Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

Нясвіж і Радзівілы

Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Беларусь
Памер: 240с.
Мінск 2007
66.97 МБ

К.Я. Шышыгіна-Патоцкая

3-яе выданне

Мінск «Беларусь» 2007

УДК 947.61 (092)+929 Радзівілы

ББК 63.3(4Бем)

Ш98

Шышыгіна-Патоцкая, К.Я.

Ш98 Нясвіж і Радзівілы / К.Я. Шышыгіна-Патоцкая. — 3-яе выд. — Мінск: Беларусь, 2007. — 240 с.:іл.

ISBN 978-985-01-0740-4.

Былое старажытнае паселішча на беразе ракі Ушы ў пачатку XVI стагоддзя стала галоўнай рэзідэнцыяй слыннай сям’і, цэнтрам культуры Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, другім горадам у дзяржаве пасля Вільні.

Гісторыі горада Нясвіжа і легендарнага роду Радзівілаў цесна з’яднаны паміж сабою. Аб гэтым кніга.

УДК 947.61(092)+929 Радзівілы

ББК 63.3(4Бен)

ISBN 978-985-01-0740-4

© Шышыгіна-Патоцкая К.Я., 2007

© Афар.мленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2007

ПРАДМОВА

На Беларусі Нясвіжчына — адна з мясцін, пгго маюць надзвычай багатую гісторыю. Шмат цікавых, паэтычных паданняў і легендаў нарадзілася туг, у маляўнічым кутку нашай зямлі. Гэтыя своеасаблівыя помнікі даўніны хвалююць нас сваёй сувяззю з мінулым краю, вобразнасцю і непаўторнасцю. Знаёмства з імі пачнём з легенд пра назву самога горада. Існуе некалькі версій яе паходжання.

Даўным-даўно, калі ўсе тутэйшыя землі яшчэ былі пакрыты густым непраходным лесам, па рацэ Ушы з поўначы спусціўся ў гэты край нейкі князь з дружынай. Яны ўбачылі тут шмат дзікіх звяроў, якія зусім не баяліся чалавека. Паляванне было вельмі ўдалым. Хутка ўсе лодкі запоўніліся дзічынай. He хапіла месца вялікаму мядзведзю, якога падстрэліў сам князь. Вырашылі прыехаць па яго іншым разам. Праз некалькі дзён князь паслаў сваіх верных слуг па здабычу. Але слугі вярнуліся і далажылі князю, што мядзведзь нясвежы. 3 той пары так і пачалі называць гэтае месца, дзе потым узнікла славянскае паселішча.

Вось іншая. На месцы цяперашняга горада была высокая і вельмі крутая гара. Цяжка было ўбачыць што-небудзь з-за яе, «не свндеть» нічога. Аднойчы ў час моцнай паводкі, можа яшчэ сусветнай, гэтую гару размыла на сем узгоркаў і занесла сюды дамы з людзьмі і цэлы карабель. Так з’явіліся пасяленцы на гэтай зямлі, а іх паселішча атрымала імя ад назвы гары.

На думку некаторых даследчыкаў Нясвіж узнік на адным з водных гандлёвых шляхоў. Аб гэтым сведчаць шматлікія запруды на рацэ Ушы, ля вытокаў якой раскінуўся горад.

Сапраўды, у гэтым месцы сустракаюцца дзве водныя сістэмы — рака Уша ўпадае ў магутны Нёман, які імчыць свае воды ў Балтыйскае мора, а на пбўдзень ад горада пачынаецца з невялікага балота рэчка Лань, прыток Прыпяці.

Паданне гаворыць, што там, дзе Уша і Лань блізка падыходзілі адна да адной, і ўзнікла паселішча людзей, якія дапамагалі перацягваць ладдзі ў гэтым месцы волакам. Затым яно ператварылася ў астрог і стала цэнтрам невялікага княства.

Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму дапамагалі і вялікія балоты-багны, і шматлікія абаронцы-воі, якіх называлі віжамі. Цяжка было прабрацца варожым воінам праз высокія сцены крэпасці. Кожную раніцу дазорныя на вежах дакладвалі князю

аб тым, што ў горад не прайшлі варожыя лазутчыкі. У самой крэпасці было шмат — «несть чнсла» — віжаў. Ад сугучча гэтых кароткіх слоў «несць віжаў» і сталі называць горад-крэпасць.

Аўтар шматлікіх тапанімічных слоўнікаў В. Жучкевіч тлумачыў слова Нясвіж проста, без усялякай таямнічасці. Калісьці густыя зараснікі кустоў каля вады называлі свіддзю. Каля горада-крэпасці такіх кустоў не было.

У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, у склад якога ўваходзіла сучасная Беларусь, было шмат багатых родаў. Але цяжка знайсці больш магутных і заможных, чым Радзівілы. Род Радзівілаў лічыўся самым высакародным сярод еўрапейскай арыстакратыі.

На працягу стагоддзяў з роду Радзівілаў выйшлі больш сарака сенатараў, канцлераў, ваяводаў, кашталянаў, маршалкаў і г. д. Разгалінаваная сям’я знаходзілася ў сваяцкіх адносінах з каралеўскімі дамамі Еўропы (дванаццаць шлюбаў). Некаранаванымі каралямі Вялікага княства называлі прадстаўнікоў гэтага ўплывовага роду, які даў дзесяткі выдатных дзяржаўных дзеячаў Бацькаўшчыны, сапраўдных рыцараў незалежнасці.

Нясвіж лічыўся галоўнай рэзідэнцыяй Радзівілаў, «сталіцай» магугных магнатаў.

У нясвіжскім замку знаходзілася найбагацейшая ў свеце бібліятэка з вялізным архівам, які зберагаў так званую Літоўскую метрыку, карцінная галерэя з тысячамі твораў мастацтва. У Нясвіжы дзейнічалі друкарні, прыдворны тэатр, шматлікія аркестры, капэлы, ствараліся оперы і балеты, збіраліся калекцыі зброі, манет, працавалі шматлікія мануфактуры.

Славуты гісторык Адам Кіркор пісаў: «Нясвіж сваім багаццем, бляскам, непаўторнасцю, назапашанай разнастайнасцю выбітных твораў навукі і мастацтва не толькі быў першым у цэлай Літоўскай Русі, але пераўзыходзіў у многім ціматлікія другарадныя сталіцы... He разгулам, дзівацтвамі ды ўсялякімі празмернасцямі барскага жыцця..— але сваім эстэтычным бокам, сваімі рэдкімі зборамі, кабінетамі, бібліятэкамі, архівам, карціннай галерэяй, тэатрам, урэшце рэшт самім жыццём, у якім паміж розных барскіх задумак было шмат вытанчанасці, гуманнасці, вышэйшых поглядаў і памкненняў, нарэшце нават самаадцанасці».

Да нашых дзён зберагліся ў Нясвіжы цудоўныя ўзоры дойлідства: палацава-паркавы ансамбль, фарны касцёл, жаночы кляштар, Ратуша, Слуцкія вароты, «Домік на рынку», гандлёвыя рады і інш.

Уражваюць агромністыя падзямеллі ў некалькі паверхаў, патаемныя сховішчы, падземныя хады. Пад касцёлам збераглася фамільная крыпта Радзівілаў. Апошняе перазахаванне тут адбылося 8 чэрвеня 2000 г.

Поспехау табе, любы горад, у трэцім тысячагоддзі. AVE, НЯСВІЖ!

Ородны Нясвіж, Ганаруся табою, Мой горад стары такі малады

С.Новік-Пяюн

Повязь часоў

Музыка ў камені У засені старых паркаў Мастацтва пэндзля і разца

Паўстае. са старонак

Скарбы кніжных і архіўных сховішчаў

Талія, Мельпамена і нясвіжскае «До»

ПОВЯЗЬ ЧАСОЎ

Нясвіж размешчаны на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці ў вытокаў рэчкі Ушы на галоўным еўрапейскім водападзеле. Як праходзіла засяленне Нясвіжчыны старажытнымі славянамі, пакуль што невядома. Знойдзеныя славянскія помнікі датуюцца X стагоддзем.

3 горадам Нясвіжам звязана надзвычайна важная старонка ў гісторыі Беларусі. У даследаванні далёкага мінулага Нясвяжчыны археалогія зрабіла толькі першыя крокі і галоўныя адкрыцці яшчэ наперадзе.

Першае ўпамінанне Нясвіжа ў летапісах адносіцца да 1223 года. 3 захаду на Русь насоўваліся нямецкія і шведскія феадалы, а з усходу — мангола-татарскія захопнікі.

Палавецкі хан Кацян прасіў у кіеўскага князя і іншых рускіх князёў дапамогі. Ён казаў так: «Нашу зямлю сёння забралі татары, а вашу возьмуць заўтра, абараніце нас. Калі не дапаможаце, то мы будзем перабіты сягоння, а вы заўтра».

Кіеўскі князь склікаў блізкіх і далёкіх суседзяў-князёў на раду. Прывёў сюды сваю дружыну і Юрый Нясвіжскі. Вырашылі ісці паходам на ворага. Татараў трэба было сустрэць у стэпе за Дняпром на палавецкай зямлі. Дружына Мсціслава Галіцкага першай перайшла раку, сустрэлася з мангола-татарамі і разбіла іх перадавы атрад. Рашучы бой пачаўся 31 мая ля ракі Калкі. Вялікай трагедыяй для рускіх дружын закончылася гэтая бітва. Мужна змагаліся воіны, але сіл не хапала. Ворагі акружылі іх лагер і прапанавалі здацца ў палон. У ліку князёў, якія не здаліся, а са зброяй у руках прарываліся да Дняпра, быў і нясвіжскі князь Юрый. Усе яны загінулі разам з дружыннікамі. Тыя ж, хто трапіў у палон, паміралі ў вялікіх пакутах. Пераможцы піравалі седзячы на дош-

ках, пад якімі ляжалі няшчасныя. Доўга навокал разносіліся енкі і храбусценне касцей.

Паданне расказвае, што з усіх ваяроў нясвіжскай дружыны на радзіму вярнуўся толькі адзін. Як і многія яго таварышы, ён упаў на полі бітвы з глыбокімі ранамі і страціў прытомнасць. Ворагі палічылі яго мёртвым. Ноччу паранены, ачуняўшы, пачуў ціхі стогн недалёка ад сябе. Гэта быў яго князь. Пазнаўшы свайго дружынніка, паміраючы князь папрасіў яго расказаць на радзіме, ях па-геройску загінулі ўсе нясвіжцы, не здаліся ў палон. Малады дружыннік даў слова выканаць просьбу. Праз некалькі хвілін князь памёр на руках свайго вернага воіна. Доўгім і цяжкім быў шлях дадому. Шмат дзён і месяцаў дабіраўся дружыннік да вытокаў Ушы. У Нясвіжы яго, як і ўсіх астатніх воінаў, даўно аплакалі родныя. I вось ён, абяссілены,— каля сцен роднага горада. Расказаў пра гібель усіх дружыннікаў і князя, перадаў яго апошнія словы і сканаў.

Існуюць звесткі, што Нясвіж яшчэ да XIII стагоддзя быў умацаваннем крывічоў і сталіцай княжацкага ўдзела, знаходзячыся ў залежнасці ад княстваў — то Валынскага, то Кіеўскага, то Полацкага.

Пасля смерці князя Юрыя Нясвіж яшчэ доўга быў цэнтрам княства. Вядомы нясвіжскія князі Рыгор і Іван, што ўпамінаюцца пад 1388 годам. Але яны, паводле сцвярджэння У. Сыракомлі, ужо залежалі ад Дзмітрыя Карыбута, князя ноўгарад-северскага. Каля 1430 года Нясвіжам валодаў нехта Федзька. У 1492 годзе горад перайшоў ва ўладанне да знакамітага роду Кішкаў, адна з прадстаўніц якога — Ганна ў 1513 годзе выйшла замуж за Яна Радзівіла па мянушцы Барадаты і прынесла Нясвіж у пасаг роду Радзівілаў.

У XVI стагоддзі ў Еўропе ў выніку рэфармацыйнага руху стала вядома шмат выдатных мысліцеляў. У Вялікім княстве Літоўскім на арэне проціборства паміж праваслаўем і каталіцызмам склаліся спрыяльныя ўмовы для прапаганды наватарскіх ідэй, і Нясвіж стаў адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі ў Беларусі, дзе разгарнулася барацьба супраць акаталічвання як сродка заняволення беларускіх зямель палякамі.

Імёны прагрэсіўных дзеячаў XVI стагоддзя, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць. Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон

Рысінскі, Даніла Набароўскі і іншыя пісьменнікі, паэты, філосафы адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай культуры.

Каля 1560 года ў Нясвіжы была заснавана друкарня, дзе выдаваліся творы Сымона Буднага, іншых філосафаў. Друкаром быў Д. Лянчыцкі.

Мікалаю Радзівілу Чорнаму падпарадкоўваліся друкарні ў Нясвіжы і Брэсце. Па багацці і ўплыву нясвіжскі магнат быў другім чалавекам у дзяржаве пасля вялікага князя. Прыняўшы ў 1550-я гады вучэнне Кальвіна, ён распаўсюджваў яго на беларускіх землях усімі магчымымі сродкамі. Нясвіж, па сутнасці, стаў цэнтрам новай плыні ў Вялікім княстве. Але раптоўная смерць Мікалая HopHara ў 1565 годзе перашкодзіла здзяйсненню задуманага.

Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл па мянушцы Сіротка пад уздзеяннем польскага пісьменніка і прапаведніка Пятра Скаргі адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва. Па яго загаду вучоных-«ерэтыкоў» выгналі з горада. Былі спалены на плошчы кнігі С. Буднага і іншых асветнікаў.

Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет Мікалай Сіротка пачаў узвядзенне ў Нясвіжы каменных збудаванняў, што зберагліся да нашых дзён.

У канцы XVI стагоддзя Нясвіж стаў даволі буйным горадам. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захоўваюцца прывілеі, нададзеныя яму каралямі Стэфанам Баторыем і Янам III Сабескім, грамата князя Мікалая Радзівіла аб пацвярджэнні Нясвіжу магдэбургскага права, датаваная 1586 годам, гарадскі статут.

Магдэбургскае права, якое склалася ў XIII стагоддзі ў Германіі, давала гараджанам самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, магчымасць займацца рамяством, гандлем, земляробствам, ствараць рамесныя аб’яднанні — цэхі і г. д. Атрыманне такога права гарадамі Беларусі і Літвы азначала, што яны дасягнулі даволі высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльнага развіцця і зраўняліся ў гэтых адносінах са шматлікімі нямецкімі і польскімі гарадамі.

У прывілеі караля Стэфана Баторыя гаворыцца, што Нясвіжу «даецца права тэўтонскае альбо магдэбургскае, тое самае, якое гараджане віленскія, трокскія, гродзенскія... і іншыя гарады як у каралеўстве, так і ў Вялікім княстве Літоўскім скарыстоўваць прывыклі. Грамадзяне

нясвіжскія ні па якім іншым праве нікім не павінны прыцягвацца і ні ў які іншы суд, акрамя магістрата нясвіжскага, не павінны выклікацца...»

Адначасова з магдэбургскім правам Нясвіж атрымаў і свой герб. Старажытныя гербы беларускіх гарадоў — надзвычай цікавая рэч. Існаванне гэтага атрыбута таксама сведчыць аб даволі высокім эканамічным і культурным узроўні таго або іншага цэнтра. Герб прысутнічаў на пячатцы горада, чым падкрэслівалася яго незалежнасць ад княжацкай альбо каралеўскай улады. Герб Нясвіжа ўяўляў сабой шчыт, падзелены на дзве часткі: у левай, залацістага колеру,— палова чорнага арла, а ў правай — дзесяць косых палос блакітнага, чырвонага і залацістага колераў.

У прывілеі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які той надаў нясвіжскім мяшчанам, яны маглі мець ільготы пры ўмове, што пабудуюць гарадскія ўмацаванні. Гэта азначала, што рамеснікі павінны змураваць двое варотаў, «каб горад замкнуты быў»; далей «з кожнага пляца аседлага — па прэнту (4,87 метра.— К. Ш.-П.) насыпу, аж да сканчэння гэтага вала». Да 1600 года ўмацаванні ў горадзе і замку закончылі. Нясвіжцы павінны былі іх рамантаваць, а таксама падсыпаць у патрэбных месцах вал. Для гэтай мэты асобна збіралі грошы.

У канцы XVI стагоддзя за Слуцкай брамай, на другім беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У 1625 годзе ўзнікла яшчэ адно прадмесце — «Казіміеж», якое знаходзілася ў паўночна-заходнім баку ад Старога горада.

У XVI—XVIII стагоддзях гандляры і занятыя ў гандлі мяшчане складалі значны працэнт нясвіжцаў. На рынку Старога горада, каля ратушы, у 1628 годзе размяшчаліся каменныя крамы, а пад ратушай — яшчэ і драўляныя. Паводле інвентару 1673 года, у Нясвіжы значыліся ўжо 52 крамы. У сакавіку 1661 года тут быў створаны асобны купецкі цэх.

У XVII стагоддзі ў горадзе не аднойчы лютавалі мор і эпідэміі. У 1625 і 1651 гадах яны забралі сотні жыццяў. Ахвяр эпідэмій хавалі на Новым месце, дзе была пастаўлена уніяцкая капліца са скульптурай святога Вінцэнта.

Вялікае гора прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай вайне Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі і ворагамі шведскага караля Карла XII, войскі якога

бясчынствавалі і на тэрыторыі Беларусі. Жыхары Нясвіжа 12 красавіка 1702 года звярнуліся да князя Караля Станіслава па мянушцы Справядлівы з просьбай:

«...Яснавяльможны, міласцівы княжа, пан наш!

Як папярэднікі нашы, якія жылі пад уладай продкаў вашай светласці, нйшага міласцівага пана, зберагалі заўсёды адданасць у час розных варожых набегаў і абаранялі вашу светласць, пана нясвіжскай крэпасці, даказвалі сабою на справе, ійто яны адданыя, як належыць быць добрым жыхарам. Такі і мы, ніжэйшыя вашай светласці кліенты, знаходзячыся пад заступніцтвам нашага міласцівага пана, просім, каб і нас загадаў прыняць у сваю Нясвіжскую крэпасць з усёй нашай скуднай маёмасцю ў гэтым нечаканым і цяжкім выпадку, калі ійвед з усёй моцай чакаецца ў гэтай краіне...

Вашай светласці вернападданыя вашы Магістрат і ўвесь горад вашай светласці Нясвіж».

У замку ў архівах захаваліся лісты ІІятра I да Радзівілаў. У адным з іх да літоўскага вялікага канцлера Караля Станіслава Радзівіла ад 1706 студзеня 28 Пётр I пісаў:

«Зело благодарствую вам за пйсьмо ваше, також й протчея вашй доброжелательства нам, в чем обязуемся всегда незабвенна вас йметь й оная награждать. Прй сем же просйм вас, дабы й впредь такйе ведомостй прй пресеченйй сей куманйкацйй от вас былй. Тако ж найпаче просйм, дабы сйй пйсьма с двумя йлй с тремя посланы былй к войску, чтоб егдй одному невозможно, то другой й третйй довезет: нам cue зело нужно, однакоже вас тем обнадежйваю, что хотя й непрйятелю попадутся то нйчего в нйх к вашему опасенйю. М не сумневаемся что вы то учйнйть можете, а тем нас обяжете вяй{е».

У сакавіку 1706 года шведы пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Траўтвэтэра, перайшоўшы Нёман і разбурыўшы Карэлічы, Нягневічы, Мір, рушылі на Нясвіж. У горадзе тады стаяў пасланы Пятром I гарнізон у складзе 2000 казакоў пад камандай запарожскага палкоўніка Міклашэўскага. Шведы ўдарылі па гарадскіх валах і захапілі іх. Частка казакоў у баі з пераўзыходзячымі сіламі ворага загінула, іншыя схаваліся ў дамах і касцёлах, адкуль стралялі па непрыяцелю. Траўтвэтэр загадаў

падпаліць горад. У полымі загінула каля 500 казакоў, многіх узялі ў палон. Тым не менш Нясвіжскі замак не быў узяты.

Знішчыўшы і абрабаваўшы горад, Траўтвэтэр накіраваўся ў бок Ляхавіч і пад Клецкам злучыўся з войскам на чале з Карлам XII. Памножаныя шведскія сілы вярнуліся ў Нясвіж, каб узяць замак. Апошні быў нядрэнна ўмацаваны: яго апаясвалі валы, глыбокія акопы і равы, па вуглах узвышаліся чатыры бастыёны з мноствам гармат. Але абучаных салдат не хапала, увесь гарнізон складаўся толькі з 200 чалавек. У замку хаваліся і гараджане, што ратаваліся ад шведаў.

Рыхтуючыся да нападу, Карл XII адначасова паслаў у замак Траўтвэтэра і генерал-ад’ютанта Розенстэрна з ультыматумам аб здачы. Камендант хацеў абараняцца, але мяшчане і шляхта вымусілі яго здаць крэпасць. Шведы занялі замак. Яны ўзарвалі ўмацаванні і бастыёны, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў.

Доўга не мог адбудавацца Нясвіж. Сюды запрашалі ўсіх, хто пажадае пераехаць, абяцаючы перасяленцам доўгатэрміновыя прывілеі. Толькі пасля 1726 года Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны архітэктарам К. Ждановічам. Вакол сцен узвялі новыя валы. У 1755 годзе ў парку «Альба» пабудавалі летні палац пад назвай Кансаляцыя.

У 1724 годзе ў Нясвіжскім замку была створана капэла. 3 1740 года дзейнічаў прыгонны тэатр, які спачатку ставіў камедыі і трагедыі, пазней перавагу аддалі балетам і операм. Тэатр праіснаваў да 1791 года.

У 1750—1791 гадах у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах.

Кожны жыхар Нясвіжа павінен быў добра страляць. Усе без выключэння ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па стральбе, якія адбываліся ў маі. Самы меткі выбіраўся каралём. Яго ўпрыгожвалі аксамітнай стужкай з сярэбранымі таблічкамі, суправаджалі ў ратушу, дзе запісвалі ў асобы пратакол, потым частавалі бясплатна віном і півам.

У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Нясвіжы актывізавалася развіццё промыслаў. У 1758 годзе ў замку налічвалася 85 рамеснікаў. У горадзе працавалі палатняны, шавецкі,

слясарны, ткацкі цэхі, майстэрні мастацкага ліцця, пачаўся выраб габеленаў і залататканых слуцкіх паясоў. Майстрамі былі мясцовыя ўмельцы. Як вядома, слуцкія паясы, у тым ліку вытканыя ў Нясвіжы, заўсёды высока ацэньваліся, а зараз з’яўляюцца музейнай рэдкасцю. Яшчэ ў тыя часы ў тутэйшым замку сярод іншых каштоўнасцей мелася іх калекцыя.

Уражвае лічыльная машына, створаная ў Нясвіжы ў XVIII стагоддзі мясцовым гадзіннікавым майстрам Еўнай Якабсанам. Машына дзевяціразрадная, на ёй можна было выконваць складанне і адніманне. Множанне ажыццяўлялася як паўторнае складанне, а дзяленне — як паўторнае адніманне. Колькасць дзеянняў фіксавалася. Машына ўяўляла сабой сістэму зубчастых перадач з доўгімі «пальцамі», мела незвычайныя вузлы. Па знешнім выглядзе гэта — металічная скрынка з багата ўпрыгожанай накрыўкай. Падрабязнае яе апісанне можна знайсці ў кнізе Л. Майстрова «Навуковыя прыборы і інструменты» (М., 1968). Вынаходства нясвіжца аўтар называе ў ліку навуковых прыбораў, якія маюць вялікае гістарычнае значэнне.

А цяпер прасочым лёс Нясвіжа ў XIX стагоддзі. Трагічныя падзеі 1812 года прынеслі гораду разбурэнні і заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі.

Толькі ў 1875 годзе Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж. Быў адрамантаваны замак, заснаваны парк, які сёння з’яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры.

У 1875 годзе ў горадзе адкрылася настаўніцкая семінарыя. Яе скончылі класікі беларускай літаратуры Якуб Колас, Кузьма Чорны, вучоны-этнограф А. Багдановіч (бацька паэта М. Багдановіча), грамадскі дзеяч А. Сянкевіч і інш.

МУЗЫКА Ў КАМЕНІ

Помнікі архітэктуры старажытнага Нясвіжа даюць магчымасць прасачыць, як з’явілася і развівалася ў Беларусі барока.

Пасля Люблінскай уніі 1569 года, якая злучыла Вялікае княства Літоўскае і Польшчу ў адзіную дзяржаву — Рэч Паспалітую, Нясвіж зрабіўся месцам жорсткай

Парадны двор замка (з гравюры Г. Гумінскага)

рэлігійнай барацьбы. Мікалай Крынггоф Радзівіл Сіротка выгнаў з горада пратэстантаў. Паводле яго ўказання сталі будавацца каталіцкія храмы.

3 Рыма ў Рэч Паспалітую прыбыў архітэктар Ян Марыя Бернардоні (1541 (?)—1605) — вучань італьянскіх дойлідаў Джакома да Віньёла і Джакома дэла Порта, які прымаў удзел у будаўніцтве праслаўленай царквы Іль Джэзу ў Рыме. Сіротка запрасіў Бернардоні ў Нясвіж. Па праектах італьянскага дойліда былі ўзведзены замак, касцёл і калегіум езуітаў.

Адначасова пачалася перабудова ўсяго горада. Па апошняму слову еўрапейскай фартыфікацьійнай тэхнікі Нясвіж быў абведзены валамі і бастыёнамі. Размяшчэнне вуліц, шюшчаў, новых будынкаў падпарадкоўвалася задачам абароны. Да нашых дзён захаваліся два такія збудаванні — Слуцкая брама і вежа Замкавай брамы.

Адзін з найцікавейшых архітэктурных помнікаў Нясвіжа — сярэдневяковы феадальны замак, які з часам, пасля некалькіх перабудоў, ператварыўся ў палапавазамкавы ансамбль. У ім змяшчалася мноства розных стыляў, што сведчыць аб выкарыстанні мастацкіх дасягненняў розных гістарычных эпох.

Нясвіжскі замак быў заснаваны на месцы ранейшага драўлянага, даволі вялікага і багатага будынка, што з’явіўся яшчэ ў 1520 годзе, а потым перабудоўваўся ў 1547 годзе Мікалаем Радзівілам Чорным. Есць меркаванне, што ў часы Мікалая Чорнага замак быў рэканструяваны пад кіраўніцтвам галандскіх архітэктараў і фартыфікатараў паводле старагаландскай сістэмы ўмацаванняў. Замежным архітэктарам многія будынкі Нясвіжа і абавязаны рысамі нідэрландскага рэнесансу.

Новы каменны замак 1583 года вылучаўся магутнымі абарончымі збудаваннямі. Перавага ў той час надавалася ўжо іншай, так званай стараітальянскай сістэме, паводле якой папярэдняя каменная сцяна была заменена каменным валам, а вежы ператварыліся ў больш нізкія бастыёны, куды паставілі гарматы, што маглі абстрэльваць перадполле за ровам. Агонь з размешчаных гармат па фронту і флангах перакрываў тэрыторыю аж да суседніх бастыёнаў і тым самым перашкаджаў атакам на курціны (валы), не даваў магчымасці падысці на блізкую адлегласць да замка. Такім чынам, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка значна ўдасканаліў замкавую фартыфікацыю. Пры гэтым нясвіжскі магнат выкарыстаў асабістыя рознабаковыя веды, атрыманыя ў час заняткаў ва універсітэтах Германіі, пражывання ў Італіі, Аўстрыі і Францыі, а таксама навучання ваеннай справе ў час Лівонскай вайны.

Мяркуючы па старажытнай гравюры Тамаша Макоўскага, курціны і бастыёны Нясвіжскага замка былі ўмацаваны каменем. Па версе вала ішла дарога, абароненая брустверам. Роў вакол крэпасці быў даволі шырокі і глыбокі. Вада сюды паступала з суседніх сажалак. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога — ддя перамяшчэння стралковых атрадаў, што абаранялі падыходы да фартэцыі. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце. Пры пагрозе нападу ворага мост разбіралі, і замак рабіўся цяжкадаступнай крэпасцю. Некалькі гадоў запар прыгонныя сяляне пашыралі рэчышча Ушы, стваралі на ёй штучныя азёры, a вынятую зямлю выкарысталі, каб зрабіць вышэйшай гару, на якой быў пабудаваны замак.

Рукатворны востраў, дзе стаіць нясвіжская цвярдыня, выцягнугы з захаду на ўсход. Умацаванні ўзводзіліся на

прамавугольніку памерам прыкладна 170 х 120 м, што не зусім адпавядала правілам ваенна-інжынернага мастацтва канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя, якія патрабавалі, каб крэпасці мелі форму квадрата. Вароты замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі паверх злучаўся з валам. Да варот траплялі па пад’ёмным мосце, к якому сыходзіліся дзве пад’язныя дарогі.

Нясвіжская крэпасць мела важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, была месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў.

У XVII стагоддзі артылерыю Нясвіжскага замка складалі больш як 100 гармат. Да 1753 года іх засталося ўжо толькі 30. Тады ж у замку налічвалася 409 ружжаў і 59 «янычарак», якія былі на ўзбраенні янычарскай харугвы нясвіжскага гарнізона.

Вежа з аркай, што вядзе ва ўнутраны галоўны двор, і цэнтральны корпус палацава-замкавага ансамбля размешчаны на адной восі, што сведчыць аб імкненні да сіметрыі. Калі ўвайсці праз арку і спыніцца насупраць гэтага корпуса, можна ўбачыць своеасаблівае кола, якое ўтвараюць каменныя пабудовы. У галоўны двор выходзіць парадны пад’езд. У XVIII стагоддзі цэнтральны корпус быў надбудаваны да чатырох паверхаў, апрацаваны пілястрамі, скульптурнымі ўстаўкамі, рэльефнымі аздабленнямі. Франтон упрыгожылі гербы Радзівілаў, ваенныя эмблемы і пышны арнамент, выкананы ў стылі барока. Гэты корпус, натуральна, займалі самі Радзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы казарменны дом з высокай дазорнай вежай, справа — двухпавярховае гаспадарчае збудаванне. Раздзеленыя спачатку карпусы пазней перарабілі, дапоўнілі архітэктурнымі ўстаўкамі, і ўрэшце рэшт утварыўся замкнуты парадны двор. А ззаду ў галоўнага будынка з’явілася двухпавярховая прыбудова з тэрасай і дзвюма рагавымі вежамі.

На парадным двары прыцягвае ўвагу мудрагелістая студня — яскравы прыклад майстэрства беларускіх умельцаў. Ёю карысталіся ў час аблогі. Студня цудоўна захавалася, але ваду з яе ўжо не бяруць.

Яшчэ адно ўпрыгожанне параднага двара — невялікія васьмігранныя вежы, размешчаныя па рагах цэнтральнага корпуса.

Другі двор — конны, альбо гаспадарчы, знаходзіцца ў паўднёвай частцы ансамбля. Тут у XVII — пачатку XIX стагоддзя размяшчалася падземная стайня. Паблізу была яма-бункер для мядзведзяў. Аб увазе, якую надавалі Радзівілы стайням і коням, можна меркаваць па апісанні, зробленым рускім пісьменнікам В. Бранеўскім, што наведаў Нясвіж у пачатку XIX стагоддзя: «Прызнаюся, я не чакаў знайсці такіх коней, такой стайні і такой чысціні. У доўгай высокай галерэі, якая падтрымліваецца калонамі, пафарбаванымі пад чырвонае дрэва, стаялі да 50 коней, адзін за аднаго лепшы, адзін за аднаго даражэйшы. Пасярод стайні пышны дыван, усюды люстэркі, накурана духмянасцямі, як у гасцінай, на падлозе ані пылінкі. Тлусты англічанін прапануе паглядзець польскую, рускую і венгерскуіо стайні».

У 1891 годзе для таго, каб зручней было выводзіць коней з замка, праз крапасны вал праклалі дарогу, якая вяла да іпадрома і парка.

Трэці двор зусім маленькі. У свой час ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Яны пачыналіся пад земляным валам і ішлі ў розных напрамках. Мясцовыя легенды сведчаць, што падземныя хады ішлі да фарнага касцёла, прадмесця Альбы і нават Мірскага замка.

У 1706 годзе Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі і зноў адбудаваны ў 1726 годзе. Запрошаны для гэтага архітэктар К. Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У 1740 годзе была пастаўлена капліца.

На працягу XVIII стагоддзя ў аднаўленні і пашырэнні замка ўдзельнічалі і іншыя прыдворныя архітэктары Радзівілаў: М. Педэці (1748—1752), М. Фларыяновіч (1775—1778), К. Спампані (1778—1779), А. Лоцы (1783, праект галерэі), Л. Лутніцкі (1783, праект Каралеўскай залы). Быў перабудаваны галоўны корпус палаца. 3 таго часу ў асноўных абрысах ён і захаваўся да нашых дзён.

Стварэннем аднаго з лепшых у Беларусі ландшафтных паркаў завяршылася фармаванне палацава-паркавага ансамбля. Сёння размешчаны на высокім земляным узгорку і акружаны сажалкамі і каналамі, зелянінай парка замак успрымаецца як гарманічнае архітэктурнае збудаванне. Стройнасць сілуэта ансамбля падкрэсліваецца вежамі.

Камін у адной з залаў палаца

Які ж быў унутраны выгляд замка некалькі стагоддзяў назад? Пра гэта расказваюць архіўныя і літаратурныя крыніцы. Паводле інвентару 1658 года, у замку было 12 залаў: Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнічая, Каралеўская і г. д. Мноства іншых памяшканняў, багата ўпрыгожаных разьбой па дрэве, ляпнымі

аздобамі, роспісам, шыкоўнымі камінамі (асобныя з іх захаваліся).

У замку знаходзілася шмат мастацкіх палотнаў старых майстроў, маршальскія жэзлы, поўныя камплекты рыцарскіх даспехаў, васковыя фігуры гістарычных асоб, рэдкія манускрыпты, старажытны фарфор, фамільнае срэбра, золата, запасы якога ў Радзівілаў былі незлічонымі.

Нямала твораў мастацтва і каштоўнасцей трапіла з Нясвіжскага замка ў розныя сховішчы Расіі, Літвы, Польшчы, у некаторыя іншыя замежныя музеі. У фондзе 694 Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (гэта нясвіжскі фонд князёў Радзівілаў) у рукапісе пад нумарам 284 прыведзена датаванае 1901 годам апісанне фамільных радзівілаўскіх каштоўнасцей, якія знаходзіліся тады ў Аружэйнай палаце і Румянцаўскім музеі ў Маскве. У Аружэйнай палаце захоўваўся сярэбраны коўш «вагою 82 залатнікі, вышыні 5 вяршкоў», «...вялізны, з устаўленымі наскрозь замежнымі медалямі XVI і XVII стагоддзяў. Зверху дзяржання, замацаванага вінтамі, вычаканены герб, замкнёны ў разным коле з дзвюх галін, звязаных знізу і ўпрыгожаных каронаю зверху. Пасярэдзіне герба тры шлемы, на якіх леў, арол і грыф».

Тут жа захоўваўся вялікі рукамыйнік, увесь пазалочаны, на якім таксама выразаны герб Радзівілаў. Надпіс на ім паведамляў: «Bari 13 фунтаў 85 залатнікоў». У Аружэйнай палаце знаходзілася таксама вялікая, прадаўгаватая, з двух бакоў пцзалачоная б а л е я з выявай бітвы палякаў са шведамі. На заднім баку яе быў выразаны герб Радзівілаў (трубы), акружаны лаўровым вянком. Маюцца звесткі, што ўсе названыя прадметы ў 1648 годзе падараваў цару Аляксею Міхайлавічу кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір.

У архіўных дакументах прыводзіцца меркаванне, што коўш, рукамыйнік, балея трапілі да караля ў выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Справа ў тым, што Януш Радзівіл, сын Крыштофа, быў праціўнікам Яна Казіміра і вырашыў далучыцца да шведаў. Яго землі і замкі ў час гэтай вайны неаднойчы траплялі ў рукі каралеўскага войска і, натуральна, рабаваліся. Але не ўсе гісторыкі згодны з такой версіяй.

У Румянцаўскім музеі захаваліся сцягі Радзівілаў, кубкі, келіхі, упрыгожаныя гербамі нясвіжскіх князёў, партрэты, пярсцёнкі з надпісамі. На асобных прадметах акра-

мя выявы герба меўся давіз Радзівілаў: «МУЖНАСЦЬ — У ТЫМ, КАБ ІМКНУЦЦА ДА ЦЯЖКАСЦЕЙ».

Незвычайную, амаль дэтэктыўную гісторыю унікальных рэчаў, якія захоўваліся ў Нясвіжскім замку, а затым трапілі ў замежныя музеі, апісаў беларускі даследчык А. Мальдзіс. Ён абапіраўся на ўспаміны шляхціцаў Уняхоўскіх, што жылі ў XIX стагоддзі на Міншчыне. У гэтай сям’і захапляліся калекцыяніраваннем старых карцін, посуду, зброі, антыкварнай мэблі. За час сваёй шматгадовай калекцыянерскай дзейнасці Уняхоўскія не аднойчы сутыкаліся з мафіяй, якая рабавала каштоўнасці і творы мастацтва. У мемуарах робіцца вывад, што у знікненні многіх унікальных рэчаў, беззваротна загінуўшых для Беларусі, вінавата міжнародная мафія. Прывядзём толькі адну гісторыю згубленай для Беларусі рэдкай зброі.

Януш Уняхоўскі, які добра ведаў па вопісу ўсе каштоўныя рэчы з Нясвіжскага замка, не мог знайсці некаторыя з іх ні ў адным музеі свету. Асабліва яго зацікавіла зброя, што рабіў для Радзівілаў іспанскі майстар эпохі Адраджэння. Збройнік жыў у Таледа і выконваў заказы іспанскіх каралёў. Тварэнні яго рук упрыгожвалі калісьці Рыцарскую залу замка, а потым бясследна зніклі.

Калекцыянер вырашыў пашукаць шчасця і накіраваўся ў Нясвіж. Ён спыніўся ў знаёмага небагатага шляхціца, але нічога не сказаў яму пра мэту свайго прыезду. Аднойчы шукальнік зусім выпадкова заўважыў, як шляхціц карміў парасят з нейкай дзіўнай місы. Гэты прадмет адразу ж прыкаваў увагу госця. Гаспадар вельмі здзівіўся, калі пачуў просьбу прадаць яго.

Уняхоўскі не памыліўся ў сваім прадчуванні. Калі «місу» адчысцілі ад бруду і чарнаты, убачылі залатыя ўзоры і знак майстра з Таледа. Гэта была «спіна» ад старажытнага панцыра. Яе Уняхоўскі змог абмяняць у кракаўскага калекцыянера Юткевіча на залаты рэквізіт, што калісьці належаў гетману Мазепу. Юткевіч жа прадаў знаходку венскаму калекцыянеру Шварцу, ад таго рэдкая рэч трапіла ў Нью-Йорк. Каб адшукаць частку панцыра, якой недаставала,— кірасу, у Нясвіж адправіўся авантурыст Вяржбіцкі. Папрасіў Радзівілаў дазволіць яму навесці парадак у іх «арсенале». Ён нават не патрабаваў заплаціць за працу, тлумачыў сваё жаданне толькі вялікай любоўю да старажытных рэчаў. Працаваў пэўны час і

сапраўды сабраў з лому некалькі панцыраў. Але тое, што шукаў патаемна, так і не знайшоў. Калі збіраўся ўжо пакінуць замак, адна старая кабета ўспомніла, што ёсць на гаспадарчым двары вялізная яма, дзе калісьці Радзівілы трымалі мядзведзяў. Зараз там многа ўсякага ламачча. Якая ж была радасць шукальніка, калі ў гэтым ламаччы ён знайшоў кірасу. Угаварыў гаспадароў уступіць яму дзіцячую зброю юнага Мікалая Сіроткі са знакам таго ж майстра. Толькі гэтыя нікому, як лічылі дваровыя людзі, не патрэбныя «жалязякі» калекцыянер папрасіў за сваю працу. Хутка цудоўная знаходка была прададзена за акіян за вялікія грошы і трапіла ў адзін з нью-йоркскіх музеяў.

Вось такі сумны лёс многіх унікальных рэчаў, назаўсёды згубленых для Беларусі. А гэта ж частка нашага набытку, бо ў Нясвіжскім замку на працягу некалькіх стагоддзяў збіраліся вялікія гістарычныя і мастацкія каштоўнасці, нажытыя за кошт працы не аднаго пакалення беларусаў.

Да такіх каштоўнасцей адносіліся таксама бібліятэка і архіў, дзе захоўваліся амаль усе акты Вялікага княства Літоўскага ад часоў Ягайлы, рэдкія манускрыпты і старадрукі. У багацейшай бібліятэцы, якая разам з архівам знаходзілася над галоўнымі варотамі замка, можно было знайсці мноства гістарычных дакументаў і грамат, у тым ліку пісьмы Пятра I, Людовіка XV, Людовіка XVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага і інш.

А ў Гетманскай зале ўсе здзіўляліся вялікай калекцыі прыгожых слуцкіх паясоў.

Падчас падзей Другой сусветнай вайны з замка многае прапала: былі сарваны шаўковыя шпалеры, скураная абіўка мэблі, часткова згублены фамільны фарфор. Сярод каштоўнасцей, што засталіся,— мэбля чырвонага дрэва, старажытныя экіпажы, музычныя інструменты. Пасля вайны была прынята пастанова аб ахове і рамонце палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы, угвораны камітэт па ахове помніка. У яго рабоце ўдзельнічалі мясцовы гісторык прафесар Масоніус і былы архіварыус замка Клейншнеп — вялікія знаўцы старажытнасці.

Сёння старажытны палацава-паркавы ансамбль выклікае незабыўнае ўражанне ў наведвальнікаў у любую пару года. Асабліва ён прыгожы летам, калі блакітная роўнядзь азёр, свежая зеляніна дрэў памнажаюць яго

Будынкі фарнага касцёла і замкавай вежы

прывабнасць. Тварэнне рук беларускага народа, замак у Нясвіжы ўвасабляе ў сабе яго працу і талент, таму мае выключную прыцягальную сілу.

У Нясвіжы ёсць шмат іншых помнікаў дойлідства. Амаль да канца XVI стагоддзя ён быў пераважна драўляным. У цэнтры стаялі касцёл і царква. У 1584 годзе, пасля выгнання з горада пратэстантаў, пачалося ўзвядзенне каменнага касцёла і калегіума езуітаў. Былі заснаваны некалькі манастыроў і іншых храмаў.

Будынак касцёла, закончаны ў 1593 годзе, не спазнаў вялікіх змен за чатыры стагоддзі свайго існавання.

Нясвіжская «фара», ці інакш фарны касцёл,— адзін з лепшых твораў італьянскага дойліда Яна Марыі Бернардоні. Даследчыкі пакуль мала пішуць пра гэтага маўклівага манаха з Кома, аднаго з тых, хто прынёс на паўночныя землі славян магугныя ідэі эпохі Адраджэння. Гэта перад яго творамі ў Кракаве, Калішы, Любліне людзі з усіх кугкоў планеты спыняюцца ў захапленні, гатовыя стаць на калені перад цудам чалавечага таленту, перад майстэрствам чалавечых рук. Але менавіта ў Нясвіжы вялікі італьянец пакінуў свае лепшыя творы, сваю «лебядзіную песню». Тут ён і памёр у 1605 годзе.

У праекце нясвіжскага храма архітэктар выкарыстаў кампазіцыйную структуру рымскага сабора Іль Джэзу, трохнефавай крыжова-купальнай базілікі. У плане касцёл уяўляе сабою крыж. Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная апсіда, трансепт, купал, дзве бакавыя каплічкі — вось часткі, з якіх фармуецца прасторавая маса гмаха. Аднак таленавіты мастак адчуў і мясцовую спецыфіку манументальнай архітэктуры. У рымскай царкве галоўны фасад закрывае астатнія часткі будынка, таму ўся ўвага творцаў была накіравана на распрацоўку менавіта яго. А ў Нясвіжы нізкая гарадская забудова і земляны вал давалі магчымасць успрымаць касцёл з усіх бакоў. Ян Марыя Бернардоні не толькі выдзеліў выступаючыя капэлы на бакавых фасадах, але і архітэктурна апрацаваў гэтыя, а таксама задні фасады. Узнёсла і ўрачыста ўзвышаецца будынак, увенчаны высокім купалам са светлавым ліхтаром.

Даследчыкі адносяць нясвіжскі касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барока на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай. Галоўныя выразныя сродкі гэтага стылю сканцэнтраваны на галоўным фасадзе. Ён мае цэнтральную вось сіметрыі. Вылучаюцца плоскія пілястры, размешчаныя ў два ярусы. Бернардоні змог выказаць манументальнасць і вертыкальнасць аб’ёмаў, якія характэрны менавіта для беларускай архітэктуры.

Вядома, што ў XVI стагоддзі цагляныя збудаванні не мелі вонкавай тынкоўкі, за выключэннем ніш. Магчыма, што нясвіжскі касцёл адзін з першых (калі не першы) будынак, фасады якога былі атынкаваны і пабелены. Таксама ўпершыню ў Беларусі тут выкарыстаны статуі святых у нішах фасада.

У інтэр’еры храма важную ролю выконвае купал: ён нечакана напаўняе святлом прадаўгаватае паўзмрочнае памяшканне базілікі, як бы ўзнімаючы і пашыраючы прастору. Яго барабан падтрымліваецца сферычнымі распіснымі ветразямі. Межаконні на светлавым барабане таксама распісаны. Жывапіс скрозь пакрывае і сам купал, у скуф’і якога зроблена адтуліна, адкуль льецца ў падкупальную прастору рассеянае мігатлівае святло. Фарбы ад такога асвятлення прыглушаюцца, выявы здаюцца акружанымі паветранай смугой і як бы сыходзяць у бясконцую прастору.

Першапачатковы роспіс інтэр’ераў не захаваўся. Пасля пажару, які здарыўся ў сярэдзіне XVII стагоддзя, касцёл рэстаўрыраваў О. Крыгер. Фрэскі, што дайшлі да нашых дзён, напісаў нясвіжскі мастак Ксаверы Дамінік Гескі ў 1751—1753 гадах. Відаць, прымаў удзел у гэтым і яго сын Юзаф Ксаверы. У 1900 годзе, калі быў створаны камітэт па капітальным рамонце касцёла, іх творы крыху абнавілі.

Роспіс храма ўяўляе сабой позняе барока, хаця страснасць гэтага стылю і прыглушаецца ўплывам класіцызму з яго строгімі лініямі.

Трэба адзначыць вялікае палатно, тэмай якога з’яўляецца «Тайная вячэра», дзе Хрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. Карціна размешчана ў галоўным алтары касцёла і займае ўсю ўсходнюю сцяну прэсбітэрыя. Кампазіцыя яе выцягнута па вертыкалі. У цэнтры відзен круглы стол, накрыты светла-зялёным абрусам. Злева на пярэднім плане сядзіць Юда, які трымае мяшэчак з грашыма. Цудоўнае палатно напісана ў барвовых танах.

У пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя карціна галоўнага алтара была рэстаўрыравана на ірошы, сабраныя прыхаджанамі храма. У выніку напружанай працы спецыялістаў «Тайная вячэра» зноў заззяла нязгаснымі фарбамі і захапляе шматлікіх паклоннікаў мастацтва. Некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванне, што нясвіжскія мастакі бацька і сын Гескія ў XVIII стагоддзі толькі рэстаўрыравалі карціну, а створана яна была яшчэ ў XVI стагоддзі.

У роспісе касцёла пададзены такія сцэны і вобразы, як «Бічаванне Хрыста», «Аўраам вядзе Ісаака на ахвяру», «Раство Хрыстова», «Пакланенне кантынентаў», «Сон Іллі», «Сустрэча Саламона з царыцай Саўскай» і інш.

На скляпенні прэсбітэрыя, куды, прыглушаючы фарбы, льецца свет праз купал і барабан, намаляваны алегарычны вобраз каталіцкай царквы ў выглядзе маладой прыгожай жанчыны ў блакітна-сінім адзенні з папскай тыярай на галаве і келіхам у паднятай руцэ. К.аля яе персаніфікаваныя выявы іншых веравызнанняў — паўсагнутыя і з закрытымі тварамі постаці, апранутыя ў грубую вопратку.

Каля самага ўвахода намаляваны святыя, якія ііраюць на музычных інструментах. Пад хорамі — «Давід-псалмапевец», у першай каморы паўночнага нефа — «Святая

Цэцылія іграе на аргане», а паўднёвага — «Святы воін з трубою».

Роспіс нясвіжскага храма разлічаны на адукаванага гледача. Напрыклад, калоны, якія «падаюць», і анёлы, што іх падтрымліваюць, сімвалізуюць вераадступніцтва Радзівілаў і вяртанне ў каталіцызм. Гэта алегорыя сведчыць, што касцёл будавалі спецыяльна для езуітаў паводле іх патрабаванняў. Галоўнай задачай ордэна было любымі сродкамі перашкодзіць падзенню рымска-каталіцкай царквы, якая захісталася пад ударамі Рэфармацыі. Айцыезуіты параўноўвалі сябе з анёламі, што падтрымліваюць калоны будынка хрысціянскай веры.

У хроніцы нясвіжскага калегіума сказана, што ў 1750 годзе Міхал Радзівіл Рыбанька загадаў абнавіць храм і ўвесь інтэр’ер распісаць, «упрыгожыць фарбамі старанна». 3 ліста да князя архітэктара Казіміра Ждановіча даведваемся аб цяжкасцях, з якімі ён сутыкнуўся падчас правядзення мастацка-будаўнічых работ у касцёле: «Фарбаў з Круляўца не можам дачакацца, вестак ніякіх не маем, мастакі чакаюць і час мінае. Якія фарбы здолелі дастаць тут, дык тымі мастакі і пачалі работы ў купале касцёла».

Паводле дакументаў архіва Нясвіжскай ардынацыі, вядома, што мастак Ксаверы Дамінік Гескі, якому «за пісьмо жывапіснае ў касцёле айцоў езуітаў нясвіжскіх фарным абяцана аднаразовая грашовая ўзнагарода ў дзве тысячы злотых», атрымаў толькі тысячу. В. Таўрагінскі называе яго аўтарам карціны «Тайная вячэра» галоўнага алтара.

Т. Манькоўскі пералічвае імёны жывапісцаў, якія звычайна дапамагалі «прэм’ер-мастаку» Гескаму. Акрамя яго сына Юзафа побач з майстрам працавалі «казённыя мастакі» Скжыцкі, Лютніцкі, Зацэаконт, а таксама Андрэй і Канстанцін.

Роспісы нясвіжскага касцёла з’яўляюцца важным этапам у гісторыі манументальнага мастацтва на Беларусі. Іх вызначае вельмі ўскладнёная мастацкая мова, што з’яўляецца характэрным для перыяду пераходу ад барока да эпохі Асветніцтва.

У сярэдзіне храма Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка паставіў некалькі надмагільных помнікаў. Адзін з іх — мармуровы бюст семнаццацігадовага сына Сіроткі, які памёр у Балонні. Аб’ёмная выява юнака выканана з

каляровага мармуру ў стылі барока. Яшчэ адзін помнік нагадвае пра іншага сына, што памёр немаўлём. Паміж гэтымі скульптурамі знаходзіцца яшчэ надмагілле — з пясчаніку. Па стылі яго можна аднесці да Рэнесансу. У гэтым помніку ўвасоблены сам Сіротка. Ён у адзенні пілігрыма, з кіем у руцэ і з шыракаполым капелюшом за плячыма. Камплект рыцарскай зброі і знакі годнасці ляжаць адкінутыя ззаду. Над барэльефам — доўгая эпітафія на лацінскай мове, складзеная самім магнатам. У ёй сказана, што перад тварам смерці кожны не рыцар, а толькі піліррым-вандроўнік. Усе тры скульптуры ўпрыгожваюць левы бок храма.

Справа ўвагу прыцягваюць яшчэ два помнікі. Збоку ад алтароў, каля драўляных спавядальняў, на сцяне віднеецца мармуровая стэла з партрэтам беларускага і польскага паэта Уладзіслава Сыракомлі. Ён вучыўся і працаваў у Нясвіжы, прысвяціў гораду некалькі вершаў і апавяданняў. Помнік паэту-дэмакрату быў створаны паклоннікамі яго таленту ў пачатку XX стагоддзя, калі споўнілася 40 гадоў з дня смерці Сыракомлі.

Недалёка, над правым алтаром,— мармуровая скульптура жанчыны, што сядзіць у скрусе на веку труны. Гэты твор невядомага аўтара мае вялікую мастацкую каштоўнасць.

У касцёле захаваўся старажытны арган, размешчаны на галерэі. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты загадалі здаць усе вырабы з каляровых металаў. Гэта датычылася і шматлікіх медных труб аргана. Але мужнасць і самаахвярнасць святара касцёла Рыгора Каласоўскага і нясвіжцаў, якія схавалі трубы, а ворагу прадставілі фальшывую даведку за здадзеныя дэталі аргана, выратавалі ўнікальную рэліквію ад гібелі.

У паўпадвальным памяшканні касцёла, перакрытым масіўнымі скляпеннямі, знаходзіцца магільны склеп роду Радзівілаў. Каля ўвахода — невялікая каплічка з ляпным алтаро.м і жалезнай рашоткай. Святло ў склеп ідзе праз маленькія акенцы з кратамі. Па баках праходу стаяць на падлозе ў два рады аднолькавыя труны з бярозавых дошак, пафарбаваных у цёмна-карычневы колер. Кожная труна перавязана жалезным дротам. На вузлах, дзе злучаюцца канцы дроту, свінцовыя шіомбы з адбіткам радзівілаўскага герба. На невялікіх таблічках на лацінскай альбо польскай мове напісаны прозвішчы і тытулы па-

хаваных. Прачытаць некаторыя з надпісаў вельмі цяжка, бо фарба часткова сцёрлася альбо асыпалася.

Найбольш старажытныя саркафагі знаходзяцца бліжэй да ўвахода. У іх супакоіліся роданачальнікі нясвіжскіх Радзівілаў. У тупіковых памяшканнях знайшлі апошні прытулак князі, якія памерлі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Асобную, пачэсную камеру ў склепе займае сям’я Кацярыны Сабескай, сястры караля Рэчы Паспалітай Яна III Сабескага. Побач размешчаны дванаццаць невялікіх трунаў дзяцей.

Радзівілы звычайна хавалі сваіх памерлых у сціплым адзенні без упрыгожанняў і каштоўнасцей. Але, нягледзячы на гэта, у склеп некалькі разоў забіраліся рабаўнікі, якія шукалі радзівілаўскую скарбніцу. Аднымі з першых тут пабывалі шведы ў 1706 годзе. Яны перакапалі склеп, разрабавалі нясвіжскія касцёлы і кляштары.

Апошні раз пахаванне прыводзілі ў парадак у 1905 годзе. У касцёле тады працавала камісія з духавенства і медыкаў. Былі выраблены стандартныя бярозавыя саркафагі, куды паклалі струхлелыя старажытныя труны з муміямі, зроблены перавязі з жалезнага дроту і пастаўлены пломбы. У такім выглядзе знаходзяцца пахаванні і ў нашы дні.

У 1953 годзе спецыяльная камісія правяла даследаванне ў склепе, каб даведацца, ці з’яўляюцца радзівілаўскія муміі небяспечнымі ў гігіенічных адносінах. Пад кіраўніцтвам прафесара В. Чарвякова камісія агледзела нясвіжскі склеп, даследавала некалькі саркафагаў і склала пратакол.

Што ж знайшлі даследчыкі ў склепе? Там аказалася 70 саркафагаў. Першым быў агледжаны саркафаг заснавальніка магільнага склепа Мікалая Радзівіла Сіроткі. Над месцам яго пахавання зроблены надпіс: «Прышэлец я і вандроўнік перад табою, як і ўсе мае продкі». Сіротка завяшчаў пахаваць яго ў адзенні пілігрыма-жабрака. I нават труну неслі ад замка да касцёла жабракі. У саркафагу, які знешне не адрозніваўся ад іншых, знаходзілася вельмі вытанчанай работы дубовая лакіраваная дамавіна. У ёй у адпаведнасці з завяшчаннем думалі ўбачыць мумію ў адзенні пілігрыма. Але ўскрыўшы труну, камісія не знайшла ніякага адзення. Добра захаваная мумія была пакрыта кавалкам малінавага атласа, на галаве — чырвоная аксамітавая шапачка-ярмолка, на целе — белая

шаўковая кашуля, а на нагах — белыя панчохі машыннага вырабу. Пад галавой ляжала падушка, набітая яшчэ не сатлелым сенам, а «пад ёй... скамечаны медыцынскі халат і белая лайкавая пальчатка са спружыннай кнопкай-зашпількай, на якой пазначана фабрычная марка». Аўтары артыкула робяць выснову, што гэтыя прадметы — забыты медыцынскі халат, лайкавая пальчатка, панчохі з’явіліся, канечне, пасля работы камісіі 1905 года. Тады спецыялісты вымушаны былі пераапрануць Сіротку, бо яго плашч пілігрыма і капялюш паела моль. У 1953 годзе на дне труны было знойдзена шмат сухой молі і дробных шарсцінак. Знішчыўшы ваўняныя часткі адзення, насякомыя не злітаваліся і над муміяй.

Медыкі Радзівілаў змазвалі памерлых «бальзамамі» — смалістымі і духмянымі рэчывамі. Насычаныя імі тканкі цела высыхалі і такім чынам захоўваліся.

Такім жа спосабам быў бальзаміраваны і вядомы Пане Каханку, які памёр у 1790 годзе. Камісія 1953 года знайшла ў новым перавязаным дротам саркафагу лёгкую труну, пакрытую лакам. Пад слоем шэрага пылу ляжала ў ёй мумія знакамітага Радзівіла, апранутага ў ярка-чырвоны кунтуш з узорным поясам, які добра захаваўся. Праз плячо ішла блакітная муаравая ордэнская стужка. На нагах можна было ўбачыць рэшткі сатлелых ботаў, але не было штаноў. На галаве знайшлі некалькі кавалкаў ружовай і белай тканіны. Даследчыкі пакуль не адшукалі звестак, у чым пахавалі Пане Каханку. Але члены камісіі мяркуюць, што памерлы быў апрануты ў футравую, мабыць, сабалёвую шапку і ў шарсцяныя порткі, з якімі так жорстка абышлася моль.

Членаў сям’і Радзівілаў, пахаваных у канцы XIX і пачатку XX стагоддзя ўжо не бальзаміравалі. Нябожчыкаў запайвалі ў герметычныя цынкавыя дамавіны. Знаходзячыся ў труне, мёртвае цела працягвала гнісці да той пары, пакуль газы не стваралі такога высокага ціску, што жыццядзейнасць мікраарганізмаў станавілася немагчымай. Распад бялковых рэчываў паступова спыняўся, і нават праз шмат гадоў, гледзячы праз акенца з тоўстага карабельнага шкла, можна было ўбачыць абрысы даўно пахаванага чалавека. Але даволі нават самага нязначнага пашкоджання пайкі, парушэння герметычнасці, каб працэсы разбурэння імгненна аднавіліся. Целы ў разгерметызаваных трунах распадаюцца літаральна на вачах.

У канцы Вялікай Айчыннай вайны, калі ішоў бой за Нясвіж, у касцёл трапіў снарад. Упала і разбілася люстра, загарэліся драўляныя канструкцыі даху, быў пашкоджаны бюст сына Сіроткі. Пажар мог бы знішчыць увесь будынак, каб не мужнасць ксяндза Каласоўскага. Пад абстрэлам, калі вакол рваліся бомбы і снарады, ён кінуўся склікаць людзей, сам асабіста ўдзельнічаў у выратаванні храма, хаця многія ў роспачы, з плачам угаворвалі яго хавацца, перачакаць абстрэл. Нясвіжскі касцёл быў выратаваны. Вялікія намаганні прыклаў святар, каб залячыць раны, нанесеныя храму ў час вайны. Сродкаў на рэстаўрацыю не далі, спадзявацца не было на каго. Ксёндз сам знайшоў інжынера, які ўзначаліў работу па аднаўленні. Па вёсках сярод веруючых збіралі ахвяраванні не толькі грашыма, але і прадуктамі.

Турысты нярэдка задаюць пытанне, чаму касцёл называецца фарным і што азначае лацінскі надпіс на яго франтоне. Выказванне можна перакласці так: «Паклонімся святому храму Твайму ў страху сваім». Назва ж «фарны» абазначае «прыходскі». Звязана яна, магчыма, з востравам Фарас у Александрыі, дзе ў III стагоддзі да новай эры быў пабудаваны маяк, адзін з сямі цудаў свету. Маяк паказваў дарогу караблям у тумане, а вера, на думку католікаў, паказвае ім сапраўдную дарогу да Бога.

На цэнтральнай плошчы горада прыцягвае ўвагу старажытны будынак ратушы з гандлёвымі радамі. Значныя памеры, тоўстыя магутныя цагляныя сцены надаюць яму манументальны выгляд. Нясвіжская ратуша — адна з самых старажытных у Беларусі. Яна пабудавана пасля 1586 года, перароблена ў 1752 годзе. Калісьці, пасля атрымання горадам магдэбургскага права, тут знаходзіўся гарадскі магістрат.

Будынак — двухпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты высокім двухсхільным дахам. Гладкія сцены фасадаў прарэзаны вузкімі аконнымі праёмамі і завершаны гзымсам. Унутраная планіроўка сіметрычная. На першым паверсе размяшчаліся службовыя памяшканні магістрата і суда, на другім была вялікая зала магістрата для ўрачыстасцей і тэатральных паказаў.

На старажытнай гравюры відаць, што раней будынак меў шэсць паверхаў. Сілуэт яго быў маляўнічы, велічны, а фасады добра дэкарыраваны. На ратушнай вежы зна-

ходзіўся гарадскі гадзіннік, званы, назіральная пляцоўка. На чатыры паверхі паменшала ратуша пасля пажару ў 1836 годзе. Вежа страціла свой велічны выгляд і, паводае слоў У. Сыракомлі, стала ўбогай і вартай жалю — быццам «у шапачцы на кароткай шыі».

Гандлёвыя рады аднапавярховыя, намнога ніжэйшыя за масіўную ратушу. Яны складаліся з мноства ячэек-крам. Паміж імі і будынкам ратушы раней былі праезды, якія закрываліся моцнымі варотамі. Частка памяшканняў і падвалы адводзіліся пад склады тавараў, там жа хавалі гарадскія вагі і кантрольныя бочкі, якімі вымяралі зерне.

3 усіх бакоў ратушу акружала брукаваная Рыначная плошча, дзе некалькі разоў у год збіраліся шумныя базары. На іх з’язджаліся людзі не толькі з навакольных мясцовасцей — Міра, Свержня, Цімкавіч, Сіняўкі, Ляхавіч, Клецка, але і многіх аддаленых гарадоў Літвы, Украіны, Расіі, Польшчы. У такія дні горад быў перапоўнены людзьмі, якія гаварылі на розных мовах. Купіць тут можна было шмат што. Сяляне прывозілі збожжа, агародніну, хатнюю жывёлу і птушку, вырабы з лёну і дрэва. Дробныя гандляры прадавалі селядцы і каўбасы, тканіну і адзенне, бандарныя і ганчарныя вырабы. Купцы набывалі зерне, мёд, пяньку, жывёлу. Паводле інвентару 1637 года, на рынку тады было 52 каменныя крамы. Імі валодалі мясцовыя мяшчане, рамеснікі.

Ратуша і гандлёвыя рады — яскравае сведчанне таленту і высокай будаўнічай культуры нашых продкаў. Гэта помнік грамадзянскай архітэктуры з элементамі рэнесансу і барока.

Унікальным помнікам архітэктуры беларускага барока з’яўляецца Слуцкая брама, якая знаходзіцца на ўсход ад ратушы. Гэта — адзіныя вароты (з чатырох), што захаваліся да нашага часу, праз якія можна было праехаць у горад, акружаны тады валамі і шырокім ровам. У апісанні Нясвіжа 1799 года гаворыцца: «...В оном местечке старом находптся каменных брам четыре, есть первая стража Внленского н Мннского направлення — называется Внленская, вторая стража Слуцкого — называется Слуцкая, третья стража Польского — называется Мнхайловская, четвертая от замка, которая неподалёку от местечка Несвмжа находнтся,— называется Замковая брама».

Цяперашняя Слуцкая брама была ўзведзена ў 1690 годзе, перабудавана ў 1700-м (паводле іншых звестак — у 1760-м) на месцы старой, што існавала тут з XVI стагоддзя. Яна перакрывала дарогу-дамбу, якая вяла ў Нясвіж уздоўж возера з боку Слуцка. Трапіць у горад, абмінуўшы браму, практычна было немагчыма. На першым паверсе збудавання захавалася каморка для вартавых. Кожны, хто ехаў альбо ішоў у Нясвіж, павінен быў плаціць пошліну. Аб гэтым сказана і на мемарыяльнай дошцы, якая захавалася да нашых дзён: «Тут святы збор, тут збор мытны дай для Марыі, таму што кожны павінен Богу, а за гэта атрымаеш узнагароду на зямлі, а затым і на небе...» На другім паверсе размяшчалася вялікая капліца. Надпіс на яе сцяне на другім паверсе гаворыць «Дай мір, абарані нас». У капліцы быў абраз Маці Боскай.

У 70-я гады XX стагоддзя была праведзена рэстаўрацыя Слуцкай брамы. Спецыялісты шмат папрацавалі, каб вярнуць гэтаму каштоўнаму помніку першапачатковы выгляд. Аднавілі дубовыя масіўныя дзверы, бакавую лесвіцу, якая вяла на другі паверх, адрамантавалі ўсе сцены і дах, каваны балкон з боку ратушы і шматколерны вітраж. Для даху была завезена з Латвіі чырвоная чарапіца. Даследчыкі знайшлі на першым паверсе былой мытні камін. Там жа выявілі два замураваныя акны. Пасля рэстаўрацыі зніклі сляды куль і снарадаў.

Як ужо гаварылася, пасля шведскага нашэсця Нясвіж доўга ляжаў у руінах і толькі ў 1720 годзе зноў пачаў адбудоўвацца. Асабліва хутка ўзводзіліся жылыя дамы. Вялікуіо цікавасць выклікае так званы дом рамесніка, альбо «Дом на рынку», пастаўлены ў 1721 годзе. Захаваўся да нашых дзён. У XIX стагоддзі прыбудавана памяшканне з боку двара. Першапачатковы план дома сягоння цяжка ўзнавіць з-за карэнных перабудоў. Быў ён падзелены на гаспадарчую частку — складскія памяшканні, крамы — і жылыя пакоі. Найбольшую цікавасць выклікае галоўны фасад, які выходзіць на лінію забудовы вуліцы і вырашаны адзіным фігурным шчытом з прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Над галоўным уваходам размешчаны балкон з металічнай літай агароджай. Уваход на другі паверх знаходзіцца з боку дваровага фасада. Двухпавярховы будынак мае вялікі паўпадвал. Сцены паверхаў былі выкананы з цэглы і дрэва.

Нясвіжскі «Дом на рынку» — унікальны ўзор гарадскога жылля першай паловы XVIII стагоддзя з барочным фасадам. На поўдзень ад яго размешчаны комплекс былога кляштара бенедыкцінак. Ён, гэтак жа як і езуіцкі, а таксама бернардзінскі кляштары, уваходзіў у сістэму абароны горада. Фундатарам нясвіжскіх бенедыкцінак была жонка Радзівіла Сіроткі Яўфімія. У іх жа храме яна і пахавана разам з дзвюма рана памерлымі дочкамі.

Кляштар пабудаваны ў 159(>—1595 гадах з цэглы на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада. У XVII—XVIII стагоддзях адбыліся некаторыя пераробкі. Да нашых дзён захаваліся ўваходная вежа-брама XVIII стагоддзя, жылы і гаспадарчыя карпусы, касцёл, вартоўня.

У архітэктуры бенедыкцінскага касцёла — традыцыйная кампазіцыя, якая мае рысы раманскага стылю і гарманічна злучаецца з барочнай пластыкай і маляўнічасцю формаў. У храме мелася сем алтароў, з якіх галоўны (драўляны) быў упрыгожаны калонамі карынфскага ордэна і скульптурамі святых. Паводле вопісу 1828 года, усе алтары «рознымі колерамі маляваны, пад фангольд пазалочаны і пасярэбраны». Асобныя творы можна датаваць, як піша мастацтвазнавец А. Ярашэвіч, наступным чынам: абразы «Благавешчанне» і «Святая Ганна», скульптуры «Маці Боская», «Святы Бенядзікт» і «Святая Схаластыка» канцом XVI стагоддзя, большасць алтарнай разьбы і скульптур першай трэццю XVII стагоддзя, алтары са спіральнымі калонкамі, абразы «Маці Боская з данатарамі», «Святы Іаан», «Святы Казімір» сярэдзінай ці другой паловай XVII стагоддзя. Каштоўнасць памянёных твораў тым большая, што яны значна пашыраюць нашы веды аб выяўленчым мастацтве Нясвіжа.

