Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Лідзія СаВік
Jlimapamypa беларускааа замеМа
Лідзія СаВік
Пакшканьы
Лішаратура беларускааа замеМа
Мінск “Тэхналогія” 2001
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бел)
С 13
Рэкамендавана Вучонаю Радаю Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай аісадэміі навук Беларусі
Савік Л.С. Пакліканыя: Літ. бел. замежжа / Л. — Мн.: Тэх-
С 13 налогія. 2001. — 479 с., [8] арк. іл. ISBN 985-458-037-7.
У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, Я.Золака, Х.Ільляшэвіча, М.Кавыля, У.Клішэвіча, Р.Крушыны, А.Салаўя, М.Сяднёва.
Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры.
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бел)
ISBN 985-458-037-7
© СавікЛ., 2001
© Макетаванне. Мастацкае
афармленне. «Тэхналогія», 2001
АД АЎТАРА
У кнізе “Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа” асэнсоўваюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, Я.Золака, Х.Ільляшэвіча, М.Кавыля, У.Клішэвіча, Р.Крушыны, А.Салаўя, М.Сяднёва.
Працягам тэмы стане даследаванне, прысвечанае пісьменнікам, якія займаліся пераважна прозай, публіцыстыкай, крытыкай, пісалі мемуары, а таксама выступалі ў жанры паэзіі, драматургіі. Ант. Адамовіч, В.Адважны (Я.Германовіч), К.Акула, Ю.Віцьбіч, А.Галіна (М.Міцкевіч — родны брат Я.Коласа), У.Глыбінны (У.Сядура), А.Змагар (А.Яцэвіч), А.Жменя (а.Леў Гарошка), Л.Крывічанін, Я.Пятроўскі, А.Саковіч (Іна Рытар), У.Случанскі, М.Цэлеш, Я.Юхнавец, С.Ясень (Я.Запруднік) — постаці, якія заслугоўваюць на тое, каб пра іх ведалі не толькі вузкія спецыялісты-літаратуразнаўцы ды гісторыкі, а ўсе беларусы. Да кожнага нарыса дадаецца бібліяграфія твораў пісьменніка і літаратуры пра ягоную творчасць, выдадзеных у Беларусі на пачатку 90-х гадоў, калі стала магчымым вяртаць мастацкую спадчыну замежжа.
Аўтар выказвае шчырую падзяку ўсім, хто спрыяў у зборы матэрыялаў у музеях, архівах Ню-Ёрка, Лондана, Ляймэна, Прагі і выданню гэтай кнігі: а.Аляксандру Надсану, Барысу Кіту, Масею Сяднёву, Вітаўту Кіпелю, Лявону Юрэвічу.
Адзінакроўныя браты, Адзінамоўныя паэты, Вяртаецеся з нематы, Вяртаецеся з небыцця, Як злом замглёныя планеты, Што дажылі да адкрыцця...
Рыгор Барадулін
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Літаратура беларускага замежжа — неадлучная, арганічная частка сучаснага літаратурнага працэсу, прадстаўленая творамі паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, крытыкаў. Адны з іх былі добра вядомыя ў Беларусі перад вайной (Н.Арсеннева, В.Адважны, А.Бярозка, Х.Ільляшэвіч, А.Смалянец, Ант.Адамовіч, Ю.Віцьбіч, У.Глыбінны, І.Плашчынскі, Л.Крывічанін, М.Цэлеш), другія толькі пачыналі друкавацца ў 30—40-х гадах (У.Дудзіцкі, А.Змагар, Я.Золак, Р.Крушына, М.Кавыль, У.Клішэвіч, М.Сяднёў, А.Салавей), некаторыя пачалі пісаць ужо ў эміграцыі (К.Акула, А.Калубовіч, А.Саковіч (Іна Рытар), А.Галіна, М.Вярба, П.Сыч, У.Случанскі, Я.Пятроўскі, А.Жменя, Я.Юхнавец, С.Ясень). Сёння мы ведаем і тых, хто па ўласным жаданні або арыштаваны савецкімі чэкістамі адразу пасля вайны апынуліся ў СССР і былі асуджаныя да 15—25 гадоў катаргі (Ларыса Геніюш, Т.Лебяда, Л.Случанін, Вольга Таполя-Зубко). А колькі амаль зусім невядомых на Бацькаўшчыне пісьменнікаў, талент якіх не паспеў раскрыцца на поўную сілу па самых розных прычынах (Ніна Змагарка, А.Вярбіна, В.Грэскі, П.Звонны, Ю.Жывіца, С.Жамойда, Г.Паланевіч (Г.Няміга), Я.Ролсан, А.Кавалеўскі, А.Сумны, У.Немановіч, Я.Палонны, М.Вольха, Я.Данілеўскі, Я.Макарэвіч, Я.Шакун ды інш). Усе яны былі пісьменнікамі беларускага нацыянальнага пачатку, пісалі толькі на роднай мове.
“Да нядаўняга часу, — адзначаў М.Лужанін, — у нас рабілі выгляд, што такіх беларускіх пісьменнікаў не існуе, або, прыняўшы выкрывальную позу, заяўлялі, што публікацыя іх твораў нікому не патрэбна і, акрамя шкоды, нічога даць не можа.
Аспрэчваць такога кшталту меркаванні няма патрэбы: усім даўно зразумела, што іменна прымусовае адчужэнне скарбаў літаратуры прыносіць ёй незаменную страту (з прычыны вялікае асцярожнасці — “як бы чаго не выйшла!” — і занадта ўважлівага разглядвання падрабязнасцяў у біяграфіі ... але падрабязнасці гэтыя лёгка знікаюць пры свежым павеве ветру гісторыі).
Ганіцелі адыходзяць, а творы вяртаюцца і застаюцца...”1
Яскравы прыклад таму — лёс і творчасць рускіх пісьменнікаўэмігрантаў, якія непрымірыма ставіліся да бальшавіцкага рэжыму: І.Буніна, І.Шмялёва, А.Рэмізава, У.Хадасевіча, Г.Іванава, Зінаіды Гіпіус, Д.Меражкоўскага і многіх іншых талентаў, даўно уведзеных у гісторыю рускай літаратуры. Слушна пісаў у адным з артыкулаў Ніл Гілевіч (ЛіМ. 1998. 13 лістапада): “Беларускім чытачам на Беларусі ніхто з пісьменнікаў-эмігрантаў ніводным радком і нават па імені ажно да пачатку 90-х гадоў не быў вядомы. Бо ўсе яны заклеймлены як беларускія буржуазныя найыяналісты, а страшней за беларускі нацыяналізм, як вядома, няма нічога ў свеце. I па сённяшні дзень гэта сцверджанне ідэолагаў БССР застаецца ў сіле... I таму мы нічога не маглі ведаць і чуць пра беларускую эмігранцкую літаратуру.
А яна існавала, і даволі значная, асабліва ў жанрах паэзіі і эсэістыкі...”
Правамерна паставіць пытанне: што азначае для пісьменніка вяртанне? Прызнанне на Бацькаўшчыне чытачамі? Калегамі? Крытыкамі? Спачуванне лёсу, захапленне творчасцю ці здзяйсненне веры і надзеі саміх эмігрантаў, пра што прачулымі словамі сказала Наталля Арсеннева:
Баліць мая Блакітная, далёкая Радзіма, Калісь — штодзённы хлеб, а сяньня — толькі сон.
Мы вернемся, чакай, хай хворымі, старымі, а вернемся!
Так дай нам Кон!
Можна сказаць, у Беларусі творы пісьменнікаў-эмігрантаў чытаюць і будуць чытаць з цікавасцю, хоць і не з адназначным
успрыманнем як мастацкіх набыткаў, так і лёсаў саміх аўтараў. Адны па-ранейшаму без разбору лічаць тых, хто пакінуў радзіму ў 1944 годзе (а пік эміграцыі прыпадае на пасляваенны перыяд), здраднікамі, калабарантамі, другія ўчытваюцца ў іх творы, каб адчуць, што яны сабой уяўляюць, якія ідэі, праблемы, тэмы турбавалі пісьменнікаў, у чым сутнасць іх нацыяналізму, беларускасці, пажыццёвай настальгіі па радзіме, чаму, пражыўшы большую частку свайго зямнога веку за яе межамі, яны пранеслі “несьмяротнае, як сьвет, імя такое — Беларусь” (У.Дудзіцкі) у сэрцах і ёй прысвячалі свае паэтычныя балючыя радкі? Але як бы там ні было, пры канцы XX стагоддзя, калі Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай і павінна адраджаць сваё жыццё на прынцыпах нацыянальнай ідэі, дэмакратычнага грамадства, у яе гісторыю, культуру, літаратуру трэба ўвесці ўсё лепшае, што створана за межамі Бацькаўшчыны. А творчасць пісьменнікаў замежжа найперш прасякнута беларускім адраджэнскім, вольналюбівым духам, ідэямі БНР, павагай да гісторыі краіны, яе нацыянальных сімвалаў, любоўю да роднага слова. Для іх творчасці характэрныя агульначалавечыя, агульнахрысціянскія матывы, значныя філасофска-эстэтычныя набыткі. Сёння можна смела сцвярджаць, што не існуе дзвюх беларускіх літаратур — айчыннай і замежнай. Ёсць адзіная беларуская літаратура, як адзіны народ, дзе б ні жылі яго прадстаўнікі. Непадзельная і яго духоўная культура, бо вырастала яна з аднаго кораня, сілкавала свае таленты з адных і тых жа крыніц роднай зямлі. Агульнасць, роднаснасць творчасці беларускіх пісьменнікаў заснаваная на асаблівасцях гістарычнага развіцця нашай літаратуры і беларускага грамадства. Ды і пачыналі яны свае першыя крокі на Бацькаўшчыне, тут атрымалі вышэйшую адукацыю, публікаваліся ў мінскіх, віленскіх выданнях, уваходзілі ў літаратурныя аб’яднанні, створаныя ў 20-х гадах: “Маладняк”, “Узвышша”, БелАПП, Дваццатыя гады — наагул перыяд найбольш актыўнай беларусізацыі, калі многія творцы (а гэта цэлыя сузор’і талентаў, якія ўліваліся ў літаратуру) верылі, што прыйшла нарэшце сапраўды народная ўлада, якая дала магчымасць беларусам развіваць сваю літаратуру, культуру, мову, вяртаць гістарычную спадчыну.
Амаль усе пісьменнікі-эмігранты былі сучаснікамі старэйшага пакалення беларускай творчай інтэлігенцыі. Усе яны выхоўваліся на традыцыях Ф.Скарыны, С.Буднага, Ф.Багушэвіча,
М.Багдановіча, Я.Купалы. Калі ад Ф.Багушэвіча яны душой прынялі запавет “He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”, ад М.Багдановіча — нязгасную любоў да Беларусі, імкненне да еўрапейскага ўзроўню творчасці, то Я.Купала быў для іх прарокам нацыі, ідэолагам адраджэння, які найпершай справай лічыў змаганне за незалежнасць Бацькаўшчыны, за дзяржаўныя правы роднай мовы, за беларускую школу, асвету, кнігу, газету, які сваёй творчасцю спрыяў таму, каб беларусы ўсвядомілі сябе народам з высокім пачуццём нацыянальнай і чалавечай годнасці.
Гэтыя ідэі натхнялі ўсіх беларускіх творцаў. Аднак тое, што пачалося ў 30-х гадах, начыста вытравіла надзеі на ажыццяўленне нацыянальнага адраджэння, свабоды творчасці, ды і наагул свабоды чалавека. Бязлітаснымі сталінскімі рэпрэсіямі быў вынішчаны цвет беларускай нацыі, яе творчая эліта. Каля трохсот літаратараў, у тым ліку і будучых эмігрантаў, у самым росквіце жыццёвых і творчых сіл было кінута ў турмы, канцлагеры Гулага, выслана ў Сібір, на Калыму, расстраляна ў Курапатах. I за што? За любоў да Бацькаўшчыны, да роднай мовы, гісторыі. За прыхільнасць да нацыянальных ідэй творцы былі аб’яўлены “нацдэмамі”, “контррэвалюцыянерамі”, “ворагамі народа”, узведзены ў ранг палітычных злачынцаў. Але кожны пісьменнік мог бы паўтарыць словы Н.Арсенневай: “Я не палітык і ніколі ім не была”, бо любоў да радзімы — не палітыка. Яе нельга вытравіць ніякімі турмамі, выгнаннямі, забаронамі.
Куды б цябе лёс ні закінуў, якім бы ні джаліў асьцём, сваю дарагую Краіну любіць мусіш больш за жыцьцё,
— сцвярджаў паэт-эмігрант Алесь Змагар, выказваючы пачуцці сваіх суайчыннікаў. За любоў да радзімы гінулі многія паэты ад часоў Гамера і Дантэ, але так жорстка каралі творцаў толькі бальшавікі.
Натхнёна лірыку пісалі Маракоў, Лявонны і Сяднёў, і юны Розна, Ды зрэнкамі бязлітасных ваўкоў На іх глядзелі ўчэпіста і грозна, —
— пісаў С.Грахоўскі, прайшоўшы пекла Гулага.
“Падавіць і знішчыць — правіла ўсялякай вайны. А бальшавіцкая імперыя ваявала з народам, найперш з яго элітай.
Ніхто не хоча паміраць, а героі — такая ж рэдкасць, як геніі. I нашае пакаленне не мае права закідаць камянямі сваіх папярэднікаў толькі за тое, што яны ішлі на кампрамісы з камуністамі, фашыстамі, яшчэ іншымі ворагамі беларушчыны. A калі нехта памыляўся, шчыра верыў у Леніна і камунізм, то былі на гэта важкія прычыны: інфармацыйная блакада, бальшавіцкая селекцыя нацыянальнай спадчыны, “преданне небытню” беларускіх герояў і мучанікаў, арышт іх творчых набыткаў, паходжанне з “сялянскай беднаты”, дзе не было традыцыяў інтэлектуалізму і вопыту крытычнага адбору навязаных зверху каштоўнасцяў...”2 У такой атмасферы і ў мастацтве пачынаюць знікаць самыя нязначныя праяўленні нацыянальных матываў, бунтарскіх настрояў, сумневаў, не кажучы пра іронію, сатыру, лірычныя або песімістычныя адценні. Вядома, супраціўленне сістэме існавала і ўтым часе. Гэта бачна з дакументаў рэпрэсаваных пісьменнікаў, якія сталі даступнымі для даследнікаў у 90-х гадах. Аднак улада прымусіла, насаджаючы страх, даносы, а найперш фізічнае вынішчэнне, выдаваць творы, дзе прыхарошвалася жыццё, згладжваліся канфлікты, ідэалізаваліся вобразы камуністаў, ствараліся савецкія міфы, адбывалася дэмагагічная фальсіфікацыя розных з’яў рэчаіснасці. Асіміляцыя, русіфікацыя, узнікненне такіх паняццяў, як “савецкі чалавек”, “інтэрнацыяналізм”, нівелявала, згубна ўплывала на такія важныя ў жыцці кожнага народа пастулаты, як мова, гісторыя, Бацькаўшчына, нацыянальная культура. Сціхаюць абуджальныя, змагарна-незалежніцкія матывы ў творчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Усё гэта прывяло да безаблічнасці, страты літаратурай нацыянальных рысаў, перавагі сацыялагічных аспектаў над эстэтычнымі, філасофска-этычнымі, агульначалавечымі. Ад пісьменнікаў як ідэалагічнага атрада партыі патрабавалася “разгарнуць самакрытыку, глыбей засвоіць асноўныя палажэнні марксізмаленінізма, пераадолець у сваёй свядомасці дробнабуржуазную сялянскую хісную псіхалогію, стаць на барацьбу за калектывізацыю вёскі і ўзгадняць літаратурную дзейнасць з працай грамадскіх арганізацый” (ЭЛіМБел. Т. 5. Мн., 1987. С. 347). Вось у такой атмасферы, “створанай” генеральнай лініяй партыі ў 30-х гадах, і вымушаны былі тварыць, а маладыя пісьменнікі пачынаць сваю
2 Конан У. Адплыві на глыбіню //ЛіМ. 1998. 13 лютага.
дзейнасць. Многія з тых, хто пазней стане эмігрантам, вызваліўшыся са сталінскіх турмаў і канцлагераў літаральна напярэдадні вайны, апынуліся на акупаванай немцамі тэрыторыі (М.Сяднёў, У.Клішэвіч, Т.Лебяда былі прывезены з Калымы ў Мінск на перагляд справы, Н.Арсеннева з сынамі адпушчана з Казахстанскай высылкі, У.Дудзіцкі, Ант. Адамовіч, У.Глыбінны, М.Кавыль, А.Калубовіч, Л.Случанін, асуджаныя ў 1930—1933 гг., змаглі ацалень у страшным 1937-м).
Многія пісьменнікі, іншыя сведамыя беларусы паспрабавалі выкарыстаць сітуацыю барацьбы дзвюх таталітарных сістэмаў, гітлераўскай і сталінскай (не прымаючы ні адну з іх), і шукаць шляхі вызвалення Беларусі ад усялякіх акупантаў. I не Гітлеру служылі яны, як сцвярджала савецкая прапаганда, а шматпакутнай, укрыжаванай Беларусі. Аднак усё было вельмі складана. Пра гэты неймаверна цяжкі, супярэчлівы для беларусаў час грунтоўна і доказна распавядаецца ў кнігах К.Акулы “Змагарныя дарогі”, ‘Тараватка”, у творах іншых аўтараў.
У Беларусі заўсёды марудна ішлі працэсы адраджэння. Заахвочванне зверху нацыянальнага нігілізму ставіла многіх беларусаў на мяжу ўсё новых хваляў зыходу — своеасаблівага пратэсту супраць глумлення з натуральна-гістарычных, нацыянальных асноў жыцця народа.
А пасляваенны масавы зыход пачаўся ў 1944 г. (паводле вызначэння А.Калубовіча*, гэта была восьмая хваля беларускай эміграцыі, пачынаючы ад часоў паўстання Т.Касцюшкі), і не толькі пісьменнікаў, але і тых, хто найбольш актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, быў у апазіцыі да таталітарнай сталінскай сістэмы. Іх зыход — гэта не толькі страх за ўласнае жыццё, лёс блізкіх, страта ілюзій і спадзяванняў на вольную Беларусь. Вярталася ўлада Сталіна, а з ім зноў рэпрэсіі, тое, што было і пры іншых акупантах, палітычнае і духоўнае паняволенне беларусаў. “Менавіта таму мы й пайшлі на эміграцыю, каб пазбавіцца “генеральнае лініі”, каб захаваць права на свае ўласныя погляды і на іхняе выказванне, — пісаў Ю.Віцьбіч. — Mae сябры і я не сядзім на лаўцы падсудных,
* Аўген Калубовіч (1910—1987) — пісьменнік, вучоны-гісторык, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч беларускай паваеннай эміграцыі. Аўтар двухтомнага даследавання “Мова ў гісторыі беларускага пісьменства”, кніг “Айцы БССР і іхны лёс”, “На крыжовай дарозе”, успамінаў “Янка Купала і Якуб Колас”, артыкулаў пра Еўфрасінню Полацкую, А.Абуховіча, М.Доўнар-Запольскага ды інш.
Лідзія СаВік
іаюпканыя
Літарашура беларускааа замеМа
Мінск “Тэхналогія” 2001
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бел)
С 13
Рэкамендавана Вучонаю Радаю Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Савік Л.С. Пакліканыя: Літ. бел. замежжа / Л. — Мн.: Тэх-
С 13 налогія. 2001. — 479 с., [8] арк. іл.
ISBN 985-458-037-7.
У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасшо паэтаў Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, Я.Золака, Х.Ільляшэвіча, М.Кавыля, У.Клішэвіча, Р.Крушыны, А.Салаўя, М.Сяднёва.
Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры.
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бел)
ISBN 985-458-037-7
© СавікЛ., 2001
© Макетаванне. Мастацкае
афармленне. «Тэхналогія», 2001
АД АЎТАРА
У кнізе “Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа” асэнсоўваюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, Я.Золака, Х.Ільляшэвіча, М.Кавыля, У.Клішэвіча, Р.Крушыны, А.Салаўя, М.Сяднёва.
Працягам тэмы стане даследаванне, прысвечанае пісьменнікам, якія займаліся пераважна прозай, публіцыстыкай, крытыкай, пісалі мемуары, а таксама выступалі ў жанры паэзіі, драматургіі. Ант. Адамовіч, В.Адважны (Я.Германовіч), К.Акула, Ю.Віцьбіч, А.Галіна (М.Міцкевіч — родны брат Я.Коласа), У.Глыбінны (У.Сядура), А.Змагар (А.Яцэвіч), А.Жменя (а.Леў Гарошка), Л.Крывічанін, Я.Пятроўскі, А.Саковіч (Іна Рытар), У.Случанскі, М.Цэлеш, Я.Юхнавец, С.Ясень (Я.Запруднік) — постаці, якія заслугоўваюць на тое, каб пра іх ведалі не толькі вузкія спецыялісты-літаратуразнаўцы ды гісторыкі, а ўсе беларусы. Да кожнага нарыса дадаецца бібліяграфія твораў пісьменніка і літаратуры пра ягоную творчасць, выдадзеных у Беларусі на пачатку 90-х гадоў, калі стала магчымым вяртаць мастацкую спадчыну замежжа.
Аўтар выказвае шчырую падзяку ўсім, хто спрыяў у зборы матэрыялаў у музеях, архівах Ню-Ёрка, Лондана, Ляймэна, Прагі і выданню гэтай кнігі: а.Аляксандру Надсану, Барысу Кіту, Масею Сяднёву, Вітаўту Кіпелю, Лявону Юрэвічу.
Адзінакроўныя браты, Адзінамоўныя паэты, Вяртаецеся з нематы, Вяртаецеся з небыцця, Як злом замглёныя планеты, Што дажылі да адкрыцця...
Рыгор Барадулін
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Літаратура беларускага замежжа — неадлучная, арганічная частка сучаснага літаратурнага працэсу, прадстаўленая творамі паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, крытыкаў. Адны з іх былі добра вядомыя ў Беларусі перад вайной (Н.Арсеннева, В.Адважны, А.Бярозка, Х.Ільляшэвіч, А.Смалянец, Ант.Адамовіч, Ю.Віцьбіч, У.Глыбінны, І.Плашчынскі, Л.Крывічанін, М.Цэлеш), другія толькі пачыналі друкавацца ў 30—40-х гадах (У.Дудзіцкі, А.Змагар, Я.Золак, Р.Крушына, М.Кавыль, У.Клішэвіч, М.Сяднёў, А.Салавей), некаторыя пачалі пісаць ужо ў эміграцыі (К.Акула, А.Калубовіч, А.Саковіч (Іна Рытар), А.Галіна, М.Вярба, П.Сыч, У.Случанскі, Я.Пятроўскі, А.Жменя, Я.Юхнавец, С.Ясень). Сёння мы ведаем і тых, хто па ўласным жаданні або арыштаваны савецкімі чэкістамі адразу пасля вайны апынуліся ў СССР і былі асуджаныя да 15—25 гадоў катаргі (Ларыса Геніюш, Т.Лебяда, Л.Случанін, Волыа Таполя-Зубко). А колькі амаль зусім невядомых на Бацькаўшчыне пісьменнікаў, талент якіх не паспеў раскрыцца на поўную сілу па самых розных прычынах (Ніна Змагарка, А.Вярбіна, В.Грэскі, П.Звонны, Ю.Жывіца, С.Жамойда, Г.Паланевіч (Г.Няміга), Я.Ролсан, А.Кавалеўскі, А.Сумны, У.Немановіч, Я.Палонны, М.Вольха, Я.Данілеўскі, Я.Макарэвіч, Я.Шакун ды інш). Усе яны былі пісьменнікамі беларускага нацыянальнага пачатку, пісалі толькі на роднай мове.
“Да нядаўняга часу, — адзначаў М.Лужанін, — у нас рабілі выгляд, што такіх беларускіх пісьменнікаў не існуе, або, прыняўшы выкрывальную позу, заяўлялі, што публікацыя іх твораў нікому не патрэбна і, акрамя шкоды, нічога даць не можа.
Аспрэчваць такога кшталту меркаванні няма патрэбы: усім даўно зразумела, што іменна прымусовае адчужэнне скарбаў літаратуры прыносіць ёй незаменную страту (з прычыны вялікае асцярожнасці — “як бы чаго не выйшла!” — і занадта ўважлівага разглядвання падрабязнасцяў у біяграфіі ... але падрабязнасці гэтыя лёгка знікаюць пры свежым павеве ветру гісторыі).
Ганіцелі адыходзяць, а творы вяртаюцца і застаюцца...”1
Яскравы прыклад таму — лёс і творчасць рускіх пісьменнікаўэмігрантаў, якія непрымірыма ставіліся да бальшавіцкага рэжыму: І.Буніна, І.Шмялёва, А.Рэмізава, У.Хадасевіча, Г.Іванава, Зінаіды Гіпіус, Д.Меражкоўскага і многіх іншых талентаў, даўно уведзеных у гісторыю рускай літаратуры. Слушна пісаў у адным з артыкулаў Ніл Гілевіч (ЛіМ. 1998. 13 лістапада); “Беларускім чытачам на Беларусі ніхто з пісьменнікаў-эмігрантаў ніводным радком і нават па імені ажно да пачатку 90-х гадоў не быў вядомы. Бо ўсе яны заклеймлены як беларускія буржуазныя нацыяналісты, а страшней за беларускі нацыяналізм, як вядома, няма нічога ў свеце. I па сённяшні дзень гэта сцверджанне ідэолагаў БССР застаецца ў сіле... I таму мы нічога не маглі ведаць і чуць пра беларускую эмігранцкую літаратуру.
А яна існавала, і даволі значная, асабліва ў жанрах паэзіі і эсэістыкі...”
Правамерна паставіць пытанне: што азначае для пісьменніка вяртанне? Прызнанне на Бацькаўшчыне чытачамі? Калегамі? Крытыкамі? Спачуванне лёсу, захапленне творчасцю ці здзяйсненне веры і надзеі саміх эмігрантаў, пра што прачулымі словамі сказала Наталля Арсеннева:
Баліць мая Блакітная, далёкая Радзіма, Калісь — штодзённы хдеб, а сяньня — толькі сон.
Мы вернемся, чакай, хай хворымі, старымі, а вернемся!
Так дай нам Кон!
Можна сказаць, у Беларусі творы пісьменнікаў-эмігрантаў чытаюць і будуць чытаць з цікавасцю, хоць і не з адназначным
1 Нёман. 1993. № 2. С. 17.
успрыманнем як мастацкіх набыткаў, так і лёсаў саміх аўтараў. Адны па-ранейшаму без разбору лічаць тых, хто пакінуў радзіму ў 1944 годзе (а пік эміграцыі прыпадае на пасляваенны перыяд), здраднікамі, калабарантамі, другія ўчытваюцца ў іх творы, каб адчуць, што яны сабой уяўляюць, якія ідэі, праблемы, тэмы турбавалі пісьменнікаў, у чым сутнасць іх нацыяналізму, беларускасці, пажыццёвай насталыіі па радзіме, чаму, пражыўшы большую частку свайго зямнога веку за яе межамі, яны пранеслі “несьмяротнае, як сьвет, імя такое — Беларусь” (У.Дудзіцкі) у сэрцах і ёй прысвячалі свае паэтычныя балючыя радкі? Але як бы там ні было, пры канцы XX стагоддзя, калі Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай і павінна адраджаць сваё жыццё на прынцыпах нацыянальнай ідэі, дэмакратычнага грамадства, у яе гісторыю, культуру, літаратуру трэба ўвесці ўсё лепшае, што створана за межамі Бацькаўшчыны. А творчасць пісьменнікаў замежжа найперш прасякнута беларускім адраджэнскім, вольналюбівым духам, ідэямі БНР, павагай да гісторыі краіны, яе нацыянальных сімвалаў, любоўю да роднага слова. Для іх творчасці характэрныя агульначалавечыя, агульнахрысціянскія матывы, значныя філасофска-эстэтычныя набыткі. Сёння можна смела сцвярджаць, што не існуе дзвюх беларускіх літаратур — айчыннай і замежнай. Ёсць адзіная беларуская літаратура, як адзіны народ, дзе б ні жылі яго прадстаўнікі. Непадзельная і яго духоўная культура, бо вырастала яна з аднаго кораня, сілкавала свае таленты з адных і тых жа крыніц роднай зямлі. Агульнасць, роднаснасць творчасці беларускіх пісьменнікаў заснаваная на асаблівасцях гістарычнага развіцця нашай літаратуры і беларускага грамадства. Ды і пачыналі яны свае першыя крокі на Бацькаўшчыне, тут атрымалі вышэйшую адукацыю, публікаваліся ў мінскіх, віленскіх выданнях, уваходзілі ў літаратурныя аб’яднанні, створаныя ў 20-х гадах: “Маладняк”, “Узвышша”, БелАПГБ Дваццатыя гады — наагул перыяд найбольш актыўнай беларусізацыі, калі многія творцы (а гэта цэлыя сузор’і талентаў, якія ўліваліся ў літаратуру) верылі, што прыйшла нарэшце сапраўды народная ўлада, якая дала магчымасць беларусам развіваць сваю літаратуру, культуру, мову, вяртаць гістарычную спадчыну.
Амаль усе пісьменнікі-эмігранты былі сучаснікамі старэйшага пакалення беларускай творчай інтэлігенцыі. Усе яны выхоўваліся на традыцыях Ф.Скарыны, С.Буднага, Ф.Багушэвіча,
М.Багдановіча, Я.Купалы. Калі ад Ф.Багушэвіча яны душой прынялі запавет “He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”, ад М.Багдановіча — нязгасную любоў да Беларусі, імкненне да еўрапейскага ўзроўню творчасці, то Я.Купала быў для іх прарокам нацыі, ідэолагам адраджэння, які найпершай справай лічыў змаганне за незалежнасць Бацькаўшчыны, за дзяржаўныя правы роднай мовы, за беларускую школу, асвету, кнігу, газету, які сваёй творчасцю спрыяў таму, каб беларусы ўсвядомілі сябе народам з высокім пачуццём нацыянальнай і чалавечай годнасці.
Гэтыя ідэі натхнялі ўсіх беларускіх творцаў. Аднак тое, што пачалося ў 30-х гадах, начыста вытравіла надзеі на ажыццяўленне нацыянальнага адраджэння, свабоды творчасці, ды і наагул свабоды чалавека. Бязлітаснымі сталінскімі рэпрэсіямі быў вынішчаны цвет беларускай нацыі, яе творчая эліта. Каля трохсот літаратараў, у тым ліку і будучых эмігрантаў, у самым росквіце жыццёвых і творчых сіл было кінута ў турмы, канцлагеры Гулага, выслана ў Сібір, на Калыму, расстраляна ў Курапатах. 1 за што? За любоў да Бацькаўшчыны, да роднай мовы, гісторыі. За прыхільнасць да нацыянальных ідэй творцы былі аб’яўлены “нацдэмамі”, “контррэвалюцыянерамі”, “ворагамі народа”, узведзены ў ранг палітычных злачынцаў. Але кожны пісьменнік мог бы паўтарыць словы Н.Арсенневай: “Я не палітык і ніколі ім не была”, бо любоў да радзімы — не палітыка. Яе нельга вытравіць ніякімі турмамі, выгнаннямі, забаронамі.
Куды б цябе лёс ні закінуў, якім бы ні джаліў асыіём, сваю дарагую Краіну любіць мусіш больш за жыцьцё,
— сцвярджаў паэт-эмігрант Алесь Змагар, выказваючы пачуцці сваіх суайчыннікаў. За любоў да радзімы гінулі многія паэты ад часоў Гамера і Дантэ, але так жорстка каралі творцаў толькі бальшавікі.
Натхнёна лірыку пісалі Маракоў, Лявонны і Сяднёў, і юны Розна, Ды зрэнкамі бязлітасных ваўкоў На іх глядзелі ўчэпіста і грозна, —
— пісаў С.Грахоўскі, прайшоўшы пекла Гулага.
“Падавіць і знішчыць — правіла ўсялякай вайны. А бальшавіцкая імперыя ваявала з народам, найперш з яго элітай.
Ніхто не хоча паміраць, а героі — такая ж рэдкасць, як геніі. I нашае пакаленне не мае права закідаць камянямі сваіх папярэднікаў толькі за тое, што яны ішлі на кампрамісы з камуністамі, фашыстамі, яшчэ іншымі ворагамі беларушчыны. A калі нехта памыляўся, шчыра верыў у Леніна і камунізм, то былі на гэта важкія прычыны: інфармацыйная блакада, бальшавіцкая селекцыя нацыянальнай спадчыны, “преданне небытню” беларускіх герояў і мучанікаў, арышт іх творчых набыткаў, паходжанне з “сялянскай беднаты”, дзе не было традыцыяў інтэлектуалізму і вопыту крытычнага адбору навязаных зверху каштоўнасцяў...”2 У такой атмасферы і ў мастацтве пачынаюць знікаць самыя нязначныя праяўленні нацыянальных матываў, бунтарскіх настрояў, сумневаў, не кажучы пра іронію, сатыру, лірычныя або песімістычныя адценні. Вядома, супраціўленне сістэме існавала і ў тым часе. Гэта бачна з дакументаў рэпрэсаваных пісьменнікаў, якія сталі даступнымі для даследнікаў у 90-х гадах. Аднак улада прымусіла, насаджаючы страх, даносы, а найперш фізічнае вынішчэнне, выдаваць творы, дзе прыхарошвалася жыццё, згладжваліся канфлікты, ідэалізаваліся вобразы камуністаў, ствараліся савецкія міфы, адбывалася дэмагагічная фальсіфікацыя розных з’яў рэчаіснасці. Асіміляцыя, русіфікацыя, узнікненне такіх паняццяў, як “савецкі чалавек”, “інтэрнацыяналізм”, нівелявала, згубна ўплывала на такія важныя ў жыцці кожнага народа пастулаты, як мова, гісторыя, Бацькаўшчына, нацыянальная культура. Сціхаюць абуджальныя, змагарна-незалежніцкія матывы ўтворчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Усё гэта прывяло да безаблічнасці, страты літаратурай нацыянальных рысаў, перавагі сацыялагічных аспектаў над эстэтычнымі, філасофска-этычнымі, агульначалавечымі. Ад пісьменнікаў як ідэалагічнага атрада партыі патрабавалася “разгарнуць самакрытыку, глыбей засвоіць асноўныя палажэнні марксізмаленінізма, пераадолець у сваёй свядомасці дробнабуржуазную сялянскую хісную псіхалогію, стаць на барацьбу за калектывізацыю вёскі і ўзгадняць літаратурную дзейнасць з працай грамадскіх арганізацый” (ЭЛіМБел. Т. 5. Мн., 1987. С. 347). Вось у такой атмасферы, “створанай” генеральнай лініяй партыі ў 30-х гадах, і вымушаны былі тварыць, а маладыя пісьменнікі пачынаць сваю
2 Конан У. Адплыві на глыбіню // ЛІМ. 1998. 13 лютага.
дзейнасць. Многія з тых, хто пазней стане эмігрантам, вызваліўшыся са сталінскіх турмаў і канцлагераў літаральна напярэдадні вайны, апынуліся на акупаванай немцамі тэрыторыі (М.Сяднёў, У.Клішэвіч, Т.Лебяда былі прывезены з Калымы ў Мінск на перагляд справы, Н.Арсеннева з сынамі адпушчана з Казахстанскай высылкі, У.Дудзіцкі, Ант. Адамовіч, У.Глыбінны, М.Кавыль, А.Калубовіч, Л.Случанін, асуджаныя ў 1930—1933 гг., змаглі ацалець у страшным 1937-м).
Многія пісьменнікі, іншыя сведамыя беларусы паспрабавалі выкарыстаць сітуацыю барацьбы дзвюх таталітарных сістэмаў, гітлераўскай і сталінскай (не прымаючы ні адну з іх), і шукаць шляхі вызвалення Беларусі ад усялякіх акупантаў. I не Гітлеру служылі яны, як сцвярджала савецкая прапаганда, а шматпакутнай, укрыжаванай Беларусі. Аднак усё было вельмі складана. Пра гэты неймаверна цяжкі, супярэчлівы для беларусаў час грунтоўна і доказна распавядаецца ў кнігах К.Акулы “Змагарныя дарогі”, “Гараватка”, у творах іншых аўтараў.
У Беларусі заўсёды марудна ішлі працэсы адраджэння. Заахвочванне зверху нацыянальнага нігілізму ставіла многіх беларусаў на мяжу ўсё новых хваляў зыходу — своеасаблівага пратэсту супраць глумлення з натуральна-гістарычных, нацыянальных асноў жыцця народа.
А пасляваенны масавы зыход пачаўся ў 1944 г. (паводле вызначэння А.Калубовіча*, гэта была восьмая хваля беларускай эміграцыі, пачынаючы ад часоў паўстання Т.Касцюшкі), і не толькі пісьменнікаў, але і тых, хто найбольш актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, быў у апазіцыі да таталітарнай сталінскай сістэмы. Іх зыход — гэта не толькі страх за ўласнае жыццё, лёс блізкіх, страта ілюзій і спадзяванняў на вольную Беларусь. Вярталася ўлада Сталіна, а з ім зноў рэпрэсіі, тое, што было і пры іншых акупантах, палітычнае і духоўнае паняволенне беларусаў. “Менавіта таму мы й пайшлі на эміграцыю, каб пазбавіцца “генеральнае лініі”, каб захаваць права на свае ўласныя погляды і на іхняе выказванне, — пісаў Ю.Віцьбіч. — Mae сябры і я не сядзім на лаўцы падсудных,
* Аўген Калубовіч (1910—1987) — пісьменнік, вучоны-гісторык, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч беларускай паваеннай эміграцыі. Аўтар двухтомнага даследавання “Мова ў гісторыі беларускага пісьменства”, кніг “Айцы БССР і іхны лёс”, “На крыжовай дарозе”, успамінаў “Янка Купала і Якуб Колас”, артыкулаў пра Еўфрасінню Полацкую, А.Абуховіча, М.Доўнар-Запольскага ды інш.
таксама як і зусім не збіраемся каго-небудзь судзіць... Судзіць каго-небудзь з нас (альбо вас) мае права толькі наш Вялікі Беларускі Народ”.
Многія пісьменнікі верылі ў хуткае вяртанне на вольную Бацькаўшчыну, аднак прайшлі дзесяцігоддзі і, як адзначаў М.Сяднёў, “зняверыліся мы ад доўгай і бясплоднай веры...” 1 хоць у вольным свеце працавітыя беларусы з гадамі абжыліся, набылі матэрыяльную незалежнасць, аднак духоўна пісьменнікам-творцам было вельмі цяжка, асабліва на першым часе. Часопіс “Баявая Ускалось” (1955, № 5) у рэдакцыйным артыкуле С.Хмары “Ахвяры” канстатаваў: “Іх шмат, таленавітых, колісь плодных паэтаў з ласкі Божае, пісьменнікаў, публіцыстаў. Параскіданыя па далёкіх кутох свету ў адзіноце, адарваўшыся ад свайго беларускага караня, дагараюць недзе ў джунглях Венесуэлы, Бразіліі ці ў стэпах Аўстраліі, або нат і бліжэй, загубіўшыся ў натоўпах Нью-Ёрку, Чыкага, Лос-Анжэлесу... “Чалавек ніколі не мае часу для самога сябе, не можа аддацца творчасці”, — піша з далёкай Венесуэлы Уладзімір Дудзіцкі — здольны паэт.
Нялёгка сёння пішуцца лісты, I словы глейкім сумам наліліся: Упаў на грудзі зломаны кастыль I рану цяжкую ў сэрны высек...
— скардзіцца паэт.
Адзін з выдатнейшых паэтаў нашай эміграцыі Алесь Салавей апынуўся ў Аўстраліі. “Цяпер я нічога не пішу, — канстатуе ён, — і мала надзеі на тое, што буду пісаць у далейшым...”
Там жа, у Аўстраліі, заглох і яшчэ адзін, менш ведамы паэт Анатоль Сумны:
Мне натхненне даюць толькі Вера і Бог I радзіма, якой я сьпяваю...
I няхай на радзімы далёкіх палёх Ветры песьні мае расьпяваюць...
Колькі пісьменнікаў змоўкла, колькі анямела... Падаюць ахвяры. Ломяцца, глохнунь таленты...”
Аднак многія аўтары, нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці выгнання, працягвалі творчасць, пачатую на Бацькаўшчыне, працягвалі беларускую справу, як рабілі гэта іх папярэднікі — эмігранты 20-х гг., выдатныя дзеячы нацыянальнага адраджэння
В.Ластоўскі, Б.Тарашкевіч, Ф.Аляхновіч, змушаныя жыць у Польшчы, Літве, Латвіі і знішчаныя ў часы сталіншчыны. У далёкім замежжы пісьменнікі змаглі згуртавацца, стварыць незалежную прэсу, літаратурны беларускі рух. Ды і невядома, каму было цяжэй матэрыяльна і духоўна — тым, хто пакінуў радзіму, ці тым, хто на ёй жыў і жыве, як сцвярджае сёння беларускі паэт Алесь Пісарык:
Карэнне роду нашага пасеклі Віхуры веку, Дух не замялі!
Вы на чужыне не зазналі бедаў Такіх, як тут — На здаўленай зямлі...
Пісьменнікі, як і многія беларусы, пакінулі радзіму толькі геаграфічна. “Мы ж не “ўцекачы” і не “выгнанцы”, а тым болей не “ворагі народу”, — пісаў Ю.Віцьбіч. — Мы — палітычная эміграцыя — крэўная частка свайго паняволенага народу. Адсюль мы з’яўляемся таксама законнымі гаспадарамі помнікаў рэлігіі, гісторыі і мастацтва на Беларусі. Нашыя продкі, дзяды ды бацькі іх стварылі, а таму мы арганічна ня ў стане не рупіцца аб іхным цяперашнім становішчы, не праймацца з іхняга разбурэння ды не цешыцца з іхняе аховы...”3
Ю.Віцьбіч, творчасць якога пачыналася на радзіме і які быў асабіста знаёмы з многімі пісьменнікамі, якраз і быў адным з арганізатараў літаратурнага руху замежжа. Гэты рух умоўна можна падзяліць на два асноўныя перыяды: I — другая палова 40-х—50-я гады — лагеры перамешчаных асобаў (ДР—displaced persons) у Германіі, Аўстрыі, дзе кампактна жылі беларусы пасля вайны; II— 50-я гады — канец XX стагоддзя — краіны рассялення і сталага пражывання беларускіх эмігрантаў, найперш ЗША, Канада, Англія, Францыя, Аўстралія (ёсць беларускія асяродкі і цяпер у Германіі, Бельгіі ды іншых краінах).
Ужо ў самыя першыя месяцы выгнання на дарогах Еўропы, a затым у лагерах перамешчаных асобаў беларусы пачалі аб’ядноўвацца, арганізоўваць школы для дзяцей, закладваць пачаткі літаратурнага жыцця і, галоўным чынам, наладжваць выданне газет
5 Віцьбіч Ю. Ліст да М.Сяднёва. Саўт-Рывер. 28 студз. 1970 // М.Сяднёў. Масеева кніга. Мн., 1994. С. 314.
і часопісаў, а па магчымасці і кніг. Многія пісьменнікі станавіліся настаўнікамі ў школах, ладзілі літаратурныя вечары, лекцыі, выступалі з чытаннем сваіх твораў, бралі актыўны ўдзел у культурна-асветніцкай дзейнасці сярод беларускіх эмігранцкіх асяродкаў, спрыялі выхаванню нацыянальна-сведамай моладзі, захаванню гістарычнай спадчыны.
Найбольш садзейнічала гэтым мэтам беларуская прэса. А газет і часопісаў эмігранты выдавалі блізу 100 найменняў. Сярод іх інфармацыйныя царкоўна-рэлігійныя, студэнцкія, скаўцкія, літаратурна-грамадскія. He ўсе яны, зразумела, доўга пратрымаліся, але такой колькасці газет і часопісаў, відаць, не выходзіла ў Беларусі. Пазней, на пачатку 50-х, калі перасталі існаваць ДП і беларусы раз’ехаліся па розных краінах, многія газеты і часопісы працягвалі сваё жыццё і там.
Большасць гэтых часопісаў і газет, ратуючы гонар нацыянальнай дэмакратыі, беларускага слова, спрыяла кансалідацыі беларусаў свету, дапамагала іх згуртаванню на глебе нацыянальнай ідэі, ставіла задачы (як, да прыкладу, газета “Бацькаўшчына”, орган “беларускай нацыянальна-вызвольнай думкі”, заснаваны ў 1947 г., рэдактар Л.Крывічанін (Лявон Савёнак): “разьвіваць і паглыбляць беларускі патрыятызм, узбройваць эміграцыйнае грамадства высокімі ідэйнымі якасьцямі, вырабляць жалезны гарт і ахвярнасьць у вялікім змаганьні за вызваленьне нашай дарагой Бацькаўшчыны”. Газета мела свае прадстаўніцтвы ў ЗША, Англіі, Францыі, Бельгіі, Новай Зеландыі, Венесуэле, Канадзе, Аўстраліі. На старонках “Бацькаўшчыны” рэгулярна пад рубрыкай “Па куткох эміграцыі” публікаваліся розныя інфармацыйныя матэрыялы. Акрамя самай разнастайнай тэматыкі рэдакцыя “Бацькаўшчыны” выдавала літаратурны дадатак, дзіцячы часопіс “Каласкі”, друкавала беларускія класічныя творы. Беларускія газеты і часопісы змяшчалі шмат матэрыялаў з далёкай і блізкай гісторыі Беларусі: пра Вялікае Княства Літоўскае, падзеі нацыянальна-вызвольнага руху канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Гэта былі палітычныя матэрыялы, іх аўтары часта не пагаджаліся з ацэнкамі беларускай гісторыі савецкіх і польскіх вучоных і даследнікаў. Асаблівая ўвага аддавалася актыўным працэсам беларусізацыі, распачатым у 20-х гадах. Публікаваліся на старонках эмігранцкай перыёдыкі і многія літаратурныя творы айчынных аўтараў. Ацэнкі гэтых твораў звычайна адрозныя ад савецкай крытыкі, аднак яны не заўсёды былі аб’ектыўнымі.
Была разгорнута і выдавецкая дзейнасць, асабліва пры газеце “Бацькаўшчына”: сабраны і выдадзены вершы Янкі Купалы, п’еса “Тутэйшыя”, якія ў савецкай Беларусі лічыліся “нацдэмаўскімі”, a таму замоўчваліся і не траплялі ні ў якія зборнікі і хрэстаматыі, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Гаруна, В.Ластоўскага, Л.Калюгі, А.Мрыя, многіх іншых рэпрэсаваных беларускіх аўтараў. Гэтым кнігам папярэднічалі грунтоўныя ўступныя артыкулы з аглядам жыцця і дзейнасці таго або іншага пісьменніка.
Безумоўна, выдаваліся і творы эмігрантаў, выйшла анталогія “Ля чужых берагоў” (1955, Мюнхен) — першае калектыўнае выданне беларускай паэзіі і прозы, друкаваліся на старонках “Бацькаўшчыны”, іншых газет і часопісаў новыя вершы Н.Арсенневай, М.Сяднёва, А.Салаўя, У.Дудзіцкага, У.Клішэвіча, М.Кавыля, Я.Юхнаўца, проза А.Саковіч, успаміны, публіцыстыка, крытычныя артыкулы, пабачылі свет першыя паэтычныя кнігі М.Сяднёва (“У акіяне ночы”), Р.Крушыны ("Лебедзь чорная”). У 1952 г. выйшаў даведнік М.Панькова “Паказальнік беларускіх выданняў на чужыне за 1945—60 гг.” (выдадзены “Крывіцкім навуковым таварыствам Пранціша Скарыны”), дзе сабраны звесткі пра кнігі, часопісы, газеты, якія выходзілі ў першы пасляваенны перыяд на эміграцыі (“Беларускі лемантар”, чытанкі для 3—5 класаў: “Родны палетак”, “Наша краіна”, “Помнікі старажытнасці”, “Малюнкі мінулага” Я.Гладкага, якія распавядалі пра славутых беларускіх дзеячаў: Міндоўга, Гедыміна, Альгерда, Ягайлу, Скарыну, В.Цяпінскага, К.Астрожскага, Л.Сапегу, В.Ластоўскага, Я.Лёсіка ды інш.; хрэстаматыя выбраных рэлігійных твораў “Бог і Бацькаўшчына”, складзеная Я.Пятроўскім, падручнікі М.Міцкевіча (А.Галіны) “Роднае слова”, “Чытаньне для дзяцей 1 году навукі”, “Чытаньне для 3 класа”, хрэстаматыі “Вясна”, “Каля дому”, “Зіма”). М.Панькоў сабраў звесткі і пра часопісы ды іншыя перыядычныя выданні, якія праіснавалі зусім нядоўга.
Акрамя шматлікіх грамадска-палітычных, інфармацыйных выданняў выходзілі і літаратурна-мастацкія часопісы: “Пагоня” (рэдактар У.Дудзіцкі, Зальцбург), “Шляхам жыцьця” (рэдактар Х.Ільляшэвіч, Ватэнштадт), ‘Толас беларусаў” (рэдактар С.Хмара, Шлезвіг), “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” і “Шыпшына” (рэдактар Ю.Віцьбіч), часопіс Саюза беларускіх журналістаў “Вольнае слова” (рэдактар М.Панькоў (Вольны)), “Сакавік” (рэ-
дактар Ант.Адамовіч, Остэргофэн). Вялікую перавагу літаратурным матэрыялам аддавалі і часопісы “Божым шляхам” (рэдактар а.Леў Гарошка (Жменя), Парыж), “Беларускія навіны” (рэдактар Л.Рыдлеўскі, Парыж), “Крывіцкі сьветач” (Мюнхен), “Студэнцкія весткі” (рэдактар Міхась Рагуля, Мюнхен).
У першыя пасляваенныя гады пісьменнікі-эмігранты заснавалі літаратурныя аб’яднанні “Шыпшына” і “Баявая Ускалось”. Х.Ільляшэвіч у сваім часопісе (“Шляхам жыцьця”, 1946, № 4) абвесціў пра заснаванне пісьменніцкага аб’яднання “Шыпшына” і пра яго першы арганізацыйны сход, які адбыўся ў Берліне ў 1945 г. Але пачало яно актыўна дзейнічаць толькі з 1946 года, адначасова з выданнем часопіса “Шыпшына”. Дарэчы, шыгішына, як вядома, паэтычны сімвал Беларусі, дзікая і калючая лясная расліна. Яна не даецца чужынцу, сустракаючы яго калючымі дзідамі, пышна і прыгожа цвіце ўвесну і чырванее сваімі пладамі — запарукай сваёй несмяротнасці. Маніфестам аб’яднання пісьменнікаў на эміграцыі стаў славуты верш У.Дубоўкі “О, Беларусь, мая шыпшына!”, эмблемай — галінка шыпшыны з кветкай і калючкамі.
У склад згуртавання ўвайшлі Н.Арсеннева, Ю.Віцьбіч, М.Вярба, Я.Золак, Х.Ільляшэвіч, А.Кавалеўскі, У.Клішэвіч, А.Салавей, М.Сяднёў, У.Сядура, М.Цэлеш, М.Кавыль, У.Дудзіцкі, С.Жамойда, Р.Крушына.
Ініцыятарам згуртавання стаў былы сябра “Узвышша” Ю.Віцьбіч. Згуртаванне “Шыпшына”, можна сказаць, стала спадкаемцам мастацка-эстэтычнага кірунку “Узвышша”, як літаратурнага аб’яднання, так і часопіса, але ні ў якім разе не паўторам яго, бо на эміграцыі верылі, што “Узвышша” адродзіцца на Бацькаўшчыне, яно не адыдзе ў нябыт. “Шыпшына” на эміграцыі, як і “Узвышша” на радзіме, стаяла на пазіцыях незалежнасці, адданасці нацыянальным інтарэсам Беларусі. Узвышэнцы, шчырыя патрыёты (У.Дубоўка, А.Бабарэка, Я.Пушча, К.Крапіва, К.Чорны, З.Бядуля, В.Шашалевіч, Т.Кляшторны, Л.Калюга, А.Мрый ды інш.), адной са сваіх мэтаў бачылі няўхільнае змаганне за высокаэстэтычнае мастацтва, культуру творчасці. Галоўная ўстаноўка заснавальнікаў “Узвышша” — падвысіць мастацкі ўзровень беларускай літаратуры, культуру беларускай мовы, жыццёвую сімволіку мастацкага твора, яго эстэтычную вобразнасць, беларускую праблематыку, адзінства
творча-мастацкай ідэі. Агульна-тэарэтычны план узвышэнцаў засноўваўся на эстэтычна-мастацкім нашаніўскім першаўзвышэнстве, на творчасці М.Багдановіча, Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа. Тэарэтык “Узвышша”, таленавіты крытык і літаратуразнавец Адам Бабарэка (расстраляны ў 1938 г.), у сваім праграмным артыкуле “3 далін на ўзвышшы” сфармуляваў асноўныя прынцыпы “Узвышша” як новага этапу ў развіцці беларускай эстэтычнай думкі і мастацкай літаратуры.
Адпаведна гэтым устаноўкам бачылася Ю.Віцьбічу (у 1930 г., дарэчы, ён стаў сябрам “Узвышша”, атрымаўшы пасведчанне за подпісамі К.Чорнага і К.Крапівы, а Віцьбічавы апавяданні ўжо друкаваліся ў часопісе “Узвышша”) і літаратурнае згуртаванне “Шыпшына” на эміграцыі. Быў распрайаваны і прыняты Статут згуртавання, шмат у чым блізкі ўзвышэнскім мэтам:
“ 1. Згуртаваць беларускіх актыўных і творча-дасьпелых пісьменнікаў, белетрыстых, паэтаў, драматургаў і крытыкаў, што знаходзяцца на эміграцыі.
2 . Працаваць над стварэньнем вялікай літаратуры, годнай нашага вялікага народу.
“Шыпшына” стаіць на варце поўнае свабоды творчых пошукаў, але для ейных сяброў з’яўляюцца абавязковымі крытэрыі высокай мастацкасьці літаратурнага твору, імкненьне да ідэйнае насычанасьці і арыгінальнасьці, глыбокая пашана да нашае літаратурнае спадчыны і пачуцыіё спадкаемства да ўсяго лепшага ў ёй, узаемная пашана да творчасый адзін аднаго, а ў галіне ідэёвай — самаахвярная адданасьць найвышэйшаму ідэалу нашага Народу. “Шыпшына” заклікае братоў-пісьменнікаў далучыцца да яе, каб супольна тварыць на карысьць нашае Маці-Беларусі” (“Шыпшына”, 1946, № 2, Рэгенсбург). Пад гэтым Статутам стаяць подпісы ўсіх пісьменнікаў — сяброў “Шыпшыны”.
Спавядаючы мэты, мастацка-эстэтычныя ўстаноўкі “Узвышша”, шыпшынаўцы працягвалі традыцыі беларускай літаратуры і на чужыне, шанавалі памяць выдатных літаратараў — барацьбітоў за росквіт нацыянальнага мастацтва. Ужо ў Нью-Ёрку (1951), калі на эміграцыі адзначаліся 25-я ўгодкі з дня заснавання “Узвышша”, Ю.Віцьбіч пісаў: “У дзень 25-х угодкаў ад заснаваньня роднага “Узвышша” хочацца перадусім з братнім жалем схіліць голаў перад сьветлай памяцьцю ўзвышэнцаў, закатаваных расейскім балынавізмам, такіх, як Адам Бабарэка,
Уладзімір Дубоўка, Уладзімір Жылка. Няхай ніколі ня згіне памяць аб іх...
У гэты дзень хочацца цёплым сяброўскім словам прыгадаць тых узвышэнцаў, што дагэтуль гібеюць у савецкіх катавальнях, такіх, як Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Сяргей Дарожны, Васіль Шашалевіч, Андрэй Шашалевіч, Фелікс Купцэвіч. Няхай дачакаюцца яны Уваскрашэньня нашае Бацькаўшчыны...”4 He ведалі тады на эміграцыі, што ўсе гэтыя таленты знішчаныя ў 1937 годзе, акрамя Я.Пушчы, які пасля першага арышту жыў, змяніўшы прозвішча, у глыбінях Расіі.
“Шыпшына” стала агульнаграмадскай, літаратурнай арганізацыяй, а не вузкапрафесійным гуртком. Пісьменнікі, якія ўваходзілі ў згуртаванне, маглі быць самых розных светапоглядаў і веравызнанняў, але мусілі падзяляць статутныя патрабаванні.
Тым часам у эмігранцкім беларускім асяроддзі адбыўся падзел на розныя групоўкі. Тых беларусаў, якія разам з беларускімі епіскапамі далучаліся да расійскай царквы, а таксама прыхільнікаў Беларускае Цэнтральнае рады (БЦР) (яны заклалі ў 1948 г. у Амерыцы Беларуска-Амерыканскі Дапамогавы камітэт, а ў 1951 г. склікалі першы кангрэс беларусаў Амерыкі, дзе абралі Беларускі Кангрэсавы камітэт) сталі называць “зарубежнікамі”, а тых, хто застаўся пры Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве (БАПЦ), разам з прыхільнікамі БНР (тыя ў сваю чаргу заснавалі Беларуска-Амерыканскае задзіночанне (БАЗА)), працягвалі называць “крывічамі”. Дарэчы, плённа працуюйь і цяпер Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі, Згуртаванне беларусаў Канады, Беларускае аб’яднанне ў Аўстраліі, Беларуская бібліятэка імя Ф.Скарыны ў Лондане, дзякуючы нястомным старанням а.Аляксандра Надсана. У 1946 г. у Рэгенсбургу (Германія) было закладзена Беларускае (Крывіцкае) навуковае таварыства імя Ф.Скарыны. Аднак, нягледзячы на гэты падзел “крывічоў” і “беларусаў”, “заходнікаў” і “ўсходнікаў”, каталікоў і праваслаўных, удзельнікі літаратурнага згуртавання “Шыпшына” спавядалі адзіную мэту — змаганне сваімі творамі за ідэалы 25 Сакавіка.
На старонках часопіса “Шыпшына” друкаваліся самыя розныя творы — і пісьменнікаў, якія ўваходзілі ў згуртаванне і якія
4 Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 360.
не належалі да яго, без усялякай увагі на тое, якой групоўкі трымаўся той або іншы аўтар. Гэтая цярпімасць да розных поглядаў, уменне згуртаваць аўтарскі актыў у вышэйшай ступені было ўласціва Ю.Віцьбічу — галоўнаму арганізатару згуртавання і выдаўцу часопіса “Шыпшына”. Сябры згуртавання, на думку Ю.Віцьбіча, не павінны падпарадкоўвацца нейкай адной палітычнай сіле, іх задача — стварыць творчую асацыяцыю ўсіх беларускіх пісьменнікаў на чужыне, куды б на роўных правах уваходзілі “Шыпшына”, літаратурнае згуртаванне “Баявая Ускалось”, літаратурная секцыя Беларускага Інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (БІНІМ), іншыя суполкі і творчыя асобы.
Часопіс “Шыпшына” (калі яшчэ беларусы-эмігранты знаходзіліся ў Еўропе, у лагерах ДР рассылаўся па ўсіх беларускіх асяродках (выдаваўся, як і іншыя перыядычныя выданні, на ахвяраванні чытачоў). Ён прэзентаваў новыя творы беларускіх пісьменнікаў не толькі беларусам, але і ўкраінцам, палякам, чытачам іншых нацыянальнасцяў. 3 пераездам беларусаў-эмігрантаў з Еўропы ў краіны сталага пражывання часопіс “Шыпшына”, восьмы нумар якога ўжо выйшаў у ЗША, з прычыны цяжкасцяў выдання спыніў сваё існаванне. Аднак значнасць яго ў згуртаванні літаратурных сіл замежжа несумнеўная. Часопіс аднаўляў, вяртаў чытачу творы тых пісьменнікаў, якія нельга было прачытаць у Беларусі ў 50-х гадах: “Крывічы” М.Зарэцкага, “Запіскі Самсона Самасуя” А.Мрыя, “Нядоля Заблоцкіх” Л.Калюгі, “Скіп’еўскі лес” К.Чорнага, вершы У.Дубоўкі, Я.Пушчы, творы класікаў: М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, забароненыя на радзіме, артыкулы пра лёсы рэпрэсаваных пісьменнікаў. У кожным нумары “Шыпшыны” друкаваліся новыя вершы, паэмы, аповесці, апавяданні, пераклады пісьменнікаў-эмігрантаў.
He меншае значэнне для развіцця літаратурнага руху замежжа мела і літаратурнае згуртаванне “Баявая Ускалось”, арганізатарам якога быў Сяргей Хмара (1905—1992). С.Хмара (псеўд. С.Світка, Сымон Зацяты, Я.Пярун, сапраўднае прозвішча Сіняк) нарадзіўся ў Адэсе, куды бацькі, сяляне са Слонімшчыны, выехалі на заробкі. На радзіму вярнуліся ў 1918-м. Адзін з найболыл вядомых і актыўных дзеячаў 30—40-х гадоў у Заходняй Беларусі. Друкавацца пачаў у 1925 г. Аўтар кніг “Бунтарнае”, “Шляхам барацьбы” (падрыхтаваная да друку, але знішчаная
палякамі пад час ліквідацыі выдавецтва “Рунь”, 1930 г.), “Жураўліным шляхам” (1939), “Мы” (1949), зборнікаў, заснаваных на беларускай міфалогіі: “Аб Багох Крывіцкіх Сказы”, “Сказы Бацькаўшчыны” (1986), дзе выказваў веру, што “ўваскрэсне слава нашай зямлі”. Вершы С.Хмары прасякнутыя нацыянальнапатрыятычнымі матывамі, любоўю да Беларусі (“Усцяж Беларусь! Беларусь на вуснох”, за вызваленне якой “нам палаць, а не цьміць!”). За сваю беларускую дзейнасць С.Хмара сядзеў у турмах пры ўсіх акупацыях Бацькаўшчыны — польскай, расійскай, нямецкай. У 1944 г. пайшоў у выгнанне. Жыў напачатку ў Германіі, потым у Канадзе.
Яшчэ на радзіме, пры спрыянні Гальяша Леўчыка, іншых беларускіх пісьменнікаў С.Хмара заснаваў літаратурнае згуртаванне (Сустань) “Маладая Ускалось” (як працяг “Руні”), якое на эміграцыі было пераўтворана ў “Баявую Ускалось”. Як і “Шыпшына”, “Баявая Ускалось” стаяла на незалежных ад палітычных груповак пазіцыях, мела выразна акрэслены нацыянальна-патрыятычны кірунак, гуртавала вакол сябе ўсё жыццяздольнае, адмаўляла прынцып “паэзія дзеля паэзіі”, ці так званую тэорыю “чыстага мастацтва”, трымалася пераканання, што мастацтва ва ўсіх сваіх разгалінаваннях — толькі род зброі для змагання за нацыянальную незалежнасць народа, а пісьменнікі — вестуны гэтай барацьбы, актыўныя ўдзельнікі грамадскакультурнага і палітычнага жыцця беларускай эміграцыі.
Дзейнасць “Баявой Ускалосі” аднавілася ў 1949 г., папоўніліся шэрагі яе сяброў (М.Вольны, В.Вярбіна, А.Камароўскі, Ніна Змагарка, А.Сумны, А.Змагар, А.Дрыгвіч, Я.Таўпека, М.Галейка ды інш.). Першыя нумары часопіса “Баявая Ускалось” выходзілі пад рэдакцыяй М.Панькова (Вольнага) у Нямеччыне, затым у Нью-Ёрку і ў Канадзе. Акрамя ўдзельнікаў згуртавання на старонках часопіса друкаваліся В.Адважны, У.Клішэвіч, А.Салавей, У.Глыбінны, Я.Юхнавец і многія іншыя аўтары, як і абавязкова творы пісьменнікаў з БССР. Сустань выдала шэраг зборнікаў: акрамя кніг С.Хмары, — “Памятай Бацькаўшчыну” Ніны Змагаркі, “Да згоды” А.Змагара, “Крэда” У.Дубоўкі ды інш. Сябрыны літаратурнай сустані “Баявая Ускалось” існавалі ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Англіі.
У снежні 1951 года (калі большасць беларусаў з Нямеччыны пераехала ў ЗША) у Нью-Ёрку быў заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) для каардынацыі праблем беларусістыкі ў галінах навукі, літаратуры, мастацтва. Цяпер эмблема інстытута (партрэт Ф.Скарыны), як і яго навуковыя працы, літаратурныя выданні, шырока вядомая ў Беларусі і ўсюды ў свеце, дзе цікавяцца нашай краінай. Сябрамі інстытута маглі стаць усе, хто меў вышэйшую адукацыю, працы ў галіне беларусістыкі. На першым арганізацыйным сходзе, на якім старшынстваваў доктар А.Орса, сакратаром інстытута была абрана Наталля Арсеннева, дырэктарамі былі епіскап Васіль (Тамашчык), Я.Ліманоўскі, доктар Вітаўт Тумаш, якія закладалі асновы навуковай бібліяграфіі твораў Ф.Скарыны і літаратуры аб ім. Цяпер дырэктарам БІНІМ з’яўляецца доктар В.Кіпель (нарадзіўся ў 1927 г. у Мінску, маці — настаўніца, бацька — Яўхім Кіпель — вядомы грамадска-палітычны дзеяч, супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, рэпрэсаваны ў 30-х гадах). В.Кіпель скончыў Лювенскі (Бельгія) і Ратгерскі (ЗША) універсітэты. Вучоны, літаратуразнавец, бібліёграф, публіцыст, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі, аўтар фундаментальнай працы “Беларусы ў ЗША”. У кіраўніцтва БІНІМ уваходзяць таксама Зора Кіпель, Я.Запруднік, А.Шукейлойц, Т.Бэрд, уваходзіў Ант. Адамовіч. Зора і Вітаўт Кіпелі склалі бібліяграфію “Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе” (1985) і хрэстаматыю “Беларуская дзяржаўнасць” (1988). Зора Кіпель (нарадзілася ў Мінску ў сям’і пісьменніка Л.Савёнка (Л.Крывічаніна). Скончыла Лювенскі і Ратгерскі ўніверсітэты, грамадска-культурны дзеяч, бібліятэказнавец, перакладчык) — вядомы даследнік і літаратуразнавец, займаецца вывучэннем сярэднявечнай літаратуры, рукапіснай беларускай літаратуры XVI стагоддзя, напісала грунтоўную навуковую працу “Этнічныя элементы ў беларускім Трыстане XVI стагоддзя”.
Дзейнасць БІНІМ скіраваная на вывучэнне Беларусі без усялякага фальшавання, на стварэнне навуковай Скарыніяны, а таксама мартыралогу — апісанняў усяго, што знішчыла савецкая ўлада ў галіне помнікаў архітэктуры, культуры, гісторыі, навукі, рэлігіі, літаратуры. Ад пачатку 60-х гадоў да ранейшых накірункаў дзейнасці дадаліся вывучэнне беларускай эміграцыі, складанне беларускай бібліяграфіі ў замежных мовах. Былі створаны філіялы
БІНІМ у Германіі, Канадзе, распачата выданне збору твораў пісьменнікаў-эмігрантаў. Ужо выдадзены кнігі Н.Арсенневай (“Між берагамі”), А.Салаўя (“Нятускная краса”) — укладанне, уступныя артыкулы Ант.Адамовіча, складанне бібліяграфіі Зоры Кіпель, А.Саковіч (“У пошуках праўды”), М.Кавыля (“Міжагнёўе), У.Дудзіцкага (“Напярэймы жаданьням”), Ю.Віцьбіча (“Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі”), М.Цэлеша (“Хмары над Бацькаўшчынай”), Л.Крывічаніна (“Беларусізацыя пад № ...”) — укладанне, уступныя артыкулы, бібліяграфія Л.Юрэвіча, У.Глыбіннага “Вялікія дарогі”, “Архіўная кніга”, куды ўвайшлі знойдзеныя ў розных архівах творы У.Дудзіцкага, М.Вярбы, У.Глыбіннага, Ю.Віцьбіча, У.Клішэвіча, Х.Ільляшэвіча (укладальнік, аўтар прадмовы Л.Юрэвіч). У 1998 г. выйшлі “Эпізоды” Яўхіма Кіпеля (выдавецтва газеты “Беларус”, Нью-Ёрк), у 1999 г. — “Беларуская мемуарыстыка на эміграцыі” (укладанне і прадмова Л.Юрэвіча). Выданне БІНІМ (Нью-Ёрк). Усе гэтыя кнігі друкаваліся Міколам Прускім ва ўласнай друкарні.
Беларускім інстытутам навукі і мастацтва выдаюцца “Запісы БІНІМ” (ужо пабачылі свет 23 выпускі), каталогі друкаў, бібліяграфіі (Ф.Скарыны, Я.Купалы, Я.Коласа). 3 пачатку 90-х гадоў наладжана трывалая сувязь з навукоўцамі, бібліятэкамі, пісьменнікамі, Скарынаўскім навукова-асветным цэнтрам Беларусі.
Інстытут выдаваў ў 1954—1955, 1958 і ў 1963 гг. (7 выпускаў) ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс “Конадні” (пад рэдакцыяй В.Тумаша), які змяшчаў на сваіх старонках паэзію, прозу, літаратурную крытыку і публіцыстыку, хроніку літаратурнага і навуковага жыцця. У “Конаднях”, як і ў іншых часопісах, публікаваліся вершы Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, А.Салаўя, М.Сяднёва, Р.Крушыны, проза К.Акулы, М.Кавыля, Ю.Віцьбіча, А.Саковіч, А.Галіны, П.Сыча, В.Грэскага, успаміны пра Я.Купалу, Цётку, А.Гаруна, Я.Лёсіка. Друкаваліся таксама пераклады, творы пісьменнікаў савецкай Беларусі. Цікавымі і змястоўнымі былі літаратурная крытыка (Ант. Адамовіч, Я.Менскі (І.Плашчынскі), С.Брага (В.Тумаш)), рэпэнзіі на паэтычныя зборнікі.
3 1960 года пачаў выдавацца грамадска-палітычны і літаратурны часопіс “Беларуская думка”, які паставіў сабе за мэту “служыць беларускаму народу, беларускай нацыянальнавызвольнай ідэі і справе дэмакратыі”. Яго рэдактарамі-засна-
вальнікамі былі пісьменнікі Янка Золак (Антось Даніловіч) і М.Кавыль.
Акрамя літаратурных твораў “Беларуская думка” публікавала шмат публіцыстычных артыкулаў, якія вылучаліся бескампраміснанепрымальным стаўленнем да савецкай улады, праўдзівымі матэрыяламі, высновамі (“Тыдзень паняволеных народаў”, “Бальшавізм і пытанне беларускай дзяржаўнасці”, “Да гісторыі нацыянальных дачыненьняў на Беларусі”, “Шляхам змаганьня”, “Сучаснае міжнароднае напружаньне” ды інш.). На старонках “Беларускай думкі” друкаваліся нарысы, нататкі, успаміны У.Сядуры (“Беларуская культура і таталітарызм”, “Паэт з Божае ласкі” — пра Я.Пушчу), А.Калубовіча (“Прафесар Доўнар-Запольскі”), С.Каўша (“Прарок беларускага Адраджэньня”: да 90-годдзя Я.Купалы), Б.Шчорса (“Вялікая дачка Беларусі”: на 800-я ўгодкі смерці Еўфрасіньні Полацкай) ды інш.
Савецкая беларуская літаратура на старонках “Беларускай думкі” і іншых часопісаў падавалася ў самым шырокім аспекце — ад непрымання, жорсткай крытыкі, часта зняважлівай, да спачування з-за адсутнасці ўмоў для сапраўднай творчасці і да радасці і вітання з нагоды з’яўлення на Бацькаўшчыне новых, маладых талентаў і ад таго, што многія аўтары сваімі творамі падрывалі каноны нарматыўнага казённа-таталітарнага, прымусовага мастацтва.
Друкаваліся таксама гадавыя агляды айчыннай літаратуры, юбілейныя артыкулы на ўгодкі смерці вядомых пісьменнікаў, угодкі заснавання літаратурных аб’яднанняў, змяшчаліся мемуары, хроніка, звесткі пра мастацкія творы, якія выходзілі і на эміграцыі, і на Бацькаўшчыне.
Беларускія літаратурна-мастацкія, навуковыя і грамадскія часопісы, газеты ў далёкім замежжы, як і выдаўцы (прыватнае выдавецтва У.Пелясы, дзе друкаваліся кнігі М.Сяднёва, М.Кавыля, Я.Юхнаўца, выдавентвы М.Прускага, Я.Пятроўскага, Я.Золака), пісьменнікі, шмат зрабілі для развіцця літаратуры, журналістыкі, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Яны неслі людзям, найперш суайчыннікам, аб’ектыўныя веды і праўду беларускай нацыянальнай гісторыі, літаратуры, культуры, выконвалі сваю патрыятычную місію. Паступова на замежжы пачалося сістэматычнае вывучэнне беларускай эмігранцкай літаратуры, праўда, пакуль што на ўзроўні навуковых дакладаў,
выдання твораў. У Канадзе М.Вярба5 ва Украінскай вольнай акадэміі навук у Вініпэгу прачытаў рэферат “Сучасная беларуская літаратура на эміграцыі”, у Англіі (Лондан, Бірмінгем) а.Чэслаў Сіповіч выступіў з дакладам “Сучасная беларуская літаратура на Бацькаўшчыне і на эміграцыі”, у ЗША (Пітсбурскі ўніверсітэт) на канферэнцыі славістаў а.У.Рыжы-Рыскі зрабіў даклад пра беларускі літаратурны рух на эміграцыі. Сучаснае становішча беларускай літаратуры на эміграцыі абмяркоўвалася на навуковым сімпозіуме беларускіх літаратараў, у якім бралі ўдзел І.Плашчынскі (брат Я.Пушчы), Я.Ліманоўскі, М.Панькоў, Я.Шакун, М.Цэлеш, Я.Юхнавец. На з’ездзе славістаў у Манрэалі (Канада) разгарнулася шырокая дыскусія па праблемах беларускай літаратуры, як і на сімпозіуме па літаратуры беларускай эміграцыі ў Куінс-Коледж (Нью-Ёрк), дзе з дакладамі выступалі Я.Садоўскі (“Беларуская эміграцыйная літаратура ў Канадзе”), Антон Адамовіч (“Вацлаў Ластоўскі”). У часопісе “Баявая Ускалось” (1971, № 11) быў змешчаны артыкул В.ЖукГрышкевіча “Беларуская літаратура за мяжой”, у аснову якога пакладзены даклад на з’ездзе славістаў у Манрэалі. Дарэчы, В.Жук-Грышкевіч (1903—1989) нарадзіўся ў м.Будслаў Вілей-
5 Мікола Вярба (1912—1975, сапр. Сільвановіч, родам з Міншчыны) — таленавіты паэт, верны, перакананы “шыпшынавец”, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі, прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага камітэта (БНК) у Нямеччыне, заснавальнік лагера (ДП) у Гэрэнбургу, арганізатар мастацкай майстэрні “Раніца”, выдавец паштоўкі “Вялікія дзеячы Беларусі” з выявай Пагоні. Актыўны супрацоўнік беларускага скаўтынгу, непахісны змагар за аб’яднанне ўсіх беларусаў замежжа незалежна ад іх палітычных поглядаў і веравызнанняў. 3 1949 г. жыў у Канадзе (г.Вініпэгу). Адзін з арганізатараў Беларускага культурнага таварыства, Беларуска-Канадыйскага аб’яднання ў правінцыі Манітоба, аўтар артыкула пра беларусаў у энцыклапедыі Канады. Вершы пачаў пісаць з юнацтва, але першыя публікацыі з’явіліся ў “Беларускай газэце” толькі ў 1943 г. Амаль усе яны прысвечаны Бацькаўшчыне, прасякнуты бязмежнай любоўю да Беларусі (“О Маці! Твае мы сыны — адраджэнцы, // паўсталі мы раны твае загаіць, // табе мы ў ахвяру нясём свае сэрцы, // з табой мы жадаем памерці ці жыць...”). У невялікіх паэмах (“Медны коньнік XX веку”, “Да берагоў зямлі неабяцанай”), вершах (“Асеньні пейзаж”, “Вясна”, “3 табой”, “Крывавы клічнік”, “Мая малітва”, “Мы сведчыць будзем!”, “He плач перад чужымі”, “Няма таго, што сэрцу трэба...”, “Паміж пахучых руж”, “Прывід”, “Сваю сабе збудуем хату”, “Ты, мая Беларусь”, “Сьвятых — Сьвятым”, “Ці ж мне ня даў нічога Бог?”, “Вам шлю прывітаньне”, “Дзень урадзінаў” ды іншых) гучаць не толькі настальгічныя матывы, але і гарачая вера ў надыход Вясны-Адраджэння, што “абудзіў Магутны Сакавік”, узно-
скага павета ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віленскай Беларускай гімназіі (разам з Н.Арсенневай, з якой сябравалі ўсё жыццё), скончыў факультэт славянскай філалогіі Пражскага ўніверсітэта, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Віленскай Беларускай гімназіі, адначасова вучыўся ў Віленскім універсітэце. Быў рэпрэсаваны (1939), вызвалены ў 1941 (запісаўся польскім грамадзянінам). Каб вырвацца з СССР, уступіў у Польскае войска 8-й Брытанскай арміі і праз Ірак, Егіпет, Італію (дзе разам з П.Сычом браў удзел у бітве пад Монтэ-Касіна супраць фашыстаў) трапіў у Англію. Адзін з арганізатараў Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), рэдагаваў часопісы ЗБВБ “На шляху”, “Беларус на чужыне”. 3 1950 г. — у Канадзе, актыўны дзеяч Згуртавання беларусаў Канады (разам з жонкай Раісай ЖукГрышкевіч, якая напісала кнігу “Жыццё Вінцэнта ЖукГрышкевіча”, 1993 г.), працаваў на радыё “Вызваленне” (1953— 1956), абараніў доктарскую дысертацыю (1952) па тэме “Лірыка Янкі Купалы” на філасофскім факультэце Атаўскага ўніверсітэта (Канада), дзе чытаў лекцыі па беларускай літаратуры, арганізаваў лектарат “Беларусаведы”. Ён аўтар артыкулаў “Антон Лявіцкі — Ядвігін Ш.”, “Максім Багдановіч”, “Уладзімір Жылка”, многіх артыкулаў пра Я.Купалу, успамінаў пра П.Сыча, нататак
сяцца малітвы за ўваскрэсэнне Беларусі, паўстаюць лірычныя пейзажы роднага краю... Мікола Вярба — аўтар арыгінальных, шчымліва-кранальных твораў: “Малітва беларускіх ДП” (за волю Бацькаўшчыны, за вяртанне з чужыны ў родньія і вольныя межы дамоў) і “Паніхіды” — своеасаблівага літаратурнага рэквіема, прысвечанага “памяці палеглых нязнаных сыноў Беларусі ў абароне яе Вольнасці, усім верным сынам-Беларусам, замучаным у ссылках халоднага Сібіру, Калымы, Салаўкоў, Беламор-каналу, Ухта-Пячорскіх сьмертных лягерах, загінуўшым у пяскох Караганды, у стэпах Казахстану, ня вытрымаўшым паходу ў няволю, памёршым у халодных прыстанях Мурманску. Бяз страху адыйшоўшым ад жыцьця ў канцлягерах Картузскае Бярозы, замучаным маральна ў Лукішскіх мурох у Вільні, ціха памёршым у Сьвятым Крыжы, без Дароў Божых, адышоўшым у Вронках у жыцьцё вечнае, тым, што з болем памерлі ў казематах Варшаўскае цытадэлі, усім бязьвінным, за Імя Беларуса бясстрашна памёршым — Беларусам Паўночнае, Усходняе, Паўдзённае і Заходняе Беларусі, сьмерцю мучанікаў у Дахаў, Маўтхаўзене, Бухенвальдзе, героям у жорсткіх баёх за Волю Народаў у Эўропе, Азіі, жыцьцё сваё аддаўшым за Беларускую Справу...” (Архіўная кніга, с. 320).
Шматлікія вершы, артыкулы, навелы пісьменніка, рассыпаныя па замежных выданнях (газ. “Бацькаўшчына”, “Беларусь”, “Беларускі эмігрант”, “Беларускае Слова”, час. “Шыпшына”, “Сакавік”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” ды інш.), да гэтага часу не сабраныя і не даследаваныя.
“Заснавальнікі і рэдактары “Нашай Нівы”, “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава ва ўкраінскай прэсе” (1971) ды інш. 3 1970 па 1985 г. быў старшынёй Рады БНР.
Цяпер літаратурнае жыццё эміграцыі засяроджана ў асноўным у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва (БІНІМ), фундацыі П.Крэчэўскага, заснаванай у 1964 г. у Нью-Ёрку.
I ўсё ж вымушаная эміграцыя — найвялікшая бяда для чалавека, асабліва для творцаў, бо яшчэ Адам Міцкевіч, стаўшы эмігрантам, сцвярджаў, што “паэзія — гэта Айчына”. Нездарма асновай тэматычнага накірунку творчасці пісьменнікаў-эмігрантаў стала Бацькаўшчына, нацыянальна-гістарычная праблематыка і, паводле словаў В.Кіпеля, “катастрофа Беларусі пад бальшавіцкім панаваннем — тэмы, забароненыя ў літаратуры на Бацькаўшчыне” (“Архіўная кніга”, с. 6). Паэты, празаікі на замежжы, працягваючы ў пэўным сэнсе традыцыі нашаніўства, імкнуліся стварыць нешта новае ў беларускай літаратуры, хоць і былі адлучаныя ад літаратурнага і культурнага працэсу на радзіме, разумеючы, што пры камуністах яны ды іхная творчасць ніколі не вернуцца на Беларусь. Аднак і на эміграцыі пісьменнікі, асабліва напачатку, трапілі ў вельмі складаныя ўмовы. He маючы прэстыжных спецыяльнасцяў, не валодаючы англійскай мовай, ніхто з іх не жыў з пісьменніцкай дзейнасці. Усе мусілі ўладкоўвацца на самыя розныя работы, якія давалі хоць нейкі заробак дзеля пражыцця, і толькі ў рэдкія вольныя хвіліны аддаваліся творчасці. Беларуская эміграцыя ў ЗША, як і ў іншых краінах далёкага замежжа, наагул лічыцца па матэрыяльным становішчы сярэднестатыстычнай у адрозненне ад рускай, яўрэйскай, польскай, украінскай, у яе асяроддзі няма асабліва багатых сем’яў, фундатараў, якія б маглі фінансаваць выданні кніг, часопісаў. Усё гэта робіцца праз розныя фонды, ахвяраванні землякоў. Таму выхад кожнай кнігі, паэтычнага зборніка, часопіса, газеты — прыемная і агульназначная падзея для ўсяго эмігранцкага асяродку. Для многіх аўтараў абставіны складваліся так, што пры жыцці яны не змаглі выдаць ніводнай сваёй кнігі (як таленавітыя паэты У.Дудзіцкі, М.Вярба). Нават у Ю.Віцьбіча, пры яго творчай актыўнасці, аўтарытэце, грамадскай энергіі і працавітасці пры жыцці выйшаў невялікі зборнік нарысаў “Плыве з-пад сьвятое гары Нёман” (Мюнхен, 1956).
Пры ўсёй разнастайнасці мастакоўскіх індывідуальнасцяў, узроўню таленту аднолькавым у пісьменнікаў-эмігрантаў было адно пачуццё: бязмежная любоў да роднай зямлі, сум па ёй, боль за яе. Таму і пераемнасць вобразных асацыяцый, падабенства лірычных ходаў, блізкасць настрояў і інтанацый, асабліва ў паэзіі, былі натуральнымі і непазбежнымі. Колькі разоў у розных паэтаў згадвалася пра сны аб радзіме, тугу па родных мясцінах, харастве беларускай прыроды — і заўсёды абуджалі яны тыя ж пачуцці любові, болю, тугі — і гэта не штамп, не запазычанне, не перапевы, а ў кожнага сваё, адпакутаванае, кожны раз новы водгук душы творцы і новае чытацкае суперажыванне. I калі гаварыць пра жанравае развіццё эмігранцкай літаратуры, то найбольшыя здабыткі назіраюцца менавіта ў паэзіі. Гэта нацыянальна-патрыятычная праблематыка вершаў Н.Арсенневай і У.Дудзіцкага, іх бязмежная закаханасць у хараство беларускай прыроды, уменне дакладна, эмацыйна перадаць глыбінную існасць беларускай душы, духоўная паэзія М.Сяднёва, пошук новых формаў для беларускага верша (Р.Крушына), развіццё класічных формаў верша (А.Салавей). Упершыню ў беларускай літаратуры і менавіта ў эмігранцкай паэзіі з’явіліся вянкі санетаў (М.Кавыль, А.Салавей), новая для беларускай літаратуры, адкрытая свету, адметная творчасць Янкі Юхнаўца, якая фармавалася і на беларускай, і на традыцыях еўрапейскай літаратуры, на своеасаблівай цеснай спалучанасці літаратурна-эстэтычна-філасофскіх ідэй. Я.Юхнавец, прадстаўнік, паводле яго ўласных словаў, метаду асацыізму, што азначае “Асацыяцыя ўсіх літаратурных метадаў”, школ, стыляў, якія існавалі дагэтуль...” У большасці ж сваёй паэты-эмігранты карысталіся традыцыйнымі для беларускай літаратуры мастацка-вобразнымі сродкамі, характэрнымі для айчыннай паэзіі.
Пісьменнікі-эмігранты, асабліва празаікі, імкнучыся застацца ў гістарычнай перспектыве сваёй нацыі, таксама выкарыстоўвалі традыцыйныя формы нарыса, апавядання, аповесці, рамана. Эпічныя творы К.Акулы, проза Ю.Віцьбіча, тэматычна блізкі ёй раман пра антыбальшавіцкія паўстанні “Случчына ў вагні” А.Змагара, гістарычныя рэчы У.Случанскага, раманы М.Сяднёва, проза У.Глыбіннага, А.Саковіч, М.Кавыля, апавяданні М.Цэлеша, А.Галіны, фельетоны Л.Крывічаніна — усе
гэтыя аўтары, не адыходзячы ад мастацкіх пошукаў беларускай літаратуры, распрацоўвалі тэмы, якія не маглі закранацца айчыннымі пісьменнікамі. Новай для беларускай літаратуры XX ст. стала проза А.Жмені (а. Леў Гарошка), заснаваная на рэлігійна-хрысціянскіх ідэях, а таксама проза У.Глыбіннага, звязаная з новымі месцамі пражывання і вандровак беларусаўэмігрантаў.
На эміграцыі амаль не развіваліся драматургічныя жанры літаратуры. Ёсць некалькі п’ес у Н.Арсенневай, М.Кавыля, М.Цэлеша, А.Кавалеўскага (1921 — 1963)6драматурга, празаіка, акцёра, рэжысёра, які жыў у Францыі і рана пакінуў гэты свет. У 1996 г. выйшла кніга Я.Юхнаўца “Драматычныя начыркі”. Затое шмат напісана ўспамінаў, мемуараў, сярод якіх вылучаюцца “Кітай, Сібір, Масква” Я.Германовіча (В.Адважнага), “Мэмуары” (у 2 т.) Я.Пятроўскага, “Эпізоды” Я.Кіпеля, успаміны У.Дудзіцкага, А.Калубовіча, А.Змагара, Л.Галяка, К.Мерляка, Ю.Весялкоўскага ды інш. Многае з успамінаў, прозы, паэзіі яшчэ не сабрана і не апублікавана (дарэчы, у “Полымі” ў 1998 г. № 9— 11 надрукавана “Маё мястэчка” В.Сініцы-Стомы).
6 Аўген Кавалеўскі нарадзіўся ў Маскве, дзе працаваў бацька (пазней рэпрэсаваны і расстраляны ў 1937 г.), але неўзабаве пасля нараджэння сына сям’я вярнулася ў Мінск. Падлеткам А.Кавалеўскі браў удзел у пастаноўках тэатра юнага гледача. На здольнага юнака звярнуў увагу Я.Міровіч, накіраваў яго ў тэатр-школу пры БДТ-1. Пад час вайны жыў у Мінску, у 1944 раза.м з маці пайшоў у выгнанне. А.Кавалеўскі быў стваральнікам ансамбля “Жыве Беларусь” у лагеры ДП у Нямеччыне, куды ўваходзілі оперныя, балетныя, драматычныя, кампазітарскія і музычныя таленты, якія апынуліся на замежжы. Пазней ансамбль стаў Тэатральнай студыяй. Быў адным з арганізатараў згуртавання беларусаў Францыі, заснавальнікам часопіса “Моладзь” (Парыж). Аўтар вадэвіляў (“Нечаканыя заручыны” — 1943; “Вясновы жук” — 1946; “Госці з Тунісу” — 1948; “Вясёлы майстра” — 1949), скетчаў (“Декар мімаволі”, “Баязліўцы”, “Сучасны людаед”, “Дзед Мікіта”, “Встреча” — на рус. мове), драматычных эцюдаў (“Навагодні госць”), п’ес (“Ліхадзейка”, “Случчакі”, “Обречённые” — на рус. мове). Пісаў апавяданні (“Алеся”, “Паміраючы сокал”, “Калека”, “Першы подых”), фельетоны (“Дзіўныя рэчы”, “Дыялектыка” ды інш.), творы для дзяцей (“ Шапка-неўглядка” — п’еса; “Таямніца Замчышча” — аповесць). Найбольш значныя творы: аўтабіяграфічныя аповесці пра лёс свайго пакалення: “Людзі ў полымі”, “Я мушу жыць”. Вершы друкаваў пад псеўданімам Аўген Залешын. Творы публікаваліся ў часопісах “Моладзь”, “Сакавік”, “Шыпшына”, “Баявая Ускалось”, газеце "Бацькаўшчына” (да гэтага часу не сабраныя і не даследаваныя).
Многія паэты, празаікі займаліся перакладчыцкай дзейнасцю, асабліва з польскай, украінскай, еўрапейскіх літаратур (драмы Г.Гаўптмана ў перакладзе Н.Арсенневай, вершы Мікелянджэла, Гётэ, Мёрыке, Рыльке ў перакладзе М.Сяднёва, раман Г.Сянкевіча ў перакладзе У.Дудзіцкага ды інш.).
Тут правамерна паставіць пытанне: якія адрозненні існуюць паміж эмігранцкай і “падсавецкай” (тэрмін Ант. Адамовіча) літаратурамі? Найперш трэба ўлічваць, што ў пісьменнікаў былі розныя краіны пражывання, розныя ўмовы, абставіны, падзеі, што ўплывалі на іх творчасць. Што ж адбываецца з творцам, які стаў выгнанцам? Ці можа ён заставацца самім сабой — беларусам, рускім, украінцам, ці можа пісаць? Па-першае, адбываецца як бы раздваенне асобы, што звязана з вялікімі зменамі, якія перажываюць многія пісьменнікі на чужыне. Гэтыя змены — найперш несупадзенне ўласнай ідэнтыфікацыі з той культурай, у якой даводзіцца цяпер жыць, стан паміж дзвюма культурамі: уласнай, кантакт з якой паступова страчваецца, і новай, да якой напачатку чалавек адчувае непрыманне, адчужэнне. Імкненне да цэльнасці стымулюе адыход у мінулае, мінулае жыццё становіцца падменай жыцця сённяшняга, абцяжаранага ўспамінамі, насталыіяй. I чым горшай была выгнанніцкая доля, асабліва ў першапачатковы перыяд неўладкаванасці, матэрыяльнай нястачы, тым яскравей паўставалі ў памяці абрысы бацькоўскага дому, дзяцінства, юнацтва, воблікі родных. Гэтыя ўспаміны дазвалялі забываць тугу выгнання і душою жыць у згодзе з усім тым святым, добрым, адвечным, чым была для чалавека айчына. Пісьменнікі, пакінуўшы радзіму ў такім стане і ўзросце, як беларускія, мелі дастатковы духоўны і адукацыйны набытак, добра разумелі неабходнасць далучэння да лепшых здабыткаў культуры чужой краіны, наагул да сусветнай культуры. Але найперш яны не згубілі сваю нацыянальную адметнасць. Існуе думка, што паэт на чужыне не можа стварыць нешта значнае, што ён часцей замаўкае. Так здарылася і з многімі беларускімі талентамі. Аднак вядома, што сам па сабе факт знаходжання на чужой зямлі не з’яўляецца перашкодай для творчасці. “Вось ужо дванаццаць гадоў, — пісала М.Цвятаева, таленавітая паэтэса трагічнага лёсу, — і з кожным годам усё болын хваравіта, прадвызначана ідзе ў эміграцыі спрэчка: ці можа ўзнікнуць на эміграцыі паэт ці не можа, і чаму не можа, а калі можа, то чаму
яго няма? — спрэчка, пасля двух-трох мыльных пузыроў, якія разляцеліся на нашых вачах, якая паступова сышла да аднагалоснага прысуду: паэта ў эміграцыі быць не можа, бо няма глебы, асяроддзя, мовы. Няма каранёў!”7
Супрацьлеглыя меркаванні выказваў У.Хадасевіч: “Гісторыя ведае шэраг выпадкаў, калі менавіта ў эміграцыі ствараліся кнігі не толькі выдатныя самі па сабе, але якія сталі завяззю для далейшага росту нацыянальных літаратур. Гэта літаратура французскай эміграцыі, польская літаратура, створаная эмігрантамі — А.Міцкевічам, Ю.Славацкім і Красінскім... Зразумела, гэта не азначае, што глеба радзімы для літаратуры гібельная, але гэтым красамоўна пацвярджаецца, што нацыянальная літаратура можа існаваць і па-за айчыннай тэрыторыяй”8. Дарэчы тут згадаць творчасць А.Герцэна, яго асаблівую ролю ў стварэнні вольнай рускай прэсы ў Лондане і яе ўплыў на фармаванне поглядаў рускага грамадства XIX ст.
Агульнавядома, што свабода — неадлучнае права мастака на творчасць, без свабоды няма сапраўднага мастацтва. Але свабода як плата за разрыў з радзімай — таксама бессэнсоўная, бо творчасць нельга ўявіць без глебы, без сувязі, без наўпростых кантактаў з Бацькаўшчынай. Родны дом не можа знікнуць з твару зямлі. Аднак у XX стагоддзі пісанне вершаў ператварылася ў небяспечны занятак, як ніколі, было відавочна, якую трагедыю перажывалі ў гады сталінскіх рэпрэсій нацыянальныя літаратуры ў былым СССР. Адны пісьменнікі былі фізічна вынішчаныя, другія апынуліся ва ўнутранай эміграцыі, трэція — у міжнароднай, а гэта разрыў з мінулым — асабістым і гістарычна-культурным. Цяжка сказаць, чыё становішча было цяжэйшым: жывых сведкаў, пазбаўленых праўдзівага слова, ці тых, хто назіраў здалёку за падзеямі на Бацькаўшчыне. Нельга не прызнаць слушнасць меркаванняў М.Сяднёва, які больш за 50 гадоў жыў за межамі радзімы і амаль усё, што ім створана, было напісана ў выгнанні: “Ці мела ўплыў на развіццё маёй творчасці эміграцыя? Мела. Станоўчы — я быў самім сабою, меў абсалютную свабоду творчасці, пісаў-складаў свае вершы без аглядкі на нішто, я быццам існаваў па-за часам, быў толькі
7 Цвятаева М. Выбраная проза: У 2 т. Ныо-Ёрк, 1979. Т. 2. С. 122.
* Хадасевіч У. Выбраная проза. Ныо-Ёрк, 1982. С. 212.
заняты сабою, толькі прыслухоўваўся да самога сябе, я нават не разлічваў, што маё творства дойдзе калі-небудзь да чытача, для мяне важна было толькі адно: адтварыць найбольш дасканала тое, што я адчуваў. Мастацкасць — гэта адзіны крытэрый, з якім я падыходзіў да свайго твору.
Адмоўны ўплыў — адсутнасць чытача, асяроддзя, канкурэнцыі, залішняя засяроджанасць на сабе, адсутнасць свае культуры, адзіноцтва, эміграцыйная грызня...
У сэнсе матэрыяльным — бядотнасць, неўладкаванасць, клопат пра заўтрашні дзень, у духоўным сэнсе — адсутнасць здаровага, нармальнага грамадства, закінутасць, цяжкасць спасціжэння чужой культуры, адсюль — духоўнае збядненне, нягледзячы на шырокія магчымасці ўзбагаціць сябе здабыткам розных культур. Ды не зважаючы на ўсё гэта я зберагаў сябе ад духоўнай адзічэласці нястомнай працай над сабою, як у сэнсе літаратурным, гэтак і сэнсе агульнаадукацыйным”. I далей: “...Слоў няма, літаратура беларускага замежжа — гэта, можа, адрозная, але адзіная плынь агульнай беларускай літаратуры і яе, эмігранцкую літаратуру, трэба й разглядаць толькі ў гэтым кантэксце. Ейныя творцы жылі ў тарычэліевай, калі можна так сказайь, пусціні, у ізаляваным становішчы, ім не хапала свайго паветра, свае атмасферы, гукаў, колераў, паху сваёй зямлі. I хоць тут поўная свабода творчасці, аднак твая творчасць здабытак таго народу, якому яна прысвечана, і толькі адзінкі могуць тварыць, не паддаючыся ўмовам эмігранцкага жыцця і не ведаючы, ці дойдуць твае кнігі да народа. Яны жылі тым, чым надарыла іх іхняя старая Бацькаўшчына, яны варыліся, як кажуць, у сваім саку, але тым вастрэйшае ў іх было адчуванне Бацькаўшчыны... Паэт-эмігрант тварыў для сябе, спавядаўся перад самім сабою, шаптаў свае вершы, як малітвы, жыў надзеяй, што гэтыя малітвы некалі будуць пачутыя, успрынятыя... 1 я думаю, здабыткі беларускіх эмігрантаў у галіне мастацкай літаратуры рана ці позна ўвойдуць арганічнай часткай у беларускую культуру...”9
Сёння мы можам сказаць, што гэтыя здабыткі істотна дапаўняюць і ўзбагачаюць беларускую літаратуру. Найперш пісьменнікі-эмігранты раскрывалі многія тэмы, якія не маглі закранац-
9 Сяднёў М. Масеева кніга. Мн.: Маст. літ., 1994. С. 124.
ца айчыннымі аўтарамі. I тут на першы план выступаюць не эстэтычныя, а ідэалагічныя прынцыпы, час, у які пісаліся творы і на эміграцыі і ў савецкай Беларусі, падзеі, што абумоўлівалі іх з’яўленне.
Даследнік літаратуры беларускай эміграцыі Лявон Юрэвіч у артыкуле “Літаратурны рух беларускай эміграцыі” (Кантакты і дыялогі, 1998, № 5—6) слушна падзяляе беларускую літаратуру пасляваеннага часу на падсавецкую, затрыманую і эмігранцкую. I сапраўды, калі творы рэпрэсаваных пісьменнікаў доўгі час замоўчваліся на Бацькаўшчыне, не даходзілі да чытача, то на эміграцыі яны публікаваліся ў 40—50-х гадах, шырока асвятляўся трагічны лёс пісьменнікаў-патрыётаў, пакутнікаў за Беларусь, беларускае слова. Пасля вынішчэння творчай інтэлігенцыі ў 30—40-х гадах ідэі нацыянальнага адраджэння, незалежнасці Бацькаўшчыны панеслі ў выгнанне пісьменнікі-эмігранты, хоць падспудна гэтыя ідэі жылі (і будуць жыць!) ва ўсёй беларускай літаратуры. Іншая справа, што на эміграцыі пра іх можна было адкрыта і свабодна пісаць, на Беларусі, пры строгай рэгламентацыі літаратурнага працэсу, гэта пагражала ў лепшым выпадку залічэннем у “нацдэмы”. Калі развіццё беларускай савецкай літаратуры было абумоўлена, згодна з афіцыйнай савецкай прапагандай, падзеямі кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, то эмігранцкая літаратура жыла ідэямі Беларускай Народнай Рэспублікі, і вялікі дзень 25 Сакавіка, калі была абвешчана БНР, стаў сімвалам свабоды і незалежнасці Бацькаўшчыны і ўслаўляўся ва ўсіх эмігранцкіх творах. У гэтым супрацьстаянні — галоўныя ідэалагічныя адрозненні савецкай і замежнай беларускай літаратуры.
У творах гістарычнай тэматыкі, краязнаўчых нарысах у савецкай беларускай літаратуры (да з’яўлення феномену У.Караткевіча) пераважала прарасійская праблематыка, гісторыя, славутыя дзеячы Беларусі амаль не згадваліся. Эмігранцкая літаратура, наадварот, адмаўляла панаванне чужых ідэалагічных шаблонаў, русіфікатарскі ўціск, што стрымлівалі развіццё гістарычнай плыні ў беларускай літаратуры, перадрукоўвала кнігі В.Ластоўскага, А.Смоліча, У.Ігнатоўскага, якія давалі праўдзівыя звесткі па гісторыі, геаграфіі Беларусі.
Тэма вайны таксама знайшла сваё адлюстраванне ў эмігранцкай літаратуры, аднак яе падзеі разглядаліся зусім у іншым
асвятленні ў параўнанні з савецкімі творамі (“Змагарныя дарогі” К.Акулы, яго англамоўны раман “Tomorrow is yesterday”, “Каханы горад” Юстапчыка (Ант. Адамовіча), “3 агню ды ў полымя” М.Кавыля, многія вершы, паэмы). Упершыню ў беларускай прозе з’явілася аповесць пра змаганне беларускіх вайскоўцаў супраць немцаў у арміі генерала Андэрса пад Монтэ-Касіна ў Італіі (“Смерць і Салаўі” Пятра Сыча (1912—1964)). Пісьменнікі-эмігранты разглядалі вайну як бязлітаснае змаганне дзвюх таталітарньгх сістэм — гітлераўскай і сталінскай, дзе гінулі мільёны простых людей. He прымаючы ні фашысцкага, ні бальшавіцкага рэжымаў, стоячы над схваткай, пэўная частка беларусаў на акупаванай радзіме аб’ядноўвала намаганні дзеля аднаўлення пасля вайны сапраўднай дзяржаўнасці Беларусі, яе незалежнасці ад моцных суседзяў.
Ідэйна-палітычнае супрацьстаянне было і ў тым, што ў савецкай літаратуры ідэалізаваўся сацыялізм, панавалі заклікі да “камуністычнай светлай будучыні”, тады як у эмігранцкіх творах найбольш раскрывалася мінулае, часта таксама ў ідэалізаваным плане. Рэальную будучыню пісьменнікі-эмігранты ўяўлялі як аднаўленне лепшых нацыянальных асноў жыцця Бацькаўшчыны, на якіх грунтаваўся адвечны, традыцыйны ўклад беларусаў. Замежная літаратура першая пачала расказваць свету пра антыбальшавіцкія паўстанні ў Беларусі, пра вынішчэнне цвету нацыі пад час сталінскіх рэпрэсій, пра што ў падсавецкай літаратуры больш адкрыта пачалі пісаць толькі ў 80—90-х гадах (“На Чорных Лядах”, “Жоўты пясочак”, “Аблава”, “Сцюжа” В.Быкава, трылогія С.Грахоўскага “Зона маўчання”, “Цівалі” С.Законнікава, вершы, успаміны А.Звонака ды іншых пісьменнікаў, якія прайшлі пекла Гулага).
Аляксей Каўка ў артыкуле “Краса калючая шыпшыны”, аналізуючы патрыятычную лірыку беларускага літаратурнага замежжа, адзначаў: “Эміграцыя адрынула ўсечаную, спрошчаную паводле “класава-пралетарскай” схемы канцэпцыю беларускай мінуўшчыны: народа без уласных традыцый дзяржаўнасці, уласна беларускіх дзяржаўных валадароў, палітыкаў, вайскоўцаў, народа, на працягу стагоддзяў адно каланізаванага ды прыгнечанага літоўскімі ,і польскімі феадаламі, ксяндзамі, пакуль “адзінаверная” выбавіцелька Расія не ўратавала, уз’яднаўшы яго на сыходзе XVIII ст. з расійскаю дзяржаваю. Пра тое, як фак-
тычна адказала забраная Беларусь разам з Літвою і Польшчаю на “ўз’яднальніцкія” дамаганні імператрыцы Кацярыны II, не прынята было пісаць ні ў школьных чытанках, ні ва ўніверсітэцкіх курсах, ні ў літаратурных альманахах і паэтычных зборніках, друкаваных у Беларусі. Модаю, бадай што павальнаю, зрабілася халуйскае дзякаванне за падараванае беларусам “вызваленне”, якому толькі мастацкая вынаходлівасць і мужнасць грамадзянская паэта-прарока і патрапілі знайсці адпаведнае акрэсленне:
Аграбленыя з гонару й кашулі, 3 свайго прыпыну выгнаныя вон, Мы дзякуем, што торбы апранулі На нас ды з нашых нітак-валакон...
(Янка Купала. Перад Будучыняй. Мн., 1922”)'°
Нацыянальна-вызвольныя ідэі жылі і вызначалі асноўную праблематыку твораў пісьменнікаў-эмігрантаў і менавіта гэтай сваёй праблематыкай яны блізкія духоўным набыткам усяго беларускага пісьменства. I сёння, на самым пачатку новага тысячагоддзя, яны арганічна ўпісваюцца ў адраджэнскі рух нацыянальна сведамай Беларусі, яе барацьбу за свабоду і незалежнасць. I галоўнае, што яднае эмігранцкую плынь з айчыннай літаратурай, — мова як першааснова іх жыцця наагул. Значэнне мовы для выгнанцаў яскрава сцвердзіла Наталля Арсеннева:
Каб не мова, даўно б мы растаялі, расплыліся б імглой між чужых, збеглі ў вырай гусінаю стаяю — але з мовай — і мы будзем жыць!
Усе пісьменнікі-эмігранты, нягледзячы на тое што валодалі асноўнымі еўрапейскімі мовамі, пісалі свае творы толькі пабеларуску. I карысталіся яны граматыкамі Б.Тарашкевіча, Я.Лёсіка, захавалі жывое беларускае слова, лексічныя багацці народнай мовы, тым самым адстойваючы яе чысціню, выказваючы
10 Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994. С. 296.
непрыманне, пратэст супраць асіміляцыі, “збліжэння” рускай і беларускай моваў (якое стварыла грубую “трасянку”), што амаль знішчыла прыгожую і мілагучную родную мову. Пытанне беларускай мовы заўсёды было востранадзённым, але сёння яно балючае, як ніколі, і для айчынных пісьменнікаў, і лля замежных, якія пісалі свае творы найперш з разлікам на беларускамоўнага чытача і спадзяваліся, што іх кнігі вернуцца на Беларусь.
Так, на эміграцыі беларускаму слову было наканавана быць у непрымірымай апазіцыі да пануючай балынавіцка-савецкай сістэмы з яе задушэннем усяго адметна-нацыянальнага. Таму і паўставаў у літаратуры вобраз Бацькаўшчыны — паняволенай, забранай, “распятай на крыжы здзекаў і пакут”, але і незнішчальнай у сваім памкненні да незалежнасці, як поўная супрацьлегласць шчаслівай, радаснай, багатай савецкай Беларусі, квітнеючай пад сонцам сталінскай канстытуцыі, якой краіна малявалася ў падсавецкай літаратуры 30—50-х гадоў. У гэты перыяд беларусы былі адлучаны не толькі ад замежнай літаратуры, але і ад палымянай публіцыстыкі Янкі Купалы, яго высокаграмадзянскай, патрыятычнай лірыкі, дзе гучаў боль за мову, нацыянальную ідэю. Такія творы песняра былі непатрэбныя сістэме, асабліва тым, каго паэт-прарок называў “ворагамі беларушчыны” — сваім і чужым асімілятарам.
Зразумела, беларуская нацыянальная ідэя жыла і жыве ва ўсёй нашай літаратуры. Яна жыве ў самім беларускім слове, у творчасці таленавітых беларускіх айчынных пісьменнікаў і сёння. Эміграцыйны друк заўсёды чуйна прыслухоўваўся і салідарна адгукаўся на кожную патрыятычную публікацыю ў абарону беларускага слова, помнікаў гісторыі, культуры, літаратуры, з якой выступалі пісьменнікі на Бацькаўшчыне. Ішло не толькі супрацьстаянне ідэйна-эстэтычных напрамкаў замежнай і падсавецкай літаратуры, але і ўзаемапрыцягненне, разуменне там, дзе пісьменнікі выступалі ў абарону свайго, нацыянальнага, без чаго не можа існаваць мастацтва таго або іншага народа, бо літаратура, асабліва паэзія, носьбіт няўлоўнага кода гісторыі і духу народа, яго непаўторнага нацыянальнага характару, адно з пераканаўчых сведчанняў прысутнасці народа ў свеце, дзе б ні жылі яе творцы — у замежжы ці на радзіме.
I ўсё ж відавочна, што пры ўсёй яе значнасці, змястоўнасці літаратура беларускага замежжа адыграла дапаможную ролю ў
развіцці літаратурнага працэсу XX ст., першасна-арыгінальную хіба што ў раскрыцці гістарычна-патрыятычнай праблематыкі, захаванні і вернасці нацыянальнай ідэі, роднай мове, нацыянальным сімвалам. Хоць гэта і ўскладнялася вялікай адлегласцю ад радзімы, аднак задачы гэтыя маглі рэалізавацца толькі ў вольным ад партыйнага дыктату свеце, ад метаду сацрэалізму, які панаваў у савецкай літаратуры. Слушна адзначаў М.Сяднёў, што ў Беларусі пісьменнікам не давала свабодна дыхнуць ярмо сацыялістычнага рэалізму, які наклаў свой згубны адбітак на шмат якія творы беларускай мастацкай літаратуры і гэтым збядніў іх мастацкую і духоўную вартасць...
I ўсё ж толькі на Беларусі створана вялікая літаратура, нягледзячы на многія неспрыяльныя ўмовы для яе развіцця. На эміграцыі існуе малая літаратура і не толькі таму, што там знаходзіцца невялікая колькасць аўтараў, творчасць якіх паводле заглыблення шляхоў адлюстравання філасофіі ўнутранага свету асобы і адмаўлення ад рэгрэсіўнай таталітарнай нарматывістыкі, ад метаду сацыялістычнага рэалізму можна разглядаць як перадавую з’яву ў беларускай літаратуры. Усе пісьменнікі-эмігранты належаць да старэйшага пакалення беларускіх мастакоў слова, творчасць іх, пачаўшыся на радзіме, існавала на чужыне на працягу апошніх пяцідзесяці гадоў і, хутчэй за ўсё, спыніцца з завяршэннем XX стагоддзя, бо там няма прытоку новых, маладых пісьменніцкіх сіл. Таму зразумелыя жаданне і надзея творцаў вярнуцца на радзіму сваёй паэтычнай спадчынай, пра што пісаў М.Цэлеш, выказваючы агульныя думкі сяброў па пяры, у адкрытым лісце ў рэдакцыю газеты “Бацькаўшчына”:
“Усякі народ шануе сваю інтэлігенцыю: паэтаў, пісьменнікаў, артыстаў, мастакоў... Такая пашана да гэтых людзей не таму, што яны рэдкія, іх мала, а таму, што яны, як ніхто больш, бачаць патрэбы свайго народу, бачаць няпраўду і сваёй працай, сваімі творамі стараюцца вывесьці людзей на сьветлы і праўдзівы шлях. У няшчасьці, якое спадае на цэлы народ, гэтыя людзі перажываюць найвастрэйшы боль і нясуць нярэдка сваё жыцьцё на алтар змаганьня за волю і шчасьце свайго народу...
Мы, беларусы, увесь наш народ, перажываем цяпер такое няшчасьце. Невялікая частка з нас выкінута за межы нашай зямлі, сярод іх ёсьць колькі паэтаў, пісьменьнікаў, артыстаў і г.д.
Ніхто ня скажа, што каму-колечы з нас, эмігрантаў, лёгка. Аднак найцяжэй ім, паэтам, творцам кулыуры, найменьш прыстасаваным у жыцьці. Няма на сьвеце большай асалоды для іх, як жыць разам з народам, у сваім краі і — тварыць, тварыць для шчасьця ўсіх...”"
Трэба дадаць, што ў далёкім замежжы беларускія пісьменнікі не схібілі ў высокім служэнні Бацькаўшчыне, амаль нічога не пісалі пра чужыя краіны, дзе жылі і якія далі ім бязбеднае існаванне. I менавіта ў жанры паэзіі была найбольш засяроджана мастацкая энергія творцаў, скіраваная на выяўленне сваіх пачуццяў да радзімы. Ростань з Бацькаўшчынай уздымала іх на вяршыні духу. Лірыка паэтаў-эмігрантаў убірала ў сябе жыццёвы вопыт, псіхалагічны стан аўтараў, якія ўвялі ў літаратуру новы вобраз — вобраз выгнанніка, цесна звязанага з Бацькаўшчынай думамі, сэрцам, творчасцю. У іх вершах, паэмах няма шырокіх маштабных катэгорый: клас, маса, партыйнасць, народнасць, а больш асабістае, індывідуальнае, больш суб’ектыўна-выяўленчага, чым аб’ектыўна-апісальнага. Вобраз лірычнага героя, які амаль супадаў з аўтарскім “я”, раскрываўся праз канкрэтнарэалістычнае, пазначанае глыбінёй перажыванняў, узлётам незгасальнай любові да пакінутага роднага дому. Тэма індывідуальнага чалавечага лёсу ўвасаблялася ва ўсёй шматграннасці, супярэчлівасці ўнутранага свету героя, а праз яго паўставаў вобраз Бацькаўшчыны — паняволенай, бясконца дарагой, з багатай гісторыяй, часта ідэалізаванай у паэзіі эмігрантаў. “Вершы Арсенневай, Ільляшэвіча, Салаўя, Адважнага і новых — Вярбы, Валошкі, Данілеўскага, Кавыля, Клішэвіча, Золака, Ясеня, — пісаў у “Дзённіках” М.Танк, — у большасці вершы патрыятычныя, пранізаныя сумам па Бацькаўшчыне”12.
Аднак ніякім чынам нельга звужаць творчасць пісьменнікаўвыгнанцаў толькі да нацыянальна-патрыятычнай праблематыкі, тэмы тугі па радзіме, бо гэта тэма наагул традыцыйная для ўсёй беларускай літаратуры, яна бярэ пачатак ад часоў Скарыны, Гусоўскага. Мастацкае ўвасабленне тэмы тугі па радзіме пачынаў М.Багдановіч, калі пісаў у славутай “Пагоні”, звяртаючыся да радзімы: “За цябе мне памерці дазволь”. Усім памятны верш
" Цэлеш М. Хмары над Бацькаўшчынай. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1995. С. 8.
12 Танк М. Дзённікі // Полымя. 1997. № 10. С. 176.
П.Панчанкі “Сустрэча з бярозай”, калі воляю ваеннага лёсу паэт апынуўся ў Іране. Безумоўна, у пісьменнікаў-эмігрантаў гэтая тэма стала адной з вызначальных, эстэтычна і эмацыйна глыбока асэнсаванай у кантэксце разбуранага, забранага роднага гнязда. У гэтым кантэксце яна шырока трактавалася ў так званай “ваеннай” прозе айчынных беларускіх пісьменнікаў.
У замежнай беларускай літаратуры больш пераважала эстэтычная прырода паэзіі, раскрываліся самыя разнастайныя тэмы, вобразы, праблемы. У айчыннай паэзіі 30—50-х гадоў часта спрашчаліся эстэтычныя стасункі мастацтва і рэчаіснасці, звужана разумелася яе мастацкая задача. Беларуская паэзія гэтага часу, паводле словаў М.Танка, была “заангажавана па самыя вушы ў палітыку, надзённасць”. На нашу літаратуру адмоўна ўплывалі грамадская атмасфера культу асобы, тэндэнцыі адміністравання, суб’ектыўнага свавольства і дэзінфармацыі, чым і як жыве вольны свет, арыентацыя на “агітацыйны” верш, непрыманне эмацыйнага, лірычнага ў паэзіі, класічных формаў, розных сродкаў вобразнасці. Лічылася, што галоўнае — вонкавыя аб’екты адлюстравання, а ўнутраны свет героя не павінен наагул выяўляцца. Пісаць пра Беларусь у лірычным плане, услаўляць яе гісторыю, герояў, захапляцца хараством прыроды, беларускімі азёрамі, рэкамі, зялёнымі барамі, крыніцамі, яе блакітным небам, як гэта рабілі У.Дубоўка, Я.Пушча, многія іншыя паэты ў 20—30-х гадах, кваліфікавалася савецкай крытыкай як “адступленне ад прынцыпаў інтэрнацыяналізму”, “нацдэмаўшчына”. Аднак пры ўсіх гэтых цяжкасцях развіцця літаратуры XX стагоддзя беларускія паэты (з рэдкім выняткам) не былі бяздумнымі трубадурамі палітыканства, пастаноў кампартыі, хоць і мусілі аддаваць даніну часу, як аддавалі і тыя з пісьменнікаў-эмігрантаў, што пачыналі ў 30-х гадах (Ант. Адамовіч, У.Сядура, Р.Крушына ды інш.). Эмігранцкая літаратура змагла дапоўніць, дапісаць тое, пра што не мела магчымасці гаварыць айчынная на Бацькаўшчыне. Замежная паэзія больш поўна і ўсвядомлена выступала з нацыянальнымі ідэямі, прасякнута нацыянальным духам, чым тое назіралася ў нас. Да таго ж паэзія эмігрантаў больш суб’ектыўная, яна адстойвала правы асобы на самастойнае паўнакроўнае жыццё, пазбягаючы псеўдакалектывісцкага духу, рытарычных хваласпеваў у гонар розных правадыроў, партый, ідэалогій. “Асноватворная і вельмі
каштоўная асаблівасць гэтай паэзіі ў тым, — адзначаў У.Гніламёдаў, рэцэнзуючы анталогію эмігранцкай паэзіі “Tyra па радзіме”, выдадзеную ў Мінску (1992), — што яна абапіраецца на хрысціянскія каштоўнасці і цэласнае спасціжэнне свету, беручы яго ва ўсёй уласцівай яму паўнаце чалавечых адносін і з’яў. Дзівіць глыбіня, шчырасць, раскаванасць — тое, чым і цікавая сапраўдная паэзія, сапраўдная мастацкая творчасць, у якой адлюстраваліся не толькі час, абставіны, але і асаблівасці нацыянальнага менталітэту, бо на эміграцыі характар беларуса праявіўся ў нечым больш выразна, чым дома”13.
Ды і наагул паэзія, проза, мемуарыстыка пісьменнікаў замежжа была выразна нацыянальнай не толькі моваю, але і духам, складам твораў. I пры канцы стагоддзя гэтая літаратура вярнулася на радзіму (хоць і далёка не ўся), далучылася да мацерыка беларускага мастацкага слова, дала новы імпульс праблемам, якія хвалююць нас і сёння: нацыянальнага адраджэння, дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, захавання мовы, гісторыі, нацыянальных сімвалаў, лепшых традыцый жыцця беларускага народа.
13 Гніламёдаў У. Слова, аплачанае лёсам // ЛіМ. 1993. 19 сакавіка.
“ЖыВем айчынай мы...”
Наталля Арсеннева 1903 1997
ТВОРЧАСЦЬ Наталлі Арсенневай, адной з таленавітых паэтэс XX стагоддзя, вяртаецца сёння ў айчынную літаратуру як залатая часцінка духоўнага скарбу нацыянальнага мастацтва. Яе паэзія, вытокі якой пачынаюцца з чыстых крыніц красы і любові да Беларусі, пазбаўленая ўсялякай палітычнай афарбоўкі, ідэалагічнай зашоранасці, прасякнута тым не менш адной ідэяй — нацыянальнага адраджэння, уваскрэсення Бацькаўшчыны-Беларусі — адвечнага ў Сузор’і Сусвету Зніча, які не павінны знікнуць ніколі. У яе творчасці праявілася адметная індывідуальнасць выдатнага мастака слова, з эстэтычна-вытанчаным густам, філасофскім бачаннем жыцця, прыроды, сусвету і чалавека ў ім. У вершах Наталлі Арсенневай адлюстраваўся своеасаблівы лад беларускай паэзіі, яе арыстакратызм, характэрнае для паэтэсы светапогляднае самаадчуванне як аснова духоўнай існасці лірычнай гераіні.
Пасля вайны яе імя было забаронена і да пачатку 90-х гадоў калі ў савецкім друку і ўпаміналася, то абавязкова ў адмоўным кантэксце. Аднак лёс Наталлі Арсенневай — чалавека, жанчыны, паэта — шмат у чым павучальны, складаны і драматычны, як і лёс яе пакалення. У паэзіі яна ішла сваім адметным шляхам. Яе творчасць акрамя аўтабіяграфічных азнак напоўненая глыбокім унутраным светам, жыццём душы нашай сучасніцы.
Беларускі крытык на эміграцыі Антон Адамовіч слушна вылучаў “трывымерны” змест яе паэзіі: мастацкі, нацыянальны і філасофскі, абумоўлены адпаведным станам “уступальнага аптымізму”. Іншыя даследнікі характарызавалі яе творчасць як “сінтэз аптымістычнага і песімістычна-трагедыйнага настрояў, гераічнага, сентыменталісцкага і трагедыйнага пафасаў. У ёй адначасова гучыць і боль, і радасць, і мажорны, і мінорны
пачаткі. У залежнасці ад гэтага вызначаюцца і жанры. Калі ў першы перыяд творчасць можна назваць пераважна элегічнай, восеньскай, то ў ваенны час у ёй пераважае баладна-адычны пачатак, а пасля вайны, прайшоўшы праз расчараванне, перажыўшы трагедыю адрыву ад роднага краю, паэтка настроілася на хвалю адычную, знайшла Дарогу ў Храм, да Бога”1.
Адпаведна і жыццёвы шлях Наталлі Арсенневай падзяляецца на тры найбольш вызначальныя перыяды: віленскі і польскі (20— 30-я гг.), жыццё ў акупаваным Мінску (40-я гады), эміграцыя (Нямеччына, ЗША — 40—90-я гг.).
Феномен гэтай таленавітай паэтэсы не разгаданы да нашага часу. Як магло здарыцца, што яна, руская з паходжання, са старажытнага дваранскага роду Арсенневых, які ў XIX стагоддзі даў славутага Міхаіла Лермантава, а ў XX — яшчэ аднаго паэта і вучонага Мікалая Арсеннева (памёр у 70-х гадах у Нью-Ёрку), з дзяцінства валодаючы еўрапейскімі мовамі, усю сваю творчасць прысвяціла Беларусі, выдатна адчувала разнастайныя адценні беларускага паэтычнага слова, хоць са сваіх 94 гадоў толькі 25 жыла на Беларусі. Амаль усё жыццё Наталлі Арсенневай — раўналеткі веку — эміграцыя. I нездарма свой духоўны і паэтычны стан пазней яна вызначыць трапнай метафарай: “між берагамі”.
Вершы Наталля Арсеннева пісала толькі па-беларуску, акрамя хіба першых школьных спробаў, зробленых па-руску. Упершыню за апошнія часы з прыходам яе, небеларускі, у нашу літаратуру да беларускасці шмат дадавалася, а не адымалася, не ганьбавалася, а ўпрыгожвалася беларускае слова. Яна ўвайшла ў беларускую паэзію нягучнымі, але такімі светлымі, кранальнашчырымі творамі, не ўскладаючы асаблівых надзей на поспех, усеагульнае прызнанне, захапіўшыся мілагучнасцю нашага слова, якім можна было выказаць самыя розныя пачуцці, адчуванні, душэўныя зрухі. Яна звярнулася да той мовы, якая, аказваецца, была больш зразумелай яе душы ў самых цяжкіх, неспрыяльных для нацыянальнай ідэі абставінах. Усё гэта здарылася, магчыма, таму, што найбольш уражлівая частка яе жыцця — дзяцінства, юнацтва — прайшла ў Вільні (а нарадзі-
1 Мішчанчук М.1. Чатыры партрэты беларускіх паэтаў-эмігрантаў. Мн., 1993. С. 46.
лася яна ў Баку 20 верасня 1903 года), куды бацьку, Аляксея Арсеннева, афіцэра рускай арміі, перавялі па службе. “Месцам майго нараджэньня, — пісала пазней паэтэса, — лічыцца ўлюбёная Вільня, дзе я фактычна расла й гадавалася ад першых месяцаў майго жыцьця...”
Вільня на той час была асяродкам беларускай духоўнасці, культуры, там скрозь гучала беларуская мова. “Крывіцкай Меккай” называў У.Жылка гэты ўнікальны горад, дзе пачыналі друкаваць свае творы ў “Нашай Ніве” М.Багдановіч, Я.Купала, Я.Колас, М.Гарэцкі, З.Бядуля і многія іншыя пісьменнікі-адраджэнцы. Тут пачыналася і Наталля Арсеннева — беларуская паэтэса. Першапачатковую адукацыю яна атрымала дома. Найбольшы ўплыў на дзяцей, якіх у сям’і было чацвёра (тры сястры і брат), рабіла маці, высокаадукаваная жанчына, з немалымі педагагічнымі здольнасцямі.
Клопатамі маці дзесяцігадовая Наталля, добра падрыхтаваная па ўсіх прадметах, паступіла ў другі клас Віленскай Марыінскай гімназіі.
Але Першая сусветная вайна змусіла сям’ю Арсенневых пайсці ў бежанства. Так апынуліся яны на Волзе, у горадзе Яраслаўлі. Гімназістка Яраслаўскай Кацярынінскай гімназіі Наталля Арсеннева і ліцэіст Максім Багдановіч хадзілі, відаць, па адных і тых жа вуліцах волжскага горада, магчыма, сустракаліся, не ведаючы адзін аднаго, не здагадваючыся, што вымушаны былі пакінуць адзін і той жа край.
У Яраслаўлі 14-гадовая Наталля Арсеннева пачала пісаць вершы (захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Вільнюскага ўніверсітэта — у фондзе яе брата Сяргея Арсеннева).
Аднак віхуры рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, антыбальшавіцкае паўстанне ў Яраслаўлі (1918), тэрор, цяжкія, няпэўныя ўмовы жыцця вымусілі сям’ю Арсенневых зноў падавацца на захад, вяртацца ў Вільню.
Шлях быў доўгі і пакутлівы. Да Вільні даехалі толькі ў студзені 1920 года. Уся сям’я перахварэла на цяжкі грып (“гішпанку”), ад якога яшчэ ў дарозе памерла сястра Галя. Часы наагул былі галодныя і халодныя. Аднак дзеці працягвалі вучыцца далей. Бацькі аддалі Наталлю, Вольгу і Сяргея ў Першую Віленскую Беларускую гімназію, пра якую пазней Наталля Арсеннева напісала цёплыя, прачулыя ўспаміны: “...Чым жа вы-
тлумачыць тое, што далёкія дні юнацтва, праведзеныя на школьнай лаўцы Першае Віленскае Беларускае гімназіі, не патрапілі зацерціся ў маёй памяці, як шмат чаго іншага, што жывуць яны й хвалююць мяне даўно аджытымі радасьцямі і смуткамі нават яшчэ тут, на далёкім, цяжкім выгнаньні? Я думаю таму, што мне давялося вучыцца якраз не ў якой іншай, а ў Першай Віленскай Беларускай гімназіі, у старых Базыльянскіх мурох роднае Вільні...
У часох, калі я паступіла вучыцца ў гімназію, а было гэта хутка пасьля ейнага заснаваньня, склад настаўнікаў незвычайна спрыяў якраз патрыятычнаму, нацыянальнаму ўзгадаваньню моладзі. He забудзецца, не памрэ ў памяці кузьня беларускага духу — Першая Віленская Беларуская гімназія, якая на ўсё жыцьцё зрабіла мяне тым, чым я ёсьць...”
Але найбольшы ўплыў на станаўленне Наталлі Арсенневай — паэта — зрабіў Максім Гарэцкі, які выкладаў у гімназіі беларускую мову і літаратуру. “...Ён хросны бацька мой на паэтычнай ніве, — з удзячнасцю не аднойчы казала Наталля Арсеннева. — Хто ведае, ці сталася б я наагул паэткай Натальляй Арсеньневай, каб не ягоныя ўважлівыя, крытычныя, але й сьвятыя для мяне дачыненьні, да майго таленту, які толькі што прабіваўся як парастак з-пад зямлі, каб не ягоныя добрыя рады, ягоныя назіраньні за маім ростам... А браты Луцкевічы, Аркадзь Смоліч, аўтар адзінае ў той час шырока карыстанае й сёньня ‘Теаграфіі Беларусі”, фізік Трэпка, браты Багдановічы, вядомая ўсім нашым віленчукам цётка Алена?.. А Антон Луцкевіч, наш выкладчык гісторыі, а пасля й беларускай літаратуры? У ім проста вычувалася глыбокая пашана й каханьне нашае мінуласьці, піэтызм да кожнага слова нашых старых хронікаў, кніг. А якія цікавыя рэчы расказваў ён пра Максіма Багдановіча, зь якім быў у вельмі блізкіх дачыненьнях! Ён, Луцкевіч, якраз і навучыў мяне любіць і разумець Багдановіча, імкнуць па ягоных слядох, кахаць тое, што ён кахаў...”
Так беларускія настаўнікі, нацыянальны дух гімназіі, знаёмства з творамі беларускіх пісьменнікаў, а перадусім патрыятызм, самаахвярнасць беларусаў-адраджэнцаў, у якіх, нягледзячы на цяжкія часы, не было нястачы толькі ў адным, як заўважала маладая паэтэса, “у вагні, у навазе, у ахвярных сэрцах, у людзях, якія дарма, што голад і холад — аддана працавалі з аднэю
думкаю — дапамагчы Беларусі й гэтак жорстка пакрыўджанаму вайною беларускаму народу стацца незалежным і шчасьлівым...”2, — усё гэта ў немалой ступені спрыяла станаўленню творчай асобы, нацыянальнай сведамасці Наталлі Арсенневай. Да таго ж беларуская літаратурная Вільня жыла традыцыямі “Нашай Нівы”, тут выдавалі свае творы Зоська Верас, Г.Леўчык, Ядвігін Ш., Л.Родзевіч, К.Сваяк, нарадзілася і вучылася Канстанцыя Буйло, жыў і працаваў М.Гарэцкі. Менавіта М.Гарэцкі быў першым чытачом і крытыкам ранніх вершаў семнаццацігадовай паэтэсы, ён жа наладзіў літаратурны вечар у гімназіі, на якім абвясціў прысутным, што на паэтычным небасхіле ўзышла новая зорка — Наталля Арсеннева, “якая ўжо сёньня ці не перавышае Канстанцыю Буйло сваім талентам”. Пачаткам творчасці паэтэсы можна лічыць кастрычнік 1920 года, калі ў “Нашай Ніве” быў надрукаваны яе першы верш “Мой родны край”. I хоць многія вершы ранняй пары не пазбаўленыя русізмаў, пэўных хібаў, аднак адчувалася, як шукала яна беларускае “слова-чар”, каб выказаць свае летуценні, пачуцці, паэтычнае крэда:
Сонца вясьнянае ў золаце косаў, срэбныя вербы на плёсах бялёсых, восені зырка-чырвонай пажары, ночныя зводы і ночныя чары, сэрца развагі, і сэрца парывы, песьні, што ўлетку сплываюць на нівы, плач лясуна, сінь вазёр лебядзіных, жахі глухое паўночнай гадзіны, долі пакора, і з доляй змаганьне, — роднай старонкі ціхое каханьне, — усё, што ў думках нясьцішных пяе, — вершы мае3.
(Пад сінім небам, с. 7)
Так загучалі лірычныя акорды яе вершаў, у якіх найперш паўставалі маляўнічыя карціны беларускай прыроды, яркія фарбы вясны, залатой восені, сіняга неба, зорнай ночы, ціхіх летніх вечароў, зімніх пейзажаў у аздабленні трапных параўнанняў,
2 Н.Арсеньнева. Кузьня духу: Да 30-годзьдзя заснаваньня Першай Віленскай Беларускай гімназіі: Успаміны: Час // Наперад. 1949. № 16.
3 Усе вершы цытуюцца па кн. Н.Арсенневай “Між берагамі”. Нью-Ёрк, 1979.
метафар, суладнай рыфмы (“Люблю я сонца залатое, // Люблю прыгожаю вясной, // калі ўсё новае, сьвятое // сьмяецца радасна са мной”...). I заканамерным быў гэты радасны, вясновы настрой маладой паэтэсы, не абцяжаранай яшчэ ніякімі жыццёвымі клопатамі і праблемамі. Галоўнае — яе вершы былі заўважаны, пачалі шырока публікавацца ў газетах, часопісах, народных календарах (“Наша думка”, “Беларускія ведамасьці”, “Маладое жыцьцё”, “Крыніца”, “Наш шлях”, “Студэнцкая моладзь у беларускім руху”, “Беларускі звон”, “Наша будучыня”, “Беларускі дэкламатар”, “Студэнцкая думка”, “Беларуская справа”, “Сялянская ніва”).
За першымі крокамі сваёй вучаніцы на паэтычнай ніве працягваў пільна сачыць Максім Гарэцкі, адзначаў яе талент у лістах да Я.Карскага, рэкамендаваў многія яе вершы да друку. I нездарма Наталля Арсеннева прысвяціла яму адзін з лепшых ранніх вершаў “Красавік” (“Неба сіняе, сіняе, сіняе...// ані межаў у ім, ані дна. // На зямлі ж прыгажуняй-княгіняю // пазірае мне ў вочы вясна”...). Гэтая светлая акварэль, дзе раскашуюць рознакаляровыя фарбы вясны, абнаўляе, узвышае думкі, пачуцці чытача ад судакранання з яскрава выпісаным абразком прыроды. Нямала такіх элегій будзе створана Наталляй Арсенневай у ранні перыяд творчасці, калі ў яе, як і ў кожнага паэта, пачне вызначацца кола тэмаў і мастацкіх прыхільнасцяў.
Захопленасць жыццём, асабліва красой прыроды, якая так натхняльна-шчасліва ўплывала на душу, на паэтычныя здольнасці маладой дзяўчыны, — усё гэта пачынае вылівацца ў цэлыя лірычныя цыклы. Наталля Арсеннева, апісваючы розныя з’явы прыроды, не задумваецца нават разнастаіць назвы сваіх вершаў, яна быццам спяшаецца выказаць тое, чым перапоўнены яе пачуцці з прыходам вясны (“Вясна”, “Люблю я сонца залатое”, “Красавік”, “Пралескі”, “Май”), восені (“Восень”, “Восень у Вільні”, “Сыплюцца з клёнаў лісты”), пра што думаецца ўначы (“Калі ноч запануе”, “Ночы й думкі”, “Ціха плыў месяц”, “Увечары”, “Перад ночай”, “Шэпты ночы”, “Вячорны абразок”, “Вячорнаю парою”, “Уначы”, “Ноч”), як дабратворна ўплывае на яе веліч і прыгажосць лесу (“Калі людзі пакрыўдзяць цябе”, “Лес шумеў”, “У лесе”).
Любоў да прыроды — гэта тая ўдала знойдзеная, адзіная тэма, якая стварала гармонію з духоўным станам лірычнай
гераіні, а таксама з філасофіяй жыцця, светаўспрыманнем самой паэтэсы. Вячэрні змрок, ноч для яе — гэта час роздуму “аб вечных болях, аб вечных муках”, час таямнічых ценяў, душэўнай тугі, але галоўнае — час ісціны, гранічнай праўды перад сабою, калі пазнаеш тайну жыцця і Бога.
Вядома, такія паняцці, як Месяц, Ноч, найбольш звязаны з жаночым светаадчуваннем. Арсеннева неаднойчы прызнавалася, за што яна любіць вячэрнюю і начную пару:
Люблю за супакой, хоць сонны, а чароўны, Люблю за сіні змрок, за смутак нявыслоўны, што на душы ляжыць, калі сяджу адна і ў глыбіню гляджу нябёсную без дна.
(Ночы й думкі, с. 12)
У сваіх элегічных вершах Наталля Арсеннева адыходзіць ад традыцыйных стэрэатыпаў, вобразаў, дэталяў, праз якія паэтамі розных пакаленняў перадаваліся сумныя, цяжкія настроі. Наадварот, праз апісанне красы прыроды яна імкнецца раскрыць радасныя, светлыя бакі жыцця чалавека, паказаць, што гэта лепшае з таго, чым ён можа любавацца, цешыцца зусім бескарысліва. Адметнасць творчай манеры Наталлі Арсенневай была ў тым, што яна рана здолела адчуць стан беларускай душы ў яе суладнасці, злітнасці з прыродай, падкрэсліць магутнае станоўчае ўздзеянне яе гаючай прыгажосці на чалавека, выявіць, якія яна выклікае асацыяцыі, роздум, эмоцыі, як моцна ўплывае на фармаванне такіх рысаў характару беларуса, як павышаная ўражлівасць, мяккасць, далікатнасць, схільнасць да эмацыйна-пачуццёвага ўспрымання прыгажосці роднай зямлі, нязменнай да яе любові і прыхільнасці, дзе б ён ні жыў. Ужо ў 1921 годзе, у вершы “Калі ноч запануе”, маладая паэтэса вельмі трапна вызначыла духоўны стан беларуса, зразумела сутнасць яго песняў:
Любяць людзі прыгожыя песьні, любяць сумныя гукі жалейкі, як пагодныя дні на прадвесьні, як раздольле, як сьпеў салавейкі.
Любяць казкі аб дзеях мінулых, аб жыцьці сваіх продкаў свабодных, аб гушчарных бароў шумах-гулах, аб прадоннасьці рэк мнагаводных.
Любяць песьні аб славе, аб долі, аб асілках вялікіх, магутных, аб братох, што каналі ў няволі, аб часінах старонкі пакутных...
(Калі ноч запануе, с. 11)
I гэтае разуменне прыходзіць да яе на самым пачатку творчага шляху, умацоўваецца пазней, калі ёй часта даводзілася жыць у беларускай вёсцы, глыбей спазнаць беларускую гісторыю.
Імя Наталлі Арсенневай становіцца вядомым і папулярным. Яе вершы друкуюцца не толькі ў віленскіх выданнях, але і ў БССР, таксама дзякуючы М.Гарэцкаму, які ў той час працаваў над ‘Тісторыяй беларускай літаратуры” і выдаў хрэстаматыю “Выпісы з беларускае літаратуры” (1923 г., выдавецтва “Савецкая Беларусь”), дзе змясціў вершы Наталлі Арсенневай. Пазней яны былі апублікаваныя ў “Беларускім работніцка-сялянскім календары” за 1924 год.
Адбываюцца змены і ў асабістым жыцці маладой паэтэсы. У 1921 годзе яна скончыла Віленскую Беларускую гімназію, некаторы час настаўнічала ў беларускай школе, а потым паступіла на гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Аднак універсітэт не давялося скончыць, бо ў 1922 г. Наталля Арсеннева выходзіць замуж за Францішка Кушаля (1895—1968), які ў 1919—1920 гг. быў сябрам Беларускай вайсковай камісіі, затым служыў у чыне капітана ў польскім войску. Жылі напачатку ў Слоніме, пасля ў Хэлмне, Тчэве (глыбінная Польшча). Нарадзіліся сыны — Яраслаў (1923) і Уладзімір (1926), загучала над імі калыханка, створаная маладой маці. Дарэчы, сынам будзе прысвечаны і яе першы паэтычны зборнік “Пад сінім небам”.
Улетку Наталля Арсеннева з дзецьмі выязджае да бацькоў мужа ў вёску Доры на Валожыншчыне. “Тут, у чыста беларускім сялянскім асяроддзі, — успамінала яна пазней, — я цесна зжылася з Беларуссю, калі можна так сказайь, ужо не ў тэорыі, a на практыцы, зжылася з найчысцейшай беларускаю моваю, з беларускім жыццём і прыродаю. Мужавы бацька — стары Вінцук Кушаль — быў найшчырэйшым беларускім патрыётам, хоць палітыкай ніколі не займаўся і ў жыцці сваім ніколі нікуды не выязджаў далей за Валожын, Івянец, Ракаў ці Маладзечна”4.
4 Дітаратура і мастацтва. 1992. 17 ліпеня.
Вядома, што спасціжэнне беларускага слова Арсенневай найперш адбывалася праз літаратуру, вершы Я.Купалы, М.Багдановіча, прозу М.Гарэцкага, праз віленскае беларускамоўнае асяроддзе. I цяпер, калі яна сама непасрэдна слухала, удзельнічала ў размовах, блізка бачыла побыт, працу людзей, назірала іх дачыненні з прыродай, паэтычны слоўнік яе станавіўся жывейшым, натуральным, пазбаўляўся рафінаванасці, залішняй літаратурнасці. Нараджаецца больш вершаў, прысвечаных вёсцы. Яскравы прыклад — вершы, напісаныя ў Дорах (“На сенажаці”, “Улетку”, “Уночы”). Захапіўшыся фальклорам, яна запісала некалькі вясельных песняў, пачутых у Дорах, і надрукавала іх потым у часопісе “Студэнцкая думка” (1925). I пасля лета, ужо ў Полыіічы, Наталля Арсеннева, усё болып усведамляючы Беларусь сваёй адзінай радзімай, жывучы ўспамінамі, напіша змястоўную элегію пра край, што “яшчэ харашэйшым здаецца, родны, найлепшы з краёў” (“Родны край”), дзе паўстануць абразкі цудоўнай беларускай прыроды як наплывы памяці cappa. “Выезд у чужое моўнае асяроддзе, — адзначаў Ян Чыквін, аналізуючы творчасць Наталлі Арсенневай, — адасабленне ад “маруднай” штодзёншчыны “беларускай справы” аказалі, відавочна, рашаючы і выключна станоўчы ўплыў на фармаванне адметнага паэтычнага светапогляду і светаадчування Наталлі Арсенневай. Нутраную патрэбу складання вершаў толькі пабеларуску ўзбудзіла ў ёй, несумненна, тая ж “беларуская справа”. I той імператыў творчасці, распалены ў душы агонь паэзіі, моцны ўнутраны націск цяпер пераплаўляў на чужыне ўвесь беларускі “матэрыял”. Усё блізкае паэтэсе, канкрэтнае і знаёмае да драбніц, што дагэтуль і стварала вобраз радзімы з яе жыццёвымі праблемамі, трансфармавалася ў, так бы мовіць, чыстую ідэю Беларусі, якая тут прарастала ў ідэал, у “дзіўную песню”, што існуе як водгалас вечнай праўды, дабра і прыгажосці, як сімвал зямлі абяцанай. Асноўнай тэмай Наталлі Арсенневай стаецца жыццё лірычнага “я” ва ўяўленай айчыне. Тое жыццё паэтэса любіць проста дзеля самога жыцця, у шматстайных яго праявах знаходзячы крыніцу чалавечай радасці і творчай інспірацыі. Невыпадкова, што для яе “песняў” найважнейшымі былі “сардэчныя” месцы дзеяння і псіхалагічны час”5. I сапраўды,
5 Чыквін Ян. Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа. Беласток, 1997. С. 427.
перачытваючы многія раннія элегіі Наталлі Арсенневай, заўсёды адчуваеш напружанае ўнутранае жыццё лірычнай гераіні, яе амаль малітоўнае стаўленне да таямніцы сусвету, з’яў прыроды, радзімы:
Вечар неба хварбуе ў гарачыя тоны, чыстым золатам густа залоціць рабіны, і здаецца паветра густым і зялёным, бы вада у вазёрах, зялёных ад ціны.
Гаснуць косы на вежах гатыцкіх касьцёлаў, запаляючы шыбы дзіўнымі агнямі.
Зоры — вочы малых засмучоных анёлаў — мігацяць у хмурынах, парваных над намі.
Час таёмны, ня ноч, ані дзень, калі сьцені, сьцені ночы зьліваюцца з косамі сонца, калі хочацца раптам устаць на калені і стаяць так, бяз руху, маўкліва, бясконца...
У гэты час аджывае у думках старое, успамінаюцца даўныя сэрца хваробы... 1 так лёгка душою — вячэрняй парою — зразумець сьвету сумы, сумлевы й жалобы!
( Вячорнаю парою, с. 29)
Па духоўнай сіле суперажывання, эмацыйнага ўздзеяння, па шчырым парыве ў вышыні бязмежнага сусвету, малітоўнай настраёвасці многія прыродаапісальныя вершы Наталлі Арсенневай (“Ціха плыў месяц між хмараў празрыстых”, “У небе пылаюць чырвоныя хмары”, “Шэпты ночы”, “Ноч”, “Вячорны абразок”) сугучныя “Вячэрняй малітве” Янкі Купалы, блізкія паэтычнаму свету Максіма Багдановіча, што ў свой час адзначаў і Антон Навіна: “Як і Багдановіч, яна з малюнкамі прыроды заўсёды злучае той ці іншы глыбейшы настрой, тое ці іншае асабістае перажываньне, рэфлексію, думку-разважаньне”6. Пацверджаннем гэтаму могуць служыць вершы “Сьветлы дзень дагараець над сумнай зямлёю...”, “Няўжо”, “Мэта жыцьця”, “На матыў хаўтурнага маршу”, “Пытаньне”, “Жыцыіё”, “Шчасьце”, “Развітаньне”, дзе прыгажосць прыроды, яе чароўнасентыментальныя малюнкі выклікаюць у душы маладой паэтэсы
6 Навіна А. Адбітае жыцьцё. Вільня, 1929. С. 111.
развагі над рознымі пытаннямі быцця чалавека. Ці не ўпершыню яна задумваецца: у чым мэта жыцця — дачакацца магілы, з доляй змагацца, ці зведаць усе грахі, каб не горка было паміраць? А мо хавацца ад усякага смутку, слёз і гора, ці мэта жыцця — захаваць жыццё? Пакуль ёй непадуладныя такія філасофскія глыбіні, яна не шукае адказу, а толькі ставіць пытанне, але, адчуваючы нейкі ўнутраны разлад, асабліва, калі сэрца залівае “патоляю восень і жальбы гальля”, у яе душы падсвядома чамусьці ўзнікае перакананне, што ў жыцці чалавека няма поўнага шчасця, а калі і бываюць шчаслівыя дні, імгненні, то чаму яны такія хуткаплынныя, чаму забіраюць незваротна маладыя гады, памкненні, пачуцці, і што рабіць, каб жыццё было напоўнена, каб не паўставалі балючыя пытанні — ці так і дзеля чаго жывеш? Такія пытанні, хоць і трывожаць, але не цалкам авалодваюць істотай маладой паэтэсы. На яе гарызонце не часта паўстаюць хмары жыццёвых цяжкасцяў і турбот. Яна паступова, але няўхільна стварае свой уласны, замкнёны на красе навакольнай прыроды і парываннях душы, свет, што паглыбляла псіхалагічны партрэт лірычнай гераіні — маладой беларускай жанчыны. Гэта вялікая мастацкая заваёва, удача першага перыяду творчасці паэтэсы, бо створаны ёю вобраз прывабнай, духоўна багатай, з эстэтычна вытанчаным густам жанчыны дапаўняў галерэю вобразаў, якія існавалі ў беларускай літаратуры, пераважна сялянак, з пакутлівай доляй, якім няма калі любавацца цудоўнай прыродай, прыніжаных, забітых цяжкім побытам, бясконцай працай, а гэта часта стварала, паводле словаў Яна Чыквіна, “комплекс нацыянальнай непаўнавартаснасці”.
У гэты перыяд маладой паэтэсай быў напісаны цыкл баладаў з характэрнай назвай “Зачарованы кут” (1921 — 1925), назвай, якая трапна вызначала яе духоўны стан, падкрэслівала нязменнасць паэтычных прыхільнасцяў. “Зачарованы кут”, заснаваны на фальклорным беларускім эпасе — казках, легендах, паданнях, ствараўся ў рэчышчы “Зачарованага царства” і “Старой Беларусі” Максіма Багдановіча. Аднак калі вершы Багдановіча са змястоўных цыклаў “Вянка” ўяўляюць сабой сціслыя, незвычайна вобразныя аўтарскія мініціяцюры, то даволі вялікія па памерах рамантычныя балады Наталлі Арсенневай стылізаваныя пад народна-песенную лірыку. Самі назвы баладаў уводзяць
чытача ў казачны свет зачарованага царства. Цыкл мае падзагаловак “3 крыніцы народнай”. I ўжо ў першай баладзе (“Зачарованы кут”) Наталля Арсеннева выступае выдатнай апавядальніцай, малюючы панарамную карціну сапраўды цудоўных мясцін, населеных вадзянікамі, русалкамі, кажанамі, совамі, ведзьмакамі, якія пачынаюць ажываць пры месячным святле летняй бяззорнай ночы, калі глуха шуміць бор, плача на балоце чарот, жудасна гудзе стары млын на рачным стаўку, а ў вокнах мільгаюць нечыя цені... Але ўсё гэта знікае на золку, як толькі ў вёсцы прапяе пявун... I далей, у баладах “Балотніца”, “Лясун”, “Вясельле”, “Вядзьмак” паэтэса раскрывае фальклорна-міфалагічныя сюжэты, у якіх паўстаюць “ачалавечаныя” вобразы жывой прыроды, што існуюць у народным уяўленні. Мы быццам чуем і суперажываем плачу старога лесуна, якому вельмі шкада, што высякаюць лес, пакутліва разам з ім назіраем, як падаюць з “енкам пакутным сасонкі, стан выгінаючы тонкі і гонкі”:
А ў гушчары, прысеўшы на пнішча, плакаў сутоньнямі дзед-лясунішча. Плакаў стары, абціраючы вочы, Сьлёзы буйныя сплывалі равочкам, з твару ў кары й лішаёх сіваватых, ззялі расою на вусах калматых...
(Лясун, с. 36)
У гэтых баладах Наталля Арсеннева ўжывае багатыя сімволіка-метафарычныя сродкі дзеля стварэння казачных вобразаў, цэлых карцін з жыцця зачараванага царства. У “Вясельлі” перад чытачом паўстае сумная карціна вяселля каля млына, дзе “вераб’інай ночкай” “вадзянік бярэ з рэчкі дзяўчыну”. Гэта своеасаблівы вясельны тужлівы абрад, напісаны ў форме народнага плачу пра загінуўшую маладую дзяўчыну, якой упору было ісці пад вянец з любым, але воляю няўмольнага лёсу яна абручылася з горам і бядою, апынулася на дне рэчкі, але не загінула зусім, перайшла ў іншы свет існавання, назаўсёды засталася ў памяці людзей.
Адзін з варыянтаў падобных легенд скарыстаны паэтэсай у баладзе “Балотніца”, у аснову якой пакладзены сюжэт пра лёс дзяўчыны, што, калі зацяжарыла, была пакінутая каханым і, не вытрымаўшы кпінаў старых і малых, утапілася ў возеры, ад таго
часу плача і кліча на дапамогу. Але хто пашкадуе і кінецца на яе жалобны голас, сам загіне...
У “Вясельлі”, “Балотніцы” “Ведзьмаку” раскрываюцца традыцыйныя для фальклору матывы, дзеянні, вобразы, але ў трагічнай афарбоўцы прывіднага, ірэальнага свету, праз адмоўны паралелізм у апісанні абраду вяселля і наагул лёсу маладых.
He ў царкве маладых павянчалі, — на дне віру вянцы ім трымалі, не баяры ў жычках ды ў ботах, а гнілыя карчы над балотам...
(Вясельле, с. 38)
Драматызм дзеяння, глыбокія перажыванні маладой перадаюцца праз плачы-галашэнні, звароты да зялёнай дубравы, буйных ветраў, маці, бацькі, сёстраў-зораў, што ўласціва народным абрадавым песням.
