Перунова цяпельца Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа Станіслаў Цярохін

Перунова цяпельца

Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа
Станіслаў Цярохін
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 126с.
Мінск 1993
41.53 МБ

Станіслаў Цярохін

Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа

Мінск «Юнацтва» 1993

ББК 84 Бел 7

Ц 99

Для старэйшага школьнага ўзросту

Мастак Т. С. Радзівілка

Эссе, нлн Несколько воспомннаннй нз нсторнн нашего народа — так определнл автор свою кннгу. В ней пробует он ожнвнть событня, образы талантлнвых людей разных времен, которые былн забыты.

Кннга открывает новые страннцы нз жнзнн белорусского народа.

4803120101—071

Ц--------------- 21 —93

М 307(03)—93

ISBN 5-7880-0777-1

© Малюнкі. Мастак

Т. С. Радзівілка, 1993 © С. Ф. Цярохін, 1993

ПЕРУНОВА ЦЯПЕЛЬЦА

...Я ў ярме бяды гібею

За тое, што людзям выказаў пашану.

У сцябле нарцека іскру агняродную Употай вынес я...

Эсхіл

Давайце ўпачатку дадзім слова навукоўцам. Вось што пісалі У. Карцаў і П. Хазаноўскі: «Мы не ведаем і, пэўна, ніколі не даведаемся, калі адбылася, магчыма, самая вялікая падзея...— авалоданне агнём».

А гэта — чэшскі вучоны К. Скленарж: «Мы наогул не ўяўляем, якім чынам чалавек зрабіўся ўладальнікам такой вялікай каштоўнасці, як агонь, у перыяд свайго гістарычнага дзяцінства».

Старажытны элін, пачуўшы такое прызнанне, паціснуў бы ад здзіўлення плячыма. У Афінскай дзяржаве нават кожны раб ведаў, што менавіта тытан Праметэй насуперак волі Зеўса ўкраў у багоў агонь і, схаваўшы кволую іскрынку ў сцябле расліны нарцек, стрыжнёвая мякаць якой доўга тлее, прынёс яго людзям. Многія ведаюць славутую трагедыю Эсхіла «Прыкуты Праметэй», у якой увекавечаны не толькі несмяротны подзвіг самаахвярнага героя, але і нечуваная дагэтуль жорсткасць Зеўса-грамавержца.

А пакаранне за высакародны ўчынак сапраўды было надзвычай жорсткім, а дакладней — жудасным. Зеўс загадаў прыкаваць свайго стрыечнага брата да скалы ў гарах Каўказа і наслаў на яго драпежнага птаха. Са свістам, рассякаючы магутнымі крыламі паветра, прылятаў крыважэрны арол, раздзіраў учэпістымі кіпцюрамі цела Праметэя і прагна рваў печань пакутніка цяжкай, кручкаватай дзюбай. I гэтак кожны дзень, у адзін і той жа час...

Адкуль узяўся агонь, акрамя грэкаў ведалі і іншыя народы. Палінезійскі паўбог Маўі, рызыкуючы жыццём, здабыў яго для людзей у падземным царстве. Жыхарам Каралінскіх астравоў агонь, па загаду бога агню Алафаета, прынесла людзям птушка Мві. Па ўяўленню старажытных індусаў бог агню Агні ўзнік з семя дрэва, і з таго часу цудоўнае цяпло жыве ў кожным дрэве, вялікім і малым. На ўсходзе Беларускага Палесся агонь некалі называлі «Перуновым цяплом», а часцей ласкава — «Перуновым цяпельцам», бо лічылі яго дарункам Перуна, вярхоўнага бога язычніцкага пантэона ўсходніх славян.

Вось такім па-дзіцячы наіўным чынам першабытны чалавек, пачынаючы ажно з эпохі матрыярхату, тлумачыў з’яўленне на зямлі агню. Ен успрымаўся людзьмі звышнатуральнай, незразумелай сілай з капрызным і помслівым норавам. Кволы язычок ласкавага агеньчыка, што трапяткім матыльком весела пераскокваў з адной сухой галінкі на другую, у самы неспадзяваны момант раптоўна ўзвіваўся ў неба і са страшэнным трэскам і гулам праносіўся спусташальнай віхурай па зямлі, дапічэнту знішчаючы ўсё жывое на сваім шляху. Там, дзе пракочваўся вогненны вал, заставалася чорная гара з гідкім пякельным пахам, абвугленыя дрэвы, абгарэлыя косткі звяроў і птушак. А часам — і чалавека, калі яго своечасова не выратоўвалі ногі.

Зразумела, што тагачасныя людзі нават у думках не дапускалі, каб звычайны чалавек, такі ж смяротны, як і яны ўсе, мог прыручыць агонь. He разумелі яны і сапраўдных прычын паходжання агню. У такіх умовах адсутнасць праўдзівых ведаў запаўнялася фантазіяй — выдуманымі гісторыямі, у якіх у вобразна-паэтычнай форме тлумачылася паходжанне разнастайных з’яў і рэчаў прыроды. У народзе здаўна кажуць, што калі глухі не дачуе, дык прыдумае. Штосьці падобнае адбывалася і тут. Фантастычныя паданні, або інакш міфы1, не страцілі для нас цікавасці і сёння. Звычайнага чытача

1 М і ф (грэч. м і т а с — сказанне, паданне) — паданне, у якім перадаюцца ўяўленні старажытных народаў аб паходжанні свету і з’яў прыроды, аб багах і легендарных героях.

прываблівае ў іх перш за ўсё жывы подых даўніны і высокая мастацкая вартасць, навукоўцаў — уплеценыя ў сюжэтную канву сапраўдныя падзеі з жыцця народаў, канкрэтныя факты і элементы побыту, гаспадарчай дзейнасці, культавыя абрады, нормы маралі і права. 3 глыбінь тысячагоддзяў яны данеслі да нас красамоўнае сведчанне аб няўтольнай дапытлівасці і спрадвечным імкненні чалавецтва спасцігнуць сутнасць сусвету, выявіць узаемасувязі паміж праявамі прыроды, знайсці прычыны і вынікі ўсяго існага.

3 міфаў мы даведваемся і пра тое, як сам першабытны чалавек ставіўся да агню, якое месца адводзіў яму ў сваім жыцці. Ва ўсе часы авалоданне схаванай у зыркім полымі энергіяй лічылася найвялікшым дасягненнем. Рымскі пісьменнік і вучоны Гай Пліній Старэйшы, аўтар арыгінальнай прыродазнаўчай энцыклапедыі антычнасці «Натуральная гісторыя» ў 37 кнігах, надзвычай высока ставіў ролю агню ў жыцці чалавека. У сярэдзіне першага стагоддзя нашай эры ён пісаў: «Калі я перабраў усё, што скараецца вынаходлівасці духа, які творча пераўтварае прыроду, я са здзіўленнем схіляюся да думкі, што амаль нічога нельга атрымаць без агню». I трэба ж было здарыцца, што ён менавіта ад агню і загінуў: згарэў у 79 годзе пад час вывяржэння Везувія.

Карыстанне агнём, як зазначыў Ф. Энгельс, упершыню дало чалавеку панаванне над пэўнай сілай прыроды і тым канчаткова вылучыла яго з жывёльнага царства, з’явілася адным з тых штуршкоў, якія паскараюць развіццё тэхнічнага і культурнага прагрэсу ўсяго чалавецтва. Перш за ўсё значна ўзрасла прыстасавальнасць чалавека да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. I сталася гзта дзякуючы таму, што людзі авалодалі незалежнай ад прыроды крыніцай цяпла. Цяпер яны маглі, не зважаючы на кліматычныя ўмовы, асвойваць паўночныя тэрыторыі, куды раней не маглі перасяліцца. Агонь абаграваў і асвятляў жытло, бараніў ад заедзі, дзікіх звяроў. Драпежнікі далёка абыходзілі вогнішчы, ля якіх начавалі людзі. Агонь дазволіў перайсці ад сырой да болып смачнай, а галоўнае болып спажыўнай ежы — варанай і смажанай. А неўзабаве прывёў

да адкрыцця выплаўкі металу, які і сёння вызначае вытворчы і культурны ўзровень чалавецтва.

Але значэнне агню ў жыцці чалавека гэтым не вычэрпваецца. Ен адыгрываў, а магчыма, і цяпер адыгрывае яшчэ адну, не менш важную ролю — біялагічную. Прыгатаваная на вогнішчы страва пераварваецца і засвойваецца арганізмам значна лепш, чым сырая. Вучоныя мяркуюць, што гэтая акалічнасць паступова, на працягу некалькіх сотняў тысячагоддзяў, прывяла да скарачэння агульнай даўжыні страўнікава-кішэчнага тракту чалавека, што садзейнічала лепшаму забеспячэнню крывёю, а значыць, і развіццю іншых органаў, у прыватнасці, мозгу.

Але гэта далёка не ўсё.

He кожны ведае, што пры цеплавой апрацоўцы прадуктаў утвараюцца так званыя мутагенныя рэчывы. Пры працяглым уздзеянні іх на генетычны апарат ва ўсіх без выключэння жывых істот узнікаюць мутацыі — раптоўныя змяненні асобных прыкмет або ўласцівасцей арганізма. Яны набываюць устойлівы характар і перадаюцца ў спадчыну з пакалення ў пакаленне. Асабліва многа мутагенаў у апетытнай скарыначцы падсмажанага на вуголлі мяса. Калі ўлічыць, іпто людзі на працягу тысячагоддзяў харчаваліся прыгатаванай на вогнішчы ежай, дык можна са значнай доляй верагоднасці сцвярджаць наступнае: агонь у пэўнай ступені ўдзельнічаў у эвалюцыйным фарміраванні аблічча і псіхалогіі чалавека.

Калі і як усё-ткі чалавек упершыню прыручыў агонь?

На гэтае пытанне сапраўды цяжка і хутчэй за ўсё наогул немагчыма даць канкрэтны адказ. Чэшскі археолаг Карэл Скленарж, вялікі знаўца жыцця пячорнага чалавека, мае раДыю, калі сцвярджае, што толькі саманадзейны аптыміст можа спадзявацца знайсці «самы-самы першы чалавечы агмень». Па-першае, калі б яго і знайшлі, дык як даказаць, што ён першы? Па-другое, ці існуе ён наогул у прыродзе? Есць падставы меркаваць, што людзі незалежна адны ад другіх пачалі карыстацца агнём у розных раёнах свайго рассялення на зямлі. I па-трэцяе, мноства слядоў жыцця чалаве-

Аўстралапітэк, або сусветнавядомая Люсі. Папярэднік чалавека ўмелага. 3,5 млн. гадоў назад. Рэканструкцыя.

ка ў той ці іншай мясцовасці беззваротна знікла. Таму нам варта гаварыць не пра першыя, а пра найбольш старажытныя вядомыя навуцы вогнішчы, запаленыя нашымі далёкімі продкамі.

Да нядаўняга часу першынство належала агменю з пячоры Чжоу-Коу-дзянь, што каля Пекіна. Магутны пласт спрасаванага часам попелу, вуголле, закуранае каменне — выразныя сляды агню, які ўпершыню быў запалены тут 500 000 гадоў назад.

У 1960 годзе навуковы свет усхвалявала вестка аб адкрыцці ў Францыі замураванай самой прыродай пячоры Грот дэ Ляскаль. Першабытныя людзі грэліся ля вогнііпча ў гэтым падземным сховішчы яшчэ ў міндзельскі ледавіковы перыяд — 700, а можа, крыху і болей, як мяркуюць археолагі горада Марселя, тысяч гадоў таму назад.

Аднак радасць французаў азмрочыў голас з паўднёвай часткі Балканскага паўвострава: «Самы даўні агмень у нас, нашчадкаў слаўнай Элады!» Сапраўды, вынікі палеамагнітнага даследавання культурнага пласта і жывёльных костак пячоры Петралона паказалі, што ўзрост знойдзеных у Грэцыі рэштак вогнішча вагаецца ад 950 000 да 1000 000 гадоў. Аднак некаторыя вучоныя аднесліся скептычна да паведамлення грэчаскіх археолагаў — іх бянтэжыць адсутнасць у пячоры бясспрэчных слядоў жыцця чалавека. Маўляў, сляды агню яшчэ не доказ таго, што ён быў запалены рукамі чалавека. Затое ў пячоры Шандалья ў Францыі поруч з драўляным вуголлем і абгарэлымі косткамі розных жывёл знойдзены прылады працы і чалавечы зуб. Тут болып за мільён гадоў назад гарэла полымя самага старажытнага з вядомых нам вогнішчаў пячорнага чалавека. Гарэла? Але калі яно было запалена наогул упершыню на Зямлі? Некаторыя англійскія вучоныя даводзяць: 1 мільён 500 тысяч гадоў таму назад. Менавіта такі ўзрост знойдзеных у Кеніі кавалачкаў апаленай на малым агні, што мог зрабіць толькі чалавек, гліны. Тут жа сярод іх ляжалі рэшткі костак кракадзілаў, бегемотаў і каменныя прылады працы. А гэта — бясспрэчны доказ свядомага выкарыстання агню ў загадзя вызначаных мэтах.

У нас, на тэрыторыі сучаснай Беларусі, самыя старажытныя сляды карыстання чалавекам агнём датуюцца дзесьці каля трыццаці тысяч гадоў назад. Мяркуючы па археалагічных матэрыялах, людзі ўжо тады абыходзіліся з ім як з добрым знаёмым. Ведалі яго асноўныя ўласцівасці і наравісты характар. А галоўнае сведчанне даўняга і ўмелага абыходжання з агнём заключаецца ў тым, што чалавек у працэсе ўтаймавання і авалодання гэтай грознай стыхіяй прыроды зрабіў крок ад звычайнага знадворнага вогнішча да першага агменю ў сярэдзіне жытла, ад пасіўнага да актыўнага выкарыстання агню. Такім чынам, чалавек стварыў у невялікім, абмежаваным сценамі жытле штучны мікраклімат і тым значна палепшыў умовы свайго штодзённага побыту.

У 20-х гадах нашага стагоддзя ў гісторыі беларускай археалогіі адбыліся адразу дзве знамянальныя падзеі. Каля вёсак Бердыж Чачэрскага

раёна і Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці адкрылі верхнепалеалітычныя стаянкі першабытных людзей. На першай жыццё цеплілася згодна лабараторных дадзеных 23 430, на другой — 26 470 тысяч гадоў назад. Для нас яны цікавыя тым, што жытло з касцей і шкур мамантаў ужо тады абагравалася адмыслова зробленымі агменямі — агнём, які гарэў не проста на падлозе, а ў абкладзеных валунамі круглаватых паглыбленнях у зямлі. Каменне, якое стала правобразам сценак сучаснай печы, не толькі ўтрымлівала агонь у пэўна акрэсленым месцы і тым засцерагала ад пажару (уявіце, якой бядой магла стацца страта жытла ў зімовую сцюжу), але і доўга трымала цяпло. Акрамя таго, валуны выконвалі ролю першага кухоннага посуду. На распаленай паверхні камянёў можна было смажыць мяса, не баючыся, што яно абвугліцца і выпацкаецца ў попеле, як гэта здаралася, калі яго гатавалі на вуголлі.

У адрозненне ад звычайнага вогнішча агмень на многа менш дыміў, бо ў ім можна было падтрымліваць гарэнне з невялікім полымем. Адначасова зберагалася дэфіцытнае паліва. Дроў амаль зусім не было, і людзі ў якасці асноўнага паліва выкарыстоўвалі косці ўпаляваных звяроў: мамантаў, валасатых насарогаў, зуброў, першабытных быкоў, мядзведзяў, дзікіх коней, пясцоў.

Калі глядзіш на прымітыўныя крамянёвыя прылады жыхароў Бердыжскай і Юравіцкай стаянак, бярэ здзіўленне: як яны маглі выжыць ва ўмовах надзвычай суровага клімату і вечнай мерзлаты? Поўнач Беларусі ў той час была закута ў глухі панцыр магутнага ледавіка. А на Палессі, там, дзе цяпер шумяць лясы, толькі дзе-нідзе рос хмызняк ды ўзвышаліся невялічкія купкі чэзлага алешніку, асінніку і бярэзніку. Сярэднегадавая тэмпература была амаль на сем градусаў ніжэйшая, чым сучасная. Маразы ўзімку нярэдка даходзілі да 50°. Калі ўздымалася завіруха, выў шалёны вецер, мароз займаў дых, а ў снежнай кудасе чалавек губляўся, як кінутая ў стог сена іголка. Людзі ратаваліся ў занесеных снегам буданах і адчувалі сябе няблага, магчыма, нават утульна.

Аўтару гэтых радкоў давялося ў вайну, якраз

у калядныя маразы, некалькі дзён пражыць у курані з жэрдак і дзёрну, які абаграваўся дакладна такім жа першабытным агменем. Спалі на засланым нейкімі лахманамі сене, перацёртым шматлікімі начлежнікамі амаль у пыл. Але на мулкі сяннік ніхто не звяртаў увагі, застылыя на пастах партызаны былі рады цяпельцу, а ў курані было цёпла, нават горача. Вось толькі дужа дапякаў дым. Да слёз рэзала ў вачах, казытала ў горле. Але калі чалавек ляжаў ніцма або нават абапершыся на локаць, дым амаль не дакучаў, яго густыя шэрыя космы слаліся дзесьці каля 60 сантыметраў над долам. Вось так старадаўняе прыстасаванне верна служыла людзям і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, даючы прытулак у непагадзь, ратуючыся ад карнікаў. Карысталіся ім і бортнікі, паляўнічыя, рыбакі, а яшчэ раней— буднікі і гутнікі.

Але для ўсіх іх курэнь з такім агменем служыў часовым прыстанішчам. Для жыхароў Бердыжскай і Юравіцкай стаянак ён быў сталым месцам жыцця і ўлетку, і ўзімку. Тут яны адпачывалі, гатавалі ежу, майстравалі розныя прылады, гадавалі дзяцей. Але можна з упэўненасцю сказаць, што і яны, гэтыя смелыя, дужыя, вынослівыя і непераборлівыя людзі, не змаглі б выжыць на берагах Сажа і Прыпяці ў тагачасных умовах без агню. А з ім яны не толькі жылі, але і развівалі культуру: удасканальвалі прылады працы, зброю, спосабы паляўніцтва і лоўлі рыбы.

Страта агню, нават адна думка аб гэтым, прыводзіла першабытнага чалавека ў роспач, бо ён добра ведаў, што такое для яго агонь і што будзе, калі ён згасне. Адчуванне людзей старажытнакаменнага веку, якія страчвалі агонь, добра паказаў Роні Старэйшы ў сваёй надзвычай цікавай кнізе «Барацьба за агонь»;

«У цёмную ноч беглі уламры, ашалеўшы ад пакут і стомы; усе іх намаганні былі марнымі перад няшчасцем, якое іх спасцігла: агонь быў мёртвы! Яны падтрымлівалі яго ў трох клетках. Па звычаю племені, чатыры жанчыны і два воіны кармілі яго і ўдзень і ўночы.

Нават у самы цяжкі час падтрымлівалі яны ў ім жыццё, ахоўвалі ад непагадзі, пераносілі яго цераз

рэкі і балоты; сіняваты пры святле дня і чырвоны ноччу, ён ніколі не пакідаў іх. Яго магутнае аблічча адганяла львоў, пячорных і шэрых мядзведзяў, мамантаў, тыграў і леапардаў. Яго чьхрвоныя зубы баранілі чалавека ад вялізнага страшнага свету; усе радасці жылі толькі каля яго. Ен выцягваў з мяса смачны пах, рабіў цвёрдымі канцы рагацін, прымушаў расколвацца камяні, ён падбадзёрваў людзей у лясной глухамані, бязмежнай саванне, у глыбіні пячор. Гэта быў бацька, абаронца, збавіцель; калі ж ён вырываўся з клеткі і пажыраў дрэвы, ён рабіўся больш жорсткім і дзікім, чым маманты.

I вось ён мёртвы! Вораг разбурыў дзве клеткі; у трэцяй жа, ацалелай пад час уцёкаў, агонь слабеў і паступова памяншаўся. Ен быў такі слабы, піто не мог есці нават балотнай травы; ён дрыжаў, як хворая жывёла, ператварыўшыся ў невялікую казяўку чырвонага колеру, і кожны подых ветру пагражаў яго патушыць... потым ён наогул знік...

Уламры адчулі ўсю глыбіню няшчасця. Яны зразумелі, што іх нашчадкам пагражае гібель...»

Нельга не заўважыць, іпто уламры лічаць агонь жывой істотай. Каб жыць, ён, як і чалавек, павінен быў есці. Найболып любіў сухую і мяккую ежу, якую глытаў літаральна на вачах, калі ж яна была сырой, сердаваў, незадаволена шыпеў і пырскаў ва ўсе бакі іскрамі. Меў ён і свой характар. Пераважна быў лагодны, шчодра дзяліўся з людзьмі сваім дзівосным цяплом, але калі быў гнеўны, дык не ведаў літасці, усё, іпто траплялася пад рукі, знішчаў дашчэнту. Ачалавечванне агню — гэта не плод мастацкай фантазіі пісьменніка, а вынік глыбокага ведання гісторыі.

Старажытны чалавек сапраўды адушаўляў агонь, надзяляў яго асаблівасцямі свайго характару. Ен з дзіцячай непасрэднасцю верыў, што жывёлы, расліны і з’явы прыроды валодаюць чалавечымі ўласцівасцямі — думкамі, пачуццямі, воляй. У навуцы такая форма светаўспрымання атрымала назву антрапамарфізму'. Узнікла яна на пэўнай стадыі развіцця мыслення як першапачатковая сістэма

1 Навуковы тэрмін, які складаецца з грэч. антропас — чалавек і м о р ф е — від, форма.

светапогляду старажытнага чалавека, якая грунтавалася на адсутнасці сапраўдных ведаў і фантастычных уяўленнях нашых далёкіх прашчураў. Наіўных, але не пазбаўленых выдумкі і паэзіі.

Веды аб вераваннях, перакананнях і поглядах першабытных людзей мы чэрпаем з міфалогіі і фальклору народаў свету. Гэта сапраўдная скарбонка найцікавейшай інфармацыі пра жыццё мінулых пакаленняў. У міфалогіі аўстралійцаў, папуасаў, бушменаў, напрыклад, поруч з фантастычнымі матывамі суседзяць праўдзівыя звесткі аб духоўнай і матэрыяльнай культуры. У шырока распаўсюджаным паданні пра Першы Агонь расказваецца не толькі пра легендарных герояў, што адарылі людзей агнём, але і аб атрыманні агню ад пажару і здабыванні яго трэннем каменя і дрэва.

Другой навуковай крыніцай дакладных звестак аб сівой мінуўшчыне з’яўляюцца непасрэдныя назіранні вучоных за штодзённым побытам першабытных людзей. Магчыма, некаторыя чытачы адразу яе павераць гэтаму, маўляў, яшчэ не прыдумана машына часу, на якой можна было б падарожнічаць з адной гістарычнай эпохі ў другую. Націснуў патрэбную кнопку — і ты сядзіш на мамантавым пазванку ў коле паляўнічых Юравіцкай стаянкі і за абедзве шчакі ўплятаеш добры кус смажанага мяса толькі што ўпаляванага двухрогага валасатага насарога з густой цёмна-рудой поўсцю. Чаўкаюць сківіцы, смачна хрумсцяць косткі. Зубы прагна рвуць духмяную свежыну...

Зразумела, такога не магло быць. Час рухаецца толькі ў адным напрамку і не мае адваротнага ходу. Але, тым не менш, многім вучоным пашчасціла пабываць у самым што ні ёсць каменным веку і на свае вочы пабачыць тагачаснае жыццё чалавека. Справа ў тым, што некаторыя народы з прычыны сваёй геаграфічнай аддаленасці, ізаляванасці аказаліся ў баку ад магістральнага шляху развіцця чалавецтва і на працягу тысячагоддзяў варыліся, як кажуць, у сваім саку. У такім становішчы, напрыклад, апынулася культура тасманійскіх абарыгенаў, якія поўнасцю загінулі ў барацьбе з белымі каланізатарамі. На мяжы XIX—XX стагоддзяў жыццё на востраве Тасманія і прылеглых

астравах знаходзілася на ўзроўні позняга палеаліту і было сапраўдным Эльдарада' для еўрапейскіх этнографаў, фалькларыстаў і антраполагаў.

У тасманійцаў, як у многіх народаў, гаспадыняй агменю была жанчына. Яна клапацілася аб паліве, падтрымлівала агонь, варыла ежу. Дарэчы, у шмат якіх раёнах зямлі і ў нашы дні каля 300 мільёнаў чалавек яшчэ жыве ва ўмовах першабытнаабшыннага ладу. Пра існаванне некаторых плямён да нядаўняга часу мы наогул нічога не ведалі. А хто скажа, колькі іх яшчэ жыве ў непраходнай сельве Паўднёвай Амерыкі, джунглях Афрыкі і Гвінеі? Старонкі часопісаў і газет абляцела сенсацыйная вестка: экспедыцыя італьянскіх вучоных знайшла ў маладаследаванай частцы вострава Новая Гвінея ажно некалькі пасяленняў людзей, пра якіх ніхто не ведаў. Жывуць яны выключна з паляўніцтва, рыбнай лоўлі, збірання ядомых карэнняў, карыстаювда каменнымі прыладамі, падобнымі на тыя, якія былі ў нашых продкаў шмат тысяч гадоў назад, у эпоху палеаліту.

Водгукі адушаўлення прыроды першабытным чалавекам, у тым ліку і агню, захаваліся і ў нашай мове. Возьмем безасабовыя дзеясловы «грыміць», «бліскае», «прыпякае», «запаліла». Што яны сабою ўяўляюць? Падручнік адносіць да іх дзеясловы, дзеянне якіх не звязана з асобай, з тым, хто яго выконвае. Але мы ведаем, што ў прыродзе нічога само па сабе не адбываецца. Без старонняй сілы ніводзін камень не ссунецца з месца нават на адну тысячную міліметра. Адкуль жа тады пайшлі безасабовыя дзеясловы, як яны ўтварыліся? Каб лепш зразумець іх паходжанне, зробім мініэкскурсію ў гісторыю вераванняў чалавека.

Першабытныя людзі не разумелі сапраўднай сутнасці нават самых звычайных на сучасны погляд з’яў прыроды. Яны не ведалі, чаму на змену дня прыходзіць ноч і, наадварот, чаму ўзыходзіць і заходзіць сонца, а яго месца на небе займае месяц, часам круглы, як вока маманта, а часам вузенькі і сагнуты, быццам заечае рабро. Чаму ідзе дождж, а іншым днём град або снег, чаму маланкі паласуюць

1 Краіна казачных багаццяў і дзівосаў, неабмежаваных магчымасцей.

у навальніцу неба і асвятляюць зямлю ярчэй вялікага купальскага агню, чаму грукаціць гром, а вецер, які невядома адкуль бярэцца, мае неймаверную сілу і з каранямі выварочвае магутныя дубы, і яны з цяжкім стогнам валяцца долу. Бясконцыя «чаму» ўзнікалі на кожным кроку і прыгняталі чалавека немагчымасцю знайсці вычарпальны адказ. Невядомасць напаўняла ўсю яго безабаронную істоту трывогай і страхам. Няўпэўненасць выклікала цьмянае прадчуванне бяды, якое не пакідала яго ні ўдзень, ні ўночы.

Веды першабытных паляўнічых і рыбаловаў абмяжоўваліся вузкім колам чыста практычных патрэб, іх было недастаткова для разумення ўсяго таго, што адбывалася навокал. I чалавек прыйшоў да адзіна магчымага ў тых умовах і пры тым узроўні ведаў вываду: усё вакол адбываецца па волі таямнічай стыхіі. Ен атаясамлівае яе са звышнатуральнымі сіламі, шматлікімі добрымі і злымі духамі, а пазней з багамі. У тыя часы, калі людзі адушаўлялі розныя праявы прыроды, безасабовых дзеясловаў у мове не было. Пацвярджаецца гэта тым, што адны і тыя ж формы такіх дзеясловаў маюць і безасабовае, і асабовае значэнне. Напрыклад, грыміць за лесам — гром грыміць; у дзеда Петрука запаліла гумно — маланка запаліла дрэва. Калісьці даўным-даўно сучасныя безасабовыя дзеясловы, як і ўсе іншыя, у мове мелі дзейнік, а ў жыцці — асобу, якая выконвала дзеянне. Але ў ролі яе, выканаўцамі дзеяння, выступалі нябачныя і ўсемагутныя духі і багі.

Яны нібыта моцна гневаліся, калі іх называлі па імені. Каб не нашкодзіць сабе і пазбегнуць бяды, першабытныя людзі імкнуліся ўлагодзіць і заручыцца падтрымкай духаў. Забаранялася ўспамінаць сапраўдныя імёны багоў. Парушэнне забароны, па шчыраму перакананню тагачаснага люду, непазбежна выклікала цяжкія вынікі і нават смерць. У размовах паміж сабою, каб перахітрыць таго ці іншага духа, яго называлі іншасказальна або ўжывалі займеннікі: ён грыміць, сам грыміць, той, які грыміць. 3 цягам часу неабходнасць у такой маскіроўцы адпала і пачалі проста гаварыць: грыміць. На адсутнасць асобы дзеяння ў безасабовых сказах вельмі чуйна рэагуюць дзеці. Пачуўшы выраз:

«Hy, i грыміць y полі сёння!», яны абавязкова перапытаюць: «Хтогрыміць?» Мы адкажам: «Гром». Хрысціянін сказаў бы: прарок Ілля, язычнік — Пярун, а далёкі прашчур з каменнага веку назваў бы, пэўна, імя якога-небудзь духа. А мы кажам «імжыць», «світае» і не задумваемся, чаму і як гэта адбываецца, а толькі канстатуем стан надвор’я.

Усё таямнічае, незразумелае, загадкавае першабытны чалавек не толькі адушаўляў, але і абагаўляў. Асабліва тое, што было для яго важным, ад чаго залежала жыццё племя і кожнага супляменніка. I адно з першых месцаў у пантэоне старажытных людзей, безумоўна, належала агню, той прыроднай стыхіі, без якой жыццё ў Еўропе, а можа, нават у Афрыцы, было б немагчымым. «Агню няма — кораня няма, чалавек прападзе»,— гаварылі кеты. Міфы шматлікіх народаў пераканаўча сведчаць, што агонь быў спрадвеку звязаны не толькі з жытлом і агменем, але і з’яўляўся сімвалам роду, племені і жыцця. Гісторыя не ведае ніводнага народа, які на пэўным этапе свайго развіцця не надзяляў бы агонь надпрыроднымі ўласцівасцямі. Вытокі абагаўлення агню губляюцца дзесьці ў прадонні каменнага веку.

Пакланяліся яму і плямёны крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Жыжаль (Жыж) — займаў адно з ганаровых, калі не галоўных, месцаў у пантэоне багоў далёкіх продкаў беларусаў. Яны верылі ў яго жыватворную і ачышчальную моц, прыносілі яму ахвяры. Яшчэ ў XII стагоддзі вядомы старажытнабеларускі пісьменнік Кірыла Тураўскі заклікаў сваіх землякоў не абагаўляць стыхію, сонца і агонь.

Перажыткі ўкаранелых сярод насельніцтва Палесся язычніцкіх вераванняў яшчэ ў той ці іншай форме бытавалі сярод беларускага сялянства ў канцы XIX стагоддзя. Жыжу ахвяравалі першы сноп жыта новага ўраджаю, які спальвалі перад малацьбой. Жывым агнём абносілі ў час эпідэмій вёскі, палеткі, калі ім пагражала засуха або вымаканне. Агнём лячылі — выпальвалі рожу. У дзяцей з маленства выхоўвалі павагу да агню, палохаючы ім: таму, хто плюе ў агонь, апрышчыць язык. Сёння, зразумела, гэтаму ніхто не верыць, але дагэтуль ніхто не плюе ў зіхатлівае полымя вогнішча.

Як сімвалічны атрыбут агонь уваходзіў у шматлікія святочныя абрады і рытуалы. Сапраўдным святам агню амаль ва ўсіх народаў, у тым ліку і беларусаў, было Купалле. Першае па часе пісьмовае ўпамінанне пра Купалле належыць Квінціліяну Цыцэрону (102—43 гг. да нашай эры). У адным з лістоў да свайго брата ён пісаў з Брытанскіх астравоў пра свята Гранія, бога сонца, якое ў дзень летняга сонцастаяння адзначалі брыты. Акадэмік Б. А. Рыбакоў на падставе вывучэння шматлікіх гістарычных матэрыялаў, у тым ліку і археалагічных, прыйшоў да высновы, што першае рытуальнае вогнішча ўзвілося залацістымі космамі ў зорнае неба не менш як тры тысячы гадоў таму назад. 3 часам Купалле стала самым любімым святам у Еўропе. У літоўцаў гэта Лонінес, у латышоў — Ліго, у беларусаў і ўкраінцаў — Купалле, у французаў — Сен-Жан, у італьянцаў — Сан-Баціст, у іспанцаў — Сан-Хуан, у англічан — Сент-Джон і г. д.

Хрысціянская царква вельмі варожа ставілася да святкавання Купалля і ўсялякімі спосабамі імкнулася выкараніць яго са свядомасці народа. 3 царкоўных амбонаў, з пасланняў праваслаўных і каталіцкіх іерархаў свята ганьбавалася, як толькі было можна. Яго называлі д’ябальскім заняткам, а тых, хто яго святкаваў,— іпалёнымі вар’ятамі. Вось, напрыклад, як характарызаваў народнае свята Густынскі летапіс: «Сему Купалу, бесу, яшчэ і донынь... неразумныя памяць ушаноўваюць, наченше іюня 23 дня... звечара збіраюцца прастая чадь, обоего полу, і соплетаюць сабе вянцы з зелля, або карэння, і, аперазаўшыся быліем, раскладваюць агонь... і, узяўіпыся за рукі, ходзяць вакол гэтага агню, спяваюць свае песні... потым цераз гэты агонь пераскокваюць ».

Але як не імкнуліся царкоўнікі выкараніць купальскае свята, гэта ім не ўдалося: зыркае полымя купальскіх вогнішчаў і цяпер штогод у мігатлівым россыпе зіхатлівых іскрынак узвіваецца ў ноч летняга сонцастаяння ў абсыпанае зоркамі неба. Жывучасць Купалля, якое ўжо даўно страціла сваю язычніцкую аснову, тлумачыцца тым, што ў ім, як пісаў вядомы рускі вучоны П. Бяссонаў, «сабрана ўсё, што толькі ёсць для беларускіх сялян з самага

святочнага, таямнічага, захапляльнага, радаснага і гуллівага на працягу ўсяго лета».