У XVII стагоддзі ў горадзе існавала майстэрня рэзчыкаў. Сам размах манументальнага будаўніцтва ў Нясвіжы патрабаваў гэтага. Захаваўся дагавор нясвіжца Генрыка Кунтзана на выкананне ў 1634—1635 гадах галоўнага алтара для віленскага кафедральнага сабора. Такі ганаровы заказ маглі даць толькі майстру вельмі высокага прафесійнага ўзроўню. Можна меркаваць, што нейкая частка разьбы і скульптур касцёла бенедыкцінак створана ім.

Першай ігуменняй кляштара ў 1591—1608 гадах была Ганна Святаслаўская, таму некалькі помнікаў у храме

Юіяштар бенедыкцінак (з акварэлі Напалеона Орды)

звязаны з яе імем. Абапал алтара святой Ганны знаходзіліся надмагіллі дзвюх дачок Мікалая Сіроткі — Хрысціны і Кацярыны, выкананыя з алебастру, як і сам алтар. Князёўны былі паказаны сядзячымі на трунах, a паміж імі ляжалі дзве мармуровыя пліты з надпісам: «...Аддалі душу таму свету, развітаўшыся з усімі жывымі. Абедзьве ў адной труне спачываем, цешачыся выявай твару Айца Нябеснага. Развітваючыся з табой, бацька, развітваючыся з вамі, сястра і браты, навекі аддаём вам сэрцы...»

Нямала зрабіла для ўпарадкавання кляштара бенедыкцінак шіяменніца яго фундатараў Хрысціна Яўфімія Радзівіл (1598—1657). Яна ўступіла сюды ў 1614 годзе паслушніцай, пастрыглася ў 1621 годзе, а з 1632-га была ігуменняй. Яе брат Альбрэхт Станіслаў Радзівіл у 1636 годзе выдаткаваў 10 тысяч злотых на рэстаўрацыю касцёла. Ратуючыся ад эпідэміі, Хрысціна Яўфімія з манашкамі выехала ў Гданьск, дзе і памерла.

У 1866 годзе касцёл бенедыкцінак перарабілі пад царкву, кляштар зачынілі і ў 1876 годзе перабудавалі

пад казармы. У час ліквідацыі кляштара было зроблена яго падрабязнае інвентарнае апісанне:

«1. Касцёл двухпавярховы, каменны, з сутарэннямі, пабудаванымі ў 1590 годзе, накрыты меддзю, даўжынёй 40, шырынёй 10 сажняў, у ім акон з жалезнымі кратамі 4, без кратаў 3, дзвярэй 4, на касцёле трохпавярховая каменная вежа, у яе ўбудаваны гадзіннік.

  1. Каменная чатырохпавярховая вежа з сутарэннямі, дах жалезны, 3x3 сажні, дзверы 1.
  2. Кляштар каменны, двухпавярховы, накрыты меддзю, жалезам, чарапіцай, 20 х 24 сажні, у ім пакояў 48, кухня 1, пякарня 1, лесвіц каменных 4, драўляных 1, печак для прыгатавання ежы 2, галандскіх 47, калідораў 10, сенцаў 4, акон з жалезнымі кратамі 25, без кратаў 47, дзвярэй 56, падлога ў пакоях драўляная, у калідорах цагляная, пад будынкам каменных сутарэнняў 2».

Уздоўж калідора кляштара размяшчаліся келлі, а ў паўднёва-ўсходняй яго частцы знаходзілася вялікая зала трапезнай.

Сучасныя даследчыкі лічаць, што кляштар бенедыкцінак у Нясвіжы быў адным з найбольш цікавых і памайстэрску аздобленых помнікаў архітэктуры горада. У 1876 годзе маёмасць манастыра — сярэбраныя, пазалочаныя рэчы, а таксама 30 вырабаў з мастацкіх тканін — была перададзена ў віленскі кафедральны касцёл. Нейкую частку літургічных прадметаў перанеслі ў фарны касцёл, а тры малыя званы — у Капыль. Самы вялікі звон «Бенядзікт» яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя пералілі і па загаду епіскапа Дадэркі адвезлі ў мінскі кафедральны касцёл. Паводле сведчання Б. Таўрагінскага, у 1880 годзе згарэлі кляштарныя бібліятэка і архіў, якія захоўваліся ў гарадскім магістраце. Тады ж дзісенскі настаяцель прасіў віленскую кансісторыю перадаць яму арганы, амбон і ўпрыгожанні алтароў кляштара — з перапіскі высвятляецца, што на той час усё гэта, а таксама лаўкі яшчэ стаялі на месцы.

У 1900 годзе галоўны і два бакавыя алтары з нясвіжскага манастыра бенедыкцінак перавезлі ў навамышскі касцёл, дзе яны знаходзяцца і цяпер.

Вялікую цікаваспь выклікаюць вароты бенедыкцінскага кляштара. Драўляныя дзверы з двух бакоў аздоблены каванымі металічнымі накладкамі, прычым іх малюнак

на вонкавым і ўнуграным баках розны. Званіца пакрыта купалам грушападобнай формы. Аптычныя эфекты, жывапісны сілуэт гатага збудавання сведчаць, што туг, несумненна, выкарыстаны формы позняга барока.

Насупраць касцёла езуітаў знаходзіцца помнік грамадзянскай архітэктуры — двухпавярховы буцынак былой плябаніі, пабудаваны ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя. Цэнтрадьны ўваход зроблены ў выілядзе порціка з драўляным трохвугольным франтонам. Каля яго злева прымацавана мемарыяльная дошка ў гонар Сымона Буднага, вялікага гуманіста, асветніка і філосафа XVI стагоддзя.

Многія помнікі архітэктуры Нясвіжа не захаваліся. Сярод іх трэба адзначыць будынак езуіцкага калегіума — другога ў Беларусі пасля полацкага. Ён быў заснаваны адначасова з касцёлам. У 1773 годзе пасля забароны ордэна езуітаў касцёл стаў прыходскім. Калегіум пазней прыстасавалі пад салдацкія казармы «без всякнх в стенах переделок, дабы по древностн оного через ломку не разрушалось все зданпе, а особлнво потолкп». У 1825 годзе стары будынак быў знесены, а на яго месцы ўзведзены новыя казарменныя збудаванні. Архіўны чарцёж разам з актам рэвізіі 1773 года дае ўяўленне аб адной з першых на тэрыторыі Беларусі каменных школьна-манастырскіх пабудоў. Па традыцыі памяшканні ў нясвіжскім калегіуме групаваліся каля ўнутранага, абведзенага аркадамі двара з варотамі на вуліцу. На першым паверсе размяшчаліся школа, гасцёўня, аптэка і друкарня. Відавочна, на першым паверсе ў так званым канвікце (бурсе) жылі і вучні. На другім — знаходзіліся келлі манахаў, капліца, апартаменты рэктара. Парадныя пакоі былі распісаны фрэскамі. Над галоўным уваходам знаходзілася вежа, а на ёй — гадзіннік і званы. Строгія сцены двухпавярховага будынка не мелі аздобы.

He захаваўся таксама касцёл дамініканцаў на рынку. Ён быў часткова разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны, а пасля яе канчаткова загінуў. Менавіта тут у 1875 годзе адчыніла дзверы настаўніцкая семінарыя, якая дала адукацыю сотням беларускіх настаўнікаў.

Уладзіслаў Сыракомля адзначаў, што касцёл дамініканцаў заслугоўвае ўвагі тым, што мае шмат твораў Юзафа Гескага, «70-гадовага старца», які памёр у пачатку гэтага (XIX.— К. Ш.-П.) стагоддзя ў Нясвіжы і прысвяціў амаль усе апошнія хвіліны тутэйшаму касцёлу. Усё, што

туг бачыш,— фрэскі з гісторыі ордэна на скляпеннях, карціны ў алтары (сёння адноўленыя), абраз святога Яцка, што вісіць каля амбона, партрэты патронаў ордэна, якія ўпрыгожваюць калідоры кляштара і трапезнай,— усё гэта носіць характэрныя рысы яго роўнага, дакладнага пэндзля, часта натхнёнага святой энергіяй і запалам.

У касцёле знаходзіліся некалькі значных помнікаў культуры: гіпсавыя скульптуры, партрэты Міхала Казіміра Радзівіла і Васіля Баканоўскага, заснавальніка касцёла. Пры кляштары дамініканцаў дзейнічала школа, у якой вучыўся Уладзіслаў Сыракомля.

3 поўдня да горада падступаў вялікі змрочны лес. Над ім маляўніча вырысоўваліся вежы касцёла і манастыра бенедыкцінцаў. Побач размяшчаліся дваранскія могілкі ўсяго горада — так званы Святы Крыж. Згадаем словы У. Сыракомлі: «На высокай гары пабудаваны касцёл з манастыром, што стварае цудоўнае відовішча: вакол лес, а ў лесе горад мёртвых, косці некалькіх пакаленняў, труна на труне, помнік каля помніка. Як бы спрачаючыся з магільнымі думкамі, што апаноўваюць тут кожнага, у цёмным гушчары бяроз, ліп і ляшчын гняздзіцца мноства салаўёў і іншых птушак, якія весела выспеўваюць магутную песню жыцця».

У ЗАСЕНІ СТАРЫХ ПАРКАЎ

Дзівосныя ў сваёй прыгажосці, унікальныя па дэндралагічным саставе, кампазіцыйных рашэннях, рамантычным стылі паркі Нясвіжа — своеасаблівы аўтограф, пакінуты мінулымі пакаленнямі. У Беларусі падобных паркаў мала.

Пра зялёнае ўпрыгожанне замка і горада можа расказаць гравюра XVI стагоддзя, дзе на пярэднім плане выява Нясвіжскага замка з прылеглымі ўгоддзямі. Большая іх частка пустая. He было пасадак дрэў і кустоў і ў самім замку. Але многія збудаванні горада і пад’язныя дарогі былі добра абсаджаны зелянінай. Гледзячы на план Нясвіжа 1810 года можна прыйсці да высновы, што па знешняй броўцы чатырохбастыённага замкавага вала раней праходзіла аб’язная дарога, па якой магла праехаць карэта, запрэжаная чацвёркай коней. Гэта да-

рога з двух бакоў была абсаджана дрэвамі. У 30-я гады XIX стагоддзя сярэдзіну замкавага двара займала купка бяроз і асін, а на адхонах вала раслі дзікі хмызняк і асобныя грушы. Як сведчыць гравюра Г. Гумінскага, праз некалькі дзесяцігоддзяў дрэвы на парадным двары былі заменены круглай кветкавай клумбай дыяметрам 15—16 м.

Далёка за межамі раёна вядомы парк «Альба» (у перакладзе з латыні — «белы»), Размясціўся ён у паўднёвым прыгарадзе Нясвіжа. Паводле сцвярджэння вучонага В. Анціпава; парк пачаў стварацца яшчэ ў другой палове XVI стагоддзя. У 1604 годзе Мікалай Радзівіл Сіротка для летніх забаў пабудаваў тут эрмітаж з палацам, які назваў Кансаляцыяй (заспакаенне, уцеха), а таксама завёў звярынец і адкрыў фабрыку персідскіх дываноў, якая, аднак, хутка была зачынена.

Вялікія пераўтварэнні ў «Альбе» адбыліся ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Прыгонныя высаджвалі алеі, праводзілі каналы, стваралі вадасховішчы.

У той час парк складаўся з трох частак: палацавай, звярынца і прылеглага лесу. Будынкі XVI стагоддзя ўжо разбурыліся. Таму архітэктару Лявону Лутніцкаму даручылі пабудаваць новы палац і 180 ідылічных домікаў. Летняя рэзідэнцыя Радзівілаў — палац Альтана — была ўзведзена ў выглядзе сабора святой Сафіі ў Канстанцінопалі. Драўляныя псеўдасялянскія домікі нагадвалі беларускія хаткі, накрытыя саломай, тут жа размяшчаліся будынкі ў кітайскім, японскім, швейцарскім стылі, фантастычныя збудаванні, стыль якіх не паддаваўся вызначэнню. Замест нумароў іх упрыгожвалі паводле старога звычаю знакі, часцей — звяроў. Дамы насілі назвы Слана, Вярблюда, Арла, Мядзведзя, Тыгра. Каля кожнага з іх месцілася лазня.

У «Альбе» знаходзілася аранжарэя, пасека, чатыры млыны. Быў свой тэатр, шпіталь з аптэкай. На штучных вадасховішчах плавалі лебедзі, у звярынцы жылі алені, ласі, зубры, мядзведзі. Зганялі іх сюды з лясоў Палесся, для чаго на многія мілі ладзілі нешта падобнае на агароджаныя вуліцы.

У 1812 годзе ўсе збудаванні былі разбураны. Захаваліся толькі прысады, сажалкі. Засталіся жыць магутныя дубы таўшчынёй у 7 м ды векавыя ліпы — самыя высокія дрэвы ў наваколлі.

Тэрыторыя «Альбы» займае плошчу каля 200 га. Унікальныя паркі, якія ўваходзяць у нясвіжскі палацавапаркавы ансамбль, каштоўныя па сваёй гістарычнай значнасці і ландшафтнымі ко'мплексамі, што здзіўляюць прыгажосцю. У 1953 годзе Нясвіжскі замак быў аб’яўлены помнікам архітэктуры, а ў 1963 годзе паркавая частка ансамбля — помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

Згадаем, што станаўленне палацава-паркавага ансамбля завяршылася разбіўкай у 1878 годзе Нясвіжскага парка, размешчанага ў паўночна-ўсходняй частцы горада.

Па часе закладкі, розніцы ў планіроўцы і архітэктуры, а таксама падборы пасадак Нясвіжскі паркавы ансамбль падзяляецца на пяць частак: Замкавую (11 га), Стары парк, альбо Азярыну (16 га), Японскі, альбо Плінтоўку (7 га), Новы парк, альбо Марысін (22 га), Англійскі парк (10 га). Да іх далучаюцца Дзікая і часткова Замкавая сажалкі, якія ўдзельнічаюць у кампазіцыі паркавых ландшафтаў. У далёкім мінулым на рацэ Ушы быў пабудаваны цэлы каскад сажалак: Дзікая, Святаянская (Замкавая), Бернардзінская, Дзявочая, Альбянская, дзе разводзілі рыбу. Разам з Замкавым абвадным каналам яны ўваходзілі ў комплекс абарончых збудаванняў XVI стагоддзя.

У 1878 годзе ля паўночнага вала, на левым беразе сажалкі Дзікай на месцы рыначнай плошчы быў закладзены Стары парк. Надпіс на памятным камені каля аднаго з дрэў сёння гаворыць: «На ўсёй тэрыторыі парка ў момант яго закладкі знаходзілася толькі гэтая таполя».

Замкавая частка пачынаецца каля цэнтральнага ўваходу ў палац — ад вуліцы А. Міцкевіча. Праз ажурныя вароты, зробленыя народнымі ўмельцамі, пройдзем па паўкіламетровай дамбе, насыпанай у 1875 годзе. Пры ўваходзе справа ўбачым будынак старажытнай вартоўні. Паабапал дамбы зіхацяць люстраныя воды сажалак. Злева — Бернардзінскай, справа — Святаянскай. Уздоўж дамбы-дарогі растуць векавыя дрэвы, некаторыя з іх нядаўна заменены маладымі. У сажалках мноства птушак — грацыёзныя белыя лебедзі, качкі, лысухі.

I вось справа — уваход у замак, абкружаны земляным валам вышынёю 22—25 м і шырокім ровам, напоўненым вадою. Наверсе вала — жывая загародка з дрэў. Каб трапіць у сярэдзіну замка, неабходна прайсці па каменным

мосце, перакінутым праз роў, а затым — тунель даўжынёю 23 м. Ен вядзе ў парадны даор.

Паўднёвы і заходні фарты-бастыёны звязваюцца прамой заасфальтаванай сцежкай, якая ўецца між стогадовых ліп.

Паўночны форт-бастыён абсаджаны звычайным бэзам, якому больш за сто гадоў. Паміж кустамі размешчаны альтанкі.

Найбольш прасторны ўсходні форт. Адсюль відаць на дзесятак кіламетраў навокал. Адкрываецца панарама Дзікай і часткова Замкавай сажалак, пляжа, лодачнай станцыі, левабярэжнай часткі парка. Летам тут шмат кветак. Лесвіца, укрытая павойнымі раслінамі, вядзе з форта ва ўсходні дворык, дзе растуць два экземпляры рэдкіх дрэў: елка блакітная, якой каля ста гадоў і ясень плакучы. 3 усходняга форта па каменнай лесвіцы можна спусціцца і ў паўднёвы дворык.

Уваход у Стары парк (Азярыну) зроблены ў выглядзе чатырох цагляных калон з жалезнымі варотамі і дзвюма брамкамі. Ля самага ўвахода стаіць вартоўня, у мінулым — домік садоўніка ў стылі сярэдневяковых будынкаў, з вузкім паўкруглым акенцам і чарапічным дахам. Направа ідзе каштанавая алея, якая заканчваецца ля памятнага каменя з надпісам: «Алеі парка пасаджаны Марыяй дэ Кастэлян, княгіняй Радзівіл, саджанцамі, вырашчанымі з насення, прывезенага з гадавальніка Берлінскага палаца князёў Радзівілаў».

На скрыжаванні галоўнай сцежкі і каштанавай алеі пад шатамі векавых ліп пабудавана альтанка. Злева расце рэдкі экземпляр ліпы пушыстай, якая захоўвае зялёнае лісце да моцных маразоў. Захавалася вадасховішча, што напаўнялася са студні-крыніцы пад назвай «Студня Ундзіны». Яна адносіцца да XVI стагодцзя. Ундзіна — каралева русалак, гераіня шматлікіх паданняў. У нясвіжскім іх варыянце гаворыцца, быццам у месячныя ночы, калі вада пералівалася са студні цераз край, разам з ёй выходзілі на паверхню і русалкі на чале з Ундзінай. Яны пачыналі спяваць, чароўныя і хвалюючыя гукі іх песень прываблівалі хлопцаў, што былі ў парку ў гэты позні час. Самага прыгожага русалкі забіралі з сабой у студню.

Ад бетоннага мосціка сцежка ідзе ўгору і выходзіць на паляну. Раней туг стаяла трохпавярховая альтанка, яе выкарыстоўвалі пад салярый.

Камень-помнік, закладзены Антоніем Радзівілам

За палянай сцежка раздзяляецца на дзве: адна ідзе прама і вядзе ў кляновую алею, другая — направа, ў ліпавую. За кляновай алеяй відаць ірупа дрэў з розных геаірафічных зон зямнога шара. Туг растуць лістоўніца еўрапейская, рабіна сібірская, бэз амурскі, ліпа галандская, клён цукровы, елка карлікавая, хвоя Веймутава і інш. Далей алея выходзіць на Бэзавую паляну.

Ідучы па правай сцежцы, можна ўбачыць тры млынавыя жорны. Калісьці яны былі апорай трохвугольнай альтанкі шатра, падобнай на грэнадзёрскі капялюш. Адсюль можна любавацца маляўнічым краявідам на таполю-волат, якая расце ў цэнтры Выставачнай паляны і дамінуе над усім пейзажам. Дыяметр ствала 2 м 15 см, акружнасць — больш як 7, вышыня — 32 м.

У паўночна-ўсходняй частцы парка растуць пасадкі, якія знешне не адрозніваюцца ад астатніх. Але гэтай частцы саду калісьці надавалася асаблівае значэнне. У свой час пад уплывам англійскіх садовых дойлідаў Люйтэнса, Мітчэла і Пэта, якія лічылі, што аддаленыя часткі парка павінны мець характар японскага, альбо «чорнага» саду, на роўным месцы на беразе возера была створана своеасаблівая кампазіцыя, якую назвалі Японскім садам. Тут усё павінна было дыхаць экзотыкай Усходу. Пры закладцы меркавалася вялікая колькасць вады, брукаваныя звілістыя вузкія сцежкі, карлікавыя дрэвы, камяніальтанкі. Але задуманы план ажыццявіўся толькі часткова. Карлікавыя дрэвы не прыжыліся альбо перараслі свае габарыты. Як ужо адзначалася, насаджэнні гэтай часткі парка амаль нічым не адрозніваюцца ад іншых. Пазней Японскі сад атрымаў назву Плінтоўка. Тут толькі дзве алеі. Першая складаецца з розных парод і вядзе ўздоўж дарогі на Паповую горку, па другой жа, вербавай, можна выйсці на бераг сажалкі да насыпанага кургана.

Да Паповай горкі можна дайсці таксама па беразе сажалкі Дзікай. Адгуль адкрываецца выключна шырокая панарама былых паляўнічых угоддзяў князёў Радзівілаў.

Калі ад Японскага сада вярнуцца да замка, затым праз мост абысці возера (летам яго можна пераплысці на лодцы) мы трапім у Марысін парк. Яго асаблівасцю з’яўляецца кампаноўка пасадак буйнымі групамі. Найбольш каштоўныя дэкаратыўныя пароды — елка, хвоя, піхта выцеснены менш каштоўнымі: вольхай, ясенем, вярбой. Глеба тут раней была значна забалочана.

3 найбольш цікавых пейзажных кампазіцый трэба адзначыць Цэнтральную, альбо Крыжовую паляну, крыніцу-вадаспад «Слёзы Марысі», Лебядзіны луг, Круглую сажалку з востравам Кахання. У цэнтры Крыжовай паляны ўзвышаецца гранітны квадратны ля падножжа абеліск, а вакол яго — роўная круглая пляцоўка. Вышыня абеліска — 8 м, шырыня пастамента — 2 м. На граніце надпіс: «Марысін, 1898».

Да абеліска сыходзяцца тры алеі: дзве з ліпы пушыстай і адна з клёна.

Усходні ўваход-уезд у Марысін парк захаваўся амаль у сваім першапачатковым выілядзе. Ён аформлены масіўнымі калонамі з жалезнымі варотамі і брамкамі. Каля ўваходу ўзвышаецца вартоўня, пабудаваная ў гатычным стылі.

Апошні на нашым шляху — Англійскі парк. Ён і цяпер захоўвае падабенства з англійскім пейзажным паркам. Толькі замест дубоў тут па роўным газоне пасаджаны адзіночныя альбо трайныя экземпляры шыракаконусных хвояў. Адзіночныя дрэвы, рэдка раскінутыя па роўным газоне,— характэрная рыса Англійскага парка. Толькі ўсходняя і паўночная часткі маюць групавыя пасадкі. Дзякуючы дастатковай, а часам залішняй вільгаці яго газон-луг заўсёды вызначаецца свежасцю, сакавітасцю і аднароднасцю зялёнага покрыва.

МАСТАЦТВА ПЭНДЗАЯ I РАЗЦА

Шмат жывапісных палотнаў, фрэсак і скульптур створана за доўгія вякі ў старажытным горадзе.

Уладзіслаў Сыракомля ў кнізе «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» сцвярджаў, што ў першай палове XVII стагоддзя ў Нясвіжы мог пабываць Рэмбрант. Яго сюды быццам бы запрасілі для таго, каб ён параіў, як лепш арганізаваць нясвіжскую карцінную галерэю. Акрамя таго, у розных крыніцах указваецца, што знакаміты галандзец напісаў у радзівілаўскай рэзідэнцыі некалькі мастацкіх палотнаў. Аднак у каталогах карцін Нясвіжскага замка творы выдатнага мастака не ўпамінаюцца. Магчыма, што знаходжанне Рэмбранта ў Нясвіжы — усяго толькі домысел, адна з прыгожых легенд старажытнага замка.

3 канца XVIII стагоддзя Нясвіж стаў заштатным горадам. Моцна зруйнаваны ў час напалеонаўскага нашэсця, згубіў сваё былое значэнне як знакаміты цэнтр культуры і мастацтва Беларусі. Некалькі пакаленняў Радзівілаў кіравалі справамі нясвіжскай ардынацыі з Берліна. Разбураўся старажытны замак. Залы і пакоі пышнага раней палаца страцілі першапачатковае прызначэнне. Дайшло да таго, што побач з архівам і бібліятэкай адзін з прадпрымальных дваровых трымаў трусоў. Уладзіслаў Сыракомля, які працаваў тады ў канцылярыі ўпраўляючага нясвіжскім замкам, з болем і абурэннем пісаў аб стане твораў мастацтва, што засталіся тут.

Заснавальнікам калекцыі лічыцца Мікалай Радзівіл Сіротка. Раней старажытныя партрэты віселі на сценах, упрыгожаных дыванамі і вялізнымі люстрамі. Але ад гэтых упрыгожанняў не засталося і следу. Ацалелыя палотны былі звалены ў зале на трэцім паверсе, як бы ў насмешку пампезна названым карціннай галерэяй. «Cap­ua сціскаецца»,— пісаў паэт. Мноіія карціны не мелі рам і подпісаў, неахайна віселі на сценах альбо ў беспарадку валяліся на падлозе, чакаючы лепшых часоў. Асобныя з іх знаходзіліся на мяжы гібелі. Праз разбітыя вокны галерэі ўлятаў вецер і свабодна гуляў да пакоях. Пры кожным яго подыху з палотнаў асыпалася фарба. А гэта ж былі творы, як сцвярджаў Сыракомля, каштоўныя альбо майстэрствам мастака, альбо як помнікі старажытнасці, альбо як партрэты гістарычных асоб. Апошнія, напалову папсаваныя, усё ж знаходзіліся тады ў стане, прыгодным для агляду.

У паэта выклікала цікавасць палатно з выявай Мікалая Радзівіла Чорнага ў момант надання таму тытула князя. Яго ўвагу прыцягнулі таксама партрэты Ягайлы, Барбары Радзівіл, яе роднага брата Мікалая Рудога і шмат іншых. Сыракомля меў меркаванне, што некаторыя карціны маглі належаць пэндзлю знакамітых мастакоў італьянскай альбо фламандскай школ. Іншыя былі створаны вядомымі мясцовымі майстрамі — Шрэтарам, Вітаноўскім, Юзафам Гескім, як напрыклад, партрэт караля Станіслава Аўгуста, напісаны Гескім, і князя Дамініка Радзівіла работы Дамеля. 3 мастацкага пункту гледжання Сыракомля ў сваёй кнізе найбольш высока ацэньваў выявы кардынала Юрыя Радзівіла, Міхала Казіміра, яго жонкі з дома Сабескіх, партрэты Льва Сапегі, першага міністра

караля Аўгуста II Якаба Флемінга і інш. 3 гістарычных сюжэтаў адзначаў палатно з адлюстраваннем каранацыі Барбары Радзівіл. Заслугоўвалі ўвагі партрэты Ярэмы Вішнявецкага, Пятра Магілы, гетманаў Паса, Пацея, Казіміра Сапегі, Станіслава Кішкі. Знайшоў Сыракомля і подпіс мастака Яна Шронэра.

Але большасць твораў, указаных у старых вопісах, на жаль, у галерэі ўжо адсугнічалі. У архіўным пераліку 1779 года Сыракомля налічыў 984 творы на палатне і на дрэве, але да сярэдзіны XIX стагоддзя ад іх не засталося і паловы. (У 1857 годзе адзначалася ўжо толькі 211 найменняў, у вопісе 1928 года — некалькі болын, 256.) Прапаў партрэт Івана Грознага. He было і партрэта селяніна-доўгажыхара з вёскі Чучавічы, які пражыў больш за 140 гадоў.

Пад першым нумарам у зборы пазначаны партрэт Юрыя Радзівіла (148СУ—1541), ваеначальніка, якога за перамогі ў 30 бітвах называлі Пераможцам альбо Геркулесам Літоўскім. Ён быў бацькам Барбары Радзівіл, жонкі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. У партрэцё мастак адлюстраваў сваё бачанне мужнага рыцара. Асаблівасцямі пісьма гэты твор нагадвае мастацтва Германіі. Магчыма, ён належыць пэндзлю жывапісца школы сусветна вядомага Лукаса Кранаха Старэйшага. У інвентарных вопісах нясвіжскага замка згадваюцца некаторыя творы самага найбуйнейшага MacTaxa нямецкага Адраджэння. Да 1939 года партрэт знаходзіўся ў нясвіжскай галерэі, сёння — у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Сярод твораў, напісаных у так званым сармацкім стылі, выдзяляецца партрэт Міхаіла Барысавіча, вялікага князя Цвярскога (1453—1505), які ўцёк у Літву ў час асады Цверы маскоўскім войскам. Тут ён парадніўся з родам Радзівілаў, што, здаецца, дапамагло тым атрымаць княжацкі тытул, паколькі цвярскі князь вёў сваё радаслоўе ад легендарных Рурыкавічаў. Спецыялісты лічаць часам стварэння партрэта канец XVI — пачатак XVII стагоддзя. Значыць, ён быў напісаны ўжо пасля смерці цвярскога князя з якога-небудзь прыжыццёвага арыгінала.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вялікая калекцыя твораў жывапісу з нясвіжскага замка трапіла ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе

знаходзілася да 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны яна была вывезена гітлераўцамі і толькі пасля заканчэння вайны часткова вярнулася назад.

Партрэты знаходзіліся ў страшэнным стане: без рам, подпісаў, з абсыпанай фарбай, з мноствам механічных пашкоджанняў, з подпісамі: «Прынц», «Кароль», «Каралевіч».

У 1968 годзе пачалася планамерная рэстаўрацыя ўсіх нясвіжскіх партрэтаў. Да гэтай складанай справы далучыліся лепшыя спецыялісты. Маскоўскую групу Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі кансервацыі і рэстаўрацыі ўзначаліў А. Зайцаў. Калектыў вопытных мастакоў вярнуў да жыцця вялікую колькасць партрэтаў.

Большасць твораў прыйшлося пасля неабходнай падрыхтоўкі дубліраваць на новае палатно. Рабілася гэта так. Асцярожна замацоўвалі ўсе элементы карціны. Прапітвалі іх растворам асятровага клею з мёдам. Праз кожныя тры дні прапітка вадкім клеем паўтаралася. Пасля прыступалі да больш глыбокага замацавання фарбавага слоя, грунту і асновы. Сантыметр за сантыметрам — так вяртаўся першапачатковы выгляд нясвіжскім рарытэтам.

У 1982 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь была адкрыта першая выстаўка рэстаўрыраваных твораў пад назвай «Партрэты з Нясвіжа і Гродна», якая выклікала вялікую цікавасць.

Сярод партрэтаў, створаных заходнееўрапейскімі майстрамі і мясцовымі жывапісцамі ў стылі барока альбо пад яго ўплывам — выява дзвюх жонак Януша Радзівіла: Кацярыны Патоцкай і дачкі малдаўскага князя Васілія Лупу — Марыі, з якой князь ажаніўся пасля смерці першай жонкі. Партрэт належаў пэндзлю віленскага мастака Іагана Шрэтара, добра знаёмага з жывапісам фламандскіх майстроў. Дарэчы, перад аўтарам стаяла складаная задача — размясціць дзве фігуры так, каб ні адна з іх не дамініравала. I вось якое ён знайшоў выйсце: паставіў Марыю на пярэдні план, але ў адзенні цёмных колераў, а Кацярыну — на другі, але ў яркачырвонай сукенцы.

Асаблівае месца ў калекцыі займаюць карціны, якія па манеры пісьма рэзка адрозніваюцца ад твораў заход-

Партрэт Кайярыны Патоукай і Марыі Лупу (мастак Іаган Шрэтар)

нееўрапейскага мастацтва і з’яўляюцца самастойным, беларускім накіраваннем у жывапісе. Сюды ў першую чаргу трэба аднесці партрэты мінскіх старостаў Андрэя і Іпіація Завішаў невядомага аўтара. У партрэце Ігнапія адчуваецца любаванне мастака мадэллю. Перадаюцца круглыя абрысы твару, мяккасць погляду, стройнасць фігуры.

У Нясвіжскім замку працавалі мастакі розных нацыянальнасцей. Даследчык Э. Раставецкі называе сярод іх Яна Марціна Войта, Юзафа Пешку, Людвіга Фурмана. У архіўных дакументах сустракаюцца прозвішчы Мікалая Струмецкага, Антонія Сушчэўскаіа, Стэфана Цыбульскага, Іагана Дзітца, Яна Дамеля, Хсрлічка і інш. Усе звесткі ўлічваліся пры вызначэнні аўтарства карцін у час іх рэстаўрацыі. Але яшчэ не ўсе імёны жывапісцаў, што пісачі карціны для нясвіжскай галерэі, вядомы.

Многія таленавітыя мастакі, іравёры, народныя ўмельцы, якія жылі ў Нясвіжы і яго ваколіцах і стваралі тут цудоўныя творы, вартыя таго, каб пра іх расказаць больш падрабязна.

Першым у гэтай плеядзе майстроў трэба назваць выдатнага мастака і іравёра XVI — пачатку XVII стагоддзя Тамаша Макоўскага, аўтара шматлікіх выдатных работ. Звестак аб яго жыцці захавалася надзвычай мала.

Нарадзіўся ў 1562 годзе (па іншых звестках — у 1575-м). Высокаадукаваны для свайго часу чалавек, ён займаў сціплуіо пасаду каморніка пры двары Радзівілаў. У пачатку XVII стагоддзя Макоўскі некаторы час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Гравюры, выкананыя ім у пачатку XVII стагоддзя, дапамагаюць нам уявіць горад таго часу. Нясвіж намаляваны ў форме, блізкай да квадрата. У цэнтры, на плошчы — велічная ратуша з гандлёвымі радамі. На першым плане добра відаць замак з вежамі, высокімі валамі. Сярод невысокіх мяшчанскіх дамоў вылучаюцца манастыры і касцёлы, акружаныя глухімі сценамі і абарончымі збудаваннямі.

Мікалай Радзівіл Сіротка, бываючы за мяжой, пераканаўся, як мала там ведаюць пра Вялікае княства Літоўскае. Таму ён прапанаваў Макоўскаму скласці карту гэтага краю, зрабіць на ёй адпаведныя тлумачэнні. Апошні з энтузіязмам узяўся за справу. Каб справіцца з такім заданнем, мала быць мастаком і гравёрам. Патрэбны веды вучонага, даследчыка. Спатрэбілася 16 гадоў напружанай працы, каб стварыць поўную і дакладную карту

Вялікага княства. Для гэтага Макоўскі аб’ездзіў усю дзяржаву, дасканала вывучыў яе асаблівасці як тапограф, мастак, гісторык і географ.

У 1613 годзе ў Амстэрдаме ў майстэрні Г. Герытса карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялікіх аркушах. Гэта — унікальнае для свайго часу выданне. У дадатку да яго давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы. На лацінскай мове Макоўскі напісаў тлумачальны тэкст: успомніў пра і андаль, які вёўся жыхарамі Беларусі з Заходняй Еўропай праз Крулявец (цяпер Калінінград) і Рыгу, апісаў гарады, навуковыя ўстановы Полацка і Нясвіжа. У апісанні гаварылася пра народныя звычаі, сялянскія курныя хаты, раскошу магнацкіх палацаў. Макоўскі пералічыў мясцовыя рэкі, расказаў пра прыродныя багацці краю. Пры гэтым ён змог знайсці памылкі ў папярэднікаў: указаў на іх і тут жа падаў удакладненыя звесткі.

Карта захоўваецца зараз ва універсітэцкай бібліятэцы горада Упсала ў Швецыі. Яе падрабязна апісаў ленінградскі вучоны М. Мікалаеў. Ён звярнуў увагу на тэкст, выгравіраваны злева, які сведчыць, што выданне здзейснена пры дапамозе і на грошы Мікалая Радзівіла Сіроткі. На фоне градуснай сеткі на карце дакладна вызначаны рэкі і азёры, нанесены гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Акрамя таго, указаны многія невялікія населеныя пункты. У іравіравальнай майстэрні, куды Макоўскі аддаў свой заказ, выраблялі кніжныя ілюстрацыі, станковыя гравюры. Вось чаму карта была аформлена па-мастацку, упрыгожана рамкай, віньеткамі, малюнкамі караблёў, якія плывуць па марскіх прасторах. Яна мела і навуковую, і мастацкую каштоўнасць, таму перавыдавалася ў Амстэрдаме ў 1631, 1653 і 1662 гадах на лацінскай, а ў 1668 годзе — на французскай мовах.

Цікавы яшчэ адзін твор Макоўскага, уведзены ў навуковы ўжытак зусім нядаўна. Гаворка ідзе аб плане Масквы, выгравіраваным у нясвіжскай майстэрні ў 1611 годзе. На гравюры з назваю «Цар, альбо Крым-горад» дэталёва паказаны Крэмль, яго ўнутраны двор, Кітайгорад — старажытнейшы гандлёвы цэнтр Масквы, акрэслены Белы горад, Скарадом, іншыя часткі сталіцы царства, а таксама навакольныя палі, лясы, узвышшы. Указаны храмы, вежы, званіцы і іншыя славутасці. План

Макоўскага — праўдзівая крыніца звестак па гістарычнай тапаграфіі і гісторыі архітэктуры пачатку XVII стагоддзя.

Тамаш Макоўскі з’яўляецца таксама аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў.

Таленавіты нясвіжскі мастак ілюстраваў многія кнігі, што выйшлі ў Нясвіжы і іншых гарадах Беларусі, Літвы і Заходняй Еўропы. Напрыклад, знакамітая кніга К. Дарагастайскага пра конегадоўлю «Гіпіка», выдадзена ў Кракаве ў 1603 годзе з 50 гравюрамі Макоўскага, на якіх коні, часткі збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў і прыроды. Кніга шмат разоў перавыдавалася.

Яшчэ адно рэдкае выданне належыць пяру Мікалая Радзівіла Сіроткі. Пра свае вандроўкі па «святых мясцінах» ён напісаў падрабязную кнігу, надрукаваную ў Брунсбергу на лацінскай мове пад назвай «Вандроўкі князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім». У кнізе змешчаны партрэт падарожніка, выіравіраваны Макоўскім. Тытульны ліст адбіты з гравюры на медзі.

У 1604 годзе Макоўскі награвіраваў «Панегірык братоў Скарульскіх», напісаны Янам, Захарам і Міколам Скарульскімі ў гонар Радзівіла Сіроткі. Гравюры ў ім, так званыя медзярыты, сведчаць пра высокае майстэрства мастака, яго багатую фантазію, уменне ствараць даволі складаныя кампазіцыі, перадаваць у іх міфалагічны і гістарычны змест. У цэнтры аднаго з лістоў намалявана арка з гербам Радзівілаў. Па баках герба дзве фігуры. Адна з іх — барадаты мужчына ў адзенні ўсходніх народаў, які трымае ў руцэ карону з надпісам на лацінскай мове. Другая — чалавек у рымскім адзенні, таксама з каронай у руцэ. Паабапал аркі — чатыры медальёны, на якіх цытуецца ўказ Жыгімонта III 1604 года аб прысваенні Сіротку тытула віленскага ваяводы. Асаблівай ўвагі заслугоўваюць ніжнія медальёны. На левым намалявана лаўровае дрэва на фоне нясвіжскіх езуіцкага і бернардзінскага касцёлаў, на правым — калона з палаючай паходняй на фоне Вільні, двух яе замкаў.

Нарэшце, трэба назваць серыю гравюр Макоўскага «Асада Смаленска», прысвечаных падзеям 1609—1611 гадоў (пазней яны былі падараваны Пятру I). Творы апавядаіоць пра тое, як пад кіраўніцтван ваяводы М. Шэіна рускае войска і насельніцтва Смаленска на працягу дваццаці месяцаў абараняла горад.

Свае работы нясвіжскі гравёр падпісваў па-рознаму: «Маковіус», «Макоўскі», часам — проста манаграмай «Т. M.» Вядомы таксама подпіс 1611 года «Макаў выразаў у Нясвіжы». Памёр мастак у 1630 годзе.

Пра некаторых нясвіжскіх мастакоў і гравёраў сведчаць толькі тыя творы, што дайшлі да нас. Напрыклад, аб гравёру Гершку Ляйбовічу (1700—1770) мы ведаем, што ён працаваў у нясвіжскай друкарні, гравіраваў загаловачныя лісты, экслібрысы, удзельнічаў у стварэнні альбома гравюр на медзі (1758), куды ўвайшло 88 партрэтаў з нясвіжскай галерэі, зробленых на аснове арыгіналаў.

Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі пасля сябе бацька і сын Гескія. Мы ўжо ведаем, што яны рэстаўрыравалі фрэскі езуіцкага касцёла, якія да гэтай пары ззяюць «нязгасным святлом». Бацька, Ксаверы Дамінік жыў і працаваў у Нясвіжы ў 1733—1764 гадах, стварыў шэраг партрэтаў для фамільнай галерэі Радзівілаў. Лічыцца, як ужо гаварылася, што ён з’яўляецца аўтарам карціны «Тайная вячэра» для галоўнага алтара нясвіжскага фарнага касцёла.

Сын, Юзаф Ксаверы — мастак і гравёр, таксама напісаў некалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для стаўбцоўскага дамініканскага касцёла («Раздача міласціны святым Антоніем і епіскапам Юльянам» і інш.). Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Выбранаму пры дапамозе Кацярыны II манарху даводзілася ўвесь час лавіраваць паміж сваімі магнатамі і замежнымі гасударамі. Амаль не маючы сапраўднай улады, ён імкнуўся акружыць сябе хаця б яе сімваламі. Вось чаму Панятоўскі звычайна пазіраваў так, каб выглядаць на партрэтах пампезна, унушальна. На палатне ж нясвіжскага мастака кароль — асоба вельмі будзённая. У яго няма велічнасці і імпазантнасці. Гэта падкрэслівае і просты афіцэрскі мундзір.

У 30-х гадах XVIII стагоддзя Міхал Казімір Рыбанька наладзіў работу шпалернай мануфактуры ў Альбе, дзе былі вытканы некалькі габеленаў па матывах мастакоў бацькі і сына Гескіх, Скжыцкага, Лютніцкага. Адсюль выйшла серыя з дзесяці знакамітых габеленаў, якія праслаўлялі род Радзівілаў. Дакументы згадваюць мясцовых ткачых Анастасію Маркевіч, Марыю Кулакоўскую.

Многія мастакі працавалі ў Нясвіжы ў XIX стагоддзі. Мінчанін Ян Дамель напісаў тут гістарычнае палатно «Твардоўскі паказвае Сігізмунду Аўгусту цень яго жонкі Барбары». Працаваў ён таксама над партрэтам Дамініка Радзівіла.

Творчасць музыканта і мастака Напалеона Орды (1807—1883) таксама мае адносіны да Нясвіжа. На яго гравюры надзіва дакладна перададзены прыгажосць і былая моц радзівілаўскага замка.

3 Нясвіжам звязана ранняя творчасць польскага жывапісца Юльяна Фалата (1853—1929). Жывучы тут, ён прымаў удзел у паляўнічых «экспедыцыях», якія ажыццяўлялі Радзівілы. Як правіла, на паляванне збіралі вялікую колькасць егераў і сялян — яны заганялі звяроў. Мастак паважаў гэтых людзей і стварыў вялікую колькасць твораў, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца беларускі селянін. Як справядліва заўважыў польскі гісторык Ф. Капэра, у Нясвіжскіх пушчах Фалат знайшоў сябе.

А цяпер пазнаёмімся з сучаснымі мастакамі. Доўгія гады ў Нясвіжы жыў і працаваў Міхась Канстанцінавіч Сеўрук (1905—1979) вядомы беларускі жывапісец і графік. У 1919 годзе ён паступіў у Нясвіжскую гімназію, a пасля яе заканчэшія ў 1926 годзе стаў студэнтам мастацкага факультэта Віленскага універсітэта. Вялікі ўплыў на юнака зрабіла старажыгная Вільня з яе шматлікімі помнікамі ў стылі готыкі і барока. У гэтым горадзе цесна перапляліся беларуская, літоўская, польская культуры.

ПАЎСТАЕ СА СТАРОНАК

У Нясвіжы нарадзіліся, жылі, тварылі многія асветнікі, паэты, пісьменнікі, драматургі. Сярод іх — Сымон Будны, Даніла Набароўскі, Адольф Янушкевіч, Уладзіслаў Сыракомля. Тут убачыла свет нямала кніжак на беларускай, польскай, лацінскай мовах.

Апавяданне пра нясвіжскіх дзеячаў літаратуры пачнём з XVI стагоддзя, з Мікалая Радзівіла Сіроткі, які пакінуў нашчадкам ужо памянёнае апісанне на лацінскай мове паломніцтва ў Сірыю, Палесціну, Егіпет,— коратка гэты твор называюць «Вандроўкі».

Жаданне апісаць свае падарожжы Сіротка тлумачыў тым, што яму хацелася пашырыць кругагляд землякоў. Апісанне ўбачаных ім краін ён рабіў паводле асабістых назіранняў, а не па кнігах. Даследаванні ж паказалі, што князь Радзівіл пісаў на падставе не толькі асабістага вопыту. Гісторык В. Грыцкевіч, які па сутнасці першы ў беларускай навуцы даследаваў «Вандроўкі», сцвярджаў, што Сіротка ўсё ж старанна вывучыў літаратуру пра Блізкі Усход і пры напісанні кнігі карыстаўся багатай нясвіжскай бібліятэкай. У тэксце «Вандровак» ёсць спасылкі на дзевяць твораў, не лічачы Бібліі. Радзівіл цытаваў старажытных гісторыкаў Флавія, Плінія, Тацыта, падарожнікаў XI—XII стагоддзяў — манаха Кедрэна і Веніаміна з Тудэлы, пісьменнікаў XVI стагоддзя. Польскі даследчык А. Сайкоўскі лічыць, што князь звяртаўся таксама да згаданых у каталогах яго бібліятэкі твораў Гераніма Прада і Іаана Вілапанда, кніг «Экзатычная бібліятэка», «Мусульманскія гісторыі», пергаментнай карты Еўропы і Афрыкі.

Крытычны падыход Сіроткі да выкарыстанай літаратуры выгадна адрознівае яго ад іншых аўтараў, якія пісалі тады пра Блізкі Усход. Напрыклад, ён выказаў сумненне наконт паведамлення Кедрэна аб гіпапатаме: «Кедрэн піша, што гэты звер бывае такой велічыні, што слана можа цалкам праглынуць. Яго і жывым удавалася мне бачыць, але немагчыма, каб ён мог з’есці слана».

I ўсё ж асновай для твораў князя быў яго дзённік, а не пісьмы, як лічылі раней. Магчыма, што аўтар карыстаўся таксама запісамі сваіх спадарожнікаў.

Як падкрэсліваецца даследчыкамі, у творы Сіроткі рэлігійныя інтарэсы адступаюць на задні план, апісанню «святых мясцін» адведзена параўнаўча няшмат старонак. Дарэчы, у Егіпце Сіротка быў намнога даўжэй, чым у самой Палесціне. I нават у Іерусаліме яго больш хвалявала канкрэтная рэчаіснасць, чым старажытныя казанні. Апісваючы храмы, паломнік адзначаў іх размяшчэнне, памеры, матэрыял, з якога яны пабудаваны. На падставе паказанняў механічнага гадзінніка і компаса ён указаў на нераўнамернасць дня і ночы на Усходзе.

Сваё апісанне аўтар «Вандровак» пачынае з таго, што 16 верасня 1582 года ён выехаў з Нясвіжа. 8 снежня прыбыў у Венецыю, адкуль паплыў разам са сваімі спа-

дарожнікамі толькі 17 красавіка наступнага года. Абмінуўшы астравы Керкіра і Кефалінія, карабель прычаліў да вострава Закінт (Зантэ). Там Сіротка звярнуў увагу на незвычайныя помнікі. У манастыры яму паказалі камень з грэчаскім надпісам, які быў над магілай Цыцэрона, і сказалі, што пад ім у каменным збане ляжыць яго попел. Такім чынам, падарожнік падрабязна апісаў грабніцу Цыцэрона. У гэтым факце праявіўся інтарэс аўтара да гісторыі. У далейшым ён нярэдка параўноўваў усходнія пабудовы з парыжскімі і рымскімі, падрабязна апісваў калоны, мазаікі, інтэр’еры храма Іаана Хрысціцеля ў Дамаску, палаца Гаўрэа ў Каіры, форму вокнаў у дамах егіпцян.

У пячорах са старажытнаегіпецкімі пахаваннямі Сіротка бачыў мноства забальзаміраваных трупаў, «з якіх цел мумію бяруць... Гэта мусіць было нешта асаблівае, паколькі тры тысячы гадоў і болей, як гісторыя піша, не дазволіла згнісці аніякаму члену. Каля мумій ляжаць бажкі з нейкай моцнай блакітнай альбо карычневай гліны». Твары памерлых былі закрыты маскамі, цела абкручвалі палатном. Знатныя ляжалі ў каменных і драўляных саркафагах, а выхадцы з простага народа — на голай зямлі.

Радзівіла асабліва цікавілі клімат і гаспадарка краін, якія ён наведаў. Гэта дало падставу рускаму вучонаму П. Гільтэбранту назваць яго кнігу «творам вельмі назіральнага і адукаванага чалавека». На востраве Закінт увагу падарожніка прыцягнулі вырошчванне апельсінаў, лімонаў, вінаграду, вываз іх; на Кіпры — выпарванне солі з марской вады. У «Вандроўках» гаворыцца: «Мы прыплылі да саляварняў, дзе атрымліваюць соль, якую толькі сонца, як лёд марозам, жарам сваім асаджвае, так што па солі хадзіць можна, хаця пад ёю вада прэсная і смаку добрага». .

У сваіх апісаннях аўтар тлумачыць убачанае на зразумелых яго зямлякам прыкладах. Піша, што Тыверыядскае возера «мае ваду прэсную, бо мы купаліся ў ім і ваду пілі, і рыбы там вельмі добрыя, падобныя на карасёў, і танна іх прадаюць».

Нельга не заўважыць маляўнічасць карцін прыроды, прыведзеных Сіроткам. У апісанні Мёртвага мора, якое мяняе свой колер у залежнасці ад часу дня, адчуваецца рука сапраўднага мастака: «Гэта мора, альбо хутчэй

возера (бо ў даўжыню яно мае 20 міль, а ў шырыню шэсць альбо сем міль)... сярністае, мае і камяні вакол сябе, якія, калі іх запаліпь, гараць, як дрэва. Я прывёз з сабой такія камяні, і іх кожны можа пабачыць. Іосіф Флавій праўдзіва гэтае возера апісвае, а асабліва тое, што яно тройчы мяняецца на дзень; гэта я добра бачыў, бо з раніцы вада была чарнаватая, апоўдні, калі сонца яе нагрэе (таму што там моцная гарачыня), то робіцца блакітнай уся вада, як бы блакітнае сукно, увечары, перад заходам сонца, калі сонечная гарачыня спадзе, вада робіцца чырванаватай альбо рудой, быццам яе з глінаю змяшалі.

Страшна нават паглядзець на тое возера, бо горы паблізу вялікія і глухія, а вада такая густая, агідная і моцна смярдзіць і калі яе кроплю на язык узяць (як мы каштавалі), вельмі шчыпле і смуродам нутро напаўняе».

У Егіпце ўвагу нашага земляка прыцягнула паліўное земляробства. Спасылаючыся на мясцовых купцоў, ён прывёў звесткі пра ўраджайнасць зямлі і шчыльнасць насельніцтва ў гэтай краіне: «А такі туг вялікі ўраджай, калі ўрадлівы год, што адправіўшы даніну, якой вялікую частку аддаюць туркам, на пражыццё сабе шмат застаецца (а людзей ні ў адным каралеўстве болей няма, чым у Егіпце, акрамя Кітаю, які таксама хваляць з гэтай прычыны)». Большую частку паліўной вады прысвоілі сабе турэцкі султан і паша: «Тая вада, што праз гарадскія каналы цячэ, ужо выйшаўшы з горада, не ідзе ў дэльту, а направа, да усходу сонца. Залівае яна шмат месца і асабліва там, дзе больш за ўсё найперш вёскі султана і пашы, якіх некалькі тысяч, а ў дэльце 20 000 вёсак».

He змаўчаў Сіротка і аб распаўсюджаным у Егіпце рабстве. Кожны мясцовы багацей меў рабоў, пра якіх адзін купец гаварыў так: «А калі ён захоча, тады можа ўсіх забіць, бо гэта яго ўласнасць, якую ён купіў, а з купленай рэччу можна рабіць кожнаму тое, што ён захоча». Вось як пісаў падарожнік пра кірмаш рабоў: «А хто там негра альбо негрыцянку купіць, то ўжо можа з імі рабіць, што пажадае, бо так гавораць туркі: «Я купіў за свае грошы, таму маіу пажадаць: ці карміць, ці забіць». Бо яны (туркі) гняўлівыя, то многіх і забіваюць, але за гэта там не караюнь».

Шмат месца ў «Вандроўках» адведзена апісанню невядомых у Беларусі звяроў. У адным з манастыроў горада Іопы князю ўдалося пабачыць цікавую жывёліну, якую ён характарызуе наступным чынам: «Падобны на яшчарку, такой жа велічыні, але не кусаецца, бо не мае рота, толькі паветрам жыве, мае невялікую адтуліну, меншую, чым перцавае зерне, праз якую ўдыхае паветра, да таго ж не злы, вельмі павольна ходзіць... За цэлы дзень і на локаць не прасунецца. На ім ёсць месцамі чорныя кропкі, але плямамі,— не ўвесь пярэсты. Сапраўды, ён мяняе свой колер на той, на які глядзіць,— акрамя чорнага і жоўтага, такое мы часта назіралі, але плямы на ім не мяняюцца, а толькі скура. Вочы ў яго пукатыя, круглыя і вясёлыя: адначасова ён можа глядзець адным вокам уверх, а другім уніз, альбо адным уперад, а другім назад. I калі яго пасадзіць на рэч якога-небудзь колеру, а другую з іншага боку зверху трымаць, то ён у абодва бакі адначасова глядзіць, на якую больш пільна,— так што вачэй не спусціць, у той колер і памяняецца... He ачышчаецца, бо няма чым, усё ў яго зраслося, а таксама не п’е і не есць».

Гаворка тут, як, магчыма, ужо чытач здагадаўся, ідзе пра хамелеона. Праўда, Сіротка ўслед за сярэдневяковымі натуралістамі памылкова лічыў, што ён не есць і не выдзяляе адкіды. У сапраўднасці гэтая жывёліна харчуецца насякомымі.

У сваёй кнізе Сіротка расказаў і пра паўлінаў, якіх ён прыдбаў у Александрыі для нясвіжскага звярынца. Акрамя таго, у Апамеі купіў драпежнае млекакормячае цыбету, у Александрыі — двух леапардаў, папугая, трох дзікіх коз. А ў Каіры падарожнік бачыў страусаў, якія «бегаюць хутка, як і нашы дрофы».

У «Вандроўках» падрабязна гаворыцца пра птушак, кракадзілаў, розных экзатычных жывёл, якія жылі ў дэльце Ніла: «Калі мы ўехалі ў Ніл, на беразе было відаць вельмі шмат буслоў, якія туды ад нас адлятаюць, а таму туды накіроўваюцца, што там прама трапляюць на жыўнасць (якой харчуюцца), калі ў месяцы жніўні Ніл разліваецца. Там на палях бывае мноства змей, якія засыхаюць, калі Ніл у зямлю пранікае; качак таксама зялёных і блакітных на высокіх нагах... над берагам было столькі, што не злічыць. Наехалі мы ў рацэ на чатырох марскіх коней, вельмі падобных на зубраў і

фігурай, і поўсцю, і выглядам, толькі без рагоў. Вялікую страту наносяць яны рысу, і таму тут акопваюць равамі агароды, бо гэтыя коні на нізкіх нагах, на высокую грэблю альбо акоп узлезці не могуць. Чалавека, калі заспеюць на агародзе і да яго дабяруцца, кусаюць. Мы стралялі ў іх, бо некалькі стрэльбаў мелі, але не ведаем, падстрэлілі каго-небудзь ці не, бо гэтая жывёліна вялікая і моцная, трэба ў яе добра пацэліць».

Вялікае месца ў кнізе адводзіцца апісанням народных звычаяў, напрыклад, арабаў-хрысціян, якія жылі ў Сірыі і Ліване. Упамінаецца пра свята егіпцян, вяселлі. На адным з іх, у вёсцы Мамымір, падарожніку пашчасціла прысутнічаць.

Радзівіл увесь час звяртаў увагу на жорсткія адносіны турэцкіх чыноўнікаў да мясцовых жыхароў. «Бо ў Егіпце ва ўладзе туркі, яны ж і салдаты, а самі егіпцяне зямлю абрабляюць і ўсякай іншай гаспадаркай займаюцца, разбойнікі тут — арабы, а купцы — негры». Паводле слоў аўтара, турэцкія намеснікі Каіра баяліся мясцовых жыхароў: «А заўсёды ноччу і днём варта ёсць каля горада ад арабаў, якія пры мне чатыры разы прыходзілі да гарадской брамы і, забіўшы многа турак, пайшлі ў цэласці, ад таго ў горадзе быў вялікі шум».

Сіротка нядрэнна ведаў медыцыну, цікавіўся пытаннямі аховы здароўя. У Егіпце падарожнік звярнуў увагу на частыя захворванні вачэй у тубыльцаў і звязаў гэта з дрэнным харчаваннем беднякоў, антысанітарнымі ўмовамі: «Паміж такой вялікай колькасцю людзей ледзь трэцяя частка, магчыма, мае здаровы зрок, усе на вочы хворыя, а гэта з прычыны выкарыстання пладоў, якімі людзі там больш за ўсё харчуюцца, а затым вадой запіваюць, да таго ж у такую гарачыню, як там, носяць на галаве чалму — рэч цяжкую, так што галава заўсёды пацее, затым — з-за пылу на вуліцах, якія не забрукаваны».

У кастрычніку 1584 года Сіротка пакінуў Александрыю. У моры карабель заспела бура. Прычыну яе прымхлівыя пасажыры ўбачылі ў дзвюх муміях, якія падарожнік вёз у Нясвіж. I, нягледзячы на пратэсты Сіроткі, прысутныя настаялі на тым, каб муміі былі выкінуты ў мора.

«Вандроўкі» Сіроткі — цікавая крыніца па гісторыі Блізкага Усходу. Больш за два стагоддзі імі карысталіся

як найбольш поўнай і каштоўнай інфармацыяй жыхары беларускіх, літоўскіх, польскіх зямель. I нават у XIX стагоддзі да іх звярталіся паломнікі, якія наведвалі біблейскія мясціны.

Твор не страціў сваёй мастацкай вартасці да нашых дзён. Кніга напісана жыва і вобразна. Аўтар часта выкарыстоўвае беларускія і польскія прымаўкі: «Знае гэта баба, седзячы на печы», «Заўсёды сокал вышэй качкі будзе», «Растае ў даўгах, як снег», «Смешна, калі з такой буры такі дождж», «Свайго ката ў мяшку схаваным выставіць», «Тут ва ўсіх рот завязаны», «Галавой прабіць сцяну», «Лепш ляжаць упітым, чым забітым».

Пасля Сіроткі на Блізкім Усходзе пабывалі і іншыя жыхары Вялікага княства Літоўскага. «Вандроўкі» ўзмацнілі ў іх цікавасць да далёкіх краін.

Значны след пакінуў Нясвіж у лёсе вядомага паэта — Уладзіслава Сыракомлі (Людвік Кандратовіч, 1823—1862), які пісаў на польскай і беларускай мовах. Нарадзіўся ён у Смольгаве цяперашняга Любанскага раёна, жыў разам з бацькамі, збяднелымі арандатарамі, на Случчыне. Хлопчык быў уражлівым і хваравітым. Калі Людовіку пайшоў дзесяты год, яго аддалі ў дамініканскую школу ў Нясвіжы.

У 1835 годзе нясвіжская школа дамініканцаў была зачынена, бо не ўсе настаўнікі, як тлумачылася, добра валодалі рускай мовай. Кандратовіч пераехаў у Навагрудак у дамініканскую школу, сцены якой памяталі А. Міцкевіча і Я. Чачота.

Скончыўшы вучобу, юнак вярнуўся да бацькоў, дзе павінен быў шмат працаваць па гаспадарцы. Але хлопца цягнула да кніжак, да пісьмовага стала. Восенню 1840 года з дазволу бацькі вярнуўся ў Нясвіж, пачаў працаваць у канцылярыі ўпраўляючага радзівілаўскімі маёнткамі.

У свае 18 гадоў Людвік марыў выправіць усе памылкі бацькоў і пакінуць нашчадкам такую спадчыну, дзе нічога не трэба будзе перарабляць, людзі будуць «хадзіць па нашых дарогах і бласлаўляць нас, сваіх бацькоў». Пасяліўся будучы паэт у самым маленькім пакойчыку старадаўняга замка. Ён пісаў пра той час: «Для мяне пачалося новае жыццё. Канцылярыя, куды я ўсяліўся, і вялікая частка чыноўнікаў, мелі памяшканні ў старажытным радзівілаўскім замку. Але як малады, сціплы, маўклівы, побач са старымі сапраўднымі службістамі, кракавякамі-

зухамі выгладаў туг апошнім. Мне было цяжка пасябраваць з імі, да таго ж кіраўнік канцылярыі пан Дабравольскі выказаў мне пагарду. Хацеў заняцца літаратурай, але дзе там! Кніжак не меў, а калі садзіўся пісаць, мае калегі знаходзілі напісанае і высмейвалі і тое, што напісана, і аўтара». Тым не менш з цягам часу сваёй працаздольнасцю, таварыскім характарам, паэтычным талентам Людвік выклікаў да сябе павагу калег-канцылярыстаў.

У Кандратовіча з’явілася думка апісаць мінулае Нясвіжа і роду Радзівілаў. Ён паведамляў сябру: «...Збіраю матэрыялы для твора, якому назва будзе «На ўспамін аб Нясвіжы». Будзе гэта кароткая гісторыя дому Радзівілаў лініі нясвіжскай ад Войшунда да князя Вільгельма і Багуслава, гісторыя мястэчак, манастыроў, замка нясвіжскага, рысаў побыту горада, а з усяго два невялікія томікі. Магчымасць працаваць у архіве, а яшчэ Бог, праца і добрае жаданне памагаць мне. Назбіраў ужо са тры аркушы нататак, але яшчэ не ўсё, што мне патрэбна. Парай мне, ці пісаць сур’ёзна, ці больш лёгка, Я прытрымліваюся другога...»

30 верасня 1843 года страшэнны пажар ледзь не знішчыў Нясвіж. Згарэла 150 дамоў, значна быў пашкоджаны дамініканскі сабор. Людвік Кандратовіч прымаў актыўны ўдзел у тушэнні пажару.

Упраўляючы канцылярыяй пачаў запрашаць да сябе дамоў свайго служачага на вечары і святы. Тут маладога чалавека чакала падзея, якая перавярнула яго жыццё. У дзённіку ён запісаў: «Зіму гэтага года правёў весела. Вярнуўшыся з Валыні, Дабравольскі пачаў запрашаць на абеды і вячэры: там пазнаёміўся з мілай дзяўчынай, выхаванкай пані Дабравольскай, Паўлінай Мітрашэўскай. Сталася так, што хутка яна зрабілася маёй жонкай, але колькі гэта каштавала, колькі было. перашкод і праціўнікаў... 16 красавіка ў касцёле адбылося вянчанне, а потым урачыстасці працягваліся ў замку».

У Нясвіжы злыя языкі гаварылі, што Кандратовіч быў моцна закаханы ў іншую дзяўчыну. Пасля яе адмовы вырашыў адпомсціць і забыцца пра яе, шукаў новай прыхільнасці. Сэрца аддаў першай мілай дзяўчыне, якую сустрэў. Аднак маладыя былі шчаслівыя.

Працуючы ў канцылярыі, Кандратовіч зблізіўся з моладдзю, якая групавалася вакол мясцовага «энцыклапе-

дыста» А. Дабравольскага. Кожны з іх нешта рыфмаваў. Пісаў і Людвік. У Нясвіжы з’явіліся яго першыя гумарыстычныя вершы «Пісьмо Крышталевіча з Елісейскіх палёў да Райманда Бараноўскага», «Да паламанай гітары Рамбовіча», «Далей за сонца». Пачутае і пабачанае ў гэтых мясцінах засталося ў памяці паэта на ўсё жыццё.

Аднойчы Людвік Кандратовіч, які толькі што ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай, зайшоў з сябрамі ў Мірскую карчму — адзначыць пачатак свайго сямейнага жыцця. Яму хацелася, каб усе, хто знаходзіўся ў той час побач, былі такімі ж шчаслівымі і вясёлымі, як ён. Але адзін з прысугных, ужо немалады чалавек, не падтрымаў сяброў. Ён панура сядзеў у кугку і не адзываўся на прапановы далучыцца да вясёлай кампаніі. Сябры Людвіка адступіліся ад старога і перасталі звяртаць на яго ўвагу. Толькі Кандратовіч працягваў распытваць пра прычыну такога суму і панурасці. Нарэшце ён пачуў незвычайную гісторыю, якая вельмі ўсхвалявала маладога паэта. Вярнуўшыся дамоў, ён запісаў яе ў выглядзе верша-падання «Паштальён».

Туг п’юць і гуляюць, адзін ты не п’ян, А сумны, як вязень прыкуты.

Вазьмі сабе чарку, сядай на тапчан, Скажы, што ў цябе за пакута?..

...— Ой, горка і смугна мне ўсюды, браток, Няміла на свеце, няміла.

Дай чарку. Скажу, калі вып’ю глыток, Як доля мяне падкасіла.

На пошту я трапіў зусім малады, Фурман з мяне ўдаўся зухвалы, А волі не меў, дый ганялі тады: Хоць свята, хоць ноч — усё мала.

Ад рання да змроку, ад змроку да дня Вазіў я паноў і пакеты;

Заробіш рубля — пад корчму каня: Гуляй, весяліся да свету!..

...Ды сэрца аддаў я дзяўчыне-красе 3 убогай вясковай хаціны.

Дарогі туды кіраваліся ўсе,— Пабыць з ёй хацеў хоць хвіліну.

Была нейк у пісара справа ўначы, Паклікаў мяне да сябе ён,

Іду, сваю долю цішком кленучы, А ў полі скуголіць завея.

«Вязі эстафету» — «Ой, ліха звяло,—

Шапчу сабе,— у полі ні тропу...» А сам за пакет, за каня, за сядло! Ганю каркаломным галопам.

Мяцеліца круціць, упыну няма, Страшэннае скрозь бездарожжа, Слупы верставыя мільгаюць старчма, Пад’ехаў пад трэці — а божа!

Пачуўся мне плач, хоць віхура гула, Хтось клікаў, прасіў дапамогі, Падумаў я: «Згіне, сляпая імгла, У снезе не знойдзе дарогі...»

Каня павярнуў, аж здалося, нібы Хтось шэпча: «Куды ты, дзівача? Ды лепей у вёсцы той час перабыць,— Дзяўчыну сваю хоць пабачыш!»

Страх сэрца мне сціснуў, забілі духі, Чало зледзянела ад поту, Я ў рог затрубіў, каб не чуць, стаць глухім, Пагнаў сівака праз суметы.

Я еду дадому, праз трое ганей Вяртаецца страх непазбыты, А сэрца ўсё шэпча крадком, як раней, Бразжыць, як званочак разбіты.

Конь чмыхнуў пры слупе, спыніўся наўзбоч:

У снезе, пад плахтаю белай,

Жанчыну я згледзеў, яна ўжо за ноч, Як дрэва, уся скасцянела.

Я снежную намець абтрос з яе шат

I труп падцягнуў да дарогі...

Абцёр ёй аблічча... Была гэта, брат...

Дай чарку... .He маю больш змогі!

Гэта быў першы надрукаваны твор маладога паэта (у 1844 годзе ў часопісе «Атэнэум»), У вольным перакладзе на рускую мову Л. Трэфалева ён стаў шырока вядомай рускай песняй «Ямшчык» («Когда я на почте служнл ямтнком»).

У 1844 годзе, пераехаўшы пасля вяселля ў Залуча, што недалёка ад Стоўбцаў, на беразе Нёмана, Кандратовіч напісаў шэсць санетаў, прысвечаных Нясвіжу. Свае творы ён падпісваў псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля. Праз некалькі гадоў, у 1856 годзе, ў вершы «Ілюмінацыя» паэт пераказаў трагічную гісторыю, пачутую ў Нясвіжы з вуснаў старой беларускай кабеты.

...Гэта было ў другой палове XVIII стагоддзя. У Нясвіжы правіў Караль Радзівіл — Пане Каханку. Аднойчы халоднай восенню, калі князь пышна адзначаў імяніны, усім гараджанам загадалі па-святочнаму ілюмінаваць свае дамы. He гарэла паходня ля хаты, дзе ў адзіноце жыла маладая жанчына, муж якой паехаў на заробкі. У яе якраз цяжка захварэў сын-першынец, і няшчасная маці і ўдзень, і ўначы знаходзілася каля яго ложка. Але служкі з ратушы не палічыліся з бядой: выбілі ў хаце акно, выгаалі жанчыну на вуліцу, каб яна стаяла там з паходняй. Небарака была ў роспачы:

Мой Антосік заходзіцца, бедны, без рады, Сэрца кроіцца жалем.