Такімі ж трагічнымі матывамі вылучаецца і вершаванае апавяданне “Шчасьце”. Гэтая назва, як і “Вясельле”, не адпавядае сэнсавай змястоўнасці балады. He шчасце, а, наадварот, горкае, цяжкае жыццё вясковай дзяўчыны-сіраты, яе заўчасную смерць апісвае паэтэса. У такім трагічным фінале жыцця сваіх герояў яна бачыць непазбежную наканаванасць, непрадказальнасць лёсу. Адвечнае жаданне чалавека зазірнуць у будучае, прага шчасця, лепшай долі — усе гэтыя філасофскія праблемы, уласцівыя народна-песеннай творчасці, трансфармуюцца ў арыгінальнай баладзе Наталлі Арсенневай у невырашальнае пытанне: “Доля і шчасьцейка, хто вас пазнае, // Тайну жыцьця на зямлі адгадае?..” Трагічна заканчваюцца пошукі шчасця і для трох братоў (паляўнічага, аратага і паэта) у баладзе “Тры браты”, створанай на аснове народнага падання пра трох братоў, якія закахаліся ў адну дзяўчыну-прыгажуню і загінулі, змагаючыся адзін з адным за сваё каханне.
Пошукі шчасця — традыцыйная для фальклору і літаратуры тэма, і не было яшчэ твора, дзе б героі здабылі сапраўднае шчасце, задаволіліся жыццём. Таму і балады Наталлі Арсенневай заканчваюцца трагічна, недасяжнай трактуецца мара аб шчасці. Яго можна дасягнуць хіба што ў снах, песнях і казках (балада “Сны”), перанесціся ад цяжкага жыцця і яго неразвязальных праблемаў у “сны-маячэнні”, якія ткуцца сёстрамі-
чараўніцамі з самых розных колераў-ніцяў: срэбных, белых, чорных, залатых, ружовых. У жыццё кожнага чалавека ўплятаюцца розныя фарбы, настроі — і “чуць зялёны шоўк надзеі” і “белыя аксаміты”, і нітка “шэрай павучыны” не лішнія ў разнастайнасці побыту. Толькі ў сне чалавек расплятае ніці мараў, здымае цяжар з душы, заварожваецца шчасцем, пераносіцца ў краіну казкі. Выкарыстанне казачнай сімволікі, матываў чарадзейнага ткацтва, уменне паказаць першародную чысціню прыроднага свету ў адпаведнасці з традыцыямі вуснай народнай творчасці — усё гэта стварае своеасаблівы мастацкі свет балады “Сны”, дзе паэтэса яшчэ раз быццам пераконвае самую сябе, што для мастака галоўнае — узняцца над штодзённым шэрым побытам, спяваць для людзей пра тое, што робіць іх жыццё прыгожым, больш адухоўленым, цікавым, стаць жаўруком у небе, які “зьвініць, праняты, славу дню, што зьзяе жаўруку — яму...” (верш “Жаўрук”). Гэтая ж думка сцвярджаецца і ў вершы “Песьні” з цыкла “Зачарованы кут”. Сівой даўніной людзі не ведалі песняў, сумным было іх жыццё, не спорылася праца. Спявалі толькі птушкі, звінелі розныя божыя стварэнні, шумеў бор, журчэў ручаёк... I вось у сялянскай сям’і нарадзіўся сёмы сын, які сваім талентам, цудоўным голасам перакрыў усе гукі наваколля, заспяваў так, што ўсіх зачараваў. I з тае пары гэты божы дар стаў уласцівы паэтам — складаць песні, каб людзям лягчэй жылося.
I пайшоў адсюль па сьвеце, звык — шукаць у песьнях рады, скрозь бо зь ёй — іскрыцца радасьць. Бо бязь песьні ўжо ня жыць нам, не лавіць нам вецер весьні, не пад’есьці лустай жытняй, да яе ня даўшы песьні.
(Песьні, с. 40)
3 усіх твораў “Зачарованага кута” балада “Лебядзінае возера” вылучаецца сваёй змястоўнасцю, удала выкарастаным прыёмам паралелізму ў раскрыцці супярэчлівага свету людзей і гарманічнага свету жывой прыроды, востра-напружаным драматычным сюжэтам, на аснове якога пазней была створана опера “Лясное возера”. Аднак, на сённяшняе ўспрыманне, многія
вобразы “Зачарованага кута” паўстаюць перад намі ў рамантызавана-ідылічным святле, як у “Ідыліі” Дуніна-Марцінкевіча або ў многіх вершах Яна Чачота, дзе аўтар апісвае вобразы “мілых мужычкоў” з вялікім замілаваннем і любасцю.
Усе вершы, балады Наталлі Арсенневай ранняй пары (1920— 1925) увайшлі ў яе першы паэтычны зборнік “Пад сінім небам”, выдадзены Віленскім выдавецтвам Б.Клецкіна ў 1927 годзе. Ён складаецца з пяці тэматычных раздзелаў, пазначаных самой паэтэсай: I. Родны край; II. Абразкі; III. Жыцьцёвае; IV. Настроі й лятуценьні; V. Зачарованы кут. Адразу па выхадзе зборнік атрымаў шырокі станоўчы рэзананс у чытачоў і крытыкі. З’явіліся рэцэнзіі ў Вільні і ў Мінску. Антон Навіна (А.Луцкевіч) адзначаў высокі мастацкі ўзровень музычнасці вершаў, але і некаторую “замкнёнасць у свеце фантазіі і хараства”. М.Чэмер (У.Самойла) у артыкуле “Вечная дачка Сонца і Шчырай Зямелькі” (Віленскі часопіс “Родныя гоні”, 1927, № 5—6) пісаў: “Першае ўражаньне — магутнае, пераконваючае, што перад намі — з’явішча сапраўднай, самамэтнай, арганічнай, шчырай паэзіі божай міласьцю, паэзіі кроўна-блізкай найглыбейшым жаралам народнага духу і дзеля гэтага маючай усе падставы для далейшага бліскучага развою і расьцвету. Натальля Арсеньнева мае ўсё, каб зрабіцца першарадным т.варцом паэзіі, — мае глыбокі і шырокі грунт пад сабой”.
Беларускі крытык М.Байкоў надрукаваў артыкул “Творчасць Наталлі Арсенневай” (“Полымя”, 1927, № 8), дзе падкрэсліваў яе прыналежнасць да беларускай літаратуры, ставіў яе паэзію “з погляду ўнутраных якасцей і тэхнікі” вышэй за творчасць Цёткі і К.Буйло. “У асобе Наталлі Арсенневай мы маем паэтку першае, так сказаць, ступені з выпрацаванай тэхнікай вершу пры ўнутранай змеснасці паэтычнай творчасці”. Амаль такія ж меркаванні і ў 1928 годзе пра творчасць маладой паэтэсы выказаў і М.Гарэцкі: “...У беларусаў пад Польшчаю з’явілася шмат маладых паэтаў, пісьменнікаў, публіцыстаў, але з выдатных іменняў можна тым часам назваць хіба толькі адно — гэта імя Наталлі Аляксееўны Арсенневай — расіянкі па нацыянальнасці, а беларускі толькі па жыхарству і культуры.
...Форма вершаў Арсенневай, у галіне тэхнікі вершаскладання, не вызначаецца нейкай асаблівай бліскучасцю, але яны захопліваюць шчырасцю пачуцця, далікатнасцю тону і нейкаю
асабліваю пяшчотнасцю вобразаў і слоў...” Уладзімір Жылка, які ў 1927 годзе жыў у Мінску і выдаў сваё выбранае “3 палёў Заходняй Беларусі” (амаль адначасна са зборнікам “Пад сінім небам”), быў захоплены вершамі Наталлі Арсенневай і некаторыя з іх надрукаваў у газеце “Звязда”. Сама паэтэса пазней даволі крытычна згадвала: “Перагортваючы бачынкі “Пад сінім небам” сёньня, я выразна магу прасачыць па вершах зборніка шлях майго паэтычнага разьвіцьця, узбагачэньня мовы. Якая розьніца, прыкладам, паміж некаторымі зусім яшчэ школьнымі вершамі, напісанымі ў 1920, але датаванымі 1921 годам (калі яны ўпершыню надрукаваныя), і вершамі, датаванымі, скажам, 1925 годам. Ды што зробіш? Якім бы мой першы зборнік ні быў, а сама кніжка і ейны аўтар маюць адно выбачэньне — сваю тагачасную зялёную маладосьць!”
Аднак, нягледзячы на пэўныя хібы, недасканаласць паэтычнай тэхнікі ў некаторых вершах (парушэнне рыфмы, неўласцівыя беларускай мове звароты), ужо ў першым зборніку абазначыліся, па сутнасці, важныя тэндэнцыі творчасці Наталлі Арсенневай, асноўныя танальнасці ў змесце яе паэзіі: узнёслалірычны (у апісанні гарманічнага свету прыроды, красы роднага краю), імкненне спазнаць рэаліі жыцця чалавека, роздум над прызначэннем паэта і паэзіі. Гэтыя ж тэндэнцыі працягвалі развівацца і далей, у другой палове 20-х—30-х гадах, калі яна жыла ў Польшчы, наездамі бываючы ў Беларусі. Вершаў было напісана не так і многа, але яны сведчылі пра творчае пасталенне аўтара і склалі другі зборнік паэзіі “Жоўтая восень”, які не быў выдадзены.
Для Беларусі другая палова 20-х і асабліва 30-х гадоў былі надзвычай складанымі, супярэчлівымі. У Заходняй Беларусі забаранілі Сялянска-Работніцкую Грамаду, польскія ўлады пачалі рашучы, гвалтоўны наступ на ўсё беларускае: закрываліся беларускія школы, гімназіі, хаты-чытальні, клубы, пачаліся суды над актыўнымі дзеячамі беларускага нацыянальнага руху. У БССР гэта быў самы пік сталінскіх рэпрэсій. I ўсё ж, нягледзячы на гэтыя неспрыяльныя ўмовы, беларуская ідэя жыла, як жыў народ і ягоная мова. Беларуская хрысціянская дэмакратыя імкнулася выкарыстаць кожнае паслабленне нацыянальнага прыгнёту дзеля актывізацыі сваёй асветніцкай работы. Выдаваліся беларускія газеты, часопісы (“Крыніца”, “Шлях мола-
дзі”, а з 1932 г. пачаў выходзіць літаратурна-навуковы і грамадскі часопіс “Калосьсе”). У Беларусі добра ведалі пра дзейнасць патрыётаў-адраджэнцаў, барацьбітоў за незалежнасць Бацькаўшчыны Б.Тарашкевіча, С.Рак-Міхайлоўскога, І.Дварчаніна, кс. А.Станкевіча, што загінулі ў сталінскіх канцлагерах. На ўсю моц гучалі творы маладых пісьменнікаў — М.Танка, М.Васілька, М.Машары, В.Таўлая, С.Сіняка (С.Хмара), Х.Ільляшэвіча, А.Бярозкі, А.Салагуба, Ф.Аляхновіча, У.Жылкі і сярод іх — Наталлі Арсенневай. У 1927 г. у Вільні было створана творчае аб’яднанне “Веснаход”, старшынёй якога абралі Наталлю Арсенневу. Нягледзячы на тое, што яго статут падкрэсліваў апалітычнасць, беспартыйнасць аб’яднання, маючы на мэце толькі мастацка-асветніцкія, культурныя задачы, яно не было афіцыйна зарэгістравана, аднак пачало выдаваць свой часопіс “Рунь веснаходу”. На яго старонках друкаваліся творы пісьменнікаў самых розных палітычных арыентацый, нават тых, хто быў звязаны з камуністычным падполлем, што сведчыла пра шырыню поглядаў Наталлі Арсенневай як старшыні аб’яднання. Аднак у гэтыя гады (з 1922 па 1939) яна з сям’ёй жыла ў Полыпчы і не магла актыўна ўдзельнічаць у грамадска-культурным жыцці Вільні, хоць часта прыязджала ў свой родны горад. Паэтэса цалкам засяродзілася на літаратурнай творчасці, яе вершы па-ранейшаму друкаваліся ў віленскіх часопісах і газетах. Але ў адрозненне ад сваіх сучаснікаў-паэтаў Наталля Арсеннева заставалася над палітыкай, хоць нельга сцвярджаць, што яна цалкам ізалявалася ад трывожнай і складанай рэчаіснасці паланізатарскага і русіфікатарскага рэжымаў на падзеленай Беларусі. Усё ж яе вершы былі поўнай супрацьлегасцю той паэзіі, якая нараджалася ў беларускай літаратуры з прыходам Танка і іншых маладых заходнебеларускіх паэтаў, якія лічылі, што патрэбны цяпер не песні жальбы і апяванне красы прыроды, а песні моцныя, вершы-заклікі да волі, якія б гартавалі людзей, нагадвалі граніт і жалеза (нездарма пад першымі танкаўскімі вершамі з’явіўся псеўданім “Граніт”). Антон Луцкевіч (Навіна) далучаў творчасць Арсенневай да эстэцкага, трэцяга накірунку ў заходнебеларускай паэзіі 20—30-х гадоў, вызначаючы асноўныя: “нашаніўскі”, “барацьбяны”, “шуканьне красы, хараства”. Ён падкрэсліваў, што паэзія Арсенневай — гэта “край фантазіі і хараства”, дзе пануе музыка гукаў. У яе вершах
адначасова схоплены малюнкавасьць, медытацыйнасьць, меладычнасьць. Крыніца яе натхненьня найбольш у прыродзе. Чуйная, уражлівая душа паэтэсы мае немалую духоўную сілу, веру ў чалавека, хоць часта заўважаюцца імгненьні зьнямогі, пошукі невядомага. Творча Н.Арсеньнева вучылася ў Купалы, Багдановіча, што дало ёй магчымасьць выбраць тэматычны накірунак, форму верша, мову... Яна цалкам захавала сваю індывідуальнасьць у дачыненьні да зьместу вершаў: сваю жыцьцёвую філасофію, чыста жаноцкую мяккасьць і ўражлівасьць на праявы жыцьця, на сум і на гора. Гэтым яна цікавая і блізкая чытачу”7.
I сапраўды, у Наталлі Арсенневай не было вершаў чыста публіцыстычных, скіраваных на асуджэнне ворагаў, якія яўна ці завуалявана выступалі супраць усяго нацыянальнага, ці вершаўзаклікаў, ухваленняў барацьбітоў, якія мужна, самаахвярна адстойвалі ідэі беларускасці, вершаў інфармацыйна ясных, зразумелых сацыяльнай, высокапатрыятычнай накіраванасцю. 3 іншага боку, у яе творчасці амаль не сустракаюцца вершы, напісаныя ў духу нашаніўцаў (хіба што такія радкі, як “Адвечныя сьлёзы свае вылівае народ...” ці “Вёска там... гразь, саламяныя стрэхі...”, сугучныя купалаўскім, коласаўскім перажыванням, калі яны пісалі пра цяжкую долю мужыка-беларуса). Аднак ад нашаніўства, якое вызначалася не толькі журботнымі, драматычнымі матывамі, нараканнямі на сацыяльную няроўнасць, палітычнае беспрасвецце, але і глыбокім спачуваннем да трагічнага становішча беларускага народа наагул, Наталля Арсеннева ўзяла ідэю духоўнасці, агульна-эстэтычныя прынцыпы мастацкай творчасці. Яна зразумела паэтычнасць народнай душы, пра што пісаў яшчэ В.Ластоўскі ў артыкуле “Купалле” (“Наша Ніва”, 1912, 31 мая): “Беларус па прыродзе сваёй пясьняр-паэт. Просты народ наш расказвае тысячы дзіўных казак, каторымі адрывае думкі свае ад цяжкага жыцьця і пераносіцца ў нябёсы... Беларусь жыве напалавіну толькі жыцьцём праўдзівым, а напалавіну казкай...” Магчыма, знаёмілася Наталля Арсеннева з нашаніўскай дыскусіяй, дзе абмяркоўваліся пытанні, як і што павінна паказваць мастанкая літаратура з жыцця народа. В.Ластоўскі, які браў актыўны ўдзел у дыскусіі, заклікаў паэтаў раскрываць не толькі сацыяльныя праблемы, нястачы,
7 Навіна (АЛуцкевіч). Адбітае жыцьцё. Вільня, 1929. С. 111.
але найперш бачыць і адлюстроўваць фенаменальную прыгажосць роднага краю, несмяротную красу, багацце душы народа. “Паэт, — пісаў ён у артыкуле “Сплачвайце доўг”, — павінен быць вучыцелем і прарокам свайго народа, павінен быць суддзёй і цветам душы яго, павінен выяўляць красу свайго народа і краю...” Такімі паэтамі былі паэты-парнасцы “Нашай Нівы” Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас. Менавіта яны, паводле словаў крытыка Антона Навіны, найбольш прысутнічаюць і робяць уплыў на паэтычную творчасць маладой Наталлі Арсенневай. Ды і сама паэтэса пазней згадвала, як моцна яе ўразіў верш Я.Купалы “Я мужык-беларус” са зборніка “Жалейка”. А прачытаўшы вершы Максіма Багдановіча, яна адчула, што гэта сапраўдная паэзія, “сапраўды маё, роднае”. Дарэчы, Максіму Багдановічу Наталля Арсеннева прысвяціла адзін з лепшых сваіх вершаў “Устань, пясьняр”.
Многія праблемы, якія хвалявалі нашых паэтаў-класікаў, часам знаходзілі сваё адлюстраванне і ў вершах паэтэсы, але больш у метафарычным, іншасказальным плане, праз звароты да з’яў прыроды як вяршыні сапраўднай духоўнасці, гармоніі ў адрозненне ад вечна супярэчлівага, неўладкаванага жыцця чалавека. I ў яе іншым разам прарываюцца Багушэвічавы, Купалавы ноты:
Чаму ў сім жыцьці нямілым Няпраўда, дзе вокам ні кінь, Чаму адным славу і сілу I шчасце жыцьцё аддзяліла, Другім — толькі гора, хоць згінь!
Наталля Арсеннева не знаходзіць адказу на гэтыя цяжкія пытанні жыцця, але, прымаючы, як і іншыя паэты, ідэю роўнасці долі, “змяшчае яе не ў сферы сацыяльнай барацьбы, a сферы прыроды і светабудовы” (У.Калеснік).
Гармонію, заспакаенне ад няпраўды і ліха яна шукае ў агульначалавечых, духоўных каштоўнасцях, бо калі сонца ўсім свеціць роўна, то жыццё людзей, іх шчасце залежыць ад іх саміх, ад самаўдасканалення, высокай маралі, дабрыні, спагады. Эстэтычна-творчыя пошукі, роздум над жыццём прыводзяць яе да таго, што яна пачынае ўспрымаць сусвет як два супрацьлеглыя адзін аднаму светы: людскі — рэальны, жорсткі, супярэчлівы, і свет духоўны, свет прыроды, сіняга неба, дзе ўсё суладна,
прыгожа, суразмерана. У звязку з гэтым яна ставіць перад сабой, паэтам, задачу: “Ад злых, няветлых песьняў гора, // ад змораў шэрае зямлі, // у неба сінь, у неба мора // ты зрок прысталы падымі...” Больш таго, паэтэса кажа пра сваю адвечную тоеснасць, роднасць з прыродай, калі яшчэ з паганскіх часоў песняру-паэту дадзена разумець яе мову, душу, захапляцца красой навакольнага свету. У вершы “Ахрысьціў мяне нехта ў зялёнай дуброве” аўтар раскрывае сваё бачанне і разуменне прыроды, яе неперасягальную ролю ў жыцці чалавека. “He ў царкоўцы малітвай, сьвятою вадой, — // ахрысьціў мяне нехта ў зялёнай дуброве. // Як паганін, // я пушчы пяю залатой, // разумею палёў васільковых размовы...”
I ў зменах пораў года яна заўважае не счарнелы снег, імглу, мутныя ручаіны, не спякоту ці сцюдзёны восеньскі дождж, не сьляпую, халодную мяцеліцу, а найперш любуецца празрыстым белым пухам рабін і таполяў, каласістай нівай, што “гарачыя сьпеліць мне песьні”, бачыць срэбраныя зімовыя ночы, душа яе раствараецца ў сінечы васількоў, у “лільлёвай, залёнай сенажаці” ці ў чырвоным пажары асін... Такім пакланеннем хараству прыроды, асабліва ў “Жоўтай восені”, дзе шмат настрою, тонкіх пачуццяў, высокай паэзіі, паэтэса не перастае сцвярджаць першаснасць духоўнага судакранання з прыгажосцю сусвету ў параўнанні з зямнымі рэаліямі (“Хай людзі мяне зьненавідзяць, // а дух мой да сонца ўзьляцеў...”). Дамінавальнымі ў вершах-элегіях “Жоўтай восені” з’яўляюцца не песні жальбы, тугі, суму, а радасці аднаўлення, зменаў у бясконца рухомай, жывой прыродзе, што выклікае ў чалавека адпаведныя пачуцці, а ў паэта — шматгранныя, рознакаляровыя і шматгукавыя асацыяцыі. У “Жоўтай восені” сваё далейшае развіццё атрымалі музычная вобразнасць верша, рытміка-інтанацыйны малюнак, блізкі да меладычнасці народна-песеннага слова. Гэта адзначала і тагачасная крытыка: “...Верш Арсеньневай ня чытаецца, але паважна плыве і пераліваецца багацьцем незвычайна далікатных і суладных тонаў і гукаў”8. Пры глыбокай духоўнай змястоўнасці паэзіі Наталлі Арсенневай адчуваюцца, аднак, інтэнсіўныя пошукі аўтара ў галіне формы. Здавалася б, усё ўжо адкрыта геніяльнымі папярэднікамі ў прыгожым пісьменстве,
8 Бруевіч К. На паэтычнай вышыні // Калосьсе. 1937. Кн. № 1(10). С. 34.
але для кожнага сапраўднага паэта заўсёды існуе шмат неадкрытага, асабліва ў паэтычнай гармоніі, у непазнаных глыбінях мастацкага слова, выкарыстання і ўдасканалення яго пабудовы, рыфмы, музычных рытмаў. Пра такія пошукі новых формаў верша слушна выказваўся Сымон Брага (Тумаш), беларускі крытык на эміграцыі, выступаючы ў Нью-Ёрку з грунтоўным дакладам да 30-годдзя літаратурнай дзейнасці Наталлі Арсенневай (“Ад сіняга неба да шэрай зямлі”, газета “Бацькаўшчына”, 1952, 25 сакавіка), адзначаючы, што ў галіне мастацкай тэхнікі яе першы зборнік створаны больш у рэчышчы нашаніўскай паэзіі. “Зусім іншае ў “Жоўтай восені”. У Арсенневай прыходзіць усведамленне, што хоць рыфмы рэч прыгожая і музычная, але не адзіная ў паэзіі, ёсць музычна больш багатыя асанансы, гэта не толькі паўтарэнне адных і тых жа гукаў, але быццам водгук акордам на акорд, дзе побач з ідэнтычнымі гукамі адзываецца цэлая гама блізкіх, але пабочных, асануючых.
Другая навінка. Наталля Арсеннева намагаецца асанансы даваць не толькі ў канцы радка, але стараецца насыціць імі ды алітэрацыямі ўвесь верш, надаць гукавую гармонію ўсяму вершу (“Вечар цені ў засенях усьпеніў... Матылём ля гурб віецца вецер, сонцу соннаму пасьцелю сьцеле...”)-
Трэцяе — музычная роля рытму, які цяпер у яе быццам прытушоўваецца, прыкрываецца зверху дадатковымі музыкальнымі прыёмамі і гучыць глыбока-задушэўна. Нашаніўская паэзія гучыць больш рытмічна, новая — больш гарманічна. Гэта новая гукава-музычная аснова вершаў Наталлі Арсенневай дапаўняецца характарам вобразнасці мовы, метафарычнасцю ў адрозненне ад мовы прозы. Паэтычная мова нашаніўцаў — у сэнсе рытму, размеру, рыфмы ўсё ж няшмат розніцца ад мовы прозы, то ў новых паэтаў (М.Танк, Н.Арсеннева, Хв.Ільляшэвіч) з’яўляецца незвычайная яе метафарызацыя. Верш чытаецца цяжэй, патрэбна пэўная падрыхтоўка, каб адчуць яго мастацкі сэнс, канцэнтраваць думкі, вобразы (“Вецер поўна ў гліняны гладышак нацадзіў залатое зары...”, “Мятуць бярозы валасамі нябёс запылены дыван...” — у Н.Арсенневай).
Усе гэтыя фармальныя асаблівасці навейшай беларускай паэзіі праяўляюцца ў “Жоўтай восені”. Мова вершаў багатая, чыстая, адчуваюцца новыя гарызонты вершаванай гармоніі. Паэтэса часта наракае цяпер, што ёй не стае слоў, каб выказаць
замілаванне красой прыроды, тую яе гармонію, якая паўстае перад чулай паэтычнай душой... У “Жоўтай восені” чытач знаходзіць спакойную, зацішаную галерэю цудоўных настраёвых пейзажаў, дзе нішто, ніякі голас навакольных спраў і праблемаў не муціў узвышанага спакою паэзіі Арсенневай. Выглядала, быццам яна зачынілася ў свой пяснярскі, казачны свет, свой “зачарованы кут”, ды не той, што ў зборніку “Пад сінім небам” кут легендаў з лесунамі і балотніцамі, а зачарованы кут хараства, “чыстай красы”, як казаў Антон Навіна. Гэты кут, гэтая святыня красы была ўзведзена і абгрунтаваная словамі Багдановічавага “Апокрыфу”: “няма красы без пажытку, бо сама краса і ёсць той пажытак дзеля душы...”
Многія крытыкі 30-х гадоў папракалі Наталлю Арсенневу, што яна не выходзіць з эстэтызаванага кола “чыстай паэзіі”, не бачыць іншых праблемаў навакольнага жыцця. Гэта было якраз у рэчышчы патрабаванняў метаду сацрэалізму савецкай літаратуры, калі не прымалася лірыка А.Ахматавай, М.Цвятаевай, З.Гіпіус — знакамітых жанчын-паэтэс, якія стварылі эпоху ў рускай паэзіі пачатку XX стагоддзя.
I сапраўды, на першы погляд Наталля Арсеннева быццам ігнаравала агульнапрынятыя тэндэнцыі, правілы літаратуры, якая найперш ставіла ідэйна-змагарныя, нацыянальна-вызвольныя, сацыяльна-побытавыя праблемы жыцця народа. Гэта быў генеральны шлях нашай беларускай справы і літаратуры яшчэ ад часоў Ф.Багушэвіча, Цёткі, пазначаны творамі-вехамі Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, А.Гаруна, шлях, па якім пайшлі паэтычныя аднагодкі Арсенневай — У.Жылка, У.Дубоўка, Я.Пушча, М.Танк, многія іншыя беларускія паэты, і на якім пакінуў свае выдатныя творы найбольш блізкі ёй духоўна Максім Багдановіч.
Безумоўна, у кожнага беларускага паэта ёсць свае адметныя вершы, прысвечаныя радзіме, красе беларускай прыроды, як, да прыкладу, глыбока кранальная патрыятычная лірыка Ларысы Геніюш, асабліва вершы, як і ў Наталлі Арсенневай, прысвечаныя восені, вясне, розным з’явам прыроды (“Вячэрняя містэрыя”, “Ноч”, “Залаціста ўсміхаюцца далі”, “Сыплецца лісце”, “Зімою”, “Вясна”, “Вышыла восень”, “На шаўковых лугох” ды інш.). Ларыса Геніюш у гэтых вершах, хоць і любуецца красой свайго краю, але падсвядома ў яе душы, як і ў душы лірычнай гераіні, адчуваецца горыч, боль за долю шматпакутнай Бацькаў-
шчыны, за тое. што перажыў і перажывае беларускі народ. Яна быццам заклікае сілы прыроды, прыгажосць і моц нябесную прыйсці на дапамогу айчыне (“сутонне шаўковую нітку прадзе...”, а яна прадзе “сугучную нітку без слоў аб долі Айчыны...”). Даваенная ж творчасць Наталлі Арсенневай, яе элегіі, акварэлі, медытацыі, балады з паэтычных зборнікаў “Пад сінім небам” і “Жоўтая восень” — гэта ўзнёслы гімн хараству прыроды і беларускай душы, якая здольна так глыбока, узвышана адчуваць гэтую прыгажосць, жыць і дыхаць ёю без усялякага азірання на шэрую зямлю, жыццё людзей і іх праблемы. I ўсё ж мы не можам сцвярджаць, што яе мастацтва стваралася дзеля мастацтва. Яна апявала Вечнасць і не стамлялася паўтараць, вар’іраваць сваё паэтычнае крэда:
Люблю я сьвет красы, але не сьвет людзей... і заклікала, параўноўвала: цьвіці на ўсіх рагох, вясна, у наквеці, у лісьці ўрачыста і стасьвечна.
Мы зьнічкі жутлыя — і ўсё. Ты ж — Вечнасьць.
(Цьвіці, вясна, с. 243)
Гэтая Вечнасць у сваёй неперасягальнай красе і высокай дасканаласці паўстае ў зборніку “Жоўтая восень”, які адкрываецца аднайменным вершам.
Восень — улюбёная пара года. Можа таму, што паэтэса нарадзілася ўвосень і незвычайна абвострана ўспрымала яе залатую, непаўторную прыгажосць. Апісанні розных вобразаў восені, зрокавых і эмацыйна-адчувальных, чароўная разнастайнасць каляровай гамы, залатыя і барвовыя дрэвы, таямнічыя шэпты і пахі лесу, ранішнія туманы, ночы — “светлыя, чорныя, сінія, зорныя, срэбныя”, — усе гэтыя карціны, спалучаныя з радасна-чулым, трывожна-душэўным настроем лірычнай гераіні, выклікаюць непаўторныя эстэтычныя суперажыванні і ў чытача. Багаты паэтычны слоўнік паэтэсы, трапныя эпітэты, параўнанні, метафары, разнастайная гама колераў, аздабляючы музычнасць вершаў, дапамагаюць узнавіць формы гукавой гармоніі, разнастаіць гукі прыроды, асабліва восені. I гэтыя восень-
скія казкі-былі бачыш і чуеш наяве (“Над палямі шырокімі // сьпяць дубы, як мядзяныя волаты, // ўкруг бярозы стаяць белабокія, // сыплюць з косаў расплеценых золата... У лагох, налітых туманамі, // белым статкам пасуцца таполі...”
Наталля Арсеннева арганічна адчувала сваю злітнасць, знітаванасць душы з красой восені. У адным з лепшых сваіх вершаў ‘Тэтак будзеш ты мной” яна пісала:
Парасьлі, быццам хутрам рудым, узьбярэжжы: хмызьнякі ды лазоўе, і ўсё залатое...
Восень, восень, калі ж напалам перарэжам мы з табой і ўцеху, і смутак упойны? Гэтак будзеш ты мной, з маёй смагай і жалем, я ж табою, зыркою і перапялёстай.
Будуць людзі гукаць цябе проста “Наталяй”, а мяне клікаць “Восеняй” гэтак жа проста...
Зборнік “Жоўтая восень” успрымаецца як найпрыгажэйшы вянок асенняй паэзіі. Вершы-карціны восені стварылі непаўторную, надзіва маляўнічую галерэю, якая не мае сабе роўных ва ўсёй беларускай паэзіі (“Жоўтая восень”, “Туга”, “Тае вечар”, “Вячорная містэрыя”, “Восень”, “Незгаданае”, “Увосені”, “3 восеньскіх настрояў”, “Асеньні вечар”, “Восень у гаі”, “Асеньняя элегія”, “Асеньняю цішай”, “Восень у Вільні” ды інш.).
Многія вершы, у якіх паўстаюць карціны вясновага абуджэння прыроды і яе зімовага замірання, з’яўляюцца своеасаблівымі рэфлексіямі, роздумам лірычнай гераіні пра месца чалавека на зямлі як часткі прыроды, з яго непазбежным канцом. Гэтая трагедыйнасць мае адпаведныя накірункі — зямное, чалавечае, часовае і касмічнае, вечнае. I ў гэтым вечным чалавеку дадзена жыць сярод такіх касмічных стыхій, як ноч, месяц, зоры, сонца, дзень, вясна, лета, восень, зіма. Вечнае — гэта прырода, часовае — жыццё чалавека. I наколькі ён шчаслівы ў сваім часовым жыцці, якое паэтэса параўновае са знічкай, якія яго ідэалы, да чаго ён павінны імкнуцца?
Арсеннева прыходзіць да высновы, што ўвагі паэта больш заслугоўвае вечнае — яно будзе жыць заўсёды, радаваць і цешыць усё новыя пакаленні людзей. Таму апяваць з’явы прыроды, а праз яе высокадухоўныя парывы, узлёты, дзеянні чалавека — значыць гаварыць з нашчадкамі праз стагодцзі — у гэтым задача паэта. I Наталля Арсеннева ў вершы “Лебядзіная песьня” (якая сапраўды стала лебялзінай песняй яе першага перыяду творчасці) выказвае спадзяванні, што нашчадкі прачытаюць і зразумеюць яе — паэта, мастака.
У многіх вершах Наталля Арсеннева гаворыць аб прызначэнні паэта і паэзіі (“Каб крылы”, “Часта ўвечары”, “Хаценьні”, “Зоры”, “Часіны творчасьці”, “Калі скончыцца дзень”, “Ахрысьціў мяне нехта ў зялёнай дуброве”, “Заміж мяне”, “Паэт”, “Маладым паэтам”), сцвярджае, што словы для паэта — “зоры са шляху сусьветаў, пэрлы зь нязнаных глыбіняў, музыка першых грымотаў, павадка яблынь вясновых...”, а гэта азначае першаснасць звароту да адвечнай прыгажосці Сусвету ў адрозненне ад жыцця людзей, у якім “як за кратай астрожнай, // так няўдзячна, так цяжка тварыць!..”
Сьвет гарыць...
Патайком і адкрыта
б’юцца людзі... Ня зьлічыш нягод...
А над сьветам, маною спавітым, восень жоўта цьвіце, як штогод. Ты, паэт, хоць і бачыш пажары дзесь здалёк, хоць і ты барацьбіт, але, ўпіўшыся восені чарам, лічыш вершаў разбуджаны рытм. Сочыш сьцень балачын над аўсяньнем, сінім змрокам малюеш палі...
Для цябе сяньня гнеў ці змаганьне — па-за межы жыцьця адплылі.
(Паэт, с. 76)
У гэтым вершы найбольш выразна праявілася паэтычнае крэда аўтара, яе глыбокая перакананасць у правільнасці абранага творчага накірунку — служыць сваёй музай вышэйшым мэтам духоўнага жыцця чалавецтва.
А чалавецтва жыло па сваіх, далёкіх ад дасканаласці, прыродных законах. Ішла другая палова 30-х, у Еўропе адчуваўся страшны подых германскага фашызму. У БССР панавальны сталінскі рэжым вынішчыў цвет беларускай нацыі, на якую абрынулася магутная сістэма русіфікацыі і асіміляцыі. Творчая інтэлігенцыя заходняй часткі Беларусі змагалася супраць польскага ўціску, і ў гэтым змаганні вялікая роля належала вядомым беларускім паэтам — Хв.Ільляшэвічу, В.Таўлаю, С.Хмары, М.Машару, А.Салагубу, П.Пестраку і асабліва паэту-трыбуну М.Танку. Калі перачытаць творы гэтых паэтаў і Наталлі Арсенневай 30-х гадоў, то ўпэўнішся, што яны сапраўды, як адзначыў Максім Танк, былі людзьмі розных поглядаў, рознай творчай манеры. Дастаткова параўнаць вершы Наталлі Арсенневай, вершы і паэмы зборнікаў Максіма Танка (“На этапах”, “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”, куды ўвайшлі паэмы “Нарач”, “Сказ пра Вяля”, “Каліноўскі”, а многія вершы змяшчаліся ў “Хрэстаматыі рэвалюцыйнай літаратуры Заходняй Беларусі”), каб адчуць нават розную тэматычную скіраванасць іх творчасці. У гэтых зборніках яскрава вызначыўся праграмны напрамак М.Танка “на пераломе жалеза і песні”. Паэт сцвярджаў, што не трэба плакаць “над паўшымі ў маршы”, нават калегаў па пяры ўшчуваў за сум і слязу. Яго ранняя паэзія пачынала жыць не толькі настроем атакуючага маршу, але і драматычнымі лёсамі канкрэтных людзей, спагадай да іх цяжкай долі, прачуласцю гра мадзянскага лірызму. I хоць у гэтых творах няма адкрытага закліку да бунту, але закладзены патэнцыйна моцны зарад паэзіі, вершы і паэмы ўздымалі глыбінныя пласты сялянскага побыту, асвечанага ідэяй змагання, раскрывалі гістарычнабылінныя шляхі беларускага народа. Максім Танк быў тады перакананы, што калі паэзія не ставіць перад сабой складаных праблем свайго часу, яна перастае быць паэзіяй, да якой мы звяртаемся і якая з’яўляецца неабходнай у нашым жыцці. Аднак пазней ён прыйшоў да амаль супрацьлеглай высновы, што нельга перабольшваць уплыву літаратуры на развіццё грамадства, узвальваючы на яе непасільную віну за бесчалавечнасць палітыкі. Такому разуменню нямала спрыяла знаёмства з творамі Наталлі Арсенневай. Ён пісаў у “Лістках календара”: “У літаратуры няма гладкіх дарог, да яе вядуць крутыя і няходжаныя. I кожны павінен ісці сваёй дарогай... Мы жывём на вялікім
скрыжаванні розных паэтык і стыляў. Агулам, мне здаецца, што паэзія, творчасць — рэчы такія інтымныя, як любоў, жыццё і смерць...”9
I зразумела, найперш глыбіня думкі, а не гладкапіс, сведчыць аб таленце. Мастак павінны маляваць не толькі тое, што бачыць перад сабой, але і тое, што бачыць у сабе. Наталля Арсеннева шмат чытала ў сваёй душы, прыгажосць навакольнага свету, прыроду адчувала як жанчына-паэт больш тонка, узнёсла, абвострана-глыбока, хоць не магла не бачыць таго, пра што пісалі маладыя паэты, змагары за нацыянальнае вызваленне Бацькаўшчыны. I яна піша свой славуты верш “Маладым паэтам”, дзе падкрэслівае розніцу паміж сваім і іх творчымі шляхамі:
Вам дадзелі пакора, цярплівасць і Бог, як старцы, вы па шчасьце ня цягнеце жмені. Вершы вашыя пугамі б’юць па людзёх, агнявымі маланкамі паляць сумленьні.
Я б хацела гарэць і змагацца, як вы, разам з вамі каваць так чаканае раньне, але дні мае іншыя маюць правы: сыпкім золатам ліпаў маняць і цыганяць.
Mae дні
над аржоньнем цьвітуць туманом і плывуць серабраным у даль павучыньнем, і зьвіняць алавяным асеньнім дажджом, і ў лясох верасамі мядзянымі стынуць.
Нібы жоўтая восень, стаю над жыцьцём і гляджу на яго, хоць навокал — змаганьне. Mae вершы — над сонным балотам трысьцё, ймгла сівая асеньняга раньня...
(Маладым паэтам, с. 77)
У 1937 годзе ў Вільні адбыўся творчы вечар Наталлі Арсенневай, на якім прысутнічаў Максім Танк, іншыя беларускія паэты. Пазней М.Танк успамінаў, што вершы Наталлі Арсенне-
’ Полымя. 1996. № 9. С. 187—192.
вай, прачытаныя на гэтым вечары, “...спадабаліся сваім лірызмам, вобразнасцю. Трэба прызнаць, што са сваіх інтымных пачуццяў яна ўмее вязаць прыгожыя карункі... Увесь вечар мы сядзелі побач. Гаспадар нават нас сфатаграфаваў. Пасля Н.Арсенневай папрасілі й мяне прачытаць свае вершы. Я прачытаў прывезеныя з Атвоцка заключныя фрагменты “Нарачы”. Нехта, калі разыходзіліся, выказаў думку, каб я напісаў пра Арсенневу. Ды я й сам збіраўся адклікнуцца вершам аб нашай сустрэчы...”10
I М.Танк напісаў верш, прысвечаны Наталлі Арсенневай, які быў надрукаваны ў часопісе “Калосьсе” (1937, 1/10), — своеасаблівы водгук на верш “Маладым паэтам” з характэрнай назвай “Нашы шляхі”.
Вялікі патрыёт Бацькаўшчыны, яе верны сын і таленавіты пясняр Максім Танк вітае Наталлю Арсенневу, прызнае незвычайнае дараванне, правамернасць і неабходнасць яе цудоўных, прыгожых песняў. I хоць розныя ў іх песні, але сведчаць яны пра аднолькава самаадданую, гарачую любоў да Беларусі. I пазней, незадоўга да смерці М.Танк пісаў у дзённіку: “Прачытаў “Між берагамі” Н.Арсенневай. Цікавы зборнік і асабліва — прадмова да яго А.Адамовіча — адна з самых глыбокіх і цвярозых ацэнак творчасці.
У “Звяздзе” змешчаны цікавыя здымкі Арсенневай, якой пераваліла ўжо за 90 год, і маладзец, трымаецца бадзёра, піша. На вялікі жаль, што спраўдзіліся словы майго верша, прысвечанага ёй, што нашым шляхам не стрэцца “на пясчаным парозе жыцця”, бо вяртацца дамоў яна не збіраецца. Mae там прытулак, сям’ю, блізкіх...”" Дарэчы, Наталля Арсеннева перажыла Максіма Танка — яна памерла на 94-м годзе жыцця (1997), Максім Танк — на 83-м (1995).
3 1935 года, нягледзячы на папулярнасць сваіх твораў, добразычлівасць сустрэч у Вільні (свайму ўлюбёнаму гораду раней яна прысвяціла некалькі выдатных вершаў), асабістае і творчае сяброўства з многімі беларускімі паэтамі, высокае натхненне і мноства задумаў, Наталля Арсеннева мала піша, перастае друкавацца ў “Калосьсі”, жыве замкнёным жыццём у Тчэве, а летам у Дорах. Гэта тлумачыцца, па меркаванні У.Калесніка, руплівага,
'° Танк Максім. Лісткі календара. Мн., 1970. С. 123.
11 Танк М. Дзённікі // Полымя. 1997. № 12. С. 107.
таленавітага даследніка заходнебеларускай літаратуры, тым, што ў дэмакратычнай дзяржаве, якой лічылася Польшча, за дзейнасцю літаратараў сачылі не толькі чытачы і крытыка, але і дэфензіва, вайсковая контрразведка. А паколькі муж (Ф.Кушаль) быў польскім афіцэрам, то, відаць, Наталля Арсеннева дзеля сямейнага спакою мусіла нейкі час устрымлівацца ад публікацыі сваіх твораў. Зразумела, што з гэтай прычыны, хутчэй за ўсё, не быў выдадзены і яе другі паэтычны зборнік “Жоўтая восень”.
I ўсё ж ранні перыяд творчасці Наталлі Арсенневай быў шчаслівым і плённым, кнігі “Пад сінім небам” і “Жоўтая восень” змясцілі блізу 130 вершаў, сямейнае жыццё выглядала забяспечаным і ўладкаваным, сэрца маці радавалася падрастаючым сынам... Гэта быў канеп 30-х — пачатак 40-х. Пачынаўся трагічны перыяд не толькі ў жыцці Наталлі Арсенневай, але і ўсяго беларускага народа — ужо грукацела Другая сусветная вайна. Але яшчэ напярэдадні вайны вядомая паэтэса, як і амаль усе беларускія пісьменнікі (блізу 300 чалавек), была рэпрэсаваная і разам з сынамі трапіла ў Гулаг. Так сталінскі дыктатарскі рэжым, распраўляючыся з творчымі асобамі, ураз прымусіў і яе спусціцца з вышыняў узнёслай паэзіі на шэрую пакутную зямлю...
* * *
Вайна пачалася ў 1939 годзе акупацыяй Польшчы, дзе Наталля Арсеннева жыла з сям’ёй больш за 15 гадоў. Вільню і ўсю Заходнюю Беларусь занялі савецкія войскі. Спакойнае, уладкаванае жыццё скончылася. Перад вайною адзін за адным памерлі сястра Вольга, бацька і маці Наталлі Арсенневай, муж апынуўся ў савецкім палоне. Наталля Арсеннева разам з дзецьмі мусіла ратавацца ў бежанстве. Яна пакідае Польшчу і пераязджае да сваякоў у Вілейку, каб знайсці прытулак і працу. Ранняй вясною 1940 года паэтэса разам з іншымі мастакамі слова Заходняй Беларусі была запрошана Саюзам пісьменнікаў БССР у Мінск, дзе асабіста пазнаёмілася з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, многімі іншымі беларускімі пісьменнікамі, хоць успаміны пра гэтае наведванне Мінска былі бязрадасныя. У Беларусі прайшлі працэсы “нацдэмаў”, вынішчэнне таленавітых пісьменнікаў, наагул творчай нацыянальнай інтэлігенцыі, што дбала пра сваю мову, гісторыю, культуру. I тым не менш яе вельмі здзівіла
палахлівае папярэджанне А.Кучара, каб не гаварылі гучна на вуліцы па-беларуску, бо ў Мінску такое не прынята...
He думала Наталля Арсеннева, што і яе напаткае лёс гэтак званых “ворагаў народа”. Праз некалькі дзён пасля вяртання з Мінска, 13 красавіка 1940 года на досвітку ў хату ўвашйлі ўзброеныя энкавэдысты і без усялякага тлумачэння пачалі вобыск, а пасля сказалі збірацца. Пра гэты змрочны перыяд свайго жыцця Наталля Арсеннева пазней напісала ўспаміны “У казахстанскай ссылцы”, якія ўпершыню былі апублікаваны ў беларускай эмігранцкай газеце “Бацькаўшчына” ў 1952 г. (перадрукаваныя ў 1993 часопісам “Беларусь”, а ў 1994 змешчаныя ў зборніку “3 гісторыяй на “Вы”, выпуск 3). Гэта хвалюючы чалавечы дакумент, які дае яскравую характарыстыку савецкай таталітарнай сістэме, хоць і напісаны быў праз далеч гадоў, стрымана і без асаблівых эмоцый.
“...Усіх высланых звозілі на станцыю й ладавалі ў даўжэзны таварны цягнік. Уся станцыя была поўная людзей. Вартаўнікі — грубыя, брутальныя, сплаканыя, напалоханыя жанчыны (іх ды дзяцей было 99 працэнтаў), сваякі й знаёмыя, якія — дарма што бальшавіцкія запалохваньні — прыбеглі праводзіць сваіх блізкіх у далёкую, невядомую дарогу...
Нас ніхто не праводзіў. Нам ніхто нічога не падаваў, хоць мы й ехалі ў вялікую дарогу, ня маючы пры сабе навет куска хлеба. Ды і ці да хлеба тады было? Пачуцьцё страшэннае крыўды сьціскала горла...
Толькі позна ўвечары цягнік рушыў зь месца. Усе плакалі. I гэтыя, сьцісьненыя шчыльна, як быдлё ў цёмных, брудных вагонах, і гэныя, абапал рэйкаў, што ўсыдяж адганяліся прыкладамі энкавэдзістых, — нябачны ў імглістай цемры вялікі, маўклівы натоўп, плакала і я, уткнуўшыся ў клумак з пасьцеляй...
Падарожжа нашае трывала блізу тры тыдні. Цяжка сяньня паверыць, што знайшліся сілы ператрываць усе злыбеды, што выпалі на нашую долю падчас гэтага жудаснага падарожжа... Есьці нам упершыню далі толькі на трэйці дзень, калі мы мінулі межы Беларусі... Найменьшыя дзеці паміралі. Ня было ня толькі што малака, навет вады, каб даць ім. Раз на двое сутак цягнік прыпыняўся на вялікіх вузлавых станцыях і дзяжурныя па вагоне хадзілі пад вартаю па хлеб і зупу. Гэта было ўсё, што мы даставалі, каб не памерці.
Так, пераехаўшы вялікі кусок Расеі, мы перасеклі Урал, вельмі прыгожы ў сваім суровым каменным харасьцьве, і апынуліся ў бязьмежных стэпах заходняга Сібіру.
Я ўвесь час сядзела ля акна й глядзела на кавалачак сіняга неба, што было відаць праз шчэліну... “Толькі вясною бывае неба такое сіняе, толькі вясною бываюць далі такія чыстыя...” — настырліва, у такт колаў, зьвінела увушшу. Гэты верш, што ўвайшоў пазьней у зборнік “Сягоньня”, нарадзіўся якраз аднае вяснавое раніцы ў цягніку, што вёз нас у далёкую ссылку праз аднастайныя сібірскія стэпы.
Пасьля 20 дзён пакуты мы дасягнулі нарэшце мэты... Наш вагон, усе разам, трапіў у глухую калгасную вёску Дзьмітраўку, дзесяткі кіламетраў ад чыгункі. Тут мы доўга сядзелі на вуліцы, у пяску, няведаючы, што рабіць і куды ісыді. Нас проста скінулі з машыны сярод сяла, і ўсё... Нам пашчасціла. Нейкая старая забрала нас да сябе, дала есьці...
Назаўтрае прыехала з раёну НКВД. Сабрала нас усіх у сельсавеце. Доўга перапісвала нас, дапытвала, а нарэшце сказала, што мы не маем права нікуды з гэтае вёскі выходзіць, што маем штодня a 7 гадзіне раніцы мэльдавацца ў сельсавеце й што... мусім сабе радзіць як патрапім. “У каго няма грошай — а яны, пэўне ж, ёсьць у кажнага, вы ж памешчыкі, — сказаў адзін з энкавэдзістых, — той можа йсьйі пабатрачыць у калгаснікаў. Нам да вас справы няма, і працы мы вам ніякае даць ня можам, пакуль вы “не перевоспнтаецесь” і “не раскулачыцесь”...
1 мы пачалі шукаць заработкаў, старацца хоць як наладзіць жыцьцё... За посьцілку й два ручнікі нанялі “кватэру” ў аднаго калгасніка — месца ў хаце, дзе можна было спаць на глінянай падлозе, і ўзяліся за заработкі, каб не загінуць... Мясцовае жыхарства й само жыло ў вялікай нястачы...
У працы, у тузе прамінула сьпякотнае, распаленае казахстанскае лета. Цяжкай працай мы зарабілі крыху хлеба, але гэтаю зімою нам давялося пазнацца і з голадам, і з холадам. Зімавалі мы ў глінянцы, якую самі сабе змайстравалі і абмазалі з развалінаў старое, закінутае хаты...
А зіма гэтая была запраўды жудасная, вятраная, маразяная, завейная. Тыднямі трымалася страшэнная сьцюжа, дзьмуў безупынны ледзяны вецер з Паўночнага Ледавітага акіяну. Усю зіму мы праседзелі ў нашай зямлянцы пацёмку, бо ня было газы, ні
сьвечак. Адзін раз, памятаю, столькі было выпала ўначы сьнегу, што нас зусім засыпала й толькі праз суткі калгасьнікі-суседзі адкапалі нас. Ды ўсё ж мы жылі, відаць, ні голад, ні сьцюжа, нястача ці цемра не патрапяць зламаць чалавека...”
Далей Наталля Арсеннева расказвае, як ранняй вясною яе выклікалі ў раённае НКВД, загадалі ехаць у Паўладар, затым у Маскву. “...Я была страшэнна і зьдзіўленая, і зацікаўленая. Баялася я ўжо менш. Бо калі мяне меліся арыштаваць, як я раней думала, дык пашто было гэта рабіць аж у Маскве, а ня тут, на месцы? I вось я паехала. Кажух пакінула на станцыі, але валёнкі цягнула на нагах, дарма што ад вільгаці яны размоклі і зрабіліся вялічэзнымі. Ад прастуды астаўся кашаль, які мучыў мяне праз усё падарожжа.
На шосты дзень я шчасьліва заехала ў Маскву, знайшла па адрасе на канверце ліста маскоўскае НКВД (на Лубянцы), ізноў выпаўняла там бясконцыя анкеты, адказвала на бясконцыя пытаньні. Энкавэдоўцы стараліся намовіць мяне, каб я падпісала развод із маім мужам, але я адмовілася. I падумаць толькі, што муж мой быў якраз у гэтым часе там, на Лубянцы, можа праз якую сьцяну ад мяне, а я і не падазравала гэтага!
Наагул, і па сяньняшні дзень я ня ведаю, пашто мяне маскоўскае НКВД выклікала аж з Казахстану? Ці яны хацелі паглядзець на мяне, ці намовіць на развод, ці яшчэ што. У канцы яны сказалі мне, што за мяне “ходатайствуют” важныя асобы й што я, магчыма, буду звольненая з ссылкі, а пакуль што маю ехаць назад у Казахстан і аб усёй справе маўчаць. Я так і зрабіла...” (Існуе версія, што Н.Арсеннева была вызвалена па хадайніцтве Я.Купалы, П.Глебкі. — Л.С.)
Ня была я ў хаце больш двух тыдняў, дык і ня дзіва, што мяне рупіла хутчэй пабачыць хлапцоў. Валёнкі так панаціралі мне ногі, што я ўжо не дала рады цярпець, скінула іх і апошнія 5 кіламетраў ішла босая па сьнегу і вадзе. Ногі зрабіліся чырвоныя, і ані ня было холадна, а што найдзіўней, дык я ня толькі не прастудзілася, але й рэшткі папярэдняе хваробы як рукой зьняло!
Праз тры тыдні мы вярталіся дахаты. Быў першы запраўды вясновы дзень. Стэп прачынаўся да жыцьця, пачынаў зелянець...”
Вызвалена была Н.Арсеннева з сынамі напярэдадні вайны.
Радаснай была сустрэча з радзімай майскім днём 1941 года. “Шчаслівы выпадак хацеў, каб схуднелыя да непазнання, на-
чорна апаленыя сухімі казахстанскімі вятрамі мы вярнуліся на бацькаўшчыну, на дзедаву гаспадарку ў Валожыншчыне, яшчэ, на шчасце, не цалкам “раскулачаную” ўтравені 1941 года...” Тады ж быў выпушчаны з Лубянкі і яе муж Ф.Кушаль.
Пазней Наталля Арсеннева напіша верш “Краіне” (з прысвячэннем усім зняволеным), дзе загучыць тэма сталінскіх рэпрэсій:
Некаторых — сібірскай пульгой замяла назаўсёды завея, іншых зноў як сабак, бяз крыжа, жвіраваты прысыпаў пясок...
(Краіне, с. 93)
Да пачатку вайны Наталля Арсеннева паспела два месяцы папрацаваць у абласной газеце ў Беластоку, дзе на той час жыў з сям’ёй і Максім Танк.
Вайна пачалася для Арсенневай уцяканнем, бамбёжкамі, калі давялося пешшу з Беластока дабірацца ў Доры, дзе летам жылі яе сыны. Аднак калі так блізка на свае вочы пабачыла вайну, адчула яе гібельны подых — некуды адышоў страх, з’явілася прага выжыць, дайсці, абняць дзяцей. 1 гэтыя адчуванні пазней выліліся ў верш “Сьмела, наперад”:
Лёс мне казаў сяньня быць амазонкай, меч даў у рукі, а сэрцу адвагу, годзе сьпяваць па сасонніках гонкіх, годзе зьмярканьні абдорваць увагай. Сьмела, наперад, ня ў сонечны вырай, як бы ні вабіў ён мёдам і хлебам, але праз шэры трыпутнік і пырнік бацькаўскай сьцежкай, радзімаю глебай...
(Сьмела, наперад, с. 150)
Пачалася жорсткая і страшная нямецкая акупацыя, якая прынесла шмат гора людзям. Наталля Арсеннева ўсе 4 гады акупацыі жыла ў Мінску, працавала ў “Менскай (Беларускай) газэце”, зведала вялікі мацярынскі боль, калі загінуў яе старшы сын Яраслаў, але не спынілася яе творчае гарэнне. Наадварот, ваенны перыяд, як гэта ні парадаксальна, найбольш значны
і плённы на яе літаратурным шляху, які Казахстанскай высылкай і вайной быў літаральна пасечаны на дзве амаль супрацьлеглыя часткі. У тэматычным рэчышчы гэта зусім іншая Арсеннева. Яна ўжо сапраўды не баіцца ісці “праз шэры трыпутнік і пырнік бацькаўскай сцежкай, радзімаю глебай”, апускаецца з вышыняў сіняга неба, высокай красы паэтычных летуценняў і пільна ўглядаецца ў тое, што дзеецца сярод людзей. Пра ваенныя гады паэтэса ўспамінала: “Пачаліся гады, якія ня кожнаму даводзіцца перажыць нат у нашыя несамавітыя часы — нямецкая акупацыя Беларусі, жорсткая й безаглядная. A 22 чэрвеня 1943 ro­fla доля не ашчадзіла мне найвялікшае гора, якое толькі можа стацца ўдзелам маці: ад міны, што ўзарвалася ў Менскім гарадскім тэатры, перапоўненым школьнай моладзьдзю, загінуў мой першародны сын.
Ня ведаю, ці ёсьць на сьвеце вастрэйшы, глыбейшы боль, чымся хаваць сваё дзіця? Думаю, што няма. Бо мінула ад таго чэрвеньскага дня ўжо блізу чвэрць стагодзьдзя, а боль жыве ўва мне, недзе глыбока, і сяньня...”12
Беларускі народ зноў, як гэта было не раз на яго гістарычным шляху, апынуўся на перакрыжаванні ваенных дзеянняў сваіх больш магутных суседзяў. Гінула ні ў чым не павіннае мірнае насельніцтва, гарэлі, дашчэнту вынішчаліся вёскі і гарады; уся Беларусь, каб выстаяць, мусіла неяк прыстасоўвацца, выжываць ва ўмовах фашысцкай акупацыі. Многія нацыянальна сведамыя беларусы, у тым ліку пісьменнікі, што перанеслі пакуты сталінскіх рэпрэсій, апынуўшыся пад акупацыяй, пачалі змагацца за вольную, незалежную ад усялякіх акупантаў Беларусь, арганізоўвалі нацыянальна-патрыятычны вызвольны рух. Гэтыя ідэі цалкам прыняла Наталля Арсеннева, хоць вершы пачатковага ваеннага перыяду поўняцца глыбокім роздумам, сумневамі, супярэчлівымі пачуццямі. Нагледзеўшыся на жахі вайны, паэтэса задумваецца: а ці наагул патрэбны цяпер вершы? (“... У час вайны не да санетаў, // не да мадонаў Рафаэля...”).
У гэты перыяд на першы план у творчасці Наталлі Арсенневай выходзяць тэмы нацыянальна-патрыятычная і прызначэння паэта ў часы цяжкіх выпрабаванняў народа. “Што, што пачаць, каб быць заўсёды // на грабяні народнай хвалі, // каб
12 Беларускі сьвет. 1989. № 21.
чуць сябе — душой народу?..” — паўстае балючае пытанне. Раздумваючы, шукаючы адказ на гэтае пытанне, яна стварае выдатны цыкл вершаў аб прызначэнні паэта і паэзіі (“Сягоньня”, “Пясьняр”, “Зоры сітца”, “Хто ён, паэт?”, “Вось толькі выпішуся трохі”, “Вы хочаце”, “Слоў ня трэба шукаць”, “Музыка”, “Хараство”, “Салаўі”, “3 камарынай песьняй”, “Нашым паэтам”, “Усёроўна” ды іншыя).
Напачатку яна была ў страшэннай разгубленасці, унутранай раздвоенасці — каго слухаць: голас душы, сэрца, як раней, імкнуцца ў стыхію неба, “у чар мядзяных лістападаў, шасьціць ціхой і мудрай радай?..” А можа, “спаліць, падзерці стары канон вершаскладання, бо не краса, не мроя паняй у век крыві, агню і сьмерці...” Яна зноў і зноў раздумвае над праблемай — хто ён, паэт?
Хто ён, паэт?
Біблейны мытар, прарок натхнёны, сьвету лекар, ці чалавек з душой, ускрытай лязом хістаньняў, скрозь нясыты жыцьця і сьмерці, славы, зьдзеку? Мячом ягоным шэпт ці крыкі?
Пра што і як пісаць ён мае?
(Хто ён, паэт?, с. 99)
Найбольш абвострана гучаць яе сумневы ў вершы “Сягоньня” (“Сягоньня кожны верш хаўтурным звонам звоніць...”), дзе выказваюцца драматычныя супярэчнасці паміж імкненнем аўтара выказаць душэўны боль пры выглядзе жахлівых разбурэнняў і ахвяраў вайны і роспач ад няўмення паказаць усё гэта, знайсці адпаведныя словы. У працяг гэтай тэмы яна піша верш “Музыка”, герой якога з адчаю і немагчымасці выказаць свае пачуцці, прымірыць непрымірымае — вайну, смерць, разбурэнні і мастацтва — разбівае ўлюбёную скрыпку, а тым самым душу і талент. Але ці не азначае гэта адыход ад барацьбы, слабасць і здраду? Паступова да яе прыходзіць перакананне, што “каб паэтам быць, дык трэба ўсіх крыніц напіцца”, трэба, неабходна быць песняром і цяпер, “калі дзень наш — із сьмерцяй братаньне”. У 1941 годзе яна напісала свой праграмны верш “Пясь-
няр”, дзе ўпэўнена прагучалі менавіта гэтыя перакананні. Да таго ж у многіх вершах Наталля Арсеннева прад’яўляе вялікія патрабаванні да сябе як да паэта, які павінен быць мужным, моцным духам. У такія апакаліпсічныя дні паэту проста наканавана быць асілкам, чараўніком, валадаром, ён — цэнтр сусвету, а таму не можа быць слабым, а, сціснуўшы зубы, мусіць пераадольваць нягоды, няўдачы, асабістыя боль і страты, не спыняцца, не паіць журбою верш, а снаваць веліч ідэяў, “натхнёна гарэць за чалавецтва... і гінуць, каб на руінах жыцьця зноў красавала жыцьцё!..” (“...У грудзёх маеш толькі адно // неспакойнае, людзкае сэрца, // за ўвесь сьвет, // за ўсіх чыста, // за ўсё...”)
У гэтыя цяжкія, пагрозлівыя дні паэтэса выдатна разумела, што нельга адгароджвацца ад лёсу народа, краіны, дзе смутак, гора, роспач, дарагія магілы, што трэба адысці ад апявання прыгажосці зямлі, сіняга неба, зорных ночаў, залатой восені, а ўбачыць і апісаць кранальным паэтычным словам тое, што прынесла чалавецтву вайна. Але дзе і якія знайсці словы, каб выказаць набалелае?
Дзе іх шукаць?
Ці ў душы,
ці — у заплаканых хатах,
ці мо ў лісьці, што лягло ў ледзьве прымерзлую гразь?
Слоў гэткіх сяньня няма... Вось і ня хочацца кратаць рыфмамі чорныя дні, сэрца тугою араць...
(Ня хочацца, с. 87)
Аднак гэта толькі часовы наносны настрой, сапраўды пошукі адпаведных слоў у дасягненні той паэтычнай вышыні, каб “сьвет сказаў: “Але, о, ён паэт наўзьдзіў!”
I быццам развітваючыся са сваёй ранейшай музай, рыхтуючыся ліць новыя слоў званы, Арсеннева піша верш “Варта жыць!” (“...Варта вечна чагось спадзявацца, // чуцца часткай айчыны, малой, а жывой, // песьціць сьцерплыя пальцы адвечнаю працай, // разьвіваць слоў і чынаў бясконцы сувой, і тварыць...”)
Так адбываецца пераход Наталлі Арсенневай да новай у яе творчасці нацыянальна-грамадзянскай тэматыкі. Няпросты роздум, ваганні, сумневы, супярэчлівыя пачуцці пра неабходнасць,
вартаснасць паэта ў гадзіну найцяжэйшых выпрабаванняў народа, пошукі слова-набата сярод пакутаў, смерці, пажараў вайны заканчваюцца ясна і рашуча-натхнёна: “Знайшла свой шлях... // Іду з краінай // пад новы плён араць папар...”
Вызначыўшы свой шлях — служыць паэтычным талентам народу і радзіме, Наталля Арсеннева сапраўды ўзняла многія тэматычныя пласты ў'беларускай літаратуры. Паэтэса па-ранейшаму заставалася над палітыкай, хіба што, як і многія беларусы, жыла ілюзіямі пра вольную і незалежную пасляваенную Беларусь. Гэтая надзея і вера натхняла, служыла вялікім стымулам яе творчасці. Цяпер, калі ў новых вершах і сустракаюцца малюнкі прыроды, апісанні яе красы, то яны выконваюць зусім іншую эмацыйную нагрузку, служаць фонам, уступным або заключным акордам да асноўнай праблемы, тэмы, ідэі твора.
Усе вершы (блізу ста), напісаныя за ваенны час (яны склалі паэтычны зборнік “Сягоньня”, выдадзены ў Мінску ў 1944 годзе, многія друкаваліся ў “Беларускай газэце” — “Здані”, “Сталіну і яго сатэлітам”, “На першыя ўгодкі”, “Сталёвы зьвяз”, “Музыка” ды інш.), поўняцца надзённымі праблемамі, пафасам адмаўлення, асуджэння вайны. Болыпасць з іх прысвечана Бацькаўшчыне-Беларусі, яе простым людзям, якім столькі даводзіцца пераносіць пакут, страт, гістарычным падзеям і славутым імёнам, роднай мове.
Гэта звязана з асабліва абвостранымі адчуваннямі жанчыны, маці, глыбокімі перажываннямі паэтэсы, якая ў час цяжкіх выпрабаванняў найбольш усвядомлена ставіцца да самых высокіх, духоўных каштоўнасцяў сваёй нацыі, народа. Найперш праз увесь зборнік, як ужо адзначалася, праходзіць тэма прызначэння паэта і паэзіі, філасофскі роздум пра сутнасць мастацтва і яго значнасць наагул у жыцці чалавецтва і, галоўнае, у часы такіх катастроф, якімі з’яўляюцца войны. Як і кожнага творцу, яе непакоіць становішча, у якім жыве Сусвет. I яна звяртаецца да сыноў Зямлі, заклікаючы апамятацца, зразумець, што чалавечае жыццё мае найвышэйшую каштоўнасць і яно такое кароткае, каб яго вынішчаць яшчэ і войнамі на такой малой і прыгожай Зямлі.
Сыны зямлі, сыны сусьвету, куды із прагнасьцяй дзікой вы імкняцё?
Паверце, й кон, і чар няўлоўных, дзіўных мэтаў адно — Калюмбава яйко...
(Кудці?, с. 125)
У яе балюча сціскаецца сэрца за тых простых салдат, якіх бязглуздыя палітыкі-дыктатары кінулі ў крывавы вір вайны. У вершы “Палеглым” гучыць па-мацярынску няўцешны плач па палеглых на палях бітваў, прычым без усялякага падзелу на “сваіх” і “ворагаў”. Яна аплаквае смерць салдат як ахвяраў вайны, кажа пра жыццё, як пра Божы дар, зыходзячы з агульначалавечых, хрысціянскіх запаведзяў, а не з ідэалагічных установак сталінскай або гітлераўскай таталітарных сістэмаў.
Пад крыжам, бяз крыжа, падцятаю галінай на жорсткі, гойстры жвір спаць ці адзін прылёг... Зьмяшалася зь пяском чупрына маладая, боль выпіў сінь вачэй і сьвежых вуснаў кроў.
Васковаю сьвячой над імі восень тае, і сьніць
адзін пра Рэйн, а іншы — пра Дняпро.
Ня рупіць іх нішто... Жахлівыя змаганьні, магутны чар вайны, крывавыя сьвітаньні, больш не хвалююць іх...
Яны прайшлі свой шлях...
(Палеглым, с. 82)
Але ж ці дзеля гэтага нараджаецца чалавек, каб загінуць у самым росквіце сіл і маладосці? Ці можна спакойна глядзець на кожны новы заўчасны чалавечы скон? Цяжка бачыць на полі замест працы хлебароба, як “у пыл зямлі нясытай спраўна, спрытна, умела // сеюць, сеюць зерня — маладыя целы, // спадзяюцца плёну — каласоў важкіх...”
Паэтэса кажа ўсім, хто ваюе: людзі, апамятайцеся, чым жа прарасце ваша сяўба-бітва, дзе ліецца людская кроў, рвуцца снарады, барануючы ніву?
У вершах-зваротах Наталлі Арсенневай гучыць асуджэнне і папярэджанне тым, хто распачаў ці ўздумае некалі распачаць новую вайну. Яна заклікае бараніць кароткае чалавечае шчасце жыць на гэтай зямлі, не варагаваць і не ўзбройвацца, а “жыта нашай долі высьпельваць барджэй”. Вайну яна ўспрымае як усе-
агульна-жахлівы стан людскога існавання, дзе чалавеку нельга выжыць. Таму і лірычныя вершы паэтэсы ў адрозненне ад ранейшых гімнаў прыродзе, красе зямлі набываюць зусім іншую змястоўнасць. Яна раскрывае, паказвае эпізоды вайны з уласцівай ёй стрыманай эмацыйнасцю, без залішняй канкрэтыкі і натуралістычных падрабязнасцяў. Вайна для яе, найперш як для жанчыны, маці, гэта “сьмерць сыноў, блізкіх, няўцешныя сьлёзы, сьмерці бадзянне, кроў, хаўтурны звон, трупы, раны, крыжы, роспач, заплаканыя хаты, крывавыя сьвітаньні, голад, калецтва, гора, сусьветная бяда, расстрэлы...” (у вершы “Акцыя” паказана жудасная сцэна расстрэлу яўрэяў, якіх гітлераўцы перад “акцыяй” прымусілі капань самім сабе магілу). I гэта не толькі адчуванні аўтара і яе лірычнай гераіні. Так успрымаюць вайну і простыя людзі, сяляне, якія, адчуваючы жах, пякучы боль, трывогу, смутак, моляцца за жыццё, вяртанне сваіх сыноў, братоў, бацькоў, каханых, што сталі салдатамі (“Стары Сымон”, “He заплачу болей”, “Спарышы”, “Маці”, “Вечар”, “Успаміны”, “Ткальля”). Гэтыя творы раней тэматычна былі не тыповымі для паэтэсы.
У баладзе “Стары Сымон” Наталля Арсеннева звяртаецца да жыцця беларускай вёскі, апавядае пра 70-гадовага Сымона, у лёсе якога адлюстраваўся лёс цэлага пакалення беларусаў, што змагалася яшчэ за цара і веру, перажыло рэвалюцыю, голад і развал, зведала калгасную долю, раскулачванне, высылкі, канцлагеры... Думае стары Сымон пра лёс сваіх сыноў і ўласны цяжкі шлях, марыць адпачыць ад крыўдаў, непасільнай працы. Ды раптам — вайна, плач жанчын, што выпраўлялі сыноў на вайну, самалёты, бомбы, крывавыя ночы, зноў цяжкая доля людзей роднай зямлі. Ды ўсё ж Сымон ведаў, што сыдзе вораг з айчыны.
Тая ж вера ў жыццё, перамогу, вяртанне любых з вайны гучыць у сэрцах маладых вясковых жанчын, галоўных гераінь вершаў “He заплачу болей” і “Спарышы”. Яны мараць, што мінецца ліха “дзесь зялёным маем”, прыйдзе ў прыбраную хату любы з вайны, народзяцца дзеці, таму не варта плакаць, хоць і сэрца журбой коле, пакутліва думаецца: як там ён, на вайне, ці жывы? Вакол гэтага пытання таксама ўсё жыццё маці (“Маці”), якая ўспамінае пра першыя крокі свайго адзінага сыночка, пра яго начны дзіцячы плач, як гладзіла па шаўковай галоўцы,
як падрастаў, сталеў, і раптам вайна забрала яго і цяпер адна надзея, адно жаданне — каб ацалеў, каб пабачыць яго жывым. Унутраны стан маці, яе перажыванні перадаюцца абагуленаметафарычна: “падпаўзае галодным воўкам боль высмоктваць з сэрца кроў”, “жах сьмяротны ў вачах”, “упарта сьніцца паараны вайной папар”..., а ва ўсім гэтым — перажыванні самой паэтэсы, як і ў вершы-дыялогу “Успамін”, пра страту сына.
Звяртаючыся да глыбіняў народнага побыту, Наталля Арсеннева стварае змястоўныя вершы-прытчы, гаворыць пра неўміручасць жыцця, заснаванага на лепшых працоўных традыцыях, здаровым, устойлівым грунце існавання кожнай нацыі — а гэта не знікае ніколі. Героі яе вершаў, найперш жанчыны, якія пад час вайны нясуць велізарны цяжар на сваіх плячах, нягледзячы на ваеннае ліхалецце, поўняцца нязгасным аптымізмам, верай у адраджэнне. Паказальнай у гэтым сэнсе з’яўляецца прытча “Вечар” — цікавая, каларытная, яркая карціна тагачаснага ваеннага стану Бацькаўшчыны. Над ёй сапраўды вечар, змрок, але і ў цемры ідзе жыццё, людзі гуртуюцца, імкнуцца быць разам, падтрымліваюць адзін аднаго, становяцца дабрэйшымі, спагадлівымі, кіруючыся тымі звычаямі, прынцыпамі, сродкамі выжывання нацыі, што выпрацоўваліся нашымі продкамі на працягу многіх стагоддзяў. Апісваючы вясковыя вячоркі, куды да старой бабулі сыходзяцца на попрадкі маладзіцы і дзяўчаты, аўтар раскрывае думкі і пачуцці кожнай са сваіх гераінь праз іх унутраныя маналогі, якія, вядома ж, засяроджаны на лёсе тых, хто ваюе: байькі, брата, мужа, каханага, не стамляецца нагадваць пра незлічонасць ахвяраў (“...Колькі ж, колькі віхор вайны // сэрцаў людзкіх разбіў, скалечыў!”). Аднак асноўная ідэя выразна праглядаецца ў дыялогу ўнучкі і бабулі, у вобразах якіх увасобленыя розныя пакаленні беларусаў. Калі маладая ў роспачы скардзіцца, што не паспела зведаць шчасця з каханым, як яго забрала вайна, то мудрая, шмат перажыўшая жанчына, якая “дапрала свой жыцьцёвы кужаль”, ведае, што “шчасьце, унучка, не салавей, // ноч у ночку пяяць не будзе”, і верыць, што “не пойдзе наш сьвет на дно, // хай найгорш, час усё загоіць...”
Дарэчы, калі казаць пра творы, дзе паўстаюць вобразы простых людзей, беларускіх сялян, то немагчыма не адзначыць эвалюцыю творчасці Арсенневай — ад даваеннай, амаль цалкам “апалітычнай”, “безсялянскай паэзіі” (што наагул упершыню
назіралася ў беларускай літаратуры) да постацяў жывых людзей, асабліва вясковых дзяўчат, кабет з іх глыбока-патрыятычнымі пачуццямі, уласцівымі і самой паэтэсе — жанчыне, маці, мастаку-творцу. I самае галоўнае, як адзначаў Антон Адамовіч, у гэтых творах завяршылася “натуралізацыя”, асваенне паэтэсай беларушчыны ў яе глыбіннай аснове, “асяляненне” паэтычнай вобразнасці і мовы, якая стала для аўтара цалкам сваёй, яна ўжо не толькі пісала, але і мысліла, перажывала, як і яе героі, па-беларуску, па-народнаму. Цяпер у яе вершах усё часцей з’яўляецца слова “Беларусь”, вымаўленае з любоўю, пачуццём асабістай адказнасці за Бацькаўшчыну, замест ранейшага, нейтральнага “край, айчына”, “краіна”.
Многія вершы, балады, прытчы, прысвечаныя жыццю глыбіннай Беларусі, што апынулася пад уладай акупантаў, здавалася б, прасякнуты аднолькава тужлівымі, горкімі, роспачнымі матывамі, інтанацыямі. Але толькі на першы погляд, бо дамінуе ў іх вера, надзея, вернасць, каханне, тчэцца нітка працягу чалавечага роду. Яны створаны на высокім пафасе жыццясцвярджэння, які ідзе ад светаадчування самой паэтэсы, яе філасофіі, ведання гісторыі, веры ў людзей, жыццёва-жаночай сілы. Як адзначаў Ян Чыквін: “Тут крыніца аптымізму паэтэсы. Менавіта праз той віталізм яна даходзіла да важнай, вядома, і для жанчын нацыянальна-патрыятычнай праблематыкі. I як вектар “жыццёвай сілы”, жаноцкасці заўжды скіраваны ў прышласць, так у той час і Наталля Арсеннева была нацэлена толькі на будучыню, на тую пару, што мелася быць больш чалавечнай, чым апошнія дзесяцігоддзі для паасобных людзей і цэлай нацыі разам”13.
У час народнага бедства кожны творца звяртаецца да гісторыі сваёй радзімы. Так і Наталля Арсеннева, шукаючы аналагаў падзеям вайны, прыпадае да жыватворных крыніц старажытнай Беларусі часоў паганства. У вершы “Ярылаў конь” яна выказвае веру, што дух паганскага Бога Ярылы “прапаліць сьмерць”.
Ці сяньня будзе гэта, ці тады, калі ўжо зложым крылы — ня нам гадаць, але зьляціць калісь бяду скасіць Ярыла!
13 Чыквін Ян. Далёкія і блізкія. С. 50.
На край зьнямоглы, на людзей сыпне ён сонечныя стрэлы. I расьцьвіце, і загудзе жыцьцём пустэча пагарэлішч!
(Ярылаў конь, с. 96)
Дзеля гэтай нацыянальна ўваскрэслай Беларусі, вольнай, незалежнай, і пісала Наталля Арсеннева вершы, увесь час пашыраючы ўнутрыжанравую прастору сваёй творчасці. У 1941—1944 гадах ёю створаны многія вайскова-патрыятычныя песні, “вершы на выпадак”, публіцыстычна-дэкларатыўныя прысягі, рэлігійна-эсхаталагічныя творы ў жанры біблейнай прытчы, вершысповедзі, рэквіемы, гімны-малітвы за маці-Беларусь, якія сталі вяршынным мастацкім дасягненнем усёй творчасці паэтэсы (“Песьня каліноўцаў”, “Сталёвы зьвяз”, “Вы хочаце”, “А ўсё ж будзем жыць”, “Жыве Беларусь”, “Хай грыміць”, “У дажынкі”, “Наважнасць”, “Жыві”, “Малітва”, “Досыць”, “Годзе!” ды інш.).
3 усіх патрыятычных песняў асабліва вылучаецйа славуты верш “Песьня каліноўцаў”, напісаны ў змрочным 1942 годзе (музыка М.Куліковіча), у цэнтры якога вобраз Кастуся Каліноўскага, што кліча беларусаў на змаганне за волю Бацькаўшчыны:
Палыном і быльлём парасьлі нашы нівы, як ні б’ёмся, ні гнёмся над імі у крук, плён адвеку чужынцы зьбіраюць, ня дзіва, што канае народ твой і ты,
Беларусь!..
(С. 103)
Верш быў надрукаваны ў “Беларускай газэце” (1942), пад час угодкаў смерці Кастуся Каліноўскага. “Песьня каліноўцаў” з’явілася пачаткам нацыянальна-патрыятычнай паэзіі Н.Арсенневай, дзе выразна акрэсліўся матыў самаахвярнасці барацьбітоў за незалежнасць Бацькаўшчыны, як працяг традыцый Ф.Багушэвіча (“Ахвяры”), М.Багдановіча (“Зразаюць галіны таполі”, “Пагоня”), У.Жылкі (“Толькі той, чый вольны дух”). Твор Н.Арсенневай стаіць у шэрагу “ваяцкіх песняў” Я.Купалы, З.Бядулі, напісаных у 1919—1920 гадах, побач са славутым гімнам “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” Макара Краўйова (музыка У.Тэраўскага).
Нацыянальна-патрыятычная лірыка ўлучае ў сябе таксама вершы, дзе моцна гучаць матывы самаахвярнай любові, адданасці радзіме: “Ці адзін тут з нас // Крывіччыне пад ногі // учора ськінуў з плеч // апошні свой рызман?” (“Хараство”), “...ды за роднага краю дабро // мы гатовыя штодня памерці!” (“На парозе восені”), веры ў яе росквіт: “А хочацца усё ж, // каб расьцьвіла пры нас// радзіма хараством вясьняным, пышным, белым” (“На сьмерць змагара”).
Але адной любові і веры, каб уваскрэсла Беларусь, каб нас угледзелі і лічыліся, як з народам, суседзі, мала, патрэбны, як сцвярджае аўтар, справы, штодзённая цяжкая праца, згода, нечалавечыя высілкі і “процьма цёплага каханьня”.
Тады...
Тады мы зьвяз сталёвы
з блакітнай Бацькаўшчыны зьвяжам, і раз нарэшце моцным словам ня нам, а мы штось сьвету скажам!
(Сталёвызьвяз, с. 108)
У многіх вершах паэтэса заяўляе, што ўсё залежыць ад нас саміх, ад нашай годнасці і гонару; трэба толькі ўсвядоміць сябе нацыяй, народам; трэба памятаць, што “нас выстругаў калісьці Ц не з мяккай, струхлелае асіны Кон, // але з дубу моцнага, пад звон II рэзвых ветраў і буйнага лісьця...” У вершы “Годзе!”, які быў напісаны ў 1942 г. і прысвечаны 25-м угодкам з дня склікання Усебеларускага кангрэсу, Н.Арсеннева, выказваючы пратэст супраць фашыстаў, адначасова выказала і абурэнне беларускай цярплівасцю, пакорай перад усялякімі акупантамі:
Досыць падаць прад кожным ніцма!
Лепш на момант агнём успыхнуць, чымся літасьцяй век давіцца! Што далі нам калі чужыя? Ці калі хто наш плач усьцішыў? Дось!
Напружым пастронкі жылаў, самі злыбяды нашы скрышым!..
(Годзе!, с. 120)
Вершы, у якіх паэтэса “гарэла паходняй за краіну”, аб’ядноўвае адзіны магутны імпульс — “я”, “мы” і радзіма — непарыўнае цэлае. (“Жывем айчынай мы... Айчына — намі...”)
I гэтай Айчыне-Беларусі Арсеннева дае прысягу на вернасць, прысвячае ёй узнёслыя вершы-дэкларацыі, патрыятычныя гімны, якія выказвалі пачуцці ўсіх нацыянальнасведамых беларусаў:
Беларусь,
Наша Маці-Краіна!
Ты з нас моцных зрабіла людзей. He загінулі мы і не згінем, пакуль Ты нас наперад вядзеш!.. Прысягаем
Табе мы сягоньня, што пакуль хоць адзін з нас жыве, — нашай слаўнай Крывіцкай Пагоні мы ня зганьбім, мы ўславім яе!
(Прысяга, с. 139)
Вершы “Прысяга” і “У гушчарах” (музыка М.Шчаглова), як і “Песьня каліноўцаў”, сталі найбольш папулярнымі песнямі сярод беларусаў-эмігрантаў.
“Нацыянальна-патрыятычныя песьні Натальлі Арсеньневай, — пісаў Мікола Куліковіч, — найлепшае, што ёсьць у нас пасьля “Пагоні” М.Багдановіча. Ад урачыстага гімну “Беларусь, наша Маці-Краіна” і малітвы “Магутны Божа” да бадзёрае жаўнерскае і скаўцкае песьні ўсё хутка трапіла ў гушчу беларусаў”. Такой жа думкі прытрымліваўся і Антон Адамовіч: “У гушчарах” — проста свайго роду шэдэўр гэтага жанру, у якім зьнітавалася дамінантавае ў даваеннай паэзіі Арсеньневай, ды яшчэ больш завостранае тут, у сьвежай вобразнасьйі вылітае пачуцьцё прыроды, прытым — беларускай прыроды “гушчароў” — з пачуцьцём нацыянальным, вайною, бы тым рэактывам, праясьненым — праяўленым і скандэнсаваным ужо не ў гатовасьці, а ў простай, сказаць бы, практыцы нацыянальна-патрыятычнага самаахвяраваньня. I гэта, можна сказаць, — пік усяго папярэдняга — ці ж запраўды не “Залатога”? — шляху паэткі ад “Залатой восені” ейнага першага вершу да “Беларусі залатой” канцоўкі гэтае песьні”. У змрочны ваенны час яна верыць і спадзяецца, што сыдзе наш край з крыжавых дарог:
Хай кроў сьвятых ахвяр прад намі, на пяску, каралямі суніц жывых, чырвоных сьпее. Ня стане ні злабы ў ворага, ні куль, каб з беларускіх душ ды выпаліць надзею. He паддадзёмся мы, хай ці адзін змагар яшчэ аддасьць жыцьцё за нас і за айчыну...
(На сьмерць змагара, 146)
Нацэленасць Наталлі Арсенневай на лепшую прышласць краю, зварот да адвечных духоўных каштоўнасцяў нацыі, найперш яе гонару, годнасці, самаахвярнасці, працавітасці, вылівалася ў своеасаблівыя гімны Бацькаўшчыне, яе гісторыі, непаўторнай красе прыроды і асабліва мове — аснове кожнага народа, кожнай дзяржаўнасці.
Няма ніводнага беларускага паэта, хто б не прысвяціў прачулых слоў сваёй роднай мове, пачынаючы ад незабыўных Багушэвічавых радкоў: “He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі...” да класічных вершаў М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, П.Панчанкі, Н.Гілевіча, сярод якіх “Жыве Беларусь” Наталлі Арсенневай, гімн Бацькаўшчыне і роднай мове, прасякнуты высокімі патрыятычнымі пачуццямі, гучыць не менш надзённа, па-мастацку дасканала і паэтычна:
Наша ж мова — цудоўная, сьпеўная, ўмее сьпелым калосьсем шумець, галасіць навальніцай улеўнаю, верасьнёваю медзяй зьвінець. Мова наша — выкутая з золата — не йржавее, блішчыць, зіхаціць.
Гэта мова паэтаў і волатаў, скарб, які нас трымаў пры жыцьці. Каб ня мова, даўно б мы растаялі, расплыліся імглой між чужых, зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю... Але з мовай — і мы будзем жыць...
(Жыве Беларусь, с. 112)
Вяршыняй усяго шэрагу вершаў — гімнаў, малітваў, споведзяў у імя маці-Беларусі — з’яўляецца славутая “Малітва” (вядомая і пад назвай “Магутны Божа”), напісаная ў 1942 годзе і стаўшая пазней гімнам нашых землякоў-эмігрантаў (музыка Міколы Равенскага), а з пачатку 90-х і неафіцыйным нацыянальна-рэлігійным гімнам Беларусі.
Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхой і ветлай рассып праменьне Свае хвалы. Дай спор у працы будзённай, шэрай, на хлеб штадзённы, на родны край. Павагу, сілу і веліч веры у нашу праўду, у прышласьць — дай! Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай краіну нашу, і наш народ!
(Малітва, с. 115)
Пазней, на эміграцыі, паэтэса згадвала: “Калі яго (“Магутны Божа”) спяваюць у нашых цэрквах, у памяці маёй заўсёды чамусьці ўстае Менск, могілкі, белы крыж і ўсё маё, нашае, беларускае тады, гарачае ад творчага ўздыму і жахліва сьцюдзёнае ад не пазбеганага суседства із сьмерцяй, што ішла з намі крок у крок гэтымі памятнымі гадамі 1941 —1945”. I далей паэтэса ўспамінае, як была напісана “Малітва”: “Калі стварылася Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, да мяне звярнуўся архіепіскап Філарэт з просьбай напісаць верш, які б мог стаць беларускай малітвай. Я напісала верш, які пачынаўся словамі: “Магутны Божа! Ўладар сусьветаў...” Але па прычыне сваёй беларускасьці і быццам бы “палітычнасьці” верш не быў прыняты Сінодам як малітва”. 1 сёння, калі “Магутны Божа” гучыць як беларускі гімн, можна зразумець яго палітычнасць, увасобленую ў яскрава беларускім, глыбока патрыятычным пафасе, цесна спалучаным з кранальнай малітвай, якая ўзвышае і аб’ядноўвае нашы душы ў адзіным узнёслым парыве — чалавечай просьбе да Бога даць “ціхой і ветлай Беларусі” шчасце на зямлі. Духоўная паэзія Наталлі Арсенневай прасякнута хрысціянскімі пачуццямі на мяжы ўласных перажыванняў і агульна-
чалавечай трывогі за лёс свету, роднай зямлі, яе людзей у час найцяжэйшых выпрабаванняў ваеннага часу.
У адрозненне ад першага перыяду творчасці, калі паэтэса ўнікала шырока адкрываць сваю душу ў прыродаапісальнай лірыцы, вершы ваеннага часу характарызуюцца якраз выразнасцю аўтарскай пазіцыі ў поглядах на тагачасныя суровыя праблемы, крывавыя падзеі вайны, поўняцца абвостранасцю пачуццяў, адчуванняў, імкненнем выказаць балючыя эмоцыі, неабыякавую рэакцыю на тое, чым і як жыве свет, радзіма, засяродзіцца на філасофскіх разважаннях пра жыццё, параўнаць свой смутак з “тугою сусьветнаю” (“He, для мяне жыцьцё — // шуканьне выйсьця, шлях // для сілаў, што інакш мне рассадзілі б грудзі...”).
У творчасці Наталлі Арсенневай разам з верай у неадольнасць жыцця, якое не спыніць ніякімі войнамі, як не спыніць надыход вясны, вызначальна-паслядоўна прасочвалася яскравая прыхільнасць да беларускасці, нацыянальнай ідэі. У яе душы налілося, выспела столькі выразна-беларускіх паняццяў, слоў, “і з іх кожнае — наша, у кожным гарт і надзея // і драбочак душы — наша, нашае ўсё!” Яе любасць да ўсяго нацыянальнага: фальклору, гісторыі, мовы, уменне беларускім словам выказаць найглыбейшыя перажыванні, пачуцці, адзначыць таленавітасць народа, яго музычнасць (“наша маці-зямля беларуская нарадзіла музыкаў ці мала...”), спеўнасць (“слаўна ж умеюць сьпяваць крывічы, // зь песьняй іх лёс ня сьсівее...”, “Хай жыве беларуская песьня, // несьмяротная — так, як і мы!” — з вершаў “Музыка”, “Салавей”, “Песьня”, прысвечаных М.Ba­es йду-Суміцкаму), працавітасць (“А праца — запавет дзядоўскіх рук і сэрцаў II сягоньня й наш закон” — “Дзядоўскі запавет”) — адзнака таго, што паэтэса лічыла сябе ўдзячнай часцінкай нацыі, якая дала ёй усё: Бацькаўшчыну, паэтычную мову, талент, высокае натхненне. I з Бацькаўшчынай яна падзяляла лёс, не паддавалася цяжкасцям, заўсёды ведала сваю сцяжыну, спадзявалася і надалей сваім высокім словам спрыяць ажыццяўленню надзей сваіх землякоў. I беларускіх паэтаў яна заклікала не спрачацца, “хто першы ды з першых”, а быць заўсёды з народам, гаіць яго раны “вадою гаючай”, жывым, узнёслым словам.
Пра што б ні пісала Наталля Арсеннева ў ваенны перыяд — пра жыццё, лёс, хісткасць чалавечага шчасця, вайну, Бацькаў-
шчыну, прызначэнне паэта, прыроду, яна верыла, што зможа прымусіць і сваіх суайчыннікаў паверыць у магічную сілу роднага слова, якое звонам клікала іх да жыцця і надзеі. Многія яе вершы ваеннай тэматыкі ўяўляюць сабой метафарычную карціну, алегорыю спрадвечна-традыцыйнай сялянскай працы з адпаведнай лексікай — хоць і грыміць вайна, “напілася ральля крыві і падзеяў”, але трэба жыць, сеяць жыта, збіраць ураджай, загойваць раны, трэба быць і аратымі і жнеямі, каб вырасталі новыя каласы, жывіць, наталяць духоўна маладое беларускае пакаленне. У лепшых традыцыях беларускай паэзіі напісаны тыя яе вершы, дзе параўноўваецца прайа сейбіта і мастака, як жыццёва-матэрыяльнае і высокадухоўнае — аснова жыцця нацыі, народа.
Ваенныя гады, хоць і цяжкія, трагічныя, калі на мяжы паміж жыццём і смерцю, у гранічна абвостранай, напружанай барацьбе прадбачылася нацыянальнае вызваленне, для Наталлі Арсенневай прарасталі такімі вершамі, якія найбольш яскрава паказалі глыбінную сутнасць беларушчыны ў купалаўскім разуменні гэтага тэрміна. Аўтар гэтых вершаў абсалютна не прымала таталітарны рэжым, вайну. У Савецкай Беларусі яна лічылася чалавекам з “другога берага”, “ворагам народа”. Аднак у ваенны лёсавырашальны час смела і бескампрамісна ставіла вострапраблемныя пытанні, імкнулася паказаць выдатным беларускім словам, што такое вольная, незалежная ні ад якіх акупантаў Бацькаўшчына, тым самым дапамагаючы беларусам адчуць сябе народам, выстаяць у гэтай непатрэбнай бойні дзвюх дыктатур, захаваць сваю адвечную нацыянальную адметнасць, мову, памятаць пра слаўных змагароў за Беларусь. Яна змагла ўзняцца над абставінамі, прадбачыць будучае, якое ў беларусаў сёння звязана з барацьбой за нацыянальную ідэю, незалежнасць (“Можа заўмеем сягаць // зноў неаглядна ў зоры, // мо з нас нарэшце туга // вечную змые пакору?”). Ваенныя гады ў вершах Арсенневай паўстаюць у аголенай праўдзе разбурэнняў, страт, пакут, але бачацца аўтару часовай з’явай, хоць вайна вялася ў планетарным маштабе, але пераможа вечнае — жыццё людзей на зямлі, у тым ліку і беларусаў, “сыноў сусьвету”, калі яны здолеюць выйсці на агульначалавечы шлях развіцйя, усвядоміць сябе народам, нацыяй.
Паэзіі Арсенневай ваеннага часу, цэнтрам якой з’яўляецца тэма паэт і вайна, паэт і радзіма, найбольш уласцівая спавя-
дальнасць, малітоўнасць як унутраная лірычная плынь, глыбокі роздум аб чалавечым жыцці ў трагічныя дні, калі часам здавалася, што надыходзіць нейкі канец усяму жывому, рэальны, а не біблейны апакаліпсіс. Яна бачыла і ўсведамляла, чым абрынулася нямецкая акупацыя для нашага народа: “Кажная акупацыя, — пісала паэтэса, — гэта блізу заўсёды гвалт, няволя. Колькі ж іх, гэтых акупацыяў, перажыла ўжо працягам гісторыі нашая Бацькаўшчына! Гэтак і чародная, нямецкая акупацыя Беларусі 1941—44 гг., каштавала нашаму народу нязлічоныя ахвяры, пакуты і крыўды”14. I далей, у інтэрв’ю газеце “Ніва” (Беласток) 30 студзеня 1994 г., праз 50 гадоў пасля вайны, Наталля Арсеннева згадвала: “Паэзія была маім ратункам, заглушала кашмарную рэчаіснасць, у якой мы змушаны былі жыць. Немцы ваявалі з саветамі, а цярпеў беларускі народ, гарэлі вёскі, людзі... Калі працавала ў час вайны ў “Беларускай газэце”, у рэдакцыі знайшлі міну, і толькі 5 хвілін аддзяляла мяне ад сьмерці. Часта я вярталася паўз руіны позна дамоў, мяне маглі застрэліць, але лёс наканаваў тады выжыць... Я лічу, што найболып вартасныя мае творы — ваеннага часу, тады, як ніколі пазьней, я адчувала сябе часткай нашага шматпакутнага народа, і гэта натхняла...” У мастацкім плане многія вершы ваеннай тэматыкі зборніка “Сягоньня” страчваюць мяккую суладнасць, музычнасць, элегічную роздумнасць былой прыродаапісальнай лірыкі, але набываюць, адпаведна часу, строга адточаную, афарыстычную інтанацыю, поўняцца аптымістычнымі настроямі, гераічнай пафаснасцю, публіцыстычнай завостранасцю, надзённасцю праблематыкі.
На думку Антона Адамовіча, папярэдняя творчасць Наталлі Арсенневай была шляхам натуралізацыі ў беларушчыне. Паэтычны зборнік “Сягоньня”, прасякнуты, як і большасць твораў беларускай літаратуры, нацыянальна-патрыятычнымі, сацыяльнымі матывамі, антываенным пафасам, завяршыў гэты шлях. Паэтэса заканамерна прыйшла да тых высноў і праблемаў якія былі самымі балючымі, надзённымі для беларусаў.
У ваенны перыяд Наталля Арсеннева пісала не толькі вершы, але і займалася перакладамі, шмат працавала для тэатра. У Мінску на той час жыў таленавіты кампазітар, драматург, паэт,
14 Беларус. 1969. № 43.
вядомы тэатральны дзеяч, член Саюза кампазітараў Беларусі Мікола Куліковіч (Шчаглоў, 1893—1969, памёр у Чыкага). Ён прапанаваў паэтэсе напісаць лібрэта для беларускіх опер. Захапіўшыся гэтай справай, яна перакладае на беларускую мову лібрэта вядомых твораў сусветнага мастацтва: “Кармэн” Бізэ, “Зачараваная жалейка” Моцарта, “Разбіты кубак” Кляйста, “Аўген Анегін” Чайкоўскага, “Вольны стралец” Вебера, “Цыганскі барон” Штрауса, “Затонуты звон” Гаўптмана. Пераклады вызначаліся багатымі выяўленчымі сродкамі, высокай мастацкасцю. Класіка загучала на беларускай мове з той жа выразнасцю, яскравасцю, як і на італьянскай, французскай, нямецкай, рускай. Гэтае знаёмства, вопыт працы з іншымі відамі мастацтва для паэтэсы сталі неабходным практычным грунтам, на аснове якога ёю напісаны лібрэта опер “Лясное возера”, “Усяслаў Чарадзей”, аперэт “3 выраю” (1944), “Купалле” (1946). “Лясное возера” — гэта пашыраная музычная інтэрпрэтацыя яе вядомай ранняй паэмы “Лебядзінае возера”, пабудаванай на лепшых традыцыях беларускай народнай творчасці. У цэнтры оперы вобразы простай вясковай дзяўчыны-прыгажуні Аленкі, князя і яго дружынніка Данілы. Аленка і князь кахаюць адзін аднаго, але не могуць быць разам. Князь не вольны сам вырашаць свой лёс: “Як цяжка князем быць, калі ў грудзёх людское б’ецца сэрца... Я — Рагвалодаў унук. Дзядзькі мае сватаюць у жонкі кіеўлянку, з харомаў пышных Манамаха...” I ён вымушаны згаджацца, хоць добра разумее, што жонка “будзе пагарджаць зямлёю нашай шэрай...”, прынясе свае звычаі, мову, “а чужым да ног ня звыклі Рагвалодавічы гнуцца... Я — князь, а князь не пачуццём павінен кіравацца, а толькі славаю...” Дзеля гэтага князь пакідае каханую дзяўчыну, сватае ёй свайго лепшага дружынніка Данілу, які горача пакахаў прыгажуню Аленку. Нешчаслівы лёс спасцігае гэтых маладых людзей, падзеленых на розныя саслоўныя касты, хоць аднолькава гарачыя пачуцці валодалі імі. Аўтар з сімпатыяй і разуменнем ставіцца да сваіх герояў. Нават князь выклікае яе спагаду, у адрозненне ад многіх фалыслорных і літаратурных твораў, якія асуджалі такія паводзіны прадстаўнікоў вышэйшага стану. Раўнапраўнымі героямі ў творы выступаюць вясковыя хлопцы, дзяўчаты, сяляне, княжыя дружыннікі, старая варажбітка, што напрарочыла трагічную долю закаханым, а таксама жывая, чуйная прырода — лес, ляс-
ное возера, лебядзіны цар з лебядзінай сям’ёю, восень, Бяда, Доля ў аздабленні народна-песенных мелодый:
Ой, ты, доля, доля, Доля-чужаніца...
У цябе, у долі нельга адпрасіцца. Хочаш — дорыш шчасьцем, хочаш — гнеш і ломіш, аж жыньцё людское, як той колас, зломіш ... Цябе, доля злая, праклінаюць людзі, праклінаюць з болем, праклінаюць, славяць!
Падрабязна апісваецца вясковае вяселле, абрадавыя сумныя і жартоўныя песні да свацці, маці маладой, свата, вядомыя і сёння ў Беларусі:
Прыйшоў на вясельле наш сваток, павязаўшы крыжам рушнічок.
Ды казалі — сват наш вельмі харош, — Ажна ў свата доўгі нос.
Скача сват вясельле, як белка, хоча маладзіцца, як дзеўка.
Плавае па хаце, як таран, лыпае вачыма, як баран!15
Народнымі песнямі насычана і лібрэта гістарычнай оперы “Усяслаў Чарадзей”, падзеі якой адбываюцца ў XII стагоддзі ў Полацку, сталіцы крывіцкага княства, над ракою Нямігаю і ў Кіеве. У аснову твора пакладзены вядомы гістарычны факт бітвы на Нямізе, калі кіеўскі князь Ізяслаў пайшоў вайною на Полацкае княства, спаліў Слуцк і Менск, але не здолеўшьт перамагчы Усяслава, падманным шляхам узяў яго ў палон, завёз у Кіеў і пасадзіў у поруб. Неўзабаве Кіеў аблажылі полаўцы, разбілі Ізяслава, і той, спалохаўшыся, акрыты няславаю, уцёк. Кіеўляне з мальбою звярнуліся да Усяслава па дапамогу. Усяслаў перамог палавецкага хана і прыняў кіеўскі пасад. Але клікала радзіма, клікалі званы полацкай Сафіі. I ён пакідае Кіеў, вяртаецца
15 Цытуецца паводле рукапісу Н.Арсенневай “Лясное возера”.
ў родны Полацк, які радасна вітаў яго. Мудры Баян, славячы князя і сыноў крывіцкай зямлі, складаў песні пра іх подзвігі:
Хай госьці ведаюць, якіх музык і песьняроў на славу родзіць нам Крывіцкая зямліца.
У кожным з нас, ці князь, ці земляроб ён шэры, пясызярская душа!
Палонім сьвет мы й песьняй і мячом булатным!16
У гэтых творах, звернутых у далёкае мінулае, як і ў вершах ваеннага часу, Наталля Арсеннева сцвярджала духоўную моц беларусаў, іх здольнасць быць песнярамі, працаўнікамі і ваярамі, захоўваць вернасць роднай зямлі, бараніць ад розных нашэсцяў яе межы.
Работа для тэатра — пэўны этап у творчасці Наталлі Арсенневай — дала свой плён, захапіла яе жывым, яскравым спалучэннем розных відаў мастацтва. Пра гэты перыяд яна пісала: “Тут, у тэатры, чуеш свае словы, сваю працу жывымі, зьлітымі з мелодыямі, так, што яны самі робяцца мелодыяй. А без гэтага каму яны, гэтыя словы, патрэбныя? Дробная жменька людзей мо і прачытае іх, мо і зразумее, і на гэтым усё. Прачытаныя, яны забываюцца, яны паміраюць. He, я сапраўды дзякую лёсу, што ён хоць коратка, а даў пачуць мне мае словы са сцэны, даў ім жыцьцё, кроў, цела... Каб гэта залежала ад мяне, я б да канца жыцьйя не хацела б ніякае іншае працы...”
Аднак лёс распарадзіўся так, што ёй давялося пакінуць Беларусь, якую яна ўслаўляла, апявала, за якую малілася. He спраўдзіліся яе спадзяванні, відаць, прадбачыла яна свой Кон, калі ў 1943 годзе пісала тужлівую элегію “Лятуць лісты”:
Лятуць лісты пуцінай жураўлінай і вабяць нас у далячынь.
Ды з жоўтых пожняў роднае краіны, дай Кон, у сьвет нам не ўцячы.
Мы неаглядна сэрцы застрамілі каханьнем палкім і дзіўным.
Няхай лятуць лісты сівыя мераць мілі — там, без Цябе, што ж варты мы?
(Лятуць лісты, с. 133)
16 Н.Арсеннева. Усяслаў Чарадзей // Спадчына. 1999. № 3. С. 47.
Але цяжкае прадчуванне спраўдзілася. Нядобры Кон пагнаў іх, як тыя асеннія лісты, з роднай старонкі па белым свеце, але з нязменнай верай у душы:
Для нас, выгнаных сяньня з краю — была Ты, ёсьць і будзеш, Беларусь!
* * *
У 1944 годзе Наталля Арсеннева з сынам Уладзімірам пакідае Беларусь, не ўяўляючы, што ніколі ўжо не зможа вярнуцца. У жыцці і творчасці паэтэсы наступае эпоха між берагамі з яе трагедыйным адчуваннем страты Радзімы, адарванасці ад роднага берага, немагчымасцю прыкіпець душою да чужога, як да свайго. Апынуўшыся ў Германіі, жылі напачатку ў Берліне, потым у невялікім баварскім гарадку Амбергу. Пяць гадоў яны пражылі ў лагерах перамешчаных асобаў у Заходняй Нямеччыне (г.Рэгенсбург), дзе сабралася вялікая грамада беларусаў, вывезеных немцамі прымусова, і тых, хто сам пайшоў у выгнанне. У Рэгенсбургу была адкрыта пачатковая школа для беларускіх дзяцей, а ў снежні 1945 года — беларуская гімназія імя Янкі Купалы, дзе Наталля Арсеннева часта выступала перад вучнямі з чытаннем сваіх вершаў. Было актывізавана і літаратурнае жыццё. Беларускія пісьменнікі-выгнанцы аб’ядналіся ў літаратурнае згуртаванне “Шыпшына” (1946), арганізатарам якога быў Юрка Віцьбіч, куды ўвайшла і Наталля Арсеннева, але ў 1948 годзе мусіла пакінуць яго з прычыны размежаванняў паміж эмігрантамі.
Перыяд вайны і першыя гады эміграцыі ў Германіі — час найбольш складаны і драматычны ў лёсе Наталлі Арсенневай, аднак незвычайна плённы ў творчасці. За пяць гадоў пражывання ў Нямеччыне (1944—1949) яна напісала мноства вершаў, якія склалі яе чацвёрты паэтычны зборнік з характэрнай назвай “He астыць нам”. Гэта своеасаблівы працяг нацыянальна-патрыятычнай праблематыкі папярэдняга этапу творчасці. I сапраўды, не астывае напал пачуццяў любові, прыхільнасці да Бацькаўшчыны, якую давялося пакінуць, хаця адчувальна падсвядома
нарастаюць матывы расчаравання, няспраўджанасці былой гарачай веры ў ажыццяўленне нацыянальных ідэй, свабоды, дэмакратычнага развіцця Беларусі як незалежнай еўрапейскай краіны. I ўсё ж надзеі яшчэ жывуць, нездарма ў вершы “He астыць нам”, які даў назву ўсяму зборніку, гучаць словы:
Мы ўсьцяж верым, што нашыя сьцежкі ў тупік не вядуць, так упарта чакаем сьвітаньня, — і яно расьцьвіце, Край яго не засьпіць, ці ж дарма столькі год уздыхалася: станься!
(He астыць нам, с. 157)
Яна яшчэ верыць, што зноў пабачыць Бацькаўшчыну, звяртаецца з гэтай верай да землякоў, суцяшае іх у нялёгкай выгнанніцкай долі:
Ня пдачце...
He таму што сьлёз шкада.
Ці шкадаваў іх хто дзеля краіны?
Але таму, што лёс яе нам зноў аддасьць, тут, на чужыне, нас ня кіне.
Мы вернемся дамоў! 3 адкрытай галавой, із сонцам у душы і песьняю на вуснах... 1 скажам: “Родны Край, даў Бог, мы зноў з Табой.
Дазволь служыць Табе, мы ўсё з пакорай прыймем”. I усьміхнуцца нам, аж сэрца забаліць, I усьміхнуцца зноў, аж у грудзёх заколе, Крывіччыны мае блакітныя палі, каханыя ў чужой краіне, як ніколі...
(Ня плачце, с. 160)
Многія вершы, напісаныя ў першыя гады выгнання (“Сустрэча”, “Бацькаўшчына”, “Там”, “Пачакай”, “Беларусы”, “Ma­ui”, “Ён дайшоў”, “I сьніцца мне”, “Моладзі”, “Зьняважаным сцягом”, “Bep”, “О, шыпшына мая, Беларусь!”, “На парозе
Новага году” ды інш.), — гэта своеасаблівыя мастацкія элегіі, якія вылучаюцца незвычайнай метафарычнай спалучанасцю паэтычнай і песеннай вобразнасці. Дарэчы, у Германіі, дзе беларусы, згуртаваўшыся, наладзілі не толькі навучанне дзяцей, але і выдавецкую справу, быў надрукаваны рататарным спосабам зборнік выбраных вершаў (1947) Арсенневай, галоўным чынам нацыянальна-патрыятычнай праблематыкі. У гэтых вершах найбольш праявілася нацыянальнае светаўспрыманне, светапогляд беларуса, неадлучны ад высокай духоўнасці лірычнага героя і самога аўтара. Як адзначаў Аляксей Каўка, “патрыятычны матыў у творах Арсенневай вылучаецца інтымнасцю перажывання, той светла-сумнай, журботлівай усхваляванасцю творчага настрою, калі вершы не гэтулькі, здаецца, творацца, складаюцца, колькі выспаведваюцца, але не навонкі, не напаказ, хутчэй пра сябе й для сябе, і толькі міжвольная быццам далучанасць чытача да гэтай самасповедзі дазваляе і старонняму чалавеку перажыць як сваю ўласную тугу паэта па Радзіме — аддаленай ростанямі выгнання і тым яшчэ бліжэйшай, раднейшай”14.
Я ж пахілю галаву, стану пад белай вярбой і апынуся далёка, там, дзе ня гэткі мароз туга паскручваў гальлё сплаканых горка бяроз, дзе натаптана у сьнег столькі сягоньня бяды, дзе ў папялішчах, на дне, чорны качаецца дым... Гэта — радзіма мая, дзён маіх мклівых зажын, край, дзе так дзіка рыпяць сяньня праклёны чужых... Зыркай паходняй гарыць сэрца маё за яе.
(Там, с. 171)
Так пісала яна ў 1945 годзе, апынуўшыся ў Нямеччыне, і гэтымі пачуццямі, душэўнымі перажываннямі поўняцца яе вы-
14 Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994. С. 298.
гнанніцкія вершы. Амаль у кожным з іх сустракаюцца глыбока-тужлівыя вызначэнні, якія раскрываюць цяжкі стан душы чалавека, пазбаўленага Радзімы: “сум пякучы паліць вейкі...”, “і сном недасьнёным растае ў расьцьвілых далечах туга...”, “сэрца чамусь не сьмяецца...”, “усёй бяды, як ні плач — не аплачаш...”, “баліць мая... блакітная далёкая Радзіма...”, “дзіва — горкія сяньня мы сіраты...” Усё часцей вырываюцца з душы паэтэсы словы любові і шчырай прыхільнасці да страчанай Бацькаўшчыны, і ў той жа час адчуванні вялікага гора, тугі, суму, бяды, бо прадбачыла яна, што страта гэтая — назаўсёды (“Мой край”, “Радзіма мая”, “Шматпакутны край”, “Крывіччына каханая”, “Родны край”, “Маці”, “Радзіма! Беларусь! Каханая, сьвятая! Багаславі нас жыць і веру захаваць!”, “О, Бацькаўшчына, любая без меры...”). Толькі цяпер яна пачынае адчуваць, якая гэта вялікая страта ў жыцці чалавека — не параўнальная ні з чым іншым. I здалёк радзіма здаецца яшчэ больш дарагой і прыгожай:
Мы прыйшлі сюды з вузкіх загонаў, раззалочаных мятліцай і званцом, спад нябёсаў сініх і прадонных, ад народам складзеных канцон. Дзе ж у сьвеце ройным і шумлівым, між вянкамі іскрыстымі зор, ёсьць такія йшчэ, як нашы нівы, ёсызь такая ціша і прастор?..
(Пачакай, с. 172)
Гэтыя пачуцці, любасць да радзімы падсвядома параўноўваюцца з чужынай, дзе ўсё не такое, як дома: і прырода, і людзі, і жыццё. У вершы “Прыйдзе час” Наталля Арсеннева апавядае пра звычаі Бацькаўшчыны. У вобразе маладой прыгожай дзяўчыны, якая ўмела слала белыя палотны, што “пілі росы цёплыя, плынны, сонечны, жоўты мёд”, паўстае вобраз Беларусі з яе адвечнымі дзедаўскімі традыцыямі, працоўнымі, высокадухоўнымі ўстоямі. Але пачалася вайна, жорсткія выпрабаванні, адных акупантаў змянілі іншыя і “зьвіліся палотны трубамі”, давялося дзяўчыне разам з бацькамі пакінуць радзіму: “Чым зь нядоляй пазнацца жорсткаю, // лепш, як прыйдзецца, і пагалець, // мо упоперак горла косткаю і ня ўстане чужацкі хлеб?”
Аднак пазней быў напісаны верш “Ён дайшоў” — супрацьлеглы па тэматыцы, адчуваннях вершу “Прыйдзе час”. Тут паўстаюць зусім іншыя пачуцці. He вытрымаўшы тугі па радзіме, малады салдат пакінуў чужыну і вярнуўся (“Горкі хлеб чужацкі, // хай і белы, // хай аж просіцца — пад’есці ўсмак. // Лепшы там, // у хаце — заімшэлы, // з асьцюкамі войстрымі праснак...”), але выпрабаванні, якія чакалі яго на радзіме, цяжка выказаць словамі. 1 такі ўжо лёс беларусаў. якім і чужына не прыносіць выратавання, і на радзіме складана, — душэўныя пакуты ад страчанай Бацькаўшчыны не кампенсавалі таго, што яны знайшлі ў далёкіх краях.
Вершы, дзе ўпершыню загучалі выгнанніцкія матывы (“He астыць нам”, “Сьнежань на чужыне”, “Рабіна”” “Уцекачы”, “Калюмб”, “Скрозь золата”, “Ён дайшоў”, “Калі”, “Такі наш Кон”, “Сустрэча”), раскрываюць душэўны стан беларуса, які сэрцам не ўспрымае чужыны, заўсёды будзе жыць і памятаць сваю адзіную Бацькаўшчыну, калі ўжо лёс наканаваў яе пакінуць. Гэта ў беларусаў закладзена генетычна, адвеку, і таму ніколі не пазбавіцца ім цяжкіх перажыванняў, любові да роднай зямлі. Наталля Арсеннева пацвярджае гэтыя драматычныя высновы, знаходзячы аналогію ў далёкіх часах Ф.Скарыны. Верш “У гасподзе Падуанскай” — глыбока-шчымлівая варыяцыя агульнавядомага Скарынавага афарызму, пераасэнсаванага са слоў Евангелля ад Мацвея: “Лісы маюць норы і птушкі нябесныя гнёзды, а Сын Чалавечы не мае дзе схіліць галаву”. “Людзі, дзе нарадзіліся і ўзгадаваліся, да таго месца вялікую ласку маюць”. Як і Скарыне некалі “хацелася б ісьці, ляцець, імкнуць туды”, на Бацькаўшчыну, з далёкай Падуі, так і цяперашнім выгнанцам гэтае жаданне паліць сэрца.
Супярэчлівы ўнутраны свет выгнанцаў-уцекачоў паэтэсай вызначаецца пераходамі ад абагуленага “мы” да лірычнага “я”. Аўтар раскрывае ўласныя пачуцці, адчуванні, падкрэсліваючы тым самым лучнасць, непарыўнасць лёсу беларусаў за межамі радзімы. Яна спадзяецца, што яе паэтычнае слова дапаможа суцішыць іх боль у гэтым смутным, шэрым існаванні (“Мо дапамогуць камусьці із вас // вершы мае над сабой не заплакаць...”)Яе доля творцы, абранніцы лёсу, паэта з чулай душой, абвостраным успрыманнем рэчаіснасці, узвышаным эстэтызмам зніжаецца да незайздроснай долі звычайнай жанчыны, з яе
Наталля Арсеннева (пасярэдзіне)
на юбілеі доктара Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Канада, Бэры, 1973 г.
М fax., 9ул/а£а/,..
Улйу гы 'лісуа хане...
fyw,M у »і^а^е.^ Ўумр-й■z^t’M-f у а&’Ше.
^а^») ^nwjw X>^ ‘' /лх?а^ /г /МЛ tw tCcjcau,
^а&м/ i^>f^^, x-awxwx , 'лсаўга^і—
^//fЛуА ^4/>е«г/ л/с> ite.... $е' і/^хх^хеш ^ал^ало’/^іі/.
JJM^Mi...^tfC4ixM^'ала лс/^, </ '
'jOnf-4 a;у л^'ж^...
J /мреа&кл /. п ,
Аўтограф Уладзіміра Дудзіцкага
Янка Золак. Фота з архіва Лявона Пранчака
Хведар Ільляшэвіч у маладых гадах
УладзімфКлшэвіч
 
 
iUL^//ity^in.kaD^a^ly /ч
*2# ^J. ^-л^сл^ йлр) Л Jfa^u ^>z~ca
£} am r.o~^ 6* f-v~t ,2, ^oa-^'y
@к^)лАу I/-O4a^_j ^/43^y <. SAi^f~ t^»-' У-^—>
 
 
ha*i\
 
 
freuai# y^a.ffT^ 6/^4
дўтограф Уладзіміра
Клішэвіча
Аляксандра Саковіч (Іна Рытар), Наталля Арсеннева, Рыгор Крушына (у першым шэрагу злева направа)
Лідзія Савік каля магілы Рыгора Крушыны. Саўт-Рывер, 1992 г.
Міхась Кавыль
Ліст Алеся Салаўя да Масея Сяднёва
Масей Сяднёў чытае “Масееву кнігу”. Глен Коў, 1991 г.
Масей Сяднёў сярод беларускіх пісьменнікаў. Мінск, травень 1990 г.
побытавай неўладкаванасцю выгнанніцы, вымушанай, як і ўсе, жыць у перанаселеным бараку, трываць нястачы, нейкім чынам зарабляць на хлеб, адчуваць, што “мы не людзі, а друз і парахно”. У такой сітуацыі паэтэса, звяртаючыся да сваёй музы, прызнаецца: “сьлёз чужых набраўшы ў рукі // цяжка, ведаеш, тварыць...” Перад ёю зноў, як у ваенны час, паўстае пытанне: “Навошта я пішу, для каго? Па шчырасьці — ня знаю...”, асабліва калі вакол “слата і змрок... Душа пустуе... // ў смузе маркотнай далячынь...”
Аднак не быў бы паэт творцам, калі б у роспачны, цяжкі час не пісаў, не спатольваў душу ў вершах: “Я ня плачу, я твару, калі // мяне жаль агортвае гарачы...” I ў гэты перыяд, такі неспрыяльны для высокага натхнення, Наталля Арсеннева напісала шэраг вершаў, у якіх выказваецца думка аб аголенасці і ранімасці сэрца паэта, якое баліць за ўсе беды людскія, за ўсе супярэчнасці, войны, страты (“Хоць даводзіцца сяньня плакаць”, “He так лёгка”, “Лепш піць да дна”, “Паэтам”), зноў закранаецца тэма прызначэння паэта і паэзіі (“He”, “Уночы”, “Бяз песьні жураўлінай”, “Рабіна”, “Я суцяшаю ня іншых — сябе”, “Буду сяньня”, “Я пішу”, “Дождж”, “Восенскае”). Паэта падтрымлівае вера, што “прыйдзе час і на слова, // што жыць будзе ў вагні і ў вадзе. // I, сьхіліўшы з пакораю голаў, // сьвет прад песьняю ніцма падзе!”
У многіх вершах побач з гэтай тэмай паўстае філасофскі роздум над жыццём, узнікаюць няўцешныя звароты да лёсу, да будучыні, якая не праглядваецца за хмарамі эмігранцкага існавання: “А мы пытаемся ў жыцьця-варажбіта, // што ж будзе з намі?..”, “А для нас лёс? // Для краю, што ў неба гарыць?// Чым гэтых суцешыць? // Чым ім жыць, адкажы?”, “Куды лёс занёс нашага сейбіта? А ён — у чужыне, ён чэзне па краі...” “He, падступны, кусьлівы, насьмешлівы лёс, // нат ахвяраў сваіх II ты ня змусіш скарыцца!..” (вершы “Зьвініць мядзянымі званамі”, “Усьмешка”, “Уцекачы”, “Здагонім сонца”, “Жыцьцё”, “Слава”). Жыла ўсё ж падсведамая вера ў дабро, справядлівасць лёсу, нескаронасць перад цяжкімі абставінамі, калі Наталля Арсеннева, адыходзячы душой, назірала за гульнямі дзяцей, чула іх вясёлы, бестурботны смех (дакладная, трапная замалёўка эмігранцкага побыту, дзіцячых забаў у вершах “Малачай”, “Калюмб”), звярталася з паэтычным словам да мола-
дзі — выпускнікоў беларускай гімназіі (“Моладзі”, “Вер”), заклікала іх верыць, нягледзячы на ветры чужыны, што “край родны ізноў аджыве”.
3 гэтай верай і надзеяй яна стварае выдатную паэму “Зьнічы”, прысвечаную шматпакутнай гісторыі Беларусі. Твор складаецца з трох раздзелаў, і чытачу меркаваць, “лірыка гэта ці эпіка”, ці проста апошняе “бывай” Бацькаўшчыне. Ва ўступе, напісаным ад першай асобы, паэтэса, у якой “велічным, нязгасным зьнічам” гарыць душа, гаворачы пра адсутнасць паэтычнага натхнення (“Сядзеш, возьмеш пяро — з нейкім скрыгатам, // цераз сілу йрве аркуш яно...”), лічыць усё ж сваім абавязкам расказаць, нагадаць пра цяжкія пакуты з жыцця Беларусі XX стагоддзя, асабліва ў Другой сусветнай вайне, калі асноўны цяжар разбурэнняў і чалавечых страт неслі простыя людзі — салдаты і мірнае насельніцтва. Як зьніч, палала Беларусь, і зьнічамі гарэлі сэрцы беларусаў за Бацькаўшчыну.
Дакладна, глыбока-прачула вызначыўшы стан выгнанцаў, падкрэсліўшы непарыўную сувязь беларусаў з Бацькаўшчынай, выказаўшы надзею на вяртанне, Наталля Арсеннева разам з іншымі эмігрантамі пакідае еўрапейскі кантынент, несучы ў сэрцы боль расстання з радзімай, дзе так шчасліва пачыналася яе жыццё і якой яна прысвяціла свой непаўторны талент.
* * *
Амерыканскі перыяд жыцця Наталлі Арсенневай самы працяглы (1950—1997), але не самы лепшы ў творчым вымярэнні. Ды гэта і зразумела — не стала крыніцы, якая жывіла натхненне паэта, давала тэмы для вершаў. Страчана радзіма, і толькі ўспаміны пра яе вярэдзілі душу. Апаноўвала настальгія — сапраўды невылечная хвароба — туга па родных мясцінах. Гэтымі ўсеабдымнымі настальгічнымі матывамі прасякнуты амаль усе яе творы апошняга перыяду і найперш выдатныя, гэтак званыя марыністычныя вершы.
За акіян, у Амерыку, Наталля Арсеннева пераязджала на параходзе, і адчуванні, уражанні ад гэтага падарожжа, акіяна выліліся ў змястоўны цыкл з новай для беларускай літаратуры марской тэматыкай (“На моры”, “Разьвітаньне”, “А бераг далёка”, “Зоры”, “Тут гэтага няма”, “Каб сэрцы Вікінгаў мы мелі”,
“Знаю” ды інш.). Таленту паэтэсы падуладна было асвоіць зусім не ўласцівыя яе творчасці матывы, нязмушана, дзякуючы высокай мастацкай культуры перадаць усе пералівы, зрухі душы, наплыў думак, пачуццяў, глыбокія ўнутраныя перажыванні чалавека, які апынуўся ва ўладзе марской стыхіі, што несла яго ўсё далей і далей ад роднага краю.
У вершах марыністычнага цыкла Наталля Арсеннева перадала, выразна акрэсліла стан душы выгнанца, у якога па-жывому рвуцца “з роднай зямлёю гужы” і ява Бацькаўшчыны пераходзіць у мары і сны аб ёй. Паэтэсу асабіста гэтае адчуванне пазбаўляе паэтычнага настрою (“баюся, каб песьням між небам і морам навек не застыць...”). Яна ў цяжкай роспачы, пакутлівым роздуме: “Куды плывём? Што загубілі мы й чаго шукаем сёньня, // за сонцам імкнучы? // Нязнаны, новы сьвет?” У адным з лепіпых вершаў цыкла “Між берагамі” (“Каб сэрцы Вікінгаў мы мелі”) выказваецца прывідная мара:
Каб сэрцы Вікінгаў і ў нас званамі білі, мы б завярнулі ветразі тут, зараз, на усход.
Туды, дзе у крыві, у роспачы зацьвілай і сьлёзы і душу ўжо выплакаў народ. Ды мы ня Вікінгі...
О, Новы Край, як гулі спыніўшы, хваля нас да порту прыжане, будзь нам прытулкам цёплым і утульным, але ня Бацькаўшчынай, не! (С. 202)
Раздвоены, “міжбярэжны” стан свайго быцця Наталля Арсеннева адчула ў першыя дні выгнання ў Нямеччыне. Але калі давялося пакідаць Еўропу ў пошуках новага прытулку і доўгія тыдні плыць на водаплаве, гэты стан набывае асабліва адчувальны трагедыйны настрой. Жыццё быццам звузілася да бясконцай, нерухомай вады. Усе адзнакі чалавечага перажывання застылі, абмежаваліся гэтай воднай прасторай, злітай з шэрым небам, усе гукі, фарбы, адчуванні патанаюць у цёмным прадонні акіяна, які цісне на чалавека сваёй велічнасцю, адымае словы, прыгнятае пачуцці (“Шалёны акіян, пан тайніцаў пра-
донных” // 3 глыбінямі — магіламі культур памерлых...”)Ратуюць успаміны пра красу айчыны, замест хваляў пачынаюць шумець спелым калоссем палі, узнікаюць параўнанні шэрай, застылай акіянскай вады з маляўнічымі, жывымі, рознакаляровымі пейзажамі радзімы. Пяшчотныя, дакладныя словы знаходзіць паэтэса, каб паказаць, які добры, багаты і любы зямны прытулак (“зямля мая — думкі і песьні...”) у супастаўленні з гэтай бяздушнай, жорсткай воднай стыхіяй, перад якой чалавек нішто, толькі непрыкметная кропля ў акіяне (“Раіцца ў хвалях адвечная вусьціш, // няма ў іх уцехі, // яна — на зямлі”). А тут, сярод акіяна, быццам спыніўся час, і здаецца, што ніколі не будзе канца вадзе... Выразна адчуваецца ў падобных супастаўленнях роспачны стан душы паэтэсы, які асацыюецца са стратай цвердзі пад нагамі, пакінутасці на волю лёсу сярод бясконцага акіяна. Асабліва цяжка было ператрываць, калі плылі да чужых берагоў, і ў першыя дні ды месяцы знаходжання ў нязвыклым, шумным, дзіўным Нью-Ёрку, які ўпершыню адкрыўся вачам чэрвеньскім днём 1950 года. I не да вершаў было напачатку. Трэба было думаць пра сталае ўладкаванне, новае жыццё і найперш шукаць працу. Паводле ўспамінаў самой Наталлі Арсенневай, у Нямеччыне і ЗША было цяжка, але “мы не кідаліся ў роспач, браліся за любую працу, каб стаць незалежнымі”. У Нью-Ёрку паэтэса, як і многія іншыя беларускія жанчыны, уладкавалася на гароднінную фірму, пакавала агуркі ў слоікі, салёная вадкасць раз’ядала рукі, але мусіла трываць, пакуль не перайшла на фабрыку цукерак, потым на трыкатажную, дзе вязала свэдры. Прывыкала да эмігранцкага побыту.
У Амерыцы ўсякая работа давала магчымасць жыць. Неўзабаве сям’я Арсенневай змагла набыць сваю кватэру, адчуць нейкую стабільнасць, тым больш, што і беларускае грамадскае жыішё пачало наладжвацца. У ЗША на той час пераехала шмат беларусаў-эмігрантаў, паўсталі беларускія арганізацыі, адбываліся сустрэчы, пачалі выходзіць свае газеты і часопісы. I галоўнае, жыла мова, паміж сабою беларусы-землякі размаўлялі толькі па-беларуску.
За ўсімі гэтымі штодзённымі побытавымі і грамадскімі справамі непрыкметна праходзіў час. У адным з лістоў да Масея Сяднёва Наталля Арсеннева пісала:
“Нью-Ёрк, 11.8.66 Даражэнькі Масей,
...ведаеш сам, як цяжка пісаць, калі штодзённасьць забірае ўвесь час і ўсе думкі. Каб напісаць што добрае, трэба запраўды, як гэта рабіў Пушкін, замкнуцца недзе ў глушы, каб нішто ня рупіла й не замінала. А ў нашых варунках гэта абсалютна немагчыма. Трэба зарабляць на кавалак хлеба. Муж ужо год як на пэнсіі. Пэнсія “Сошыял Сэкюрыты” вельмі малая, дык зарабляю на нашае жыцьцё я адна. I аб паэзіі думаць няма калі. A калі й не працуеш, дык розныя надзённыя справы блытаюцца й забіраюць і час, і думкі, і ўсё. He, раней паэтам усё-ж куды лепш жылося. А мо гэта толькі беларускім паэтам ня спрыяе лёс? Ну, але рады няма, як кажуць, трэба “жыць, як набяжыць”, нічога не параіш. Дарагі Масейка, чыркані мне калі слоўка, як будзеш мець час і ахвоту, гэта неяк падбадзёрвае мяне, не дае зусім закінуць пісаньне. А так навокал чужыя, якім зусім усёроўна, ці паэт я, ці не, ці напішу я што яшчэ, ці не напішу. I гэткае раўнадушша, гэткая абыякавасьць найгоршае “заахвочваньне” для мяне. Адно слова, як казаў калісь, даўно ўжо, Шчаглоў-Куліковіч: “стымулу няма”! Але я перапоўненая ўрыўкамі ненапісаных вершаў, што здаецца, ударышся аб які кант — і пальюцца, пасыплюцца, толькі нашто, каму яны патрэбныя, каму іх не стае?
Твая Арсеньнева ”'5.
Аднак і ў такіх жыццёвых варунках пісаліся вершы. Часта пад час працы на фабрыцы, паводле яе ўспамінаў, або калі вярталася дамоў падземкай, “у галаве снаваліся вершы, а ўначу клала no634 паперу і аловак, каб занатаваць няўлоўныя вобразы”.
У канцы 50-х — пачатку 60-х, калі стала крыху лягчэй матэрыяльна, пад час працы на радыёстанпыі “Свабода” Н.Арсеннева пісала пераважна артыкулы пра беларускае жыццё ў Амерыцы. Але было створана нямала вершаў і ў гэты перыяд, хоць ніводнага верша яна не прысвяціла Амерыцы. Гэтая краіна, якая дала прытулак, працу, не стала блізкай і дарагой сэрцу, як Беларусь. Усе вершы амерыканскага перыяду прысвечаны толькі далёкай Бацькаўшчыне, тэматычна звернутыя да вечных
15 Сяднёў М. Масеева кніга. Мн., 1994. С. 310.
праблемаў. Амерыка прысутнічае ў іх толькі як параўнанне з Беларуссю, дзеля больш глыбокага і дакладнага раскрыцця “міжбярэжнага”, супярэчлівага стану існавання выгнанцаў, трагедыйнай адарванасці ад радзімы (“Адвітаньне”, “Мне рупіць”, “Час-нячас”, “Ціхая, сьвятая”, “Альфа і амэга”, “Вера”, “Магнолія”, “Цьвіці, вясна”, “А мне сьніцца”, “Вязьніца”, “Ліпкі”, “Вясна на бруку”, “Ільвы”, “Лозы” ды інш.). Найбольш у такіх вершах адмоўнае ўспрыманне агромністага Нью-Ёрка:
У вастрозе, што завуць чамусьці — горад, у вязьніцы, дзе кляны — й яны ў палоне, дзе ў натоўпе адзінотней, як у пушчы, дзе і ўвесну — людзкіх сьлёз салоных ані вецьця ветру не загушкаць...
(Вязьніца, с. 246)
Многія мастацкія прыёмы ў перадачы душэўнага стану ў вершах амерыканскага цыкла — прыём звужэння, застыласці дзеяння і часу ў моманты пераплаву — дапаўняюцца затым прыёмам выкарыстання колеру для перадачы адпаведнага настрою, зменаў у жыцці эмігранта. Дарэчы, прыём выкарыстання колеру, як і паэтычнай метафары-параўнання, традыцыйны ў паэзіі Наталлі Арсенневай. Калі згадаць яе раннія вершы, то ў іх іграюць, пераліваюцца ўсе колеры вясёлкі і найчасцей светлыя, радасныя, сінія, блакітныя, зялёныя, “лільлёвыя”. Цяпер жа для перадачы адчуванняў чалавека “між берагамі” найбольш прыдатны шэры, але нідзе не ўжываюцца рэзкія чорна-белыя кантрасты ў адрозненне ад мастацкіх прыёмаў іншых паэтаў-эмігрантаў, больш катэгарычных напачатку ў непрыманні чужыны. Палітра Наталлі Арсенневай шматфарбная, багатая ў выкарыстанні каляровых адценняў, яны ў яе рухомыя, зменлівыя. Самыя розныя адценні, азначэнні многіх колераў часта выкарыстоўваюцца, што пашырае, паглыбляе змест, робіць яго даступным, запамінальным. Найбольш паказальным у гэтым сэнсе ёсць адзін з лепшых вершаў амерыканскага перыяду “Магнолія”.
Беласнежная магнолія на чорным, засмечаным бруку шматмільённага горада — і толькі паэту дадзена ўбачыць і апісаць красу экзатычнага, не бачанага раней дрэва...
Наталля Арсеннева валодае неперасягальным уменнем параўнання аднаго адцення з другім, уменнем выстройваць цэлую гаму колераў, выводзячы іх адно з аднаго (верш “Жылі мы й будзем жыць”), ужываць вобразныя, яскравыя эпітэты (“Хоць вясна”, “Першая восень” ды інш.), параўнанні, метафары — дынамічныя, трапныя, дзейсныя — дзеля ўзмацнення эфекту, зрокавасці, каляровасці, вобразнасці, што сведчыць пра імкненне да сінтэзу многіх мастацкіх прыёмаў у паэзіі. Усе гэтыя прыёмы, удасканальваючыся, дапамагалі ў стварэнні другога эмігранцкага цыкла вершаў — амерыканскага (“Першая восень”, “Тут гэткае завуць зіма”, “У мурох”, “Вясна”, “Мэлёдыя”, “Ізноў восень”, “Сьпякота”, “Каб мой гнеў”, “Вусьціш”, “Асеннія лісты”, “Куды тугу мы дзенем”, “Хоць мы лісты” ды шмат іншых). Гэтыя вершы найперш перадаюць уражанні ад новай краіны, поўняцца бясконцымі параўнаннямі “ў нас” і “тут”. Паэтэса радуецца, калі прыкмячае агульныя з’явы прыроды, асабліва ў восеньскую, здаўна ўлюбёную пару года: “Ці ў нас, ці тут, // лісты рудзеюць і лятуць // па месьце ў восеньскі прасьцяг...”, “Я думала: якая тут вясна? // Ня вылузацца ёй з каменнага палону. // Ажно гляджу... і з кажнага гранітнага зьвяна // сьмяецца ў твар вяснова і зялёна!..”, “А ў нас цяпер жыта хінуць калосьсе, // дзічкі на ўзмежках церпкі плод залоцяць, // у быльлі палуднічкі гудуць, а вецер твар казыча, // і сонца п’юць усе, і людзі, і палі...”, “Мо гэта чары? // Дзесь шасьціць чарот, мой слых кунежыць... // Мне здаецца... гэта ж Нарач, Нарач!..”, “А мне сьніцца...// “Мы выйдзем” — граюць трубы, дзьмуць рогі... Сакавік... Менск... Высокае Места...”, “Песьцяць сэрца й худыя вазоны, // й брукі ў белі паперкавай лускі, // і ўсё чыста — бо вецер з Гудзону // сяньня нейкі зусім беларускі!..”, “А гэта Бацькаўшчыну мы адно шукаем у змерклай далечы,. — Зусім, як і ў нас! // Вось так было і ў Вільні! // Вось гэткі ж клён калісь і ў Менску мне шумеў...”
Амерыканскі цыкл вершаў (у параўнанні з вершамі першага перыяду эміграцыі) напачатку вылучаецца ўзрастаннем трагедыйнасці пачуццяў, напалам насталыічных матываў, вялікай любоўю да страчанай Бацькаўшчыны. Як ніхто з беларускіх паэтаў-эмігрантаў, Арсеннева змагла дакладна перадаць адчуванні эмігрантаў, якія ўпершыню ступілі на чужую зямлю.
Ня першых сюды нас Кон зь ветрам прыгушкаў, выгнаньнікаў з торбаю, сэрцам і кіем, з прыдушанай мовай, адзінай, што душы адныя адным адчыняе...
Шарэлі карэлыя, ўбогія клункі пад першым сутоньнем у новай айчыне, і горкаю кагаркай плакалі думкі па згубленай, гэнай, што з сэрцаў ня ськінеш...
(Ня першыя, с. 265)
I далей многія вершы, напісаныя ў першыя гады амерыканскага перыяду, поўняцца непазбыўным смуткам і тугой (“Захліствае варам і тугой”, “нас паляць успаміны...”, “туга, якой не выліць”, “ня збыць тугі”, “і хоць воўчай тугой завыўнаю галасіць ня сьціхаюць дні...”, “перад намі — ходаньне з лёсам, новы боль і новыя шляхі...”, “бязь веры, бязь імкненьняў cappa — пусьціня...”, “ці ня ўдосыць наплачамся мы па краіне
...ЕІяхай бярэмя він прыгнула нас, і крылы апалі, й хлеб чужы нясмачны і важкі, няхай нас апавіў тугой агорклы вырай, — трывайма...
(25 Сакавік, с. 210)
Усе гэтыя пачуцці, з такім майстэрствам перададзеныя ў вершах-элегіях, вершах-успамінах, былі ўласцівыя і самой паэтэсе, яе лірычнай гераіні. За імі паўстае абагулены вобраз беларускай жанчыны, адарванай ад маці-радзімы, як кволы, адзінокі лісток ад роднага дрэва. Гэты паэтычны вобраз вар’юецца бясконца і стварае неперасягальную па мастацкасці трагедыйную постаць беларускі з яе перажываннямі, багатым на думкі, развагі, глыбокія пачуцці духоўным жыццём (“Я ж толькі лісток прыжаўцелы, табе бяз крыві і бязь цела // вятрамі ўкінены ў рукі...”)Песімістычныя настроі асабліва абвострана гучаць у вершах “Хоць вясна”, “Асеньнія лісты” ды і наагул у многіх цыклах.
Паступова паэтэса прыходзіць да высновы — як бы цяжка ні было, “не трэба мяняць душу на каменьне”, нават апынуўшыся ў стане “між берагамі”.
Ужо сплывалі 50—60-я гады ў Амерыцы. У душы, агорнутай несціхальным сумам, ціхай тугой, няма злосці, бунту, неразвязальных пытанняў да непрадказальнага лёсу, якія паўставалі ў першыя дні эмігранцкага жыцця ў Нямеччыне. Яна навучылася “пазіраць на ўсё, што робіцца, — з узвышша”, ужо добра зразумела, што трэба скарыцца, прымірыцца з такім наканаваннем, трэба жыць і тут, прыстасоўвацца да новых абставін і па магчымасці спатольваць душу ў творчасці (“,..з усьмешкай боль пякучы браць, // сьпяваць, хоць крыўда сэрца крышыць...”)На пачатку 60-х гадоў ёю напісаны шэраг вершаў, прысвечаных вясне (“Выраі”, ‘Тмах імперыі”, “На ўзьмежку”, “Сон”, “Першыя краскі”, “Іншыя тры”, “Дабранач!”, “Радасьць”, “Галіна”, “Балён”), восені (“Жаўцее ліст”, “Восені”, “Гэтак будзеш ты мной”, “Ільвы”, “Ня першыя”, “Адвітаньне”, “Ахвяры”, “Мне рупіць”, “Гэта ж восень”, “Зорка”, “Госця”) і цыкл “Аджытае”, у які ўвайшлі ўспамінызамалёўкі “Вясна”, “Лета”, “Восень”, “Зіма” з эпіграфамі з народных песняў. У гэтых творах паэтэса вярталася на радзіму, у сваю маладосць, яны ўяўлялі параўнанне, празрысты адбітак яе былых выдатных вершаў пра красу прыроды на Бацькаўшчыне і тут, на другім кантыненце.
А я ўсё мрою даўніной, брысьці із часам не зьбяруся, вачыма бачу дні, даўно сатлелыя над Беларусяй...
Ня можна ў будучыню йсьці, не разьвітаўшыся з мінулым. Яно ж усьцяж са мной...
(Прадмова да ненапісанае паэмы, с. 218)
Паступова наладжваўся эмігранцкі побыт, Амерыка станавілася добрым прытулкам для выгнанцаў. Але гэтае вонкавае жыццё істотна адрознівалася ад унутранага, духоўнага стану такіх творчых натур, якімі былі паэты. У Наталлі Арсенневай часта наступалі моманты (“суцішуся й сягну ў душу як найглыбей...”), калі яна цалкам жыла ўспамінамі і, звяртаючыся да сваёй музы, прасіла: “Будуй, твары, // не дай душы астыць...”
Імкні пяро, і ня спыняйся над крыжамі. Хто іх ня меў, хто сэрца ў кроў не разьбіваў — ня ўскрэсьне з намі!..
(Прадмова да ненапісанае паэмы)
Імкні ж, паэт, разліся ў гімнах... Ці мо яшчэ табе замала у нашай мове слоў жывых? Іх шмат, як зор, як зерняў жвіру на срэбных плёсах нашых рэк. Вучы ж прысталых дыхаць шырай, шугаць, за Родны Край гарэць!
(Імкні, паэт, с. 225)
Паэтэса стварала роднаму краю ўзвышаныя гімны, якія і сёння нікога не пакідаюць абыякавым:
О, Беларусь, О, Беларусь мая! Імя Тваё — такі пякучы сымбаль болю! Ды шчыра ўсьцяж яго багаслаўляю я: ізь ім я — чалавек, у долю і ў нядолю...
Імкліваю Вяльлёй пяе сівы Гудзон, Мурамі Вільні таюць небасягі... I ўскласьці я хачу на струны, як Баян, шнур пальцаў-лебядзёў, і граць, і граць з жадою, о, Беларусь, о, Беларусь мая, паўз боль пякучы граць Табе, Табою!
(Тваё імя, с. 286)
У многіх філасофскіх вершах (“Зарана”, “Хоць вясна”, “Ня так лёгка”, “Каб паэты маглі” ды інш.) Наталля Арсеннева гаворыць пра ўласныя адчуванні, змаганне з самой сабою, пра жаданне
не паддавацца слабасці, змагацца з неспрыяльнымі абставінамі, а па-ранейшаму “раздаваць сваё сэрца ў песьнях”. Яна згадвае пра маладосць, з неспакоем піша пра старасць, пра адказную, але і звычайную ролю мастака (“хоць я й паэт, і я — звычайная душа”), пра жыццё і смерць, адраджэнне, паэтычнае хваляванне і ўменне валодаць сабой (“багаславёныя змаганне, боль і праца! // Праз іх, хоць плачам мы, ірвёмся — ды жывём!”). Шмат такіх глыбокіх разнастайных вершаў, змястоўных, роздумных, было напісана паэтэсай у 50—60-х гадах, у якіх няма рыторыкі, павярхоўнай дэкларацыйнасці, агульных разважанняў, а ёсць сапраўдныя перажыванні, якія кранаюць чытача шчымлівымі пачуццямі, перапакутаванасцю таго, пра што піша паэтэса.
Беларусы-эмігранты заўсёды шырока адзначалі вялікія падзеі і даты сваёй нацыянальнай гісторыі. Наталля Арсеннева адгукалася на іх паэтычнымі творамі. Гэта найперш падзеі Слуцкага паўстання і 25 Сакавіка — дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). Пра гэтыя падзеі ніколі не пісала беларуская савецкая літаратура, але яны знаходзілі сваё адлюстраванне ў творчасці ўсіх пісьменнікаў-эмігрантаў. Угодкам Слуцкага паўстання і 25 Сакавіка прысвечаны змястоўны цыкл вершаў “Сыны й маці”, “Лістапад”, “Мы йшлі”, “Усіх памятаем мы”, “Над паўстанскаю магілаю”, “Вы пайшлі паміраць”, “Ты не адна”, слуцкая аповесць у вершах “Косы”, “25 Сакавік”, “Дай, добры Кон”, “Ён граць ня сьніхне”. I хоць для творчай індывідуальнасці Наталлі Арсенневай быў не ўласцівы публіцыстычны верш, аднак яна ў паэтычным слове змагла перадаць трагічную самаахвярнасць слуцкіх паўстанцаў, сцвердзіць неперасяжную значнасць для беларускай гісторыі акта 25 Сакавіка.
Гераічна-патрыятычныя матывы асабліва выразна гучаць у вершы “Ты не адна” (“...не адна ты, Случчына, у нас, // Hi першай ты ня была, ні на табе й канцы...”), у якім Наталля Арсеннева згадвае слаўныя, але і цяжкія змагарныя дарогі нашай нацыянальнай гісторыі: нязможныя бітвы пад Воршай, Грунвальдам, Ворсклай, Амсьціславам, пачын Каліноўскага, у шэрагу гэтых незабыўных падзей 25 Сакавіка, Слуцкае паўстанне, Катынь і Монтэ-Касына, дзе гінулі і ваявалі беларусы.
Хто нас не прадаваў, не браўся йрваць з карэньнем, хто парасткаў зялёных не таптаў?
Ці ўвосень не па іх галосе Палата, ўздыхае прадзед-Нёман, і старанна складае сказ народ...
(Ты не адна, с. 244)
Аднак асноўным ідэйна-сэнсавым накірункам мастацкагістарычных твораў паэтэсы з’яўляецца тэма Слуцкага паўстання (лістапад—снежань 1920 г.): “Мы пайшлі паміраць, каб жыла Беларусь”. // Гэтак звалася драма, якую прад светам // вы зайгралі тады...”
Перадумовы гэтай драмы падрабязна апісаныя ў паэтычнай аповесці “Косы”, якая мае прысвячэнне: “Беларускай маці”. У вобразе маці, прыгожай маладой жанчыны з доўгімі льнянымі косамі, якімі так любіў забаўляцца яе маленькі сын, паўстае сама Беларусь, у хаце якой не часта ззяла сонца. Трагічна скончыўся Слуцкі чын, надышла ноч і нават яна ўздыхнула ў спагадзе “й мільёны, мільёны грамніц // затрымцелі над шляхам апошніх паўстанцаў...”
Аднак, нягледзячы на тое што паўстанне было жорстка задушана, гэтая вялікая падзея не страціла гістарычнай значнасці, — да такіх высноў прыходзіць Наталля Арсеннева. Яна сцвярджае, што ніколі Бацькаўшчына не забудзе сваіх адданых сыноў, якія дзеля яе ахвяравалі ўласнымі жыццямі.
Гераічна-патрыятычныя вершы Наталлі Арсенневай і сёння гучаць надзвычай надзённа, спрыяюць выхаванню нацыянальнай сведамасці беларусаў. “Вызваленчы заклік, скіраваны да гістарычнай памяці, ушчэмленага нацыянальнага гонару народа, успрымаецца як пэўная ідэйна-мастацкая антытэза сацыялагізаванаму “абкраданню”, прымітывізацыі айчыннай гісторыі. Паўстанцкая Случчына — здавалася б, усяго толькі лакальная, хоць надзвычай гераічная, поўная самаахвярнасці падзея — узносіцца на магутных крылах паэтычнай фантазіі да вышыняў усебеларускага вызвольнага сімвалізму. Драма Случчыны — агульнанацыянальная драма, наш беларускі ўрок і зарок ад нявольніцтва...”16
Паэтэсе вельмі хацелася, каб гэты “беларускі ўрок”, як “зарок ад нявольніцтва”, засвоілі ўсе беларусы: і тыя, хто жыве на
16 Каўка А. Краса калючая шыпшыны... Патрыятычная лірыка беларускага літаратурнага замежжа// Вяртання маўклівая споведзь. С. 299.
Бацькаўшчыне, і тыя, хто мусіў яе пакінуць. Яна піша глыбокі па ідэйнай змястоўнасці верш з сімвалічнай назвай “Сыны й Маці”, які мае прысвячэнне: “У Слуцкія ўгодкі нашым блудным сыном прысьвячаецца”, дзе найперш звяртаецца да выгнанцаў:
Мы — Бацькаўшчыну любім шчыра ўсе.
Так прысягае з нас, прынамся, кажны сяньня.
Хто сьніць яе — сівым аўсяньнем у pace, хто — крыжам з галіны над наспаю пяшчанай... Хто зноў — крыніцаю у зрубе, што аброс па бровы мохам цёмным, хто — рачулкай, дзе мые й мые косы вербалоз, хто — міртай на вакне ў вузенечкім завулку... А хто — ужо й ня сьніць...
Што ім Твае ніўя, рамонкі на мяжы, сасоньнікі, зязюль куваньне на світаньні, што, Маці, ім Твае ці раны, ці крыжы, калі ўсьцяж прагаю працятыя іх сяньні? Усе ад усяго, што ім ня тхне грашмі, зь нясмакам шчырым лена вернуць пысы, й Ты, Маці Беларусь, і Твой упойны міт — для іх адно сівы, даўно астыглы прысак...
I далей, малюючы да болю праўдзіва-шчымлівую постаць Маці-Беларусі з выцягнутай далонню і белай ад “пакугы і стыду”, паэтэса заклікае:
Ня стой жа, не прасі! Вазьмі мяча ці дзіду, ды бі іх, Маці, бі і дзідай і мячом у сэрцаў шэрае, амшэлае каменьне...
Была галоднай Ты... Ці даў хто напару Табе кусок? Ці стан Твой ахінуў рызманьнем? О, Маці, Маці, Маці Беларусь!
Дык бі іх, бі за ўсё, за ўчора і за сяньня! Затое, што сваіх, маўляў ваўкі руёй, за горла ўзяўшы, йрвуць, нязгодныя, а згодна, за здраду бі, і зман, і ёлкі супакой, няхай за ўсіх крывёй Ты ўся плывеш заўсёдна!
(Сыны й Маці, с. 238)
I не магла пакараць Маці сваіх блудных сыноў, якія забыліся на яе ў сваім уладкаваным выгнанні, але павінны і яны памятаць сапраўдных герояў пакінутай радзімы, герояў-случчакоў, што аддалі ёй самае каштоўнае — жыццё.
Гэты новы ў творчасці Наталлі Арсенневай вобраз МаціБеларусі — жанчыны з караючым мячом быў не ўласцівы яе паэтычнай індывідуальнасці. Відаць, назіраючы жыццё эмігрантаў, яна не магла зразумець і апраўдаць абыякавасць многіх з тых суайчыннікаў, хто ў пагоні за матэрыяльным дабрабытам забыў сваю далёкую Бацькаўшчыну, акамянелі іх сэрцы, і таму паэтэса сваімі вершамі пра “край родны, незабыўны” нагадвала пра лёс шматпакутнай радзімы, прасіла прабачэння (“Мама! Любая! Ты ня крыўдуй // на нас, птушак няспынных, крылатых...”)-
Колькі скрозь пагубляла ты сьлёз, гэткіх чыстых, гарачых і шчырых, калі гналі нас прага і лёс ад цябе, зь ветрам сінім у вырай!..