Нічога містычнага няма і ў самім слове «Купала». Сучасныя даследчыкі, прынамсі, такія вядомыя, як акадэмік Б. Рыбакоў, А. Ліс, В. Мартынаў і іншыя, звязваюць паходжанне назвы свята з агнём, з купальскім вогнішчам. На Палессі дагэтуль яшчэ дзенідзе агонь называюць купалам: «Купалу запаліў, гарэла купала, расклаў купалу». Пра тое ж сведчыць і фальклор: «...дзеўка агонь раскладала, хто гэта купалу разлажыў».

У найбольш архаічных міфалагічных сюжэтах месцам знаходжання Жыжа з’яўляецца пекла. Згодна паданняў беларусаў, ён звычайна павольна блукае па апраметнай, вывяргае з сябе агонь і грэе зямлю. Але ў гневе няма болып страшнейшага за яго. Вырваўшыся на паверхню, ён паліць усё запар: лясы, траву на лугах, збожжа ў полі, вёскі, выселкі і хутары. Нярэдка яго ахвярамі становяцца і людзі. Калі ў якой-небудзь мясцовасці часта здараліся пажары, яшчэ ў XIX стагоддзі гаварылі: «Жыж унадзіўся».

У нашы дні памяць аб гэтым богапакланенні агню захавалася толькі ў паданнях і ў мове. Ад асновы яго імя ўтварыўся цэлы лексічны куст слоў, значэне якіх непасрэдна або асацыятыўна пераклікаецца з усім нам вядомымі ўласцівасцямі агню: жыжа (дзіцячае) — агонь, жыгала — жук-крывасмок і шворан для прапальвання дзірак ў дрэве і костках, жужаль — шлак і паразіт-крывасмок, жыгучка — куслівая асенняя муха, крапіва, жыгунец — павойная расліна. Ад Жыжа паходзяць і словы «джала, джаліць, джагануць». Нават назвы рэчак і балот з крынічнай, да пякучасці халоднай вадой маюць прамую сувязь са старадаўнім богам агню: Жыгянка, Жыгулянка, Жыжма. Як бачым, нічога ў гісторыі народаў бясследна не знікае. Пры ўдумлівым падыходзе да культурнай спадчыны заўсёды выяўляецца сувязь сучаснага з мінулым. Нават тое, што мы па сваёй недасведчанасці часта лічым вынікам фантазіі нашых прашчураў, можа ўтрымліваць водгукі рэальнага жыцця.

У перажытачнай форме пакланенне агню дайшло на Беларусі ажно да пачатку XX стагоддзя. На

Палессі, напрыклад, па дадзеных беларускага этнографа I. А. Сербава, існаваў старыжытны звычай абнаўлення агню. Штогод перад Купаллем ва ўсіх хатах туіпылі агонь, ды так, каб не засталося ніводнай іскрынкі. Затым усе без выключэння, дарослыя, старыя і малыя, мыліся, апраналі святочнае белае адзенне і са спевамі ішлі ў лес.

На паляне працэсія выцягвалася ў ланцужок, і кожны, праходзячы каля чорнай выгарыны ад леташняга вогнішча, кідаў у яе прынесенае з дому паліва — адслужыўшыя свой век граблі, расколаныя начоўкі, кавалкі дошак, пагрызеныя мышамі сявенькі, старыя брылі, стаптаныя лапці. Усё непрыдатнае да ўжытку. He адставалі ад дарослых і дзеці. Кожны з іх што-небудзь ды прыносіў: скручаны лапік бяросты, адшчэпленую ад смалістага карча лучынку...

Старэйшына высякаў кавалак ясеню і спыняўся ля дуплістай вярбы, якая выбегла на паляну і ссохла тут у самоце. Высокі, з хударлявым тварам, зарослым да самых вачэй сівым валоссем, ён стаяў прама і нешта шаптаў. Чуліся толькі асобныя словы: «сонейка», «Пярун», «барані нас», «жывы агонь», «маланка»... Затым ён тройчы абыходзіў вакол вярбы, прыладжваўся і пачынаў шморгаць ясеневым цурбалкам па бялёсай паверхні ствала, ачышчанага ад кары, вярбы-сухастоіны.

Заспявалі жанчыны. Старадаўняя мелодыя павольна паплыла па паляне, настройваючы ўсіх прысутных на адну эмацыянальную хвалю. Як толькі загучала песня, твары мужчын застылі ва ўрачыстай напружанасці. Нараджэнне агню з халоднага дрэва не ўкладвалася ў свядомасці людзей, а ўеё невядомае і таямнічае не толькі здзіўляе, але і палохае. Усе ўважліва сачылі за кожным рухам старога. Яго рукі, аплеценыя, бы карэннем, вузлаватымі жыламі, з упартасцю рухаліся ўзад і ўперад. Ад поту зліпліся валасы, узмокла на спіне кашуля, а стары ўсё пілаваў і пілаваў, ды журботна гучала песня-закліканне:

У дрэве ясені-вярбе

Агонь жыве, агонь жыве.

Выйдзі, вогнік малады, Каб не зналі мы бяды, Каб шчаслівымі былі.

Чуеш, дамавік гукае: — А гу-гу-гу, агонь, У-у-у-у, жывы!

Ужо тройчы гукалі агонь, а яго ўсё не было. Хмурнелі мужчыны, жаласна спявалі жанчыны. Угневаўся агонь, відаць, абразілі чымсьці. Раптам песня абарвалася, натоўп калыхнуўся і інстынктыўна падаўся ўперад: з-пад рук старэйшыны паказаўся белаваты дымок, а на абвугленай паверхні разагрэтай трэннем драўніны замігцела сіненькая кропачка ледзь бачнага пры дзённым святле агеньчыка. Бездапаможны і кволы, ён баязліва трымцеў, бы самотная павуцінка на ветры. Стары хуценька паднёс да яго пучок танюткіх берасцяных пялёсткаў. Агеньчык пераскочыў на бяросту і, упадабаўшы яе, вясёлым матыльком затрапятаў чырвонымі крылцамі.

Неўзабаве сярод паляны шугала і гуло, раскідаючы ва ўсе бакі іскры, вялізнае вогнішча.

— Жывы агонь! Зніч! — радасныя воклічы скаланулі лес, і дзесьці ў непралазных нетрах гушчару адгукнулася працяжнае рэха: «Зн-і-ч! Зн-і-ч!»

Як толькі сонца перайшло зеніт і схілілася да захаду, людзі пачалі паволі разыходзіцца. Дадому яны вярталіся з новым агнём. Жанкі неслі запаленыя ад вогнішча лучынкі, клапатліва прыкрываючы зіхатлівыя язычкі полымя далонямі.

Часам, калі агонь упарціўся, не хацеў ісці да кагонебудзь у хату і тух па дарозе, усе сямейнікі засмучаліся, бо гэта лічылася нядобрым знакам.

У сярэдзіне XIX стагоддзя такім жа старажытным спосабам абнаўлялі агонь у міжрэччы Случы і Пцічы, але не штогод, а толькі пад час стыхійных бедстваў, эпідэмій, пошасці на жывёлу, засухі.

Рытуальны звычай здабывання агню трэннем існаваў не толькі ва ўсходніх славян. Немцы, англічане, шатландцы, шведы да нядаўняга часу верылі ў чароўную сілу агню і называлі яго «Notfeur». Цераз стадыю пакланення і веру ў надзвычайную сілу агню прайшлі ўсе народы свету. Нават і ў наш час у Паўднёвай Афрыцы старэйшына бечуанаў запальваў у сваёй хаціне агонь, а члены племені неслі яго ў сваё жытло.

Пярун. Фігурка, знойдзеная каля Вільні. Бронза. Вышыня — 13,2 см.

Як бачым, старажытная тэхніка здабывання агню трэннем дайшла да нашага часу ў язычніцкіх звычаях і абрадах, удзячная памяць аб першай вялікай перамозе чалавека над прыродай працягвае напаўсвядома жыць ў народных паданнях, у рэштках язычніцка-міфалагічніх успамінаў народаў свету.

У канцы III тысячагоддзя да нашай эры ў пантэоне багоў на першае месца пачынае выходзіць бог буры, маланкі і грому Пярун, якога рамейскі гісторык і пісьменнік V—VI стагоддзяў Пракоп назваў «творцам маланкі». На Беларусі было распаўсюджана паданне, што агонь на зямлю трапляе з маланкамі, а яны выскокваюць з-пад капытоў каня, на якім Пярун імчыцца па небе. Міфы малююць Перуна заўсёды з каменнымі, а пазней бронзавымі стрэламі ў руках.

Правадырам плямёнаў і военачальнікам дружын, улада якіх значна ўзмацнілася ў часы ваеннай дэмакратыі, патрэбны быў моцны бог, бог-адзінаначальнік. У аснове імкнення вярхоў да монатэізму, адзінабожжа, ляжаў прынцып: «Адзін бог на небе, адзін уладар на зямлі». I такім богам стаў Пярун.

Прускае капішча Перуна ў Ромаве.

Ананімны аўтар рукапісу XII стагоддзя «Слова аб тым, як язычніцкія народы пакланяліся ідалам і прыносілі ім ахвяры» пісаў, што ўсходнія славяне пачалі маліцца галоўным чынам Перуну, але не зракліся цалкам ранейшых багоў. Узнікненне культу Перуна-ваяўніка акадэмік Б. А. Рыбакоў, вядомы знаўца язычніцтва старажытных славян, адносіць да пратаславянскай эпохі з яе захопамі і прымусовай каланізацыяй тэрыторый іншых народаў. Паступава бог-грамавержац становіцца вярхоўным боствам многіх народаў: у індусаў — Параджаньня, у кельтаў — Пяркуня, у літоўцаў — Пярконас, у латышоў — Пярконс, ва ўсходніх славян — Пярун.

Сярод багоў, пералічаных «Аповесцю мінулых часоў», датаванай 980 годам, Пярун названы першы. На капішчы стольнага горада Кіева яго статуя

Славянскае капішча Перуна ва ўрочышчы Пярынь паблізу Ноўгарада. X ст. Рэканструкцыя.

з сярэбранай галавой і залатымі вусамі займала цэнтральнае месца і ўзвышалася над статуямі астатніх пяці ідалаў: Хорса, Дажбога, Стрыбога, Семаргла і Макошы. У пэўным сэнсе Перуна можна назваць і богамдыпламатам. Ен першы з багоў прыпісаўся ў дыпламатычных дакументах, што рэгулявалі адносіны паміж Візантыяй і Кіеўскай Руссю. Пры заключэнні міру ў 907 годзе «Алег, стаўшы на роту, і мужы яго...

кляліся зброяй сваёй і Перуном, богам сваім». Праз 38 гадоў, у 945 годзе, Ігар заключыў дагавор з візантыйскім імператарам. Як сведчыць тэкст, у склад кіеўскага пасольства ўваходзілі хрысціяне, мяркуючы па прозвішчах — варагі, і язычнікі. Першыя прыносілі прысягу ў саборнай царкве святога Іллі, а другія прысягалі імем Перуна.

У гаях, ля рэчак і азёраў у гонар уладальніка маланкі і грому будавалі адмысловыя свяцілішчы, або капішчы (ад старажытна-славянскага «капь», «кіпь» — скульптура, ідал, балван). Адно з іх па паданню знаходзілася на беразе Валовага возера, што пад Полацкам. Другое адкрыта археолагамі ў 1969 годзе каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна. Найболып захавалася і цалкам раскапана свяцілішча ў Пярыні непадалёку ад Ноўгарада. Уяўляе яно круглую пляцоўку дыяметрам 21 метр. Вакол — роў з васьмю паўкруглымі пашырэннямі для вогнішчаў. У цэнтры на дубовым пастаменце ўзвышалася скульптурная выява Перуна-грамавержца. Зверху ўсё збудаванне нагадвае васьміпялёсткавую кветку.

На Беларусі і ў Літве ідалы Перуна ставілі ў гаях пад вялікімі дубамі, і ў гонар Бога заўсёды гарэў зніч — святы нязгасны агонь. Для нязгаснага агню, як паведамляе Густынскі летапіс, нарыхтоўвалі дубовыя дровы, а «калі па нядбайству служкі агонь

Рэшткі капішча на Антоклі ў Вільні. Мал. XIX ст.

гаснуў, яго без усякага суда і літасці забівалі».

Вярхоўны жрэц Крыве-Крывейта знаходзіўся пры галоўным капішчы Перуна і карыстаўся неабмежаванай уладай. Нават князі прыслухоўваліся да яго голасу. Пазней, асабліва пры Альгердзе, які княжыў у 1345—1377 гадах і сам, між іншым, быў язычнікам, духоўны ўладар прыхільнікаў Перуна паслухмяна выконваў волю гаспадара1. Па сведчанню тагачасных хронік і пазнейшых даследаванняў гісторыкаў, ён прадракаў ад імя багоў, але гаварыў тое, што яму загадваў вялікі князь.

Апошняя рэзідэнцыя вярхоўнага жраца знаходзілася на тым месцы ў Вільні, дзе ў XIV стагоддзі пабудавалі кафедральны сабор (архітэктар Лаўрынас Стуокі-Гуцявічус). 3 лютага 1956 года ў ім знаходзілася карцінная галерэя Мастацкага музея Літоўскай ССР. У 1989 годзе будынак перададзены курыі Вільнюскай архіепархіі для пераабсталявання яго ў Дом нацыі.

У XIII стагоддзі на гэтым месцы шумела вялікая дуброва, сярод якой у 1269 годзе ўзняўся галоўны храм Перуна. Манументальнае збудаванне нагадвала вонкава моцны абарончы замак. Адным толькі

1 Гаспадар — афіцыйнае найменне вялікага князя ў Вялікім княстве Літоўскім.

Кафедральны сабор у Вільні, пабудаваны на месцы галоўнага капішча Перуна.

выглядам яно выклікала павагу да грознага бога агню. Капішча мела прамавугольную форму памерам 106X71 метр і было акружана дзесяціметровай сцяной. У цэнтры пад велічэзнвім разложыстым дубам з пышнай кронай узвышаўся ідал Перуна. Алтар — месца для ахвяр і модлаў — знаходзіўся на адмысловай галерэі з дваццаццю прыступкамі, на якіх былі паказаны ўсе змяненні месяца па квадрах. У нішы сцяны гарэў Зніч — нязгасны агонь.

Побач са свяцілішчам стаяла чытырох’ярусная вежа, з якой вярхоўны жрэц абвяшчаў волю багоў. На яе месцы пазней была пастаўлена аналагічная вежа.

Перуну ўзносілі хвалу, прыносілі крывавыя ахвяры, у тым ліку і людскія. Апошняя чалавечая ахвяра ў Кіеве, як сведчыць летапіс, была прынесена ў 983 годзе, усяго за пяць гадоў да прыняцця хрысціянства. За тыдзень да перуновага дня, які адзначаўся 20 ліпеня, кідалі жэрабя на юнака ці дзяўчыну. На гэты раз выбар лёг на варагахрысціяніна Фёдара. Летапісец са скрухай піша: «I апаганілася крывёю зямля руская і гара тая». У Вялікім княстве Літоўскім апошнімі ахвярамі

Алтар Зніча.

Перуна былі тэўтонскія крыжакі, якія мячом і агнём пустошылі і крывавілі літоўскія і беларускія землі.

Падобныя звычаі і абрады са спаленнем людзей практыкаваліся амаль ва ўсіх народаў. Так, напрыклад, на язычніцкім свяцілішчы, што знаходзілася ў гаі каля Упсалы, цяпер буйнага прамысловага і культурнага цэнтра Швецыі, яшчэ ў XI стагоддзі адбываліся чалавечыя ахвярапрынашэнні.

Культ Перуна, як дзяржаўнай рэлігіі, развянчала хрысціянства: у Кіеўскай Русі ў 988 годзе пасля жаніцьбы Уладзіміра на візантыйскай царэўне Ганне, у Вялікім княстве Літоўскім у 1386 годзе пасля шлюбу Ягайлы з польскай каралеўнай Ядвігай. У Кіеве разбурылі капішча, пасеклі багоў, а Перуна кінулі ў Дняпро. У Вільні дашчэнту зруйнавалі галоўнае свяцілішча, пабудавалі на яго месцы касцёл, а вежу перарабілі на званіцу. Апошні вярхоўны жрэц, пажыўшы крыху ў Кярнове, перасяліўся кудысьці на берагі Нявяжы, дзе і памёр у 1414 годзе.

Але просты народ не адразу прыняў хрысціянскую веру і яшчэ некалькі стагоддзяў употай пакланяўся сваім багам. Царкоўнікі яшчэ доўга

скардзіліся: «...і зараз па ўкраінам моляцца яму, праклятаму Перуну». Прыняцце Кіеўскай Руссю хрысціянства, якое вяло бязлітасную барацьбу з разнастайнымі праявамі язычніцтва, не выкараніла звязаных з агнём звычаяў і абрадаў. Яны даўно ўвайшлі ў штодзённы побыт народа, зрабіліся часткай яго светапогляду і таму на працягу стагоддзяў суіснавалі з новай рэлігіяй. На Беларусі доўгі час назіралася своеасаблівае, па сутнасці, парадаксальнае становішча — дваяверства: адстаяўшы ў царкве абедню або імшу ў касцёле, беларус адзначаў свята дома, але ўжо ў язычніцкім варыянце.

Некаторыя старажытныя звычаі і абрады ў змененай і пераасэнсаванай форме дажылі да XX стагоддзя, а некаторыя бытуюць у народзе і ў наш час. Як далёкі і цьмяны водгук ахвярапрынашэнняў на Беларусі яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя дзе-нідзе палілі чучала ведзьмы, абнаўлялі агонь, збіраліся вакол яго.

Шмат якія звычаі і абрады канчаткова страцілі сувязь з культам агню і пераўвасобіліся ў жартаўлівыя забавы і гульні. У гэтых адносінах надзвычай яскравае Купалле — адно з найстаражытнейшых і цесна звязаных з агнём свят. Як і ў мінулым, так і цяпер яго адзначаюць вогнішчамі, спусканнем вогненных колаў са схілаў гор і пагоркаў. Адкінь усё гэта — і Купалле страціць сваю прывабнасць і толькі яму ўласцівае аблічча. Гэта тлумачыцца не нейкімі рэлігійнымі ўяўленнямі сучаснага чалавека, а высокімі эмацыянальнымі і эстэтычнымі ўласцівасцямі агню. Другой асаблівасцю агню з’яўляецца яго грамадскае значэнне. Асабліва гэта датычыцца вогнішча, ля якога збіраецца пэўнае кола людзей. А агмень стаў сімвалам роднай хаты, сям’і. Вось чаму і сёння чалавек шырока выкарыстоўвае ў якасці рытуальных сімвалаў агонь. Ен палае ў піянерскіх кастрах, на магіле Невядомага салдата, гараць паходні ў час карнавальных шэсцяў. Да нашага часу захавалася і паняцце «чыстага агню». Алімпійскую паходню запальваюць на зямлі старажытнай Алімпіі ад сонца пры дапамозе адмысловай люстры.

Нават хрысціянская царква, якая з зацятай

упартасцю і шалёнай жорсткасцю ганьбіла і выкараняла паганае язычніцтва, уключыла агонь у свой рытуал і назвала яго «святым агнём». Болып таго, царкоўнікі перанялі ў язычнікаў і здабыванне «чыстага агню» старажытным спосабам. Як гэта ні дзіўна, але яшчэ ў XIX стагоддзі ў Германіі, Аўстрыі і некаторых паўднёва-славянскіх землях святары высяклі «новы агонь» на могілках або каля цэркваў, а парафіяне запальвалі ад яго свечкі і неслі іх дадому.

Ну, а што сталася з усемагутным Перуном? Які спасціг яго лёс?

Хрысціянская царква, хутка пераканаўпіыся ў прыхільнасці простага люду да старадаўнасці, зрабіла, як кажуць, ход канём. Яна ўключыла значную частку язычніцкай абрадавай сімволікі ў свае рытуальныя атрыбуты: звычай фарбаваць яйкі ў чырвоны колер, напрыклад, прыстасавала да вялікадня, а прадвесніцу абуджэння жыцця, прыгажуню вярбу,— да вербнай нядзелі, якая атрымала сваю назву ад язычніцкай вербніцы. Наогул, вярба, як і дуб, карысталася ў нашых продкаў асаблівай павагай. Яе здольнасць прыжывацца і выжываць у самых неспрыяльных умовах проста здзіўляючая. Утыркні ў зямлю галінку — праз год-другі зазелянее, зашуміць на ветрыку кучаравая шапка маладога дрэўца. Таму, мабыць, і ўзнікла паданне, што менавіта ў гэтае дрэва ператварылася багіня ўрадлівасці. Царкоўнікі, доўга не думаючы, павесілі на вярбе абраз маткі боскай і цешыліся, што народ моліцца перад ёй, а народ радаваўся, што не забараняюць маліцца перад вярбой.

3 гэтай жа мэтай ля крыніц, камянёў, у гаях, на капішчах паставілі каменныя крыжы, а язычніцкіх багоў падмянілі хрысціянскімі двайнікамі: Купалу — Іванам Хрысціцелем, Вялеса, «скотьего бога»1, святым Уласам і г. д. На калясніцу ваяўнічага Перуна пасадзілі праставатага старога з шырокай лысінай і сівой барадой да пояса, усім вядомага прарока Іллю. У фальклоры прасочваецца выразна

1 Стараславянскае слова «скот» амаль да сярэдневякоўя абазначала не толькі свойскую жывёлу, але і маёмасць, грошы, багацце. Адсюль: «скотнік» — фінансавы чыноўнік, «скотніца» — казна.

паблажлівае стаўленне да яго, як да дзівака. Такім ён паўстае і ў наступнай небыліцы:

«Глядзі,— навучаў бог Іллю пры размеркаванні абавязкаў паміж прарокамі,— будуць людзі прасіць дождж, не марудзь, палівай як належыць».

Глухаватаму Іллі замест «прасіць» пачулася «касіць», і ён, не ведаючы будзённай сялянскай ісціны, іпто «дождж летняй парой — на сена гной», як толькі заўважаў у руках вяскоўцаў косы, пачынаў бясконца ліць ваду на зямлю.

Прарастала на палетках жыта, чарнела і гніло ў пракосах сена, бедаваў народ, а Ілля цешыўся: і наказ божы выканаў, і ніхто не папракне ў скнарасці».

Але пакланенне агню і Перуну яшчэ доўга жыло ў народзе. Амаль праз 600 гадоў пасля прыняцця хрысціянства Мацей Стрыйкоўскі, аўтар вядомай «Хронікі»1, пісаў, што на Беларусі — «...насельніцтва вымярае сваё жыццё па язычніцкіх святах, і яны бліжэй яго сэрцу, чым хрысціянскія».

Мінула яшчэ 300 гадоў, і тое ж самае сцвярджае другі відавочца, пісьменнік і гісторык Ю. Крашэўскі, які скалясіў Беларускае Палессе, як кажуць, удоўж і ўпоперак. Чалавек надзвычай адукаваны і назіральны, ён быў уражаны тым вялікім шанаваннем агню і Перуна, з якім сустрэўся на Кобрыншчыне ў другой палове XIX стагоддзя. Тутэйшы паляшук, пісаў ён, нават не паварухнецца, калі загарыцца яго хата. Агонь — госць, і яго вітаюць хлебам і соллю, для чаго выносяць у час пажару накрытыя белымі абрусамі сталы. Тагачасны чалавек ведаў многа спосабаў, як пазбегнуць канфлікту з Перуном. Нельга было, напрыклад, тушыць падпалены маланкай будынак.

Сляды паўсюднага распаўсюджання культу Перуна ў мінулым можна япічэ сёння знайсці на Беларусі. Некалі, каб улагодзіць бога маланкі і грому і засцерагчы хату ад пажару, на шчытах хат ставілі крыж у коле — сімвалічны знак бога-грамавіка, сонца і агню. Часцей за ўсё грамнічны знак меў форму кола з шасцю спіцамі-праменнямі. Яго выразалі на розных, звычайна на найбольш каштоўных бытавых

1 Поўная назва «Хронікі» — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі». На беларускую мову перакладзена ў 1584 годзе.

Коўшык з «крыжам у коле» — старадаўнім сімвалам сонца і агню.

Прасніца з шасцюпрамянёвымі «грамнічнымі знакамі».

рэчах, прыладах працы, на рытуальных каўшах, дзіцячых калысках, прасніцах, парахаўніцах і шратоўнях з валовых рагоў. Грамнічнаму знаку прыпісвалі магічную ўласцівасць адводзіць ад чалавека бяду, хваробу, варожыя чары «ў зямлю цёмную, у балота гнілое, у прорву пякельную, у пні і калоды». Верылі таксама, іпто ён бароніць жытло і ўвесь гаспадарскі набытак ад пажараў, ураганаў, наездаў ліхіх людзей і зладзеяў. У народзе яго адначасова лічылі і знакам сонца.

Сонца, як невычэрпную і шчодрую крыніцу ўсяго існага на Зямлі, абагаўлялі калі не ўсе, дык, прынамсі, многія народы свету. Старажытныя егіпцяне, як вядома, называлі яго Ра. Заўсёды ласкавае сонейка ўшаноўвалі і далёкія продкі сучасных жыхароў сірыйскага пасялення Маалюля. Размепічанае за 60 кіламетраў ад Дамаска на вышыні 1620 метраў над узроўнем мора, яно вядомае не толькі тым, што тут дагэтуль гучыць жывое слова самай найстаражытнейшай у свеце арамейскай мовы, якая нават у навуковых працах да нядаўняга лічвілася мёртвай, але і тым, што тут знойдзена

невядомае раней жытло людзей. Яно высечана прымітыўнымі прыладамі ў скалістых схілах гор. На думку вучоных, самыя раннія пячоры былі заселены ўжо 300 тысяч гадоў назад. Найбольш здзіўляюць наведвальніка пісьмёны і малюнкі на столі і сценах. У адной з іх — выява сонца і старанна выразаны надпіс, які сведчыць, што людзі тут пакланяліся гэтаму свяцілу.

Развіццё культуры, як матэрыяльнай, так і духоўнай, ва ўсіх народаў мае шмат агульнага і часам да здзіўлення падобнага. Гэтая акалічнасць мае прамое дачыненне і да вераванняў. Аднолькавыя рэчы і абрады нярэдка сустракаюцца нават у такіх этнічных супольніцтвах, гістарычныя шляхі якіх ніколі не перасякаліся.

Калі меркаваць па архелагічных матэрыялах, культ сонца вызнавалі плямёны мілаградскай культуры, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яшчэ ў VII—III стагоддзях да нашай эры. Пры раскопках гарадзішчаў і паселішчаў знойдзены гліняныя прасліцы з рыскамі-праменьчыкамі вакол адтуліны для верацяна. Таму выказаная этнографам Сабаленка Э. Р. думка: «Матыў сонца ў беларускім народным дэкоры невыпадковы і, відаць, узнік тут самастойна на мясцовай аснове» — уяўляецца слушнай.

Ішлі гады, міналі стагоддзі. Разам з чалавекам змяніўся змест і агульны выгляд грамнічнага знака. У наш час ён набыў форму верхняга, радзей ніжняга, сегмента сонечнага дыска з праменнямі. Ен стаў такім, якім бывае сонца, калі летнім досвіткам яго макаўка выгляне з-за лесу, і ўсё навокал зардзіцца залацістай сонечнай яснасцю. Знак некалі грознага Перуна страціў і сваё першапачатковае магічнае значэнне. Цяпер гэта звычайны элемент дэкаратыўнага аздаблення жытла — самы любімы і самы распаўсюджаны на Беларусі. Бадай што, не знайсці такой вёскі, дзе не было б хоць адной хаты з дэкаратыўнай выявай прамяністага сонца на світанні. Пазбаўленая язычніцкай сімволікі, яна ажыццяўляе аднастайную плоскасць франтонаў вясковых і местачковых хат далёкіх нашчадкаў старадаўніх вогнепаклоннікаў.

Цьмяны адгалосак пакланення агню і культу бога

Шчыты сучасных хат з салярным дэкорам.

маланкі і грому гучыць і дагэтуль у жывой народнай мове галоўным чынам у выслоўях, такіх застылых словаспалучэннях, якія вызначаюццца здзіўляючай устойлівасцю і з веку ў век перадаюцца ад пакаленя да пакалення без змянення свайго пачатковага значэння. А гэта значыць, што ў такім жа некранутым выглядзе дайшла да нас найстаражытнейшая, а часам і адзіная інфармацыя аб асобных аспектах жыцця нашых прашчураў, пра іх адносіны да іншых людзей і да прыроды.

Паважлівыя адносіны да агню тых, хто размаўляў у даўнія часы на адной мове з намі, адлюстраваліся ў прыказцы «Хто агонь не шануе, таго ён не шкадуе». На жаль, мы часта забываем гэты наказ і не заўсёды асцярожна абыходзімся з агнём. У выніку — пажары, нават з людскімі ахвярамі. А найболып гіне дзяцей.

Вышэйшую ступень такой заганнай рысы, як злосць, нашы дзяды і прадзеды выказвалі ў параўнанні: «Злы, як Пярун». Тут і нораў чалавека, пра якога ідзе гаворка, і характар самога Перуна, а дакладней, уяўленне людзей аб ім. Калі несумленнага чалавека ловяць на якім-небудзь непрыстойным учынку і ён ад сораму моцна чырванее, у Астравецкім раёне і цяпер кажуць: «Як перуном спаліла яе — чырвоная зрабілася, калі праўду ў вочы сказалі».

Да Перуна звярталіся ў пошуках справядлівасці, як да праўдзівага суддзі, які выкрые і пакарае крыўдзіцеля. Да агню, да бога грому і маланкі звярталіся з пэўнай слоўнай формулай, названай у народзе праклёнам: «Каб цябе агні высмалілі», «Каб цябе пярун забіў, а маланка пяты пашчапала»,

«Каб цябе пярун ляснуў на голай дарозе», «Каб твае паганыя косткі пярун расцерушыў па ўсім белым свеце».

Паслухаеш такое — халодным потам ад страху абальешся. Нават калі ты ні ў якіх багоў не верыш. Сучасны чалавек успрымае такую зацятую кляцьбу як з’яву ў маральна-бытавых адносінах негатыўную. Перш за ўсё непрыемна ўражвае крыважэрнасць праклёнаў. Што трэба было зрабіць чалавеку, каб яго гэтак клялі? Спаліць чыюсьці хату? Адрачыся сваіх? Занядбаць зямлю бацькоў? Зняславіць чужую нявесту? Неабавязкова. Дастаткова было заехаць адным колам на чужы загон, выламаць кол з плота аднавяскоўца, каб раззлаваны гаспадар абрушыў на галаву «злачынцы» самыя страшэнныя праклёны. Звяртае ўвагу адна надзвычай супярэчлівая акалічнасць: цяжар праклёнаў у пераважнай большасці не адпавядае характару правіннасці або велічыні зробленай шкоды.

Няўжо людзі былі такія жорсткія і бязлітасныя, што за нейкую дробязь маглі сцерці ў парашок свайго бліжняга? Тым больш, пажадаць яму смерці?

Нехта скажа: няма чаго ламаць галаву, калі і так усё зразумела. Праклёны, маўляў, самі за сябе гавораць. Гавораць, калі іх разглядаць асобна, у адрыве ад канкрэтнага жыцця. Возьмем такую сітуацыю: маці ў запале крычыць наўздагон свайму непаслухмянаму абібоку: «Каб табе пярун ногі пасмаліў, валацуга няшчасны!» Ніхто ж не паверыць, каб маці на самай справе жадала сыну такое. Яшчэ адна сцэнка з жыцця. Жанчына гоніць уздоўж аўсянага загона карову, а яна ўпарціцца і раз за разам ускоквае ў шкоду. Маладзіца мітусіцца, бегае за наравістай красуляй, не вытрымлівае і крычыць: «Каб цябе пярун ляснуў». Зноў жа ніхто не паверыць такому праклёну.

Недарэчнасць тлумачыцца проста. Людзі па традыцыі карыстаюцца ў момант эмацыянальнага ўзбуджэння гатовымі слоўнымі формуламі, не таму, што яны з прыроды помслівыя, а таму, што не задумваюцца аб іх сапраўдным змесце. Сказаў, піто ў памяці ўсплыло, выгаварыўся — і на душы палягчэла.

У наш час ніхто ні ў якога Перуна не верыць, хаця

слова «пярун» даволі часта ўжываецца ў жывой гутарковай мове, але зусім у іншым значэнні. Імя некалі грознага бога цяпер стала сінонімам слова «гром». На Браслаўшчыне, Смаргоншчыне ды і ў іншых раёнах гавораць: «Ударыў пярун у дрэва», «Ну і паліў пярун учора», «Ад перуна хата загарэлася», «Пярун надоечы Кандратаў дуб расшчапіў зверху да самага нізу».

Вось і ўсё, што засталося ад магутнага бога маланкі і грому. У шматлікіх паданнях ён стаў міфалагічным героем, у мове — з’явай прыроды, пра паходжанне якой ведае кожны вучань. Сутыкнуліся дзве хмары з супрацьлеглымі электрычнымі зарадамі — грукне гром, і... зноў цішыня, нібы нічога і не было. Нават крышачку шкада, што не бачна ў агністым ззянні Перуна-ваяўніка. Жарт, вядома.

А цяпер зноў перанясемся ў тыя далёкія часы першабытнаабшчыннага ладу, калі чалавек толькі што прыручыў агонь, які быў святыняй, самай каштоўнай уласнасцю і нават жыццём рода. Яго пільнавалі як зрэнку вока самыя вопытныя людзі. У адных бераглі агонь старыя жанчыны, у другіх — мужчыны. Тут якраз да месца сказаць некалькі слоў аб ролі жанчыны ў першабытным ладзе. Існуе агульнараспаўсюджаная думка, што жанчына ў сівой старажытнасці адыгрывала выключна ролю захавальніцы хатняга агменю і адзіным прызначэннем яе было нараджэнне і гадаванне дзяцей, гатаванне ежы мужчынам. Навуковая міжнародная канферэнцыя ў Чарлстоне, што ў штаце Паўднёвая Караліна ЗША, адзінадушна, а там былі вядомыя ў свеце археолагі, антраполагі і філосафы, прыйшла да высновы, што шмат якія віды працы, якія дагэтуль лічыліся намі прывілеяй мужчын, выконваліся прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавечага роду. Менавіта жанчыны ўпершыню навучыліся прасці і вязаць, заклалі асновы садоўніцтва, авалодалі майстэрствам ганчарства, сплялі першы копі і пашылі першае адзенне. Прафесар антрапалогіі паўднёвакаралінскага універсітэта Дж. Джыро перакананы, што «прадстаўніцы прыгожага полу... былі аўтарамі шмат якіх вынаходстваў, якія адыгралі найважнейшую ролю ў развіцці чалавецтва».