Хочу бегчы, ды служка паказвае ўладу, Бізуном пагражае.

А калі ў замку загрымелі на «віват» гарматы, з хаты пачуўся перадсмяротны плач дзіцяці.

Там венгерскае п’юць, забаўляюцца госці

У раскошы, у багацці.

А тут паліць святло і па сыне галосіць Змізарнелая маці.

Праз дзень, калі ў замку яшчэ весяліліся княжацкія госці, прыгнечаная горам маці «на могілкі йшла за труною дзіцячай, на плячах несла крыжык».

«Ілюмінацыя» — адзін з найбольш яскравых антыфеадальных вершаў Сыракомлі.

3 Нясвіжам звязана вялікая этнаграфічна-краязнаўчая праца Уладзіслава Сыракомлі «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах», апублікаваная ў 1853 годзе ў Вільні, дзе тады пасяліўся сам аўтар: пасля смерці любімых дзяцей ён вырашыў назаўсёды пакінуць Залуча. Аб «сваіх былых ваколіцах» — Нясвіжчыне — Сыракомля ўспамінае сентыментальна, з вялікай любоўю.

Значнае месца ў кнізе займае апісанне старажытнага Нясвіжскага замка з карціннай галерэяй, архівам, скарб-

ніцай. У пару знаходжання ў замку Людвіка Кандратовіча яшчэ многае напамінала пра тыя часы, калі тут вырашаліся лёсы ўсяго краю. Але знешні выгляд многіх залаў і пакояў страціў колішні бляск. Выключэнне складала Мармуровая зала, якая ўражвала ляпнымі аздобамі. Сыракомля дае звесткі пра некаторыя з 12 вялікіх залаў. Залатая была размешчана на трэцім паверсе і вядома багаццем і элегантнасцю. Каралеўская знаходзілася тут жа — яе ўпрыгожвалі партрэты польскіх каралёў, а служыла яна для прыёму знакамітых гасцей. У Гетманскай зале віселі партрэты польскіх і літоўскіх гетманаў, у тым ліку продкаў гаспадароў. Незлічоныя былі багацці замка. Палова Літвы, адзначаецца ў «Вандроўках», частка Украіны, амаль усё Палессе, частка сучаснай Польшчы пастаўлялі сюды даніну за свой хлеб, за лес, за рыбу ў вадзе, птушак і пчол у паветры і, магчыма, нават за само паветра.

Але ад былой нясвіжскай скарбніцы, багатай карціннай галерэі, калекцыі зброі захаваліся вартыя жалю рэшткі ды легенды. Праўда, у адным з сутарэнняў замка аўтар знайшоў сем гармат даволі вялікага калібра, якія датаваліся 1529—1543 Тадамі і былі аздоблены гербамі Львова. Адліваў іх, магчыма, Л. Гірл, пра што сведчаць надпісы. Як твор мастацтва асаблівай увагі заслуіоўвала адна з іх — з шасцю барэльефамі. На першым быў адлюстраваны герб Львова, на другім — бусел, які забівае яшчарку, на трэцім — сатыр, што вядзе каня з трыумфальнай калясніцай, на чацвертым — арол, на пятым — тры медальёны з галовамі туркаў, нарэшце, на апошнім — галовы трох анёлаў.

Яшчэ пяць гармат адносіліся да часоў Сіроткі — яны датаваліся 1591, 1599, 1600 гадамі. Гарматы былі аздоблены гербамі Радзівілаў, мелі гістарычную і мастацкую каштоўнасць. У апісанні Сыракомлі першай ішла «Гідра». У аснове яна мела форму пяцігаловай пачвары і надпіс: «Гідра — рыхтую жалобу, калі паварушу смалістымі хвалямі». «Цэрбер» нагадваў неабчасаную калоду, ад якой уверх ішлі языкі полымя. У аснове і на сярэдзіне — галовы Цэрбера і надпіс: «Цэрбер — грымлю пранізліва, калі салдату даю дзяржавы». Трэцяя гармата называлася «Цырцэя» і па форме нагадвала патрэсканую калону, перавязаную ў трох месцах бронзавым канатам. Каля асновы была намалявана чалавечая галава, вакол яе

надпіс: «Цырцэя — зняслаўлю кожнага, да каго дакрануся». Чацвертая гармата ўяўляла сабою васьмігранны слуп з выявай дзвюх соў, якія забіваюць мышэй. Самай прыгожай была апошняя гармата — у выглядзе вялікай калоды. Аздаблялі яе вінаградныя лозы і надпіс: «Народы няхай жывяцца з нашага багатага вінаградніка».

Падаецца ў «Вандроўках» хроніка гістарычнага мінулага Нясвіжа ад першага яго ўпамінання да 1844 года. Сярод уладальнікаў горада аўтар выдзяляе Мікалая Радзівіла Чорнага і яго сына Сіротку. Упамінае Сыракомля некалькі страшэнных эпідэмій, якія спустошылі Нясвіж у XVII стагоддзі. Падрабязна апісвае Паўночную вайну, расказвае пра стварэнне прыдворнага тэатра, будаўніцтва палаца ў Альбе.

У кнізе прыведзена апісанне свята ў Нясвіжы ў 1783 годзе з нагоды стагоддзя перамогі Яна III Сабескага над туркамі. Перамога пад Венай нідзе не была адсвяткавана так цудоўна, як у Нясвіжы (хай нават і дарагой цаной). Для агляду выставілі багатыя трафеі, якія дасталіся Яну Сабескаму , а потым праз сястру караля Кацярыну перайшлі ў Нясвіжскі замак. Сярод іх — турэцкія харугвы, зброя, вялікі шацёр, прадметы побыту. Дэманстраваліся і асабістыя р'эчы караля.

У «Вандроўках» апісваецца“таксама асабістая скарбніца Радзівілаў, якая мела вялікую колькасць каштоўнасцей. Ю. Ляснеўскі, адзін з прыдворных паэтаў, наконт яе ўсклікаў: «Хто ж у стане асушыць мора?» Услед за Ляснеўскім Сыракомля называе некаторыя прадметы са скарбніцы: 12 апосталаў, вылітых з золата, 12 падсвечнікаў вялікага памеру, місу, кубак, кілішкі з чыстага золата.

Вялікія ўрачыстасці прайшлі ў Нясвіжы з нагоды візіту караля Станіслава Аўгуста, які ў 1784 годзе па дарозе на сейм у Гродна наведаў Радзівілаў. Гэтая сустрэча павінна была прымірыць Пане Каханку з тронам, і каштавала яна вельмі дорага. Раскошныя балі, феерверкі, паляванне ў звярынцы, калі з палескіх лясоў прыганялі статкі мядзведзяў, ваўкоў, лісіц, зубраў — усё гэта адбывалася на працяіу чатырох дзён. Можна было пазнаёміцца са здзіўляючым уяўленне нясвіжскім тэатрам, езуіцкай школай, што квітнела пад апекай Радзівіла, якога нашчадкі ахрысцілі «невукам».

Далей Сыракомля закранае падзеі 1812 года. Вайна прынесла Нясвіжу спусташэнне і заняпад. Жыццё горада, робіць выснову аўтар, прыходзіць, як і жыццё чалавека, да свайго канца, каб даць месца новым часам і новым людзям.

Як бачым, Нясвіж, яго гісторыя і легенды знайшлі шматбаковае адлюстраванне ў мастацкай літаратуры — аповесцях і раманах, дзённіках і ўспамінах. Канечне, ступень дакладнасці такіх твораў розная — праўда пераплятаецца туг з мастацкім вымыслам.

Кожны дзень вёў запісы князь Міхал Радзівіл Рыбанька (1702—1762). Падрабязна апісаў ён знаёмства з будучай жонкай Францішкай Уршуляй Вішнявецкай (1705—1753). Маці Міхала, вядомая Ганна з Сангушкаў, вырашыла сама падабраць нявесту сыну. Але знатныя прэтэндэнткі ў гаспадыні нясвіжскага замка, адабраныя Ганнай, не падабаліся князю. У 1725 годзе адзін з сяброў расказаў яму пра дачку кракаўскага ваяводы Францішку Вішнявецкую. Насуперак волі дэспатычнай маці Рыбанька адправіўся ў падарожжа, каб пабачыць дзяўчыну.

Трапіўшы ў дом ваяводы, у час вячэры ён крытычна агледзеў маладую Вішнявецкую і са скепсісам запісаў у дзённіку: «Стол незвычайна вялікі, і, хаця свечак было безліч, я прыгледзецца не мог, князёўну пасадзілі на адным канцы стала, а мяне на другім — што мог праз свечкі пабачыць, мне твар прыгожым здаўся, але вочы косыя. Пасля вячэры мы заселі ў пакоі князёўны, там досыць цёмна было. Князёўна мала гаварыла, толькі іншыя дамы. У гэты вечар я зусім не меў нагоды пабачыць яе твар, адчуць яе розум. Мы пайшлі на начлег, і я ўсю ноч не спаў, шкадуючы, што сюды прыбыў».

Даследчыкі сцвярджаюць, што хітрая князёўна пасадзіла замест сябе за сталом каля сваёй маці іншую кабету — непрыгожую сяброўку, каб мацней было ўражанне назаўтра ад блізкай сустрэчы. Раніцай, сапраўды, пачуцці князя рэзка змяніліся. Калі Міхал збіраўся паехаць дадому, сябар параіў яму наведаць дзяўчыну і развітацца. Зайшоўшы, князь пабачыў, як тая кленчыць каля ложка і моліцца па французскай кніжцы. Узяўшы малітоўнік у рукі, Радзівіл адкрыў яго на «прарочай фразе»: «Завяршы тое, што пачаў, я дапамагу табе». Тут да маладога магната прыйшло вялікае каханне. У «Дыярыушы» (дзённіку) ён пра гэта запісаў так: «Я

руку пацалаваў і з гэтага моманту кахаць страшэнна пачаў. Розныя гаворкі вялі мы. Пайшлі на абед, я не дужа еў, толькі цешыўся мілай асобай князёўны... Пасля абеду танец пачаўся. Мы з князёўнай няшмат танцавалі, толькі седзячы між сабою гаварылі, пасля вячэры зноў танцавалі. Усё больш унутры пашыралася сімпатыя да князёўны. Адным словам, з поўным задавальненнем пайшоў я на месца начлегу і прызнаў, што калі Боская воля чым дырыжуе, то ад яе выкруціцца нелыа. Учарашнюю ноч я не спаў ад клопатаў, сёння ж ад задавальнення не ведаю, ці спаць буду».

Праз два дні адбыліся заручыны. Рыбанька піша: «Пасля абеду ўжо з большай фамільярнасцю даў я свой пярсцёнак князёўне, а яе зняў з пальца і ўчыніў ёй першы гвалт, бо пацалаваў яе ў куце ля акна, мяняючы пярсцёнкі». Праз некалькі месяцаў зноў жа насуперак маці згулялі пышнае вяселле, якое працягвалася некалькі дзён.

Ёсць у Нясвіжы не зусім звычайны помнік, звязаны з імем небезвядомага Фадзея Булгарына, а дакладней, яго дзеда Скандэрбека, як кажуць, пахаванага ў капліцы, што размясцілася каля езуіцкага касцёла. Невялікая каплічка вельмі ўступае па прыгажосці і мастацкім аздабленні свайму велічнаму суседу.

Скандэрбек, па мянушцы Булгарын, паходзіў ад вядомага героя з далёкай Албаніі. Ён трапіў на беларускія землі пасля таго, як гэтыя мясціны абязлюдзелі ў выніку доўгіх кровапралітных войнаў. Сюды запрашалі сяліцца ўсіх, хто захоча, даючы вялікія прывілеі і вызваляючы ад падаткаў на дзесяткі гадоў.

Хадзіла чутка, нібыта Скандэрбек забіў на мяжы свайго суседа Узлоўскага, пасварыўшыся з ім, і вельмі шкадаваў, што так здарылася. Паводле Літоўскага статута забойца павінен быў адкупіцца ад сваякоў загінуўшага. Пакуль вяліся перагаворы, Скандэрбек збудаваў гэтую невялікую капліцу і па некалькі дзён адзін, без яды і вады замольваў туг свой грэх. Кажуць, у ліку вёсак, якія адышлі сям’і забітага, былі сучасныя Ганцавічы. Скандэрбек заплаціў царкве на 350 гадоў наперад, каб пасля смерці кожны год спраўлялі па яго душы спецыялызую службу.

Аб капліцы падрабязна расказаў польскі пісьменнік Генрык Жавускі, сябар знакамітага паэта Адама Miu-

кевіча. У гістарычным рамане «Успаміны Сапліцы», рукапіс якога быў знойдзены ў Нясвіжы, ён піша: «У адну светлую Хрыстову нядзелю князь Пане Каханку, едучы ў касцёл, пачуў, як фурман крыкнуў фарэйтару: «Нё бяры ўправа, едзь прама на булгарынскую капліцу».

Вярнуўшыся ў замак з вялікай світай дваран і адзначыўшы свята венгерскім віном, Пане Каханку раптам угнявіўся:

— А па якому праву пан Булгарын размясціўся каля майго касцёла?

Яму расказалі пра выпадак з Булгарынам.

— Я не хачу, каб забойцы ляжалі каля Радзівілаў. Выкінуць Булгарына зараз жа ў поле.

Канонік Гес, свяшчэннік замкавай капліцы, растлумачыў, што духоўныя законы забараняюць выкопваць цела з магілы.

— Дык паслаць гарматы і разбіць ядрамі капліцу! — усклікнуў князь.

Яму адказалі, што пры гэтым можна спаліць увесь горад.

— У такім выпадку я сам паеду і спраўлюся з гатым Булгарынам... Запрэгчы коней!

Калі падалі карэты, князь угаварыў свайго любімца Лявона Бароўскага паехаць з ім і накіраваўся да капліцы. Калі прыехалі на месца, князь папрасіў Бароўскага выклікаць Булгарына на дуэль. Быў разыіраны чарговы спектакль у духу Пане Каханку.

— Пан Булгарын! Ягамосць выклікае вас на паядынак!—закрычаў Бароўскі, уваходзячы ў капліцу.

— А што? — спытаў князь з брычкі.

— Маўчыць,— адказаў Бароўскі.

— Выходзіць, ён баязлівец,— прамовіў князь.— Скажы яму гэта.

— Ягамосць лічыць вас баязліўцам,— закрычаў Бароўскі.

— А што? — зноў спытаў князь.

— Маўчыць,— паўтарыў Бароўскі.

— Скажы яму, што ён дурань!

Бароўскі паўтарыў і, каб кончыць фарс, які яму ўжо надакучыў, адказаў, што, здаецца, сам сюды ідзе, бо ў склепе нешта заварушылася.

— Калі так, то паварочвай коней. He хват, калі не адазваўся на першы выклік, а я не хачу мець справу

з людзьмі, якіх патрэбна па тры разы выклікаць на павдынак.

Тым справа і скончылася, а капліца Булгарына стаіць да нашых дзён.

Фігура Пане Каханку прыцягвала ўвагу многіх пісьменнікаў. Некалькі твораў прысвяцілі яму браты Юзаф і Каятан Крашэўскія. У іх раманах, аповесцях і ўспамінах вобразна паказаны побыт, норавы жыхароў Нясвіжа.

Гэты горад з’яўляецца месцам дзеяння гістарычных твораў Ю. Крашэўскага — «Паперы Глінкі», «Кароль у Нясвіжы. 1784», «Апошнія хвіліны князя ваяводы Пане Каханку», «Радзівіл у гасціне». Асновай для гэтых твораў паслужылі дакументальныя матэрыялы нясвіжскага архіва Радзівілаў. Крашэўскі падкрэсліваў, што аб Нясвіжы часоў Пане Каханку шмат напісана і шмат яшчэ будуць пісаць. Для адных Караль Радзівіл здаваўся прыкладам дабрачыннасці, для другіх — п’яніцам і цынікам. Пісьменнік спрабуе разабрацца ў крайнасцях характару гэтай асобы, стварыць рэалістычны вобраз усясільнага магната. Крашэўскі ў цэлым ставіцца да яго крытычна.

У аповесці «Паперы Глінкі» апавяданне вядзецца ад імя аднаго з прыдворных князя, сведкі многіх трагічных і камічных выпадкаў. Пачынаецца расказ з прыбыцця ў замак бадзягі Крыцкага, які быццам бы са Стамбула прывёз бутэльку віна з запасаў... біблейскага Ноя. Выконваючы спрытна сваю ролю, фантазёр здолеў ашукаць Пане Каханку.

У «Апошніх хвілінах князя ваяводы Пане Каханку» зноў расказчыкам выступае прыдворны Глінка. Гэта гісторыя пра беднуіо, але гордую дзяўчыну Феліцыю Важбуновіч, якую загубіла каханне князя. У канцы аповесці аслеплы і адзінокі Караль Радзівіл памірае, акружаны клопатамі той, якуіо ён бязлітасна пакрыўдзіў.

Раман «Кароль у Нясвіжы» напісаны ў звычайнай манеры Крашэўскага. Пісьменнік займальна апавядае аб прыездзе ў Нясвіж караля Станіслава Аўгуста, які раней быў заклятым ворагам Караля Радзівіла, а потым, прыніжаны, з ім прымірыўся. У аснову рамана пакладзены сапраўдныя падзеі. Кароль сапраўды ехаў на сейм у Гродна праз землі нясвіжскага магната. Таму Пане Каханку не мог не запрасіць Станіслава Аўгуста да сябе, але, абмяркоўваючы план прыёму са сваімі прыбліжанымі, Радзівіл, ужыў наконт манарха эпітэты, не вельмі

прыемныя выхадцу з даволі беднага роду Панятоўскіх. Злы жарт угадваецца ў кожнай рэпліцы князя. Чым заняць Станіслава Аўгуста ў Нясвіжы? Дваровыя дзяўчаты станцуюць яму балет, «генеральша (сястра Пане Каханку) пакажа творы прыдворнага мастака», можна яшчэ прамуштраваць «залатую харугву» — частку войска нясвіжскай ардынацыі, спецыяльна экіпіраваную і ўзброеную. Але ж кароль не разбярэцца ва ўсім гэтым... Выпусціць мядзведзя? Тады з каралём можа здарыцца прыпадак, і страўнік у яго няўстойлівы... «Ды і чаго варты чалавек, з якім нельга напіцца»,— разважае Пане Каханку. Бо Станіслаў Аўгуст п’е толькі ваду, якую любіць, як гусь, а ў Нясвіжы вады добрай няма... Адмову караля ад кілішка князь тлумачыць бояззю прагаварыцца. Дапусціць яго да скарбніцы? Дык ён жа сам голы — толькі нагоніць аскому...

На словы пра скарбніцу адзін з прыдворных заўважае, што князь часта скардзіцца на адсутнасць ламанага гроша ў кішэні. Пане Каханку ахвотна пацвярджае, што ў яго сапраўды нічога няма, паколькі багацці належаць усяму роду, а ён толькі вартаўнік пры іх. Таму не можа ўзяць залатых «цаглін» са скарбніцы, не мае права закласці алмазы. Арандатары вязуць яму толькі сушаныя грыбы і лясныя арэхі. А даць каралю грызці арэхі,— дык яшчэ зуб сабе паламае ды скажа, што ўсё спецыяльна падстроена, абвінаваціць у здрадзе... Вось так злосна жартаваў князь, раячыся, як прыняць каранаваную асобу: калі па-радзівілаўску — то яшчэ закрычыць, што яго хочуць прынізіць, калі сціпла — скажа, што Радзівіл сквапны.

Нарэшце вырашылі паказаць каралю ўсё — ад псярні да балета. А заадно — паліць феерверкі, смажыць тушы бараноў, з усёй ваколіцы звозіць мядзведзяў і шляхту. Праўда, і тут князь не стрымаўся ад грубага жарту: няхай, маўляў, загадзя пашлюць за мётламі, бо пасля гасцей смецце з Нясвіжа давядзецца вывозіць паўгода.

I вось ужо пачалася ліхаманкавая падрыхтоўка да прыезду манарха. Прыдворны мастак прапанаваў размаляваць столь у вялікай зале: з аднаго боку паказаць гісторыю Радзівілаў з іх трубамі славы, а з другога — сям’і Панятоўскіх. Князь пасмяяўся над гербам апошніх — цялём, «задраўшым хвост». Такім чынам, варыянт роспісаў столі адпаў. Тады вырашылі намаляваць партрэт караля, якога падтрымліваюць дзве багіні — Цнат-

лівасці і Мудрасці. Зноў жа жарт: няхай адна багіня будзе падобнай на Кацярыну II, якая на галаву Панятоўскага ўсклала карону. Нехта параіў намаляваць у нябеснай вышыні і князя ў рыцарскім адзенні. Пане Каханку пажартаваў: «Мяне з маім жыватом не чапайце. Я з ім для воблакаў зацяжкі».

Па дарозе ў Нясвіж кароль са світай спыніўся ў Снове, маёнтку Рдултоўскіх. Крашэўскі піша, што Сноў з яго вялікім дваром і садам мог з годнасцю прыняць кожнага. Паглядзець на каранаваную асобу сюды з’ехалася навакольная шляхта. Баль працягваўся да позняга вечара. А раніцай манарх і яго прыдворныя накіраваліся праз Малева ў Нясвіж. Натоўп сялян, расстаўленых паабапал дарогі, па камандзе шляхты вітаў караля, кідаючы ўверх шапкі.

Перад Нясвіжам усім знатным гасцям і самому каралю прапанавалі выйсці з карэт і перасесці на дарагіх радзівілаўскіх коней. Гэта была першая непрыемнасць для Панятоўскага, які не ўмеў кіраваць коньмі. Выратаваў доктар, бо забараніў каралю ехаць верхам — быццам бы з-за яго прастуды. Дзень сапраўды быў восеньскі, халодны, ішоў дробны дождж. Бесперапынна стралялі гарматы, выстаўленыя загадзя на нясвіжскіх валах. Бліжэй да горада ўзбоч дарогі размясціліся ў маляўнічых касцюмах натоўпы людзей. Была тут і «залатая харугва», самога князя з палкоўнікам Янкоўскім на чале, і гусары караля, і мяшчане. Са скарбніцы замка на гэты дзень салдатам выдалі нагрудныя панцыры, шлемы, шчыты, коп’і. Каля Казімірскага прадмесця былі пабудаваны трыумфальныя вароты. Пасля прывітальных слоў Станіславу Аўгусту ўручылі ключы ад горада.

Апартаменты ў замку, прызначаныя для караля, здзіўлялі багатым ўбраннем. Пакоі былі абабіты рэдкаснымі габеленамі. Срэбраныя сталы, экраны да камінаў, падсвечнікі выйшлі з рук вядомых майстроў. Ложак у спальні раней належаў Людовіку XIV, затым быў падараваны Яну III Сабескаму, ад якога трапіў да Радзівілаў. Балдахін і пакрывала ўражвалі вышыўкай з залатых і сярэбраных нітак. Па суседству з пакоямі караля знаходзілася вялізная Гетманская зала, упрыгожаная партрэтамі літоўскіх ваеначальнікаў на ўвесь рост. Кідалася ў вочы выява Міхала Радзівіла на кані, па-майстэрску вытканая на мясцовай мануфактуры.

Па задуме Пане Каханку, асабліва Станіслава Аўгуста павінен быў уразіць і ўнізіць агляд палацавай скарбніцы. Крашэўскі падкрэслівае, што цяжка нават уявіць, наколькі былі багатыя старажытныя замкі. У нясвіжскай скарбніцы меліся самыя розныя прадметы нечуванай цаны і мастацкай вартасці, вырабы з золата, срэбра, жэмчугу, рэдкіх камянёў, старажытная зброя, егіпецкія муміі, васковыя фігуры.

А вечарамі кароль глядзеў прадстаўленні прыдворнага тэатра. Балеты і оперы выконваліся мясцовымі артыстамі з прыгонных сялян і мяшчан Нясвіжа. «Спевакі і балерыны — Грышкі, Гапкі, Насты, мастак Эстка, механік Літвін, віртуозы — усе хлопы»,— хваліўся князь Станіславу Аўгусту, які горача апладзіраваў акцёрам.

Грандыёзнае прадстаўленне чакала караля ў ваколіцы Нясвіжа — Альбе, дзе знаходзілася летняя рэзідэнцыя князя, зусім не падобная на іншыя. Туг раскінуліся каналы і сажалкі, па якіх плаваў княжацкі флот. Кожны карабель меў сваю назву: «Тытан», «Саламандра», «Васіліск». Самы ж вялікі называўся «Навухаданосар».

У цэнтры размясцілася ідылічная вёска, Радзівіл і яго госці ператвараліся там на некаторы час у «сялян». Усе апраналіся ў халопскія бутафорскія касцюмы, працавалі на мініяцюрных агародзіках і ў садзіках, вырошчвалі хатнюю птушку і жывёлу. Жанчыны даглядалі індыкоў, а мужчыны пасвілі бараноў са стужкамі на шыі, падыірываючы сабе на флейтах і гітарах. Мода на «натуральнасць», якая прыйшла з Францыі на хвалі сентыменталізму, была ў Нясвіжы даведзена да абсурду...

У дзень прыезду караля ўся Альба ззяла агнямі. Тысячы сялян з навакольных вёсак запалілі каля мільёна свяцільнікаў. Мясцовы майстар, які рыхтаваў феерверк, зрабіў яго так умела, што ён нагадваў вывяржэнне Везувія. У паветры круціліся ўсемагчымыя гербы, вензелі, лічбы.

Яшчэ больш грандыёзным відовішчам было «ўзяцце Гібралтара». Над вежай крэпасці, якая сімвалізавала Гібралтар, лунаў сцяг з выявай дракона з разяўленай пашчай. Калі ўсё — і скала, і замак, і батарэі, і флот — асвятлілася сотнямі тысяч паходняў, лампадаў у жалезных каганцах, відовішча стала фантастычным. Батарэі вялі агонь з караблёў па крэпасці, з крэпасці — па штурмуючым флоце. Падняўся страшэнны грукат, дым. Некалькі суднаў было разбіта, спалена. Многія «матросы» абгарэлі,

атрымалі раненні. Але гэта не хвалявала караля і нясвіжскага магната, якія наладзілі пасля відовішча вялікі пір.

Трагічныя і кур’ёзныя выпадкі з жыцця Пане Каханку зафіксаваны ва ўспамінах «Маланкі князя ваяводы», запісаных Каятанам Крашэўскім, братам Юзафа, са слоў старога нясвіжскага служкі. Аднойчы нехта расказаў Радзівілу, што ў Варшаве з’явілася электрычная машына, якая сыпле іскрамі, быццам маланкамі. Князю не хацелася адстаць ад сталіцы. Машыну прывезлі ў Нясвіж. Выкладчык мясцовага калегіума Рэкварт запрасіў публіку на «эксперымент». Дэманстраваўся табурэт са шклянымі ножкамі — на яго садзіліся найбольш смелыя прыдворныя, у якіх, калі да іх дакраналіся незвычайным прыстасаваннем, з рук, ног і нават з твару сыпаліся іскры. Потым прывезлі звязанага бычка і пусцілі яму «адну іскру ў лоб ці ў нос», ад чаго той на месцы загінуў. Тут здзіўленыя жанчыны пачалі хрысціцца. А калі зарадзілі вялікую батарэю, з яе ламанымі зігзагамі сталі ляцець струмені агню, быццам сапраўдная маланка. I раптам... на самой справе «пачало грымець і на буру збірацца». Усе перапалохаліся, у тым ліку і сам князь. Ён загадаў вынесці прылады і схаваць іх у склеп. Самае ж цікавае — у час буры загарэлася хата аднаго шляхціца ў ваколіцах Слуцка, і ў гэтым пажары нясвіжскі князь прызнаў сябе вінаватым, палічыўшы, што ён сапраўды мог адбыцца ад яго «сатанінскага» прыбора. Сквапны Пане Каханку раптам раскашэліўся і даў ірошы на будаўніцтва новай.

Некалькі старонак адводзіць апісанню нясвіжскага замка часоў Пане Каханку у рамане «Фаварыт» Валянцін Пікулв. Праз непралазныя балоты, сцвярджае ён, ішла дарога на Нясвіж, а далей пачыналіся гаці, высланыя бярвёнамі: калі здарыцца небяспека — такая «маставая» раптоўна разбуралася, і вораг гінуў у багне.

Рэзка адмоўна ставіцца Пікуль да асобы князя. Для яго той «дзесяціпудовы ілгун, абжора і п’яніца, які мог бы паспрачацца з самім Гарганцюа». Аўтар піша, што Радзівіл выпіваў па сем бочак віна ў тыдзень. У сутарэннях працавалі помпы, якія падавалі віно на верхнія паверхі замка. Гэтуіо «вінную раку» «перапампоўвалі» страўнікі гасцей князя, вось чаму яна не затапляла памяшканне.

Пікуль апавядае, што «у гэтым замку літоўскага ваяводы блукала няўлоўная жаночая цень. Прыгажуня з

тонкімі рысамі твару, уся ў чорным адзенні, яна спрытна • пазбягала п’яных абдымкаў паноў». Аўтар намякае на князёўну Тараканаву, якая на самой справе ў нясвіжскім замку ніколі не была, хаця сустракалася з Каралем Радзівілам у Еўропе, вяла з ім перапіску. Пра гэта даволі падрабязна пісаў П. Мельнікаў (Андрэй Пячэрскі) у гістарычным рамане «Князёўна Тараканава і прынцэса Уладзімірская». Загадкавая жанчына, якая сама не ведала сваё сапраўднае паходжанне, выдавала сябе за дачку імператрыцы Лізаветы Пятроўны, народжаную ў законным шлюбе з фельдмаршалам графам Разумоўскім. Пра зносіны з нясвіжскім князем аўтар піша: «Блізкія сувязі яе (самазванкі) з палякамі, якія выехалі за іраніцу, асабліва са знакамітым Карлам Радзівілам, каронным генеральнай канфедэрацыі маршалкам, палацінам віленскім, з гэтым магнатам, уладальнікам незлічоных багаццяў, ідалам шляхты, вядомым пад імем Пане Каханку, не пакідаюць сумнення, што гэтая жанчына была прыладай польскай інтрыгі супраць імператрыцы Кацярыны II». Мельнікаў-Пячэрскі сцвярджае, што Радзівіл абыходзіўся з падстаўной прынцэсай, як з сапраўднай дачкой імператрыцы. He шкадаваў грошай, пакуль яны ў яго былі, каб самазванка праводзіла дні ў раскошных балях, за што абяцала Радзівілу вярнуць Польшчы вобласці, якія ёй належаць, і скінуць Панятоўскага.

Але хутка адносіны да князёўны Тараканавай рэзка змяніліся. Пане Каханку паехаў з павіннай галавою да Станіслава Аўгуста. Радзівілу прапанавалі дапамагчы вярнуць «прынцэсу» Лізавету ў Расію, паабяцаўшы за гэта вярнуць яму ўсё, што ён спраціў. Князь не згадзіўся. Пячэрскі піша: «Як ні цяжка было ў гэты час Пане Каханку, але ён, не аднойчы лёгка прымірыўшыся з сумленнем, на гэты раз рашуча адмовіўся ад здрады няшчаснай жанчыне». Тады яму паабяцалі вярнуць усё канфіскаванае, калі ён не будзе дапамагаць самазванцы. Нясвіжскі магнат згадзіўся. Яму аддалі ўсе яго велізарныя маёнткі, і Караль вярнуўся ў Нясвіж, дзе наладжваў надзвычай раскошныя балі, быў здольны на эксцэнтрычныя выхадкі. Мельнікаў-Пячэрскі прыводзіць некалькі анекдатычных выпадкаў, апісвае, напрыклад, паездкі князя летам на санях па дарозе, пасыпанай соллю.

У Нясвіжскім замку аднойчы летам сабралася мноства гасцей. Баль працягваўся да глыбокай ночы, але і ноччу

госці пакутавалі ад спякоты. Пекныя пані і маладыя паненкі часта мянялі свае ўборы і выціралі хусцінкамі твары. Даволі поўны, князь больш за ўсіх цярпеў ад гарачыні. У адзін з такіх момантаў ён звярнуўся да прысугных і паабяцаў на раніцу зіму і катанне ў санках. Такі жарт быў занадта смелы нават для князя. Госці вырашылі, што князь вельмі п’яны. Але якое ж было іх здзіўленне, калі раніцай яны ўбачылі «снег» на двары замка і сані, якія чакалі ix. I ўсё гэта пад промнямі гарачага летняга сонца! Прыгледзеўшыся, госці зразумелі — усё наваколле ўсыпана соллю. Дарагой, прывазной у той час з-за мяжы! Карэты паехалі да касцёла. Пасля такога катання сяляне і бяднейшая шляхта запасліся дэфіцытам на гады. Неяк князь убачыў, як адзін шляхціц сыпле соль з дарогі ў сваю брычку. Ен загадаў слугам насыпаць да самага верху, каб сквапны пан ішоў побач пешшу, а людзі ведалі, які ён скнара і як зганьбіў свой шляхецкі гонар.

Расказвае ў сваёй аповесці Мельнікаў яшчэ пра адно здарэнне ў духу Пане Каханку, вялікага выдумшчыка. Аднойчы ён так разышоўся, што нават яго закадычны сябар, небагаты шляхціц, не вытрымаў і абазваў князя ілгуном. Той у запале адказаў аплявухай. Гэта вялікая абраза замуціла розум гордаму шляхціцу, і ён кінуўся да Радзівіла з нажом. Ледзьве паспелі схапіць яго за рукі і вывесці з замка.

Абражаны пачаў судовую справу ў абарону свайго гонару, але суд быў на баку багатага. Бедалага ўсё прасудзіў да ніткі і аднойчы прыйшоў у замак да князя. Здзіўлены магнат запытаў, як ён асмеліўся з’явіцца яму на вочы, і вось што пачуў у адказ. На свеце ёсць два вялікія дурні: першы — князь, бо асмеліўся раўняць сябе з Кацярынай Вялікай, а другі — ён, шляхціц, таму што ўзяўся судзіцца з князем. Параўнанне з імператрыцай спадабалася Радзівілу, ён заключыў былога сябра ў абдымкі, усё яму дараваў і аддаў прасуджаную маёмасць.

Мемуарысты ў сваіх успамінах пра Пане Каханку часам падаюць спрэчныя, супрацьлеглыя характарыстыкі. Многім імпанавала, што ён прытрымліваўся старых шляхецкіх традыцый, апранаўся ў беларускую вопратку нават тады, калі іншыя ўжо прызвычаіліся да замежнага адзення. Як сцвярджае Нямцэвіч: «быў іэта мужчына прыгожы, глядзеў горда зверху. Меў ён на сабе пунсовы аксамітны

плашч, зашпілены гузамі, а ўверсе — клямрай (спражкай.— К. Ш.-П.) з брыльянтаў, сярод якіх ззяў каштоўны карбункул, сабаліны каўпак, карабеля (крывая шабля.— К. Ш.-П.) пры баку з золатам і брыльянтамі, абвіслыя вусы.

Захавальнікам нацыянальных традыцый застаўся князь у памяці аднаго з прыдворных чыноўнікаў: «Караль Радзівіл, выбраўшы сталую рэзідэнцыю ў Нясвіжы, рашыў увесь свой уплыў скіраваць на тое, каб, прынамсі, у Літву не дапусціць той чужаземнай заразы і захоўваць у непарушнай цэласці ўсе старыя звычаі бацькоў».

Некаторыя мемуарысты пісалі, што ваявода абараняў «бедных ад гвалту магнатаў», працягваў «дабрачынную руку бедным, няшчасным». Нясвіжскі ардынат, маўляў, «хацеў даць свету ўзорны прыклад угаймавання і прыніжэння фанабэрлівай чалавечай пыхлівасці, наследавання сапраўднай хрысціянскай цнатлівасці, любові да бліжняга, чалавечнасці і дабрачыннасці — прытым імкнуўся палепшыць і ўзвысіць вясковае саслоўе».

Любіў князь «жартаваць» не толькі з сябрамі. Часта палохаў замежных гасцей: артыстаў, гувернёраў, нават паслоў. Аднойчы ён напужаў папскага нунцыя Салузі: «Выбіраючыся на праменад, заехаў па яго не звычайным экіпажам, а карыёлькай (лёгкая павозка на двух колах — К. Ш.-П.), запрэжанай шасцёркай мядзведзяў. Італьянец ледзь не самлеў ад страху».

Адам Мальдзіс называе Пане Каханку «вялікім пазёрам, свайго роду акцёрам». Ён сядаў за адзін стол з «братамі-шляхтай», абменьваўся з імі шапкамі, мог перад выбарамі выехаць на бочцы на рынак у Нясвіжы і частаваць усіх віном. Даследчык лічыць, што «позай было і бічаванне ў перадвелікодную пятніцу, і ўласнаручнае выточванне з дрэва розных табакерак, якія потым раздаваліся шляхце, і гульня ў сялянскія заняткі ў Альбе, дзе па загаду князя ўзвялі ідылічную вёску».

Радзівіл, як піша Мальдзіс, «наўмысна ставіў сябе ў скандальныя і анекдатычныя сітуацыі: катаўся летам на санках, запрэжаных мядзведзямі, па дарозе, пасыпанай соллю, конна ўязджаў на тэатральныя прадстаўленні, загадваў расстраляць казу, якая ноччу ўзабралася на вал і напалохала варту, дражніў у звярынцы малпаў, называючы іх прозвішчамі нялюбых суседзяў, будучы п’яным, сам садзіў сябе ў цямніцу. Аднойчы, зайшоўшы ў Варшаве

ў краму, паказаў кіем: «Адгэтуль і дагэтуль — маё! Запакаваць і адаслаць»».

Любімым заняткам Пане Каханку было расказваць шляхце розныя анекдоты, «глупствы». Паводле слоў Я. Ахоцкаіа і К. Крашэўскага, куды толькі не заносіла фантазія нясвіжскага Мюнхаўзена. To ён нібыта разбагацеў, служачы кухарчуком у нейкай пані Лазоўскай, то быццам бы варыў страву ў піратаў, ад якіх уцёк у арэхавай шкарлупіне. Аднойчы стрэліў у аленя персікавай костачкай, а потым з яе вырасла паміж рогамі жывёліны цэлае дрэва. Меў раман з сірэнай, ад якога ў Каспійскім моры з’явіліся селядцы... Расказваў князь пра двух нясвіжскіх сабак, якія ад лютасці з’елі адзін аднаго — толькі хвасты іх засталіся, пра злоўленага ў Налібоцкай пушчы чорта, якога давялося тры дні адмочваць у свянцонай вадзе.

Навакольная шляхта давярала Пане Каханку, аддаючы за яго свае галасы на сейміках, пастаўляла ў Нясвіж прыдворных. Радзівіл акружаў сябе вялікай світай. Крашэўскі пісаў: «Адной пяхоты ў князя было пяць атрадаў па сто пяцьдзесят чалавек, нясвіжская і слуцкая міліцыя пад кіраўніцтвам маёра Паціні, венгра, чатыры батальёны стралкоў пад камандаваннем маёра Длужылоўскага, залаты ўланскі конны атрад, якім камандаваў ротмістр Янкоўскі, а таксама казакі Камінскага, драгуны і артылерыя».

Пышныя балі і прадстаўленні наладжваў Пані Каханку не толькі ў Нясвіжы, але і ў іншых гарадах, куды выязджаў па службовых і маёмасных справах. Першы магнат Рэчы Паспалітай імкнуўся зацьміць нават каралеўскі двор. I гэта яму ўдавалася.

СКАРБЫ КНІЖНЫХ I АРХІЎНЫХ СХОВІШЧАЎ

Многія старажытныя кнігі, прысвечаныя Нясвіжу, рукапісы, якія належалі мясцовым аўтарам, розныя дакументы ў свой час захоўваліся ў радзівілаўскай бібліятэцы і архіве. Лёс іх драматычны.

Першая радзівілаўская бібліятэка была заснавана ў 1600 годзе. Як ужо гаварылася, першапачаткова яна

знаходзілася над галоўнымі варотамі замка. У XVIII стагоддзі доя кнігазбору ў замку была выдзелена спецыяльная зала. У каталогах налічвалася больш за 20 тысяч тамоў на розных мовах. Тут былі творы антычных паэтаў, мысліцеляў, працы французскіх асветнікаў, кнігі, выдадзеныя ў Беларусі, у тым ліку і ў Нясвіжы. Напрыклад, нясвіжскае выданне кнігі абата Ф. Нано «Жыццё і ерасі Вальтэра» ў перакладзе на польскую мову, якая прыцягнула ўвагу чытачоў да ідэй выдатнага мысліцеля.

Кліжныя калекцыі папаўняліся пры Міхале Казіміру Рыбаньку, яго жонцы Уршулі, а затым перайшлі да іх сына Караля Станіслава, у якога ў 1772 годзе бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. Па загаду Кацярыны II яе перадалі ў Акадэмію навук. У жніўні 1772 года туды трапіла 96 скрынь — 14 892 кнігі, без уліку гравюр, картаў і нот.

У 1841 годзе польскія кнігі, якія раней уваходзілі ў нясвіжскую бібліятэку, былі разабраны і апісаны А. Старчэўскім.

4 лістапада 1916 года на пасяджэнні Рускага бібліяграфічнага таварыства Э. Вальтэр зрабіў даклад «Бібліятэка літоўскага магната 1772 года», у якім разглядаліся яе стан, роля і значэнне для культуры Літвы і Русі, неабходнасць калектыўнага вывучэння і інш. Вальтэр паведаміў аб старажытных каталогах, паказваў некаторыя рэдкасці. На жаль, Радзівілаўскі кнігазбор моцна пацярпеў падчас пажару ўжо ў наш час.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі імя Якуба Коласа таксама захоўваюцца кнігі з нясвіжскай бібліятэкі Радзівілаў, але сабранай ужо ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Іх лёгка пазнаць па экслібрысах (некаторыя з іх зроблены Г. Ляйбовічам яшчэ ў XVIII стагоддзі), дзе намаляваны арол, які трымае шчыт з фамільным гербам. Зверху ідзе стужка, куды ўпісвалася імя чарговага гаспадара кнігазбору. У канцы XIX стагоддзя экслібрысы для Радзівілаў рабіў вядомы парыжскі гравёр Агры.

Побач са старадрукамі ў нясвіжскай бібліятэцы захаваліся рэдкія рукапісы. Надзвычай цікавы лёс Радзівілаўскага летапісу, упрыгожанага 617 малюнкамі. Як паведамляў прафесар М. Улашчык, які падрабязна апісаў гэты унікальны помнік беларускай культуры, Радзіві-

лаўскі летапіс быў названы так таму, што адным з яго ўладальнікаў быў Баіуслаў Радзівіл. Другая назва летапісу — Кёнігсбергскі, бо з 1669 года ён знаходзіўся ў бібліятэцы горада Кёнігсберга. У 1761 годзе, калі рускае войска заняло горад, у якасці трафея быў перададзены ў бібліятэку Акадэміі навук у Пецярбургу.

Мяркуючы па запісах на старонках летапісу, да Радзівілаў ён знаходзіўся ў руках дробнай шляхты і духавенства. У канцы маецца прыпіска, што ён падараваны Янушу Радзівілу нейкім Станіславам Зяньковічам. Гэта магло адбыцца ў канцы 40-х альбо пачатку 50-х гадоў XVII стагоддзя. Спачатку летапіс захоўваўся ў Нясвіжы, затым трапіў да Багуслава Радзівіла. А. Шахматаў, які вывучаў мову помніка, прыйшоў да высновы, што ён адносіцца да Уладзіміра-Суздальскага летапісання XIII стагоддзя, па змесце блізкі да знакамітага Лаўрэнцьеўскага летапісу. А рукапісная копія, якая належала Радзівілам, была зроблена, пэўна, у Смаленску, недзе ў канцы XV стагоддзя.

Больш за 500 тысяч розных дакументаў налічвалася ў знакамітым нясвіжскім архіве. Ён пачаў складвацца ў 1551 годзе, калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы так званай Літоўскай метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Некаторыя яго дакументы адносяцца да часоў Ягайлы. У архіве былі таксама пісьмы Пятра I, Людовікаў XV, XVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага.

У XX стагоддзі нясвіжскія архіўныя матэрыялы трапілі ў розныя сховішчы. Галоўная частка нясвіжскага фонду князёў Радзівілаў захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Там ёсць шмат каштоўных дакументаў пра першыя беларускія мануфактуры, прыдворныя тэатры, грамадскае жыццё Беларусі і Літвы. Можна сустрэць і пералік прыгонных павіннасцей сялян Слуцкага княства, і калектыўнае прашэнне галадаючых земляробаў маёнтка Налібокі аб выдачы ім хлебнай пазыкі, і справа аб смерці пастуха ад пабояў, і дагаворы з замежнымі майстрамі аб арганізацыі розных прадпрыемстваў. Дакументы напісаны на лацінскай, старабеларускай, польскай і іншых мовах. Старажытныя фаліянты — амаль 25 тысяч спраў, а ў кожнай справе — па некалькі соцень дакументаў. «Сапраўдная скарбніца для вучоных»,— гавораць пра нясвіжскі фонд наведвальнікі архіва.

Хаця нясвіжскія дакументы, як правіла, пісаліся на паперы стойкім чарнілам, рэцэпт якога да гэтай пары невядомы, ад часу яны ўсё ж струхлелі. Яшчэ больш дрэнна выглядалі дакумены, напісаныя менш стойкім чарнілам на пергаменце. Да таго ж нясвіжскі фонд вельмі пацярпеў у час Вялікай Айчыннай вайны. Архіў быў вывезены ва Усходнюю Прусію, адкуль яго вярнулі ў Мінск. Пасля вайны пачалася рэстаўрацыя дакументаў. Спецыялісты «залячылі» абарваныя і папсаваныя старонкі, замацавалі іх спецыяльным саставам, пераплялі. Работа вялася болей за 20 гадоў і завяршылася ў 1982 годзе.

ТААІЯ, МЕЛЬПАМЕНА I НЯСВІЖСКАЕ «ДО»

Талія і Мельпамена — музы грэчаскай міфалогіі, якія апякалі камедыю і трагедыю, пасяліліся ў Нясвіжы намнога раней, чым у іншых гарадах. Першы ў Беларусі прыдворны прыгонны тэатр быў створаны ў рэзідэнцыі Радзівілаў у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Яшчэ раней тут пачаў дзейнічаць школьны тэатр — таксама адзін з першых на беларускай зямлі. Першае вядомае нам яго прадстаўленне адбылося ў 1696 годзе, калі мясцовыя шкаляры паказалі творы «Млечны шлях радзівілаўскага арла» і «Вобраз распятага Хрыста». А праз два гады на нясвіжскай сцэне была пастаўлена п’еса «Вакх, які ап’янеў ад крыві і забойства». На жаль, тэксты п’ес да нашага часу не дайшлі. Яны вядомы нам толькі па пераказу рускага вучонага I. Разанава.

Затое ў бібліятэцы Вільнюскага універсітэта захаваліся праграмы некаторых нясвіжскіх школьных прадстаўленняў першай паловы XVIII стагоддзя. 3 іх вынікае, што ў 1723 годзе, перад канікуламі, мясцовымі шкалярамі паказвалася драма «Відовішча свету», якая апавядала пра Хрыстафора Калумба. Захаваліся таксама праграмы 1730 і 1732 гадоў, калі ставіліся п’есы «Дух буры», «Залатая свабода па-за свабоднай уладай царства мудрых». Паміж актамі выконваліся інтэрмедыі.

Школьныя драмы пісаліся па пэўных канонах, павінны былі падпарадкоўвацца розным абмежаванням. Паводле

інструкцыі 1647 года на сцэне нельга было «есці, піць, тупаць нагамі, паказваць што-небудзь такое, што магло б выклікаць непрыемнае ўражанне ў акцёраў альбо гледачоў». У адпаведнасці з віленскім прадпісаннем 1717 года спектакль не мог працягвацца больш за тры гадзіны. Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконваць толькі мужчынам.

Рэпертуар нясвіжскага школьнага тэатра значна ўзбагаціўся ў 50-я гады XVIII стагоддзя — пасля таго, як паэтыку і рыторыку ў калегіуме пачаў выкладаць паэт і драматург Юзаф Катэнбрынг. У 1755 годзе тут была пастаўлена яго трагедыя «Марнасць над марнасцю, альбо Томас Паунд» (у тым жа годзе выдадзеная ў нясвіжскай друкарні). Сюжэт твора ўзяты з англійскай гісторыі. Ролю вялікага канцлера Цэцылія выконваў сын навагрудскага стольніка Іван Вайніловіч, Томаса Паунда — мазыранін Адам Вайніловіч, а яго брата Караля — сын навагрудскага гараднічага Аляксандр Яблонскі. На прыкладзе героя трагедыі аўтар паказвае марнасць зямнога жыцця і славы. Перад летнімі канікуламі 1758 года ў Нясвіжы вучні калегіума паказалі п’есу Катэнбрынга «Сіроэс». У праграме ўказвалася, што перад пачаткам п’есы і пасля яе, а таксама ў антрактах выконваліся інтэрмедыі, балетныя нумары і нават цэлая опера.

Аб дзейнасці Нясвіжскага прыгоннага тэатра падрабязна гаворыцца ў працах беларускіх вучоных Г. Барышава, А. Мальдзіса, польскіх даследчыкаў А. Сайкоўскага, Ю. Кжыжаноўскага, К. Вяржбіцкай. Апісаць рэпертуар тэатра ім дапамаглі «Дыярыуш», які кожны дзень з 1720 па 1761 год вёў Міхал Радзівіл Рыбанька, а таксама архіўныя матэрыялы з радзівілаўскага фонду.

Першае ўпамінанне аб відовішчы ў Нясвіжскім замку адносіцца да 1740 года, калі тут замежныя артысты паставілі п’есу «Прыклад справядлівасці». У наступныя гады там жа былі пастаўлены ўпершыню ў Беларусі камедыі Мальера і знакамітая «Заіра» Вальтэра, а таксама творы мясцовых аўтараў.

Стварэнне арыгінальнага рэпертуару звязана з імем Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі Міхала Рыбанькі. Яна атрымала бліскучуіо адукацыю і валодала прыкметнымі літаратурнымі здольнасцямі. Пісьмы мужу, які часта адлучаўся з Нясвіжа, яна пісала вершамі. А калі ў двух-

Францішка Уршуля Радзівіл

гадовым узросце памёр іх першы сын, сваё гора маці таксама выказала ў вершах.

Пры жыцці Францішкі Уршулі Радзівіл на нясвіжскай сцэне пераважна ставіліся яе ўласныя п’есы на польскай мове альбо пераклады камедый і трагедый французскіх драматургаў. Выкарыстоўваліся сюжэты з арабскіх казак «Тысяча і адна ноч», славянскіх легевд. Францішка Уршуля цудоўна спявала (часта — са знакамітай нясвіжскай капэлай, у якой налічвалася 25 музыкантаў прафесіяналаў), значна папоўніла замкавую бібліятэку, удзельнічала ў арганізацыі работы другой нясвіжскай друкарні.

Гераіні камедый і трагедый, напісаных княгіняй Радзівіл,— пераважна ахвяры мужчынскага фальшу, двудуш-

ша. Гэта пяшчотныя, цудоўныя стварэнні, якія церпяць ад вераломства каханых. Сюжэты Уршуля чэрпала з асабістых перажыванняў — яна вельмі раўнавала свайго мужа, які часта пакідаў Нясвіж. П’есы пісаліся як павучанне яму перад далёкай дарогай. Гераіні твораў «Дасціпнае каханне» (1746), «Суддзя, пазбаўлены розуму» (1748), «У вачах нараджаецца каханне» (1750), «Несумленнасць у пастцы» (1751), якія самааддана і пакорліва кахаюць сваіх мужоў, павінны былі пераканаць князя, што сямейная вернасць заўсёды ўзнагароджваецца лёсам, а здрада жорстка караецца.

Тэматыка апошніх твораў Францішкі Уршулі ўжо крыху іншая. Павучанне ў іх адрасуецца не мужу, a дзецям. Так, у камедыі «Каханне— дасканалы майстра» (1753) расказваецца пра Галезія —сына Дэмакрыта і прыгажуню Філідыю — дачку Арыстыда. 3 трох сыноў Дэмакрыта толькі адзін Галезій грэбуе навукай. Бацька, саромеючыся сына-невука, пасылае яго ў вёску, дзе ён павінен пасвіць жывёлу. I вось аднойчы Галезій убачыў на лузе дзяўчыну, якая спала, і з першага позірку закахаўся ў яе. Прачнуўшыся дзяўчына ўцякла ад юнака: ёй прыйшліся не даспадобы грубыя звычкі пастуха. Прысаромлены Галезій вырашыў вучыцца — акружыў сябе настаўнікамі, якія за кароткі час дапамаглі яму стаць выхаваным і адукаваным. Калі ён зноў сустрэўся з дзяўчынай, перамога была забяспечана.

Хаця дзея п’есы адбываецца ў Старажытнай Грэцыі, аўтар ўмела выкарыстоўвае мясцовыя, нясвіжскія рэаліі і нават аўтабіяірафічныя моманты. Сваімі незвычайнымі дабрачыннасцямі Філідыя нагадвае княгіню, якой яна была ў маладосці. Гераіня гэтак жа адукаваная, прыгожая, цудоўна спявае.

Аўтабіяграфічныя і іншыя п’есы Францішкі Уршулі Радзівіл. Гаварылася ў іх пра Турцыю, Старажытны Рым, але гледачы ўсё ж згадвалі Нясвіж і яго ваколіцы. Упаміналіся цудоўныя гаі, велічны будынак летняй рэзідэнцыі, зеляніна травы... Прысутныя жвава рэагавалі, успрымаючы завуаляваны намёк: дык гэта ж Альба з яе тэатрам пад адкрытым небам. У розных «антычных» і «ўсходніх» творах княгіні ўпамінаецца знакаміты звярынец, які знаходзіўся ў Альбе, «месца адасаблення»,

акружанае з трох бакоў вадою сажалкі. Туг жыхары Нясвіжскага замка, як і героі п’есы, любілі хавацца ў хвіліны перажыванняў. Такім чынам, традыцыйным сюжэтам надаваўся мясцовы каларыт.

Пасля смерці Францішкі Уршулі нясвіжскі акцёраматар Якуб Фрычынскі сабраў яе драматычныя творы і выдаў асобнай кнігай з гравюрамі М. Жукоўскага, на якіх былі намаляваны дэкарацыі да спектакляў.

П’есы ставіліся ў замку, у прыгарадзе Нясвіжа Альбе, у «зялёным» тэатры і палацы пад назвай Кансаляцыя. У 1747 годзе ў замку пачалося будаўніцтва спецыяльнай тэатральнай залы, якую афармлялі мясцовыя мастакі — Гескі, Мікалаеўскі, мастак з-пад Львова Скжыцкі. Асноўныя работы па абсталяванні тэатра прыйшліся на зіму 1748 года. Галоўны архітэктар Казімір Ждановіч паведамляў князю: «Мастакі ў камедыхаўзе «спяшаюцца, як могуць, але ім перашкаджаюць маразы». Ён жа меў самае непасрэднае дачыненне да будаўніцтва тэатра ў Альбе і Кансаляцыі. Апошні знаходзіўся за замкавым ровам каля «Рыцарскай школы» — кадэцкага корпуса і адным бокам выходзіў на нясвіжскі рынак. Гэта быў першы стацыянарны тэатр на тэрыторыі Беларусі. Сцэна ў Кансаляцыі мела выгляд крыху скошанай земляной пляцоўкі, амфітэатр на прыродным узгорку быў разлічаны на 1000 гледачоў. Замест куліс выкарыстоўваліся тры рады падстрыжаных раслін. Першапачаткова сцэна аснашчалася толькі нескладанымі заднікамі і прыстасаваннямі для іх змены. Але да канца 1748 года яна ўжо магла падымацца, асвятлялася знізу,

Першыя дэкарацыі нясвіжскіх тэатраў былі аб’ёмнымі — архітэктурнага тыпу, бо ў той час архітэктар, дэкаратар і машыніст сцэны часта сумяшчаліся ў адной асобе. На жаль, час зруйнаваў унікальныя ўзоры мясцовай тэатральнай архітэктуры.

Спачатку тэатр Радзівілаў з’яўляўся аматарскім. На яго сцэне часта выступалі члены княжацкай сям’і, сваякі, госці. Цікавы, напрыклад, запіс Рыбанькі ад 18 чэрвеня 1758 года, дзе паведамлялася, што ў п’есе Францішкі Уршулі «Каханне нараджаецца ў вачах» ролю Салона атрымаў Ігнацы Богуш, мечнік віленскі, Палікрытай была дачка гетмана Кацярына Жавуская, Дарыдай — Тэафіля

Радзівіл, Лентыдасам — А. Агінскі, ашмянскі староста. Акцёры падбіраліся таксама з выхаванцаў кадэцкай школы, адкрытай у Нясвіжы ў 1745 годзе. Рэжысёр і пастаноўшчык спектакляў Якуб Фрычынскі, які працаваў на Радзівілаў 34 гады, у данясенні князю часта скардзіўся, што кадэты хварэюць, позна вяртаюцца з летніх вучэнняў і таму цяжка праводзіць з імі тэатральныя рэпетыцыі.

У другой палове XVIII стагоддзя ў нясвіжскім тэатры ўсё часцей з’яўляліся іншаземцы-прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпаведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася оперы і балетам. А паколькі артысты з прыгонных каштавалі намнога танней, чым замежныя гастралёры, у Нясвіжы пачалі рыхтаваць уласных музыкантаў, танцораў, спевакоў, драматычных акцёраў. Для гэтага запрашаліся вядомыя майстры. У архівах сустракаюцца прозвішчы капельмайстра Альберціні, балетмайстраў Дзюпрэ, Лойкі і інш. Часам вучняў з прыгонных адпраўлялі за граніцу. Іван Цэнцыловіч удасканальваў майстэрства ігры на скрыпцы ў Рыме. Здольны прыгонны скрыпач Мацей з Карэлічаў атрымаў музычную падрыхтоўку таксама, відаць, за мяжой. Міхал Радзівіл адзначаў у дзённіку, што «яго навука дорага каштавала».

Рыбанька часта абменьваўся прыгоннымі і прафесіянальнымі артыстамі са слуцкім магнатам Геранімам Радзівілам, сваім братам. Часам нават цяжка ўстанавіць, дзе пачалася кар’ера таго ці іншага спевака, танцора, музыканта. У 1757 годзе Рыбанька папрасіў у брата добрага балетмайстра. Геранім пачаў шукаць падыходзячага чалавека ў Вене, але безвынікова. Тады паабяцаў прыслаць свайго, які служыў у яго два гады. «Чалавек гэта даволі цвярозы і французскага стылю паводзін»,— паведаміў слуцкі магнат нясвіжскаму. I нарэшце, не без ваганняў, уступіў абяцанага балетмайстра. Быў ім знакаміты Луі Максіміліян Дзюпрэ. Француз па паходжанні, родам з Квебека ў Канадзе, да Слуцка ён саліраваў у парыжскай оперы, дзе выступіў пачынальнікам мужчынскага класічнага танца.

У Нясвіжы Дзюпрэ з’явіўся ў канцы сакавіка 1758 года. 3 ім быў падпісаны трохгадовы кантракт, дзе гаварылася, што ён павінен навучыць танцам 8 дзяўчынак і хлопчыкаў, у тым ліку і малалетніх дзяцей Рыбанькі. Пенсію Дзюпрэ паклалі ў размеры 170 злотых у год. 22 красавіка 1758 года Рыбанька запісаў у сваім «Дыярыушы»: «Першы раз француз Дзюпрэ балетмайстар танцаваў». Як адзначае Г. Барышаў, з прыездам у Нясвіж Дзюпрэ на сцэне мясцовага тэатра адбыліся прынцыповыя змены. Упершыню тут з’явіўся танцор з такой «грацыёзнасцю і пластычнасцю рухаў».

Заняткі з дваровымі «балетнікамі і балетніцамі» далі цудоўныя вынікі. 3 1759 па 1761 год у тэатры былі паказаны 23 балетныя спектаклі. Музыку для іх пісалі пераважна кампазітары, звязаныя з нясвіжскай капэлай. Пасля Дзюпрэ ў 1762 годзе з’явіўся ў Нясвіжы новы французскі балетмайстар — «мэтр танцаў» Якуб Аліўе.

У 1760 годзе, пасля смерці князя Гераніма, Міхал Радзівіл Рыбанька даў загад перавезці ў Нясвіж частку тэатральнага рэквізіту са Слуцка. У рапарце паведамлялася, што яго адправілі на 10 фурманках. Некаторыя з рэчаў — бутафорскіх коней, сланоў, трон — пакінулі на месцы. Большая частка слуцкага тэатральнага рэквізіту ўрэшце рэшт была раскрадзена.

У канцы 40-х — пачатку 60-х гадоў XVIII стагоддзя тэатральнае жыццё ў Нясвіжы было даволі інтэнсіўным. У 1757 годзе тут паказалі 26 спектакляў, у 1761-м — 22. У дзённіку Рыбанькі часта сустракаем запісы такога тыпу: «Пасля абеду з усёй кампаніяй ездзілі ў Альбу, дзе з прыемнасцю глядзелі камедыю, паказаную дзецьмі і дваровымі. Мая жонка пастаралася. Быў феерверкілюмінацыя. Вярнуліся ў Нясвіж ноччу». На спектаклях прысутнічалі госці з Навагрудка, Варончы, Вільні і нават з Расіі (палкоўнік Валконскі, генерал-маёр Хамякоў з жонкай і інш.). Часцей за ўсё ў Нясвіжы ішла п’еса пра легендарнага Парыса пад назвай «Каханне — зацікаўлены суддзя». Гэты твор Францішкі Уршулі Радзівіл паўтараўся тут каля 20 разоў. 3 п’ес Мальера часцей іншых ставілі «Сганарэля». А «Заіра» Вальтэра паказана 5 разоў.

У 1777 годзе, калі Караль Станіслаў Радзівіл, сын Францішкі Уршулі і Міхала Рыбанькі, вярнуўся з эміграцыі і стаў зноў жыць у Нясвіжы, у жыцці магнацкага тэатра пачаўся новы ўздым. Пашырыўся склад капэлы, адрадзіўся балет, оперная трупа. Для прыгонных спевакоў, танцораў і музыкантаў была створана новая школа. У яе балетным класе працаваў былы прыгонны Антон Лойка. Хутка да яго далучыўся балетмайстар Гаэтана Пецінеці, які да Нясвіжа працаваў у тэатры А. Тызенгаўза ў Гродне. У 1780 годзе Лойку паслалі за мяжу, каб ён закупіў там ноты для новых балетаў, пазнаёміўся з выканаўчым майстэрствам і рэпертуарам Вены, Рыма і Венецыі.

Аб актыўнасці работы нясвіжскага балета сведчыць паведамленне князю ад прыдворнага П. Шульца, які тады адказваў за матэрыяльнае забеспячэнне спектакляў: «...Першы балет «Рустыко» мы падрыхтавалі. Касцюмы гатовыя, здароўе дзяцей добрае. Іх магчымасці Вам знаёмы. Пасля Вашага ад’езду мы падрыхтавалі «турэцкі балет». Шульц пісаў таксама, што па заказу Пецінеці мясцовы кравец Марошка пашыў касцюмы да чатырох новых балетаў.

У 70—80-я гады XVIII стагоддзя нясвіжскі балет налічваў больш^ за 30 чалавек і па сваёй колькасці набліжаўся да вялікіх танцавальных калектываў Заходняй Еўропы і Расіі. Паводле архіўных дакументаў за 1787 год, у Нясвіжы тады выступалі беларускія прыгонныя Багдановіч, Багушэвіч, Віктаровіч, Вольская, Глябовіч, Зданкевіч, Казлоўская, Лойка (дачка А. Лойкі) і інш.

Акрамя таго, у 1783 годзе ў Нясвіж была запрошана з Дубны драматычная трупа пад кіраўніцтвам вядомага антрэпрэнёра Л. Перажынскага. Паводле слоў даследчыка Г. Барышава, у склад гатай трупы ўваходзіў буйнейшы прадстаўнік класічнай акцёрскай школы К. Аўсінскі, які праславіўся ў ролі Гамлета. Сярод актрыс вылучалася М. Перажынская, якая з поспехам выконвала ролі бойкіх сялянак і субрэтак. У трупу ўваходзіла таксама драматычная актрыса і спявачка М. Лазанская, што пачала сваю сцэнічную дзейнасць у Нясвіжы, а потым стала зоркай трупы Нацыянальнага тэатра ў Варшаве.

Артыстам нясвіжскага тэатра, асабліва з прыгонных, жылося нялёгка. Плацілі вельмі мала. Часта абяцаныя грошы затрымлівалі па некалькі гадоў. He лепшым было становішча і прафесіяналаў-іншаземцаў. Іх увесь час ашуквалі. Яны скардзіліся на мясцовае надвор’е і часта хварэлі. Нярэдка хворага акцёра выцягвалі з ложка і сілаю прымушалі ўдзельнічаць у спектаклях. За самыя дробязныя правіннасці артыстаў каралі як дваровых. Некаторыя спрабавалі ўцякаць, нават адмаўляючыся ад заробленых грошай. Але іх лавілі, садзілі ў турму, а ў Слуцкім замку нават падвяргалі здзекам. Калі артыстаў перавозілі з Нясвіжа ў Слуцк альбо наадварот, іх звычайна суправаджаў атрад салдат, а нанач вакол ставілі пікеты.

Калі ў Нясвіжы рыхтаваліся да сустрэчы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага на работу быў запрошаны яшчэ адзін італьянскі балетмайстар Ф. Касэлі, які сам напісаў лібрэта да новага балета «Арфей у пекле». Каралю быў паказаны таксама «Пігмаліён», харэаграфію якога стваралі А. Лойка і Г. Пецінеці. Балет вельмі спадабаўся. Пра стваральніка новага балета «Арфей у пекле» замкавы падскарбі дакладваў князю: «Вельмі шкада, што міласцівы васпан не выгнаў Касэлі за яго неашчаднасць, таму што ён рыхтаваў балет не з дапамогай ног, а дзякуючы раскошным дэкарацыям і адзенню».

Нясвіжскі тэатр праіснаваў каля 50 гадоў — да канца XVIII стагоддзя. Прыклад Нясвіжа прадвызначыў з’яўленне падобных тэатраў у Слуцку, Слоніме, Ружанах.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў нясвіжскім фондзе захоўваюцца матэрыялы аб дзейнасці аматарскага тэатра ў Нясвіжы ў пачатку XX стагоддзя. Шматлікія праірамы спектакляў даюць уяўленне аб яго рэпертуары: «Сябар», «Фаталіст», «Ніхто мяне не ведае», «Сённяшнія», «Легкадумная сястра» і інш. Шмат спектакляў ставілі ў карысць людзей, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў. Сярод удзельнікаў сустракаюцца прозвішчы Альшанскай, Клейшнера, Грабоўскага, Цвіркі, Пастарэмчак: мужа і жонкі Карэцкіх, Мароза, Язвінскага, Шыманскага і інш. Адказным за спектаклі часам быў нават Альбрэхт Радзівіл. Касцюмы і дэкарацыі рыхтавалі ў нясвіжскіх майстэрнях, напрыклад у пані Е. Вайзэ.

На гастролі ў Нясвіж у гэты час прыязджалі салісты Варшаўскай кансерваторыі з опернымі спектаклямі. Яны паказвалі творы С. Манюшкі, пераклады паводле Г. Сянкевіча.

У ваколіцах Нясвіжа Якуб Колас «знайшоў» свайго Сымона-музыку — якраз адсюль таленавіты Арфей зямлі беларускай пайшоў да людзей, панёс ім «песень дар, агонь душы і сэрца жар».

Больш за чатыры стагоддзі назад у нясвіжскай друкарні быў надрукаваны «Канцыянал» — адзін з першых у Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў больш за сотню песень (кантаў) з прыкладзенымі да іх нотамі. Тытульны ліст «Канцыянала» не захаваўся. Але на апошняй старонцы зборніка ёсць надпіс: «Надрукавана ў Нясвіжы, выдавец пан Мацей Кавячынскі. Друкар Даніэль, 8 лістапада 1563 года». У яго ўвайшлі маральна-павучальныя песні, якія заклікаюць весці сумленнае, дабрачыннае жыццё, устрымлівацца ад п’янства і абжорства. Можна адзначыць такія, як «Сэрцам да справядлівасці», «Вывучай жа, кожны, сёння дабрачыннасць», «Паглядзіце, усе людзі». Нясвіжскі спеўнік утварылі песні Фамы Сакалоўскага, Авдрэя Пшэтэцкага, Соф’і Алесніцкай, Мікалая Рэя, Якуба з Любліна і інш. Многія з гэтых твораў былі вядомы і да нясвіжскага выдання. Надрукаваны былі ў ім і новыя свецкія песні-канты.

