценая з саломы ромбам.

Для пляцення жаночага капелюша існуе таксама суцэльная балванка, але іншай, акруглай, формы. Прынцып пляцення аналагічны. Палі ў жаночым капелюшы робяцца крышку шырэй, але па жаданню заказчыкаў у 10 альбо 20 радоў. Упрыгажэнне жаночага капелюша - кветка—робіцца такім чынам. На аловак накручваем стужкі з чароту, потым знімаем іх, выкладваем у выглядзе вяночка і мацуем да верха капелюша.

 

Мастацкая апрацоўка дрэва, у тым ліку разьба па дрэве, заўсёды была ўласціва беларусам, жыхарам лясной паласы. Здаўна разьбяным драўляным дэкорам аздабляліся крыжы, алтары храмаў, іканастасы, інтэр’еры палацаў, сядзіб, мэбля, транспартныя сродкі (карэты, вазкі і інш.), прадметы побыту. Развівалася мастацтва архітэктурнай разьбы, драўлянай манументальнай і дэкаратыўнай скульптуры. Традыцыйна на тэрыторыі Беларусі ў залежнасці ад прызначэння ўжываліся самыя разнастайныя віды і тэхнікі разьбы па дрэве. Найбольш старадаўнімі відамі з’яўляюцца лінейная (контурная), якая нагадвае гравіраванне, аб’ёмная (скульптура), геаметрычна-вочкавая і геаметрычная трохгранна-выемчатая разьба. 3 цягам часу жанры дэкору пашыраліся. У сярэднявеччы набылі вядомасць рэльефная (барэльеф, гарэльеф), скразная (ажурная) разьба. Асаблівае развіццё атрымала архітэктурная скразная аб’ёмна-ажурная разьба. 3 другой паловы XIX ст., калі замест курных хат адбывалася забудова вёсак хатамі з комінам і зашклёнымі вокнамі, драўляны разьбяны арнамент пачаў шырока ўваходзіць у сялянскі побыт. Народныя майстры ўпрыгожвалі геаметрычнай выемчатай разьбой дзверы, ліштвы акон, карнізы, франтоны жылля, мэблю, посуд (чарпакі, карцы, сальнічкі, талеркі), куфэркі, цацкі, хатняе начынне. У заможных сялян у моду ўвайшлі дэкарыраваныя разьбой выязныя транспартныя сродкі: вазкі, калымажкі. Акрамя болып ранніх геаметрычных узораў з’явіліся раслінныя, зааморфныя матывы: кветкі, лісцікі, разеткі, стылізаваныя фантастычныя і рэальныя выявы жывёл і птушак з традыцыйнай беларускай семантыкай і сімволікай. Рабіліся іншы раз цэлыя сюжэтныя кампазіцыі. Згодна са старажытнымі народнымі вераваннямі і павер’ямі, арнамент меў магічную сілу і выконваў ахоўную ролю абярэга ад злых духаў, цёмных сіл. Асабліва выразна і яскрава гэта прасочваецца ў побытавым начынні: прасніцах, посудзе. Кружок з кропкай у цэнтры, разетка з прамянямі, выкананыя ў тэхніках геаметрычна-вочкавай і геаметрычна-выемчатай разьбы, абазначалі светлыя сілы: сонца, святло, агонь. Сальнічка ў выглядзе качкі, ручка чарпака, каўша з галавой каня ці пеўня сімвалізавалі ахову пасудзіны ад нячыстай сілы. У канцы ХІХ-пачатку XX ст. у народным дойлідстве для афармлення знадворнага ўбранства жылля набыла значнае пашырэнне архітэктурная скразная разьба (прапілоўка). Выпілаваным з дошак ажурным пераплётам аздабляліся вільчакі, карнізы, вуглы, франтоны, ганкі, веранды, ліштвы і інш. Прапіловачная тэхніка ўжывалася іншы раз і для ўпрыгожвання мэблі (спінак крэслаў). Ганкі, веранды аздабляліся таксама фігурнымі слупкамі, іншымі відамі разьбы па дрэве. Пашыраўся выраб разьбяной мэблі: крэслаў, шафаў, палічак з дэкарыраваннем спінак, дзверцаў.

Самабытная разьба па дрэве ў канцы ХІХ-пачатку XX ст. асабліва выразна праявілася ў дэкарыраванні прадметаў народнага побыту: прылады працы (прасніцы), посуд (чарпакі, карцы, каўшы, талеркі, сальнічкі), кухонныя дошкі, лыжкі, куфэркі, табакеркі, цыбукі, грабяні і інш. Традыцыя перадавалася з пакалення ў пакаленне, ад прадзедаў і дзядоў да іх нашчадкаў.

Прадметы народнага разьбянога мастацтва беларусаў упрыгожвалі экспазіцыі саматужна-прамысловых выставак канца XIX- пачатку XX ст.

Традыцыйныя тэхнікі разьбы па дрэве, выпрацаваныя на працягу стагоддзяў народным талентам і вопытам, шырока выкарыстоўваюцца і ў сучасным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. 3 цягам часу ў пэўнай ступені змяніліся асартымент і жанры вырабаў, некаторыя побытавыя ўтылітарныя рэчы выйшлі з ужытку, іншыя набываюць новае жыццё. Сёння даволі папулярныя архітэктурная прапілоўка, дэкаратыўная і манументальная скульптура, утылітарна-дэкаратыўная разьба, сувеніры.

Матэрыялам для разьбы па дрэве служаць лісцёвыя пароды: ліпа, бяроза, асіна, клён, вольха. Дошка павінна быць добра высушаная, гладкая, без сучкоў і трэшчын. Набор прылад працы і прыстасаванняў нескладаны - спецыяльныя вострыя нажы (разак-касяк), разцы і стол, за якім працуе разьбяр. Канчатковая апрацоўка вырабаў залежыць ад мастацкага густу майстра і прызначэння прадметаў. Драўніна прыгожая сваім натуральным колерам. Аднак, каб захаваць рэч ад забруджвання, паверхню іншы раз пакрываюць нітралакам, марылкай. Мастацкі эфект надае засцерагальна-дэкаратыўная афарбоўка: таніроўка ў шэры, карычневы колеры спецыяльнымі фарбавальнікамі, шліфаванне паверхні вырабаў.

У апошняе дзесяцігоддзе народнае мастацтва разьбы па дрэве на Міншчыне адраджаецца і паспяхова развіваецца. У раёнах жывуць і працуюць таленавітыя майстры, якія пераймалі творчыя навыкі і сакрэты ад бацькоў і дзядоў. У сваю чаргу вопытныя майстры навучаюць нашчадкаў, дзяцей і падлеткаў, у гуртках, студыях пры клубных установах, Дамах (Цэнтрах) рамёстваў, на ўроках працы ў агульнаадукацыйных школах. Сёння ў Мінскай вобласці (па няпоўных даных) працуюць каля 350 разьбяроў па дрэве, у большасці раёнаў налічваецца па 30 майстроў, у некаторых - звыш 10. Дзейнічае 30 гурткоў разьбы па дрэве ў 13 раёнах.

У Цэнтральным рэгіёне Беларусі здаўна славіліся разьбяры Мядзельшчыны. Яны рабілі мэблю для інтэр’ераў храмаў, каплічак і жылля, манументальную і дэкаратыўную скульптуру, аздаблялі хаты

архітэюгурнай прапілоўкай. Цэлая дынастыя “багаробаў” была ў пачатку XX ст. у вёсцы Слабада. Мэблю для касцёла ў Будславе рабіў Антон Пакольскі з вёскі Палавікі, Рыгор Якубовіч з вёскі Пруднікі змайстраваў разьбяную алтарную перагародку для царквы ў Крывічах. У Крывічах жыў і працаваў вядомы на Беларусі майстар разьбы па дрэве Лявон Уладзіміравіч Шостак (1922-1993). Мастак выразаў шматфігурныя кампазіцыі, рабіў сувеніры. За сваю творчасць Л.У.Шостак быў адзначаны бронзавым медалём ВДНГ БССР у 1963 г. Узоры самабытнай архітэктурнай разьбы можна пабачыць сёння ў хаце Генадзя Казлова з вёскі Задубенне. Аздабленне яго жылля - прапіловачныя карункі на ліштвах акон, дзвярах, ашалёўцы вуглоў, карнізах, франтонах, ганках. Мастацкай прыгажосцю вылучаецца ў вёсцы Нарач хата Алеся Голяка, выдатнага майстра ў чацвёртым пакаленні. Уся мэбля ў яго хатнім інтэр’еры зроблена і дэкарыравана яго рукамі: канапы, серванты, крэслы. Вядома ў Мядзельскім раёне і прозвішча разьбяра Антона Альшэўскага з вёскі Будслаў. Ён выразаў фігуркі хатніх жывёл і дзікіх звяроў, займаўся таксама манументальнай скульптурай. Талент майстра занатаваны ў скульптуры Маці Боскай у мясцовым касцёле. Добра быў вядомы ў Крывічах разьбяр Пётр Андрэевіч Забіяка. 3 нарыхтовак, якія знаходзіў у лесе (бярозавы кап і інш.), ён тварыў партрэтныя персанажы міфічных герояў, знакамітых сучаснікаў і інш. Значная колькасць работ аднаго з таленавітых прадстаўнікоў наіўнагарэалізму, майстра лясной скульптуры Івана Крывенькага з вёскі Нагаўкі захоўваецца ў фондах Мядзельскага раённага музея Народнай славы. Патомным разьбяром па дрэве з’яўляецца і дырэктар раённага Цэнтра народных рамёстваў у г.п. Крывічы Раман Браніслававіч Шаша. Рамяству вучыўся ў бацькі Браніслава Паўлавіча і мастака Лявона Уладзіміравіча Шостака. Пры Крывіцкім раённым Цэнтры народных рамёстваў працуюць гурткі па апрацоўцы драўніны: гурток выемчата- геаметрычнай разьбы і гурток тачэння па дрэве. Плённа працуе сямейная дынастыя майстроў тачэння па дрэве: Анатоль Фёдаравіч і Юрый Анатольевіч Чэчура. Уражвае выемчатая геаметрычная, рэльефная разьба Уладзіміра Міхайлавіча Хіхіча, Аляксандра Паўлавіча Ждана, Аляксандра Васільевіча Хвалько, Сяргея Міхайлавіча Альховіка, Мікалая Аляксандравіча Харчанкі і інш. Адметнымі майстрамі з’яўляюцца таксама настаўнікі школ, якія вядуць урокі працы, гурткі, уносяць важкі ўклад у эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў. Сярод іх Сяргей Лабан (вёска Занарач), Рычард Федарэц (вёска Старыя Габы), Віктар Кавальчук (г. Мядзел), Аляксандр Астрэйка (вёска Нарач).

Разьба па дрэве - традыцыйна адно з самых распаўсюджаных рамёстваў на тэрыторыі Чэрвеньшчыны. У вёсцы Ляды жыве і працуе

слынны майстар Мікалай Іванавіч Няхай, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, пастаянны ўдзельнік выставак самабытнага мастацтва. У яго сапраўды “карункавы дом”, звонку і ўнутры дэкарыраваны драўлянымі карункамі. Франтон і карнізы багата ўпрыгожаны архітэктурным прапіловачным дэкорам, дзверы хаты аздоблены разьбянымі ўзорамі. У інтэр’еры дома - жырандолі пад столлю, рамы ў люстэрках, вушакі дзвярэй, аправы на абразах - усё зроблена рукамі Мікалая Іванавіча і дэкарыравана разьбой. Вытачаны спінкі ложка, канапы, пано на сценах. Кухоннае начынне і посудтаксама ўзбагачаны разьбой: шафка, дошкі, хлебніца, паліцы, чайньт сервіз, келіхі. Асабліва любіць майстар выразаць самабытныя лыжкі, выточваць з бярозы-чачоткі куфэрачкі, конаўкі, попельніцы. Калекцыі М.І.Няхая паспяхова экспанаваліся на выстаўках-продажах у Галандыі і Германіі. Выдатна валодае тэхнікай трохгранна-выемчатай разьбы Іван Іосіфавіч Няборскі з г. Чэрвень. Яго кампазіцыі здзіўляюць багаццем фантазіі, разнастайнасцю малюнкаў. Вырабы І.І.Няборскага дэманстраваліся на раённых і абласной выстаўцы “Ігуменскія ўзоры”. Дасканала валодае тэхнікай манументальнай скульптуры Генадзь Вацлававіч Матусевіч (г. Чэрвень), неаднаразовы ўдзельнік абласных і рэспубліканскіх выставак народнага мастацтва.

Славіліся разьбой па дрэве жыхары вёсак Пухаўшчыны, асабліва вёскі Дукора. 3 пакалення ў пакаленне ўмельцы пераймалі веды і майстэрства ад дзядоў і прадзедаў, упрыгожвалі прапіловачнай архітэктурнай разьбой франтоны, вароты, ганкі, ваканіцы, выдзёўбвалі бытавы посуд, выразалі дэкаратыўныя скульптуры, дэкарыравалі геаметрычным узорам бытавыя прылады, посуд, рэзалі лыжкі. Карысталіся вядомасцю разьбяры з Дукоры Абразоўскі, Дудзік, выдатны майстар з вёскі Катунова Леанід Цімафеевіч Катуноў. Падворак Мікалая Захаравіча Анішчанкі ў вёсцы Лысаўшчына насяляюць цудоўныя казачныя лясныя істоты. Аб’ёмнай разьбой займаўся Яўген Васільевіч Сямёнаў з г. М.Горка. Падрастаюць у вопытных майстроў і паслядоўнікі. Мікалай Георгіевіч Каханоўскі з вёскі Пухавічы, настаўнік Пухавіцкай СШ, мастацкай разьбой займаецца звыш 20 год, перадае веды і навыкі работы з дрэвам вучням у гуртку ДПМ. Яго сыны таксама захапляюцца разьбой.

У Валожынёкім раёне разьбой займаюцца школьны настаўнік працы Аляксандр Антонавіч Кербедзь, сям’я Язерскіх - маці, Зоя Фёдараўна, і сын, Андрэй Віктаравіч. Яны - члены народнага аб’яднання майстроў народнай творчасці “Скарбніца”, перадаюць сваё ўменне моладзі. Ала Мікалаеўна Стасюлевіч аддае перавагу лясной скульптуры.

У г. Маладзечна ў народным клубным аб’яднанні “Майстар” пры Палацы культуры плённа працуе разьбяр Дзмітрый Дзмітрыевіч

Сырамятнікаў. Сярод яго вырабаў пано, маскі, скулыпурныя кампазіцыі. Работы майстра ўваходзяць у фонд Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Разьбяр Анатоль Васільевіч Лавар з’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Яго работы вельмі разнастайныя: гэта скульптура і кампазіцыі культавай тэматыкі, дэкаратыўная скульптура зааморфнага характару ў выглядзе звяроў і птушак, утылітарна-бытавая разьба. Лепшыя творы ўмельцы неаднаразова экспанаваліся на рэспубліканскіх і абласных выстаўках. У яго ўмелых руках дрэва ажывае, набывае мастацкую каштоўнасць. Настаўнік Маладзечанскага мастацкага вучылішча Віктар Зянонавіч Чапскі выдатна выточвае вазы з бярозы-чачоткі, вучань Чапскага Сяргей Барысавіч Лях цяпер сам працуе майстрам-метадыстам у РЦР, Андрэй Пятровіч Гамолка па-мастацку выразае ўтылітарна-дэкаратыўны посуд і інш.

Сярод накірункаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Случчыны прыкметнае месца заўсёды займала і разьба па дрэве. Гэтым майстэрствам валодалі ўмельцы вёсак Гацукі, Квасынічы, Паўстынь, Серагі, Шышчыцы і інш. Апошнім часам традыцыйнае мастацтва адраджаецца і развіваецца. У народным аб’яднанні народных умельцаў “Фантазія” ў г. Слуцку працуе нямала патомных майстроў дэкаратыўнай разьбы: І.І.Давыдоўскі, М.А.Забродскі, М.П'.Крывадубскі, М.В.Русак. У Квасыніцкім Цэнтры рамёстваў дзейнічае гурток разьбы па дрэве пад кіраўніцтвам Андрэя Мікалаевіча Моніча. У Паўстынскім ДК моладзь ахвотна наведвае гурток, які вядзе Аляксандр Уладзіміравіч Альховік. Майстар драўлянай манументальнай скульптуры Алег Генрыхавіч Шапель - член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Яго скульптура ўпрыгожвае гарадскі парк культуры і адпачынку ў Слуцку.