Бясспрэчным сведчаннем высновы, да якой прый-

шла канферэнцыя, з’яўляецца неабвержны факт, што ў пераважнай большасці плямёнаў самая адказная праца, а па сутнасці, жыццё кожнага супляменніка, ад немаўляці да бездапаможнага старога, даручалася жанчыне. У паўднёваафрыканскага племені гярэра за агнём пад наглядам старэйшай жанчыны сачылі маладыя дзяўчаты, якія, нібы старажытна рымскія вясталкі', павінны былі захоўваць бясшлюбнасць і дзявоцкасць. Захаванне агню было не толькі ганаровай і адказнай, але і надзвычай цяжкай працай. Ад яго нельга было адысці ні на адну хвіліну. Яго кармілі косткамі звяроў і сухімі дрывамі і ўдзень і ўночы. Ен нязгасна гарэў шматлікія гады, а калі быць дакладным — тысячагоддзі. У кітайскай пячоры Чжоу-Коу-дзянь вучоныя знайшлі сляды вогнішча, якое, як паказала скрупулёзнае даследаванне, бесперапынна гарэла на адным і тым жа месцы на працягу больш як 500 тысяч гадоў.

Цяжка паверыць, але рытуальныя агні палаюць да гэтага часу, у нашы дні. I не толькі ў плямёнаў, што згубіліся сярод непраходных джунгляў Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і вострава Гвінеі, у якіх і цяпер існуюць прымітыўныя першаабшчынныя адносіны, а значыць, і вераванні. Гараць яны ў цывілізаваных краінах. У Індыі, напрыклад, у пасяленні Чэруўатэры, што ў штаце Керала, свяшчэнны агонь, запалены яшчэ ў 861 годзе, няспынна гарыць вось ужо 1130 гадоў запар. Падтрымлівае яго вялікая сям’я жраца Нілакандана Намбудзіры.

Пры пераходзе племені з аднаго месца ў другое агонь даводзілася браць з сабою. У адмысловых скрынках з плітняку2, а там, дзе яго не было, на пясчанай подсцілцы насілак агонь пераносілі з месца на месца. Бралі яго з сабою і ў кароткую дарогу, калі невялікая група паляўнічых адлучалася на некалькі дзён са стойбішча. Няозе, племя ва Усходняй Балівіі, рабіла гэта так: запаленыя кавалачкі сцябла кветкі матаку, якое доўга тлее пры малым доступе кіслароду, загортвалі ў свежыя лісты расліны патаху.

3 захоўваннем агню было страшэнна шмат

1 Старажытнарымская жрыца багіні агменю і агню Весты.

2 Вапняковая або пясчаная парода, якая лёгка распадаеода на асобныя пласціны.

клопату. А колькі патрабавалася паліва? Цяжка ўявіць, якая процьма згарала яго за год, за стагоддзе, за тысячагоддзе... Колькі змарнавана часу і працы на падтрымку агню толькі тады, калі можна было абысціся без яго. Напрыклад, улетку. Бязлітасна смаліць сонца, а агонь гарыць і адно за другім прагна каўтае кавалкі дрэва.

Пераканаўча можна сказаць, што ў галаве чалавека мільганула незвычайная думка: «А ці нельга атрымліваць агонь па свайму жаданню?» Магчыма, чалавек пры гэтым усміхнуўся: «Лезе ж у галаву рознае глупства». Але ён не ведаў, што кожная думка, нават самая неверагодная на першы погляд, з’яўляецца пачаткам незакончанага дзеяння, якое падсвядома ўзнікае пад уплывам яшчэ неасэнсаванай патрэбы. А патрэба, як вядома,— самы магутны рухавік прагрэсу. Паводле Ф. Энгельса, калі ў грамадстве ўзнікае тэхнічная неабходнасць, дык яна прасоўвае навуку ўперад болып, чым дзесятак універсітэтаў.

Цяпер увесь час чалавек прыглядаўся да ўсяго цераз прызму сваёй мары аб здабычы агню. Наўрад ці думаў ён пра гэта свядома, але нейкая іскрынка тлела ў яго ў галаве, і як толькі ўзнік рэальны шанц здзейсніць адкрыццё, яна, нібы кантрольная лямпачка на шчытку, успыхнула яркім святлом творчага мыслення.

Магчыма, гэта было так: чалавек майстраваў паплавок з кавалка сухой вярбы. Раптам ён ад нечаканасці падскочыў і са здзіўленнем убачыў, як з-пад свярдзёлка, якім ён пракручваў дзірку, закурыўся дымак, а сярод пілавіння зардзелася чырвоная кропачка кволага агеньчыка.

Калі і дзе адбылася гэтая знамянальная падзея ў гісторыі чалавецтва, нам невядома. На Беларусі, як лічаць археолагі нашай рэспублікі, здабыванне агню трэннем узыходзіць да мусцьерскай эпохі (100— 40 тыс. г. да н. э.), калі на стаянках каля вёсак Клеявічы Касцюковіцкага, Падлужжа Чачэрскага раёна і Свяцілавічы Веткаўскага раёна жыў папярэднік сучаснага чалавека — неандэрталец'.

1 Выкапнёвы від чалавека, які займаў у эвалюцыі чалавецтва прамежкавае становішча паміж пітэкантрапам і сучасным чалавекам. Жыў у ледавіковую эпоху (ніжні і сярэдні палеаліт).

Неандэрталец, прамежкавы від выкапнёвага чалавека паміж пітэкантрапам і сучасным чалавекам.

Але калі меркаваць па мноству спосабаў здабывання каштоўнай іскры, вынаходства агню трэннем адбылося ў розных месцах і ў розны час. Аўстралійцы да нядаўняга часу атрымлівалі яго трэннем аднаго кавалка дрэва аб другі. Малайцы і абарыгены Новай Гвінеі «пілавалі» мяккае дрэва адмысловым прыстасаваннем з цвёрдай драўніны. Жыхары Барнеа, Палінезіі і Мікранезіі ка-

рысталіся так званым агнявым плугам — церлі завостранай палачкай па выразанай у дошчачцы баразёнцы. Палінезійцы мелі на ўзбраенні яшчэ і агнявую тарку. Складалася яна з завостранага кавалка цвёрдай драўніны, якім «таркавалі» болып мяккі кавалак дрэва. У Індыі і на Барнеа была папулярная агнявая помпа. Дакладна падагнаны поршань рухаўся з канца ў канец драўлянага цыліндра да таго часу, пакуль не ўзнікала іскра і не загаралася губа.             z

Самым распаўсюджаным спосабам здабывання агню было «свідраванне» завостранай палачкай дошкі, тоўстай галіны ці проста кавалка сухога дрэва. Гэты спасаб меў некалькі варыянтаў. Найбольш дасканалым лічыўся той, у якім палачку круцілі не далонямі, а шнурком смыка ці адмысловым дрэлікам. На Беларусі, калі меркаваць па вышэй згаданаму абраду абнаўлення агню, карысталіся, прынамсі, на Палессі, агнявой пілой. Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, найбольш прыдатнымі для вырабу агнявых прылад былі ясень і вярба. I не толькі ў беларусаў. А ў іншых народаў, напрыклад, у буратаў і ў целяўтаў,— бераст і вярба. Манголы лічылі бераст і вярбу продкамі агню і ўшаноўвалі іх.

Шмат якія паўднёваамерыканскія плямёны захоўвалі агонь нават тады, калі маглі атрымліваць яго трэннем. На скрыжаваннях паляўнічых сцежак яны рабілі пад паветкамі сховішчы ад дажджу, дзе пакідалі загорнутую ў прысак падпаленую губу. Справа ў тым, што ва ўмовах вялікай вільготнасці

Здабыванне агню:

a — вогненны свярдзёлак; б — вогненная піла;

в — вогненны плуг;

г — «свідраванне» з дапамогай вяроўкі і смыка; д — вогненны дрэлік;

е — высяканне агню з камянёў.

сельвасы' здабыць агонь трэннем не заўсёды магчыма. Наколькі трапічныя лясы насычаны вільгаццю, можна меркаваць па размове нямецкага падарожніка па Афрыцы Альберта Швейцара з неграмі. Выслухаўпіы яго расказ пра лясныя пажары ў Еўропе, яны пачалі смяяцца, бо меркавалі па джунглях, якія ніколі не гараць. Іх гэтак жа, як набрынялую вадой губку, нельга падпаліць.

Чалавек істота надзвычай цікаўная. Засвоіўшы тэхніку здабывання агню, яму адразу ж закарцела даведацца, адкуль ён бярэцца ў дрэве. Звычайнае палена, здаецца, халоднае навобмацак, расшчэпіш — усярэдзіне нічога няма... Дзіва, дый годзе. I тут нястомная народная фантазія кампенсавала недахоп ведаў і стварыла цэлую галерэю міфаў аб паходжаннні і спосабах здабывання агню. Якіх іх толькі няма, і ўсе яны надзвычай прыгожыя і прасякнуты духам шчырасці і пашаны да таямнічага брата сонца. Неаднойчы ўспамінаецца пра атрыманне агню трэннем у міфалогіі аўстралійцаў, папуасаў і бушменаў. Нганасане, невялікі сібірскі народ, стварылі міф пра тое, як Зямля-Матка адарыла іх прыладамі для здабывання агню, а бяроза — першым агнём. Індзейцаў Паўночнай Амерыкі ашчаслівіў мудры кіёт, які ад багоў, што жывуць на высокіх гарах, «ведаў, як атрымаць з дрэва агонь, як церці дзве сухія палачкі, пакуль не ўзнікнуць іскры». У фінікійскіх міфах аб стварэнні сусвету згадваецца агнявы плуг. А старажытныя індусы верылі, што бог агню Агні знаходзіцца ў кожным дрэве, таму яно і загараецца пры трэнні.

Імя славутага Праметэя вядома кожнаму, але не ўсе ведаюць, што ў далёкім мінулым яно абазначала чалавека, які здабываў агонь трэннем. А ў санскрыце, літаратурнай мове старажытнай Індыі, імені Праметэй адпавядае назва палкі для здабывання агню. Выпадковасць? He, ні ў якім разе. Супадзенне імені легендарнага героя, які ўкраў для людзей у Зеўса агонь, са словамі санскрыту, звязанымі таксама з агнём, тлумачыцца тым, што грэчаская мова мае агульныя карані з індаеўрапейскімі мовамі. У сва-

1 Вільготныя вечназялёныя лясы ў трапічнай зоне Паўднёвай Амерыкі.

«Шахцёр» крэмнездабываючых шахтаў на р. Рось. Неаліт. 6—3 тысячагоддзі да н. э. Рэканструкцыя I. Чаквіна і Л. Яшанкі

яцтве с санскрытам знаходзіцца і беларуская мова. Яна таксама належыць да сям’і індаеўрапейскіх моў. Няцяжка заўважыць, што імя старажытнага індускага бога агню Агні і наша слова «агонь» — з адHa­ro моўнага гнязда. A беларускае слова «веды», якія колькі ні жыве, столькі набывае чалавек, і назва найстаражытнейшага пісьмовага помніка Індыі «Веды» маюць адно і тое ж значэнне.

Меркаванне вучоных аб адкрыцці спосабу атрымання агню ў працэсе апра-

цоўкі драўніны пры вырабе разнастайных прылад і бытавых рэчаў знаходзіць пацвярджэнне ў вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа. У запісаным у Рэчыцкім павеце этнографам Чэславам Пяткевічам паданні гаворыцца пра аднаго майстра. Гэты майстар пачаў шпарчэй соўгаць смыкам, якім круціў верацяно. Неўзабаве з-пад клінка закурыўся дымок, сухая галінка пачарнела на вачах і зага-

рэлася.

У канцы гэтага цікавага падання акрамя агульнай ацэнкі вынаходства гаворыцца і пра агонь, якім чалавек карыстаўся да здабывання яго трэннем: «Дык вось, як чалавек знайшоў справядлівы агонь, тады людзі ўсюды патушылі перунова цяпло дьі завялі свойскі агонь і з таго часу пачалі лепш жыць». Акрамя ўсяго, паданне ўтрымлівае надзвычай важную інфармацыю аб пераходзе мыслення чалавека ад міфалагічна-ідэалістычнага ўспрымання рэчаіснасці да рацыянальнага вытлумачэння з’яў прыроды і фактаў вытворчай дзейнасці.

Аднак здабыванне агню трэннем было вельмі

нялёгкае і не ўсюды прыдатнае. У адных мясцовасцях, як мы ведаем, здабыць агонь перашкаджае высокая вільготнасць, у другіх, як, напрыклад, у Арктыцы,— адсутнасць драўніны. Але чалавек, відаць, даволі хутка навучыўся здабываць агонь з крэменю. Некаторыя першабытныя плямёны маглі адразу пачаць здабываць агонь з крэменю. Асабліва ў мясцовасцях з даўнімі традыцыямі вырабу з крэменю прылад працы і зброі. На Беларусі крэмень здабывалі ў шахтах ужо ў эпоху неаліту.

Асобныя аўтары звязваюць вынаходства новага спосабу атрымання агню з пачаткам асваення жалеза. Але гэта не так. Спачатку іскру высякалі, б’ючы камень аб камень. Затым, яшчэ да жалезнага веку, замест ударнага каменя выкарыстоўвалі медны калчадан, які разам з кавалкамі крэменю знойдзены ў пахаваннях палеаліту паўночнай Еўропы. А крэсіва — жалезная або стальная прылада для высякання агню — з’явілася толькі тады, калі чалавек навучыўся выплаўляць яго і апрацоўваць каваннем.

Высяканне ў параўнанні з трэннем было больш дасканалым спосабам атрымання агню. Карыстацца ім было лёгка і зручна. Менавіта гэтая акалічнасць абумовіла шматвяковую жывучасць крэсіва. Дастаткова было некалькі разоў красануць, каб іскры запалілі загадзя падрыхтаванае паліва. Найбольш прыдатнай была губа (цэра, цунтар) — мяккая, пушыстая накшталт ваты маса з добра вываранага, вымачанага і высушанага грыба, што нарастае на ствалах дрэў і падобны на губу. Як толькі губа пачынала тлець, яе клалі паміж двух вугельчыкаў або сухіх танюткіх трэсачак і раздзімалі цяпельца.

Прыстасаванні да здабывання агню (крэсіва, крэмень, або грамух, як яго называлі ў некаторых раёнах Беларусі, і губа) у XVIII—XIX стагоддзях насілі на паясах з левага боку тулава ў магалейках — адмысловых скураных або з барановай машонкі капшуках, якія не мелі швоў, не прапускалі вільгаці. Усе магалейкі, з чаго б яны ні былі зроблены, зашморгваліся скураным матузком. Са з’яўленнем у сялянскай хаце лямпавага асвятлення замест губы, прыгатаванне якой было вельмі марудным, пачалі выкарыстоўваць крамны кнот. Каб не асыпаўся нагар, яго трымалі ў бляіпаных трубках.

Магалейка, капшук для захоўвання крэсіва, губы і табакі. XIX ст.

Футарал для губы з хваста браняносца індзейцаў таньеце і тоба.

Для распальвання агню карысталіся і павелічальным шклом, якое з’явілася ў XIII стагоддзі, хаця ёсць звесткі, што пры дапамозе шкла запальвалі «новы агонь» і ў рымскіх храмах. 3 гэтай жа мэтай выкарыстоўвалі ўвагнутыя люстэркі. Але яны былі прыдатныя толькі ў сонечныя дні. Распаўсюджванне іх стрымлівалася і надзвычай высокай цаной.

У XVII—XIX стагоддзях робіцца шэраг спроб выкарыстаць для здабывання агню пэўныя ўласцівасці некаторых хімічных элементаў. Увагу даследчыкаў перш за ўсё прыцягваюць такія рэчывы, як сера, вадарод, фосфар. Дарэчы, узгаральнасць серы заўважылі яшчэ рымляне. У 1650, па іншых звестках у 1680 годзе, хімік Хаўквітц вынайшаў запалкі з сернай галоўкай і фосфарнай цёркай. Але яны былі небяспечныя і з гэтай прычыны не прыжыліся ў шырокім ужытку. Адначасова ішоў пошук запальных прыбораў з гаручым газам. Фюрстэнберг запальваў іскрай электрафора вадарод, а ад яго загараўся кнот васковай свечкі. У створанай у 1823 годзе «склянцы» Дабярэйнера вадарод утвараўся пры 42

ўздзеянні сернай кіслаты на цынк. Пры адкрытым краніку ён выходзіў вонкі, трапляў на губкавую плаціну і загараўся. Пры закрыцці краніка вадарод выціскаў з унутранай колбы кіслату, і яго выдзяленне спынялася. Язычок полымя адразу ж гаснуў. У першай палове XIX стагоддзя ў Лондане карысталіся попытам «фосфарныя склянкі». Неўзабаве С. Джонсан вынайшаў так званыя «запалкі Люцыпара», а нямецкі хімік Камярэр у 1833 годзе прапанаваў свае запалкі з болып дасканалай узгаральнай масай. У гэтым жа годзе прамыслоўцы Рэмер і Прэшаль упершыню ў свеце наладзілі ў Вене фабрычны выраб запалак.

У Расію першапачаткова запалкі завозілі з-за мяжы, у асноўным з Гамбурга, але ўжо ў 1837 годзе ў Санкт-Пецярбургу пачаўся фабрычны выраб фосфарных запалак.

У 1848 годзе ў Франкфурце-на-Майне Бергер прапанаваў новы састаў запалкавай масы, яна была выкарыстана ў 1855 годзе шведамі. У пачатку XX стагоддзя шведскія запалкі былі ўсеагульна прызнаны самымі бяспечнымі і заваявалі ўвесь свет.

Так запалка, невялічкая лучынка з цёмнакарычневай галоўкай, вырашыла шматвяковую праблему лёгкага, хуткага здабывання агню. Гэта было знамянальным адкрыццём у гісторыі чалавецтва. Мы да таго прызвычаіліся да запалак, што ўспрымаем іх як з’яву будзённую, не вартую ўвагі, і іх паходжанне звязваем толькі з развіццём хіміі. Але аснова для іх узнікнення закладзена чалавекам яшчэ некалькі тысячагоддзяў назад, тады, калі ўпершыню для атрымання агню быў выкарыстаны прынцып трэння. Агонь узнікае менавіта ў той момант, калі мы чыркаем запалкай па каробачнай цёрцы — гэта значыць, тады, калі адбываецца трэнне. Хімія толькі скараціла яго працягласць, аблегчыла, і даволі істотна, працу чалавека.

На Беларусі першыя запалкі з’яўляюцца ў канцы першай паловы XIX стагоддзя. У гарадах іх прадавалі ў крамах, у вёсцы — карабейнікі, якія часта мянялі запалкі на воск і шчэць. Гандлявалі яны і ўзгаральнай масай. 3 яе сяляне рабілі самаробныя запалкі, але ўжывалі іх галоўным чынам для хутчэйшага атрымання агню ад запаленай крэсівам

губы. Запалкі каштавалі спачатку вельмі дорага, і для селяніна, якому кожная капейка даставалася цяжкім мазалём, былі не па кішэні. Вёска паранейшаму амаль да самай рэвалюцыі здабывала агонь крэсівам, а бабы распальвалі печы, раздзьмухваючы прыгорнутае прыскам учарашняе вуголле. У цяжкія гадзіны народнага жыцця да крэсіва звярталіся і пазней.

У заходняй Беларусі, якая па Рыжскаму дагавору 1920 года адышла ад Польшчы, існавала манаполія на запалкі. А лепш сказаць, на агонь, бо патрабавалася клеймаваць нават запальнічкі і плаціць за гэта пэўны падатак. Смешна казаць, але сялянам даводзілася эканоміць... на запалках. «Запалка, здаецца, марная рэч,— пісаў у 1932 годзе заходнебеларускі паэт Мікола Засім,— а яна не ў адной шэнеўскай хаце колецца на дзве-тры часткі. Дапатопная лучына і без солі бульба — гэта натуральныя з’явы». Вось і даводзілася шмат каму карыстацца дзядоўскім крэсівам, балазе, што ўлады не даўмеліся накласці і на яго падатак.

У Савецкай Беларусі адразу пасля аднаўлення разбуранай і заняпалай у гадьі грамадзянскай вайны гаспадаркі, а ў Заходняй Беларусі з верасня 1939 года запалкі зрабіліся адзіным спосабам атрымання агню. Цана на іх была, як, між іншым, і сёння, чьіста сімвалічная.

У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі зноў давялося ўспомніць пра старадаўняе крэсіва. Усю вайну ім карысталіся як у вёсках, так і ў гарадах, было яно, кажучы па-вайсковаму, на ўзбраенні партызан і салдат Савецкай Арміі. Франтавікі называлі яго ласкава «кацюшай». Прашчуры і тут працягнулі руку дапамогі сваім нашчадкам.

Калі пакласці пабач два крэсівы, адно зробленае мясцовым кавалём у вайну, другое — майстрам, што жыў у X стагоддзі, дык мы наўрад ці распазнаем, якое сучаснае, а якое старадаўняе. Па форме яны падобныя адно да аднаго. Знойдзеныя археолагамі пад час раскопак замчышчаў такіх старажытных беларускіх гарадоў, як Полацк, Давід-Гарадок, Лукомль, Ваўкавыск, крэсівы падзяляюцца на калачападобныя з адным прамым або ледзь прыкметна выгнутым лязом і авальныя з двума лязамі. Першыя

Вогненная шклянка. XIX ст.

Крэсівы з крычнага жалеза. XII ст.

ўжываліся ў X, другія — у XIII—XIV стагоддзях. На ўсходнім Палессі ў другой палове XIX стагоддзя можна было сустрэць хатняе крэсіва-падплётку даўжынёй да 15 см і знешне падобнае на лічбу «9». Яго выкарыстоўвалі і для высякання агню, і для пляцення лапцяў. Даўжыня звычайных крэсіваў не перавышала 8,5 см.

У Вялікую Айчынную вайну атрымаў распаўсюджанне чамусьці больш старажытны тып крэсіва — калачападобны. Пры поўным знешнім падабенстве крэсівы X стагоддзя істотна адрозніваюцца ад сваіх аналагаў XX стагоддзя тэхналогіяй выканання. Старажытны каваль выкоўваў крэсіва з крычнага жалеза, выплаўленага з мясцовай балотнай руды сырадутным спосабам у домніцы, а затым прыварваў да ўдарнага рабра асновы лязо з высокавугляродзістай сталі. Каваль XX стагоддзя рабіў крэсіва цалкам са сталі заводскай выплаўкі, звычайна са старых напільнікаў або іншых утыльных вырабаў са сталі.

Прамысловая вытворчасць запалак на Беларусі пачынаецца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У 1880 годзе

ўжо дзейнічала 14 невялікіх фабрык з даволі значным па тым часе аб’ёмам гадавой прадукцыі. Адна з першых фабрык у фальварку Уна Лёзненскай воласці Аршанскага павета выпусціла Ў 1884 годзе 5 мільёнаў карабкоў запалак. Выраб запалкавай саломкі, сарціроўка і ўпакоўка выконваліся машынамі, якія прыводзіліся ў рух паравіком у 20 конскіх сіл. Абсталяванне экспартавалася галоўным чынам са Швецыі.

Запалкавая саломка нарыхтоўвалася з асінавай драўніны, якую падрадчыкі пастаўлялі з мясцовых лясоў па 15 рублёў за квадратны сажань'. Узгаральная маса для галовак і цёрак гатавалася з імпартных хімікаліяў.

Адміністрацыйна-тэхнічнае кіраўніцтва ажыццяўлялася дырэктарам, ён жа быў адначасова і галоўным тэхнікам, майстрам і машыністам-механікам. На фабрыцы працавала ўсяго некалькі штатных работнікаў з 120-рублёвым цвёрдым заробкам ў год. Асноўную масу рабочых складалі падзёншчыкі, жыхары бліжэйшых вёсак. За дзесяцігадзінны рабочы дзень яны зараблялі: мужчыны — ад 40 да 60 капеек, жанчыны — 30—40 капеек. Чысты гадавы прыбытак уладальніка фабрыкі складаў 12 тысяч рублёў, роўна столькі, колькі зараблялі на працягу года ўсе служачыя і рабочыя разам ўзятыя.

Наяўнасць мясцовай драўніны і таннай рабочай сілы абумовіла бурнае развіццё запалкавай прамысловасці на Беларусі. Узнікаюць такія буйныя фабрыкі, як «Прагрэс-Вулкан» у Пінску, «Маланка» ў Мазыры, «Вікторыя» ў Барысаве, «Беразіна» ў Новым Барысаве, «Дружына» ў Койданаве, «Везувій» у Беліцы пад Гомелем. Самай вялікай была фабрыка «Вікторыя». У 1900 годзе на ёй працавала 795 рабочых.

У запалкавай прамысловасці панавалі надзвычай цяжкія ўмовы працы, адсутнічалі элементарныя нормы тэхнікі бяспекі, няшчасныя выпадкі лічыліся звычайнай справай. Па дадзеных фабрычных інспектараў, многім рабочым машыны паабразалі пальцы.

1     С а ж а н ь — мера даўжыні да ўвядзення метрычнай сістэмы, роўная 2, 134 метра.

«Заўсёды пазнаеш... рабочых,— пісала газета «Мннское слово» пра запалкавую фабрыку ў Барысаве.— Яны з зямлістымі тварамі, запалымі вачыма; заўважана, што маладыя хлопцы... пасля некалькіх месяцаў работы хутка губляюць сваё здароўе». За худобу і бледны твар рабочых запалкавых фабрык называлі глінянымы людзьмі. Шырокае распаўсюджанне мела дзіцячая праца. Старшы фабрычны інспектар Мінскай губерні ў складзеным 24 чэрвеня 1901 года акце пісаў: «Некаторыя з малалетніх... выходзяць на працу ў 6 гадзін раніцы і канчаюць яе ў 7 гадзін вечара, г. зн. працуюць нароўні з дарослымі». У жніўні 1902 года на запалкавай фабрыцы «Прагрэс-Вулкан» у Пінску з 674 рабочых працавала 108 дзяцей.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны былі адноўлены і пачалі вырабляць запалкі Барысаўскі фанеразапалкавы камбінат, фабрыкі ў Гомелі і Пінску. За год яны выпускаюць каля 3 мільярдаў карабкоў запалак. Запалкі дагэтуль застаюцца асноўным сродкам атрымання агню. Бензінавыя і газавыя запальнічкі, якія ў шырокім асартыменце выпускае наша прамысловасць, не знайшлі дастатковага для выцяснення запалак распаўсюджання. Імі, ды і то не ўсе, карыстаюцца заядлыя курцы, некаторыя рыбаловы і паляўнічыя. У апошнія дзесяць гадоў увайшлі ва ўжытак кухонныя запальнічкі для падпальвання газавых пліт, прынцып іх работы заснаваны на электрычным разрадзе. Толькі яны і адышлі ўпершыню ад тысячагадовай традыцыі—іскра ў іх не механічнага, а электрычнага паходжання. А бензінавыя і газавыя запальнічкі — гэта, па сутнасці, тое ж самае старадаўняе высяканне агню: крэсіва як было, так і засталося, толькі змяніла сваю форму — стала круглым, замест крэменя ўжыты металічны каменьчык, а замест губы — бензін або газ. А прынцып той жа — дзедаўскі.

Карані ўсіх нашых сённяшніх дасягненняў сягаюць у глыбіню стагоддзяў. I моцна памыляецца той, хто лічыць, што да нас нічога не было. Усё, што мы маем сёння, бярэ пачатак у мінулым, без яго няма будучага.

ШАХМАТЫ ДАЛЕКІХ ПРОДКАЎ

Шахматы — гэта па форме гульня, па зместу — мастацтва, а па цяжкасці — навука.

Тыгран Петрасян

XII стагоддзе. Старажытны Менск. Майстэрня рамесніка. Кволы язычок полымя, што ляніва гайдаецца на канцы лучыны, цьмяна асвятляе сярэдзіну хаты, якая зрублена з танклявых круглякоў. За доўгім варштатам, нізка схіліўшыся над кратаванай на белыя і чорныя квадраты дошкай, якую малодшы чаляднік Юрка называе падслуханым на княжацкім падворку словам «таўлеі», моўчкі сядзяць два плячыстыя дзецюкі ў зашмальцаваных хвартухах са зрэбнага палатна і час ад часу перастаўляюць жылістымі рукамі шахматныя фігуркі. Гульня так захапіла іх, што не пачулі, як глуха бразнула настылая ад марозу клямка. Ля высокага парога ў бухматых клубах пары вырасла камлюкаватая постаць Няжылы, славутага залатымі рукамі і буйным норавам ювеліра. Незадаволена бліснулі неўтаймаванай лютасцю зялёныя, крыху лупаватыя вочы, хмурна ссунуліся да запалага пераносся касматыя бровы.

— Варта адысці на якую хвіліну, як вы адразу ж за сваё,— накінуўся Няжыла на дзецюкоў.— Утаропяцца ў гэтую поскудзь і лыпаюць, бы здзічэлыя вепрукі, вачыма... Годзе, няма болей майго цярпення! — задыхаючыся ад абурэння, выгукнуў майстра, і схапіўшы дошку, ляснуў ёю аб дубовы вугал варштата. Сухія ашчэпкі шпурнуў са зларадным задавальненнем у зыркае полымя печы, ля якой завіхалася з расчырванелым тварам Ульяніца. Услед, забарабаніўшы сухім россыпам па шчарбатай

Шахматы — самаробкі. Дрэва.

a — пешка, канец XII — пачатак XIII ст. Мсціслаў; б — кароль; е — ладдзя. XII ст. Мінск.

Пешкі. Косць. XI—XII стст. Друцк.

чарэні, паляцелі выразаныя Юркам з кавалка асінавага цурбака іпахматныя фігуркі. Некалькі з іх, адскочыўшы ад скляпеністых чалеснікаў, зваліліся на падлогу і зніклі ў прагрызенай у качарэжніку згаладалымі за зіму пацукамі дзірцы...

Гэты эпізод я падаў на падставе дакладных гістарычных звестак, крыху дапоўненых, зразумела, аўтарскім уяўленнем. Пад час раскопак старажытнага гарадзішча Мінска археолагі сапраўды выявілі майстэрню ювеліра, а пры яе даследаванні знайшлі чатыры самаробныя шахматныя фігуркі, выразаныя з драўніны. Падобныя шахматы знойдзены ў Брэсце і Мсціслаўі — у гарадах, размешчаных за 646 кіламетраў адзін ад аднаго.

Сам факт знаходак шахматных фігур для Беларусі даволі ардынарны. 3 дваццаці ўсходнеславянскіх гарадоў перыяду Кіеўскай Русі, у якіх знойдзена хоць адна шахматная фігурка, пятнаццаць знаходзяцца ў межах сучаснай Беларусі. Найболып старажытныя фігуркі з Ваўкавыска, Друцка і з гарадзішча на Менцы (12 кіламетраў ад Мінска) і датуюцца XI стагоддзем. Геаграфія знаходак сведчыць аб даволі раннім распаўсюджанні іпахмат па ўсёй тэрыторыі краю.

Драўляныя шахматы, зробленыя рукою аматара, періп за ўсё цікавыя сваімі сацыяльнымі звесткамі. Само іх існаванне — гэта яскравы доказ таго, што з шахматамі ўжо тысячу гадоў назад былі знаёмы не толькі прадстаўнікі гарадской вярхушкі на чале з князем і ягонай дружынай, але і ніжэйшыя слаі насельніцтва тагачасных беларускіх гарадоў. Іх

рабіў саматужна той, хто не меў магчымасці набыць шахматы ў рамесніка-прафесіянала. Як бачым, простыя пасадскія людзі, што зараблялі хлеб сваім мазалём, ведалі назвы фігур, правілы і ўмовы гульні, валодалі неабходнай для гэтага кемлівасцю, былі здольны разлічваць заснаваныя на абстрактным мысленні складаныя камбінацыі.

Мы глыбока памыляемся, калі іншы раз лічым нашых далёкіх продкаў здатнымі толькі на гульні ў бабкі. А між тым гэта было зусім не так. Матэрыялы, якія мае сёння навука, у першую чаргу дзякуючы археолагам, паказваюць, што ўсходнія славяне вылучаліся высокай шахматнай культурай. Болып таго, да яе былі далучаны шырокія колы насельніцтва заходніх раёнаў Кіеўскай Русі ў XI—XIII стагоддзях. А гэта магчыма было толькі пры дасягненні пэўнага ўзроўню развіцця духоўнай культуры ўсяго грамадства, на агульным фоне якога фарміруюцца, як вядома, эстэтычныя патрэбнасці кожнага індывідуума.

Шахматы прываблівалі перш за ўсё творчым характарам, магчымасцю спалучэння фізічнага адпачынку з актыўнай разумовай дзейнасцю, спартыўным азартам змагання і перыпетыямі вострай захапляльнай барацьбы. Акрамя хлеба надзённага нашы далёкія продкі дбалі, мабыць, не менш за нас аб прыгажосці, разумелі і імкнуліся да яе. Паказальны факт. У адной старажытнай грамаце будаўнікі храма спецыяльна абумовілі права на свабоду творчасці. Уключаная ў дагавор умова адхіляла дыктат заказчыка: «Рубіць вышынёю, як мера і прыгажосць пакажуць». Гэты мастацкі прынцып прасочваецца і ў творчасці старажытных шахматнікаў.

Беларуская калекцыя шахмат XI—XIII стагоддзяў складваецца больш як з трыццаці асобных фігурак, якія знойдзены пад час раскопак у Брэсце, Ваўкавыску, ВіЦебску, Гродна, Друцку, Копысі, Лукомлі, Мінску, Мсціслаўі, Навагрудку, Полацку, Рагачове, Слоніме, Тураве і на Менцы. Пераважная большасць іх выразана або вытачана з костак і рагоў майстрамі разьбярамі. У Друцку і Копысі шахматы знойдзены на месцы старажытных кастарэзных майстэрняў сярод недаробленых касцяных рэчаў, нарыхтовак і іх адыходаў. Есць драўляныя фігуркі, і

Коні. Косць.

a — пачатак XII ст. Навагрудак; б — XIII ст. Тураў.

Слон. Косць. Каля XII ст. Полацк.

Ладдзя. Косць. XII ст. Копысь.

Ладдзя. Косць. XII ст. Віцебск.

Ладдзя. Камень. XII ст. Гродна.

толькі адна, гродзенская ладдзя, зроблена з пакуль іпто нявызначанага мінералу светла-жоўтага колеру з зялёнымі пражылкамі.