Выданне спеўніка ў Нясвіжы ў 1563 годзе служыць доказам ранняга нотадрукавання ў Беларусі. Яго антыкаталіцкая і нават антырэлігійная накіраванасць і свецкі характар паказваюць высокі ўзровень развіцця прагрэсіўнай думкі ў тыя часы.

Адначасова з нясвіжскім «Канцыяналам» быў выдадзены дадатак да яго, дзе налічвалася 5 псалмаў і 8 песень. Пад некаторымі з іх стаіць прозвішча Марціна Чаховіча.

У 1594 годзе нясвіжскі зборнік перавыдадзены ў Вільні. Пры гэтым «Канцыянал» падпаў пад «чыстку»,— з яго выкінулі песні палітычнага характару.

У канцы XVI стагоддзя ў Нясвіжы існавала музычная бурса (школа). Туды прымалі таленавітых дзяцей з ніжэйшых саслоўяў. Часта вучні бурсы выступалі пры двары нясвіжскіх магнатаў, за што атрымлівалі невялікую плату.

У XVI стагодцзі былі вядомы і самавучкі-артысты з народа. Згодна з дакументамі Літоўскай метрыкі, у той час бралі падатак «с медведннков, дудннков, скрнпков н с каждого гудка н нных, в местах мешкаючых, хто службы певное не маеть, с головы самого н белых голов (жанчын.— К. Ш.-П.) н детей нх по осьмн ірошей».

У XVIII стагоддзі ў Беларусі атрымалі распаўсюджанне прыгонныя аркестры і капэлы. Далёка ішла слава пра слуцкі, слонімскі, гродзенскі ансамблі, але буйнейшым аркестравым калектывам была нясвіжская прыдворная капэла Радзівілаў. Побач з замежнымі спевакамі і музыкантамі ў яе складзе выступалі таленавітыя прыгонныя сяляне. Вядомы некаторыя кіраўнікі капэлы з мясцовых жыхароў. Гэта Юрый Бакановіч (з 1749 года) і прыгонны Янка Ценціловіч (з 1751 года), які атрымаў музычную адукацыю ў Італіі. Там жа вучыўся яшчэ адзін нясвіжскі скрыпач — Матэвуш.

Вялікае значэнне ддя развіцця культуры Беларусі XVIII стагоддзя мела дзейнасць музычных школ, дзе вучыліся дзеці прыгонных сялян. Асаблівую вядомасць атрымала нясвіжская школа, адкрытая ў 1751 годзе. Прыгонных хлопчыкаў, сабраных з маёнткаў Радзівілаў, вучылі іграць на скрыпцы, віяланчэлі, флейце, габоі, валторне, фагоце. Школа рыхтавала інструменталістаў для прыдворнага аркестра.і выканаўцаў вакальных партый у оперных спектаклях.

У Нясвіжскім замку ставіліся оперы як замежных, так і мясцовых аўтараў. Напрыклад, музыку да аперэты «Агатка» і оперы «Войт альбанскага паселішча» напісаў кампазітар нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (1746—1825), які працаваў у 1780—1802 гадах дырыжорам нясвіжскага аркестра, а пазней выкладаў у Віленскім універсітэце. Вершаванае лібрэта напісаў Мацей Радзівіл. Рукапіс «Агаткі» захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Беларускі пісьменнік і вучоны А. Мальдзіс знайшоў лібрэта аперэты і пазнаёміў з яе зместам чытачоў.

Дзея адбываецца ў вёсцы, дзе жыве галоўная гераіня — звычайная сялянская дзяўчына. Яна горача і аддана кахае прыгоннага Антона Цалку. Падстароста Піяшка хоча разбіць іх каханне, разладзіць вяселле і выдаць Агатку

за свайго спадручнага Антона Гайдака. Усе непаразуменні адбываюцца з-за таго, што ў хлопцаў аднолькавыя імёны. Здавалася б, нішто ўжо не можа выратаваць закаханых. Але ў справу ўмешваецца добры пан — ён праганяе дрэннага слугу і дазваляе Агатцы выйсці замуж за Цалку.

Можа здацца, што ў «Агатцы» расказана звычайная сентыментальная гісторыя. Але ў лібрэта адчуваюцца пэўныя антыпрыгонніцкія акцэнты. Агатка спявае арыю аб цяжкім жыцці сялян, якія церпяць здзекі ад панатырана. У другой арыі гаворыцца, што сяляне з’яўляюцца кармільцамі памешчыкаў, што «крывавай працай сялянскіх рук карыстаюцца ўсе саслоўі». Антон кідае Піяшку ў твар абвінавачванне, што толькі сярод паноў модна гандляваць каханнем. Такія радкі, адзначае А. Мальдзіс, мог напісаць чалавек перадавых поглядаў, прыхільнік ідэй Русо. Значыць, розныя былі Радзівілы.

У другой палове XVIII стагоддзя ў Нясвіжы існаваў ражковы аркестр, у якім ігралі выключна прыгонныя музыканты.

Беларуская даследчыца, мастацтвазнавец Вольга Дадзіёмава расказвае пра «янычарскую» капэлу і ваенныя аркестры, якія існавалі пры дварах магнатаў. Музыка турэцкага аркестра гучала ў НясвіЖы на пахаванні Мікалая Фаустына Радзівіла ў 1746 годзе. Рэпертуар «янычарскіх» капэл быў разнастайны і ўключаў вітальныя, жалобныя, застольныя, танцавальныя творы. Музыкантамі выступалі нясвіжскія інструменталісты.

Некалькі дзён не змаўкала ваенная музыка на пышным пахаванні ротмістра кавалерыі, падкаморага Вялікага княства Літоўскага Гераніма Радзівіла ў 1787 годзе. «У першы дзень грандыёзнага відовішча картэж з шасцісот ардынацкіх уланаў конна і пяцісот конных стральцоў рухаўся пад гукі жалобнай музыкі. У наступныя дні цырымоніі восемсот уланаў і два эскадроны стральцоў маршыравалі пад сумнуіо музыку, а дзвесце ўланаў у сталёвых даспехах са сцягамі ехалі на конях пры гуках духавой музыкі трох батальёнаў».

Выявы сігнальных інструментаў можна ўбачыць на экслібрысе, выдадзеным у Нясвіжы ў 1754 годзе.

У Нясвіжы была створана адна з першых у Беларусі майстэрняў па вырабу музычных інструментаў. У іх пра-

цавалі таленавітыя беларускія майстры Сцяпан Юшкевіч, Міхаіл Стайновіч, Фёдар Крыжкевіч, Караль Буржынскі, Мацвей Чарняўскі, Міхаіл Катляровіч і інш. Некаторыя з іх, напрыклад, Сцяпан Юшкевіч, пазней працавалі самастойна. Кіраваў майстэрняй нямецкі майстар Дэйн.

Нарэшце, у нясвіжскім музычным асяроддзі нарадзіўся першы ў Беларусі падручнік па харавых спевах. Каля 1794 года напісаў яго мясцовы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцігоддзі ён быў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назвай «Пачатак музыкі — як ф#уральных, так і харавых спеваў» з дабаўленнем італьянскапольскага слоўніка музычных тэрмінаў.

У XIX стагоддзі музычнае жыццё Нясвіжа прыйшло ў заняпад.

3 кампазітараў і музыкантаў гэтага часу можна назваць толькі Пятра Карафу-Корбута, які іграў на 24 інструментах. Некаторыя яго кампазіцыі былі выдадзены і карысталіся вялікай папулярнасцю.

Карафа-Корбут сябраваў з вядомым польскім кампазітарам Станіславам Манюшкам, бываў у доме яго бацькі ў Мінску.

Побач з прафесіянальнай музычнай культурай развівалася аматарская народная. Песеннымі традыцыямі асабліва славіліся на нясвіжскай зямлі вёскі Лявонавічы, Лань, Быхаўшчына. Самым распаўсюджаным інструментам была скрыпка. Уменне ііраць на ёй перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Нясвіжы доўга жылі і працавалі самадзейныя кампазітары Павел Касач і Іван Троска. Яны пісалі музыку з усім запалам сэрца, аддавалі любімай творчасці ўвесь вольны час. Нясвіжскія самадзейныя творцы ўнеслі дастойны ўклад у скарбніцу нацыянальнай музычнай культуры Беларусі.

Сёння распаўсюджваннем музычных ведаў займаюцца музычныя школы і ўстановы культуры.

Стаў род Радзівілаў у свеце прызнаным, He знойдзеш больш гэтакіх родаў 3 высокаю славай ён быў паяднаны, Багаццем вялікім валодаў.

Ян Чачот

ГАСПАДАРЫ НЯСВІЖА

Ян Радзівіл Барадаты Юры Радзівіл «Пераможца» Мікалай Радзівіл Чорны Мікалай Радзівіл Руды Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка, I ардынат нясвіжскі

Ян Юры Радзівіл, II ардынат нясвіжскі Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, III ардынат нясвіжскі

/Кыгімонт Караль Радзівіл, IV ардынат нясвіжскі Аляксандр Аюдвік Радзівіл, V ардынат нясвіжскі Міхал Казімір Радзівіл, VI ардынат нясвіжскі Юры Іосіф Радзівіл, VII ардынат нясвіжскі Караль Станіслаў Радзівіл, VIII ардынат нясвіжскі Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, IX ардынат нясвіжскі

Караль Станіслаў Ануфры Ян Непамуцэн Радзівіл,

X ардынат нясвіжскі

Дамінік Геранім Радзівіл, XI ардынат нясвіжскі Антоні Генрык Радзівіл, XII ардынат нясвіжскі Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл,

XIII ардынат нясвіжскі

Антоні Вільгельм Радзівіл, XIV ардынат нясвіжскі Юры Фрыдэрык Радзівіл, XV ардынат нясвіжскі Антоні Альбрэхт Радзівіл, XVI ардынат нясвіжскі Аеон Уладзіслаў Радзівіл, XVII ардынат нясвіжскі

ВОНШУНД ПА МЯНУШЦЫ РАДЗІВІЛІО

На працягу многіх стагоддзяў Нясвіжам валодалі Радзівілы. Яны займалі найвышэйшыя пасады ў дзяржаве, мелі велізарныя плошчы зямлі, атрымоўвалі мільённыя даходы, уплывалі на лёсы тысяч людзей.

Па адной з версій сваё паходжанне Радзівілы выводзілі ад старажытнай рымскай арыстакратыі. Нібыта пачынальнік роду Дорспрунг разам з Палемонам дабраўся морам у Літву і заснаваў тут паселішча Рамнову (Новы Рым). Сярод нашчадкаў гэтага роду былі і палітычныя і культавыя дзеячы. Асабліва вядомым зрабіўся Вярхоўны жрэц Крыва-Крывейша. Ён моцна пакахаў прыгажунюліцвінку. У іх нарадзіўся сын, якога бацька, як жрэц, не меў права выхоўваць сам, а маладая маці пры родах памерла. Каму аддаць хлопчыка на выхаванне? КрываКрывейша прыдумаў хітры план. Да яго часта прыязджалі князі. Адзін з іх, Нарымунт, не меў сына. Ен прасіў жраца вымаліць у бога Перуна яму наследніка. Вось гэта і паспрабаваў выкарыстаць Крыва-Крывейша. Калі ў чарговы раз да яго прыехаў Нарымунт, які любіў паляванне, жрэц загадаў пакласці маленькага дзіцятку ў люльку, аздобіць яе кветкамі і павесіць на высокае дрэва. У час палявання сабакі вывелі князя і яго світу да дзіўнага дрэва, каля якога ніякай дзічыны не было. Паляўнічыя паглядзелі ўгору і ўбачылі сярод лісця нейкі прадмет. Яго знялі. Гэта быў «вялікі цуд» — хлопчык здаровенькі і прыгожы. Жрэц сказаў Нарымунту: «Вось табе бог Пярун і паслаў сына. Гадуй дзіця як роднае і ва ўсім слухайся, ягонае слова будзе голасам самога Бога».

Малога назвалі Ліздэйкам, што значыць па-літоўску «знойдзены ў гняздзе». Хлопчыка, які хутка падрастаў, вельмі шанавалі, з яго думкамі заўсёды лічыліся. Аднойчы да Ліздэйкі за парадай звярнуўся сам Вялікі князь

Войшунд

Гедымін. Трэба было растлумачыць незвычайны сон, які прысніўся князю, калі ён заначаваў у даліне Святога Рога: магутны жалезны воўк гучна выў на ўсе чатыры бакі свету. Ліздэйка даў такое тлумачэнне: на тым месцы, дзе спыніўся князь, трэба пабудаваць вялікі горад, каб слава аб ім пранеслася па ўсёй зямлі. Так узнікла Вільня. Менавіта пасля гэтага да імя Ліздэйкі далучылася мянушка Радзівіл — ад беларускага слова «радаіць». Некалькі пакаленняў нашчадкаў Ліздэйкі карысталіся гэтым словам як мянуіпкай, а потым яно стала прозвішчам магугнага роду.

Станіслаў Мацкевіч, польскі даследчык, даў іншы варыянт паходжання прозвішча Радзівілаў.

Ліздэйка быў малодшым сынам наваградскага князя Нарымунта, якога замардаваў родны брат Дэймунд. Ён

загадаў забіць дзяцей брата, каб падрыхтаваць сабе дарогу да трона. Але маленькае дзіця ўратавалася з дапамогай нянькі, якая схавала хлопчыка ў гняздзе арла на высокім дрэве. У гэтых краях аднойчы паляваў Вялікі князь Вітаўт, старэйшы сын Гедыміна. Ён, пачуўшы плач дзіцяці, выратаваў хлопчыка і ўзяў да сябе. Ліздэйка зрабіўся Крыва-Крывейшам, архікапланам усёй Літвы. Тое месца, дзе знайшлі Ліздэйку, называлася Веркі, што значыць «плач».

Сын Ліздэйкі ажаніўся з рускай князёўнай з Бельска, а ўнук узяў у жонкі яраслаўскую князёўну з роду Рурыкавічаў. Праўнук Войшунд ажаніўся з віцебскай князёўнай. Гэты апошні стаяў на чале войска Вялікага княства. Ад часу падпісання ім уніі Літвы з Польшчай словамі Woiszundus cum Filio suo Radivilio ў 1401 годзе пачынаецца гістарычная хроніка роду Радзівілаў.

Ліздэйка дажыў да ста гадоў. Ён дачакаўся прыняцця хрысціянства ў Вялікім княстве Літоўскім. Цяжка было яму, магутнаму архікаплану самай вялікай у Еўропе дзяржавы, дзе панавала паганства, бачыць або чуць, як губілі святыя дубы, як залівалі плаваючыя агні. Нават яго блізкія родзічы, дзеці і ўнукі прымалі хрысціянства. Але яны доўга не маглі забыць свае прыгожыя паганскія абрады.

Адзін з Радзівілаў хрысціўся разам з Ягайлам у адным саборы і ўзяў сабе імя Мікалай. Па прыкладу еўрапейскіх манархаў ён называў сябе Мікалаем I (Першым). Гэты Радзівіл не аднойчы вызначыўся ў бітвах супраць крыжакоў, татараў, Масковіі. Выконваючы абавязкі віленскага ваяводы, ён падпісаў некалькі ўній з Польшчай. Мікалай Першы ўзяў сабе герб «Суліму», а яго брат Осцік — герб «Тры трубы». Калі беларуская шляхта пачала пераходзіць у каталіцкую веру і браць сабе польскія гербы, Радзівілы не памянялі свой беларускі герб.

Мікалай II Радзівіл памёр ужо як вялікі канцлер літоўскі і вялікі гетман. Яго жонкай была слонімская князёўна Соф’я Манівід з роду Гедыміна. Старэйшая дачка выйшла замуж за трансільванскага князя Стэфана Баторыя, была роднай бабкай будучага польскага караля і вялікага князя з такім жа імем. Малодшая дачка Ганна стала жонкай Конрада III са старажытнай польскай дынастыі Пястаў, які быў мазавецкім князем.

Сын Мікалая II Юры Радзівіл, праслаўлены палкаводзец і вялікі гетман літоўскі, заснавальнік біржанскай

лініі Радзівілаў, быў бацькам знакамітай Барбары Радзівіл, польскай каралевы і вялікай княгіні. Другі сын Мікалая Ян Барадаты ажаніўся з Ганнай Кішка і стаў заснавальнікам нясвіжскай лініі Радзівілаў.

Першы раз тытул князя быў прапанаваны Мікалаю III Радзівілу, вялікаму канцлеру літоўскаму і ваяводзе віленскаму. Аднойчы ён паехаў разам з каралём на сустрэчу з імператарам Максіміліянам. Радзівіл узяў з сабою сто маладых юнакоў, прыгожа апранутых, якія гралі на розных інструментах. Да таго ж яны хораша спявалі ў час малітваў, што нават сам імператар быў ад іх у захапленні. Ён спецыяльна сустрэўся з Радзівілам і прапанаваў яму тытул князя Рэчы Нямецкай, бо ведаў аб значным яго ўплыве ў Вялікім княстве і хацеў мець яго на сваім баку. Але Мікалай III Радзівіл ад тытула князя адмовіўся. Ён лічыў, што яго род паходзіць ад Нарымунта, дынастыя якога старэйшая нават за дынастыю Гедыміна. Праз тры гады імператар Максіміліан усё ж прыслаў Радзівілу тытул князя на Ганёндзы і Мэдэлях. Гэты тытул у наступным пакаленні Радзівілаў згаснуў.

Ужо на пачатку XVI стагоддзя магутнасць роду Радзівілаў была бязмернай. He гаворачы аб іх багацці і тытулах, трэба адзначыць, што яны трымалі ўсю ўладу ў ВКЛ. Узгадаем тытулы чатырох братоў: Мікалай — віленскі ваявода і канцлер, Альбрэхт — епіскап, Юры — кашталян віленскі і вялікі гетман літоўскі, Ян — кашталян трокскі. Большая палова княства знаходзілася ў іх руках.

ЗАСНАВАЛЬНІК НЯСВІЖСКАЙ ЛІНІІ

ЯН РАДЗІВІЛ БАРАДАТЫ (1474—1522)

Першым Радзівілам, які ступіў на зямлю Нясвіжа, лічыцца Ян Барадаты, мянушку атрымаў за доўгую бараду. Ён нарадзіўся ў сям’і Мікалая Радзівіла, вялікага канцлера літоўскага і ваяводы віленскага, і Соф’і Манівід, слонімскай князёўны. Юнаком трапіў у Кракаў на выхаванне, якое атрымліваў пры каралеўскім двары, дзе пасябраваў з каралевічам Аляксандрам. Вакол каралевіча гуртавалася моладзь, у будучым гэта — дзяржаўныя дзеячы Канстанцін Астрожскі, Міхал Глінскі, Альбрыхт Гаштольд, браты Радзівілы Ян і Юры. У таварыскім коле яны марылі аб рыцарскім гонары, служэнні радзіме, аб подзвігах.

У 1492 годзе каралевіч Аляксандр быў абраны Вялікім князем Літоўскім. На каранацыі ў Віленскім саборы прысутнічалі ўсе яго сябры. Ян Радзівіл, якому толькі споўнілася васемнаццаць гадоў, стаяў разам з малад-

зенькай шаснаццацігадовай жонкай. Гэта была Альжбета, родная сястра найлепшага сябра Альбрыхта Гаштольда. На ўрачыстасцях маладая пара выглядала надзвычай шчаслівай, «самай вясёлай». У згодзе і любові яны пражылі дзесяць гадоў, нарадзілі пяцера дзетак, але ўсе яны памерлі маленькімі.

У 1496 годзе родная сястра Яна Радзівіла Ганна стала жонкай князя Мазоўшы Конрада III. Гэты шлюб меў важнае значэнне не толькі для Радзівілаў, але і для ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Былы бяздзетны ўдавец Конрад ад шлюбу з Ганнай меў чатырох сыноў.

У 1502 годзе вялікае няшчасце напаткала Яна Радзівіла Барадатага — памерла каханая жонка Альжбета. Спрэчкі аб яе пасагу азмрочылі адносіны з яе братам Альбрыхтам. Толькі праз год пасля смерці жонкі Ян Радзівіл Барадаты вярнуўся да каралеўскага двара, але становішча там рэзка змянілася. Вялікі князь і кароль захварэў, падпаў пад уплыў інтрыганаў і падазрона ставіўся да былых сяброў. Міхал Глінскі пачаў выкарыстоўваць становішча пры двары ў сваіх асабістых інтарэсах і выжыў усіх, хто любіў Аляксандра і служыў яму верай і праўдай. У спіс ворагаў ён запісаў і Яна Барадатага, які быў вымушаны пакінуць вялікую палітыку і пасяліцца ў сваіх памесцях. Там ён ажаніўся другім шлюбам на Багдане Лукомскай, якая нарадзіла двое дзетак-дачок. Іх у гонар сястры і маці назвалі Ганнай і Соф’яй. У 1505 годзе Ян атрымаў ад караля слонімскае староства і пачаў будаваць замак у Слоніме, а таксама дапамагаць сястры Ганне ўпраўляць мазавецкім княствам, бо Конрад III памёр.

У 1506 годзе трыццацітысячнае войска крымскіх татараў перайшло граніцы Вялікага княства Літоўскага і рушыла ўглыб краіны. Татары былі ўжо каля Слуцка. Браты Радзівілы, нягледзячы на былыя спрэчкі з Міхалам Глінскім, далучыліся да войска пад яго кіраўніцтвам. Рашучая бітва адбылася пад Клецкам на рацэ Лань. Асабістая мужнасць і ваенны талент Яна Барадатага спрыялі поспеху і бліскучай перамозе над татарамі.

У канцы жніўня 1506 года Яна Барадатага спешна выклікалі ў Вільню. Кароль і Вялікі князь Аляксандр паміраў і захацеў перад смерцю развітацца з былымі сябрамі. Ян Радзівіл быў у ліку тых, хто падпісаў завяшчанне Аляксандра.

Каралём і Вялікім князем быў абраны брат памёршага — Жыгімонт I Стары, які вырашыў скарыстаць дыпламатычныя здольнасці Яна Барадатага і загадаў таму ўзначаліць пасольства да маскоўскага князя. Там Радзівіл паведаміў аб выбранні новага караля і вялікага князя і прапанаваў заключыць мір з Юіяствам і Польшчай. Але Васіль III заўпарціўся, жадаючы далучыць Вялікае княства Літоўскае да Масковіі. Гэтым памкненням маскоўскага ўладара спрыяў і бунт Міхала Глінскага, які трапіў у няміласць да Жыгімонта I. Глінскі пачаў з таго, што жорстка расправіўся з галоўным сваім ворагам — Янам Забярэзінскім.

2 лютага 1508 года Міхал Глінскі, ўварваўшыся ў памесце Забярэзінскага, адсек яму галаву, насадзіў яе на піку і доўга вазіў па ваколіцах. Жыгімонт I Стары быў вымушаны пачаць збіраць сілы для барацьбы з бунтаўшчыком. Радзівілы падтрымалі свайго Вялікага князя і далучыліся да яго войска. Міхал Глінскі быў разбіты і, ратуючыся, перайшоў на службу да маскоўскага князя. Яна Барадатага зноў паслалі ў Маскву, дзе ён патрабаваў выдачы здрадніка. Васіль III адмовіўся выдаць Глінскага, якога чакаў суровы каралеўскі суд у Вялікім княстве.

У пачатку 1512 года Ян Барадаты ўдзельнічаў у крывапралітнай бітве пад Вішняўцом супраць крымскіх татараў, дзе шасцітысячнае войска Кароны і Княства пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага разбіла значна большыя сілы ворагаў. 3 перамогай вярнуўся Ян Барадаты да дому, але тут яго сустрэла асабістае гора — памерла яго другая жонка — Багдана Лукомская.

Ян Барадаты пасватаўся да Ганны Кішкі, родная сястра якой Барбара незадоўга перад гэтым стала жонкай ягонага брата — Юрыя Радзівіла. Ганна дала згоду на шлюб. Яна прынесла Нясвіж у пасаг роду Радзівілаў.

Нядоўга цешыўся Ян Барадаты з маладой жонкай у Нясвіжы. Новая яшчэ больш жорсткая вайна паклікала яго на абарону айчыны. У тым жа 1513 годзе маскоўскі князь Васіль III разарваў мірны дагавор і накіраваў на суседзяў шматтысячнае войска. Браты Радзівілы далучыліся да абаронцаў радзімы, якімі кіраваў Канстанцін Астрожскі. 8 верасня 1514 года пад Оршай адбылася рашаючая бітва, дзе трыццацітысячнае войска Вялікага княства і Кароны разбіла васьмідзесяцітысячную армію

маскоўскага князя. Былі захоплены ў палон 46 ваяводаў, князёў, баяр, 8 тысяч людзей больш нізкага саслоўя.

У 1515 годзе Ян Барадаты нарэшце дачакаўся наследніка. Ганна Кішка нарадзіла сына, якога па сямейнай традыцыі назвалі Мікалаем (у будучым Мікалай Чорны).

У канцы дваццатых — пачатку трыццатых гадоў XVI стагоддзя нейкі злы рок абрынуўся на род Радзівілаў. У 1519 годзе неспадзявана памірае брат Яна Альбрыхт, епіскап, і жонка Юрыя Барбара Кішка. У пачатку 1522 года смерць забрала Ганну, мазавецкую рэгентшу, якая ніколі не скардзілася на здароўе. Наступным быў брат Мікалай, вялікі канцлер літоўскі і ваявода віленскі. На яго пахаванні ўжо адкрыта гаварылі аб атруце. У тым жа 1522 годзе адчуў сябе дрэнна і Ян Барадаты. Прадчуваючы блізкі канец, ён пакінуў завяшчанне, у якім прасіў караля і вялікага князя Жыгімонта Старога ўзяць апеку над яго сям’ёй.

Забойца, які вырашыў высекчы пад корань род Радзівілаў, дзейнічаў вельмі хітра. Уздзеянне атруты было мало прыкметным, здавалася, што смерць яго ахвяр была натуральнай. Ян Барадаты так і не даведаўся, хто яго забойца. Многія лічылі, што гэта Бона Сфорца. Уладная, каварная жанчына марыла пра абсалютную ўладу. Яна падпарадкавала сваёй уладзе старога караля, увяла моду на патаемныя атручванні. Радзівілы былі першымі яе ахвярамі. Прычыну нянавісці тлумачылі тым, што кароль Жыгімонт Стары да жаніцьбы з Бонай цікавіўся Ганнай Радзівіл. Бона ўбачыла яе прыгажосць і розум і спалохалася. Іменна гэтая жанчына была сапраўднай саперніцай у барацьбе за сэрца караля. Калі адносіны з каралём ў Боны не складуцца, то гэтая жанчына зможа лёгка заваяваць каханне Жыгімонта Старога. За спіною Ганны стаялі чатыры ўплывовыя і магугныя браты, першыя дарадцы караля.

Заснавальнік нясвіжскай лініі Радзівілаў Ян Барадаты памёр у росквіце сіл, яму не было яцічэ і пяцідзесяці гадоў.

ГЕРКУЛЕС ЛІТОЎСКІ

ЮРЫ РДДЗІВІЛ «ПЕРАМОЖЦА» (1480—1541)

Бацька Барбары Юры Радзівіл валодаў вялікім ваенным талентам, удзельнічаў у шматлікіх бітвах з татарамі, Масквою, крыжакамі.

Яго парадны партрэт пэндзля знакамітага мастака эпохі нямецкага Адраджэння ўпрыгожваў Нясвіжскую карцінную галерэю і быў пазначаны ў каталогах пад нумарам першым. Гэты твор захаваўся да нашага часу, быў рэстаўрыраваны ў 1982 годзе і цяпер знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Галоўную сваю славу і гонар Юры здабыў у бітве пад Оршай 8 верасня 1514 года, дзе ўзначаліў харугвы конніцы Вялікага княства. За мужнасць, талент вайскоўца ён атрымаў мянушку Віктора-Пераможцы, Геркулеса Літоўскага. Гэта была сапраўды найвялікшая народная ўзнагарода.

27 снежня 1527 годаразам з Канстанцінам Астрожскім Юры Радзівіл удзельнічаў у бітве пад Альшанкай і здабыў слаўную перамогу над татарамі. «Дзесяткі тысяч жыхароў княства і Кароны былі вызвалены з татарскага палону. Пасля такой бліскучай перамогі Крым пачаў па-іншаму ставіцца да княства, нават неаднойчы звяртаўся да Вільні па дапамогу, чаго не было ад часоў Вітаўта. Татарскія напады пасля Альшанкі сталі радзейшыя і менш адчувальныя.

Самая пачэсная ўзнагарода за шчырае служэнне бацькаўшчыне чакала Юры Радзівіла ў 1531 годзе. Пасля смерці Канстанціна Астрожскага ён атрымаў пасаду найвышэйшага гетмана, якую займаў да канца жыцця. Ён быў дужым фізічна, адважным і ўдачлівым як палкаводзец. У коле сваёй сям’і, у архівах і творах мастацтва Юры падаецца як постаць прыгожая, светлая, узнёслая, вельмі набожная. Будучы глыбока веруіочым, у час вялікага посту замыкаўся ў кляштарах дая малітваў. Таленавіты чалавек, ён меў шмат зайздроснікаў і ворагаў. Напрыканцы жыцця захварэў нейкай незразумелай хваробай і пасля цяжкіх пакут памёр у 1541 годзе.

Першая жонка Юрыя Радзівіла Барбара, родная сястра Ганны Кішка, як было сказана вышэй, памерла рана. Пасля яе заўчаснай смерці Юрый ажаніўся з Барбарай са знакамітага роду Колаў, дачкой галіцкага кашталяна Паўла, які пакінуў свае агромністыя маёнткі адзінай дачцы. Падчас замужжа з Юрыем Радзівілам ёй было 22 гады. Яна лічылася прыгожай жанчынай, вызначалася вялікай культурай. Ворагі пляткарылі, што была вельмі дасведчанай у абыходжанні з мужчынамі, легка скарала іх даверлівыя сэрцы. Гаварылі нават, што была каханкай караля Жыгімонта Старога, і таксама што маці будучай каралевы Барбары займалася чарамі, рабіла розныя прываротныя бальзамы.

ДЫПЛАМАТ I КАНЦЛЕР

МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ (1515—1565)

ЛЛікалай Радзівіл Чорны нарадзіўся ў Нясвіжы 4 лютага 1515 года ў сям’і трокскага кашталяна Яна Радзівіла Барадатага і Ганны з роду Кішкаў. Ён рана страціў бацьку. Апекуном сямігадовага Мікалая, яго малодшага брата Яна і сясцёр Ганны і Соф’і стаў родны дзядзька віленскі кашталян, а ў будучым вялікі гетман літоўскі Юры Радзівіл. Дзяцінства хлопчык правёў у Нясвіжскім замку, тады яшчэ драўляным, дзе атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю.

У 1529 годзе па рашэнню манарха Жыгімонта Старога Мікалай Чорны некаторы час жыў пры каралеўскім двары ў Кракаве, дзе разам з будучым польскім каралём і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам атрымліваў адукацыю. Атмасфера Адраджэння пры двары мела вялікі ўплыў на яго густы і звычкі. Закончыўшы навучанне,

ён разам з братам вяртаецца ў Нясвіж і актыўна ўключаецца ў палітычнае і эканамічнае жыццё краіны. Хугка малады магнат дамогся вельмі ўшіывовай пасады земскага маршалка. Уся судовая ўлада і пасольскія справы сканцэнтраваліся ў руках Мікалая Чорнага. Ён паказаў сябе здольным дыпламатам, адукаваным дзяржаўным дзеячам, самым уплывовым у княстве пасля караля.

Важнай падзеяй у гісторыі роду нясвіжскіх Радзівілаў пазначаны 1547 год, калі Жыгімонт Аўгуст прызначыў Мікалая Чорнага паслом да караля рымскай імперыі Фердынанда, дзе імператарам Карлам V яму і ягоным братам быў нададзены княжацкі тытул. Мікалай Чорны і ягоны брат Ян пачалі называцца князямі «на Олыцэ і Нясвіжы», а іх стрыечны брат Мікалай Радзівіл Руды — князем «на Біржах і Дубінках».

Мікалай Чорны марыў выйсці з-пад улады польскай кароны і зрабіць Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае незалежным і самастойным. Каб здзейсніць задуманае, ён выкарыстаў новую плынь у рэлігіі — пратэстантызм. Сам князь прыняў вучэнне Кальвіна і запрасіў у Нясвіж шматлікіх прапаведнікаў-пратэстантаў. Менавіта ў гэты час тут пачала дзейнічаць друкарня, дзе ўпершыню на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выдадзены кнігі на беларускай мове.

У 1549 годзе нясвіжскі князь удзельнічаў у вайне супраць татараў на Валыні. Пасля заканчэння вайны кароль выдаў прывілей аб наданні Мікалаю Чорнаму гетманства, але князь не меў ахвоты да ваеннай кар’еры і адмовіўся ад гэтай пасады. У гэтым жа годзе Жыгімонт II узнагародзіў Мікалая Чорнага берасцейскім староствам, дзе той распачаў грунтоўную гаспадарчую дзейнасць: узвёў замкавыя будынкі, зрабіў эканамічныя пераўтварэнні, якія рэзка павысілі прыбыткі і рэнтабельнасць. Кароль адразу павысіў падатак у дзяржаўную казну.

У 1550 годзе Мікалай Чорны атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага і барысаўскае староства, а праз год стаў віленскім ваяводам, што значна ўзмацніла яго пазіцыі. Ён стаў некаранаваным «каралём» Літвы. Бліскучая кар’ера і афіцыйная пасада намесніка караля ў ВКЛ паспрыялі таму, што Мікалай Чорны ў 1551 годзе атрымаў прывілей на захоўванне дзяржаўнага архіва княства (Літоўскай метрыкі) у Нясвіжы.

У 1552—1553 гадах нясвіжскі князь актыўна займаецца палітычнай дзейнасцю і часта суправаджае караля ў дыпламатычных сустрэчах. 31 чэрвеня 1553 года ў час сватання Кацярыны Габсбургскай у жонкі каралю Жыгімонту Аўгусту, Мікалай Чорны, як давераная асоба і сябар караля, замяніў таго на цырымоніі сватання. Па старому звычаю, каб зацвердзіць факт сватання, ён у поўным рыцарскім адзенні прылёг на. ложак каля нарачонай караля. Уплыў Мікалая Чорнага яшчэ больш павялічыўся ў ВКЛ. Яго роля і значэнне ўзраслі па ўсёй Усходняй Еўропе. Цяпер ён зрабіўся для караля ўсім; і дарадчыкам, і канцлерам, і маршалкам, і сябрам, з якім кароль і абедаў, і танцаваў, і праводзіў вольны час. Трэба яшчэ дадаць, што калі згода на шлюб Жыгімонта Аўіуста і Кацярыны была атрымана, у падзяку за пасрэдніцтва яму быў нададзены тытул графа на Шыдлаўцы.

У 1557 годзе ў ВКЛ быў выдадзены дакумент «Устаў на валокі», у распрацоўцы якога актыўны ўдзел прымаў Мікалай Чорны. Гэта ён кіраваў камісіяй па правядзенню гаспадарчай рэформы, дзе прадугледжваўся новы рацыянальны парадак землекарыстання, улік экалагічных праблем і стымулявання росквіту зямель.

Найвялікшым дыпламатычным дасягненнем князя Мікалая Чорнага лічыцца бяззбройнае далучэнне да Вялікага княства Літоўскага Куроніі і Лівоніі (Інфлянтаў). Гэтай справай ён пачаў займацца з 1556 года, калі на гэтых землях склалася надзвычайнае становішча. Каб не дапусціць сюды войска Івана Грознага альбо Даніі і Швецыі Мікалай Чорны імкнецца да заключэння інфлянцка-вялікалітоўскага саюзу, скіраванага супраць Масковіі. 14 верасня 1557 года вялікі канцлер падпісаў з магістрам мечавых рыцараў Вільгельмам Фюрстэнбергам дыпламатычнае пагадненне. Ад імя вялікага князя Мікалай Чорны прыняў прысягу на вернае служэнне зямлі Інфлянтаў і абарону яе ад ворагаў.

Ажаніўся нясвіжскі князь ва ўзросце 33 гадоў з Альжбетай Шыдлавецкай і за пятнаццаць гадоў сумеснага жыцця ў іх нарадзілася дзевяцера дзяцей. Як і муж, жонка захаплялася мастацтвам і актыўна спрыяла стварэнню ў Йясвіжы адной з самых буйных у Беларусі бібліятэк. Выдатны паэт тых часоў Ян Каханоўскі прысвяціў ёй сваю паэму «Сусана».

Мікалай Радзівіл Чорны быў прызначаны адміністратарам Інфлянтаў. У гэты час яго ўплыў у краіне ўзмацніўся. У 1561 годзе ён быў абвешчаны намеснікам вялікага князя ў ВКЛ з правам прызначаць чыноўнікаў на вышэйшыя пасады ў дзяржаве.

У час Лівонскай вайны Мікалай Чорны абараняў незалежнасць і суверэнітэт Вялікага княства. Ён разумеў, што трэба даць беларускай і літоўскай шляхце больш правоў. Правёў ён і судова-адміністрацыйную рэформу. У 1564 годзе быў выдадзены Бельскі прывілей, у якім абвяшчалася аб утварэнні шляхецкіх судоў. Улада магнатаў значна абмяжоўвалася. Павятовая рэформа закранула пытанні мясцовага самакіравання.

У апошнія гады свайго жыцця, калі пагоршыліся адносіны паміж каралём і Радзівіламі на глебе сур’ёзных разыходжанняў у пытанні міждзяржаўнай уніі, князь Мікалай скіроўвае найбольшую ўвагу на справы царквы. Разумеючы больш за іншых палітычныя і духоўныя пагрозы з Масквы і Кракава, Радзівіл Чорны ставіць задачу паступовага стварэння рэфармаванай хрысціянскай царквы, незалежнай ад суседзяў.

Дзеці Мікалая Чорнага, дзякуючы намаганням бацькі, мелі еўрапейскае выхаванне і бліскучую адукацыю. Варта зазначыць, што разам з дзецьмі Чорнага ў Нясвіжы пры двары Радзівілаў пачаў вучобу шасцігадовы Леў Сапега. Нясвіжская пратэстанцкая школа лічылася самай лепшай установай на тэрыторыі Беларусі.

Вялікі патрыёт і буйнейіпы палітычны дзеяч ВКЛ памёр 29 мая 1565 года на Лукішках у прадмесці Вільні. Ён быў спачатку пахаваны разам з жонкай пры віленскім зборы, але ў 1647 годзе труны князя і яго жонкі ўрачыста перанеслі з Вільні ў Дубінкі. Пасля смерці Мікалая Чорнага пісалі, што памёр чалавек, наймагутнейшы не толькі ў Літве, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай. За дзень да смерці 27 мая 1565 года нясвіжскі князь загадаў напісаць на беларускай мове сваё завяшчанне. Відаць, яна была для яго роднай.

ПЕРАМОЖЦА НА РАЦЭ ВУЛЕ

МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ РУДЫ (1512-1584)

Ваявода трокскі, вялікі гетман літоўскі, вялікі канцлер літоўскі, быў сынам праслаўленага абаронцы Юрыя Радзівіла. Бараніць Бацькаўшчыну для дзяржаўных мужоў Вялікага княства было галоўным абавязкам. Славуты гетман дастойна працягваў справу бацькі, які быў героем вядомай Аршанскай бітвы і якога за шматлікія перамогі называлі «Геркулесам».

Залатымі літарамі ўпісалася ў гісторыю бітва на рацэ Вуле, дзе войскам княства кіраваў Мікалай Руды. 3 захопу Полацка Іван Жахлівы пачаў агрэсію супраць Беларусі. Пачалася крывавая Лівонская вайна. Найвышэйшы гетман ВКЛ, якому падпарадкаваліся ўсе войскі дзяржавы, на сейме ў Вільні дамагаецца вайсковых падаткаў, каб падрыхтавацца да вайны. Масковія наступала з двух бакоў — з Полацка і Смаленска. Дзве трыц-

цацітысячныя армады павінны былі адрэзаць ад ВКЛ Полацк, Оршу, Віцебск, каб потым аб’аднацца і рушыць на Вільню.

Стратэгія, якую распрацаваў найвышэйшы гетман Мікалай Руды і дворны гетман Рыгор Хадкевіч, не дазволіла злучыцца дзвюм арміям і прадухіліла акупацыю большай часткі Беларусі і захопу Вільні.

26 студзеня 1564 года маскоўская армада на чале з ваяводам П. Шуйскім падышла да ракі Вулы. Тут іх чакалі ў засадзе рыцары найвышэйшага гетмана. Атака была раптоўная, а бітва маланкава-хуткацечная. Радзівілаўскі корпус налічваў не больш за 5 тысяч ваяроў, але гэта была выдатна ўзброеная мабільная конніца беларускай шляхты — спрадвечнай абаронцы краіны. Найвышэйшы гетман Мікалай Руды біўся поплеч са сваімі рыцарамі. Маскавіты былі поўнасцю разбіты. Ваявода Шуйскі з паловай войска загінуў, а астатнія разбегліся.

Другая частка армады ў гэты час падыходзіла да Оршы пад кіраўніцтвам князя Сярэбранага. Оршу бараніў двухтысячны корпус аршанскага старосты Філона КмітыЧарнабыльскага. Чуткі пра перамогу пад Вулай і падыход Радзівіла да Оршы пасеялі паніку ў войску князя Сярэбранага. Маскавіты ў паніцы разбягаліся, баючыся помсты, пакідаючы абозы з нарабаваным дабром.

Бліскучая вайсковая аперацыя каля Вулы, якая прынесла перамогу беларускім ваярам на чале з найвышэйшым гетманам Мікалаем Рудым Радзівілам, стала вядомай ва ўсёй Еўропе, прадэманстраваўшы выдатную вайсковую арганізацыю ў Вялікім княстве, высокае вайсковае кіраўніцтва ягоных палкаводцаў і, галоўнае, неўтаймаваны баявы дух беларускага рыцарства. Шмат яшчэ было перамог у найвышэйшага гетмана Радзівіла, і ў тым ліку вызваленне Полацка ў 1579 годзе. Перамога на рацэ Вуле спрыяла адцягненню падпісання уніі ВКЛ і Польскай Кароны і акупацыі Беларусі.

Цяжкія абставіны ў сувязі з агрэсіяй Івана Жахлівага ўсё ж змусілі княства падпісаць у 1569 годзе ганебную Люблінскую унію. Праслаўлены пераможца дзесяткаў бітваў Мікалай Радзівіл Руды плакаў, стоячы на каленях перад каралём Жыгімонтам і заклінаючы таго імем Ягайлы не падпісваць унію, улічыць інтарэсы Вялікага княства. Выступаючы супраць уніі, літоўскія патрыёты пісалі Мікалаю Рудому гнеўныя пратэсты. Вось невялікі ўрывак

з пісьма Хадкевіча: «Я нават адмаўляюся гаварыць, якое вялікае зло Люблінскай уніі для «убогай і нужднай Літвы». Моцна баліць сэрца, гледзячы на тое, што з намі робіцца, бо нас сустракае зло іменна з таго боку, адкуль мы аднаго толькі дабра спадзяваліся». У другім лісце той жа Хадкевіч працягваў: «Паведамляю аб трагічнай канчыне майго стрыя Ераніма Хадкевіча, трокскага пана. Размаўляючы ў мяне за абедам з Асалінскім аб тым, якую згубу прыносіць нам гэтая унія, ён, пад уплывам любові да Айчыны, пажадаў сабе не дачакацца яе. Так і здарылася: пад раніцу ён аддаў душу Богу».

Нягледзячы на тое, што Люблінская унія запісала дамоўленасць аб роўнасці і вольнасці Кароны і Вялікага княства, але хутка яны пачалі парушацца.

Мікалай Руды даказваў каралю: «Якая ж гэта будзе унія Літвы з Польшчай, калі ад Літвы адарвалі шмат абласцей дэкрэтамі. Пасля гэтага можна сказаць, што Літвы больш не існуе, а разам з гэтым і нейкай уніі». Ад’язджаючы з Кракава пасля таго, як скончыліся перагаворы, Мікалай з болем і горыччу сказаў: «Нават вораг падчас перамір’я не парушае ўласнасці, а нас, жывушчых у вечным міры і братэрстве з вамі, вы, палякі, пазбавілі гэтага права. Справядлівасці на зямлі мала! Але Бог такой няпраўды з намі не прапусціць: рана альбо позна, але расплата будзе!».

Пасля смерці бацькі ў 1541 годзе Мікалай Руды атрымаў вялікую спадчыну, у тым ліку Біржы Жупраны, Дубінкі і дзесяткі іншых маёнткаў. За заслугі перад радзімай быў узнагароджаны гарадамі Барысавам, Лідай, Мозырам, Ашмянамі, Койданавам і іншымі тэрыторыямі.

Пасля смерці Мікалая Чорнага біржанскі князь узначаліў пратэстантаў ВКЛ. Шмат вядомых палітычных і рэлігійных дзеячаў прысвяцілі яму свае творы. Нават пісьменнікі-католікі славілі яго за перамогу пад Вулай.

Мікалай Руды памёр у Вільні ў 1584 годзе, а пазней быў пахаваны ў Дубінках у кальвінскім зборы.

ПЕРШЫ ПАДАРОЖНІК БЕЛАРУСІ, СВЯТЛЕЙШЫ ПІЛІГРЫМ

МІКАЛАЙ КРЫШТОФ РАДЗІВІЛ СІРОТКА (1549—1616)

]\4ікалай Крыштоф Радзівіл найвышэйшы маршалак літоўскі, ваявода трокскі і віленскі, I ардынат нясвіжскі, сын князя Мікалая Чорнага і Елізаветы Шыдлавецкай нарадзіўся 2 жніўня 1549 года. Пачатковую адукацыю атрымаў у пратэстанцкай нясвіжскай школе, у якую бацька Радзівіл Чорны запрасіў вядомых у той час у навуковым і культурным асяроддзі людзей: Францыска Лісманіні, Яна Ласкага, Сымона Завуцішу, Францыска Станкара, Георгія Бландрату, Мартына Кравіцкага. Паэты, мастакі, вучоныя, якія валодалі амаль усімі еўрапейскімі мовамі, стварылі ў той час у Нясвіжы сапраўдны культ філалагічных ведаў.

Першае імя Мікалай ён атрымаў па сямейнай традыцыі, а мянушку Сіротка звязваюць з гісторыяй, якая

апісана ў старажытнай хроніцы: «Хутка пасля яго (Мікалая Крыштофа) нараджэння бацькі паехалі да каралеўскага двара, узяўшы з сабою немаўлятка. Там ён і атрымаў мянушку Сіротка, пад якім быў вядомы ва ўсім краі. Калі кароль Жыгімонт Аўгуст, здаволіўшыся назіраннем феерверкаў у гонар вяселля аднаго з сенатараў з дамай каралеўскага двара, то схаваўся ціхенька ў апартаментах, дзе спыніўся Мікалай Радзівіл Чорны. Там ён знайшоў маленькага княжыча, які быў усімі пакінуты і жаласна плакаў на сваім маленькім ложачку. Кароль пачаў з ім ласкава гаварыць, называючы сіроткай, пакінутым усімі блізкімі. Пачуўшы яго словы, дваровыя пачалі так называць маленькага Мікалая, расказаўшы пра юта ўсім».

Калі юнак у 1563 годзе быў пасланы ў Нямеччыну вывучаць замежныя мовы, бацька пісаў яму, каб не забываўся сваёй роднай, каб не быў, «як той балван Павел, каб з цябе не смяяліся родныя браты і сёстры». Аднойчы ў Нясвіж прышла вестка, што кароль Швецыі Эрых XIV хоча ўкрасці маладога Радзівіла, каб потым абмяняць яго на Крыштофа Мекленбургскага, які ў гэты час знаходзіўся ў польскім палоне. 3 Нясвіжа паляцелі шматлікія пісьмы, але, на шчасце, усё скончылася добра.

За мяжой нясвіжскі князь працягваў вучобу ва універсітэтах Страсбурга, Цюрыха, Цюбінга, Хайдальберга. Выконваючы апошнюю волю бацькі, ён зрабіў аб’езд еўрапейскіх уладароў у Германіі, Францыі, Італіі, пабываў пры двары імператара Максіміліана, пад кіраўніцтвам Рамана Сангушкі ўдзельнічаў у рыцарскіх турнірах.

У 1566 годзе ў Рыме Мікалай Сіротка перайшоў у каталіцкую веру, але прасіў айцоў царквы пакуль трымаць гэта ў тайне, каб не абвастраць адносіны з апекуном Мікалаем Радзівілам Рудым, шчырым кальвіністам. «Дапамог,— як расказвае Відзевіч,— вялікі цуд. У пятніцу, калі Сіротка ад’язджаў з Варшавы ў Вільню, пастаўленыя яму на стол прыгатаваныя каплуны пачалі рухацца, a потым увогуле зваліліся. Сэнс гэтага цуда быў у тым, што мёртвыя птушкі ажылі, каб Радзівіл не парушыў вялікі пост, які быў неабходным па каталіцкай веры». Як апавядае далей Відзевіч, птахаў напаілі, абскублі і паклалі на стол. Там яны ажылі, калі да іх дакрануліся нажом. Што ў легендзе гатай было праўдай, цяпер цяжка сказаць. Магчыма, прычына, чаму перайшоў Сіротка ў

каталіцкую веру, заключана ва ўздзеянні на яго вялікага прапаведніка, геніяльнага езуіта Пятра Скаргі. Па аналогіі можна ўспомніць і выпадак з Мікалаем Рудым. Пасля перамогі пад Вулай над войскам Івана Жахлівага вялікі гетман літоўскі паехаў у Чанстахоў, каб падзякаваць Богу за перамогу. Гэтае места славілася рознымі цудамі. Асабліва цудадзейным лічыўся абраз Маці Божай, які знаходзіўся ў манастыры паўлінаў. Вітаючы князя-гетмана, паўліны паказалі яму чалавека, апантанага д’яблам. Яны пачалі выганяць д’ябла, у чым мелі поспех. У гетмана з’явіліся сумненні, і ён загадаў прывесці да сябе таго чалавека. Ад яго ён даведаўся, што ніякага д’ябла не было, усё аказалася камедыяй. Гетман, вельмі абражаны тым, што з яго хацелі зрабіць дурня, вырашыў прыняць веру свайго стрыечнага брата Мікалая Чорнага. Так, гаворыцца ў паданні, ён перайшоў у пратэстанцтва.

У пачатку 1567 года Мікалай Сіротка быў прызнаны паўналетнім і ўзяў кіраўніцтва над наследнымі ўладаннямі і апеку над вялікім сямействам. Неўзабаве пасля смерці Юрыя Іллініча ў 1569 годзе Мікалай Крыштоф Радзівіл афіцыйна быў таксама запісаны ўладальнікам памесцяў Міра і Белай.

У 1574 годзе Мікалай Сіротка прымаў удзел у выбарах новага караля на віленскім сейме. Яго сімпатыі належалі французскаму прынцу Генрыху Валезія (Валуа), таму ў складзе дэлегацыі ён быў адпраўлены ў Парыж, каб запрасіць Генрыха на польскі прастол. Калі той збег з Рэчы Паспалітай праз некалькі тыдняў, Мікалай Сіротка зноў быў вымушаны ехаць у Францыю, каб угаварыць караля-ўцекача вярнуцца, але поспеху ўгаворы не мелі. Пасля гэтага было вырашана запрасіць на польскі прастол трансільванца Стэфана Баторыя, палітыку якога, і ўнутраную, і знешнюю, актыўна падтрымліваў Мікалай Крыштоф Радзівіл. Ен удзельнічаў у баявых паходах караля, які ўкамплектаваў і ўзброіў моцную армію і пайшоў у наступленне на Масковію. Хутка быў вызвалены Полацк, затым заняты Вялікія Лукі, а ў 1581 годзе войскі Рэчы Паспалітай аблажылі Пскоў. У адной з бітваў Сіротка быў цяжка паранены ў галаву і пакінуў службу. Стан здароўся паспрыяў абету здзейсніць паломніцтва да Гроба Гасподняга.

За ўдзел у ваеннай кампаніі Сіротка атрымаў пасаду найвышэйшага маршалка літоўскага. Некаторы час ён

правёў у Італіі, папраўляючы здароўе і рыхтуючыся да паломніцтва ў Іерусалім, але паіроза эпідэміі на Блізкім Усходзе ў пачатку 1581 года прымусіла яго вярнуцца на Радзіму.

Падарожжа пачалося 16 верасня 1582 года. 3 Нясвіжа Сіротка накіраваўся ў Венецыю, дзе перачакаў зіму, a вясной 1583 года на караблі накіраваўся да порта Трыпалі, па дарозе наведаўшы востраў Крыт і Кіпр. У час пешага пераходу да Іерусаліма падарожнікі наведалі старажытныя руіны Баальбека і Дамаска. Пасля пакланення Гробу Гасподняму і Галгофе падарожжа працягвалася ў Віфлеем і ў пустыню да Мёртвага мора.

Са свайго падарожжа Радзівіл прывёз у Нясвіж археалагічныя калекцыі і егіпецкія муміі, некалькі экзатычных жывёлін з мэтай стварыць у Нясвіжы ўласны звярынец. Тут былі малпы, леапарды, папугаі, пара «фараонавых пацукоў» — суслікаў. Незвычайную гісторыю з нясвіжскімі суслікамі апісаў Уладзіслаў Сыракомля.

У 1586 годзе Мікалай Сіротка разам з братамі Станіславам і Альбрыхтам стварылі тры ардынацыі — Нясвіжскую, Алыкскую і Клецкую, якія ахоплівалі ўсе багашді князёў. Спадчына ў ардынацыі перадавалася старэйшаму «па мячу» (на мужчынскай лініі).

Мікалай Сіротка ў якасці даверанай асобы караля прысутнічаў на царкоўным саборы 1596 года ў Брэсце і выступаў на ім ад свайго імя і ад імя караля з патрабаваннем прыняць рашэнне аб аб’яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад кіраўніцтвам папы Рымскага, аб утварэнні уніяцкай царквы. Ён аказваў дапамогу прыхільнікам уніяцта. Каля Нясвіжа быў заснаваны грэкакаталіцкі манастыр.

У канцы XVI стагоддзя для развіцця рамесніцтва і гандлю Радзівіл запрашаў на службу і жыхарства ў Нясвіжы шмат людзей. Ён натхніў знакамітага гравёра і картографа Тамаша Макоўскага, які з 1600 года кіраваў нясвіжскай друкарняй, на стварэнне першай карты ВКЛ і даў грошы на яе выданне.

Сіротка аказваў немалую дапамогу бедным людзям — жабракам, вандроўнікам, удовам і сіротам, сем’ям, якіх напаткала якая-небудзь бяда.

Сіротка ўвайшоў у гісторыю не як вялікі ваеначальнік або палітык, як шмат яго родньіх, а як гаспадарчы, па-дзяржаўнаму думаючы чалавек. Ён добра распарадзіўся

сваімі багаццямі. Вярнуўшыся з падарожжа, Мікалай Крыштоф Сіротка ўзяўся за перабудову Нясвіжа. Безумоўна, ён ведаў трактаты пра «ідэальныя» гарады, над якімі працавалі лепшыя архітэктары, мастакі, філосафы эпохі Адраджэння. Тэарэтычныя высновы Альберці, Леанарда да Вінчы, Дзюрэра, Эрара правяраліся практыкай. У іх трактатах горад параўноўваўся з чалавечай фігурай, тварэннем Бога, дзе замак увасабляў галаву, галоўны храм — сэрца, цэнтральная плошча — страўнік, абарончыя вежы — рукі і ногі. Паводле трактатаў пра «ідэальныя» гарады ў Еўропе былі пабудаваны некалькі дзесяткаў гарадоў: Мангейм у Германіі, Шарлевіль у Францыі, Кастра, Ліворна ў Італіі, а на славянскіх землях — Нясвіж.

Архітэктурныя помнікі ў Нясвіжы — замак, касцёл, гарадская ратуша, кляштар бенедыктынак, плябанія, Слуцкія вароты і іншыя — сапраўдны помнік князюбудаўніку.

28 лютага 1616 года з замка да касцёла ішла жалобная маўклівая працэсія. У сваё апошняе падарожжа накіраваўся князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. Труну неслі і ішлі за ёю жабракі, сабраныя з усёй акруіі. Так пажадаў князь, якога хавалі ў простым адзенні пілігрыма.

Першы ардынат Нясвіжа спачыў у крыпце, якуіо падрыхтаваў сабе і свайму роду ў касцёле. Сярод мноства пахвал, якія яму пры жыцці і пасля смерці пісалі вершамі і прозай паэты і пісьменнікі, прывядзём адно чатырохрадкоўе: «Узнёс святыні Богу, крэпасці Айчьіне, калегію для навук, прыстанак для гаротных і ўцекачоў ад свету, быў славаю ў баю, святлом у радзе, адведаў і пазнаў зямлю. Калі б мы мелі двух такіх мужоў, без цяжкасці перагналі б Італію».

У апошнія гады Сіротка амаль адышоў ад вялікай палітыкі, шмат увагі аддаваў выхаванню сваіх дзяцей, якія засталіся без маці, ягоная жонка Альжбета Еўфімія з Вішнявецкіх памерла на 27 годзе жыцця. За розум і прывабнасць яе называлі «нясвіжскай царыцай Саўскай». Да сваіх дзяцей ён далучыў чацвёра пляменнікаў-сірот. Часта можна было бачыць яго акружанага дзецьмі. Сваім нашчадкам ён завяшчаў клапаціцца аб родавай «сталіцы», «каб вольнасці месту Нясвіжскаму, дадзеныя каралямі і Радзівіламі не парушалі», каб спрыялі працвітанню роднага краю.

СЫНЫ СІРОТКІ

І\/1ікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка меў дзевяцёра дзяцей: шасцёра сыноў і трох дачок. Гэта — Ян Юры, Альбрэхт Уладзіслаў, Мікалай, Крыштоф Мікалай, Жыгімонт Караль, Аляксандр Людвік, Эльжбета, Крысціна і Караліна. Па-рознаму склаўся іх лёс. Мікалай памёр немаўляткам. Яму пастаўлены помнік у касцёле Божага цела. Крыштоф Мікалай раптоўна пакінуў гэты свет у Балонні на семнадцатым годзе жыцця. Дзве дачушкіблізняткі сталі ахвярамі эпідэміі і пахаваны ў адной труне бенедыкцінскага кляштара побач з маці.

Старэйшыя сыны Сіроткі, атрымаўшы пачатковую адукацыю ў Нясвіжы, працягвалі вучобу за мяжой. Спачатку два гады вучыліся ў Браневе (Польшча), потым праз Познань, Варшаву, Прагу трапілі ў Аўгсбург, дзе былі занесены ў спісы вучняў мясцовага езуіцкага калегіума. Яны паглыблена вывучалі рымскае права, матэматыку, нямецкую мову, займаліся музыкай.

У 1604 годзе браты былі запрошаны ў госці да баварскага герцага Максіміліяна I.

Пакінуўшы малодшага брата Крыштофа Мікалая працягваць адукацыю ва універсітэце Балонні, браты Радзівілы накіраваліся ў падарожжа па Італіі. У Ватыкане іх сардэчна прымаў папа Павел V. Страшэнная вестка пра смерць КРЫШТОФА МІКАЛАЯ (1590—1607) у Балонні перапыніла падарожжа Радзівілаў. Эпідэмія чумы забрала жыццё юнака. Зваротны шлях да Нясвіжа быў незвычайна цяжкім. Труна з целам Крыштофа Мікалая заняла месца ў родавым склепе пад касцёлам. Да нашых дзён збярогся бюст юнака, размешчаны ў левым алтары нясвіжскага храма.

У 1609 годзе старэйшы сын Сіроткі Ян Юры ажаніўся з Элеанорай Язлавецкай-Астрожскай, але гэты шлюб не прынёс шчасця нясвіжскаму князю.

ЯН ЮРЫ (1588—1625)

ЯН ЮРЫ РАДЗІВІЛ пасля смерці свайго бацькі стаў 6 сакавіка 1616 года II ардынатам нясвіжскім, трокскім кашталянам. У 1617 годзе будучы кароль і вялікі князь Уладзіслаў IV, калі ехаў у Маскву, спыняўся ў Нясвіжы. Чатыры дні гасціў каралевіч у Радзівіла, які рабіў усё, каб уразіць знатнага госця. Сам князь і нясвіжскія езуіты віталі Уладзіслава. Купецкія і рамесніцкія цэхі Нясвіжа выйшлі з харугвамі, на замкавых валах білі гарматы, ды так гучна, што ў вокнах выляталі шыбы. На развітанне нясвіжскі князь падараваў каралевічу дзве вялізныя гарматы.

Пасля заўчаснай смерці жонкі Элеаноры, якая не пакінула патомства, Ян Юры выправіўся ў падарожжа, аб’ехаў Германію, Англію, Францыю, два гады вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Ён вырашыў вярнуцца дамоў, ажаніцца, займець дзяцей, але не паспеў. Смерць яго падпільнавала на трыццапь сёмым годзе жыцця. Ён памёр у 1625 годзе і быў таксама пахаваны ў бацькоўскай крыпце.

АЛЬБРЭХТ УЛАДЗІСЛАЎ (1589—1636)

АЛЬБРЭХТ УЛАДЗІСЛАЎ РАДЗІВІЛ, староста рыжскі, кашталян віленскі, стаў III ардынатам нясвіжскім пасля смерці свайго брата. Перажыўшы трагедыю першага кахашія, ён ажаніўся з дачкой вялікага канцлера літоўскага Льва Сапегі Ганнай. Гэтую дзяўчыну выбраў сыну бацька. Але Ганна з Сапегаў рана памерла, не пакінуўшы нашчадкаў. Уладзіслаў ажаніўся другі раз на Ганне Соф’і Зяновіч. 3 чатырох дзяцей ад гэтага шлюбу двое памерлі ў маленстве, а дочкі Эльжбета і Канстанцыя пайшлі ў манастыр бенедыктынак у Нясвіжы.

Асабліва памятным у час гаспадарання Уладзіслава быў 1625 год, калі па ўсёй Рэчы Паспалітай лютаваў мор, які ў кастрычніку таго ж года дайшоў да Нясвіжа.

Большасць насельнікаў горада пакінулі свае хаты і разбегліся па навакольных вёсках. Засталіся толькі некалькі чалавек з калегіума, каб адпяваць і хаваць памерлых. Калі ў лістападзе мор адступіў, удзячныя

ЖЫПМОНТ КАРАЛЬ (1591—1642)

Небу мяшчане з дапамогай нясвіжскага князя на Новым месцы, дзе быді пахаваны ахвяры эпідэміі, збудаваді агудьны помнік — невяяікую уніяцкую капдічку. У ёй знаходзідася вядікая статуя святога Вінцэнта, зробденая з каменя. На сцяне капдіцы доўга зберагаўся надпіс: «Усямідасцівейшаму Богу на сяаву, святому Вінцэнту з Феррары, апекуну дамініканцаў пастаўдена гэтая капяіца несвіжанамі як помнік хрысціянскай веры».

Уяадзісяаў Радзівія трымаў пры сваім двары мастакоў, якія пісаяі партрэты Радзівіяаў і іх сваякоў. Некаторыя дасяедчыкі яічаць яго ствараяьнікам знакамітай нясвіжскай партрэтнай гаяерэі.

ЖЫПМОНТ КАРАЛЬ РАДЗІВШ ваявода навагрудскі, кавалер мальтыйскага ордэна, стаў IV ардынатам нясвіжскім.

Пасля свайго падарожжа на Мальту Жыгімонт Караль вярнуўся на радзіму і вырашыў далучыцца да братоўманахаў мальтыйскага ордэна. Бацька доўга адгаворваў сына, але не меў поспеху. Каб дапамагчы сыну заняць больш значнае месца ў ордэне, Сіротка дазволіў сыну

кевіч.— Гетман дзейнічаў па абставінах. Абавязкам яго, як гетмана вялікага літоўскага, было ў першую чаргу бараніць Рэч Паспалітую ад Расіі, ад Усходу. Абавязкам войска кароннага было бараніцца ад Захаду. У тых складаных абставінах Януш Радзівіл не мог весці барацьбу на два фронты».

За выбар ваяваць з Расіяй Януша нелыа судзіць, бо ў той час амаль уся Літва была ў агні, толькі Нясвіж яшчэ бараніўся, абложаны расейцамі. «Апалінскі адкрыў дарогу шведам да Польшчы, кароль Ян Казімір пакінуў Варшаву і аддаў яе на рабаванне шведам»,— сцвярджае сумленны даследчык Станіслаў Мацкевіч.

Калі б не саюз са Швецыяй, маскоўскі цар захапіў бы ўсю Беларусь і далучыў бы яе да Расіі, як зрабіў ён з Казанскім ханствам. Але інтарэсы Беларусі мала цікавілі і Сянкевіча і рускіх гісторыкаў. Беларуская навука доўга маўчала. 3 лёгкай рукі Генрыка Сянкевіча на доўгія стагоддзі Януш Радзівіл, найвысакароднейшы патрыёт, быў аб’яўлены здраднікам.

Вернемся да храналагічных фактаў з жыцця Януша.

Бацькам Януша быў знакаміты палкаводзец Крыштоф Радзівіл (1585—1640), ваявода віленскі, вялікі гетман літоўскі, а маці — Ганна з вядомага беларускага роду Кішкаў. У сям’і нарадзілася шасцёра дзяцей, але выжылі толькі двое — Януш і малодшая за яго сястра Кацярына.

Усе продкі, пачынаючы ад Мікалая Рудога, былі кальвіністамі, і Януш выхоўваўся ў веры сваіх бацькоў. Ранняе дзяцінства прайшло ў родавых маёнтках Біржах, Дубінках, Попелу, Кейданах, дзе хлопчык атрымаў пачатковую адукацыю. Калі сыну споўнілася трынаццаць гадоў, бацька накіраваў яго вучыцца ў Слуцк у мясцовую гімназію, дзе юнак правучыўся тры гады. У шаснаццаць яго паслалі вучыцца за мяжу. Спачатку Януш паехаў у Варшаву, потым у Берлін, а ў Ліпску паступіў вучыцца ва універсітэт. Адукацыю закончыў у Галандыі. Януш быў высокаадукаваным чалавекам, ведаў некалькі моваў і свабодна гаварыў на іх.

У маладосці ён шмат падарожнічаў, наведаў Лондан, Брусель, Парыж, выканаў у Галандыі некалькі заданняў польскага караля і за гэта атрымаў чын падкаморага Вялікага княства Літоўскага. Ведаючы патрэбы сваёй дзяржавы, малады патрыёт за свой кошт наняў каля тысячы пяхоты і дзвесце драгунаў, некалькі пушкароў

і вайсковых інжынераў і з гэтым войскам вярнуўся на радзіму. У кастрычніку 1633 года ён знаходзіўся сярод тых, хто бараніў Смаленск, дзе княства атрымала перамогу. Пасля вайны Януш вярнуўся ў Вільню, адкуль яго хутка паклікалі ў Кракаў выконваць абавязкі падкаморага пры двары караля Уладзіслава IV.

Як і большасць Радзівілаў, якія былі сапраўднымі патрыётамі княства і лічылі Люблінскую унію 1569 года вялікім злачынствам ддя краю, Януш не мог змірыцца з палітыкай Кароны, якая ўсё больш абмяжоўвала самастойнасць і незалежнасць ліцвінаў. Словы пра роўнасць і вольнасць княства ўсё часцей заставаліся толькі словамі, а на справе парушаліся. I сам кароль, і палякі хацелі б лічыць княства сваёй вотчынай і распараджацца ў ім, як у сябе ў Кароне. Як і просты народ, літоўскія магнаты таксама давалі адпор палякам, адстойваючы свае правы.

Як піша Барыс Сачанка, «Януш Радзівіл многае ведаў ад свайго бацькі, які быў старадаўняга, а значыць, незалежнага літоўскага гарту, многае паспеў пабачыць на свае вочы сам, таму асабліва не хаваў сваіх антыпольскіх настрояў, праяўляў іх адкрыта і нават эмацыянальна, бо меў гарачы і бурны характар».

Аднойчы на радзе Сената ў Вільні, дзе ўдзел браў і польскі кароль, успыхнула спрэчка паміж гетманам Вялікага княства Літоўскага Крыштофам Радзівілам і каралём Уладзіславам IV. Янушаў бацька адстойваў інтарэсы княства, даваў зразумець палякам, што не яны тут гаспадары. He здолеўшы пераканаць Крыштофа ў сваёй праваце, не знаходзячы патрэбных аргументаў, кароль спыніў сейм. Януш Радзівіл не стрымаўся і хоць быў у свіце караля, прыгразіў палякам: «Пачакайце, прыйдуць часы, калі не праз дзверы, а праз вокны мы будзем вас выкідваць!». Абражаны кароль і прыдворныя патрабавалі ад Януша, каб ён прасіў прабачэння, але той адмовіўся гэта зрабіць. Наступны бурны канфлікт адбыўся ў Варшаве, дзе Радзівілы мелі свой дом і куды аднойчы не пусцілі адну вельмі ўплывовую асобу.