(Каб ня маці..., с. 288)
Паступова страчвалася вера, што калі-небудзь давядзецца зноў пабачыць радзіму, хоць, як прызнаецца паэтэса, яна “зер-
нем урасла ў каменьне роднае Вільні”, куды заўсёды, як імклівая Пагоня, ірвалася яе сэрца. I ёй марыцца:
На веча!
Стаконна, стамечна, стамільна йрве зь ветрам Пагоня у Вільню. (Прошча, с. 256)
I ёй заставалася адно: маліцца, каб добры Кон даў шчаслівы лёс далёкай Бацькаўшчыне. Цяпер у яе творчасці пачынаюць усё часцей гучаць рэлігійныя матывы, звароты да Бога. У мастацкіх адносінах гэта вершы, напісаныя ў жанры біблейнай прытчы (цыкл “Брамы”, куды ўвайшлі вершы “Няёмка мне”, “Нарадзіны паэты”, “Альфа й амэга”, “Самотныя”, “Ціхая, сьвятая...”, “Прошча”), малітвы-споведзі ў імя незабыўнай Бацькаўшчыны (“Мне вечар разгарнуў пурпурныя балоны // вялізнай Бібліі, якую зваць жыцьцём...”). Ноты расчаравання, трагедыйнасці лёсу, веры і бязвер’я сцішваюцца, саступаюць месца жыццясцвярджальнай выснове аб непераможнасці жыцця і веры ў Бога. Найбольш глыбокае ўвасабленне ў вершах “Радасьць”, “Каласы”, “I была там вясна”, “Верце!”, “Ускрэсьні!”, “Дай, добры Кон” знайшла тэма ўваскрэсення Ісуса Хрыста.
Вяршыннае месца ў мастацкім шэрагу малітваў за Бацькаўшчыну належыць безумоўна гімну “Магутны Божа”, напісанаму яшчэ ў 1942 годзе, а цяпер, калі “Бог судзіў нам несьці сны аб родным краі аж за моры” і паэтэса змірылася са сваім лёсам, ёй заставалася адно: маліцца і заклікаць суайчыннікаў верыць у спрадвечны закон жыцця, у Свята Уваскрэсення:
Чакайце ж, верце, прыйдзе Ён, Вялікі Дзень і ў нашу хату. Пашле і нам нарэшце сьвята дзіўны, нязнаны Божы Кон!
Перажыўшы горыч выгнання, чужую Нямеччыну, непрымальную для яе музы, закутую ў бетон індустрыйную Амерыку, Наталля Арсеннева тым не менш ужо добра ўсвядоміла, што гэтая краіна стала прытулкам назаўсёды. У вершы “Дай, добры Кон” паэтэса ўсё яшчэ горача моліць Кона не даць душам суайчыннікаў астыць, апусціць крылы, забыць Бацькаўшчыну:
ЕІас доўга лёс касіў... Мы ходаліся з доляй, стаўлялі ўздоўж усіх дарог зямлі крыжы, кахалі Родны Край, хто колькі й як адолеў, жылі, каб паміраць, ішлі на сьмерць, каб жыць.
I чара нашых дзён, я думаю, наліта гаркім віном бяды блізу па берагі. Пара, Правечны Кон, пакрыць каменнай плітай крывавыя гады, сказаць няпраўдзе: “Зьгінь!”...
(Дай, добры Кон, с. 236)
Звяртаючыся ў апошніх па часе вершах (60-я гады) да тэмы Радзімы, Наталля Арсеннева асэнсоўвае яе як нешта святое, узвышанае, што жыве ў яе душы побач з Богам, і шчыра верыць у яе ўваскрэсенне. Іншым разам гэтая вера ў адраджэнне гучыць залішне аптымістычна, пафасна, без адчування канкрэтных рэалій, якімі жыве цяпер Беларусь. Хоць падсвядома паэтэса разумее, як нялёгка і няпроста будзе адраджацца Бацькаўшчына, асабліва пасля такіх цяжкіх матэрыяльных і духоўных разбурэнняў і катастроф.
Рэлігійна-эсхаталагічныя творы патрабавалі пераходу ад традыцыйнай у яе творчасці элегіі да формы оды, гімна-малітвы, для якіх уласцівы пафас адкрытых пачуццяў, зваротаў, рытарычных пытанняў-выгукаў. Усё гэта перадае ўсхвалявана-ўрачысты стан душы, веру, любоў да пакінутай, далёкай айчыны. Відавочна мянялася і танальнасць вершаў — меней фарбаў, восеньскіх настрояў, апісанняў прыроды, заўважаецца скандэнсаванасць думкі на пэўным тэматычным змесце. Для паэтэсы ў яе цяперашнім стане прымірэння з выгнанніцкім лёсам з’ява красы прыроды, з’ява Беларусі, вера ў Бога, што сцішана жывуць у сэрцы, — непадзельна зродненая, адзіная тэма. Але надышла пара паглядзець і на свой асабісты лёс, на здзейсненае ў твор-
часці. У 1960 годзе, калі на эміграцыі адзначалася 40-годдзе літаратурнага шляху Наталлі Арсенневай, у газеце '‘Банькаўшчына” (1960, № 16) побач з іншымі юбілейнымі матэрыяламі былі надрукаваныя яе ўспаміны “Як я сталася паэтам”, дзе яна яшчэ раз пацвердзіла свае погляды на сутнасць паэта і паэзіі: “Быць паэтам — нялёгка. Бо паэта ж таму і паэта, што адчувае й бачыць тое, чаго ня ўмеюць заўважыць іншыя. I слых у яго гастрэйшы, і вочы больш відучыя, і думкі сміглейшае маюць крыльле. Ды побач з гэтым паэта — і звычайная людская істота. Таму ў адчуваньнях і перажываньнях кажнага паэты ўсячасна змагаюцца цела й дух. Змагацца ж усё жыцьцё — цяжка... Я ніколі яшчэ не ўгнулася перад жыцьцёвымі нягодамі, каб наракаць на кон, што прысудзіў мне быць паэтам. Хай адно імгненьнямі, а кажны паэта ўзносіцца па-над жыцьцёваю роўняю ў часіны натхненьня, дакранаецца нечага няўхопленага, дзіўнага і безназоўнага, чаго ніколі не краналі й не крануць іншыя. He... Я глыбака ўдзячная “старому крывіцкаму кону” за ўсё, чым ён мяне надарыў...”
Падобнымі разважаннямі напоўнены цыкл вершаў “Я й жыцьцё’’, “Я чалавек”, “Гары, заход”, “Мой скарб”, “Няма калі”, “Залатое”, “Над морам”, “Меставы вечар”, “Гадзіньнік”, “Дзіўлюся я сама”, “Майму жыцьцю”), дзе паэтэса, быццам падводзячы вынікі, кажа, чым надарыў яе кон і як яна выкарыстала свой паэтычны дар.
Мне лёс даў можа болей, як каму.
Жыцьцё мне дорыць сны блізу на кажным крску. Што для адных нуда і каламуць — мяне пранізвае балюча і глыбока.
Ды я, маўляў, скупы, над скрыняй не дрыжу і золата сваё пад ключам ня трымаю. Мой скарб і ў шуме веснавым дажджу, і ў голасе гальля, умаенага маем, і ў колерах, якімі дагарае дзень, і ў сініх сьценях на зімовых сьцежках... У дробных радасьцях, будзённасьці, бядзе — угледжу я ўсюды нешта...
(Мой скарб, с. 212)
Яе бязмежная любоў — родная зямля, прырода, вясна і восень — не раз былі апетыя і ўслаўленыя (“Дзіўлюся я сама, ці ёсьць яшчэ крыніца, // з якое б я ня чэрпала вады?..”), і цяпер, раздумваючы над жыццём, яна з поўным правам можа сказаць:
Песьні я пляла і стоячы над кручай, і там, на цёмным дне жыцьця. 1 я ня каюся, што йдучы мяжой жыцьцёвай нацянькі, ірвала ў ячмянёх калючых сабе на ўцеху васількі...
(Я чалавек, с. 211)
Уся творчасць Наталлі Арсенневай раскрывае яе духоўную біяграфію, але выніковы цыкл (“Я й жыцьйё” найбольш паказальны ў гэтым сэнсе), і асабліва верш “Майму жыцьцю”, — лірычная споведзь паэтэсы, створаная пры канцы творчага шляху:
Жыцьцё, цябе я пакахала яшчэ тады, калі ня ўмела цябе назваць, а дзіўным палам тваім сагрэць малое цела. Хадой хісткою із жадою я ў сьвет імкнула па дазнаньні, хоць “жыжа” плачам і бядою мяне вітала, як і сяньня...
Жыцьцё, няшмат ужо дарогі, штораз пусьцей, цямней наўкола. Дык дай мне роднага парогу даткнуць, пакуль замкнецца кола!
(Майму жыцьцю, с. 216)
He давялося Наталлі Арсенневай “даткнуць роднага парогу”, не спраўдзілася гэтая малітва, ні разу сама паэтэса за гады выгнання не пабывала на радзіме. Але яна і яе творчасць былі і будуць ідэйным сцягам для беларусаў-эмігрантаў, а сёння сталі неадлучнай часткай айчыннага літаратурнага працэсу. Яе творы
вярнуліся на Бацькаўшчыну, як тое і павінна было стацца. Многія вершы паэтэсы сёння гучайь надзвычай надзённа, быццам прадбачыла яна неймаверныя цяжкасці сучаснага беларускага адраджэння. Думкі сапраўдных, шчырых беларусаў выказаныя ў Bepmax “Беларусі”, “Маці”, “Моладзі”, “Зьняважаным сьцягом”, “Вер!”, дзе паэтэса асуджае тых, хто здрадзіў радзіме, яе нацыянальным інтарэсам. Быццам наш сённяшні боль за адрынутыя гэтымі манкуртамі нацыянальна-гістарычныя сімвалы адчуваецца ў вершы “Зьняважаным сьцягом”:
Усё, што ў нас было, што ёсьць, усё, што будзе, У бел-чырвона-белае ўваткана палатно.
I вось яно стаптанае у пыле й брудзе, з узвышшаў ворагам нізрынена на дно... Ды ці патрапіць хто арлом падрэзаць крылы, прымусіць поўзаць тых, што створаны лунаць? Шугайце ж гэн, у сінь, сьцягі Радзімы мілай, дарма, што топчуць вас, на славу вам
і нам! (С. 186)
Такімі жыццясцвярджальнымі нотамі найбольш і прываблівае паэзія Наталлі Арсенневай, хоць часта яна адкрыта і востра піша пра супярэчнасці, здраду ў нацыянальна-патрыятычным руху. Яе звароты да моладзі, да новага пакалення беларусаў, заклікі быць вернымі Бацькаўшчыне, рабіць усё магчымае, каб ажыў родны край, абнадзейваюць, прымушаюць не апускаць рук у цяжкія моманты (“...мы трываем і нат на парог // ня пушчаем тугі, бо Пагоняй, // вер нам, моладзь, імкне наўздагон // наш праменны, наш сонечны Кон!..”).
Наталля Арсеннева, жывучы ў Амерыцы, беручы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці беларускай эміграцыі, добра ведала, што адбываецца на Бацькаўшчыне. He абышоў яе сэрца боль Чарнобыльскай катастрофы, і яна піша верш “Чарнобыль” (у нас упершыню быў апублікаваны ў газеце “Літаратура і мастацтва” 6 сакавіка 1992 г.), дзе моліць Бога за лёс беларускіх дзяцей, за моладзь, якой прысвяціла столькі натхняючых вершаў і якой несці сцяг, ідэі беларускасці ў XXI стагоддзе.
I ў апошні перыяд творчасці адчуванні незваротнай страты Радзімы стала жылі ў памяці паэтэсы і выліваліся ў кранальна-прачулыя словы любові і замілаванасці да яе:
Маці!
I мы прагнем, як сьветлага Прыйсьця, тых дзён, калі радасьцяй зыркай ізноў загараць Твае вочы. I хоць нашыя сэрцы ўкавала на камень жыцьцё, вызнаём: да Цябе мы, яе дзецьмі калісь, прытуліцца так горача хочам!
(Маці, с. 180)
Гэтыя патрыятычныя пачуцці жывілі сэрцы і памяць многіх беларусаў-эмігрантаў, але толькі паэтычнаму таленту было дадзена выказаць іх высокапраўдзівымі, кранальнымі словамі, абессмяроціць радкамі выдатных вершаў. Нездарма Наталля Арсеннева і яе творчасць — своеасаблівая духоўная споведзь перад сабою і перад Радзімай — сталі ідэйнымі натхняльнікамі ўсяго беларускага эмігранцкага жыцця, яго нацыянальнапатрыятычным цэнтрам. Ва ўсіх замежных краінах, дзе жывуць беларусы, шырока адзначаліся юбілейныя вечарыны на доўгім жыццёвым веку паэтэсы. Дарэчы, не было такога беларускага часопіса ці газеты на эміграцыі, дзе б не друкаваліся выдатныя вершы Арсенневай, пачынаючы ад першых выданняў у Нямеччыне да пазнейшых, якія пачалі выдавацца ў ЗША, Англіі, Аўстраліі, Канадзе, Францыі. У 1971 годзе Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) у Нью-Ёрку наладзіў творчую вечарыну Наталлі Арсенневай “Залатыя ўгодкі”, прысвечаную 50-м угодкам яе літаратурнага шляху. 3 дакладам пра творчасць паэтэсы выступіў вядомы беларускі крытык на эміграцыі Антон Адамовіч, чыталі яе вершы, гучаў славуты гімн “Магутны Божа”, прыйшло шмат віншаванняў ад усіх беларускіх эмігранцкіх асяродкаў, ад пісьменнікаў Ю.Віцьбіча, К.Акулы, М.Сяднёва, А.Салаўя, У.Глыбіннага, Р.Крушыны, кампазітара Карповіча, многіх іншых вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі. I толькі ў 1993 годзе, калі ў Нью-Брансвіку (беларуская калонія недалёка ад Нью-Ёрка) святкавалі 90 гадоў з дня нараджэння паэтэсы, упершыню прыйшлі шматлікія прыватныя віншаванні прыхільнікаў яе таленту з Беларусі. Ад айчынных беларускіх пісьменнікаў яе вітаў паэт Генадзь Бураўкін, які працаваў тады пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН і жыў у Нью-Ёрку.
Як падрахунак 50-гадовай творчай дзейнасці Наталля Арсеннева напісала адзін з лепшых сваіх вершаў “Між берагамі”:
Няцямным немаўлём я пяты памачыла упяршыню ў кіпень ракі майго жыцьця. I вось — другі ўжо бераг шэры няўпрыцям расьце перад вачмі...
Ён — прыйме на спачынак.
А я б — яшчэ плыла, няхай між берагамі каменьне, і віры, і дня глыбінны жвір... Ці раз параненая імі да крыві не паддалася ўсё ж, ня пала я ў змаганьні.
Рака, рака жыцьця!
У градаў гнеўнай пене,
У зернятах пяску на плёсах залатых, бурлі ж павек між берагамі ты, і ў грудзі — ўжо ня мне — а зьмене бі па зьмене! (С. 1)
Гэты сімвалічны верш даў назву кнізе выбраных твораў Наталлі Арсенневай “Між берагамі” (1920—1970), якая выйшла ў 1979 годзе з грунтоўнай прадмовай Антона Адамовіча (НьюЁрк—Таронта). У кнігу ўвайшлі вершы са зборнікаў “Пад сінім небам”, “Жоўтая восень”, “Сягоньня”, “He астыць нам” і вялікі цыкл вершаў “На ростанях”, напісаны ў амерыканскі перыяд, а таксама пераклады з Гётэ, А.Міцкевіча, Ю.Лабадоўскага, М.Драй-Хмары. У сваю чаргу многія вершы Наталлі Арсенневай перакладаліся на фламандскую, нямецкую, англійскую, польскую, украінскую, рускую мовы, многія сталі песнямі, перакладзены на англійскую мову і запісаны на кружэлкі (“Беларусь, наша Маці-Краіна”, “У гушчарах”, “Пойдзем, пойдзем”, “Песьня каліноўцаў”, “На выгнаньні”, “Сакавік”, “Туга”, “Песьня аб долі” — з оперы “Лясное возера”, “Песьня дружыны Усяслава” — з оперы “Усяслаў Чарадзей”, “У бой за Случчыну” (кампазітар М.Куліковіч); “Магутны Божа”, “Заўсёды”, “Сям’ёй вясёлаю” (кампазітар М.Равенскі), “Калыханка”, “Мроя”, “Вясновы вечар”, “Знае сэрца”, “Асеньняя песьня”, “Родны край” (кампазітар Эльза Зубковіч).
У 40—50-х гадах Наталля Арсеннева пісала і драматургічныя творы (“Кастусь Каліноўскі”, “У гасьцёх у Каляды”, “Сіротка Гануля”, “Сваты”, “Нязвычайная дзяўчына”, “Пралог у будучыню”, “Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчы-
на”), якія ўяўлялі сабой невялікія сцэнічныя абразкі, п’есы ў адной дзеі для пастаноўкі самадзейнымі беларускімі маладзёжнымі калектывамі на эміграцыі. Яна здзейсніла пераклад “Песьні пра зубра” М.Гусоўскага на беларускую мову (апублікаваны ў “Запісах БІНІМ” 1996, № 22). Але найперш яна была паэтам з Божай ласкі і паэтычная творчасць — яе галоўная жыццёвая заваёва. Менавіта да паэзіі належаць яе словы: “Я ўсё брала ад жыцьця: і сонца, і вецер, і мелодыі, і крыўды, соладзь сустрэч, зімаў золь, і боль, і шум палёў, і голад, і гнеў, вастрэйшы за лязо...” 3 нязменнай цікавасцю яна, па меры магчымасцяў, сачыла за творамі айчынных беларускіх паэтаў, што выходзілі на Бацькаўшчыне, адзначала: “лаўлю таксама часам з сумам, часам з радасьцю весткі з Бацькаўшчыны-Беларусі”; не аднойчы казала: “Я вельмі высока цаню паэзію сучаснае Беларусі, нязгасную любасьць да Байькаўшчыны, якая ў ёй жыве...”17 Гэта пра беларускіх паэтаў і пра сябе пісала яна ў вершы “Салаўём у лазе”, сцвярджаючы несмяротнасць сапраўднай паэзіі (“Хай жыве беларуская песьня, несьмяротная так, як і мы...”).
Будуць свяціць яе вершы шчырым беларускім душам заўсёды, бо вярнулася Наталля Арсеннева да нас сваімі творамі, якія раней замоўчваліся “немасцю і рабскай глухатой” (Л.Галубовіч). На самым пачатку 90-х гадоў яшчэ пры жыцці паэтэсы ў нашай перыёдыцы пачалі друкаваць яе вершы, факсімільна быў выдадзены яе першы зборнік “Пад сінім небам” (1992), многія творы ўвайшлі ў анталогію паэзіі беларускай эміграцыі “Туга па радзіме” (1992), выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла зборнік выбраных вершаў “Яшчэ адна вясна” (1996), пачалі з’яўляцца крытычна-біяграфічныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, інтэрв’ю з паэтэсай. Імя Наталлі Арсенневай упершыню ўведзена ў энцыклапедычны даведнік “Беларусь” (1995), энцыклапедыю “Гісторыя Беларусі” (1993), энцыклапедычны біябібліяграфічны даведнік “Беларускія пісьменнікі” ў 6 тамах (1992— 1995), якія былі падрыхтаваны ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”.
Яе выдатную паэзію адкрываюць для сябе беларускія чытачы, асабліва маладыя, якім сёння шмат кажа прыродаапісальная, філасофская лірыка, нацыянальна-патрыятычная прабле-
17 Беларус. 1983. С. 314.
матыка твораў таленавітай паэтэсы. Нашы паэты прысвячаюць ёй свае вершы, адчуваючы духоўную роднасць, прыцягальнасць яе творчасці.
У часопісе “Крыніца”, спецыяльна прысвечаным жыццёваму і творчаму шляху Наталлі Арсенневай, былі змешчаны ўспаміны Генадзя Бураўкіна пра сустрэчы з паэтэсай у Амерыцы. Паэт пісаў:
“...Жыццё са сваёй сявенькі ўдосталь адсыпала Наталлі Арсенневай і чыстых зярнят радасці і ўдач, і сухой гірсы бяды і выпрабаванняў. Перажытага ёю хапіла б на дзесятак лёсаў, і дзіву даешся, як гэта ўсё не зламала, не сагнула яе, не патушыла ў вачах вясёлага агню надзеі і лагоднасці. Атожылак таленавітага лермантаўскага роду, яна праз гады захавала шляхетную годнасць і нават велічнасць. На жывапісных партрэтах у яе паставе нездарма ёсць нешта ад “царскасці” Ахматавай і “значнасці” вялікасвецкіх прыгажунь. Яна ніколі не дазваляла сабе быць ці выглядаць слабой, залежнай, разгубленай...
Я, безумоўна ж, запытаўся ў Арсенневай, ці збіраецца яна наведаць родную Беларусь, Валожыншчыну, вёску Доры, прырода і людзі якой на доўгія гады нашапталі ёй так многа выдатных паэтычных радкоў. Яна пахітала сумна галавою і спакойна, як даўно абдуманае, сказала:
— Хацела б. Вельмі. Ды не змагу. Фізічна... Позна...
На сваёй кніжцы “Між берагамі” яшчэ пры першай нашай сустрэчы яна напісала мне: “Хай жа нішто не дзеліць больш нашыя берагі!”
I я рады, што яна сёння стаіць на высокім беразе нашай літаратуры, знакамітая паэтэса Арсеннева, гожая і мужная спадарыня Наталля...”18
Наталля Арсеннева вярнулася да нас, дакранулася роднага парога сваімі кнігамі, выдадзенымі ўжо і ў Беларусі, сваімі глыбока-кранальнымі вершамі, насычанымі нязгаснай любоўю да Бацькаўшчыны:
He цалавала рук нікому я ў жыцьці, Табе ж, мая зямля,
18 Бураўкін Генадзь. Спадарыня Наталля: Час // Крыніца. 1996. № 11 — 12. С. 42-44.
Я цалавала б ногі за цішу, за туман, за жаўрукоў, — за ўсё, чаму я ўжо, відаць, ня выйду напярэймы...
(Сон, с. 274)
Некалі, у раннюю пару сваёй творчасці, у вершы, прысвечаным улюбёнаму гораду (“Вечар у Вільні”), яна пісала:
Манюся тут сваю апошнюю зару я сустракаць, адсюль — пайсці адвечным шляхам...
Але сваю апошнюю зару яна сустрэла далёка ад Бацькаўшчыны, у амерыканскім горадзе Рочэстэры, дзе жыла ў сям’і сына Уладзіміра. Памерла Наталля Арсеннева 25 ліпеня 1997 года. Пахавана побач з магілай мужа на могілках блізу Рочэстэра.
Было нешта сімвалічнае, нейкі знак Лёсу ў тым, што вестка пра смерць Наталлі Арсенневай прыйшла ў Беларусь пад час адкрыцця Другога з’езду беларусаў свету (26 ліпеня 1997 г.), калі адгучаў яе гімн-малітва “Магутны Божа”, а праз нейкую гадзіну блізу тысячы чалавек прысутных у зале, якія сапраўды прадстаўлялі амаль увесь беларускі свет, стаялі ў маўклівай жалобе па адышоўшай у вечнасць паэтэсе, якая нібы перадавала ім свой запавет несці далей беларускую ідэю, не спапяляць у душах прагу нацыянальнага адраджэння, веры ў тое, што “яна ня зьгіне нават з намі, бо ўсьлед нашчадкі возьмуць сьцяг...”
БІБЛІЯГРАФІЯ
А.Г Наталлі Арсенневай — 90 // Культура. 1993. 21 верасня.
Адамовіч Ант. Натальля Арсеньнева: Між берагамі: Біяграфічнакрытычны нарыс // Крыніца. 1996. № 11—12.
Адамовіч С. “Імя тваё — пякучы сымбаль болю” // Настаўніцкая газета. 1993. 18 верасня.
Аксак В. У дзевяностую восень: Наталлі Арсенневай: Вершы // Маладосць. 1995. № 6.
Аксак В. Тры вершыда Наталлі Арсенневай //Цвінтар. Мн., 1992. С. 77.
Аношкін /. А хто ж ёсць хто: аб лёсе Наталлі Арсенневай // Магілёўская праўда. 1992. 11 жніўня.
Анталогія беларускай паэзіі. Т. 2. Мн., 1993. С. 94—103.
Антонава Т. У землякоў за акіянам. Мн., 1992.
Антонава Т. У гасцях у Наталлі Арсенневай // Голас Радзімы. 1991. 24—31 кастрычніка.
Антонова Т. США, Рочестер — здесь жнвёт белорусская поэтесса. Почему не в Ммнске? // Свободные новостн. 1991. № 19.
Арсеньнева Натальля. Пад сінім небам. Мн., 1992 (Факсімільнае выданне. Вільня, 1927).
Арсеннева Наталля. Яшчэ адна вясна: Выбраныя вершы (Галасы беларускага замежжа). Мн., 1998.
Арсеннева Н. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мн., 1993. С. 156-157.
Арсеннева Наталля // Беларусь: Энцыкл. давед. Мн., 1995. С. 43.
Арсеннева Наталля // Беларускія пісьменнікі: Давед. Мн., 1994. С. 26.
Арсеннева Наталля//Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. Т. 1. Мн., 1992. С. 103-105.
А часу больш, чым вечнасць. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 1995. С. 8-81.
Багдановіч I. Наталля Арсеннева // Беларусь. 1991. № 3.
Барысаў I. Арыгінальна, але недакладна // Звязда. 1993. 2 лютага.
Беларускі патрыятычны сьпеўнік // Наша Ніва. 1998. 2 сакавіка.
Белорусская лмрмка XIX—XX веков / Пер. Г.Рнмского. М., 1998. С. 23-28.
Бібліяграфія твораў Натальлі Арсеньневай і літаратуры пра яе ды ейную творчасьць / Апрац. Зора Кіпель // Крыніца. 1996. № 11—12.
Богдан Г. Ціхая краса сусвету: Вобраз неба ў паэзіі Наталлі Арсенневай // Першацвет. 1995. № 9.
Брожскйй А., Подгаенскйй В. Там лм мы ніцем автора гнмна? // Советская Белоруссня. 1995. 13 мая.
Бураўкін Г. Спадарыня Наталля // Крыніца. 1996. № 11—12.
Бурштейн Л. Неднпломатнческая перепнска // Время м мы. 1992. Сентябрь.
Бяляцкі А. Яшчэ адна вясна: Выбраныя вершы Наталлі Арсенневай: Рэц. //ЛіМ. 1997. 7 лютага.
Бярозка У. Адарваныя ад Радзімы: аб творчасці паэтаў беларускага замежжа Н.Арсенневай і М.Сяднёва // Віцебскі рабочы. 1993. 4 верасня.
Васйлевйч В. “РІ чудятся звукн” // Неман. 1997. № 10. С. 209—210.
Васілевіч У. Усяго адна старонка // Маладосць. 1992. № 3.
Вярбоўская В. Праз слёзы адчуваецца надзея // Культура. 1993. 5 ліпеня.
Галубовіч Л. Адвольны верш да Наталлі Арсенневай // ЛіМ. 1994. 27 мая.
Галубовіч Л. Адвольны верш да Наталлі Арсенневай // Крыніца. 1996. № 11-12.
Галубовіч Л. Свой чалавек з Найробі, альбо Рэкламны канспект новай кніжкі // ЛіМ. 1999. 15 кастрычніка.
Гілевіч Н. Матывіроўка вылучэння песні М.Равенскага і Н.Арсенневай “Магутны Божа” на Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь // ЛіМ. 1995. 28 красавіка.
Гніламёдаў У. Слова, аплачанае лёсам // ЛіМ. 1993. 19 сакавіка.
Грыцкевіч А. Славутыя людзі Беларусі // Народная воля. 1999. 26 жніўня.
Грыцкевіч А. Яна любіла Беларусь // Народная воля. 1999. 21 верасня.
Д.Б. Юбілейны вечар Наталлі Арсенневай // Голас Радзімы. 1993. 16 снежня.
Доморад К., Трйзно Д. Кому нужно такое наследство? О жнзнн н творчестве белорусской поэтессы-эмягранткн Н.Арсеньевой // Советская Белоруссня. 1990. 14 сентября.
Ёсць і такі часопіс // Наша слова. 1998. 26 жніўня.
Жарнасек 1. Каму “дзячыць” за клопат? //ЛіМ. 1991. 26 ліпеня.
Жданко В. Парламенцкая камісія па культуры лічыць, што для Дзяржаўнага гімна найбольш пасуе песня “Магутны Божа” на словы Н.Арсенневай // Звязда. 1995. 27 красавіка.
Жук-Грышкевіч Р. Mae ўспаміны пра Натальлю Арсеньневу-Кушаль // Крыніца. 1997. № 12.
Жук-Грышкевіч Р. Mae ўспаміны пра Натальлю Арсеньневу-Кушаль Ц Голас Радзімы. 1998. 17 верасня.
Іверс А. Наталля Арсеннева // Слонімскі веснік. 1992. 13 мая.
leepc А. Наталля Арсеннева // Наша слова. 1992. 29 ліпеня.
Нгнатйіцев Р. Об одном сушественно положнтельном наследнн от СССР... // Мы м время. 1997. 9 декабря.
Нгнатшцев Р. He надо святымн делать недостойных // Народная воля. 1999. 21 верасня.
Каваленка В. Імя — Наталля Арсеннева: “Круглы стол” гісторыкаў і філолагаў // Звязда. 1990. 22 чэрвеня.
Калеснік У. Ачышчэнне памяці // Полымя. 1989. № 9.
Калеснік У. Наталля Арсеннева: Віленскія гады // ЛіМ. 1994. 9 снежня.
Капыловіч М. Прысвечана Наталлі Арсенневай // Наша слова. 1993. 10 лістапада.
Каўка А. Краса калючая шыпшыны: Патрыятычная лірыка беларускага літаратурнага замежжа // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994.
Кляшчук А. Наталля Арсеннева: Святло і цень // Звязда. 1994. 17 лістапада.
Кобрын У. Між берагамі: Жыццёвы і творчы шлях Наталлі Арсенневай // Мінская праўда. 1993. 29 красавіка.
Крэнь I. “Перадайце ад мяне прывітанне ўсім, хто гэта заслужыў” // Наша слова. 1993. 29 снежня.
Кучар 3. Да юбілею паэткі // ЛіМ. 1993. 15 кастрычніка.
Лазар Л. “Магутны Божа” — чым не гімн? // Народная газета. 1995. 28 красавіка.
Лазар Л. Пра гімн // Чырвоная змена. 1995. 29 красавіка.
Лісты Наталлі Арсенневай да Дануты Бічэль-Загнетавай // Наша слова. 1998. 16 і 23 верасня.
Літвіновіч Я. “Бацькаўшчына” была з... Бацькаўшчынай // ЛіМ. 1997. 31 кастрычніка.
Лужанйн М. Поэт н время // Неман. 1993. № 2.
Лыч Л. Пад адным дахам // ЛіМ. 1999. 17 верасня.
Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? Мн., 1996.
Маці родная, Маці-Краіна! He ўсцішыцца гэтакі боль... (Памяці Н.Арсенневай і Л.Луцкевіча) // Пагоня. 1997. 1 жніўня.
Між берагамі. Наталля Арсеннева адзначыла 90-годдзе // ЛіМ. 1993. 24 верасня.
Мікалайчанка А. У адказ на пратэст — камень у акно // Народная воля. 1998. 13 красавіка.
Мірачыцкі Л. Галасы з далечы // Наша слова. 1996. 5 верасня.
Мішчанчук М. Між берагамі: Лёс і творчасць Наталлі Арсенневай // Культура беларускага замежжа. Кн. 1. Мн., 1993.
Мішчанчук М. Чатыры партрэты беларускіх паэтаў-эмігрантаў: Вучэбна-метад. дапам. Мн., 1993.
Мішчанчук М. Настрой і колер у паэзіі Наталлі Арсенневай //Літаратура беларускага замежжа: Навуч. дапам. Мн., 1996.
Мішчанчук М. Між берагамі: Лёс і творчасць Наталлі Арсенневай // Роднае слова. 1993. № 1.
На старонках “Беларуса” // Наша слова. 1991. № 32.
Наталлі Арсенневай — 90 // Менская Грамада. 1993. № 3 (лістапад).
Нйкйтйн М. Нацмоналмзм н деятелн культуры // Мы н время. 1994. 6 нюля.
Новйков Н. Всякое лм наследство — клад? О белорусскях пнсателях Н.Арсеньневой н А.Соловье // Поллтмческяй собеседняк. 1989. № 9.
Панізнік С. Загон і бязмежжа // Роднае слова. 1993. № 9.
Панізнік С. Намоўная маці Наталлі Арсенневай//ЛіМ. 1998. 21 ліпеня.
Панізнік С. “Чуцца часткай айчыны...” (Да ўгодкаў смерці Наталлі Арсенневай) // Голас Радзімы. 1998. 30 ліпеня.
Панізнік С. Сігналы сучаснасці //ЛіМ. 1999. 17 верасня.
Папар С. “Арсеннева...” Верш // Беларусь. 1993. № 6.
Паплаўскі Я. Мы сябе яшчэ не спазналі... // ЛіМ. 1993. 3—9 ліпеня.
Пастанова Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны: Пытанне аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь // ЛіМ. 1995. 28 красавіка.
Паэзія чыстай красы і любові // Ратуша. 1993. 16—22 верасня.
Пікулік А. 1х гімн пець не будзем // Народная газета. 1995. 28 красавіка.
Пікулік А. Іх гімн пець не будзем // Мінская праўда. 1995. 13 чэрвеня.
Портной Н. Быть свободным от обшества нельзя // Советская Белоруссня. 1995. 30 мая.
Пранчак. Л. Беларуская Амерыка. Мн., 1994.
Пранчак Л. “Я заўсёды любіла Беларусь...” Інтэрв’ю з Наталляй Арсенневай // ЛіМ. 1994. 19 жніўня.
Пяткевіч А. На этапах вызваленчага руху // Літаратурная Гродзеншчына. Мн., 1996. С. 26.
Сабалеўскі А. Да публікацыі п’ес Наталлі Арсенневай “Кастусь Каліноўскі”, “Сваты” // Тэатральная Беларусь. 1996. № 6.
Савйк Л. Корнм нашн — в родной стороне // Вечернмй Ммнск. 1993. 23 ноября.
Савік Л. Вяртанне Наталлі Арсенневай // Работніца і сялянка. 1992. №9-10.
Савік Л. Памяці беларускай паэтэсы // Голас Радзімы. 1997. 7 жніўня.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1998. № 11.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990. С. 43—48.
Сачанка Б. Сон аб родным краі // Полымя. 1991. № 11.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.
Сачанка Б. 3 далёкага выраю // Роднае слова. 1993. № 1.
Сачанка Б. У чорна-белым вымярэнні // Звязда. 1993. 2 лютага.
Сенькавец У. Вывучэнне творчасці Наталлі Арсенневай у 8 класе // Беларуская мова і літаратура. 1995. Вып. 1.
Скобла М. 3 гледзішча вечнасці: Крэскі ў жыццяпіс Наталлі Арсенневай //ЛіМ. 1997. 20 чэрвеня.
Скобла М. Наталля Арсеннева // Звязда. 2000. 26 лютага.
Слабодчыкава Т. Край мой васільковы: Вакальная і харавая музыка кампазітараў беларускага замежжа: Вершы Н.Арсенневай “Калыханка”, “Родны край”. Муз. Э.Зубковіч // Праграма канцэртнага сезона. 1991. 11 снежня.
Снітко Т. Часам не верыцца, што яна памерла // Здравый смысл. 1998. 5—12 жніўня.
Статкевіч В. “Магутны Божа” // Народная воля. 1998. 10 красавіка.
Стрыжак В. Будзеш жыць і расці, Беларусь! // Добры вечар. 1993. 7 снежня.
Сямёнава А. Лёс — і над лёсам: Да 90-х угодкаў з дня нараджэння Наталлі Арсенневай // Голас Радзімы. 1993. 30 верасня.
Сямёнава А. Лёс — і над лёсам // Уступ. арт. да кн. Наталлі Арсенневай “Яшчэ адна вясна”. Мн., 1996.
Танк М. Нашы дарогі: Верш, прысвеч. Наталлі Арсенневай // Роднае слова. 1993. № 1.
Танк М. Нашы дарогі // Крыніца. 1996. № 11 — 12.
Танк М. Гартаючы жыцця свайго старонкі // ЛіМ. 1997. 10 кастрычніка.
Тарас В. Паэзія вышэй за творцу: Водгук на арт. І.Новікава “Всякое лн наследство — клад?” у: Полйтйческйй собеседнйк, 1989, № 9 // ЛіМ. 1989. 6 кастрычніка.
Тарас В. Кароткія ногі хлусні // ЛіМ. 1998. 10 красавіка.
Тарасюк Л. Праз акіян забыцця: Паэзія Наталлі Арсенневай // ЛіМ. 1993. 5 лютага.
Тарасюк Л. Пад небам паэзіі: Творчасць Наталлі Арсенневай 20— 30-х гадоў // Полымя. 1995. № 6.
Тарасюк Л. “Магутны Божа” // Крыніца. 1996. № 11 — 12.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 94—103.
Тычына М. Сны аб Беларусі // Беларусь. 1993. № 6.
Учебннк белорусской лмтературы должен воспмтывать культурного человека н патрнота // Советская Белоруссня. 1997. 12 декабря.
Факсімільнае выданне паэтычнага зборніка Наталлі Арсенневай “Пад сінім небам” // ЛіМ. 1992. 13 лютага.
Фонд памяці Наталлі Арсенневай // Наша слова. 1998. 26 жніўня.
Хацкевіч А. Такога гімна я не прыму // Мінская праўда. 1992. 14 верасня.
Чыгрын С. Наталля Арсеннева ў Слоніме // Наша слова. 1992. 9 верасня.
Чыквін Я. Між Вільняй і Рочэстэрам // Крыніца. 1996. № 11 — 12.
Шыдлоўскі С. Яе радкі вартыя стаць эпіграфам да газеты // Народная воля. 1999. 21 кастрычніка.
Язерскі С. Іскрацца і пяюць словы і гукі: Таямніца беларускасці Наталлі Арсенневай // ЛіМ. 1992. 13 лістапада.
Язерскі С. “Абнаўленне” Наталлі Арсенневай: Аб перакладзе вершаў паэтэсы на рускую мову С.Яўсеевай // ЛіМ. 1998. 27 сакавіка.
Асобныя вершы, артыкулы, інтэрв’ю, успаміны
Наталлі Арсенневай, выдадзеныя ў Беларусі ў 90-х гадах
Толькі ўчора. Недаверчыва ноч надыходзіць. Восень. Красавік. “Дрэвы абсыпалісь...” “Хай гараць агнём чырвоныя асіны...” Вячорнаю парою: Вершы // Беларусь. 1991. № 3.
Чарнобыль // Наша слова. 1991. № 32.
Калі людзі пакрыўдзяць цябе. Пралескі. Калыханка. Пытанне. Часта ўвечары. Вясёлка. Лебядзіная песня. Ахрысціў мяне нехта ў зялёнай дуброве. Заміж мяне. He хочацца. Песня. Ён дайшоў. Знаю. He першыя. У гушчарах // Полымя. 1991. № 11.
Чарнобыль //ЛіМ. 1992. 6 сакавіка.
Малітва. Жыве Беларусь. Развітанне. Між берагамі. Маці. Варта жыць. Восень // Работніца і сялянка. 1992. № 9—10.
Беларусь! Наша Маці-Краіна! // Наша слова. 1992. 9 верасня.
Я не палітык і ніколі ім не была // ЛіМ. 1992. 17 ліпеня.
Згадкі маладосці светлай // ЛіМ. 1992. 9 кастрычніка.
Пра сябе і час // Звязда. 1992. 18 снежня.
Я не палітык і ніколі ім не была // Роднае слова. 1993. № 3.
25 Сакавік // ЛіМ. 1993. 26 сакавіка.
25 Сакавік // Свабода. 1993. № 3—4.
Песня каліноўцаў// Менская Грамада. 1993. № 3.
Жыве Беларусь! // Роднае слова. 1993. № 1.
У гушчарах. Малітва. I сніцца мне. Жыве Беларусь! Тваё імя // Настаўніцкая газета. 1993. 18 верасня.
Між берагамі. Меж берегамн. Лучше пмть до дна. О, шнпшнна моя, Беларусь! Лебеднная песня. Еслн людн не добры к тебе. А берег далеко. Магнолмя. He заплачу больше / Пер. Т.Лейко // Неман. 1993. № 2.
Жыве Беларусь! Вячэрняй парою. Красавік. Калыханка. Ізноў вясна. Жоўтая восень. Ахрысціў мяне нехта ў зялёнай дуброве. Лебядзіная песня. Сягоння. Паэтам. Палеглым. Тваё імя // Роднае слова. 1993. № 1.
Шчасце. Мэта жыцця // Голас Радзімы. 1993. 16 снежня.
У Казахстанскай ссылцы: Успаміны // Беларусь. 1993. № 6.
“Хачу толькі, каб Беларусь была свабоднай” // Кнігарня. 1993. 15—28 лютага.
“Хачу толькі, каб Беларусь была свабоднай” // Культура. 1993. 5 ліпеня.
“Хачу толькі, каб Беларусь была свабоднай” // Добры вечар. 1993. 7 снежня.
3 майго жыццяпісу // На суд гісторыі: Успаміны. Дыялогі. Мн., 1994.
У Казахстанскай ссылцы: Успаміны // 3 гісторыяй на “Вы”. Вып. 3. Мн„ 1994. С. 109-118.
Малітва // 3 гісторыяй на “Вы”. Вып. 2. Мн., 1994. С. 5.
Калыханка // Залатыя каласкі. Ч. 2. Мн., 1994. С. 216.
Залаты вальс. Муз. Г.Смоляк// Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994. С. 100.
Вясна. Лета. Восень. Зіма // Роднае слова. 1996. № 2.
Між берагамі. Сонца вясьнянае. Ночы й думкі. Восень. Восень у Вільні. Каб крылы. Хаценьні. Лебядзіная песьня. Сягоньня. Малітва. Нашым паэтам. Memento mori. Паэт. Вечар у Вільні. Сівой вярбой. У гасподзе Падуанскай. Зьняважаным сьцягом. Каб паэты маглі. О, шыпшына мая, Беларусь! У гушчарах // Крыніца. № 11 — 12. С. 25—43.
Кастусь Каліноўскі. Сваты: П’есы // Тэатральная Беларусь. 1996. № 6.
Ночь. Кувшннка. Осыпалнсь жёлтые лнстья. Татарка. С яблонм цветушей. Осень. Угасал алый луч: Раннне стнхн Н.Арсеньевой на русском языке // Неман. 1997. № 10.
Памяці Ядвігіна Ш. // Голас Радзімы. 1997. 27 сакавіка.
Родны край. Муз. Э.Зубковіч // Наша слова. 1998. 2 сакавіка.
Прысяга // Наша слова. 1998. 26 жніўня.
Чарнобыль // Наша слова. 1998. 23 верасня.
Под небом снннм. Воскресенье. Я человек. Хоть прнходмтся плакать доныне. He плачьте, людн. Молнтва / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1998. № 1.
Дождж. Ускрэсні. Вы хочаце. Калі людзі пакрыўдзяць цябе. Малітва // Здравый смысл. 1998. 5—12 жніўня.
Малітва // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Магутны Божа // Наша слова. 1999. 13 кастрычніка.
Усяслаў Чарадзей: Гістарычная опэра ў IV актах // Спадчына. 1999. № 3.
Малітва // Народная воля. 1999. 7 снежня.
“Напярэймы Жаданьням”
Уладзімір Дудзіцкі
1910 1972
СКЛАДАНАЯ і супярэчлівая постаць Уладзіміра Дудзіцкага — чалавека і пісьменніка, яго жыццё і загадкавы адыход у вечнасць, мастацкая творчасць — пачалі асэнсоўвацца толькі з сярэдзіны 90-х гадоў. Вершы, паэмы, пераклады, проза гэтага выдатнага майстра беларускага слова, рассыпаныя па шматлікіх перыядычных выданнях і архівах на эміграцыі (пад псеўданімамі Ул.Гіцкі, Ул.Гуцька, Мікола Дварэцкі, Уладзімір Дудзіцкі, У.Г., Ул.Д., У.Д.), упершыню былі сабраныя і выдадзеныя ў 1994—1997 гадах Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку (збор твораў “Напярэймы жаданьням”, “Архіўная кніга”, укладальнік і рэдактар Лявон Юрэвіч). У Беларусі творы У.Дудзіцкага ні разу не выдаваліся, ды і наагул пры жыцці аўтара не выйшла ніводнага зборніка. На прэзентацыі кнігі “Напярэймы жаданьням” у фундацыі П.Крэчэўскага ў Нью-Ёрку беларусы адзінадушна выказвалі думку пра таленавітую літаратурную спадчыну У.Дудзіцкага: “Сёньня адбылося нараджэньне новага пісьменніка... Толькі сёньня мы, людзі, якія з ім жылі і працавалі, усьведамілі, хто такі Дудзіцкі...” (В.Кіпель). “Я быў блізкі з ім, але ніколі не думаў пра яго як пра вялікага паэта. Як з паасобных цаглінак складаецца дом, так з паасобных вершаў, забытых публікацыяў вырас Паэт” (Я.Запруднік).
3 успамінаў сучаснікаў паўстае вобраз прыгожага чалавека “з густымі валасамі, заўсёды падкрэсьлена элегантна апранутага, эстэта, добра адукаванага, з вострым пяром, выключнай памяццю, таленавітага дэкляматара, выдатнага адміністратара і арганізатара. Разам з тым чалавека трагічнага лёсу, з паламаным жыццём, страціўшага самых блізкіх людзей і найперш горача любімую маці.
Дудзіцкі належаў да пакаленьня людзей, скалечаных савецкім ладам. Ён не мог дараваць яму свайго паламанага жыцьця, разбуранай бацькавай сям’і, загубленай маці (расстраляна партызанамі)”1. I калі сёння перачытваеш яго творы — адчуваеш, які гэта незвычайна драматычны свет, створаны мастаком, у якім ён жыў, якім натхняўся, бо гэты свет — яго Бацькаўшчына, роднае беларускае слова.
Песьціў доўга цябе, шанаваў і сьцярог, жывіў сумам і песьняй лясною у часіны крутыя ля чорных дарог, о, жывое праўдзівае слова!...
Прабудзі, падымі і да зораў вядзі супраць плыні праз пушчы, дубровы. Волі цемра начы не здалее радзіць, о, жывое праўдзівае слова!
(Жывое праўдзівае спова, с. 15)2
3 такім прачулым, жывым словам паэт звяртаўся да радзімы, упершыню апынуўшыся як “вораг народа” ў далёкай Сібіры. Але гэтым страшным ударам лёсу папярэднічалі самыя звычайныя падзеі ў жыцці маладога аўтара.
Нарадзіўся Уладзімір Дудзіцкі (сапраўднае прозвішча Гуцька Уладзімір Ермалаевіч) 23 снежня 1910 (8 студзеня 1911) года ў беднай сялянскай сям’і, у якой было 8 дзяцей. Родная вёска Дудзічы, што за 40 кіламетраў ад Мінска, шырока раскінулася на берагах чыстай, прывольнай Пцічы (дарэчы, побач з Дудзічамі знаходзіліся Рудзенск, Цітва, Рудкава — мясціны, адкуль паходзілі таленавітыя беларускія пісьменнікі М.Чарот, У.Хадыка, С.Баранавых, закатаваныя ў гады сталінскіх рэпрэсій).
Бацька памёр рана, і Уладзімір выхоўваўся пры айчыме. Ён вельмі любіў сваю маці, якая хораша спявала (“Помню ў час вечаровы пела мне маці калісьці // песьні пра шчасьце і волю...”). Ад маленства ён жыў і рос сярод вясковай цішыні і прыгажосці, убіраў у сябе водар і чысціню роднага слова (“як запаведзь на зломаным вяку // трымаю ў сэрцы матчыну гаворку...”). Духоўная лучнасць з роднай маці, Бацькаўшчынай пад-
1 Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 10.
2 Усе вершы цыт. па кн.: У.Дудзіцкі. Напярэймы жаданьням. Нью-Ёрк, 1994.
трымлівала паэта заўсёды, з імі ён быў думкамі і сэрцам, куды б ні закідваў яго бязлітасны лёс.
Пасля вясковай школы і Мінскай сямігодкі, дзе і пачаў пісаць першыя вершы, Уладзімір Дудзіцкі паступіў у Мінскі Белпедтэхнікум (1927), які тады насіў імя У.Ігнатоўскага, a выкладчыкамі былі Я.Лёсік, Я.Колас, дзе вучыліся многія будучыя беларускія пісьменнікі. Такое нацыянальна сведамае беларускае асяроддзе найлепш спрыяла творчаму настрою, натхняла маладых паэтаў, якія часта на літаратурных вечарах у прысутнасці Я.Купалы, Я.Коласа чыталі свае першыя вершы. Адсюль пачынаецпа ранні перыяд творчасці Уладзіміра Дудзіцкага (1929—1932) з яго ўзнёслымі юнацкімі парываннямі шчырага вясковага хлопца, якога “ніхто і нішто не сагне”, з яго “лірайвольніцай”, што звініць “крані — гудзе, бы звон”. Яна павінна захапляць людскія сэрцы раскаваным чалавечым духам, сонечным настроем (вершы: “I мала слоў”, “Дарэмна прамяняў”..., “А я — наадварот” ды інш.).
Аднак не доўга панаваў гэты ўзнёслы настрой. На пачатку 30-х, калі ў краіне пачаў усталёўвацца сталінскі таталітарны рэжым з яго ідэалагічнай дыктатурай, прымусовай русіфікацыяй і асіміляцыяй, У.Дудзінкі разам з іншымі здольнымі студэнтамі быў выключаны з тэхнікума як “нацдэм”. Некаторы час жыў у доме арыштаванага раней Антона Адамовіча, дзе ў багатай бібліятэцы Адамовічаў перачытваў творы У.Дубоўкі, Я.Пушчы, У.Жылкі і многіх іншых забароненых пісьменнікаў. Пасля яму з дапамогаю Лукаша Калюгі і Уладзіміра Хадыкі ўдалося ўладкавацца стыльрэдактарам у газету “Савецкая Беларусь”. He пакідаў думку пра далейшую вучобу. Скончыў падрыхтоўчыя курсы пры Беларускім універсітэце і паступіў на літаратурна-лінгвістычны факультэт Вышэйшага педінстытута. Але неўзабаве быў выключаны, арыштаваны і ў 1933 годзе высланы на 3 гады ў Сібір разам з Л.Калюгам, З.Астапенкам, С.Астрэйкам, М.Нікановічам, У.Сядурам ды іншымі беларускімі пісьменнікамі. Пачаліся гулагаўскія этапы, “юнацтва, выпітае ў турме”, а ў творчасці — “Песьні няволі” (1933—1935) (“Пра ўсё : чым жыў, жыву, што нашу па сьвежых сьцежках пералому // раскажа верш праўдзівы мой. Душу раскрыў яму...”). Гэтаму цыклу вершаў папярэднічалі горкія ўспаміны паэта-вязня: “Цяжка ўспамінаецца зіма 1933 году. Ноч 26 лютага абарвала крылатае
юнацтва, скавала думкі, рукі НКВД... Кожнае часіны ўсё новыя й новыя, гэта — мае сябры: студэнты, журналісты, пісьменьнікі — беларусы.
Каді мінула халодная абыякавасьць, паўстала пытаньне: за што?! Далей думкі ня йшлі: яны прыціскаліся нейчым плачам і крыкам аб ратунку. Чорна-зямлістыя, акамянелыя твары зьняволеных, здавалася, гаварылі: “He хвалюйся, пашкадуй здароўя, безь цябе яго выматаюць... чалавек жывучы...”3 Дднак не мог паэт не думаць, што адбываецца і чаму столькі людзей засадзілі за краты, не мог не раскрыць сваю душу ў вершах. 3 песняў няволі вылучаюцца “Крокі і вёрсты”, “На парозе турмы”, “А ратунку не было й няма”, “Пакуль песьня яшчэ не спета”, дзе аўтар стрымана, нешматслоўна выказвае свой прыгнечаны ўнутраны стан, пакутлівы боль ад гэтага неспадзяванага няшчасця, што абрынулася на яго. Раптам “белы сьвет зьмярцвеў, скамянела, сцішылася сэрца”. Паэту здаецца, што ў турме ён прыме сваю смерць. Адчуваецца ў вершах цяжкі псіхалагічны настрой, засяроджанасць на ўласных самаадчуваннях.
Ужо тады паэт быццам прадбачыў свой лёс, які наканаваў яму “нялюбую чужыну”, а з ранніх гадоў — турму і высылку. 3 пазнейшых успамінаў У.Дудзіцкага яскрава паўстаюць моманты арышту, вобыску, турма “Амерыканка” і яе скляпенні: “У сярэдзіне “чорнага ворана” нікога не было. Сам — і голыя рукі. Біся ілбом у сьцены, маліся, а хочаш — прасі ратунку, ня будзе табе радачкі. Няпрыемна і вельмі цяжка, аднак цешыла адно: і там я не адзін буду... У тым страшэнным згубішчы, куды імчаць мяне доўгія чорныя скуранкі, сустрэнуся — і гэта напэўна — з сябрамі, з блізкімі, магчыма, з роднымі...
Зялезныя дзьверы на рагу Савецкай і Урыцкага адчыніліся й зачыніліся... Зачыніліся не абы як, а з мэталёвым звонам і грукатам — шчыльна і надоўга. Спалох і моцнае дагэтуль хваляваньне мінуліся... Перад вачыма, у цьмяным бляску ліхтароў вырасла вялікая змрочная камяніца — вядомая менская турма...”4
Пакугніцкія крокі і вёрсты прадвызначылі ўсё наступнае жыццё Уладзіміра Дудзіцкага, абумовілі праблематыку ягонай творчасці. Паэтычным, узнятым да высокай трагедыі словам ён
3 Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням. С. 9.
4 Тамсама. С. 228.
імкнецца асэнсаваць і ўвасобіць у творах перажытае. Сярод “асельцаў глухіх вязніц” на першых этапах свайго жыцця ён сустрэў не толькі пісьменнікаў, але і простых людзей, і пазней пачаў маляваць іх партрэты, характары ў адным з першых сваіх буйных твораў — рамане пра савецкія канцлагеры (на жаль, раман застаўся няскончаным). “Мы сустрэліся ў сівых скляпеньнях муроў: нас зьвёў суровы лёс жыцьця, жыцьця, якое ішло “от Москвы до самых до окранн”. Дажджлівым вечарам, у жаўталістую, рудую восень 1934 году, “сацыялістычная індустрыя” імчала нас у далёкія пусткі Сібіру.
“Труд перевоспнтывает человека” — такім шыльдам сустрэлі нас драцяныя загароды канцэнтрацыйнага лагеру на ўскраіне катаржанскага гораду Новасібірску. Седзячы на абтоку гэтага людскога ганьбішча, я пазнаваў непазнанае і глыбей адчуваў малаадчутае Радзімы: красу палёў і шум бору, сівыя туманы і тугу матчыных песьняў, сінь вазёраў і асалоду любасьці да роднае зямлі. Было крыўдна і балюча, але:
Каму паскардзішся, каму, каму жывое скажаш слова? Вазьму лепш плач я перайму вятроў і звон лістоў кляновых...
Гэты плач і звон, што, здавалася, даносіліся з Бацькаўшчыны, былі жывільнай стравай душы, крыніцаю будучае творчасьці ў новым часе, калі былі б у стане прачнуцца зьняволеныя “песьні і думы”...
Прайшлі, прамінулі гады. Зарубцаваліся раны, але не сплямілася перажытае. Душа беларуса жывучая, ня ўмее маўчаць ні ў часіны радасьці, ні смутку. Яна сьпявае і вядзе напярэймы жаданьням, а жаданьнямі гэтымі ёсьць шчырасьць і праўда жыцьця, ці гэта на Бацькаўшчыне, ці, як суджана ізноў злым лёсам, — на чужыне...”
Вось гэтую шчырасць і праўду жыцця Уладзімір Дудзіцкі паспрабаваў прыадчыніць у вершах, напісаных у гады зняволення, якія поўняцца непрыхаванымі думкамі сапраўднага нацыяналіста ў лепшым сэнсе гэтага слова, заклапочанага станам спраў на Бацькаўшчыне (вершы: “Жывое праўдзівае слова”, “Навальніца”, “Маем сілу і Край свой”, “На парозе пары”, “Па-над кручай”, “Жыву і ня жыву”, “Каб хоць раз усьміхнулася шчасьце”, “Ня першы раз”, “Hi маністаў, ні зораў”, “Жы-
вой крыві жывыя цельцы”, “Мая родная”, “На небе — зоры”, “3 першых вершаў”, “Маўклівасьць дум”). Ужо ў свае маладыя гады і асабліва пад час зняволення У.Дудзіцкі раз і назаўсёды ўсведаміў, што “край наш забраны”, і ўсё пазнейшае жыццё непрымірыма ставіўся да савецкай улады, яе ідэй, законаў, сталінскай палітыкі. Паказальным у гэтым сэнсе быў верш “Маем сілу і Край свой”. Ужо сама назва вызначыла асноватворную думку верша (“Права жыць і тварыць нам гісторыя выдала // I цяпер, як ніколі, — змаганьне упартае // Мы пазналі цану маляванага ідала і чаго абяцанкі ягоныя вартыя...”).
Зямля — у ярме, самі — скуты і змораны.
У вязьніцах —
з маленства.
Hi слова ні права нам...
I далей, звяртаючыся да чалавечай годнасці і гонару беларусаў, паэт ставіць пытанне, дакуль жа будзем маўчаць, скарацца перад рознымі заваёўнікамі? (“Хіба ж рук мы ня маем, вачэй сваіх, розуму?”). I, пераконваючы сваіх землякоў у перавазе нацыянальнай незалежнасці, паэт звяртаецца да народа, глыбіннай Беларусі:
Нелыа далей скарацца, ўпівацца прынесеным і клясьціся да стомы чужому у шчырасьці.
Гляньце:
Край наш цудоўны расьпялі й павесілі на крыжы апляваным...
Як зьдзек такі вынесьці?
Чую голас братоў:
“Жыць ня хочам так далей мы.
Хіба ж лёгка да сьмерці быць ліху падлеглымі? Маем сілу і Край свой
з блакітнымі далямі, дык ці варта, скажэце, быць белымі нэграмі?” (Маем сілу і Край свой, с. 18)
Такіх вершаў Дудзіцкі напісаў нямала. Яго грамадзянска-патрыятычная лірыка, пазбаўленая рыторыкі і напышлівых слоў, была скіравана на тое, каб узварушваць “сэрцы чэрствыя”, “посніцу духу”, выкрываць “юдаў-прадаўцаў”, хітрых прыстасаванцаў. У вершы “На парозе пары”, своеасаблівым дыялогу паэта з самім сабою, унутраны голас сцвярджае, што для творцы важна “не слава й багацьце, а гонар душы” (“He буду ніколі душою крывіць і ад хмелю чужога далонямі пляскаць...”)Так вызначыў паэт асноватворную думку сваёй узмужнелай Музы. Далей яго паэтычнае крэда будзе ўдакладняцца і выспельвацца па меры набыцця аўтарам жыццёвага і мастацкага досведу, але нязменна яно звязваецца з жыццём любай Бацькаўшчыны.
Вершы паэта-вязня, страшнай няправай сілай адарванага ад радзімы, поўняцца вострымі праблемамі, душэўнымі перажываннямі. Уражвае вобраз лірычнага героя, нязломнага вязня, а найперш уменне аўтара перадаць яго тужлівы настрой, трагедыйнасць становішча. Гэтым закратная лірыка Дудзіцкага блізкая да лірыкі М.Сяднёва 30-х гадоў, які таксама зведаў турму і высылку. Дудзіцкі паказаў свайго героя нязломным, моцнага духу чалавекам, які здолеў узняцца над безданню сваіх думак, якія сягаюць з халоднага сібірскага краю да “братоў майго любага роду”. Вязню хочацца вырвацца з путаў няволі, але замест радасці спаткання з радзімай “ня цьветам, а пылам зялезнай лускі асыпаюць душу Марыінскія краты”. У адным з лепшых вершаў гэтага перыяду “Hi маністаў, ні зораў”, які складаецца з чатырох частак-карцін — явы і летуценняў, — паўстае яскравы і запамінальны вобраз лірычнага героя, адзінокага вязня ля турэмнага вакна з яго цяжкімі думамі і светлымі марамі.
Жудасная турэмная рэчаіснасць на момант адступае, і перад вачыма вязня паўстае вёска, сады ў вясновай квецені, бяседны стол у роднай хаце, браты і сёстры, любая маці, воблік якой будзе спадарожнічаць паэту ўсё жыццё. Гэтыя мроі і туга па роднай старонцы выльюцца ў кранальна-шчымлівыя радкі, напісаныя ў 1933 годзе, якія могуць служыць эпіграфам да ўсяго жыццёвага і творчага шляху Уладзіміра Дудзіцкага:
Ня першы раз і не апошні, мусіць, баліць душа, і рады не дасі.
Сьніцёся мне вы, рэкі Беларусі, і ты, журботная вазёраў сінь...
(Ня першы раз, с. 25)
Катаржныя гады ў “нялюбай чужыне” можна лічыць першым выгнаннем беларускага паэта. Аднак пасля сібірскага канцлагера Дудзіцкаму забаранілі вяртацца на радзіму, і паводле прадпісання НКВД ён мусіў на два гады выехаць у Ташкент, дзе прытулкам былі сады і мясцовая чайхана (“He пытайся, мой любы дружа, // як жывецца ў краі гэтым, // буду несьці ў сэрцы мужнасьць, // пакуль песьня яшчэ не спета...”). Ад перамены клімату і кепскіх побытавых умоў паэт цяжка захварэў, што дазволіла пры канцы 1937 года вярнуцца на Беларусь. Але, як ён пазней успамінаў, — “ведамыя мае каты з Менскага НКВД загадалі асесьці ў Віцебску”. Тут здолеў падрыхтавацца і здаць экстэрнам экзамены за педінстытут, атрымаць дыплом настаўніка, адначасова працуючы ў газеце “Віцебскі пралетары”. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школе, на медычным рабфаку і ў педінстытуце. Аднак у 1940 г. быў звольнены з усіх гэтых пасадаў, не патрапіўшы забяспечыць “партыйнасць” у выкладанні літаратуры. Зноў апынуўся пад пагрозай арышту і вымушаны быў з’ехаць, хавацца ў розных мясцінах Беларусі і Расіі.
He снаваліся з душы паэта вершы ў гэты перыяд няўстойлівасці, няпэўнасці, страху. Пачаўся самы пік сталінскіх рэпрэсій, паўторна арыштоўвалі, расстрэльвалі многіх таленавітых пісьменнікаў ці высылалі на дзесяцігоддзі ў Сібір, на Калыму. За 1937—1940 гады Дудзіцкі напісаў не шмат вершаў, ва ўсякім разе да нас дайшло ўсяго 4: “Гады крылатыя”, “На папялішчы руж”, “Васільковыя гады”, “Красою майскаю сады”, галоўны лейтматыў якіх — боль па загубленых талентах, маладых гадах, недапетых песнях. Свайму сябру па няшчасці, паэту Сяргею Астрэйку (1912—1937), які пасля паўторнага арышту ў 1937 годзе быў расстраляны, Дудзіцкі прысвяціў верш “На папялішчы руж”, дзе з няўцешным шкадаваннем гаворыць пра абарваныя струны таленавітай Музы маладога паэта, закатаванага ў самым росквіце творчых і жыццёвых сіл.
Беларускія таленты наагул уяўляліся Дудзіцкаму ў выглядзе квітнеючага майскага сада, дзе ў той страшны час раптоўна засыхалі і гінулі дрэвы як паэтычныя сімвалы творцаў, якіх вырывала з каранямі злая, чорная навала рэпрэсій.
Асмеліўшыся вярнуцца ў 1940 г. у Мінск, Уладзімір Дудзіцкі доўга шукаў прытулку і працы, але дзе б ні ўладкоўваўся, аду-
сюль праз непрацяглы час звальнялі як “ворага народа”. Толькі ў 1941-м, напярэдадні вайны, яму ўдалося знайсці месца выкладчыка ў ветэрынарным тэхнікуме ў Курасоўшчыне, прыгарадзе Мінска. Адчувалася, як хацелася яму пісаць вершы, нягледзячы на цяжкія перыпетыі лёсу, як жылі яны ў душы нявыказанымі словамі, трапнымі метафарамі, параўнаннямі, выліваліся ўзнёслымі паэтычнымі радкамі.
* *
3 пачаткам вайны паэт не меў ніякіх ілюзій наконт таго, што з дапамогай немцаў Бацькаўшчына можа набыць незалежнасць. Наадварот, падымаючы тэму вайны, ён пісаў пра фашыстаў, якія “ўчора за сьпінай нашаю // нашай сьмерці кавалі нажы...”, і лічыў, што толькі самі беларусы здабудуць сабе волю ў барацьбе супраць усялякіх акупантаў. Горача падтрымліваючы ідэі нацыянальнага адраджэння, ён актыўна ўключыўся ў дзейнасць “Беларускага культурнага згуртавання”, якое пад час вайны ўзначальваў Аўген Калубовіч (куды, дарэчы, уваходзілі Н.Арсеннева, Я.Ліманоўскі, кампазітар М.Шчаглоў, этнограф А.Шукелойц, акцёр В.Селях), шмат пісаў, друкаваў свае вершы ў газетах і часопісах (“Менская газета”, “Раніца”, “Новая дарога”, ‘Толас вёскі”, “Новы шлях”), падрыхтаваў да выдання кнігу апавяданняў, напісаў паэму “Клятва духу” — першы вялікі паэтычны твор, якія, аднак, не былі выдадзеныя.
У сваіх публіцыстычных артыкулах Дудзіцкі імкнуўся асэнсаваць страты, нанесеныя беларускай зямлі як паланізатарскай, так і русіфікатарскай палітыкай блізкіх суседзяў, казаў пра адлучэнне чалавека ад сумленнай працы, руйнаванне лепшых традыцый жыцця беларускага народа, пра тое, што афіцыйная савецкая ідэалогія была скіравана на выхаванне людзей-манкуртаў, якія не помнілі свае нацыянальныя карані, гісторыю, мову, выкрываў уладу пустадомкаў, вынішчэнне цвету беларускай нацыі пад час масавых рэпрэсій, трагедыю працавітага сялянства, якое высялялі ў пусткі Сібіры і Поўначы ў гады прымусовай калектывізацыі. Звяртаючыся да гісторыі, пісаў пра славутых сыноў беларускай мінуўшчыны, што стваралі неўміручыя помнікі культуры, гісторыі, літаратуры: “Нашыя сіла і слава, здабытыя цаною крыві і жыцьця, цаною глыбокае мудрасьці нашых прашчураў у залатую пару вялікага нацыянальнага ўздыму
канца XVI і пачатку XVII стагодзьдзя ды яшчэ раней, што было ведама ўсяму сьвету, часта занепадала й ня здолела ў noyHaft меры стаць здабыткам агульначалавечай культуры ў поўным разуменьні гэтага значэньня. Аднак жыцьцё й дзейнасьць славутага доктара Францішка Скарыны, ахвярныя праца й дзейнасьць Вялікага канцлера Льва Сапегі і шмат іншых папярэднікаў і паслядоўнікаў, нацыянальна сьведамых сыноў Крывіччыны-Беларусі, стварылі няўміручыя помнікі нацыянальнае культуры, якія вывучаліся й дасьледаваліся шмат якімі вучонымі й дасьледнікамі шмат якіх нават вялікіх краінаў... У трэцяй чвэрці XIX і першай чвэрці XX стагодзьдзяў (перыяд нашаніўства) ізноў пачынаецца адраджэнскі рух і паклікаюцца да жыцьця лепшыя сілы нашага народу, як у літаратуры (Ф.Багушэвіч, Ядвігін Ш., А.Гарун, М.Багдановіч, Я.Купала, Ц.Гартны ды шмат іншых), так і ў музыцы, архітэктуры й малярсьцве...”5 Дудзіцкі выказваў заклапочанасць развіццём нацыянальнай школы, як настаўнік лічыў, што ў аснову яе павінны быць пакладзены гуманістычны метад педагогаў-рэфарматараў, а навучанне весціся на роднай мове. Свае погляды на гэты конт ён выказваў у артыкулах “Бацькі і дзеці”, ‘Тістарычная дата”, “Сьлядамі гадоў”, “Янка Купала”, “За культуру і асьвету”. Сам педагог, Дудзіцкі цалкам падзяляў погляды вялікага чэшскага асветніка Яна Амоса Каменскага, якія надзіва стасуюцца з патрабаваннямі нашых дзён наконт адукацыі на роднай мове.
Уладзімір Дудзіцкі настойліва прапагандаваў таксама ідэі культурна-асветніцкай дзейнасці ў працэсах нацыянальнага адраджэння. Ён быў перакананы, што “нацыянальная культура народу ёсьць крыніцай ягонае духоўнае моцы. Гэта той Праметэеў агонь, які дало нам само неба. Калі гэтая крыніца высыхае, калі гэты агонь гасьне, тады параліжуецца розум народу і перастае біцца ягонае сэрца. Згуба свае роднае культуры, замена яе чужой, азначае сьмерць народу. Ён ужо тады ня ёсьць раўнапраўным сябрам у вагульнай сям’і народаў і робіцца нявольнікам чужое культуры. А за культурнай няволяй, як няўхільны вынік яе, наступае і няволя палітычная. Гісторыя ўсіх народаў сьвету навучае нас, што яны за найвышэйшы свой скарб уважалі родную культуру і таму ня толькі рупіліся аб яе захаваньні і раз-
5 Архіўная кніга. С. 13.
віцьці, але і аб пашырэньні між іншых народаў. А з культураў асобных народаў складаецца культура чалавецтва. Народ, які ў гэтую агульную скарбніцу нічога свайго ня ўносіць, спатыкае толькі пагарду”6.
Акрамя публіцыстычных артыкулаў ён шмат пісаў вершаў, асабліва ў 1943—1944 гадах. Паэт лічыў, што сваёй творчасцю ён служыць народу, спрыяе ажыццяўленню нацыянальных ідэй. Нягледзячы на тое што для Беларусі зноў насталі чорныя дні — вайна, разбурэнні, гібель людзей, гучыць “дзікая музыка зброі сталёвай” — не трэба спыняцца ў барацьбе за волю. У 1942 годзе ён піша праграмны верш “Напярэймы жаданьням”, у якім вызначае свае паэтычныя мэты:
Волю слову й душы даць павінны, няйначай, песьню іншую прышласьці выкаваць трэба, каб грымела яна па-над енкам і плачам ад гразкіх каляін у блакітнае неба!
Дарэчы, пра вайну ў Дудзіцкага вершаў мала. Вайна гэтак абяздоліла народ і яго самога, што не было змогі згадваць пра яе бесчалавечнасць, жахлівыя, непамерныя страты.
Пра становішча беларусаў пад час вайны паэт згадваў у адным сваім роздуме:
Злыя хмары плылі з усходу, а вецер упірысты — з захаду. Тады мы, шукаючы броду, ня зналі ні ўсходу, ні захаду. Нагамі мясілі ўсе лужы на глейкай, выбоістай вуліцы, і кожны казаў: “Я дужы, давайце мне іншыя вуліцы!..” Жылі і расьлі. Мацнелі пад бомбамі і пад кулямі...
(3 незавершанага, с. 193)
Цяпер яму здавалася, што настаў час вялікай працы па адраджэнні Беларусі, на якое паэт шчыра спадзяваўся. Гэтае адраджэнне ён параўноўваў з вясною, як лепшай парой года, і часта ў многіх вершах сцвярджаў: “Вясна, як хлеб, народу трэба!”,
6 Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням. С. 15.
заклікаў: “Вясна, жыві!”, верыў: “не кране вясна скупая, злая восень-госьця, рудая, чорная...” (вершы “Балючым накіпам свае крыві”, “He прадам я ніколі вясны”, “Пела мне маці”, “Хутчэй, хутчэй”, “He зракуся”, “Упаў блакіт”, “П’ю сок вясны”, “Я з песьняй упоруч пайду”, “Насустрач будучыні нашай”, Крывёю купленае права”). Складаючы песні пра “сьветлы і новы Дзень найвялікшага Прыйсьця”, паэт маліўся нябеснай БагініВясне, прадракаў: “ужо праразаецца воблік вясны, што цемры скарыцца не хоча” і запэўніваў: “не прадам я ніколі вясны ні за якія ў сьвеце чырвонцы...”
Аднак паэту ўжо мала прызнання ў любові да краю, дэкларацый аб прыходзе вясны, апісанняў яе хараства. Сваю задачу ён разумее больш глыбока, з вялікай адказнасцю ставіцца да жыцця, шукае для сваіх ідэй, думак паўнавартаснага мастацкага ўвасаблення. Для сваёй радзімы ён наважыўся “сонцам сьцежку вышыць, пакуль над сьцежкамі сьвятло гарыць...” і пакуль “бой крыві ў маіх жылах ня счах і ня сьціх, голас песьні расьце да нябёсаў...” Яшчэ жывуць у душы ўспаміны пра перажытае, адгалоскі былых пакут, якімі прасякнуты астрожныя вершы, але выспяваюць і новыя песні, разгортваецца лірыка канкрэтных індывідуальных перажыванняў і разам з тым больш выразна акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя — служыць Бацькаўшчыне словам.
Боль нясьцерпны працяў да касьцей маё цела на змроку употай, мае песьні на першай вярсьце сівер раніць калючкамі дроту...
Мо скарыцца? Замоўкнуць мо? He!
He замоўкне душы мае песьня: Узьляціць у блакіт, няжывога скране I заплача ля бацькаўскіх весьніц. Прытулюся і я ля разбураных сьцен, ля курганаў укленчу, схілюся і мацней запяю, каб на кожнай вярсьце чутны голас быў мой Беларусі.
(Плача кроплямі золата дзень, с. 67)
Сваю веру ў адраджэнне паэт імкнецца данесці да людзей, заглыбляючыся ў розныя жыццёвыя і часавыя вымярэнні. Ён звяртаецца да такіх святыняў, як мова, што “дадзена нам на ўсе вякі”, да векапомных падзей Двайцаць пятага Сакавіка (верш “Дваццаць пяты”), якія ўпісаны ў гісторыю “крывёй гарачай продкаў”, заклікае моладзь расці на “сакавітай роднай ніве”, быць вернай яе запаветам (“Беларускай моладзі”). I хоць паэту ўласцівы сумневы і ваганні, роздум аб перажытым краінай і ім самім, але цяпер ён не мае жадання азірацца назад, у гэтыя лёсавызначальныя дні “песьні дум сваіх” аўтар аддае будучыні і сцвярджае: “былое трупам мусіць пасьці...” У вершах паглыбляецца лірычна-публіцыстычнае гучанне, дзе індывідуальнае, асабістае цесна знітавана з грамадзянскімі даляглядамі паэта, гістарычным аптымізмам. Адлюстраванне лёсу Беларусі, што раскрываецца праз асабістае, набывае маштабнасць, перспектыву нацыянальнага вызвалення. У многіх вершах вобраз Беларусі становіцца стрыжнявым лірычным матывам, паўстае і ў канкрэтна-рэалістычным малюнку, і ў абагулена-філасофскім роздуме, узбуйняецца да сімвала, збірае ў адно лірычна-напружанае перажыванне ўсё, што хвалявала сэрца паэта, набывала характар узрушанай споведзі.
Дзеля “прыйсьця сьветлага”, дзеля свабоды паэт заклікае народ “да зброі, да чыну”, асабліва цяпер, калі ідзе вайна, калі “ля Сожу, Дняпра і ля Прыпяці, Пцічы калоціцца цела сьвятое Айчыны”, калі моцныя заходнія і ўсходнія суседзі “імкнуцца наш гонар крывіцкі адолець”. Аднак паэт упэўнены, што “скарыцца і пасьці ніхто нас ня змусіць”.
Ідэі і высновы многіх вершаў знайшлі свой працяг і болып глыбокае і грунтоўнае ўвасабленне ў першай паэме Дудзіцкага “Клятва духу”, якая была прысвечана “любай і дарагой мне Маці”.
Акрамя паэмы “Клятва духу” Дудзіцкі падрыхтаваў за гэты час зборнік вершаў “Напярэймы жаданьням”, кнігу апавяданняў, падпісваючы некаторыя творы псеўданімам Мікола Дварэцкі. Аднак кнігі гэтыя таксама не былі выдадзеныя. Надыходзіла цяжкая пара вымушанага расстання з Радзімай. He спраўдзіліся надзеі на самавызваленне Беларусі, яе нацыянальную незалежнасць, але свае ідэі, нязгасную любоў да Бацькаўшчыны паэт пранёс праз усё жыццё і творчасць.
* * *
Выгнанне пачалося ў 1944 годзе пакутлівым роздумам: “Ісьці ці застацца? Пайду... Іду. Супыняюся і... застаюся...” Ваганні, надзіва сугучныя супярэчліваму, роспачнаму стану душы Алеся Салаўя, з якім яны разам апынуліся на выгнанніцкіх дарогах Еўропы, ягоным “Песьням сьмерці”, матывы якіх быццам паўтараюцца Дудзіцкім:
Заставацца — небясьпечна, а пайсці — бліжэй да згіну. Сьмерць жыўцом хутае плечы, уціскае ў дамавіну...
Выскаляецца ад млосьці, кіем стукае ў дзверы...
(3 незавершанага, с. 193)
Дудзіцкі не баяўся “пазіраць у вочы Беларусі”, ён ні ў чым не быў вінаваты перад сваім народам, але застацца азначала загінуць у канцлагерах Гулага. Паэт добра памятаў 1933 год, калі на этапах ад мінскай турмы да астрогаў Марыінска, Новасібірска, Ташкента яму балюча згадвалася: “Дзе ж вы, сёстры, браты, засмучоная бедная маці?.. Я ж з маленства такі з вамі шчыры і сэрцам вам заўжды адданы...” Адчуўшы тады смяротную тугу па блізкіх, па родным краі, ён разумеў, як цяжка будзе перажыць расстанне з імі назаўсёды (“У новы край, далёкі і нязнаны, // з пакункам дум — тугой набраклых мар // нясу гадоў ліхіх пякельны дар — скамененую горам немач раны...”)। ўжо прайшоўшы выгнанніцкімі шляхамі праз Германію, Аўстрыю, Іспанію, паэт пісаў у 1945 годзе:
Са мною ты наяву і ў сьне, мой родны край, блізкі і блізка... Табой жыву. Малюся, як вясьне. Ты — песьняў-дум найлепшая калыска. Нідзе, я ведаю, сябры, нідзе ня знойдуць лепшага у сьвеце вочы. О, родны край! Куды мой шлях вядзе — у бок паўдзённы ці паўночны?
(0, родны край, с. 110)
Паэзіі Дудзіцкага гэтага часу ўласціва незвычайна трагедыйная афарбаванасаць. Пра свае адчуванні, асабліва на першых кроках расстання з Бацькаўшчынай, ён кажа шчымліва-кранальнымі словамі: “Mae песьні на першай вярсьце сівер раніць калючкамі дроту...”, “Дома маці пакінуў адну, // кроплі буйныя сьлёз пякучых...”, “Нават песьні раптам анямелі, адплываючы ў нязнаны край...”, “Няўжо спачыну, ласкі не знайду і сэрца блізкага і любага ня ўбачу?..”, “I не радуюць сьцежкі вачэй, і ня цешаць, і дум не вяселяць...”, “Імкнуўся боль душы ўняць красою восеньскага лісьця...”, “У сэрцы сваім нясу я свежую рану разлому...”. I не дзіва: тут, на беларускай зямлі, пачынаўся ягоны радавод, заставаліся блізкія, родныя людзі.
Лёс пакінутай радзімы, жыццё беларусаў, бязмежная туга становяцца ў творчасці Дудзіцкага эміграцыйнага перыяду асноўнымі тэмамі. Павандраваўшы не па сваёй волі па свеце, паэт добра ўсвядоміў, што толькі “ля роднай бацькаўскай мяжы мне доля жыць прываражыла”. Заглыбляючыся ў гэтыя перажыванні, ён адчувае сябе адзінокім, пазбаўленым звыклага асяроддзя, вандроўнікам, таму цяпер у ягонай мастацкай палітры найбольш сустракаюцца тужлівыя азначэнні сімвалаў адзіноты і душэўнага болю (“Адзін, адзін...”, “бяздомны сын”, “бруснічны сум”, “як той колас у полі”, “як зерне на таку”, “акалелы месяц”, “журботныя струны”, “маўклівасьць дум”, “чорная карта”, “прывід у начы” ды інш.).
Эмігранцкі перыяд творчасці Дудзіцкага абыймае 1944—1962 гады. Найбольш плённым быў першы (еўрапейскі) перыяд (1944—1947), калі ён знаходзіўся недалёка ад радзімы. Разам з Алесем Салаўём Уладзімір Дудзіцкі трапіў у Аўстрыю, дзе ў Зальцбургу быў заснаваны ўкраінскі лагер перамешчаных асобаў і знаходзілася нямала беларусаў. Уладзімір з уласцівай яму энергіяй стварыў Беларускі Нацыянальны Камітэт, з яго дапамогай і пры ўдзеле Алеся Салаўя наладзіў выдавецкую дзейнасць, пачаў выдаваць часопіс “Пагоня”, газету “3 беларускага жыцьйя”, друкаваць на іх старонках свае вершы. За тры гады знаходжання ў Зальцбургу ён напісаў больш за трыццаць вершаў і першыя варыянты паэм “Зьвер двухногі”, “Маіх уяў ружовых ранак”, “Сьцені”, пачаў паэмы “Зязюля”, “Цені сьмерці”, многія празаічныя творы. He першы раз даводзілася паэту трапляць за межы радзімы, але ён не думаў, што гэтым разам
будзе так цяжка, бо раптоўна ўсвядоміў: гэта назаўсёды... Нездарма для паэмы “Зязюля” паэт выбраў народнае паданне, незвычайна сугучнае яго тагачаснаму душэўнаму настрою. Урыўкі з паэмы ў выглядзе верша “Блізкі і такі знаёмы” (“Часта чую сьлёзна-шчыры, любы голас...”) друкаваліся ў часопісе “Пагоня” (1946, № 3) і ў перакладзе Б.Аляксандрава на ўкраінскую мову, як і верш Дудзіцкага “Жывое праўдзівае слова”, былі змешчаны ў часопісах “Літаврн” (1947) і “Нові дні” (1945), разам з пераказам падання, на якім заснаваны змест “Зязюлі”: “Сярод беларускага народу жыве даўняя легенда пра зязюлю. Кажуць, што зязюля была калісьці жанчынаю і жыла ў пары з Якубам. Аднаго разу Якуб апусьціўся на дно мора, каб дастаць адтуль утопленае ворагам шчасьце. Доўга чакала Зязюля Якуба, пасівела чакаючы, але Якуб не вярнуўся. Зьлітаваўшыся, Бог ператварыў Зязюлю-жанчыну ў зязюлю-птушку і загадаў, каб яна кожны год вясною клікала свайго Якуба і так распавядала пра сваё гора людзям. 3 таго часу і кліча яна сваю пару. Яе голас “ку-ку” нагадвае раздвоенае слова-імя “Я-куб”... Верш з’яўляецца ўрыўкам з паэмы, над якой цяпер працуе аўтар”. Гэты верш (“Блізкі і такі знаёмы”) толькі ў 90-х гадах быў змешчаны ў зборніку “Напярэймы жаданьням”, а сама паэма “Зязюля” так і не была скончаная, можа таму, што паэт шмат часу аддаваў на выдавецкую дзейнасць, пісаў вершы, займаўся перакладамі. На беларускую мову Дудзіцкі ў Зальцбургу пераклаў вершы Т.Шаўчэнкі (“Запавет”, “He грэе сонца на чужыне”, “Думы мае, думы мае”, “На вечную памяць Катлярэўскаму”, “Мінаюць дні, мінаюць ночы”), выступаў з імі на Шаўчэнкаўскім вечары (1947). Пераклады вылучаліся высокім майстэрствам, і гэтыя вершы вялікага Кабзара адпавядалі становішчу выгнанцаў-украінцаў і беларусаў. Пераклады Дудзіцкага былі надрукаваныя ў часопісе “Украінські Вісті” (1953), газеце “Бацькаўшчына” (1953), пазней увайшлі ў кнігу “Напярэймы жаданьням”. Асобным выданнем выйшаў рэферат Дудзіцкага “Тарас Шаўчэнка ў беларускай літаратуры” (1946), а ў часопісе “Пагоня” (1946, № 4) быў змешчаны яго грунтоўны артыкул “Янка Купала — жыцьцё і творчасьць вялікага беларускага песьняра”.
Аднак актыўная літаратурная, грамадская дзейнасць не заглушала ўнутраных бязрадасных настрояў, якія ў вершах адгу-
каліся змрочнымі фарбамі. У залежнасці ад гэтага змяняецца стылістычны характар паэтычнай мовы, жанравыя вызначэнні вершаў (вершы ў форме дзённікавых запісаў, зваротаў, лістоў, вершы ў прозе).
Матывы дарогі, выгнанніцкіх шляхоў, унутраная ўсхваляванасць арганічна выяўлены ў вершах “Замест разьвітаньня”, “Віюцца чорныя дарог брыжы”, “На станцыі начы”, “Перада мной — прастор нябёс”, “Пяскі дарог”, “Пякельны дар”. У гэтых вершах вымалёўваецца вобраз лірычнага героя Дудзіцкага, беларуса, які, стаўшы добраахвотным выгнаннікам, адчувае не толькі душэўны, але і фізічны боль. Яго нядоля “выгінаецца ўсыдяж чорных дарог, зьлічае дні свайго жыцьця”. Ён разумее, што павароту назад няма, а “наперадзе боль і сум”. Цягнікі з радзімы прывезлі яго на апошні прыпынак, “на станцыю начы”, і ён не мае змогі цярпець гэтую долю. Жорсткія пяскі чужых дарог нараджаюць успаміны пра хараство роднага краю, і толькі гэтым ён цешыцца, супакойвае душу, і толькі радзіме прысвячае свае песні.
Палі, вазёры і лясы — на сотні сотняў кілямэтраў. 3 чужой зямлі бяздомны сын паклон ім шле на крылах ветру. Да іх, туды — за небасхіл, дзе нарадзіўся, рос і вырас, я панясу свае грахі і сьпеласць дум, і сьпевы ліры.
(Пяскі дарог, с. 106)
Унутраны, духоўны стан лірычнага героя і самога аўтара найглыбей раскрываецца ў вершы “Перада мной — прастор нябёс”:
Перада мной — прастор нябёс, чужы, халодны і нялюбы.
Які ж вар’ят сюды прынёс мяне на зьдзек людскі, на згубу?.. Мінуў аўстрыйскі далягляд і неба шэрага аблокі...
Я чую: сьвежая ральля мне беларускім пахне сокам.
(С. 105)
Аднак пакутлівы роздум над сваім уласным лёсам не скоўваў гарызонтаў мыслення, узлёту фантазіі паэта, не перашкаджаў тварыць і асэнсоўваць філасофскія, маральныя праблемы жыцця і найперш таго жыцця, што засталося там, на Бацькаўшчыне, за еўрапейскімі даляглядамі. Лірыка Дудзіцкага хоць і надзвычай асабістая, суб’ектыўная, аднак не камерная, не засяроджаная толькі на ўнутраных адчуваннях. Малады паэт, улюбёны ў жыццё, у родны край, які ён называе “сваёй радасьцю”, з асаблівай страснасцю дапытваецца пра лёс Бацькаўшчыны (вершы-лісты), спавядаецца перад маці, блізкімі, роднымі, выказвае нязгасную любоў і прыхільнасць да іх, сцвярджае сваё адзінства з імі, верыць і спадзяецца, як нашы продкі “верылі веры надзей” (вершы “Матуля любая”, “Да вас, суродзічы”, “Лістда маці”, “Жалобная струна”, “Ліст да сястры”, “Веру я ў сілу сілаў”).
Да вас, суродзічы, да блізкіх і далёкіх, праз ночы цёмныя, вятры, слату і стынь здаля, з-пад гор — з-пад Альпаў крутабокіх, зноў пішу і шлю свае лісты.
Вятры калышуць гукі вальсаў вечных, а ў сэрцы б’юцца рытмы скрытных дум, і мне здаецца, што ад сьценаў менскіх я з вамі, любыя, на бляск зары іду.
(Да вас, суродзічы, с. 102)
Жорсткая рэчаіснасць — перажытыя рэпрэсіі, вайна, адчужэнне радзімы парадзілі той “неапеты” свет, камяністыя дарогі, па якіх цяпер мусіла ісці Муза паэта-выгнанніка. Стыль твораў Дудзіцкага гэтага часу вылучаецца ўнутраным драматызмам, перажытасцю паказанага, афарыстычнасцю фразы, асабліва ў тых вершах, дзе ён перадае свой журботны настрой, боль сэрца, глыбокі смутак (вершы “Нараджаецца сьвет неапеты”, “Жалобная струна”, “Адцьвіла маіх надзеяў ружа”). Асабліва выразная “Апошняя малітва”, у якой перад намі наяве паўстае доля роднага краю. Узносячы малітвы Богу, паэт гатовы за Бацькаўшчыну, дзе “гаспадараць няверцы прышлыя”, за яе вызваленне аддаць сваё жыццё.
Яшчэ раз кленчу я ля сьценаў Храма: — О Божа, Валадар зямлі, скажы Ты, чаму ізноў каля Сьвятое Брамы жывое цела бачым на крыжы тым?..
(С. 113)
“Апошняя малітва” — адзін з асноўных і паказальных твораў пачатковага перыяду эміграцыі, у якім найбольш яскрава выказаныя думкі і перажыванні паэта за ўкрыжаваную Бацькаўшчыну. Узносіў імя Беларусі Дудзіцкі і ў своеасаблівых вершах у прозе, якія пісаў у гэты перыяд, яшчэ і яшчэ раз сцвярджаючы сваю любоў і замілаванасць да яе:
“Хто ж ня чуў Цябе і ня жыў Табой, несьмяротная беларуская Песьня! I чулі, і жылі, і самі сьпявалі, і іншых пяшчотнымі гукамі музыкі цешылі. I найлепшым бавеньнем сэрца й душы чалавечай была Ты, цудоўная нашая Песьня...
Удзень і ўначы, у хаце сумнай — на Радзіме, і недзе далёка — на землях чужых і варожых, у горы і шчасьці, у дзень нарадзінаў і сьмерці — заўсёды і ўсюды — зьвінеў, не змаўкаў непадкупны, наструнены голас Зямлі Беларускай...
Прабілася Песьня праз немарач даляў... Спатоліўшы сілы ў дарозе нялёгкай, упала ад стомы на сівыя скалы, і... песьню спынілі халодныя Альпы. Галосяць і б’юцца аб камень з’імшэлы абрыўкі мэлёдый далёкага Краю, і стогнуць журботна, налітыя гневам у лёхах маўклівых падбітыя рытмы...
Дарма... He памруць, не загінуць бязь сьледу, хоць песьні чужыя зьбіваюць іх з тропу. Яны шчэ жывыя і грымнуць над сьветам, узнёсшы да зораў імя Беларусі”.
(Песьня, с. 138)
У другім, паэтычным варыянце “Песьні”, які кранае глыбінёй і шчырасцю пачуццяў, размова ідзе пра ўласную песню паэта, што цесна звязана з неўміручымі песнямі народа.
* * *
У 1947 годзе Дудзіцкі адным з першых беларусаў пакідае Еўропу і пераязджае за акіян, у далёкую, нязнаную Венесуэлу. He мог паэт з яго актыўнай прагай дзеяння на карысць Бацькаўшчыне змірыцца з доляй прыжывальшчыка ў лагеры перамешчаных асобаў, гэта прыніжала яго чалавечую годнасць, тут ён адчуваў сябе бяспраўным вязнем.
Бескампраміснае непрыняцце рознагалоссяў і спрэчак беларускіх эмігрантаў (верш “Сябром” — “мякка сьцелюць, ды мулка спаць...”), йяжкія абставіны пражывання ў лагеры перамешчаных асобаў раскрываюцца ў вершы Дудзіцкага “3 дзённіка
ДП” і які быў напісаны ў Зальцбургу на пачатку 1947 года. Паэт параўноўвае гэтыя лагеры са “сметнікам Еўропы” (“А сьметнік — сьметнікам: ня сад той // і не праспэкт, ня водар парку!..”)Але, вырваўшыся з еўрапейскага сметніка, паэт не пазбавіўся чорных дум. Перад самым ад’ездам ён піша “Адменную оду” (дарэчы, верш гэты ў 1954 г. быў перакладзены на польскую мову Ю.Лабадоўскім і надрукаваны ў часопісе “Конадні” (№ 2, 1954), дзе насуперак жанраваму вызначэнню выказвае асуджэнне Нямеччыне, якая, хоць і разбураная датла, аднак не выклікае спачування (“над шпілямі халоднай готыкі // вусны гнеў мой табе нясуць”), бо, распачаўшы вайну, Германія прынесла і сабе і людзям іншых краін бязмежнае гора, боль і пакуты, абяздоліла паэта, прымусіўшы пакінуць радзіму (“да палацаў на родных вуліцах // ты спаліла мае ключы...”)I цяпер, апынуўшыся за акіянам, атрымаўшы поўную свабоду, якая толькі магчымая для выгнанніка, паэт трапляе ў яшчэ страшнейшы палон. Стан разгубленасці, раздвоенасці аўтар дакладна апісаў у вершы “Сон”, своеасаблівым дыялогу паэта са сваім унутраным “я”.
...Прыплыў, падняўся і стаю і думу думаю сваю...
А думы чорныя яшчэ:
—Ну як, браток, табе лягчэй?
— Сказаў бы, думанькі, вам нешта, але і сорамна, і смешна...
— Кажы, паэце, не маўчы! Відаць, надумаўся ўцячы? — Нікуды, думкі, не ўцяку я: і тут, як там, мяне цікуюць... Шукаю, думанькі, я волі, а воля тая — у няволі... Крануўся, йду сабе і йду, а сьледам — згусткі чорных дум...
(Сон, с. 142)
Спраўдзіўся гэты сон, ніхто не выйшаў на спатканне думкам “цяжкім і змораным”, а рыфмам паэта было наканавана і на новым кантыненце “сьціснуцца сумам тугім”.
На першым часе Дудзіцкі, трапіўшы ў Венесуэлу, пачуваўся зусім адзінокім у гэтай экзатычнай, спякотнай краіне, без бліз-
кіх, знаёмых людзей, без мовы, не ведаючы, дзе і як прыкласці свае сілы, знайсці прытулак. Аднак усё пераадолеў здольны, кемлівы, дзейны беларус. Даволі хутка ён засвоіў іспанскую мову, праявіў свае веды, талент арганізатара і пры садзеянні першай жонкі, венесуэльскай грамадзянкі са старой расійскай эміграцыі, уладкаваўся на адказную пасаду ў дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут у Каракасе.
I ўсё ж пачуццё адзіноты, неабходнасці беларускага асяродку не праходзіла, і ён пачаў рабіць усё магчымае, каб паспрыяць сваім сябрам-пісьменнікам для прыезду ў Венесуэлу. Пісаў лісты, пасылаў запрашэнні Юрку Віцьбічу, Масею Сяднёву, Уладзіміру Клішэвічу. 3 яго лістоў, апісанняў паўстае цікавая карціна жыцця Венесуэлы, якая ўразіла яго, чалавека, узгадаванага ў таталітарнай сістэме, поўнай дэмакратыяй, свабодай, побытавымі кантрастамі.
Аднак у Венесуэлу амаль ніхто з беларусаў не паехаў. Большая частка з тых, хто пакідаў лагеры перамешчаных асобаў, асядала ў ЗША, і Уладзімір Дудзіцкі апынуўся адарваным ад цэнтраў культурнага і грамадскага жыцця беларускай эміграцыі. Гэта вельмі цяжка адбівалася на яго душэўным стане, хоць матэрыяльна яго жыццё было добра забяспечана, ён ужо мог аплочваць перасылку беларускіх газет і часопісаў, якія выдаваліся ў Нямеччыне і ЗША, сам шмат пісаў. У адным з лістоў да Юркі Віцьбіча (28 чэрвеня 1948 г.) паэт згадваў:
“Падрыхтаваў да друку два зборнікі вершаў — “Хвалі” і “Да блізкіх і далёкіх”, зборнік апавяданьняў “Купальскія росы” (зборнікамі, пэўна ж, называю ўмоўна, бо ўсё роўна нідзе не выдам). Скончыў пісаць аповесць “Голас крыві” — 8 друкаваных аркушаў. Працую над дзьвюма вялікімі паэмамі”7. I пазней, ужо ў 1953 г. у чарговым лісце да Ю.Віцьбіча, Дудзіцкі пісаў: “Вельмі задаволены Вашай думкаю пра выданьне кніжак паэтаў і пісьменьнікаў. Гэтае ж пытаньне нікім яшчэ не закраналася. Ёсьць фонды ці няма, будуць ці ня будуць, а кніжкі выдаваць трэба... Яшчэ ў 1942 годзе я меў гатовым да друку зборнік “Напярэймы жаданьням”... Маю гатовым да друку і другі зборнік “Журботныя струны”. I першы і другі — памерам 6—8 друкаваных аркушаў...”8
7 Архіўная кніга. С. 17.
8 Тамсама.
Некаторыя свае творы Дудзіцкі перакладаў на англійскую, іспанскую мовы. Аднак да сённяшняга дня, як адзначае Лявон Юрэвіч, збіральнік творчай спадчыны пісьменніка, невядомы лёс гэтых рукапісаў. “I як падпісваў тады сваё друкаванае слова У.Дудзіцкі — Гуцька ці неяк іначай? Бо ведалі яго людзі, асабліва ў першыя гады ў Вэнэцуэлі, выключна як Гіцкага, і толькі дома, куды прыходзілі лісты, ён быў Дудзіцкім”.
У Венесуэле Дудзіцкі, упэўніўшыся, што ніхто з пісьменнікаў не прыедзе ў гэтую краіну на сталае жыхарства, спрабаваў стварыць нацыянальную арганізацыю, адшукаў беларускія сем’і. Захаваўся нават пратакол сходу беларускага актыву, падпісаны Дудзіцкім (25 верасня 1949 г.), з якога відаць, што было ўтворана “Аб’яднанне беларусаў Вэнэцуэлі”.
I раптам перапынілася ягоная перапіска з Юркам Віцьбічам, які вельмі добра ставіўся да паэта, сачыў за яго поспехамі ў жыцці і творчасці. Як высветлілася пазней, у Дудзіцкага пачаліся сямейныя непрыемнасці з прычыны разладу з першай жонкай. 3 новай сям’ёй Дудзіцкі вымушаны быў пакінуць Каракас і выехаць у далёкую, глухую правінцыю. Даведаўшыся пра такое становішча свайго сябра, Юрка Віцьбіч піша яму ліст з прапановай пераехаць да беларусаў у ЗША. Але ў 1953 годзе Уладзімір Дудзіцкі дзякуючы сваім разнастайным здольнасцям (дасканала валодаў рускай, нямецкай, англійскай, іспанскай мовамі) абараніў дыплом доктара сельскагаспадарчых навук і стаў дырэктарам Эксперыментальнага Цэнтра сельскагаспадарчых культур, знаным аўтарытэтам у галіне рэформы земляробства Венесуэлы. Нягледзячы на гэтыя непамерныя нагрузкі, заўсёдную занятасць на працы, Уладзімір шмат пісаў літаратурных твораў, дасылаў іх праз сяброўскае пасярэдніцтва Ю.Віцьбіча, які лічыў яго “адным з наймацнейшых нашых паэтаў на чужыне”, у “Шыпшыну”, “Конадні”, “ Бацькаўшчыну ”.
Аднак у сваіх творах Дудзіцкі паўстае зусім іншым чалавекам. Наколькі ў жыцці ён быў рашучым, дзейным, не губляўся ні ў якіх сітуацыях, настолькі адзінокай, тужлівай, але і духоўна багатай была яго лірыка. Туга і адзінота былі абумоўленыя тым, што ён апынуўся без сяброў, блізкіх па духу і інтарэсах людзей, з кім можна было адвесці душу, пагаварыць пра беларускія справы, успомніць Бацькаўшчыну, асабліва калі давялося пакінуць Каракас і пасяліцца ў Турэне, спякотнай паўднёвай пра-
вінцыі Венесуэлы. Лісты мала выратоўвалі, і таму ўсё ўнутранае жыццё, пачуцці, роздум, як і раней, ён выказваў у творчасці. Паэта паліла думка, што ў жыцці яму выпала “чорная карта”, і ён нават напісаў верш, прысвечаны самому сабе, — “Чорная карта”:
I апошняе, чым жыву, найдарожшы, гавораць, скарб той — неразумную галаву палажыў я на чорную карту.
Як той колас у полі, адзін...
Падстаўляючы сонцу грудзі, гавару сам сабе я: ідзі, пакуль сэрца вядзе, — не заблудзіш...
(С. 167)
Сэрца паэта, яго душа, памяць належалі Беларусі. Сэрца вяло і ў творчасці, таму яна ўяўляецца адзіным, шчырым крытэрам яго жыцця, тут ён быў сапраўдным, аддаленым ад вонкавых абавязкаў і побыту на чужыне.
Дарма, што на чужой зямлі жыву, не валацуга я.
Трывалы вязень злому, як весьні гром, на грані пералому рашчу спадзеўнасьць спору наяву... Крыштальных сьлёз, што лягуць на далонь, нап’ецца сум, і сьцісьне боль тугі мне горам пасярэбраныя скроні.
3 далёкіх гораў, краю дарагі, імкліва мчацца думак мурагі — прысяга коньніка Крывіцкае Пагоні.
(Дарма, што на чужой зямлі жыву, с. 147)
Раз і назаўсёды прысягнуўшы Бацькаўшчыне, яе нацыянальным сімвалам, ідэям беларускасці, незалежнасці, паэт і ў далёкім замежжы жыў імі, увасабляў у сваёй творчасці. Уладзімір Дудзіцкі быў асобай, якая змяшчала ў сабе гісторыю краю. Розныя гістарычныя моманты, эпізоды, падзеі, імёны рассыпаныя па многіх яго творах і з’яўляюцца ў адных асноўнай тэмай, у другіх — успамінам, фонам ці дэталлю (вершы “Дваццаць пяты”, “На ганьбішчы славы”, “Ля берагоў крывіцкае Нямігі”, “Слухаць мову тваю, Радзіма” ды інш.).
Праз сёньняшняе бачу ўсякае мінулае, з мінулага — сучаснае, бяду, нуду... Паволі ў заўтрашняе з песьняю іду, бо шлях каменьнямі дарогаў ногі муляе... А песьня з блізіні імкнецца ў далёкае, каб сэрца ня сьціскалася ў бядзе грудзьмі... I сьняцца штоначы мне даўнасьць і яны — Рагнеды плач і мужны голас князя Вітаўта.
(Праз сёньняшняе...)^
Гэты верш — своеасаблівае паэтычнае крэда аўтара, як і многія іншыя, дзе паэт ад уласнага імя гаворыць пра песні-думы сваёй выгнанніцкай ліры, характарызуючы іх як “трывогу душы, замардованыя мроі, журботныя струны...”
Аднак падобныя эпітэты, метафары сустракаюцца найперш у настальгічных вершах, лістах-зваротах да заўчасна і даўно загінуўшай маці (вершы: “Ня было й няма”, “Пякельны дар”, “О, родны край”, “Апошняя малітва”, “Жалобная струна”, “Даты і іксы”, “Жалоба”, “Жылачка”, “Я ня ведаю, дзе ты”, “Грахі”).
Ня крыўдуй, дарагая Мама, наяву і ў сьне жывеш ты. Цяплынёю да сьмерці самай зьнітавала гадоў маіх рэшту... Пра самога ж такое ведай, вось каб толькі б дайшла дэпеша: як той камень, — удаўся ў дзеда, адно сушаць туга і вершы. Ня журыся. На целе, кажуць, ня сьціраецца знак радзімы... Хоць упокат дзе-небудзь ляжам, але зьблізімся...
Сын Уладзімер.
(Лісты, с. 168)
А калі па ступенях памяці паэт уздымаецца да вытокаў свайго жыцця, гэтыя настальгічныя матывы гучаць больш сцішана і светла (“Ласку матчыну ў думках калышу, // успаміны сьветлыя на зло спакусе...”, “Пара, мой верш, табе пара // спатоліць сэрца боль сукрыты...”). Аўтар зноў вяртаецца на радзіму, у род-
9 Архіўная кніга. С. 56.
ную вёску, у далёкія дзяцінства і юнацтва, якія для яго засталіся сімваламі веры, “несьмяротным промнем” таго бестурботнага часу (“Хоць у сьне ты мне, вазёрная, прысьніся...”, “3 табою, родны, блізкі і далёкі блакітны край...”, “Твае з крыві мы і касьці // сыны блакітнай Беларусі...”, “Слухаць мову тваю, Радзіма, // у маленстве сваім прывык...”)Пад спякотным, “нялюбым прасторам чужых нябёс” паэту згадваюцца краявіды Беларусі, прахалода яе лясоў, рэчак, азёр (“Скажыце, дзе вы бачылі такое, // каб, як у нас, зьвінелі сокам травы і ўсьміхаліся каліны над ракою. // A журавіны сьпелыя...”)-
Глыбока развітае пачуццё прыроды наагул для кожнага паэта — глеба лірычнай творчасці, яе невычэрпная крыніца, спасціжэнне свету радзімы, яе прыгажосці. Уладзімір Дудзіцкі незвычайна тонка адчуваў прыроду, яе настрой, што цесна спалучаўся з яго душэўнымі перажываннямі. Ён з маленства навучыўся разумець прыроду і, жывучы ў вёсцы, успрымаў яе як жывую, ранімую істоту, не ўяўляў свайго існавання без лесу, рэчкі, птушак, іх спеваў. У ім жыла ўнутраная патрэба пакланяцца ёй, захапляцца рознымі порамі года, іх шматфарбнасцю, шматгалоссем, шкадаваць і паважапь яе жывы свет. I з самых першых гадоў творчасці паэт апяваў красу прыроды ў вершах. На гэтым фармавалася ў пэўнай ступені яго свядомасць беларуса, пачуццё павагі і замілаванасці да роднага краю, што дало магчымасць разумець і свет чалавека — унутраны і вонкавы. А для паэта, мастака з чулай да прыгажосці душой, паслужыла своеасаблівым маральным стымулам творчасці, абумовіла ўнутраны псіхалагічны стан (“Сокі глебы паілі травы. // Сокі веры расьлі ў душы...”). I сёння, перачытваючы вершы Дудзіцкага, мы наяве адчуваем гэтую цесную знітаванасць паэта з радзімай, як і аўтар, захапляемся “красой майскіх садоў”, “пажарам рабінавым”, бачым, як “восень гаспадарыць у хаце”, як “лета ў палёх на спачын прысела”, як “на красу апаленую кветак квола палі жоўтыя лісты”, чуем “россып песьняў салаўіных”, “шоўк палескіх песьняў”, услухоўваемся ў вясковую раніцу, калі “хтосьці першы раз яшчэ пакратаў струны пастуховае жалейкі” (вершы “Восень”, “Залатая зямлі мяцеліца”, “Прыйдзі”, “Здрада” ды інш.). Дудзіцкі яскрава паказаў, як ад любові да прыроды вырастала адчуванне радзімы, беларускасці. У глыбоказмястоўным вершы “Жылачка” паэт раскрыў тую выхаваную з
дзяцінства асаблівасць душы беларуса, якая не дае забыць, хто ты і адкуль родам (“Пад кашуляй з беларускага радна, // што пашылі на дарогу у нястачы, вельмі моцна б’ецца жылачка адна, // і здаецца яна гэтакай гарачай...”).
Пейзажная лірыка паэта ў эмацыйна-ўспамінальным асвятленні, раскрываючы прыроднае хараство радзімы, выяўляла і падкрэслівала ягоную нязгасную да яе любоў. Маляўнічыя краявіды, карціны, замалёўкі, дэталі, якія дыхаюць паэзіяй беларускай прыроды, дапамагалі таксама стварэнню гістарычнага і сучаснага вобраза Бацькаўшчыны, заключалі ў сабе філасофскі, нацыянальна-патрыятычны змест. I ўжо там, дзе аўтар ад аўтабіяграфічнай канкрэтнасці, захаплення красой прыроды пераходзіць да агульначалавечых, нацыянальных праблемаў, задумваецца над сэнсам уласнага жыцця, яго паэтычны свет зноў страчвае цэльнасць. I хоць у вершах па-ранейшаму адчуваецца “сэрца трапяткога пульс гарачы”, існуе вера, што “Беларусь жыве, не згіне слава Беларусі”, аднак рэальны свет не даваў падстаў для гарманічнага суладдзя ўнутранага і вонкавага, паэтычнага і жыццёвага (“Усё ня так, як думаеш... жывеш // і моўчкі мара твая кане...”)Жыў паэт на чужой зямлі, а мары былі на радзіме, і з кожным годам гэтая раздвоенасць усё больш абвастралася немагчымасцю прывыкнуць да чужых звычаяў і краін.
Адкрываць ня ўмею ніякіх Амэрык я, хоць і дух гартаваў у трапічнай Амэрыцы. Але ў тое, што Сьвет наш — яна, Амэрыка, і не верылася, і не верыцца...
(3 незавершанага, с. 200)
Душа маўчала, муза не захаплялася чужой экзотыкай (“Ня мёд п’юць, а чэмер упалыя грудзі пад сонцам гарачым...”), і ніводнага верша паэт не прысвяціў чужыне. У невялікай мініяцюры “На схіле гор” аўтар выказаўся рашуча-непрымальна:
На схіле гор стаіць мой новы дом... Ня мой ён, не — чужы і на чужыне, ні скалаў гор, ні сьцен гаспадаром мяне мой лёс ніколі не пакіне...
У гэтыя супярэчлівыя часы роздуму, пошукаў новых тэмаў Дудзіцкі піша верш “Даты і іксы”, прысвечаны Юрку Віцьбічу,
дзе выліў душу свайму аднадумцу і сябру, расказаў, чым і як жыве яго муза.
Пакідаючы попел, узялі адно: лусту хлеба і пляшку кляновага соку. I як змрокі палёў засланілі відно, прыкацілася песьня з дарогаў далёкіх... Галасіла, расла, калаціла абшар і стагнала ад крыўды над шчасьцем разьбітым. Гэтак стогне, гавораць, зямная душа, як плянэты, бывае, зьлятаюць з арбітаў і шчапаюцца напал, імчацца на згін у халодным сусьвету бяскрайнім разьміне... Дзе ж рунеюць шуканьняў людскіх берагі? Дзе шукальнікаў доля скупая пакіне?
(Даты і іксы, с. 121)
Дакладна знойдзеныя метафары-параўнанні ўласнага жыцця з кропляй у акіяне або з разбітай планетай, якая нясецца ў халодным чорным беспрасвецці, — не толькі мастацкі прыём, але і сведчанне трагічнага светаадчування паэта, што пранізвае амаль усе вершы венесуэльскага перыяду. А было іх напісана блізу дваццаці, акрамя змястоўных цыклаў “Да родных, блізкіх і далёкіх”, ‘Тлухія шчасьця крокі”, “Журботныя струны”, аб’яднаных агульнай праблематыкай: радзіма ў жыцці паэта, яго духоўныя далягляды. 3 гэтых цыклаў вылучаюцца вершы “Жыцьцё” і “He прабуджанае сонцам раньне” — своеасаблівы працяг роздуму “Датаў і іксоў”. Тут паэт разгортвае бескампрамісны, праўдзівы дыялог з самім сабою, ставіць перад жыццём пытанні: за што ён вымушаны “несьці зямлі чужой ярмо”, за якія грахі? За тое, што высока ўзняў сцяг беларушчыны, што шукаў, хай памыляючыся, волі для Бацькаўшчыны, за любоў і вернасць роднай мове, за талент паэта? Ці не за ўсё гэта жыццё шпурнула яго на грозны хіб акіяна:
Плыві і кайся, прыліпай да чужых зямель — у Пэру, ля канадскіх пасек, і такое трымай на ўме: за упартасць тваю няпослух, за падняты угору сьцяг не прачнуцца у песьнях вёсны, на абломках скупых жыцьця...
(Жыцьцё, с. 182)
I сапраўды, не гучалі цяпер у ягоных песнях радасныя матывы адраджэння Бацькаўшчыны, толькі няўхільна паўставала пытанне, адрасаванае беларусам: “I чаму ж ахвяры цяжкіх мук не падняць сваіх мільённых рук?” Паэту заставалася толькі філасофскае асэнсаванне пражытага і перажытага.
Роздумам пра тое, як і чым жыць паэту на выгнанні, прасякнутыя многія творы з цыкла “Незавершанае”:
За днямі дні і месяцы за імі праходзяць, адыходзяць у нябыт. I думкі гнеўныя упоруч з імі плывуць на крылах суму і журбы. Бунтуючыся, стукаюцца ў скроні, пытаюцца — наперад ці назад? Ці мо вось так, як ёсьць яно сягоньня...
(3 незавершанага, с. 202)
Аднак спакой не быў уласцівы паэту. Яму нясцерпна было бачыць і чуць, як кляты дваццаты век точыць цела любай Беларусі.
Рубцуе, бы вогненны выліў вулькану, зьнішчэньне свой поступ на твары стагодзьдзя. Хто ж выйдзе, каб боль наш у вечнасьці кануў, і скажа апошняе: “Досыць жа! Годзе!”?
(На ганьбішчы славы, с. 181)
Дудзіцкі, жывучы ў Венесуэле, заўсёды цікавіўся жыццём беларускай эміграцыі, асабліва літаратурнымі справамі і падзеямі, што адбываліся на Бацькаўшчыне.
У 1955 годзе яму была прапанавана пасада дырэктара Беларускага аддзела радыё “Вызваленьне” ў Мюнхене. Пасля доўгага роздуму, перасцярог Ю.Віцьбіча Дудзіцкі пагадзіўся на гэтую прапанову, хоць многія блізкія і знаёмыя лічылі памылкай такое рашэнне паэта. Сваю згоду ён абгрунтаваў меркаваннямі, дзе выказаў і свае погляды на беларускую справу. У лісце да Ю.Віпьбіча (16 студзеня 1956 г.) Дудзіцкі пісаў: “Я не належу ні да якіх партыяў, ні партыйных угрупаваньняў, я не бяру жаднага ўдзелу ў раздвоеным “маршы” нашае беларускае эміграцыі, я — вораг усякага — грамадскага, палітычнага й нацыянальнага — шальмоўства, на ўсё гляджу выключна вачыма Беларуса, з уцехай і прыхільнасцю стаўлюся да ўсяго добрага, станоўчага,
глыбока нацыянальнага — таго, што цэментуе, кансалідуе нашыя невялікія сілы на эміграцыі ў іхнім цяжкім змаганьні за вызваленьне і незалежнасьць Бацькаўшчыны. Беларуская філія радыё “Вызваленьне” — нашая трыбуна, поле ідэйна-палітычнага змаганьня з бальшавізмам. Сродкі — у нашых руках, чысьціня й вастрыня сродкаў змаганьня выходзяць з чысьціні і сьпеласьці нацыянальнай сьведамасьці, інакш кажучы, поўнасьцю залежаць ад нацыянальнае годнасьці Беларуса...”
Ю.Віцьбіч адказаў: “Вітаю Вас з пасадай дырэктара Беларускае філіі радыё “Вызваленьне”. Ня сумняваюся ў тым, што Вы, як добры беларус, паспрабуеце зрабіць усё ад Вас залежнае, каб гэтая філія сталася нарэшце запраўды незалежніцкай беларускай, а ня вылучна антыбальшавіцкай, бяз уліку таго, што бальшавік і расеец — гэта “сынонімы”10
•к Ж ±
I сапраўды, гады жыцця ў Мюнхене (1956—1962), куды Дудзіцкі пераехаў з сям’ёй, былі для яго незвычайна плённымі і ў беларускіх справах, і ў творчасці. Пісаў вершы, прозу, успаміны, найперш перапрацоўваў паэмы “Прысяга” і “Зьвер двухногі”, у якіх ва ўсёй шматграннасці і глыбіні паўстала праблема адказнасці мастака-творцы за лёс роднага краю, жыццё Беларусі ў разнастайных аспектах яе гістарычнага шляху.
Характэрна, што паэмы Дудзіцкі пачаў пісаць на радзіме, а ўдасканальваў зусім у іншых абставінах, у іншай духоўнай атмасферы. Агульным для гэтых твораў у мастацкім плане было спалучэнне лірычных, драматычных элементаў з эпічнасцю, выкарыстанне прыёмаў і формаў умоўнасці, асацыятыўнасці. Паэмы сведчылі пра рост паэтычнага майстэрства Дудзіцкага, пра тое, што асэнсоўваць балючыя для яго праблемы жыцця Бацькаўшчыны ён можа не толькі на эмапыйна-пачуццёвым узроўні, але і на філасофска-гуманістычным, агульначалавечым, агульнахрысціянскім. Наагул паэмы Дудзіцкага належаць да лірыкаэкспрэсіўнай стылявой плыні, якой уласцівыя шматграннае выяўленне асабістых пачуццяў, выкарыстанне літаратурных, біблейскіх, фальклорных матываў, заглыбленасць у гісторыю. Таму ў гэтых творах адчуваюцца глыбокі падтэкст, дынаміка асацыя-
10 Архіўная кніга. С. 29.
цый, раптоўныя пераходы думкі ад адной эпохі да другой, частая змена малюнкаў з беларускага жыцця.
Лірыка-драматычная паэма “Зьвер двухногі” мела аўтарскае прысвячэнне: “Сьветлай памяці тых, што загінулі за сьветлую веру ў няўміручасьць Бацькаўшчыны-Беларусі” і эпіграф з Сафокла: “Праўду ж горкую пазнаў я позна, вельмі позна, пакарала ж мяне кара Бога вельмі грозна!” У такіх выслоўях сканцэнтраваны сэнс, блізкі сваім патрыятычным пафасам духу і зместу паэмы Алеся Салаўя “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”.
“Зьвер двухногі” складаецца з дванаццаці раздзелаў, напісаных пераважна чатырохрадкоўямі. У паэме асабліва моцна вызначыўся трагічны светапогляд паэта.
У пошуках адказу на ўсе балючыя пытанні, якімі ён жыў, Дудзіцкі звярнуўся да Святога Пісьма. Ужо сама назва паэмы гаворыць пра яе цесную сувязь з біблейскімі матывамі. Хто такі Звер Двухногі? Сэнс гэтага паняцця становіцца зразумелым, калі мы звернемся да Новага Запавету і адкрыццяў (Апакаліпсіса) святога апостала Яна Багаслова, дзе апавядаецца пра барацьбу паміж дабром і злом, пра катастрофы, якія “праліваюцца” над светам, пераследы хрысціян, уладу цмока-д’ябла, звера-Дракона, скінутага на зямлю. I “гора тым, што жывуць на зямлі, бо да вас сышоў д’ябал у вялікай лютасьці...” На зямлі біблейскі звер, які меў “сем галоў і быў падобны на барса, ногі ў яго — як у мядзьведзя”", набывае аблічча звера двухногага, выгляд чалавека, надзеленага ўсемагутнай уладай. “I пакланіліся зьверу, кажучы: хто падобны да зьвера гэтага і хто можа зваяваць яго? I дадзены былі яму вусны, якія маўлялі ганарыста і богазьняважліва, і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы. I разьзявіў ён вусны свае для кляцьбы на Бога... I дадзена яму было весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх, і дадзена яму была ўлада над усякім каленам і народам, і родам і племенем... I дадзена было яму ўкласьці дух у вобраз зьвера, каб вобраз зьвера і гаварыў і рабіў так, каб забіты быў кожны, хто ня будзе кланяцца вобразу зьвера. I ён зробіць тое, што ўсім — малым і вялікім, багатым і ўбогім, вольнікам і рабам — пакладзена будзе кляймо на правую руку іхную альбо на лоб іхны. I што нікому нельга будзе ні купляць, ні прадаваць, акрамя таго, хто мае
" Цыт. па: Новы Запавет. Мн., 1995. С. 370—371.
гэтае кляймо, альбо імя зьвера, альбо лічбу імя ягонага. Тут мудрасьць. Хто мае розум, той хай палічыць лічбу зьвера, бо гэтая лічба чалавечая, лічба ягоная 666”12.
Безумоўна, сугестыўны пачатак твора беларускага паэта, яго шырокія і разнастайныя асацыяцыі, мастацкае пераўвасабленне сцверджанняў Святога Пісьма сведчаць пра добрае знаёмства Дудзіцкага з эсхаталагічнымі творамі еўрапейскай літаратуры, у аснову якіх пакладзены традыцыйныя біблейскія матывы пра лёс чалавецтва, асобных людзей, канец свету, пра адвечную барацьбу дабра і зла, святла і цемры. У сваёй паэме аўтар імкнуўся, аднак, сцвердзіць не сваю глыбокую рэлігійнасць, а спраецыраваць агульначалавечыя, агульнахрысціянскія каштоўнасці, запаветы Бібліі на жыццё Беларусі. I жыццё яе паўстае ў трагічным асвятленні, бо сам паэт лічыў, што родным краем апанавала ўлада звера двухногага.
Звер Апакаліпсіса з’явіўся на зямлю па-д’ябальску — у чорную глухую ноч, пра якую ў народзе кажуць: “надвор’ем гэтакім заўжды прымаюць грэшніка сукі асіны”, калі паліўся дождж “бы з луба”, разносіліся грымоты, мігалі брыжы маланак, а Звер свой страшны промысел — украсці душу з грудзей людскіх — пачаў з таго, што вырваў святы крыж ля скрыжавання дарог. He прымала прырода яго з’яўленне, а людзям трэба было яшчэ распазнаць у ягонай постаці Сатану.
Увагі ж вобраз гэты варт: ў вітрынах славіўся ружовых... Але чаму ягоны твар тупымі зморшчкамі пажован?
Мо гэта здань? А можа, сон на вочы скінуў вэлюм шэры? Чаму ж ён чорнае крысо падняў на вузкі лысы чэрап?..
Хавай жа твар свой, сьцеражы...
Душа і сам ты у палоне.
Паслухай, неба як дрыжыць ад гневу нашых Сцыпіёні.
Можа, некалі паўстануць нашы Сцыпіёні — ваяры і палкаводцы — супраць Звера двухногага, але пакуль яны не распаз-
12 Тамсама. С. 370-371.
налі ў ім Князя Цемры, паверылі прыгожым ілжывым прамовам і вельмі позна зразумелі “цану маляванага ідала і чаго абяцанкі ягоныя вартыя”. Людзі жорстка паплаціліся за сваю даверлівасць: “Край наш расьпялі й павесілі на крыжы апляваным”.
У айчыннай літаратуры, творчасці сучасных беларускіх паэтаў, асабліва ў Р.Барадуліна (кнігі вершаў “Самота паломніцтва”, 1990, “Міласэрнасць плахі”, 1992), БацькаўшчынаБеларусь таксама бачыцца раскрыжаванай, якой яе паказваў у 40—50-х гадах Уладзімір Дудзіцкі. У Рыгора Барадуліна ёсць вельмі вызначальныя радкі — сімвалы шматпакутнай беларускай гісторыі:
А стараліся дружна і свой і чужы На здранцвелым, на вастракутым Небу родную маці распяць на крыжы I аддаць Беларусь пакутам.
У старэйшых хацелі хадзіць браты, Выракаліся быць крывічамі.
I суседзі сціскалі ў злосці раты, Усміхаліся толькі мячамі.
(Беларусь на крыжы)
Аднак пакуты Беларусі, на думку Барадуліна, абумоўленыя не толькі войнамі, але і рэпрэсіямі, вынішчэннем цвету нацыі, Чарнобылем і асабліва таталітарнай сістэмай з яе ідэямі асіміляцыі, руйнавання нацыянальных святыняў, сімвалаў, лепшых традыцый, гісторыі беларусаў (“Паздзіралі з храмаў крыжы // Вылучэнцы, выжлы, віжы. // I самой апраметнай заложнікі // цвеляць д’ябла сп’яна бязбожнікі”). У вершы “Маленне за Беларусь” Барадулін (як і многія паэты-выгнанцы ў сваіх вершахмалітвах) звяртаецца да Бога з мальбою за беларускія справы, згоду паміж беларусамі. Паэт просіць Бога заступіцца за беларусаў перад “рукатворным жахам”. Усё гэта чытаецца сёння як працяг той праблематыкі, якая распрацоўвалася найбольш шырока ў эмігранцкай паэзіі, у вольным свеце, асабліва ў творчасці Дудзіцкага. У яго паэме “Зьвер двухногі” яскрава прасочваецца сувязь з прытчай Старога Запавету пра Залатога Цяльца, дзеля якога народ здрадзіў Богу, традыцыям свайго жыцця і апынуўся пад уладай Звера двухногага, Люцыпара, ліхога духа. У паэме дакладна апісваюцца характэрныя дэталі вонкавага аблічча д’ябла — пляшывасць, сіпаты голас, бясконцыя, вонкава прыго-
жыя, але па сутнасці ілжывыя прамовы, бязносасць (“Страшэнны чалавек сьвідруе цемру носам крота”, “Хавай жа твар свой, сьцеражы...”), паводзіны злодзея (“ачнуўся, луснуў, памчаўся”), ліхадзея (“сьцігуе сьлед яго ступы маною купленае ліха”), разбойніка з чорнымі думкамі (“маё нутро звярынай помстай дыша”). Лагічны працяг вонкавай характарыстыкі — апісанне аўтарам рэакцыі Звера двухногага на святыні хрысціянства:
Галосяць роспачна вятры. I нема стаўшы ля дарогі, глядзіць зьняважліва на тры сьвятыя сымбалі двухногі...
Амаль сугучна біблейскаму: “I разьзявіў ён вусны свае для кляцьбы на Бога, каб клясьці імя Ягонае і жытлішча Ягонае і небажыхароў...” Стаўленне да людзей Звера двухногага поўніцца злосцю і нянавісцю, асабліва да тых, хто не згодны з яго палітыкай удушэння богадараваных свабодаў і правоў чалавека. Атрымаўшы над імі непадзельна-агромністую ўладу, ён жадае ўсіх падпарадкаваць сваёй д’ябальскай волі, не даруе іншадумства, упіваецца ў “душу чорным кіпцем”. Дзеля сваёй абароны ён збірае агромністае войска, катаваннямі няволіць людзей (“выкалю крыжы на жываце ражном пякучым”, “сякерай горла перасек двухногі. Ліпкая, гляўкая сьціскае грудзі кроў”), ставіць сваё кляймо на тых, хто ад страху ці пакорлівасці скарыліся Зверу:
Як вецер сьлед мой заграбе, магу цяпер ужо прызнацца: смалой на кволым тваім лбе з уцехай выпеку “13”.
I хоць у Звера Апакаліпсіса фігуруе лічба 666, у звера двухногага — 13, лічба, нешчаслівая ў людзей, сутнасць д’ябла адна — прывесці свет да пагібелі. А дзеля гэтага трэба зрабіць людзей манкуртамі, замбіраваць іх сведамасць, пазбавіць духоўнасці, чалавечнасці, не даць задумацца над праблемамі жыцця.
Вельмі паказальны і цікавы ў гэтым сэнсе роздум Максіма Танка, які, пражыўшы доўгае і багатае на падзеі, сустрэчы, творчы плён жыццё, пісаў у сваім дзённіку незадоўга да смерці: “Прачытаў у “Маладосці” вершы Пімена. Яны, мне здаецца, у многім паўтараюць яго ранейшыя вершы супраць бюракратаў,
казнакрадаў, розных ідэолагаў... Праўда, ён быў у нас адным з першых, хто выступіў супраць іх, нат некаторыя яго вершы здымалі цэнзары, але зараз на ўсе лады вар’іруюць тэму амаль усе пісьменнікі, хоць яна і не ахоплівае ўсёй праўды аб нашым грамадстве — карумпаваным, двухаблічным, азвярэлым, ачмурэлым і здратаваным. He паўтарылася ж у былых сацыялістычных краінах тое, што было ў нас: там ніхто не паліў касцёлаў, бібліятэк, не разбураў палацаў, не будаваў канцлагераў, не было масавых расстрэлаў, працэсаў над іншадумцамі ці апазіцыянерамі. Звер сядзеў не толькі ва ўладзе, ён сядзеў і ў людзях, якія ёй падпарадкоўваліся, ухвалялі на сваіх мітынгах гэту палітыку і яшчэ спаборнічалі: хто першы падпіша смяротны прыгавор асуджаным, якія аказаліся невінаватымі...”13
Гэтыя думкі Танка незвычайна сугучныя высновам Дудзіцкага ў паэме “Зьвер двухногі”, хоць з творчасцю паэта-эмігранта Танк не паспеў пазнаёміцца.
Дудзіцкі, раскрываючы тэму твора, малюючы вобраз Звера двухногага, ставіць пытанне — ці ж можна аддаваць чалавечае жыццё, цэлыя краіны ва ўладу правадыроў, апантаных ліхім духам? Такія правадыры не ад Бога, а ад Д’ябла, і яны дапускаюцца да ўлады для пакарання народа за грахі, для выпрабавання яго. У пошуках адказу паэт разгортвае карціну жыцця дзяржавыСвятаславы, уводзячы ў тэкст своеасаблівую паэму ў паэме — вершаванае паданне, аповед старога дзеда ўнуку пра былую моц і веліч дзяржавы, жыццё яе мірных, працавітых людзей.
Паблізу самых сініх гор, што йшлі ад мора і да мора, на неакрэсьленым прасторы між рэк блакітных і вазёраў спакон вякоў жыла, ляжала адна вялікая дзяржава.
Народ — багаты, ня скупы, гасьцінны, мудры, працавіты: араў, касіў і сеяў жыта...
Аднак як толькі князь дзяржавы-Святаславы задумаў ператварыць яе ў “цэнтралю сьвету і зямлі”, а сябе ператварыў у зямнога Бога, пачаў учыняць злачынствы, войны, загубіў
13 Танк М. Дзённікі // Полымя. № 12. 1997. С. 101.
шмат людзей дзеля ўмацавання сваёй улады, тады сышоў на зямлю ліхі дух, Звер двухногі. Тут адчуваецца надзвычай празрыстая праекцыя на вобразы Гітлера, Сталіна і іншых дыктатараў, на тое, што яны ўчынілі з людзьмі і светам. I вельмі паказальны ў гэтым сэнсе прарочы сон унука, які захапляўся дзедавай казкай пра дзяржаву-Святаславу; у сне ён гіне ад рук Звера, што знішчаў не толькі непакорлівых людзей, але і праведнае жыццё дзяржавы.
Агульначалавечыя, хрысціянскія, нацыянальныя пытанні, пастаўленыя ў паэме “Зьвер двухногі”, раскрываюцца ў такім аспекце ўпершыню ў беларускай літаратуры. He з першага прачытання паддаюцца асэнсаванню нетрадыцыйны змест і балючы падтэкст твора. Ключ да яго глыбіняў — у Святым Пісьме і складаным све-таадчуванні самога аўтара. Свет паэмы, уяўны і рэальны, вобразная сістэма, трагічныя падзеі ўзрушваюць сваёй дысгарманічнасцю, сапраўдным болем, шматступеннай асацыятыўнасцю і метафарычнасню, за якімі паўстаюць перажыванні, роздум аўтара аб стане спраў на Бацькаўшчыне. Ліхім чужацкім сілам паэт супрацьпастаўляе далёкае мінулае сваёй радзімы, нават ідэалізуе яго, каб падкрэсліць негатыўныя з’явы ў сённяшнім. I амаль не застаецца ў паэме месца для веры ў будучыню, бо яна для самога аўтара прыкрытая смугой і далеччу выгнання.
I ўсё ж калі “Зьвер двухногі” — паэма Апакаліпсіса, то “Прысяга” — паэма Волі і Веры. Прасякнута яна зусім іншым настроем, пра што сведчаць нават эпіграфы: словы самога аўтара — “Мы крывёй на шляхох стагодзьдзяў высеклі // несьмяротнае імя такое — Беларусь!” і славутае выслоўе Гётэ: “I толькі варты той жыцьця й свабоды, // Хто кожны дзень за іх ідзе ў бой!” У аснове “Прысягі” таксама тэма трагедыі Бацькаўшчыны, але раскрываецца яна без змрочнай безвыходнасці, уласцівай паэме “Зьвер двухногі”. Гэта тлумачыцца хутчэй за ўсё тым, што пісаў аўтар свой твор у розныя перыяды душэўнага ўздыму або разгубленасці, але жыў верай, што не знікне “несьмяротнае імя Беларусі”, за якую змагаліся і будуць змагацца яе адданыя сыны. Аптымістычны падтэкст адчувальны на працягу ўсёй паэмы, ён надае яе трагічнай афарбоўцы светлую і мужную падсветку.
Складанай і працяглай была гісторыя напісання паэмы. Задума яе сягае да пачатку 40-х гадоў, калі Дудзіцкі ў шматлікіх
вершах прысягнуў на вернасць Бацькаўшчыне, сваім паэтычным словам змагаўся за яе волю. У 1944 г. паэма была апублікавана ў “Беларускай газэце” пад назвай “Клятва духу” і мела дванаццаць раздзелаў, аднак пазней, ужо ў мюнхенскі перыяд, паэт працягваў працаваць над яе тэкстам, значна дапоўніў твор і зноў вярнуўся да першапачатковай назвы “Прысяга”. У 1958 г. паэма была паслана Ю.Віцьбічу і ўжо у 90-х гадах знойдзена ў яго архіве і ўпершыню цалкам апублікаваная ў “Архіўнай кнізе” (Нью-Ёрк, 1997).
Паэмы “Прысяга”, “Зьвер двухногі” — шырокафарматныя мастацкія палотны — ствараліся на ліра-драматычнай аснове, якая выступае і фактарам сюжэтабудовы. У паэмах арганічна знітаваліся лірыка і публіцыстыка, споведзь і казань, боль за радзіму, нянавісць да яе заваёўнікаў. Паэмы Дудзіцкага — новая, цікавая з’ява ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. У іх па-новаму выяўлены судачыненні сацыяльных падзей і індывідуальных перажыванняў. Зусім іначай раскрываецца паняцце “нацыянальны патрыятызм”, абсалютна супрацьлеглае савецкаму патрыятызму, зусім па-іншаму аўтар, у адрозненне ад беларускіх савецкіх паэтаў яго пакалення, глядзіць на становішча Беларусі. А Беларусь, на думку пісьменніка, была забранай, паняволенай то палякамі, то расійцамі, то ў вайну немцамі, і трэба прыкладаць усе намаганні, злавіць спрыяльны момант у супрацьстаянні больш магутных суседніх дзяржаў, каб вывесці краіну з-пад чужога ўплыву, зрабіць яе самастойнай, незалежнай.
Праз маналагічны пачатак “Прысягі” аўтар непасрэдна акрэслівае свае задачы мастака-творцы.
Гэтак час пабудзіў і пакратаў струны сэрца пад грукат гарматаў, каб у сьціплых фрагмэнтах паэмы расказаць, як жылі і жывем мы, каб пад родным скрываўленым сьцягам даць Радзіме пакутнай прысягу.
У вобразе лірычнага героя паэмы заўважаецца высокая ступень канкрэтызацыі лірычнага характару і праз гэты характар — як вынік — відаць арганічнае спалучэнне асобы паэта ў адметнасці яго біяграфічных рысаў, духоўнай напоўненасці з тэмай, праблемай, ідэйным стрыжнем твора.
Дарагая мая Радзіма!
Слова песьняю стацца прымусь, каб яна нашу радасьць пладзіла, што на сьвеце жыве Беларусь,
I, мінаючы глум і мукі, на прысуджаным доляй крыжы несла дзецям тваім і ўнукам найвялікшае права — жыць!
Такі адкрыты зварот да Радзімы надае твору даверліва-спавядальны тон і ў той жа час праблемна-завостраны, сцвярджальны характар —на свеце жыла, жыве і будзе жыць Беларусь! Яна сваёй шматпакутнай гісторыяй заваявала сабе гэтае права. I далей, пераходзячы да ўласных успамінаў (“Як човен із зарасьляў, выплыў // праз морак гадоў успамін”), аўтар малюе змрочную карціну паняволення:
Жыцьцё нас і гнула і секла на часткі і напал — абы у хітра змайстрованым пекле пладзіліся й чахлі рабы...
Аўтар параўноўвае радзіму-Беларусь з маладзіцай, якая мужна, з годнасцю пераносіла здзекі, цярпела, калі катавалі і калечылі яе цела, і заплаціла за абразу сваім жыццём, “найдаражэйшым коштам”.
Пра пакуты Радзімы складзеныя ў народзе песні-плачы, і аўтар, уводзячы ў мастацкую тканіну твора народна-песенную сімволіку, прымушае засвяціцца новым шматзначным сэнсам даўнія дыяменты фальклору.
Народныя казанні, заснаваныя на яве, пераходзяць у душэўна-напружаны стан паэта, у яго грамадзянскі роздум. Высокія катэгорыі — Радзіма-маці, сям’я, маладосць, старасць, памяць продкаў, праўда, сяброўства, сумленне, вяхі гісторыі і асабліва дваццатае стагоддзе, укрыжаваная Беларусь — у розных аспектах асэнсоўваюцца аўтарам.
Палітыка звера двухногага, створаная ім злачынная сістэма скалечыла або вынішчыла многія сумленныя душы. Аўтар дае своеасаблівую характарыстыку гэтай сістэме, “астоям чужацкага ладу”, прынесенага на Беларусь, і марыць “сьлед ліхадзея агнём спаласкаць з абшараў зямлі беларускай”. Аднак дзеля гэтага
патрэбна згуртаванасць нацыянальна-сведамых людзей-аднадумцаў, успоеных сокамі і сонцам радзімы. Пра такія праблемы ідзе размова ў дзесятым раздзеле “Прысягі”, які ўяўляе сабой маналог — зварот паэта да роднай зямлі з просьбай вярнуць былую сілу і мужнасць сённяшнім яе насельнікам:
Паі ж нас сокамі грудзей, як продкаў некалі, зямліца! Паі! Нас покліч твой вядзе Табе і Небу памаліцца.
Прымі да споведзі. Вазьмі прысягу верную. Ад шчасьця сваімі моцнымі грудзьмі цябе заслонім ад напасьці.
I на гэтую святую справу — абарону айчыны ад усялякіх напасцяў — беларусаў натхняе гераічная мінуўшчына краю: старажытны Менск, Няміга, якая памятае розныя бітвы, высокая Плошча і нацыянальныя сімвалы, старадаўняя Пагоня. Натхнёна і вельмі да месца гучаць неўміручыя словы “Пагоні” Максіма Багдановіча, уведзеныя ў тэкст “Прысягі”.
Радкі з многіх вершаў Багдановіча выкарыстоўвалі амаль усе пісьменнікі-эмігранты, у Дудзіцкага яны кладуцца як уласна выпакутаваныя, дакладна перадаюць яго душэўны стан і думкі, якімі жыў паэт у выгнанні. Яму хацелася, каб “Прысягу” пачуў “увесь народ крывіцкі” і падняўся супраць тых, што прагнулі “зганьбіць нашу лучнасьць”, наравілі “аддаць край наш родны, любы на новы зьдзек, на згубу ў рукі спрытных людабояў”. Паэт заклікае беларусаў жыць адным памкненнем, “каб ня чыніў чужынец глуму і больш ня стукаўся ў дзьверы”.
Тут, дзе воды Нямігі ўліваюцца ў Сьвіслач, Сотні год дзе няволя чужацкая вісла, На зьняслаўленым пляцы разьбітай сталіцы, Векапомнага Менску, дзе радасьць іскрыцца, Над касьцямі ахвяраў вялікіх пад сьцягам Далі Богу, Народу й Радзіме прысягу...
I хонь высокім быў ваяцкі дух беларусаў, аднак няроўнымі былі сілы, у шматгадовым змаганні за волю загінулі лепшыя яе сыны, якіх ушаноўвае і аплаквае Маці-айчына.
Плывуць жалобныя развагі, плывуць і коцяцца паволі: — Пад бел-чырвона-белым сьцягам ляглі сыны за шчасьце волі...
За рэкі й руністыя гоні, за край вазёр, красы і веры, за гарт Крывіцкае Пагоні ляглі крывіцкія жаўнеры...
Але заканчваецца паэма не гэтымі трагічнымі падзеямі, на якія багатая шматпакутная гісторыя Бацькаўшчыны, а філасофскім роздумам аўтара, асуджэннем прыстасаванцаў, што забываюць пра свой сыноўні абавязак перад радзімай, ідуць служыць любой уладзе дзеля “свайго, наймілейшага”.
Заключныя раздзелы твора поўняцца жыццясцвярджальным пафасам, незгасальнай верай Паэта, заклікам памятаць пра ахвяры, не здраджваць роднаму краю.
Прыйдзем, вернемся ў бацькаву хату сьвяткаваць найвялікшае сьвята, сьвята мужнасьці, моцы і сілы, што няволю ў змаганьні скасіла. Маці стрэне, гасьцінна адчыніць сэрцу блізкія дзьверы сьвятыні... Родная! Заві, хвалюй усіх нас, высака падымаць над неспакоем сьцяг — сыноў прымусь.
Мы ж крывёю на шляхох стагодзьдзяў высеклі несьмяротнае імя такое — БЕЛАРУСЬ...
На гэты аптымістычны стрыжань паэмы, з якога яна пачынаецца і якім заканчваецца, праз трагічны сімвалічна-абагульнены план твора як бы нарошчваюцца ўсё новыя і новыя гістарычныя кругі жыцця беларусаў. Далёкія паданні перакрыжоўваюцца з явай, ад раздзела да раздзела паглыбляецца асэнсаванне ўнутранага, духоўнага напаўнення катэгорый гераічнага і трагічнага. Чатырохрадкоўі паэмы перамяжоўваюцца філасофска-лірычнымі адступленнямі — скандэнсавана-ўдумлівымі двухрадкоўямі. Яны ахопліваюць нас мелодыямі то эмацыйна-аптымістычных, то горка-
тужлівых, жалобных настрояў, грамадзянска-палкіх заклікаў, нарастаючых і цытаваннем Багдановічавай “Пагоні”, і фальклорнымі матывамі, і адкрытымі аўтарскімі зваротамі-маналогамі. Усё гэта надае твору эпічную шырыню, незвычайную тоеснасць з праблемамі нашага сённяшняга дня. Чытачу блізкае і зразумелае глыбока-чалавечае ўзрушэнне аўтара. Ён хоць у летуценнях, спадзяваннях вяртаецца на радзіму, радуецца сустрэчы з роднай зямлёй, як з незабыўнай дарагой маці, смуткуе ад усведамлення, якія цяжкія выпрабаванні прынёс “кляты дваццаты век” людзям. Адсюль у творы бясконцыя пераходы і сутыкненні супярэчлівых настрояў, адчуванняў, імклівая змена меладычнасці радкоў, якая перадае неўтаймаваны, неспакойны дух лірычнага героя.
Паэмай “Прысяга” Дудзіцкі яшчэ раз пацвердзіў сваю духоўную вернасць і адданасць Бацькаўшчыне, паказаў, якім дарагім і важным для яго было ўсё, што складала змест і сэнс паняцця “Беларусь”.
У адрозненне ад паэмаў “Зьвер двухногі” і “Прысяга” ліраманалагічныя паэмы “Маіх уяў ружовых ранак” і “Сьцені” ўяўляюць сабой выдатныя імправізацыі лірычнага кшталту. Урыўкі з гэтых твораў друкаваліся ў другой палове 40—50-х гадоў у часопісах “Божым шляхам”, “Конадні”, альманаху “Ля чужых берагоў”, газеце “Бацькаўшчына”. Упершыню цалкам гэтыя невялікія паэмы былі апублікаваныя ў кнізе “Напярэймы жаданьням” (Нью-Ёрк, 1994).
“Маіх уяў ружовых ранак” — паэма-ўхваленне “здабыткаў новых сьветлых дзён, // пладоў уцешнай, рупнай працы, // за што сам край ішоў змагацца”. Аўтар ужо выразна чуе “гоман вялікай прышласьці”.
Яна і не далёка ўжо, а блізка, хоць морак ейную калыску і затуляе ад відна.
1 дзень той сэрцу будзе дораг...
I я ня дам ніколі веры, што мор надыдзе хараству!
Усё, жыве і жыць што мусіць, што сьпеліць зорная асець, на хвалях прышласьць прынясе для несьмяротнай Беларусі!
Паэма “Сьцені” — урачыстая ода каханню і хараству роднага краю, своеасаблівы ўнутраны маналог аўтара, у душы якога нараджаюцца няўлоўныя імгненні закаханасці да любай дзяўчыны і спалучаюцца, паглыбляюцца пачуццямі замілаванасці да красы прыроды, яе вясенняй квецені.
Паэт наследуе нацыянальным традыцыям у апісаннях прыроды, стварэнні вобраза вясны. Ён стрыманы і строгі ў адборы лексікі, у імкненні да арыгінальнасці, перадачы інтымнай настраёвасці. У апісаннях вясенняга ранку (“Золак выцадзіў з-за пушчы // полуд медзіва на стрэхі”) аўтар карыстаецца разгорнутымі паэтычна-вобразнымі асацыяцыямі, яркімі параўнаннямі. У яго ажываюць сьцені (“Залатыя сонца пасмы // засланіла сьцень жывая... // Задаволеная, села і таўчэцца каля клямкі...”) і вельмі трапна перададзены момант, калі вось-вось прачнецца, ажыве перад самым усходам сонца.
Шчэ драмалі струны ветру, і сады усыцяж маўчалі, толькі ўжо зямныя нетры адмыкаліся ключамі... Рассыпаўся звон іскрысты глыбіні на роснай стыні. Шэлест лісьцяў цымбалістых выплываў у стройным стылі з цішыні і нікнуў дзесьці ў ніцях польнасьці рудое. Далікатна скроні песьціў шоўк сьвітальны сырадою, напаўняў душу да сыці, грудзі... Вылучыўшы змогу, цалаваўся, змыўшы прыцем, з хмаркай месячык двухрогі...
Карціны прыроды, намаляваныя ў паэме, маюць самастойнае эстэтычнае значэнне, могуць існаваць як асобныя вершы. Але разам з тым аўтар паказвае, як моцна яны хвалююць, узрушваюць лірычнага героя, як цесна звязаны яны з яго першаснымі адчуваннямі еднасці з прыродным светам, з васільком, каласком жыта, што вышытыя на яго кашулі з сінявокага лёну, да якога датыкаліся рукі маці і любай дзяўчыны. Прырода тут для паэта — увасабленне дабра і прыгажосці, лепшых чалавечых рысаў, характэрных і для блізкіх сэрцу дарагіх людзей.
Побач з пейзажнай лірыкай важным паказчыкам духоўнага жыцця паэта, ступені індывідуалізацыі паэтычнага перажывання з’яўляецца лірыка кахання. Дудзіцкі не шмат напісаў такіх вершаў, аднак у іх, як і ў паэме “Сьцені”, узнікненне пачуцця вялікага кахання заўсёды разгортваецца на фоне цудоўных, мілых паэтаваму сэрцу беларускіх пейзажаў. Аўтар дакладна ўмее перадаць зменлівасць, плынь гэтага пачуцця ў сувязі з адпаведным станам прыроды.
Нечакана зусім і проста напаткала такая сустрэча... I здалося, да зор выростаў смуглатвары глыбоцкі вечар.
Сінь вазёраў срабрыстай лускай узьбягала здаля на мелі.
Словы ціхія любых вуснаў маё сэрца краналі хмелем...
(Нечакана зусім і проста, с. 78)
Вершы пра каханне амаль у кожнага паэта пазначаныя высокаадухоўленым, індывідуалізаваным перажываннем, узнёслым лірызмам. У Дудзіцкага паэзія кахання — гэта глыбокае і поўнае адчуванне свету, ахутанае лёгкім вэлюмам смутку, адчуваннем складанай аб’ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка паэта пашырае зямное існаванне да ўзнёсласці, эстэтызуе высокі духоўны пачатак, платанічнае і пачуццёвае, аднак больш скіравана да цнатліва-платанічнага, дзе каханне пераўтвараецца ў любоў да абстрактнай дзяўчыны, вобраз якой зліваецца з радзімай, асабліва дарагой у расстанні з ёю (вершы “Блакіт вачэй”, “Верш”, “Нечакана зусім і проста”, “Веры Стосуй”, “Надпіс на фотаздымку”, “Просьба”, “Адцьвіла маіх надзеяў ружа”, “Шчасьце”, цыкл “Да родных, блізкіх і далёкіх”).
* * *
Актывізацыя мастацкага мыслення, творчы ўзлёт Дудзіцкага звязаны з мюнхенскім перыядам яго жыцця, калі ён пачаў інтэнсіўна працаваць над празаічнымі творамі. Найперш паэт пісаў публіцыстычныя артыкулы і выступаў з імі на радыё, перадачы якога трансляваліся на Беларусь. Ужо самі назвы гэтых артыкулаў казалі пра іх змест і сэнс: “Трагедыя беларусаў”,
“Лыжка мёду й бочка савецкага дзёгцю”, “Новая савецкая правакацыя”, “Пашто даганяць”, “Піраміда клясавых супярэчнасьцяў”, “Hi верыць, ні спадзявацца”, “Шукаюць наіўных”, “Сіла праўды”, “Птушцы — крылы, чалавеку — свабода”, “Падумайце самі”, “Ёсьць такія на сьвеце людзі”, “Ёсьць у нашай малітве словы” ды інш. Асабліва ўражваюць успаміны пісьменніка, невялікія апавяданні, навелы: “Тайніцы Сьляпянскага лесу”, “Абразок”, “Андрэй Сякера”, “Сон Зьнябыціча” ды іншыя творы пра страшныя гады рэпрэсій, якія сваім зместам нагадваюць апавяданне В.Быкава “Жоўты пясочак”, паэму С.Законнікава “Цівалі”. Ва ўспамінах Дудзіцкі апавядае пра свой арышт, пра бязвінных ахвяраў, з якімі давялося сядзець у Мінскай турме. Вось як апісвае аўтар няшчасны лёс звычайнага чалавека, вясковага ганчара: “Добры быў чалавек Мікіта Бурболік — чалавек трыццатых гадоў... Тхло ад яго смуродам арыштанцкіх і пахла беларускай зямлёй. Апошняе было гэтакім моцным, што часам думалася: вось ён, гэты запраўдны беларус. Першае, што йшло ад арыштанцкіх — набытае ў няшчасьці, укліненае чужою сілаю, другое ж, што йшло ад зямлі, — ураджонае, высмактанае з матчыным малаком і добра ўкаранелае.
Гадамі “вялікага пералому” расхістаўся Бурболікаў грунт, надламаліся ягоныя карані, а крыклівы, неданошаны чырвоны плод сацыялізму вырваў гэтыя карані, паадсякаў іх, атрос зямлю і шпурнуў таўкачэвіцкага селяніна-ганчара ў брудныя сьмярдзючыя гарадскія клапоўні, так, як сам Бурболік шпурляў, бывала, чарап’ё нядобра выкручанага гарлача.