Першыя шахматы на Беларусі мелі абстрактную форму, вобразна не звязаную з лексічным значэннем назвы. Дзесьці ў XI—XII стагоддзях назіраецца адыход ад усходняга канона. Фігурка ўстанаўліваецца на точаную, амаль як у сучасных шахматах, круглую аснову з кароткай шыйкай, падзеленай кругавым борцікам на два ярусы. Сама фігурка страчвае падабенства са сваім усходнім папярэднікам і набывае ўскладнёную форму, але, як і раней, застаецца сімвалам сваёй назвы. У віцебскай ладдзі, напрыклад, паміж бакавымі выступамі з’явілася круглая галоўка, якая надала фігурцы выгляд усходнеславянскага знака трызубца. Дарэчы, гэты знак упрыгожвае і знойдзенага.ў Навагрудку касцянога каня.

Абстрактны ланцуг сімволікі разарвалі выяў-

Ладдзя. Косць. XII ст. Ваўкавыск.

Кароль. Косць. XII—XIII стст. Бярэсце.

ленчыя шахматы. Цераз спрасаваную шматлікімі падзеямі тоўшчу стагоддзяў яны данеслыі да нас рэальныя выявы матэрыяльных прадметаў і абліччы людзей. Возьмем, да прыкладу, гродзенскую ладдзю. Гэта, па сутнасці, скульптурная мініяцюра сапраўднай насады — баявога судна з надшытымі дошкамі бартамі і накрытым верхам. Апісваць насаду няма патрэбы, гэта яшчэ 800 гадоў назад надзвычай добра зрабіў аўтар Лаўрэнцьеўскага летапісу: «...прыдумаў Ізяслаў лоддзі дзіўныя... бо ў іх весляры вяслуюць нябачна, толькі вёслы відаць, a людзей... не відаць, ... Бо лоддзі накрыты дошкамі, зверху воі ў бронях і страляюць, а стырнавых два ёсць, адзін на карме, а другі на носе».

А цяпер параўнаем форму і прапорцыі шахматнай ладдзі з каляровым малюнкам Радзівілаўскага летапісу. Так і ёсць, усё сыходзіцца, як кажуць, цот у цот. У аналагічнай манеры выканана і касцяная ладдзя з Ваўкавыска. Значыць, старажытныя разьбяры кіраваліся рэальнымі праявамі жыцця і праўдзіва адлюстроўвалі ў сваёй творчасці рэчаіснасць, а іх вырабы, у нашым выпадку шахматныя фігуркі, можна прымаць за адну з бездакорна дакладных крыніц вывучэння матэрыяльнай культуры і мастацтва нашых далёкіх продкаў.

Акрамя касцяной і каменнай ладдзі ў беларускай калекцыі шахмат ёсць яшчэ тры унікальныя выяўленчыя-. фігуркі з косці: кароль, знойдзены ў Брэсце, ферзь — у Лукомлі і пешка — у Ваўкавыску.

Кароль прадстаўлены скульптурнай мініяцюрай радавітага агнішчаніна, а можа, і самога князя з невядомым прадметам у правай руцэ. Гэты прадмет можна ідэнтыфікаваць і як падобную на вошчап

Пешка ў выглядзе барабаншчыка. Косць. XII ст. Ваўкавыск.

Ферзь. Косць. XII ст. Лукомль.

зброю, і як сімвалічны знак улады. Хутчэй за ўсё — апошняе, бо ён трымае прадмет так, як пазней трымалі свае скіпетры ўладары ўсіх краін і ўсіх часоў: узнятым патоўшчаным канцом угору і прыхіленым да правай палавіны грудзей. На тулаве і шапцы з пляскатым, як у канацье, верхам выразаны сімвалічныя выявы сонца — штрыхаваныя кружочкі з кропкай у цэнтры.

Фігурка ферзя вырашана ў іншым кампазіцыйным ключы. На круглай падстаўцы сядзіць з падкурчанымі пад сябе нагамі мужчына сталага веку са скрыжаванымі на грудзях рукамі. Спакойная і нават крыху абыякавая пастава ўзмацняе зкспрэсіўнасць рашучага твару. Пільны позірк накіраваны ўдалечыню, туды, дзе ў «блістанні мечным і копейным ламленні» куецца перамога. Так можа сядзець толькі ўпэўнены ў сваіх сілах, спрактыкаваны і разам з тым прафесійна абачлівы военачальнік, калі ўважліва сочыць за полем бітвы. На яго галаве — чаіпападобны адкрыты шлем з выразна абазначанымі плешачкамі заклёпак на гладкай паўсферычнай паверхні. Па навуковай класіфікацыі такі тып шлема бытаваў у Еўропе ў X—XIII стагоддзях.

Калі глядзіш на гродзенскага ферзя, у памяці паўстае створаны рускім мастаком В. Верашчагіным вобраз Напалеона. Штосьці агульнае, амаль няўлоўнае, лучыць абедзве работы, аддаленыя адна ад другой стагоддзямі. Справа не ў знешнім тэматычнакампазіцыйным падабенстве, а ў вытоках і спецыфіцы аб’ектыўных законаў мастацтва. Спасцігнуўшы іх, абодва мастакі, разьбяр і баталіст, хоць і працавалі ў розных відах выяўленчага мастацтва,

прыйшлі да аднаго — да адлюстравання тыповых рысаў характару і манеры трымацца, якія выпрацоўваюцца ў людзей аднолькавай прафесіі. У тым ліку і ў военачальнікаў.

Пешка зроблена ў выглядзе фігуркі барабаніпчыка (па-тагачаснаму «бубяніст») з бубнам на перакінутай цераз плячо вочапцы і вашчагай у правай руцэ. Старажытны майстра выканаў яго ў мяккай гумарыстычнай танальнасці, што дасягнута дзякуючы ўмеламу выкарыстанню аднаго са спосабаў шаржыравання — наўмыснай дэфармацыі асобных рысаў характару або аблічча. Тут разьбяр сканцэнтраваў сваю ўвагу на твары: выцягнуў ніжнюю сківіцу, павялічыў мясісты нос — і перад намі дабрадушнанаіўны і ў той жа час зухаваты ваяўнік-барабаншчык. Выліты Несцерка XI стагоддзя: тая ж бескарыслівая хітрынка пад знешняй праставатасцю, той жа схаваны пад дасціпным народным гумарам дапытлівы розум.

Параўнанне знайдзеных на Беларусі абстрактных шахмат з іх аналагамі з Кіева, Вялікага Ноўгарада і Сандаміра (ПР) паказвае, што ўсе яны выкананы ў адным традыцыйным ключы. Дакладная тэхнічная і стылістычна-кампазіцыйная тоеснасць дазволілі польскім вучоным Е. і Э. Гансоўскім прыйсці да высновы, што ў Польшчу шахматы трапілі «з суседняй Русі», гэта значыць, з Беларусі.

Кожная фігурка сандамірскай знаходкі пазначана шырока распаўсюджаным, асабліва на Белай Русі, арнаментам — штрыхаваным кружком з кропкай у цэнтры. Гэты тып арнаменту быў адным з любімых відаў аздаблення бытавых рэчаў: грабянцоў, тронкаў, нажоў, дэкаратыўных пласцінак-накладак для ўпрыгожвання лукаў, калчанаў і г. д. Многія даследчыкі мяркуюць, што гэтыя значкі адначасова служылі для адрознення фігурак супрацьлеглага «лагера». На працягу некалькіх стагоддзяў польскія аматары карысталіся запазычанымі назвамі фігурак. Так, напрыклад, каралеву называлі бабай, слана — папом, пешку — пешаком. Свая нацыянальная тэрміналогія склалася, па звестках 3. Глогера, дзесьці ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Баба пачала звацца гетманам, слон — ганцом, пеш ка — пёнам і г. д.

Праваслаўная царква, якая называе сябе носьбітам культуры і асветніцтва Кіеўскай Русі, пад страхам адлучэння забараняла гуляць у шахматы, трактуючы іх як распусны і грахоўны занятак — «д’ябальскае насланне». Кормчая кніга 1262 года, збор рэлігійных кананічных норм і правілаў, параўноўвала шахматы з п’янствам і пагражала: «не убо н мнрскнм человекам шахматы н пнанстве упрожняюіцеся, отлучатнся». Аднак, як бачым, папулярнасць шахмат аказалася мацней шматвяковых праклёнаў.

Болып таго, попыт на шахматы павялічваўся і прывёў да ўзнікнення новай рамесніцкай спецыяльнасці — шахматнікаў.

Беларускія шахматнікі, як адзначалі вядомыя рускія гісторыкі I. Забелін і М. Собалеў, вылучаліся высокай тэхнічнай адукаванасцю. Многія з іх жылі і працавалі ў Маскве. Згодна архіўных дакументаў Аружэйнай палаты, у XVII стагоддзі займаліся ў Крамлі вырабам шахмат ўраджэнцы Віцебска, шахматнікі Даніла Грыгор’еў, Іван Дракула, Фёдар Сямёнаў, Кірыла Таўкачоў, Самойла Багданаў. Апошні ў 1680 годзе па асабістаму загаду цара Аляксея Міхайлавіча зрабіў два камплекты шахмат са слановай косці: «...однн с бердышн н с ружьем резные, другне — гладкне, точеные».

Традыцыйнае майстэрства разьбы развіваецца і працягваецца і ў нашы дні. Брэсцкі народны мастак, разьбяр Д. Сакажынскі, напрыклад, стварыў выяўленчыя шахматы «Белавежская пушча». Фігуркі гэтага унікальнага і высокамастацкага твора прыкладнога мастацтва выкананы ў выглядзе розных жывёл запаведніка. Шэры заяц па волі майстра стаў пешкай, грацыёзна-трапяткая лань — ферзем, тарпан — канём. Месца караля, зразумела, заняў лабасты зубр.

Высокую шахматную культуру нашай краіны і сёння з годнасцю прадстаўляюць на ўсіх міжнародных турнірах савецкія шахматысты.

ХТО АДКРЫЕ ТАЯМНІЦУ АЎТАРСТВА «СЛОВА»?

Баян бо чарадзейны, калі каму хацеў песню ўтварыці то расцякаўся мысляй па дзераву, воўкам шэрым па полі, арлом сізым пад воблакі...

«Слова аб палку Ігаравым»

Усё пачалося, як гэта нярэдка здараецца, з яго вялікасці выпадку. У 1795 годзе перакрыжаваліся жыццёвыя сцежкі заўзятага бібліяфіла графа А. Мусіна-Пушкіна і былога архімандрыта скасаванага Qnaca-Яраслаўскага манастыра Іоіля, васьмідзесяцівасьмігадовага знядужанага доўгім векам старца, вымушанага для жыцця распрадаваць сваю бібліятэку, якую ён па кніжачцы збіраў усё сваё свядомае жыццё. Разышліся ўзаемна задаволеныя: адзін з грашыма на хлеб надзённы, другі з важкім томам рукапіснага зборніка пад пахай. Няцяжка ўявіць здзіўленне тонкага знаўцы старажытнай славянскай пісьменнасці, калі сярод сшытых у кнізе сачыненняў ён убачыў некалькі пажоўклых старонак з тэкстам мастацкага твора, змест якога моцна ўразіў яго шматфарбным паэтычным суквеццем моўнавыяўленчых сродкаў і палымяным патрыятычным зместам. Гэта было невядомае дагэтуль нікому «Слова аб палку Ігаравым».

Упершыню «Слова» было надрукавана ў 1800 годзе над назваю «Нронческая песнь о походе на половцев удельного князя Новгорода-Северского Нгоря Святославнча, пнсанная старннным русскнм языком в нсходе XII столетня с переложеннем на употребляемое ныне наречне». Адразу, як толькі выйшла ў свет, «Слова» выклікала да сябе вялікую цікавасць вучоных і аматараў высокай паэзіі. За час, што мінуў пасля першай публікацыі твора, яму прысвечана звыш тысячы навуковых даследаванняў.

I ва ўсіх ацэнках ідэйна-мастацкай вартасці «Слова» прысутнічаюць эпітэты найвышэйшай ступені: «высокамастацкае», «непераўзыдзенае», «славутае», «найвыдатнейшае», «геніяльнае» і г. д. У мастацкіх адносінах «Слова» аднадушна прызнана унікальнай з’явай у сусветнай літаратуры. Сёння яго могуць прачытаць на сваёй роднай мове многія народы свету. На беларускую мову помнік двойчы перакладаў Янка Купала (прозаю ў 1919 і вершамі ў 1921 гадах), у 1922 годзе — Максім Гарэцкі і ў 1985 годзе, калі «Слову» споўнілася 800 гадоў,— Рыгор Барадулін.

У аснову твора пакладзены паход Ігара на полаўцаў. Сам па сабе гэты паход не ўяўляў у той час якой-небудзь значнай гістарычнай падзеі. Звычайны эпізод барацьбы з качэўнікамі, што з пераменным поспехам вялася ўжо доўгія гады. Аўтар скарыстаў яго як удалы прыклад для рэалізацыі сваёй задумы, дзе можна было найбольш поўна і ўсебакова раскрыць згубнасць удзельнага сепаратызму князёў і паказаць неабходнасць згуртавання супраць варожай пагрозы. Шукаючы асабістай славы, Ігар занядбаў агульнарускія інтарэсы. У выніку — поўны разгром і ганебны палон. Заканчваецца «Слова» ўцёкамі параненага ў руку князя на радзіму.

Асуджаючы крамольную палітыку сучасных яму ўладароў («Князёвы міжусобіцы — згуба для нас ад паганых»), аўтар на канкрэтных гістарычных фактах паказвае, што звады ніколі не прыводзілі да дабра і ў мінулым: «Тады пры Алегу Гарыслаўлічу рассяваліся і раслі міжусобіцы... Тады на Рускай зямлі рэдка пяяў аратай, але вараннё пакрумквала часта, дзелячы труп’ё між сабою». Асноўная ідэя твора — заклік да згоды, да аб’яднання ў барацьбе са знешнім ворагам. Прарочае адчуванне аўтара ўпершыню правільна зразумеў К. Маркс. У адным са сваіх лістоў да Ф. Энгельса ён гэтак сфармуляваў ідэю «Слова»: «Сэнс паэмы — заклік рускіх князёў да яднання якраз перад навалай манголаў».

Беларускага чытача «Слова» цікавіць яшчэ і тым, што ў ім змешчаны рэальны гістарычны матэрыял пра наш край. Даволі значнае месца ў творы адведзена легендарнай асобе полацкага князя Усяслава

Брачыславіча, празванага ў народзе за кемлівасць і здзіўляючую здольнасць знаходзіць выйсце з крытычных сітуацый Чарадзеем. Усяслаў быў надзвычай таленавітым военачальнікам. Яго вайсковая стратэгія вызначалася перш за ўсё недасяжнай для разумення сучаснікаў мабільнасцю. Незвычайна імклівае перасоўванне полацкага войска не знаходзіла прымальнага вытлумачэння і абрасло самымі неверагоднымі міфамі. Яго лічылі чараўніком, гаварылі і пісалі, што нарадзіўся ён ад валхавання, можа пераўвасабляцца ў ваўка, ператварацца ў туман і раптоўна знікаць або маланкава пералятаць з аднаго месца ў другое. У «Слове» паэтычная біяграфія Усяслава пададзена гэтак жа, як і ў летапісах, у якіх ён згадваецца, часта і заўсёды з сімпатыяй, у легендарна-міфалагічным асвятленні і мае характар самастойнага твора.

I яшчэ адна дэталь, якая лучыць «Слова» з Беларуссю: у аўтарскім звароце да найболып магутных усходнеславянскіх князёў полацкія ўладары ўспамінаюцца нашмат часцей, чым астатнія. Аўтар з горыччу папракае ўнукаў Усяслава Чарадзея ў сепаратызме: «Вы свонмн крамоламн начясте наводнтн поганыя на землю Русскую, на жнзнь Всеславлю; которою бо бяше наснлне от землн Половецкын!»

Маляўніча апісана ў «Слове» і братазабойчая бітва 1067 года на беразе Нямігі, там, дзе яна цяпер у сучасных межах Мінска ўпадае ў Свіслач: «На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі, жыццё кладуць на таку, душу Be­raub ад цела. Нямігі крывавыя берагі не дабром засеяны, засеяны касцямі сыноў рускіх».

Для беларускага даследчыка «Слова» цікава і з моўнага боку. Яшчэ вядомы рускі гісторык літаратуры, славіст і фалькларыст П. Бяссонаў звярнуў увагу на наяўнасць ў паэме многіх паэтычных беларускіх элементаў, моўных выразаў і асобных слоў. Сапраўды, у тэксце твора чытач лёгка знойдзе такія беларускія словы і іх формы, як «брешут», «ведомн», «вежа», «годнна», «древо», «кожухы», «очыма», «палон», «полонены», «поведают», «потяту бытн», «сведомн», «смага», «стяг», «туга», «цвелнтн» і г.д. Паэт і этнограф Л. Кандра-

товіч (псеўданім У. Сыракомля) наогул атаясамліваў мову «Слова» са старажытнабеларускай. Іншыя даследчыкі адзначылі блізкасць яе да ўкраінскай. Закранаючы пытанне мовы твора, акадэмік А. Арлоў пісаў: «Чыім бы продкам ні быў гэты рускі старажытны дыялект — ці ўкраінскай мовай ці беларускай, факт той, што гэта дыялект быў заходнерускі». Відаць, бліжэй ўсіх да ісціны стаяў М. Багдановіч. На яго думку, «Слова» — паўднёварускі помнік з устаўнымі беларускімі паданнямі. Пераважная большасць даследчыкаў лічыць мову помніка старажытнай, кніжнай. Пра што, між іншым, гаворыць і сам аўтар: «Ці не лепей было б, каб нам, брацця, пачаць старадаўнімі словы тужліву аповесць...» Значыць, «Слова» пісалася той мовай, якая ўжо ў XII стагоддзі лічылася старою. Гэта была хутчэй за ўсё мова, на аснове якой склаліся сучасныя беларуская і ўкраінская мовы. Таму як па змесце, так і па мове «Слова» з’яўляецца агульнай спадчынай брацкіх народаў.

У «Слове» ёсць незразумелыя выразы, або, як іх называюць, цёмныя месцы. Адсюль розначытанне і рознае разуменне асобных радкоў. Супярэчлівыя меркаванні выказаны і наконт геаграфічнага знаходжання ракі Каялы, ля якой адбылася бітва Ігара з полаўцамі. Адным са спрэчных пытанняў з’яўляецца і аўтарства твора. Дагэтуль імя аўтара ўсё яшчэ застаецца зманлівай і інтрыгуючай таямніцай гісторыі. Вось ужо амаль два стагоддзі некалькі пакаленняў гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнўцаў, мовазнаўцаў і нават біёлагаў марна б’юцца над гэтым «гордзіевым вузлом» помніка.

Выказана мноства далёкіх і блізкіх да ісціны здагадак, але ніводная з іх так і не пераадолела той мяжы, што аддзяляе гіпотэзу ад навуковага факта, часта не прывабнага знешне, але дакладнага і бясспрэчнага.

Неабходна скзаць, што тэксталагічныя даследаванні не намнога наблізілі нас да вырашэння праблемы аўтарства. Аднак і дасягнутае ў высвятленні асобы геніяльнага спадкаемцы легендарных заснавальнікаў паэтычнай школы ўсходніх славян Баяна і Хадыны, гэтых прарочых «салаўёў старога

часу», дазваляе з пэўнай доляй верагоднасці ўзнавіць некаторыя моманты жыцця і штрыхі біяграфіі невядомага аўтара.

У тэксце «Слова» ёсць шэраг дэталяў, удумлівы аналіз якіх прывёў даследчыкаў да Думкі, што паэма напісана не толькі сучаснікам паходу Ігара, але і яго непасрэдным і, па ўсяму відаць, актыўным удзельнікам. Хто, напрыклад, акрамя відавочцы, мог дакладна ведаць, адкуль дзьмуў вецер у час трагічнай бітвы русічаў з «паганымі палаўчанамі»? А ў «Слове» чытаем: «Стрыбожыя ўнукі, павеялі... з мора на храбрае войска Ігарава».

В. Тацішчаў у сваёй «Гісторыі Расійскай з даўніх часоў» паведамляе, што Ігар уцякаў з палону «сам пяць». He выключана, што адным з чатырох спадарожнікаў князя быў аўтар «Слова». Калі гэта не так, дык адкуль у апісанні акалічнасцей уцёкаў здзіўляючыя дакладнасцю падрабязнасці? Тут час і від пададзенага палаўчанінам Лаворам загадзя ўмоўленага сігналу, тут і луг, па якому ўцекачы стрымгалоў ляцелі да рачнога трыснягу. I імгла, што густой завесай ахінула зямлю, і сцюдзёныя росы на траве, прымятай збітымі капытамі прысталых коней, і здабыванне ежы «к снеданню, полудню і вячэры» паляваннем на гусей і лебедзяў.

He менш важкім і псіхалагічна пераканаўчым доказам таго, што аўтар перанёс усе нягоды паходу, знаходзячыся побач з Ігарам, з’яўляецца яго палкае стаўленне да апісаных падзей і надзвычай глыбокая эмацыянальная насычанасць кожнага эпізоду, кожнага слова. Так можа пісаць толькі чалавек пад свежым уражаннем бачанага і чутага, калі перажытае, як жывое, яшчэ стаіць перад вачыма, а вастрыня адчування не паспела перагарэць і асесці на дне сэрца халодным попелам разважлівасці. Гэтая акалічнасць пацвярджае думку, што першыя дзве часткі твора напісаны ў палоне, а трэцяя — пасля вяртання на радзіму.

I далей. Калі аўтар сапраўды ўдзельнічаў у паходзе, дык у якасці каго ён суправаджаў Ігара? «Песнотворцн», што, па сведчанню Кірылы Тураўскага, дарэчы, сучасніка герояў «Слова», цешылі песнямі і ігрою на гуслях князёў? Адданага слугі? Паплечніка-аднадумцы? Хутчэй за ўсё ў якасці

апошняга, але крыху ў іншым значэнні 'гэтага слова. Ен быў дружыннікам. Між іншым, пра гэта сам аўтар перадае адкрытым тэкстам: «На Каяле святло цьма пакрыла... А мы ўжо, дружына твая, не знаем вясёласці».

Ідэйная накіраванасць і змест паэмы, яе архітэктоніка, лірычныя і рытарычныя адступленні, арганічны сінтэз кніжных і фальклорных вобразнавыяўленчых сродкаў, высокая моўная культура, знаёмства з гісторыяй, дасканалае веданне тагачаснага ўзбраення, у тым ліку і таго, што «стреляше жнвым огнём» або, як сказана ў «Слове», «смагу мыкаючн в пламяне розе», і, нарэшце, кругагляд, самастойнасць мыслення, усебаковая адукацыя выдаюць у ім чалавека надзвычайнага таленту або шчодра адоранага прыродай самавука.

Звычайны грыдзь — радавы воін з малодшай дружыны не змяшчаецца ў межах прыведзенай характарыстыкі. Верагодней за ўсё — перад намі вагнішчанін, княжаў муж са старэйшай дружыны, член князскага вогнішча, якое пастаўляла камандзіраў «воеў» — ваявод і тысяцкіх.

I яшчэ адзін паказальны штрых. Аўтар адкрыта асуджае ўдзельны сепаратызм Ігара, імкненне на шкоду агульнай справе да славы і занядбанне ім ідэалаў Любецкага з’езда, дзе князі пакляліся «цьловаша хрэсць», не губіць, а супольна бараніць Рускую зямлю. Разам з тым на ўзроўні асабістых адносін ён выказвае да Ігара шчырую сімпатыю, якою прасякнута «Слова». Такія адносіны звычайна маюць трывалую аснову: зямляцтва, даўняе знаёмства, той жа пуд солі, што з’ядаюць, робячы адну справу, удзячнасць за якую-небудзь значную паслугу.

Затым сфера пошуку пашырылася і скіравалася на шлях супастаўлення тэксту паэмы з летапісамі і іншымі старажытнымі гісторыка-літаратурнымі помнікамі, а таксама з пяцітомнай «Гісторыяй Расійскай», якую В. Тацішчаў напісаў на падставе унікальных айчынных і замежных крыніц, частка якіх, у тым ліку Полацкі і Чарнігаўскі летапісы, да нашых дзён не зберагліся. Даследчыкі спадзяваліся знайсці ў багатай пісьмовай спадчыне ўсходніх славян хоць які-небудзь след чалавека, які падобна

аўтару «Слова» ўдзельнічаў у 1185 годзе ў паходзе на полаўцаў, уваходзіў у склад старэйшай дружыны, быў блізкі да Ігара і знаходзіўся разам з ім у палоне, добра ведаў зброю, вызначаўся высокай для свайга часу культурай і адукацыяй.

У поле зроку дапытлівых даследчыкаў трапіў тысяцкі Рагуіл (Рагуйла) або Рагуіл Дабрыніч, як яго неаднаразова і паважліва называюць летапіс і «Гісторыя Расійская» В. Тацішчава. У адным выпадку ён названы баярынам: «паслаў да баяр сваіх: Рагуіла Дабрынкі, Міхайлы і Давіда».

Супастаўленне летапіснага Рагуіла з аўтарам «Слова», такім, якім ён паўстае перад намі са старонак твора, уражвае супадзеннем шматлікіх фактаў, падабенствам светапоглядаў і біяграфічных звестак.

3 «Гісторыі Расійскай» мы даведваемся пра выдачу дачкі тысяцкага Рагуіла за палаўчаніна Лавора. Як атрымалася, што дачка такога чалавека выйшла замуж за «паганага палаўчаніна», аднапляменнікамі якога ў той час маткі палохалі непаслухмяных дзяцей? Ды і аўтарытэту Ігара было замала, каб прымусіць аддаць родную дачку тысяцкага за чужынца насуперак яго волі. Без згоды Рагуіла тут не абышлося, бо ён быў не тым чалавекам, які б сцярпеў такую абразу. Яго высокае становішча і аўтарытэт, а магчыма, і знатнае паходжанне ў дастатковай меры гарантавалі яго асабістую незалежнасць і баранілі ад княжацкага самавольства, тым больш у сямейных пытаннях. Ды і ўласнае пачуццё гонару не дазволіла б яму скарыцца перад несправядлівымі дамаганнямі князя і стаць пасмешышчам у вачах дружыны.

Спашлемся на такі эпізод з біяграфіі Рагуіла, які ў нейкай меры раскрывае яго характар і адначасова высвятляе ўзаемаадносіны паміж князем і яго тысяцкім. У 1169 годзе Уладзімір Мсціславіч, унук Уладзіміра Манамаха, змовіўся з берандзеямі і полаўцамі супраць вялікага князя кіеўскага. Рагуіл рашуча адмовіўся ўдзельнічаць у братазабойчай вайне з чыста палітычных меркаванняў і разам з мужамі Міхайлам і Давідам адказаў князю: «О себе есн, княже, замыслнл, а не едем по тебе, мы того не ведалн». Ен, як і аўтар «Слова», адмоўна ставіўся да міжусобіц і быў перакананым прыхільнікам яднання 62

князёў вакол вялікакняскага прастола. Рагуіл, нягледзячы на сваю 22-гадовую службу ва Уладзіміра Мсціславіча, парваў з ім і амаль на 16 гадоў знік з палітычнай арэны. Магчыма, увесь час гэты ён служыў у іншага князя ці жыў у сваёй вотчыне на Чарнігаўшчыне, у прыватнасці, у Ноўгарадзе-Северскім, дзе з 1178 года княжыў Ігар. Забягаючы ўперад, адзначым, што ў гэтым горадзе жылі і «сталі вяльможамі сыны Лавора і дачкі Рагуіла».

Імя Рагуіла зноў усплывае на гістарычным небасхіле ў сярэдзіне 80-х гадоў XII стагоддзя, на гэты раз мы бачым яго на пасадзе тысяцкага ноўгарад-северскага князя Ігара. Будучы адным з вопытных і аўтарытэтных военачальнікаў Ігарава войска, тысяцкі Рагуіл па свайму становішчу абавязаны быў удзельнічаць у паходзе.

Як вядома, 12 мая 1185 года Ігар трапіў у палон і, па сведчанню В. Тацішчава, уцёк са стана Канчака «сам пяць». Другім пасля Ігара, безумоўна, быў непасрэдны арганізатар уцёкаў і праваднік палаўчанін Лавор. А астатнія тры? Хто яны?

Гістарычныя крыніцы прама не называюць іх імёны. Але ў Іпацьеўскім летапісе ёсць скупыя звесткі пра падрыхтоўку ўцёкаў. Наладзілі кантакт і вялі перамовы з Лаворам сын тысяцкага Рагуіла і Ігараў канюшы — людзі менш прыкметныя. Іх сустрэчы з Лаворам не так кідаліся ў вочы. Яшчэ два. Выходзіць, пяты быў якраз Рагуіл.

Цяпер зразумела, чаму Рагуіл згадзіўся аддаць сваю дачку за палаўчаніна Лавора: ён выратаваў не толькі жыццё шасцідзесяцігадовага тысяцакага, а і жыццё яго сына, магчыма, адзінага прадаўжальніка роду.

Паколькі з усёй шчаслівай пяцёркі найбольшае падабенства з аўтарам «Слова» мае Ігараў тысяцкі, дык па законах фармальнай логікі мы павінны былі б прызнаць Рагуіла стваральнікам славутага твора. Такі зыход, як бачым, напрошваецца нібыта сам па сабе і з’яўляецца на першы погляд найболып пераканаўчым завяршэннем праблемы аўтарства. Але сапраўдныя навукоўцы — народ страшэнна абачлівы. Таму нават самыя заўзятыя прыхільнікі Рагуіла ўстрымліваюцца ад безапеляцыйнага прызнання яго аўтарам, асцярожна называючы гэтую

канцэпцыю адным з перспектыуных напрамкау у агульным рэчышчы даследавання «Слова». I не ў якім разе не выдаюць яе за ісціну ў апошняй інстанцыі. Для гэтага яшчэ трэба шмат у чым разабрацца. Ну, хоць бы, напрыклад, доказна адкінуць іншыя версіі. Адна з іх, між іншым, прыпісвае аўтарства сыну Рагуіла, другая — самому Ігару. Мы нават не ведаем, адкуль прыблізна паходзіў аўтар «Слова», а гэта значна б звузіла поле пошуку.

У«Слове», як мы ўжо адзначылі, шмат падзей і звестак, якія так ці інакш звязаны з тэрыторыяй сучаснай Беларусі. Цікавая ў гэтых адносінах біяграфія архімандрыта Спаса-Яраслаўскага манастыра Іоіля, які прадаў рукапіс Мусіну-Пушкіну. А ён, па сутнасці, застаўся па-за ўв^гай даследчыкаў. А між тым яго асоба ўяўляе значны інтарэс, бо Іоіль быў нікім іншым як Янкам Быкоўскім, родам з Міншчыны. Сам Мусін-Пушкін ахарактарызаваў яго як «мужа з асветай і аматара славеснасці». Па дадзеных А. Кіркора, Іоіль быў не проста «мужам з асветай», а высокаадукаваным чалавекам: свабодна валодаў асноўнымі еўрапейскімі і старажытнымі мовамі, быў знаёмы з сучаснай яму філасофскай думкай і аўтарам напісанага ім у 1787 годзе трактата аб ісціне, у якім ён «з пазіцый гуманізму асудзіў войны, бесчалавечнасць паноў, гаварыў пра карысць адукацыі». Хто ведае, магчыма, у яго літаратурнай і навуковай спадчыне тоіцца адказ на шмат якія таямніцы «Слова»?

Патрабуе аргументаванага абвяржэння і выказанае некаторымі даследчыкамі сумненне ў дакладнасці асобных звестак «Гісторыі» В. Тацішчава.

А пакуль што пошук працягваецца. Karo карануе Каліопа залатым вянком патрыярха эпічнай паэзіі, пакажа будучыня. Хочацца верыць, што дапытлівы розум чалавека адшукае ў васьмісотгадовай тоўшчы часу імя аўтара «Слова», шэдэўра сусветнага значэння, паэтычная і патрыятычная стыхія якога і цяпер хвалюе людзей, бо сапраўдная паэзія — заўсёды непаўторнасць, беесмяротны дотык да душы.

РАКЕТЫ НАШАГА ЗЕМЛЯКА

Выбраннікі, якія займаюцца навукай, павінны глядзець на веды, як на даручаны ім скарб, што складае ўласнасць усяго народа.

К. А. Цімеразеў

1729 год. Лондан. Напаўзмрочны і халодны пакой у канцы крыла пачарнелай ад часу і дыму вялізнай камяніцы. Дрыготкі агеньчык аплылай свечкі ў бронзавым шандале цьмяна асвятляе паліраваны верх канторкі. Кончык старанна завостранага гусінага пяра хутка бяжыць па гладкай паверхні паперы, і дробныя літары шчыльна кладуцца ў танюсенькі ланцужок слоў: «Аўтарытэт К. Семяновіча быў і па сёння яшчэ застаецца для ракетчыкаў... нечым надзвычай святым». Георг Шэлвак, англійскі перакладчык трактата нашага земляка Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», ставіць кропку, хукае на застылыя рукі, потым пасыпае напісанае добра прасеяным жоўтым пяском і кладзе апошні аркуш на ёмкі стос завершанага рукапісу...

Высокая ацэнка кнігі, зробленая праз 80 гадоў пасля апублікавання арыгіналу — бясспрэчнае прызнанне тагачасным навуковым светам Еўропы несумненнай павагі, заслугі і прыярытэту К. Семяновіча ў галіне баявога ракетабудаўніцтва. I гэта не прыватная думка Г. Шэлвака. Яшчэ задоўга да яго, а дакладней болып паўстагоддзя назад, трактат набыў сусветную вядомасць і быў выдадзены ў шэрагу еўрапейскіх краін. Яго і цяпер могуць прачытаць на сваёй роднай мове французы, немцы, англічане, галандцы, датчане. На працягу звыш 150 гадоў работа К. Семяновіча была адзіным вычарпальным падручнікам і даведнікам адначасова і найболып поўным навуковым даследаваннем

Казімір Семяновіч. 3 фрэскі мастака А. Кмеляўскаса.

па артылерыі і ракетабудаванню ў XVII — XVIII стагоддзях.

Хто ж такі Казімір Семяновіч?

На вялікі жаль, на гэтае пытанне можна адказаць толькі часткова. Ен, як і шмат якія іншыя падзвіжнікі навукі, не дбаў пра ўвекавечанне памяці па сабе. Яго захаплялі іншыя пачуцці і клопаты. У выніку гісторыя не захавала для нашчадкаў больш-менш падрабязных звестак пра жыццё і дзейнасць гэтага незвычайнага чала-

века з дапытлівым розумам і здзіўляючай эрудыцыяй.