Польскі кароль, будучы хітрым палітыкам, не мог адкрыта парваць адносіны з Радзівіламі, некаранаванымі каралямі Літвы. Ён мусіў з імі лічыцца, але ў душы варожасць засталася. А пакуль кароль не парываў сувязей з Радзівіламі, Януша лічыў нават сваім сябрам, часта браў з сабою ў розныя паездкі, на паляванне.

АЛЬБРЭХТ УЛАДЗІСЛАЎ (1589—1636)

АЛЬБРЭХТ УЛАДЗІСЛАЎ РАДЗІВІЛ, староста рыжскі, кашталян віленскі, стаў III ардынатам нясвіжскім пасля смерці свайго брата. Перажыўшы трагедыю першага кахання, ён ажаніўся з дачкой вялікага канцдера літоўскага Льва Сапегі Ганнай. Гэтую дзяўчыну выбраў сыну бацька. Але Ганна з Сапегаў рана памерла, не пакінуўшы нашчадкаў. Уладзіслаў ажаніўся другі раз на Ганне Соф’і Зяновіч. 3 чатырох дзяцей ад гэтага шлюбу двое памерлі ў маленстве, а дочкі Эльжбета і Канстанцыя пайшлі ў манастыр бенедыктынак у Нясвіжы.

Асабліва памятным у час гаспадарання Уладзіслава быў 1625 год, калі па ўсёй Рэчы Паспалітай лютаваў мор, які ў кастрычніку таго ж года дайшоў да Нясвіжа.

Большасць насельнікаў горада пакінулі свае хаты і разбегліся па навакольных вёсках. Засталіся толькі некалькі чалавек з калегіума, каб адпяваць і хаваць памерлых. Калі ў лістападзе мор адступіў, удзячныя

ЖЫПМОНТ КАРАЛЬ (1591—1642)

Небу мяшчане з дапамогай нясвіжскага князя на Новым месцы, дзе быді пахаваны ахвяры эпідэміі, збудаваді агудьны помнік — невядікую уніяцкую капдічку. У ёй знаходзідася вялікая статуя святога Вінцэнта, зробденая з каменя. На сцяне капліцы доўга зберагаўся надпіс: «Усяміласцівейшаму Богу на сдаву, святому Вінцэнту з Феррары, апекуну дамініканцаў пастаўдена гэтая капдіца несвіжанамі як помнік хрысціянскай веры».

Уладзіслаў Радзівід трымаў пры сваім двары мастакоў, якія пісалі партрэты Радзівілаў і іх сваякоў. Некаторыя даследчыкі лічаць яго стваральнікам знакамітай нясвіжскай партрэтнай галерэі.

ЖЫПМОНТ КАРАЛЬ РАДЗІВІЛ ваявода навагруцскі, кавалер мальтыйскага ордэна, сгаў IV ардынатам нясвіжскім

Пасля свайго падарожжа на Мальту Жыгімонт Караль вярнуўся на радзіму і вырашыў далучыцца да братоўманахаў мальтыйскага ордэна. Бацька доўга адгаворваў сына, але не меў поспеху. Каб дапамагчы сыну заняць больш значнае месца ў ордэне, Сіротка дазволіў сыну

кевіч.— Гетман дзейнічаў па абставінах. Абавязкам яго, як гетмана вялікага літоўскага, было ў першую чаргу бараніць Рэч Паспалітую ад Расіі, ад Усходу. Абавязкам войска кароннага было бараніцца ад Захаду. У тых складаных абставінах Януш Радзівіл не мог весці барацьбу на два фронты».

За выбар ваяваць з Расіяй Януша нельга судзіць, бо ў той час амаль уся Літва была ў агаі, толькі Нясвіж яшчэ бараніўся, абложаны расейцамі. «Апалінскі адкрыў дарогу шведам да Польшчы, кароль Ян Казімір пакінуў Варшаву і аддаў яе на рабаванне шведам»,— сцвярджае сумленны даследчык Станіслаў Мацкевіч.

Калі б не саюз са Швецыяй, маскоўскі цар захапіў бы ўсю Беларусь і далучыў бы яе да Расіі, як зрабіў ён з Казанскім ханствам. Але інтарэсы Беларусі мала цікавілі і Сянкевіча і рускіх гісторыкаў. Беларуская навука доўга маўчала. 3 лёгкай рукі Генрыка Сянкевіча на доўгія стагоддзі Януш Радзівіл, найвысакароднейшы патрыёт, быў аб’яўлены здраднікам.

Вернемся да храналагічных фактаў з жыцця Януша.

Бацькам Януша быў знакаміты палкаводзец Крыштоф Радзівіл (1585—1640), ваявода віленскі, вялікі гетман літоўскі, а маці — Ганна з вядомага беларускага роду Кішкаў. У сям’і нарадзілася шасцёра дзяцей, але выжылі толькі двое — Януш і малодшая за яго сястра Кацярына.

Усе продкі, пачынаючы ад Мікалая Рудога, былі кальвіністамі, і Януш выхоўваўся ў веры сваіх бацькоў. Ранняе дзяцінства прайшло ў родавых маёнтках Біржах, Дубінках, Попелу, Кейданах, дзе хлопчык атрымаў пачатковую адукацыю. Калі сыну споўнілася трынаццаць гадоў, бацька накіраваў яго вучыцца ў Слуцк у мясцовую гімназію, дзе юнак правучыўся тры гады. У шаснаццаць яго паслалі вучыцца за мяжу. Спачатку Януш паехаў у Варшаву, потым у Берлін, а ў Ліпску паступіў вучыцца ва універсітэт. Адукацыю закончыў у Галандыі. Януш быў высокаадукаваным чалавекам, ведаў некалькі моваў і свабодна гаварыў на іх.

У маладосці ён шмат падарожнічаў, наведаў Лондан, Брусель, Парыж, выканаў у Галандыі некалькі заданняў польскага караля і за гэта атрымаў чын падкаморага Вялікага княства Літоўскага. Ведаючы патрэбы сваёй дзяржавы, малады патрыёт за свой кошт наняў каля тысячы пяхоты і дзвесце драгунаў, некалькі пушкароў

і вайсковых інжынераў і з гэтым войскам вярнуўся на радзіму. У кастрычніку 1633 года ён знаходзіўся сярод тых, хто бараніў Смаленск, дзе княства атрымала перамогу. Пасля вайны Януш вярнуўся ў Вільню, адкуль яго хутка паклікалі ў Кракаў выконваць абавязкі падкаморага пры двары караля Уладзіслава IV.

Як і большасць Радзівілаў, якія былі сапраўднымі патрыётамі княства і лічылі Люблінскую унію 1569 года вялікім злачынствам для краю, Януш не мог змірыцца з палітыкай Кароны, якая ўсё больш абмяжоўвала самастойнасць і незалежнасць ліцвінаў. Словы пра роўнасць і вольнасць княства ўсё часцей заставаліся толькі словамі, а на справе парушаліся. I сам кароль, і палякі хацелі б лічыць княства сваёй вотчынай і распараджацца ў ім, як у сябе ў Кароне. Як і просты народ, літоўскія магнаты таксама давалі адпор палякам, адстойваючы свае правы.

Як піша Барыс Сачанка, «Януш Радзівіл многае ведаў ад свайго бацькі, які быў старадаўняга, а значыць, незалежнага літоўскага гарту, многае паспеў пабачыць на свае вочы сам, таму асабліва не хаваў сваіх антыпольскіх настрояў, праяўляў іх адкрыта і нават эмацыянальна, бо меў гарачы і бурны характар».

Аднойчы на радзе Сената ў Вільні, дзе ўдзел браў і польскі кароль, успыхнула спрэчка паміж гетманам Вялікага княства Літоўскага Крыштофам Радзівілам і каралём Уладзіславам IV. Янушаў бацька адстойваў інтарэсы княства, даваў зразумець палякам, што не яны тут гаспадары. He здолеўшы пераканаць Крыштофа ў сваёй праваце, не знаходзячы патрэбных аргументаў, кароль спыніў сейм. Януш Радзівіл не стрымаўся і хоць быў у свіце караля, прыгразіў палякам: «Пачакайце, прыйдуць часы, калі не праз дзверы, а праз вокны мы будзем вас выкідваць!». Абражаны кароль і прыдворныя патрабавалі ад Януша, каб ён прасіў прабачэння, але той адмовіўся гэта зрабіць. Наступны бурны канфлікт адбыўся ў Варшаве, дзе Радзівілы мелі свой дом і куды аднойчы не пусцілі адну вельмі ўплывовую асобу.

Польскі кароль, будучы хітрым палітыкам, не мог адкрыта парваць адносіны з Радзівіламі, некаранаванымі каралямі Літвы. Ён мусіў з імі лічыцца, але ў душы варожасць засталася. А пакуль кароль не парываў сувязей з Радзівіламі, Януша лічыў нават сваім сябрам/часта браў з сабою ў розныя паездкі, на паляванне.

Сам паслядоўны кальвініст, Януш закахаўся ў каталічку і насуперак бацьку ажаніўся з ёю. Вяселле адбылося ў 1638 годзе. Адразу ж пачаліся непаразуменні і нават сваркі паміж бацькам і сынам. Яшчэ да заручын Крыштоф даводзіў, што «мой сын ніколі не возьме каталічку. Я адмовіў каралевічу Яну Казіміру, калі той сватаўся да маёй дачкі, не паглядзеў на слёзы жонкі і Кацярыны (дачкі). He пойдзе сын насуперак бацькі, бо ён — мая родная кроў, мой аднадумец. Скажу больш. Уся мая надзея на яго. Упэўнены, што ён аддасць жыццё за вольнасць роднага краю — Вялікага княства Літоўскага».

Жонка рабіла ўсё, каб Януш Радзівіл прыняў яе веру. У гэтым жа напрамку дзейнічаў і кароль і іншыя «сябры». У той час літвіны масава пераходзілі ў каталіцкую веру ці ва уніяцтва. Але Януш не здрадзіў веры сваіх бацькоў. Жонка дамаглася толькі таго, што былі звольнены былыя бацькавы слугі — кальвіністы, Кацярына Патоцкая набірала на іх месца толькі католікаў.

У 1640 годзе бацька Януша памёр, пакінуўшы сыну багатую спадчыну, а ў 1642 годзе заўчасна памерла і Кацярына Патоцкая. Януш вырашыў ажаніцца другі раз, але ўзяць ужо не каталічку. Сваты паехалі да гаспадара Малдавіі Базыля Лупулы, каб высватаць Янушу яго дачку Марыю. Выбар адобрыў і польскі кароль, хаця яму не вельмі падабалася, што нявеста была праваслаўнай. Але ў гэты час Рэч Паспалітая рыхтавалася да вайны з Портай (Турцыяй) і трэба было мець саюзніка на поўдні. Ім мог быць малдаўскі гаспадар. Лупул быў не супраць Радзівілаў і з радасцю аддаў старэйшую дачку ў Літву.

Жаніцьба на Марыі Лупула зблізіла Януша з праваслаўем, якое было пашырана ў княстве. У 1646 годзе Радзівіл атрымаў булаву гетмана польнага літоўскага. Пасля гатага ён выехаў з патаемнай місіяй да свайго цесця Базыля Лупулы ў Ясы, а потым завітаў і да князя сяміградскага Юрыя Ракачы, каб заручыцца іх падтрымкай у вайне з Турцыяй. Шукаў Януш падтрымкі і ў католікаў княства. 3 гэтай мэтай збудаваў некалькі касцёлаў у сваіх маёнтках, але гэта не падабалася кальвіністам і праваслаўным.

Надыходзілі смутныя часы для Рэчы Паспалітай. Па Люблінскай уніі кіеўскія, валынскія, падольскія землі, якія раней уваходзілі ў Вялікае княства Літоўскае, адышлі да Кароны. Хутка тут пачаліся спрэчкі і процістаянне

супраць польскіх паноў. Сітуацыя надга абвастрылася, калі чыгірынскага сотніка Багдана Хмяльніцкага пакрыўдзіў сусед — пан Чаплінскі. Абураны злачынствам Чаплінокага, Хмяльніцкі аб’яднаў казакаў і аб’явіў сябе гетманам, пачаўшы сапраўдную вайну з Каронай. Яго універсалы траплялі і ў Літву (Беларусь).

Ён пісаў: «Нж не без прнчнн нашнх слушных муснлн есьмо зачатн войну н поднята оружне наше на Поляков... нж онн, Полякн, прнлашчплн н подчннмлн с древннх веков землн н провннцнн Сармацкне...»

Кароннае войска несла паражэнні адно за адным. Нават гетманы каронныя Патоцкі і Каліноўскі трапілі ў палон. Януш Радзівіл разлічваў атрымаць булаву гетмана кароннага, але гэтае жаданне Януша не спраўдзілася. Памёр Уладзіслаў IV, і ўплыў Радзівіла ў Кароне зменьшыўся. Яму нагадалі тыя словы, якія калісьці ён сказаў у Вільні пра палякаў. Тыя баяліся, іпто ён можа аб’яднацца з Багданам Хмяльніцкім і рушыць на Карону, бо ён часта заступаўся за рэлігіі малыя, прыгнечаныя, да таго ж сам быў кальвіністам, жонку меў праваслаўную.

Няўстойліваму становішчу ў краіне спрыялі выбары новага караля. У гэты смутны час неаднаразова ўспыхвалі паўстанні сялян і гараджан, нават і ў Вялікім княстве Літоўскім. Уся паўднёвая частка была ўжо ахоплена імі. У 1649 годзе Януш Радзівіл адбіў у Багдана Хмяльніцкага Пінск, Тураў, Мазыр, Бабруйск. Пасля гэтага пачаліся перамовы з казацкім гетманам, але яны ні да чаго добрага не прывялі.

Новы польскі кароль Ян Казімір загадаў Янушу, каб той палову свайго войска аддаў Кароне пад яе ўладу. Але літоўскі сейм, які сабраўся ў маі 1649 года, не пагадзіўся з такім патрабаваннем. Большасць дэпутатаў выказалася супраць падзелу літоўскага войска, з якім у змаганні за землі княства Януш Радзівіл паказаў сябе таленавітым правадыром, бліскуча правёў бітву пад Лоевам у 1649 годзе і выйграў шмат іншых. У жніўні пераможна ўвайшоў у Кіеў. Ваявода кіеўскі, Ян Ляшчынскі тады пісаў: «У вядзенні вайны і заключэнні міру ніхто не можа быць больш таленавітым за Радзівіла, хацеў бы, каб гетманіў ён сам».

Дзякуючы перамозе Януша Радзівіла пад Зборавам было заключана перамір’е паміж казакамі і польскім каралём. 16 снежня 1649 года ён прыехаў у Варшаву

на сейм і перад каралём і сенатам урачыста злажыў здабытыя ў бітве пад Лоевам сцягі разгромленых казацкіх атрадаў, за што ад Сената атрымаў Невель і Себеж, a польскі кароль, каб улагодзіць Радзівіла, надаў яму годнасць старосты Барысава. Але, на жаль, самы папулярны ў краіне князь быў у няміласці ў караля, бо ўвесь час стаяў за самастойнасць і незалежнасць княства. Вось чаму той не хацеў аддаваць яму булаву гетмана. Разглядаючы гэтае пытанне, сейм наогул спыніў паседжанне, бо не здолеў прыняць адпаведнага рашэння. Януш абураўся, злаваў, пісаў, што сейм сарвалі «на зло Вялікаму княству Літоўскаму». Прапанаваў каралю пачаць перамовы, каб стварыць кааліцыю супраць казакаў. У яе маглі б увайсці гаспадар Малдавіі Базыль Лупул, князь сяміградскі і крымскі султан. Кароль згадзіўся з ім. У Януша былі туг свае далёкія планы. Ён хацеў пры дапамозе кааліцыі прымусіць парваць унію Кароны з Літвой.

6 ліпеня 1651 года ў бітве пад Лоевам з казакамі, якімі кіраваў палкоўнік Нябаба, літоўскае войска ў чарговы раз перамагло. Януш Радзівіл пераправіўся праз Дняпро і завалодаў Чарнігавам. 3 жніўня ён быў пад Кіевам, які здаўся без бою.

4 верасня 1651 года Януш Радзівіл злучыўся з войскам Кароны, каб даць рашучую бітву Багдану Хмяльніцкаму, але той раптоўна заключыў з каралём мір, вядомы як Белацаркоўскі. На памяць аб узяцці Кіева Януш Радзівіл загадаў адліць медаль з надпісам: «Гэта табе, каралю Яну Казіміру, Радзівіл аддае ў рукі разбураныя муры Кіева і сайдакі бунтаўшчыкоў».

26 лютага 1652 года на сейме ў Варшаве Януш Радзівіл, гетман літоўскі, дакладаў аб дзеяннях кароннага і літоўскага войска ў барацьбе з казакамі. Гэта выклікала зайздрасць сярод пыхлівых польскіх магнатаў. Яны пачалі весці інтрыгі супраць Радзівілаў, перш супраць Багуслава, потым і самога Януша. Дайшло да шабляў. Каб яшчэ больш распаліць атмасферу, хтосьці пусціў чутку, што памёр вялікі гетман літоўскі Януш Кішка. Кароль, не вельмі давяраючы Радзівілам і баючыся іх, паабяцаў Паўлу Сапегу аддаць таму булаву вялікага гетмана княства. Сапегі варагавалі з Радзівіламі. Раззлаваны і абураны, Януш пакінуў Варшаву, нават не развітаўшыся з каралём, што па тым часе было нечуванай дзёрзкасцю.

У 1653 годзе на сейме ў Брэсце Януш Радзівіл атрымаў ад караля кіраўніцтва Віленскім ваяводствам. У сакавіку 1654 года пасля смерці Януша Кішкі Радзівіл зноў пачаў барацьбу за булаву вялікага гетмана літоўскага і выйграў яе, хаця гэтая перамога дасталася яму нялёгка.

У гэты час Багдан Хмяльніцкі пачаў рыхтаваць нечаканы ўдар па Рэчы Паспалітай насуперак Белацаркоўскаму міру. Ён накіраваў паслоў у Маскву і заключыў у Пераяслаўлі дагавор, па якому Украіна добраахвотна ўз’ядналася з Расіяй. Шок быў страшэнны. Польскі кароль Ян Казімір звярнуўся з Універсалам да казакаў, але схіліць іх на свой бок не змог.

Масква аб’явіла вайну Рэчы Паспалітай. Гэтая вайна 1654—1667 гадоў лічыцца самай трагічнай старонкай у гісторыі Беларусі XVII стагоддзя. Адкрыта пачынаць агрэсію рускі цар Аляксей Міхайлавіч «Цішайшы» не адважыўся. Трэба было дыпламатычна яе замаскіраваць і таму маскоўскія пасольствы ў Рэчы Паспалітай шукалі розныя прычыны, каб выказаць сваё незадавальненне і ўцягнуць краіну ў крывавую вайну. Яны патрабавалі, каб Сенат прыняў умовы Хмяльніцкага і каб былі пакараны тыя падданыя Рэчы Паспалітай, хто памыліўся ў напісанні царскага тытулу. Да сярэдзіны мая 1654 года ўсё было завершана. Гіганцкія па тых часах арміі занялі пазіцыі на граніцах княства і чакалі пачатку дзеянняў. Войска Трубяцкога крычала: «Гатовы за веру праваслаўную, за вас, Гасудароў нашых, і за ўсіх праваслаўных хрысціян без усякай літасці галовы пакласці». На Смаленск ішла 41 тысяча ратнікаў і магутная артылерыя. Групоўка ваяводы князя Шарамецьева налічвала 15 тысяч, асобнае войска Страшнёва ў колькасці 15 тысяч было накіравана на Невель, Полацк, Віцебск, у паўднёва-заходняй арміі, якой кіраваў ваявода князь Аляксей Трубяцкой, налічвалася больш за 15 тысяч ратнікаў. На дапамогу Масковіі па загаду цара Багдан Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь 20 000 казакаў. Нежынскі, Чарнігаўскі, Старадубскі палкі рушылі на паўднёвыя рубяжы княства. Ім было загадана ўдарыць з флангаў, захапіць Гомель, Чачэрск, Прапойск, Стары Быхаў. Усяго ў баявых фарміраваннях, накіраваных на Беларусь, налічвалася больш за 100 тысяч чалавек. У гэтай арміі былі і палкі іншаземнага строю — рэйтарскія, салдацкія, драгунскія, гусарскія, забяспечаныя найноў-

шай зброяй, узначаленыя заходнімі афіцэрамі. У арсенале Маскоўскай дзяржавы было каля 5 тысяч гарматаў. Княства такую армію не магло выставіць. 10—12 тысяч вояў — вось усё, што мела княства падчас барацьбы з арміяй Хмяльніцкага. Нават вольны сейм у Брэсце прыняў каштарыс толькі на 15 тысяч жаўнераў. Была праведзена некаторая работа па абароне гарадоў Смаленска, Віцебска, Полацка. Гэтага было вельмі мала, каб абараніць краіну. Затрымалася місія і з назначэннем вялікага гетмана Рэчы Паспалітай. Варшаўскі сейм, які засядаў з 11 лютага па 28 сакавіка 1654 года, доўга вырашаў пытанне аб булаве. Сімпатыі большасці былі на баку Януша Радзівіла, які сам, як мог, рыхтаваўся да абароны і вайны. Хацеў апярэдзіць Маскву і 16 лютага выдаў Універсал аб зборы войска, у якім пісаў: «Паколькі да мяне даходзяць пэўныя звесткі аб набліжэнні магутных маскоўскіх войскаў да межаў дзяржавы, задумаўшы, як найхутчэй збіць той непрыяцельскі імпэт, нагадваю... і з улады сваёй сурова загадваю, каб вашыя міласці харугваў і камандаў сваіх трымаліся і ад іх ні на крок ад’язджаць не мерыліся... бо я на сейме дзень-другі толькі затрымаюся і потым удзень і ўночы пабягу да Оршы». Казакам ён пісаў, каб тыя «ярма царскага, горшага ад няволі паганскай, на сябе не бралі», а лепей далучаліся б да яго. Але Хмяльніцкі адаслаў гэты зварот у Маскву. A шляхта баялася пакідаць межы сваіх паветаў і не вельмі спяшалася да гетмана.

Пытанне аб булаве вялікага гетмана Рэчы Паспалітай было вырашана толькі 9 чэрвеня 1654 года, калі на Беларусь ужо рушыла вялізнае маскоўскае войска, пра якое Радзівіл гаварыў: «Устрымаць такое вялікае войскаў нашэсце няма ніякай магчымасці». Да таго ж маскоўскі цар рабіў стаўку на праваслаўнае насельніцтва Беларусі. Ён пісаў: «В Польское королевство н Лнтовское княжество, матерн нашей святовосточной церквн сынам... от многнх времен от святыя восточные церквн к вам, чадам ее, от всех православных хрнстнан Малые Росснн моленне было, да законным вспоможеннем, елнко верным по верных достонт помогать, поможем. й вот теперь умйлостнвнлнсь мы н Малую Россню, православных хрнстнан, под едііного словесных овец пастыря Хрнста Бога нашего дзержаву решнлнсь прннять».

Тым, хто пяройдзе на бок Масквы, апрача захавання маёмасці абяцалі ўзнагароды, прывілеі, матэрыяльную падтрымку.

Калі маскоўскае войска было ўжо ў 70 км ад Смаленска, толькі тады Януш Радзівіл атрымаў, нарэшце, ад караля на Варшаўскім сейме булаву вялікага гетмана. Проста з сейма ён рушыў да Оршы і пачаў збіраць войска. 3 11 тысяч чалавек толькі 4 тысячы было жаўнераў. Ён пісаў: «Што тут рабіць? 4 тысячы на кавалкі рваць ды ісці на падмогу? Ці Літву бараніць?.. Толькі на Спадара Бога спадзяёмся, той няхай сам нас ратуе». Нават у такіх цяжкіх умовах войска Радзівіла шмат шкодзіла ворагу. «Нашы навалілі трупаў мноства, здабылі 5 сцягоў і, пабушаваўшы з непрыяцелем больш трох гадзін, нарэшце адступілі: непрыяцель не меў столькі духу, каб ладзіць пераслед, а толькі страляў з лукаў, баючыся хоць на крок адступіцца ад сваёй пяхоты і гарматаў». Януш Радзівіл горка наракаў, што не прывезлі са Слуцка гарматаў, пораху, ядраў і кнатоў. Ён пісаў, што не па яго віне войска не мае самага неабходнага.

Рускія ваяводы пачалі паляванне на невялікі корпус Януша Радзівіла. 12 жніўня пад Шкловам той прыняў бой з пераўзыходзячымі сіламі войска Чаркаскага і перамог, але, на жаль, гэта была апошняя вялікая перамога гетмана. Ваявода Трубяцкой паспяшаўся да Шклова на дапамогу Чаркаскаму. У няроўным баі Януш быў цяжка паранены і адступіў да Барысава. На дапамогу яму прыйшоў стрыечны брат канюшы Вялікага княства Багуслаў Радзівіл з 200 драгунамі. Януш Радзівіл не змог у гэты час уступіць у адкрыты бой з ворагам. Яшчэ не прыйшоўшы да сябе пасля цяжкай раны, ён аддаўся дыпламатычнай місіі: пачаў пасылаць ганцоў да Хмяльніцкага, Юрыя II Ракачы і да шведскага караля Карла X Густава. Тым часам рускія войскі занялі Магілёў, Мінск, Коўна, і, нарэшце, падышлі да Вільні. Абложаная ворагам Вільня не магла спадзявацца на дапамогу. У тыя дні Радзівіл з жалем пісаў: «ІДляхта замест таго, каб ісці да войска, разбеглася». Баронячы той ці іншы горад альбо край, Радзівіл быў вымушаны здымаць харугвы з аднаго месца і пераводзіць у іншае. На дапамогу Кароны не было аніякай надзеі.

У Масковіі пачаліся перамовы са Швецыяй, каб падзяліць Вялікае княства на дзве часткі. Мяжа павінна была

прайсці ці то праз Слуцк, ці то праз Нясвіж і Мінск. Але хугка Масква пад уздзеяннем перамог ўвогуле не захацела дзяліцца. Цар сам вырашыў давесці вайну да пераможнага канца. Шведскі кароль Карл X Густаў, выкарыстаўшы зручны момант, вырашыў пачаць вайну з Рэччу Паспалітай. На Вялікае княства рушыў маршалак Магнус Дэлягардзі і заняў Біржы. Галоўныя сілы Швецыі пайшлі на Карону. Што магло ў тых умовах рабіць княства? Януш Радзівіл, па словах Багуслава, «аддаў перавагу шведскай пратэкцыі перад маскоўскай тыраніяй». Як піша Генадзь Сагановіч у сваёй кнізе «Невядомая вайна», «гэта быў свядомы і паслядоўны крок вялікага гетмана».

29 ліпеня Януш і Багуслаў Радзівілы афіцыйна выявілі гатоўнасць прыняць пратэктарат Швецыі ды прызнаць шведскага караля Карла X Густава вялікім князем Літоўскім.

Захапіўшы Вільню, казакі пачалі сапраўдную разню мяшчанаў. Натоўпы віленчукоў кінуліся ўцякаць да ракі, каля якой было пабіта ці патоплена мноства людзей. Віленскі біскуп Тышкевіч пісаў: «Не было літасці ані ўзросту, ані полу, усе месцы былі запоўнены крывёю забітых і трупамі, асабліва бернардынскі кляштар, куды, шукаючы схову, людзі збегліся ў асабліва вялікай колькасці».

Некаторыя даследчыкі, путаючы гады, абвінавачвалі Януша Радзівіла ў марадзёрстве свайго ўласнага народа і прысваенні каштоўнасцей «даверлівых віленчукоў». На самай справе было зусім інакш. Г. Сагановіч піша: «Самыя каштоўныя рэчы з Віленскага катэдральнага сабору павінны быў за пэўную плату вывезці ў Кралявец (Калінінград) наваградскі кашталян Мікалай Юдзіцкі, але казакі дагналі яго ды ўсё чыста абрабавалі. Сярод захопленага знайшлі нямала рэліквій, такіх, як алтарны крыж вялікага князя Вітаўта, кубак Ягайлы. Толькі частка каштоўнасцяў з катэдры была ўратавана пробашчам капліцы святога Казіміра Белазорам, які здолеў вывезці іх да Радзівіла II.

Вільня гарэла 17 дзён. Вялікі гетман адвёў сваё войска у колькасці 5 тысяч да Кейданаў. Ён адыходзіў «каб яшчэ вярнуцца і помсціць за попел Вільні».

Даведаўшыся аб пратэктараце Швецыі над Вялікім княствам Літоўскім, рускі цар паслаў у Кейданы да

Радзівіла пасла Ліхарова з прапановай перайсці пад уладу цара, абяцаючы захаванне свабоды веравызнання, прывілеяў і маёнткай шляхты. Януш Радзівіл з горыччу адказаў: «У павеце каля Вільні ратныя царскія людзі сялян, кабет, малых дзяцей сякуць усіх ды паляць».

20 кастрычніка 1654 года было прынята пагадненне, якое падпісалі 1142 чалавекі — шляхта, магнаты, каталіцкае духавенства, па якому Вялікае княства Літоўскае заключыла саюз са Швецыяй і прызнала шведскага караля вялікім князем літоўскім. Царская армія пачала адступаць і рабавала ўсё, што магла. He змагла толькі здабыць Слуцк, над абаронай якога вельмі плённа папрацаваў Багуслаў Радзівіл. Трубяцкой зняў аблогу Слуцка і павёў сваю армію на Клецк і Нясвіж, спальваючы ўсё навакол, «а ндучн дорогою, села н деревнн, н хлеб, н сено, н всякне конскне кормы мы по обе стороны жглн н людзей побнвалн, н в полон нмалн, н разорялн совсем без остатку, н по сторонам потому ж жечь н разорять посылалн» — паведамляў Трубяцкой пра гэты паход.

Злучыўшыся з 5-тысячным казацкім войскам Васіля Залатарэнкі, Трубяцкой накіраваўся ў Нясвіж, дзе ўсё было выпалена, выстаяў толькі адзін замак, у якім абараняўся дваццацігадовы Міхал Казімір Радзівіл.

Спачатку войска падтрымала Януша Радзівіла, асабліва, калі стала вядома, што шведы абяцалі плаціць грошы і забяспечваць зброяй, порахам і іншым ваенным рыштункам. Але Карл X Густаў не выканаў сваіх абяцанняў. Войска падняло бунт і пакінула хворага Януша Радзівіла. Ён усё ж кінуўся за войскам, каб вярнуць яго пад свае харугвы, але пацярпеў няўдачу.

15 снежня Януш Радзівіл закрыўся ў Тыкоціне і пачаў рыхтавацца да абароны. Ён зноў напісаў Густаву, прасіў у яго дапамогі. Але на парозе смерць ужо пільнавала Януша. Чытаем у Сянкевіча: «Лічаныя гадзіны заставаліся пражыць гетману... Яшчэ некалькі месяцаў таму ён вёў перамовы з суседнімі каралямі, а сёння адзін толькі шведскі капітан слухаў яго загады. Страшна сказаць, ён, Радзівіл, у апошнія хвіліны свайго жыцця быў галодны».

У ноч з 30 на 31 снежня 1655 года Януша Радзівіла не стала. На мёртвым яго целе выступілі плямы, якія гаварылі аб тым, што князь быў атручаны. Цела яго пахавалі ў Тыкоціне, дзе ён, цяжка хворы і духоўна

прыгнечаны, сустрэў свой канец. Праз два гады Тыкоцін быў заняты літоўскім войскам пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі. Труну з целам вялікага гетмана перавезлі ў вотчыну Радзівілаў — Сялец пад Брэстам. Затым па просьбе Багуслава Радзівіла цела князя, нарэшце, супакоілася ў родавым склепе ў Кейданах.

Дачка князя ад першага шлюбу з Кацярынай Патоцкай Ганна Марыя Радзівіл выйшла замуж за Багуслава Радзівіла, стрыечнага брата і паплечніка свайго бацькі. Пра лёс другой жонкі Януша і іх маленькага сыночка Крыштофа расказвае такое паданне. Маці вельмі хвалявалася, каб сына не атруцілі і патрабавала, каб ежу спачатку спрабавалі слугі. Аднойчы хітрая нянька, якую падкупілі ворагі Радзівілаў, разрэзала яблыка нажом, адна старана якога была абмазана атрутным зеллем. Сама з’ела палавіну ад чыстага боку яблыка, а дзіцяці дасталася атручаная.

БАГУСЛАЎ РАДЗІВІЛ, канюшы літоўскі, генеральны губернатар Кралеўца, быў адным з самых багатых магнатаў Вялікага княства Літоўскага і належаў да біржанскай лініі гэтага магутнага феадальнага роду. Ён тытулаваўся князем «на Біржах, Дубінцы, Слуцку і Капылі».

Спачатку Слуцкае і Капыльскае княствы належалі на працягу некалькіх стагоддзяў старажытнаму беларускаму роду Алелькавічаў. У 1586 годзе апошні прадстаўнік гэтага роду Юры Юр’евіч памёр, а перад гэтым адышла да госпада і яго жонка Кацярына з роду Кішкаў. Засталася сіратою іх маленькая дачка Соф’я, якая ў чатырнаццацігадовым узросце выйшла замуж за Януша VI Радзівіла з біржанскай лініі. Княгіня Соф’я памерла ў 1617 годзе, а Януш ажаніўся другі раз з Эльжбетай Брандэнбургскай. У 1620 годзе ў іх нарадзіўся сын, названы Багуславам. Хутка бацька памёр, а маці выйшла замуж другі раз. Маленькага Багуслава выхоўвалі ў сям’і Крыштофа Радзівіла. Пачатковую адукацыю ён атрымаў у кальвінскай школе ў Кейданах. У выніку выхавання і веравызнання ён апазіцыйна ставіўся да пракаталіцкіх пануючых колаў і караля Яна Казіміра. Разам са стрыечным брата Янушам Радзівілам цвёрда трымаўся ідэі самастойнасці Вялікага княства.

Багуслаў быў адважным рыцарам, па-майстэрску валодаў шпагай і быў роўным у фехтаванні героям Аляксандра Дзюма. Малады князь шмат вандраваў, наведаў

БАГУСЛАЎ РАДЗІВІЛ (1620-1669)

Прусію, Памеранію, Галандыю, Францыю, сябраваў з асобамі каралеўскай дынастыі, сярод якіх быў і брат польскага караля Ян Казімір. У ліку яго сяброў называюць прынцаў Аранскага, Кандэ, Насаў. Так, у войску Аранскага ён змагаўся за крэпасць Ганд. Багуслаў лічыўся зацятым дуэлянтам і з гэтай прычыны аднойчы быў заключаны ў Бастылію кардыналам Мазарыні, але хутка адпушчаны. Калі яму было 26 гадоў, атрымаў чын харунжага, а потым і тытул канюшага ВКЛ. Дзякуючы сваёй адвазе ён не раз трапляў у розныя прыгодніцкія сітуацыі. Быў выпадак, калі выратаваў жыццё шведскаму каралю Карлу Густаву, а сам, цяжка паранены ў галаву, трапіў у татарскі палон, але хутка быў выкуплены за невялікую плату, бо татары не ведалі, хто да іх трапіў.

Князя Багуслава ведалі як высокаадукаванага і таленавітага чалавека з грунтоўнымі навуковымі ведамі і развітым эстэтычным густам. Ён лічыўся асобай новага часу.

Слуцк, рэзідэнцыя князя Багуслава, заставаўся апошнім асяродкам кальвінізму на Беларусі. Сам князь складаў евангелісцкія гімны, якія былі выдадзены ў канцыянале ў 1723 годзе ў Гданьску. Шмат яго пісьмаў захоўваецца ў музеях і бібліятэках, іх лічылі ўзорам эпісталярнага жанру. Багуслаў быў мецэнатам, збіраў творы выяўленчага мастацтва. Шматлікая калекцыя твораў жывапісу галандскіх, нямецкіх, мясцовых майстроў пад канец яго жыцця была сабрана з усіх яго маёнткаў, звезена ў Кралявецкі замак, куды князь быў прымусова высланы каралём Янам Казімірам.

У маладыя гады князь Багуслаў сур’ёзна вывучаў абарончыя сістэмы ў Амстэрдаме і іншых галандскіх гарадах. Па яго праектах былі перабудаваны абарончыя збудаванні ў Слуцку, які набываў форму «ідэальнага горада», запазычанага з часоў Рэнесансу. У рэзідэнцыі князя былі ўзведзены магутныя земляныя ўмацаванні з бастыёнамі і равелінамі. У гэты час узнік новы абарончы замак. Слуцк часоў Багуслава пачаў называцца «бастыёнам Літвы».

Сам князь лічыўся нядрэнным архітэктарам і мастаком. У архівах Радзівілаў у Нясвіжы знойдзены некалькі дзесяткаў яго малюнкаў і чарцяжоў, панарамы гарадоў, эскізы асобных збудаванняў. Цікавасць да дойлідства была настолькі глыбокай, што князя можна было лічыць прафесіяналам, а не аматарам. Яго ўклад у нацыянальнае будаўнічае і цяслярскае рамяство Беларусі было даволі значным. Ім быў распрацаваны і іканастас для праваслаўнага храма ў Слуцку. Асабліва цікавым сярод чарцяжоў трэба адзначыць праект слуцкай ратушы для гарадскога магістрата. Багуслаў Радзівіл мае дачыненне і да распрацоўкі герба горада Слуцка.

У 1669 годзе Багуслаў Радзівіл спадзяваўся атрымаць тытул кашталяна віленскага і жмудскае староства. Ён нават быў запрошаны як сенатар на ўрачыстасці з нагоды каранацыі караля. Але ў выніку інтрыг яго спадзяванні не спраўдзіліся.

31 снежня 1669 года ён раптоўна памёр у час палявання і быў пахаваны ў Караляўцы (Калінінград) у евангельскім зборы побач з жонкай Ганнай Марыяй. У іх засталася адзіная дачка — Людвіка Караліна.

РАДЗІВІЛЫ — САБЕСКІЯ

МІХАЛ КАЗІМІР РАДЗІВІЛ (1635—1680)

Міхал Казімір Радзівіл VI ардынат нясвіжскі, ваявода віленскі, падканцлер літоўскі, гетман польны літоўскі нарадзіўся 26 кастрычніка ў сям’і князёў Аляжсандра Людвіка Радзівіла і Тэклі з Валовічаў. Хросным бацькам яго быў будучы польскі кароль Ян Казімір.

Пасля смерці маці 22 лютага 1637 года хлопчык пад апекай бабкі Эльжбеты з гаслаўскіх Валовічаў выхоўваўся ў Кобрыне. Пасля смерці бабкі Міхал вярнуўся ў Нясвіж, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю ў нясвіжскіх школах. Удзельнічаць у грамадскім жыцці краіны пачаў у 1648 годзе, аддаўшы свой голас на выбарчым сейме ў Варшаве за Яна Казіміра. Разам з бацькам знаходзіўся ў Кракаве на ўрачыстасцях з выпадку каранацыі караля. У 1652 годзе малады князь атрымаўшы першы значны тытул — стольніка літоўскага, разам з бацькам здзейсніў падарожжа па Еўропе, спыняўся ў

іПленску, Вене, доўга заставаўся ў Балонні, дзе вучыўся ва універсітэце.

У 1654 годзе пасля смерці бацькі дваццацігадовы князь Міхал Казімір стаў уладаром вялізнай фартуны. Усё тое першае лета ён займаўся ўмацаваннем Нясвіжа і замка. У 1655 годзе князь разам з мясцовым людам бараніў Нясвіж і замак ад рускага войска. Сам горад уратаваць не ўдалося, ён быў дашчэнту знішчаны, ацалеў толькі замак.

Польскі кароль і вялікі князь Ян Казімір, хросны бацька Міхала, стараўся як мага болып цесна звязаць з сабою нясвіжскага князя, даючы яму розныя даручэнні і шчодра яго ўзнагароджваючы. Кароль рабіў спробу выкарыстаць Міхала як пасрэдніка ў перагаворах з Басуславам Радзівілам, а ў пачатку 1656 года прапанаваў яму суправаджаць пасольства да рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У гэты час Міхал стаў на бок караля і змагаўся ў шматлікіх бітвах са шведамі і казакамі.

У бітве пад Філіпавым нясвіжскі князь мужна паводзіў сябе ў рукапашным баі і ледзь выратаваўся ад шведскага палону, бо бітва была прайграна. Нягледзячы на вялікія страты, князь Міхал адгукнуўся на просьбу караля і выставіў у літоўскае войска за свой кошт 600 драгунаў і 1200 пяхоты, але кароль вырашыў аддаць іх не літоўскаму войску, а перадаў палкі Радзівіла пад уладу польскай Кароны.

У сакавіку 1658 года нясвіжскі ардынат быў дружкам на вяселлі Яна Замойскага і Марыі Казіміры дэ Аркіён, будучай праслаўленай польскай каралевы Марысенькі. Там ён пазнаёміўся з маладой удавой Кацярынай з роду Сабескіх і пакахаў яе. 7 ліпеня яны пажаніліся. Пышнае вяселле згулялі ў Львове.

Увесь 1659 год Міхал Казімір Радзівіл правёў у бітвах за вызваленне радзімы. У канцы гэтага ж года ён паспяшаўся ў Нясвіж, каб умацаваць горад і замак, папоўніць яго зброяй, правіянтам і людзьмі. Сапраўды, на наступны год значныя сілы казакаў падышлі да Нясвіжа. Увесь горад зноў быў зруйнаваны ворагам і ператвораны ў попел.

У 1662 годзе нясвіжскі ардынат атрымаў булаву гетмана польнага літоўскага, хаця яму не было яшчэ і трыццаці гадоў.

У 1664 годзе клецкая ардынацыя пасля Станіслава Казіміра Радзівіла згасла і адышла да Нясвіжа. У сваіх уладаннях Міхалу прыйшлося шмат часу прысвяціць гаспадарчым справам.

Пасля ваенных спусташэнняў Міхал Казімір дамогся ад караля вызвалення Нясвіжа на чатыры гады ад падаткаў і салдацкіх пастояў, а таксама ад каралеўскіх пошлін. Ён не шкадаваў і сваіх асабістых намаганняў для аднаўлення Нясвіжа. 20 студзеня 1673 года князь Міхал выдаў Універсал, дзе заахвочваў людзей сяліцца ў Нясвіжы, гарантуючы новапасяленцам усялякія свабоды на аснове нямецкага права, у тым ліку магчымасць пакінуць горад у любы час.

Усе гэтыя намаганні сапраўды дапамаглі аднаўленню Нясвіжа, што адзначаў у сваім дзённіку Таннэр Чэх, які праязджаў праз горад разам з царскім пасланнікам князем Міхалам Чартарыйскім. Ён пісаў: «Я бачыў тут прыгожыя муры, умацаванні, якія акружалі горад, вялікі рынак, прыгожыя дамы і замак, абнесены валамі ды равамі і ўмацаваны шматлікімі гарматамі».

Князь Міхал рабіў значныя ахвяраванні касцёлам і кляштарам. У 1673 годзе ён запісаў 30 000 залатых дукатаў на будаўніцтва касцёла Святога Крыжа, які пачаў узводзіцца за горадам у лесе насупраць касцёла Святога Міхала. Канчаткова гэтае збудаванне было закончана сынам Міхала Каралем Станіславам у 1690 годзе.

Нясвіжскі князь дамогся вызвалення Нясвіжа ад мыт і пошлін у новага польскага караля і вялікага князя Міхала Карыбута Вішнявецкага. На свае сродкі Радзівіл канчаткова прывёў горад у парадак «для большай бяспекі і славы дзяржавы». У далейшыя гады ўладару Нясвіжа яшчэ лягчэй было дабівацца для свайго горада дабрачынных прывілеяў, бо яго звязвалі з тронам блізкія сваяцкія сувязі праз жонку Кацярыну Радзівіл з роду Сабескіх.

Ян III Сабескі не толькі пацвердзіў Нясвіжу ўсе папярэднія прывілеі і надалей вызваліў яго ад пошлін і мыт, але ў дадатак асобным прывілеем за мужнасць пры адпоры непрыяцеля ўстанавіў для паляпшэння дабрабыту грамадзян чатырохтыднёвы кірмаш, які пачынаўся 25 жніўня.

Уладзіслаў Сыракомля піша: «Міхал Казімір Радзівіл, чыё жыццё праходзіла то ў клопатах пра дабрабыт ай-

чыны, то на полі бітвы, то, нарэшце, у навуковых занятках, дзе меў поспех, у апошнія гады жыцця наведваў з дыпламатычнай місіяй замежныя краіны. У 1680 годзе ён быў пасланы да імператара Леапольда выказаць ад імя караля Рэчы Паспалітай суседскую прыязнасць, a таксама да папы Інакенція XI, каб засведчыць яму каралеўскую пакору. Ён з гонарам справіўся з абедзвюма місіямі і дамогся далучэшія да ліку святых Яна Кантэма. Міхал Казімір Радзівіл скончыў сваё жыццё ў Балонні, фатальным месцы для яго бацькі і другіх сваякоў».

Пасля яго смерці памесцямі нясвіжскай ардынацыі дванаццаць гадоў кіравала жонка — Кацярына Радзівіл з Сабескіх, а яе каранаваны брат Ян III быў дбайным апекуном радзівілаўскай ардынацыі.

У палацы ў Небарове да нашых дзён уваіу гледачоў прыцягвае партрэт жанчыны, апранутай у модную сукенку, упрыгожаную вялікай колькасцю каштоўнасцей, якая ледзь-ледзь усміхаецца. Гэта і ёсць Кацярына Сабеская-Радзівіл, сястра польскага караля Яна III.

Ёй давялося жыць у час вялікіх перамен, калі жанчыны, схаваныя ў цішы дамоў, пачалі развітвацца з мінулым ідэалам жанчыны. Па прыкладу Боны Сфорцы, Барбары Радзівіл, Ганны Ягелонкі, абедзьвюх жонак Жыгімонта III Вазы, а галоўнае, апошніх дзвюх каралеўфранцужанак, жанчыны Рэчы Паспалітай пачынаюць займацца тымі справамі, якімі раней займаліся толькі мужчыны. Жанчыны былі не толькі майстрамі палітычных інтрыг, якія ўплывалі на каралёў і лёс айчыны, але былі і добрымі мецэнатамі культуры і мастацтва.

Кацярына Радзівіл не прагнула быць першай у гэтым зменлівым, але даволі цікавым свеце, у якім Сабескія славіліся рыцарскімі звычкамі. У сям’і Тэафілі і Якуба Сабескіх яна была чацвёртым дзіцем.

Дзяўчынка нарадзілася 7 студзеня 1634 года ў Злочаве. У дзяцінстве, як было прынята ў тыя часы, яна атрымала толькі хатнюю адукацыю. Добра ведала французскую мову, але ўсё ж адукацыі бракавала, што яна адчувала ўсё жыццё. У 1650 годзе ў 16 гадоў панна Сабеская выйшла замуж за князя Уладзіслава Дамініка Астрожскага-Заслаўскага, чалавека адукаванага, але больш вядомага ў свеце сваімі авантурамі і інтрыгамі. Пасля шасці неспакойных гадоў Кацярына засталася ўдавою з дзвума дзецьмі—дачкой Тэафіляй і сынам Аляксан-

драм. У 1658 годзе княгіня Заслаўская паўторна выйшла замуж за Міхала Казіміра Радзівіла і зрабілася гаспадыняй нясвіжскага замка.

Пры каралеўскім двары ў акружэнні францужанак, якія бавілі час у раманах, інтрыгах, акружаныя роем паклоннікаў, Кацярына не вызначалася вялікай элегантнасцю. Яе лічылі жанчынай з мужчынскім сэрцам, бо яна пераняла ад бацькоў адвагу і прадпрыймальнасць, не баялася цяжкасцей і шматлікіх перашкод. Фізічна моцная, у старасці даволі поўная, яна ўсюды выклікала да сябе павагу і прызнанне. Уплыў Кацярыны Радзівіл узрос у краіне яшчэ больш, калі яе брат Ян Сабескі быў абраны польскім каралём, на якога яна была вельмі падобная і па знешнасці і па звычках. Акрамя гордай узнёслай постаці нясвіжская княгіня прыцягвала да сябе ўвагу прыроджанай далікатнасцю, дабрынёй, пачуццём меры, а таксама здольнасцю мірыць людзей. Паўсюдна ў Рэчы Паспалітай Кацярына была вядомай як чалавек, які нясе мір. Яна лічылася добрай жонкай і маці, вельмі клапацілася аб выхаванні і кар’еры сваіх дзяцей. Але лёс да яе быў даволі жорсткі. У 1673 годзе яна пахавала старэйшага сына Аляксандра ад першага шлюбу, паміралі і другія дзеці. 3 шасці сыноў выжыў толькі адзін — будучы нясвіжскі ардынат Караль Станіслаў.

Асабістыя беды і трагедыі не закрывалі ад яе навакольны свет. Кацярына вельмі цікавілася справамі свайго брата і яго сям’і, заўсёды была пры ім, калі яму было цяжка. Напрыклад, восенню 1671 года, калі Ян моцна захварэў, нясвіжская княгіня прыехала да яго ў Львоў, засталася тут на доўгі час, кінуўшы ўсе астатнія справы. Ян Сабескі часта шукаў уцехі ў сястры, любіў браць яе з сабою на доўгі шпацыр у парку Вілянова пад Варшавай. Удваіх, без сведак, яны абмяркоўвалі шматлікія дзяржаўныя і асабістыя справы. Нават з-пад Вены ў самы гарачы час пісаў ёй лісты, называючы любімейшай сястрой, ёй гаварыў усё, як нікому іншаму, аб сваіх нават інтымных клопатах. Ян III Сабескі нудзіўся, калі яны доўга не бачыліся. Нягледзячы на тое, што Кацярына вельмі любіла брата, але яна старалася менш бываць пры каралеўскім двары, бо пазбягала круціцца ў коле пустых свецкіх дам, якія акружылі польскую каралеву — Марыю Казіміру.

Нясвіжская княгіня, беручы прыклад з сваёй маці, займалася філантропіяй, данамагала ўсім, хто меў у гэтым патрэбу. Сваімі рукамі яна стварала прыгожыя вырабы, якія ахвяравала потым убогім. На свае сродкі адкрыла некалькі шпіталяў, спачатку ў Славатычах, а потым у Белай. Пазней пабудавала шпіталь у Міры. Таксама на свае грошы Кацярына назначала пенсіі бедным, клапацілася аб кінутых бацькамі дзецях, выкупала палонных з турэцкай і татарскай няволі. Шмат грошай яна выдаткавала на брацтвы міласэрнасці ў Кракаве і Варшаве, рабіла вялікія ахвяраванні касцёлам, цэрквам, сінагогам.

Кацярына Радзівіл была глыбокаверуючай, што дапамагло ёй перанесці смерць сваіх дзяцей. Аб ёй часта пісалі, ставячы яе ў прыклад іншым. Яна мела свае «пустынкі», дзе малілася гадзінамі ў адзіноце. Як пііпуць яе біёграфы, княгіня прывучыла сваё цела да холаду і бяссонніцы. У яе пакоі нават хавалася курыца, якая яе рана будзіла, бо Кацярына баялася цраспаць гадзіны ранішняй малітвы. Малілася яна ў слязах, сэрцам звяртаючыся да Бога. Па некалькі тыдняў на год закрывалася ў кляштары, а потым пешшу ў простым адзенні абходзіла ўсе касцёлы.

Пасля смерці мужа Кацярына засталася ў каралеўскім замку ў Варшаве разам з братам. Ян III дапамагаў сястры кіраваць маёнткамі і ўзяў апеку над дзецьмі.

Сярод свайго акружэння нясвіжская княгіня лічылася «Кацярынай Мудрай». Нават брат-кароль прыслухоўваўся да яе парадаў у найважнейшых дзяржаўных справах.

У 1672—1673 гадах страшэннае гора напаткала Кацярыну — памерлі чацвёра дзяцей: старэйшы сын Аляксандр Януш ад першага шлюбу і трое маладых Радзівілаў. Гора маці было бязмерным. Выйсце яна шукала ў малітвах і рэлігійнай літаратуры, нават загадала езуітам скласці кніжку малітваў на кожны дзень года, дапаўняючы малітвы апісаннямі жыццяў святых.

Памерла княгіня Кацярына ў Варшаве ў пяць гадзін раніцы 29 верасня 1694 года.

Пасля яе смерці нясвіжскую ардынацыю атрымаў ў спадчыну яе сын Юры Іосіф — УП ардынат нясвіжскі, які памёр маладым (1668—1689).

У крыпце пад касцёлам Кацярына пахавана разам з дзецьмі і ўнукамі.

ВЯЛІКІ КАНЦЛЕР ЛГГОЎСКІ — ПАЛІТЫК РАЗВАЖЛІВЫ I ПАМЯРКОЎНЫ

КАРАЛЬ СТАНІСЛАЎ РАДЗІВІЛ (1669—1719)

ІХараль Станіслаў VIII ардынат нясвіжскі, вялікі канцлер літоўскі нарадзіўся 17 лістапада 1669 года ў Кракаве, калі бацькі прымалі ўдзел ва ўрачыстасцях з выпадку каранацыі польскага караля Міхала Карыбуга Вішнявецкага, які потым згадзіўся быць хросным бацькам народжанага.

Пачатковую адукацыю хлопчык атрымаў пры дапамозе хатніх настаўнікаў і клапатлівай маткі Кацярыны з Сабескіх, а затым некалькі гадоў вучыўся ў нясвіжскай школе. Калі Каралю споўнілася дзесяць гадоў, яго з братам адправілі прадоўжыць навучанне ў Люблін.

У 16 гадоў Караль Станіслаў Радзівіл атрымаў свой першы тытул — стольніка літоўскага, а праз некаторы час — званне канюшага. У 1684 годзе ён выехаў у падарожжа, наведаў Кракаў, Вроцлаў, Франфуркт, Берлін,

Дрэздэн, у Пражскім універсітэце праслухаў курс па філасофіі. Працягваючы падарожжа, наведаў дзесяткі еўрапейскіх гарадоў, у тым ліку Парыж, Лондан, Оксфард.

У 1698 годзе князь Радзівіл атрымаў тытул вялікага канйлера літоўскага. Сваёй разважлівасцю і памяркоўнасцю ў справах дзяржавы прытрымліваўся палітыкі свайго дзядзькі Альбрыхта Радзівіла. Летам 1702 года французскі кароль і яго пасол Герон абмяркоўвалі кандыдатуру Караля Станіслава на польскі трон замест Аўгуста II. Крывавыя спрэчкі паміж Аўгустам II і Станіславам Ляшчынскім далі падставу ўмяшацца ў справы Рэчы Паспалітай двум ваенным геніям таго часу ІІятру Вялікаму і Карлу XII. Шведы падтрымлівалі Ляшчынскага і рабавалі Польшчу і Літву.

Петр I некалькі разоў сустракаўся з нясвіжскім ардынатам. He аднойчы на перамовы да Радзівіла прыязджалі Мазепа і Меншыкаў. Карл XII таксама спрабаваў схіліць Караля Станіслава на свой бок, бо ён быў магутным праціўнікам. Калі мірным шляхам гэта не ўдалося, шведскі кароль пачаў плюндраваць яго гарады і маёнткі. Адным з першых ахвярай яго нянавісці стаў Нясвіж. Знешняй, а можа і галоўнай, прычынай для рабаўніцтва тутэйшых ваколіц паслужылі 40 тысяч казакаў пад кіраўніцтвам Мазепы, якіх разам з расіянамі Петр I размясціў у Мінску, Слуцку, Нясвіжы і іншых гарадах ВКЛ. He ўцалела ні адна вёска, ні адзін горад, якія належалі Радзівілам і іх прыхільнікам.

У 1709 годзе Караль Радзівіл будучы ў Белай атрымаў паведамленне аб паражэнні Карла XII пад Палтавай. Улада Аўгуста II у Рэчы Паспалітай была адноўлена. 15 кастрычніка 1709 года нясвіжскі князь сустрэўся з Пятром I і Аўгустам II у Варшаве. Як і ягоны сваяк Альбрыхт Радзівіл, Караль займаў памяркоўную пазіцыю ў спрэчках. Роля яго ў палітыцы была велізарнай. Ён карыстаўся павагай і сімпатыяй у шляхты, у вачах якой быў заўсёды справядлівым, за што і меў мянушку Джастыс (Справядлівы).

Жонкай Караля Станіслава Радзівіла была Ганна Кацярына з Сангушкаў, энергічная, працавітая, апантаная мецэнатка мастацтва, стваральніца дзесяткаў мануфактур, актыўная ўдзельніца ў палітычным і эканамічным жыцці краіны.

Мемуары XVIII стагоддзя расказваюць аб незвычайным шлюбе, калі аднойчы Кацярына Радзівіл з Сабескіх паклікала да сябе сваячку Ганну Сангушка, па бабцы Радзівіл, і загадала ёй вечарам апрануць белую секунку. Дзяўчына падумала, што будзе прысутнічаць на ішіюбнай цырымоніі адной з сябровак. Але вечарам Ганне сказалі, што ў парафіяльным касцёле сціпла адбудзецца яе ўласны шлюб, прозвішча нарачонага аднак не сказалі. I толькі каля алтара Ганна пабачыла сына Кацярыны з Сабескіх Караля Станіслава Радзівіла.

У сваіх вотчынных вёсках і гарадах Ганна Кацярына заснавала шэраг мануфактур, дзе працавалі побач замежныя і мясцовыя рамеснікі. Апошнія ўплывалі на вырабы, аздабляючы іх мясцовымі традыцыямі вясковага мастацтва, асабліва ў галіне ткацтва і ганчарства. Для шкляных і фаянсавых мануфактур выкарыстоўвалася мясцовая сыравіна. Улічваючы вялікую патрэбу ў крышталёвым [равіраваным посудзе, Ганна Кацярына заклала ў 1717 годзе шкляную мануфактуру ў Налібоках. Сюды ў 1724 годзе яна запрасіла саксонскага тэхнолага па вытворчасці багемскага шкла Канстанціна Фрэмеля. Калі ў Еўропе ў XVIII стагоддзі з’явіліся ванны, Радзівілы першымі ў ВКЛ увялі іх у сваіх палацах. Са здзіўленнем аглядалі госці ванну ў Нясвіжы, адлітую з блакітнага шкла ў Налібоках. Захапленне выклікалі вырабы з рубінавага, рэдкага па колеру зялёнага шкла з ізумрудным адценнем, блакітнага, пурпурнага. У Налібоках асвоілі тэхніку рэльефнай разьбы па крышталю, адліванню медальёнаў, на якіх іравіраваліся партрэты, кубкаў для падарункаў каралям, родзічам і сябрам.

У 1737 годзе нясвіжская княгіня залажыла люстэркавую мануфактуру ва Урэччы, дзе доўгія гады вырабляліся дэкаратыўныя рэчы для інтэр’ераў, крышталёвы посуд для сервіроўкі стала. Саксонскі майстар Тэадор Шэрбер наладзіў выпуск аздоб для люстраў, свечнікаў, жырандоляў, рэфлектараў і люстэркаў. Ганна Радзівіл вельмі клапацілася, каб даць патрэбную адукацыю мясцовым жыхарам, якія паступова замянялі іншаземных майстроў. Сумесная праца мясцовых майстроў з іншаземнымі нарадзіла незвычайнае самабытнае ўрэцка-налібоцкае шкло.

Высока ацэньваў дзейнасць Ганны Радзівіл польскі кароль Станіслаў Аўгуст, які пісаў Пане Каханку: «Сар-

дэчна дзякую Вашай Княскай Вялікасці, а таксама выказваю радасць маю — бачыць, што гэта цудоўная мануфактура — справа нябожчыцы бабкі Вашай Княскай Мосці, развіваецца і працвітае дзеля ўпрыгожання і карысці краю. I так цяпер сказаў, каб у рэзідэнцыі маёй тугэйшай у Лазенках іншага шкла не давалі мне да стала. Хай кожны ведае, што ўмеюць рабіць у Налібоках».

Ён ганарыўся налібоцкім шкляным посудам, прысланым яму ў дар.

Партрэт Ганны Кацярыны з нясвіжскай мастацкай галерэі напісаны ў першай палове XVIII стагоддзя ў чорным колеры збярогся да нашага часу. Чорнае адзенне закрывае ўсё, што магчыма: постаць, валасы. Выразна выдзяляецца паўнаваты твар пажылой жанчыны і белыя арыстакратычныя рукі. Левая рука абапіраецца на крэсла, абцягнутае яркай чырвонай парчой. Правая рука прыжата да грудзей, трошкі ніжэй за сэрца. Выразныя цёмныя вочы на стомленым твары носяць сляды шматлікіх душэўных бур і гора. А гора княгіні Ганне хапала. 3 пятнаццаці народжаных ёю дзяцей сем памерлі ў дзяцінстве. Польскі гісторык і пісьменнік Юзаф Крашэўскі падае своеасаблівую легенду, па якой маці страціла прыгажуню-дачку напярэдадні яе вяселля. Ужо прыгатаваны пышныя вясельныя аздобы, запрошаны шматлікія госці. Нявеста раптам памірае. I тады маці дала абет заўсёды хадзіць у чорным.

Ганна Кацярына з Сангушкаў памерла 23 кастрычніка 1746 года ў Міры. Урачыстае пахаванне адбылося ў радзівілаўскай крыпце ў Нясвіжы разам з маленькім каханым унукам Мікалаем.

КНЯЗЬ ГЕТМАН

МІХАЛ КАЗІМІР РАДЗІВІЛ РЫБАНЬКА (1702—1762)

ІМіхал Казімір Радзівіл ГХ ардынат нясвіжскі і алыкскі, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі нарадзіўся 13 чэрвеня 1702 года ў Алыцы.

Дзяцінства прыпала на крывавыя ваенныя гады, калі бацькі пакінулі ВКЛ. Толькі ў 1709 годзе яны вярнуліся ў Бельскі замак, дзе хлопчыка акружылі хатнія настаўнікі, адзін з якіх ксёндз Цэзар застаўся ў памяці Міхала на ўсё жыццё. У «Дыярыушу» ён запісаў: «Усё, што сёння ведаю і ўмею, усё ідзе ад яго інструкцый». Дарэчы, нясвіжскі князь вёў дзённік на працягу ўсяго жыцця.

У 1721 годзе князь Міхал накіраваўся ў падарожжа па Еўропе, наведаў дзесяткі гарадоў, каралеўскія двары манархаў. У кастрычніку 1722 года ён прысутнічаў на каранацыі Людовіка XV і пасябраваў з партугальскім каралевічам Эмануэлем. Праз некалькі месяцаў Рыбанька спыніўся ў Парыжы, дзе праслухаў цыкл лекцый па

матэматыцы, удасканальваў майстэрства коннай язды і фехтавання. He аднойчы прымаў удзел у паляваннях разам з каралём Людовікам XV.

У 1744 годзе Міхал Казімір Радзівіл атрымаў тытул ваяводы віленскага і булаву вялікага гетмана літоўскага, што дало магчымасць не пакінуць у бядзе Нясвіж, ператвораны ў пустку. Сваёй пастановай ад 26 ліпеня 1724 года ён пацвердзіў гораду даўнейшыя прывілеі сваіх папярэднікаў, дазволіў карыстацца гарадскімі правамі ўсім тым, хто хацеў тут пасяліцца, з гарантыяй поўнай свабоды для ўласнага ўзвышэння.

Міхал Радзівіл Рыбанька зрабіў вялікі подзвіг — аднавіў Нясвіж і замак, узвёў новыя збудаванні. Бязлюдную пустэчу, якую атрымаў у спадчыну, ператварыў у квітнеючы край, працягваючы справу маці, стварыў мануфактуры і рамесніцкія цэхі.

У 1740 годзе ў замку была збудавана капліца і асвечана ў 1758-м, калі сюды быў прывезены абраз Маткі Боскай, знойдзены пад Венай у 1683 годзе каралём Янам III Сабескім.

На мармуровай пліце расказвалася гісторыя знаходкі. Тэкст быў наступным: «Калісьці па Божаму прадбачанню вызвалілася Вена ад доўгай і цяжкай турэцкай асады пры дапамозе Яна III Сабескага ў 1683 годзе». Станіслаў Ябланоўскі, кашталян кракаўскі, аб’язджаючы горад, убачыў каля сцен скрутак палатна, затаптаны капытамі коней. Калі разгарнулі скрутак, убачылі абраз Маці Божай і надпісы «Будзеш пераможцам, Іаан», «Ты пераможаш, Іаан!».

Уражаны гэтымі словамі, кашталян аднёс абраз каралю, яхі загадаў тэрмінова правесці расследаванне. Але Яну III Сабескаму не ўдалося даведацца, якім чынам абраз апынуўся пад сценамі Вены і да якога Іаана адносілася прадказанне. Стала вядомым толькі, што гэты абраз быў прывезены з Італіі Янам Капістронам, знакамітым сваімі перамогамі над нявернымі. Тады ён загадаў паставіць абраз у сваёй паходнай капліцы і перад рашучай бітвай усю ноч маліўся перад ім. На наступны тыдзень кароль атрымаў бліскучую перамогу і вызваліў Вену ад асманскай экспансіі.

Пасля смерці караля цудатворны абраз перайшоў да каралевы Марысенькі, а ад яе да сына Якуба, потым па спадчыне трапіў да Радзівілаў.

Першай жонкай князя Гетмана, як часта называлі Міхала Казіміра, была Францішка Уршуля з Вішнявецкіх, высокаадукаваная, таленавітая жанчына свайго часу. Шлюб адбыўся ў 1725 годзе. Па словах У. Сыракомлі, гэтая «набожная і адукаваная пані зрабіла дзейсны ўплыў на свайго мужа ў яго намаганнях адрадзіць Нясвіж. Яна стварыла тэатр, аднавіла работу нясвіжскай друкарні, папоўніла замкавую бібліятэку. На пахаванне жонкі Францішкі Уршулі ў 1753 годзе Міхал Казімір запрасіў шмат духавенства, біскупаў, свецкіх сенатараў, шляхты. Замкавыя, кляштарныя і гарадскія муры ледзь змаглі іх змясціць».

У 1754 годзе Рыбанька ўзяў шлюб з Ганнай Мыцельскай, якая была ўдавой пасля смерці Леона Міхала Радзівіла.

Ганна Людвіка Караліна Кунегунда (1729—1771) нарадзілася ў сям’і познанскага кашталяна Мацея Мыцельскага.

Гэты шлюб выклікаў незадавальненне старэйшага сына нясвіжскага князя Караля Станіслава Пане Каханку, але пазней адносіны паміж ім і Ганнай былі добрымі. Калі ў 1764 годзе Пане Каханку выехаў у эміграцыю, Ганна таксама пакінула Нясвіж, каб шукаць дапамогі пасынку сярод каралеўскіх двароў Еўропы.

У 1770 годзе княгіня Ганна падпісала завяшчанне, дзе выказала жаданне быць пахаванай у Нясвіжы, а ўсю сваю маёмасць падзяліла паміж дзецьмі з двух шлюбаў. Пане Каханку па яе просьбе быў прызначаны апякуном яе малалетніх дзяцей. Адзін з яе сыноў, Мацей Радзівіл ад першага шлюбу, стаў шырока вядомым таленавітым кампазітарам і паэтам.

Князь Міхал Казімір Рыбанька памёр у 1762 годзе і пахаваны ў радзівілаўскай крыпце.

ДЗІВОСЫ ПАНЕ КАХАНКУ

КАРАЛЬ СТАНІСЛАЎ АНУФРЫ ЯН НЕПАМУЦЭН РАДЗІВІЛ (1734—1790)

ІХараль Станіслаў па мянушцы Пане Каханку X ардынат нясвіжскі нарадзіўся 27 лютага ў Нясвіжы разам з братам-блізняткам Янушам, які рана памёр. Яго бацькам быў Міхал Казімір Рыбанька, а маткаю — знакамітая Францішка Уршуля з Вішнявецкіх.

Адукацыяй і выхаваннем хлопчыка займаліся хатнія настаўнікі і выхавацелі. Яны павінны былі выконваць волю і ўсе жаданні своеасаблівага, нават крыху капрызнага хлопчыка. Разам з сябрамі Валадковічам і Рэйтанам чытаць і пісаць ён вучыўся вельмі цікавым спосабам. Настаўнік, каб навука ішла шпарчэй, ператварыў яе ў прыцягальную забаву. На двары замку ён умацаваў вялікую драўляную дошку з табліцай і размясціў на ёй літары азбукі. Хлопчыкі стралялі з пісталетаў у патрэбную літару і вельмі хутка запаміналі яе. Працяглы час Караль

Станіслаў вучыўся ў езуіцкай школе, але пасля цяжкай хваробы дактары, а за імі і бацька, забаранілі прымушаць сына да навукі. 3-за хваробы ён не атрымаў сталай адукацыі і гэты недахоп адчуваў усё жыццё, асабліва ў недастатковым валоданні замежнымі мовамі.