От і перакідаюць яго з месца на месца — з клапоўні ў клапоўню, перакачваюць з боку на бок, сушаць ягонае гаспадарскае сэрца. Пашчапалася суцэльнасць, а чарап’ё бразгаціць і ня клеіцца. I дзеці галадаюць, плачуць, і жонка пакутуе пад старым зрубам, чакае. Чатыры гады чакаюць галодныя раты кармільца.
I цяпер стаіць гэты шчуплы, крывенькі Мікіта перад маімі вачыма. Стаіць і жмурыцца. Пазірае з-за кутку на белыя ад марозу краты камянога мяшка нумар тры, на парэзаныя кратамі маленькія сіненькія кавалачкі неба...”14
Паўстае таксама Менск 30-х гадоў, “Беларускі Менск, дзе нікому не ставала паветра”. Яскрава, дакладна перададзена ат-
14 Напярэймы жаданьням. С. 235.
масфера рэпрэсій, быццам уся Беларусь апынулася ў камеры нумар тры Менскай турмы. У гэтым жудасным, “смярдзючым, вашывым каменным мяшку” сядзелі і ганчар з-пад Таўкачэвіч Мікіта Бурболік, шацкі рыбалоў Гарбун, садавод з-пад Вільні Міхал Сырадой і серабранскі разьнік Лаўрэн Пячонка, настаўнікі Цімох Баравец і Якуб Церабелец, стары селянін Мар’ян Зялёнка, дрывасек Сялівон, рабочы Калоша, лекар менскай лякарні Юдовін, малады аграном Віталі Зьнябыціч, і яны — “жывыя мерцьвякі” — сабраліся вакол закатаванага Якуба Церабельца, які толькі што адышоў у лепшы свет. I над ім, мёртвым, гучаць балючыя словы Апанаса Галёнкі, празванага ў камеры Цыбатым Валанцеем: I дагэтуль, дома, жывымі мерцьвякамі былі мы й
прызнавацца самім сабе баяліся, ад людзей і саміх сябе хаваліся й уцякалі. Сьмерці чакалі, разумееце? Ня горшых, а лепшых гэтая сьмерць вырывала...”
Дакладнасць, праўдзівасць цяжкіх, змрочных карцін турэмнай апраметнай дасягаецца шляхам персаніфікацыі ўспамінаў. Аўтар не толькі апісвае, але найперш паказвае, раскрывае лёсы насельнікаў камеры праз іх уласныя аповеды, роздум, спрэчкі, разважанні — і ўсё гэта моцна ўздзейнічае, выклікае пачуцці суперажывання, разумення, спагады і асабліва пачуццё непрымання бесчалавечнага, неправеднага насілля сістэмы, якая дзейнічала, вынішчала сумленных, працавітых, сапраўды лепшых людзей, рукамі нелюдзяў “чырвонагаловых чорных скуранак”, што таксама сталі своеасаблівымі ахвярамі таталітарнай сістэмы.
Працягам успамінаў пра страшныя гады рэпрэсій з’яўляюцца невялікія апавяданні, навелы, абразкі. У апавяданні “Гісторыя Сяргея Кастрыцы”, змест якога ў нейкіх момантах блізкі да зместу аповесці Васіля Быкава “Аблава”, што, дарэчы, сведчыць пра тыповасць тагачасных жыццёвых рэалій, Уладзімір Дудзіцкі раскрывае трагічны лёс працавітай сялянскай сям’і. Галоўны герой апавядання Сяргей Кастрыца, адваяваўшы на франтах грамадзянскай вайны, заслужыўшы “бляшанку на грудзі”, вярнуўся ў вёску скалечаным, але дзякуючы сваёй працавітасці, кемлівасці неўзабаве стаў заможным гаспадаром. Аднак пад час калектывізацыі трапіў пад раскулачванне і быў высланы ў ліку многіх тысяч такіх жа беларусаў на поўнач, дзе цягнуў лямку катаржніка ў спадзяванні вярнуцца на Беларусь, да жонкі Рыпіны і дачкі Волечкі ў родную вёску Мазалі. Але спадзяванні гэтыя былі марнымі.
Іншы варыянт пакутнага сялянскага лёсу раскрываецца ў навеле “Андрэй Сякера”. Галоўны герой твора Андрэй Сякера адбыў зняволенне, прыехаў у сваю Іржаўку, прычым незвычайным спосабам. Яго, зняможанага, запалоханага, што плёўся па гразкай дарозе, згадзіўся падвезці шафёр машыны, у кузаве якой стаялі новыя труны. У адной з іх ляжала звязанае цяля, у другую залез Андрэй і неўзабаве заснуў. Калі ў Іржаўцы знялі з машыны труну, аднавяскоўцы пазналі ў схуднелым чалавеку жывога свайго земляка. Аднак бязрадасным было яго вяртанне. Памерла жонка Тэкля, не вытрымаўшы цяжкіх перажыванняў, разбурана гаспадарка. Так і пакідае аўтар свайго героя на роспачным раздарожжы ў горкім роздуме.
I ўсё ж селянін — істота трывушчая, і, можа, Андрэй зноў здолее стаць на ногі, як гэта сталася з героем другога апавядання Дудзіцкага “У гасьцёх Цыпрона Цырубалкі”. Вярнуўся Цыпрон з “савецкай лячэбніцы”, з Котласа ў родную Іржаўку і прывёз з сабой “бальшавіцкую спадчыну”, лагерны абутак — “сьцёртыя дзеравякі і ў торбачцы 205 колікаў, што пайкі хлеба сколвалі ў турме.
— Хаваю, — сьмяецца Цыпрон. — Жонка хацела была ў печ укінуць, а я кажу: “He, не, няхай ляжаць, есьці не просяць”. Бывае, часам агорне мяне сум — падыду, пагляджу, і на душы неяк лягчэй стане: як бы яно цяпер ні было, а ўсё ж ня тое...”15 Усе гэтыя ўспаміны, апавяданні Дудзіцкага, напісаныя ў другой палове 50-х гадоў, сведчаць пра катастрафічнае вынішчэнне працавітага сялянства, пра цяжкія наступствы ланавання “чужынцаў”. Яны пераклікаюцца з яго раннімі публіцыстычнымі артыкуламі, у якіх ён пісаў: “Рэч у тым, што беларуская зямля, якая ў сваёй мінуўшчыне ніколі ня бачыла прасьветнае часіны, будучы пад пятою розных прыгнятальнікаў, гэтым разам трапіла ў рукі самых вялікіх прыгнятальнікаў у сьвеце, самых зацятых ворагаў беларускага народу — бальшавікоў, якія, крычучы пра аднаўленне разбуранага войнамі краю, а на самай рэчы ністожачы ягоныя векавыя набыткі, упрэглі беларускі народ у ярмо непасільнае працы й празьмерных вызыскаў...” (“Бацькі і дзеці”).
1 ўжо пазней ва ўспамінах і апавяданнях, аповесці ‘Толас крыві” (да гэтага часу вядомыя толькі ўрыўкі з яе, увесь тэкст
15 Архіўная кніга. С. 69.
пакуль не знойдзены) пісьменнік імкнуўся паказаць, як і якімі метадамі дзейнічалі “чужынцы”, як пасяляліся ў душах людзей страх, абыякавасць, пакорлівасць, адбывалася “ўрастанне ў турэмны сацыялізм”. Гэтаму садзейнічалі не толькі рэпрэсіі, высылкі, калектывізацыя, праведзеная злачыннымі сродкамі, але і войны, якія заўсёды каціліся праз Беларусь, а беларусы вечна ішлі ў выгнанне, пакідаючы родную зямлю.
Першыя раздзелы аповесці “Голас крыві” — “Перад бурай”, “У палоне думак” уяўляюць сабой прачулы гімн чыстай нясплямленай душы гаспадара-хлебароба, яго працавітым рукам, хараству беларускага поля, неба, пушчы, сіле зямлі, у якую беларускі селянін глыбока ўрос каранямі.
Акрамя гэтых гімнаў-хваласпеваў роднай зямлі і яе шчыраму, адданаму працаўніку ва ўспаміны ўключана своеасаблівая сімвалічная містэрыя “Сон Зьнябыціча”, дзе пісьменнік, сцвярджаючы вернасць лепшым традыцыям жыцця народа, спавядае ідэю нацыянальнага яднання, веру ў аднаўленне беларускай дзяржаўнасці і свабоду ад усялякіх чужынцаў. I прадракае, што будзе пастаўлены помнік “злой сіле, нячыстаму духу” ў выглядзе абкручанага іржавым калючым дротам асінавага кала, глыбока ўбітага ў вялікі земляны насып. “Жарты жартамі, а праўда — чамярыца з перцам: далёка даўнейшаму да нашага цяперашняга. Даўней (да слова прыйшлося) балацяная Ігуменшчына на пальцах сваіх рыштантаў лічыла, і ўсе брытыя ілбы нешта каля паўгода Кацярынінскім трактам у Сібір пхнуліся, а цяпер і хаты нямашака бяз рыштанта, і дарогі да пядзі ўкараціліся: на месцы людзі ў турэмны сацыялізм паволі ўрастаюць... А ўросшы й абыўшыся, чалавек і хвалёнай часіне не дае веры, пакуль добра ня выдыхае таго, што моцна ў знакі яму далося, і душою не вычуе неспадзеўкі прышлага розьніва. I калі ўжо, ачухаўшыся, падыме вочы, каб таму рэдкаму дзіву соладка ўсьміхнуцца, дык і дзіва нямашака: новая трасца ў дзьверы пачынае стукацца. Гэтак яно й сьціхата сьціхаты ніколі ў турме не здаганяе.
Шчасьця — ні на часіну, а гора — на пяцігодкі...”16
Ужо па гэтых успамінах, невялікіх апавяданнях, навелах, абразках прыкметна, што Уладзімір Дудзіцкі безумоўна меў талент празаіка, які, аднак, не паспеў раскрыцца напоўніцу. Пра
16 Напярэймы жаданьням. С. 254.
гэты талент сведчаць не толькі глыбіня і смеласць праблематыкі ягонай прозы, але і яе незвычайная лексічна багатая, экспрэсіўна-эмацыйная мова, для якой найбольш характэрныя выразныя інтанацыі народнай мовы: розныя фразеалагізмы, устойлівыя выразы, выслоўі, прыказкі, прымаўкі — і ўсё гэта арганічна ўплятаецца ў аўтарскія лірычныя адступленні, мову герояў, іх партрэтныя, псіхалагічныя характарыстыкі: “Сьмерцяй жыцьця не паправіш, а сьмерці не мінеш”, “На целе — ні сухога рубца”, “ягоныя думкі хвастамі не вілялі”, “сэрца не ў ладах з думкаю”, “чэзнем з голаду”, “вераб’я на мякіне не правядзеш”, “вока ніколі нікому не запарушыў”, “шытыя белымі ніткамі хітрыкі”, “жывяце ў горадзе, як у Бога за пазухаю, а мы як той гарох пры дарозе”, “адзін з мёдам, а іншы з чамярыцаю”, “душа грызьмя грызлася”, “Богу душой не вінен”, “у хаце і мышы няма чым задавійца”, “ці тапор у гаршчок, ці зубы на паліцу”, “шараваў мазгамі” ды інш.
Многія аўтарскія выслоўі ўспрымаюцца як афарызмы: “Шчасьця — ні на часіну, а гора — на пяцігодкі”, “Вёрстаў кіямі не злічыш”, “Пачаткам заўтрашняга плачу здаецца сяньняшні твой сьмех”, “He карай за нямудрае, Ойча Мой!” ды інш.
Нельга не адзначыць незвычайную вобразнасць і псіхалагічную дакладнасць у абмалёўцы розных тыпаў вяскоўцаў, асабліва вызначальных рысаў жаночых характараў.
Аўтар мог беражліва, быццам услухоўваючыся ў размову вясковых жанчын, пераносіць у твор адценні іх жывой інтанацыі: цеплыню галасоў, разважлівасць, памяркоўнасць, спачуванне, захоўваючы характэрныя словы, звароты, параўнанні, выразы, якія спрыялі раскрыццю глыбіні перажыванняў, жыццёвай сялянскай філасофіі.
Мілагучнасць, суладнасць, аўтарская замілаванасць хараством роднага краю адчуваецца таксама ў апісаннях прыроды, якім уласцівы яшчэ больш тонкі і складаны механізм моўнавобразнага развіцця — тут і гукапіс, і памяншальна-ласкавыя словы, метафарычная і параўнальная канкрэтызацыя з дапамогаю слоў-характарыстык.
“...Якая цудоўная раніца каля Пцічы! Сонца яшчэ няма, але вялізарнае сьветла-ружовае паўкола падымаецца ўсё вышэй і вышэй. Вось першыя праменьчыкі прыпалі да дробных, танюткіх карункаў вельмі сінюткіх хмурынак і доўга-доўга цалуюцца з імі. На густым берагу аселіцы загарэліся росы...
I цудоўныя сінюткія матылькі...
Росы буйнеюць, буйнеюць, набліжаюцца да матылькоў, і ўсе разам коцяцца сустракаць сонца...” (“I росы, і лотаць”)17.
Аднак, калі параўнаць мову, якой апісвае Дудзіцкі-празаік гэты свет хараства прыроды, душы беларуса і мову, якой Дудзіцкі-паэт раскрывае становішча Бацькаўшчыны, то гэта зусім іншая афарбаванасць, дзе пераважаюць змрочныя, цёмныя, шэрыя колеры.
Для індывідуальна-паэтычнага слоўніка Дудзіцкага характэрна такая сістэма вобразных сродкаў, мастацкіх тропаў, як канкрэтна-пачуццёвых, так і ўмоўна-асацыятыўных, якія найбольш выразна, яскрава і дакладна перадаюць не толькі душэўны стан аўтара і яго лірычнага героя, але і боль за радзіму, веру і бязвер’е, аптымізм і ўпадніцкія настроі.
Трагічны гром! Крышыліся шчыты грымотных гор, каб гора не зацерці. Ад роўніка да нетраў Варкуты згінаўся сьвет у танцы дзікай сьмерці...18
Гэта ж цела братоў і сясьцёр пакалечана на шляхох крыжавых нечуванаю вушчуняй...
(Маем сілу і Край свой, с. 18)
Сьцігавала хаду няўдача на пякельным жыцьця таку, і каціліся сьлёзы плачу на ляшчоткі цяжкіх пакут.
(Зьвер двухногі, с. 115)
Для Дудзіцкага толькі такой і магла быць паэзія супярэчлівага, складанага XX стагоддзя, пазначанага сацыяльнымі катастрофамі, войнамі, рэпрэсіямі, духоўнымі чалавечымі трагедыямі, якія перажываў і сам паэт. Многія эпітэты (“крывёй палуджаныя зоры”, “глейкі сум”, “смуглатвары глыбоцкі вечар”, “волялюбівы, паўнацечны Нёман”, “зыбісты міраж”, “спуджаны
17 Напярэймы жаданьням. С. 232.
18 Архіўная кніга. С. 61.
ранак” ды інш.), параўнанні (“адзін, як прывід уначы”, “як той колас, вятрамі падбіты”, “месяц смутны, як і лёс мой”...), простыя і складаныя паэтычныя тропы яскрава перадаюць незвычайна праўдзівае бачанне і асэнсаванне сучаснага паэту жыцця — побытавае нітуецца з высокадухоўным, словы, якія абазначаюць канкрэтнае, перамяжоўваюцца з абстрактнымі паняццямі і ў тэксце твора набываюць абноўленае нетрадыцыйнае азначэнне. Выкарыстоўвае аўтар і спрадвечнабеларускія словы, якія ў сённяшняй зрусіфікаванай, скалечанай беларускай мове амаль не ўжываюцца, лічацца дыялектнымі, састарэлымі, аднак ужытыя Дудзіцкім у адпаведным кантэксце гучаць па-новаму, перадаючы свежы, вобразны строй аўтарскай мовы (“вуглянее ля сьцежак слава”, “сьцень ракіт”, “суцьмежжа”, “асельцы вязьніц”, “прыкунежыць”, “спрытоньваць”, “літыя бітніцы”, “войнікі-сыны”, “сьцігашалы”, “вузкі стрыб дугі”, “словам луснуў”, “хіжацкі сьмех”, “нечуванаю вушчуняй” ды інш.).
Нялёгка чытаюцца вершы, паэмы Дудзіцкага — трэба пільная ўвага, уваходжанне ў душэўны, унутраны настрой аўтара, учытванне ў даволі складаныя сінтаксічныя канструкцыі, інверсійную пабудову сказа, кальцавую кампазіцыю некаторых вершаў.
Лірызм паэзіі Уладзіміра Дудзіцкага, яе змест, духоўнапсіхалагічнае напаўненне вынікалі з непасрэдна-асабістага адчування свету, вельмі блізкага да светаўспрымання М.Багдановіча, нездарма ён так шчодра цытуе свайго ўлюбёнага паэта ва ўласных творах, прысвяціў яму адзін з лепшых сваіх вершаў мюнхенскага перыяду (“Максіму Багдановічу”). Як і ў Багдановіча, любоў да Беларусі ў Дудзіцкага незгасальная, яго душу і памяць заўсёды точыць балючае пытанне: “Калі Тваю зямлю сустрэне радасьць сьветлага ўваскросу?” (“Званы”). I пра што б ні пісаў паэт — гэтае пытанне як фон, як рэфрэн, як падтэкст гучыць амаль у кожным вершы.
У цыкле новых вершаў (“Нашы думкі трывогай будзяцца”, “Сьціскаюць хвалі пеністыя мора”, “Сіняе і чыстае такое”, “Напярэймы зары ўсё ішоў”, “Дзьве дарогі”, “Прыйшлі і вернемся”) спадзяванні на ўваскрэсенне Беларусі то падмацоўваюцца заклікамі-зваротамі да будучых пакаленняў — “мужных арлоў-вызвольнікаў”, то малітвамі “за прыйсьце сьветлае, за шчасьце // Нарадзінаў мае пакутнае радзімы”, то, наадварот, быццам губляючы веру, аўтар роспачна сцвярджае:
He гляджу я цяпер на ўсход, бо на ўсходзе зара ня іскрыцца. I ці мала йшчэ высьмягне год у жыцьці сінявокай сястрыцы, бо на ўсходзе зара ня іскрыцца19.
У некаторых вершах, няскончанай паэме “Гранітныя абвалы” Дудзіцкі імкнуўся паказаць становішча “сінявокай сястрыцы”, якая апынулася паміж гранітнымі абваламі магутных суседніх дзяржаў (“Ляўшун імчаўся з левай стараны, Правун — із правай. Моцны, вытрывалы, згінаў заміны шляху...”). । бяда яе была не толькі ў гэтай залежнасці, але і ў пазіцыі ўласных так званых “патрыётаў”.
Ёсьць такія на сьвеце людзі, пра якіх нават мовы няма... Б’юпь сябе кулакамі ў грудзі, каб за лейцы сваіх трымаць.
А чужым — чужаніцам — насьцеж дзьверы хаты, шляхі дарог...
Ім няцяжка шпурляць і красьці, што ў пакутах гадоў зьбярог чалавек — і красу, і годнасьнь, срэбра думак, сьвятло сьвятла. Вельмі прыкра, што ў целе родным прэе бросьня жывога тла...
(Ёсць такія на сьвеце людзі)20
He знаходзілі сум і боль паэта суцяшэння ў вершах, усё болып тужлівай і безвыходнай станавілася яго Муза, бо не спраўдзіліся яго надзеі быць карысным, патрэбным Бацькаўшчыне.
I ўсё ж даведалася радзіма, што насіў у “сховах дум” яе таленавіты сын, якая любоў, якія мары пра незалежнасць і волю свайго “сінявокага краю” натхнялі паэта. Апошнім яго творам, напісаным у 1962 годзе, быў верш — гімн роднаму слову:
Я ня жыў без цябе.
Шанаваў і сьцярог, лашчыў ласкай
19 Архіўная кніга. С. 59.
20 Тамсама. С. 65.
і казкай лясною, каб ня ўмерла, крый Божа, ля чорных дарог Беларускае роднае слова. Ня згінайся, малю я, расьці і жыві. Будзь і сокам, і звонам вясновым, але ў сэрцы маім, у іскрыстай крыві — Беларускае роднае слова! Кожным гукам зьвіні, пладзі песьню-красу. Ты — жыцьця майго скарб і аснова!
Як малітву, цябе у сусьвет панясу — Беларускае роднае слова!
(Роднае слова, с. 192)
•к ж ж
У 1962 годзе Дудзіцкі з сям’ёй з Мюнхена зноў пераязджае на амерыканскі кантынент і некаторы час працуе ў Нью-Ёрскім аддзяленні радыёстанцыі “Свабода”, затым становіцца выкладчыкам рускай мовы ў адной са школ штата Індыяна, дзе на той час у Блумінгтонскім універсітэце працавалі беларускія паэты М.Сяднёў і У.Клішэвіч. Але і тут Дудзіцкі доўга не пратрымаўся, зноў вярнуўся ў Венесуэлу, і на пачатку 70-х гадоў след яго зусім губляецца. Паводле сведчання жонкі, Веры Уладзіміраўны, паэт вельмі пакутаваў ад цяжкага суму па радзіме і нездарма ў яго вершах рассыпаны шматлікія згадкі-пытанні: “Калі ж, калі зьнітуюцца з Радзімай пад сонцам дум сьпялюткіх невады?..”, “Знаёмы, родны водар поля..., дзе лугоў краса, гаі і рэчкі, азёры думныя, лясы — найдаражэйшы скарб прыроды...” У адным з вершаў паэт выказваў рэальную надзею, што “давядзецца мо’ калі адведаць бацькавы вуглы...”
Ён настолькі ўяўляў сябе ў роднай вёсцы, што не аднойчы перад вачыма паўставала жывая карціна вяртання:
Вось і дом...
I крывая рабіна ў жалобе — бязь лісьця, і чырвонае сонца
у хмарах над лысай гарою...
Я маўчу.
Я да клямкі дзьвярэй дакрануцца баюся і паклікаць...
каго?
Цішыня — ні бацькоў і ні любай...
(Я ня ведаю, дзе ты, с. 165)
He вытрымаўшы гэтай цяжкай настальгіі, Уладзімір Дудзіцкі, паводле адной з версій, надумаў прыехаць на радзіму, і тут ён знік, быццам і не было яго на свеце.
* * *
Спрабавала яго сляды на Бацькаўшчыне расшукваць і я. Ад Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі быў накіраваны запыт наконт лёсу Уладзіміра Дудзійкага. Адказ быў такі: “В КГБ Республнкн Беларусь нмеются сведення на Гутько (Дуднцкого) Владммнра Ермолаевмча, 1910 года рождення, уроженца дер. Дуднчн Пуховмчского района Мннской областа, который Постановленнем Особого Совешання прн Коллегнн ОГПУ от 10 августа 1933 года по обвмненню в контрреволюцнонной деятельностн был заключен в нсправмтельно-трудовой лагерь сроком на трн года.
Определеннем Судебной коллегнн по уголовным делам Верховного суда БССР от 24 августа 1956 г. уголовное дело на Гутько В.Е. пронзводством прекрашено за недоказанностью состава преступлення.
Сведеннй о возможной повторной суднмостн н дальнейшей судьбе Гутько В.Е. в КГБ, ннформашюнных центрах МВД— УВД Республнкм Беларусь н МВД Росснйской Федерацмн не нмеется.
5 мюля 1993 г.
Н.О.Председателя Комнтета — А.Кулеш”.
Прачытаўшы гэтую афіцыйную паперу, я намерылася пабываць у роднай вёсцы паэта, бо, зразумела, паўстала пытанне: калі ён сапраўды прыляцеў у Савецкі Саюз і не быў затрыманы адразу ў Маскве, то не мог найперш не прыехаць у Дудзічы.
На сённяшні дзень у Дудзічах (дзе знаходзіўся некалі палац Ельскіх) старажылы хоць і памятаюць вялікую сям’ю Гуцькаў, але ніхто не ведае, што адзін з васьмі дзяцей гэтай звычайнай сялянскай сям’і стаў беларускім паэтам Уладзімірам Дудзіцкім і кнігі яго выдадзены ў далёкай Амерыцы. Паводле словаў пляменніцы паэта Вольгі Фёдараўны і былога настаўніка Аляксандра Кучынскага, які, дарэчы, разам з Уладзімірам Гуцькам адбываў у 30-х гадах сібірскую высылку, пасля вайны Уладзіміра Гуцьку-Дудзіцкага ніхто ў Дудзічах не бачыў.
Аднак існуе версія, што чалавека з такім прозвішчам сустракалі на пачатку 70-х гадоў у Мардоўскіх канцлагерах, хоць дакументальнага пацверджання гэтаму няма, афіцыйна было заяўлена, што “палітычных рэпрэсій у 70-х гадах у СССР не было”.
Так і не высветлена да гэтага часу, дзе і як скончыўся жыццёвы шлях таленавітага беларускага паэта, які ўсё жыццё быў гнаны “клятым векам” і адчуваў “сьмяротнае зямлі чужой ярмо”.
Творчасць Дудзіцкага, пабудаваная на нацыянальнай тэматыцы і выдатнай беларускай мовай увасобленая ў традыцыйных фальклорных і літаратурных вобразах, з’яўляецца немалым укладам у гісторыю беларускай культуры. Аднак толькі ў другой палове 90-х яна пачала вяртацца на Бацькаўшчыну. Асноўныя яе тэмы, матывы, ідэі — воля і незалежнасць маці-Беларусі, родная мова, краса роднага краю, унутранае духоўнае жыццё паэта-выгнанніка, — усім гэтым напоўнена яго паэзія і проза. Некалі ў адным з вершаў-накідаў свайго роздуму аўтар пісаў:
На няпростай, крутой дарозе я пра гора сьпяваў у прозе, а ў вершах — пра сум і тугу. I стагнала мая дарога...
(3 незавершанага, с. 203)
I сапраўды, у творах Дудзіцкага Бацькаўшчына і ўсё, што з ёю звязана, — адзіная песня, шчырая радасць душы, невылечны боль і пакуты. У думках ён заўсёды быў на радзіме:
Да зялёных вазёр, дзе пакінуў цябе я калісьці, прылятаю на крылах балючых змардованых мрояў...
(Я ня ведаю, дзе ты, с. 165)
Паэт бясконца прызнаваўся ў любові да маці-радзімы і спадзяваўся, што і яго імя не будзе ёю забыта.
I вось я, перакроены часам і векам, тым, што ціснуць у пух камяні, гавару: заслугоўвае імя чалавека той, жыцьцё што любіў, як сын любіць маці ў ЖЫЦЫІІ й па сьмерці, разумеючы вартасьць жыцьця і крыві. I ніхто не пасьмее ні сьпляміць, ні сьцерці імя добрага.
Скажуць — жыві!..
(Да пары, да часу, с. 171)
Відаць, моцнае было жаданне вярнуцца і памерці на радзіме, бо, пажыўшы ў многіх краінах, у поўнай меры зведаўшы, што такое выгнанне, паэт пакінуў запавет нашчадкам: “Ля родных стрэх шукайце волі!”, а да блізкіх звярнуўся з апошняй малітвай: “Браты і сёстры, пад Сьвятою Брамай // зямлёю роднаю прыкрыйце грудзі!”
Вярнуўся на Бацькаўшчыну яе таленавіты сын, Паэт, каб аддаць ёй самае дарагое, што было ў яго жыцці, — беларускае паэтычнае слова.
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн., 1995. 125-137.
Белорусская лмрнка XIX—XX веков / Пер. Г.Рммского. М., 1998. С. 183-184.
Васючэнка П. Песні прыроджанага выгнанніка // Крыніца. 1998. № 4.
Галубовіч Л. Свой чалавек з Найробі, альбо Рэкламны праспект новай кніжкі//ЛіМ. 1999. 15 кастрычніка.
Гніламёдаў У. Слова, аплачанае лёсам // ЛіМ. 1993. 19 сакавіка.
Дудзіцкі У. I мала слоў. К.аб хоць раз усьміхнулася шчасьце. Балючым накіпам свае крыві. Замест разьвітаньня. Песьня. Прыйдзі. На ганьбішчы славы. Сіла рэчы // Крыніца. 1998. № 4.
Дудзіцкі У. Жывое праўдзівае слова. Ля роднай бацькаўскай мяжы. Ліст да маці. Апошняя малітва. Роднае слова. Пякельны дар. Няпослуху дзівацкага сакрэт: Вершы // Голас Радзімы. 1995. 19 мая.
Дудзіцкі У. На парозе турмы. Пакуль песня яшчэ не спета. He зракуся. He першы раз і не апошні, мусіць... Далей і далей. Чорная карта: Вершы // Полымя. 1991. № 8.
Дудзіцкі У. На скрыжаванні. Далей і далей. На ганьбішчы славы: Вершы // Наша Ніва. 1992. № 6.
Дудзіцкі У. Няпослуху дзівацкага сакрэт: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Дудзіцкі У. Тайніцы Сляпянскага лесу: Апавяданне // Крыніца. 1998. № 4.
Дубавец С. Паэт, які знайшоўся, чалавек, які прапаў // Крыніца. 1998. № 4.
Дудйцкйй В. У берегов Немнгн/Пер. М.Шелехова //Неман. 1994. № 3.
Конан У. Пра архіўную кнігу // Полымя. 1998. № 7.
Літвіновіч Я. “Бацькаўшчына” была з Бацькаўшчынай // ЛіМ. 1997. 31 кастрычніка.
Марціновіч А. Ярмо чужой зямлі: Шлях у невядомасць У.Дудзіцкага Ц Роднае слова. 1997. № 3.
Савік Л. “Шукайце волі...” // Голас Радзімы. 1995. 18 мая.
Савік Л. “Шукайце волі...” // ЛІМ. 1995. 28 ліпеня.
Савік Л. He знішчальныя душы людскія // Голас Радзімы. 1994. 20 студзеня.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Сачанка Б. 3 малавядомага і забытага // ЛіМ. 1991. 28 чэрвеня.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990.
Сачанка С. Дудзіцкі Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябліягр. слоўнік. Т. 6. Мн., 1995. С. 579—581.
Скобла М. Пад пагрозлівым знакам пытальніка // Крыніца. 1998. №4.
Скобла М. Уладзімір Дудзіцкі // Звязда. 1999. 7 жніўня.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 222—240.
Тычына М. “Цела точыць Беларусі дваццаты век...” // Крыніца. 1998. № 4.
Юрэвіч Л. “He карай за нямудрае, Ойча Мой!..” // Крыніца. 1998. № 4.
“Песьню нясём мы адну”
Хведар Ільляшэвіч
1910 1948
ІМЯ Хведара Ільляшэвіча — паэта, празаіка, крытыка, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, займае пачэснае месца сярод такіх вядомых літаратараў былой Заходняй Беларусі, як Антон Луцкевіч, Уладзімер Самойла, Алесь Салагуб, Ігнат Канчэўскі, Леапольд Родзевіч, Францішак Аляхновіч, Наталля Арсеннева, Макар Краўцоў, Сяргей Хмара, Анатоль Бярозка, Адам Станкевіч, Міхась Машара, Максім Танк, без якіх нельга ўявіць беларускі адраджэнскі рух 20—30-х гадоў XX стагоддзя.
Усе, хто ведаў Хведара Ільляшэвіча ў тыя гады і пазней, на эміграцыі, хто быў знаёмы з ім асабіста ці па творчай і грамадскай дзейнасці, пакінулі па ім добрыя, цёплыя ўспаміны.
Сабраў і выдаў яго літаратурную спадчыну Юры Жывіца, стваральнік беларускага музея ў Ляймэне (“Недапетая песьня”, 1981, Германія, і дадатак да гэтага зборніка, прысвечаны 40годдзю смерці ХЛльляшэвіча, 1988), высокім словам удзячнасці і павагі згадвае яго ў “Масеевай кнізе” (раздзел “Беластоцкі сшытак”) паэт Масей Сяднёў, якому Ільляшэвіч дапамог на першых кроках выгнання. Беларускі празаік У.Случанскі (жыў і памёр у Аўстраліі) лічыў Хведара Ільляшэвіча сваім настаўнікам, збіраў яго творы а.Аляксандр Надсан, пісалі пра свае сустрэчы з Ільляшэвічам многія вядомыя на эміграцыі беларусы: Я.Найдзюк, Юрка Віцьбіч, У.Брылеўскі, яму прысвячалі вершы Міхась Васілёк, Масей Сяднёў, Міхась Кавыль... Пражыў Хведар Ільляшэвіч кароткае, але яркае і змястоўнае жыццё, напоўненае творчым гарэннем, любоўю да людзей, Бацькаўшчыны, за волю і незалежнасць якой самаахвярна змагаўся.
Некалі Гётэ сказаў: “Хто хоча зразумець паэта, той мусіць пабываць на яго радзіме”. А радзіма Хведара Ільляшэвіча —
беларуская Вільня, дзе ён нарадзіўся 17 сакавіка 1910 года ў сям’і паштальёна. Бацькі былі беларусамі і паходзілі з Пружан. Хведар быў малодшым, меў сястру Ніну і старэйшага брата Міколу. Пад час Першай сусветнай вайны пайшлі ў бежанства, жылі ў г.Скопіне, недалёка ад Разані, перажылі рэвалюцыю, грамадзянскую вайну. У Вільню вярнуліся, калі заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай Польшчы. Пачалося вынішчэнне ўсяго беларускага на Крэсах Усходніх, на беларускіх землях запанавалі польскія асаднікі, арыштоўваліся беларускія дзеячы, закрываліся школы, ганьбавалася беларуская мова. He далі беларусам ажыццявіць адвечную мару аб незалежнасці бальшавікі ў 1918 г., вынішчалі беларускі дух і палякі. Тым не менш Ільляшэвічы паслалі дзяцей вучыцца ў Віленскую беларускую гімназію, адну з чатырох беларускіх гімназій, якія яшчэ працавалі ў Заходняй Беларусі. У Віленскай гімназіі дзеці выхоўваліся на ідэях беларушчыны. Там жа разам з братамі Ільляшэвічамі вучыліся паэты-пачаткоўцы Наталля Арсеннева, Алесь Салагуб, працавалі выдатныя педагогі-асветнікі Максім Гарэцкі, Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі ды іншыя. Моладзь выдавала рукапісны часопіс “Рунь”, друкавалася ў часопісе “Маладое жыцьцё” (1921 — 1923): у ім упершыню апублікавалі свае творы Мікола і Хведар Ільляшэвічы. Выязджаючы пад час канікулаў у Пружаны, Хведар, які быў таварыскім, шчырым юнаком, любіў спяваць, выдатна іграў на гітары, гармоніку, заўсёды збіраў вакол сябе моладзь, чытаў вершы, расказваў пра беларускую гісторыю. Ён, як і Алесь Салагуб, актыўны ўдзельнік Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, хадзіў па беларускіх вёсках, распаўсюджваў рэвалюцыйную літаратуру, ідэі беларускасці. За гэтую дзейнасць і Салагуб і Ільляшэвіч у 1927 годзе польскімі ўладамі былі пасаджаны ў Лукішкі — Віленскую турму, сцены якой памятаюць многіх славутых беларусаў-вязняў. Пасля дзесяці месяцаў зняволення шляхі беларускіх паэтаў разыходзяцца. Салагуб, паверыўшы, што ў БССР сапраўды будуецца “беларускі дом”, нелегальна пераходзіць мяжу і, прыехаўшы ў Мінск, паступае ва ўніверсітэт, затым у аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук. Да гэтага часу ён ужо быў вядомым паэтам, аўтарам многіх вершаў, “Лукішскага дзённіка”, гэтага, паводле слоў У.Калесніка, “мастацкага дакумента цэлага пакалення заходнебеларускай моладзі 20-х гадоў, мастац-
кай хронікі турэмнага жыцця”. Аднак Салагуб, прыхільнік савецкай улады і яе сацыялістычных пераўтварэнняў, у перыяд сталінскіх рэпрэсій быў аб’яўлены “ворагам народа” і ў 1934 г. расстраляны, а жонка з сынам высланыя на Поўнач.
Хведар Ільляшэвіч пасля выхаду з Лукішак, ужо таксама вядомы паэт (дэбютаваў вершамі ў 1925 годзе ў часопісах “Студэнцкая думка”, “Жыцьцё беларуса”, “Беларуская справа”, “Беларуская ніва”, “Крыніца”, “Калосьсе” пад псеўданімам Малады), быў сустрэты роднымі, сябрамі, якія зрабілі незвычайны падарунак 19-гадоваму паэту — выдалі яго першы паэтычны зборнік “Веснапесьні” (1929, Вільня, падрыхтаваны да друку сястрой Нінай). Прадмову да зборніка напісаў сам паэт, у якой адзначыў: “Я думаю вобразна, дзеля гэтага ў маіх вершах шмат недасказанага. Галоўны тон іх гэта — трывожнасьць сучаснае эпохі. Суадказна якраз гэтаму, што звініць у цэнтральных вершах, я і назваў зборнічак “Веснапесьні”. Шмат твораў, зьмешчаных тут, ужо друкаваліся. Між іншым, надрукаваны мой першы “салідны” верш “Мужыцкая доля” спраўлены Натальляй Арсеньневай.
Яшчэ шукаю пераважна ў галіне формы. Старое не падабаецца. У беларускай паэзіі “зусім зразумела” пераважалі сумныя, невыразныя матывы і ідэалы. Новае пакаленьне, якое вырасла на груньце адраджэнскага ўздыму, нясе з сабой выразнасьць і бадзёрасьць. У навейшай беларускай паэзіі гучыць сонечны марш, і для “новых” паэтаў настаў час скласьці “Новы апокрыф”.
Для новых, маладых паэтаў пакалення Ільляшэвіча “Новы апокрыф” далучаўся да традыцый “Апокрыфа” Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, як да сімвалу веры. Паэзія Ільляшэвіча была заснаваная на падзеях, праблемах тагачаснай рэчаіснасці, якімі жыла Заходняя Беларусь і сярод якіх фармаваўся Ільляшэвіч як чалавек і творца. Таму і вершы першага зборніка паэта цалкам адпавядалі яго грамадзянскай, палітычнай пазіцыі, мелі сапраўды выразны адбітак маладога задору, веры ў нацыянальна-адраджэнскія ідэі. Гэта асабліва адчуваецца ў праграмным вершы “Гвардыя”, які адкрываў “Веснапесьні”.
Мы маладыя, мы ўдалыя, Мы брацьця волі, сонца й дня! Хай льлюцца песьні аб шчасьці й долі — I болей сьмеху, больш жыцьця!
Такія вершы, перапоўненыя рытарычнымі заклікамі, хоць і не вызначаліся высокай мастацкасцю, аднак успрымаліся як поўная супрацьлегласць той паэзіі, дзе найболын гучалі ноты тугі, безвыходнасці, апавядалася пра цяжкую, пакутную долю народа. Па-другое, яны гаварылі, што трэба надаць беларускай паэзіі жыццясцвярджальнага пафасу, хоць сам малады паэт таксама не цураўся плачаў-жальбаў, характэрных для беларусаў тужліва-элегічных настрояў. “Там, дзе хаўтурныя песьні // Цягне, імчыць віхура, // Плача аб зорках прадвесьні, // Плача народ-цемната...” “Шлях даўгі, ланцужны — Беларусь мая! // Перапевы сьцюжы — Летняя туга, // Поле не ўзгарана, // Калёсаў паскрып // I ідзе скаваны // Гаротнік-мужык...”). Ільляшэвіч найперш імкнуўся адлюстроўваць становішча народа — сялян, рабочых — тэмы, якія здаваліся маладому аўтару незвычайна важнымі, вартымі гучнага паэтычнага слова. Як і Цішка Гартны ў свой час, Ільляшэвіч шмат пісаў вершаў, прысвечаных гарадскому працоўнаму люду (“Работнік”, “Каваль”, "За работай” ды інш.), і гэтым як бы далучаўся да грамадскіх спраў, барацьбы за вызваленне, знаходзіў шчырыя словы, верыў, заклікаў, марыў: “Толькі вер — і загіне зіма, // I над краем свабодна, прыгожа // Узыйдзе, закрасуе вясна...”, “Калі будзем мы спаць, I/ Будзе лепей панам, // Хто нам можа што даць?// Мы! Ты сам!..”, “Здаецца б клікаў да работы новай, // Да песьняў веснавых, да шчасьця, да жыцьця!..”, “Я шчасьліў тады, // Калі воляй напоўніцца родны наш край...” Наколькі жыццярадаснай была душа паэта, сведчыць і тое, што такія бадзёрыя вершы пісаліся ў Лукішскай турме, якая прынесла не толькі цяжкія фізічныя і духоўныя пакуты, але ў нечым і загартоўвала, далучала да глыбокага роздуму, аналізу падзей (“Вучуся холаду ў сьцен, II Спакою ў песьнях аб нядолі, // Хачу сцюдзёна выпіць сэнс // Людскіх жаданьняў і патолі...”)У “Веснапесьні”, вядома ж, увайшлі і вершы турэмнай тэматыкі (“Стамілася беднае сэрца ад суму”, “У цэлі расселісь халодныя змрокі”, “Бразнулі з грукатам дзверы”, “На прагулцы”, “Дазорца” ды інш.), аднак лейтматывам гэтага зборніка былі творы, дзе паэт насуперак зіме чакаў і вітаў вясну адраджэння. I нават у назвах большасці яго вершаў гэтага перыяду адчуваецца непераможны, малады аптымізм (“Толькі вер”, “Вясна”, “Бура”, “У маі”, “Песьня жаўрука”, марш “Ддраджэньне”, “Песьні, мае краскі”).
У кожным з гэтых вершаў прысутнічаюць нейкая дэталь, вобраз, думка, якімі паэт-вязень перадае перажыванні лірычнага героя ад сутыкнення з турмой, няволяй. У цэлым жа гэтыя вершы не вызначаліся глыбінёй асэнсавання праблемаў і арыгінальнай паэтычнай формай, цікавымі паэтычнымі знаходкамі, адчуваўся пэўны пошук, перайманне высокіх класічных узораў.
Турэмнае пакаранне не прыцішыла бунтарных настрояў беларускага паэта. Ён працягваў актыўна працаваць на ніве нацыянальнага адраджэння, спалучаючы грамадскую дзейнасць з вучобай на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта.
У гэты час з Прагі ў Вільню вярнуўся Мікола Ільляшэвіч, які вучыўся ў Карлавым універсітэце разам з У.Жылкам, В.ЖукГрышкевічам, Я.Геніюшам, Л.Гарошкам, братамі Орсамі. Ён таксама далучыўся да работы па аб’яднанні беларусаў; стаў рэдактарам часопіса “Саха”, пісаў артыкулы па нацыянальных праблемах, раскрываючы ролю Расіі ў стаўленні да ПаўночнаЗаходняга краю ад часоў Кацярыны II, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі гісторыю Беларусі, з педагагічнымі мэтамі напісаў навучальны дапаможнік “Кароткі нарыс псіхалогіі”. У Празе на чэшскай мове выйшла кніга Міколы Ільляшэвіча “Беларусь і беларусы”, дзе аўтар ставіў задачу пашырыць у Еўропе звесткі пра Беларусь. Ён аб’ектыўна, з адраджэнскіх пазіцый, паказваў многія гістарычныя падзеі: ролю Беларускага вайсковага з’езда (восень 1917), Усебеларускага з’езда ў Мінску (снежань 1917), заснаванне БНР (сакавік 1918), Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання (лістапад 1920). Кніга М.Ільляшэвіча ў савецкай Беларусі была сустрэта непрыхільна, ніколі не перавыдавалася, аднак еўрапейская грамадскасць мела магчымасць даведацца пра гісторыю, культуру, прыроду Беларусі, жыццё беларусаў у Польшчы, Літве, Латвіі, прачытаць у перакладзе на чэшскую мову вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Ц.Гартнага, казкі А. Сержпутоўскага.
Так браты Ільляшэвічы ад маладых гадоў сумленна і аддана служылі беларускай нацыянальнай ідэі. Аднак Мікола Ільляшэвіч у 1934 годзе вельмі рана (на 28-м годзе жыцця) памёр ад невылечных тады сухотаў, а Хведар, скончыўшы ў 1936 годзе Віленскі ўніверсітэт, абараніў дысертацыю “Друкарня дома Мамонічаў у Вільні (1575—1622)”, атрымаў званне магістра філасофіі. У яго асабістым жыцці таксама адбыліся змены — ён ажаніўся. Жонкай яго стала дзяўчына, якая сябравала з Міко-
лам, на пахаванні якога яны і пазнаёміліся. Працягваючы далей справу Міколы, Надзя (паходзіла з беларускай сям’і Алексюкоў з вёскі Тапаляны блізу Беластока) і Хведар жылі ў Вільні, дзе ў іх нарадзілася двое дзяцей: дачка Марыля (1936) і сын Юрка (1938). Хведар працаваў на месцы Міколы ў Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў родную мову, літаратуру, гісторыю. У гэтыя гады ў гімназіі настаўнікам матэматыкі, а затым дырэктарам працаваў Барыс Кіт, сябра братоў Ільляшэвічаў, які пазней стане сусветна вядомым вучоным, акадэмікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі.
Сямейныя, настаўніцкія, шматлікія грамадскія абавязкі не перашкаджалі Хведару займацца літаратурнай дзейнасцю. У 30-х гадах ён выдае два зборнікі вершаў: “Зорным шляхам” (1932) і “Захварбаваныя вершы” (1936), піша навуковую працу “Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыццё і літаратурная творчасьць”, звяртаецца да прозы, друкуе шмат апавяданняў.
Зборнік вершаў “Зорным шляхам” пачынаўся (раздзел “Новая Беларусь”) узнёслымі, натхняючымі словамі: “У баявы марш мы выйшлі. Ідзём па вялікай, адвечнай дарозе гісторыі. Часта, зазыўна, грымуча пяе наш хор. Калісьці паўсталі мы з далёкае, дымнае крыві. Цяпер мы йдзём. Бура, запал, — гэта мы! Гэта мы! Кожны крок пяе ў нашым сэрцы напеўнай перамогай. Наперад! Наперад! Мы ўзьняліся па зову прапрадзедаўскай крыві й вітаем далёкую дарогу. За намі — цемра вякоў. Прад намі — сонечныя шляхі. Кожны крок дрыжыць у нашым сэрцы. Далей! Далей! Кліча рытм нашага ходу. Хто слабы, хто нядужы — набярыся сілы з крыніцы нашага запалу... Мільённы крок. Мы творым, мы творым новую Беларусь! Нас многа, нас многа! Наперад! Далей!”1
У такіх публіцыстычна-рытмізаваных радках гучаць не толькі заклікі, але і ўпэўненасць у перамозе беларускага адраджэння. Паэт настолькі быў упэўнены ў праваце і неабходнасці барацьбы за нацыянальнае вызваленне, што без усялякіх сумневаў, прыспешваючы час, пісаў:
Я не баюсь за Беларусь — Яна, працоўная, прачнулась — I песьні радасьці цьвітуць Ад Адраджэньня шуму-гулу...
Ільляшэвіч X. Зорным шляхам. Вільня, 1932. С. 7.
У пушчах нехта грукаціць, У вёсках, местах — палымніста...
I па палёх ідзе, зьвініць
Дзён новых весьнік — Веснавіста.
Ударым радасна ў трызвон:
Ніхто, ніхто ўжо нас ня зможа!
3 вякоў няволі, стогну, сноў Устае магутна Перамога.
(Я не баюсь за Беларусь)2
Агульны вобраз паэзіі Хведара Ільляшэвіча 20-х гадоў — Веснавіста, як увасабленне новай Беларусі, традыцыйна звязаны з вобразам вясны-адраджэння, абуджэння ўсяго жывога ў прыродзе (“Агніста, руніста, веснавіста // Палымнее Адраджэньне...”, “Родзяцца, творацца новыя дні, // Дні адраджэньня зямлі...”). I як абуджаецца штогод прырода, сцвярджае аўтар, так адродзіцца і Беларусь, якая паўстае ў яго вершах у рамантычна-ўзнёслым асвятленні.
Беларусь, прыбірайся ў краскі, У песьні бурнай і гучнай вясны! Мы збудуем цябе, як у казцы, Сьветлай, яснай, як нашыя сны!...
(Беларусь ты мая расспяваная)3
У зборніку “Зорным шляхам” вершы размеркаваныя па раздзелах, якія даюць уяўленне пра пашырэнне тэматычных даляглядаў паэзіі Ільляшэвіча. “Места агнявокае” — гэта гарадскія матывы, сцэны, малюнкі, людзі, вечаровыя вуліцы, вір бясконцай плыні жыцця, руху — ва ўсім гэтым паўстае ўлюбёная паэтам Вільня, яе імпрэсіяністычны вобраз, які заўсёды быў прыцягальным для паэта як крыніца творчасці і натхнення. У раздзелах “Новая Беларусь”, “Безбярэжжы каласяныя”, “Песьні каханьня”, “Напевы і думы” паўстае тая Беларусь, дзе ён адчуваў сябе барацьбітом за яе волю і незалежнасць, кавалём светлага, новага жыцця ў адроджанай Бацькаўшчыне.
Беларусь! — краіна Сіняя...
Я люблю Цябе да сьлёз...
2 Ільляшэвіч X. Зорным шляхам. Вільня, 1932. С. 9.
3 Тамсама. С. 10.
Вандраваць тваймі пуцінамі Мне прызначыў пэўне лёс.
(Жаданьне)*
Па-ранейшаму не пакідае пасталелага паэта напал веры і аптымізму. Звяртаючыся да маладых паэтаў, ён заклікае: “Пагляньце — колькі сьвету! Як зьзяе даль палёў...”, ‘Тэй, сябры! Сьмела ў бой з перунамі! Успыхне заўтра іншы ўсход!..” Аўтар гарэў нязгаснай верай у светлую вясну роднага краю, імкнуўся перадаць, пераліць гэтую веру ўсім беларусам, быццам хацеў запэўніць сябе і іншых, якое шчасце жыць на гэтай прыгожай зямлі. Любоўна-ласкава ён называе сваю Беларусь “казкаю вяснянаю”, “князёўнаю”, дзе “вёска сьпіць у серабрыстай сарочцы”, дзе паэт “соладка піў арамат прасторных, радзімых палёў...”, дзе “дрэмле маліцвенна лес...” Паэт пасылае малітвы “к прастору-Сусвету”, бясконца прызнаецца ў каханні да сваёй зямлі: “Зямля каханая! Ты чуеш, як я цябе люблю. Ты — усё! Я — твой пясьняр!..” Але яму, сыну гэтай зямлі, баляць усе яе раны, і ён часта пытае сябе і іншых, “чаму мы жывём у такой паняверцы”, а маглі б “жыць панамі на гэтай прыгожай зямлі”, спяваць “песьні аб смачным хлебе”. Аднак дзеля гэтага беларусам самім трэба каваць сваё шчасце, а паэту быць будзіцелем, клікаць народ да волі, стваральнай працы. Такое разуменне ролі паэта Ільляшэвіч выказвае ў адным з характэрных для гэтай тэмы вершаў “Я ізноў”5:
У бездарожжах блукацца даволі! Абтрасу я з вачэй цяжкі сон... I ізноў загаруся на волі У агні ап’яняючых дзён!
Годзе ў песьнях туляцца нядолі, Што вякамі цярпелі дзяды!
Выйду раньнем у чыстае поле, Раскідаю задор малады...
У гэтым маладым задоры гучаць, як у лірыцы, так і ў рытмізаванай прозе, магутныя акорды бунтарных матываў:
Мы — мільённы бунт! Разгонна, Наперад, гэй наперад!
4 Ільляшэвіч X. Зорным шляхам. С. 36.
5 Ільляшэвіч X. Недапетая песызя. Ляймэн, 1981. С. 78.
Туды, дзе рвуцца путы У звоне барацьбы, Дзе крышацца лясы зімовых паняверак, Руністы веснаход ламае ланцугі...
(Марш “Адраджэньне”)6
Такія маладнякоўскія настроі-заклікі былі ўласцівыя наагул усёй беларускай паэзіі 20-х гадоў. Ільляшэвіч, які жыў у своеасаблівых умовах падпольнай часткі Заходняй Беларусі, масавага вызвольнага руху, што развіваўся ў межах легальна дзейнай тады Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, смела і адкрыта выказваў свае нацыянальна-патрыятычныя парыванні і заклікі:
Зацьвітай, родны край, зацьвітай! Гінуць годзе ў завеі і сьцюжы! Хай далінамі сонечны май Успалымнее агнямі ружаў!
У тваіх песьнях — нядолі іржа — Уздыхні ж песьняй новай, вясёлай! Раздавайся юнацкі наш шаг Па дарогах радзімых сёлаў!
(Зацьвітай, родны край)''
Аднак з пачатку 30-х гадоў “аўтарытарны рэжым Пілсудскага і таталітарызм сталінскай імперыі аказаліся тымі жорнамі, што сталі сістэматычна і планава перамолваць старажытную з паходжання, але толькі што адроджаную пасля двухвекавога заняпаду беларускую этнасупольнасць”8. I ўжо ў творах зборніка Ільляшэвіча “Захварбаваныя вершы” гучаць зусім іншыя настроі, адпаведныя рэальнаму становішчу, у якім апынулася ўся Беларусь. Хоць муза паэта па інерцыі ўсё яшчэ жыла аптымістычным светаўспрыманнем, яму хацелася, “глянуўшы ў рань нашых песенных ніваў, у рунь нашых рыфмаў і словаў запеў, пайсці ізноў далей на новае жніва”, аднак гэтую рунь тапталі і пажыналі чужынцы. Паэт усведамляў, што з “кожным шагам цяжэй і цяжэй і ў імгле ледзь віднеюцца мэты”. У апошнім перадваенным зборніку больш прыкметны “цішэйшы крок” паэта,
6 Ільляшэвіч X. Веснапесьні. С. 54.
’ Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 79.
8 Ліс А. Паэзія Хведара Ільляшэвіча // Культура беларускага замежжа. Вып. 2. Мн„ 1993. С. 33.
які бачыць вакол “змрок, у небе хмары, асеньні стыль”, у “шэрым вечары чырвань сьвечак-клёнаў”, чуе звон “вячорных псальмаў, мітусьлівую дум завіруху”, у яго душы “ападаюць раздзелы асеньняй паэмы”, няма веры ў адцьвіўшую вясну”. Для гэтага перыяду характэрныя вершы: “Яшчэ аб восені”, “Вы далёка, вясёлыя вуліцы”, “Сінія дні”, “Вось у ціхай задуме”, “Колерам ціхае роспачы” ды інш.
Колерам ціхае роспачы Кветкі ў садзе ўміраюць — Там — за вакном яны, просячы сонца і сьвету — пад ветрам сумна у шыбы ўдараюць. Чую я, чую, як жаласна жаляцца кветкі прад сьмерцю. Усё так цьвіло і змагалася — ласкамі лета сагрэтае, каб у бязсільлі памерці. Дзе вы, надзеі вясеньнія, дзе вы, вясны маёй кветкі? Ветры навокал асеньнія, сэрца бяз сьвету — прывету сумам агорнута гэткім...9
Падобныя вершы прасякнуты сацыяльнымі матывамі, няма ў іх характэрнай для ранняга перыяду бадзёрай заклікальнасці, не адчуваецца больш памкнення пераймаць стыль рускіх сімвалістаў, імажыністаў, папулярнай ў 20-х гадах ясеніншчыны. Традыцыйна-паэтычная для беларускіх творцаў манера выказвання была мацнейшай за розныя новаўвядзенні рэвалюцыйнай эпохі. Ільляшэвіч у першапачатковы перыяд сваёй творчасці шукаў, вядома ж, новыя незвычайныя формы, аднак і ў вершах 30-х гадоў, дзе адлюстроўвалася сапраўднае становішча беларускага народа, элегічных, глыбоказмястоўных, таксама выяўляліся мастацкія знаходкі аўтара. Цяпер Беларусь паэт бачыць зусім у іншых фарбах і рэаліях:
Па вёсках Беларусі сялянскі едзе воз... На ім труна ў дзярузе,
9 Ільляшэвіч X. Захварбаваныя вершы. Вільня, 1936. С. 14.
ў труне той — поўна сьлёз...
Ляжыць на веку ліра — у ёй струнаў цэлы рад — Галосяць яны шчыра на нашаніўскі лад.
Выходзяць людзі гурмам і жаласна глядзяць — А гэты воз хаўтурны здалёк усё чуваць.
(Па вёсках Беларусі)'0
Гэтым вершам, напісаным у 1935 годзе, пачынаўся перадваенны зборнік Хведара Ільляшэвіча. Тут яскрава прасочваюцца матывы купалаўскай “Жалейкі”, коласаўскіх “Песьняў жальбы”. I калі ў ранні перыяд такія матывы зрэдку прарываліся асобным радком, страфой, думкай, то ў другой палове 30-х яны дамінуюць у творчасці паэта. Ён вымушаны з болем канстатаваць, што амаль нічога не змянілася ў лёсе шматпакутнай Беларусі з нашаніўскай пары. Так паўстаюць тэма лёсу Бацькаўшчыны і тэма творчай інтэлігенцыі, асабістага лёсу паэта, цесна знітаванага ў адзінае цэлае.
Я ня знаю — чаму я павінен Сэрца ў вершах паліць без адчаю. Адно цешыць мяне, што ў Краіне Я ня першы ў песьнях згараю...
(Я ня знаю...)"
Гэтымі радкамі Ільляшэвіч далучае сябе, сваю паэтычную ліру да паэзіі слаўнай кагорты песняроў Беларусі, якія жылі яе лёсам, аплаквалі і апявалі свой народ, прарочылі светлую будучыню, як маглі набліжалі і гінулі за яе (“Што ж? Радзіліся ў час такі мы, // калі поле сьлязьмі ўскаласіла. // He злічыць нам у роднай зямлі II неаплаканых песьняў-магілаў...”)Як ні імкнуўся паэт увасобіць сваю жыццясцвярджальную ідэю, узняцца над бедамі, няшчасцямі людскімі, над цяжкай задухай атмасферы 30-х гадоў, усё ж цалкам адысці ад элегічна-тужлівых настрояў, побытавых рэалій было немагчыма. Рэчаіснасць міжвольна ўрывалася і ў яго інтымную і ў прыродаапісальную лірыку, не кажу-
10 Ільляшэвіч X. Захварбаваныя вершы. С. 5. " Тамсама. С. 3.
чы пра вершы сацыяльнага, філасофскага, нацыянальна-вызвольнага накірунку.
На ўскалошаным полі, на прасторы шырокім Упаду на зямлю я, упаду проста ніц, Паплыву ў хвалях шуму з-пад палёў беластоцкіх Да дняпроўскіх лугоў, аж да слуцкіх пшаніц.
Мо мне вецер раскажа, як у гэтых зарэччах Рассыпаў нехта сьлёзы і ў змрок галасіў. Мне так часта здаецца ў жаўцеючы вечар, Што каменьне на полі — гэта жнеі бяз сіл. Распляліся іх косы і апалі прыгожа, Вецер з рук абамлелых не разьвеяў ім сны, I яшчэ замірае сьпеў працяжны на пожні 3 тых гадоў, калі ў жыце упалі яны.
Мо мне вецер раскажа, як у гэтых зарэччах Беларуская доля зацьвітала няраз, Як адлівам пажараў над аўсамі, над грэчкай Цёмнай ноччу займалася, палымнела зара...
(Расшумеліся ветры)'2
У гэтым вершы, адметным сваёй вобразнасцю, паэтычнымі метафарамі, адчуваецца ўнутраная энергія, наагул уласцівая творчай індывідуальнасці Х.Ільляшэвіча — паэта-лірыка, паэтаграмадзяніна, чуйнага да людскіх перажыванняў, да беларускай долі. У змястоўных вершах — “Столькі песьняў”, “Цымбалы” — аўтар, згадваючы прычыны свайго смутку, малюе вёску і горад — тыя прасторы, адкуль зыходзяць паэтычныя імпульсы яго творчасці. 3 аднаго боку — вонкавае жыццё людзей, хараство прыроды надзяляе музу Х.Ільляшэвіча прыўзнятым лірычным настроем, з другога боку — надае рэфлексій, роздуму аб лёсе народа, гісторыі радзімы, беларускага адраджэння і ролі ва ўсім гэтым нацыянальнай інтэлігенцыі — стваральніцы і ахоўніцы духоўнасці, высокай маральнай традыцыі беларусаў. Паэт у вобразе музыкаў, цымбалаў шматзвонных бачыць будзіцеляў нацыянальнай сведамасці, але задумваецца, якія песні зараз могуць абудзіць народ.
У беларускія шумлівыя дубровы, дзе разлівае рэха вашых струн тугу, Зарана вы прыйшлі. — Над роднымі загонамі
12 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 81.
не ссыпаўся яшчэ нядолі жоўты ліст, яшчэ ўсё сумным тонам ў лесе у сасновым хтось плача, як калісь...
Зарана вы прыйшлі...
(Цымбалы)п
У гэтай аптымістычнай элегіі, як і наагул у многіх вершах 30-х гадоў, яскрава прасочваецца не толькі дыялектыка жыцця народа гэтага часу, але і роздум, сумневы, перажыванні аўтара. Паэт ніякім чынам не падае духам, не кідаецца ў роспач, a разважае, аптымістычна глядзіць у будучыню, спадзяецца і верыць, імкнецца ўсе свае здольнасці аддаць служэнню высокім ідэалам свабоды Бацькаўшчыны, хоць можа і сапраўды зарана спяшаўся абвяшчаць вясну беларускага адраджэння.
He ўсё з паэтычнай спадчыны Хведара Ільляшэвіча 20—30-х гадоў раўназначнае ў мастацкім плане. Многія вершы маюць выразныя адзнакі рытарычнасці, звычайных дэкларацый, сустракаюцца банальныя радкі (“расхростаю грудзі для бур”, “загіну ў стыхіі — бою, але ўбачу лазур...” ды інш.), часта аўтар быццам зусім не клапаціўся пра завершанасць, рытмічную дасканаласць таго або іншага твора. I ўсё ж лепшыя ўзоры лірыкі Х.Ільляшэвіча, асабліва вершы, прысвечаныя Беларусі, яе гісторыі, прыродзе, людзям, вёсцы, гораду, беларускай вясне, дзе раскрываліся нацыянальна-вызвольныя ідэі, выказвалася вера ў адраджэнне роднага краю, і сёння кранаюць чытача высокім эмацыйным напалам, перажытасцю, непадробнасцю аўтарскіх пачуццяў. Усё жыццё паэт марыў пра залаты век, шукаў кветку шчасця для сваёй Бацькаўшчыны-Беларусі. “Калі мы, маладыя, з усім сваім імпэтам, з усёй творчай сілай нашых юнацкіх душ, з усёй шчырасьцю і самаадданасьцю будзем працаваць для Беларусі, дык мы здабудзем Кветку Шчасьця! А ў вольнай Беларусі мы пасеем новае маладое жыцьцё, і зацьвіце, закрасуе наш Край!..”14
У другой палове 30-х гадоў ХЛльляшэвіч амаль цалкам пераходзіць на прозу. Ён піша шмат апавяданняў (пад псеўданімам М.Дальны), якія ўяўляюць сабой высокапатрыятычныя вершы ў прозе (“Песьні жыцьця”, “На дарогу”, “У вагоне”, “Сыпаліся вішнёвыя краскі”, “Балёнік”, “Мастацтва”, “Шопат зямлі”).
13 Калосьсе. 1934. № 4. С. 196.
14 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 146.
Тут, як і ў вершах, аўтар імкнецца асэнсаваць падзеі тагачаснай рэчаіснасці. Героі апавяданняў — звычайна маладыя людзі: юнакі, дзяўчаты, студэнты, сяляне, рабочыя розных прафесій. 1х лёс цесна знітаваны з падзеямі эпохі. А падзеі набліжаліся трывожныя — пачыналася Другая сусветная вайна, якая раскідвала людзей па ўсім свеце. Відаць, таму ў прозе Х.Ільляшэвіча найбольш яскрава праглядваюцца матывы дарогі, выгнанніцкіх шляхоў. I героі яго апавяданняў — найчасцей выпадковыя спадарожнікі: адны з іх ідуць у бежанства, другія з горада ў вёску, трэція ў выгнанне. Становішча іх няпэўнае, нестабільнае, яны не ведаюць, што іх чакае наперадзе, як павернецца іх лёс. Яны, як і сам аўтар, апынуліся на перакрыжаванні многіх невядомых дарог, блукаюць па свеце, знаёмяцца, сыходзяцца, разважаюць на многія жыццёвыя тэмы, і гэтым вызначаецца стан іх душы, агульная пераднавальнічная атмасфера. Але, нягледзячы на трывожны час, людзі жылі, сеялі жыта, спявалі песні, і гэтым пісьменнік імкнуўся сцвердзіць неўміручасць жыцця народа, вернасць роднай зямлі. Амаль у кожным апавяданні дамінуюць лірычныя адступленні патрыятычнага характару, выказаныя галоўным героем — выразнікам аўтарскіх ідэй: “Гэй, хлопцы, брацці мае, зямля беларуская раскінулася ад Горадні да места Смаленска, і ад Прыпяці аж на другі бок ракі Дзвіны перакінулася. Вось, выйдзі на якую-небудзь гару, над гай зялёны, ды азірніся на сьвет Божы! Так душа твая і зрадзее...
I на гэтай зямлі спрадвеку нашы дзяды, прадзеды жылі..., няраз грэкамі, немцамі, рымлянамі траслі. А мы? Мы ня знаем, хто мы такія. He марым аб залатым веку...” (“Сон”)15.
“I шэпча мне зямля: дзеці мае! дзеці — бо я вас радзіла. Я ўсё вам дала, што мела, я вас карміла сваімі грудзьмі, я вам складвала чароўныя казкі. I сінія зоркі і белы месяц заглядалі ў маю калыску. Я цешылася. Вы выраслі і забыліся, што вы ўсе — дзеці мае. Вам стала цесна, і вы пачалі забіваць адзін другога, вырываць кавалак хлеба з чужога рота, як дзікія звяры. Вы пабудавалі вялікія месты і дамы ў іх, але й там вам дрэнна. Вы нарабілі межаў і загарадак і брат не дазваляе нават зірнуць другому, што ў яго робіцца. I ў шопаце зямлі чуецца мне ціхі плач... (“Шопат зямлі”)16.
15 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 113.
16 Тамсама. С. 111.
“Хвалі калосьсяў то прыплываюць, то зноў адплываюць ад узмежжаў у небасхіл. I прыемны іх бунтарны прыбой. Ільсніць, пераліваецца шоўкам паветра ад сьпёкі. Набягае пявучы шум... Песьня падала птушкай над полем, білася крыльлямі, а пасьля зноў зьвінела.
Узьвілася песьня высока, высока, абарвалася, упала — і загаласіла, надрываючыся жалем, заліваючыся сьлязьмі, стогнучы болем, калыхалася над збожжам і гублялася дзесь у бязмежжах нізінных...” (“На ростані”)17.
Так абарвалася паэтычная песня Хведара Ільляшэвіча, якая ўзнёсла лунала над роднай зямлёй, і зноў апынулася, цяпер ужо пад нямецка-фашысцкай, акупацыяй. Напярэдадні вайны пісьменнік паспеў перадаць рэдактару часопіса “Калосьсе” Янку Шутовічу першую частку аповесці “Васіль” (напісана ў 1938 г.), якая так і не была апублікаваная. I толькі ў 1997 г., калі архіў Шутовіча быў перавезены ў Мінск (захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў фундаментальнай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук), аповесць была надрукавана ў газеце ‘Толас Радзімы” (1997. 18, 25 верасня. Публікацыя Яніны Кісялёвай).
Аповесць “Васіль”, як і ўсе празаічныя творы Ільляшэвіча, падпісаная псеўданімам М.Дальны, створаная ў лепшых традыцыях беларускай прозы і надзіва сугучная сучаснай яе так званай “вясковай” плыні. У цэнтры твора — жыццё, побыт, праблемы заходнебеларускай вёскі. Галоўны герой — Васіль, сялянскі сын, які жыве марай вырвацца са звыклага вясковага асяроддзя, бясконцай сялянскай працы, трапіць у горад, далучыцца да вялікага свету, куды імчаць цягнікі, за якімі ён змалку любіў назіраць. Ва ўяўленнях героя паўставалі яркія вобразы і карціны невядомага, прыгожага жыцця-казкі, і толькі воля бацькі, які бачыў у сыне гаспадара ўласнай зямлі, стрымлівала яго ўцёкі.
Аўтар, валодаючы немалым майстэрствам псіхалагічнага аналізу, пераканаўча раскрывае ўнутраны свет свайго героя, яго сны, мары, спадзяванні. Мары нарэшце здзейсніліся. Васіль трапляе ў горад. Завязваецца вострапраблемны сюжэт усіх перыпетый знаходжання Васіля ў горадзе. Аповесць Ільляшэвіча можна лічыць першаадкрывальніцай такіх тэмаў у беларускай
17 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 101.
прозе, да якіх пісьменнікі пачалі падступацца толькі ў 60—80-х гадах. Яна папярэднічала многім апавяданням, аповесцям, дзе раскрывалася праблема прамежкавага стану чалавека, які, адарваўшыся ад вясковых каранёў, не змог прыжыцца ў горадзе, сарыентавацца ў яго складаным, супярэчлівым свеце, устаяць перад спакусамі лёгкай нажывы.
На вялікі жаль, аповесць Ільляшэвіча засталася няскончанай, мары героя і аўтара абарвала вайна.
* W *
He прыняў беларускі пісьменнік савецкага таталітарнага рэжыму, што запанаваў у Заходняй Беларусі з 1939 года і які яшчэ больш жорстка, чым напаўтаталітарны даваенны польскі рэжым, распраўляўся з беларусамі. Ільляшэвіч добра памятаў трагічныя лёсы А.Салагуба, У.Жылкі, замардаваных на пачатку 30-х, трапіўшага на Салаўкі Ф.Аляхновіча, асабіста ведаў арыштаваных пасля далучэння ў 1939—1940-х гадах такіх беларускіх дзеячаў, як А.Луцкевіч, У.Самойла, М.Краўцоў, Н.Арсеннева, Р.Шырма. Сам ён не быў арыштаваны савецкай уладай, да 1939 года працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, а з пачаткам вайны пераехаў у Беласток (сям’я жыла ў Тапалянах). Ад гэтага часу пачынаецца абвінавачванне паэта ў супрацоўніцтве з немцамі. Гэта не азначала, што ён паміж двума таталітарнымі сістэмамі выбраў служэнне нямецкім акупантам. Як сведчыць яго выступленне на з’ездзе Беларускага аб’яднання ў Беластоку, Ільляшэвіч выношваў задуму хоць у нейкай ступені рэалізаваць беларускую нацыянальную ідэю ў барацьбе паміж магутнымі дыктатарскімі рэжымамі: “Мы мусім паказаць усяму сьвету, што мы жывём, маем сілу ды змагаемся за сваю Бацькаўшчыну. Калі мы не будзем мець сваіх ідэалаў, сваёй мэты жыцьця і змаганьня, дык сільныя раздушаць нас, як таго чарвяка на дарозе, раздушыць нас гісторыя сваім колам. Каб гэтага не сталася, мы мусім даць адпор, паказаць сваю сілу. Тады будзе меней ахвяраў, бо цяпер нас душаць маскалі, немцы, палякі — страляюць па нас з-за вугла. Нам трэба быць арганізаванымі, бо толькі тады мы будзем мець сілу...”
У гэтым кірунку ён і пачаў дзейнічаць. Узначаліў Беларускае аб’яднанне ў Беластоку, створанае пад час вайны, быў адным з арганізатараў беларускага школьніцтва на Беласточчыне, стаў
рэдактарам газеты “Новая дарога”. Усё гэта рабілася, зразумела, з дазволу акупантаў. Ільляшэвіч, выдатна валодаючы нямецкай мовай, мог асабіста ўладжваць розныя канфлікты, выконваць патрабаванні, абходзіць вострыя вуглы ў сутыкненнях з немцамі. Галоўныя яго клопаты — выданне газеты, на старонках якой з’яўляліся артыкулы М.Дальнага (пра Ф.Аляхновіча-драматурга, спевака М.Забэйду-Суміцкага, да 10-годдзя смерці У.Жылкі). Вершы Ільляшэвіч амаль не пісаў, не меў часу з-за шматлікіх абавязкаў рэдактара, старшыні Беларускага аб’яднання, за гаспадарчымі, сямейнымі справамі, дапамогай многім выгнанцам. На старонках “Новай дарогі” ўпершыню былі апублікаваныя ўспаміны М.Сяднёва “Ахвяры балыпавізму” пра лёс рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў: С.Баранавых, М.Зарэцкага, Я.Пушчу, У.Хадыку, Т.Кляшторнага, А.Дудара, пра сябра Рады БНР А.Цьвікевіча. Разам з М.Сяднёвым, А.Салаўём Ільляшэвіч ездзіў на Другі Усебеларускі кангрэс, які адбыўся ў Мінску (1944).
У 1944 годзе, ведаючы, што яго чакае за “супрацоўніцтва з немцамі”, Ільляшэвіч выехаў на захад, у Германію. Сям’я засталася ў Польшчы. Надзея Ільляшэвіч працавала настаўніцай у Тапалянах. Яе на першым часе часта выклікалі энкавэдысты, дапытвалі, дзе знаходзіцца муж (пазней яна з дзецьмі пераехала ў Шчэпін, дзе і цяпер жыве дачка Ільляшэвіча Марыля Марліч).
А Хведар Ільляшэвіч, апынуўшыся ў англійскай зоне акупацыі Германіі, у г.Ватэнштэце, дзе жылі ў лагеры перамешчаных асобаў беларусы-эмігранты, зноў распачаў працу па аб’яднанні суайчыннікаў. Паводле ўспамінаў Раісы Жук-Грышкевіч, беларускі лагер быў заснаваны ўлетку 1945 года, меў беларускага каменданта, паліцыю, агульную кухню. Была свая царква, пачатковая школа, гімназія, дзе ўсе прадметы выкладаліся па-беларуску, мужчынскі і жаночы скаўтынг, рататарнае выдавецтва, медыцынскі цэнтр. У лагеры адзначаліся беларускія нацыянальныя і рэлігійныя святы, працавалі мастацкая самадзейнасць, хор, ставіліся тэатральныя пастаноўкі. Адным з арганізатараў гэтага жыцця быў Хведар Ільляшэвіч. Ён асабліва клапаціўся пра нацыянальнае ўзгадаванне беларускай моладзі. Акрамя скаўцкіх школьных арганізацый, выкладання роднай мовы і літаратуры ў гімназіі імя М.Багдановіча ён пісаў для самадзейнага тэатра п’есы (“У Купальскую ноч”, “Шэрыя дні”), падбіраў розныя нумары для мастацкай самадзейнасці, слаў лісты кампазітару
М.Равенскаму з просьбай прыслаць ноты беларускіх песняў. Шмат часу аддаваў выдавецкай дзейнасці: акрамя рэдактарства сам станавіўся ля рататарнага варштата, друкаваў часопісы, газеты (у Ватэнштэце выходзілі “Шляхам жыцьця”, “Царкоўны голас”, “Беларускі скаўт”, “Скаўт”, “Скаўцкі бюлетэнь”, “Юнак”, “Апошнія весткі”). Ён выдаваў падручнікі, дзеля чаго была заснавана выдавецкая суполка “Заранка”, дзе выйшлі яго чытанкі “Родны палетак”, “Малюнкі мінулага”, хрэстаматыя “Наша Краіна”, многія творы беларускіх пісьменнікаў, казкі, пераклады, кнігі па рэлігійным выхаванні.
Хведар Ільляшэвіч быў адным з самых адукаваных у асяроддзі беларускай эміграцыі людзей: пісьменнік, навуковец, выдатны музыкант, педагог, валодаў нямецкай, англійскай мовамі. Добра разумеючы ролю рэлігійнага выхавання, змагаўся за Беларускую аўтакефальную праваслаўную царкву, удзельнічаў у беларускіх грамадска-арганізацыйных з’ездах і нарадах, уваходзіў у склад Беларускага дапамогавага камітэта англійскай зоны, у часопісах друкаваў свае цікавыя, змястоўныя артыкулы “Нашы песьняры” (Творчасць Н.Арсенневай і М.Сяднёва, якія таксама жылі ў гэтым лагеры), “Пясьнярка барацьбы” (пра Цётку), “Пясьняр неўміручае красы” (Да 30-х угодкаў ад дня смерці М.Багдановіча), “Прарок беларускага народу” (Ідэя Беларускага Адраджэння ў творах Янкі Купалы), “Сярод кніг” (водгук на паэму М.Сяднёва “На край сьвятла”), артыкулы пра скаўцкі рух, актыўным арганізатарам і ўдзельнікам якога быў сам пісьменнік. Усе гэтыя і многія іншыя артыкулы друкаваліся на працягу 1946—1948 гадоў пад самымі рознымі псеўданімамі: М.Дальны, С.Залужны, Л.Іскра, Стары, Стары Скаўт, крыптанімамі: І-ч, М.Д., С.З, Х.І, Ю.М. Пісаў вершы, апавяданні (“Сон”, “Танго “Нотурно”, “Вызвалілі”, “Спатканьне”, “На рубяжы”, “Худыя плечыкі”), рыхтаваў да выдання кнігу “Нязжатая радасьць”, мяркуючы ўлучыць у яе і новыя, і раней напісаныя творы. Ільляшэвіч заўсёды трымаў цесную сувязь з сябрамі па пяры, дасылаў свае вершы, артыкулы ў “Шыпшыну”, ліставаўся з Ю.Віцьбічам, іншымі пісьменнікамі, уваходзіў у літаратурнае згуртаванне “Шыпшына”; як адзін з яго заснавальнікаў і шчырых прыхільнікаў лічыў, што часопіс “Шыпшына” супольнымі пісьменніцкімі сіламі мусіць быць узняты на адпаведную мастацкую вышыню: “Да гэтых вышыняў мы дой-
дзем, — пісаў Ільляшэвіч у 1947 годзе. — Я асабіста задаволены, што творыцца новы Саюз пісьменьнікаў і журналістаў, я спадзяюся, што хто-хто, а пісьменьнікі хіба ж у сваёй працы ня пойдуць тымі дарогамі, якімі пайшлі некаторыя нашы арганізацыі. Каб жа стварэньне новага згуртаваньня пісьменьнікаў сьведчыла аб нашым духовым росьце й багацьці...Я далей застаюся “шыпшынаўцам”, бо я ў “Шыпшыне” чуюся нічым ня зьвязаным у сваіх творчых пачынаньнях, і яе прыгожы ідэал мне вельмі даспадобы...
У час горкіх выпрабаваньняў (калі беларускі пісьменьнік часта даслоўна адчувае правакацыйную “траўлю”) няхай яшчэ мацней аб’яднаецца нашая дружная сям’я, няхай дух сяброўства пануе сярод нас, а ідэалы 25 сакавіка непахісна вядуць нас у далейшай нашай працы. Справа, якую мы пачалі, не павінна замерці. “Шыпшына” ўвойдзе ў гісторыю беларускай літаратуры і гісторыю нашага руху. Толькі мы павінны гарачэй праняцца нашай працай, пастарацца, каб наш часапіс выходзіў часьцей, ды — друкам. Я, прызнаюся, сам мала спрычыняўся да працы нашага Згуртаваньня: розныя справы былі на перашкодзе. Я адчуваю, што так ня можа быць далей. Я пачну больш працаваць для нашай літаратуры, што заўсёды ляжала і ляжыць мне на сэрцы...”18
Аднак нялёгка пісаліся вершы ў гэты складаны, цяжкі час, калі паэту здавалася, што надышоў крах усім спадзяванням на адраджэнне Беларусі, ажыццяўленне найыянальных ідэй. Гэтыя амаль роспачныя настроі, перажыванні паглыбляліся яшчэ і тым, што Ільляшэвіч вельмі хваравіта ўспрымаў палітычны раскол паміж беларусамі-выгнанцамі, бо сам спавядаў ідэі яднання, агульнай працы на ніве беларушчыны. Наяве ён усяго сябе аддаваў гэтай працы, быў у цэнтры лагернага жыцця Ватэнштэта, хоць і адчуваў яго часовасць, нестабільнасць, не прымаў некаторыя бакі лагернай “дэмакратыі”. Захаваліся ўспаміны сучаснікаў пра гэты перыяд жыцця паэта. Адны з іх успрымалі Ільляшэвіча як чалавека “працавітага, адданага, сімпатычнага, ціхага”, гатовага ўзяць на сябе клопаты іншых, другія паважалі яго як паэта, трэція лічылі яго “дарослым бездапаможным дзіцем”, які часта трапляў у складаныя абставіны, нікога не хацеў
18 Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 128.
пакрыўдзіць, аддаваў людзям усё, што мог, іншыя не разумелі і асуджалі паэта за бескарыслівасць, абыякавасць да ўласнага побыту, з прычыны чаго ён часта пакутаваў, цярпеў розныя знявагі, маральныя прыніжэнні. Побач не было духоўна блізкіх людзей, хто б усё разумеў, падтрымліваў. Пакутуючы ад адзіноты, Ільляшэвіч усе гэтыя гады ў Ватэнштэце вёў “Чорны сшытак”, які пазней трапіў у архіў Ю.Віцьбіча і старонкі якога прачытаны толькі цяпер (Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 159— 177). А тады Ю.Віцьбіч пісаў: “ЗША. Саўт-Рывер, 1953 год. Жменька ўжо крыху пажоўклых ад часоў лістоў, вершы, апавяданьні, маленькі зшытак у чорнай вокладцы — гэта ўсё рэчовае, матэр’яльнае, што засталося ў мяне ад Хведара Ільляшэвіча. Пяшчотна пераглядаю лісты і не заўважаю ў іх аніякіх скаргаў на асабістае. Усе аб суродзічах і пасьля гэтага крыху між іншым аб сабе... Я бяру маленькі чорны зшытак. Ён складаецца з пачатых, але ня скончаных вершаў. I яны ніколі не будуць скончаныя. Таму асьцярожна перагортваю кволыя старонкі. I раптам пераконваюся, што гэты зшытак, магчыма, зусім не выпадкова чорны. У ім столькі суму... Можа, ніхто гэтак не сумаваў па сваёй сям’і, як Хведар Ільляшэвіч. I як спалучыць творчасць з чорнага зшытку з заўсёды жыцьцярадасным, энергічным Хведарам Ільляшэвічам? Можа, у ім знайшлі адбітак толькі вузка асабістыя перажываньні, на якія ня мае права жаўнер, што змагаецца за незалежнасьць свае Бацькаўшчыны? А можа часам сваё асабістае гора здаецца маленькім і ня вартым агульнае ўвагі ў параўнаньні з бязьмежна вялізарным горам свайго Народа, за шчасьце якога трэба змагацца?..”19
I сапраўды, у “Чорным сшытку” шмат цікавых празаічных накідаў, настраёвых занатовак, асабістых запісаў, розных цытат, прозвішчаў і самае галоўнае — некалькі глыбока змястоўных вершаў, найперш прысвячэнняў: “Сябром”, “Жонцы”. Гэтыя вершы прыадчыняюць унутранае жыццё паэта, яго духоўны стан, пазначаны тужлівымі настроямі, настальгічнымі матывамі, абумоўленымі чужой краінай, адарванасцю ад родных, няпэўнасцю ўласнага становішча.
Нараканні на лёс, адзіноту, успаміны аб лепшых днях — гэта тое, нікому не бачнае, жыццё, якое ў падтэксце давяралася
19 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 30.
толькі чорнаму сшытку і дайшло да нас як сведчанне цяжкіх, пакутлівых перажыванняў беларускага паэта. “У гэтым, паводле сведчання Л.Юрэвіча, які рыхтаваўдля “Архіўнай кнігі” “Чорны сшытак”, гранічна асабістым сшытку, няма ні аднаго радка, напісанага ад першай асобы. Толькі ў вершах аўтарскае “Я” адкрыта, бо ў паэзіі аўтарскае “Я” звычайна ўспрымаецца, як “Я” лірычнага героя. Лірычным героем аўтар як бы прыкрывае боль сваёй душы. Ва ўсіх іншых запісах Ільляшэвіч нібы старонні назіральнік, дакладней сказаць, пісьменнік, для якога й вонкавыя з’явы, і ўнутраныя аднолькава пераплаўляюцца ў новы, нікім яшчэ ня бачаны сьвет новага твора. Чорны сшытак — гэта быццам накід аповесьці ці рамана, зроблены пісьменнікам, які выключна валодае самымі авангарднымі прыёмамі, у тым ліку “плыньню сьвядомасьці”, кінематаграфічным мантажом, зьмяшчэньнем вобразу і г.д.
Герой чорнай кніжыцы — чалавек вельмі адчувальны, інтэлігентны. Ён глыбока адчувае музыку, фарбы, ён увесь адкрыты да ўспрыманьня вобразнай таямніцы сусьвету. Здаецца нават, што больш за ўсё ён заклапочаны імкненьнем знайсьці свае, адзіныя й непаўторныя вобразныя эквіваленты таму, што адкрывае яго пачуцьцям навакольны сьвет. Ён прыслухоўваецца да гукаў слоў, углядаецца ў дакладнасьць узьнікшага вобразу, нібы ўзважвае яго на нейкіх паэтычных шалях...”20
Халодны і абдзёрты, у дождж, у непагоду на ростані пакінуў мяне лёс.
Ніхто рукі ня сьцісьне, ня скажа слова пацехі.
Ці згіну дзе ў дарозе — ці замерзну, як сабака, завыўшы ў зорнасьць неба?... Пуста і холадна.
Дождж. Вецер.
Ці чуеце вы мой голас...
Ціха. Ноч. Паўночны шторм.
Муцяцца думкі. Я адзін, адзін...
(Сябром)1'
20 Архіўная кніга. С. 153.
21 Тамсама. С. 164.
Усё тое, як і чым ён жыў у выгнанні, Ільляшэвіч выказаў у метафарычных радках верша “Разьвітаньне”: “Я ідудзён пажоўклых восень // у бездарожжах далей валачыць...” Адпаведныя настроі гучаць ва ўсіх вершах апошняга перыяду творчасці (1946— 1948), дзе ён аплаквае “горкія няўдачы пройдзеных дарог” (“Прамінуць учора дзён жыцьцёвых сьлякаць”, “Міраж”, “Клёны”, “Ашалелы вецер”, “Чуць дзень той настане”, “На разьвітаньне”, “Вецер вые і плача”, “Нехта стаў за вакном і маўчыць”, “Чорныя цені”). Бездарожжы выгнання на першым часе Ільляшэвіч яшчэ спадзяваўся адолець:
1 бераг, здаецца, блізка!
Я вёслы ўздымаю мацней. Да ціхае, яснае прыстані Мой човен праз буру імкне. I ветразь, як сьцяг, трымаючы, Напружваю сілы ўзлёту.
Я бераг ужо дасягаю — Ды бачу — гэта міраж.
(Міраж)п
Міражом аказаліся яго дачыненні з многімі суайчыннікамі, разам з якімі падзяляў турботы выгнання. Усё часцей у вершах прарываюцца горкія словы-жальбы, скаргі на адзіноту, больш адчувальным становіцца трагічнае светаадчуванне аўтара і лірычнага героя яго вершаў: "... толькі ж цяжка часамі, братцы, // адзіноты палын дадзеў...”, “у душы накіпае плач...”, “неспакойныя цені-хмары // не даюць мне ніяк заснуць...”, “Усё адзін я... А чорныя цені // мне загубу прадуць, прадуць...”, “вецер вые і плача, II шторм у твар мой б’е...”, “крык мой гіне скамечаны // у шуме страшных навальніц...”, “і ніхто, ніхто не бачыць, // як у сіні начны прасьвет // на ваконных рамах азначан // мой павешаны сілуэт...”
Так ня хочацца верыць чамусь, што сярпы ў палёх адзьвінелі, і жніўнёвая ўжо Беларусь адцьвіла ў кустох счырванелых... Мо таму абарваўся напеў, і журбою туманяцца вочы...
22 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 86.
Недакончаны верш аб вясне — недасьнёныя сны апаўночы...
Нехта стаў за вакном і маўчыць, толькі дождж ціхі шорах рассыпаў. Ападаюць з журбою лісты пад акорды асеньніх іскрыпак.
(Нехта стаў за вакном і маўчыць)21
Абарваныя песні, недаснёныя сны паэта аб радзіме-Беларусі, развітанне з ёй і сваімі марамі пра асабістае шчасце і волю Бацькаўшчыны сталі яго ўнутранай драмай. Пра сваё жыццё і адчуванні апошніх гадоў Ільляшэвіч пісаў у адным з лістоў да Вольгі Таполі: “...Вы хочаце даведацца, як жыву я? Пастараюся апісаць Вам маё жыцьцё. Жыву я ў лягеры. Харчаваньне цяпер няважнае, прыходзіцца крыху і галодным быць, але, вядома, сярод людзей, ды да таго сваіх, усё лягчэй. Сямейныя неяк даюць раду, я ж жыву адзін, працую ў гімназіі, якая ёсць у лягеры, заняты рознымі іншымі справамі. Мой дзень перапоўнены рознай драбязой. Цяпер я маю шмат лекцыяў у гімназіі, трэба рыхтавацца. Нікуды ня езджу, не маю бліжэйшых знаёмых, з якімі мог бы падзяліцца сваімі асабістымі настроямідумкамі. Нейкая туга агортае мяне — гэта вынік лягернага жыцьця. Мой пакоік няцікавы: за сьцяной увесь час раздаюцца галасы, вакно выходзіць на сьцяну, крыху відаць далі, але і там баракі і коміны псуюць выгляд.
Але гэта ўсё, ясна, толькі адна абстаноўка: у душы пісьменніка адбываецца, бязумоўна, цікавае жыцьцё...
На жаль, жыцьцё маё неяк складаецца ўвесь час так, што я не магу вылучна заняцца літаратурай. Я б, безумоўна, мог Hern­ia напісаць. Прыходзіцца пісаць прыхваткамі, як кажуць. Ненапісанае асыпаецца, як пажоўклыя лісты, па шляхох.
...Я яшчэ напішу некалькі расказаў з больш-менш закончаным сюжэтам. Але маё імкненьне напісаць новыя расказы, дзе ня будзе сюжэту, а будзе толькі кавалак жыцьця, бяз пачатку і канца, падмалёваны лірыкай. Нешта падобнае на “Разьвітаньне”, друкаванае калісь у “Калосьсі”, адборны лірычна. Я часам прыпамінаю, што я напісаў. Усё раскіданае, таму няма ніякага суцэльнага ўражаньня аба мне. Ды я і сам неяк яшчэ ня веру,
23 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 83.
што я пісьменьнік. Расказы: “Шопат зямлі”, “На дарогу”, “Мастацтва”, “Шумяць сосны”, “Разьвітаньне”, “Сыпаўся вішнёвы цьвет”, “У цягніку”, “Спатканьне”, “Сон”, “Танго “Нотурно”, апошняе “На рубяжы” — усё гэта, ясна, толькі спробы. Перада мной, спадзяюся, лепшае. Да 1950 г. я пастанавіў яшчэ прабаваць шчасьця ў прозе. Можа, калі буду жыць, надарацца лепшыя ўмовы і ўдасца напісаць нешта паважнейшае. Толькі я пераканаўся, што каб быць пісьменьнікам, трэба занатоўваць розныя думкі, уражаньні, зарысоўкі, сітуацыі, вобразы. Я калісьці нават завёў быў такі цікавы сшытак, дзе былі ўсялякія магчымыя запісы (усход сонца, шум ветру, сум, роспач). На жаль, цяпер я мала працую. Другая рэч — гэта мова. Чым больш слухаць жывое роднае слова. Я калісь жыў на вёсцы, я адчуваў, як я рос. I, самае галоўнае, мець шмат часу і нічога не рабіць, апрача літаратурнай працы. Гэта важна. Аднак гэта будуць мець хіба нашыя нашчадкі.
...Вы пытаецеся, якое я думкі аб Віцьбічу. Я лічу, што ён здольны пісьменьнік, сумленны чалавек, сыстэматычны ў працы, дрэнны палітык (разьменьваецца на дробязі), вельмі шчыры сябра. Няслушна на яго вядуць нагонку некаторыя безадказныя ў нашым грамадскім жыцьці “пэрсоны”. Шкада толькі, што ён не пасьвячаецца больш літаратуры. Я, паміж іншым, надзвычай люблю атрымоўваць ад Віцьбіча лісты. Уласна кажучы, Вашы і яго лісты — адзіная прыемнасьць для мяне...
Вы цікавіцеся, ці верш “Чорныя цені” аўтабіяграфічны. Так. Я маю сям’ю, але яна — там... Я перажыў асабістыя трагедыі, аб якіх, можа, ня варта гаварыць. Хто яго ведае, ці гэта была шчырасьць, ці, як кажуць, маральны ўпадак. Жыцьцё мне часам усьміхалася, і я сьмяяўся жыцыію. А цяпер яно нада мной насмяялася крыху. Але сонца яшчэ сьвеціць над зямлёй... Можа, яно асьвеціць калі і мяне.
Цяпер у сэрцы пуста, нудна! I таму я часам п’ю, па-ясенінску неяк, да “хвароблівай брэдзі”. Але гэта ўсё пройдзе, міне. Пакуль што няма пэрспектыў, пробліскаў, нейкага пункту апоры. Часам робіцца жудасна, калі глянеш на сяньняшнюю сапраўднасьць. Можа, прыдзецца недзе папросту “здохнуць”. Вы пішаце аб маіх вачох, што яны іскрацца і сьмяюцца да некага. На жаль. Яны іскрацца толькі да дзяцей і моладзі. У мяне нікога няма тут. Я адзін, адзін...”
Пра апошнія моманты жыцця паэта, яго духоўны стан сведчыць ліставанне Вольгі Таполі і Юркі Віцьбіча. Вольга Таполя (сапраўднае прозвішча Зубко) — беларуская пісьменніца, жанчына трагічнага лёсу. Да вайны яна скончыла Беларускі ўніверсітэт, працавала настаўніцай, затым у Дзяржаўным выдавецтве. Пад час акупацыі была супрацоўніцай рэдакцыі “Менскай (Беларускай) газэты”. У 1944 годзе пайшла ў выгнанне, апынулася ў амерыканскай зоне акупацыі Нямеччыны (Міхельсдорф). He мела сям’і, пакутавала ад адзіноты, шмат пісала вершаў (найлепшыя з іх: “Я не паэт”, “Матулі”, “Сустрэча”, “Табе адзінаму...”), апавяданняў (“Маці”, “Навальніца”, “Ялінка”, “Пад Новы год”), працавала над раманамі “Дачка”, “Тры спатканьні”, друкавалася ў эмігранцкіх часопісах “Шляхам жыцьця”, “Пагоня”, “Скаўт”, “Шыпшына”, уваходзіла ў літаратурнае аб’яднанне “Шыпшына”. Згадзіўшыся на прапанову Ю.Віцьбіча і па запрашэнні Ільляшэвіча пераехала ў Ватэнштэт. Напачатку ўсё складвалася найлепшым чынам, яна дапамагала Ільляшэвічу ў яго шматлікіх абавязках, у выдавецкай справе. Быў наладжаны літаратурны вечар Вольгі Таполі, дзе яна з поспехам чытала свае творы. У лістах да Ю.Віцьбіча яна шмат пісала пра Ільляшэвіча: “...Я ім страшэнна захапляюся, але, зразумела, як чалавекам і паэтам, а не як каханкам, якім ён для мяне ніколі ня быў і ня будзе. Таму майму захапленью ім не перашкодзіць ягоны сум па сваёй сям’і... Я магу толькі бязмежна спачуваць яму. Я таксама прысьвяціла яму верш... Ільляшэвіч якраз такі, як Вы казалі: другому апошнюю кашулю гатоў аддаць. Сама бачу, як ён апошняе аддае іншым, а сам ня мае нічога, бядняк. Мне яго да болю шкада... Мы знаходзімся ў сумежных пакоях і бачымся штопаўгадзіны, а часам і штохвіліны. Мы працуем разам... Між іншага, ён якраз нядрэннай думкі аб маіх вершах... Ён мне казаў: “Ты, Вольга, наша Ахматава і ўносіш у нашу паэзію штосьці новае...” У нас быў праект вялікага сяброўства і “літаратурнага кааператыву”, мы нават напісалі разам адну маленькую рэч для часапісу — бяз прозьвішчаў ...” I далей, у наступным лісце: “...Вы і Ільляшэвіч — цудоўнейшыя людзі, адзіныя, якіх я ведаю тут. Мы з ім часта Вас успамінаем, мы Вас вельмі хвалім — гэта не камплімент. I ведаеце, што Хведар асабліва часта паўтарае аб Вас? Што калі ён памрэ, дык Вы будзеце адзіным чалавекам, які скажа аб ім
цёплае і шчырае слова, слова праўды. Некалі ён разьлічваў, што гэта ж самае разам з Вамі зраблю і я, але цяпер ён думае, што калі ён памрэ, то і я, пэўна, памру...
Так, Вы і Ільляшэвіч — абодва людзі нязвычайныя, людзі вялікай душы. Вы ўладаеце рэдкімі чалавечымі якасьцямі абодва, але Вы, разам з тым, і розныя з ім, ён — палкі, гарачы лірык і ў творчасьці і ў жыцьці, Вы ж больш эпічны, так сказаць. I яшчэ, мне здаецца, Вы — цьвярдзейшы. Гэта плюс. Ільляшэвіч мяккі, як воск, і гэта зусім дрэнна. 3 ім нават дзеці моіуць зрабіць усё, што хочуць. Мабыць, усе, апрача мяне, бо я сама перад ім занадта мяккая. Ён страшэнна любіць дзяцей..., яны сядзяць у яго часам цэлымі днямі, перашкаджаюць яму ў працы і проста тэрарызуюць яго...
Гавару я зусім аб’ектыўна — Ільляшэвіч чалавек выключны. Нязвычайна здольны, мнагагранны, вельмі глыбокая і складаная натура... Пра такіх я толькі ў кнігах чытала й ня ведала, што пабачу такога ў жыцці. А вось пабачыла й пазнала нават больш, чым іншыя, бо іншыя, нават найлепшыя ягоныя сябры, ня ведаюць тых бакоў ягонага жыцьця і ягонае душы, якія ведаю я. Бо ён, хоць і шчыры вельмі, але і скрытны разам у некаторых дачыненьнях. Толькі, можа, гэта задорага будзе мне каштаваць...
Мая адданасць цешыла Ільляшэвіча, бо ніхто ня быў тут яму адданы, ніхто яму не спачуваў, не разумеў. Ён мне неяк сказаў: “У сваім жыцьці я чуў замала цёплых словаў. Я іх патрабую — адчуваю гэта часам балюча”. Але часам ён толькі дэнэрвуецца праз мяне, і я раблю яму ня лепш, а горш... Толькі часамі бывае добра, калі, забыўшыся на ўсё на сьвеце, мы гадзінамі гутарым “па душам”, часамі нават пры замкнёных дзвярах. Тады ён іншы раз гаворыць: “Вольга, мяшчанства ж тут скрозь, фактычна... Толькі ты ды я... Двое нас тут толькі... I яшчэ недзе там — Віцьбіч, на якога ўся мая надзея...”24
Вядома, жаночае захапленне паэтам перарасло ў каханне, якое, аднак, не знайшло водгуку ў душы Ільляшэвіча. Вольга прысвячала яму вершы, хоць і разумела яго абыякавасць. A Хведар цяпер яшчэ больш пакутаваў ад свайго заблытанага, супярэчлівага становішча, ад лагерных плётак і ў “Чорным
24 Архіўная кніга. С. 135, 139, 142.
сшытку”, застаючыся сам-насам са сваімі думкамі, пісаў у вершы “Жонцы”:
На вуліцах чужых, пустынных
Часта ў змрокі ў халодны сутунак убачу пастаць, падобную да цябе. Я іду за табой! Як гэта больна!
Больна вяртацца ў сапраўднасьць, Я бачу сябе сьмешным дзіваком, Ня ўмеўшым цаніць шчасьця.
Чужы пануры готык...
Маўчыць над затокай імглістай.
Дзе ты цяпер, мая сяброўка?
У адным з апошніх лістоў (1 красавіка 1948 г.) да Ю.Віцьбіча Волыа Таполя скардзілася: “...Мне вельмі, вельмі сумна. Ільляшэвіч цяпер хворы. Ён ляжыць у сябе ў пакоі, і яму вельмі кепска. Учора было крышку лепей, ён прачытаў мой твор і неяк усьцешыўся, а сёньня ізноў горай. У яго хворыя лёгкія і сэрца. Я за яго страшэнна баюся, бо яго брат памёр ад сухотаў...
Учора цэлы дзень ляжаў галодны. Я занесла яму тое-сёе, зварыла заціркі, а сама нічога ня ела, бо ў нас з ім няма нічога... Але гэта ўсё было нішто для хворага... Я дамовілася з камандантам, каб Хведару далі, хоць часова, дадатковыя харчы, і камандант зрабіў гэта... Сёньня ён атрымае. Але яму дрэнна, у яго жахлівы настрой. Кепска ў яго цяпер з нэрвамі таксама...
Яму цяжка. Сапраўдных сяброў у яго тут няма. Хведар страшэнна, жахліва самотны... Вакол толькі дробная, нізкая зайздрасьць, розныя інтрыгі.
Калі яму кепска цяпер, шмат хто цешыцца... I я не заўсёды магу яму дапамагчы з-за розных складанасьцяў. Становішча такое, што звар’яцець можна. Ах, калі б Вы былі недзе бліжэй, дарагі Юры Аляксандравіч! Я страшэнна баюся за Хведара. Вы напішаце яму, ці ж ня праўда?.. Вы ж залаты чалавек, Юры Аляксандравіч, Вам жа ўсё можна сказаць, Вы ж не асудзіце яго, як іншыя. А іншыя, якія яго асуджаюць, самі ў сто разоў горш...”25
У гэтых лістах, якія раскрывалі сапраўдную трагедыю беларусаў-выгнанцаў, сведчылі пра ўзаемадачыненні двух талена-
25 Архіўная кніга. C.144.
вітых, але вельмі розных, духоўна адзінокіх людзей, не здольных стаць апорай адзін аднаму, цэлы раманны пласт падзей асабістых і грамадскіх, жывыя галасы тых, хто пакутаваў без радзімы, але нёс яе ў сэрцы, лёсы так званых “здраднікаў”, гнаных яшчэ і сёння.
1948 год стаў трагічным для Вольгі і Хведара. Яна, зразумеўшы ўсю марнасць сваіх надзей на асабістае шчасце, надумала вярнуцца на радзіму. У апошнім звароце да Ільляшэвіча гучаць яе шчырыя прызнанні: “Хведар, родны, найлепшы! Ітак — скончана... Мы нават не сябры, сказалі Вы... Які шалёны боль... Нічога няма, апроч гэтага болю... Дык я іду, Хведар... Іду туды... Што б ні чакала мяне. Я выканаю свой намер. Бывайце! Бывайце, родны, незраўнаны!.. Шчасьце маё, бывайце! Маё сэрца разрываецца ад болю... Хведар, я хацела быць Вам найлепшым, найшчырэйшым, найадданейшым сябрам... Я люблю Вас больш, чым можна любіць... Вы для мяне даражэй жыцьця... Вы — над усім і над усімі!.. Помніце — ніхто ня будзе Вас любіць, як я!.. Я не магу бяз Вас!.. Вы — маё жыцьцё!..”
Амаль тыя ж словы ў апошнім лісце да Ю.Віцьбіча (13 ліпеня 1948 г.): "... He магу ўстрымацца, каб не напісаць Вам гэтых апошніх радкоў. Бо нягледзячы на тое, што мы з Вамі — людзі розных шляхоў і розных перакананняў, але самыя сьветлыя ўспаміны аб Вас будуць жыць ува мне да апошніх хвілін майго жыцьця...
Я іду шляхам Тодара Лебяды. Гэта ўжо зроблена, і павароту няма. Можа, гэта вар’яцтва, пэўна, аддаю сябе на турму, на пакуту, але гэта зроблена шчыра... Як загіну, дык з чыстым сумленьнем, бо шляхам доўгіх ваганьняў прыйшла я да аднаго перакананьня.
Мне бясконца цяжка і сумна, мне цяжка да чорнага жаху вар’яцтва, хвілінамі думкі мяшаюцца ў галаве. Я пакідаю Хведара, які стаў для мяне даражэйшым за жыцьцё...
Юры Аляксандравіч, бывайце!!! Ня судзіце... Ці — судзіце, як знаеце... Скажыце калі-небудзь Хведару, што маім апошнім словам будзе ягонае імя...”26
Вядома ж, і Хведар Ільляшэвіч, і Юрка Віцьбіч асудзілі яе рэзка негатыўна, як “неўраўнаважаную, надламаную істоту”, a галоўнае — за яе імкненне вярнуцца “на радзіму”, дзе яна
26 Архіўная кніга. С. 147, 149.
адразу (як і “завяртанцы” Тодар Лебяда, Лявон Случанін) была асуджана да 15 гадоў катаргі.
Выехала Вольга Таполя ў Беларусь летам 1948 года. Хведар Ільляшэвіч загінуў восенню 1948-га ў аўтамабільнай катастрофе блізу Ватэнштэта, на 38-м годзе жыцця. Выгнанцы-беларусы шчыра аплаквалі яго смерць. Многія часопісы змяшчалі словы смутку пра заўчасна пайшоўшага паэта: “Бязьлітасная сьмерць вырвала яго тады, калі ён быў найбольш патрэбен беларускай справе. Перастала біцца ягонае вялікае, кахаючае Беларусь і людзей сэрца, але ягоныя думкі жывуць у сьведамасьці тых, каму ён дапамагаў ісьці цярністым эмігранцкім жыццём да Волі Бацькаўшчыны... На стале нябожчыка знойдзен зборнік ягоных вершаў у рукапісе “Нязжатая радасьць”... Ня зжаў тае радасьці ён, але пажнуць яе тыя, што прыйдуць пасьля яго, пажне тую радасьць любая яму Беларусь... Ён быўжывой ахвярай на ахвярніку Бацькаўшчыны. Усе свае найлепшыя пачуцьці, усю невычарпальную энергію аддаваў Беларусі, якую высьніў у юнацкіх снох, якая паланіла яго васількамі ў кутох незабыўных радзімых палеткаў. Яна вабіла яго сваім дзявочым хараством. Яе, апетую жаўрукамі ў паднябесьсі, нёс ён у чужыну і аб ёй сьпяваў песьні. Ягоная песьня была дакорам для тых, у кім шчэзла пачуцьцё нацыянальнага абавязку і падтрымоўвала на сіле тых, хто апошнім высілкам трымае нацыянальны сьцяг...
Імя Ільляшэвіча астанецца ўзорам для тых, што перанялі з ягоных рук нясплямлены штандар Беларусі. Яму было суджана памерці на чужыне і спачыць у чужой зямлі, але ягоны бунтарны, кахаючы Бацькаўшчыну дух, у шуканьні межаў вечнасьці, напэўна, там, дзе самае дарагое ягонаму сэрцу, а гэтае самае дарагое завецца — Беларусь...”27
Юрка Віцьбіч, у архіве якога захоўваюцца (як і спадзяваўся Ільляшэвіч) літаратурныя творы паэта, пісаў у артыкуле “Усё для лепшай долі нашай Беларусі”: “Калі адыходзіць у нябыт паэта, дык усё роўна створаныя ім вершы пануюць у людскіх душах. Таму, калі ў гадавіну сьмерці Хведара Ільляшэвіча наш розум пераносіць нас на ягоную магілку на адных з шматлікіх могільнікаў Нямеччыны, дык усё роўна сэрцам сваім мы заўсёды вітаем яго, як жывога”28.
27 Скаўцкі Бюлетэнь Штандару “Гарц”. 1948. № 10.
28 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 29.
Жывымі засталіся для нас вершы Хведара Ільляшэвіча, яго вера ў светлае прыйсьце Беларусі:
Але песьню нясём мы адну У ўраджайную даль Беларусі, — Песьню яснаму, сьветламу дню, што прыйсьці да нас некалі мусіць...
(Васеньняя паэма)29
Пахавалі Хведара Ільляшэвіча 10 лістапада 1948 года на могільніку ў Галендорфе, паблізу Брауншвайга, у той самы дзень, калі яму прыйшло запрашэнне ад Барыса Кіта пераехаць у Амерыку... Мусіць, прадбачыў паэт, што не шмат гадоў яму адведзена лёсам жыць на свеце, калі ў 18-гадовым узросце пісаў:30
Чуе сэрца, што не многа Буду я на сьвеце жыць... Хутка скончыцца дарога, Засталось не шмат прайсьці... Я хацеў бы зноў радзіцца, Зноў цярпець за родны край... Каб мне сонейку маліцца — He хачу ў сьветлы рай! Як памру, у сіняй ночы Загарацца дзьве зары — Гэта будуць мае вочы Сумаваці па зямлі!..
(Чуе сэрца)
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць. Мн., 1995. С. 116—124.
Гатковіч А. Ватэнштэт — “беларуская вёска” (тры гады разам з Хведарам Ільляшэвічам) // Голас Радзімы. 1997. 13 лістапада.
Дубавец С. Там нехта ёсць // Крыніца. 1991. № 7.
Іверс А. Маё адкрыццё Хведара Ільляшэвіча // ЛіМ. 1990. 21 верасня.
Ільяяшэвіч Хв. Цымбалы. Васеньняя паэма. Ашалелы вецер. Па вёсках Беларусі. Нехта стаў за вакном і маўчыць: Вершы // Крыніца. 1991. № 7.
29 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 80.
30 Туга па радзіме. Мн., 1992. С. 210.
Ільляшэвіч Хв. Беларусь ты мая расспяваная. Кладуцца на бруку і сценах. Ашалелы вецер: Вершы // Полымя. 1991. № 8.
Ільляшэвіч Хв. Танго “Нотурно” // Наша Ніва. 1992. № 6.
Ільляшэвіч Хв. (Дальны М.) Васіль: Урыўкі з аповесці // Голас Радзімы. 1997. 11, 18, 25 верасня.
Кісялёва Я. 3 рукапіснай спадчыны Хведара Ільляшэвіча // Голас Радзімы. 1997. 4 верасня.
Ліс А. Паэзія Хведара Ільляшэвіча // Культура беларускага замежжа. Кн. 2. Мн„ 1993. С. 27-52.
Ліс А. Лірыка Хведара Ільляшэвіча // Полымя. 1998. № 11.
Мішчанчук М. Літаратура беларускага замежжа: Вуч. дапаможнік. Мн., 1996.
Новае пра Хведара Ільляшэвіча // ЛіМ. 1997. 12 верасня.
Савік Л. “Дык здабудзем кветку шчасьця” // Голас Радзімы. 1995. 15, 22 снежня.
Савік Л. “Я шчасьліў тады, калі воляй напоўніцца родны наш край...” Ц Голас Радзімы. 2000. 7, 14, 21, 28 чэрвеня.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладоснь. 1988. № 11.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.
Туга па радзіме. Мн., 1992. С. 209—220.
“Ты мая доля бячыстая...”
Янка Золак
1912 2000
ВЫХАД на Бацькаўшчыне сваёй паэтычнай кнігі “Вятрыска з радзімай краіны” (1996) Янка Золак вітаў словамі: “...Усё сваё жыцьцё я жыў з думкай аб Беларусі. Дзеля яе ахвяраваў нават асабістымі інтарэсамі. Каб ня родная мова, наўрад ці выжыў бы на чужыне. Яна мой адзіны сродак сувязі са знешнім сьветам. Ды й вершы я пісаў, каб несьці мову маю у сьвет, у людзі. Доўгі час марыў, каб вершы мае дайшлі да радзімы. Цяпер такое стала магчымым, і я шчасьлівы ад гэтага. Дасьць Бог і ў роднай мове застанецца й маё слова, мой сказ ці мой верш. Дзеля гэтага я жыў на сьвеце...” Дайшло да нас і застанецца ў гісторыі беларускай літаратуры нягучнае, але шчырае слова таленавітага “самотнага” паэта, які пісаў вершы для сябе, але яны былі патрыятычным гімнам далёкай Беларусі. Абставіны для іх аўтара склаліся так, што паэзія, забруіўшая ранняй вясновай ручаінай на радзіме, не стала справай усяго жыцця чалавека, няўмольным лёсам закінутага ў Амерыку, але падспудна і патаемна існавала, натхняла і радавала душу гэтага на выгляд стрыманага, маўклівага, заглыбленага ў сябе беларуса. А вершы ён пачаў складаць сапраўды вельмі рана, відаць, такая ўжо зямля Случчыны — “край паэтаў”, бо нарадзіўся Антон Міхайлавіч Даніловіч, будучы паэт Янка Золак, у вёсцы Лучнікі, цяпер прыгарад Слуцка, 1 лістапада 1912 года ў заможнай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Лучнікоўскай сямігодцы, дзе і пачалі з’яўляцца ў рукапісным часопісе “Прамень” і школьнай насценгазеце першыя паэтычныя спробы Антона Даніловіча. Пасля сямігодкі два разы падаваў заявы ў Слуцкі педтэхнікум, але ў прыёме яму адмаўлялі як сыну серадняка. Удалося скончыць Рагачоўскія настаўніцкія курсы (1930), паступіць на завочнае аддзяленне
Мінскага белпедтэхнікума. 3 18 гадоў пачаў працоўную дзейнасць настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Міраціна Бабруйскага раёна. He пакідаў намераў атрымаць вышэйшую адукацыю і пасля педтэхнікума паступіў на завочнае аддзяленне літаратурна-лінгвістычнага факультэта Аршанскага настаўніцкага інстытута. Пераехаў у Гарбацэвічы, стаў выкладаць беларускую мову і літаратуру ў мясцовай школе. Завочная вучоба спрыяла пастаяннай самастойнай працы над сабой. Антон Даніловіч асабліва захапіўся літаратурай, паэтычным словам беларускіх, рускіх класікаў, кнігамі беларускіх лінгвістаў. А “гісторыю Бацькаўшчыны, — як адзначаў сам паэт, — я вывучаў па кнігах Гарэцкага, Пічэты, Карскага, Ігнатоўскага, Тарашкевіча. У першай палове 20-х гадоў я ведаў і пра Першы Усебеларускі Кангрэс, і пра БНР, і пра Слуцкае паўстаньне. У Беларусі толькі пару гадоў таму сталі гаварыць пра гэта. А тады гэта былі нядаўнія падзеі...” Тады ж, з 1930 года, у перыядычным друку сталі з’яўляцца першыя вершы Антона Даніловіча, якія ён падпісваў як уласным прозвішчам, так і псеўданімам Антось Вірок. М.Лынькоў, які ў 30-х гадах жыў у Бабруйску і рэдагаваў газету “Камуніст”, змяшчаў вершы маладога паэта ў літаратурным дадатку “Вясна”, дзе ў той час друкаваўся і зямляк Я.Золака Васіль Вітка. На гэты час прыпадаюць сустрэчы і знаёмствы Антона Даніловіча з Я.Коласам, В.Віткам, П.Галавачом, Міхасём і Рыгорам Лыньковымі, П.Глебкам, П.Броўкам, А.Жаўруком, што спрыяла ўваходжанню ў пісьменнійкае асяроддзе, стымулявала паэтычную творчасць. Але 30-я гады — цяжкі, супярэчлівы і складаны час: пачалася калектывізацыя, рушыліся асновы сялянскага ўкладу, надыходзілі сталінскія рэпрэсіі (бацька Антона быў пад пагрозай раскулачвання як “цвёрдазаданнік”, а дзядзька ўжо высланы на катаржныя работы, на Беламорканал, дзе і загінуў). Таму і вершы пісаліся з аглядкай, адлюстроўвалі поспехі “савецкага будаўніцтва”. Антон Даніловіч не быў выключэннем. Яго вершы даваеннай пары (іх было апублікавана каля дзесятка) былі своеасаблівай данінай часу, нічым не вылучаліся з агульнай падцэнзурнай плыні савецкай літаратуры.
Вайна заспела ў Гарбацэвічах, і Антон Даніловіч накіраваўся на зборны пункт мабілізацыі ў Бабруйск, дзе паведамілі, што ваенкамат выехаў у Рагачоў, куды ўжо нельга было трапіць. I ён
вяртаецца ў Лучнікі і распачынае разам з Лявонам Случаніным1 наладжваць работу Лучнікоўскай сямігодкі, бо Случчына апынулася ўжо ў глыбокім тыле ворага. Але ж, нягледзячы на вайну, дзяцей трэба было вучыць (да канца акупацыі заставалася доўгіх чатыры гады). Пачалі выдаваць рукапісны часопіс “Васілёк”, дзе А.Даніловіч змяшчаў свае вершы пад псеўданімам Антось Пясьняр. У Слуцку на той час жылі паэты У.Клішэвіч, Р.Крушына, А.Крот, П.Манькоў — яны прычыніліся да выдання “Газэты Случчыны”, правобразам якой стаў часопіс “Васілёк”. I Антон Даніловіч ужо пад псеўданімам Янка Золак друкуе на яе старонках свае новыя вершы (пазней яны ўвайшлі ў калектыўны зборнік “Песьняры Случчыны”, 1943).
Вершы Золака друкаваліся не толькі ў мясцовых выданнях, але і ва ўсёй беларускай перыёдыцы, якая выходзіла на акупаванай тэрыторыі з дазволу немцаў: ‘Толас вёскі”, “Беларуская газэта”, “Беларус на варце” (Мінск), “Баранавіцкая газета” (перайменаваная пазней у “Пагоню”), “Слонімская газета”, “Новая дарога” (Беласток), “Новы шлях” (Рыга). Вось гэтая праца ў школе, актыўная пісьменніцкая дзейнасць Янкі Золака пад час нямецкай акупацыі лічылася паводле савецкіх законаў здрадніцтвам, супрацоўніцтвам з ворагам, гэтыя фармулёўкі па сён-
1 Дарэчы, з паэтам Л.Случаніным-Шпакоўскім (1914—1995) Я.Золака звязвала даўняе сяброўства. Яны не толькі паходзілі з адной вёскі, але і разам працавалі пад час вайны, калі Л.Случанін, які скончыў Мінскі педінстытут, быў рэпрэсаваны ў 1936 г., вярнуўся перад самай вайной з каннлагера. Разам у 1944 г. пайшлі ў выгнанне. Але Л.Случанін па сямейных абставінах (смерць дачкі, цяжкая хвароба жонкі) вярнуўся з Нямеччыны на Радзіму і атрымаў ад савецкай улады 15 гадоў зняволення, якое адбываў у Паўночным Гулагу, блізу Варкуты. Даведаўшыся пра гэта, Я.Золак напісаў на Случаніна эпіграму:
Залатую яго маладосць Растапталі чэкісты ботамі. Ды сабе і людзям на злосць Да чэкістаў ён едзе з ахвотаю.
Лявон Случанін — аўтар славутай паэмы “Рагнеда” (выдавалася ў Вільні (1944) і ў Аўстраліі (1958)), многіх антысталінскіх вершаў (зб. “Песьняры Случчыны”), аўтабіяграфічнага рамана ў вершах “Алесь Няміра” (друкаваўся ў газеце “Калійшчык Салігорска” (1991 — 1992)). Асобныя творы змяшчаліся ў эміграцыйных выданнях: часопісе “Беларуская думка”, альманаху “Ля чужых берагоў”, на пачатку 90-х — у беларускім друку (часопісы “Спадчына”, “Полымя”). У 1993 г. Л.Случанін быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Апошнія гады жыў у Салігорску. Творчая спадчына паэта не перавыдадзена. Я.Золак сустракаўся з Л.Случаніным пад час сваіх прыездаў у Беларусь у 90-х гадах.
няшні дзень уводзяцца ў афіцыйныя публікацыі пра пісьменнікаў беларускага замежжа. Але калі прааналізаваць яго вершы ваеннага перыяду, учытацца ў іх змест, то можна адчуць, што дзейнасць гэтая была скіраваная на тое, каб абудзіць нацыянальную свядомасць суайчыннікаў.
Ваенны перыяд творчасці Янкі Золака быў даволі плённым, ён напісаў больш за 80 вершаў, востранадзённых па тэматыцы, прасякнутых болем за радзіму, якая апынулася на мяжы супрацьстаяння дзвюх таталітарных сістэм. Іх асноўнай, вызначальнай ідэяй было: “Буду сеяць песьні // На крывіцкіх гонях, // Хай пяюць аб долі Маці-Беларусі...” Паэт выказваў надзею, што яго песні будуць пачутыя, “зашумяць, як жыта буйное калосьсем”, загудуць “сыіевам-сугалосьсем пра жыйьцё і дзеі дарагога краю...” Прызванне мастака ў цяжкія для радзімы часы — быць разам з гаротным народам, падзяляць яго пакуты, знаходзіць такія словы, каб яны неслі людзям веру, што край “нанова ўваскрэсьне”, сам будзе “долю сваю будаваць”. Паэт напісаў нямала вершаў, у якіх ён шчыра выяўляе такі грамадзянскі ідэал, свой абавязак чалавека-творцы (“Новай дарогай”, “Калі часам у словах людзей”, “Mae хаценьні”, “Прылятае з вясной”, “Мне народ падарыў сваё сэрца” ды інш.). Аднак гэты ідэал і абавязак, супадаючы з агульным для беларускай і ўсёй савецкай паэзіі ваенных гадоў вызваленчым пафасам, больш канцэнтраваў у сабе нацыянальную ідэю, аснову якой закладалі многія пакаленні беларусаў, — поўная незалежнасць наагул ад усялякіх акупантаў. Такая праблема была для Беларусі надзвычай востранадзённай і цяжкавырашальнай, але заўсёды жыла ў творах беларускіх пісьменнікаў. Аднак ніхто не выказаў гэтую ідэю так мужна, сцвярджальна, як прарок нацыі Янка Купала, высвеціўшы ўсю яе глыбіню і шматграннасць.
Калі для многіх савецкіх паэтаў ваенны час — гэта лёс карэспандэнтаў на перадавых пазіцыях жорсткіх баёў, варожыя акружэнні, раненні, шпіталі, франтавыя і партызанскія шляхідарогі, на якіх яны разам з народам, апранутым у салдацкія шынялі, здзяйснялі сапраўдныя подзвігі, адначасова выспельваючы ў памяці запаветныя радкі вершаў, часта самаахвярна гінулі з воклічам: “За Радзіму, за Сталіна”, то для пісьменнікаў, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі і пазней сталі эмігрантамі, існаваў галоўны лозунг: “Жыла і жыве вольная Бела-
русь!” Гэта яскрава пацвярджае і творчасць Янкі Золака, які свядома, на ўзроўні свайго паэтычнага даравання працягваў нацыянальна-патрыятычную тэму, шырока разгорнутую ў творчасці Янкі Купалы. Нават многія вершы Золака маюць тыя ж назвы, што і Купалавы, блізкія ім тэматычна, ідэйна, сэнсава-змястоўна. Іх аўтар жыў па той бок фронту, дзе жыла ўся забраная ворагам Беларусь, ён бачыў і добра адчуваў тагачасную рэчаіснасць і разумеў, што пасля дыктатарскай улады, якая вынішчыла цвет нацыі (гэтая тэма закранаецца ў вершы “Тодару Лебядзе — адказ на сібірскія лісты”), не за Сталіна трэба паміраць беларусам і змагацца за яго вяртанне, а будаваць, адстойваць свабоду сваёй Бацькаўшчыны. Такое разуменне вызначыла ўвесь пафас творчасці паэта ваеннага перыяду.
У вершы “Ворагам Беларушчыны”, які пачынаецца амаль купалаўскім радком, паэт звяртаецца да ўсіх акупантаў, што прыходзілі на Беларусь (“Чаго вам хочацца, сатрапы?”), і, выказваючы рашучы пратэст супраць іх памкнення знішчыць лепшых нашых змагароў, вучыўшых нас, “як жыць на сьвеце // бяз крыўды, зьдзекаў і маны”, сцвярждае, што не змогуць заваёўнікі “здушыць крывіцкі вольны дух”.
Няўжо вы хочаце прымусіць Крывіцкіх доблесных сыноў Зрачыся Маці-Беларусі 1 пад прыгон пайсьці ізноў?
Ня ўдасца вам, забойцаў зграя, На Беларусь надзець хамут!
Вам ня гуляць у нашым краі, Ня цешынь сэрца звонам пут!
Дарэмны вашы намаганьні: Жыў беларус і будзе жыць! Ён сам здалее у змаганьні Свой шлях да волі пралажыць!2
Аднак аўтар добра разумеў і другое — дзеля таго каб беларусы сталі на шлях змагання за ўласную волю, трэба ўмацоўваць, падвышаць іх нацыянальную сведамасць, трэба шмат працы,
2 Золак Я. Вятрыска з радзімай Краіны: Збор выбраных твораў. Мн., 1996. С. 91. Тут і далей вершы цытуюцца па гэтым вьгданні, падаюцца толькі назва верша і старонка.
намаганняў, цярпення і веры, любові да свайго народа і краіны. Увесь гэты роздум, развагі, адчуванні, пачуцці паэт выказаў у многіх вершах, напісаных у форме заклікаў (“Брату”, “Свайму народу”, “Далакопам”, “Даволі”, “Беларусу”), прысвячэнняў (“Роднаму краю”, “Краіне”, “Радзіме”, “Моладзі”, “Маці”), зваротаў (“Сонцу”, “Размова з ветрам”). I найперш ён звяртаецца да сваёй ліры і песні, каб пакінулі сумаваць і журыцца, заклікае іскрыцца, спяваць “новай пагудкай” роднае матчына слова.
Ты ўзышло на суцэльных руінах, цёплай ласкай сагрэла душу. Над маёю зьнядбанай краінай Хай плыве няўміручы твой шум, Абдары сваёй ласкай сардэчнай Нашы мары, надзеі і дні; Няўміручае, сьпеўнае! Вечна Над калыскай дзіцячай зьвіні!
Сей разумную праўду народу, Абуджай, заклікай і вядзі.
Як паходня ў баях за свабоду Беларускаму люду сьвяці!
(Роднае слова, с. 61)
Паэзія Золака ваеннага часу пашырыла свае лірычныя далягляды: ад верша публіцыстычна-завостранага, пафасна-заклікальнага — да запаветна-інтымнага, да пранікнення ў свет пачуццяў героя, які жыў з духоўна-напружанымі адчуваннямі. Ён нёс у сэрцы крыўду, смутак-боль за стан Бацькаўшчыны, гонар за яе гераічную гісторыю і выдатных сыноў, за старажытныя нацыянальныя сімвалы і адначасова захоўваў усе ўласцівыя звычайнаму чалавеку эмоцыі: радасць, трывогу, каханне, веру і надзею. Аднак адной з важнейшых тэмаў у творчасці паэта стала нацыянальна-вызвольная тэма. Выступленне за нацыянальнае адраджэнне ў такі цяжкі для радзімы час вайны і разбурэнняў было абумоўлена надзённымі праблемамі, якія паўсталі перад беларусамі, — паспрабаваць выкарыстаць гэтую экстрэмальную сітуацыю дзеля таго, каб здабыць палітычную свабоду. Сведчаннем высокай грамадзянскасці паэта з’яўляюцца страсныя, бескампрамісна-рашучыя заклікі да народа ў многіх вершах, якія востра-надзённа гучаць для беларусаў і сёння. Ён не прымае
бясконцых песняў-жальбаў, нараканняў на цяжкасці і няволю (“Даволі плакаць і журыцца, // Сыны Крывіцкае зямлі, // даволі сьлёзы крыўды ліць!”). I хоць сапраўды “ісьці цярністаю дарогай наканаваў нам жорсткі лёс”, аднак настаў час змяніць кірунак, ісці напорным крокам да волі, жыць беларусу чалавечым жыццём. Аўтар заклікае братоў-суайчыннікаў не пужацца цяжкай працы, а ўпарта капаць яму для “нядолі-няволі і назаўсёды яе пахаваць!” 3 верша ў верш настойліва вар’юецца аўтарскае заклінанне: “Прачынайся, мой брат, прачынайся з адвечнага сну”, “узнімайся, хто быў катаваны”, “станавіся пад сьцяг вызваленьня”, “а цяпер, хоць сьвет палае, ты шукай свой талісман”, “свой голас магутны загучэць па-свабоднаму змусь, // Па ўсім сьвеце няхай будзе чутны гучны кліч твой: “Жыве Беларусь!” Паэт звяртаецца да роднага краю, маці, моладзі, выказвае надзею, суцяшае, любуецца васільковымі прасторамі “мілай Маці-Краіны, любай сэрцу да сьлёз”, запэўнівае, што не заўсёды будзе панаваць ліха, “пройдзе навала нягод”. Гэтая ж вера гучыць і ў вершах “3 Новым годам!”, “Навагоднія думкі”, “Да шчасьлівых дзён”, “Ня здрадзім краю”. Яму ўжо здаецца, што “ідзе да волі беларус”, і паэт гатовы ляцець да нябёсаў, змагацца з вятрамі, “біцца насьмерць, да крыві, // Покуль магутнае раме не распрастае крывіч”. Дзеля гэтага ён звяртаецца да сіл прыроды, у нацыянальна-патрыятычныя настроі лірычным акордам уплятаюцца фальклорныя матывы. Паэт моліць Сонца “прагнаць ночку цёмную, разагнаць-развеяць хмары-воблакі, асьвяціць, сагрэць Землю-матухну, атуліць наш Край ласкай матчынай!” Лірычнага героя вершаў Золака, як і самога аўтара, засмучаюць, радуюць, натхняюць размовы з доляй, бярозай, зімой, зязюляй, ветрам:
— Буйны вецер, сябрук гутарлівы! Раскажы, не хавайся ад нас: Ці прыждом, каб над Краем шчасьлівы Промень долі ніколі ня гас?
— Ня сумуй, ня бядуй! — кажа вецер, — Беларусь яшчэ ўстане ад сну, Яе доля ня блудзіць па сьвеце, Яна ў муках народзійь Вясну.
(Размова з ветрам, с. 82)
Дыялог паэта з вечным адбываецца, каб лепей зразумець надзённае, свой час і месца чалавека ў ім. Звароты да сіл прыроды, малітвы за родны край прысутнічаюць у творчасці амаль усіх беларускіх паэтаў. Золак моліць Бога даць сілу, долю і багаславенне роднаму Краю на шляху да вызвалення, які павінен быць пазначаны зорамі, асветлены сонцам. Традыцыйны вобраз Млечнага Шляху здаўна існуе ў літаратуры (вершы Я.Купалы “Млечны шлях”, П.Панчанкі, А.Салаўя, У.Клішэвіча ды іншых з той жа назвай). Для Золака, які таксама не абыходзіў гэтыя традыцыйныя вобразы, Млечны шлях, “неба зорнае”, якое паэт араў “срэбнымі плугамі”, уяўляюць глыбіні народнага жыцця, дзе кожны чалавечы лёс — непаўторная заразаранка. Як і ў Купалы, у Золака на гэтым шляху шмат зарніцзаранак, зорак-кветак, аднак не навейвае беларускім паэтам Млечны Шлях залатых сноў, не супакойвае, а кажа аб бясконцасці людскіх памкненняў да ідэальнага. Калі Я.Купала сцвярджае: “Я па Млечным тым Шляху без мукі // Чалавека да шчасця бы вёў...”, а П.Панчанка журботны Млечны Шлях спалучае з жыццём, лёсам чалавека, на якога асыпаецца “трывожны, ціхі, зорны дождж”, то Золаку здаецца, што на тым шляху вызвалення, на які ён кліча братоў-беларусаў, ужо заквітнелі “зоры-кветкі”. Агульны настрой паэтаў — светлае, зорнае заўсёды звязана з штодзённым, рэальным. А рэальнасць для паэта, калі ён спускаўся з прастораў зорнага неба на зямлю, была ў 40-х гадах адна — вайна грымела на землях Бацькаўшчыны. Відаць, таму застаўся для яго “неўзараным, як агрэх той, Млечны Шлях”, таму для паказу паднявольнага становішча радзімы ён не знаходзіў светлых фарбаў, бо змрочнай, цяжкай была рэчаіснасць. Толькі вечнае, мары пра будучыню маглі абнадзейваць, даваць перспектыву. У творах Золака якраз і заўважаецца захопленасць гарызонтамі светлай будучыні, вера, што яна абавязкова прыйдзе, народ стане вольным, шчаслівым — таму так усхвалявана гучаць вершы-заклікі паэта. Але ён рэальна бачыць і змрочнае сёння. Вайна ўспрымаецца як цяжкая, аднак часовая з’ява.
Паэзія Золака ваеннага часу казала быццам пра агульнавядомае, пра аднолькава цяжкія перажыванні і пакуты людзей, але гэта была “паўтараемасць непаўторнага”. Многія аўтары паказвалі ваеннае аблічча радзімы, у Золака яна паўстае засыпанай
снегам, над ёй гуляюць завірухі, зямлю скавалі маразы, паўсюль пануе цёмная ноч. Паэт абыходзіць родныя прасторы, ідзе па шляхах Беларусі, каб разам з народам знайсці сваю долю.
Я іду, а над роднай краінай Цёмнай хмарай ляцяць крумкачы, He даюць мне прасьветлай хвіліны I спакою ні ўдзень, ні ўначы...
(У пошуках долі, с. 31)
Бачу я, што паўсюдна вайна Прынясла незалечныя раны, Дзе віхурай прайшлася яна — Нівы кроўю заліты, стаптаны.
Ліхаімцы рабуюць дабро, Забіраюць жанок, малалетак, Разьліваюць нявінную кроў I драсуюць сялянскі палетак...
(Чорнай птушкаю ночка засьне, с. 81)
Радзіма бачыцца вялікім сялом “у тумане белым” (“Уначы”), над ім спявае завіруха, “уладарка дарог і палёў”, закалыхвае, “адбірае душы людзей” (“Песьня завірухі”), “смуткам і жахам вее сьцюдзёная зіма” (“Заклінаньне зімы”), “ночка-гаспадыня атуліла стомлены абшар” (“На сконе дня”), “поле залітае зольлю” (“Восень”), “нямытае неба, заспаныя хмары” (“Ля рэчкі”), “неба шэрага нудныя далі” (“Адплылі каласістыя дні”). У такіх эмацыйных водгуках на вайну, пазбаўленых плакатна-рытарычных адзнак, адчуваецца імкненне аўтара праз уласна-індывідуальнае ўспрыманне цяжкіх падзей вайны перадаць агульныя перажыванні людзей, што вымушаны жыць пад акупантамі. Натуральным было і выяўленне надзей, што згіне зіма, скончыцца ноч, людзі ўбачаць “Радзіму раскутай”, настане “сьвята свабоды”, “над роднай хатай засьвеціць сонца”.
Усе гэтыя змрочныя і светлыя колеры вершаў Золака ваеннай пары ўдала спалучаюцца як з ладам адчуванняў і настрояў лірычнага героя, так і з жыццёвай канкрэтыкай. Асабістае “я” паэта станавілася неадлучным ад лёсу народа і Бацькаўшчыны, яе адвечным памкненнем да волі. Многія вершы вылучаюцца заглыбленасцю ў стыхію “спадчыннага”, гістарычнага, удалым выкарыстаннем прыёмаў і сродкаў фальклорнай паэтыкі, што
дапамагала аўтару свабодна выяўляць свой унутраны свет, перажыванні і светаўспрыманне лірычнага героя.
Нацыянальна-вызвольная тэма, як і вайна, не магла быць адлюстравана паэтам ва ўсёй складанасці і шматграннасці на аснове нейкай адной стылявой плыні. У творчасці Золака можна адзначыць і публіцыстычны (“заклікальны”) пачатак, і струмень асабова-канкрэтнай лірыкі, аналітычна тонкі, абвострана-чуйны да ўнутранага жыцця героя, яго складаных і зменлівых душэўных настрояў. Стрыманая, разважлівая інтанацыя вершаў паэта ўспрымалася як споведзь чалавека, які існаваў у экстрэмальных сітуацыях вайны. Аўтар не мог, вядома, разгарнуць панараму баёў, франтавых перамог або няўдач, ён пісаў пра тое, што назіраў, адчуваў, бачыў, жывучы сярод мірных людзей, якім трэба было вытрымліваць неймаверныя выпрабаванні, апынуўшыся сярод двух агнёў. Ён разумеў, якія пакуты пераносіць жанчына — маці, салдатка, суцяшаў і абнадзейваў іх, пераконваў, што сын, муж вернуцца з вайны, “усьміхнецца вам ласкава доля” (вершы “Маці”, “Салдатка”). Цнатлівай, прывабнай паўстае жанчына, каханая ў нешматлікіх інтымных вершах. Сэрца чароўнай жанчыны “таямнічае, як сіні туман”, “пагляд васілёчкавых воч”, “сінь вазёрная вачэй” радуе душу. Каханая сагравае яго, як “сонца сагравае прастор залаты”, тады забываецца, што на свеце ёсць боль, страты, вайна: “Я забуду аб долі самотнай, // Як адчую каханьня цяпло”. Каханне згадваецца як радасны ўспамін спатканняў з любай дзяўчынай, якой паэт гатоў падараваць “нізанку зорак”. Вершы Золака пра каханне, напісаныя і ў традыцыйнай форме, і ў форме фальклорнай, як песні-плачы дзяўчыны (“Дзяўчыне”, “Мілы жыта сеяў”, “Гнула, гнула вішаньку”), вылучаюцца шчырасцю пачуццяў, душэўнай цеплынёй, даверлівасцю тону, незвычайнай сціпласцю і тактоўнасцю ў выказванні пачуццяў (“He суцяшай”, “Успамін”, “Як зірну ў бяздонныя вочы”, “Ня пытай”, “Ты прыйдзі, як засьвецяцца зоры”, “He кажы мне, што сэрца астыла”, “Ты параніла сэрца”).
Наследаванне нацыянальным традыцыям выразна адчуваецца як у інтымнай, настраёвай, так і ў пейзажнай лірыцы Золака. Вядома, пісаць пра Беларусь эмацыйна, захапляцца прыгажосцю яе людзей, прыроды ў перадваеннай савецкай літаратуры лічылася адступленнем ад “прынцыпаў пралетарскага інтэрнацыяналізму”. Золак, як і многія іншыя паэты, добра разумеў
абмежанавасць гэтых установак і ў сваёй творчасці плённа працягваў купалаўскую традыцыю ў вырашэнні патрыятычнай тэмы. Я.Купала наагул быў для Золака, па ягоным уласным прызнанні, богам у літаратуры. Пейзажная лірыка Золака выявіла глыбока эмацыйнае паняцце Радзімы, мела вялікую духоўную перспектыву для будучай творчасці паэта. Прыгожыя малюнкі беларускіх краявідаў — белыя бярозы, лебядзіны пух зімы, спеў салаўя ў вясновым садзе ці жаўрука ў небе, жыта буйное калоссе і “васілёчкі — неба роднага скрылёчкі”, срэбны смех ручая — усё гэта, дарагое аўтару і чытачу, паўстае ў пейзажных вершах “Да бярозы”, “Жніўным вечарам”, “Прылятае з вясной лёгкакрылай”, “Жаўрук”, “У садзе”, “Вясеньні дзень”, “Вечар” ды інш.
У ваенны час незвычайна абвастраліся нацыянальныя пачуцці людзей, бясконца дарагім і важным стала ўсё, што складала змест і сэнс паняцця Радзіма — народ і гісторыя, родная мова, вобраз маці, усе нацыянальныя, духоўна-маральныя багацці — традыцыі, звычаі, сямейны ўклад, паданні, легенды Байькаўшчыны. Усё гэта паэт панясе з сабой у выгнанне. У 1944 годзе, прадчуваючы расстанне з радзімай, паэт напісаў два вызначальныя вершы: “Мой адказ” і “Матулі”, у якіх сцвердзіў сваё паэтычнае і сыноўняе, чалавечае крэда. Верш “Мой адказ” уяўляе дыялог паэта з “добразычліўцамі-ілжэпрарокамі”, якія прадракалі яму, калі прыдуць “нашы”, турму, расстрэл, забыццё людзей (“ты не заслужыш гучнай славы”, не ўбачыш, “як сьпее шчасьцем даль-прасьцяг”...). Але для паэта важная не слава і не “страшная смерць”, а галоўнае, каб народ зноў не трапіў “пад юдаў бот”, не апынуўся пад новай акупацыяй. У вершы “Матулі” — гэтым своеасаблівым развітальным слове-клятве паэт, пакідаючы Бацькаўшчыну, просіць у Маці-радзімы багаславення на змаганне за яе незалежнасць, “лепшую долю”.
* * *
Як і іншыя беларускія пісьменнікі, Янка Золак панёс у выгнанне “сцежкай пакут чалавечых” цяжкі свой крыж болю, смутку і надзей. На гэтых сцежках Еўропы, Германіі яму давялося зазнаць амерыканскі палон як афіцэру Беларускай краёвай абароны, “смак” паднявольнай працы ў баўэраў, сустракаць спа-
кутаваных дзяўчат-суайчынніц, маладосць якіх “лёсам аплёвана” (“Паланянка”, “Пра сябе”, “Мазалі”, “Я не паддамся трывогам”). He аднойчы з горыччу прызнаваўся паэт: “прада мной ня жыццё, а бадзяньне // без дарог, без пуцін, наўгад...” Але яму было ўсяго толькі 33 гады і не згасаў у сэрцы агонь беларускасці, спадзяванняў, што Бацькаўшчына паўстане з пекла ваенных разбурэнняў, абудзіцца ад духоўнага небыцця. Ён верыў, што сцвердзіцца нацыянальная ідэя, згуртуе вакол сябе беларусаў у змаганні за волю. I паэт шукаў магчымасці служыць гэтай ідэі і за межамі Беларусі. Даведаўшыся, што ў Рэгенсбургу заснаваўся першы беларускі лагер перамешчаных асобаў, Янка Золак перабіраецца да землякоў і актыўна далучаецца да беларускай справы. 3 1945 і да 1951 года ён працуе ў пачатковых беларускіх школках (Рэгенсбург, Віндышбергердорф), а потым у беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе і Бакнангу. Акрамя гэтай педагагічнай дзейнасці ён сталы ўдзельнік літаратурнага эмігранцкага жыцця. Адразу пасля заснавання літаратурнага аб’яднання “Шыпшына” Золак становіцца яго актыўным сябрам, друкуе свае вершы ў часопісе “Шыпшына”. Разумеючы, якое вялікае значэнне для згуртавання пісьменніцкіх сіл і наагул усёй беларускай эміграцыі мае друкаванае слова, ён наладжвае ў Міхельсдорфе выданне рататарным спосабам часопісаў “Вызваленьне”, “Дзіда”. Паэт сам сябе ўяўляў дзідай шыпшыны і ў 1947 годзе напісаў невялікі верш “Я — дзіда”:
He сарве вецер дзіду ніколі, Хіба зломіць шыпшынавы куст. Вось таму буду дзідай шыпшыны! Гэта воля мая і мой густ.
(Я — дзіда, с. 166)
Аднак галоўнае — ён не пакідае сваёй паэтычнай дзейнасці, перыяд знаходжання ў Нямеччыне (1944—1951) быў даволі плённым: ён напісаў столькі ж вершаў, як і ў ваенныя гады на Бацькаўшчыне (больш за 80). Да ранейшай праблематыкі дадаліся настальгічныя матывы, адчуванні выгнанца з яго бяздомнасцю, адзінотай, бясконцымі думкамі, успамінамі пра родных, блізкіх людзей.
3 Краю роднага, з роднага дому У чужы і няведамы край Мяне выгнаў мой лёс-пустадомак Сумаваць і павольна ўміраць.
Я жыву і — здаецца — вясёлы Па чужацкай вандрую зямлі, Толькі сьняцца мне нашыя сёлы, Сьняцца любыя сэрцу палі...
(Сум па радзіме, с. 131)
Амаль у кожнага пісьменніка-эмігранта ёсць вершы на адну і тую ж настальгічную тэму. Яны маюць нават аднолькавыя назвы, як у Н.Арсенневай, А.Салаўя, У.Дудзіцкага, так і ў Я.Золака: “Малітва”, “Званы Сьвятой Сафіі”, “Неадасланыя лісты”, “Хрыстос васкрос”, “Дваццаць пяты дзень Сакавіка”, вершыўспаміны пра далёкі дом (“Бацькаўшчыне”, “Сум па радзіме”, “Сустрэча”), маці (“Ода маці” ды інш.). Вершаваныя творы розных паэтаў пачатковага перыяду эміграцыі мелі шмат агульнага таксама ў характары адчуванняў і думак, у жанрава-стылёвых адзнаках. Натуральным было выказванне аднолькава-ўсхваляваных, глыбокіх пачуццяў, прызнанняў у бязмежнай любові да пакінутай радзімы. Паэзія эмігрантаў мела шмат падобнага, але не аднастайнага. У кожнага аўтара быў свой накірунак эмоцый, характар вобразнасці, свая паэтычная мова, што ні ў якім разе не зніжала іх мастацкай вартасці. Наадварот, сцвярджала сапраўдныя пачуцці любові і прыхільнасці да роднага кутка зямлі. Шматкроць паўтораныя, яны, аднак, кожны раз успрымаліся чытачом з новай вялікай сілай суперажывання і спагады кожнаму пісьменніцкаму лёсу. Золак ніколі перад людзьмі не выстаўляў напаказ свае перажыванні, аднак адкрываў душу ў вершах. Яго простыя, не гучныя словы казалі пра шчырасць і чысціню пачуццяў да Бацькаўшчыны, да маці і каханай жанчыны (“I я пішу. Няхай ня гладка, // А так, як хочу і ўмею, // Бо для сябе, а не для кніжак...”). Паэт, выказваючы разнастайныя пачуцці лірычнага героя, у многіх вершах імкнецца данесці да родных, да Бацькаўшчыны цяжар становішча выгнанца, ягоныя сны, мары, спадзяванні на сустрэчу.
Нуда мне сушыць розум, сушыць сэрца, Смыліць тугой аб доме і аб вас.
Няўжо мне з вамі болей не сустрэцца?
Няўжо ўначы прамень надзеі згас?
(Неадасланы ліст, с. 133)
У чужой старане паэту ў перазвоне царкоўных званоў чуецца мілая сэрцу мелодыя Полацкай Сафіі, якая нясе надзею, як і васілёк на палявых дарогах, што самотна пытаецца: “А ці ж вернемся ў Край свой назад?” Сэрца паэта “згарае для роднага Краю”, “імкне на Радзіму” (“Над роднай Краінай // Вітае няспынна // Крылатае сэрца маё...”). Эмацыйная настраёвасць творчасці Золака эмігранцкага перыяду выяўлялася не ў пафасна-публіцыстычным накірунку, а ў лірычна-пранікнёным, асабіста-камерным плане. Аўтарскае “я” цесна судачынялася з індывідуальна-непаўторным вобразам лірычнага героя. Непасрэднасць, інтымнасць, метафарычная вобразнасць спрыялі раскрыццю глыбінных зрухаў душы героя і самога паэта, які паставіў за мэту ў сваіх вершах славіць родны край, несці ў свет “роднай мовы чароўныя гукі”. Паэт згадваў гераічныя моманты беларускай гісторыі — ад паўстання Кастуся Каліноўскага, які “люду свайму і Радзіме // здабыць хацеў шчасьця пару” (верш “1863”) да слаўнага 25 Сакавіка, калі рака народнага гневу разарвала путы няволі (“Дваццаць пяты дзень Сакавіка”), і да Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання (“На прасторах Случчыны”, “Каля рэчкі Лані”). У вершы “На прасторах Случчыны” трагічныя дні Слуцкага паўстання раскрываюцца аўтарам праз вызначальна-асабістыя эмоцыі, апісанні смелай кагорты случакоў, якія, працягваючы справу К.Каліноўскага, сталі пад белчырвона-белы сцяг “край свой бараніць”. Фальклорная форма верша “Каля рэчкі Лані”, плачы-звароты маладой случанкі да сіл прыроды — да сонца, ветру, восені, маці-зямліцы, рэчкі Лані — сцвярджаюць незгасальную народную памяць пра змагароў за волю.
Лань, сястра мае роднае Случы! Дзе мой бацька і брат, і каханы? Ты чаму ім вадою гаючай He абмыла крывавыя раны?
Ты чаўны іх на хвалі пяшчотнай Дзесь загнала ў сьцюдзёную зімў. Як жа бывь мне, дзяўчыне самотнай? О, вярні іх, вярні на Радзіму!
(Каля рэчкі Лані, с. 273)
Раскрываючы на прасторы народнай свядомасці адну са сваіх асноўных тэмаў — тэму нацыянальнага вызвалення і звя-
заныя з ёю вехі беларускай гісторыі, паэт вядзе дыялог з мінулымі і будучымі пакаленнямі, выступаючы носьбітам праўды і веры. Гэтая вера выказваецца ў многіх вершах, дзе часта хоць і чуюцца “скаргі душы”, аднак сам аўтар не стамляецца паўтараць: “Мне заўсёды будуць падабацца // Песьні веры, радасьці й надзей...”
У творах другой паловы 40-х гадоў, напісаных у Нямеччыне (“Спадзяваньні і мары”, “Да волі”, “Хрыстос васкрос” ды інш.), Золак выказвае непахісную веру: “Як Божы Сын — Ісус Хрыстос, // I ты ўваскрэснеш, Краю...” Такія спадзяванні і мары былі неабходныя, каб выжыць на чужыне, захаваць гонар і годнасць беларуса. I вядома ж, Золак, як і іншыя паэтыэмігранты, звяртаецца да Бога з малітвамі за Беларусь (“Бога прашу я”, “Божа Усяўладны”, пакладзеныя на музыку беларускім кампазітарам М.Равенскім).
О, Божа Усяўладны, о, Божа Магутны, Пазбаў Беларусь ад напасьці, Дай волю краіне і нам, шматпакутным, Дай сілу, надзею і шчасьце!
Цябе, Божа, молім у сьпеве сугучным: Зьяві сваю добрую волю!
О, Божа Усяўладны, о, Божа Магутны, Пашлі нам шчасьлівую долю!
Мы — дзеці твае, мы з пакораю просім: Пазбаў нас ад цяжкае мукі!
Мы лёс Беларусі і наш лёс прыносім Табе ў справядлівыя рукі...
(Божа Усяўладны (Малітва), с. 161)
Гэтыя вершы-малітвы папярэднічалі непасрэднаму звароту Золака да тэкстаў Бібліі. Наагул звароты да Бога, Святога Пісьма, распрацоўка ці паэтычны пераклад біблейскіх сюжэтаў — адна з характэрных, агульназначных тэмаў літаратуры беларускага замежжа. Калі паэма У.Дудзіцкага “Зьвер двухногі” заснаваная на адным з адкрыццяў (Апакаліпсісе) Святога апостала Яна Багаслова, Р.Крушына стварыў выдатны паэтычны пераклад “Песьні Песьняў Салямона”, то Золак звярнуўся да Псалтыра, зрабіў “вольны перасьпеў” псальмаў, якія друкаваліся першапачаткова ў часопісах “Божым шляхам” і “Шыпшына”.
Са 150 псальмаў паэт выбраў тыя (119—133 Псальмы), што найбольш адпавядалі яго душэўнаму стану, бо яны — закдік да міласэрнасці Божай, песні надзеяў на Бога, малітвы пра збавенне3. Паэт у гэтых духоўных вершах-пераспевах моліць Бога даць яму сілы, умацаваць веру ў тое, што яго народ стане шчаслівым, а Край — вольным.
3 глыбіні, о Госпадзе, клічу Цябе: Пачуй Ты мяне ў маёй шчырай мальбе!
А голас мой мкнецца да вушаў Тваіх, Няхай яны чуюць маленьняў маіх.