Так, прынамсі, здарылася не з адным толькі Семяновічам. Імёны шмат якіх вядомых у свой час вучоных і пісьменнікаў, беларусаў па паходжанні, асабліва тых, што пісалі на лацінскай або польскай мовах, цяпер калі і вядомы, дык толькі вузкаму колу спецыялістаў. А іх працы калі і не згубіліся канчаткова, дык сталі здабыткам іншых народаў або пахаваны сярод малавядомых дакументаў і сярэдневяковых фаліянтаў шматлікіх архіваў, да многіх фондаў якіх стагоддзямі не дакраналася рука даследчыка.

Тыповы ў гэтых адносінах лёс славутага стваральніка арыгінальнай беларускай літаратуры на лацінскай мове Міколы Гусоўскага. Як ні дзіўна, больш чатырох з паловай стагоддзяў імя яго не было вядома народу, з гушчы якога ён выйшаў і з якім ніколі не губляў духоўнай сувязі. Наколькі гэта была каларытная асоба, можна меркаваць па выказванню нямецкага літаратуразнаўцы XIX стагоддзя, вядомага крытыка і перакладчыка Артура Лейста. Вось што пісаў ён у 1887 годзе, цэлае стагоддзе назад, пра нашага земляка: «Шмат якія народы Еўропы... з невыказнай удзячнасцю пакланіліся б ад сябе і ад сваіх нашчадкаў таму свайму сыну, які пакінуў бы

ім у спадчыну падобны твор, незалежна ад мовы, на якой такі твор быў напісаны. I першымі між імі беспамылкова можна было б назваць славянбеларусаў, старажытная культура якіх яшчэ надзвычай мала вядома свету, але якія... мелі такога буйнага паэта, як Мікола Гусоўскі... з яго «Песняй пра зубра», напісанай на старажытнай лацінцы». Толькі дзякуючы Я. Семяжону, які пераклаў «Песню» на беларускую, родную мову паэта, вернута яго імя з небыцця. Паэма ў кароткі час вытрымала, не лічачы часопіснай публікацыі, тры выданні і, нягледзячы на гэта, лічыцца бібліяграфічнай рэдкасцю. У 1982 годзе ўдзячныя нашчадкі ўшанавалі яго імя ў назве адной з вуліц сталіцы Беларусі.

Але вернемся да Семяновіча, у жыцці якога, як у празрыстай расінцы, адбіўся лёс шмат якіх славутых людзей Беларусі, занядбаных няўдзячнай гісторыяй краю: вядомасць пры жыцці і забыццё ў будучыні.

Па асобных, большай часткай ускосных звестках, надзвычай скупых і сціслых, што знаходзім у аўтарскай прадмове да кнігі і ў фармуляры магістраў Віленскага універсітэта, можна меркаваць, што К. Семяновіч нарадзіўся дзесьці каля 1600 года ў адным з беларускіх ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага. Мяркуйце самі: прозвішча Семяновіч здаўна пашырана на Беларусі. Так, толькі ў дакументах за першую чвэрць XVI стагоддзя, змешчаньіх у 20-м to­ms «Літоўскай метрыкі», яно сустракаецца болып як 30 разоў, і ўсе без выключэння на этнічна беларускіх землях княства. Тут і магнаты, і дробная шляхта, і гараджане, і сяляне з Крычава, Слоніма, Нягневіч, Слуцка, Брэста і іншых мясцін сённяшняй рэспублікі. Нарадзіцца ён мог у кожнай з іх.

Пра дзіцячыя і юнацкія гады Семяновіча не захавалася нават прыблізных звестак, няма нават і намёку. Нічога. Невядома і пра першапачатковую адукацыю вучонага. Хутчэй за ўсё, ён, як сын уплывовых і добра забяспечаных бацькоў, пра што толькі згадваецца ў прадмове, прайшоў тыповы шлях для тагачаснай шляхецкай моладзі: хатні настаўнік, калегіум, затым вучоба ў адной з рыцарскіх школ, большасць выпускнікоў якіх станавіліся прафесійнымі вайскоўцамі. Пазнаёміўшыся з артылерыяй, ён

на ўсё жыццё стаў яе палкім прыхільнікам. Пра гэта ён сам бегла ўспамінае ў прадмове: «Я адкінуў усякую думку зрабіць палітычную кар’еру (да якой, відаць спачатку яго рыхтавалі бацькі.— С. Ц.),— нягледзячы на тое, што яна, паводле паходжання продкаў, была для мяне лёгка дасягальнай,— я цалкам прысвяціў сябе, па-першае, практычнаму даследаванню тайны гэтай навукі, а пазней усе свае сілы аддаў яе тэарэтычнаму вывучэнню і так захапіўся, што не шкадаваў ніякіх выдаткаў, абы толькі спасцігнуць новае, раней невядомае». Са скупых да крыўднага слоў прадмовы перад намі паўстае вобраз надзвычай цэльнай, мэтанакіраванай натуры з няўтольным імкненнем да ведаў.

Неўзабаве ён адчуў, што недастаткова падрыхтаваны, асабліва у сумежных дысцыплінах: «...я ўвачавідкі пераканаўся, што мне не стае ведаў для правядзення даследаванняў і што я ніколі не дасягну таго, да чаго імкнуся, калі і ў далейшым буду вучыцца звычайным шляхам, што для дасканалага авалодвання гэтай навукай неабходна бясконца многа вывучаць іншыя прадметы».

Прага пазнання новага і няўрьімслівасць дапытлівай натуры прыводзяць яго за мяжу. Семяновіч наведвае шэраг краін Еўропы, уважліва знаёміцца з навінкамі амаль ва ўсіх галінах тагачаснай навукі. I ён, як сведчыць змест яго навуковай працы, дасягае многага — дасканала авалодвае статыкай, гідраўлікай, грамадзянскай і вайсковай архітэктурай, пнеўматыкай, оптыкай, метралогіяй, хіміяй і іншымі навуковымі дысцыплінамі.

Пазней, у пяцідзесяцігадовым узросце, ужо пасля выдання кнігі, якая прынесла яму еўрапейскую вядомасць і славу, ён, нечакана для сваякоў і знаёмых, паступае ў Віленскі універсітэт. Атрыманыя веды зноў яго не задавальняюць. «I што яму яшчэ трэба,— паціскалі плячыма нават адукаваныя людзі,— хутка паміраць, а ён вучыцца сабраўся». Але, пэўна, такі ўжо ў Семяновіча быў характар, і ён дзейнічаў па прынцыпу:«Вучыцца ніколі не позна». 7 чэрвеня 1651 года студэнт з пасярэбранымі ранняй сівізной скронямі паспяхова вытрымлівае экстэрнам экзамены на вучоную ступень магістра «вызвольных навук» і філасофіі, а гэта вымагала дасканалага ведання шмат якіх прадугледжаных універсітэцкай

праграмай дысцыплін, у тым ліку навуковай граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, гісторыі, філасофіі і нават музыкі. Цяпер ён да ўсяго — магістр «сямі вызвольных навук».

Але вернемся крыху назад. У час знаходжання за мяжой Семяновіч дзеля набыцця практычнага вопыту вайсковага інжынера прымае ўдзел у вайне на баку Нідэрландаў, якія змагаліся сураць Іспаніі за сваю незалежнасць. За мужнасць і смеласць у баях, у прыватнасці, пад Хюлстам, быў узнагароджаны ордэнам. Ен і да гэтага неаднаразова ўдзельнічаў у паходах і баях, у тым ліку — у вядомай бітве з татарамі пад Ахматавам (цяпер Чаркаская вобласць на Украіне).

У 1648-м па іншых звестках у 1647 годзе, яго адклікаюць з-за мяжы і прызначаюць спачатку інжынерам, а ў маі 1648 года — намеснікам начальніка «кароннай' артылерыі».

Яшчэ ў Галандыі ў Семяновіча выспела задума стварыць вычарпальную па ахопу матэрыялу манаграфію па артылерыі. Тагачасныя трактаты і падручнікі былі да немагчымасці прымітыўныя, разлічаныя на бяздумнае, чыста начотніцкае засваенне матэрыялу. Прадмет вывучэння выкладаўся ў іх, як у катэхізісе, у форме пытанняў і адказаў. Болыпасць падручнікаў мела шэраг агрэхаў і памылак. Тэарэтычнае тлумачэнне фактаў, працэсаў і з’яў адсутнічала, а калі аўтар і спрабаваў высветліць іх прыроду, дык усё ў рэшце рэшт зводзілася да звышнатуральнай сілы і магіі. А тое, што і было вядома, як, напрыклад, тэхналогія прыгатавання пораху і адліванне гармат, трьімалася ў сакрэце. Семяновіч жа марыў напісаць сапраўды навуковую кнігу і паставіў перад сабою мэту абагульніць усе найноўшыя дасягненні дакладных навук, звязаць тэорыю з практыкай і тым самым зрабіць «паслугу бацькаўшчыне і суайчыннікам, якія прагнуць ведаў».

Спалучаючы службовыя абавязкі з працай над трактатам, літаральна выкройваючы кожную вольную хвіліну, ён праводзіць некалькі серый доследаў. каб пазбегчы магчымых памылак, па некалькі разоў

' У Рэчы Паспалітай, як федэральнай дзяржаве, карэнныя землі Полыпчы называлі «Каронай», а землі Вялікага княства Літоўскага — «княствам» або «Літвой».

ARTIS M A G N Л ARTILLERIE Pars Prima.

Studio & opera

C A S I M I R I SIEMIENOWICZ Equitis Liihuani,

Olim ЛгйВегіл R/^ni Рп/ггрЯі,

Тытул трактата K. Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі».

запар правярае атрыманыя вынікі. Дзейнічае па прынцыпу сучаснай навукі: вынік лічыцца станоўчым толькі пры паўтаральнасці вопыту. У пошуках неабходных звестак ён звяртаецца і да гістарычнай літаратуры. Агульны лік цытаваных ім крыніц складае больш за 260 твораў, напісаных у перыяд ад сівой антычнасці да другой паловы XVII стагоддзя. У 1648 годзе вучоны зноў едзе ў Амстэрдам, дзе на працягу двух гадоў канчаткова завяршае працу над рукапісам і ў 1650 годзе выдае яе лацінкай у друкарні Яна Янсена пад назвай «Вялікае мастацтва артылерыі».

Трактат, праца над якім разам з коштам выдання праглынула значную частку спадчыны К. Семяновіча, мае 304 старонкі і складаецца з прадмовы, пяці раздзелаў і вялікага па аб’ёму ілюстрацыйнага матэрыялу. Франтыспіс, 206 чарцяжоў і малюнкаў, скампанаваных у 22 табліцы, выкананыя вядомым амстэрдамскім гравёрам Якубам ван Мейрсам па малюнках Семяновіча.

У чатырох раздзелах аўтар падрабязна разглядае канструкцыі сучасных яму гармат, падае методыку вызначэння іх калібру, падрабязна расказвае пра падрыхтоўку сплаваў для адліцця розных тыпаў гармат, знаёміць чытача з асноўнымі дадзенымі метралогіі, рэцэптурай і тэхналогіяй прыгатавання розных відаў пораху і выбуховых сумесей, выкладае спосабы вырабу разнастайных піратэхнічных сродкаў, ручных і артылерыйскіх гармат, вайсковага рыштунку і амуніцыі.

Найболыпую цікавасць для сучаснага чытача ўяўляе трэцяя кніга трактата, названая «Ракеты», і

Эскізы ракет:

a — трохступеньчатая ракета; б — камбінаваная ракета, спалучэнне шматступеньчатай і батарэйнай ракет.

цалкам прысвечана будове, вытворчасці і ўласцівасцям баявых ракет.

Казімір Семяновіч — першы ў гісторыі ракетабудавання вучоны, які прапанаваў і распрацаваў на практыцы ідэю шматступеньчатай ракеты і адпаведна абгрунтаваў усе разлікі чарцяжамі, прыкладзенымі да трактата. Трохступеньчатая ракета Семяновіча была адной з мадыфікацый прапанаванай ім жа складанай ракеты з аўтаномнымі рухавікамі, што размяшчаліся паслядоўна адзін за адным і працавалі адначасова ці ў парадку чарговасці. Кожная ступень уяўляла самастойную ракету са сваім запасам паліва, запалам і соплам.

Другі канструктыўны прынцып, прапанаваны вучоньім,— батарэйная ракета з рухавікамі, размешчанымі па акружнасці. На адной з табліц змешчаны малюнак камбінаванай ракеты — спалучэнне шматступеньчатай і батарэйнай ракет.

К. Семяновіч — вынаходца ракетных стабілізатараў тыпу «дэльта». Да яго для надання восевай устойлівасці ў палёце да ракеты прымацоўвалі рэйку, роўную сямі-васьмі памерам корпуса.

Насуперак відавочным фактам і бясспрэчным архіўным матэрыялам, узрост якіх вымяраецца трыма стагоддзямі з гакам, заходнія фальсіфікатары дагэтуль імкнуцца замаўчаць імя Казіміра Семяновіча і ўпарта прыпісваюць аўтарства праекта першай ракеты Оберту, Манжэры, Годарду, Кангрэу. А яны, як сведчаць энцыклапедыі еўрапейскіх краін, жылі значна пазней Семяновіча, які апярэдзіў развіццё заходнееўрапейскай ракетнай тэхнікі на некалькі стагоддзяў.

Як згадвае аўтар у прадмове.да трактата «Вялікае мастацтва артылерыі», ён працаваў і над другой кніжкай, прысвечанай гісторыі развіцця артылерыі ад старажытных часоў да XVII стагоддзя. Па невядомых прычынах яна так і не пабачыла свету. Відаць, з-за матэрыяльных цяжкасцей і заўчаснай смерці аўтара ў 1651 годзе. Невядомы і лёс рукапісу. Але ёсць нітачка, учапіўшыся за якую можна натрапіць на след. Дакладна вядома, што рукапіс працяглы час захоўваўся ў бібліятэцы Сангушак маёнтка Любартава ў Полыпчы, пазней — у бібліятэцы Залускіх, якая была канфіскавана і ў XIX стагоддзі перавезена ў Пецярбург. Па дадзеных вядомага бібліёграфа С. Эстрайхера, звесткі якога, як правіла, вылучаюцца амаль акадэмічнай дакладнасцю, Семяновічаў рукапіс у 1909 годзе трымаў у сваіх руках польскі музеязнаўца і гісторык вайсковага ўзбраення Б. Гамбажэўскі. Высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў ленінградскіх архіваў, іх традыцыйна ашчадныя адносіны да архіўных фондаў дазваляюць спадзявацца, што каштоўнейшы рукапіс нашага земляка захаваўся і калі-небудзь на яго натрапяць вучоныя.

Неабходнасць яго пошуку больш чым відавочная. Асоба аўтара, яго піырокая эрудыцыя, глыбокі і ўсебаковы падыход да вывучаемай праблемы, навуковая прынцыповасць, і, нарэшце, змест трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» пераконваюць, што дапытлівы даследчык знойдзе ў ім цікавы, вялікі па факталагічнаму аб’ёму, а магчыма, і унікальны матэрыял.

ЭНЦЫКЛАПЕДЫСТ СА ШЧОРСАЎ

Слава вялікіх людзей павінна вымярацца спосабамі, якімі яна была дасягнута.

Ф. Ларошфуко

Маёнтак Шчорсы, які стаяў побач з аднайменнай вёсачкай (цяпер цэнтр сельсавета і калгаса імя Шчорса)1, дзесьці з сярэдзіны XVII стагоддзя атрымаў шырокую вядомасць амаль ва ўсёй адукаванай Еўропе, а з XIX стагоддзя набыў славу буйнага асяродка культуры і навукі. Сюды, нібы мусульмане ў Мекку, прыязджалі ўсе, хто цікавіўся гісторыяй духоўнай і матэрыяльнай культуры народаў Вялікага княства Літоўскага, цэнтральную частку якога, «як зярно ў арэсе» , занмалі землі цяперашнян Беларусі.

Народная прымаўка «Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца» ў дачыненні да Шчорсаў стасуецца, як кажуць, адзін да аднаго. Якім чынам і чаму невялікае вясковае паселішча ўскрай Налібоцкай пушчы, глухім па тых часах кутку Навагрудчыны, раптам узнялося на хвалю еўрапейскай вядомасці? А сталася гэта дзякуючы ўсяго толькі аднаму чалавеку — Іяахіму Літавору Храптовічу, высакаадукаванаму і шчодра адоранаму прыродай.

Кім жа ён быў?

Адназначна адказаць на гэта пытанне немагчыма. У яго каларытнай асобе на рэдкасць суладна спалучаліся дзяржаўны і грамадскі дзеяч, філосаф і

1 Супадзенне назвы вёскі і калгаса выпадковае. Апошні названы ў гонар героя грамадзянскай вайны Шчорса М. А., бацькі якога паходзяць са Стоўбцаў Мінскай губерні.

2 Багушэвіч Ф. Дудка беларуская. Мн., 1922, выд. VI, с. 8.

асветнік, публіцыст і паэт, гуманіст і прыродазнаўца.

Іяахім Літавор Храптовіч паходзіў са старажытнага магнацкага роду, пачынальнікамі якога былі баяры Багдан (жыў у XIV—XV стагоддзях) і яго сын Івашка Літавор (памёр у 1513 годзе). Ужо ў XVI стагоддзі Шчорсы ўпамінаюцца ў пісьмовых крыніцах як родавае гняздо Храптовічаў.

Пераважная большасць прадстаўнікоў гэтага роду ніколі не губляла духоўнай сувязі з народам і на працягу стагоддзяў захоўвала памяць аб крэўнай роднасці ўсходніх славян. Традыцыйна прыязнае стаўленне да брацкіх па паходжанню народаў прасочваецца ў родзе Храптовічаў з даўніх часоў і нязменна захоўвалася ва ўсіх наступных пакаленнях. Канюшы і лоўчы Вялікага княства Літоўскага Марцін Багданавіч Хараптовіч (памёр у 1526 годзе) і яго брат Федзька, падскарбі земскі (памёр у 1522 годзе), удзельнічалі ў змове князя Міхала Глінскага, які разам са сваёй дружынай вырашыў перайсці пад ўладу вялікага князя маскоўскага Васілія.

I пазней Храптовічы не збочвалі з працярэблянай прашчурамі дарогі. Так, напрыклад. Іяахім Літавор, займаючы ў Вялікім княстве Літоўскім вышэйшыя дзяржаўныя пасады, прытрымліваўся рускай арыентацыі і заўсёды выказваўся за добрасуседскія адносіны з Масквою. Пасля ўваходу Беларусі ў склад Расійскай імперыі ён не ўдзельнічаў у змовах і ў адрозненне ад іншых магнатаў не эмігрыраваў за мяжу, а, наадварот, вырашыў працаваць на карысць свайго народа ў межах новага і, на яго погляд, гістарычна заканамернага дзяржаўнага ўтварэння.

Па яго слядах пайшоў і сын Адам. Калі Беларусь акупіравала французскае войска і шчорсаўскага дзедзіца супраць яго волі прызначылі ў ліпені 1812 года членам Адміністрацыйнай рады Віленскага дэпартамента, ён адмовіўся выехаць з дому, імкнучыся ўсю завіруху перасядзець у прыгожым наднёманскім палацы. Польскі гісторык Р. Меніцкі слушна вызначае прычыну паводзін А.Храптовіча: «Сімпатыі і погляды яго хутчэй вязаліся з Аляксандрам і Расіяй, чым з Напалеонам». Трываласць перакананняў Адама Храптовіча выявілася і ў тым факце, што ў час лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў яго сімпатыі па-ранейшаму былі на баку Расіі.

Больш таго, ён добраахвотна перадаў рускай арміі пародзістых коней, за што шляхта разрабавала яго маёнтак у Шчорсах.

Аналагічную пазіцыю займалі і іншыя члены вялікай сям’і Храптовічаў. Другі сын Іяахіма Літавора «нават брыдзіўся польскай мовы» і ў штодзённым жыцці размаўляў па-беларуску. А пляменніка Міхала, да якога перайшлі Шчорсы пасля бяздзетнага Адама, дэнацыяналізаваная шляхта празвала «скасмапалітызаваным вырадкам». Болып абсурднага і недарэчнага празвання замшэлая ад невуцтва шляхта прыдумаць, відаць, была няздольна. Мяркуйце самі.

Агульнавядома, вырадкам з’яўляецца той, хто, кіруючыся ганебнымі матывамі, выдаваў сябе за прадстаўніка іншай народнасці, звычайна пануючай. Храптовічы не толькі ніколі не былі, але нават не лічылі сябе палякамі. Яны заўсёды ўсведамлялі сябе ліцвінамі, як называлі сябе некаторыя беларусы ў мінулым. Дык як жа можна вырачыся таго, чаго ніколі не было? Наадварот, у сапраўднасці вырадкам была тая частка шляхты, якая «пайшла ў палякі» дзеля матэрыяльных выгод, здрадзіла свайму народу, зраклася матчынай мовы, а, па сутнасці, адарваўшыся ад аднаго берага, не прыплыла да другога. Гэта яны самі доўга адчувалі і, каб хоць неяк утаймаваць дакор сумлення, у некалькіх пакаленнях прыкрывалі сваю здраду пры вызначэнні нацыянальнасці казуістычнай формулай: «Роду рускага, нацыянальнасці польскай». I гэтая сэнсавая недарэчнасць, якая не мае нічога агульнага з элементарнымі законамі логікі, бытавала не толькі ў вусным, але і ў пісьмовым ужытку — у прыватных і афіцыйных паперах.

Іяахім Літавор Храптовіч нарадзіўся 4 студзеня 1729 года ў фальварку Ясянец каля аднайменнай вёскі з курнымі хатамі ўздоўж дарогі з Гарадзішча ў Туганавічы, дзе, між іншым, пазней жыла Марыля Верашчака, першае юнацкае каханне песняра Навагрудчыны Адама Міцкевіча. Побач, сярод шматфарбнага аксаміту заліўных лугоў, віляла імклівая прьігажуня Сэрвач з парослымі хмызам і лесам берагамі. Бестурботнае дзяцінства маладога Яўхімкі, як клікалі яго дзеці дваровых сялян, сябрукі па гульнях і забавах, прайшло на ўлонні маляўнічай

прыроды Навагрудчыны. Тут жа ў Ясянцы, у доме дзеда па маці К. Несялоўскага, ён атрымаў першапачатковую адукацыю. Займаліся з ім нанятыя настаўнікі і гувернёры. У лік навук, якія даводзілася штудзіраваць падлетку, уваходзілі паэтыка і рыторыка. Прынамсі, пра гэта можна меркаваць па беларускаму вершу, напісанаму дзесьці ва ўзросце 12—16 гадоў з нагоды ўсялення ў новы палац. Са зместу вынікае, што хлапчук усёй душой быў прывязаны да дзеда:

Я сам першы внук ваш малы Буду в своім слове сталы, Повек Вашы не забуду Ласкі, пакуль жыці буду...1

I тут няма нічога дзіўнага. Ад такіх людзей дзеці не адстаюць ні на крок, літаральна заглядваюць ім у рот. Дзед, сапраўды, быў надзвычай цікавай фігурай: маршалак канфедэрацыі Навагрудскага ваяводства, прызнаны знаўца гісторыі краю, мясцовых паданняў, традыцый, звычаяў. I да ўсяго весялун, заўзяты паляўнічы і.„ даволі плённы пісьменнік. Яго кнігі друкаваліся ў Пінску і Варшаве. Такі чалавек, безумоўна, не мог не аказаць уплыву на фарміраванне характару і светапогляду юнака. Магчыма, не хто іншы, а дзед прывіў яму павагу і любоў да кнігі.

Захапленне чароўным светам паэзіі I. Храптовіч пранёс праз усё сваё доўгае жыццё. Нават у сталым веку ў хвіліны роздуму і смутку ён часта прыпадаў да яе гаючай плыні. Сваё стаўленне да прыроды, прыгажосці, кахання, маральна-этычных пытанняў будучы граф з аднолькавай лёгкасцю выказваў у вершах на беларускай, польскай і лацінскай мовах «Всем многі век у новай хаце», «Гімн прыгажосці», «Дуб і трысцінка», «Пра каханне», «Адказ Храптовіча Карпінскаму»2, «Да карціны Рафаэля» і

1 Цыт па кнізе: A. I. Мальдзіс. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980, с. 282.

2Карпінскі Францішак (1741 —1825 гг.) — паэтсентыменталіст, драматург, прыхільнік паляпшэння долі сялян. Пахаваны ў в. Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

інш. Прымаючы паэзію за высокае мастацтва, ён разам з тым разглядаў яе як дзейсны сродак распаўсюджання навуковых ведаў і ўсталявання ў грамадстве прынцыпаў маралі. Свае тэарэтычныя погляды на гэты жанр прыгожага пісьменства Храптовіч сфармуляваў у грунтоўным артыкуле «Паэзія», змешчаным у энцыклапедычнай, па характару выкладання і размяшчэнню матэрыялу, кнізе І.Красіцкага «Збор найпатрэбнейшых звестак». Выказаныя ў ім думкі і погляды адлюстроўвалі ідэі Асветніцтва і фізіякратызму, якія падзяляў аўтар, і шмат у чым не супадалі «з агульнапрынятымі сцвяр джэннямі».

Пасля заканчэння Віленскай акадэміі, выкладанне ў якой мала чым адразнівалася ад лепшых еўрапейскіх універсітэтаў, а па некаторых навуках нават пераўзыходзіла іх, Храптовіч прадягвае адукацыю ў Германіі. Для пашырэння агульнага кругагляду і азнаямлення з найноўшымі дасягненнямі навукі, у прыватнасці, эканомікі, і філасофіі, наведвае Францыю, Італію, Швейцарыю, Англію. Адначасова ён знаёміцца з рацыянальнымі спосабамі земляробства. Яго, у першую чаргу, цікавяць падсобныя галіны сельскай гаспадаркі — садоўніцтва, агародніцтва, сажалкавая рыбагадоўля, пчалярства.

Па тагачаснай традыцыі, як нашчадак ва ўсіх адносінах магутнага і ўплывовага роду, ён займае высокія дзяржаўныя і грамадскія пасады: дэпутат соймаў (1754 г.), дыпламат у Вене і Парыжы, маршалак Галоўнага трыбунала (1765 г.), падканцлер (1773 г.), міністр замежных спраў (1791 г.), канцлер Вялікага княства Літоўскага (1793 г.).

Аднак нас больш цікавіць грамадская дзейнасць I. Храптовіча, бо яна непарыўна звязана з пашырэннем і рэалізацыяй на практыцы ідэй Асветніцтва і фізіякратызму. Панацэяй ад усіх сацыяльных балячак тады лічылі асвету, навуку і розум, адкуль і пайшла назва філасофскага напрамку. Фізіякраты ж, паслядоўнікі французскіх эканамістаў Ф. Канэ і А.Цюрго, аддавалі прыярытэт прыродзе. Паводле іх уяўленняў, менавіта яна з’яўляецца адзінай і галоўнай крыніцай багацця. На іх думку, грамадства ўзбагачаецца выключна за кошт зямлі, і прыбавачная вартасць («чысты прыбытак») ствараецца толькі ў прыродзе, у прыватнасці, у сельскай гаспадарцы.

Таму фізіякраты да прадукцыйнага класа адносілі тых, хто працуе на зямлі. Прамыслоўцы, згодна іх вучэння,— бясплодны клас, бо не стварае, а толькі відазмяняе прыродныя каштоўнасці. Як Асветніцтва, так і фізіякратызм паводле сваёй сацыяльна-палітычнай сутнасці былі ідэалогіяй буржуазіі ў перыяд зараджэння элементаў капіталістычнага грамадскага ладу. Разам з тым яны ўтрымлівалі шэраг пазітыўных момантаў.

На беларускай глебе філасофія Асветніцтва і фізіякратызму «яшчэ не магла набыць такі рашучы рэвалюцыйны і матэрыялістычны характар», як у Францыі, бо ў Вялікім княстве Літоўскім былі яшчэ слаба развіты буржуазныя грамадскія адносіны. Гэтым тлумачыцца і той факт, што прыхільнікамі абодвух ідэалагічных напрамкаў замест буржуазных дзеячаў тут выступілі прадстаўнікі прагрэсіўна настроенай шляхты, у тым ліку і некаторыя, як, напрыклад, I. Храптовіч, магнаты, а ў асобных выпадках і асобы духоўнага звання.

  1. Храптовіч лічыў, што сельская гаспадарка краю даўно чакае карэннай рэарганізацыі. Узняць ураджайнасць і наогул павялічыць прадукцыйнасць усіх галін гаспадаркі можна толькі тады, калі земляроб будзе эканамічна і маральна зацікаўлены ў выніках сваёй працы. Зыходзячы з пастулата аб прыроднай роўнасці людзей, ён выступаў за асабістую вольнасць і адукацыю сялян.

У 1790 годзе Храптовіч прыступіў да рэалізацыі сваіх поглядаў на практыцы.

У маёнтках Шчорсы, Вішнева і Нягневічы ён скасоўвае паншчыну, вызначае мінімальны зямельны надзел у 1/3 валокі1 ворыўнай зямлі і ад 2 да 8 моргаў2 сенакосу. За карыстанне зямлёй спаганяліся трэцяя частка ўраджаю або яе кошт грашыма па навагрудскіх цэнах. Будаўнічы матэрыял і дровы сяляне бралі ў панскім лесе, за што грамада павінна была нарыхтаваць і вывезці на бровар3 693 сажні ДРоў.

1 В а л о к a — даўняя мера зямлі на Беларусі, роўная 21,36 га.

2 Морг— 1/30 частка валокі, 0,71 га.

3 Бровар — вінакурня.

Болыпыя правы атрымала сялянская грамада і яе органы самакіравання. Былі створаны каса сялянскай узаемадапамогі і страхавая крама, адчынены бальніца і школа з ланкастэрскай сістэмай навучання. Сялянскія дзеці акрамя пачатковых ведаў набывалі агранамічныя і рамесніцкія навыкі.

Пазбаўленыя штодзённай, дробязнай і абразлівай апекі, сяляне хоць у гаспадарчай дзейнасці адчулі нейкую палёгку, галоўным чынам псіхалагічную. Усе, хто быў у Шчорсах, аднадушна адзначалі станоўчыя вынікі рэформы. Перш за ўсё стабільна ўзрасла ўраджайнасць.

Буржуазныя гісторыкі сцвярджаюць, што Храптовіч у сваёй рэфарматарскай дзейнасці кіраваўся выключна філантрапічнымі матывамі і «быў шчодры не з утылітарызму, а з пераканання і імкнення сэрца». Але гэта, напэўна, не зусім так. I Храптовіч ніколі не забываў сваіх асабістых інтарэсаў, яны заўсёды былі ў яго на першым месцы.

Тым не менш рэформа, праведзеная ў маёнтках Храптовіча, мела шэраг пазітыўных момантаў. У пэўнай ступені былі зменшаны найбольш вострыя сацыяльныя супярэчнасці феадальнага ўціску сялян. Яны атрымалі адносную гаспадарчую самастойнасць, у межах якой адчувалі сябе гаспадарамі і былі зацікаўлены ў выніках сваёй працы. Мелі магчымасць вучыць дзяцей, атрымліваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

Дзейнасць асветнікаў і фізіякратаў, у прыватнасці, рэформа Храптовіча, падрыхтавалі пераход да больш паслядоўнай матэрыялістычнай і філасофскай думкі. Усюды, дзе асабістыя адносіны былі выціснуты грашовымі адносінмі, натуральная павіннасць — выплатай грошай, там месца феадальных адносін займалі буржуазныя. Менавіта гэты працэс, дакладней яго асобныя рысы, прасочваюцца ў гаспадарцы шчорсаўскага фізіякрата.

Болып паслядоўным у правядзенні сваіх поглядаў Храптовіч выступае ў іншай галіне грамадскай дзейнасці — рэформе існуючай дагэтуль школьнай сістэмы і пашырэнні асветы ў краі. Тут ён болып актыўна і метадычна ажыццяўляе ідэі фізіякратаў, якія лічылі, што адукаваны селянін будзе лепш гаспадарыць на зямлі і тым спрыяць павелічэнню

заможнасці сваіх гаспадароў і багацця ўсёй краіны.

Думка аб перабудове адукацыі, якая на Беларусі цалкам знаходзілася ў руках царквы, выспела ў прагрэсіўных колах грамадства яшчэ ў першай палове XVIII стагоддзя. Перш за ўсё мелася на ўвазе вызваленне выкладання прыродазнаўчых і фізікаматэматычных навук ад сярэдневяковай схаластыкі і тэалогіі, наданне школе свецкага характару і ўсталяванне дыдактычных прынцыпаў навучання.

Але правядзенню школьнай рэформы зацята перашкаджалі клерыкалы і закасцянелыя ў прыгонніцтве феадалы, сапраўдныя гаспадары тагачаснага жыцця. Адукацыя народа, асабліва сялян, палохала, пагражала стратай прывілеяванага становішча.

На сойме 1773 года Храптовіч прапанаваў стварыць Адукацыйную камісію, а ўсе без выключэння сродкі і маёмасць езуітаў перадаць фонду «адукацыі і выхавання юнацтва».

Адукацыйная камісія — «першае ў гісторыі чалавецтва міністэрства асветы» — адкрыла на Беларусі 20 школ: 17 з сярэдняй ступенню навучання і 3 акадэмічныя — у Брэсце, Гародні і Навагрудку. Статут Адукацыйнай камісіі патрабаваў ад настаўнікаў развіцця ў дзяцей самастойнага мыслення: «каб вучні больш рабілі поспехаў разважаннямі, чым завучваннем прадметаў на памяць». Школа пазбаўлялася дагматызму і царкоўнай схаластыкі, пераходзіла ў рукі дзяржавы і, хаця цалкам не вызвалілася ад клерыкальнага ўплыву, стала евецкай. Навучанне праводзілася па адзіных праграме і падручніках, у якіх галоўнае месца адводзілася прыродазнаўчым прадметам, у тым ліку і фізіцы, якую тады называлі «каронай філасофіі».

Значна пашырылася сетка парафіяльных школ для сялянскіх дзяцей. Праграма прадугледжвала навучэнне грамаце (чытанне і пісанне), арыфметычным дзеянням і практычнай геаметрыі. У некаторых парафіяльных школах, як у Шчорсах і Вішневе, вывучалі паэтыку і рыторыку, а таксама беларускую і стараславянскую мовы. Акрамя таго, вучні атрымлівалі агульныя звесткі аб з’явах прыроды, знаёміліся з асновамі агратэхнікі, набывалі навыкі па распаўсюджаных і неабходных на вёсцы рамёствах.