На лясістай Вілейшчыне ў свой час шмат вяскоўцаў займаліся апрацоўкай дрэва і аздабленнем жылля і драўляньгх побытавых рэчаў. У апошнія дзесяцігоддзі сярод мясцовых майстроў вылучаліся Анатоль Уладзіміравіч Ганчароў з вёскі Каловічы, які вырабляў і ўпрыгожваў мэблю, лыжкі і інш.; Рыгор Аляксандравіч Валюжэнец з вёскі Любань захапляўся дэкаратыўнай скульптурай (фігуркі людзей, птушак, жывёл). Разьба па дрэве з’яўляецца галоўным напрамкам дзейнасці Вілейскага раённага Дома рамёстваў у вёсцы Ізбіно і Дома майстра ў вёсцы Каловічы. Тут дзейнічаюць гурткі разьбы па дрэве, якія сёння вядуць маладыя таленавітыя майстры-метадысты: член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Сяргей Анатольевіч Дубяга, Сяргей Робертавіч Дзятко, Ірына Віктараўна Пермякова. У філіяле Дома рамёстваў у вёсцы Даўгінава гуртком кіруё прыхільнік манументальнай скульптуры Віталь Цімафеевіч Карабейка.

Улюбёныя ў сваю справу народныя ўмельцы Старадарожчыны. Кожны з іх мае свой творчы почырк. Адны звяртаюцца да скульптуры, другія - да кампазіцый на гістарычную тэматыку, да матываў дзіцячых казак, інціыя выразаюць пано, побытавыя рэчы. Іх шматлікія вырабы дэманстраваліся на раённых, абласных, рэспубліканскіх выстаўках традыцыйнага мастацтва і атрымлівалі добрыя водгукі. Знакаміты майстар Ігар Іванавіч Лізура жыве і працуе ў г. Старыя Дарогі. Разьбой па дрэве займаецца больш за 30 гадоў, сваё мастацтва пераймаў ад дзеда, Вікенція Паўлавіча, вядомага некалі на Старадарожчыне ўмельца. Скульптурныя фігуркі жывёл, пано, казачныя кампазіцыі, партрэты - усё гэта мастацкае багацце ўражвае тонкім густам, адметнай тэхнікай, добразычлівым гумарам. Свой вольны час аддаюць разьбе па дрэве Аляксандр Віктаравіч Красоўскі, Генадзь Леанідавіч Шлома.

Выдатнай тэхнікай, высокім мастацкім густам, самабытнасцю вызначаюцца вырабы вядомых рэзчыкаў са Стоўбцаў, членаў народнага клуба майстроў народнай творчасці “Пралеска” Валерыя Фёдаравіча Чараднічэнкі і Віктара Мікалаевіча Русецкага: пано, кухонныя дошкі, талеркі, куфэркі, дэкаратыўныя рамкі і інш., выкананыя ўтрадыцыйных выемчата-геаметрычнай і рэльефнай тэхніках. Майстры маюць здольных вучняў. В.Ф.Чараднічэнка - кіраўнік народнай’ студыі “Разьбы зачараванне” ў гімназіі №1 г. Стоўбцы, В.М.Русецкі - настаўнік Дзераўнянскай ШМ.

Прыгажосць краявідаў Уздзеншчыны здаўна яскрава адбівалася ў народным мастацтве гэтага маляўнічага кутка Беларусі. Прырода падказвала сюжэты і рэзчыкам па дрэве. У кампазіцыях Віктара Іванавіча Лашука з вёскі Сямёнавічы чароўная рука майстра прыадкрывае тайны лясных гушчароў: рухавыя вавёркі прыгаюць на галінках, грозна глядзіць у вочы дзік, азіраюцца наўкола ласі... У лясніка Пятра Мікалаевіча Глебкі асабліва ўдала атрымліваецца паркавая і ансамблевая манументальная скульптура. Жыццё падказвае яму і іншыя жанры: тэматычныя кампазіцыі, гумарыстычныя бытавыя сцэнкі. Скульптурныя кампазіцыі П.М.Глебкі блізкія да легендаў, фальклору, казак, вясёлага беларускага жарту. Настаўнік з вёскі Сямёнавічы Віктар Віктаравіч Валуеў адметна валодае разнастайнымі традыцыйнымі тэхнікамі разьбы па дрэве: контурнай, геаметрычнай трохгранна- выемчатай, рэльефнай. Уражваюць гледачоў яго трыпціх “Белавежская пушча”, дэкаратыўная скульптура (дзікія звяры), пано. Багатая мастацкая фантазія, талент, працавітасць натхняюць яго і на выраб разной мэблі ў стылі барока. Сваё майстэрства настаўнік перадае дзецям мясцовай школы. Прадстаўніком больш сталага пакалення з’яўляецца

патомны разьбяр Віктар Іванавіч Васілеўскі з вёскі Калінінск. Рамяству вучыўся ў бацькі. Яго вырабы бытавой тэматыкі маюць простыя формы, перадаюць натуральную прыгажосць матэрыялу.

Увогуле, мастацкая разьба па дрэве - адзін з найбольш распаўсюджаных і любімых відаў народнага мастацтва на Міншчыне. Шмат народных умельцаў аддаюць перавагу гэтаму віду рамеснай дзейнасці.

Пано па народных матывах і іншыя рэчы выдатна выразае Рыгор Іванавіч Судак з Чэрвеньскага раёна. Уражваюць самабытная скульптура, дэкаратыўныя казачныя кампазіцыі Яўгена Паўлавіча Осіпава, Аляксандра Іванавіча Сіняка з Бярэзінскага раёна. Адметнымі разьбярамі з’яўляюцца Іван Іванавіч Васілевіч з Капыльскага раёна, Віктар Лукіч Сутак з Нясвіжскага раёна, Васіль Данілавіч Мігун, Анатоль Арцёмавіч Трубчык з Любанскага раёна, Вячаслаў Мікалаевіч Пятровіч са Смалявіцкага раёна і інш. У кожнага майстра свой почырк і творчы накірунак, свае жанры. Пры гэтым яны бліскуча валодаюць рознымі традыцыйнымі тэхнікамі разьбы: контурнай, геаметрычна-выемчатай, рэльефнай, скразной ажурнай, аб’ёмнай, прапіловачнай.

“РАЗЬБЫ ЗАЧАРАВАННЕ”

У апошняе дзесяцігоддзе ў практыку работы ўстаноў культуры ўвайшло правядзенне разнастайных святаў-конкурсаў народнай творчасці, дзе прадстаўлена шырокая палітра самабытных рамёстваў беларусаў. 20 чэрвеня 1998 г. у г. Капылі ўпершыню адбылося абласное свята народнай творчасці “Дрэва жыцця”, у праграму якога ўваходзіў конкурс разьбяроў Міншчыны пад назвай “Разьбы зачараванне”. Удзельнічалі каля 40 чалавек з 16 раёнаў вобласці, здатныя майстры дэкаратыўна-прыкладнога жанру і манументальнай скульптуры. Званне лаўрэата было прысуджана адметным майстрам Мікалаю Іванавічу Няхаю (Чэрвеньскі раён), Івану Іванавічу Васілевічу (г. Капыль), Вячаславу Мікалаевічу Пятровічу (Смалявіцкі раён), Віктару Іванавічу Васілеўскаму (Уздзенскі раён), Алегу Генрыхавічу Шапелю (Слуцкі раён), Алегу Вікенцьевічу Пракарыне (вёска Сноў Нясвіжскага раёна), Генадзю Вацлавічу Матусевічу (Чэрвеньскі раён), Уладзіміру Валянцінавічу Шустоўскаму (Лагойскі раён), Уладзіміру Андрэевічу Канавалюку, Анатолю Мікалаевічу Маголіну (Мінскі раён). Дыпломамі былі ўзнагароджаны лепшыя сямейныя калектывы - сем’і Яфімчыкаў (бацька Сяргей Адамавіч з сынамі Валерыем і Аляксандрам) з вёскі Закальное Любанскага раёна і Язерскіх (бацька Віктар Фёдаравіч з сынам Андрэем Віктаравічам) з Валожына. За лепшае ўвасабленне

фальклорнай тэматыкі дыпломы атрымалі Анатоль Васільевіч Лавар з Маладзечна, Віталь Цімафеевіч Карабейка з Вілейскага раёна, а за лепшы твор утылітарна-мастацкага прызначэння - Міхаіл Віктаравіч Кісялёў (Вілейскі раён), Мірон Данілавіч Хома (г. Капыль).

Святочная традыцыя працягвалася. Наступнае абласное свята- конкурс “Разьбы зачараванне” прайшло 1 ліпеня 2001 г. у г. Беразіно. На свята былі запрошаны каля 30 майстроў з 15 раёнаў Мінскай вобласці. У праграму свята былі ўключаны конкурс-выстаўка хатніх калекцый і конкурс на хуткасць і якасць вырабу драўляных рэчаў: пано, утылітарных прадметаў, дэкаратыўнай скулытгуры. Па выніках конкурсу 17 майстроў былі ўзнагароджаны дыпломамі. Дыплом лаўрэата ў намінацыі “за высокае выканальніцкае майстэрства, мастацкі густ і асабісты ўклад у зберажэнне і творчае развіццё традыцый разьбы па дрэве” быў уручаны Мікалаю Іванавічу Няхаю (Чэрвеньскі раён), дыпломы пераможцаў атрымаў шэраг вядомых рэзчыкаў: Віктар Віктаравіч Валуеў (Уздзенскі раён), Іван Іванавіч Васілевіч (Капыльскі раён), Ірына Уладзіміраўна Гурыновіч (Салігорскі раён), Сяргей Анатольевіч Дубяга, Віталь Цімафеевіч Карабейка (Вілейскі раён), Мікалай Вітольдавіч Задрэйка і Аляксандр Антонавіч Кербедзь (Валожынскі раён), Ігар Уладзіміравіч Запруцкі (Слуцкі раён), Сяргей Барысавіч Лях (Маладзечанскі раён), Яўген Паўлавіч Осіпаў, Аляксандр Раманавіч Сіняк (Бярэзінскі раён).' За лепшую калекцыю хатніх работ дыпломам лаўрэата быў адзначаны А.Р.Сіняк, дыпломамі пераможцаў - В.В.Валуеў, І.І.Васілевіч, І.У.Гурыновіч, В.Ц.Карабейка, М.І.Няхай, Я.П.Осіпаў.

Праз некалькі год, 23 чэрвеня 2007 г., разьбяры па дрэве з 8 раёнаў Мінскай вобласці сабраліся ў г. Мядзел на IV рэгіянальным свяце- конкурсе разьбы па дрэве “Разьбы зачараванне”. Станоўчай адметнасцю свята з’яўляецца актыўны ўдзел маладога пакалення: з 34 удзельнікаў 17 чалавек складалі дзеці і падлеткі. Як звычайна, конкурс складаўся з дзвюх частак: выстаўка гатовых работ, прывезеных удзельнікамі (хатнія калекцыі), і ўласна конкурс на якасць і традыцыйнасць выканання твораў. Усе ўдзельнікі свята-конкурсу дакладна валодалі тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі разьбы па дрэве на аснове народных традыцый: геаметрычная, ральефная разьба, тачэнне па дрэве, дэкаратыўная скульптура. На працягу 3 гадзін слынныя майстры і моладзь выразалі пано, кухонныя дошкі, талеркі, куфэркі, рамкі, дэкаратыўныя фігуркі звяроў, казачных герояў. Мастацкі ўзровень вырабаў ацэньваўся журы па шэрагу намінацый: “за высокае прафесійнае майстэрства і мастацкі густ”, “лепшы твор дэкаратыўнага і ўтылітарнага характару”, “за асабісты стыль разьбы па дрэве”, “за хатнюю калекцыю”, “за ўдалы творчы дэбют”, “за арганізацыю

пераемнасці традыцый у галіне разьбярства”. Лаўрэатамі сталі вядомыя майстры Аляксандр Раманавіч Сіняк (Бярэзінскі раён), Васіль Данілавіч Мігун (Любанскі раён), Аляксандр Паўлавіч Ждан (Мядзельскі раён), Валерый Фёдаравіч Чараднічэнка (Стаўбцоўскі раён), Сяргей Робертавіч Дзятко (Вілейскі раён), а таксама маладыя дэбютанты Яўген Высоцкі, Канстанцін Грыгарцэвіч (Стаўбцоўскі раён). Дыплом за асабісты ўклад у зберажэнне і развіццё традыцый разьбы па дрэве быў уручаны Аліне Антонаўне Халявінскай, кіраўніку народнага клуба майстроў народнай творчасці “Пралеска” (Стаўбцоўскі раён).

Асаблівым відам народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца драўляная манументальная скульптура. У наш час шматвяковыя традыцыі аднаўляюцца і развіваюцца ў розных накірунках: дэкаратыўна-паркавыя ансамблі, інтэр’ерная скульптура і інш. Таму невыпадковым стала правядзенне рэспубліканскіх пленэраў майстроў манументальнай скульптуры. На Міншчыне рэспубліканскі пленэр “Сонечная цеплыня дрэва” пачаў сваю работу ў 2000 г. у Смалявіцкім раёне, на філіяле Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны “Курган Славы”. Арганізатарамі пленэра былі дырэктар комплекса, майстар-манументаліст Вячаслаў Мікалаевіч Пятровіч і Беларускі Саюз майстроў народнай твор^асці. Свята-конкурс сабрала мастакоў-манументалістаў з розных куткоў рэспублікі. 3 цягам часу яно стала традыцыйным. У 2001 г. рэспубліканскі пленэр адбыўся ў г. Смалявічы. У пленэры прянялі ўдзел такія слынныя майстры рэспублікі, як Мікалай Сцяпанавіч Скляр з Гродна, нязменны ўдзельнік рэспубліканскіх пленэраў разьбяроў па дрэве аж з 1980-х гадоў, член Таварыства мастакоў і майстроў Гродна, Сяргей Віктаравіч Кляшчук з Мінска, Алег Генрыхавіч Шапель з вёскі Навадворцы Слуцкага раёна, Алег Вікенцьевіч Пракарына з пасёлка Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, Уладзімір Якаўлевіч Яленскі з г. Чашнікі Віцебскай вобласці. Мастакоў-умельцаў хвалявалі розныя тэмы: гісторыя і сучаснаць, чалавек і прырода, рэальны побыт і казачны, фантастычны сусвет.

3 2 па 12 ліпеня 2003 г. на базе Смалявіцкага раёна ў мэтах адраджэння нацыянальнай культурнай спадчыны і захавання лепшых узораў народных промыслаў быў праведены IV абласны конкурс майстроў манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”. Майстры на працягу 10 дзён высякалі сякерай з бервяна і выразалі разцамі скулытгуры традыцыйнага характару, якія потым упрыгожылі раённы цэнтр. Удзельнічалі Мікалай Сцяпанавіч Скляр (Гродна), Іван Піліпавіч Супрунчык (в. Цераблічы Столінскага раёна), Уладзімір

Якаўлевіч Яленскі (Чашнікі), Анатоль Васільевіч Лавар (Маладзечна), Вячаслаў Мікалаевіч Пятровіч (Смалявічы), Алег Вікенцьевіч Пракарына (пас. Сноў), Міхаіл Аляксандравіч Абраменка (Полацк), Васіль Рыгоравіч Сілкоў (Гомель), Аляксандр Васільевіч Жураўлевіч (Мінск).

3 8 па 17 чэрвеня 2006 годзе ў Крупках прайшло V абласное свята- конкурс драўлянай манументальнай скульптуры. Па мастацку зробленыя скульптуры В.П.Казлоўскага, Ф.В.Клунко, В.Н.Пятровіча, А.В.Пракарыны, В.Р.Сілкова, А.Г.Шапеля, У.Я.Яленскага, А.В.Жураўлевіча (“Галубка”, “Смутак”, “Калі ласка”, “Крупка дубраўная”, “Курачка Раба”, “Анёл”, “Сялявіца”, “Дзед”) упрыгожылі тэрыторыю Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея і г. Крупкі.