Калі ж не забудзеш, о Божа, правін, Ці ж хто устаіць прад Табой, хоць адзін?
У Цябе й дараваньне й збаўленьне з бяды, Каб людзі Цябе паважалі заўжды.
1 я спадзяюся на Бога майго, Душа мая прагне чуць слова Яго. Душа мая Госпада прагне йшчэ больш, Чым прагнуць сьвітаньня на варце у золь.
Надзеі кладзі ўсе на Бога, народ, Бо ласка ў Яго і ключы ад свабод.
Імкніся ж, народзе, да Бога ў мальбе, I ён усе правіны даруе табе.
(Псальм 129, Вольны перасьпеў, с. 197)
Захапляла Золака і паэзія індывідуальнага перажывання, лірыка інтымнай настраёвасці, закаханасці. Паэт напісаў нямала вершаў пра каханне, але мелі яны адмыслова адрасны характар у адрозненне ад інтымнай лірыкі ранняга перыяду.
Увесну 1946 года адбылося знаёмства Золака з Лідзіяй Каліноўскай, маладой жанчынай, таленавітай мастачкай (скончыла Варшаўскую акадэмію мастацтва), якая пасля расстрэлу партызанамі мужа ў 1942 годзе, што служыў святаром у вёсцы Валеўка (блізу Свіцязі), вымушана была таксама разам з трыма малымі дзецьмі пайсці ў выгнанне. Як перарастала знаёмства ў духоўную лучнасць, шчырую прыхільнасць — усё гэта адлюстравана ў вершах Я.Золака, прысвечаных каханай жанчыне (“Ваша
3 У кнізе “Вятрыска з радзімай Краіны” змешчаныя толькі пяць псальмаў з 16, перакладзеных Я.Золакам.
прыязьнь ка мне, чалавечнасьць // Закранулі глыбока душу...” “Вы прасілі”). Тут якраз той выпадак, калі нават па датах, прастаўленых пад вершамі, можна прасачыць нараджэнне светлага пачуцця, якое назаўсёды звязала лёс гэтых духоўна прыгожых людзей. Спачатку паэт выказвае сумневы: “Вы ад мяне, як неба ад зямлі...”, “Душа мая налломана, разьбіта... // Ці ж хто яе здалее зразумець?!” (верш “Аб чым пісаць”, красавік 1946). Затым узнікае радасна-няўлоўнае адчуванне, калі “душа імкне ў высі”, некуды кліча:
3 пашанаю сьвятой, глыбокай,
3 душой узрушанай, бы хвалі, Глядзеў на Вас я. Вы сьпявалі Аб родных нівах сінявокіх.
У плыні песьні ціхазвоннай
Узьлёт красы я сэрцам вычуў; Бо Вы — ня толькі Беатрычэ, Вы — мне здавалася — Мадонна...
(Мая Беатрычэ, 13 травеня 1946 г., с. 150)
Гэтае ўзвышанае пачуццё, “крышталь душы” паэт баіцца расплёскаць, баіцца пакрыўдзіць, абразіць каханую “нават словам, паглядам”, каб “агонь пачуцьця ня згас”. Узнікаюць супярэчлівыя думкі, а раптам замест “хмелю радасьці іскрыстай” давядзецца выпіць “горыч і ману”? He верыцца ў шчасце, лірычны герой імкнецца не выяўляць агарнуўшыя яго гарачыя пачуцці, каб яны “ракою паўнаводнай // за свае ня вышлі берагі”. Аднак каханне мацней за гэтыя халодныя развагі, міжволі вырываецца лірычная споведзь душы героя:
Хацеў бы я...
Упасьці блізу Вашых ног, Шаптаць з пашанай Ваша імя... Хацеў бы я, каб толькі мог, Уславіць песьнямі сваімі
Красу і Вас, як неба дар, Як сонца вечныя праменьні, — Пакуль ня згас у сэрцы жар, Язык ня змоўк у аняменьні...
(Хацеў бы я, травень 1946 г., с. 152)
I далей, калі настае поўнае ўзаемаразуменне, шчырасць прызнання, быццам спыняецца бурлівы рух перажыванняў, стыхія сумневаў, у вершах разліваецца палагодненасць двух закаханых сэрцаў, “віюцца ўспаміны” аб вясне былых сустрэч.
Я помню і дзень незабыўны навекі, Што зьвёў нас аднымі шляхамі ісьці, Піць разам і болі й гаючыя лекі, I долю й нядолю дзяліць у жыцьці.
(Віюцца ўспаміны, 1 лістапада 1946 г., с. 165)
Гэтая інтымная лірыка Золака ўражвае стрыманасцю слова, далікатнасцю, цнатлівасцю перадачы пачуццяў, за якімі адчуваецца сапраўднае глыбокае каханне. He адзін верш і акраверш падарыў пазней паэт сваёй Беатрычэ, Мадонне, з абавязковым прысвячэннем — “Лідзіі Каліноўскай”, “Лідусі” (“Люблю я”, “Васількі”, “Тры гады” ды многія іншыя), гэтым абессмяроціўшы імя каханай жанчыны.
На вялікі жаль, нядоўга цягнулася сямейнае шчасце: Лідзія Каліноўская памерла ў 1963 годзе, ужо калі сям’я Даніловічаў жыла ў Амерыцы. Засталіся яе дзеці4, якім Золак быў клапатлівым бацькам і якім таксама прысвячаў вершы, засталося роднае беларускае слова — адзіная падтрымка ў жыцці самотнага паэта.
Нібы забыты ў полі колас, Я зноў адзін, зусім адзін... Дзе твой пяшчотны ціхі голас, О шчасьце радасных гадзін?
Дзе твой пагляд вачэй палючых, Тваіх пяшчот агністасьць дзе?
I раняць сэрца мне балюча
Праменьні колішніх надзей.
4 Засталіся карціны Лідзіі Каліноўскай: пейзажы “Возера Сьвіцязь”, “Заход сонца на Сьвіцязі”, “Сьвіцязь узімку”, “На Прыпяці”, “Нёман каля Жыдомлі”, “Лясная дарога”, “Сьнегапад у лесе”, “Зімовы вечар”; побытавыя абразкі “Зямля і неба”, “Хутар”, “Двор хутараніна”, “Сватаньне”, “Сялянскія мроі”; партрэты “У чаканні мілага”, “Адыграная мэлёдыя”; абразы “Прадвесьне”, “На вячэрню”, “Прыдарожны крыж”; гістарычныя абразкі “Руіны Наваградзкага замку”, “Хата прыгоннага”, “Беларусь”, іконы “Маленьне аб чашы”, Жыровіцкае Божае Маці, Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, Стрэчаньне Гасподне, “Плашчаніца”.
Няма твайго цяпла. У далі Ты павязла яго з сабой. Нібы на рэчцы бурнай хвалі Імкнуцца думкі за табой.
(Ізноў адзін, 1963, с. 237)
У гэтай адзіноце, на чужыне, Янку Золака сапраўды выратоўвалі вершы, у якія ён укладваў душу, спадзяванні і мары.
Ды шляхам адвечным маё йдзе жыцьцё, Гайдае, як чайку на хвалях.
Я з ціхай мальбою далоні прасьцёр: Заву сваю песьню з аддаляў.
Яна, як сяброўка, ідзе да мяне I ласкава зорыць у вочы, Ня кратае ранаў душы, не кляне, А мне аддаецца ахвоча.
I з ёю нуда маё сэрца ня сьсе,
I чары ка мне завіталі,
I мары мае, спадзяваньні усе, Як вырай, вяртаюцца з даляў.
(Спадзяваньні і мары, с. 143)
I ў такія моманты, калі да паэта вярталася натхненне, ён пісаў філасофскія вершы, напоўненыя роздумам над праблемамі быцпя, лёсам Бацькаўшчыны, уласным жыццём (“Дарога”, “Жыцьцё — вар’яцтва”, “Цяжка сёньня”, “Чорны морак”, “Бацькаўшчыне”, “Новым ворагам беларушчыны”, “Сумежнікам”, “Да волі”, “У дзень нарадзінаў”, “Вобмацкам”). У аўтабіяграфічнай паэме “Мінаючы прыстань” (1947) Золак, быццам абагульняючы сказанае ў гэтых вершах, асэнсоўвае ў шасці невялікіх раздзелах лёс выгнанца, усе мары, сны, думкі якога толькі аб радзіме. У творы ўзнікаюць матывы бясконцай дарогі, бессэнсоўнага жыцця, бо на чужыне, якая “не галубіць, не песьціць”, няма прыпынкаў, і дзе б выгнанец ні знайшоў сабе прыстань — усё адно гэта будзе не дом, бо разбіта душа, спачын якой толькі на родных палетках. Мноства падобных думак занатавана аўтарам у афарыстычных чатырохрадкоўях, напісаных у такі складаны перыяд душэўнага болю і надлому (“Б’ецца, трапечацца бедная рыбка, // Трапіўшы ў сець рыбака. // Гэтак жа б’ешся і ты, чалавеча, // Злоўлены ў нерат жыцьця...”). Глыбокім
сумам па радзіме перапоўненыя вершы Золака першых гадоў выгнання, калі сапраўды адчувалася нейкая часовасць, тужлівая непрадказальнасць жыцця, побытавага і душэўнага. Аднак паэт, аптыміст па натуры, не ўпадаў у роспач, знаходзіў сілы пераадольваць беды і няўдачы, спадзяваўся на Бога, верыў у лёс, пра што гаварылі яго афарызмы:
Калі суворы лёс табе дасьць аплявуху, Суцеш сябе, што быць магло б і горш, Пакуль жывеш, ня траць надзеі, веры, Што прыйдзе да цябе прамудрасьць і любоў.
(Калі суворы лёс, с. 159)
Ляцяць гады, як спуджаныя коні...
Юнацтва час хаваецца ў туман...
Дары жыцьцю, што можаш даць, сягоньня; Адкінь спадзевы — заўтрашняга зман!
(Ляцяць гады, с. 266)
Для індывідуальна-творчай манеры Золака характэрная не толькі лірычная плынь, але і гумарыстычныя адценні. Ён пісаў байкі (“Лыска”, “Два казлы”, “Зязюля і певень”), эпіграмы (на сяброў-пісьменнікаў Л.Случаніна, Ю.Віцьбіча, С.Хмару, М.Кавыля, А.Змагара, У.Дудзіцкага, Я.Юхнаўца, на самога сябе), эпітафіі, акравершы. Спрабаваў сілы ў класічных формах верша, складаў трыялеты (“Чорны смутак”, “Юнацкія годы”, “Мой дух”, “Папацёмку”), рандэлі, танкі, газэлі (“Цьвет вішні”, “Газэла”, “Танкі”). Перакладаў на беларускую мову вершы А.Пушкіна (“Вязень”, “Пташка”), Т.Шаўчэнкі (“На чужыне”, “Запавет”), Лесі Украінкі (“Надзея”), раздзелы з агульнаславянскага помніка “Слова пра паход Ігаравы” (“Плач Яраслаўны”).
Пераезд у Злучаныя Штаты Амерыкі (1951) не спыніў актыўнай дзейнасці паэта на беларускай ніве. Дзеля хлеба надзённага ён мусіў працаваць, як і іншыя творцы, на розных фізічных работах (спачатку ўладкаваўся на чыгунку, потым да самай пенсіі рабіў на фабрыцы, за станком), дзеля душы, увесь час паза працай, хоць іншым разам і з вялікімі перапынкамі, пісаў вершы. Самастойна вывучыў друкарскую справу, перакупіў у а.Яна Пятроўскага друкарню і заснаваў выдавецтва “Адгук”. Пачаў выдаваць газету “Беларускі патрыёт” з літаратурным дадаткам (“Сялянскі кліч”), часопісы “Палесьсе” і “Прыйсьце”,
друкаваў брашуры (“Асновы маралі” Я.Кіпеля). Калі набыў адпаведны досвед у друкарскай справе, пачаў выдаваць кнігі (паэтычныя зборнікі У.Клішэвіча “Далячынь”, Н.Чарнушэвіча “Дзіва”, сабраў і перавыдаў вершы сваіх землякоў “Зьнічкі Случчыны”). Выдаваў, вядома, і зборнікі сваіх уласных вершаў. У 1979 годзе пабачыў свет першы том твораў Золака, куды ўвайшлі тры зборнікі паэта, якія асобна не выдаваліся (“Агонь душы”, “Неба роднага скрылёчкі”, “Крылатае сэрца”), а праз два гады — другі том, выйшлі зборнік гумарэсак “За чужы грэх”, кніга лінгвістычных нататкаў “Падкашнічак”, “Слоўнічак пазаслоўнікавых слоў”.
Каб не ўласна заснаванае выдавецтва, невядома, ці змог бы Золак выдаць у Амерыцы зборнікі сваіх вершаў, кнігі іншых беларускіх творцаў, бо шукаць фундатараў, прасіць у некага грошы паэт, як чалавек незалежны, з пачуццём асабістай годнасці і гонару, не мог сабе дазволіць. Усё гэта яскрава сведчыць, якіх поспехаў змог дабіцца нязломны, працавіты беларус у імкненні дасягнуць пастаўленых мэтаў, калі яму дадзена самому быць гаспадаром свайго лёсу, жыць у вольнай, дэмакратычнай краіне (“Я сілаю волі скірую мой човен, // упэўнена рушу ў прасьцяг II і выплыву к долі, надзеямі повен, // на сьветлае заўтра жыцьця...”)Так выбудоўваў беларускі паэт свой побыт на чужыне, прысвяціўшы творчыя і жыццёвыя сілы служэнню беларускай справе.
Акрамя пісьменніцкай, выдавецкай дзейнасці Янка Золак з 1960 года становіцца адным з арганізатараў і галоўным рэдактарам грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса “Беларуская думка”. Вось што распавядае сам паэт пра заснаванне часопіса: “Ён узьнік пад час глыбокага крызісу ў беларускім асяродку. Беларускія дзеячы, жывучы яшчэ ў лагерох для перамешчаных асобаў у Нямеччыне, падзяліліся на дзьве асноўныя палітычныя групы: прыхільнікаў БНР і прыхільнікаў БЦР. Гэта быў штучны і, я сказаў бы, недарэчны падзел. Бо абедзьве групоўкі паводле іх дэкларацыяў былі за незалежнасць Беларусі і прызнавалі Акт 25 сакавіка 1918 году. Падзел той трывае яшчэ й сёньня. Шматлікая група дэпістаў-бэцээраўцаў перасялілася з Нямеччыны ў Саўт-Рывер. Неўзабаве тут утварыўся прыход праваслаўнай царквы пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага патрыярха. Настаяцелем прыходу стаў айцец протапрасвітэр
Мікалай Лапіцкі. Каб мець магчымасьць праводзіць грамадзкую працу, гэтая група стварыла Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА). Адзін з сяброў камітэта падаў думку выдаваць газэту ці часапіс. У лістападзе 1959 г. была створана ініцыятыўная група. Часапіс вырашылі назваць “Беларуская думка”. Выбралі рэдкалегію ў складзе Антона Даніловіча, Леаніда Галяка, Міхася Кавыля, Івана Касяка, а.Мікалая Лапіцкага, доктара Мікалая Шчорса. Барыс Шчорс ачоліў адміністрацыйнае кіраўніцтва. Рэдкалегія прызначыла мяне галоўным рэдактарам. Так нарадзіўся часапіс “Беларуская думка”. А ў наступным годзе выйшаў першы яго нумар”5. Часапіс паставіў мэту: “Служыць беларускаму народу, беларускай нацыянальна-вызвольнай ідэі і справе дэмакратыі”. Многія гады Золак быў галоўным рэдактарам “Беларускай думкі” (пазней гэтую пасаду пераняў М.Кавыль). Нездарма Янку Золака — паэта, рэдактара, выдаўца, першадрукара эміграцыі, амерыканскія беларусы называюць саўтрыверскім Скарынам. Многія ягоныя вершы друкаваліся ў беларускіх эмігранцкіх выданнях: “Шыпшына”, “Напагатове”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Божым шляхам”, “Царкоўны сьветач”, “Аб’яднаньне”, “Прыйсьце”, “Беларус у Амэрыцы”, “Баявая Ускалось”, “Беларуская думка”, газетах “Незалежная Беларусь”, “Беларускае слова”, “Беларус” — пад самымі рознымі псеўданімамі: Н.Авадзень, З.Ажына, К.Аса, В.Асьцюк, Язэп Дольны, М.Залескі, А.Здрок, П.Міранюк, П.Мурашка, Парыцкі, Я.Цікаўны.
У гэтыя гады пашыраецца жанравы дыяпазон творчасці пісьменніка. Ён спрабуе свае сілы ў прозе. Ужо ў 1958 г. ва ўласным выдавецтве “Адгук” Золак надрукаваў кнігу празаічных гумарэсак “За чужы грэх” (новыя гумарэскі публікаваліся ў раздзеле “Асот” часапіса “Беларуская думка”, газеце “Беларус” 70—80-х гг.), хоць раней, яшчэ ў Нямеччыне, часапіс “Шыпшына” (1946) змясціў яго апавяданне “Бывай, незваротная!” (пра нешчаслівае каханне маладога беларуса, вывезенага пад час вайны ў нямецкае рабства. Але ён здолеў вырвацца з гэтага палону, трапіў у горад на Дунаі да сваіх землякоў, сустрэў сваё каханне, але дзяўчына не кахала яго. Бывай, незваротная!). Гэты празаічны абразок папярэднічаў невялікай аповесці “Т.Д.Ч.”, апу-
5 Золак Я. Вятрыска з радзімай Краіны. С. 21.
блікаванай у часапісе “Напагатове”, паводле вызначэння самога Я.Золака, “нешта накшталт аповесці А.Гайдара “Цімур і яго каманда”. Для дзяцей таксама напісаў казку “Бабок”.
У 80-х гадах Янка Золак піша значныя празаічныя творы — фантастычную аповесць “Віталія” (Віталія — зямля, якая знаходзіцца ў чацвёртым вымярэнні, па-за абсягамі нашых ведаў. Туды трапляе зямлянін і ўпершыню пазнае жыццё, звычаі дзіўных віталійцаў — людзей зусім іншай, вышэйшай цывілізацыі), апавяданне “Пацук у пастцы” і аповесць “Ціхі Стаў”, якія друкаваліся ў “Беларускай думцы” (1987—1992). Сюжэтна гэтыя творы звязаныя пасляваеннымі падзеямі ў Заходняй Беларусі, дзе актыўна дзейнічае падпольная “нацдэмаўская” арганізацыя “Чорныя Каты”, за якой палююць супрацоўнікі савецкіх органаў бяспекі.
Ціхі Стаў — назва вёскі на Гродзенпічыне, блізу літоўскай мяжы, куды прыязджае настаўнічаць камсамолка Зося (Соф’я Пятроўна, бацькі якой жывуць на Случчыне).
Падзеі аповесці “Ціхі Стаў” набываюнь дэтэктыўны накірунак, аўтар выкарыстоўвае прыём ліставання дзеля апісання ўражанняў галоўнай гераіні ад вёскі, школы. вясковых людзей. Завязваецца цікавая, інтрыгуючая фабула, уводзіцца шырокае кола дзейных асобаў, характарыстыка якіх вызначаецца іх стаўленнем да “нацдэмаў” і той барацьбы, якая распачынаецца паміж дзвюма непрымірымымі сіламі.
3 наплыву памяці ўзнікла апавяданне “Мясьнік” — яскравая замалёўка з жыцця слуцкай дакалгаснай вёскі, сялянскай сям’і, створаная ў традыцыях “Новай зямлі” Я.Коласа, прозы З.Бядулі (“Пяць лыжак заціркі”). Як жывыя, паўстаюць вобразы дзяцей, сцэна сняданку, напісаная з цёплым, мяккім гумарам — малыя завіхаліся, “малацілі” каля патэльні са скваркамі і блінцамі, a на заўвагу бацькі, куды яны так спяшаюцца, шасцігадовы Хведзька адказаў: “Я люблю скваркі, бо я — сальнік, мясьнік і каўбасьнік”...
Пісаў Золак успаміны (“Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады”, апублікаваныя ў газеце “Беларус” у 1982 г.), крытычныя артыкулы пра творчасць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзіміра Клішэвіча, цікавае даследаванне “На 500-годдзе з дня нараджэньня Міколы Гусоўскага”, якія друкаваліся ў часапісе “Беларуская думка”.
Аднак, што б ні пісаў, чым бы ні займаўся Янка Золак, у ім найперш жыў паэт і паэтычная творчасць была галоўным прызваннем яго жыцця. За паўстагоддзе актыўнага грамадскага і творчага жыцця ў Амерыцы, якая лала матэрыяльны дабрабыт, паэт напісаў шмат вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі адпаведных цыклаў па тэматьгчна-філасофскім накірунку: духоўнае жыццё паэта і атмасфера, якая яго атачала, роздум над пражытым і перажытым (50—60-я гады), гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына (70— 80-я гады), асэнсаванне таго, што ўбачыў на Беларусі пасля прыезду на радзіму праз паўвека (90-я гады).
Паступова сціхаў цяжкі сум па Бацькаўшчыне, хоць вылечыцца зусім ад яго было немагчыма. Паэт добра ўсведамляў сваё становішча (“Нарадзіўся я, мабыць, ня ў пору, // Таму й мучыцца ў целе душа. // На радзіме — нявольнік чужынца, // На чужыне — нявольнік граша...”), разумеў, што вяртання назад няма. У многіх вершах, хоць і чуваць адгалоскі настальгічных, нават роспачных матываў (“Мне часам здаецца: ня дам сабе рады...”, “I хочацца выць, скавытаць тады з болю, // I хочацца сьвечку жыцыія патушыць...”)аднак асноўная іх танальнасць — у прымірэнні з лёсам, становішчам выгнанніка (“I ў душы самотнай, набалелай // Хвалі ціхай злагады плылі...”)-
На хвалі гэтай “ціхай злагады” напісаны вершы “Мая вялікасьць”, “He суджана мне знаць”, “Гадаваў, сьпяліў я спадзяваньні-мары”, “Просьба”, “Ляцяць гады”, “Што было ўчора”, “Доля бязчубая” ды іншыя, дзе аўтар раскрывае сваё светаўспрыманне, а таксама вызначаецца ў часе і прасторы чужой краіны, у стаўленні да сваіх землякоў, разам з якімі падзяляў лёс эмігранта. Вершу “Мая вялікасьць” папярэднічае эпіграф з М.Сяднёва “Я сам сабе адзін вялікі”. Золак, сцвярджаючы сваё “я” (“Ня быў для іншых я вялікім I/ I быць вялікім не хачу...”), тым не менш выяўляе тыя агульнахрысціянскія, агульначалавечыя рысы “вялікасці”, якія адпавядалі яго ўласным уяўленням пра гонар і годнасць мастака-творцы. Гэта своеасаблівы кодэкс сумлення і паводзінаў, якімі павінны кіравацца кожны чалавек: быць адданым радзіме, маліцца “Сьветламу Богу”, але “ня богу злыдняў злых”, быць самім сабой, не скакайь пад чужую дудку, не слухаць абразы і звягі, шукаць сярод людзей чалавека, найперш бачыць у ім добрае, боскае. Такога чалавека паэт бачыць у вобразе Маці (“Ода Маці” — маме Ганне) і прысвячае ёй, жанчыне-Маці, узнёслыя, прачулыя радкі.
Ты — жыцьцядайная крыніца, Што жывіць нас із роду ў род. Табою сьмела ганарыцца I сем’янін твой і народ.
Ня грэх тут будзе прыгадаці: Табе пашану й Бог прынёс, Бо праз цябе, людзкая Маці, На сьвет прыйшоў Ісус Хрыстос.
Хвала ж табе, руплівай Маці!
Я прад табой хілю чало.
Каб не магла жыцьця ты даці, — На сьвеце й нас бы ня было.
(Ода Маці, с. 254)
3 гадамі паэт, узбагачаны жыццёвым і творчым вопытам, мог з поўным правам сказаць пра сябе — чалавека і мастака: “Мой дух, узьвіўшыся ў прасторы, // Да сонца, зораў і плянет, // Глядзіць з вышынь на Божы сьвет...” А свет і чалавек у ім, “каваль жыцьця і дойлід гора”, паўстаюць у рэальных абставінах мінулага, сённяшняга і будучага. Для паэта ўсе гэтыя часавыя вымярэнні пазначаны пуцявінамі ўласнага лёсу, непарыўна звязанага з лёсам Бацькаўшчыны. А што гэта так — сведчыць муза паэта. Натхненне яе толькі з роднай мовай і Бацькаўшчынай.
Праз моры, вазёры, праз шыр акіянаў, Праз гораў хрыбты, праз даліны Да нас прылятае, як госьць наш чаканы, Вятрыска з радзімай Краіны.
1 подых ягоны, як дотык пяшчотны
Матулі у годах дзяцінных;
Лагодзіць наш боль, суцяшае самотных Вятрыска з радзімай Краіны.
(Вятрыска з радзімай Краіны , с. 231)
Як і многія іншыя паэты, Янка Золак не мог натхняцца сваёй новай радзімай, ніякіх рэалій амерыканскага жыцця не сустракаецца ў яго творчасці, хіба толькі словы ўдзячнасці ў чатырохрадковым вершы “У чужыне” (амаль паводле М.Багдановіча):
У чужой краіне я лёгка дышу, Жыву спакойна, нібы ў зацішшу. Я ганаруся: у сваёй сьпіжарні Я кнігі маю з мае друкарні.
(У чужыне, с. 276)
Нічога Золак не пісаў па-англійску, услаўляў родную мову, знаходзячы прыгожыя паэтычныя тропы дзеля апісання яе красы і мілагучнасці.
Наша мова — бярозавік весьні, Аксаміт жаўруковае песьні, Шум гаёў, пушчы грознае голас, Акавітай успоены колас, Матак нашых пяшчоты адвеку, Отмуць-вір у вазёрах і рэках, Васілёк сінявокі ў збожжы, Агняцьвет нашай сілы, дар Божы.
(Наша мова, с. 275)
Такія ж прыгожыя словы знаходзіў паэт і дзеля ўслаўлення Бацькаўшчыны, якую не бачыў амаль паўвека. У вершах “Мая Беларусь”, “Белая, сьветлая, чыстая”, “Даўно не бачыўся з табою”, ‘Толас народнага гневу” раскрываюцца высокія сыноўнія пачуцці любові і павагі да радзімы, яе гісторыі, славутых герояў, дарагіх, блізкіх людзей, “братоў і сёстраў сінявокіх”, зноў і зноў выказваецца вера ў лепшую долю, уваскрэсенне краю, у тое, што “ён жыў, і жыве, й будзе жыць!”
Белая, сьветлая, чыстая, Мой галасісты жаўрук! Ты — мая доля вячыстая, Маці мая — Беларусь!
Летняй улевай купаная Першага сьнегу бялей. Толькі адна ты каханая, Цэлага сьвету мілей.
Сьвежай расою абмытая, Многа ты зведала скрух. Сынам сваім не забытая Маці мая — Беларусь...
(Белая, сьветлая, чыстая, с. 288)
На пачатку 90-х гадоў, калі ў сувязі з распадам савецкай імперыі ўзніклі спадзяванні адведаць Бацькаўшчыну, калі “паслабелі ланцугі”, у прадчуванні сустрэчы Янка Золак напісаў вершы “Родным”, “На чужыне” (“Тут доля мая дагарае, // I сэрца не мае спачыну. // Ці ўбачу цябе, дарагая, // Каханая змалку
Айчына?”), “Прачнулася мая радзіма”, “Я ў госьці прыехаў да роднага краю”.
Бярозы ля хаты, буслы на папары
I родныя людзі — мае землякі.
Ну вось і збыліся заветныя мары: Страчаюць ласкава мяне Лучнікі.
Самота былая зрабілася друзам.
Старонка радзімая, як ты жывеш?
На роднай зямлі мне вярнулася Муза.
I сэрцу нашэптвае ціхі свой верш.
(Яў госьці прыехаў..., с. 301)
У 1992 годзе, праз паўвека, Янка Золак прыехаў на Радзіму, дзе адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Другі раз паэт прыязджаў у Беларусь у 1994 годзе, быў удзельнікам Першага з’езду беларусаў свету, зноў пабываў у Лучніках, сустрэўся з роднымі, з Лявонам Случаніным.
Усе гэтыя гады ён жыў нашымі праблемамі. Пабываўшы на Бацькаўшчыне, ён многае зразумеў, на многія праблемы паглядзеў іначай, чым яны бачыліся яму з-за акіянскага далёка. У вершах “Кляшчы”, “Новым ворагам беларушчыны”, “У грудзях — пачуцьцяў бура” паэт звяртаецца і да народа, і да тых, хто служыць Мамоне, выношвае планы зусім знішчыць Беларусь. Ён выказвае засцярогі, трывогу — няўжо не суджана лёсам утрымаць незалежнасць, бо зноў “прыйшлі к нам хваляй зваротнай чужакі”, зноў зневажаюць імя Беларусі.
I сёньня — бачу я ў скрусе —
На целе нашай Беларусі Сядзяць былых часоў кляшчы, Хоць сёй-той з болю і крычыць.
Дакуль жа будзеш, беларус, Цярпець былых кляшчоў хаўрус?
(Кляшчы, с. 298)
I яшчэ больш вызначальна, роспачна-балюча гучаць радкі:
У грудзях — пачуцьцяў бура,
У галаве ад думак вятругі: Звар’яцела Беларусь і, здуру, На сябе надзела ланцугі;
Канапляную зьвіла вяроўку, Каб зрабіць дабротную пятлю 1 ўсадзіць туды сваю галоўку, Як з Расіяй пажадае “шлюб”.
He хачу пры гэтакай нагодзе На хаўтурах Бацькаўшчыны быць. Ці ж сапраўды ты здурнеў, народзе, 1 пажыць ня хочаш бяз журбы?
(У грудзях — пачуцьцяў бура, с. 302)
У творчасці Золака, пазначанай выразным антыбальшавіцкім накірункам, знайшлі сваё адлюстраванне і палітычныя лозунгі сучаснай яму эпохі, і заклікі да беларуса змагацца за сваё чалавечае права, абвешчанае яшчэ К.Каліноўскім, і грамадзянска-патрыятычная лірыка, нацыянальна-вызвольныя ідэі, і фальклорныя матывы. Так вызначалася неабсяжная прастора беларушчыны, якая заўсёды жыла ў душы паэта-эмігранта: Бацькаўшчына, яе гісторыя, мова, народ, час, сам паэт, яго багатае духоўнае жыццё. I ў далёкім, уладкаваным амерыканскім доме беларускаму паэту заставалася адно — маліцца за лёс Бацькаўшчыны і за сваю веру ў яе, каб “ручайкі залатых лятуценняў” не “перасохлі ад сьпёкі жыцця”.
Я сёньня сумую і плачу, і сьлёзы мае — сьлёзы сына, Што, можа, ужо і ня ўбачу Цябе, дарагая Краіна.
А хочацца мне, як ніколі, 3 тваімі прасторамі зьліцца, Абняць і лясы й поле, 3 гаючых крыніцаў напіцца.
I Бога прашу я, каб хмары Зьнікалі з твайго небасхілу, Каб зьдзейсніў ЁН нашыя мары, Даў волю, даў долю, даў сілу.
(Бога прашу я, с. 130)
Гэтыя радкі — запавет выдатнага паэта, які так больш і не пабачыў радзіму. Зямны шлях Янкі Золака скончыўся 30 снежня 2000 года ў далёкай Амерыцы. Пахаваны ён на беларускіх могілках Саўт-Рывера (штат Нью-Джэрсі).
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн., 1995. С. 138-146.
Баршчэўская Л. Янка Золак — госць рэдакцыі // Наша слова. 1991. № 34.
Бяляцкі А. Вятрыска з радзімай краіны //ЛіМ. 1997. 1 жніўня.
Зноў з’язджаюцца беларусы //ЛіМ. 1994. 10 чэрвеня.
Золак Я. Вятрыска з радзімай краіны: Збор выбраных твораў. Мн., 1996.
Золак Я. 3 краю роднага, з роднага дому...: Верш // Каласы роднай мовы. Мн., 1990. С. 233-234
Золак Я. Брату-беларусу. Даволі. Тысяча васемсот шэсцьдзесят трэці. Бога прашу я. Дайце крыльле: Вершы // Грунвальд. 1991. № 1.
Золак Я. Мая малітва. Сум па радзіме. Наша слова. Маці мая — Беларусь. На чужыне: Вершы // Полымя. 1991. № 4.
Золак Я. Агонь душы. Брату-беларусу. Крылатае сэрца: Вершы // ЛіМ. 1991. 27 верасня.
Золак Я. Васілёчкі. Гнула, гнула вішаньку. Новай дарогай. Мінулага ўспамін: Вершы // Звязда. 1992. 2 снежня
Золак Я. Даволі. Малітва. Жніўным вечарам. Недасланы ліст: Вершы // ЛіМ. 1992. 6 лістапада.
Золак Я. Роднна — Мать-Беларусь / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1999. № 8.
Золак Я. Наша мова: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Казыра Л. Мой родны брат-беларусін //ЛІМ. 1991. 27 верасня.
Капшай Н. “Мы верылі, што вернемся”: Гутарка з пісьменнікамэмігрантам Я.Золакам Ц ЛіМ. 1992. 7 лютага.
Лецка Я. А сны — аб Беларусі: Да 80-годдзя Янкі Золака // ЛіМ. 1992. 6 лістапада.
Лецка Я. Быццам і не развітваўся: Да 80-годдзя Янкі Золака // Звязда. 1992. 2 снежня.
Літвіновіч Я. Заўсёды з Беларуссю (Янку Золаку — 85) // ЛіМ. 1996. 7 лістапада.
Ляхоўскі Ул. Невядомы верш Янкі Золака “Мой адказ” // Спадчына. 1996. № 4.
Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? Мн., 1996.
Марціновіч А. Па-зямному шчыра (Слова пра “самотнага” паэта Янку Золака) // Голас Радзімы. 1997. 18 снежня.
Пранчак Л. У свой край непахісная вера: Інтэрв’ю з Я.Золакам // ЛіМ. 1992. 7 жніўня.
Пранчак Л. “Купала — мой Бог”: Інтэрв’ю з Я.Золакам // Добры вечар. 1994. 18 жніўня.
Пранчак Л. Беларуская Амерыка. Мн., 1994.
Туга па радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 244—260.
“Калі ў сэрцы збудую храм...”
Міхась Кавыль (н. 1915)
Т'ВОРЧЫ шлях Міхася Кавыля — паэта, празаіка, крытыка — пачынаўся на Бацькаўшчыне ў 20—30-х гадах. А ўзгадавала таленавітага беларуса зямля Случчыны — малая радзіма многіх выдатных паэтаў.
Паходзіў Міхась Кавыль (Язэп Казіміравіч Лешчанка, нарадзіўся 1 снежня 1915 г.) з сялян вёскі Покрашаў, што прывольна разбудавалася недалёка ад Слуцка, уздоўж шашы на Мінск. Гаспадарка лічылася сярэдняй, але зусім заняпала, калі засталася без кармільца, які загінуў на фронце Першай сусветнай вайны. Маці, на руках якой было пяцёра дзяцей, выбівалася з апошніх сілаў, каб засеяць поле, выплаціць шматлікія падаткі, даць адукацыю сыну. Вучыўся Язэп спачатку ў Грэскай, потым у Грозаўскай школах. У 1930 годзе паступіў у Белпедтэхнікум, дзе на той час набывалі адукацыю многія будучыя паэты і празаікі. Як сыну сельскагаспадарчых рабочых-пралетарыяў (сям’я на пачатку калектывізацыі запісалася не ў калгас, а працавала ў саўгасе) Язэпу Лешчанку прызначылі стыпендыю, якой ставала на некалькі абедаў. Дапамагалі з дому, і можна было неяк працягваць вучобу, тым больш што юнака вабіла паэзія, якой захапляўся ў школе. Ужо ў 1929 годзе ў газеце “Беларуская вёска” з’явіўся яго першы верш “Гудкі”, паводле словаў самога аўтара, “хваласьпеў раньню новых дзён”.
У Белпедтэхнікуме існаваў літаратурны гурток, на паседжаннях якога часта выступалі студэнты М.Лужанін, С.Ліхадзіеўскі, Л.Калюга, У.Сядура, С.Астрэйка, Ф.Гінтаўт, С.Русаковіч, У.Гуцька (Дудзіцкі). Чытаў свае вершы і Язэп Лешчанка, якія рэгулярна публікаваліся ў часопісе “Маладняк”, газеце “Піянер Беларусі”, дадатку да Бабруйскай газеты “Камуніст” (рэдактар М.Лынькоў), які меў сімвалічную назву “Вясна” і дзе спрабавалі
свае сілы многія маладыя аўтары. Падпісваў ён свае раннія паэтычныя вопыты псеўданімам “Язэп Маёвы — сябра літаратурнага згуртаваньня “Маладняк”. Усе раннія вершы Язэпа Маёвага сапраўды прасякнутыя вясновым настроем, напоўненыя радасным, піянерскім пафасам адпаведна пафасу эпохі 30-х гадоў, калі творцаў прымушалі апяваць “індустрыі дым”, выказваць веру “ў нашы сонечныя дні”, сцвярджаць, што “ў грудзёх юнацкіх радасьць, сьпеў, задор...” Паспрабаваў малады паэт напісаць верш крыху іншага накірунку, пра беспрытульнага сына палеглага героя рэвалюцыі, пра яго сённяшнюю цяжкую долю. Але сам К.Крапіва параіў яму не пісаць больш такіх вершаў. Неўзабаве Язэп Лешчанка зразумеў слушнасць гэтай парады. У 1932 годзе яго ўпершыню выклікалі ў ГПУ і прапанавалі расказаць, што думаюць, пра што пішуць яго сябры-паэты. Пазней, у паэме “Непакорныя” Міхась Кавыль вуснамі свайго героя Алеся Лучыны, у лёсе якога шмат аўтабіяграфічнага, выкажа праўдзівую сутнасць гэтага страшнага ведамства, якое ў 30-х гадах распачынала не бачанае ў свеце вынішчэнне ўласнага народа дзеля ўмацавання асабістай улады крывавага дыктатара, гэтага “тварца нявольніцтва і глуму”. I найперш вынішчалася працавітае, заможнае сялянства, творчая інтэлігенцыя, адданая нацыянальным ідэям.
Безумоўна, Язэп Маёвы не здрадзіў сваім сябрам, і хонь даў ГПУ падпіску “о неразглашеннн”, не мог не расказаць Русаковічу, Сядуру, Астрэйку, Гуцьку, чаго дамагаліся ад яго следчыя. Так здольная беларуская моладзь трапляла ў спісы “ненадзейных элементаў”. “Ворагам народа” Язэп Лешчанка стаў у 1933 годзе, нягледзячы на тое што паэт Маёвы выказваў знешнюю лаяльнасць савецкай уладзе, яго раннія вершы гучалі ва ўнісон ідэалагічным устаноўкам, як і вершы амаль усіх пачынаючых аўтараў, якія не мелі магчымасці цалкам абстрагавацца ад патрабаванняў тагачаснай рэчаіснасці.
Асуджаны па сфабрыкаванай энкавэдыстамі справе “Саюза вызвалення Беларусі” і за “контррэвалюцыйную агітацыю”, Язэп Лешчанка апынуўся ў сутарэннях Мінскай турмы “амерыканкі”, якая многім беларускім талентам у 30-х гадах замяніла ўніверсітэцкія аўдыторыі і чытальныя залы, а замест класічных твораў ім даводзілася чытаць сфальсіфікаваныя пратаколы служкаў рэжыму. Цэлых паўгода пакутаваў малады паэт у турме,
пакуль ішло гэтак званае следства. Разам з ім сядзелі (таксама арыштаваныя 23 лютага 1933 года) Лукаш Калюга, Максім Лужанін, Сяргей Астрэйка, Уладзімір Дудзіцкі, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Сяргей Русаковіч, Уладзімір Сядура, Сяргей Гайка, Юлій Таўбін, Францішак Гінтаўт і шмат іншых здольных студэнтаў апошняга курса Белпедтэхнікума. Разам іх цэлы месяц везлі ў жудасных умовах арыштанцкіх вагонаў да Новасібірска, і не аднойчы Язэпу згадвалася Беларусь, родная вёска, спакутаваная маці, якая пешшу прыйшла ў Мінск, дабілася спаткання з сынам, а ён не мог адказаць на яе нямое пытанне: “За што?”
Адбываў пакаранне Язэп Лешчанка ў Гулагу на Далёкім Усходзе. На Сяданбуд разам з ім трапіў Віталь Калечыц — муж вядомай беларускай паэткі Канстанцыі Буйло. За ўдарную работу ім пашчасціла вярнуцца на радзіму крыху раней трохгадовага тэрміну. Але пакуты не скончыліся. Прыехаўшы зімой 1936 года ў родную вёску, сустрэўшыся з блізкімі, Язэп неўзабаве мусіў пакінуць Беларусь, бо не меў права жыць у прыгранічнай рэспубліцы. Паехаў у Варонеж, знайшоў прытулак на першым часе ў родных былога сябра па Гулагу. Пацяклі трывожныя дні, бо рэпрэсіі набіралі злавесны размах, і “ворагаў народу” ўжо не высылалі, а ў большасці расстрэльвалі. He пазбег бы паўторнага арышту і Язэп Лешчанка, каб застаўся на радзіме, як гэта здарылася з многімі іншымі вядомымі беларускімі пісьменнікамі, ды й не толькі з беларускімі. У Варонежы былы вязень Гулагу, па магчымасці абыходзячы ў біяграфіі гады зняволення, уладкаваўся рабочым на машынабудаўнічы завод “Камінтэрн”і адначасова на вячэрняе аддзяленне педінстытута. Удалося нават надрукаваць новыя вершы ў мясцовым літаратурным альманаху. Але хутка скончыліся спадзяванні на лепшае. Варонеж ачышчалі ад “ненадзейных элементаў”, а “всевндяшее око” чэкістаў ведала, хто такі Язэп Лешчанка. Давялося пакінуць Варонеж, і пасля няўдалай спробы застацца ў Арле ён вярнуўся ў Беларусь, дзе таксама быў непажаданым госцем. Адчуваючы небяспеку для сябе і родных, праз некаторы час беспрытульны паэт зноў надумаў паехаць у Варонеж. У аблана расказаў пра сябе ўсю праўду і неспадзявана, відаць, з прычыны недахопу настаўнікаў, атрымаў працу ў адной з вясковых школ блізу горада. 3 пачаткам вайны быў мабілізаваны ў войска і цэлы год вучыўся ваяваць, дзеля чаго зноў трапіў на Далёкі Усход, цяпер ужо салда-
там. Вясной 1942 года яго накіравалі на Украінскі фронт у артылерыйскую разведку. Браў удзел у баях за Харкаў, трапіў у акружэнне, затым у палон. У 1943 годзе пашчасціла вярнуцца ў Мінск дзякуючы прадстаўнікам беларускіх арганізацый, якія з дазволу немцаў вызвалялі сваіх землякоў з палону. Пра гэты перыяд і пра жыццё ў ваенным Мінску Міхась Кавыль пазней, калі ўжо апынуўся ў вольным свеце, напіша аўтабіяграфічны раман “Із агню ды ў полымя”, дзе падрабязна раскажа пра цяжкія перыпетыі ўласнага лёсу і лёсу свайго пакалення.
У выгнанне Міхаль Кавыль пайшоў у 1944 годзе. Жыў напачатку ў Нямеччыне ў лагерах перамешчаных асобаў, працаваў у вугальных капальнях Бельгіі (пра гэты перыд напісаў цыкл вершаў, якія друкаваліся ў часопісе “Шыпшына”). У 1948 годзе пераехаў у беларускі лагер Бакнанг, актыўна ўключыўся ў беларускія справы, рэдагаваў газету “Беларускае слова”, пазней — “Беларускую трыбуну”. У 1947 годзе ў Рэгенсбургу выйшаў яго першы зборнік вершаў “Ростань”.
3 1950 года Міхась Кавыль жыве ў ЗША, у горадзе СаўтРывер, штат Нью-Джэрсі. Як і многім беларускім выгнанцам, давялося шмат працаваць на самых розных работах, каб забяспечваць сям’ю, атрымаць матэрыяльную незалежнасць. Але самае галоўнае, менавіта ў вольным свеце Язэп Лешчанка, былы савецкі паэт Язэп Маёвы, стаў Міхасём Кавылём, сапраўдным мастаком роднага слова, якім аддана служыў і служыць беларускай справе. Амаль усе яго творы напісаны ў амерыканскі перыяд жыцця, але пабудаваныя на беларускім, часцей за ўсе аўтабіяграфічным, матэрыяле і прысвечаны далёкай, бясконца дарагой Бацькаўшчыне. “Хоць я шмат перацярпеў, — пісаў пазней паэт, — але стаў Міхасём Кавылём. А мог бы застацца Язэпам Маёвым, які праслаўляў бы камуністычнае рабства. Мая выйгрышная карта адчыніла мне дзьверы Амэрыкі, дзе мая Муза, як той рыцар Пагоні, узьняла меч слова...”
А першае яго паэтычнае слова загучала ў зборніку “Ростань”, які ўяўляе сабой шчымлівае развітанне з радзімай. Вобразы яе, цудоўныя беларускія краявіды, родная Случчына суправаджалі маладога паэта на выгнанніцкіх дарогах Еўропы, і яму нічога іншага не заставалася, як даць клятву вернасці назаўсёды пакінутай Бацькаўшчыне:
Але вечна з намі будуць жыць Нашай долі спады і ўзьлёты, Родны край, расьпяты на крыжы, 1 выгнаньня сум і адзінота...1
(Ростань, с. 3)
У “Ростані” былі змешчаны не толькі вершы першых гадоў выгнання (1944—1947), але і напісаныя на радзіме ў 1933—1934 гадах (“Адзін, адзін”, “Ня кувай”, “Пралескі”, “Абэль”, “Помніш, мама?”, “Сібір”). Гэта своеасаблівыя помнікі роспачным гадам рэпрэсій, якія ў дабрачыннай Еўропе згадваліся як цяжкі сон за чорнымі кратамі, калі над усімі была “д’ябальская воля”, а маладосць многіх талентаў праходзіла “за вастрожнай сьцяной ды ў няродных краёх”. Трагічную праблематыку такіх вершаў пісьменнік будзе распрацоўваць і далей, асабліва ў празаічных творах, а пакуль малады паэт шукаў свае тэмы і формы, якія б адпавядалі яго настроям, успрыманню і разуменню жыцця. Вядома ж, у гэтых першых мастацкіх спробах пяра адчуваецца яшчэ наследаванне, перайманне матываў і творчай манеры Я.Купалы, М.Багдановіча, С.Ясеніна, што зусім зразумела і апраўдана для маладога аўтара, як і аднастайнасць лексічных сродкаў, сентыментальна-ўзнёслыя звароты да радзімы (“Беларусь, мая ты кветка, // буду век цябе кахаць...” “Ой, ты, край мой залаты, // Край мой васільковы...”).
У зборніку “Ростань” была змешчана і першая паэма Міхася “Пад небам Случчыны каханай”, напісаная ў 1943 годзе і ўпершыню надрукаваная ў часопісе “Новы шлях” (1944). Паэма, створаная ў традыцыйна-рамантычным стылі, складаецца з сямі раздзелаў і ўяўляе сабой храналогію жыцця беларусаў, разгорнутага на фоне падзей 20—30-х гадоў. Лірычны герой паэмы, згадваючы свае дзіцячыя, “пастушковыя” гады, красу роднага краю, услухоўваючыся ў парады “дзеда-мудраца”, вучыўся разумець людзей, жыццё, гісторыю Бацькаўшчыны, яе сённяшні дзень, пазначаны не толькі подзвігамі герояў Слуцкага збройнага чыну, але і жудаснымі рэпрэсіямі, “калі ў Сібір халоднымі шляхамі // ішлі з-пад Слуцку песьняры...” Беларускі крытык У.Глыбінны ў артыкуле “На шляху да паэтычнага майстэрства”
1 Тут і далей вершы йыт. па кн.: М.Кавыль. Міжагнёўе. Выбраныя творы. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1990.
(“Беларуская думка”, 1965, № 7), аналізуючы зборнікі Кавыля “Ростань” і “Пад зорамі белымі”, лічыў паэму “Пад небам Случчыны каханай” “узорам патрыятычнай і высакаякаснай лірычнай паэмы, якая нагадвае “Тэстамэнт” У.Жылкі. А кожнаму беларускаму аматару паэзіі і патрыёту было прыемна прачытаць мілагучныя, прыгожыя радкі паэмы з адэкватнымі яму настроямі замілавання да роднага краю:
Гатоў штодзень я быць данарам, Па кроплі кроў аддаць сваю За васільковыя прасторы, Дзе людзі маладосьць маю
Тапталі бруднымі нагамі,
Дзе жыў мой бацька, любы дзед, Дзе над лугамі-мурагамі Іскрыцца сонца агняцьвет.
Хачу я крыкнуць родным хатам, Дзе льецца Случ, мая рака — Мілей за тысячы дукатаў Цьвяток мне сіні васілька.
3 прастору Случчыны каханай, Дзе зоры сыплюцца ў расу, Пазнаў я шлях цярністы рана I краю роднага красу...
(Пад небам Случчыны каханай, с. 25)
Гэты ранні твор Кавыля, як і невялікія паэмы “Першая рана”, “Міжагнёўе”, папярэднічалі грунтоўнай аўтабіяграфічнай паэме “Непакорныя”, напісанай амаль праз сорак гадоў ужо сталым, вопытным майстрам паэтычнага слова.
Вершы, паэмы, пераклады і часткова празаічныя творы склалі грунтоўны том выбраных твораў Міхася Кавыля “Міжагнёўе”, выдадзены Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку ў 1990 годзе. Пазней ён завяршыў раман “Із агню ды ў полымя”, успаміны “Казённы дом і далёкая дарога”, працягваў пісаць вершы, крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, рэцэнзіі, актыўна друкаваўся ў эмігранцкіх перыядычных выданнях, быў рэдактарам часопіса “Беларуская думка”. Уся творчая спадчына таленавітага пісьменніка ўяўляе сабой незвычайна цікавую і адметную з’яву ў беларускай літаратуры. I не толькі
таму, што грунтуецца на перажытым, перапакутаваным самім аўтарам, але і таму, што многія падзеі 30—40-х гадоў — рэпрэсіі, вайна, акупаваны Мінск — паказаны з такога пункту гледжання, які амаль не разглядаўся ў сучаснай літаратуры, калі не лічыць творчасць тых жа пісьменнікаў-эмігрантаў — Кастуся Акулы, Масея Сяднёва, асабліва іх празаічныя кнігі, якія адлюстроўваюць падзеі не ў плане традыцыйна-савецкай ідэалогіі, а з агульначалавечых нацыянальна-вызвольных пазіцый.
Асноўная частка зборніка “Міжагнёўе” — паэтычныя творы, напісаныя ўжо за межамі Беларусі. Гэта цыклы з вершаваных зборнікаў “Пад зорамі белымі” (Нью-Ёрк, 1954), “Першая рана” (Манчэстэр, 1960), “Цяжкія думы” (Нью-Ёрк, 1961) і вершы, якія Кавыль напісаў у 70—80-х гадах — сталы перыяд творчасні.
Тэматычна гэтыя цыклы вершаў мала чым адрозніваюцца ад твораў іншых паэтаў-выгнанцаў. Кавыль знаходзіцца ў традыцыйным коле беларускай паэзіі замежжа. Найперш ён вызначае мэты і задачы сваёй вольнай Музы, у многіх творах гучаць нацыянальна-патрыятычныя, настальгічныя, аўтабіяграфічныя матывы, паўстаюць вобразы радзімы і чужыны, закранаюцца адвечныя філасофскія праблемы жыцця, тэма кахання (“Мне б ня быць ніколі паэтам, // каб я гэтак кахаць ня ўмеў...”) і вялікай любові да Бацькаўшчыны.
Напачатку першых, найбольш цяжкіх гадоў выгнання, калі Муза паэта была перапоўнена жальбой і плачам па “зрабаваным краі”, па сваім бяздомным, жабрацкім жыцці, ён марыў збудаваць ва ўласным сэрцы храм, знайсці такія словы, якія маглі б “натхніць і раскратайь” кожнага, хто прачытае яго вершы. Пазней, ступіўшы “за парог другой зямлі, ня выклятае Богам”, Кавыль прыходзіць да высновы, што “зьвінець, як сталь, павінен верш паэты”, каб адпомсціць за балючыя раны роднай зямлі, дзе “блудзяць прыблуды”. Менавіта гэтыя ідэі выказваюцца аўтарам у вершах ранняга перыяду творчасці (“Паэзія”, “Нірвана”, “Санэт”, “Ветры сьвішчуць”, “Падзямельная песьня”). А ў такіх праграмных вершах, як “Буду йсьці ад сябе”, “Мая малітва”, “Беларусь”, “Просьба”, “Храм”, паэт, гаворачы пра натхненне, найперш згадвае Беларусь, святую ЕўфрасіннюПрадславу, Пагоню, такія рэаліі рэлігійнага свету, як Храм, Бог, Ісус Хрыстос, Збаўца Уладар, Галгофа, Веліч Тварэння, і з асаблівым замілаваннем піша пра роднае сяло, вясковую хату, ства-
рае чулліва-пяшчотныя вобразы радзімы без усялякага мудрагельства і надуманасці. (“Каля Слуцку ёсьць адно сяло, // Невялічкае, двароў зь дзесятак. // Калі б вас туды як завяло, // Па-шукайце, калі ласка, хату...”)-
Беларусь ты мая, Беларусь, Незгасаная зорка Вэнэра. Я агнём тваім вечным гару, У тваё уваскрошаньне веру.
За трыдзевяць няродных зямель Чую пушчаў, садоў тваіх гоман. Разуквечаны ў чырвань і бель, Бачу, з бурай спрачаецца Нёман.
Крыж Прадславы і Вітаўта меч У грудзёх тваіх зьзяюць і звоняць. У чужацкім крывавым ярме Набірае разгону Пагоня...
(Беларусь, с. 28)
3 гадамі, калі набываўся паэтычны досвед, “сьціхалі болю перагукі”, паэт дае зарок “урэзаць песьні сумнай крыльле”. Яго муза, хоць і была суворай, аднак станавілася ўсё больш сугучнай, раскаванай, гарманічнай (Музе”, “Трыялеты”). Па-ранейшаму “вызвольныя песьні” — галоўнае для паэта, які ніколі не служыў мамоне, жыў музыкай волі, абуджаў “чорствыя сэрцы”, набліжаў “сонцазорную радасьць”, складаў “пераможную песьню жыцьця”. У яго разуменні паэзія — гэта ўсё суладдзе, глыбіні і праблемы існавання чалавека, да якіх не можа быць абыякавым паэт на сваім неймаверна цяжкім шляху да вышыняў Парнаса (“Мамона”, “Маладому паэту”, “Адказ паэту”, “Паэту”, іншыя вершы).
Верш — гэта водгулле струн Тых, што ў душы не ўміраюць, Вечна прыгожае граюць. Верш — гэта сьпеў салаўёў, Сьлёзы Радзімы забранае, Вочы дзяўчыны каханае. Верш — залатое пяро 3 птушкі, што клічам мы мараю, Той, што за сіняю хмараю. Верш — гэта крык пачуцьця,
Песьня, што ў грудзях ня месьціцца, Зорка, што ў просіні песьціцца.
Верш — гэта рытмы жыцьця, Тыя, што ў вечнасьці стукаюць, 3 болю адлітымі гукамі.
(Верш, с. 172)
Так паступова вызначалася шырокае поле паэзіі Міхася Кавыля, змест і сэнс усёй яго творчасці. Безумоўна, найбольш глыбокімі, кранальнымі былі вершы, прысвечаныя далёкай Бацькаўшчыне, роднай Случчыне (“Край красы, Беларусьчараўніца, // Песьняў хто пра цябе не пяяў?// У забыцьці мне цябе не забыцца // I ў магіле ты будзеш мне сьніцца, // Сінявокая ўцеха мая
I сапраўды, хто толькі не апяваў сваю радзіму, хто толькі не знаходзіў для яе мноства ўзнёслых, цёплых слоў-малітваў, каб выказаць любоў, павагу, нязменную прыхільнасць да краю бацькоў і дзядоў? Аднолькава натхнёна згадваюць яе ўсе пісьменніківыгнанцы. Але паэты-случчакі — Я.Золак, У.Клішэвіч, Р.Крушына, М.Кавыль з асаблівым піетэтам ставяцца да сваёй малой радзімы. Здаецца, усё ўжо сказана, апісана, аднак Кавыль знаходзіць такія моманты, бакі ў асвятленні традыныйнай для эмігранцкай паэзіі тэмы Бацькаўшчыны, якія па-новаму, з большай эмацыйнай сілай раскрываюць сыноўнія пачуцці аўтара. Найперш ён вызначае свой радавод, ідучы ад асабова-бацькоўскага да агульна-нацыянальнага пачатку, да тых вытокаў-каранёў, адкуль пайшлі волаты беларускага духу, “сваякі бацькавага роду” — Скарына, Міцкевіч, Каліноўскі, і “матуліны сёстры” — Рагнеда, святая Еўфрасіння, а сам паэт ідзе паэтычнымі сцежкамі Купалы, Багдановіча, Дубоўкі, Чарота — сваіх братоў з таленавітага беларускага народа (“Слаўны мой род”). У вершах “Случчына”, “Прытокаю Случы”, “Случчакі”, “Памяці герояў” Кавыль апявае сваю незабыўную малую радзіму, яе адважных сыноў, якія баранілі волю, гонар Бацькаўшчыны.
Случчына, мой сон ты сьветлакосы, К.азка на начлезе ў бары;
Матчыныя сьлёзы ў буйных росах, Жаваранка песьня на зары...
(Случчына, с. 136)
Як і многія іншыя паэты, ён, аддаючы належнае настальгічным пачуццям, усё ж не засяроджваецца на іх, не спяшаецца найперш выказаць сваю тугу па страчаным, нягледзячы на тое што амаль у кожным вершы ёсць часцінка ўласна перажытага, звязанага з Бацькаўшчынай і дарагімі людзьмі. Галоўнае для паэта — сканцэнтраваць увагу чытача на слаўнай гісторыі радзімы, на красе яе прыроды, на духоўна багатых беларусах, якія ніколі не здраджвалі нацыянальнай ідэі, куды б ні закідаў іх лёс (“Сыны Беларусі”, “Сакавіковыя матывы”, “Слуцкім героям”, “Сакавіковая ноч”, “Ліст маме”, “Сястры”, “Менск”, “Вільня”, “Пагоня” ды інш.). У такіх лірычных вершах, як “ГІросьба”, “Я душу невыгойна параніў”, “Беларусь б’е ў сэрцы”, “Жураўлі”, “Бязвусыя гады” ды іншых, паўстаюць яскравыя карціны маленства, малюнкі роднай старонкі, памяць аб якой заўсёды жыве ў сэрцы, нягледзячы на далёкія адлегласці ў часе і прасторы.
Я, толькі вочы замкнуцца, Бачу: сьпяшыць паміж жыта Босы падлетак у Слуцак...
Слуцак, зарослы малінай, Грушамі, сьлівамі, бэзам. Слуцак, жывая быліна, Душу маю перарэзаў...
Сэрца ў шалёным парыве. Гэтак балюча, балюча...
Колькі йшчэ мне праз Саўт-Рывер Віцца прытокаю Случы?
(Прытокаю Случы, с. 139)
Для паэта Радзіма “Сьвятая Сьвятых”, ён ганарыцца Случчынай — “зямлёй бацькоў-герояў”, якія “жыцьцё няслі ідэі ў дар”. У той жа час ён разумее — яму ніколі не сплаціць доўг матулі-радзіме сваімі вызвольнымі песнямі, як не забыць бацькоўскай хаты, што заўсёды паўстае, “як сонца ўваччу”. У вершах-малітвах паэт просіць Усявышняга лепшай долі радзіме, “каб з душой Сьвятое Еўфрасіньні // выйшла ў людзі МаціБеларусь”. Параўноўваючы дзве айчыны — Амерыку з незабыўнай Бацькаўшчынай — аўтар зычыць Беларусі такога дабрабыту і росквіту. А дасягнуць іх можна тады, калі народ стане гаспадаром уласнага лёсу, калі над краем будзе звінець наша песня,
лунаць бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня — сімвалы, якім засталіся вернымі беларусы-выгнанцы ў “няродных краёх”.
Такімі нацыянальнымі ідэямі прасякнута ўся творчасць Міхася Кавыля. Пра што б ні пісаў паэт, якія б тэмы ні закранаў, усюды — прама ці ўскосна, адкрыта ці ў падтэксце — адчуваюцца гэтыя глыбінна-спавядальныя матывы. Ужо апынуўшыся ў вольнай Амерыцы, паэт і на яе нябачаную веліч глядзіць вачыма беларуса, сэрца якога баліць за свой далёкі, бедны край. Вось перад бяздомным выгнаннікам паўстала статуя Волі, адкрыўся агромністы Нью-Ёрк. Апісваючы яго, аўтар выказвае сваё здзіўленне, захапленне яго прасторамі, дамаміскаламі, цяснінамі вуліц, мастамі над Гудзонам (“места нагодаў, места прыгодаў // прыстань вятроў, акіяну хваляў, // сымфонія фарбаў, бэтону, сталі // горад мільённагаловы, мільённавокі”) (вершы “У акіяне”, “Прыстань”, “Нью-Ёрк”, “Месца мала”, “Над Гудзонам”, “Ніягара”, “Гайвэй”). I калі напачатку цяжка даводзілася беларусу, які стаў амерыканскім рабочым (“Лета”, “Жуюць шасцерні цішу”), то праз гады ён ускрос на зямлі Амерыкі, бо тут, як нідзе, землякам-беларусам жылося вольна і бязбедна. Яны маглі свабодна збірацца, выходзіць на дэманстрацыі ў гонар нацыянальных святаў і з нацыянальнымі сімваламі, спяваць свае песні. I часта “ў Сыднэі, Таронта, Рыо-дэЖанейра”, “у маленькім Менску, каля Нью-Ёрка” бы малітва гучала “Люблю наш край, старонку гэту...” (“Сакавіковыя матывы”, “У маленькім Менску”, “I мяне ў шчасьця кнігу...”). I як вынік жыцця ў другой айчыне гучаць словы паэта: “Дзякуй Богу за кут на чужыне...”
3 роднымі разлучаны, Зь нядоляю заручаны, I на сэрцы ляжаць цяжкіх думаў разоры. Дзякую, Амэрыка, Мая другая Случчына,
За ўтульны куток ды за белыя зоры...
Цяжкія думы паэта, ад якіх не ўцячы ні дома, ні ў чужыне, абумоўлены ўспамінамі пра Бацькаўшчыну, з роздумам пра чалавецтва і сябе самога, пра хуткаплыннасць жыцця і наканаванасць лёсу — гэтым дыхае яго грамадзянская і філасофская лірыка. Паэту “Беларусь б’е ў сэрцы гучнай славай палеглых сыноў”, тых выдатных дзеячоў, імёны і справы якіх павінны
памятаць кожны беларус, дзе б ён ні жыў. Выдатныя вершы Міхась Кавыль прысвяціў Ф.Скарыне, С.Буднаму, К.Каліноўскаму, стварыў сапраўдны паэтычны помнік класікам беларускай літаратуры — Ф.Багушэвічу, М.Багдановічу, Я.Купалу, Я.Коласу, добрым словам згадаў многіх пакутнікаў Гулага: У.Дубоўку, У.Жылку, У.Хадыку, В.Маракова, А.Астрэйку, а таксама сваіх сяброў па пяры, якія разам з ім падзялялі гады выгнання: Ант.Адамовіча, Н.Арсенневу, М.Сяднёва, Х.Ільляшэвіча, Я.Золака, Ю.Віцьбіча (вершы “Сто год!”, “Паэтэса”, “Стаяў ля Ай-Пэтры”, “Сьлёзы дрэў”, “Нож”, “Янка Купала”, “Якуб Колас”, “Масею Сяднёву”, “Янку Золаку”, “Хведару Ільляшэвічу” ды інш.). Гэтымі вершамі-прысвячэннямі паэт паказваў, якія таленты дае свету беларускі народ і як яны сваёй прыгожай, багатай мовай нясуць людзям праўду пра сваю паняволеную Бацькаўшчыну.
Кавыль абсалютна не прымаў савецкай улады, называў яе “чырвонай чумой”, адмоўна ставіўся да яе ідэалагічных догмаў — сталінізму, марксізму, брэжневізму. У вершах “Марш “філёзафаў БССР”, “Помнік”, “Правакатарам”, “Бэнгалія”, “Трывожнае” паэт, нагадваючы, колькі талентаў замардавана ў часы сталінізму, сам яго бязвінная ахвяра, сведчыць і абвінавачвае, але і верыць, што “мужных імёны глыбы ня струшчаць. Ім жыць у вякох”. Характэрна, што пісьменнік не аддзяляе сябе ад эпохі, падсвядома адчувае і сваю віну за шматпакутны лёс Бацькаўшчыны.
3 цыкла грамадзянскай, нацыянальна-патрыятычнай лірыкі асабліва вылучаюцца вершы “Сакавіковая ноч” і “Дзень той прыйдзе”, аб’яднаныя яскрава ўвасобленай нацыянальнай ідэяй. Гэта сапраўдныя гімны “песьнярам, трыбунам і прарокам”, вершы-прадказанні светлага прыйсця, якое трэба так гукаць, “каб пачуў, каму трэба пачуць на ўсёй маці-зямлі”.
Дзень той прыйдзе, як сонца із начнога блуканьня, Дзень той прыйдзе, як песьня маладога каханьня, Што хвалюе і ўзносіць, і чаруе й трывожыць...
Дзень вясновы Сакавіковы ня прыйсьці ня можа...
(Дзень той прыйдзе, с. 111)
Да праблематыкі гэтых вершаў блізкая і паэма “Міжагнёўе”, якую аўтар прысвяціў змагарам за незалежную Беларусь. Паэма пісалася з 1949 па 1961 год і складаецца з дзесяці невялікіх раздзелаў. Ужо сімвалічная назва гэтага дынамічнага твора Кавыля, як і шматзначная метафара Н.Арсенневай “Між берагамі”, раскрывае яго асноўны сэнс і змест. Беларусь пад час Другой сусветнай вайны апынулася паміж двума агнямі. Ваявалі вялікія дзяржавы, дакладней таталітарныя рэжымы Гітлера і Сталіна, а малая міралюбная краіна, якая аказалася на перакрыжаванні гэтай непатрэбнай народу бойні, несла агромністыя страты. I для беларусаў аднолькава цяжка было зносіць “апрычнікаў Берыя і ўнукаў крыжакоў-рыцараў” — “расстрэльваюць гэтак жа сама, // Нават у тыя самыя ямы...” Аднак у паэме найбольшую цікавасць уяўляе погляд аўтара-беларуса на саміх беларусаў у такой сітуацыі, погляд знутры, што наагул характэрна для ўсіх твораў Кавыля. Для пісьменніка, як і для многіх сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны, не можа быць іншай пазіцыі, як перад любым “гадам на калені не падаць”. Галоўнае — быць гаспадарамі свайго лёсу, сваёй зямлі, змагацца за незалежную Беларусь. Але яго не можа не хваляваць раз’яднанасць нацыі, бо адны беларусы “змагаліся” на чорным рынку, другія жылі “сваім агародам, сваім конікам”, былі абыякавыя да белчырвона-белага сцяга і Пагоні, трэція ішлі служыць любым акупантам, было шмат “вартых шыбеніцы” — розных “тутэйшых”, “прыблудаў”, “уласных юдаў і катаў”, “было нямала пятых і дзесятых, // Богам і людзьмі праклятых”... Згадваючы цяжкія дні вайны, такія падзеі, як арганізацыя БКА — беларускага войска, расстрэлы гітлераўцамі — “чыстакроўнымі арыйцамі” — мірных жыхароў, якіх яны прымалі за камуністаў, аўтар з іншага боку паказвае, як плылі “над краем хмары крывава-чырвоныя”, як “бальшавікоў рука мардуе, нішчыць” тых беларусаў, што імкнуліся адрадзіць вольную Бацькаўшчыну. Аднак паэма “Міжагнёўе”, напісаная ў рэчышчы вайсковых маршавых neeHay, завяршаецца на аптымістычнай ноце. Аўтар, апавядаючы пра паседжанні Другога Усебеларускага кангрэса, гэтага ўсенароднага веча, на якім было аб’яўлена пра незалежнасць, выказвае ўпэўненасць, што “будзем мы гаспадарамі сваёй хаты. Будзе жыць Беларусь!” I гэта не ўзнёслыя лозунгі, а вера, заснаваная
на тысячагадовай нацыянальнай гісторыі, на жыццястойкасці беларусаў, іх адвечна-мудрай філасофіі — умець пераадольваць “дзіды жыцьця”. Кавыль паказваў гэтую жыццястойкасць не толькі праз нацыянальна-патрыятычныя вершы, але і праз філасофскую лірыку, як і праз лірыку кахання, апісанне прыроднага хараства радзімы, прыгажосці духоўнага свету сваіх землякоў. Працавітыя беларусы, як мурашкі, колькі б ні разбуралі іх дом, заўсёды сваёй вытрываласцю, цярплівасцю наноў адбудоўвалі яго (“Хтось прарочыў...”, “Бы мурашка не па росту ўздымаю цяжар”). I хоць жыццё для іх ніколі не было прыгожай казкай, аднак ім уласцівы быў палёт арла, а не спажыўца без мэты і мары (“Арла бачыў я...”, “Прашу няшмат”). Яны заўсёды разумелі часовасць, хуткаплыннасць чалавечага існавання, былі філосафамі, не жылі ілюзіямі, былі харобрымі воінамі, спаконвеку баранілі айчыну ад розных нашэсцяў, будавалі святыні, верылі ў Бога, захоўвалі ў сабе чалавека “дабрадушнага, бяз хітрошчаў і пыхі...”, імкнуліся да еднасці, хоць часта ішлі ёй наперакор. Іх крэда, як і крэда паэта: “Люблю жыцьцё. I радасьць, і туга // Бы пара крылаў, моцнае з падбітым...” (“У святыні”, “Дыханьне”, “Мэта”, “Жыцьцё”, “Недарост і зайздрасьць”, “Чалавек”, “Санэт еднасьці”). У вершах ‘Талактыкаў голас касмічны”, “Узвышша”, “Мой прарок”, “Усё пакіну”, дзе пульсуе філасофскі роздум над жыццём і вечнасцю, паэт, успрымаючы “страхоцьці” цывілізацыі — атам, радыяцыю, як “магілу родным дзецям”, адначасова падкрэслівае неацэнную прыгажосць жыцця на гэтай зямлі, кажа пра ўласны няпросты шлях, дзе давялося ўздымацца на ўзвышшы, балюча падаць, цярпець голад і холад, выпрабаванні канцлагера, вайны, выгнання, калі сэрца жалілі “песьні родныя, як хатынскія званы”. Але ўсё перанёс трывушчы беларус, бо з ім былі яго святыні — Бог і любоў да радзімы. I нездарма так шчымліва-ўзнёсла ён апісваў красу яе прыроды і найперш вясну як сімвал абуджэння, адраджэння Бацькаўшчыны.
Яшчэ сьнягоў ня выкіпела пена, Вятры ільдзінак зорных не зьмялі, А ўжо бруіцца па бярэзін венах Прыглушаная музыка зямлі...
(Яшчэ сьнягоў..., с. 169)
Смалой і мёдам пахне у бары, на небе ў схованку гуляюць хмары, А дзесь дзятлы, лясныя дактары, У хворых дрэў адлічваюць удары.
Ня стогнуць дрэвы, ведаюць — вясна Залечыць раны сокам і жывіцай. А вунь за хмары пяліцца сасна, Хутчэй сьвятла, хутчэй цяпла напіцца...
(Каляндар, с. 45)
I ўсё ж галоўная заслуга Міхася Кавыля як мастака слова — фарматворчасць у галіне айчыннай паэзіі. Акрамя яе традыцыйных формаў ён шырока выкарыстоўваў класічныя формы верша (рандо, трыялеты, секстыны, вілянэль), але найбольш пісаў санеты. Ягонай паэзіі ўласцівы не толькі звыклыя матывы настальгіі, плачу аб нядолі забранай Бацькаўшчыны, веры ў яе светлую будучыню, апяванне гісторыі, выдатных дзеячаў, але і эстэтызацыя, упрыгожванне, часам ускладаньне верша незвычайнымі рыфмамі, лексічнымі знаходкамі. Кавыль першы ў беларускай літаратуры напісаў вянкі санетаў, кароны санетаў. Цыклы санетаў пачалі з’яўляцца з другой паловы пяцідзесятых гадоў. Першы вянок санетаў “Цяжкія думы” быў створаны ў 1956 годзе, карона санетаў “Мярэжа” — у 1957, другі вянок — “Чорны лёд” — у 1958 годзе. Гэтым жа годам пазначаны і “Вянок санетаў” Алеся Салаўя, які жыў у Аўстраліі. У Беларусі першы вянок санетаў “Нарач” напісаў Ніл Гілевіч (1967). У 1961 годзе санеты “Цяжкія думы” выйшлі асобнай кнігай (14 санетаў, 2 вянкі санетаў і 1 карона санетаў), выданне БеларускаАмерыканскага Дапамогавага Камітэта.
Санеты Кавыля надзвычай змястоўныя, эмацыйныя, напоўненыя тымі ж нацыянальна-патрыятычнымі матывамі, што і традыцыйныя вершы. У іх яшчэ больш вызначальна гучаць заклікі да збаўцаў, прарокаў прасвятляць людзей, абуджаць імкненне да волі, падымаць тых, хто “арлінае аб краты ломіць крыльле”, пазбаўляць пакутны народ ад разладу, братняй нязгоды (“Канцона”, “Сакавік”, “Боль”, “Чад”, “Усе, як людзі”, “Узялі мой дом”, “Гніём, бы з таго дубу целяшы” ды інш.).
Вянок санетаў “Цяжкія думы” пабудаваны на строгіх класічных канонах — чатырнаццаць чатырнаццацірадковых санетаў
завяршаюцца пятнаццатым — магістраляй, складзенай з першых радкоў папярэдніх санетаў.
Плывуць наўгад бязь ветразяў чаўны. За што, Тварэц, я цяжка пакараны? Мяне Масквы зьнявечылі сыны, Пякуць агнём, крывавяць мае раны.
Абрыдзеў гурт нікчэмнасьці, маны, У грудзёх маіх бушуюць гураганы. Гайсае страх на конях вараных, Ідзе паэт, ад цяжкіх думаў п’яны...
У магістральным санеце “Цяжкіх думаў” выказана асноўная ідэя твора, дзе паэт імкнуўся ўвасобіць свой роздум над сутнасцю эпохі, у якой давялося жыць яго пакаленню, змагацца за годнае чалавечае прызначэнне.
Калі ў “Цяжкіх думах” магістраля завяршае вянок, то ў “Чорным лёдзе” яна пастаўлена на самым пачатку, што парушае як эфект нечаканасці яе стварэння, так і патрабаванні да класічных твораў. Аднак гэта ніяк не адбіваецца на тэматычнай, ідэйнай змястоўнасці санетаў. Вянок “Чорны лёд” успрымаецца як свайго кшталту літаратурны тэстамэнт пісьменніка. У ім выразна акрэслена асноўная задума — паэт і сусвет, “прывабны і шырокі”. А гэта паказвае на месца чалавека ў сусвеце (“мы толькі кроплі ў бурным вадаспадзе”), пераемнасць пакаленняў, мара аб пабудове “шляхотнага суладьдзя жыцьця”, рамантыка юнацтва і кахання, вернасць і здрада, падзенні і ўзлёты, “агні няведамых краёў, планет, стыхіі веліч, таямніцы зор, пярэстай восені пажоўклы сум, пакута і роспач”, вера і спадзяванні, цяпло роднай зямлі, водар бацькоўскага дому — усім гэтым паэт служыць красе і забранаму Краю. Тэма служэння радзіме шырока разгортваецца ў многіх творах Кавыля і асабліва ў яго змястоўных баладах “Дума аб гэрою”, “Баляда аб Тані”, “Дума пра Андрэя Кміціца”. Сюжэт баладаў заснаваны на гістарычных падзеях розных эпох. Калі “Дума пра Андрэя Кміціца” (апублікавана ў часопісе “Беларуская думка”, 1986) напісана пад уражаннем рамана Г.Сянкевіча “Патоп” і раскрывае падзеі далёкага XVII стагоддзя, здраду радзіме маладога аршанскага харужага Андрэя Кміціца дзеля кахання польскай паненкі (балада нечым нагадвае сюжэт аповесці “Тарас Бульба” Гогаля), то
“Дума аб гэрою” (апублікавана ў 1949 годзе ў часопісе “Напагатове”, “Баляда аб Тані” (напісана ў 50-х гадах) апавядаюць пра гераічныя ўчынкі маладых беларусаў Янкі і Тані, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля маці-радзімы.
Да жанру балады можна далучыць і выдатны твор “Жаўрук”, заснаваны на гістарычна-легендарных паданнях. Аўтар распавядае пра нашэсце татараў, якія дайшлі да самага Палесся. Людзям не было ўжо змогі супрацьстаяць басурманам, і тады ім на дапамогу прыляцелі птушкі.
Высока, высока Над рэчкаю Пінай Узьвіўся жаўрук 1 кліч кінуў: “Шляхотныя людзі, Жанчыны Палесься, Татары вас судзяць, Пазбавілі песьняў; Браты вашы, дзеці Сканалі ў пакутах. Ськідайце з ног путы, Нясеце, жанчыны, Клубкі і пачынкі, Складайце ля Піны, Чакайце чыну!”
(Жаўрук, с. 213)
Балада складаецца з 14 раздзелаў і вылучаецца мастацкай вобразнасцю, трапнымі параўнаннямі (“жаўрукова пяяньне, як жалейкі граньне”, “тлела сонца дыня за хмараю дыму” ды інш.), удалымі апісаннямі “птушынага веча”, яго “збройнага чыну”, разбуральнага татарскага нашэсця. У алегорыях “Жаўрука” — глыбокі падтэкст. Гэта ўсё тая ж ідэя яднання беларусаў, заклік да ўсеагульнага змагання супраць розных ворагаў Бацькаўшчыны, каб звінела з краю ў край, як песня жаўрука, вольнае слова беларуса.
Найбольш вызначальна гэтая праблематыка раскрываецца ў паэме “Непакорныя”, напісанай у 1982 годзе. Сваёй вонкавай пабудовай, зместам, лёсам герояў твор Міхася Кавыля блізкі да выдатнай паэмы Уладзіміра Клішэвіча “Васіль Каліна”, што сведчыць пра тыповыя абставіны тагачаснага жыцця Беларусі. Зместу “Непакорных” папярэднічае эпіграф з Язэпа Пушчы:
“Пакорнасыіь нейкая дый годзе. Няўжо наш род такі, няўжо?” Беларусь у паэме паўстае ў выглядзе вёскі Ціша, назва якой, пацвярджаючы эпіграф, сімвалізуе традыцыйныя ўяўленні пра Беларусь з яе славутай талерантнасцю, пакорлівасцю, цярплівасцю. Аднак гэта толькі на першы погляд. Галоўны герой паэмы Алесь Лучына, з некалі багатай Случчыны, добра ведаў непакорны дух яе змагароў і паўстанцаў, сам быў сведкам іх барацьбы за волю Бацькаўшчыны. Ужо ў часе нараджэння бабка-павітуха, заўважыўшы падабенства сына і маці, прадказала: “Ня жыць яму ў бацькоўскай хаце, // бадзяцца век за белым сьветам, // ён і турму не абміне, // і кроў пабачыць на вайне...” Словы сталіся прарочымі не толькі для Алеся Лучыны, але і для цэлага пакалення беларусаў, якіх “не абміналі суседзяў каваныя боты”. I ўсё ж Ціша жыла, гадавала дзяцей, была і “Весялухай і Гараваткай”, яе не раз трэслі катастрофы свету.
Цябе тапталі швэд, французы, Тапталі немцы і палякі, Арол “двуглавый” гнёў і тузаў, Каб выдраць, выскубаць адзнакі,
Адзнакі іншай, апрычонай Душы народу — твае мовы. Гняце й сягоньня цар чырвоны Асіміляцыяю новай. (С. 221)
Гэтыя публіцыстычна-завостраныя радкі змяняюцца эмацыйна-насычанымі (усяго ў паэме 36 раздзелаў) апісаннямі сялянска-побытавага ладу вёскі Ціша. У цэнтры ўвагі аўтара сям’я Ільлі Лучыны, які загінуў на фронце Першай сусветнай вайны, лёс сялянкі-ўдавы, маладой жанчыны, якая не здрадзіла памяці мужа. Адной ёй давялося падымаць дзяцей, быць ім за бацьку і маці. Найбольш, аднак, у паэме ўражваюць яскрава выпісаныя малюнкі прыроды, вясковага дзяцінства, характэрныя для ўсёй беларускай літаратуры, бо кожнаму пісьменніку гэтыя імгненні жыцця — самае незабыўнае і дарагое. У Кавыля маленства, прырода, маці, родны куток — знакавыя вехі на жыццёвым шляху галоўнага героя, якія надзяляюць яго высокай духоўнасцю, сумленнасцю, годнасцю, любоўю — усім тым, без чаго нельга ўявіць нармальнае чалавечае існаванне.
Сядзі ў сунічніку пад сонцам, Альбо ў цянётах, пад малінай, Глядзі ў блакітную бясконцасьць, Жыві прыгожаю хвілінай...
Зіма пасьцеле белы вэлюм, Зазвоніць лёд на загуменьні. Падлеткам кожны дзень — нядзеля. У іх сьвяточныя імкненьні:
3 гары на саначках спусьціцца, Канькамі лёд крамсаць да ўпаду... (С. 222)
I вось у гэты бесклапотны дзіцячы свет, атулены матчынымі турботамі, урываецца нешта чужое, незразумелае: рэвалюцыя, вайна, палякі, конармейцы, рабаванне, здзекі, пагібель людзей... Так завяршалася дзяцінства галоўнага героя, у віхуры сусветных падзей ён сталеў, далучаўся да складанага, супярэчлівага свету дарослых (“Запалілі Цішу з двух канцоў. // Крык і плач мяшаўся з дымам...”)Але не былі цішанцы пакорлівымі, “крычала помста ў ціхіх душах”. Пацверджаннем гэтаму сталі лёсы герояў паэмы: непакорнага Янкі Грушы, самога Алеся Лучыны, трагічны лёс працавітай сялянскай сям’і Шарупічаў, знішчанай пад час калектывізацыі. Такія катастрофы, што прынесла бальшавіцкая ўлада, аўтар называе “сьветаломнымі”. I як жа ў гэтай “сьветаломні” жылося звычайнаму чалавеку, як ён мог рэалізаваць свае здольнасці, мары? Алесь Лучына, надзелены паэтычным талентам, захапляўся творамі Я.Купалы, Я.Коласа, “суквецьцем вобразаў цудоўных” У.Дубоўкі, Я.Пушчы, В.Маракова, сам спрабаваў пісаць вершы, марыў звіць “з прыгожых слоў вянок” для “Маладняка”, “Узвышша”. У гэтыя юнацкія гады свет яму здаваўся “сугуччам песьняў урачыстых”, хацелася “пазнаць сябе, стаць паэтам”, пісаць “пра долю і нядолю”... I мары быццам пачалі ажыццяўляцца. Ён едзе ў сталіцу, вучыцца разам з блізкімі па духу студэнтамі-аднагодкамі ў Белпедтэхнікуме, такімі ж талентамі з самай гушчыні беларускага народа. Але амаль усе яны загінулі ў пекле Гулага. Зведаў і Алесь Лучына “Менскую Лубянку”, куды вялі ўсіх, “хто ня сьхіляў пакорна голаў”, допыты, знявагі чалавечай годнасці, высылку ў Гулаг.
А іх, Лучынаў — легіён: Вялі настаўнікаў, студэнтаў... Як бараноў у той загон, “Контррэвалюцыйных элементаў”... Грымелі пульманы ў Сібір, Плылі па Обі параходы...
А там апрычнік-канваір Быў і Вышынскім, і Ягодай: Крок управа, крок улева — Аўтаматная улева...
Калі ня скосіць аўтамат, Спакваля цынга задушыць, Мароз сібірскі, белы кат, Агнём халодным спаліць душу... (С. 267)
Вось такая будучыня, “чорная яма”, чакала не аднаго Алеся Лучыну. У паэме пераканаўча раскрыта атмасфера страшных 30-х гадоў, праўдзіва апісана злавесная сутнасць ГПУ—НКВД, “высокага Дому ў цэнтры Мінска”, дзе “канчаўся шмат чый сьвет шырокі”, дзе “сядзелі сьмерці кавалі”. Гэты твор Кавыля сёння ўспрымаецца як яшчэ адно абвінаваўчае сведчанне таталітарызму, які не мае права на існаванне. Аднак паэма “Непакорныя” — найперш высокамастацкі твор, моцны сваёй ідэйнай асновай. Яе змест падзяляецца на тры тэматычныя пласты: жыццё беларускай вёскі, гарадское асяроддзе (найбольш студэнцкая моладзь, творчая інтэлігенцыя) і “ўсебачнае вока” дыктатарскай улады. Паяднаныя ў адно цэлае вобразам Алеся Лучыны, гэтыя тэматычныя пласты даюць яскравае ўяўленне пра беларускае грамадства і лёс канкрэтнага чалавека ў гады “крывавага дыктатара”. Паэма, апавядальная плынь якой разгортваецца прывольна і шырока, насычана шматлікімі аўтабіяграфічнымі адзнакамі, што пацвярджае праўдзівасць і дакладнасць перажытага галоўным героем. Паэма чытаецца як вострасюжэтная аповесць у вершах, дзе ёсць месца і побытавым апісанням традыцыйнага ладу беларускага сялянства, і паказу таго, што прынесла калектывізацыя, вынішчыўшы асновы гэтага адвечнага ўладкавання. 3 асаблівай цікавасцю чытаюцца лірычныя адступленні, старонкі пра ўзаемадачыненні Алеся і Юлі Шарупіч, прывабнай, здольнай дзяўчыны, якая не здрадзіла
сваім бацькам, раскулачаным “ворагам народа” (“Mae крыльлі — у вернасьці бацьком. // Хто зрачэцца родных — страшны Каін...”). На Юлю чытач глядзіць закаханымі вачыма Алеся:
Вочы Юлі — пралескі, вясьнянкі, Бровы — ластаўкі чорныя крыльле, Косы — нітак пшаняных вязанкі, Плечы золатам мяккім пакрылі... (С. 243)
I Алесь і Юля — прадстаўнікі новага, маладога пакалення беларусаў, якія перанялі ад бацькоў, дзе “княжыў Боскі дух”, не толькі лепшыя рысы характару, але і наагул уяўленні пра жыццё ў адпаведнасці з народнай мудрасцю. Тое ж можна сказайь і пра сяброў Алеся, якія пачыналі асвойваць сцежкі на Парнас. За крыху змененымі прозвішчамі герояў паэмы, маладых паэтаў, мы пазнаём выдатныя таленты Сяргея Астрэйкі і яго паэму “Бэнгалія”, Тодара Глыбоцкага (беларускі Бялінскі), Уладзіміра Дудзіцкага, Сяргея Русаковіча, згадвае аўтар таксама выкладчыкаў Белпедтэхнікума Язэпа Лёсіка, Алесю Александровіч і ўжо закатаваных Галадзеда, Ігнатоўскага, трагічны ўчынак Купалы. Ужо не дапамагала казаць праўду і Эзопава мова.
Маўчы, ня пікні праўды слова I ў снох ня кратай антытэму. Ды напісаў Эзопа мовай Нарэйка сьмелую паэму...
Алесь паэму ўважна слухаў:
Ёсцьдзесьці Ганга, Брамапутра... Там вечны голад, нэндза, скруха. А побач роскаш сьпіць у футрах...
He аднаму Алесю, мусіць, Прыйшло: Эзопава тут мова. Гэта ж аб долі Беларусі
Тая “бэнгальская” размова... (С. 256)
Вось у такіх варунках выспявалі маладыя таленты, вучыліся разумець і адрозніваць, дзе праўда жыцця, а дзе “змус і хлусьня” афіцыйных лозунгаў. I за гэтае разуменне, за ўнутранае супрацьстаянне, дух непакорнасці іх ператваралі калі не
ў скораных і паслухмяных манкуртаў, то ў “ворагаў народа”, якіх таталітарная сістэма бязлітасна вынішчала. I ў сваёй паэме “Непакорныя” Кавыль, з вышыні пражытага і далечы выгнання, змог аб’ектыўна перадаць сутнасць гэтай сістэмы і пацвердзіць празорлівае народнае прадбачанне, што не прынясе яна шчасця і заможнага жыцця людзям.
Усе гэтыя праблемы працягвалі хваляваць пісьменніка і ў 90-х гадах. He згасае яго творчая актыўнасць і сёння. Ён, як і многія землякі-эмігранты, пільна сачыў і сочыць за падзеямі ў Беларусі. 3 пачаткам гарбачоўскай перабудовы, распадам СССР, набыццём нашай краінай незалежнасці ва ўсіх беларусаў зарадзілася надзея на адраджэнне Бацькаўшчыны. Міхась Кавыль стварае цыкл вершаў, дзе выказвае сваё стаўленне да гэтых падзей. У вершы “Беларус”, найперш паказваючы гонар за званне беларуса, вызначае ён, цяперашні амерыканец, свае беларускія карані (“усіх гонараў наўзьверх // бацькамі ганаруся”), з натхненнем піша пра мову — “душы сваёй аснову”.
Каб брата брат пазнаў, “Візытку” даў Бог — мову. Напеўную, як струн Цымбальных пераборы. Як родную сястру, Шаную ў шчасьці й горы. Яна мой меч і сьцяг Да старасьці з маленства. Люблю зямлі прасьцяг Ад Вільні да Смаленска. Ня выкруцень, ня трус, Ня вораг мне і турак, Я брат зубра і тура... Такі вось, Беларус2.
I яго, беларуса, не можа не хваляваць праблема еднасці нацыі. Пра гэта ён пісаў яшчэ ў 60-х гадах (“Птахі”, “Санэт еднасьці”): “Ці трэба нейчых мудрых слоў паўтор // Аб сіле еднасьці...” У вершах “Беларусь, Беларусь”, “Люд пакутнай Беларусі”, прасочваючы гісторыю радзімы, згадваючы фашысцкую акупацыю “маньяка-арыйца”, уладу “душагуба-горца”, які пе-
2 Полымя. 1991. № 4.
ратварыў людзей у рабоў імперыі, што жывуць са страхам у вачах і цяпер, успамінаючы пракляты час Курапатаў, Міхась Кавыль звяртаецца да сённяшняга дня Бацькаўшчыны, кажа пра становішча з мовай:
Ці вы штось такое чулі, Каб дзе ў белым сьвеце Вывучаць мову матулі He давалі дзецям?
He даюць. Далі двухмоўе, Дзе “глагол”, “могучнй” Шлях тралюе ў безгалоўі Да “всеобшей” кучы...3
Але аўтар не здымае віны і з саміх беларусаў, многія з якіх выракаюцца нацыянальных звычаяў, здраджваюць мове (“патрапляюць па-маскоўску // “краснвей” галёкаць...”). I ўсё ж паэт цвёрда ўпэўнены, што, нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы (а калі яны былі спрыяльныя для Беларусі?), вечнае — мова, народ, яго таленты, радзіма — жылі і будуць жыць.
Цемрашалы здраднай змовай Беларусь ня зьнішчаць, Покуль будуць: Адамовіч, Быкаў ды Янішчыц...
Покуль будуць “талакоўцы”, “Тутэйшыя” хлопцы...
Ды за межамі Радзімы — Мы...
(Беларусь, Беларусь)*
Сцвярджаць пра жыццё і адраджэнне Бацькаўшчыны трэба няспынна і справамі і словам, трэба не стамляцца гаварыць, што неслі Беларусі розныя акупанты (верш “Камароўка”), пісаць пра нашых волатаў духу (“Наш Праметэй”, акраверш “Максім Багдановіч” ды інш.). Сам Міхась Кавыль сваёй творчасцю нястомна папулярызаваў імя Беларусі ў свеце. Яго многія вершы з беларускай перакладаліся на мовы народаў свету, сталі песнямі (“Беларускія дзяўчаты”, муз. З.Яўтуховіча; “Беларусь”,
3 Беларуская думка. 1990. № 31.
4 Тамсама.
“Божа наш”, муз. Д.Верасава, Ю.Рымко; “Васілёчкі”, “He забуду я”, муз. М.Куліковіча; “Вясна”, “Казка”, “Лістсына”, “У няведамую даль”, муз. К.Барысаўца; “Ой, ты край мой залаты”, “Я душу нявыгойна параніў”, муз. Э.Зубковіч; “Паэма”, муз. З.Фібіх; “Поле-поле”, “Рыбацкая калыханка”, муз. Д.Верасава; “Вячоркі”, муз. Г.Смоляк; ‘Тнуць вятры шыпшыну”, “Беларусь б’е ў сэрцы”, муз. В.Качанскага).
Спрабаваў свае сілы Міхась Кавыль і ў драматургіі (гістарычная меладрама ў 3 актах “Недасьпяваная песьня”. Час дзеяння — 1920 год. Друкавалася ў газеце “Жыве Беларусь”, Манчэстар, 1957—1960 гг. Пісаў п’есы для дзяцей: “Замухрышка”, “Лясная казка”, “Марыльчына знаходка”, якія захоўваюцца ў архіве Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку; п’еса пра К.Каліноўскага “Мы”). Займаўся таксама перакладамі.
Як крытык Кавыль часта выступаў з рэцэнзіямі на творы К.Акулы, Я.Золака, У.Клішэвіча, М.Сяднёва, У.Случанскага, пісаў пра творчасць Ю.Віцьбіча, В.Быкава, А.Макаёнка, беларускіх савецкіх паэтаў А.Бялевіча, К.Кірэенку, А.Вялюгіна, М.Аўрамчыка. Вершы, крытычныя і публіцыстычныя артыкулы Кавыля публікаваліся ў часопісах “Шыпшына”, “Божым шляхам”, “Конадні”, “Шляхам жыцьця”, “Баявая Ускалось”, “Напагатове”, “Беларуская думка”, “Полацак”, газетах “Бацькаўшчына”, “Беларус”, “Беларускае слова”, “Новое русское слово”, іншых выданнях. Падпісваў ён свае творы як сапраўдным прозвішчам — Я.Лешчанка, так і псеўданімамі Язэп Маёвы, В’юрок, Я.Ляшчына, А.Зарэцкі, А.Камароўскі, Н.Лешенко, Я.Л., М.К., а ў часе вайны ў “Беларускай газэце” друкаваўся пад псеўданімам Я.Карась.
* * *
Проза Міхася Кавыля меней вядомая ў Беларусі. Некаторыя апавяданні пісьменніка, змешчаныя ў кнізе “Міжагнёўе”, маюць выразны аўтабіяграфічны характар, расказваюць пра студэнцкія гады галоўнага героя, Мінск 30-х гадоў (“Разводзьдзе”), першае юнацкае каханне (“Бірута”), рэпрэсіі, арышт, высылку ў Гулаг, вяртанне на радзіму, паездку ў Варонеж, Арол, дзе, як і на радзіме, нельга было знайсці прытулку (“Ніхто цябе не запыніць”). Гэтыя апавяданні, напісаныя ў 60-х гадах, папярэднічалі раману “Із агню ды ў полымя”, успамінам “Казённы
дом і далёкая дарога”, якія ўяўляюць сабой пашыраную біяграфію аўтара. “Казённы дом і далёкая дарога” ўпершыню былі апублікаваны ў часопісе “Запісы БІНІМ” (1992, № 20). Празаічны тэкст тут перамяжоўваецца вершамі, падрабязна апавядаецца пра Белпедтэхнікум, выкладчыкаў, заняткі, літаратурныя вечарыны, першыя спробы пяра, якія нагадвалі творчую манеру М.Багдановіча, У.Маякоўскага, зняважлівую крытыку А.Кучара, уступленне ў “Маладняк”, сяброў па пяры, “Саюз Ваяўнічых Бязбожнікаў”, ператвораны імі ў “Саюз Вызвалення Беларусі”, даносы, арышт, допыты, якія вяла следчая Надзея Навіцкая, унутраную турму НКВД, яе жудасныя ўмовы: “Прывялі мяне на двор “амэрыканкі”, запхнулі ў “чорны воран” і павезлі, як я пазьней пісаў у вершы, у “белы дом з вартавымі — вастрог”. Там завялі на другі паверх і адчынілі зялезныя дзьверы чацьвёртай камэры... 3 камэры мне дыхнула такім смуродам, што я ледзь утрымаўся на нагах. Як п’яны, апусьціўся тут жа каля дзьвярэй на нары, паміж нейчых худых, як у рахітыка, ног. Паглядзеў на вялікую камэру. На нарах, на цэментовай падлозе адзін каля аднаго ляжаць, хто на баку, хто на сьпіне, нейкія стварэньні із Дантавага хіба аду” (Запісы БІНІМ, с. 73). “Трымаў чатыры дні галадоўку, як пратэст супраць безпадстаўнага арышту, нават перарэзаў сабе вены, але быў выратаваны. За прыналежнасць да “Саюзу Вызваленьня Беларусі” і антысавецкую агітацыю далі 3 гады канцлагеру. Прыходзіла маці з-пад Слуцка, прынесла перадачу. Пра гэта пазней напісаў верш “Помніш, мама, той горад вялікі...”
Пагналі на этап. У калоне, якую ўначы вялі на вакзал, быў Лужанін, яму жонка, Я.Пфляўбаум, паспела перадаць харчы на дарогу. Склаўся верш:
Трыццаць суткаў ад Менску да Сібіры Па Радзіме, засьнежанай шыры Поўз, не сьпяшаючы, як удаў, Набіты “ворагамі народу” састаў, Каб людзей не палохаць, не мазоліць вочы,
Тарахцеў састаў толькі ўночы...
Завезлі на Далёкі Усход, на катаржныя работы, давялося нават маляваць партрэты Ягоды. Вяртанне на радзіму было бязрадасным, у міліцыі (пайшоў у Грэск, каб прапісацца) загадалі
“ў 24 гадзіны пакінуць прыгранічную зону”. Што далей адбывалася з Язэпам Лешчанкам, ад імя якога напісаны гэтыя ўспаміны, мы даведваемся з апавяданняў, змешчаных у “Міжагнёўі”. А міжагнёўе Кавыля скончылася тым, што пісьменнік і герой яго прозы трапілі “Із агню ды ў полымя” — з агню канцлагера ў полымя вайны.
Раман пісаўся на працягу 1988—1994 гадоў. Першыя яго раздзелы, ці, як аўтар іх назваў, быліцы, публікаваліся ў часопісе “Беларуская думка” (1988—1992, № 33—37), апошнія — у часопісе “Полацак”, які выдаецца ў Кліўлендзе (1993— 1994). Асобнай кнігай раман пакуль не выдадзены.
Найбольшая яго вартасць, як слушна адзначаў Рыгор Барадулін, што “гэта позірк на падзеі, якога ў нас тут няма” (“Полацак”, 1994, № 10). I сапраўды, ваенныя падзеі 1941 — 1944 гадоў, акупаваны Мінск і тое, што тут адбывалася, паказаны знутры, з пункту гледжання беларуса, удзельніка і сведкі гэтых падзей, які аднолькава непрымальна ставіўся і да сталінскага, і да гітлераўскага рэжымаў. Але гэтым падзеям у рамане папярэднічалі перадваенны і першыя ваенныя гады, калі галоўнаму герою Язэпу Лобачу — былому “ворагу народа” ўдалося пераадолець “58-ю хваробу” і трапіць на фронт, потым у акружэнне і нямецкі палон, з якога ён цудам выбавіўся. Вайна для Лобача працягвалася ў Мінску, і гэты перыяд з жыцця галоўнага героя найбольш грунтоўна і падрабязна апісаны.
Айчынны чытач, які ўпершыню знаёміцца з адлюстраваннем ваенных падзей, абсалютна адрозным ад твораў савецкай літаратуры, абавязкова задумаецца над пытаннем, наколькі аб’ектыўны чалавек, які прайшоў беспадстаўныя, жорсткія рэпрэсіі, у разуменні людзей, самога сябе, наколькі рэальна ўспрымае свет, ці не абумоўлівае бесчалавечнасць жыццёвых абставінаў сталінскай эпохі несправядлівасць, неправеднасць яго думак, ацэнак, дзеянняў. Зразумела, такі чалавек, прайшоўшы пекла Гулага, мае права на папрок, пакрыўджанасць, нават азлобленасць. Аднак раман, напісаны ў пару пісьменніцкай сталасці, з вялікай дыстанцыі гадоў, успрымаецца як жывое сведчанне незабыўнай, непадобнай ні на што іншае лепшай пары чалавечага веку — маладосці, хай і азмрочанай цяжкімі выпрабаваннямі. I няма ў ім нотак зламоўнасці, ёсць крытычны погляд удумлівага чалавека, які бачыць бяздарнасць савецкага вышэйшага каман-
давання, што дапусціла пагібель цэлых армій, разумее і ведае гісторыю сваёй шматпакутнай Бацькаўшчыны, якая не паспявае аддыхацца ад аднаго акупанта, як на яе накочваецца навала новага “дабрадзея”.
Пісьменнік паставіў перад сабой задачу — як мага праўдзівей расказаць пра тое, што было ў акупаваным Мінску. Ці з’яўлялася служэнне беларускай нацыянальнай ідэі, хай сабе і ў часе чарговай (нямецкай) акупацыі, супрацоўніцтвам, калабарацыяй з ворагам? Аўтар імкнуўся паказаць раз’яднанасць, падзеленасць беларусаў на тых, хто верай і праўдай служыў савецкай уладзе, і тых, хто стаяў на пазіцыях незалежнасці, выкарыстоўваючы любыя сродкі і метады, а таксама тых, хто вагаўся ці наагул абыякава ставіўся да гэтых праблемаў, заклапочаны ўласным выжываннем. Вызначальнай асаблівасцю рамана “Із агню ды ў полымя” ёсць тое, што аўтарскае “я” выступае тут як тэматычны, кампазіцыйны і сюжэтны цэнтр, вакол якога аб’ядноўваюцца і персанажы, і падзеі. Галоўны герой амаль поўнасцю атаясамліваецца з аўтарам, які, дакладна прытрымліваючыся сваёй біяграфіі, выяўляе сябе як асобу, адметную індывідуальнасць, пазбаўленую, аднак, самаўхвалення, ідэалізацыі, стварэння міфа пра ўласнае жыццё. Язэпу Лобачу ўласцівы, як звычайнаму чалавеку, розныя якасці характару, што выяўляюцца праз стаўленне да іншых дзейных асобаў твора, падзей, абставінаў жыцця.
А жыццё ваеннага часу, вядомае сваёй непрадказальнасцю, бесчалавечнасцю, вымушала кожнага зрабіць свой выбар. Язэп Лобач, пабачыўшы знявечаны, разбураны Мінск, надумаў напачатку ісці ў лес, да партызан, змагацца з акупантамі. Але, успомніўшы катаванні ў “амерыканцы”, канцлагер на Далёкім Усходзе, адкінуў гэты намер. Стрыечнаму брату Віктару ён кажа: “Я прыехаў у Менск не як халуй немцаў, а як змагар за лепшую долю беларусаў...” Аднак марным сталася служэнне беларускай справе пры немцах. Яны, хоць і дазволілі карыстацца роднай мовай, выдаваць газету, вярнуць нацыянальную сімволіку, адкрываць цэрквы і касцёлы, але ўсё гэта дзеля ўяўнай вонкавай лаяльнасці да мясцовага насельніцтва, якое яны бязлітасна палілі разам з вёскамі, вывозілі ў рабства ў Нямеччыну, расстрэльвалі, вешалі, катавалі ў гестапа, пільна сачылі за кожным крокам тых, хто займаўся беларускімі справамі. Язэп
Лобач, які працаваў у аддзеле беларускай прапаганды, хоць і даводзіў брату, колькі загінула пры Сталіне “ворагаў народа”, раскулачаных, высланых у Гулаг, аднак добра разумеў жудаснае становішча беларусаў і пры немцах. Гэтымі размовамі, спрэчкамі братоў аўтар імкнуўся паказаць рознае светаўспрыманне людзей, што апынуліся пад акупацыяй. Адпаведна і дзейныя асобы твора падзяляюцца на два лагеры: так званых “калабарантаў” і падпольшчыкаў-партызан. Сярод беларусаў, якія змагаліся за волю Бацькаўшчыны, былі як рэальныя асобы — рэдактар “Беларускай газэты” У.Казлоўскі, В.Іваноўскі, Селях, Р.Астроўскі, Ермачэнка, Ф.Акінчыц, Ф.Кушаль, І.Касяк, святар М.Лапіцкі і інш., так і створаныя фантазіяй пісьменніка. Сам Язэп Лобач. праз успрыманне якога падаюцца і людзі і падзеі, стаіць як бы пасярэдзіне. Яму давяраюць, да яго звяртаюцца па дапамогу і тыя і іншыя, ён аднолькава імкнуўся спрыяць сваім паняволеным землякам. Па-рознаму складваліся лёсы герояў рамана, часцей за ўсё трагічна, як трагічным быў лёс Мінска і ўсёй Беларусі, якая апынулася на перакрыжаванні барацьбы двух таталітарных рэжымаў. I беларусы ў сваіх памкненнях да волі, незалежнасці і ў тыя часы рабілі ўсё, што было ў іхных сілах. У рамане паказана жыццё беларускай сталіцы такім, якім яго бачыў Язэп Лобач. Перад чытачом праходзяць многія падзеі: выбух міны, закладзенай падпольшчыкамі ў гарадскім тэатры, перапоўненым беларусамі пад час пастаноўкі п’есы Тодара Лебяды “Загубленае жыцьцё” (пра сталінскі канцлагер), святкаванне 25 Сакавіка на Пляцы Волі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, забойства Кубэ, заснаванне Беларускай Самапомачы, Рады Даверу, арганізацыя Беларускай Цэнтральнай Рады, Самаабароны, Беларускай Краёвай Арміі, Саюза беларускай моладзі, Усебеларускі кангрэс і нарэшце зыход беларусаў, прыхільнікаў нацыянальнай ідэі, пры вызваленні Мінска войскамі Чырвонай арміі. Гэтым заканчваецца 21 быліца рамана, які мае невялікі эпілог, дзе паведамляецца пра далейшыя лёсы галоўных герояў твора. Язэп Лобач жыве ў невялікім гарадку недалёка ад Нью-Ёрка. Тут і яго зямляк са Случчыны Мікалай Арочка, былы партызан, які служыў у немцаў пад выглядам паліцая. Сымон Краўцоў, з якім Язэп Лобач разам вучыўся ў Белпедтэхнікуме, падзяляў цяжкія гады Гулага, нямецкі палон, служэнне беларускай справе ў Мінску, таленавіты пісьменнік, апы-
нуўся ў далёкай Аўстраліі. Віктара Лобача, шчырага прыхільніка савецкай улады, расстралялі смершаўцы. Аляксея Новіка, падпольшчыка і партызана, расстралялі немцы. У полымі гэтай бязлітаснай бойні загінулі маладыя дзяўчаты Маня, Ліза, Клаша.
Раман Кавыля “Із агню ды ў полымя” можна далучыць да прозы факта. Аўтар, разумеючы сваю адказнасць за праўдзівасць фактычных звестак, добра ўсведамляў, што чытачу неабходна бачыць у яго творы і мастацкую з’яву, і дакумент. Тут якраз і адбылося перастварэнне рэчаіснасці праз досвед асабістых уражанняў і падзей уласнай біяграфіі. Па-мастацку абгрунтавана псіхалагічная “галізна” героя, адкрытаснь працэсаў саманазірання, што адбываюцца перад чытачом, які адчувае і біяграфічную праўдзівасць, этычную раўнавагу, і пачуццё ўласнай годнасці галоўнага героя, ці, дакладней, аўтагероя. Аўтарскае “я” аб’ёмна акрэслена, шырока выяўлена ў творы, таму ў ім і пераважае суб’ектыўны, эмацыйна-пачуццёвы падыход да падзей асабістых з жыцпя герояў. Міхась Кавыль ствараў свой раман амаль праз паўвека ад узноўленых у ім падзей, таму, безумоўна, не ўсё ў ім можа быць літаральна дакладным. Аднак што да агульназначнага, то памяць аўтара падсвядома рабіла адбор, узнаўляючы праўдзіва і дакладна мінулае, падзеі з беларускага жыцця ў гады вайны, якія ўжо сталі гісторыяй. Безумоўна, ёсць у рамане і аўтарскі вымысел, біяграфічныя неадпаведнасці, моўныя хібы, адчуваецца дыстанцыя паміж рэальным чалавекам і яго літаратурнай роляй, а галоўны герой зусім не падобны на знаёмых нам герояў з твораў савецкай літаратуры. Але ў тым і заслуга пісьменніка, што ён упершыню ў беларускай літаратуры аднавіў падзеі, пра якія ніколі раней не маглі пісаць творцы на Бацькаўшчыне. У нас толькі ў апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя, калі пачаліся працэсы дэмакратызацыі, разбурэнне савецкай сістэмы, на першы план у мастацтве наўзамен калектывісцкаму выходзіць асабовы аўтарскі пачатак. З’явілася шмат мемуараў, дзённікаў, споведзяў, лірычных мініяцюр, словам, аўтабіяграфічнай прозы. У літаратуры беларускага замежжа гэта заўсёды было асновай творчасці пісьменнікаў. У нас аўтабіяграфічная проза не мела самастойнасці, жанравай самакаштоўнасці. У эмігранцкай літаратуры, і, можа, найбольш у творчасці Кавыля, асабліва вылучаецца асоба аўтара — адкрыта, разняволена, нязмушана. Наагул уся творчасць гэтага талена-
вітага мастака слова, асабліва яго паэмы, проза — адна бясконца падрабязная споведзь, дзе ўсё “прапушчана” праз уласнае ўспрыманне і бачанне падзей, свету прыроды і людзей. I гэта не камернасць, тэматычная звужанасць, а натуральны стасунак асабістага і агульназначнага, эмацыйнага і рацыянальнага.
У 90-х гадах айчынная літаратура ўзбагацілася многімі выдатнымі аўтабіяграфічнымі творамі А.Адамовіча, Я.Брыля, С.Грахоўскага, У.Калесніка, Я.Скрыгана, І.Навуменкі, У.Арлова, была выдадзена “Споведзь” Ларысы Геніюш. Проза Кавыля, іншых пісьменнікаў-эмігрантаў, іх успаміны, мемуары не толькі адкрываюць тыя старонкі беларускай гісторыі, пра якія нельга было ўзгадваць на Бацькаўшчыне, але істотна дапаўняюць і добра ўпісваюіша ў сучасную плынь айчыннай літаратуры, важкай адзнакай якой сталі ўзмацненне аўтабіяграфічнасці, цікавасць да факта, дакумента, да асабістых сведчанняў удзельнікаў падзей. Творчасць Міхася Кавыля, дзе роля аўтарскай сведамасці, характар яе праяўлення залежаць ад індывідуальнай канцэпцыі самаўсведамлення і самавыяўлення пісьменніка, ад асабістых светапоглядных і маральна-этычных арыентацый беларуса, сталага прыхільніка нацыянальнай ідэі, якраз і садзейнічае ажыццяўленню працэсаў адраджэння, волі і незалежнасці Бацькаўшчыны, за што змагаюцца сапраўдныя патрыёты Беларусі.
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць. Мн., 1995. С. 212—226.
Антонава Т. У землякоў за акіянам. Мн., 1992. С. 111.
Антонава Т. “Усё скача той рыцар на белым кані...” Гутарка з суайчыннікам з ЗША, рэдактарам часопіса “Беларуская думка”, паэтам і празаікам М.Кавылём // Голас Радзімы. 1992. 16 студзеня.
Арлоў У. Пра Міхася Кавыля // Крыніца. 1998. № 1. С. 105—106.
Беларускае замежжа. Жывыя галасы: Адказы на анкету газеты “Літаратура і мастацтва”. 1992. 22 кастрыніка.
Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Мн., 1994. С. 238.
Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т.З. Мн., 1994.С. 59.
“Жыве яшчэ душа ў народзе гэтым...” Інтэрв’ю карэспандэнта газеты “Беларус” з паэтам Міхасём Кавылём (Язэпам Лешчанкам) // На суд гісторыі. Мн., 1994. С. 250—260.
Пранчак Л. “Мабыць, я памру, так і не пабачыўшы Беларусь” // Беларуская Амерыка. Мн., 1994. С. 237—245.
Пранчак Л. “Так і не пабачу Беларусь”: Гутарка з М.Кавылём // ЛіМ. 1995. 30 чэрвеня.
Савік Л. “Завілася ў цернях дарога...” // Полымя. 2000. № 12.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні. Мн., 1991. С. 78-80.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 454—478.
Асобныя творы Міхася Кавыля, выдадзеныя ў Беларусі ў 90-х гадах
Бацькоўскі дом пакінуў я даўно... Верш // Каласы роднай мовы. Мн., 1990. С. 231.
Адзін, адзін. Помніш, мама? Беларусь (1945). Падзямельная песня. Просьба. Беларусь (1953). Жураўлі: Вершы // Полымя. 1991. № 4. С. 142-145.
Бірута: Апавяданне // Голас Радзімы. 1992. 30 студзеня.
Із агню ды ў полымя: Урыўкі з рамана // Голас Радзімы. 1992. 13, 20, 27 лютага; 5, 12 сакавіка.
Ростань. У вір галавою. Нож. Рандо. Слуцкім героям. Паэтэса (Натальлі Арсеньневай). Салаўі. Жураўлі. Настальгія. Прароцтва. 3 дарог: Вершы / Уступн. слова М.Скоблы // Роднае слова. 1993. № 11. С. 16—24.
Васілёчкі (муз. М.Куліковіча-Шчаглова). Беларусь ты мая, Беларусь (муз. Д.Верасава). Гнуць вятры шыпшыну. Беларусь б’е ў сэрцы (муз. В.Качанскага). Беларускія дзяўчаты (муз. З.Яўтуховіча). Публ. Л.Камінскай // Тамсама. С. 73—74.
Вячоркі. Муз. Г.Смоляк // Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994.
Прароцтва. Макі. Беларусь. 3 дарог. Дзень той прыйдзе. Зіма. Жураўлі. Галашу, як умею / Прадмова М.Скоблы “Калісь на Радзіму вярнуся” // Голас Радзімы. 1995. 26 студз.
Мой шлях: Біягр. нататкі// Крыніца. № 1. С. 106—111.
Однн, однн. Голошу, как умею. Просьба. Прмтоком Случн / Пер. Ф.Ефнмова; Вступ. слово “Между Амернкой н Слутчііной” М.Скоблы// Неман. 1998. № 4. С. 142-149.
“Здраднік” Міхась Кавыль // Народная воля. 1999. 14 верасня.
Помніш, мама? Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
“Веру ў народ мой сьмелы”
Уладзімір Клішэвіч
1914 1978
МАЛАЯ радзіма паэта Уладзіміра Клішэвіча — багатая і ўрадлівая на таленты Случчына, адкуль пайшлі ў вялікі свет літаратуры знакамітыя майстры слова Алесь Гурло, Цішка Гартны, Язэп Дыла, Кузьма Чорны, Рыгор Мурашка, Аркадзь Чарнышэвіч, Нічыпар Чарнушэвіч, Ян Скрыган, Аляксей Кулакоўскі, Мікола Хведаровіч, Васіль Сташэўскі, Рыгор Крушына, Лявон Случанін, Уладзімір Случанскі, Янка Золак, Міхась Кавыль, Алена Васілевіч, Максім Лужанін ды іншыя беларускія пісьменнікі.
Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч — адзін з гэтага сузор’я мастакоў слова — нарадзіўся 27 лютага 1914 года ў працавітай сялянскай сям’і, у вёсцы Краснадворцы, дзе і цяпер жывуць яго сваякі. Прага ведаў і любоў да літаратуры прывяла вясковага хлопца пасля заканчэння Старобінскай сямігодкі, Слуцкіх настаўніцкіх курсаў, рабфака БДУ на літаратурны факультэт Мінскага вышэйшага педінстытута (цяпер Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка), дзе ў 1933—1936 гадах вучыліся многія беларускія паэты, якія хораша пачыналі свой творчы шлях: Валеры Маракоў, Тодар Кляшторны, Тодар Лебяда, Мікола Гваздоў, Сяргей Грахоўскі, Масей Сяднёў. Аднак усе яны сталі ахвярамі бязлітасных сталінскіх рэпрэсій. Давялося і Уладзіміру з 4-га курса педінстытута пайсці па катаржных этапах ад Мінска да Калымы. Ён быў асуджаны за “нацдэмаўшчыну” і атрымаў 10 гадоў зняволення за ўдзел у міфічнай контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая быццам існавала ў педінстытуце. У прадчуванні арышту Клішэвіч напісаў верш (1935) “I жыцьцё і нямая трывога”, дзе выказаў думку, што і яго не абміне трагічны лёс беларусіх “найдэмаў” (“Замяце хутка сьнегам зіма // Шлях трывожны і шлях адзінокі”). Амаль пяць гадоў малады паэт адпаку-
таваў на калымскіх капальнях. У жніўні 1940 года ён разам з М.Сяднёвым, Т.Лебядой быў прывезены ў Мінск на перагляд справы. 3 пачаткам вайны, калі велізарную калону зняволеных з Мінскай турмы гналі па магілёўскай дарозе, Клішэвічу, Сяднёву, Лебядзе, Хмару, Бярозкіну, іншым вязням пашчасціла цудам ацалець і ад нямецкай бамбёжкі, і ад энкавэдысцкага расстрэлу ва ўрочышчы Цагельня пад Чэрвенем (Ігуменам) 26 чэрвеня 1941 года.
Вярнуўшыся ў родную вёску, Уладзімір доўгі час адыходзіў ад перажытага, не мог паверыць, што вырваўся з пекла, якое перакрыжоўвала чалавечыя лёсы, ператварала іх у лагерны пыл. Аднак маладосць брала сваё, у душы паэта зноў пачала ажываць “срэбных словаў жывая крыніца”, вытокі якой, пачаўшыся з глыбіняў бацькоўскай зямлі, не перасыхалі ніколі. Першыя юнацкія творы Клішэвіча друкаваліся з 1931 года ў раённай і акруговай слуцкай газетах. Вершы, што снаваліся ў памяці, падтрымлівалі яго ў Мінскай турме, на перасыльных этапах, калі маладому паэту згадваліся дарагія сімвалы далёкай радзімы, якая, здавалася, развітвалася з ім сінім васільком “у калосьсі дымным”, выраем журавоў “у блакіце восені”, туманамі балот, зажуранымі вербамі, зялёным лесам, “акордамі песьняў”, што “краналі сэрца і душу да сьлёз”.
I ты, мой верш, мой верны дружа, Ты быў адзінай мне апорай — Ці я згінаўся перад сцюжай, Ці быў засмучаны ад гора...
(3 табою мы заўсёды неразлучна)'
Вяртанне з Гулага было бязрадасным, бо вакол грукацела вайна, зноў на радзіме гаспадарылі чужынцы. Гітлераўцы ладзілі ў Беларусі свае фашысцкія парадкі, і трэба было думаць, як жыць далей. Клішэвіч не пайшоў на службу да немцаў, крыві на яго руках няма, ён працягваў працаваць па сваёй прафесіі ў “Слуцкай газэце”, якая выходзіла з дазволу акупантаў, а паводле савецкіх законаў гэта лічылася здрадай, супрацоўніцтвам з ворагам. Аднак, калі перачытаць вершы Клішэвіча, створаныя ў ваенны час, то можна зразумець, як цяжка было сэрцу паэта.
1 Клішэвіч У. Далячынь. Саўт-Рывер, 1964. С. 25.
Творы гэтыя з поўным правам можна назваць “песнямі акалелай душы” — столькі ў іх роспачы, прыгнечанасці, безвыходнасці, змрочных думак і перажыванняў.
“Гады ішлі. I нас вайна спаткала, // Перамяніла нам нанова кайданы”, — пісаў аўтар, звяртаючыся да памяці палеглых у Гулагу сяброў, запэўніваючы іх: “Няволю цяжкую мы ўсё ж адплачам, // А Беларусі сьцяг я далей панясу...”
Несці сцяг Беларусі было цяжка заўсёды, а ў абставінах, у якіх апынуліся пісьменнікі, што вырваліся са сталінскіх канцлагераў і трапілі пад новую акупацыю, было нашмат складаней, бо як потым тлумачыць людзям, сваім дзецям і ўнукам, што ты служыў беларускай справе, а не рускай, польскай, нямецкай ўладам, якія марылі гаспадарыць над краінай у самым цэнтры Еўропы?
Трагедыя Гулага і “крывавы пакос вайны” зліваюцца ў творах Клішэвіча першапачатковага перыяду творчасці (1937—1944) у адно непадзельнае бедства, перажыванае ім самім і Бацькаўшчынай, што стварае экстрэмальны псіхалагічны стан — стан скамянелай, “халоднай”, “акалелай” душы. Паэту жыць бы “марамі Блока, Бадлера, неўміручага Гётэ” — вялікіх творцаў, якія сваім магутным вечным словам вучылі любіць жыццё, але ён не можа адарвацца ад спакутаванай роднай зямлі, забыць перажытае, і таму ягоная песня напоўненая сумам, даведзеная да адчаю.
Мне ў няволі жыцьцё надаела,
Сьмерць прыйму, як збаўленьне ад мук.
Лепей сам на душу сваю й цела Налажу пальцы скованых рук2.
Гэты верш напісаны ў 1939 годзе, але ў 1944-м светаадчуванне паэта не мяняецца:
He кажы ты болей мне аб шчасьці
I аб прошлым нават не кажы.
Я зьбіраюся сябе ў магілу класьці, Разапнуўшы душу на крыжы...3
Такія цяжкія песімістычныя настроі паэта абумоўлівалі і мастацкую палітру яго вершаў, асабліва турэмных, дзе сустракаюцца
2 Песьняры Случчыны. Слуцк, 1943. С. 23.
3 Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 216.
частыя звароты, уласцівыя народна-песеннай творчасці (“Я стаю і думаю, а на сэрцы сум: // Ой, куды я цяжкае гора панясу? // Ой, вазьмеце, гусі, з сабой на хвіліну, // Бо я ў гэтых кратах без пары загіну...”). Аўтар параўноўвае свой лёс, як і лёс любай Бацькаўшчыны, з белай кветкай шыпшыны, без пары сарванай, на якой смерць намалявала чорны ўзор (“Белая кветка”), з восеньскім садам, які знерухомеў у чаканні халоднай зімы (“Ня цьвіў гэты сад ніколі. // Цьвісці ня было калі. // Над ім толькі вецер скуголіў // Ды чорныя хмары плылі...”). Такія вобразы-сімвалы Беларусі, знітаванасць асабістага і агульназначнага яскрава прасочваюцца ў многіх вершах Уладзіміра Клішэвіча. Ён часта згадвае халодную Сібір, праклятую Калыму, якія змусілі памерці душу паэта, пра што сведчыць верш “У забоі” — своеасаблівая карйіна Дантавай апраметнай. У гэтым чужым, зледзянелым краі, дзе гінулі “адусюль прыгнаныя людзі”, дзе “выла начамі бура, плакалі ад болю снягі, жаласлівыя песні спяваў вецер”, маладому паэту ўспаміналіся “родныя нівы”, жыло адно памкненне, каб “толькі на волі, на радзіме сваёй паміраць”. У вершах “Жураўлі”, “Гусі”, “Мне ў няволі жыцьцё надаела”, “Ліст з Сібіры”, “Адказ”, “Ой, чаму ў вас тужлівыя ліпы” раскрываецца традыцыйная для эмігранцкай паэзіі тэма горкай долі вязня, паўстаюць вобразы сына і маці, якая выплакала “мора сьлёз” ад часу, калі старэйшага, а затым і малодшага сыноў “забрала ГПУ і выслала Бог ведае куды...” Гэтай жа тэме прысвечаныя і вершы “Сябром”, “У няведамы сьвет другі” (М.Сяднёву), “Паэту-змагару” (У.Хадыку), у якіх аўтар, згадваючы страшныя гулагаўскія этапы, пісаў:
Адзіны лёс мы разам спатыкалі, Гады турмы, выгнаньне ў Сібір, Міналі на шляху чужыя далі, Нам ногі рэзаў азіяцкі жвір;
А мы ішлі, ня звешвалі галовы, Нясьлі з сабой агонь сьвятых надзей. Былі нам гонарам свабоды словы, Няшчаснымі былі сярод людзей...
( Сябромр
4 Клішэвіч У. Далячынь. С. 38,
А пасьля мы хлябнулі нямала, Толькі ведаеш ты ды я Песьню сьмерці сібірскіх шакалаў, Дзе крывёю сьцякае зямля...
(У няведамы сьвет другі)5
Мне сібірскія сьняцца завеі, Сьніцца мне чорных дзён Калыма, — Край, дзе людзі губляюць надзеі, Край, дзе людзям ратунку няма...
(Ой, чаму ў вас тужлівыя ліпы)ь
Клішэвіч першы прынёс у Беларусь вестку пра смерць у сталінскім канцлагеры выдатнага беларускага паэта Уладзіміра Хадыкі і ў 1942 годзе напісаў верш, прысвечаны яго памяці.
Сьпі, паэт, на далёкім усходзе, Там, дзе песьняў табе не пяюць, Дзе ніхто да цябе ня прыходзіць, Каб наведаць магілу тваю...
Без пары зачыніліся вочы, Сьветлых дзён дачакацца ня мог. Перастаў назаўсёды ты крочыць Праз каменьні жыцьцёвых дарог...
I няма каго болей паклікаць, I няма каму слова сказаць... Ой, мой любы Валодзя Хадыка, Ці ж так рана табе памірапь?
Ня сумуйце, запалыя грудзі,
Што прыйшлося за праўду стаяць, Бо за гэта цябе не забудзе Беларусь дарагая твая...
(Паэту-змагару)1
Пазней, ужо на эміграцыі, Клішэвіч змясціў у газеце “Бацькаўшчына” (1958, № 18) невялікія ўспаміны пра тое, як ён даведаўся пра жудасную пагібель У.Хадыкі: “Мы перазімавалі зіму 1937 года і пачатак 1938 у лагеры Новая Іванаўка, 70 км на
5 Клішэвіч У. Далячынь. С. 39
6 Песьняры Случчыны. С. 35.
7 Тамсама. С. 29.
поўдзень ад гор.Марыінску, у Сібіры. У гэтым лагеры былі: Уладзімер Хадыка, Алесь Звонак, Сяргей Знаёмы, Сымон Баранавых, Барыс Мікуліч, Станіслаў Шушкевіч, Масей Сяднёў, Тодар Лебяда, Апанас Куляшоў, Канстанцін Суднік, Хама Марцыновіч, на Цэнтральнай быў Каплеўскі.
25 траўня 1938 года некаторых з нас накіравалі на Калыму этапам. Сюды папалі Алесь Звонак, Сяргей Знаёмы, Масей Сяднёў, Сымон Баранавых, Уладзімер Хадыка, Тодар Лебяда, Апанас Куляшоў. Іншыя засталіся ў Новай Іванаўцы. Ад Марыінску да Уладзівастоку мне давялося ехаць сумесна з Алесем Звонакам. Спалі мы разам, бо ўдалося захапіць ніжнія нары, і так мы з ім не разлучаліся ўсю дарогу. Шмат аб чым давялося мне гутарыць з Алесем Звонакам. Памятаю, ён мне чытаў верш “Слупы гудуць” У.Хадыкі. (Дарэчы, пра гэтыя гулагаўскія этапы, Магадан, Калыму, куды “ворагаў народа” везлі на параходзе “Ежов”, пад чырвоным сцягам, Клішэвіч раскажа ў вершы “Бядой вітаў усход нас дзікі”, прысвечаным Алесю Звонаку. — Л.С.)
У Новай Іванаўцы А.Звонак, С.Шушкевіч, С.Знаёмы, У.Хадыка працавалі ў брыгадзе нейкага Андрыяна. Разам з імі працаваў нехта Маеўскі — беларус з Гомельшчыны.
У чэрвені 1940, калі мяне везлі з Калымы назад у менскую турму, я выпадкова сустрэў Маеўскага, які расказаў, што хутка пасля нашага ад’езду іх многіх сабралі на іншы этап і накіравалі да Байкалу. Разам з Маеўскім у гэтым этапе быў і Хадыка. “Працавалі на пабудове чыгункі. 12 траўня выйшлі на працу. Раскопвалі гару. Вялікі камень скаціўся зверху і пахаваў пад сабой Хадыку. Hi слова не прамовіў. Мы яго там пахавалі і паставілі на магіле драўляны крыж...” Гэтая сумная навіна мяне глыбока кранула. Толькі вясною 1942 года Бацькаўшчына даведалася пра гэтую сумную навіну”.
1937 год назаўсёды застаўся чорнай адзнакай у лёсах ацалелых вязняў Гулага. 1 Уладзімір Клішэвіч, калі жыў ужо ў далёкай Амерыцы, у 1957 годзе піша своеасаблівы верш-напамін “Менская турма (1937, 20-годзьдзе Кастрычніка)”, нагадваючы ўсяму свету, як адгукнуўся гэты страшны юбілей на жыццёвым шляху беларускіх талентаў.
Пад дзікі крык нямых разлучын
Там Цішка Гартны быў замучан.
Таўклі чырвоным каты ботам Алеся Звонака й Чарота.
Спаткаў таксама лёс свой чорны За кратамі паэт Кляшторны.
Далёкі Ўсход, нямы і дзікі, Закрыў зямлёй шкілет Хадыкі.
Як языком, зьмяла завея Александровіча Андрэя.
Даношчык Кучар быў праворны: Прапаў Зарэцкі, спасся Чорны.
За недагляд якогась слова Душыў забойца Маракова.
Жыцьцё турмы адведаў кожны: Там быў Знаёмы і Дарожны.
Сярод нявольнікаў зямных Прысеў Сымон Баранавых.
Калі ўжо секлі з-за пляча, Прывалаклі Галавача.
Прыйшлося й мне ў юнацкім ранку Папрабаваць “Амэрыканку”8.
(Менская турма)9
Такімі трагічнымі падзеямі быў пазначаны ранні перыяд творчасці У.Клішэвіча. Вайна таксама не спрыяла развіццю паэтычных талентаў, і некаторыя вершы, якія тым часам выходзілі з-пад пяра беларускага паэта, на сённяшні погляд не вылучаюцца разнастайнасцю праблематыкі, асаблівымі мастакоўскімі знаходкамі, аднак, з іншага боку, ваенны перыяд пазначаны інтэнсіўнымі пошукамі, пра што пісаў Г.Альгердзіч (Ант.Адамовіч): “He на апошнім месцы ў нашых случчакоў і Багдановічава ж захапленьне “даўніх форм красой” — праца каля кананічных формаў вершу, рэдкае строфікі, спецыфічных вершаваных формаў розных эўрапейскіх і неэўрапейскіх нацыянальных літаратураў. У гэтым дачыненьні першы, бязумоўна, Уладзімер Клішэвіч, гэты, можна сказаць, “Уладзімер IV” нашае вершаванае
8 Нутраная турма НКВД у Менску, пабудаваная паводле амэрыканскай сістэмы. Таму й называлася “Амэрыканка” (У.Клішэвіч).
9 Клішэвіч У. Далячынь. С. 53.
тэхнікі (пасьля трох папярэдніх Уладзімераў жа — Дубоўкі, Жылкі, Хадыкі), якога сюды асабліва цягне, можа, якраз тая спустошанасць, выдзьмутасьць “ветрам халоднай Сібіры...” У гэтыя ж формы Клішэвіч намагаецца часам уліць і чыста багдановіцкую філёзофію, глыбіню думкі, афарыстычнасць... Той жа Клішэвіч таксама ў клясычных, блізкіх і Багдановічу вобразах”10.
Гэтая пошукавасць у галіне зместу і формы адчуваецца амаль у кожным вершы Клішэвіча. Паэт звяртаецца да традыцый сусветнай літаратуры, перакладае блізкія парыванням яго душы строфы з Амара Хаяма (“Жыцьцё людзей — мучэньні заўсягды, // He мінаваць народжаным бяды. // Хто не радзіўся, той, каб нашы мукі ведаў, // Ніколі б ён к нам не пайшоў сюды”), з Мэтэрлінка, з Катула. Спрабуе сам пісаць антычным памерам, раскрываючы агульначалавечыя, агульнахрысціянскія праблемы дабра і зла, шчасця і змагання, радасці і пакутаў у філасофскай элегіі “Пэнтамэтры”. Яна была напісана ў рэчышчы антычнай медытацыі, на аснове запаветаў Бібліі, мудрасці старажытных філосафаў.
Шчасьце ня тое, у жыцьці хто ня падаў ніколі, Шчасьце — хто змог, упаўшы, падняцца ізноў...
Толькі ты зробіш дабро чалавеку ў цяжкую хвіліну: Гэта аплаціць табе ён платай праклёну і зла.
Людзі паднімуць на славу цябе аж да неба, Людзі і кінуць у гразь, славу тваю аплююць.
Жыць чалавеку бяз мэты і цяжкіх змаганьняў — Век свой дарэмна пражыць, радасьць жыцьця не адчуць.
(Пэнтамэтры)'1
Адчувалася таксама імкненне паэта паспрабаваць свае сілы ў класічных формах верша (“Актава”, “Трыялет”, “Канцона”, газэла “Ня будзь адзінокім”, санеты “Возера”, “Развагі”). Усе гэтыя вершы створаныя ў форме пратэсту і супрацьстаяння катастрафічным падзеям XX стагоддзя. Такім зваротам да класікі, антычных паэтаў Клішэвіч сцвярджаў існаванне вечнага,
10 Архіўная кніга. С. 201.
11 Песьняры Случчыны. С. 40.
гуманнага мастацтва, скіраванага на адраджэнне, а не апяванне ці ўвекавечанне разбуральных працэсаў сучаснасці, якіх не ведаў старажытны свет. I ўсё ж не мог паэт у такі цяжкі час не пісаць вершаў пра вайну, якую ён успрымаў як катастрофу касмічнага маштабу.
Вайна для паэта паўстае праз сімвалы людскога гора — “вечар, магіла, цемра, ноч, зорнае неба” над спакутаванай зямлёй, з якога бліскавіцамі зрываюцца і падаюць-гінуць зоры — людскія душы (“Век наш страшны і суровы, // Што дае ён людзям зямлі? // Толькі падаюць з плеч галовы, // Толькі рэкі крыві паплылі...”). Такі прыём касмічнага вымярэння вайны, пашырэння яе прасторы да сусветных маштабаў ужываўся многімі паэтамі і празаікамі, аднак у творчасці Клішэвіча ён не знайшоў свайго далейшага развіцця. Для яго творчай манеры больш уласцівы трагедыйны пафас, які часта спалучаецца з патрыятычна-публіцыстычнай завостранасцю, лозунгавымі дэкларацыямі, асабліва ў вершах “Беларускаму народу”, “На Усходзе хмары чорныя праходзяць”, “Выйду ў поле на родны палетак”:
На Усходзе хмары чорныя праходзяць, Праліваюць мора і крыві, і сьлёз. Плакаў я ўчора аб сваім народзе, Думаю сягоньня пра ягоны лёс...
Разагнеце плечы, распусьцеце крыльлі!
Узьляцеце горда сокаламі ўвысь! Як любілі мову, як народ любілі, Зашумеце славай, як дзяды калісь!..
1 сказалі ўнукі: — Колькі сілы хваціць За народ, на праўду сэрца аддамо, Каб на целе нашай Беларусі-Маці He вісела болей цяжкае ярмо...
(На Усходзе хмары)'2
Тыя ж агульныя звароты-заклікі да народа характэрныя і для верша “Беларускаму народу”:
Ты паслухай, народ, аб чым песьня пяе, Ты ярмом быў скаваны вякамі.
Дык бяры ты жыцьцё сёньня ў рукі свае, Каб сыны ня былі жабракамі...
12 Песьняры Случчыны. С. 13.
Некаторыя вершы, прысвечаныя радзіме, моладзі, закліканай змагацца за волю, гучаць залішне пафасна-рытарычна (“Край! Красуй маладосцю сягоньня, // Песьняй звонкай хай слава зьвініць! // Беларусі ня быць у палоне! // Беларусі рабыняй ня быць!”).
Вершы пачатковага перыяду творчасці Клішэвіча на Радзіме ні разу асобнай кнігай не выдаваліся, большасць іх (блізу 30) апублікавана ў калектыўным зборніку “Песьняры Случчыны” (Слуцак, 1943). У ваенныя гады Уладзімір друкаваў свае вершы на старонках “Беларускай газэты”, ‘Толасу вёскі”, “Раніцы”, у часопісе “Новы шлях” і ў мясцовай ‘Тазэце Случчыны”, асноўным лейтматывам якіх было: “Хто меч падняў, той згінуў ад мяча...” (“Развагі”).
Многія вершы гэтае пары вызначаюцца філасофскай афарыстычнасцю, арганічнай спалучанасцю разнастайных думак і пачуццяў. Аднак не вылучалася творчасць Клішэвіча шырокай праблематыкай, што тлумачылася, відаць, унутрана-дэпрэсіўным станам паэта. I ўсё ж лепшыя з іх прыкметныя імкненнем усвядоміць сэнс быцця (“Жыцьцё”, “Возера”, “Ня будзь адзінокім”), паказаць бясконцасць часу ў параўнанні з імгненнасцю жыцця чалавека, адвечную прыгажосць прыроды (“Уцякаў у лес я, у прыроду, // Думаў, там спакой сабе знайду...”, “Залатая восень”, “Трыпціх”, “Вечар”), зразумець месца і ролю паэта ў свеце (“Паэту”, “3 табою мы заўсёды неразлучны”, “Песьні суму”).
* * *
Другі перыяд творчасці Уладзіміра Клішэвіча, які пачаўся з выгнання ў 1944 годзе, не прынёс асаблівага натхнення і спакою. Духоўны стан паэта першых гадоў выгнання яскрава прасочваецца ў вершах “Конь”, “Ад жаху кроў у маіх жылах стыне”, “Лягу спаць, толькі мне не спіцца”, “Развагі”.
Здавалася мне, тут іначай, Уклад жыцьця людзей другі. Ну а цяпер душа крывёю плача, Спаткаўшы новыя няволі ланцугі... (Ад жаху кроў у маіх жылах стыне)п
13 Туга па Радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 273.
Трапіўшы, як і многія пісьменнікі-эмігранты, спачатку ў Германію, потым у Злучаныя Штаты Амерыкі (1948), ён працягваў пісаць, але з усведамленнем, як канстатаваў сам паэт у адным з вершаў: “Усё, што мог, распакаваў, // Душы — нідзе не распакую...” (“Распакаваньне”). У такім стане давялося нанова пачынаць жыццё ў чужой краіне, дбаць пра матэрыяльны дабрабыт сям’і, у якой было трое сыноў. Жылі напачатку ў НьюЁрку (Бруклін). Матэрыяльна было вельмі цяжка. У адным з лістоў да Масея Сяднёва Клішэвіч пісаў: “Пасля двух месяцаў беспрацоўя, сабраўшыся з сіламі, адчыніў сваю цырульню, стаў паэт цырульнікам. Чаго мы толькі не рабілі і не прабавалі на гэтым праклятым сьвеце. 3 усім мы, бясьсільныя, павінны прымірацца і цярпець да адыходу на той сьвет. Нічога іншага нельга зрабіць. Праўду сказаў, здаецца, Лермантаў: “Жьшьцё не варта таго, каб аб ім так турбавацца”...
Пазней Клішэвіч уладкаваўся на фабрыку, цяжка працаваў, не заставалася часу на кнігі, на паэзію. “Калі выпадае час і калі бывае натхненьне, а ў Амэрыцы, трэба сказаць, рэдка бываюць натхненьні, бо за працай сьвету Божага ня бачу, тады я перакладваю сваё натхненьне ў словы — пішу верш. Прачытаю яго разоў два-тры, а пасьля падшываю ў свой “Збор твораў” і на гэтым усё канчаецца”, — пісаў паэт Ю.Віцьбічу ў 1949 годзе14.
I ўсё ж, нягледзячы на цяжкасці матэрыяльнага побыту, Клішэвіч імкнуўся актыўна ўдзельнічаць у беларускім эмігранцкім жыцці. Ён рэдагаваў ратапрынтны часопіс “Беларус у Амэрыцы”, быў сябрам згуртавання “Шыпшына”, лічыў, што беларусам трэба аб’яднацца, мець сваю газету, радыё, часопісы. Пасля ўтварэння радыё “Вызваленьне” пісаў для яго артыкулы, дзе падкрэсліваў, што беларускае слова можа служыць Бацькаўшчыне і тут. На пачатку 50-х Клішэвічы пераехалі ў Каліфорнію (Лос-Анжэлес), затым удалося ўладкавацца выкладчыкам рускай мовы ў адным з каледжаў г.Блумінгтон (штат Індыяна), дзе ва ўніверсітэце працаваў і Масей Сяднёў, колішні сябра Клішэвіча. He прыжываўся да чужыны душою паэт, хоць і высока неслі яго “крыльлі думак”, і на гэтай вышыні ён адчуваў сябе “вольным сокалам”. Але як толькі спускаўся з паэтычных мрояў, не “ссыпаліся гукі праменьнем у словы”, яго апаноўвала
14 Архіўная кніга. С. 202.
“мора пустэчы”, словы і думкі знікалі ў невядомасці, агонь паэзіі раптоўна астываў у сэрцы. Прычына была адна:
Родны край! Як забыць на раўніну, На багатых палеткаў красу?
У выгнаньні свайму яны сыну Прывітаньне здалёку нясуць...
Кажны дзень я трывожна згараю, Памірыцца з жыцьцём не магу. Толькі вы, успаміны аб краю, Разганяеце ў сэрцы тугу.
(Родны край)'5
Але дзе, як не ў родным краі, музе паэта цяжкія паднявольныя абставіны не далі расцвісці ў поўнай меры? 3 горыччу прызнаецца ён (верш “Дзень нараджэньня”), што на радзіме прапалі яго сляды “праз цяжкія мукі бяззорнай начы”, ніхто не прачытае балючых радкоў, а тым больш каго цікавяць яго вершы на чужыне (“Навошта я пішу, хто мае ў тым патрэбу? // Марную час, сцякае кроў чарнілам...”). I ўсё ж у выгнанні муза Уладзіміра Клішэвіча жыла толькі радзімай, якая паўставала ў вобразе вялікай, старой вёскі Сьцегачы, над якой “закляцьцем павейвала нейкім, валіліся з неба няшчасьці, спакою людзям не было...”
Сябе прыгадаў я самога,
Бяры хоць ад болю заплач, Плыве сьцегачовых дарога, А я — самы большы Сьцягач...
( Сьцягач)'6
Ён пакутаваў ад настойлівай думкі, што здрадзіў радзіме, сваім людзям, якія, здавалася, казалі яму ўслед з дакорам: “Паглядзіце, вунь пайшоў змагар! // He змагаецца, труслівы, з горам, // А ўцякае, затуліўшы твар...” Ніводнага верша Клішэвіч не прысвяціў чужыне, краінам, дзе давялося жыць у выгнанні. Праўда, у 1949—1950-х гадах ён напісаў паэму “Цень сьмерці” і адаслаў у часопіс “Шыпшына”. Аднак Юрка Віцьбіч не апублікаваў гэты твор, што выклікала спрэчку паміж ім і
15 Клішэвіч У. Далячынь. С. 19.
16 Тамсама. С. 50.
Клішэвічам. У лісйе да а.Льва Гарошкі (ад 20 жніўня 1950) Віцьбіч тлумачыў сутнасць спрэчкі. “Наш добры Уладзімер Клішэвіч прыслаў паэму “Цень сьмерці”, якая мае наступны зьмест. Да паэта з’яўляецца цень закатаванага на Калыме й закідае яму пасыўнасьць у змаганьні з бальшавізмам. Паэта адказвае ценю, што няма аніякага сэнсу змагацца, бо ЗША складаецца з карытнікаў, пяцікалёньнікаў, прайдзісьветаў і г.д., і неўзабаве ўсё роўна загінуць. Цень цалкам апраўдвае паэта і робіць выснаў: “Як добра, што я ня існую”, а пасьля гэтага зьнікае. Увогуле, “Апушчайцеся, кума, надно і ня рыпайцеся...” Мяне асабіста гэты твор абурыў.
Я жыву ў Амэрыцы ўжо без малога год і на сваёй уласнай скуры пазнаёміўся з некаторымі ейнымі мінусамі, але разам з тым ня згубіў здольнасці абстрагавацца ад асабістага. Сёньня ЗША — апошняя надзея ўсяго свабодалюбнага чалавецтва... Есьць у ЗША і карытнікі, і пяцікалёньнікі, але куды болын, непараўнальна больш шчырых патрыётаў свае гордае і магутнае краіны.
Таму твор Клішэвіча зьявіўся нічым іншым, як пашквілем на ЗША. Ён зьяўляецца таксама пашквілем на нязломных пакутнікаў Калымы, у якіх няма нічога агульнага з чэхаўскімі “лішнімі людзьмі”. Зразумела, што такі твор я ня мог зьмясціць на старонках “Шыпшыны”, бо ён па сваёй мэтанакіраванасьці ня мае нічога агульнага з дэкларацыяй Згуртаваньня. А паэта злуецца. Спадзяюся ўсё ж, што неўзабаве ён зразумее сваю памылку”17.
I сапраўды, Клішэвіч пазней перагледзеў сваё адмоўнае стаўленне да Амерыкі і ў 1950 годзе пісаў: “Гэта наш сьвяты абавязак... падтрымліваць амэрыканскую сыстэму, кіраўніцтва, любіць гэтую краіну, якая ў цяжкую для нас хвіліну дапамагла...” Паэма “Цень сьмерці” была істотна перапрацаваная і ў 1958 годзе апублікаваная ў часопісе “Прыйсьце”. Урыўкі з яе друкаваліся ў “Баявой Ускалосі” (№ 12, 1972). He толькі паэма “Цень сьмерці”, але і многія вершы пазначаны душэўным надломам, балючай памяццю пра далёкую айчыну, лёс свайго пакалення:
Дзе толькі не стагналі мы! Я з болем часта ўспамінаю
17 Архіўная кніга. С. 205.
1 воды мутнай Калымы, 1 хвалі сіняга Дунаю.
Перада мной стаяць дамы, Высока цягнучыся ў неба. Чаго ні спрабавалі мы, Каб толькі мець кавалак хлеба!
Бязьлітаснасьць жыцьця зямлі! Ты слова добрага не варта, Каб на страшэнным караблі Трымацца так цябе ўпарта.
(Дзе толькі не стагналі мыД'
Драматызм светаўспрымання даходзіць наагул да таго, што паэт сумняваецца ў стваральнай дзейнасці чалавека (“прашуміць над жыцьцём чалавечым // дасягненьняў ягоных чума...”) і выказвае пажаданне:
Хай на небе згушчаюцца хмары, Каб людзей на праклятай зямлі, Як пярун нябывалы ўдарыць, Больш ніколі сьляды ня былі...
(О зямля, о нямая плянэта)'9
У некаторых вершах паэт шчыра прызнаецца, што ён, песіміст, адчувае “духовы надлом”, адзіноту “між людзей і без людзей...” Аднак гэты “духовы надлом” раствараўся ў вышынях творчасці, бо ведаў паэт, што на гэтым бязлітасным шляху зямлі жылі і пакутавалі вялікі Дантэ, выгнанніцкі лёс якога нагадваў Клішэвічу ўласна перажытае (“I на шляху выгнанца ты // Зямное бачыў толькі пекла...”), і сусветнавядомаму паэту ён прысвяніў верш “А.Дантэ”, мудры Сакрат, які на вачах у шматлікіх вучняў бясстрашна выпіў кубак атруты (“Сьмерць Сакрата”), геніяльныя Янка Купала і Якуб Колас (вершы “Сьмерць Янкі Купалы”, “Памяці Якуба Коласа”). Глыбокі водгук у душы беларускага паэта знаходзіла творчасць класікаў, асабліва антычных заходнееўрапейскіх (Анакрыён, Лукіян, Платон, Шэлі, Шылер, Гётэ), многія радкі якіх ён перакладаў на родную мову.
Вершы Клішэвіча розных гадоў друкаваліся на старонках эмігранцкіх часопісаў (“Шляхам жыцьця”, “Баявая Ускалось”,
18 Туга па Радзіме. С. 277. ” Архіўная кніга. С. 217.
“Шыпшына”, “Беларуская думка”, “Веда”, “Прыйсьце”, “Сакавік”). Газета “Бацькаўшчына” (1953, № 41—42) змясціла цыкл выбраных вершаў паэта, прысвечаных жонцы і духоўна блізкаму сябру Марыі Клішэвіч (“Беларускаму народу”, “На Усходзе хмары чорныя праходзяць”, “Разьвітаньне”, “Сад”, “Жураўлі”, “Возера”, “Час”, “Тэзей”, “На пляжы”, “Рым”, Што на сьвеце людскія ахвяры””, “Навошта я пішу”, “Хочаш плач”). У часопісе “Шыпшына” Клішэвіч апублікаваў верш Тодара Кляшторнага “Сад” (“Люблю твой ціхі, сумны голас”), вынесены ім з Мінскай турмы пасля расстрэлу гэтага таленавітага паэта.
Задумваючыся над перажытым, над сваімі “танталавымі мукамі”, шматпакутным лёсам Бацькаўшчыны, Клішэвіч прыходзіць да сумнай высновы, што Беларусь, у мінулым магутная еўрапейская дзяржава, падобна некалі слаўнаму Рыму (“Рым”), што “класічна сам прыйшоў да заняпаду”, таксама набліжаецца да свайго канца. Аднак гэтыя супярэчлівыя імгненні роспачы, безнадзейнасці адступалі, змяняліся верай у несмяротнасць народа. У прачулым вершы “Сыны” паэт, наадварот, выказвае спадзевы, што яго нашчадкі будуць жыць у садзе-Беларусі, і ён бачыць “родных, мілых дзяцей” кветкамі ў ажыўшым вясновым садзе на бацькоўскай зямлі, над якой звініць радасць “залатой пары”.
Можа для вас, дарагіх,
Казкаю радасьць прарочыць?
Мне асьляпіла на міг
Ласкай дзіцячаю вочы...
(Сыны)20
Многія вершы Клішэвіча ўвайшлі ў анталогію беларускай паэзіі, выдадзеную ў Мюнхене (1955) пад назваю “Ля чужых берагоў”. Першы асобны зборнік вершаў паэта быў апублікаваны ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі) у 1964 годзе пры спрыянні Саюза беларуска-амерыканскай моладзі (СБАМ) з асабістай падзякай аўтара. Ён даў кнізе сімвалічную назву “Далячынь” і змясціў там большасць вершаў, напісаных у 30— 50-х гадах. Гэты першы паэтычны асобнік Клішэвіча рэдагаваў і выдаў у сваёй друкарні “Адгук” Я.Золак. У аснову “Далячы-
20 Клішэвіч У. Далячынь. С. 46.
ні” былі пакладзеныя таксама вершы з рукапіснага зборніка Клішэвіча “Мора гневу”, напісанага паэтам за гады жыцця ў Еўропе і Азіі.
У архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) захоўваюцца два варыянты гэтага зборніка — рукапісны і друкаваны на машынцы, з невялікай прадмовай аўтара: “Многа часу канула ў вечнасьць, а за гэты час зроблена надта мала. Невялікі зборнік — падлік жыцьця, працы і настрояў ў Эўропе і Азіі. Аўтар. 25 сьнежня 1947”21. Цяпер вершы і пераклады Клішэвіча са зборніка “Мора гневу”, якія не ўвайшлі ў “Далячынь”, і тыя, што захоўваюцца ў Нью-Ёркскім архіве фундацыі П.Крэчэўскага, апублікаваныя ў “Архіўнай кнізе” (“Вечна сьмяюцца і плачуць”, “Да вас, палі, лясы і сёлы”, “I жыцьцё і нямая трывога”, “Кажуць мне, што я сьмяюся мала”, “He кажы ты болей мне аб шчасьці”, “О зямля, о нямая плянэта”, “Сумная песьня”, “Тое ў вечнасьць паспела адплысьці”, “Увесь мінулы час”, “У забоі”, “Я нічому цяпер не дзіўлюся” ды інш.). Гэта пераважна вершы, напісаныя ў саракавыя гады — перыяд драматычнаўпадніцкіх настрояў паэта, час, калі ў мінулым “засталіся крыжы”, а сёння “ў большай сябе адчуваю бядзе, // Бо нікому я нават ня трэба...” Падобныя настроі яскрава прасочваюцца ў вершы “Сяднёў і я”, дзе раскрываюцца блуканні беларускіх паэтаў у пошуках працы па агромністым і абыякавым Нью-Ёрку. У TaKia хвіліны роспачы асабліва балючым рабілася адчуванне: “Хто на векі-вечна Бацькаўшчыну кіне // шчасьця не спаткае на зямлі нідзе...”
Вершы Клішэвіч працягваў пісаць і далей, але найвышэйшым дасягненнем яго творчасці пазнейшага перыяду (60—70-я гады) стала манументальная паэма “Васіль Каліна”, выдадзеная ў Лондане ў 1965 годзе. Яна складаецца з 10 раздзелаў, напісаных дзесяцірадкоўямі традьшыйным беларускім вершам. Твор гэты карыстаўся вялікім поспехам у суайчыннікаў замежжа. На выхад паэмы часопіс “Беларуская думка” (1965, № 8) змясціў водгукі літаратараў: “Яна (паэма) належыць да тых твораў, каторыя чытаюцца па некалькі раз. Вашая паэзія, як крыніца жывой вады, нурцуе між моднага мадэрнізму. Гэта — вялікі ўклад у нашу нацыянальную літаратуру...” (К.Акула).
21 Архіўная кніга. С. 210.
“Вельмі цешуся з выхаду ў сьвет твае паэмы “Васіль Каліна”. Гэта сапраўды каштоўная літаратурная праца, якая займае ў скарбніцы нашае мастацкае літаратуры на эміграцыі адно з першых месцаў...” (А.Змагар). Міхась Кавыль параўноўваў Клішэвіча з Лермантавым і Грыбаедавым. “У “Васілю Каліне”, як і ў ‘Торе от ума”, — адзначаў Кавыль, — шмат такіх пэрлаў, якія, думаю, будуць жыць у народзе як пасловіцы: “Радні ты іх ці не радні, а ўсё ж яны з адной радні”, “Ніякай радасьці не маю і мець назолы не хачу”, “На тварах радасьць не цвіце, калі пустэча ў жываце” і шмат іншых. Ёсць і ўдалыя метафарычныя сказы, а галоўнае — палёт думкі, шырыня, размах. Маладзец ты, скажу па совесці. Хвалю. Золак збіраецца напісаць артыкул пра тваю творчасьць. Твой М.Кавыль”22. (Артыкул Я.Золака “Чытаючы “Далячынь” і “Васіль Каліна” У.Клішэвіча” быў змешчаны ў часопісе “Беларуская думка”, 1965, № 8. — Л.С.)
Паэму “Васіль Каліна” можна назваць вершаваным раманам ліра-эпічнага накірунку і па аб’ёме, і па глыбокай змястоўнасці. Аўтар разгортвае шырокую панараму жыцця беларускага грамадства першай паловы XX стагоддзя, выяўляе індывідуальнапсіхалагічныя якасці галоўных герояў — прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, выхадцаў з сялянскага асяроддзя, паказвае іх непаўторны духоўны свет, драматызм лёсаў.
У паэме (дарэчы, аповед у ёй вядзецца як аб’ектывізавана, так і ад аўтарскага “я”) некалькі лірычных вымярэнняў часу і месцаў дзеяння: поўдзень Случчыны, дзе нарадзіліся і жылі галоўныя героі твора, Мінск 30-х гадоў, студэнцкія асяродкі Вышэйшага педінстытута і Мінскай кансерваторыі, куды адпаведна паступілі на вучобу Васіль Каліна і Галіна Шэлег. Далей — Смаленск, Дняпро, Палессе, Сож, мясціны, дзе працаваў на летніх вакацыях Васіль з навуковай экспедыцыяй прафесара Глебава, а затым Мінская турма, Гулагаўскія этапы, Калыма, капальня Ат-Урах. Гэта тыя мясціны і гады, на прасторах якіх пульсуе памяць аўтара твора, шмат у чым біяграфічнага, цікавага неардынарнасцю асабістых чалавечых лёсаў, а таксама гістарычнымі вехамі, падзеямі, перажытымі краінай. Жывучы у далёкай сонечнай Каліфорніі, дзе ніколі не бывае зімы, Клішэвіч думкамі пераносіцца на радзіму, узнаўляе падзеі трыцца-
22 Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
цігадовай даўніны, і моц паэтычнага натхнення лёгка і нязмушана водзіць яго пяром.
На поўдні Случчыны багатай, сярод палёў і сьпелых ніў, Дзе клён шумеў над беднай хатай, — Васіль Каліна ціха жыў.
Там дзед яго пражыў жыцьцё I адыйшоў у нябыцьцё.
Ды толькі помнік — крыж пахілы — Жыцьцю дзядоў і іхным мукам Стаяў адзін, як сьведка ўнукам, Ускрай зарослае магілы...23
Асноўная лірычная плынь твора, аўтарскія адступленні, праз якія яскрава выяўляюцца філасофскі роздум і светапогляд самога паэта, замілаванасць да роднага краю, характарыстыка галоўных герояў ад дзяцінства, ранняга юнацтва да студэнцкага сталення раскрываюцца на працягу першых раздзелаў паэмы. Аўтар імкнецца паказаць лепшыя працоўныя традыцыі, звычаі, побытавы лад сялянскай сям’і, тыя маральныя асновы жыцця беларусаў, на якіх выхоўваўся Васіль Каліна, гартаваліся нацыянальная свядомасць, самакаштоўнасць асобы галоўнага героя. Гэта і песні маці, казкі, паданні роднай зямлі, вераванні і абрады. Маляўнічы, цікавы каларыт іх паўстае праз аўтарскае апісанне хрысцінаў, якія адзначалі на святой нядзелі Сцяпан і Арына Каліны з радаснай нагоды народзінаў сына. А з якой замілаванасцю згадвае аўтар любыя з маленства лясы, лугі і палеткі, рэчкі і крыніцы, беларускую восень, зіму, вясну і лета, сярод якіх гадаваўся ён сам ды галоўны герой паэмы.
Прыемны белы сьнег зімою I моцны студзеньскі мароз, Калі ўздоўж вуліц чарадою Рады прыбраныя бяроз Стаяць у срэбранай красе, Як вецер ласкава трасе Дадолу мяккія пушынкі I як ссыпаюцца рупліва Сьняжынкі к сонцу пералівам, Калі калышуцца галінкі...24
23 Клішэвіч У. Васіль Каліна. Лондан, 1965. С. 7.
24 Тамсама. С. 17.
Усё гэта з дзяцінства фармавала характар Васіля Каліны, у якім аўтар увасобіў тыповыя рысы беларусаў: працавітасць, памяркоўнасць, спагадлівасць, шчырасць, шчымлівую любоў да ўсяго роднага “і вечна сумную трывогу, // незразумелую нікому...” Далей, на працягу наступных раздзелаў, характарыстыка галоўнага героя “абрастае” новымі рысамі, падрабязнасцямі, дапаўняецца ўласцівасцямі, абумоўленымі вонкавымі, агульнагістарычнымі падзеямі. Праз Беларусь кацілася Першая сусветная вайна, пачалася акупацыя кайзераўскімі войскамі, адбыліся лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыі, белапольская акупацыя, грамадзянская вайна, падзел Беларусі, памятны для ўсіх беларусаў 25 Сакавік, антыбальшавіцкі Слуцкі збройны чын, у якім удзельнічаў і загінуў бацька Васіля — Сцяпан Каліна, — аўтар пункцірна праводзіць усе гэтыя значныя вехі нацыянальнай гісторыі праз вясковае дзяцінства галоўнага героя. Застаўшыся з маці, сялянкай-удавой, Васіль прайшоў усе ступені сіроцкай вясковай школы, якая, хоць і вельмі цяжкай была, скупой на радасці, але дапамагала “вырошчваць поглядаў асновы”, разумець складаныя з’явы ў гэтым супярэчлівым свеце, прыглядацца да падзей, вучыцца жыццю. Але такой навукі не ставала. I аўтар выводзіць свайго героя з вясковага кругабегу дзён у вялікі свет пазнання. Ад асэнсавання філасофскіх ідэй, тэорый, светапогляду знакамітых — Сакрата, Спінозы, Бэрклі, Канта, Фоербаха, Шапэнгаўэра — да непрымання “цёмных ідэй Маркса”, тэорыі надчалавека, “праклятага духу Макіявелі”, асуджаных Дастаеўскім учынкаў Раскольнікава і Смердзякова.
Гэтае “пазнанне існасці” паглыблялася Васілём Калінам асабліва ў студэнцкія гады ў сталіцы, але як разыходзіліся яго веды, светаўспрыманне з рэальным жыццём, з тым, што пачалося ў 30-х гадах у краіне. Перад героем паэмы паўстае шмат пытанняў, на якія ён не можа знайсці адказу, хоць, здавалася, і меў уяўленне пра “праўдзівы грунт дарог” для сваёй Бацькаўшчыны-Беларусі. Найперш ён не можа зразумець, “нашто гнятуць сялян калгасам, // уводзяць паншчыны аджытак?” Чаму праводзяць калектывізацыю далёкія ад жыцця сялянаў людзі, накшталт камісара Шлёмкі Гака, былога “гандляра рызьзя і мазі”? За што “людзей як быдла ў вагоны энкавэдысты зацяглі” і гоняць “к Сыбіру эшалоны”?
Шмат у савецкай літаратуры напісана твораў пра калектывізацыю, але не мелі аўтары магчымасці так адкрыта-праўдзіва, як
у паэме Клішэвіча, смела і бескампрамісна гаварыць пра злачынныя метады, ды і наагул саму антыгуманную ідэю сталінскага “вялікага пералому” ў жыцці сялянства. Такія памкненні былі ў многіх аўтараў, што пісалі па гарачых слядах падзей (“Вязьмо” М.Зарэцкага), але толькі з аповесцяў В.Быкава 90-х гадоў (“Аблава”, “Сцюжа”) пачалося раскрыццё сапраўдных падзей, звязаных з 30-мі гадамі.
Клішэвіч без усялякай ідэалагічнай зашоранасці называў рэчы сваімі імёнамі (“Народ загнаны пад прымус, // Сягоньня ён, як сам Ісус, // Ахвяра здрады, таннай платы // Нясе свой цяжкі крыж пакуты...”)-
He вымераць такога болю.
Народ у путах і ярме.
Цяжкое выпала на долю — Хадзіць на волі ў турме...
Герой паэмы часта задумваецца: чаму па беларускіх вёсках так многа прышлых жабракоў? (“Так з’еў калгас галоднай сьмерцю // аж шэсць мільёнаў украінцаў...”)Чаму так цяжка жывуць рабочыя ў горадзе? Жывучы ў студэнцкім асяродцзі на галодным пайку, блізка назіраючы побыт творчай інтэлігенцыі, пісьменнікаў, бо і сам спрабаваў пісаць вершы, Васіль Каліна яшчэ больш упэўніваецца, што вонкава прыгожыя, праўдзівыя лозунгі савецкай улады толькі лозунгамі і застаюцца (“лёзунг роўнасці і волі — мана...”)-
У аўтарскіх адступленнях чацвёртага і пятага раздзелаў паэмы, якія можна назваць кульмінацыйнымі момантамі духоўнага жыцця галоўнага героя і самога аўтара, шырока раскрываецца эпоха 30-х гадоў, адчуваецца ледзяны подых набліжэння піка сталінскіх рэпрэсій. У літаратуры тым часам правілі баль крытыкі-аглабельнікі, артыкулы якіх былі падобныя на даносы, пісьменнікі не маглі прамовіць праўдзівага слова пра становішча свайго народа, а ў тых, хто “не скакаў пад гадаў дудкі”, была стаптаная душа, “была адна жывым дарога, // або турма, або скарыся...”, яны залічаліся ў “нацдэмы”, “ворагі народу”. I нават тым, хто, не хаваючы вольнасць думак, пісаў пра “залатую восень, як пасьпелую красу”, “кружэньне бусла, крык гусіны”, захапляўся прыгажосцю беларускага паэтычнага слова — затыкалі “анучай бруднай рот”. Змрочная атмасфера 30-х гадоў
перадаецца аўтарам адпаведнай моўнай афарбоўкай: “у сэрцы зьзяе кроўю рана”, “ланцуг на целе”, “з кусаньнем звязаны даносы”, “сьцягоў чырвоных кавалі // дарогай могілкаў вялі”, “трывожна крочыла сталіца, // на вуснах цяжкая пячаць”, “кругом нявольніцтва пужала, // гняло душу да самых пят”. Клішэвіч, як і яго герой Васіль Каліна, рашуча выступае супраць тых беларусаў, хто не верыць ва ўласныя сілы, спадзяецца на моцнага суседа або правадыра.
Усім зместам свайго твора аўтар заклікае сумленных беларусаў “не прадаваць сэрца за лыжку кашы”, а дасягаць “духовай вышыні”, нацыянальнай сведамасці, не страціць сваё “я” — нашчадка Рагвалода, Усяслава, бо дарога ў беларусаў адна: “змаганьнем вылезьйі з ярма”.
Далей аўтар вядзе свайго героя дарогамі Смаленшчыны (“Смаленск! Ты слава нашых продкаў...”) ад вытокаў Дняпра да прастораў Палесся, каб паказаць і сцвердзіць веліч і хараство беларускай зямлі. Перад чытачом разгортваюцца маляўнічыя краявіды, спор летняй сялянскай працы.
Але была ў аўтара і іншая мэта — паказаць, як сталее, набіраецца досведу Васіль Каліна, як умацоўваецца яго светапогляд. Ставячы свайго героя побач з вучоным-энцыклапедыстам Глебавым, Клішэвіч сцвярджае ідэю сапраўднай дружбы двух суседніх народаў, заснаванай на ўзаемапавазе і ўзаемадапамозе, роўнасці, шчырасці. Прафесар Глебаў — рускі інтэлігент у вышэйшым значэнні гэтага слова, са старажытнага дваранскага роду, чалавек, які валодаў многімі мовамі, жыў у Парыжы — выдатна ведаў беларускую гісторыю, культуру, захапляўся М.Багдановічам, Я.Купалам, быў зачараваны мастацтвам слуцкіх паясоў, музыкай гусляў і цымбалаў. Васіль здзіўляўся і высока цаніў глыбокую эрудыцыю прафесара, пераймаў ад яго ўсё, што мог, ставіўся з даверам і павагай. Паміж імі ішлі размовы на самыя розныя тэмы, але галоўным чынам пра падзеі ў краіне. Погляды на іх часта не супадалі, аднак у адным яны пагаджаліся, што пад “яркім сонцам Джугашвілі // нідзе, ніхто ня меў спакою...” Стары прафесар прадбачыў, чым абрынецца на людзей культ асобы Сталіна. Васіля Каліну ў такім разе найперш непакоіла становішча Беларусі, уласны лёс, бо ўжо каціліся хвалі арыштаў нацдэмаў, мадэляваліся “контррэвалюцыйныя”, міфічныя арганізацыі і змовы.
Цярпеньня край, пакут і гора На пракрыжоўваньні дарог Гарэў пакутліва ўчора У вагні чужацкіх перамог. Няма ў нас пядзі на зямлі, Дзе б кроў на ёй не пралілі. Хто ня глуміўся над табою? Мой родны край! Скажы, нашто ты — Усходу й Захаду вароты, Крывёй заліта поле бою?25
Аднак пакуль абрынецца на маладога чалавека, “нацдэма” Каліну, глум і здзек павальных рэпрэсій, захопіць яго “шчаслівага каханьня рай”. Паланіла яго сэрца Галіна — студэнтка кансерваторыі — незвычайнай прыгажосцю, цудоўным голасам, якімі яе надзяліла родная Случчына. Цэлымі старонкамі, замілавана і паэтычна, апісвае аўтар вясну іх кахання, сустрэч, радасных пачуццяў, светлай веры ў тое, што “навекі ім не разлучыцца”. Вобраз Галіны ўпершыню ўводзіцца ў агульную тканіну твора толькі з сёмага раздзела. Аповед аўтара пра сям’ю Шэлегаў — самастойная навела, якая па-свойму дапаўняе і ўпрыгожвае паэму. Цікавыя тут вобразы маці, з яе адвечнымі клопатамі сялянкі, любоўю да дзяцей, бацькі — Цімоха Шэлега, які адважна змагаўся за савецкую ўладу на франтах грамадзянскай вайны, а ў мірны час у роднай вёсцы ствараў калгас, быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Але цэнтрам і любоўю сям’і, дзе расло трое сыноў, была дачка Галіна, якая з дзяцінства была “кранута песьняю да болі” і, па яе ўласных словах, “СымонМузыка” быў ёй “братам па духу”. Судакрананне многіх радкоў паэмы Клішэвіча з “Новай зямлёй” і “Сымонам-Музыкам” Я.Коласа відавочнае. Гэта адчуваецца і ў рытміцы паэтычнага верша, апісанні побыту сялянскіх сем’яў і сапраўды беларускім духам блізкая паэма “Васіль Каліна” коласаўскім шэдэўрам. I галоўнае, Уладзімір Клішэвіч следам за Я.Коласам сцвярджае, якая багатая на таленты і прыгожых людзей беларуская зямля. Аднак Клішэвіч, адпаведна часу, напісаў трагедыйны твор.
Апошнія раздзелы паэмы “Васіль Каліна” — крыжовы шлях герояў, тыповы для нацыянальна сведамых беларусаў, жыццё якіх у 30-х гадах абрывалася на самым узлёце. Ператрываўшы
25 Клішэвіч У. Васіль Каліна. С. 92.
цяжкія пакуты арышту, бясконцых допытаў-канвеераў, калі вязняў дапытвалі бесперапынна па некалькі сутак, катаваннямі змушаючы падпісваць сфабрыкаваныя следчымі пратаколы, катаржныя этапы Гулага (“О, Беларусь, тваіх сыноў // Пячэ жалеза кайданоў, // Вязуць на мукі і пакуты...”). Васіль Каліна памёр на Калыме. Галіна не вытрымала няшчасцяў, бо ў Гулагу загінуў не толькі каханы чалавек, але і яе старэйшыя браты, бацька, які быццам бы меў сувязь з “ворагам народу” Тухачэўскім, ваюючы пад яго камандаваннем.
Здавалася б, нічога новага ўжо нельга сказаць пра сталінскія рэпрэсіі пасля мноства кніг, успамінаў вязняў Гулага, аднак паэма Клішэвіча — выдатны, таленавіты твор — яшчэ раз выносіць свой прысуд крываваму таталітарызму. Праўда пра мільённыя ахвяры сталінскай пары будзе бясконца папаўняцца новымі звесткамі, пакуль будуць стварацца, існаваць такія кнігі. Як сказаў паэт: “На свеце праўда не загіне, // Пра іх раскажуць песьняры...”
Клішэвіч пісаў сваю паэму ў 60-х гадах, калі ў савецкай літаратуры падобных твораў не было. Паэт мужна і праўдзіва раскрываў трагічныя падзеі сталінскай эпохі. Асаблівую ўвагу ён засяродзіў на вынішчэнні цвету беларускай нацыі — працоўнага сялянства і найбольш сведамай часткі творчай інтэлігенцыі.
Акрамя шматлікіх натуралістычных малюнкаў калымскай катаргі ў паэме рассыпаны розныя адзнакі 30-х гадоў. Згадваецца тэрор пасля забойства Кірава, арышты пісьменнікаў, прафесараў, выкладчыкаў педінстытута, дзе вучыўся Васіль Каліна, апавядаецца пра трагічныя лёсы Галадзеда, Чарвякова, Гартнага. Дакладна перададзена сцэна камсамольскага сходу, на якім асуджалі і выключалі Галіну Шэлег за тое, што не выраклася сваіх родных і блізкіх, абвешчаных “ворагамі народу”.
Трагічна, смерцю галоўных герояў заканчваецца паэма Клішэвіча, аднак закладзены ў ёй пачаткі жыццясцвярджальнага пафасу, бо “ідэя вольнасьці ня гасла // I ў тыя цяжкія часы...” Гэты аптымізм твора шырока праяўляецца ў аўтарскіх адступленнях да кожнага з дзесяці раздзелаў паэмы:
Я веру ў народ мой сьмелы, Сыны твае праз ночы муць Штандар наш бел-чырвона-белы Да перамогі данясуць.
Жаданы доўга прыйдзе дзень, Няволя станецца як цень, Сьцюдзёны віхар пройдзе міма I будзеш ты, мая радзіма, Цьвісьці шчасьліваю на волі...26
I ўсё ж твор быў бы аднабаковы, калі б аўтар, раскрываючы трагічны лёс героя, у якім шмат асабіста перажытага, не паказаў бы яго ва ўсёй шматграннасці ўзаемадачыненняў і ўзаемасувязяў з людзьмі, навакольным светам. А свет жыў, нягледзячы ні на што, па агульначалавечых законах, як жыла прырода, народ са сваім вякамі ўсталяваным ладам, дзе была свая гармонія, прыгажосць, святло і радасць. Пра паэму “Васіль Каліна” можна сказаць словамі паэта: “Вялікая там творчасць мастака, // Дзе формай змест апрануты ўмела...” Нельга не пагадзіцца з меркаваннямі М.Мішчанчука, які пісаў наконт паэмы: “Калі чытаеш твор Уладзіміра Клішэвіча, ствараецца ўражанне, што большую каштоўнасць, чым сямейна-бытавы сюжэт, мае яго “аздабленне” — пейзажныя замалёўкі, экскурсы ў мінулае, суб’ектывізаваныя карціны хрэсьбінаў, студэнцкага жыцця, публіцыстычныя споведзі-разважанні пра лёс краіны ў пераломны час. Знітаваныя ў адно цэлае, яны адкрываюць нам самога мастака — чалавека-патрыёта, філосафа, палітыка, эрудыта і да таго ж надзвычай эмацыянальнага, узрушанага, нацыянальна свядомага... Некаторыя лірычна-філасофскія адступленні аўтара даюць фору палітыкам — так глыбока разбіраецца аўтар у сутнасці таго, што адбываецца на абсягах савецкай краіны ў даваенны і пазнейшы час...”27
I сапраўды, хоць і добра разумеў Клішэвіч, што адбывалася ў Беларусі ў савецкія часы, аднак пачуццё радзімы, бясконцы сум па ёй вызначалі жыццё паэта на чужыне. Пра гэта сведчаць настальгічныя вершы: “Што на свеце людскія ахвяры”, “Смутак па Радзіме”, “Папярэджаньне”, “На чужыне”, “Кідай, паэт...”, “Віхры сьмерці”, “Запавет на чужыне”, “Старасьць на чужыне”, “Шумяць ад ветру кіпарысы ўсцяж”.
Шмат чаго паспытаць давялося На сваім невясёлым вяку.
26 Клішэвіч У. Васіль Каліна. С. 29.
27Мішчанчук М. Літаратура беларускага замежжа: Навуч. дапам. Мн., 1996. С. 88.
Нават пушчы ад болю галосяць, Калі іх пад карэньне сякуць.
Скалясіў я і сушу, і воды, Адпакутаваў шчырай душой. He да густу мне захаду подых, Я тут шчасьця нідзе не знайшоў.
(Віхры сьмерці)™
Вершы 50—70-х гадоў — адзнака новых стылявых пошукаў дзеля больш выразнага раскрыцця ўнутрана-спавядальнага, душэўнага настрою паэта, — напісаны ў форме медытацый, элегій, лаканічных чатырохрадкоўяў, у якіх па-мастацку доказна і прачула-эмацыйна гучыць адзін матыў — матыў страты радзімы і звязаныя з ім адчуванні лірычнага героя. Падобныя пачуцці, перажыванні былі ўласцівыя і раннім творам Клішэвіча, але цяпер, пасля глыбокага асэнсавання становішча Бацькаўшчыны ў паэме “Васіль Каліна” — гэтай аптымістычнай трагедыі — паэт востра перажываў сваё вымушанае расстанне з роднай зямлёй. Кампазіцыя гэтых вершаў-элегій пабудаваная часцей за ўсё па схеме доказу ад супрацьлеглага, немагчымага, але вельмі пажаданага.
Калі б сюды буслы ляталі, Калі б тут ластаўкі жылі, Мы б крыху меней сумавалі За морам на чужой зямлі...
(На чужыне)29
Дарэчы, гэты верш вельмі спадабаўся Канстанцыі Буйло. Яе з паэзіяй Клішэвіча пазнаёміла журналіст Дзіяна Чаркасава, якая працавала намеснікам рэдактара газеты ‘Толас Радзімы”. Старэйшая беларуская паэтэса адзначала: “Па адным гэтым вершы бачу, што Клішэвіч — паэт. I як натуральна, лёгка вымавіўся верш”30. He мог прыжыцца беларускі паэт у Амерыцы. Яго душу лячылі ўспаміны, і толькі радзімай натхнялася яго песня. Звяртаючыся да свайго верша, з якім прайшоў цярновы шлях, паэт пісаў: “Зямнога рабства ланцугі скідаю я з сябе самога, //
28 Туга па Радзіме. С. 290.
29 Тамсама. С. 287.
30 Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
I ў свет чароўны, у свет другі мне адчыняецца дарога...” Аднак і свет паэзіі Клішэвіча гэтага часу быў напоўнены тугою і папярэджаннем іншым. Аўтар на сваім вопыце пераканаўся — “нам гэты свет зусім не па плячу” і засцерагаў нашчадкаў: “Трымайцеся вы роднае зямлі, // Як дзеці матчынай трымаюцца спадніцы”. У гэтыя гады прыйшло горкае расчараванне ў вартасці беларускай справы на чужыне.
He пазнаю я вас, суродзічы мае, Дзе ваш парыў? Дзе вашы намаганьні? Дзе ваш запал змаганьня, перамог? Патухла ўсё так хутка на выгнаньні, Гарачы вугаль попелам залёг...31
Паэту здаецца, што ён “згубіў сваю ідэю”, што яго “душаць сілы, давяць сілы — духі цемнаты” (“Вар’ят”), што ён больш не знойдзе дарогі дадому (“Зязюля”):
I няма канца балючым думам, Мне тугі да сьмерці не суняць. Я хацеў бы разьвітацца з сумам I яго на радасьць памяняць.
Толькі радасьць ад мяне далёка, Сябра сум працягвае руку.
Вось таму сьпяваў я ненарокам Песьні суму на сваім вяку.
У вершах апошняга перыяду мяняецца нават рытмічна-інтанацыйная будова, найбольш ужываюцца ямбічныя стопы, частыя паўторы, мастацкія тропы звычайна змрочных колераў, каб перадаць глыбокі драматызм уласных перажыванняў (“He рад ты ні сонцу, ні дому, /I Як страшная доля такая...”, “Чытай па твару рысах, // Як я душою высах...”, “Жыцьця майго ламаная крывая // Спускаецца абрывіста наніз”, ‘Трукаціш ты, мой лёс безгалосы, // Як па грэблі драўлянай калёсы...”).
Можна зразумець становішча паэта, які апынуўся ў безвыходнай сітуацыі — страчана, але існуе недзе Бацькаўшчына, а тут ён “на апошнім паўстанку”, што не мае назвы, “у моры пустэчы”, “на чужой зямлі”, тут “пасівела яго песьня, стаўся безгалосым лёс у цяжкіх муках бяззорнай ночы” і не стае сілаў
31 Беларуская думка. 1965. № 8. С. 12.
“выліць душу ў горычы слоў...” Сітуацыя, якую апісваў у сваіх вершах Янка Купала (“Паязджане”, “У дарозе”, “Буралом”, “У вырай”, 1918), перажываючы за Беларусь, якая апынулася на трагічных пераломах гісторыі (кастрычніпкі пераварот, грамадзянская вайна, разгон бальшавікамі БНР), і жывую душу паэта быццам закалочвалі ў труну (“цёмна, як у дамавіне...”). Клішэвіч міжволі выказвае тыя ж адчуванні, але ўжо з прычыны асабістай трагедыі.
Што на сьвеце людскія ахвяры...
Да ўсяго на зямлі я прывык.
Голас мой у духовай Сахары — Прадсьмяротны апошні крык.
Мне ўсё роўна, куды ні ідзём мы, над усім стаўлю кропку адну. Чую, мне пахавальнік знаёмы убівае цьвікі ў труну...
(Што на свеце людскія ахвяры)зг
Нідзе не бачыў выйсця паэт са свайго хваравітага стану. Заставалася адно — сказаць сабе самому:
Кідай, паэт, a то душа астыне, Ты край чужы!
Пра горкі лёс далёка на чужыне
Ты раскажы.
Я сам свае над галоваю цені
Пераламлю.
Ты апусьціся цьвёрда на калені, Цалуй зямлю.
Калі цябе хто-небудзь запытае,
Скажы яму:
— Радзімы-маці кветка дарагая —
Мяжа ўсяму...
(Кідай, паэт)33
I гэта не толькі паэтычныя дэкларацыі. Уладзімір Клішэвіч жыў радзімаю не толькі ў вершах. У 1965 годзе, калі выйшла ў свет паэма “Васіль Каліна”, ён дасылае некалькі паасобнікаў са сваім аўтографам у Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Некато-
32 Туга па Радзіме. С. 280.
33 Тамсама. С. 288.
рыя вершы паэта былі надрукаваныя на старонках газеты “Голас Радзімы”, якая выдавалася Беларускім таварыствам па культурных сувязях з суайчыннікамі замежжа, але негатыўна ўспрымалася многімі эмігрантамі як выданне КДБ. Больш за тое, на пачатку 70-х гадоў Клішэвіч прыязджаў у БССР як турыст. Афіцыйныя савецкія ўлады не дазволілі яму наведаць Краснадворцы і родным “не раілі” сустракацца з былым “ворагам”, эмігрантам, які прыехаў з капіталістычнай Амерыкі. Хацелася Уладзіміру спаткацца і з беларускімі паэтамі, асабліва з кім быў знаёмы ў маладосці, разам вучыўся ў педінстытуце. Але на сустрэчу ў рэдакцыю газеты “Голас Радзімы” прыйшоў толькі Сяргей Грахоўскі.
Другі свой прыезд у СССР Клішэвіч выкарыстаў для лячэння на водах Каўказа, дзе сустрэўся з былым сябрам юнацтва Вісарыёнам Гарбуком (1913—1986), з якім разам вучыўся у Мінскім вышэйшым педінстытуце, адбываў калымскую катаргу.
Гэтыя прыезды мелі свае няпростыя вынікі. У 1973 годзе рэдакцыя тыднёвіка ‘Толас Радзімы” выдала невялічкую кніжку вершаў Клішэвіча “Сняцца дні мне залатыя”, куды ўвайшлі настальгічныя вершы 50—70-х гадоў і некалькі практыкаванняў (паэзіяй іх цяжка назваць), напісаных пад час прыезду, як даніна савецкай рэчаіснасці і лаяльнасці паэта (“Беларускім піянерам”, “Перад помнікам Янку Купалу”, “Мінск”, “Хатынь”, “Крым”, “Братняй дружбай народаў сагрэта”, “Вясна”). Гэтыя вершы, невялікая кан’юнктурная паэма “Шлях у светлае” (пра шчаслівую краіну Саветаў, яе небывалыя поспехі, якімі ганарыцца ўвесь свет), уступнае слова аўтара да кніжкі — высвечваюць зусім іншага Клішэвіча. Відаць, каб пабачыць сваю кніжку, выдадзеную на Бацькаўшчыне, аўтар мусіў прыстасавацца да той ідэалогіі, якую не прымаў і асуджаў раней. Але не быў Клішэвіч прызнаны на радзіме і страціў павагу, добрыя ўзаемадачыненні з беларускай эміграцыяй. У адным з лістоў у рэдакцыю ‘Толаса Радзімы” (пасля вяртання ў Амерыку) Клішэвіч скардзіўся і тлумачыў, чаму ён стаў страшным ворагам сваім сябрам па пяры, паэтам-адступнікам: “Я наведаў Радзіму, у Мінску выдалі мой зборнік вершаў “Сняцца дні мне залатыя”. Там ёсць раздзельчык “Шлях у светлае”. Вось гэтага светлага Клішэвічу не даравалі. Ад шаноўнага паэта, які ўзняўся да манументальнасці і нагадваў Лермантава, застаўся Уладзік-гіцаль,
ад роду абібок, выскачка, савецкі палітрук і гэтак далей. Спачатку на чалавека маліцца, а пасля нахабна на яго пляваць. А пара сур’ёзна, хоць перад хуткай магілай падумаць...”34 Аднак Клішэвічу эміграцыя не даравала яго пракамуністычнай пазіцыі, і сябры-пісьменнікі выступалі і закрэслівалі не творы, а менавіта гэтую пазіцыю самога аўтара. У артыкуле “Памёр Клішэвіч” (Беларуская думка, 1977—1978, № 21—22) Яз.Дольны (Янка Золак) пісаў, што Клішэвіч парваў усякую сувязь з беларускай эміграцыяй і пайшоў “на паслугі камуністычнаму панявольніку Беларусі”. Лепшыя вершы паэта, і асабліва паэма “Васіль Каліна”, засталіся творамі беларускімі, створанымі на эміграцыі, але не савецкімі, “пракамуністычнымі”. Пісьменнікі ў эпіграмах на Клішэвіча супрацьпастаўлялі яму, аўтару, яго героя Васіля Каліну (Беларуская думка, раздзел “Асот”, 1973—1974, № 16-17).
Калаціўся, як асіна:
— He дай Бог спаткаць Каліну...
(А. Камароўскі. Пцаль у сталіцы)
Пакуль тая хвіліна, — 3 табой гаворка ветлая. Ды ўсё ж Васіль Каліна Замкне твой шлях у сьветлае...
(К.Аса)
Міхась Кавыль у вершы “Разьвітальнае” (Уладзіміру Клішэвічу) бязлітасна асудзіў паэта за яго здраду Васілю Каліне, за адступніцтва ад былых ідэй.
Але хваля абурэння, непрымання апошніх крокаў, намераў Клішэвіча ў эмігрантаў з цягам часу прайшла. Даравалі яму пасля смерці. Ды як не зразумець пакутаў, ваганняў душы паэта, яго болю, разгубленасці, шкадавання, што не адбылося вяртання на радзіму так, як яму хацелася. Апынуўся ён на раздарожжы, сапраўды раскрыжаваным у “духовай Сахары”, якая спапяліла яго сэрца.
I ўсё ж, нягледзячы на ўсе складаныя, супярэчлівыя перыпетыі асабістага лёсу, творчыя пралікі і хістанні, усё здзейсненае паэтам — лепшыя вершы нацыянальна-патрыятычнай праб-
м Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
лематыкі, паэма “Васіль Каліна”, непаўторная праўдзівым наватарскім адлюстраваннем падзей і жыцця герояў 30-х гадоў, — значная і цікавая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры.
Паэт сапраўды адпакутаваў свой лёс, не збыліся яго “сны залатыя”. Адарваны з карэннем ад роднай глебы з малых гадоў, не прызнаны Бацькаўшчынай, зняважаны эміграцыйным беларускім друкам, паэт заўчасна памёр ад сардэчнага прыступу 14 лістапада 1978 года. I апошнія вершы яго паэтычнай душы былі звернутыя да Маці-Беларусі: “Яшчэ цябе, краіна дарагая, // Як маці родную да сэрца прытулю, // Пакуль мне смерць адходную заграе // Перад адходам вечным у зямлю...” Можа, і спраўдзіліся пры канцы стагоддзя таемныя спадзяванні паэта:
Люблю усё я ў роднай краіне:
1 лясы і ў тумане зару.
Нават сэрца хай біцца пакіне, — Для яе й тады не памру...
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу болып, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн., 1995. С. 149-165
Вішнеўскі А. “Я хацеў бы ізноў нарадзіцца // Роднае слова. 1993. № 9.
Вяргейчык С. Пра бацькаўшчыну не забыўся // ЛіМ. 1999. 12 сакавіка.
Вярховіч Ул. “Толькі дум не скуеш ланцугамі” // Пагоня. 1996. 25— 31 кастрычніка.
Клішэвіч У. Сняцца дні мне залатыя. Мн., 1973.
Клішэвіч У. Запавет на чужыне. Смутак па радзіме. Родны край. Ноч. Развітанне. Папярэджанне. Быў і я маладым калісьці. Ты, радзіма, мяне прабач: Вершы // Роднае слова. 1993. № 9.
Клішэвіч У. Васіль Каліна: Паэма // Голас Радзімы. 1994. 31 сакавіка; 7, 14, 21, 28 красавіка.
Клішэвіч У. Ой, упала зорачка. Муз. Г.Смоляк // Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994.
Клішэвіч У. Жураўлі. Конь: Вершы // Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
Клішэвіч У. Менская турма: Верш // Пагоня. 1996. 25—31 кастрычніка.
Клішэвіч У. Смутак па Радзіме: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Клішэвіч У. Памяці паэта Ул.Хадыкі // На суд гісторыі. Мн., 1994.
Клйшевйч В. На чужбнне / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1999. № 8.
Клйшевйч Вл. На Колыме (Воспоммнання ссыльного) / Пер. А.Барковского, В.Петрушкмна // Кыым. 1997. 4 февраля. (Якутмя).
Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? Мн., 1996.
Мішчанчук М. “Любіць багі Радзіму вучаць...”: Назіранні над паэзіяй Уладзіміра Клішэвіча // Літаратура беларускага замежжа: Вучэб. дапам. Мн., 1996.
Мішчанчук М. Любіць Радзіму // Полымя. 1998. № 8.
Пашкевіч А. ‘‘Падняцца ізноў” // Рагнеда (Салігорск). 1994. № 2. 3 лютага.
Сачанка Б. 3 малавядомага і забытага // ЛіМ. 1992. 28 чэрвеня.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990. С. 54—56.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991. С. 76—78.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Скаруліс С. Пакалечаныя лёсы // Полымя. 1993. № 6.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 454—478.
Чаркасава Дз. “Нават пушчы ад болю галосяць...” // Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
“I ты адтуль, мая бясна...”
Рыгор Крушына
1907 1979
ВЯДОМЫ на эміграцыі паэт, празаік, крытык Рыгор Крушына (сапраўднае прозвішча Рыгор Казак, як празаік выступаў пад псеўданімам Кастусь Рамановіч) пачаў друкавацца на Бацькаўшчыне з 18-гадовага ўзросту. Першыя спробы пяра з’явіліся ў рукапісным часопісе “Наша слова” (Беларуская часопісь розных галін літаратуры”, Слуцак, 1925), які выдаваўся беларусазнаўчым гуртком Слуцкіх агульнаадукацыйных курсаў, заснаваных у 1920 годзе. Рыгор Казак і яго малодшы брат Мікола набывалі на гэтых курсах адукацыю з 1924 года. Іх настаўнікамі былі вядомыя нацыянальныя дзеячы У.Ігнатоўскі, Б.Тарашкевіч, Я.Станкевіч, М.Азбукін, лекцыі па беларускай літаратуры чытаў Якуб Колас (прыязджаў з Мінска). Беларускую мову выкладаў Юры Лістапад — таленавіты педагог, які выхоўваў сваіх вучняў на ідэях вольнай, незалежнай Беларусі.
У 20-х гадах Случчына была адным з цэнтраў нацыянальна-вызвольнага руху. Усім памятны быў Слуцкі збройны чын 1920 года, яго вызвольныя ідэі жылі ў асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі, моладзі, сялянства. I калі ў 1925 годзе па навакольных вёсках зноў былі расклеены антыбальшавіцкія адозвы, у якіх гучаў заклік да яднання і выступлення супраць “камуністых”, то ў гэтай справе актыўны ўдзел бралі навучэнцы агульнаадукацыйных курсаў. Аднак каб не ўзгарэлася другое паўстанне, улады адразу пачалі арышты, наладзілі следства. У 1926 годзе ў Мінску адбыўся суд па справе “слуцкіх контррэвалюцыянераў”, якая атрымала назву “лістападаўшчына” (па прозвішчы настаўніка Ю.Лістапада). Разам з Лістападам на допыты, а затым на лаву падсудных трапілі і яго вучні, у тым ліку браты Рыгор і Мікола Казакі. Па справе, як сведкі, праходзілі Якуб Колас (даваў тлумачэнні старшыні ГПУ Апанскаму), Максім Гарэцкі,
“экспертам лістападаўшчыны” быў Зміцер Жылуновіч. Галоўным “кампраматам”, доказам “віны” маладых случакоў і іх настаўніка стаў часопіс “Наша слова”, знойдзены пры вобыску ў Міколы Казака. Змешчаныя там вершы, апавяданні, аўтабіяграфіі сведчылі пра нечуваную ў гады савецкай улады крамолу. Маладыя аўтары, стварыўшы Беларускае таварыства “Згода”, выдалі часопіс пад палітычнымі лозунгамі: “Няхай жыве вольная Беларусь!” і “Роднае слова — пашырайся!” У рэдакцыйным артыкуле гаварылася пра мэты, планы гурткоўцаў. Агульны змест часопіса, які пачынаўся вершам Янкі Купалы “Роднае слова”, сведчыў, што маладыя патрыёты былі настроены працягваць справу адраджэння Беларусі і таму лічылі сябе, як і іх настаўнікі, нацыяналістамі ў найлепшым сэнсе гэтага слова. Яны выступалі з вострай бескампраміснай крытыкай тагачаснай рэчаіснасці, выказвалі прапановы, што трэба рабіць, каб беларусам лягчэй жылося.
У судзе ўсё гэта кваліфікавалася як “дзяржаўнае злачынства”. Але ў 20-х гадах яшчэ не так жорстка лютавалі рэпрэсіі, таму падсудныя атрымалі адносна лёгкае пакаранне. Рыгор Казак не прызнаў свайго ўдзелу ў нелегальным антысавецкім гуртку, аднак пацвердзіў, што такі гурток існаваў і ягонай мэтай было стварэнне незалежнай Беларусі, а ідэйна ўплываў на слуцкую моладзь, што пайшла па нелегальнай дарозе, настаўнік Юры Іванавіч Лістапад. Рыгора Казака пасля гэтага адпусцілі, а яго брату Мікалаю далі тры гады ўмоўна, бо ён адкрыта заявіў, што быў удзельнікам гуртка, пісаў і расклейваў улёткі. Настаўнік Лістапад быў асуджаны на 5 гадоў зняволення. I далей савецкая ўлада не абыходзіла яго сваёй “увагай” — у 1933 годзе ён быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі, а ў 1938 — расстраляны.
Вось у такіх грамадска-палітычных варунках пачынаўся жыццёвы і творчы шлях Рыгора Казака, які стаў пазней таленавітым пісьменнікам Рыгорам Крушынам. У часопісе “Наша слова” малады аўтар выступаў пад псеўданімам Апавядальнік Алесь, а яго брат Мікола — пад псеўданімам Малы Язэп. Пад такімі прозвішчамі яны змясцілі свой кароткі жыццяпіс, з якога сёння мы можам даведацца пра дакладнае месца і даты іх нараджэння (у сучасных артыкулах пра творчасць Р.Крушыны множыцца памылка, быццам пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы
Бязверхавічы, але Бязверхавічы — радзіма беларускага празаіка Рыгора Мурашкі, а не Рыгора Крушыны, як гэта сцвярджаецца ў 6-м томе біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” (т. 3, с. 67, 1994 г.), дзе памылкова пададзеная і дата нараджэння. На самой справе Рыгор Казак нарадзіўся 20 лістапада 1907 года (а яго брат Мікола — 20 кастрычніка 1908 г.) у Вільні, дзе на той час паштовым чыноўнікам працаваў бацька — выхадзец з сялянскай сям’і Случчыны. Жывучы ў Вільні, дзеці з малых дзён выхоўваліся ў гарадскім духу, на расійскай мове, бацькоўскай беларускай мовы яны амаль не чулі, вясковага жыцця не ведалі, матэрыяльна сям’я была някепска забяспечана. 3 шасцігадовага ўзросту дзеці ўжо добра чыталі, пад кіраўніцтвам маці атрымалі першую хатнюю адукацыю.
3 пачаткам Першай сусветнай вайны 1914 г., калі да Вільні набліжаліся кайзераўскія войскі, сям’я вымушана была пайсці ў бежанства. Нейкі час жылі ў вёсцы Еўлічы Слуцкага павета, у свайго дзеда, дзе ўпершыню пазнаёміліся з сялянскім побытам, пачулі беларускую мову. Але неўзабаве выехалі ў Расію і тры гады жылі ў Разані. Тут Рыгор скончыў трохгадовую народную школу і паступіў у Разанскую гімназію, аднак у сувязі з цяжкімі галоднымі гадамі вярнуліся ў Еўлічы (Дарэчы, Еўлічы — радзіма Васіля Віткі). Дзеці працягвалі вучобу ўжо на беларускай мове, спачатку ў школе, затым на слуцкіх агульнаадукацыйных курсах. Пра шчаслівае вясковае дзяцінства ў Еўлічах — багатай слуцкай вёсцы Р.Крушына ў 70-х гадах напіша выдатныя вершы “Дзённік маленства” і “Варэнікі”.
Відаць, спадчынна-беларускае ўздзеянне было настолькі моцным, што, нягледзячы на першапачатковае расійскае выхаванне, Рыгор Казак адразу пачаў пісаць толькі па-беларуску, змясціўшы ў “Нашым слове” акрамя жыццяпісу значную колькасць надзвычай востракрытычных артыкулаў, празаічных замалёвак, вершаў, у якіх заклікаў сваіх сяброў-равеснікаў ісці ў справе вызвалення і адраджэння Бацькаўшчыны шляхамі “песьняроў-вызваліцеляў”, стаць сапраўднымі сынамі радзімы (“Шчырая праўда”, “Сучаснае сялянскае становішча”, “Думкі ўночы на могілках”, “Змагайся за лепшае жыццё”, “Сцяпан Чмуціла”, “Хто такія”, лірычныя вершы “Вясна”, “Вясною на дарозе”, “У чарах веснавога кахання”, паэтычная замалёўка ў прозе “Малюнак вясны” ды інш.). Ужо ў гэтых першых літа-
ратурных накідах праяўляліся адзнакі творчай індывідуальнасці будучага паэта.
У 1925 годзе Рыгор Казак стаў студэнтам Мінскага Белпедтэхнікума, дзе выхоўвалася не адно пакаленне выдатных талентаў пад духоўным уплывам беларускіх навукоўцаў, старэйшых пісьменнікаў: Антона і Язэпа Лёсікаў, Якуба Коласа, Міхайлы Грамыкі. Рыгор Казак выступаў на літаратурных вечарах, чытаў свае вершы, прозу, стаў неўзабаве членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Гэты ж, 1927 год, быў для Рыгора знамянальным яшчэ і тым, што ў часопісе “Чырвоны сейбіт” было апублікавана яго першае апавяданне “Круцель”.
Пасля тэхнікума маладому аўтару давялося два гады служыць у войску кавалерыстам (у Гомелі), але і ў гады вайсковай службы ён працягваў пісаць вершы, апавяданні, якія, пачынаючы ад 1927 года, часта друкуюцца ў рэспубліканскіх газетах і часопісах (“Беларускі піянер”, “Росквіт”, “Чырвоная змена”, “Полымя”, “Піянер Беларусі”, “Савецкая Беларусь”, “Палеская праўда”, “Літаратура і мастацтва”). У першым зборніку вершаў “Разгон” (1930) ужо з’яўляецца літаратурны псеўданім паэта — Рыгор Крушына. Аднак гэты зборнік не быў персанальным, у ім былі змешчаны таксама вершы ягоных сяброў па пяры і вайсковай службе: Сяргея Ракіты (дзядзька Сяргея Законнікава, загінуў у гады сталінскіх рэпрэсій) і Вячаслава Палескага (1912—1971). Зборнік быў выдадзены пры газеце ‘Томельская праўда”.
Вершы Рыгора Крушыны гэтага перыяду ўяўлялі сабой сапраўды “паэзію чырвонаармейца”, пісаліся на дазволеныя тэмы, з адпаведным службовым пафасам (“Чырвонаармейцу”, “Таварышам”, “Мы”, “Чырвонаармейцаў ліхі эскадрон”, “У манэжы”, “Каля канавязі”, “Бівак”, “У тэмпах дзён”, “Ударнікі” ды інш.), бо гэта былі ўжо 30-я гады з іх ідэалагічным дыктатам і строгай цэнзурай. Пазней, ужо на эміграцыі, паэт выкажа даволі крытычнае стаўленне да вершаў ранняга перыяду сваёй творчасці:
А час быў няроўны, такі Няпэўны, з душком панэгірыка. Крывілі душой мастакі I плакала бедная лірыка. Я хворае сэрца лячыў, Сьлязьмі мая песьня сачылася.
На нітцы вузлы я лічыў, А нітка з жыцьцём ня лучылася...
(Адмысловая нітка)'
Перажыта шмат, а боль да скону. Дні, гады адгрукалі вайной.
Браў разгон я — ня было разгону, Ня гучэла слова навіной.
(Веснавыя настроі)1
I хоць “ня гучэла слова навіной”, не было “разгону ў паэзіі”, аднак вершаў рытарычных, заказных, на тэму дня пісалася шмат, і ў 30-х гадах Рыгор Крушына падрыхтаваў да друку два зборнікі: “Паэзія чырвонаармейца” (выдадзены ў 1931 г.) і “Шкумат пачуцця” (так і не пабачыў свету). Вершы, апавяданні, крытычныя артыкулы, пераклады Крушыны гэтага часу маюць выразны адбітак 30-х гадоў, згубных для высокага творчага натхнення, пра што можна меркаваць нават па назвах асобных твораў: “Партыя, слухай!”, “Галасуем”, “Расцвітае ўсё навокал”, “Усе на выбары”, “Спеў з Дняпра і Нёмана”, “Навагодняя ёлка”. Такія вершы — даніна афіцыйшчыне, павярхоўнай, лозунгавай дэкларацыйнасці, якія нічога не давалі ні паэту, ні чытачу. 3 той жа афіцыйнай савецкай літаратуры былі і пераклады Крушыны: “Песня пра Сталіна” (М.Рыльскага), “Пастух Міхась” (С.Міхалкова), “У маўзалеі” (Джамбула), “Паводзіны Уласа Лабатраса” (У.Маякоўскага), “Песня пра Мамлакат” (Л.Высоцкай), “Дзень выбараў” (М.Асеева), “На майдане” (П.Тычыны), хоць перакладаў ён і некаторыя класічныя рэчы Бальзака, Міцкевіча, Лесі Украінкі.
Магчыма, разуменне асаблівасцяў небяспечнага часу, імкненне абмежаваць сябе пэўнымі тэматычнымі рамкамі ў творчасці, а таксама знаходжанне ў Маскве (вучоба ў інстытуце кінематаграфіі) выратавалі Крушыну, які ў 1934 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, ад сталінскіх рэпрэсій. Свой погляд на творчы працэс 30-х гадоў пазней ён выкажа ў вершы “Палітык ці паэт”:
Калі ў душы крычыць палітык, — Паэтаў голас нікне, гіне.
1 Крушына Р. Сны і мары. Нью-Ёрк—Мюнхен, 1975. С. 11.
2 Крушына Р. Вясна ўвосень. Нью-Ёрк—Мюнхен, 1972. С. 114.
1 вершы вэрхалам агітак Пяюць партыйнай верхавіне...
Ды і ў яго паэзіі гэтага часу, як вызначыў сам паэт, “нешта тлела, курэла, трашчэла, гасьлі подзьмухам іскры ўначы”, “крычаў і крочыў пан палітык”. А сэрца ўпотай прагла красак, у душы выспявала жаданне спяваць, як хацелася, як настроена была лірычная муза паэта. Аднак не можа мастак, скаваны страхам, пісаць ад сэрца. Ён павінны падпарадкоўвацца абставінам свайго часу. А які гэта быў час, асабліва для паэтаў, Крушына згадае пазней у вершы “3 далёкай Поўначы”, дзе балючым словам успомніць сваіх сяброў, што апынуліся ў Гулагу. Адны з іх загінулі, другія выжылі, трапілі на чужыну. Тыя, што засталіся на радзіме, апынуліся ў творчай несвабодзе. А былі і такія, што не здолелі вырвацца з абдымкаў улады. I нездарма пазней, на эміграцыі, Крушына ў свой першы том “Выбранага^’ (НьюЁрк, 1957) прапанаваў толькі некалькі вершаў, напісаных у 20— 30-х гадах, паводле якіх можна меркаваць аб сапраўдным таленце, што прабіваўся ў такія неспрыяльныя для паэзіі часы. Вершы гэтыя (“Ля ракі”, “Ластаўка”, “На прадвесьні”, “Злое шчасьце”, “Мне шкада”, “Вячорны сьпеў”, “Падарунак”) сведчылі таксама, што паэт імкнуўся вырвацца праз устойлівыя догмы на прастор вольнага мастацтва, дзе нязмушана гучалі самыя разнастайныя матывы. Паэту хацелася “без крыку, з простым імем да хараства ісьці”, што разыходзілася з крэда савецкай паэзіі 30-х гадоў. Яго Муза мела “злое шчасце”, якое прадвызначыла драматычны лёс мастакана самым пачатку творчага шляху — быць паняволенай птушкай (салаўём) у клетцы. Гэты сімвалічны вобраз паэта, які не мае свабоды творчасці, узмоцнены другім метафарычным вобразам — прыгожай кветкі, вырванай з роднай глебы (“Мне шкада”). Цяжка аўтару, як таму загнанаму ў клетку салаўю, апынуцца ў ланцугах цэнзуры, але яшчэ цяжэй быць адарваным ад Бацькаўшчыны. Ужо тады паэт прадбачыў свой выгнанніцкі шлях, які пачаўся ў 1944 годзе. (Жыў напачатку ў Германіі, затым у ЗША, дзе і памёр у 1979 годзе. Пахаваны на беларускіх могілках Саўт-Рывера, штат Нью-Джэрсі.)
I на гэтым шляху, у многіх паэтычных зборніках паўстае вобраз выгнанца, ужо вольнага паэта, але з параненым сэрцам, якога мы бачым у самых розных абліччах: чорнай лебедзі з
перасечаным крылом, удовага бусла, дзікай крушыны, перасаджанай з лясной глушы ў цывілізаваны сад. I ўсюды, дзе б ён ні быў, у якія краіны ні прыводзіў яго вандроўніцкі лёс, у душы паэта дамінавала балючае: “Зямля чужая не сагрэе // Таго, хто любіць родны край...”
Крушыне лес далёкі сьніцца, Нядоляй нудзіцца сваёй.
I сьпеюць воўчыя чарніцы Яшчэ гарчэйшыя на ёй...
( Крушына)3
Так канчаткова ўдакладніўся і замацаваўся літаратурны псеўданім паэта — сціплай беларускай крушыны, з горкімі, як слёзы выгнанца, ягадамі (верш “Крушына” напісаны ў 1945 г.). I пазней, удалечыні ад Бацькаўшчыны, не раз у яго вершах будзе згадвацца вобраз крушыны (“Хачу я на Случчыне // Прачнуцца крушынаю...”).
За трыццаць гадоў актыўнай творчай працы на эміграцыі Крушына выдаў сем паэтычных зборнікаў, напісаў шэсць цікавых, змястоўных паэм, займаўся форматворчасцю (упершыню ўвёў у беларускую літаратуру такія віды верша, як паліндром, туюг, газэлі, канцона, японскія танкі, пісаў санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны, працягваючы пачатае М.Багдановічам, У.Дубоўкам, Я.Пушчам). Друкаваўся ў многіх эмігранцкіх беларускіх выданнях: “Шляхам жыцця”, “Пагоня”, “Шыпшына”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Божым шляхам”, “Конадні”, “Сакавік”, “Бацькаўшчына”. Як празаік Крушына (Кастусь Рамановіч) напісаў апавяданне “Чорныя Дразды”, успаміны “Вогнішча”, “Пагібель праз жарты”, нарысы “Шумавінне”, “Паэзія геолагаў”, крытычныя артыкулы “Барыс Мікуліч”, “Сымон Будны”, “Паўлюк Шукайла”. У 50—60-х гадах працаваў на радыёстанцыі “Свабода” ў Мюнхене, займаўся грамадскай і рэдактарскай дзейнасцю, быў адным з заснавальнікаў Беларускага інстытута навукі і мастацтва у Нью-Ёрку (1951), з’яўляўся адзіным прадстаўніком ад беларускай пісьменніцкай эміграцыі ў Міжнародным пэн-клубе.
Індывідуальна-творчае развіццё Крушыны як паэта, змест і эстэтычны лад яго вершаў змяняліся па меры асэнсавання аўта-
3 Крушына Р. Выбранае. Нью-Ёрк—Мюнхен, 1957. С. 17.
рам жыцця ў вольным свеце, набыцця сапраўднай свабоды слова. Эміграцыя, з аднаго боку, зняла покрыў забароненасці на слова, з другога — напоўніла сэрца паэта такім смуткам і тугою па родным, пакінутым, што нельга было не выказаць гэта ў шматлікіх вершах, якія выліваліся з душы вольна і нязмушана (“Стаю над памяцяй разрытай // Як той бяз ветру млын...”). Адкрыліся новыя тэматычныя гарызонты. Куды знікла афіцыйшчына, павярхоўнасць, лозунгавасць пачатковага, падсавецкага перыяду творчасці. Перад намі ўжо ў вершах зборніка “Лебедзь чорная” (выдавецтва “Пагоня”, 1947) паўстае пранікнёны лірык, які пачаў “свой шлях ціхай песьняй адмерваць”, выказаў непазбыўны боль і тугу па назаўсёды пакінутай радзіме, якая амаль дашчэнту знішчана вайной, а тысячы беларусаў параскіданыя па ўсім свеце, як тыя параненыя лебедзі, не маюць змогі падняцца і паляцець у родны край.
Лебедзь чорная — Гэта ж нашае жыцьцё. У ноч бяззорную Мы — апаўшае лісьцё. Адарваныя
Ад Палесься мы зусім, Наш каханы край
Песьцім песьнямі і сьнім...
(Лебедзь чорная)*
Такія ж матывы гучаць і ў вершы “Маім братам”, дзе паэт, звяртаючыся да беларусаў-выгнанцаў, выказвае свае і іх горкія пачуцці (“Вядзе нядоля шлях віты, // Бяздомных гоніпь па чужыне, // 1 я і ўсе мае браты // Жывём на лепшым успаміне...”). I далей, у наступных паэтычных зборніках, якія выдаваліся ў Нью-Ёрку—Мюнхене (“Выбраныя творы”, 1957, “Вячорная лірыка”, 1963, “Хвіліна роздуму”, 1968, “Вясна ўвосень”, 1972, “Дарогі”, 1974, “Сны і мары”, 1975), паэт найперш пераасэнсаваў свае погляды на прызначэнне паэта і паэзіі, пакінуўшы ўсё ж у іх аснове ранейшае, юнацкае: “роднае слова, пашырайся” і гэтым беларускім словам апісаў гісторыю і красу радзімы, экзатычную прыгажосць чужых краін, чалавечыя пачуцці, перажыванні, узвышанае і зямное каханне.
4 Крушына Р. Лебедзь чорная. (Б.м.), 1947. С. 3.
Усе паэтычныя кнігі Крушыны ўяўляюць сабой не збор розных вершаў, напісаных у розныя гады, а адзіную, цэласную сістэму дачыненняў і ўзаемасувязяў паэта з навакольным светам, сістэму, якая фармавала яго асобу на пэўных этапах, узбагачала духоўнаэстэтычна. Адзінай яго палітыкай стала настальгія па Бацькаўшчыне, вернасць роднай мове. У гэтым ён стаў самым шчырым і адданым нацыяналістам, і нацыяналізм гэты праяўляўся ў яго паэзіі прасветлена-лагодна, так, як снаваўся ў сэрцы. Паэт разумеў — вяртання назад няма, жыў і ўспрымаў чужую культуру, прыгажосць свету, дзе заўсёды жыла Беларусь. Мусіць, няма ніводнага верша з усіх зборнікаў, дзе хоць нейкай рысачкай, дэталлю, успамінам не прысутнічала б радзіма, як ціхі сум, адхварэлы боль, нязгасная, але светлая туга. Аднак творчасць Крушыны не перайшла ў трагедыйную танальнасць.
У яго кнігах, як і ў іншых аўтараў, на сцэну выходзіць галоўны мастацкі вобраз — лірычны герой, які становіцца псіхалагічным цэнтрам усёй яго творчасці — адзінага і цэласнага мастацкага свету. У кнігах няма падзелу на цыклы па фармальным жанрава-тэматычным прынцыпе. Кожная з іх — своеасаблівы раздзел, які раскрывае змест і этапы ўнутранай эвалюцыі лірычнага героя, перыяды яго развіцця і станаўлення як асобы. Праблема ўласнага лёсу, як і лёсу Бацькаўшчыны, шляхоў-дарог становіцца адной з асноўных у роздуме паэта аб прызначэнні паэзіі. Ідэя дарогі, як ні ў аднаго з пісьменнікаў-эмігрантаў, набывае важнае значэнне, бо дарогі Еўропы, Азіі, Амерыкі, па якіх вандраваў паэт і якія апісваў беларускім словам, выклікалі ўпэўненасць, што і Беларусь будзе жыць, як жыве ўвесь цывілізаваны свет. Гэтыя “сны і мары” — своеасаблівыя сімвалы паэтаў-выгнанцаў, іх духоўны стан. У Рыгора Крушыны гэта назва цэлага зборніка, дзе сны і мары вар’ююцца, набываюць розныя вызначэнні, сімволіку, складаную поліфанію героя, “двайніка” аўтара, які можа набліжацца ці аддаляцца, супрацьстаяць паэту як чалавеку, але без якога не можа быць поўнага выказвання, адлюстравання духоўнага пачатку асобы паэта і лірычнай тэмы. Крушына пазбягаў адкрыта ідэалагічных пабудоваў у сваіх вершах. Як лірычны паэт, ён ужываў іншыя сродкі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, выказвання сваіх поглядаў. Ён стварыў сваю філасофію асобы, у цэнтры якой — роздум пра тое, што сабой уяўляе чалавек, выгнанец, што ён адчувае, трап-
ляючы пад уздзеянне зусім іншых маральных і матэрыяльных каштоўнасцяў у вольным свеце (“Але я ўсё ж гатоў вучыцца, як пазнаваць красу, // Хай доля скочыла ваўчыцай, // Я долю панясу...”). Як вядома, лірыка не належыць да тых галінаў мастацкай творчасці, якія адкрыта, “у лоб” навучаюць жыццю, ставяць вострыя надзённыя праблемы. У лірыцы галоўным чынам замацоўваюцца, адлюстроўваюцца перажыванні душы лірычнага героя і самога паэта, які стварае вершы на адзіноце, эксперыментуе, шукае свае формы, каб паўней выказаць сябе, свае пачуцці, думкі, убачанае і перажытае.
У многіх вершах, напісаных на пачатку эміграцыі, Крушына абвесціў прынцып вольнага ад палітыкі і ўладаў мастацтва. Вызначаючы сваё паэтычнае “я”, творчую індывідуальнасць, паэт разумеў мастацтва слова, літаратуру наагул як споведзь, у якой раскрываецца душа мастака. Галоўная задача паэта, згодна з Крушынам, палягае ў тым, каб вызваліць тыя глыбіні духу, якія засланяліся афіцыйна-кан’юнктурнымі, наноснымі з’явамі вонкавай рэчаіснасці, адысці ад безаблічанага “мы” і сцвердзіць веліч, шматграннасць філасофскага паняцця “я”, далучыцца да боскай гармоніі свету, мець Бога ў душы (“трэба яго адчуваць у сабе, у істотах зямных, у прасторы...”). У вершы “Азь есмь” паэт сцвярджае:
Я — сіла
3 розумам і хараством, Арыгінальны Я індывідум. Я — ганаровы,
I усё тут маё, і зямля мая,
I словы мае — шчыт і пакровы.
Я — гучнагалосы, Я і нямы
I узьняты,
I зганьбаваны часам.
I ў космасе Я,
I на морскім дне,
I ў дыханні жывым, нясуцішным. Душа-бунтарка пярэчыць мане I хвалюецца даўнім і прышлым...
(Азь есмь)5
Прызначэнне паэта — найперш служыць сваім мастацкім словам людзям, выводзіць іх з шэрага, сумнага, цяжкага існа-
вання (“Я не хачу бачыць хмары, // верадзіць мой чысты зрок!..”), супрацьпаставіць яму высокія парыванні душы, каханне, любоў да радзімы, красы прыроды, вольнай стыхіі, жаночай прыгажосці.
Мне карцела падняцца на хвалях, 3 вышыні адчуваць глыбіню, Бачыць сьвет у прыгожых каралях... Я ўзьляцеў. Я і мрою, і сьню...
(На ўзьлёце)ь
Залатая паэзіі арка.
Я хацеў бы прайсьці праз яе, Каб пачуць, як хвалюе Пэтрарка I як наша сучаснасьць пяе...
( Санэт)7
Я цьвет Палесься бачу ў сьне, Сьпяваю вёску, лес і поле...
(Туга па вясьнеў
Так паступова раскрывалася паэтычнае крэда аўтара, этычна-эстэтычны накірунак яго лірыкі, пазначанай суб’ектыўнасцю, камернасцю. Як ні адзін з эмігранцкіх паэтаў, Крушына аб’ехаў амаль усе краіны свету і побач з настальгічнымі матывамі (зборнік “Лебедзь чорная”) выказаў радасць ад сустрэч з нязведаным, шчырае захапленнне прыгажосцю свету (зборнік “Дарогі”), шмат раздумваў, параўноўваў лад і ўзровень жыцця на Бацькаўшчыне і на замежжы (зборнікі “Хвіліна роздуму”, “Вясна ўвосень”), будаваў “палацы фантазіі”, жыў снамі і марамі, зямным, пачуццёвым каханнем да жанчыны і ўзвышаным да роднай Беларусі, якая здалёк паўставала ў арэоле святасці і пакутніцтва. Усё гэта станавілася тэматычным “вытворчым полем” яго паэзіі, на якім вырасталі лірычныя вершы, красавала разнастайнымі фарбамі, славілася выдатнае беларускае слова.
Няхай гучыць яно прыгожа і шчасьліва, Бо шчыры Бог у роздуме маім. Бог хараства, дабра!
6 Крушына Р. Сны і мары. С. 10.
7 Тамсама. С. 18.
8 Тамсама. С. 51.
Бог мрояў і каханьня!
Нясу я слова ў сьвет
I сам я ў слове новым
Знаходжу захапленьне, сэнс жыцьця.
Жыву — пяю
Я — у коле каляровым
Маіх пачуццяў, думак, адкрыцця.
(АрхафонУ
У многіх вершах, дзе прыадчыняецца творчая лабараторыя паэта, аўтар сцвярджае, што паэзія — гэта сад, які пры натхненні цвіце словамі, прыгожымі летуценнямі, песнямі, непераможна-маладым духам імкненняў і хаценняў. Роднай мовай паэт вітае ўсё жывое, радкі бягуць ручаямі, спяваюць аб сініх валошках, дарагіх вобразах, пакінутай радзіме. Ён увесь у пошуках новага кірунку ў жыцці, новых колераў і слоў-самацветаў. Паэт не стамляецца падкрэсліваць магутную сілу слова, якое нясе людзям святло, любоў, абуджае “прыгожы сьвет і ў хаме”. Паэт прызнае вышэйшасць мастацтва, якое апявае хараство, сцвярджае чалавечы, боскі сэнс у паэтычным слове.
Чалавек без сьвятыні — жывёла, Без паэзіі пуста і мёртва, Без любові —
Жыцьцё сумнакволае.
Хто бяз слова,
Той сьвет не разгортваў.
Слова — Бог.
Бог — Любоў.
Бачу слова ў любові.
А любоў на зямлі разьвінаецца ў слове...
(Як цудоўна на сьвеце, прыгожа)10
Крэда паэта выказана таксама ў змястоўных вершах “Слова”, “Цымбаліст”, “У каляровых эмоцыях”, “Веснавыя настроі”, “Пажоўклая кніга”, “Наш бурны век”, “Паэту-земляку”, у якіх яскрава паўстае вобраз мастака-творцы, які раз і назаўсёды
9 Крушына Р. Хвіліна роздуму. С. 63.
10 Крушына Р. Вячорная лірыка. С. 75.
ўсвядоміў, што яго скарб “не там, на дне карыта, а ў глыбіні людзкой душы” і што для паэта галоўнае — “жыць хараством, любоўю, цяплынёй”.
I нездарма ў прыгожым садзе паэзіі Крушыны пануе муза, якая набывае абліччы розных кветак у адпаведнасці з настроем і натхненнем паэта. Ён бачыць яе то букетам бахматых гваздзікоў, то ружай, то астрай белаю, лілеяй, ці раптам яна расцвітае вінаграднай лазой, рамонкамі, васількамі, або ўяўляецца маладой красуняй з кветкамі ў косах, як мара, як каханка — чыстая і песенная. Але бывалі роспачныя моманты, асабліва калі паэт страціў родную глебу, згасла натхненне, а муза — астра белая, сціплая прыгожая кветка роднага краю — апынулася на дарозе ў пыле, і сэрца паэта напоўнілася смуткам, жалем, болем, пакутлівым роздумам над страчаным. У такія моманты паэт шукаў словы-кветкі, каб яны былі “зельлем і замовай // на людзкое зло...” (“Прыйшла”, “Ты не чапай”, “На тэрасе”, “Напэўна забылі”, “Сьпяваюць родныя палі”, “Дзень замкнуўся”).
Метафарычнае ўвасабленне руху думак, настрояў, эмоцый аўтара і лірычнага героя праз вобразы кветак мае глыбокі падтэкст. Паэт, сцвярджаючы, што для мастака чалавек — аснова творчасці, раскрывае свой філасофскі роздум пра хуткаплыннасць жыцця, уплыў на чалавека згубных сілаў праз тужлівачорныя колеры (“чорныя ружы і тульпаны”, “чорныя кусты смародзіны, ажыны”). Васількі, рамонкі даюць надзею на спатканне з радзімай, паняцці дабра і шчасця паэт увасабляе ў вобразах белай і чырвонай ружаў. Гэты роздум пра жыццё, пра вечнае і часовае, лёс творцы, яго душэўны стан атрымліваюць у вершах Крушыны своеасаблівае рэчавае ўвасабленне. У такім разе паэтычныя вобразы не страчваюць сваёй пластычнасці, эмацыйнай афарбоўкі, пераводзяцца ў прадметна-эстэтычны рад, і чытач лёгка ўлоўлівае скіраванасць аўтарскага роздуму. Вершы прыходзяць з вышыняў натхнення, з радасці існавання, хваляванняў, ростаняў і сустрэч, мрояў, кахання, з любові да Бацькаўшчыны і роднага слова. Тады нарастае творчы настрой, як няўтольная смага, пяро завіхаецца, як серп на жніве, паэт спяшаецца збіраць збожжа слоў, абмінаючы “балота, зараслі калючак, каб зноў квітнеў сад паэзіі, чуўся “гаючы подых Беларусі”.
Паэту на чужыне заспакаеннем і ўцехай служаць не толькі ўспаміны, але і роднае беларускае слова, якім снуюцца з душы
вершы і якім ён моліцца за родны край (“Малітвай родная гаворка // I родны вобраз у ваччу. // Сярод чужых мне цяжка, горка...”). У многіх вершах (“Спадчына”, “Герань”, “Мне даруй”, “Белая нявіннасць”, “У засмучаных эмоцыях”, “Лятуценьнямі лунаю” ды інш.) паэт сцвярджае прыгажосць беларускага слова, згадвае яго гісторыю не толькі праз Купалавы вершы, але і праз дарагія вобразы радзімы, спявае ім у “святынях мастацтва”.
Я малюся, каб слова маё Ня было між тупых і ў загане, А каб мела яно гастрыё
I ўшчапляла ў народзе каханьне. Каб сьмяяцца і плакаць маглі I, як дзеці, наўскрык захапляцца, Каб паважна на нашай зямлі Шанавалася творчая праца...
( Мне даруй)"
Муза паэта прайшла складаны жыццёвы шлях, адчувала сябе бяздомнай, перажыла буры-штормы, маразы, жах і сум, але нязменна летуцела над Беларусяй, каб дакрануцца да крыніцы родных вобразаў, фарбаў, гукаў. I хоць бывалі дні, “як дэмана пракляцце”, аднак не кінуў паэт сваёй Ліры, як не выракся роднай мовы. Цяпер, жывучы ў Нью-Ёрку, дзе лірыка не можа “на голым урбанізме // Прыгожа, пышна краскаю цьвісьці”, паэт, хоць і ўражаны нябачанай веліччу агромністага горада, аднак ягоная муза зноў і зноў звяртаецца да недасяжнай цяпер айчыны.
Палескіх гушчараў Ён мовы ня кінуў.
Ня страціў тых чараў На бруку Брукліну... (Апостал каханьня)'2
3 гадамі паэт і ў чужой краіне знайшоў сваю радасць і ўцеху, аднак з усіх сваіх цікавых і радасных дзён ён імкнуўся “да сівых
11 Крушына Р. Вячорная лірыка. С. 17.
12 Тамсама. С. 95.
курганоў старасьветчыны, // да зямлі, што завуць Беларусяй”, але ўжо не чорная, а белая туга запанавала ў яго сэрцы, смутак “стаўся лёгкім і сагрэтым”.
Усё, што я марыў і некалі сьніў, Збылося, хоць з болем радзіму пакінуў. Я выйшаў у сьвет, я свой шлях адчыніў Да сонечных вёснаў і добрых спамінаў.
(Сны і мары)п
Але ўсё гэта не азначала, што Крушына пачаў ствараць лёгкія, безыдэйныя песні. У вершах “Немы лірык”, “Восеньская элегія”, “Пустэча”, “Індывід”, “Круць-верць”, “Абстракцыя”, напісаных у розныя гады, як галоўнае для аўтара сцвярджаецца думка, што ў кожны свой верш паэт мусіць укладваць душу, мусіць знаходзіць такія словы, якія б краналі, захаплялі людзей (“не знайшлі мы ў сто каратаў слова, а яно існуе на зямлі...”)-
Аўтар не можа спадобіцца модным паэтам, якія пад шыльдай мадэрнізму сыплюць у рыфмаваныя радкі словы-медзякі, выдаючы іх за скарб і золата. Але такія песні без сэнсу, без душы — бліскучыя бразготкі, якія нікога не кранаюць, нічога не даюць людзям. Крушына не ўспрымае такіх песняў, тым больш калі іх спяваюць з крыўляннем, бясконцымі паўторамі аднаго і Ta­ro ж радка ці слова. Ён выступае супраць прымітыву, паўтораў, адмаўляе пустыя, прадажныя песні, напісаныя на патрэбу дня. Паэт упэўнены, што “натхненьне не купляецца”, разумеючы, аднак, што не ўсе аўтары зберагаюць, праносяць свой талент праз масткі сапраўднага мастацтва. I хоць ён перакананы, што гэтая “маскультура” ніякім чынам не можа стаць альтэрнатывай сапраўднаму мастацтву, аднак унутрана не пазбаўлены сумневаў, супярэчлівых пачуццяў, што сёння амаль нікому не патрэбныя змястоўныя, а тым больш тужлівыя песні выгнанніка. I ўсё ж, пераадольваючы гэтыя хвіліны бязвер’я, безнадзейнасці, паэт знаходзіць у творчасці той гаючы нектар, што поіць усё жывое, што не дае душы зарастаць абыякавасцю. Трэба толькі нястомна шукаць празрыстыя крыніцы, з якіх струменіць натхненне, тварыць у радасным прыйсьці таго, што жыве ў марах і сэрцы.
Паэзія для Крушыны — гэта космас, дзе “дух не ў палоне і разум не скуты”. 3 вышыняў гэтага космасу ён бачыць сябе — паэта, падобным на Дон-Кіхота, але выбраўся ён у свой жыццёвы паход “з пяром, а не са шпагай”. Герой Сервантэса, які шукаў веру, любоў, праўду ў свеце, не зважаючы на знявагу, насмешкі людзей, бескарысліва служыў сваёй ідэі. Беларускі паэт, стоячы перад помнікам Дон-Кіхоту на плошчы Мадрыда, уяўляе сябе і свайго лірычнага героя такім жа рыцарам ідэі, які прысвяціў жыццё вышэйшаму ідэалу паэзіі, сэнс якой — дабро, прыгажосць, любоў, праўда пачуццяў, чалавечых перажыванняў (верш “Дон-Кіхот”). Гэты ідэал ва ўяўленні Крушыны меў выразны асабісты характар, бо для яго мастацкае слова, наагул мастацтва — тое, без чаго нельга існаваць. I справа паэта — як мага дакладней і глыбей перадаць не толькі народжанае ва ўласнай душы, але і вонкавы свет у яго разнастайных сувязях і праблемах. Гэтая асабістасць паэзіі Крушыны спрыяла таму, што ён змог паказаць Бацькаўшчыну ў такім арэоле святасці і прыгажосці, як ні адзін з паэтаў замежжа. 3 вышыні пройдзеных шляхоў, перажытага і пабачанага ў свеце Беларусь здаецца краінай у крышталі, краінай, што “людзкія цешыць душы”.
Той цаніць свайго ня можа, Хто сядзіць заўсёды ў хаце. На чужыне дні трывожна Нам прыгадваюць аб страце. Мы згубілі ўсё, што мелі. Але дух яшчэ трывалы — Звоняць струны ў нашым целе, Слаўных прадзедаў цымбалы. He кажэце мне, што ў пекле Беларусь мая счарнела, Што лясы і пушчы сьсеклі... Як была, так будзе белай...
(Краіна ў крышталі)^
Да раскрыцця традыцыйнай у літаратуры тэмы Бацькаўшчыны Крушына падыходзіць з пазіцый свайго часу і становішча вольнага чалавека. Гэта было новае асэнсаванне тэмы на грунце ўласнага жыццёвага досведу. Паэт не мог не верыць, што Бела-
русь стане вольнай, адродзіць свае лепшыя, спрадвечныя асновы жыцця, нягледзячы што дзесяцігоддзямі яе душыў “той культ эпохі цемрашала”. У вершы “Пробліск будучыні” паэт раскрывае гісторыю радзімы, гаворыць пра звычаі бацькоў і дзедаў, якія ад старажытнасці жывуць у асяроддзі беларусаў: ветліва і гасцінна сустракаць гасцей, аддаваць ім лепшае, што ёсць у хаце, нават апошнюю лусту. Але дайшло да таго, што ў краіне пачаў валадарыць чужынец, скарыстаўшы такую самаахвярнасць і дабрыню гаспадароў, пачаўся “рабунак і гвалт, і пажар, і нават святыняў руіны...” Народ згалеў, ні хлеба, ні мяса, зацірка, шчаўе, лебяда — ад такога харчавання марнелі і гінулі дзеці. Чужынцы давялі народ да кайстры і кульбы, не стала спакою, многіх праглынула Калыма, пачуцці, думкі людзей скаваныя калючым дротам, адзін акупант змяняўся другім. Ратунку многія беларусы шукалі ў выгнанні, у іншых краінах, змагаліся за сваю Бацькаўшчыну справай і словам.
Бо той, хто шукае дарог Да праўды і светлай свабоды, Зьмірыцца ніколі не мог — Ён мае змагацца заўсёды...
(Пробліск будучыні)15
У такіх матывах паэзіі Крушыны выразна адчуваецца наследаванне Купалавым нацыянальна-вызвольным ідэям. Паэт безаглядна верыць у нацыянальную ідэю, змагаецца за яе “дабром і пяром, любоўю і шчырым прызнаньнем”, спадзяецца, што “засьвеціць Вялікае Свята”, зноў “багата накрыецца стол, гамонкай напоўніцца хата...” і на гэтым свяце людзі не забудуць і яго, паэта.
Я веру, мой край расьцьвіце, Зайграе свабоднае слова, I нехта ў сваёй дабраце Пакліча мяне ганарова...
(Пробліск будучыні)'6
Пакінуўшы разбураную вайной радзіму, перажыўшы трагедыю выгнання, паэт адчувае непарыўную знітаванасць з род-
ным домам. Як і ў творчасці іншых паэтаў-выгнанцаў, у Крушыны паўстаюць традыцыйныя вобразы маці і сына, што сімвалізуюць гэтую непарыўнасць.
Сэрцу мірсьціцца даўняе, роднае!
Толькі боль узрастае ўдвая:
За паўсьветам, за далеччу воднаю Ты гаруеш, матуля мая.
Душыць крыўда... Ніякімі лекамі He загоіцца смутак душы.
Засьпявай нашы песьні, як некалі, I за сына малітву скажы...
(Да цябе, дарагая)'1
У вершах “Адвячоркам”, “Сын жыве”, “Ці пачуе”, “Згадка”, “Весьнія надзеі”, “У засмучаных эмоцыях”, многіх іншых раскрываецца драматызм лёсу выгнанца, якому здаецца, што гмахі Нью-Ёрка, гэтага “непазнанага Бабілёна”, хіляцца, “зыходзяцца бы сківіцы”, абцугамі каменнай вуліцы сціскаюць сэрца. Непрыманне вялікага, чужога горада таму такое трагедыйнатужлівае, што лірычны герой глядзіць на яго нябачаную веліч праз адчуванні выгнанца, якому няма нічога мілейшага, лепшага ў жыцці, чым пакінутая Бацькаўшчына. Многія патрыятычныя вершы Крушыны, нагадваючы маналагічныя споведзі, своеасаблівыя элегіі, працягваюць традыцыі Купалавай “Спадчыны”, Коласавай “Новай Зямлі” (“Бачу цябе я ў сваім падарожжы”, “Іду ў твой сьвет”, “Крылатых ценяў рух няспынны”). Пачуцці, перажыванні свайго героя паэт перадае праз адпаведны стан прыроды, праз кантрастныя вобразы тугі і радасці, каляровыя адценні. 3 цягам часу яго сны і ўспаміны пра Бацькаўшчыну набылі светлыя, белыя, яркія фарбы, якія праяўляліся праз прыродаапісальную лірыку. Радзіма зазвінела ў вершах паэта (“Учора тут прайшлі касцы”, “Вечар повен паэзіі”, “Чаромхавы чад”, “Мроя-беласьнежка”, “Дзьве вясны”, “Буслава трывога”, “Веснавы парастак”) гучнай прыгожай музыкай, у жывой памяці паўставалі дні маленства, далёкія, мілыя вобразы, прыходзіла вясна, зацвіталі сады, белыя рамонкі і сінія васількі пераліваліся ў залатой хвалі збажыны, у высокім небе чуўся спеў жаўрука, стракацеў краскамі луг...
Іду ў твой сьвет — у цьвет вясны, Іду сьпяваць, маліцца.
Хай казка роднай стараны Жыве ў тваёй сьвятліцы. Хай паўстае жывы абраз Далёкай ціхай вёскі.
Дзе я адчуў, пазнаў ня раз I сум, і шчасьця ўсплёскі.
(Іду ў твой сьвет)'*
Прыродаапісальная лірыка Крушыны прываблівае сваімі фарбамі, гармоніяй і прыгажосцю родных краявідаў. Пейзаж арганічна звязаны з аўтарскім светаадчуваннем, цалкам яму падпарадкаваны, дапамагае чытачу ўвайсці ў эмацыйны свет паэта, яго сны і летуценні.
Прасторай сіняй павяла Дарога ў родную краіну. 1 я высока на вятры Ляцеў пад сонечным зіхценьнем. Трымаўся моцна, і з гары Сачыў за ўласным сваім ценем. Мой цень ужо над Вільняй плыў. Вунь Слуцак, Менск перад вачыма. I хваляваньні і парыў — Суняцца духу немагчыма...
I я прачнуўся...
(Сон)'9
I найчасцей паэт прачынаўся на сваёй малой радзіме — Случчыне. (“Я гляджу засмучана // у недасяжнасьць далечы. // Засьпявала Случчына, // маё сэрца палячы...”). Случчына — найбагацейшая зямля Беларусі — паўстае “вобразам мінуўшчыны”: заможнымі хутарамі, багатымі кірмашамі, вясельнымі караваямі, салодкімі ўспамінамі дзяцінства, дзе панаваў пах восеньскіх садоў, смолкі дух хвойнікаў, грыбных, чабаровых, ягадных бароў. Якой незабыўнай з дзіцячых гадоў кранальнай мелодыяй гучыць верш “У Слуцку смачныя ігрушы”:
Бэргамоты, сапяжанкі, Маляванкі і смалянкі,
18 Крушына Р. Вячорная лірыка. С. 5.
19 Крушына Р. Вясна ўвосень. С. 96.
I паненкі, і цукроўкі, 1 вінёўкі, і хунтоўкі, I яшчэ далікатэсы — Бэры слуцкія, дзюшэсы У красе нямой.
Ну, а яблыкі! Жытнёўкі, і апорты, і мядоўкі, I ранеты-наліванкі, манастыркі і цыганкі... Ды антонаўкі якія!
Сакавітыя, важкія У сьпелі залатой...20
Пра Случчыну Крушына напісаў цэлы цыкл выдатных вершаў (“Паветраныя замкі”, “Памятка”, “Дзёньннік маленства”, “Тое, што марыцца”, “Пад акном”, “Я выйду на вуліцу”, “На чужым аўтамабілі”, “Паўстала памятка журбы”, “Устрывожаная памяць”, “Фантазёр”, “Туга па вясьне”, “Сны” і многія іншыя), уславіў яе хараство, звычаі, лепшыя традыцыі, аддаў даніну любові і павагі родным, блізкім, незабыўным людзям. Дарагім падарункам для паэта быў слуцкі “найпрыгожы паясок”, які падарыла яму на развітанне дзяўчына-случанка. Гэты сімвал радзімы мае дзівосную сілу для выгнанца, бо ў яго ўплецены беларускія нацыянальныя колеры, мары маладой ткаллі, зоркі і праменні, краскі і крыжыкі — белыя, чырвоныя — беларускі даўні Бог, і паганскі Бог Ярыла. Нацыянальныя сімвалы для Крушыны, як і для іншых выгнанцаў, — гэта святыні, што перадалі нам далёкія продкі. Нездарма бел-чырвона-белыя колеры ўплятаюцца ў слуцкія паясы, пераважаюць у адзенні беларусаў. Яны сведчаць пра чыстую, сумленную душу народа, які нямала праліў крыві, адстойваючы незалежнасць свайго краю. I як балюча паэту ўсведамляць, што адвечна-беларускія святыні зняважаныя на забранай радзіме. Гэты роздум, пачуцці аўтар раскрывае ў паэтычным абразку “Асьнежана лісьце каліны”. Куст каліны, укрыты белым снегам, скрозь які, як кроплі крыві, прабіваюцца чырвоныя каралі ягад, нагадвае яму “залатую старонку, велічны вобраз краіны, якую чужынцы ўкралі...”
“Залатая старонка”, “краіна ў крышталі”, “велічны вобраз” — надзяляючы радзіму такімі прыгожымі эпітэтамі, апісваючы
мілае беларускаму сэрцу хараство прыроды, аўтар тым самым прызнаецца ў вялікай любові да Бацькаўшчыны. У вершах Крушыны часта згадваецца вобраз прыгожай случанкі — як вобраз малой радзімы, пашыраючыся затым да глыбіннага паняцця — вобраза любай маці-Беларусі. У эмігранцкай паэзіі наагул сцвердзілася параўнанне радзімы з маці, што традыцыйна і для ўсёй беларускай літаратуры. Крушына не проста параўноўвае, але і атаясамлівае радзіму з жанчынай, і не толькі з маці, жанчынайсялянкай, але і з каханай (“Бацькаўшчыну ў мілай пазнаю...”), нездарма столькі цёплых, ласкавых слоў ідзе ад самага сэрца паэта, калі ён кажа пра любоў да маці, каханне да маладой, прыгожай жанчыны, замілаванасць да дзяўчыны-случанкі, сцвярджаючы, што прыгажосць каханай і радзімы — адно.
Ажно цяпер пад старасьць, і далёка Закінуты ад родных, Я разгадаў на добрым успаміне: Каханай вочы не ў таемным змроку.
Яны ў сьвятле. У позірку гарачым Стаяць лясы, азёры, сенажаці.
Каханай вочы ў кветкавым багацьці, У іх цьвіценьне Бацькаўшчыны бачым...
(Вочы каханай)1'
У многіх вершах вобраз жанчыны зліваецца з вобразам прыроды, яе адвечнымі цыкламі адраджэння і замірання, узвышаючыся да сімвалічнага абагульнення Беларусі. Важнай асаблівасцю трактоўкі тэмы Беларусі ў Крушыны з’яўляецца тое, што Бацькаўшчына паказана ў светлай перспектыве. Яе вобраз даецца ў шырокай прасторавай і часавай дынаміцы, паўстае ў рэалістычных і ў той жа час па-філасофску абагуленых, сімвалічных пейзажах, афарбаваных то тужлівымі, то аптымістычнымі настроямі. Канкрэтныя малюнкі, апісанні прыроды, яе адвечная прыгажосць спалучаюцца з красой і прызначэннем жанчыны, працалюбівым характарам беларуса. Скразны матыў Бацькаўшчыны праяўляецца ва ўсіх вершаваных цыклах, але найбольш выразна гучыць у афарыстычных вершах “Лебедзь чорная”, “Крушына”, “Маім братам”, “Да цябе, дарагая”, “Чужая
зіма”, “Белая нявіннасьць”, “Адвячоркам”, “У засмучаных эмоцыях”, “Ці пачуе” і асабліва ў “Малітве выгнанца”:
Божа, дай сьветлы шлях чалавеку, Каб ня гінуў слабейшы ў прымусе. Спраўдзі мары, што носім спрадвеку, Дай прыгожай вясны Беларусі. Веру, прыдзе такая часіна — Маці ўбачыць радзімага сына...22
Калі ў “Малітве выгнанца” аўтар моліць Бога за Беларусь, то ў “Малітве”, напісанай ў 70-х гадах, даецца карціна свету другой паловы XX стагоддзя, і паэт моліцца за ўсю зямлю і народы, за сябе асабіста як за чалавека, які павінны вярнуцца да веры ў Бога ў гэты страшны, неспакойны атамны век.
Любоў да Бацькаўшчыны, шматварыянтна пацверджаная ва ўсіх паэтычных кнігах Крушыны, арганічна пералівалася ў тэму кахання, якую ні адзін паэт не абыходзіць у сваёй творчасці. Лірыка кахання — гэта споведзь душы, шчаслівыя імгненні, праз апісанне якіх праяўляецца светаадчуванне паэта. У Рыгора Крушыны гэты тэматычны цыкл вершаў (іх блізу ста) і паэм, пазначаны сціпласцю думкі і энергіяй пачуцця, можна падвесці пад агульную назву “Чыстая споведзь кахання”. Як ніхто з паэтаў-эмігрантаў, Крушына апяваў каханне ў самых розных яго праявах: пачуццёва-зямным (“Русалка”, “У гумне”, “Каханай жанчыне ня сьпіцца”, 'Тадоў мне не лічы”, “Танцуе пяро”, “У сямейным ладзе”, “Ты мне сказала”, “Пяшчотныя мянушкі”, “У ягадніку” ды інш.), эратычным (“Чайны домік”, ‘Тлуш лясная”, “Ты ляжыш неакрытая”), сімвалічна-ўзвышаным (“Твае вочы”, “Палеская Тамара”, “Каханьне пазнаеш не ў пацалунку”, “Ты мяне калісьці песьціла”, “Рунь”, “Вочы каханай”, “Маёй выбранніцы”, “Чужаніца”, “Я з табой пяю”), рашуча не прымаючы прадажнага, грубага сексу (“Маляваныя малінавыя вусны”, “Ілюзія”, “Кабарэ” ды інш.). Каханне трактуецца паэтам найперш як шчасце дваіх, з бясспрэчным пакланеннем адзінай абранніцы, з добрым, высокім стаўленнем да яе. I такое сапраўднае, зямное каханне ўспрымаецца як самы вялікі дар лёсу, які значыць для чалавека болын, чым іншыя маральныя каштоўнасці. Каханне для паэта і яго лірычнага героя — выказ-
ванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, сродак дзейснага спасціжэння і самога сябе, і навакольнага свету. У каханні ён бачыць апору свайго існавання, трывалы грунт уласнага жыцця, перамогу над прыземленасцю, штодрённасцю зямнога існавання. Калі ў вершах сімвалічна-ўзвышаных жаночы вобраз паэт уздымае да вобраза Беларусі, якая для яго — увасабленне ўсяго лепшага, што ёсць у жыцці чалавека, то і ў вершах эмацыйнапачуццёвых вобраз каханай, ці проста прыгожай жанчыны, таксама адкладваецца ў свядомасці паэта як згадка пра сваю любую краіну, а гэта пераводзіць вершы кахання ў звышпачуццёвы, нябесны (надсусветны) план. Супастаўляюцца як бы дзве рэчаіснасці — рэальна-эмпірычная і звышрэальная, узвышаная. Любоўная жарсць у рэальнасці выводзіць паэта за межы ўсялякіх праблемаў. Няма ў інтымных вершах матываў драматычных, побытавых, гучыць тэма гармоніі дваіх, адчуванне паўнаты шчасця, зліцця двух душ. Паэту, як і лірычнаму герою, імпануе гармонія і любоўная і духоўная, а галоўнае — мець такое шчасце з блізкай, роднай душой, каб шчасце і гармонія існавалі і ў сямейным жыцці. Аўтарскія пачуцці, перажыванні ў вершах кахання вылучаюцца мяккасцю, замілаванасцю, жарсцю, а ў эратычных — цнатлівымі апісаннямі жаночай красы і прывабнасці, якую ён не праміне заўважыць і адзначыць словам высокай павагі, пакланення, пяшчоты (“Прыйшла, як промень на сьвітанні”, “Вобраз мілай ветразем плыве”, “Ты была маёй песьняю”, “Твой сонечны позірк”, “Мая любая пралеска”, “Мая вясёлка, мая рыбка, ты галубка, перапёлачка, сініца...”, “Ты мая гарачая сьняжынка”, “Ясачка мая, зорка белая ў бэзе...”, “Зьявіся, любая, прымройся на сьветлы дзень, як цудадзіў”, “Я празь цябе бачу сьвет у чароўным сьвятле...”, “Уцеха позьняга каханьня...”, “Выйдзі ўвечары белай князёўнаю...”, “Ты дзяўчынай, як дзічкай, цьвіла...”). У інтымных вершах выказана многае з таго, што лічыцца патаемным, вельмі асабістым: прага кахання, пачуццёвасць, жарсць, радасць ад блізкасці з любай, захапленне вобразамі жанчын Рубенса, на карцінах якога лірычнаму герою бачыцца “пышнага цела мядовы алей”. Ды і наагул, выказваючы захапленне жаночай прыгажосцю, любуючыся танцамі андалузкі, лялечным хараством японскай гейшы, чарнакудрай, чарнавокай італьянкай, тэмпераментнай іспанкай (вершы “Танцорка”, “Сэньёрыта”, “Чайны домік”, “Маладая
андалузка”, “За мяжой”, “Сьвяты грэшнік”), успрымаючы іх, спакуслівых, прынадных, толькі як “чар паўдзённай казкі”, аўтар заўсёды згадвае іншы жаночы вобраз, ідэал каханай, у якім увасабляецца хараство радзімы. Лірычны герой вершаў кахання — сцверджанне і ўвасабленне палу, глыбока-пачуццёвай эмацыйнасці, маладосці, аптымізму. Сіла такіх вершаў Крушыны ў выразнасці, зрокавасці вобразаў, пераходнасці, натуральнасці асацыяцый. Яны заўсёды выкліканы вольнымі абставінамі, сапраўдным унутраным хваляваннем.
Твой кужаль косаў, незабудкі-вочы Мяне хвалююць...
А каб жа бачыць мне на свае вочы Мой сьветлы прывід, лёгкі стан жаночы! Хай Бацькаўшчыну згадвае маю, Якую гэтак горача пяю...
( Сэкстына)^
Гляджу на косы сьветларусыя I гладжу кужаль гэты.
Ізноў я мару Беларусяю, Тваім цяплом сагрэты...
(Гляджу на косы)ы
Каханай вочы не ў таемным змроку ... Яны ў сьвятле. У позірку гарачым Стаяць лясы, азёры, сенажаці.
Каханай вочы ў кветкавым багацьці, У іх цьвіценьне Бацькаўшчыны бачым.
(Вочы каханай)25
Я вітаю маю сьветларусую, У якой у вачах сонца, неба. Суцяшае мой зрок Беларусяю, Толькі пільна прыгледзецца трэба. Косы доўгія — сьпелая ярыца, Скрозь нагадвае нашу краіну. He, ніколі разлука ня здарыцца, Русай вобраз нідзе не пакіну...
(Чужаніца)1ь
23 Крушына Р.Сны і мары. С. 26.
24 Крушына Р. Выбранае. С. 65.
25 Крушына Р. Вясна ўвосень. С. 31.
26 Тамсама. С. 116.
Значнасць інтымнай лірыкі Крушыны палягае ў тым, што яна, захоўваючы няўлоўную мяжу паміж вузкаасабістым і высокапатрыятычным, дзякуючы эмацыйнасці, шчырасці, гранічнай адкрытасці аўтарскага голасу моцна ўздзейнічае на думкі, пачуцці чытача-беларуса, які не можа не падзяляць любоўнаўзвышаны пафас паэта.
Гэты пафас асабліва адчувальны ў паэтычным зборніку Крушыны “Дарогі”, дзе аўтар, які аб’ехаў амаль усю планету, выдатным беларускім паэтычным словам стварыў арэол святасці, годнасці і гонару сваёй радзіме, сцвердзіўшы яе жывое хараство, што бачылася яму праз незвычайныя цуды розных краін свету. Захапляючыся прыгажосцю Парыжа, любуючыся на яго “звышдзівосныя дзівы” (“Парыж”, “Эйфелева вежа”, “Notre Dame”, дзе “Дух Сьвяты, каменнай рызаю апрануты”), сузіраючы казачную Швейцарыю, хараство Капры, паэт летуценнай сілай пераносіўся ў родны край. На руінах антычнай Пампеі яму згадваўся разбураны вайною Менск. Квітнеючыя нябачанаяркімі, пышнымі колерамі дрэвы Іспаніі ўсміхаліся яму рамонкамі (“Сярод чужых”, “Рамонак Тэнэрыфы””, “Цыкады”), у Гранадзе гукамі кастаньет і зазыўным голасам гітары звінелі цымбалы, у партугальскіх музеях побач з сусветнымі скарбамі мастацтва паэту бачылася слава Беларусі — слуцкія тканыя паясы, на багатым, маляўнічым Мюнхенскім кірмашы над водамі Рэйна (“Баварскі кірмаш”, “Качкі над Рэйнам”) яму здавалася, што ён ходзіць па слуцкіх восеньскіх кірмашах; на Крыце, у Грэцыі (“Падарунак з Грэцыі”, “Лябірынт”, “Бяседа”), у лабірынтах цуда-палаца Кносаса нітка Арыядны вяла яго на радзіму. На Святой Зямлі — у Ерусаліме, праходзячы цярністымі шляхамі Ісуса Хрыста на Галгофу, стоячы ля Труны Гасподняй, паэт маліўся за айчыну, каб “адчуць у душы цытадэляю — Слова, Цуд і Любоў”. У пясках Сахары сэрца паэта білася цяжкай тугою (“Я сэрнам там, дзе ў хаце // Была мая калыска...”). У Сірыі, Егіпце, Індыі, дзе ад спякоты “зьнямелі кіпарысы, стаіць зялёная зіма” (“У Дамаску”, “А тут інакш”, “Александрыт”), паэту згадвалася беларуская зіма, “калядны сьнег і гоман родны”. Дарогі лячылі яго ад смутку-болю, падтрымлівалі неспакойны, “упарты, палётны дух”, давалі адчуванне бясконцага руху жыцця. Шматлікімі вандроўнымі вершамі паэт стварыў гімн дарогам, прызнаваўся ў любові да
свету людзей, якія даюць дарагія хвіліны “шчаслівай сустрэчы і горкай разлукі”. Дарогі служаць своеасаблівым універсітэтам шырокіх ведаў, паэтычным светам, натхненнем, знішчаюць мізэрнае ў душы. Пазнаючы чужыя краіны, прасторы зямлі, бясконцыя дарогі (“Дарога — дар Бога...”), што “гамоняць бярозамі”, паэт мае магчымасць параўноўваць сваю радзіму з іншымі і заўсёды “пілігрымам да прошчы імкнуцца, // Да зямлі, што завуць Беларусяй”.
Я сёньня ў Мадрыдзе, а заўтра ў Нью-Ёрку.
Пакіну пачуцьці па добрых краінах.
Ёсьць песьні на ўзмор’і. узлесьсі, узгорку, Гучаць на пясках, на сьсівелых руінах. А ўсё ж наймілейшая песьня, што зроду Я чуў ад бацькоў, і я ў тым прызнаюся: Яна ня сьціхае на вуснах народу Маёй сэрцагрэйнай жывой Беларусі.
(Усюды дарогі)27
У адрозненне ад іншых паэтаў-эмігрантаў Крушына прызнаваў і апяваў красу чужых краін. Ён не пайшоў шляхам іх адмаўлення, захапляючыся толькі сваёй радзімай. Ва ўсім гэтым ён бачыў гармонію свету, адзначаў веліч свайго і чужога, не раствараючыся ў ім, а захоўваючы нацыянальную свядомасць, пачуццё чалавечай годнасці, высокую духоўнасць, любасць да роднага слова. Яно стала не толькі галоўным героем яго паэзіі, але і ахоўнікам, захавальнікам душы беларуса, заўсёды гучала звонам, ласкавымі эпітэтамі і метафарамі.
Беларускае мастацкае слова было пакладзена паэтам у аснову яго форматворчасці, паэтычнага эксперыментавання. У прадмове да свайго зборніка “Сны і мары”, у якім змешчана болыпасць вершаў класічных формаў “Трыялет”, “Рандо”, “Санэт”, “Актава”, “Сэкстына”, “Пастараль”, “Тэрцыны”, “Раманс”, “Канцона”, “Элегія”, “Стансы”, “Сэрэнада”), Крушына пісаў: “Дагэтуль у беларускай літаратуры не выяўляліся формы і ўсходняй паэзіі: газэлі, туюгі, японскія танкі і хай-кай. Я пастараўся ў кнізе “Сны і мары”, паводле сваіх магчымасцяў, даць прыклады ня толькі вышэйзгаданых, а і розных іншых формаў...”
Так упершыню ў беларускай літаратуры Крушына стварыў такія формы класічнага верша, як віланела (“Вілянель”), які ўзнік у XV стагоддзі ў італьянскай, затым французскай народнай паэзіі. У айчыннай беларускай паэзіі пасля Крушыны віланелы пісаў С.Панізнік (“Дзень развітання”).
Формы ўсходняга верша, найперш славутыя газэлі, выкарыстоўвалі паэты Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, Індыі, Пакістана, персшска-таджыкскія паэты Саадзі, Хафіз, Джамі, азербайджанец Нізамі. “Газэля” Крушыны вытрымана ў класічным стылі, глыбока змястоўная па сваім патрыятычным пафасе, з зарыфмаваным у перадапошнім радку прозвішчам аўтара, і складаецца з васьмі двухрадкоўяў.
Няўсьцішна-горача люблю цябе, мой край.
Твой голас з далечы лаўлю*ў журбе, мой край.
I кожнай цьвет-галінкай і лістком
Крушына мне прыгадвае ў жальбе мой край.
Яшчэ ў маленстве піў я з малаком
Тваёй пяшчоты мёд. Люблю цябе, мой край.
( Газэля)1*
Калі А.Салавей следам за М.Багдановічам адраджаў у беларускай літаратуры класічныя формы еўрапейскай паэзіі, то Крушына ў другой палове XX стагоддзя ўводзіў беларускае паэтычнае слова не толькі ў еўрапейскі, але і ў кантэкст класічнай усходняй паэзіі, апярэджваючы шмат у чым (у сэнсе фарматворчасці) наватарскія кнігі Алеся Разанава. Газэлі, японскія танкі29 і паўтанкі30, паліндромы31, туюгі32 Рыгора Крушыны вылучаюцца паэтычным майстэрствам, дакладным наследаваннем класічным усходнім формам верша, афарыстычнасцю, лаканізмам, глыбокай філасафічнасцю. Паэт даказаў, што беларускаму слову падуладныя любы эксперымент, любыя формы і
28 Крушына Р. Сны і мары. С. 42.
29 Манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш.
30 Хоку, манастрафічны трохрадковы верш, якім спрабуюць карыстацца некаторыя маладыя беларускія паэты (А.Глобус, М.Шайбак).
31 Верш, які можна чытаць справа налева і наадварот.
32 Верш з аманімічнай рыфмай, у якой спалучаюцца словы-амонімы, што гучаць аднолькава, але маюць розны сэнс.
жанры сусветнага мастацтва. У вершах “3 формай”, “Лірычная кантата” Крушына лёгка і нязмушана даводзіць чытачу дзіўную музыку беларускага слова, паказвае, як збіраюцца словысамацветы, словы-праменні для паэзіі, абгрунтоўвае, як мілагучна, прывабліва гучаць жывыя радкі, прыгожыя, багатыя, дасканалыя формы айчыннага слоўнага мастацтва, заклікаючы беларускіх паэтаў:
Няхай анамалія, нават ламаная, А я на яе пазіраю з пашанаю, 3 гарачай любоўю іду да яе, Яна мне заўсёды і ўсюды пяе: Паэзія — дзіўная музыка слоў, там моцна завязана сетка вузлоў.
Рандо, трыялеты, актавы, санэты, Газэлі, туюгі складайце, паэты! Прыгожыя формы бярэце, Багатыя і дасканалыя...
(Лірычная кантата)^
Але не толькі дзеля формы, паэтычных практыкаванняў пісаў Крушына такія вершы. Ён карыстаўся імі дзеля выказвання зноў жа сваіх пачуццяў да радзімы, як бы знаходзіў для іх увасаблення новыя словы, новы шматзначны сэнс.
Японка Цень-сум Тонка-танюсенька мне Ніць песьні прадзе. Як я вочы замружу — На хрэсьбінах бабчын сьпеў. Мой дзіўны настрой. Гейша грае на арфе.
I — радасьць пяе. Мне здаецца, у струнах Пошчакам пушча гудзе. (Японскія танкі)*
Вершы-туюгі, у якіх Крушына зарыфмаваў два і цэлых тры амонімы (што вельмі рэдка сустракаецца ў паэтычнай фарматворчасці), раскрываюць не толькі тэму Бацькаўшчыны, але і
33 Крушына Р. Сны і мары. С. 99.
34 Тамсама. С. 36.
тэму кахання, прызначэння паэта і паэзіі (“На пракосах”, “На пляжы”, “Заміж караляў”, “Сьпеў”, “Туюгі” ў зборніку “Сны і мары”).
Пойдзем, любая, у шолахі гаю!
Бачыш, словамі раны гаю.
Дыяментаў, караляў ня маю — Нясу табе песьню маю.
(За.між караляў, с. 30)
Ад зары прабег прамень шырокі, косы. Ад мянташак зазьвінелі дружна косы. А на сэрцы аднаго з касцоў вясельле — Расплятуцца перад ім тугія косы...
(На пракосах, с. 32)
Мне не з гарматы ўпустую паліць, А сэрцы людзкія словам паліць. Я адчуваю жыцьцё, разумею: Каб кветкі ня сохлі — трэба паліць. Ты гострае сваё лязо аб камень ня зубры, Таксама верш няскладны, няцікавы ня зубры. Бяры на памяць творы беларускіх песьняроў, Што маюць моц, як нашы белавежскія зубры.
(Туюгі, с. 84)
Паэзія Крушыны, сапраўды прыбраная ў пышныя строфы метафар, алітэрацый, гукаў, багатых рыфмаў і арыгінальных рытмаў, захапляе чытача майстэрскай адшліфаванасцю многіх вершаваных радкоў, эмацыйнасцю эпітэтаў, шматкаляровасцю прыроднага і паэтычнага свету. Аўтар спрабаваў у сваіх формаўтваральных доследах узняцца над традыцыйным беларускім вершам, але захаваць яго глыбокі змест і сэнс. Выкарыстоўваючы прыём алітэрацыі ў вершы “Сьпевы сьняжынак”, Крушына трапным падборам слоў, якія пачынаюцца на літару “с”, стварае дакладную карціну тукавога і зрокавага эфекту ў апісанні вобразнага стану зімняй прыроды і ўнутраных адчуванняў лірычнага героя: “сьветлай тугі, сьпякотнага смутку, белай радасьці” на фоне “срэбнага сувою, сівога сонца, срэбных сьняжынак”.
Смутак сьпякотны.
Слухаю сьпевы сьняжынак.
Стогне сухотны сіплы суглінак.
Сівер спакоем Сьцішаны, сушыць смужынкі. Срэбным сувоем Сьцеле сьняжынкі.
Сьпевы сьняжынак. Сонца сівое сумуе. Сёньня спачынак Сад салютуе. Сэрца спавіта Спрутам сакрэтных спружынак: Сны сэленіта, Сьпевы сьняжынак.
(Сьпевы сьняжынак)і5
Пошукі новых формаў, сродкаў выразнасці, вобразнасці заўсёды ўзбагачаюць творчую палітру мастака, бо сведчаць аб рухомасці, зменлівасці, шматколернасці свету паэзіі, як і свету прыроды, жыцця людзей. Паэт гэта добра ўсведамляў і таму імкнуўся да сінтэзу многіх прыёмаў у сваіх лірычных творах, спалучэння асабістага і агульназначнага, “прапускаючы” праз сябе, сваю душу ўласныя пачуцці, перажыванні, незабыўную радзіму і ўвесь свет. Аднак пры ўсёй пошукавасці, эксперыментаванні вобразнае мысленне Крушыны — сталае. Паспрабаваўшы свае сілы ў розных жанравых формах лірыкі, паэт адчуў, што для яго творчай індывідуальнасці больш прыдатная свая, традыцыйна-беларуская манера пісьма. У невялікіх паэмах “Пробліск будучыні”, “Лірычная кантата”, “У вагоне”, вершах “Дзедава спадчына”, “Тое, што марыцца” выразна адчувальнае імкненне паэта наследаваць Купалавай творчай спадчыне, рэальным, пачуццёвым вершам саграваць халодныя людскія душы. Згадваючы, як імкліва “праімчаўся цягнік жыцця”, успамінаючы юнацтва, перажытае ім самім і радзімай, паэт чуе “сьпеў Купалы”, які для Бацькаўшчыны “шукаў дарог да праўды і сьветлай свабоды”. I на гэтых змагарных дарогах Крушына адчувае свой грамадзянскі абавязак беларускага паэта “змагацца дабром і пяром, // любоўю і шчырым прызнаньнем”, каб заглянуць у лепшую долю свайго народа, апяваць свой “расквечаны край”.
35 Крушына Р. Сны і мары. С. 38.
Эмацыйна-духоўнае самаадчуванне, індывідуальна-асабовы пачатак творчай манеры Крушыны праявіліся і ў яго паэтычным эпасе. У паэмах “Пэрсыдзкая легенда” (1946), “Песьня песьняў Салямона” (1947), “Эротава іскрыпка” (1948), “Кантата самотных” (1951), “Паэма пра вусны” (1955), “На руінах пачуццяў” (1957), змешчаных у кнізе “Выбранае”, паэт працягвае, пашырае і паглыбляе даўно пачатую лірычную размову пра жыццё, любую Бацькаўшчыну, каханне.
3 усіх гэтых паэмаў арыгінальнасцю, нацыянальна-патрыятычным пафасам вылучаецца “Кантата самотных” — своеасаблівая споведзь, прачулы гімн пра нязгасную любоў да пакінутай радзімы. Паэма дасканалая і ў сэнсе формы, строфікі, складаецца з трох раздзелаў, 52 шасцірадкоўяў, паслядоўна вытрыманых, меладычных, дзе спалучаюцца жаночая і мужчынская рыфмы па схеме: аабввб. Твор напеўны, лёгка чытаецца і запамінаецца. У першым раздзеле разгортваецца шырокая панарама роднага краю, яго слаўнага мінулага, калі нашы прашчуры былі гаспадарамі Беларусі, а краса і спакой Бацькаўшчыны ахоўваліся “воямі ў велічы Пагоні // Паміж разьвеяных сьцягоў”. Другі і трэці раздзелы апавядаюць пра ваенны і пасляваенны перыяды, вылучаюцца суб’ектыўнасцю, размова тут ідзе ад першай асобы, вымалёўваецца лёс самога паэта-выгнанца, яго светаўспрыманне, душэўныя пакуты. Спавядальна-аўтабіяграфічны характар паэмы, у цэнтры якой вобраз Радзімы, дае магчымасць аўтару выказаць пачуцці лірычнага героя, апісаць, дакладней, стварыць партрэт Бацькаўшчыны ў дэталях, розных фарбах — у залежнасці ад часу і абставінаў, якія перажывала Беларусь. Яна бачыцца паэту “вобразам мілым, краем красы, цнатлівага хараства”. Ён апісвае Радзіму як каханую жанчыну, твар якой свеціцца “ветлай усьмешкай”, вочы “бруяцца пяшчотнасьцю крыніц”, вусны — “сьпелыя суніцы”, грудзі — “нетраў таямніцы // Пад саматканым палатном”...
I ты адтуль, мая вясна, Глядзела сонейкам з вакна I думку песьціла маю.
Нідзе няма такога краю, Як Беларусь. Яе кахаю, Ёй кроў і сэрца аддаю...36
36 Крушына Р. Выбранае. С. 157.
Беларусь для паэта і ў “Кантаце самотных”, і ў пазнейшых вершах (“сястра, каханка, мая маці, // Твой вобраз сьветлы і сьвяты...”)I калі давялося пакінуць Радзіму, голас паэта “захлынаўся на журбе”, ён адчуваў сябе, “як той палярнік між ільдзін”, было горка, што ў краіне гаспадараць чужынцы, “ні вольнай працы, ні спакою // Няма на дзедавай зямлі”. Аднак не страціў паэт веры ў праўду, “не страціў сэрца ў плойме страт”. 3 цемрадзі тугі, адзіноты яго выводзіла паэзія, беларуская душа спявала кантаты дарагой радзіме, якая цяпер ва ўяўленні лірычнага героя паўставала ў вобразе стаптанай суніцы, што “сьцякае сокам над травой”. Вянчае “Кантату самотных” традыцыйны для эмігранцкай паэзіі матыў-параўнанне лёсу выгнанцаў з лёсам пералётных птушак. Паэт, назіраючы за дружнай, шчырай сямейкай журавоў, якія вяртаюцца з выраю на радзіму, быццам заклікае беларусаў да згоды і нагадвае:
А мы ўзрасьлі сярод палёў, Сярод нязьлічаных лясоў, Азёраў, рэчак і ставоў, Дзе адвячоркам сіня-цьмяным П’яным чаборам і цім’янам Брынее водар паплавоў.
Дзе пахне рутай сенажаць, Дзе скарбы вартасьцяў ляжаць I на ральлі і ў папарох, Дзе краскі радасныя ў полі. Бярозы, стромкія таполі, Наўсыіяж абапала дарог...
Нас безьліч вырасла самотных, Увосень птушак пералётных...
Чаму ж, разумеючы становішча радзімы, беларусам не прыйсці да згоды, да “лепшых спраў, паважных чынаў” дзеля любай Бацькаўшчыны? На такой высокай ноце заканчваецца гэты глыбока-патрыятычны твор, напоўнены пачуццямі святой любові да роднага кутка зямлі, заклікамі паэта зрабіць яго свабодным і шчаслівым.
Тэматычным працягам “Кантаты самотных” з’яўляецца паэма “На руінах пачуцьцяў” — малітва за Беларусь, за разбураны вайною Мінск, загубленыя чалавечыя жыцці і ў той жа час непахісная вера ў тое, што разыдуцца хмары вайны, устане над краінай сонца, мінецца страх і гора, і на “руінах пачуцьцяў”
людзі збудуюць сапраўднае шчасце, бо ніхто і нішто не можа знішчыць “веснавое, сьвятое і спадзеўнае — жыць”. Паняцце “жыць” для Крушыны тое ж, што і кахаць. Іх непадзельная сувязь сцвярджаецца паэтам і ў паэмах “Пэрсыдзкая легенда”, “Песьня песьняў Салямона”, “Эротава іскрыпка”. Для мастака Эрот іграе “шасьценьнем жыта”, шумам траў...”, ён “неразлучны сябра мой”...
He моўкне музыка Эрота I ў часе жудасных падзей, Калі няшчасыді і гарота Куюць кайданы для людзей...37
У лірычна-публіцыстычнай паэме “Эротава іскрыпка” паэт, раскрываючы перажыванні лірычнага героя, праз якія выразна прасвятляецца ўласна-аўтарская памяць пра пакінутую радзіму і першыя юнацкія захапленні, узводзіць каханне на самую высокую ступень жыццёвага шляху чалавека. Відаць, цяжка знайсці ў творчасці сучасных паэтаў такое пакланенне каханай, такое абагаўленне жанчыны, дзяўчыны-беларускі, як у “Эротавай іскрыпцы” Крушыны, дзе напоўніцу праявілася музыка кахання і мастацкага слова паэта: “твой сьпеў дзявочы — раскрытай кнігай на стале...”, “Я п’ю душой тваю усьмешку...”, “Ты — маё слова з лепшай песьні”, “Мой матылёчак залацісты, краса рамонкавых лугоў”, “Ты — маладая ў белым строі, палёў гарэзнае дзіця, зігціш, бы ўлетку бліскавіца...”, “На шчоках радасную чырвань разьліў чарэшні сьпелы сок”, “Маё лясное любянятка, ты ж бо русалачка мая...”, “Ластаўка мая, вяшчуньня сонечнага лета...”, “Мая княгіня”, “цьвіцеш пралескай веснавой”, “Твая усьмешка — дар найлепшы...”, “А ты павеяла вясной”, “I ты, як сонца ў зіхаценьні...”, “Мая палоненая ланя! О, дар палескіх гушчароў!”, “Твой чысты вобраз бачу ў сьне...”, “Мая палеская пралеска, красачка мая...”, “Мой прывід сьветлых мрой...”. “Дзяўчына майго Краю...”, “Тваё ймя, як сьветач ясны”, “Мая вясёлка, мая рыбка! З’явіся! Сьвет мне адчыні...”
Гэты метафарычны шэраг услаўлення і любавання каханай перайшоў у “Эротаву іскрыпку” Крушыны з паэмаў “Пэрсыдзкая легенда” і “Песьня песьняў Салямона”, якія ўяўляюць
37 Крушына Р. Выбранае. С. 139.
сабой мастацкае пераўвасабленне ў беларускім слове сусветна вядомых тэкстаў. “Пэрсыдзкая легенда” — таленавітая імправізацыя беларускага паэта, заснаваная на візантыйскіх, персідскіх, арабскіх, азербайджанскіх хроніках, якімі карысталіся выдатныя паэты Усходу — Фірдоусі, Нізамі, Ардэбілі, Алішэр Наваі, ствараючы бессмяротныя паэмы пра вялікае каханне (“Шах-намэ”, “Хазрой і Шырын”, “Фархад-намэ”, “Фархад і Шырын”). Крушына ўславіў веліч кахання Фархада і Шырын, якое скончылася трагічна з прычыны вераломства, жорсткасці “прагавітага, ганарыстага” персідскага цара Хазроя.
Паэма “Песьня песьняў Салямона” вытрымана ў сюжэтах і вобразах біблейскай “Песні песняў Саламона”. Выкарыстоўваючы біблейскія матывы, іх рэлігійную сімволіку, аўтар выказвае асабістыя пачуцці і перажыванні: “У песьні песьняў Салямона... знайшоў я ўсё, чаго шукала // мая пакутная душа...”, “каханьне, усьпешчанае мной”.
Каханне ў паэме Крушыны — глыбокае, палкае — паўстае, як і ў Святым Пісьме, у сваёй першастворанай, адкрытай узнёсласці. Перакладаючы гэты сусветны помнік-гімн каханню, беларускі паэт свабодна і нязмушана перадае мілагучным беларускім словам змест і сэнс Саламонавых песняў, якія ўпершыню загучалі ў яго перакладзе ў 1947 годзе, а другім разам — у 1994 годзе ў перакладзе В.Сёмухі.
Майстэрства Крушыны асабліва праявілася ў стварэнні партрэтных характарыстык герояў паэмы. Малюючы партрэт каханай Саламона, паэт, захоўваючы дух і слова арыгінала, усё ж выказвае асабістыя адчуванні, любуючыся жаночай прыгажосцю біблейскай Суламіфі, сэрца якой перапоўнена зямным пачуццёвым каханнем да цара Саламона.
О ты, любая красуня, ты прыгожая, бы мроя! і з-пад кудраў твае вочы галубовыя сьмяюцца, валасы твае, як быццам стада дзікіх коз зыходзіць з гор, з вяршыні Галяадзкай, твае зубы, як атара гладка стрыжаных авечак, што выходзяць із купальні,
дзе па два ягняці ў кожнай, і няма між іх бясплоднай, як пунсовая істужка твае вусны, з вуснаў — ветласьць, а пад кудзеркамі шчокі — сьпеласьць яблык гранатовых...38
Беларускія паэты, як і многія выдатныя майстры сусветнай паэзіі, перакладаючы на родную мову “Песню песняў”, звярталіся тым самым да агульнахрысціянскіх, агульначалавечых праблемаў. Рыгор Крушына, паэт-выгнанец, у першы эміграцыйны перыяд сваёй творчасці, пачынаючы з асэнсавання сусветна вядомых твораў пра вялікае каханне, сцвярджаў, што “дужэй за сьмерць каханьне”, без кахання “пуста, чорна і няветла”. I ў наступных творах паэта ідэя перамогі кахання і мастацтва над сіламі зла займае дамінавальнае месца. Аўтар упэўнены, што толькі каханне, дабро, любоў выратуюць людзей ад здзічэласці, бездухоўнасці, збудуюць гарманічнае, шчаслівае грамадства ў шчаслівай краіне. Паэт спадзяваўся, што яго — “прыхільніка праўды, любові, красы”, хто збіраў “праменьні для музыкі слоў”, спяваў “роднаму краю”, успомняць на далёкай Бацькаўшчыне, верыў, што “не замяце гадоў завея” яго “гарачую хаду”. У вершах, напісаных у апошнія гады жыцця (“Жыў паэт”, “Пытаньне”, “Мроі”, “Паветраныя замкі”, “У вагоне”, “Слова”, “Пажоўклая кніжыца” ды інш.), Крушына выказваў надзею, што людзі знойдуць дарогу да яго “сціплай лірыкі”, перачытаюць паэтавы палымяныя радкі, што на яго верш “адгукнецца наш край і народ” і што яго ўспомніць наступнае стагоддзе. I, звяртаючыся да свайго паэтычнага беларускага слова, сцвярджаў:
Вянком па сьмерці будзеш віцца, Гарэць агнём, жыцьцём і мной...
38 Крушына Р. Выбранае. С. 123.
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн„ 1995. С. 101-115.
Акулін Эдуард. Рыгор Крушына // Родннк. 1992. № 5—6.
Барэйка Л. Душа беларуса — крышталь // ЛіМ. 1998. 27 лютага.
Вяртанне дадому // ЛіМ. 1992. 10 красавіка.
Дзейкала Ю. Пачатак “зыходу” // Першацвет. 1996. № 8.
Кавалёў С. Першы ўзор палітычнай паэзіі // Спадчына. 1998. № 3.
Марціновіч А. “Хачу на Случчыне крушынаю прачнуцца” // Роднае слова. 1993. № 8.
Марціновіч А. “Хачу на Случчыне крушынаю прачнуцца” // Народная воля. 1996. 10 кастрычніка.
Марціновіч А. Душа беларуса — крышталь... // Полымя. 1994. № 11.
Марціновіч А. Дзе жты, храм праўды? Мн., 1996.
Мішчанчук М. Лірыка, эпас Рыгора Крушыны // Літаратура беларускага замежжа: Навуч. дапам. Мн., 1996.
Рагойша В. Душа беларуса — крышталь... // Беларусь. 1993. № 6.
Рагойша В. Нашчадкам, як добры гасцінец // ЛіМ. 1993. 3—9 ліпеня.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990. С. 56.
Скобла М. На акропалі казачных сноў // Роднае слова. 1993. № 8.
Стужынская Н., Ляхаўскі У. Абуджаныя Слуцкім паўстаннем // Спадчына. 1998. № 1.
Танк М. Дзённікі // Полымя. 1997. № 12.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 192—207.
Юрэвіч Л. Апостал каханьня: Рыгор Крушына // Камэнтары. Мн., 1999. С. 124-130.
Асобныя вершы Рыгора Крушыны, надрукаваныя ў Беларусі ў 90-х гадах
О, слова салодка-хмялёвае. Апошняя ростань. Усюды дарогі. Катрынка. Гэтак часта. Хатні сыр. У Слуцку смачныя ігрушы. Да цябе, дарагая: Вершы // Полымя. 1991. № 8.
Сны і мары. Палёт матыля. Вілянэль. На пляжы. Танка. Хай-Кай. Сьпевы сьняжынак. Паліндром. Наадварот. Палеская Тамара. На Брадвеі. 3 формай: Вершы // Роднмк. 1992. № 5—6.
Братняя сустрэча. Рубаі. Крушына. Случчына. На вузкай сцяжыне: Вершы // Беларусь. 1993. № 6.
Лебедзь чорная. Перад люстэркам. Часінай. Немы лірык. Цымбаліст. На лёгкім чаўне. Празрыстыя коні. Родныя гукі. Сны і мары. Канцона. Заміж караляў. Сьпевы сьняжынак. 3 формай. Маім братом: Вершы // Роднае слова. 1993. № 8.
Спеў. На пракосах. Віланэла. Рандо. Тэрцыны. Секстына. Газель. Паліндром. Спевы сняжынак // ЛіМ. 1993. 3—9 ліпеня.
Малітва выгнанца. Муз. Г. Смоляк // Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994.
Мой край: Верш // Палесьсе. 1995. № 1.
У нас н у ннх: Стнх. / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1999. № 8.
Савецкі апендыцыт / Публ. І.Казака //ЛіМ. 1993. 17—23 ліпеня.
Родныя гукі: Верш / Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
“ЖыВу і дыхаю, мой Край, піабой.
Алесь Салавей 1922 1978
СЯРОД беларускіх пісьменнікаў замежжа сваім паэтычным майстэрствам вылучаўся Алесь Салавей (Альфрэд Васілевіч Радзюк). Нарадзіўся ён 1 траўня 1922 года ў пасёлку Крысава, блізу Койданава, а памёр 22 студзеня 1978 года, на 56-м годзе жыцця, пад час купання ў акіяне, што амывае берагі далёкай Аўстраліі. He вытрымала сэрца пакутнага расстання з Радзімай, і пахаваны ён на беларускіх могілках Мельбурна, на экзатычным кантыненце, куды закінуў яго нялёгкі эмігранцкі лёс. Паміж гэтымі датамі ляжыць жыццё чалавека, які назаўсёды ўвайшоў у гісторыю нашай літаратуры, прысвяціўшы свае шчымліва-кранальныя вершы Бацькаўшчыне-Беларусі.
Заўжды — пакуль пачуцьці не зьнямелі — Жыву і дыхаю, мой Край, табой...
За любоў да Цябе я пакутаваць мушу, а ў разлуцы з Табой — існаваць, а ня жыць...1
— пісаў паэт, на ўласным вопыце ўпэўніўшыся, як чалавеку цяжка без радзімы. Алесь Салавей заўсёды з гонарам вызначаў сваю нацыянальную прыналежнасць: “Я — беларус, нашчадак слаўных крывічоў”. Паэт не шукаў лепшых краёў, не яго віна, што ён мусіў пакінуць Бацькаўшчыну.
Пасталенне, узмужненне яго паэтычнага таленту прыйшлося на 30—40-я гады сталінскіх рэпрэсій і Другой сусветнай вайны. Але напачатку ўсё пачыналася спрыяльна. Альфрэд Радзюк выхоўваўся ў добрай сям’і беларускіх інтэлігентаў першага пака-
1 Тут і далей вершы А.Салаўя цыт. па кн.: Алесь Салавей. Нятускная краса. Нью-Ёрк, 1982. Пададзеныя назва верша і старонка.
лення. Дзед некалі працаваў у маёнтку графа Чапскага ў Станькаве, а бацька выбіўся ў людзі дзякуючы ўласнай настойлівасці. Скончыў сельскагаспадарчы інстытут і працаваў на розных пасадах у гарадках вакол Мінска (Натальеўск, Самахвалавічы, Вялікія Навасёлкі, Койданава), куды пераязджаў з сям’ёю, у якой было чацвёра дзяцей, Альфрэд старэйшы. Вучыцца Альфрэд пайшоў у сямігадовым узросце ў Натальеўску (1929), пачатковую школу скончыў у Навасёлках, а ў Койданаве працягваў вучобу ў сярэдняй школе. Але хатняя адукацыя пачалася яшчэ раней, з кніг, якія чытала дзецям маці. Альфрэду найбольш па-дабаліся вершы, ён шмат ведаў іх на памяць і ўжо тады ўзнікла захапленне кнігамі і тымі, хто іх складаў. Пад час вучобы ў Койданаўскай школе (дарэчы, разам з ім вучыўся і будучы вядомы гісторык Мікола Ермаловіч) паэтычныя здольнасці Альфрэда Радзюка заўважыла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Паўла Антонаўна Стралкоўская, і яго вершы з 6-га класа пачалі друкавацца ў рукапісным часопісе, які выдаваў літаратурны гурток, а затым і ў раённай газеце “Ударнік Дзяржыншчыны” (Койданава было на той час перайменавана на Дзяржынск). Так у 1937 годзе з’явіўся першы друкаваны верш Альфрэда Радзюка “На сенажаці” (“He ўставай так рана, сонца залатое, // ня сушы вадзіцу — срэбную расу...”)Ён спрабуе пісаць і на рускай мове, пасылае адзін з вершаў у Маскву, у газету “Пнонерская правда”. Адказ яму прыслаў вядомы рускі паэт Самуіл Маршак, параіўшы далей пісаць на роднай мове. Гэтай мудрай парады і прытрымліваўся Алесь Салавей усё жыццё.
Вершы самай ранняй пары, напісаныя ў 1937 годзе, поўняцца замілаванасцю да родных мясцінаў, захапленнем красой беларускай прыроды (“На сенажаці”, “Шылава гара”, “Ты”, “Выйдзі, паслухай”), шчасцем жыць на гэтай зямлі, абуджэннем і ўзнёсласцю першых юнацкіх пачуццяў, калі ўсё вакол здаецца прыгожым і добрым, сэрца крынічыць, б’ецца ў жылах гарачы струмень кахання (“Дзяўчынка”, “Малітва”, “Пачакай, пабудзь са мной часінку”), і паэту, якому толькі 15 гадоў, хочацца славіць зару сваіх дзён, бясконца радавацца жыццю. Аднак час не даваў падставаў для радасці. Гэта была пара “яжоўшчыны”, сталінскіх рэпрэсій. Бяда абрынулася і на сям’ю Радзюкоў, як і на сем’і многіх беларусаў. У жніўні 1937 года невядома за якія правіны на вачах у дзяцей былі арыштаваныя бацька (загінуў
у Сіблагу) і маці (адседзела 10 гадоў, вярнулася ў 1947-м, але неўзабаве памерла і пахавана на могілках вёскі Вязань блізу Фаніпаля), з якімі Альфрэд больш ніколі не пабачыўся. Дзеці раптоўна страцілі жыццёвы грунт, сямейнае цяпло, засталіся без усялякіх сродкаў да існавання. Альфрэд вучыўся ў 8-м класе і вымушаны быў шукаць нейкіх заробкаў, клапаціцца пра меншых братоў і сястру. Цяжка працаваў на разгрузцы вагонаў на станцыі Койданава, на торфараспрацоўках, вывазцы лесу. Але не траціў надзеі вучыцца далей і ў 1938 годзе паступіў у Мінскі педтэхнікум, дзе змог правучыцца толькі два гады. Паводле ўспамінаў пісьменніка Аркадзя Марціновіча, які вучыўся разам з ім, Альфрэду Радзюку літаральна не было на што жыць, ён быў адным з самых бедных студэнтаў у тэхнікуме, дапамогі не было ніякай. Аднак і ў гэтыя цяжкія гады працягваў пісаць вершы, у якіх спатольваў душу, вяртаўся ў гады дзяцінства (“Вуса”, “Змоўклі вясёлыя песьні”, “Такі лагодны”, “Радзіма”, “Узыйдзе ранак срэбны на лугі” ды інш.).
Туды, дзе поле шэпча збажыной, дзе рэчкі хуткая вада цячэ, бруіцца, іду, спатканы ранішняй красой, халоднае вады з крыніцы каб напіцца...
To скарб я п’ю дабрадзейкі-зямлі, дзе нівы, і сады, і рэкі — усё жывое... Mae тут прадзеды й бацькі жылі, мне ўсё тут блізкае, усё тут дарагое! (Узыйдзе ранак срэбны на лугі, с. 7)
3 чытаннем сваіх вершаў Альфрэд Радзюк выступаў на літаратурных вечарах у педтэхнікуме, яны змяшчаліся ў насценгазеце, былі заўважаны старэйшымі паэтамі, найперш Пятром Глебкам, які лічыў Альфрэда Радзюка адным з самых здольных маладых аўтараў. Некаторыя вершы пачалі з’яўляцца ў рэспубліканскім друку (“Вецер буй-вецер”, “Узыйдзе ранак срэбны на лугі”, “Цырульнік”, “Я цябе палюбіў” — у часопісе “Полымя рэвалюцыі”; многія публікаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Піянер Беларусі”). Верш “Вецер буй-вецер” стаў на той час папулярнай песняй, музыку да якой напісаў кампазітар Аляксей Клумаў (1907-1944).
Летам 1938 года Альфрэд Радзюк быў запрошаны на традыцыйныя курсы маладых аўтараў, якія ладзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі, дзе ён пазнаёміўся з Аркадзем Куляшовым, Міколам Аўрамчыкам, Рыгорам Мурашкам, многімі іншымі паэтамі і празаікамі. Заняткі на курсах праводзілі Пятро Глебка, Кузьма Чорны. Аднак малады аўтар, сціплы, сарамлівы, не вельмі гаваркі па натуры, які незвычайна сур’ёзна ставіўся да мастацкай творчасці, не знайшоў, можна сказаць, агульнай мовы з многімі, нашмат старэйшымі за яго, удзельнікамі пісьменніцкіх курсаў, больш вядомымі, сталымі, раскаванымі. Як успамінаў пазней Алесь Салавей, “некаторыя з іх уважалі за сорам куды-небудзь разам ісці са мной. Праўда, мае вершы былі не горшыя іхных, але іх гэта не цікавіла, іх цікавіў, відаць, знадворны выгляд чалавека, паводле якога яны давалі ацэнку й вершам”. “А з’явіўся ён на курсы, — як пазней успамінала яго жонка, — у бацькавым касцюме, хоць ён і быў ужо высокі, але худы, і вопратка на ім вісела як на коліку. Ён пачуваў сябе няёмка...”2 Пазней сам Алесь Салавей у лісце да Масея Сяднёва з гумарам характарызаваў сам сябе: “Я не моцна складзены. Рост мой — ніжэйшы сярэдняга. Сам я — тонкі, як цьвік, крыху гарбаваты. Можна лёгка ўзяць мяне аднэй рукой, як матыля, і не толькі мой верш, але і мяне самога без цяжкасцяў выкінуць у кошык.
Здароўе... Здаецца, увогуле нядрэннае. Толькі вельмі слабое сэрца. He магу нармальна ўзняцца на трэйці паверх. He магу мыцца ў лазні, не магу хутка хадзіць. Ледзь не так дыхне на мяне вецер — і даводзіцца пасля адлежвацца ў пасцелі. Але я на гэта мала бяру ўвагі...”
Вершы Альфрэда Радзюка гэтага часу, напісаныя ў традыцыйнай форме, сведчылі пра творчыя пошукі аўтара. У іх яшчэ часта парушаецца рыфма, няма ўнутранага рытму, скандэнсаванасці паэтычнай думкі. Яны найчасцей выказваюць вонкавыя эмоцыі, адчуваецца дэкларацыйнасць, нават лозунгавасць, высокімі словамі гаворыцца пра любоў да роднага кутка, які мілы сэрцу паэта вясной і летам, восенню і зімой і які ніколі не хайелася б пакідаць.
Спавядаючы шчырую прыхільнасць да роднага краю, нязгасны патрыятызм, які паэт пранясе праз усё жыццё, малады
2 3 пісьма жонкі А.Салаўя Зінаіды Кадняк да Ант. Адамовіча // Запісы БІНІМ. 1972. С. 64.
аўтар, як гэта бачна ў ягоных ранніх эмацыйна-настраёвых мініяцюрах, інтэнсіўна шукаў свае формы, тэмы, сягаючы ў думках з дня сённяшняга да часоў Усяслава і яшчэ глыбей, “у цемру былога”, “у часы неаліту” (вершы “Ніхто ў цішы нямой”, “Мінулы дзень”, “Там, на пякельным таку”, “To не сокал раным-рана”, “Дума пра Тараса”, “У лесе”, “Сумнай згадкаю” ды інш.). Аднак гэтае духоўна багатае, унутранае жыццё ніяк не стасавалася з вонкавымі абставінамі, умовамі яго існавання. He было ніякай матэрыяльнай магчымасці працягваць вучобу ў педтэхнікуме, пісаць вершы, трэба было думаць, як не памерці з голаду. I Альфрэд Радзюк мусіў быў згадзіцца на прапанову Ба-рыса Сасноўскага (пазней вядомы журналіст, краязнавец, які супрацоўнічаў у Лагойскай раённай газеце) папрацаваць у іх рэдакцыі. Сасноўскі дапамог яму знайсці кватэру, яны разам збіралі матэрыялы, друкавалі ў “Чырвонай Лагойшчыне” нататкі, замалёўкі, артыкулы, гумарыстычныя вершы, падпісваючыся агульным псеўданімам Рыгор Тойсамы, Банадысь Свой. Гэты перыяд (з 1940 года і да пачатку вайны) быў болып-менш матэрыяльна ўладкаваным у жыцці Альфрэда Радзюка. Вершаў ён пісаў мала, больш займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў класікаў рускай, еўрапейскай літаратуры, вучыўся ў М.Багдановіча, Я.Купалы і з гэтай вышыні вельмі крытычна ставіўся да сваіх ранніх паэтычных практыкаванняў. I ўсё ж гэта была паэзія, хай зусім юнацкая, аптымістычна-наіўная, пошукавая. Ужо па творах ранняга, даваеннага перыяду (1937—1941) можна было меркаваць, якія таленты нараджаюцца сярод беларусаў, як шмат яны кажуць беларускаму сэрцу, калі перад чытачом у вершах маладога аўтара паўстаюць маляўнічыя пейзажы роднай старонкі, карціны цудоўных, срэбных ранкаў, калі блішчыць раса, кувае за ракой зязюля, чуваць птушыныя спевы, стук дзятла, звон крыніцы, узвей-вецер разганяе грамаду хмар...
Сам Альфрэд Радзюк пачаткам сваёй паэтычнай працы лічыў 1941 год, калі ён, натхнёны прыгажосцю расквітнелай майскай вясны, напісаў санет “Гайна”. Гэта быў прачулы, глыбока эмацыйны водгук душы на такую значную падзею ўласнага жыцця, як дзень нараджэння, які ён мусіў адзначаць на самоце.
Ну вось — і нарадзінаў маіх дзень.
Мне дзевятнаццаць споўнілася сяньня.
Адзін. Няма сяброў. Альховы сьцень
Цяпер са мной, і ты са мною, Гайна!... (С. 8)
Спрабуючы надрукаваць гэты санет у часопісе “Полымя”, ён атрымаў неспадзяваны адказ рэдакцыі, што санетаў у савецкай літаратуры ніхто не піша, што старыя формы даўно выкінутыя на сметнік. Аднак маладога паэта незвычайна зачаравала і захапіла класічная літаратура, асабліва формы класічнага верша, санеты, якія ён перачытваў у Максіма Багдановіча, Я.Купалы, З.Бядулі, У.Жылкі, У.Дубоўкі, многіх еўрапейскіх паэтаў, усвядоміўшы, што гэта якраз тое, што ён шукаў, што блізка складу яго паэтычнай натуры, творчай індывідуальнасці. I далей, на працягу свайго нядоўгага творчага шляху, Альфрэд Радзюк, як ніхто з беларускіх паэтаў, аддаваў перавагу менавіта класічным формам верша.
Аднак жыццё, як і раней, не надта спрыяла паэзіі. Пачалася вайна, нямецкія войскі хутка акупавалі Беларусь. Перад прыходам немцаў Альфрэд Радзюк напісаў верш, дзе закляйміў Гітлера (“Відаць, забыў Напалеона”). Але верш не паспелі надрукаваць у газеце, ён застаўся ў рэдакцыі і трапіў у рукі немцам. Аўтар верша на той час, пакінуўшы Лагойск, пайшоў у лес (на фронт не быў мабілізаваны з прычыны кепскага зроку і хворага сэрца), але і да партызан не прыстаў, магчыма, стрымлівала тое, што ён сын “ворагаў народа”, а магчыма, з прычыны слабога здароўя. He вытрымаўшы халадоў, ён вярнуўся ў Лагойск і быў арыштаваны немцамі, трапіў у турму, з якой быў вызвалены з дапамогай Уладзіміра Дудзіцкага. Увосень 1941 года Альфрэд Радзюк пакідае Лагойск, якому на развітанне прысвяціў пранікнёна-кранальны верш, і пераязджае ў Мінск. Пры спрыянні Наталлі Арсенневай, Уладзіміра Дудзіцкага ён уладкоўваецца ў рэдакцыю “Беларускай газэты”. У газеце друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў, цікавых для маладога паэта тым, што ў савецкай школе ён ніколі не чуў пра многія падзеі беларускай гісторыі. Тут ён упершыню прачытаў “Кароткі курс гісторыі Беларусі” УЛгнатоўскага, нарыс Я.Станкевіча “Крыўя-Беларусь у мінуласці” (друкаваўся ў “Менскай газэце”, а ў 1942 годзе выйшаў асобнай кнігай), іншыя матэрыялы, адкрываючы для сябе гісторыю Бацькаўшчыны, напісаную беларусамі. Асабліва моцнае ўражанне на яго зрабілі кніга Я.Найдзюка “Беларусь учора й сяньня” (дарэчы, перавыдадзеная, як і многія іншыя кнігі па гісторыі Беларусі, у Мінску ў 90-х гадах), нарыс В.Ластоўскага “Што трэба ведаць кожнаму Беларусу”, выказванні пра
мову Ф.Багушэвіча, А.Абуховіча, Я.Лёсіка, а слова “Крыўя” (уведзенае ва ўжытак У.Ігнатоўскім) Альфрэд Радзюк пачаў часта выкарыстоўваць у сваіх вершах. Рыхтуючы такія гістарычныя рэчы да друку, паэт спасцігаў гісторыю, культуру Беларусі, прыгажосць роднай мовы. На гэтых матэрыялах выхоўвалася, паглыблялася пачуццё годнасці беларуса, нацыянальная свядомасць маладога паэта. А пра беларускую мову пазней ён скажа ў адным са сваіх вершаў: “Я толькі з ёй пайшоў у свет, апроч яе — усё забралі...”
У “Менскай (Беларускай) газэце”, “Голасе вёскі” пачалі з’яўляцца і першыя ў непадсавецкім часе творы Альфрэда Радзюка, якія праходзілі праз рукі Наталлі Арсенневай. Яна ставілася да Альфрэда Радзюка як да выдатнага беларускага таленту. Упершыню ў “Менскай газэце” ў навагоднім нумары быў надрукаваны яго верш “3 Новым годам!” пад псеўданімам Максім Блакітны, а ў ‘Толасе вёскі” — верш “Радасьць жыцьця” ўжо пад псеўданімам Алесь Салавей, які абессмяроціў імя Альфрэда Радзюка. Вершы гэтыя былі напісаны на самым пачатку 1942 года ў разбураным халодным і галодным Мінску. Алесю Салаўю, які ніадкуль не меў матэрыяльнай падтрымкі, не было магчымасці выжыць, і ён мусіў пакінуць ваенны Мінск і ў лютым 1942 пераехаць у мястэчка Ільля ў спадзяванні знайсці працу і хоць неяк прахарчавацца. Ён, аднак, без роспачы ставіўся да свайго незайздроснага становішча, апісваючы яго ў гумарыстычным вершы “Лёс паэта” (пад псеўданімам “He паэт”), дзе праз горкі смех і жартоўны тон раскрываецца сапраўды цяжкае зямное існаванне паэта і яму застаецца толькі вольны Млечны шлях і бязмежжы Галактыкі...
У Ільлі былі напісаныя вершы “Маці сына чакае з вайны”, “Сьпі, мой родны”, “Пад шэлесты лісьця” (надрукаваныя пад псеўданімам Алесь Вясновы ў ‘Толасе вёскі”) і “За славу Радзімы”, “Беларусі”, “Кінь сваволіць пад вокнамі, вецер” (пад псеўданімам А.Вясёлка, змешчаныя ў “Беларускай газэце”). Гэтыя творы ў тэматычным плане працягвалі сцвярджаць ідэі папярэдніх вершаў, дзе выказвалася наіўна-аптымістычная вера ў незалежную Беларусь, якой яна павінна стаць, вызваліўшыся ад усялякіх акупантаў, мінулай няволі.
& * *
Нядоўга затрымаўся Алесь Салавей у Ільлі, не знайшоў ён там цікавай працы, творчага асяроддзя і ўжо восенню 1942 года выехаў у Рыгу, дзе выдаваўся беларускі часопіс “Новы шлях”, рэдактарам якога быў Уладзімір Сядура. Алесь Салавей стаў намеснікам галоўнага рэдактара. Першыя ўражанні ад Рыгі, дзе ён адзначыў свой 23-і год жыцця, Алесь Салавей выказаў у вершах “Ізноў я нарадзінаў дзень спаткаў”, “У дзень нарадзінаў”.
I далей, калі ён з галавой увайшоў у працу, акрыяў, пачаў шмат пісаць, яго паэтычная натура шчырага, мяккага да сентыментальнасці чалавека творча ўзгарэлася, знайшоўшы, нарэшце, прыязнасць духоўна блізкіх людзей, а Муза па-ранейшаму спявала “Пра няўміручы край мой і народ”. У Рызе існавала тады невялікая беларуская калонія. Апрача Уладзіміра Сядуры ў “Новым шляху” працаваў Уладзімір Брылеўскі, які пазней напісаў “Успаміны з супольнага жыцьця аўтара з Алесем Салаўём у Рызе” (“Беларус”, сакавік 1979 г.). Алесь Салавей пазнаёміўся з вядомым дзеячам БНР Канстанцінам Езавітавым, які часта друкаваўся ў “Новым шляху”, з мастаком Пётрам Мірановічам, якому прысвяціў верш “Мастак”. Неўзабаве Алесь Салавей наладзіў сувязі з рускімі пісьменнікамі, што жылі ў Рызе і выдавалі часопіс “Новый путь”, пасябраваў з крытыкам і паэтам Вячаславам Завалішыным, латгальскім пісьменнікам Аляксандрам Анцанам, які афіцыйна ўзначальваў рускі, беларускі і латвійскі часопісы агульнай назвы (“Новы шлях”, “Новый путь”, “Яўнаіс цэлыіі”). Свае меркаванні наконт гэтых творчых асобаў Алесь Салавей пазней выказаў у адным з лістоў да Масея Сяднёва: “Сягоньня ў мяне было вельмі прыемнае спатканьне з надзвычайна інтэлігентнай і сімпатычнай асобай. Гэтая асоба — старэйшы латышскі літаратар і паэта, чалавек вялікай культуры. Знаходзячыся пад абладаю гэтага спатканьня і гутаркі, я цяпер думаю: Чаму ў шмат якіх нашых літаратараў, сяброў пяра, не стае тых якасьцяў, якія можна заўважьшь у літаратараў іншых краінаў? Чаму ў нас яшчэ да гэтага часу існуе бяскультурная, нявартая ніякай пахвалы прывычка адзін аднаго падкусіць, пакпіць нават са свайго найлепшага сябры? Чаму, калі чалавек патрабуе сур’ёзнай дапамогі або парады, робіцца гэта часамі
ў вельмі вострай настырлівасьці, у абразлівым тоне, у павярхоўнай, але не грунтоўнай, у некультурнай і не ўласьцівай інтэлігентнаму чалавеку форме? Чаму той-сёй не хоча зразумець, што доказамі, якія, можа, і маюць рацыю, але адначасна і маюць абразлівы тон. нічым не дапаможаш чалавеку, а толькі панурыш яго ў горшае палажэньне?”
I сапраўды Анцан, чалавек высокай культуры, быў душой літаратурна-мастацкіх сходаў, якія адбываліся на кватэры рыжскай мастачкі Аляксандры Бяльцовай, родам з беларускай Чарнігаўшчыны. На гэтых серадах Алесь Салавей чытаў свае вершы, якія вельмі падабаліся гаспадыні, і яна аформіла вокладку першага паэтычнага зборніка Алеся Салаўя “Mae песьні”. Зборнік выйшаў у Рызе (1944), хоць на вокладцы пазначаны Мінск. У Рызе Алесь Салавей шмат чытаў з класічнай сусветнай спадчыны, перачытваў усё, што знаходзіла водгук у яго чулай да прыгажосці душы, захапляўся М.Багдановічам (дарэчы, страфою Багдановічавай “Пагоні” напісана 15 вершаў А.Салаўя)3, лірыкай рускіх паэтаў, асабліва вершамі Мікалая Гумілёва. “Я захапляюся не расійскімі ідэямі, а высокай мастацкасьцю ў паэзіі расійскіх класікаў, іх вялікай культурай, — дзяліўся сваімі меркаваннямі Алесь Салавей з Масеем Сяднёвым. — Я з іх бяру прыклад, вучуся ў іх. Еўрапейскіх класікаў — Шылера, Гётэ, Байрана, Мальера і іншых я таксама не цураюся, як Пушкіна, Лермантава, Фета, Маякоўскага”. Гэтыя ж думкі ён пазней пацвердзіў у вершы “Мінаю заміны” (“Да скарбаў сусьвету імкнуся, // я іхны, мне ймя — чалавек!”). I далей, у адным з лістоў да М.Сяднёва ён пісаў: “Вазьмуся за Байрана. Разам з ім пакіну сваю кватэру, пакіну зямлю і паляту ў аблокі. Разам з Байранам там, у ваблоках, я і спаткаю Новы год. I толькі той, хто здольны цяпер дабрацца да аблокаў, можа чаго-колечы дасягнуць. Толькі ўсё пабачыўшы, перажыўшы і перацярпеўшы на зямлі, можна што-небудзь стварыць у ваблоках і толькі ў іх... У “сіняй вышы” адпачываеш душой, там няма ні нуды, ні клапот, і толькі там можна сабрацца з думкамі, накіраваць іх на адпаведны шлях, і толькі там можа знайсыіі запраўдныя ўмовы для
3 “3 Новым годам!”, “Радасьць жыцьця”, “Сьпі, мой родны”, “Беларусі”, “Кінь сваволіць пад вокнамі, вецер”, “He пакіну”, “Маладэчна”, “Толькі выгляне”, “Песьні”, “I заплакалі...”, “Добры дзень”, “Да жыцьця”, “Маме” ды інш.