Караль Станіслаў вельмі рана пачаў удзельнічаць у палітычным і грамадскім жыцці краіны. У шаснаццацігадовым узросце ён быў абраны дэпутатам трыбуналу, а ў семнаццаць меў званне палкоўніка.Трэба адзначыць, што палітычнае жыццё ў той час у Вялікім княстве Літоўскім было вельмі складаным. Дзве магутныя партыі — Чартарыйскіх і Радзівілаў процістаялі друг другу. I тыя, і другія не раз выкарыстоўвалі ганебныя сродкі ў барацьбе паміж сабою.

На пасяджэнні трыбуналу ў Вільню альбо ў Мінск малады Радзівіл прыязджаў з вялікай помпай. У экскорце ішло дзвесце драгунаў з надворнай шляхты, янычарская харугва ў сто чалавек, апрача таго, сто чалавек венгерскай трыбунальскай пяхоты. Сустракаць князя на паўмілі ад Мінска выязджала амаль усё мінскае ваяводства. Ён шчодра ўсіх частаваў. Гэта традыцыя была на першым месцы на працягу ўсяго яго жыцця.

Калі Пане Каханку споўнілася 19 гадоў, ён узяў шлюб з Марыяй Любамірскай. Вяселле адбывалася з грандыёзнымі ўрачыстасцямі, у якіх прымала ўдзел вялікая колькасць прыхільнікаў Радзівілаў з Літвы і Кароны. Тысячы гасцей надоўга запомнілі гэтае вяселле, але жыццё маладой пары не было шчаслівым — сям’я распалася.

У 1760 годзе Пане Каханку напаткала яшчэ адно няшчасце: ён страціў найлепшага сябра Міхала Валадковіча, з якім амаль ніколі не разлучаўся. За нязначную правіннасць ворагі Радзівілаў прысудзілі яго да расстрэлу і паспяшаліся выканаць прысуд у адсутнасці Пане Каханку. Малады Радзівіл доўга аплакваў смерць Міхала, а перад смерцю сказаў: «Два сапраўдныя няшчасці меў я ў жыцці: першае — падзел роднага краю, другое — расстрэл Валадковіча».

У 1762 годзе ў Вільні раптоўна памёр бацька Караля князь Гетман. Гэтая смерць, як і смерць маці, якая памерла ў 1753 годзе, была вялікай трагедыяй для яшчэ несфармаванага характару маладога Радзівіла. Вестку аб цяжкім стане бацькі ён атрымаў позна. Калі прыехаў у Вільню, то ўжо не пачуў апошніх слоў развітання,

бацька быў мёртвы. 3 адчаю, што яго пакінуў самы дарагі чалавек, Пане Каханку моцна напіўся.

Маладому нясвіжскаму князю дасталася ў спадчыну вялізная фартуна. На сейме ў Варшаве ў 1762 годзе ў прысутнасці караля ён атрымаў тытул ваяводы віленскага і зрабіўся першым сенатарам Вялікага княства. Гэта была перамога, асабліва, калі ўспомніць, што Чартарыйскія рабілі ўсё, каб пасада дасталася іх сваяку.

Канфлікт паміж двума партыямі абвастрыўся. Чартарыйскія вырашылі больш не чакаць і звярнуліся да Кацярыны Вялікай па ваенную дапамогу. Пане Каханку настрайваў сваіх прыхільнікаў супраць Расіі. Руская імператрыца напісала нясвіжскаму князю асабісты ліст, напомніла пра сардэчныя адносіны Міхала Казіміра з рускім прастолам, прасіла прытрымлівацца той жа палітыкі павагі і еднасці. Князь Радзівіл адказаў, што прыкладзе ўсе свае намаганні, каб абраць караля, якога пажадае царыца, калі яна не будзе падтрымліваць Чартарыйскіх.

Пакуль Пане Каханку сустракаў новы, 1764 год і бавіў час у балях і вечарынах, партыя Чартарыйскіх набірала моц і стварыла літоўскую канфедэрацыю супраць Радзівілаў і іх прыхільнікаў і выклікала рускія войскі. Кацярына толькі і чакала гэтага сігналу. У Варшаву прыбыў новы прадстаўнік царыцы, а потым пасол Мікалай Рапнін. Ён атрымаў загад прыкласці ўсе намаганні, каб выбраць польскім каралём Станіслава Панятоўскага. Частка рускай арміі разышлася па краіне, каб адсочваць не згодных, другая стаяла ў Варшаве, а вялізныя сілы чакалі на граніцы. Мікалай Рапнін атрымаў немалыя ррошы на правядзенне выбараў караля ў Рэчы Паспалітай. Ён наняў тысячы шпіёнаў, каб даносілі аб тым, што робіцца вакол партыі князя Радзівіла.

7 мая 1764 года ў Варшаве пачаліся выбары караля. Людзі былі здзіўлены вялікай колькасцю рускіх казакаў на вуліцах, на лесвіцах і пляцоўках будынка, дзе адбываліся выбары. Вайсковыя патрулі рускіх суправаджалі Чартарыйскіх і іх прыхільнікаў на сейм да самай залы. Іх рэзідэнцыі напаміналі грозныя басціёны. Каб аслабіць партыю Радзівіла, рускае войска прымусіла яго і ягоных прыхільнікаў пакінуць Варшаву. Французскі палітык і гісторык XVIII стагоддзя С. Рулге пісаў, што Пане Каханку ў 1764 годзе дзейнічаў справядліва, абараняў свабоду айчыны, выступаў супраць інтэрвенцыі рускіх вой-

скаў. Знаходзячыся ў Бельскім замку, нясвіжскі князь даведаўся, што вялікія сілы рускіх аблажылі Нясвіж, Слуцк і іншыя гарады, якія належалі князю. Ён даў загад сваім падначаленым абараняцца да апошняга, не здаваць на рабаванне гарады і мястэчкі. Пад націскам ворага Караль Станіслаў адступіў на паўднёвыя рубяжы Літвы. Яго рэзідэнцыя ў Белай, якую ён пакінуў у чэрвені, таксама была спустошана.

Калі злучаныя сілы рускіх і канфедэратаў пайшлі на Нясвіж і Слуцк, Пане Каханку паспяшаўся туды на дапамогу. Над ракой Шчарай ён быў атакаваны рускімі і прыняў бой. Пасля васьмі гадзін няспыннага бою прыйшлося спыніць бітву з-за наступлення ночы. Пазней князь запісаў: «Назаўтра, калі рускае войска адступіла за рэчку і там атрымала падмогу, дарога ддя мяне да Нясвіжа была перакрыта. Павінен быў падавацца ўглыб краіны і пайшоў на Палессе. Над Прыпяццю зноў прыняў бой, адтуль накіраваўся да Алыкі». Нясвіж і замак не вытрымалі аблогі і апынуліся ў руках ворага. Усе малыя і вялікія гарады і мястэчкі, якія належалі Радзівілам, паліліся і вынішчаліся.

Князь Радзівіл бачыў безнадзейнасць свайго становічша і рабіў усё, каб не трапіць у палон. Ён пісаў ваяводзе кіеўскаму Патоцкаму: «За мной палявалі дзве варожыя групоўкі: адна ішла з Літвы, другая, князя Дашкава, накіроўвалася ад Варшавы. Потым, калі наблізілася трэцяя група войска пад кіраўніцтвам Галіцкага, я быў вымушаны, каб выратаваць сваё жыццё і жыцці сваіх прыхільнікаў, перабірацца праз Днестр на турэцкі бок і там звярнуўся да мясцовых уладаў».

У Варшаве партыя Чартарыйскіх паспяшала пазбавіць усіх правоў «літоўскага мядзведзя», што і было зроблена 16 жніўня. Князь быў пазбаўлены ўсіх званняў і правоў, а ўсе яго маёнткі канфіскаваны. За мяжой Пане Каханку звяртаўся за дапамогай да еўрапейскіх манархаў, стараўся ўздзейнічаць на іх, каб вызваліць родную айчыну. Няшчасны выгнаннік вельмі часта пісаў сваёй сям’і і блізкім, скардзячыся на свой страшны лёс: «Трагічны і сумны мой лёс, але яшчэ больш трагічны лёс маёй айчыны, дзе глыбока пахавана вольнасць і свабода». У Венгрыі Пане Каханку даведаўся, што яго галоўны саюзнік па апазіцыі Ян Браніцкі схіліў галаву перад каралём і Чартарыйскімі і вярнуўся на радзіму, даўшы слова больш

ніколі не займацца палітыкай. Гэтае рашэнне старога гетмана засмуціла і прыгнябіла нясвіжскага князя. У гэтых цяжкіх абставінах толькі родная Літва чакала Радзівіла як свайго караля, не зважаючы на тое, што ён быў пазбаўлены ўсіх тытулаў і званняў.

Другая жонка Пане Каханку Тарэза з Ржавускіх не пажадала раздзяліць з князем лёс выгнанніка і адраклася ад яго. Князь пісаў свайму цесцю: «Да тых перажыванняў і клопатаў маіх, найвялікшае адчуваю ўмяртвенне, калі нават уласная жонка, якая абавязана дзяліць шчасце і няшчасце з мужам, адвярнулася і пакінула мяне...»

Караль Радзівіл заставаўся вельмі папулярным у Літве і нават у Кароне. Ён не пакідаў думкі вярнуцца ў родны край, але як гэта зрабіць? Некаторыя раілі Пане Каханку звярнуцца да караля Станіслава Аўгуста, які быў абраны на польскі трон 6 верасня 1764 года пры дапамозе імператрыцы Кацярыны. Але як павініцца Радзівілу перад «нейкім Цялём», схіліць «карак перад паручнікам»? Вось каб хто-небудзь працягнуў яму руку, ды каб яшчэ адыграць ролю выратавальніка айчыны! Тут палымянае жыццё Пане Каханку супала з патаемнымі планамі царыцы.

Станіслаў Аўгуст разам са сваімі прыхільнікамі падрыхтаваў пакет рэформаў на сейм 1766 года. Яны былі накіраваны на ўзмацненне Рэчы Паспалітай. Расія і Прусія занепакоіліся, але стрымаць гэтую справу не маглі. Вырашылі разыграць карту з Радзівілам, якога лёгка было абвесці ў той складанай палітычнай сітуацыі. Панін пісаў: «Змена абставін і поглядаў, якія суправаджаюць выгнанне гатай асобы з радзімы можна выкарыстаць на карысць нам, а ўрэшце, трэба напалохаць Чартарыйскіх, а для гэтага звязацца з Радзівілам з дапамогай нашых прыяцеляў і вярнуць яго ў Літву».

Кацярыну пераканалі, што Радзівіл найлепшая кандыдатура ў гэтым выпадку, бо ён наіўны, непрадбачлівы, не зразумее адразу ўсіх хітрыкаў царскай палітыкі.

Караль Станіслаў Радзівіл згадзіўся ўзначаліць Радамскую канфедэрацыю, накіраваную супраць Чартарыйскіх і за тое, каб пазбавіць трону Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Экс-ваявода пакінуў Дрэздэн і праз Гданьск і Кралявец рушыў да Вільні. 3 чэрвеня 1766 года ён ступіў на родную зямлю. Паветра Радзімы ўліло ў яго новыя сілы, ён адчуў сябе зноў першым грамадзянінам Вялікага княс-

тва, хаця яму яшчэ не вярнулі ні званняў, ні маёнткаў. На кожным кроку князь сустракаў шчырую сімпатыю да сябе. Стыхійныя бурныя выказванні радасці сведчылі аб вялікім уплыве Радзівіла ў Літве. Ён пісаў: «Быў прыняты з вялікай радасцю. Усе паветы і ваяводствы сустракалі мяне за паўмілі ад месца, была вельмі вялікая колькасць сустракаючых. Люд крычаў «віваты», вечарам была ілюмінацыя». Палітычнае, эканамічнае жыццё ў Літве ажывілася.

Рапнін і Кар вымусілі Радзівіла скараціць прывітальныя цырымоніі ў Літве і паспяшацца ў Варшаву, адкуль князь пад экскортам казакаў накіраваўся ў Радам, куды з’язджаліся ваяводскія маршалкі, каб далучыцца да канфедэрацыі. Але Пане Каханку і канфедэратаў подла падманулі і літоўскі магнат хутка зразумеў, што ён мае столькі ўлады, колькі яму дае Рапнін. Ён у поўнай ад яго залежнасці. Пасля заканчэння сейма Пане Каханку вярнуўся ў Літву, дзе яму вярнулі Віленскае ваяводства. Ён пачаў рыхтавацца да абароны Нясвіжа, Слуцка і іншых сваіх гарадоў і мястэчак. Дазнаўшыся аб падрыхтоўцы да абароны, царыца рушыла на Нясвіж шматтысячнае войска. У самім Нясвіжы знайшоўся даносчык Брастоўскі, які падрабязна пісаў Рапніну аб усім, што рабілася ў радзівілаўскай сталіцы. Рапнін зразумеў, што памыліўся ў Радзівіле, што гэты «балван» на справе больш складаны і ад яго патрэбна як мага хугчэй пазбавіцца. Загад аб знішчэнні Караля Станіслава Радзівіла быў адданы генералу Ізмайлаву, армія якога знаходзілася паблізу Нясвіжа. Рускія войскі аблажылі невялічкі горад, занялі бліжэйшыя ваколіцы. Сам князь закрыўся ў замку, нядрэнна падрыхтаваным для барацьбы, і таленавіта кіраваў абаронай. 700 жаўнераў занялі брамы, дзесяткі вялікіх гармат ашчэрыліся на ворага. Але сілы былі няроўныя. Князю нічога іншага не заставалася, як сесці ў сваім кабінеце і пісаць пісьмы Рапніну, просячы яго змілавацца над няшчасным горадам. Ён даў слова ніколі больш не выступаць супраць царыцы, але слова свайго не-стрымаў. У чэрвені 1769 года выехаў за мяжу, дзе зноў шукаў паратунку дая Бацькаўшчыны, пісаў пісьмы манархам Еўропы, звяртаўся па дапамогу да Порты.

А на Літве ў гэты час дзейнічаў малады Сувораў, які руйнаваў гарады і мястэчкі Радзівілаў. Пад Сталовічамі ў 1771 годзе быў разбіты корпус Агінскага. 3 поўначы

насоўваліся прускія войскі, якія баяліся спазніцца і даць магчымасць Расіі захапіць усю Рэч Паспалітую. 3 поўдня набліжаліся аўстрыякі. Адбыўся першы, яшчэ не поўны падзел Рэчы Паспалітай.

Шмат пісьмаў напісаў Караль Станіслаў Радзівіл да манархаў Еўропы. Нарэшце, 22 сакавіка 1774 года ён звярнуўся да Кацярыны II: «Няхай Ваша Светласць зверне ўвагу са свайго высокага трону на няшчаснага, які прыпадае да ног тваіх, каб прасіць справядлівасці і міласэрнасці». Дазвол на вяртанне быў дадзены. Картэж князя праз Баварыю, Маравію, Галіцыю накіраваўся ў Літву. Па дарозе да яго далучаліся яго прыхільнікі, падданыя, сябры. Жыхары Львова гучна віталі князя. У Жолкве князь затрымаўся на працяглы час.

Нарэшце войскі Расіі пакінулі Рэч Паспалітую і Нясвіж вызваліўся з няволі. Двойчы за невялікі кавалак часу сталіца Радзівілаў перажыла страшэнныя спусташэнні і рабаўніцтва. Усё, што можна было вынесці, было раскрадзена. Пакоі і залы замка былі разрабаваны дашчэнту. Слугі амаль усе разбегліся.

Пане Каханку вярнуўся ў Нясвіж і пачаў цяжкую работу па адраджэнню цудоўнага ў мінулым горада. Ён вырашыў вярнуць былы бляск замку і гораду. Запрацавалі мясцовыя мануфактуры, якія былі перапоўнены заказамі. У сакрэтных тайніках зберагліся каштоўнасці, нават дарагія напоі, якія заўсёды высока цаніліся ў нясвіжскім замку.

Пане Каханку адчуваў сябе патрыётам сваёй роднай беларускай зямлі. Ён нярэдка падкрэсліваў прыдворным у замку: «Я люблю Карону, але няма нічога лепшага, як наша Літва (Беларусь)». Радзівілы лічылі сябе ліцвінамі або «ліцвякамі», добра ведалі беларускую мову, ставіліся да яе з павагай, часта ёю карысталіся, і старажытнай, і кніжнай, і гутарковай, на якой размаўлялі сяляне. Польскі кароль Станіслаў Аўгуст, прыехаўшы да Пане Каханку, выступіў з вершаваным тостам на беларускай мове, які пачынаўся так: «Пане гаспадару, кажы віна даці, каб тваёй хаце ліха не знаці».

Паміраў Пане Каханку ў Белай. Перад смерцю траціў прытомнасць, трызніў, гаварыў сам з сабою: «Давялося мне нарадзіцца ў цяжкія часы... Сляпым быў, але дарогу шукаў, а людзі казалі, што я гарэза. Вызвалення айчыны страшэнна прагнуў, але хто мог ведаць, у чым яно

было? Валадковіч, ці ты на паляванне ў Налібокі сабраўся, ці прыйшоў па мяне? Пачакай, каханы, ужо нядоўга... Пры жыцці прыняў цяжкую кару. Зашіаціў за ўсё з лішкам: грашыма, крывёю, слязьмі, выгнаннем, бедамі, пане каханку... Пасля Барскай уволю наглядзеўся, як нас чацвертавалі, і мне гэта не залічыцца?.. У Альбе не ўдалося закончыць будаўніцтва, хугка там усё загіне... Хто ведае, што будзе з самімі Радзівіламі?»

Караль Станіслаў Радзівіл памёр 22 лістапада 1790 года. У Белай ён быў падрыхтаваны да жыцця ў вечнасці. Кароль, замежныя паслы і ўсе жыхары Рэчы Паспалітаў прынялі ўдзел у жалобнай імшы, якую адслужылі па ўсёй краіне.

Цела князя было забальзаміравана ў Белай і перавезена ў Нясвіж, але не адразу трапіла ў сямейную крыпту з-за палітычных абставін. Толькі праз некаторы час труна з целам князя заняла сваё месца ў Радзівілаўскай пахавальні ў нясвіжскім касцёле. У наш час цёмны вялізны саркафаг, на якім пазначана прозвішча і гады жыцця, стаіць каля вакна, забранага кратамі, праз якія нават з вуліцы можна ўбачыць апошні «пакой» легендарнага магната.

Трэба адзначыць, што вобраз Караля Станіслава II Радзівіла ў літаратуры і ў аповядах экскурсаводаў падаецца аднабока, нават скажона, далёкім ад гістарычнай праўды. Інтрыганка «старэйшая сястра» Кацярына II і яе акружэнне «старэйшых братоў» скарысталі сітуацыю і злавілі Пане Каханку ў пастку. Сувораў зрабіўся героем, а сапраўдны патрыёт нашай зямлі на доўгі час схаваны за характарыстыкай блазна, п’яніцы і гультая.

ПАЭТ I КАМПАЗІТАР

МАЦЕЙ РАДЗІВІЛ (1749—1800)

ІУІацей Радзівіл падкаморы літоўскі, кашталян віленскі быў таленавітым паэтам, кампазітарам і грамадскім дзеячам. Яго бацькамі былі Леон Міхал Радзівіл з шыдлавецкай галіны і Ганна Людвіка з Мыцельскіх.

Пасля ранняй смерці Леона Радзівіла Ганна выйшла другі раз замуж за Міхала Казіміра Радзівіла Рыбаньку і пасялілася ў Нясвіжы разам з дзецьмі ад першага шлюбу.

Маленькім хлопчыкам Маней трапіў у вельмі спрыяльныя ўмовы для развіцця свайго музычнага і паэтычнага таленту, бо Нясвіж у той час лічыўся цэнтрам музычнага мастацтва ў Еўропе. Яго настаўнікамі былі таленавітыя музыканты і спевакі.

У канцы 60-х гадоў малады магнат па традыцыі таго часу накіраваўся ў падарожжа па Еўропе, каб удаска-

наліць сваё музычнае майстэрства, набыць новыя веды ва універсітэтах Германіі, Італіі, Францыі. Ён наведаў Дрэздэн, Гданьск, Карлавы Вары, Прагу, дзе пазнаёміўся з апошнімі дасягненнямі ў музычным мастацтве. У канцы 70-х гадоў вярнуўся ў Нясвіж і жыў побач са зводным братам Каралем Станіславам Радзівілам. У гэты час у Нясвіжы расквітнела дзейнасць оперна-балетнага тэатра, дзе працавалі еўрапейскія славутасці, напрыклад, італьянскі спявак, дырыжор і кампазітар Д. Альберціні, чэшскі арганіст, кампазітар і піяніст Я. Дусік. На нясвіжскай сцэне ставіліся лепшыя творы Д. Чымарозы, Д. Сарці, I. Голанда і іншых. Далёка за межамі Нясвіжа разнеслася слава прыдворнага радзівілаўскага балета, якім кіраваў у гэты час беларускі балетмайстар А. Лойка. На высокім узроўні працавала нясвіжская капэла, якая выконвала творы I. Гайдна, Я. Стаміца і іншых. Пад уплывам музычнага асяроддзя Мацей Радзівіл уключыўся ў актыўнае жыццё тэатра. Ён пачаў пісаць уласныя мастацкія творы.

Да прыезду польскага караля Станіслава Аўгуста была падрыхтавана аперэта «Агатка», словы да якой напісаў Мацей Радзівіл. У 1786 годзе ён стварыў оперу «Войт Альбянскага паселішча», напісаўшы словы і музыку. У першых пастаноўках спектакля нават выконваў галоўную ролю. Ім быді створаны паланэзы-карціны, паланэзыбалады, якія папярэднічалі аднатыпным творам В. Казлоўскага, М. Агінскага, Ф. Шапэна. Разам з аркестравымі паланэзамі Мацей напісаў і некалькі фартэпіянных.

У 1790 годзе будучы прызначаны апекуном малалетняга Дамініка Радзівіла ён застаецца ў Нясвіжы, дзе сустракае паўстанне Касцюшкі. Перад гэтым ім было горача падтрымана Канстытуцыя ад 3 мая. На свае грошы Мацей Радзівіл узброіў некалькі атрадаў. Сваім сялянам, якія вырашылі прыняць удзел у ваенных дзеях, дараваў вольную.

Мацей Радзівіл і сам быў у радах змагароў за незалежнасць і свабоду айчыны. Царскія ўлады праследавалі яго, адабралі права апекі над малалетнім князем Дамінікам. Апошнія гады ён правёў галоўным чынам у Паланечцы, якая ў гэты чае зрабілася цэнтрам культуры і мастацтва краю. У 1787 годзе ажаніўся з маладзенькай Эльжбетай Хадкевіч і меў з ёй сына Канстанціна і дачку Антаніну.

АДВАЖНЫ РАМАНТЫК

ДАМІНІК ГЕРАНІМ РАДЗІВІЛ (1786—1813)

/Цмінік Геранім Радзівіл XI ардынат нясвіжскі, палкоўнік войска княства Варшаўскага і гвардыі Напалеона, атрымаў агромністую спадчыну Пане Каханку ў дзіцячым узросце. Ён нарадзіўся ў год смерці свайго бацькі, які быў сынам гетмана Казіміра Рыбанькі ад другога шлюбу з Ганнай Мыцельскай. Сямейны саюз Гераніма Вінцэнта Радзівіла (1759—1786) быў нешчаслівым. Ён сустрэў сваю будучую жонку ў эміграцыі, дзе жыў разам з братам. Пане Каханку вазіў малалетняга брата па ўсіх нямецкіх княжацкіх дварах. Ім наладжвалі гучныя прыёмы, урачыстасці, балы, паляванні.

Пры двары князёў Турн-Таксіс, якія належалі да новай нямецкай арыстакратыі, Гераніма сустракалі асабліва сардэчна. У іх была прыгожая дачка Соф’я, якой у той час споўнілася 17 гадоў. Геранім Радзівіл быў на год маладзейшы. Маладыя людзі закахаліся адзін у аднаго.

Гэта адбылося адразу, як яны першы раз сустрэліся. Геранім пісаў брату, што «адчуў моцнае і нечуванае да той пары пачуццё». Князёўна Соф’я, як пішуць даследчыкі, таксама «закахалася ў Гераніма па вушы».

Бацькі Соф’і паведамілі выхавацелям нясвіжскага князя Мараўскаму і Кантэнбрынку, што ахвотна аддадуць дачку за Гераніма Вінцэнта Радзівіла.

Князь Пане Каханку нічога не меў супраць гэтага саюзу, бо Турн-Таксіс мелі сувязі з каралямі, імператарамі. Сваячка маці маладой князёўны Марыя выйшла замуж за сына Кацярыны II Паўла, наследніка рускага трону. Хутка маладыя павянчаліся. Яны знаходзіліся ў Нямеччыне да таго часу, пакуль Караль Радзівіл быў у эміірацыі. Вяртаючыся на радзіму, Пане Каханку разам з братам і яго жонкай былі на прыёме ў імператрыцы Марыі Тэрэзы з падзякай за яе дапамогу ў атрыманні нясвіжскім князем амністыі.

У 1778 годзе маладыя пасяліліся ў Нясвіжы. Пры падзеле спадчыны Гераніму ў якасці рэзідэнцыі дасталася Белая Падляска, якую князь Геранім аб’явіў сваёй сталіцай і пераехаў туды. Некалькі гадоў маладыя былі шчаслівымі. Пане Каханку сардэчна адносіўся да Соф’і і з нецярпеннем чакаў наследніка, бо, як ужо ўпаміналася, сваіх дзяцей не меў. Ён часта наведваў Белую.

У 1781 годзе маладая пара Радзівілаў гасцявала ў Мнішкаў у Вішняўцы, калі там быў польскі кароль Станіслаў Аўгуст і вялікі князь Павел з жонкай. Вялікая княгіня Марыя падарыла сваёй кузіне Соф’і ўпрыгожанне з дыяментамі, а яе мужу Гераніму Радзівілу гадзіннік з брыльянтамі. Але хутка пасля гэтага паміж маладымі пачаліся непаразуменні. Гарачае палкае каханне скончылася і перайшло ва ўзаемную нянавісць. Трэба сказаць, што Соф’я, якую Пане Каханку пазней пачаў называць Таксінай, мела такое «гарачае» сэрца, што хугка яе авантуры сталіся шырока вядомымі ў грамадстве. Аб гэтым сведчыць ліст Пане Каханку да Станіслава Аўгуста ад 25 студзеня 1784 года. «Да маіх перажыванняў, на якія мой лёс вельмі багаты, не даставала яшчэ авантуры, якая надарылася 17 студзеня. Князёўна падкаморына літоўская, мая братовая, якую ўсё сямейства Радзівілаў песціла, прывязалася да нейкага цымбаліста, які называўся Дусік. 3 ім яна ўцякла з Нясвіжа і забрала з

сабою ўсе каштоўнасці. За імі кінуўся ў пагоню князь падкаморы, мой брат, але дагнаў іх толькі за мяжою, дзе іх арыштавалі».

Пане Каханку прасіў Станіслава Аўгуста, каб той звярнуўся да прускага караля з просьбай, «каб князёўна, пакуль яе бацька не прышле за ёй свайго пасланца, была б затрымана там на месцы». Ён патрабаваў, каб Дусік і яго памагатыя былі выдадзеныя Радзівілам. Такія пасланні ён накіраваў і біскупу Міхалу Панятоўскаму і рускаму паслу і да бацькі князёўны, якога ўпрошваў забраць сваю дачку.

Князёўна ўцякла з Варшавы ў Кралявец, адкуль весткі пра яе жыццё ішлі праз Мараўскага ў Нясвіж. Мараўскі пісаў, што князёўна знайшла сабе абаронцу ў асобе канцлера Кайзерлінга, але той параіў ёй пакінуць каханка. Яна адмовілася гата зрабіць і перайшла да нейкай генеральшы, якая мела дрэнную рэпутацыю. Потым Соф’я вырашыла паехаць морам у Гданьск, але ўлады не дазволілі ёй гэта зрабіць. Яна хацела закласці каштоўнасці за 15 тысяч дукатаў, а ёй прапанавалі толькі тысячу. Размова пайшла пра гонар сям’і Радзівілаў. Да таго ж князёўна чакала дзіця.

Нарэшце бацька забраў дачку да сябе і ўгаворваў Пане Каханку дараваць ёй яе паводзіны і здраду мужу, бо ў яе можа нарадзіцца хлопчык, які будзе наследнікам аіромністай фартуны Радзівілаў. Сапраўды, дзіця нарадзілася і на трэці дзень памерла. Толькі праз год князёўна згадзілася вярнуцца ў Нясвіж. Муж паехаў па яе ў Германію. Вялікімі ўрачыстымі балямі суправаджалася прымірэнне маладых. У Белай яе сустракала духавенства і ўсе жыхары горада пад грукат замкавых гармат. Вечарам наладзілі ілюмінацыю.

4 жніўня 1786 года князёўна Соф’я нарадзіла хлопчыка, якому пры хрышчэнні далі імёны Дамініка Гераніма Караля. Князь Геранім у гэты час знаходзіўся ў Нясвіжы. Адсутнасць мужа пры народзінах зноў стала непераадольнай праблемай паміж маладымі. Адзін з храністаў запісваў, што князь Геранім «патрабаваў разводу без аніякай прычыны».

Князь Геранім не дачакаўся жаданага разводу. Раптоўна ён захварэў і праз паўтара месяца пасля нараджэння сына адышоў да Госпада. На пахаванне ў Нясвіж прыехала

князёўна Соф’я і пасля патрэбнага цырыманіялу збіралася як найхутчэй вярнуцца ў Белую, каб там пачуваць сябе гаспадыняй, карыстаючыся неабмежаванай свабодай. Але князь Караль Станіслаў Пане Каханку паведаміў ёй, што затрымоўвае яе ў Нясвіжы пры сабе і сам будзе апекуном яе сына Дамініка. Гэта вельмі не спадабалася князёўне, але яна не ведала, як выратавацца ад такога няшчасця. Прымаючы. з пакорай гэтае рашэнне, для адводу вачэй прымірылася са сваім лёсам. Праз тры месяцы Пане Каханку дазволіў ёй паехаць да сяброўкі ў Варшаву. Скарыстаўшы часовую свабоду, князёўна напісала ліст да свайго бацькі, каб ён папрасіў польскага караля назначыць другім апекуном малалетняга князя Дамініка біскупа Турскага. Пасланец бацькі накіраваўся ў Нясвіж да Пане Каханку праз Варшаву, дзе дазнаўся аб новым выбрыку падкаморыны і напісаў аб гатым яе бацьку. Цяжка было ўявіць, што князёўна здольна паводзіць сябе так легкадумна. Толькі чатыры месяцы прайшлі пасля смерці мужа, як яна зноў дала волю свайму сэрцу. Пане Каханку напісаў ёй вельмі строгі і пагрозлівы ліст. Ён пісаў, што спачатку не хацеў верыць у пачугае: «Уся Варшава поўная гэтых плётак». Ён заклікаў яе апамятацца і пагражаў, што затрымае ў сябе яе сына. Развітаўшыся са сваім новым «найдарожшым на свеце» абранкам, князёўна вярнулася ў Нясвіж. Пане Каханку прапанаваў ёй падпісаць нейкі дакумент. Яна падпісала. Гэты дакумент знаходзіўся ў сакрэтным архіве Радзівілаў, да якога ніхто не меў права дакранацца. Пасля гэтага нясвіжскі князь згадзіўся выпусціць Соф’ю з Нясвіжа, але забараніў ёй вярнуцца ў Белую, бо там вельмі добра памяталі яе авантуры. Месцам жыхарства яна выбрала Заблудаў, дзе калісьці князь Багуслаў Радзівіл залажыў цэнтр кальвінізму. Сын Дамінік застаўся ў Нясвіжы. Князёўна пачала дамагацца, каб яго прыслалі ў Заблудаў. Пане Каханку прапанаваў ёй вярнуцца зноў у Нясвіж і выхоўваць сына. Хутка князёўна ўцягнулася ў новую авантуру, дамагаючыся выйсці замуж за нейкага шляхціца. Пане Каханку быў вымушаны зноў забраць яе ў Нясвіж. Гэтая паўторная няволя давяла яе да роспачы, да бунту супраць «айца дабрадзея». Яна паскардзілася польскаму каралю, што знаходзіцца з сынам у вязніцы. «Туг мяне ў Нясвіжы пільнуюць, каб не звярнулася па дапамогу да Расіі».

Пасля смерці Караля Станіслава апекуном малалетняга Дамініка быў прызначаны Мацей Радзівіл, які таксама вырашыў зрабіць месцам пражывання Соф’і Заблудаў.

Настаўнікам пяцігадоваму Дамініку ўзялі вядомага ў той час паэта Францііпка Карпінскага, якога князёўна прыняла холадна. У ім яна бачыла не толькі выхавацеля сына, але вартаўніка маральнасці і цнатлівасці сваёй асобы. Дамінік вельмі прывязаўся да настаўніка, але праз год той быў вымушаны пакінуць Заблудаў. Князёўна цяпер зноў кінулася ў любоўныя прыгоды, звярнуўшы ўвагу на дваровага юрыста Андрэя Казаноўскага.

За ўдзел у паўстанні Касцюшкі ў 1793 годзе Мацей Радзівіл страціў права апекі над пляменнікам. Яго месца заняў князь Міхал, новы ваявода віленскі, вядомы як здраднік айчыны. Ён атрымаў апеку пры падтрымцы расійскага пасла Сіверса. Міхал пісаў сваім дочкам: «Атрымаў ліст ад княгігі Турн-Таксіс, якая выйшла замуж за Казаноўскага, грубага дурня польскага, які нават слова па-французску не можа вымавіць. He ведаю, як яе тытулаваць, назваў яснавяльможнай і адмовіў у яе просьбе вярнуць ёй адзінага сына».

У цяжкі час паўстання, калі хлопчык быў у Белай, ён ледзь не загінуў. Выратавала яго нянька Выляжынская, якой за смерць Дамініка абяцалі вялікія багацці і прывілеі.

К.алі хлопчык падрос, прыкладам яму ў жыцці зрабіўся Юзаф Панятоўскі, пляменнік апошняга польскага караля, які праводзіў жыццё, насычанае гульнёй у карты, балямі, жанчынамі. Каб выратаваць Дамініка ад уплыву Панятоўскага, сваякі вырашылі ажаніць яго з ірафіняй Мнішак. Пра каханне ў гэтым саюзе размовы не ішло.

У пачатку 1807 года князь Дамінік прымаў удзел у вяселлі сваёй сваячкі Тэафілі Мараўскай. Нечакана ў адзін з момантаў паміж тостамі нясвіжскі князь выйшаў з-за стала і накіраваўся да сваёй карэты. Праз некаторы час маладая зрабіла тое ж самае і, як стала вядома, ўцякла разам з Дамінікам Радзівілам, калі за сталом яшчэ дапівалі вясельныя келіхі.

Уцекачы спыніліся ў Аўстрыі, дзе 29 лютага 1808 года ў іх нарадзіўся сын, які лічыўся незаконнанароджаным, бо ні маці, ні бацька не атрымалі яшчэ разводу. Князь Дамінік прыкладаў усе намаганні, каб яго сын Аляксандр Дамінік быў прызнаны законным наследнікам.

Толькі ў 1822 годзе ён быў прызнаны Радзівілам, але суд Расіі не пагадзіўся з гэтым рашэннем. Наступнае дзіця, князёўна Стэфанія, нарадзілася ўжо пасля ўсіх разводаў і была прызначана законнай наследніцай маёмасці свайго бацькі.

Пляменнік Пане Каханку, як сведчаць хронікі, узяў у спадчыну таксама і яго адкрытае ўсім сэрца, і яго схільнасць да раскошы, жаданне быць аб’ектам захаплення, раскідваць направа і налева грошы. Дамінік Радзівіл шчодра надзяляў бліжніх, ажывіў муры свайго нясвіжскага замка і горада. Нясвіж, па словах Сыракомлі, у яго часы «развіваўся і квітнеў, меў назву малой Варшавы». У замку аднавіўся радзівілаўскі тэатр, запрацавалі гандлёвыя ўстановы, пошта і рэстаран. Езуіцкая гімназія адышла дамініканцам. Для яе забеспячэння Дамінік Радзівіл аддаў вёску Скаробін. На плошчы і рынку ўзнесліся мураныя і добра забяспечаныя купецкія крамы, дзе гандлявала шмат выдатных рамеснікаў і купцоў.

Князь Дамінік быў гарачым патрыётам бацькаўшчыны і змагаром за адраджэнне краіны і далучыўся да французскага імператара Напалеона, калі той паабяцаў свабоду і незалежнасць Рэчы Паспалітай. Ён не пакінуў Банапарта нават тады, калі яго зорка ўжо закацілася. Мужнасць Дамініка на полі бітвы заўважаў нават імператар. Аб ім пісалі, то ён быў самы адважны з усіх палякаў (беларусаў). Калі Дамініку дазволілі вярнуцца ў Нясвіж, ён адказаў: «Маё месца на чале майго палка, а не ў Нясвіжы». Атрымаўшы цяжкую кантузію пад Ганаў, ён памёр у Францыі 11 лістапада 1813 года. На ім абарвалася мужчынская лінія нясвіжскіх Радзівілаў, якая цягнулася без перапынку. каля 230 гадоў.

Аляксандр I пажадаў узнагародзіць княжацкімі памесцямі героя вайны 1812 года ірафа Вітгенштэйна, які забраў у сваю сям’ю дачку Дамініка Стэфанію. У 1829 годзе яна выйшла замуж за Л. Вітгенштэйна.

СЯБРА ГЁТЭ I ШАПЭНА

АНТОНІ ГЕНРЫК РАДЗІВІЛ (1775—1833)

гАнтоні Генрык Радзівіл ХП ардынат нясвіжскі, намеснік Вялікага княства Познанскага нарадзіўся ў сям’і Міхала Гераніма Радзівіла і Алены з Пшаздзецкіх. Бацька ўсімі сродкамі дамагаўся поспехаў у палітычнай кар’еры і ва ўласным матэрыяльным абагачэнні. Маладосць правёў у асяроддзі нясвіжскіх Радзівілаў, але пазней разышоўся ў поглядах з Пане Каханку.

Маці была дамай двара рускай імператрыцы Кацярыны II і лічылася найпрыгажэйшай жанчынай свайго часу.

Бацькі зрабілі ўсё, каб ажаніць сына з прускай князёўнай Луізай, дачкой Фердынанда Аўгуста, роднага брата прускага караля.

Шлюб адбыўся 17 сакавіка 1796 года, трагічнага года, найцяжэйшай трагедыі польскага і беларускага наро-

даў — трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Антоній Радзівіл быў высакародным, прыгожым і прыстойным. Жаданне выйсці за яго замуж было зразумелым. Але даследчыкі лічаць, што тут быў і палітычны разлік. Прускі каралеўскі двор рабіў стаўку на тое, каб насуперак Расіі абвясціць Антонія Радзівіла польскім каралём і вялікім князем.

Луіза Радзівіл некалькі гадоў вяла дзённік, з якога можна шмат даведацца пра цікавыя падзеі таго часу. Князёўна лічылася адной з самых адукаваных жанчын Еўропы, ведала некалькі замежных моваў (дзённік вяла на французскай мове). 3 ёй лічыўся ўвесь каралеўскі двор, яе неаднаразова наведваў сам рускі імператар Аляксандр I. У радзівілаўскім архіве знойдзена шмат яе пісьмаў да манархаў Еўропы, у тым ліку і да Напалеона. Яна спачувала сваёй беларускай радні і паўстанню Касцюшкі.

Антоні Радзівіл атрымаў бліскучую адукацыю, захапляўся музыкай, літаратурай, жывапісам. Ужо ў маладыя гады быў добрым віяланчэлістам. Ён пасябраваў з Гётэ і ў 1814 годзе напісаў музыку да знакамітага «Фауста», якая вельмі спадабалася вялікаму нямецкаму паэту. Гётэ лічыў кампазітара Радзівіла «першым і адзіным трубадурам, якога ведаў».

Прычыну напісання оперы «Фауст» даследчыкі бачаць і ў самой сям’і Антонія. Жыццё яго дзеда князя Марціна Радзівіла (1705—1782) вельмі нагадвала жыццё героя паэмы Гётэ — Фауста. Ён быў незвычайным чалавекам, атрымаў добрую адукацыю, ведаў шмат моваў, іграў на многіх музычных інструментах, займаўся тэалогіяй. У сваёй сядзібе князь пабудаваў навуковую лабараторыю, дзе займаўся медыцынай, фізічнымі і хімічнымі доследамі, вышукваў філасофскі камень. Дзед застаўся ў памяці ўнука загадкавай асобай, на працягу многіх гадоў уздзейнічаючы на дзіцячую фантазію сваімі заняткамі. Таму твор Гётэ не мог не ўскалыхнуць сэрца Антонія Радзівіла.

У 1819 годзе каралеўскі двор паставіў некалькі ўрыўкаў з оперы Радзівіла. Сам Гётэ на спектаклі з-за хваробы адсугнічаў, але ён адправіў паслухаць свайго сына Аўгуста. На наступны год прускі двор вырашыў паўтарыць опсру ў дзень нараджэння Фрыдэрыкі Луізы. Пачалася сур’ёзная падрыхтоўка, былі падабраны найлепшыя спевакі і акцёры, але неспадзяваны выпадак перашкодзіў

спектаклю. Аднойчы зімовым днём увесь каралеўскі двор адпачываў у гарах, катаючыся на санках. Выпадкова санкі аднаго з Радзівілаў вывернулі на горцы санкі самога караля. Той самлеў і некалькі дзён праляжаў у ложку. Дактары нават хваляваліся за яго жыццё. Спектакль быў адкладзены.

Антоні Радзівіл ведаў усіх знакамітых музыкантаў Еўропы, цікавіўся і дапамагаў маладым талентам. Аднойчы ён запрасіў у свой палац Антанін дзевятнаццацігадовага Фрыдэрыка Шапена. У гэтым палацы ў цудоўнай зале Шапэн сустрэўся з дочкамі князя і падпаў пад іх чары. Яны падоўгу стаялі каля фартэпіяна, калі ён імправізіраваў, гаварылі з ім гадзінамі. Знаходжанне Шапэна ў Антаніне ўвекавечыў вядомы мастак Генрык Семірадскі.

Антонію Радзівілу прысвячалі свае творы Людвіг ван Бетховен («Шатландскія песні», імянінная уверцюра ор. 115), Фелікс Мендэльсон (фартэпіянны квартэт op. 1), Марыя Шыманоўская («Серэнада для віяланчэлі ў суправаджэнні фартэпіяна»), Фрыдэрык Шапэн.

Трагічны і незвычайны лёс напаткаў дзяцей князя Антонія Радзівіла. Старэйшая дачка Луіза, якую ў сям’і называлі Лулу, стала ахвярай гарачага самавара, які ўпаў на яе. 2 красавіка 1808 года, за дзень да смерці, дзяўчынка папрасіла маці паглядзець на гадзіннік і запытала, ці бачыць тая анёла на гадзінніку, які сядзіць на тым месцы, якое паказвае дзве з паловай гадзіны апоўдні. Назаўтра роўна ў гэты час яна памерла.

Другая дачка Эліза з’явілася прычынай вялікіх спрэчак у каралеўскай прускай сям’і, калі ў яе закахаўся Вільгельм, той самы, якога пазней добра вядомы Бісмарк у Версальскім палацы абвесціць імператарам аб’яднанай Германіі. Эліза, як і яе бацька, горача любіла музыку, паэзію, захаплялася творчасцю Адама Міцкевіча, добра малявала, мела значныя артыстычныя здольнасці.

Hi адзін гісторык Прусіі і Рэчы Паспалітай не абышоў увагай гэтае трагічнае каханне. Адзін з нямецкіх даследчыкаў пісаў: «Каханне гатых двух каралеўскіх дзяцей узрушае кожнага вельмі глыбока».

Вельгельм і Эліза ведалі адзін аднаго з маленства. Каханне вырастала паступова яшчэ з дзіцячага пакоя, на занятках танцамі, калі яны браліся за ручкі па загаду гувернанткі. Можна ўпэўнена сказаць, што яны пакахалі

адзін аднаго «з калыскі». Такое каханне бывае часта не толькі вельмі глыбокім, але і трагічным, выклікае зайздрасць і рэдка завяршаецца шчаслівым вяселлем.

Спачатку ўзаемная сімпатыя гэтых мілых дзяцей выклікала радасць у вачах усіх родных. Амаль увесь каралеўскі двор хацеў гэтага саюзу, але тут умяшаліся палітычныя абставіны. Германія не жадала сварыцца з Расіяй. Ажаніцца з прадстаўніцай былой польска-літоўскай дзяржавы было вельмі рызыкоўна. Гэта магло б нават выклікаць міжнародны канфлікт. Прускі імператарскі двор падзяліўся на тых, хто быў «за», і на тых, хто казаў «не». Уносілася нават прапанова, каб Аляксандр I, рускі імператар, зрабіў Элізу сваёй прыёмнай дачкой. Тады вяселле можа адбыцца, бо яно не будзе выглядаць як антыруская акцыя. Вільгельм браў бы тады не ліцвінку, a рускую з бласлаўлення самога рускага імператара.

Нарэшце бацька Вільгельма, прускі кароль, рашуча дае зразумець сыну, што шлюб з дачкой Антонія Радзівіла не можа мець месца. Гэты суровы прысуд выклікаў стогн у душы юнака, бо ён кахаў Элізу шчыра і глыбока. Але Вільгельм быў вымушаны пакарыцца загаду бацькі і ажаніўся з той, каго падабраў прускі двор. Да апошніх дзён жыцця Вільгельм не забыўся пра сваё першае каханне. Ён перажыў Элізу на 55 гадоў.

У 1833 годзе Антоній Радзівіл памёр. Праз год памерла і дачка Эліза, бо яна захварэла на сухоты, невылечную хваробу ў той час.

Прускі кароль Вільгельм увесь час клапаціўся аб сям’і Радзівілаў. Ен зрабіў сваім сябрам і ад’ютантам брата Элізы. Перад смерцю імператар пачаў гаварыць аб Элізе, вельмі расхваляваўся і папрасіў акружаючых: «Пакіньце мяне аднаго, я вельмі ўзрушаны гэтай размовай».

Родны брат Антонія Міхал Гедэон Радзівіл (1778— 1850) узначаліў лістападаўскае паўстанне 1831 года за незалежнасць Айчыны.

Старэйшы сын Антонія Генрыка Фрыдэрык Вільгельм (1797—1870), XIII ардынат нясвіжскі, служыў у прускім войску. Звестак аб тым, ці быў ён у Нясвіжы, няма.

ЯНЫ ВЯРНУЛІ СЛАВУ ЗАМКУ

АНТОНІ ВІЛЬГЕЛЬМ РАДЗІВІЛ (1833—1904)

I МАРЫЯ ДЭ КАСТЭЛЯН ДЭ ТАЛЕЙРАН (?—1915)

Антоні Вільгельм Радзівіл XIV ардынат нясвіжскі, XII ардынат клецкі, генерал прускай арміі, ад’ютант імператараў Вілыельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II быў унукам познанскага намесніка Антонія Генрыка Радзівіла. Яго лічылі сапраўдным прускім афіцэрам. Ён удзельнічаў у пруска-аўстрыйскай і пруска-французскай войнах.

Антоні Радзівіл прымаў удзел у палітычным і дыпламатычным жыцці Прусіі. У 1856 годзе ён суправаджаў пасольства ў Маскву з нагоды каранацыі Аляксандра II. Разам з каралём Вільгельмам I нясвіжскі ардынат наведаў міжнародную выставу ў Парыжы, прымаў удзел у прыёмах замежных манархаў. У 1888 годзе ён наведаў каралеўскія двары ў Мадрыдзе і Лісабоне, каб паведаміць аб смерці Вільгельма I.

Пасля трагічнай смерці Дамініка Радзівіла некалькі пакаленняў князёў-ардынатаў не жылі ў Нясвіжы. Толькі ў 1875 годзе Антоні Радзівіл вярнуўся ў Нясвіж і пасяліўся ў нясвіжскім замку разам з сям’ёй. Быў адрамантаваны палац, заснаваны вялікі парк, прыведзены ў парадак іншыя збудаванні.

Жонка Антонія Марыя дэ Кастэлян дэ Талейран лічылася найпрыгажэйшай жанчынай Еўропы. Яе бабка, слынная князёўна Дзіно, была жонкай брата знакамітага Талейрана, майстра палітычнай інтрыгі часоў Банапарта.

Марыя дэ Кастэлян пакінула пасля сябе некалькі тамоў успамінаў і сотні пісьмаў. Запісы ў дзённіку пачынаюцца тады, калі яна была дзяўчынкай. Напрыклад, яна расказала пра выпадак, які здарыўся з ёю ў храме Святога Пятра ў Рыме. Там на яе знянацку ўпала частка шыбы і параніла галаву. Самлеўшую дзяўчынку аднеслі ў рызніцу. Сам папа Пій IX цікавіўся яе здароўем, успамінаў гэта здарэнне праз шмат гадоў.

Першы раз Марыя Радзівіл наведала Нясвіж у 1865 годзе. «У Нясвіжы тады нікога не было, мы правялі ўсё лета ў Радзівілмонтах, дзе нас добразычліва прыняў наш дзядзька Леон Радзівіл».

Праязджаючы праз Вільню і іншыя мясціны, княгіня з цікавасцю прыглядалася да наваколля. «I Вільня і ўся Літва была разбурана ў час апошняга паўстання і поўнілася тугою і смуткам. Пакугы і гора пасяліліся ва ўсіх сэрцах. У кожнай сям’і хто-небудзь быў сасланы ў Сібір. Кожны дом заходзіўся крыкам роспачы. Паўсюдна сэрца працінаў боль».

Княгіня з прыемнасцю адзначае, што ў Вільні на кожным кроку ўсё звязана з Радзівіламі. Яна сэрцам зразумела цяжкае становішча былога княства і Кароны, апраўдвала ўсе паўстанні, накіраваныя супраць рускага царызму. «Мы адправіліся ў дарогу ўчатырох у канцы мая і з цяжкасцю дабраліся да Вільні. Тады я і пазнаёмілася са старым князем Канстанцінам Радзівілам, чалавекам сталага ўзросту, які даў прытулак няшчасным ахвярам паўстання 1863 года. Вільня і ўся Літва ўяўляла сабою суцэльны боль! Суцэльны смутак, разбурэнні, гора... Канешне, я адчувала вялікую жальбу да ўсяго, што трапіла пад гэты страшэнны ўдар лёсу».

Марыя дэ Кастэлян вырашыла больш глыбока вывучыць гісторыю роду Радзівілаў, больш дэталёва пазнаёміцца з краінай, дзе яна вырашыла пасяліцца назаўсёды. Сваімі ўспамінамі яна пацвярджае легенду аб паходжанні прозвішча Радзівіл. У дзённіку Марыя піша: «У легендзе гаворыцца, што адзін вялікі паганскі архікаплан, які зваўся Ліздэйкам, упершыню ўзяў сабе прозвішча Радзівіл. «Радзіць» — значыць нешта раіць, а «вілі» — гэта скарочанае слова «Вільня».

Усё ёй было цікава ведаць. Яна, да свайго вялікага задавальнення, знаходзіла ў Вільні і Нясвіжы цімат напамінаў аб велічным мінулым. He прамінула княгіня трагічную гісторыю Барбары Радзівіл. «Мы здзейснілі і яшчэ адно паломніцтва да месца, звязанага з памяццю аб гэтай асобе, пад назвай Вострая Брама... У гэтай капліцы знаходзіцца абраз маці Божай, выкананай ва ўсходнім стылі. Яе так шануюць людзі ўсіх канфесій, што нават жыды, праязджаючы пад гэтымі варотамі, здымаюць галаўныя ўборы, коні прыцішаюць ход, а вайскоўцы аддаюць чэсць». Цікава апісвае княгіня і візіт у Веркі, месца, якое знаходзілася ў 10 км ад Вільні на беразе цудоўнай рэчкі Віліі. Яна падкрэслівае, што калісьці Веркі належалі Радзівілам, потым Масальскім, а ў час падарожжа Марыі дэ Кастэлян яны перайшлі

да Вітгенштэйна, сын якога ажаніўся на Стэфаніі Радзівіл, апошняй прадстаўніцы старэйшай галіны роду Радзівілаў. «Л. Вітгенштэйн, акрамя ўсяго астатняга, вывез з Нясвіжа ў Веркі цудоўную калекцыіо зброі, якая аніяк не мела права пакідаць сцены нясвіжскага замка і якая туды вярнулася праз семдзесят гадоў, але далёка не поўнасцю». У дзённіку Марыя дэ Кастэлян запісала: «Да гэтай калекцыі я мела падвоеную цікавасць». Сапраўды, княгіня пачала апантана шукаць скарбы Радзівілаў і вяртаць іх у Нясвіж.

Яна горача радуецца, што калекцыя зброі, якая змяшчалася ў 800 скрынях, заняла месца ў нясвіжскім замку. «Я вымаўляю слова «Нясвіж», з якім так шмат звязана ў маім жыцці, так, як нешта акружанае арэолам магічнага».

Грандыёзны нясвіжскі замак усхваляваў Марыю дэ Кастэлян Радзівіл сваім велічным мінулым. «Да чаго ж цудоўнымі былі яго абрысы, нягледзячы на сляды разбурэння і варварскіх адносін, ахвярай якіх зрабіўся гэты антычны скарб».

Сям’ю Радзівілаў сустрэў упраўляючы Маліноўскі і яго жонка, якія прапанавалі гасцям паабедаць у іх, бо «замак быў нежылы, дах прабіты ў шматлікіх месцах, былі абарваныя вадасцёкавыя трубы, усё зацякло вадою, столь у большасці пакояў абвалілася, двор быў перакопаны, усё страшна бруднае, але нягледзячы на ўсё гэта, я бачыла, што замак можна адрадзіць, калі ўзяцца за яго цяпер».

Словы вялікай удзячнасці выказвае княгіня далёкаму продку Мікалаю Крыштофу Радзівілу па мянушцы Сіротка. Яна адзначае, што нясвіжскі замак можа расказаць гісторыю гэтай трагічнай краіны, культура якой значна вышэйшая, чым у Прусіі. «Яна нагадвала мне маю Францыю». Пасля знаёмства з нясвіжскім замкам у княгіні ўмацавалася пачуццё вялікай сімпатыі да гатага краю, дзе яна адчула сябе «амаль у родным культурным асяроддзі Парыжа».

Марыя дэ Кастэлян Радзівіл вырашыла вярнуць на радзіму тых Радзівілаў, якія парадніліся з прускім дваром.

Словы захаплення знаходзім у дзённіку нясвіжскай гаспадыні аб старых вежах з флюгерамі, на якіх можна

ўбачыць арлоў з трыма паляўнічымі трубамі — галоўным элементам фамільнага герба. На адной вежы на трэцім паверсе Марыя Радзівіл знайшла старажытную капліцу з вялікім вакном і высока размешчаным алтаром. Гэта было зроблена для таго, каб войска Радзівіла, размешчанае ў двары, магло бачыць святара і прымаць такім чынам удзел у набажэнстве. 3 болем піша княгіня, што гэту галоўную святыню замка цяпер ператварылі ў сталярную майстэрню. Людзі працавалі сярод абломкаў алтара, столь была разбурана. Каля спяны збераглася частка катэдры.

Марыя Радзівіл успамінае, што некалі ў гэтай капліцы вісеў цудоўны абраз Маці Божай, знойдзены пад Венай польскім каралём і вялікім князем Янам III Сабескім.

3 павагай успамінае княгіня і Пане Каханку, які «быў гарачым патрыётам, мужна выступіў супраць імператрыцы Кацярыны II». He абыйшла Марыя маўчаннем і камеры для вязняў, якія знайшла ў падзямеллях замка. Там яна бачыла прылады для катавання і сляды засохлай крыві.

Княгіня пазнаёмілася з архівам і палічыла яго галоўным скарбам для сям’і і дая кожнага чалавека, які цікавіцца гісторыяй. «Але я нават не асмелюся сказаць, у якім стане я яго знайшла». Дзякуючы настойлівасці княгіні, у Нясвіж часткова вярнуліся замкавыя багацці: каля 2000 камплектаў рыцарскай зброі, частка партрэтаў, тканіны, калекцыя слуцкіх паясоў, мэбля.

Праз некалькі гадоў пасля вяртання Антонія Радзівіла і Марыі дэ Кастэлян нясвіжскі замак мог ужо паспрачацца з лепшымі манаршымі рэзідэнцыямі ў Еўропе. Калі нямецкі імператар Вільгельм II наведаў Нясвіж, яго ўразіла ў замку вялікая колькасць цудоўных старажытных партрэтаў. Ён адзначаў, што нідзе не было столькі каштоўных твораў мастацтва. У дзённіку нясвіжская княгіня запісала: «Імператар праехаў праз Нясвіж, паабедаў, пазнаёміўся з замкам, потым паляваў у Дзяніскавічах і Давід-Гарадку. На паляванні забіў трох вялікіх мядзведзяў і некалькі маленькіх узяў жывымі з сабою ў Германію». На пэтым паляванні прысутнічаў вядомы польскі мастак Юліан Фалат. Ён быў прадстаўлены Вільгельму і Радзівілам. Знаходзячыся ў Нясвіжы, мастак напісаў цудоўную акварэль па матывах палявання, а таксама партрэт

Марыя дэ Кастэлян дэ Талейран

Вільгельма, які быў ім выкананы па-майстэрску. Як сцвярджае Марыя дэ Кастэлян, усе былі зачараваны гэтымі творамі і з таго часу Юліан Фалат зрабіўся сябрам сям’і Радзівілаў, прысутнічаў на ўсіх урачыстасцях у Нясвіжы.

У студзені 1905 года ўжо пасля смерці мужа Антонія Радзівіла княгіня звярнулася да рускага цара з просьбай вярнуць роду Радзівілаў іх скарбы, якія належалі Нясвіжскай ардынацыі. Яна пісала:

«Аўгусцейшы манарх, усеміласцівы гасудар!

Тое манаршае прыхільнае спачуванне, якое было выказана Вашай імператарскай Вялікасцю мне з прычыны здарыўшагася са мною гора — смерці мужа, дае мне смеласць звярнуцца да Вашай імператарскай Вялікасці, як крыніцы міласэрнасці, справядлівасці і закона з ніжэйвыкладзенымі просьбамі:

  1. Аб усеміласцівейшым зацвярджэнні Вашай імператарскай Вялікасці духоўнага завяшчання майго памерлага мужа к выкананню...

... 5. Аб звароце роду РаДзівілаў іх фамільных каштоўнасцей, якія складаюць неад’емную прыналежнасць Нясвіжскай ардынацыі, якая была пазбаўлена гэтых каштоўнасцей у 1813 годзе і частку гэтых каштоўнасцей можна знайсці ў імператарскім Эрмітажы, пакуль яшчэ не ўключаных у спісы апошняга...»

Але галоўнай справай Марыі дэ Кастэлян дэ Талейран Радзівіл трэба лічыць цудоўны пейзажны парк, які быў закладзены ў 1878 годзе. Яго фарміраванне працягвалася да 1939 года. Пры ўваходзе ў тую частку парка, які называўся ў гонар мужа Антанін, яна загадала паставіць статую святога Яна Непамуцэна цудоўнай работы, зробленай з аднаго кавалка мармуру. У 1918 годзе галаву статуі адсеклі чэкісты і выкінулі ў возера. Жыхары Нясвіжа дасталі яе і схавалі, каб пазней аднавіць, штс і было зроблена пасля 1920 года. У 1939 годзе гісзорыя з помнікам зноў паўтарылася. Толькі ў канцы XX стагоддзя жыхары горада знайшлі абедзьве часткі помніка, які чакае рэстаўрацыі.

У апартаментах Марыі дэ Кастэлян Радзівіл частымі гасцямі былі прадстаўнікі каралеўскіх двароў Еўропы, дыпламаты з усіх краін свету. Нават пасля смерці свайго каханага мужа, калі яна была ў жалобе, не пераставала прымаць высокапастаўленых гасцей. Княгіня разбіралася ў палітыцы, добра ведала, што робіцца пры дварах манархаў і ў кабінетах міністраў, вяла агромністую перапіску са шматлікімі карэспандэнтамі. Яе лісты і дзённік і ў наш час з’яўляюцца важнымі сведкамі мінулага.

Марыя Радзівіл памерла ў 1915 годзе на выгнанні, але пазней цела яе было перавезена ў Нясвіж і пахавана ў крыпце пад касцёлам побач з мужам Антоніем.

Нясвіжская ардынацыя пасля смерці Антонія Радзівіла перайшла да старэйшага сына ЮРЫЯ ФРЫДЭРЫКА (1860—1914), XV ардыната нясвіжскага, XIII ардыната клецкага. Ад шлюбу з Марыяй Ружай з Браніцкіх ён меў шасцёра дзяцей. Пасля яго смерці нясвіжскую ардынацыю атрымаў яго старэйшы сын АНТОНІ АЛЬБРЭХТ (1885—1935), XVI ардынат нясвіжскі, XIV ардынат клецкі.

IX З'ЯДНАЛА ЛЮБОЎ ДА БЕЛАРУСІ

МІКАЛАЙ ВАЦЛАЎ РАДЗІВІЛ (1880—1914) МАРЫЯ МАГДАЛЕНА РАДЗІВІЛ 3 ЗАВІШАЎ (1861—1945)

Мікалай Вашіаў Радзівіл, капітан рэзерву 52-га палка драгунаў расійскай арміі, належаў берлінскай лініі нясвіжскіх ардынатаў, быў праўнукам Антонія Генрыка Радзівіла, родным пляменнікам сям’і Антонія і Марыі дэ Кастэлян,

Бацька Мікалая Вільгельм Адам (1845—1911) быў дыпламатам і афіцэрам прускай арміі, а маці Кацярына паходзіла з вядомага дому Ржавускіх і мела літаратурныя здольнасці.

Кацярына Ржавуская рана страціла маці і выхоўвалася ў сваякоў у розных краінах Еўропы. Сем гадоў яна жыла ў родных цётак Эвеліны Ганскай і Караліны Сабанскай у Парыжы. Трэба адзначыць, што Эвеліна і Караліна былі ўнучкамі Іаяхіма Іпаліта Рдултоўскага, гаспадара Снова Нясвіжскага раёна. Другім шлюбам Эвеліна Ганская выйшла замуж за знакамітага французскага пісьменніка Анорэ дэ Бальзака.

Французская культура зрабіла незабыўны ўплыў на Кацярыну. Яна ставіла яе значна вышэй за ўсе іншыя. Пад псеўданімам Кацярына пачала пісаць фельетоны з жыцця еўрапейскай эліты. Доўга ніхто не мог здагадацца пра імя сапраўднага аўтара. Толькі пасля публікацыі артыкула з жыцця імператарскага двара Расіі яе выкрыла расійская паліцыя. Пасля грандыёзнага скандалу сям’я Вільгельма Адама распалася.

Сямейная трагедыя бацькоў паўплывала на лёс старэйшага сына Мікалая і прывяла да таго, што, як пісалі даследчыкі, ён кінуўся ў авантуры: прымаў удзел у франка-бурскай вайне, ваяваў на Балканах, змагаўся на баку Расіі ў руска-японскай вайне.

У 1906 годзе Мікалай Радзівіл ажаніўся з Марыяй Магдаленай з Завішаў, удавой Людвіка Красінскага. Марыя Магдалена нарадзілася ў 1861 годзе і была на 19 гадоў старэйшая за Мікалая. Агульная любоў да беларушчыны з’яднала іх і зрабіла шчаслівымі. Мікалай вывучаў беларускі фальклор, быў прыхільнікам і абаронцам

беларускага сялянства. Дзейнасць мужа знаходзіла водгук у душы Магдалены. Яна атрымала бліскучую адукацыю і з дзяцінства выхоўвалася ў павазе да Беларусі і яе культуры. Пасля смерці бацькі Магдалена стала ўладальніцай шэрагу маёнткаў, у тым ліку Кухцічаў і Жарнаўцоў у былым Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці). Да канца свайго доўгага і незвычайнага жыцця яна зберагла бязмерную адданасць родным мясцінам, актыўна займалася дабрачыннай дзейнасцю.

У сваіх маёнтках Магдалена вяла добраўпарадкаваную дасканалую гаспадарку, закладвала беларускія школы, таварыствы цвярозасці, будавала шпіталі за свае сродкі. Яе дом у Мінску і палац у Кухцічах былі месцам сустрэч дзеячаў беларускага нацыянальнага вызваленчаіа руху. Тут часта былі Раман Скірмут, браты Луцкевічы і іншыя. Для студэнтаў-беларусаў устанавіла стыпендыі.

Княгіня Радзівіл была глыбокаверуючай, матэрыяльна дапамагала беларускім католікам і духавенству, падтрымала Ф. Абрантовіча, які зрабіў спробу стварыць беларускі калегіум у Рыме, збудавала касцёл у Лондане з умовай, што ім не будуць карыстацца палякі. Яна дапамагла сабраць беларускую бібліятэку пры Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу.

Галоўнай яе справай лічыцца падтрымка беларускай выдавецкай дзейнасці. На грошы Магдалены былі надрукаваны першыя кнігі Максіма Багдановіча і Канстанцыі Буйло, пачалі выходзіць беларускія выданні: «Загляне сонца і ў наша ваконца», «Беларус», газета «Наша ніва», запрацавалі выдавецкія беларускія таварыствы ў Вільні.

Пра любоў Магдалены да беларускай мовы захаваліся легенды, якія нараджаліся 'з дакладных дакументаў. У газеце «Вольная Беларусь» пісалі: «Па загаду вядомай у нашым краі вялікай землеўласніцы княгіні М. Радзівіл, у яе маёнтках вывешаны абвесткі, паводле каторых прапануецца ўсім служачым ужываць беларускую мову заміж польскае і расейскае.

Коштам княгіні Радзівіл у ігуменскім павеце адчынены тры беларускія пачатковыя школы, апрач таго чатыры школы намечаны да адкрыцця ў бліжэйшы час. У м. Уздзе

ігуменскага павету памянёная землеўласніца адчыняе рамесленае вучылішча для сялянскіх дзяцей».

Нярэдка яе імкненне дапамагчы адраджэнню скарыстоўвалася несумленнымі людзьмі. Яны бралі грошы на дабрачынныя мэты, а трацілі іх на іншае. Лічылася нормай ашукаць, зняважыць памешчыка, замаўчаць удзел Магдалены ў фінансавай падтрымцы беларускай справы, што прывяло да занядбання яе імя.

Наўрад ці знойдзецца сёння мецэнат, які б так шчодра ахвяраваў на выданне беларускамоўнай літаратуры. Без разліку на падзяку і занясенне яго імя ў скрыжалі гісторыі, без разліку на льготы па падатках.

He ўсе ўспрымалі дзейнасць Мікалая і Магдалены адназначна. Але Магдалена не звяртала ўвагі на крытычныя заўвагі ў свой адрас. У 1912 годзе ў «Мінскім рускім слове» княгіня Радзівіл адзначыла: «Лічу сябе беларускай літвінскага паходжання так, як і мой муж, зусім не лічу сябе полькай». За дапамогу інвалідам вайны княгіню ўзнагародзілі Вялікім крыжом Гедыміна ў 1915 годзе. He забылася яна і пра дзяцей-сірот, для якіх адчыняла прытулкі. Пасля абвяшчэння ў сакавіку Беларускай Народнай Рэспублікі Магдалена далучылася да яе прыхільнікаў. Дарэчы, XVI ардынат нясвіжскі Антоні Альбрэхт (Аба) Радзівіл таксама прыняў удзел у стварэнні і дзейнасці БНР.

У канцы 1918 года Марыя Магдалена вымушана была пакінуць Беларусь і пераехаць у Варшаву. Польская грамадскасць сустрэла яе нядобразьічліва. Лёс кідаў яе па розных краінах, пакуль у 1932 годзе княгіня не пераехала ў Швейцарыю. Там яна ў 1945 годзе памерла і пахавана ў Фрыбургу ў кляштары дамініканак. Муж Мікалай Радзівіл загінуў у пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе.

Мікалай і Магдалена Радзівілы ўвайшлі ў гісторыю як актыўныя дзеячы беларускага адраджэння канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

РАДЗІВІЛЫ XX СТАГОДДЗЯ

АНТОНІ АЛЬБРЭХТ РАДЗІВІЛ (1885—1935)

АнТОНІ АЛЬБРЭХТ РАДЗІВІЛ па мянушцы Аба, старэйшы сын Юрыя Фрэдэрыка Радзівіла (1860—1914) і Марыі Ружы з Браніцкіх (мянушка Бічэта), XVI ардынат нясвіжскі закончыў пажскі корпус у Пецярбургу.