3 17 па 26 мая 2007 г. у сядзібна-паркавым комплексе г.п. Івянец Валожынскага раёна адбылося VI абласное свята-конкурс драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”, прысвечанае памяці знакамітага рэзчыка па дрэве, майстра драўлянай скульптуры, жывапісца і графіка Апалінара Фларыянавіча Пупко (1893-1984). Майстар абапіраўся на самабытныя мясцовыя традыцыі і пакінуў багатую творчую спадчыну. Яго працы захоўваюцца ў шэрагу музеяў рэспублікі. На конкурс прыехалі пастаянныя удзельнікі ранейшых пленэраў - А.Г. Шапель, А.В.Пракарына, І.П.Супрунчык, У.М.Чыквін. Удала дэбютавалі ў гэтым жанры рэзчыкі па дрэве С.Р.Дзятко з Вілейкі і івянчане Мікола Задрэйка, Віктар Загавалка, Генадзь Халапук. Тэматыка твораў была вельмі разнастайная - ад гісторыі, міфалогіі, легенд і паданняў да сучаснасці. Канцэпцыя пленэра была распрацавана з улікам ландшафту і архітэктурнай планіроўкі сядзібна-паркавага комплексу, дзе планавалася ўстанавіць скульпуры. Уваходную браму ўпрыгожылі статуі “Шляхціц” Генадзя Халапука і “Гасціннасць” Віктара Загавалкі. Спуск да крыніцы і вадаёма абазначылі выявы “Русалка” і “Вадзянік” Сяргея Дзятко. Вобраз старажытнага міфалагічнага бажаства ў скульптуры “Жыве паганства дух” стварыў зачараваны краявідамі Івянца Алег Пракарына. Мясцовымі легендамі навеяны скульптурны дыптых Алега Шапеля. Высокую тэхніку працы з дрэвам паказаў Іван Супрунчык у партрэце Апалінара Пупко “Кола жыцця”. На народных традыцыях заснаваны жаночыя скульптуры Уладзіміра Чыквіна. Натхнёна працаваў над лірычнымі вобразамі “Муза” і “Летуценнік” МіколаЗадрэйка. Важна адзначыць, што да вопытных майстроў далучыўся падлетак Саша Бубен з Івянца. Ён добра выканаў сваю першую скульптуру “Пеўнік”. Кожны ўдзельнік мае сваю непаўторную творчую манеру, бліскуча

валодае выканальніцкай тэхнікай. Удзельнікі пленэра атрымалі ад арганізатараў свята дыпломы з адзнакай і каштоўныя падарункі.

У ліпені 2008 года чарговае, VII абласное свята-конкурс “Сонечная цеплыня дрэва” праведзена ў г.Старыя Дарогі. Гэты пленэр сабраў спецыялістаў высокага класа: Дубяга Сяргей Анатольевіч і Дзятко Сяргей Робертавіч (Вілейскі раён), Хіхіч Уладзімір Міхайлавіч (Мядзельскі раён), Пракарына Алег Вікенцьевіч (Нясвіжскі раён), Шапель Алег Генрыхавіч (Слуцкі раён), Пятровіч Вячаслаў Мікалаевіч (Смалявіцкі раён), Матусевіч Генадзь Вацлававіч (Чэрвеньскі раён), Русецкі Віктар Мікалаевіч (Стаўбцоўскі раён). Была запрошана таксама сямейная дынастыя (Клунко Віктар Фёдаравіч і Клунко Фёдар Віктаравіч ) з Брэскай вобласці. На працягу 10 дзён слынныя разьбяры старанна выразалі драўляныя скульптуры адпаведна свайму густу, фантазіі і творчым задумкам. Талент і працавітасць умельцаў былі станоўча адзначаны журы, якое вырашыла, што ўсе ўдзельнікі заслугоўваюць аднолькавага ўзнагароджання. Ацэнка творчасці майстроў адбывалася па некалькіх намінацыях: “за зберажэнне традыцый і асабісты ўклад у іх развіццё”, “за высокае майстэрства і стварэнне выдатных мастацкіх вобразаў з дрэва”, “за творчую фантазію і высокае май*стэрства”, “за творчы дэбют і высокае майстЭрства”.

Жыве і актыўна развіваецца самабытнае драўлянае разьбярства на Міншчыне. Яскравае таму сведчанне - тэматычныя святы народнай творчасці, дзейнасць народных умельцаў, якія вядуць адпаведныя гурткі ў Дамах рамёстваў, клубах, агульнаадукацыйных школах і перадаюць вытворчыя веды і навыкі моладзі.

Саломапляценне

Пляценне з’яўляецца адным з самых старажытных заняткаў на зямлі і мае тысячагадовую гісторыю. Асвойваючы навакольнае асяроддзе, першабытны чалавек навучыўся апрацоўваць зямлю і вырошчваць хлеб. Калі ён кідаў ў зямлю зерне, і яно прарастала ў высокія, тонкія, залацістыя сцяблінкі, што падымалі да сонца тугі каласок у час жніва, у чалавека з’яўляўся не толькі хлеб, але і салома, якой заўсёды было ўдосталь. Салома абувала і апранала селяніна, уцяпляла і ўпрыгожвала яго дом і была яму ложкам. 3 яе выраблялі розныя прыстасаванні для лоўлі рыбы, палявання, ёмістасці для ляснога збіральніцтва, кубёлкі для паляндвіц і сала, розныя карабы, сявенькі, a таксама матрацы для ложкаў і пляцёнкі на вокны і дзверы ад марозаў і вятрыска; крылі дахі хат, выраблялі разнастайныя плеценыя рэчы гаспадарчага і побытавага ўжытку. 3 цягам часу асартымент рэчаў павялічваўся, шырокае распаўсюджванне набылі капелюшы, посуд, цацкі і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Разам з тым, салома была для селяніна не толькі матэрыяльнай каштоўнасцю. Земляробы надзялялі яе асаблівай духоўнай сутнасцю, верылі, што ў саломе заключана магутная сіла ўрадлівасці, добратворная магчымасць аказваць уздзеянне на шчаслівае жыццё. Менавіта таму саломе адводзілася значная роля ў земляробчай абраднасці. Сяляне верылі, што ў сцяблё хлебных раслін жыве дух хлеба, хлебнага поля, яго моц. Лічылася, што зжатыя каласы і салома могуць дапамагчы жыць у дастатку, таму святочна ўпрыгожвалі першы “зажыначны” сноп і апошні “дажыначны”. Першы сноп часта называлі “гаспадаром”, яму надаваліся магічныя здольнасці, таму яго ўсяляк ушаноўвалі: вадзілі вакол карагоды, ставілі на покуці, зерне дамешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво. Сноп-“гаспадар” быў у цэнтры ўвагі зажыначных песень, якія спяваліся ўвесь час па дарозе на поле і з поля, у час урачыстай сустрэчы зажынальніц і застольнай бяседы, якая вянчала зажынкі. Дажынаць жыта збіраліся талакой: клікалі родзічаў, суседзяў, сяброў. У кутку загона пакідалі апошнія каласкі, сплятаючы паміж сабой у “бараду”, як ахвяру духу зямлі. 3 хлебных каласоў і кветак плялі вянкі і ўпрыгожвалі імі галовы жней і апошні сноп. Дажыначны сноп яшчэ больш урачыста, чым першы (бо самая цяжкая праца скончана), прыносілі з песнямі, карагодамі, музыкай у гаспадарскі двор і ставілі на покуці, дзе ён стаяў да новага ўраджаю.

Старажытныя аграрныя ўяўленні нашых продкаў захаваліся ў земляробчых звычаях і святах, што дайшлі да нашых дзён. Сярод іх можна назваць такія добра вядомыя ў Беларусі абрадавыя дзеянні, як апрананне ў салому і гульнёвыя дзеі ў масках на Каляды, пляценне жніўнага вянка, спальванне саламянага пудзіла на Масленіцу і Купалле.

Гэтая абрадавыя дзеянні павінны былі садзейнічаць будучаму ўраджаю, урадлівасці зямлі, пладавітасці жывёлы і працягу чалавечага роду. 3 саломы выконвалі разнастайныя атрыбуты абрадаў: “бараду” з апошніх каласоў, снапы-“бабкі”, жніўныя вянкі, калядныя, масленічныя, купальскія саламяныя маскі, фігуркі чалавека, жывёл і птушак.

Паступова магічная, абрадавая функцыя саломы саступіла месца чыста дэкаратыўнай. Саламяныя вырабы ўваходзяць у інтэр’ер народнага жылля як бытавыя і мастацкія прадметы. Здаўна і паўсюдна вытворчасцю з саломкі селянін займаўся ў вольны ад гаспадаркі час, галоўным чынам, для патрэб хатняга побыту. 3 саломы выпляталіся самыя розныя рэчы бытавога прызначэння. Перш-наперш, посуд: ад маленькіх скрыначак да вялікіх, у рост чалавека, шыяноў, карабоў і кублоў, у якія ўмяшчалася з паўтоны зерня або мукі, і якія мелі звычайна цыліндрычную форму, звужаную ўверх. Плялі такі посуд з саламяных жгутоў, якія ўкладвалі па спіралі і перапляталі лазовымі дубцамі. Саламяны посуд і кошыкі былі незаменнымі для захоўвання збожжа і мукі, для збору грыбоў і ягад. Цесна сплеценыя, яны былі такімі ж моцнымі, як драўляныя бочкі, часта ў іх нават налівалі і захоўвалі вадкасці (алей і ваду). Тоўстыя саламяныя сценкі не прагрызалі мышы. Яны забяспечвалі неабходную для захоўвання збожжа і мукі вентыляцыю. 3 саломкі плялі таксама пчіліныя вуллі, якія называліся “саламянкі” і мелі выгляд вертыкальнага ці гарызантальнага цыліндра. Плялі конусападобныя прыстасаванні для лоўлі пчаліных раёў. Пры пастаянным выкарыстанні вырабы з саломы служылі селяніну болей за палову стагоддзя. Сярод рэчаў небагатай сялянскай гаспадаркі яны да нядаўняга часу займалі значнае месца. Пляценнем займаліся як мужчыны, так і жанчыны. Навыкі рамяства перадаваліся з пакалення ў пакаленне, ад дзядоў і бацькоў дзецям і ўнукам.

На тэрыторыі Беларусі пляценне з саломы вядома з глыбокай старажытнасці. Амаль кожны селянін мог для сваіх патрэб сплесці саламяны капялюш, лапці, розныя гаспадарчыя ёмістасці. Неад’емным кампанентам традыцыйнага мужчынскага касцюма былі плеценыя саламяныя капелюшы (брылі). Саламяны брыль быў лёгкім, добра абараняў ад сонца, не прапускаў ваду ў час дажджу. Гэта дэталь касцюма была не толькі неабходнай, але і вельмі прыгожай. Пры ўсёй прастаце і звычайнасці яна надавала вобразу селяніна-беларуса асаблівую характэрнасць. Саламяныя капелюшы бытавалі ў некаторых беларускіх вёсках аж да сярэдзіны XX стагоддзя. Яны з’яўляліся галоўным чынам атрыбутам рабочага, паўсядзённага адзення. Часцей за ўсё іх насілі пастухі, якія звычайна і былі лепшымі майстрамі па пляценню. Для капелюша выраблялі плоскія стужкі-пляцёнкі з роўнымі ці зубчастымі краямі (“касіца”, “пляцёнка”, “зубатка”, “каса”) з 4 - 8

саломінак. Па прычыне сваёй пластычнасці такая пляцёнка лёгка выгіналася, выцягвалася, сціскалася, што дазваляла надаваць вырабу любую форму. Яе ўкладвалі па спіралі і сшывалі ніткамі ці конскім воласам, адначасова надаючы вырабу патрэбную форму. Сустракаліся таксама вясковыя галаўныя ўборы з казыркамі, накшталт тагачасных гарадскіх картузоў. Плоскія саламяныя пляцёнкі выкарыстоўваліся і пры вырабе сумак.

3 асаблівым майстэрствам выпляталіся рэчы ўтылітарнага прызначэння, якія часта выкарыстоўваліся ў якасці падарунка. Гэта розныя куфэркі, скрынкі і шкатулкі для жаночага рукадзелля, нітак, іголак і іншай драбязы. Яны мелі розную форму - круглую, авальную, прамавугольную, сэрцападобную, як неабходнымі дэталямі, забяспечваліся саламянай зашчапкай, адной ці дзвюма ручкамі, адмысловымі ножкамі і інш. Пры вырабе шкатулак, скрынак выкарыстоўвалі, напрыклад, прамавугольныя разеткі, якія аздаблялі вітой пляцёнкай. Яшчэ ў першыя пасляваенныя гады яны трапляліся на рынках, карыстаючыся попытам і ў сялян, і ў гараджан.

Сплесці рэчы з саломкі для ўласных патрэб мог амаль кожны селянін, а на продаж - толькі найбольш кваліфікаваныя рамеснікі- саматужнікі. Плеценыя вырабы ўдасканальваліся майстрамі на працягу стагоддзяў, яны ўбіралі ў сябе мясцовыя народныя традыцыі, адлюстроўвалі талент народа, яго тонкі густ і высокае майстэрства. Як сведчаць навукоўцы, промысел з саломы быў развіты на Беларусі, у тым ліку і на Міншчыне, паўсюдна, ён не патрабаваў абаротнага капіталу, наладжаных майстэрняў, да таго ж, навучыцца гэтаму майстэрству было нескладана. Трэба адзначыць, што лёгкасць выканання, высокая якасць і ўтылітарнасць вырабаў з саломы абумовіла яго даўгавечнае бытаванне.

Нарыхтоўка саломы для пляцення мела свае асаблівасці. Салома выкарыстоўвалася галоўным чынам жытняя, якая мае доўгае гнуткае сцябло з невялікай колькасцю вузлоў. Зжыналі яе ў стадыі малочна- васковай спеласці, звязвалі ў снапы і, абмалаціўшы іх ад зерня, захоўвалі ў сухім памяшканні. Перад пляценнем салому размочвалі ў цёплай вадзе, часам падфарбоўвалі.

Вырабы народных майстроў з жытняй саломкі (сумкі, шкатулкі, капелюшы, упрыгажэнні, “павукі”, гірлянды, дзіцячыя цацкі) вызначаліся высокім майстэрствам і традыцыйнасцю, выглядалі прыгожа, эстэтычна і атрымалі сваё далейшае развіццё на працягу XIX - пачатку XX ст. Пры вытворчасці некаторых саламяных рэчаў (торбы, лапці, галаўныя ўборы), якімі карысталіся беларусы, былі запазычаны галоўныя прынцыпы старажытнага прамога пляцення і пляцення “ў

зубчыкі”. Галоўным дэкорам служыў сам матэрыял і тэхніка пляцення. Майстры выкарыстоўвалі прыгажосць прыродных колераў саломкі. Пераважалі наступныя тэхнікі пляцення: крыжавая, прамавугольныя разеткі, вітая пляцёнка і разрэджана-вітая. Каркас шкатулкі, вазы рабілі з кардону, клееных лістоў паперы або з кары ліпы, на які накладвалі паралельна адзін да аднаго нераспластаныя сцябліны саломы, злучаныя па краях ніткай. Як правіла, месцы злучэння дэталяў закрывалі вітой пляцёнкай, якая надавала вырабу багацце і дзіўнае хараство. Часам на вечка шкатулкі майстар прымацоўваў сплеценую з саломы першую літару імя каханай дзяўчыны або свае ініцыялы.

Своеасаблівым аздабленнем сялянскага інтэр’ера былі саламяныя “павукі” куба- і ромбападобнай канструкцыі, якія падвешваліся на нітцы да столі падчас Каляд ці Вялікадня. Ад хістання паветра “павук” бесперапынна рухаўся вакол сваёй восі, што надавала саломцы цудоўны пераліў. Саламяны павук у вясковай хаце, па паданню, аберагаў яе ад няшчасця. Усе беды і гора зачэпваліся за яго. У канцы года гаспадар аддаваў стары павук разам з бядой агню і плёў новы. Гірлянды, зорачкі былі таксама неад’емнай часткай упрыгожвання хаты селяніна. Іх падвешвалі на вокнах у хаце, а на падваконне ставілі малой формы саламяныя скульптуры людзей, птушак або жывёл, якія вырабляліся падчас вяселля'. Яны ў сялянскім побыце здаўна адыгрывалі'магічную ролю.

У сваім развіцці саломапляценне на Беларусі перажыло перыяды росквіту і заняпаду. Вяршыняй беларускага народнага саломапляцення, яго росквітам мастацтвазнаўцы лічаць перыяд канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аб гэтым сведчаць і ўнікальныя звесткі, якія дайшлі да нас з тых часоў - гэта ацалелыя царскія брамы з інтэр’ераў палескіх цэркваў, зробленыя са звычайнай саломы. Дзякуючы выдатным дэкаратыўным уласцівасцям саломкі народныя майстры выкарыстоўвалі гэты просты матэрыял для ўпрыгожвання царкоўных інтэр’ераў побач з разьбой па дрэве і роспісам. Царскія брамы са звычайнай саломкі выглядалі быццам зробленыя з мяккага, найвышэйшай пробы золата. Г этыя знаходкі лічацца помнікамі народнай творчасці, шэдэўрамі, якія сведчаць аб высокім узроўні беларускіх майстроў. Захаваліся тры ўзоры царскіх брамаў з саломы. Два з іх » захоўваюцца ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (адна кампазіцыя з в. Лемяшэвічы, што на Піншчыне, другая - з в. Вавулічы Драгічынскага раёна). Трэці ўзор яшчэ ў даваенныя часы паступіў у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей з мясцовага Барысаглебскага манастыра. Па некаторых звестках, у многіх палескіх царквах саламянымі былі не толькі царскія брамы, але і бакавыя ківоты,

іканастасы, рамы для абразоў, вянчальныя кароны. Саламяныя іканастасныя брамы - гонар беларускага народа. Такімі ўнікальнымі помнікамі народнай творчасці валодае толькі наша краіна.