Для замацоўвання ведаў абавязкова праводзілася паўтарэнне пройдзенага матэрыялу. Пры вывучэнні мовы і паэтыкі выконваліся пісьмовыя практыкаванні, у тым ліку напісанне сачыненняў, часта ў форме дыялогаў, гутарак некалькіх асоб. Тэматычна яны звязваліся з канкрэтнымі жыццёвымі падзеямі і часам закраналі палітычна далікатныя пытанні. Вучні Вішнеўскай школы, напрыклад, у 1780 годзе на выпускным экзамене пісалі сачыненне на тэму «Прыгонныя, што стогнуць у няволі». Настаўнік пасля меў непрыемнасці, ад болып суровай кары яго выратавала спасылка на выказаныя ў працах Храптовіча погляды.

На гэтым дарога сялянскіх дзяцей у навуку звычайна заканчвалася. Толькі адзінкам, найбольш здольным і, зразумела, з больш заможных сем’яў, шанцавала атрымаць вышэйшую адукацыю. Але іх можна пералічыць па пальцах. Тых, каму ўдалося пераадолець сацыяльную мяжу і выбіцца ў людзі, Храптовіч пакідаў працаваць у сваіх маёнтках па спецыяльнасці. Сярод іх можна назваць сына прыгоннага селяніна са Шчорсаў Ігната Аржахоўскага. У 1830 годзе ён абараніў у Віленскім універсітэце дысертацыю і, стаўшы доктарам медыцыны, выкупіў з прыгону бацькоў і... самога сябе. Прыведзены факт пралівае дадатковае святло на пытанне аб вызваленні сялян у Шчорсах.

Імя I. Храптовіча непарыўна звязана з пашырэннем свецкай асветы ў краі. Ен быў адным з самых ініцыятыўных стваральнікаў і актыўных членаў Адукацыйнай камісіі за ўвесь дваццацігадовы перыяд яе існавання. He варта забываць і пра ўскосны станоўчы ўплыў Храптовіча на дзейнасць камісіі. Высокае службовае становішча падканцлера, а затым і канцлера, безумоўна, самым лепшым чынам адбівалася на ўсёй рабоце камісіі і яе членаў, маральна падтрымлівала, бараніла ад падкопаў і нападкаў рэакцыйнай часткі магнацтва і шляхты. Менавіта яны, калі змянілася палітычная сітуацыя, стварылі Таргавіцкую канфедэрацыю і, як зграя галодных ваўкоў, накінуліся на прагрэсіўныя пачынанні перадавых колаў грамадства, у тым ліку і на Адукацыйную камісію. У 1794 годзе яны дамагліся свайго, і першае ў свеце міністэрства асветы перастала існаваць.

Вялікую надзею Храптовіч ускладаў на навуку і ўсімі магчымымі сродкамі падтрымліваў яе прыхільнікаў. Для аб’яднання аднадумцаў і актывізацыі навуковай дзейнасці ён заснаваў у канцы XVIII стагоддзя «Таварыства сяброў навукі». Займаўся навукай і асабіста сам, выступаючы галоўным чынам як тэарэтык і папулярызатар эканамічных і філасофскіх ідэй фізіякратаў. У 1802 годзе з-пад яго пяра выходзіць кніга «Аб штогадовым нацыянальным узнаўленні». Аўтар развівае ў ёй погляды французскіх фізіякратаў у ракурсе прыстасавання іх да мясцовых умоў. Неабходна падкрэсліць, што сваё даследаванне ён напісаў як дадатак да шырокавядомай у той час працы аднаго з заснавальнікаў еўрапейскай школы фізіякратаў А. Цюрго «Разважанні пра стварэнне і размеркаванне багаццяў». Далейшае равіццё ідэі Храптовіча атрымалі на схіле яго жыцця ў наступнай яго кнізе «Пра права прыроды».

Кола інтарэсаў гэтага апантанага навукай чалавека распаўсюджвалася і на такую прыкладную галіну ведаў як пчалярства. Вывучэнне біялогіі пчалінай сям’і мела прамую практычную накіраванасць. Даследчык слушна лічыў пчалярства адным са шляхоў паляпшэння дабрабыту сялян, а сяброўства з крылатымі працаўніцамі — заняткам, які выхоўвае высокую маральнасць і працавітасць.

Дзейнасць Храптовіча-пчаляра па свайму гістарычнаму значэнню на рэдкасць выключная. Зробленае ім садзейнічала ўсталяванню ў практычным пчалярстве рацыянальных спосабаў і прыёмаў догляду і ўтрымання пчол. «Гэты славуты знаўца і аматар пчалярства», пісаў у 1842 годзе М. Вітвіцкі ў сваёй кнізе «Практычнае пчалярства», адкрыў закон адваротна прапарцыянальнай узаемасувязі раення з аб’ёмам пчалінага жытла і, адштурхнуўшыся ад яго, стварыў у параўнанні з калодным прынцыпова адметны тып вулля. Закон і вулей Храптовіча, названы ім прыстаўным, дазваляў пчаляру свядома ўмешвацца ў працэс раення, затрымліваць або паскараць яго і тым самым павышаць прадукцыйнасць кожнай пчалінай сям’і.

У Храптовіча было шэраг паслядоўнікаў. Да іх Вітвіцкі адносіў такіх вядомых пчаляроў-эксперыментатараў, як «славянін Чапловіц, немец Біркенш-

ток i англічанін Нут». Свае тэарэтычныя і практычныя погляды і адкрыцці вучоны пчаляр выказаў у напісанай у 1785 годзе кніжцы «Апісанне пчалярскай гаспадаркі ў Шчорсах...». За выдатныя дасягненні ў вывучэнні многіх з’яў жыцця пчол і папулярызцыю навуковай тэхналогіі пчалярства Бернскае таварыства сельскай гаспадаркі, дарэчы, на адной з выставак якога дэманстраваўся вулей Храптовіча, выбрала яго сваім ганаровым членам.

Яшчэ пры жыцці Храптовіча Шчорсы сталі своеасаблівым навукова-даследчым цэнрам. Тут было створана унікальнае па тэматычнаму падбору, храналагічнаму ахопу і колькасці літаратуры, архіўных матэрыялаў і твораў мастацтва сховішча. Яго фонды складаліся амаль што з 20 тысяч уліковых адзінак захоўвання: кніг па самых разнастайных пытаннях гісторыі, культуры, філасофіі, эканомікі, сельскай гаспадаркі, у тым ліку і беларускіх старадрукаў, арыгіналаў розных дакументаў, лістоў, прывілеяў і грамат вялікіх князёў і каралёў, іх копій, геаграфічных карт, чарцяжоў, малюнкаў, адозваў і г.д.

Пачатак кнігазбору паклаў у сярэдзіне XVIII стагоддзя I. Храптовіч і ўсё сваё доўгае жыццё няспынна папаўняў яго фонды, вышукваючы кнігі літаральна дзе толькі мог. Наколькі ён быў ініцыятыўным і настойлівым сведчыць той факт, што яму ўдалося апярэдзіць іншых аматараў кнігі і набыць найбольш каштоўныя і старажытныя фаліянты бібліятэкі рымскага кардынала I. Імперыялі пасля яго смерці. Годным прадаўжальнікам справы бацькі і такім жа заўзятым бібліяфілам быў і яго сын Адам.

У адрозненне ад некаторых іншых прыватных кнігазбораў дзверы шчорсаўскай бібліятэкі былі заўсёды гасцінна расчынены для даследчыкаў, болын таго, быў адведзены асобны пакой для навуковых заняткаў і месца для начлегу прыезджых. А сюды прыязджалі і тыя, што рабілі першыя крокі ў навуцы, і вядомыя, з еўрапейскімі імёнамі вучоныя: астраномы М. Пачобут і Я. Снядзецкі, філосаф А. Снядзецкі гісторык I. Лялевель, I. Даніловіч, М. Маліноўскі, Ю. Ярашэвіч.

Пратапталі сюды сцяжынку ў пошуках матэрыялаў паэты і літаратары А. Міцкевіч, А. Адзінец, У. Сыракомля, паэт і фалькларыст Я. Чачот, перакладчык М. Вольскі.

Згодна правілаў пачатку XX стагоддзя, карыстацца фондамі бібліятэкі маглі без абмежавання як мясцовыя, так і замежныя даследчыкі. Адразу на рукі выдавалася 10 друкаваных кніг і 4 тамы рукапісаў. Па хадайніцтву навуковых устаноў бібліятэка высылала кнігі і па пошце, у тым ліку і за мяжу. У 1892 годзе мужчынская галіна роду Храптовічаў скончылася. Шчорсы перайшлі да пляменніка Міхала, а пасля яго смерці ў Парыжы — да сына яго сястры А. Буцянёва-Храптовіча, першага ўладальніка з роду Буцянёвых. Храптовічы яшчэ загадзя завяшчалі кнігазбор і архіў першаму універсітэту, які адкрыецца на Беларусі. Аднак, як гэта нярэдка бывае ў жыцці, гісторыя распарадзілася пасвойму

Напярэдадні першай імперыялістычнай вайны найбольш каштоўная частка бібліятэкі, агульнай колькасцю 4500 тамоў, была вывезена на Украіну і перададзена ў часовае карыстанне Кіеўскаму універсітэту, а ў савецкі час — бібліятэцы Акадэміі навук Украінскай ССР. Дзякуючы апошняму ўладальніку Шчорсаў К.А.Буцянёву і прадбачлівасці прафесара М. В. Доўнар-Запольскага, з ініцыятывы і пад наглядам якога былі адабраны і вывезены кнігі, значная частка духоўнага скарбу і неацэнных помнікаў культуры захавалася да нашых дзён. Пакінутае ў Шчорсах бясследна знікла ў полымі вайны.

Але не знікла памяць пра чалавека, пра якога дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі Анорэ Мірабо пісаў як аб лепшым з усіх людзей, што ён ведаў, «і па сумленнасці розуму, і па дабраце сэрца». Да творчай спадчыны Іяахіма Літавора Храптовіча пастаянна звяртаюцца гісторыкі, філосафы, эканамісты і літаратуразнаўцы пры вывучэнні грамадска-асветнай, сацыяльна-эканамічнай, прыродазнаўчай навуковай думкі Беларусі.

ЗАМУРАВАНЫ ВЫНАХОДЦА

Глянь у лёхі свае, у падзямеллі глянь, князь,

Што, настроіў пад хорамам гэтым: Брацці корчацца там, табой кінуты ў гразь, Чэрві точаць жывых іх, раздзетых.

Янка Купала «Курган»

Яны з’явіліся нечакана, хоць да іх прыходу ён падрыхтаваўся загадзя, яшчэ тады, калі пачаліся масавыя арышты членаў «Нацыянальнага патрыятычнага таварыства», думкі якіх, як лічыў шэф жандараў генерал ад кавалерыі і генерал-ад’ютант самога цара A. X. Бенкендорф, «хіліліся да палітычнай зламыснасці».

Першым парог пакоя халасцяцкай кватэры на набярэжнай пераступіў жандарскі палкоўнік Муханаў, агульна прызнаны ў сваіх колах аўтарытэт па надзвычайных палітычных справах.

— Студэнт-валанцёр Санкт-Пецярбургскай Медыка-хірургічнай акадэміі дваранін Казімір Чарноўскі? — звычайнае, амаль рытуальнае пры арыштах пытанне прагучала неяк будзённа і раўнадушна.— Ураджэнец маёнтка Карытніца Ігуменскага павета Мінскай губерні?

— Так, гэта я,— стрымліваючы хваляванне, адказаў гаспадар кватэры, сярэдняга веку мужчына ў цёмным з тонкага сукна сурдуце.— Чым абавязаны ўвагай, пан палкоўнік?

— He здагадваецеся?

— He маю аніякага ўяўлення... — абыякавым голасам адказаў Чарноўскі.

— Маю пільны загад неадкладна даставіць вас да галоўнага начальніка трэцяга аддзялення асабістай Яго Вялікасці канцылярыі.

«Вось і мая чарга надышла,— быццам не пра сябе, а пра каго іншага, думаў арыштаваны пад аднастайны грукат акутых жалезам колаў чорнай карэты

з маленькімі закратаванымі акенцамі, шчыльна завешанымі зялёнымі фіранкамі.— На Беларусі ў красавіку сама ў сілу вясна бярэцца, а тут імжа, хмурна».— Чарноўскі дрыготна перасмыкнуў плячыма і, колькі дазваляла вузкае сядзенне, адсунуўся ад рослага жандара з шабляй паміж каленяў. Ад яго непрыемна патыхала застарэлым пахам карболкі, поту і таннага тытуню. У галаве трывожна трымцела пытанне: «Што яны ведаюць? Штосьці ведаюць, калі ўзялі...» Супакойвала адно: у час вобыску нічога крамольнага не знайшлі, і гэта ўсяляла надзею. Але пятля зашмаргнулася намёртва.

Чарноўскі не ведаў, што залічаны па яго рэкамендацыі ў тайнае таварыства студэнт Ілічэўскі быў платным правакатарам, а філёры жандарскага ўпраўлення, нягледзячы на бездакорныя, як яму здавалася, меры канспіратыўнай перасцярогі, ужо даўно ішлі па яго следзе, віжавалі за кожным крокам і сабралі важкія доказы антыўрадавай дзейнасці. Гэта ён зразумеў адразу ў час першага допыту, калі застаўся сам-насам з першым жандарам Расійскай імперыі А. Бенкендорфам.

Допыты праводзілі некалькі тыдняў запар. Але ні ўгаворы, ні абяцанні палегчыць лёс, ні адкрытыя пагрозы не схілілі Чарноўскага да здрады. Як ні дамагаліся жандары выціснуць з яго прызнанне, ён не назваў ніводнага факта, які мог бы нашкодзіць каму-небудзь са знаёмых і таварышаў па барацьбе.

Зацятасць «зламысніка» прывяла самадзержца ўсяе Русі ў шаленства. Твар Мікалая I наліўся чырванню, таўстлявай рукою з кароткімі пальцамі ў рудых плямках рабаціння ён грэбліва адштурхнуў ад сябе папку з паперамі і абурана вымавіў: «Гарбатага магіла выправіць. Hi кроплі раскаяння... Я думаю,— крыху супакоіўшыся, сказаў ён,— яго месца ў крэпасці... Няхай там у адзіноце разважае аб усеагульнай роўнасці і свабодзе». Выказаная думка здалася цару пацешнай, зласлівая ўхмылка скрывіла яго тонкія губы: «Ды не скупіцеся, Аляксандр Хрыстафоравіч, дайце яму для гэтага як мага болей часу... I прасачыце, каб умовы былі адпаведныя...»

Бенкендорф угодліва хіхікнуў: «На адсутнасць часу і цішыні, Ваша Вялікасць, наш падапечны скардзіцца не будзе. Хутчэй наадварот...»

6 мая 1829 года цяжкія турэмныя дзверы з ваўчком накшталт доўгай і вузкай шчыліны з пранізлівым рыпам зачыніліся за спіной вязня. Апошнім гукам, які на ўсё жыццё застаўся ў памяці, быў сухі ляск замка. Успомніўся Марка, пастух з Карытніцы, ён гэтак жа суха і гулка, бы пісталетны стрэл, ляскаў даўжэзным бічом з валасяным канцом.

Са змрочнай адзіночкі Кранверкскай курціны — паўцёмнай камеры ў таўшчэзнай сцяне паміж двума бастыёнамі Петрапалаўскай крэпасці — было толькі два выйсці: адно — у магілу, другое — у вар’яцкі дом пад чужым прозвішчам. Праўда, быў яшчэ адзін выхад — пажыццёвая высылка ў аддаленыя паўночныя раёны імперыі. Але гэта здаралася рэдка і толькі па асабістаму імператарскаму рэскрыпту, які час ад часу выдаваўся канцылярыяй Яго Вялікасці для падтрымання міфа аб бязмежнай ласцы і літасці боскага памазаніка.

Застаўшыся адзін, Чарноўскі спыніўся пасярод камеры, крыху большай за свіны катух, акінуў разгубленым позіркам сваё новае жытло: шэрыя, брудныя сцены ў разводах плесні і застылых пухірах солі. Халоднае, насычанае вільгаццю паветра. Ложак з рэдзенькай, бы рагожа, коўдрай і невялічкі стол, нерухома прымацаваны да падлогі. Высока, амаль пад самай столлю, мутнай плямай шарэла аконца з патройнымі кратамі. I магільная, да пранізлівага звону ў вушах, цішыня.

Пацягнуліся аднастайныя дні бестэрміновага зняволення. Колькі давядзецца быць у гэтым каменным мяшку: год, два, дзесяць? Чарноўскі ведаў, што шмат хто правёў тут усё жыццё і памёр, страціўшы чалавечае аблічча. Здаровы чалавек у росквіце сіл не мог змірыцца з бяздзейнасцю, розум не прымаў гвалту, адкідаў нават магчымасць пахавання жывога чалавека ў глухой і змрочнай магіле. Бездапаможнасць абурала і з кожным днём усё часцей і часцей узрывалася прыпадкамі то шалёнага гневу, то адчаю. Крыўда разрывала грудзі, да болю сціскаліся кулакі, крышыліся ад скрыгату зубы. Нястрымная энергія гарачага імкнення да волі знаходзіла выйсце ў няспыннай хадзе: вязень, бы завадны, хадзіў з кута ў кут камеры — сем крокаў уперад, сем назад.

Гэтак прайшоў месяц, потым другі. «Усе яны так спачатку,— са звыклым раўнадушшам мармытаў стражнік, зазіраючы эрэдку ў проразь.— Бегаюць, кіпяць, а пасля, адзін раней, другі пазней, спякаюцца, як кажа пан камендант, яго правасходзіцельства генерал-маёр Сукін, і цэлымі днямі сядзяць, утаропіўшыся бяздумнымі вачыма ў адну кропку. Хе-хе, і чаго людзям не стае? Сядзелі б ціха — і бяды не ведалі б».

А вязень тым часам у пошуках ратунку і выйсця «з няволі цяжкай, з паланення» перабіраў у галаве розныя варыянты вызвалення. Неадольныя муры і адсутнасць сувязі з вонкавым светам выключалі ўсякую магчымасць уцёкаў. Думкі ліхіманкава мроіліся, мільгацелі і ўдзень і ўночы. Але ўсё марна. Аднойчы ў трывожным, як у чуйнага звера, сне бліскавіцай мільганула думка, ад якой агнём ударыла ў скроні і зрабілася горача. Вязень імгненна падхапіўся з ложка і абліваючыся потам, упершыню за чатыры з паловаю месяцы засмяяўся. Радасна і ўголас.

— Ну, нарэшце і гэты спёкся... — прамармытаў стражнік і, перахрысціўшыся, цяжка ўздыхнуў.— Памілуй, госпадзі, раба... — і на гэтым змоўк, бо не ведаў ні імя, ні прозвішча гаротніка.

Памалу думка аформілася ў ідэю, а ідэя — у канкрэтны план. Упэўненасці ў поспеху не было, але кволы агеньчык надзеі лагодным цяпельцам варухнуўся ў скамянелым сэрцы.

У жніўні 1829 года сярод папер, пададзеных на асабісты разгляд Мікалая I, апынуўся ліст Казіміра Чарноўскага, у якім ён пісаў: «...У 1825 годзе я вынайшаў падводнае судна... Калі будзе нарыхтаваны матэрыял і дастатковая колькасць рабочых і неабходных людзей, дык на працягу 40 дзён магу пабудаваць падводную лодку ў некалькі сажняў, у якой можна плаваць пад вадой, апускацца на дно марское... I ў вайсковых мэтах яна будзе карыснай, бо можна будзе пад вадой падплыць пад варожыя караблі і знішчыць іх або рабіць вылазкі ў нечаканых для непрыяцеля месцах».

Далей дзяржаўны вязень паведамляў, што за 60 дзён можна пабудаваць другі варыянт падлодкі, узброенай некалькімі гарматамі. Гаворка, як бачым, ішла не пра будаўніцтва мадэлі, няхай сабе і дзеючай.

а сапраўднага баявога карабля. Звяртае ўвагу і, шчыра кажучы, некалькі бянтэжыць празмерна ўпэўнены тон ліста, адсутнасць у ім дзеясловаў умоўнага ладу — вынаходства лодкі падаецца аўтарам як несумненны факт рэчаіснасці, а яе будаўніцтва звязваецца толькі з жаданнем той асобы, якой адрасаваны ліст. Выкажа яна згоду, і «яшчэ восенню можна будзе дзейнічаць на падводных лодках супраць непрыяцеля».

Што гэта: безапеляцыйная самаўпэўненасць дылетанта, рызыкоўная стаўка авантурыста, надзея на шчаслівы выпадак ці цвярозы разлік сур’ёзнага вучонага-вынаходцы, які ведаў сапраўдную цану сваёй распрацоўкі? Безумоўна, гэтыя пытанні ўзніклі і ў цара, падазронага і недаверлівага па натуры, асабліва пасля свежых яшчэ ў памяці жудасных для яго падзей 1825 года на Сенацкай плошчы. Аднак ідэя стварэння нябачнага дагэтуль тыпу карабля зацікавіла Мікалая I. Тут неабходна аддаць належнае імператару, празванаму Палкіным: ён надаваў вялікую ўвагу развіццю флоту. У яго бытнасць на троне колькасць караблёў з 75 павялічылася да 300 парусных і 52 паравых суднаў, а выдаткі па марскому міністэрству ўзраслі з 8 да 18 мільёнаў рублёў. Пэўны ўплыў на рашэнне цара, магчыма, мела і жаданне хоць неяк выпутацца з распачатай у красавіку 1828 года руска-турэцкай вайны. Справа ўжо ішла не столькі аб пераможным завяршэнні канфлікту, колькі пра выратаванне рэпутацыі.

Далей пайшло не зусім дакладна па плане Чарноўскага, але хада падзей не супярэчыла яму. Цар, як і кожны б на яго месцы, выявіў пэўную асцярожнасць — мала што можа прыдумаць замураваны ў крэпасці чалавек — і загадаў: «...перш чым распачынаць выпрабаванне яго судна, павінен ён прадставіць падрабязнае апісанне онага».

Hi цар, ні бліжэйшыя дарадчыкі нават не падумалі хоць часова перавесці вынаходцу ў болып спрыяльнае для працы памяшканне, замяніць пашытае з мяшочнага палатна нязграбнае і мулкае турэмнае адзенне на болып здатнае і зручнае для чарчэння або прысмачыць нішчымную баланду хоць бы васьмушкай мяса.

Чаряоўскі атрымаў толькі чарцёжна-пісьмовыя прыналежнасці і вельмі ўсцешыўся імі: гэта быў

 

S yfyn So u

Чарцяжы падводнай лодкі, выкананыя К. Чарноўскім.

канкрэтны матэрыялізаваны сімвал свабоды. Ен нават разгубіўся: ці не прывід гэта? Але папера, лінейка, гумка і нават невялічкі сцізорык для завострывання алоўка ляжалі на стале.

Закіпела напружаная праца. Без спецыяльнай тэхнічнай літаратуры, неабходных у такіх выпадках даведнікаў і вымяральных інструментаў, без якіх, як вядома, немагчыма прадукцыйная праца, Чарноўскаму давялося абапірацца выключна толькі на свак> памяць, а яна, відаць, у яго была фенаменальная. Да ўсяго ён жа меў не тэхнічную, а толькі гуманітарную адукацыю. I тым не менш за тры тыдні склаў грунтоўнае «Апісанне падводных суднаў». На 64 старонках, запоўненых дробным, але надзвычай разборлівым почыркам, ён падрабязна выклаў тэарэ-

тычныя і практычныя асновы подводнага плавання і першага ў Расіі навуковага праекта пабудовы подводнай лодкі.

Напісанае ў неверагодна кароткі час «Апісанне» надоўга засела ў бюракратычнай машыне царскага ўрада. Нарэшце Мікалай I азнаёміўся з матэрыялам і выказаў жаданне выслухаць меркаванне спецыялістаў. Выбар выпаў на генерал-маёра корпуса шляхоўзносін П.Д.Базена, чалавека, які адыграў фатальную ролю ў жыцці Чарноўскага. Лёс пакутніка-вынаходцы, магчыма, склаўся б інакш, каб «Апісанне подводных суднаў» трапіла ў аб’ектыўныя, а галоўнае, спагадлівыя да чужой бяды рукі.

Справа не ў адмоўным водгуку, а ў тых меркантыльных матывах, якія рухалі добра завостранае, але яўна тэндэнцыйнае пяро эксперта. Скрозь знешне непрадузятую форму пісьма і цяпер, болып як праз 150 гадоў, патыхае халодным і не зусім сумленным разлікам, нават жорсткасцю вайсковага чыноўніка ў генеральскіх эпалетах, які не прапусціць шчаслівага выпадку пагрэць рукі на чужым няшчасці.

Базен адразу зразумеў сапраўдную вартасць адкрыцця вязня і галоўную ўвагу сканцэнтраваў не на станоўчых баках «Апісання», а на непазбежных у кожнай новай справе праліках і недаробках другараднага характару. Празмерна згушчаныя фарбы і пры разглядзе пытанняў, якія, па сутнасці, былі прыцягнуты за вушы, каб у славеснай мякіне ўтапіць сутнасць справы. Так, напрыклад, ён спрытна абмінае істотнае і пераключае ўвагу на крытыку прапанаваных Чарноўскім, дарэчы, упершыню ў свеце, класіфікацыі і агульных правіл пабудовы падводных суднаў. Няўжо Базен не разумеў, што гаворка мела чыста тэарэтычны характар, бо датычылася яшчэ нікім не распрацаваных праблем і закраналася аўтарам у парадку пастаноўкі пытання? Ды і тут крытыка эксперта паказвае на адсутнасць пераканаўчых аргументаў, якія ён падмяняе абстракатнымі разважаннямі: «Правілы пабудовы падводных суднаў япічэ не дайшлі да такой ступені дасканаласці, каб іх можна было выкарыстаць пры пабудове ваенных падводных суднаў». Або: «...неабходна ўдасканаліць падводныя невялікія судны да магчымай ступені». Стыль, характэрны для людзей, якія ўтойваюць свае сапраўдныя мэты або якім няма

чаго сказаць, але прэтэндуюць на вычарпальнае веданне прадмета. Агульныя па форме і пустыя па змесце заўвагі нічога дадатнага не неслі, а толькі выклікалі сумненне і зацямнялі сутнасць справы.

Значнае месца Базен адвёў абсалютна непатрэбнаму ў заключэнні экскурсу ў гісторыю развіцця падводнага плавання, пачаўшы яго ад старажытных грэкаў. Мара пра стварэнне падводнай лодкі, сапраўды, ўзнікла не імгненна. Яна нарадзілася і развівалася на працягу многіх стагоддзяў, магчыма, яшчэ на золку чалавечай цывілізацыі. Як сведчаць навуковыя дадзеныя, першы праект падводнага самаходнага апарата распрацаваны ў XVI стагоддзі Вялікім ляўшой — славутым Леанарда да Вінчы. Але ён убачыў у ім пагрозу для чалавецтва і трымаў праект у сакрэце. Есць звесткі, што галандзец Каркель ван Дрэбель будаваў у 1620 годзе падводнае судна для англійскага караля Якава. Але аб мараходных якасцях яго ніякіх матэрыялаў да нас не дайшло. Ідэя стварыць лодку падводнага плавання захапляла розум многіх людзей, у тым ліку і ў славянскіх краінах. У Расіі, напрыклад, звычайны селянін Яфім Ніканаў збудаваў у 1724 годзе «патаемнае вогненнае судна». Найболып наблізіўся да ажыццяўлення гэтай спрадвечнай мары механік Роберт Фултан. Адна з яго падлодак «Наўцілус I » дэманстравалася ў 1801 годзе ў Францыі на Сене і за 25 мінут прайшла даволі значную адлегласць. Пра ўсё гэта, дарэчы можна было прачытаць у тагачасным перыядычным друку, напрыклад, на старонках «Маскоўскага телеграфа». Хутчэй за ўсё гісторыя спатрэбілася генералу для дэманстрацыі сваёй усебаковай дасведчанасці ў караблебудаўніцтве, дзеля гэтага ён не прамінуў спаслацца і на сваё асабістае знаёмства з французскімі даследчыкамі падводнага плавання братамі Куасін. Затым Базен адкрыта прапаноўвае даручыць менавіта яму праектаванне падводнага судна, запэўніваючы цара, што ён гэта зробіць значна лепш, чым Чарноўскі. Генерал, неўзабаве дырэктар корпуса шляхоў зносін, пазайздросціў бяспраўнаму і абяздоленаму вязню, для якога праект лодкі — адзіная надзея вырвацца з-за кратаў на волю. Да якой ступені маральнай дэградацыі трэба дайсці, каб абрабаваць жабрака?

Аднак нельга было цалкам і замоўчваць віда-

вочных дасягненняу закутага у канданы вынаходцы. Дзеля захавання элементарнай прыстойнасці і ўяўнай аб’ектыўнасці Базен на 22 старонках заключэння знайшоў месца толькі для аднаго прыязнага сказа: «Вынаходства... робіць гонар аўтару, і трэба меркаваць, што яго старанне і практычныя веды маглі б быць карыснымі падчас далейшых даследаванняў і правядзення канчатковых вопытаў...» Але і тут саноўны эксперт на абышоўся без той знакамітай лыжкі дзёгцю, якая загубіла не адну добрую справу і зганьбіла многіх таленавітых людзей: «Хаця апісаная лодка не задавальняе ўсіх жаданых умоў».

Нягледзячы на гэта, Базен выказвае настойлівую прапанову, каб вязень не спыняў работу, удакладніў асобныя палажэнні праекта і выканаў падрабязныя, заўважце — падрабязныя, чарцяжы вынайдзенай ім падлодкі. Навошта ўсё гэта генералу, калі ён сам можа стварыць болып дасканалае падводнае судна? Навошта яму было патрэбна ўсё гэта, калі вынаходца, па яго ж сцвярджэнню, «...мае болей стараннасці і фантазіі, чымсьці грунтоўных ведаў у навуках»?

А тым часам Чарноўскі ў нервовым чаканні вырашэння свайго гаротнага лёсу літаральна не знаходзіў сабе месца ў халодных і вільготных сценах каменнай адзіночкі. Кожная хвіліна расцягвалася ў вечнасць. Кожны шоргат за дзвярыма абуджаў надзею і ўспрымаўся як хвалюючае прадвесце нечага лепшага і добрага. Але дні ішлі за днямі, а начальства маўчала. I ўсё ж настаў той час, калі яму абвясцілі царскую волю. Дзень быў такі, як заўсёды — шэры, аднастайны і да немагчымасці доўгі. Гэтак жа, як заўсёды, перарывіста праскрыгатаў замок, глуха стукнула аб падлогу завала, на парозе ўзнікла сагнутая фігура стражніка.

Чарноўскі ад нечаканасці страпянуўся і нерухома застыў у нямым чаканні.

— На выхад! — без звычайнага начальніцкага тону загадаў ён і чамусьці, адвёўшы ўбок вочы, панура дадаў: — 3 рэчамі...

Гулка, бы правальваючыся ў нейкую бяздонную прорву, бухнула сэрца і ў трывожнай радасці затрымцела ў надарваных кашлем грудзях.

— Нарэшце... Споўнілася...—ледзь чутна сарвалася з бяскроўных губ. — Божа вялікі і міласэрны, сапраўды бязмежныя літасць і ласка твае... —

Чарноўскі ад радаснага ўзрушэння пахіснуўся і, каб не ўпасці, абапёрся рукою аб стол.

Аднак радасць была заўчаснай і, як выявілася крыху пазней, марнай. Чарноўскага перавялі ў Шлісельбургскую крэпасць, турму з больш жорсткім рэжымам, і кінулі ў адзін з самых глухіх і змрочных казематаў.

Ен спрабаваў працаваць і тут, але царская ўдзячнасць зрабіла сваю чорную справу. Натхненне змянілася глыбокай апатыяй, звычайным сярод вязняў адзіночак прыступам цяжкага, прыгнечанага псіхічнага стану. Пры адной толькі думцы, што яму наканавана да скону жыцця гніць у гэтым прапахлым цвіллю сутарэнні, дзе нават грубае са зрэб’я адзенне буцвее літаральна на вачах, чорнай роспаччу ахоплівала ўсю яго істоту. «Такое жыццё абражае чалавека, яго годнасць, розум...» — прыходзіць да высновы Чарноўскі і вырашае паставіць на ўсім кропку.

Але здзейсніць задуманае перашкодзіў стражнік. Ен выхапіў з рук вязня сцізорык якраз у той момант, калі той сабраўся нанесці другі, магчыма, апошні ўдар. Знясілены вялікай стратай крыві, Чарноўскі дзевяць месяцаў пластам праляжаў на спарахнелым рыззі мулкага ложка і выжыў, выжыў, каб зрабіць яшчэ адну, канчатковую спробу вырвацца з праклятага сутарэння.

Зноў з імпэтам закіпела праца. Але ўжо без таго ўзрушэння і творчага ўздыму. Запал змяніўся хандрой і нейкай бязмежнай абыякавасцю. Усё часцей і часцей ён застываў у здранцвенні і так моўчкі сядзеў. Тым не менш глыбокай восенню 1832 года на стол каменданта Шлісельбургскай крэпасці генерала Калацінскага легла папка з новымі матэрыяламі: дадатковыя тлумачэнні да праекта, чарцяжы падводнай лодкі і адказы на ўсе крытычныя заўвагі, выказаныя па «Апісанню падводных суднаў».

I зноў н'ад няшчасным вязнем навісла злавесным крумкачом змрочная постаць у генеральскім мундзіры корпуса шляхоў зносін. I на гэты раз халодная рука бяздушнага чыноўніка напісала адмоўнае заключэнне, на падставе якога Вайсковае міністэрства 30 верасня 1832 года канчаткова адхіліла праект. Цьмяны праменьчык кволай надзеі на вачах

Падводная лйдка Чарноўскага: a — у падводным становішчы; б — папярочнае сячэнне. Рэканструкцыя.

растаў у беспрасветнай цемры невядомай будучыні.

А між тым праект К. Чарноўскага з’яўляўся значным навуковым дасягненнем сусветнага маштабу не толькі ў практычных, але і ў тэарэтычных адносінах. Творчая думка нашага таленавітага земляка намнога апярэдзіла тагачасны стан ведаў пра падводнае плаванне. Выказаныя ім болып за паўтары стагоддзі назад арыгінальныя ідэі далі штуршок развіццю тэорыі падводнага плавання, паклалі

пачатак напрамку ў галіне караблебудавання, вывелі яго з вобласці фантастычных пражэктаў на шлях канкрэтных практычных распрацовак. Чарноўскі шмат у чым прадугадаў будучае, і, як сведчаць вядомыя сучасныя канструктары падлодак, яго праекты не страцілі і сёння сваёй актуальнасці-

Вось некаторыя з іх.