У час першай сусветнай вайны Антоні Альбрэхт на свае сродкі адчыніў шпіталь у Нясвіжскім замку на 100 ложкаў для раненых. Нясвіжскі князь-ардынат падгрымаў БНР і ў 1918 годзе знаходзіўся ў Германіі і Швейцарыі ад рады Міністраў БНР, каб знайсці падтрымку на захадзе сваёй маладой дзяржаве. He раз ён імкнуўся абараніць зброяй у руках сваю Бацькаўшчыну. У 1919 годзе далучыўся да войска, хаця быў цяжка хворы (ездзіў у інваліднай калясцы).

У 1926 годзе князь Аба прымаў у Нясвіжы Ю. Пілсудскага, які прыехаў узнагародзіць пасмертна ордэнам свайго былога ад’ютанта Станіслава Радзівіла (1880— 1920). Цырымонія адбылася ў крыпце нясвіжскага касцёла.

Князь Аба ажаніўся з Даротай Паркер-Дэсан, з якой меў дачку Альжбету Марыю.

Нарадзілася княгіня Бэтка ў 1917 годзе ў Лондане. Яе маці англічанка Паркер разышлася з Радзівілам яшчэ да нараджэння дзіцяці. Дзяцінства і юнацтва князёўна правяла ў Нясвіжы. Госці замка згадвалі шаснаццацігадовую дзяўчыну, якая стаяла за каляскай князя Абы на прыёмах у нясвіжскім замку. Гэта была вельмі прыстойная, стрыманая, маўклівая дзяўчына.

У 1935 годзе князь Антоні Альбрэхт памёр і быў пахаваны побач са сваімі продкамі. Па словах сваячкі Ізабэлы Радзівіл, калі яе бацька Караль аднойчы прагульваўся ў нясвіжскім замку па валах, ён раптам убачыў у акне Чорную даму. Яна стукала ў шыбу, каб звярнуць на сябе ўвагу, і паведаміла, што яго старэйшы брат Альбрэхт у гэты момант памірае ў Варшаве. Свайго старэйшага сына Альжбета Марыя назвала імем бацькі.

У чэрвені 1993 года ў Нясвіж прыехаў сын Альжбеты Мікалай, які жыве ў Парыжы і мае сыноў Аляксандра і Ксаверыя, дачку Дэльфіну.

ЛЕОН УЛАДЗІСЛАЎ, малодшы сын Юрыя Фрэдэрыка Радзівіла і Марыі Ружы з Браніцкіх, апошні афіцыйны XVII ардынат нясвіжскі, афіцэр генеральнага штаба, прымаў удзел у войнах, а ў мірны час у Нясвіжы захашіяўся мастацтвам, сам нядрэнна маляваў. Пасля смерці старэйшага брата Альбрэхта атрымаў вялікую спадчыну і тытул ардыната нясвіжскага і клецкага.

Леон Радзівіл ажаніўся з баранэсай Вольгай СімалінВетберг і меў з ёю двух сыноў: Антонія Юрыя (1912— 1967), нежанатага і Юрыя Мікалая (нар. у 1921 г.), які абраў шлюб з Эліан Чаландон і меў дачку Дзіану Марыю (нар. у 1953 г.).

17 верасня 1939 года ў нясвіжскім замку адзначалі дзень нараджэння дзіцяці, але ўрачыстасці вялікай не было, бо тут хавалася шмат уцекачоў з Польшчы, на якую напаў Гітлер. Госці разышліся рана. Князь Леон у сваім пакоі рыхтаваўся да сну. Раптам зазваніў тэлефон. Чалавек назваўся камісарам Сіроткам. Князь палічыў, што нехта

ЛЕОН УЛАДЗІСЛАЎ РАДЗІВІЛ (1888—1959)

пажартаваў, называючы сябе знакамітым імем у родзе Радзівілаў, і палажыў трубку. Тэлефон зазваніў зноў. Той жа голас папрасіў не кідаць трубку, выслухаць яго, бо ў горадзе і замку ўжо знаходзіцца Чырвоная Армія.

Князя з сям’ёй адвезлі ў Маскву. У замку засталася старая княгіня Марыя Ружа Бічэта, якая ўвесь час плакала, бо лічыла, што яе сына і ўнукаў ужо няма на зямлі. Камісар Сіротка пашкадаваў старую хворую жанчыну і даў магчымасць пагаварыць з сынам. Ноччу яна размаўляла з Леонам па телэфоне і даведалася, што ён з сям’ёй у Маскве, яны жывыя і здаровыя, а яго будуць абменьваць на Пальміра Тальяці, які быў вязнем Мусаліні.

Жонка Леона Волыа Сімалін наведала Нясвіж у час акупацыі. У замку быў размешчаны шпіталь для нямецкіх лётчыкаў. Яна прыпынілася ў Радзівілмонтах у Клецкім раёне, дзе ноччу яе выкралі партызаны і завезлі ў свой лясны лагер. Дзякуючы камандзіру атрада, які загадаў яе адпусціць, княгіня вярнулася назад у Радзівілмонты.

Той нават папрасіў прабачэння за перажытае хваляванне. Пасля вайны Вольга Радзівіл напісала пісьмо гэтаму камандзіру ў Брэст, дзе той пасяліўся, і падзякавала яго за сваё збавенне.

КАРАЛЬ МІКАЛАЙ (1886—1968), сярэдні сын Юрыя Фрэдэрыка Радзівіла і Марыі Ружы з Браніцкіх атрымаў адукацыю ў Ягелонскім універсітэце, дасканала вывучыў земляробства. У 1914 годзе ён служыў у войску, спачатку ў расейскім, а потым у польскім. Пасля смерці Станіслава Радзівіла (1880—1920) атрымаў давыд-гарадоцкую ардынацыю і заняўся сельскай гаспадаркай, разводзіў ласёў у лясах, пародзістых сабак і коней. Караль Мікалай актыўна змагаўся супраць фашызму. Яго жонка Ізабэла з Радзівілаў (1888—1968) была сястрой міласэрнасці. Пасля вайны яны пасяліліся ў Паўднёвай Афрыцы.

Іх адзіная дачка Ізабэла (1914—1996) выйшла замуж за Эдмунда Радзівіла (1906—1971), сына Януша, ардыната алыкскага.

ЯНУШ ФРАНЦІШАК РАДЗІВІЛ атрымаў адукацыю ў Германіі. Яму дасталася алыкская ардынацыя, дзе князь вёў гаспадарку, упарадкаваў зямельную рэформу.

Януш рана пачаў займацца палітыкай і паказаў сябе таленавітым дыпламатам, не аднойчы выбіраўся на сеймы, быў актыўным сенатарам. Князь Януш выступаў супраць праследавання меншасцяў і за іх нацыянальныя правы ў дзяржаве, змагаўся за вызваленне палітычных вязняў у Картуз-Бярозе, выступаў за свабоду друку.

У 1920 годзе Януш Радзівіл бараніў Варшаву. У 1926 годзе ён узначаліў партыю кансерватараў. У палітыцы лічыўся чалавекам кампрамісу, лаяльнасці і памяркоўнасці. Пасля смерці Ю. Пілсудскага кансерватары перайшлі да апазіцыі польскаму ўраду.

Шлюб князя Януша з Ганнай Любамірскай быў надзвычай шчаслівы. Яны мелі двух сыноў Эдмунда і Станіслава і дачку Крысціну. У час вайны Януш Радзівіл разам з сям’ёй і сваякамі двойчы трапляў на Лубянку.

31 кастрычніка 1993 года ў газеце «Йзвестня» быў надрукаваны невялікі артыкул пад назвай «Польскнй князь должен был помочь Бернн отдать ГДР Западу», у якім, паводле газеты «Жыце Варшавы» паведамлялася, што Лаўрэнці Берыя меў намер пасля смерці Сталіна прадаць ГДР заходнім дзяржавам за 10 мільярдаў долараў. Пасрэднікамі ў іэтай далікатнай і адказнай справе меліся

ЯНУШ ФРАНЦІШАК РАДЗІВІЛ (1880—1967)

быць дзве постаці: Януш Радзівіл і Вольга Чэхава, нямецкая актрыса рускага паходжання. Якую ролю яму падрыхтаваў у гэтай куплі-продажы злавесны Берыя сам князь так ніколі і не даведаўся.

На святкаванні 400-годдзя Нясвіжскага касцёла ў жніўні 1993 года прысутнічалі варшаўскія Радзівілы: княгіня Ізабэла, дачка Крысціна ды іхнія дзеці і ўнукі. Аднак, калі ў першы ж дзень, усхваляваная Ізабэла з дачкою хацелі пабачыць замак, месца, дзе нарадзіўся яе бацька, князь Караль, і дзе яна правяла дзяцінства, вартаўнік не пусціў іх нават на двор.

Княгіня Ізабэла прывезла ў Нясвіж свае ўзнагароды, якія атрымала за заслугі ў змаганні з фашызмам.

Няпроста, нават трагічна склаўся яе лёс і лёс яе родных у сярэдзіне дваццатага стагоддзя. Даведацца пра перажытае дапамагае кніжка «Арыстакратыя», дзе яна гаворыць: «Цяпер я ўдава Эдмунда Радзівіла, які быў старэйшым сынам Януша Радзівіла, XII ардыната алык-

скага, гаспадара Небароўскага замка, пазней пасла і сенатара Рэчы Паспалітай».

У пачатку першай сусветнай вайны Караль Радзівіл, бацька Ізабэлы, быў мабілізаваны і служыў у рускім войску, а маці працавала ў шпіталі хірургічнай сястрой. «Mae бацькі,— успамінала Ізабэла,— атрымалі давыд-гарадоцкую ардынацыю пасля гібелі ў 1920 годзе Станіслава Радзівіла (1880—1920), сына Марыі дэ Кастэлян, першага ардыната давыд-гарадоцкага».

Ізабэла пачала вучыцца дома, аддаючы перавагу фізіцы. На дом прыходзілі знакамітыя настаўнікі, сярод якіх былі таксама і мастакі Фалат, Нартоўскі. Акрамя таго, князёўна навучылася прасці, мыць бялізну, гатаваць ежу і... «наводзіць вейкі». Дзяўчына рана выйшла замуж. Пра гэта яна расказвала так: «Была дружкай на вяселлі сваячкі Крысціны. Там да мяне звярнуўся яе брат Эдмунд і прапанаваў быць з ім у пары дружкамі, хаця яму была прызначана іншая дзяўчына. Вельмі я яму спадабалася. Тады я і сапраўды была прыгожай дзяўчынай». Эдмунд Радзівіл, на дзевяць гадоў старэйшы, папрасіў у бацькоў яе рукі. Яны заручыліся. Ізабэла ўспамінала, што Эдмунд першы раз прызнаўся ёй у каханні ў стайні, дзе і пацалаваў яе. Дарэчы і муж Крысціны, сястры Эдмунда, Іосіф Патоцкі, таксама прызнаўся Крысціне ў каханні ў стайні. У сям’і нібыта стала традыцыяй прызнаваіша ў каханні сярод коней, якіх вельмі паважалі ў родзе Радзівілаў.

Калі пачалася другая сусветная вайна, Ізабэла з маці адчынілі некалькі шпіталяў для раненых. Але лекаў не хапала. Ізабэла звярталася нават да паслоў, аднак ніхто ўжо не мог дапамагчы. Чырвоная Армія займала Заходнюю Беларусь. Янушу Радзівілу раілі выехаць з Алыкі і разам з сям’ёй уцякаць на Захад. Ён не згадзіўся і застаўся ў замку. Нкусаўцы арыштавалі ўсю сям’ю і сваякоў Радзівілаў і павезлі іх на Лубянку. Кожны дзень Януша забіралі на допыты. Аднойчы сярод ночы за ім прыйшоў сам камендант турмы Міронаў. Князя прывялі ў люксавы кабінет з пульхнымі дыванамі, прыгожымі люстрамі і мяккімі крэсламі. 3-за стала падняўся невысокі, добра палыселы цемнаваты чалавек у акулярах і назваў сябе Лаўрэнціем Паўлавічам Берыя. Яны доўга гаварылі. Берыя пераконваў Радзівіла супрацоўнічаць з

нкусаўцамі. Ён гаварыў, што мноства расійскіх арыстакратаў дапамагаюць бальшавікам.

Дзякуючы просьбам сваякоў з Італіі і каралеўскай італьянскай сям’і Радзівілы былі вызвалены з турмы.

Праз некалькі гадоў ужо напрыканцы вайны сям’я Радзівілаў зноў трапіла на Лубянку. 4 сакавіка 1944 года арыштаваных павезлі ў Краснагорск і пасялілі ў доме, у якім усе вокны былі закрытыя наглуха, іх забаранялася адчыняць пад страхам смерці. Палонных, a іх было 17 чалавек, размясцілі ў чатырох маленькіх пакойчыках з сенцамі, дзе суткамі дзяжурылі чырвонаармейцы. Спачатку палонным не дазвалялі выходзіць на вуліцу, але потым далі 20 хвілін, штодзень на прагулку.

Праз некаторы час зняволеным далі дазвол пілаваць і секчы дровы на двары каля хаты. Аднойчы настаўніца мясцовай школы, ідучы з дзецьмі па вуліцы, спынілася ля палонных, загадаўшы стаць наўкола: «Ну, знаете, ребята, это князья н графы, онн раньше былн кровопнйцы, а теперь у нас должны работать».

Сярод дзяцей быў сын нкусаўца, які добра ведаў зняволеных. Ён, паглядзеўшы на Ганну Браніцкую, спытаў у яе: «Аннушка, это правда, что ты кровь рабочнх пнла?»

Але знаходзіліся людзі, якія, праходзячы каля вязняў, патаемна, каб вартавы не бачыў, перадавалі палонным то кавалак мыла, то яшчэ што-небудзь.

Калі Радзівілаў перавялі ў канцэнтрацыйны лагер, што быў недалёка ад Масквы, умовы для пражывання сталі больш жорсткія. На другі дзень пасля пераезду да Радзівілаў прыслалі маладога вязня з сям’і Крупа мыць падлогу, што было сенсацыяй нават для саміх немцаў. Ён быў вельмі далікатны, добра выхаваны, хораша гаварыў на французскай мове. Стоячы ў лагерным адзенні з вядром і анучай, ён, пакланіўшыся, сказаў: «Бонжур, мадам, бонжур, мсье». Рускі баец яго папіхнуў: «Што ты гаворыш, ты, фрыц? Ты мый падлогу палякам! Мый!» Прысутным стала няёмка, бачачы, як няўмела той браўся за працу. Вартавы падганяў яго: «Быстрее, фрнц, быстрее!»

У лагеры цікава было назіраць, як палонныя японцы маліліся па чатыры гадзіны ў дзень. У гэты час ніхто не меў права ім перашкаджаць. Некаторыя былі вельмі арыгінальныя, займаліся гімнастыкай, бегам. Японцы ат-

рымоўвалі дапамогу з радзімы і, бачачы, што дзеці ў Радзівілаў вельмі галодныя, траіх з іх узялі на сваё утрыманне, навучыўшы есці палачкамі.

Каханая жонка Януша Радзівіла Ганна з Любамірскіх памерла падчас зняволення ў канцэнтрацыйным лагеры. Яе пахавалі там жа. Пасля вайны, калі Януш хацеў перавезці яе астанкі ў Польшчу, магілы нават не знайшлі. Яна бясследна ^знікла.

СТАНІСЛАЎ АЛЬБРЭХТ РАДЗІВІЛ па мянушцы Чорны Прынц, малодшы сын Януша Радзівіла і Ганны з Любамірскіх, атрымаў адукацыю ў Польшчы і Швейцарыі, дзе вывучаў філасофію і гісторыю. У 1937 годзе ён абараніў дысертацыю.

Вядомы палітык, фінансіст, грамадскі дзеяч, швагер Джона Кенэдзі, Станіслаў Альбрэхт прадоўжыў славу роду Радзівілаў, якія былі ў сваяцтве з Габсбургамі, Гогенцоллернамі, Пястамі, Ягелонамі і г. д. Князь быў надзвычай прыстойны, прыгожы, карыстаўся вялікім поспехам у жанчын. Ён прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з фашызмам, быў афіцэрам кавалерыі. Некалькі гадоў працаваў у міжнароднай радзе Чырвонага Крыжа, дзе займаўся арганізацыяй дапамогі зняволеным гітлераўцамі і выступаў з прапановай расследаваць катынскае злачынства.

Пасля другой сусветнай вайны Станіслаў пасяліўся ў Лондане, дзе актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, фундаваў касцёлы. Першая сустрэча Караліны (Лі) Буўе, роднай сястры Жаклін Кенэдзі, з Станіславам зрабіла на яе моцнае ўражанне, бо князь быў сапраўдным арыстакратам, прадстаўніком найвышэйшай эліты Еўропы. У 1959 годзе яны пажаніліся.

У час выбарчай кампаніі за прэзідэнцкае крэсла Станіслаў Альбрэхт падтрымаў Джона Кенэдзі, знайшоў яму шмат прыхільнікаў сярод эміірантаў з Польшчы, Беларусі, Украіны. Пасля выбараў Джон Кенэдзі падараваў яму свой партрэт з надпісам: «Дзякуючы табе, мы перамаглі!».

Жаклін прэзентавала Станіславу Альбрэхту зроблены ўласнай рукой рысунак карты ЗША і напісала: «Сапраўды гэта ты зрабіў, Стасю». Прэзідэнт зрабіў яшчэ адзін падарунак князю: каштоўны партрэт яго прабабкі Людвікі Гогенцоллерн, жонкі Антонія Генрыка Радзівіла.

СТАНІСЛАЎ АЛЬБРЭХТ РАДЗІВІЛ (1914—1976)

Станіслаў і Лі як сваякі прэзідэнта зрабіліся афіцыйнымі асобамі і таму суправаждалі Джона Кенэдзі ў яго ўрадавых візітах, і ў час адпачынку. Жаклін Кенэдзі, каб аддзячыць Станіслава Радзівіла, дала ірандыёзны баль у яго гонар, на якім прысутнічалі высокапастаўленыя асобы.

У 1959 годзе ў сям’і Станіслава Радзівіла і яго жонкі Караліны нарадзіўся сын Антоні, а праз год дачка Крысціна Ганна.

У чэрвені 1961 года пасля канферэнцыі, якая адбывалася ў Вене, прэзідэнт Злучаных Штатаў Джон Кенэдзі заехаў спецыяльна ў Лондан, каб быць хросным бацькам дачцэ князёў Радзівілаў. Перад гэтым Станіслаў Радзівіл хрысціў аднаго з сыноў Джона Кенэдзі.

4 чэрвеня тры легкавыя машыны рухаліся ў напрамку дому Радзівілаў па Букінгемскім пляцы ў Лондане. У першай ехаў прэзідэнт з прэм’ерам Вялікабрытаніі Макміланам, у другой — жонка Кенэдзі з жонкай Макмілана,

у трэцяй — сямейства князёў Радзівілаў. У той час, калі Джон быў у Вене, яго жонка Жаклін гасцявала ў сваёй сястры Радзівілавай-Буўе.

На другі дзень, 5 чэрвеня, у каталіцкім Вестмінстэрскім катэдральным саборы адбыўся хрост дачкі Станіслава Радзівіла, якую назвалі Крысцінай Ганнай. Хроснай маці была сястра бацькі Крысціна, графіня Патоцкая, якая прыехала з Мадрыда, каб прыняць удзел у гэтай цырымоніі. На ўрачыстасці прысутнічалі Макмілан з жонкай і шэраг афіцыйных прадстаўнікоў з брытанскага і амерыканскага пасольстваў, а таксама каталіцкі прымас Англіі кардынал Годфры. Калі падчас цырымоніі зашмат вады лінулі на галаву дзяўчынкі, прэзідэнт Кенэдзі першым выхапіў ручнік і выцер дзіця. Ксёндз усміхнуўся і сказаў: «Пане прэзідэнт, відаць, што з пана выйшаў дасканалы хросны бацька».

У той жа вечар у князёў Радзівілаў быў прыём на 50 асобаў. На наступны дзень прэзідэнт з жонкай і Радзівілы паехалі на банкет да каралевы Елізаветы II.

У 1967 годзе на пахаванне Януша, а потым Эдмунда, у Варшаву прыязджала Жаклін Кенэдзі разам са сваёй сястрой Лі. Перад гэтымі пахаваннямі Радзівілаў наведаў і Роберт Кенэдзі з чатырма сынамі.

Крысціна Ганна Радзівіл-Аранчыо займаецца жывапісам. Разам з братамі і сястрой Каралінай Кенэдзі часта праводзіла канікулы ў рэзідэнцыі Анасіса, другога мужа Жаклін Кенэдзі. Яе брат, Антоні Радзівіл, захапіўся журналістыкай, асабліва тэлевізійнай. Скончыў універсітэт у Бостане, зрабіўся прадзюсерам на тэлебачанні. У 1988 годзе быў карэспандэнтам на алімпіядзе ў Сеуле. Праграмы, зробленыя ім, высока ацэньваліся і прынеслі яму шмат узнагарод. Ён меў славу, папулярнасць, яго паважалі ўсе, з кім ён працаваў, і як гром з яснага неба з’явіўся прысуд дактароў — ён хворы на рак.

У 1994 годзе ад гэтай хваробы памерла яго любімая цётка Жаклін Кенэдзі-Анасіс. Антоні быў сярод тых, хто нёс яе труну.

У лістападзе 1994 года Антоні ажаніўся. На шлюбе галоўным сведкам выступаў Джон малодшы Кенэдзі. Праз два гады Антоні ў такой жа ролі выступіў на вяселлі брата.

Але хвароба забірала апошнія сілы. Малады князь перанёс некалькі аперацый. Антоні слабеў з кожным

днём. У ліпені 1999 года да яго дайшла страшная вестка: яго брат і найлепшы сябра загінуў у авіякатастрофе. «Чаму так здарылася з табою, Джон? Ты не заслугоўваў смерці». Гэтая вестка дабіла яго. Ён не мог зразумець, што ён цяжка хворы, перажыў свайго двараднага брата. 22 ліпеня прах Джона і яго жонкі развеялі над акіянам.

10 жніўня 1999 года ва ўзросце 40 гадоў Антоні Радзівіл памёр.

Нельга не ўзгадаць пра жыццёвы шлях апошняга з пахаваных ў нясвіжскай крыпце ў 2000 годзе. Гаворка пойдзе аб Антоніі Радзівіле (1936-—1998), які большую частку свайго жыцця правёў у Лондане.

Антоні Радзівіл з жонкай, ірафіняй Чартарыйскай, брат жонкі Павел Чартарыйскі і сваяк Радзівілаў князь Заслаўскі-Мсціслаўскі Андрэй Цеханавецкі 21 верасня 1994 года былі ўдзельнікамі міжнароднага сімпозіуму на тэму «Нясвіж як усеагульная еўрапейская каштоўнасць».

Князь Антоні Радзівіл, продкі якога былі нясвіжскімі, алыкскімі, пшыгадзіцкімі ардынатамі, не раз наведваў Нясвіжскі замак разам з сынамі Марцінам і Паўлам. Ён быў хімікам па адукацыі, шмат гадоў працаваў у сусветнавядомай кампаніі Shell. Антоні Радзівіл выхоўваў сыноў у павазе і любові да зямлі продкаў. У завяшчанні, складзеным незадоўга да смерці, прасіў пахаваць яго ў Нясвіжы ў радзівілаўскім склепе побач з продкамі.

Урачыстая цырымонія перазахавання астанкаў Антонія Радзівіла ў крыпце пад нясвіжскім касцёлам адбылася 8 чэрвеня 2000 года. Урну з прахам Антонія Радзівіла замуравалі ў спецыяльна падрыхтаваную нішу побач з алтаром. Там жа знаходзіцца і яго партрэт. На адлегласці аднаго кроку стаіць труна з муміяй Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, на якога Антоні Радзівіл быў вельмі падобны, нягледзячы на тое, што іх раздзяляла адлегласць у часе амаль у 400 гадоў.

Старэйшы сын Антонія князь Марцін Дамінік (1965 года нараджэння) узначаліў нясвіжскую ардынацыю. Малады нясвіжскі ардынат сказаў, што Нясвіж вельмі шмат значыў у жыцці яго продкаў. Ён абяцаў наведваць горад, сталіцу свайго роду і дапамагчы ў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка.

ПАЧАТАК АДРАДЖЭННЯ

Першым сур’ёзным мерапрыемствам па адраджэнню нясвіжскіх святыняў трэба адзначыць міжнародны навуковы сімпозіум, які прайшоў у Нясвіжы ў верасні 1994 года. Незадоўга да гэтай падзеі быў створаны Міжнародны фонд «Нясвіж» і гісторыкакультурны запаведнік.

Сама назва сімпозіума яскрава засведчыла важнасць горадамузея, які апошнім часам сталі лічыць турыстычнай «Мекай» Беларусі. Назва гучыць так: «Нясвіж як агульнаеўрапейская гісторыка-культурная каштоўнасць».

Галоўнай мэтай сімпозіума было навуковае вывучэнне гістарычнай, архітэктурнай і мастацкай спадчыны Нясвіжа і вырашэнне практычных задач па пераўтварэнні горада ў міжнародны музейна-асветны і турыстычны асяродак. Важна было звярнуць увагу еўрапейскай грамадскасці на адзін са старадаўніх цэнтраў беларускай культуры. На сімпозіуме падкрэслівалася, што Нясвіж патрабуе аб’яднання намаганняў усёй еўрапейскай супольнасці, каб захавацца гораду-помніку і стаць сапраўды музейным і турыстычным цэнтрам.

Навукоўцы Беларусі, прадстаўнікі польскай гістарычнай навукі, госці з Лондана, пасол Расіі горача абмяркоўвалі праблемы Нясвіжа. Сярод удзельнікаў былі і нашчадкі былой беларускай арыстакратыі — князь Антоні Радзівіл з жонкай, прафесар гістарычных навук князь Павел Чартарыйскі, граф Андрэй Цеханавецкі. Апошні выступіў з дакладам «Нясвіж як еўрапейскі цэнтр культуры».

Прысутнасць нашчадкаў роду Радзівілаў уразіла ўсіх удзельнікаў сімпозіума. 3 дапамогай прафесара Джыма Дзінглі ў якасці перакладчыка яны адказалі на шматлікія пытанні. He менш уразіла прысугных драматычная гісторыя радзівілаўскага замка, якая паўставала з дакладаў навукоўцаў, пра рабаванне скарбаў Радзівілаў. Упершыню нясвіжская скарбніца была разрабавана ў 1772 годзе пры першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі шмат каштоўнасцей адправілі ў Пецярбург і Смаленск. 20-тысячны кніжны збор па загадзе Кацярыны II быў перададзены ў бібліятэку Імператарскай акадэміі навук. 3 нагоды вялікага папаўнення бібліятэкар зрабіў такі запіс: «...полученное бнблнотекой в 1772 году другое прнрашенне, о котором ннкак умолчать не можно, превосходнт все прежде помянугые. Днвно, что война наукам везде зловредная, в Росснн нм полезна... Она доставнла ей нанбольшую часть скопленных ею кннг». У час вялікага пажару ў Акадэміі навук у канцы XX стагоддзя бібліятэка Радзівілаў загшула.

У 1812 годзе замак быў разрабаваны, узбагаціліся генералы Кнорынг і Тучкоў. Яны вывезлі творы жывапісу, рыцарскія даспехі, кубкі з каштоўнага металу, мастацкія тканіны, гадзіннікі, убранства каралеўскага трона.

У 1919 годзе прыйшло чырвонае войска і «завладел нсторнческнм замком отряд товарнша Солдатова». У 1939—1940-х гадах завяршылася ператварэнне некалі пышнай каралеўскай рэзідэнцыі ў тое, што мы бачым сёння. Частку архіва і кнігі перад вайной перавезлі ў Акадэмію навук Беларусі, але было чым пажывіцца і гітлераўцам. Гаўляйтэр Куба спыніў армейскі грабеж і арганізаваў улік і вываз дабра ў Германію. Дык колькі ж яго было ў замку, калі на працягу стагоддзя хапала ўсім, хто сюды ні наязджаў!

Выступоўцы на сімпозіуме паведамілі, што шмат дакументаў з дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага зараз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбурзе, Кракаве, Познані, Рызе, Вільні і іншых гарадах.

Грандыёзны канцэрт, які завяршыў працу сімпозіума, складаўся з твораў Мацея Радзівіла, Міхала Клеафаса Агінскага, Яна Давіда Голанда і іншых. Ён даў штуршок для праводзімых кожны год фестываляў камернай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Адначасова працуюць міжнародныя навуковыя канферэнцыі па гісторыі Нясвіжа і Радзівілаў.

У чэрвені 2001 года нарэшце пачалася рэстаўрацыя Нясвіжскага палаца, у якім пасля другой сусветнай вайны знаходзіўся санаторый. У гэтай справе паўстае мноства праблем. Практычны бок абнаўлення рэзідэнцыі князёў Радзівілаў вымушае аб’яднаць намаганні ў гэтым напрамку дзяржавы, спонсараў-мецэнатаў і прадстаўнікоў слыннага роду. А за гэта на мармуровай дошцы можна выбіць залатымі літарамі імёны тых, хто дапамог выратаваць цудоўны помнік.

О мой ласкавы кароль!

Як шчыра ты плачаш-я чую...

Як бы я ўстала з труны, каб толькі суцешыць цябе.

Янка Сіпакоў«Просьба»

Трапяткая і ўзнеслая, часам разгубленая ад нечаканасці лёсу, яна жыве цяпер, як і ў сваім стагоддзі.

Р. Баравікова

Ды з ёй мая душа, маё жыццё і мары.

А. Дудараў

ХТО ЯНА, МІСТЫЧНАЯ НЕЗНАЁМКА

Чатыры з паловай стагоддзі жыве легевда аб Чорнай даме. I ў нашы дні вераць у прывід Нясвіжскага замка: сцвярджаюць, што роўна ў 15 хвілін а першай гадзіне ночы таямнічая жаночая постаць пачынае абыход пакояў. Яна стогне, усхліпвае, плача па сваім рана загубленым жыцці і вялікім каханні, а ў 15 хвілін а пятай гадзіне раніцы вяртаецца ў сховішча — вялізныя падзямеллі са шматлікімі хадамі, якімі карысталіся ў часы сярэдневякоўя.

Нясвіжскі замак — месца гістарычнае, і гераіня нашага падання таксама існавала рэальна. Вось што расказваюць у Нясвіжы пра тыя часы, дзе-нідзе адхіляючыся ад сапраўдных падзей.

...У сярэдзіне XVI стагодцзя ў Вялікім княстве Літоўскім жыў усемагутны ўладар — слаўны і багаты Мікалай Радзівіл па мянушцы Чорны. Праз сваю стрыечную сястру Барбару Радзівіл, якая жыла ў Вільні, ён парадніўся з будучым польскім каралём Жыгімонтам Аўгустам. Вядома, што яна рана страціла бацьку, а ў хуткім часе і мужа. Палацы-замкі маладой удавы і каралевіча Жыгімонта Аўгуста знаходзіліся побач і ён не застаўся абыякавым да прыгажосці Барбары. Яны пачалі сустракацца і пакахалі адзін аднаго, аб чым хутка даведаліся сваякі. Асабліва расхваляваўся нясвіжскі Радзівіл — Мікалай Чорны. Ён вельмі клапаціўся аб рэпутацыі сястры і вырашыў прыняць неабходныя захады, каб захаваць імя яе і свайго роду ад непажаданых плётак. Да таго ж тут узнікаў шанс, які мог здзейсніць яго тайныя імкненні, што сягалі даволі далёка, і перашкодай у выкананні якіх была маці каралевіча — Бона Сфорца. Яна люта ненавідзела «выскачак» Радзівілаў.

I таму Мікалай сам паехаў у Вільню, каб на месцы прыняць адпаведнае рашэнне: з сабою ён узяў роднага брата Барбары — Мікалая Рудога і накіраваўся ў замак да каралевіча. У рыцарскай адзежы браты выглядалі вельмі грозна. Пры сустрэчы яны сталі патрабаваць ад Жыгімонта, каб той альбо ажаніўся з Барбарай, альбо больш з ёй не сустракаўся. Каралевіч, які добра ведаў сваё хісткае становішча, адносіны каралевы-маці да прад-

стаўнікоў рода Радзівілаў, а таксама розныя інтрыгі пры каралеўскім двары, паабяцаў, што ён пакіне горача каханую Барбару.

Радзівілы зрабілі выгляд, што ад’язджаюць з Вільні. Жыгімонт, не ведаючы аб гэтым, захацеў зноў сустрэцца са сваёй любай. Жаданне было такім моцным, што ён вырашыў парушыць дадзенае слова. I вось у час сустрэчы закаханых раптоўна з’явіліся браты і запатрабавалі ад Жыгімонта ажаніцца з іх сястрою, таму што ён не стрымаў слова. Каралевіч згадзіўся, але папрасіў, каб шлюб заставаўся ў тайне да таго часу, пакуль ён не стане каралём (стары кароль дажываў апошнія дні), інакш яму будзе цяжка абараніць не толькі Барбару, але і сябе.

Хронікі аб гэтым пісалі так: «Кароль абяцаў Радзівілам не хадзіць да яе і доўга трымаў сваё слова. Потым ён не змог супраціўляцца гарачаму прыроднаму поклічу крыві і пайшоў да яе ноччу. А паны Радзівілы гэта падпільнавалі, з’явіліся перад ім і сказалі: «Міласцівы кароль! Кляўся ніколі не прыходзіць да нашай сястры, чаму ж цяпер ты тут знаходзішся?» А кароль на гэта: «А хто ведае, ці не прынясе мой прыход да вашай сястры павелічэнне вашай славы, шанавання і маёмасці вашай?». Яны адказалі: «Дай гэта Бог!» У гэты момант паклікалі плябана, які быў на такі выпадак падрыхтаваны, і павянчалі караля і Барбару патаемна, так што ніхто з членаў Рады, духавенства і свецкіх, ніхто з каралеўскага двара не ведаў аб гэтым саюзе, за выключэннем Радзівілаў, Кежкайлы і ксяндза».

Праз некаторы час Жыгімонт Стары памёр, і каралевіча тэрмінова выклікалі ў Кракаў. Тым часам Бона Сфорца актыўна шукае для маладога караля нявесту (першая жонка Жыгімонта заўчасна памерла). Шлюб павінен быў умацаваць трон і павялічыць прэстыж Рэчы Паспалітай у Еўропе. I таму ўдарам грому з’явілася вестка пра тое, што ў караля ўжо ёсць жонка.

Бона Сфорца пачынае рабіць усё, каб сейм не каранаваў яе нявестку. Радзівілам трэба было не дапусціць такога рашэння і Мікалай Чорны спецыяльна едзе ў Рым да папы. Сейм усё ж быў вымушаны каранаваць Барбару, і каралева-маці ў знак пратэсту пакідае Кракаў і выязджае на радзіму — у Італію. Яна забрала з сабой усю світу, усіх сваіх прыхільнікаў, але патаемна пакінула

агентаў з заданнем атруціць ненавісную маладую каралеву. Да нашых дзён дайшло яго прозвішча — Монці. Гэта ён замест патрэбнага лякарства прыгатаваў яд, які павольна звёў квітнеючую прыгажуню ў магілу. Барбара была каранавана ў снежні 1550 года, а праз шэсць месяцаў яе не стала.

Кароль пасля смерці сваёй каханай так сумаваў, што вырашыў вызваць яе душу пры дапамозе алхімікаў. Зрабіць гэта ўзяліся Твардоўскі і Мнішак — гістарычныя асобы. У змрочнай зале было ўсё падрыхтавана, каб з дапамогай люстраў, на адным з якіх была выіравіравана постаць Барбары ва ўвесь рост у белым адзенні, разыграць сцэну сустрэчы караля і душы яго каханай. Караля пасадзілі ў крэсла і хацелі прывязаць рукі да падлакотнікаў, каб ён незнарок не дакрануўся да прывіду. Жыгімонт даў слова, што будзе сядзець спакойна і толькі на адлегласці запытае ў каханай, як яму жыць далей. Але, калі з’явілася здань, ён ад хвалявання забыўся на сваю клятву. Ускочыўшы з крэсла, кінуўся да прывіду са словамі: «Басенька мая!» — і хацеў яго абняць. Пачуўся выбух, пайшоў трупны пах — цяпер душа Барбары не магла знайсці дарогу ў магілу, вечна ёй блукаць па зямлі.

Вось з таго часу і ходзіць яна сярод людзей, а пасля смерці караля пасялілася ў Нясвіжскім замку. У знак жалобы па сваім загубленым каханні перад жывымі яна заўсёды з’яўляецца ў чорным адзенні. 3 часам у замку пачалі лічыць, што прывід папярэджвае гаспадароў, калі ім паіражае якая-небудзь небяспека, вайна, хвароба.

САПРАЎДНЫЯ ПАДЗЕІ I ЧУТКІ

Нарадзілася Барбара 6 снежня 1522 года (паводле іншых крыніц — у 1520 годзе). Яе бацька Юры I Радзівіл быў малодшым сынам Мікалая Старога і родным братам нясвіжскага ўладара Яна па мянушцы Барадаты. He аднойчы перамагаў ён у шматлікіх бітвах з Масквой і крыжакамі, будучы вялікім гетманам літоўскім. У часы, вольныя ад войнаў, ён закрываўся ў манастыры і прысвячаў доўгія гадзіны малітвам. Меў сына Мікалая па мянушцы Руды і дзвюх дачок — Ганну і Барбару.

Маці Барбары паходзіла з дынастыі Колаў, якая згасала ў той час. Аб дзяцінстве і юнацтве Барбары вядома не вельмі многа. Як прадстаўніца высокага роду яна, безумоўна, атрымала еўрапейскую адукацыю і выхаванне, была стараннай вучаніцай, хутка і прыгожа пісала. Яе эпісталярная творчасць належыць да цікавейшых прыкладаў карэспандэнцыі XVI стагоддзя.

У архівах захаваліся некалькі дзесяткаў лістоў Барбары. Вось радкі аднаго з іх, датаванага 11 лютым 1549 года, да Мікалая Рудога:

«Барбара, з Божай ласкі каралева польская, вялікая княгіня літоўская, руская, пруская, мазавецкая, жмудская і г. д. пані.

Вяльможны пане браце, нам мілы. Здароўя і ўсялякага шчасця на доўгія гады жадаем нашаму міламу брату. Даручылі мы прыроджанаму Габрыэлу Тарлові, стольніку кракаўскаму, старасце хельмскаму, Яго Каралеўскай Мосці прыдворнаму паведаміць вашай мосці некаторыя рэчы ад нашага імя. Няхай ваша міласць верыць усяму, што паведамляем вашай мосці. Разам з гэтым жадаем добрага здароўя і доўгіх шчаслівых часоў...»

Большасць лістоў Барбара пісала уласнай рукой. Па арфаграфіі і стылю яны амаль нічым не адрозніваюцца ад сучаснай манеры пісьма. Асобна вылучаюцца лісты да караля Жыгімонта Аўгуста, якія яна пісала пачынаючы з 1547 года. У іх часта паўтараюцца словы пяшчоты, вялікага кахання і падзякі. Лісты Жыгімонта Аўгуста да Барбары таксама напоўнены каханнем, ласкай, пяшчотай, сардэчнасцю.

У маі 1537 года, на пятнаццатым годзе жыцця, Барбару выдалі замуж за вядомага трокскага ваяводу Станіслава Гаштольда, прадстаўніка аднаго з наймагутнейшых родаў у Літве. Зразумела, жаніцьба з’явілася вынікам паітычных разлікаў і не маіла быць шчаслівай. Да таго ж ваявода, апошні прадстаўнік слаўнага роду, у 1542 годзе памёр. Прыгажуня Барбара засталася ўдавой у дваццаць год

У 1543 годзе яна сустрэлася з Жыгімонтам Аўгустам і зрабілася спачатку яго каханкай, а потым і законнай жонкай. Патаемнае вянчанне адбылося ў 1547 годзе, a ў 1548 годзе, адразу пасля смерці Жыгімонта Старога, яна была ўжо прадстаўлена як афіцыйная законная жонка маладога караля.

Грамадскасць Кароны (Полыпчы) прыняла гэты саюз адмоўна. Сейм, сенатары, духавенства, шляхта патрабавалі ад караля адрачэння ад жонкі-літвінкі і доўга не прызнавалі шлюб законным. Два гады ішла адчайная барацьба за каранацыю Барбары. Нясвіжскі князь Мікалай Чорны некалькі разоў ездзіў да паны рымскага. Урэшце рэшт Жыгімонт Аўгуст і Радзівілы дамагліся свайго. У сакавіку 1551 года з ёй памірылася і прызнала законнай жонкай сына стдрая каралева-маці Бона Сфорца. Прыехалі мірыцца і сёстры караля. Але Барбара было ўжо смяротна хворай. Вялікіх намаганняў ёй каштавала ўстаць і апрануць параднае адзенне, а потым дзве гадзіны прыёму цярпець страшэнны боль. Сваю смерць сустрэла яна ў Вавельскім замку 8 мая 1551 года — згасла заўчасна на трыццатым годзе жыцця.

Пасля таго як памерла маладая каралева, нарадзіліся розныя версіі і шіёткі аб прычыне яе смерці. Здаровая, фізічна моцная, вынослівая, яна ў апошнія месяцы апухла, цела пакрылася балячкамі і нарывамі, якія лопаліся і распаўсюджвалі страшэнны пах. Барбара вельмі пакутавала, боль быў невыносны. He дапамагалі знахары і знахаркі, якіх пасылаў з Нясвіжа Мікалай Чорны. Гарачка сатрасала яе пяшчотнае цела.

Ворагі Радзівілаў выдумлялі, што каралева магла захварэць якой-небудзь венерычнай хваробай. Потым пайшлі чуткі, што ў яе рак скуры. Але даследаванні эскулапаў, у тым ліку і дваццатага стагоддзя, адкідаюць усе ўзведзеныя паклёпы. Барбара горача жадала мець дзяцей і прымала шмат лякарстваў ад бясплоднасці, што магло з’явіцца прычынай нейкай незразумелай хваробы. He атхілена канчаткова і магчымасць атруты.

ЯЕ АЕПШЫЯ ЧАСІНЫ

Усё жыццё Барбара была вясёлай, роўнай, заўсёды ў цудоўным настроі, вельмі прыветлівай, а ў апошні год хвароба пакінула на ёй свой страшэнны адбітак: яна зрабілася раздражняльнай, пазбягала людзей, стала абыякавай да зямных спраў.

Звернемся да Барбары здаровай, маладой, такой, якой яе сустрэў кароль Жыгімонт Аўгуст.

Яе лічылі самай прыгожай жанчынай дзвюх дзяржаў — Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Галоўнай каштоўнасцю Барбары была сапраўдная каралеўская высакароднасць, якая ўражвала не толькі землякоў, але і людзей з замежных краін. Пасол Венецыі адзначаў яе алебастравую скуру, далікатнай формы цудоўныя рукі, дзівосныя вочы колеру сапраўднага піва. Яе параўноўвалі з класічнымі красунямі, нават з міфічнай Аленай. Усё ж яна не цалкам напамінала Алену, бо была паўночнай чараўніцай — смуглявай бландынкай. Яе тонкую прыгажосць, злучаную з вялізнай абаяльнасцю, дапаўняла незвычайная элегантнасць.

Каханая Жыгімонта Аўгуста з’яўлялася яскравай прадстаўніцай славянскага Рэнесансу. Зіхацела і красавалася ў пазалочаных сукенках, упрыгожаннях, каштоўнасцях. Пры апошняй эксгумацыі на яе руцэ знойдзены пярсцёнак з чыстым, як сляза, алмазам, рубінам, як кроплі крыві, смарагдам колеру зялёнай вады літоўскіх азёр. Любімымі ўпрыгожаннямі маладой жанчыны былі жамчужныя пацеркі. Яшчэ калі выходзіла замуж за Гаштольда, мела іх дзесяць радоў. Падабаліся ёй і іншыя дапаўненні з жэмчугу, у якіх яна, бландынка, вельмі эфектна выглядала і мабыць таму ахвотна пазіравала ў гэтых уборах для партрэтаў. Сваю прыгажосць Барбара падкрэслівала і іншымі сродкамі, напрыклад касметыкай (памятала пра яе нават на смяротнай пасцелі). He аднойчы звярталася да маткі ў Вільню з просьбай прыслаць ёй пудры і бялілаў — магчыма, лічыла, што іх якасць вышэйшая, чым у Кракаве.

Шмат увагі ўдзяляла асабістай гігіене, бавіла час у лазні. Клапатлівы Аўгуст хваляваўся, каб доўгае купанне не пашкодзіла яе здароўю. Ён пісаў: «А гэта яе Вялікасці не дазваляйце, каб так доўга мылася ў лазні, таму што гэта пашкодзіць яе Вялікасці здароўю». Калі зіадаць, што ў той час людзі наогул мала карысталіся лазняй, то такую звычку Барбары трэба адзначыць асобна.

Прыгожая, стройная, заўсёды клапатлівая аб сваім целе, яна мела толькі ёй уласцівы стыль. Тых, хто сугыкаўся з Барбарай, захаплялі пяшчотнасць яе погляду, ласкавая гутарка, павольнасць і веліч рухаў. Расказваюць, што яна заўсёды выклікала здзіўленне, жаданне і любоў мужчын.

Падчас сустрэчы з Жыгімонтам Аўгустам наша гераіня была ўжо жанчынай «з мінулым», Яна ўнаследавала свабоду паводзін у сваёй сям’і, дзе прыклад раскаваных, свабодных манер паказвала маці. Аб старшай сястры гаварылі, што яшчэ да замужжа яна нарадзіла некалькі дзяцей. Праціўнікі саюза Барбары з каралём крычалі, што падчас іх сустрэчы ў яе было 38 палюбоўнікаў. Што ж, магчыма, гэтая цудоўная жанчына і зрабіла ў сваім жыцці шчаслівым не аднаго закаханага ў яе (Барбара была вельмі шчырай з каралём і не хавала ад яго сваіх мінулых захапленняў), але ў час сустрэчы з Жыгімонтам яна не звяртала ніякай увагі на іншых мужчын. Да таго ж кароль не любіў жанчын сарамлівых, сціплых, інфантыльных, а Барбара мела вельмі бурны тэмперамент, якім яна прывязала да сябе Аўгуста так моцна, што той гатоў быў лепш страціць карону, чым яе каханне. Казалі, што гэтая інтэлігентная, прыгожая і гарачая жанчыла была ідэальнай каханкай.

КАХАННЕ СТАГОДДЗЯ

А пачыналася каханне звычайна, нават банальна: Жыгімонт Аўгуст адчуваў цяжар ад сваёй хворай на эпілепсію маладзенькай жонкі Елізаветы Габсбургскай. Кароль пачаў шукаць сувязі па-за шлюбам. 3 усіх сіл стараліся дапамагчы свайму гаспадару прыдворныя і знаходзілі ўсё новых і новых прэтэндэнтак на ролю каханкі. Адной з іх і стала прыгажуня Барбара. Раман пачаўся адразу ж, з першага наведвання Аўгустам рэзідэнцыі Барбары ў 1543 годзе. Гаспадыня сустрэла яго вельмі ветліва. Вольная ў сваіх звычках і паводзінах, вясёлая і жыццерадасная, яна спадабалася каралю. Да таго ж стройны, сярэдняга росту, цёмнавокі і цёмнавалосы Жыгімонт у чорным адзенні, якое падкрэслівала яго зграбнасць, выглядаў вельмі прывабна. Усё гэта спалучалася з паўднёвым тэмпераментам (ён — напалову італьянец). Да таго ж быў ласкавым, уважлівым. He дзіва: Жыгімонт добра ведаў жанчын — прычым не толькі вышэйшага свету. Ён не грэбаваў таксама і прадстаўніцамі паўсвету.

У час знаёмства з Барбарай бацька Аўгуста, Жыгімонт Стары, дажываў апошнія гады, і вялікі князь літоўскі быў пераемнікам польскай кароны, будучым уладаром

вялізнай краіны, якая ўваходзіла ў лік лепшых еўрапейскіх дзяржаў. Іменна яму прысвяціў сваю Біблію сам Марцін Лютэр, да яго абароны звярталіся пратэстанты. У першай палове XVI стагоддзя ён, як зорка, узыходзіў на палітычным і культурным небасхіле двух народаў. Адным словам, цяжка было знайсці больш прыцягальнага каханка. Барбара адразу ж ацаніла яго і пусціла ў ход усе свае чары.

Наследнік быў захоплены, зачараваны. Яго не цікавіла праблема маральнасці Барбары, наадварот, слава яснавяльможнай паненкі як каханкі яшчэ больш вабіла да яе Жыгімонта. Барбара была ў яго стылі. Ён лічыў, што калі яму можна мець шматлікія любоўныя прыгоды, то чаму іх не можна мець ёй? Але ядналі іх не толькі алькоўныя справы ды эратычныя густы — яны мелі аднолькавыя прыхільнасці. Так, Жыгімонт быў гарачым паляўнічым, Барбара часта суправаджала яго на паляванне. Абое любілі каштоўнасці і з захапленнем збіралі пярсцёнкі. Шмат часу праводзілі на вясёлых, шумных банкетах, у таварыстве маладых, бесклапотных людзей. Hi Барбара, ні Жыгімонт амаль не займаліся інтэлектуальнай дзейнасцю, мала чыталі, пазбягалі вучоных дыспутаў, але цікавіліся палітыкай, справамі дзяржавы і дынастычнымі клопатамі сваіх сем’яў. Былі маладымі, прыгожымі, цешыліся здароўем, багаццем і вышэй і вышэй за ўсё цанілі вясёлае, бестурботнае жыццё.

Смерць семнаццацігадовай Елізаветы Габсбургскай не перашкодзіла раману, што толькі пачаўся. Адразу ж пасля пахавальных цырымоній пайшлі новыя банкеты, фестывалі, маскарады. Саюз двух маладых людзей зрабіўся больш цесным. Гэтаму спрыяла і тое, што радзівілаўскі замак у Вільні, дзе жыла Барбара, стаяў побач з каралеўскім замкам, у якім жыў яе тытулаваны выбраннік. Закаханыя часта карысталіся блізкім размяшчэннем сваіх будынкаў. Хронікі аб іэтым пішуць так: «А кароль пачаў хадзіць да яе па начах, загадаў зрабіць сабе пераход ад свайго замка да яе двара, а бываў у яе часта і было аб гэтым чуваць па ўсёй польскай і літоўскай зямлі».

Гісторыкі XIX стагоддзя ідэалізавалі іх адносіны. Яны пісалі, што Жыгімонт сустракаўся з Барбарай толькі ў квітнеючым садзе ў прысутнасці яе маці і дазваляў сабе толькі шаптаць словы кахання. Паводле меркавання 3. Ку-

ховіча, у сапраўднасці было інакш. Хаця маці жыла з дачкою, яна зусім не думала перашкаджаць улюблёным. Наадварот, яна старалася знаходзіцца на аддегласці ад іх, нават спрабавала варажыць і прымяняць прываротнае зелле, каб мацней прывязаць караля да сваёй дачкі. Безумоўна, былі і сустрэчы ў квітнеючым садзе, і пранікнёныя словы, але ўсё гэта з’яўлялася толькі аправай да інтымных сустрэч.

3 бегам часу раман улюблівага караля і «вясёлай удавы» перарос у гарачае, вялізнае, чуллівае каханне, якое давала ім непамернае, незямное шчасце. Хутка яны зразумелі, што створаны адзін ддя аднаго. Жыгімонт пакінуў былых каханак, а Барбара перастала дарыць погляды іншым мужчынам. Жыгімонт асыпаў каханую вытанчанымі падарункамі. Аднойчы ён прывёз з Захаду невядомых Рэчы Паспалітай птушак-лебедзяў, якіх асабліва любілі рыцары ў сярэдневякоўі. Іх змясцілі на ўзвышшы каля рэчкі Віліі спецыяльна для Барбары. Для яе лепшыя майстры залатых спраў выраблялі найцудоўнейшыя пярсцёнкі, прыдворныя мастакі ўвекавечвалі яе на сваіх палотнах.

Жыгімонта цешылі пранікнёныя пісьмы каханай. Восенню 1547 года яна паслала яму пярсцёнак з гадзіннікам і так растлумачыла свой учынак: «Пасылаю Вашай Каралеўскай Мосці, свайму літасціваму пану пярсцёнак у выглядзе гадзінніка, каб В. К. М. заўсёды спяшаўся да сонца на ўсход у Літву. Дай Бог, каб хутчэй паспяшаўся. Пакорна прашу, каб В. К. М., гледзячы на гэтыя дванаццаць стрэлак, хаця б адну сабе выбраў, у час якой успомніў бы мяне, ніжэйшую і пакорную слугу В. К. М., каб збярог у памяці Вашай». Яе пасланні заўсёды падкрэслівалі гарачую, адданую, пакорную любоў, і падпісвалася яна часцей за ўсё так: «В. К. М. найвялікшая і вечная рабыня».

Hi кароль, ні Барбара спачатку не марылі аб шлюбе. Ён разумеў, што сувязь з каханай, якая не належала ні да аднаго еўралейскага каралеўскага двара, была «літоўкай» і да таго ж, на думку многіх, мела дрэнную рэпутацыю, выкліча гнеў родзічаў і прыдворных. Жыгімонт успрымаў яе толькі як жанчыну, якой ён патрэбны сам, а не яго тытулы. Барбара ж, заўсёды пакорная, паслухмяная, не ставіла ніякіх умоў. Інтэлігентная ваяводзіна, яна змагла разабрацца, што толькі бязмежная

яе падатлівасць з’явілася найлепшым спосабам прывязаць да сябе караля. Канешне, яна магла патаемна марыць і аб замужжы.

Трэба адзначыць, што за Барбарай стаяў магутны ў Вялікім княстве Літоўскім род Радзівілаў. Мікалай Чорны (нясвіжскі князь) і Мікалай Руды (знакаміты ваеначальнік) успрымалі адносіны паміж закаханымі інакш, чым іх прыгажуня-сястра. Хутка яны зразумелі, што пад уздзеяннем плётак і распаўсюджання чугак аб гэтым рамане па ўсёй Еўропе кароль павінен будзе спыніць гэтую любоўную сувязь. Таму, калі аднойчы браты знайшлі караля ў спальні сястры, яны прымусілі яго ажаніцца з ёй. Да таго ж Барбары здалося, што яна чакае дзіця. Надзея мець наследніка падагнала караля, і ён паспяшаўся ажаніцца з Барбарай. Падрыхтаваны на гэты выпадак ксёндз павянчаў іх.

ДОЎГАЕ ПРОЦІСТАЯННЕ

Калі аб шлюбе стала вядома ў шырокіх колах, паднялася бура. Яе выклікалі не толькі палітычныя матывы. Нельга было лічыць Барбару ніжэй па паходжанні, чым старая каралева Бона Сфорца. Як вядома, каралеўскія шлюбы ў той час з’яўляліся справай палітычнай. Саюз Жыгімонта і Барбары адбыўся без дазволу бацькоў і не супадаў з дыпламатычнымі плёнамі Жыгімонта I і каралевы Боны, якая нават пагражала атруціць выбранніцу Жыгімонта Аўгуста. I гэта было рэальна, бо разам з каралевай Бонай — італьянкай, у Польшчу прыйшла мода на атруту. Ёй прыпісваюць атручэнне першай жонкі сына Гальшкі (Елізаветы) Габсбургскай.

Калі вестка аб шлюбе дайшла да Кракава, стары Жыгімонт выклікаў сына да сябе, а Барбара ў гэты час выехала ў Дубінкі. Гісторыя маўчыць аб падрабязнасцях размовы паміж бацькам і сынам, але пасля сустрэчы кароль выйшаў радасны і аб шлюбе сына больш не загаворваў. Даследчыкі робяць вывад, што сын мог нават падмануць бацьку. Але не так усё проста. I Жыгімонт Стары, і Жыгімонт Аўгуст былі Ягелонамі, у іх жылах цякла кроў вялікага літоўскага князя Ягайлы. Яны адчувалі сваё літоўскае паходжанне, і бацька не мог варожа

паставіцца да літвінкі Барбары. Да таго ж у сям’і Радзівілаў было дастаткова высоканароджаных асоб. Родная цётка Барбары была рэгентшай Мазовша. Прамаці Радзівілаў Паята была дачкою Вітаўта — старэйшага брата Гедыміна, заснавальніка дынастыі Ягелонаў. Некаторыя гісторыкі пішуць, што бацька мог так адказаць сыну: «Буду рабіць выгляд, што нічога аб гэтым не ведаю, a пасля маёй смерці ты зробіш што захочаш».

Каралева Бона Сфорца залівалася слязамі адчаю, лічачы шлюб сына жыццёвай катастрофай, якая закрэслівала дынастычныя і сямейныя планы. 3 каралеўскай канцылярыі пайшлі пісьмы да першых кіраўнікоў дзяржавы з заклікам не прызнаваць Барбару каралевай. Падкрэслівалася, што шлюб адбыўся патаемна, супроць волі бацькоў і ніхто не павінен даць на яго дазвол. Жыгімонта Старога прымусілі падпісаць ліст да трокскага кашталяна Гераніма Хадкевіча: «Даведаліся мы аб жаніцьбе караля. Ён прынёс ганьбу ўсёй Кароне і Вялікаму княству Літоўскаму. Мы яе не дазвалялі і не дазваляем. А калі вас запросяць на пэтае вяселле, то каб туды не ездзіў. Таму што, калі б туды паехаў, то быў бы і ты прычынай гэтага ўніжэння маладога караля і дзяржавы нашай. Жадаю, каб уважлівым быў у гэтых адносінах, стараўся б адвесці маладога караля ад гэтага шлюбу, які і нам, і яму вялікая ганьба, а дзяржаве немалое гора можа прынесці».

Першы сенатар Рэчы Паспалітай кракаўскі і вялікі каронны гетман Ян Тарнаўскі, які пазней на злосць Боне прызнаў Барбару, у першае імгненне пісаў: «Хто гэта параіў каралю — зрабіў зло, таму што гэтая жаніцьба прынізіла караля і ў дзяржаве, і за мяжой. Што да мяне, то вельмі перажываю і супакоіцца не магу». Таксама адрэагавалі ўсе сенатары Кароны і большасць магаатаў Літвы. Але Жыгімонт Аўгуст быў нязломны. Ён не звяртаў увагі ні на просьбы, ні на пагрозы і рыхтаваўся да ўрачыстага прадстаўлення Барбары як сваёй законнай жонкі і польскай каралевы.

1 красавіка 1548 года памёр Жыгімонт Стары. Малады кароль адразу зрабіўся поўным уладаром вялізнай дзяржавы. Першай яго справай на гэтай ніве стала прадстаўленне Барбары як законнай каралевы краю. Дамогся ён жаданага ў Віленскім замку, дзе адрэкамендаваў Радзе і прыдворным сваю прыгожую і абаяльную жонку.

Цяпер каралева-маці Бона Сфорца рабіла ўсё, каб перашкодзіць каранацыі Барбары. Але Жыгімонт Аўгуст не звяртаў увагі і рыхтаваўся ўрачыста сустрэць жонку ў Кароне. Ад таго месца, дзе павінна была спыніцца карэта, да замка паклалі ліенскае сукно, па якому мусіла прайсці Барбара. Світу караля складалі сенатары, біскупы. Да каранацыі Барбару вырашылі змясціць у Радаме, каб уберагчы ад прыдворных плётак і сварак. Непадалёку, у Петрыкаве, адбыўся сейм, дзе шалёная атака на жаніцьбу караля павялічылася. Большасць біскупаў патрабавалі развесціся з Барбарай, што было даволі бессэнсоўным, бо ўсе добра памяталі, як зусім нядаўна папа рымскі адмовіў у разводзе англійскаму каралю Генрыху, што ў выніку з’явілася прычынай адыходу Англіі ад рымскага касцёла. Старая каралева-маці не хацела сустракацца з Барбарай і пакінула Вавель. Сёстры караля заявілі, што ім лепш служыць у шпіталях ці застацца ў манастырах, чым знаходзіцца ў таварыстве Барбары, і паехалі з маткай з Кракава ў Варшаву.

На сейме сандамірскі ваявода ўсклікваў: «Лепш бы хацеў бачыць у Кракаве Сулеймана турэцкага, чым яе мець каралевай у Польшчы». Іншыя з нянавісцю гаварылі, што з задавальненнем утапілі б Барбару ў Вісле. Галоўным прамоўцай зрабіўся Баратынскі, які сказаў: «Не для сваёй прыемнасці, але для дабра Рэчы Паспалітай жаніцца каралю трэба. He яго вочы, не яго вушы, але вочы і вушы тых, хто пры яго двары знаходзіцца, павінны выбіраць яму жонку... На весь голас гаворым, што пра Барбару нічога не ведаем, што гэты шлюб адбыўся патаемна, без нас». Працягваючы далей, ён абвясціў, што гэтай жаніцьбы не прымае і не хоча нічога пра яе чуць. А закончыў заклікам да караля: «Няхай ведае ўвесь сучасны свет і той у будучым, што кароль польскі Жыгімонт Аўгуст так лічыцца са сваімі падданымі, так паважае і любіць польскую карону, што дзеля яс можа ахвяраваць сваімі пачуццямі, сваімі пацехамі і каханнем, слязьмі сваёй любімай. Гэта будзе вялікая перамога Вашай Каралеўскай Мосці, нават большая, чым заваёва ўсёй Маскоўскай і Татарскай зямлі».

Гэты цяжкі для караля час цягнуўся вельмі доўга. He аднойчы прысутныя станавіліся на калені і прасілі караля разлучыцца з Барбарай. Нарэшце кароль не вытрымаў і сказаў, што сваё апошняе слова скажа на

наступны дзень. Але і назаўтра ён не адрокся ад каханай, адказаўшы: «Тое, што зрабілася, не пераробіш. Вы павінны прасіць не аб тым, каб пакінуў жонку, а каб збярог яе для сваіх падданых. Ажаніўшыся, ад жонкі ўжо не адступлюся, пакуль мяне Бог на гэтым свеце беражэ. Наймілей для мяне ёсць мая вера і сумленне, яны мне даражэй, чым усе на свеце каралеўствы». Насуперак сенату і духавенству кароль нават усклікнуў, што лепш адрачэцца ад польскай кароны. Даведаўшыся аб гэтым, гетман Тарноўскі і канцлер Маціеўскі з’явіліся да яго ноччу і, стоячы на каленях, прасілі не аддаваць дзяржаву насіллю і хаосу.

Пасля гэтых падзей адносіны да Барбары рэзка змяніліся. Яе ўчарашнія ворагі спяшаліся рабіць ёй візіты, а адзін з іх — прымас Польшчы нават каранаваў Барбару.

Перамогшы апазіцыю, Аўгуст пакінуў Петрыкаў, каб сустрэць сваю дарагую і змучаную жонку, якую ён не бачыў ужо цэлы месяц. Сустрэча каралеўскай пары адбылася ў Новым Корчыне, адкуль Жыгімонт прывёз сваю выбранніцу ў Кракаў у Вавельскі замак. Тут, у Вавелі, кароль акружыў Барбару салраўднай каралеўскай раскошай. Замак расквеціўся пышнымі банкетамі, паляванні адбываліся адно за адным. Жонка караля асляшіяла прысутных прыгажосцю і ўборамі. Яе акружаў шматлікі двор. Яна жыла ў пакоях, упрыгожаных бясцэннай nap4010, магла цешыцца рэдкімі вінамі, заморскімі стравамі. Але і сярод гэтага бляску галоўным для ўлюблёнай жанчыны было каханне і пяшчота караля. Багацце і пыха, якімі акружыў Барбару кароль, здзіўлялі не толькі Рэч Паспалітую, але і замежных дыпламатаў. Пасол караля Фердынапда I Ян Ленг даносіў у сакавіку 1549 года, што Жыгімонт Аўгуст у Кракаве «з жонкай сваёй Барбарай праводзіць мядовы месяц. Вялікае здзіўленне, ЯКОЙ цаной і пыхай трымае каралеву. Гаворапь, што ў параўнанні з ёю каралева наша Эльжбета, святая ёй памяпь, утрыманне мела не лепшае ад служанкі». Паўсюдна гаварылася, быццам Барбара зачаравала караля, наслала на яго нейкую магію. Цяжка было паверыць, што ўсё гэта — вынік аднаго толькі кахання. Па шляхецкіх і магнацкіх дварах не спыняліся плёткі і зайздрасць да Барбары.

Гісторык Уладзіслаў Канапчынскі пісаў: «Яшчэ цэлы год працягваўся шум вакол Барбары. Дыпламаты адмаўляліся наведваць яе, а на вуліцах народ гнаўся за яе

карэтай з крыкамі, што яна чараўніца, злая вядзьмарка. I толькі кароль саладзіў яе жыццё каханнем і ўвагай». Дні і месяцы шчаслівай пары праляцелі хутка, як гадзіны. Нарэшце ў нядзелю 7 снежня 1550 года нязменна закаханы кароль дамогся свайго — урачыстай каранацыі жонкі. У суправаджэнні званоў кракаўскіх касцёлаў, у акружэнні мноства шляхты, князёў, магнатаў гнезненскі архібіскуп увянчаў чало Барбары каронай, якая ўпрыгожвала калісьці каралеву Ядзвігу і каралеву Бону. 3 гэтага часу Барбара зрабілася паўнапраўнай, прызнанай грамадскасцю і касцёлам польскай каралевай і вялікай князёўнай Літоўскай. Перад ёю схілілі свае гордыя галовы першыя вяльможы каралеўства. Але Барбара была ўжо цяжка хворай. У час каранацыі яна журботна прамовіла: «Да другой кароны мяне нябесны кароль кліча. Прасіце, каб гэты зямны скіпетр на пальму нябесную замяніў, а мілага мужа ў адчаі і горы па мне прылашчыў».

АПОШНІЯ ДНІ КАРААЕВЫ

Такім чынам, снежаньскія ўрачыстасці 1550 года сталі заслонай аўтарытэту Барбары, але за імі ўжо грозна выступала яе хвароба і нават прывід смерці. Пачынаючы з каранацыі, дні каралевы былі ўжо злічаны. Змучаная цяжкімі пакутамі, акружаная знахарамі і лекарамі, праводзіла яна апошнія дні ў Вавельскім замку. Горача хацела хоць у апошні раз дыхнуць паветрам любімых лясоў, адкрытай прасторы. Кароль загадаў падрыхтаваць карэту, у якой можна было б паставіць ложак хворай і вывезці яе з Кракава. Але такую вялізную карэту не маглі прапусціць ні адны вароты. Тады кароль распарадзіўся разбурыць Фларыянскую браму, праз якую павінна была выязджаць Барбара. Аднак усе прыгатаванні аказаліся непатрэбнымі, Апошнія тыдні свайго жыцця яна праводзіла ў жудасных пакутах, з высокай тэмпературай. Лопаліся нарывы, з якіх выцякала вадкасць з мярзотным пахам. Нават слугі не маглі вытрымаць гэты пах, і толькі адзін Жыгімонт Аўгуст сядзеў днямі і начамі каля ложка жонкі. Такі ж уважлівы і ласкавы, ён быў гатовы аддаць усе скарбы каралеўства за выратаванне яе жыцця. Да канца верыў і спадзяваўся, што Барбара ачуняе. Яму

было ўсё роўна, хто выратуе каханую. He аднойчы ён звяртаўся ў Нясвіж да Мікалая Чорнага, каб той прыслаў вадомых знахарак, якія могуць зняць нагавор з Барбары. Лекаркі з Нясвіжчыны дапамагалі, але ненадоўга. Жыгімонту, які перамог апазіцыю, змусіў прымаса ўскласці карону на чало Барбары, было вельмі цяжка ўсведамляць, што ён такі ж безабаронны ад хваробы і смерці, як і яго падданыя.

Hi чым не магло дапамагчы нават усё золата каралеўства. Апоўдні 8 мая 1551 года смерць наведала пышны пакой Вавельскага замка. Каралева навекі закрыла свае цудоўныя вочы.

Hi адзін паэт, ні адзін пісьменнік ці гісторык не маглі апісаць гора і пакуты караля. Адчай і смяротны боль ахапілі Жыгімонта пасля смерці Барбары. Яму хапіла волі толькі на тое, каб прыгатаваць ёй пышнае пахаванне. У развітальным пакоі быў пастаўлены катафалк, на якім супакоілася цела нябожчыцы. Кожны дзень тут спраўлялі літургію, маліліся, кожны дзень кароль праводзіў доўгія гадзіны каля каханай жонкі, цалуючы яе ў слязах. Так працягвалася два тыдні, пасля чаго Жыгімонт даў згоду давесці пахаванне да канца. Радзівілы пажадалі, каб Барбару паклалі побач з іншымі каралевамі ў Вавельскім саборы. Кароль выканаў жаданне жонкі, якая калісьці сказала, што не хоча быць пахаванай у Кракаве, дзе яе сустрэлі такія перажыванні, і прасіла перавезці яе цела ў любімы горад свайго дзяцінства і юнацтва — Вільню. Радзівілам кароль адказаў: «Там, дзе жывой выказалі такую няўдзячнасць, не прыстала пакідаць і мёртвую сярод такіх людзей».