Гісторыя адраджэння мастацтва беларускай саломкі пачалася ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Гэты працэс быў звязаны з павышэннем увагі да народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў. Дзякуючы намаганням Навукова-даследчай мастацка-эксперыментальнай лабараторыі (Міністэрства мясцовай прамысловасці) беларуская саломка атрымала другое жыццё і цяпер успрымаецца як своеасаблівая візітоўка беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Развіццю народнай творчасці ў краіне садзейнічала і ажыўленне выставачнай дзейнасці ў 60-70-я гады. Сталі шырока праводзіцца агляды-конкурсы, фестывалі народнага мастацтва і самадзейнай творчасці, прымеркаваныя да юбілейных дат краіны.

Апошняя палова XX стагоддзя вярнула саломапляценне практычна з нябыту, зрабіла яго ў хуткім часе адным з найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі. Гісторыя развіцця беларускай саломкі звязана з фабрыкамі мастацкіх промыслаў і найперш Брэсцкай, дзе працавала заснавальніца сучаснага саломапляцення Вера Ільінічна Гаўрылюк. Яна практычна ў адзіночку адрадзіла гэтае старадаўняе рамяство, прыцягнула ўвагу да яго, як віду мастацтва, распрацавала асноўныя прыёмы сучаснага сувенірнага пляцення. Яе дачка Таісія Паўлаўна Агафоненка, таксама слынная майстрыха з уласным творчым почыркам, працягвала справу сваёй маці. Яна распрацавала прыёмы манументальнай саламянай скульптуры (гіганскія залатагрывыя саламяныя коні і інш.), адкрыла новыя невядомыя магчымасці саломкі. Таісія Паўлаўна - член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці і член Беларускага саюза мастакоў. Захапіліся саломапляценнем і сталі да таго ж яшчэ і прафесійнымі мастачкамі дзве дачкі Таісіі Паўлаўны: Тамара Паўлоўская і Таццяна Галавачова. Тамара Паўлоўская пачала ўжываць саломку ў афармленні інтэр’ераў грамадскага прызначэння: шырмы, абажуры і інш. Тры пакаленні выдатных майстроў у дынастыі Гаўрылюк-Агафоненка- Паўлоўскія пашырылі дыяпазон вырабаў, развілі пластычныя і дэкаратыўныя магчымасці матэрыялу.

Сярод іншых відаў народнага мастацтва саломапляценне ў даволі кароткі тэрмін зацвердзілася як найбольш нацыянальна-самабытнае і этнічна афарбаванае народнае мастацтва. З’явіўся тэрмін “беларуская саломка”, які становіцца энцыклапедычным і тым самым пацвярджае высокі ўзровень гэтага віду народнай творчасці. Сувеніры і творы з саломкі, што дэманструюцца на выстаўках за межамі рэспублікі і

экспартуюцца ў розныя краіны свету, пераўтварыліся ў своеасаблівы этнамастацкі сімвал, які асацыіруецца з Беларуссю. “Беларускім золатам” завуць гэты крохкі і адначасова такі падатны ў пляценні матэрыял.

Саломка - незвычайны, чароўны матэрыял. Яна выяўляе свае мастацкія якасці і ў фактуры, і ў аб’ёме, з яе выплятаюць і чыста практычныя рэчы, і выставачныя ўзоры. Найбольш папулярным відам сучаснага саломапляцення з’яўляецца выраб аб’ёмных фігурак - людзей, птушак, жывёл і нават цэлых кампазіцый на фальклорныя, бытавыя, гістарычныя тэмы. Побач з тэхнікай аб’ёмнага пляцення з саломы народныя майстры ў сувенірных вырабах актыўна выкарыстоўваюць тэхніку аплікацыі саломкай. Гэтыя вырабы складаюць асобную групу, дзе саламяны ўзор наклейваецца на плоскую паверхню. Саломінкі разразаюць уздоўж, разгладжваюць у стужкі, з іх наразаюць ромбікі, квадрацікі, прамавугольнічкі і наклейваюць на драўляную ці тканую аснову, таніраваную звычайна ў цёмны колер. У народным побыце такім спосабам аздаблялі куфэркі, рамкі, сальніцы і інш. Залацісты саламяны ўзор на цёмным фоне выглядае вельмі шыкоўна. Клеены дэкор нагадвае ўзоры тканых посцілак. Аплікацыяй з саломкі да 50-х гг. XX стагоддзя аздаблялі насценныя дываны. У Любанскім, Старадарожскім і Слуцкім раёнах мастацтва вырабу насценных дываноў ў тэхніцы аплікацыі саломкай захавалася і ў нашы дні. У вёсцы Рухава Старадарожскага раёна і сёння займаецца аплікацыяй вядомая майстрыха Кацярына Русаковіч. Колер і матывы “саламяных дываноў” практычна тыя ж, што і ў тканых, вышываных, вязаных вырабах. У цэнтры - пышны букет кветак, навокал - раслінная гірлянда. Знаёмыя васьміпялёсткавыя разеткі, як на посцілках-перабіранках. Кожны элемент узору крышку выпуклы, нібы рэльефны, і выглядае так, нібы вышыты залатымі ніткамі.

У 80-90-я гады, у час перабудовы, з’явілася цэлае сузор’е адукаваных, арыгінальных майстроў, саломапляценнне стала папулярным і на вёсцы, і ў горадзе, пачаўся своеасаблівы саламяны бум. 3 гонарам можна адзначыць, што такія слынныя майстры і майстрыхі, якімі па праву ганарыцца беларускае мастацтва саломапляцення, маюць карані на Міншчыне. Лідзія Главацкая, шырока вядомая майстрыха мастацкага саломапляцення, паходзіць з вёскі Падыгруша Смалявіцкага раёна. Асноўны жанр, які выкарыстоўвае яна ў сваёй творчасці — аб’ёмная анімалістыка. Мастацтвазнаўцы па праву лічаць Главацкую адзіным у нашай рэспубліцы, а можа і ў свеце, майстарам, які стварае сапраўдную саламяную скулытгуру. Зробленыя рукой майстрыхі фігуркі пеўняў, паўлінаў, аленяў, конікаў яскрава

адрозніваюцца ад вырабаў іншых майстроў. 3 уласным творчым почыркам Лідзія Главацкая адна з першых сярод народных майстроў стала членам Саюза мастакоў. Яе творы атрымалі ў падарунак Прэзідэнт ЗША Клінтан і Прэм’ер-міністр Італіі.

Доўгі час жыла і працавала на Пухаўшчыне ў вёсцы Зазер’е знакамітая саломапляцельшчыца Вера Салдатава, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і абласных выстаў народнай творчасці. Яе вырабы захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Дарэчы, па просьбе гэтай установы Вера Салдатава выканала копію шэдэўра “Царскіх варотаў” царквы Нараджэння Хрыстова з в. Лемяшэвічы, якая зараз захоўваецца ў музеі ў Раўбічах. Творы з саломкі, якія стварае Салдатава, непаўторныя, яны вылучаюцца арыгінальнасцю тэхнічных прыёмаў, неардынарнасцю трактоўкі вобразаў (скульптуры “Зубр”, “Пегас”, “Певень” і інш.). Неверагодную папулярнасць Вера Салдатава набыла як аўтар саламянага капялюшыка, які быў падараваны спадарыні Клінтан падчас візіту ў Беларусь Прэзідэнта ЗША Клінтана.

Зорка сучаснага саломапляцення Галіна Сапун паходзіць таксама з Міншчыны. Член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, слынны м'айстар нарадзілася ў вёсцы Кухараўка Пуха'віцкага раёна. Авалодала сакрэтамі інкрустацыі саломкай і адразу трапіла ў Навукова- даследчую мастацка-эксперыментальную лабараторыю народных промыслаў “Скарбніца”, дзе адпрацавала 20 год. Першыя ўрокі саломапляценння атрымала ад вядомай саломапляцельшчыцы Таісіі Паўлаўны Агафоненка. I цяпер мастацкаЯ прамысловасць выпускае рэчы, выкананыя паводле распрацаваных ёю ўзораў. Галіна Сапун першая пачала рабіць “залатыя” саламяныя кароны для фальклорных калектываў, сярод якіх ансамбль “Церніца” Мінскага Палаца культуры чыгуначнікаў, “Рагнеда” з Заслаўя, слынныя “Харошкі”.

На Вілейшчыне і далёка за яе межамі вядома імя патомнага майстра саломапляцення Пятра Аляксандравіча Гатоўкі, які атрымаў навыкі рамяства пляцення з саломкі ў дзіцячыя гады ад бацькоў, але да вялікага мастацтва саломапляцення прыйшоў у паважаным ужо ўзросце, калі выйшаў на пенсію. У Вілейскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваюцца аб’ёмныя сюжэтныя кампазіцыі “Сымон музыка”, “Хутар”(усе пабудовы сялянскай сядзібы сплецены з саломкі), аб’ёмныя пано “У лесе”, “Ля ракі”. Адметнай рысай яго вырабаў з’яўляецца ўпрыгожванне выявай кветак жоўтага гарлачыка. Для Смаргонскага музея Пётр Аляксандравіч зрабіў батлейку. Ён унёс вялікі ўклад у развіццё мастацтва саломапляцення ў раёне. Ён быў настаўнікам у школе саломапляцення, якую ладзіў ў 80-я гады для клубных работнікаў

Вілейскі райвыканкам. На жаль, таленавіты мастак у мінулым годзе пайшоў з жыцця ва ўзросце 82 гадоў. Але справу майстра працягваюць яго вучні.

Дзмітрук Вольга Аляксандраўна з пасёлка Новая Зара Пухавіцкага раёна - лаўрэат I абласнога свята-конкурсу “Саламяныя дзівосы”, працуе вядучым спецыялістам па фальклору. Пры Пухавіцкім раённым цэнтры культуры працуе школа па саломапляценню. На заняткі да Вольгі Аляксандраўны ездзяць работнікі клубных устаноў, бібліятэк, школ раёна. Раз на тыдзень збіраюцца яе вучні, каб спасцігаць тайну залатога коласа, каб авалодаць прыёмамі рамяства, атрымаць веды і навыкі, якія могуць быць выкарыстаны ў рабоце гурткоў прыкладнога мастацтва.

Усё большую актуальнасць набываюць праблемы захавання, развіцця і адраджэння традыцыйнай культуры. У сувязі з працэсамі глабалізацыі востра ўстала пытанне аб зберажэнні культурнай разнастайнасці, самабытных народных традыцый.

На 1.01.05 г. на Міншчыне працуе каля 230 майстроў саломапляцення і аплікацыі, большасць з якіх перадае свае творчыя навыкі падрастаючаму пакаленню праз заняткі ў гуртках, студыях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сёння ва ўстановах культуры вобласці дзейнічае 96 гурткоў саломапляцення і 41 гурток аплікацыі і інкрустацыі саломкай.

Установы культуры Міншчыны праводзяць мэтанакіраваную работу па адраджэнню традыцыйных рамёстваў. Напрыклад, у 1998 годзе ў Крупскім раёне была распрацавана рэгіянальная праграма па развіццю саломапляцення. У раён былі размеркаваны спецыялісты з Мірскага рэстаўрацыйна-мастацкага вучылішча. На базе Цэнтра культуры была наладжана вучоба кадраў, дзе клубныя і бібліятэчныя работнікі засвойвалі прыёмы саломапляцення. У выніку былі арганізаваны гурткі па саломапляценню на базе РЦК (кіраўнік Костачка І.В.), Гапонавіцкага СК (Сініцына Г.А.), Коласаўскага СК (Рылько Т.В.), Дуброўскага СК (Прысь І.Р.), Шчаўроўскага (Шакура В.У.) і Прошыкскага клубаў-бібліятэк (Чартовіч Н.А.), Восаўскага СК (Зуёнак Т.М.), Ухвальскай сельскай бібліятэкі (Бялькова М.А.), Крупскага СДК (Жызнеўская Е.Е.).

Пачынаючы з 2005 года, працуе абласная “Школа майстэрства” па саломапляценню. Кожны год практычныя заняткі праходзяць на базе двух рэгіёнаў. Работнікі культуры авалодваюць майстэрствам работы з саломкай пад кіраўніцтвам вопытнага выкладчыка Васіхінай Людмілы Уладзіміраўны, якая з’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці і ўдзельніцай Міжнароднага фестывалю саламянага мастацтва.

Да нядаўняга часу саломапляценне ў Нясвіжскім раёне не было шырока распаўсюджанай з’явай. Магчыма, промысел так бы і застаўся ва ўспамінах, калі б у Мар’іну Горку на семінар па саломапляценню не трапіла шчырая працаўніца, жанчына з залатымі рукамі Вера Іванаўна Мацнева. Тады, у 1996, яна з’яўлялася кіраўніком гуртка дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва пры раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Вучыла дзяцей вышыванню, вязанню, фларыстыцы. Сёння Вера Іванаўна - знакаміты майстар, актыўны ўдзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, настаўнік моладзі. Адна з самых таленавітых вучаніц Мацневай - Алена Анатольеўна Хоміч - дыпламант II і III святаў-конкурсаў “Саламяныя дзівосы”. Яна таксама член Саюза майстроў народнай творчасці, настаўнік, які працягвае традыцыі продкаў На Нясвіжчыне жыве і працуе яшчэ адзін таленавіты майстар - Ларыса Паўлаўна Гетнер. Яе творчасць вядома далёка за межамі нашай краіны.

У Слуцкім раёне саломапляценне - вельмі маладое мастацтва, але ўжо атрымала шырокае распаўсюджанне. Майстры карыстаюцца традыцыйнымі матэрыяламі, ствараючы з іх сапраўдныя творы мастацтва. Так, салома зачаравала майстра Квасыніцкага Цэнтра рамёстваў Гарбацэвіч Наталлю Іванаўну. Захаплялася яна аплікацыяй і інкрустацыяй, а цяпер засвоіла і пляценне. Сёння ў Наталлі Іванаўны шмат вучняў. Выкладаюць саломапляценне і ў гуртках Казловіцкага СДК (кіраўнік Андрыенка С.А.), Мусіцкага ДК (Матыліцкая А.І.). Шмат гурткоў саламянага мастацтва існуе ў Вілейскім, Клецкім, Бярэзінскім раёнах і інш.

У Дзешчанскім Цэнтры вольнага часу Уздзенскага раёна дзейнічае народнае аматарскае аб’яднанне па саломапляценню “Каласок”,заснавальнік і кіраўнік якога Таццяна Мікалаеўна Гусарава. Яна стала займацца саломапляценнем з 1996 года, засвойвала тэхніку самастойна, па кнігах. Цяпер перадае свой вопыт студыйцам.

10 год таму, у 1995 годзе, пры Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К.Агінскага было адкрыта аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прататыпам яго быў клас народнага мастацтва, які існаваў пры гарадской дзіцячай мастацкай школе. Аддзяленне рыхтуе выкладчыкаў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, мастакоў ДПМ. На 2 і 3 курсе навучэнцы знаёмяцца з саламянай аплікацыяй і саломапляценнем. На працягу гэтых двух гадоў яны робяць дываны на тканіне (саламяная аплікацыя), збіраюць цікавыя канструкцыі “павукоў”, вырабляюць птушак, жывёл, лялек з саломкі, плятуць прыгожыя і цікавыя пано для афармлення інтэр’ераў. Выкладчыкі і навучэнцы працуць творча, удзельнічаюць у гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх выставах. На базе аддзялення

праводзяцца мастацкія конкурсы і святы, семінары, практыкумы, адкрытыя заняткі.

Побач з установамі культуры шмат увагі адраджэнню і развіццю саламянага мастацтва надаюць і ўстановы адукацыі вобласці. Найбольш актыўна ў гэтым накірунку вядзецца праца ў Цэнтрах і Дамах дзіцячай і юнацкай творчасці. У гэтых установах дзейнічаюць студыі, кожная з якіх мае сваю гісторыю. Напрыклад, у Салігорскім гарадскім Цэнтры дзіцячай творчасці працуе студыя “Беларускі сувенір” пад кіраўніцтвам Раманені Раісы Аляксандраўны, якая з 2004 года носіць ганаровае найменне “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Удзельнікі студыі, як і яе кіраўнік, неаднаразова ўзнагароджваліся дыпломамі на абласных святах-конкурсах саломапляцення. Высокі якасны ўзровень твораў Раісы Аляксандраўны робіць іх запатрабаванымі сярод насельніцтва горада Салігорска, не адзін фальклорны калектыў носіць вяночкі з саламяных кветак яе работы. У Салігорскім ЦДТ дзейнічаюць таксама народная студыя “Спадчына” (кіраўнік Дамалазава Ірына Міхайлаўна), народная студыя “Чароўная саломка» (кіраўнік Царыкевіч Людміла Аляксандраўна). Смалявіцкі раённы ДДТ падтрымлівае дзейнасць трох гурткоў саламянага мастацтва: з 1992 года тут працуюць гурткі “Фантазія” і “Беларуская саломка”, а з 2002 па запытах насельніцтва адкрыты яшчэ адзін - “Цуда-саломка”. Кіраўнікі гурткоў працуюць не толькі па тыпавых праграмах: Кучмель Любоў Валер’еўна распрацавала аўтарскую праграму, якая разлічана на 1 год навучання, матэрыял засвойваецца дзецьмі па прынцыпе “ад простага да складанага”. Добрыя традыцыі маюць гурткі саломапляцення Стаўбцоўскага і Крупскага Цэнтраў дзіцячай і юнацкай творчасці. Маленькія крупчане маюць магчымасць вучыцца рамяству ўжо 10 год, а жыхары Стаўбцоў - 14.