таго, каб тое-сёе стварыць. Творачы ў аблоках і адчуваючы пад сабою зямлю, адчуваючы на ёй перажытае, ніколі не адарвешся ад яе, а, наадварот, яшчэ бліжэй будзеш звязаны з ёю. Адгэтуль лепш відаць, што дзееца ўнізе, і лепш там ведаеш, як дапасоўваць тварэньне да зямнога жыцьця. I гэта толькі тады, калі, падкрэсьліваю, адчуваеш пад сабой зямлю. Але гора таму, хто ў аблоках лятае, а зямлі пад сабой не адчувае. Правільна кажуць: “Калі грымяць гарматы, дык Музы маўчаць”. Я цалкам, ад пачатку да канца, згодзен з гэткім сцверджаньнем. Голас Музы заглушаецца гулам гарматаў. Яна не ў стане іх перакрычаць. У сіняй жа вышыні ёсць такія мясціны, да якіх гарматны выбух не дасягае. Такая ўжо наша доля — даводзіцца пераадольваць абставіны.
Я не ўважаю сябе за дасягнуўшага тае вышыні, і, як мне здаецца, ніколі і ніяк мне не давядзецца яе дасягнуць.
3 Байранам, толькі з Байранам спаткаю Новы год! Я шмат чытаў Байрана яшчэ ў маленстве. Заўсёды быў захоплены ягонымі творамі. Але тады слаба разбіраўся, слаба разумеў. Цяпер з вялікай цікавасьцю перачытваю. I сёньня, асабліва сёньня, калі не хочацца быць аднаму, калі няма жаданьня звыкнуцца з гэткім становішчам, надзвычайна прыемна “столетнй пыль стряхнуть”, “падыхаць мінулым, гэткім мудрым, слаўным”. Далей Салавей піша пра тое, як ён працуе над сваімі творамі: “Мог пачаць адразу некалькі рэчаў. Пачаў пісаць невялічкую паэму “Айчына”, не скончыўшы яе, узяўся за новую паэмку “Дзвіна” — і гэтай не скончыў. Перад Новым годам пачаў пісаць белым вершам у пяць стопаў ямбу драму з жыцьця беларускай інтэлігенцыі пад назовам “Я хачу жыць”. Пачатак пайшоў, здаецца, нядрэнна, але калі я знаходзіўся ў Менску, новая паэма не давала супакою, прасілася на паперу. Давялося пачаць і яе. I сталася так, што ўжо пачатыя мною чатыры рэчы, але калі я іх скончу — невядома. Бываюць часіны — прыходзіць настрой пісаць, я бяруся за які-небудзь з пачатых твораў, пішу далей, хочацца выказаць нешта важкае і вялікае. Я адчуваю, што ў мяне не стае сілаў, каб гэтае самае важкае і вялікае перадаць на паперы...”
Такі стан паэта тлумачыўся, відаць, не толькі стратай натхнення, але і вайной, што знайшло пацверджанне ў вершы “Дваццаты век”.
Чаму ня будзіць вершаў век дваццаты?.. Грымяць і абяскрыльваюць гарматы Жыцьця імпэт...
Ня ты, — зьнішчэнняў жах, з мянушкаю — сусьвет, Клыкоча, супакой з плянэты сьцершы:
— Калі я гавару — нямеюць вершы,
Маўчыць паэт... (С. 118)
У рыжскі перыяд Салавей пісаў шмат вершаў, друкаваў іх у “Новым шляху”, працаваў над выданнем першай сваёй кнігі. Яна складалася з трох раздзелаў (“Узыйдзе ранак срэбны на лугі”, “I заплакалі сумныя далі”, “Так блізка і гэтак далёка”), а таксама паэмы “На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса”. Кніга мела падзагаловак “Зборнік лірыкі думкі” — лірыкай думкі прасякнуты вершы паэта самай разнастайнай тэматыкі: прыродаапісальнай, кахання, уласна-аўтабіяграфічнай, нацыянальнапатрыятычнай.
Алесь Салавей, засяродзіўшыся на творчых пошуках, пачынае ў больш-менш спакойных умовах аглядаць свой кароткі перыяд жынця. Да яго прыходзіць усведамленне, што ён сапраўды паэт, і гэтым вызначаецца яго далейшы лёс.
У Койданаве жыў Радзюк Альфрэд і ня было там Салаўя Алеся, цяпер ён ёсць і, кажуць, ён — паэт, але... жыве далёка, у Рызе дзесьці...
(У Койданаве жыў Радзюк Альфрэд, с. 224)
У вершы “Ліст да крытыка” (напісаны ў снежні 1943) пра гэта ён заяўляе яшчэ больш сцвярджальна:
Багатае Крыўі матуля-зямля мяне, чым змагла, надарыла: дала мне і голас і ўзьлёт салаўя, дала мне Пэгасавы крылы.
Я зь імі асілю завей сьнегавы і буду днём весьнім сустрэты, бо я — гэта я, а ня слуп верставы, я вольны Пэгас, я — паэта! (С. 34)
I далей, у вершы “Песьня” Салавей ставіць пытанне: адкуль жа пачынаюць крынічыць песні паэта? Найперш іх вытокі ў духоўнай спадчыне бацькоў, красе роднага краю.
Мне мароз намовіў песьняў, нанасіў мне песьняў дожджык, мне навеяў песьняў вецер, хвалі водныя прынесьлі, словы мне складалі птушкі, гукі мне стваралі дрэвы... (С. 19)
У гэтых і многіх іншых вершах (“Сьпяшайся жыць”, “Паэт”, “Гэкзаметры”, “Перачытваючы “Калевалу”, “I заплакалі сумныя далі”, “Муза”) Алесь Салавей кажа пра задачы і складаныя праблемы, што паўстаюць перад ім, як і перад кожным творцам, пра вялікую адказнасць і разам з тым пакутніцкі і самаахвярны шлях паэта.
I я — хай не паэт, хай толькі той, хто піша так, ня ў толк, калі ж, ахоплены натхненьнем, я бяру асадку ў рукі, перш, чым пісаць, я адчуваю ўсё, што дзеецца вакол, — і радасьць чэрпаю заўжды да дна, а разам зь ёю — мукі.
(Паэт, с. 29)
Працягваючы спрабаваць свае паэтычныя здольнасці ў класічных формах верша, ён піша гекзаметры (шасцімернік, якім пісалі Гамэр, Вергілій, Авідзій, Гарацый, Феакрыт, наш паэтлацініст Мікола Гусоўскі), трыялеты, тэрцыны, рандо, рамансы, афарызмы, акравершы, актавы. I гэтыя спробы ператвараюцца ў сапраўды выдатныя творы, напісаныя не дзеля формы.
Сам паэт у ліставанні з Сяднёвым выказваў цікавыя думкі наконт розных накірункаў у літаратуры, пісаў пра тое, чым прывабліваюць яго класічныя формы: “I заўсёды, пры цяжкім адчуванні, міжволі бярэшся за клясічныя формы, цалкам аддаешся ім. Яны мяне цягнуць за сабой сваёй важкасцю, сваёй разважнасцю. Яны патрабуюць дысцыпліны слова, глыбокае думкі, вялікай культуры. А таму яны не выміраюць, а, наадварот, у адпаведныя часы па-новаму ажываюць.
Я люблю і клясічныя формы, паважаю і новыя. Люблю і старое, калі яно добрае, не супярэчу і новаму, таксама неблагому. Я не вораг розных кірункаў у літаратуры. Кожны з іх хавае
ў сабе нешта своеасаблівае і добрае. А добрае заўсёды здаецца добрым. Гэта не кажа аб тым, што я павінен пераймаць усе кірункі. He. Я стараюся прытрымлівацца аднаго кірунку — ці ў формах старэйшых, ці ў формах больш новых. He спадабаецца гэта адным, дык спадабаецца іншым, бо няма тае рэчы на зямлі, якая б усім аднолькава падабалася. He дай Бог нацягваць усё на адзін капыл. Хай у нашай літаратуры будзе воля для ўсіх кірункаў. Тады і чалавеку будзе воля ў выбары таго, што яму падабаецца.
А на рамансы я гляджу інакш. Нашым жа кампазітарам патрэбен матэрыял і патрыятычны, і любоўнага характару, і матэрыял чыстае красы, красы ў поўным сэнсе гэтага слова. I толькі раманс здольны хаваць у сабе гэткую красу, якую можна аздобіць музыкай... Краса — найлепшы спажытак для духовага адпачынку чалавека. Правільна сказаў Максім Багдановіч: “Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць той спажытак для душы...” Адначасна заўсёды стаю за тое, каб і ў мове “падцягваць” чытача “за вушы”, а не абніжацца да ягонага моўнага ўзроўню ...”4
У старыя класічныя формы Алесь Салавей укладваў новы, арыгінальны змест, тое, чым жыла душа паэта, што ён перажываў, перадумаў на адзіноце, перачытваючы антычных і еўрапейскіх паэтаў, адчуваючы, што і для яго становіцца дасягальным паэтычны досвед вялікіх майстроў слова. Дастаткова параўнаць верш Алеся Салаўя “Гэкзаметры” і яго ж пераклад з Гамэра “Бітва” (як аналогія Другой сусветнай вайне), каб зразумець, наколькі падуладныя нашаму паэту антычныя строфы.
Цяжка ў хадзе дасягнуць вышнявіны сівога Парнасу:
сьцежка — шыпшыннік густы; на сьцяблінках — калючыя дзіды.
Лёгка ня пішацца верш, калі хочаш, каб быў ён запраўдны, шмат ён каштуе ахвяраў — драбочкаў крыві майго сэрца.
Як ні сягай, а ня ўдасца зацемрыць высокага сонца, кажны прыступ да яго — наймагутная варта Дажбога. Нельга стрымаць і зняволіць высокіх імкненьняў паэта — покуль пульсуе ў ім кроў і паветрам ахвоцяцца грудзі, дзе б ён ні быў — на свабодзе, ў няволі — зь ім слаўная Муза.
(Гэкзаметры, с. 30)
4 Ліст да Масея Сяднёва. Рыга, 31.12.43.
БІТВА
(3 Гамэра)
Войскі, на месца адно імкнучыся, зыйшліся імгненна;
грозна схапіліся целы, схапіліся пікі і сілы войнікаў, мосяжам скованых; з бляхі пукатае зразу згрызліся яра шчыты, разгрымеўся прарэзьлівы грукат, разам зьліліся змагарныя крыкі й сьмяротныя стогны вояў, што нішчылі й гінулі; дол захлынуўся крывёю. (С. 33)
У санетах “Лідскае замчышча”, “Санэт”, “Сад” (Да 25-годдзя Віленскай беларускай гімназіі) гучаць развагі пра далёкую беларускую гісторыю, часы Гедыміна, пра нацыянальную сімволіку (“Мой бел-чырвона-белы сьцяг // Зямлі мае краса і слава”), і ўпершыню за вонкавым спакоем паэта, які сузірае чароўную гульню марскіх хваляў Рыжскай затокі, з’яўляюцца настальгічныя ноты, туга па радзіме (“Цяжка тут бяз цябе на чужыне, // О, Матуля, старонка мая!”).
Свайму роднаму краю, які ўпершыню яму давялося пакінуць і жыць у Латвіі, ён прысвяціў вершы — сапраўдныя гімны адданасці Бацькаўшчыне, красе беларускай прыроды, напісаныя ў рыжскі перыяд (“Трыялет”, “Першы гром”, “Восень”, “У мроях”, “Мора”, “Восеньскія тэрцыны”, раманс “Толькі там”). Любуючыся на бурныя хвалі Балтыкі, паэт згадваў радзіму:
I хочацца сказаць: а я йшчэ багацей, радзіму маю я, дзе неба йшчэ сіней, а гладзь усіх вазёр і рэчак, і крыніцаў за мора-акіян глыбей і прыгажэй, гаі йшчэ зеляней, хмурынкі йшчэ бялей... Ніяк мне і нідзе на гэта не забыцца!
(Няраз я чуў: “Зірні, якая прыгажосьць ”, с. 17)
Выразна акрэслілася ў першым паэтычным зборніку Алеся Салаўя і тэма жыцця шматпакутнага беларускага народа (“зьнёс мукаў шмат мой край каханы, — сьцяў і яго хрыстосаў лёс...”), якое ён ведаў не з кніг, а з прыкладу жыцця сваіх бацькоў і дзядоў — многіх пакаленняў Радзюкоў, “што шчасьця век ня мелі”. У вершы “Перачытваючы “Калевалу” паэт выказвае сваю апантанасць лёсам беларусаў і сваю перад імі адказнасць.
Колькі праліта сьлязінкаў маім шматгаротным народам! Самы вялікшы мудрэц палічыць іх ня ўзмог бы ніколі. Пэўна, няма тэй мясьцінкі, якая б тых сьлёзаў ня знала, — рэчкі свае іх забралі, і моры чужыя схавалі.
Іх я на нітку радкоў наніжу, пастаўляю ў словы — пэрламі будуць яны і паэзіі лепшым набыткам. Кажны агеньчык іх зьзяньня і пэрлінкі кажнай багацьце — шчасьце і гора маіх — і сясьцёр, і братоў аднакроўных.
(С. 32)
Пра лёс сям’і Радзюкоў, свае дзіцячыя, юнацкія гады, а праз іх і пра лёс беларусаў Алесь Салавей расказвае ў аўтабіяграфічнай паэме “На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса”. Паэма была створана ў Рызе, у 1943 годзе, і ўпершыню надрукавана ў часопісе “Новы шлях”. Яе адрозненне ад традыцыйных паэмаў беларускай літаратуры савецкага часу ў тым, што яна напісана санетнай страфою, складаецца з 24 санетаў і прысвячэння (“Для вас, сябры мае і аднагодкі, // народзе мой, крывіцкі мой абшар, // нашчадкі прьгшлага, былога продкі, // я прысвячаю слоў сардэчных жар...”)Тэматычна паэма ўпершыню ў беларускай паэзіі раскрывае трагедыю жыцця народа пад час сталінскіх рэпрэсій (як і кніга Ф.Аляхновіча “У кіпцюрох ГПУ”), паказвае, як таталітарная сістэма распраўлялася з бязвіннымі ахвярамі. Аўтар кажа пра свой бязмерны, цяжкі боль ад страты бацькі і маці (“На грудзі камень-жоран цісне, млён сьвідруе сэрца жорстка і балюча...”)У паэме гучаць не толькі нараканні на сіроцкую долю, але і асуджэнне палітычнага рэжыму, таго здзеку, што тварылі сталіністы над Бацькаўшчынай, землякамі, уласнай сям’ёй паэта.
Твор гэты цікавы сёння для нас сваім зместам, з якога можна зразумець сутнасць душы самога аўтара, адчуць адметныя рысы яго характару — летуценнасць, сузіральнасць, незалежнасць І глыбіню думкі (“Нікому дум маіх ня ўзяць на засаў, // пакуль жывуць — усякі змогуць час...”). 3 дзіцячых гадоў паэт, як і Коласавы Сымон-музыка, адкрываў у сабе здольнасць тонка адчуваць красу прыроды, бясцэнную каштоўнасць жыцця, любоў і павагу да людзей.
Я быў і ёсьць і буду вашым сынам, бацькамі — вы. Ня спаў я па начох — жылі ў маіх вы думках неадхлынна,
а засынаў — былі ў маіх вы снох.
Даўно ня бачыў вас. У дальнай зморы мне кажны месяц быў даўгім, як год. Праз сотні вёрстаў, сотні перашкод, праз немарач лясоў, праз стромы гораў сягаў да вас, радзіма і народ, сягаў да вас, крывіцкія прасторы. (С. 52)
Паэтычныя, трапныя словы знаходзіць паэт, каб апісаць незвычайную прыгажосць крывіцкіх прастораў, красу сваёй малой радзімы.
I ейная прывабная краса мяне запаланіла назаўсёды...
Вось і яны, мурожныя лугі, што хараством нязгасным вабяць вока. Ля іх, у сьценях лозаў, — берагі ракі-Вусы — дзе плыткай, дзе глыбокай...
Ад ракі ідуць прысады на ўсход. Там бачна Шылава гара. Туды калісь я бегаў на агляды высокіх хвояў, што пасталі ў рад. Чуў іхны звон, і быў бясконца рады, калі, узабраўшыся на хвою, пазіраў на шыр палёў, на пышнасць даляглядаў, дзе перад гэтым краскі я зьбіраў...
I я праходзіў праз палі, праз нівы... Купаўся ў моры збажыны шумлівай і прыпадаў грудзямі да зямлі. Прыкладваў вуха да яе — чульліва я адчуваў, як сокі там цяклі, як выплывалі напаверх імкліва, як травы ў гуках, чутных мне, расьлі. I думаў я аб тым, каб тыя гукі сабраць і ў вадзін зьвязаць клубок, напоўніць імі любы мой куток — тады ня бачыў бы ні зла, ні мукі... (С. 52)
Гэтая краса падтрымлівала, надавала моцы, з яе ён чэрпаў сілы, калі “нясцерпным пеклам стаўся белы сьвет”. Але і тады паэт не страціў нязгасную любоў “да роднага людзства, роднага краю”.
Мой дарагі! Тваіх глыбінь крыніцы гаілі раны ў сэрцы мне няраз.
Каб ня было цябе, даўно я ніцма зваліўся б долу ў завірушны час. Калі б ня ты — калючая кастрыца нягодаў выела б мне вочы ўраз.
1 там, дзе ты, я лекаў змог напіцца і моцы іхнае агонь ня згас.
Цяпер ці мала болесьцяў сьцішае мне аб табе нат добры успамін. Заўсёды ты зы мной — я не адзін. Які шчаслівы той, хто адчувае, што ён адданы Краю свайго сын — яму жыцьцё і сілы прысьвячае! (С. 56)
Другая частка паэмы поўніцца заклікамі паэта да сваіх землякоў змагацца за волю, незалежнасць, якую ніхто не прынясе беларусам, акрамя іх саміх (“Сама сабой да нас ня прыйдзе воля, // сама сабою з неба не зьляціць...”). Ён шчыра верыць, выказвае ўпэўненасць, што: “і бяз чужое ласкі — сам Крывіч // гаспадаром здалее быць над Краем...”
Гэтая ўпэўненасць грунтавалася на добрым веданні гісторыі, былой велічы роднага краю, і ў маладыя гады Алесь Салавей шчыра верыў, што запануе нацыянальная ідэя. Нават у пазнейшым цыкле вершаў ‘Тамоніць даўняй праўды звон” гучыць тая ж вера ў адраджэнне краю, што і ў Багдановічавай “Пагоні” (“На шырокіх шляхох старадаўняй Пагоні // парываньняў Тваіх “ні разьбіць, ні стрымаць...”). He можа скарыцца народ, падпарадкавацца больш магутным суседзям, маючы такіх волатаў духу, як Францішак Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны (санет “Гуманізм”), Максім Багдановіч (прысвячэнне “Максіму Багдановічу”).
Аднак у сваёй першай паэме дэкларуючы, сцвярджаючы незалежнасць, адраджэнне Беларусі — ідэі, якія ішлі ад розуму, перакананасці, што так павінна стацца, іначай не захаваецца дзяржава, Алесь Салавей усё ж лепшыя старонкі напісаў пра тое, што ішло ад сэрца, пра светлыя, радасныя дні дзяцінства, праведзеныя на ўлонні прыроды, мяккай, мілай прыгажосцю якой захапляўся ўсё жыццё.
Так, жывучы ў Рызе, паэт у сваіх творах быццам яшчэ раз прайшоўся па незабыўных сцежках маленства і юнацтва, любуючыся красой роднага краю.
У Мінск з Рыгі Алесь Салавей прыехаў на вельмі кароткі час, увесну 1944 года, і ў прадчуванні блізкага непазбежнага расстання з радзімай паспеў напісаць некалькі пранікнёных вершаў, прысвечаных Вільні (“Ля Войстрай Брамы”, “Вільня”), Слуцку (“Добры дзень табе, сонечны Слуцак”, “Вітаньне Случчыне”), Менску (“Мая сталіца”, “Нябёсы ранкавым абмыліся дажджом”). Тады быў напісаны верш “Змагар айчыны” (1944), у якім згадваецца, як некалі беларусы, што служылі ў царскім войску, змагаліся з туркамі “за айчыну і бацюшку-цара”, гінулі за Расію ад газаў у Карпатах пад час Першай сусветнай вайны.
Цяпер змагар і я, Але змагар айчыны, ня царскай, а свае — Беларусі!
Паэт даказвае ў гэтым вершы, што калі беларусы будуць змагацца за Бацькаўшчыну, то яны здабудуць “Радзіме славу і волю на вякі”.
У Менску Салавей удзельнічаў у Другім Усебеларускім Кангрэсе (чэрвень 1944 г.). У гэты час Чырвоная армія ўжо набліжалася да сталіцы Беларусі, вызваляла Прыбалтыку. Алесь Салавей, як і многія іншыя нацыянальныя дзеячы і пісьменнікі, якія жылі пад акупацыяй, добра разумеў сваё становішча. Назад, у Рыгу, яму давялося вяртацца вакольнымі шляхамі праз Беласток і Кёнігсберг, каб захапіць з сабою некалькі паасобнікаў зборніка “Mae песьні”. 3 Рыгі ён трапіў у Эстонію, потым зноў у Латвію, у Лібаву, і толькі адтуль Балтыйскім морам у Берлін.
Гэтыя пакручастыя дарогі першых дзён выгнання, адчуванні разгубленасці, адзіноты, нават выкінутасці, непатрэбнасці радзіме, сваім людзям стварылі адпаведна цяжкі псіхалагічны настрой, якім прасякнутыя вершы гэтага перыяду: настрой смерці, канца ўсяму добраму, чым жыў, дыхаў раней (“Зямля ў вагні”, “Пусьціня”, “Дваццаты век”, “Паклон”, “Лісты на ветры”, “У жылах шчах крыві струмень”, “Трамвай — даўжэзная танклявая труна”, “Ахвяраў прагне сьмерць”, “Вароты ў няведамы сьвет”, “3 таго сьвету”, “Бывай, Гэдэмэстэ, бывай”, “Сьмерць цэліла ў грудзі кап’ём”, “Плыве вадаплаў”, “У моры” ды інш.).
Пачаткам гэтага трагедыйнага цыкла стаў верш “Зямля ў вагні”. Ён напісаны ў чэрвені 1944 года — апошнія дні знахо-
джання Алеся Салаўя ў Мінску, калі паэт канчаткова ўпэўніўся ў няспраўджанасці надзей на нацыянальнае вызваленне, незалежнасць Беларусі. Верш мае прыпавесцевы, іншасказальны характар і напісаны ў форме дыялогу творцы з тымі, хто заклікаў ісці ў бой за Бацькаўшчыну і народ, але заклікі так і засталіся заклікамі, бо ўжо нічога не маглі змяніць у хадзе падзей. “Зямля ў вагні” — таксама своеасаблівы абвостраны водгук мастака на крывавыя жахі вайны, якой яе ўспрымаў сам аўтар. Матывы смерці, канца свету выразна гучаць і ў іншых вершах.
Чаму так цяжка, цяжка мне?
Жывых ня бачу і ня чую. На голых дошках у труне жыву — і днюю і начую. “Цярпі!” — мне кажуць. Я цярплю. “Накрыем — зноў мне кажуць — векам, пасьля... апусьцім у зямлю, і там ты станеш чалавекам...”
(Крыніцы звонкае струмень, с. 117)
Пусьціня... пусьціня... пусьціня...
і на сэрцы, і ў думках, і ў целе.
Струны ліры аб сьмерці зьвіняць.
Ці даўно аб жыцьці мне зьвінелі?
Так нядаўна... Чаму ж, для чаго самі людзі жыцьцё растапталі? Згас жыцьцёвых імкненьняў агонь, ліра змоўкла у скогаце сталі.
(Пусьціня, с. 117)
Гэтыя вершы адкрываюць нам аўтара з іншага боку, як чалавека, здольнага, як ніхто, глыбока перажываць, адчуваць, “прапускаць” падзеі вайны праз уласную душу. Напачатку ён, застаючыся над палітыкай, пазбягаючы закранаць балючыя тэмы, амаль не пісаў пра вайну, калі не лічыць вершаў “Раса”, “Птушкі”, элегіі “Восень” (Ільля, 1942), дзе свой лёс паэт параўноўвае з адзінокім пажоўклым лістком, што сіратліва трапечацца на пачарнелым дрэве сярод грукату перуноў і спякотнага агню вайны. I толькі калі гэтае ліхалецце пагнала паэта з роднага краю, разбуранага, спаленага вайною, і калі ён адчуў, перажыў трагізм свайго становішча, як птушка, выкінутая з роднага гнязда, толькі тады выліліся з яго душы балючыя, глыбока
прачулыя радкі пра непатрэбнасць, згубнасць для чалавека такіх страшных, жорсткіх войнаў, катаклізмаў, якія прынёс пракляты дваццаты век. Алесь Салавей здолеў знайсці такія словы, вобразы, мастацкія сродкі, што чытач узапраўды адчувае, як “мярцвее, гарыць у шквале крывавага акіяну” душа паэта, як ён у роспачы, пераязджаючы з месца на месца, вандруючы па дарогах Латвіі, Эстоніі ў пошуках выйсця, пачынае ўсведамляць, што прынесла вайна яму асабіста. Дваццацідвухгадоваму паэту здавалася, што надышоў канец жыццю і свет для яго згас, усё навокал пачало ўспрымацца праз змрочныя, замагільныя фарбы, а людзі, якіх сустракаў на сваім шляху, здаваліся мерцвякамі (“Трамвай — даўжэзная, танклявая труна // — напханы трупамі людзей, бы селядцамі...”).
Скажэце, як мне абыйсьці напасьце сьмерці ашалелай? Скажэце, як і дзе знайсьці спачынак для душы збалелай?
Няўжо такі жыцьця закон, о Муза, строгая багіня? — Спрытнейшы — хай бяздарны ён — жыве, менш спрытны — здольны — гіне.
(Паклон, с. 118)
Апынуўшыся за межамі радзімы, адзін, без сяброў, знаёмых людзей, галодны, беспрытульны паэт адчуў жахлівую непрадказальнасць свайго лёсу. Ён раптоўна ўсвядоміў, што страціў самае дарагое і што яго выгнанніцкія шляхі толькі пачынаюцца — трэба пакідаць і блізкую да Бацькаўшчыны Прыбалтыку (“Ізноў наперадзе сухмень // дарогаў нудных, прыкрых вёрстаў...”), а гэта для яго раўназначна, як ісці на той свет.
Вароты ў няведамы сьвет. У дазоры з касою стаіць чалавечы шкілет.
Зубамі ляскоча, як прагны пражора, пытае: — Ты йдзеш у няведамы сьвет?...
(Вароты ў няведамы сьвет, с. 230)
Цяжкія, супярэчлівыя пачуцці разрываюць душу паэта. Унутраны голас настойвае:
Вяртайся назад! Калі дома і зьгінеш, дык там пахаваюць па-людзку цябе, там навет уславіць і Муза-багіня таго, хто жыцьцё прысьвяціў барацьбе. (С. 230)
Аднак цвярозы голас нагадвае, што давялося перажыць бацькам, яму самому, і слушнай здаецца парада: “Ня йдзі ў сьвет гэты — ён горай турмы”. Дык што ж, няма выйсця? (“У каншіягеры ў Азіі здохну, // бяз хлеба ў Эўропе памру...”).
О, людзі! Паглядзіце на мяне, хіба я назусім памёр, скажэце? Правін ваш, як нябыт, не праміне, чакае цемра й вас на вашым сьвеце.
Вы мне мячом адсеклі галаву і гойстрым штыхам пракалолі грудзі, зямлёй засыпалі. А я — жыву, сьцігуючы цяпер вас, людзі, людзі!
(3 таго сьвету, с. 232)
Як дайсці да свядомасці людзей (“А сэрцы людзей, бы куп’ё, // мне мох на душы пластавалі...”), як растлумачыць ім, што ён, паэт, на гэтых пакутніцкіх дарогах рэпрэсій, вайны, выгнання таксама змагаўся сваімі творамі, ішоў з імі на варожы стан “у бой за волю, за айчыну”. Радзіма не павінна лічыць яго здраднікам, бо, нягледзячы ні на што, — ён яе адданы і верны сын.
Паеду, памчуся ў свой край — ніхто так, як ён, ня прытуліць. Скарыся, шляхоў далячынь! Нязваныя — чую я — госьці у доме тваім. Супачын рыхтуюць табе ... на пагосьйе. — Ня едзь! — мне скуголяць вятры. — Сабакам і сукіным сынам назваў цябе дом твой...
(Бывай, Гэдэмэстэ, бывай, с. 233)
У такіх вершах праявіўся своеасаблівы экзістэнцыялізм паэта, непадзельная цэласнасць суб’ектыўных адчуванняў і жорсткай аб’ектыўнай рэальнасці, якую ён прымаў настолькі блізка да сэрца, што ў гэтых жахлівых абставінах вайны і выгнання не
бачыў для сябе выйсця. Усе праявы яго ўласнага існавання, чалавечыя пачуцці — страх, роспач, жалоба. клопаты, сумленне — усе яны вызначаліся праз набліжэнне канца свайго і свету наагул. Вонкавыя рэаліі, якія ні ў якай меры не залежалі ад звычайнага чалавека, Салавей успрымаў у гэты перыяд як корань свайго існавання, якое цяпер працякала ў гранічна абвостраных сітуацыях: барацьба за фізічнае выжыванне, неймаверныя душэўныя пакуты, набліжэнне смерці. Да ўсяго ў падобных сітуацыях паэт адчуваў сваю адказнасць за тое, што адбывалася ў свеце, вакол яго: вайна, якая прынесла выгнанне, бяздомнасць, адзіноту. Адсюль — цяжкі песімізм у творах ад уласнага бяссілля, немагчымасці хоць неяк уплываць на гэты свет. Адсюль часам перабольшанае нагнятанне пачуццяў безвыходнасці, тугі, смяротнага суму, жаданне пакінуць свет людзей, звароты да Бога.
I нічога не заставалася паэту, звыкламу да цяжкіх, непрадказальных удараў лёсу, як прыняць гэты страшны свет. He знайшоў ён разумення ў людзей (“Людзі, людзі! Вы — сіла зямлі, // розум ейны і ўзьлёту імкненне, // як жа так вы яе давялі // да руіны — сьлядоў спусташэньня?...” (верш “Я прыйшоў ад зямлі, ад людзей”) і звярнуўся да Бога, заклікаючы нябесныя сілы “раструшчыць горы гора громам”.
Ад пекла хачу супачыць, да раю — дарога цяжкая. Дай, Божа, спакой! Уначы хай белая здань ня блукае!
Хай чорнаю хмараю ўдзень пагібель мяне ня трывожа. Ратуй ад нядобрых людзей, вялікі, магутны мой Божа! Успомніў імя я Тваё — і сьмерці пагрозаў нястала...
(Сьмерць цэліла ў грудзі кап ’ём, с. 234)
Душа ў гэтых маленнях знайшла адносны спакой, аціх гранічна абвостраны смяротны боль, адступіла цемра (“Дакучных замінаў дарогі // пакіну ў цемры густой...”). Паэт разумеў, што ў 22 гады не канчаецца жыццё, маладосць брала сваё:
“Сусьвет прада мною вялікі // паўстане ў шматхварбнай красе...”, але гэта было слабое суцяшэнне, бо ў глыбіні душы жыло “Дзе ж дзецца? Куды ні глянь — вялікі сьвет, // а чалавек не мае месца...” I ўсё ж, прымаючы нягоды жыцця з уласцівым яму гумарам, які дапамагаў у роспачныя хвіліны, Алесь Салавей, перад тым як назаўсёды пакінуць радзіму, піша верш “Стаўся ўсюды госьцем выпадковым” (жнівень, 1944).
Стаўся ўсюды госьцем выпадковым. Дзе ня ступіш — ля чужых варот. На дарозе ўбачыў я падкову, а ляжыць яна наадварот...
Што мяне спаткае — невядома. Непамысныя вакол сьляды. Ці назад, ці ўперад — ты ня дома. Словам — ні туды і ні сюды. (С. 235)
I апошні з гэтага пакутлівага цыкла верш “У моры”, дзе паэт (ужо плывучы ў недасягальную Еўропу) выказвае веру ў вольную Крывію, якая будзе жыць праўдай і згодай, бачыць сваю краіну такой, якой яна існавала ў марах і летуценнях.
Далей жа ад сьмерці, далей! Над карном хай чайкі выпростваюць крылы!
Я сам капітан, я кірую стырном вялікае моцы і сілы.
Мяне не спалохае буры прастор, ня ўтопіць нязломную веру.
Падужаю ўсьпененасьць водаў і шторм, на сонечны выплыву бераг.
Ня той, дзе крыві непатрэбны выліў, ня той меў я бераг наўвеце, а бераг праўдзівай і мірнай зямлі — ён Крывіяй вольнай завецца! (С. 236)
3 вобразам гэтай светлай, вольнай Крывіі пайшоў Алесь Салавей у вялікі свет. Эміграцыя для яго, па сутнасці, пачалася раней, чым для іншых беларускіх пісьменнікаў, калі ён мусіў пакінуць ваенны Мінск і выехаць у Рыгу (1942). Аднак толькі апынуўшыся ў Берліне (верасень 1944), паэт зразумеў, што такое выгнанне. Вонкава жыццё працякала, як і ў іншых беспры-
тульных, вельмі йяжка: зноў жа пошукі сталага месца працы, каб неяк выжыць (што абцяжарвалася няведаннем мовы). Але нашмат цяжэй было ад пакутлівага ўнутранага стану, болю душы, якую бясконца свідравала думка: як існаваць без радзімы? Гэты свой боль і роздум ён выліў у вершах ‘Тэроям Бацькаўшчыны”, “Мая Беларусь”, “Я толькі з ёю пайшоў у сьвет”, выказаўшы нязгасную любоў і адданасць Айчыне, свайму народу, роднай мове.
Прыйшоў у край чужы — і за гарою дзень дагарэў. I ноч і ноч усьцяж. Няўжо не змагаром і ня гэроем пакінуў Беларусь нашчадак ваш?
Няўжо мінуўшчыну, бацькоў магілы таптаць чужому боту ён аддаў?
Хіба перад агнём варожай сілы схіліўся, адступаючы ў аддаль?..
Няўжо? Мо ён яе і не пакінуў, а выйшаў ейную знайсьці сьвіталь?.. Яго зьбівае з ног жарства чужыны, а ён ... ідзе і йдзе ад краю ўдаль.
I ўсё шукае сонца за гарою.
I не знаходзіць... Ноч і ноч усьцяж... Няўжо не змагаром і ня гэроем пакінуў Беларусь нашчадак ваш?
(Гэроям Бацькаўшчыны, с. 78)
3 гэтым раздвоеным станам душы Алесь Салавей мусіў вандраваць па дарогах Еўропы, несучы крыж выгнанніка. Нядоўга затрымаўся ў Берліне, дзе знайшоў часовую працу бібліятэкара з дапамогай беларусаў — дзеячоў БЦР. У Берліне адбылося яго знаёмства з будучай жонкай Зінаідай Кадняк, пачуццямі да якой, па ўсім відаць, напоўненыя вершы “Мне твая спадабалася ўсмешка”, “Так і сталася”, “Майму каханьню”. На гэтых дарогах знаходзіў ён і сяброў, найперш беларускіх паэтаў. У Беластоку адбылося першае знаёмства з Масеем Сяднёвым (ліпень 1944), перапіска з якім пачалася значна раней, і яму прысвяціў Алесь Салавей выдатны верш “Сустрэча, першая сустрэча”, з якога відаць, колькі радасці прынесла размова з блізкім па духу сябрам, земляком, як аб’яднала паэтаў аднолькава вялікая лю-
боў да страчанай радзімы. У Беластоку адбылося і знаёмства з Хведарам Ільляшэвічам, творчасць якога Алесь Салавей добра ведаў. Пра свае ўражанні ён пісаў у адным з лістоў да Масея Сяднёва: “У 1942 годзе, едучы з Вільні ў Рыгу, я прачытаў два зборнікі Хведара Ільляшэвіча. Вершы дасціпныя, арыгінальныя, не падобныя на іншых, паэтычныя, мастацкія, высокай моўнай культуры. А ад брашуры “Друкарня Мамонічаў” я быў у захапленні. Надзвычайна сур’ёзны і разумны твор.
Паплыву ў хвалях шуму з-пад палёў беластоцкіх...
Цудоўны верш Хведара Ільляшэвіча. Тут няма зрыфмаванага набору слоў, затуманеных штучна створанымі вобразамі. Тут глыбока пачуццёвыя думкі, трывога за лёс народу, вялікая пашана нашчадкаў да прадзедаў. Гэта — жыццё, якое кранае сэрца жывога чалавека, якое змушае яго не быць бесклапотным і падумаць, дзе і для чаго ён жыве. Мне здаецца, што Хведар Ільляшэвіч — другая паводле сілы велічыня сярод паэтаў Заходняй Беларусі...”
Пазней Хведар Ільляшэвіч у сваю чаргу ўжо ў Берліне, перачытаўшы першы паэтычны зборнік Алеся Салаўя, напісаў на яго рэцэнзію “Песьні радасьці і мукі” і апублікаваў у газеце “Раніца” (10 верасня 1944 г.). Хведару Ільляшэвчу належыць і другі артыкул пра Салаўя (газета “Беларускі работнік”, 1 кастрычніка 1944 г.) “Сучасныя беларускія паэты”, у якім даецца біяграфія паэта і больш разгорнутая рэцэнзія на кнігу “Mae песьні”. Гэта была ўся крытыка на творчасць Алеся Салаўя, яе ранні перыяд. Праўда, сам паэт вельмі крытычна паставіўся да свайго першага зборніка, пра што пісаў М.Сяднёву, з гумарам адзначаючы таксама рэакцыю іншых сяброў па пяру на свае вершы: “Калі чытаў карэктуру, дык расчараваўся ў сваім зборніку... Дзіўная рэч, прачытае што-кольвечы Езавітаў, кажа, штодрэнна, прачытае сп.Глыбінны, кажа, што добра, прачытае крытык Дуброва з Менску (брат Язэпа Пушчы), кажа, што так сабе, прачытае Лявон Крывічанін, крычыць: “Лабуда! Разбой! Далоў!” Каму верыць?..” Аднак лепшымі творамі рыжскага перыяду сам паэт лічыў вершы “I нябёсы ранкавым абмыліся дажджом”, “Яе чакаў і я”, “Даволі спаць!” Ён, як заўсёды з вялікай патрабавальнасцю да сябе, адзначаў: “Мне здавалася, што ў іх упершыню бліснула мікраскапічная іскрачка майго ўласнага, пазбаўленага эпігонства...”
"к & *
Так на дарогах вайны і выгнання ішло разам з цяжкім побытам і творчае жыццё Алеся Салаўя, адбываліся паэтычныя дыскусіі, спрэчкі, сустрэчы, знаёмствы. Пасля непрацяглага пражывання ў Берліне, да якога ўжо дакочвалася пераможная кананада Чырвонай арміі, паэт разам з некаторымі іншымі беларусамі накіроўваецца ў Вену, з кароткім заездам у Прагу, дзе адбылася сустрэча з Ларысай Геніюш (з ёй ён пазнаёміўся яшчэ ў Мінску). Аднак у Вене Алесь Салавей прабыў зусім мала, напісаў тут толькі два вершы (“Случанка” і “3 агню вар’яцкага, з пякельнай цямрыні” (люты—сакавік 1945), як водгук на сваё сапраўды пякельнае становішча і на жахлівы лёс беларускай дзяўчыны-парабчанкі, вывезенай немцамі ў Германію. Разам з сям’ёй А.Яцэвіча (паэт Алесь Змагар), яго жонкай Валянцінай, з якой Алесь Салавей некалі вучыўся ў Мінскім педтэхнікуме, Зінаідай Кадняк, наняўшы невялікі вазок для рэчаў, беларусы накіраваліся ў Зальцбург. Гэтыя падарожжы супалі з яго 23-годдзем, якому паэт традыцыйна прысвяціў верш:
I я пайшоў. I ўпарта па шляхох чужых, няласкавых, праношу ўпотай усё, чым я жыву і што зьбярог у сэрцы, не падужаным Гальготай.
(Дваццаць тры, с. 124)
Так славяне-паязджане, едучы па венскай дарозе, сустрэліся з амерыканскімі войскамі каля гарадка Кірхгайм. Амерыканцы пасялілі іх у прыгожым доме, пацясніўшы гаспадароў-аўстрыякаў. Тут Салавей і сям’я Яцэвічаў пражылі да позняй восені 1945 года. У Зальцбургу ў гэты час ужо быў заснаваны ўкраінскі лагер перамешчаных асобаў, дзе апынуліся і беларусы, у тым ліку і паэт Уладзімір Дудзіцкі. Неўзабаве Алесь Салавей, як і Яцэвічы, пераехаў у гэты лагер. У Зальцбургу ён ажаніўся з Зінаідай Кадняк (1945), і пачалося сямейнае жыццё, якое прынесла ў яго качэўніцкі, адзінокі лёс хоць нейкую стабільнасць і апору на блізкага чалавека. Пазней жонка Алеся Салаўя ўспамінала: ‘Тэтыя гады ў Зальцбургу былі сама пладатворныя. Ён пазнаёміўся там з украінскімі паэтамі й пісьменьнікамі. Напісаў шмат вершаў... У 1946 годзе нарадзіўся першы сын Міхась. Алесь быў бязьмежна рады, што мае нашчадка сына. Але калі
ў 1947 годзе нарадзілася дачка Ганна, ягоная радасьць змянілася на смутак. Матэрыяльна абставіны тады для нас былі вельмі цяжкімі. Унраўскія пачкі даваліся вельмі кароткі час. Хутка ўсіх у лягерах пасадзілі на аўстрыйскія прадуктовыя карткі, якія былі ў той час вельмі мізэрнымі. I ўсе павінны былі працаваць. Пісьменнікі залічаліся да вольнай прафесіі, а таму не падлягалі гэтаму закону. Гэта выкарыстаў Алесь. Ён закончыў даўно задуманыя вершы й паэмы. Пісаў новыя. Будучы адарваным ад беларускіх асяродкаў у Нямеччыне, ён падтрымліваў сувязь карэспандэнцыяй, што забірала шмат часу. Ня было таго дня, каб ня прыходзіла два-тры лісты. Тут жа ў яго нарадзілася думка напісаць раман у дзьвюх частках пад загалоўкам “Пад нагамі гарыць зямля”. Мелася адлюстраваць падзеі й жыцьцё на Беларусі, пачынаючы ад Кастрычніцкай рэвалюцыі аж да Другой сусьветнай вайны й у вайну. У другой жа частцы — падзеі й жыцьцё сваіх герояў пераважна на чужыне. Для гэтага збіраў матэрыял. Па прыездзе ў Аўстралію гэтую задуму адклаў да гадоў, калі ня трэба будзе думаць аб заробку на хлеб штодзённы...”5
Аднак не ажыццявілася гэтая яго творчая задума, хаця як празаік Алесь Салавей пакінуў у беларускай літаратуры след сваімі апавяданнямі, фельетонамі, невялікімі сцэнічнымі абразкамі: “Шчаслівае маленства” (“Менская газэта”, 1942, 20 студзеня. Падпісана псеўданімам Тодар Быльнюк), “Белы сьнег” (друкавалася ў часопісе “Новы шлях”, 1944; “Пагоня”, 1946, у газеце “Беларускі эмігрант”, 1950, пад псеўданімам С.Алесь), “Чужы” (“Пагоня”, 1946, пад псеўданімам Тамара Залеская), “Маналёг сабакі” (фельетон у газеце “Бацькаўшчына”, 1954, таксама пад псеўданімам Тамара Залеская), успаміны “Сорак дзён” (“Беларус”, 1973, падпісаны ініцыяламі А.С.), “Пад небам Паўдзённага Крыжу” (“Беларус”, 1974, падпісаны псеўданімам Антон Дабрыдзень), “Дух праўдны духу зла непадуладны” (напісаны ў 1946 годзе. Гэты сцэнічны абразок быў пастаўлены ў 1964 годзе на святкаванні 25 Сакавіка ў Мэльбурне. Аўтар быў рэжысёрам і акцёрам у галоўнай ролі).
Апавяданні, як і вершы, мелі выразны адбітак духоўнай і жыццёвай біяграфіі паэта, яго думак, пачуішяў, перажыванняў, абумоўленых вайною, выгнаннем, нястрымным імкненнем вяр-
5 Салавей А. Нятускная краса. Нью-Ёрк—Мэльбурн, 1982. С. 313.
нуцца на радзіму. У апавяданні “Белы сьнег”, якое, па сутнасці, з’яўляецца тэматычным працягам трагедыйнага цыкла вершаў, аўтар уяўляе вяртанне назад як бясконца доўгую, пакрытую белым снегам дарогу, на якой няма ніякіх прыкметаў жыцця і на якой гіне выгнанец, што адважыўся пракласці першыя сляды, каб зноў быць разам з Бацькаўшчынай. Аказалася — шляхоў вяртання няма: “...Неўзабаве пачалося сьвітаньне. На асьнежаным гасьцінцы, раскінуўшы рукі, ляжаў на сьпіне чалавек. Струменьчыкі чырвонай крыві замерзьлі на шчацэ, на каўняры, на белым сьнезе...
Замоўкла сэрца. Заціхла дыханне. Спыніліся думкі. Анямелі пачуцьці.
Памёр чалавек.
Белы сьнег... Чырвоная кроў...”
Адвечныя сімвалы беларускай зямлі: высокія, чыстыя парыванні яе сыноў да волі, нацыянальнай незалежнасці і шляхі да яе, палітыя крывёю незлічоных ахвяраў...
I ўсё ж, як ні жыў душою, у думках, у вершах паэт на радзіме, як ні сумаваў па ёй, на самой справе ён добра разумеў, што вяртання назад няма, бо савецкая ўлада залічыла агулам паэтаў-эмігрантаў у шэрагі здраднікаў, “ворагаў народу”. I калі ў 1945 годзе пачалася прымусовая рэпатрыяцыя з лагераў перамешчаных асобаў былых грамадзян СССР, Алесь Салавей памяняў сваё сапраўднае прозвішча — Альфрэд Радзюк — на прозвішча жонкі і стаў Альфрэдам Кадняком. Гэты яго афіцыйны псеўданім, як і многія паэтычныя, стаў законным для Алеся Салаўя і цяпер яго маюць жонка, дзеці і ўнукі паэта. Як Альфрэд Кадняк ён разам з сям’ёю эміграваў у далёкую Аўстралію. Але гэтая падзея адбылася ў 1949 годзе. А пакуль працягваўся пяцігадовы зальцбургскі перыяд жыцця і творчасці Алеся Салаўя.
Цікавыя ўспаміны пра гэты перыяд, сустрэчы, перапіску з Алесем Салаўём, пра яго матэрыяльнае становішча, унутраны душэўны настрой, характар пакінуў беларускі пісьменнікмемуарыст, перакладнік, выдавец Ян Пятроўскі, які пазней з Аўстрыі пераехаў у ЗША: “Дзіўнае пачуцьцё мяне наведала, калі, расчыніўшы дзьверы, увайшоў я ў жыльлё Салаўя. Эканамічная беднасьць у тым часе была агульнаю прыкметаю ўсіх нашых людзей, ведамых мне, але побач яе прабівала жыцьцёвая энергія са спадзеяю на будучыню. Нічога падобнага не спаткаў я
ў Салаўя. Тут да беднасьці даходзіў глыбокі пэсімізм на мяжы з адчаем. Кідалася ў вочы розьніца характараў. Жонка была маладзіцаю з прыкметамі жыцьця ў сабе, тады як муж быў запярэчаньнем гэтага. Ён проста ня быў у стане агарнуць і зразумець рэчаіснасьці, у якую падзеі закінулі яго, і лунаў з Музаю ў сьвеце паэзіі і няўлоўных лятуценьняў... Ня мае ён здольнасьці агарнуць навакольны сьвет, але праяўляе і здольнасьць і энэргію, калі ўваходзіць ў сьвет паэзіі. Тут ён становіцца валадаром...” Амаль тое ж сама адзначала ў сваіх успамінах і жонка Алеся Салаўя: “Дзіўны ён меў характар. Яго зусім ня цікавіла зямное жыцьцё. Ён жыў далёка ў прасторы, у сузор’ях, разам з сваімі Камэнамі. Мне здаецца, ён так па-сапраўднаму ня здолеў апусьйіцца на зямлю...”
Можа, такім і павінны быпь сапраўдны паэт, бо калі б ён засяроджваўся толькі на тым жыцці, што наканаваў яму лёс, бадай, ён не стаў бы Алесем Салаўём. А якое гэта было жыццё, сведчыла далейшая перапіска паэта з а.Янам Пятроўскім. У адным з лістоў Салавей пісаў: “Няўмольнага лёсу абыйсьці я ня змог, і тое, што цяпер перажываю, пачалося ўжо год таму. Можна цярпець і год, і два — гледзячы як. Бывала гэтак, што і году ня выцерпіш. 1 маё цярпеньне дайшло да сваіх межаў, мяне ўжо ўзяло ліха. А з волі Божае павялічылася яшчэ мая сям’я. Майму другому дзіцяці — дачцы — спаўняецца тры месяцы.
Hi аб чым не магу сур’ёзна думаць. Галоднага, мабыць, нішто не цікавіць, апрача ежы — патрабаваньні жывата становяць сабой найвышэйшы ідэал. Зарабляю толькі 150 шыл. на месяц, а хоць на такое-сякое існаваньне ўсяе сям’і патрэбна блізу 1000 шыл...
Вам ведамы прыдзел на дзяцей да трох гадоў, майму сыну нават не стае таго, што належыць дваім — яму і ягонай сястры. Даводзіцца дадаваць ад сябе, і сын пачувае, дзякаваць Богу, добра. Дачцы ня зусім добра — мала малака, маці выбіваецца з сілаў. Я яшчэ цягаю ногі так-сяк, але настрой канчальна дабівае...
Так, я пэсыміст. I цешуся, што ня страціў здольнасьці глядзець на сьвет запраўднымі вачыма, успрыймаць жыцьцё такім, якім яно ёсьць у запраўднасьці. Ня можа, паважаны Спадару, быць непэсымістым чалавек, здольны цьвяроза думаць. Трэба было б ператварыцца ў абмежаваную і тупую істоту, каб быць
аптымістым — маскай сьляпога з дурною ўсьмешкаю — і цешыць сябе самога тым, чаго няма, або ня можа быць.
Паходжу я з рыма-каталіцкага роду. Хрысьцілі мяне ў касьцёле. Я не напісаў у сваім лісьце, што я бязбожнік, або нявернік, а напісаў, што я нэрэлігійны (ня ў сэнсе няверы ў Бога, а ў сэнсе непрыналежнасьці да пэўнага веравызнаньня). У Бога веру, і мабыць мацней за таго, хто пра Бога шмат гаворыць, але не залічаю сябе да якой-небудзь рэлігіі або веравызнаньня, бо тыя, якія існуюць і якімі цікавіўся, не дазваляюць мне гаварыць з Богам так, як падказвае перакананьне й сьветаадчуваньне.
Што да сваіх дзяцей, запэўняю — калі буду жывы — яны ня трапяць па-за межы нашага будучага адраджэньня. Як іх выхоўваць — ведаю, калі ня вельмі добра, дык больш-менш, але ўсё ж ня горш за тых, хто мяне вучыў дагэтуль.
У дадатак — я індывідуалісты. Хачу быць такім, якім зьявіўся з волі Божае на белы сьвет, а не такім, якім жадаў бы бачыць мяне, вымуштраванага, тлумлівы натоўп — і палітычны, і не палітычны. Мая асабістая індывідуальная вера ў Бога мацнейшая за сплямленую натоўпам веру, і я перакананы, што гэтая мая вера нітрошкі не адхіліць мяне ад нацыянальнае прыналежнасьці — справа крыві.
...Тым часам ніхто не сядзеў за мяне начамі, упарта працуючы над тым, да чаго рвецца мая душа... Цяпер друкуецца ў Рэгенсбургу мая кніга “Сіла гневу” на 6 друкаваных аркушаў, падрыхтаваная да друку новая кніга “Вянкі”. А я іх пісаў пераважна ў 1945—1947 гг. Цяпер працую над аповясьцяй у прозе “Пад нагамі гарыць зямля...”
Як бачым, нягледзячы на песімістычны настрой, жабрацкае матэрыяльнае становішча, да якога было не прывыкаць, бо такім жа жабрацкім яно было і на радзіме, Алесь Салавей жыў творчасню, адчуваў, што яго паэзія, у якой раскрывалася духоўная біяграфія аўтара, патрэбна будзе беларускаму народу як сведчанне жыццёвага лёсу людзей, што перанеслі рэпрэсіі, вайну, выгнанне. Зальцбургскі перыяд творчасці Алеся Салаўя сапраўды быў вельмі плённым. Ён здолеў прыўзняцца над цяжкай штодзённасцю побыту, летуцеў у вышынях мрояў разам са сваімі Камэнамі (у антычнай міфалогіі — німфы, пазней — музы мастацтва), ствараючы пранікліва-эмацыйныя вершы, у якіх праяўляліся адметныя рысы таленту, раскрываўся характар,
унутраны свет лірычнага героя і самога аўтара. Крытык Антон Адамовіч адзначаў у артыкуле “Мастак нятускнае красы”, аналізуючы творчасць Алеся Салаўя: “Але ж самое міталягічнае ймя “Камэны” трапіла да яго няйначай як з твораў гэтак блізкага і любага яму Максіма Багдановіча, з Багдановічавага “Ліста да Ластоўскага” — хіба “Табе прывет нясу, ласкавая Камэна...” I як у таго ж Багдановіча, у тым жа “Лісьце да Ластоўскага”, была і ў Алеся свая ўлюбёная “пісьменьнікаў чарга, з іх кожны — блізкі друг, хоць і нябачны ўвочы”... А гэткіх, выяўляецца, ня было гэтак ужо шмат у яго — Максім Багдановіч, Уладзімер Жылка (якога некалі ў Вільні называлі “новым Багдановічам”), Вацлаў Ластоўскі, Уладзімер Дубоўка, Масей Сяднёў...”
Блізкія па духу творцы, як беларускія, так і сусветна вядомыя, міфалагічныя Музы-Камэны натхнялі Алеся Салаўя, дапамагалі пераадольваць жыццёвую неўладкаванасць. За пяць гадоў пражывання ў Зальцбургу паэт стварыў нашмат больш, чым за 29 гадоў у Аўстраліі — апошні перыяд далёкага выгнання. Ім напісаны многія паэмы, вершы як традыцыйнай, так і класічнай формы: актавы, санеты, мініяцюры, александрыны, былі падрыхтаваныя зборнікі “Вянкі” і “Несьмяротнасьць”, выдадзены зборнік вершаў “Сіла гневу” (1948), паэт пачаў пісаць прозу. Творы Алеся Салаўя друкаваліся амаль ва ўсіх тагачасных эмігранцкіх часопісах і газетах (“Наперад”, “Шляхам жыцьця”, “Пагоня”, “Шыпшына”, “Баявая Ускалось”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Моладзь”, “Божым шляхам”, “Конадні”, “Сакавік”, “Бацькаўшчына” ды інш.). Многія вершы перакладаліся на ўкраінскую мову яго сябрамі — украінскімі паэтамі Б.Аляксандравым, І.Качуроўскім, якія таксама жылі ў Залыібургу, ва ўкраінскім лагеры перамешчаных асобаў. Яны добра авалодалі беларускай мовай, як і Алесь Салавей — украінскай, абменьваліся вершаміпародыямі. ЕКачуроўскі адзначаў, што іх калега — беларускі паэт — меў асаблівую прыхільнасць да “кананізаваных строфаў”, і таму яны напісалі на Алеся Салаўя пародыю ў класічнай форме па-беларуску і назвалі яе “Александрына”:
Так пачынаецца мая александрына:
Якая прыгажосьць — цяжарная дзяўчына!
Яечка круглае ўдае сабой зусім, Як гадаваны грыб, дзіцё ўсё сьпее ў ім.
Яна ня ведае, хто бацькам ёсьць дзіцяці, Але аб гэтым ёй зусім ня трэба знаці. Я й сам ня ведаю запраўднага з бацькоў. Ці я яго зрабіў, ці сябра мой Сяднёў?
Б. Олександрыў
I. Кануроўскі
Зальцбург, 3.7.1948
Жартоўных вершаў-пародыяў Алеся Салаўя на ўкраінскіх паэтаў, на вялікі жаль, не захавалася, але ў зальцбургскі перыяд ён зноў вяртаецца да кананічных формаў. Аднак калі санеты, актавы, тэрцыны, трыялеты, рандо, рамансы ён пісаў раней, то александрыны6 Алеся Салаўя з’явіліся толькі ў зальцбургскі перыяд творчасці, штуршок для напісання якіх і далі александрыны-пародыі ўкраінскіх паэтаў. Усяго ім было створана больш за дваццаць такіх вершаў (“На чыстым аркушы”, “Адзіноцтва”, “Новы год”, “Максім Багдановіч”, “I сонцу, і вясьне”, “Сярод чароўных ніў”, “Зірні”, “Сьвятая”, “I хмурны пас радзее”, “Звон”) і ў аўстралійскі перыяд — “Палядын”, “Надзямным”, “Разьвітаньне”, “У вакіян”, “Сум”, “Прыпынак”, “У сьветлы дзень”, “Сьвятлярныя агні”, “У ім і па-над ім”, “Зара”, “Восень”).
У александрынах — выдатных мілагучных тварэннях класічнага верша — Алесь Салавей найперш выказаў сваё захапленне гэтай кананічнай формай, якая так адпавядала парыванням яго душы.
Александрыйскі верш! Ты пад рукой Максіма гучнеў і ажываў — з табой жыла радзіма: і ейны колішні, і ейны прышлы дзень, нятускная краса і сіл зямных струмень.
I зь імі ты ня змоўк. А думка рвецца птахам сягаць, ісьці з табой праведна-зьнічным шляхам — туды, дзе йшлі бацькі, куды йшчэ не дайшлі.
Ня зьбіся ж, верны сын, — шмат зблытаў на зямлі. Дык будзь, мой чуйны верш, прасьвядай і спамогай.
6 Верш з аб’яднанай папарнай рыфмай вершаваных радкоў, напісаных шасцістопным ямбам з абавязковым чаргаваннем мужчынскай і жаночай рыфмаў. Бярэ пачатак у французскай паэзіі XI ст. Назву даў “Раман пра Аляксандра Македонскага” — XII ст., напісаны такім вершам. У рускай літаратуры шырока карыстаўся А.Пушкін, у нас — М.Багдановіч.
Дарэмна не скажы і пра мяне самога:
“На чыстым аркушы, прад вузенькім вакном прыгожа літары выводзіць ён пяром...”7
(На чыстым аркушы, с. 189)
У многіх александрынах паэт здолеў апісаць высокае каханне, незвычайную прыгажосць еўрапейскай прыроды, горных вышыняў і цудоўных далін, блакітных азёраў, хвалі якіх нагадвалі журботныя ільны беларускіх палёў, куды паэта неслі мроі. У александрынах гучыць музыка Паганіні, скрыпка якога шле гімны сонцу і вясне, a ў гэтай магутнай мелодыі паэту чуецца “нязмоўкны голас краю”, “валошкавых шнуроў”, “пралескавых палян”... Але найбольш кранаюць тыя строфы, дзе раскрываецца ўнутраны, духоўны свет паэта, яго думкі, пачуцці, роздум.
Алесь Салавей не мог, вядома ж, не прысвяціць Максіму Багдановічу, свайму ўлюбёнаму паэту-папярэдніку, адну з выдатнейшых сваіх александрын:
Далёка ад зямлі прадзедавых загонаў ён песьціў у душы гармонію паўтонаў. Ды сэрца рвалася на волю, на прастор — туды, дзе гуў лясун, шумеў спрадвечны бор, і сон вадзяніка, і зорных ночаў лоні, мінуўшчыны сьляды, і коньнікі Пагоні, мадонаў вобразы, случанкаў паясы.
О, васільковы край бязмежнае красы!
Адведаў шыр тваю — ды ёю дыхаў мала...
А вечнасьць разам з ім цябе не пакідала, і памятаць заўжды — апошні быў зарок, а з ім — нязьвяны дар — ацьвецены в я н о к.
(Максім Багдановіч, с. 190)
Свае вянкі, вершы-мініяцюры Алесь Салавей следам за М.Багдановічам пісаў на працягу ўсёй творчасці, пачынаючы ад 1937 года. Найперш гэта былі шматфарбныя, яскравыя замалёўкі прыроды, цудоўныя карціны зімы, вясны, восені, летняга поля, лесу, квяцістага лугу: хвіліны роздуму, пачуццяў, філасофскія выслоўі, парыванні душы, кахання — усё гэта вылівалася ў вершаваныя радкі імгненнага натхнення.
7 Апошнія два радкі — з верша М.Багдановіча “Перапісчык”.
Ня пухам лебядзяў абсыпаны лагчыны, зямля схавалася пад белаю аўчынай, мадзее воддаль гай адзін нагі...
Сувоі сыпкія, глыбокія сьнягі. Няхай сабе... А я іх перакрочу і з шляху праўднага нідзе, нідзе ня збочу!
(Сьнягі, с. 11)
У адной з невялікіх мініяцюр паэт выказваў надзею на лепшую долю:
Што там, наперадзе, іскрыцца? Зыркі зьніч?
Прастую да яго праз цемру зімняй ночы, кастрыца сьнежная мяне засыпаць хоча, — дарма! Я йду далей. Наперадзе — агні: мо доля лепшая мая і сонца дні? (C.12)
Але пакуль што “сонца дні” ў яго жыцці наступалі, калі ён увесь аддаваўся творчасці, супакойваў душу высокім небам паэзіі. I асаблівае задавальненне ён знаходзіў у кананічных формах, калі зпад яго пяра выходзілі актавы, санеты, якіх ён шмат напісаў за сваё жыццё. Вянкі-мініяцюры ўзнікалі як наплывы памяці аб Радзіме, сябрах, каханай.
Кажуць, што можна жыцьцё перакроіць, — мне ж не ўдаецца — жыву я ў чужых.
О, дарагая зямля! Хоць у мроях вырвуся я да цябе, да сваіх.
Нат птушанятка малое начамі мкнецца пад крылцы матулі свае... Хай сабе мроі. Затое ў іх з вамі, з вамі, сябры дарагія мае!
(3 вамі, с. 10)
Нягледзячы на сцісласць, абавязковую вытрыманасць строгіх класічных формаў верша, тэматычныя далягляды паэзіі А.Салаўя, створанай у зальцбургскія гады, значна пашыраюнца. У шматлікіх актавах8 раскрываюцца многія вечныя тэмы, улас-
8 Актава — васьмірадковы верш, які ўзнік у італьянскай народнай паэзіі, а ў эпоху Адраджэння распаўсюдзіўся ў еўрапейскіх літаратурах (Бакача, Тырквата Таса, Байран, Ю.Славацкі, у рускай літаратуры — Жукоўскі, Пушкін, Лермантаў, Майкаў).
цівыя еўрапейскай паэзіі. Дарэчы, у беларускую літаратуру актавы ўвёў Янка Купала.
Актавы Алеся Салаўя — класічныя васьмірадкоўі, у кожным з якіх заключаны свой асобны змест і сэнс. (Да слова, у сучаснай беларускай паэзіі актавы пісаў Анатоль Грачанікаў, ёсць цэлы зборнік у Ніла Гілевіча “Актавы”.) Алесь Салавей у сваіх актавах здолеў прыўзняцца над уласнымі болямі і жальбамі, нязгаснай тугой па роднай старонцы і з вышыні паэтычнага таленту паглядзець на дваццаты век, “бязбожнае стагоддзе”.
Супярэчлівасць і драматычная складанасць эпохі, у якую давялося жыць паэту, вызначыла і драматычны лёс беларускага народа, бяспраўнага, запрыгоненага, а таксама інтэлігенцыі, асабліва эмігранцкай. Яна, знясіленая ўнутранымі супярэчнасцямі, паступова страчвала сілу духу, якая на Бацькаўшчыне падтрымлівалася змаганнем за нацыянальную ідэю. У актаве “Нішчым” — гэтай своеасаблівай сатыры, Алесь Салавей абвострана-жорстка фармулюе свае ўяўленні і стаўленне да эміграцыі, некаторых яе лідэраў.
Зусім нішчым. Сухі пясок пустыні ваш ідэал. Мякіна — мозаг, кроў. Пабачыў вас — на коўзкай лёднай строні бязродны гурт скапычаных кароў.
Апошні раз у высь нябёснай сіні ваш правадыр — ваш бык на скон зароў. На баўтунох вы селі за квактуху, курчат няма — вось ваша сіла духу. (С. 199)
Традыцыйная праблема — інтэлігенцыя і народ — раскрываецца ў актаве з выразнай назвай “Слупы”, дзе паэт скептычна ставіцца да лозунгаў інтэлігенцыі, лічыць, што служэнне народу ў многіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі, асабліва эмігранцкай, толькі на словах, а не на справе.
Дарэмна вы на глыбах крыгалому сваіх ідэй паставілі слупы.
Наплыў ільдоў саб’е іх, як салому б’юць на таку зухвалыя цапы. Хай з вас ніхто ня рад учынку злому, Ваш грымны чын — бяздарны і тупы. Самым сабе ня знойдзеце вы броду. Ну, чым яшчэ паслужыце народу? (С. 199)
Дарэчы сказаць, сам паэт ніколі не належаў ні да якіх партый і эмігранцкіх груповак, не трапляў пад уплыў вядомых дзеячоў эміграцыі. Апантаны адной любоўю — мастацкай творчасцю, пазней, ужо ў Аўстраліі, ён напісаў санет “Ня з вамі”, дзе асудзіў дзеячоў, якія з трыбунаў гучна абвяшчалі здраднікамі тых, хто “не з намі”. Аднак “часы мінаюць. Тыя, што ня з ва-мі, // крыштальнасьць духу ўзносяць над вякамі...”, а “вы гэтак хутка падаліся ў норы // і млоснай сыці думка ваша рада...”
У сувязі з такімі высновамі аўтар задумваецца над важнай асабіста для сябе праблемай — паэт і мастацтва ў XX стагоддзі. Ён не можа змірыцца з разбуральнымі павевамі ў паэзіі, не прымае мадэрных навацый.
Чалом, чалом, слухмяныя актавы, і рыфмаў звон, і сьпеў радкоў, чалом. Скасіў мадэрн ажыўчых сокаў травы, а кветкі іх назваў вялікшым злом. Я з вамі йду пад полагам няславы, дваццаты век вас выціснуў на злом і на жанчын мужчынскія ўсклаў сподні і пасадзіў саву на храм Гасподні.
(Чалом, чалом, с. 198)
Больш за тое, наступае расчараванне і ва ўласнай творчасці, бо аказалася, што за межамі радзімы яна нікому не патрэбная.
I ўсё ж паэт шукае свае тэмы, “залатыя надзеі” не ў астылых, бяскроўных ідэалах цяжкага зямнога існавання, дзе “зьбівае з ног раз’юшаная сцюжа”, а ў чароўных вобразах “узнёслых думак, акрыленых чуццём”.
Хачу цяпер ад клуму й каламесы спакой знайсьці для сэрца і душы. А мой спакой — бы ветразь той бялесы: ірвіся ў сьвет, ня знай сьляпой цішы, пакінь зямлю — рубеж глухі, кумесы, хвальшывы цьвет на здраду ня сушы, і ня гнібей на зваленай калодзе, а гімн сьпявай жыцьцёвай насалодзе!
(Спакой, с. 200)
Многія актавы поўняцца глыбокай медытацыйнасцю, роздумам пра веру і бязвер’е, уцехі і пакуты, бацькоўскую зямлю,
вернасць вытокам, прызначэнне паэта, характарызуюцца стройнасцю і строгасцю мыслення, афарыстычнасцю, лаканізмам, а гэта сведчыла, што аўтару цалкам стала падуладнай такая даўняя кананічная форма сусветнай класічнай спадчыны.
Гэтыя прыкметы ўласцівыя і санетам Алеся Салаўя, напісаным у зальцбургскі перыяд, а таксама ў Аўстраліі (“Яшчэ не моўкнуць...”, “Як вас...”, “Цемра”, “Раство”, “Несьмяротнасьць”, “Ардэнаносцам”, “Крывічы”, “Заранка ўсходу”, “За”, “Праз неспагаду”, “Узьвіў”, “Надойсьце”, “На ціхі бераг”, “Воддаль”, “Слова”, “Ня з вамі”, “Змагаром народу”, “Над Слуцкам днее”, “Ня сьпіш спакойна”, “Ліст”, “Лёс”, “Згода”). Для мастака-творцы “яшчэ не моўкнуць стройныя санэты”, ён схіляе галаву перад іх велічнай культурай радка, захапляецца паэзіяй, прыгажосцю формы, як захапляліся да яго сусветна вядомыя творцы і асабліва непераўзыдзены Пушкін.
Салавей нідзе не адступае ад класічнай формы санета, катрэны і тэрцэты знітаваныя змястоўнай паслядоўнасцю думак, пачуццяў, якія турбуюць аўтара і яго лірычнага героя. Для санета важная аснова ўнутранай формы, яго вобразная сістэма, у цэнтры якой знаходзяцца разнастайныя паэтычныя тропы — эпітэты, параўнанні, метафары, алегорыя, гіпербала, сімвал, іронія. Алесь Салавей ужываў як канкрэтна-пачуццёвыя, так і ўмоўна-асацыятыўныя тропы. Паэт улічваў як рэальныя адзнакі падзей і з’яў, так і апеляваў да лагічнага мыслення чалавека, жыццёвай праўды, перажытасці. У яго санетах найбольш заўважаецца дакладная разлічанасць прапорцый, для якой важная і меладычнасць гучання. Але мелодыя санета ў Алеся Салаўя — гэта не простая песня, а класічная форма, у якой шмат незвычайных слоў, выразаў, што патрабуюць павольнай, адпрацаванай дэкламацыі, дзе паўзы, націскі, рытм маюць вялікае значэнне. Мастацкія сродкі санетаў Салаўя даволі выразныя, багатыя. У іх шмат ад строгай класічнай традыцыі, але ёсць і нямала новага. Да звыклых паэтычных тропаў у санетах беларускага паэта можна далучыць эпітэты, параўнанні, калі маладосць параўноўвалася з вясною, маленства — з купальскімі зорамі, вольныя думы — з вулканам, ганьба, пагарда — з цяжкімі цаглінамі... Аднак часам паэт ужывае вобразы і параўнанні нечаканыя і не зусім паэтычныя. У адрозненне ад класічнай паэтыкі, якая патрабавала, каб мастацкая творчасць адлюстроўвала гар-
манічны пачатак жыцця, у санетах Салаўя гучаць дысгарманічныя ноты, што абумоўлена было цяжкімі перыпетыямі ягонага лёсу. Ён пашырыў кола тэмаў у сваіх кананічных формах верша, увёў вобразы, факты, праблемы з штодзённага, тагачаснага жыцця (“I супіць бровы хісткі век атому, // і ў нашы рукі хаасную ўтому // упарта сунуць модныя паэты...”). Калі ў першых спробах санета яшчэ адчуваецца тэматычная абмежаванасць, паэт толькі вучыўся падпарадкоўваць строгую схему сваёй задуме, ідэі, тэме, то пазнейшыя санеты сведчаць пра раскаванасць, свабоду карыстання гэтай складанай формай. I ў цесныя рамкі 14 санетных радкоў паэт укладваў цэлы свет, драматычны змест сваіх перажыванняў, пачуццяў, думак. Мноства вобразаў у кожным санеце знітаваныя ўнутраным адзінствам дзякуючы знітаванасці ідэі, вобраза, мастацкай канцэпцыі. Сутнасць яе ў тым, што ўнутраны свет, настрой аўтара, няўлоўныя зрухі душы раскрываюцца праз канкрэтную адзіную тэму, балючую для кожнага паэта-эмігранта, — дачыненні паміж імі і Бацькаўшчынай. У творчасці Салаўя зусім мала адвечных тэмаў класічнай паэзіі, як, скажам, у санетах Шэкспіра, — кахання платанічнага і пачуццёвага, сяброўства, радасці зямнога існавання. Затое шмат нацыянальна-патрыятычных, філасофскіх pasBar пра шлях Бацькаўшчыны, вернасць і здраду, долю паэта.
Асобныя санеты Салаўя, як і вянок санетаў, адлюстроўваюць падзеі жыцця, асабістыя перажыванні аўтара. Яны шмат у чым аўтабіяграфічныя. Гэта своеасаблівы лірычны цыкл вершаў, роздум, душэўныя зрухі чалавека. Змест санета часта складаюць пачуцці, настроі, выкліканыя нейкім фактам, падзеяй, якія могуць толькі ўпамінацца, згадвацца, галоўнае — выказванне эмоцый, уменне знайсці словы і вобразы, здольныя перадаць душэўны стан аўтара і захапіць гэтым настроем чытача. У душы паэта найперш жыве радзіма, і гэты важны фактар выклікае незгасальныя ўспаміны, эмоцыі, звароты да Бога. Іншы раз здаецца, што размова ідзе пра нешта асабістае, аднак паэт абавязкова звязвае гэтае асабістае з нечым вялікім, агульназначным, што знаходзіцца за межамі душэўнага перажывання. Санеты раскрываюць дыялектыку асабістых пачуццяў, звязаных з любоўю да Бацькаўшчыны, і гэтыя пачуцці ёсць не толькі крыніцай радасці, але і прычынай цяжкіх пакутаў. Санеты Салаўя склаліся ў адзіны цыкл, але адзінства тут не столькі сюжэтнае, а най-
перш ідэйна-эмацыйнае і вызначаецца асобай аўтара і лірычнага героя. Салавей паўстае як паэт, які аддае даніну павагі ўзвышанай форме класічнай паэзіі, але галоўным чынам як паэтрэаліст, які ўкладвае ў гэтую форму глыбока-жыццёвы змест, што патрабуе мастацкіх сродкаў і вобразаў, далёкіх ад галантнай арыстакратычнай паэзіі XIX стагоддзя. Аднак у цэлым — ад самага першага санета (“Гайна”) да апошняга, хоць і гучаць у іх трагічныя ноты, усё ж поўняцца яны аптымізмам і верай у жыццё і чалавечую памяць.
Ці адчуваеш? Вёсны адшумелі з пары, калі мы вольнымі арламі шугалі ў высі... 3 хвалямі-кругамі пакінуў човен долы, травы, мелі.
Да іх праводзін чайкі адляцелі.
Ці новых стрэнеш перад берагамі нязнаных сьветаў? Дзесьці за марамі ці ты спачынеш? На якой пасьцелі?
Тускнее захад. I заранка ўсходу на ўзьлётных крылах будзіць насалоду — у ёй сьвітальна-велічнае штосьці: жыцьцё няўхільна хіліцца да сьхілу, але ня зьляжа ў цёмную магілу жывы адвеку подых маладосьці.
(Заранка ўсходу, с. 179)
1 найперш у санетах тая ж заўсёдная любоў да Бацькаўшчыны, за якую ён моліць Бога, спадзяванні, што прыйдзе некалі збавенне для шматпакутнага беларускага народа, прынясе радасць і святло, і мы ўсе разам, аб’яднаныя нацыянальнай ідэяй, імкненнем да волі і самастойнасці, “спаткаем прыйсьце дня сьвятога”. Аднак цяпер, у першыя гады выгнання, яму заставаўся горкі роздум пра долю крывічоў, пра ўласны лёс (“няхай да скону будзеш ты бяздомны, // бяз хатняй ласкі, радасьці айчыстай”) і прызванне беларускага паэта, якога ён заклікаў: “Застанься з верай і душою чыстай, // заўсёды дужы і нідзе нязломны...”
Пазней Алесь Салавей напісаў цэлыя вянкі санетаў. “Вянок першы” друкаваўся ў часопісе “Конадні” (1958). “Вянок другі” і “Вянок трэці” згубіліся пад час пераездаў. Паэт меўся аднавіць іх,
але так і не паспеў зрабіць гэта. Дарэчы, вянкі санетаў створаныя і паэтам-эмігрантам М.Кавылём. У беларускай літаратуры савецкага перыяду Ніл Гілевіч напісаў вянок санетаў “Нарач” — выдатны, глыбоказмястоўны твор, прысвечаны Максіму Танку. Санеты пісалі таксама Алесь Звонак, Максім Танк, Кастусь Кірэенка, Сяргей Грахоўскі, Янка Сіпакоў, Рыгор Барадулін ды інш. Для гэтых паэтаў характэрна адзінае памкненне найперш уславіць Бацькаўшчыну, выказаць словы шчырай любові і прыхільнасці да роднага краю, пра што некалі ўзнёсла пісаў Алесь Салавей.
На залатых палотнах мастакі — майстры малярства, музыкі і слова Твой славяць вобраз велічна і нова. Увысь, удалеч неба летакі — імчаць у сьвет, як бы чараўнікі, яго спад Вільні, Менску, Магілёва... Ты чутна ўсьцяж — найсьпеўных скарбаў мова і бачна Ты — стан гнуткі і стрункі... (С. 148)
Mae найлепшыя дары — вянкі цьвітуць й сьвецяцца Табой, далёкай. Зьвініш Ты ў думках песьняй сінявокай, палонячы нясьніхныя радкі...
Табе, правобраз хараства адзіны, з малітвамі сьхіляю галаву.
Праз дзень і ноч адно Табой жыву... Запальваецца ў небе Шлях Птушыны.
Зь яго, як дар, цурыцца неадхлынны струмень сьвятла. Пад ім я наяву: бывай, нязваблівы прыпын, — плыву да берагоў каханае айчыны... (С. 145)
Санеты ў творчасці Алеся Салаўя займаюць такое ж значнае месца, як і традыцыйныя вершы і паэмы. Акрамя класічных формаў у Зальцбургу ён напісаў шмат вершаў традыцыйна-беларускай праблематыкі (“Крыжовы шлях”, “Малітва”, “Смутлівая маці”, “Прошча”, “Гамоніць даўнай праўды звон”, “У гэты дзень”, “Конадзень”, “Навекі”, “Споведзь”, “Маленства”, “Вам” ды інш.). Крушэнне асабістых надзей і планаў, вымушанае выгнанне адгукнуліся не толькі адчаем, роспачнымі маты-
вамі ў ягонай творчасці. Побач з гэтым у душы паэта і ў яго паэзіі жыла нязгасная, ні з чым не параўнальная любоў да Бацькаўшчыны і свайго народа. Ён, як і многія іншыя творцы, разумеў становішча беларусаў, і пякла паэта крыўда за раскрыжаваную і пакутніцкую гісторыю краіны. У вершы “Крыжовы шлях” ён не аддзяляе сябе ад лёсу народа (“Несьлі разам крыж пакуты // Ты і я з Табой...”) і, параўноўваючы лёс Беларусі з лёсам Хрыста, па-здрадніцку ўкрыжаванага і, аднак, увакрэслага (“Мы цярпелі — разам з намі // быў Ісус Хрыстос...”), паэт адначасова выказвае веру ў лепшую долю айчыны.
Ва ўяўленні мастака Бацькаўшчына перажыла “разьюшаную навалу”, “ланцугі няволі”, “беспрасьвецьце”, “крывавае свавольле”, “чорны жах”, з тае прычыны ён бачыць яе “пахмурны твар”, “смутлівую постаць”, “прыгорблены стан”, “страчаную красу”, адчувае душу, якая “птушкай раненай б’ецца”, а ўсё гэта — цяжкія перашкоды на шляху да ўваскрэсення, адраджэння былой славы Беларусі. I ўся бяда ў тым, што над краем, над паэтавай “калыскай дум і мрой” быў “узняты меч разбойны”, розныя войны і дыктатуры вынішчылі лепшых сыноў, пазбавілі беларусаў гістарычнай памяці, і яны спяць спакойна, не чуюць “клічу праўды і праклёну”.
Здалося, змоўк навекі звон, пайшоў на скананьне.
Ніхто ня чуў, як плакаў ён у топкай вечнай твані. (С. 84)
Такія балючыя праблемы паўстаюць у вершы ‘Тамоніць даўнай праўды звон” (як і ў паэме “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”) — гэтым своеасаблівым гістарычным роздуме паэта, дзе лірычны герой, выгнаннік — сын вольнасці, душой адчувае “кліч прызыўны звона”, але здольны толькі словам сцвердзіць, што наш край “без праўды не ўваскрэсьне”. I ў адказ яму з-за даляў нясецца “журба палёў, маркотны гай, айчыны сумны голас...” — на гэтай тужлівай ноце заканчвае паэт свой верш, разумеючы, што доўга яшчэ прыйдзецца будзіць словамі-заклікамі тых, што спяць, не асуджаючы іх, а папракаючы сябе — творцу, што не хапіла яму сіл араць сваю мастацкую ніву на Бацькаўшчыне (верш “Споведзь”). Заклікамі да волі (“Паўстань з няволі, Беларус! // Скідай з плячэй сваіх прыгон, зьмятай
навалу і прымус...”) поўняцца таксама вершы “У гэты дзень”, “Конадзень”, “Навекі”, “У дзень нарадзінаў” і многія іншыя.
Вольная Бацькаўшчына, Беларусь, паўстае ў творчасці Алеся Салаўя ў вобразе Маці — нязменна любай і дарагой для кожнага чалавека. А ў сэрцы, памяці Маці заўсёды жыве Сын, дзе б ён ні быў, куды б ні закінуў яго лёс. I гэтыя два вобразы — Маці і Сына — асноўныя ў творчасці амаль усіх паэтаў-выгнанцаў, нясуць у сабе высокі сімвалічны змест. Алесь Салавей менавіта праз іх найперш выказвае свае нацыянальна-патрыятычныя пачуцці, сцвярджае адвечна-непарыўную сувязь гэтых святых паняццяў (вершы “Гэроям Бацькаўшчыны”, “Крыжовы шлях”, “Малітва”, “Смутлівая маці”, “Прошча”, “У сузор’і зазьзяе Колас” ды інш.). Вобраз Маці-Беларусі паэт параўноўвае з вобразам Божай Маці, якая ў пошуках свайго Сына Ісуса ішла дарогамі пакутаў, страт і цярпення. Так і беларуская Маці ўсё жыццё шукае Сына на дарогах вайны, выгнання, зняволення.
Адарвалі, схапілі, сілком павялі.
Зьледзянелыя хмары. I водгульле грому. Ці жыве на далёкай зямлі?
I ці прыйдзе дадому?..
(Смутлівая маці, с. 81)
I Сыну ў расстанні з Маці заставалася толькі маліцца за яе, звяртацца да “надзямнога Валадара ў зле разлукі”.
Як боль свой выказаць хачу я — Твой боль з грудзей маіх імкне. Хто безь Цябе мяне пачуе?
Цябе хто ўчуе безь мяне?
3 табой разлучаны, я страціў сябе самога: ён адзін — супольны смутак Сына й Маці, глыбокай болесьці зацін...
(Малітва, с. 80)
Вобразы Маці і Сына, тэма вернасці, любові да Бацькаўшчыны, веры ў яе адраджэнне раскрываюцца таксама ў паэмах “Домік у Менску”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Сын”.
Паэма “Сын” — своеасаблівы дыялог паміж Маці і Сынам, а шырэй — паміж Сынам Айчыны і Айчынай. Яна была напісана
на хвалі глыбокіх пачуццяў настальгіі па радзіме самога паэта і тых ілюзорных уяўленняў усёй беларускай эміграцыі, якія валодалі ёю ў першыя гады выгнання — быццам яны не эмігранты, а пасланцы Беларусі, і менавіта яны павінны давесці свету, што сабой уяўляе іх краіна, што яна перажыла і да чаго імкнецца. Паэма была напісана ў 1947 годзе, а ў друку з’явілася ў 1949-м і карысталася вялікай папулярнасцю на эміграцыі (перадрукоўвалася часопісамі “Наперад”, 1949, “Баявая Ускалось”, 1949, газетай “Бацькаўшчына”, 1953, альманахам “Ля чужых берагоў”, 1955).
Асноўная ідэя “Сына” сцвярджаецца ўжо з першых слоў паэмы (яна ўся напісана васьмірадковым рандо).
Здабыць сьвятло, разьвеяць зман ты з дому выправіла сына...
Нясьцерпны боль, пахілы стан
I сьлёзы, мора сьлёз, айчына! (С. 169)
I хоць з важнай місіяй пакінуў Сын Айчыну, усё ж яна заклікае яго вярнуцца дамоў, несці, “каб род ня йшоў на зьгін, у дом, свой дом сьвятло й парадак”. Услухоўваючыся ў гэты покліч Маці, Сын раскрывае перад ёй сваё бязрадаснае жыццё (“у неспагаднай старане ў вокны радасьць ня зірне — нядоля стогне на парозе...”), якое абцяжарваецца пакутлівым роздумам пра стан айчыны.
Душы трывожны неспакой — уся і ўцеха, і багацьце...
Я горка плакаў, як пры ўтраце, за наш, айчына, хлеб з вадой, за болесьці дачкі тваёй і за твае — за мукі маці. Няўжо трывожны неспакой — адзіны скарб наш і багацьце? (С. 170)
Сын добра разумее — трывожны неспакой міне, як толькі ён вернецца на радзіму, будзе разам з Маці і сваім сынам будаваць новы дом, спяліць у полі жыта.
Прарочу: выпрастаеш стан, мая цярплівая айчына.
3 плячэй тваіх спадзе руіна — нямы цяжар балючых ран.
Ня зломіць бураў акіян будаўнікоў — і бацьку й сына, Для іх ня сплямлены твой стан, і ты — жыцьцё для іх, айчына. (С. 172)
Паэма “Сын” пабудаваная на ідэйнай аснове цеснага адзінства, еднасці, непарыўнай узаемасувязі Маці-Айчыны і яе дзяцей, якія павінны працягваць справу бацькоў, нараджаць нашчадкаў, набліжаць светлы дзень, адчуваць гонар і абавязак быць Сынам Айчыны, падзяляць разам з ёю шчасце, радасць, гора і пакуты. Гэтым роздумам прасякнута і папярэдняя паэма Алеся Салаўя “Домік у Менску” (напісана ў 1945 годзе, упершыню апублікаваная ў часопісе “Сакавік”, 1948). Яна была створана па асацыяцыі з вершам Масея Сяднёва “Домік у Менску”, які друкаваўся ў часопісе “Новы шлях” у 1944 годзе, дзе на той час працаваў Алесь Салавей. Верш Сяднёва зрабіў вялікае ўражанне на маладога паэта і пазней ён цалкам уключыў яго ў сваю паэму, даўшы ёй тую ж самую назву.
Аднак калі выдатны верш Масея Сяднёва ўяўляе сабой яскравы ўзор інтымнай лірыкі, то Алесь Салавей у вобразах “доміка ў Менску” і жыхаркі ягонае — “яе” ўвасобіў вобразы нашага агульнага Дома і беларусаў — насельнікаў гэтага “Дому-харому”, іх нялёгкія, супярэчлівыя лёсы. Паэма складаецца з пятнаццаці невялікіх раздзелаў, з’яўляецца ліра-эпічнай у жанравым плане і мае выразны аўтабіяграфічны характар. Аўтар і яго лірычны герой, гаворачы пра свае выгнанніцкія шляхі, нязменна думкамі, памяццю, сэрцам жыве ў сваім далёкім Доме, параўноўвае яго з чужынай.
Сваю прыналежнасць да Беларусі паэт раскрывае і ў сапраўдных гімнах яе прыродзе (“А беларуская вясна // я не знайшоў нідзе ёй роўных...)
Унутраны голас балюча дакарае героя за тое, што “бясслаўна пакінуў свой край”, калі той “шугаў, гарэў” у полымі вайны. I не мае значэння, што сама айчына выправіла сына ў выратавальны шлях з наказам вярнуцца непераможаным і што гэтыя пакутніцкія шляхі праляглі праз Эстонію, Рыжскую затоку, Беласток, праз усю Еўропу і скончыліся ў далёкай Аўстраліі.
Ішоў праз далеч нацянькі, ступаў апоўдні, апаўночы,
у жыце бачыў васількі, мне ў іх яе зіялі вочы...
I верыў: ёй ня быць рабой!
I прыйсьце блізкае вяшчую: няўхільна ўбачуся з табой і голас ейны зноў пачую... (С. 164)
Голас айчыны нязменна гучаў у творах паэта, гучаў магутны голас беларускай гісторыі званамі Святой Сафіі (паэма “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, 1946), і ў думках Алесь Салавей ніколі не пакідаў радзімы, заўсёды выказваў веру, што беларус стане валадаром сваёй зямлі. У паэме “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” — жыццясцвярджальным, глыбока патрыятычным творы, прасякнутым ідэяй неўміручай барацьбы беларусаў за волю, сімвалам якой з’яўляецца Полацкая Сафія, паэт пісаў:
Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі — гамоніць збуджаная даль, ірвуцца путы векавыя, і ломіцца кайданаў сталь.
Нясуць законы векавыя сумленьня чыстага крышталь людзству, зямлі, сьвятлом спавітай, крывёю праўднаю здабытай... (С. 62)
Паэма была напісана ў 1946 годзе і прысвечана Юрку Віцьбічу, які меў вялікі ўплыў на Салаўя. Сам паэт адзначаў, што ён выхоўваўся на творах Віцьбіча, які “прычыніўся да майго беларускага выхаваньня. Стаяў, стаю і буду стаяць на ідэйным беларускім шляху...”
Паэма “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” складаецца з 11 раздзелаў і з’яўляецца прыкладам экспрэсіянізму ў беларускай паэзіі пасляваеннага часу. Адразу па выхадзе паэмы ў часопісе “Шляхам жыцьця” (1947, № 2) быў надрукаваны водгук на гэты новы твор Алеся Салаўя: “Візія слаўнага Полацку”, “гораду стольнага”, што над Дзвіной “схіліўся думнай галавой”, выклікае ў паэта ўяўленьне сьветлага вызваленьня. Званы Сьвятой Сафіі, якія ўрачыста-велічна пануюць над прасторамі Беларусі, сімвалізуюць няўміручасьць гістарычнае традыцыі, злучаюць у адно цэлае мінулае з будучым. Паэт, ахоплены велікодным настроем, поўны веры ў “паўторнае сьвітаньне”, у перамогу праў-
ды і сьвятла. Ён бачыць, як “Дзвіной імчыцца бурны стром...” I тады вернецца з чужыны ў вольны край беларуская эміграцыя... Паэма з’яўляецца арыгінальным прыкладам выяўленьня духу, месіянізму беларускага выгнанца, хоць наагул ягоная роля затушоўваецца ў нейкім агульным катаклізме. Філасофскі ўхіл і тут прабіваецца з асаблівай выразнасьцю, як і ў многіх папярэдніх творах А.Салаўя, які трымаецца класічных формаў вершу і выяўляе сьвядомыя і сур’ёзныя адносіны да мовы...”
Вядома ж, паэт сваёй творчасцю, філасофскім асэнсаваннем падзей XX стагоддзя імкнуўся данесці праўду “людству”, садзейнічаць нацыянальнай свядомасці беларусаў, раскрываць іх духоўнае жыццё, хараство прыроды, уваскрашаць веру, любоў і надзею. Менавіта гэтая праблематыка складае аснову другога (і апошняга прыжыццёвага) зборніка Алеся Салаўя “Сіла гневу”.
Як і першы зборнік “Mae песьні”, “Сіла гневу” складаецца з трох раздзелаў, вершы кожнага з іх аб’яднаныя пэўнай вызначальнай ідэяй. У якасці эпіграфа зборніку папярэднічае верш: “Я толькі з ёй пайшоў у сьвет...”, дзе паэт сцвярждае, што, вымушаны пакінуць радзіму, ён панёс у свет вялікую сілу гневу, якая поўніцца, аднак, высокімі пазітыўнымі зарадамі: вернасцю роднай мове, божай праўдзе, нязломнаму духу дзядоў, красой і смуткам ніў, садоў, “тугой прыдушанага сьпеву ў раньнім росквіце гадоў...” Найбольш паказальны для гэтага раздзела верш “Мая Беларусь”.
I лясы, і лугі, і блакітныя нівы;
неба — вечная сінь, дол — зяленівы шоўк.
О, мая Беларусь! Хто з Табой, той — шчасьлівы, краю лепшага той, хто шукаў — не знайшоў.
Той, хто з ганьбай Цябе бястурботна пакінуў, хто забыўся, што ўскормлены быў ён Табой — як грудное дзіця, без апекі загінуў, дол ягоны праклёнам зарос, як травой.
О, мая Беларусь! Я з Табой, я — шчасьлівы, He пакіну Цябе, покуль буду я жыць!
Гнеў мой тым, што Цябе адракліся й лісьліва
перад сконам спрабуюць чужынцам служыць!.. (С. 225)
Адпаведна гэтаму ў першым раздзеле “Гамоніць даўнай праўды звон” паэт асэнсоўвае падзеі далёкай і, галоўным чынам,
блізкай гісторыі Беларусі, раскрывае “вячыстасьць колішніх сьлядоў”. Раздзел “Да нашай явы берагоў” сімвалізуе духоўны, унутраны свет аўтара і яго лірычнага героя, абумоўлены драматычнымі падзеямі часу. Пісьменнік задумваецца над прызначэннем паэта і паэзіі ў гэтым драматычным свеце і ў працяг вершаў з першага зборніка (“Лёс паэта”, “Расцалаваў я алавік...”, “Ліст да крытыка”, “Паэт”, “Муза” ды інш.) піша верш “Пачні з Гамэра...”, дзе імкнецца акрэсліць сваё разуменне ролі паэта ў жыцці грамадства.
Пачні з Гамэра, ці пачні з Сакрата: паэтаў — безьліч, філязофаў — цьма, А хто нячутых зыкаў струны кратаў? Няўжо такіх шчэ ня было й няма?
Былі — іх слова ў сьвеце не прапала і не лягло ў зьгібеньні на таку.
I несьмяротны будучы Купала Гамэру пісьне — бачу я — руку.
Музыкі вечнага ня змоўкне лера.
Хто йдзе ў вякі — той не памрэ зусім. Вітае двух — Сакрата і Гамэра разважны й сьпеўны будучы Максім.
А дзе ж нашчадкаў дружная кагорта, і як “у перашкодах дух расыіе”?9 Пражытае даўно кійком падпёрта, а новае пляцецца ў хвасьце.
Як мала толькі быць адным паэтам, каб з мудрасьцяй вялікшай падружыць. Як цяжка, цяжка ў зьбітым, перапетым пад атамнай насупленасьцяй жыць!
Хто шлях з цяжкой стагнацыі пакажа?
Хто думку ўздыме вышай устократ? Калі ж яшчэ нясказанае скажа цяперашні Гамэр або Сакрат? (С. 108)
У трэцім раздзеле “Жывому — жыць, зьнішчэньню — сьмерць” найбольш глыбока раскрываецца драматызм светаадчування паэта, яго супярэчлівы ўнутраны стан, цяжкія пера-
’ “У перашкодах дух расьце” — словы Уладзіміра Дубоўкі.
жыванні. Сюды ўвайшлі разгледжаныя вышэй вершы ваеннага перыяду і самых першых дзён выгнання, калі “на дол зыходзіў з неба д’ябал сьмерці, // народжаны зямным непаслухмянствам”. Аднак заканчваецца гэты раздзел аптымістычнымі акордамі: “Да жыцьця ад пагібелі крочу...”, “Я з цясьніны ірвуся, каб жыць, каб жыць!..”, “Сіла гневу майго навальніцу адгоніць, міліёны такіх: сіле — межаў няма. // Нас, маўляў, “старадаўняй Крывіцкай Пагоні // у баёх “ні разьбіць, ні спыніць, ні стрымаць!..” “Пра няўміручы край мой і народ // яшчэ гучней грымі, збытога ліра!”
А ўсё ж мы вернемся дахаты, у вайчыну, і не заблудзімся ў шляхох чужой зямлі. А я вярнуся не адзін, а з сынам — нашчадкам Крывічоў і іх сям’і.
Скажу, укленчыўшы: Крывіччына сьвятая! Хай Ты насьмерйь была расьпятай, а жывеш. Тваіх дзяцей ні даль і ні імгла густая не абясплодзілі ў чарсыіве пустэльных меж.
Жывому — жыць. Зьнішчэньню — сьмерць. Жывое кідае па сабе жыцьцё. Жывому плод.
Ты не памрэш, Крывіччына! 3 Табою ніколі не памрэ крывіцкі род.
(А ўсё ж мы вернемся дахаты, с. 125)
* * *
На такой высокай жыццясцвярджальнай ноце заканчваецца зальцбургскі перыяд жыцця і творчасці Алеся Салаўя. I з гэтай, не аднойчы сцверджанай, верай паэт вымушаны быў разам з сям’ёй і многімі іншымі беларусамі пакінуць Еўропу. I не дахаты, у айчыну, а ў далёкую, невядомую Аўстралію праляглі іх шляхі. Якім бы цяжкім матэрыяльна ні было жыццё ў Зальцбургу, але гэтыя маладыя гады Алеся Салаўя былі напоўнены творчым гарэннем, грамадскай дзейнасцю ў беларускіх эмігранцкіх асяродках, літаратурным аб’яднанні “Шыпшына”. Акрамя мастацкай творчасці ў паэта шмат часу ішло на выданне часопісаў “3 беларускага жыцыдя”, “Пагоня”, перапіску з сябрамі, выступленні на літаратурных вечарах, заняткі з дзецьмі ў бела-
рускіх школах, укладанне паэтычных зборнікаў. Да ўсяго побач была радзіма, якой паэт прысвячаў свае вершы, жыў ёю, спадзяваўся на вяртанне. Аднак улады Аўстрыі, Германіі паставілі перад насельнікамі лагера перамешчаных асобаў умову — пакінуць іх краіны, шукаць іншае месца пражывання. Безумоўна, для Алеся Салаўя было пажадана разам з большасцю беларусаў, сярод якіх былі яго сябры-пісьменнікі, пераехаць у Амерыку, пра што ён не адзін раз пісаў Масею Сяднёву. Але першым прыйшоў дазвол на ўезд у Аўстралію. I нічога не заставалася, як рыхтавацца ў нязнаную далёкую дарогу. “Ня хочацца, вельмі ня хочацца выбірацца ў акіян ночы, беспрасьветнае цемры і адзіноцтва, — пісаў Салавей Сяднёву. — Але ж што зробіш? Нічога іншага не маю да выбару... Магчыма, пашчасьціць выехаць у ЗША? Ня ведаю, дзе лепш. Пакуты ад невядомасьці... (Зальцбург, 21.9.1947 г.)”. Ужо ў вершах, напісаных напярэдадні ад’езду, паўстаюць пытанні: “Дзесьці за морамі ці ты спачынеш?”, “За цёмна-сінім, за Чырвоным морам II спатканы будзеш акіянам хмурым...” (санеты “Заранка ўсходу”, “За”).
I вось ужо вясна 1949 года. Набіты эмігрантамі параход, бурнае акіянскае бязмежжа. Гэтыя новыя адчуванні, уражанні знайшлі сваё адлюстраванне ў санетах “Узьвіў” (“Бунтуе воды акіян грымотны — прадонна-жадны і дабру і ліху. // Гамоняць хвалі — ім няма суціху. // Чаму ж ты, дружа, хмуры і журботны?”), “Надойсьце” (“Старчма прыўстане вадаплаў на грудзе // шалёнай хвалі акіяну-гневу...”), у многіх актавах (“За Порт-Саід”, “Перад вясной”, “Надойсьце дня”, “Узбудам хваль”, “Акіян”, “За годам год”, “Паўдзённы Крыж”). Як і ў Наталлі Арсенневай, марыністычныя вершы Алеся Салаўя раскрываюць найперш глыбокія перажыванні, унутраны, духоўны стан аўтара і яго лірычнага героя. Яскравымі мастацкімі фарбамі аўтар малюе карціны ўпершыню ўбачанага акіянскага прастору (“Бяскраю шыр задыміцца, як ладан, // і з водамі зыльецца небасінь...”). Але ў іх мала захаплення, здзіўлення — хутчэй апісанне бяздомнага шляху, “бязлітаснага і жорсткага”, суму, счарнелага жалю, “болесць раны — па тэй зямлі, што завалок туман”.
Узбудам хваль вірацца гнеўна воды і пеняцца з распачай пад карном. Куды плывеш? Начас, ці назаўсёды? Каму, скажы, пакінуў сумны дом?
Нязнаных зор ты бачыш карагоды, знаёмыя — пад акіянскім дном. За Афрыкай зь пяскамі залатымі яны ў душы зігцяць тваймі сьвятымі.
(Узбудам хваль, с. 202)
О, Афрыка! Крывіччынай была б ты, каб Нёмнам быў твой паўнаводны Ніл, я над табой спыніў бы лёт крылаты, далей у сьвет сягаць ня меў бы сіл. Прабач за сум з мае далёкай хаты — счарнелы жаль бусьліных пругкіх крыл. Перад вясной узьнёслага адлёту дай лёгкасьць ім прасьвяднага звароту.
(Перад вясной)
Некаторыя вершы марыністычнага цыкла маюць эпіграфы з Пушкіна, Байрана, а ў актаве “За Порт-Саід” гучыць прамая аналогія з вершамі М.Гумілёва “Красное море”, “Суэцкнй канал”, дзе рускі паэт апісвае сваё арыстакратычнае марское падарожжа, калі на параходзе ў спёку былі “цветы н лёд” і “арапчата”, якім багатыя падарожнікі кідалі “на ходу плоды”. Нічога падобнага няма на параходзе, які праплываў праз гэтыя ж мясціны, перавозячы праз акіян эмігрантаў (“бітмо людзей вязе пакут сьляды...”). Алесь Салавей, згадваючы творы паэтаўкласікаў, параўноўвае іх долю са сваёй (“О не, о не! 3 ласункамі ня борздкі // бяздомны шлях бязьлітасны і жорсткі...”). I калі Гумілёў любуецца, захапляецца ўпершыню ўбачанымі экзатычнымі мясцінамі, то ў Салаўя іх нязвыклая краса тугой і болем адгукаецца ў сэрцы і бясконца параўноўваецца з роднымі краявідамі, якія, ён адчуваў, ніколі больш не давядзецца пабачыць. Яскравым сведчаннем цяжкага ўнутранага стану паэта з’яўляецца александрына “Звон” (1949).
Такі ўзрушана-тужлівы душэўны стан Алеся Салаўя надзіва сугучны перажыванням Наталлі Арсенневай у яе цыкле марыністычных вершаў, калі паэтэса на такім жа водаплаве пераязджала праз акіян у Амерыку, назаўсёды пакідаючы айчыну.
I ўсё ж гэтыя акіянскія пакуты скончыліся, даплылі, нарэшце, да Аўстраліі (“...спыніліся шляхі аж пад Паўдзённым Крыжам”), дзе паўсталі новыя праблемы. Жонка Алеся Салаўя ўспамінала (лісты да Антона Адамовіча, 1979): “Зусім цяжэй
зрабілася, калі мы выэмігравалі ў Аўстралію. Спачатку вабіў Паўдзённы Крыж (дарэчы, паэт напісаў актаву “Паўдзённы Крыж”: “Сярод агнёў, якіх яшчэ ня ведаў, // праменіцца і сам Паўдзённы Крыж”) — новае неба, потым і гэта перастала вабіць. Матэрыяльна было куды лягчэй, як у Аўстрыі, але паўсталі іншыя праблемы. Галоўная з іх — дах над галавой. Наняць кватэру ў тыя часы з дзецьмі было амаль немагчыма. У нас жа ўжо ў Аўстраліі ў 1950 г. нарадзіўся другі сын — Юра. Трое дзяцей, адно з іх глуханямое... Па сканчэньні двухгадовага кантракту, які адбывалі ў Адэляідзе, мы пераехалі ў горад Мэльбурн. Сябры дапамаглі пабудаваць частку дома (два пакоі). Далей будавалі самі, нанялі майстра, і Алесь дапамагаў... Будавалі па меры магчымасьці заробленых грошай... Ашчаджаючы кажны грош, куплялася толькі самае неабходнае. Дужа мала было часу на пісаньне вершаў. Дый муза вельмі рэдка наведвала яго. Пазьней было болей свабоднага часу на пісаньне вершаў, дый працу можна было на лягчэйшую з пяром у руцэ зьмяніць. Але ён прызвычаіўся на хвабрыцы, здабыў фах, не хацеў мяняць...”
Першыя гады ў Аўстраліі (1949—1952) вершы пісаліся так, як у Зальцбургу, паэт па-ранейшаму быў “раб свайго натхнення” (было напісана блізу 60 вершаў). Ён скончыў укладанне сваіх наступных паэтычных зборнікаў “Вянкі” і “Несьмяротнасьць”, якія, аднак, пры яго жыцці не былі выдадзеныя. Пазней, у 1977 годзе, Алесь Салавей адзначаў: “У зборнік “Вянкі” ўвайшлі вершы, пісаныя ўтой самы час (1937—1947), калі пісаліся вершы да зборнікаў “Mae песьні” й “Сіла гневу”, але паводле сваёй тэматыкі й формы пакідаліся да іншага зборніка з трыма вянкамі санэтаў, адгэтуль і назоў кнігі — “Вянкі”. Цяпер два ненадрукаваныя да гэтага часу зборнікі (значыцца, “Вянкі” й “Несьмяротнасьць”) плянуюцца да выданьня аднэй кнігай пад назовам “Нятускная краса” разам з пазьней напісанымі вершамі. У зборніку “Вянкі” — 38 вершаў пра каханьне і маладосьць, пра жанчыну-маці, ейную глыбокую любоў да дзяцей і ейнае вялікае сэрца, тры вянкі санэтаў пра неўміручасьць красы і хараства, спаленая ў Рызе і адноўленая тут паэма “Домік у Менску”, паэма “Сын”. Калі буду жыў і ўдасца выдаць два новыя зборнікі, я ўсе тры кнігі аб’яднаю ў адну вялікую кнігу пад назовам “Mae песьні” з трыма часткамі: “Mae песьні”, “Сіла гневу”, “Вянкі”.
Нешматлікія творы, якія былі напісаны за ўсе гады пражывання ў Аўстраліі, падзяляюцца на дзве найбольш значныя тэмы: чужына і айчына. He прыняў душою Алесь Салавей чужыны, хоць і мусіў амаль усе свядомыя гады жыць за межамі Бацькаўшчыны, і большую частку з іх — у Аўстраліі. He напісаў ніводнага твора, прысвечанага гэтай багатай, экзатычнай краіне. Толькі ў некаторых санетах, актавах згадваюцца яе прыкметы: Паўдзённы Крыж, акіян, прыгожыя, яркія вітрыны горада, аўты, палацы... А некалі, яшчэ на Бацькаўшчыне, Алесь Салавей, назіраючы за адлётам птушак, пісаў (верш “У вырай”, 1943): “Вазьміце, птахі, і мяне з сабой за акіяны, каб трутнай горычы нідзе не бачыць і ня чуць, // Хто знае, мо там лепш...” I вось ужо “ў новым сьвеце, пад зорным небам новым гады жыцьця плывуць”..., а паэт “ніяк няўсьцешаны нязвыклым новым сьветам...”
1 толькі цяпер, у бязмежнай далечы ад радзімы, паэт зразумеў увесь трагізм біблейскага выслоўя: “Хто страціў дом — таму яго не мець”... Дом сабе і сваёй сям’і Алесь Салавей пабудаваў у Мэльбурне, але сны ў гэтым доме, успаміны былі толькі пра той, бацькоўскі, кут, “у сьвеце незабыты”. Вершы гэтага часу поўняцца “горкімі журботнымі думамі”, “маркотай і бядою”, гучаць у іх “струны горычы, нязнаны спыну сум — адзіны сябра мой”, “нашы мроі-сны лятуць да берагоў айчыны...” Толькі ў сне, калі “тугі адхлыне боль”, яму здаецца, што ён, як у маленстве, ходзіць ліпнёвымі купальскімі росамі па квяцістым лузе, бачыць блакітныя ільны, мядзяныя жыты — “ты там, ты толькі там...” (санет “Воддаль”, александрыны “Палядын”, “Надзямным”, “Успамін”, “Разьвітаньне”, “У вакіян”, “Сум”, актавы “У новы сьвет”, “Чаўны”, “Зоры”, “У цішыні”, “Белы сьнег”, “Зьнічы”, “Шлях”, “Наяве”, “Кітай” ды інш.).
У творах 1949—1952 гг. новая рэчаіснасць, новьтя рэаліі, народжаныя акіянскім падарожжам, першымі ўражаннямі ад Аўстраліі, не ў стане засланіць “сьвяты абраз” пакінутай Бацькаўшчыны. Калі ў Еўропе паэта збліжала з радзімай неба, знаёмы з дзяцінства “Птушыны (Млечны) Шлях”, то цяпер яго зоркі недзе “пад акіянскім дном”. Тады ён дыхаў адным і тым жа паветрам з Бацькаўшчынай. У адным з лістоў да Ларысы Геніюш жонка Алеся Салаўя пісала: “У Аўстрыі, дзе мы жылі апошнія гады, з яе цудоўнымі гарамі, знаходзіліся куткі,
так падобныя да Беларусі. Там ён меў яшчэ натхненьне і шмат чаго напісаў добрага. Аўстралія ж зусім адваротнае, з яе супрацьлежнымі порамі году, з яе халоднымі, пранізваючымі да касцей, сырымі вятрамі ўзімку, гарачымі знойнымі — улетку. Цяжкія пачаткі жыцьця на новым месцы, новае неба і зоры болып не вабілі яго...” Дднак з паэтам заставалася роднае слова:
Яно паўстала на тваім пачатку, было цяплейшым, найласкавым: “ма-ма”... Сьціскала сэрца утратных зыкаў гама, калі забралі і яго і татку...
(Санет “Слова”, с. 183)
Хай ваша слова вечна расьцьвітае і будзе клічам да жыцьця народу. Яго гнялі ўсе — з захаду і ўсходу — зьнішчалі поступ рупнага ратая...
(Санет “Змагаром народу”, с. 184)
Гэтым словам ён звяртаўся да беларускай гісторыі, аддаваў даніну павагі яе слаўным датам (санет “Над Слуцкам днее”), успамінаў шматпакутныя гады сталінскіх рэпрэсій, выкрываў хлуслівую сутнасць “салодкіх песьняў аб свабодзе, міры”, калі на трыбунах сталінскія прарокі весцілі краіне, народу “шчасьце, радасьць, красаваньне” (санеты “Ня сьпіш спакойна”, “Ліст”, “Лёс”, “Згода”), а на самой справе іншадумцаў, многіх сумленных, працавітых людзей трымалі ў Гулагу. I ўсё ж радзіма жыла ў сэрцы паэта незабыўным вобразам роднай маці і маці-Беларусі. У вершы “Маме” (заміж вянка на магілу) Алесь Салавей прызнаецца маме і “залатой айчыне” ў сваёй нязменнай, вялікай любові. Ён моліцца за іх.
Божа Вялікі, паслухай маленьне, вызвалі з цёмнай няволі наш край. 3 рабскага зьдзеку, з цяжкога мучэньня, Божа, пазбавіцца змогу нам дай.
Глянь, Усявышні, як край зруйнаваны, цэрквы, сьвятыні панішчаны ў ім.
Люд беларускі ў морак загнаны, веру зацемрыў няверніцкі дым.
Там дзе былі дарагія сьвятыні, баль свой спраўляе няверства зы злом. Божа, Ты нам памажы — і з айчыны морак няпраўды развеем сьвятлом...
(Малітва, с. 227)
3 1952 года амаль замаўкае муза Алеся Салаўя. He знаходзіць ён больш сіл пісаць пра свае перажыванні, боль і сум па радзіме, быццам стаміўся яго талент, і паэту не хочацца вярэдзіць душу ўспамінамі аб ёй. Усё, што мог, ён ужо сказаў пра бацькоўскі край, а іншыя тэмы не натхнялі паэта. Зрэдку пісаў ён яшчэ вершы для дзяцей (“Улетку”, “Сьняжынкі”, “Дзед Мароз”, “Ялінка”, “Зайчык”, “Маленства”, “Сьпі” — калыханка сыну. Дарэчы, у зборнік “Нятускная краса” ўкладальнікам быў памылкова ўключаны верш Якуба Коласа “Першы гром”. У Салаўя таксама ёсць верш “Першы гром”: “Вясна! Вясна! У сінім небе...”), перакладаў некаторыя вершы Рыльке, Т.ІПаўчэнкі, Л.Палтавы, А.Міцкевіча, аўстралійскага паэта Макса Дунна (з англійскай мовы). Усё лепшае, што Алесь Салавей напісаў, засталося ў зборніках “Mae песьні”, “Сіла гневу”, “Вянкі”, “Несьмяротнасьць”, вяршынямі яго творчасці сталі паэмы, многія кананічныя строфы (санеты, александрыны, актавы), вершы, прысвечаныя Бацькаўшчыне, заснаваныя на асабістых перажываннях. I цяпер, калі “віхура зла за хмуры акіян шпурнула нас, нібы ў прадоньне зьгіну” і гэтае прадонне зацягнула будзённымі клопатамі выжывання ў новай краіне, вершы перасталі пісацца. Такі свой не актыўны творчы настрой паэт вытлумачыў у тэрцынах “Мала” (1952), вершы-адказе на бясконцыя пытанні сяброў, знаёмых, чаму перастаў пісаць.
Узнікалі асобныя вершы і ў 60—70-х гадах, спрабаваў Алесь Салавей пісаць сцэнічныя абразкі: “Зазьзяла прабуджальная дзянніца” (як працяг верша “Дух праўдны, духу зла непадуладны”, напісанага раней), але сам паэт ацаніў яго як “мізэрнае “сочнненне”, горшае за ранейшае”, і падпісаў яго новым, апошнім сваім псеўданімам Антон Дабрыдзень (ім ён меркаваў падпісваць пераклады з аўстралійскіх паэтаў, падпісаў вершы “Усьцяж”, 1966, “Ізноў я завітаў да вашай хаты”, 1969).
“Сьвятлярныя дні” для паэта цяпер наступалі, калі ён слухаў класічную музыку, перачытваў кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія даходзілі да Аўстраліі. Яго вельмі ўсцешвала і падтрым-
лівала ліставанне з Ларысай Геніюш, якая пасля вызвалення з Гулага жыла ў Зэльве, мела перапіску з многімі беларускімі пісьменнікамі-эмігрантамі, пасылала ім свае вершы, кнігі з Беларусі. Алесь Салавей напісаў прысвячэнне Ларысе Геніюш у дзень яе шасцідзесяцігадовага юбілею, пасылаў многія свае вершы, яны абменьваліся віншавальнымі паштоўкамі з нагоды розных святаў. У адным з лістоў да Ларысы Антонаўны (ён падпісваўся псеўданімам Антон Дабрыдзень, а на канверце — Альфрэд Кадняк па вядомых прычынах) Алесь Салавей пісаў (лісты захоўваюцца ў архіве Л.Геніюш, ЦНБ НАН Беларусі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў, ф. 31): “Так прыемна чытаць пра бель, пра сьнег, якога цяпер амаль не бачым... Дзейі ездзілі ў горы, бачылі сьнег, вярнуўшыся дахаты, апавядалі, што ён — такі самы, як іней у халадзільніку (першае знаёмства з ім). Тлумачылася, чыталася пра нашу дарагую Бацькаўшчыну. Яны ведаюць цімала. Цяпер усе дарослыя. Малодшаму — восьвось 21 год. Два ўнукі — меншаму 5 месяцаў. Зіна пісала аб гэтым... Ад шчырага сэрца вітаем і Вас з Вялікім Святам — Першамаем! Сапраўды, вось красавік канчаецца, так недалёка травень-май! Як прыгожа на Беларусі! Заміж снежнай белені — зяленівасьць траваў, дрэваў, цьвітуць кветкі. Забыцца аб гэтым ня зможам да сьмерці.
I з росным раннем, з ясным днём, і на зары, і на паўдзенні, “адзіны дом, каханы дом” — няўціхна сэрца б’ецца-звоніць. Граніц мінаючы драты, брыдзе мой лёс гарбатым дзедам. “Каханы ты, адзіны ты” — утораць сэрцу думкі следам...
Нястача адпаведнай лучнасьці з роднай мовай, літаратурай, фізічная праца на фабрыцы (праз гэтулькі год!), далёкі ад Бацькаўшчыны сьвет пазбавілі мяне таленту і натхненьня.
Апошнімі днямі прачытаў два раманы Івана Шамякіна: “Сэрца на далоні” і “Снежныя зімы”. Надзвычайныя творы! Незалежна ад таго, у якім сьвеце яны напісаныя, пачуцьці чалавека ў іх, выразы адданасьці да абавязку, сяброўства, любасьці да сям’і, да дзяцей — гэта агульналюдзкія пачуцьці. Цяпер чытаю “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Спы-
ніўся на апавяданні пра старога лерніка. Цікавы твор, высокамастацкі — песьня самога лерніка, я не кажу яшчэ аб усім рамане, бо толькі пачаў чытаць яго.
У мяне побач з “Невадам з Нёмана” — “Мая Іліяда” Уладзіміра Караткевіча, “Перазовы” Ніла Гілевіча. Захапляюся вянком санэтаў “Нарач”. Некалі і мне давялося пісаць вянкі санэтаў...
...Верш “Беларуская песьня” Уладзіміра Караткевіча, уступ да кнігі “Мая Іліяда” — крылаты ўзьлёт ува ўзвышшы чароўнае паэзіі, дзе роднае спалучаецца з агульналюдзкім... Роднае не забываецца ў далёкім сьвеце, і пры ўсялякіх абставінах ажывае яно:
Шумі, шумі, мой ветразь паслухмяны, хвалюйся ўсцяж, пануры акіян.
Залечыш мо на сэрцы болесйь-раны — па тэй зямлі, што завалок туман?
Я ёю быў, як ты, ускалыханы і ўспоены. Навекі ёю п’ян. Маўляў ты сам, няўсціхамір заўсёдны, я з ёй цяпер і дружны, і нязгодны.
Даруйце, што дакучаю Вам старымі вершамі. Гэта толькі абмен думак. Сумна, духова балюча далёка ад Бацькаўшчыны. Апошні раз бачыў Беларусь 27 год таму. Мне было тады 22 гады. Тут жа дачакаўся ўжо і ўнукаў. Я “пралетарскі” чалавек. З’явіўся на сьвет 1 траўня-мая 1922 года.
У нас цяпер восень. Заўтра — пачатак першага дня трэцяга месяца восені — Першамай. 3 дрэваў ападае лісце. Холадна. Ліст пасылаю 30.4.1971 ...
3 паважаньнем, прывітаньне мужу. А/іесь”.
У другім лісце да Л.Геніюш Алесь Салавей таксама пісаў пра свой духоўны і фізічны стан: “Паважаная Ларыса Антонаўна! Так сталася, што зробіш? — сталася: пішу гэты ліст зы шпіталю. Сам вырашыў не зацягваць хваробы, якая можа давесьці не толькі да руіны, але да канца. Яна пусціла ўжо глыбокія карані, і без дапамогі лекара яе не пазбавішся. 3 першых дзён чуюся добра, думалася, што будзе цяжэй. I цвёрда наважыўся, і пастанавіў з усімі сіламі волі: за варотамі шпіталю спаткаць новы чароўны сьвет, да старога не вярнуцца да самай сьмерці. Учора адведалі мяне Зіна, Юрка, Мікола. Сёньня завітаў другі Мікола.
Заўтра ізноў завітаюць. Я маю шмат добрых сяброў. Званю да іх, яны да мяне звоняць. Таму нясумна. У ложку, бясспрэчна, не ляжу. Пішу тымчасам лісты, чытаю. Бязьмежна шчыра дзякую за кнігу “Дзень паэзіі”. Я перапісаў шмат вершаў з кнігі, аддаў суродзічам. Яны чытаюць самі і дзецям, вывучаюць на памяць. Звычайныя людзі, як і паэт, такі ж самы чалавек, не забываюцца Бацькаўшчыны. Яна нязгасна жыве і сьвеціць у думках, як тыя, скажам, зоркі, што вельмі зырка зьзяюць над Паўночнай Італіяй і Грэцыяй у канцы чэрвеня і пачатку ліпеня.
Маю з сабою і кнігу “Мая Іліяда” Уладзіміра Караткевіча, якую прачытаў даўно, ды зноў перачытваю, як пабожны чалавек увесь час пераказвае-паўтарае малітвы. Удумлівы верш “Лебедзь” — гэта глыбокае спалучэньне пачуцьцяў птушкі з пачуцьцямі чалавека. I чалавек у далёкім сьвеце “ў дрэме плача” аб роднай краіне — ці то сумнай, ці то вясёлай. Верш “Апошняя песьня Дантэ” — вельмі зьмястоўны твор — прыгадаў мне і мае колішнія тэрцыны (цытуе верш “Мала”. — Л.С.~).
Бяруся за другую кнігу рамана “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Першую прачытаў раней. Другую дастаў перад шпіталем. Яшчэ не чытаў Васіля Быкава і Івана Мележа. Кнігі санэтаў Шэкспіра ў перакладзе Уладзіміра Дубоўкі не змог дастаць. Зіна ў Мінску шукала гэту кнігу — не знайшла. Два тамы выбраных твораў У. Дубоўкі маю.
Шматлікія мае сябры, зь якімі некалі разам вучыўся, бачыўся — цяпер таленавітыя працаўнікі на ніве літаратуры, мастацтва, навукі на Бацькаўшчыне.
...Наўкола шпіталю — прыгожы сад, кветкі. He хочацца выходзіць, бо, хоць вясна, — холадна, сцюдзёны вецер з мора. Цёпла і ўтульна ў паадзіночнай палаце.
Тутэйшыя сябры — шчырыя, адданыя, ахвярныя людзі, блізкага ў забыцьці і бядзе не пакінуць. У гаспадарскіх, практычных, грамадскіх справах — непараўнальныя. Але паэзія для іх — далёкі сьвет.
Зіна, дзеці, унукі — здаровыя. Сам жа няўхільна і цьвёрда веру ў хуткае выздаравеньне і ў назаўсёдны незварот да хваробы. Як Вы маецеся? 3 найшчырэйшым паважаньнем — Алесь.
Жадаю Вам найсьветлых дзён Зь Днём Нарадзінаў, што відзён
Праз кожны год наступных крас — Прыгожых, шчасных зьяў для Вас!
Антон Дабрыдзень
27.7.1975. Аўстралія.”
Так духоўна блізкія людзі, выдатныя творцы, гнаныя на Бацькаўшчыне, якую яны да скону любілі шчыра і самааддана, падтрымлівалі адзін аднаго добрым словам, віншаваннямі, вершамі: “Удзячны ўсім за шчырасьць цёплых словаў, // за ваш узьлёт, так добра бачны мне...” Праз лісты да Ларысы Геніюш Алесь Салавей звяртаўся да ўсёй Беларусі і яе творцаў:
Дабрыдзень беларускай хаце! Чалом нашчадкам Крывічоў! Дай Бог Табе, мой родны браце, шчасьліва йсці плячо ў плячо з высокасьцяй тваіх ідэяў, з адлукай ад клапот былых, зы зьдзейсьненьнем усіх надзеяў, з хутчэйшай блізкасьцяй да іх.
(Дабрыдзень беларускай хаце, с. 159)
Ж * W
Даляцелі песні беларускага салаўя з далёкай Аўстраліі да Бацькаўшчыны, чытаюць і будуць чытаць нашчадкі крывічоў яго выдатныя вершы, якія шмат у чым адпавядаюць нашым нацыянальным пачуццям.
Росквіт яго творчасці, журналісцкай, грамадскай дзейнасці супаў з даваенным, ваенным перыядам, гадамі выгнання, што, здавалася б, ніяк не спрыяла паэтычнаму натхненню. Пакуты, страты, цяжкія перажыванні, самакаштоўнасць жыцця, матэрыяльныя нястачы — усё гэта сфармавала трывалыя асновы суб’ектыўнай жыццёвай філасофіі, песімістычныя настроі, і паэт жыў сваім унутраным духоўным светам, абстрагуючыся ад вонкавых абставін. Аднак у паэзіі жыў надзеяй, таму суседнічаюць у яго вершах матывы выгнання з верай у вяртанне на незалежную, вольную Бацькаўшчыну. У творах Алеся Салаўя (у адрозненне ад Наталлі Арсенневай) шмат аўтабіяграфічных прыкметаў, вершаў-прысвячэнняў родным: бацьку, маці, сястры, братам, а пазней сваім дзецям. Па гэтых вершах можна
дакладна прасачыць вехі ўласнага жыццёвага шляху паэта, як унутранага, так і вонкавага, адчуць і зразумець духоўны стан, балючыя словы паэта, сказаныя незадоўга да смерці.
Сагнуўся я, бы ніцы вербалоз, засеў у горле камень жорсткіх сьлёз, ніяк мне галавы ўгару ня ўзьняць, ня вырваць з горла каменя, сказаць: — Калі ж нас доля кіне раськідаць па сьвеце, і калі ж, калі прыжджом часіны ўсім сабрацца ў войчы дом?
Эмацыйная настраёвасць, ідэйная скіраванасць творчасці Алеся Салаўя цалкам заснаваная, паводле словаў Антона Адамовіча, на “нацыянальна-патрыятычным эпасе”, на вялікай любасці да Бацькаўшчыны, што ўзмацняе бляск “нятускнай красы” яго паэзіі. Ён стварыў паэтычную гісторыю Беларусі. Для паэта найперш — радзіма, распятая на крыжы войнаў, рэпрэсій, і Беларусь — неўміручая Крывіччына, якая стаіць ад часоў Полацкага княства і будзе стаяць заўсёды, калі будзе кіравацца “вечавымі законамі”, еднасцю, чыстым сумленнем, гістарычнай памяццю, адвечнымі асновамі жыцця нацыі.
Адказна і ўважліва ставіўся Салавей да мовы ў сваёй творчасці. Беларуская мова была для яго найдаражэйшым скарбам. Аўтар прытрымліваўся лінгвістычных канцэпцый В.Ластоўскага, Б.Тарашкевіча, Я.Станкевіча. Мова твораў Салаўя адрозніваецца пэўнай спецыфічнасцю. Аўтар заўсёды быў у пошуках новага слова, яго новых значэнняў, адценняў, экспрэсіўнай афарбаванасці. Ён звяртаўся да розных пластоў лексікі беларускай мовы, ствараў і шырока выкарыстоўваў уласныя моўныя канструкцыі і неалагізмы (водырная тхень, слодыч частаваньня, жаўроніць вясна, вецер ветліцца з травой, заскорблыя душы, сукротная журба, сьвятляр жыцьця, цямняр агоній, струшлівы час, неўглядзь зла, валвістыя нівы, руцьвяныя травы, шугавейныя крылы, жальны крык, суцьмежжа вайны, зямная прасьвяда, сьветлазорлівы харом прыроды, ацьвеценая краса, прыйсьцьнае сьвітаньне, воляграйныя акорды, клум і каламеса, хаморны змрок, спабытнік, талань, сутункі, воі, сьвіталь, мучань, згібеньне, сьвігавіцы, працемра ды інш.). Алесь Салавей меў значныя дасягненні не толькі ў моўным эксперыментатарстве як аснове кожнага паэтычнага тэксту з яго актыўным асабістым пачаткам,
але і ў галіне строфікі, фарматворчасці. Відаць, ні ў аднаго беларускага паэта мы не знойдзем столькі вершаў кананічнай формы (санеты, вянкі санетаў, актавы, александрыны, рандо, трыялеты, тэрцыны, паэмы, напісаныя класічнымі строфамі). У позні перыяд ён пашырыў тэматычныя абсягі — ад нацыянальна-патрыятычнай беларускай праблематыкі да філасофскага асэнсавання быцця. У Аўстраліі, калі творчае гарэнне пайшло на спад, паэт быў заняты збіраннем сваіх твораў і зноў душою жыў на радзіме. Галоўная кніга Алеся Салаўя “Нятускная краса” (1982) выйшла ўжо пасля яго смерці дзякуючы намаганням сям’і, землякоў, сяброў-беларусаў з Аўстраліі, Амерыкі. 3 яе на надмагільны помнік паэту навечна перанесены сімвалічныя радкі:
“Але не зьляжа ў цёмную магілу
жывы адвеку подых маладосьці...” і пажаданне: “Хай табе сьняцца сны аб Беларусі”.
Рана адышоў Алесь Салавей у вечнасць, але сваім адметным паэтычным талентам назаўсёды застаўся у беларускім мастацтве, а выдатным вершам “Камэне” пакінуў нашчадкам свой літаратурны запавет.
Як згасьне дзень, не адыйду навекі, не абміну надойсьцьнае пары.
Прыйду назад, дзе ўсьцяж гамоняць рэкі, дзе ўтораць ім і нівы, і бары...
О ты, мая адзіная Камэна,
на ўсіх шляхох, назьгінам дзён сьвяці!
He адыйду... Наперайм крочыць зьмена:
я з ёй і ў ёй — і ў песьнях, і ў жыцьці. (С. 241)
БІБЛІЯГРАФІЯ
Адамовіч Ант. Жыццё і паэтычная спадчына Алеся Салаўя // Крыніца. 1997. № 6.
Анталогія беларускай паэзіі: Т. 2. Мн., 1993. С. 598—600.
Аўрамчык М. Пакутныя вандроўкі // Полымя. 1996. № 11.
А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн„ 1995. С. 245-282.
Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: Т. 5. Мн., 1995. С. 233-235.
Беларускія пісьменнікі: Даведнік. Мн., 1994. С. 479.
Беларусь: Энцыкл. давед.: Салавей А. Мн., 1995. С. 642.
Белорусская лнрнка XIX—XX веков / Пер. Г.Рймского. М, 1998. С. 406-411.
Бібліяграфія твораў Алеся Салаўя і літаратуры пра яго ды ягоную творчасць / Апрац. Зоры Кіпель// Крыніца. 1997. № 6.
Булгакаў В. Алесь Салавей і паэзія беларускай эміграцыі // Крыніца. 1997. № 6.
Васючэнка П. Магістр паэзіі з вёскі Крысава // Крыніца. 1997. № 6.
Гніламёдаў У. Слова, аплачанае лёсам//ЛіМ. 1993. 19 сакавіка.
Грамадчанка Т. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу...” // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994. С. 258—277.
Грамадчанка Т. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу...” // Роднае слова. 1993. № 4.
Запартыка Г. Лісты з пакут і спадзяванняў: Эпісталярная спадчына Алеся Салаўя // Роднае слова. 1998. № 4. С.
Каласы роднай мовы. Мн., 1990. С. 237—238.
Кісялёва Я. 3 Бацькаўшчынай у сэрцы: Лісты Алеся Салаўя да Ларысы Геніюш // Голас Радзімы. 1995. 7, 14, 21 снежня.
Літвіновіч Я. “Бацькаўшчына” была з Бацькаўшчынай //ЛіМ. 1997. 31 кастрычніка.
Ляксеева I. Памяці Алеся Салаўя: Нашчадак крывічоў // Голас Радзімы. 1997. 19 чэрвеня.
Марціновіч А. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу...” // Народная воля. 1995. 27 кастрычніка.
Марціновіч А. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу...” // Полымя. 1996. № 2.
Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? Мн., 1996.
Марціновіч А. Салаўі пяюць і на чужыне // Крыніца. 1997. № 6.
Мішчанчук М. “Да скарбаў сусвету імкнуся”: Нататкі пра жыццё і творчасць Алеся Салаўя // Культура беларускага замежжа. Кн. 2. Мн., 1993.
Мішчанчук. М. Чатыры партрэты беларускіх пісьменнікаўэмігрантаў: Навуч. дапам. Мн., 1993.
Новйков Н. Всякое лн наследство — клад? О белорусскнх пнсателях Н.Арсеньевой н А.Соловье // Полмтаческнй собеседнмк. 1989. № 9.
Савік Л. “Жыву і дыхаю, мой Край, табой” // Голас Радзімы. 1997. 19 чэрвеня.
Салавей А. Вершы. Крыніца. 1991. № 5.
Салавей А. На хуткіх крылах вольнага Пэгаса: Паэма / Прадм. і падрыхт. С.Адамовіча // Спадчына. 1991. № 5.
Салавей А. Несьмяротнасьць: Вершы // Спадчына. 1996. № 2.
Салавей А. Нятускная краса / Публ. Б.Сачанкі // Полымя. 1989. № 6.
Салавей А. Смутлівая маці: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Сасноўскі Б. Страчаныя таленты: 3 успамінаў пра Алеся Салаўя // ЛіМ. 1989. 17 лютага.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Сачанка Б. 3 жыцця беларускай эміграцыі // ЛіМ. 1991. 11 кастрычніка.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990.
Саченко Б. Мом песнн // Неман. 1990. № 4.
Скобла М. Берагі // Крыніца. 1991. № 5.
Соловей А. Молнтва. Ты: Стнхн / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1999. № 8.
Соловей А. Стнхм / Пер. М.Шелехова // Неман. 1990. № 4.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 511—610.
Тычына М. Сны аб Беларусі // Беларусь. 1993. № 3.
Федарцова Т. Суладдзе спеўнае нятускнае красы // Наша слова. 1997. 16. 22 студзеня.
Юрэвіч Л. Пакараны вершам: Алесь Салавей // Л.Юрэвіч. Камэнтары. Мн„ 1999. С. 130-145.
“Я прыйду з далёкае чуЖыны...”
Масей Сяднёў
1913 2001
МАСЕЙ Сяднёў — паэт, празаік, публіцыст, перакладчык — усё жыццё годна нёс у свет беларускае слова. Многія яго вершы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую, рускую мовы, кнігі выдаваліся ў Германіі і ЗША. Імя беларускага паэта ўпісана ў Брытанскую і Польскую энцыклапедыі, а ў 1989 годзе Мюнхенскім і Вашынгтонскім Джоржстаунскім універсітэтамі яго творчасць намінавалася на Нобелеўскую прэмію. I толькі ў Беларусі імя Масея Сяднёва стала вядомым з пачатку 90-х, калі паэт сам неаднойчы змог прыехаць у Мінск, пабываць на сваёй малой радзіме, сустрэцца з роднымі, блізкімі людзьмі пасля паўвекавога расстання. Былі наладжаны творчыя сустрэчы ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыях газет і часопісаў, студэнцкіх аўдыторыях, бібліятэках. Выдавецтва “Мастацкая літаратура” перавыдала некаторыя творы Сяднёва (“Патушаныя зоры”, “А часу больш, чым вечнасьць”, “I той дзень надыйшоў”, “Раман Корзюк”, “Масеева кніга”), вершы і артыкулы былі надрукаваныя ў рэспубліканскай перыёдыцы. Чалавек моцнай сілы духу, апантаны любоўю да Бацькаўшчыны, беларускай справы, Масей Сяднёў, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, перамог свой суровы лёс, захаваў творчае гарэнне. He спраўдзілася яго тужлівае прадбачанне: “Ніхто з радзімай Беларусі не прачытае маіх дум...”, бо пакуль будзе жыць беларуская мова — будзе жыць і паэтычнае слова таленавітых беларускіх пісьменнікаў, дзе б яны ні жылі, куды б ні закінуў іх лёс.
А літаратурны лёс Сяднёва пачынаўся ў Беларусі ў трагічна вядомых 30-х гадах...
Нарадзіўся Масей Ларыёнавіч Сяднёў 1 верасня 1913 года ў вёсцы Мокрае Касцюковіцкага раёна на Магілёўшчыне ў ся-
лянскай сям’і. Сваё біблейскае імя атрымаў пры хрышчэнні з царкоўных святцаў. Пазней паэт згадваў: “Мне, хрысціяніну, дадзенае святаром біблейскае імя Маісей часам хочацца ўспрымаць як не нешта выпадковае, а пасланае звыш, ці што. Здаецца, гэтае імя прадвызначыла мой лёс, зберагло мяне...”
Бацькі вельмі хацелі, каб дзеці атрымалі адукацыю, і Масей, скончыўшы сямігодку ў Саматэвічах, паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум (1930), дзе на той час вучыліся Змітрок Астапенка, Юлі Таўбін, Аркадзь Куляшоў, а ў 1933 годзе стаў студэнтам літаратурна-лінгвістычнага аддзялення Мінскага вышэйшага педінстытута. Ужо тады пачалі выяўляцца паэтычныя здольнасці Масея, ён шмат пісаў вершаў, склаў нават паэму “МаціБеларусь”, якая не захавалася, а ў 1932 годзе адзін з яго вершаў (“Трактарная калона”) быў надрукаваны ў Мсціслаўскай раённай газеце “Сталінскі прызыў”. У тыя гады найбольшы ўплыў на юнака зрабілі творы Я.Купалы, Я.Коласа, якія, паводле ўспамінаў паэта, “у ладнай меры вызначылі маю жыццёвую пуцявіну ў нацыянальным і літаратурным сэнсе. Я.Купала, Я.Колас былі для мяне болей, вышэй, чым літаратура. Ніводзін з самых вялікіх класікаў свету, якіх я тады ведаў, не прамаўляў да мяне так, як яны. Без Коласа і Купалы немагчыма ўявіць нашай Бацькаўшчыны, немагчыма пазнаць сябе. Для мяне, як нейкага Сымона-музыкі, што хацеў ляцець у свет, — Колас і Купала былі ўзлётам, песняй, наймацнейшым жаданнем і самім тым светам, у які ішоў, але які быў яшчэ недзе далёка, за даляглядам”1.
У студэнцкія гады Масею Сяднёву ва ўсёй глыбіні і прыгажосці адкрылася класічная сусветная літаратура, прыйшло разуменне, што такое творчасць Максіма Багдановіча для айчыннага мастацтва.
Адчуваючы сваю духоўную далучанасць да літаратуры, беларускага жыцця, свету прыроды, што “вабіў адзінствам хараства”, малады паэт, натхнёны мілагучнасцю роднага слова, пачаў сам “спяваць хвалу сонцу, вясне, дажджу і грому”, вясковаму маленству, першым юнацкім захапленням, студэнцкай дружбе. Раннія вершы Масея Сяднёва — “Вашай песьні” (прысвечаны Я.Коласу і прачытаны аўтарам на вечарыне ў прысут-
насці самога Я.Коласа), “Янку Купалу”, “Максіму Горкаму — Чалавеку”, “Пад дажджом”, “Новая вясна”, “Пастушка”, “Жаданьне”, “Сосны”, “Снегапад”, “Маленства”, “Лірычнае”, “Каханьнем называецца яно” ды іншыя, друкаваліся ў ЛіМе, “Полымі рэвалюцыі”, “Савецкай Беларусі”, “Звяздзе”, “Чырвонай змене”, альманаху “Аднагодкі” (выходзіў пад рэдакцыяй К.Чорнага і П.Глебкі, у ім, дарэчы, дэбютаваў і П.Панчанка).
Праз многія гады ўспаміналася Масею Сяднёву, як друкавалі яго першыя вершы, пачынаючы ад 1933 года, як праходзілі яны праз рукі Міколы Хведаровіча, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, які знаходзіў у ранніх вопытах маладога паэта “нешта паганскае”. Вершы Масея Сяднёва былі заўважаны літаратурнай грамадскасцю, гэта акрыліла аўтара, надало яму творчага імпэту, добрых спадзяванняў (“Поўнілася сэрца маё песьняй і ня ведаў, дзе я — на зямлі ці ў храме...”)Шмат у іх яшчэ звычайнай пераймальнасці, лірычнага аптымізму, бязвоблачнасці. Аднак і адчувальны пошук тых “слоў-зярнятак”, якія б маглі перадаць “суладдзе песень”. Верш паэта, паводле яго ўласнага вызначэння, “тугі, нацэлены і порсткі”, кранаў адухоўленасцю, трапным выразам, веданнем багаццяў роднага слова. Ён ужо мог прызнацца самому сабе: “Скарб я маю багаты, ён завецца доляй паэта...” Гэты скарб і быў галоўнай прычынай няшчасцяў, якія ўварваліся ў свет маладога жыцця, што толькі прыадчыніўся перад юнаком.
Зведаўшага “творчасьці святыя мукі” і гэтым шчаслівага 21-гадовага паэта, студэнта апошняга курса педінстытута, як і многіх іншых пісьменнікаў, прадстаўнікоў нацыянальна сведамай і патрыятычна настроенай моладзі, арыштавалі ў кастрычніку 1936 года і пасадзілі ў Мінскую турму. Трапіў Масей Сяднёў у апраметную, дзе ўжо знаходзіліся многія беларускія пісьменнікі, шмат іншых, ні ў чым не вінаватых вязняў. Толькі цяпер Масей Сяднёў зразумеў словы Аркадзя Куляшова, які, паслухаўшы Масеевы вершы, сказаў свайму земляку: “Ты захварэў на небяспечную хваробу”. А “хвароба” гэтая была агульнай для ўсіх пісьменнікаў — вернасць роднаму беларускаму слову, якім яны ўслаўлялі сваю Бацькаўшчыну, свой народ. Масея Сяднёва таксама абвінавацілі ў “нацдэмаўшчыне”, а па афіцыйнай версіі арыштавалі за ўдзел у міфічнай “антысавецкай,
контррэвалюцыйнай” арганізацыі, якая быццам бы існавала ў педінстытуце. Пры арышце ў Сяднёва, акрамя яго ўласных вершаў, забралі “Крывавы плакат”, “Песьні на руінах” Язэпа Пушчы, “Матчын дар” Алеся Гаруна, творы іншых беларускіх пісьменнікаў. Малаадукаваныя, зусім не дасведчаныя ў беларускай літаратуры энкавэдысты, прыпісаўшы Масею Сяднёву знойдзены ў ягоных паперах верш Я.Коласа “Канстытуцыя”, палічылі яго радкі “Канстытуцыю далі, // Адчынілі дзверы, // I ў астрог нас павялі, // I таўкуць без меры...” падрывам савецкага дзяржаўнага ладу, паклёпам на сталінскую канстытуцыю. Усё гэта было далучана да “справы” Масея Сяднёва, як доказ цяжкай віны “нацдэма”.
Пачынаецца перыяд жыцця, далёкі ад літаратуры: няволя, пакуты, трагедыя лёсу паэта. Турэмнае зняволенне адсекла маладога паэта не толькі ад нармальнага жыцця, але і ад захапіўшай яго ўзнёслай творчасці. Ён апынуўся ў зусім іншым свеце, жудасных умовах допытаў і катаванняў і быццам абудзіўся ад сну. У пазнейшых успамінах паэт згадваў: “Сьвет зачыніўся для мяне. Я мог размаўляць толькі з самім сабою, але гэта магло прывесьці да вар’яцтва. Мне зрабілася вельмі шкода сваіх бацькоў. Адзіным маім жаданьнем было тое, каб яны не так хутка даведаліся аб усім. Я не хацеў атручваць іх і без таго цяжкое жыцьцё. Апрача гэтага, я знаў, што ў калгасе, дзе яны працавалі, да іх будуць адносіцца як да бацькоў, сын якіх з’яўляецца “ворагам народа”...
Пачаліся Гулагаўскія этапы: Новасібірск, Томск, Краснаярск, Іркуцк, Улан-Удэ, Чыта, Хабараўск, Уладзівасток, Японскае мора, параход “Трансбалт”, які перавозіў 7500 зняволеных да Магадана, адтуль па 800-кіламетровай шашы, пракладзенай паміж гор і балот рукамі “ворагаў народа”, да Калымы, на здабычу золата. На гэтай катарзе Масей Сяднёў стаў “дахадзягам” і ніколі не думаў, што выжыве, адбудзе сваіх шэсць гадоў пазбаўлення волі, прысуджаных яму Вярхоўным судом БССР. Яго выратавала тое, што адбыў ён на Калыме не ўвесь тэрмін.
Можна сказаць, што з Калымы пачынаецца эміграцыя Масея Сяднёва, які пазней сам адзначаў, што толькі з гэтага перыяду ён пачаўся як паэт, начыста страціўшы ілюзіі і юнацкую веру ў тое жыццё, якое атачала яго ў ранні перыяд творчасці.
3 гэтых катаржных гадоў у паэта пачалося моцнае перакананне, што каб выжыць, неабходна умацоўваць свой унутраны псіхалагічны стан, і ў гэтых памкненнях яго падтрымкай былі вершы, якія не давалі апасці душой, загінуць, аберагалі ад прыніжэння чалавечай годнасці, турэмнай рэальнасці. Гэта давала адчуванне хоць нейкага працягу ранейшага жыцця.
Просіцца песьня на волю — У неспазнаны шчэ сьвет.
Песьня мая, ты ня мучайся болей — волі ня мае твой ціхі паэт...
(Уночы)2
Аднак не страціў Масей Сяднёў “жывое адчуваньне сьвету”, калі мог і ў няволі складаць вершы, хоць і задаваў сам сабе пытанне: “Нашто вас, песьні, я складаю, згасаючы ў нямой цішы?” Цыкл нявольніцкіх вершаў, напісаных па памяці ў Мінскай турме, на Калыме, атрымаў пазней назву “Патушаныя зоры”. Вершы гэтага цыкла набываюць, вядома ж, зусім іншую эмацыйную танальнасць, іншыя фарбы ў адрозненне ад узнёслых лірычных матываў тых, што пісаліся "на досьвітку”. Нават загалоўкі вершаў кажуць пра цяжкія пачуцці, адчуванні, якія перажываў зняволены паэт: “Жах”, “Уночы”, “Жудка. Цемень мне сэрца гняце”, “Затуманеная даль”, “Здрайцам”, “Правадыр на трыбуне”, “На развітаньне”, “У камеры”, “Горы над Байкалам”, “Крывавы цар”. I хоць гучаць у іх словы роспачы, страху, развітання, чуваць адгалоскі сентыментальнай турэмнай паэзіі (“Турма. Як бляск вар’яцкіх воч, у вокнах б’ецца жах”, “не заляцець табе птушкай за краты”, “не хочацца жыць, а памерці шчэ болей”, “таварышы, гуляйце без мяне”, “у няволі, сярод чужых, памірае патомак ваш”, “я скуты ў цёмным сутарэньні”), аднак скрозь іх прабіваюцца радкі надзеі, якія сцвярджаюць чалавечую годнасць, веру ў лепшую долю.
Родныя, ня плачце пры ўспаміне — не загіне ваш бяздомны сын: я прыйду з далёкае чужыны, змучаны выгнаньнем, на спачын.
2 Сяднёў М. Патушаныя зоры. Нью-Ёрк — Мюнхен, 1975. С. 36.
Утаю я сэрца свайго раны, абаб’ю з адзеньня пыл дарог. Усхвалёваны душою, стану на даўно пакінуты парог...
(Маім бацьком)3
Натхнёны сваёй песняй-музай, паэт і ў няволі застаецца паэтам, жыве сваімі ўяўленнямі, марамі, вершамі, якія клічуць яго “ў мінулае адплыць, упіцца хмельнасьцяй юнацтва. Завуць спакусьліва яшчэ пажыць хвілінамі каханьня і мастацтва...” Яны дапамагалі яму замест турмы зайсці ў “ціхасьць Белавежы”, “хадзіць, забыўшы ўсё, па росах”, знайсці “заспакаеньне ад хаосу зямнога”, “вярнуцца да таемных вобразаў”. “Захапіўся песьняй я сваёю, падкаваў я рыфмай чарадзейку. Толькі ж грымнула над галавою: — Згінеш ты, Масей, не за капейку. Я ў няволі. Маці, мая маці, ну нашто дала ты мне жалейку?”... спускаецца з чароўных паэтычных нябёсаў паэт-нявольнік. Глыбокія перажыванні раскрываюцца ў форме балюча падкрэсленага кантрасту. Радасць жыцця абрываецца цяжкай рэчаіснасцю. Тут не толькі вобразы-сімвалы — самі рыфмы ствараюць два светы: свабода і няволя, сутыкненне трагічнага і жыццярадаснага, што прыносяць вершы, у душы паэта. Лірыка гэтага часу напоўнена горкім смуткам і трагізмам. Ён бачыць сваю безабаронную музу, якая “ад мукі стаіць, пакорлівая, на двары і ззаду зьвязаныя рукі”, адчувае, што ягоны верш “ахрып на цэмэнце ў каземаце”, “хруснуў касьцьмі”, аднак нішто не можа адняць паэтычны дар, прымусіць маўчаць яго песню. Праўда пачуццяў, жорсткая праўда рэчаіснасці, абумоўленая ўнутранай свабодай, гучыць у вершах, якія ўзнікалі па гарачых слядах страшных падзей таго часу.
Толькі людзі моцныя духам, унутранай прыгажосцю, чалавечнасцю, адчуваючы вялікую перавагу над турэмшчыкамі, маглі сказаць:
3 вас кожны сёньня злосьцяй дыша.
Хоць ціхі я, ды ўзьлёт паэта
За вас, высокіх, многа вышай...
(Звычайны
3 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 50.
4 Тамсама. С. 171.
“Я сам сабе адзін вялікі” — вось гэтае адчуванне і дапамагала выстаяць, захаваць чалавечую годнасць. “Я жыў паэзіяй, паэзія давала мне крылы, глушыла боль, — успамінаў паэт. — Як, дарэчы, і ў сталінскіх турмах, на Калыме. Каб, здаецца, не вершы — ня жыў бы...”
Герой Сяднёва, прататыпам якога з’яўляецца сам аўтар, больш засяроджаны на сваіх унутраных перажываннях. Ён не адчувае ніякай віны, і толькі тут, за кратамі, вязень пачаў усведамляць ілжывую палітыку тых, хто казаў адно, а на справе рабіў зусім іншае. Побач з тым светлым, што жыло ў душы, паэт адчувае разгубленасць, страх перад невядомай будучыняй, адчай ад таго, што яго вершам, відаць, так і наканавана жыць толькі ва ўласнай памяці. I ўсё ж ён авалодвае мастацтвам арганічна спалучаць цяжкую будзённасць і ўнутраную акрыленасць, аб’ектыўныя карціны і асабістыя перажыванні, задумваецца над лёсам нацыі, заняпадам Бацькаўшчыны і ўласным жыццём. У гэтым сэнсе характэрны верш “Крывічом”, які быў складзены на адным з сібірскіх этапаў у Марыінскім лагеры, дзе аўтар адкрыта кажа аб старадаўнім разбураным доме крывічоў, аб стаптанай славе, аб краі адвечнай, жывой пекнаты. Гэта своеасаблівы зварот да мінулых пакаленняў, імкненне паказаць сённяшнюю рэальнасць.
Ваша імя сьвятое цяпер вырываюць з крывёю ў жывых. 1 сьмяецца у вус крывяжэр над ахвярамі ўчынкаў сваіх.