ЖАЛОБНЫ КАРТЭЖ

25 мая 1551 года з Кракава ў Вільню накіравалася пахавальная працэсія. Гэта было незвычайнае шэсце. Шматкіламетровая дарога вяла каралеву да месца вечнага спакою. Змешчаную на спецыяльным катафалку труну з целам Барбары цягнулі коні чорнай масці. Калі яны трацілі сілы, замест іх куплялі новых любым коштам. За труною ехаў на кані апранугы ва ўсё чорнае зламаны няшчасцем кароль. У кожным горадзе ці маленькай вёсачцы ён сходзіў з каня і ішоў пешшу. Ішоў па пыльных вуліцах сваіх мястэчак, па балотах свайго краю. Ён

суправаджаў цела Барбары не як горды ўладар, а як просты пакугнік, якога напаткала гора. Загадваў спыняцца ў тых мссцах, дзе быў раней такім шчаслівым разам з ёю. Як бы ён хацеў апынуцца тут з жывой жонкай, убачыць яе ласкавую ўсмешку, узрадзіць незабыўныя для сябе хвіліны! Нарэшце картэж дабраўся да Вілыіі.

24 чэрвеня ў прысутнасці духавенства, саноўнікаў і вялізнага натоўпу гаражан Жыгімонт і Радзівілы пахавалі польскую каралеву. Яе труну змясцілі спачатку ў капліцы Святога Казіміра ў Віленскім саборы. Супакоілася каралева ў горадзе, у якім палюбіла Жыгімонта, з якім была неразрыўна звязана ўсё сваё кароткае жыццё.

Кароль застаўся адзін. Душэўшы боль не пакідаў яго да канца жыцця, нягледзячы на тое, што прыдворныя заўсёды былі гатовы падшукаць яму жанчын. Памяць і жальба суправаджалі Жыгімонта кожны дзень. Яго мучыла думка, што Барбара пайшла з гэтага свету так заўчасна, так коратка цешылася сваім шчасцем. У адным з пісем праз некалькі гадоў пасля смерці жонкі ён пісаў: «То сапраўды, што кароткага шчасця дачакалася, жадалі б мы больш доўгага». Кароль зберагаў партрэты, розныя рэчы каханай. Праз 20 гадоў пасля смерці Барбары напісаў загад аб надмагільным помніку, дзе гаварылася, што астанкі Барбары павінны быць перанесены ў касцёл Святой Ганны — там ён прасіў пахаваць і сябе, калі сустрэне смерць на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

АБРАЗ МАТКІ БОСКАЙ АСТРАБРАМСКАЙ

Пасля смерці каханай жонкі Жыгімонт Аўгуст вырашыў увекавечыць яе памяць у якім-небудзь вялікім творы мастацтва, напрыклад жывапісу. I гэта яму ўдалося. Цудоўны, знакаміты, услаўлены Адамам Міцкевічам абраз Маткі Боскай Астрабрамскай у Вільні быў намаляваны з партрэта Барбары Радзівіл. На падабенства легендарнай віленскай Мадонны і Барбары звярталі ўвагу ўсе, хто вывучаў гэтае пытанне. Прафесар Віленскага універсітэта Юліуш Клос: «Абраз гэты неабходна аднесці да італьянскай школы другой паловы XVI стагоддзя. Быў ён выкананы ў Вільні, магчыма, адным з прыдворных Mac-

такоў Аўгуста. Кідаецца ў вочы падабенства абраза Маткі Боскай і Барбары Радзівіл, калі бачым яе на асабістых партрэтах. Гэта дае падставы сцвярджаць, што, калі пачалі ідэалізаваць вобраз Барбары, улічылі жаданне і Сігізмунда Аўгуста. Без сумнення, абраз пісалі на мясцовай мадэлі». Ксёндз Пётр Снядзеўскі адзначыў: «Тып Мадонны Астрабрамскай з’яўляецца вельмі падобным на партрэты каралевы Барбары. Той жа нос, той жа падбародак і вусны, тыя ж вочы і бровы, тая і будова цела».

Вакол падабенства Барбары і Мадонны Астрабрамскай вялося шмат дыскусій. Віленская Мадонна не мае дзіцяці на руках, што ўскосна таксама паказвае на Барбару, якая памерла беспатомнай. Другім важным доказам з’яўляюцца тонкія, прыгожыя, цудоўныя далоні Мадонны. Іменна Барбара Радзівіл славілася прыгожымі рукамі. Безумоўна, мастак стварыў цудоўны, адзін з найлепшых ва ўсёй Рэчы Паспалітай, поўны вытанчанай прыгажосці і пэўнай слодычы абраз Мадонны, які адлюстраваў знешнасць Барбары Радзівіл. Гэты абраз стаў пасмяротным помнікам Барбары.

Спачатку абраз Мадонны быў прызначаны касцёлу Святой Ганны. Але пасля смерці Жыгімонта Аўгуста яго сястра Ганна Ягелонка выказалася супраць. Абраз Маткі Боскай змясцілі ў адносна невялікую капліцу.

БАРБАРА ГІЖАНКА

Згодна з легендай, душу Барбары Радзівіл выклікаў па просьбе Жыгімонта Аўгуста нейкі алхімік па мянушцы Твардоўскі. Цяжка сказаць, ці існавала такая гістарычная асоба, але ў бібліятэцы Ягелонаў у Кракаве паказваюць кнігі, якія належалі Твардоўскаму, а на іх ёсць адбітак рукі д’ябла. Гаварылі, што ён прадаў душу д’яблу з умовай, што той забярэ яе пасля смерці, але толькі тады, калі Твардоўскі будзе ў Рыме. Хаця гэты пан не быў у Рыме, смерць напаткала яго ў карчме пад такой назвай. Аб гэтай легендзе пісаў паэт Адам Міцкевіч.

Паданне сцвярджае, што Твардоўскі ў час варажбы ўбачыў нейкую жанчыну, вельмі падобную на Барбару, і прадказаў, што кароль сустрэнецца з ёю. Гэта была Барбара Пжанка, кракаўская мяшчанка, знешне вельмі падобная на Барбару Радзівіл, да таго ж яна насіла імя бессмяротнай каханай караля.

У апошнія гады жыцця Жыгімонт Аўгуст амаль адышоў ад дзяржаўных спраў. Удзел у прыняцці Люблінскай уніі 1569 года быў адзіным важным дзяржаўным актам апошняга з Ягелонаў. Ён меў тры захапленні ў жыцці: коні, каштоўнасці і жанчыны. Сярод шматлікіх адзюльтэраў — сувязь з Барбарай Гіжанкай, намнога маладзейшай за караля (нарадзілася ў 1550 годзе), была ў той час самай сур’ёзнай і значнай.

Яе бацька, мешчанін, лічыўся спрактыкаваным купцом. Барбара атрымала нядрэннае выхаванне. Яна рана пачала жыць пачуццямі, і пасля нейкага бурнага рамана яе змясцілі на выхаванне ў манастыр, адкуль адразу трапіла ў каралеўскія пакоі. Гаварылі, што Гіжанка сустракалася з каралём яшчэ задоўга да манастыра. Вялізную ролю ў гэтым каханні адыгралі яе прыгажосць і падабенства на Барбару Радзівіл. Кожны дзень яе суправаджалі ў спальню караля. Хугка яна трапіла і ў сэрца Жыгімонта Аўгуста. У замку адначасова з ёй прысутнічалі і іншыя каханкі, але Гіжанка не патрабавала, каб быць адзінай у гэтай ролі. Яна верыла ў свае здольнасці заўладаць каралём, бо з усіх вылучалася найбольшай прыгажосцю, інтэлігентнасцю, хітрасцю і кемлівасцю.

Гіжанка зразумела, як моцна жадаў кароль мець патомства. Адсутнасць наследніка з’яўлялася страшэннай трагедыяй для дынастыі Ягелонаў. Мяняючы жанчын, кароль вырашаў галоўную задачу — мець дзіця. Ён мог ажаніцца нават з жабрачкай, калі б яна падаравала яму пераемніка, і Барбара Пжанка, ведаючы аб гэтым, вырашыла ашчаслівіць яго і выратаваць дынастыю. Адзін з прыдворных сказаў ёй, што з каралём гэтага не здзейсніць. Кемлівая жанчына знайшла выйсце: яна пайшла на сувязь з іншым мужчынам, а потым прыпісала бацькоўства каралю. У канцы 1570 года Гіжанка першы раз увайшла ў спальню караля, a 8 верасня 1571 года нарадзіла дзяўчынку. Жыгімонт вельмі ўзрадаваўся і марыў мець другіх дзяцей, сярод якіх будзе і доўгачаканы хлопчыкнаследнік. Барбару Гіжанку асыпалі каштоўнымі падарункамі. Дзяўчынцы далі імя Барбара.

Сястра Жыгімонта — Ганна — не верыла ў бацькоўства караля і называла дзіця шчанюком. Сама яна жыла ў нястачы праз сценку ад каханкі, якой не хапала толькі птушынага малака. Ганна скардзілася сястры: «Гэтая бессаромная жанчына — белагаловая, якую ён хавае ў гэтым замку, нарадзіла дзеўку, прыжытую з іншым, таму што

да яе ходзіць хто хоча. Усё гэта адбываецца за драўлянай сцяной».

Нарэшце Жыгімонт вырашыў законна ажанідда з Барбарай Гіжанкай і зрабіць яе польскай каралевай. Яму здалося, што толькі з ёю ён можа мець дзяцей. Гэтае рашэнне пачало здзяйсняцца, калі 28 лютага 1572 года ў Аўстрыі памерла законная трэцяя жонка караля Кацярына Аўстрыйская. Кароль зрабіўся свабодным і меў права ажаніцца ў чацвёрты раз. Пачалася падрыхтоўка да шлюбу. Але Жыгімонт Аўгуст ужо цяжка хварэў, нават не мог хадзіць. Набліжалася смерць. Гіжанка была алошнім каханнем і надзеяй паміраючага караля. На парозе смерці ён падараваў Гіжанцы вялізную шкатулку з каштоўнасцямі.

7 ліпеня 1572 года на пяцьдзесят другім годзе жыцця Жыгімонт памёр. Пасля яго смерці паднялася віхура адносна каралеўскіх багаццяў. Яны былі раскрадзены прыдворнымі. У Гіжанкі амаль што ўсё адабралі, і яна ледзь пазбегла турмы. Калі бура прайшла, да яе пачалі сватацца сотні прэтэндэнтаў на руку і сэрца. Праз некалькі гадоў Барбара выйшла замуж за князя Міхаіла Варанецкага. Дачка, якая нарадзілася падчас рамана з каралё.м, у 1593 годзе выйішіа замуж за кароннага пісара скарбніцы Якуба Завадскага. Памерла Барбара Гіжанка ў 1589 годзе на саракавым годзе жыцця, перажыўшы караля на 17 гадоў.

ЗНАХОДКА ВІЛЕНСКАГА САБОРА

У другой палове XVII стагоддзя ў час нападу рускіх войск на горад тры труны-саркафагі: польскага караля Аляксандра і дзвюх жонак Жыгімонта Аўгуста — Эльжбеты Аўстрыйскай і Барбары Радзівіл — былі схаваны, каб уратаваць іх ад рабаўнікоў. Але схавалі так добра, што на працягу некалькіх стагоддзяў не маглі знайсці і лічылі загінуўшымі. Толькі выпадковасць дапамагла пабачыць іх зноў у пачатку XX стагоддзя. Аўтар кнігі «Дом Радзівілаў» Станіслаў Мацкевіч прымаў удзел у тых пошуках і падрабязна апісаў падзеі, звязаныя з такой важнай і цікавай знаходкай.

У маі 1931 года Вільня была затоплена вадой. Такі патоп — небывалы для гэтага горада. Звычайна спакойная і пакорлівая Вілія заліла вуліцы і дамы. Калі вада сышла, людзі заўважылі, што невялічкая рэчка Качэрга, якая

працякала пад кафедральным саборам, змяніла свой напрамак і падтапіла гаты велічны будынак. Дубовыя сваі фундамента пачалі падгніваць. Каб выратаваць святыню, трэба было ў першую чаргу ўмацаваць фундамент. Пачаліся вялікія работы пад саборам. Тады і знайшлі ў глыбокай яме каралеўскія саркафагі. Рабочыя выклікалі камісію, у склад якой увайшлі вучоныя, гісторыкі, мастакі. С. Мацкевіч успамінае: «Было гэта 21 верасня 1931 года. Быў позні вечар. Памятую, як у адзінаццаць гадзін ночы я ўпрасіў прэлата Савіцкага пусціць мяне прайсці да толькі што адкрытай труны. У саборы было цёмна, усе карысталіся электрычнымі ліхтарыкамі. Ля ўвахода ў падзямелле я ўбачыў некалькі прафесараў, архітэктараў і ксяндзоў. Тут былі Рушчыц, Маралоўскі, Клос, Пекша, усе вельмі ўсхваляваныя і ўзбуджаныя».

Майстар Гудэйка, які ўзначальваў работы па ўмацаванні фундамента, не хацеў прапускаць камісію ноччу да знойдзеных трунаў, бо назаўтра яму патрэбна было працягваць работу. Але ўсе горача пачалі прасіць майстра прапусціць у тое памяшканне, дзе былі саркафагі. Увайсці туды было цяжка, бо адтуліна ледзь-ледзь магла прапусціць чалавека і то толькі тады, калі ён паварочваўся спіной і вельмі асцярожна прабіраўся. Электрычны ліхтарык у руках мігацеў, часткова асвятляючы прастору.

Першым кінуўся ў вочы прысугных чэрап караля Аляксандра. Потым яны ўбачылі карону і частку шкілета Барбары Радзівіл. Каля яе знайшлі карону Эльжбеты Аўстрыйскай, першай жонкі польскага караля Жыгімонта Аўгуста. «Хваляванне наша было велізарным,— піша С. Мацкевіч,— пальцамі мы дакраналіся да нашай гісторыі, нашага мінулага. Карона Гальшкі, як называлі Елізавету Габсбургскую, здавалася бліскучай дзіцячай цацкай, якую тут забыліся ў часы сярэднявякоўя.

Гэтая забытая на сцяне карона гаворыць аб тым, як паспешна хавалі саркафагі, баючыся ворага ў драматычных умовах. Стаіць гэтая маленькая, нізенькая карона на выступе сцяны, упрыгожаная дваццаццю каштоўнымі камянямі, сама з чыстага золата, крыху замутненага ад вілыаці. Уражанне яна выклікае вельмі моцнае. Гледзячы на гэтыя астанкі, прыходзіш да думкі, што на перазахаванне гэтых каралеўскіх святынь трэба запрасіць сямейства Габсбургаў, Радзівілаў, прэзідэнта Рэчы Паспалітай, прэзідэнта Літоўскай рэспублікі з Коўна».

ВАЧАМІ ДАСЛЕДЧЫКАЎ

«Трыумфальная сваёй прыгажосцю і каханнем» — так ахарактарызаваў Барбару Радзівіл вядомы польскі даследчык Збігнеў Куховіч. Яе імя паўтараюць старажытныя рукапісы і сучасныя гісторыкі, яе вобраз апявалі паэты, малявалі мастакі.

Некаторымі вучонымі яе каханне падавалася ідэальным, эфірным, нават платанічным. Сцвярджалі, што першае замужжа Барбары са старым ГаштольдаМ (у сапраўднасці Гаштольд памёр маладым — крыху больш за трыццаць гадоў) было падобнае на адносіны бацькі з дачкою, калі Барбара амаль што дзіцем выйшла за яго замуж, зусім не ведаючы якога-небудзь іншага кахання. Другія падкрэсліваюць, што дабрачыннасць гэтай жанчыны, без сумнення, перабольшана. Асабліва ідэалізавалі Барбару аўтары XIX стагоддзі, але яны не маглі яе ведаць лепш, чым тыя, хто сустракаўся, жыў з ёю побач у адным стагоддзі. Пісьменнікі XIX стагоддзя малявалі партрэт прыгажуні мяккімі, пастэльнымі фарбамі, асабліва ўзвялічваіочы яе каханне да Жыгімонта Аўгуста. Да нас у XX стагоддзі вобраз каханай караля дайшоў у арэоле ахвяры свекрыві — польскай каралевы Боны Сфорцы.

Пры вывучэнні архіўных матэрыялаў некаторыя прыпісваемыя Барбары Радзівіл рысы блякнуць альбо нават знікаюць зусім. Сённяшні суд даследчыкаў, у прыватнасці польскіх, над ёю больш суровы і, можа, не заўсёды справядлівы. Так некаторыя вучоныя выказваюць думку, што Барбара зусім не мела ніякіх маральных забарон, што была яна неразумнай і прымітыўнай. Некаторыя лічаць, што яна зганьбіла польскі трон і стала прычынай згасання роду Ягелонаў. Польскі гісторык Кароль Шайноха пісаў: «Гістарычная веліч высвечваецца з велічы самаахвярнасці, а Барбара нічым не ахвяравала. Барбара жадала толькі аднаго — шчасця. Але так як гэта шчасце каштавала столькі слёз, хваробы і самога нават жыцця, а таксама цярпення, то пагэтаму да яе і звяртаюцца паэты, выказваючы міласэрнасць. Па той прычыне вельмі часта польская лютня пяе ёй песню аб цудоўным каралеўскім каханні, і цякуць слёзы спагады за яе цярплівасць. Гэта так зразумела кожнаму і блізка вджнай душы».

А вось меркаванне кракаўскага публіцыста Іосіфа Шуйскага: «Не была Барбара ні гераічнай жанчынай, якія існавалі ў Польшчы, ні каралевай, якая б прызвычаілася да свайго высокага становішча, але яна змагла выклікаць узвышанае каханне ў Аўгуста, умела яго любіць і рабіць шчаслівым. Верная, замкнёная ў сваім сямейным шчасці і цярпенні, не выступала ні на крок за парог хатняга жыцця, была вельмі прываблівай для Аўгуста сваім пачуццём і пяшчотай». I сапраўды, ніхто іншы пасля Барбары Радзівіл не меў такога ўплыву на караля, як яна. Бясспрэчна і тое (гэта таксама адзначаюць гісторыкі), што яна нікога не пакрыўдзіла, не была помслівай, ніхто праз яе не плакаў і не загінуў. А гэта ж быў час, калі каханкі французскіх каралёў правакавалі апошніх на крывавыя жорсткія драмы.

Так, ёсць розныя думкі, розныя погляды на Барбару Радзівіл, бо яе асоба і ў час жыцця, і пасля смерці выклікала нямала дыскусій і розных выказванняў. Але той факт, што засталася яна ў памяці народа, што яе вобраз увайшоў у скарбніцу нацыянальнай культуры, шмат гаворыць у яе карысць. Яна, кахаючая і каханая, адважная, сентыментальная, рамантычная, вольналюбная, унесла ў гісторыю чалавецтва цудоўнае вялікае пачуццё кахання. Пра такое каханне ў той час над Віслай яшчэ не чулі. Людзі выдумлялі розныя неверагоднасці, прыпісваючы Барбары сувязь з нячыстай сілай, карыстйнне прываротным зеллем, рознымі чарамі і нагаворамі. Змяняліся палітычныя фармапыі, змяняліся звычкі і пакаленні, але і сёння нас вабіць сіла пачуцця і прыгажосць. Колькі згубіла б гісторыя культуры эпохі Рэнесанса без Барбары! Збігнеў Куховіч піша, што яе лёс і яе асоба чакае пяра Шэкспіра. У той загадкавай постаці перапляліся матывы кахання і смерці, ёсць у ёй смутак і няшчасце, але ж ёсць таксама вялікая радасць.

У канцы XX стагоддзя ў беларускай літаратуры з’явіліся творы, са старонак якіх паўстала цудоўная постаць ліцвінкі Барбары Радзівіл. Вядомы таленавіты паэт Янка Сіпакоў уславіў Барбару ў баладзе-плачы «Просьба». Душа Барбары звяртаецца да караля і спачувае яму ў горы, не думаючы аб сваім трагічным лёсе:

Як бы я рада была смугак твой чорны спалохаць, Радасць збудзіць, як раней, у раненым сэрцы тваім.

О незабыўны мой муж! Памятаць буду і туг я, Як ты ў вочы мае гэтак шчасліва глядзеў, Як не паслухаўся тых, што разлучыць нас хацелі, Як спатыкнулася зло аб добрую ўсмешку тваю.

У 1994 годзе слынная беларуская паэтэса Раіса Баравікова напісапа драматычную гістарычную паэму «Барбара Радзівіл», якая пазней была перароблена ў п’есу пад такой назвай і пастаўлена ў дзяржаўным тэатрылабараторыі нацыянальнай драматургіі. Трагедыя вялікага кахання, што абарвалася ад кроплі атруты разам з жыццём Барбары, знайшла водгук у сэрцах гледачоў. Краналі словы Жыгімонта Аўгуста, звернутыя да Барбары: «Пялёсткамі лілеі ўзышла над лёсам. Нават поўня млее пад позіркам, што можа незваротных вярнуць назад, а я толькі смяротны ля ног тваіх».

Раіса Баравікова ўбачыла ў драме Барбары амаль шэкспіраўскі сюжэт, падараваны гісторыяй. Гераіня апынулася паміж двух агнёў. Браты Барбары Радзівілы Мікалай Руды і Мікалай Чорны бачылі Вялікае княства Літоўскае, сваю Бацькаўшчыну, незалежным ад польскай Кароны і змагаліся за гэтую незалежнасць усімі магчымымі сродкамі. 3 другога боку польская каралева Бона Сфорца з прыдворнымі працівілася змаганню Радзівілаў.

На сцэнах вядучых тэатраў Рэспублікі Беларусь з поспехам ідзе спектакль знакамітага беларускага драматурга Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа» і карыстаецца заслужаным поспехам. У 2001 годзе ў час правядзення фестывалю камернай музыкі нясвіжскія самадзейныя артысты паставілі п’есу Дударава ў Нясвіжы ў прысутнасці шматлікіх знакамітых гасцей. Трагічны лёс Барбары, жанчыны незвычайнай прыгажосці, яе палкае каханне ўсхвалявалі ўсіх прысугных. Талент А. Дударава і галоўнага рэжысёра В. Мароза паспрыялі поспеху, дапамаглі данесці вобраз Барбары з далёкага мінулага ў сучаснае жыццё і зрабіць яго надзвычай прыцягальным, яркім і таямнічым.

LHETEWI

У 15 хвілін a першай гадзіне яна абходзіць пакоі замка...

Дуб і сасна Таямніцы нясвіжскіх саркафагаў «Гарбаты» саркафаг Загадкавая бочачка Слёзы Марьгі

Авэ Марыя Нязнойдзены клад Новае ў пошуках Радзівілаўскай скарбніцы Камень чараўнік Герб роду Радзівілаў

ДУБ I САСНА

Увагу ўсіх, хто едзе ў горад па старой дарозе Гарадзея—Нясвіж, прыцягвае незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся, як закаханыя на ўсё жыццё. Вакол помніка — агароджа і надпіс: «Аберагаецца дзяржавай». У нашы дні тут пабудавана арка з заручальнымі пярсцёнкамі. Сюды прыязджаюць маладыя ў дзень рэгістрацыі шлюбу, каб прысягнуць на каханне, і абяцаюць зберагаць адзін аднаго так, як робяць гэта дуб і сасна на працягу стагоддзяў.

Шмат легенд звязана з гэтымі дрэвамі. У іх абавязкова прысутнічаюць закаханыя, якіх разлучылі сілаю. Адна з легенд апавядае пра тыя часы, калі ў Нясвіжы быў створаны прыгонны тэатр.

Падзеі адбываліся ў другой палове XVIII стагоддзя. У Слуцку таксама існаваў у той час прыгонны тэатр. Браты Міхал і Геранім Радзівілы часта пазычалі адзін аднаму артыстаў. На слуцкай сцэне балет развіваўся значна раней, чым у Нясвіжы, дзе спачатку аддавалі перавагу драматычнаму мастацтву. Калі ў Нясвіжы задумалі паставіць некалькі балетных спектакляў, са Слуцка прывезлі артыстаў-танцораў у абмен на таленавітых нясвіжскіх музыкантаў.

Паданне расказвае, што сярод балерын вызначалася талентам і прыгажосцю семнаццацігадовая Гануся. Стройная, з вялікім блакітнымі вачыма, якія ў танцы запальваліся агнём незвычайнага натхнення, яна пакарала сэрны гледачоў. He маглі застацца раўнадушнымі да вялікага таленту простай дзяўчыны нават князі і іх шматлікія знакамітыя госці. Некаторыя з гасцей спадзяваліся знайсці спагадаівы адказ на свае заляцанні і былі пакрыўджаны, калі артыстка рэзка і рашуча адмаўляла ўсім, нягледзячы

на паходжанне і званні. Гэта абражала фанабэрыстых паклоннікаў, якія нават спрабавалі скардзіцца самому князю і патрабавалі адправіць яе на канюшню. Каб пазбегнуць прызнанняў у каханні, зневажальных падарункаў, танцорка вымушана была пасля спектакля хавацца ў патаемных месцах. Часта ддя гэтай мэты яна выкарыстоўвала старыя дэкарацыі за сцэнай.

Нясвіжскі мастак, малады прыгажун Язэп, які не аднойчы рыхтаваў дэкарацыі да спектакляў, ведаў, дзе хавалася дзяўчына. У яго сэрцы агонь кахання гарэў яшчэ з таго моманту, калі ён першы раз убачыў Ганусю ў замку. Гануся таксама марыла аб вялікім каханні, якое часта павінна была передаваць у танцы, але ніколі яшчэ не перажывала ў сапраўдным жыцці. Яна даўно звярнула ўвагу на маладога мастака і чакала прызнання толькі ад яго. Язэп жа лічыў сябе недастойным увагі такой таленавітай балерыны. Дзяўчына здавалася яму недасягальнай зоркай, ідэалам. Больш за ўсё ён баяўся словамі прызнання абразіць, напалохаць каханую і страціць яе давер і прыхільнасць.

Такое становішча цягнулася амаль два гады. Хутка закончваўся тэрмін дагавору, і Гануся павінна была вярнуцца ў Слуцк. Адчай, які перажываў юнак пры думцы аб расставанні, дапамог яму перамагчы нерашучасць і прызнацца любай у сваім вялікім каханні. Доўгачаканыя словы ўсхваляванага хлопца знайшлі водгук у сэрцы дзяўчыны. Шчаслівыя закаханыя вырашылі звярнуцца да князя Міхала за дазволам на шлюб. Нясвіжскі князь даў згоду на вяселле, але патрэбна было ведаць яшчэ, што скажа слуцкі Радзівіл. Тут трэба зазначыць, што слуцкі князь вызначаўся хваравітай жорсткасцю ў адносінах да прыгонных. Ддя яго найвялікшай асалодай было слухаць енкі паднявольных, якіх сурова каралі за самую нязначную правіннасць. Здарылася самае страшнае: жорсткі князь у вялікім гневе загадаў закаваць дзяўчыну ў кайданы і даставіць яе назад у Слуцк. Пачуўшы гэта рашэнне, закаханыя вырашылі ўцякаць. Але салдаты злавілі ўцекачоў недалёка ад Нясвіжа. Апошні абдымак іх і роспач былі такімі адчайнымі, што нават сэрцы салдатаў не вытрымалі: яны плакалі разам з тымі, каго павінны былі разлучыць. Закаваную ў кайданы Ганусю павезлі ў Слуцк, а праз некалькі дзён у Нясвіжы даведаліся, што дзяўчына загінула. Ніхто дакладна не мог

сказаць, што з ёй здарылася: ці яна сама дабравольна пакінула гэты свет, у якім не магла жыць без каханага, ці загінула ў страшэнных пакутах у змрочным падзямеллі.

3 той пары Язэп у любое надвор’е хадзіў на месца іх апошняга расстання і праводзіў там цэлыя гадзіны. Можа гэта ён пасадзіў і выгадаваў у памяць аб сваім адзіным каханні незвычайныя дрэвы. Фактам з’яўляецца тое, што ён адрокся ад свету, пайшоў у манастыр і ўсё жыццё аддаў мастацтву.

Дуб і сасна дажылі да нашых дзён. Расказваюць, што ў час апошняй вайны немцы хацелі вывезці гэты цуд прыроды ў Германію, але не паспелі. Неразлучныя дрэвы неаднойчы прыцягвалі ўвагу мастакоў, паэтаў, музыкантаў. На жаль, сасна ў 1999 годзе загінула.

ТАЯМНІЦЫ НЯСВІЖСКІХ САРКАФАГАЎ

Вялікую плошчу пад нясвіжскім касцёлам займае царства мёртвых — шматлікія дамавіны з муміямі, якія захаваліся да нашага часу. На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі гаспадароў Нясвіжскага замка. Першае пахаванне датуецца 1616 годам, апошняе— 1936-м. Саркафагі ўяўляюць сабой дзве труны: металічная ўкладзена ў драўляную. Металічная труна напалову зашклёная. Цяперашнія «насельнікі» дамавін пры жыцці аказвалі ўплыў на лёсы мільёнаў людзей, карысталіся з працы шматлікіх прыгонных, мелі свае сакрэты і загадкавыя асаблівасці, якія яны забралі з сабой у гэтае маўклівае сховішча. Толькі легенды і паданні спрабуюць прыадкрыць іх таямніцы.

Пачнём наша апавяданне з гісторыі пра пакой, у якім пахаваны бацькі і дванаццаць малалетніх дзяцей. Маці ўсіх рана памершых дзяцей была Кацярына, жонка Міхала Радзівіла. У легендзе Кацярына Радзівіл падаецца глыбока няшчаснай жанчынай, якая часта хавала сваіх дзяцей, а потым гадамі хадзіла ў жалобе. Пакугы маці былі такія вялікія, што нават ноччу ў час сну яе душа не ведала супакою. Яна пакідала цела і ляцела да падзямелля, дзе былі пахаваны дзеці. Праз вузенькія краты душа дабіралася да маленькіх дамавін і тут ператваралася

ў саву. Па чарзе птушка жудасна галасіла над кожнай дамавінай. У тых, хто выпадкова аказваўся непадалёку ад касцёла і чуў гэтыя крыкі, валасы ўставалі дыбам на галаве, а іншыя нават трацілі прытомнасць.

У некаторых творах літаратуры гатае хвалюючае паданне мае працяг. Адна з дачок Кацярыны Радзівіл — Караліна дажыла да шаснаццаці гадоў і рыхтавалася выходзіць замуж за каханага хлопца. Маці лічыла, што яна ўжо перайшла тую мяжу, якая пагражала яе жыццю, але на ўсякі выпадак Караліну перавезлі ў іншы замак. Там, спадзявалася жанчына, злы лёс абміне любімую дачку.

Кожную раніцу прыгожая Караліна пачынала з прымеркі шлюбных убораў. Дастаўлялі ёй лепшыя сукенкі з Варшавы, Парыжа, Берліна. Мясцовыя майстрыхі шылі і вышывалі цудоўныя аздобы да вяселля. Пасля прымерак маладая ў белым пеньюары з распушчанымі валасамі любіла чытаць, седзячы за сталом у сваім пакоі, праз высокія вокны якога ўліваліся яркія промні сонца. Аднойчы Кацярына зайшла да дачкі ў такі час і паклікала. Караліна маўчала. Яе галава ляжала на стале на разгорнутай кнізе. Здавалася, што дзяўчына задрамала ад цеплыні сонечных промняў. Маці падышла да стала і ўзяла яе за руку. Рука была, як у нежывой. На крык Кацярыны збегліся слугі, перанеслі Караліну на ложак, але прывесці ў прытомнасць ужо не змаглі. Няўмольны лёс забраў у маці і гэту дачку.

Роспач і гора няшчаснай былі няўцешныя. Яна загадала выліць з воску фігуру дачкі ва ўвесь рост і пасадзіць за стол так, як тая сядзела ў апошнюю раніцу свайго кароткага жыцця. Валасы былі натуральныя, доўгія, хвалістыя, колеру золата. На руках сапраўдныя дарагія пярсцёнкі, якія ўпрыгожвалі пальцы Караліны ў той трагічны момант. Падабенства было такім вялікім, што, здавалася,вось зараз дзяўчына прыпадніме галаву ад кнігі, засмяецца пунсовымі вуснамі і кінецца ў абдымкі маці. У пакоі на ложку, дыванах, на падлозе ляжалі параскіданыя шлюбныя ўборы, цудоўныя светлыя сукенкі, вэлюм, а на ўсім гэтым харастве ляжала празрыстае чорнае пакрывала. Кажуць, што Кацярына да апошняга свайго дня ўжо ніколі не смяялася, часта прыходзіла ў пакой дачкі, малілася, размаўляла з ёю, шіакала.

Сяброўкі Караліны павыходзілі замуж і забыліся пра яе, усцешыўся з другой закаханы жаніх, і толькі сэрца маці помніла дачку, крывавыя раны не загойваў нават час. Кацярына не пазбавілася жальбы да самага свайго скону. Перад смерцю яна аддала загад зрабіць васковую фігуру сябе самой на каленях перад ложкам дачкі. Ніхто не меў права заходзіць у жудасныя пакоі пасля смерці маці. Людзі ў замку баяліся нават наблізіцца да гэтага месца.

«ГАРБАТЫ» САРКАФАГ

Шмат гісторый звязана з гатай дамавінаю. У ёй, гаворыцца ў паданнях, пахавана князёўна, якая пакахала простага хлопца і загінула праз гэта. Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з замежным прынцам. Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і возам, каб разам уцячы з замка. Але пра змову даведаліся. Хлопца злавілі і пасадзілі ў вежу. Князёўна, не ведаючы яшчэ аб гэтым, у балёвым уборы выбегла на люты мароз і ў лёгкіх туфліках па снезе пабегла на дамоўленае месца сустрэчы. Чакаючы на лютым марозе на патаемнай лаўцы, яна замерзла і так скарчанела, што яе не маглі палажыць у звычайную труну і вымушаны былі пахаваць у сядзячым становішчы. Беларускі паэт Юрась Свірка па матывах гэтай гісторыі напісаў верш «Паданне».

Але ў «гарбатым» саркафагу знайшлі не маладзенькую князёўну, а сталую княгіню. Яна мела ўжо дзяцей і ўнукаў. Аб гэтым гавораць вянкі з надпісам «Дарагой бабулі ад дзяцей і ўнукаў», пакладзеныя на металічную дамавіну.

ЗАГАДКАВАЯ БОЧАЧКА

Наведвальнікам падзямелля ў касцёле абавязкова паказваюць незвычайную бочачку з дрэва, якая размяшчаецца ў металічнай пасудзіне, падобнай на звычайную выварку. У ёй, бочачцы, зберагаюцца астанкі чалавека.

Пра гэтую незвычайную дамавіну існуюць шматлікія паданні. Героем аднаго з іх быў князь, які вельмі любіў

паляваць, але к старасці страціў магчымасць хадзіць. Яго вазілі ў калясцы. У такім становішчы ён нават спрабаваў выязджаць на паляванне. Шматлікія служкі гналі да князя загадзя падрыхтаванага мядзведзя. Звычайна звер быў стары і ціхі і лёгка даваў сябе забіць нядужаму паляўнічаму, які лічыўся вельмі трапным. Але аднойчы князь толькі параніў звера, які блізка знаходзіўся ля няўдалага стралка. Імгненна ціхі мядзведзь ператварыўся ў раз’юшаную, страшэнную сваёй дзікай сілай істоту. Ён наваліўся на бездапаможнага чалавека і пакуль апамяталіся слугі, загрыз яго. Тое, што засталося ад князя, гаворыць паданне, і было пакладзена ў маленькую бочачку.

СЛЁЗЫ МАРЫІ

«Марысін, 1898». Гэты надпіс выбіты на гранітным помніку, які знаходзіцца ў Новым парку сярод вельмі забалочанай мясцовасці і адзічэлай расліннасці. Тут калісьці быў невялікі вадаспад пад назвай «Слёзы Марыі», раўчук, што насіў такую ж назву, і вялікі камень з дзіркай пасярэдзіне, які лічыўся «Пярсцёнкам Марыі». Паводле аднаго з паданняў, на гэтым месцы замерзла князёўна Марыя, паводле другога — пахавалі тут яе маленькую дачушку Марысю, а сама князёўна была пакладзена ў труну жывой, калі яна знаходзілася ў стане летаргічнага сну, і змешчана ў родавым склепе Радзівілаў. Камісія даследчыкаў, што вывучалі стан радзівілаўскіх мумій у 1953 годзе, знайшла труну, дзе ляжала маладая князёўна ў шлюбным адзенні. Рашэнне вучоных было адназначным: маладая князёўна памерла ад разрыву сэрца ў самой труне, калі спрабавала павярнуцца, а палажылі яе жывой. Вось аб гэтым пахаванні жыве ў народзе драматьгчная легенда.

У сястры аднаго з Радзівілаў была дачка Марыя, дзяцінства якой прайшло ў маёнтку бацькоў паблізу Клецка. Дзяўчынцы дазвалялася свабодаа гуляць у парку і ваколіцах, сябраваць з дзецьмі шляхты і дваровымі аднагодкамі.

Сярод дворні звяртаў на сябе ўвагу не толькі вонкавай прыгажосцю, але і вялікімі здольнасцямі да мастацтва

хлопчык-сірата. Усе яго клікалі прыгажун Ян. Так ён зваўся і пазней. Дачка магугных магнатаў і сын простага селяніна пасябравалі і яшчэ ў дзіцячыя гады далі клятву не разлучацца ніколі ў жыцці. Але абставіны аказаліся суровымі і жорсткімі да юных закаханых.

Бацькі Марыі памерлі рана і яе ўзялі на выхаванне ў Нясвіжскі замак. Ніякіх вестак пра хлопчыка яна не атрымоўвала. Жыццё ў замку вельмі адрознівалася ад ранейшага. Тут дзейнічалі няўмольныя законы роду Радзівілаў. Сустракацца з ніжэйшымі па паходжанню забаранялася. Ніякай свабоды цяпер Марыя не мела. Яна зрабілася маўклівай, многа чытала і нікому не давярала сваіх сардэчных таямніц. Марыі ўдалося ўпрасіць князя ўзяць для яе пакаёўку з бацькоўскага маёнтка — колішнюю сяброўку дзяцінства. Ёй Марыя магла расказаць самыя свае патаемныя думкі, папрасіць дапамогі і парады. Уладары замка мелі на мэце ажаніць Марыю і свайго хворага сына, яе стрыечнага брата. У гэтым выпадку багаты пасаг Марыі далучаўся да багацця нясвіжскіх Радзівілаў.

У замку ўжо некалькі гадоў працавалі садоўнікі, майстры паркавай архітэктуры. Замежныя спецыялісты не маглі справіцца з вялікай працай, якую задумалі ўладальнікі. Шукалі здольнуіо мясцовую моладзь. Некаторых хлопцаў пасылалі ў іншыя краіны, каб яны знаёміліся з паркавай культурай еўрапейскіх краін. У лік такіх трапіў і прыгажун Ян. Ен прабыў за мяжой чатыры гады, дасканала вывучыў усе асаблівасці пейзажных паркаў Італіі, Францыі, Германіі, пабываў у Пецярбургу. Здольны юнак шмат чытаў, вывучыўся іграць на скрыпцы.

Аднойчы Марыя пачула чароўныя гукі, поўныя пачуцця і гармоніі. Яны даносіліся з паляўнічага доміка, дзе жылі садаводы. Дзяўчына вельмі тонка адчувала музыку і зразумела, што іграў вялікі майстар. На яе запытанне пакаёўка адказала, што іграў Ян, іх добры сябар далёкай пары дзяцінства. Нядаўна ён пасяліўся ў Нясвіжы пасля замежных вандраванняў. Марыя страціла спакой і марыла аб сустрэчы. Каханне яе ўспыхнула з новай сілай. Хутка мары здзейсніліся. Яны сустрэліся ў замкавай бібліятэцы, дзе хлопцу дазволілі браць кнігі па мастацтву. Першы погляд Яна паведаміў князёўне, што ён не забыў іх сустрэч у дзяцінстве і кахае яе так, як і раней.

3 дапамогай вернай пакаёўкі сустрэчы зрабіліся частымі. Маладыя людзі задумалі пажаніцца без дазволу сваякоў. Іх тайна зрабілася вядомай гаспадарам замка, калі ў Марыі павінна было нарадзіцца дзіця і яна рашыла больш не таіцца. Але гэта было б чорнай плямай на ўсім родзе знатных магнатаў. Яны абвясцілі Марыю псіхічна хворай і змясцілі ў адну з вежаў. Там Марыя нарадзіла дзяўчынку, якую назвала Марысяй. Але маці, што яшчэ ляжала ў гарачцы, разлучылі з маленькай дачушкай. Слугам было загадана нікога не пускаць да яе, аберагаць ад усялякіх навін.

Некалькі дзён няшчасная нічога не ведала пра лёс Яна і Марысі. Але аднойчы ноччу ў вежу прабралася пакаёўка і паведаміла, што Яна, па чутках, вывезлі ў вёску, дзе забілі, а маленькую Марысю таксама загубілі і пахавалі як няхрышчаную за возерам. Пакаёўка ўзялася правесці Марыю да яе магілкі. Аглушаная горам Марыя ўскочыла з ложка і з распушчанымі валасамі, у белай доўгай кашулі панеслася да возера. Слугі не змаглі яе затрымаць. Як прывід, пранеслася яна па двары і доўгай грэблі і апынулася на месцы, дзе была свежаўскапаная зямля. Пакаёўка пацвердзіла, што іменна тут ляжыць яе дачушка. Бедная маці рвала на сабе валасы, так крычала ад болю і роспачы, што хутка страціла сілы і прытомнасць. Пры двары паведамілі, што яна памерла ў выніку псіхічнага захворвання і як мага хутчэй паклалі яе ў труну.

Так трагічна абарвалася жыццё закаханых. Кажуць, што нясвіжскія салаўі пяюць так цудоўна, бо навучыліся калісьці, слухаючы гукі скрыпкі Яна, а слёзы Марыі ператварыліся ў брыльянты расы на пышным дыване травы ў парку.

АВЭ МАРЫЯ

Нясвіжскі князь Караль Станіслаў быў даволі ўлюбчывы. He адна дзяўчына чула ад яго словы «вялікага кахання». Але вось аднойчы ён сустрэў надзвычай прыгожую простую дзяўчыну, якая да таго ж вельмі хораша спявала. Бацька яе быў мастаком пры Нясвіжскім замку. Праз некаторы час князь так моцна пакахаў красуню.

што вырашыў лепш адрачыся ад вялікай спадчыны, каб толькі ажаніцца з ёй. Гэта моцна ўстрывожыла княгіню. Яна вырашыла дзейнічаць хітрасцю.

Пры нясвіжскім двары выхоўвалася стрыечная сястра князя, вельмі багатая і высокага звання. Аднойчы, калі ўсе нясвіжскія магнаты гасцявалі ў Вільні, маці папрасіла сына і выхаванку апрануцца па-святочнаму і прыбыць у касцёл на нейкія ўрачыстасці. Так здаралася часта, і асаблівай увагі на запрашэнне малады Радзівіл не звярнуў. Ён выканаў просьбу і прыбыў у вызначаны час у касцёл. Людзей там было мала, гарэлі не ўсе свечкі. Пакуль ён зразумеў, што апынуўся на сваім уласным вяселлі, то маці ўжо паспела злучыць руку сына з рукой сваёй выхаванкі.

Даведаўшыся пра такое каварства, падманугая дзяўчына пайшла ў манастыр. Цудоўны голас так прыцягваў усе сэрцы, што манашку нават лічылі святой, калі яна спявала. Каму давялося хоць раз пачуць гэты спеў, адчуць у ім роспач і сум, ужо ніколі не маглі забыць яго. Анёл апусціўся з неба і ўсяліўся ў душу прыгажуні.

Трагічны лёс маладой манашкі і надзіва вялікія здольнасці да спеваў нарадзілі легенду, што менавіта для яе быў напісаны музычны твор «Авэ Марыя». Але, безумоўна, толькі не Шубертам, як мяркуюць некаторыя, а якім-небудзь іншым кампазітарам, бо да гэтай тэмы звярталіся многія музыканты.

НЯЗНОЙДЗЕНЫ КЛАД

Велізарныя багацці былі сабраны ў нясвіжскім замку. Асабліва вялікія памеры набылі яны ў канцы XVIII стагоддзя. Па словах У. Сыракомлі, сяляне плацілі за ўсё: за карыстанне зямлёй, за лес, за пчол, за рыб, a магчыма «і за само паветра».

Нясвіжскія магнаты маглі дазволіць сабе жыць у раскошы, валодаць выдатнымі творамі мастацтва, утрымліваць пышныя дварцовыя капэлы і тэатры, здзіўляць свет эксцэнтрычнымі выхадкамі.

Самай папулярнай легендай, якую расказваюць гасцям старажытнага Нясвіжа, з’яўляецца паданне аб велізарным кладзе, які налічваў 60 пудоў каштоўнасцей. Гэта была

родавая скарбніца, якая папаўнялася на працягу многіх стагоддзяў. Уладальнікі не мелі права нічога з яе ні прадаць, ні аддаць у пасаг, ні вывезці з тэрыторыі Нясвіжа. Нават у грозныя гады ваенных нашэсцяў, вялікіх пажараў і нягод кашгоўнасці павінны былі заставацца ў якімнебудзь тайніку, пра які ведаў толькі сам князь і яго давераны слуга. Гэтыя патаемныя сховішчы маглі размяшчацца ў адным з падземных хадоў — пра іх так многа гавораць у Нясвіжы. Кажуць, што пераходы ад замка і касцёла ішлі ў бок Міхальскай гары, дзе калісьці ўзвышаліся касцёл святога Міхала і манастыр, да старажытнага парка Альба.

Многія цікавяцца, што ўваходзіла ў гэту велізарную скарбніцу. Ці былі каштоўнасці на самой справе? Хто іх бачыў? Ёсць шмат пісьмовых сведчанняў аб існаванні незлічоных багаццяў нясвіжскіх Радзівілаў. Расійскі пасол князь М. В. Рапнін, які быў у складзе світы караля Станіслава Аўтуста, апошняга манарха Рэчы Паспалітай, пісаў у данясенні імператрыцы Кацярыне II: «Кароль заехаў да К. С. Радзівіла ў Нясвіж. Пасля бліскучага феерверку і абеду на 300 асоб кароль спусціўся ў падзямелле замка і ўбачыў залатыя зліткі, укладзеныя да самай столі. Золата было на сотні пудоў, мноства залатых рэчаў ды 12 апосталаў з гэтага металу і срэбра, усыпаныя каштоўнымі камянямі».

3 захапленнем пісаў аб скарбах Радзівілаў і міністр замежных спраў Расійскай імперыі А. Чартарыскі: «Багаты замак у Нясвіжы. У 18 залах адных толькі ўпрыгожанняў сабралася на 5 альбо 10 мільёнаў дукатаў. Каштоўныя калекцыі зброі, карцін, кніг, брыльянтаў. Але няма нічога даражэйшага, чым калекцыя «12 апосталаў», 5 з іх чыстага золата і ўсыпаныя каштоўнымі камянямі».

У дзевятым томе працы «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны», які выдадзены ў Пецярбургу ў 1905 годзе, запісана: «Збераглося, між іншым, паданне, што тут (у Нясвіжы) былі схаваны велізарныя, масіўныя срэбраныя статуі дванаццаці апосталаў, багаты архіў, у якім зберагалася шмат пісьмаў еўрапейскіх манархаў, а таксама важныя дакументы па гісторыі Літвы, Польшчы. Акрамя таго, тут былі дыпломы, прывілеі, іраматы, сапраўдны акт уніі і була папы Урбана XII. Куды ўсё гэта падзелася — невядома».

Другое пытанне — адкуль трапілі тыя унікальныя рэчы ў скарбніцу? Гісторыкі лічаць, што каштоўная калекцыя «12 апосталаў» магла прыбыць у Нясвіж з Канстанцінопаля ў пачатку XVII стагоддзя. Сярэбраны набор быў падораны Мікалаю Радзівілу Сіротку рымскім папам. Шмат што перадаў у Нясвіж польскі кароль Ян Сабескі, які атрымаў бліскучую перамогу над туркамі пад Венай і захапіў вялікі абоз з каштоўнасцямі. Многія экзатычныя рэчы з гэтай калекцыі выклікалі захапленне ў тых, каму пашанцавала іх бачыць. Выдзяляўся яшчэ стол на 12 асоб дзівоснай работы майстроў эпохі Адраджэння, паходжанне якога невядомае. Ул. Сыракомля жартаваў, што на ім Радзівілы падлічвалі свае мільённыя прыбыткі.

Рабаўнікі не аднойчы рабілі спробы захапіць скульптуры апосталаў. Гэта стала прычынай таго, што сапраўдныя статуі былі схаваны ў патаемным месцы, а ў Блакітнай зале замка стаялі па-майстэрску зробленыя копіі з воску, упрыгожаныя фальшывымі каштоўнымі камянямі. Неспрактыкаванаму воку цяжка было адрозніць падробку ад сапраўдных твораў мастацтва. Кажуць, што разам з апосталамі ў зале выставілі і васковыя фігуры тых рабаўнікоў, якія спрабавалі іх украсці. Гэта была першая ў свеце калекцыя васковых фігур і існавала яна намнога раней, чым знакамітая лонданская галерэя.

Асаблівай вядомасцю карысталася скарбніца ў другой палове XVIII стагоддзя ў часы Караля Станіслава Радзівіла. У літаратуры сустракаюцца звесткі аб тым, што насуперак катэгарычнай забароне вывозіць статуі з Нясвіжа Караль Станіслаў спрабаваў некаторыя з іх вазіць за сабой па Еўропе і нават ініпы раз закладваў святога Луку ці Матвея, калі ў яго было туга з грашыма. Але ён заўсёды выкупаў гэтыя каштоўныя рэчы і ўрэшце рэшт прывёз іх назад у Нясвіж.

Пасля смерці Пане Каханку ўся агромністая спадчына перайшла да яго пляменніка Дамініка Радзівіла. Гэты апошні князь нясвіжскай лініі Радзівілаў быў на службе ў рускага імператара, але ў 1812 годзе ў час Айчыннай вайны з французамі ён перайшоў да Напалеона. Узяўшы з сабой 5000 уланаў, ён рушыў на Маскву. Як і Напалеона, яго чакалі бясслаўныя ўцёкі з палаючай сталіцы.

Пры маланкавым адступленні Дамінік з часткай людзей заехаў у замак толькі на некалькі гадзін. Ён павінен быў дамовіцца аб тайніку ддя скарбніцы, сакрэт якога

ведалі толькі сам князь і ўпраўляючы. Дамінік вымушаны быў паспешліва ўцякаць у бок Вільні. Астатнія свае багацці, акрамя скарбніцы, ён распарадзіўся грузіць на фурманкі і пасылаць яму наўздагон. Але ўпраўляючы не паспеў выканаць апошняга загаду свайго гаспадара. У Нясвіж уступілі рускія войскі пад кіраўніцтвам адмірала Чычагава. Усё нагружанае на фурманкі пачалі адпраўляць у другі бок. Упраўляючы рызыкнуў толькі патаемна адправіць на кані ганца ў бок Вільні з запіскай, дзе паведамлялася, што скарбніца захавана, як і дамовіліся, а ўсё астатняе вывозіць Чычагаў. Ганца злавілі рускія афіцэры каля Міра і расстралялі за сувязь з ворагам, а запіску прывезлі ў Нясвіж. Тут хутка даведаліся, што яе пісаў упраўляючы. Але той не сказаў, дзе была схавана скарбніца, і быў павешаны ў двары замка. Другі знаўца тайны клада, сам князь, праз некаторы час быў смяртэльна паранены і памёр. 3 таго часу рабіліся шматлікія спробы знайсці скарбніцу, але поспеху яны не мелі. Ахвярай пошукаў у першую чаргу стаў цудоўны парк Альба. Ён увесь быў перакапаны.

He аднойчы рабілі спробы знайсці скарб немцы — і ў першую, і ў другую сусветныя войны. У 1941—1944 гадах спецыяльная сапёрная рота шукала яго. Шмат каштоўных рэчаў было знойдзена і адпраўлена ў Германію, але галоўнай скарбніцы так і не знайшлі.

Трэба яшчэ адзначыць і той факт, што ў Нясвіжы знайшлі некаторую колькасць каштоўкасцей, якія ўваходзілі ў шырока вядомы спіс награбленай Напалеонам маёмасці. Можа, і астатнюю частку хавае нясвіжская зямля?

НОВАЕ Ў ПОШУКАХ РАДЗІВІААЎСКАЙ СКАРБНІЦЫ

Спробы знайсці скарбніцу Радзівілаў не спыніліся і ў наш час. З’яўляюцца новыя сведчанні, гіпотэзы, версіі. Згадаем некаторыя з іх.

Беларускі навуковец Сяргей Рыбчонак выступіў з артыкулам, дзе падае новыя звесткі пра золата Радзівілаў, лёс якога ахутаны таямніцамі, пра страшнае разрабаванне Нясвіжскага замка ў 1812 годзе, падмацоўваючы факты архіўнымі дакументамі.

У 1808 годзе князь Дамінік Радзівіл загадаў правесці рэвізію сваёй скарбніцы. Цікавасць выклікае апісанне цыборыума (месца ў алтары. — Ш.-П.). Срэбныя дзверы да гэтага цыборыума ўпрыгожвалі фігуры пазалочаных апосталаў. Робіцца выснова, што знакамітыя апосталы ў скарбніцы не былі асобнымі скульптурамі, а складаліся ў кампазіцыю на дзвярах.

Заслугоўвае ўвагі апісанне скарбніцы ў 1812 годзе. Вось што сведчаць дакументы. Уланскі палкоўнік Кнорынг захапіў замак і пасадзіў упраўляючага Альберта Бургельскага за краты. Праз некалькі дзён у Нясвіж прыехаў генерал-маёр Тучкоў і ўчыніў арыштаванаму допыт. Спачатку яго ўгаворвалі паказаць месца скарбніцы, а потым забілі на яго вачах некалькі служкаў, пагражаючы зрабіць тое ж самае з ім. Бургельскі спалохаўся і паказаў патаемны лёх. Мураваную сцяну разламалі і ўбачылі велізарнае багацце, якое Тучкоў хацеў прысвоіць сабе. Але адмірал Чычагаў даведаўся аб знойдзеных скарбах і загадаў стварыць камісію з вышэйшых афіцэраў. Чычагаў забраў усё, у тым ліку «...серебро н золото в разных особенных штуках». Ён павёз знойдзенае ў Санкт-Пецярбург імператару Аляксандру I. Каштоўнасці займалі некалькі дзесяткаў брычак.

3 снежня 1812 года корпус Тучкова зноў наведаў Нясвіж. Генерал загадаў пасадзіць Бургельскага за краты і не даваць яму есці, пакуль не пакажа іншыя сховішчы. Тучкоў забраў апошняе, што заставалася ў замку. Гэта яму дорага каштавала. За рабаўніцгва замка генерала вызвалілі ад пасады і завялі на яго крымінальную справу.

Следства зацягнулася аж да 1826 года, пакуль не вынеслі такое рашэнне: «Генерал-маер Сергей Александровнч Тучков нн в какнх злоупотребленнях нлн покорыствованнях не доказан...» Пад падазрэннем аказаўся і адмірал Чычагаў, які пасля адстаўкі з’ехаў у Францыю і больш ніколі не прыязджаў на Радзіму.

★ * *

Новая гіпотэза ў дачыненні княжацкай скарбніцы з’явілася амаль праз 170 гадоў у 1992 годзе. Робіцца выснова, што яна магла быць схавана ў Мірскім замку, які належаў у той час Радзівілам. У Міры з даўніх часоў існуе народнае паданне аб нібыта схаваных у

падвалах незлічоных багаццях. Іх нібыта ахоўвае мярцвяк-прывід, апрануты ў сабалёвую даху, пад якой знаходзіўся стальны панцыр. Мяркуюць, што ў марозным лістападзе 1812 года адбыўся запланаваны выбух, каб схаваць пад руінамі ўваход у падзямелле. Час і падзеі апошняй вайны яшчэ больш разбурылі замак.

На працяху некалькіх дзесяткаў гадоў у Нясвіжы працавалі аматары-скарбашукальнікі. Яны вялі раскопкі каля Міхальскай гары, патаемна працавалі ў крыпце бенедыкцінскага кляштара, у падзямеллях замка.

У жніўні 2001 года ў газеце «Свабодные новостн» з’явілася інтэрв’ю журналіста Алега Карповіча з чарговым скарбашукальнікам. Герой рэпартажу A.-1. Канойка распрацаваў свой метад, які дапаможа, на яго думку, у пошуках скарбаў Радзівілаў. 3 дапамогай біалакацыйнага метада ён раіць шукаць золата ў адгалінаванні падземнага хода каля Нёмана. У час работы A. I. Канойка знайшоў частку хода даўжынёй у сто метраў, дзе і вырашыў шукаць скарб. 3 ім была і патрэбная тэхніка. Пачалі бурэнне ва ўказаным месцы. На глыбіні 16 м бур спыніўся і зламаўся. Работы прыпынілі.

He абмінула таямніцу радзівілаўскіх скарбаў і газета «Звязда». У кастрычніку 2001 года туг быў надрукаваны артыкул Уладзіміра Ксенза «Беларускі трохвугольнік. Залаты?» Аўтар у свой час быў старшым афіцэрам спецслужбаў і павінен быў апекаваць і ахоўваць сям’ю вядомага пісьменніка Валянціна Пікуля. У гэтай сям’і захоўваўся агромністы архіў, дзе было шмат матэрыялаў пра род Радзівілаў. Аднойчы пісьменнік паведаміў чэкісту, што яго мясцовасць «тоіць у глыбіні стагоддзяў тайну» і назваў тое месца паміж гарадамі Радунь—Ліда— Іўе. У гэтым трохвугольніку было калісьці схавана, па словах Пікуля, татарскае золата. Гэта было ў час княжання Міндоўга, потым Вітаўта. Пікуль сцвярджаў, што татары часта вярталіся на гэтае месца, але золата не знайшлі. А знайшоў яго Міхал Казімір Радзівіл. Дзякуючы гэтаму золату ён пасля страшэннай Паўночнай вайны (1700—1725) занава адбудаваў Нясвіж.

Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, выконваючы запавет продкаў, выліў 12 залатых апосталаў і ўпрыгожыў іх каштоўнымі камянямі. У 1792 годзе ў час штурму Нясвіжскага замка рускімі войскамі радзівілаўская скарбніца была надзейна схавана.

Уладзімір Ксенз заканчвае артыкул так: «Думаю, што цяпер, калі прыадкрыта завеса гісторыі пра залаты «Беларускі трохвугольнік», чытачы будуць болып уважліва прыглядацца да нашай мясцовасці, можа, некаму і наканавана стаць другім — пасля Радзівілаў».

Пошукі агромністых багаццяў Радзівілаў працягваюцца?

КАМЕНЬ-ЧАРАЎНІК

3 даўніх часоў на беразе рэчкі Ушы ляжыць магугны камень-валун. Ён быў сведкам мноства падзей, ведаў безліч цікавых гісторый і паданняў.

У пачатку XX стагоддзя стары князь-ардынат Нясвіжскага замка Антоній Радзівіл выкарыстаў яго для помніка сваёй каханай жонцы Марыі. Калі работу закончылі, князь сказаў:

— Цяпер усе мае жаданні, усе мае мары ў гэтым жыцці спраўдзіліся. Было гата ў 1903 годзе, а праз год у 1904 годзе князь Радзівіл памёр. 3 той пары стары замшэлы валун называюць каменем-чараўніком. Кажуць, што калі яго абняць, прылашчыць і прашаптаць патаемнае жаданне, то яно абавязкова будзе выканана.

Камень-чараўнік стагоддзямі прыглядаецца да наваколля, уважліва слухае легенды Нясвіжскага замка. Асабліва яго хвалюе легенда пра Барбару Радзівіл. Як і самі Радзівілы, ён лічыць самотны прывід прыгажуні Барбары Белай Дамай, бо яна заўсёды перад жывымі з’яўляецца ў белым убранні і нікому не робіць зла. Чорная дама таксама жыве ў Нясвіжы, лічыць камень-чараўнік.

У канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя жыла ў замку незвычайная пані-гаспадыня. Гэта была Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл. Трагічны лёс напаткаў князёўну пры жыцці. Яе бацькі памерлі рана. Ганна выхоўвалася ў кляштары ў Вільні. Па бабцы яна паходзіла з роду Радзівілаў, таму яе апекунамі прызначылі нясвіжскіх ардынатаў. Яна была вельмі багатая, заможная нявеста. He пытаючыся згоды, князёўну Ганну выдалі замуж за нясвіжскага князя Караля Станіслава. Маладая гаспадыня Нясвіжскага замка не паспела нацешыцца мядовым месяцам, як выбухнула страшэнная вайна. Давялося Радзівілам з’ехаць з Нясвіжа і шукаць прытулку ў іншых месцах. Там раптоўна памірае муж, а за ім

пайшлі з гэтага свету і сямёра маленькіх дзяцей. Усіх іх пахавалі ў родавым склепе-крыпце пад касцёлам у Нясвіжы. Калі смерць забрала апошнюю дачку ў дзень вяселля, маці дала слова хадзіць у чорным адзенні да скону. Кажуць, што ніхто з той пары не бачыў усмешкі на твары маці. Пасля смерці яе здань блукае па замку ў чорным адзенні, наводзячы жах на сустрэчных.

ГЕРБ РОДУ РАДЗІВІААЎ

Закончым паданні пра Нясвіж апісаннем герба Радзівілаў, які ўяўляе сабой тры паляўнічыя трубы — «тромбы», якія праславілі магутны род на ўвесь свет.

Кожная рэч Радзівілаў — ад маленькага пярсцёнка да вялізных замкавых гармат, каштоўнасці скарбніцы, карціны, мэбля памячаліся фамільнымі трубамі.

Аб паходжанні герба расказваюць так. Аднойчы адзін з Радзівілаў паляваў разам з польскім каралём і вельмі таму дагадзіў. Кароль захацеў узнагародзіць сябра і загадаў яму затрубіць у паляўнічы рог. Кароль паабяцаў падарыць Радзівілу столькі зямлі, дзе будзе чуцен голас рога. Радзівіл добра пастараўся і атрымаў ладны кавалак зямлі. 3 той пары паляўнічыя трубы сталі гербам Радзівілаў. Пазней іх пачалі размяшчаць на грудзях грознага арла.

SUMMARY

INyasvizh is one of the oldest settlements in Belarus. The chronicles tell the story of Prince Yuri from Nyasvizh who was killed in 1224 fighting Tatars on the Kalka river. This gives reason to assume that Nyasvizh was known as a centre of an independent principality already early in the 13th century.

Close to the year 1496, the Nyasvizh princes yielded the town to be privately owned by the well-known Kishka family. Around the year 1513 Ganna Kishka was married to Ivan Mikalai Radziwill (the Bearded) and the town went into possession of the Radziwills and became the centre of their fabulously rich estate. Thus Nyasvizh turned from an independent capital into the Radziwills-owned capital.

Radziwill the Bearded, who was the first owner of Nyasvizh, built a fortress in the town and erected a bank around it. In 1547, his son Mikola the Black put up a wooden castle on the site of the ancient town. Later, in 1583 when Mikalai the Orphan who was Mikalai the Black’s son came to power, the construction of a more solid stone castle was started.

The town grew bigger and more beautiful yearly. The estate became richer, more powerful and glamorous. Various privileges were granted to the town authorities which enabled them to keep cultural activities in the town at a very high level. In 1562, Simon Budny printed here his «Ca­techism», the first book in the Belarusian language. In 1586, Nyasvizh was granted the Magdeburg Right and was allowed to have its own coat of arms.

Nyasvizh was even called «the uncrowned capital» of the Great Lithuanian Principality. «The little Paris» amazed the world almost as much as the big one.

The stone-work buildings of Nyasvizh executed in ba­roque (in addition to the Castle and the Catholic Church there is the Slutsk Gate, the Benedictine Monastery tower and the house in the market place) bear the signs of those days — the baroque architecture reflected the many public trends, peculiarities of the intellectual life.

Nyasvizh has acquired the status of a national historyand-culture preserve with a peculiar structure of a museum type-

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА ....................... .•.................. 3

ЛЯ ГЭТЫХ СЦЕН ПРАЙШЛІ ВЯКІ................... 5

Повязь часоў................................................... 7

Музыка ў камені............................................ 13

У засені старых паркаў.................................. 36

Мастацтва пэндзля і разца ........................... 42

Паўстае са старонак..................................... 51

Скарбы кніжных і архіўных сховішчаў........... 75

Талія Мелыіамена і »ясвіжскае «ДО»........... 78

ПАХОДЖАННЕ РАДЗІВЫАЎ..................... 91

Войшунд па мянушцы Радзівіліо................... 93

Заснавальнік нясвіжскай лініі........................ 97

Ян Радзівіл Барадаты............................. 97

Геркулес Літоўскі........................................ 101

Юры Радзівіл «Пераможца»................... 101

Дьіпламат і канцлер.................................... 103

Мікалай Радзівіл Чорны......................... 103

Псраможца на рацэ Вуле............................ 107

Мікалай Радзівіл Руды........................... 107

Першы падарожнік Беларусі, святлейшы пілігрым . . 110

Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка....... 110

Сыны Сіроткі........................................ 115

Крыштоф Мікалай Радзівіл.................... 115

Ян Юры Радзівіл.................................... 116

Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл ............... 117

Жыгімонт Караль Радзівіл..................... 118

Аляксандр Людвік Радзівіл .................... 119

Здраднікі? He! Патрыёты............................. 121

Януш Радзівіл......................................... 121

Багуслаў Радзівіл................................... 133

Радзівілы — Сабескія................................... 136

Міхал Казімір Радзівіл ........................... 136

Вялікі канцлер Літоўскі — палітык разважлівы і памяркоўны                   142

Караль Станіслаў Радзівіл....................   142

Князь Гетман............................................... 146

Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька ....... 146

Дзівосы Пане Каханку...............................   149

Караль Станіслаў Ануфры Ян Непамуцэн Радзівіл            149

Паэт і кампазітар......................................... 157

Мацей Радзівіл....................................... 157

Адважны рамантык..................................... 159

Дамінік Геранім Радзівіл........................ 159

Сябра Гётэ і Шапэна.................................... 165

Антоні Генрык Радзівіл........................... 165

Яньі вярнулі славу замку............................. 169

Антоні Вільгельм Радзівіл і Марыя дэ Кастэлян дэ Талейран     169

Іх з’яднала любоў да Беларусі.. t . ............... 175

Мікалай Вацлаў Радзівіл і Марыя Магдалена Радзівіл з Завішаў           175

Радзівілы XX стагоддзя............................... 178

Антоні Альбрэхт Радзівіл........................ 178

Леон Уладзіслаў Радзівіл ...................... 179

Караль Мікалай Радзівіл ........................ 181

Януш Францішак Радзівіл....................... 181

Станіслаў Альбрэхт Радзівіл................... 185

ЧОРНАЯ ДАМА НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА.... 191

Хто яна, містычная незнаёмка?................... 194

Сапраўдныя падзеі і чуткі............................ 196

Яе лепшыя часіны....................................... 198

Каханне стагоддзя...................................... 200

Доўгае процістаянне................................... 203

Апошнія дні каралевьі................................. 207

Жалобны картэж......................................... 208

Абраз Маткі Боскай Астрабра.мскай .......... 209

Барбара Гіжанка......................................... 210

Знаходка Выенскага сабора ......................  212

Вачамі даследчыкаў................................... 214

ПАДАННІ I ЛЕГЕНДЫ............................ 217

Дуб і сасна.................................................. 219

Таямніцы нясвіжскіх саркафагаў................. 221

«Гарбатьі» саркафаг................................... 223

Загадкавая бочачка .................................   223

Слёзы Марьіі....................................... I   • . . 224

Авэ Марыя.................................................   226

Нязнойдзены клад...................................... 227

Новае ў пошуках Радзівілаўскай скарбніцы 230

Камень-чараўнік......................................... 233

Герб роду Радзівілаў................................... 234

SUMMARY........................................... 235

Навукова-папулярнае выданне

Шышыгіна-Патоцкая Клаўдзія Якаўлеўна

НЯСВІЖ I РАДЗІВІЛЫ

Адказная за вьшуск В. М. Пінчук

Падпісана да друку з гатовых дьіяпазітываў 16.10.2007.

Фармат 84x108 V32. Папера афсетная. Гарнітура «Таймс».

Афсетны друк. Ум. друк. арк. 12,6. Ул.-выд. арк. 12,21. Тыраж 3000 экз. Заказ № 1279.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. ЛМ № 02330/0056828 ад 02.03.2004.

220004, Мінск, праспект Пераможцаў, 11.

ЧУП «Ходр» 00 «БелТНЗ». 220004, Мінск, вул. Вызвалення, 9. Ліцэнзія № 02330/0056661 ад 29.03.2004.

J

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.