На занятках гуртка “Народныя рамёствы” Уздзенскага ЦДіЮТ (кіраўнік Меркуль Таццяна Вікенцьеўна) дзеці знаёмяцца з гісторыяй рамёстваў, неабходнымі матэрыяламі, творамі народных майстроў, паняццем стылізацыі, вучацца складаць узоры з простых геаметрычных элементаў, правільна загатоўваць салому, рыхтаваць яе да працы. Шмат увагі надаецца самастойнай працы вучняў. Як расказвае кіраўнік гуртка: “Першыя вырабы былі даволі простыя - закладкі для падручнікаў, віншавальныя паштоўкі. Потым мы навучыліся ўпрыгожваць сурвэткі з мешкавіны, дэкаратыўныя дошкі, прадметы хатняга ўжытку. На занятках гуртка мы самі выраблялі талеркі з пап’е-машэ, якія потым фарбавалі, пакрывалі лакам і аздаблялі аплікацыяй з саломкі. Пазней мы пачалі працу і над вялікімі пано. Дзеці заўсёды з задавальненнем займаюцца з саломкай”.

Такім чынам, саломапляценне і аплікацыя з’яўляюцца адным з самых папулярных рамёстваў на тэрыторыі вобласці. I цікавасць да гэтага старажытнага мастацтва пастаянна расце. На папулярнасць саломапляцення якасны ўплыў аказвае абласное свята-конкурс “Саламяныя дзівосы”, якое мае ўжо значную гісторыю.

I абласное свята-конкурс “Саламяныя дзівосы” прайшло 23 жніўня 1997 года ў г. Мар’іна Горка. У свяце ўдзельнічаў 41 майстар з 16 раёнаў вобласці і гарадоў Салігорска і Слуцка. За зберажэнне і творчае развіццё традыцый саломапляцення дыпломам лаўрэата адзначана Дзмітрук Вольга Аляксандраўна з Пухавіцкага раёна, дыпламантамі сталі Асташэвіч Кацярына Валянцінаўна з Лагойскага раёна і Царыкевіч Людміла Аляксандраўна з Салігорска, лаўрэат конкурсу - Раманеня Раіса Аляксандраўна з Салігорска. Дыпламантамі сталі Лосік Юлія Сяргееўна са Старадарожчыны і Жук Наталля Уладзіміраўна з Чэрвеньшчыны. У намінацыі “затворчы дэбют у галіне саломапляцення” ўзнагароджана Мацнева Вера Іванаўна з Нясвіжскага раёна. Шмат увагі было нададзена пераемнасці саломапляцення і падтрымцы дынастый майстроў. Лепшымі сямейнымі калектывамі названы сем’і Сільвановічаў з Вілейскага і Аль з Валожынскага раёнаў. Лепшы капялюш сплялі пухаўчанін Сачак Аляксандр Уладзіміравіч і старадарожац Васілюк Эдуард Піліпавіч. А лепшыя павукі зроблены рукамі Рабчынскай Любові Яфімаўны з Дзяржынскага раёна і Максімаўцавай Ірыны Уладзіміраўны з г. Салігорска.

II абласное свята-конкурс “Саламяныя дзівосы” адбылося ў 1999 годзе ў г. Узда. Колькасць удзельнікаў павялічылася да 64 чалавек, было прадстаўлена 14 рэгіёнаў Міншчыны. Лаўрэатамі конкурсу сталі Лістапад Таццяна Мікалаеўна (Салігорск) і Гетнер Ларыса Паўлаўна (Нясвіж). У намінацыі “за зберажэнне і творчае развіццё традыцый саломапляцення” пераможцамі сталі Асташэвіч Кацярына Валянцінаўна, Пракаповіч Вольга, Краўчанка Алена Леанідаўна. За творчае развіццё традыцый саломапляцення прызы атрымалі Мацнева Вера Іванаўна, Ганчар Валянціна Міхайлаўна, Курэйчык Людміла Аляксандраўна. Журы адзначыла цікавы падыход да творчасці Паходні Алесі, Лявоненка Юліі, Шатэрнік Святланы Віктараўны, высокаякаснымі прызнаны работы Дзмітрук Вольгі Аляксандраўны, Жураўлевіч Ліліі Васільеўны, Лосік Юліі. За талент адзначана Царыкевіч Людміла Аляксандраўна, за арыгінальны падыход Ждановіч Ганна. Зноў былі адзначаны як лепшы сямейны калектыў сям’я Аль, а таксама сем’і Паўлавых з Уздзенпічыны і сёстры Ждановіч.

Яшчэ большы размах атрымала III абласное свята-конкурс, якое праходзіла ў г. Валожыне ў 2001 г. У ім удзельнічала 80 майстроў з 21

раёна Міншчыны. Першы прыз за хуткасць і якасць пляцення атрымала ўжо вядомая майстрыха з Салігорска Раманеня Раіса Аляксандраўна. Дыпламантамі за высокае выканальніцкае майстэрства сталі вучні Салігорскага ЦДТ Федаровіч Эма, Мініч Вольга, Хацько Кацярына, a таксама Рудакоўская Алена Леанідаўна з Капыля, Чарняўская Вольга Валер’еўна з Лагойска, Халявінская Аліна Антонаўна са Стоўбцаў, Гусарава Таццяна Мікалаеўна (Уздзенскі раён), Пятроўская Наталля Дзмітрыеўна (Стаўбцоўскі раён), Суданава Людміла Іванаўна са Слуцка. За творчы дэбют узнагароджана 13 навучэнцаў гурткоў і студый з Салігорска, Маладзечна, Любанскага, Крупскага раёнаў. Пухаўчанка Ганна Бычанок стала лаўрэатам за лепшы твор саламянай пластыкі. Лепшым настаўнікам прызнана Аль Станіслава Іосіфаўна, сямейны калектыў Аль ужо ў трэці раз быў адзначаны як лепшы. Прадстаўленыя на выставе калекцыі хатніх работ год ад году ўсё больш здзіўляюць сваім багаццем і дасканаласцю. Лаўрэатам сярод хатніх калекцый адзначана Ганчар Галіна Мікалаеўна з Пухавіцкага раёна. Шыкоўныя творы стварылі таксама Царыкевіч Людміла Аляксандраўна, Жураўлевіч Лілія Васільеўна, Пракаповіч Вольга з Салігорска, Мацнева Вера Іванаўна і Хоміч Алена Анатольеўна з Нясвіжа, а таксама Паплаўская Святлана.

Ha IV абласное свята саломапляцення з’ехалася каля 170 майстроў і іх вучняў. Праграма была цікавай і разнастайнай, бо якраз 18 чэрвеня 2005 года пасёлак Чысць Маладзечанскага раёна, дзе прайшло мерапрыемства, адзначаў свой юбілей. Акрамя таго, конкурс супадаў з вялікім хрысціянскім святам Троіцы. Увесь пасёлак ззяў саламяным золатам і звінеў спевамі вядучых калектываў Маладзечанскага раёна.

У наш час, калі адраджэнне нацыянальных традыцый саломапляцення набывае ўсё большае распаўсюджанне, сакрэты старадаўняга рамяства імкнуцца спасцігнуць маладыя дапытлівыя і здольныя майстры. У цесным коле, у дружнай сям’і прадстаўнікі розных рэгіёнаў сталічнай вобласці дэманструюць сваё майстэрства, выстаўляюць напаказ зробленае ўмелымі рукамі, дзеляцца вопытам і атрымліваюць зарад творчага натхнення.

Кола ўмельцаў усё пашыраецца за кошт дзяцей і моладзі - гадуецца цэлы вырай будучых майстроў. А гэта значыць, што старажытнае рамяство мае будучыню!

Саламяны

павук

A/V7V\

Жытняя салома як матэрыял для вырабу разнастайных побытавых рэчаў, неабходных для жыццядзейнасці чалавека, вядома на тэрыторыі Беларусі некалькі тысячагоддзяў. Значнае месца належала гэтай сыравіне не толькі ў матэрыяльнай, але і ў духоўнай культуры , аграрна- каляндарнай абраднасці старажытных земляробаў. Нашы далёкія продкі, паводле язычніцкіх уяўленняў, верылі ў боскую сілу прыроды, хлебных злакаў, зерня, надзялялі жытнюю салому магіяй жыцця, урадлівасці, плоднасці зямлі, працягу чалавечага роду, дабрабыту сям’і, аховы ад злых духаў. Рытуальныя рэчы дахрысціянскага перыяду перажылі тысячагоддзі і ў пэўнай ступені дайшлі да нашых дзён. Культ хлеба і саломы захаваўся ў традыцыйных земляробчых звычаях, святах, абрадах і рытуалах. На працягу гісторыі магічныя абрадавыя, гаспадарчыя, мастацкія функцыі саламяных рэчаў былі цесна ўзаемазвязаныя. Паступова магічная роля саломы засталася толькі ў традыцыйнай абраднасці як гульнёвы элемент святочнага сцэнарыя, a гаспадарчая, утылітарная функцыя саступіла месца дэкаратыўнай. Сёння саламяныя вырабы - самы папулярны від народнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва на Міншчыне.

Да нашага часу захаваўся ў сялянскім асяродку незвычайны, загадкавы твор - саламяны “павук”. Гэты прадмет народнага мастацтва беларусаў знешне і функцыянальна мае пэўную таямнічасць. Вытокі яго ўзнікнення.і ўжывання адносяцца да глыбокай старажытыасці, калі людзі шукалі абарону ад невядомых прыродных з’яў і розных непрыемнасцей у жыцці, імкнуліся заручыцца падтрымкай сваіх памерлых продкаў, душы якіх нібыта жывуць унутры фантастычнай мадэлі сусвету - саламяным павуку. Дарэчы, здаўна існавала павер’е, што хатні павучок прыносіць добрыя весткі. Яго магічны вобраз і сэнс былі перанесены і на рамесны выраб. Сапраўды, ажурная падвеска з саломінак і саламяных модуляў канструкцыйна нагадвае жывую істспу - павука з яго павуціннем. Таму саламянага “павука” сяляне лічылі, паводле старажытных уяўленняў, абярэгам, ахоўнікам дома і гаспадароў ад хвароб, зламыснасці, ён нібы ўбіраў у сябе ўсё дрэннае, што магло пашкодзіць дабрабыту і шчасцю сям’і. “Павука” сімвалічна шанавалі, падвешвалі да столевай бэлькі на пачэсным месцы ў хаце, на покуці, ён вісеў над галавамі маладых у час вяселля, яго мацавалі над калыскай немаўляці. Выпляталі павукоў у кожнай вясковай хаце жанчыны разам з дзецьмі напярэдадні Каляд (раней, калі новы год на Беларусі пачынаўся вясной, - перад Вялікаднем). Паводле народнага звычая, віселі яны на працягу года, потым спальваліся і рабіліся новыя. Прыгожыя падвескі гарманічных ліній і форм, рамбічныя, пірамідальныя, шарападобныя, якія

круціліся вакол сваёй восі і зіхацелі промнямі залацістай саломкі, a таксама зоркападобныя насценныя, зразумела, выконвалі і ролю дэкаратыўнага аздаблення інтэр’ера сялянскага жылля. У XX ст. магічная семантыка “павукоў” страцілася, аднак захавалася іх значэнне як часткі нацыянальнай мастацкай спадчыны. Цудоўныя саламяныя творы народных умельцаў сёння можна ўбачыць не толькі ў экспазіцыі краязнаўчых музеяў, на выстаўках народнай творчасці, на традыцыйных святах, але і ў кватэры, у грамадскім інтэр’еры.

На сённяшні дзень майстрамі Міншчыны напрацавана шмат цікавага ў розных тэхніках саломапляцення: аплікацыя, інкрустацыя, іншыя. У апошнія гады ўмельцы вельмі ўдала адраджаюць і развіваюць традыцыйныя формы павукоў.

Вынікі творчага працэсу народных майстроў у гэтым накірунку былі ўпершыню падведзены на I рэгіянальным свяце-конкурсе саламянага мастацтва “Саламяны павук”, якое адбылося ў 2007 годзе ў Валожыне. На свята былі запрошаны каля 50 майстроў са сваімі вучнямі з 7 раёнаў Мінскай вобласці. Удзельнікі дэманстравалі хатнія калекцыі, а таксама выконвалі на працягу трох гадзін конкурсныя работы. Спектр прадстаўленых прадметаў быў даволі шырокі: рамбічныя, піра"мідальныя канструкцыі, шарападобныя “сонейй”, плоскія насценныя “зорачкі”, падвескі на абручы. Важна адзначыць і з’яўленне новых цікавых форм тыпу “мадэрн” у выглядзе люстраў, абажураў, разнастайных падвесак з гірляндамі з кавалачкаў саломы, паперы, жытніх каласкоў, з кутасамі і ланцужкамі. А калядную навагоднюю ёлачку ўпрыгожвалі саламяныя цацкі: маленькія павучкі, птушкі, званочкі, конікі і інш. Журы адзначыла высокае майстэрства, багатую фантазію, пачуццё традыцыйнасці і сучасны падыход да распрацоўкі саламянага павука.

Разам са старэйшай саломапляцельшчыцай Аль-Пятруцкай і сям’ёй яе сына Рамана Аль з Валожынскага раёна плённа працавалі маладыя таленавітыя майстрыхі са сваімі вучнямі: кіраўнік гуртка “Народныя крыніцы” Маладзечанскага Палаца культуры Вольга Маслава, выкладчык Івянецкай музычнай школы Леанарда Капуста, кіраўнік гуртка саломапляцення Суднікаўскай СШ Наталля Лукашык, творчыя калектывы з Івянца, Салігорскага, Старадарожскага, Чэрвеньскага раёнаў. Асабліва ўражвала стараннасць, творчая апантанасць хлопчыкаў і дзяўчынак малодшага школьнага ўзросту. Вопытныя майстры-настаўнікі былі вызначаны журы як лаўрэаты “за арганізацыю пераемнасці мастацкіх традыцый саломапляцення”. Сярод іх Станіслава Пятруцкая, Раман Аль, Леанарда Капуста, Наталля

Лукашык (Валожынскі раён), Людміла Валковіч-Борыс, Вольга Маслава (Маладзечанскі раён), Ірына Валатовіч, Ала Новік (Салігорскі раён), Святлана Шчэрбач (Уздзенскі раён). Высокімі мастацкімі якасцямі вылучаліся калекцыі хатніх работ майстроў з Івянца, Маладзечанскага, Салігорскага, Чэрвеньскага раёнаў. Лаўрэатам “за лепшую калецкыю хатніх работ” стала Таццяна Бабровіч (Чэрвеньскі раён). Лаўрэатамі і дыпламантамі былі прызнаны канкурсанты і па іншых намінацыях. Дыплом лаўрэата за лепшага зоркападобнага павука быў уручаны Вользе Шчэрбач з Уздзенскага раёна, за пірамідальных павукоў - калектыву майстроў з Маладзечна - Святлане Гарэлінскай, Святлане Зайкоўскай, Алене Мысліўцавай і Маргарыце Рашчынскай. Лепшы авангардны павук рамбічнай канструкцыі выйшаў з-пад рук Кацярыны Фурс з Чэрвеньскага раёна. Дыплома быў удастоены і самы малодшы ўдзельнік свята-конкурсу 7-гадовы Кірыл Лукашык з Валожынскага раёна.

Галоўны вынік свята-конкурсу “Саламяны павук” - яно дапамагло засяродзіць увагу на працэсах адраджэння і развіцця гэтай самабытнай з’явы нацыянальнай культуры ў сучасным побытавым асяродку, заахвочванні дзяцей і моладзі да заняткаў традыцыйнымі рамёствамі.

 

Т кацтва

Традыцыйнае народнае ткацтва з’яўляецца адным з істотнейшых этнавызначальных фактараў. У ім выразна прасочваюцца мясцовыя адметнасці, якія ў сукупнасці з іншымі відамі народнай творчасці ствараюць непаўторны вобраз вёскі, раёна ці вобласці.