Чарноўскі першы прапанаваў будаваць падлодкі з металу, у Расіі ў гэты час жалезных суднаў не было. Ім жа абгрунтавана неабходнасць надання падводным суднам абцякальнай формы, якая максімальна змяншае лабавое супраціўленне патокаў і масы вады. Зыходзячы з патрабаванняў гідрадынамікі, ён адзначыў, што аптымальнай формай корпуса лодкі павінна быць цыліндрычная, а адносіны яе даўжыні да шырыні — не перавышаць шасці. Сучасныя даследаванні ў галіне караблебудаўніцтва цалкам пацвярджаюць вывад вынаходцы.

Дзеля павышэння хуткасці і манеўранасці падводнага судна ён лічыў мэтазгодным звесці да мінімума ўсе знешнія надбудовы, замяніўшы іх высоўнымі прыстасаваннямі і механізмамі. Чарноўскі на 25 гадоў раней галандца Ван-Эльвіна, распрацаваў аптычнае прыстасаванне для назірання за паверхняй мора і караблямі непрыяцеля непасрэдна з сярэдзіны лодкі. Высоўнымі перыскопамі сёння абсталяваны кожны падводны карабель. «Палемаскоп1,— чытаем мы сёння ў яго нататках,— не можа заўсёды заставацца ў выглядзе мачты, а павінен апускацца ў сярэдзіну судна па жаданню, калі будзе патрэба, а таксама паварочваецца ва ўсе бакі».

Чарноўскаму належыць і ідэя стварэння падоўжна-папярочнай (змешанай) сістэмы набора2, якая цяпер шырока выкарыстоўваецца ў сусветным караблебудаўніцтве.

Амартызатары для змякчэння ўдараў аб няроўнасці марскога грунту, разгалінаваная сістэма рэгенерацыі паветра, правобраз вадалазнага скафандра, падводная міна з хімічным запалам, раскладныя седакі для каманды, якія хутка ператвара-

'Палемаскоп — так называў перыскоп К. Чарноўскі. Ад грэчаскіх слоў «палемас» — вайна і «скопео» — глядзець, аглядаць.

2 Н а б о р — сістэма падоўжных і папярочных звязак карабля.

юцца ў надзіманыя матрацы,— гэта далёка не ўсё, што ўпершыню ў гісторыі падводнага плавання прапанаваў замураваны ў каменную вязніцу чалавек высокага творчага духу і таленту.

А што сталася з Чарноўскім? Які спасціг яго далейшы лёс?

Незайздросны. I адначасова гераічны.

19 мая 1834 года, пасля 5 гадоў адзіночкі. шлісельбургскі вязень быў этапаваны па загаду цара на вечнае пасяленне з пільным наглядам у Архангельскую губерню. Там ён выношвае план паўстання і ўзначальвае яго арганізацыю. Меркавалася захапіць горад і караблі Архангельскага порта, на іх накіравацца ў Іспанію, дзе якраз шугала полымя трэцяй буржуазнай рэвалюцыі 1834—1843 гадоў.

I зноў не абышлося без агіднага племені, здраднікаў, што дзеля нікчэмнага жыцця і ад жывёльнага страху перад смерцю прадаюць на пакуту сваіх аднадумцаў. Пачаліся арышты, допыты. Пасля заканчэння следчай камісіі Мікалай I уласнаручна вызначыў меру пакарання: пажыццёвая ссылка з найпільнейшым наглядам у Вяцкую губерню. Тут у павятовым горадзе Сарапул 27 кастрычніка 1847 года на 56-м годзе жыцця Чарноўскі сканаў. Далёка ад Бацькаўшчыны, сярод чужых людзей. Дарагую, надта дарагую цану давялося заплаціць за чысціню сваіх перакананняў і незаплямленае сумленне — 18 з паловаю гадоў адзіночнага зняволення і ссылкі, смерць на чужыне.

Але навуковая спадчына Чарноўскага не загінула марна, адным з першых яе паспяхова скарыстаў ураджэнец мястэчка Сыманава Віцебскай губерні генерал-ад’ютант К. Шыльдэр, высокую інжынерную падрыхтоўку якога адзначыў у 1828 годзе Карл Маркс, пішучы пра аблогу рускімі войскамі турэцкай крэпасці Сілістрыі. Пабудаваная прадаўжальнікам справы Чарноўскага першая ў краіне падводная лодка паспяхова прайіпла ў жніўні 1834 года выпрабаванні і стала гістарычным флагманам расійскага падводнага флоту.

He забыта імя вынаходніка на Беларусі. У Дзяржаўным музеі Беларускай ССР экспануецца старанна выкананая землякамі мадэль падводнага судна таленавітага вучонага і палымянага барацьбіта з самадзяржаўем Казіміра Гаўрылавіча Чарноўскага.

ЛЕПЕЛЬСКІ ВЫГНАННІК

Гэты сціплы працаўнік з'яўляецца адным з найвыдатнейшых інтэлігентных грамадзян Лепеля за ўсе часы яго існавання.

Д. I. Даўгяла

Беларуска-літоўскія культурныя сувязі, у тым ліку навуковыя і літаратурныя, сягаюць сваімі каранямі ў далёкае мінулае. Добрасуседскія адносіны і працяглае знаходжанне ў складзе адной дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага — шмат у чым вызначылі агульнасць лёсу, культуры і інтарзсаў абодвух народаў. Водгукам далёкай мінуўшчыны было стварэнне ў час паўстання 1863 года Кастусём Каліноўскім Беларуска-Літоўскага Чырвонага жонду, а таксама — узнікненне 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Жывая повязь часоў вытрымала ўсе вьшрабаванні гісторыі і на ўсіх этапах садзейнічала не толькі творчым сувязям, але і асабістаму сяброўству паміж беларускімі і літоўскімі грамадскімі дзеячамі, вучонымі і літаратарамі. Больш таго, шмат каго з іх абодва народы па праву лічаць прадстаўнікамі сваіх культур. Аднак імёны многіх вучоных і пісьменнікаў неапраўдана забытыя, хаця ўсім сваім жыццём і дзейнасцю яны заслужылі не толькі акадэмічную, але і народную памяць. Гэтак здарылася і з Людвікам Адамам Юцэвічам, аўтарам шматлікіх навуковых прац па гісторыі, фальклору і этнаграфіі літоўскага і беларускага народаў. Лёс Л. Юцэвіча, яго палымяная самаахвярнасць, шчырая любоў да простага народа, крыштальная душэўная чысціня, адданасць светлым юнацкім ідэалам і цяпер выклікаюць павагу і захапленне. Менавіта гэтыя рысы характару Л. Юцэвіча дазволілі беларускаму гісторыку Д. I. Даўгялу ў

сваёй кнізе «Лепель. Павятовы горад Віцебскай губерні. Хроніка мінулага жыцця» (Віцебск, 1905 г.) напісаць словы, якія вынесены ў эпіграф да гэтага нарыса.

Нарадзіўся Л. Юцэвіч 15 снежня 1813 года (па іншых звестках, 3 снежня 1810 г.) у сям’і шляхціца ў фальварку Покева, па сучаснаму адміністрацыйнатэрытарыяльнаму падзелу в. Пакевіс Кельмяскага раёна Літоўскай ССР. Скончыўшы у Крожах (Кражай) гімназію, юнак паступае на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта, старажытныя муры якога моцна ўразілі рамантычна настроенага маладога правінцыяла. Універсітэт, гісторыя якога вядзецца з 1579 года, у першай чвэрці XIX стагоддзя быў не толькі самым першым, але і самым буйным асяродкам навукі ва ўсёй Расійскай імперыі. Па колькасці студэнтаў ён пераўзыходзіў усе тагачасныя універсітэты дзяржавы разам узятыя. Высокі ўзровень выкладання, сусветна вядомая прафесура, сярод якой значны працэнт складалі выхадцы з Беларусі, прыцягвалі сюды моладзь з усіх канцоў краіны. Тут, напрыклад, спасцігаў асновы жывапісу ў вядомага беларускага мастака Яна Рустэма Тарас Шаўчэнка. Універсітэт уплываў на ўсе бакі грамадскага жыцця Беларусі і Літвы і з даўніх часоў быў калыскай свабодалюбных ідэй, вальнадумства, братэрства і пратэсту супраць самаўладства. Яшчэ ў першай палове XVII стагоддзя ў сценах універсітэта выспелі думкі аб неабходнасці скасавання прыгонніцтва, рашуча выказаныя ў шырока вядомай у той час кнізе прафесара права А. Алізароўскага «Аб майстэрстве кіравання чалавечым грамадствам». Кінутае семя дало добрыя ўсходы. У 30-х гадах XIX стагоддзя Ф. Савіч, студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі, утворанай пасля разгону царскімі ўладамі універсітэта, стварыў у Вільні нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю «Дэмакратычнае таварыства». Праграма маладых беларускіх дэмакратаў прадугледжвала знішчэнне ўсіх форм дэспатычнага праўлення, усталяванне братэрства паміж усімі народамі, поўнае вызваленне сялян з-пад прыгону, бясплатнае надзяленне іх зямлёю, абвяшчэнне сацыяльнай роўнасці ўсіх саслоўяў.

Прыезд Юцэвіча ў Вільню супаў з ростам бунтарскіх настрояў сярод студэнтаў, напярэдадні

паўстання тут усё патаемна гуло і кіпела. Вірлівы рух з галавой захапіў уражлівага юнака, усё асабістае, у тым ліку і вучоба, адышло на другі план.

Так Юцэвічу не давялося стаць урачом — у пачатку 1831 года паўстанне перакідваецца на тэрыторыю Беларусі і Літвы. Ноччу з 28 на 29 красавіка 417 студэнтаў пакідаюць Вільню і далучаюцца да паўстанцаў. Ці быў сярод валанцёраў Юцэвіч — невядома, але пасля задушэння паўстання ён не вярнуўся ў Вільню і ніколі болып не вучыўся ва універсітэце, не паступіў ён для завяршэння медыцынскай адукацыі і ў Медыка-хірургічную акадэмію, што была ўтворана на базе медыцынскага факультэта універсітэта, зачыненага ў 1832 годзе, як расаднік крамолы і вальнадумства. He было яго і дома, у Покеве. Былы студэнт тым часам перабіваўся незайздросным хлебам хатняга настаўніка і гувернёра па глухіх кутках тагачаснай Літвы. Ен не трапляў на вочы царскім служкам ажно на працягу трох гадоў.

У 1834 годзе Л. Юцэвіч нечакана для чалавека, які захапляўся прыродазнаўчьші навукамі і марыў стаць урачом, паступае ў Віленскую духоўную семінарыю. Немагчыма паверыць, што ён не ведаў пададзенае вялікім Ж. Б. Ламаркам паняцце аб тых натуральных, а не боскіх сілах, што ў сваёй сукупнасці прывялі да ўзнікнення чалавека. I раптам зварот да рэлігіі... Што прывяло яго ва ўладанні царквы: раптоўная вера ў бога, расчараванне ў юнацкіх ідэалах пасля паражэння паўстання ці што іншае? Пазней, амаль на самым парозе смерці, ён мімаходзь закране гэтае пытанне: «Сціплае прызначэнне, якое я раней быў абраў, прагнучы вышэйшых ідэалаў і прынясення ўцехі і асалоды пагарджанай часткі чалавецтва».

Як бачым, не рэлігійны фанатызм вызначыў гэты крок юнака. Ен наіўна меркаваў скарыстаць сан святара для ажыццяўлення сваіх высакародных мараў — служэння народу.

На выключныя здольнасці семінарыста звярнула ўвагу духоўнае начальства, і яго, пэўна, у парадку выключэння, перавялі ў Віленскую духоўную акадэмію, якую ён закончыў у 1838 годзе. Л. Юцэвіча прызначаюць вікарыем парафіяльнага касцёла ў м. Свянцяны (цяпер г. Швянчоніс) Вілкамірскага

павета. Знаёмства з закулісным бокам царкоўнага жыцця, норавамі і бытам святароў, пра якіх звычайна не маюць уяўлення веруючыя, абурае чулую да крыўды душу маладога ксяндза і выклікае пратэст. Дзмакратычныя погляды і імкненне палегчыць жыццё простых людзей адбіліся ўжо ў яго першым казанні. Ен даволі рэзка, з’едліва з уласцівым яму эмацыянальным запалам крытыкаваў пануючыя класы і існуючы лад. У выніку — канфлікт з духоўнымі ўладамі і перавод у глухі па тых часах Свядошскі прыход, цяпер м. Сведасай Анікшчайскага раёна.

Амбонна дабрадзейнасць, як і належала чакаць, ні да чаго добрага не магла прывесці і закончылася паліцэйскім дазнаннем. Крывадуіпнасць пераважнай большасці духавенства, яго сквапнасць і ханжаства, абыякавасць да патрэб і гора простага народа ўсё болып і больш абураюць рамантыка і бунтара ў сутане. Ен спрабуе знайсці выйсце ў навуцы і аддаецца вывучэнню этнаграфіі і фальклору. Але сумясціць рэлігію з навукай аказалася для яго немагчымым. Захапленне народнай культурай не падабаецца начальству, і яно на кожным кроку чыніць розныя перашкоды і цкуе пачынаючага даследчыка. Пасля доўгіх ваганняў і пакутлівага роздуму ў яго выспявае неверагоднае ў тагачасных умовах рашэнне парваць з касцёлам раз і назаўжды. У 1842 годзе ён робіць выключна мужны для таго часу і таго асяроддзя ўчынак — афіцыйна адракаецца ад свайго духоўнага сану і дэманстратыўна скідае абрыдлую за чатыры гады сутану. Больш таго, ён зракаецца і каталіцызму. За яго прыкладам ідзе і Мальвіна Журакоўская, з якой Юцэвіч ажаніўся праз нейкі час пасля разрыву з замшэлымі ад ілжы і ашуканства клерыкаламі.

Сваё рашэнне, якое выклікала ў мястэчку літаральна перапалох і адштурхнула ад яго нават блізкіх знаёмых, Юцэвіч пазней растлумачыць тым, што «званне даследчыка дорага каштавала мне і было нейкім прадвеснікам пакут, якія спасціглі мяне, яны, бы саранча, адусюль абкружылі мяне». Але, яшчэ носячы сутану, ён упарта, «не звяртаючы ўвагі на ўсе перашкоды... з боку непрыхільных і тых, хто лічыў маю працу зламыснай», працягваў займацца ўлюбёнай справай — вывучэннем духоўнай і матэрыяльнай культуры народа-гаротніка.

А. Бартэльс. Казанне.

1844 г.

Аддаўшы перавагу навуцы і сумленню, ён, па сутнасці, паставіў сябе паза законам. Ен ведаў, што яго чакае. Але рэчаіснасць пераўзышла самыя горшыя здагадкі. Пачалося зацятае і метадычнае цкаванне: яго на кожным кроку абражалі, услед несліся лаянка і праклёны.

Байкот і цкаванне з боку клерыкалаў і фанатыкаўпарафіян, якіх падбухторвалі ксяндзы, вымусілі яго

пакінуць Літву і перасяліцна сталае жыхарства ў суседнюю Беларусь, дзе насельніцтва здаўна не вызначалася асаблівай рэлігійнасцю і з гэтай прычыны было адносна верацярпімым. 5 лістапада 1843 года Юцэвіч атрымаў сціплую пасаду выкладчыка гісторыі і геаграфіі пяцікласнага дваранскага вучылішча ў Лепелі Віцебскай губерні.

Агульнае ўяўленне пра жыццё і побыт выхаванцаў гэтай навучальнай установы дае рапарт наглядчыка вучылішча I. Легатоўскага. Вучні, пісаў ён, маюць звычку жабраваць у гарадскіх жыхароў і падарожных, ходзяць неахайна апранутыя, пакутуюць ад каросты. Каб рассеяць здзіўленне чытача, неабходна адзначыць, што пераважная болыпасць гэтых «дваранскіх нашчадкаў» былі дзецьмі збяднелай, так званай засцянковай шляхты, якую часта нельга было па знешняму выгляду адрозніць ад мужьіка. У лепельскім вучылішчы, між іншым, крыху пазней вучыўся беларускі паэт-дэмакрат Фелікс Тапчэўскі.

Яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя Лепель мала чым розніўся ад звычайнай вёскі, вялікай, але вёскі. Каля сотні ўрослых у зямлю хат, пераважная большасць курных і накрытых саломай. Царква, драўляны касцёльчык і рубленая з брусоў уніяцкая царкоўка. Ды і жыхароў было, як кажуць, кот наплакаў — усяго 328 мужчынскіх і 329 жаночых сялянскіх душ, калі не лічыць дробных гандляроў-перакупшчыкаў. Да ўсяго беспрасветнае жыццё прыгонных сялян

абцяжарвалася частымі пажарамі. У верасні 1804 года тагачасны гараднічы забараніў крыць хаты саломай і «ставіць печы без комінаў», але загад, відаць, так і застаўся на паперы, бо нават паштовая кантора яшчэ ў 1833 годзе зухавата выглядвала з-пад саламянага капелюха.

Да прыезду сюды Юцэвіча мястэчка крыху акрыяла і паступова пачало набываць болып прыстойнае аблічча. Сталася гэта дзякуючы таму, што ў Лепелі размясцілася кіраўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы. А неўзабаве мястэчка з прыватнаўласніцкіх рук віленскіх манашак-бернардзінак, якім яно з дарунку Льва Сапегі належала ажно 196 гадоў, было пераведзена ў казённае ведамства, а былыя манастырскія сяляне атрымалі волю і былі залічаны ў саслоўе мяшчан. 3 наданнем у 1805 годзе Лепелю статуса горада і цэнтра павета яго насельніцтва павялічылася. 3 чыноўнікаў урадавых устаноў (кіраўніцтва губернатара, казначэйства, ніжні земскі суд, архіў), выкладчыкаў дваранскага вучылішча, настаўнікаў мужчынскай і жаночай прыходскіх школ, доктара і фельчара, аптэкара, служачых, інжынераў і тэхнікаў воднай сістэмы склалася па тых часах даволі вялікае кола павятовай інтэлігенцыі. Люд гэты быў разнамасны, у болыпасці прыезджы, і мала каго цікавіў лёс краю і яго культура. Сваё знаходжанне ў Лепелі яны разглядалі як часовае, і гэтая акалічнасць у значнай ступені вызначала іх ітнарэсы і паводзіны. Карты, чарка і паляванне, па нядзелях наведванне царквы, дзе можна было перад службай і пасля яе пацешыць вока пекнатой паненак, падміргнуць больш смялейшай з іх, перакінуцца словам са знаёмывд — вось і ўсё, што ўносіла разнастайнасць у ачмурэлае ад манатоннасці правінцыяльнае жыццё. А куды пойдзеш, калі ў горадзе на трыццаць шынкоў з «гарачым віном», мясцовым бурштынавым, у лепшым выпадку аршанскім, півам і медавухай не было ніводнага месца, дзе можна было б з карысцю для цела і цікавасцю для розуму правесці гадзіну-другую вольнага часу. Неяк узнікла думка заснаваць у павеце клуб. Аб сціплым жаданні лепельскіх чыноўнікаў і дваран павятовы маршалак1, ён жа і суддзя, паведаміў праз гараднічага віцебскаму гу-

Марша л а к — прадвадзіцель дваранства.

бернатару, але той, відаць, асцерагаючыся спрадвечнага чыноўніцкага «чтобы чего не случшіось», «не нз'ьявнл на сне своего согласня». У памяці губернатара яшчэ не сцерліся падзеі 1831 года, калі 14 вучняў дваранскага вучылішча падаліся да паўстанцаў.

Але запаволены бег лепельскага жыцця мала хваляваў Юцэвіча. Мяккі і далікатны па прыродзе, ён хутка наладзіў прыязныя адносіны з мясцовай інтэлігенцыяй і калегамі па вучылішчу. Праўда, аднадумцаў, блізкіх па духу і поглядах, тут не знайшлося. Затое было шмат часу для вандровак па навакольных вёсках і знаёмства з жыццём беларускіх сялян. I была Мальвіна, жонка, добразычлівы сябра, надзейны памочнік і дарадца мала спрактыкаванага ў бытавых і гаспадарчых пытаннях вучонага. А галоўнае, ніхто не лез у душу, тым больш не пляваў у яе.

Прыгнятала, праўда, часам туга па роднай старонцы, абцугамі сціскала душу, асабліва калі перад вачыма ўсплывалі родныя з дзяцінства краявіды: трыснёг вакол блакітнага люстэрка возера Покева, чырвоны дыск сонца над лесам, што зубчатай сцяной акаймоўваў жытнёвае поле, бацькава хата, дуб на ўзмежку сядзібы, на якім чуваць быў бусліны клёкат... Але адарванасць ад дарагіх сэрцу мясцін не надта перашкаджала навуковай працы. Ен прывёз з сабою даволі ёмісты куфэрак назапашаных у папярэднія гады матэрыялаў. Узніклі задумы, снаваліся планы. I Юцэвіч, літаральна закасаўшы рукавы, з юнацкім запалам узяўся за працу. Ды і векам быў яшчэ не стары, у трыццаць гадоў горы можна зрушыць.

— Вось толькі падаб’ю бабкі, перагледжу зробленае,— задаволена прамовіў ён уголас,— і за працу.

Уперіпыню за апошнія гады са спакойным сэрцам сеў за рабочы стол. Пані Мальвіна ціха выйшла ў суседні пакой і асцярожна прычыніла за сабою дзверы...

Першыя творы вучоны друкаваў у розных перыядычных выданнях, спачатку пад сваім прозвішчам «Ксёндз Л. А. Юцэвіч», а пазней, калі пачалася калатнеча з духоўным начальствам, пад псеўданімам «Людвік з Покева». Дэбютаваў ён у якасці перакладчыка твораў французскіх і рускіх аўтараў.

Заняцца перакладчыцкай працай дазволіла яму добрае веданне пяці моў: літоўскай, беларускай, польскай, рускай і французскай. Першая публікацыя — «Лісты Л. А. Юцэвіча» (Вільня, 1834 г.)— упершыню пазнаёміла польскамоўных чытачоў Паўночна-Заходняга краю з перакладамі балады В. Жукоўскага «Вадзім» і паэмай А. Пушкіна «Палтава». Чаму на польскай мове? Справа ў тым, што царскі ўрад, інтэнсіўна праводзячы ў Паўночна-Заходнім краі палітыку русіфікацыі, пазбавіў літоўскую і беларускую мову права грамадзянства. Разам з тым, як гэта ні дзіўна, пасля падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння былой тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага да Расійскай імперыі паланізацыя насельніцтва Беларусі не зменшылася, як гэта, здаецца, павінна было быць, а значна павялічылася. Тлумачыцца гэта тым, што царскі ўрад для замацавання свайго панавання на новых тэрыторыях абапіраўся амаль да паўстання 1863 года на польскую прысутнасць у краі і спаланізаваную шляхту, якая дэманстратыўна размаўляла па-польску.

Як этнограф і фалькларыст Юцэвіч уперпіыню выступіў у друку ў 1836 годзе з артыкулам «Камяні літоўскіх багіняў». У 1837 годзе выходзіць другі этнаграфічны артыкул «Вялікія горы і гарадзішчы ў Літве» і кніга «Выслоўі і думкі», у якой Юцэвіч змясціў сабраныя ім афарызмы і выказванні польскіх паэтаў. У дадатку аўтар выказаў свае адносіны да народнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

Праз два гады на старонках перыядычнага друку з’явіліся адразу тры артыкулы: «Другая гара» (Фрагменты з рукапісу «Даследаванні даўніны літоўскай і беларускай»), «Гульні і забавы літоўскага народа на Жмудзі», «Літоўскія звычаі, дапасаваныя да пэўных дзён года».

Надзвычай плённым быў 1840 год. Адна за другой выходзяць з друку кнігі: «Прымаўкі літоўскага народа», «Карціны Іерусаліма і святых ваколіц» (выбарка з лістоў пра Усход Мішо і Піжуля), «Рысы Літвы», «Інструкцыя каштэляна кракаўскага, бацькі караля Яна Ш, дадзеная пану Архоўскаму адносна сыноў». Вучоны, як бы прадчуваючы свой кароткі век, спяшаецца: збірае, сістэматызуе, апрацоўвае стылістычна і рыхтуе да друку ўсё новыя і новыя матэрыялы.

У 1841 годзе ён публікуе артыкул «Некалькі слоў да пана Крашэўскага адносна яго аповесці пра белую дзеву з-пад Вострай брамы». 3 Ю. Крашэўскім, шырока вядомым пісьменнікам, сынам пружанскага харунжага, карпатлівым і дасведчаным даследчыкам мінулага беларуска-літоўскіх земляў, Юцэвіч падтрымліваў пісьмовую сувязь з 1839 года. У гэтым жа годзе пабачылі свет і біяграфіі пісьменнікаў С. Валяновіча, А. Драздоўскага, Д. Пашкевіча, К. Сырвіда. У наступным годзе друкарня віленскай вучэбнай акругі выдае яго кнігу «Паданні Літвы» — гістарычныя, этнаграфічныя і геаграфічныя замалёўкі аўтара. У кнізе адзінаццаць раздзелаў і дадатак — гісторыя Жмудскай семінарыі, вясковыя песні і судовыя выракі чараўнікам. У зборніку «Літоўскія песні ў перакладзе Людвіка з Покева» змешчана 35 сабраных ім песень, да асобных напісаны каментарыі.

У 1846 годзе Л. Юцэвіч выдае напісаную ў Лепелі, бадай што, адну з самых значных і грунтоўных работ — «Літва з пункту погляду рэштак старажытнасці, звычаяў і нораваў». У гэтай надзвычай цікавай працы змешчаны значны па аб’ёму матэрыял пра народную міфалогію, адносіны простага чалавека да прыроды, звычаі, абрады, язычніцкія перажыткі, побыт, народную медыцыну і шмат якія іншыя бакі духоўнай і матэрыяльнай культуры народа.

У навуковых працах Юцэвіча знаходзіцца факталагічны матэрыял і пра культуру беларускага народа, нават у тых, якія не спамінаюць Беларусі і беларусаў. Справа ў тым, што на працягу некалькіх стагоддзяў да беларускіх адносілі Віцебскае, Мсціслаўскае і Магілёўскае ваяводствы, а астатнія, Гродзенскае і Віленскае і нават Мінск, называлі літоўскімі. Апошнія працягвалі лічыць літоўскімі і пасля далучэння Беларусі да Расіі. Амаль да канца XIX стагоддзя ў польскай і рускай буржуазна-дваранскай гісторыяграфіі часта не праводзілася выразная сэнсавая дыферэнтацыя паміж гістарычным і этнічным паняццямі слова «Літва».

Тэрмін «Літва», ужыты ў гістарычным аспекце, абазначаў усё Вялікае кцяства Літоўскае, у якое акрамя карэннай Літвы з этнічна літоўскім насельніцтвам уваходзілі ў некалькі разоў большыя за яе па тэрыторыі і насельніцтву Беларусь, Украіна і некаторыя рускія землі. Таму ў дарэвалюцыйнай навуковай

літаратуры слова «Літва» даволі часта выступала як скарочаная форма назвы ўсёй дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Адсюль і слова «ліцвін» або «літвін». Ужывалася яно ў якасці этнічнага наймення беларусаў, адрозніваючы іх такім чынам ад літоўцаў. Сыракомля сваю нацыянальную прыналежнасць акрэслівае коратка і катэгарычна «Я — ліцвін». Палымянай любоўю да Беларусі, якую ён называў Літвою, прасякнута ўся яго паэзія. У адным з вершаў ён пісаў:

Пра адно толькі я спяваю, хоць на розныя ноты: Хай жыве Літва! Хай жывуць ліцвіны!

ІІачынальнік новай беларускай літаратуры В. Дунін-Марцінкевіч таксама лічыў сябе ліцвінам. He сумняваўся ў гэтым і вялікі Адам Міцкевіч. Яго паэтычная энцыклапедыя жыцця навагрудскай шляхты, славутая эпапея «Пан Тадэуш» пачынаецца праніклівай да тужлівай шчырасці любоўю да Бацькаўшчыны:

Літва! Айчына мая! Ты, як тое здароўе:

Як страціш цябе, тады шанаваць пачынаеіп...

Літвою называлі, болып таго, лічылі, Беларусь і палякі, і рускія. Дзекабрыст А. Бястужаў, напрыклад, калі нейкі час жыў у пачатку XIX стагоддзя на Валожыншчыне, даў сваім знаёмым і сваякам наступны адрас: «Літва, в. Выганавічы, за 40 вёрст ад Мінска». Безумоўна, ён не выдумаў яго, а атрымаў ад мясцовых жыхароў ці ў паштовай канторы. Азначэнне «літоўскі» ўваходзіла ў назвы некаторых беларускіх гарадоў, напрыклад, Брэст-Літоўскі. Цяпер яна засталася толькі ў назве чыгуначнай станцыі ў Камянецкім раёне — Высока-Літоўск, а аднайменны горад з цікавым мінулым чамусьці пераназвалі ў Высокае.

Памяць пра тое, што значная частка беларусаў усведамляла сябе ліцвінамі (не літоўцамі! — С. Ц.) захавалася да нашых дзён. Возьмем толькі адзін прыклад. Сучасны беларускі этнограф I. У. Чаквін, які даследуе праблемы этнагенезу, навукі аб паходжанні народаў, у 1985 годзе ў час навуковай экспедыцыі сустрэўся з цікавым фактам: у раёнах паміж Столінам і Ракітным, а таксама паміж Косавам і Лунінцам многія людзі, асабліва старэйшага ўзросту, лічаць сябе ліцвінамі.

Паляшук. XIX ст.

Апошнія гады Юцэвіч выношваў думку стварыць капітальнае энцыклапедычнае біяграфічна-творчае даследаванне пра жыццё і дзейнасць на ніве культуры грамадскіх дзеячаў, вучоных, літаратараў і паказаць унесены імі ўклад у справу развіцця асветы, гісторыі, навук у родным краі. Сабраны ім па каліву багаты па унікальнасці факталагічны матэрыял дазваляў узнавіць жыццё і творчасць больіп як двухсот чалавек — дзеячаў розных галін і напрамкаў культуры. Пачатая ім праца, на вялікі жаль, не была завершана. Пяро выпала з рук вучонага на паўдаро-

зе. У самым росквіце сіл і творчых задум, усяго толькі на 33-м годзе жыцця (12 сакавіка 1846 г.), калі, уласна кажучы, многія толькі пачынаюдь» перастала біцца сэрца гэтага нястомнага працаўніка, палымянага патрыёта і інтэрнацыяналіста ў самым высокім і чыстым значэнні гэтага слова.

Развітацца з Юцэвічам на Георгіеўскія могілкі, дзе 14 сакавіка адбылося ўрачыстае пахаванне вучонага і грамадзяніна, прыйшлі амаль усе жыхары Лепеля. Пад жалобныя гукі гарадскога аркестра і шчыры смутак прысутных яго астанкі прыняла беларуская зямля на вечны спакой.

Па сваіх поглядах і перакананнях Л. А. Юцэвіч належаў да той часткі тагачаснай прагрэсіўнай інтэлігенцыі, якую мы цяпер называем сялянскадэмакратычнай. Перад смерцю, знясілены хваробай, ён заклікаў суайчыннікаў ісці ў курную хату селяніна, у якой болып праўды, чым у панскіх харомах, праўды, «схаванай дагэтуль ад вачэй вучоных даследчыкаў».

Болып як стагоддзе пасля смерці Юцэвіча працы

яго не былі вядомы шырокаму колу чытачоў, менавіта тым, каму яны адрасаваліся — вучоным. Ці ўзнікала калі пытанне пра іх публікацыю — невядома. Але можна меркаваць, што ваяўнічапомслівыя клерыкалы наўрад ці дазволілі б уваскрашаць у памяці нашчадкаў імя «вераадступніка» і «схізматыка», чалавека, які адкрыта кінуў выклік каталіцызму.

Толькі ў 1959 годзе ўпершыню выдадзена на радзіме вучонага асноўная частка яго навуковай спадчыны. Звесткі пра яго можна знайсці ■ ў трох энцыклапедыях, выдадзеных у Вільнюсе ў 1966, 1979 і 1986 гадах, а таксама ў энцыклапедыі, выдадзенай у 1956 годзе ў г. Бостане (ЗША). Памяць Л. А. Юцэвіча ўшанавалі і беларусы артыкулам у аднатомнай энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі», што пабачыла свет у 1989 годзе.

МЯДОВЫ БУНТ

Нашто зямля іх, катаў, носіць? Ой, хто ж ад іх не загалосіць? А дзе на іх шукаць управы,

.                                   Бо суд «праўдзівы», суд «ласкавы»

Паноў за здзекі не карае?

Якуб Колас

У прыродзе амаль кожнай значнай грамадскай падзеі, якая прыводзіць ў рух шырокія народныя масы, заўсёды ляжаць глыбінныя фактары. Сукупнасць іх і складае сапраўдную прычыну гэтай падзеі. Але канкрэтным штуршком да выбуху, той апошняй кропляй, што перапаўняе чашу, часцей за ўсё выступае якая-небудзь знешняя зачэпка фармальнага характару.

Так, напрыклад, падставай Салянага бунту 1648 года паслужыў збор стралецкага і ямскога падаткаў, адмененых пасля ўвядзення падатку на соль, а Меднага бунту 1662 — прыроўніванне медных грошай да сярэбраных. Пад такімі назвамі яны і ўвайшлі ў гісторыю, хоць непасрэднай прычынай абодвух маскоўскіх антыфеадальных паўстанняў было абвастрэнне сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей і пагаршэнне і без таго цяжкага становішча народных мас.

Аналагічна развіваліся падзеі і так званага Мядовага, або Салодкага, бунту — аднаго з самых драматычных і малавядомых эпізодаў шматгадовай слонімскай антыфеадальнай эпапеі.

Пасля жорсткага задушэння антыпрыгонніцкага руху 40—60 гадоў XVII стогоддзя пануючыя колы Вялікага княства Літоўскага цешылі сябе надзеяй, што напалоханае сялянства доўга не асмеліцца ўзняць галавы і ў дзяржаве калі і не назаўсёды, дык, прынамсі, на доўгі час усталюецца спакой. А напалохацца народу, сапраўды, было чаго: пасля расправы над паўстанцамі 1648 —1649 гадоў Беларусь нагадвала вымерлы край. Вёскі і гарады ляжалі ў na­

no

Пакаранне селяніна. XVII—XVIII стст. Малюнак В. Судакова.

пялішчах, усё было разрабавана і спустошана дашчэнту. Найболып пацярпелі паветы Брэсцкі, Пінскі, Рэчыцкі, Мазырскі, Бабруйскі і Мсціслаўскі.