(Крывічом)*
Вядома, такія вершы, як “Крывічом” (крытык У.Глыбінны назваў яго своеасаблівай палітычнай элегіяй), “Крывавы цар”, “Правадыр на трыбуне”, не маглі тады пабачыць свет, але яны складваліся і жылі ў памяці паэта, які лепей, чым іншыя, спазнаў “Кароткі курс ВКП(б)” і які пачынаў усведамляць сапраўдную сутнасць жыцця савецкай краіны, яе “вялікага правадыра”, каго народ называе “бацькам родным”. Яны сведчылі, што ўжо тады не ўсе паддаліся эйфарыі, не ўсе думалі так, як змушала думаць афіцыйная прапаганда. Гэтая тэма знаходзіць сваё выяў-
5 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 45.
ленне і ў пазнейшых вершах (“Сустрэча”, “Ад сына твайго, Беларусь”, “Пайду” ды інш.), напісаных у 1943—1944 гг. у Беластоку. Аднак у іх нацыянальна-патрыятычная тэма выяўляецца больш дэкларацыйна-рытарычна. Паэт, які канчаткова надумаў пакінуць Радзіму, выказвае ўсё ж сваю вернасць і прызнанасць ёй, клянецца аддаць жыццё за волю Беларусі (“Ад сына твайго, што не здрадзіў табе, што зь імем тваім непахісна стаяў, як стаю, прымі ў тваёй цяжкай, сьвятой барацьбе ад шчырага сэрца прызнанасьць маю”).
Так пачынала складвацца жыццёвая і творчая біяграфія паэта. Мастацкі свет Сяднёва быў народжаны цеснымі сувязямі з сялянскім, вясковым асяроддзем, роднай па духу літаратурнай, моўнай стыхіяй, нашаніўскімі традыцыямі і той гістарычнай катастрофай, сведкам і ўдзельнікам якой ён быў і над якой шмат раздумваў, — спачатку рэпрэсіі, потым вайна і чужына. Імкненне адлюстраваць рэальнае аблічча перажытага Радзімай і ім самім, пакінуць нашчадкам яго праўдзівае мастацкае сведчанне было для паэта моцным стымулюючым пачаткам творчасці. Уласнае ўнутранае і вонкавае жыццё стала для яго не толькі крыніцай, але і мастацкай тэмай. Нездарма ў сваім артыкуле “Замест жыцьцяпісу” (“Беларуская моладзь”, 1963, № 8) паэт піша, што найлепшым яго жыццяпісам з’яўляюцца ягоныя вершы. Нялёгка было, пераадольваючы ўмоўнасці кніжнай рамантыкі, рытарычныя напластаванні ранніх паэтычных вопытаў, перайсці ад радаснага ўспрымання жыцця, кахання, сяброўства, натхнення да змрочных матываў няволі, знайсці і перадаць адпаведнымі мастацкімі сродкамі свой невыносна цяжкі стан. Затое якімі светлымі паўстаюць вершы, дзе паэт кажа пра родную старонку, калі за хвілінамі роспачы, знямогі прыходзяць хвіліны ўздыму. Ад свайго ўласна перажытага, індывідуальнага паэт здольны ўздымацца да нацыянальнага, агульначалавечага. Ён пакінуў паэтычна-праўдзівыя дакументы аб пакутах духу ў вершах перыяду “Патушаных зораў” і пазнейшых, напісаных ужо вольным чалавекам, калі гэтыя нявольніцкія гады ўсплывалі ў памяці. Гэтая тэма не стала, вядома ж, дамінавальнай у творчасці паэта, аднак сведчыла, што чалавек здольны і ў неймаверных пакутах захаваць уласную годнасць і талент. I якой бы эстэтычнай меркай ні вымяраць іх — гэта сапраўдная паэзія, духоўна-шчырая, праўдзівая, эмацыйная. У такіх вершах, як
“Маім бацьком”, “Домік у Менску”, “Маленства”, паўстаюць незабыўна-дарагія бачанні мінулага. Успаміны вяртаюць яго ў родную вёску, дзе паўстаюць вобразы блізкіх, карйіны вясковага побыту, прыроды, і праз асабістае выразна праступае нацыянальна-патрыятычнае:
О, дзень мой, дагледжаны дзедам, былое вярнуцца прымусь!
Усё, што узнаў я, што зьведаў, завецца цяпер Беларусь...
(Маленства)6
Моц лірычнай экспрэсіі многіх вершаў Сяднёва, іх эмацыйнага ўздзеяння незвычайная. У гэтым прыкметны склад беларускай душы, нацыянальнага характару, бо шмат агульнага сустракаецца ў творчасці М.Сяднёва, Я.Пушчы, У.Хадыкі, іншых паэтаў — стылем вершаў, формай вершаваных зваротаў, прачуласцю паэтычных радкоў, шматфарбнасцю жыццяпадобныя іх лепшыя творы. Асабліва гэта адчуваецца ў вершы “Домік у Менску” (створаны ў цягніку, калі зняволеных у 1937 годзе везлі на Калыму). Верш пазней быў пакладзены на музыку беларускім кампазітарам Карповічам, які жыў у Германіі. Гэта адзін з выдатнейшых узораў сяднёўскай лірыкі ранняга перыяду, у якім вялікая любоў да Бацькаўшчыны знаходзіць сваё канкрэтнае ўвасабленне ў вобразе “драўлянага, блакітнага доміку ў Менску” і маладой, сціплай дзяўчыны з “сінімі вачамі”.
Як адзначаў У.Глыбінны ў артыкуле “Лірычнае адтварэнне перажытага” (газета “Раніца”, 1944), “гэты верш — цудоўны пэрл нашае паэзіі, узор для нашых маладых і пачынаючых паэтаў...” I сапраўды, “Домік у Менску” з’явіўся ўпершыню ў часопісе “Новы шлях” (1944, № 3) і адразу выклікаў шматлікія перайманні. Алесь Салавей напісаў паэму пад такім жа назовам, куды цалкам улучыў верш М.Сяднёва:
О незабыўныя радкі Майго калегі М.Сяднёва! Вы дум цьвяцістыя вянкі, цытую вас я слова ў слова’.
6 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 29.
7 Салавей А. Нятускная краса. Нью-Ёрк — Мэльбурн, 1982. С 159.
Больш таго, Алесь Салавей, захоплены вершамі М.Сяднёва, калі ўжо яны ад 1944 года пачалі друкавацца ў Беластоку, прыслаў яму з Рыгі ліст:
“Вельміпаважаны спадар Сяднёў!
Мабыць, нечаканым будзе для Вас гэты ліст, — ліст ад незнаёмага чалавека, — але я ніяк не змог стрымацца, каб не напісаць хоць колькі словаў. Паверце, нястрыманае жаданьне напісаць Вам выклікалі ў мяне Вашыя вершы, якія я прачытаў у “Новай дарозе”. Я працую ў рэдакцыі часопісу “Новы шлях” на становішчы стыліста, сам крыху спрабую пісаць вершы, а таму цікаўлюся паэзіяй. I за апошнія два гады, чытаючы і перачытваючы вершы ў беларускай прэсе, я ніколі ня быў гэтак узрушаны і не адчуваў гэткага задавальненьня, як тады, калі чытаў “Новую дарогу”, што выпадкова да мяне трапіла, дзе быў надрукаваны верш “Мара”. Колькі лірычнай цеплыні і шчырасьці, колькі пачуцьцяў і перажываньняў у гэтым вершы! Верш не ад думак і не ад розуму, і не ад галавы, а ад чыстага сэрца... Радасная ўсьмешка зьяўляецца на твары, адчуваеш нейкае нявыказанае задавальненьне і ўзьняты настрой, і, адначасна, неспакой за лёс нечага дарагога і сэрцу блізкага, калі чытаеш радкі вершу “Домік у Менску”:
Драўляны дом! Блакітны дом! Маіх найлепшых мар прытулак! Ці так жа ўсё сваім вакном глядзіш на вузенькі завулак? Ці шчасьцем ты сваім багат? Ці шашаль сьцены твае губіць? Ці так жа ўсё зялёны сад тваю ідылію галубіць?
Скажы ты мне, скажы ты мне, дзе зараз тая, што начамі малілася сваёй вясне, — такая... з сінімі вачамі?
Усім сэрцам адчуваеш боль і плач душы чалавека, які з далёкага выгнаньня ў мроях рвецца да сваіх бацькоў (верш “Маім бацьком”). I незвычайна моцна перададзеная лятуценная сустрэча з бацькамі. Выгнанец “долі падуладжаны жабрачай”, перад гэтаю сустрэчай абтрасае пыл з адзеньня, прыкрывае раны, бо ведае, калі ўбачаць іх бацькі — ім будзе вельмі цяжка
і балюча... I гэта ўсё не надуманыя, не штучныя, а запраўдныя перажываньні, гэтак умела перададзеныя ў вершы! Усімі часткамі сваёй душы адчуваю запраўдную паэзію і высокую мастацкасьць у Вашых вершах, але, як у звычайнага чалавека і не літаратурнага крытыка, у мяне не хапае словаў усё гэта правільна і добра перадаць на пісьме. Скажу толькі тое, што кажная новая газэта і кажны новы верш — усё большае і большае ўражаньне і задавальненьне. I адно, толькі адно — чаму дзе-нідзе сустракаюцца перабоі ў рытмах? Каб ня было іх, было б яшчэ лепш...
Альфрэд Радзюк. Рыга”.
“Домік у Менску” — яскравы прыклад, як можа паэт дзякуючы асабістым перажыванням, пачуццям напісаць дасканалы лірычны твор, годны натхняць іншых, стаць добрай школай паэзіі для іншых аўтараў з немалым жыццёвым і творчым вопытам. Справа тут у прынцыпах паэтычнага майстэрства, змястоўнасці, вобразнасці, дасканаласці формы — строгай і простай.
У такіх вершах Сяднёў збліжаецца з лепшымі песнярамі зямнога хараства, якіх аб’ядноўвае агульнае пачуццё любові да прыроды, таксама як і ў вершах пра каханне, дзе гучыць радасць жыцця, вялікага натхнення. Тут Сяднёў, як і ягоныя папярэднікі, знаходзіць выразныя паэтычныя тропы, параўноўваючы пачуццё першага чыстага кахання, вернага сяброўства з сонцам, без якога немагчыма існаваць чалавеку. Слушна адзначаў Ян Чыквін, паэт і крытык, даследнік творчасці Сяднёва: “Закладзеную ў сабе, прадчуваную патэнцыю паэтычнага таленту Масей Сяднёў успрымаў найперш катарсічна: творчы працэс, складанне вершаў выносіла яго на паверхню жыцця, “ачышчала” ягоную душу ад знешніх выпрабаванняў, “вызваляла” ад катаржнай рэальнасці і дазваляла гэткім чынам дасягнуць унутранай свабоды і спакою. Творчасць кампенсавала фізічныя і душэўныя нястачы. Яна сталася для яго формай змагання за сябе, чалавека — зброяй і малітвай, выяўленнем пратэсту, гневу, надзеі. I запісам шчаслівых мук творчасці. Вось чаму ў Калымскі перыяд ён пачынае бараніць, ахоўваць сваю паэзію, сваю музу — у сабе, праз сябе і — для сябе. Зняволенне было настолькі новым душэўным і інтэлектуальным вопытам для Масея Сяднёва, што яно поўнасцю перакрэсліла пачатковыя тры гады паэтычнага самнамбулізму. I нічога дзіўнага, што сваё нара-
джэнне як паэта Сяднёў звязваў ужо толькі з турэмнымі перажываннямі і роздумамі...”8
Можа, за гэты паэтычны дар лёс быў літасцівы да Масея? Адбыўшы чатыры катаржныя гады на Калыме, ён нечакана ў 1940 годзе быў этапаваны ў Мінск.
Восем месяцаў цягнулася новае следства, абвінавачванняў з яго не здымалі, наадварот, дадаліся новыя. Магчыма, скончыўся б для яго суд, які быў прызначаны на 26 чэрвеня 1941 года, вышэйшай мерай, але 22 чэрвеня пачалася вайна. Калі немцы літаральна на другі дзень бамбілі Мінск, зняволеныя сядзелі ў мурах турмы, сцены якой гулі ад выбухаў. Турэмнае начальства тлумачыла вязням, што гэта ідуць “ваенныя манеўры”. I толькі на досвітку 24 чэрвеня ўсіх зняволеных, палітычных (“ворагаў народа”) і крымінальнікаў, велізарнай калонай, да якой далучылі блізу 300 чалавек з унутранай турмы НКВД (“Амерыканкі”), а таксама эшалоны вязняў з Прыбалтыкі і Заходняй Беларусі пагналі па Магілёўскай дарозе на ўсход. Калона расцягнулася болей як на кіламетр. Ляталі нямецкія самалёты, і пад выбухі бомбаў некаторым зняволеным удалося збегчы ад канвою. Нарэшце вязняў прыгналі ў Чэрвень і на двары мясцовай турмы пачалося размеркаванне — у адну групу крымінальнікаў і асуджаных па “лёгкіх” (бытавых) артыкулах, у другую — палітычных (“ворагаў народа”). А паколькі ў канваіраў не было ніякіх дакументаў на вязняў, то некаторыя “ворагі народа” здагадаліся непрыкметна далучыцца да крымінальнікаў, у тым ліку і Масей Сяднёў разам з Уладзімірам Клішэвічам і Тодарам Лебядой (Пятром Шырокавым). Крымінальнікі былі адпушчаныя на свабоду, а палітычных пагналі за Чэрвень, ва ўрочышча Цагельня, і там энкавэдысты бязлітасна ўсіх расстралялі. I толькі праз паўвека ў Беларусі, Прыбалтыцы і Польшчы даведаліся пра масавае забойства ні ў чым не вінаватых палітвязняў. На месцы гэтай трагедыі быў пастаўлены памятны Крыж, да якога кожны год 26 чэрвеня ідуць і едуць людзі.
Масей Сяднёў выратаваўся, пазбегнуў гэтай жудаснай кары. (Дарэчы, афіцыйна рэабілітаваны толькі ў 1992 годзе, пасля першага прыезду ў Мінск.) Пешшу, без дакументаў, ваеннымі дарогамі, галодны, знясілены, але вольны, паэт дайшоў да баць-
8 Чыквін Ян. Далёкія і блізкія. Беласток, 1997. С. 17.
коўскага дому. Пазней пра сваё вяртанне ў Мокрае ён напіша ў рамане “I той дзень надыйшоў”, ужо жывучы у Злучаных Штатах Амерыкі: “Я падыйшоў да свае вёскі, калі ўжо зайшло сонца, але калі было яшчэ досыць відна, і каб мяне ніхто ня ўбачыў, я вырашыў схавацца ў жыце, пасядзець у ім, пакуль не сьцямнее. Я хачу ўвайсьці ў хату незаўважным. He хачу, каб людзі адразу даведаліся, што я прыйшоў, вярнуўся. Як я не запавольваў свае хады, а ўсё роўна прыйшоў на нашыя палеткі зарана. Ад самага Чэрвеня, дзе нас кінуў канвой, я іду, хаваючыся, каб мяне не затрымалі, каб дайсьці. I вось, калі дайшоў, пачаў набліжацца да нашых ваколіцаў — ня мог замарудзіць сваіх крокаў, дачакацца пацёмкаў: усё знаёмае, роднае хлынула ў маю душу, сьціснула маё сэрца болем, жалем, трывогай. Я цяпер ужо дома, я ўжо тут, я зараз пераступлю свай парог!.. Стаю і не адважваюся адчыніць дзьвярэй — як гэта так, адразу! Зьбіраюся з духам. А дзьверы адчыняюцца самі — маці! Спужалася. Войкнула. Зайшлася ціхім плачам. Я ў хаце. Бацька сьціскае мяне ў сваіх абдымках. Сястра цалуе і таксама ня можа ўстрымацца ад плачу. Бацька ў сьпеху зацемніў вокны. Запаліў лямпу. Маці, зірнуўшы, у чым я, зноў залілася сьлязьмі: ногі ў мяне анучамі абкручаныя, ватнікі ў дзюрках сьвецяцца маім голым целам, спарахнелая ад поту кашуля ледзьве трымаецца на плячох, на голай шыі нешта накшталт шаліка, на галаве — кепка-бесказырка. Мяне садзяць за стол, я ледзьве пераступаю — ногі сьцішаныя, ня хочуць ісьці. Я зьбіў іх, ідучы шашою. Мне даюць есьці і піць, ды ад усхваляванасьці я не магу за гэта ўзяцца — плачу сам ад радасьці і гора...”9
Падобная сцэна апісаная і ў рамане Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” (1978), калі сын Дзяніса Зазыбы Масей, прататыпам якога паслужыў Масей Сяднёў, таксама вярнуўся ў першыя дні вайны з месцаў зняволення, але з адной розніцай — Дзяніс Зазыба, былы старшыня калгаса, сустрэў сына насцярожаным пытаннем: “падчыстую” той вызвалены ці якім іншым чынам?
Вярнуўся Масей у бацькоўскую хату ўжо не тым чалавекам, якім ад’язджаў на вучобу ў Мінск амаль дзесяць гадоў таму. Пасля пакутніцкіх, змрочных гадоў зняволення шмат што перамянілася ў яго сведамасці, адбылася пераацэнка маральных
9 Сяднёў М. I той дзень надыйшоў. Глен Коў — Нью-Ёрк, 1987. С. 147.
каштоўнасцяў панавальнага савецкага ладу, прыйшло разуменне ідэалагічнага тэрору над творцамі. 3 другога боку — было абсалютнае непрыманне вайны, акупантаў, якія гэтулькі бяды, няпгчасця прынеслі людзям, Бацькаўшчыне. I яшчэ — пасля турмы ў Масея адбывалася адаптацыя да чалавечых умоў жыцця ў роднай сям’і, ажывалі натуральныя памкненні, жаданні, але ўнутрана ён, як і ў перыяд зняволення, замкнуўся ў сабе, яго апаноўвалі думкі пра асабісты лёс і, безумоўна, пра лёс Беларусі. Што было рабіць паэту ў такім становішчы? Свае супярэчлівыя адчуванні, роздум, які адольваў яго ў той час, калі ішла вайна, гінулі людзі, палалі вёскі, а ён бяздзейна сядзеў каля бацькоў, паэт выкажа пазней у лірычным дзённіку “Мая вайна”, рамане “I той дзень надыйшоў”.
3 набліжэннем дзён вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Масею Сяднёву, які афіцыйна не быў вызвалены з турмы і не браў удзелу ў партызанскім руху, нічога не заставалася, як пакінуць Бацькаўшчыну. Пазней свае адчуванні ад развітання з радзімай ён апіша ў вершы “Жывы ўспамін”:
Я чуў — варочалася глуха Зацятаю вайной зямля У мятусьліва-неспакойным руху, што мне рабіць — падчас ня ведаў я.
Агнём твае мігалі вейкі у суцемках за рысаю зямной. Ты, хрысьцячы мяне агнём, навекі развітвалася сполахам са мной.
I сумаваў, і плакаў я, і верыў, I гневаўся — іду бяз бітвы так. Дармо, што я ня быў жаўнерам, я сэрцам вычуваў гарачыню атак.
Я пакідаў цябе да хуткага спатканьня і ня зьбіраўся у дарогу назусім...10
Разам з бацькамі і сястрой ён з Мокрага пераязджае спачатку ў Касцюковічы. Але на гэты час у яго была ўжо ўласная сям’я — жонка Дуся і сын Васілёк, якія яшчэ заставаліся ў Мокрым. За імі па просьбе сына выправілася маці, аднак па
10 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 157.
дарозе яе затрымалі партызаны, доўга дапытвалі, дзе знаходзіцца Масей, а потым расстралялі (усё гэта, дарэчы, апісана пісьменнікам у рамане “I той дзень надыйшоў”, трагічнай паэме “Мікола Бугроў” з нязбытным адчуваннем сваёй віны за смерць дарагога чалавека).
W ±
У 1943 годзе Масей Сяднёў з бацькам і сястрой апынуліся ў Беластоку. Адсюль пачынаецца новы перыяд творчасці, які працягнецца да пачатку 50-х гадоў, пакуль паэт будзе знаходзіцца ў Еўропе.
У Беластоку Масею Сяднёву пашчасціла сустрэцца і атрымаць дапамогу ад Хведара Ільляшэвіча — вядомага паэта і грамадскага дзеяча, які ўзначальваў Беларускае аб’яднанне Беласточчыны і рэдагаваў газету “Новая дарога”. Тут малады паэт упершыню пазнаёміўся з легендарным Міхасём Васільком, якога раней ведаў толькі па творах. Масей Сяднёў трапіў у сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе, пабачыў беларускіх жаўнераў, якія віталіся словамі “Жыве Беларусь”, і гэта ўскалыхнула яго да глыбіні душы. Пазней у “Беластоцкім сшытку” Масей Сяднёў пісаў: “Забягаючы наперад, скажу — хіба адсюль пачалася мая Беларусь, у гэтую часіну яна прайшла праз маё сэрца... Пасля пакут, якія я перад тым зазнаў у сваёй Магілёўшчыне, беларуская Беласточчына здалася мне раем, зьявілася для мяне своеасаблівай моўнай рэзервацыяй. Адносна мірнае жыцьцё ў ёй, пагатоў стваральная праца... узьдзейнічалі на мяне дадатна, і я, чалавек з Усходняй Беларусі, захоплены ўсім новым, “заходнім”, траціў здольнасьць крытычнага падыходу... Я заплюшчваў вочы на ўсё тое, што магло параніць параненую ўжо душу. Я засланяўся прыгожым, хоць за яго, за ціхамірнасьць і даверлівасьць да сьвету я плаціў і ўсё яшчэ плачу вялікую цану...”"
Паступова Масей Сяднёў уваходзіў у жыццё Беларускага аб’яднання, пачаў пісаць у газету, найперш пра беларускіх пісьменнікаў, з якімі разам ішоў па этапах Гулага або за чытанне твораў якіх сам стаў “ворагам народа”. I пра кожнага
11 Сяднёў М. Масеева кніга. С. 27.
з іх сказаў добрае, цёплае слова. Але галоўнае — публікацыя ў “Новай дарозе” вершаў, складзеных паэтам у Мінскай турме і на Калыме, якія цяпер пачалі аднаўляцца ў памяці. Ён упершыню бачыў іх надрукаванымі, і гэта незвычайна радавала. Такія пераўтварэнні ў яго жыцці, вяртанне да творчасці, замкнёнай у душы паэта гадамі зняволення, а цяпер акрыялай у друку, адбываліся пры непасрэднай падтрымцы Хведара Ільляшэвіча, які ўладкаваў яго карэктарам у газету і як мог падтрымліваў творчы настрой.
Разам з Хведарам Ільляшэвічам Масей Сяднёў (як дэлегаты ад Беласточчыны) ездзіў на Другі Усебеларускі кангрэс у Мінск, дзе сустракаўся з Ларысай Геніюш, многімі іншымі дзеячамі беларускага руху. Пазней, у 1944 годзе, у Беластоку адбылося знаёмства Масея з Алесем Салаўём, з якім раней часта ліставаўся. Аднак радасць першай сустрэчы двух беларускіх паэтаў была азмрочаная, паводле словаў Сяднёва, “шалёным пульсам трывожнага часу”.
Для яго скончыўся і гэты, хай адносна і ўладкаваны, амаль гадавы беластоцкі перыяд. Развітаўшыся з бацькам і сястрой, якія надумалі вярнуцца на радзіму, Масей Сяднёў выехаў у Варшаву. Затым былі Берлін, Прага як працяг выгнанніцкіх дарог паэта. У Празе Масей Сяднёў знайшоў прытулак на кватэры Ларысы Геніюш, пра якую пазней напісаў цікавыя цёплыя ўспаміны.
He магла прадбачыць Ларыса Геніюш, чым скончыцца яе намер застацца ў Празе (25 гадоў Гулага), а Масея Сяднёва дарогі вялі далей, адназначна — на захад. Ён дабраўся да Баварыі, дзе былі заснаваныя лагеры перамешчаных асобаў. Жыў спачатку ў горадзе Рэгенсбургу (на адной, дарэчы, кватэры з Юркам Віцьбічам), потым у Міхельсдорфе і Бакнангу. У гэтых мясцінах беларусамі была створана і на працягу пяці гадоў (1945—1950) працавала нацыянальная гімназія імя Янкі Купалы, дзе Масей Сяднёў некаторы час выкладаў мову і літаратуру, адначасова працаваў у газеце “Беларускае слова”. На першыя ўгодкі Беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу—Міхельсдорфе паэт напісаў верш “Хвала маладосьці”, які быў апублікаваны ў часопісе “У выраі” (1947, № 1). Часта Масей Сяднёў разам з Наталляй Арсенневай выступаў з чытаннем сваіх вершаў перад вучнямі гімназіі, а таксама перад украінцамі, рускімі, бела-
русамі, што знаходзіліся ў лагерах перамешчаных асобаў англійскай, французскай і амерыканскай зон, на супольных беларуска-ўкраінскіх літаратурных вечарах з украінскімі паэтамі Л.Палтавай, Я.Славутычам, творы якіх перакладаў на беларускую мову. 3 гэтага часу жыццё Сяднёва непарыўна звязана з эміграцыяй. I толькі ў вольным свеце паэт мог, як гэта ні парадаксальна гучыць, прысягнуць на вернасць БацькаўшчынеБеларусі сваёй творчасцю.
Аднак ці лягчэй стала сэрцу, калі раскутая песня стала вандроўнай, страціла радзіму? Стан паэта ў гэты час — раздвоенасць, супярэчлівыя пачуцці, балючыя пытанні (“Дзьве душы ў маёй душы аднэй між сабой змагаюцца бесперапынку”). Унутраны голас, быццам старонні дарадца, прамаўляе словы, якія ён сам баіцца выказаць: “Паэтам Бацькаўшчыны застанешся, хоць на свабоду Бацькаўшчыну прамяняў ты, за вызваленьне ейнае загінуць баючыся” (“Урывак”). I ўсё ж толькі за межамі радзімы ён змог смела і адкрыта асэнсаваць перажытае ў БССР і на этапах Гулага і апісаць перажытае шчырым, эмацыйным словам, роднай мовай сказаць пра ўсё, што хацеў, пра што думаў. Ён жыў верай, калі пісаў, углядаючыся ў родную далеч:
Ня сумуй, Беларусь, ты блакітнаю казкаю і снягамі ў палёх ня імжы —
Да цябе яшчэ прыдзем, каб сілаю наскаю здолець тых, што распялі цябе на крыжы...
(Новы год, 1944)
Перыяд жыцця ў Германіі (1944—1950) быў даволі плённы для Сяднёва ў творчым плане. 3 аднаго боку — маладосць, свабода, незвычайныя ўражанні ад сустрэч з “Эўропай — старой дамай”, з новымі, цікавымі людзьмі, магчымасць друкаваіша на роднай мове, з другога — развітанне з Радзімай, блізкімі, пачуццё непрыкаянасці, адзіноты, адарванасці ад звыклага, сям’і, перапады настрою, матэрыяльныя нястачы — усё гэта трансфармавалася ў новыя вершы, якія склалі цыкл “На маршрутах”. Назва гэтая трапна вызначыла іх тэматычны накірунак. Вершы раскрываюць не толькі пэўны перыяд жыцця, але і стан душы паэта-вандроўніка на холадзе чужыны, на выгнанніцкіх дарогах.
Болем адгукалася ў душы паэта чужына, і гэтыя адчуванні, гэты боль яшчэ больш абцяжарваліся, паглыбляліся тымі незва-
ротнымі стратамі, што прынесла людзям і яму асабіста вайна (“Сустракалася ўсюды вайна са мною, // бачыў я і руіны руін...”). Вайна вачыма паэта, дакладней, яе жахлівыя наступствы яскрава раскрытыя ў вершах “Інвалід”, “Верш без назову”, “Усьцешаныя геніі”, “3 гістарычных датаў”, “Цяжкі адказ”, “Вайна цішыні”, “Жабраку”, “Разьбітае летнішча”, напоўненых непадробнымі пачуццямі шчырай чалавечай спагады, адзнакамі ўласнай пакутлівай памяці аб загінуўшай маці.
Акрамя вершаў Сяднёў, імкнучыся глыбей асэнсаваць падзеі вайны, піша паэмы “Мая вайна” (1946), “Цень Янкі Купалы” (1946). Паэма “Мая вайна” (першапачатковая назва “На край сьвятла”) напісана ў жанры асабістага дзённіка, дзе аўтар апавядае пра першыя дні вайны, якія заспелі яго ў мінскай турме, вяртанне да роднай хаты пасля чатырох гадоў катаргі, жаданне бьшь па-за падзеямі ваеннага часу.
У паэме “Цень Янкі Купалы” вайна паказана як праз успрыманне аўтара, так і праз успрыманне вялікага песняра, цень якога блукае па акупаванаму роднаму Мінску, бачыць жудасныя разбурэнні, павешаных на пляцы Волі, якіх вартуюць паліцаі. I пазней Сяднёў не раз будзе звяртацца да ваеннага перыяду, напіша вершавана-празаічную, у духу экзістэнцыялізму сцэну “Сустрэча з мёртвымі” (1955), прысвечаную памяці “харобрых воінаў, загінутых у Вялікім Наступе пад Магілёвам” (сэнс гэтай рэчы, калі перавесці яго з рэальнага ў філасофскі, у канцоўцы: “Нам жывыя не трэба! Адпявалі мы вас не затым, каб вы стуль ускрасалі!”), раман “I той дзень надыйшоў” (1986) — як працяг і больш шырокі погляд на падзеі, адлюстраваныя ў паэме “Мая вайна”, трагічную паэму “Мікола Бугроў” (1984) — пра смерць маці ад рук аднавяскоўца, партызана і камуніста Міколы Бугрова. Аўтар у гэтых творах асэнсоўвае хрысціянскую мараль у дачыненні да паводзінаў чалавека на вайне: бярэцца пад сумнеў біблейскае “ўзлюбі бліжняга”, а таксама права чалавека адступаць ад дадзеных Богам запаветаў ва ўмовах вайны. Побач з такімі агульначалавечымі праблемамі пісьменнік спрабуе вызначыць сутнасць дзвюх дэспатый — гітлераўскай і сталінскай... Але ўсё гэта будзе пазней, калі з гадамі ўсталюецца жыццёвая ўладкаванасць, з’явіцца хоць нейкі грунт пад нагамі. Цяпер жа блізкія, відавочныя ўражанні вайны, уласная непрыкаянасць спараджалі іншыя матывы і настроі, паўставалі няпростыя пытанні:
Як ляцець мне у сьвет шырокі?
Белы цьвет мае песьні
не дажджом — капытамі прыбіт.
Абясьсіленай і адзінокай, яна падае з плачам на чужы і халодны граніт...
(Вёрсты шлях мой далёкі пакрылі)'2
У пасляваенны перыяд роздуму і асэнсавання свайго становішча на чужыне, імкнення зноў знайсці сябе — паэта Сяднёў стварыў нямала выдатных вершаў, у якіх раскрываецца ўнутраны свет, высокія патрабаванні да сябе — творцы, вызначэнне і пацверджанне, нягледзячы ні на якія выпрабаванні, вернасці свайму пакліканню. I пазней ён не раз скажа: “Мне песьня дадзена для мукі”, аднак гэтыя творчыя мукі заўсёды перамагалі, падтрымлівалі ў самых розных жыццёвых сітуацыях, дапамагалі зберагчы душу, маральнае здароўе.
Шляхоў зямных ізноў перамагаю змору, рука сама сабе прысуд пакутны піша. Так караблі із прыстані ізноў ідуць у мора — іх вабіць сьмерць у бездані, а не спакой і ціша.
(Я думаў...)'2
Ці не адсюль, з гэтага роздуму, паэзія Сяднёва, як адзначаў Ян Чыквін у кнізе “Далёкія і блізкія”, пачала “гучаць ва ўнісон з тымі жывымі і невычарпальнымі еўрапейскімі літаратурнымі канцэпцыямі, у аснове якіх ляжалі філасофскія прадпасылкі эстэтычна-мастацкага персаналізму (прызнанне чалавека за найвышэйшую каштоўнасць)”14.
I сапраўды, гэтым паглыбленнем у асабістае “я”, у духоўны свет лірычнага героя Сяднёў сцвярджаў значнасць, непаўторнасць і высокую каштоўнасць асобы, якая мела права на шчасце, нармальнае чалавечае жыццё. Паступова паэт перастае жыць “сам перад сабой на паядынку”, больш пільна ўглядаецца ў незнаёмую Еўропу, засланяецца прыгожым і свой верш заклікае: “тугу, мой верш, адкінь”, // заўсёды сніся маладое...”
12 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 68.
13 Тамсама. С. 80.
14 Чыквін Ян. Далёкія і блізкія. С. 23.
Цяпер я ў неба болей закаханы і бег хмурынак разумею болей, чым калі. Гляджу ў неба я — і зажываюць раны, што атрымаў я на пакутлівай зямлі...
(Цяпер я ў неба...)'5
Лірыка паэта гэтага часу набывае глыбока псіхалагічнае, кантрастнае напаўненне, а пачуцці смутку, тугі па радзіме, якая ўсё аддаляецца, афарбоўваюцца ў светлыя, празрыста-блакітныя тоны неба, верш гучыць і чытаецца лёгка, нязмушана, як, да прыкладу, “Смутак” — гэты шэдэўр сяднёўскай паэзіі, створаны ў пасляваенны час:
Нядзеля, а сьвята
няма ў душы.
А смутку багата, як ілу ў кашы.
Зярно ператрэцца і будзе мука.
А смутак у сэрцы —
як сьпеў жаўрука:
калышыцца, смокча і жалем зьвініць.
Душу, як драбочак, ён хоча разьбіць на тысячу звонкіх тужлівых званкоў, і сыпкіх і ломкіх, як іскры з падкоў.
Каб радасьці болей і ўцехі ня меў, ад смутку і болю журыўся, нямеў...
( Смутак)'6
Для перадачы свайго лірычнага “я”, розных адчуванняў і настрояў аўтар выкарыстоўвае самыя розныя формы верша: унутранага маналогу, дыялогу, вершы-лісты, малітвы, невялікія лі-
15 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 104.
16 Тамсама. С. 132.
рычныя замалёўкі, вершы-звароты (“Радасьць”, “Уночы”, “Дыялог паэта з дарадцам”, “3 недасланых лістоў”, “Сьмерць малітваў”, “Боль”, “Малітва”, “Над морам”, “Разьвітаньне”, “Сінія вочы”, “Хусьцінкі”, “Кляштар”, “Стрыманасьць”, “Будзь мне ты ўсім” ды інш.). У жанравых адносінах для паэзіі Сяднёва гэтага часу характэрныя таксама 4—6-стопныя ямбічныя вершы, белыя вершы, сустракаюцца вершы ў прозе.
Вядома ж, не ўсе вершы, напісаныя ў першыя эмігранцкія гады (1944—1950), роўныя з мастацкага гледзішча. Сустракаюцца звычайныя рыфмаванні, якія ўзнікалі з нагоды нейкіх назіранняў ці раптоўна наплыўшай думкі (“Залатое шуганьне”, “3 вячэрніх блуканьняў”, “Вясна” ды інш.), вершы з рытмічнымі перабоямі, як сведчанне таго, што чалавек прывык думаць рыфмамі і не заўсёды адпрацоўвае, удасканальвае вылітае на паперу. Разам з тым у гэты перыяд яскрава прасочваецца ўпартая накіраванасць пошукаў, імкненне паэта знайсці такія мастацкія формы асэнсавання ўбачанага і перажытага, уласнага светаадчування, якія б адпавядалі часу, маглі б зацікавіць, захапіць чытача. Лепшыя вершы Сяднёва станавіліся папулярнымі сярод беларусаў, друкаваліся амаль ва ўсіх тагачасных эмігранцкіх часопісах: “Наперад”, “Шляхам жыцьця”, “Пагоня”, “Напагатове”, '‘Шыпшына”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Божым шляхам”, “Царква”, “Крывіцкі Сьветач”, “Конадні”, “Сакавік”. Паэт стварыў цэлыя цыклы вершаў: “На маршрутах” (вызваленне з турмы, радасць Вольнага Свету), “Як спажытак штодзённы” (расстанне з радзімай, адчуванні выгнанніка), “Роздум” (роздум над сваім уласным лёсам і лёсам Бацькаўшчыны), “Слова” (прызначэнне паэта і паэзіі), “На спынку” (імкненне асэнсавайь лепшае з сусветнай паэзіі, пераклады з Гётэ, Гейнэ, Рыльке, паэмы “Мая вайна”, “Цень Янкі Купалы”, “Забраны Менск”, “Сьмерць музыкі” — пра таленавітага беларускага кампазітара Міколу Равенскага). Усе яны (а многія былі напісаныя ўжо ў 60-х гадах, пазней увайшлі ў кнігу “Патушаныя зоры” (1975) і даюць уяўленне, які адметны, цікавы і глыбокі змест паэзіі Сяднёва, які разнастайны стылёвы дыяпазон, дзе паэт выступае лірыкам, філосафам, публіцыстам, майстрам медытацыі, оды, элегіі. Украінскі паэт Леанід Палтава, які шмат перакладаў Сяднёва на ўкраінскую мову, лічыў, што “Патушаныя зоры” — “новая, расквітнелая зара вольнай беларускай
паэзіі”. Гэта была першая грунтоўна выдадзеная паэтычная кніга Сяднёва (у 40-х гадах выходзілі яго невялікія зборнікі ў Рэгенсбургу і Міхельсдорфе: “У акіяне ночы”, “Спадзяваньні”, “На край сьвятла”). I прысвяціў ён яе “памяці бацькоў — Ларыёна і Маланьні”. Хоць кніга мае назву цыкла турэмных вершаў (“Патушаныя зоры”), аднак гэта толькі адзін з васьмі раздзелаў паэтычнага зборніка, куды ўвайшлі і самыя раннія вершы паэта (цыкл “На досьвітку”).
Уся кніга напоўненая водарам роднага краю, уласным роздумам і спадзяваннямі аўтара, новымі ўражаннямі і сустрэчамі, памяццю пра бацькоў і Беларусь. Але чым мацней памяць пра іх замацоўвалася ў сэрцы, тым больш абставіны жыцця аддалялі паэта ад Радзімы, не пакідалі надзей на хуткае вяртанне. в
* * -к
У 1950 годзе Масей Сяднёў, як і многія іншыя беларусы, што знаходзіліся ў лагеры перамешчаных асобаў у Германіі, вымушаны быў пераехаць у Злучаныя Штаты Амерыкі. Спыніўся напачатку ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве ажаніўся з Вольгай Піліпаўнай Пазняк, беларускай настаўніцай з Глыбокага, якая паходзіла са святарскай сям’і. (Дарэчы, Вольга Пазняк вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі ў той час, калі яе дырэктарам і выкладчыкам матэматыкі быў Барыс Кіт, які стаў пазней сусветна вядомым амерыканскім вучоным, прафесарам Мэрылендскага Вашынгтонскага ўніверсітэта, акадэмікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, сябрам многіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў). Неўзабаве Сяднёвы пераехалі ў Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Тут, недалёка ад Нью-Ёрка, Барысам Кітам была заснавана беларуская калонія. Каля дзевяці гадоў Сяднёў працаваў на адной з фабрык Саўт-Рывера. Вершы амаль не пісаліся, і толькі адзін невялікі зборнік быў выдадзены паэтам за гэтае першае дзесяцігоддзе — “Ля ціхай брамы” (1955), куды ўвайшлі вершы, якія ўжо сваімі назвамі перадавалі настрой “тарычэліевай пусьціні”, пачуцці ўнутранага адзіноцтва, бязвер’я, непрымання эмігранцкай размежаванасці, варагавання паміж рознымі беларускімі групоўкамі (“Стомленасьць”, “Расчараваньне”, “Сьмерць малітваў”, “Сьмерць музыкі”, “Здрада”, “Палітычная элегія”, “Я з вамі быў”, “Патрыёты”, “Сябром”, “Ля ціхай брамы” ды інш).
На пачатку 60-х М.Сяднёву пашчасціла ўладкавацца выкладчыкам рускай мовы ва ўніверсітэт штата Індыяна (горад Блумінгтон). Пасля цяжкай фізічнай працы ўніверсітэт стаў для паэта своеасаблівым перыядам адраджэння самога сябе. Навучаючы студэнтаў рускай мове, ён адначасова вучыўся сам, атрымаў Дыплом універсітэта Індыяны (1966). Яму была прысуджана ступень магістра гуманітарных навук па славянскай літаратуры і філалогіі. Да гэтага часу ён ужо авалодаў англійскай, нямецкай мовамі. Пазней у сваіх універсітэцкіх успамінах — “Згадкі”, “Сустрэча, якой я баяўся”, апублікаваных у газеце “Літаратура і мастацтва” (1997, 31 студзеня, 2 мая), Сяднёў падрабязна раскажа пра гэты перыяд свайго жыцця ў Амерыцы, калі ён, апынуўшыся ў блізкім яго душы гуманітарным асяродку, зноў пачаў натхняцца прыгожым. •
“...Як і ўсюды, дзе б я ні быў, пайшлі і мае цветаградскія вершы. Узнікалі яны маім старым (турэмным) спосабам — у “галаве”, на хаду. Трэба адзначыць, што ваколіцы ўніверсітэта былі заўсёды агучаныя музыкай, што йшла-чулася з кансерваторыі (універсітэт славіўся гэтай сваёй музычнай школай), і я любіў у вольны час вандраваць па гэтых ваколіцах. Тут і нараджаліся мае вершы, быццам падказаныя самой музыкай. Прынамсі, музыка вызначала часам рытм майго верша. Здавалася, я й хадзіў у тыя амузычаныя ўніверсітэцкія ваколіцы толькі для таго, каб “здабынь” вершы. Гэтак і нараджаўся мой цветаградскі цыкл. Назаву з іх такія, як “Відзеньне Бацькаўшчыны”, “Жывы ўспамін”, “Суродзічы мае” ды іншыя. Гэта быў час майго найбольш вострага адчуваньня Бацькаўшчыны...”
Як толькі песьняю сваёй зайдуся — і Бацькаўшчына ў сэрца хлыне мне, і лёгка робіцца ў начной задусе, і быццам не на яве я, а ў сне...
(Відзеньне Бацькаўшчыны)'''
Засумаваў я па табе, радзіма, па недаступнай па тваёй красе. Кудысьці адыходзіш ты ўсё міма і забываешся, даруй мне, пакрысе...
(Жывы ўспамін)п
17 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 103.
18 Тамсама. С. 157.
У 1969 годзе Сяднёў прымае прапанову амерыканскіх уладаў узначаліць беларускую рэдакцыю радыёстанцыі “Свабода” ў Мюнхене і пераязджае з сям’ёй у Еўропу. I толькі ў 1983 годзе Сяднёвы зноў вярнуліся ў Штаты і пасяліліся ў Глен Кове — прыгожым, багатым прыгарадзе Нью-Ёрка на беразе акіяна.
Мюнхенскі перыяд быў цікавым і багатым у сэнсе агульнай адукацыі і падвышэння культурнага ўзроўню. Нягледзячы на вялікі аб’ём працы на радыё, Сяднёў у арыгінале пачаў перачытваць нямецкіх класікаў (Гётэ, Гейнэ, Наваліса, Мёрыке, Гэльдэрліна, Рыльке), да таго ж Мюнхен славуты сваімі музеямі, цэрквамі, саборамі. Захоплены красой горада, Сяднёў пазней напіша верш “Мюнхэн”:
На колькі год, у пошуках красы, сумуючы па нечым недаступным, прытулак у цябе знайшоў чужынец, родам з Беларусі.19
Беларускі выгнанец цяпер меў магчымасць штогод з сям’ёй вандраваць па краінах Еўропы, якім пазней прысвяціў многія вершы (“Італія”, “Венецыя” ды інш.), дзе выказаў сваё захапленне незвычайнай красой ужо не свайго роднага кута, а чужо-га — багатага, уладкаванага (“Я закаханы ў загоны чужой стараны...”).
Сяднёў дыхаў гэтай чужой, але надзвычай разнастайнай культурай, браў лепшае, высокаэстэтычнае, прыгожае. У Еўропе ён меў доступ да бібліятэк, архіваў, спасцігаў літаратуру, асновы рамантызму, сучаснага мастацтва ў яго высокіх узорах. Пазнанне агульначалавечых дасягненняў у галіне культуры было ўзыходжаннем да сапраўднай паэзіі і духоўнасці.
Аднак найбольш шчаслівымі ў творчых адносінах для Сяднёва сталі менавіта гады жыцця ў Глен Кове. Хоць, па яго ўласным прызнанні, ён адчувае сябе тут як у ізаляцыі — далёка ад Радзімы, амерыканскіх беларусаў-землякоў, але “тут я не згас, а ўспалымнеў творча”. Тут напісаныя і выдадзеныя яго паэтычныя зборнікі “Ачышчэньне агнём”, “А часу болып, чым вечнасьць” (Глен Коў—Нью-Ёрк, 1985), раманы “Раман Корзюк” (Нью-Ёрк—Мюнхен, 1985), “I той дзень надыйшоў” (Глен
19 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. Глен Коў — Нью-Ёрк, 1985. С. 74.
Коў—Ныо-Ёрк, 1987), выбраныя пераклады твораў украінскіх паэтаў на беларускую мову (Эдмантон, 1989), “Очншенме огнем” (Нью-Ёрк, 1989) — пераклады рускага паэта В.Крэйда вершаў Сяднёва на расійскую мову. У Глен Кове напісана “Масеева кніга” — плён самых апошніх гадоў.
Дасягнуць такіх поспехаў мог ужо зусім іншы Сяднёў, які пачаўся з мюнхенскага перыяду. На думку Яна Чыквіна, “шасцідзесятыя і сямідзесятыя гады былі якраз парою пераўвасаблення паэта правінцыйнага маштабу — досыць падатлівага на літаратурныя і грамадскія клішэ, хутка зведзенага савецкай суровай рэальнасцю ў сацыяльна-грамадскай структуры ад пазіцыі бяспраўнага раба, потым уцекача-тулягі і амерыканскага чорнарабочага — у сведамага, вольнага інтэлігентнага пісьменніка з шырока адкрытымі поглядамі на свет, людзей, мастацтва, культуру з глыбока абуджанымі агульначалавечымі духоўнымі патрэбамі”20. I ў позні перыяд сваёй творчасці (80—90-х гадах, ужо ў Глен Кове, карыстаючыся назапашанымі ведамі, спазнаўшы еўрапейскі побыт, які так адрозніваўся ад беларускага, Сяднёў зусім па-іншаму паглядзеў на паэзію, аддзяляючы ідэйна-сацыялагічны накірунак ад эстэтычна-духоўнага і асабліва ад унутранага свету асобы, творцы. Сваё стаўленне да перажытага на Бацькаўшчыне, да яе сацыяльна-побытавых, грамадскіх, нацыянальна-гістарычных і моўных праблемаў пісьменнік выказаў найбольш шырока ў празаічных жанрах: раманах, “Масеевай кнізе”, эсэ, успамінах, публіцыстычных і крытычных артыкулах. Сяднёўская ж муза гэтага перыяду амаль цалкам адыходзіць ад матываў, перажыванняў, якія спальвалі душу паэта: турма, зняволенне на мяжы смерці, вайна, пакутлівыя выгнанніцкія дарогі, і засяроджваецца, “ачышчаецца агнём нябесным” — высокай духоўнасню, спавядальнасцю, пошукамі і спазнаннем ісціны, душэўнай гармоніі. I нездарма сваю другую паэтычную кнігу, напісаную ў цішы Глен Кова, Сяднёў назваў “Ачышчэньне агнём”. Паводле ягоных словаў, гэта азначала “ачышчэньне духу, душы праз самую ж духоўнасьць, праз высокую духоўнасьць, праз чысьціню яе, праз агністасьць духоўнага пачатку, праз вогніва закладзенай у чалавеку любові, сапраўднай, бескампраміснай, няпрымірнай да
20 Чыквін Ян. Далёкія і блізкія. С. 30.
скверны любові. Тут адкідваецца вядомае “агнём і мячом”. Тут замілаванасьць, закаханасьць. Тут тая блакітная вышыня, што над намі, што атуляе нас. Тут споведзь, як ачышчэньне, і слова, як дзеяньне”21.
I сапраўды, у кнігах “Ачышчэньне агнём” і “А часу больш, чым вечнасьць” па-новаму ажывае паэтычнае слова позняга Сяднёва, раскрываецца яго асабістая духоўная біяграфія, багатыя жыццёвыя ўражанні, бясконца-супярэчлівыя і складаныя зрухі душы. Нездарма цыкл вершаў “Слова” ў кнізе “Ачышчэньне агнём” адкрывае Масеева “Жалейка”, якой папярэднічае эпіграф са славутай Купалавай “Жалейкі”:
Я зноў заснуўшую было жалейку
Бяру і пробую ў ёй галасоў:
Ці хопіць сьветлых, звонкіх думак-слоў, Ці гладка пойдзе песьня-дабрадзейка?
Гэтыя словы вялікага песняра як найлепш падыходзілі да тагачаснага ўнутранага стану Сяднёва-паэта. Ён жыў трывогай за сваю музу, жаданнем паэтычнай вышыні, разуменнем і верай у сілу слова, у Божае і ўласнае натхненне.
...Баюся зноў крануць сваю жалейку, як быццам перад ёй у нечым вінават. У сполаху й трывозе нейкай настройваю душу я на ранейшы лад.
(Жалейка)гг
Ды ўсё ж, падхоплены раптоўнай сілай невядомай, адкінуўшы, нібы цяжар той, самату, здавалася — у нейкі момант я на вяршыні зноў, як колісь, узьляту.
(Адчуваньне ўзьлёту)23
Захоплены, я кожны дзень сябе радкамі выкладаю, хачу ўваскрасіць, што ў самаце мяне трывожыла гадамі...
( Надзея)й
21 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 9.
22 Тамсама. С. 13.
22 Тамсама. С. 14.
24 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 16.
Люблю прыгожае на гэтым сьвеце белым, я хараству — адданы рыцар.
3 усім, што зблякла, ачарсьцьвела, ня дай Ты, Божа, мне зьмірыцца.
(Як малітва)25
Высокая патрабавальнасць да сябе і сваіх тварэнняў, роздум над прызначэннем паэта і паэзіі асабліва яскрава праяўляюцца ў вершах “Сумляваньне”, “Заседзеўся я...”, “Таямніца”, “Патаемнае”, “I ўсё я нечага чакаю”, “Ноччу на балконе”, як і ў вершах, напісаных у 60-х гадах: “Я не паэт”, “Звычайны я”, “Нараджэньне песьні”, “Сьледам за песьняй”, “Майму вершу”, “Гераіня”, “Простымі словамі”, “Зайздрасьць”. Аднак у вершах 60-х гадоў паэта больш турбуе зямное, перад ім паўстае пытанне, якую памяць па сабе ён пакіне сярод людзей.
Звычайны я. Я славы ня прыдбаў — я толькі кропля ў акіяне.
Мяне сярод клапотаў і забаў ніхто з патомкаў не памяне.
(Звычайны я/6
Я не паэт, калі душы маёй малітваў ня шэпча ў грозныя часы народ.
Я не паэт, калі рашчуленыя рытмы ня плавяць абыякавасьці лёд.
Я не паэт — ня ўзьнёсься я над часам, наш век не задрамаў у радкох маіх паэм. Я не сказаў, адкінуўшы прыкрасы, Куды на хвалях мора мы плывем.
(Я не паэт)17
Я да славы чужое зусім не зайздросны, але славы зрачыся не хацеў бы німала.
Я хацеў бы хоць так уваскроснуць, як Максім Багдановіч, Колас, Купала...
(Зайздрасьць)2*
25 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 21.
26 Тамсама. С. 171.
27 Тамсама. С. 170.
28 Тамсама. С. 181.
У гэтым жаданні пераняць спадчыннасць славутых айчынных паэтаў, вядома ж, няма нічога ад манументу самому сабе, ёсць наймацнейшае імкненне ўзняцца родным беларускім словам да вышыняў сусветнага мастацтва.
У 80-х гадах, пачаўшы засвойваць традыцыі еўрапейскай паэзіі, Сяднёў праз сваё ўласна перажытае — радасць і сум, святло і змрок, боль і памяць — вырываўся на прастору адвечных, хрысціянскіх праблемаў, сцвярджаючы эстэтычныя, духоўныя каштоўнасці нацыянальнага мастацтва. У яго разуменні літаратура не можа быць утылітарнай, бо да той пары, пакуль яна будзе “служыць”, яна і будзе служкай, а не самастойнай стыхіяй, зямлёй і небам нацыі. I беларускіх паэтаў Сяднёў заклікаў:
Паэты беларускія, дужэйце!
Вы спраглых душ валадары. Прыкмецяць вас на цэлым сьвеце, калі ня будзеце служыць вы пры двары.
(Беларускім паэтам)29
У апошнія гады творчасць Сяднёва асветлена найсвяцейшым з усіх зямных праяў — шчырым, душэўным словам. 3 гадамі да эмацыйнасці паэтычнага слова дадавалася філасофска-аналітычнае асэнсаванне рэчаіснасці, душы чалавека. Звычайна ў лірычным вобразе выступаў вясковы юнак, студэнт, вязень, выгнанец, а пазней — сталы чалавек, які задумваецца над вечнасцю, над уласнымі стратамі і набыткамі. Так з’яўляюцца вершы выразна духоўнага накірунку, напісаныя ў 80—90-х гадах (“Лямпадка”, “У царкве”, “Грэшная душа”, “Дзённае”, “Душа”, “Пачаўся дзень”, “Ёсьць дні пякельна сумныя”, “А ты ўжо зьняверыўся”, “Дзень памінак”, “Расьпяты Хрыстос”, “Ачышчэньне ад скверны”, “Анёл”, “Хлусьлівыя вусны”), сярод іх і біблейска-іранічныя вершы, дзе асэнсоўваюцца вядомыя пастулаты Бібліі.
Як і многія творцы, Сяднёў звяртаўся да Святога Пісьма не толькі як да крыніцы адвечных тэмаў, сюжэтаў, але і дзеля суцяшэння і ачышчэння душы (“Ласку знаходжу і суцяшэньне, Госпадзі, толькі ў цябе!”). Адным з першых яго духоўна-праг-
29 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 146.
рамных твораў быў верш “Пазнаньне Бога”, напісаны ў страшным 1936 годзе, калі паэт трапіў за краты.
Вера ў Бога была закладзеная з маленства, ад родных людзей, якія жылі паводле хрысціянскіх запаветаў. Пра іх жыццё Сяднёў раскажа ў творах, напісаных у цішы Глен Кова, калі ўсплывалі ў памяці дарагія абліччы, успаміналася дзяцінства (“Памяць”, “Бабулька”, “Кросны”, “Агонь”, паэма “Беларусь”). Тады ж, у 1983 годзе, была напісана невялікая паэма-прытча “Хлусьлівыя вусны”, у аснову якой пакладзены творча пераасэнсаваны шосты раздзел з кнігі прарока Ісаі.
Прарок Ісая з серафімамі спусціўся на зямлю, каб высветліць, як людзі шануюць Божае слова. Сабралі серафімы самых выдатных прамоўцаў, якія “пачалі навыперадкі адзін перад адным, як у парлямэнце, языкамі менціць...” I хоць гаварылі пераканаўча і прыгожа, аднак не было ў іх прамовах праўды. I як ні ачышчаў Ісая “вуглём як агнём” іх хлуслівыя вусны, яны “з усёй сілы пачалі хлусіць, як хлусілі”, нават серафімы засаромеліся іхнай маны. Па-свойму інтэрпрэтуе Масей Сяднёў Божае слова. Народу, які не разумее сваіх прарокаў, не можа адрозніць праўду ад хлусні, наканавана знікнуць з твару зямлі, перажыць Апакаліпсіс, жудасныя карціны якога наяве разгортваюцца ў “Хлусьлівых вуснах”.
Паэма змушае кожнага, хто яе прачытае, задумацца над сваім жыццём, усвядомійь, па якіх законах ён жыве, ці варта цярпець такое Боскае пакаранне дзеля несумленных правадыроў-ілжэпрарокаў? Аўтар быццам папярэджвае сваім творам, якая небяспека навісла над чалавецтвам са стратай духоўнасці, але і пакідае надзею, завяршаючы паэму на аптымістычнай ноце. Гэтая светлая вера адчуваецца ў вершах на ўсіх этапах творчасці паэта. Бог літасцівы — адраджэнне можа пачацца з новых, духоўна прасветленых пакаленняў, якія свята будуць трымацца хрысціянскіх запаветаў, бо калі яны парушаюцца, людзі пазбаўляюцца блаславення Усявышняга, і тады на чалавецтва абрынаюцца войны, розныя катастрофы, нянавісць і зло. I хто, як не сапраўдны паэттворца, якому дадзена адкрываць таямніцы існавання неба і зямлі, людзей і Бога, іх духоўных сувязяў, нясе цяжар адказнасці за кожнае прамоўленае Слова, за месіянскую ролю свайго паэтычнага таленту?
У Сяднёва гэтая адказнасць найперш пачынаецца з самога сябе, з далучэння ўласнай душы да “арбіты Бога”. Духоўныя
вершы паэта пераконваюць у шчырасці і праўдзівасці пачуццяў, у міласці да бліжняга. Мы сапраўды адчуваем, як па “боскім і ўзьнёслым спасьцілася” яго душа.
Марнуюся і б’юся у адчаі, баюся глухамані ў цішыні.
О, Госпадзі, сваймі ключамі у цемры царства Божае Ты адчыні.
Душа абнятая трывожнай цемрай, ратунку ты прасі ці не прасі.
Няўжо Ты збудаваў свой церам не на зямлі, а толькі ў небесі?30
Цяпер, у свой позні роздум, паэт імкнецца напоўніць духоўнасцю кожны верш, распінае сябе на крыжы натхнення, у пошуках гармоніі, ісціны. Кожны чалавек стаіць перад безданню вечнасці і перад ім, а тым больш перад мастаком з чуйным да бедаў людскіх сэрцам заўсёды паўстае пытанне: “Ці боскае стварэньне ці ты хто?” Аглядаючы свой шлях з вышыні перажытага, Сяднёў з поўным правам можа сказаць, што яго душа, нават калі пакутліва-паўсядзённае гасіла святыя памкненні, заўсёды білася ў светлыя харомы Усявышняга, лавіла заглушаную музыку нябёсаў, якая цяпер загучала на ўсю моц.
... Прыйшоў я да Цябе сягоньня не дакранацца ран Тваіх рукамі, а ціха цалаваць Твае далоні, прабітыя наскрозь цьвікамі.
(Расьпяты Хрыстос)3'
Вось гэтай здольнасцю душою ўспрымаць Госпада, раскрыць свае пачуцці так, каб чытач адчуваў, што “дух Духу прамаўляе”, і адрозніваюцца духоўныя творы Сяднёва ад яго іншых паэтычных медытацый. Таму часта сустракаюцца вершы ў форме малітваў, дзе аўтар просіць у Бога літасці для сябе, для людзей, для свайго народа.
У вершах Сяднёва “духоўнасць” раўназначная глыбіннаму сэнсу паняцця “чалавечнасць”, такім яе гуманістычным пара-
30 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 32.
31 Тамсама. С. 48.
метрам, як любоў, дабрыня, павага, спагада, бескарыслівасць, дапамога, уменне любіць і цанійь у самім сабе дар жышія, удасканальваць Божы дар — талент, які здольны далучаць людзей да высокага неба ідэалу.
Своеасаблівым працягам духоўнай паэзіі Сяднёва сталі яго біблейска-іранічныя вершы, створаныя на пачатку 90-х гадоў. Яны больш набліжаныя да зямных рэалій мудрым асэнсаваннем Божых законаў, хрысціянскай маралі. Аўтар перавёў біблейскія запаведзі на даступную і зразумелую мову з высокай павагай да іх святасці і некаторай іроніяй да людзей, у тым ліку і да сябе, хто сумняваецца ці парушае божыя ўстанаўленні. Атрымаліся цікавыя, глыбока змястоўныя вершы ў прозе, у якіх з мяккім гумарам, выдатнай беларускай мовай распавядаецца, як Бог стварыў зямную цвердзь ды ўсё жывое на зямлі (“Творчасьць”), Адама і Еву, наказаўшы “не есьці пладоў з дрэва пазнаньня дабра і зла”, а яны не паслухалі, саграшылі, і Бог выгнаў іх з Эдэма, наканаваў Еве ў муках нараджаць дзяцей. Ад Адама і Евы пайшлі мы, непаслухмяныя (“Адкуль мы пайшлі”), з рознымі характарамі. Богу не спадабалася аднастайнасць, і ён з адзінай мовы стварыў вялікае мноства моваў, у тым ліку і беларускую (“Шматстайнасць”). Бог расчараваўся, што сыны і дочкі чалавечыя пачалі распуснічаць, варагаваць, і пашкадаваў, што пусціў іх на свет (“Раскаяньне”), асабліва пасля таго, як Ева нарадзіла Каіна і сказала, што гэта “чалавек ад Госпада”. Але Каін забіў свайго брата Авеля — “дык няўжо і забойцы пайшлі ад Госпада? Як гэта страшна!” (“Вечнае пытаньне”). I ўсё ж Бог цярплівы і літасцівы, ён не даў людзям загінуць у час сусветнага патопу, і яны выратаваліся на Ноевым каўчэгу (“Божая Міласьць”).
Масей Сяднёў, прачытваючы старонкі Святога Пісьма пра Майсея, задумваецца, чаму вядуіша бясконцыя войны і як быць з біблейскім “He забі”, з іншымі запаветамі, якія ўвесь час парушаюцца, не выконваюцца людзьмі, і Бог іх не карае (“Майсей-ваяка”, “Майсей міласэрны”, “Майсеевы законы”), хоць гнеў Бога іншым разам бывае вельмі жорсткім (“Саляны слуп”). Звяртаючыся да святых Якава, Аўраама, Ісуса Навіна, паводзінаў біблейскіх жанчын (“Спагадлівая Сара”, “Рааў”, “Руф”), аўтар іх жыццё суадносіць з жыццём і паводзінамі людзей, выказваючы ўласныя меркаванні наконт вядомых біблей-
скіх ісцін, як неабыякавы да гэтых асноў духоўнага існавання чалавек.
Вуснамі свайго памазаньніка Майсея Бог апавясціў цэлы кодэкс законаў-пастановаў.
Сярод іх закон пра нявольнікаў, закон пра пашкоджанне чалавеку, закон пра кражу, закон пра ўдоваў і сірат, Закон пра дзяўчыну і шмат іншых законаў.
У законе пра ўдоваў і сіратаў сказана: ні ўдавы, ні сіраты не крыўдзіце.
Калі ты крыўдзіш іх і яны паскардзяцца мне, Я пачую іхнюю скаргу, і гнеў мой паўстане, і засяку я мячом вас, і будуць жонкі вашы і дзеці вашы ўдовамі і сіратамі.
А ў нас у Беларусі за пакрыўджаных удоваў і пакрыўджаных сіратаў ніхто не пакараны, на галовы крыўдзіцеляў не апусціўся меч кары. Скаргі ўдоваў і сіратаў не даходзяць да неба.
(Майсеевы законы)*1
Калі Бог вырашыў знішчыць — за грахі — Садом і Гамору разам з насельніцтвам, ён усё-ткі дбаў, каб праведнікі засталіся жывымі.
Гэтак праз сваіх ангелаў ён наказаў
Лоту і ягонай жонцы ўцякаць з Садому і Гаморы, але нагадаў, каб, уцякаючы, не спыняцца і не аглядацца назад.
Жонка Лотава, уцякаючы, усё ж аглянулася і невідочна ўвасобілася ў саляны слуп.
Я не веру ў гэта:
я ўвесь час аглядваюся назад і — не слупянею. (Саляны слуп)п
I ўсё ж праз лёгкую іронію і гумар біблейскіх вершаў выразна адчуваецца аўтарская занепакоенасць недасканаласцю і агрэсіўнасцю чалавечага роду. Людзі аказаліся не здольнымі жыць
32 Сяднёў М. Масеева кніга. С. 179.
33 Тамсама. С. 180.
паводле Божых запаветаў і ўсе правілы высокай духоўнасці сталі для іх толькі напамінам пра тое, як далёка яны адышлі ад Божага ідэалу. Але Бог, ахвяраваўшы сваім сынам Ісусам Хрыстом, смерцю Месіі ад рук няўдзячных людзей, зноў і зноў сцвярджае цудам яго Уваскрэсення, што людзі могуць вярнуцца да хрысціянскіх запаветаў, здабыць шчасце на зямлі, калі іх душы асвецяцца верай і любоўю (санеты “Раскуты Хрыстос”, “Прыход Ісуса Хрыста”).
З’явай высокай духоўнасці сталі ў творчасці Сяднёва вершы пра каханне, да якіх далучаюцца ўспаміны “лепшых хвілін”, вершы-захапленні жаночай красою, лірычныя споведзі пра закаханасць, недасяжнасць ідэалу той адзінай, здольнай натхняць музу паэта.
Некаторыя вершы пра каханне як пра адно з найпрыгажэйшых і духоўна-ўзнёслых пачупцяў напісаныя ў форме санета — самай дасканалай класічнай форме паэзіі. I хоць сам аўтар прызнаваўся, што ў яго “няма на форму гэту ўменьня”, аднак ягоныя санеты “Арфэй”, “Лада”, “Лебедзь”, “Жаночая просьба”, “Раскуты Хрыстос”, “Прыход Ісуса Хрыста”, “Патрэба падману”, “Сьвятло і змрок”, “Мэтамарфоза” ўражваюць глыбінёй, адзінствам зместу і формы, раскрываюць прываблівасць платанічнага кахання, якое сімвалізуе любоў як усеабдымнае пачуццё да ўсяго прыгожага, духоўнага, без чаго не можа існаваць чалавек: музыкі, паэзіі, красы прыроды, Бога, зорнага неба, жаночай пекнаты і прыгажосці.
Каханне для лірычнага героя Сяднёва — гэта “царства сьвятліні”, “уратаваньне ад саматы”, “узьнёслая краса”, “уваскрэсеньне душы”, “лепшых хвілін успамін”, “жарсьці-хаценьні”, “пяшчотнасьць, лагоднасьць, любасьць ува ўсім”, “пламень асалоды” і ў той жа час немагчымасць дасягнуць і зразумець адвечны ідэал жанчыны. Чаму загараюцца і гаснуць пачуцці? (“Люблю цяпер цябе я, як зямлю, — калісьці я любіў цябе, як неба...”)Ш бывае вечнае каханне? Як і ў паэтаў-рамантыкаў, у Сяднёва вечнае каханне і каханая — гэта нешта духоўна-ўзвышанае, што стала жыве ў думках і пачуццях, крыніца натхнення. У вершы “Мая Lorelei” паэт згадвае каханую сваіх юнацкіх летуценняў:
Ёсьць месца такое ў лесе, з ім можа зраўнацца рай.
Там, на Палесьсі, Жыве мая Лёрэляй...
Гадаючы ўсё аб нечым, на бераг, дзе бору край, самотная, кожны вечар прыходзіць мая Лёрэляй...34
“Ты ў сьне прыходзіш да мяне””, “А мо цябе я сам стварыў?”, “Пра што б ня думаў я — вяртаюся я да цябе”, “Калышацца між намі мора”, “Хоць вас няма, ды мне прывабна, што ўсё-ткі вы дзесьці ёсьць”, “разлучаныя акіянам” — гэтыя маналогі лірычнага героя ў вершах “Ты”, “Ты падабаешся ўсё мне”, “Душа маркоціцца мая”, “Раманс”, “Разлучаныя акіянам” сведчаць аб нязменных пачуццях, якія жывуць у душы паэта да той адзінай, недасягальнай і ў прамым, і ў пераносным сэнсе, што навечна засталася ў яго сэрцы і цяпер з далечыні гадоў узвышаецца да ідэалу.
Шмат ва ўсім гэтым ад нямецкіх, англійскіх паэтаў-рамантыкаў (Байрана, Шэлі), якіх глыбока творча ўспрымаў беларускі паэт. I менавіта многія вершы Гётэ, Гейнэ пра каханне Сяднёў пераклаў на беларускую мову, бо яны блізкія паэту сваёй духоўнай узнёсласцю, пранікнёным лірызмам, цнатлівым стаўленнем да жанчыны, каханай.
“Што змушае перакладаць?— раздумвае паэт. — Дзеля суперажываньня стану прыгожага, дзеля спасціжэньня таямніцы творчасьці вялікага мастака, дзеля таго, каб зарадзіць і сябе творчай энергіяй, нарэшце — каб пазнаёміць чытача-беларуса з вяршынямі іншых літаратур, дзеля прэстыжу беларускай літаратуры як гэтакай. Я не ўзяўся б перакладаць рэч, якая мне не падабалася б...”
Упершыню на беларускай мове ў перакладах Сяднёва загучалі санеты Мікеланджэла, Гётэ, вершы Гейнэ, Мёрыке, Рыльке. Яны вабілі паэта не толькі сваёй дасканалай формай, але і вытанчаным зместам. Калі Гётэ, як ніхто з еўрапейскіх класікаў, змог раскрыць веліч і прыгажосць сапраўднага, узвышанага кахання, то Гейнэ захапляў філасофскім асэнсаваннем таямніц сусвету, узаемадачыненняў чалавека і прыроды, Наваліс — глыбокім адлюстраваннем сваіх крызісных настрояў, а пасля “Эолавай
34 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 83.
арфы” Мёрыке — гэтай чысцейшай лірыкі — Сяднёў лічыў, што ў паэзіі не могуць з’яўляцца рытарычныя вершы. Выдатны пераклад Сяднёва “Прысьвячэньня” да “Фауста” Гётэ гучыць на той жа дасканала-ўзвышанай ноце, што і пераклады В.Брусава, Б.Пастэрнака, беларускага перакладніка В.Сёмухі.
У сваёй паэзіі Сяднёў, арыентаваны больш на духоўныя, эстэтычныя, чым на сацыяльныя каштоўнасці, адкрываў тэмы, звязаныя з традыцыямі сусветнага мастацтва. У яго творчасці ажываюць вобразы класічнай паэзіі: Прырода (Зямля, Вада, Неба, Месяц, Зоры), Дом, вольналюбівы Дух, адлюстраваныя ў цесным спалучэнні з душэўным станам паэта, што сведчыць пра своеасаблівы пантэізм, рамантычнае ўспрыманне рэчаіснасці. Паэты-рамантыкі таксама звярталіся да прыроды, выдатна адчувалі ўсе нюансы яе прыгажосці, магутнае ўздзеянне на пачуцці чалавека, апісвалі натуральныя прыродныя ландшафты. У паэзіі Сяднёва можна перажыць усе поры года, атаясамліванне вясны, восені, навальніцы, дажджу, ветру, вады, акіяну з жывымі разумнымі істотамі, настрой якіх мяняецца, як змяняецца ноч і дзень (“Зажурылася восень”, “Лістапад”, “Белыя воблакі”, “Мора ў паходзе”, “Акіян і неба”, “Скарга хваляў”, “Засмучаныя горы”, “Кавалкі холаду”, “Белыя ночы”, “Цяпер я ў неба болей закаханы”, “Адзіноцтва”, “Таямніца”, “Нараджэньне песьні”, “3 вячэрніх блуканьняў”, “Майму начному сябру” ды інш.). Калі больш пільна ўчытацца ў гэтыя вершы, то можна заўважыць, што сілы прыроды граюць у творчасці Сяднёва ці не галоўную ролю. Таямніца свету здаецца яму болын зразумелай уначы. Уначы паэт больш чулы, ён углядаецца ў зоры, як у божыя вочы (“I тысячамі зор з мальбою і дакорам глядзелі вочы Бога...”), адчувае сябе ўпэўненым, моцным (“I здаецца на зямлі мы двох: я сам і Валадарства Бога”).
У небе рухаецца зорны карагод, пераліваецца, дрыжыць мігценьне. Маўклівы, я сачу сусьвету ход, сумуючы па нечым, у зьдзіўленьні...
(Ноччу на бшконеУ5
Ноч асацыюецца з вадой, з акіянам, ноч для яго як маці, што ахутвае сваім цяплом, як маці-радзіма, да якой ён звяртаецца:
35 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 19.
Сьпяць акіяну твайго воды, як сон, варочаецца імгла. Нашто-ж, скажы, між Захадам і Усходам вачыма сінімі ты прарасла?
(Беларусь)36
Сталым выкарыстаннем вобразу ночы як выразнай мастацкай выявы Сяднёў наследуе традыцыям паэтаў-рамантыкаў. У нямецкага паэта Наваліса — ноч калыша наша жыццё, паралельна падобныя асацыяцыі мы можам знайсці і ў Цютчава. Прафесар Нью-Ёркскага ўніверсітэта Зоя Юр’ева напісала йікавы артыкул пра творчасць Сяднёва: “Вобраз вады ў паэзіі Масея Сяднёва, беларускага паэта ў выгнаньні”. Яна лічыць, што вобраз вады — асноўная дамінанта мастацкай палітры, ён здольны набываць розныя формы, эмоцыі, падспудныя, патаемныя, як у грамадзянскай, так і ў любоўнай, прыродаапісальнай лірыцы. Ідыёматычныя выразы, дзеясловы служаць для артыстычных экспрэсій, маюць метафарычную якасць, іх можна параўнаць з плынню вады. Вада выступае найбольш фундаментальным, істотным элементам, яна жаночага роду, звязаная з мацярынствам, зменлівая, але арганічна цэлая. Вада звязваецца з Радзімай, параўнанне Беларусі з акіянам мае найбольш глыбокае і экспрэсіўнае значэнне.
I сапраўды, калі перачытваеш вершы, паэмы Сяднёва, рэальна адчуваеш, як праз гэтую прыродную стыхію дакладна акрэсліваюцца пачуцці, перажыванні героя, паколькі вада — своеасаблівая субстанцыя жыцця, магічная трансфармацыя і другое, паэтычнае, нараджэнне. Пра сябе паэт кажа, што ён кропля ў акіяне, у яго нават Бог сцякае блакітнай кропляй, а самому яму часта хочацца быць вадой, ператварыцца ў дождж, раку (“У раку маладым з ручаямі сплыву. Пасля сонца наступнага парай з ракі паднімуся я ў неба... Пракоціцца гром — і на поле, на рэкі, кусты, лазнякі ўпаду я дажджом”). Як у антычнай міфалогіі Бог вады Нептун, з якім адбываюцца незвычайныя метамарфозы, так і паэт-асоба ператвараецца ў дождж і дзейнічае як гэтая стыхія, як сімвал ачышчэння і абнаўлення. Такая трансфармацыя — “парай, дажджом паднімуся”, ужыванне творнага склону як інструмента, як формы і сродку для напаўнення
36 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 143.
зместу, плывучая рытміка садзейнічаюць падмацаванню паэтычнага вобраза вады, праз які паэт імкнецца перадаць плынь часу. У адвечнай плыні вады сціраюцца межы часу і вобраз вады стасуецца з памяццю (гэта адзначаецца і ў паэзіі Барыса Пастэрнака). Вада ў Сяднёва — кладоўка памяці, у якой жыве мінулае (“Прайшлі, як дажджы адзьвінелі, маленства глыбокія дні...”). Вяртанне ў маленства праз успаміны, глыбіня перажыванняў героя спалучаюцца з вадой, небам. Як момант памяці часта выступае вясновы дождж.
Наагул вада, дождж, раса, беларуская прырода ўзгадавалі самога паэта, яго паэзію. Усяго гэтага ён быў пазбаўлены, апынуўшыся ў эміграцыі. Беларусь у памяці Сяднёва — краіна дажджу, вады, расы. Апынуўшыся за яе межамі, ён сумуе па гладзі азёр, рэк, зялёным моры лясоў, таму ў многіх яго вершах паўстае вобраз вады як супрацьстаянне смагі, а яго выгнанніцкая дарога пазначаная двума канцамі (“адзін п’е з нашых рэквадапою, а другі смагай мучыць мяне...”, “Дарогі”, “Ды не дайсьці мне да крыніцаў тых, з якіх мы, прагныя, пілі калісьці...”, “Недасланыя лісты”). I паколькі паэт цяпер болып жыве ўспамінамі, то дакладна знойдзены вобраз вады стала ўпісваецца ў яго мастацкую палітру, выступае спадарожнікам у ягоных жаданнях, імкненні выказаць тугу па страчанай Радзіме. Ён можа адплываць у сваё мінулае, якое ўяўляецца яму затонутым звонам (“Мінулае, звон затонуты, каб голас твой не заціх, я ўсё шчэ масты пантонныя кладу на рэках тваіх...”, “Сястры”), дзень вызвалення для яго такі празрысты, светлы, быццам “на ўзмор’і пенай вымыты салёнай” (“Вызваленьне”). Немалую экспрэсіўную ролю грае вобраз вады і ў любоўнай лірыцы паэта. Воблік каханай паўстае хоць і зямным, але незвычайна прывабным, вочы яе паэт параўноўвае з зорамі, іскрамі агню. Вада нараджае ўспаміны, дождж і цемната даюць магчымасць закаханым сустрэцца, як мароз спыняе плынь вады, так наступае расстанне. Закаханы звяртаецца да мора як да жывой істоты, моліць выкінуць яго на бераг, дзе яго каханая (“Сум няўтольны маю я па той дзяўчыне, што за морам дзесьці у пацёмках шэрых. Я зраблюся, мора, як само ты, сінім, толькі выкінь, мора, на другі свой бераг...”)У гэтым невялікім вершы — цэлая драма закаханых, і вада тут набывае магічную сілу, здольную выканаць іх пажаданні. У лірычных радках паэмы “Мая вайна” туга
героя, яго пакуты закаханага таксама, як і ў вершы, сыходзяць, сплываюць, быццам вясновыя воды, і закаханасць герояў адвечная, “як плынь бесканечных рэк” (“Тваіх вачэй знаёмая імгненнасьць хвалюе, нібы вецер водаў гладзь...”).
Аднак не толькі вобраз вады як мастацкі сродак прываблівае паэта. У Сяднёва вада вельмі часта зліваецца з небам, а неба для яго — рай, які ён імкнецца знайсці і на зямлі. Вось такое зліццё вады з небам — гэта не толькі зліццё, а стасоўнасць з душой, творчай актыўнасцю паэта. Хоць на першы погляд такія выразы, як “Сіняе мора нябёс”, “яснасьць і глыбіня нябёс”, — не больш як рамантычны вобраз, але гэта і спосаб паказаць, як “растуць зялёным морам травы”, “сьцякае із зораў сьвятло”. Паэт адчувае дасканалую гармонію, гледзячы ў чыстае неба, ён чуе, як неба кажа: “сінь пральлю...” У яго ўяўленні не толькі дождж і святло цыркулююць паміж зямлёй і небам, у гэтым прасторы ёсць божыя ангелы, іншыя містычныя стварэнні жывуць у стыхіях зямлі, вады і неба. I найлепшым паэтавым спадарожнікам і сябрам становіцца месяц (“Месяц, мой сябра самотнасьці, ці ж ніколі ў жыцьці ты, як людзі, ня плакаў?..”, “Майму начному сябру”). Месяц для паэта — задушэўны суразмоўнік, “хлопец маўклівай начы”, “неба начнога вясёлы гуляка”, якому смела можна даверыць самыя патаемныя думкі і жаданні.
Духоўную паэзію, санеты, вершы пра каханне, прыроду, як і тэматычна блізкія ім пераклады з класікаў, Масей Сяднёў ствараў у рэчышчы традыцый еўрапейскай паэтычнай культуры. Следам за Багдановічам паэт уводзіў беларускую літаратуру ў кантэкст сусветнай літаратуры, сцвярджаючы, што беларускай мовай таксама дасягаюцца вяршыні сапраўднай паэзіі. Аднак, памятаючы запавет Максіма Багдановіча, які першы пачаў пракладваць для айчыннай літаратуры шырокія еўрапейскія сцежкі, ён не збіўся з нацыянальна-самабытнага шляху, нягледзячы на тое, што большая частка жыцця прайшла на эміграцыі. Відаць, у характары, таленце Сяднёва быў закладзены надзвычай моцны, спадчынна-беларускі генетычны код, калі сваю вернасць Бацькаўшчыне, роднай мове, нацыянальным матывам ён пранёс, захаваў ва ўсе гады выгнання.
Праз прызму высокага еўрапейскага мастацтва Масей Сяднёў зусім па-іншаму паглядзеў на свой уласны лёс, лёс блізкіх, іншай убачыў Бацькаўшчыну і чужыну (цыклы вершаў “Пра-
роцтва Сывілаў” і “Памяць”). Адышлі ў мінулае змрочныя хвіліны жыцця, суцішыўся боль па блізкіх і пакінутай Радзіме — усё гэта стала памяццю, больш высокай і вечнай катэгорыяй, чым сама рэальнасць.
За мной, нібы нявольнікі якія, ляглі мае гады-працаўнікі.
Ня ведаю, як вокам кінеш, лагодным з іх ці быў які.
У шэрым дні мае праходзілі адзеньні, я іх, дзіравыя, як толькі мог, латаў.
I толькі ў сваіх мройных лятуценьнях у сьвет прываблівы я думкай залятаў.
(Заўсёды мне чагосьці не хапае)31
Радзіма з заакіянскага далёка Масея Сяднёва бачыцца ім цяпер з вышыні духоўнага ачышчэння і лагоднасці, нязгаснай памяці пра блізкіх. Менавіта ў гэты час у ягонай творчасці з’яўляюцца вершы, прысвечаныя новай айчыне, Амерыцы, хоць “іншая, бацькоўская мая, бесперастанку біла ў маё сэрца” (“Нью-Ёрк”, “На пляжы ў нядзелю”, “Чужына”, “Выхадны”, “Будуюць дом”, “Адказ на запрашэньне”, “У парку”).
Я здабываў цябе за пядзяй пядзь.
Ты цьвёрдаю навукаю мяне вучыла.
Ня лёгка мне было цябе прыняць,
Яшчэ цяжэй — назваць сваёй айчынай...
(Айчына)№
У вершы “Амэрыка цягніком” паэт распавядае пра свае ўражанні ад сустрэчы з Амерыкай (“Амэрыку я прапусьціў і — усё праз мае вочы...”). I яму трывожна, што Нью-Ёрк, прывабны, але чужы беларускаму сэрцу, дабіраецца і туды, “дзе я жыў раней”. У гэтым непрыманні адмоўнага, што тояць у сабе агромністыя гарадскія мегаполісы для звычайнага чалавека, гучыць занепакоенасць будучыняй (“Адзінокая маці”, “Нью-Ёрк”, “Сучасная балада”, “Атам”), трывога за лёс зямлі і чалавецтва. I нават багаты, утульны і ціхі Глен Коў пасля Мюнхена стаў для паэта месцам новага выгнання, “пантэонам дум і сноў”.
37 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 22.
38 Тамсама. С. 102.
У параўнанні з Амерыкай Беларусь праз філасофскае асэнсаванне такіх субстанцый, як Лёс, Прырода, Час, паўставала як эстэтычна-этнаграфічнае хараство. У сузіранні гэтага хараства ў цішы Глен Кова на працягу апошняга дзесяцігоддзя Сяднёў стварыў паэтычны цыкл “Памяць”, праз які скразным матывам праходзіць тэма Беларусі. “Чым для мяне з’яўляецца Беларусь? Без яе я не мог бы ўявіць сябе як паэта, жыць давялося мне вонках яе, але сама гэтая акалічнасць можа нават стымулявала інтэнсіўнасць майго творства, ці лепей — пульс яго можа быў дзеля гэтага болын напружаным. А што тычыцца мовы, дык яна была не толькі сродкам, а нечым больш. Душой. Лекамі ў найцяжэйшыя часы. Я прыйшоў з ёй у гэты свет, нідзе з ёй не разлучаюся, яна была маёй духоўнай спадарожніцай. Мова і я — гэта адно. Без яе няма чалавека...”39
Асабліва высокім паэтычным натхненнем, любоўю, эмацыйным напалам прасякнутыя ўспаміны Сяднёва пра Бацькаўшчыну ў аўтабіяграфічнай паэме “Беларусь”, пякучыя ўспаміны пра маці, яе нястомныя рукі (“Кросны”), заўчасную, цяжкую і страшную смерць (“Мікола Бугроў”), пра бацьку і сясцёр, родную вёску. “Журботныя ў мяне матывы і згадак шмат пра Беларусь... Макранскія прыпамінаў я нівы і матчын на стале абрус...”
3 іншага боку, гледзячы здалёку на родны край, паэт уражаны несупастаўляльнымі кантрастамі паняццяў “Амерыка і Беларусь”, быццам гэта розныя планеты. У адрозненне ад ранніх лірычных твораў, прысвечаных Бацькаўшчыне, у якіх пераважае больш эмацыйная аснова, у вершах цыкла “Памяць” (“Восень”, “Помнік славы”, “Беларускім паэтам”, “Памяць”, “Мая музыка”, невялікіх паэмах “Беларусь”, “Бабулька”, “Сказ пра нашу кабылу”, “Кросны”) адбываецца прыкметны пераход ад захаплення да глыбокага, разважлівага роздуму над жыццём свайго народа, яго гісторыяй. Паўстаюць яскравыя, рэальныя карціны вясковага побыту глыбіннай Беларусі, раскрываюцца этнаграфічныя, фальклорныя прыкметы. I яго не можа не засмучаць, што і да гэтага часу на радзіме амаль нічога не змянілася. I ўсё ж, нягледзячы на такія супярэчлівыя развагі, на працягу ўсіх эмігранцкіх гадоў толькі Бацькаўшчыне нёс паэт свае тугу і радасць (“Табе аднэй пажалюся я горам: мне сумна, што ты
” ЛіМ. 1992. 21 жніўня.
ёсьць, смяртэльна, што няма...”). У гэтым чуецца шматгадовая настальгія чалавека, пазбаўленага Радзімы, але які ў думках яе ніколі не пакідаў.
Аўтар сцвярджае ў вершы “Беларускім паэтам”, верачы ў духоўныя сілы народа, што “была ад веку на музыкаў і паэтаў ня беднай беларуская зямля”.
Таксама ведама: зьвялося іх нямала, у беспрасьветнай зьгінула начы. Нам талентаў хіба хапала — ня ўмелі толькі іх мы зьберагчы...
Пасьля вялікіх нашых заваёваў на трон ўсьселася мана: паэтам засталася толькі мова, але адмерці, кажуць, мусіць і яна...40
Беларусь для яго акіян водаў, які пакуль што дрэмле, але не заўсёды будзе спаць акіян! Любоў паэта да роднага народа надзвычай моцная, але іншым разам гарачы боль залівае яго пачуцці... I боль гэты — за родную мову, бо няма мовы — няма народа, няма Бацькаўшчыны... Нягледзячы на тое што амаль пяцьдзесят гадоў прайшло з моманту развітання з Радзімай, Сяднёў, як і раней, “бы з сабою ў змове, думае толькі ў сваёй роднай мове”. Беларускую мову паэт збярог, паводле яго ўласных словаў, “дзякуючы таму сумнаму факту, што амаль паўстагоддзя я не жыў на радзіме і не быў, такім чынам, падуладны працэсу асіміляцыі, працэсу дэнацыяналізацыі, які адбываўся і адбываецца цяпер у Беларусі і які ахапіў усе слаі насельніцтва, у тым ліку — і, можа, найбольш, інтэлігенцыю. Я, так бы сказаць, вывез с сабою беларускую мову ў ейнай “чысьціні”, яшчэ не сапсаваную, такой, якой вывучаў яе ў школе, успрыняў ад нашых класікаў, пазнаў інтуітыўна. 3 такой закансерваванай, зберажонай мовай я й жыў увесь час, ёю карыстаўся, на ёй пісаў, яна была ў мяне адзіным сродкам выяўленьня сябе...” I далей паэт, як бы раскрываючы сваю творчую лабараторыю, свой уласны працэс авалодання багаццямі роднай мовы, адзначае: “Мой уласны правапіс сфармаваўся пад уплывам двух падручнікаў: “Школьная граматыка беларускае мовы” Язэпа Лёсіка
‘10 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 145.
і “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча. Правапіс я засвоіў перш за ўсё ад Антона Лёсіка (ён выкладаў у тэхнікуме беларускую мову, калі я там вучыўся). Падручнік яго брата Язэпа Лёсіка падабаецца мне больш, чым Тарашкевічаў, хоць і не ўсе правілы, якія прапаноўвалі Тарашкевіч і Лёсік, былі бездакорнымі. Блізкая маёй роднай гаворцы мова Гарэцкага. Беларускай мове я навучьгўся і з літаратурных крыніц. Гэта былі беларускія чытанкі, кнігі беларускіх пісьменьнікаў — мова Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, Я.Пушчы, вучыўся мове ў пісьменьнікаў-маладнякоўцаў. Спасьцігаў мову інтуітыўна не як лінгвіст, а як паэт”41.
Для перадачы свайго ўзнёслага роздуму пра лёс Бацькаўшчыны ён выкарыстоўвае стылявыя рэсурсы літаратурнай мовы, дзе ёсць паўнагучная, чыстая велічнасць настрою, урачыстая святочнасць духу, балючая трагедыйнасць, спагадлівасць чалавечаму ropy. Для побытавых сцэнаў, асабліва ў вершах эпічнага складу, шырока, але з пачуццём меры выкарыстоўваецца прастамоўная лексіка, словы і выразы сялянскай моўнай стыхіі, дыялектызмы, этнаграфізмы, якія паэт лічыць крыніцай узбагачэння літаратурнай мовы. Старадаўні лад жыцця простай сялянскай сям’і ў “Кроснах”, напрыклад, апісваецца не для ідэалізацыі яго, а дзеля паказу тых каранёў, ад якіх пайшла працавітасць беларускага народа, яго лепшыя традыцыі, якія не павінны адыходзіць ніколі. I апісваецца без усялякага красамоўства, мудрагелістасці стылю, напышлівасці — вобразна, шчыра, даходліва. Іншым разам мяняецца форма слова, але толькі тады, калі гэта робіцца з эстэтычнымі мэтамі, каб захаваць музыку верша, стварыць пэўны рытм. Паэт прытрымліваецца ўсё ж літаратурна вытрыманай мовы, пазбягае неапраўданых запазычанняў з іншых моў. “Я вельмі строга стаўлюся да сябе ў сэнсе стылістычным. Лічу, што паэт павінен быць тварцом сваёй мовы, інакш ён не паэт. Бачу сваю задачу ў тым найперш, каб узбагачаць, развіваць беларускую мову. Імкнуся зрабіць сваю мову эстэтычнай, апрацаванай, нават арыстакратычнай. 1 разлічваю на беларускую эліту: спакушанага ў літаратуры чытача, адукаванага і культурнага”42.
41 Сяднёў М. Пісьменнік і мова // ЛіМ. 1992. 10 красавіка.
42 Тамсама.
Масей Сяднёў быў надзвычай патрабавальны да сябе як да паэта, да сваёй песні, “бо я сэрца і розум ёй аддаў, сябе ўсяго і беззвароту...” У яго паэзіі, дарэчы, няма ніякіх ідэалагічных напластаванняў, нарматыўнасці, псеўдагераізацыі, лакіроўкі, за якімі не відаць чалавека, няма “вырашэння праблем”, прысвячэння нейкім зададзеным тэмам, правадырам, чырвоным датам, яна не лунае ў высокія міражы і недасягальныя ддя чытача пошукі незвычайнай формы і шматступенных асацыяцый, мудрагелістай метафарычнасці. Усё, пра што хоча сказаць паэт, арганічна і лёгка выцякае з яго душы. I найболып глыбока і ўсебакова праяўляецца яго талент у малой вершаванай форме, у лірычных вершах. Гэта перспектыўная творчая заваёва аўтара, менавіта ў вершах поўна і свабодна раскрываецца духоўнае жыццё паэта, яскрава прасочваецца ўзбагачэнне эмацыйнай мастацкай палітры. Ён імкнуўся апяваць прыгожае, вечнае як вынік высокага духу. За вонкавай простасцю вершаў тоіцца ўнутраная складанасць, як складаны просты, але духоўна багаты чалавек. Лепшыя яго вершы чытаюцца лёгка, нязмушана. I за ўсім гэтым хаваецца неаспрэчная паэтычная культура. Паэт піша, “захоплены свабодай выяўлення пра ўсё, што выспела ў маёй душы і што згаджаецца з маім сумленнем...” Гэта яго асноўнае паэтычнае крэда. Ён ідэйны ў той ступені, як ідэйны Багдановіч, які не прымаў павярхоўна-тэндэнцыйнай “ідэйнасці”, што не бярэ ў разлік абавязку мастацтва ўзвышаць чалавечае ў чалавеку, даваць яму адчуванне асабістай адказнасці за стан свету. Сяднёў арыентуецца таксама і на звычайнага чалавека, для якога важныя як матэрыяльныя, так і духоўныя каштоўнасці жыцця, а не ідэалагізаваныя догмы. Найбольшы паэтычны ўзлёт у вершах духоўных, філасафічных, медытацыйных, дзе перадаюцца перажыванні, роздум паэта аб жыцці і смерці, вечнасці, прыродзе, Бацькаўшчыне, каханні, сяброўстве, і дзе назіраецца той неабходны паэтычны ўніверсалізм, які спалучае духоўнасць, псіхалагізм, эмацыйнасць. Звычайна асноўная сутнасць, асноўная думка такіх вершаў, іх развязка выказваецца пры канцы, у апошніх 2-3 радках — гэта тая самая пуанта, пра якую казаў, аналізучы творчасць Сяднёва, украінскі прафесар, літаратуразнавец, крытык Юры Шэрах. Побач з гэтым інтуітыўным пачаткам у вершах ёсць і тое, за што Яр Славутыч назваў Сяднёва паэтам думкі.
“Пранікненьне ў таямнічнасьць прыроды Беларусі, — адзначаў прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта Ю.Бойка-Блохін, — эротыка, напоўненая ідэалістычнымі тонамі, рэфлексія, упрыгожаная ціхай
засмучонасьцю над недасканаласьцю чалавека, — матывы паэзіі М.Сяднёва. У сваёй паэзіі М.Сяднёў чулы, засяроджаны, глыбокі лірык. Нават у кароткім вершы ён можа выказаць глыбокае пачуцьцё, філасофскі роздум, абагульненьне. Кожным сваім творам ён змушае нас сур’ёзна задумацца над сэнсам нашага існаваньня, дачыненьнямі паміж людзьмі, над стаўленьнем да добрага і злога, над жыцьцём і сьмерцю, над вечнасьцю. У ягоных вершах мы заўважаем гранічную адкрытасыіь, мужнасьць і сілу, што прываблівае чытача сваім гарманічным гучаньнем, запальвае нашу фантазію”.
Вершы апошніх гадоў (кніга “А часу больш, чым вечнасьць”) — гэта водгулле пражытага жыцця ўвайшоўшага ў сваю восеньскую пару паэта, які поўніцца жаданнем:
Каб пры канцы шляхоў маіх далёкіх, што не ўкладаюцца ні ў вёрсты і ні ў мілі, ня помнячы грахоў і крыўдаў лёгкіх, прыхільныя багі мяне багаславілі...
(Малітва)^
Ад эмацыйных вершаў, прысвечаных роднай Беларусі, лірычных медытацый, філасофскай напоўненасці ў роздумах сталага паэта да зусім даверлівых, засяроджаных на духоўным жыцці твораў 80-х гадоў — ва ўсім гэтым адчуваецца свая, толькі творчай індывідуальнасці Сяднёва ўласцівая сістэма гармоніі, якая выліваецца ў суладдзе формы і ўнутрана скандэнсаванага, напружанага зместу. 3 аднаго боку, у душы паэта па-ранейшаму “грае вячыстасьць клёнаў”, жыве ўлюбёнасць у жыццё, трывожыць нязгасная памяць, з іншага: “Хаджу павольней. Нікуды не рвуся. Мой хлеб надзённы ў мяне ёсць. Ды ўсё ў сібірскай завірусе ад холаду мая танцуе маладосьць”.
3 вітком гадоў ступаю ўсё цяжэй, як бы ўзьбіраюся я на гару.
3 вітком гадоў раблюся ўсё цішэй, не палымнею сэрцам, не гару.
Іду, узьбіраюся. I за спіной увесь набытак свой нясу. Нічога не пакінуў за сабой — усё ўзяў: няўдачы, роспач, сум...
(Замала часу)^
43 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 128.
44 Сяднёў М. А часу больш, чым вечнасьць. С. 9.
3 кожнай новай кнігай, новым цыклам вершаў паэт вырастаў творча, выразней акрэслівалася яго вытанчанае паэтычнае аблічча, уласны стыль. Усё больш упэўнена пранікаў у глыбіні людскіх пачуццяў, асэнсоўваючы сувязь чалавека з прыродай, адчуваў недасканаласць чалавека, нягледзячы на тое што ён — вянец прыроды. I ў вершах пазнейшага перыяду сваёй творчасці, калі паэт задумваецца над вечнасцю, над стратамі і набыткамі чалавечага жыцця, ён імкнецца раскрыць духоўны свет свайго героя ў цеснай спалучанасці з неразгаданым, адвечным хараством прыроды, у сузіранні “сызыхавай працы” акіяна, залатых восеньскіх дрэў цудоўнага парка Глен Кова на беразе акіянскай затокі. Тут ён стварыў цыкл вершаваных мініяцюр, сціслых, лаканічных гімнаў прыродзе.
... I хоць болем палымнеюйь грудзі, і хоць хутка я іду да спаду — радасьць, успаміны ў сэрцы будзяць жоўтыя завеі лістападу...
(Лістапад)^
Спасцігаючы глыбіні сяднёўскай паэзіі, адчуваеш яе эмацыйную пачуццёвасць, тонкую лірычнасць, глыбока інтымныя, душэўныя перажыванні, разнастайнасць праблематыкі, шырокі жанравы дыяпазон — ад лірычных, ліра-эпічных твораў да іранічна-біблейскіх, вершаў-мініяцюр, споведзяў, вершаў-лістоў, малітваў-элегій, роздумных медытацый. Еўрапейская паэзія Масея Сяднёва ўзрасла на беларускай глебе, жывіцца яе сокамі, вобразамі, тэмамі. У той жа час ягоная творчасць мае шмат агульнага з творчасцю паэтаў Бацькаўшчыны. Яго паэзія, як і паэзія Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Сяргея Грахоўскага ды іншых, што выйшлі з сялянскага абмежаванага кола, уздымаецца да вяршыняў духоўнасці, мастацкасці, разумення сілы мастацкага слова, яго незвычайнага ўздзеяння на чалавека. Патрыятычныя матывы — любоў да Радзімы, не абстрактная любоў да маці — яе вобраз, пяшчотны, трагічны, прачула паказаны і ў паэзіі Сяднёва, і ў сучаснай нашай паэзіі і прозе. Матывы асабовай лірыкі — асабістае “я”, лёс чалавека і свету, лёс Бацькаўшчыны, пошукі свайго дому, сваіх нацыянальных каранёў, непакой за стан роднай мовы, беларускага адраджэння, зварот да нядаўняй і далёкай гісторыі — усё гэта ёсць у паэзіі Сяднёва і ў лепшых творах айчыннай паэзіі.
45 Сяднёў М. А часу больш, чым вечнасьць. С. 36.
Украінскі крытык і паэт Л.Палтава, высока ацэньваючы творчасць Сяднёва, лічыў, што ў яго паэзіі “перапляліся таленты — саркастычны Гейнэ і Шылера, непасрэдна-шчыры, выраслы з народных глыбіняў і таму глыбока-патрыятычны Я.Купалы і Я.Коласа, філасофска-лірычны Генры Лангфела і Цютчава, хоць М.Сяднёў — поўнасцю самабытны аўтар”46.
Менавіта гэтымі нацыянальнымі рысамі найбольш блізкая і зразумелая паэзія Сяднёва беларускаму чытачу. Цяпер, калі нашы ўяўленні пра творчасць Сяднёва ўзбагаціліся праз даступнасць ягоных кніг, стаў вымалёўвацца вобраз таленавітага паэта, празаіка, як выдатнай з’явы беларускага літаратурнага замежжа.
*
Зварот Масея Сяднёва да прозы быў абумоўлены не толькі празаічнымі ўмовамі жыцця і душэўнага стану ў 50-х гадах, калі цяжкасці ўладкавання ў Амерыцы не спрыялі лірычнаму настрою, але і жаданнем паказаць там, на Бацькаўшчыне, грамадскапалітычную сістэму, якая ў гады рэпрэсій вынішчала лепшых людзей нацыі, многіх зрабіла выгнанцамі.
Нялёгка было паэту ажыццявіць гэтую задуму, палітыкам і грамадскім дзеячам ён ніколі не быў, але ўласна перажытае давала падставы закрануць хоць нейкія аспекты такой маштабнай і складанай тэмы. Да таго ж бывалі гранічныя перапады творчага настрою, калі паэту здавалася, што яго зусім пакінула паэтычная муза. У гэтым сэнсе паказальныя некаторыя вершы, дзе адбываецца дыялог паэта з самім сабою, унутраным дарадцам, асабліва “Урывак” — белы верш, напісаны шасцістопным ямбам (1953).
Цяпер вучуся я лірычнаму спакою (душу спустошыла лірычная сьпякота і — шчырага — мяне зрабіла хворым). Дарадца прыпісаў мне — перайсці на прозу...
А я пасьпеў, пакутны верш, цябе ўжо прамяняць на прозу...
(Майму вершу^
46 Вязвольннй шлях. 1976. Кн. 10, жовтень. С. 119.
47 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 257.
Нават пры адсутнасці паэтычнага натхнення не пісаць Сяднёў не мог. I ён спрабуе свае сілы ў жанры аўтабіяграфічнага рамана, мяркуючы ў “вольных яго водах” асэнсаваць тое, што з ім адбылося, акрэсліць уласны лёс у непасрэдных сувязях з гісторыяй Бацькаўшчыны, падзеямі эпохі. Так з 1956 года пачалі стварацца першыя раздзелы рамана “Раман Корзюк”, што друкаваліся ў часопісе “Конадні” (№ 5—6, 1958), асобныя часткі былі апублікаваныя ў газеце “Бацькаўшчына” да 1966 года. Аднак аўтар неўзабаве ўпэўніўся, наколькі проза адрозніваецца ад паэзіі, патрабуючы не толькі ведаў, высокай празаічнай культуры пісьма, штодзённай працы, але і не меншага натхнення, чым складанне вершаў. “Напісаць верш я мог і ў памяці, стоячы за тым ці іншым варштатам на фабрыцы. Але ня тое з прозай, — адзначаў Сяднёў у прадмове да рамана. — ... Я хацеў напісаць твор, які вызначаўся б пэўнай ступеняй культуры — культурай мовы, стылю, інтэлектуальным узроўнем галоўных персанажаў: у рамане дзеюць не сяляне ў традыцыйным разуменьні гэтага паняцьця, а інтэлігенты. Іншая рэч, ці яны атрымаліся гэткімі. Урэшце, я хацеў напісаць твор, якога ня могуць тым часам напісаць беларускія пісьменьнікі там...”48
Пісаўся раман доўга, пасля першых раздзелаў быў адкладзены і асобнай кнігай выйшаў толькі праз 27 гадоў у Мюнхене (1985, фундатарам выдання быў вядомы амерыканскі вучоны, прафесар Вашынгтонскага ўніверсітэта, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі беларус Барыс Кіт, якому і прысвяціў Масей Сяднёў гэты твор.
I сапраўды, кніга такой тэматыкі не магла з’явіцца ў Беларусі за савецкім часам. Гэта быў першы ў айчыннай пасляваеннай літаратуры твор, у якім шырока раскрываліся гады сталінскіх рэпрэсій. “Раман Корзюк” адкрывае шэраг успамінаў і твораў, якія маглі выйсці з друку ці стаць вядомымі на Бацькаўшчыне толькі на пачатку 90-х (“Споведзь” Л.Геніюш, “Мая Галгофа” Я.Бяганскай, “Два лёсы — дзве трагедыі” і трылогія “Зона маўчання” С.Грахоўскага, “Аповесць для сябе” Б.Мікуліча, “Алесь Няміра” Л.Случаніна, “Васіль Каліна” У.Клішэвіча, “Кітай, Сібір, Масква” Я.Германовіча, “Без эпітафіі” Э.Ялугіна, “Узнагарода” Я.Скрыгана, нядаўніх твораў В.Быкава, сабраных у кнізе “Сцяна”, ды інш.).
48 Сяднёў М. Раман Корзюк. Нью-Ёрк—Мюнхен, 1985. С. 7.
У прадмове да рамана сам пісьменнік вызначае, пра што гэтая кніга: “Усё пра той жа беларускі нацыяналізм, пра “нацдэмаўшчыну” і пра “нацдэмаў”, пра змаганьне з імі савецкіх органаў бясьпекі. Або можа больш дакладней — пра пошукі беларускай моладзяй, у прыватнасьці студэнцкай моладзяй 30-х гадоў, свае, нацыянальнае Беларусі, пра трагізм гэтых пошукаў. У аснову твору пакладзены ня толькі асабісты вопыт аўтара, але ўзяты на ўвагу і вопыт беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі ў цэласьці, што сталася ахвярай чыстак, праводжаных НКВД пад час змаганьня з гэтак званым “буржуазным нацыяналізмам”, што быў абвешчаны савецкімі партыйнымі ідэёлагамі ў ЗО-х гадох “галоўнай небясьпекай” для цэласьці савецкай імперыі. Амаль усе персанажы твору — гэта канкрэтныя, нявыдуманыя людзі з іх сапраўднымі прозьвішчамі. Я толькі трансфармаваў іх у вобразы, каб яны ажылі для чытача нанова. Апрача студэнтаў, настаўнікаў, пісьменьнікаў, паэтаў, мастакоў у кнізе фігуруюць вядомыя беларускія дзяржаўныя дзеячы, палітыкі, вучоныя, уключна з міністрам былога ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). У кнізе засяроджана ўвага на допытах “нацдэмаў” у НКВД і на іхных паказаньнях. Выведзены вобраз “тэарэтыка” ў беларускім пытаньні, што, каб наладзіць адкрыты працэс “нацдэмаў”, шукаў усюды адпаведных для працэсу “мадэляў”, апрацоўваў іх, карыстаючыся самымі неверагоднымі мэтадамі. Сцэны гэтых “апрацовак” у рамане — самыя жудасныя...49
Раман утрымлівае значную інфармацыю, насычаны цікавымі звесткамі, падрабязнасцямі з жыцця даваеннага Мінска, студэнцкай моладзі. Галоўны герой — Раман Корзюк, правобразам якога стаў Мікола Гваздоў (таленавіты паэт, які разам з Сяднёвым вучыўся ў педінстытуце і быў арыштаваны на апошнім курсе, трапіў у адзін з лагераў Гулага, дзе і загінуў), звязвае ўсе сюжэтныя лініі ў адзінае цэлае, увасабляе ў сабе многае і з аўтарскай біяграфіі, яго роздуму, пачуццяў, перажыванняў. Рэчаіснасць у рамане паказана ў тых праявах, пра якія не асмельвалася пісаць беларуская літаратура на Бацькаўшчыне. Пісьменнік знайшоў адпаведныя сродкі, уласцівыя толькі мастацкай прозе, каб праз сваіх герояў перадаць падзеі страшных 30-х гадоў. Толькі проза здольная з дапамогаю розных падрабязнас-
49 Сяднёў М. Раман Корзюк. С. 8.
цяў, дэталяў, апісанняў стварыць атмасферу, у якую ўваходзіць чытач, жыве яе буднямі, перажывае і суперажывае героям, спадзяецца на лепшае і страчвае гэтую надзею, ходзіць па вуліцах, бачыць жывыя твары, чуе іх гаворку, інтанацыі галасоў. Асабліва ўдаліся пісьменніку краявіды. Іх у рамане няшмат, але яны выразныя, яскравыя. Так і бачыцца золата дрэў, мінскія восеньскія малюнкі, пра якія можна сказаць, што яны напісаны сапраўдным мастаком. Надзвычай яскрава ўяўляецца побыт студэнтаў, універсітэцкі гарадок, “дзявочы манастыр” у інтэрнаце, лекцыі, прафесар Піятуховіч за кафедрай, і нават перададзеныя яго прадчуванні напярэдадні арышту.
Чытач з дапамогай аўтара і галоўнага героя Рамана Корзюка пабывае ў даваенным Мінску, пройдзе па вуліцы Урыцкага, каля страшнага будынка, дзе ходзяць вартавыя, а з закратаваных вокнаў сутарэнняў чуваць людскія галасы, валіць смуродная пара... Убачым мы і ваколіцы Мінска, дом у садку, дзе жыве Корзюк, яго гаспадыню, пазнаёмімся з яго бацькамі, даведаемся пра іх трагічны лёс. Незвычайна ўражваюць старонкі, дзе апісваюцца турэмныя дні Цішкі Гартнага, распавядаецца пра арышт Галадзеда, Шаранговіча, Міхася Чарота, Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, самагубства Чарвякова, прычым гэтыя звесткі падаюцца праз успрыманні галоўнай гераіні, студэнткі Валі Камоцкай, якая таксама сядзіць у камеры і даведваецца пра розныя падзеі са шматкоў газет, якія трапляюць да яе з волі. У рамане ёсць сцэны допытаў, праз якія прасочваецца лёс многіх беларускіх “нацдэмаў”, бязглуздыя абвінавачванні следчых: “Тут у нас сядзіць ужо адзін архаравец, прывезены з КраснаУфімску, нацдэм таксама, па прозьвішчу Цьвікевіч, ня чулі выпадкам? Ён ужо адседзеў пяць год, але мы яго прывезьлі зноў у Менск, каб ён мог пераканацца, што Менск тым часам не гаворыць па-беларуску. На першым допыце, пяць год таму, ён пераконваў нас, што калі б мы, бальшавікі, не перашкаджалі напдэмам, на вуліцах Менску мы ня чулі б іншай мовы, апрача беларускай. Якая раскоша, га?”50
Асаблівая ўдача аўтара — вобразы Цімошкі, галоўнага тэарэтыка НКВД (карліка з агромністай галавой, які пісаў пратаколы допытаў, сцэнарый будучага, гучнага на ўсю рэспубліку працэсу “нацдэмаў”, і ўсё вышукваў, каго паставіць на чале “контррэва-
50 Сяднёў М. Раман Корзюк. С. 42—43.
люцыйнага найдэмаўскага загавору”: Галадзеда? Чарвякова? А калі тыя загінулі, прымерваўся да Купалы і Цішкі Гартнага), і Бермана, старшыні беларускага НКВД, які сам стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Пераканаўча, па-мастацку абгрунтавана напісана сцэна, дзе Берман паказаны ў сям’і, у апошняй, перад арыштам, размове з жонкай — адсюль зразумелымі становяцца іх узаемадачыненні, рэльефней раскрываецца характар гэтага паслядоўніка Ягоды, Яжова, Берыі.
Сяднёў-апавядальнік змог намаляваць у рамане шырокую карціну жыцця ў трыццатых гадах, і ў гэтым сэнсе “Раман Корзюк” — твор эпічны, у якім праявілася прыродная якасць празаіка: пераход ад эпізода да эпізода натуральны, адна сцэна вырастае з другой з пачуццём мастацкай заканамернасці, глыбока-інтуітыўнага разумення развіцця падзей. Версія аўтара пра тое, як у засценках НКВД адбывалася злачыннае дзейства супраць цэлай нацыі, уражвае амаль матэматычнай пабудовай доказаў. Перажыўшы трагедыю рэпрэсій, пісьменнік раскрыў яе з той выпакутаванай праніклівасцю, якая даецца толькі праз асабісты жыццёвы досвед.
Уласны жыццёвы вопыт, успаміны пра маладыя гады, перажытае пакладзеныя аўтарам і ў аснову рамана “I той дзень надыйшоў”, дзе паказаны даваенны і ваенны перыяды жыцця беларускай вёскі. Галоўны герой Мікола Масеевіч — сялянскі сын, студэнт педінстытута, пажыўшы ў горадзе, быццам новымі вачыма ўспрымае вясковае жыццё, яго адвечны працоўны кругабег. Бацька і маці, сястра, каханая дзяўчына, суседзі, блізкія знаёмыя людзі, вясковыя настаўнікі — на ўсіх ён глядзіць з непадробным замілаваннем, але ўжо як чалавек, якому адкрыліся шырокія гарызонты чалавечага быцця. 3 першых старонак рамана адчуваецца асаблівая непасрэднасць героя, шчырасць і малады погляд на свет. Увесь час суперажываеш герою, яго чалавечнасці, імкненню ўнікнуць усялякіх канфліктаў, першаму юнацкаму каханню да вясковай прыгажуні Дусі. Побач з гэтым вонкавым звычайным чалавечым жыццём працякае ўнутранае, асабістае, найболып важнае, бо кожны чалавек заўсёды шчыры перад самім сабою. А ўнутранае жыццё героя напоўнена трывожнымі прадчуваннямі, якія абвастрыліся асабліва пасля ўдзелу Міколы ў раённай настаўніцкай канферэнцыі, дзе яму, студэнту педінстытута, цікава было паслухаць меркаванні пра тое, што адбывалася
з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры ў Беларусі. I калі настаўнікі выказвалі вялікую трывогу і заклапочанасць бясконцымі пераглядамі падручнікаў, з якіх “выводзіліся ворагі народа” — беларускія пісьменнікі, то іх палемічны запал адразу быў патушаны прамовай “ўпаўнаважанага”, прадстаўніка ўрада, які патлумачыў палітыку савецкай улады па нацыянальным пытанні і ў дачыненні да беларускай мовы.
“Упаўнаважаны крэгляй выкаціўся з-за стала да трыбуны і неспадзявана загаварыў на чыстай беларускай мове.
— Таварышы, мы ня можам пусьціць на самацёк справу беларускіх падручнікаў... Літаратура — дысцыпліна ідэялягічная, магутны сродак у выхаваньні маладога пакаленьня, і нам не абыякава, на якіх узорах прыгожага пісьменства мы будзем узгадоўваць школьнікаў... На жаль, у хрэстаматыю па беларускай літаратуры трапілі творы ідэялягічна заганныя, а то й проста ідэялягічна шкодныя, контррэвалюцыйныя. Аўтары гэтых твораў — носьбіты няпрыймальнай нам ідэялёгіі — і, зразумела, ім ня месца ня толькі ў хрэстаматыі, але і ў нашым савецкім грамадстве... Што тычыцца беларускіх пісьменьнікаў, дык не захаваю — у дачыненьні да іх паўстала неабходнасьць прыняць захады ў кірунку ачышчэньня іхных шэрагаў ад варожага, контррэвалюцыйнага ахвосьця... Сярод вас, бачу, пануе нейкае незадавальненьне нашай палітыкай у галіне беларускай мовы і літаратуры. Вам, бачу, незразумела, чым выклікана гэтая палітыка. Скажу адкрыта — яна выкліканая небясьпекай нацыяналізму ў Беларусі. Беларускія нацыяналісты, пад выглядам беларусызацыі, ажыцьцяўлялі палітыку аддзяленьня, сэпарацыі ад Саюзу, ішлі курсам поўнай незалежнасьці Беларусі. Праследуючы такую мэту, беларускія нацыяналісты асаблівы націск клалі на мову і літаратуру. Узьніклі школьныя граматыкі розных лёсікаў, хрэстаматыі-чытанкі розных чаржынскіх, падручнікі па гісторыі літаратуры розных гарэцкіх і г.д. Падключаліся ж сюды, канешне, і беларускія паэты і пісьменьнікі. Во якраз цяпер мы іх і адключаем...”51
Палітыка была простай: адных “нацдэмаў” “адключыць”, выслаць на дзесяцігоддзі ў Гулаг, расстраляць, другіх застрашыць, прымусіць служыць сістэме, удзельнічаць у ілжывай прапагандзе аб шчаслівым жыцці, славіць “вялікага мудрага” правадыра, пра
51 Сяднёў М. 1 той дзень надыйшоў. С. 73.
што сведчыць кульмінацыйная сцэна першага раздзела рамана — збор подпісаў пад лістом Сталіну (яго зачытваў перад калгаснікамі “свой” пісьменнік, самы адукаваны ў вёсцы чалавек — студэнт Мікола па прапанове старшыні калгаса). Рэакцыя вяскоўцаў на апісанае ў лісце заможнае, радаснае, бесклапотнае жыццё калгаснікаў была адпаведнай: смех і смелыя іранічна-з’едлівыя рэплікі, але пісьмо “бацьку” падпісалі ўсе пад пагрозлівым позіркам “упаўнаважаных”.
Так акрэслілася завязка рамана: сістэма прадвызначыла лёс галоўнага героя, сялянскага сына, інтэлігента ў першым пакаленні, тыповага прадстаўніка карэнных беларусаў, адоранага пісьменніцкім талентам, любоўю і павагай да роднага слова. Ужо за адно гэта яму наканавана было знікнуць, быць “адключаным” ад роднага асяроддзя і Бацькаўшчыны. Гэтую пагрозу прадчувалі і блізкія людзі, раілі Міколу сапраўды “знікнуць” самому, з’ехайь на далёкі Усход, не вяртацца ў Мінск з вакацыяў на далейшую вучобу. Але ў яго падсведама жыла надзея, што абміне навала арыіптаў, ён жа сын селяніна-бедняка, за ім няма ніякай віны, хіба што складанне вершаў. I ўсё ж не давалі спакою бясконцыя трывожныя думкі: “Я ніколі яшчэ так ня думаў пра жыцьцё, пра сябе... Я быў у сваіх бацькоў пад іхнай аховай і мне ня трэба было думаць. Цяпер хата адыходзіць ад мяне, бацькоўская апека канчаецца. Яны ў страху, што іхнай апекі цяпер недастаткова, каб уберагчы мяне, што нада мною стаў мой уласны лёс, што я ўжо падуладны свайму лёсу і ўсё залежыць цяпер ад таго, наколькі я спраўлюся з ім, калі спраўлюся наагул. Я ўжо за парогам бацькоўскай хаты. I мне, як ніколі, робіцца шкада свах бацькоў. Больш таго — у мяне страх за іх. Я баюся, што іх напаткае тая ж фатальнасьць, што й мяне. Мяне мучыць нейкая віна перад бацькамі, віна, што ўзьнімаецца ў мяне да ступені граху. А які грэх?.. Мяне ж няма. У маім “я” мільёны “я” і таму ў мяне няма “я”. Няма мяне...
Раптоўная, як маланка, думка пра ўпаўнаважанага перарвала гэтыя мае дзіўныя разважаньні. Упаўнаважаны закрэсьліў у маёй памяці ўсё, што адклалася ў ёй за перажыты дзень. Я адчуў, што стаю на ростані і што мне трэба ўсьведаміць, хто я?, што я? Упаўнаважаны паўстаў у маіх вачох гэтак зырка, што я мог разгледзець у ім самую найдрабнейшую рысу. Найперш ён сам — нізкі, камлюкаваты, прысадзісты, цяжкі. Гэтае ўражаньне ўзмацняецца яшчэ ягонымі новымі падкоўкамі на абцасах. Галянішчы,
халявы ягоных ботаў даходзяць да самых каленяў і яны там закасаныя. Галіфэ, скуранка і ленінская кепка на брытай галаве завяршаюць ягоны вобраз, надаюць яму суцэльнасьць. Лоб — пляскаты, вочы — у вузенькіх шчылінах. Глядзіць праз іх — як сьмяецца. Ты ня бачыш неба ў іх — яны замутненыя і схаваныя, і таму ты ня можаш меркаваць аб зрухах ягонай душы. Што асабліва ўражвае пры гэтым — ягоны ласкавы голас, што выклікае цябе на шчырасьць зь ім.
Вобраз упаўнаважанага як бы спусьціў заслону на сцэне майго дня, дзе я граў, і перавёў мяне ў другі плян — у плян начы. Вобраз гэты патушыў мой зыркі, шматфарбны дзень...”52
Так “мільёны маіх “я”, мільёны звычайных людзей апынуліся пад уладай “упаўнаважаных”, якія вырашалі іх лёс. Так і Міколу Масеевічу, які ўзвышаўся над “упаўнаважаным” сваім талентам і разуменнем таго, што тварылася ў краіне, наканавана было стаць “ворагам народа”, перажыць пакуты Калымскага Гулага, вярнуцца пад час вайны ў бацькоўскую хату, каб зноў развязваць пытанне: “Хто я?”:
“I гэтак я жыву ў нікчэмнай, раздвоенай вёсцы. I сам я нічэй. Я і ні туды, і ні сюды. Я ня ведаю, хто я. Я ніхто. Я не магу стаць на той ці іншы бок. Мяне бакі ня цікавяць. Я абпёкся на гэтых бакох. Я стаяў быў ужо на адным баку і той бок абярнуўся мне бокам. Больш не хачу ніякіх бакоў. Яшчэ на Калыме я даў сабе зарок зрачыся ўсяго, каб нічым не зварачаць на сябе ўвагу, ні ў чым ня браць удзелу, жыць для сябе, ціха, няпрыкметна, задаволіўшыся, скажам, пасадай нейкага стоража...”53
Апынуўшыся ў трагічнай сітуацыі — паміж акупантамі і партызанамі, Мікола заняў нейтральную пазіцыю. Але ён вельмі добра разумеў, наколькі яна была хісткай, часовай: Я пачаў усё болей і болей задумвацца, чым гэта ўсё скончыцца. Надыйдзе ж час, калі я буду расплачвацца за ўсё гэта. I той час, відаць, не за гарамі. Я прадчуваю набліжэньне яго...
Я стаю між кавалдай і молатам. Я зацёрты дзвюма сіламі, і ў мяне засталося мала прастору для манэўраваньня паміж імі. Гэта прастора няспынна звужаецца і звужаецца. Я буду раздаўлены, калі ня выйду з гэтага прамежку...”54
52 Сяднёў М. I той дзень надыйшоў. С. 62—64.
53 Тамсама. С. 153.
54 Тамсама. С. 212.
Нейтральная пазіцыя героя ў дачыненні да ваенных падзей не прынесла заспакаення і ўратавання — трагічна абарвалася жыццё маці, а самому давялося пакінуць радзіму.
Такім фатальным аказаўся лёс герояў рамана, якія міжволі апынуліся ў самым эпіцэнтры гістарычных падзей, паміж дзвюма магутнымі сіламі Другой сусветнай вайны. Аднак лёс іх быў прадвызначаны не ваеннымі падзеямі, а злачыннай палітыкай Сталіна, які жудаснымі рэпрэсіямі распачаў вайну супраць свайго народа. Як было ацалець у такіх абставінах звычайнаму чалавеку, зберагчы свой духоўны свет, выжыць фізічна? Менавіта такія пытанні найбольш турбавалі аўтара і яго героя. Унутраныя маналогі Міколы, імкненне разабрацца ў тым жыцці, што працякала на радзіме, сталі асноўным, кульмінацыйным стрыжнем рамана “I той дзень надыйшоў”, ключом для разумення падзей у “Рамане Корзюку”, бо яны хоць і самастойныя, але звязаныя адным, галоўным героем кнігі. Герой гэтай дылогіі то пад прозвішчам Рамана Корзюка, то як Мікола Масеевіч паўстае нашым сучаснікам, паэтам-летуценнікам, філосафам, але і рэальным чалавекам, які прайшоў цяжкі пакутніцкі шлях ад Мінска да Калымы, а ў духоўным плане — ад звычайнага вясковага юнака, адоранага паэтычным талентам, да складанай, духоўна багатай асобы мастака-творцы. Шлях героя — гэта ў нейкай ступені шлях нацыянальнай інтэлігенцыі, апантанай ідэямі беларускасці і амаль вынішчанай сталінскім генацыдам у 30—40-х гадах.
Калі “Раман Корзюк”, несучы ў сабе жанравыя адзнакі “палітычнага рамана”, з яго вострай сюжэтнасцю, выкрыццём сталінскай дыктатуры, перад якой чалавек ніхто і нішто, “лагерны пыл”, вызначае пачатак фатальнага лёсу героя, to “I той дзень надыйшоў” — яго канец. Падзеі першага рамана паслужылі своеасаблівай “накавальняй” у жыцці героя, калі яго малола сталінская сістэма, падзеі другога — “молатам” ваеннага часу, калі схліснуліся дзве дыктатуры — гітлераўская і сталінская. Чалавек аказаўся безабаронным перад такой наканаванасцю лёсу, хоць і выжыў, але, сапраўды, каб не быць раздаўленым гэтымі страшнымі сіламі, герою раманаў Сяднёва заставалася адно — зыход, адчужэнне Бацькаўшчыны, выгнанне.
Аўтар разглядае экзістэнцыю свайго героя як праз асноўныя праяўленні звычайных чалавечых пачуццяў (страх, роздум, ваганні, рашучасць, сумленне, адчуванне неўсвядомленага граху перад
бацькамі, каханай), так і праз гранічныя сітуацыі — пакуты на мяжы жыцця і смерці, барацьбу за свой духоўны свет, захаванне чалавечай годнасці. Спасцігнуўшы, перажыўшы неймаверныя выпрабаванні, герой Сяднёва, як і сам аўтар, зрабіў свой выбар — свабода, а праз яе і выбар самога сябе, свайго духоўнага “я”, але цаной страты радзімы. Аднак гэты выбар быў адзіна правільным у сітуацыі паміж “накавальняй і молатам” дзеля захавання фізічнага жыцця. Радзіма была страчаная вонкава, душой ён заўсёды быў з ёю.
Так дайшоў Сяднёў да сваёй Беларусі, пакінутай, але духоўна здабытай Бацькаўшчыны.
Акрамя гэтых двух змястоўных раманаў Масей Сяднёў напісаў мастацкія апавяданні (“Мірза Дагужыеў”, 1997, “Клятва перад Тасканам”, 1998, пра людзей, бязвінных вязняў, з якімі сустрэўся і пасябраваў пад час свайго зняволення на Калыме); кнігу для дзяцей “Насьцейка, сьветарова дочка”, урыўкі з якой апублікаваныя ў часопісе “Бярозка”, 1994, № 10, шматлікія публіцыстычныя артыкулы, у якіх выказвае тое, што яго хвалюе апошнім часам, крытычныя нататкі, эсэ, нарысы. Друкуе іх у айчынных перыядычных выданнях, тым самым актыўна падключаецца да літаратурнага працэсу Беларусі. У “Масеевай кнізе” самымі цікавымі старонкамі з’яўляюцца ўспаміны пра Я.Купалу, Я.Коласа, Я.Пушчу, М.Зарэцкага, А.Дудара, У.Хадыку, Т.Кляшторнага, С.Баранавых, А.Цвікевіча, Л.Геніюш, Б.Кіта. Крытычныя артыкулы пра творчасць М.Багдановіча, Я.Брыля, Л.Калюгі, І.Чыгрынава, Б.Сачанкі, В.Хомчанкі, А.Кудраўца, Я.Чыквіна, развагі пра шкоду, якую прынёс беларускай літаратуры метад сацыялістычнага рэалізму. Але самыя балючыя старонкі — роздум пісьменніка пра сённяшні дзень Бацькаўшчыны, нацыянальную свядомасць беларусаў, мову. У артыкуле “3 майго Менску — у Мінск” аўтар распавядае пра сваё адкрыццё Беларусі праз паўвека. Найбольш яго ўразіла, што Мінск, сучасны, прыгожы еўрапейскі горад, у параўнанні з Менскам яго маладосці не размаўляў па-беларуску. “З’ехала некуды Беларусь, тая, што я ведаў, і пытаўся ў сябе самога, ці вернецца яна і калі?..”55 Дзеля таго каб яна вярнулася, або, як ставіў пытанне Ніл Гілевіч у вершы — “Ці дойдзем мы да Беларусі”, Сяднёў лічыць, што мы не можам таптацца ў мінулым, даказваць сабе і свету, якой магутнай была наша дзяржава — Вялікае Княства
55 ЛіМ. 1997. 5 верасня.
Літоўскае, а трэба заглянуць у вочы сучаснасці: “Адраджэньне тады адраджэньне, калі яно творчасьць. Архаікай жыць немагчыма...” 3 такімі высновамі можна і паспрачацца, бо стагоддзямі ў беларусаў вытручвалі гістарычную памяць і павагу да свайго, нацыянальнага. Аднак у артыкуле “Сум па Духоўным Пантэоне” Сяднёў слушна адзначае: “Нацыянальнае будаўніцтва пачынаецца з Духу. He з эканамічнага базісу, а з Духу як жыватворчага пачатку. Без такога пачатку, без Духу як прымату нельга ўявіць жыцьця нацыі. Дух — гэта тое, што цэментуе нацыю і вызначае ейную адметную сутнасьць. Дух — гэта тое, што актывізуе стваральную дзейнасьць нацыі, Дух фармуе нацыю... У нас няма капілкі Духу, Свайго нацыянальнага Пантэона, Тэмпеля, Храма... У нас яшчэ толькі адбываецца працэс нацыянальнага Духу, нясьмелае заснаваньне яго. Наш нацыянальны Дух не набыў яшчэ той палымянасьці, аб якой гаварыў апостал Павел. Мы знаходзімся цяпер у пошуках такога стану, пры якім успыхнула б іскра, што запаліла б паходню нашага Духу. Над нашай пакутнай, але прыгожай зямлёй мусіць узняцца Агонь Духу. У гэтым Агні Духу і адбудзецца другое нараджэньне нашай нацыі, як ўваскрашэньне”56.
Тут паэт не аддзяляе сябе ад нас, яму, як і нам, баляць нацыянальныя праблемы, лёс Беларусі і найбольшы клопат — захаванне мовы. Мноства яго разважанняў, выказванняў пра мову рассыпана ў “Масеевай кнізе”.
Я цэлае сваё жыцьцё аддаў слову. Дзеля яго пакутваў за кратамі. На аўтар слова склаў ахвяры. I як жа балюча ўсьведамляць, што яно цяпер непатрэбнае. Яго зракліся браты-беларусы. О ты, маё неспазнанае слова, навошта я мучыўся табою?57
“Пытаньне беларускае мовы стаіць проста: або мы будзем карыстацца ёю — і яна выжыве, або мы занядбаем яе — і яна знікне. Мова, на якой не гавораць, — не мова. Народ, які зракаецца сваёй мовы, — не народ. Народ усведамляе самога сябе, не цураецца сваёй мовы і пры самых цяжкіх умовах... Беларуская мова, насупе-
56 Сяднёў М. Маеева кніга. С. 18—19.
57 Сяднёў М. А часу больш, чым вечнасьць. С. 52.
рак сьцьверджаньням некаторых “вучоных”, — лінгвістычна самастойная мова, і ў ёй дастаткова сродкаў для выяўленьня псіхікі нашай нацыі. Толькі наша мова, не якая іншая — не руская, не польская, блізкая нашаму характару, толькі ёй — мяккай і мілагучнай — адгукаецца наша душа. Беларуская мова самастойная настолькі, наколькі самастойная наша нацыя. Hi больш і ні менш. Мы не можам вытварыць літаратурную мову, не падобную на наш народ. У нашай мове ёсьць усе “заганы”, якія мае наша нацыя. I гэта заканамерна. Таму ж яна родная, свая, лепшая ад любой чужой. Арыентацыя беларускай літаратурнай мовы на такую сваю “заганную”, думаецца, і забясьпечыць ёй найбольшы посьпех”58.
У адным з інтэрв’ю ў адказ на пытанне, чаго б ён больш за ўсё на свеце жадаў для сябе, для Беларусі, для свету, Масей Сяднёў зазначыў: “Для сябе — заставацца і надалей з падманнай уявай прыгожага, узнёслага; для Беларусі — каб яна стала Беларуссю, каб наш народ усведаміў сябе нацыяй з гістарычнай місіяй, каб ён быў здольны абараніць сябе, быў свядомы адносна сваёй мовы, сваёй гісторыі, каб беларускі паэт не быў у яго нечым непатрэбным; для свету — міру, духоўнага ўзвышэння, гармоніі”59.
Дзеля гэтых святых мэтаў, дзеля духоўнага ўзвышэння людзей і стварае паэт свае творы, беларускай мовай складае песні любові і адданасці Бацькаўшчыне, народу, Усявышняму.
Я прызнаваўся ў каханьні Ёй і прысьвяціў адзінай Ёй усё, на што яна мяне натхніла — радкі маёй вандроўнай песьні, Мо калі чулі іх? Яны на мове матчынай маёй.
Дух гэтай мовы матчынай маёй У далячынь завоблачную ўзносіць, туды, дзе райская лагода і суцешнасьць. Там Усявышняму Яна хвалу складзе, як Яна тут і на зямлі складала...
(Калі я буду паміраць)60
Зямная мудрасць таленту, прасветленага высокай духоўнасцю, натхняла паэта на ўсім яго жыццёвым і творчым шляху. Аглядаю-
58 Сяднёў М. Масеева кніга. С. 46—49.
5’ Тамсама. С. 125.
60ЛіМ. 1994. 15ліпеня. С. 13.
чы здзейсненае і перажытае, звяртаючыся да Усявышняга і да людзей, Масей Сяднёў пісаў у вершы “Надзея”:
Захоплены, я кожны дзень сябе радкамі выкладаю, хачу ўваскрасіць, што ў самаце мяне трывожыла гадамі.
Хвалююся, сумую і пішу, натхненьне пераводжу ў форму. А мо калі чыюсь душу
Кране мой верш нерукатворны...
У вечнасць паэт адышоў 4 лютага 2001 года. Пахаваны на беларускіх могілках Саўт-Рывера (штат Нью-Джэрсі). Ён пакінуў нам выдатную мастацкую спадчыну, якая назаўсёды ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры.
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу болып, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн„ 1995. С. 167-206.
А.М. Вярнулася песня з-за акіяна // ЛіМ. 1992. 12 чэрвеня.
А.М. Заставацца беларусам // ЛіМ. 1994. 23 верасня.
Айзенштадт Г. “Я прыйду з далёкае чужыны...” // Знамя юностн. 1989. 15 жніўня.
Айзенштадт Г. “Я прыйшоў...” Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Знамя юностіі. 1990. 17 мая.
Анталогія беларускай паэзіі. Т. 2. Мн., 1993. С. 495.
Багданава Г. Партрэт паэта ў новым асяроддзі // Крыніца. 1997. № 3.
Багданава Г. Тры вечары з беларускім паэтам М.Сяднёвым: Эсэроздум // Маладосць. 1994. № 11.
Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 5. Мн., 1995. С. 467-469.
Беларускія пісьменнікі: Даведнік: Сяднёў М. Мн., 1994. С. 523—524.
Беларусь: Энцыкл. даведнік: Сяднёў М. Мн., 1995. С. 696.
Белорусская поэзяя XIX—XX веков / Пер. Г.Рнмского. М., 1998. С. 394—399.
Бураўкін Г. Параскідала доля нас // Полымя. 1990. № 11.
Бярозка У. Адарваныя ад Радзімы // Віцебскі рабочы. 1993. 4 верасня.
Галубовіч Л. “Патушаныя зоры” // Крыніца. 1997. № 3.
Геніюш Л. Успаміны // На суд гісторыі. Мн., 1994.
Гніламёдаў У. Слова, аплачанае лёсам // ЛіМ. 1993. 19 сакавіка.
3 Масеем Сяднёвым гутараць Галіна Багданава і Леанід Пранчак // Крыніца. 1997. № 3.
Зарэмба Л. “Плач Яраслаўны” М.Сяднёва: Паэтыка пералажэння // Веснік БДУ. Серыя 4: Філалогія. 1996. № 3.
Зарэмба Л. “Плач Яраслаўны”: Да пытання мастацкага светапогляду // Славянскія літаратуры ў сусветным кантэксце. Ч. 2. Мн., 1999.
Ізафатаў Д. Лозунг не састарэў. ЛіМ. 1995. 26 мая.
Каўка А. Краса калючая шыпшыны // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994.
Кляшчук А. Сцяна // Звязда. 1994. 25 жніўня.
Конан У. Яны выратавалі гонар нацыянальнай дэмакратыі // Голас Радзімы. 1998. 28 мая.
Літвіновіч Я. “Бацькаўшчына” была з Бацькаўшчынай //ЛіМ. 1997. 31 кастрычніка.
Ляшкевіч Ю. Доўгі шлях да незалежнасці // Звязда. 1999. 19 жніўня.
Марціновіч A. “А часу больш, чым вечнасць”: Лёс і творчасць М.Сяднёва // Роднае слова. 1993. № 2—3.
Марціновіч А. Боязь Радзімы // Круг. 1996. № 4.
Марціновіч А. “Здаецца мне — як гляну на бярозы, ад полымя мне іхняга цяплей...” // Настаўніцкая газета. 1993. 4 верасня.
Марціновіч А. Сувязь: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1994.
Марціновіч А. У беларуса — сцежка свая //ЛіМ. 1995. 31 сакавіка.
Мацкевіч В. Глядзець праўдзе ў вочы: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Голас Радзімы. 1990. 28 чэрвеня.
Мікалайчанка А. У адказ на пратэст — камень у акно // Народная воля. 1998. ІЗсакавіка.
Мірачыцкі Л. Галасы з далечы // Наша слова. 1996. 5 верасня.
Мішчанчук М. Ён выказаў сябе // Полымя. 1995. № 11.
Мішчанчук М. Чатыры партрэты беларускіх паэтаў-эмігрантаў: Вучэбны дапаможнік. Мн., 1993.
Мшценчук Н. Седнёв М. Момсеева кннга: Рец. Мн., 1994 // Нёман. 1995. № 7.
Мятліцкі М. Споведзь вяртання //ЛіМ. 1993. 27 снежня.
Панізнік С. “А часу больш, чым вечнасць” // Голас Радзімы. 1995. 2 лютага.
Пранчак Л. Беларуская Амерыка. Мн., 1994.
Пранчак Л. Евангелле ад Масея: Інтэрв’ю з Масеем Сяднёвым // ЛіМ. 1999. 3 верасня.
Пранчак Л. “У турме я стаўся паэтам”: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // ЛіМ. 1992. 21 жніўня.
Пранчак Л. Ці стане наш суайчыннік Нобелеўскім лаўрэатам? // Рэспубліка. 1992. 29 жніўня.
Пучынскі У. Mae вершы — мае малітвы // Культура: Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь. 1995, студзень.
Пучынскі У. “Маю надзею, што беларус прачнецца”: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Настаўніцкая газета. 1990. 22 верасня.
Раманькова Т. “Я прыйду з далёкае чужыны...” // Магілёўская праўда. 1993. 16, 18, 20лістапада.
Сабалеўскі А. Развагі пра п’есу: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Тэатральная Беларусь. 1994. № 1.
Савік Л. “Мне песня дадзена для мукі...”: Штрыхі да творчага партрэта М.Сяднёва // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993.
Савік Л. “Мне песня дадзена для мукі...”: Штрыхі да творчага партрэта М.Сяднёва //ЛіМ. 1991. 9 жніўня.
Савік Л. “Я прыйду з далёкае чужыны...” // Вячэрні Мінск. 1993. 22 верасня.
Савік Л .“Я прыйду з далёкае чужыны...” Да 80-годдзя з дня нараджэння Масея Сяднёва // Голас Радзімы. 1993. 16 верасня.
Савік Л. “Я прыйду з далёкае чужыны...”: Жыццё і творчасць Масея Сяднёва // Полымя. 1996. № 12.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990.
Сачанка Б., Сяднёў М. 3 рэдакцыйнай пошты // Маладосць. 1990. № 2.
Сачанка Б. Наша, беларускае... //ЛіМ. 1992. 17 студзеня.
Сачанка Б. Трэцяе вока. Мн., 1992.
Сачанка Б. “Я толькі кропля ў акіяне”: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // На суд гісторыі. Мн., 1994.
Сачанка Б. “Я толькі кропля ў акіяне...” Інтэрв’ю з М.Сяднёвым / Запіс. С.Сачанка // Маладосць. 1990. № 9.
Сачанка С. Асаблівасць скланення назоўнікаў у творах М.Сяднёва // Беларуская лінгвістыка. 1995. Вып. 43.
Сачанка С. Выяўленчая роля паўтору ў творах М.Сяднёва // Беларусіка. Кн. 5. Мн., 1995.
Сачанка С. Пісьменнік і мова: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // ЛіМ. 1992. 10 красавіка.
Сачанка С. Паэтычны сінтаксіс: Паводле твораў М.Сяднёва // ЛіМ. 1993. 13 жніўня.
Сачанка С. Спасціжэнне сябе: Рэц. на “Масееву кнігу” // Звязда. 1995. 18 мая.
Сёмуха В. Апостал Павел // Наша слова. 1994. 31 жніўня.
Сенькавец У. Творы М.Сяднёва ў 8-м класе // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1996. Вып. 5.
Скаруліс С. Пакалечаныя лёсы // Полымя. 1993. № 6.
Скобла М. Будуйма духоўны пантэон // Голас Радзімы. 1995. 13 ліпеня.
Скобла М. У чаканні слова ад Масея Сяднёва // Роднае слова. 1993. № 20.
Скобла М. Масей Сяднёў // Звязда. 2000. 12 лютага.
Скобла М. Дзярэчынскі дыярыюш. Мн., 1999.
Станкевіч Ю. Выгнаннік // Крыніца. 1997. № 3.
Сустрэчы перад з’ездам // ЛіМ. 1993. 3—9 ліпеня.
Тварановіч Г. Духоўная паэзія Масея Сяднёва// Крыніца. 1997. № 3.
Тычка Г. “Вераю я ратую сябе”: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Беларусь. 1992. № 3.
Тычка Г. Перад грэшнікам упаў душой // Крыніца. 1997. № 3.
Тычына М. Сны аб Беларусі // Беларусь. 1993. № 6.
Учебніік белорусской лнтературы должен воспнтывать культурного человека н патрнота // Советская Белоруссня. 1997. 12 декабря.
Федарцова Т. Філасофскі змест духоўнасці літаратуры беларускага замежжа // Культура беларускага замежжа. Мн., 1998.
Федарэнка А. Пра Масея Сяднёва і не толькі // Крыніца. 1997. № 3.
Хомчанка В. “Я ёсць заўсёды на Радзіме...” // Дзень паэзіі. Мн., 1990. С. 244-246.
Хомченко В. Стул с гербом н другне крнмннальные нстормм / Пер. с бел. О.Ждана // Неман. 1993. № 8.
Хомчанка В. “Я ёсць заўсёды на Радзіме...” //ЛіМ. 1989. 24 лістапада.
Чыквін Я. Узыходжанне на вышыню // Крыніца. 1997. № 3.
Шэўчык Я. Рэабілітацыя цягам у жыццё // ЛіМ. 1993. 21 мая.
Асобныя вершы, артыкулы, успаміны М.Сяднёва, выдадзеныя ў Беларусі ў 90-х гадах
Патушаныя зоры: Выбраныя вершы; раман “I той дзень надыйшоў” / Прадмова Б.Сачанкі. Мн., 1992.
Масеева кніга: Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. Мн., 1994.
Раман Корзюк: Раман // Полымя. 1995. № 2—4.
14 тот день прншел: Роман / Пер. О.Ждана; Вст. статья А.Кудравца // Неман. 1991. № 11.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 294-452.
Зманлівасць. Відзенне. Бацькаўшчына. Стомленасць. Жыжа. Следам за песняй. Разбітае лётнішча. “Я кожны дзень паміраю...” He явай, а вечным сном: Вершы //ЛіМ. 1989. 24 лістапада.
3 майго Менску — у Мінск. У турме. Сам-насам. Жыццё: Вершы // ЛіМ. 1990. 31 жніўня.
Замала часу. Пазнанне Бога. Да чытача. Цябе я ўспомніў. Лістапад. Восень: Вершы // Крыніца. 1990. № 7.
Адзінства хараства. Прадчуванне. Уночы. Здрайцам. Правадыр на трыбуне. Да песняў. Хадзіў я ў пустыні. Мусіць, больш не маючы нічога. Маім бацьком. Сон. Ад сына твайго. Сястры Дар’і. Санет. Восень. Амэрыка цягніком. Кросны. Беларускім паэтам. Помнік славы. Зажурылася восень: Вершы // Полымя. 1990. № 11.
Помнік славы. Восень. Ты. Мая Lorelej. Леда: Вершы // Маладосць. 1990. № 3. С. 172-173.
Дзеля агульнай справы // ЛіМ. 1990. 8 чэрвеня.
Сон. Простымі словамі. Следам за песняй: Вершы // Каласы роднай мовы. Мн., 1990. С. 235—237.
Вершы //Дзень паэзіі. Мн., 1990. С. 246—252.
Адкрыццё Бацькаўшчыны //ЛіМ. 1991. 4 студзеня.
Грэшныя думкі на тэму беларускай мовы // Голас Радзімы. 1991. 26 верасня.
Грэшныя думкі на тэму беларускай мовы // Наша слова. 1991. 27 лістапада.
Песень-зор лірычнейшы паэт (Пра У.Хадыку) // ЛіМ. 1991. 7 мая.
Мы не можам таптацца ў мінулым // ЛіМ. 1992. 24 ліпеня.
Вершы // Полымя. 1992. № 1. С. 139-143.
Простымі словамі. Як памяць на вуснах. Адзіноцтва. Кветкі. Адчуванне начы. Вясна. Зайздрасць. Я не паэта. Жаночая просьба. Як малітва. Элегійнае: Вершы // Полымя. 1992. № 1.
Юбілейныя сустрэчы: Успаміны пра Я.Коласа і Я.Купалу // Маладосць. 1992. № 10.
Развітанне з летам. Мая Лёрэляй. Вёрсты шлях мой далёкі пакрылі. Крывічом. Прага: Вершы // Беларусь. 1993. № 6.
Беларуская літаратура перад выпрабаваннем // ЛіМ. 1993. 5 лістапада.
Беларускі аўтар ва ўмовах небеларускасці: Пра творчасць маладых беларускіх пісьменнікаў // ЛіМ. 1993. 10—Ібліпеня.
Цень Янкі Купалы: Паэма // Полымя. 1993. № 7.
3 “Масеевай кнігі”: Нататкі М.Сяднёва пра беларускую мову і літаратуру // Роднае слова. 1993. № 3.
Сум па духоўным пантэоне: Новыя старонкі “Масеевай кнігі” // ЛіМ. 1993. 9 красавіка.
Жаданне. Адзінства хараства. Прадчуванне. Крывічом. Да песняў. Разбітае летнішча. Ля ціхай брамы. Замала часу: Вершы // Роднае слова. 1993. № 2.
He і так. Музыка Г.Смоляк // Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994. С. 103.
Насьцейкіны сны // Бярозка. 1994. № 10.
Юбілейныя сустрэчы. Зблізку ад Коласа і Купалы // На суд гісторыі. Мн., 1994.
3 Менску — у Мінск // На суд гісторыі. Мн., 1994.
Уваскрослыя, або цуд на плошчы Свабоды ў Мінску: Драматычная аповесць // Тэатральная Беларусь. 1994. № 10.
Голубяное сердце. Крнвнчам. Нскушенне. Как молнтва. Героння: Стнхм / Пер. М.Шелехова // Неман. 1994. № 3.
Калі я буду паміраць: Верш // ЛіМ. 1994. 15 ліпеня.
Сустрэча з мёртвымі // Тэатральная Беларусь. 1995. № 4.
Хлуслівыя вусны: Верш // ЛіМ. 1995. 28 ліпеня.
Перад патрэбай павароту //ЛіМ. 1995. 23 чэрвеня.
Забраны Менск. 25 Сакавік: Вершы //ЛіМ. 1996. 22 сакавіка.
Мікола Бугроў: Трагічная паэма // Крыніца. 1996. № 10.
Санет. Святло і змрок. Лебедзь. Леда. Арфей. Раскуты Хрыстос. Прыход Ісуса Хрыста: Вершы // Полымя. 1996. № 2.
Слаўся. Прачыстая Багародзіца: Вершы // Роднае слова. 1996. № 4.
Згадкі. Гуманная мова: з маіх універсітэцкіх успамінаў; Яе няма // ЛіМ. 1997. 31 студзеня.
Самацытатнік: Думкі ад Масея // Крыніца. 1997. № 3.
Я кажны дзень паміраю. Вайна цішыні. Паэт. Звальненне паэта. Лямпадка. Грэшная душа. Мора ў паходзе. Боязь хваляў. Уночы. Беларусь. Зялёная веліч. На чужых загонах. Восень. Белыя воблакі: Вершы Ц Крыніца. 1997. № 3.
Сустрэча, якой я баяўся // ЛіМ. 1997. 2 мая.
Дзве сустрэчы: Успаміны //ЛіМ. 1997. 4 ліпеня.
Мірза Дагужыеў: 3 цыкла “Сустрэчы” //ЛіМ. 1997. 5 верасня.
Клятва перад Тасканам: Апавяданне // Голас Радзімы. 1998. 14 мая.
Труна: Апавяданне // Звязда. 1998. 3 верасня.
Развітанне з Калымой: Апавяданне II Звязда. 1999. 1 верасня.
Чужбнна. Свнрель: Стахн / Пер. С.Евсеевой // Нёман. 1999. № 8.
Прымус любові не дае: Артыкул II Навіны. 1999. 1 верасня.
3 народнага ладу: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Вуліца: Верш // Голас Радзімы. 1999. 29 снежня.
Мая Lorelei // Звязда. 2000. 12 лютага.
Ідзе па Беларусі Спас. Вуліца //ЛіМ. 2000. 21 ліпеня.
Паміж двума паверхамі: Міні-рэц. на кн. Г.Тварановіч-Сеўрук “Верасы Дараганава” // Голас Радзімы. 2000. 9 жніўня.
ЗМЕСТ
Au аўтара 3
Вяртанне да вытокаў 5
“Жывем айчынай мы...” Наталля Арсеннева 39
“Напярэймы жаданьням” Уладзімір Дудзіцкі 129
“Песню нясём мы адну...” Хведар Ільляшэвіч 187
“Ты мая доля вячыстая...” Янка Золак 219
“Калі ў сэрцы збудую храм...” Міхась Кавыль 249
“Веру ў народ мой сьмелы...” Уладзімір Клішэвіч 281
“1 ты адтуль, мая вясна...” Рыгор Крушына 313
“Жыву і дыхаю, мой Край, Табой...” Алесь Салавей 351
“Я прыйду з далёкае чужыны...” Масей Сяднёў ................................... 415
Навукова-папулярнае выданне
Савік Лідзія Сымонаўна
ПАКЛІКАНЫЯ
Літаратура беларускага замежжа
Рэдактар Алена Трусава Карэктары Маргарыта Хадановіч Яніна Марціновіч Тэхнічны рэдактар Ала Таўстая Мастацкае афармленне Віталь Катовіч
Макетаванне Алена Лобач
Падпісана ў друк з гатовых дыяпазітываў 29.04.01.
Фармат 60Х90‘/і6. Папера афсетная. Гарнітура NewtonC.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 30,5. Ул.-выд. арк. 30,9.
Наклад 1000 паасобнікаў. Замова № 1785.
Падаткавая льгота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь 007-98, ч. 1; 22.11.20.600.
Выдавецтва «Тэхналогія». ЛВ № 73 ад 26.03.01.
220007, г. Мінск, вул. Магілеўская, 43.
Сертыфікат выдавецкай дзейнасці і паліграфічных паслуг МН № 0000385, выдадзены 19.03.99 Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.
Друк Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Паліграфічны камбінат імя Я.Коласа». 220600, Мінск, Чырвоная, 23.
Лідзія Савік —
літаратуразнавец, крытык, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Аўтар кніг “Адчуванне часу”, “Каб не астыла цяпло зямлі”, “Пад мірным небам Бацькаўшчыны”, “Космас беларуса” ды інш. Займаецца вяртаннем спадчыны рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў
і пісьменнікаў-эмігрантаў. Даследуе праблемы сучаснай беларускай літаратуры.
 
 
 
глклй
ISBN 985-458-037-7
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.