Тэрыторыя сучаснай Міншчыны амаль цалкам адпавядае Цэнтральнаму этнаграфічнаму рэгіёну Беларусі. На паўночным захадзе Мядзельскі, Вілейскі, Маладзечанскі, Стаўбцоўскі і Валожынскі раёны адносяцца даследчыкамі да Панямоння, Барысаўскі, Крупскі маюць шмат агульных рысаў з Паазер’ем. Акрамя таго, традыцыйнае ткацтва Міншчыны, з прычыны знаходжання рэгіёна на перакрыжаванні шматлікіх геаграфічных шляхоў, на працягу свайго развіцця перацярпела шэраг зменаў і ўплываў. Многія артэфакты ўжо ўліліся ў скарбонку нацыянальнай культурнай спадчыны, некаторыя яшчэ падлягаюць грунтоўнаму даследаванню. Хуткае развіццё тэкстыльнай прамысловасці ў XX стагоддзі разбуральна сказалася на развіцці народнага саматужнага ткацтва, як і ўвогуле на ступені захаванасці традыцыйнай культуры Міншчыны. На сучасным этапе найлепшыя прадпасылкі для развіцця ручнога ткацтва маюцца ў сетцы ўстаноў культуры і адукацыі.

Археалагічныя знаходкі, звязаныя з прадзеннем і ткацтвам (гліняныя і іііыферныя прасліцы, верацёны, адвесы для нацягвання асновы ў вертыкальных кроснах, адбіткі тканін на керамічным посудзе, рэшткі тканін і нітак) сведчаць пра існаванне тэхнікі апрацоўкі тэкстыльнай сыравіны на землях балта-славянскага рэгіёна ў III - II тыс. да н.э. Пра існаванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі гарызантальнага ткацкага станка ў XIII ст. сведчаць археалагічныя знаходкі ў старым Гродна. Згодна з даследаваннем Віннікавай М.М., ёсць верагоднасць, што гарызантальны ткацкі станок існаваў на Беларусі яшчэ ў XI ст., а магчыма, і раней. Самыя старыя тканіны, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, датуюцца XVIII стагоддзем. Яны вырабляліся з воўны, ільнянога, каняплянага валакна, шоўку. Маглі быць як мясцовай вытворчасці, так і прывазныя. Ёсць знаходкі вязаных рэчаў і рэчаў з вышыўкай. Спецыялізаваных даследаванняў па археалагічных тканінах на Беларусі і іх рэгіянальных разнастайнасцях няма. Пэўныя звесткі можна здабыць у работах археолагаў:    акты Віленскай археаграфічнай камісіі,

Побаля Л.Д., Дучыц Л.У. і інш. Добры вынік даюць параўнанні з агульнаеўрапейскімі ўзорамі.

Гісторыя далейшага развіцця ткацтва прасочваецца па архіўных дакументах, судовых актах, выявах тканін і адзення на іконах, фрэсках і іншых ілюстрацыях, а таксама па музейных экспанатах, якія захаваліся да нашых дзён.

За часы Вялікага княства Літоўскага рамёствы, у тым ліку ткацтва, прайшлі тры этапы развіцця: хатняе рамяство, выраб рэчаў на замову і на рынак. Для хатняга рамяства характэрны выраб рэчаў на патрэбы сямейнай гаспадаркі і адсутнасць рамесніцкай спецыялізацыі (адзін майстар валодаў рознымі відамі дзейнасці). Хатняе рамяство засталося адпаведным гэтым прынцыпам да I паловы XX стагоддзя, пакуль прамысловыя вырабы не пачалі выцясняць ручныя. Рамесныя навыкі перадаваліся нашчадкам шляхам натуральнай пераемнасці. Паступова з сельскага асяродку вылучаліся больш кваліфікаваныя майстры, спецыялісты ў пэўнай галіне дзейнасці. Рамяство становіцца прафесіяй. У XIV - XV ст. назіралася канцэнтрацыя рамеснікаў у гарадах і мястэчках, дзяржаўных і панскіх маёнтках, паселішчах пры манастырах. Звычайна, рамеснікі гарадоў абслугоўвалі магнацкія двары, войска і навакольную шляхту ў радыусе каля 50 км.

Даследчык Нікіфароўскі М.Я. падкрэсліваў падзел, які існаваў у II палове XIX ст. паміж рамесніцкімі традыцыямі розных саслоўяў, адзначыўшы, што, напрыклад, вытворчасцю тканін для асабістых патрэб займаюцца сяляне, у той час як заможныя грамадзяне карыстаюцца пакупнымі тканінамі. Гаворачы пра гісторыю ткацтва, неабходна ўсведамляць, што тэкстыль розных сацыяльных груп насельніцтва мае адрозныя, хоць і ўзаемазвязаныя шляхі развіцця. Тканіны, якія выкарыстоўвалі заможныя грамадзяне, часта прывозіліся з розных краін Еўропы і Азіі, ці выпрацоўваліся на мясцовых прадпрыемствах па запазычанай тэхналогіі (слуцкія паясы). Ткацтва ў сялянскім асяродку доўгі час захоўвала архаічныя рысы як у тэхналагічным працэсе, так і ў тэхнічным забеспячэнні, выбары матэрыялаў. Пра гэта сведчаць даследаванні ткацкіх прылад. Напрыклад, найбольш развітым тыпам народнага ткацкага станка лічыцца станок рамнай канструкцыі ці болыіі дасканалы яго тып “вярстат” ці “варштат”. Аднак, такія станкі выкарыстоўваліся ў месцах кустарных промыслаў, часцей у гарадах і мястэчках Мінск, Койданава, Клецк, Капыль і інш. У большасці сялянскіх гаспадарак да XX стагоддзя захаваліся старажытныя “кросны на сохах”, кросны са станінамі (“стацівы”), у якіх ніты мацаваліся да столі, пазней - да станіны.

Гісторыка-культурныя рысы Цэнтральнай Беларусі шмат у чым вызначыла існаванне тут буйных магнацкіх гарадоў: Слуцка, Нясвіжа, Капыля, якія карысталіся магдэбургскім правам. У XVI - XVII ст. у гарадах краіны адкрываюцца ткацкія цэхі. Цэхі мелі свае статуты, якія рэгламентавалі ўнутранае жыццё арганізацый, замацоўвалі правы і свабоды рамеснікаў, карпаратыўную адасобленасць. Ткацкі цэх у Капылі

арганізаваны ў 1652 годзе. У 1750 годзе вырабам тканін і адзення тут займаліся 192 чалавекі (78,7 % усіх рамеснікаў горада).

Важную ролю ў арганізацыі цэнтраў ткацкага рамяства з XVIII ст. адыгралі ткацкія мануфактуры. Яны маглі быць прыватнымі па форме ўласнасці, як, напрыклад, створаныя ў 1837 годзе ў Лагойску графам Канстанцінам Тышкевічам. У 1850-х гадах князь Радзівіл адкрыў шэраг майстэрань, у тым ліку ў в. Агароднікі і мястэчку Цімкавічы Капыльскага раёна. Майстэрні Капыльшчыны дзейнічалі аж да пачатку I сусветнай вайны. Тут вырабляліся шматнітовыя тканіны, тэхналогія вырабу якіх была прынесена на беларускія землі заходнееўрапейскімі ткачамі, якіх спецыяльна запрашалі Радзівілы. Тканіны, якія выпрацоўваліся ў гэтых майстэрнях, вывозіліся на продаж за межы краіны: у Польшчу, Германію, Аўстра-Венгрыю, Францыю, Усходнюю Прусію.

Напрыканцы XIX ст. адбываецца рэзкае скарачэнне вытворчасці тканін у хатніх умовах. Перадавымі грамадскімі дзеячамі быў прыняты шэраг мер для развіцця ткацкага і іншых рамёстваў. Было створана Таварыства дапамогі хатняму рамяству і народнаму ўмельству. Земскія камітэты адкрывалі спецыяльныя школы і рамесніцкія класы, навучальныя майстэрні.

Яны адыгралі значную ролю ў павышэнні мастацкага ўзроўню традыцыйнага ткацтва на Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя. У гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі дзейнічае прыкладна 22 такія майстэрні, прычым большасць іх прыходзілася на Мінскую, Магілёўскую і Віцебскую губерніі. Нягледзячы на значную долю ткацтва ў сялянскай гаспадарцы, ткацкі промысел заставаўся неразвітым. Тканіны вырабляліся на продаж толькі ў тых рэгіёнах, дзе раней існавалі памешчыцкія ткацкія майстэрні. Напрыклад, каля м. Цімкавічы сяляне- ткачы (“сурвэтачніцы”) выраблялі абрусы, ручнікі і інш. на продаж і па заказах памешчыка. Вучэбна-паказальная майстэрня існавала ў маёнтку Каты Слуцкага павета (пазней пераведзена ў Клецк). У Койданаве (цяпер Дзяржынск) саматужная ткацкая майстэрня была заснавана прыватнымі асобамі, пазней пераведзена ў Мінск. Прадзільна-ткацкія вучэбныя майстэрні існавалі ў маёнтку Кацельнікі Я.А.Наркевіча-Ёдкі і маёнтку Любча. Праграма навучання асноўвалася на еўрапейскай практыцы. Ткацкія школы заходняй і паўночнай Еўропы на той час валодалі дастаткова дасканалай сістэмай арганізацыі працэсу навучання ручному ткацтву. Менавіта адтуль праз вучэбныя ткацкія майстэрні прыйшоў на Беларусь і атрымаў распаўсюджанне ў вясковым побыце новы тып ткацкіх станкоў - “варштат”. Важным дасягненнем было тое, што дзякуючы дзейнасці майстэрань саматужнае ткацтва выходзіла “з

сфэры філянтропічнай дзейнасці, паставіўшы яго на комэрцыйных падставах”.

У савецкія часы рабіліся спробы вывесці ткацкае рамяство на новы ўзровень. Створаны ў 1936 годзе Беларускі мастацка-прамысловы саюз шырока прыцягваў ў прамысловую кааперацыю народных майстроў. Быў створаны шэраг арцеляў, сярод якіх былі і ткацкія (“1 Мая” у Слуцку). Падчас II сусветнай вайны арцелі спынілі сваё існаванне, але ўжо ў 1946 - 1947 гг. на Беларусі існавала каля 20 арцеляў. У пачатку 60-х гадоў арцелі былі рэарганізаваны ў фабрыкі мастацкіх вырабаў. На Слуцкай фабрыцы маецца адзін з буйнейшых у рэспубліцы ткацкіх цэхаў. Ручнікі, абрусы, сурвэткі і посцілкі слуцкіх умеліц заўсёды адрознівае адданасць нацыянальным традыцыям. Аднак, у дзейнасці фабрык мастацкіх вырабаў побач з дасягненнямі маецца шэраг недахопаў. Калі меркаваць па прадукцыі фабрык, прадстаўленай у спецыялізаваных крамах, напрошваюцца наступныя вывады:

  1. Для вырабу тканін выкарыстоўваюцца тэхнікі ручнога ткацтва, заснаваныя на народнай традыцыі, але матэрыялы (у асн. пража), якімі карыстаюцца ткачыхі, выраблены на прадзільных фабрыках механічным спосабам і саступаюць па якасці пражы ручнога вырабу;
  2. У спалучэнні з даволі сціплай гамай тэхналагічн'ых прыёмаў (4-хнітовае ткацтва з выкарыстаннем белай баваўнянай асновы і палос шэрага і чырвонага ўтку ў ручніках, сурвэтках і абрусах) сціплая каляровая гама дае даволі аднастайны асартымент.

У выніку, прадукцыя розных фабрык не мае асаблівых адрозненняў.

Зразумела, што такія асаблівасці прадукцыі грунтуюцца на патрабаваннях вытворчасці: зрабіць хутка і танна. Пры гэтым губляюцца мастацкія асаблівасці беларускіх тканін. Безумоўна, прадукцыя сувенірных фабрык карыстаецца попытам у турыстаў. Аднак, тканыя рэчы набываюцца не для карыстання, а, хутчэй, як сувеніры аб наведванні “краіны ільну”. На сённяшні дзень рэдкія вырабы знаходзяць прымяненне ў побыце як жыхароў Беларусі, так і гасцей, што з’яўляецца моцнай перашкодай для развіцця мастацкага тэкстылю. Ніводнай тэкстыльнай рэчы са створаных фабрыкамі не давялося стаць брэндам на рынку сувенірнай прадукцыі, такім як, напрыклад, сталі вырабы з саломкі. Існуе таксама канкурэнцыя з прамысловасцю, якая за больш кароткі час з тых жа матэрыялаў робіць большую колькасць. вырабаў, не горшых па якасці, але больш танных.

Даволі добрыя вынікі атрымлівае навукова-даследчая мастацка- эксперыментальная лабараторыя “Скарбніца”, створаная ў 1976 годзе. Дзейнасць лабараторыі заснавана на даследаванні тэхналагічных і

мастацкіх асаблівасцей народнага ткацтва і заклікана была абнаўляць асартымент ткацкіх вырабаў фабрык мастацкіх промыслаў, павышаць іх мастацкі ўзровень. Тэхнолагі і мастакі лабараторыі выпрацавалі шэраг тэхнік, традыцыйных для народнага ткацтва: ажурнае і двухасноўнае, упершыню ўвялі ў вытворчасць фабрык выраб тканін для вопраткі.

Пэўныя прадпасылкі для развіцця народнага мастацкага ткацтва склаліся на сённяшні дзень ва ўстановах культуры клубнага тыпу. Асаблівая роля належыць Дамам і Цэнтрам рамёстваў, Дамам майстроў і народнай творчасці. Іх стварэнне дазваляе весці больш адрасную работу з мясцовымі майстрамі, выкарыстоўваць іх веды і навыкі, спалучаючы з дасягненнямі сучаснага мастацкага тэкстылю. На ткацтве спецыялізуецца Старадарожскі раённы Цэнтр народных рамёстваў і промыслаў, створаны ў 1997 годзе, а таксама Капыльскі раённы Цэнтр ткацтва ў в. Семежава. Цэнтр ткацтва з’яўляецца адначасова і музеем, і выставачнай залай, і творчай майстэрняй, і месцам адпачынку мясцовых майстрых.

Важна, што сёння існуюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе рыхтуюць прафесіяналаў у гэтай галіне: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка. Многія з гэтых' спецыялістаў працуюць ва ўстановах культуры Мінскай вобласці.

У 2006 годзе работнікамі клубных устаноў вобласці праведзена работа па апытальніках “Сучасны стан традыцыйнага народнага ткацтва Міншчыны”. У рабоце прынялі ўдзел 269 клубных устаноў вобласці, апытаннем ахоплена 315 носьбітаў традыцыйнага ткацтва ва ўзросце 50 - 90 і больш гадоў. У 2005 годзе праводзілася даследаванне ў асобных раёнах (Мядзельскі, Валожынскі) па тэме традыцыйных паясоў, a таксама папярэдняе анкетаванне метадычных служб вобласці па тэме традыцыйнага ткацтва. Работа па апытальніках дазволіла выявіць шэраг носьбітаў традыцыйнага народнага ткацтва, многія з якіх не працуюць на сённяшні дзень, аднак валодаюць тэхналагічнымі прыёмамі ткацтва, захоўваюць у сябе тканыя вырабы XX, а часам і XIX стагоддзяў, могуць растлумачыць, як гэта робіцца.

Згодна з апытальнікамі, практычна на ўсёй тэрыторыі вобласці для ткацтва выкарыстоўвалі лён, воўну авечак, радзей каноплі. У пасляваенныя гады шырокай папулярнасцю сталі карыстацца прамысловыя баваўняныя, штучныя і сінтэтычныя ніткі (віскоза, акрыл). Самымі “жывучымі” сярод асартыменту вырабаў з’яўляюцца посцілкі (дываны), ручнікі па прычыне іх выкарыстання ў побыце і абрадах.

Да XIX стагоддзя ткацтва не было выключна жаночым заняткам. У старых граматах і акгах часта сустракаюцца імёны мужчын-ткачоў. Прымяненне мужчынскай працы характэрна для прамысловай

вытворчасці. Што тычыцца хатняй вясковай гаспадаркі, то тут прывілея заставалася і застаецца за жанчынамі. Паводле апытання, мужчына- ткач у памяці вясковых жыхароў даваенных гадоў нараджэння - рэдкая з’ява. Часам з такіх мужчын кпілі, часам паважалі, аднак паўсюдна гэта з’ява ўспрымалася носьбітамі як дзіўнае здарэнне. Мужчыны маглі вырабляць розныя прылады для прадзення і ткацтва, дапамагаць збіраць ткацкі станок.