Карнікі польнага гетмана Вялікага княства Літоўскага Януша Радзівіла не ведалі літасці. «Жорсткасць,— як піша польскі гісторык М. Косман,— была неверагоднай, пераможцы помсцілі за паражэнні ў першыя месяцы паўстання». Па загаду Я. Радзівіла жаўнеры ўрадавага войска, большасць якога складала беларуская шляхта, выгнаная сялянамі з іх маёнткаў, спачатку некалькі дзён рабавалі ўзяты штурмам горад, а затым, уволю нацеіпыўшыся, падпальвалі яго адначасова ў некалькіх месцах. Відавочца гэтых падзей Б. Машкевіч пісаў пазней у сваіх мемуарах: «Жаўнеры палілі да-

мы, секлі не толькі мужчын і жанчын, але і дзяцей. Хто мог, уцякаў, але дужа мала іх уратавалася». У Пінску карнікі, нягледзячы на пол і ўзрост, знішчылі 14 тысяч чалавек, тая ж доля спасцігла амаль ўсё насельніцтва Турава і большасць жыхароў Мазыра. У Бабруйску частка паўстанцаў, каб не трапіць у рукі шляхецкага войска, спалілі самі сябе ў сваіх дамах.

Жудасны стогн стаяў над здранцвелай ад нялюдскай лютасці зямлёй. Людзей чвартавалі, жыўцом саджалі на калы, вешалі, тапілі, душылі, голых прывязвалі над мурашнікамі. Ашалелая ад нянавісці і не абмежаванай нічым помсты, ачмурэлая ад гарэлкі шляхта літаральна купалася ў крыві, упіваючыся перамогай над «смярдзючымі хамамі». На рэках гойдаліся счарнелыя ад засохлай крыві плывучыя шыбеніцы, жахлівымі прывідамі ўзвышаліся яны на гарадскіх плошчах, рынках, скрыжаваннях вуліц і дарог.

Мужна, як сапраўдныя народныя важакі, загінула большасць кіраўнікоў паўстання. Ніводзін з іх не адрокся ад сваіх у горкую часіну паражэння, ніводзін не здрадзіў тым, каго вёў на паноў, ніводзін перад жахлівай смерцю ке схіліў сваёй гордай галавы. Падбайла Сцяпан і Нябаба Марцін біліся да апошняга, пакуль маглі трымаць зброю ў руках, і загінулі ў баі. Паддубскага жыўцом пасадзілі на вастрыё нашмараванага мёдам кала. Перасіліўшы страшэнныя мукі і боль, які раздзіраў усё цела, ён выгукнуў: «Усіх на пераб’яце, сабачыя вырадкі! Прыйдзе і наш час!» Сотнік, які кіраваў пакараннем, аж зайшоўся ад злосці, закусіўпіы да крыві губы, ён выхапіў шаблю і наводмаш рассек мужнаму казаку твар. Крычаўскі Міхал трапіў у палон паранены і, каб пазбегчы катавання, з разбегу разбіў галаву ўдарам аб каванае кола цяжкага вайсковага воза. Міхненку скінулі на абледзянелае каменне з вежы мазырскага замка, Мурашку і 50 яго таварышаў тут жа ў Мазыры пасадзілі на калы. Але шляхце і гэтага было мала. Яму адсеклі галаву і ўзнялі на жэрдцы над вежай замка.

У змрочным дыме пажарышчаў, што чорным покрывам слаўся над абражанай зямлёй спустошанага краю, наўсцяж разносілася злавеснае карканне атлусцелых ад багатай спажывы жаўтадзюбых крумкачоў...

Аднак марным было спадзяванне запалохаць народ. Сялянства не скарылася. Барацьба працягвалася і, па сутнасці, не спынялася ніколі. Яна толькі набыла новыя формы. Сяляне ўеялякімі спосабамі сабатавалі загады і распараджэнні феадалаў, пад рознымі матывамі ўхіляліся ад выканання павіннасцей, якія лічылі незаконнымі. Выкарыстоўвалі і лягальныя спосабы супраціўлення: пасылалі дэпутацыі і хадакоў да ўрада, які час ад часу стрымліваў, навучаны горкім вопытам, празмернае самаўпраўства шляхты, пісалі пратэсты, скаргі ў суд, суплікі1 каралю. Калі ж прыгнёт станавіўся нясцерпны, яны пераходзілі да актыўных форм барацьбы і зноў браліся за вілы.

Нягледзячы на цяжкае паражэнне і непазбежнае пасля яго расчараванне, зацятая барацьба сялянства вымусіла ўсё ж правячыя колы зрабіць пэўныя вывады і крыху адпусціць прыгонніцкую супонь. Былі згладжаны найбольш вострыя вуглы феадальнай эксплутацыі: ліквідаваны нязносныя злоўжыванні, паслаблена сістэма пабораў. У прыватнасці, у шэрагу выпадкаў паншчыну замянілі чыншам2. Да канца 90-х гадоў XVII стагоддзя амаль усё вялізнае, у некалькі дзесяткаў вёсак, Слонімскае староства3, што на працягу амаль 150 гадоў знаходзілася ў дзяржанні4 магнацкага роду Сапегаў, атрымала граматы аб пераводзе з паншчыны на чынш.

Ганна Сапега, як і ўсе дачаснікі, арандатары і дзяржаўцы5, не надта дбала пра сялян, не абцяжарвала сябе і клопатамі аб павышэнні культуры земляробства. Яе, як і ўсіх паноў, цікавіла і хвалявала толькі адно: як мага болып выціснуць са староства прыбытку. I яна спакваля пачала закручваць гужы — прымушаць сялян хадзіць на паншчыну,

' Супліка — пісьмовая просьба, прашэнне, напісанае па вызначанай форме.

2 Ч ы н ш — натуральны або грашовы падатак, які выплачвалі прыгонныя сяляне замест выканання панпічыны.

3 Староства — дзяржаўнае зямельнае ўладанне, маёнткі, якія за заслугі або з ласкі перадаваліся шляхце на пэўны тэрмін, звычайна «да жывата» — да смерці. Дзяржаўца (ад слова «дзяржава», як іншы раз называлі староствы) атрымліваў не толькі эканамічныя, але і адміністрацыйныя правы, a іншы раз і судовыя.

4У дзяржанні — у карыстанні на пэўных умовах.

5 Дзяржаўца — той, хто атрымліваў староства (дзяржаву) на абумоўлены тэрмін.

уводзіць новыя павіннасці і падаткі. Яе намер не быў прыватным выпадкам, як кажуць, выключэннем з правіл, ён адлюстроўваў агульны працэс далейшага зняволення сялянства і ўзмацнення эканамічнага ўціску ў Вялікім княстве Літоўскім. Феадалы імкнуліся аднавіць некалі прыбытковую фальварачнапаншчынную сістэму ў тым выглядзе, у якім яна была да «патопу».

Сяляне ж моцна трымаліся чыншу, бо ён хоць і не развязваў усіх праблем прыгонніцтва, але даваў болыпую гаспадарчую самастойнасць і пазбаўляў ад штодзённага самадурства дваровай адміністрацыі. Селянін-чыншавік сам размяркоўваў сваю працу і свой час. А гэта многае значыла. Таму замах на свае правы сяляне сустрэлі з насцярожанай варожасцю, рэзка адмоўна і вырашалі не падпарадкоўвацца: не выконваць усёй грамадой ніякіх работ, не плаціць падаткаў, акрамя чыншу, не даваць падвод, коней і валоў і, наогул, ні на каліва на адступацца ад ранейшай сістэмы падаткаабкладання.

Ганна Сапега напачатку разгубілася і выпусціла ініцыятыву са сваіх рук, бо яна, як дзяржаўца, не мела права ўводзіць новыя падаткі і павіннасці або павялічваць ранейшыя. Тым часам сяляне амаль цэлы год трымаліся змовы і не выконвалі загадаў адміністрацыі старостваў. Нарэшце Сапяжанка кінулася шукаць управу на сялян у судзе, папярэдне прывёўшы «ў парадак» інвентары, якія вызначалі аб’ём і характар абавязкаў кожнага сялянскага двара. «Сяляне,— скардзілася яна ў Слонімскі гродскі суд1 у кастрычніку 1701 года,— без прычыны ўсялякае і крыўды ім не хочуць, пачынаючы ўжо з 1700 года, ні працаваць, ні якой-небудзь іншай павіннасці несці». Як бачым, яна не сказала ні слова пра тое, што сяляне ўжо колькі гадоў замест падаткаў і павіннасцей плацяць чынш.

Асабліва вострая спрэчка разгарнулася вакол мядовай даніны. Тутэйшыя сяляне з даўніх часоў выплачвалі ў казну за карыстанне бортнымі дрэвамі ў лясных урочышчах староства, а пасля перадачы староства ў дзяржанне,— Сапегам па 25 грошай

1 Гродскі с у д — замкавы суд (не гарадскі), бо на Беларусі горад называлі «местам».

На панскай сядзібе. Малюнак В. Судакова.

з лазьбеня1. Акрамя таго, болыпасць сялян Слонімшчыны мелі калодныя вуллі на сваіх сядзібах. За іх ніякі падатак на спаганяўся спрадвеку. Такая была завядзёнка, і пчаляры за яе моцна трымаліся. Ганна Сапега запатрабавала, каб ёй аддавалі палову ўсяго мёду — і з лясных борцяў, і з сядзібных калод.

1 Лазьбень — лубяная каробка з вяровачнай вочапкай для складання мёду пры падглядзе пчол у борцях; адзінка вымярэння мёду.

Панскі аканом. Малюнак

XIX ст.

Сяляне ўспрынялі гэта як самаўпраўства, нахабны замах на іх спрадвечныя правы, якія, дарэчы, пацвярджаліся 39 артыкулам Уставы на валокі 1557 года, граматай Яна III і лістом Давойны, напісаным, як згадваюць судовыя дакументы беларускаю моваю. Апошняя папера беражліва захоўвалася жыхарамі Любішэцкага войтаўства. У вачах сялян яна была пераканаўчым доказам іхняй праваты, козырам, які яны прыхоўвалі да «праўдзівага» і «ласкавага» суда.

Калі намеснік Г. Cane­ri паспрабаваў са сваімі людзьмі сілай узяць «палавічны мёд» ён сустрэў рашучы адпор — узброеныя цапамі, косамі і віламі сяляне выгналі яго разам з гайдукамі з вёскі. Такая сустрэча чакала яго і ў іншых вёсках староства. Зацятая ўпартасць сялян тлумачыцца тым, што ў першай палове XVII стагоддзя пчалярства на Беларусі было шырока развіта і мела важнае народнагаспадарчае значэнне. Так, напрыклад, Члухаўскае лясніцтва ў Аўгустоўскай пушчы нават у 1773 годзе, калі бортніцтва пачало занепадаць, атрымала з бортнікаў 507 талераў падатку, а за продаж драўніны, асноўнай сваёй прадукцыі,— усяго 14 талераў і 25 грошай. Мёд, воск і розныя мядовыя напоі заўсёды мелі вялікі і сталы попыт на ўнутраным і знешнім рынках. Для сялян з іх натуральнай гаспадаркай, пазбаўленай, па сутнасці, іншых таварных рэсурсаў, пчалярства было прыбытковай галіной гаспадаркі, што прыносіла надзейную жывую капейку, неабходную для сплаты хоць бы таго самага чыншу. Зразумела, чаму сяляне не маглі і не хацелі саступіць дамаганням Сапяжанкі.

Разгарэлася сапраўдная вайна. Прадстаўнікі дваровай адміністрацыі маглі наведваць вёскі толькі пад

аховай добра ўзброеных атрадаў. Каб зламаць упартасць сялян, пасеяць сярод іх страх і разлад, яны урываліся ў вёскі І займаліся адкрытым рабаўніцтвам. Пад вьіглядам спагнання ўяўных нядоімак забіралі скаціну і вуллі. Усяляк тэрарызавалі насельніцтва, увесь час трымалі яго ў напружанні. Жорсткасць Сапегавых наймітаў не ведала меры. Мала таго, што катавалі мужчын — сілком кармілі сенам і напампоўвалі людзей вадою, «з чаго маса

Шляхта. XVIII ст. Малюнак Я. Матэйкі.

народа папухла і памерла»,— але і здзекаваліся з жанчын і нават дзяцей. Іх цкавалі сабакамі

Асабліва лютаваў ротмістр Драздоўскі, адміністратар Барэцкага двара. Сяляне змовіліся знішчыць гэтага ката, але ён, папярэджаны здраднікам, літаральна выслізнуў з рук выканаўцаў народнага выраку, потым, помсцячы, бязлітасна катаваў сялян, асабліва завадатараў супраціўлення: «марыў голадам і марозам, паліваючы на холадзе вадою».

Усе пытанні барацьбы сяляне абмяркоўвалі, як гэта вынікае з судовай справы, на агульных сходках грамады і не дапускалі ніякага самаўпраўства. У кожнай вёсцы былі створаны атрады самааховы, «свавольныя купы», як назваў іх на судзе прадстаўнік староства. Цікава і тое, што сяляне добра разумелі неабходнасць адзінства і салідарнасці, яны згодна прысягнулі, каб «адзін ад другога не адступаць», а здраднікаў строга караць. Любііпэцкага падвойскага' прыгаварылі, відаць, на капе2, да

1 Падвойскі — памочнік войскага, дробнага земскага чыноўніка.

2 Капа, копны с у д — суд сялянскай грамады з абраных

з сялян копнікаў, суддзяў. Капа збіралася пад адкрытым небам: на скрыжаванні дарог, ля ракі, пад дубам. Пакаранне смерцю не абскарджвалася, а выконвалася адразу пасля вынясення дэкрэту, прысуду.

Беларускі селянін. XVIII ст.

пакарання смерцю, але на першы раз абмежаваліся хлостай', а любішэцкага войта2 строга папярэдзілі.

Сяляне, што даволі рэдкі выпадак у гісторыі антыфеадальнай барацьбы, змагаліся больш як два дзесяцігоддзі. Такога працяглага і арганізаванага супраціўлення сялян супраць сваіх прыгнятальнікаў гісторыя ўсходніх славян не ведае. У лістападзе 1720 года ў Слонім прыбыла судовая камісія рэферэндарскага суда. Прадстаўнік Сапегаў абвінаваціў сялян у тым, што яны палі не засеялі, хлеб не сабралі, а што і сабралі, дык нанятым людам і не ў пару. «На працу не толькі самі, узбунтаваўшыся, не выходзілі, але і іншым людзям той жа воласці забаранялі і наймацца не дазвалялі, ад чаго староста панёс вялікую шкоду, лічачы злотымі, 30 тысяч. Мядоў палавічных не аддавалі... а хто быў паслухмяны двару, таго самі каралі і бязлітасна білі». Сведкі

' X л о с т a — пакаранне дубцамі па дэкрэту капы.

2 В о й т — кіраўнік адміністрацыі горада або вёскі; асоба, якая назірала за выкананнем сялянамі павіннасцей.

абвінавачвання паказалі, што сяляне пагражаюць спаліць двор: «Тут ніякага двара не было, а толькі баярын жыў, і наша рука ўсё чыста будавала, мы яго і спалім». У канцы прадстаўнік адміністрацыі выставіў іск на 60 тысяч злотых і выказаў просьбу, каб суд вынес рашэнне аб спагнанні ўсёй гэтай сумы з сялян. Што датычыцца інвентароў, дык сяляне павінны працаваць так, як у іх запісана.

Прадстаўнік «працавітых падданых», гэтак афіцыйна на-

здзіўленне аргументавана і лагічна для тагачаснага прыгоннага, выклаў прэтэнзіі грамады. Ен скардзіўся на здзекі, празмерныя і неправамерныя паборы, парушэнне даўніх правоў, «старыны вячыстай», ігнараванне скарбовых грамат, паводле якіх яны павінны плаціць адно толькі 4 злотых і 10 грошаў чыншу і нічога болей. Адміністрацыя ж прымушае іх працаваць па старых інвентарах, якія страцілі годнасць і сілу, калі былі атрыманы граматы аб пераводзе на чынш. Адначасова прадстаўнік сялян не адмаўляў асобных фактаў непаслухмянства, але ўсю віну за гэта цалкам усклаў на адміністрацыю, маўляў, яны раней, калі кіраўніцтва староствам вяло справьі сумленна, жылі ціха і спакойна... А калі што і было, дык гэтага не будзе, як толькі двор перастане парушаць законы.

Ніводная заява сялянскага прадстаўніка не была галаслоўнай, кожны факт падмацоўваўся адпаведнымі паперамі, паказаннямі сведак, у тым ліку і шляхты, спасылкамі «на старыну», якую «ранейіпьія паны не рушылі і паважалі». У заключэнне ён выказаў патрабаванне грамады прыцягнуць да

крымінальнай адказнасці Драздоўскага і строга пакараць яга за забойства селяніна.

Суд, класавы па прыродзе самога феадальнага грамадства і саслоўнай прыналежнасці суддзяў, адразу ж трапіў у тупік. Сімпатыі служак Феміды былі цалкам на баку Сапегаў. Але ў той жа час нельга было адкрыта адмахнуцца ад важкіх, пераканаўчых довадаў сялян. Задаволіць іх патрабаванні, значыць, прызнаць бунт законным і тым стварыць у краі непажаданы прэцэдэнт... Адмовіць і пайсці на суперак відавочным фактам таксама было не з рукі: можна падліць масла ў агонь... Ды і аб рэнаме суда хоць крыху трэба было дбаць.

Як-ніяк, а суд павінен выказваць вышэйшую праўду і справядлівасць, што асвечаны боскай ласкай і міласцю караля літасцівага. Так і не дайшоўшы ні да якой высновы, суд не знайшоў нічога лепшага, як адкласці справу да гадавога кірмашу наступнага года, і вярнуўся ў Вільню.

На наступнай судовай сесіі сяляне зноў даводзілі, што яны не бунтуюць, а дамагаюцца выканання адміністрацыяй староства скарбовых' грамат. Мядовую даніну яны таксама не адмаўляюцца плаціць, але «па старыне», як плацілі спрадвеку, і ў доказ «паклалі на стол грамату Давойны... дзе сказана, што падданыя павінны даваць ад лазьбеня па 25 грошай», а не палову ад усяго сабраннага мёду. I толькі з борцяў, а не з сядзібных пчол, якія заўсёды былі вольнымі ад падатку.

На гэты раз суд «лепш увайшоў у справу» і, як трэба было чакаць, вынес дэкрэт у карысць Сапегі. Суддзі спасылаліся на дэкрэты і граматы Жыгімонта-Аўгуста, С. Баторыя, якія абаранялі інтарэсы магнатаў, а выдадзеныя на карысць сялян граматы Яна III і Аўгуста II адкінулі як страціўшыя моц. Гэтак жа маніпулявалі яны і з дакументамі: прадстаўленыя адміністрацыяй староства паперы яны прызналі і далучылі да справы, а іншыя, што мелі сяляне, адхілілі як несапраўдныя. Драздоўскі для выгляду быў прыцягнуты да адказнасці, але тут жа яго апраўдалі на той падставе, што, маўляў, забойства было выклікана не жорсткасцю ротмістра, а неабходнасцю самааховы.

Скарбовы — дзяржаўны.

КІШАНЕВАЯ РЭСПУБЛІКА

Высокая мэта, хоць бы і невыкананая, даражэй нам нізкай мэты, нават дасягнутай.

  1. В. Гётэ

Дастаткова беглага позірку на геаграфічную KapTy, каб пераканацца, што на свеце ёсць розныя па тэрытарыяльных памерах дзяржавы: малыя, сярэднія, вялікія і нават супердзяржавы. Але не ўсе ведаюць, што ўжо шмат стагоддзяў у Еўропе існуюць мініяцюрныя дзяржавы Андора, Ліхтэнштэйн, ManaKa, Сан-Марына. Іх часта бяскрыўдна, без абразлівай паблажлівасці называюць карлікавымі або кішанёвымі. Усе разам узятыя яны лёгка змесцяцца на тэрыторыі Беларусі ажно 304, а Манака — нават 13 800 разоў.

А між тым усе яны — суверэнныя дзяржавы з рэспубліканскай або канстытуцыйна-манархічнай формай праўлення. У кожнай — свае дзяржаўныя атрыбуты: герб, сцяг, а таксама ўрад, парламент, канстытуцыя, дыпламатычныя адносіны з іншымі дзяржавамі.

Ды і гістарычны шлях дзяржаўнага развіцця ў многіх з іх не малы. He кожная вялікая дзяржава можа зраўняцца з ім сваім векам і багатым мінулым. Сан-Марына, напрыклад,— адна з найстаражытнейшых сучасных дзяржаў Еўропы. Яе ўтварэнне адносяць да 301 года н. э., а рэспубліка ўпершыню ўпамінаецца ў дакументах X стагоддзя. Крыху маладзейшая векам Андора. Упамінанне пра яе, як пэўную тэрыторыю з самакіраваннем, узыходзіць да 805 года. Але гістарычны парадокс заключаецца не ў самім факце існавання міні-дзяржаў, колькі ў тым, што яны дагэтуль утрымаліся і захавалі сваю самастойнасць побач з такімі магутнымі краінамі, як Іспанія, Францыя, Італія і Аўстрыя, у мінулым

надзвычай экспансіўнымі дзяржавамі. I гэта ў той час, калі многія дзяржавы, у тым ліку вялікія імперыі, бясследна зніклі з палітычнай карты Еўропы. Цікава, што і ў дачыненні міні-дзяржаў каталіцызм выказаў сваю драпежную сутнасць. У 1739 годзе папа Клімент XII кінуў на безабароннае Сан-Марына значнае па тагачасных мерках і добра ўзброенае войска. Між іншым адзначым, што з 1929 года Ватыкан сам з’яўляецца суверэннай мінідзяржавай плошчаю 0,44 квадратных кіламетраў, мае свае грошы, войска і жандармерыю.

Але тады, у першай палове XVIII стагоддзя, пракаўтнуць спакуслівы кавалак папа не здолеў, нягледзячы на ўсю сквапнасць да чужога — народ як адзін чалавек узняўся на барацьбу, і святы айцец вымушаны быў прызнаць незалежнасць маленькай вольналюбівай рэспублікі.

Стварэнне міні-дзяржаў — не прыярытэт старажытнасці. 3 прычыны розных палітычных і эканамічных умоў, а галоўнае, росту самасвядомасці народаў і іх нацыянальна-вызваленчай барацьбы, яны ўзнікалі і ў больш поз'нія часы. Люксембург, напрыклад, набыў самастойнасць з канстытуцыйнаманархічнай формай праўлення ў 1868 годзе. He спыніўся гэты працэс і ў нашы дні. Мальта атрымала дзяржаўную незалежнасць у 1964 годзе, Сінгапур — крышачку раней, у 1959 годзе. А самая маладая мінідзяржава абвясціла сваю незалежнасць у чэрвені 1977 года. Джыбуці — такую назву атрымала гэтая краіна Афрыканскага Рога. Размяшчаецца яна паміж Эфіопіяй і Самалі на плошчы ўсяго 22 000 квадратных кіламетраў.

Нельга сказаць, каб міні-дзяржавы не мелі праблем у адносінах са сваімі суседзямі. Менавіта для абмеркавання іх прадстаўнікі Андоры, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Сан-Марына і Манака правялі нядаўна канферэнцыю для выпрацоўкі агульнай лініі дзеяння. Старшыня Генеральнага савета Андоры Франсэск Сяркеда заявіў, што, «магчыма, калі-небудзь узнікне неабходнасць стварыць асацыяцыю міні-дзяржаў, для таго, каб гаварыць нароўні з больш буйнымі краінамі».

Такога зайздроснага даўгалецця, як, напрыклад, Сан-Марына, гістарычны лёс не адпусціў ніводнай з двух мініяцюрных, шмат у чым штучных і нават

аперэтачных дзяржаўных утварэнняў, што існавалі на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага, у межах якога знаходзілася Беларусь. Адно з іх называлася Паўлаўская рэспубліка і мела выразныя прыкметы дзяржаўнасці. Заснаваў яе на тэрыторыі сваіх зямельных уладанняў з цэнтрам у маёнтку Мерач на рэчцы Мерачанцы, што бярэ пачатак на захадзе ад Ашмян, реферэндар Вялікага княства Літоўскага Павел Ксаверы Бжастоўскі.

Шляхецкі род Бжастоўскіх у XVI—XIX стагоддзях меў значны ўплыў на ўсе бакі грамадскапалітычнага жыцця Беларусі. Прадстаўнікі яго некалькіх пакаленняў займалі высокія дзяржаўныя і духоўныя пасады ў Вільні, Мінску, Полацку, Магілёве, Ашмянах, Мядзелі і іншых гарадах. Магутнасць іхняга роду грунтавалася на моцнай эканамічнай аснове — вялізных зямельных і лясных уладаннях. Былі сярод іх памяркоўна-прагрэсіўныя дзеячы, такія, напрыклад, як прыхільнік добрасуседскіх адносін і трывалага міру з Расіяй Цыпрыян Павел, адзін з аўтараў Андрусаўскага перамір’я 1667 года. Ен нават выступаў за абранне на трон Рэчы Паспалітай рускага цара або царэвіча. Сюды неабходна аднесці і Ігната, паўстанцкага ваяводу на Магілёўшчыне, які распаўсюджваў сярод сялян у час паўстання 1863 года нелегальную літаратуру на беларускай мове, у тым ліку друкаваны лацінкай беларускі лемантар. Але былі сярод іх і такія цемрашалы, як Канстанцін Казімір, чысты кат у біскупскай сутане, які літаральна агнём і мячом вынішчаў у краі кожны пробліск жывой думкі. Гэта на яго руках з тлустымі пальцамі, на якіх ззялі залатыя пярсцёнкі, кожны коштам з добры шляхецкі маёнтак, святая кроў беларускага філосафа-атэіста Казіміра Лышчынскага, спаленага ў 1689 годзе ў Варшаве.

Адной найболып каларытнай і цікавай, у нейкай меры арыгінальнай фігурай быў, безумоўна, Павел Ксаверы Бжастоўскі. Гэта ён на здзіўленне ўсёй шляхты княства, якая празвала яго дзіваком, 10 сакавіка 1767 года абвясціў у сваім маёнтку Мерач, пераназваным пазней у яго гонар у Паўлава, аб стварэнні сялянскай рэспублікі. «Святы божа, што гэта робіцца на свеце! — лямантавала ад абурэння на павятовых сейміках шляхта.— Зраўняць хлопа са

шляхціцам, з быдлам!» А сутнасць справы была ў тым, што па статуту, свайго роду канстытуцыі, зацверджанаму 4 красавіка 1791 года соймам — агульнадзяржаўным заканадаўчым органам Вялікага княства Літоўскага, кожны падданы новай рэспублікі, у тым ліку і сам П. К. Бжастоўскі, лічыўся раўнапраўным грамадзянінам. Кожны валодаў персанальнай свабодай, надзяляўся бясплатна зямлёй і мог быць абраны на любую, нават прэзідэнцкую пасаду.

Вось гэтага і пужалася шляхта, асабліва паны радныя, яны добра ведалі сілу прыкладу і баяліся бунту сваіх сялян.

Прэзідэнтам, да таго ж пажыццёвым, стаў, быодам бы з удзячнасці вольных грамадзян, сам Павел Ксаверы Бжастоўскі. Відаць, дзесьці ў глыбіні душы, магчыма, нават падсвядома, ён баяўся цалкам выпусціць маёнтак са сваіх рук і хацеў захаваць за сабою права і магчымасць у любы момант аднавіць ранейшае становішча.

Але як бы там ні было, у сваёй аснове рэформа насіла па тым часе пазітыўны характар, мела шэраг прагрэсіўных момантаў: сяляне пазбавіліся прыгону, атрымалі асабістую вольнасць, вызваліліся ад абрыдлівай паншчыны, заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сойму, выканаўчая — міністэрствам. Усе справы вырашаліся на дэмакратычнай аснове — болыпасцю галасоў, па найбольш важных пытаннях, напрыклад, абвяшчэнне вайны, прадугледжвалася правядзенне вальнага рэферэндуму.

У рэспубліцы існавалі бясплатная школа і бальніца, дзейнічаў банк. I як у кожнай паважаючай сябе дзяржаве, меліся яе сімвалы — сцяг, герб, металічныя грошы. На варце дзяржаўных межаў і суверэнітэту стаяла войска, належным чынам абмундзіраванае ў адмысловую уніформу — белыя сваёй работы суконныя жупаны з латуннымі гузікамі, чорныя аўчынныя папахі з чырвоным верхам і белай акаймоўкай па краі і юхтовыя боты са шпорамі. У надзвычайных умовах абвяшчалася вальнае «народнае рушэнне» — апалчэнне.

Чым былі абумоўлены нябачныя дагэтуль у краі змены? Дзівацтвам і прыхамаццю багатага ўладальніка, імкненнем да арыгінальнасці і вядомасці? Гульнёю ў гуманізм? Моднымі павевамі часу ці шчырым жаданнем дапамагчы сялянам, спрадвеку прыг-

нечаным і гаротным, ці іншымі якімі меркантыльнымі меркаваннямі?

Хутчэй тут было ўсяго патроху. Пэўную ролю, на наш погляд, адыграла трыяда з ідэй утапістаў, фізіякратаў і асветнікаў, якія даволі шырока распаўсюджваліся ў другой палове XVIII стагоддзя на Беларусі. У светапоглядзе П. К. Бжастоўскага, калі разглядаць яго ў ракурсе канкрэтных учынкаў, прасочваецца ўплыў Т. Мора, Р. Оўэна, Ш. Фур’е, А. Сен-Сімона, тых папярэднікаў навуковага сацыялізма, якіх Ф. Энгельс, нягледзячы на іх празмерна ідэалістычнае ўспрыманне гісторыі, адносіў да мысліцеляў, «што геніяльна прадугадалі незлічонае мноства такіх ісцін, якія мы даказваем цяпер навукова».

He маглі абысці Бжастоўскага, на свой час высокаадукаванага чалавека, здольнага публіцыста, і погляды фізіякратаў, тым больш што яны мелі на Беларусі палкіх прыхільнікаў. Паслядоўнік гэтай эканамічнай плыні Іяхім Літавор Храптовіч напісаў нават кнігу «Аб штогоднім нацыянальным узнаўленні», дзе ўдакладняў і развіваў далей вучэнне буйнага французскага фізіякрата А. Цюрго. Між іншым, праца Храптовіча была выдадзена як дадатак да яго сусветнавядомага трактата «Роздум аб стварэнні і размеркаванні багаццяў».

У маёнтках Шчорсы і Вішнёва Навагрудскага ваяводства беларускі фізіякрат зрабіў некалькі спроб рэалізаваць на практыцы некаторыя свае погляды.

Пэўны ўплыў на Бжастоўскага павінны былі мець і ідэі Жан Жака Русо. Творы французскага асветніка, асабліва праца «Меркаванні аб спосабе праўлення ў Полыпчы і аб праекце яго змянення...», былі добра вядомы на Беларусі. Русо меў тут многа прыхільнікаў і карыстаўся вялікай павагай, ён быў нават запрошаны ў Беларусь падскарбіем Вялікага княства Літоўскага А. Тызенгаўзам для практычнага ажыццяўлення сваіх ідэй. Філосаф сур’ёзна збіраўся правесці астатнія дні свайго жыцця ў Гродні або ў Белавежскай пушчы і, пэўна, здзейсніў бы сваю мару, каб не інтрыга аднаго панка, а затым заў^іасная і трагічная смерць не перакрэслілі яго планы.

У 1824 годзе Паўлаўская рэспубліка перастала існаваць, хаця заняпад яе пачаўся значна раней і быў запраграмаваны тымі утапічнымі ідэямі, што былі

закладзены ў яе падмурак. Светлае па чысціні мары, але штучнае і дачаснае сацыяльна-эканамічнае ўтварэнне было толькі зваблівым летуценнем аб ідэальным грамадскім ладзе і таму самотнай зоркайзнічкай прамільгнула на гістарычным небасхіле.

У канцы XIX стагоддзя адзін з выдаўцоў часопіса «Літва і Русь» віленскі літаратар I. Обст наведаў Паўлава, але, на яго вялікае расчараванне, ніхто, нават сівыя дзяды, нічога не маглі яму расказаць пра Паўлаўскую рэспубліку. He захавалася магіла і самога П. К. Бжастоўскага, які памёр на 88-м годзе жыцця, перажыўшы сваё тварэнне усяго на тры гады. Толькі стары прыходскі святар успомніў, што ў яго да нядаўняга часу захоўвалася манета з гербам сялянскай рэспублікі, ды і тая дзесьці згубілася.

ЗМЕСТ

Перунова цяпельца — 3

Шахматы далёкіх продкаў — 48

Хто адкрые таямніцу аўтарства «Слова»? — 56

Ракеты нашага земляка — 65

Энцыклапедыст са Шчорсаў — 73

Замураваны вынаходца — 85

Лепельскі выгнаннік — 98

Мядовы бунт — 110

Кішанёвая рэспубліка — 121

Лнтературно-художественное нзданне

ТЕРЕХНН Станнслав Федоровнч ПЕРУНОВЬШ ОГОНЕК

Эссе, нлн Несколько воспомннашій нз нсторнн нашего народа

Для старшего школьного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке

Літаратурна-мастацкае выданне

ЦЯРОХІН Станіслаў Фёдаравіч ПЕРУНОВА ЦЯПЕЛЬЦА Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа

Для старэйшага школьнага ўзросту

Загадчык рэдакцыі У. А. Марук Рэдактар Я. I. Хвалей Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка Тэхнічныя рэдактары Н. П. Дасаева, A. В. Русецкая Карэктар A. К. Юшына

ІБ № 1778

Здадзена ў набор 14.01.91. Падпісана да друку 24.09.92.

Фармат 84Х 1О8'/з2Папера друк. № 1. Гарнітура Школьная.

Высокі друк з ФПФ. Ум. друк. арк. 6,72. Ум. фарб.-адб. 7,35.

Ул.-выд. арк. 6,28. Тыраж 15 000 экз. Зак. 942.

Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Цярохін С. Ф.

Ц 99 Перунова цяпельца: Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа: Для ст. шк. узросту/Маст. Т. С. Радзівілка,— Мн.: Юнацтва, 1993.— 126 с., іл.

ISBN 5-7880-0777-1.

Терехнн С. Ф. Перуновый огонек: Эссе, нлн Несколько воспомлнаннй нз нсторнн нашего народа.

Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа — так вызначыў аўтар сваю кнігу. У ёй спрабуе ён ажывіць падзеі, вобразы таленавітых людзей розных часоў, якія былі забыты.

Кніга адкрывае новыя старонкі з жыцця беларускага народа.

4803120101—071

Ц--------------------- 21 —93

М 307(03)—93

ББК 84 Бел.7

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.