Прыемна адзначыць, што метадычныя службы раёнаў, якія распаўсюджвалі апытальнікі ДУ МАЦНТ, праявілі пэўную цікаўнасць да вынікаў, многія выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць іх у сваёй працы. Так, Валожынскі РЦК уключыў у клубную работу майстра ткацтва паясоў Стасяловіч М.М. з в. Сакаўшчына. Лагойскі Дом рамёстваў зрабіў папярэдні аналіз апытальнікаў, сабраных у раёне. Найбольш грунтоўнае даследаванне праведзена мастацкім кіраўніком Падлесскага СДК Слуцкага раёна Сяргеем Шпакам. Яго работа ўключае разгорнутыя адказы на пытанні, замалёўкі ткацкіх прылад і ўзораў ткацтва, а таксама слоўнік мясцовых тэрмінаў.

Безумоўна, работа з апытальнікамі не скончана, багаты матэрыял аналізуецца і стане асновай не для аднога артыкула і метадычнага дапаможніка.

Матэрыялы апытальнікаў былі выкар'ыстаны для правядзення ў 2007 годзе раённых мерапрыемстваў у рамках абласнога фестывалю “Шляхамі традыцый ткацтва”. Кожны з 22 раёнаў па асобным графіку правёў Тыдзень ткацтва, падчас якога праводзіліся ўшанаванні майстроў, майстар-класы, сустрэчы майстроў са школьнікамі, выставы. Найбольш цікавыя рэчы з раённых выстаў былі прадстаўлены на абласной выставе “Традыцыйнае ткацтва Міншчыны”.

МАТЧЫНЫ КРОСНЫ

Пралятай, чаўночак, пралятай, Струны нітак льняных закранай, Тчы ўзорам ручнік і абрус Так чароўны, як ты, Беларусь!

(Л.Ггніюш)

Маецца ў майстроў ткацтва Міншчыны і сваё свята-конкурс з паэтычнай назвай “Матчыны кросны”, якое знайшло прапіску ў Старых Дарогах. Гісторыя гэтага мерапрыемства пачынаецца ў 2000 годзе. Асноўнай мэтай конкурсу абрана адраджэнне і развіццё народнага

ткацтва. Удзельнікам свята можа стаць любы ахвотны з ліку тых, хто пастаянна ці перыядычна займаецца рознымі відамі ткацтва і творча выкарыстоўвае вопыт адзначанага старажытнага рамяства, валодае тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі традыцый ткацтва, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і былі шчыльна звязаны з працоўным, духоўным і эстэтычным выхаваннем беларусаў.

Папулярнасць свята пастаянна расце. Калі ў 2002 годзе на II абласное свята-конкурс “Матчыны кросны” прыехала каля 25 майстрсў з 8 раёнаў вобласці, то на IV свята (праводзілася на рэгіянальным узроўні) завітала больш за 60 чалавек. Акрамя прадстаўнікоў 10 раёнаў Міншчыны ў конкурсе прымалі ўдзел майстрыхі з Літвы.

Кожны рэгіён прэзентаваў свае адметныя рэчы ў традыцыйных для іх тэхніках. Напрыклад, Тамара Васільеўна Гіль і Ніна Іванаўна Кавалік з в. Талуць Вілейскага раёна ўдваіх ткалі адзін ручнік, а таксама плялі паясочкі з ваўняных нітак. Прыгожую калекцыю валожынскіх паясоў прадставіла Марыя Мікалаеўна Стасяловіч з в. Сакаўшчына. Паказала свае творы і яе вучаніца Хрысціна Лямбовіч з Ракава. Валожынскія ўмельцы тут жа на месцы дэманстравалі спосаб вырабу паясоў “на назе”.

Адметныя чырвона-белыя ручнікі адрознівалі выстаўку майстроў Капыльшчыны Валянціны Міхайлаўны Кіені і Валянціны Кузьмінічны Гладкай. Салігарчанка Валянціна Кучынская прывезла на свята сваіх вучняў. Уздзеншчыну прадстаўляла знакамітая студыя “Скарбніца” Хатлянскага СДК, а Любаншчыну - студыя “Матрушка” Камунараўскага СДК. Адметнымі былі вырабы нясвіжскіх, стаўбцоўскіх і слуцкіх ткачых.

Гаспадары свята выступалі вялікай камандай, у якой вылучаліся знакамітыя ткачыхі Марыя Аляксандраўна Волкава, Таццяна Рыгораўна Міхалькевіч і Аляксандра Аляксееўна Праташчык.

Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце ўстаноў культуры, правядзенню навучальных і культурна-масавых мерапрыемстваў, сістэматычнай рабоце гурткоў і студый традыцыйнае ткацтва Міншчыны знаходзіць новыя спосабы бытавання і стабільнага развіцця.

ПОВЯЗЬ ЧАСОЎ: НАРОДНЫЯ РАМЁСТВЫ Ў СУЧАСНЫМ САЦЫЯКУЛЬТУРНЫМ АСЯРОДКУ

Міншчына традыцыйна багатая на народныя таленты. Шмат самабытных майстроў жыве і працуе тут. Традыцыйная мастацкая культура, промыслы і рамёствы сёння арганічна ўключаюцца ў сучасныя сацыяльна-культурныя працэсы. Узрастае роля народнай спадчыны ў развіцці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выхаванні нацыянальнай свядомасці, узбагачэнні духоўна-эстэтычнага стану грамадства. Гэтаму спрыяе дзяржаўная палітыка нацыянальна-культурнага адраджэння. 3 1999 г. дзейнічае Закон “Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь”. У 2000 г. было зацверджана Палажэнне “Аб народным майстры”, у 2005 г. з’явіўся Указ Прэзідэнта РБ “Аб рамесніцкай дзейнасці”, у 2006 г. выйшлі дапаўненні да яго.

Народная творчасць развіваецца пры падтрымцы шэрагу дзяржаўных і рэгіянальных мэтавых праграм: Дзяржаўнай праграмы захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь, галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006- 2010 гг”. ПланаМерна рэалізуюцца абласныя мэтавыя праграмы і мерапрыемствы па захаванню і развіццю лепшых здабыткаў народнай творчасці, пераемнасці пакаленняў: “Захаванне і развіццё традыцыйнай мастацкай культуры Міншчыны”, “Традыцыйная культура і дзеці”.

Установы культуры Мінскай вобласці праводзяць актыўную работу па падтрымцы народных умельцаў, папулярызацыі іх творчасці і перадачы сакрэтаў майстэрства дзецям і падлеткам. Каардынуючая роля ў азначаных працэсах належыць абласному і раённым метадычным Цэнтрам народнай творчасці і Дамам (Цэнтрам) рамёстваў.

Сёння ў вобласці паспяхова дзейнічае сетка ўстаноў культуры новага тыпу, сярод якіх 13 раённых і сельскіх Дамоў і Цэнтраў рамёстваў, 3 Дамы майстроў. Работа гэтых устаноў культуры вядзецца па некалькіх напрамках: работа з майстрамі па развіццю промыслаў і рамёстваў, выяўленню іх рэгіянальных і лакальных рыс у рэчышчы агульнабеларускай культуры, навучанне моладзі ў гуртках і студыях, арганізацыя фестываляў, святаў-конкурсаў, мастацкіх выставак і інш. 72 калектывы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Мінскай вобласці маюць ганаровае найменне “заслужаны” ці “народны”. 94 майстры Міншчыны з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці (амаль 5-я частка Саюза), у тым ліку 27 майстроў па кераміцы, 6 па лозапляценню, 1 бондар і інш. Жанравая палітра гурткоў на Міншчыне даволі разнастайная, уключае каля 30 відаў

прыкладнога мастацтва. Увогуле, у вобласці налічваецца звыш 950 гурткоў і студый па выяўленчаму і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Іх наведваюць каля 10 тысяч чалавек, амаль 90% удзельнікаў - дзеці і падлеткі, што сведчыць аб зацікаўленасці моладзі мастацтвам продкаў, пераемнасці пакаленняў. Вельмі актыўна ў гэтым напрамку дзейнічае, у прыватнасці, Маладзечанскі раённы Цэнтр рамёстваў у вёсцы Красоўшчына. Ён мае 4 філіялы (г. Маладзечна, вёскі Гарадок, Турэц-Баяры, Краснае), 9 памяшканняў для гуртковай работы, 2 выставачныя залы, у адной з якіх працуе музей. На базе Цэнтра рамёстваў адкрыты салон-магазін па продажы твораў майстроў народнай творчасці. У майстэрнях Квасыніцкага Цэнтра рамёстваў Слуцкага раёна працуюць 16 гурткоў: лозапляценне, вырабы з дрэва, саломы, тканіны і інш. на аснове традыцыйных тэхналогій і ўзораў. У Морацкім Цэнтры рамёстваў Клецкага раёна з 2003 г. працуюць майстэрні керамікі і бондарства. Вядзецца вывучэнне мясцовых асаблівасцей лозапляцення, разьбы па дрэве. У Цэнтры рамёстваў пры Івянецкім музеі традыцыйнай культуры з 2006 г. дзейнічаюць музейныя аб’екты “Ганчарня”, “Кузня” і іншыя. У Старынкаўскім СК Вілейскага раёна больш за 10 год паспяхова дзейнічае адметны гурток “Боцік”, дзе таленавітыя майстрыхі навучаюць падлеткаў і дарослых валяць самабытны зімовы абутак-валёнкі.

Веды і практычныя навыкі ад лепшых майстроў-выкладчыкаў, членаў Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці атрымліваюць на семінарах-практыкумах абласной “Школы майстэрства” работнікі сельскіх і гарадскіх устаноў культуры, выкладчыкі і кіраўнікі гурткоў і студый вобласці. Запатрабаванымі з’яўляюцца заняткі па саломапляценню, выцінанцы, пляценню паясоў.

Якаснай базай для пашырэння рамесніцкай дзейнасці з’яўляецца сетка раённых клубаў майстроў народнай творчасці, якія аб’ядноўваюць больш за 4 тысячы народных умельцаў Міншчыны. Галоўная задача гэтых клубаў - адраджэнне цікавасці насельніцтва да рамёстваў і аб’яднанне таленавітых асоб на месцах. Удзельнікаў клубаў, людзей розных прафесій і ўзростаў, яднае любоў да нацыянальнай спадчыны, да творчасці.

Клубныя ўстановы прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні святаў-конкурсаў, выставак народнай творчасці (тэматычных, персанальных, пастаянна дзеючых, перасоўных), у працэсе якіх папулярызуецца самабытнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, рамёствы ў іх сучасным бытаванні, далучаецца шырокае кола насельніцтва да нацыянальнай спадчыны. Выстаўкі рэгулярна арганізоўваюцца ў ГДК, СДК, СК, а таксама на раённых і абласных святах, фестывалях.

У мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці перыядычна праходзяць мастацка-этнаграфічныя выстаўкі. Поспехам у наведвальнікаў карысталіся выстаўкі твораў лозапляцення “Утульны дом”, мастацтва лямцу “Валёнкі ўчора, сёння, заўтра”. Вырабы ўмельцаў дэманструюцца і прапаноўваюцца спажыўцам на выстаўках- кірмашах рознага ўзроўню. Асабліва яскрава станоўчая роля народных промыслаў і рамёстваў у сучасным культурным асяродку праяўляецца ў такіх сацыякультурных мерапрыемствах, як Тыдні традыцыйнага мастацтва, Святы вёсак, якія сёння набылі вялікую папулярнасць і цікавасць у жыхароў вобласці і адлюстроўваюць непаўторны мясцовы каларыт. У рамках Тыдня раённыя ўстановы культуры праводзяць выстаўкі, ушанаванне народных умельцаў, вечары-сустрэчы, вечары адпачынку, святы сямейнай мастацкай творчасці, конкурсы, семінары- практыкумы, канцэртныя праграмы. У выніку насельніцтва рэгіёнаў глыбей пазнае гісторыю і культуру роднага краю, сваіх таленавітых землякоў. У кантэксце Года вясковай культуры (2006) быў праведзены абласны фестываль “Жыве мая вёска”, на якім шырока паказаны дасягненні традыцыйнай і сучаснай культуры вёскі, іх узаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне.

Развіццю цікавасці шырокага кола насельніцтва да самабытнага мастацтва продкаў, уключэнню дасягненняў традыцыйнай культуры ў сучаснае жыццё і побыт жыхароў спрыяе правядзенне абласных і рэгіянальных святаў-конкурсаў па розных відах рамёстваў. Для майстроў - гэта рэдкая магчымасць не толькі паказаць свае вырабы, але і завязаць кантакты з калегамі з іншых раёнаў Міншчыны. Такі “абмен вопытам” спрыяе павышэнню якасці вырабаў, развіццю і пашырэнню новых тэхнік і прыёмаў, заахвочвае майстроў для далейшай працы. Гледачы ж тут маюць магчымасць не толькі бачыць вырабы знакамітых майстроў, але і назіраць цуд нараджэння новых твораў і нават паспрабаваць зрабіць што-небудзь сваімі рукамі. Ужо ў чацвёрты раз адбылося абласное свята-конкурс “Лазовыя карункі”, у пяты - ‘Тліняны звон”, абласное свята-конкурс кавальства прайшло ў Пухавіцкім раёне. 3 пастаяннай перыядычнасцю арганізуюцца іншыя абласныя святы- конкурсы: “Разьбы зачараванне”, “Сонечная цеплыня дрэва”, “Матчыны кросны”, “Саламяныя дзівосы”, “Папяровыя карункі”. Святкаванні заўсёды суправаджаюцца выстаўкамі-продажамі, фальклорнымі канцэртамі, народнымі гуляннямі. Унікальнае мерапрыемства стала традыцыйным у Салігорскім раёне - абласное свята-конкурс дзіцячай гульні і цацкі “На аблоках дзяцінства”. Юныя і сталыя майстры пераканаўча дэманструюць свой талент і ўменне ў вырабе цацак і лялек з розных матэрыялаў, гліны, дрэва, лазы, саломы і інш. Адначасова

адбываецца конкурс гульнёва-забаўляльных праграм. Нашчадкі засвойваюць і развіваюць духоўную і матэрыяльную спадчыну бацькоў і дзядоў, прыстасоўваюцца да самабытнага народнага багацця. Адметнасцю Стаўбцоўскага раёна з’яўляецца раённы фестываль дзіцячых рамёстваў “Сядзіба новазямельцаў”. Выстаўкі народных майстроў Міншчыны пастаянна ўпрыгожваюць любыя масавыя мерапрыемствы рознага ўзроўню.

Важным накірункам дзейнасці клубных устаноў з’яўляецца арганізацыя на іх асабістай базе музеяў, куткоў і пакояў сялянскага побыту, пастаянна дзеючых выставак. У вобласці налічваецца 33 пакоі, куткі сялянскагапобыту, куткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На Мядзельшчыне не першы год працуе Канстанцінаўскі клуб-музей. У Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі створана асобная экспазіцыя “Хатка ганчара” (XIX ст.). У Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі адчынілі дзверы ганчарная майстэрня і кузня. У шэрагу краязнаўчых музеяў Мінскай вобласці прадстаўлены этнаграфічныя кузні з дзеючым вытворчым працэсам, дзе наведвальнікі могуць не толькі паназіраць за працэсам коўкі металу, але і павучыцца ў майстра-каваля. Гэта комплексы “Кузня” і “Сядзіба каваля” ў Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, кузні ў Музеі старажытных народных промыслаў і тэхналогій у Дудутках Пухавіцкага раёна, у Цэнтры рамёстваў пры Івянецкім музеі традыцыйнай культуры, Нясвіжскім краязнаўчым музеі. Музеі пры сельскіх клубах не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей і моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але і павышыюць турыстычную прывабнасць рэгіёнаў.

Рамесная вытворчасць, заняткі ў гуртках - цікавая праца і адначасова форма адпачынку, правядзення вольнага часу розных узроставых катэгорый насельніцтва. Клубныя ўстановы, такім чынам, у пэўнай ступені вырашаюць праблемы выхавання падлеткаў, заахвочвання іх карыснай і цікавай справай у адпаведнасці з іх інтарэсамі.

Сучаснасць ставіць перад намі свае патрабаванні: установы культуры на сяле, раённыя краязнаўчыя музеі са сваім накопленым дэкаратыўна- прыкладным і фальклорным мастацкім матэрыялам могуць стаць адметнымі аб’ектамі турыстычнага плана. Красоўшчынскі Дом рамёстваў Маладзечанскага раёна ўключаны ў Рэспубліканскі турыстычны маршрут. Валожынскі, Вілейскі, Маладзечанскі, Мядзельскі раёны складаюць Нарачанскую турыстскую зону. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь” (2006 г.) стварае для гэтага спрыяльныя ўмовы.

Невычэрпны змест мае народная спадчына і неацэнны яе ўклад у нацыянальную культуру.

ЛГГАРАТУРА

  1. Барадулнн В.А. Художественная обработка дерева. М., 1986.
  2. Бартлава В.П. Тэкстыльная тэхніка “лямец”. Выкарыстанне яе ў сучасным мастацтве. Вуч.-нагл.дап. Мн.: БдзАМ, 2006.
  3. Беларускі каляндар.1993. Мн., 1992.
  4. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Мінская вобласць. Мн., 1995.
  5. Беларускі фальклор. Мн., 1996.
  6. Беларусы - прамысловыя і рамесныя заняткі: энцыклапедыя ў 8 т. Т. 1. Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  7. Беларусы. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мн., 2005.
  8. Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995.
  9. Беляева Л.Д. Русское бнсерное шнтье. Пг.: Русскнй музей, 1923.
  10. Бескодаров А.А. Художественное плетенне нз нвового прута. М., 1985.
  11. Бобрннскнй А.А. Гончарство Восточной Европы. М., 1978.
  12. Бураковская Н.й. Промыслы н ремёсла белорусов в пернод разложення феодалнзма н утверждення капнталнзма (конец XYIII -XIX вв.). Автореферат канд.днсс. Мн., 1982 // Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995.
  13. Бялявіна В.М., Ракава Л.В. Жаночы касцюм на Беларусі. Мн.: Беларусь, 2007.
  14. Ветковскнй музей народного творчества. 3-е нзданне. Мн., 2001.
  15. Віннікава М.М. Аб гісторыі развіцця ткацкага станка на тэрыторыі Беларусі-. // Ткацтва: зборнік матэрыялаў па беларускаму народнаму ткацтву / Уклад. В.А. Лабачэўская. Мн.: БелІПК, 1999.
  16. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя ў 2 т. T.1 / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; маст. З.Э.Герасімовіч. Мн.: БелЭн, 2005.
  17. Вяселле. Абрад. Мн., 1978.
  18. Вяселле. Песні. Мн., 1981.
  19. Гурнновнч й. йсторня бумажной снежннкн / СБ “Беларусь сегодня” от 6.12.2002.
  20. Гусарчук Д.М. 300 ответов любнтелям художественных работ по дереву. М., 1977.
  21. Дабрынін М.А. Беларускі кошык. Мн., 1994.
  22. Донова К. В. Русское шнтье жемчугом. XVI - XVIII вв. М., 1962.
  23. Дубровскнй В.М. 32 урока плетення нз лозы. М., 1993.
  24. Дубровскнй В.М. Плетенне нвового прута. Справочное пособне. М., 1990
  25. Дудорева В. Старннные русскне работы нз бнсера. Пг.: 1923.
  26. Дучыц Л.У. Касцюм жыхароў Беларусі X - XIII ст. (паводле археалагічных звестак) 3-е выданне. Мн.: Беларуская навука, 2005.
  27. Дучыц Л.У. Касцюм жыхароў Беларусі X - XIII стст. (паводле археалагічных звестак) / Пад. рэд. Г.В.Штыхава. Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  28. Карамансклй С.А. Плетеные лзделля. М., 1992.
  29. Кацер М.С. Народное декоратнвно-прнкладное лскусство Беларусл. Мн„ 1972.
  30. Коваленко В.Й., Трампас А.В., Федорлстова Н.Л. Ажурные вырезкл лз бумагл. Влтебск: Йздательство УО «ВГУ лм.П.М.Машерова», 2003.
  31. Курлловлч А.Н. Белорусское народное ткачество. Мн.: Наука л технлка, 1981.
  32. Лабачэўская В.А. Вучэбныя ткацкія майстэрні на Беларусі ў канцы XIX -

пачатку XX ст. // Ткацтва: Зборнік матэрыялаў па беларускаму народнаму ткацтву. Мн.: Бел ДШК, 1999.

  1. Лабачэўская В.А. Зберагаючы самабытнасць. 3 гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн.: Беларуская навука, 1998.
  2. Лабачэўская В.А. Народнае мастацтва саломапляцення. // Народныя мастацкія рамёствы Беларусі. Вучэбнае выданне. Уклад. Сахута Я.М. Мн: Беларусь, 2001.
  3. Лабачэўская В.А. Повязь часоў - беларускі ручнік. Мн.: Беларусь, 2002.
  4. Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна- прыкладное мастацтва. Мн.: Беларусь, 2001.
  5. Лнтвннец Э.Н. йзготовленне украшеннй нз бнсера н стекляруса. М., 1984.
  6. Ліцьвінка В. Святы і абрады беларусаў. Мн., 1997.
  7. Лобачевская О.А., Кузнецова Н.М. “Возьмн простую соломку” Мн.: Полымя, 1988.
  8. Лямнн Й.В. Декоратнвные работы по дереву. М., 1973.
  9. Мастацтва сяла Няглюбка/Автор-сост. М.П.Жабннская. Мн.: Беларусь, 1976.
  10. Меркене. Й.Р. йскусство вырезкн в Лнтве во II половяне XX - нач. XXI века: Развнтне мотнвов орнаментнкн // матерналы международного снмпознума “Проблемы нзучення, сохранення м нспользовання нскусства вырезкн”. г. Домодедово Московской областл, 2006.
  11. Мнлюков С.В. Как научнться резьбе по дереву. М., 1964.
  12. Мнлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. Мн., 1984.
  13. Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/ пад агул. рэд. В.С. Цітова. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002.
  14. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі. Мн., 2001.
  15. Непаўторныя тканіны Капыльшчыны: інфармацыйна-даведачнае выданне. Капыль, 2003.
  16. Нячаева Г.Р. Веткаўскае шытво бісерам // Мастацтва Беларусі. 1988, № 8.
  17. Нячаева Г.Р., Раманава Л.Д. Адзенне ў звычаях і абрадах П Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці. Гомель, 2004.
  18. Памятная кннжка Мннской губерннн на 1890 г. Мн., 1889.
  19. Полубоярннова М.Д. Стеклянные бусы древнего Новгорода. М.: йзд-во МГУ нм. М.В.Ломоносова, 1995.
  20. Промыслы і рамёствы Беларусі. Мн., 1984.
  21. Рак Р. Да пытання аб геаграфічным размеркаванні дробна-рамесніцкай прамысловасці. Мн., 1932.
  22. Раманюк М. Беларускае народнае адзенне: Альбом. Мн.: Беларусь, 1981.
  23. Ратабыльская Т Постмадэрнізм і лялечны тэатр / Мастацтва. Мн., 1995.
  24. Репнна Т.А. Художественные нзделня нз соломкм. Спецтехнологня. Мн.: Беларусь, 2006.
  25. Романов Е.Р. Катрушнлцклй лемезень. Условный язык дрнбннскнх шаповалов. - СПб.: Тнпографня ймператорской Академнй Наук, 1901.
  26. Рыбаков Б.А. Ремесло в Древней Русн. М., 1948.
  27. Сакаловы-Кубай Н. і Г. Таямніцы папяровых карункаў / Мастацтва, Мн., 1995.
  28. Сафроненко В.М. Вторая жнзнь дерева. Мн., 1990.
  29. Сахута Е.М., Говор В.А. Художественные ремесла н промыслы Беларуся. Мн., 1988.
  30. Сахута Я.М. Беларускае мастацкае кавальства. Мн., 1990.
  31. Сахута Я.М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мн.: Беларусь, 1996.
  32. Сахута Я.М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мн.: Беларусь, 2001.
  33. Сахута Я.М. Выцінанкі / Мастацтва. Мн., 1988.
  34. Сахута Я.М. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Беларусы, т. 8. Мн., 2005.
  35. Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
  36. Сахута Я.М. Народная разьба па дрэве. Мн., 1978.
  37. Сахута Я.М. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі. Мн.: Беларусь, 2001.
  38. Селмвончлк В.Н., Вннннкова М.Н. Возрожденне ремесла: Пособне по ручному узорному ткачеству. Мн.: Полымя, 1993.
  39. Смнрнова Н.Ю. Возрастная днфференцнацня женской одежды еглюбского строя // Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці. Гомель, 2004.
  40. Станкевнч М.Е. Украннскне вырезанкн. Кнев: Навукова думка, 1986.
  41. Стеховнч В. Между Шкловом н Добрушем: нз ясторнн бумажной отраслн Беларусн. http://bdg.press.net.by/2004/09/2004_09_17.1463/1463_12_l.shtml (02.09.2008г.).
  42. Стеченко А.Ф. Нзготовленне плетеных нзделнй. Практнческме советы. Кнев, 1995.
  43. Сухая Н.А. Пуцяводная зорка - мастацтва. / Беларуская культура сёння. Гадавы агляд. Мн.: БелДІПК, 2004.
  44. Тмтов В.С. Народные деревообрабатываюшяе промыслы Белоруссня. Мн„ 1997.
  45. Ткань, рнтуал, человек. Траднцлн ткачества славян восточной Европы. Авторы-составнтелн: Лысенко О.В., Комарова С.В. Санкт-Петербург, 1992.
  46. Трапезшіков Ф.Ф. Плетенне нвового прута м бересты. М., 1995.
  47. Трызна Д.С. Беларускія дываны і габелены. Мн.: Навука і тэхніка, 1981.
  48. Фадзеева В.Я. Беларуская народная вышыўка. Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
  49. Фадзеева В.Я. Беларускі ручнік. Мн.: Полымя, 1994.
  50. Чарадзейныя казкі. Мн., 1973.
  51. Чырвонцава В.М. Выцінанка. Праграма для аддзяленняў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва мастацкіх вучылішчаў. Мн.: БелДІПК, 2001.
  52. Штыхаў Г. Ажываюць сівыя стагоддзі. Мн., 1982.
  53. ІЦапова Ю.Л. Стеклянные бусы в Древнем Новгороде. Нссл. по рхеологнн. М., 1956.
  54. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва, том I. Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1984.
  55. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мн.: БелСЭ, 1989.
  56. Якуннна Л.й. Русское шнтье жемчугом. М., 1955.
  57. Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI - XVIII ст.). Мн.: Навука ітэхніка, 1977.
  58. Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XIX - пач. XX ст.). Мн.: Навука ітэхніка, 1984.
  59. Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло. Мн.: Беларусь, 1978.
  60. Яніцкая М.М. Вытокі шкларобства Беларусі (рэд. Г.В. Штыхаў). Мн.: Навука ітэхніка, 1980.

Вырабы Вілейскага раённага Цэнтра рамёстваў

Бандарныя вырабы

Бандарныя вырабы на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі” ў Слуцку, 2005 г.

Бандарныя вырабы на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі” ў Слуцку, 2005 г.

Магілявец I., Любанскі раён

Шыйнае ўпрыгажэнне з бісеру, Веткаўскі раён

Шыйнае ўпрыгажэнне з бісеру “кружка”, Брагінскі строй. Музей Старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі

Брагінскі строй. Музей Старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі

Пярмінава В.

Рэканструкцыя шыйнага ўпрыгажэння з бісеру “кружкі”, Брагінскі строй

Пярмінава В. Рэканструкцыя шыйнага ўпрыгажэння з бісеру “кружкі”, Брагінскі строй

Пярмінава В. Шыйнае ўпрыгажэнне

яшнянвянм

Пярмінава В. Кулоны

Пярмінава В. Гайтаны

vn

Глушко Н. “Ваўчок”

Узоры фактур з дэкаратыўнага лямцу

Сукно, з якога выраблялася верхняе адзенне

Конева В. Пано “Маленькі прынц”. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Алісейчык Я. Пано “Нарнія”.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Выцінанка на акне.

Дзяржаўны музей беларускай архітэктуры і побыту

J? 4/ X 4/ X Ф 4/ 4/

Чырвонцава Н. “Малітва”

Рэспубліканскае свята-конкурс “Чароўныя нажніцы”, 2005 г.

Маслава В., г. Маладзечна. “Вялікдзень”

Бабурына В., Маладзечанская школа

Адзінец Н., Любанскі раён. Фіранка

Сікорская Н. Касабуцкая 3., Валожынскі раён. Фіранка “Галубы”

Верамей Ю., Красоўшчынскі Цэнтр рамёстваў, Маладзечанскі раён. Асвятляльнік “Чатыры стыхіі”

Сцепановіч В., Нясвіжскі раён

Майстрыхі з в. Баранава Старадарожскага раёна

I рэгіянальнае свята-конкурс вышыўкі і пояса, Узда, 2007 г.

Сівіцкая Г„ Любанскі раён

Раманчук I., г. Лагойск

Стрэльчанка М., г. Лагойск

Кераміка ў зборах Івянецкага музея традыцыйнай культуры

Кераміка ў зборах Івянецкага музея традыцыйнай культуры

Раманчук L, г. Лагойск.

Дробныя ганчарныя вырабы

II Нацыянальная выстаўка народнага мастацтва “Жывыя крыніцы' Мінск, 2006

Дастанка Т., Любанскі раён. Свістулькі

Насановіч М., Любанскі раён

Насановіч М. Ганчарныя вырабы

Старая кузня, г.п. Івянец

Музейны аб'ект “Кузня”. Івянецкі музей традыцыйнай культуры

Музейны аб'ект “Кузня”. Івянецкі музей традыцыйнай культуры

Каваль. Рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі” ў Слуцку, 2005 г.

Накавальня

Каваль, Маладзечанскі раён

Самойленка A., Смалявіцкі раён

Самойленка А. Плецены чалавечак

Гурбо А. Вырабы з лазы

Вырабы з лазы Вілейскага Дома рамёстваў

Папковіч Л. Капелюшы з чароту

Папковіч JI., Смалявіцкі раён

Паўлава А., Уздзенскі раён

Паўлава А. Абажур

Паўлава А. Вырабы з чароту

Лізура I., Старадарожскі раён

Пракарына А., Нясвіжскі раён. Музыка

Дзятко С., Вілейскі раён. Вадзянік

Удзельнікі свята-конкурсу “Сонечная цеплыня дрэва”, г.п. Івянец, 2007 г.

Удзельнікі гуртка разьбы па дрэве Вілейскага раённага Дома рамёстваў

Раманеня Р., г. Салігорск. Пано “Зубр'

Мацнева В., Нясвіжскі раён. “Лебедзь”

Васілюк Э., г. Старыя Дарогі

Гетнер JI., Нясвіжскі раён. “Куркі і пеўнік”

Калектыўная работа народнага клуба “Майстар” Палаца культуры г. Маладзечна

“Саламяны дыван”, Рэспубліканскі фестываль “Дажынкі”, г. Слуцк, 2005 г.

Шчэрбач С., Уздзенскі раён

Рэгіянальнае свята-конкурс “Саламяны павук”, г. Валожын, 2007 г.

II абласная выстава-конкурс “Саламяны павук”, г. Мінск, снежань 2007 - студзень 2008 г.г.

II абласная выстава-конкурс “Саламяны павук”, г. Мінск, снежань 2007 - студзень 2008 г.г.

Паклонская К., дырэктар Зубкоўскай дзіцячай школы рамёстваў Клецкага раёна

Паклонская К. Ходнікі

Волкава М., народны майстар Беларусі, г. Старыя Дарогі

Вырабы народнай студыі “Скарбніца” Хатлянскага сельскага Дома культуры Уздзенскага раёна

Ручнікі.

Старадарожскі раённы Цэнтр народнай творчасці

Народная студыя “Матрушка” Камунараўскага сельскага Дома культуры Любанскага раёна

Сасонка М., г. Івянец

Кіеня В., народны майстар Беларусі, Семежаўскі Цэнтр ткацтва Капыльскага раёна

Змест:

Уступ.............................................................. 3

Бондарства..................................................... 5

Бісер............................................................. 21

Валяльнае рамяство.................................... 31

Выцінанка..................................................... 38

Вышыўка...................................................... 47

Ганчарства.................................................... 53

Кавальства................................................... 69

Каравайнае рамяство................................... 94

Лозапляценне............................................ 103

Пляценне з чароту..................................... 120

Разьба па дрэве......................................... 125

Саломапляценне......................................... 137

Саламяны павук......................................... 150

Ткацтва....................................................... 154

Повязь часоў: народныя рамёствы ў сучасным сацыякультурным асяродку........................................................... 162

Навукова-папулярнае выданне

Буракоўская Ніна Іванаўна Каспяровіч Віталій Адамавіч Сухая Наталля Аляксандраўна Пярмінава Вера Уладзіміраўна

Народныя рамёствы Міншчыны

Адказны за выпуск Р.І. Вайцяхоўская Рэдактар Н. У. Даўнаровіч Дызайн, вёрстка П.Ю. Цыбін

Падпісана да друку 26.08.2009. Фармат 60x84/16.

Папера афсетная.Гарнітура Times.

Друк афсетны.

Ум. друк. арк. 21,84. Ул-выд. арк. 16,70.

Тыраж 300 экз. Заказ 86.

Выпушчана па заказу

Дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”.

Выдавец ПУП «Радыёла-плюс».

ЛН № 023300549496 ад 09.06.2004.

Пр. Незалежнасці, 72—12, 220012, г. Мінск.

Надрукавана у друкарні ТАА "Днксэнд”

ЛП №2330/0150480 ад 25.02.2009

Вул. Камсамольская, 27,220050, г. Мннск.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.